Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
джэймс джойс
УЛІС
1
ULYSSES
JAMES JOYCE
джэймс джойс
УЛІС
джэнмс джопс
УЛІС
1
Пераклад
Яна Максімюка
БЕЛАСТОК 1993
Рэдактар Сяргей Шупа
Пераклад зроблены з выданьня
ULYSSES by JAMES JOYCE Modern Library Edition
New edition, corrected and reset, 1961 Random House, Inc., New York
Выданьне кніжкі фінансавала Міністэрства Кулыпуры й Маспгацтва Полыачы
Працу перакладчыка спонсаравала фірма OMEGA, Ltd. зь Бельска-Падляшскага
УЛІС
1
Telemachus
Nestor
Proteus
Calypso
The Lotus-Eaters
Hades
Aeolus
The Lestrygonians Scylla and Charybdis The Wandering Rocks The Sirens
The Cyclops Nausicaa
I
САМАВІТЫ, ПУЛЬХНЫ БЫК МАЛІГАН ВЫСУНУЎСЯ зь лесьвічнага прахону, несучы ў руках місачку з мылыіаю пенай, на якой ляжалі наўскрыж люстэрка й брытва. Лагодаы ранішні павеў зьлёгку ўзьнімаў крысьсё ягонага неаперазанага жоўтага халата. Ён падаяў місачку перад сабой і заінтанаваў:
— Introibo ad al tare Dei1.
Прыпыніўшыся, ён глянуў долу, у змрок вітых сходаў, і сіпла паклікаў:
— Выходзь, Кінч. Выходзь, страхотны езуіт.
Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на выцягнутае конскае аблічча, што яго багаслаўляла, пагыркваючы й пахітваючыся, ды на валасы без танзуры, усыпаныя крапінкамі й сьветлыя адценьнем яснага дубу.
Бык Маліган зіркнуў пад люстэрка й хуценька прыкрыў ім місачку.
— Назад у казарму! — строга выгукнуў ён.
I тонам прапаведніка дадаў:
— Бо гэта, о любасныя, ёсьць праўдзівая Эвахрысьця: цела й душа, кроў і вава. Павольную музыку, калі ласка. Праіпу заплюшчыць вочы, спадары. Адну хвілінку. Маленькі клопат з гэтымі белымі крупінкамі. Усе змоўкніце.
Ён скоса паглянуў угору й даў нізкі поклічны сьвіст, а потым хвілю якую чакаў у шчасным засяроджаньні. Ягоныя роўныя белыя зубы сям-там паблісквалі залацістымі кропкамі. Залатавусны. У цішы адказалі два моцныя, пранізьлівыя сьвісткі.
— Дзякую, стары, — бадзёра адгукнуўся ён. — Гэтага дастаткова. Выключы ток, калі ласка.
*1 падыйду да Божага алтара (лац.). (Тут і далей заўвагі перакладчыка)
Ён саскочыў з гарматнай пляцоўкі й паважна паглядзеў на свайго назіральніка, зьбіраючы вакол ног складкі шырокага халата. Пульхны змрочны твар і авальнае панурае падбародзьдзе нагадвалі прэлата, сярэднявечнага апекуна мастацтваў. На ягоных вуснах зьявілася прыемная ўсьмешка.
— Курам на сьмех, — сказаў ён весела. — Гэтае тваё недарэчнае прозьвішча, як у старажытнага грэка.
Ён тыкнуў пальцам зь сяброўскім насьмехам і пайшоў да парапэту, пасьмейваючыся пад носам. Стывэн Дэдал узабраўся наверх і млява рушыў за ім, але на паўдарозе прысеў на ўскрай пляцоўкі й адтуль назіраў, як той, паставіўшы люстэрка на парапэце й абмакнуўшы пэндзлік у місачцы, намыльвае сабе шчокі й шыю.
Вясёлы голас Быка Малігана працягваў:
— Маё прозьвішча таксама недарэчнае: Малахі Маліган, два дактылі. Але ў ім чуваць нешта элінскае, праўда? Нешта жвавае й сонечнае, як той жа самы бык. Нам трэба зьезьдзіць у Атэны. Паедзеш, калі мне ўдасца растрэсьці цётку на дваццаць фунтаў?
Ён адклаў пэндзлік і, расьсьмяяўшыся ад захапленьня, усклікнуў:
— Дзе ж ён паедзе? Замораны езуіт!
Замаўчаўшы, ён пачаў уважліва галіцца.
— Скажы мне, Маліган, — ціха азваўся Стывэн.
— Што, мой любы?
— Ці доўга яшчэ Хэйнс будзе жыць у вежы?
Бык Маліган паказаў над правым плячом выгаленую шчаку.
— Божа, ці ж не кашмарны тып? — прызнаўся ён. — Тупадумны сакс. Ён уважае, што ты не джэнтльмэн. Божа, гэтыя гідкія ангельцы. Іх ажно разьдзімае ад грошай і запораў. А ўсё таму, што ён з Оксфарду. Ведаеш, Дэдал, гэта ты маеш сапраўдныя оксфардзкія манэры. Ён ня можа цябе ніяк раскусіць. Во, найлепшае ймя табе прыдумаў я: Кінч — лязо нажа.
Ён асьцярожна галіў падбародак.
— Ён усю ноч трызьніў нейкую чорную пантэру, — сказаў Стывэн. — Дзе ён трымае зброю?
— Няшчасны вар’ят, — сказаў Маліган. — А ты хапіў перапуду?
— Яшчэ якога, — пацьвердзіў Стывэн з жарам і подступам новага страху. — На гэтым аддюдзьдзі, у цемры, зь незнаёмым чалавекам, які трызьніць і енчыць, што трэба застрэліць чорную пантэру. Ты ратаваў тапельцаў. А я, сам ведаеш, не з герояў. Калі ён тут застанецца, я адыходжу.
Бык Маліган нахмарыўся, разглядаючы пену на лязе брытвы. Саскочыўшы з свайго седала, ён пачаў пасьпешліва ператрасаць кішэні нагавіцаў.
— Ходу! — буркнуў ён праз зубы.
Падыйшоўшы да гарматнай пляцоўкі, ён засунуў руку ў Стывэнаву верхнюю кішэню й сказаў:
— Дазвольце нам пазычыць вашу смаркатку каб выцерці нашу брытву.
Стывэн пакорліва даў яму выцягнуць і разгарнуць напаказ трыманую за ражок брудную й пакамячаную хустачку. Бык Маліган дбайна выцер лязо брытвы. Потым, спаглядаючы на хустачку, ён сказаў:
— Вось смаркатка барда. Новае мастацкае адценьне нашым ірляндзкім паэтам: смаркатазялёнае. Амаль што адчуваеш смак, праўда?
Ен зноў падыйшоў да парапэту й зірнуў удалеч, на Дублінскі заліў. Ягоныя сьветлыя, пад адценьне яснага дубу, валасы лёгка заварушыліся.
— Божа, — сказаў ён ціха. — Ці ж мора ня ёсьць тым, чым назваў яго Элджы: вялікай ласкавай маці? Смаркатазялёнае мора. Яйцашчымлівае мора. Epi оіпора ponton2. Ах, Дэдал, тыя грэкі! Я мушу цябе навучыць. Ты павінен чытаць іх у арыгінале. Thalatta! ThalattaP Наша вялікая ласкавая маці. Хадзі сюды й паглянь.
Стывэн устаў і падыйшоў да парапэту. Усьпёршыся на ім, ён глянуў уніз на ваду й паштовую лодку, якая выходзіла з прыстані Кінгстаўну.
— Наша магутная маці, — сказаў Бык Маліган.
Раптам ён адвёў вялікія дапытлівыя вочы ад мора й паглядзеў Стывэну ў твар.
— Мая цётка ўважае, што ты забіў сваю маці, — сказаў ён. — Таму яна ня хоча, каб я ўвогуле меў нейкія дачыненьні з табою.
— Хтосьці яе забіў, — панура сказаў Стывэн.
— Халеру б на цябе, Кінч, ці ж ня мог ты стаць на калені, калі маці памірала й прасіла? — сказаў Бык Маліган. — Я сам ня горшы гіпэрбарэйнік за цябе. Але ж падумаць адно, маці апошнім дыхам упрошвае цябе стаць на калені, згаварыць малітву за яе, а ты адмаўляесься. Ёсьць у табе нешта злавеснае...
Ён замаўчаў і пачаў намыльваць другую шчаку. Паблажлівая ўсьмешка скрывіла яму вусны.
2Па віннацёмным моры (грэц.).
3Мора! Мора! (грэц.).
— Затое знакаміты блазан, — прамармытаў ён самому сабе. — Кінч, найзнакамітшы з усіх блазнаў.
Галіўся ён роўна й асьцярожна, моўчкі, паважна.
Стывэн, усьпёршы локаць на пашчэрблены граніт, прыклаў далонь да чала й глядзеў на абшарпаны край свайго зашмальцаванага чорнага рукава. Боль, што яшчэ ня быў болем любові, даймаў яму сэрца. Ціха, у сьне, яна прыйшла да яго пасьля сьмерці, яе змарнелае цела ў шырокім карычневым пахавалным убраньні тхнула водарам воску й ружовага дрэва, яе дыханьне, калі яна нахілялася над ім зь нямым дакорам, авейвала тленнай сырасьцю. Па-над працёртай манкетай ён бачыў мора, якое сыты голас побач зь ім усхваляў як вялікую й ласкавую маці. Кола заліву й небасхілу абдымала цьмяназялёную масу вадкасьці. Белая парцалянавая міса ля яе сьмяротнага ложа абдымала зялёную глейкую жоўць, якую яна вырвала са свае гнілое печані ў прыступах пакутлівага, з гучнымі стогнамі, ванітаваньня.
Бык Маліган зноўку выцер брытву.
— Ах, бедачына-сабака, — паспачуваў ён. — Я павінен табе даць кашуліну ды хоць пару смаркатак. А як там тыя штонікі з другіх рук?
— Падыйшлі няблага, — адказаў Стывэн.
Бык Маліган атакаваў выемку пад ніжняю вусьнінай.
— Курам на сьмех, — сказаў ён задаволена. — Лепш было б казаць — з другіх ног. Бог адзін ведае, які пранцаваты валацуга іх пазбыўся. Я маю ладную пару шэрых, у вузкую палосачку. У іх ты мог бы пафарсіць. Я не жартую, Кінч. Ты халерна добра выглядаеш, калі прыстойна апранесься.
— Дзякую, — сказаў Стывэн. — Калі яны шэрыя, я іх не магу насіць.
— Ён іх ня можа насіць, — сказаў Бык Маліган свайму твару ў люстэрку. — Этыкет ёсьць этыкет. Ён заб’е сваю маці, але шэрых нагавіцаў не апране.
Ен акуратна склаў брытву ды, лёгка дакранаючыся кончыкамі пальцаў, паспрабаваў гладкасьць скуры.
Стывэн перавёў позірк з мора на пульхны твар з дымнасінімі рухавымі вачмі.
— Той тып, зь якім учора вечарам я сядзеў у ’’Караблі”, — сказаў Бык Маліган, — уважае, што ў цябе АПВ. Ён цяпер у Коналі Нормана, у Псыхінічах. Агульны паралюш з вар’яцтвам.
Ён апісаў люстэркам паўкруг у паветры й разаслаў гэтую зьвестау на ўвесь сьвет, адбіўшы сонечныя промні, што зьзялі над морам. Засьмяяліся ягоныя скрыўленыя выгаленыя вусны й
кончыкі зіхатлівых белых зубоў. Сьмех ахапіў усё ягонае дужае, добра складзенае тулава.
— Паглянь на сябе, — сказаў ён,— ты жудасны бардзе.
Стывэн нахіліўся й зірнуў у працягнутае яму люстэрка, падзеленае крывой расколінай: валасы дыбам. Як бачыць мяне ён і ўсе іншыя. Хто выбраў мне гэты твар? Гэтую пысу бедачынысабакі, якую трэба ачысьціць ад гнідаў. Яна ў мяне таксама пытаецца.
— Я сьцягнуў яго ў пакаёўкі, — сказаў Бык Маліган. — Яно ёй акурат пасуе. Цётка дзеля Малахі заўсёды наймае нейкуіо брыдоту. He ўвядзі яго ў спакусу. Дый завецца яна Урсула.
Зноў расьсьмяяўшыся, ён адняў люстэрка ад пільнага позірку Стывэна.
— Гнеў Калібана, які ня можа ўгледзець свайго твару ў люстры, — сказаў ён. — Шкада, што Ўайлд не дажыў, каб цябе пабачыць.
Адступаючыся й паказваючы на люстэрка, Стывэн сказаў з горыччу:
— Гэта сымбаль ірляндзкага мастацтва. Расколатае ліостэрка пакаёўкі.
Неспадзявана, Бык Маліган падхапіў Стывэна пад руку й рушыў зь ім кругам па вежы, пабразгваючы брытвай і люстэркам, упіхнутымі ў кішэню.
— Нягожа так табе дакучаць, Кінч, праўда? — прамовіў ён дабразычліва. — Бачыць жа Бог, што ў цябе больш клёку, чымсьці ў каго іншага.
Яшчэ раз адбіўся. Баіцца лянцэту майго мастацтва так, як я баюся ягонага. Халодная сталь пяра.
— Расколатае люстэрка пакаёўкі. Скажы гэта таму оксфардзкаму бугаю там нанізе й вытрасі зь яго гінэю. Ён сьмярдзіць грашмі і ўважае, што ты не джэнтльмэн. А ягоны ж стары набіў сабе каліту, прадаваўшы зулусам дрыстагон ці то махляваўшы яшчэ нечым іншым. Божа мой, Кінч, калі б мы з табою ўзяліся за справу супольна, дык нешта зрабілі б для гэтага вострава. Элінізавалі б яго.
Рука Крэнлі. Ягоная рука.
— I падумаць толькі, што табе даводзіцца жабраваць у гэтых сьвіней. Я адзіны ведаю, хто ты такі. Чаму ты так мала мне давяраеш? Чаму настабурчыўся супроць мяне? Гэта Хэйнс? Хай толькі піскне, а прыцягну сюды Сэймура, і мы дамо яму дыхту яшчэ дыхтоўней, чымсьці некалі далі Клайву Кэмптарпу.
Юнацкія крыкі заможных галасоў на кватэры Клайва Кэмптарпа. Бледнатварыя: трымаюцца за бакі ад рогату, хапаюцца
адзін за аднаго, ах, сканаю! Асцярожна перадай ёй гэтую навіну, Обры! Зараз памру! Ашмоткі парэзанай кашулі павяваюць стужкамі ў паветры, нагавіцы аб’ехалі на шчыкалаткі, а ён скача-спатыкаецца вакол стала, уцякаючы ад Эйдса з калегіі Сьв. Магдаліны, які ўзброіўся кравецкімі нажніцамі. Пыска напужанага цялятка, пазалочаная павідлам. Ня сьцягвайце зь мяне нагавіцаў! Ня стройце зь мяне дурня!
Крыкі з адчыненага вакна палохаюць вечар на чатырохкутным дзядзінцы. Глухі садоўнік у фартуху, замаскаваны тварам Мэцью Арналда, піхае сваю касілку па цёмным газоне, пільна прыглядаючыся да танцу сьцяблінак травы.
Нам самім... новае паганства... омфалос.
— Хай ужо застаецца, — сказаў Стывэн. — Нічога зь ім такога, хіба што ноччу.
— Дык што там тады? — нецярпліва спытаўся Бык Маліган. — Выцісьні ўжо зь сябе. Я з табою зусім па-шчыраму. Што ты маеш супроць мяне?
Яны спыніліся, паглядаючы на тупы вяршок Брэй Хэд, які ляжаў на вадзе, быццам пыса заснулага кіта. Стывэн спакойна вызваліў руку.
— Хочаш, каб я табе сказаў? — спытаўся ён.
— Так, дык што? — адказаў Бык Маліган. — Я нічога не прыгадваю.
Кажучы гэта, ён глядзеў Стывэну ў твар. Лёгкі ветрык абмахнуў ягонае чало, лагодна крануўшы нерасчасаныя сьветлыя валасы й абудзіўшы ў вачох срэбныя кропкі неспакою.
Стывэн, прыгнечаны ўласным голасам, сказаў:
— Ці памятаеш, як я прыйшоў да цябе дадому першы раз пасьля матчынай сьмерці?
Бык Маліган хутка нахмарыўся й сказаў:
— Што? Дзе? Нічога такога не прыгадваю. Я запамінаю толькі ідэі й адчуваньні. Дык што? Божа ж ты мой, што такое тады сталася?
— Ты гатаваў гарбату, — адказаў Стывэн, — а я пайшоў на кухню прынесьці кіпеню. 3 гасьцёўні выйшла твая маці зь нейкім наведнікам. Яна спыталася, хто там у цябе?
— Так? — сказаў Бык Маліган. — Што я адказаў? Я ўжо забыўся.
— Ты сказаў, — адказаў яму Стывэн, — А, гэта піолькі Дэдал, у якога маці здохла.
Румянец заліў шчокі Быка Малігана, зрабіўшы яго маладзейшым і больш прывабным.
— Я так сказаў? — спытаўся ён. — Ну й што? Што тут такога?
Нэрвовым рухам ён страсянуў сваю зьбянтэжанасьць.
— А што ж такое сьмерць, — спытаўся ён, — тваёй маці, або твая смерць, або мая? Ты бачыў толькі, як памірае твая маці. А я штодня бачу, як яны выпручваюць ногі ў Матэры і ў Рычмандзе, і як іх потым трыбушаць у сэкцыйнай зале. Гэта й ёсьць здыханьне, нічога больш. Гэта папросту ня мае значэньня. Ты вось ня ўкленчыў, каб памаліцца за сваю маці на сьмяротным ложы, калі яна цябе прасіла. А чаму? А таму, што ў цябе тая праклятая езуіцкая парода, толькі прышчэпленая не на тым месцы, што трэба. Па-мойму, усё гэта камэдыя й здыхляціна. Яе мазгавыя долі ўжо ня дзейнічаюць. Яна называе лекара ”сэр Пітэр Тызл” і хоча нарваць кветак казяльцу на коўдры. Дагаджай ёй, пакуль усё ня скончыцца. Ты сам запрацівіўся яе перадсьмяротнай волі, а цяпер гневаесься на мяне, што я не скуголіў, як нейкі наёмны плакальнік ад Лялюэта. Недарэчнасьць! Відаць, я так і сказаў. Але я не хацеў зьняважыць памяць твае маці.
Прамова вярнула яму ўпэўпенасьць. Стывэн, прыкрыўшы зеўры ранаў, што засталіся ў ягоным сэрцы пасьля гэтых слоў, сказаў ледзяным тонам:
— А я й ня думаю пра зьнявагу мае маці.
— Дык пра што? — спытаўся Бык Маліган.
— Пра зьнявагу мяне, — адказаў Стывэн.
Бык Маліган крута павярнуўся на пяце.
— Ну й немагчымая пэрсона! — усклікнуў ён.
I хутка адыйшоўся ўздоўж парапэту. Стывэн застаўся на месцы, спаглядаючы па-над спакойным морам у бок мыса. Мора й мыс зацягнула смугою. Пульс стукаў яму ў вачох і засьціў зрок, ліхаманкай гарэлі шчокі.
Голас з глыбіні вежы гучна паклікаў:
— Ты наверсе, Маліган?
— Ужо йду, — адгукнуўся Бык Маліган.
Ён павярнуўся да Стывэна й сказаў:
— Глянь на мора. Што яму нейкія зьнявагі? Кінь Ляёлу, Кінч, і хадзі наніз. Наш англасракс патрабуе свае ранішняе вяндліны.
Ягоная галава яшчэ раз на хвілінку зьнерухомела над сходамі, упоравень з дахам.
— He смуткуй ад гэтага ўвесь дзень. Я чалавек непасьлядоўны. Пакінь журботныя думы.
Галава зьнікла, але манатонны голас, апускаючыся, далей гудзеў зь лесьвічнага прахону:
Расхмар чало, ня думай дум, Чаліу так горкі сэрца жар, Вось Фэргус гоніць свой рыдван.
У ранішнім зацішшы зь лесьвічнай проймы нячутна ўзьнімаліся лясныя цені й плылі да мора, на якое ён спазіраў. На заліве й далей на моры люстра вады забялілася, кранутае лёгкаабутымі імклівымі ступнямі. Белыя грудзі засмужанага мора. Сплеценыя парамі музычныя акцэнты. Рука перабірае струны арфы й яднае сплёты акордаў. Белахвалістыя павянчаныя словы мігцяць на засмужаным прыліве.
Воблака спакваля насоўвалася на сонца, заценьваючы заліў густой зеленыпо. Стаяла за ім, міса з горкімі водамі. Песьня Фэргуса: я сьпяваў яе дома ў самоце, прыглушваючы доўгія змрочныя акорды. Дзьверы да яе былі расчыненыя: яна хацела паслухаць маю музыку. Нямы ад боязі й шкадаваньня, я падыйшоў да яе ложа. Яна плакала ў сваёй убогай пасьцелі. Ад гэтых словаў, Стывэн: чаму так горкі сэрца жар.
А цяпер дзе?
Ейныя сакрэты: старыя вахляры зь пер’я, прасякнутыя піжмай бальныя кніжачкі з фрэнзьляй, нізка бурштынавых караляў у замкнёнай шуфлядзе. Клетка з птушкай, што калісьці вісела на сонцы ў вакне яе дзявочага дому. Яна бачыла старога Ройса ў пантаміме пра Страшэннага Турка й сьмяялася разам зь іншымі, калі ён напяваў:
Я быў бы pad Займець няўгляд I пагуляць як дух.
Прывіды радасьці, складзеныя ў шуфлядзе: піжмадухмяныя.
Расхмар чало, ня думай дум.
Адкладзеная са сваімі цацкамі ў памяць прыроды. Успаміны агарнулі ягоны задуменны розум. Шклянка вады з кухоннага крану, калі йшла прычашчацца. Напоўнены бурым цукрам яблык, які прыпякаецца для яе на плітцы цёмным восеньскім вечарам. Яе зграбныя пазногці, пачырванелыя ад крыві расплюшчаных у дзіцячых кашульках вашэй.
У сьне, ціха, яна прыйшла да яго, яе змарнелае цела ў шырокім пахавалыіым убраньні тхнула водарам воску й ружовага
дрэва, яе дыханьне, калі яна нахілялася над ім зь нячутнымі таемнымі словамі, авепвала тленнай сырасьцю.
Позірк шкляных, мёртвых вачэй, каб пахіснуць і скарыць маю душу. На мяне аднаго. Прывідная сьвечка асьвятляе ейнае кананьне. Прывідны водбліск на спакутаваным твары. Яе хрыпатлівае гучнае дыханьне жудасна перапыняецца, калі ўсе стаяць на каленях, моляцца. Яе пагляд на мне, зваліць мяне з ног. Liliata rutilantiuni te confessorum turnia circumdet: iubilantium te virginuin chorus excipiat^.
Крывасмок! Трупаед!
He, маці. Пусьці мяне й дай мне жыць.
— Гэй, Кінч!
Сьпеўны голас Быка Малігана прагучаў з глыбіні вежы. Потым паклікаў зноў, прыблізіўшыся да проймы. Стывэн, які ўсё яшчэ трымцеў ад плачу свае душы, пачуў рухавае цёплае сьвятло й сяброўскія словы ў паветры за сабою.
— Дэдал, зыходзь жа, маруда. Сьняданак гатовы. Хэйнс перапрашае, што пабудзіў нас уночы. Усё як трэба.
— Іду, — сказаў Стывэн, паварочваючыся.
— Хадзі, прашу цябе імем Хрыста, — казаў Бык Маліган. — I сваім імем, і імем нас усіх.
Ягоная галава зьнікла й зьявілася зноў.
— Я сказаў яму пра твой сымбаль ірляндзкага мастацтва. Ён кажа, гэта вельмі дасьціпна. Вытрасі зь яго фунт, добра? To бок, гінэю.
— Сёньня мне заплацяць, — адказаў Стывэн.
— У школьным бардаку? — спытаўся Бык Маліган. — Колькі? Чатыры фунты? Пазыч нам адааго.
— Калі толькі хочаш, — адказаў Стывэн.
— Чатыры бліскучыя савэрэны! — усклікнуў Бык Маліган у захапленьні. — Наладзім пышнае выпіваньне на зайздрасьць усім друідычным друідам. Чатыры ўсёмагутныя савэрэны.
Ускінуўшы рукі, ён затупацеў па каменных прыступках уніз, фальшыва падпяваючы зь лёнданскім прастамоўным акцэнтам:
Ці ж не вясёла час мы правядзём За спіалом зь віскі, півам і віном, Каранацыйным Каранацыйным днём?
Ці ж не вясёла час мы правядзём
Каранацыйным днём?
4Хай акружаць цябе ліліямі процьмы зьзяючых вернікаў: хоры лікуючых дзеваў хай усьцешацца табе (лац.).
Цёплы сонечны бляск гарэзьнічаў над морам. Нікляваная місачка паблісквала, забытая, на парапэце. Чаму яе павінен адносіць я? А можа, пакінуць яе тут на ўвесь дзень, як забытае сяброўства?
Ен падыйшоў да яе, хвілю якую патрымаў у руках, адчуваючы яе холад, удыхваючы пах ліпкай пены, у якой тырчаў пэндзлік. Гэтак раней я насіў кадзільніцу ў Клонгаўзе. Цяпер я йнакшы ды ўсё-ткі той самы. Таксама слуга. Прыслужнік слугі.
У змрочным скляпеністым памяшканьні вежы спавітая халатом фігура Быка Малігана жвава завіхалася каля печкі, то закрываючы, то адкрываючы яе жоўты жар. Дзьве пікі лагоднага дзённага сьвятла падалі з высокіх вокнаў-байніцаў скосам на вымашчаную плітамі падлогу, і адтуль, дзе спатыкаліся промні, плыло закрутасамі ўверх воблака вутальнага дыму й пары ад прыгарэлага тлушчу.
— Затхнемся, — сказаў Бык Маліган. — Хэйнс, адчыні-тка дзверы.
Стывэн паставіў місачку зь пенаю на шафцы. Высокая постаць, якая сядзела ў гамаку, устала, падыйшла да парога й адчыніла ўнутраныя дзьверы.
— А ключ у цябе? — спытаўся голас.
— У Дэдала, — адказаў Бык Маліган. — Ах, людзі добрыя, я задыхаюся!
He адводзячы позірку ад печкі, ён завыў:
— Кінч!
— Ён у замку, — сказаў Стывэн, падыходзячы бліжэй.
Кліоч двойчы востра заскрыгатаў у замку, і цяжкія дзьверы адчыніліся, упускаючы жаданае сьвятло й чыстае паветра. Хэйнс стаяў у дзьвярах, выглядваючы навонкі. Стывэн прывалок да стала сваю валізу, паставіў яе старчма і ўсеўся чакаць. Бык Маліган шпурнуў смажаніну на паўмісак, які стаяў поруч. Потым прынёс паўмісак і вялізны чайнік да стала, паставіў іх з грукатам і ўздыхнуў з палёгкай.
— Растаю, — сказаў ён, — заўважыла сьвечка, калі... Але — ша! Hi слова болей на гэтую тэму. Кінч, прачніся! Давай хлеб, масла, мёд. Хэйнс, заходзь. Корм гатовы. Багаславі, Госпадзе, нас і гэтыя дары твае. Дзе цукар? О бляха, малака нямаш!
Стывэн дастаў з шафкі буханку, гаршчок зь мёдам і масьляніцу. Бык Маліган сеў, раптоўна надзьмуўшыся.
— Гэта што за бардак? — сказаў ён. — Я ж ёй казаў прыйсьці па восьмай.
— Гарбату можам піць і без малака, — сказаў Стывэн. — У шафцы ёсьць лімон.
— А пайшоў ты разам са сваімі парыскімі заквасамі, — адказаў яму Бык Маліган. — Я хачу малака з Сэндыкаву.
Хэйнс, вярнуўшыся ад дзьвярэй, спакойна паведаміў:
— Тая жанчына з малаком якраз надыходзіць.
— Багаславі цябе Госпад! — усклікнуў Бык Маліган, падхапіўшыся з крэсла. — Сядай. Налі сюды гарбаты. Цукар у торбачцы. He магу ўжо больш калупацца ў гэтай праклятай яечні.
Ён замашыста парэзаў смажаніну на паўміску й павышлёпваў яе на тры талеркі, прыгаворваючы:
— In nomine Patris et Filii et Spiritus Sancti5.
Хэйнс сеў i пачаў наліваць гарбаты.
— Кладу кожнаму па два кавалкі, — сказаў ён. — Але ж і моцную ты гарбату заварваеш, Маліган.
Наразаючы хлеб тоўстымі скібкамі, Бык Маліган адазваўся прымільным голасам старой жанчыны:
— Як стану я гарбату варыць, то як завару, казала старая мамуля Гроган. А як стану я ваду спускаць, то як спуіпчу!
— Дальбог, гэта гарбата, — сказаў Хэйнс.
Бык Маліган не пераставаў наразаць і прымільвацца:
— Гэтак ужо ў мяне павялося, місіс Кахіл, кажа яна. А місіс Кахіл ёй: Авой, пані, толькі хай вас Бог сьцеражэ рабіць адно й другое ў тую самую пасудзіну.
На кончыку нажа ён паднёс кожнаму зь бяседнікаў па тоўстай скібцы хлеба.
— Гэта фальклёр, — сказаў ён вельмі паважна, — у тваю кніжку, Хэйнс. Пяць радкоў тэксту й дзесяць бачынак зносак пра народ і рыбагоў з Дандраму. Надрукаванае сёстрамі-паркамі ў годзе вялікага ветру.
Ён павярнуўся да Стывэна й, прыўзьняўшы бровы, запытаўся ў яго голасам надга зацікаўленым:
— Можа, прыпомніце, браце, дзе згадваецца пасудзіна мамулі Гроган — у ’’Мабінагіёне” ці ва ўпанішадах?
— Сумняваюся, — паважна адказаў яму Стывэн.
— Праўда? — працягваў Бык Маліган тым самым тонам. — A то чаму, калі ласка?
— Мне здаецца, — сказаў Стывэн, не пакідаючы ежы, — што яна не йснуе ні ў ’’Мабінагіёне”, ні па-за ім. А сама мамуля Гроган, як можна здагадвацца, даводзіцца сваячкай Мэры Эн.
Твар Быка Малігана задаволена заўсміхаўся.
5У ймя Айца й Сына й Сьвятога Духа (лац.).
— Цудоўна, — вымавіў ён манэрным, салодкім галаском, паказваючы белыя зубы й задаволена міргаючы вачыма. — Вы так мяркуеце? Абсалютна цудоўна.
Потым, неспадзявана нахмарыўшы аблічча, ён узяўся заядла рэзаць хлеб, завываючы сіплым рыплівым голасам:
На старую Ганну Мэры He зважае ні халеры, Ды, задзёрты свой прыпол...
Запхнуўшы рот яечняй, ён пачаў жаваць і вуркатаць. Зацямняючы прахон дзьвярэй, увайшла жаночая постаць. — Малако, сэр.
— Заходзьце, пані, — сказаў Маліган. — Кінч, давай збанок. Старая жанчына падыйшла, запыняючыся каля Стывэна.
— Прыгожы ранак, сэр, — сказала яна. — Слава Богу.
— Каму? — зірнуўшы на яе, запытаўся Маліган. — Ах, безумоўна!
Стывэн працягнуў руку за сябе й дастаў з шафкі малочнік.
— Нашы астраўляне, — мімаходзь кінуў Маліган Хэйнсу, — даволі часта згадваюць зьбіральніка крайняе плоці.
— Колькі, сэр? — спыталася старая.
— Адну кварту, — адказаў Стывэн.
Ён назіраў, як яна налівала ў мерку, а адгуль у збанок, тлустае белае малако, не сваё. Старыя паморшчаныя цыцкі. Яна наліла яшчэ адну мерку й дабаўку. Старая й неразгаданая, прыбыла з ранішняга сьвету, быць можа, як вястунка. Наліваючы малако, захвальвала яго. Досьвіткам, на сакавітым поплаве, яна ўжо сядзела на кукішках каля цярплівае каровы, як вядзьмарка на мухаморы, і яе павыкручваныя пальцы рупіліся пры цыркаючым вымі. Мычаньнем вітала яе знаёмую постаць роснашаўковістая жывёла. Бедная старая, краса папасу: імёны, прысвоеныя ёй у даўнюю часіну. Бабулька-вандроўніца, ніжэйшая форма несьмяротных, якая служыць свайму заваёўніку й бестурботнаму спакусьніку, іхняя супольная наложніца, вястунка таямнічай раніцы. Служыць ці папракаць — ён ня ведаў, аднак грэбаваў дабівацца ейнай прыхільнасьці.
— Сапраўды прыгожы, пані, — сказаў Бык Маліган, наліваючы малако ў кубкі.
— Скаштуйце, сэр, — сказала яна.
Ён адпіў глыток, паслухаўшы яе просьбы.
— Калі б мы ўсе жылі на такой здаровай ежы, — зычнавата прамовіў ён да яе, — тады б у нашай краіне не было гэтулькі
гнілых зубоў і гнілых вантробаў. А мы жывем на балоце, марна харчуемся, а нашы вуліцы заваленыя сьмецьцем, конскім памётам і харкавіньнем сухотнікаў.
— А вы не на дохтара вучыцеся, сэр? — спыталася старая.
— Так, пані, — адаазаў Бык Маліган.
Стывэн слухаў у пагардогівым маўчаньні. Яна хіліць старую галаву перад зычным голасам свайго кастаправа, свайго знахара; на мяне не зьвяртае ўвагі. Перад голасам, які яе выспаведае й памажа ў магілу ейныя астанкі, апроч жаночага нячыстага лона, створанага зь цела мужчыны не на боскае падабенства, у здабычу гаду. I перад гэтым зычным голасам, які прымушае яе маўчаць зь няцямнымі разьбеганымі вачмі.
— Вы разумееце, што ён гаворыць? — спытаўся ў яе Стывэн.
— Вы гэта па-француску гаварылі, сэр? — спыталася старая ў Хэйнса.
Хэйнс зьвярнуўся да яе з даўжэйшай прамовай, болып упэўненай.
— Па-ірляндзку, — падказаў Бык Маліган. — Вы па-гаэльску кумекаеце?
— Я й дадумлівалася з гукаў, што гэта па-ірляндзку, — сказала яна. — А вы ня з захаду, сэр?
— Я ангелец, — адказаў Хэйнс.
— Ён ангелец, — сказаў Бык Маліган, — і ён думае, што мы ў Ірляндыі павінны гаварыць па-ірляндзку.
— Вядома, павінны, — пагадзілася старая. — Мне й самой сорамна, што я не гавару на нашай мове. А разумныя людзі кажуць, што гэта вялікая мова.
— Вялікая — замалое слова для яе, — сказаў Бык Маліган. — Яна абсалютна цудоўная. Налі нам яшчэ гарбаты, Кінч. Вып’еце кубак?
— He, дзякую вам, сэр, — сказала старая, насоўваючы на руку дужку бітона й зьбіраючыся йсьці.
— А рахунак маеце? Маліган, трэба было б заплаціць, што ты скажаш?
Стывэн зноў напоўніў кубкі.
— Рахунак, сэр? — запыталася яна, прыпыняючыся. — Ну, гэта будзе сем дзён па паўкварты па два пэнсы значыць сем разоў па два гэта шылінг два пэнсы ды тыя тры дні па кварце па чатыры пэнсы гэта будзе тры кварты значыць шылінг і там шылінг і два разам будзе два й два, сэр.
Бык Маліган уздыхнуў і, паклаўшы ў рот акраец, тоўста пашмараваны з абодвух бакоў маслам, выцягнуў ногі ўперад і пачаў абшукваць кішэні нагавіцаў.
— Заплаці й зрабі прыемную міну, — сказаў яму Хэйнс з усьмешкай.
Стывэн напоўніў трэці кубак, зьлёгку афарбаваўшы лыжачкай гарбаты густое, тлустае малако. Бык Маліган выцягнуў з кішэні флярын, пакруціў яго ў пальцах і выкрыкнуў:
— Цуд!
Ен пасунуў флярын па стале да старой жанчыны, прыгаворваючы:
— Я ўсё аддаў, што даць мог. Ты не прасі ў мяне больш.
Стывэн паклаў манэту ў яе нясквапную руку.
— Будзем вінаватыя два пэнсы, — сказаў ён.
— Няма сьпеху, сэр, — адказала яна, беручы манэту. — Няма сьпеху. Усяго вам добрага, сэр.
Яна пакланілася й выйшла, адпраўленая ў дарогу прачуленым засыіевам Быка Малігана:
— Сэрца маё, я б усклаў
Сьвет ля тваіх любых ног.
Ён павярнуўся да Стывэна й сказаў:
— Сур’ёзна, Дэдал. У мяне з постам. Зьлётай у свой школьны балаган і прынясі нам крыху граша. Сягоньня барды мусяць піць і баляваць. Ірляндыя спадзяецца, што ў гэты дзень кожны выканае свой абавязак.
— Гэта мне нагадвае, — сказаў Хэйнс, — што сёньня я павінен наведацца ў вашу нацыянальную бібліятэку.
— Найперш паплаваем, — сказаў Бык Маліган.
Ён павярнуўся да Стывэна й ветліва запытаўся:
— Ці не сягоньня якраз, Кінч, дзень твайго месячнага абмываньня?
А потым растлумачыў Хэйнсу:
— Гэты нячысты бард займеў правіла мыцца раз на месяц.
— Уся Ірляндыя абмываецца Голфстрымам, — сказаў Стывэн, паліваючы хлеб цурком мёду.
3 кутка, у якім ён нятуга падвязваў шалікам адкрыты каўнер свае тэніскі, прамовіў Хэйнс:
— Я складу зборнік тваіх показак, калі дазволіш.
Сказана да мяне. Мыюцца, ваньняцца, шаруюцца. Джала грэху. Сумленьне. Пляма ўсё яшчэ тут.
— Тое аб расколатым люстэрку пакаёўкі, як сымбалі ірляндзкага мастацтва, гучыць халерна добра.
Бык Маліган, таўхануўшы Стывэна нагой пад сталом, цёплым тонам сказаў:
— Пачакай, Хэйнс, яшчэ пачуеш ад яго пра Гамлета.
— Ды я сур’ёзна, — працягваў Хэйнс, зьвяртаючыся да Стывэна. — Я пра гэтае й думаў, калі ўвайшла тая бедная старая істота.
— Ці зарабіў бы я нешта на гэтым? — пацікавіўся Стывэн.
Хэйнс расьсьмяяўся й, зняўшы мяккі шэры капялюш з крука, на якім быў падвешаны гамак, сказаў:
— Вось гэтага я ня ведаю.
Нясьпешлівым крокам ён рушыў да дзьвярэй. Бык Маліган перагнуўся над сталом да Стывэна й груба, напорыста папракнуў:
— Ты ўлез у справу з капытамі. Навошта ты гэтак сказаў?
— А што? — спытаўся Стывэн. — Заданьне ў тым, як раздабыць грошы. У каго? У яго або ў малочніцы. Я думаю, тут роўныя шанцы.
— Я вярзу яму кучу лухты наконт цябе, — ушчуваў Бык Маліган, — а ты вылазіш са сваім вашывым позіркам спадылба ды панурымі езуіцкімі жарцікамі.
— Я занадта не спадзяюся, — адказаў Стывэн, — ні на яе, ні на яго.
Бык Маліган трагічна ўздыхнуў і паклаў руку Стывэну на плячо.
— Толькі на мяне, Кінч, — сказаў ён.
I неспадзявана зьмененым тонам дадаў:
— Богам і праўдаю сказаўшы, я й сам лічу, што ты маеш рацыю. На якуіо трасцу, акрамя гэтага, яны патрэбны? Чаму ты не разыгрываеш іх, як я? Пайшлі яны ўсе да д’ябла. Трэба нам выбірацца з гэтага балагану.
Ён устаў, паважна расьперазаўся й зьняў свой халат, мовячы пакорлівым голасам:
— Зьдзерлі з Малігана ягоныя строі.
Апаражніўшы кішэні на стол, ён сказаў:
— Вось табе твая смаркатка.
I, надзяваючы пругкі каўнерык ды наравісты гальштук, угаворваў іх і папракаў, а зь імі й зблытаны гадзіньнікавы ланцужок. Ягоныя рукі нырнулі ў куфэрак і шнарылі там, а сам ён голасна патрабаваў сабе чыстуто хустачку. Джала грэху. Божа, хопіць толькі апрануцца для свае ролі. Мне трэба бардовыя пальчаткі й зялёныя чаравікі. Супярэчнасьць. Ці я пярэчу сабе? Добра, я пярэчу сабе. Ветралётны Малахі. Зь ягоных гаманлівых рук вылецеў мяккі чорны набой.
— А во твой капялюш у стылі Лацінскага Кварталу, — сказаў ён.
Стывэн падхапіў яго й надзеў на галаву. Ад парога клікнуў іх Хэйнс:
— Калегі, вы не йдзяце?
— Я гатовы, — адказаў Бык Маліган, ідучы да дзьвярэй. — Выходзь, Кінч. Здаецца, ты даеў пасьля нас усё.
Пакорліва й паважна ён пераступіў парог, мовячы ледзь не са смуткам:
— I выйшаўшы вонкі, балакаў на пазадворку.
Стывэн узяў ясянёвую трысьціну, што стаяла пры сьцяне, і рушыў за імі. Выйшаўшы на прыступкі, ён прыцягнуў непадатлівыя жалезныя дзьверы й замкнуў іх. Велізарны ключ паклаў у кішэню за пазухай.
Ля падножжа прыступак Бык Маліган запытаўся:
— А ключ ты ўзяў?
— Так, ён пры мне, — адказаў Стывэн, выпераджаючы іх.
Ён пайшоў паперадзе. За сабою чуў, як Бык Маліган лупцуе цяжкім купалным ручніком вяршкі папараці ці травы.
— Паклон, сэр! Як вы адважыліся, сэр?
Хэйнс запытаўся:
— А вы плаціце за наём вежы?
— Дванаццаць фунтаў, — адказаў Бык Маліган.
— Міністру вайсковых справаў, — дадаў Стывэн цераз плячо.
Яны прыпыніліся, калі Хэйнс стаў разглядаць вежу. Урэшце ён сказаў:
— Зімою выглядае досыць панура, як мяркую. Як вы яе называеце, Мартэла?
— Пабудавалі гэтыя вежы па загаду Білі Піта, — сказаў Бык Маліган, — калі ў мора выйшлі французы. Але наша — гэта омфалос.
— А якія ў цябе ідэі наконт Гамлета? — спытаўся Хэйнс у Стывэна.
— О не! — усклікнуў Бык Маліган з болем. — Я ня роўня Тамашу з Аквіну ды ягоным пяцідзесяці пяці прычынам, што ён прыдумаў, каб сьвет не разваліўся. Пачакайце, пакуль я ня плюхну сабе ў нутро пару кухлікаў.
Ён павярнуўся да Стывэна й, ахайна абцягваючы сваю цытрынавую камізэльку, сказаў:
— Ты й сам, Кінч, ня даў бы з гэтым рады без сама менш трох, га?
— Яно ўжо гэтулькі чакала, — сказаў Стывэн абыякава, — што можа пачакаць яшчэ крыху.
— Вы распальваеце маю цікаўнасьць, — ветліва сказаў Хэйнс. — Ці гэта нейкі парадокс?
— Цьфу! — сказаў Бык Маліган. — Мы ўжо перарасьлі Ўайлда й парадоксы. Гэта зусім проста. Ён з дапамогай альгебры даказвае, што ўнук Гамлета ёсьць дзед Шэкспіра, а ён сам — прывід свайго ўласнага бацькі.
— Што? — спытаўся Хэйнс, паказваючы на Стывэна. — Ён сам?
Бык Маліган падвесіў пад шыяй, быццам стулу, ручнік і, сагнуўшыся ад нястрыманага сьмеху, шапнуў Стывэну на вуха:
— О, цень Кінча-старэйшага! Яфэт у пошуках бацькі!
— Зранку мы заўсёды стомленыя, — сказаў Стывэн Хэйнсу, — а тут трэба даўгавата распавядаць.
Бык Маліган, які зноў рушыў уперад, узьнёс рукі.
— Толькі сьвяты кухаль зможа разьвязаць язык Дэдалу, — заявіў ён.
— Я хачу сказаць, — Хэйнс пачаў тлумачыць Стывэну, калі яны рушылі, — што гэтая вежа й гэтыя стромы ў нечым нагадваюць мне Эльсынор, што грозна па-над хвалямі навіс, ці ж не?
Бык Маліган неспадзявана павярнуўся на міг да Стывэна, але нічога не сказаў. У гэтым пробліску ціхага імгненьня Стывэн убачыў свой вобраз у таннай запыленай жалобе паміж іхнімі зыркімі строямі.
— Гэта цудоўная аповесьць, — сказаў Хэйнс, зноўку іх запыняючы.
Вочы, сьветлыя, як асьвежанае ветрам мора, болей сьветлыя, рашучыя й насьцярожаныя. Уладар мораў, ён глядзеў на поўдзень, па-над пустым залівам, дзе відаць было толькі дымны дзяркач над паштовай лодкай на ясным даляглядзе й ветразь, што йшоў касякамі каля Маглінсу.
— Я дзесьці чытаў адно багаслоўскае тлумачэньне, — сказаў ён у задуменьні. — Ідэя Айца й Сына. Сын, які імкнецца да ўзьяднаньня з Айцом.
Бык Маліган тут жа напусьціў на свой твар радасна-шырокую ўсьмешку. Ён глянуў на іх, шчасна разявіўшы свой гожазграбны рот, а ягоныя вочы, зь якіх раптам зьнікла ўсялякая цьвярозая думка, міргалі з шалёнай весялосьцю. Ён паварушыў сюды-туды лялькаватай галавой, ажно затрымцеў бераг ягонай панамы, і запяяў ціхім, шчаслівым, прыдуркаватым голасам:
Я самы дзівотны на сьвеце хлапец, Бо маці — жыдоўка, а птушка — айцец. Зь Язэпам, з тым цесьлем, усё быў задзёр, Навучваць я спіаў, на Галгофу дапёр.
Ён падняў указальны палец зь перасьцярогай:
Калі хто йіуміць: мая боскасьць — мана, Ня вып ’е задарма ні кроплі віна I будзе ваду піць, а гэпіы напой
Няцяжка зрабіць нават штукай малой.
Разьвітальным жэстам ён шпарка тузануў Стывэнаву трысьціну й кінуўся бегма на ўскрай стромы, ляпаючы сябе па бакох рукамі, быццам плаўнікамі ці крыламі, як хтосьці, хто зьбіраецца ўзьляцець у паветра. Ён пяяў:
Цяпер жа — бывай! Mae словы сьпішы, Абтым, йіто ўваскрос я, паўсюды скажы. Глядзі на моіі лёт у нябесны бяскрай, Віхор над Аліўнай гарою... Бываіі!
3 казьлінымі побрыкамі ён спускаўся на іхніх вачох да соракастопавай лагчыны, трапечучы крылападобнымі рукамі, борзда сігаючы ўніз. Ветралётны капялюш трымцеў у подыхах сьвежага ветру, які даносіў да іх ягоныя абрывістыя птушыныя ўсклікі.
Хэйнс, які стрымана пасьмейваўся, ідучы побач са Стывэнам, сказаў:
— Думаю, нам ня варта сьмяяцца. Ён, бадай што, блюзьнерыць. Я сам, так бы мовіць, не лічу сябе вернікам. А з другога боку, ягоная весялосьць неяк пазбаўляе гэта зласьлівасьці, праўда? Як гэта ў яго называецца? Язэп Цесьля?
— Баляда пра Насьмешлівага Ісуса, — адказаў Стывэн.
— О, дык ты гэта чуў раней?
— Тры разы штодня, пасьля ежы, — суха сказаў Стывэн.
— Але ты сам ня верыш у Бога, так? — пытаўся Хэйнс. — Я маю тут на ўвазе веру ў вузкім сэнсе слова. Стварэньне зь нічога, цуды, увасоблены Бог.
— Мне здаецца, што гэтае слова мае толькі адзін сэнс, — сказаў Стывэн.
Хэйнс затрымаўся й выняў плоскі срэбны партсыгар з міготкім зялёным каменем. Націснуўшы на спружыну вечка вялікім пальцам, ён адчыніў яго й працягнуў партсыгар Стывэну.
— Дзякую, — сказаў той, беручы папяросу.
Хэйнс таксама ўзяў і зь ляскам зачыніў вечка. Схаваўшы партсыгар у бочную кішэню, ён выняў з камізэлечнай кішэні нікляваную скрыначку з губкай і крэсівам, адчыніў яе такім жа
чынам, прыкурыў сабе й паднёс Стывэну запаленую губку ў ракавіне складзеных далоняў.
— Так, безумоўна, — адазваўся ён, калі яны рушылі далей. — Або верыш, або ня верыш, праўда? Асабіста, я ня змог бы пераварыць тую ідэю ўвасобленага Бога. Як спадзяюся, ты яе не прытрымліваесься?
— Ува мне наглядаеш, — сказаў Стывэн з панурым незадавальненьнем, — жахлівы прыклад вальнадумца.
Ён ішоў, чакаючы працягу размовы, і цягнуў на зямлі ясянёвую трысьціну. Яе акоўка лёгка драпала сьцежку, паскрыпваючы каля абцасаў. Мая напарніца, сьледам за мною, кліча: Стыыыыыыыыыывэн! Хвалістая лінія ўздоўж сьцежкі. Яны пройдуцца па ёй увечары, вяртаючыся ў поцемках. Яму трэба той ключ. Ключ мой, за наём плачу я. А цяпер ем ягоны горкі хлеб. Аддай яму й ключ. Усё. Ён папросіць яго. Па вачох было відаць.
— Усё ж, — пачаў Хэйнс...
Стывэн павярнуўся і ўбачыў, што халодны позірк, які яго абмерваў, ня быў зусім нязычлівы.
— Усё ж я схільны лічыць, што ты можаш вызваліць сябе. Ты сам сабе пан, як мне здаецца.
— Я слуга двух паноў, — адказаў Стывэн, — ці, лепш сказаць, паняў: ангелькі ды італьянкі.
— Італьянкі? — спытаўся Хэйнс.
Шалёная каралева, старая й раўнівая. Укленч перада мпою.
— А нехта трэці, — дадаў Стывэн, — патрабуе мяне да часовых заняткаў.
— Італьянкі? — паўтарыў Хэйнс. — Што ты маеш на думцы?
— Брытанскую імпэрыю, — адказаў Стывэн, чырванеючы, — ды рымскую сьвятуто каталіцкую й апостальскую царкву.
Перш чым адазвацца, Хэйнс зьняў зь ніжняе вусьніны прыліплыя крошкі тытушо.
— Я цалка.м цябе разумею, — спакойна сказаў ён. — Я нават сказаў бы, што ірляндзец павінен так думаць. Мы ў Англіі адчуваем, што абыходзіліся з вамі несправяддіва. Але, відаць, вінаватая тут гісторыя.
Гордыя, уладарныя тытулы прагучалі ў Стывэнавай памяці трыумфам медных званоў: et unam sanctum catholicam et apostolicam ecclesiam6: павольны рост, высьпяваныіе абрадаў і догматаў, як ягоных уласных запаветных думак, альхімія зорак. Апостальскі сымбаль у імшы папы Марцэла, галасы зьліваюцца ў
6І ў адзіную саборную й сьвятую апосгальскую царкву (лац.).
адно гучнае ўсхваленьне, а пад іхні сьпеў нядрэмны анёл ваяўнічай царквы абяззбройвае ерасіярхаў і пагражае ім. Арда ерасяў у скасабочаных мітрах кідаецца наўцёкі: Фотый і кагорта насьмешнікаў, сярод якіх і Маліган, і Арый, які ўсё жыцьцё ваяваў супроць адзінасутнасьці Сына з Айцом, і Валянцін, які грэбаваў зямной існасьцю Хрыста, і хітрамудры ерасіярх з Афрыкі Савелій, паводле якога Айцец Сам быў уласным Сынам. Словы, якія толькі што выказаў Маліган, блазнуючы перад чужынцам. Пустая блазнота. Непазьбежная пустка чакае ўсіх тых, што ткуць вецер: пагрозу, абяззброеньне й разгром нясуць ім самкнутыя баявыя шыхты анёлаў царквы, Міхалава войска, якое ў часіну разладу заўсёды засланяе яе сваімі дзідамі й шчытамі.
Брава! Брава! Працяглыя воплескі. Zut!Nom de Dieu!1
— Я, вядома, брытанец, — азваўся Хэйнсаў голас, — і адчуваю адпаведна як брытанец. Прытым, мне ня хочацца бачыць, як мая краіна перападае ў рукі нямецкім жыдом. Баюся, што цяпер гэта наша галоўная нацыянальная праблема.
Два чалавекі стаялі ўскрай стромы, назіраючы: гандляр, лодачнік.
— Кіруе на прыстань Булак.
Лодачнік зь нейкай пагардай кіўнуў галавою на поўнач заліву.
— Тамака будзе сажняў пяць, — сказаў ён. — Туды яго й вынесе, калі пачнецца прыліў, недзе а першай. Сёпьня ўжо дзевяты дзень.
Чалавек, які ўтапіўся. Ветразь блукае па пустым заліве, чакаючы, пакуль не вынырне распухлы клунак і не a6q)Heuua да сонца азызлым, белым ад солі тварам. Вось і я.
Зьвілістай сьцежкай яны спускаліся да заліўчыку. Бык Маліган стаяў на камені, безь пінжака, адшпілены гальштук павяваў за ягоным плячом. Непадалёк яго малады чалавек, учапіўшыся за выступ скалы, нясьпешліва па-жабінаму разводзіў зялёнымі нагамі ў кісельнай тоўшчы вады.
— А брат з табою, Малахі?
— Ён ва Ўэстміце, з Бэнанамі.
— Усё яшчэ там? Бэнан прыслаў мне паштоўку. Піша, што падчапіў там адну саладзенькуіо й маладзенькую. Фотадзяўчо, так яе называе.
— Зьняў, га? Кароткая вытрымка.
Бык Маліган сеў расшнуроўваць абутак. Каля скалістага выступу вынырнуў з вады запыхканы чырвоны твар старога чала-
7Халера’ Ліха бяры! (франц.).
века. Чалавек ускараскаўся па каменьні наверх, вада льсьнілася на ягонай лысай макаўцы зь вяночкам сівых валасоў, сьцякала з грудзей і пуза, струменіла з абвіслых чорных трусоў.
Бык Маліган адсунуўся ўбок, даючы яму пралезьці, і, зірнуўшы на Хэйнса ды Стывэна, пазногцем вялікага пальца набожна перахрысьціў сабе чало, вусны й грудзіну.
— Сэймур зноў у горадзе, — сказаў малады чалавек, зноў учапіўшыся за выступ скалы. — Кінуў мэдыцыну й дае ў войска.
— Ах, ідзі ты да Бога, — адмахнуўся Бык Маліган.
— На наступным тыдні ўжо будзе пацець у казарме. А ці ты ведаеш тую рыжую дзяўчыну Карлайлаў, Лілі?
— Так.
— Учора вечарам ціскалася зь ім на пірсе. Кажуць, яе тату ажно разьдзімае ад граша.
— А ці жывоцік ёй не разьдзімае?
— Гэта ты ў Сэймура запытайся.
— Сэймур крыважэрны афіцэр! — сказаў Бык Маліган.
Падтакнуўшы самому сабе, ён сьцягнуў нагавіцы й, выпрастаўшыся, прамовіў банальнай показкай:
— Рыжыя дзеўкі брыкаюцца як козы.
Нечым раптоўна ўстрывожаны, ён пачаў мацаць свой бок пад кашуляй, што трапятала на везры.
— Зьнікла маё дванаццатае рабро! — выкрыкнуў ён. — Я Uebermensch9. Бяззубы Кінч і я, звышчалавекі.
Ён выблытаўся з кашулі й кінуў яе за сябе, на кучу свае астатняе вопраткі.
— Сюды ўваходзіш, Малахі?
— Так. Падрыхтуй мне месца ў пасьцелі.
Малады чалавек адпіхнуўся ўзад і за два доўтія роўныя ірабкі дасягнуў сярэдзіны заліўчыку. Хэйнс з папяросай прысеў на камені.
— А ты не палезеш? — спытаўся Бык Маліган.
— Пазьней, — сказаў Хэйнс. — He адразу пасьля сыіеданыія.
Стывэн павярнуўся йсьці.
— Я йду, Маліган, — сказаў ён.
— Дай нам той ключ, Кінч, — сказаў Бык Маліган, — каб прыціснуць маю кашуліо.
Стывэн падаў яму ключ. Бык Маліган паклаў яго на кучу вопраткі.
— I двухпэнсавік на кухлік, — сказаў ён. — Кідай туды.
83вышчалавек (ням.).
Стывэн кінуў два пэнсы на мяккую кучу. Апранаюцца, распранаюцца. Бык Маліган, са складзенымі перад сабою рукамі, выпрастаны, урачыста заявіў:
— Хто беднага абкрадае, Госпаду пазычае. Так мовіў Заратустра.
Пульхнае цела нырнула ў ваду.
— Яшчэ пабачымся, — сказаў Хэйнс, павярнуўшыся да Стывэна, які рушыў сьцежкай угору, і ўсьміхаючыся неўтаймоўнаму ірляндцу.
Бычыных рагоў, конскіх капытоў, усьмепікі сакса.
— У "Караблі”, — крыкнуў Бык Маліган. — Палова першай.
— Добра, — сказаў Стывэн.
Ён ішоў сьцежкай, якая вілася ўгору.
LUiata rutilantium.
Tunna circuindet.
Iiibilantiuin te virginum.
Сівы німб сьвятара ў скалістай нішы, куды ён схаваўся апрануцца. Сёньня я ня буду тут начаваць. Дамоў пайсьці таксама не магу.
Голас, мілагучны й працяглы, клікаў яго з мора. На павароце сьцежкі ён памахаў рукою. Голас паклікаў зноў. Ільсьняная бурая галава, нэрпавая, далёка на вадзе, круглая.
Захопнік.
□ □ □
— ТЫ, КОКРЭЙН. ЯКІ ГОРАД ПАСЛАЎ ПА ЯГО?
— Тарэнт, сэр.
— Вельмі добра. Што далей?
— Далей была бітва, сэр.
— Вельмі добра. Дзе?
Пусты хлопцаў твар шукаў адказу ў пустым вакне.
Байкі дачок памяці. Але ў нечым яно было й непадобнае да таго, пра што бае памяць. Тады яно было фразай, зь нецярплівасьці сэрца, лопатам Блэйкавых крылаў празьмернасьці. Чук>, як валяцца прасторы, трушчыцца інкло й рассыпаюцца камяігі, і час займаецца сінебарвовым полымем канца. Што ж нам тады застаецца?
— Я забыўся месца, сэр. У 297 годзе да нараджэньня Хрыста.
— Аскулум, — падказаў Стывэн, зірнуўшы на назву й дату ў падручніку з рубцамі ад крывавых сечаў.
— Так, сэр. I ён сказаў: Яшчэ адна такая перамога — і мы прапалі.
Вось гэтую фразу сьвет запомніў. Панурая палёгка для розуму. Над усланай трупамі раўнінай усьпёрты на кап’ё генэрал прамаўляе з узгорку да афіцэраў. Які-колечы генэрал да якіхколечы афіцэраў. А яны разьвесілі вушы.
— Цяпер ты, Армстранг, — сказаў Стывэн. — Які быў канец Піра?
— Канец Піра, сэр?
— Я ведаю, сэр. Запытайце мяне, сэр, — адазваўся Комін.
— Пачакай. Армстранг. Ты што-колечы ведаеш пра Піра?
У торбе Армстранга ўтульна ляжаў мяшэчак з сушанымі фігамі. Час-часам ён разьмінаў адау ў даланях і ўпотайкі глытаў. Крышкі папрыліпалі яму да скуркі на вуснах. Падсалоджанае хлапечае дыханьне. Заможныя людзі, ганарацца старэйшым сынам у ваенным флёце. Віко-роўд, Долкі.
— Пра Піра, сэр? Пір — гэта пірс.
Усе засьмяяліся. Пісклівым, бязрадасным, зласьлівым сьмехам. Армстранг абвёў позіркам клясу, паказваючы ў профіль прыдуркаватую ўсьмешку. Зараз засьмяюцца яшчэ гучней, бо ж ведаюць, што ўлады ў мяне няма, а аплату іхнія таты ўнесьлі.
— Тады растлумач мне, — сказаў Стывэн, штурхаючы ў хлопцава плячо кніжкаю, — што такое пірс?
— Пірс, сэр, — сказаў Армстранг, — гэта такая рэч, што стаіць над хвалямі. Накшталт мосту. Як пірс у Кінгстаўне, сэр.
Некаторыя засьмяяліся зноў: бязрадасна, але шматзначна. Двое на задняй парце зашапталі. Так. Яны ведалі: ніколі ня зьведаўшы, ніколі не былі нявінныя. Усе. Ён з зайздрасьцю назіраў за іхнімі тварамі. Эдыта, Этэла, Герта, Лілі. Падобныя да гэтых: дыханьне ў іх таксама падсалоджанае гарбатай з павідлам, бранзалеты іхнія дзынкаюць у час валтузьні.
— Пірс у Кінгстаўне, — сказаў Стывэн. — Так, мост расчараваньня.
Іхнія позіркі зьбянтэжыліся ад гэтых слоў.
— Як гэта, сэр? — запытаўся Комін. — Мост жа цераз рэчку.
Хэйнсу ў ягоны нататнік. He для гэтых вушэй. Сёньня ўвечары, спрытна, сярод п’янкі й балбатні, працяць адшліфаваны панцыр ягонага розуму. I што тады? Блазан пры панскім двары, патураны й пагарджаны, дабіваецца ад пана ласкавае пахвалы. Чаму ўсе яны выбралі гэткую ролю? Ня толькі дзеля заспа-
каяльнае ласкі. Для іх таксама гісторыя — гэта казка, як кожная іншая, зачаста чутая, а свая краіна — лямбард.
А калі б Пір ня паў у Аргасе ад рукі старое вар’яткі, або калі б Юлія Цэзара не закалолі штылетамі? 3 памяці іх ужо ня выкінеш. Час паставіў на іх сваё таўро й спутаў, памясьціў у прасторы незьлічоных магчымасьцяў, якія яны адрынулі. А ці былі б яны магчымыя, калі б іх так і не было? Або, ці толькі тое было магчымае, што сталася? Тчы, ткач ветру.
— Раскажэце нам нешта, сэр.
— Ох так, сэр, пра прывіды.
— Адкуль пачынаем? — спытаўся Стывэн, разгортваючы іншую кніжку.
— Ня плач сьлязой, — сказаў Комін.
— Дык давай, Талбат.
— А гісторыю, сэр?
— Пасьля, — сказаў Стывэн. — Давай, Талбат.
Смуглявы хлопец разгарнуў кніжку й спрытна ўладкаваў яе за бруствэрам свае торбы. Ен пачаў адрывіста дэклямаваць верш, пазіраючы крадком у тэкст:
Ня плач сьлязой, пастух, ня плач слязой Бо не памёр Лікід, пакінь маркоту, Хоць тоні скрылі цела пад вадой...
Дык яно мусіць быць рухам, актуалізацыяй магчымага як такога. Фраза Арыстотэля сфармулявалася між балбатаных радкоў і паплыла ў вучоную цішу бібліятэкі Сьвятой Жэнэв’евы, дзе ён чытаў, схаваны ад грэшнага Парыжа, вечар за вечарам. Поруч зь ім кволы сыямец зубрыў падручнік стратэгіі. Вакол мяне мазгі, насычаныя й насычаныя, прышпіленыя пад зыркімі лямпамі, зь лёгка пульсуючымі шчупальцамі: а ў цямрэчы майго розуму лянотная падзямельная пачвара, непаваротлівая, баязьлівая перад сьвятлом, дрыгае цмокавай лускою. Думка — гэта думка аб думцы. Суціпіная яснасьць. Душа — гэта, нейкім чынам, усё існае: душа ёсьць форма формаў. Суціпшасьць нечаканая, разьлеглая, прамяністая: форма формаў.
Талбат паўтараў:
Празмоц Таго, хто па вадзе хадзіў, Празмоц...
— Перагарні, — ціха сказаў Стывэн. — Я нічога ня бачу.
— Што, сэр? — прастадушна спытаўся Тальбат, падаўшыся дапераду.
Ягоная рука перагарнула бачынку. Ён зноўку выпрастаўся й працягваў, як быццам прыпомніўшы. Таго, хто па вадзе хадзіў. Тут таксама ляжыць ягоны цень, на гэтых боязных сэрцах, і на сэрцы бязбожніка ды ягоных вуснах, і на маіх. Ён ляжыць і на палкіх абліччах тых, хто ахвяраваў яму дынар даніны. Цэзарава цэзару, Богава Богу. Доўгі пагляд цёмных вачэй, загадкавы сказ, які будзе ткацца й ткацца на кроснах Царквы. Але.
Адгадай загадку: На белыя градкі Сеюцца чорныя зярняткі.
Талбат сунуў закрытую кніжку ў сваю торбу.
— Ці я ўжо ўсё пачуў? — спытаўся Стывэн.
— Так, сэр. А дзесятай хакей, сэр.
— Заняткі да паловы дня, сэр. Чацьвер.
— Хто адгадае загадку? — спытаўся Стывэн.
Яны запіхвалі падручнікі, алоўкі бразгалі, бачынкі шасталі. Зьбіўшыся ў грамаду, зацягвалі рамяні й зашпільвалі спражкі торбаў, весела лапочучы:
— Загадку, сэр? Я адкажу, сэр.
— He, я адкажу, сэр.
— Толькі цяжкую, сэр.
— Загадка такая, — сказаў Стывэн.
Кукарэкаў дзюбаграй.
Пад блакітам цэлы край.
Звон у небе зазваніў, Адзінаццаць абвясьціў. Бедная душа ў нябёсы Вырушае з волі лёсу.
— Што гэта?
— Што, сэр?
— Яшчэ раз, сэр. Мы недачулі.
Вочы ім акругліліся, калі ён паўтарыў радкі. Наступіла маўчаньне. Тады Кокрэйн сказаў:
— Што гэта, сэр? Мы здаёмся.
Стывэн, стрымліваючы ў горле казытлівы камяк, адказаў:
— Гэта ліс хавае сваю бабку пад вастралістам.
Устаўшы, ён выбухнуў нэрвовым сьмехам, якому адгукнулася рэха іхніх расчараваных усклікаў.
У дзьверы стукнулі клюшкай, а голас з калідору паклікаў:
— Хакей!
Яны бязладна ірванулі, вышмыгваючы з-за партаў бокам, скокаючы церазь іх. Умомант зьніклі, і з разьдзявальні данесьліся гамана галасоў і грукат клюшак ды абутку.
Сарджэнт, адзіны, хто застаўся, паволі падыйшоў, паказваючы разгорнуты сшытак. Ягоныя склычаныя валасы й танклявая шыя выдавалі непадрыхтаванасьць, слабыя вочы глядзелі ўмольным позіркам праз запацелыя акуляры. На матавай бяскроўнай шчацэ размазалася атрамантавая пляма, фінікападобная, сьвежая й вільготная, як сьлед сьлімака.
Ён працягнуў сшытак. Зьверху бачынкі было выпісанае слова Прыклады. Пад ім ішлі пахілістыя лічбы, а зьнізу значыўся крывы подпіс з закрутасамі й кляксай. Сырыл Сарджэнт: ягонае найменьне й пячатка.
— Містэр Дызі сказаў перапісаць усё нанава й паказаць вам, сэр.
Стывэн пакратаў бераг сшытка. Непатрэбна.
— Ты ўжо зразумеў, як іх рабіць? — запытаўся ён.
— Ад адзінаццатага да пятнаццатага, — адказаў хлопец. — Містэр Дызі сказаў мне перапісаць іх з доіпкі, сэр.
— А сам цяпер здолееш зрабіць? — спытаўся Стывэн.
— He, сэр.
Брыдкі й непатрэбны: худая шыя, склычаныя валасы й атрамантавая пляма, сьлед сьлімака. Але ж нехта любіў яго, вынасіў яго пад сваім сэрцам і на сваіх руках. Калі б не яна, сьвет сваім імпэтам прытаптаў бы яго й расплюшчыў пад нагой як бескасьцёвага сьлімака. А яна любіла ягоную слабую вадзяністую кроў, адсочаную зь яе ўласнай. Дык было такое сапраўды? Адзіная сапраўднасьць у жыцьці? У сьвятым сваім парыве палымяны Калумбан пераступіў церазь цела маці, якая ўпала ніцма перад ім. Яе ня стала: дрыготкі касьцяк апаленай агнём галінкі, водар ружовага дрэва й тленная сырасьць. Яна ўратавала яго, не дала растаптаць пад нагою, і адыйшла, ледзьве пабыўшы. Бедная душа ў нябёсы вырушае: а на верасовай пустэчы пад міготкімі зоркамі ліс — яркія бязьлітасныя вочы, поўсьць патыхае рыжым грабежніцкім духам — дзёр зямлю, прыслухоўваўся, разграбаў, прыслухоўваўся, дзёр і дзёр.
Седзячы побач з хлопцам, Стывэн разьвязваў заданьне. Ён пры дапамозе альгебры даказвае, што дух Шэкспіра ёсьць дзед Гамлета. Сарджэнт скоса пазіраў праз споўзлыя акуляры. 3
разьдзявальні даносіўся грукат хакейных клюшак, з пляцоўкі — глухія ўдары па мячу й крыкі.
Значкі рухаліся ўпоперак бачынкі чапурыстым маўрытанскім танцам, маскарадам літар у дзівотных шапачках квадратаў і кубаў. Падай рукі, павярніся, пакланіся партнэру: вось так: хохлікі, народжаныя фантазіяй маўраў. I яны ўжо зыйшлі са сьвету, Авэроэс і Майсей Майманід, людзі цёмных паводзін і абліччаў, якія лавілі ў свае насьмешлівыя люстры цьмяную душу сьвету, і цемра ў сьвятле сьвеціць, і сьвятло не агарнула яе.
— Цяпер ужо разумееш? Зможаш зрабіць наступны сам?
— Так, сэр.
Маруднымі, няўпэўненымі рухамі пяра Сарджэнт перапісваў дадзеныя. Усё яшчэ спадзеючыся на слова дапамогі, ягоная рука старанна ставіла крывыя значкі, праз матавую скуру шчокаў прабіваўся слабы пробліск сораму. Amor matris1: родны склон суб’екту й аб’екту. Яна выкарміла яго сваёй слабой крывёй ды абрызглым малаком і хавала ад чужых вачэй ягоныя пялёнкі.
Такі як ён быў і я, такія ж самыя спадзістыя плечы, такая ж самая нехлямяжасьць. Маё дзяцінства хіліцца каля мяне. Задалёкае, каб крануцца яго хоць раз, ці зьлёгку. Маё далёкае, а ягонае таямнічае, як нашы позіркі. Таямніцы, маўкліва застыглыя ў цёмных палацах двух нашых сэрцаў: таямніцы, стомленыя сваёй тыраніяй: тыраны, што прагнуць быць зрынутымі.
Прыклад быў зроблены.
— Гэта ж вельмі проста, — сказаў Стывэн, устаючы.
— Так, сэр. Дзякую, — адказаў Сарджэнт.
Ён высушыў бачынку тонкай прамакаткай і занёс сшытак на парту.
— Цяпер бяры сваю клюшку ды йдзі да сяброў, — сказаў Стывэн, рушыўшы да дзьвярэй сьледам за нехлямяжай хлапечай постацьцю.
— Так, сэр.
У калідоры пачулася ягонае прозьвішча, яго клікалі з пляцоўкі.
— Сарджэнт!
— Бяжы, — сказаў яму Стывэн. — Містэр Дызі кліча цябе.
Спыніўшыся на ганку, ён глядзеў, як недарэка трухае на невялічкую пляцоўку, дзе крыклівыя галасы паднялі сварку. Яны ўжо разьдзяліліся на каманды, і містэр Дызі вяртаўся, пераступаючы купінкі травы зацягнутымі ў гетры нагамі. Ледзьве ён
'Любоў маці (лац.).
пасьпеў дайсьці да іпколы, як галасы зноў пачалі спрачацца й клікаць яго назад. Ён павярнуў на іх раззлаваныя сівыя вусы.
— Што там яшчэ? — крыкнуў ён колькі разоў, ня слухаючы.
— Кокрэйн і Холідэй на адным баку, сэр, — крыкнуў Стывэн.
— Пачакайце, калі ласка, хвілінку ў маім кабінэце, — сказаў яму містэр Дызі, — пакуль я навяду тут парадак.
Мітусьліва тупаючы паўз пляцоўку назад, ён строга пакрыкваў голасам старога чалавека:
— У чым справа? Што там яшчэ?
Іхнія вострыя галасы крычалі на яго з усіх бакоў, іхнія фігуркі шчыльна яго абступілі, а яскравае сонца выбельвала мёд ягоных кепска пафарбаваных валасоў.
У кабінэце стаяў затхлы пракураны дух, перамяшаны з пахам скуры бляклых пацёртых крэслаў. Як і першага дня, калі ён тут таргаваўся са мною. Як было напачатку, так і цяпер. На камодзе стаяла таца з манэтамі Сцюартаў, мізэрны скарб з балацявіны: цяпер і заўсёды. А ў пабляклай плюшавай пурпуры футляра для лыжак утульна расклаліся дванаццаць апосталаў, што вясьцілі ўсім паганам: і на вякі вякоў.
Сьпешлівыя крокі на каменным ганку й на калідоры. Разьдзімаючы свае рэдкія вусы, містэр Дызі спыніўся каля стала.
— Найперш наш маленькі фінансавы разьлік, — сказаў ён.
Ён выняў з сурдута абвязаны раменьчыкам кашалёк. Раскрыў яго, выцягнуў два банкноты, адзін — склеены з паловак, і асьцярожна паклаў на стол.
— Два, — сказаў ён, абвязваючы й хаваючы кашалёк.
А цяпер ягоная скарбніца з золатам. Зьбянтэжаная Стывэнава далонь блукала па ракавінах, згрувашчаных у халоднай каменнай ступцы: хвалістыя ражкі й плоскія як манэты, і кауры, і леапарды, а вунь адна — закручаная, як турбан эміра, а другая — грабеньчык сьвятога Якуба. Дабытак старога пілігрыма, мёртвы скарб, пустыя ракавіны.
Упаў савэрэн, бліскучы й новы, на мяккую ворсу настольніка.
— Тры, — сказаў містэр Дызі, круцячы ў руках сваю скарбонку. — Вельмі зручная рэч. Гляньце. Сюды савэрэны. Сюды шылінгі, шасціпэнсавікі, паўкроны. А сюды кроны. Гляньце.
Ён вытрас зь яе дзьве кроны й два шылінгі.
— Тры дванаццаць, — сказаў ён. — Я думаю, гэтак будзе слушна.
— Дзякую вам, сэр, — сказаў Стывэн, зьбіраючы грошы з сарамяжлівай пасьпешнасьцю й хаваючы іх у кішэні нагавіцаў.
— Няма за што, — сказаў містэр Дызі. — Вы гэта зарабілі.
Далонь Стывэна, зноўку вольная, вярнулася да пустых ракавін. Таксама сымбалі красы і ўлады. Куча граша ў маёй кішэні. Сымбалі, апаганеныя прагнасьцю і ўбоствам.
— He насеце іх гэтак, — параіў містэр Дызі. — Выцягнеце дзе-небудзь і згубіце. Купеце лепш адну з гэтых штук. Пабачыце, што яны вельмі зручныя.
Адкажы штосьці.
— У мяне яна часта пуставала б, — сказаў Стывэн.
Той самы пакой і гадзіна, тая самая мудрасць: і я той самы. Ужо тройчы. Тры пятлі вакол мяне. Нічога. Я магу разарваць іх нават у гэтую хвіліну, калі захачу.
— Гэта таму, што вы не адкладваеце, — містэр Дызі падняў угору палец. — Вы яшчэ ня ведаеце, што такое грошы. Грошы — гэта ўлада. Пажывяце, колькі я, то ўведаеце. Я ведаю, я ведаю. Калі б толькі маладосьць ведала. Што на гэта кажа Шэкспір? Гроты кладзі ў каліту.
— Яга, — мармытнуў Стывэн.
Ён падняў вочы зь бязьдзейных ракавін на ўчэпісты позірк старога чалавека.
— Ён ведаў, што такое грошы, — гаварыў містэр Дызі. — Ён зарабляў грошы. Паэт, але адначасова й ангелец. Ці вы ведаеце, чым ганарацца ангельцы? Ці ведаеце, як гучаць самыя ганарыстыя словы ў вуснах ангельца?
Уладар над морамі. Ягоныя вочы, халодныя як мора, глядзелі на пусты заліў: вінаватая тут гісторыя: на мяне й мае словы, безь нянавісьці.
— Што над ягонай імпэрыяй ніколі не заходзіць сонца.
— Га! — усклікнуў містэр Дызі. — Гэта не ангелец. Гэта сказаў францускі кельт.
Ён пастукаў сваёй скарбонкай у пазногаць вялікага пальца.
— Я вам скажу, — урачыста заявіў ён, — чым ён больш за ўсё фанабэрыцца. Я заплаціў за сваё.
Добры дзядзька. Добры дзядзька.
— Я заплаціў за сваё. Я за ўсё сваё жыцьцё ня быў вінавапіы ні шылінга. Ці разумееце такое пачуцьцё? Я нікому не вінаваты. Разумееце?
Малігану дзевяць фунтаў, тры пары шкарпэтак, пару абутку, галыптукі. Карэну дзесяць гінэяў. МакКану гінэю. Фрэду Раену два шылінгі. Тэмплу за два абеды. Расэлу гінэю. Казінсу дзесяць шылінгаў. Бобу Рэйналдсу паўгінэі, Кэлэру тры гінэі, місіс МакКэрнан за пакой, пяць тыдняў. Тая куча, што ў мяне ў кішэні, нічога ня вартая.
— У дадзены момант не, — адказаў Стывэн.
Містэр Дызі зайшоўся задаволеным сьмехам, хаваючы сваю скарбонку.
— Я й ведаў, што не, — сказаў ён весела. — Але калі-небудзь зразумееце гэта й вы. Мы народ шчодры, але справядлівасьць нам таксама патрэбная.
— Я баюся гэткіх гучных слоў, — сказаў Стывэн, — якія прыносяць нам гэтулькі няшчасьця.
Містэр Дызі колькі хвілінаў строга паўзіраўся над камінак, дзе вісела выява зграбнага высокага мужчыны ў клятчастым шатляндзкім уборы: Альбэрт Эдуард, прынц Валіі.
— Вы лічыце мяне адсталым дзіваком і старым торы, — прамовіў ягоны задуменны голас. — 3 часоў О’Конэла я пабачыў ужо тры пакаленьні. Я памятаю голад. Ці вы ведаеце, што лёжы аранжыстаў агітавалі супроць уніі гадоў за дваццаць перад О’Конэлам, калі яшчэ прэлаты вашае веры бэсьцілі яго як дэмагога? У вас, фэніяў, кароткая памяць.
Славуты, набожны й несьмяротны ўспамін. Дыямантовая лёжа ў Пыіпным Арме, увешаная трупамі папістаў. У масках, пры зброі, асіплымі галасамі плянтатары прыносяць прысягу. Чорная поўнач і праўдзівая блакітная Біблія. На калені, стрыжаныя бунтары.
Стывэн накрэсьліў кароткі жэст.
— У маіх жылах таксама бунтарская кроў, — прызнаўся містэр Дызі. — Па жаночай лініі. А па мужчынскай лініі я выводжу свой род ад сэра Джона Блэквуда, які галасаваў за унію. Усе мы ірляндцы, усе — нашчадкі каралёў.
— На жаль, — сказаў Стывэн.
— Per vias rectas2, — цьвёрда вымавіў містэр Дызі, — было ягоным давізам. Ён галасаваў за унію й дзеля гэтага абуў батфорты ды паехаў у Дублін з Ардсу ў графстве Даўн.
Тра-ляля-ляля
Скалісты шлях у Дублін.
Пан-прастак едзе на кані, зіхацяць батфорты. Прыгожы дзень, сэр Джон! Прыгожы дзень, ваша мосьць!.. Дзень... Дзень... Дзьве халявы целяпаюцца, трухаюць у Дублін. Тра-ляля-ляля, тра-ляля трух-трух.
— Гэта мне нешта нагадала, — сказаў містэр Дызі. — Вы, містэр Дэдал, маглі б аказаць мне паслугу, праз вашы літаратур-
2Простымі шляхамі (лац.).
ныя знаёмствы. У мяне тут ліст у прэсу. Прысядзьце на хвілінку. Я толысі перапішу заканчэньне.
Ён падыйшоў да століка ля вакна, двойчы падсунуў крэсла й адчытаў некалькі слоў зь лістка на валіку пішучай машынкі.
— Прысядзьце. Прабачце мне, — сказаў ён цераз плячо, — наказы здаровага розуму. Адну хвілінку.
Зіркаючы з-пад калматых броваў на рукапіс каля свайго локця й мармычучы пад носам, ён пачаў паволі торкаць у тугую клявіятуру машынкі, час-часам пасопваючы, калі даводзілася падкручваць валік, каб замазаць памылку.
Стывэн бязгучна ўсеўся ў прысутнасьці прынцаўскай асобы. Наўкола па сьценах паразьвешваныя былі абрамленыя выявы колішніх скакуноў, якія пачціва пазадзіралі ўверх свае пакорлівыя пысы: Адпор лорда Гастынгса, Стрэл герцага Ўэстмінстэрскага, Цэйлён герцага Бафора, што здабыў Парыскі прыз у 1866 годзе. У сёддах жакеі-ліліпуты чуйна чакаюць сыгналу. Ён сачыў за іхнім спаборніцтвам, зрабіўшы стаўку на каралеўскія колеры, і ўліваў свой крык у крыкі зьніклага натоўпу.
— Кропка, — заявіў сваім клявішам містэр Дызі. — Але неадкладнае вырашэньне гэтага важнага пытаньня...
Куды Крэнлі прывёў мяне, каб ураз разбагацець, вышукоўваючы фаварытаў сярод запырсканых гразьзю павозак, сярод завываньня букмэйкераў ля стоек, у карчомным смуродзе над разгвэдзанай нагамі хлюпай. Стаўка адзін да аднаго на Шчырага Бунтара, на астатніх — адзін да дзесяці. Мы прабягалі каля махляроў, каля гульцоў у косьці, сьледам за капытамі, шапачкамі й жакетамі, і каля мясістамордае дамачкі разьніка, якая прагна прысмакталася да палоўкі апэльсіну.
3 пляцоўкі данесьліся пранізьлівыя хлапечыя крыкі й хрыпаты сьвісток.
Зноў: гол. Я сярод іх, сярод сьціжмы цел у валтузьні, на турніры жыцьця. Ты маеш на думцы таго крываногага мамулінага пястунчыка з крыху асалавелым выглядам? Турніры. Час адбівае ўдары, удар за ўдарам. Турніры, зрытая зямля й выцьцё бітваў, заскарузлыя ваніты палеглых, віскат пікаў, разьятраных крывавымі чалавечымі трыбухамі.
— Цяпер усё, — сказаў містэр Дызі, падымаючыся.
Ён падыйшоў да стала, счапляючы свае лісткі. Стывэн устаў.
— Я выклаў справу бязь лішніх слоў, — сказаў містэр Дызі. — Гэта наконт эпідэміі яшчуру. Кіньце вокам. У гэтай справе ня можа быць двух розных меркаваньняў.
Дазволю сабе ўвайсьці на вашы неацэнныя палосы. Тая дактрына ўсёдазволенасьці, што так часта ў нашай гісторыі. Наш
гандаль жывёлай. Лёс усіх нашых даўніх промыслаў. Лівэрпулская хэўра, падступна адхіліўшы праект Голуэйскага порту. Эўрапейскае пажарышча. Дастаўкі збожжа цераз вузкія пралівы Каналу. Адвечная непарушнасьць дэпартаманту сельскай гаспадаркі. Прабачыце намёк на клясыкаў. Касандра. Праз жанчыну, якая забылася пра свой гонар. Каб перайсьці да сутнасьці справы.
— Я рэжу праўду ў вочы, вы згодны? — запытаўся містэр Дызі, калі Стывэн чытаў.
Эпідэмія яшчуру. Вядомы як прэпарат Коха. Сэрум і вірус. Працэнт вакцынаваных коней. Памор жывёлы. Імпэратарскія стайні ў Мюрцштэгу, Ніжняя Аўстрыя. Вэтэрынарныя хірургі. Містэр Генры Блэквуд Прайс. Ветлівая прапанова сумленнага разгляду. Наказы здаровага розуму. Пытаньне надзвычайнай важнасьці. Узяць быка за рогі ў кожным сэнсе. Дзякуючы за гасьціннасьць вашых палосаў.
— Я хачу, каб гэта надрукавалі, а людзі прачыталі, — сказаў містэр Дызі. — Вось пабачыце, што пры наступнай эпідэміі накладуць эмбарга на ірляндзкую жывёлу. А яе ж можна лячыць. I яе лечаць. Мой сваяк, Блэквуд Прайс, піша мне, што ў Аўстрыі вэтэрынары навучыліся яе лячыць і вылечваць. Яны ахвяруюцца прыехаць сюды да нас. Я намагаюся прабіць хады ў дэпартаманце. Цяпер хачу пакарыстацца прэсай. Але адусюль такія перашкоды... інтрыгі... закулісныя ўплывы...
Ён падняў указальны палец і, перш чым працягваць, па-старэчаму патрос ім у паветры.
— Запомніце мае словы, містэр Дэдал, — сказаў ён. — Англія ў жыдоўскіх руках. Усе высокія пасады: у фінансах, у прэсе. A гэта прыкмета ўпадку нацыі. Усюды, дзе ні зьбяруцца, яны высмоктваюць жыцьцёвыя сокі. Я бачу ўжо колькі гадоў, як яно набліжаецца. Ясна, як сонца на небе, што жыдоўскія гандляры ўжо пачалі сваю разбуральную работу. Старая Англія памірае.
Ён жвава адступіўся ўбок, і ягоныя вочы ажывіліся сінім водбліскам, трапіўшы ў шырокі сонечны касяк. Ён разгледзеўся па бакох.
— Памірае, — сказаў ён, — калі яшчэ не памерла.
А крыкі шлюх на вуліцы пустой Ткуць чорны саван Англіі старой.
Ягоныя вочы, акругленыя ўзьніклым прывідам, строга глядзелі праз сонечны касяк, у якім ён стаяў.
— Але ж гандляр, — сказаў Стывэн, — гэта той, хто купляе танна й прадае дорага, ці ён жыд, ці ён гой, хіба ня так?
— Яны саграшылі супроць сьвятла, — паважна сказаў містэр Дызі. — I цемра вызірае ў іх з вачэй. Вось чаму яны бадзягі на гэтай зямлі па сёньняшні дзень.
На прыступках Парыскае Біржы залацістаскурыя людзі паказваюць курс на пальцах у каштоўных пярсьцёнках. Гусінае гагатаньне. Таўкуцца й непачціва шумяць у сьвятыні, галовы пад няўклюднымі цыліндрамі густасплятаюць інтрыгі. Ня іхняе: і вопратка, і мова, і жэсты. Іхнія выпуклыя млявыя вочы пярэчаць іхнім словам, а кідкія жэсты незласьлівыя, хоць яны ведаюць пра нагрувашчаную вакол сябе варажню, і ведаюць, што іхняя руплівасьць надарма. Надарма цярплівасьць адкладаць і запасаць. Час і так усё параскідвае. Дабро, ускладанае збоч дарогі: яго разграбяць і пусьцяць па руках. Іхнія вочы спазналі гады бадзяньня й, уціхаміраныя, сузіралі ганьбу свае крыві.
— А хто не? —спытаўся Стывэн.
— Што вы маеце на ўвазе? — спытаўся містэр Дызі.
Ён ступіў крок уперад і стаў каля століка. Сківіца яму адвісла коса й няўцямна. Ці гэтак выглядае старая мудрасьць? Ён чакае, каб пачуць ад мяне.
— Гісторыя, — сказаў Стывэн, — гэта кашмар, ад якога я спрабую прачнуцца.
На пляцоўцы хлопцы паднялі крык. Хрыпаты сьвісток: гол. A што, калі той кашмар дасьць табе высьпятка ў азадак?
— Шляхі Творцы — ня нашы шляхі, — сказаў містэр Дызі. — Уся гісторыя імкнецца да аднае вялікае мэты — выяўленьня Бога.
Стывэн тыкнуў вялікім пальцам у вакно й сказаў:
— Вось Бог.
Урра! Ай! Хрррр!
— Што? — спытаўся містэр Дызі.
— Крык на вуліцы, — адказаў Стывэн, паціскаючы плячыма.
Містэр Дызі глянуў долу й на нейкую хвіліну заціснуў між пальцамі пераносьсе. Потым, падняўшы вочы, пусьціў яго.
— Я шчасьлівейшы за вас, — сказаў ён. — Мы нарабілі шмат памылак, шмат грахоў. Жанчына прынесла з сабою грэх у гэты сьвет. За жанчыну, якая забылася пра свой гонар, за Алену, зьбеглую жонку Мэнэлая, грэкі дзесяць гадоў ваявалі з Трояй. Няверная жонка ўпершыню прывяла чужакоў на наш бераг, жонка МакМара й яе каханак О’Рорк, прынц Брэфні. I Парнэла загубіла жанчына. Шмат памылак, шмат няўдач, але ж ня грэх
першародны. I цяпер, на схіле сваіх дзён, я ўсё яшчэ змагар. I буду змагацца за слушную справу да канца.
Ольстэр пойдзе ў слушны бой, Вольным будзе Ольстэр мой.
Стывэн падняў лісткі.
— Дык вось, сэр, — пачаў ён.
— Я прадбачваю, — сказаў містэр Дызі, — што вы ня надга доўга пабудзеце на гэтай пасадзе. Вы не нарадзіліся настаўнікам. Магчыма, я памыляюся.
— Хутчэй за ўсё, я вучань, — сказаў Стывэн.
А тут — чаго яшчэ ты навучысься?
Містэр Дызі паківаў галавою.
— Хто ведае? — сказаў ён. — Вучань павінен быць пакорлівым. Само жыцьцё — вялікі настаўнік.
Стывэн зноў пашамацеў лісткамі.
— Што датычыцца гэтых, — пачаў ён.
— Так, — сказаў містэр Дызі. — Я вам даў два асобнікі. Калі здолееце, апублікуйце іх адразу.
’’Тэлеграф”. ’’Айрыш Хоўмстэд”.
— Я паспрабую, — паабяцаў Стывэн, — і заўтра вам скажу. Я крыху знаюся з двума рэдактарамі.
— Гэтага дастаткова, — ажывіўся містэр Дызі. — Учора вечарам я напісаў ліст містэру Філду, члену парляманту. Сёньня, у гатэлі ’Тарадзкі Герб”, будзе сход Аб’яднаньня Жывёлагадоўцаў. Я прасіў яго прадставіць мой ліст гэтаму сходу. Пастарайцеся зьмясціць іх у вашых дзьвюх газэтах. Якія гэта?
— ’’Іўнінг Тэлеграф”...
— Гэтага дастаткова, — сказаў містэр Дызі. — Ня будзем марнаваць часу. Цяпер мне трэба напісаць адказ майму сваяку.
— Усяго добрага, сэр, — сказаў Стывэн, хаваючы лісткі ў кішэню. — Дзякую вам.
— Няма за што, — адказаў містэр Дызі, беручыся ператрасаць паперыны на сваім століку. — Я сам, хоць і стары ўжо, люблю з вамі паспрачацца.
— Усяго добрага, сэр, — паўтарыў Стывэн, кланяючыся ягонай пахіленай сьпіне.
Ён выйшаў праз адчынены ганак і рушыў па жвіраванай дарожцы пад дрэвамі, чуючы з пляцоўкі крыклівыя галасы й ляскатню клюшак. Ільвы супачывалі на сваіх пастамантах, калі ён выходзіў з брамы: бяззубае страхоцьце. Аднак дапамагу яму ў
ягоным баі. Маліган прыклеіць мне новы тытул: быкамбратэрскі бард.
— Містэр Дэдал!
Бяжыць за мною. Маю надзею, што ня з новым лістом.
— Адну хвілінку.
— Так, сэр, — сказаў Стывэн, паварочваючыся да брамы.
Містэр Дызі запыніўся, дыхаючы цяжка й перарывіста.
— Я толькі хацеў дадаць, — сказаў ён. — Кажуць, што Ірляндыя мае гонар быць адзінай краінай, у якой ніколі не прасьледавалі жыдоў. Вы гэта ведаеце? He. А ведаеце, чаму?
Ён строга нахмарыўся ў ясным паветры.
— Чаму, сэр? — спытаўся Стывэн з усьмешкай напагатове.
— Бо ніколі іх сюды не пускалі, — урачыста аб’явіў містэр Дызі.
Камяк сьмеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты. Ён хутка адвярнуўся, кашляючы й сьмеючыся, махаючы ўзьнятымі над галавою рукамі.
— Ніколі іх сюды не пускалі, — яшчэ раз выкрыкнуў ён празь сьмех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму.
Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манэты.
□ □ □
НЕПАЗЬБЕЖНАЯ МАДАЛЬНАСЬЦЬ БАЧНАГА: САМА менш тое, калі ня болей, маёй думкай кіруюць мае вочы. Подпісы ўсіх рэчаў, што я прыйшоў сюды прачытаць, рыбамалеча й водарасьліны, набліжэньне прыліву, той парудзелы бот. Смаркатазялёнае, срэбнасіняе, рудое: каляровыя знакі. Межы празрыстасьці. Але ён дадае: у целах. Значыць, іх цялеснасьць ён усьвядоміў раней, чымсьці іх каляровасьць. Як? Ляснуўшыся аб іх мазгаўнёю, няйначай. Асьцярожна. Ён быў лысы й мільянэр, maestro di color che sanno1 . Мяжа празрыстасьці ў. Чаму — у? Празрыстасьць, непразрыстасьць. Калі можна прасунуць праз тое пяць сваіх пальцаў, гэта весьніцы, калі не, дзьверы. Заплюшчы вочы й глядзі.
1 Настаўнік тых, хто ведае (італ.).
Стывэн заплюшчыў вочы й слухаў, як хрумсьцяць крохкія ракавіны й водарасьці ў яго пад чаравікамі. Сяк ці так, ты праз гэта йдзеш. Іду, крок празь нейкі час. За кароценькі прамежак часу праз кароценькуіо часінку прамежжа. Пяць, шэсць: гэта nacheinander2. Дакладна: і гэта ёсьць непазьбежная мадальнасьць чутнага. Адплюшчы вочы. He. Ісусе! Калі б я зваліўся са стромы, што грозна па-над хвалямі навісла, зваліўся праз гэтае nebeneinander1 непазьбежна. Спраўна ў поцемках іду. Пры баку ясянёвы меч. Пастуквай ім: яны так робяць. Mae дзьве ступні ў ягоных чаравіках на канцы ягоных ног, nebeneinander. Гучыць салідна: выкавана молатам Дэміурга Лёса. Ці ня ў вечііасць я ўваходжу берагам Сэндымаўнту? Хрусь, хрумст, рып, рып. Грошы разбушавалага мора. Магістар Дызі разьбіраецца ў іх усіх.
Пойдзеш з намі ў Сэндымаўнт, Мэдэлін-скакуха ?
Глядзі, узьнікае рытм. Чую. Крочаць ямбы ў каталектычным тэтрамэтры. He, наўскачкі: дэлін скакуха.
Цяпер адплюшчы вочы. Зараз. Адну хвілінку. А калі за той час усё зьнікла? Калі адшпошчу й назаўжды апынуся ў чорнай непразрыстасьці? Basta!4 Калі магу бачыць, дык буду бачыць.
Ну й бачыш. Было на месцы й безь цябе: цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Яны зыйшлі па прыступках Лігі-тэрэс разважліва, Frauenzimтег’: і ўніз па спадзістым беразе млява, грузнучы плюскатымі ступнямі ў ілістым пяску. Як я, як Элджы, зыходзяць да нашай магутнай маці. Нумар першы ценжка пагойдвала акушэрскай торбай, другая вялізным парасонам торкала ў пясок. Зь Лібэртыз, пагуляць на ўвесь дзень. Місіс Флорэнс Мак-Кэйб, удавіца па нябожчыку Пэтку Мак-Кэйбу, горка аплаканаму, з Брайдстрыт. Адна зь ейнай сястрынай хэўры вывалакла й мяпе, віскуна, у жыцьцё. Стварэньне зь нічога. Што яна нясе ў той торбе? Выкідыша з матузком пупавіны, захутанага ў рыжую анучку. Пупавіны ўсіх ідуць у мінулае, скручваюцца ў адзін провад усяго жывога. Гэта таму манахі-містыкі. Ці будзеце як багі? Угляньцеся ў свае омфалосы. Алё. Тут Кінч. Зьвяжэце мяне з Эдэмам. Алеф, альфа: нуль, нуль, адзін.
2Адно за адным (ням.).
3Адно пры адным (ням.).
4Досыць! (італ.).
5Бабы (ням.).
Жонка й падсобніца Адама Кадмана: Хэва, голая Эва. У яе не было пупа. Углянься. Жывот без заганы, набрынялы, туга абцягнуты пэргамінам шчыт, не, белы абарог пшаніцы, усходаяй і несьмяротнай, існай ад веку да веку. Лона грэху.
Ва ўлоньні грэшнае цемры быў і я, створаны ненароджаны. Імі, мужчынам з маім голасам ды маімі вачмі й жанчынай-прывідам з тленным дыхам. Яны счапіліся й разлучыліся, зьдзейсьнілі волю спаравальніка. Спакон вякоў Ён пажадаў мяне, a цяпер ужо ня можа аджадаць ніколі. Зь Ім lex eterna6. Ці гэта й ёсьць боская сутнасьць, у якой Айцец і Сын адзінасутныя? Дзе цяпер той бедны дарагі Арый, каб завесьці спрэчку? Усё сваё жыцьцё праваяваў супроць адзінапразьмервялікажыдапрутнасьці. Ерасіярх з-пад нешчасьлівае зоркі. Аддаў канцы ў грэцкай прыбіральні: эўтаназія. У інкруставанай мітры й зь япіскапскім посахам, прыстаў да свайго трону, удавец па аўдавслай япархіі, з выпручаным амафорам і запаскуджаным задам.
Ветрыкі гарэзавалі вакол яго, кусьлівыя й жвавыя ветрыкі. Вунь яны надыходзяць, хвалі. Белагрывыя морскія коні, закілзаныя сьвежым ветрам, скакуны Мананана, што грызуць свае цуглі.
Каб не забыцца пра ягоны ліст у прэсу. А пасьля? ’’Карабель”, палова першай. Дарэчы, будзь памяркоўны з грашмі, як і належыць маладому добраму ёлупню. Так, зрэба.
Ён спаволіў крокі. Зараз. Ісьці мне да цёткі Сары ці не? Голас майго адзінасутнага бацькі. Табе апошнім часам ня кінуўся ў вочы твой брат мастак Стывэн? He? А хіба ён не ў свае цёткі Салі на Страсбург-тэрэс? Ня мог падпырхнуць вышэй, чымсьці туды, га? А-а-а-а скажы нам, Стывэн, як маецца дзядзька Сай? Гэта плач Божы, ува што я ўжаніўся! Хлапцэ на вышках. Зап’янелы маларослы рахункавод і ягоны браток-трубамузыкант. Высокапаважаныя гандальеры. А касавокі Ўолтэр паважае свайго бацьку ня йнакш як сэрам. Сэр. Так, сэр. He, сэр. Ісус заплакаў: і ня дзіва, Хрысьце мой!
Я тузаю асіплы званок іхняе хаціны з пазачыньванымі ваканіцамі — і чакаю. Яны бяруць мяне за крэдытора, зіркаюць празь дзірку ў замку.
— Гэта Стывэн, сэр.
— Упусьці яго. Упусьці Стывэна.
Адцягваюць засаўку, і мяне вітае Ўолтэр.
— А мы цябе за каго іншага ўзялі.
6Вечны закон (лац.).
На шырокім ложку дзядзька Рычы, абкладзены падушкамі й пледамі, працягвае над узгоркамі каленяў дужае перадплечча. Чыстагруды. Абмыў верхнюю дзель.
— Вітаньне, пляменьнік.
Ён адкладае дошачку, на якой робіць каштарысы для вачэй містэраў Абуха й Сьвістрама Тэнды, укладае ў альфабэтным парадку пагадненьні й судовыя заявы, піша позвы Duces Tecum1. Над лысінай, у рамцы з моранага дубу, Requiescafi Уайлда. Ягоны зманлівы сьвіст вяртае Уолтэра назад.
— Так, сэр?
— Брагі Рычы й Стывэну, скажы матцы. Дзе яна?
— Купае Крысі, сэр.
Татулін лежань-напарнічак. Каханы камячок.
— He, дзядзька Рычы...
— Называй мяне папросту Рычы. Да д’ябла тую сэльтэрскую ваду. Ад яе падаеш духам. Віскі!
— Дзядзька Рычы, праўда...
— Сядай, каб цябе ліха, а то як лясну зараз!
Уолтэр надарэмна касавурыцца ў пошуках крэсла.
— Ён ня мае на што сесьці, сэр.
— Ён ня мае на што яе апусьціць, доўбня! Нясі сюды наш чыпэндэйл. Перакусіш нешта? I кінь мне тут свае праклятыя гуморы: падсмажыць лусту сала зь сялёдкай? Напэўна? Тым лепш. У хаце ніякага наедку, толькі пігулкі ад паясьніцы.
AU'ertafi
Ён насьвіствае такты з aria di sortita10 Фэранды. Найзнакамітшы нумар, Стывэн, ва ўсёй опэры. Паслухай.
Ягоны мэлядычны сьвіст гучыць зноў, прыгожа адценены пералівамі, шумна вырываецца паветра, кулакі важка барабаняць па ватаваных каленях.
Гэты вецер саладзейшы.
Дамы распаду, мой, ягоны, усе. У Клонгаўзе ты навыдумляў шляхцюком, што адзін дзядзька ў цябе судзьдзя, а другі — генэрал у войску. Пакінь іх, Стывэн. Краса ня там. I не ў застоенай затоцы бібліятэкі Марша, дзе ты чытаў пабляклыя прароцтвы абата Яахіма. Каму? Стогаловаму натоўпу на катэдральным дзядзінцы. Ненавісьнік свайго роду уцёк ад іх у неруш
7Бярэш з сабой (лац.). (Позва ў суд з наказам прадставіць нейкія дакуманты ці прадметы.)
8Хай спачывае (лац.).
9Напагатове! (італ.).
10Уваходная арыя (італ.).
шаленства, ягоная грыва пенілася пад месячным сьвятлом, вочы нібы зоркі. Гуігнгнм з конскімі храпамі. Выцягнутыя конскія пысы. Тэмпл, Бык Маліган, Фоксі Кэмпбэл. Запалыя шчокі. Ойча абаце, люты дэкане, што за зьнявага распаліла ім мазгі? Паф! Descende, calve, ut ne nimium decalveris^. Вянок сівых валасоў на ягонай асуджанай галаве бачу яго сябе як шкандыбае ўніз да алтарнай прыступкі (descende), сьціскае дараносіцу, базылішкавочыць. Злазь, лысая мазгаўня! На рагох алтара суправаджальны хор рэхам аддае пагрозу, гугнявую лаціну служкаў божых, якія мажна рухаюцца ў сваіх сутанах, з выгаленымі танзурамі, намазаныя алеем, выпакладаныя, тлустыя ад тлустае пшаніцы.
А можа, у гэты самы момант, недзе за рогам сьвятар узьнімае іх. Дзынь-дзынь! А дзьве вуліцы далей іншы за*мыкае іх у даразахавальніцу. Дзынь-дзынь! А яшчэ іншы ў капліцы Сьвятое Дзевы сам-насам ласуецца прычасьцем. Дзынь-дзынь! Уніз, угору, дапераду, назад. Раздумваў над гэтым дастойны Окам, нескароны доктар. Ангельскай імглістай раніцай хохлік ерасі казытнуў ягоны мозг. Апускаючы сваё прычасьце й стаючы на калені, ён чуў, як ягонае другое пазвоньваньне зьліваецца зь першым званочкам у трансэпце (ён падымае свой), а ўстаючы, чуў (цяпер я падымаю), як два званочкі (ён стае на калені) брынкаюць дыфтонгам.
Сваяк Стывэн, вы ніколі ня будзеце сьвятым. Востраў сьвятых. Цябе засмактала ў сьвятасыдь, ці ж не? Ты маліўся Найсьвяцейшай Дзеве, каб нос ня быў такі чырвоны. Маліўся д’яблу на Сэрпэнтайн-авэню, каб каржакаватая ўдавіца перад табою яшчэ вышэй падняла свае спаднічкі па-над ходнікам у лужынах. О si, certo!12 Прадай за гэта дуіпу, так, за фарбаваныя шмоткі, прышпіленыя на кабеціне. I раскажы мне больш, яшчэ больш! Як на верхняй плятформе трамвая ў Хоўце ты крычаў да дажджу: голыя жанчыны! Што ты на тое, га?
Што я на што? А дзеля чаго яшчэ іх выдумалі?
А не чытаў штовечар па дзьве бачынкі зь сямі розных кніжак, га? Я быў малады. Кланяўся самому сабе ў люстры, спаважна рыхтуючыся прыймаць авацыю, паражальнае аблічча. Ура праклятаму ідыёту! Ўра! Ніхто ня бачыў: нікому не кажы. Зьбіраўся пісаць кніжкі, паставіўшы ў загалоўкі асобныя літары. Ці вы чыталі ягонае ”ф”? О так, але мне больш падабаецца ”К”. Так, але ”У” — цудоўнае. О так, ”У”. Прыгадваеш свае эпіфаніі на зялёных авальных аркушах, глыбока глыбокія, на выпадак твае
'^ыходзь, лысач, каб зусім не аблысеў (лац.).
12Отак, напэўна! (італ.).
сьмерці асобнікі парассылаць ва ўсе вялікія бібліятэкі сьвету, укшочна з Александрыйскай? Хтосьці меў іх там прачытаць праз тысячу гадоў, праз махаманвантару. Як Піка дэля Мірандала. Ага, зусім як кіт. Калі чытаем гэтыя дзіўныя бачыны адзінокага аднадумніка, якога ўжо няма не адно сталецьце, дык адчуваем еднасьць з тым адным, які аднойчы...
Сыпкі пясок зьнік з-пад ягоных ног. Чаравікі зноў ступалі па вогкім хрумсткім бадыльлі, вострых як брытвы ракавінах, па скрыпучай гальцы, што аб незьлічоную гальку трэцца, па бярвеньні, наскрозь сточаным шашалем, па затанулай Армадзе. Грузкія выспачкі пяску, патыхаючы памыйным смуродам, толькі й чакалі, каб засмактаць ягоныя падэшвы. Ён абмінаў іх абачлівай хадою. Завязнуўшы па пояс у ліпкім пясчаным цесьце, тырчала піўная бутэлька. Вартаўнік: астравок неспатольнае смагі. Паламаныя абручы ля самай вады; на пяску хітрая блытаніна пацямнелых сетак; далей пакрэмзаныя крэйдаю заднія дзьверы, а вышэй на пляжы вяроўка з дзьвюма расьпятымі на ёй кашулямі. Рынгсэнд: вігвамы бронзавых стырнавых і шкіпараў. Чалавечыя ракавіны.
Ён прыпыніўся. Я ўжо мінуў паварот да цёткі Сары. Дык я туды не пайду? Здаецца, не. Поблізу нікога. Ён павярнуў на паўночны ўсход, кіруіочы цераз больш цупкі цалік пяску на Галубятшо.
— Qui vous a mis dans cette fichue position?
— C'est Ie pigeon, Joseph^.
Патрыс, дома ў водпуску, хлябтаў са мною цёплае малако ў бары МакМагана. Сын дзікага гусака, Кэвіна Ігэна Парыскага. А птушка — айцец, ён хлябтаў салодкае lait chaud}4 ружовым маладым язычком, морадачка як у трусіка. Хляп, ІаріпМ Спадзяецца выйграць у gros lots^. Аб жаночай натуры чытаў у Мішле. Але павінен прыслаць мне La Vie de Jesus11 мэсьё Лео Таксіля. Пазычыў яе аднаму сябру.
— C'est tordant, vous savez. Moi, je suis socialiste. Je ne crois pas en Гexistence de Dieu. Faut pas le dire d mon рёге^.
13— Хто вас паставіў y гэткае нязручнае становішча?
— Голуб.Язэпе. (франц.).
14Гарачае малако (франц.).
15Трус (франц.).
16Лятарэя (франц.).
17Жыцьцё Ісуса (франц.).
18— Ведаеце, гэта так сьмешна. Я сам сацыяліст. Я ня веру ў існаваньне Бога. Толькі не кажэце майму бацьку (франц.).
— Il croit?
— Mon pere, oui19.
Schluss20. Хлебча.
Мой капялюш y стылі Лацінскага Кварталу. Божа, хопіць толькі апрануцца для свае ролі. Мне трэба бардовыя пальчаткі. Ты быў студэнтам, не? Чаго, каб на яго ліха? Пэцээн. ПЦН, ведаеш: physiques, chimiques et naturelles21. Ara. Сілкаваўся mou en civet-за гроіп, мясам з эгіпецкіх катлоў, побач штурхаліся й рыгалі рамізьнікі. Скажы папросту самым натуральным тонам: калі я быў у Парыжы, ЬойГ Mich^3, то меў звычку. Так, меў звычку насіць пры сабе старыя білеты, каб даказаць алібі, калі б арыштавалі за нейкае забойства. Справядлівасьць. Ноччу сямнаццатага лютага 1904 году арыштаванага бачылі два сьведкі. Гэта зрабіў іншы: іншы я. Капялюш, гальштук, паліто, hoc. Lui, c'est moi24. Здаецца, ты няблага забаўляўся.
Горда хадзіў. Чьпо паходку стараўся пераймаць? Забыўся: кагосьці пазбаўленага спадчыны. Зь пераводам ад маці, восем шылінгаў, швэйцар бразнуў дзьвярыма перад тваім носам, зачыняючы пошту. Зубы ньпоць ад голаду. Encore deux minutes25. Глянь гадзіньнік. Мне трэба атрымаць. Ferme26. Наёмны сабака! Бабахнуць у яго з дубальтоўкі, разьнесьці на крывавыя ашмоткі па ўсіх сьценах, ашмоткі чалавек масянжовыя гузікі. Ашмоткі адусюль фррр кляп на месца. He балела? О не, усё як трэба. Поціск рукі. Вы зразумелі, што я меў на ўвазе? О так, усё як трэба. Поціск на поціск. О, усё абсаліотна як ірэба.
Ты зьбіраўся тварыць цуды, так? Місыянэрам у Эўропу, па сьлядох палымянага Калумбана. На небе Фіякр і Скот ажно з кухляў парасплёсквалі, зайшоўшыся на сваіх услончыках гучналацінагыгатам: Euge! Euge!22 Наўмысна калечачы ангельскую мову, сам валок валізу, насільшчык тры пэнсы, па коўзкай прыстані ў Ныохэйвэне. Comment?2* Прывёз дадому багатую
19— Ён верыць?
— Мой бацька— так (франц.).
20Канец (ням.).
21Фізыка, хімія й біялёгія (франц.).
22Юшка зь лёгкіх (фран.).
23Бульвар Сэн-Мішэль (франц. гутар.).
24ЁН — гэта я (франц.).
25Яшчэ дзьве хвіліны (франц.).
263ачынена (франц.).
273накаміта! Знакаміта! (лац.).
28Як? (франц.).
здабычу: Le Tutu29, пяць абшарпаных нумароў Pantalon Blanc et Culotte Rouge29, сінюю францускую тэлеграму, асаблівасьць напаказ:
— Маці памірае вяртайся дадому бацька.
Цётка ўважае ты забіў сваю м'аці. Таму яна ня хоча.
Скажу вам шчыра, зь якое нагоды, За Маліганаву цётку п ’ю: Яна ўстаўляла парадак заўсёды У Ганіганаву сямію.
Ягоныя ногі пайшлі ў парыўным гордым рытме паўз пясчаныя разоры, уздоўж валуноў паўднёвай сьцяны. Ён глядзеў на іх з гордасьцю, каменныя курганы мамантавых чарапоў. Залацістае сьвятло на моры, на пяску, на валунах. Там сонца, гонкія дрэвы, цытрынавыя дамы.
Парыж прачынаецца ў золкасьці, яскравы сонечны бляск на цытрынавых вуліцах. Вільготны мякіш булачак, жабіназялёны абсэнт, кадзідлы парыскае ютрані, лашчаць паветра. Весялун падымаецца з пасьцелі жонкі каханка свае жонкі, завіхаецца гаспадынька ў хустачцы, у ейных руках сподак з воцатнай кіслатой. У Радо Івона й Мадлена абнаўляюць свае памятыя прывабы, крышачы залатымі зубамі chaussons21, вусны ў іх пажаўцелі ад pus22 з flan breton22. Побач праносяцца твары парыскіх Парысаў, іхніх добра задаволеных задавальняльнікаў, кучаравых канквістадораў.
Дрымота апоўдні. Пальцамі, чорнымі ад друкарскае фарбы, Кэвін Ігэн скручвае начыненыя порахам папяросы, пацягваючы глыточкамі зялёны напой, як Патрыс свой белы. Вакол нас абжоры заядда запіхваюць сабе ў глоткі наперцаваную фасолю. Un demi setter!24 Пара ад кавы струменіць з бліскучага кацялка. На ягоны знак яна падыходзіць да мяне. Il est irlandais. Hollandais? Non fromage. Deux irlandais, nous, Irlande, vous savez? Ah, out!25 Яна падумала, вы хочаце галяндзкага сыру. Пасьлябя-
29Спаднічка Танцоркі (франц.).
30Белыя Панталёны й Чырвоныя Рэйтузы (франц.).
31Піражкі з начынкай (франц.).
32Гной (франц.).
33Брэтонскі пірог з крэмам (франц.).
34Паўкубачка! (франц.).
35Ён ірляндзец. Галяндзкі? Ня сыр. Двух ірляндцаў, мы, Ірляндыя, ведаеце? Ах так! (франц.).
седнага, чулі такое слова? Пасьлябяседны. Я калісьці быў знаёмы з адным такім у Барсэлоне, такім дзіваком, які называў яго пасьлябяседным. Ну: slainte!36 Над мармуровымі столікамі памяшаліся вінныя выдыхі й вуркатлівыя морды. Ягонае дыханьне павісае над нашымі талеркамі ў плямах сосу, спаміж вуснаў вытыркае зялёны клык-цурок абсэнту. Пра Ірляндьпо, пра Далькасіянаў, пра надзеі, змовы, урэшце пра Артура Грыфіта. Каб і мяне ўпрагчы ў адно ярмо, нашы злачынствы нашай супольнай справай. Вы сын свайго бацькі. Я распазнаю голас. Ягоная мультановая, скрозь у крывавых кветках, кашуля ажно трымціць іспанскай фрэнзьляй ад ягоных сакрэтаў. Мэсьё Друмон, славуты журналіст, ведаеце, як ён назваў каралеву Вікторьпо? Старой жаўтазубай ведзьмай. Vielle ogresse31 з dents jaunes3^. Мод Гон, надзвычайная прыгажуня, La Patrie39, мэсьё Мільвуа, Фэлікс Фор, ведаеце, як ён памёр? Блуднікі. Фрэкэн, bonne a tout faire40, расьцірае мужчынскую галізну ў лазьні ва Ўпсалі. Моі faire41, казала яна. Tous les messieurs42. Але ня гэтаму Monsieur, сказаў я. Блудлівы звычай. Лазьня — самая інтымная справа. Я не дазволіў бы й брату, нават роднаму брату, гэта ж самая распуста. Зялёныя вочы, бачу вас. Клык, чую цябе. Распусныя людзі.
Сінім сьмертаносным пробліскам распальваецца кнот між далонямі. Рассыпістыя пасмачкі тытуню займаюцца агнём: полымя й едкі дым расьсьвятляюць наш куток. Грубыя скулы пад капелюшом ольстэрскага пагромшчыка. Як уцёк галоўны цэнтар, сапраўдная вэрсія. Пераапрануўся маладою, чалавеча, вэлюм, флёрдаранж, і высьлізнуў дарогаю на Малахайд. Так было, паверце. Пра страчаных правадыроў, пра здраджаных, пра шалёныя ўцёкі. Пераапранутыя, схопленыя, зьніклыя, ня тут.
Адрынуты каханак. Быў час, што й я быў хвацкім вясковым дзецюком, кажу вам, калі-небудзь пакажу здымак. Быў такім, паверце. Каханак, дзеля яе каханьня падкраўся з палкоўнікам Рычардам Бэркам, таністам свайго клану, пад муры Клеркэнуэлу й, прыхінуўшы да зямлі, убачыў празь імглу, як полымя
36На здароўе! (ірлян.).
37Старая ведзьма (франц.).
38Жоўтыязубы (франц.).
39Айчына (франц.).
40Пакаёўка да ўсяго (франц.).
41Я рабіць (франц.).
42Усе мэсьё (франц.).
помсты шпурнула іх угору. Трушчыцца шкло й рассыпаюцца камяні. У вясёлым Парыжы хаваецца ён, Ігэн Парыскі, і ніхто яго не шукае апроч мяне. Ягоныя дзённыя прыпынішчы крыжавое дарогі, брудная наборная каса, ягоныя тры тавэрны, логава на Манмартры, дзе прасыпае кароткія ночы, вуліца Гут-д’Ор, сьпярэшчаныя мухамі твары мінуўшчыны на сьценах. Без каханьня, без айчыны, бяз жонкі. А яна жыве прыямнютка й цяплютка без свайго выгнаньніка, тая мадам на вуліцы Жы-леКэр, з канарэйкай і двума фарсістымі кватарантамі. Пэрсікавыя шчокі, паласатая спадніца, гульлівая, як маладуха. Адрынуты, але не паддаецца роспачы. Скажыце Пэту, што мяне бачылі, добра? Я хацеў падшукаць бедачыне Пэту працу. Mon жаўнер Францыі. Я вучыў яго сьпяваць ’’Хлопцы з Кількэні бойкія гулякі”. Ведаеце гэтую старую песеньку? Я навучыў Патрыса. Стары Кілкэні: сьвяты Каніс, замак Стронгбаў на Норы. Яна йдзе так: гэй, гэй. Бярэ мяне за руку Нэпэр Тэнды.
Гэй, гэй, хлопцы 3 Кілкэні...
Слабая, высахлая рука на маёй. Яны забыліся пра Кэвіна Ігэна, але ня ён пра іх. Спамінаю цябе, о Сыён.
Ён наблізіўся да берагу мора, і мокры пясок апырскаў ягоныя чаравікі. Сьвежае паветра павіталася зь ім, зайграўшы на арфе раздражненых нэрваў, раздражнены вецер, што рассыпае зерне яснасьці. Чакай, ці я не намерыўся йсьці ажно да маяка Кіш, што? Ён раптоўна спыніўся, ногі пачалі паволі грузнуць у дрогкім грунце. Давай назад.
Завярнуўшыся, ён агледзеў бераг на поўдні, ногі зноўку пачалі грузнуць у сьвежых ямачках. Вунь там чакае вежа з халодным скляпеністым пакоем. Праз адгуліны байніцаў безупынна прабіваюцца пікі сьвятла, паволі й безупынна, як грузнуць мае ногі, і паўзуць у поцемкі па сонечным цыфэрбляце падлогі. Сіняе сутоньне, зьмярканьне, фіялетавая ноч. У скляпеністай цемрадзі яны чакаюць, іхнія адсунутыя крэслы ды мая валіза-абэліск, вакол стала з пакінутымі талеркамі. Каму іх прыбіраць? Ключ у яго. Калі надыйдзе гэтая ноч, я тамака спаць ня буду. Маўклівая вежа з замкнутымі дзьвярыма хавае іхнія сьляпыя целы: пантэрсахіба й ягонага пойнтэра. Кліч: няма адказу. Ён выцягнуў засмактаныя падэшвы й рушыў усьцяж насыпу з валуноў назад. Бярэце ўсё, трымайце ўсё. Са мной ідзе мая душа, форма
43Мой сын (франц.).
формаў. Калі вартуе месяц час начны, я йду сьцяжынай па-над скаламі, у цемрыве срабрыстым, Эльсынору чуючы спакусьлівы прыліў.
Прыліў мяне наганяе. Адсюль відаць, як пераганяе. Дык вяртайся дарогай на Пулбэг, на тамашні пляж. Ён забраўся наверх, па асацэ й асьлізлых водарасьцях, і прысеў на скалістым услончыку, утыркнуўшы свой кіёк у шчыліну.
Разадзьмутае сабачае падла ляжала на подсьцілцы зь ціны. Перад ім затоплены пяском лодачны пляншыр. Un coche ensable^, так Люі Веё назваў прозу Гацье. Гэтыя вязкія выдмы — мова, нанесеная ветрам і прылівам. А вунь — крушні мёртвых дойлі-даў, прывольле хітрых пацукоў. Там схавай золата. Паспрабуй. Маеш жа трохі. Пяскі й камяні. Абцяжараныя мінуўшчынай. Цацкі Вярнігары. Зважай, каб які не гваздануў табе пад вуха. Я волат крыважэрны, валуны качаю, па костачках ступаю. Пых-чмых-хмых. Нюхам юху юрляндца чую.
Кропка, павялічваючыся ў вачох, імчалася да яго паўзь пясчаную выспу: жывы сабака. Божа, ці ён хоча кінуцца на мяне? Ушануй ягоную свабоду. Ты нікому ні пан, ні нявольнік. У цябе кій. Сядзі спакойна. Здалёк, наўскось, выходзілі з прыліву на бераг постаці, дзьве. Дзьве марыі. Бясьпечна ўкрылі яго ў чаротніку. Аку-ку. Бачу цябе. He, сабаку. Бяжыць назад да іх. Хто?
Лодзьдзі лохланаў падыходзілі да гэтага пляжу ў пошуках здабычы, крыважэрныя іхнія дзюбы сунулі нізка над расплаўленым волавам прыбою. Дацкія вікінгі, тасьмы тапароў бліпічэлі ў іх на грудзях, як залаты каўнер вакол шыі Малахіі. Статак кашалотаў прыбіўся да берагу гарачым поўднем, пырскаецца фантанчыкамі, боўтаецца на плыткаводзьдзі. I тут, з галоднага места за вастраколам, вылятае арда карлікаў у каптанох, мае прашчуры з разьніцкімі нажамі, бягуць, караскаюцца, сякуць зялёнае варволістае мяса кітоў. Голад, мор і разьня. Іхняя кроў цячэ ў маіх жылах, бруіцца ўва мне іхні юр. Я хадзіў сярод іх па замёрзлай Ліфі, тамашні я, адменец, а наўкола пырскалі жывіцай шыплівыя вогнішчы. Я не азваўся да нікога — і да мяне ніхто.
Сабачы брэх прыбег да яго, змоўк, адбегся назад. Сабака майго ворага. А я толькі стаяў, пабледлы, маўклівы, нацкаваны. Terribilia meditan^. Нейкі цытрынавы камзол, служка фартуны, заўсьміхаўся над маім сполахам. Ці гэтага прагнеш, брэху іхніх
44Павозка завязлая ў пяску (франц.).
45Жах маючы на роздуме (лац.).
воплескаў? Самазванцы: пражыць іхнія жыцьці. Брат Бруса, Томас Фіцджэралд, шаўковісты рыцар, Пэркін Уорбэк, фальшывы насьледнік Ёрка ў беларужовых портках з шоўку, дзіва аднаднёвае, і Лэмбэрт Сімнэл са сьвітай паслугачоў і крамароў, пасуднік каранаваны. Усе — нашчадкі каралёў. Рай самазванцаў тады й цяпер. Ён ратаваў тапельцаў, а ты дрыжыш ад дварняковага цяўканьня. Але прыдворныя, што пацьвельвалі з Гвіда ў Ор-сан-Мікэле, былі ў сваім доме. У доме... Ня трэба нам тваё сярэднявечнае мудрагельства. Зрабіў бы ты як ён? Побач была б лодка, ратавальны буй. Naturlich46, пакінутыя там для цябе. Зрабіў бы ці не? Чалавек, які ўтапіўся дзевяць дзён таму каля скалы Мэйдэн. Цяпер чакаюць яго, пакуль выплыве. Скажы праўду, выплюнь яе. Хацеў бы. Паспрабаваў бы. Кепска плаваю. Вада халодная мяккая. Калі я сунуў галаву ў місу з вадой у Клонгаўзе. Нічога ня бачу! Хто там за мною? Выймай хутчэй, хутчэй! Ці бачыш, як хутка з усіх бакоў насоўваецца прыліў, як хутка засьцілае пясчаную нізіну пад колер шалупіньня з какавы? Калі б пад нагамі была зямля. Я хачу, каб ягонае жыцьцё было ягоным жыцьцём, а маё было маім. Тапелец. Ягоныя людзкія вочы крычаць да мяне з жаху ягонай сьмерці. Я... Разам зь ім на дно... Я ня мог яе ўратаваць. Воды: горкая сьмерць: прапала.
Жанчына й мужчына. Бачу яе спаднічкі. Падкасаныя, іду ў заклад.
Іхні сабака мітусіўся па штораз меншай палосцы пяску, трухаў, нюхаў на ўсе бакі. Шукаў штосьці згубленае ў мінулым жыцьці. Раптам ірвануў зайцам, вушы назад, у пагоні за ценем нізка прамільгнулае чайкі. Пранізьлівы мужчынскі сьвіст ударыў яму ў абвялыя вушы. Ен завярнуўся й паімчаў назад, наблізіўся, трухаючы міготкімі лапамі. У жарым полі бягучы алень, колеру прыроднага, бязрогі. Перад кужэльнай аблямоўкай прыліву спыніўся, упёршыся пярэднімі капыткамі, вушы наставіў на мора. Прыўзьнятая пыса забрахала на хвалягул, на чароды маржоў. Яны паўзьлі яму пад ногі, завіваліся, распляталіся пад грабянямі, кожная дзявятая, разьбіваліся, расплёскваліся, здалёк, з найдалейшай далі, хвалі ды хвалі.
Зьбіральнікі малюскаў. Яны хадзілі непадалёк ад берагу, нагіналіся, запускалі ў ваду свае мяшкі, падымалі, брылі назад. Сабака, скуголячы, падбег да іх, узьняўся на задніх лапах і крануў іх пярэднімі, апаў на ўсе чатыры й зноў узьняўся да іх зь нямой медзьведзяватай пяшчотай. Пакінуты без увагі, ён трымаўся пры іх, калі яны выходзілі на сухое, у зяпе ў яго
46Натуральна (ням.).
чырванадрыгала анучка воўчага языка. Рабое цела дробным поступам выперадзіла іх, потым сіганула цялячымі скокамі. Падла ляжала на ягоным шляху. Ён стаў, панюхаў, абыйшоў вакол, брат, прынюхаўся бліжэй, зрабіў яшчэ адно кола, хутка па-сабачаму абнюхваючы ўсю ўгвэдзаную скуру здохлага сабакі. Сабачы чэрап, сабачы нюх, апушчаныя долу вочы імкнуцца да аднае вялікае мэты. Ах, бедачына-сабака. Тут ляжыць бедны труп бедачыны-сабакі.
— Лахман! Прэч адтуль, брахун!
Выкрык вярнуў прыплюснутага сабаку да гаспадара, а тупы босы высьпятак без выразнай шкоды перакінуў яго, скурчанага ў лёце, за пясчаную касу. Даўшы кругаля, ён крадком вярнуўся назад. Ня бачыць мяне. Ён пасноўдаў, пакруціўся ўскрай каменнага насыпу, абнюхаў адзін валун і памачыў яго, падымаючы заднюю лапу. Трухам падбег дапераду й, падняўшы задаюю лапу, сікнуў кароткім цурком на неабнюханы валун. Простыя прыемнасьці бедакоў. Потым заднія лапы пачалі раскідваць пясок, пазьней і пярэднія пачалі разграбаць і рыць. Штосьці ён тут пахаваў, ці не сваю бабку. Ён заглыбляўся ў пясок, выграбаў, рыў, спыніўся, прыслухаўся, зноў пачаў дзерііі пясок лютымі кіпцюрамі, хутка перастаў, пантэра, леапард, зачаты ў чужаложніцтве, трупадзёр.
Пасьля таго як ён мяне разбудзіў уночы той самы сон ці? Чакай. Адчыненыя сені. Вуліца шлюхаў. Прыпомні. Гарун-альРашыд. Ужо амальштоўваю. Той чалавек вёў мяне, прамаўляў. Я не баяўся. У яго была дыня, ён паднёс яе да майго твару. Усьміхаўся: крэмавы пах. Такі звычай, сказаў ён. Увайдзі. Хадзі. Чырвоны дыван разасланы. Пабачыш хто.
Закінуўшы мяшкі за плечы, валакліся яны, чырвоныя эгіпцяне. Ягоныя пасінелыя ногі ў падкасаных портках шлёпалі па глейкім пяску, цёмнацагляны шалік зашмаргнуў непаголеную шыю. Жаночай хадой за ім яна: разбойнік і ягоная дзеўка. Здабыча ў яе за плячыма. Жвір і аскепкі ракавін абляпілі ёй босыя ногі. Валасы павісьлі вакол твару, пашэрхлага ад ветру. За сваім спадаром ягоная памагатая, марш у каралеўскую сталіцу. Калі ноч прыхавае цялесныя хібы, яна ў карычневым шалі пачне наклікаць з-пад нейкае брамы, дзе паскудзяць сабакі. Ейны альфонс частуе двух каралеўскіх стралкоў у О’Локліна на Блэкпітсе. Пабуськай яе, задабры цыганскім гаўрыднікам, О мая ты бачурка незашпунтаваная. Беласьць д’ябліцы пад пратухлымі лахманамі. Фамбалі-лейн тае ночы: смурод ад гарбарні.
Рукі белы, лыч чырвоны, Два паўзадкі як кавоны.
Ляж, бачурка, са мной спатпкі, Будуць буські ды абхвапікі.
Панурая насалода, гэтак называе тое пузаты Аквінат, frate porcospino^. Бязгрэшны Адам пакрываў і ня ведаў юру. Хай сабе гарлапаніць: два паўзадкі як кавоны. Мова ні крышачку ня горшая, чымсьці ў яго. Манахасловы, ружанцовыя пацеркі балбочуць ля падпярэзак: бандытасловы, залатыя самародкі жаргоняць у кішэнях.
Цяпер мінаюць.
Краем вока на мой Гамлетаў капялюш. А калі б раптам я сядзеў тут голы? Але я ня голы. Празь пяскі ўсяго сьвету, на захад, на вечаровыя землі кіруюць, а сьледам за імі палымяны меч сонца. Яна валачэ, шлепіць, ташчыць, цягне, трашынуе сваю ношу. Прыліў ейным сьледам, цягнены месяцам на захад. Прылівы зь мірыядамі астравоў, у ейным нутры, кроў не мая, оіпора ponton, віннацёмнае мора. Вось я — слуга Месяца. У сьне вільготны знак б’е ейную гадзіну, панукае ўзьняцца з ложа. Шліобнае ложа, радзільнае ложа, сьмяротнае ложа ў кашмарным сьвятле свечак. Oninis caro ad te vented. Надплывае ён, бледнатвары вампір, праз шторм ягоныя вочы, кажанавы крылы-ветразі крывавяць мора, губамі да пацалунку ейных губ.
Зараз. Хіба зашпілім гэтую зяпу, га? Mae пэргаміны. Губы да яе пацалунку. He. Трэба, каб абое. Зьляпі іх акуратна. Губамі да пацалунку ейных губ.
Ягоныя вусны кранулі й пацалавалі бесьцялесныя вусны паветра: вуснамі да яе лона. Оон, усялонны скон. Вусны выпучыліся, выпускаючы дых, бязмоўна: ооіііха: грымотны вадаспад плянэтаў, шарападобных, распаленых, прэч-прэч-прэч-прэч. Паперу. Банкноты, грасца на іх. Лісты старога Дызі. Тут. Дзякуючы за гасьціннасьць, аддзяры незапісаны спод. Адвярнуўшыся да сонца сьпінай, ён нізка пахіліўся над каменным сталом і пачаў крэмзаць словы. Ужо другі раз я забыўся ўзяць блянкі зь бібліятэкі.
На скале, над якой ён пахіліўся, ляжаў ягоны цень, закончаны. А чаму не бясконцы, ажно да найдалейшае зоркі? Яны цёмныя там, за гэтым сьвятлом, цемра ў сьвятле сьвеціць, дэльта Касыяпэі, сусьветы. Маё я сядзіць тут зь ягоным ясянёвым посахам варажбіта, у пазычаных сандалях, днём каля шызага мора, нябачнае, фіялетавай ноччу вандруе пад аховай неразгаданых
47Брат-іглак (італь.).
48Усё жывое да цябе імкнецца (лац.).
зорак. Я адкідаю ад сябе гэты закончаны цень, непазьбежна чалавекападобны, і вяртаю яго назад. А бясконцы, быў бы ён маім, формаю мае формы? Хто бачыць мяне тут? Хто прачытае, дзе й калі, гэтыя запісаныя словы? Значкі на белым полі. Дзенебудзь каму-небудзь тваім самым жалейкавым голасам. Добры япіскап Клойну выцягнуў заслону сьвятыні са свайго капелюіпа: заслону прасторы з каляровымі эмблемамі, вышытымі на ейным полі. Трымай моцна. Каляровае на плоскім: так, слушна. Я бачу плоска, потым уяўляіо адлегласьць, блізка, далёка, бачу плоска, на ўсход, ззаду. Ага, цяпер разумееш. Раптоўна падаецца назад, застыглае ў стэрэаскопе. Пстрычка — і во табе штучка. Словы мае цёмнымі вам здаюцца. Цемра ў нашых душах, ня думаеце? Мацней у жалейку. Нашы душы, параненыя сорамам за нашы грахі, туляцца да нас яшчэ мацней, як туліцца жанчына да свайго каханка, мацней, яшчэ мацней.
Яна мне давяраецца, рука ў яе далікатная, даўтавейныя вочы. Куды, на жах пякельны, я павяду яе за той заслонай? У непазьбежную мадальнасьць непазьбежнай бачнасьці. Яна, яна, яна. Што за яна? Цнатліўка ля вітрыны Ходжэса Фігіса ў панядзелак, шукала адну з тых альфабэтных кніжак, што ты зьбіраўся пісаць. Ты яе сьвідраваў вачыма. Згіб далоні ў плеценай пятлі парасона. Жыве ў Лісан-парку, на пайку з журбы й бяды, літаратурная дама. Загаворвай зубы каму іншаму, Стыві: звычайная шлюшка. Іду ў заклад, што яна носіць тыя Богам праклятыя гарсэты з падвязкамі й жоўтыя панчохі, зацыраваныя камякаватай ваўнянай ніткай. Паразмаўляй пра яблычныя піражкі, piuttosto49. I дзе ж твой клёк?
Дакраніся да мяне. Мяккія вочы. Мяккая мяккая мяккая рука. Я самотны тут. О, крані мяне хутчэй, цяпер. Што гэта за слова, якое ведаюць усе? Я ціхі тут, адзін. I сумны. Крані, крані мяне.
Ён расьцягнуўся наўзнак на вострых скалах, запіхнуўшы ў кішэню запісаную паперыну й аловак, насунуўшы на вочы капялюш. Гэта я паўтарыў жэст Кэвіна Ігэна, калі ён ківаўся ў дрымоце, у шабасовым сьне. Et vidit Deus. Et erant valde bona-0. Алё! Bonjour^, вітай, як кветкі ў траўні. 3-пад прыкрыцьця, праз павадрыготкія вейкі, ён спаглядаў на спаўднелае сонца. Я ў палоне палаючай сцэны. Часіна Пана, поўдзень Фаўна. Сярод сочнацяжкіх вужарасьлінаў, малакацечных пладоў, дзе на жарых водах ушыркі сьцелецца лістота. Боль далёка.
49Хутчэй (італ.).
50І ўбачыў Бог. I было вельмі добра (лац.).
51Добрыдзень (франц.).
Расхмар чало, ня думай дум.
Ягоны нахмараны позірк запыніўся на шыраканосых чаравіках, бычка неданосках, nebeneinander. Ён палічыў згіны на пакарабачанай скуры, у якой раней утульна гнездавалася чужая ступня. Ступня, якая мерна прытупвала ў зямлю, нямілая мне ступня. Але ты быў у захапленьні, калі чаравічак Эстэры Освальт падыйшоў на тваю; знаёмая дзяўчына з Парыжа. Tiens, quel petit pied!^ Верны сябар, братняя душа: каханьне Ўайлда, якое не асьмельваецца назваць сваё ймя. Цяпер ён пакіне мяне. А віна? Які я ёсьць. Які я ёсьць. Усё або зусім нічога.
3 азярыны Кок палілася вада, поўнаструменна, доўгімі петлямі, зялёна-залацістым покрывам на лягуны ляску, узьнімаючыся, наплываючы. Яшчэ мне кіёк адплыве. Пачакаю. He, яны праплывуць, пачухаўшыся аб нізкія скалы, віруточы, абмінаючы. Лепш канчай хутчэй. Паслухай: чатырохслоўная хвалямова; сіісуу, хрсс, рссііісс, ууус. Гвалтоўнае дыханьне водаў сярод морскіх вужоў, узьнятых на дыбкі коней, скалаў. У скалістых кубках яны хлюпацяць: хліп-хлюп-хляп: запалоненыя ў бочках. I, калі абнядужаюць, іхняя мова ціхне. Яны ліюцца з цурчаньнем, разьліваюцца ўшыркі, пеністымі завадзямі, распушчанымі кветкамі.
Ён бачыў, як пад набрынялым прылівам віюцца водарасьці, млява ўзьнімаюцца й неахвотна пагойдваюць рукамі, задзіраюць свае прыполы, у шапатлівай плыні пагойдваюць і працягваюць уверх нясьмелыя срабрыстыя атожылкі. Дзень за днём, ноч за ноччу: узьнімаюцца, нясуцца плыньню й ападаюць. Божа, яны змарыліся: і на шапатаньне вады да іх — уздыхаюць. Сьвяты Амвросій чуў гэтыя ўздыхі лістоты й хваляў у чаканьніспадзяваньні на зьдзяйсьненьне сваіх тэрмінаў: diebus ас noctibus iniurans patiens ingemiscit53. Бяз мэты пазьбіраныя, попусту адпусканыя, плывуць дапераду, вяртаюцца назад: кросны месяца. Змораная, як яны, пад паглядамі каханкаў, распусьлівых мужчын, голая жанчына, што льсьніць у дворскай сьвіце ды валочыць ярмо водаў.
Тамака будзе сажняў пяць. Пад вадою сажняў пяць бацька твой ляжыць. А першай, сказаў ён. Знайшлі тапельца. Высокая вада на Дублінскай водмелі. Гоніць перад сабою нанос сьмецьця, вахлярыстыя касякі рыбы, сьмешныя ракавіны. Труп, выбелены сольлю, выплывае з адліву, калываецца да берагу, крок за крокам незнарокам. Вунь ён дзе. На крук яго, хутка. Каб тоні ня скрылі цела пад вадой. Ён ужо наш. Цяпер спакойна.
52Глядзі, якая малая нага! (франц.).
53Днём і ноччу, несправядлівасьць пераносячы, стогне (лац.).
Мяшок трупіных газаў сочыць смуродлівым расолам. Чародаа рыбінае драбязы, адкормленая друзлым ласункам, вобмельгам вылятае з зашпіленага прарэзу нагавіцаў. Бог стаў чалавекам чалавек рыбай рыба гагарай гагара пярынай. Выдыхамі мёртвых дыхаю я жывы, тапчу пыл мёртвых, глынаю мачою прасякнутыя трыбухі ўсіх нябожчыкаў. Скарчанелы, перакінуты цераз борт на палубу, ён выдыхае смурод свае зялёнае магілы, чумная дзірка носа храпе на сонца.
Морская неспадзяванка, соль высініла карыя вочы. Морская сьмерць, самая лагодная з усіх вядомых чалавеку. Стары Бацька Акіян. Prix de Paris54: асьцерагайцеся падробак. Паспрабуйце, пакуль скажаце не. Мы гэтым надзвычайна задаволеныя.
Хадзі. Піць хачу. Зьбіраюцца аблокі. А хмараў няма? Навальніца. Усёахопным бляскам падае гордая маланка інтэлекту, Lucifer, dico, qui nescit occasum55. He. Капялюш i доўгі кій, сандалі на ім. Ягоныя-мае сандалі. Куды? На вечаровыя землі. Вечар сам сябе знойдзе.
Ён узяў трысьціну за рукаятку, зрабіў ёю лёгкі выпад, усё яшчэ марудзячы. Так, вечар сам сябе знойдзе ўва мне, безь мяне. Усе дні маюць свой канец. Дарэчы, на наступным тыдні, калі ж гэта? Аўторак будзе самы доўгі дзень. Ва ўсім вясёлым новым годзе, маці, рам-там-тара-там. Джэнтльмэну паэту Лаўн-Тэнісану. Gia56. Старой жаўтазубай ведзьме. I мэсьё Друмону, джэнтльмэну журналісту. Gia. 3 зубамі ў мяне зусім дрэнь. Цікава, чаму? Дакраніся. Гэты таксама варушыцца. Ракавіны. Трэба было б схадзіць да дантыста за гэтыя грошы, ці што? I гэты. Бяззубы Кінч, звышчалавек. Чаму яно так, цікава, ці, можа, гэта нешта значыць?
Мая хустачка. Ён яе кінуў. Помню. А я не падняў?
Рука надарма шнарыла па кішэнях. He, не падняў. Лепш купі новую.
Ён асьцярожна паклаў на выступ скалы сухі смаркач, выкалупнуты ў носе. Рэшту хай шукае той, каму трэба.
Ззаду. Здаецца, хтосьці ёсьць.
Ён азірнуўся цераз плячо, паглядаючы ў тыл. Праносячы ў паветры высокія крыжы трох мачгаў, зь ветразямі падцягнутымі да салінгаў, дадому, супраць плыні, маўкліва плыў маўклівы карабель.
54Парыскі прыз або Прыз Парыса (франц.).
55Люцыпар, кажу я, які ня ведае падзеньня (лац.).
56Ужо (італ.).
II
МІСТЭР ЛЕАПОЛЬД БЛЮМ УПАДАБАЎ САБЕ Ў ЕЖЫ нутраныя ворганы жывёлы й птаства. Ён любіў густы суп з гусіных вантробаў, арэхападобныя пупы, начыненыя печаныя сэрцы, падсмажаную скрылёчкамі ў цёртых сухарох пячонку, смажаную ікру траскі. Больш за ўсё ён любіў прыпечаныя на вугольлі баранія ныркі, якія пакідалі на ягоным паднябеньні далікатны прысмак лёгкадухмянае мачы.
Ныркі былі ў яго на роздуме, калі ён паціху ступаў па кухні, рыхтуіочы ёй сьняданак на выгарбленай тацы. На кухні было ядрана й золка, хоць паўсюды знадворку красавала лагодная летняя раніца. Ён ужо трохі прагаладаўся.
Вугольле чырванела.
Яшчэ адііа лустачка хлеба з маслам: тры, чатыры — хопіць. Яна ня ліобіць, калі на талерцы поўна. Хопіць. Пакінуўшы тацу, ён узяў з камінкавай паліцы чайнік і паставіў яго на ўскрай аппо. Закопчаны й каржакаваты чайнік сеў, выпучыўшы сваю шыйку. Кубак гарбаты неўзабаве. Добра. У роце перасохла. Кошка хадзіла на пруткіх лапах вакол нагі стала, натапырыўшы хвост.
— Мкняў!
— А, ты тут, — сказаў містэр Блюм, адварочваючыся ад агню.
Кошка мяўкнула ў адказ і далей кружыла вакол сталовае нагі, ступаючы на пруткіх лапах, мяўкаючы. Гэтак жа сама яна шпацыруе сабе па маім пісьмовым століку. Мрр. Пачухай мне галаву. Мрр.
Містэр Бшом зацікаўлена, прыязна назіраў за гнуткай чорнай фігурай. Чыстая з выгляду: глянцаватая гладкая поўсьць, белы гузічак пад хвастом, зялёны водбліск вачэй. Ён нахіліўся да яе, упёршыся далонямі ў калені.
— Малачка для кошачкі, — сказаў ён.
— Мркняў! — усклікнула кошка.
Называюць іх дурнымі. Яны разумеюць, што мы гаворым, значна лепш, чымсьці мы іх. Яна разумее ўсё, што захоча. I помсьлівая. Цікава, як я выглядаю ў яе вачох. Як высокая вежа? He, яна ж можа на мяне ўскочыць.
— А куранятаў баіцца, — паддражніў ён яе. — Баіцца ціпціпаў. Я ніколі ня бачыў так дурной кошачкі, як кошачка.
Жорсткая. Яе натура. Дзіўна, што мышы ніколі не пішчаць. Быццам ім тое падабаецца.
— Мркрняў! — голасна пра.мовіла кошка.
Яна міргнула сквапнымі, сарамліва прыжмуранымі вачыма й, жаласьліва, працягла замяўкаўшы, паказала яму свае млечнабелыя зубы. Ён прыглядаўся, як звужваюцца ад прагі цёмныя шчылінкі зрэнак, прыпадобніваючы вочы да зялёных каменьчыкаў. Падыйшоўшы да шафкі, ён узяў збанок, толькі што напоўнены малочнікам ад Хэнлана, наліў цёплабурблівага малака на сподак і асьцярожна паставіў яго на падлогу.
— Гуррхр! — гыркнула яна, кідаючыся хлябтаць.
Ён глядзеў, як у цьмяным святле пабліскваюць яе вусікі, нібы дроцікі, і як, тройчы крануўшы малако язычком, яна пачала лёгка хлябтаць. Цікава, ці праўда, што яны ня могуць лавіць мышэй, калі іх падрэзаць. Чаму? Можа, яны сьвецяцца ў цемры, на саміх кончыках. Ці, можа, яны ў цемры як шчупальцы.
Ён слухаў, як яна ліжа-хлебча. Яечіію на шынцы, не. У такуіо засуху яйкі нядобрыя. Хачу сьвежай чыстай вады. Чацьвер: таксама нядобры дзень на бараіпою нырку ад Баклі. Падсмажаную па масьле, прыцярушаную перцам. Лепш сьвіную лырку ад Длугача. Пакуль чайнік не закіпеў. Яна хлябтала пітораз павальней, потым вылізала сподак дачыста. Чаму ў іх такія шурпатыя языкі? Хлябтаць зручней, скрозь у порыстых дзірачках. Яла тут нічога ня зьесьць? Ён паглянуў наўкола. He.
Ціха парыпваючы чаравікамі, ён падняўся па сходах ла верхні калідорчык, прыпыліўся перад дзьвярыма спальні. Ёй можа захацецца чагосьці смакавітшага. Зралку ліобіць тонкія лустачкі хлеба з маслам. Але ўсё ж такі: раз на нейкі час.
Ёп ціха азваўся ў пустым калідорчыку:
— Я йду за рог. Праз хвіліну вярнуся.
Пачуўшы свой голас, ён дадаў:
— Табе чагосьці ня трэба на сьнеданьне?
Соннае мяккае мармытанне адказала:
— Мн.
He. Яна нічога ня хоча. Потым ён пачуў цёплы глыбокі ўздых, мякчэйшы, калі яна абярнулася ў пасьцелі й бразгнулі расхістаныя масянжовыя кольцы на раме ложка. Абавязкова ірэба іх прымацаваць. Шкада. Уся тая дарога з Гібралтару. Забыла й туіо крыліачку гішпанскае мовы, што навучылася. Цікава, колькі яе бацька за яго даў. Стары стыль. Ах так, вядома. Купіў яго на губэрнатарскім аўкцыёне. Малаток гру-
кнуў хутка. Стары Туіды, у гандлёвых справах цьвёрды як крэмень. Так, сэр. Пад Плеўнай было яшчэ якое. Я пачынаў ад радавога, сэр, і ганаруся гэтым. Але ўсё-ткі яму хапіла глузду наладзіць скупку паштовых марак. Тут паказаў сябе прадбачлівым.
Ягоная рука зьняла капялюш з кручка над тоўстым паліто зь ягонай манаграмай і над абношаным непрамакальным плашчом з распродажу пакінутых рэчаў. Маркі: клейкасьпінныя абразкі. Як мяркую, шмат хто з афіцэраў ухапіўся за гэтую справу. Ды пэўна ж. Прапацелая наклейка на дне капелюша маўкліва паведаміла яму: Плэстаў, якасны кап. Ён хутка зазірнуў пад скураны абадок. Белая палоска паперы. Зусім бясьпечна.
На прыступках ён абмацаў заднюю кішэню, шукаючы кліоча. Ня тут. У нагавіцах, што скінуў. Трэба узяць. Бульбіна пры мне. Рыплівая шафа. Няварта яе турбаваць. Была такая заспаная, калі абарочвалася. Ён паціху прыцягнуў дзьверы да сябе, яшчэ крыху, аж сподііяя ліштва мякка прыкрыла парог, як сопная павека. 3 выгляду як замкнутыя. Абыйдзецца й так да майго прыходу.
Ён перайшоў на сонечны бок, абмінаючы адчынены ліок склепу пад нумарам семдзесят пяць. Сонца набліжалася да сьпічака на касьцёле сьвятога Юрыя. Здаецца, дзень будзе душны. Адзеўшыся ў чорнае, асабліва адчуваецца. Чорнае праводзіць, адбівае (ці праламляе?) цяпло. Але ў сьветлым убраньні я не Ma­ry пайсьці. Гэта ж не пікнік. Ён ішоў у пяшчотным цяпле, a павекі ягоныя штораз апускаліся мякка на вочы. Фургон зь пякарні Боланда развозіць у кашах наш надзённы але ёй болып даспадобы ўчарашні буханкі піражкі гарачая хрумсткая скарынка. Адчуваеш сябе маладзейшым. Дзесьці на ўсходзе, раніцай, вырушыць на сьвітаньні, ідзеш паперадзе сонца й крадзеш у яго дзень. Калі ўвесь час так, то ў прынцыпе не пастарэеш ні на дзень. Ідзеш узьбярэжжам, па незнаёмай краіне, падыходзіш да гарадзкое брамы, там вартаўнік, таксама стары ваяка, з вусамі старога Туіды, абапіраецца на нейкую даўжэзнуто дзіду. Блукаеш па вулачках пад паветкамі. Побач мінаюцца твары пад турбанамі. Цёмныя пячоры крамаў з дыванамі, вялізны мужчына, страшэнны Турка, сядзіць са скрыжаванымі нагамі, курыць вітуіо люльку. Крыкі гапдляроў на вуліцах. П’еш прыпраўленую кропам ваду, шэрбэт. Вандруеш ўвесь дзень. Можаш сустрэць грабежніка ці двух. Ну й што, сустрэнеш. Набліжаецца захад сонца. На калёнах цені мячэцяў: мула са скруткам пэргаміну. Пошум у дрэвах, сыгнал, вечаровы павеў. Праходжу далей. Цьмянее залатое неба. Маці стаіць на парозе. Кліча дахаты
дзяцей на іхняй цёмнай мове. Высокі мур: за ім брыіікаюць струны. Месяц на начным небе, фіялетавы, як новыя падвязкі ў Молі. Струны. Паслухай. Дзяўчына йграе на тым інструмэнце, як жа ён называецца, на цымбалах. Праходжу.
Мабыць, ні крышачку не падобна да сапраўднасьці. Начытаўся такога: па сьлядох сонца. Сонца зьзяе на тытульнай бачынцы. Ён усьміхнуўся, самазадаволены. Як сказаў Артур Грыфіт пра заставіцу над перадавіцай у ’’Фрымэне”: сонца самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе з вулачкі за Ірляндзкім Банкам. Ён прадоўжыў задаволеную ўсьмешку. Сказана з жыдоўскім клёкам: сонца самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе.
Ён наблізіўся да бару Лары О’Рорка. Праз краты пограбу плыла вільготная пара ад портэру. Праз расчыненыя дзьверы бару бруілі струмені імбірнага паху, гарбатнага пылу й бісквітнай пацярухі. Адылі ўстанова неблагая: якраз каля трамвайнай пятлі. Напрыклад, МакОлі, там далей: безнадзейнае месца. Безумоўна, калі б правялі лінію ўздоўж Паўночнай Акружной ад жывёльнага рынку да прыстані, цана яму падскочыла б як на спружыне.
Лысая галава над фіранкай. Спрытны стары жмінда. Наконт абвесткі зь ім ня зладзіш. Што ж, у ягонай справе яму лепш відаць. Вунь ён, а як жа, наш зух Лары, безь пінжака, усьпёршыся на мяшок з цукрам, сузірае, як бармэн у фартуху ўпраўляецца з анучкай і вядром. Сайман Дэдал выдатна яго перакрыўляе, як ён мружыць свае вочкі. Ведаеце, што вам скажу? Што, містэр О’Рорк? Ведаеце, японцы зьядуць тых расейцаў на сьняданак і да абеду яшчэ прагаладаюцца.
Стань і перакінься словам: можа, пра паховіны. Сумная справа зь бедным Дыгнамам, містэр О’Рорк.
Паварочваючы ў Дорсэт-стрыт, ён бадзёра паздароўкаўся празь дзьверы:
— Добры дзень, містэр О’Рорк.
— Добры дзень і вам.
— Цудоўнае надвор’е, сэр.
— Анягож.
Адкуль у іх грошы бяруцца? Прыяжджаюць рыжымі прыслужнікамі з графства Літрым, палошчуць шклянкі й зьліваюць недапіткі ў пограбе. I раптам, глядзі ды любуйся, ужо квітнеюць, як Адам Фіндлэйтэр або Дэн Тэлан. Улічы яшчэ канкурэнцыю. Усёагульная смага. Неблагая галаваломка: прайсьці Дублін і не наткнуцца на карчму. Адкласьці няма як. Можа, з п’яных? Паставіць тры, а палічыць за пяць. Ды колькі таго? Шылінг тут,
шылінг там, дробка й япічэ трошкі. А можа, пры гуртавых заказах? Хітруіоць рука ў руку з прыежджымі агентамі гуртавікоў. Абрэжаш у шэфа, а вяршок разьдзелім, згода?
Колькі гэта дало б за месяц на портэры? Скажам, дзесяць барылак напою. Скажам, узяў сабе дзесяць працэнтаў. Або й болей. Пятнаццаць. Ён праходзіў перад народнай школай Сьвятога Язэпа. Вісусава гамэрня. Вокны наросьцеж. Сьвежае паветра дапамагае запамінаць. Або песенькі. Абэвэ гадуе ёйжазэ ікалы монао перастаў уфхаця шчэюя. Гэта хлопцы там? Так, Ініштарк, Інішарк, Інішбофін. Вывучаюць сваю гагаграфію. Маю. Гара Блюма.
Ён спыніўся перад вітрынаю Длугача, разглядваючы маткі падвараных кілбасак, вэнджаных кілбасаў, чорных і сьветлых. Пятнаццаць памножыць на. Лічбы бляклі ў ягонай галаве непадрахаваныя: незадаволены, ён дазволіў ім пацьмянець. Ільсьняныя маткі, панабіваныя мясам, кармілі ягоны пагляд, і ён супакойна ўдыхваў цеплаваты пах зваранай і востра прыпраўленай сьвіной крыві.
Нырка сочыла згусткамі крыві на пасудзіну з узорам у вярбовыя галінкі: апошняя. Ён стаяў каля прылаўка за суседавай служанкай. Возьме яе ці не? Яна купляла паводле сьпісу, што трымала ў руках. Парэпаныя: ад мыцьця з содай. I паўтары хунты кілбасак Дэні. Ягоны позірк спачыў на моцных клубах. Вудс ягонае прозьвішча. Цікава, чым ён займаецца. Жонка ўжо стараватая. Сьвежая кроў. Кавалерам уваход забаронены. Пара дужых рук. Выбівала дыван на вяроўцы. Лупіла ў яго, што трэба. Яе перакрыўленая спадніца пагойдваецца за кожным ударам.
Тхаравокі сьвінамясьнік, адхапіўшы скрутак кілбасак, згартаў іх паплямленымі пальцамі, кілбаскаружовымі. Вось ядранае мяса, як у ялавічкі, адкормленай у аборы.
Ён падняў адзін лісток з нарэзанага стосіку. Узорная гаспадарка ў Кінэрэце, над Тыбэрыядзкім возерам. Можна паставіць ідэальную зімовую санаторыю. Мозэс Монтафіёра, я так і думаў. Гаспадарскі дом, навокал мур, за смугою пасьвіцца жывёла. Ён адсунуў лісток ад сябе: цікава: пачытаць дакладней, за смугою пасьвіцца жывёла, шамаціць лісток. Маладая белая цялушка. Тыя раніцы на жывёльным рынку: рыкаюць быкі ў загарадзях, значаныя авечкі, паданьне-шлёпаньне памёту, гадоўцы ў падбітых ботах брыдуць па ўгноеным подсьціле, ляпаюць жывёлу па сьпеламясістых агузках, вось першасортная штука, неабадраныя пруткі ў руках. Ён цярпліва трымаў адсунуты лісток, утаймоўваючы пачуцьці й волю, лагодны скораны позірк
застыў у адным пункце. Перакрыўленая спадніца пагойдваецца, а яна луп дый луп.
Сьвінамясьнік выхапіў два лісткі са стосіку, загарнуў першасортныя кілбаскі, скрывіў чырвоны лыч.
— Вось вам, паненка.
Дзёрзка ўсьміхаючыся, яна працягнула яму манэту ў тоўстай жмені.
— Дзякую паненцы. Шылінг і іры пэнсы рэшты. А вам, калі ласка?
Містэр Блюм хутка паказаў. Дагнаць і пайсьці за ёю, калі далёка не адыйдзецца, сьледам за рухавымі кумпякамі. Прыемны абразок з самога ранку. Пасьпяшай, каб цябе халера. Касі каса, пакуль раса. Яна, прыпыніўшыся на сонцы перад крамай, ляніва патэпала направа. Ён уздыхнуў, выпусьціўшы паветра носам: яны ніколі не разумеюць. Парэпаныя ад соды рукі. I закарэлыя пазногці на нагах. Пашкуматаная карычневая валасяніца сьцеражэ подступаў да яе. Джала непавагі запякло яму ў грудзях слабой задаволенасьцю. Іншаму: нейкі паліцыянт пасьля службы ціскаў яе на Эклс-лэйн. Тыя любяць, калі ёсьць за што патрымацца. Першасортная кілбаска. Ох, прашу вас, містэр Паліцыянт, я заблудзілася ў цёмным лесе.
— Тры пэнсы, калі ласка.
Ягоная далонь прыняла вільготную пухкую залозу й сунула яе ў бочную кішэню. Потым дастала з кішэні нагавіцаў тры манэты й паклала іх на гумовую прышчаватую падкладку. Яны леглі, былі тут жа палічаныя й тут жа апушчаныя, адна за адной, у шуфлядку касы.
— Дзякую, сэр. Да наступнага разу.
Лісіныя вочы падзякавалі яму, бліснуўшы дапытлівым агеньчыкам. Ён, вагнуўшыся на міг, адвёў позірк. He: лепш не: іншым разам.
— Да пабачэньня, — сказаў ён, адыходзячы.
— Да пабачэньня, сэр.
Hi сьледу. Зьнікла. Якая розьніца?
Ён вяртаўся паўз Дорсэт-стрыт, засяроджана чытаючы. Агэндат Нэтаім: плянтатарская суполка. Набыць ад турэцкага ўраду разьлеглыя пясчаныя дзялянкі й абсадзіць эўкаліптавымі дрэвамі. Даюць знакаміты цень, паліва й будаўнічы матэрыял. Апэльсінавыя гаі й неабсяжныя гарбузовыя бахчы на поўнач ад Яфы. Вы плоціце восем марак, і вам засаджваюць дунам зямлі аліўкамі, апэльсінамі, мігдаламі ці лімонамі. Аліўкі таньнейшыя: апэльсінам трэба штучнае паліваньне. Штогод атрымліваеце пасылку з плёнам. Запісваюць вас у кнігу суполкі ў якасьці па-
жыцьцёвага ўласьніка. Можаце заплаціць гатоўкаю дзесяць, a астатняе ў гадавых ратах. Бляйбтройштрасэ, 34, Бэрлін, В. 15.
Нічога ня выйдзе. Але штосьці ў гэтым ёсьць.
Ён паглядаў на жывёлу, засмужаную ў срэбнай сьпякоце. Пасрэбраныя запыленыя аліўкі. Доўгія спакойныя дні: дагляданьне дасьпяваньне. Аліўкі, хіба, кладуць у слоікі, га? У мяне яшчэ трохі засталося ад Эндруса. Молі выплёўвала. Цяпер увайшла ў смак. Апэльсіны ў абгортачнай паперы пакуюць у скрынкі. Цытрусы таксама. Цікава, ці той бедачына Цытрон усё яшчэ жыве на Сэнт-Кэвін-парэйд. I Масьцянскі са старой цытрай. Прыемныя вечарыны мы тады праводзілі. Молі ў плеценым крэсьле Цытрона. Прыемна ўзяць, халодны васковы плод, патрымаць у руцэ, паднесьці да носа, удыхнуць водар. Вось так: цяжкі, салодкі, дзікі водар. Заўсёды такі самы, з года ў год. Ідуць па высокай цане, Мойзэль мне казаў. Арбютэс-плэйс, Плізэнтсстрыт: мілая даўняя часіна. Ён казаў, мусяць быць безь ніводнае хібы. Праходзяць увесь той шлях: Гішпанія, Гібралтар, Міжземнае мора, Левант. Шарэнгі скрынак на прыстані ў Яфе, клерк адкрэсьлівае іх у гросбуху, грузчыкі ў зашмальцаваных паркалёх валочаць. Вунь той як жа яго выходзіць з. Цікава, сустрэну яго сёньня яшчэ раз? Палівачка. Каб наклікаць дождж. Як у небе, так і на зямлі.
Воблака пачало закрываць сонца, паволі, штораз болей, цалкавіта. Шэрае. Далёка.
He, ня так. Бясплодны край, голая пустэльня. Вулканічнае возера, мёртвае мора: бяз рыбы, бяз водарасьцяў, глыбокая западзіна ў зямлі. Вецер не ўскалыхне тых хваляў, мэталічнашэрых, завешаных атрутнай імглою водаў. Назвалі тое ападам сярністага дажджу; гарады на раўніне: Садом, Гамора, Эдом. Усе мёртвыя ймёны. Мёртвае мора ў мёртвай зямлі, сівой і старой. Старой цяпер. Яна нарадзіла найстарэйшае, першапачатковае племя. Згорбленая старая перайшла вуліцу каля Кэсыды, заціскаючы ў кіпцюрох невялікую пляіпку. Найстарэйшы народ. Бадзяўся далёка па ўсёй зямлі, зь няволі ў няволю, размнажаўся, паміраў, нараджаўся паўсюды. А яна ляжыць там. Болей ужо ня можа нараджаць. Мёртвая: старэчая: сівая запалая пізда сьвету.
Спустошанасьць.
Сівы жах працяў ягонае цела. Склаўшы лісток і сунуўшы яго ў кішэню, ён павярнуў у Эклс-стрыт, засьпяшаўся дадому. Халодны алей поўз у ягоных жылах, марозячы кроў: гады пакрывалі яго карузлым салоным плашчом. Ну, але цяпер я тут. Хто зранку ўстаў, таму благое ў вачох. Устаў зь левай нагі. Трэба зноў пачынаць практыкаваньні паводле Сэндава. Стойку
на руках. Брудныя бурыя будыніны з цэглы. Нумар восемдзесят далей пустуе. Чаму яно так? Ацэнены ўсяго на дваццаць восем. Таўэрс, Батэрсбі, МакАртур: усе вокны першага паверху пазаклейваныя афішамі. Пляйстар на хворым воку. Удыхнуць цёплую пару з чайніка, дымок з патэльні, шыплівае масла. Пабыць каля яе буйнага, нагрэтага ў пасьцелі, цела. Так, так.
Імклівы сонечны бляск надбягаў ад Барклі-роўд, жвава, у лёгкіх сандалях: ясьнеў ходнік. Бяжыць, яна бяжыць мне насустрач, дзяўчына з залацістымі валасамі на ветры.
Два лісты й паштоўка на падлозе ў сенцах. Ён нахіліўся й падняў. Місіс Мэрыян Блюм. Хуткі рытм ягонага сэрца адразу запаволіўся. Сьмелы почырк. Місіс Мэрыян.
— Польдзі!
Увайшоўшы ў спальню, ён прыплюшчыў вочы й рушыў у цёплых жоўтых поцемках да яе ўскудлачанае галавы.
— Каму лісты?
Ён глянуў на іх. Молінгар. Мілі.
— Ліст мне ад Мілі, — сказаў ён, зважаючы на свой голас, — а табе паштоўка. I яшчэ ліст.
Ён паклаў паштоўку й ліст на саржавую капу каля згібу яе каленяў.
— Табе шторы падняць?
Падцягваючы шторы лёгкімі потузамі, да паловы, ён згледзеў цераз плячо, як яна зірнула на ліст і сунула яго пад падушку.
— Гэтулькі хопіць? — запытаўся ён, адварочваючыся.
Яна чытала паштоўку, прыўзьняўшыся на локцю.
— Пасылку ўжо атрымала, — сказала яна.
Ён чакаў, пакуль яна адклала паштоўку й паволі скруцілася клубком са смачным позяхам.
— Пасьпяшайся з гарбатай, — сказала яна. — А то зусім засохну.
— Чайнік ужо кіпіць, — паведаміў ён.
Аднак ён яшчэ марудзіў, апаражняючы крэсла: паласатая ніжняя спадніца, пакамячаная брудная бялізна: узяўшы ўсё ў ахапак, перанёс у ногі ложка.
Калі зыходзіў па кухоннай лесьвіцы, яна аклікнула:
— Польдзі!
— Што?
— Выпары імбрычак.
Кіпеў напэўна: пара валіла з носіка. Ён выпарыў і спаласнуў імбрычак, засыпаў чатыры поўныя лыжачкі гарбаты й, перахіліўшы чайнік, заліў кіпенем. Адставіўшы заварку нацягнуць, ён зьняў чайнік з агню й, уціснуўшы патэльню ў вугальны жар,
глядзеў, як коўзаецца й распускаецца на ёй кавалак масла. Калі ён адгортваў нырку, прагна мяўкнула каля яго кошка. Даваць ёй зашмат мяса, дык перастане лавіць мышэй. Кажуць, яны не ядуць сьвініны. Кошэр. Бяры. Ён кінуў ёй пакрываўленую абгортку й апусьціў нырку ў распушчанае шыпучае масла. Перцу. Ен узяў дробку з вышчарбленага кілішка для яйка, пацерушыў кругам.
Потым ён расьпячатаў ліст, кінуў вокам па ўсёй бачынцы. Дзякую — новы бэрэт — містэр Коклэн — пікнік над возерам Оўл — малады студэнт — прыморскія красуні Буякі Бойлана.
Гарбата нацягнула. Усьміхаючыся, ён напоўніў свой кубак з прыстасаваньнем для вусаў, зь імітацыі парцаляны Краўн Дарбі. Падарунак ад дурніцы Мілі на дзень нараджэньня. Тады ёй было ўсяго пяць гадоў. He, чакай: чатыры. Я ёй даў бурштынападобныя каралі, а яна іх парвала. Кідаў для яе ў паштовую скрынку складзеныя лісточкі абгортачнай паперы. Ён усьміхаўся, наліваючы.
О, Мілі Блюм, маё дзяўчо каханае, Гляджу ў цябе, як у люспіэрка, круглы год. Нат без граша ты болей пажаданае, Чым Кэт, што мае тоўсты зад і агарод.
Бедны стары прафэсар Гудвін. Страшны дзівак. Аднак стары паводзіў сябе надзвычай пачціва. Старамодная манэра, зь якою праводзіў Молі з эстрады. I тое малое люстэрка ў цыліндры. Ta­ro вечару Мілі прынесла яго ў гасьцёўню. Ой, гляньце, што я знайшла ў капелюшы прафэсара Гудвіна! Усе папасьмяяліся. Жаночая натура ўжо тады выяўлялася. Бойкая была зь яе істотка.
Ён падкалупнуў нырку відэльцам і перагарнуў, потым паставіў імбрычак на тацу. Калі падняў яе, горб з грукам уваліўся. Усё ўзяў? Хлеб з маслам, чатыры, цукар, лыжачка, яе сьмятанка. Так. Ён панёс наверх, прасунуўшы вялікі палец праз вушка імбрычка.
Піхнуўшы дзьверы каленам, ён увайшоў і паставіў тацу на крэсьле пры ўзгалоўі пасьцелі.
— Надта ж доўга ты забавіў, — сказала яна.
Бронза забразгацела, калі яна жвава падхапілася, усьпёршыся локцем на падушку. Ён спакойна глядзеў на яе буйную фігуру й на лагчынку між вялікіх мяккіх грудзей, што абвісалі пад начной кашуляй, як казінае вымя. Цеплыня ад ейнага цела мяшалася ў паветры з духмяным пахам наліванай гарбаты.
Беражок разарванага канвэрта вызіраў з-пад прыдушанай падушкі. Выходзячы, ён яшчэ затрымаўся распрастаць капу.
— Ад каго гэты ліст? — спытаўся ён.
Сьмелы почырк. Мэрыян.
— Ох, ад Бойлана, — сказала яна. — Ён мае прынесьці праграму.
— Што будзеш сьпяваць?
— La ci daremx з Дж. К. Дойлам, — адказала яна, — і ”Старую салодкую песьню каханьня”.
Яе поўныя вусны, папіваючы гарбату, усьміхнуліся. Пасьля таго кадзідла на другі дзень застаецца даволі затхлы дух. Як застоеная вада пасьля кветак.
— Табе прачыніць вакно?
Падымаючы ў рот складзеную напалам лустачку, яна запыталася:
— А каторай паховіны?
— А адзінаццатай, здаецца, — адказаў ён. — Я яшчэ не глядзеў газэты.
Ідучы за ўказаньнем ейнага пальца, ён падняў за калашыну яе брудныя панталёны, што ляжалі на ложку. Ня гэта? Тады перакручаную шэрую падвязку, абвітую вакол панчохі: пакамячаная падэшва, прасьвечваецца.
— He, тую кніжку.
Другая панчоха. Ніжняя спадніца.
— Мабыць, упала, — сказала яна.
Ён памацаў сям і там. Voglio е non vorrei2. Цікава, ці правільна яна вымаўляе тое voglio. На ложку няма. Мусіць, сасьлізнула. Ён нахіліўся й прыўзьняў брыжы капы. Кніжка ляжала разгорнутая на пузе начнога гаршка ў аранжавую палоску.
— Пакажы сюды, — сказала яна. — Я там пазначыла. Адно слова, пра якое хацела спытацца.
Яна адпіла глыток гарбаты з кубка, які трымала за нявушка, і, спрытна выцершы кончыкі пальцаў аб коўдру, пачала вадзіць шпількаю па тэксьце, пакуль не адшукала тое слова.
— Мы там што? — перапытаў ён.
— Вось, — сказала яна. — Што гэта значыць?
Ён нахіліўся й прачытаў каля дагледжанага пазногця на яе вялікім пальцы.
— Мэтэмпсыхоз?
^Дакладней: La ci darem la тапо : Тады падамо сабе рукі (італ.). (Дуэт зь першага акту опэры Моцарта "Дон Жуан").
2Хачу й не хацела б (італ.).
— Так. Як гэта будзе па-нашаму?
— Мэтэмпсыхоз, — сказаў ён, зморшчыўшы лоб, — гэта грэцкае: з грэцкай мовы. Гэта абазначае перасяленьне душ.
— Ну й лухта! — сказала яна. — Растлумач мне папросту.
Ён усьміхнуўся, зірнуўшы скоса ў яе кплівыя вочы. Тыя самыя маладыя вочы. Першы вечар пасьля гульні ў шарады. Долфінс Барн. Ён пагартаў зашмальцаваныя бачынкі. ’’Рубі — слава арэны”. Во, абразок. Разьюшаны італьянец зь бізуном. Гэта мусібыць Рубі слава там на падлозе голая. Літасьціва далі прыкрыцца. Пачварны Мафэі запыніўся й з праклёнам адхіснуў прэч сваю ахвяру. Жорсткасьць за ўсім гэтым. Адурманеныя наркотыкамі зьвяры. Трапэцыя ў цырку Хэнглера. Мусіў адвярнуцца ў іншы бок. А натоўп талопіў вочы. Скруці сабе шыю, а мы скруцімся ад сьмеху. Іх цэлыя сем’і. Выймаюць ім косьці яшчэ маладым, дык яны й мэтэмпсыхозяць. Што мы жывём пасьля сьмерці. Нашы душы. Што душа чалавека, калі ён памрэ. Душа Дыгнама...
— Ты ўжо скончыла яе? — спытаўся ён.
— Так, — сказала яня. — Нічога ў ёй скаромнага. Яна увесь час кахае таго першага?
— Я нават не заглянуў. Хочаш іншую?
— Так. Прынясі яшчэ Поль дэ Кока. Такое мілагучнае ймя. Яна даліла сабе гарбаты, спаглядаючы збоку на цурок.
Трэба прадоўжыць тую кніжку зь бібліятэкі на Кэйпл-стрыт, бо іначай яны напішуць Карні, майму паручальніку. Пераўвасабленьне: вось тое слова.
— Некаторыя вераць, — пачаў ён, — што пасьля сьмерці мы будзем жыць у іншым целе, і што мы ўжо жылі раней. Называюць гэта пераўвасабленьнем. Што ўсе мы жылі раней, тысячы гадоў таму, на зямлі або на якой-небудзь іншай плянэце. Кажуць, што мы забылі пра гэта. А некаторыя кажуць, што памятаюць свае мінулыя жыцьці.
Лянівая сьмятанка вілася згуслымі сьпіралямі ў яе гарбаце. Лепш прыпомніць ёй гэтае слова: мэтэмпсыхоз. Лепш было б прыклад. Прыклад.
’’Купаньне німфы” над ложкам. Дадатак да велікоднага нумару ’’Фота Бітс”: майстэрскі твор у мастацкіх колерах. Як гарбата, пакуль не даліеш малака. Падобная да яе з распушчанымі валасамі: больш тонкая. За рамку я даў тры шылінгі й шэсць пэнсаў. Яна казала, што над ложкам будзе прыгожа глядзецца. Голыя німфы — Грэцыя — і на той прыклад усе людзі, што тады жылі.
Ён перагортваў бачынкі дазаду.
— Мэтэмпсыхоз, — сказаў ён, — так называлі гэта старажытныя грэкі. Яны верылі, што чалавек можа абярнуцца ў зьвяра або дрэва, напрыклад. Або ў тое, што яны называлі німфамі, напрыклад.
Яе лыжачка перастала мяшаць цукар. Сама яна глядзела проста перад сабою, уцягваючы паветра ў акругленыя ноздры.
— Нясе прыгарам, — сказала яна. — Ты нешта там пакінуў на агні?
— Нырка! — выкрыкнуў ён.
Ён гвалтоўна сунуў кніжку ва ўнутраную кішэню й, стукнуўшыся наском аб кульгавую камоду, кінуўся да прыгару, зьбягаючы па лесьвіцы скокамі спалоханага бусла. Едкі дым пыхаў злосным струменьчыкам з краю патэльні. Падкалупнуўшы нырку відэльцам, ён адарваў яе й перавярнуў дагары, як чарапаху. Прыгарэла толькі крышку. Ён перакінуў яе з патэльні на талерку й паліў скупаватымі рэшткамі бурага сосу.
Цяпер кубачак гарбаты. Ён сеў, адрэзаў лусту хлеба й пашмараваў маслам. Абрэзаў на нырцы прыгарку й кінуў кошцы. Потым падняў відэльцам кавалак у рот і пачаў жаваць, смакуючы са знаўствам пругкае апэтытнае мяса. Акурат як трэба. Глыток гарбаты. Потым нарэзаў хлеба кубікамі, абмакнуў адзін у сос і сунуў у рот. Што там было пра маладога студэнта й пікнік? Ен расклаў ліст побач і стаў паволі чытаць, перажоўваючы, абмакаючы кубікі ў сос і падымаючы іх у рот.
Найдаражэйшы Татулю!
Вялікі дзякуй за твой цудоўны падарунак на дзень нараджэньня. Ён мне дасканала пасуе. Усе кажуць, што ў новым бэрэце я абсалютная прыгажуня. Атрымала ад мамулі цудоўную скрыначку са сьметанковымі цягучкамі й пішу ёй асобна. Цукеркі цудоўныя. Я тут па вушы сяджу ў фатаграфіі. Містэр Коклан зьняў мяне са сваёй місіс, прышлю, калі праявім. Учора была тут вялікая куламеса. Пагодлівы дзень і ўсе таўстакормныя тут былі. У панядзелак зьбіраемся зь сябрамі над возера Оўл на складчынны пікнік. Псрадай маме, што яе кахаю й табе доўгі пацалунак і вялікі дзякуй. Чую, як іграюць унізе на піяніна. У суботу будзе канцэрт у гатэлі ’Трэвілскі Гсрб”. Часам заходзіць сюды малады студэнт, ягонае прозьвішча Бэнан, у яго нейкія сваякі страшэнныя багацеі ды ён сьпявае тую песеньку Бойлана (ледзьве не напісала Буякі Бойлана) пра прыморскіх красуняў. Скажы яму, што дурніца Мілі перасылае прывітаньне. Мушу ўжо канчаць з найіпчырэйшым каханьнем.
Твая адданая дачка,
МІЛІ.
P.S. Прабач каракулі, вельмі сьпяшаюся. Бывай.
М.
Пятнаццаць учора. Цікава, якраз і дзень месяца пятнаццаты. Яе першы дзень нараджэньня па-за домам. Расстаньне. Памятаю той летні ранак, калі яна нарадзілася, пабег пагрукаць місіс Торнтан на Дэнзіл-стрыт. Бадзёрая старая жанчына. Плойме дзяцей дапамагла зьявіцца на сьвет. Яна з самага пачатку ведала, што бедны Рудзі ня выжыве. Што ж, Бог добры, сэр. А сама ўжо ведала. Калі б жыў, яму цяпер было б адзінаццаць.
Ягоны адсутны пагляд расчулена ўставіўся на пастскрыптум. Прабач каракулі. Сьпяшаюся. Унізе на піяніна. Вылузваецца са свае шкарлупіны. Сварка зь ёю за бранзалет у кавярні XL. He схацела есьці кексу ні адзывацца ні глядзець. Злосьніца. Ён абмакаў у сос наступныя хлебныя кубікі й кавалак за кавалкам даядаў нырку. Дванаццаць і шэсць на тыдзень. He зашмат. Але магло ёй трапіцца горш. Статыстка ў мюзык-холе. Малады студэнт. Ён хліснуў астылай гарбаты, каб запіць ежу. Потым зноў перачытаў ліст: двойчы.
Ну добра: яна ўмее паводзіць сябе. А калі не? He, нічога яшчэ ня здарылася. Вядома, усё магчыма. Ва ўсякім выпадку, пачакаем, пакуль ня здарыцца. Дзікунская штука. Яе зграбныя ногі бегма па лесьвіцы. Кон. Якраз дасьпявае. Самалюбная: вельмі.
Ён усьміхнуўся кухоннаму вакну з заклапочанай расчуленасьцю. Аднаго дня я перахапіў яе на вуліцы, як шчыпала сабе шчокі, каб парумянелі. Крыху анэмічная. Задоўга кармілася з грудзей. Таго дня на ’’Каралі Эрыну” вакол маяка Кіш. Тая старая балея калыхала сюды-туды. Hi трошкі не спужалася. Сьветласіні шалік павяваў на ветры разам зь яе распушчанымі валасамі.
Шчочкі ў ямачках, кучэры
Кружаць голаў мне бязь меры.
Прыморскія красуні. Разарваны канвэрт. Рукі ў кішэнях, і напявае, як рамізьнік на вольніцы. Сябар сям’і. Крушаць, вымаўляе ён. Асьветлены пірс, летні вечар, аркестар.
О, дзяўчаты, прыгажуні!
О, прыморскія красуні!
Мілі таксама. Маладыя пацалункі: першыя. Цяпер далёка ў мінулым. Місіс Мэрыян. Чытае лежачы цяпер наўзнак, перабірае пасмы валасоў, усьміхаецца, сплятае.
Мяккі жаласьлівы смутак сплываў па ягоным хрыбце, нарастаючы. Здарыцца, так. Запабегчы. Дарма: нічога не змагу зрабіць. Дзявочыя салодкія далікатныя вусны. Таксама здарыцца. Ён адчуваў, як залівае яго жаласьлівасьць. Няварта тут штоколечы рабіць. Вусны цалаваныя, цалуюць цалуючыя. Поўныя клейкія жаночыя вусны.
Лепш там, дзе яна цяпер: здалёк ад дому. Mae занятак. Хацела сабаку, каб нечым заняцца. Можна было б туды зьезьдзіць. Вольнымі днямі ў жніўні, усяго два й шэсць у абодва бакі. Але гэта праз шэсьць тыдняў. Можна было б абсправіць журналісцкі праезд. Або праз МакКоя.
Кошка, вылізаўшы сабе поўсьць, вярнулася да паплямленай крывёю абгорткі, панюхала яе й пайшла да дзьвярэй. Азірнулася на яго, замяўкала. Хоча на двор. Чакай перад дзьвярыма, часамі адчыняюцца. Неспакоіцца. Наэлектрызаваная. Навальніца ў паветры. I мыла вушка, сеўшы задам да агню.
Ен адчуў сябе пацяжэлым, поўным: потым лёгкую слабасьць у кішках. Устаў з-за стала, расьперазаў рэмень пры нагавіцах. Кошка мяўкнула да яго.
— Мяў, — адказаў ён. — Пачакай, пакуль я сам вырыхтуюся.
Пацяжэласьць: дзень будзе гарачы. Зашмат клопату, каб лезьці па сходах наверх.
Газэту. Ён любіў пачытаць у прыбіральні. Спадзяюся, ніякая малпа не прыб’ецца, пакуль я.
У шуфлядзе стала яму трапіўся стары нумар ’’Тытбітс”. Ён згарнуў яго й сунуў пад паху, падыйшоў да дзьвярэй і адчыніў іх. Кошка мяккімі скокамі кінулася наверх. Ага, хацела наверх, скруціцца клубком на пасьцелі.
Прыслухаўшыся, ён пачуў яе голас:
— Хадзі сюды, кіця. Хадзі.
Ён выйшаў заднімі дзьвярыма ў агарод: спыніўся паслухаць, што чуваць на суседнім панадворку. Hi гуку. Пэўна, разьвешваюць мокрую бялізну. А служанка была ў агародзе. Пагодлівы ранак.
Ён нахіліўся й паглядзеў на мізэрныя кусьцікі мяты, пасаджаныя радком уздоўж сьцяны. Паставіць тут альтанку. Каляровая фасоля. Дзікі вінаград. Трэба было б усюды ўгнаіць, зямля ліхая. Бурае покрыва серы. Глеба заўсёды такая бяз гною. Кухонныя памыі. Суглінак, што гэта можа быць? У суседзяў куры: іхні памёт дае вельмі добрае ўгнаеньне. Але найлепшае ад
быдла, асабліва калі кармілі макухамі. Мульча. Найлепшы сродак, каб пачысьціць жаночыя лайкавыя пальчаткі. Бруд чысьціць. Попел таксама. Выкарыстаць усю дзялянку. У тым кутку пасадзіць гарох. Салату. Заўсёды будзе сьвежая зеляніна. Але і ў агародах свае нягоды. Тая пчала ці конская муха ў панядзелак пасьля Сёмухі.
Ён пайшоў далей. А дзе мой капялюш, дарэчы? Мабыць, пачапіў яго зноў на кручок. Або павесіў наверсе. Сьмешна, зусім ня памятаю. Вешалка ў пярэднім пакоі перапоўненая. Чатыры парасоны, яе плашч. Падымаў лісты. Званіў званок у краме Дрэйга. Дзіўна, якраз тады я думаў. Ягоныя каштанавыя напамаджаныя валасы над каўнерыкам. Толькі што памыўся й прычасаўся. Цікава, ці пасьпею зайсьці ў лазьню. Тара-стрыт. Кажуць, той тып, што ў іх пры касе, наладзіў уцёкі Джэймсу Стывэнсу. О’Браен.
Глыбокі голас у таго Длугача. Агэндат што там далей? Вось вам, паненка. Энтузыяст.
Таўхануўшы нагою, ён адчыніў неахайна зьбітыя дзьверы нужніка. Асьцерагайся, каб не запэцкаць нагавіцаў перад паховінамі. Увайшоў, пахіліўшы галаву пад нізкай папярочкай. Пакінуўшы дзьверы непрычыненымі, пасярод запыленага павуціньня й смуроду заплясьнелай хлёркі ён адшпіліў падцяжкі. Перш чым засесьці, зірнуў праз паз на суседскае вакно. А кароль быў у скарбніцы. Нікога.
Прысеўшы на кукішкі над ганебнай лавай, ён расклаў часапіс на аголеных каленях і пачаў гартаць. Чагосьці новага й лёгкага. He сьпяшайся занадга. Прытрымай крыху. Наш узнагароджаны ласунак: ’’Майстэрскі ўдар Мэтчэма”. Напісаў містэр Філіп Бюфой, член лёнданскага Клюбу Аматараў Тэатру. Ганарар па гінэі за калёнку. Тры з паловай. Тры фунты тры. Тры фунты трынаццаць і шэсць.
Ён спакойна прачытаў, стрымліваючы сябе, першую калёнку, потым, папускаючы, але супрацівячыся, пачаў другую. Пасярэдзіне, канчаткова папусьціўшы, дазволіў кішэчніку спакойна апаражніцца, і чытаў далей, чытаў цярпліва, той учарашні лёгкі запор прайшоў бязь сьледу. Спадзяюся, ня надта тоўста, гемарой зноў ня выпрацца. He, у самы раз. Вось. Ух! На запор адну таблетку cascara sagrada3. Ў жыцьці такое магло быць. He кранула яго й не ўсхвалявала, але наогул было жывое й складнае. Цяпер друкуюць абы-што. Як няма мяса, то й грыб закраса. Ён чытаў далей, седзячы непарушна над тхнулым угору ўласным
3Сьвятая кара (гішп.).
смуродам. Складнае, безумоўна. Мэтчэм часта ўспамінае свой майстэрскі ўдар, што скарыў сэрца сьмятлівай чараўніцы, якая цяпер. Мараль спачатку й напрыканцы. Рука ў руку. Спрытна. Ён акінуў позіркам прачытанае й, выпускаючы роўны струменьчык мачы, сардэчна пазайздросьціў містэру Бюфою, які гэтае напісаў і атрымаў ганарар велічынёю ў тры фунты трынаццаць шылінгаў і шэсць пэнсаў.
Можна было б і самому нейкую замалёўку. Напісалі містэр і місіс Л. М. Блюм. Прыдумаць гісторыю да нейкай прымаўкі. Якой? Калісьці спрабаваў запісваць на манкеце, што яна гаварыла, апранаючыся на адведзіны. He люблю апранацца разам. Парэзаўся, калі галіўся. Прыкусіўшы ніжнюю вусьніну, зашпільвае гаплікі на сукенцы. Я адзначаю час. 9.15. Робэртс табе ўжо заплаціў? 9.20. А што мела на сабе Грэта Конрай? 9.23. I собіла ж мне купіць гэты грабеньчык! 9.24. Ад тае капусты мяне заўсёды разьдзімае. Пылінка на яе лякірованым пантофліку.
Спрытна, па чарзе, начышчвала свае пантофлікі, паціраючы аб панчохі на лытках. Ураньні пасьля дабрачыннага балю, калі аркестар Мэя выконваў танец гадзін Панкіелі. Тлумачыў, што ранішнія гадзіны, поўдзень, потым надыходзіць вечар, потым начныя гадзіны. Яна чысьціла зубы. Гэта была першая сустрэча. Яе галава кружылася ў танцы. Клекаталі дошачкі вахляра. Ці той Бойлан багаты? Грошы ў яго ёсьць. А чаму? У танцы я заўважыла, што з рота ў яго пахне чымсьці прыемным. Ня трэба тады гугнець. Намякнуць на гэта. Апошнім вечарам нейкая дзіўная музыка. Люстра было ў змроку. Яна хуценька выцерла сваё люстэрка аб ваўняную ўстаўку на сукенцы, поўныя грудзі закалыхаліся. Паўзіралася ў яго. У вачох нейкія рысачкі. Нешта там ня зладзілася.
Вечаровыя гадзіны, дзяўчаты ў шэрых газавых сукенках. Потым начныя гадзіны ў чорным з кінжаламі і ў паўмасках. Паэтычная задума, ружовае, потым залатое, потым шэрае, потым чорнае. Адылі й згоднае з жыцьцём. Дзень, потым ноч.
Ён рэзка адарваў палову ўзнагароджанага апавяданьня й падцёрся ім. Потым падцягнуў нагавіцы, насунуў падцяжкі й зашпіліўся. Пацягнуў да сябе крывыя хісткія дзьверы й выйшаў са змроку на паветра.
Пры яркім сьвятле, палягчэлы й асьвежаны ў членах, ён уважліва агледзеў свае чорныя нагавіцы, канцы калашын, калені й за каленямі. А каторай паховіны? Трэба пабачыць у газэце.
Скрып і пануры скрыгат высока ў паветры. Званы на касьцёле сьвятога Юрыя. Вызвоньвалі гадзіну: гучнае панурае жалеза.
Гэйга! Гэйга!
Гэйга! Гэйга!
Гэйга! Гэйга!
Бяз чвэрці. I зноў: у паветры нясецца абэртон. Тэрцыя. Бедны Дыгнам!
□ □ □
РОЎНЫМ КРОКАМ МІСТЭР БЛЮМ ІШОЎ УЗДОЎЖ грузавых падводаў на набярэжнай Джона Роджэрсана, мінуў Уіндміл-лейн, алейнае прадпрыемства Ліска й пошту-тэлеграф. Можна было падаць і гэты адрас. I мінуў прытулак маракоў. Павярнуўшы ад ранішняй гаманы набярэжжа, ён пайшоў паўз Лайм-стрыт. Каля катэджаў Брэйды сноўдаўся хлапчук з гарбарні зь вядром трыбухоў, пыхкаючы зжаваным недакуркам. Яшчэ меншае дзяўчо са шрамамі каросты на лобе пазірала на яго, млява прытрымліваючы пагнуты абруч ад бочкі. Скажы яму, што ня вырасьце, калі будзе курыць. Ат, хай там! Жыцьцё яму ня сьцелецца самімі ружамі. Чакаць перад карчмою, каб прывесьці татку дахаты. Татка, хадзем дахаты, да мамы. Мёртвая гадзіна: няшмат там будзе. Ён перайшоў Таўнсэнд-стрыт, мінуў пануры фасад Бэтэля. Эль, так: дом: Алефа, Бэта. Потым пахавальнае бюро Нікалса. А адзінаццатай. Часу хопіць. Думаю, Корні Кэлэхер падкінуў гэтую работу О’Нілу. Падпявае, заплюшчыўшы вочы. Корні. Аднойчы стрэў яе ў садочку. Было пацехі на ўсю ночку. Паліцэйскі шпік. Сваё ймя й адрас мне дала з маім траляля там. О, безумоўна, падкінуў. Пахавай яго танна ў чым-колечы. 3 маім траляля траляля траляля траляля.
На Ўэстлэнд-роў ён спыніўся перад вітрынай БэлфасцкаАрыентальнай Гарбазнай Суполкі, прачытаў надпісы на пакетах з алавянай фольгі: адборная мяшанка, найвышэйшая якасьць, сямейная гарбата. Досыць цёпла. Гарбата. Трэба узяць крыху ў Тома Кэрнана. Хоць на паховінах ня надга добра зьвяртацца да яго. Пакуль ягоныя вочы безуважна чыталі, ён нясьпешліва зьняў капялюш, удыхнуў пах свайго брыльянціну й павольным плаўным рухам правёў правай рукою па чале й па валасох. Якая душная раніца. Вочы з-пад прыплюшчаных павекаў адшукалі ледзь прыкметную выпукласьць на скураным абадку ўнутры ягонага якаснага кап. Вось там. Правая рука
нырнула ўглыб капелюша. Пальцы хутка намацалі за абадком картачку й перанесьлі яе ў кішэню камізэлькі.
Як цёпла. Правая рука яшчэ раз, яшчэ павальней прайшлася па чале й па валасох: адборная мяшанка, падрыхтаваная з найлепшых цэйлёнскіх гатункаў. Далёкі Ўсход. Цудоўная мясьціна, мабыць: сад сьвету, вялізнае лянівае лісьце, на якім можна плаваць, кактусы, лугі ў кветках, тое, што называюць вужакаватымі ліянамі. Цікава, ці там сапраўды так. Сынгалезы валюхаюцца на сонцы, у dolce far niente1. Увесь дзень пальцам не варухнуць. Сьпяць шэсьць месяцаў на год. Загорача каб сварыцца. Уплыў клімату. Летаргія. Кветкі ляноты. Найважнейшая пажыва — паветра. Азот. Цяпліца ў Батанічным садзе. Мімозы. Водныя ліліі. Пялёсткі занадта змучаныя каб. Сьпячка ў паветры. Хадзіць па ружавых пялёстках. I ў галаву ня прыйдзе есьці трыбухі ды халадзец. Дзе ж гэта быў той чалавек, што я бачыў на абразку? Ага, на мёртвым моры, плыве сабе дагары, чытае кніжку пад парасонам. Ня ўтопісься, нават калі б і хацеў: аж густа ад солі. Таму што вага вады, не, вага цела ў вадзе роўная вазе чаго? Ці, можа, гэта аб’ём роўны вазе? Ёсьць нейкі такі закон. Вэнс вучыў нас у піколе, круцячы сваімі пальцамі. Навучальная праграма. Выкручальная npaqjawa. А што такое вага сапраўды, калі кажапі вага? Трыццаць два футы ў сэкунду, у сэкунду. Закон падзеньня целаў: у сэкунду, у сэкунду. Усе яны падаюць на зямлю. Зямля. Гэта сіла зямнога прыцягненыія, вось што, тая вага.
Ён адвярнуўся й нядбалым крокам перайшоў вуліцу. Як гэта яна йіпла са сваімі кілбаскамі? Нейк так. Ідучы, ён выняў з бочнай кішэні складзены нумар ’’Фрымэна”, разгарнуў яго, скруціў у трубку й пачаў паляпваць сябе па калашыне нагавіцаў пры кожным нядбалым кроку. Зь бестурботным выглядам: заглянуў толькі так сабе. У сэкунду, у сэкунду. Гэта значыць, у сэкунду за кожную сэкунду. 3 ходніка ён кінуў праніклівы позірк у дзьверы пошты. Скрынка на спозьненыя лісты. Апускаць сюды. Нікога. Заходзь.
Ён падаў картачку праз бронзавыя краты.
— Ці будуць мне лісты?
Пакуль паштарка шукала ў клетачцы, ён разглядаў вярбовачны плякат з жаўнерамі ўсіх відаў зброі на парадзе: і, трымаючы канец свае трубкі каля саміх ноздраў, удыхваў пах сьвежай друкарскай фарбы. Пэўна, няма адказу. Апошнім разам загнуў задалёка.
^алодкае гультайства (італ.).
Паштарка праз краты вярнула яму картачку разам зь лістом. Ён падзякаваў і кінуў кароткі позірк на канвэрт, заадрасаваны на машынцы:
Генры Флаўэр, эскваГір.
Пошта Уэстлэнд-роў, да запатр. На месцы.
Адказала ўсё-ткі. Ён сунуў картачку й ліст у бочную кішэню ды яшчэ раз прыняў вайсковы парад. А дзе будзе полк старога Туіды? Ваякі ў адстаўцы. Вунь там: мядзьведжыя папахі зь пёрамі. He, ён жа грэнадзёр. Сьпічастыя адвароты. Вось тут ён: каралеўскія дублінскія стралкі. Чырвоныя шынялі. Занадта напаказ. Мусіць, таму жанчыны так за імі бегаюць. Мундзір. Лягчэй і вербаваць і муштраваць. Ліст Мод Гон, каб не пускаць іх вечарамі на О’Конэл-стрыт: ганьба нашай ірляндзкай сталіцы. Цяпер і газэта Грыфіта гудзе пра тое ж: армія, сточаная вэнэрычнымі хваробамі: заморская імпэрыя за морам па калені. Выгляд у іх нейкі недапечаны: як быццам адурманеныя. Зважай. Раўняй. Крата — рата. Стол — тол. Полк Ягонай Каралеўскай Вялікасьці. Ніхто ня бачыў, каб ён апрануў форму пажарніка або паліцыянта. Масон, так.
Лёгкім крокам ён выйшаў з пошты й павярнуў направа. Словы: нібыта гэтым нешта паправіш. Ягоная рука сунулася ў кішэню, указальны палец намацаў закрыўку канвэрта, падчапіў яе й аддзёр некалькімі рухамі. Ня думаю, каб жанчыны зьвярталі асаблівую ўвагу. Ягоныя пальцы выцягнулі ліст і скамячылі ў кішэні канвэрт. Штосьці прышпіленае: можа, здымак? Валасы? He.
МакКой. Хутчэй бы пазбавіцца ад яго. Будзе мне тлуміць галаву. Кампанія невыносная, калі ты.
— Здароў, Блюм. Куды йдзем?
— Здароў, МакКой. Праўду кажучы, нікуды.
— Як сябе адчуваем?
— Знакаміта. А ты?
— Яшчэ дыхаю, — адказаў МакКой.
Узіраючыся на чорны пінжак і гальштук, ён запытаўся сьцішаным пачцівым голасам:
— Ці штосьці... спадзяюся, што не якаясьці бяда? Бачу, што ты...
— Ды не, — сказаў містэр Блюм. — Бедачына Дыгнам, хіба ведаеш? Сёньня паховіны.
— Сапраўды, бедачына. Так яно бывае. А каторай?
Гэта ня здымак. Можа, нейкі значок.
— A а... адзінаццатай, — адказаў містэр Блюм.
— Я пастараюся дабрацца туды, — сказаў МакКой. — A адзінаццатай, кажаш? Я даведаўся толькі ўчора вечарам. Хто мне сказаў? Холахан. Ведаеш Хопі?
— Ведаю.
Містэр Блюм спаглядаў цераз вуліцу на двухколку, што заехала перад уваход у ’Троўнэр”. Швэйцар паставіў валізу на козлы. Яна стаяла спакойна, чакала, а мужчына, муж, брат, падобны да яе, шукаў драбязы ў кішэнях. Шыкоўнае паліто зь мяккім каўнерам, зацёплае на такое надвор’е, з выгляду як плед. Нядбалая пастава з рукамі ў тых нашыўных кішэнях. Як тое ганарыстае стварэньне на гульні ў пола. Усе жанчыны поўняцца пыхаю, пакуль не намацаеш слабое месца. Пекная паставаю, пекная й справаю. Непрыступная, пакуль не прыступісься. Дастойная матрона й Брут дастойны чалавек. Авалодаеш раз і адкрухмаліш яе назусім.
— Я быў з Бобам Доранам, у яго зноў адзін зь ягоных запояў, і з тым, як жа яго, з Бэнтамам Лаенсам. Тут побач мы былі, у Конвэя.
Доран, Лаенс, у Конвэя. Яна падняла да валасоў руку ў пальчатцы. Тут заглянуў Хопі. Ужо прамачыўшы горла. Адхіліўшы галаву ўзад і спаглядаючы ў далеч з-пад прыплюшчаных павекаў, ён убачыў бліскучую на сонцы яснакарычневую скуру, плеценыя гузікі. Сёньня выразна відаць. Мабыць, вільготнасьць у паветры дае далёкую бачнасьць. Гамоніць пра сёе ды тое. Далонь ледзі. 3 каторага боку будзе сядаць?
— I ён кажа: Сумная справа з нашым бедным сябрам Пады! Якім Пады? кажу я. Бедным Пады Дыгнамам, кажа ён.
Выяжджаюць на вёску: пэўна, праз Бродстаўн. Высокія карычневыя боты з павіслымі шнуроўкамі. Зграбная ступня. Чаму ж ён так няньчыцца з тою драбязою? Яна бачыць, што я гляджу. Заўсёды згледзяць іншага мужчыну. На ліхую гадзіну. Запас бяды ня чыніць.
— 4<шу?кажу я. Што зь ім спіалася? кажу.
Ганарлівая: багатая: шаўковыя панчохі.
— Так, — сказаў містэр Блюм.
Ён адхіліўся крыху ўбок ад гаманлівай галавы МакКоя. Зараз будзе сядаць.
— Шпю зь ім сталася? кажа ён. Памёр ён, кажа. I, хай мяне качкі, налівае сабе. Няўжо Пады Дыгнам? кажу я. Я не паверыў, калі тое пачуў. Я ж зь ім быў яшчэ мінулай пятніцы, не,
чацвярга, ”Пад Аркадай”. Так, кажа ён. Адыіін/оў ад нас. Памёр у панядзелак, бедачына.
Глядзі! Глядзі! Шоўк бліснуў дарагія панчохі белыя. Глядзі!
Цяжкі трамвай, пабрынкваючы сваім званком, насунуўся й засланіў.
Прапала. Ліха б узяло твой вісклівы пляскаты лыч. Адчуваньне, быццам цябе выкінулі за дзьверы. Рай і пэры. Заўсёды так здараецца. У самы момант. Дзяўчына ў браме на Юстасстрыт. У панядзелак было, папраўляла падвязку. Яе сяброўка закрывала сабою паказ. Esprit de corps2. А ты чаго вырачыўся?
— Так, так, — цяжка ўздыхнуўшы, сказаў містэр Блюм. — Яшчэ адзін адыйшоў.
— Адзін з найлепшых, — сказаў МакКой.
Трамвай праехаў. Яны ўжо кіравалі да мосту на Акружной, яе далонь у дарагой пальчатцы на сталёвым поручні. Блісь, блісь: палымяная стужка яе капялюшыка на сонцы: блісь, блісь.
— Спадзяіося, жонка здаровая? — спытаўся зьменены голас МакКоя.
— О так, — адказаў містэр Блюм. — Маецца знакаміта, дзякую.
Ён безуважліва разгарнуў трубку газэты й безуважліва прачытаў:
Які ж гэпіа дом
Безь мяснога паттэту Сліві? Нешчасьлівы.
А зь ім — райскае жытло.
— Мая якраз атрымала кантракт. Гэта значыць, амаль што.
Зноў хоча падчапіць валізу. Ды што, ня шкодзіць. He на таго трапіў.
Містэр Блюм нясьпешна павярнуў на яго свае ветлыя вочы зь цяжкімі павекамі.
— Мая жонка таксама, — сказаў ён. — Яна будзе сьпяваць на адной шыкоўнай імпрэзе ў Олстэр Холе, у Бэлфасьце, дваццаць пятага.
— Сапраўды? — сказаў МакКой. — Я рады чуць такое, стары. Хто гэта ладзіць?
Місіс Мэрыян Блюм. Яшчэ ня ўстала. А каралева ў спальні ела хлеб з. Бяз кніжкі. Прыбруджаныя карты, адныя фігуры, раскладзеныя па сем уздоўж ейнага сьцягна. Цёмная дама й
2Дух сяброўства (франц.).
сьветлы кароль. Кошка пухнатым чорным комам. Палоска разарванага канвэрта.
Стпарая
Салодка,
Песьня
Каханьня
Льецца старая...
— Бачыш, гэта штосьці накшталт турнэ, — задумліва сказаў містэр Блюм. — Салодкая несьня. Стварыўся камітэт. Роўная дзель у выдатках і ў даходах.
МакКой кіўнуў, пашчыпваючы шчаціністыя вусы.
— Ну так, — сказаў ён. — Гэта добрая навіна.
Ён зьбіраўся йсьці.
— Што ж, рады быў пабачыць цябе ў добрым выглядзе, — сказаў ён. — Стрэнемся як-небудзь.
— Так, — сказаў містэр Блюм.
— Ведаеш, што? — сказаў МакКой. — Ня мог бы ты падаць маё прозьвішча ў сьпіс прысутных на паховінах? Мне хацелася б пайсьці, але, бачыш, можа не атрымацца. Нехта там утапіўся ў Сэндыкаве, і можа так павярнуцца, што мне са сьледчым трэба будзе туды паехаць, калі знойдуць цела. Папросту ўстаў маё прозьвішча, калі мяне ня будзе, добра?
— Зраблю так, — сказаў містэр Блюм, рушыўшы йсьці. — Усё будзе як трэба.
— Добра, — ажывіўся Мак-Кой. — Дзякуй, стары. Я прыйшоў бы, калі б мог. Ну, бывай не забывай. Усяго Ч. П. МакКой, і хопіць.
— Будзе зроблена, — рашуча сказаў містэр Блгом.
Ня скубнуў мяне з налёту. Лёгкая пажыва. Знайшоў прастачка. А ў мяне й свой розум. Гэтую валізу я сабе асабліва ўпадабаў. Скура. Навугольнікі, акаваныя канты, замок на два абароты. Боб Каўлі пазычыў яму сваю летась на канцэрт у часе рэгаты ва Ўіклаве й з тае пары пра валізу ні слыху ні дыху.
Містэр Блюм, нясьпешліва йдучы ў бок Брансуік-стрыт, усьміхнуўся. Мая якраз атрымала. Пісклівае рабаціністае сапрана. Hoc скнары. Нават прыемны на свой спосаб: дзеля невялікай баляды. Але невыносьлівы. Я й ты, ведаеш? Абодва ў адной лодцы. Падлізьнік. Ажно злосьць бярэ. Няўжо ён ня чуе розьніцы? Здаецца, ён ужо зьлёгку ў той бок. He па нутру мне такое. Я так і думаў, што Бэлфаст яго кране. Спадзяюся, з воспаю там не
пагоршала. Скажам, яна не згадзілася б зрабіць сабе прышчэпку. Твая жонка й мая жонка.
Цікава, ён віжуе за мною?
Містэр Блюм стаяў на рагу, блукаючы зрокам па каляровых рэклямных плякатах. Імбірнае піва (араматызаванае) Кантрэла й Кокрэйна. Летні распродаж у Клэры. He, пайшоў проста. Аво! Сёньня вечарам ”Лія”: місіс Бэндмэн Палмэр. Хацеў бы яшчэ раз паглядзець яе ў гэтым. Учора йграла Гамлета. Мужчынская роля. А можа, ён быў жанчынай. Чаму Афэлія пакончыла самагубствам? Бедны татка! Так часта распавядаў пра Кэйт Бэйтман у гэтай ролі! Прастаяў цэлы дзень перад тэатрам Адэлфі ў Лёндане, каб дастаць месца. Гэта было за год да майго нараджэньня: у шэсьцьдзесят пятым. I Рысторы ў Вене. Як жа яна дакладна называецца? П’еса Мозэнталя. ’’Рахэля”, хіба? He. Заўсёды гаварыў пра тую сцэну, дзе стары сьляпы Абрагам распазнае голас і абмацвае ягоны твар пальцамі.
— Голас Натана! Голас ягонага сына! Я чую голас Натана, які пакінуў свайго бацьку паміраць ад жалю й нядолі на маіх руках, і пакінуў дом свайго бацькі, і пакінуў Бога свайго бацькі.
Кожнае слова так глыбокае, Леапольдзе.
Бедны татка! Бедны чалавек! Добра, што я не заходзіў у пакой і ня бачыў ягонага твару. Той дзень! О Божа! О Божа! Ух! Што ж, відаць, гэтак было яму найлепш.
Містэр Блюм павярнуў за рог і мінуў апанураных канякаў на рамізьніцкім прыстанку. Няма сэнсу раздумваць над гэтым. Пара на мяшок з аброкам. Лепей было б не сустрэць гэтага МакКоя.
Ён падыйшоў бліжэй, пачуў хрумст залацістага аўса й ціхі скрыгат зубоў. Іхнія выпуклыя аленевыя вочы праводзілі яго, калі ён праходзіў праз саладкаваты аўсяны пах конскае мачы. Іхняе Эльдарада. Бедныя дурніцы! А трасца ім усё, уваткнулі доўгія мызы ў мяшкі, нічога ня ведаю й клопату ня маю. Занадта сытыя, каб гутарыць. I корм дастаюць, і начлег маюць. Ды выпакладаныя: кукса вяла матляецца шматком чорнай гутапэрчы між сьцягнякамі. Магчыма, яны й без таго шчасьлівыя. На выгляд добрыя спакойныя жывёліны. Аднак іхняе іржаньне можа вывесьці чалавека зь сябе.
Ён выняў ліст з кішэні й сунуў яго ў газэту, якую нёс у руцэ. Тут можна наткнуцца на яе. У завулку больш бясьпечна.
Ён мінуў прытулак рамізьніка. Дзіўнае ў рамізьнікаў жыцьцё, трэсьціся на павозцы, у любое надвор’е, у любое месца, на час або па дамоўленасьці, не па сваёй волі. Voglio е non. Люблю
іх час-часам пачаставаць папяросай. Кампанейскія. Мінаючыся, нешта выкрыкваюць мімалётам. Ён загугнеў:
La ci darem la тапо La la lala la.
Ён павярнуў y Камбэрлэнд-стрыт i, прайшоўшы колькі крокаў, прыпыніўся пад прыкрыцьцём вакзальнай сьцяны. Нікога. Лесасклад Міда. Штабялі дошак. Разваліны й дамоўкі. Асьцярожнай хадой ён прайшоў клетачкі для гульні ў клясы, у адной зь іх — забыты каменьчык. He згарэў. Каля складу хлопчык на кукішках самотна гуляў у шарыкі, пстрыкаючы ў галоўны вялікім пальцам. Стракатая мудрая кошка, прыжмураны сфінкс, прыглядалася са свайго нагрэтага седала. Шкада іх турбаваць. Магамэт адрэзаў кавалак свайго плашча, каб яе не будзіць. Разгартай. Я таксама гуляў у шарыкі, калі хадзіў у школу да тае старое дамы. Яна любіла рэзэду. Школа місіс Эліс. А містэр? Ён разгарнуў ліст, не выймаючы яго з газэты.
Кветка. Думаю, гэта. Жоўтая кветка з расплясканымі пялёсткамі. Значыць, не пагневалася? Што яна піша?
Дарагі Генры!
Я атрымала твой апошні ліст і вельмі табе дзякую за яго. Мне прыкра, што табе не спадабаўся мой апошні ліст. Навошта ты ўклаў маркі? Я на цябе страшэнна гневаюся. Як жа мне хочацца пакараць цябе за гэта. Я назвала цябе абрыдным хлопцам, бо мне зусім не падабаюцца тыя сховы. Калі ласка, растлумач мне, што тыя словы сапраўды абазначаюць. Дык ты нешчасьлівы ў сям’і, мой бедны абрыдны хлопча? Як жа мне хочацца дапамагчы табе ў нечым. Калі ласка, напішы мне, што ты думаеш пра мяне бедную. Я часта думаю, якое прыгожае ў цябе ймя. Дарагі Генры, а калі мы спаткаемся? Ты нават уявіць сабе ня можаш, як часта я думаю пра цябе. Я яшчэ ніколі не адчувала так моцнай прыхільнасьці да мужчыны. Я адчуваю сябе вельмі дрэнна. Калі ласка, напішы мне доўгі ліст і раскажы мне больш. Памятай, калі гэтага ня зробіш, пакараю цябе. Дык цяпер ты ўжо ведаеш, што я табе зраблю, абрыдны хлопча, калі не напішаш. О, як жа я мару аб спатканьні з табою. Дарагі Генры, не адмаўляй у маёй просьбе, пакуль яшчэ ня вычарпалася мне цярплівасьці. Тады я скажу табе ўсё. А цяпер да пабачэньня, мой абрыдны, мой мілы. Сёньня мне так страшна баліць галава і напішы зваротна тваёй тужлівай
МАРЦЕ.
P.S. Напішы мне, якую парфуму ўжывае твая жонка. Я хачу ведаць.
Ён з паважнай мінай адшпіліў кветку ад паперы, панюхаў яе няпах і паклаў у кішэню на сэрцы. Мова кветак. Ім гэта падабаецца, бо ніхто не падслухае. Або атрутны букет, каб даканаць яго. Паволі йдучы далей, ён яшчэ раз прачытаў ліст, мармычучы пад нос асобныя словы. На цябе туліпаны гневаюся дарагі мужаквет пакараю твой кактус калі ня ласка бедную незабудку як жа я мару фіялкі дарагому ружы калі мы неўзабаве анэмоны спаткаемся абрыдны начны бадыль жонка Марце парфуму. Прачытаўшы да канца, ён выняў яго з газэты й схаваў зноў у бочную кішэню.
Сьціплая радасьць растуліла яму вусны. Зьмянілася ад першага ліста. Цікава, ці сама напісала. Гуляе ў абурэньне: дзяўчына з добрай сям’і, такая як я, паважаная асоба. Маглі б спаткацца ў нядзелю пасьля ружанцаў. Дзякую, не карыстаюся. Звыклая любоўная звадка. Потым хавайся за вугламі. Дрэнь, як грызьня з Молі. Цыгара супакойвае. Наркотык. Наступным разам загнуць яшчэ далей. Абрыдны хлопча, пакараю: баіцца слоў, безумоўна. Нешта грубіянскае, ня думаеш? Варта паспрабаваць. Кожным разам патрошку.
Усё яшчэ абмацваючы ліст у кішэні, ён выцягнуў зь яго пшільку. Звычайная шпілька, га? Кінуў яе на дарогу. Аднекуль зь ейнай вопраткі: сашпілсна. Дзіва бярэ, колькі на іх заўсёды шпілек. Няма ружы без калючак.
Плоскія дублінскія галасы завылі яму ў галаве. Тая ноч у Куме, дзьве шлюхі, абняўшыся пад дажджом.
Ах, Мэры майткі на йіпільцы насіла I шпільку тую ўзяла дый згубіла. Як дахаты ёй дайсьці?
Як дахаты ёй дайсьці?
Ёй? Ім. Так страшна баліць галава. Мабыць, мае сваю ружавізну. Або ўвесь дзень сядзела й пісала на машынцы. Зрокавая засяроджанасьць шкодзіць страўніку. Якую парфуму ўжывае твая жонка? I магло ж ёй такое прыйсьці ў галаву?
Як дахаты ёй дайсьці?
Марта. Марыя. Я дзесьці бачыў гэткую карціну, ужо забыўся, стары майстра ці падробка дзеля грошай. Ён сядзіць у іхнім доме, гутарыць. Таямнічы. Тыя дзьве шлюхі з Куму таксама слухалі б.
Як дахаты ёй дайсьці?
Прыемнае вечаровае адчуваньне. Вандраваньне ўжо закончылася. Расьсесьціся сабе: вусьцішнае сутоньне: хай будзе, што мае быць. Забудзь. Распавядзі пра мясьціны, у якіх ты пабываў, пра чужыя звычаі. Тая другая, са збанком на галаве, рыхтавала вячэру: садавіна, аліўкі, прыемна-халодная вада з каменнахалоднай студні, як зь дзіркі ў муры ў Эштаўне. Наступным разам, як пайду на скачкі поні, вазьму з сабою папяровы кубак. Яна слухае, яе вялікія цёмныя лагодныя вочы. Распавядай ёй: яшчэ й яшчэ: усё. Потым уздых: маўчаньне. Доўгі доўгі доўгі адпачынак.
Праходзячы пад чыгуначным мостам, ён выняў канвэрт, хутка парваў яго на кавалачкі й параскідаў іх па дарозе. Кавалачкі трапяталі, ападаючы ў вогкім паветры: белае трапятаньне, потым усё пападала.
Генры Флаўэр. Падобным чынам можна парваць і чэк на сто фунтаў. Звычайны кавалак паперы. Лорд Айві аднойчы прыйшоў у Ірляндзкі Банк зь сямізначным чэкам і атрымаў мільён гатоўкаю. Гэта паказвае, якія грошы можна зарабіць на портэры. А той другі брат, лорд Ардылан, як кажуць, мусіць мяняць кашулю чатыры разы на дзень. У скуры завяліся вошы ці гніды. Мільён фунтаў, пачакай хвілінку. Два пэнсы пінта, чатыры пэнсы кварта, восем пэнсаў галён портэру, не, шылінг і чатыры пэнсы. Дванаццаць падзяліць на адзін і чатыры: каля пятнаццаці. Так, дакладна. Пятнаццаць мільёнаў барылак портэру.
Што я кажу, барылак? Галёнаў. Ды ўсё роўна каля мільёна барылак.
Цягнік, які ўяжджаў на вакзал, цяжка прабразгацеў яму над галавой, вагон за вагонам. У галаве грукацелі барылкі: усярэдзіне хлюпацеў і шумаваў мутны портэр. Шпунты павысаджвала, і палілася магутная мутная плынь, зьліваючыся, зьвіваючыся між балоцістых выспачак па ўсёй раўніннай краіне, утвараючы завадзі й віры хмяльнога напою, несучы з сабою шыракалістыя кветкі свае пены.
Ён дайіпоў да адчыненых задніх дзьвярэй касьцёла Ўсіх Сьвятых. Ступіўшы на ганак, зьняў капялюш, выняў з кішэні картачку й сунуў яе зноў за скураны абадок. Хай яго ліха. Я ж мог закінуць МакКою наконт бясплатнага праезду ў Молінгар.
Далей тая самая абвестка на дзвярах. Казаньне правялебнага Джона Конмі, Т. I., аб сьвятым Пётры Клавэры й аб афрыканскай місіі. Ратаваць мільёны кітайцаў. Цікава, як яны тое тлумачаць тым паганскім кітайцам. Яны хутчэй за ўсё схіліліся б да унцыі опіюму. Нябесьнікі. Для іх гэта паганая ерась.
Маліліся, каб абярнуць Глэдстана, калі той быў ужо амаль без прытомнасьці. Пратэстанты тое ж самае. Абярнуць у праўдзівую веру Ўільяма Дж. Уолша, Д. Б. Будда, іхні бог, ляжыць на баку ў музэі. Адпачывае сабе, падклаўшы руку пад галаву. Куродыміць кадзідла. Непадобны да Ессе Homo3. Цярновая карона й крыж. Спрытная думка сьвятога Патрыка: трылістая канюшына. Палачкамі? Конмі: Марцін Канінгам зь ім знаёмы: дастойны з выгляду. Шкада, што не да яго пайшоў, калі ўладкоўваў Молі ў хор, а да таго айца Фарлі, які выглядаў прыдуркам, хоць ім ня быў. Гэтага іх вучаць. Вось такому і ў галаву не ўзбрыдзе выбрацца хрысьціць мурынятаў, заліваючыся потам і ў акулярах ад сонца. Ім гэтыя бліскучыя шкельцы былі б даспадобы. Забаўна было б паглядзець, як яны сядзяць колам, адтапырыўшы свае тоўстыя губы, і слухаюць, як зачараваныя. Нацюрморт. Думаю, хлябталі б як малако.
Халодны пах сьвятых камянёў клікаў яго. Ён падняўся па абшмуляных прыступках, піхнуў двухстворкавыя дзьверы й паціху ўвайшоў, абыходзячы алтар.
Штосьці тут адбываецца: нейкае сястрыцтва. Шкада, што так пуста. Добрае вусьцішнае месца, каб пастаяць сабе побач нейкага дзяўча. А хто мой бліжні? Таўкуцца цэлымі гадзінамі пад цягучую музыку. Тая жанчына ў часе начное імшы. На сёмым небе. Жанчыны паставалі на калені каля сваіх лавак, паапускалі галовы, вакол шыяў кармазынавыя стужкі. Групка стаяла на каленях перад алтарнымі кратамі. Сьвятар абходзіў іх, мармычучы пад нос, трымаючы ў руках тую рэч. Затрымліваўся перад кожнай, выймаў прычасьце, страсаў адну-дзьве кроплі (хіба яно ў вадзе?) і спрытна клаў ёй у рот. Капялюш і галава апускаліся. Да наступнай: дробная старая кабеціна. Сьвятар нахіліўся, каб пакласьці тое ў рот, увесь час мармычучы. Лаціна. Наступная. Заплюшчы вочы, адкрый рот. Што? Corpus4. Цела. Труп. Добрая задума гэтая лаціна. Спачатку ачмурыць іх. Прытулішча паміраючых. Здаецца, яны таго не жуюць: адразу глытаюць. Дзівотная ідэя: есьці кавалкі трупа. Таму, мабыць, людаеды пападаюцца на яе.
Ён стаяў збоку, прыглядаючыся, як іхнія сьляпыя маскі рухаюцца гужам па праходзе, шукаюць свае месцы. Потым падыйшоў да лаўкі й сеў на ўскрай, прыціскаючы да грудзей капялюш і газэту. Што за гаршкі мы носім. Капелюшы трэба рабіць паводле формы галавы. Яны пасядалі вакол яго, то тут,
3Вось чалавек (лац.).
4Цела (лац.).
то там, галовы ўсё яшчэ паапусканыя, у кармазынавых стужках, чакаюць, пакуль тое распусьціцца ім у страўніках. Неяк нагадвае мацу, той самы від хлеба: ахвяравальныя праснакі. Паглядзі на іх. Іду ў заклад, што шчасьлівыя. Лізік для дзіцяці. Шчасьлівыя. Так, гэта называецца хлебам анёлаў. За гэтым вялікая ідэя, адчуваеш у сабе як бы Божае каралеўства. Першыя прычасьнікі. Вафля ў руку, па пэнсе за штуку. Потым усе адчуваюць сябе як на сямейным зборы, тое ж самае ў тэатры, усе ў адной суполцы. Так, адчуваюць. Я ўпэўнены. He так самотна. У нашым пабратымстве. Потым на ўздыме духу. Здымаецца напружанасьць. У што па-сапраўднаму верыш, тое й існуе. Аздараўленьні ў Люрдзе, воды забыцьця, прыява ў Ноку, крывацёк са статуяў. Нейкі старэча заснуў каля спавядальні. Адтуль гэты храп. Сьляпая вера. Бясьпечны ў абдымках будучага каралеўства. Люляе ўсе пакуты. Збудзеце гэтай жа парою праз год.
Ён убачыў, як сьвятар паставіў келіх з прычасьцем недзе ўсярэдзіну й на момант стаў перад ім на калені, выставіўшы вялізную шэрую падэшву з-пад тае кужэльнае штукі, што меў на сабе. А калі й ён на шпільцы носіць? Як дахаты яму дайсьці? Ззаду лысая праталінка. На сьпіне літары. І.Н.К.Ж.? He. І.Г.С. Молі мне тлумачыла, калі ў яе запытаўся. Істота грэшная, скарыся — або й не: істота грэшная, стрывай. А тое другое? I нам каралеўства жадаў.
Спаткацца нейкае нядзелі пасьля імшы. He адмаўляй у маёй просьбе. Зьявіцца пад вуальлю й з чорнай торбачкай. У сутоньні на фоне сьвятла. Магла б быць і тут, са стужкаю на шыі, ды ўсё роўна займацца такімі справамі ўпотайкі. Такі ў іх характар. Той тып, што данёс на непераможных, прыймаў прычасьце, Кэры ён называўся, штораніцы. У гэтым самым касьцёле. Пітэр Кэры. He, гэта ў мяне Пётра Клавэр на думцы. Дэніс Кэры. Падумаць толькі. Дома жонка й шасьцёра дзяцей. А ён увесь час рыхтаваў тое забойства. Сьвятуны, вось адпаведнае слова на іх, ім заўсёды нейкая аблуда вызірае з вачэй. I ў гандлёвых справах таксама круцяць. Ды не, яе тут няма: кветка: не, не. Дарэчы, a канвэрт я парваў? Так: пад мостам.
Сьвятар паласкаў келіх: потым спрытна кульнуў астаткі ў рот. Віно. Гэтак болып арыстакратычна, чымсьці калі б ён піў ну што там яны п’юць портэр Гінэса або нешта безалькагольнае дублінскае горкае Ўітлі або імбірнае піва (араматызаванае) Кантрэла й Кокрэйна. Нічога ім не дае з гэтага ахвярнага віна: толькі тое. Скупаватае суцяшэньне. Набожнае ашуканства, але цалкам слушнае: інакш сюды пазьбягаліся б усе старыя п’янюгі,
каб маліцца на чарачку. Дзіўны ўвесь гэты настрой. Цалкам слушна робяць. Абсалютна слупіна.
Містэр Блюм азірнуўся на хоры. Музыкі ня будзе ніякай. Шкада. Цікава, хто тут арганісг? Стары Глін, ён то ведаў, як змусіць інструмэнт, каб прамовіў vibrato*-, казалі, нібыта на Гардынэр-стрыт яму плацілі пяцьдзесят фунтаў на год. Молі ў той дзень мела знакаміты голас, Stabat Mater6 Расіні. Спачатку казаньне айца Бэрнарда Воўна. Хрыстос ці Пілат? Хрыстос, не мардуй нас усю ноч. Людзі хацелі музыку. Перасталі шоргаць нагамі. Можна пачуць, калі б упала іголка. Я параіў ёй накіраваць голас у той куток. У паветры вычувалася напружанасьць, поўным голасам, людзі ажно галовы пазадзіралі:
Quis est homo!^
У той старой касьцельнай музыцы ёсьць знакамітыя рэчы. Мэркадантэ: сем апошніх слоў. Дванаццатая імша Моцарта, тая Gloria^ ў ёй. Калісьці тыя рымскія папы зналіся на музыцы, на мастацтве й на статуях і на ўсялякіх карцінах. Палестрына, напрыклад, таксама. Вясёла ім жылося ў старую часіну, пакуль яна трывала. I дзеля здароўя карысна, сьпевы, распарадкаваны дзень, потым варылі лікеры. Бэнэдыктын. Зялёны шартрэз. Адылі й яны перабіралі меру, калі трымалі ў хоры тых кастратаў. Які гэта род голасу? Цікава было слухаць, мабыць, пасьля ўласных моцных басаў. Знаўцы. Яны, пэўна, нічога не адчуваюць пасьля таго. Нейкая ціхамірнасьць. Аніякага клопату. Тлусьцеюць, не? Абжоры, высокія, даўганогія. Хто ведае? Эўнух. Таксама нейкае выйсьце.
Ён убачыў, што сьвятар нахіліўся й пацалаваў алтар, потым павярнуўся й пабагаславіў усіх прысутных. Усе перахрысьціліся і ўсталі. Містэр Блюм разгледзеўся па бакох і таксама ўстаў, спаглядаючы па-над выраслымі капелюшамі. Безумоўна, усе ўсталі на эвангельле. Потым усе зноў апусьціліся на калені, а ён спакойна ўсеўся на лаўцы. Сьвятар зыйшоў з прыступак алтара, трымаючы перад сабою тую рэч, і абмяняўся з прыслужнікам лацінскімі фразамі. Потым сьвятар стаў на калені й пачаў чытаць зь лістка:
— Божа, наша прытулішча й наша моц...
Містэр Блюм падаўся галавою ўперад, каб ухапіць словы. Па-ангельску. Кідае ім аб’едак. Крыху памятаю. Калі быў апо-
5Моцна (італ.).
6Маці стаяла (лац.).
7Хто гэты чалавек? (лац.).
8Слава (лац.).
шні раз на імшы? Слаўная й бязгрэшная дзева. Язэп ейны муж. Пётра й Павал. Было б цікавей, калі б я ведаў, пра што ўсё гэта. Дасканалая арганізацыя, несумненна, усё йдзе як у гадзіньніку. Споведзь. Усе хочуць каб. Тады я скажу табе ўсё. Раскаяньне. Пакарай мяне, калі ласка. Магутная зброя ў іхніх руках. Болей, чымсьці ў лекара ці адваката. Жанчыну ажно карціць, каб. А я шушушушушушу. А ты шашашашашаша? А чаму ж ты так? Пазірае на свой пярсьцёнак, шукае нейкі выкрут. Шапатлівыя сьцены галерэі маюць вушы. Муж, наўзьдзіў сабе, даведваецца. Божыя кепікі. Потым яна выходзіць. Збольшага раскаялася. Прыгожа пасарамочаная. Малітва каля алтара. Авэ Марыя й Сьвятая Марыя. Кветкі, кадзідла, растаюць сьвечкі. Хавае румянец. Армія Збавеньня крыклівая імітацыя. Перад зборышчам выступіць раскаяная прастытутка. Як я знайшла Госпада. Мазгавітыя тыпы мусяць быць там у Рыме: гэта яны круцяць цэлым відовішчам. А грошай то яны не грабуць? I яшчэ тастаманты: ксяндзу-пробашчу ў ягонае поўнае распараджэньне. Малебны за супакой мае душы хай служацца публічна пры адчыненых дзьвярах. Кляштары мужчынскія й жаночыя. У спадчыннай справе Фэрманы сьвятар на лаве сьведкаў. Яго не саб’еш з панталыку. Адказ на ўсё нарыхтаваў загадзя. Свабода і ўзвышэньне нашае сьвятое маці Царквы. Дактары Царквы: яны дзеля гэтага прыдумалі цэлае багаслоўства.
Сьвятар маліўся:
— Багаслаўлёны арханёле Міхале, заступіся за нас у ліхую гадзіну. Захавай нас ад злосьці й пастак д’ябла (няхай Бог яго паўстрымае, молім пакорліва), і моцаю Божай, о князю нябеснага войска, зрынь Сатану ў пекла, а зь ім і іншых злых духаў, што кружаць па сьвеце на згубу душ нашых.
Сьвятар з прыслужнікам усталі й пайшлі. Усё закончылася. Жанчыны яшчэ засталіся: малітва падзякі.
Лепш давай адсюль. Брат Абдзірала. Возьме й пойдзе наўкола з тацай. Выканай свой велікодны абавязак.
Ён устаў. Вось табе на! Гэтыя два гузікі ў мяне на камізэльцы так і былі расшпіленыя? Жанчыны такім захапляюцца. А самі злуюцца, калі ты не. Чаму ты не сказаў раней. Табе дык ніколі ня скажуць. А мы. Прабачце, паненка, тут у вас (ох!) трохі (ох!) пуху. Або расшпілены гаплік на сукенцы ззаду. Пробліск месяца. Любяць, калі выгляд у цябе неахайны. Добра, што яшчэ тут, а не далей на поўдзень. Употайкі зашпільваючыся, ён прайшоў нэфам і галоўным ходам выйшаў на сьвятло. Асьлеплены, спыніўся на момант каля халоднай чорнай мармуровай місы, у той час калі ззаду й сьпераду яго дзьве багамоліцы сунулі
нясьмелыя рукі ў плыткую азярыну сьвятой вады. Трамваі: воз з фарбавальні Прэската: удавіца ў жалобе. Я заўважыў, бо сам у жалобе. Ён надзеў капялюш. Як там з часам? Чвэрць на. Часу хопіць. Трэба было б заказаць той крэм. Дзе гэта? Ах так, апошнім разам. Суіні, Лінкалн-плэйс. Алтэкары зрэдку пераяжджаюць. Нялёгка зрушыць тыя іхнія слаі, зялёныя й залатыя. Аптэка Гамілтана Лонга, заснаваная ў годзе вялікай паводкі. Непадалёку гугеноцкія могілкі. Заглянуць калі-небудзь.
Ён рушыў па Уэстлэнд-роў на поўдзень. Але ж рэцэпт застаўся ў іншых нагавіцах. Ох, і ключа таксама забыўся. Нудота тыя паховіны. А хай яму, бедачыне, ён жа не вінаваты. Калі я заказваў тое апошні раз? Чакай. Памятаю, што разьмяняў савэрэна. Гэта мусіла быць першага чысла або другога. О, ён жа можа адшукаць у кнізе заказаў.
Аптэкар перагортваў лісток за лістком узад. Запылены засушаны пах ад яго. Паморшчаны чэрап. I стары. Пошукі філязофскага камню. Альхімікі. Наркотыкі дзейнічаюць пабуджальна, але потым стараць. Потым летаргія. Чаму? Рэакцыя. Цэлае жыцьцё за адну ноч. Паступова мяняецца твой характар. Жывеш увесь час сярод зельля, мазяў, лекаў. Усе гэтыя алябастравыя гаршчэчкі. Ступка й таўкачык. Aq. Dist. Fol. Laur. Te Virid9. Сам пах ужо вылечвае цябе, як званок у дзьверы да дантыста. Дохтар кулак. Яму самому трэба было б падлячыцца. Месіва або эмульсія. Меў жа адвагу той чалавек, што першы нарваў зельля й ‘лячыўся ім. Лекавыя травы. Трэба асьцерагацца. Тут гэтага ўсяго хопіць, каб цябе захлярафармаваць. Праверка: сіняя лякмусавая паперына чырванее. Хляраформ. Празьмерная доза опіюму. Снатворныя сродкі. Нагаворнае зельле. Парагорык, макавы сыроп, шкодны пры кашлі. Заляпляе поры ці то макроту. Атруты, вось адзіныя лекі. Лякарства там, дзе яго зусім не спадзяесься. Мудрасьць прыроды.
— Недзе два тыдні таму, сэр?
— Так, — адказаў містэр Блюм.
Ён чакаў каля канторкі, удыхваў едкі дух лекаў, сухі пылісты пах губак і люфы. Шмат часу забіраюць расповеды, дзе каго болька бярэ.
— Мігдаловы алей і бэнзойны настой, — сказаў містэр Блюм, — і потым яшчэ памэранцавая вада...
Напэўна ад гэтага яе скура робіцца далікатная й белая, як воск.
— I яшчэ белы воск, — дадаў ён.
9Дыстыляваная вада, ляўровае лісьце, зялёная гарбата (лац. скароты).
Падкрэсьлівае цёмны колер яе вачэй. Глядзела на мяне, падцягнуўшы прасьцірадла да саміх вачэй, гішпанскіх, прынюхвалася да сябе, калі я зашпільваў запінкі на манкетах. Хатнія рэцэптуры часта аказваюцца найлепшымі: трускаўкі ад зубоў, крапіва й дажджавая вада, кажуць, што й аўсяная мука з масьлёнкаю. Пажыўны сродак для скуры. Адзін з сыноў старое каралевы, прынц Олбэні здаецца? у яго была толькі адна скура. Леапольд, так. А ў нас па тры. Бародаўкі, мазалі й прышчы ў дадатак. Але табе яшчэ трэба парфуму. Якую парфуму ўжывае твая? Peau d'Espagne™. Тая памэранцавая. Чыстае ядровае мыла. Добра асьвяжае ваду. Ад мыла прыемны пах. Яшчэ маіо час у лазьню, там за рогам. Гамам. Турэцкая. Масаж. Бруд зьбіраецца валікамі ў пупе. Было б больш прыемна, калі б рабіла мілае дзяўчо. I я думаю, што. Так, я. Зрабіць тое ў ваньне. Асаблівае пажаданьне я. Вада да вады. Прыемнае з карысным. Шкада, што няма часу на масаж. Потым увесь дзень адчуваеш сьвежасьць. Паховіны, хутчэй за ўсё, будуць панурыя.
— Так, сэр, — сказаў аптэкар. — Гэта каштавала два й дзевяць. А пляшку вы прынесьлі?
— He, — адказаў містэр Блюм. — Вы, калі ласка, нарыхтуйце. Я зайду сёньня паполудні. I я вазьму яшчэ мыла, адно з вунь тых. Па колькі яно?
— Чатыры пэнсы, сэр.
Містэр Блюм падняў кавалак да носа. Салодкі лімонны воск.
— Вазьму гэтае, — сказаў ён. — Разам будзе тры шылінгі й пэнс.
— Так, сэр, — пацьвердзіў аптэкар. — Вы можаце заплаціць за ўсё разам, сэр, калі прыйдзеце.
— Добра, — сказаў містэр Блюм.
Ён нясьпешліва выйшаў з аптэкі, трымаючы пад пахай трубку газэты, а ў левай руцэ мыла ў халоднай абгортцы.
Каля ягонай падпахі голас і рука Бэнтама Лаенса сказалі:
— Здароў, Блюм, якія навііікі? Гэта сёньняшняя? Пакажы мне на хвілінку.
Ах божанькі, зноў згаліў вусы. Доўгая халодная верхняя губа. Каб выглядаць маладзей. Выглядае прыдуркавата. Маладзей за мяне.
Пажоўклыя пальцы Бэнтама Лаенса, з брудам пад пазногцямі, разгарнулі газэту. Таксама мусіць памыцца. Адмыць самы горшы бруд. Добрай раніцы, вы карысталіся мылам Пірса? Кашута на плячох. Трэба тлусьціць чэрап.
10Гішпанская скура (франц.).
— Хачу глянуць пра тую францускую кабылку, што сёньня бяжыць, — сказаў Бэнтам Лаенс. — Дзе ж яе ліха дзела?
Ён шамацеў памятымі лісткамі, патузваючы падбародаам сюды-туды па пругкім каўнерыку. Сьверб ад галеньня. Ад такога тугога каўнерыка валасы будуць выпадаць. Лепш пакінь яму газэту, хай адчэпіцца.
— Вазьмі яе сабе, — сказаў містэр Блюм.
— Аскат. Залаты Кубак. Чакай, — мармытаў Бэнтам Лаенс. — Адзін мо. Максымум два.
— Я тут толькі рэкляму глядзеў, — сказаў містэр Блюм.
Бэнтам Лаенс раптоўна падняў зрок і хітравата скасавурыў на яго.
— Што? — запытаўся ягоны адрывісты голас.
— Я кажу, што можаш узяць яе сабе, — паўтарыў містэр Блюм. — Я й так хацеў яе выкінуць, толькі рэкляму глядзеў.
Бэнтам Лаенс хвілю якую вагаўся, хітравата касавурачы, потым сунуў разгорнутыя лісткі назад у рукі містэра Блюма.
— Дык рызыкну, — сказаў ён. — На, дзякую.
I кінуўся подбегам у бок Конвэя. Заячым імпэтам.
Містэр Блюм, усьміхаючыся, склаў лісткі ў ахайны квадрат і ўклаў паміж імі мыла. Дурнаватая губа ў гэтага тыпа. Ставіць на скачках. Апошнім часам разьвялася цэлая плойма падобных. Пасыльныя хлопцы крадуць, каб паставіць шэсьць пэнсаў. Галоўным выйгрышам у лятэрэі вялізны пухкі індык. Калядная вячэра за тры пэнсы. Джэк Флэмінг ставіў казённыя грошы, a потым даў драпака ў Амэрыку. Цяпер трымае гатэль. Назад ніколі не вяртаюцца. Катлы зь мясам у эгіпецкай зямлі.
Жвавым крокам ён падыходзіў да мячэці турэцкае лазьні. Нагадвае мячэць, чырванасьпечаныя цагліны, мінарэты. Во што я бачу, сёньня унівэрсытэцкія гонкі. Ён разгледзеў афішу ў форме падковы над брамай Коледж-парку: равэрыст сагнуўся ў крук, як шчупак у юшцы. Паганая афіша. Зрабілі б яе круглай, як кола. Усярэдзіне сьпіцы: гонкі — гонкі — гонкі, а на вобадзе: унівэрсытэцкія. Такое прыцягала б вока.
Вунь каля ўваходу стаіць Хорнблаўэр. Зь ім трэба падгрымліваць знаёмства: мог бы ўпускаць туды задарма. Што чуваць у вас, містэр Хорнблаўэр? А ў вас, сэр?
Сапраўды райскае надвор’е. Калі б у жыцьці заўсёды так было. Надвор’е для крыкету. Пасядаюць пад парасонамі. Удар за ўдарам. Промах. Тут ня ўмеюць гуляць у яго. Шэсьць нуль. Капітан Булер ударам па левы бок разьбіў шыбу ў клюбе на Кілдар-стрыт. Такім гульцом месца на кірмашовай пляцоўцы ў Донібруку. Ажно чэрапы трашчаць, як гуляе наш МакКарты.
Хваля гарачыні. He задоўжыцца. Бяжыць няспынна, струмень жыцьця, і ў струмені жыцьця шукаем мы, што даражэй за ўсё на сьвеце.
Цяпер нацешыцца лазьняй: чыстая ванна з вадою, халодная эмаль, цёплы пяшчотны струмень. Гэта ёсьць цела маё.
Ён бачыў загадзя сваё бледнае цела, цалкавіта ўкрытае вадою, голае ва ўлоньні цеплыні, намазанае духмяным разьмяклым мылам, лагодна абмыванае. Ён бачыў сваё тулава й свае члены, пакрытыя рабізною, бязважкія, зьлёгку падгойдваныя ўверх, лімоннажоўтыя, свой пуп, завязь цела, і бачыў, як плаваюць цёмныя зблытаныя кудлікі ягонага зарасьніку, як струменяць пасмачкі плыні вакол бацькі тысячаў, вакол абвялай ваглівай кветкі.
□ □ □
МАРЦІН КАНІНГАМ, ПЕРШЫ, СУНУЎ ГАЛАВУ Ў ЦЫліндры ў рыплівую карэту й, спрытна ўвайшоўшы, сеў. Містэр Паўэр ступіў за ім, абачліва прыгнуўшы сваю высокую фігуру.
— Уваходзь, Сайман.
— За вамі, — сказаў містэр Бліом.
Містэр Дэдал хутка накрыў галаву й, уваходзячы, сказаў:
— Так, так.
— Усе ўжо тут? — запытаўся Марцін Канінгам. — Уваходзь, Блюм.
Містэр Блюм увайшоў і сеў на вольнае месца. Потым пацягнуў за дзьверцы й бразнуў імі, шчыльна зачыніўшы. Прасунуў руку праз пятлю й з сур’ёзным выглядам зірнуў праз адкрытае ваконца карэты на паапусканыя шторы алеі. Адна адцягнутая ўбок: цікуе нейкая старая. Беларасплюснуты нос на шыбіне. Дзякуе нябёсам, што яе абмінулі. Надзвычайна, якая ў іх цікаўнасьць да трупаў. 3 радасьцю выпраўляіоць нас на той сьвет, раз такі клопат нараджаць на гэты. Занятак, відаць, ім даспадобы. Скрытнічаюць па куткох. Дрыпаюць паціху ў шлёпанцах, баючыся, што яшчэ прачнецца. Потым рыхтуюць у дарогу. Кладуць на стол. Молі й місіс Флэмінг засьцілаюць ложак. Пацягнеце яшчэ крыху да сябе. Наш саван. He даведаесься, хто цябе будзе кранаць, калі памрэш. Абмываньне цела. Пазногці й валасы, здаецца, падразаюць. Захаваць крыху на памятку ў канвэрце. Потым усё роўна адрастаюць. Гідкі занятак.
Усе чакалі. Ніхто не азваўся. Пэўна, выносяць вянкі. Я сеў на нешта мулкае. А, гэта ж мыла, у задняй кішэні. Лепш забраць яго адгуль. Пачакай адпаведнай нагоды.
Усе чакалі. Потым сьпераду данёсься водгук колаў, набліжаўся, потым стукат капытоў. Тузанула. Карэта рушыла, парыпваючы й пагойдваючы. Ззаду рушылі іншыя капыты й рыплівыя колы. Перасунуліся паапусканыя шторы й нумар дзевяты з адчыненымі дзьвярыма, з крэпам на ляскотцы. Паволі, ступою.
Яны яшчэ чакалі, з устрасанымі каленямі, пакуль не павярнулі й не паехалі ўсьцяж трамвайнай лініі. Трайтанвіл-роўд. Хутчэй. Колы забразгацелі па брукаванай вуліцы, і бразгатліва затрэсьліся шыбіны ў няшчыльных рамах.
— Кудою ён нас вязе? — спытаўся містэр Паўэр у абодвух ваконцаў.
— Айрыштаўн, — адказаў Марцін Канінгам. — Рынгсэнд. Брансуік-стрыт.
Містэр Дэдал выглянуў навонкі й кіўнуў галавою.
— Добры стары звычай, — сказаў ён. — Я рады, што яго не забылі.
Усе хвіліну якую паўзіраліся праз ваконцы на шапкі й капелюшы, прыпадыманыя прахожымі. Ушанаваньне. Мінуўшы Ўотэры-лэйн, карэта збочыла ад трамвайнай лініі на гладшую дарогу. Раптам містэр Блюм запрыкмеціў зграбнага маладога чалавека ў жалобе і ў шырокім капелюшы.
— А вунь пайшоў адзін ваш сябар, Дэдал, — сказаў ён.
— Хто такі?
— Ваш сын і насьледнік.
— Дзе ён? — спытаўся містэр Дэдал, перахіляючыся да ваконца насупраць.
Карэта, мінуўшы камяніцы пры параскопванай, скрозь у раўчукох і ямінах, вуліцы, крута павярнула за рог і, зноў зьехаўшы да зрамвайнай лініі, гучна кацілася далей на грукатлівых колах. Містэр Дэдал апаў назад і запытаўся:
— А той нахабнік Маліган быў зь ім? Ягоны fidus Achates^
— He, — адказаў містэр Блюм. — Ён быў адзін.
— Ён, пэўна, ад цёткі Салі, — сказаў містэр Дэдал. — Ад хэўры Гулдынгаў, п’янага маларослага калькулятара й Крысі, гаго маленькага таткавага гаўнячка, мудрага дзіцятка, якое ведае свайго бацьку.
Містэр Блюм невясёла ўсьміхнуўся ў бок Рынгсэнд-роўд. Браты Ўолес, выраб бутэлек. Мост Додэр.
'Верны Ахат (лац.).
Рычы Гулдынг з адвакацкім партфэлем. Гулдынг, Коліс і Ўорд, гэтак ён называе сваё бюро. Ягоныя жарты ўжо крыху пратухлі. А быў жа зь яго козыр. У нядзелю ранкам танцаваў на Стэймэр-стрыт вальс зь Ігнацыюсам Галахерам, насадзіўшы на галаву два гаспадыніны капелюшы. Цэлымі начамі мог калабродзіць. Цяпер пачынае адбівацца на ім: баюся, той ягоны боль у крыжы. Жонка масажуе яму сьпіну прасам. Думае вылечыцца пігулкамі. А яны ўсё-роўна што галачкі хлеба. Працэнтаў шэсцьсот чыстага даходу.
— Зьвязаўся з паспалітым збродам, — бурчаў містэр Дэдал. — Той Маліган — гэта халерная зараза й крывадушны лайдак пад кожным выглядам. Само ягонае ймя ўжо сьмярдзіць ва ўсім Дубліне. Але з дапамогаю Божаю й Сьвятое Дзевы я ім займуся й напішу ягонай матцы, цётцы ці хто там яна яму, такі ліст, ажно ёй зіркачы палезуць на лоб. Пачухаю яму азадак, кажу вам.
Ён стараўся перакрычаць грукат колаў:
— Я не дазволю, каб ейны байструкаваты пляменьнік зводзіў майго сына. Родам з-за прылаўка. Стужкі прадаваў у майго сваяка, Пітэра МакСвайні. Гэтак ня будзе.
Змоўк. Містэр Блюм перанёс позірк зь ягоных раззлаваных вусаў на рахманы твар містэра Паўэра, потым на вочы й бараду Марціна Канінгама, якія паважна трэсьліся. Крыклівы самавольны чалавек. Поўніцца сваім сынам. I слушна. Штосьці, за што можна трымацца. Калі б малы Рудзі выжыў. Бачыць, як ён расьце. Слухаць ягоны голас у доме. Як ідзе побач з Молі ў ітанскай куртачцы. Мой сын. Я ў ягоных вачох. Гэта было б дзіўнае адчуваньне. Ад мяне. Сьляпы выпадак. Гэта мусіць таго ранку на Рэйманд-тэрэс яна ля вакна глядзела як спароўваюцца сабакі пры сьцяне не чынеце зла. I сяржант вышчараўся. Яна была ў тым палевым халаце з распоратым швом, якога ніколі й не зашыла. Прысунься, Польдзі. Божа, я паміраю ад ахвоты. Так пачынаецца жыцьцё.
Потым зацяжарыла. Мусіла адмовіцца ад канцэрту ў Грэйстаўне. Мой сын у ейным нутры. Я мог бы дапамагчы яму ў жыцьці. Мог бы. Зрабіць самастойным. I навучыць нямецкай мовы.
— Мы ня позьнімся? — запытаўся містэр Паўэр.
— Дзесяць хвілінаў, — глянуўшы на гадзіньнік, адказаў Марцін Канінгам.
Молі. Muri. Тое самае, толькі разбаўленае вадою. Божкаецца, як пракудлівы хлопец. А божухна з падскокам! О, сьвятыя нягоднікі! Каханае дзяўчо, усё-ткі. Неўзабаве стане жанчынай.
Молінгар. Найдаражэйшы Татулю. Малады студэнт. Так, так: таксама жанчына. Жыцьцё, жыцьцё.
Карэту хібанула ўзад-уперад, калыхнула іхнімі чатырма тулавамі.
— Корні мог бы нам даць болып выгодную дрынду, — азваўся містэр Паўэр.
— Мог бы, — сказаў містэр Дэдал, — калі б не хварэў на касавокасьць. Вы мяне разумееце?
Ён прымружыў левае вока. Марцін Канінгам пачаў вымятаць хлебныя крышкі з-пад сваіх сьцёгнаў.
— Божа ты мой, а гэта што? — зьдзівіўся ён. — Крышкі?
— Здаецца, хтосьці нядаўна ладзіў тут пікнік, — сказаў містэр Паўэр.
Усе прыўзьнялі сьцягнякі, непрыхільнымі паглядамі абмералі цьвілую, з абарванымі гузікамі, скуру сядзеньняў. Містэр Дэдал, пакруціўшы носам, нахмарана глянуў долу й сказаў:
— Хіба што я памыляюся. Ты як думаеш, Марцін?
— Мяне самога гэта ткнула, — сказаў Марцін Канінгам.
Містэр Блюм апусьціўся на сядзеньне. Добра, што пабываў у лазьні. Ногі, як адчуваю, зусім чыстыя. Каб толькі яшчэ місіс Флэмінг лепей зацыравала тыя шкарпэткі.
Містэр Дэдал пакорліва ўздыхнуў.
— Зрэшты, — прамовіў ён, — гэта самая натуральная рэч на сьвеце.
— Ці паказаўся Том Кэрнан? — спытаўся Марцін Канінгам, зьлёгку пакручваючы кончык барады.
— Так, — адказаў містэр Блюм. — Ён за намі, з Нэдам Лэмбэртам і Хайнсам.
— А сам Корні Кэлэхер? — спытаўся містэр Дэдал.
— На могілках — адказаў Марцін Канінгам.
— Зранку я сустрэў МакКоя, — сказаў містэр Блюм. — Ён казаў, што таксама пастараеода прыбыць.
Карэта раптоўна запынілася.
— Што сталася?
— Стаімо.
— Дзе мы?
Містэр Блюм выставіў галаву з ваконца.
— Галоўны канал, — сказаў ён.
Газавы завод. Кажуць, вылечвае коклюш. Добра, што ў Мілі яго не было. Бедныя дзеці. Згінае іх напалам у сутаргах, сінеюць і чарнеюць. Сапраўдны жах. 3 хваробамі абыйшлося даволі лёгка. Толькі адзёр. Адвар зь ільнянога семя. Шкарлятына, эпідэміі інфлюэнцы. Рэклямныя агенты сьмерці. He прапусьці такой
аказіі. Вунь сабачы прытулак. Стары бедачына Атос! Будзь добры для Атоса, Леапольдзе, гэта маё апошняе жаданьне. Хай будзе воля твая. Слухаемся іх, калі яны ўжо ў магіле. Перадсьмяротныя каракулі. Узяло яго за сэрца, зьнемагло. Спакойная жывёліна. У старых людзей сабакі наогул такія.
Кропля дажджу крапянула яму на капялюш. Ён падаўся назад і ўбачыў, як шэрыя пліты імгненна пакрыліся рассыпістымі цёмнымі кропкамі. Паасобку. Цікава. Як праз друшляк. Я й думаў, што пойдзе. Памятаю, мае чаравікі парыпвалі.
— Надвор’е мяняецца, — спакойна паведаміў ён.
— Шкада, што так хутка сапсавалася, — адазваўся Марцін Канінгам.
— Для вёскі трэба, — сказаў містэр Паўэр. — Вунь зноўку выходзіць сонца.
Містэр Дэдал, спазіраючы праз акуляры на заслоненае сонца, шпурнуў у неба нямы праклён.
— Няпэўнае, як дзіцячы задзік, — сказаў ён.
— Зноўку едзем.
Тугія карэтныя колы закруціліся зноў, і тулавамі спадарожнікаў лёгка хібанула. Марцін Канінгам пачаў хутчэй пакручваць кончык барады.
— Учора вечарам Том Кэрнан быў калясальны, — сказаў ён. — А Пады Леонард псракрыўляў яго на ягоных вачох.
— О, адмалюй яго, Марцін, — ажывіўся містэр Паўэр. — Зараз, Сайман, пачуеш, як ён сказаў пра ’’Юнага бунтара” ў выкананьні Бэна Доларда.
— Калясальны, — напышліва вымавіў Марцін Канінгам. — У ягоным выкананьні, Марцін, гэтая простая баляда сталася самым пранікнёным сьпевам, які мне давялося пачуць за ўвесь прасьцяг майго жыцьцёвага досьведу.
— Пранікнёны, — сказаў містэр Паўэр са сьмехам. — Гэта ягонае ўлюбёнае слоўка. I яшчэ — рэтраспэктыўнае ўпарадкаваньне.
— Ці вы чыталі прамову Дэна Доўсана? — спытаўся Марцін Канінгам.
— Я не, — сказаў містэр Дэдал. — А дзе яна?
— У сёньняшняй газэце.
Містэр Блюм выняў газэту з кішэні за пазухай. Тая кніжка, што мушу ёй зьмяніць.
— He, не, — пасьпешна сказаў містэр Дэдал. — Потым, калі ласка.
Позірк містэра Блюма прабегся па крайняй калёнцы, разглядаючы нэкралёгі. Кэлан, Коўлмэн, Дыгнам, Фоўсэт, Лаўэры,
Наўман, Пік, гэта каторы Пік, ня той тып, што працаваў у Кросбі й Эліна? не, Сэкстан, Эрбрайт. Чорныя літары ўжо пачыналі сьцірацца на абшмулянай і пакамячанай паперы. Дзякуй Маленькай Кветачцы. Горкая страта. Зь невыказным смуткам ад ягонай. Ва ўзросьце 88 гадоў пасьля доўгай і пакутлівай хваробы. Памінальная служба на трыццаты дзень. Куінлан. Няхай Салодкі Ісус зьлітуецца над ягонай душой.
Мінуў ужо месяц, як нашую хату Пакінуў Генры і ў небе прабывае. Смуткуе сям ’я ды аплаквае страту, На стрэчу ў нябёсах надзею трымае.
Канвэрт я парваў? Так. А куды я паклаў ліст, калі перачытаў у лазьні? Ён паляпаў па камізэлечнай кішэні. Тут, як трэба. Пакінуў Генры і ў небе прабывае. Пакуль яшчэ ня вычарпалася мне цярплівасьці.
Народная школа. Лесасклад Міда. Прыстанак рамізьнікаў. Цяпер толькі два. Дзюбаюць носам. Абапітыя, як кляшчы. Чэрапы з амаль адных касьцей. Яшчэ адзін трухам вязе кліента. Гадзіну таму я сюдою праходзіў. Рамізьнікі прыўзьнялі шапкі.
Каля трамвайнага слупа, побач з ваконцам містэра Блюма, неспадзявана выпрасталася сьпіна стрэлачніка. Ці не маглі б вынайсьці што-небудзь аўтаматычнае, каб колы самі значна выгадней? Так, але тады гэты чалавек страціць пасаду? Так, але затое нехта іншы атрымае пасаду, выконваючы тое новае вынаходзтва?
Канцэртная заля Эншэнт. Сёньня тамака нічога. Чалавек у жарым касьцюме, з крэпам на рукаве. Няшмат смутку у гэтым. Чвэрцьжалоба. Па жончыных, мабыць.
Яны праехалі каля панурай казальніцы касьцёла Сьвятога Марка, пад чыгуначным мостам, каля тэатру Куінс: у маўчаньні. Афішы. Юджын Стрэтан. Місіс Бэндман Палмэр. А ці не пайсьці мне на ”Лію” сёньня вечарам? Я ўжо казаў, што. Або на ’’Лілею Кіларні”? Опэрная трупа Элстэр Граймс. Новы знакаміты спэктакль. Яскравыя афішы на наступны тыдзень, яшчэ вільготныя. ’’Брыстольская пацеха”. Марцін Канінгам мог бы прабіць мне ўваход у Гаеты. Давялося б яму паставіць. Што кій, што палка.
Ён прыйдзе паполудні. Яе песьні.
Капелюшы Плэстава. Мэмарыяльны фантан зь бюстам сэра Філіпа Крэмптана. Хто ён такі?
— Як маецеся? — сказаў Марцін Канінгам, прывітальна падымаючы далонь да чала.
— Ён нас ня бачыць, — сказаў містэр Паўэр. — He, бачыць. Як маецеся?
— Хто? — спытаўся містэр Дэдал.
— Буяка Бойлан, — сказаў містэр Паўэр. — Вунь там, выйшаў праветрыць чуб.
Якраз калі я падумаў.
Містэр Дэдал перахіліўся прывітацца. Зь дзьвярэй ”Рэд Бэнк” бліснуў у адказ белы дыск саламянага капелюша: праехалі.
Містэр Блюм агледзеў пазногці на сваёй левай руцэ, потым на правай руцэ. Пазногці, так. Што яшчэ такое ў ім яны яна бачыць? Зачараванасьць. Горшага няма ў цэлым Дубліне. Гэтым і жыве. Яны часам вычуваюць, хто які чалавек. Інстынкт. Але такі тып. Mae пазногці. Папросту гляджу на іх: добра дагледжаныя. А потым адна: раздумвае. Цела ўжо спакваля мякчэе. Я б заўважыў з памяці. Гэта таму, як думаю, што скура не пасьпявае сьцягвацца, калі зь цела спадае. Але фігура застаецца. Фігура застаецца далей. Плечы. Клубы. Пульхныя. Вечарам, калі апраналася на танцы. Кашуля завязла між палоўкамі ззаду.
Ен заціснуў рукі між каленямі й, задаволены, абвёў пустым позіркам іхнія твары.
Містэр Паўэр запытаўся:
— Як маюцца справы з канцэртным турнэ, Блюм?
— 0, вельмі добра, — адказаў містэр Блюм. — Спадзяваньне на посьпех вялікае. Гэта неблагая задума, бачыце...
— А самі паедзеце?
— He, я не, — сказаў містэр Блюм. — Мне трэба зьездзіць у графства Клэр дзеля аднае прыватнае справы. Бачыце, задума ў тым, каб аб’ехаць усе галоўныя гарады. Што страціш у адным, можаш падраўняць у іншым.
— Зусім слушна, — сказаў Марцін Канінгам. — Цяпер там Мэры Андэрсан.
— А партнэры ў вас добрыя?
— Турнэ арганізуе ёй Луіс Вэрнэр, — сказаў містэр Блюм. — О так, у нас самыя вяршкі. Дж. К. Дойл і Джон МакКормак, я спадзяюся, што. Фактычна, найлепшыя.
— I Madame, — дадаў містэр Паўэр з усьмешкай. — Апошняя на згадку, але першая па парадку.
Містэр Блюм разьвёў рукі жэстам мяккай ветласьці й зноўку іх сашчапіў. Сміт О’Браен. Хтосьці паклаў букет. Жанчына.
Пэўна, гадавіна сьмерці. Жадаем вам многа шчасьлівых. Аб’яжджаючы статую Фарэла, карэта бязгучна спалучыла іхнія падатлівыя калені.
Ооў: стары ў цёмным рызмане працягваў з ходніка свой тавар: разяўляючы рот: ооў.
— Шнурооўкі, чатыры за пэнса.
Цікава, за што яму забаранілі практыку. Меў сваё бюро на Х’юм-стрыт. У тым самым доме, што Молін цёзка па прозьвішчы. Туіды, каралеўскі адвакат графства Ўотэрфорд. Цыліндар у яго застаўся яшчэ з таго часу. Рэштка колішняй прыстойнасьці. Таксама ў жалобе. Страшэнна падупаў, бедачына! Гоняць яго ў каршэнь, як паршывага сабаку. О’Калахан ледзь цягае ногі.
I Madame. Дваццаць па адзінаццатай. Устала. Місіс Флэмінг прыйшла прыбіраць. Прычэсвае валасы, падпявае: voglio е non vorrei. He: vorrei e non2. Прыглядаецца да кончыкаў валасоў, ці не раздвойваюцца. Mi trema йп росо іі\ Прыгожа ёй выходзіць гэтае tre: жаласьлівы тон. Жаўрук. Дрозд. У слове дрозд чуваць такое.
Ягоныя вочы сьлізганулі па дабрадушным абліччы містэра Паўэра. Сівая скронь. Madame: з усьмешкай. Я адказаў таксама ўсьмешкай. Усьмешка кажа болей. А можа, толькі ад ветлівасьці. Мілы чалавек. Цікава, гэта праўда пра тую ягоную ўтрыманку? Ня надта прыемнае жонцы. Але мне казалі, хто ж гэта, нібыта між імі нічога цялеснага. Можна сабе ўявіць, што тады ўсё хуткавата прыелася б. Так, гэта Крофтан сустрэў яго аднойчы надвячоркам, як ён нёс ёй хунт ялавічыны. Кім жа яна была? Бармэнкай у Джуры? Або ў Мойры, га?
Праехалі пад фігурай Вызвольніка ў шырачэзным плашчы.
Марцін Канінгам падштурхнуў містэра Паўэра.
— 3 Рувімавага калена, — сказаў ён.
Высокая чорнабародая фігура, абапіраючыся на мыліцу, прачыкільгала за рог ”Пад Сланом” Элвэры, паказаўшы ім за сыіінаю выкручаную далонь.
— У поўнай сваёй першабытнай красе, — сказаў містэр Паўэр.
Містэр Дэдал, паглядзеўшы за кульгавай фігурай, лагодна сказаў:
— Хай табе д’ябал скруціць шыю!
2Хацела б і не (італ.).
3Трохі трымціць маё (італ.).
Містэр Паўэр, заліваючыся сьмехам, засланіў твар рукою, калі карэта мінала статую Грэя.
— Усе мы туды траплялі, — агульна сьцьвердзіў Марцін Канінгам.
Ягоныя вочы сустрэліся з вачыма містэра Блюма. Прыгладзіўшы бараду, ён дадаў:
— Ну, амаль усе з нас.
Містэр Блюм загаварыў з раптоўным запалам, узіраючыся ў твары спадарожнікаў.
— Надзвычай добрая гісторыя кружыць пра Рувіма Дж. і ягонага сына.
— Пра лодачніка? — спытаўся містэр Паўэр.
— Так. Ці не надзвычайная?
— А што? — спытаўся містэр Дэдал. — Я ня чуў.
— Там была замяшаная нейкая дзяўчына, — пачаў містэр Блюм, — і ён пастанавіў выслаць яго далей ад ліха на востраў Мэн, але калі яны абодва...
— Што? — спытаўся містэр Дэдал. — Той халерны недамераны блазьнюк?
— Так, — сказаў містэр Блюм. — Яны абодва ўжо йшлі на параплаў, а той спрабаваў утапі...
— Утапіць Вараву! — усклікнуў містэр Дэдал. — Вось шкада, што ня выйшла!
Містэр Паўэр пырснуў працяглым сьмехам, выпускаючы паветра праз заслоненыя ноздры.
— He, — сказаў містэр Блюм, — гэта сын...
Яго рэзка перабіў Марцін Канінгам.
— Рувім Дж. з сынам ішлі па набярэжнай да параплава на востраў Мэн, і той малады круцель раптам вырваўся й цераз абмуроўку баўтануў проста ў Ліфі.
— Божа мой! — усклікнуў напалоханы містэр Паўэр. — I ўтапіўся?
— Утапіўся! — выкрыкнуў Марцін Канінгам. — Ён то ўтопіцца! Лодачнік яго вылавіў бусаком за штаны й прычаліў зь ім да татулі на набярэжнай. Паўмёртвага ад страху. Паўгораду там сабралося.
— Так, — сказаў містэр Блюм. — Але самае сьмешнае...
— I Рувім Дж., — гаварыў Марцін Канінгам, — падараваў лодачніку флярын за ўратаваньне жыцьця сыну.
Прыглушаны ўздых выйшаў з-пад далоні містэра Паўэра.
— Так, падараваў, — паўтарыў Марцін Канінгам. — Гераічна. Срэбны флярын.
— Ці ж не надзвычайная гісторыя? — з запалам спытаўся Micrap Блюм.
— Пераплаціў шылінг і восем пэнсаў, — суха падсумаваў містэр Дэдал.
У карэце ціха выбухнуў здушаны сьмех містэра Паўэра.
Калёна Нэльсана.
— Сьлівы, восем за пэнса! Восем за пэнса!
— Пастараймася прыняць болыіі паважны выгляд, — сказаў Марцін Канінгам.
Містэр Дэдал уздыхнуў.
— Праўду кажучы, — сказаў ён, — бедачына Пады не пакрыўдзіўся б за нашы жарты. Ён сам распавёў нямала добрых.
— Прабач мне, Госпадзе! — сказаў містэр Паўэр, выціраючы памакрэлыя вочы пальцамі. — Бедны Пады! Я й ня думаў тыдзень таму, калі бачыўся зь ім апошні раз, і ён быў здаровы як заўсёды, што буду ехаць за ім вось так. Адыйшоў ад нас.
— 3 усіх, што тапталі гэту зямельку, самы прыстойны чалавечак, — сказаў містэр Дэдал. — Адыйшоў дужа неспадзявана.
— Прыступ, — сказаў Марцін Канінгам. — Сэрца.
Ён са смуткам пастукаўся ў грудзі.
Твар палыхае: расчырванелы. Псрабраў жытнёвачкі. Лякарства ад чырвані носа. Жлукці да зьнямогі, пакуль не зашарэе. Кучу граша пусьціў, каб яго перафарбаваць.
Містэр Паўэр глядзеў на мінаныя дамы з жаласьлівай спагадай.
— Меў раптоўную сьмерць, бедачына.
— Найлепшую сьмерць, — сказаў містэр Блюм.
Яны паглядзелі на яго шырока расплюшчанымі вачыма.
— Без пакутаў, — дадаў ён. — Момант, і ўсё скончылася. Як сьмерць у сьне.
Ніхто не азваўся.
Мёртвы бок вуліцы. Днём мала рухавы бізнэс, зямельныя канторы, гатэль для абстынэнтаў, чыгуначны даведнік Фалконэра, школа адміністрацыі, кнігарня Гіла, каталіцкі клюб, таварыства сьляпых. Чаму? Ёсьць нейкая прычына. Сонца або вецер. Вечарам таксама. Камінарчыкі й прыслуга. Пад апекай нябожчыка айца Мэцью. Камень пад помнік Парнэлу. Прыступ. Сьмерць.
Белыя коні зь белымі плюмажамі галёпам выскачылі з-за рогу Ратонды. Мільганула маленькая дамавіна. Скок-скок у пясок. Катафалк. Нежанаты. Жанатаму чорныя. Старому кавалеру буланыя. Манашцы мышастыя.
— Сумна, — сказаў Марцін Канінгам. — Нейкае дзіця.
Тварык карліка, сіні й паморшчаны, як было ў малога Рудзі. Цела карліка, мяккае бы кіт, у драўлянай скрыні зь белай высьцілкай. Паховіны аплочаныя дабрачынным таварыствам. Пэнс на тыдзень за долю дзірвану на могілках. Наш. Бедны. Малы. Немаўля. Ня значыла нічога. Памылка прыроды. Калі здаровае, то ад маці. Калі не, ад бацькі. Болей шчасьця наступным разам.
— Беднае малое, — сказаў містэр Дэдал. — Ужо адпакутавала.
Карэта запаволена ўзьбіралася на ўзгорак Ратлэнд-скуэру. Косьці грук-грук. Каменны брук. Зь беднай сям’і. Нібы байструк.
— У квецені жыцьця, — сказаў Марцін Канінгам.
— Але самае найгоршае, — сказаў містэр Паўэр, — калі чалавек сам адбірае сабе жыцьцё.
Марцін Канінгам похапкам выняў гадзіньнік, кашлянуў, схаваў назад.
— I ганьба якая вялікая, калі прыдараецца ў сям’і, — дадаў містэр Паўэр.
— Безумоўна, часовае зацямненьне розуму, — рашуча сказаў Марцін Канінгам. — На такое трэба глядзець зь міласэрнасьцю.
— Кажуць, той, хто так робіць, баязьлівец, — сказаў містэр Дэдал.
— Ня нам асуджаць, — сказаў Марцін Канінгам.
Містэр Блюм, наважыўшыся загаварыць, зноў стуліў вусны. Вялікія вочы Марціна Канінгама. Цяпер адвярнуў зрок. Спагадлівы, гуманны чалавек зь яго. Разумны. 3 твару падобны да Шэкспіра. Заўсёды знойдзе добрае слова. А ў іх ніякае літасьці ні для гэтага, ні для дзетазабойства. Адмаўляюць у хрысьціянскіх паховінах. Калісьці заганялі кол у магілу, каб прабіць яму сэрца. Як быццам яно й без таго не разарвалася. Але часам раскайваюцца, калі запозна. Знаходзяць на дне рэчкі, учэпленых у чараты. Паглядзеў на мяне. Жонка ў яго страшэнная п’яніца. Раз-пораз абстаўляе ёй кватэру, а яна закладае мэблю ў лямбардзе амаль кожнае суботы. Жыцьцё як у выклятага. Тут трэба каменнае сэрца. Кожны панядзелак нанава. Карак у ярмо. Божа, неблагі спэктакль паказала таго вечару. Дэдал апавядаў, ён там быў. П’яная ў дошку, і давай у скокі з Марцінавым парасонам:
Пэрлай завуць мяне найпрыгажэйшай, Найпрыгажэйшай
У Азіі гейшай.
Зноў адвярнуў вочы. Ведае. Косьці грук-грук.
Той дзень допыту. На стале пляшачка з чырвонай наклейкай. Пакой у гатэлі, з паляўнічымі сцэнамі. Душна. Сонца прасьвечвае праз жаліозі. Вушы каранэра, вялікія й валасатыя. Паказаньне дае калідорнік. Спачатку думаў, ён сьпіць. Потым убачыў на твары як бы жоўтыя пісягі. Ссунуўся ў ногі ложка. Заключэньне: празьмерная доза. Сьмерць як вынік неасьцярожнасьці. Ліст. Майму сыну Леапольду.
Канец пакутам. Ніколі не прачнесься. Нібы байструк.
Карэта жвава загрукатала па Блэсынгтан-стрыт. Каменны брук.
— А мы набралі маху, як чую, — сказаў Марцін Канінгам.
— Дай Божа, каб ён ня вываліў нас на дарогу, — сказаў Micrap Паўэр.
— Спадзяюся, што не, — сказаў Марцін Канінгам. — Заўтра ў Нямеччыне вялікія гонкі. Кубак Гордана Бэнэта.
— Так, дальбог, — пацьвердзіў містэр Дэдал. — Варта было б паглядзець, сапраўды.
Калі павярнулі ў Барклі-стрыт, вулічная катрынка поблізу Басэйну сустрэла іх і правяла заліхвацкай скочнай песенькай зь мюзік-холу. Ці ня бачылі вы Кэлі? Ка-э-эл-і. Маріп мёртвых з ’’Саўла”. Той стары нягоднік Антоніё. Пакінуў мяне без q^amoніё. Піруэт! Шпіталь Mater Misericordiae4. Эклс-стрыт. Там далей мой дом. Вялізная будыніна. Аддзел для невылечна хворых. Вельмі падбадзёрвае. Прытулак Божай Маці для паміраючых. Спадручная трупярня пад сподам. Дзе памерла старая місіс Рыярдан. Тыя жанчыны, яны жахліва выглядаюць. Кормяць яе з кубачка, зьбіраюць лыжачкай вакол рота. Потым абстаўляюць ложак заслонай, каб памерла. Мілы быў той студэнт, што мяне бінтаваў, калі ўджаліла пчала. Казалі, нібыта ён перайшоў у радзільны дом. 3 аднае крайнасьці ў другую.
Карэта наўскачкі павярнула за рог — стала.
— Што там зноў?
Статак значанай жывёлы, разьдзяліўшыся надвое, абыходзіў карэту, рыкаючы, клыпаючы разьбітымі капытамі, ляніва абмахваючы хвастамі запэцканыя касьцістыя азадкі. Па бакох і пасярод статку мітусіліся й бляялі ад страху пазначаныя вохрай авечкі.
— 3Miq>aHTbi, — сказаў містэр Паўэр.
4Маці (Божая) Міласэрная (лац.).
— Гэээй! — пакрыкваў голас паганятага, а ягоная пуга ляскала па бакох жывёлы. — Гэээй! 3 дарогі!
Вядома, чацьвер. Заўтра дзень зарэзу. Маладняк. Каф прадаваў іх у сярэднем па дваццаць сем фунтаў штука. У Лівэрпул, мабыць. Ростбіф для старой Англіі. Выкупляюць найболып мясістых. I потым траціцца пятая чвэртка: уся тая сыравіна, скура, ворса, рогі. За год назьбіраецца куча. Гандаль сьвежыной. Пабочныя прадукты з бойняў ідуць у гарбарні, на мыла, на маргарын. Цікава, ці спрацоўвае яшчэ тая штучка, калі можна было купляць падгухлае мяса проста зь цягніка ў Клонсыле.
Карэта прабівалася праз статак.
— He магу зразумець, чаму магістрат не пракладзе трамвайную лінік» ад брамы парку да прыстані, — сказаў містэр Блюм. — Усю гэту жывёлу можна было б давозіць вагонамі адразу на параплавы.
— I не запруджваць вулічнага руху, — сказаў Марцін Канінгам. — Цалкам слушна. Так яны павінны зрабіць.
— Так, — сказаў містэр Блюм, — і яшчэ адно я часта думаю, гэта каб займець пахавальныя трамваі, ведаеце, як у Міляне. Пракласьці лінію да могілак і пусьціць спэцыяльныя трамваі, катафалк, картэж, і ўсё такое. Разумееце, што я маю на ўвазе?
— О, гэта ўжо несамавітая гісторыя, — сказаў містэр Дэдал. — Вагон-спальня й вагон-рэстаран.
— Мізэрныя пэрспэктывы для Корні, — дадаў містэр Паўэр.
— Чаму? — запытаўся містэр Блюм, паварочваючыся да містэра Дэдала. — Ці не было б больш прыстойна, чымсьці гоцаць парамі, абіваючы бокі?
— Так, штосьці ў гэтым ёсьць, — прызнаў містэр Дэдал.
— I, — сказаў Марцім Канінгам, — мы пазбавіліся б такіх сцэнаў, як тады, калі катафалк перакуліўся каля Данфі й вываліў труну на дарогу.
— Гэта было жахліва, — сказала ўражанае аблічча містэра Паўэра. — I нябожчык вываліўся на дарогу. Жахліва!
— Першы на павароце каля Данфі, — кіўнуў містэр Дэдал. — Кубак Гордана Бэнэта.
— Хвала на нябёсах! — набожна сказаў Марцін Канінгам.
Бух! Звалілася. Труна бабахнула на брук. Адчынілася. Пады Дыгнам шуснуў і коціцца качаном у пыле, у карычневым убраньні, завялікім на яго. Чырвоны твар — цяпер шэры. Разяўлены рот. Пытае, што гэта дзеецца. Цалкам слушна закрываюць яго. Разяўлены выглядае жудасна. Пры тым нутро хутчэй раскладаецца. Лепш заткнуць усе адтуліны. Так, таксама. Воскам. Сфінктэр паслабляецца. Запячатаць усё.
— Данфі, — абвясьціў містэр Паўэр, калі карэта павярнула направа.
На рагу Данфі. Зьехаліся жалобныя карэты, заліць свой смутак. Прыдарожная прыпынка. Знакамітае месца на карчму. Мабыць, заглянем сюды ў зваротнай дарозе выпіць за ягонае здароўе. Па чарачцы дзеля суцяшэньня. Эліксір жыцьця.
Дапусцім, так і сталася. Ці пайшла б кроў, калі б ён, скажам, натыркнуўся на цьвік у часе гэтай трасяніны? I так і не, думаю. Залежыць дзе. Кровазварот спыняецца. Але з артэрыі трохі магло б пайсьці. Было б лепш хаваць іх у чырвоным: у цёмначырвоным.
Яны маўкліва ехалі па Фібсбара-роўд. Вяртаючыся з могілак, трухам мінуўся зь імі пусты катафалк: выглядае, быццам яму аблягчыла.
Мост Кросганс: каралеўскі канал.
Вада шумна шугала праз шлюзы. На барцы, якая апускалася разам з вадою, між сьціртамі торфу стаяў чалавек. На буксірнай сцежцы, каля засаўкі шлюзаў, конь на папушчаным пастронку. На палубе ’’Бугабу”.
Іхнія вочы глядзелі на яго. Павольным ціністым водным шляхам ён праплыў на сваім плыце праз усю Ірляндыю да ўзьбярэжжа за буксірным канатам між зарасьнікаў трысьця, над ілам, над захраслымі бугэлькамі, над падлам здохлых сабакаў. Этлойн, Молінгар, Мойвалі, я мог бы наведаць Мілі, пусьціўшыся пехатою ўздоўж каналу. Або на ровары. Вынаняць нейкую старую ламачыну, бяз рызыкі. Рэн калісьці на аўкцыёне, але жаночы. Пракладаць водныя шляхі. У Джэймса МакКана хобі перавозіць мяне паромам. Танны транспарт. Малымі прамежкамі. Палаткі на пароме. Бівакі. I катафалкі. Вадою на нябёсы. Можа й паеду не папярэджваючы лістом. Зраблю неспадзяванку. Лейксліп, Клонсыла. Апускаўся, шлюзы за шлюзамі, да самага Дубліну. 3 торфам з балацяністага нутра краіны. Ушанаваньне. Ён зьняў свой парудзелы саламяны капялюш, ушаноўваючы Пады Дыгнама.
Праехалі дом Браена Бароймэ. Цяпер ужо блізка.
— Цікава, як маецца наш сябар Фогарты, — сказаў містэр Паўэр.
— Запытайся лепш у Тома Кэрнана, — сказаў містэр Дэдал.
— Як жа? — спытаўся Марцін Канінгам. — Я думаў, ён пакінуў яго ў сьлязах.
— Зьнікнуў з вачэй, — сказаў містэр Дэдал, — але ў сэрцы застаўся.
Карэта павярнула налева, на Фінглас-роўд.
3 правага боку майстэрня каменяра. Фінішны прамежак. На лапіку зямлі ціснуліся маўклівыя фігуры, белыя, засмучоныя: працягваюць застыглыя рукі, кленчаць у жальбе, указваюць. Абломкі фігураў, абчасаныя. У белым маўчаньні: упрошваюць. Найлепшы выбар. Toe. X. Дэнані, разьба й выраб надмагільных помнікаў.
Мінулі.
На ходніку перад домам Джымі Гіры, далакопа, сядзеў стары валацуга ды, мармычучы, вытрасаў пясок і каменьчыкі зь велізарнага запыленага чаравіка з вышчаранай зяпай. Пасьля жыцьцёвай вандроўкі.
Потым пайшлі панурыя садкі, адзін за адным: панурыя дамы.
Містэр Паўэр паказаў.
— Вунь там забілі Чайлдса, — сказаў ён. — Апошні дом.
— Там яно было, — пацьвердзіў містэр Дэдал. — Жудасная справа. Сэймур Буш яго выцягнуў. Забіў свайго брата. Прынамсі, так казалі.
— Суд ня меў доказаў — сказаў містэр Паўэр.
— Толькі ўскосныя, — сказаў Марцін Канінгам. — Такі прынцыгі закону. Лепш выпусьціць дзевяноста дзевяць вінаватых, чымсьці засудзіць аднаго невінаватага.
Яны глядзелі. Зямля забойцы. Змрочна мінула. Зачыненыя ваканіцы, бязьлюдна, дзікі садок. Усю сялібу чорт узяў. Няслушна засуджаны. Забойства. Твар забойцы ў вачох забітага. Пра такое любяць чытаць. У садку знайшлі мужчынскую галаву. Яе вопратка складалася з. Як напаткала сваю сьмерць. Нядаўні гвалт. Зброяй паслужыла. Забойца яшчэ на свабодзе. Доказы. Шнуроўка. Цела будзе эксгумавацца. Забойцу выяўляць.
Цеснавата ў гэтай карэце. Ёй магло б не спадабацца, калі б я прыехаў так сабе, не папярэджваючы. 3 жанчынамі трэба асьцярожна. Засьпееш іх раз са спушчанымі майткамі. Усё жыцьцё не прабачаць. Пятнаццаць.
У вачох захвалявалі высокія пруткі агароджы Праспэкту. Цёмныя таполі, рэдкія белыя абрысы. Абрысы штораз часьцей, белыя кшталты натоўпам сярод дрэваў, белыя абрысы й абломкі праплывалі нема, завесіўшы ў паветры дарэмныя жэсты.
Абручы колаў скрыгатнулі аб ускрай ходніка: спыніліся. Марцін Канінгам працягнуў руку да клямкі, націснуў яе й адчыніў дзьверцы, піхнуўшы іх каленам. Выйшаў. Містэр Паўэр і містэр Дэдал за ім.
Цяпер перакладзі мыла. Рука містэра Блюма хутка адшпіліла заднюю кішэню нагавіцаў і перанесьла мыла з прыліплай абгорткай ва ўнутраную кішэню, дзе была хустачка. Ён выйшаў з карэты, хаваючы газэту, якую дагэтуль трымаў у другой руцэ.
Убогія паховіны: катафалк і тры карэты. Ды яно ўсё роўна. Паходні, залачоная вупраж, жалобная імша, артылерыйскі салют. Сьмерць з помпай. За апошняй карэтай стаяў вулічны гандляр з каляскай піражкоў і садавіны. Чэрствыя піражкі з разынкамі, пассыхаліся: піражкі для нябожчыкаў. Сабачая ўцеха. Хто іх есьць? Жалобнікі, выйшаўшы з могільніка.
Ён ішоў за сваімі спадарожнікамі. Ззаду містэр Кэрнан і Нэд Лэмбэрт, а за імі Хайнс. Корні Кэлэхер, які стаяў каля адкрытага катафалку, выняў два вянкі. Адзін перадаў хлопцу.
Куды прапалі тыя дзіцячыя паховіпы?
Ад Фінглас натужна валаклася конная запрэжка: коні цягнулі ў пахавальным маўчаньні скрыпучыя калёсы з гранітным блёкам. Фурман, які йшоў паперадзе, зьняў шапку.
Цяпер труна. Хоць мёртвы, а прыбыў сюды перад намі. Конь азіраецца на яе, плюмаж перакрывіўся. Тупавокі: хамут цісне шыю, прыдушвае вену ці што там. А ці ведаюць яны, што вывозяць сюды кожнага дня? Мабыць штодня дваццаць-трыццаць паховін. Ды яшчэ Геранімава Гара для пратэстантаў. Паховіны па ўсім сьвеце паўсюды ў кожнай хвіліне. Звальваюць пад зямлю поўнымі фурамі, сьпехам-подбегам. Тысячы за гадзіну. Зашмат на сьвеце.
3 брамы выйшлі жалобніцы: жанчына зь дзяўчынкай. Тонкагубая гарпія, з пароды хцівых гандлярак, у скасабочаным чапцы. У дзяўчынкі замурзаны й заплаканы тварык, трымае жанчыну за руку, паглядае на яе зьнізу, чакае знаку, плакаць ці не. Рыбін твар, бяскроўны й сіні.
Прыслужнікі паднялі труну сабе на плечы й панесьлі праз браму. Столькі мёртвай вагі. Я сам адчуваў сябе цяжэйшым, калі выходзіў з ванны. Спачатку спруцянелы: потым сябры спруцянелага. За труной ішлі Корні Кэлэхер і хлопец зь вянкамі. А хто гэта каля іх? Ах, жончын брат.
Усе йшлі сьледам.
Марцін Канінгам зашаптаў:
— Я ледзь не абамлеў, калі ты пры Блюме загаварыў пра самагубства.
— Што? — шапнуў містэр Паўэр. — Чаму ж гэта?
— Ягоны бацька атруціўся, — шапнуў Марцін Канінгам. — Ён трымаў гатэль ’’Куінс” у Энісе. Ты ж чуў, ён казаў, што едзе ў Клэр. Угодкі.
— О Божа! — шапнуў містэр Паўэр. — Першы раз чую. Атруціўся!
Ен азірнуўся туды, дзе ў бок кардыналавай магільні рухаўся твар зь цёмнымі ўдумлівымі вачмі. Размаўляючы.
— Ці ён быў засзрахаваны? — спытаўся містэр Блюм.
— Здаецца, што так, — адказаў містэр Кэрнан, — але поліс быў пад закладам. Марцін стараецца ўладкаваць малодшага ў Артэйне.
— А колькі дзяцей ён асіраціў?
— Пяцёра. Нэд Лэмбэрт кажа, што ўладкуе адну дзяўчынку Ў Тода.
— Сумная справа, — спагадліва сказаў містэр Блюм. — Пяцёра малых дзетак.
— I вялікі ўдар для беднай жонкі, — дадаў містэр Кэрнан.
— Ды ўжо ж, — пагадзіўся містэр Блюм.
Напляваць ёй цяпер на яго.
Ён апусьціў зрок на свае наваксаваныя й начышчаныя боты. Яна перажыла яго, страціла мужа. Ён больш мёртвы для яе, чымсьці для мяне. Адзін мусіць перажыць другога. Так кажуць мудрыя людзі. На сьвеце больш жанчын, чымсьці мужчынаў. Выказаць ёй спачуваньне. Ваша страшная страта. Спадзяюся, вы неўзабаве пойдзеце за ім. Гэта толькі ўдавіцы індусаў. Яна можа выйсьці замуж за іншага. За яго? He. Ды хто ведае? Удоўства ўжо не такое пасьля сьмерці старой каралевы. Везьлі на гарматным ляфэце. Вікторыя й Альбэрт. Жалобная цырымонія ў Фрогмары. Адылі пад канец яна дазволіла сабе пару фіялак на чапец. Ганарыстая ў глыбіні сэрца. Усё дзеля ценю. Кансорт, нават не кароль. Ейны сын быў тут істотны. Надзея на штосьці новае, а не тая мінуўшчына, якую яна хацела вярнуць, вычэкваючы. Яно ніколі не вяртаецца. Хтосьці мусіць адыйсьці першы: самотна пад зямлю: і не ляжаць ужо ў ейнай цёплай пасьцелі.
— Як маесься, Сайман? — ціха азваўся Нэд Лэмбэрт, паціскаючы руку. — Я ня бачыўся з табою ўжо цэлы месяц посных пятніц.
— Лепш і ня меўся. А як там жывуць у нашым месьце Корку?
— Я езьдзіў туды на скачкі ў Велікодны Панядзелак, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — Жывуць ды хлеб жуюць. Я затрымаўся ў Дыка Тайві.
— А як там Дык, чалавек цьвёрдага прынцыпу?
— Нямаш ужо нічога паміж ім і небам, — адказаў Нэд Лэмбэрт.
— Сьвяты Паўла! — памяркоўна зьдзівіўся містэр Дэдал. — Дык Тайві аблысеў?
— Марцін пусьціў сьпіс на складку для малых, — сказаў Нэд Лэмбэрт, ківаючы ўперад. — Па некалькі шылінгаў ад галавы. Каб ім пратрымацца, пакуль возьмуць страхоўку.
— Так, так, — сказаў містэр Дэдал з сумлівам. — Гэта будзе найстарэйшы хлопец там наперадзе?
— Так, — сказаў Нэд Лэмбэрт, — і жончын брат. А за імі Джон Генры Мэнтан. Ён запісаўся на фунт.
— Я й не сумняваюся ў гэтым, — сказаў містэр Дэдал. — Колькі разоў я казаў беднаму Пады, каб ён трымаўся тае пасады. Джон Генры — не найгоршае, што бывае.
— А як ён страціў тое месца? — спытаўся Нэд Лэмбэрт. — Гарэлачка, так?
— Грэх не аднаго добрага чалавека, — сказаў містэр Дэдал з уздыхам.
Яны спыніліся перад дзьвярыма ў капліцу. Містэр Блюм стаяў за хлопцам зь вянком, спаглядаючы ўніз на ягоныя прылізаныя валасы й тонкую, з разорынкай, шыю ў новым каўнерыку. Беднае хлапчанё! Ці быў ён пры тым, калі бацька? Абодва непрытомныя. У апошні момант вяртаецца да сьвядомасьці й апошні раз усіх распазнае. Усё, што ён мог бы зрабіць. Я вінаваты тры шылінгі О’Грэды. Ці ён зразумеў бы? Прыслужнікі ўнесьлі труну ў капліцу. Зь якога боку ягоная галава?
Па хвілі ён увайшоў за іншымі, міргаючы вачыма ў пацьмянелым сьвятле. Труна стаяла на падстаўцы перад алтаром, у рагох чатыры высокія жоўтыя сьвечкі. Заўсёды паперадзе нас. Корні Кэлэхер, прыставіўшы вянкі да пярэдніх вуглоў, падаў хлопцу знак стаць на калені. Жалобнікі паставалі на калені тут і там каля лавак для вернікаў. Містэр Блюм стаяў ззаду непадалёк купелі і, калі ўсе ўкленчылі, прадбачліва ўпусьціў з кішэні разгорнутую газэту й стаў на яе правым каленам. На левае калена ён асьцярожна памясьціў свой чорны капялюш і, прытрымліваючы яго за край, набожна схіліў галаву.
Зь дзьвярэй выйшаў прыслужнік, несучы медзяное вядзерца з чымсьці ў сярэдзіне. За ім паявіўся сьвятар у белых шатах, адной рукой папраўляючы стулу, а другой прыціскаючы маленькую кніжачку да свайго рапушынага жывата. Хто чытацьме гэтыя радкі? Зноўку мы, загракалі гракі.
Яны спыніліся перад труной і сьвятар пачаў шпарка гракаць паводле свае кніжачкі.
Айцец Донаван. Я й ведаў, што ягонае прозьвішча нейк нагадвае дамавіну. Dominenamine^. Быкаватая мыза ў яго. Шэфствуе над відовішчам. Мускулісты хрысьціянін. Гора таму, хто на яго крыва гляне: сьвятар. Ты ёсьць Пётра. Разьдзьмула ў бакі, як барана на канюшыне, сказаў бы Дэдал. I пуза выпучыла, як у здохлага сабакі. Дзе ён знаходзіць гэткія сьмешныя показкі? Хм: разьдзьмула ў бакі.
— Non intres in judicium cum servo tuo, Domine6.
Адчуваюць сябе больш важнымі, калі над імі моляцца палацінску. Жалобная імша. Спавітыя крэпам плакальніцы. Папера з чорнай аблямоўкай. Тваё ймя ў сьпісе малебнаў. Даймае холадам у гэтым месцы. Яму то рупіць паесьці калі сядзіць тут усё раньне ў змроку прытупвае нагамі ды чакае наступнага калі ласка. I вочы як у рапухі. Ад чаго як так разьдзімае? Молі дык ад капусты. Ад тутэйшага паветра, магчыма. Выглядае, як бы яго расьпірала ад газаў. У гэткім месцы мусіць быць пякельная процьма благіх газаў. Прыкладам, разьнікі: самі стаюцца як сырыя біфштэксы. Хто мне казаў? Мэрвін Браўн. У крыпце сьвятога Вэрбэрга там у іх стары знакаміты арган сотні паўтары гадоў час-часам даводзіцца сьвідраваць дзіркі ў трунах каб выпусьціць газ і спаліць яго. Вылятае са сьвістам: сіні. Адзін хух — і ты прапаў.
Калена баліць. Ой. Гэтак лепш.
Сьвятар узяў з хлопцавага вядзерца кіёк з галкай на канцы й памахаў ім над труною. Потым пайшоў у другі канец труны й памахаў там. Потым вярнуўся на месца й паклаў яго назад у вядзерца. Якім і быў, пакуль не спачыў. Усё гэта запісана: ён мусіць усё выканаць.
— Et ne nos inducas in tenlationem'1.
Прыслужнік папіскваў яму ў адказ дыскантам. Я часта flyMay, што лепш набіраць прыслужнікаў з хлопцаў. Больш-менш да пятнаццаці гадоў. Бо пасьля, вядома...
Гэта была сьвятая вада, як мне здаецца. Пакрапляе сном. Яму ўжо хіба прыелася махаць гэтай штукай над кожным трупам што падвязуць. Ня шкодзіла б яму прыгледзецца, над кім махае. Кожны Божы дзень сьвежая порцыя: мужчыны сярэдніх гадоў, старыя жанчыны, дзеці, жанчыны, што памерлі пры родах, барадачы, лысыя камэрсанты, сухотныя дзяўчынкі зь вераб’інымі грудкамі. Круглы год гаворыць над імі адны й тыя ж
5Госпадзеймя (скаж. лац.).
6Не асудзі слугу свайго, Госпадзе (лац.).
7І не ўвядзі нас у спакусу (лац.).
малітвы й кропіць іх вадою зьверху: засьнеце. Цяпер на Дыгнама.
— In paradi sum*.
Сказаў ён пойдзе ў рай або ўжо там. Над кожным паўтарае тое самае. Занудлівы занятак. Але нешта ж павінен гаварыць.
Сьвятар закрыў кніжачку й выйшаў, прыслужнік за ім. Корні Кэлэхер адчыніў бочныя дзьверы, і ўвайшлі далакопы. Яны паднялі труну, вынесьлі яе й апусьцілі на свой возік. Корні Кэлэхер падаў адзін вянок хлопцу, а другі жончынаму брату. Усе сьледам за імі выйшлі бочнымі дзьвярыма ў мяккуіо шэрань паветра. Містэр Блюм выйшаў апошні, зноў сунуўшы ў кішэіпо складзеную газэту. Ягоны пагляд быў паважна апушчаны долу, пакуль возік з труною не павярнуў направа. Жалезныя колы рэзалі жвір з вострым скрыгатам, па алейцы між магіламі рухалася за каляскай зграя тупаносых чаравікаў.
Дары дара дары дара дару. Госпадзе, ці ж тут можна падпяваць?
— Маўзалей О’Конэла, — сказаў містэр Дэдал побач яго.
Мяккія вочы містэра Паўэра ўзьняліся на вяршыню высознага конуса.
— Тут спачывае, — сказаў ён, — сярод свайго люду, стары Дэн О’. Але сэрца ягонае пахавалі ў Рыме. А колькі разьбітых сэрцаў пахавана тут, Сайман?
— Яе магіла вунь там, Джэк, — сказаў містэр Дэдал. — Неўзабаве й мяне пакладуць побач. Хай забярэ мяне Ён, калі будзе воля Ягоная.
He стрымаўшыся, ён пачаў ціха хліпаць, шкандыбаючы няўпэўненым крокам. Містэр Паўэр узяў яго пад руку.
— Ёй лепш там, дзе яна цяпер, — сказаў ён сардэчна.
— I я так думаю, — зь лёгкім захлістам сказаў містэр Дэдал. — Думаю, яна цяпер на небе, калі толькі ёсьць неба.
Корні Кэлэхер адступіўся ўбок і прапусьціў жалобнікаў дапераду.
— Сумная нагода, — ветліва пачаў містэр Кэрнан.
Містэр Бліом прыплюшчыў вочы й двойчы са смуткам кіўнуў галавою.
— Усе астатнія надзелі капелюшы, — сказаў містэр Кэрнан. — Я думаю, можам і мы. Мы апошнія. Гэтыя могілкі — зманлівае месца.
Яны накрылі галовы.
8У рай (лац.).
— Ці вам не здаецца, што вялебная асоба адслужыла малебен задужа хутаа? — спытаўся містэр Кэрнан з папрокам.
Містэр Блюм паважна кіўнуў, глянуўшы ў рухавыя, набеглыя крывёю вочы. Таямнічыя вочы, таямнічыя й дапытлівыя вочы. Масон, здаецца: я ня ўпэўнены. Зноў побач зь ім. Мы апошнія. У адной лодцы. Пэўна, яшчэ штосьці скажа.
Містэр Кэрнан дадаў:
— Абрад Ірляндзкае Царквы, што на Геранімавай Гары, я мушу прызнацца, болыіі просты й больш уражальны.
Містэр Блюм выказаў стрыманую згоду. Мова, вядома, шмат што мяняе.
— Я ёсьць уваскрашэньне й жыцьцё. Гэта пранікае ў глыбіню сэрца.
— Сапраўды, — сказаў містэр Бліом.
У тваё сэрца можа й так але што з таго таму малому ў скрыні шэсць стопаў на дзве зь пяткамі ўраскід? Яго не пранікае. Сядзіба пачуцьцёвасьці. Разьбітае сэрца. А на самай справе помпа, якая штодня пампуе тысячы галёнаў крыві. Аднаго прыгожага дня яна затыкаецца й вось табе на. Тут навокал шмат усяго: лёгкія, сэрцы, пячонкі. Старыя заржавелыя помпы — ні трасцы болей. Уваскрашэньне й жыцьцё. Калі ўжо памёр дык памёр. Тая ідэя наконт суднага дня. Выцягваюць усіх з магілаў. Лазар, ускрэсьні. А ён лайдак, устрэснуў, і ня можа пазьбірацца. Уставайце! Судны дзень! I ўсе шныпараць як мышы, шукаюць свае лёгкія й цяжкія й іншыя трыбухі. Адшукайся ў той ранак да астатняй халернай дробкі. Адзін пэнівэйт парашку ў чэрапе. Дванаццаць гранаў пэнівэйт. Вагавыя меры Троя.
Корні Кэлэхер падраўняў свой крок да іхняга.
— Усё было першаклясна, — сказаў ён. — Га?
Ён паглядзеў на іх сваім цягучым позіркам. Плечы паліцыянта. Са сваім траляля траляля.
— Як і павінна, — сказаў містэр Кэрнан.
— Што? Га? — спытаўся Корні Кэлэхер.
Містэр Кэрнан запэўніў яго.
— А хто гэта будзе ззаду з То*мам Кэрнанам? — запытаўся Джон Генры Мэнтан. — Твар мне знаёмы.
Нэд Лэмбэрт на хвілю азірнуўся.
— Блюм, — адказаў ён. — Мадам Мэрыян Туіды, якая была, і цяпер ёсьць, сьпявачкай, сапрана. Гэта ягоная жонка.
— Ах, вось як, — сказаў Джон Генры Мэнтан. — Даўно ўжо я ня бачыўся зь ёю. Прывабная была жанчына. Я танцаваў зь ёю, чакайце, залатых гадоў пятнаццаць ці сямнаццаць таму, у Мата Дылана ў Раўндтаўне. Было што патрымаць у руках.
Ён зірнуў паміж імі ўзад.
— Што ён такое? — спытаўся ён. — Чым займаецца? Ці не гандляваў ён пісьмовымі таварамі? Прыгадваецца, я пагыркаўся зь ім аднаго вечару пры кеглях.
Нэд Лэмбэрт усьміхнуўся.
— Так, гандляваў, — сказаў ён. — У фірме Ўіздама Хілі. Разносіў прамакаткі.
— Божа ты мой, — зьдзівіўся Джон Генры Мэнтан, — чаму яна выйшла за такога блынду? Яна ж была жанчына з жарам.
— I такою засталася, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — А ён цяпер рэклямны агент.
Вялікія вочы Джона Генры Мэнтана талопіліся ўперад.
Возік павярнуў у бочную алейку. Мажны мужчына высунуўся з засады за кустамі й з ушанаваньнем прыўзьняў капялюш. Далакопы крануліся сваіх шапак.
— Джон О’Конэл, — сказаў узрадаваны містэр Паўэр. — Ніколі не забудзе сябра.
Містэр О’Конэл моўчкі паціснуў усім рукі. Містэр Дэдал сказаў:
— Я да цябе зь яшчэ адным візытам.
— Мой дарагі Сайман, — ціхім голасам сказаў могілкавы дазорац, — я не жадаю, каб ты стаў маім кватарантам.
Пакланіўшыся Нэду Лэмбэрту й Джону Генры Мэнтану, ён пайшоў побач з Марцінам Канінгамам, пабразгваючы двума ключамі ў сябе за сьпінай.
— А ці чулі вы гісторыю, — спытаўся ён усіх, — пра Малкэхі з Куму?
— Я ня чуў, — адказаў Марцін Канінгам.
Усе згодна схілілі да яго цыліндры, Хайнс таксама падставіў вуха. Дазорац падчапіў вялікім пальцам залаты ланцужок ад гадзіньніка й загаварыў сьцішаным голасам да іхніх загадзя падрыхтаваных усьмешак:
— Апавядаюць, як два выпівохі, набраўшыся, аднаго вечару зь імглою прыйшлі сюды адведаць магілу сябра. Спыталіся, дзе тут ляжыць Малкэхі з Куму, і ім растлумачылі, дзе яго пахавалі. Пашвэндаўшыся колькі часу ў імгле, яны, вядома, знаходзяць тую магілу. Адзін з выпівохаў чытае па літарах: Тэрэнс Малкэхі. Другі тымчасам лыпае вачыма на статую нашага Збаўцы, якую заказала й паставіла ўдава.
Дазорац паморгаў вачыма на адзін з помнікаў, што яны міналі. I працягваў:
— Ну й, налыпаўшыся на сьвятую фігуру, кажа: Hi халеры не падобны да нашага Малкэхі. Гэпіа не Малкэхі, кажа, нейкі халтуршчык яго рабіў.
Узнагароджаны ўсьмешкамі, ён прапусьціў іх уперад і пачаў размаўляць з Корні Кэлэхерам, прымаючы ад яго квіты, гартаючы й разглядаючы іх на хаду.
— Ен гэта наўмысна, — выясьніў Марцін Канінгам Хайнсу.
— Я ведаю, — сказаў Хайнс, — я гэта ведаю.
— Каб чалавека падбадзёрыць, — сказаў Марцін Канінгам. — Ад шчырага сэрца, нічога іншага.
Містэр Блюм любаваўся самавітай фігурай дазорца. Зь ім усе хочуць быць у добрых адносінах. Прыстойны чалавек, Джон О’Конэл, сапраўды высокая кляса. Ключы: як абвестка Клютча: няма страху, што хтосьці ўцячэ, на выхадзе не правяраюць. Наbeat corpus9. Пасьля паховін трэба заняцца гэтай абвесткай. А ці я напісаў Болсбрыдж на тым канвэрце, якім прыкрыў лісток, калі яна раптам увайшла, як пісаў Марце? Спадзяюся, што не завязьне як памылкова адрасаваны. Ня шкодзіла б пагаліцца. Сівая шчэць на падбародку. Гэта першы знак, калі валасы растуць сівымі й характар робіцца гняўлівы. Срэбныя ніткі пасярод сівых. Цікава, што на гэта ягоная жонка. Як яму ўвогуле хапіла духу зрабіць шлюбную прапанову. Хадзі, будзем жыць на могілках. Агаломшыць яе гэтым. Спачатку магло б яе страпянуць. Сьмерць у залётах... Паўсюды над гэтымі спруцянелымі нябожчыкамі лунаюць начныя цені. Цені помнікаў калі расчыняюцца магілы а Дэніэл О’Конэл напэўна ён нашчадак як думаю хто ж гэта мне казаў быццам ён пладавіты на дзіва але ўсё роўна вялікі католік як вялізны волат у цемры. Балотны агеньчык. Магільныя газы. Ёй трэба пазьбягаць думак пра гэта, a то ўвогуле не зацяжарыць. Жанчыны асабліва ўражлівыя. Распавесьці ёй у пасьцелі гісторыю з прывідамі, каб прыспаць. Ты калінебудзь бачыла прывід? А я бачыў. Цемрадзь была, хоць вока выкалі. Гадзіньнік біў дванаццаць. Але могуць і цалавацца як ня трэба лепш, калі толькі адпаведна настроіць. У Турцыі курвы на могілках. Калі ўзяць маладую, навучыцца ўсяго. Тут можаш падчапіць маладую ўдаву. Мужчынам гэткае падабаецца. Каханьне сярод магілаў. Рамэа. Востра прыпраўленая насалода. У росквіце сьмерці схапіла нас жыцьцё. Крайнасьці зыходзяцца. Танталавы пакуты для бедных нябожчыкаў. Пах смажаных біфштэксаў для галодных, якія грызуць уласныя вантробы. Прага
9Дакладней: Habeas corpus: Каб ты меў цела (лац.). (Першыя словы ангельскага закону з 1679 г. аб недатыкальнасьці асобы.)
раздражняць людзей. Молі захацелася рабіць тое ля вакна. Усёткі ў яго васьмёра дзяцей.
На сваім вяку ён пабачыў ладны гурт, што зыйшоў пад зямлю, закладаючы імі дзялянку за дзялянкай навокал. Сьвятыя палеткі. Было б больш месца, калі хаваць стойма. Седзячы або на каленях не атрымаецца. Стойма? Нейкага дня апаўзае зямля, і галава выходзіць навонкі, і працягнутая рука. Тут уся зямля, мабыць, як мядовыя соты: прадаўгаватыя каморкі. Пры тым ён тут утрымлівае парадак, падстрыжаная трава й бардзюры. Маёр Гамбл называе Геранімаву Гару мой сад. Ды так яно й ёсьць. Павінны быць кветкі сну. Масьцянскі мне казаў, што ў Кітаі велізарныя макі на могільніках даюць найлепшы опіюм. Батанічны сад тут непадалёк. Кроў поіць зямлю й дае новае жыцьцё. Тая ж ідэя ў тых жыдоў што як кажуць забілі хрысьціянскага хлопчыка. Кожнаму чалавеку свая цана. Добра захаваны труп джэнтльмэна, эпікурэйца, неабходны садку. Добры торг. За тушу Уільяма Уілкінсана, кантралёра й бухгалтара, нядаўна памёрлага, тры фунты трынаццаць і шэсць. 3 падзякай
Думаю, глеба тут парадкам тлусьцее ад трупінага ўгнаеньня, косьці, мяса, пазногці. Трупярні. Жуда. Робяцца зялёныя й ружовыя, раскладаюцца. У сырой зямлі гніюць хутка. Сухарлявыя старыя больш трывушчыя. Потым ні то салаватыя ні то тварожыстыя. Потым чарнеюць, сочаць смуродлівай патакай. Потым высыхаюць. Матылёк мёртвая галоўка. Вядома клеткі ці як яны там жывуць далей. Зьмяняюцца. Па сутнасьці жывуць вечна. Няма чым карміцца кормяцца сабою.
Ды на іх разводзіцца чортведама колькі чарвякоў. Мабыць у глебе іх бязь меры. Кружаць голаў мне бязь меры. О прыморскія красуні. Выгляд у яго пры тым досыць бадзёры. Дае яму пачуцьцё ўласнай моцы бачыць як іншыя йдуць пад зямлю раней за яго. Цікава як ён глядзіць на жыцьцё. Дый пажартаваць ахвотны: пагрэць сабе сэрца. Той пра паведамленьне. Спэрджэн вырушыў на неба сёньня зранку a 4 гадзіне. 11 увечары (зачыняем). Яшчэ не прыбыў. Пёгра. Нябожчыкі й тыя а прынамсі мужчыны ахвота паслухалі б нешта дасьціпнае а жанчыны даведаліся б што цяпер у модзе. Сакавітую грушку або дамскі пунш, гарачы, моцны й салодкі. He дапускае вільгаці. Часам трэба пасьмяяцца дык найлепш калі гэта такім чынам. Далакопы ў ’Тамлеце”. Паказвае глыбокае веданьне чалавечага сэрца. Зь мёртвых нельга жартаваць прынамсі два гады. De mortuis nil nisi prius10. Найперш каб скончылася жалоба. Цяжка
10Пра памёрлых нічога акрамя раней (лац.}.
ўявіць сабе ягоныя паховіны. Як быццам нейкі жарт. Кажуць прачытаеш уласны нэкралёг пажывеш даўжэй. Дае табе другое дыханьне. Новы кантракт на жыцьцё.
— Колькі ў цябе на заўтра? — спытаўся дазорац.
— Два, — адказаў Корні Кэлэхер. — Палова адзінаццатай і адзінаццатая.
Дазорац сунуў паперыны ў кішэню. Возік перастаў каціцца. Жалобнікі, разьдзяліўшыся, асьцярожна прайшлі паміж магіламі й паставалі абапал долу. Далакопы зьнялі труну й паставілі яе носам на ўскрай, працягваючы спадысподу вяроўкі.
Хаваем яго. Мы прыйшлі пахаваць Цэзара. Ягоныя сакавіцкія або чэрвеньскія іды. Ён ня ведае хто тут ні дбае пра гэта.
Bo, а хто ж гэта будзе той цыбаты забрында ў макінтошы? Во, сапраўды хто ён, хацелася б ведаць. Дам грош за тое каб даведацца хто. Заўсёды хто-небудзь падвернецца, хто табе нават ня сьніўся. Чалавек можа ўсё жыцьцё пражыць у адзіноце. Так, можа. Але ўсё-ткі хтосьці яму патрэбны каб яго прысыпаць хоць магілу ён сабе можа выкапаць сам. Мы ўсе гэта робім. Толькі чалавек хавае. He, мурашкі таксама. Першая рэч, што ўсіх уражвае. Пахаваць памёрлых. Кажуць Рабінзон Круза жыў у сапраўднасьці. Тады відаць Пятніца пахаваў яго. Кожная пятніца хавае чацьвер калі на гэта так глядзець.
О бедны Круза Рабінзон!
Як змог пражыць ты пюй сэзон?
Бедны Дыгнам! Ягонае апошняе зямное ложа ў гэтай скрыні. Калі падумаеш колькі іх усіх здасца табе такім марнатраўствам дрэва. I так сточаць. А можна было б прыдумаць шыкоўны катафалк зь нейкім рухомым спадам каб зь яго ссоўваліся. Ай ды толькі будуць супрацівіцца каб іх не хавалі пасьля іншых. Моцна пераборлівыя. Пакладзеце мяне ў роднай зямлі. Камяк гліны са сьвятой краіны. Толысі маці й мёртванароджанае могуць пахаваць у адной труне. Разумею чаму. Разумею. Каб бараніць яго як мага даўжэй нават у зямлі. Дом ірляндца ягоная труна. Бальзамаваньне ў катакомбах, муміі, сэнс той самы.
Містэр Блюм стаяў наводдаль з капелюшом у руцэ і лічыў аголеныя галовы. Дванаццаць. Я трынаццаты. He. Тып у макінтошы трынаццаты. Лічба сьмерці. Адкуль жа ён выскачыў? У капліцы яго не было, магу прысягнуцца. Дурны забабон з той трынаццаткай.
Прыгожы мяккі туід у Нэда Лэмбэрта на гарнітуры. Крыху пурпуры. У мяне быў падобны, калі мы жылі на Ломбард-стрыт.
Калісьці быў зь яго фарсун. Мяняў гарнітуры тры разы на дзень. А мой шэры трэба занесьці Мізаесу каб пераніцаваў. Ах во. Ён жа перафарбаваны. Трэба каб ягоная жонка я забыў ён нежанаты каб ягоная гаспадыня павыцягвала яму тыя ніткі.
Труна зьнікала з вачэй, мужчыны апускалі яе, раскірэчыўшыся на надмагільных апорках. Яны выпрасталіся й адступіліся: усе агалілі галовы. Дваццаць.
Паўза.
Калі б усе мы раптам сталіся кімсьці яшчэ.
У далечы закрычаў асёл. На дождж. Ды не такі ўжо асёл. Кажуць, ніколі не пабачыш мёртвага асла. Сорам сьмерці. Хаваюцца. Бедны тата таксама выехаў.
Лёгкі павеў крануў аголеныя галовы лагодным пошапам. Шапатаньне. Хлопец каля ўзгалоўя магілы трымаў вянок аберуч і спакойна ўзіраўся ў адкрытую чорную пройму. Містэр Блюм падыйшоў і стаў за самавітай фігурай дабразычлівага дазорца. Добра скроены фрак. Прыкідвае, пэўна, хто з нас будзе наступны. Што ж, гэта доўгі адпачынак. Нічога не адчуваеш. Адчуваеш толькі сам той момант. Мусіць быць пякельна непрыемны. Спачатку ня можаш паверыць. Мабыць, памылка: кагосьці іншага. Спрабуйце ў доме насупраць. Чакайце, я яшчэ хацеў. Я яшчэ не. Потым зацемнены аддзел сьмяротнікаў. Яны патрабуюць сьвятла. Вакол цябе шэпчуцца. Ці хочаце пабачыцца са сьвятаром? Потым балбатня й няцямнасьць. Трызьніш усё што скрываў усё жыцьцё. Змаганьне са сьмерцю. Сон у яго ненармальны. Адцягнеце ніжнюю павеку. Глядзяць, ці завастрыўся нос, ці адвісла сківіца, ці пажаўцелі падэшвы? Забярэце падушку хай канчаецца на падлозе раз яму наканавана. Д’ябал на той карціне сьмерць грэшніка паказвае яму жанчыну. I ён пры сконе ў адной кашулі намагаецца яе абняць. Апошняя дзея ’’Лючыі”. Ці ўжо ніколі ня ўбачу цябе? Бум! выпусьціў дух. Адыйшоў нарэшце. Людзі крыху пагамоняць пра цябе — забудуць. He забывайце памаліцца за яго. Спамінайце яго ў сваіх малітвах. Нават Парнэла. Дзень Плюшчу адмірае. А потым пойдуць яны: адзін за адным усе апусьцяцца ў яму.
Молімся цяпер за супакой ягонае душы. Спадзяемся, усё як трэба, ты ня ў пекла, а на неба. Прыемная зьмена клімату. 3 патэльні жыцьця ў агонь чысьцілішча.
А ці думае ён калі-колечы пра яму, што яго чакае? Кажуць, пра гэта думаеш тады, калі на сонцы даймуць цябе дрыжыкі. Хтосьці пераступіў церазь яе. Выклікаюць на сцэну. Зараз ты. Мая вунь там, у бок Фінгласу, закупленая дзялянка. Мама бедная мама, і малы Рудзі.
Далакопы наляглі на рыдлёўкі, закідваючы труну цяжкімі грудамі гліны. Містэр Блюм адвярнуў галаву. А калі б ён увесь гэты час быў жывы? Брр! Божухна, гэта было б жахліва! He, не: ён мёртвы, безумоўна. Безумоўна мёртвы. Памёр у панядзелак. Павінны ўвесьці нейкі такі закон каб праколваць сэрца дзеля ўпэўненасьці або электрычны гадзіннік ці тэлефон у труне й нейкі брызэнтавы провад на паветра. Сыгнал бяды. Тры дні. Летам крыху задоўга. Таму лепш адразу спускаць у зямлю як толькі ўпэўніліся што не.
Гліна падала цішэй. Пачатак забыцьця. Што з вачэй, тое з сэрца.
Дазорац адыйшоўся пару крокаў і надзеў капялюш. Яму ўжо даволі. Жалобнікі акрыялі духам і адзін за адным неўпрыкмет накрывалі галовы. Містэр Блюм надзеў капялюш і ўбачыў, як мажная постаць спрытна знаходзіць сабе дарогу ў лябірынце магілаў. Спакойна, упэўненым крокам, ён перасякаў змрочныя палеткі.
Хайнс штосьці крамзоліць у нататніку. Ага, прозьвішчы. Ён жа ведае ўсіх. He: падыходзіць да мяне.
— Я запісваю прозьвішчы, — сказаў сьцішаным голасам Хайнс. — Як ваша ймя? Я ня ўпэўнены.
— На эл, — адказаў містэр Блюм. — Леапольд. I можаце яшчэ запісаць МакКоя. Ен мяне прасіў.
— Чарлс? — сказаў Хайнс, запісваючы. — Ведаю. Ён калісьці працаваў у ’’Фрымэне”.
Так, працаваў, перад тым як уладкаваўся ў трупярні ў Луіса Бэрна. Добрая думка пасьмяротная сэкцыя для лекараў. Выявіць тое што ім здаецца яны загадзя ведаюць. Ён памёр на аўторак. Змыўся. Даў драпака з аплатай за пару абвестак. Чарлі, міленькі мой. Таму ён і папрасіў мяне. Ну й добра, нікому не пашкодзіць. Я дагледзеў просьбы, МакКой. Дзякую, стары: вельмі абавязаны. Хай застаецца абавязаны: мне нічога не каштуе.
— А скажэце мне, — сказаў Хайнс, — вы ня ведаеце таго тыпа, што быў у, вунь там стаяў, апрануты ў...
Ён паглянуў навокал.
— Макінтош. Так, я яго бачыў, — сказаў містэр Блюм. — Куды ён падзеўся?
— Макінтош, — паўтарыў Хайнс, крамзолячы. — Ня ведаю, хто ён такі. Гэта ягонае прозьвішча?
Ён пайшоў сабе, разглядаючыся на бакі.
— He, — пачаў містэр Блюм, адварочваючыся спыніць яго. — Ды не, Хайнс!
Ня чуе. Га? Куды ж той прапаў? Hi сьледу. 3 усіх хто. Ці ня бачылі вы? Ка-э-эл ? Стаўся нябачным. Добры Божа, што зь ім сталася?
Сёмы далакоп падыйшоў да містэра Блюма ўзяць рыдлёўку, што ляжала побач.
— О, прабачце!
Ён жвава адступіўся.
Гліна, карычневая й сырая, ужо паказалася ў яме. Падымалася. Амаль упоравень. Курганчык сырых камякоў рос усё вышэй, рос, і далакопы паставілі свае рыдлёўкі. Усе на хвілю зноў агалілі галовы. Хлопец прыставіў свой вянок да рогу, жончын брат паклаў на ўзгорачак. Далакопы надзелі шапкі й панесьлі аблепленыя глінай рыдлёўкі на возік. Злёгку паабівалі вастрыі аб зямлю: ачысьцілі. Адзін нагнуўся й зьняў з тронка доўгі пучок травы. Другі пакінуў сваіх падсобнікаў і паволі пайшоў сабе, узяўшы на плячо сваю зброю з блакітнабліскучым вастрыём. Яшчэ іншы ва ўзгалоўі магілы зьвіваў вяроўкі, на якіх спускалі труну. Ягоная пупавіна. Жончын брат, адвярнуўшыся, паклаў нешта ў ягоную вольную руку. Маўклівая падзяка. Спачуваю, сэр: бяда. Ківок галавою. Разумею. Гэта для вас.
Жалобнікі разыходзіліся паволі, бязмэтна, зьвілістымі сьцяжынамі, час-часам прыпыняючыся прачытаць імёны над магіламі.
— Хадземце кругам, каля магілы правадыра, — сказаў Хайнс. — Маем час.
— Хадземце, — сказаў містэр Паўэр.
Яны павярнулі направа, ідучы за павольнай плыняй сваіх думак. Глухаваты голас містэра Паўэра прамовіў з трымценьнем:
— Людзі кажуць, яго зусім няма ў той магіле. Нібыта труну напоўнілі каменьнем. I што ён яшчэ вернецца.
Хайнс пахітаў галавою.
— Парнэл ня вернецца ніколі, — сказаў ён. — Ён там, прынамсі ўсё тое, што было сьмяротнае ў ім. Супакой ягоным астанкам.
Містэр Блюм ішоў самотна паўз кустоўе між засмучоных анёлаў, крыжоў, абламаных калёнаў, сямейных склепаў, каменных надзеяў, што маліліся з узьнятымі ўгору паглядамі, каля сэрцаў і рук старое Ірляндыі. Разумней было б выдаваць грошы на нешта дабрачыннае для жывых. Малецеся за супакой ягонае дуіпы. А ці хто-небудзь і сапраўды? Прысыпалі яго й расквіталіся зь ім. Спусьцілі як вугаль у склеп. Потым памінаюць усіх гуртам, часу шкада. Дзяды. Дваццаць сёмага буду ля ягонай
магілы. Садоўніку дзесяць шылінгаў. Выполвае пустазельле. Сам ужо старэча. Згорблены крукам, чыкае сваімі нажніцамі. Блізка брамы сьмерці. Адыйшоў. Пакінуў гэты сьвет. Быццам яны па сваёй волі. Далі таўхуна, усім. Журы зь яго выйпілі. Было б цікавей, калі б тут пісалі, кім яны былі. Сякі ды такі, стальмах. Я быў каміваяжор, прадаваў коркскі лінолеум. Я выплачваў па пяць шылінгаў ад фунта. Або жанчына з гаршком. Я тушыла добрую бараніну з бульбай і цыбуляй. Эўлёгія на вясковым могільніку здаецца так называўся той верш Уордсварта або Томаса Кэмпбэла. Падаўся на вечны спачын, як кажуць пратэстанты. А стары доктар Морэн: вялікі лекар паклікаў яго да сябе. Ім гэта Божы палетак. Утульная прыгарадная рэзыдэнцыя. Нанава абтынкаваная й памаляваная. Ідэальнае месца, каб спакойна пакурыць і пачытаць ’’Чэрч Таймс”. Абвесткі пра шлюбы ніколі не стараюцца ўпрыгожваць. Заржавелыя вянкі на крыжох, гірлянды з бронзавай бляхі. Лепш аплачваецца за тыя самыя грошы. Хоць жывыя кветкі больш паэтычна. А такое надакучвае, ніколі ня вяне. Нічога не выражае. Сухацьветы.
На галіне таполі незварушна сядзела птушка. Як чучала. Як наш вясельны падарунак ад олдэрмэна Хупэра. Гу! Hi зварухнецца. Ведае, што тут не страляюць з рагатак. Мёртвыя зьвяры яшчэ сумней. Дурніца Мілі хавала мёртвую птушачку ў пачку ад запалак, вянок стакротак і кавалкі парцаляны на магілцы.
А гэта будзе Сьвятое Сэрца: выстаўленае напаказ. Сэрца на далоні. Павінна быць збоку й пафарбаванае на чырвона як сапраўднае. Ірляндыя была яму прысьвечаная ці нешта такое. He выглядае задаволеным. За што гэтая рана? Птушкі зьляталіся б і дзяўблі як таго хлопца з кошыкам садавіны але ён сказаў не таму што яны спужаліся б хлопца. Апалён гэта быў.
Як многа! I ўсе яны калісьці хадзілі па Дубліне. Верныя, што аддалі душу. Як ты цяпер і мы калісь былі.
Прытым ці магчыма ўсіх запомніць? Вочы, хаду, голас. Ну, голас так: грамафон. Паставіць грамафон у кожнай магіле або трымаць дома. Пасьля нядзельнага абеду. Паставім нашага беднага прадзядулю. Крргррк! Добрдзеньдодзеньдобр стррашнаррады кррк стррашнаррадыстррэцц добрдзень стррашнстррпшшы. Нагадвае голас як фатаграфія твар. Інакш ты б ня ўспомніў твару скажам праз пятнаццаць гадоў. Напрыклад чыёга? Напрыклад кагосьці хто памёр калі я працаваў ва Ўіздама Хілі.
Шртшр. Шоргат каменьчыкаў. Стой. Пачакай.
Ён напружана глядзеў у падножжа каменнага склепу. Нейкі зьвер. Пачакай. Вунь надыходзіць.
Тлусты шэры пацук кандыбаў уздоўж сьцяны склепу, шоргаючы па жвіры. Стары прайдзісьвет: прапрадзед: ведае ўсе хады. Шэрая жывёліна праціснулася пад плітаю, торгаючыся ў шчыліне. Тут добрая схованка для скарбу.
Хто там пражывае? Тут спачываюць астанкі Робэрта Эмэры. Робэрта Эмэта пахавалі тут пры сьвятле паходняў, здаецца? Робіць абход.
Зьнік і хвост.
Такія пройды ўправяцца з чалавекам ураз. He паглядзяць хто, пакінуць чыстыя костачкі. Для іх папросту мяса. Труп гэта тухлае мяса. Ну а сыр што такое? Труп малака. У тых ’’Падарожжах па Кітаі” я чытаў кітайцы кажуць белы чалавек сьмярдзіць ім трупам. Лепш спальваць. Сьвятары назарэз супроць гэтага. Іншая фірма забірае ім напіўкі. Гуртавы гандаль крэмацыйнымі й галяндзкімі печкамі. Час чорнай сьмерці. Глынаюць іх ямы зь нягашанай вапнай. Камэры сьмерці. 3 пылу паўстаў і ў пыл абернесься. Або пахаваць у моры. Дзе гэта тая вежа маўчаньня ў парсаў? Птушкі разьдзёўбваюць. Зямля, агонь, вада. Кажуць, найлеппі утапіцца. У адно імгненьне бачыш усё сваё жыцьцё. Але калі выратуюць то не. А ў паветры пахаваць ня можна. Зь лятучага апарату. Цікава, разыходзяцца там весткі калі апускаюць сьвежага пад зямлю? Падземная сувязь. Мы навучыліся гэтага ад іх. He зьдзівіўся б. Надзённая сытная страва для іх. Мухі зьлятаюцца калі яшчэ не памёр як належыць. Вынюхалі Дыгнама. Ніякі смурод ім не перашкаджае. Белая як соль разьлезлая трупіная каша: пахам і смакам як сырая рэпа.
Сьпераду паблісквала брама: яшчэ адчыненая. Назад у гэты сьвет. Хопіць ужо тут. Кожны раз набліжаесься патрохі. Апошнім разам я тут быў на паховінах місіс Сініка. I ў беднага таты. Любоў якая забівае. Нават раскопваюць зямлю ўночы пры ліхтарох як той выпадак я чытаў каб дастаць сьвежапахаваных жанчын або нават гнілаватых калі пайшлі трупіныя язвы. Дрыжыкі бяруць ад такога. Я табе пакажуся пасьля сьмерці. Убачыш мой прывід пасьля сьмерці. Мой прывід будзе цябе мучыць пасьля сьмерці. Існуе той сьвет і завецца ён пекла. Мне зусім не падабаюцца тыя сховы, напісала яна. Hi мне. Яшчэ гэтулькі можна ўбачыць, пачуць, адчуць. Адчуваць цеплыню жывых істотаў побач. Гэтыя няхай сьпяць у сваіх чарвівых пасьцелях. У гэтым забегу яны мяне не дастануць. Цёплыя пасьцелі: цёплае паўнакроўнае жыцьцё.
Марцін Канінгам высунуўся з бочнай алеі, паважна размаўляючы.
Адвакат, здаецца. Ягоны твар мне знаёмы. Мэнтан. Джон Генры, адвакат, паўнамоцны па прысягах і паказаньнях. Дыгнам калісьці працаваў у ягонай канцылярыі. У Мата Дылана даўно таму. Вясёлыя вечарыны ў кампанейскага Мата. Халодная дзічына, цыгара, шклянкі-неспадзяванкі. Сапраўды залатое сэрца. Так, Мэнтан. Таго вечару ў кегельбане разьверашчаўся на мяне, бо я заехаў сваім шарам у ягоны. Чыстая выпадковасьць: прамахнуўся. I таму ён зьнелюбіў мяне ў корань. Нянавісьць зь першага пагляду. Молі й Флуі Дылан, абняўшыся пад бэзам, хіхікалі. Мужчыны заўсёды так, абражаныя да сьмерці, калі пры жанчынах.
Капялюш яму ўвагнуўся на баку. У карэце, відаць.
— Прашу прабачэньня, сэр, — сказаў містэр Блюм, параўняўшыся зь імі.
Яны спыніліся.
— У вас капялюш крыху пакамячыўся, — паказаў містэр Блюм.
Джон Генры Мэнтан хвілю якую незварушна ўзіраўся на яго. — Тут, — дапамог Марцін Канінгам, таксама паказваючы.
Джон Генры Мэнтан зьняў капялюш, выпіхнуў угін і дбайна прыгладзіў ворсу рукавом. Потым зноў насунуў капялюш на галаву.
— Цяпер усё як трэба, — сказаў Марцін Канінгам.
Джон Генры Мэнтан таргануў галавою ў знак удзячнасьці.
— Дзякую, — сказаў ён коратка.
Яны рушылі да брамы. Містэр Блюм, прыгнечаны, замарудзіў колькі крокаў, каб не падслухваць. Марцін выкладае закон. Марцін такога доўбню абкруціць вакол малога пальца, а ён і агледзецца не пасьпее.
Рыбіны вочы. He бяры ў галаву. Потым, можа, будзе яму й прыкра, калі ўцяміць. I такім чынам возьмеш над ім верх.
Дзякую. Як жа мы важныя з самага ранку.
□ □ □
У СЭРЦЫ ГІБЭРНІЙСКАЙ МЭТРАПОЛІІ
ПЕРАД КАЛЁНАЮ НЭЛЬСАНА ТРАМВАІ ЗАПАВОЛЬвалі, мянялі каляіны, перастаўлялі дугу, вырушалі на Блэкрок, Кінгстаўн і Долкі, Клонскі, Рэтгар і Тэрэнюр, Палмэрстан Парк і Верхні Рэтмайнс, Сэндымаўнт Грын, Рэтмайнс, Рынгсэнд і Сэн-
дымаўнт Таўэр, Хэралдс Крос. Сіпаты кіраўнік руху Аб’яднанай Дублінскай Трамвайнай Суполкі адгарлапаніваў іх:
— Рэтгар і Тэрэнюр!
— Давай, Сэндымаўнт Грын!
Раўнабежна справа й зьлева, ляскаючы й пазвоньваючы, двухпавярховы й аднапавярховы рушылі з канцавых прыпынкаў, павярнулі на выязную каляіну, раўнабежна пасунулі.
— Паехаў, Палмэрстан Парк!
НОСЬБІТ КАРОНЫ
Пад портыкам галоўнае пошты чысьцільнікі абутку заклікалі й ваксавалі. Расстаўленыя на Норт-Прынс-стрыт паштовыя карэты Ягонае Вялікасьці, пазначаныя на бакох каралеўскімі ініцыяламі Е. R.1, прымалі з шумам кіданыя мяіпкі зь лістамі, паштоўкамі, лістоўкамі, пасылкамі, заказнымі й звычайнымі, на адрасы мясцовыя, правінцыйныя, брытанскія й заморскія.
ДЖЭНТЛЬМЭНЫ 3 ПРЭСЫ
Грузчыкі ў грубых ботах выкочвалі з глухім грукатам бочкі са складаў на Прынс-стрыт і загружалі іх на броварны фургон. На броварны фургон загружаліся з глухім грукатам бочкі, выкочваныя грузчыкамі ў грубых ботах са складаў на Прынс-стрыт.
— Вось яна дзе, — сказаў Рэд Мары. — Аляксандар Клютч.
— Вы гэта выражце, добра? — сказаў містэр Блюм, — а я вазьму з сабою ў рэдакцыю ”Тэлеп)афу”.
Дзьверы кабінэту Ратлэджа зноўку рыпнулі. Дэйві Стывэнс, драбнюта ў шырачэзным плашчы, у маленькім мяккім капялюшыку, што каранаваў ягоныя кучары, выйшаў са скруткам папераў пад плашчом, каралеўскі пасланец.
Доўгія нажніцы Рэда Мары чатырма роўнымі заедамі выразалі абвестку з газэты. Нажніцы й клей.
— Я зараз зайду ў друкаршо, — сказаў містэр Блюм, беручы выразаны квадрацік.
— Вядома, калі ён хоча зацемку, — сказаў Рэд Мэры сур’ёзна, зь пяром за вухам, — мы можам гэта зрабіць.
— Ясна, — кіўнуў галавою містэр Блюм. — Я гэта ўб’ю яму ў галаву.
Мы.
Edward Rex (лац.) — Кароль Эдуард (VII).
УІЛЬЯМ БРАЙДЭН, ЭСКВАЙР, ОКЛЭНДС, СЭНДЫМАЎНТ
Рэд Мары крануў рукаў містэра Блюма сваімі нажніцамі й шапнуў:
— Брайдэн.
Містэр Блюм адвярнуўся і ўбачыў, як прыдзьвернік у ліўрэі прыўзьняў сваю шапку з надпісам перад велічнай фігурай, якая рушыла між шчытоў ’’Уіклі Фрымэн энд Нэшнл Прэс” ды ”Фрымэнс Джорнэл энд Нэшнл Прэс”. Глухі грукат бочак Гінэса. Яна велічна паднялася па сходах, парасонам вызначаючы сабе кірунак, з абрамленым барадою важным абліччам. Сьпіна ў тонкім сукне падымалася з кожнай прыступкай вышэй: сьпіна. У яго ўсе мазгі ў карку, як кажа Дэдал. Складкі мяса абвісаюць ззаду. Тлустыя складкі шыі, тлушч, шыя, тлушч, шыя.
— Вам не здаецца, што ягоны твар нагадвае Нашага Збаўцу? — шапнуў Рэд Мары.
Дзьверы кабінэту Ратлэджа шапнулі: іі-крыы. Заўсёды ставяць адны дзьверы насупроць іншых каб пройма. Уваход. Выхад.
Наш Збаўца: абрамлены барадой авал твару: гутарка ў сутоньні, Марта, Марыя. Ведзены парасонам-мячом да рампы: тэнар Марыё.
— Або Марыё, — сказаў містэр Блюм.
— Так, —пагадзіўся Рэд Мэры. — Але й казалі, што Марыё — рыхтык партрэт Збаўцы.
Ісус Марыё з падружаванымі шчокамі, камізэлька й цыбатыя ногі. 3 рукою на сэрцы. У ’’Марце”.
Вярні—іся, мая спірата, Вярні—іся, дарагая.
ПОСАХ I ПЯРО
— Ягоная міласьць двойчы званілі сёньня зранку, — пачціва сказаў Рэд Мары.
Яны глядзелі, як зьнікаюць з вачэй калені, лыткі, чаравікі. Шыя.
Ушмыгнуў разносчык тэлеграмаў, кінуў пакет на прылавак і вышмыгнуў, выкрыкнуўшы адно слова:
— ’’Фрымэн”!
Містэр Блюм нясьпешліва сказаў:
— Што ж, ён сапраўды адзін з нашых збаўцаў.
Лагодная ўсьмешка спадарожнічала яму, калі ён падымаў вечка прылаўка й калі выходзіў бочнымі дзьвярыма ды йшоў цёмнай і цёплай лесьвічкай і праходам, ступаючы па хісткіх масьнічынах. Але ці ён збавіць наклад газеты? Стукатаныіе, стукатаньне.
Ён піхнуў створкі зашклёных дзьвярэй і ўвайшоў, пераступаючы цераз горбу абгортачнай паперы. Вулачкай між ляскатлівымі машынамі ён прайшоў да адгароджанага пісьмовага століка Нанэці.
3 ГЛЫБОКІМ СМУТКАМ ПАВЕДАМЛЯЕМ АБ СКОНЕ ВЫСОКАПАВАЖАНАГА ДУБЛІНСКАГА ГРАМАДЗЯНІНА
Хайнс таксама тут: занатоўка аб паховінах, мабыць. Стукатлівы стук.
Сёньня раніцай астанкі супачылага містэра Патрыка Дыгнама. Машыны. Зьмелюць чалавека на атамы калі трапіць туды. Кіруюць сёньняшнім сьветам. I ягоная машынэрыя таксама шпарыць. Як гэтыя калі выйдуць з-пад рук: зашумутоць. Разьнясуць, паразьдзіраюць. А той стары шэры пацук ірвецца каб пралезьці ў сярэдзіну.
ЯК ВЫДАЕЦЦА ВЯЛІКАЯ ШТОДЗЁННАЯ ГАЗЭТА
Містэр Блюм прыпыніўся за плячыма сухарлявага кіраўніка, ліобуючыся глянцаватай прычоскай.
Дзіўна, ён ніколі ня бачыў свае сапраўднае айчыны. Мая айчына Ірляндыя. Выбраны ад каледжу Грын. Цягнуў сваё цягло што было моцы. Тыднёвік купляюць якраз ддя абвестак і ўсялякіх пабочных драбніцаў, а не для тухлых навінаў з урадавага біолетэню. Каралева Анна памерла. Апублікаванае ўладамі ў тысяча каторымсьці годзе. Маёнтак знаходзіцца ў акрузе Роўзналіс, баронія Тынахінч. Усім зацікаўленым згодна з уставай даводзім да ведама лік мулаў і коней, прададзеных на экспарт у Баліне. Занатоўкі з прыроды. Карыкатуры. Штотыднёвы аповед Філа Блэнка з сэрыі пра быка й Пэта. Бачынка дзядзькі Тобі для малечы. Запытаньні вясковага боўдзілы. Шаноўны Спадару Рэдактару, якое найлепшае лякарства на ўздуцьцё? У гэтым аддзеле й я хацеў бы. Сам навучысься шмат, калі вучыш іншых. Сьвецкая хроніка НПЛ. Наогул пра лгодзей. Наогул прыемная лухта. Зграбныя купальніцы на залатым пляжы. Найбольшы на сьвеце балён. Супольная вясельная ўрачыстасьць дзьвюх сёстраў. Два жаніхі глядзяць на сябе й рагочуць.
Купрані, друкар, таксама. Болып ірляндзкі чымсьці самі ірляндцы.
Машыны ляскалі ў рытме тры-чатыры. Стук-стук-стук. A калі раптам у яго паралюш і ніхто ня ведае як іх спыніць, тады яны ляскалі б і ляскалі б, друкавалі б і друкавалі б, узад і ўперад. Атрымалася б чортава каша. Туттрэба спакойная галава.
— Давайце ўсадзім гэта ў вячэрняе выданьне, спадар райца, — сказаў Хайнс.
Неўзабаве пачне яго называць спадар лорд-мэр. Кажуць, нібыта яго падтрымлівае Доўгі Джон.
Кіраўнік, не адказаўшы, накрэмзаў друкаваць у куточку лістка й кіўнуў на наборшчыка. Моўчкі перадаў лісток за брудную шкляную перагародку.
— У парадку, дзякую, — сказаў Хайнс і адвярнуўся йсьці.
Яго перапыніў містэр Блюм.
— Калі хочаце ўзяць грошы, дык касір якраз зьбіраецца на абед, — сказаў ён, паказваючы вялікім пальцам за сябе.
— А вы ўжо? — спытаўся Хайнс.
— Мгм, — хмыкнуў містэр Блюм. — Калі вы хутка, дык яшчэ яго засьпееце.
— Дзякую, стары, — сказаў Хайнс. — Я таксама яго трасяну.
Ён шпарка засьпяшаўся ў рэдакцыю ’’Фрыманс Джорнэл”.
Тры шылінгі я яму пазычыў у Мара. Тры тыдні. Трэці намёк.
НАЗІРАЕМ, ЯК ПРАЦУЕ РЭКЛЯМНЫ АГЭНТ
Містэр Блюм паклаў сваю выразку на столік містэра Нанэці.
— Прабачце, спадар райца, — сказаў ён. — Вось гэтая абвестка, прыгадваеце, для Клготча.
Містэр Нанэці паўзіраўся на выразку й кіўнуў.
— Ён хоча, каб паказалася ў ліпені, — сказаў містэр Блюм.
Ня чуе. Нанан. Сталёвыя нэрвы.
Аловак кіраўніка павіс над выразкай.
— Пачакайце, — сказаў містэр Блюм. — Ён хоча крыху зьмяніць. Клютч, бачыце. Ён хоча два ключы зьверху.
Пякельны грукат тут. Можа ён разумее што я.
Кіраўнік павярнуўся, гатовы цярпліва выслухаць, і, адставіўшы локаць, пачаў нясьпешна чухацца пад пахай свайго альпакавага пінжака.
— Вось так, — сказаў містэр Блюм, скрыжаваўшы ўказальныя пальцы зьверху.
Няхай да яго найперш дойдзе.
Містэр Блюм, паглядзеўшы скоса ўверх ад учыненага ім крыжа, убачыў зямлісты твар кіраўніка, здаецца, у яго лёгкая жаўтуха, а за ім паслухмяныя шпулі, якія паглыналі бясконцыя стужкі паперы. Лясь. Лясь. Мілі паперы яшчэ не намотаныя. Што зь ёю будзе потым? О, абгартаць мяса, пакункі: можна скарыстаць на тысячу розных спосабаў.
Спрытна ўстаўляючы словы ў перапынкі між ляскатам, ён пачаў хутка маляваць на падрапаным стале.
ДОМ КЛЮ(Т)ЧОЎ
— Вось так, бачыце. Тут два скрыжаваныя ключы. I кола. Потым імя й прозьвішча, Аляксандар Клютч, гандаль гарбатай і алькагольнымі напоямі. I ўсё іншае.
Ягонай справы лепш яго не вучы.
— Вы самі ведаеце, спадар райца, што яму трэба. I потым зьверху наўкола ўразьбіўку: дом ключоў. Разумееце? Як вы мяркуеце, гэта добрая думка?
Кіраўнік апусьціў руку ніжэй і спакойна чухаўся каля сподніх рэбраў.
— Сутнасьць думкі, — тлумачыў містэр Блюм, — гэта дом ключоў. Вы ж ведаеце, спадар райца, парлямант вострава Мэн. Лёгкі намёк на самакіраваньне. Турысты, ведаеце, з вострава Мэн. Адразу кідаецца ў вочы, разумееце. Можаце так зрабіць?
Можа запытацца ў яго як вымаўляецца тое voglio. Ну але калі б ён ня ведаў то яму зрабілася б няёмка. Лепш не.
— Гэта мы можам, — сказаў кіраўнік. — Вы маеце малюнак?
— Я магу дастаць, — сказаў містэр Блюм. — Ён быў ужо ў газэце ў Кілкэні. У яго й там крама. Зараз зьбегаю й папрашу ў яго. Так што вы можаце гэта зрабіць, і яшчэ кароткую зацемку, каб прыцягнуць увагу. Ведаеце, як заўсёды. Ліцэнзія на гандаль, высокая якасьць. Здаўна адчувалася патрэба. I таму падобнае.
Кіраўнік хвілю падумаў.
— Гэта мы можам, — сказаў ён. — Але хай ён дасьць заказ на тры месяцы.
Наборшчык прынёс яму вільготную гранку. Ён моўчкі пачаў рабіць карэктуру. Містэр Блюм стаяў побач, слухаючы гучнае пульсаваньне крывашыпаў і спаглядаючы на наборшчыкаў, маўкліва пахіленых над сваімі касамі.
ПАВОДЛЕ ПРАВАПІСУ
Павінен усё дакладна ведаць як пішацца. Карэктарская ліхаманка. Ранкам Марцін Канінгам забыўся нам даць сваю правапісную галаваломку. Забаўна бачыць зь нічым не параўнаная не асобна здаецца? зьбянтэжанасьць разносчыка эс чэ пq>aд расплюшчанай тут эш чэ грушай з блізкага складу на кладах. Ці ж не бязглузьдзіца? Клады, безумоўна, устаўленыя тут для складу.
Мне трэба было сказаць, калі ён насоўваў свой цыліндар. Дзякую. Трэба было сказаць наконт старога капелюша ці нешта падобнае. He ж, трэба было сказаць. Выглядае амаль як новы. I тады пабачыць ягоны фізыяном.
Шух. Сподні талер найбліжэйшай машыны выштурхнуў уперад дошку зь першай шух партыяй сфальцаванай паперы. Шух. Амаль як жывая шухае каб зьвярнулі ўвагу. 3 усяе сілы стараецца прамовіць. Тыя дзьверы таксама іі-крыы рыпнулі, упрошваючы, каб зачынілі. Усё прамаўляе на свой спосаб. Шух.
ВЫСОКІДУХОЎНІК У РОЛІ КАРЭСПАНДЭНТА
Неспадзявана кіраўнік аддаў гранку назад, са словамі:
— Пачакай. А дзе ліст архіяпіскапа? Яго трэба перадрукаваць у ’’Тэлеграфе”. Дзе той як яго?
Ён акінуў паглядам свае шумныя, але няздольныя адказваць, машыны.
— Монкс, сэр? — спытаўся голас са словагісэрні.
— Але. Дзе Монкс?
— Монкс!
Містэр Блюм узяў сваю выразку. Пара йсьці.
— Дык я прынясу малюнак, містэр Нанэці, — сказаў ён, — і я ўпэўнены, што дасьцё яго на відным месцы.
Заказ на тры месяцы. Найперш трэба дыхнуць сьвежым паветрам. Але паспрабаваць можна. Удзяўбці пра жнівень: знакамітая думка: месяц выстаўкі коней. Болсбрыдж. Турысты пазьяжджаюцца на выстаўку.
МАЙСТАР ДЗЁННАЙ ЗЬМЕНЫ
Ён прайшоў праз наборны цэх, мінаючы згорбленага старэчу Ў фартуху й акулярах. Стары Монкс, майстар дзённай зьмены. Куча рознае дзівоты прайшла яму цераз рукі на ягонай часіне: нэкралёгі, карчомныя абвесткі, прамовы, разводныя справы, знайшлі тапельца. Ужо дажывае свой век. Непітушчы,
сур’ёзны чалавек, і з ладным рахункам у банку, як думаю. Жонка неблагая кухарка й прачка. Дачка шые ў кравецкай майстэрні. Яніна працавітая дзяўчына, аніякіх капрызаў.
I БЫЛО СЬВЯТА ПАСХІ
Ён спыніўся паназіраць, як наборшчык спрытна вярстае тэкст. Найперш чытае яго адзаду. Як хутка ўпраўляецца. Тут патрэбна спрактыкаванасьць. мангыД кыртаП. Бедны татка чытае мне сваю Хагаду справа налева, водзіць пальцам па радкох. Пэсах. У будучым годзе ў Ерусаліме. О Божа, Божа! Уся тая доўгая гісторыя пра выхад зь зямлі эгіпецкай і ў дом няволі алілуя. Sheina Israel Adonai Elohenu2. He, гэта іншае. Потым пра дванаццаць братоў, сыноў Якубавых. I потым ягня й кошка й сабака й палка й вада й разьнік. I потым анёл сьмерці забівае разьніка а той забівае быка а сабака забівае кошку. Здаецца нейкай лухтой пакуль ня ўдумаесься як належыць. Сэнс тут у справядлівасьці а паводле зьместу ўсе зьядаюць усіх. У рэшце рэшт, такое ёсьць жыцьцё. Як жа хутка ён з тым упраўляецца. Практыка чыніць дасканалым. Як быццам пальцы ў яго відушчыя.
Містэр Блюм выбраўся зь ляскату й шуму, прайшоўшы галерэяй да лесьвічнай пляцовачкі. Ды што, тарабаніцца мне ў такую далеч на трамваі, а яго можа й не засьпею? Лепш спачатку пазваніць. А нумар? Як нумар дому Цытрона. Дваццацьвосем. Дваццаць восем дзьве чацьвёркі.
ЯШЧЭ ТОЛЬКІ РАЗ ТОЕ МЫЛА
Ён спусьціўся па лесьвіцы. Які чорт пакрэмзаў усе сьцены запалкамі? Панапісвалі, як быццам у заклад пайшлі. I заўсёды ў такіх установах цяжкі затхлы дух. Ад цеплаватага клею з суседняга пакою, калі працаваў у Тома.
Ён выняў хустачку, каб закрыць нос. Цытрон-лімон? Ах, я ж туды мыла паклаў. Яшчэ мне адтуль высунецца. Засунуўшы хустачку назад, ён выняў мыла й схаваў яго ў кішэню нагавіцаў, зашпіліўшы на гузік.
Якую парфуму ўжывае твая жонка? Яшчэ можна было б зьезьдзіць дадому: на трамваі: нібы чагосьці забыўся. Толькі глянуць перад тым як будзе строіцца. He. Чакай. He.
2Слухай, Ізраіль, Госпада Бога (нашага) (гебр.).
3 рэдакцыі ’’Іўнінг Тэлеграф” раптам даляцеў вісклівы рогат. Ведаю хто такі. Што там у іх? Зайду на хвілю пазваніць. Нэд Лэмбэрт, гэта ён.
ЭРЫН, ЗЯЛЁНЫ КЛЯЙНОТ СРАБРЫСТАГА МОРА
— Уваходзіць прывід, — ціха, бісквіта-поўна-ротна прачмякаў прафэсар МакХ’ю да запыленага вакна.
Містэр Дэдал, пераносячы пагляд з пустога камінка на пакеплівую фізыяномію Нэда Лэмбэрта, кісла ў яе запытаўся:
— На Хрыстовы пакуты, няўжо ад гэтага цябе не схапіла б пякотка ў срацы?
Нэд Лэмбэрт, які сядзеў на стале, працягваў чытаць уголас:
— Альбо зьвернем пагляд на выгібы гаманлівага струменьчыка, што, абвейваны лагоднымі зэфіркамі, цурчыць і пеніцца, варагуючы з камяністымі завадамі на сваім шляху да блакітнага валадарства Нэппгуна, і бруіцца між абымшэлых берагоў, укрыты то бліскаўкамі пышнага сонца, то ценем, кіданым на ягонае задуменнае ўлоньне павіслым ліспіоўем лясных волатаў. Ну як, Сайман? — спытаўся ён па-над берагам газэты. — Як тут высокі стыль?
— Мяшае напоі, — адказаў містэр Дэдал.
Сьмеючыся, Нэд Лэмбэрт ляпнуў сябе газэтай па каленях і паўтарыў:
— Задуменнае ўлоньне й павіслае сракоўе. Ну, браткі! Ну, браткі!
— I Ксэнафонт глядзеў на Маратон, — сказаў містэр Дэдал, зноў спаглянуўшы на камінак і адтуль на вакно, — і Маратон глядзеў на мора.
— Досыць! — усклікнуў прафэсар МакХ’ю ад вакна. — Я больш не жадаю слухаць гэтай лухты.
Глынуўшы серпаваты кавалак поснага бісквіту, які безупынна пакусваў, ён, згаладалы, прымерваўся да другога, ужо нарыхтаванага ў другой руцэ.
Высакашпарная лухта. Балабоны. Бачу што Нэд Лэмбэрт узяў вольны дзень. Паховіны ўсё-ткі расклейваюць чалавека на ўвесь дзень. Кажуць, ён уплывовы чалавек. Стары Чэтэртан, віцэ-канцлер, даводзіцца яму ці то стрыечным дзедам ці то прадзедам. Кажуць, ужо пад дзевяноста. Мабыць і нэкралёг на першую паласу ўжо даўно напісаны. А ён жыве ім назло. Яшчэ самому давядзецца першаму. Джоні, уступі месца дзядзьку. Высокашаноўнаму Хэджэсу Эйру Чэтэртану. Думаю, у дні
ўплаты ён дрыготкай рукой выпісвае яму чэк ці два. Шквал граша, калі выпруціць ногі. Алілуя.
— Яшчэ раз напяўся, — сказаў Нэд Лэмбэрт.
— Што гэта? — спытаўся містэр Блюм.
— Нядаўна знойдзены фрагмэнт Цыцэрона, — урачыстым тонам адказаў прафэсар МакХ’ю. — ”Наш прыгожы край”.
КОРАТКА, АЛЕ ТРАПНА
— Чый край? — прастадушна спытаўся містэр Блюм.
— Пытаньне вельмі дарэчы, — сказаў прафэсар паміж чарговымі жвакамі. — 3 націскам на чый.
— Край Дэна Доўсана, — сказаў містэр Дэдал.
— Гэта ягоная прамова ўчора вечарам? — спытаўся містэр Блюм.
Нэд Лэмбэрт кіўнуў.
Клямка штурханула містэра Блюма ў крыж: дзьверы адчыняліся.
— Прашу прабачэньня, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, уваходзячы.
Містэр Блюм жвава адступіўся.
— А я ў вас, — сказаў ён.
— Добры дзень, Джэк.
— Заходзь, заходзь.
— Добры дзень.
— Як маесься, Дэдал?
— Добра. А ты?
Дж. Дж. О’Молай трасянуў галавою.
СУМНАЕ
Быў самым здольным сярод маладых адвакатаў. Апусціўся, бедачына. Гэты сухотны румянец, пішы прапаў чалавек. Прыйшлі капцы. Цікава, якія вятры яго сюды прывеялі? Грашовая дакука.
— Альбо, скіраваўшы крокі да горных вяршыняў, што самкнутым шыхтом.
— Выглядаеш надзвычайна.
— А рэдактара можна тут пабачыць? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай, спаглядаючы на ўнутраныя дзьверы.
— Колькі хочаце, — сказаў прафэсар МакХ’ю. — Ня толькі пабачыць, але й пачуць. Ён з Лэнэханам у сваёй сьвятыні.
Дж. Дж. О’Молай нясьпешліва падыйшоў да пахілага століка й пачаў гартаць ружовыя лісткі ў падшыўцы газэты.
Практыка зачахла. Няўдаліца. Падае духам. Азарт. Ганаровыя даўгі. Пажынае буру. Раней атрымліваў ладныя ганарары ад Д. і Т. Фіцджэралдаў. У парыках, каб паказаць шэрае рэчыва. Мазгі на далоні, як сэрца той статуі ў Гласнэвіне. Здаецца, ён нешта там піша для ’’Экспрэсу” разам з Габрыелам Конраем. Няблага начытаны. Майлс Кроўфард пачынаў у ’’Індэпэндэнце”. Забаўна як тыя тыпы з газэтаў віхляюць ледзь толькі пачуюць што вецер зь іншага боку. Ветрачкі. Цёпла й холадна адным дыхам. Ня ведаеш, каму верыць. Кожная казка добрая, пакуль не распавядуць наступнай. Кідаюцца адзін на аднаго як шалёныя ў тых газэтах, і раптам усё разьвейваецца. Запанібрата наступнага дня.
— Ах, божанькі, вы толькі паслухайце! — упрашальна заенчыў Нэд Лэмбэрт. — Альбо, скіраваўты крокі да горных вярійыняў, што самкнупіым шыхтом...
— Пустазвонства! — раздражненым голасам перапыніў прафэсар. — Хопіць таго надзьмутага ветраслоўя!
— Шыхтом, — працягваў Нэд Лэмбэрт, — усё вышэй і вышэй падымаюцца ў неба, каб абмыць нашы душы...
— Хай сабе глотку абмые, — сказаў містэр Дэдал. — Сьвяты Божа ў вякох! Так? I за такое яму яшчэ плацяць?
— Душы непараўнанай панарамай запаветных даляглядаў Ірляндыі, беспрыкладных, нягледзячы на піыя гучнахвалёныя правобразы ў іншых нястрымна апявапых краёх, у красе цяністага гаю й раўніны з узгоркамі, і сакавіпіай пашы ў веснавой зелені, укрыпгай дзівосна-празрыстым зьзяньнем нашага мяккага піаямнічага ірляндзкага сутоньня...
ЯГОНАЯ РОДНАЯ ГАВОРКА
— Месяц, — сказаў прафесар МакХ’ю. — Ён забыўся пра ’Тамлета”.
— Шпіо спавівае далі й прасьцягі, пакуль не заблішчыць зіхопікі круг месяца, апраменьваючы іх сваёй срабрыстай яснотай.
— Ох! — усклікнуў містэр Дэдал, выпускаючы безнадзейны стогн. — Вось дык дрыстачка цыбульная! Нам ужо досыць, Нэд. Жыцьцё й без таго кароткае.
Ён зьняў цыліндар і, дзьмухаючы ад нецярплівасьці ў свае буйныя вусы, прычасаўся па-валійску, растапыранымі пальцамі.
Нэд Лэмбэрт адклаў газэту, задаволена хіхікаючы. Хвілю пасьля сіпаты зьвяглівы сьмех пырснуў з непаголенага, прыкрытага чорнымі акулярамі, твару прафэсара МакХ’ю.
— Здобны Доў! — усклікнуў ён.
ЯК КАЗАЎ УЭЗЭРАП
Цяпер у друку з гэтага можна пацьвельваць адволі, але публіка такое глынае як гарачыя бліны. Ён, здаецца, працаваў у пякарні? Таму на яго кажуць Здобны Доў. Так ці йначай, вымасьціў сабе гнязьдзечка нядрэнна. У дачкі жаніх у падаткавай управе, мае аўтамабіль. Спрытна яго падчапіла. Прыёмы, адкрыты дом. Нагасыцоесься ад пуза. Уэзэрап заўсёды гэта казаў. Падступайся да іх праз жывот.
Унутраныя дзьверы гвалтоўна адчыніліся, і ў пакой сунулася барвовадзюбатая фізыяномія, завершаная грабянём перыстых валасоў. Дзёрзкія сінія вочы агледзелі ўсіх, а востры голас запытаўся:
— Што тут?
— А вось прыбывае ўласнай асобай самазваны шляхцюк! — дастойна аб’явіў прафэсар МакХ’ю.
— Пайшоўтыўпрочкі, задрыпаны пэдагог! — выказаў сваё шанаваньне рэдактар.
— Хадзем, Нэд, — сказаў містэр Дэдал, накладаючы капялюш. — Пасьля такога я мушу выпіць.
— Выпіць! — выкрыкнуў рэдактар. — Перад імшой выпіўкі не падаюць.
— I гэта рацыя, — адказаў містэр Дэдал, выходзячы. — Хадзем, Нэд.
Нэд Лэмбэрт бокам сашмыгнуў са стала. Сінія вочы рэдактара завандравалі на твар містэра Блюма, аценены ўсьмешкай.
— А ты не далучысься, Майлс? — спытаўся Нэд Лэмбэрт.
УСПАМІНАЮЦЦА СЛАВУТЫЯ БІТВЫ
— Паспалітае рушэньне Паўночнага Корку! — выкрыкнуў рэдактар, крочачы да камінка. — Мы заўсёды перамагалі! Паўночны Корк і гішпанскія афіцэры!
— А дзе тое было, Майлс? — спытаўся Нэд Лэмбэрт, кінуўшы задумлівы пагляд на наскі сваіх чаравікаў.
— У Агаё! — крыкнуў рэдактар.
— Так і было, дальбог, — пагадзіўся Нэд Лэмбэрт.
Выходзячы, ён шапнуў Дж. Дж. О’Молаю:
— Пачатак белай гарачкі. Сумная справа.
— Агаё! — кукарэкнуў рэдактар высокім дыскантам, задзёршы барвовы твар угору. — Маё Агаё!
— Ідэальны крэтык, — сказаў прафэсар. — Доўгі, кароткі й доўгі.
О, ЭОЛЕВА АРФА
Ён выняў з камізэлечнай кішэні шпульку ніткі для зубоў і, адарваўшы кавалак, спрытна наструніў яго між дзьвюма парамі сваіх звонкіх нячышчаных зубоў.
— Бінгбанг, бінгбанг.
Містэр Блюм, пабачыўшы, што бераг чысты, рушыў да дзьвярэй кабінэту.
— Я на хвілінку, містэр Кроўфард, — сказаў ён. — Хачу толькі пазваніць наконт аднае абвесткі.
Ён увайшоў.
— А як там зь перадавіцай у вячэрняе выданьне? — спытаўся прафэсар МакХ’ю, падыйшоўшы да рэдактара й паклаўшы дужую руку яму на плячо.
— Усё будзе як трэба, — сказаў Майлс Кроўфард крыху спакайней. — He хвалюйся. Прывітаньне, Джэк. Усё як трэба.
— Добры дзень, Майлс, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, выпускаючы з рук лісткі, якія вяла апалі на падшыўку. — Тая справа з канадзкім махлярствам — гэта сёньня?
У кабінэце застракатаў тэлефон.
— Дваццаць восем... He, дваццаць... Сорак чатыры... Так.
АДГАДАЙ ПЕРАМОЖНІКА
3 кабінэту выйшаў Лэнэхан з адбіткамі ’’Спорту”.
— Хто хоча пэўняка на Залаты Кубак? — запытаўся ён. — Булава пад О. Мэдэнам.
Ён кінуў лісткі на стол.
Крык басаногіх газэтнікаў на калідоры раптоўна прыблізіўся, і дзьверы махнулі наросьцеж.
— Цыт, — сказаў Лэнэхан. — Чую востгук дупняў.
Прафэсар МакХ’ю перасек пакой і схапіў скурчанага вісуся за каршэнь; астатнія ўроссып далі драпака на калідор і ўніз па лесьвіцы. Лісткі зашамацелі ў пройме, апісалі ў паветры блакітныя закрутасы й прызямліліся пад сталом.
— Гэта ня я, сэр. Гэта той бамбіза мяне ўпіхнуў, сэр.
— Выкінь яго й зачыні дзьверы, — сказаў рэдактар. — Ураган тут вее.
Лэнэхан пачаў зьбіраць лісткі з падлогі, двойчы нагнуўшыся з пакрэхтваньнем.
— Мы чакалі спэцыяльнага пра скачкі, сэр, — сказаў хлопец. — Гэта Пэт Фарэл мяне піхнуў, сэр.
Ён паказаў на два твары, якія зіркалі праз шчыліну з-за вушака.
— Гэта той, сэр.
— Давай адсюль, — буркнуў прафэсар МакХ’ю.
Ён выпіхнуў хлопца й ляснуў дзьвярыма.
Дж. Дж. О’Молай шамацеў падшыўкай, мармычучы, вышукоўваючы:
— Працяг на шостай бачынцы, чацьвёртай калёнцы.
— Так... тут ’’Іўнінг Тэлеграф”, — тэлефанаваў містэр Блюм з кабінэту. — Ці шэф?.. Так, ’’Тэлеграф”... Куды?.. Ага! На якім аўкцыёне?.. Ага! Разумею... Добра. Я знайду яго.
НАСТУПАЕ СУТЫКНЕНЬНЕ
Калі ён паклаў трубку, тэлефон зноўку застракатаў. Ён хутка ўвайшоў і наляцеў проста на Лэнэхана, які змагаўся з другім лістком.
— Pardon, monsieur3, — сказаў Лэнэхан, ухапіўшыся за яго на хвілю й скрывіўшыся.
— Гэта мая віна, — сказаў містэр Блюм у ягоным заціску. — Вам баліць? Я вельмі сьпяшаюся.
— Калена, — сказаў Лэнэхан.
Расьціраючы калена, ён зрабіў сьмешную міну й захімкаў:
— Назьбіралася тых anno Domini4.
— Прабачце, — сказаў містэр Блюм.
Ён падыйшоў да дзьвярэй і, узяўшыся за клямку, счакаў. Дж. Дж. О’Молай зь ляскам закрыў цяжкую падшыўку. У пустым калідоры адбіваліся рэхам гукі губнога гармоніка й два пранізьлівыя галасы хлопцаў, якія прыселі на знадворных прыступках:
Мы ўэксфардзкія хлопцы,
3 харобрым сэрцам і рукой.
3Прабачце, спадар (франц.).
4ГодГасподні (лац.).
БЛЮМ ВЫХОДЗІЦЬ
— Я пабягу на Бэйчлэрс-уок — сказаў містэр Блюм, — наконт тае абвесткі для Клютча. Хачу гэта заладзіць. Мне сказалі, ён недзе там, у Дылана.
Нейкую хвілю ён паглядаў на іхнія твары ў нерашучасьці. Рэдактар, які, прыхінуўшыся да камінкавай паліцы, падпёр галаву рукою, раптам шырокім жэстам працягнуў руку ўперад.
-— Ідзі! — прамовіў ён. — Перад табою ўвесь сьвет.
— Зараз вярнуся, — сказаў містэр Блюм, выбягаючы.
Дж. Дж. О’Молай узяў лісткі ў Лэнэхана з рук і пачаў чытаць, аддзяляючы адзін ад аднаго лёгкімі подзьмухамі й не адзываючыся.
— Ён абладзіць тую рэкляму, — сказаў прафэсар, спаглядаючы праз акуляры ў чорнай аправе па-над фіранкай. — Пагляньце на тых малых гультаёў за ім.
— Пакажы! Дзе? — усклікнуў Лэнэхан, падбягаючы да вакна.
ВУЛІЧНАЕ ШЭСЬЦЕ
Абодва заўсьміхаліся па-над фіранкай, спазіраючы на газэтнікаў, якія скакалі гужам за містэрам Блюмам; у апошняга хлопца белым зыгзагам трапятаўся на ветры блазенскі зьмей зь белымі кукардкамі на хвасьце.
— Глянь толькі на гулі-мулі тых шыбенікаў за ім, — прамовіў Ленэхан, — і зараз жа апрындзісься. Ох, мае скабы заскабіліся! Падхапілі, як ён клыпае сваімі пласкачамі. Малыя падшыванцы. Крадком на пальчыках.
Карыкатурнымі рухамі мазуркі ён жвава прасьлізнуў каля камінка да Дж. Дж. О’Молая, які паклаў лісткі на ягоныя падстаўленыя далоні.
— Што тут такое? — спытаўся Майлс Кроўфард з уздрыгам. — Куды пайшлі тыя абодва?
— Хто? — спытаўся прафэсар, адварочваючыся. — Яны адбылі ў ’’Авал” трохі выпіць. Там Пады Хупэр з Джэкам Холам. Прыехалі ўчора вечарам.
— Тады хадзем — сказаў Майлс Кроўфард. — Дзе мой капялюш?
Падрыгваючы нагамі, ён пайшоў у кабінэт, адхінаючы крысо пінжака й бразгаючы ключамі ў задняй кііпэні. Потым ключы бразнулі ў паветры і яшчэ раз аб дрэва, калі ён замыкаў шуфляду свайго стала.
— А ён ужо добранькі, — сьцішаным голасам сказаў прафэсар МакХ’ю.
— Здаецца, так, — прамармытаў у задуменьні Дж. Дж. О’Молай, выймаючы партсыгар. — Але не заўсёды яно так, як нам здаецца. У каго найбольш запалак?
ЛЮЛЬКА МІРУ
Ён паднёс папяросы прафэсару й сам узяў адну. Лэнэхан адразу крамзануў запалкай і па чарзе прыкурыў ім. Дж. Дж. О’Молай зноў адчыніў партсыгар і працягнуў яму.
— Дзякууом, — сказаў Лэнэхан, беручы папяросу.
Рэдактар выйшаў з кабінэту ў саламяным, крыва насунутым на лоб, капелюшы. Ён сьпеўна задэклямаваў, строга тыкаючы пальцам у прафэсара МакХ’ю:
Хвала імоц завабілі цябе, Імпэрыя тваё падбіла сэрца.
Прафэсар усьміхнуўся, не растуляючы доўгіх вуснаў.
— Га? Ах ты, задрыпаная Рымская імпэрыя! — сказаў Майлс Кроўфард.
Ён узяў папяросу з адчыненага партсыгара. Лэнэхан, прыкурыўшы яму хуткім плаўным рухам, сказаў:
— Ціха! Мая новенькая загадка!
— Imperium romanum5, — мякка сказаў Дж. Дж. О’Молай. — Гучыць болып шляхетна, чымсьці брытанская або брыкстанская. Словы нейк нагадваюць алей, які падліваюць у агонь.
Майлс Кроўфард гвалтоўна выпусьціў у столь першы струменьчык дыму.
— Гэта так, — сказаў ён. — Мы й ёсьць той алей. Ты ды я — алей у агонь. I шанцаў у нас яшчэ менш, чымсьці ў сьнежнага шарыка ў пекле.
ВЕЛІЧ ДАЎНЯГА РЫМУ
— Пачакай хвілінку, — сказаў прафэсар МакХ’ю, падымаючы два спакойныя кіпцюры. — Нельга сябе зводзіць словамі, гучаньнем слоў. Мы думаем пра Рым, імпэрскі, імпэратарскі, імпэратыўны.
5Рымская імпэрыя (лац.).
Ён перавёў дых і красамоўна распасьцёр рукі, што вылазілі з абтрапаных і забруджаных манкетаў:
— Якая ж была іхняя цывілізацыя? Разьлеглая, пагаджаюся: але й паскудная. Сіоасаг: сьцёкі. Жыды на пустыні або на вяршыні гары казалі: Добра быць тут. Збудуйма ахвярнік Ягове. A рымлянін, як і ангелец, што йдзе ягоным сьледам, прыносіў з сабою на кожны новы бераг, куды ступала ягоная нага (на наш бераг яна ніколі не ступала), адно сваю апантанасьць кляакай. Стоячы ў сваёй тозе, ён азіраўся навокал і казаў: Добра быць тут. Пастаўма ватэрклязэпі.
— Які адпаведна з гэтым будавалі, — сказаў Лэнэхан. — Нашы колішнія старажытныя продкі, як чытаем у першым разьдзеле кнігі Піцьця, мелі схільнасьць да цякучай вады.
— Яны былі джэнтльмэнамі прыроды, — прамармытаў Дж. Дж. О’Молай. — Але мы маем таксама рымскае права.
— I Понцкі Пілат ягоным прарокам, — адклікнуўся прафэсар МакХ’ю.
— А вы чулі гісторыю пра першага лорда скарбовай управы Полса? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай. — Быў прошаны абед у каралеўскім універсытэце, усё йшло як па масьле...
— Найперш мая загадка, — перапыніў Лэнэхан. — Вы гатовыя?
3 калідору ўвайшоў містэр О’Мэдэн Бэрк, высокі, у прасторным шэрым з донэгалскага туіду. За ім Стывэн Дэдал, здымаючы на хаду капялюш.
— Entrez, mes enfants!6 — усклікнуў Лэнэхан.
— Я суправаджаю просьбіта, — мілагучна прамовіў містэр О’Мэдэн Бэрк. — Маладосьць, кіраваная Досьведам, наведвае Розгалас.
— Як маецеся? — сказаў рэдактар, працягваючы руку. — Заходзьце. Ваш родзіч выбыў толькі што.
? ? ?
Лэнэхан зьвярнуўся да ўсіх:
— Увага! Якая опэра найпрыгажэй кульгае? Падумайце, прадумайце, прыдумайце, адкажэце.
Стывэн падаў машынапісныя лісткі, указваючы на загаловак і подпіс.
— Хто? — спытаўся рэдактар.
Спод адарваны.
6Уваходзьце, маедзеці! (франц.).
— Містэр Гэрэт Дызі, — адаазаў Стывэн.
— Той стары блуднік, — сказаў рэдактар. — А хто адарваў? Яго напёрла, ці што?
Пад лётным ветразем, ад поўдню, Дзе шторм задзьмуў у пірубы, Плыве вампір з абліччам бледным Губамі ўпіцца ў губы.
— Добры дзень, Стывэн, — прывітаўся прафэсар, падыходзячы да яго й зіркаючы цераз плячо. — Яшчур? Ці ты стаў..?
Быкамбратэрскім бардам.
КАЛАТНЯ Ў ШЫРОКА ВЯДОМЫМ РЭСТАРАНЕ
— Добры дзень, сэр, — адказаў Стывэн, чырванеючы. — Гэта ня мой ліст. Містэр Гэрэт Дызі мяне прасіў...
— О, я зь ім знаёмы, — сказаў Майлс Кроўфард — і зь ягонай жонкай бываў знаёмы. Другой такой заедлівай бабы сьвет яшчэ ня бачыў. У яе то быў несумненны яшчур, дальбог! Таго вечару, калі яна плюхнула крупнікам афіцыянту ў ’’Зорцы й Падвязцы”. Ого!
Жанчына прынесла з сабою грэх у гэты сьвет. За Алену, зьбеглую жонку Мэнэлая, грэкі дзесяць гадоў. О’Рорк, прынц Брэфні.
— Ён удавец? — спытаўся Стывэн.
— Але, саламяны, — адказаў Майлс Кроўфард, прабягаючы вачыма машынапіс. — Імпэратарскія коні. Габсбург. Ірляндзец уратаваў яму жыцьцё на бастыёнах Вены. He забывайцеся! Максыміліян Карл О’Донэл, граф фон Тырконэл у Ірляндыі. Цяпер паслаў свайго насьледніка, каб той прывёз каралю тытул аўстрыйскага фэльдмаршала. Калі-небудзь яшчэ будзе з гэтым клопат. Дзікія гусі. О так, кожны раз. He забывайцеся пра гэта!
— Пытаньне тут, ці не забыўся пра гэта ён? — ціха сказаў Дж. Дж. О’Молай, круцячы ў руках прыціск-падкову для паперы. — Ратаваньне прынцаў — гэта занятак за дзякуй.
Прафэсар МакХ’ю павярнуўся да яго.
— А калі не? — спытаўся ён.
— Я вам скажу, як яно было, — пачаў Майлс Кроўфард. — Аднаго разу той мадзяр...
ПРАПАШЧЫЯ СПРАВЫ УЗГАДВАЕЦЦА ШЛЯХЕТНЫ МАРКІЗ
— Мы заўсёды заставаліся верныя прапашчым справам, — сказаў прафэсар. — Посьпех для нас абазначае пагібель розуму й фантазіі. Мы ніколі не былі верныя людзям посызеху. Мы ім прыслужваем. Я вучу крыклівай лацінскай мовы. Я гавару на мове расы, у якой вяршыняй думкі быў афарызм: час ёсьць грошы. Мазэрыяльнае панаваньне. Dominus! Пан! А дзе духоўнасьць? Пан Езус. Пан Солсбэры. Канапа ў клюбе ва УэстЭндзе. Але грэкі!
КЮРЫЕ ЭЛЕЙСАН!7
Сьветлая ўсьмешка праясьніла ягоныя вочы ў цёмнай аправе, падоўжыла ягоныя доўгія вусны.
— Грэкі! — паўтарыў ён. — КюрыёсР Зіхоткае слова! Галосныя, якіх ня ведаюць сэміты й саксы. Кюрые! Прамяністасьць розуму. Я павінен быў вучыць грэцкай мовы, мовы інтэлекту. Кюрые элейсан! Будаўнікі клязэтаў і кляакаў ніколі ня стануць панамі нашага духу. Мы васальныя насьледнікі каталіцкага рыцарства Эўропы, якое пайшло на дно пры Трафалгары, і каралеўства духу, не imperium, якое патанула разам з атэнскім флётам пры Эгаспатамах. Так, так. Яны патанулі. Пір, зьведзены варажбою, учыніў апошнюю спробу павярнуць лёс Грэцыі. Верны прапашчай справе.
Ён адыйшоўся да вакна.
— Яны заўсёды йшлі ў паход, — прамовіў містэр О’Мэдэн Бэрк змрочным голасам, — і падалі ў бітвах.
— Буугуу! — ціхутка заплакаў Лэнэхан. — Дастаў цэглай пад канец таго спэктаклю. 0 бедны, бедны, бедны Пір!
Потым ён пачаў шаптаць Стывэну на вуха:
ЛІМЭРЫК ЛЭНЭХАНА
Вучоны муж МакХ'ю, што з Тыпэрары, Ha нос чапляў у чорным акуляры. Але наогул, не сакрэт, Яму ў вачох дваіўся сьвепі,
I бачыў ён сеой сумны нос у пары.
7Госпадзе, зьлітуйся! (грэц.).
8Госпад; спадар (грэц.).
У жалобе па Салюстьпо, як кажа Маліган. У якога маці здохла.
Майлс Кроўфард запіхнуў лісткі ў кішэню.
— Гэта падыйдзе, — сказаў ён. — Астатняе прачытаю пасьля. Усё будзе ў парадку.
Лэнэхан выцягнуў рукі ў жэсьце пратэсту.
— А што з маёй загадкай? — сказаў ён. — Якая опэра найпрыгажэй кульгае?
— Опэра? — азагадкавеў сфінксападобны твар містэра О’Мэдэна Бэрка.
Лэнэхан задаволена абвясьціў:
— ’’Ружа Кастыліі”. Уцямілі? Ружа, кастыль. Гі!
Ён лагодна пырнуў містэра О’Мэдэна Бэрка пад селязёнку. Містэр О’Мэдэн Бэрк зграбна падаўся ўзад, усьпёрся на свой парасон і зрабіў выгляд, нібыта задыхаецца.
— Памажэце! — выдыхнуў ён. — Адчуваю моцную слабасьць.
Лэнэхан, прыўзьняўшыся на пальчыкі, пачаў шпарка абвейваць ягоны твар шастлівымі лісткамі.
Прафэсар, вяртаючыся на месца ўсьцяж падшывак, лёгка крануўся рукою свабодна павіслых гальштукаў Стывэна й містэра О’Мэдэна Бэрка.
— Парыж, колішні й сёньняшні, — сказаў ён. — Вы выглядаеце, як камунары.
— Як тыя малойцы, што ўзарвалі Бастылію, — сказаў Дж. Дж. О’Молай зь мяккай іроніяй. — Ці, можа, гэта вы прыстрэлілі генэрал-губэрнатара Фінляндыі? Мяркуючы па выглядзе, вы б маглі пайсьці на такое. Генэрала Бобрыкава.
OMNIUM ПАКРЫХУМ
— Мы яшчэ толькі зьбіраліся, — сказаў Стывэн.
— Скупішча ўсіх талентаў, — сказаў Майлс Кроўфард. — Юрыстыка, старажытныя мовы...
— Скачкі, — уставіў Лэнэхан.
— Літаратура, журналістыка.
— А калі б быў Блюм, — сказаў прафэсар, — тады й рафінаванае мастацтва рэклямы.
— I мадам Блюм, — дадаў містэр О’Мэдэн Бэрк. — Муза сьпеву. Улюбёнка Дубліну.
Лэнэхан гучна кашлянуў.
— Агм! — сказаў ён моцна сьцішаным голасам. — Сьвяжок глытага паветра! Я прастудзіўся ў парку. Брама была адчыненая.
ВЫ ГЭТА МОЖАЦЕ!
Рэдактар паклаў Стывэну на плячо нэрвовую руку.
— Я хачу, каб вы напісалі што-небудзь для мяне, — сказаў ён. — Што-небудзь з задзёрам. Вы гэта можаце. Я па твары бачу. У слоўніку маладосьці...
Па твары бачу. Па вачох бачу. Лянівы абвялы малы камбінатар.
— Яшчур! — выкрыкнуў рэдактар з пагардай. — Вялікае зборышча нацыяналістаў у Борыс-ін-Осары. Спрэс лухта! Публіку трэба агламазьдзіць! Дайце ім нешта з задзёрам. Устаўце туды нас усіх, ядры яго ў душу. Айца Сына й Сьвятога Духа й Гаўняка МакКарты.
— Мы ўсе можам паднесьці спажывы для розуму, — сказаў містэр О’Мэдэн Бэрк.
Стывен падняў вочы на дзёрзкі й няўважлівы пагляд.
— Ён хоча вас уцягнуць у журналісцкую хэўру, — сказаў Дж. Дж. О’Молай.
ВЯЛІКІ ГАЛАХЕР
— Вы гэта можаце, — паўтарыў Майлс Кроўфард, заціскаючы далонь у кулак дзеля большага ўражаныія. — Пачакайце хвілю. Мы паралізуем Эўропу, як пагаворваў Ігнацыюс Галах^), калі ён бадзяўся й рабіў маркерам на більярдзе ў гатэлі ”Кларэнс”. Галахер, вось гэта быў журналіст. Вось было пяро. Ведаеце, як ён здабыў сабе ймя? Я вам скажу. Самы бліскучы ўзор журналісцкай кар’еры з усіх нам вядомых. Было гэта ў восемдзесят першым, шостага траўня, час непераможных, забойства ў парку Фінікс, думаю, вас тады яшчэ на сьвеце не было. Зараз вам пакажу.
Ён рушыў паўзь іх да падшывак.
— Вось пагляньце, — сказаў ён, абарочваючыся. — ”НыоЁрк Уорлд” заказаў спэцыяльны па тэлеграфе. Прыгадваеце тое?
Прафэсар МакХ’ю кіўнуў.
— ”Нью-Ёрк Уорлд”, — гаварыў рэдактар, набіраючы запалу й перасоўваючы саламяны капяліош на патыліцу. — Дзе ўсё здарылася. Тым Кэлі, дакладней кажучы, Кавана, Джо Брэды і
ўсе астатнія. Дзе Казьліная Скурка кіраваў коньмі. Увесь маршрут, разумееце?
— Казьліная Скурка, — адазваўся містэр О’Мэдэн Бэрк. — Фіцхарыс. Кажуць, што цяпер ён трымае той прытулак рамізьніка каля Батскага мосту. Холахан мне казаў. Ведаеце Холахана?
— Хоп і налі яшчэ раз, гэта той? — спытаўся Майлс Кроўфард.
— I бедачына Гамлі таксама там, так ён мне казаў, пільнуе каменызе для гораду. Начны вартаўнік.
Стывен, зьдзіўлены, адвярнуўся.
— Гамлі? — спытаўся ён. — Што вы кажаце? Ці ня той, што сябруе з маім бацькам?
— Кіньце таго Гамлі! — выкрыкнуў раззлаваны Майлс Кроўфард. — Хай пільнуе гарадзкое каменьне, каб яму не ўцякло. Гляньце сюды. Што зрабіў Ігнацыюс Галахер? Зараз вам скажу. Геніяльнае натхненьне. Тэлеграфаваў адразу. Маеце ’’Ўіклі Фрымэн” ад 17 сакавіка? Добра. Бачыце гэта?
Ён перагарнуў падшыўку й тыкнуў пальцам.
— Вось, скажам, чацьвёртая бачыііка, рэкляма кавы Брансама. Бачыце? Добра.
Застракатаў тэлефон.
ГОЛАС ЗДАЛЁК
— Я падыму, — сказаў прафэсар, рушыўшы ў кабінэт.
— Б — гэта брама парку. Добра.
Ягоны дрыготкі палец тыкаў і падскокваў, пункт за пунктам.
— Т — рэзыдэнцыя віцэ-караля. К — месца забойства, Н — Нокмарунская брама.
Абвіслыя складкі скуры ў яго на шыі трэсьліся, як завушніцы пеўня. Кепска накрухмалены нагруднік раптоўна выскачыў на камізэльку, і ён рэзкім рухам запіхнуў яго назад.
— Алё? Тут ’’Іўнінг Тэлеграф”... Алё?.. Хто гаворыць?... Так... Так... Так...
— Ад Ф да П — шлях, якім ехаў Казьліная Скурка дзеля алібі. Інчыкар, Раўндтаўн, Уінды Арбар, Палмэрстан Парк, Ранэла. Ф.А.Б.П. Зразумела? X — тавэрна Дэйві на Верхняй Лісанстрыт.
У дзвярах кабінэту паказаўся прафэсар.
— Гэта Блюм звоніць, — сказаў ён.
— Пашлеце яго да д’ябла, — без запыну адказаў рэдактар. — X — гэта тавэрна Бэрка, разумееце?
СПРЫТНА, ВЕЛЬМІ
— Спрытна, — сказаў Лэнэхан. — Вельмі.
— Паднёс ім усё на талерачцы, — сказаў Майлс Кроўфард, — усю гэтую крывавую гісторьпо.
Кашмар, ад якога ніколі не прачнесься.
— Я сам бачыў, — з гордасьцю сказаў рэдактар. — Я сам быў пры гэтым. Дык Адамс, шчырае сэрца, найлепшы з усіх гультаёў, у якіх Госпад тхнуў жыцьцё ў Корку, і я.
Лэнэхан пакланіўся ўяўнай постаці й абвясьціў:
— Мадам, а во вам Адам. Авель з ружай, а жур зьлева.
— Усю гісторыю! — выкрыкнуў Майлс Кроўфард. — Старая з Прынс-стрыт аказалася першай. I было там ляманту й скрыгату зубамі. Праз адну рэклямную абвестку. Грэгар Грэй зрабіў эскіз, і ён адразу пайшоў уверх. А Пады Хупэр апрацаваў Т.П. і той узяў яго да сябе ў ’’Стар”. Цяпер ён у Блюмэнфэлда. Вось гэта прэса. Вось гэта талент. П’ят! Вось хто ўсім быў татулем.
— Бацька сэнсацыйнай журналістыкі, — пацьвердзіў Лэнэхан, — і швагер Крыса Калінана...
— Алё?.. Вы там?.. Так, ён яшчэ тут. Лепш прыйдзеце самі.
— Дзе вы цяпер знойдзеце такога рэпартэра, га? — усклікнуў рэдактар.
Ён закрыў падшыўку.
— Спрыльмі ветна, — сказаў Лэнэхан містэру О’Мэдэну Бэрку.
— Вельмі спрытна, — пагадзіўся містэр О’Мэдэн Бэрк.
Прафэсар МакХ’ю выйшаў з кабінэту.
— Дарэчы, пра непераможных, — сказаў ён, — ці вы зьвярнулі ўвагу, што некаторых латочнікаў паставілі перад галоўным судзьдзёй...
— О, так, — ажыўлена загаварыў Дж. Дж. О’Молай. — Ледзі Дадлі йшла дадому праз парк, хацела пабачыць, як там леташні цыклён павыварочваў дрэвы, і надумала купіць абразок з дублінскім краявідам. А ён аказаўся паштоўкай у гонар ці то Джо Брэды, ці то Галоўнага, ці Казьлінай Скуркі. Прадавалі каля самай рэзыдэнцыі віцэ-караля, уявеце сабе!
— Цяперашнія падыходзяць адно ў краму з усялякім дробным барахлом, — сказаў Майлс Кроўфард. — Цьфу! Дзе прэса, дзе суд! Дзе вы цяпер знойдзеце такога юрыста, як тыя колішнія, як Уайтсайд, як Айзэк Бат, як срэбнамоўны О’Хэйган? Га? Ах, лухта сабачая! Месца ім адно ў публічнай прыбіральні!
Ён змоўк, але нэрвовыя сутаргі пагарды варушылі ягонымі губамі далей.
Захацела б якая-небудзь пацалаваць гэтыя губы? Адкуль ты ведаеш? Дык чаму ты тое напісаў?
РЫФМЫ Й РЭЗОНЫ
Губы, трубы. Ці губы — гэта нейкім чынам і трубы? Або трубы — гэта губы? Неяк павінны быць. Трубы, клубы, любы, зубы, грубы. Рыфмы: два чалавекі, апранутыя аднолькава, выглядаюць аднолькава, па два, пара за парай.
latua pace cheparlar ti piace . . . mentreche il vento, come fa, si tace9.
Ён бачыў, як яны надыходзяць, па трое, дзяўчаты ў зялёным, у ружовым, у ржавым, сплятаючыся, per Гаег perso10 ў лілёвым, у пурпуровым, quella pacifica oriafamma11, у золаце арыфлямы, di rimirar Je рій ardenti12. Але я стары, які раскайваецца, волава ў нагах, пад цемрывам ночы: губы трубы: скон лон.
— Кажы толькі за сябе, — сказаў містэр О’Мэдэн Бэрк.
ГОДЗЕ ДЛЯ КОЖНАГА ДНЯ...
Дж. Дж. О’Молай, невыразна ўсьміхаючыся, прыняў выклік.
— Мой дарагі Майлс, — сказаў ён, кідаючы сваю папяросу, — ты зрабіў з маіх слоў фалыпывыя высновы. У гэты момант я не стаю ў абарону трэцяй прафэсіі qua13 прафэсіі, аднак жа шпаркасьць тваіх коркскіх ног занесла цябе задалёка. Чаму ж нам не прыгадаць Генры Гратана й Флада ці Дэмастэна, ці Эдмунда Бэрка? Мы ўсе ведаем Ігнацыюся Галахера й ягонага шэфа з Чэйплізоду, Хармсуарта, з газэткі за грошык, а таксама ягонага амэрыканскага сваяка з памыйнага лістка ў Баўэры, ня
93аключныя словы радкоў 92 і 94 ды ўвесь радок 96 з 5 песьні "Пекла" Дантэ. У вольным перакладзе радкі 91-96 гучаць (курсывам падаюцца фразы, прыведзеныя Джойсам): Калі б кароль сусьвету быў нашым сябрам / мы малілі б яго, каб ён даў табе мір / за тое, што ты спагадаеш нашаму агіднаму лёсу. / Пра што ты любіш гаварыць і слухаць / мы пагаворым і паслухаем з табою / калі вецер, як цяпер, супакоіўся. (італ.).
10Праз чорнае (пракажонае) паветра (італ.).
нТое спакойнае залатое полымя (арыфляма) (іпіал.).
12Глянуць яшчэ раз з большым захапленьнем (жарам) (італ.).
13Як (лац.).
кажучы ўжо пра ’’Навінкі Пады Кэлі”, ’’Прыгоды П’ю” й нашага чуйнага сябру ’’Скібірынскага Арла”. Навошта тут успамінаць такога майстра адвакацкай вымоўнасьці, як Уайтсайд? Годзе для кожнага дня свае газэты.
ВОДГУЛЬЛЕ ПРАМІНУЛЫХ ДЗЁН
— У гэтую во самую газэту пісалі Гратан і Флад, — выкрыкнуў рэдактар яму ў твар. — Ірляндзкія патрыёты-добраахвотнікі. А цяпер вы дзе? Заснаваная ў 1763. Доктар Лукас. А каго цяпер прыраўнаеш да Джона Філпота Карэна? Цьфу!
— Ну, што ж, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, — каралеўскі адвакат Буш, напрыклад.
— Буш? — паўтарыў рэдактар. — Што ж, згодны. Буш, я згодны. У ягонай крыві гэта ёсьць. Кэндал Буш, гэта значыць, я хачу сказаць, Сэймур Буш.
— Ён ужо даўно сядзеў бы ў крэсьле судзьдзі, — сказаў прафэсар, — калі б не... Ды няважна.
Дж. Дж. О’Молай павярнуўся да Стывэна й ціха, з прыпынкамі, сказаў:
— Я думаю, што самая адшліфаваная фраза, якую я пачуў у жыцьці, выйшла з вуснаў Сэймура Буша. Было гэта на справе аб братазабойстве, той справе Чайлдса. Буш яго абараняў.
I ўліў у вушы мне ліхое зельле.
Дарэчы, як ён пра тое даведаўся? Ён жа памёр у сьне. Або тая іншая гісторыя, пра зьвера зь дзьвюма сьпінамі?
— Што гэта было? — спытаўся прафэсар.
ІТАЫА, MAGISTRA ARTIUM14
— Ён гаварыў аб правасудзьдзі на аснове доказаў, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, — аб рымскай справядаівасьці, супрацьстаўляючы яе болей даўняму закону Майсея, lex talionis15. I ўпамянуў пра Мікэлянджэлявага Майсея ў Ватыкане.
— Га.
— Некалькі старанна выбраных слоў, — папярэдзіў Лэнэхан. — Ціха!
Паўза. Дж. Дж. О’Молай выцягнуў свой партсыгар.
14Італія, настаўніца мастацтваў (лац.ў
153акон адпомсты (вока за вока, зуб за зуб) (лац.).
Дарма стаіліся. Нешта зусім звычайнае.
Вястун задуменна выняў пачак запалак і закурыў папяросу.
Пасьля, азіраючыся на мінулае, на тыя дзіўныя дні, я часта думаў пра той нязначны акт, сам па сабе пусты, той трэск запалкі, які вызначыў увесь далейшы лёс двух нашых жыцьцяў.
АДШЛІФАВАНАЯ ФРАЗА
Дж. Дж. О’Молай працягваў, старанна кшталтуючы словы:
— Ён сказаў: тая каменная выява застыглай музыкі, рагатая і пагрозьлівая, боская ў чалавечай форме, той вечны сымбаль мудрасьці й прароцтва заслугоўвае жыцьця, як заслугоўвае жыцьця твор рук і ўяўленьня разьбяра ў мармуры, духоўна пераўпівораным і пераўтвараючым.
Ягоная зграбная далонь закончыла фразу хвалістым рэхам.
— Знакаміта! — адразу адазваўся Майлс Кроўфард.
— Боскае натхненьне, — сказаў містэр О’Мэдэн Бэрк.
— А вам спадабалася? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай у Стывэна.
Стывэн, з крывёй распаленай красою мовы й жэсту, пачырванеў. Ён узяў папяросу з партсыгара. Дж. Дж. О’Молай працягнуў партсыгар Майлсу Кроўфарду. Лэнэхан, як і папярэднім разам, даў ім агню і ўхапіў свой трафэй, кажучы:
— Вельмібус дзякібус.
ЧАЛАВЕК ВЫСОКАЙ МАРАЛЬНАСЬЦІ
— Прафэсар Мэйджэніс гаварыў мне пра вас, — зьвярнуўся Дж. Дж. О’Молай да Стывэна. — Скажэце па праўдзе, што вы думаеце пра той натоўп гермэтыстаў, паэтаў апалавага маўчаньня, з тым верхаводным містыкам А. Э.? Усё пачалося з тае Блаватчыхі. Была зь яе мудрагелістая штука. У адным зь інтэрв’ю нейкаму янкі А. Э. распавёў, як аднаго разу вы прыйшлі да яго на досьвітку й сталі распытваць пра пласты сьвядомасьці. Мэйджэніс уважае, што вы сабе строілі жарты з А. Э. Ён чалавек высокай маральнасьці, Мэйджэніс.
Гаварыў пра мяне. Што сказаў? Што ён сказаў? Што ён сказаў пра мяне? Ня буду пытацца.
— He, дзякую, — сказаў прафэсар МакХ’ю, адхіляючы партсыгар ад сябе. — Пачакайце хвілінку. Дазвольце й мне нешта сказаць. Найзнакамітшым узорам аратарскага мастацтва, якое я чуў, была прамова Джона Ф. Тэйлара на пасяджэньні гістарычнага таварыства ва унівэрсытэце. Спачатку выступаў судзь-
дзя Фіцгібан, цяперашні старпіыня апэляцыйнага суда, а разважалі яны пра рэч на той час новую — эсэ, якое падтрымлівала адраджэньне ірляндзкай мовы.
Ён павярнуўся да Майлся Кроўфарда й сказаў:
— Ты ж ведаеш Джэралда Фіцгібана, так што можаш уявіць сабе стыль ягонай прамовы.
— Ходзяць чуткі, што ён засядае з Тымам Хілі, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, — у адміністрацыйнай камісіі каледжу Трыніты.
— Ён засядае зь мілюткай малюткай у дзіцячым нагруднічку, — сказаў Майлс Кроўфард. — Давай далей. Ну й што?
— Прашу заўважыць, — казаў прафэсар, — што гэта была прамова дасьведчанага аратара, з беззаганнай дыкцыяй, поўная ветлівай высакамернасьці, якая выплёсквала, не скажу, што келіх гневу, а хутчэй за ўсё пыхлівую пагарду да новага руху. Тады гэта быў новы рух. Мы былі слабыя й таму, мабыць, нічога ня вартыя.
На міг ён стуліў свае доўгія тонкія вусны, але прагнучы працягваць, паднёс шырока адстаўленую руку да акуляраў і, зьлёгку дакрануўшыся да іх вялікім і сардэчным пальцамі, дрыготкімі, перасунуў фокус.
ІМПРАВІЗАЦЫЯ
Будзённым голасам ён звярнуўся да Дж. Дж. О’Молая:
— Тэйлар, трэба вам ведаць, прыбыў туды хворы, адразу з пасьцелі. I я ня думаю, што ён падрыхтаваў сабе прамову загадзя, таму што ва ўсёй зале не было ні адной стэнаграфісткі. Твар у яго быў смуглы, схуднелы, аброслы калматай барадою. Пад шыяй вісела яму нейкая хустка, а сам ён выглядаў як чалавек пры сконе (хоць такім і ня быў).
Ягоны позірк адразу, хоць і бязь сьпеху, перасунуўся з Дж. Дж. О’Молая на твар Стывэна і зараз потым апусьціўся долу, як быццам нечага шукаючы. За пахіленай галавою паказаўся ненакрухмалены палатняны каўнерык, прыбруджаны парадчэлымі валасамі. Усё яшчэ чагосьці шукаючы, ён сказаў:
— Калі Фіцгібан закончыў сваю прамову, Джон Ф. Тэйлар устаў яму адказваць. Коратка ды наколькі магу сабе прыпомніць, ягоныя словы былі такія.
Ён пачаў:
— Спадар старшыня, ледзі й джэнтльмэны! Вялікае было маё захапленьне заўвагамі, якія хвіліну таму скіраваў да ірляндзкае моладзі мой вучоны сябра. Мне здавалася, што я перанёсься ў краіну дужа адлеглую ад нашай і ў эпоху дужа аддаленую ад
сёньняшняй, быццам я знаходжуся ў старажыпіным Эгіпце й слухаю прамову нейкага першасьвяпіара тае зямлі, скіраваную да маладога Майсея.
Ягоныя слухачы застыглі з папяросамі ў пальцах, і дым ад іх узыходзіў тонкімі парасткамі, што распускаліся адначасова зь ягонымі словамі. I няхай зьвілісты дым. Набліжаюцца шляхетныя словы. Паглядзім. А ты сам мог бы паспрабаваць?
— / здавалася мне, быццам я чую, як у голасе піаго эгіпскага першасьвятара гучыць нейіта ад пыхлівасьці й ганарлівасьці. 1 пачуў я ягоныя словы, і іхні сэнс мне адкрыўся.
3 АЙЦОЎ ЦАРКВЫ
Адкрылася мне, што рэчы добрыя заадно й дрэннымі зьяўляюцца, бо рэчы абсалютна добрыя або рэчы нядобрыя дрэннымі стаць ня могуць. А, ліха цябе бяры! Гэта ж са сьвятога Аўгустына.
— Чаму вы, жыды, ня хочаце прыняць нашай кулыпуры й нашай рэлігіі й нашай мовы? Вы — племя качуючых пастухоў, мы — магутны народ. У вас няма гарадоў і няма багацьцяў — нашы гарады нагадваюць людзкія мурашнікі, а нашы баркі, трырэмы й квадрырэмы, загружаныя ўсялякім піаварам, барозьняць воды ўсяго спазнанага сьвету. Вы ледзь пюлькі выйшлі з першабытнага побыту — у нас ёсьць ліпіаратура, сьвяпіарства, шматвяковая гісторыя й дзяржаўныя законы.
Ніл.
Дзіця, мужчына, выява.
На беразе Нілу маткімарыі паставалі на калені, калыска з трысьця: муж, упраўны ў бітве: каменнарогі, каменнабароды, сэрца каменнае.
— Вы моліцеся нязначнаму й цёмнаму ідалу — у нашых сьвятынях, таямнічых і велічных, пражываюць Ізыда й Азырыс, Горус і Амон Ра. Ваш лёс — рабства, страх і зьнявагі; наш — перуны й прасьцягі мораў. Ізраіль слабы й нешмапілікія дзеці ў яго — войскаў эгіпецкіх процьма, і страшэнная зброя ў іх. Валацугамі й наймітамі называюць вас — ад нашага іімя дрыжыць увесь сьвет.
Глухая галодная адрыжка ўварвалася ў ягоную прамову. Ён сьмела адолеў яе, павысіўшы голас:
— Але, ледзі й джэнтльмэны, калі б малады Майсей паслухаўся й прыняў такі погляд на жыцьцё, калі 6 ён схіліў сваю галаву, схіліў сваю волю, схіліў свой дух перад тым напышлівым павучэньнем, то ён ніколі ня вывеў бы выбраны народ з дому няволі й не паййюў бы днём за воблачным слупам. Ён ніколі не гаварыў бы
са Спрадвечным на вяртыні Сынаю й не зыйшоў бы зь яе, зьзяючы бляскам натхненьня на абліччы й несучы ў руках скрыжалі закону, выбітага на мове выгнаньнікаў.
Ён змоўк і агледзеў іх, радуючыся маўчанызю.
ЗЛАВЕСНА — ДЛЯ ЯГО!
Дж. Дж. О’Молай не без шкадаваньня заўважыў:
— А ўсё-ткі ён памёр, не ступіўшы на абяцаную зямлю.
— Раптоўны — у — той — момант — хоць — ад — працяглай — хваробы — часта — загадзя — спадзякаваны — скон, — сказаў Лэнэхан. — I ззаду за ім ляжала вялікая будучыня.
Яны пачулі, як гурма босых ног праімчала паўз калідор і затупацела ўверх па лесьвіцы.
— Вось красамоўства, — сказаў прафэсар, не сустрэўшы пярэчаньня.
Паляцела зь ветрам. Незьлічоныя натоўпы ў Малахмасьце і ў каралеўскай Тары. Цэлыя мілі вушных адгулін. Словы ірыбуна грымяць і разносяцца на ўсе чатыры вятры. Народ знаходзіў прытулішча ў ягоным голасе. Памёрлы гоман. Хронікі Акасы з запісам усяго, што калі-колечы дзе-колечы як-колечы было. Любеце яго і ўсхваляйце: я ўжо не.
Я маю грошы.
— Джэнтльмэны, — сказаў Стывэн. — Як наступны пункт павесткі дня дазвольце мне падаць прапанову аб пераносе пасяджэньня ў іншае месца.
— Вы мяне агаломшылі. Ці гэта, выпадкам, не француская ветлівасьць? — спытаўся містэр О’Мэдэн Бэрк. — Мяркую бо, часіна ёсьць тая, калі збан віна, кажучы мэтафарычна, асабліва бывае даспадобы ў вашай старажытнай гасподзе.
— Быць гэтаму так і тут вырашальна вырашаем. Усе хто за гэтым, кажы але, — заявіў Лэнэхан. — Хто насупор, не адзывайся. Агалошваю прапанову ўхваленай. У якое, менавіта, запівацкае стойла? ... Даю свой голас за Муні!
Ён узначаліў паход, павучаючы:
— Мы непахісна адрынем спакусу галавакружных напояў, ці ня так? Так, ня так. Hi ў якім выпадку.
Містэр О’Мэдэн Бэрк, ідучы за ім амаль усутыч, зрабіў збройны выпад парасонам і выкрыкнуў:
— Бі, Макдуф!
— Якое дрэва, такі клін, які бацька, такі сын! — выкрыкнуў рэдактар, ляпнуўшы Стывэна па плячы. — Хадзем. Дзе тыя клятыя ключы?
Ён пашнарыў у кішэні й выцягнуў пакамячаныя машынапісныя лісткі.
— Яшчур. Помню. Усё будзе ў парадку. Пойдзе. Дзе ж яны? Усё ў парадку.
Ён запіхнуў лісткі назад і ўвайшоў у кабінэт.
МАЙМА НАДЗЕЮ
Дж. Дж. О’Молай, намерыўшы пайсьці за ім, сказаў Стывэну паціху:
— Спадзяюся, вы дажывяце, калі тое надрукуюць. Майлс, адну хвілінку!
Ён увайшоў у кабінэт, зачыніўшы дзьверы за сабою.
— Хадземце, Стывэн, — сказаў прафэсар. — Гэта было знакаміта, праўда? Амаль што прарочы відзеж. Fuit Ilium!16 Грабеж ветранай Троі. Каралеўствы гэтага сьвету. Былыя валадары Міжземнамор’я — сёньня фэлахі.
Періпы хлопец-газэтнік тупатліва зьбег па лесьвіцы й, мінуўшы іх, вылецеў на вуліцу зь віскам:
— Спэцыяльны на скачкі!
Дублін. Мне трэба шмат-шмат чаго навучыцца.
Яны павярнулі налева, на Эбі-стрыт.
— На мяне таксама найшоў відзеж, — сказаў Стывэн.
— Так? — сказаў прафэсар, зладжваючы свой крок зь ягоным. — Кроўфард нас дагоніць.
Яшчэ адзін газэтнік пранёсься паўз іх зь віскам на бягу:
— Спэцыяльны на скачкі!
ДАРАП ДРУЗЛЫ ДУБЛІН
Дублінцы.
— Дзьве дублінскія вэсталкі, — сказаў Стывэн, — пастарэлыя й набожныя, пражылі пяцьдзесят і пяцьдзесят тры гады на Фамбалі-лэйн.
— Дзе гэта? — спытаўся прафэсар.
— Убок ад Блэкпітсу.
Вогкая ноч з галоднымі пахамі пякарні. Ля сцяны. Азызлы твар паблісквае пад зрэбным шалем. Шалёныя сэрцы. Хронікі Акасы. Хутчэй, ліобік!
Уперад. Рызыкні. Хай будзе жыцьцё.
і6Быў Іліён! (лац.).
— Яны хочуць паглядзець панараму Дубліну зь вяршыні калёны Нэльсана. У іх адкладзеныя тры шылінгі й дзесяць пэнсаў у чырвонай бляшанай скарбонцы, якая выглядам нагадвае паштовую скрынку. Яны вытрасаюць адтуль трохпэнсавікі й шасьціпэнсавік, а пэнсы вылузваюць лязом нажа. Два шылінгі й тры пэнсы срэбрам, адзін шылінг і сем пэнсаў медзьдзю. Яны надзяваюць капялюшыкі й нядзельныя сукенкі, бяруць з сабою парасоны на выпадак дажджу.
— Мудрыя дзевы, — сказаў прафэсар МакХ’ю.
ЖЫЦЬЦЁ БЕЗ ЗАКРАСЫ
— За шылінг і чатыры пэнсы яны закупляюць сьвініны ды чатыры лустачкі хлеба ў міс Кэйт Колінс, уласьніцы Паўночных Сталовак на Марлбара-стрыт... Купляюць яшчэ дваццаць чатыры дасьпелыя сьлівы ў дзяўча, якое гандлюе ля падножжа калёны Нэльсана, каб наталіць смагу пасьля сьвініны. Заплаціўшы двума трохпэнсавікамі джэнтльмэну ля турнікету, яны пачынаюць паволі караскацца па вітых сходах, крэкчучы, падбадзёрваючы адна адну, баючыся цёмных месцаў, перамагаючы задышку, пытаючыся адна ў адной а сьвініна ў вас, усхваляючы Госпада й Багаслаўлёную Дзеву, грозячыся павярнуць назад, вызіраючы праз пазы. Слава Богу. Яны й ня думалі, што так высока.
Называюць іх Эн Карнс і Флорэнс МакКэйб. У Эн Карнс радыкуліт, і яна націраецца ад яго люрдзкай вадой, якую ёй дала адна ледзі, якая ў сваю чаргу дастала поўную пляшку ад аднаго манаха-пасыяніста. У Флорэнс МакКэйб кожнай суботы на вячэру сьвіныя ножкі й бутэлька дубальтовага піва.
— Антытэза, — сказаў прафэсар, двойчы кіўнуўшы галавою. — Дзевы-вэсталкі. Як жывыя перад вачыма. А што там затрымлівае нашага сябра?
Ён адвярнуўся.
Чарада газэтнікаў на злом галавы ляцела ўніз па прыступках, разьлятаючыся на ўсе бакі, галёкаючы, трапечучы белымі лісткамі газэтаў. Зараз за імі на лесьвіцы паявіўся Майлс Кроўфард у аўрэолі капелюша вакол барвовага аблічча, размаўляючы з Дж. Дж. О’Молаем.
— Ідзеце за намі, — крыкнуў прафэсар, махаючы рукою.
Ён рушыў і зноў параўняўся са Стывэнам.
ВЯРТАНЬНЕ БЛЮМА
— Так, — сказаў ён. — Як жывыя перад вачыма.
Містэр Блюм, запыхканы, схоплены ў вір расшалелых хлапчукоў з газэтамі каля рэдакцыяў ’’Айрыш Католік” і ’’Дублін Пэні Джорнэл”, паклікаў:
— Містэр Кроўфард! Хвілінку!
— ’’Тэлеграф”! Спэцыяльны на скачкі!
— Што там? — спытаўся Майлс Кроўфард, спавольваючы крок.
Газэтнік выкрыкнуў перад носам містэра Блюма:
— Жахлівая трагедыя ў Ратмайнсе! Дзіця заціснула кавальскім мехам!
РАЗМОВА 3 РЭДАКТАРАМ
— Толькі наконт абвесткі, — сказаў містэр Бліом, праціскаючыся да прыступак, пасопваючы й выймаючы выразку з кішэні. — Я толькі што размаўляў з містэрам Клютчам. Ён дасьць заказ на два месяцы. А там паглядзіць. Але ён яшчэ хоча зацемку ў ’’Тэлеграфе”, у суботнім ружовым, каб прыцягнуць увагу. I ён хоча, калі не запозна, я ўжо казаў райцы Нанэці, такую як у ’’Кілкэні Піпл”. Я мог бы дастаць яе ў нацыянальнай бібліятэцы. Разумееце, дом ключоў. Ягонае прозьвішча Клютч. Атрымліваецца гульня слоў. А ён, практычна, паабяцаў, што дасьць заказ. Але ён толькі хоча, каб гэта крыху разадзьмуць. Што я маю яму сказаць, містэр Кроўфард?
п. м. с.
— Скажэце яму, што ён можа пацалаваць мяне ў сраку! — сказаў Майлс Кроўфард, распасьціраючы рукі ўражальным жэстам. — Так яму папросту й скажэце.
Трохі нэрвуецца. Зважай на шквалы. Усе рушылі выпіць. Рука ў руку. Морская шапка Лэнэхана сьпяшаецца на дармоўшчыну. Як заўжды падлізаўся. Цікава хто ўсіх намовіў малады Дэдал ці што. Сёньня ў яго зусім добрая пара чаравікаў на нагах. Апошнім разам як я яго бачыў яму вызіралі пяткі. Дзесьці ўлез у гразь. Неабачлівы тып. Што ён рабіў у Айрыштаўне?
— Што ж, — сказаў містэр Блюм, зноў псраводзячы позірк на рэдактара. — Калі я дастану малюнак, варта, па-мойму, зьмясьціць кароткую зацемку. Думаю, ён дасьць тую абвестку. Я яму скажу...
П. М. К. I. с.
— Ён можа пацалаваць маю каралеўскую ірляндзкуіо сраку! — гучна выкрыкнуў Майлс Кроўфард цераз плячо. — У ліобую пору, калі толькі захоча, скажэце яму.
Пакуль містэр Блюм, блізкі ўсьмешкі, стаяў і ўзважваў становішча, той рушыў далей сваёй дрыглівай паходкай.
У ПОШУКАХ ВЕТРУ Ў ПОЛІ
— Nulla bona11, Джэк, — сказаў ён, падымаючы руку да падбародка. — У мяне самога пасюль. Таксама пятля шыю душыць. He далей як на мінулым тыдні я сам шукаў, хто даў бы паруку на мой вэксаль. Добрую волю прыймай за ўчынак. Вельмі шкадую, Джэк. Калі б вецер нешта прывеяў, я б усёй душой.
Дж. Дж. О’Молай скрывіўся й пайшоў далей моўчкі. Яны нагналі астатніх і пайшлі ўпоравень.
— Калі яны зьелі сваю сьвініну й хлеб і выцерлі ўсе дваццаць пальцаў абгорткай ад хлеба, тады падыйшлі бліжэй да балюстрады.
— Тут штосьці для вас, — выясьніў прафэсар Майлсу Кроўфарду. — Дзьве старыя дублінскія жанчыны на вяршыні калёны Нэльсана.
НУ Й КАЛЁНА! — ВОСЬ ШТО СКАЗАЛА АДНА 3 КАРАСКАЛЬНІЦ
— Гэта сьвежае, — сказаў Майлс Кроўфард. — Гэта матэрыял. Выбраліся на пікнік майстроў дратвы ў даліну Даргл. Дзьве старыя хітрунькі, што?
— Але яны пабойваюцца, што калёна можа зваліцца, — працягваў Стывэн. — Яны глядзяць на дахі й спрачаюцца, дзе які касьцёл: блакітны купал у Рэтмайнсе, Адама й Эвы, Сьвятога Лоўрэнса О’Тула. Але ад гэтых розглядаў у іх пачынае кружыць у галаве, дык яны задзіраюць спадніцы...
ТЫЯ КРЫХУ НЯЎРЫМСЬЛІВЫЯ ЖАНКІ
— Давайце лягчэй, — сказаў Майлс Кроўфард. — Без паэтычных вольнасцяў. Мы цяпер на абшары ар.хіяпіскапа.
17Ніякай маёмасьці (лац.).
— I сядаюць на сваю паласатую бялізну, зіркаючы ўгору на статую аднарукага чужаложніка.
— Аднарукі чужаложнік! — усклікнуў прафэсар. — Мне гэта падабаецца. Я ўхапіў думку. Я разумею, што вы маеце на ўвазе.
ЗДАВАЛАСЯ, ДАМЫ ДОРАЦЬ ДУБЛІНСКІМ ГРАМАДЗЯНАМ ХУТКАСНЫЯ ПІГУЛКІ ДЫ ШПАРКАЛЁТНЫЯ МЭТЭАРЫТЫ
— Ад гэтага ў іх пачынаюць балець шыі, — гаварыў Стывэн, — і яны так змарыліся, што ўжо ня могуць глядзець ні ўверх ні ўніз, ні нават размаўляць. Яны ставяць паміж сабою торбачку са сьлівамі й выядаюць іх адна за адною, падціраючы хустачкамі сок, што выцякае ім з ратоў, і нясьпешна плююць костачкамі праз балюстраду.
На заканчэньне ён нечакана выбухнуў гучным маладым сьмехам. Пачуўшы яго, Лэнэхан і містэр О’Мэдэн Бэрк адвярнуліся, кіўнулі на іх і рушылі наўскасяк да Муні.
— Усё? — спытаўся Майлс Кроўфард. — На гэтым закончым, каб не нарабілі чаго горшага.
САФІСТ ЛУПІЦЬ ГАНАРЛІВУЮ АЛЕНУ ПРОСГЫМ ПА НЮХАЎЦЫ. СПАРТАНЦЫ СКРЫГОЧУЦЬ КАРЭННЫМІ.
ІТАКІЙЦЫ ПРЫСЯГАЮЦЦА, ШТО ПЭН ЧЭМПІЁНКА
— Вы мне нагадваеце Антыстэна, — сказаў прафэсар, — вучня сафіста Горгія. Пра яго казалі, іпто ніяк не маглі выявіць, каго ён болей цьвяліў — іншых ці самога сябе. Ён быў сынам арыстакрата й нявольніцы. I ён напісаў кніжку, у якой адабраў пальму першынства па красе ад аргоскай Алены й перадаў яе беднай Пэнэлёпе.
Бедная Пэнэлёпа. Пэнэлёпа Рыч.
Яны падрыхтаваліся перайсьці О’Конэл-стрыт.
АЛЁ, ЦЭНТРАЛЬНАЯ!
У размаітых пунктах на ўсіх васьмі каляінах стаялі на рэйках зь нерухомымі дугамі трамваі, што йшлі да або ад Рэтмайнсу, Рэтфарнэму, Блэкроку, Кінгстаўну й Долкі, Сэндымаўнт Грын, Рынгсэнду й Сэндымаўнт Таўэр, Донібруку, Палмэрстан Парку й Верхняга Рэтмайнсу, у непарушным супакоі кароткага замыканьня. Наёмныя экіпажы, кабрыялеты, ламавыя вазы, паштовыя фургоны, прыватныя карэты, павозкі з грукатлівымі скры-
нямі бутэлек газаванай мінэральнай вады грукаталі, каціліся, коннарухомыя, хутка.
ЯК? — I ГЭТАКС AM A — ДЗЕ?
— Але як вы гэта назавяце? — спытаўся Майлс Кроўфард. — Дзе яны ўзялі тыя сьлівы?
3 ВЭРГІЛІЯ, КАЖА ПЭДАГОГ. ДРУГАКУРСНІК ПРЫСУДЖАЕ СЬЛІВЫ СТАРОМУ МАЙСЕЮ
— Назавяце гэта... чакайце, — сказаў прафэсар, шырока растуліўшы свае доўгія вусны ў роздуме. — Назавяце гэта... дайце мне падумаць. Назавяце так: deus nobis hcec otia fecit^.
— He, — сказаў Стывэн. — Я гэта назаву: Bid на Палеспіыну з гары Фасгі, ці Прыпавесьць аб сьлівах.
— Разумею, — сказаў прафэсар.
Ён гучна расьсьмяяўся.
— Разумею, — паўтарыў ён са сьвежым задавальненьнем. — Майсей і абяцаная зямля. Гэта мы яго навялі на думку, — дадаў ён, зьвяртаючыся да Дж. Дж. О’Молая.
ГАРАЦЫЙ — ПРАВОДНАЯ ЗОРКА Ў ГЭТЫ ПАГОДЛІВЫ ЧЭРВЕНЬСКІ ДЗЕНЬ
Дж. Дж. О’Молай скоса кінуў змораны пагляд на статую, далей не адзываючыся.
— Разумею, — сказаў прафэсар.
Ён спыніўся на выбрукаваным асграўку перад помнікам Джону Грэю й глядзеў угору на Нэльсана празь сетку маршчынак сваёй крывой усьмешкі.
ПАДРЭЗАНЫЯ ПАЛЬЦЫ АКАЗВАЮЦЦА ЗАНАДТА ВЯЛІКАЙ СПАКУСАЙ ДЛЯ СВАВОЛЬНЫХ КАБЕТАЎ. ЭН ВЕРЦІЦЦА, ФЛО КРУЦІЦЦА — АДНАК ЦІ БУДЗЕМ IX АСУДЖАЦЬ?
— Аднарукі чужаложнік, — паўтарыў ён панура. — Мушу сказаць, гэта мяне разварушыла.
18Бог даў нам гэты адпачынак (лац.).
— Разварушыла й тыя дзьве старыя, — сказаў Майлс Кроўфард, — калі б толькі Ўсёмагутны дазволіў нам даведацца ўсяе праўды.
□ □ □
АНАНАСНЫЯ КАРАМЭЛЬКІ, ЛІМОННАЯ ЦУКАТА, малочныя ірыскі. Клейкасалодкая дзяўчына поўнымі шуфлікамі насыпае цукеркі настаўніку з хрысьціянскага брацтва. Нейкас школьнае сьвята. На шкоду іхнім пузікам. Ледзяіпы й цукраваныя сьлівы, дастаўнік Ягонай Каралеўскай Вялікасьці. Божа. Захавай. Нашага. Сядзіць на сваім троне, абсмоктвае чырвоныя жэлікі дабяла.
Змрочны малады чалавек з АХМ, які чуйна цікаваў сярод цёплага салодкага духу цукерні Грэма Лэмана, сунуў нейкі лісток у руку містэру Бліому.
Сэрца сэрцу зьвестку дае.
Бліо... Я? He.
Бліозьнер... Кроў Ягнятка...
Нясьпешлівыя крокі вялі яго, зачытанага, над рэчку. Ці ты знайшоў збавеньне? Усе абмытыя ў крыві ягнятка. Бог жадае крывавай ахвяры. Народзіны, дзявоцтва, пакутнік, вайна, закладзіны будоўлі, ахвяраваньне, цэлапальная ахвяра з ныркі, алтары друідаў. Ілія надыходзіць. Д-р Джон Аляксандар Доўі, аднавіцель царквы ў Сыёне, надыходзіць.
Надыходзіць! Надыходзіць! Надыходзіць!
Усіх сардэчна запратаем.
Прыбытковы занятак. Летась Торы й Аляксандар. Мнагажонства. Ягоная жонка знойдзе на гэта спын. Дзе ж гэта я бачыў туіо рэкляму нейкая бірмінгамская фірма сьвятлістае ўкрыжаваньне. Наш збаўца. Уночы прачнесься ў цемрадзі ды ўбачыш як ён вісіць на сьцяне. Прывід Пэпэра тая самая ідэя. I нам каралеўства жадаў.
Гэта пэўна робяць фосфарам. Калі пакінуць кавалак траскі напрыклад. Я бачыў той сінявата-срэбны водбліск ад яе. Калі тае ночы пайшоў у кухонную каморку. Непрыемны дух там зьбіраецца калі адчыніш так і тхне. Чаго ёй тады захацелася? Разынак з Малягі. Усё думала пра Гішпанію. Перад тым як на-
радзіўся Рудзі. Фасфарэсцэнцыя, тое сінявата-зелянкавае. Вельмі карысна для мозгу.
На рагу дому Батлэра, побач помніка, ён глянуў усьцяж Бэйчлэрс-уок. Дэдалава дачка ўсё яшчэ там перад аўкцыёнамі Дылана. Пэўна нейкую старую мэблю прадаюць. Пазнаў яе адразу па вачох, зусім як у бацькі. Сноўдаецца чакаючы яго. Сям’я заўсёды развальваецца, калі памірае маці. У яго пятнаццаць дзяцей. Роды амаль штогод. Гэтак у іхняй тэалёгіі, іначай сьвятар ня дасьць беднай жанчыне споведзі, адпушчэньня. Узрастайце й размнажайцеся. Ці чулі вы калі такое? Праядуць табе дом і гаспадарку. Ім самім сям’ю карміць ня трэба. Зазнаюць зямных дабротаў. Іхнія каморы й склепы. Хацелася б пабачыць іх на чорным посьце Ём Кіпур. Велікапосныя булачкі. За дзень адзін абед і лёгкі падмацунак, a то страшна, яшчэ зваліцца на алтар. Гаспадыня ў такога, паспрабуй што-небудзь выцягнуць ад яе. Аніколі ня выцягнеш. Як і грошыкі ад яго. Дагаджае сабе ў жыцьці. Аніякіх гасьцей. Усё толькі сабе. Пільнуе сваю мачу. Хлеб і масла прыносьце з сабою. Ягоная правялебнасьць. Мымра, адпаведнае слова.
Добры Божа, сукенчына ў беднага дзіцяці зусім ашмоцьце. I выгляд такі замораны. Бульба ды маргарын, маргарын ды бульба. Гэта пасьля адбіваецца. Як не наеўся, то й. Падкопвае здароўе.
Калі ён ступіў на мост О’Конэла, над парапэтам падняўся густы клуб дыму. Барка піваварні з экспартным портэрам. У Англію. Я чуў ён ад морскага паветра скісае. Цікава было б нейкага дня дастаць пропуск ад Хэнкака й паглядзець тую піваварню. Зусім асобны сьвет. Кадзі з портэрам, цудоўна. Пацукі й туды дабіраюцца. Напітыя разадзьмуцца пад аўчарку й плаваюць. Мёртва п’яныя ад портэру. Абап’юцца й рыгаюць ня горш за хрысьціянаў. Падумаць толькі, як такое піць! Пацукі: мацакі. Ну але калі б мы ведалі пра ўсё.
Глянуўшы долу, ён убачыў, як паміж змрочнымі сьценамі набярэжнай, шумна лапочучы крыльлем, кружляюць чайкі. Сырое надвор’е на моры. А калі б я кінуўся ўніз? Сын Рувіма Дж. мабыць наглытаўся гэтых памыяў поўны лантух. Пераплаціў шылінг і восем пэнсаў. Хм-хм. Забаўны ў яго спосаб выказвацца наконт розных рэчаў. Апавядаць гісторыі таксама ўмее.
Чайкі, кружляючы, зьніжаліся. Шукаюць пажывы. Чакайце.
Ён кінуў паміж іх зьмяты папяровы ком. Ілія трыццаць два футы ў сэк. надых. Hi трасцы. Ком, незаўважаны, загойдаўся на хвалях, паплыў пад успоркі мосту. А калі я выкінуў чэрствы пірог з борта ’’Караля Эрыну” дык яны падабралі яго ярдаў пяць-
дзесят за кармою. Жывуць сваім спрытам. Яны кружлялі, лапочучы крыльлем.
Галодная чайка кружляе, Had цёмнай вадою лунае.
Вось так пішуць паэты, падобнымі гукамі. Але ў Шэкспіра няма рыфмаў: белы верш. Струмень мовы. Думкі. Урачыста.
Гамлет, я твайго бацькі дух, Асуджаны уночы на блуканьне.
— Яблыкі. Пара за пэнса! Пара за пэнса!
Ягоны позірк прабегся па льсняных яблыках, пакладзеных пірамідкамі ў яе на латку. Гэтай парою з Аўстраліі, няйначай. Скурка блішчыць: начышчвае іх анучкай ці хустачкай.
Чакай. Тыя бедныя птушкі.
Ён зноўку спыніўся, купіў у старой латочніцы два бэнбурскія піражкі за пэнса, раскрышыў іх і пакідаў у Ліфі. Заўважылі? Чайкі апусьціліся бясшумна, дзьве, потым усе астатнія, накінуліся з вышыні на сваю здабычу. Падмялі. Кожны кавалачак.
Сьвядомы іхняе хцівасьці й спрыту, ён страсянуў дробныя крышкі з далоняў. Гэтага яны не чакалі. Манна зь неба. Кормяцца рыбіным мясам, і іхняе мяса мае рыбін смак, усе морскія птушкі, чайкі, гагары. Лебедзі з Анны Ліфі часам прыплываюць сюды пакрасавацца. Смаку не аспрэчваюць. Цікава як смакуе лебядзінае мяса. Рабінзону Круза даводзілася імі жывіцца.
Яны кружлялі, вяла лапочучы крыльлем. Болей нічога ня кіну. Пэнс зусім хопіць. Вялікі дзякуй дастаў. Нават ня кракнулі. Дарэчы, яны й яшчур разносяць. Выкарміш індыка, скажам, каштанамі, у яго й смак будзе такі. Ясі сьвініну, сам як сьвіньня. Дык чаму тады рыба з салонай вады не салоная? Як гэта так?
Ягоныя вочы пашукалі адказу на рэчцы і ўбачылі барку на якары, якая ляніва калыхала на алеістых хвалях свае барты, абклееныя рэклямай.
Кайноў
11 шылінгаў
Нагавіцы.
Гэта неблагая думка. Цікава ці плаціць ён за гэта гораду. Як увогуле можна займець ваду на ўласнасьць? Яна ж ніколі ня тая самая, бяжыць безупынным струменем, які ў струмені жыцьця мы шукаем. Таму што жыцьцё гэта струмень. Рэклямным абвесткам пасуе любое месца. Той шарлятан, што лячыў трыпэр,
наклейваў ва ўсіх прыбіралызях. Цяперака ўжо не відаць. Поўная таямніца. Д-р Гай Фрэнкс. He каштавала яму ні шэлега як настаўніку танцаў Маджыні які сам рэклямаваўся. Знайшоў людзей парасклейваць або расклейваў сам употайкі калі забягаў расшпіліць прарэз. Начны рыскун. Месца якраз адпаведнае. ЛЯПЛЮ АБВЕСТКІ БЕЗ ДАЗВОЛУ. ЛЯЧУ ШАНЦЫ БЕЗ УКОЛУ. Нейкі даўжнік добра нашпігаваны пігулкамі.
А калі ён..?
Ох!
Га?
He... He.
He, не. Ня веру. Ён тады б напэўна не?
He, не.
Містэр Блюм рушыў далей, падняўшы свой растрывожаны пагляд. Ня трэба пра гэта думаць. Па першай. На гадзіньніку партовай управы шар унізе. Час па Дансінку. Захапляе тая кніжачка сэра Робэрта Бола. Паралякса. Ніколі дарэшты ня мог уцяміць. А вунь сьвятар. Можна было б запытацца ў яго. Пар гэта грэцкае: паралеля, паралякса. Мне там усіх коз яна сказала пакуль я не растлумачыў ёй пра перасяленьне. Ну й лухта!
Містэр Блюм усміхнуўся Ну й лухта да двух вокнаў партовай управы. Зрэшты, яна мае рацыю. Гэта толькі важныя назовы звыклых рэчаў дзеля гучнасьці. Дасьціпнай яе не назавеш. Бывае й грубіянская. Можа выбаўтаць, што ў мяне на думцы. А ўсё ж я ня ўпэўнены. Вось яна прыдумала, што ў Бэна Доларда голас бас-барылтон. Ногі ў яго як барыліцы, а й сьпявае ён быццам у бочку. Чым жа яно не дасьціпнае? Калісьці далі яму мянушку Біг Бэн. Hi ў палове таго досьціпу, што назваць яго бас-барылтонам. Абжорлівы як альбатрос. Мог умалаціць цэлы ялавічны філей. I ахвотнік на піва Баса ён быў магутны. Барылка Баса. Бачыш? усё пасуе.
Уздоўж вадасьцёкавай канавы паволі рухаўся насустрач яму ланцужок людзей, апранутых у белае, на кожным рэклямная дошка з зыркабарвовымі палоскамі наўскрыж. Распродаж. Падобныя да таго сьвятара сёньня раніцай: істота грэшная скарыся, істота грэшная стрывай. Ён прачытаў барвовыя літары на іхніх пяці высокіх белых капелюшох: Н. Е .L. Y. 'S. Уіздам Хілі. Y, замарудзіўшы ззаду, выцягнуў з-пад свае дошкі лусту хлеба, сунуў у рот і пачаў жаваць, не спыняючы хады. Наша галоўная страва. Тры шылінгі на дзень, хадзі ўздоўж канаваў, вуліца за вуліцай. Каб скура з касьцей ня зьлезла, хлеб і сёрбанка. Яны не ад Бойла: не: людзі МакГлэйда. Гэтым гандлю не раскруціш. Я яму прапанаваў зашклёную павозку, а ў ёй дзьве шыкоўныя
дзяўчыны пішуць лісты, вакол сшыткі, канвэрты, прамакаткі. Ручаюся, што гэта прыцягнула б увагу. Шыкоўныя дзяўчыны нешта пішуць і гэта адразу кідаецца ў вочы. Кожнаму да сьмерці рупіла б даведацца, што яна там піша. Уталопісься ў нішто й адразу абступае цябе чалавек дваццаць. Сунуць нос. Жанчыны таксама. Цікаўнасьць. Саляны слуп. Зразумела, адмовіўся, бо ня ён першы прыдумаў. Або я яшчэ прапанаваў пляшачку на атрамант з падманлівай плямай з цэлюлёіду. А ў яго ідэі наконт рэклямы ня лепшыя за тую абвестку паштэту Сліві пад нэкралёгамі, аддзел халоднага мяса. Вам ня трэба іх лізаць. Чаго? Нашых канвэртаў. Здароў! Джонс, куды йдзеш? Ня маю часу, Робінсан, бо бягу набыць адзіную надзейную атрамантавую гумку Кансэл, што прадаецца Хілі й С-кай, Дэйм-сгрыт, 85. Добра што разьвязаўся з гэтым збродам. Пякельнаю намогай было зьбіраць уплаты ў тых манастырох. Манастыр Транквіла. Там была мілая манашка, сапраўды прыемны твар. Каптур пасаваў да ейнай малой галоўкі. Сястра? Сястра? Я ўпэўнены, што ў яе было нешчасьлівае каханьне, па вачох было відаць. Вельмі няёмка разьлічвацца з такой жанчынай. Тае раніцы я памяшаў ёй у малітвах. Але яна была рада сутыкнуцца з вонкавым сьветам. У нас вялікі дзень, казала. Сьвята Божай Маці Кармэльскай. Таксама прыемная назва: карамэль. Яна ведала, думаю, што ведала, мяркуючы па тым як. Калі б выйшла замуж, зьмянілася б. Здаецца, у іх сапраўды было тугавата з грашмі. Але пры ўсім тым смажылі на найлепшым масьле. Тлушч ім забаронены. Мне робіцца блага паеўшы тлуста. Яны любяць падмасьлівацца знутры й звадворку. Молі яго каштавала, падняўшы вуальку. Сястра? Пэт Клэфі, дачка лямбардніка. Кажуць калючы дрот прыдумала нейкая манашка.
Ён перасек Уэстморлэнд-стрыт, калі побач прашкандыбала S з апострафам. Крама з роварамі ’’Ровэр”. Тыя гонкі сёньня. Колькі з таго часу? У тым годзе, калі памёр Філ Гіліган. Мы жылі на Заходняй Ломбард-стрыт. Чакай, я быў у Тома. Пасаду ў Хілі я атрымаў, калі мы пажаніліся. Шэсьць гадоў. Дзесяць гадоў таму: ён памёр у дзевяностачацьвёртым, так, слушна, вялікі пажар у Арнота. Вэл Дылан тады быў лорд-мэрам. Абед у Глэнкры. Райца Робэрт О’Рэйлі выліў сабе ў крупнік партвэйн пакуль далі сыгнал і давай Боббоб хлябтаць за здароўе свайго нутранога райцы. Заглушыў цэлы аркестар. За тое што мы ўжо дасталі хай Бог нас. Мілі была яшчэ малая. А Молі апранула тую слонавашэрую сукенку з вышытымі жабкамі. Мужчынскага крою, гузікі сама абцягнула. Яна не любіла яе бо я павярэдзіў нагу ў шчыкалатцы калі апранула яе першы раз на пікнік пад
гарой Шугарлаф. Нібыта сукенка вінаватая. Старому Гудаіну папэцкалі цыліндар чымсьці клейкім. Мухам таксама пікнік. Потым яна ўжо не насіла такіх сукенак. Аблягала яе як улітая, і ў плячох і ў клубох. Тады толькі што пачынала паўнець. Таго дня мы елі пірог з трусяцінай. Усе любаваліся ёю.
Шчасьлівыя дні. Болей шчасьлівыя чымсьці цяпер. Утулыіы пакой з чырвонымі шпалерамі ад Докрэла, шылінг і дзевяць пэнсаў рулён. Купаньне Мілі вечарамі. Я купіў амэрыканскае мыла: бузіновае. Вада ў ванначцы прыемна пахла. Сьмешна выглядала, уся намыленая. I зграбнютка. Цяпер фатаграфія. У беднага таты было атэлье дагератыпаў, ён мне апавядаў. Спадчынная схільнасьць.
Ён ішоў ускраем ходніка.
Струмень жыцьця. Як жа звалі таго тыпа што выглядаў на сьвятара й праходзячы заўсёды касавочыў на нас? Слабыя вочы, жанчына. Наймаў у Цытрона на Сэнт-Кэвін-парэйд. Пэн яксьці там. Пэндэніс? Памяць хібіць. Пэн..? Праўда, колькі гадоў мінула. Ну але калі ён ня мог успомніць як называецца майстар дзённай зьмены якога бачыць штодня.
Тэнар называўся Бартэл д’Арсі, ён толькі што пачынаў. Праводзіў яе дадому з рэпэтыцый. Ганарысты тып з падфарбаванымі вусамі. Даў ёй тую песьню ’’Вятры веюць з поўдня”.
Вятрыска быў тае ночы калі я зайшоў па яе на сход лёжы наконт лятарэйных білетаў пасьля канцэрту Гудвіна ў ратушы ці то ў банкетнай ці то ў дубовай зале. Ён і я ззаду. Лісток зь яе нотамі вырвала ў мяне з рук і шпурнула на агароджу гімназіі. Добра яшчэ што не. Гэткая дробязь можа папсаваць ёй усё ўражаньне ад вечару. Паперадзе прафэсар Гудвін пад руку зь ёю. На хісткіх нагах, горкі выпівоха. Ягоныя разьвітальныя канцэрты. Абсалютна апошні выступ на сцэне. Быць можа на месяц, быць можа назаўжды. Памятаю, як яна сьмяялася на ветры, укрыўшыся ў пастаўлены каўнер. А памятаеш той подзьмух на рагу Харкарт-роўд? Фрруу! Паддзёр усе ейныя спадніцы, боа ледзь не задушыла старога Гудвіна. Але ж і парумянела ад ветру. А памятаеш як вярнуліся дадому, разграблі вугольле ў камінку й падсмажылі ёй на вячэру кавалкі бараніны зь яе ўлюбёным кісла-салодкім сосам. Падагрэлі ром. Ад камінка мне было відаць як яна расшнуроўвае гарсэт у спальні. Белы.
Зь мяккім шэлестам гарсэт упаў на пасьцель. Заўсёды цёплы ад яе цела. А яна заўсёды любіла выблытвацца з яго. Потым сядзела амаль да другой, выймала шпількі з валасоў. Мілі ўхутаная ў сваім ложачку. Шчасьлівы. Шчасьлівы. Тае ночы...
— О, містэр Блюм, як маецеся?
— О, як маецеся, місіс Брын?
— Няварта наракаць. Як там Молі? Век цэлы яе ня бачыла.
— Знакаміта, — весела адказаў містэр Блюм. — A Muri, ведаеце, атрымала пасаду ў Молінгары.
— He кажэце! Гэта ж вялікая справа для яе!
— Так, яна там у аднаго фатографа. Усё йдзе як з маслам. A як там вашы гадунцы?
— За стол сілком саджаць ня трэба, — адказала місіс Брын.
Колькі іх у яе? Поблізу ніводнага.
— Я бачу, вы ў чорным. У вас не...
— He, — сказаў містэр Блюм. — Я якраз вярнуўся з паховінаў.
Увесь дзень будзе ўсплываць, як бачу. Хто памёр, калі й ад чаго? Чапляцца, як злы шэлег.
— Ох, гора ты нашае, — сказала місіс Брын. — Спадзяюся, гэта ня быў блізкі сваяк?
Чаму б ня выклікаць ейнага спачуваньня?
— Дыгнам, — сказаў містэр Блюм. — Мой стары сябра. Бедачына, памёр зусім неспадзявана. Здаецца, сэрца недамагала. Паховіны былі сёньня раніцай.
Паховіны твае назаўтра Пакуль праз жыта шпарка йдзеш, Трамтам тумтум, Трамтам...
— Як сумна траціць старых сяброў, — мэлянхалічна вымавілі жаноцкія вочы місіс Брын.
Ну, цяпер пра гэта досыць. Толькі спакойна: муж.
— А ваш пан і ўладар?
Місіс Брын узьняла свае вялікія вочы на неба. Усё ж яны ў яе яіпчэ засталіся.
— Ах, і слоў шкада, — сказала яна. — Гадзюкі, і тыя павінны яго асьцерагацца. Цяпер ён сядзіць вунь там са сваімі кодэксамі, шукае закон супроць зьняславы. Сэрца мне надарваў. Пачакайце, зараз вам пакажу.
Гарачая пара зь цялячага расолу й дух свежасьпечанай руляды з павідлам плылі з кавярні Гарысана. Ад цяжкога абедняга паху містэра Блюма паказытала ў горле. Каб добра сьпячы, трэба масла, найлепшая мука, цукар з Дэмэрары, інакш з гарачай гарбатай адразу вычуюць. Ці можа гэта ад яе? Басаногі хлапчук-вулічнік стаяў ля кратаў, удыхваючы пахі. Прытупляе кусьлівы голад такім чынам. Гэта яму прыемнасьць ці пакута?
Абед за пэнса. Нож і відэлец прымацаваныя да стала ланцужком.
Адкрывае торбачку, пацёртая скура, шпілька ад капелюша: трэба асьцярожна з такімі рэчамі. Корпаецца. Адкрытая. Грошы. Калі ласка, бяры. Кідаюцца чортам, калі згубяць хоць шасьціпэнсавік. Пякельны скандал. Муж дапікае. Дзе тыя дзесяць шылінгаў, што я табе даў у панядзелак? Корміш братаву сям’ю, ці што? Зацухмоленая хустачка, пляшачка ад лякарства. Упала нешта, таблетка. Што яна там?..
— Цяпер, пэўна, маладзік, — сказала яна. — Тады зь ім заўсёды кепска. Ведаеце, што было сёньня ўночы?
Яе рука перастала корпацца. Вочы глядзелі на яго пільна, расшыраныя трывогай, але з усьмешкай.
— Што? — спытаўся містэр Блюм.
Няхай гаворыць. Глядзі ёй проста ў вочы. Веру табе. Даверся мне.
— Разбудзіў мяне ўночы, — сказала яна. — Яму прымроіўся сон, сонныкашмар.
Нястраў.
— Сказаў, што па лесьвіцы падымаецца пікавы туз.
— Пікавы туз! — зьдзівіўся містэр Блюм.
Яна выняла з торбачкі складзеную надвое паштоўку.
— Прачытайце, — сказала яна. — Ён дастаў яе сёньня зранку.
— Што гэта? — спытаўся містэр Блюм, узяўшы паштоўку. — Пр. др.?
— Пр. др.: прыдурак, — сказала яна. — Хтосьці яго цьвяліць. Гэта вялікі сорам, хто б ён ні быў.
— Сапраўды, — пагадзіўся містэр Блюм.
Яна з уздыхам забрала паштоўку.
— А цяпер ён зьбіраецца ў канцылярьпо містэра Мэнтана. Ён кажа, што ўнясе позву на дзесяць тысяч фунтаў.
Яна склала паштоўку, сунула яе ў сваю неахайную торбачку й ляскнула замочкам.
Тая самая сукенка зь сіняга шавіёту што й два гады таму, ворса выцьвітае. Мінуліся ейныя найлепшыя дні. Валасы вытыркаюць пасмачкамі над вушамі. I гэты нямодны капялюшык, тры старыя вінаградныя гронкі, каб хоць крыху ўпрыгожыць. Абношаная высакароднасьць. А калісьці апраналася з густам. Маршчынкі ля вуснаў. Усяго год ці нешта такое старэйшая за Молі.
Бачыў якім зрокам абмерала яе тая жанчына што мінула. Жорстка. Непрыгожы пол.
Ён глядзеў на яе далей, хаваючы ў позірку расчараваньне. Востры расол зь цяляціны й бычыных хвастоў з прыправамі. Я таксама прагаладаўся. Крышкі пірага на адваротах яе сукенкі: пляма цукровай пудры на шчацэ. Пірог з рабарбарам і начынкай з рознай садавіны. Гэта была Джозі Паўэл. У Люка Дойла, даўно таму. Долфінс Барн, шарады. Пр. др.: прыдурак.
Зьменім тэму.
— А вам здараецца бачыць місіс Бюфой? — спытаўся містэр Блгом.
— Майну Пюрфой? — спыталася яна.
Гэта мне падумалася пра Філіпа Бюфоя. Клуб Аматараў Тэатру. Мэтчэм часта ўспамінае свой майстэрскі ўдар. А ваду я спусьціў? Так. Апошняя дзея.
— Так.
— Акурат па дарозе я заходзіла даведацца, ці яна ўжо не нарадзіла. Яна ў радзільным доме на Холіс-стрыт. Доктар Хорн яе туды прыняў. Ужо тры дні, як у яе болі.
— О! — сказаў містэр Блюм. — Спачуваю ёй.
— Так, — працягвала місіс Брын. — А дома й без таго поўная хата дзятвы. Роды ў яе цяжкія, так мне казала тамашняя сястра.
— О! — сказаў містэр Блюм.
Ягоны цяжкі спагадлівы позірк убіраў ейныя словы. Язык спачувальна прыцмокваў. Цт! Цт!
— Спачуваю ёй, — сказаў ён. — Бедная жанчына! Тры дні! Гэта ж проста жах!
Місіс Брын кіўнула галавою.
— Болі схапілі яе ў аўторак...
Містэр Блюм зьлёгку крануўся ейнага локця, папярэджваючы:
— Увага! Дайце прайсьці таму чалавеку.
Ад рэчкі, ускрай ходніка, замашыста крочыла кашчавая фігура, уставіўшыся застыглым паглядам на сонечны дыск праз манокль на тоўстай тасемцы. Галаву абхапіла маленькая шапачка, туга прылягаючы да чэрапа. На руцэ ў такт крокам целяпаліся складзеныя плашч, кіёк і парасон.
— Гляньце, — сказаў містэр Блюм. — Ліхтарныя слупы ён заўсёды мінае ад вуліцы. Гляньце!
— А хто гэта такі, калі не сакрэт? — запыталася місіс Брын. — Ён з бзікам?
— Яго называюць Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдэл Фарэл, — адказаў містэр Блюм, усьміхаючыся. — Гляньце!
— Імёнаў у яго хоць пазычай, — сказала яна. — Калі-небудзь і Дэніс стане вось такім.
Яна раптоўна абарвала.
— А вунь і ён, — сказала яна. — Мне трэба йсьці да яго. Усяго добрага. Псрадайце прывітаньне Молі, не забудзьце.
— Перадам, — сказаў містэр Блюм.
Крывуляючы між прахожымі, яна прайшла да вітрынаў. Дэніс Брын у куртатым сурдуце й сініх палатняных пантофлях, шоргаючы нагамі, выйшаў з кавярні Гарысана, моцна тулячы да сэрца дзьве тоўстыя кнігі. Быццам зь неба зваліўся. Як са старажытнасьці. Зусім не зьдзівіўшыся, што яна зьявілася пры ім, ён адразу паважна загаварыў да яе, высунуўшы дапераду сваю бруднашэрую бараду й ляпаючы адвіслай сківіцай.
Мэшуга. 3 глузду зьехаў.
Містэр Блюм лёгкай хадой рухаўся далей, бачачы перад сабою ў сонечным бляску туга абцягнуты чэрап і пагойдваньне кіяпарасонаплашча. Фарсун што трэба. Гляньце на яго! Зноў вылез на вуліцу. Яшчэ адзін спосаб ісьці праз жыццё. I той другі стары бзікаваты касмач у ашмоцьці. Мабыць нялёгкая ёй выпала доля зь ім.
Пр. др.: прыдурак. Mary прысягнуцца гэта Олф Бэрган або Рычы Гулдынг. Іду ў заклад на што хочаце гэта яны напісалі для пацехі, седзячы ў Скоч Хаўз. Ідзе ў канцылярыю Мэнтана. Той вырачыць на паштоўку рыбіны вочы. Уцеха будзе боская.
Ён мінуў рэдакцьпо ’’Айрыш Таймса”. Можа, там ляжаць і іншыя адказы. Хацеў бы адказаць усім. Добрая сыстэма для злачынцаў. Шыфр. Цяпер у іх полудзень. Там клерк у акулярах, ён мяне ня ведае. А хай паляжаць там, дасьпеюць. I так хапіла клопату перагледзець соракчатыры. Патрабуецца спрактыкаваная машыністка для дапамогі джэнтльмэну ў літаратурным занятку. Я назвала цябе абрыдным хлопцам бо мне зусім не падабаюцца тыя сховы. Калі ласка растлумач мне што абазначаюць. Калі ласка напішы мне якую парфуму. Скажы мне хто стварыў сьвет. У іх такая манэра шпурляць у цябе пытаньнямі. I тая другая, Лізі Туіг. Mae літаратурныя намогі мелі шчасьце заслужыць пахвалу выдатнага паэта А. Э. (міст. Джор. Расэла). Ня мае часу прычасацца парадкам, папіваючы вадзяністую гарбатку над кніжачкай паэзіі.
Для невялікіх абвестак без сумліву найлепшая газэта. Цяпер ахапіла й правінцыю. Кухарка й служанка да ўсяго, даск. кухня, пакаёўка на месцы. Патрэбны ўвішны прадавец у вінную краму. Шан. дзяўчына (рым.-кат.) шукае пасады ў краме з садавінай або мясам. Джэймс Карлайл гэтага дабіўся. Дывідэнд шэсьць з
паловай працэнтаў. Зрабіў вялікія грошы на акцыях Коўтсаў. Паціхутку. Хітрыя шатляндзкія скнары. У навінах скрозь падлізьніцтва. Наша ласкавая й агульна шанаваная віцэ-каралева. Цяпер купіў яшчэ ’’Айрыш Філд”. Ледзі Маўнткэшл цалкам паправілася пасьля родаў і прыняла ўдзел у паляваныіі на ліса з ганчакамі, якое ўчора ў Рэтхаўце арганізавала лоўчае таварыства. Ліса нельга есьці. Хоць палююць і ў гаршчок. Ад страху выдзяляюцца сокі мяса мякчэе ад іх. Верхам у сядле. Сядзіць памужчынску. Важка-важная лаўчыня. Hi дамскага сядла ні падушкі ні за што на сьвеце. Першая на зборцы й першая ў пагоні. Гэтыя бабскія вершніцы моцныя бы пародзістыя кабылы. Ходзяць задзёршы нос каля стайні. Шклянку брэндзі кульне не пасьпееш авойкнуць. Тая што ранкам перад ’Троўнэрам”. Разам зь ёю ў каляску: шу-шу? Сьцяну або бар’ер у пяць перакладзін на кані адным махам. Той кірпатаносы трамвайнік знарок так зрабіў. Каго яна мне нагадвае? О так! Місіс Мірыям Дэндрэйд якая мне прадала старыя накідкі й чорную бялізну ў гатэлі ’’Шэлбэрн”. Разводніца з Лацінскай Амэрыкі. I вокам не міргнула калі я корпаўся ў ейнай бялізьне. Як быццам я быў яе гардэробнікам. Потым бачыў яе на банкеце ў віцэ-караля калі Стабс каралеўскі лясьнік завёў мяне туды разам з Уілэнам з ’’Экспрэсу”. Даядалі рэшткі пасьля вялікага сьвету. Шыкоўная вечарына з гарбаткай. Я сьлівы паліў маянэзам думаў што крэм. Вушы ў яе павінны гарэць ад сораму месяц які пасьля. 3 такою трэба ня горш за быка. Прыродная куртызанка. Пялёнкі мыць не для яе, дзякуй.
Бедная місіс Пюрфой! Муж мэтадыст. Мэтадычны ў сваім шаленстве. Шафранавая булачка й малако й содавая на сьняданак з адукацыйнай малочні. Есьць па сэкундамеры, трыццаць два жвакі на хвіліну. Аднак жа бакі растуць у яго катлеткамі. У яго, кажуць, добрыя сувязі. Сваяк Тэадора ў Дублінскім Замку. У кожнай радзіне адзін вялікасьвецкі сваяк. Штогод падносіць ей той самы дарунак. Неяк бачыў яго каля ’’Трох Гулякаў” крочыць з голай галавой а за ім ягоны найстарэйшы хлопец валачэ япічэ адно ў кашолцы. Піскуны. Беднае стварэньне! Потым кармі грудзьмі год за годам начамі а кожнай гадзіне. Самалюбы тыя непітушчыя. Сабака на сене. Мне ў гарбату толькі адзін кавалачак калі ласка.
Ён стаў на скрыжаваньні Фліт-стрыт. Перапынак на лэнч за шэсць пэнсаў у Рова? Трэба паглядзець тую абвестку ў нацыянальнай бібліятэцы. За восем пэнсаў у Бартана. Лепш. Якраз па дарозе.
Ён праходзіў каля крамы Болтана на Уэстморлэнд-стрыт. Гарбата. Гарбата. Гарбата. Забыўся намякнуць Тому Кэрнану.
Шшш. Цт-цт-цт! Уяві сабе, тры даі стогне ў пасьцелі, на галаве воцатны кампрэс, жывот пучыць. Фу! Папросту жах! Галава ў дзіцятка завялікая: клешчы. Скурчаны ў ейным нутры бадае галоўкай наўсьлеп, намацвае шлях навонкі. Мяне гэта забіла б. На шчасьце ў Молі адбыліся лёгка. Нешта павінны прыдумаць каб спыніць падобнае. У жыцьцё праз катаржную натугу. Ідэі наконт абязбольваньня: каралеве Вікторыі давалі. Дзевяць у яе было. Добра неслася. Старая жанчына ў боце жыла й плойму дзяцей прывяла. Кажуць нібыта ў яго былі сухоты. Час ужо каб хтосьці заняўся гэтым а не малоў пра што там пра задуменнае ўлоньне й срабрыстую ясноту. Шпігуюць галовы прыдуркам. Можна было б лёгка арганізаваць вялікія шпіталі. Уся справа зусім бяз болю й кожнаму нованароджанаму з падаткавых сумаў вылічаць пяць фунтаў пад складаны працэнт да паўналецьця пяць працэнтаў гэта будзе сто шылінгаў ды тыя самыя пяць фунтаў памножыць на дваццаць у дзесяткавай сыстэме заахвоціла б людзей адкладваць грошы сто дзесяць зь нечым да дваццаць першага году гэта трэба на паперы выходзіць круглая сума больш чымсьці табе здаецца.
Пэўна што ня мёртванароджаныя. Іх нават не рэгіструюць. Непатрэбны клопат.
Забаўна было глядзець, яны абедзьве побач, жываты выпучаныя. Молі й місіс Мойзэль. Сход мацярэй. Сухоты на той час адступаюцца, потым зноў вяртаюцца. Якімі плоскімі яны раптам здаюцца пасьля таго! Вочы ціхамірныя. Цяжар з душы. Мілая душа была старая місіс Торнтан. Усе яны мае дзеткі, казала яна. Перад тым як карміць першую лыжачку сабе ў рот. Ох, гэта ж ням-ням. Сын Тома Ўола раструшчыў ёй руку. Ягоны першы паклон у адрас публікі. Галава як адборная дыня. Стары бурклівы доктар Морэн. Народ грукае да іх у любы час. Доктар, дзеля ўсяго сьвятога. У жонкі пачалося. А потым прымушаюць чакаць месяцамі пакуль заплацяць. За паслугу пры родах вашай жонкі. У людзей аніякай удзячнасьці. А лекары вельмі людзкія, амаль усе.
Перад вялізнымі высокімі дзьвярыма Ірляндзкага Парляманту падпырхнула чародка галубоў. Падсілкаваліся й давай у гулі. На каго б нам зрабіць? Я выбіраю таго ў чорным. Спускаю. Ну і ўдалося. Мусіць дужа цікава калі з паветра. Эпджон, я й Оўэн Голдбэрг на дрэвах каля Гусгрын, калі гулялі ў малпы. Яны празвалі мяне макрэляй.
3 Коледж-стрыт паказаўся аддзел паліцыі, крочачы гужам. Гусіным шыхтом. Разагрэтыя ежай твары, успацелі пад каскамі, махаюць дубінкамі. Толькі што папалуднавалі, заправіўшы пад дзягі па ладнай порцыі крупніку. Неблагая ў паліцыянта доля. Яны падзяліліся на групы й, адсалютаваўшы, разыходзіліся на свае пасты. Выпушчаныя на папас. Самы момант каб нападаць на іх, якраз пасьля пудынгу. Лучыць кулаком проста ў абед. Яшчэ адзін аддзел, крочачы россыпам, ахінуў агароджу Трыніты Коледжу, кіруючы на ўчастак. Цягнуцца да карыта. Рыхтуйся да атакі кавалсрыі. Рыхтуйся да атакі на крупнік.
Ён перайшоў вуліцу пад шэльмаўскім пальцам Томі Мура. Слушна зрабілі што пасгавілі яго над пісуарам: зьліцьцё водаў. Жанчынам таксама павінны быць такія месцы. A то забягаюць у цукерню. Мне трэба паправіць капялюш. Ва ўсім сьвеце шырокім даліны ня знойдзеш такой. Знакамітая песьня Джуліі Моркан. Захавала голас да самага канца. Вучылася ў Майкла Болфа, здаецца?
Ён правёў позіркам апошнюю шырокую накідку. 3 гэтымі кліентамі лепш ня зьвязвацца. Джэк Паўэр мог бы цэлыя гісторыі распавядаць: бацька ў яго агент. Калі чалавек прымусіў іх патурбавацца пры арышце дык пасьля ў казе ўсыплюць яму жару ды дзёру. Але ў рэшце рэшт вінаваціць іх таксама нельга пры такой рабоце асабліва маладых запальчыўцаў. Таго дня Ka­ni Джо Чэмбэрлэн атрымаў ступень у Трыніты той конны паліцыянт наскакаўся на свой заробак. Што й казаць! Капыты ягонага каня цокалі за намі па Эбі-стрыт. На шчасьце мне хапіла розуму нырнуць да Манінга а то б уліп. Але ж ён і гопнуўся, людзі добрыя! Пэўна чэрап сабе рассадзіў аб брук. Мне ня трэба было лазіць з тымі мэдыкамі. I з тымі першакурсьнікамі з Трыніты ў квадратных капелюшох. Самі шукалі гузакоў. Але затое я пазнаёміўся з маладым Дыксанам што потым у Матэры забінтаваў мне рану ад джала. А цяпер ён на Холіс-стрыт дзе місіс Пюрфой. Кола ў коле. Тыя паліцыйныя сьвісгкі да сёньня ў мяне ў вушах. Усе далі лататы. Таму ён і прычапіўся да мяне. Узяць мяне пад арышт. Вось тут яно й пачалося.
— Хай жывуць буры!
— Тройчы ўра дэ Вэту!
— Павесім Чэмбэрлена на дзікай грушы!
Дуронікі: гурма маладых шчанюкоў, што зьвягае да зьнямогі. Вінігар Хіл. Аркестар малочных гандляроў. А праз гадоў колькі палова зь іх у судзьдзях і ўрадніках. Пачынаецца вайна: усе на злом галавы ў войска: тыя самыя што калі нам эшафот наканаваны.
Ніколі ня ведаеш з кім гаворыш. Корні Кэлэхер ён будзе адной масьці з Харві Дафам. Як і той Пітэр ці Дэніс ці Джэймс Кэры які выдаў непераможных. Прытым сябра муніцыпалітэту. Падбухторваў зялёных дзецюкоў каб увайсьці ў давер. А сам увесь час працаваў за грошы з замку на тайную паліцыю. Выплюнулі яго як гарачую бульбіну. Таму тыя ў цывільным заўсёды завіхаюцца каля служанак. Лёгка прыўважыць чалавека прывыклага да мундзіру. Прыпрэ яе ў чорным ходзе. Патармосіць крыху. А потым наступны нумар праграмы. А хто гэты джэнтльмэн што сюды наведваецца? А малады паніч іпто-небудзь казаў? Падглядвае празь дзірку ў замку. Качка на прынаду. Палкі малады студэнт дурыцца зь яе пухкімі рукамі, калі яна прасуе.
— Гэта тваё, Мэры?
— Я такога не нашу... Перастаньце, a то скажу пані на вас. Паўночы не былі дома.
— Набліжаецца вялікі час, Мэры. Хутка сама ўбачыш.
-— Ну дык і пайшлі вы са сваім вялікім часам.
Бармэнкі таксама. Прадаўшчыцы папяросаў.
Найлепш прыдумаў Джэймс Стывэнс. Ён ведаў усіх. Гурткі па дзесяць чалавек, так што кожны ведае толькі свой уласны. Шын Фэйн. Адступісься цябе чакае нож. Нябачная рука. Застанесься расстраляюць. Дачка турэмніка выцягнула яго з Рычманду, шусь праз Луск. Хаваўся ў гатэлі ’’Бакінгамскі Палац”, у іх пад носам. Гарыбальдзі.
Тут ты павінен мець пэўную прывабнасьць: Парнэл. Артур Грыфіт шчырая душа але распаліць натоўп ён ня здатны. А ім трэба шпарыць пра наш прыгожы край. Лухту з хрэнам. Кавярня Дублінскай Пякарскай Суполкі. Дыскусійныя клюбы. Што рэспубліканская форма кіраваньня найлепшая. Што моўнае пытаньне павінна вырашацца перад эканамічным. Няхай вашы дочкі завабліваюць іх у ваш дом. Накармеце й напаеце іх па горла. Печаная гусь на святога Міхала. Тут для вас даходзіць пад скуркай ладны кавалак з прыправамі. Вазьмеце кварту тлушчу пакуль не астыў. Недакормленыя энтузыясты. Булачка за пэнса й марш за аркестрам. Няма літасьці хлебарэзу. Думка што інпіы тып плаціць найлепшым сосам на сьвеце. Паводзяць сябе зусім як дома. Падайце нам тыя абрыкосы гэта значыць пэрсікі. Недалёкі той дзень. Сонца Самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе.
Усьмешка на ягоным твары цьмянела на хаду, а цяжкое воблака паволі насоўвалася на сонца, заценьваючы пануры фасад Трыніты. Міналіся трамваі, зьяжджаючыся, разьяжджаючыся,
пазвоньваючы. Дарэмныя словы. Усё паўтараецца; дзень за днём: паліцыянты выходзяць, вяртаюцца, трамваі туды, назад. Тыя два вар’яты валэндаюцца. Дыгнама завезьлі ў магілу. Майна Пюрфой на ложку з набрынялым жыватом стогне каб зь яе выцягнулі дзіця. У кожнай сэкундзе нехта дзесьці нараджаецца. У кожнай скундзе нехта памірае. Пяць хвілін таму я карміў птушкі. Тры сотні выцягнулі ногі. Іншыя тры сотні нарадзіліся, зь іх абмываюць кроў, усе абмытыя ў крыві ягнятка, бляюць маааааа.
Цэлы горад зьнікае, іншы цэлы горад зьяўляецца, потым і ён зьнікае: наступныя зьяўлжоцца, прамінаюць. Дамы, шарэнгі дамоў, вуліцы, мілі бруку, кучы цэглы, каменьня. Пераходзяць з рук у рукі. Адзін уласьнік, другі. Як кажуць, гаспадар несьмяротны. Адзін атрымаў павестачку зьяжджаць, зараз жа на ягонае месца іншы. Купляюць свае ўладаньні за золата, а ўсё золата ўсё роўна ў іх. Дзесьці тут ёсьць махлярства. Згрувасьціліся ў гарадох, вякамі цягнуць сваё ярмо. Піраміды ў пяскох. Пабудавалі на хлебе з цыбуляй. Нявольнікі. Кітайская сьцяна. Бабілён. Засталіся вялізныя валуны. Круглыя вежы. Усё астатняе — сьмецьце, раскінутыя прыгарады, пабудаваныя абы з рук, картачныя домікі Кірвана, падмураваныя ветрам. Прыпынішчы нанач.
Ніхто нічога ня значыць.
Цяпер найгоршая пара дня. Жыцьцёвая сіла. Панура, змрочна: ненавіджу гэтую гадзіну. Адчуваньне, быццам цябе пажавалі й выплюнулі.
Дом рэктара. Правялебны доктар О’Рыбі: рыбіна ў кансэрве. Добра тут закансэрваваўся. Мне каб і плацілі дык я тут жыць ня стаў бы. Спадзяюся, у іх сёньня пячонка й бэкан. Прырода цураецца пусткі.
Сонца спакваля выйшла з-за воблака й запаліла зайчыкі сьвятла на срэбры па другі бок вуліцы ў вітрыне Ўолтэра Сэкстана, каля якой прайшоў Джон Хаўард Парнэл з прыплюшчанымі вачыма.
Вось і ён: брат. Ягонае падабенства. Твар які прасьледуе. Ta­xa табе зьбег акалічнасьцяў. Бывае сто разоў думаеш пра чалавека й не сустрэнеш яго. Ідзе як у сьне. Ніхто не пазнае яго. Сёньня мусіць пасяджэньне ў муніцыпалітэце. Кажуць ні разу не апрануў свайго мундзіру цырымонімайстра з часу як стаў на гэту пасаду. А Чарлі Боўлджэр заўсёды выяжджаў на велізарным кані, у трохкутным капелюшы, надзьмуты, напудраны й выгалены. Глянь які жаласьлівы ў яго поступ. Тухлае яйка зьеў. Мяшкі пад вачыма, як прывід. Мне так баліць. Брат вялікага
чалавека: брат свайго брата. Добра выглядаў бы на муніцыпальным скакуне. Пэўна вышмыгне ў ДПС папіць кавы й пагуляць у шахматы. Для ягонага брата людзі былі як пешкі. Хай бы ўсе яны й ляснулі. Пра яго баяцца й слова сказаць. Марозіў усіх тым сваім позіркам. Вось што заваблівае людзей: прозьвішча. У іх усе крыху збзікавалі. Шалёная Фані й ягоная сястра, місіс Дыкінсан, у якой коні ў чырвонай вупражы. Ідзе выпрастаны, рыхтык хірург МакАрдл. Аднак Дэйвід Шыгі выйграў у яго на выбарах у Паўднёвым Міце. Выйсьці з парляманту й адступіцца ў публічнае жыцьцё. Банкет патрыётаў. Пакусвалі апэльсінавыя скуркі ў парку. Сайман Дэдал казаў калі яго выбралі ў парлямант што Парнэл устане з магілы й выведзе яго за руку зь Ніжняй Палаты.
— Пра двухгаловага васьмінога, у якога на адной галаве канцы сьвету забыліся зысьціся між сабою, а другая размаўляе з шатляндзкім акцэнтам. Шчупальцы...
Яны абагналі містэра Блюма, мінаючы яго ўскраем ходніка. Барада й ровар. Маладая жанчына.
I вось яшчэ й гэты. Гэта сапраўды зьбег акалічнасьцяў: другі раз. Падзеі надыходзяць кідаючы цені загадзя. Пахвалу выдатнага паэта міст. Джор. Расэла. Можа гэта Лізі Туіг зь ім. А. Э.: што гэта значыць? Мабыць ініцыялы. Альбэрт Эдуард, Артур Эдмунд, Альфонс Эб Эд Эл Эсквайр. Што ён там казаў? Канцы сьвету з шатляндзкім акцэнтам. Шчупальцы, васьміног. Штосьці акультнае: сымбалізм. Выкладае. А яна ўсё ўбірае. Слова ня скажа. Для дапамогі джэнтльмэну ў літаратурных занятках.
Ягоныя вочы праводзілі рослую фігуру ў саматканцы, барада й ровар, побач слухае жанчына. Ідуць з вэгетарыянскай сталоўкі. Толькі зеляніна й садавіна. Біфштэксаў не ядуць. Калі зьясі, вочы тае каровы будуць прасьледаваць цябе ўсю вечнасьць. Кажуць так здаравей. Аднак з гэтага толькі вада й газы. Паспрабаваў. Цэлы дзень толькі й бегаеш. Жывот разьдзімае як у авечкі. Сны ўсю ноч. Чаму яны называюць тое чым мяне кармілі бобштэкс? Бабрыянцы. Садавіянцы. Каб табе здавалася што нібыта ясі рамштэкс. Недарэчна. I перасолена. Гатуюць у содзе. Прасядзіш каля крану цэлую ноч.
Панчохі ў яе павісьлі на шчыкалатках. Цярпець такога не магу: зусім бяз густу. Тая літаратурна-эфірная публіка, яны ўсе. Мройныя, аблочныя, сымбалічныя. Эстэты. He зьдзіўлюся калі дакажуць што якраз гэты род ежы нараджае паэтычнае як нейкія такія хвалі ў мозгу. Возьмем прыкладам любога з тых паліцыянтаў што выпочваюць поліўку з баранінай у свае кашулі:
паспрабуй зь яго выцісні хоць радок паэзіі. Нават ня чуў што такое паэзія. Дзеля гэтага трэба адпаведны настрой.
Аблочная чайка кружляе, Had цёмнай вадою лунае.
Ён перайшоў на другі бок на рагу Насаў-сірыт і стаў перад вітрынай Ейтса й Сына, разглядаючы цэны бінокляў. А можа заглянуць да Харыса й пагаманіць з маладым Сынклэрам? Добра выхаваны маладзён. Напэўна абедае. Трэба занесьці паправіць мае старыя акуляры. Лінзы фірмы Герца шэсьць гінэяў. Немцы пралезуць усюды. Прадаюць на льготных умовах каб захапіць рынак. Зьбіваюць цэны. Можа выпадкам надарыцца пара ў бюро забытых рэчаў ля вакзалу. Дзіву даесься чаго толькі людзі не забываюць у цягніках і разьдзявальнях. Аб чым яны думаюць? Жанчыны таксама. Неверагодна. Калі ў мінулым годзе ехаў у Эніс падабраў торбу што дачка таго фэрмэра пакінула й перадаў ёй на перасадцы ў Лімэрык. I па грошы не заяўляюцца. На даху банку ёсьць малы гадзіньнік каб правяраць тыя біноклі.
Павекі ягоныя апусьціліся да ніжняга краёчку зрэнак. Ня бачу. Калі ўявіць што ён там дык можаш убачыць. Ня бачу.
Ён павярнуўся й, стоячы між вітрыннымі навісамі, выцягнуў у кірунку сонца на ўсю даўжыню сваю правую руку. Даўно зьбіраўся праверыць. Так ёсьць: поўнасьцю. Кончык малога пальца закрыў увесь сонечны дыск. Фокус мабыць тут дзе зыходзяцца ўсе промні. Шкада што няма цёмных акуляраў. Цікава. Было шмат гамонкі пра плямы на сонцы калі мы жылі на Заходняй Ломбард-стрыт. Гэта страшэнныя выбухі. Сёлета поўнае зацьменьне: недзе ўвосень.
Калі ўжо пра гэта думаю, дык той шар апускаецца згодна з часам па Грынвічу. Гадзіньнік прыводзяць у рух па электрычнай праводцы з Дансінку. Варта было б туды зьезьдзіць у першую суботу месяца. Калі б дастаць рэкамэндацыю да прафэсара Джолі або чаго-небудзь даведацца пра ягоную сям’ю. Магло б падзейнічаць: заўсёды прыемна ддя самалюбства. Лёсткі з зусім нечаканага боку. Арыстакрат ганарыцца сваім паходжаньнем ад каханкі караля. Ягоная прамаці. Добра пашмараваць. Пакорлівае цяля дзьвюх матак смокча. А ня так каб увайшоў і ляпнуў тое што сам ведаеш не на твой розум: што такое паралякса? Пакажэце гэтаму джэнтльмэну дзьверы.
Ах.
Ягоная рука зноў апусьцілася.
Ніколі пра гэта нічога не даведаюцца. Трата часу. Газавыя шары круцяцца, пранікаюцца, мінаюцца. Без канца адно й тое ж. Газ, потым цьвёрдыя часьцінкі, потым узьнікае сьвет, потым астывае, потым ляціць адна мёртвая абалонка, застыглая як ананасная карамэлька. Месяц. Яна сказала што цяпер пэўна маладзік. Здаецца, так.
Ён праходзіў каля la Maison Claire.
Чакай. Поўня была ў тую ноч калі мы ў нядзелю два тыдні таму дык цяпер дакладна маладзік. Ішлі берагам Толкі. Няблага як на месячную ноч у Фэрв’ю. Яна падпявала: Маёвы маладзік блішчыць, каханы мой. Ён па другі бок. Локаць, рука. Ён. Зялёны сьветлячок мігці—іць, каханы мой. Дотык. Пальцы. Пытаюць. Адказ. Так.
Стоп. Стоп. Што было тое было. Павінна было.
Містэр Блюм, дыхаючы хутчэй, ідучы спавальней, мінуў Адам-корт.
3 прыхаванай ціхай палёгкай ягоныя вочы адзначылі: гэта вуліца сярэдзіна дня абвіслыя плечы Боба Дорана. У сваім запоі як сказаў МакКой. Напіваюцца каб выгаварыцца ці нешта падстроіць ці cherchez la femme. Забалюе ў Куме зь сябрукамі й шлюшкамі а потым увесь астатні год цьвярозы як судзьдзя.
Ну так. Так я й думаў. Коціцца ў Эмпайр. Зьнік. Чыстая содавая зрабіла б яму найлепш. Там раней Пэта Кінсэла меў мюзік-хол Арфа перад тым як Уітбрэд стаў кіраваць тэатрам Куінс. Малайчына. Падобны да Даёна Бусіко з тварам як блін і ў паношанай шапачцы. Тры Модныя Паненкі са Школы. Як час бяжыць, га? У жаночай спадніцы, з-пад якое вылазілі доўгія чырвоныя споднікі. П’яніцы пілі, рагаталі, пырскалі сьлінаю, захлістваліся. Паддай маху, Пэт. Расчырванелыя: п’яная ўцеха: гыгат і папяросны дым. Зьнімі той белы капялюш. Вочы ў яго як звараныя. Дзе ён цяперака? Дзе-небудзь жабруе. Арфа што голадам нас калісьці замарыла.
Я тады быў болыіі шчасьлівы. Але ці быў гэта я? Або цяпер я гэта я? Дваццаць восем мне было. Ёй дваццаць тры, калі пераехалі з Заходняе Ломбард-стрыт, штосьці зьмянілася. Пасьля Рудзі ніколі ўжо ня мела задавальненьня. Часу не завернеш. Як і вады ў прыгаршнях ня ўтрымаеш. А ты хацеў бы вярнуцца назад? Да самага пачатку. Хацеў бы? Ці ты нешчасьлівы ў сямейным жыцьці, мой бедны абрыдны хлопча'? Хоча мне гузікі прышываць. Трэба адказаць. Напішу ў бібліятэцы.
Графтан-стрыт, вясёлая ад навісных паветак і вітрынаў, вабіла ягоныя пачуцьці. Набіўны мусьлін, шоўк, дамы й матроны, бразгат вупражы й глухазвонны цокат капытоў па разагрэтым
бруку. Якія тоўстыя ногі ў гэтай у белых панчохах. Спадзяюся, першы дождж захляпае іх гразьзю як сьлед. Вясковае бабішча. Усе таўстакормныя тут былі. У гэткіх у жанчыны заўсёды клыпаватыя ногі. Молі выглядае як няўклюда.
Замаруджанай паходкай ён мінаў вітрыны шаўковага гандлю Браўна Томаса. Каскады стужак. Цененькія кітайскія шаўкі. Перахіленая пасудзіна выпускала са свае пашчы струмень крывавачырвонага папліну: зіхоткая кроў. Гэта гугеноты сюды прывезьлі. La causa ё santax. Таратара. Знакаміты хор. Тара. Мыць трэба ў дажджавой вадзе. Мэербэр. Тара: бум бум бум.
Падушачкі для іголак. Ужо даўно пагражаў ёй што куплю. A то ўтыркае па ўсёй хаце. Іголкі ў фіранках.
Ён зьлёгку адкасаў левы рукаў. Драпіна: ужо амаль зьнікла. Усё-ткі ня сёньня. Трэба зайсьці па той крэм. Можа на дзень яе нараджэньня? Чэрвеньліпень жніверасень восьмага. Яшчэ амаль тры месяцы. А ёй можа не спадабацца. Жанчыны ня хочуць зьбіраць іголкі. Кажуць абрываецца каха.
Зіхатлівыя шаўкі, жаночае сподняе на тонкіх масянжовых пруткох, шаўковыя панчохі разьбягаюцца прамянямі.
Няма сэнсу вяртацца. Так мусіла быць. Скажы мне ўсё.
Зычныя галасы. Сонцам нагрэты шоўк. Пабразгваньне вупражы. Усё дзеля жанчыны, дом і сям’я, павуціньне шаўкоў, срэбра, смачныя плады, прыправы зь Яфы. Агэндат Нэтаім. Багацьце сьвету.
Цёплая чалавечая пульхнасьць ахінула ягоны мозг. Мозг здаўся. Дурман абдымкаў ім завалодаў. Згаладалым целам, потайна, ён нема прагнуў пакланяцца.
Д’юк-стрыт. Нарэшце. Трэба пад’есьці. У Бэртана. Адразу табе палепшае.
Ён павярнуў за рог каля Комбрыджа, усё яшчэ ў сваім ўтрапеньні. Бразгат цокат капытоў. Духмяныя целы, цёплыя, поўныя. Усе цалаваныя, падатлівыя: у густых летніх нівах, на збэрсанай мятай траве, у сырых пад’ездах чыншавых камяніцаў, на софах, на рыплівых ложках.
— Джэк, каханы!
— Найдаражэйшая!
— Пацалуй мяне, Рэгі!
— Мой хлопчык!
— Каханая!
3 расхваляваным сэрцам ён піхнуў дзьверы ў сталоўку Бэртана. Ад смуроднага духу яму перахапіла дрыготкае дыханьне:
'Справа сьвятая (італ.).
вострая мясная падліўка, баўтуха з гароднінай. Глядзі як кормяцца зьвяры.
Людзі, людзі, людзі.
Пазалазілі на высокія табурэткі ля стойкі, капелюшы на патыліцу, за столікамі, патрабуюць яшчэ хлеба без даплаты, жадліва хлебчуць, ваўкадавяць кавалкі разьмяклага ежыва, з набеглымі крывёй вачыма, падціраюць намоклыя вусы. Маладзён з бледным азызлым тварам заўзята выцірае сурвэткай свой кубак нож відэлец лыжку. Новая порцыя мікробаў. Мужчына, заткнуўшы за каўнер дзіцячую сурвэтку, усю ў плямах сосу, з булькатам улівае сабе ў горла суп. Іншы выплёўвае назад на талерку: храстка не адолеў: зубоў няма разжажажаваць. Філе, печанае на вугольлі. Глытае кускамі, рупіць яму расправіцца. Вочы сумнага п’янчугі. Адкусіў больш, чымсьці можа зжаваць. I я такі самы? Бачыць сябе якімі іншыя нас бачаць. Галодны чалавек — нязгодны чалавек. Зубы й сківіцы працуюць. Асьцярожна! О! Костка! У тым іпкольным вершыку Кормак апошні ірляндзкі кароль-паганін удавіўся ў Слэты на поўдзень ад Бойну. Цікава што ён еў. Што-небудзь смакавітае. Сьвяты Патрык абярнуў яго ў хрысьціянства. Усё роўна ня мог праглынуць як сьлед.
— Ростбіф з капустай.
— Порцыю тушанай бараніны.
Дух ад людзей. Яго пачынала блажыць. Заплёванае пілавіньне, цеплавата-саладжавы дым папяросаў, смурод ад тытунёвае жвачкі, ад парасплёскванага піва, мужчынская піўная мача, адбушавалая тхліна.
Я тут не змагу глынуць ні кавалачка. Вунь адзін гострыць нож аб відэлец гатовы зьесьці ўсё што вока згледзіць, стары калупаецца ў апошніх гнілякох. Лёгкая адрыжка, сыты, перажоўвае жвачку. Перад і пасьля. Малітва ўдзячнасьці пасьля яды. Палядзі на гэты малюнак, а потым на той. Зьбірае сос размоклымі галушкамі хлеба. Выліжы проста з талеркі, чалавеча! Выбрацца адсюль.
Заціснуўшы ноздры, ён агледзеў застойкавых і застольных едакоў.
— Два портэры сюды.
— Порцыю сала з капустай.
Вунь той тып падпіхвае ў рот капусту нажом як быццам ягонае жыцьцё залежыць ад гэтага. Трапны ўдар. Моташна глядзець. Яму б больш бясьпечна есьці трыма рукамі. Разьдзірае па жылках. Ягоная другая натура. Нарадзіўся са срэбным нажом у
зубох. Дасьціпна, думаю. Або й не. Срэбра абазначае багацьце. Нарадзіўся з нажом. Але намёк губляецца.
Неахайна аперазаны пасуднік з грукатам зьбіраў ліпкія талеркі. Рок, бэйліф, стоячы каля стойкі, зьдзьмухваў са свайго кухля пеністую карону. Добра дзьмухнуў: яна плюхнула жоўтым каля ягонага бота. Адзін з абеднікаў, абапёршы локці на стол ды падняўшы нож і відэлец, уталопіўся па-над заплямленым лістком газэты на пад’ёмнік са стравамі. Сусед яму нешта апавядае запханым ротам. Прыхільны слухач. Застольная размова. Чаўста чаўкаем чаўс у чаўцьвер. Ча? Няўжо?
Містэр Блюм у нерашучасьці падняў два пальцы да вуснаў. Ягоны позірк прамаўляў.
— Ня тут. Ня бачу яго.
На двор. He магу з гідкімі едакамі.
Ён адступаўся да дзьвярэй. Перакусіць у Дэйві Бэрна. Ашукаць голад. На нейкі час падмацуе. Зьеў добры сьняданак.
— Мне біфштэкс з бульбай.
— Кухаль портэру.
Кожны сам за сябе, зубамі й кіпцюрамі. Глытай. Кусай. Глытай. Морды.
Ён выйшаў на сьвежае паветра й павярнуў назад, у бок Графтан-стрыт. Еш або самога зьядуць. Забівай! Забівай!
Дапусьцім калісьці будзе камунальная страўня. Усе трухаюць з кацялкамі й міскамі каб ім напоўнілі. Жаруць адразу на вуліцы. Джон Хаўард Парнэл напрыклад рэктар Трыніты ўсе да аднаго ня згадвайце вашых рэктараў і рэктара Трыніты дзеці й жанчыны, рамізьнікі, сьвятары каталіцкія й пратэстанцкія, фэльдмаршалы, архіяпіскапы. 3 Эйлсбэры-роўд, з Клайд-роўд, з рамесьніцкіх кварталаў, з паўночнага прытулку, лорд-мэр у сваёй казачнай карэце, старая каралева ў крэсьле на колах. У мяне пустая талерка. Я за вамі з нашай камунальнай бляшанкай. Як каля фантану сэра Філіпа Крэмтана. Мікробы вытрыце хустачкай. Наступны наўцірае сваёй новую кучу. Айцец О’Флін абсьмяяў бы ўсіх. Усё роўна падымалі б сваркі. Усё для сябе. Дзятва білася б каму выскрабці кацёл. Кацёл быў бы патрэбны вялікі як парк Фінікс. Гарпуном лавілі б у ім кумпякі й лусты сьвінага боку. Ненавідзяць усіх навокал. У гатэлі Гарадзкі Герб яна гэта назвала table d'hote2. Суп, смажанае, дэсэрт. Ніколі ня ведаеш чые думкі перажоўваеш. А хто потым мыў бы ўсе талеркі й відэльцы? Можа да таго часу ўсе пачнуць харчавацца таблеткамі. Зубы будуць штораз горшыя й горшыя.
2Супольны стол (франц.).
Усё-ткі шмат рацыі маюць вэгетарыянцы што зь зямлі вырастае найбольш смакавітае часнок безумоўна сьмярдзіць італьянскімі катрыншчыкамі хрумсткая цыбуля грыбы труфлі. I зьвяры пакутуюць. Аскубці й выпатрашыць птушку. Бедная жывёла на рынку чакае пакуль ёй расколюць чэрап. Муу. Няшчасны дрыглівы маладняк. Мээ. Хісткае цялятка. Ялавічына з капустай. У вёдрах разьнікоў пагойдваюцца лёгкія. Падайце вунь тую грудзіну што на круку. Плюх. Крывавыя страшыдлы. Асьвежаваныя авечкі з пашклянелымі вачыма вісяць пачэпленыя за сьцягнякі, авечыя пысы абгорнутыя пакрываўленай паперай сморкаюцца крывавай студзінай на пілавіньне. Трыбухі й сухажыльле выносяць. He марнуй таго дабра, хлопча.
На сухоты прапісваюць гарачую сьвежую кроў. Кроў заўсёды патрэбная. Падступныя. Ліжуць яе, гарачадымную, патачнагустую. Замораныя прывіды.
Ах, як згаладаў.
Ён увайшоў да Дэйві Бэрна. Прыстойная ўстанова. Ён не балбатун. Часамі паставіць кілішак. Але высакосны, раз на чатыры гады. Аднойчы абмяняў мне чэк на гатоўку.
Што мне цяпер узяць? Ён выняў гадзіньнік. Трэба падумаць. Імбірнага піва?
— Здароў, Блюм, — сказаў Насаты Флін са свайго кутка.
— Здароў, Флін.
— Як справы?
— Першаклясна... Трэба падумаць. Вазьму шклянку бургундзкага й... трэба падумаць.
Сардынкі на паліцах. Адным позіркам можна пасмакаваць. Сандвіч? Скрыль кумпяка й ягонага сваяка з гарчыцай і хлебам. Паштэт. Які ж гэта дом без мяснога паштэту Сліві? Нешчасьлівы. Ну й дурнаватая рэкляма! Упіхнулі яе пад нэкралёгі. Усіх на сьліву. Паштэт з Дыгнама. Людаедам з рысам і лімонам. Белыя місыянэры занадга салоныя. Як засоленая сьвініна. Думаю, правадыр зьядае самыя ганаровыя часткі. Напэўна лыкаватыя ад набожнага практыкаваньня. Усе ягоныя жонкі паставалі шарэнгай, глядзяць што будзе. Раз мурынскі важак за сталом. Закусіў правялебным яйцом. А зь ім — райскае жытло. Богведама чаго туды намяшалі. Перапонкі цьвілыя трыбухі дыхаўкі раздробленыя й падробленыя. Загадка, як знайсьці мяса. Кошэр. Малака й мяса разам нельга. Цяпер тое самае называецца гігіенай. Пост Ём Кіпур: веснавое прыбіраньне ў трыбухох. Вайна й мір залежаць ад чыёга-небудзь страваваньня. Рэлігіі. Індычкі й гускі на Каляды. Разьня невінаватых. Еш, пі ды весяліся. А потым бітком у прыёмных па дапамогу. Галовы
перавязаныя. Сыр пераварвае ўсё акрамя сябе самога. Магутны сыр.
— Ці маеце сандвічы з сырам?
— Так, сэр.
Узяў бы й пару алівак, калі б іх мелі. Люблю італьянскія. Добрую шклянку бургундзкага; спалосквае. Нашмароўвае. Смачны салат, сьвежы бы агурочак. Том Кэрнан умее рыхтаваць. Робіць з густам. Чысты алей з алівак. Мілі мне падала катлетку з націнай пятрушкі. Дадаць адну гішпанскую цыбуліну. Бог стварыў ежу, а д’ябал кухароў. Краб па-д’ябальску.
— Жонка здаровая?
— Дзякую, як трэба... Значыць, сандвіч з сырам. Маеце гарганзолю?
— Так, сэр.
Насаты Флін пахлістваў свой грог.
— Сьпявае апошнім часам?
Паглядзі на ягоныя губы. Мог бы сам сабе ў вуха сьвістаць. Да таго вушы лапухамі. Музыка. Ён у ёй разумеецца як баран у нябесным. Аднак лепш яму адказаць. Нікому не пашкодзіць. Дармовая рэкляма.
— У гэтым месяцы ў яе кантракт на вялікае турнэ. Магчыма, вы чулі.
— He. О, гэта шыкоўная справа. А хто гэта ладзіць?
Афіцыянт прынёс заказ.
— Колькі зь мяне?
— Сем пэнсаў, сэр... Дзякую, сэр.
Містэр Блюм парэзаў свой сандвіч на тонкія лустачкі. Правялебным яйцом. Лягчэй чымсьці тое аблочна-малочнае мроіва. Для паўсотні жанок. Мілы быў абразок.
— Гарчыцу, сэр?
— Так, дзякую.
Падымаючы кожную лустачку, ён пасеяў на іх жоўтыя кроплі. Быў абразок. Ужо маю. Як яму той устаў старчаком.
— Ладзіць? — спытаўся ён. — Бачыце, гэта як суполка. Дзель у выдатках і дзель у даходах.
— Але, цяпер прыгадваю, — сказаў Насаты Флін, засунуўшы руку ў кішэню й чухаючыся ў пахвіне. — Хто ж гэта мне казаў? Ці Буяка Бойлан ў гэта не замяшаны?
Палкая гарчыца цёплым павевам кранула сэрца містэра Блюма. Ён падняў вочы й напаткаў злосны пагляд насьценнага гадзіньніка. Другая. Гадзіньнікі ў барах на пяць хвілінаў дапераду. Час бяжыць. Стрэлкі абарочваюцца. Другая. Яшчэ не.
Ягоная брушная перапона ўзьнялася, потым апала, зноў узьнялася натужліва, тужліва.
Віно.
Ён нюхпацягнуў глыток моцнага напою й, загадаўшы горлу хутка каўтнуць, далікатна адставіў шклянку.
— Так, — сказаў ён. — Фактычна, гэта ён арганізуе.
Бяз страху. Без мазгоў.
Насаты Флін хпмыгаў носам і чухаўся. Блыха сытна абедае.
— Джэк Муні мне расказваў, яму пашэнціла на тым баксёрскім матчы, калі Майлэр К’ю перамог таго жаўнера з Партабэлскіх казармаў. Ён трымаў таго малога недзе ў графстве Карлаў, дальбог, сам мне так казаў...
Спадзяюся, тая кропля расы не ўпадзе яму проста ў шклянку. He, уцягнуў назад.
— Амаль месяц, паверыце, зусім яго не паказваў. Адны качыныя яйкі піў, дальбог, пакуль не загадалі інакш. Каб ня кінуўся ў п’янку, разумееце? Дальбог, хвацкі мужык з таго Буякі.
3 дзьвярэй за буфэтам выйшаў Дэйві Бэрн з закасанымі рукавамі, двойчы падцёр сабе губы сурвэткай. Селядцовы румянец. Кожная рысачка твару йграе ўсьмешкай і нешта там выяўляе. Зашмат масла на абліччы.
— А вось ён сам у поўным бляску, — сказаў Насаты Флін. — Вы нам не падкажаце добрай стаўкі на Залаты Кубак?
— Я гэтым не займаюся, містэр Флін, — адказаў Дэйві Бэрн. — Ніколі ня стаўлю на каня.
— I маеце рацыю, — сказаў Насаты Флін.
Містэр Блюм еў лустачкі сандвіча, сьвежы хлеб з пытляванай мукі, з прыемнай гідлівасьцю да палкай гарчыцы й зялёнага сыру, што пахнуў потнымі нагамі. Глыткі віна асьвяжалі ягонае падньябеньне. Бяз даўкага прысмаку. У такое надвор’е лепш смакуе, калі менш халоднае.
Прыемны спакойны бар. Прыгожая драўляная панэль на стойцы. Прыгожа абгабляваная. Падабаецца тая закругленасьць.
— I займацца гэтым я не намераны, — дадаў Дэйві Бэрн. — Тыя коні ўжо не аднаго пусьцілі па сьвеце.
У карчмароў свая стаўка. Ліцэнзія на продаж піва, віна й сьпіртнога для спажываньня на месцы. Арол — я выйграю, рэшка — ты прайграў.
— Ваша праўда, — сказаў Насаты Флін. — Калі вы ня ў змове. Сумленнага спорту сёньня ня знойдзеш. Часамі Лэнэхан падкажа добрую стаўку. Сёньня раіць на Булаву. Фаварыт — Цьшфандэл лорда Хаўарда да Ўолдэна, выйграў у Эпсаме. Ска-
ча на ім Морні Кэнан. Два тыдні таму я мог бы атрымаць сем да аднаго, калі б паставіў на Сэнт-Аманту.
— Няўжо? — спытаўся Дэйві Бэрн...
Ён адыйшоўся да вакна й, узяўшы падручную ўліковую кніжку, пачаў яе гартаць.
— Кажу вам, мог, — гаварыў Насаты Флін, пасопваючы. — На дзіва рэдкая кабылка. Ад Сэнт-Фрускіна. Выйграла ў навальніцу, кабылка Ротшыльда, вушы ёй запхнулі ватай. Сіні жакет і жоўтая шапачка. Хай ліха возьме таго вялізнага Бэна Доларда зь ягоным Джонам О’Гонтам. Ён мяне адгаварыў. Але.
Са скрухай ён пацягнуў са шклянкі, перасунуў пальцы па выемках у шкле.
— Але, — паўтарыў з уздыхам.
Містэр Блюм, устаўшы й дажоўваючы, глядзеў на гэты ўздых. Насаты ёлупень. Сказаць яму на якога каня Лэнэхан? Ён ужо ведае. Няхай лепш забудзе. Пойдзе й прайграе яшчэ болып. Дурня грошы не трымаюцца. Кропля расы зноў навісла. Халодны нос калі б цалаваў жанчыну. Хоць ім магчыма гэта спадабалася б. Любяць калючыя бароды. Халодныя насы ў сабакаў. У старой місіс Рыярдан у гатэлі Гарадзкі Герб быў скайтэр’ер, якому бурчала ў жываце. Молі яго лашчыла ў сябе на каленях. О, які вялікі брахун, гаўгаўгаўкун!
Віно насычала й разьмякчала зьлеплены мякіш хлеба гарчыцу нейкі момант млоснага сыру. Знакамітае віно. Лепш смакуе бо не адчуваю смагі. Безумоўна гэта ванна так. Зьлёгку перакусіў. Потым недзе а шостай змагу. Шостая, шостая. Тады ўжо будзе па ўсім. Яна...
Віно лагодным агнём грэла жылы. Мне гэтага так не хапала. A то зусім зьніякавеў. Ягоныя вочы негалодна разглядалі паліцы з бляшанкамі, сардынкі, яскравыя шчупальцы амараў. Людзі надаставалі для ежы рознае дзівоты. 3 ракавін, малюскаў шпількаю, з дрэваў, сьлімакоў зь зямлі французы ядуць, з мора на кручок з прынадай. Дурная рыба й за тысячу гадоў нічога не навучыцца. Калі б ня ведаў рызыкоўна было б класьці ў рот. Атрутныя ягады. Глог. Круглае табе заўсёды здаецца добрым. A кідкая афарбоўка насьцярожвае. Адзін папярэдзіў другога й так далей. Спачатку выпрабаваць на сабаку. Кіруецца пахам або выглядам. Спакусьлівы плод. Марозіва ў кубачках. Сьмятана. Інстынкт. Апэльсінавыя плянтацыі напрыклад. Трэба штучнае паліваньне. Бляйбтройштрасэ. Так але што тады з вустрыцамі? Гідкі камяк харкавіньня. Паскудныя ракавіны. Да таго халерна цяжка іх расчыніць. Хто іх вынайшаў? Пажыўляюцца розным сьмеццем з вадасьцёкаў. Шамнанскае й вустрыцы з Рэд Бэнк.
Пабуджаюць сэксуальна. Афрадыз. Ён быў сёньня ў ”Рэд Бэнк”. Была вустрыца важнай рыбай на стале. Можа ён маладым целам у пасьцелі. He. У чэрвені не падаюць вустрыцаў. Але ёсьць людзі што любяць дзічыну з попахам. Тушаны заяц. Найперш насып яму солі на хвост. Кітайцы ядуць яйкі якім паўсотні гадоў, ужо сіне-зелянкавыя. Абед з трыццаці страваў. Кожная паасобку бясшкодная страва можа зьмяшацца ў сярэдзіне. Ідэя для дэтэктыўнай гісторыі з атручаньнем. Ці не эрцгерцаг Леапольд гэта быў? He. Так, або можа гэта быў Ота з тых Габсбургаў? Словам хто ж гэта меў звычку есьці кашуту з уласнай галавы? Самы танны абед у горадзе. Вядома, арыстакраты. A потым пераймаюць іншыя каб не адстаць ад моды. Мілі таксама муку й нафту. Сырое цеста я сам люблю. Палавіну вустрычнага ўлову выкідаюць назад у мора каб цана ня ўпала. Танна. Ніхто не купляў бы. Ікра. Гуляюць у магнатаў. Рэйнскае віно ў зялёных келіхах. Пышная гасьціна. Ледзі такая. Шыя напудраваная, у пэрлах. Elite. Сгёте de la сгёте^. Патрабуюць адмысловых страваў каб паказаць што. Пустэльнік прыгаршняй бобу патоліць спакусы цела. Ведаеш мяне прыйдзі паеш са мною. Каралеўскі асетр. Начальнік паліцыі, Кофі, разьнік, маюць права на аленіну зь лясоў ягонай вялік. Паўтушы абавязаныя адсылаць яму. Раскладзеныя я бачыў на кухні Каралеўскага Архіварыюса. Chef у белым каўпаку як рабін. Качка ў запаленым каньяку. Кучаравая капуста a la duchesse de Parme4. Трэба пісаць y мэшо каб ведаў што ясі калі зашмат прыправы не скаштуеш стравы. Па сабе ведаю. Прыправіў булённымі кубікамі Эдвардса. Гусей для іх укормліваюць ажно да адурэласьці. Амараў гатуюць жыўцом. Фельмі фам рэкамэндую фазана. Я б мог афіцыянтам у шыкоўным гатэлі. Напіўкі, вечаровыя сукенкі, паўаголеныя дамы. Mary вас спакусіць камбалавым філе зь лімонам, міс Дзюбуда? Так, дзюбу дай. I яна дзюбу дала. Думаю гэта гугеноцкае прозьвішча. Помню адна міс Дзюбуда жыла ў Кіліні. Дзю дэ ля, францускае. Але рыба тая самая можа стары Мікі Хэнлан з Мур-стрыт выпусьціў зь яе кішкі, нажываючы грошы, зубамі й кіпцюрамі, пальцы ў рыбіных шчэлепах, а падпісацца на чэку ня ўмее такую строіць міну быццам краявід малюе. Мэааайкээл А Ха. Дурны як чобат, а капіталу пяцьдзесят тысяч.
Счэпленыя на шыбіне бзыкалі дзьве мухі, счэпленыя.
Палкае віно на ягоным паднябеньні заставалася праглынутае. Выціскаюць у вінакурнях бургундзкі вінаград. Гэта ў ім
3Эліта. Вяршкі грамадзтва (франц.).
4Спосабам графіні Пармскай (франц.).
сонечны жар. Як таемны дотык што наклікае ўспамін. Разбуджаныя дотыкам вільготныя пачуцьці ўспомнілі. Укрытыя дзікай папарацьцю на мысе Хоўт. Пад намі заліў, заснулае неба. Hi зыку. Неба. Каля Львінае Галавы колер заліву пурпуровы. Зялёны каля Драмлэку. Жоўтазялёны ў бок Сатну. Падводныя палеткі, у траве бледнакарычневыя лініі, пахаваныя гарады. Яе валасы як на падушцы ляжалі на маім пальце, жужалкі ў верасох казыталі руку я падклаў ёй пад патыліцу, пакамячыш мне ўсё. Які цуд! Яе халоднамяккая ад духмянасьцяў рука кранала мяне, лашчыла: вочы глядзелі на мяне не адрываючыся. У захапленьні я ляжаў на ёй, поўныя вусны растуліліся, я цалаваў яе вусны. Юм. Мяккім рухам падала мне ў рот піражок з кменам, цёплы й перажаваны. Млейкая каша, перажаваная ейным ротам, кісласалодкая ад сьліны. Радасьць: я глытаў яе: радасьць. Маладое жыцьцё: выпучыўшы вусны, яна зьліла іх з маімі. Далікатныя, цёплыя, клейкія, пругкамяккія вусны. Вочы яе былі як краскі, вазьмі мяне, прагнулі тыя вочы. Абсыпаліся каменьчыкі. Яна не зварухнулася. Каза. Больш нікога. Высока на Бэн Хоўце ў рададэндранах хадзіла каза ўпэўненым поступам, губляючы гарошынкі. Схаваная ў папараці яна сьмяялася ў гарачых абдымках. Я ляжаў на ёй, апантана цалуючы; вочы, яе вусны, адкрытую шыю, дзе пульсавала жылка, поўныя жаночыя грудзі пад тонкай ваўнянай блюзкай, тоўстыя натапыраныя саскі. Я кранаўся яе сваім гарачым языком. Яна цалавала мяне. Я прыймаў пацалункі. Аддаючыся зусім, яна кудлаціла мае валасы. Цалаваная, яна цалавала мяне.
Мяне. А я цяпер.
Счэпленыя, бзыкалі мухі.
Ягоныя апушчаныя вочы прасачылі маўклівыя прожылкі на дубовай панэлі. Краса: закругляецца, закругленасьць ёсьць краса. Дасканалыя багіні, Вэнэра, Юнона: закругленасьці, якімі захапляецца сьвет. Можна іх паглядзець бібліятэчны музэй стаяць у круглай залі, голыя багіні. Спасабляюць страваваньню. Ім усё роўна хто глядзіць. На агульны агляд. Ніколі не прамовяць гэта значыць да такіх як Флін. Дапусьцім яна як Галятэя зь Пігмаліёнам дык што найперш сказала б? Сьмяротны! Паставіла б цябе на тваё месца. Каштаваць нэктар за сталом з багамі, залатая пасуда, усё амброзійскае. Ня тое што нашы абеды за грош, гатаваная бараніна, морква й рэпа, бутэлька слабога піва. Нэктар, уяві сабе, што п’еш электрычнасьць: страва багоў. Цудоўныя формы жанчынаў разьблёных на падабенства Юноны. Несьмяротна прыгожыя. А мы ўпіхаем сабе ежу ў дзірку й вьтускаем ззаду: ежа, стрававальныя сокі, кроў, кал,
зямля, ежа: трэба падкладаць, як паліва ў паравоз. У іх няма. Ніколі не прыглядаўся. Пагляджу сёньня. Вартаўнік не заўважыць. Што-небудзь упушчу нагнуся й пабачу ці ў яе.
Зь ягонага мачавога пухіра даплыў бязгучны сыгнал пайсьці зрабіць не рабіць там зрабіць. Як мужчына напагатове ён асушыў сваю шклянку да дна й выйшаў, мужчынам яны таксама аддаваліся, сьвядомыя мужчынскасьці, клаліся з мужчынамі-каханкамі, маладзён меў зь ёю насалоду, на двор.
Калі заціх водгук ягоных крокаў, Дэйві Бэрн спытаўся з-над свае кніжкі:
— Хто ён такі? Ці ён не працуе ў страхаваньні?
— Гэтую справу ён даўно кінуў, — адказаў Насаты Флін. — Цяпер ён рэклямны агент у ’’Фрымэне”.
— 3 выгляду ён мне добра знаёмы, — сказаў Дэйві Бэрн. — У яго нейкая бяда?
— Бяда? — зьдзівіўся Насаты Флін. — Я нічога ня чуў. Чаму?
— Я заўважыў, што ён быў у жалобе.
— Сапраўды? — спытаўся Насаты Флін. — Слушна, быў. Я ў яго спытаўся, як справы дома. Праўду кажаце, дальбог. У жалобе.
— Я ніколі не кранаю гэтай тэмы, — гуманна сказаў Дэйві Бэрн, — калі бачу, што ў джэнтльмэна такая бяда. Ім гэта толькі лішні раз нагадвае.
— У кожным разе, гэта ня жонка, — сказаў Насаты Флін. — Я сустрэў яго пазаўчора, ён якраз выходзіў з малочнай "Ірляндзкая Фэрма” на Генры-стрыт, дзе гандлюе жонка Джона Уайза Нолана, і нёс дахаты забанок сьмятаны для свае лепшае палавіны. Яна то акуратна адкормленая, кажу вам. Цыцкастая дама.
— А ён робіць у ’’Фрымэне”? — спытаўся Дэйві Бэрн.
Насаты Флін заціснуў губы.
— За тыя абвесткі, што ён дастае, сьмятаны ня купіш. Можна пайсьці ў заклад.
— Як гэта? — спытаўся Дэві Бэрн, пакінуўшы сваю кніжку й падыходзячы.
Насаты Флін хутка накрэсьліў у паветры колькі знакаў штукарскімі пальцамі. I падміргнуў.
— Ён належыць да лёжы, — сказаў ён.
— Што вы кажаце? — зьдзівіўся Дэйві Бэрн.
— Тое й кажу, — адказаў Насаты Флін. — Да старажытнага, вольнага й прызнанага брацтва. Сьвятло, жыцьцё й любоў, дальбог. Яны яму пасабляюць. Мне гэга сказаў адзін, ну, ня важна хто.
— Ці гэта праўда?
— О, гэта знакамітае брацтва, — сказаў Насаты Флін. — Ніколі не пакінуць вас у бядзе. Я ведаю аднаго, які паспрабаваў да іх прыступіць, але яны засакрэчаныя як чэрці. Жанчынаў яны ўвогуле не падпускаюць, і маюць рацыю, дальбог.
Дэйві Бэрн за адным разам усьміхнуўсяпазяхнуўкіўнуў:
— Ііііііхаааааах!
— Калісьці адна жанчына, — працягваў Насаты Флін, — схавалася ў гадзіньніку паглядзець, чым яны займаюцца. Але, хай мяне ліха, яны яе пранюхалі й адразу на месцы прымусілі даць прысягу перад масонскім майстрам. Яна была з роду СэнтЛежэ Донэрайл.
Дэйві Бэрн, яшчэ са сьлязьмі ў вачох пасьля смачнага позяху, сказаў:
— А ці праўда гэта? Ён такі ціхмяны, прыстойны чалавек. Я часта яго тут бачыў, і ніколі не было, каб ён, ведаеце, перабраў меру.
— Сам Усёмагутны ня здолее яго напаіць, — пацьвердзіў Насаты Флін. — Як толькі кампанія трапіць на гарачы сьлед, яго ўжо няма. Вы не заўважылі, як ён спаглянуў на гадзіньнік? Ах, вас тады не было. Калі яму запрапануеш выпіць, дык першае, што ён зробіць, гэта выцягне свой гадзіньнік і па ім вырашыць, чым яму трэба асьвяжыцца. Ён так робіць, Бог мне сьведкам.
— Бываюць і такія, — сказаў Дэйві Бэрн. — Але я б сказаў, што ён чалавек надзейны.
— Ён не такі благі, — сказаў Насаты Флін, шмаргануўшы носам. — Пра яго ведаюць, што й дапаможа кашальком у бядзе. Кожнаму трэба па заслугах. О, ёсьць у Блюма й добрыя бакі. Але вось аднае рэчы ён ніколі ня зробіць.
Ягоная рука прыкінулася, нібыта стаўляе подпіс каля шклянкі з грогам.
— Я ведаю, — сказаў Дэйві Бэрн.
— Нічога чорнага на белым, — сказаў Насаты Флін.
Увайшлі Пады Леанард і Бэнтам Лаенс. Сьледам за імі Том Рочфард, выгладжваючы сваю вішнёвую камізэльку даланёй.
— Брыдзень, містэр Бэрн.
— Брыдзень, спадары.
Яны запыніліся каля стойкі.
— Хто паставіць? — спытаўся Пады Леанард.
— Хто як хто, а я пасяджу, — адказаў Насаты Флін.
— Добра, дык што возьмем? — спытаўся Пады Леанард.
— Я вазьму імбірнага ліманаду, — сказаў Бэнтам Лаенс.
— Колькі? — усклікнуў Пады Леанард. — Гэта зь якога часу, Божа ты мой? А ты, Том?
— Як там галоўны вадасьцёк? — пацікавіўся Насаты Флін, пацягваючы глыток.
Замест адказу Том Рочфард прыціснуў руку да грудзей і гікнуў.
— Ці вам ня клопат падаць мне шклянку сьвежай вады? — папрасіў ён.
— Безумоўна, сэр.
Пады Леанард паглядзеў на сваіх кампаньнікаў.
— Хай мяне качкі стопчуць, — сказаў ён. — Вы толькі пагляньце, каму я выпіўку стаўлю. Халодная вада й імбірная шыпучка. I гэта малойцы, якія зьлізалі б віскі й з пухіра на назе. Вунь у гэтага ў рукаве нейкая халерная кабылка на Залаты Кубак. Удар без промаху.
— Пэўна, Цынфандэл? — спытаўся Насаты Флін.
Том Рочфард высыпаў у пастаўленую перад ім шклянку нейкі парашок з паперыны.
— Праклятая нястраўнасьць, — сказаў ён перад тым як выпіць.
— Сода вельмі добрая, — сказаў Дэйві Бэрн.
Том Рочфард кіўнуў і выпіў.
— Гэта Цынфандэл?
— Я маўчу, — падміргнуў Бэнтам Лаенс. — Сам пускаю пяць шылінгаў.
— Будзь чалавекам, скажы нам ды йдзі да д’ябла, — сказаў Пады Леанард. — Хто табе падказаў?
Містэр Блюм, кіруючы да выхаду, прывітальна падняў зры пальцы.
— Бывайце! — сказаў Насаты Флін.
Астатнія адвярнуліся.
— Вось гэты чалавек мне падказаў, — шапнуў Бэнтам Лаенс.
— Цьфу! — сказаў Пады Леанард з пагардай. — Містэр Бэрн, сэр, возьмем дзьве маленькія віскі Джэймсана й...
— Імбірны ліманад, — ветліва дадаў Насаты Флін.
— Але, — сказаў Пады Леанард. — Бутэлечку з соскай для дзіцятка.
Містэр Блюм ішоў у бок Доўсан-стрыт, дакладна ачышчваючы свае зубы языком. Мусіла б быць нейкая зеляніна: скажам, шпінат. 3 дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў можна было б.
На Д’юк-лэйн абжорлівы тэр’ер вырыгаў на брук агідную храсткаватую жуйку й хлябтаў яе з новым запалам. Перасыць. Зьвяртаем з падзякай поўнасьцю пераварыўшы зьмесьціва. Спачатку дэсэрт потым з закваскай. Містэр Блюм абачліва абмінуў. Жвачная жывёла. Ягоны другі наварот. Яны варушаць верхняй сківіцай. Цікава ці Том Рочфард зможа нешта зрабіць з тым сваім вынаходзтвам. Марнуе час тлумачачы той губе Фліна. У хударлявых доўгія губы. Павінна быць нейкая заля ці іншае месца дзе вынаходнікі маглі б зьбірацца й свабодна вьшаходзіць. Але вядома тады ўсе вар’яты пазьбягаліся б і тлумілі галаву.
Ён пачаў пасьпеўваць, урачыстым рэхам расьцягваючы апошнія ноты кожнага такту:
Don Giovanni, a cenar teco M'invitasti5.
Адчуваю сябе лепш. Бургундзкае. Падняло мой дух. Хто nepmu пачаў гнаць віно? Нейкі тып у маркоце. П’яная зухаватасьць. Цяпер мне трэба ў нацыянальную бібліятэку па ”Кілкэні Піпл”.
Голыя чыстыя ўнітазы, у чаканьні, у вітрыне Уільяма Мілера, водаправодчыка, вярнулі ягоныя думкі ў папярэдняе рэчышча. Маглі б: прасачыць увесь шлях, часамі праглынутая голка выходзіць дзе-небудзь з рэбраў праз гады, падарожнічае па ўсім целе, перастаўляюцца жоўцевыя пратокі, селязёнка цыркае пячонка страўнікавы сок маткі кішак як трубкі. Але гаротнаму старому давялося б увесь гэты час стаяць са сваім нутром напаказ. Навука.
— A cenar teco.
Што гэтае teco значыць? Можа, сёньня вечарам.
Дон Джавані, ты мяне запрасіў Сёньня прыйсьці на вячэру.
Та-рам тара-там.
Няскладна выходзіць.
Клютч: два месяцы калі намоўлю Нанэці на. Гэта будзе два фунты дзесяць, больш-менш два фунты восем. Тры мне вінаваты
5Дон Жуан, павячэраць з табою Ты мяне запрасіў (іпіал.).
Хайнс. Два адзінаццаць. Абвестка Прэската. Два пятнаццаць. Каля пяці гінэяў. Добра ручыць.
Можна было б купіць для Молі адну з тых шаўковых сподніх камбінацый, пад колер новых падвязак.
Сёньня. Сёньня. Нядумаць.
Потым канцэртнае турнэ на поўдні. Што ты на ангельскія морскія курорты? Брайтан, Маргэйт. Пірс пад месячным сьвятлом. Яе голас плыве ўдалеч. О прыморскія красуні. Пад сьцяною бару Джона Лонга сядзеў сонны валацуга, у глыбокім роздуме абкусваючы каструбатыя шчыкалаткі. Майстраваты чалавек шукае працу. За невялікія грошы. Непераборлівы ў ежы.
Містэр Блюм павярнуў за рог каля цукерні Кэтрын Грэй зь нераскупленымі тортамі ў вітрыне й мінуў кнігаршо правялебнага Томаса Конэлана. Чаму я кінуў каталіцкую царкву? Птушынае гняздо. Жанчыны ім кіруюць. Кажуць у час бульбяной паразы яны падкормлівалі супам дзяцей беднякоў каб пераходзілі ў пратэстанты. Там далей таварыства куды хадзіў тата, абяртае ў хрысьціянства бедных жыдоў. Тая самая прынада. Чаму мы кінулі каталіцкую царкву?
Сьляпы паддетак стаяў на ўскрай ходніка, пастукваючы па ім тонкім кійком. Трамвая не відаць. Хоча перайсьці вуліцу.
— Вы хочаце перайсьці? — спытаўся містэр Блюм.
Сьляпы падлетак не адказаў. Ягоны незварушны твар зьлёгку зморшчыўся. Ён нерашуча павярнуў галаву.
— Вы на Доўсан-стрыт, — сказаў містэр Блюм. — Перад вамі Молсварт-стрыт. Вы хочаце перайсьці? Дарога вольная.
Кіёк, падрыгваючы, падаўся налева. Зрок містэра Блюма пайшоў за ім і зноў убачыў фургон з фарбавальні перад цырульняй Дрэйга. Дзе я ўбачыў ягоныя набрыльянтаваныя валасы якраз калі. Конь апусьціў мызу. Вазак у Джона Лонга. Наталяе смагу.
— Там фургон, — сказаў містэр Блюм, — але ён стаіць на месцы. Я вас перавяду цераз вуліцу. Вам хочаце на Молсвартстрыт?
— Так, — адказаў падлетак. — На Паўднёвую Фрэдэрыкстрыт.
— Хадземце, — сказаў містэр Блюм.
Ён лёгка крануўся вострага локця: потым узяў вялую відупічую руку й павёў яе ўперад.
Сказаць яму што-небудзь. Толькі не гуляць у спачуваньне. Яны ня вераць таму што кажаш. Нейкую звычайную заўвагу:
— Абыйшлося без дажджу.
Ніякага адказу.
Плямы на пінжаку. Няйначай як расплёсквае ежу. Яму смакуе зусім па-іншаму. Спачатку трэба было карміць з лыжкі. Далонь як у дзіцяці. Як раней у Мілі. Чуйная. Думаю, ён можа ацаніць мае памеры па маёй далоні. Цікава ці ёсьць у яго ймя. Фургон. Зважай каб ягоны кіёк не чапіў каня за ногі змучаная жывёліна дрэмле. Вось так. Перайшлі. Быка абыходзь ззаду, каня сьпераду.
— Дзякую, сэр.
Ведае, што я мужчына. Голас.
— Цяпер усё як трэба? Першы паварот налева.
Сьляпы падлетак намацаў кійком край ходніка й рушыў у сваю дарогу, адводзячы кійком узад і зноў намацваючы.
Містэр Бліом ішоў за бязвокімі ступнямі й абвіслым твідавым гарнітурам у елачку. Бедны маладзён! Але якім цудам ён ведаў што там стаіць фургон? Неяк мусіў яго вычуць. Можа бачаць рэчы лобам. Як бы такое чуцьцё аб’ёму. Bari. А ці вычуў бы ён калі б нешта забралі? Чуцьцё пусткі. Дзіўнае ў яго мабыць уяўленьне пра Дублін з гэтага абстукваньня камянёў. Ці змог бы ён ісьці проста калі б ня меў кія? Бяскроўны набожны твар як у таго хто рыхтуецца ў сьвятары.
Пэнроўз! Вось як называўся той тып.
Паглядзі колькі розных рэчаў яны могуць навучыцца рабіць. Чытаць пальцамі. Настройваць піяніна. А мы зьдзіўляемся што ў іх ёсьць нейкі розум. Любога калеку ці гарбуна адразу лічым разумным ледзь толькі скажа што-небудзь што мы самі маглі б. Безумоўна іншыя пачуцьці болей. Вышываюць. Выплятаюць кошыкі. Людзі павінны дапамагаць. Я мог бы купіць Мілі кошычак на ручныя работы на дзень нараджэньня. Ня церпіць шыцьця. Яшчэ зазлуецца. Ацямнелыя, так іх называюць.
I нюх у іх пэўна мацнейшы. Пахі з усіх бакоў зьлітыя разам. I адкожнай асобы. Потым вясна, лета: пахі. Смакі. Кажуць смаку віна не пачуеш з заплюшчанымі вачмі або калі прастуджаны. Таксама калі курыш у поцемках кажуць няма ніякага задавальненьня.
А з жанчынай, напрыклад. Больш бессаромная калі ня бачыш. Тая дзяўчына што йдзе перад Інстытутам Сцюарта задзёршы нос. Палюбуйцеся мною. Я ў поўнай збруі. Мабыць дзіўна калі яе ня бачыш. У ягоным уяўленьні нейкае разуменьне формы. Голас тэмпэратура калі кранае яе пальцамі павінен амаль бачыць лініі, закругленасьці. Ён гладзіць яе валасы, напрыклад. Скажам, напрыклад, яны чорныя. Добра. Назавем гэта чорным. Потым гладзіць яе белую скуру. Можа інакш адчуваецца. Адчуваньне белага.
Пошта. Трэба адказаць. Беганіна сёньня. Паслаць ёй перавод на два шылінгі паўкроны. Прыймі ад мяне маленькі падарунак. Крама зь пісьмовымі матэрыяламі побач. Чакай. Падумай над гэтым.
Далікатна дакранаючыся, ён вельмі паволі правёў пальцамі па валасох, зачасаных над вушамі назад. Яшчэ раз. Як тонкія тонкія саломінкі. Потым ягоны палец зьлёгку памацаў скуру на правай шчацэ. Тут таксама пушыстыя валаскі. Ня надта гладкая. Самая гладкая на жываце. Навокал нікога. Той уваходзіць у Фрэдэрык-стрыт. Можа, настройваць піяніна ў школе танцаў Лівэнстана. Нібыта папраўляю сабе падцяжкі.
Праходзячы перад пансыянатам Дорэна, ён прасунуў руку між нагавіцамі й камізэлькай і, зьлёгку адцягнуўшы кашулю, памацаў абвіслую складку на жываце. Але я ведаю што ён белажоўты. Трэба паспрабаваць у цемры й пабачыць.
Ён выцягнуў руку й паправіў сваю вопратку.
Бедачына! Зусім хлопчык. Страшна. Сапраўды страшна. Якія сны сьняцца яму, невідушчаму? Яму жыцьцё як сон. Дзе тут справядлівасьць нарадзіцца такім? Усе тыя жанчыны й дзеці што згарэлі жыўцом і патапіліся ў Нью Ёрку на морскай экскурсіі. Гекатомба. Называюць гэта кармай тое перасяленьне за твае грахі ў мінулым жыцьці пераўвасабленьне мне там усіх коз. Божа, Божа, Божа. Шкада, безумоўна: але чамусьці зь імі нельга блізка зжыцца.
Сэр Фрэдэрык Фолкінэр уваходзіць у будынак масонскае лёжы. Урачысты як Трой. Пасьля добрага абеду на Эрлсфарттэрэс. Старыя сябрукі-судоўцы раздушылі бутэліцу. Аповесьці з судоў, з выязных сэсій, зь сінемундзірнай школы. Я засудзіў яго на дзесяць гадоў. Думаю ён бы толькі носам пакруціў над тым што я піў. Для іх марачнае віно, год пазначаны на запыленай бутэльцы. У яго свой пагляд на справядлівасьць у судзе. Дабразычлівы старэча. Паліцыйныя зводкі набітыя справамі, набіраюць сабе працэнты, фабрыкуючы злачынствы. А ён такія справы пасылае на пазадворкі. Кат на ліхвяроў. Рувіма Дж. аблаяў на чым сьвет стаіць. Ну але ён сапраўды каго называюць брудным жыдам. Вялікая ўлада ў судзьдзяў. Старыя бурклівыя выпівохі ў парыках. Разьлютаваныя мядзьведзі. I хай Госпад зьлітуецца на тваёй душою.
Глядзі, афіша. Кірмаш Майрас. Ягоная вялікасьць генэралгубэрнатар. Шаснаццатага гэта сёньня. У фонд шпіталю Мэрсэра. Першае выкананьне ’’Мэсіі” было якраз на гэта. Так, Гендэль. Можа, зайсьці туды. Болсбрыдж. Заглянуць да Клютча. Ня
трэба да яго прысмоктвацца як п’яўка. Страчу ягоную прыхільнасьць. Напэўна пры ўваходзе будзе нехта знаёмы.
Містэр Блюм дайшоў да Кілдар-стрыт. Найперш трэба. У бібліятэку.
Саламяны капялюш на сонцы. Цёмнажарыя чаравікі. Нагавіцы з закладкамі. Гэта ёсьць. Гэта ёсьць.
Ягонае сэрца лёгка трымкнула. Направа. Музэй. Багіні. Ён павярнуў направа.
Ці гэта? Амаль напэўна. Ня буду глядзець. Твар у мяне пачырванеў ад віна. Чаму я? Занадга разьбегся. Так, гэта ёсьць. Паходка. He глядзець. He глядзець. Наперад.
Набліжаючыся да брамы музэю размашыстым і няўпэўненым крокам ён падняў вочы. Прыгожы будынак. Сэр Томас Дын праектаваў. Ня йдзе за мною?
Магчыма што й не заўважыў мяне. Меў сонца ў вочы.
Ягонае трапяткое дыханьне вырывалася кароткімі ўздыхамі. Хутчэй. Халодныя статуі: там спакойна. Праз хвіліну буду ўратаваны.
He, не заўважыў мяне. Пасьля другой. Ля самай брамы.
Маё сэрца!
Ягоныя разьбеганыя вочы чапіліся за крэмавыя завіткі каменю. Сэр Томас Дын быў грэцкая архітэктура.
Пашукаць чагосьці я.
Ягоная пасьпешлівая рука хутка сунулася у кішэню, выняла, прачытала разгорнутае Агэндат Нэтаім. Куды я?
Рупліва шукаючы.
Хутка сунуў назад Агэндат.
Яна сказала паполудні.
Я шукаю тое. Так, тое. Правер усе кішэні. Хустач. ”Фрымэн”. Куды я? Ах, так. Нагавіцы. Кашалёк. Бульбіна. Куды я?
Пасьпяшайся. Ідзі спакойна. Яшчэ момант. Маё сэрца.
Ягоная рука шукаючы куды я сунуў знайшла ў задняй кішэні мыла крэм трэба зайсьці цёплая абгортка прыліпла. Ага, мыла тут! Так. Брама.
Уратаваны!
□ □ □
ДВОРНА, КАБ IX ЗАДОБРЫЦЬ, БІБЛІЯТЭКАР-КВАКЕР курняўкаў:
— I маем, ці ж не, тыя неацэнныя бачыны ’’Вільгельма Майстра”. Вялікі паэт пра вялікага братняга паэта. Ваглівая
душа, у змаганьні з морам бедаў, разьдзіраная супярэчнасьцямі й сумлівамі, як гэта назіраем у сапраўдным жыцьці.
Ён ступіў крок дапераду ў контрдансе на рыплівай валовай скуры, і крок назад ў контрдансе на ўрачыстай падлозе.
Бязгучны памочнік, прачыніўшы дзьверы толькі крышачку, падаў яму бязгучны знак.
— Зараз, — сказаў ён, рыпліва рушыўшы йсьці, але марудзячы. — Прываблівы бездапаможны летуценьнік, які выносіць глыбокія раны з сутычкі з жорсткай рэальнасьцю. Увесь час адчуваеш, якімі праўдзівымі застаюцца меркаваньні Гётэ. Праўдзівымі пры больш уніклівым аналізе.
Двойчырыпнуўшы аналізу, ён аддаліўся крокам куранты. Лысы, зь вялікай заклапочанасьцю пры дзьвярах пад словы памочніка падставіў ёмкае вуха: выслухаў іх: і пайшоў.
Засталіся два.
— Мэсьё дэ ля Паліс, — зьдзеюгіва ўсьміхнуўся Стывэн, — быў япічэ жывы хвілінаў за пятнаццаць да свае сьмерці.
— Ці вы ўжо знайшлі шасьцёрку адважных мэдыкаў, — запытаўся са старэчай зласьлівасьцю Джон Эглінтан, — якія перапісалі б ’’Страчаны Рай” пад вашу дыктоўку? Ён гэта называе ’’Засмучэньнямі Сатаны”.
Усьміхайся. Усьміхайся ўсьмешкаю Крэнлі.
Найперш яе абняў Пазьней яе абмяў Пазьней катэтэр ёй прыклаў. Бо быў ён мэдык Вясёлы мэд...
— Я адчуваю, што для ’Тамлета” вам спатрэбіцца яшчэ адзін. Лічба сем вельмі дарагая для містыкаў. Зіхатлівая сямёрка, як яе называе У. Б.
Міготкавокі з рыжым чэрапам блізка зялёнакаптурнай лямпы ўзіраўся ў аблічча, барадатае ў яшчэ больш цёмназялёным цені, кельцкамудрае, сьвятавокае. Ён ціха засьмяяўся: сьмехам стыпэндыста Трыніты: бязводгаласным.
Мастацкі Сатана, што аблівае Крыжы анёльскімі сьлязьмі. Ed egli avea del cul fatto trombettaV
*A ён трубу ўчыніў ca сракі (італ.).
Ён трымае ў заложніках мае вар’яцтвы.
Крэнлі трэба адзінаццаць верных з Уіклаву, каб вызваліць айчыну. Шчарбатую Кэтлін, яе чатыры прыгожыя зялёныя луті: чужаніца ў ейным доме. I яшчэ аднаго, хто б яго прывітаў: ave, rabbi2. Тузін з Тайнахілі. У ценістай даліне ён туркоча да іх. Маладосьць маёй душы я аддаваў яму, ноч за ноччу. Памагай Бог. Памыснага паляваньня.
Мая тэлеграма ў Малігана.
Вар’яцтва. Стрывай.
— Перад нашымі маладымі ірляндзкімі бардамі, — асуджальна сказаў Джон Эглінтан, — усё яшчэ стаіць заданыіе стварыць постаць, якую сьвет мог бы паставіць побач з Гамлетам англасакса Шэкспіра, хоць я захапляюся ім, як раней старэча Бэн, не даходзячы да ідалапаклонства.
— Усё гэта чыста акадэмічныя пытаньні, — абвясьціў Расэл са свайго ценю. — Я маю на ўвазе, хто такі Гамлет — сам Шэкспір, ці Якуб Першы, ці Эсэкс. Дыспуты царкоўнікаў аб гістарычнасьці Ісуса. Мастацтва павінна выяўляць нам ідэі, бяскшталтныя духоўныя існасьці. Найважнейшае пытаньне пра твор мастацтва — якая глыбіня жыцьця яго спарадзіла. Жывапіс Гюстава Маро — гэта жывапіс ідэяў. Найглыбейшая паэзія Шэлі, словы Гамлета судакранаюць наш розум са спрадвечнай мудрасьцю, з Плятонавым сьветам ідэяў. А ўсё іншае — мудрагельства вучняў дзеля вучняў.
А. Э. расказваў у адным інтэрв’ю нейкаму янкі. Каб мяне маланка спаліла!
— Вучоныя былі спачатку вучнямі, — звышветліва сказаў Стывэн. — Арыстотэль некалі быў вучнем Плятона.
— Спадзяюся, ён і застаўся ім, — спаважна сказаў Джон Эглінтан. — Ён мне бачыцца як выдатнік са школьным пасьведчаньнем пад пахай.
Ён зноў расьсьмяяўся да барадатага твару, які цяпер адказаў усьмешкай.
Бяскшталтнае духоўнае. Айцец, Слова й Сьвяты Дых. Усёайцец, нябесны чалавек. Іесос Крыстос, чараўнік прыгожага, Лёгас, што кожнаю хвіляй пакутуе ў нас. Гэта сапраўды ёсьць тое. Я агонь на алтары. Я ахвярны алей.
Данлап, Джадж, рымлянін самы шляхотны, А.Э., Арваль, Імя Невыказнае, на вышыні нябеснай, К.Х., іхні настаўнік, чыя асоба — ня тайна для адэптаў. Браты вялікай белай лёжы незьмігутна сочаць, ці не патрэбна іхняя дапамога. Хрыстос зь
2Прывітаньне, рабі (лац.).
сястрой-нарачонай, вільгаць сьвятла, спароджаная адухоўленай дзевай, сафія ў раскаяньні, якая адыйшла ў стан будаў. Эзатэрычнае жыцьцё не для звычайнага чалавека. 3. Ч. спачатку павінен пазбыцца свае благое кармы. Аднойчы місіс Купэр Оўклі зіркнула на элемэнтарнае нашай выдатнай сястры Е. П. Б.
О, фу! Прэч адсюль! Pfuiteufelfi Няможна дзівіцца, панюсю, няможна, калі дама адкрывае сваё элемэнтарнае.
Увайшоў містэр Най, высокі, лёгкі, юны, рахманы. Ягоная рука зграбна трымала нататнік, вялікі, новы, чысты, ільсьняны.
— Той выдатнік, — сказаў Стывэн, — палічыў бы роздумы Гамлета аб будучым жыцьці ягонай прынцаўскай душы — увесь гэты непраўдападобны, неістотны й недраматычны маналёг — такімі ж плыткімі, як у Плятона.
Джон Эглінтан, нахмарыўшыся, сказаў, ледзь стрымліваючы гнеў:
— Я даю слова, што мая кроў закіпае ў жылах, калі чую, як параўноўваюць Арыстотэля з Плятонам.
— А каторы зь іх двух, — спытаўся Стывэн, — выгнаў бы мяне са свае Дзяржавы?
Выцягні з похваў штылеты сваіх дэфініцый. Конскасьць — гэта штосьць усёканя. Яны пакланяюцца струменям памкненьняў і эонам. Бог: крык на вуліцы: вельмі пэрыпатэтычнае. Прастора: тое, што ў цябе перад зіркачамі. Праз прасторы меніпыя за чырвоныя шарыкі чалавечай крыві яны праціскаліся сьледам за паўзадкамі Блэйка ў вечнасьць, для якой гэты расьлінны сьвет — толькі цень. Трымайся за тут і цяпер, празь якія ўся будучыня апускаецца ў мінулае.
Містэр Най, ветлівы, падыйшоў да свайго калегі.
— Хэйнс ужо пайшоў, — сказаў ён.
— Ужо?
— Я яму паказваў кніжку Жубэнвіля. Ён, ведаеце, зусім захапіўся ’’Любоўнымі песьнямі Конахту” Хайда. Мне не ўдалося прывесьці яго сюды паслухаць дыскусію. Ён пайшоў да Гіла купіць іх.
Ляці, о кніжачка, йіпарчэй Да злосных публікі вачэй.
Я песьні склаў, хоць не хацеў Ангельскім ладам строіць сьпеў.
3Фу, як сорамна! (ням.).
— Дым з нашых тарфянікаў ударыў яму ў галаву, — дапусьціў меркаваньне Джон Эглінтан.
Мы ў Англіі адчуваем. Злодзей, які раскайваецца. Пайшоў. Я курыў ягоную махорку. Зялёны мігатлівы камень. Шмарагд, асаджаны ў аправе мора.
— Людзі ня ведаюць, якімі небясьпечнымі могуць быць любоўныя песьні, — акультна перасьцерагла Расэлава яйкаватая аўра. — Зрухі, што выклікаюць сусьветныя перавароты, нараджаюцца з мрояў і відзяжоў у душы якога-небудзь селяніна на схіле ўзгорка. Зямля для іх — ня ворны грунт, а жывая маці. Разрэджанае паветра акадэміі й арэны спараджае бульварны раман, кабарэтную песеньку. Францыя спараджае ў асобе Малярмэ самую далікатную кветку распусты, але жыцьцё пажаданае — такое, якім жывуць фэакі Гамэра — адкрываецца толькі для ўбогіх духам.
Пры гэтых словах містэр Най павярнуў да Стывэна свой нявінны пагляд.
— У Малярмэ, ведаеце, — сказаў ён, — ёсьць цудоўныя вершы ў прозе. Стывэн МакКэна часта чытаў мне іх у Парыжы. Адзін зь іх пра ’Тамлета”. Ён кажа: іі se рготёпе, lisant au livre de lui-тёте4, разумееце, чытаючы кніжку пра самога сябе. Ён апісвае, як ставілі ’Тамлета” ў францускім мястэчку, ведаеце, у мястэчку на правінцыі. Яны надрукавалі афішу.
Ягоная свабодная рука зграбна крэсьліла ў паветры дробныя значкі.
HAMLET
ой
LE DISTRAIT
Ріёсе de Shakespeare5
Ён паўтарыў нованахмаранаму абліччу Джона Эглінтана:
— Ріёсе de Shakespeare, ведаеце. Гэта так па-француску, францускі пункт гледжаньня. Hamlet ой ...
— Безразумны жабрак, — закончыў Стывэн.
Джон Эглінтан засьмяяўся.
— Так, зусім някепска, думаю, — сказаў ён. — Знакамітыя людзі, няма сумліву, але ў некаторых справах безнадзейна недабачлівыя.
Пышнае й тупое перанасычаньне забойствамі.
4Ён шпацыруе, чытаючы ў кніжцы пра самога сябе (франц.).
5ГАМЛЕТ, ці РАСЬСЕЯНЫ, П'еса Шэкспіра (франц.).
— Робэрт Грын назваў яго катам душы, — сказаў Стывэн. — Недарма ён быў сынам разьніка, які памахваў сваім тапаром і паплёўваў у далоні. Дзевяць жыцьцяў заплачана за адно жыцьцё ягонага бацькі, Айца Нашага, які ў чысьцілішчы. Гамлеты ў хакі страляюць без хістаньняў. Крывавая разьня ў пятым акце прадказвае канцэнтрацыйны лягер, апеты містэрам Суінбэрнам.
Крэнлі, я, ягоны маўклівы даручнік, які сочыць за бітвамі здалёк.
Сьмяротных ворагаў патомкі й маткі, Якіх памілавалі толькімы...
Паміж усьмешкай сакса й зьвягам янкі. Ці чорт, ці д’ябал.
— Ён будзе даказваць, што ’Тамлет” — гэта гісторыя пра прывідаў, — сказаў Джон Эглінтан для містэра Ная. — Ён, як той тоўсты хлопец у Піквіка, хоча, каб наша кроў застыгла ад жаху.
О, слухай, слухай, слухай!
Мая кроў слухае яго: застыглая, слухае.
Як толькі ты...
— А што такое прывід? — запытаўся Стывэн з трапяткім запалам. — Нехта, хто стаў неадчувальным празь сьмерць, адсутнасьць або зьмену звычаяў. Альжбетанскі Лёндан гэткі ж далёкі ад Стратфарду, як разбэшчаны Парыж ад цнатлівага Дубліну. Хто гэта той прывід зь limbo patrum6, які вяртаецца ў сьвет, дзе пра яго забыліся? Хто такі кароль Гамлет?
Джон Эглінтан перасунуў сваё шчуплае цела, адхіляючыся ўзад, каб узважыць.
Чапіла.
— Якраз тая самая гадзіна дня ў сярэдзіне чэрвеня, — пачаў Стывен, хуткім позіркам просячы іхняй увагі. — Над тэатрам ля рэчкі паднялі сьцяжок. Непадалёк, у Парыскім парку, раве ў сваёй яме мядзьведзь Сэкерсан. Старыя мачталазы, што плавалі з Дрэйкам, жуюць каўбаскі сярод публікі ў партэры.
Мясцовы калярыт. Давай усё, што ведаеш. Зрабі іх прысутнікамі.
6Край бацькоў (лац.).
— Шэкспір выйшаў з дому гугенотаў на Сылвэр-стрыт і праходзіць каля лебядзіных клетак усьцяж рэчкі. Але ён не спыняецца, каб накарміць самку, якая заганяе ў чаротнік свой вывадак лебядзяткаў. У лебедзя Эйвану іншыя думкі.
Кампазыцыя месца. Ігнацы Ляёла, пасьпяшай мне на падмогу!
— П’еса пачынаецца. У паўзмроку ўзьнікае актор, апрануты ў неданошаную кальчугу з плячэй прыдворнага бычка, мужчына мажнага складу зь нізкім голасам. Гэта прывід, гэта кароль, кароль і не кароль, а актор — сам Шэкспір, які ўсе гады свайго жыцьця, не аддадзеныя марнасьці над марнасьцю, вывучаў ’Тамлета”, каб зайграць ролю здані. Ён прамаўляе да Бэрбэджа, маладога актора, які стаіць насупроць яго па другі бок сьмяротнай заслоны, называе яго па імені:
Гамлет, я твайго бацькі дух
і просіць яго выслухаць. Ён прамаўляе да сына, сына свае душы, маладога прынца Гамлета, і да сына свайго цела, Гамнэта Шэкспіра, які памёр у Стратфардзе, каб той зь ягоным імем мог жыць вечна.
— Ці магчыма, каб актор Шэкспір, прывід праз адсутнасьць, а ў шатах пахаванай Даніі прывід празь сьмерць, гаворачы ўласныя словы да носьбіта імені ўласнага сына (калі б Гамнэт Шэкспір жыў, ён быў бы блізьнюком прынца Гамлета), — няўжо гэта магчыма, я хачу ведаць, няўжо праўдападобна, каб ён не зрабіў ці не прадбачыў лягічных высноваў з гэтых перадумоваў: ты пазбаўлены спадчыны сын — я забіты бацька — твая маці вінаватая каралева, Эн Шэкспір, народжаная Хэтуэй?
— Але ж вы сунеце нос ў прыватнае жыцьцё вялікага чалавека, — нецярпліва пачаў Расэл.
Ага, прыяцель, і ты?
— Цікавае толькі для парафіяльнага пісара. Я хачу сказаць, у нас ёсьць п’есы. Я хачу сказаць, калі мы чытаем паэзію ’’Караля Ліра” — што нас абыходзіць, як жыў паэт? Калі справа ў жыцьці, яго маглі б пражыць за нас нашы слугі, як сказаў Вілье дэ Ліль. Падглядваюць і падслухоўваюць закулісныя будзённыя плёткі, пра паэтава п’янства, пра паэтавы даўгі. Мы маем ’’Караля Ліра” — і ён несьмяротны.
Аблічча містэра Ная, да якога ён зьвяртаўся, пагадзілася.
Бруі над імі хвалямі ды водамі струменнымі, Мананаан, Мананаан, МакЛір...
А як, дабрадзею, з тым фунтам, што ён пазычыў табе, калі ты галадаў?
Авохці, я ж быў у патрэбе.
Прыймі гэты дукат.
Няхай цябе! Ты яго амаль цалкам пакінуў у пасьцелі Джарджыны Джонсан, дачкі сьвятара. Джала грэху.
А ты намераны яго аддаць?
О, так.
Калі? Цяпер?
Ну... не.
Дык калі?
Я заплаціў за сваё. Я заплаціў за сваё.
Спакойна. Ён з таго берагу Бойну. Паўночна-усходні куток. Ты яму вінаваты.
Пачакай. Пяць месяцаў. Малекулы ўсе зьмяніліся. Я ўжо іншы я. Іншы я пазычаў фунт.
Быць ня можа.
Але я, энтэлехія, форма формаў, захоўваю я дзякуючы памяці, бо пад вечназьменнымі формамі.
Я, які грашыў, маліўся й пасьціў.
Дзіця, якое Конмі ўратаваў ад бярозавай кашы.
Я, я ды я. Я.
А. Э. Я вам вінаваты.
— Вы хочаце кінуць выклік трохсотгадовай традыцыі? — запытаўся зласьлівы голас Джона Эглінтана. — Прынамсі ейны прывід пахавалі назаўжды. Яна памерла, прынамсі для літаратуры, перад сваімі народзінамі.
— Яна памерла, — адказаў яму Стывэн, — шэсьцьдзесят сем гадоў пасьля сваіх народзін. Яна бачыла, як ён увайшоў у свет і зыйшоў зь яго. Яе першую ён трымаў у абдымках. Яна нарадзіла яму дзяцей і яна прыкрыла яму вочы медзякамі, калі ён ляжаў на сьмяротным ложы.
Сьмяротнае ложа маці. Сьвечка. Заслоненае люстра. Тая, што дала мне жыцьцё, ляжыць тут, зь медзякамі на павеках, прыўбраная букецікам танных кветак. Liliata rutilantium.
Я плакаў у самоце.
Джон Эглінтан глядзеў на скурчанага сьветлячка ў сваёй лямпе.
— Сьвет лічыць, што Шэкспір зрабіў памылку, — сказаў ён, — і паправіў яе так хутка, як толькі гэта было магчыма.
— Лухта! — рэзка адказаў Стывен. — Геній ня робіць памылак. Ягоныя пралікі намераныя, яны — брамы адкрыцьця.
Брама адкрыцьця расчынілася, прапускаючы бібліятэкараквакера, ціхарыпаногага, лысага, вушастага й заклапочанага.
— Наравістую, — наравіста азваўся Джон Эглінтан, — цяжка сабе ўявіць брамай адкрыцьця. Што карыснае адарыў Сакрат дзякуючы Ксантыпе?
— Дыялектыку, — адаазаў Стывэн, — а дзякуючы сваёй Ma­ili — умельства нараджаць думкі. А чаго навучыўся ён ад сваёй другой жонкі, Мірты (absit nomen!1), ад Эпіпсыхідыёна Сакратыдыдыёна, таго ня ўведае ніколі ні адзін мужчына, ні жанчына. Аднак ні мудрасьць павітухі, ні жончын лямант не зьбераглі яго ад архонтаў з Шын Фэйн і ад іхняга кілішачка цыкуты.
— А Эн Хэтуэй? — палагодна сказаў ціхі голас містэра Ная. — Мы, здаецца, забываемся пра яе, як раней сам Шэкспір.
Ён перавёў свой позірк з задумлівай барады на зласьлівы чэрап, каб нагадаць і дабразычліва папракнуць, а потым на лысаружовую макаўку лялярда, безь віны абняслаўленага.
— У яго была ладная скарбоначка клёку, — сказаў Стывэн, — і памяць не дзіравая. Ён нёс успамін ў сваёй кайстры, калі шкандыбаў у сталічнае места, насьвістваючы ’’Пакінуў я дзяўчо ў маркоце”. Калі б нават час ня быў пазначаны землятрусам, мы й так павінны былі ведаць, дзе ўсё гэта памясьціць — беднага зайчыка, які сядзіць слупком у схованцы, брэх сабакаў, набіваную аброць і яе блакітныя ваконцы. Той успамін, ’’Вэнэра й Адоніс”, ляжаў у будуары ў кожнай лёнданскай верціхвосткі. Ці наравістая Катарына была непрыглядная? Гартэнзіё называе яе маладой і прыгожай. Ці вы думаеце, што аўтар ’’Антонія й Клеапатры”, апантаны пілігрым, меў вочы на патыліцы й выбраў дзяліць сваё ложа найбрыдшую пабягушку ва ўсім Уорыкшыры? Добра: ён яе кінуў і заваяваў сьвет мужчынаў. Але ягоныя гераіні, якіх ігралі хлапчукі, гэта гераіні хлапчукоў. Іхняе жыцьцё, думкі, словы далі ім самцы. Ён няўдала выбраў? Мне здаецца, гэта яго выбралі. Іншыя дзьмухалі-хухалі на свайго Ўіла, а Эн у хаце веяла на свайго. Гэта яна вінаватая, ліха мяне бяры. Яна сурочыла яго як сьлед, дваццацішасьцігадовая павабніца. Шэравокая багіня, што нахіляецца надюнаком Адонісам, апускаецца з вышыні, каб яго скарыць, быццам пралёг да ўзбрынялай дзеі, гэта й ёсьць бессаромная дзеўка са Стратфарду, што валіць у пшанічную ніву свайго каханка, які маладзейпіы за яе.
А мая чарга? Калі?
Прыйдзі!
7Імя прапусьцім! (лац.).
— У жытнюю ніву, — сьветла-радасна ўдакладніў містэр Най, радасна-сьветла падымаючы свой новы нататнік.
I зь бялявым задавальненьнем ён усім прамармытаў:
У жытняй ніве ля дубровы Качаўся гожы люд вясковы.
Парыс: добра задаволены задавальняльнік.
Рослая фігура ў калматай саматканцы ўзьнялася зь ценю й адсланіла свой каапэратыўны гадзіньнік.
— Баюся, мяне зачакаюцца ў ’’Хоўмстэд”.
Куды ён? На ворны грунт.
— Вы ўжо адыходзіце? — спыталіся рухавыя бровы Джона Эглінтана. — Ці пабачымся вечарам у Мура? Прыйдзе Пайпэр.
— Пайпэр? — пайпнуў містэр Най. — Пайпэр ужо вярнуўся?
Пітэр Пайпэр поранкам пёр пірог з горкай рэпай.
— Ня ведаю, ці змагу. Чацьвер. У нас сустрэча. Калі толькі дам рады выйсьці ў час.
Егабогазброд у мэбляваных пакоях Доўсана. ’’Ізыда бяз покрыва”. Іхнюю сьвятую кнігу на мове палі мы спрабавалі аднаго разу аддаць пад заклад. Пад парасонам, скрыжаваўшы ногі, уладарыць ацтэцкі Лёгас, які дзеіць на розных астральных узроўнях, іхняя звыпідуша, махамахатма. Верныя гермэтысты чакаюць, калі азорыць іх сьвятло, дасьпяваюць да пасьвячэньня ў вучні, карагодзяць вакол яго. Луіс X. Віктары, Т. Колфілд Ірвін. Дзевы Лётасу ловяць іхнія пагляды, шыпікападобныя залозы ў іх палаюць. А ён уладарыць, напоўнены сваім богам, Буда пад трыпутнікам. Душаў завіхральнік, паглынальнік. Мужадушы, жонадупіы, душна ад душаў. 3 жалобным лямантам віхруюць, кружаць, кружаныя лямантуюць.
У квінтэсэнцыяльнай нікчэмнасьці У клетцы цела жыве жонадуша.
— Кажуць, нас чакае літаратурная неспадзеўка, — прыязнапаважным тонам сказаў бібліятэкар-квакер. — Ходзіць чутка, што містэр Расэл рыхтуе зборнік вершаў нашых маладых паэтаў. Мы чакаем зь вялікай зацікаўленасьцю.
Зь вялікай зацікаўленасьцю ён глянуў у сноп праменьняў лямпы, дзе блііпчэлі тры абліччы, асьветленыя.
Прыгледзься гэтаму. Запомні.
Стывэн глянуў уніз на безгаловы капялюх, пачэплены на ручцы трысьціны над ягоным каленам. Мой шалом і меч. Дакра-
ніся зьлёгку ўказальнымі пальцамі. Экспэрымэнт Арыстотэля. Адзін ці два? Неабходнасьць ёсьць тое, у выніку чаго рэчам становіцца немагчыма быць па-іншаму. Знача, адзін капялюш і ёсьць адзін капялюш.
Паслухай.
Малады Колам і Старкі. Джордж Робэртс займаецца гандлёвым бокам. Лонгуарт як належыць раструбіць пра гэта ў ”Экспрэсе”. 0, сапраўды? Мне спадабаўся ’’Паганяты” Колама. Так, я думаю, у яго ёсьць тая дзіўная рэч, геніяльнасьць. Дык вы лічыце, што ён і сапраўды геніяльны? Ейтс захапляўся ягоным радком: Як грэцкая ваза у дзікай зямлі. Праўда? Я спадзяюся, вы ўсё-ткі прыйдзеце сёньня вечарам. Малахі Маліган таксама прыйдзе. Мур папрасіў яго прывесьці Хэйнса. Вы чулі жарт міс Мічэл пра Мура й Мартына? Пра тое, што Мур — гэта грэх маладосьці Мартына? Надзвычай дасьціпна, праўда? Яны абодва нагадваюць Дон Кіхота й Санча Пансу. Як пагаворвае доктар Сыгерсан, наш нацыянальны эпас яшчэ ня створаны. Мур — чалавек здольны на гэтае. Наш дублінскі рыцар засмучонага аблічча. У шафранавай спадніцы? О’Ніл Расэл? Ну як жа, ён павінен гаварыць на вялікай старажытнай мове. А ягоная Дульцынэя? Джэймс Стывэнс піша даволі разумныя нарысы. Здаецца, мы набываем значнасьць.
Кардэлія. Cordoglio*. Самая самотная зь Ліравых дачок.
Глухмень. А цяпер твой парыскі бляск.
— Вельмі вам дзякую, містэр Расэл, — сказаў Стывэн, устаючы. — Калі б вы мелі ласку перадаць гэты ліст містэру HopMany...
— О, так. Ён яго зьмесьціць, калі палічыць важным. Ведаеце, мы атрымліваем шмат карэспандэнцыі.
— Я разумею, — сказаў Стывэн. — Дзякую.
Памагай Бог. Сьвіная газэтка. Быкамбратэрская.
— Сынг таксама абяцаў мне артыкул у ’’Дану”. Ці будуць нас чытаць? Адчуваю, што ўжо чытаюць. Гаэльская Ліга хоча чагосьці па-ірляндзку. Спадзяюся, вы прыйдзеце вечарам. Прывядзеце Старкі.
Стывэн зноў сеў.
Правёўшы тых, хто выходзіў, вярнуўся бібліятэкар-квакер. Чырванеючы, ягоная маска сказала:
— Містэр Дэдал, вашы погляды надзвычайна ўсё разьясьняюць.
8Смутак (італ.).
Парыпваючы, ён ступіў на пальчыках туды й сюды, бліжэй да нябёсаў на вышыню абцасу, і, заглушваны шумам разьвітаньня, запытаўся паціху:
— Значыць, вы мяркуеце, што яна не была верная паэту?
Устрывожаны твар пытаецца ў мяне. Чаму ён падыйшоў? Ветлівасьць ці ўнутраная азоранасьць?
— Дзе было прымірэньне, — сказаў Стывэн, — там раней мусіла быць расстаньне.
— Так.
Хрысталіс у скураных куртатых портках, уцякач, які хаваецца ад аблавы ў спарахнелых дуплах. Ня мае лісы, самотна ўцякаючы ад пагоні. Жанчын ён хіліў на свой бок, мяккі пол, блудніцаў бабілёнскіх, судзейскіх матрон, жонак грубіянскіх карчмароў. Ліс і гусі. А на Нью Плейс разьлезлае апаганенае цела, калісьці такое прыгожае, такое далікатнае, сьвежае як маладая ліпка, а сёньня лісьце апала зь яе дагала, напужанае цеснай магілай і нераскаянае.
— Так. Дык вы думаеце...
Зачыніліся дзьверы.
Супакой раптам запанаваў у вусьцішнай склепеністай каморцы, супакой цёплага й задумлівага паветра.
Лямпа вэсталкі.
Тут ён раздумвае пра нязбытае: пра тое, як бы жыў Цэзар, калі б паверыў прадказальніку — пра тое, што б магло быць — пра магчымасьці магчымага як такога — пра няведамыя рэчы — пра тое, якое ймя насіў Ахілес, калі жыў сярод жанчын.
Вакол мяне думкі, замкнёныя ў трунах, у саркафагах, набальзамаваныя слоўнымі духмянасьцямі. Тот, бог бібліятэкаў, птахабог, каранаваны месяцам. I я пачуў голас таго эгіпецкага першасьвятара. У мяляваных палацах з глінянымі кнігамі.
Яны нерухомыя. Калісьці варушылі чалавечыя мазгі. Нерухомыя: але таіцца ў іх сьмяротны сьверб, нашэптвае мне ў вуха жаласьлівую аповесьць, накідвае мне іхнюю волю.
— Несумненна, — раздумваў Джон Эглінтан, — з усіх вялікіх людзей ён самы загадкавы. Мы нічога аб ім ня ведаем акрамя таго, што ён жыў і цярпеў. А нават і гэтага ня ведаем. Хто іншы адкажа на наша пытаньне. А ўсё астатняе ахінутае змрокам.
— Але ж ’Тамлет” — надзвычай асабістая рэч, ня думаеце? — заступіўся містэр Най. — Я хачу сказаць, гэта амаль прыватны дзёньнік, ведаеце, зь ягонага асабістага жыцьця. Я хачу сказаць, што мяне зусім не хвалюе, хто там у яго забіты, а хто вінаваты...
Ён паклаў цнатлівы нататнік на ўскрай стала, усьміхаючыся з выклікам. Ягоны прыватны дзёньнік у арыгінале. Ta an bad ar an tir. Taim into shagart9. Пашмаруй гэта ангельскім маслам, малыджон.
Мовіць малыджон Эглінтан:
— Пасьля таго, што нам распавёў Малахі Маліган, я быў падрыхтаваны да парадоксаў, але мушу вас папярэдзіць: калі вы хочаце пахіснуць маю веру ў тое, што Шэкспір ёсьць Гамлет, дык вас чакае цяжкое заданьне.
Крыху цярплівасьці.
Стывэн стрываў атрутны пагляд недаверлівых вачэй, што строга паблісквалі з-пад насупленых броваў. Базылішак. Е quando vede I'uomo l'attosca10. Мэсір Брунэта, дзякуй табе за слова.
— Падобна як мы або маці Дана безупынна тчэм і распускаем нашы целы, — сказаў Стывэн, — малекулы якіх дзень і ноч снуюцца туды й назад, гэтак і мастак тчэ й распускае свой вобраз. I падобна да таго, як радзімка ў мяне на грудзях на тым самым месцы з правага боку, як і была пры маіх народзінах, хоць усё цела ўжо шмат разоў было ператканае з новай матэрыі, гэтак у прывідзе незаспакоенага бацькі зноў ажывае вобраз нежывога сына. У хвіліну найвышэйшай напругі ўяўленьня, калі наш дух, паводле Шэлі, зырыцца як сьвежы прысак, зьліваюцца ў адно той, кім я быў, і той, кім я ёсьць, і той, кім я, магчыма, буду. Такім чынам у будучыні, што даводзіцця сястрой мінуламу, я, можа быць, убачу сябе такім, як сяджу тут цяпер, але толькі вачыма таго, кім я буду тады.
Ты перайшоў па гэтай кладачцы з дапамогай Драманда з Хаторндэну.
— Так, — молада сказаў містэр Най. — Мне Гамлет бачыцца зусім маладым. Магчыма, што горыч у ім — ад бацькі, але сцэны з Афэліяй — несумненна ад сына.
Пальцам у неба. Ён у маім бацьку. Я ў ягоным сыне.
— Гэтая радзімка зьнікне апошняй, — сказаў Стывэн са сьмехам.
Джон Эглінтан зрабіў дужа незадаволеную міну.
— Калі б гэта было знакам генія, — сказаў ён, — геніямі гандлявалі б на кірмашы. П’есы апошніх гадоў Шэкспіра, якімі так захапляўся Рэнан, тхнуць іншым духам.
— Духам прымірэньня, — тхнуў біблятэкар-квакер.
9Лодка на беразе. Я сьвятар (ірлян.).
10І калі гляне на чалавека, атручвае яго (ітап.).
— Ня можа быць прымірэньня, — сказаў Стывэн, — калі раней не было расстаньня.
Ужо казаў.
— Калі хочаце даведацца, цені якіх падзеяў ляглі на пякельную часіну ’’Караля Ліра”, ’’Атэла”, ’’Гамлета”, ’’Тройла й Крэсыды”, — паспрабуйце разгледзець, калі ды як гэтыя цені зьнімаюцца. Што разьмякчыць сэрца чалавека, Разьбітага морскай бурай, Дасьведчанага як сам Уліс, Пэрыкла, князя Тыру?
Галава, пад сьпічастай чырванашапкай, завушаная, сьлёзапраліўная.
— Дзіця, дзяўчынка ў яго на руках, Марына.
— Схільнасьць сафістаў да апакрыфічных кружняў — велічыня пастаянная, — выкрыў Джон Эглінтан. — Гасьцінцы нудныя, але яны вядуць у горад.
Добры Бэкан: ужо пакрыўся цьвільлю. Шэкспір — грэх маладосьці Бэкана. Жанглёры лічбамі й шыфрамі йдуць па гасьцінцах. Дасьледнікі ў вялікіх пошуках. Якое места, шаноўныя спадары? Замаскараджаныя імёнамі: А. Э., эон; Mari, Джон Эглінтан. На ўсход ад сонца, на захад ад месяца: Tir па n-ogu. Абое абутыя й з посахамі.
Колькіміляў даДубліну?
Тройчы па дваццаць і дзесятак, паночку.
Ці даедзем туды пры сьвятле сьвечак?
— Містэр Брандэс прыймае, — сказаў Стывэн, — што гэта першая п’еса канчатковага пэрыяду.
— Сапраўды? А што на гэта кажа містэр Сыднэй Лі, ён жа й Сайман Лазар, як некаторыя сьцьвярджаюць?
— Марына, — сказаў Стывэн, — дзіця буры, Міранда — цуд, Пэрдыта — страчаная. Што было страчанае, вярнулася да яго: дзіця ягонай дачкі. Мая дарагая жонка, кажа Пэрыкл, была падобная да гэтай дзяўчынкі. Ці мужчына будзе кахаць дачку, калі ён не кахаў жонкі?
— Мастацтва быць дзедам, — зашаптаў містэр Най. — L'art d'etre grand...
— Чалавеку, які мае тую дзіўную рэч, геніяльнасьць, толькі ягоны ўласны вобраз служыць меркай усялякага досьведу, практычнага й духоўнага. Гэткае падабенства кране яго. Вобразы іншых самцоў, сваякоў па крыві, яго адштурхнуць. Ён у іх угле-
ЧКраіна маладосьці (ірлян.).
дзіць адно гратэскныя намогі прыроды прадказаць ці паўтарыць яго самога.
Ласкавае чало бібліятэкара-квакера засьвяцілася ружовай надзеяй.
— Я спадзяюся, містэр Дэдал распрацуе сваю тэорыю шырэй дзеля публічнае прасьветы. I мы абавязкова павінны згадаць яшчэ аднаго камэнтатара-ірляндца — Джорджа Бэрнарда Шоў. Нельга тут таксама забыцца пра містэра Фрэнка Харыса. У яго несумненна бліскучыя артыкулы пра Шэкспіра ў ’’Сатэрдэй Рэв’ю”. Як ні дзіўна, ён таксама падкрэсьлівае тую няўдалую сувязь са смуглай дамай санэтаў. Шчасьлівым супернікам — Уільям Хэрбэрт, граф Пэмбрук. Але я ўпэўнены, што калі нават паэт і быў адрынуты, гэта больш гарманізавала б — як тут сказаць? — з нашым уяўленьнем пра тое, чаго не павінна было быць.
Усьцешаны, ён замоўк, выцягнуўшы да іх сваю пакорлівую галаву — яйка алькі, узнагароду для пераможцы ў спрэчцы.
Ён зьвяртаецца да яе дастойнымі мужасловамі. Ці кахаеш, Мірыям? Ці кахаеш твайго мужа?
— I гэта магчыма, — пагадзіўся Стывэн. — У Гётэ ёсьць адно выказваньне, якое містэр Магі любіць цытаваць. Асьцерагайся таго, чаго прагнеш у маладосьці, бо атрымаеш тое ў сьпелым жыцьці. Чаму ён пасылае да вядомай buonaroba12, да тае затокі, дзе ўсе мужчыны кідалі якар, да фрэйліны са скандальным дзявоцтвам, якогасьці лордзіка, каб той пазаляцаўся замест яго? Ён жа сам быў ужо лордам пісьменства і шляхотным кавалерам і напісаў ’’Рамэа й Джульету”. Чаму? Вера ў сябе самога была заўчасна забітая. Першы раз, калі яго здужалі ў пшанічнай ніве (у жытняй, трэба было б сказаць), і пасьля гэтага ён ужо ніколі не адчуе сябе пераможцам і не згуляе пераможна ў гульню сьмеху й пакладзін у пасьцель. Удаванае донжуанства не ўратуе яго. Яго так перавярнула, што як ні выварочвай, ранейшага ня вернеш. Дзікавы ікол прабіў яго там, дзе кроў выцякае з каханьня. Хоць наравістую ўтаймуюць, у яе заўсёды застанецца нябачная жаночая зброя. Ёсьць, я гэта адчуваю за ягонымі словамі, нейкая жыгучка, якая распальвае ягонае цела для новае страсьці, яшчэ цямнейшай за першую, што зацямняе нават ягонае разуменьне самога сябе. Падобны лёс чакае яго зноў, і дзьве апантанасьці закручваюцца ў адзін вір.
Слухаюць. А ў вушы я ўліваю ім.
— Ягоная душа ўжо раней была сьмяротна параненая, ліхое зельле ўлілі ў вуха заснулага. Але тыя, каго забілі ў сьне, ня
12Модніца (італ.).
могуць ведаць, якім спосабам іх усьмерцілі, калі толькі Творца не надзеліць гэтым веданьнем іхнія душы ў будучым жыцьці. Hi пра атручаньне, ні пра зьвера з дзьвюма сьпінамі, які быў гэтаму прычынай, ня мог бы ведаць прывід караля Гамлета, калі б гэтым веданьнем яго не надзяліў ягоны творца. Вось чаму ягоныя словы (настроеныя ангельскім ладам) заўсёды кіруіоць недзе ўзбоч, назад. Гвалтаўнік і згвалтаваная, тое, чаго ён хацеў бы, але яму ня хочацца, ідзе зь ім ад паўшар’яў Люкрэцыі колеру слонавай косьці зь сінімі жылкамі да голых грудзей Імагены зь пяцікропкавай радзімкай. Ён вяртаецца назад, умораны творамі, якія нагрувасьціў, каб схавацца ад самога сябе, стары сабака, які залізвае старую рану. Але ягоныя страты — гэта ягоны прыбытак, і ён адыходзіць у вечнасьць зь нязьменшанай асобай, не навучаны ні мудрасыдо, што сам запісаў, ні законамі, што сам адкрыў. Ягоны шалом адкрыты. Ён цяпер прывід, ён цень, вецер сярод скалаў Эльсынору, або што хочаце, голас мора, чутны адно ў сэрцы таго, хто ёсьць існасыцо ягонага ценю, сынам, адзінасутным бацьку.
— Амін! — адказалі яму ад дзьвярэй.
Дык ты знайшоў мяне, непрыяцелю мой? Entr'acte13.
3 разбэшчаннм абліччам, панурым як у каноніка, Бык Маліган у вясёлым блазенскім строі йшоў насустрач іхнім прывітальным усьмешкам. Мая тэлеграма.
— Калі не памыляюся, ты разважаеш пра газападобнага хрыбетніка? — запытаўся ён у Стывэна.
Цытрынаважоўты, ён радасна слаў усім прывітаньні, махаючы панамай, быццам блазенскай булавой.
Яны сардэчна вітаюць яго. Was Du verlachst wirst Du noch dienen14.
Вывадак кпліўцаў: Фотый, псэўда-Малахія, Ёган Мост.
Той, Хто зачаў Сам Сябе, празь Сьвятога Духа, і Сам паслаў Сябе, Адкупіцелем, між Сабою й іншымі, Хто, схоплены ворагамі Сваімі, аголены й сьцябаны, быў прыбіты быццам кажан да варотаў пуні, памёр ад голаду на крыжы, Хто даў пахаваць Яго, уваскрос, распусьціў пекла, падаўся на неба й засядае там ужо дзевятнаццаць стагодзьдзяў праваруч Самога Сябе але яшчэ вернецца ў апошні дзень судзіць жывых і мёртвых калі ўсе жывыя будуць ужо мёртвыя.
ІЗАнтракт (франц.).
143 чаго насьміхаесься, таму й паслужыш (ням.).
Gio—o—ri—a in ex — cel — sis De — o.15
Ён узносіць рукі. Заслоны падаюць. О, кветкі! Званы са званамі са званамі ўслаўляюць.
— Так, сапраўды, — сказаў бібліятэкар-квакер. — Надзвычай павучальная дыскусія. У містэра Малігана, я ўпэўнены, таксама свая тэорыя наконт п’есы й наконт Шэкспіра. Трэба ўлічваць усе бакі жыцьця.
Ён усьміхнуўся пароўну на ўсе бакі.
Бык Маліган, зацікаўлены, задумаўся.
— Шэкспір? — спытаўся ён. — Я, здаецца, чуў гэтае ймя.
Лётная ўсьмешка засьвяціла промнем зь ягоных абвіслых рысаў.
— Ну як жа, — радасна сказаў ён, прыгадаўшы. — Гэта ж той самы, які піша як Сынг.
Містэр Най павярнуўся да яго:
— Вас шукаў Хэйнс, — сказаў ён. — Вы зь ім не сустрэліся? Ён пабачыцца з вамі потым у ДПС. А цяпер ён пайшоў да Гіла купіць ’’Любоўныя песьні Конахту” Хайда.
— Я йшоў праз музэй, — сказаў Бык Маліган. — Ён тут быў?
— Суродзічам барда, — заўважыў Джон Эглінтан, — пэўна ўжо надакучылі нашы бліскучыя тэорыі. Я чуў, што адна акторка ў Дубліне ўчора зайграла Гамлета чатырыста восьмы раз. Вайнінг сьцьвярджаў, нібыта прынц быў жанчынай. Ці ніхто не спрабаваў зрабіць зь яго ірляндца? Здаецца, судзьдзя Бартан займаецца пошукамі доказаў. Ён (я маіо на ўвазе ягоную каралеўскую высокасьць, а не судзьдзёўскую мосьць) прысягаецца сьвятым Патрыкам.
— Але самае бліскучае — тое апавяданьне Уайлда, — сказаў містэр Най, падымаючы свой бліскучы нататнік. — ’’Партрэт У.Х.”, дзе ён даказвае, што санэты былі напісаныя нейкім Уілам Х’юсам, чалавекам усіх колераў.
— Былі прысьвечаныя Ўілу Х’юсу, вы хацелі сказаць? — запытаўся бібліятэкар-квакер.
Або Хілу Ўюсу. Або самому сабе, Уільяму Хлусу. У. X.: угадай, хто я?
15Слава Богу ў нябёсах (лац. ).
— Так, прысьвечаныя Ўілу Х’юсу, — сказаў містэр Най, ахвотна ўносячы папраўку ў сваю глёсу. — Безумоўна, тут скрозь парадоксы, ведаеце, Х’юс і і hues^, але гэта для яго вельмі тыповае, як ён усё замешвае. Тут, ведаеце, самая сутнасьць Уайлда. Лёгкі падыход.
Ягоны позірк лёгка падыйшоў і крануў іхнія твары, калі ён, бялявы эфэб, усьміхаўся. Утаймаваная сутнасьць Уайлда.
Ты дужа востры на розум. Кульнуў тры чарачкі віскі за дукаты магістра Дызі.
Колькі я прапусьціў? Ат, пару шылінгаў.
На гурму газэтнікаў. Гумор мокры й сухі.
Досьціп. Ты аддаў бы ўвесь свой досьціп за пышную шату маладосьці, у якой ён красуецца. Азнакі спатоленага жаданьня.
Іх будзе яшчэ шмат. Вазьмі Яе для мяне. У час спароўваньня. Юпітар, пашлі ім халодны час юру. Але, пагалубіся зь ёю.
Ева. Голы пшанічналонны грэх. Гад абвівае яе, джаліць пацалункам.
— Вы думаеце, гэта ўсяго толькі парадокс? — спытаўся бібліятэкар-квакер. — Насьмешніка не прыймаюць усур’ёз, якраз калі ён найбольш сур’ёзны.
Яны ўсур’ёз размаўлялі пра сур’ёзнасьць насьмешніка.
Зноў азмрочанае аблічча Быка Малігана на хвілю глянула на Стывэна. Потым, хітаючы галавой, ён падыйшоў да яго й выцягнуў з кішэні згорнутую тэлеграму. Ягоныя рухавыя вусны пачалі яе чытаць і заўсьміхаліся са сьвежым захапленьнем.
— Тэлеграма! — выкрыкнуў ён. — Цудоўнае натхненьне! Тэлеграма! Папская була!
Ён прысеў на ражок неасьветленага стала й з радасьціо прачытаў уголас:
— Сэнтымэнпіальньш пірэба назваць таго, хто здольны браць насалоду, не абавязваючы адказнасьцю за ўчыненае. Падпісана: Дэдал. Адкуль ты гэтае выцягнуў? 3 бардаку? He. 3 Каледжу Грын. Чатыры фунты ўжо прапіў? Цётка намерваецца пагаманіць з тваім убргасутным бацькам. Тэлеграма! Малахі Маліган, ’’Карабель”, Ніжняя Эбі-стрыт. О, беспрыкладны блазьнюк! О, рукапаложаны кінчыянец!
Ён з уцехай сунуў тэлеіраму з канвэртам у кішэіпо й раптам загаласіў крыўдлівым прастамоўем:
— Я вам тое й кажу, мой дзядзьку, сохнем і дрыхнем мы, Хэйнс ды я, а тутака яшчэ й тую нісуць. А маркота такая нас
16Ён сячэ (анг.).
17Колеры (анг.).
разьбірае за бутляй сівухі, што, нябось, і манаха разабрала б, нават лядашчага ў етым дзелі. А мы посідам сідзімо, адну гадзіну, другую, трэйцюю ў Конэры, ды ўсё чакаемо, калі дастанем хоць па пінце на пысу.
Ён заенчыў!
— Ды во нас тамака заела, а ты, залацюткі, нас і ведаць ні хочаш, а яшчэ пісуліны шлеш такія, што ў нас языкі павылазілі на локаць, і ў глотцы пякотка дзярэць, рыхтык бы дзячку на хаўтурах.
Стывэн зарагатаў.
Бык Маліган хутка нахіліўся да яго, зь перасьцярогай:
— Тоя бадзяга Сынг усюды цябе шукае, каб забіць, — сказаў ён. — Ён дачуўся, што гэта ты абасцаў ягоныя дзьверы ў Гластуле. I ён выпусьціўся ў сырамяТйіках, каб цябе забіць.
— Мяне! — усклікнуў Стывэн. — Гэта быў твой уклад у літаратуру.
Бык Маліган адхіліўся, задаволены, і ягоны сьмех ўзьняўся пад цёмную чуйную столь.
— Прыб’е цябе! — сьмяяўся ён.
Грубы твар, як у страхотнай пачвары, нападаў на мяне, калі мы праседжвалі над мяшанкай з трыбухоў і лёгкіх на вуліцы Сэн-Андрэ-дэз-Ар. Словы супроць слоў дзеля слоў, palabras^. Ойсін з Патрыкам. Як ён сустрэў у Кламарскім лесе фаўна, які махаў бутэліцай віна. C'est vendredi saint!19 Мардуе ірляндзкую мову. Бллжаючы, ён напаткаў свой вобраз. А я — свой. Напаткаў я дурня ў лесе.
— Містэр Лістэр, — сказаў памочнік, прачыніўшы дзьверы.
— ... дзе кожны можа знайсьці, што яму трэба. Судзьдзя Мэдэн у ’’Занатоўках магістра Уільяма Сайлэнса” знайшоў у яго паляўнічую тэрміналёгію... Так, што такое?
— Там прыйшоў адзін джэнтльмэн, сэр, — сказаў памочнік, падыходзячы й працягваючы візытоўку. Ен з ’’Фрымэна". Хоча перагледзець падшыўку ’’Кілкэні Піпл” за мінулы год.
— Калі ласка, калі ласка, калі ласка. Ці гэты джэнтльмэн? ...
Ён узяў паслужлівую візытоўку, глянуў, не разглянуў, адклаў, не паглянуўшы, зноў паглядзеў, запытаўся, рыпнуў, запытаўся:
— Ці ён? ... А, вунь там!
Жвава ў гальярдзе ён пайшоў сабе прэч, навонкі. На калідоры, у сьвятле дня, загаварыў ён вымоўна, заклапочана й
18Словы (гішп.).
19Гэта велікодная пятніца! (франц.).
парыўна, з пачуцьцём абавязку, самым сумленным, самым ветлівым, самым шчырым квакерам.
— Вось гэты джэнтльмэн? ’’Фрымэнс Джорнэл”? ’’Кілкэні Піпл”? Напэўна. Добры дзень, сэр. ’’Кілкэні..." Напэўна маем...
Цярплівая постаць слухала й чакала.
— Усе галоўныя правінцыйныя... "Нозэрн Віг”, ”Корк Ікзэмінэр”, ’’Эніскорты Гардыян”, 1903 ... Хочаце паглядзець? ... Івэнс, завядзеце джэнтльмэна... Калі ласка за гэтым па... Або дазвольце, я сам... Сюды... Калі ласка, сэр...
Вымоўны й паслужлівы, ён павёў да ўсіх правінцыйных; цёмная прыгнутая постаць пайшла за ягоным сьпешлівым крокам.
Дзьверы зачыніліся.
— Гэта той пархаты! — усклікнуў Бык Маліган.
Ён борзда ўскочыў і падхапіў візытоўку.
— Як яго называюць? Іцак Мойша? Блюм.
Ён затраскатаў:
— Нямаш ужо Яговы, зьбіральніка крайняе плоці. Я напаткаў яго ў музэі, калі зайшоў туды пакланіцца пеннароджанай Афрадыце. Грэцкія вусны, якіх ніколі не скрывіла малітва. Мы кожнага дня павінны аддаваць ёй шанаваньне. Жыцьцё жыцьця, твае вусны полымем грэюць.
Нечакана, ён павярнуўся да Стывэна.
— Ён ведае цябе. I ведае твайго старога. Ох, баюся я, што ён большы грэк за саміх грэкаў. Вочы ягоныя, бледнага галілейца, так і прыліплі да ейнае сподняе лагчынкі. Вэнэра Прыўкрасназадая. О, навальніца таго ўлоньня! Пан гоніць, дзяўчына ўцякае.
— Мы хочам паслухаць далей, — вырашыў Джон Эглінтан са згодай містэра Ная. — Нас зацікавіла місіс III. Раней мы пра яе думалі, калі ўвогуле думалі, як пра такую верную Грызэльду, Пэнэлёпу каляпечкі.
— Антыстэн, вучань Горгія, — пачаў Стывэн, — адабраў пальму красы ў распладной самкі Кюрыёса Мэнэлая, аргоскай Алены, ад тае драўлянае траянскае кабылы, у якой начаваў цэлы полк герояў, і перадаў яе сьціплай Пэнэлёпе. Ён пражыў у Лёндане дваццаць гадоў, і быў такі час, калі ён меў даход роўны лорду-канцлеру Ірляндыі. Ён жыў багата. Ягонае мастацтва, больш чым мастацтва фэадалізму, як называе яго Ўолт Уітмэн, было мастацтвам перасыці. Гарачыя селядцы, зялёныя келіхі з херэсам, сосы на мёдзе, павідла з ружавых пялёсткаў, марцыпаны, галубы начыненыя агрэстам, цукраванае карэньне. Калі прыйшлі арыштоўваць сэра Ўолтэра Рэйлі, на ім быў строй коштам паўмільёна франкаў і, у тым ліку, карсэт апошняе моды.
Ліхвярка Эліза Тудар сваёй бялізнай магла б пусьціць пыл у вочы каралеве Сабе. Дваццаць гадоў ён пырхаў паміж сужонскім ложам зь ягонымі чыстымі радасьцямі і блудлівым каханьнем зь ягонымі гідкімі насалодамі. Вы ведаеце гэтую гісторыю Манінгама пра тое, як жонка аднаго мяшчаніна, убачыўшы Дыка Бэрбэджа ў ’’Рычардзе Трэцім”, запрасіла яго ў сваю цёплую пасьцель, а Шэкспір падслухаў і, ня робячы шмат шуму зь нічога, схапіў карову за рогі, і калі Бэрбэдж прыходзіць і грукае ў дзьверы, Шэкспір яму адказвае з-пад коўдры раганосца: Уільям Заваёўнік караляваў перад Рычардам Трэцім. I порсткая весялуня, паненачка Фітан, асядлай і крыкні Но!, і ягоная далікатная пташачка ледзі Пэнэлёпа Рыч, і рафінаваная сьвецкая дама падыходзіць актору, і дзеўкі з набярэжнай, па пэнсе за раз.
Кур-ля-Рэн. Encore vingt sous. Nous ferons de petites cochonneries. Minette? Tu veux?-°
— Вяріпкі высокага сьвету. I маці сэра Ўільяма Дэвэнанта з Оксфарду, у якой кварта віна для кожнага маркітуна.
Бык Маліган, набожна падняўшы вочы, малітоўна зацягнуў: — Багаслаўлёная Маргарыта Марыя Маркітунская!
— I дачка Генры шасьціжоннага й іншыя сяброўкі з блізкіх маёнткаў, якіх апеў шляхотны паэт Лаўн-Тэнісан. Але як вы мяркуеце, што рабіла усе гэтыя дваццаць гадоў бедная Пэнэлёпа ў Стратфардзе за ромбікамі шыбаў?
Дзей, дзей. Зьдзеялася. У разарыі батаніка Джэрарда на Фэтэр-лэйн, ён праходжваецца, шэравока-сівавалосы. Блакітны званочак, як яе жылкі. Павекі вачэй Юноны, фіялкі. Праходжваецца. Усяго адно жыцьцё нам дадзенае. Адно цела. Дзей. Але толькі дзей. Далёка, у попахах юру і ўбоства, рукі кранаюць беласьць.
Бык Маліган моцна ляснуў у стол Джона Эглінтана.
— А вы каго падазраваеце? — запытаўся ён з выклікам.
— Скажам, ён адрынуты каханак у санэтах. Адрынуты раз, адрынуты другі. Аднак прыдворная баламутка кінула яго дзеля лорда, дзеля ягонага маёдарагоекаханьне.
Каханьне, якое не асьмельваецца назваць сваё ймя.
— Вы хочаце сказаць, што ён, як ангелец, — уставіў Джон упарты Эглінтан, — кахаў лорда.
Старыя муры, дзе мільгаюць нечаканыя яшчаркі. У Шарантоне я назіраў за імі.
20Яшчэ дваццаць су. Паспрабуем маленькай распусты. Мінэту? Хочаш? (франц.).
— Так яно выглядае, — сказаў Стывэн, — калі ён хоча зрабіць і яму, і ўсім іншым нявыкалашаным лонам тую сьвятую паслугу, якую стайнік робіць жарабку. Быць можа, у яго, як і ў Сакрата, была наравістая жонка й маці-павітуха. Але тая порсткаклубая злосьніца не парушала шлюбнага абяцаньня. Дзьве думкі вярэдзяць спакой таму прывіду: парушанае абяцаньне й тупагаловы мужычыска, якога яна надзяліла сваёй міласьцю, брат памерлага мужа. У салодкае Эн, я ўпэўнены, была гарачая кроў. Спакусіўшы раз, яна спакусіць і другі.
Стывэн рэзка павярнуўся ў фатэлі.
— Ноша доказу на вас, не на мне, — сказаў ён, нахмарыўшы бровы. — Калі вы пярэчыце таму, што ў пятай сцэне ’Тамлета” ён паставіў на ёй таўро ганьбы, дык скажэце мне, чаму пра яе няма ні аднае згадкі на працягу тых трыццаці чатырох гадоў, ад таго дня, калі яна выйшла за яго, ажно да таго, калі яна яго пахавала. Усім гэтым жанчынам даводзілася праводзіць у магілу сваіх мужчьшаў: Мэры — свайго пачцівага Джона, Эн — беднага дарагога Ўіла, калі той вярнуўся да яе паміраць, разьлютаваны, што яму трэба першаму, Джоан — чатырох братоў, Джудыт — мужа і ўсіх сыноў, Сюзэн — таксама мужа, a дачка Сюзэн, Элізабэт, калі выказацца словамі дзядулі, выйшла за другога, зьвеўшы са сьвету першага.
О так, згадка ёсьць. У тыя гады, калі ён заможна жыў у каралеўскім Лёндане, ёй, каб заплаціць доўг, давялося пазычыць сорак шылінгаў у пастуха свайго бацькі. Дык растлумачце гэта. А заадно растлумачце й тую лебядзіную песьню, у якой ён рэкамэндаваў яе нашчадкам.
Ён прыгледхеўся да іхняга маўчаньня.
На гэта Эглінтан:
Вы пра тастамант.
Яго, здаецца, разьясьнілі нам юрысты.
Ёй прыслугоўвала ўдавіная дзель спадчыны
Паводле права тых часоў. А ён вялікі знаўца быў закону Як кажуць судзьдзі нам.
Сатана яму са зьдзекам, Насьмешнік:
Таму няма ні слова пра яе У першым запісе, але затое там стаяць Дарункі і для ўнучкі, для дачок, I для сястры, і для старых сяброў I ў Стратфардзе, і ў Лёндане.
Таму калі яго прымусілі, як мне здаецца,
Паставіць там і ейнае імя
Дык ён ёй запісаў
Свой ненайлепшы
Ложак.
Punkt.
Запісаў
Ненайлеп
Лепшылож
Неналеп
Запіслож.
Пруу!
— У тыя часы гожы люд вясковы ня меў зашмат хатняга дабытку, — заўважыў Джон Эглінтан, — як, зрэшты, і сёньня, калі верыць нашым п’есам з мужыцкага жыцьця.
— Ён быў багатым земляўласьнікам, — адказаў Стывэн. — з уласным гербам, маёнткам пад Стратфардам і домам на Ірляндзкім падворышчы, ён быў пайнікам у фінансавых укладаньнях, мог праводзіць законы ў парляманце, зьбіраў падатак ад арандатараў. Дык чаму ён не пакінуў ёй найлепшы свой ложак, калі жадаў ёй прахрапці ў супакоі астатак яе начэй?
— Відаць, былі два ложкі, адзін — найлешы, а другі такі сабе, ненайлепшы, — тонка заўважыў містэр Ненайлепшы Най.
— Separatio a mensa et a thalamo21, — палепшыў Бык Маліган, выклікаючы іхнія ўсьмешкі.
— У старажытных згадваюцца славутыя ложкі, — расьцягнуліся ў ложкусьмешкі вусны Нялепшага Эглінтана. — Дайце мне падумаць.
— У старажытных згадваецца, што Стагірыт, той школьны вісус і лысы паганскі мудрэц, — сказаў Стывэн, — паміраючы на выгнаньні, вызваліў і абдараваў сваіх нявольнікаў, аддаў пашану продкам і запісаў у сваёй волі, каб яго пахавалі побач з астанкамі свае нябожчыцы-жонкі. Сяброў жа ён прасіў паклапаціцца пра сваю даўнюю каханку (узгадаем тут новую Герпіліс, Нэл Гвін) і дазволіць ёй жыць у сваёй віле.
— А вы лічыце, што ён таксама так памёр? — зьлёгку заклапочана спытаўся містэр Най . — Я маю на ўвазе...
— Ён памёр п’яны ў супону, — закрыў пытаньне Бык Маліган. — Піва збан — каралеўская страва. He, я лепш вам скажу, што сказаў Доўдэн!
— Што? — спытаўся Найэглінтан.
21Адлучэньне ад стала й ложа (лац.).
Уільям Шэкспір і С-ка, з абмежаванай адказнасьцю. Уільям для ўсіх. Пра ўмовы пытаць: Э. Доўдэн, Хайфільд-хаўз...
— Дасканала! — закахана ўздыхнуў Бык Маліган. — Я ў яго запытаўся, што ён думае пра абвінавачаньне ў пэдэрастыі, вынесенае супроць барда. А ён узьнёс уверх рукі й сказаў: Мы можам толькі сказаць, што ў піыя часы жыцьцё буяла высока. Дасканала!
Гомасэксуал.
— Пачуцьцё прыгажосьці вядзе нас на ростані, — сказаў прыгожыўжурбе Най брыдкаму Эглінтану.
А непахісны Джон адказаў жорстка:
— Сэнс гэтых слоў нам можа растлумачыць лекар. Немагчыма, каб і воўк быў сыты, і авечкі цэлыя.
Так мовіш? Няўжо яны вырвуць у нас, у мяне пальму красы?
— I пачуцьцё ўласнасьці таксама, — сказаў Стывэн. — Шэйлака ён выцягнуў з сваіх неабсяжных кішэняў. Сын ліхвяра й гандляра соладам, ён і сам быў ліхвяром і гандляром збожжам, прыхаваўшы дзесяць корцаў зерня ў час галодных бунтаў. Ягонымі даўжнікамі былі без сумліву тыя самыя асобы розных веравызнаньняў, пра якіх гаворыць Чэтл Фальстаф і якія засьведчылі ягоную сумленнасьць у гандлёвых справах. Ен падаў у суд на аднаго з сваіх калегаў-актораў за некалькі мяхоў соладу й спаганяў хунт людзкога мяса на працэнт ад кожнае пазыкі. Бо як жа іначай стайнік Обры й памочнік суфлера мог бы так хутка разбагацець? Усе падзеі лілі ваду на ягоны млын. У Шэйлаку чуваць водгукі таго цкаваньня жыдоў, якое паднялося, калі Лёпэса, лекара каралевы, павесілі й чвартавалі, а ягонае жыдоўскае сэрца вырвалі з грудзей, пакуль пархаты яшчэ дыхаў; у ’Тамлеце” й ’’Макбэце” чуваць водгукі ўзыходу на трон шатляндзкага філязофніка, які любіў прыпякаць вядзьмарак. У "Марных намогах каханьня” ён пацьвельвае з пагібелі Вялікай Армады. Ягоныя гістарычныя хронікі плывуць поўным махам на хвалі захапленьняў у духу Мафэкінгу. Судзяць езуітаў з Уорыкшыру — і мы маем прыдзьверніка з тэорыяй двухсэнсоўнасьці. Вяртаецца ’’Морская рызыка” з Бэрмудзкіх астравоў — і пішацца п’еса, якой захапляўся Рэнан, а ў ёй — Пэтсі Калібан, наш амэрыканскі сваяк. Саладжавыя санэты зьявіліся сьледам за санэтамі Сыдні. А што да фэі Элізабэт, ці рыжай Бэс, гуляшчай цнатлівіцы, якая натхніла ’’Віндзорскія свавольніцы”, дык хай ужо нейкі майнхер з Алеманіі корпаецца ўсё жыцьцё ў глыбейшых сэнсах на дне каша з бруднай бялізнай.
Табе, здаецца, ідзе вельмі спраўна. Яшчэ толькі прымяшай дробку тэалёгафілялёгалягічнага. Mingo, тіпхі, mictum, mingere22.
— Дакажыце, што ён быў жыдам, — наважыўся Джон Эглінтан са спадзевам. — Ваш дэкан лічыць, што ён быў рымскім католікам.
Sufflamindus sum221.
— У Нямеччыне зь яго зрабілі, — адказаў Стывэн, — галоўнага францускага шліфавальніка італьянскіх скандалаў.
— Бязьмернамудры чалавек, — мудра прыгадаў містэр Най. — Кольрыдж назваў яго бязьмернамудрым.
Amplius. In societate humana hoc est maxime necessarium ut sit amicitia inter multosu.
— Сьвяты Тамаш, — пачаў Стывэн...
— Ora pro nobis25, — мыкнуў Мык Маліган, апускаючыся ў крэсла.
I загаласіў жалобным завываньнем:
— Pogue mahone! Acushla machree!26 Цяпер мы прапалі бяз рэшты! Прапалі дашчэнту!
Усе заўсьміхаліся сваімі ўсьмешкамі.
— Сьвяты Тамаш, — сказаў, сьмеючыся, Стывэн, — чые тоўстапузатыя творы мне так прыемна чытаць у арыгінале, піша аб кровазьмяпіаньні зь іншага пункту гледжаньня, чымсьці тая новая венская школа, пра якую гаварыў містэр Магі: на свой мудры й своеасаблівы спосаб ён прыраўноўвае яго да скупасьці пачуцьцяў. Ён мае на ўвазе, што, ахвяруючы каханьне блізкаму па крыві, тым самым скупяцца абдзяліць ім чужаніцу, які, можа быць, патрабуе яго. Жыды, якім хрысьціяне прыпісваюць скупасьць, з усіх нацый найбольш схільныя да адзінакроўных жанімстваў. Але гэткія абвінавачаньні стаўляюцца ў злосьці. Тыя ж хрысьціянскія законы, што далі жыдом падставу для нагрувашчваньня багацьцяў (ім, як і лялярдам, прыпынішчам служыла бура), адначасова закавалі жалезнымі абручамі кола іхніх схільнасьцяў. Грэх гэта ці дабрадзейства — адкажа нам стары Ніхтоайцец у судны дзень. Але чалавек, які так моцна ўхапіўся за тое, што ён называе сваімі правамі над тым, што ён
22Сцу, сцаў, засцаны, сцаць (лац.). (Формы дзеяслова пададзеныя ў традыцыйным парадку, прынятым у слоўніках лацінскай мовы)
23Мяне трэба суняць (лац.).
24Далей. У чалавечай грамадзе конча неабходна, каб сяброўства спалучала шматлікіх (лац.).
25Маліся за нас (лац.).
26Пацалуй мяне ў сраку! Біцьцё майго сэрца! (ірлян.).
называе сваімі абавязкамі, таксама моцна ўхопіцца й за тое, што ён называе сваімі правамі над той, якую называе сваёй жонкай. I няхай ніводзін навакольны сэр Смайл не жадае ні ягонага вала, ні ягонай жонкі, ні слугі, ні служанкі, ні ягонага асла.
— Hi ягонай асьліцы, — заантыфоніў Бык Маліган.
— Вы занадга далі сабе волю ў адносінах да всглівага Ўіла, — ветліва сказаў ветлівы містэр Най.
— Чыю волю? — мякка цьвяліў Бык Маліган. — Мы пачынаем блытацца.
— Воля жыцьця, — улез у філязофію Джон Эглінтан, — была воляй сьмерці для беднай Эн, удавіцы Ўіла.
— Requiescat!22 — памаліўся Стывэн.
Дзе наша воля дзеяньня? Яна прапала ўжо даўно...
— Ёй, пакутніцы-каралеве, усё ж мулка было ляжаць на тым ненайлепшым ложку, хоць бы вы й даказалі, што ложак у тыя часы быў такой рэдкасьцю, як сёньня аўтамабіль, а разьблёныя аздобы на ім выклікалі захапленьне сямі парафій. На схіле сваіх дзён яна зыйпілася з прапаведнікамі (адзін зь іх спыняўся у Нью Плэйс і атрымліваў кварту херэсу на кошт гораду, аднак жа не выпадае пытацца, на якім ложку ён спаў) і дачулася, што ў яе ёсьць душа. Яна прачытала, ці можа ёй прачыталі, кніжачкі зь ягонае хатомкі і ўпадабала іх больш за ’’Свавольніцы”; палягчаючыся на начным гаршку, яна раздумвала аб ’Тапліках і Гафтках на Нагавіцах Праўдзівага Верніка” ды аб "Самай Духоўнай Табакерцы для Чханьня Самых Набожных Душаў Прыстасаванай”. Вэнэра скрывіла свае вусны ў малітве. Джала грэху: згрызота сумленьня. Час, калі знатужанае курвельства навобмацак шукае сабе бога.
— Гісторыя пацьвярджае гэтую праўду, — inquit Eglintonus Chronolologus2*. — Адзін узрост зьмяняецца другім. Але з высокааўтарытэтных крыніцаў нам вядома, што найгоршыя ворагі. чалавека — ягоныя хатнія й сям’я. Мне здаецца, Расэл меў рацьпо. Што нас абыходзіць ягоная жонка, ягоны бацька? Я б сказаў, што сямейнае жыцьцё йснуе толькі для паэтаў сямейнага быту. Фальстаф ня быў чалавекам сямейнага быту. А для мяне гэты тоўсты рыцар — вяршыня ягонага стваральнага генію.
27Хай спачывае! (лац).
28Кажа Эглінтан Летапісец (лац.-грэц.).
Шчуплы, ён адхіліўся ўзад. Нясьмелы, адрачыся ад сваіх блізкіх, ціхмяных праведнікаў. Нясьмела вячэраючы зь бязбожнікамі, ён пазьбягае чары. Так яму наказаў гаспадар з ольстэрскага Антрыму. Наведвае яго тут штоквартальна. Містэр Магі, сэр, з вамі хоча пабачыцца нейкі чалавек. Са мною? Ён кажа, што ён ваш бацька, сэр. Падайце мне майго Ўордсварта. Уваходзе Магі Старэйшы Мэцью, у зрэбным рызмане шурпаты касматы кмет, на ім порткі з прышпіленым яйцаношам, панчохі запэцканыя тваньню дзесяці балотаў, галінка яблыні-дзічкі ў руцэ.
А твой? Ён ведае твайго старога. Удаўца.
Сьпяшаючы зь вясёлага Парыжу да ейнай убогай мярлогі, на прыстані я крануўся ягонай рукі. Голас прагучаў нечаканай цеплынёй. Яе лечыць доктар Боб Кэні. Позірк, які жадае мне дабра. Але мяне ня ведае.
— Бацька, — сказаў Стывэн, стараючыся перамагчы безнадзейнасьць, — гэта непазьбежнае зло. Ён напісаў тую п’есу неўзабаве пасьля сьмерці бацькі. Але калі вы лічыце, што ён, сіваваты мужчына з дзьвюма дочкамі на выданьні, ва ўзросьце трыццаці пяці гадоў, nel mezzo del cammin di nostra vita29, i добрых пяцідзесяці па сваім досьведзе, — ён і ёсьць безбароды падшкаляр з Вітэнбэргу, тады вы мусіце лічыць, што ягоная маці, ужо гадоў сямідзесяці, гэта юрлівая каралева. He. Труп Джона Шэкспіра не бадзяецца ўночы. Ён гадзіна за гадзінай гніе ў магіле. Ён спачывае, склаўшы ношу бацькоўства й перадаўшы гэтую містычную спадчыну сыну. Каляндрына ў Бакачыё быў першым і апошнім мужчынам, хто адчуваў, што зацяжарыў дзіцём. Мужчына ня ведае бацькоўства ў сэнсе сьвядомага зачацьця. Гэта — містычны стан, апостальская пераемнасьць ад адзінародзіча да адзінароднага. Менавіта на гэтай таямніцы, а не на мадоньне, якую хітры італьянскі розум шпурнуў эўрапейскай чэрні, стаіць Царква, і стаіць незварушна, бо стаіць, як сам сьвет, макраі мікракосмас, — на пустцы. На няпэўным, неверагодным. Магчыма, што amor matri^, родны склон суб’екту й аб’екту, — гэта адзіная сапраўднасьць у жыцьці. Магчыма, што бацькоўсгва — гэта толькі юрыдычная фікцыя. Дзе ў любога сына такі бацька, што любы сын павінен любіць яго й сам ён любога сына?
Куды ж гэта, чортаў сын, ты кіруеш?
Ведаю. Заткніся. Хвігу пад нос! Я маю прычыны.
29У палове шляху нашага жыцьця (італ.).
30Любоў маці (лац.).
Amplius. Adhuc. Iterum. Posted.
Ці табе наканавана гэтым займацца?
— Цялесны сорам разьдзяляе іх гэтак моцнай перагародай, што крымінальныя аналы сьвету, сьпярэшчаныя ўсялякімі відамі кровазьмяшаньняў і блудадзействаў, амаль ня згадваюць пра яе парушэньне. Сыны з маткамі, бацькі з дочкамі, сёстры-лесьбіянкі, каханьне, якое не асьмельваецца назваць сваё ймя, пляменьнікі з бабцямі, вязьні з замочнымі дзіркамі, каралевы з распладнымі бугаямі. Сын, пакуль не нарадзіўся, псуе фігуру; нараджаючыся, прыносіць пакуту, потым дзеліць бацькоўскія пачуцьці, прыбаўляе турботы. Прытым, ён мужчына: ягоны ўзыход — бацькаў зыход, ягоная маладосьць — бацьку на зайздрасьць, ягоны сябар — бацькаў вораг.
Я дадумаўся да гэтага на вуліцы Мэсьё-ле-Прэнс.
— Што ў прыродзе іх зьвязвае? Міг сьляпога юру.
А я бацька? Калі б быў?
Паморшчаная няўпэўненая рука.
— Афрыканец Савелій, найхітрэйшы ерэсіярх з усяе палявое зьвярыны, сьцвярджаў, што Сам Айцец — Свой Уласны Сын. Бульдог Аквінскі, які не саступіць перад ніякім словам, абвяргае яго. Добра: калі бацька, у якога няма сына, ужо ня бацька, то ці можа сын, у якога няма бацькі, быць сынам? Калі Ратлэндбэкансаўтхэмптаншэкспір або нейкі іншы паэт з такім жа імем з тае камэдыі памылак напісаў ’Тамлета”, ён быў ня толькі бацькам свайго сына, але, ня будучы ўжо сынам, ён быў і адчуваў сябе бацькам усяго свайго роду, бацькам уласнага дзеда, бацькам свайго ненароджанага ўнука, які, заўважым у дужках, ніколі й не нарадзіўся, бо прырода, паводде разуменьня містэра Mari, цураецца дасканаласьці.
Эглінбонтонныя вочы, хутка пажвавеўшы, кінулі сарамяжліва-ясны позірк. Задаволена зіркае, гліняны пурытанін.
Прыхвальвай. Зрэдку. Але прыхвальвай.
— Сам сабе бацька, — сказаў сам сабе Сынмаліган. — Чакайце. Я зацяжарыў. У мяне ненароджанае дзіцё ў мозгу. АтэнаПаляда! Паставім п’есу! Дазвольце мнеразрадзіцца.
Ён сыдіснуў свой лоналоб абедзьвюма акушэрскімі рукамі.
— Што да ягонай сям’і, — працягваў Стывэн, — дык род ягонай маці жыве й дасюль у Ардэнскім лесе. Яе сьмерць спарадзіла ў яго сцэну з Валюмніяй у ’’Карыяляне”. Сьмерць ягонага сыночка — гэта сцэна сьмерці маладога Артура ў ’’Каралі Джоне”. Гамлет, чорны прынц, гэта Га,мнэт Шэкспір. Кім былі
31Далей. Яшчэ. Зноў. Потым (лац.).
дзяўчаты ў ’’Буры”, у ’’Пэрыкле”, у ’’Зімовай аповесьці” — мы ўжо ведаем. Кім была Клеапатра, гаршчок зь мясам у эгіпецкай зямлі, і кім Вэнэра, мы можам здагадвацца. Але ёсьць яшчэ адзін сямейнік, які пакінуў свой сьлед на ягоных бачынах.
— Інтрыга ўскладняецца, — сказаў Джон Эглінтан.
Бібліятэкар-квакер, дрыпаючы, увайшоў на пальчыках, дрып-дрып, ягоная маска, дрып-дрып, ад сыіеху, дрып-дрыгала.
Дзьверы зачыніліся. Кельля. Дзень.
Яны слухаюць. Трое. Яны.
Я ты ён яны.
Давайце, спадары.
СТЫВЭН
У яго былі тры браты, Гілбэрт, Эдмунд, Рычард. Гілбэрт пад старасьць апавядаў нейкім паном, як аднога разу Спадар Касір даў яму дальбог задарма білет і як пабачыў ён тамака ў Лёндуне свайго брата Спадара Віла што драмы піша ў адной праяве дзе біліся і ў яго чалавек сядзеў на плячох. Каўбаса, што прадавалі на партэры, напоўніла душу Гілбэрта захапленьнем. Ён прапаў бязь сьледу — але нейкі Эдмунд і нейкі Рычард запісаныя ў творах любага Ўільяма.
МАГІГЛІНДЖОН
Імёны! Што значыць імя?
НАЙ
Рычард, разумееце, гэта маё ймя. Спадзяюся, што закінеце добрае слоўка за Рычардам, разумееце, так дзеля мяне.
(Сьмех.)
БЫК МАЛІГАН
(Piano, diminuendo32)
Тут прамовіў мэдык Дык
Да свайго калегіДэйві...
32Ціха, паніжаючы голас (італ.).
стывэн
У ягонай тройцы чорных Уілаў, падкалодных трасіторбнікаў, Яга, Рычард Гарбун, Эдмунд у ’’Каралі Ліры”, двум дадзеныя ймёны злых дзядзькоў. Дарэчы, тая апошняя п’еса была напісаная або якраз пісалася, калі ягоны брат Эдмунд паміраў у Саўтуорку.
НАЙ
Спадзяюся, што перападзе Эдмунду. Мне ня хочацца, каб Рычард, мой цёзка...
(Сьмех.)
КВАКЕРЛІСТЭР
(A tempo33.) Але той, хто крадзе маё добрае ймя ад мяне...
СТЫВЭН
(Stringendo34.) Ён схаваў сваё ймя, прыгожае ймя Ўільям, у сваіх п’есах, даўшы яго дзе статысту, дзе клоўну, як на карцінах у старых італьянцаў мастак часамі піша самога сябе недзе ў цёмным куточку палатна. Але ён выставіў яго дапераду ў санэтах, дзе Ўільяма хапае зь лішкам. Як Джону О’Гонту, гэтак і яму ўласнае ймя было дарагое, ня менш дарагое за герб і шчыт, дзеля якіх ён падхалімнічаў, на чорным пасе кап’ё са срэбным вастрыём, honorificabilitudinitatibus35, і больш дарагое за славу найвялікшага трасісцэньніка ў краіне. Што значыць імя? Гэтае пытаньне кожны з нас ставіць сабе ў дзяцінстве, калі ўпершышо піша тое ймя, якое, як яму сказалі, ёсьць ягоным. Зорка, што сьвеціць і ў дзень, агнявы дракон, узьнялася на неба пры ягоных народзінах. Яна самотна сьвяціла сярод белага дня, ясьней за Вэнэру ўночы, а начамі мігцела над дэльтай Касыяпэі, сузор’я, што разьлеглася сярод зорак ягоным ініцыялам. Ягоныя вочы глядзелі на яе, якая стаяла блізка да небасхілу, на ўсход ад Мядзьведзіцы, калі апоўначы ён ішоў паўзь летнія дрымотныя гоні, вяртаючыся з Шотэры й зь яе абдымкаў.
Абодва задаволеныя. Я таксама.
33Рытмічна (італ.).
34Прысьпешваючы (італ.).
35Які абсыпаны гонарамі (лац.).
Толькі не кажы ім, што яму было дзесяць гадоў, калі яна пагасла.
I зь яе абдымкаў.
Чакаеш, каб цябе спакушалі й здабывалі. Але, пястунчык. Хто цябе стане спакушаць?
Чытай у нябёсах. Autontimerumenos. Bous Stephanoumenos36. Дзе тваё сузор’е? Стыві, Стыві дарагі, дзялі роўна пірагі. С. Д.: sua donna. Gid: di lui. Gelindo risolve di non amar. S. D37.
— Але што гэта было, містэр Дэдал? — запытаўся бібліятэкар-квакер. — Якое-небудзь нябеснае зьявішча?
— Уночы — зорка, — адказаў Стывэн. — А днём — воблачны слуп.
Пра што яшчэ сказаць?
Стывэн акінуў позіркам свой капялюш, кіёк, чаравікі.
Stephanos3^, мая карона. Мой меч. Ягоныя чаравікі выкрыўляюць мне ступні. Трэба купіць пару. Дзіравыя шкарпэткі. I хустачку.
— Вы няблага абыйгрываеце ягонае ймя, — прызнаў Джон Эглінтан. — Дый вашае ўласнае досыць дзіўнае. Мне здаецца, яно тлумачыць ваш эксцэнтрычны склад думкі.
Я, Магі й Маліган.
Легендарны штукар, чалавек-каршун. Ты лётаў. Куды? Ныохэйвэн — Д’еп, пасажыр трэцяй клясы. У Парыж і назад. Кнігаўка. Ікар. Pater, ait39. Падбітакрылы, кіданы хвалямі, заліваны. Кнігаўка, вось ты хто. Кнігаўка ён.
Містэр Най зь ціхім запалам падняў свой нататнік і сказаў:
— Гэта вельмі цікава, таму што матыў брата, ведаеце, сустракаецца і ў старажытнаірляндзкіх мітах. Якраз тое, пра што вы гаворыце. Тры браты Шэкспіры. I ў Грыма таксама, ведаеце, у казках. Там заўсёды трэці брат жэніцца з заснулаю каралеўнаю ды здабывае найлепшае.
Най з найлепшых братоў. Добры, лепшы, найлепшы.
Бібліятэкар-квакер скокнуў-стаў побач.
— Мне хацелася б ведаць, — сказаў ён, — якога брата вы... Я зразумеў, вы намякаеце, што былі правінныя зносіны з адным з братоў... Ці, можа, я забягаю наперад?
Ён злавіў сябе на сьвежым учынку: паглядзеў на ўсіх: паўстрымаўся.
36Самакаральны. Бык увенчаны ("стывэнізаваны") (грэц.).
37Сваю даму. Менавіта: яго. Астылы, вырашае не кахаць С. Д. (італ.).
38Вянок (грэц.).
39Бацька, кажа (лац).
Памочнік клікнуў ад парога:
— Містэр Лістэр! Айцец Дайнін просіць...
— О, айцец Дайнін! Зараз іду.
Хуткім крокам раз-раз з хуткім рыпам раз-раз ён раз-раз аддаліўся.
Джон Эглінтан заняў пазыцыю.
— Давайце, — выклікаў ён. — Паслухайма, што вы маеце сказаць пра Рычарда й Эдмунда. Вы захавалі іх на астатак, праўда?
— Спадзявацца, каб вы запомнілі двух шляхетных сямейнікаў, дзядзьку Рычы й дзядзьку Эдмунда, — адказаў Стывэн, — гэта, відаць, ужо зашмат. Братоў забываюць так жа лёгка, як парасоны.
Кнігаўка.
А дзе твой брат? У аптэкара. Мая мянташка. Ён, потым Крэнлі, Маліган — цяпер гэтыя. Гутаркі, гутаркі. Але дзейнічай. Дзейнічай гутаркай. Яны цябе цьвяляць, выпрабоўваючы. Дзейнічай. Адказвай на ўзьдзеяньне.
Кнігаўка.
Я змарыўся ўласным голасам, голасам Ісава. Каралеўства за глыток.
Далей.
— Вы скажаце, што тыя ймёны ўжо былі ў хроніках, адкуль ён браў матэрыял для п’есаў. Тады чаму ён выбраў гэтыя, а ня іншыя? Рычард, курвельскі гарбун, байструк, заляцаецца да аўдавелай Эн (што значыць імя?), спакушае й здабывае яе, курвельскі сын — вясёлую ўдавіцу. Рычард-заваёўнік, трэці брат, каралюе пасьля Ўільяма заваяванага. Усе астатнія чатыры акты тае п’есы вяла распускаюцца зь першага. Рычард — адзіны з усіх каралёў, каго Шэкспір не засланяе шчытом пашаноты, гэтым анёлам-абаронцам сьвету. Чаму пабочная інтрыга ў ’’Каралі Ліры”, дзе выступае Эдмунд, выхапленая з ’’Аркадыі” Сыдні й прылатаная да кельцкае легенды перадгістарычнай даўнасьці?
— Такая была Ўілава воля, — заступіўся Джон Эглінтан. — Гэта ня значыць, што мы сёньня павінны зьляпляць скандынаўскую сагу з урыўкам раману Мэрэдыта. Que voulez-vous?40, як сказаў бы Мур. Ў яго й Багемія знаходзіцца над морам, а Уліс цытуе Арыстотэля.
— Чаму? — гаварыў Стывэн, сам сабе адказваючы. — Таму што тэма брата-падманшчыка, брата-захопніка, брата-чужа-
40Чаго вы хочаце? (франц.).
ложніка ці брата, у якім усё гэта адразу, была тым для Шэкспіра, чым бедаыя не былі: тым, што заўсёды з табою. Нота выгнаньня, выгнаньня з сэрца, выгнаньня з дому, гучыць бесьперапынна, пачынаючы ад ’’Двух вэронцаў”, ажно да таго моманту, калі Проспэра ломіць сваю булаву, закопвае яе на колькі сажняў у зямлю й топіць сваю кнігу. Гэтая нота раздвойваецца ў палове ягонага жыцьця, адгукаецца ў іншым, паўтараецца, пратасіс, эпістасіс, катастасіс, катастрофа. Яна паўтараецца зноў, калі ён ужо над магілай, а ягоная замужняя дачка Сюзэн, выліты татачка, абвінавачваецца ў чужаложніцтве. Нічога іншага як грэх першародны зацьмяніў яму розум, аслабіў волю й прышчапіў упорыстую цягу да злога. Такія дакладныя словы спадароў япіскапаў Мэйнуцкіх: грэх першародны, дапушчаны як грэх першародны кімсьці іншым, чыймі грахамі ён таксама грашыў. Гэта скрываецца між радкамі апошніх слоў, што ён напісаў, гэта застыла ў ягоным надмагільным камені, пад якім ня суджана было супачыць касьцям ягонай жонкі. Час гэтага ня сьцёр. Краса й заміранасьць ня змылі. У незьлічоных адменьніках яно распылена паўсюдна ў сьвеце, што ён стварыў, у ’’Многа шуму зь нічога”, двойчы ў ’’Чаго пажадаеце”, у ’’Буры”, у ’Тамлеце”, у ’’Мерцы за мерку” і ва ўсіх іншых п’есах, якіх я не чытаў.
Ён расьсьмяяўся, каб вызваліць свой розум зь няволі свайго розуму.
Судзьдзя Эглінтан падсумаваў:
— Праўда пасярэдзіне, — сьцьвердзіў ён. — Ён прывід і ён прынц. Ён — усё ва ўсім.
— Так яно й ёсьць, — пагадзіўся Стывэн. — Хлопец зь першага акту — гэта сьпелы мужчына зь пятага. Усё ва ўсім. У ’’Цымбэліне”, у ’’Атэла” ён і зводнік, і раганосец. Ён дзейнічае, і на яго ўзьдзейнічаюць. Улюбёны ў ідэальнае або ў скажонае, ён, як Хазэ, забівае сапраўдную Кармэн. Ягоны няўтомны розум — як Яга, апантаны роганасланьнём і няўпынный прагай, каб маўр у ім заўжды пакутаваў.
— Pori! Рогі! — юрліва рыкныў Рык Маліган. — О, сыгнал жаху!
Цёмнае скляпеньне ўхапіла, адгукнулася.
— Яга! Што за характар! — усклікнуў бясстрашны Джон Эглінтан. — Калі ўсё ўжо сказана, застаецца толькі пагадзіцца з Дзюма-Д/s (або, можа, з Дзюма-/>ёге?). Пасьля Бога болып за ўсіх стварыў Шэкспір.
— He займаюць яго ні мужчыны, ні жанчыны, — сказаў Стывэн. — Пражыўпіы жыцьцё ў адсутнасьці, ён вяртаецца на
той лапік зямлі, дзе ён нарадзіўся, дзе заставаўся заўсёды, як малы хлопец і як сьпелы мужчына, нямым сьведкам; там ягонае жыцьцёвае вандраваньне закончваецца, і ён садзіць у зямлю сваю шаўкоўніцу. Потым памірае. Відовішча закончанае. Далакопы закідваюць Гамлета рёге й Гамлета fils. Нарэшце ён кароль і прынц у сьмерці, пад гукі адпаведнай музыкі. I яго аплакваюць, хоць папярэдне забілі й здрадзілі, усе далікатныя й чульлівыя сэрцы — бо ці будуць гэта дацкія, ці дублінскія, сэрцы, жаль па памёрлых для іх — адзіны муж, зь якім яны ня прагнуць разводу. Калі вам падабаецца эпілёг, прыгледзьцеся да яго даўжэй: заможны Проспэра — узнагароджаная дабрачыннасьць, Лізі — дзедавы каханы камячок, і дзядзька Рычы — злы чалавек, сасланы паэтычнай справядлівасьцю ў месца, куды йдуць дрэнныя мурыны. Вялікая заслона. У вонкавым сьвеце ён знайшоў зьдзяйсьненьне таго, што жыло як магчымасьць ва ўнутраным. Мэтэрлінк кажа: Калі зранку Сакрат выйдзе з дому, ён знойдзе мудраца, што прысеў на сваім парозе. Калі зьвечару вырутыць Юда, ягоныя крокі скіруюць да Юды. Кожнае жыцьцё — шматлікасьць дзён, адзін за адным. Мы йдзем праз саміх сябе, сустракаем разбойнікаў, прывідаў, волатаў, старых, маладых, жонак, удавіцаў, братоў па духу. Але кожны раз сустракаем саміх сябе. Той драматург, што напісаў фоліё гэтага сьвету, і напісаў яго дрэнна (Ён даў нам спачатку сьвятло, а сонца — два дні пасьля), пан усяго існага, каго найболей рымскія з католікаў называюць dio boia, бог-кат, без сумліву ёсьць усё ва ўсім ва ўсіх нас, ён стайнік і ён разьнік, і ён быў бы таксама зводнікам і раганосцам, калі б ня тое, што ў гаспадарцы нябеснай, як прадказаў Гамлет, няма болей шлюбаў, а ўслаўлены чалавек, анёландрагін, даводзіцца жонкай самому сабе.
— Eureka!41 — крыкнуў Бык Маліган. — Eureka!
Раптоўна ашчасьліўлены, ён падхапіўся й адным махам апынуўся пры стале Джона Эглінтана.
— Ці дазволіце? — спытаўся ён. — Госпад прамовіў да Малахіі.
Ён пачаў крамзоліць на бібліятэчным блянку.
Калі будзеш выходзіць — вазьмі колькі блянкаў са стойкі.
— Тыя, што пажаніліся, — сказаў салодкі вястун містэр Най, — хай сабе ўсе, акрамя аднаго, так і жывуць. Іншыя хай, як і раней, устрымоўваюцца.
Ён, нежанаты, засьмяяўся да Эглінтана Яганэса, мастацтваў бакаляўра,кавалера.
41Я знайшоў (грэц.).
Ня маючы ні жонаў, ні каханых, пастак баючыся, яны кожную ноч гартаюць выданьне ’’Ўтаймаваньня наравістай” з варыянтамі.
— Вы нас абдурылі, — напрасткі сказаў Джон Эглінтан Стывэну. — Вы нас працягнулі праз увесь той шлях, каб напрыканцы паказаць банальны трохкутнік. А вы самі верыце ў сваю тэорьпо?
— He, — адказаў Стывэн адразу.
— А ці ня хочаце вы запісаць гэта? — спытаўся містэр Най. — Вы павінны зрабіць з гэтага дыялёг, ведаеце, як тыя плятонскія дыялёгі, што пісаў Уайлд.
Джон Эклектыкан усьміхнуўся ўдвая.
— У такім выпадку, — сказаў ён, — я ня бачу, чаму вы мелі б спадзявацца нейкага ганарару, калі вы самі ў гэта ня верыце. Доўдэн верыць, што ў ’Тамлеце” хаваецца нейкая таямніца, але болей нічога ня хоча сказаць. Гер Бляйбзгрой, чалавек, зь якім Пайпэр сустракаўся ў Бэрліне, разьвівае тэорыю наконт Ратлэнда й думае, што сакрэт схаваны ў стратфардзкім помніку. Пайпэр кажа, што ён зьбіраецца наведаць цяперашняга герцага й даказаць яму, што п’есы былі напісаныя ягоным продкам. Гэта будзе неспадзеўка для ягонай міласьці. Але ён верыць у сваю тэорыю.
Веру, о Госпадзе, дапамажы маёй няверы. Гэта значыць, дапамажы мне верыць ці дапамажы мне ня верыць? Хто дапамагае верыць? Egomen42. А хто — ня верыць? Іншы тып.
— Вы адзіны з усіх дапісчыкаў ’’Даны”, хто дамагаецца срэбра. Ды я ня ўпэўнены наконт наступнага нумару. Фрэд Раен хоча, каб яму пакінулі месца для артыкулу па эканоміі.
Фрэдрайн. Пазычыў мне два срэбранікі. Каб ты зьняўся зь мелі. Эканомія.
— За адну гінэю, — сказаў Стывэн, — вы можаце апублікаваць гэтую гутарку.
Бык Маліган, усьміхаючыся, устаў з-над сваіх сьмяшлівых каракуляў; потым паважна, падліваючы мёду ў зласьлівасьць, сказаў:
— Наведаўшыся зь візытам да барда Кінча ў ягоную летнюю рэзыдэнцьпо на Верхняй Мэклэнбург-стрыт, я засьпеў яго заглыбленага ў вывучэньне "Summa contra Gentiles"43 у кампаніі дзьвюх ганарэйных дамаў, Сьвежай Нэлькі й Разалькі, курвы з вугальнай прыстані.
42Самое я (грэц.).
43"Сума супроць паганаў" (лац.).
Ён перастаў.
— Хадзі, Кінч. Хадзі, вандроўны Энгус з птушкамі.
Хадзі, Кінч. Ты даеў ужо ўсё пасьля нас. Але, я прынясу табе рэшткі й аб’едкі.
Стывэн узьняўся.
Жыцьцё — шматлікасьць дзён. Гэты закончыцца.
— Мы з вамі пабачымся вечарам, — сказаў Джон Эглінтан. — Notre ami44 Мур кажа, што Малахі Малігану там трэба быць.
Бык Маліган адкланяўся блянкам і панамай.
— Мэсьё Мур, — сказаў ён, — выкладчык францускага пісьменства для ірляндзкае моладзі. Я там буду. Хадзі, Кінч, бардам трэба выпіць. Ты можаш ісьці проста?
Насьміхаецца...
Жлукціць да адзінаццатай. Вечаровая ўцеха ірляндцаў.
Паяц...
Стывэн ішоў за паяцам...
Аднаго разу ў нас была дыскусія ў нацыянальнай бібліятэцы. Шэкс. Я йду за сьпінай паяца. Наступаю яму на мазоль.
Стывэн, разьвітаўшыся, амярцьвелы, ішоў за паяцаватым блазнам, гладкапрычасаным, сьвежавыгаленым, са скляпеністай кельлі ў сьляпучае й бяздумнае сьвятло дня.
Што я даведаўся? Пра іх? Пра сябе?
Цяпер ідзі як Хэйнс.
Заля для пастаянных чытачоў. У кнізе наведнікаў Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдэл Фарэл завівае свае полісылябусы. Пытаньне: ці Гамлет быў шалёны? Квакерская макаўка з сутанай у набожнай кніжнагамонцы:
— О, калі ласка, сэр... Я буду надзвычай задаволены...
Пацешны Бык Маліган усьцешыў сябе задаволеным шэптам, сабе самому кіўнуўшы:
— Задаволены азадак.
Турнікет.
Ці гэта..? Капялюшык з блакітнай стужкай... Піша бязуважна... Што? Паглядзела..?
Закругленасьць балюстрады; ціхабруісты Мінцый.
Пык Маліган, пад шаломам панамы, пераскокваў з прыступкі на прыступку, падпяваючы ямбамі:
Эглінтан Джон, салодкі Джон, Чаму ня мае жонкі ён?
44Наш сябар (франц.).
Iзастракатаў:
— Ax, той кітаец без падбародка! Чын Чон Эг Лін Тон. Мы з Хэйнсам зайіплі ў той іхні тэатрык, што ў залі бляхароў. Як раней грэкі, як М. Мэтэрлінк, цяпер нашы акторы ствараюць новае мастацтва для Эўропы. Тэатр Абацтва! Я чую пот манаскай публікі.
Ён плюнуў насьлепа.
Забыўся: што ён зусім не забыўся, як яго адлупцаваў вашывы Люсі. I кінуў femme de trente I чаму не нарадзіліся іншыя
дзеці? I першай была дзяўчынка?
Заднім розумам. Вярніся.
Строгі пустэльнік усё яшчэ там (мае свой кавалак пірага) і салодкі дзяцюк, пястун раскошы, фэдонавы бялявыя кучаркі.
Э-э... Я тут э-э... хацеў... забыўся... ён...
— Лонгварт і МакКэрды Аткінсан там таксама былі...
Пык Маліган, лёгка прытупваючы, трэліў:
Пачую — лаюцца засранцы, Ці шлюху згледжу на гулянцы, А думка мчыцца нестрымана Да Ф. МакКэрды Апікінсана, Што на драўлянай ножцы ходзіць. Другі ў спадніцы ў клетку модзіць, Ня п'е ніякай моцнай брагі, Завуць яго — бязгубы Магі. Жаніцца ў іх няма ахвоты, Бо й з ананізмам шмат турботы.
Блазнуй далей. Пазнай сябе.
Прыпыніўся ніжэй мяне, насьмешліва абмервае паглядам. Я запыняюся.
— Страхапут ты хаўтурны, — зжаліўся Бык Маліган. — Сынг ужо перастаў хадзіць у чорным, каб прыпадобніцца да людзей. Чорныя толькі вароны, ксяндзы й ангельскі вугаль.
Сьмех прабегся па ягоных вуснах.
— Лонгварт моцна занядужаў, — паведаміў ён, — пасьля Ta­ro, як ты напісаў пра тую старую атраху Грэгары. Ах ты, зап’янелы жыдаезуіт зь інквізыцыі! Яна табе мосьціць пасаду ў часопісе, а ты разносіш ейную чаўпню кібенімацеры. Няўжо нельга было пад Ейтса?
45Жанчына трыццаці гадоў (франц.).
Ён рушыў уніз, строячы міны, цілікаючы ў такт плаўных помахаў рукамі:
— Найпрыгажэйшая з кнігаў, што выйшлі ў нашай краіне на маім вяку. Міжвольна прыгадваеш Гамэра.
Ён затрымаўся ля падножжа сходаў.
— Я нарадзіў п’есу для страхапутаў, — аб’явіў ён урачыстым тонам.
Заля з маўрытанскімі калёнамі, пераблытаныя цені. Закончыўся танец дзевяці маўраў у шапачках індэксаў.
Салодкагучнымі й зьменлівымі галасамі, Бык Маліган адчытаў свой пэргамін:
Кожны Сам Сабе Жонка
ці
Мядовы Месяц у Жмені
(народны амараліпіэт у пірох аргазмах)
напісаны
Яйцаводам Маліганам
Ён павярнуў да Стывэна шчасную блазьнюкаватую ўсьмешку, кажучы:
— Я баюся, што маскі занадга празрыстыя. Але паслухай.
Ён стаў чытаць, marcato46:
— Асобы:
ТОБІ РУКАБЛУДЗКІ (вышмарганы паляк) МАНДАВОШКА (разбойнік з узьлеску) МЭДЫК ДЫК
і (два зайцы адным стрэлам)
МЭДЫК ДЭЙВІ
МАТУЛЯ ГРОГАН (вадаліўка)
СЬВЕЖАЯ НЭЛЬКА і
РАЗАЛЬКА (курва з вугальнай прыстані)
Пасьмейваючыся, ён ішоў паперадзе Стывэна, хітаў сюды й туды галавою й весела зьвяртаўся да ценяў, душаў людзей:
— О, тая ноч у Кэмдэн-холе, калі дочкі Эрыну мусілі падымаць свае спадніцы, каб пераступіць церазь цябе, калі ляжаў ты ў сваіх віннаколерных, шматколерных, прыўкрасназбыткоўных ванітах!
46Акцэнтуючы (італ.).
— Найнявіньнейшы з сыноў Эрыну, — адклікнуўся Стывэн, — дзеля якога тыя спадніцы калі-колечы падымаліся.
Амаль ля самага выхаду, адчуўшы кагосьці ззаду, ён адступіўся.
Расстацца. Цяпер адпаведны момант. А потым куды? Калі зранку Сакрат выйдзе з дому, калі зьвечару вырушыць Юда. Чаму? Гэта ляжыць у прасторы, у якой мне трэба ў вызначаным часе апынуцца, непазьбежна.
Мая воля — і ягоная воля, якая глядзіць мне ў твар. Між намі прорва.
Чалавек прайшоў між імі, кланяючыся, вітаючыся.
— Яшчэ раз добры дзень, — сказаў Бык Маліган.
Портык.
Адсюль я назіраў за птушкамі, гадаючы зь іхняга лёту. Энгус з птушкамі. Яны адлятаюць, прылятаюць. Гэтае ночы я лётаў. Лёгка лётаў. Людзі зьдзіўляліся. Потым вуліца шлюхаў. Крэмавую дыню ён працягваў мне. Увайдзі. Убачыш.
— Вечны жыд, — прашаптаў Бык Маліган у камічнай боязі. — Ты не заўважыў ягоных вачэй? Ён глядзеў на цябе з пажадлівасьцю. Я баюся цябе, стары мараход. О, Кінч, ты перад загубай. Дастань сабе пас цноты.
Быкфардзкі звычай.
Дзень. Тачка сонца над лукам мосту.
Цёмная сьпіна йшла перад імі. Крокам леапарда, уніз, праз браму, пад вастрыямі кратаў.
Яны йшлі сьледам.
Абражай мяне далей. Гавары яшчэ.
Прыветлівае паветра адценьвала вуглы дамоў на Кілдарстрыт. Ніводнае птушкі. 3 комінаў над дамамі квола падымаліся два пёры дыму, пярэсьціліся, у мяккім павеве мякка распускаліся.
Перастань змагацца. Мір цымбэлінавых друідаў: найсьвяцейшы: алтар з прасторнай зямлі.
Усхвалема багоў
Няхай зьвілісты дым да іхніх ноздраў
Узыйдзе з нашых бласлаўлёных алтароў.
□ □ □
АКРУГОВЫ КІРАЎНІК, ПРАВЯЛЕБНЫ ДЖОН КОНМІ, Т. I., зыйшоўшы па прыступках прэзьбітэрыі, схаваў плоскі гадзіньнік назад ва ўнутраную кішэньку. Пяць да трэцяй. Добрая
пара на шпацыр у Артэйн. Як жа завуць таго хлопца? Дыгнам, так. Vere dignum et justum est1. Трэба пабачыцца з братам Суонам. Ліст містэра Канінгама. Так. Зрабіць яму паслугу, калі можна. Добры католік, рэлігійны на практыцы: карысны ў дабрачынных акцыях.
Аднаногі матрос, рухаючыся дапераду лянівымі потузамі сваіх мыліцаў, рыкнуў нешта няўцямнае. Перад манастыром сёстраў міласэрнасьці ён раптоўна спыніў потузы й працягнуў сваю фуражку па міласьціну да правялебнага Джона Конмі, Т. I. Айцец Конмі пабагаславіў яго ў сонечным бляску, ведаючы, што ў кашальку ў яго толькі адна срэбная крона.
Айцец Конмі павярнуў на Маўнтджой-скуэр. Ягоныя думкі ненадоўга затрымаліся на жаўнерах і матросах, якія страцілі ногі пад гарматнымі ядрамі й дажывалі свой век у нейкім жабрачым прытулку, ды на словах кардынала Ўолсі: Калі б я служыў свайму Богу як служыў свайму каралю, Ён не пакінуў бы мяне на старасьць дзён. Ён ішоў пад ценістымі дрэвамі, лістота якіх міргала на сонцы, а насустрач яму набліжалася жонка містэра Дэйвіда Шыхі, Ч. П.
— Сапраўды добра. А вы, ойча?
Айцец Конмі адчуваў сябе сапраўды цудоўна. Ён, пэўна, паедзе ў Бакстан на воды. А як там ейныя сыны, маюць посьпехі ў Бэльвэдоры? Праўда? Айцу Конмі было сапраўды прыемна гэта пачуць. А сам містэр Шыхі? Яшчэ ў Лёндане. Зразумела, парлямант яшчэ засядае. Якое прыгожае надвор’е, проста выдатнае. Так, зусім магчыма, што айцец Бэрнард Воўн зноў выступіць з казаньнямі. О так: велізарны посыіех. Сапраўды незвычайны чалавек.
Айцец Конмі быў вельмі рады пабачыцца з жонкай містэра Дэйвіда Шыхі, Ч. П., якая мелася вельмі добра, і папрасіў перадаць паклон містэру Дэйвіду Шыхі, Ч. П. Так, напэўна наведаецца.
— Да пабачэньня, місіс Шыхі.
Айцец Конмі прыўзьняў свой цыліндар, разьвітваючыся, перад нашыўным шклярусам ейнай мантыльі, які пабліскваў атрамантавымі пералівамі на сонцы. I яшчэ раз заўсьміхаўся, адыходзячы. Ён ведаў, што зубы ў яго вычышчаныя пастай з пальмавым алеем.
Айцец Конмі йшоў і ўсьміхаўся, прыгадаўшы кплівыя вочы айца Бэрнарда Воўна й ягоны лёнданскі прастамоўны акцэнт.
'Дастойна й справядліва ёсьць (лац.).
— Пілаце! Чаму ж ты не папёр увесь гэты зброд на скрут галавы?
Але чалавек ён заўзяты, як ніяк. Сапраўды такі. I сапраўды прыносіў шмат карысьці на свой спосаб. Без сумліву. Ён казаў, што любіць Ірляндьпо й ірляндцаў. 3 добрай сям’і, хто б мог падумаць? Яны валійцы, здаецца?
О, каб не забыцца. Ліст айцу-правінцыялу.
Айцец Конмі запыніў трох школьнікаў на рагу Маўнтджойскуэр. Так: яны былі з Бэльвэдэру. 3 падрыхтавальнай: Ara. А ў школе яны слухаюцца? О. Тады вельмі добра. А як цябе называюць? Джэк Сохэн. А цябе? Гер. Галахер. А гэнага маладога чалавека? Яго называюць Брані Лайнам. О, гэта вельмі прыгожае ймя.
Айцец Конмі, выняўшы з-за пазухі ліст, уручыў яго спадарычу Брані Лайнаму й паказаў на чырвоную скрыначку-слупок на рагу Фіцгібан-стрыт.
— Толькі глядзі, сябе самога ня вышлі ў скрынку, малы, — сказаў ён.
Хлапчукі, шэсьцявочачы на Айца Конмі, засьмяяліся.
— О, сэр!
— Ну, пагляджу, ці ты ўмееш выслаць ліст, — сказаў Айцец Конмі.
Спадарыч Брані Лайнам перабег цераз дарогу й сунуў ліст Айца Конмі да айца-правінцыяла ў зяпу яскравачырвонай паштовай скрынкі. Айцец Конмі ўсьміхнуўся, кіўнуў, усьміхнуўся й рушыў усходнім бокам Маўнтджой-скуэр.
Містэр Дэніс Дж. Маджыні, настаўнік танцаў і інш., у цыліндры, у шэрасінім сурдуце з шаўковымі адваротамі, у белым гальштуку, у вузкіх бэзавых нагавіцах і лякірованых вастраносых пантофлях, ідучы з паважным выглядам, з найвышэйшай пачцівасьцю збочыў на ўскрай ходніка, выпярэджваючы ледзі Максуэл на рагу Дыгнамс-корт.
А гэта ня місіс МакГінэс?
Місіс МакГінэс, самавітая, сівавалосая, пакланілася Айцу Конмі з суседняга ходніка, уздоўж якога плыла яе ўсьмешка. Айцец Конмі ўсьміхнуўся й адказаў на прывітаньне. Як яна маецца?
Якая знакамітая пастава. Ёсьць ў ёй нешта ад Марыі Сцюарт, каралевы шатляндцаў. I падумаць толькі, што яна трымала лямбард. На табе! 3 такой... як бы тут сказаць?.. з такой каралеўскай мінай.
Айцец Конмі йшоў па Грэйт-Чарлз-стрыт, пазіраючы HaneBa, на замкнуты пратэстанцкі касьцёл. Вялебны Т. Р. Грын, ба-
калаўр мастацтваў, будзе (D. V.2) выступаць з казаньнем. Ён у іх называецца бэнэфіцыятам, дабрадзейнікам. Пастанавіў надзяліць іх дабрадзействам казаньня. Але трэба быць спагадлівым. Неадольнае невуцтва. Паступалі паводле свае асьвечанасьці.
Айцец Конмі павярнуў за рог і пайшоў па Паўночнай Акружной. Дзіўна, што няма трамвайнай лініі на так важнай магістралі. Безумоўна, павінна быць.
Рычманд-стрыт перасекла гурма школьнікаў з торбамі за плячыма. Усе прыўзьнялі пакамячаныя шапкі. Айцец Конмі колькі разоў ласкава ім паківаў. Хлопцы са школы хрысьціянскіх братоў.
3 правага боку да Айца Конмі даляцеў пах кадзідпа. Касьцёл Сьвятога Язэпа, Портлэнд-роў. Для пярэстарак і дабрадзейніц. Айцец Конмі прыўзьняў капяліош перад Сьвятой Тайнай. Дабрадзейныя: але часамі таксама невыносныя.
Каля дому Олдбара Айцу Конмі падумалася пра гэтага зруйнаванага магната. Цяпер тут нейкая кантора ці нешта такое.
Айцец Конмі павярнуў на Паўночную Стрэнд-роўд, дзе яго прывітаў Уільям Галахер, які стаяў у дзьвярах свае крамы. Айцец Конмі прывітаў містэра Уільяма Галахера й пачуў пахі ад лустаў бэкану й аб’ёмістых кубаў масла. Ён мінуў тытунёвы кіёск Грогана, на які абапёрся шчыт з газэтнымі навінамі, паведамляючы пра страшэнную катастрофу ў Нью Ёрку. У Амэрыцы што ні глянь такія здарэньні. Якое няшчасьце паміраць людзям вось так, без падрыхтаваньня. Хоць яшчэ застаецца акт поўнага раскаяньня.
Айцец Конмі мінуў тавэрну Дэніэла Бэргіна, каля вокнаў якой абаперліся на сьцяну два беспрацоўныя. Яны прывіталі яго й атрымалі прывітаньне у адказ.
Айцец Конмі мінуў пахавальнае бюро Г. Дж. О’Ніла, дзе Корні Кэлэхер, пажоўваючы сухую былінку, рабіў падлік у кнізе прыбыткаў. Канстэбль, робячы абыход, прывітаў Айца Конмі, і Айцец Конмі прывітаў канстэбля. У вітрыне Юкстэтэра, гандляра сьвінінай, Айцец Конмі акінуў паглядам сьвіныя кілбасы, белыя, чорныя й чырвоныя, згорнутыя ахайнымі маткамі.
Пад дрэвамі Чарлвіл-мэл Айцец Конмі ўбачыў прычаленую тарфяную барку, каня з павіслаю мызай і лодачніка ў брудным саламяным капелюшы, які сядзеў пасярэдзіне баркі, курыў і глядзеў на галінку таполі над галавою. Абразок быў ідылічны, і Айцец Конмі задумаўся над празорлівасьцю Творцы, які зрабіў
2D(eo) V(olonte): Воляй Божай (лац.).
торф у балотах, каб людзі маглі яго выкопваць адтуль і прывозіць у гарады й вёскі для абаграваньня бедняковых хатаў.
На мосьце Ньюкомэн правялебны Джон Конмі, Т. I. з касьцёла сьвятога Францыска Ксавэрыя, што на Верхняй Гардынэр-стрыт, сеў у трамвай, які йшоў ад цэнтру.
3 трамваю, які йшоў да цэнтру, на мост Ньюкомэн зыйшоў вялебны Нікалас Дадлі, вікары касьцёла сьвятой Агаты, што на Паўночнай Уільям-стрыт.
На мосьце Ньюкомэн Айцец Конмі сеў у трамвай, які йшоў ад цэнтру, бо не любіў хадзіць пехатою па расхлюпанай дарозе каля Мад-айлэнд.
Айцец Конмі ўсеўся ў кутку вагону, дбайна засунуўшы сіні білецік у вочка аднае з сваіх тоўстых лайкавых пальчатак, a чатыры шылінгі, шасьціпэнсавік і пяць пэнсаў ссунуліся ў кашалёк з далоні, абцягнутай другой тоўстай пальчаткай. Праяжджаючы каля абвітага плюшчом касьцёла ён раздумваў аб тым, што кантралёр наогул зьяўляецца тады, калі чалавек неабачліва выкіне свой білет. Урачысты выгляд пасажыраў падаўся айцу Конмі празьмерным як на такое кароткае й таннае падарожжа. Айцец Конмі любіў бадзёрыя абставіны.
Дзень быў суцішны. Джэнтльмэн у акулярах, які сядзеў насупраць Айца Конмі, перастаў нешта тлумачыць і апусьціў зрок. Ягоная жонка, падумалася Айцу Конмі. Сьціпленькі позях растуліў вусны жонкі джэнтльмэна ў акулярах. Яна падняла маленькі кулачок у пальчатцы, пазяхнула зноўку так сама далікатна, пастукваючы сябе па вуснах сваім маленькім кулачком, і ўсьміхнулася сьціпленька, салодзенька.
Пах ейнай парфумы ў вагоне прыцягнуў увагу Айца Конмі. Ягоную ўвагу таксама прыцягнула, што няўклюдны мужчына па другі бок ад яе сядзіць на самым ускраі свайго сядзеньня.
Айцец Конмі, стоячы каля алтара, зь цяжкасьцю трапіў гостыяй у рот няўклюднага старога чалавека, у якога трэслася галава.
Трамвай спыніўся на мосьце Энслі і ўжо рушаў зноў, калі якаясьці старая падхапілася зь месца да выхаду. Кандуктар тузануў за раменьчык званка, каб спыніць трамвай для яе. Яна выйшла з кашолкай і з кірмашовай пляцёнкай. Айцец Конмі бачыў, як кандуктар дапамагаў ёй зыйсьці з той кашолкай і пляцёнкай — яна ледзь не пераехала далей, чымсьці належыла за пэнса, і Айцу Конмі падумалася, што гэта будзе адна з тых добрых душаў, якім заўжды трэба паўтараць па два разы, багаслаўляю цябе, маё дзіця, што грахі ім адпушчаныя, маліся за
мяне. Але ў іх гэтулькі турботы ў жыцьці, гэтулькі занятку, бедныя стварэньні.
3 афішаў Айцу Конмі ўсьміхнуўся сваімі тоўстымі мурынскімі губамі Юджын Стрэтан.
Айцец Конмі падумаў пра душы чарнаскурых, карычневаскурых і жаўтаскурых людзей, пра сваё казаньне аб сьвятым Пётры Клавэры, Т. L, аб афрыканскай місіі, аб распаўсюджваньні праўдзівае веры й аб мільёнах чорных, карычневых і жоўтых душаў, што не пасьпелі прыняць хрышчэньня вадою, калі іхняя апошняя гадзіна падкралася злодзеем уночы. Высновы ў той кніжцы бэльгійскага езуіта, "Le nombre des elus"3, падаліся айцу Конмі разумнымі. Гэта былі мільёны чалавечых душаў, створаных Богам на Свой вобраз і падабенства, якіх не абярнулі (D. V.) у праўдзівую веру. Але гэта былі Божыя душы, створаныя Богам. I Айцу Конмі падалося вартым жалю, што ўсе яны будуць адкітутыя, як мякіна, калі можна так выказацца.
На прыпынку Хоўт-роўд Айцец Конмі выйшаў і ў адказ на разьвітальны паклон кандуктара таксама яму пакланіўся.
Малахайд-роўд была бязьлюдная. Падабаліся Айцу Конмі й сама вуліца, і яе назва. Радасны гул званоў у вясёлым Малахайдзе. Лорд Талбат дэ Малахайд, у простай лініі спадчынны лорд-адмірал Малахайду й прылеглых мораў, Потым прыйшоў заклік да зброі, і яна сталася нарачонай, жонкай і ўдавой у той самы дзень. Гэта былі старадаўнія дні, часіна верных вясёлых мястэчак, баронская старасьвеччына.
Ідучы далей, Айцец Конмі падумаў пра сваю малую кніжку ’’Баронская старасьвеччына” й пра кніжку, якую можна было б напісаць аб езуіцкіх прытулках і аб Мэры Рочфарт, дачцы лорда Моўлсварта, першай графіні Бэльвэдэр.
Млявая ледзі, ужо немаладая, адзінока хадзіла па берагох возера Энэл, Мэры, першая графіня Бэльвэдэр, млява хадзіла вечарамі, і плюск выдры яе не трывожыў. Хто мог ведаць праўду? He раўнівы лорд Бэльвэдэр, і не яе спавядальнік, калі толькі яна не ўчыніла блуду да канца, да ejaculatio setninis inter vas naturale mulieri^, з братам свайго мужа? Яна, як усе жанчыны, выспаведалася б адно напалову, калі б саграшыла не да канца. I ведалі б толькі Бог і яна, і ён, брат яе мужа.
Айцец Конмі думаў пра тую нястрымную цялесную цягу, безь якое ня можа, аднак, прадаўжацца чалавечы род на зямлі, і пра шляхі Божыя, якія ня ёсьць нашы шляхі.
3”Лік выбраных" (франц.).
4Выкід насеньня ў прыродную судзіну жанчыны (лац.).
Дон Джон Конмі йшоў, пераносячыся ў сівую мінуўшчыну. Ён быў там добры й паважаны. Ён хаваў у сваёй памяці тайны споведзі і ўсьміхаўся да ўсьмешлівых шляхотных абліччаў у салёнах з наваскаваным паркета.м і з дасьпелымі гронкамі пладоў па столі. I рукі нарачонага й нарачонай, шляхотнага са шляхотнай, злучаў Дон Джон Конмі.
Дзень быў чароўны.
Праз брамку на поле Айцу Конмі ўбычыліся градкі капусты, якая кланялася яму шырокім споднім лісьцем. Неба паказала яму чародку малых белых аблокаў, якія паволі плылі на ветры. Moutonner5, кажуць французы. Свойскае й трапнае слова.
Айцец Конмі, чытаючы малітоўнае правіла, назіраў за чародкай кучаравых аблокаў над Рэткофі. Палі Клонгаўзу калолі іржышчам ягоныя шчыкалаткі ў тонкіх шкарпэтках. Ён шпацыраваў там вечарамі, чытаючы малітвы, і слухаў вокрыкі хлопцаў, занятых сваімі гульнямі, маладыя вокрыкі сярод спакойнага вечару. Ён быў іхнім рэктарам: кіраваў імі з лагодай.
Айцец Конмі сьцягнуў пальчаткі й выняў малітоўнік з чырвонай аблямоўкай. Закладка са слонавай косьці ўказвала бачынку.
Нона. Гэта трэба было прачытаць яшчэ да абеду. Але прыйшла ледзі Максуэл.
Айцец Конмі прачытаў у думках Ойча наш і Авэ Марыя й перахрысьціўся. Deus in adiutorium6.
Ён ішоў у супакоі, нячутна чытаючы нону, ішоў і чытаў, пакуль не дайшоў да Рэій у Beat! immaculati: Principium verborum tuorum veritas: in eternum omnia iudicia iustitice tuce7.
Зарумянелы малады чалавек выйшаў на сьцежку з прахону ў жываплоце, а за ім дзяўчына з паніклымі палявымі стакроткамі ў руцэ. Малады чалавек пасьпешліва прыўзьняў капялюш; дзяўчына пасьпешліва нахілілася й пачала паволі зьнімаць зь лёгкай спадніцы прысталую сьцябліну.
Айцец Конмі паважна пабагаславіў абаіх і перагарнуў тонкі лісток малітоўніка. Шын: Principes persecuti sunt me gratis: et a verbis tuis formidavit cor meum*.
5Кучаравіцца (франц.).
6Бог на дапамогу (лац.).
7Багаслаўлёныя беззаганныя: Аснова слова твайго ёсьць праўда, і ўсякі ўстаў Твой навек справядлівы (лац.).
’Князі ганяюць мяне без прычыны, але сэрца маё дрыжыць перад словам Тваім (лац.).
Корні Кэлэхер закрыў доўгі гросбух і паглянуў цягучым вокам на сасновае века труны, якое вартавала ў кутку. Ён выпрастаўся, падыйшоў да яго й, пакруціўшы вакол восі, агледзеў паверхню й масянжовыя аздобы. Жуючы сухую былінку, ён паклаў века на падлогу й падыйшоў да дзьвярэй. Там ён насунуў капялюш, каб заценіць вочы, і абапёрся на вушак, ляніва паглядаючы на двор.
Айцец Джон Конмі на мосьце Ньюкомэн увайшоў у трамвай на Долімаўнт.
Корні Кэлэхер ссунуў свае велізарныя боты й глядзеў, у насунутым на лоб капелюшы, перажоўваючы сухую былінку.
Канстэбль 57 С, на сваім абыходзе, запыніўся забавіць час.
— Прыгожы дзень, містэр Кэлэхер.
— Але, — азваўся Корні Кэлэхер.
— Толькі духата вялікая, — сказаў канстэбль.
Корні Кэлэхер цыркнуў дугою струменьчык травянога соку, а шчодрая белая рука кінула манэту з вакна на Эклс-стрыт.
— Якія навінкі? — спытаўся ён.
— Я бачыў вядомую нам асобу ўчора вечарам, — сказаў канстэбль, сьцішыўшы голас.
Аднаногі матрос абчыкільгаў рог аптэкі МакКонэла, абыйшоў возік марозьніка Рабаёці й заскакаў па Эклс-стрыт. У бок Лэры О’Рорка, які стаяў безь пінжака ў сябе ў дзьвярах, ён непрыхільна гыркнуў:
— За Англію...
Гвалтоўнымі разгойданымі кідкамі ён мінуў Кэйты й Буды Дэдалаў, спыніўся й гыркнуў:
— дом і красу.
Бледнаму, над’едзенаму згрызотай твару Дж. Дж. О’Молая сказалі, што містэр Лэмбэрт на складзе з наведнікам.
Тоўстая дама запынілася, выняла мядзяк з свайго кашалька й кінула ў працягнутую да яе фуражку. Матрос прабурчаў падзяку, кісла глянуў на абыякавыя вокны й, зьвесіўшы галаву, зрабіў яшчэ чатыры разгойданыя скокі дапсраду.
Спыніўся й злосна гыркнуў:
— За Англію...
Два басоногія вісусы, смокчучы доўгія палачкі люкрэцыі, прыпыніліся каля яго, разявіўшы на ягоную куксу жоўтасьлінявыя раты.
Ён борздымі падскокамі пасунуўся дапераду, спыніўся, падняў галаву да вакна й рыкнуў глыбокім голасам:
— дом і красу.
Вясёлае салодкае шчабятлівае пасьвістваньне за вакном працягнулася яшчэ на адзін-два такты й замоўкла. Фіранку ў вакне адцягнулі ўбок. Картачка Кватэра бяз мэблі ссунулася з рамы і ўпала. Мільганула шчодрае аголенае й поўнае перадплечча, паказалася, выцягнулася зь белай камбінацыі й тугіх шлеек. Жаночая рука кінула манэту па-над пруткамі кратаў. Манэта ўпала на ходнік.
Адзін зь вісусаў падбег, падняў яе й апусьціў у шапку мінстрэля са словамі:
— Наце, сэр.
Кэйты й Буды Дэдалы ўваліліся празь дзьверы ў напоўненую парай кухню.
— Ты здала кніжкі? — спыталася Буды.
Мэгі каля пліты двойчы штурхнула кіёчкам, умінаючы шэраватую масу пад бульклівымі мыльнымі бурбалкамі, і выцерла лоб.
— За іх нічога не дадуць, — сказала яна.
Айцец Конмі йшоў па палёх у Клонгаўзе, іржышча казытала яму шчыкалаткі ў тонкіх шкарпэтках.
— А ты дзе спрабавала? — спыталася Буды.
— У МакГінэс.
Буды тупнула нагою й кінула на стол сваю торбу.
— Каб ёй морда распухла! — выкрыкнула яна.
Кэйты падыйшла да пліты й, скасавурыўшы вочы, зазірнула.
— А ў гаршку што? — спыталася яна.
— Кашулі, — сказала Мэгі.
Буды злосна выкрыкнула:
— Халера, зноў нічога паесьці?
Кэйты, прыўзьняўшы покрыўку кацялка прыполам свае запэцканае спадніцы, спыталася:
— А ў гэтым што?
У адказ бухнуў цяжкі клуб пары.
— Гарохавы суп, — сказала Мэгі.
— Адкуль ты яго дастала? — спыталася Кэйты.
— Сястра Мэры Патрык, — сказала Мэгі.
Службовец пазваніў званочкам.
— Дзынь!
Буды села за стол і прагна загадала:
— Давай яго сюды!
Мэгі наліла жоўтага густога супу з кацялка ў талерку. Кэйты, усеўшыся насупроць Буды, спакойна сказала, на кончыку пальца падымаючы ў рот хлебныя крышкі:
— Добра, што маем хоць гэта. А дзе Дылі?
— Пайшла бацьку сустракаць, — адказала Мэгі.
Буды, крышачы ў суп вялікія кавалкі хлеба, дадала:
— Бацьку нашага, які не на нябёсах.
Мэгі, наліваючы суп у талерку Кэйты, усклікнула:
— Буды! Як табе ня сорам!
Караблік, скамячаны лісток, Ілія надыходзіць, лёгка плыў уніз па Ліфі, пад Акружным мостам, сігаючы на быстрынях, там, дзе вада вірыла вакол успоркаў мосту, кіруючы на ўсход, міма суднаў і якарных ланцугоў, паміж старым докам Мытні й набярэжнай караля Джорджа.
Бляндынка ў Торнтана высьцілала дно плеценага кошыка храбусткою папераю. Буяка Бойлан падаў ёй бутэльку, загорнутую ў ружовую папяровую сурвэтку, і невялікі слоік.
— Насамперш вось гэта, добра? — сказаў ён.
— Так, сэр, — адказала бляндынка, — а садавіну зьверху.
— Знакаміта, гэта будзе пераможны мяч, — сказаў Буяка Бойлан.
Яна дбайна ўклала пузатыя грушкі, галоўкамі да хвосьцікаў, а паміж імі заірдзелыя сорамам сьпелыя пэрсікі.
Буяка Бойлан у новых цёмнажарых ботах хадзіў сюды-туды па насычанай пахамі садавіны краме, падымаў плады, маладыя, сакавітыя, маршчыністыя й пульхныя чырвоныя памідоры, нюхаў.
Н. Е. L. Y. 'S., гуж людзей у белых цыліндрах, перасунуўся перад імі паўз Тэнджэр-лэйн, павалокся да свае мэты.
Ён раптоўна адвярнуўся ад кашолкі з трускаўкамі, выцягнуў з кішэні залаты гадзіньнік і паглядзеў на яго, адсунуўшы руку на даўжыню ланцужка.
— А вы можаце паслаць іх трамваем? Зараз?
Цёмнасьпінная фігура пад Аркадай Гандляроў перабірала кніжкі на латку вулічнага гандляра.
— Безумоўна, сэр. Гэта ў горадзе?
— О так, — адказаў Буяка Бойлан. — Дзесяць хвілін адсюль.
Бляндынка падала яму картачку й аловак.
— Калі ласка, запішэце адрас, сэр.
Буяка Бойлан на прылаўку напісаў адрас і пасунуў картачку да яе.
— Толькі пашлеце адразу, згода? — сказаў ён. — Гэта для хворага.
— Так, сэр. Пашлю, сэр.
Буяка Бойлен забразгацеў вясёлымі грашмі ў кішэні нагавіцаў.
— Колькі я страціў? — запытаўся ён.
Тонкія пальцы бляндынкі пералічылі плады.
Буяка Бойлан заглянуў ёй у выраз бліозкі. Маладая пташка. Ён узяў чырвоны гвазьдзік з высокага шклянога флякону.
— Пасуе мне? — запытаўся ён франтавата.
Бляндынка скоса зірнула на яго, выпрасталася зь незалежным выглядам, на ягоны крыху скасабочаны гальштук, зарумянілася.
— Так, сэр, — сказала яна.
Зграбна пахіліўшыся, яна зноў пералічыла пузатыя грушкі й зарумянелыя пэрсікі.
Буяка Бойлан заглянуў у выраз яе блюзкі яшчэ больш прыхільна, трымаючы ў сваіх усьмешлівах зубох сьцябло чырвонай кветкі.
— Можна сказаць слоўка ў ваш тэлефон, місі? — запытаўся ён шэльмавата.
— Ada!9 — сказаў Альмідана Артыфоні.
Ён спаглядаў цераз Стывэнава плячо на гузакаваты чэрап Голдсміта.
Паволі праехалі два вагоны з турыстамі, жанчыны сядзелі сьпераду, ухапіўшыся за поручні. Бледныя твары. Рукі мужчынаў, ухапіўшыся, абдымалі жаночыя таліі. Яны глядзелі ад Трыніты на сьляпы, увесь у калёнах, партал Ірляндзкага банку, дзе гурвурвуркавалі галубы.
— Anch'io ho avuto di queste idee, — сказаў Альмідана Артыфоні, — quand' ero giovine come Lei. Eppoi mi sono convinto che il
9Але! (італ.).
mondo e una bestia. Ёpeccato. Perche la sua voce... sarebbe un cespite di rendita, via. Invece, Lei si sacrifica.
— Sacrificio incruento10, — сказаў Стывэн, усьміхаючыся й лёгка пакалыхваючы сюды-туды трыманай пасярэдзіне ясянёвай палкай.
— Speriaino, — ветліва сказаў круглы й вусаты твар. — Ма, dia retta a me. Ci rifletta^.
Пад строгай каменнай даланёй Гратана, якая загадвала спыніцца, трамвай зь Інчыкару выгрузіў гурму жаўнераў з аркестру Шатляндзкага полку.
— Ci refletterd, — адказаў Стывэн, прабягаючы вачыма ўніз па шырокай калашыне.
— Ma, sid serio, eh?12 — сказаў Альмідана Артыфоні.
Ягоная цяжкая рука моцна сьціснула руку Стывэна. Чалавечыя вочы. Хвілю якую яны ўважліва ўглядаліся, а потым ён хутка перабег да трамваю з Долкі.
— Ессоіо, — сказаў Альмідана Артыфоні з прыязным сьпехам. — Venga a trovarmi е ci pensi. Addio, caro.
— Arrivederla, maestro, — сказаў Стывэн, прыпадымаючы капялюш, калі выслабаніў руку. — Egrazie.
— Di che? — сказаў Альмідана Артыфоні. — Scusi, eh? Tante belle cose!12
Альмідана Артыфоні, узьняўшы як сыгнал скручаныя ў трубку ноты, у сваіх шырокіх нагавіцах пусьціўся наўздагон за трамваем з Долкі. Дарэмна ён бег, дарэмна сыгналячы сярод сьціжмы голакаленных горцаў, якія праносілі сваё музычнае прычындальле праз браму Трыніты.
10 —У мяне таксама былі такія думкі, калі я быў малады як вы. Я тады быў перакананы, што сьвет — гэта жывёліна. Каюся. Аднак ваш голас... ён мог бы вам прыносіць даход, глядзеце. Замест таго, вы ахвяруеце сабою.
— Гэта некрывавая ахвяра (італ.).
11 — Будзем спадзявацца. Але паслухайце мяне. Падумайце (іпіал.).
12 — Падумаю.
— Але сур'ёзна, га? (італ.).
13 — Вось ён. Заходзьце да мяне й падумайце. Бывайце, дарагі.
— Да пабачэньня, маэстра. I дзякую.
— За што? Вы мне прабачце, га? Усяго найлепшага! (італ.).
Міс Дан схавала глыбока ў шуфляду ’’Жанчыну ў белым”, узятую зь бібліятэкі на Кэйпл-стрыт, і ўкруціла ў сваю машынку квяцісты лісток паштовае паперы.
Зашмат таямнічасьці ў гэтым. Кахае ён тую Мэрыян ці не? Трэба зьмяніць і ўзяць што-небудзь Мэры Сэсыл Хэй.
Дыск сьлізгануў уніз па жалабку, хвілю пакалыхаўся, зьнерухомеў і падміргнуў ім: шэсьць.
Міс Дан выстукала на клявіятуры:
— 16 чэрвеня 1904.
Пяць мужчынаў у белых цыліндрах і з рэклямнымі дошкамі прайшлі зьмейкай між рагом Моніпэні й пастамантам, на якім не стаяла статуя Вулфа Тона, завярнуліся, паказваючы H.E.L.Y. 'S., і пашкандыбалі назад, адкуль прыйшлі.
Потым яна ўставіла зрок на вялікую афішу Марыі Кэндал, чароўнай субрэткі, і, млява адкінуўшыся, пачала крамзоліць у нататніку шаснаццаткі й вялікія эсы. Гарчычныя валасы й падружаваныя шчокі. Ці ж яна прыгожая, га? Тое, як яна задзірае свой ашмотак сукенчыны. Цікава, ці ён сёньня прыйдзе на танцы. Калі б намовіць тую краўчыху, каб мне зрабіла плісаваную спаднічку, як у Сюзі Нэгл. Яны падаюць покатам. Шэнан і ўсе тузы зь яхт-клюбу вачэй зь яе ня зводзілі. Спадзяюся, ён не затрымае мяне тут да сёмай.
Тэлефон рэзка пазваніў у яе каля вуха.
— Алё. Так, сэр. He, сэр. Так, сэр. Пазваню ім па пятай. Толькі гэтыя два, сэр, у Бэлфаст і Лівэрпул. Добра, сэр. Дык я магу йсьці па шостай, калі вы ня вернецеся. Чвэрць па. Так, сэр. Дваццаць сем і шэсьць. Я яму скажу. Так: адзін, сем, шэсьць.
Яна накрэмзала на канвэрце тры лічбы.
— Містэр Бойлан! Алё! Сюды заходзіў і шукаў вас той джэнтльмэн са ’’Спорту”, містэр Лэнэган, так. Сказаў, што a чацьвёртай будзе ў Ормандзе. He, сэр. Так, сэр. Я пазваню ім па пятай.
Два ружовыя твары адвярнуліся ў бляску маленькай паходні.
— Хто там? — спытаўся Нэд Лэмбэрт. — Гэта Кроты?
— Рынгабэла й Кросхэйвэн, — адазваўся голас чалавека, які намацвае прыступку.
— Здароў, Джэк, гэта ты? — сказаў Нэд Лэмбэрт, прывітальна падымаючы сваю гнуткую рэйку пад міготкае скляпеньне. — Хадзі сюды. Зважай на тыя прыступкі.
Запалка ў паднятай руцэ сьвятара дагарэла доўгім лагодным полымем і ўпала. Яе апошняя іскрынка сканала ля іхніх ног; ахінула іх сьпёртае паветра.
— Як цікава! — азваўся ў змроку голас са стараннай вымовай.
— Так, сэр, — ажыўлена падхапіў Нэд Лэмбэрт. — Мы з вамі стаімо ў гістарычнай залі нарадаў абацтва сьвятой Марыі, дзе шаўковісты Томас аб’явіў бунт у 1534 годзе. Гэта самае гістарычнае месца ва ўсім Дубліне. О’Мэдэн Бэрк зьбіраецца ў бліжэйшы час нешта пра яго напісаць. Да вуніі тут разьмяшчаўся стары Ірляндзкі Банк, і першая жыдоўская сьвятыня таксама тут была, пакуль яны не збудавалі сваю сынагогу на Адэлайд-роўд. Джэк, ты тут ніколі раней ня быў, што?
— He, Нэд.
— Ён ехаў па Дэймс-уок, — сказаў голас са стараннай вымовай, — калі мне памяць ня хібіць. Палац Кілдараў стаяў на Томас-корт.
— Так, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — Дакладна так, сэр.
— Калі вы будзеце мець ласку, — сказаў сьвятар, — то, магчыма, наступным разам дазволіце мне...
— Безумоўна, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — Прыходзьце з фотаапаратам, калі вам захочацца. Я загадаю, каб забралі гэтыя мяхі з вокнаў. Вы можаце здымаць адсюль, або адсюль.
Ён хадзіў у слабым сьвятле, пастукваючы сваёй рэйкай па гурбах мяхоў са збожжам і па адкрытых мясцох на падлозе.
3 выцягнутага аблічча павісьлі над шахматнай допікай барада й позірк.
— Я вам моцна абавязаны, містэр Лэмбэрт, — сказаў сьвятар. — Ня буду забіраць у вас дарагога часу...
— Заўсёды рады вас тут бачыць, сэр, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — Заходзьце, калі вам захочацца. Скажам, на наступным тыдні. Вам відаць?
— Так, так. Да пабачэньня, містэр Лэмбэрт. Прыемна было пазнаёміода з вамі.
— Мне таксама, сэр, — адказаў Нэд Лэмбэрт.
Ён правёў наведніка да выхаду й там шпурнуў сваю рэйку між калёнаў. Разам з Дж. Дж. О’Молаем яны бязь сьпеху прайшлі ў абацтва сьвятой Марыі, дзе вазакі загружалі на фургоны мяхі з альгаробай і пальмавай мукою для О’Конара, Уэксфард.
Ён стаў прачытаць візытоўку, якую трымаў у руцэ.
— Правялебны Х’ю К. Лаў, Рэткофі. Цяперашні адрас: СэнтМайклс, Солінс. Мілы малады чалавек. Ён мне сказаў, што піша кніжку пра Фіцджэралдаў. Добра падкаваны ў гісторыі, дальбо.
Дзяўчына паволі зьнімала са спадніцы прысталую сьцябліну.
— А я падумаў, што вы плянуеце новую порахавую змову, — сказаў Дж. Дж. О’Молай.
Нэд Лэмбэрт хруснуў пальцамі.
— Божа! — усклікнуў ён. — Я забыўся расказаць яму пра герцага Кілдарскага, пасьля таго як той падпаліў катэдральны сабор у Кэшле. Ведаеш гэтую гісторыю? Халерна мне прыкра, што я гэта зрабіў, кажа ён, але прысягаюся перад Богам, я думаў, што архіяпіскап быў у сярэдзіне. Хоць яму магло б не спадабацца. Што? Божа, усё роўна яму раскажу. Гэта быў вялікі герцаг, Фіцджэралд Мор. Усе яны мелі гарачыя галовы, тыя Джэралдайны.
Коні, каля якіх ён праходзіў, нэрвова турзануліся ў папушчанай вупражы. Ён ляпнуў па стракатым клубе, што ўздрыгваў блізу яго, і крыкнуў:
— Но-о, сынок!
Павярнуўшыся да Дж. Дж. О’Молая, ён запытаўся:
— Ну, Джэк, што там? Які клопат? Пачакай хвілінку. Трымайся.
Разявіўшы рот й моцна адхіліўшы ўзад галаву, ён зьнерухомеў, а потым гучна чыхнуў.
— Ап-чхі! — сказаў ён. — А каб цябе!
— Гэта пыл ад мяхоў, — ветліва заўважыў Дж. Дж. О’Молай.
— He, — выдыхнуў Нэд Лембэрт, — гэта я падхапіў... халодная ноч паза... каб цябе ліха... ноч пазаўчора... і там шалела такая пройма...
Ён падрыхтаваў хустачку дая падыходу...
— Я быў... сёньня ранкам... бедны малы... як жа яго звалі... Ап-чхі!.. Матухна нябесная!
Том Рочфард узяў верхні дыск са стосіку, які прыціскаў да свае віпшёвае камізэлькі.
— Бачыце? — сказаў ён. — Дапусьцім, цяпер шосты нумар. Кладу сюды, гляньце. Нумар, Які Йдзе Цяпер.
Ён усунуў для іх дыск у левую шчыліну. Дыск сьлізгануў уніз па жалабку, хвілю якую пакалыхаўся й зьнерухомеў, падміргнуўшы ім: шэсьць.
Юрысты коліпшіх часоў, напышлівыя, у аратарскіх позах, сузіралі, як Рычы Гулдынг прайшоў з падаткавай управы ў цывільны суд з папкай Гулдынга, Коліса і Ўорда, і чулі, як ад
адміральцейскага аддзяленьня каралеўскага суда да апэляцыйнага суда прашамацела падстараватая асоба жаночагу полу зь недаверлівай усьмешкай сваіх устаўных зубоў і ў чорнай шаўковай спадніцы прасторнага памеру.
— Бачыце? — сказаў ён. — Гляньце, апошні, што я ўсунуў, ляжыць там зьверху: Нумары, Якія Закончыліся. Ціск. Рычаг, бачыце?
Ён паказаў ім стосік дыскаў, што нарастаў з правага боку.
— Спрытна прыдумана, — сказаў Насаты Флін, шмыгаючы носам. — Значыць, хто спазьніўся, можа пабачыць, які цяпер нумар і якія ўжо закончыліся.
— Бачыце? — сказаў Том Рочфард.
Ён усунуў дыск для сябе: і назіраў, як ён сасьлізгвае, калышацца, падміргвае, запыняецца: чатыры. Нумар, Які Йдзе Цяпер.
— Я зь ім зараз пабачуся ў ’’Ормандзе” — сказаў Лэнэхан, — і закіну яму слоўка. За добры ўчынак ліхім ня плоцяць.
— Зрабі так, — сказаў Том Рочфард. — Скажы яму, што я буяню ад нецярплівасьці...
— А я йду спаць, — рэзка перабіў ім МакКой. — Калі вы абодва пачынаеце...
Насаты Флін нахіліўся над рычагом, пасопваючы.
— Але як яно тут дзейнічае, Томі? — спытаўся ён.
— Траляля, — сказаў Лэнэхан. — Бывайце пакуль што.
Ён пайшоў за МакКоем цераз малюсенькі квадрацік Кэмптан-корту.
— Ён герой, — сказаў ён папросту.
— Я ведаю, — азваўся МакКой. — Ты гэта пра канал.
— Канал? — сказаў Лэнэхан. — Ды гэта было ў лазе.
Яны мінулі мюзык-хол Дэна Лаўры, дзе з афішы ўсьміхалася ім размаляванай усьмешкай Марыя Кэндал, чароўная субрэтка.
Ідучы ходнікам Сайкмор-стрыт каля мюзык-холу ’’Эмпайр”, Лэнэхан распавёў МакКою, як было з цэлай справай. Адзін з тых лазаў быў нібы халерная газавая труба, і той бедачына завяз у ім, ужо напалову затхнуўшыся ад каналізацыйнага духу. А Том Рочфард адразу, як стаяў у сваіх букмэйкерскіх строях, так і спусьціўся, толькі абвязаўпіыся вяроўкай. I хай я скрозь зямлю правалюся, яму нейк удалося абкруціць вяроўкай таго бедачыну, і абодвух выцягнулі наверх.
— Геройскі ўчынак, — сказаў ён.
Перад ’’Дэльфінам” яны спыніліся й прапусьцілі карэтку хуткай дапамогі, якая галёпам памчалася па Джэрвіс-стрыт.
— Сюды, — сказаў ён, кіруючы направа. — Загляну да Лайнама пабачыць уступныя стаўкі на Булаву. Колькі там будзе на тваім залатым з ланцужком?
МакКой зіркнуў у змрочную кантору Маркуса Тэрцьпоса Мозэса, потым на гадзіньнік О’Ніла.
— Па трэцяй, — сказаў ён. — А хто джакей?
— 0. Мэдэн, — адказаў Лэнэхан. — А кабылка як агонь.
Стоячы на Тэмпл-бар, МакКой далікатна сьпіхнуў наском бананавую скурку з ходніка ў канаву. Хто-небудзь будзе вяртацца ў поцемках пад мухай, пакаўзьнецца й скруціць шыю.
Брама рэзыдэнцыі адчынілася, даючы праезд кавалькадзе віцэ-караля.
— Адзін да аднаго, — сказаў Лэнэхан, вярнуўшыся. — Я тамака наткнуўся на Бэнтама Лаенса, ён ставіў на нейкую халерную клячу, што яму хтосьці нараіў, аніякага шанцу. Сюдою.
Яны падняліся па прыступках і прайшлі пад Аркадай Гандляроў. Цёмнасьпінная фігура перабірала кніжкі на латку вулічнага ганддяра.
— А вунь і ён, — паказаў Лэнэхан.
— Цікава, што ён купляе, — сказаў МакКой, азіраючыся.
— ’’Леапольда, альбо Блюм у крапіве”, — сказаў Лэнэхан.
— Ён зьвіхнуўся на распродажах, — сказаў МакКой. — Днямі мы зь ім ішлі па Ліфі-стрыт, і ён купіў за два шылінгі кніжку ў нейкага старога. Адны гравюры ў ёй вартыя былі ўдвая, зоркі, месяц, камэты з доўгімі хвастамі. Нешта пра астраномію.
Лэнэхан расьсмяяўся.
— Я табе раскажу файную гісторьпо пра хвасты камэтаў, — сказаў ён. — Толькі пяройдзем на сонца.
Яны перайшлі жалезны мост і пайшлі па набярэжнай Уэлінгтана ўздоўж парапэту.
Спадарыч Патрык Алойзіюс Дыгнам выйшаў з крамы Мангана, колішняй Фэрэнбаха, несучы паўтары хунты сьвіных катлетаў.
— Была вялікая гасьціна ў Глэнкры, у калёніі для малалетніх, — ажыўлена пачаў Лэнэхан. — Ведаеш, штогадовы банкет. Парад накрухмаленых кашуляў. Прысутнічаў лорд-мэр, тады ім быў Вэл Дылан, і сэр Чарлз Камэран, Дэн Даўсан сказаў прамову, а потым быў канцэрт. Бартэль д’Арсі сьпяваў, і Бэн Долард...
— Я ведаю, — перабіў МакКой. — Мая там раз сьпявала.
— Сапраўды? — сказаў Лэнэхан.
Картачка Кватпэра бяз мэблі зноўку зьявілася на ваконнай раме нумару 7 на Эклс-стрыт.
Ён замоўк, але адразу хрыпата разрагатаўся.
— Ды пачакай, дай мне расказаць, — сказаў ён. — Дэлэхант з Кэмдэн-стрыт забясьпечваў стол, а твой адданы слуга быў за галоўнага падчашага. Быў таксама й Блюм з жонкай. Напіцца паставілі ўдосталь: партвэйн і херэс, і курасо, і ўсяму мы аддалі належнае шанаваньне. Гульнулі шаленавата. Пасьля вадкасьцяў пайшлі цьвёрдыя целы. Халодны філей навалам, і паштэты...
— Я ведаю, — сказаў МакКой. — У тым годзе, калі мая там была...
Лэнэхан сардэчна ўзяў яго пад руку.
— Ды чакай жа, дай мне расказаць, — паўтарыў ён. — Пасьля ўсяе гэтае гасьціны мы яшчэ зьелі паўночны сьняданак, а калі адчалілі, была ўжо шабанаццатая гадзіна тае раніцы, што йдзе пасьля ночы. Дадому вярталіся дзівоснай зімовай ноччу каля гары Фэзэрбэд. Блюм і Крыс Калінан былі на адным баку карэты, а я зь ягонай жонкай — на другім. Мы пачалі сьпяваць прысьпеўкі й дуэты: Вось, ужо першы промень сьвітаньня. А яна добра загрузілася тым дэлахантавым партвэйнам. I кожны раз, як тая халерная калясьніца хібанецца, яна валіцца проста на мяне. Чортава забава! А ў яе ладная парачка, дай ёй Божа здароўя. Во такія.
Ён выцягнуў на цэлы локаць перад сабой акругленыя далоні, зморшчыў бровы:
— А я ўвесь час падгыкаў пад яе плед і папраўляў ёй боа. Ведаеш, што маю на думцы?
Ягоныя рукі малявалі ў паветры буйныя акругласьці. Ад асалоды ён заплюшчыў вочы, падаўся ўсім целам дапераду й салодка цвыркнуў.
— Карацей, мой малы стаў на зважай, — сказаў ён з уздыхам. — А яна кабыла наравістая, шчырая праўда. А Блюм паказваў Крысу Калінану й возьніку розныя зоркі й камэты на нябёсах: вялікую мядзьведзіцу, і Гэркулеса, і дракона, і ўсю тую іншую драбязу. А я, дальбог, зусім заблудзіўся, так бы мовіць, у млечным шляху. Ён ведае іх усе навылёт, кажу табе. Урэшце яна запрыкмеціла недзе ў чорта на пазадворках такую малую-малюпасенькую. I пытаецца: А вунь пгая, Польдзі, што за зорачка? Прыперла Блюма ў катуху, і ня пікнеш. Вунь тая, так? кажа Крыс Калінан, ды яна ня болей, як малы ўтык іголкі. Ну, тут ён лучыў амаль у самую кропку.
Лэнэхан затрымаўся і ўсьпёрся на парапэт, заходзячыся ціхім сьмехам:
— Я заслаб, — выдыхнуў ён.
Бледны твар МакКоя, заўсьміхаўшыся на міг, прыняў паважны выгляд. Лэнэган рушыў далей. Ён прыўзьняў сваю капітанку й хуткім рухам пачухаў патыліцу. У сонечным бляску ён скоса зірнуў на МакКоя.
— Гэты Блюм — чалавек культурны й бывалы, — сказаў ён сур’ёзна. — Ён ня першы сустрэчны з тых паспалітых... ведаеш... Ёсьць нешта ад мастака ў нашага старога Блюма.
Містэр Блюм ляніва гартаў бачынкі ’’Страшэнных прызнаньняў Марыі Монк”, потым ’’Шэдэўру” Арыстотэля. Кручкаваты разьлезлы шрыфт. Уклейкі: дзеці клубком у крывавачырвоных улоньнях, нагадваюць каровіну пячонку на бойні. Мноства такіх як яны ў гэты момант па ўсім сьвеце. I ўсе штурхаюць галоўкамі каб вылезьці. У кожнай хвіліне недзе нараджаецца дзіця. Місіс Пюрфой.
Ён адклаў абедзьве кніжкі й зірнуў на трэцюю: ’’Аповесьці з гета” Леапольда фон Захер-Мазоха.
— Гэтую я чытаў, — сказаў ён, адсоўваючы яе.
Гандляр кінуў на прылавак два томікі.
— Вось гэта добрая парачка, — сказаў ён.
Цераз прылавак тхнула цыбуляй зь ягонага гнілога рота. Ён нагнуўся, набраў кучу кніжак у ахапак, прыціснуў іх да свае расшпіленае камізэлькі й панёс за брудную заслону.
На мосьце О’Конэла шматлікія асобы маглі ўбачыць паважную паставу й зыркае ўбраньне містэра Дэніса Дж. Маджыні, настаўніка танцаў і інш.
Містэр Блюм, застаўшыся адзін, разгледзеў назвы кніжак: ’’Прыгожыя тыранкі” Джэймса Лоўбэрча. Вядома, якога гэта сорр'. Была ў мяне? Так.
Ен разгарнуў кніжку. Так і думаў.
Жаночы голас за бруднай заслонай. Паслухай: Мужчына.
He: ёй такое ня вельмі падабаецца. Калісьці ўжо ёй прыносіў.
Ён прачытаў іншую назву: ’’Слодыч грэху”. Болей у яе гусьце. Пабачма.
Разгарнуўшы дзе папала, ён прачытаў:
— Усе тыя даляры, якія даваў ёй муж, яна выдавала ў крамах на раскошныя сукні й дарагія забаўкі. Дзеля яго! Дзеля Рауля!
Так. Гэта. Тут. Пабач.
— Яе вусны зьліліся зь ягонымі ў пажадлівым апантаным пацалунку, а ягоныя рукі пачалі лашчыць яе буйныя кшталты пад лёгкім дэзабілье.
Так. Бяры. Канец.
— Ты спазьнілася, — вымавіў ён хрыпатым голасам, працінаючы яе падазроным позіркам. Прыгожая жанчына скінула абшыты сабалямі плашч, паказваючы свае пышныя плечы і ўзьнёслыя акругласьці. Няўлоўная ўсьмешка блукала па ідэальных абрысах яе вуснаў, калі яна спакойна павярнулася да яго.
Містэр Блюм прачытаў яшчэ раз: Прыгожая жанчына.
Цеплыня мякка хлынула на яго, зьняможваючы ўсё цела. Цела ў патармошаных строях падатліва ўступае. Бялкі вачэй наліваюцца. Ягоныя ноздры растапырыліся, вынюхваючы здабычу. Вільгаць намашчаных грудзей (дзеля яго! дзеля Рауля!). Цыбульны дух поту пад пахамі. Асьлізласьць рыбінага клею (узьнёслыя акругласьці!). Крануцца! Сьціснуць! Зьмяць! Сярністы памёт ільвоў!
Маладосьць! Маладосьць!
Падстараватая асоба жаночага полу, ужо ня першай маладосьці, выйшла з гмаху суду лорда-канцлера і з судоў каралеўскага, акцызнага й цывільнага, паслухаўшы ў першым справу аб прызнаньні поўнай адсутнасьці памяці ў Потэртана, у адміральцейскім аддзяленьні другога, пры адсутнасьці аднаго з бакоў, справу ўзбуджаную ўласьнікамі ’’Ледзі Кэрнс” супроць уласьнікаў баркі ’’Мона”, і ў апэляцыйным судзе — адтэрмінаваньне справы Харві супроць Акіянскай Страхавальнай Суполкі.
Паветра ў кніжнай крамцы здрыганулася ад макротнага каіплю, які ўскалыхнуў брудную заслону. Высунулася сівая нерасчасаная галава гаспадара зь непаголеным, пачырванелым ад кашлю, тварам. Ён груба адхаркнуў і выплюнуў макроту на падлогу. Потым наступіў на свой плявок ботам, расьцёр падэшвай і пахіліўся, паказваючы голае цемя зь мізэрнымі валаскамі.
Містэр Блюм сузіраў.
Стараючыся авалодаць расхваляваным дыханьнем, ён сказаў:
— Я вазьму вось гэтую.
Прадавец падняў вочы, загноеныя ад устарэлай прастуды.
— ’’Слодыч грэху”, — сказаў ён, паляпваючы па кніжцы. — Добрая рэч.
Службовец ля дзьвярэй аўкцыённай залі Дылана зноў патрос званочкам, двойчы, і агледзеў сябе ў прытрушаным крэйдай люстры на туалетным століку.
Дылі Дэдал, слухаючы на ходніку, пачула гукі званочка й выкрыкі аўкцыянэра ўсярэдзіне. Чатыры й дзевяць. Вось прыгожыя фіранкі. Пяць шылінгаў. Мілыя фіранкі. Новыя каштавалі б дзьве гінэі. Пяць шылінгаў, хто дасьць болей? Ідуць за пяць шылінгаў.
Службовец падняў званочак і патрос ім:
— Дзынь!
Удар гонгу, які абвяшчаў апошняе кола, прышпорыў сапернікаў. У гонках на паўмілі Дж. Э. Джэксан, У. Э. Уайлі, Э. Монра і X. Т. Гахан, хібаючы выцягнутымі шыямі, бралі віраж каля Унівэрсытэцкай бібліятэкі.
Містэр Дэдал, пашчыпваючы доўгі вус, выйшаў з-за рогу Ўільямс-роў. Запыніўся каля свае дачкі.
— Табе ўжо час, — сказала яна.
— Выпрастайся, дзеля любові Госпада Ісуса, — сказаў містэр Дэдал. — Ты перакрыўляеш свайго дзядзьку Джоні, клярнэтыста, з галавою ў плячох? Божа засмучоны!
Дылі паціснула плячыма. Містэр Дэдал, паклаўшы свае далоні на іх, адагнуў іх назад.
— Трымайся проста, дзеўка, — сказаў ён. — Ты дачакаесься крывога хрыбта. Ці ведаеш, як ты выглядаеш?
Ён раптоўна зьвесіў галаву ўніз і дапераду, наставіў плечы гарбом і апусьціў ніжнюю сківіцу.
— Перастань, бацьку, — сказала Дылі. — Людзі на цябе глядзяць.
Містэр Дэдал выпрастаўся й зноў пашчыпаў свой вус.
— Ты дастаў грошы? — запыталася Дылі.
— Адкуль мне дастаць грошы? — сказаў містэр Дэдал. — У Дубліне ніхто не пазычыць мне ні шэлега.
— Ты крыху дастаў, — сказала Дылі, паглядаючы яму ў вочы.
— А ты адкуль ведаеш? — запытаўся містэр Дэдал, хітравата глянуўшы на яе.
Містэр Кэрнан, задаволены атрыманым заказам, сьмела крочыў па Джэймс-стрыт.
— Я ведаю, — сказала Дылі. — Ты цяпер быў у Скоч-хаўзе?
— He, я там ня быў, — сказаў містэр Дэдал з усьмешкай. — Гэта манашкі навучылі цябе такой нахабнасьці? Бяры.
Ён даў ёй шылінг.
— Пабачым, ці зможаш зрабіць зь ім нешта разумнае, — сказаў ён.
— Я думаю, ты дастаў пяць, — сказала Дылі. — Дай мне больш.
— Пачакай, — пагрозьліва прамовіў містэр Дэдал. — Ты што, як і ўсе астатнія, так? 3 часу, як памерла ваша бедная маці, вы сталі зграяй нахабных шчанюкоў. Але ж чакайце! Размова з вамі ў мяне будзе кароткая. Гэта ж разбой у белы дзень! Я ад вас хутка пазбаўлюся. Вам напляваць, калі б я выпруціў ногі. Ён памёр. Той чалавек зь верхняй кватэры памёр.
Ён адвярнуўся й пайшоў ад яе прэч. Дылі хутка дагнала яго й тузанула за плашч.
— Ну, чаго яшчэ? — сказаў ён, запыняючыся.
Службовец пазваніў сваім званочкам у іх за плячыма.
— Дзынь!
— Ядры тваю бразгатлівую душу! — усклікнуў містэр Дэдал, паварочваючыся да яго.
Службовец, ухапіўшы заўвагу, трасянуў звонкім язычком званочка, але слабей:
— Дрынь!
Містэр Дэдал пільна прыгледзеўся да яго.
— Гляньце, — сказаў ён. — Гэта павучальна. Цікава, ці ён дазволіць нам пагутарыць.
— Ты ж дастаў болып, бацьку, — сказала Дылі.
— Я пакажу вам малую штуку, — паабяцаў містэр Дэдал. — Я з вамі ўсімі расквітаюся так, як Ісус расквітаўся з жыдамі. Глядзі, вось усё, што я маю. Я пазычыў два шылінгі ў Джэка Паўэра й выдаў два пэнсы, каб пагаліцца на паховіны.
Ён з раздражненьнем выцягнуў жменю медзякоў.
— А ты ня можаш пашукаць грошай яшчэ дзе-небудзь? — спыталася Дылі.
Містэр Дэдал падумаў і кіўнуў галавою.
— Паспрабую, — сказаў ён з сур’ёзнай мінай. — Я ўжо шукаў на О’Конэл-стрыт уздоўж той канавы. А зараз паспрабую ўздоўж гэтай.
— Ты ўсё жартуеш, — крыва ўсьміхнулася Дылі.
— Бяры, — сказаў містэр Дэдал, даючы ёй два пэнсы. — Купі сабе шклянку малака й булачку ці што-небудзь такое. Я неўзабаве буду дома.
Ён схаваў астатнія манэты ў кішэню й рушыў ісьці.
Кавалькада віцэ-караля выехала з брамы Парку, пачціва вітаная паліцыянтамі.
— Я ўпэўненая, што ў цябе ёсьць яшчэ шылінг, — сказала Дылі.
Службовец зазваніў гучней.
Містэр Дэдал адыходзіў пасярод звону, мармычучы пад нос манежна выпучанымі губамі:
— Манашачкі! Мілыя істоткі! О не, яны нічога ня зробяць! О не, яны сапраўды нічога такога! Няўжо гэта сястрыца Моніка!
Містэр Кэрнан, задаволены заказам, які атрымаў для фірмы Пулбрука й Робэртсана, сьмела крочыў па Джэймс-стрыт, кіруючы ад сонечнага гадзіньніка да Джэймс-гэйт уздоўж кантораў Шэклтана. Знакаміта разыграў перад ім. Як маецеся, містэр Крымінс? Першаклясна, сэр. Я баяўся, што вы можаце аказацца ў другой вашай установе ў Пімліка. Як ідуць справы? Ідуць паціхутку. Прыгожае маем надвор’е. Так, сапраўды. Для вёскі карысна. A то фэрмэры ўсё наракаюць. Я б выпіў кілішачак вашага дасканалага джыну, містэр Крымінс. Малую порцьпо джыну, сэр. Так, сэр. Які жахлівы выпадак з тым выбухам на ’Тенэрале Слокуме”. Жахлівы, жахлівы! Тысяча ахвяраў. Сэрца крывёй абліваецца. Мужчыны дратавалі нагамі жанчын і дзяцей. Сапраўдная дзікасьць. А што яны кажуць, якая была прычына? Самазапаленьне: выявіліся скандальныя акалічнасьці. He было ніводнае ратавальнае лодкі ў спраўнасьці, і ўсе пажарныя шлянгі былі дзіравыя. Я не магу зразумець аднаго, як гэта інспэктары маглі выпусьціць такі параплаў... Во, цяпер вы гаворыце дарэчы, містэр Крымінс. Ведаеце, чаму? Падхаборылі. Няўжо праўда? Ніякага сумліву. Падумаць толькі. А яшчэ кажуць, што Амэрыка — гэта краіна вольных людзей. Я думаў, што толькі ў нас справы дрэнь.
Я ўсьміхнуўся яму. Амэрыка, сказаў я, спакойна, як бы нічога не бывала. А што гэта? Сьмецьце, вымеценае з усіх краінаў, Ha­waii не выключаючы. Ці ж няпраўда? Гэта факт.
Падкупілі, шаноўны пане. Ну, вядома, там дзе пахне грашмі, знойдуцца й ахвотнікі іх панюхаць.
Заўважыў, як ён глядзеў на мой сурдут. Адзеньне шмат што значыць. Нічога так як элегантны выгляд. Зьбівае іх з ног.
— Здароў, Сайман! — сказаў Айцец Каўлі. — Як справы?
— Здароў, стары Боб! — адказаў містэр Дэдал, затрымліваючыся.
Містэр Кэрнан запыніўся й зь любаваньнем агледзеў сябе ў пахіленым люстры цырульніка Пітэра Кэнэдзі. Шыкоўны сурдут, што й казаць. Ад Скота з Доўсан-стрыт. Варты таго паўсавэрэна, што я за яго даў Ніры. He пашыеш такога й за тры гінэі. I ляжыць як уліты. Пэўна, ад якога-небудзь фарсуна з кліобу на Кілдар-стрыт. Учора на мосьце Карлайл Джон Манінг, дырэ-
ктар Гібэрнійскага Банку, так на мяне вырачыўся, быццам мяне прыгадаў.
Ахм! Перад тымі спадарамі трэба апранацца для свае ролі. Рыцар вялікай дарогі, каміваяжор. Джэнтльмэн. А цяпер, містэр Крымінс, зрабеце нам зноў ласку сваім заказам, сэр. Чара, якая вяселіць, хоць ня хмеліць, як кажа старая прымаўка.
Уздоўж Паўночнай сьцяны й набярэжнай сэра Джона Роджэрсана, каля вадаплаваў і якарных ланцугоў, кіруючы на захад, праплываў караблік, скамячаны лісток, пагойдваны хваляй адпарому, Ілья надыходзіць.
Містэр Кэрнан кінуў разьвітальны позірк на сваё адліостраваньне. Твар чырвоны, а як жа. Пасівелыя вусы. Афіцэр, які вярнуўся зь Індыі. Распрастаўшы плечы, ён адважна панёс уперад свой прысадзісты торс на абутых у гетры нагах. Ці там ня брат Нэда Лэмбэрта, Сэм? Што? Так. Халерна падобны да яго. He. Пярэдняе шкло таго аўтамабіля на сонцы. Гэта ад таго побліску. Халерна падобны.
Ахм! Гарачы дух ядлаўцовага соку разаграваў яму нутро й дых. Гэта быў добры глыток джыну. Крысьсё ягонага сурдута падміргвала пад зыркім сонцам у такт ягонай грузнай паходкі.
Вунь там павесілі, зьнялі й чвартавалі Эмэта. Зашмальцаваная чорная вяроўка. Сабакі зьлізвалі кроў з вуліцы, калі жонка лорда-намесьніка праяжджала тудою ў сваёй брычцы.
Хвілінку. А пахавалі яго ў сьвятога Мічэна? Хоць не, паховіны былі ў Гласнэвіне апоўначы. Унесьлі цела праз сакрэтныя дзьверы ў муры. Цяпер там і Дыгнам. Прапаў, не пасьпелі агледзецца. Так, так. Лепш павярнуць. Абыйсьці.
Містэр Кэрнан павярнуў і пачаў зыходзіць па спадзе Ўотлінг-стрыт каля чакальнай залі наведнікаў Гінэса. Перад складамі Дублінскай Вінакурнай Суполкі стаяла двухколка без пасажыра й рамізьніка, лейцы прывязаныя да кола. Халерна небясьпечная справа. Нейкая мужыцкая булава з Тыпэрары выстаўляе жыцьцё грамадзянаў на небясьпеку. Хай толькі конь спужаецца
Дэніс Брын са сваімі тамамі, утаміўшыся гадзінным чаканьнем у канцылярыі Джона Генры Мэнтана, вёў сваю жонку цераз мост О’Конэла, кіруючы да канцылярыі Коліса і Ўорда.
Містэр Кэрнан падыйшоў да Айлэнд-стрыт.
Часы неспакою. Трэба папрасіць у Нэда Лэмбэрта тыя ўспаміны сэра Ёны Барынгтана. Калі азіраесься на гэта цяпер, зь нейкім рэтраспэктыўным упарадкаваньнем. Карцёжная заля ў Дэйлі. Шулераў тады не было. Аднаму прыбілі руку да стала
кінжалам. Дзесьці тут лорд Эдуард Фіцджэралд уцёк ад маёра Сіра. Стайні за домам Мойры.
Халерна добры быў той джын.
Хвацкі малады магнат. 3 добрага роду, вядома. Той нягоднік, той самазваны шляхціч у лілёвых пальчатках, выдаў яго. Безумоўна, яны змагаліся за няслушную справу. Узрасталі ў днёх цемры й зла. Знакаміты верш: Інграма. Яны былі людзьмі гонару. Бэн Долард так кранальна сьпявае тую баляду. Майстэрскае выкананьне.
У бітве пад Росалі загінуў мой бацька.
Кавалькада праехала лёгкай рысьсю па набярэжнай Пэмбрука; фарэйтары падскоквалі, падскокваді ў сваіх, у сваіх сёдлах. Сурдуты. Крэмавыя парасоны.
Містэр Кэрнан засьпяшаўся, пыхкаючы ад задышкі.
Ягоная Вялікасьць! Празяваў! Разьмінуўся на валасок. Ліха бяры! Вось шкада!
Стывэн Дэдал назіраў праз заснаванае павуціньнем вакно, як пальцы ювэліра абмацвалі пацьмянелы ад часу ланцужок. Пыл зацягнуў павуціньнем вакно й пасудзіну ў вітрыне. Ад пылу пацямнелі руплівыя пальцы з каршуковымі кіпцюрамі. Пыл драмаў на цьмяных завітках бронзы й срэбра, на кружкох кінавары, на рубінах, пракажоных віннацёмных камянёх.
Усё яно нарадзілася ў цёмнай чарвівай зямлі, халодныя іскры агню, сьветлікі зла, што льсьняцца ў цямрэчы. Дзе зрынутыя арханёлы скідалі зоры са свайго чала. Запэцканыя сьвінскія лычы, рукі, рыюць і рыюць, хапаюць іх і цягнуць.
Яна танцуе ў смуроддівым змроку, дзе палае смала й часнок. Мараход, іржавабароды, сёрбае рум са збаночка й талопіць вочы на яе. Доўгая, выкармленая морам, нямая цяга. Яна танцуе, скача, трасе сваімі сьвінымі кумпякамі й кульшамі, на тоўстым пузе рубін памеру яйка.
Стары Расэл яшчэ раз працёр свой кляйнот зашмальцаваным шматком замшы, абярнуў яго й паднёс да свае майсеевае барады. Малпін дзед любуецца ўкрадзеным скарбам.
А ты, які выцягваеш старыя вобразы з магільнай зямлі? Трызьненьне сафістаў: Антыстэн. Умельства забыцьця. Усходняя й несьмяротная пшаніца, існая ад веку да веку.
Дзьве старыя жанчыны, асьвежаныя морскай брызай, валакліся праз Айрыштаўн па Лёндан-брыдж-роўд, адна з аблепле-
ным пяском парасонам, другая з торбай павітухі, дзе качаліся адзінаццаць ракавінак.
Шум ляскатлівых раменных пасаў ды гудзеньне дынамаў электрастанцыі клікалі Стывэна далей. Істоты бязь існасьці. Стой! Безупынна б’юцца па-за табою й безупынна б’юцца ў табе. Аб сваім сэрцы сьпяваеш. Я паміж імі. Дзе? Паміж двума грымотнымі сусьветамі, дзе яны віруюць, я. Раструшчы іх, адзін і абодва. Але й мяне агламазьдзіць ударам. Хай раструшчыць мяне, хто зможа. Зводнік і разьнік, такія былі словы. А як жа! Яшчэ хвілінку. Азірніся.
Так, цалкам слушна. Велізарны й славуты й ніколі ня позьніцца. Маеце рацыю, сэр. У панядзелак ранкам, слушна, так.
Стывэн спускаўся па Бэдфард-роў, ручкай ясянёвага кійка пастукваючы сябе па лапатцы. У вітрыне ў Клохісі ягоны пагляд прыцягнула выцьвілая гравюра 1860 году, баксёрскі матч паміж ^Снанам і Сэерсам. За канатамі талопіліся на рынг гледачы ў квадратных капелюшох, робячы стаўкі. Баксёры цяжкай вагі ў ясных набедраніках ветліва працягвалі адзін аднаму свае бульбяністыя кулакі. Яны таксама б’юцца: сэрцы герояў.
Ён павярнуў за рог і апынуўся каля перахіленага возіка з кніжкамі.
— Кожная па два пэнсы, — сказаў прадавец. — Чатыры за шэсьць пэнсаў.
Пашмуляныя бачынкі. ’’Ірляндзкі Пчаляр”. ’’Жыцьцё й цуды кюрэ з Арсу”. ’’Кішэнны праваднік па Кіларні”.
Я мог бы тут знайсьці й мае школьныя ўзнагароды, якія аддалі пад заклад. Stephano Dedalo, alumno optimo, palmam ferenti™,
Айцец Конмі, прачытаўшы малыя гадзіны, ішоў празь вёсачку Донікарні, шэпчучы вечаровыя малітвы.
Дужа добрая вокладка, што гэта? Восьмая й дзявятая кнігі Майсеевы. Тайна ўсіх тайнаў. Пячатка караля Давіда. Зацухмоленыя бачынкі: чыталі й перачытвалі. Хто тут праходзіў перада мною? Як разьмякчыць закарэлыя рукі. Рэцэпт на воцат зь белага віна. Як дабіцца каханьня жанчыны. Гэта для мяне. Склаўшы рукі, тройчы сказаць наступную замову:
— Se elyilo nebrakada femininum! Amor me solo! Sanktus! Amen.15
Хто гэта напісаў? Чары й заклінаньні абата Пітэра Салянкі, адкрытыя ўсім праўдзівым вернікам. Ня горшыя за чары нейка-
14Стэфану Дэдалу, найлепшаму гадунцу, пераможцу (лац.).
^Прыблізна: Малыя нябёсы багаслаўлёнай жаночасьці! (скажонае гішп.-араб.) Кахай толькі мяне! (гішп.) Сьвяты. (скажонае лац.) Амін. (гебр.).
га іншага абата, прыкладам, мармытуна Яахіма. Злазь, лысач, a то будзем прасьці тваю кудзелю.
— Што ты тут робіш, Стывэн?
Дылі, высокія плечыкі й абношаная сукенчына.
Хутчэй закрый кніжку. Ня дай заглянуць.
— А ты што робіш? — сказаў Стывэн.
Твар Сцюарта, непараўнанага Чарлса, гладкія пасмы валасоў павісаюць вакол. Яны ірдзеліся, калі яна прысядала ля агню, падкідваючы ў яго дзіравыя чаравікі. Я ёй распавядаў пра Парыж. Любіла дапазна ляжаць у пасьцелі, прыкрыўшыся сшытай са старых плашчоў коўдрай, перабірала свой бранзалецік, падробку, памятку ад Дэна Кэлі. Nebrakada femininum.
— Што ў цябе там? — спытаўся Стывэн.
— Я купіла яе на інпіым латку за пэнса, — сказала Дылі, нэрвова засьмяяўшыся. — Яна што-небудзь вартая?
Кажуць, у яе мае вочы. Ці такім бачаць мяне іншыя? Жывым, адчужаным і сьмелым. Цень майго розуму.
Ен узяў у яе з рук кніжку бяз вокладкі. Шардэналь, падручнік францускай мовы для пачаткоўцаў.
— Навошта ты гэта купіла? — запытаўся ён. — Каб вывучаць францускую мову?
Яна кіўнула, пачырванеўшы й моцна заціснуўшы вусны.
He паказвай зьдзіўленьня. Зусім натуральна.
— Бяры, — сказаў Стывэн. — Яна добрая. Пільнуй, каб Мэгі не аддала яе пад заклад. Як думаю, усе мае кнігі ўжо прапалі.
— Некаторыя, — адказала Дылі. — Мы мусілі.
Яна тоне. Джала. Ратуй яе. Джала. Усё супроць нас. Яна ўтопіць і мяне з сабою, вочы й валасы. Гладкія завівы валасоўводарасьцяў аплятаюць мяне, маё сэрца, маю душу. Салоная зялёная сьмерць.
Мы.
Джала грэху. Грэху джала.
Галеча! Галеча!
— Здароў, Сайман! — сказаў Айцец Каўлі. — Як справы?
— Здароў, стары Боб, — адказаў містэр Дэдал, затрымліваючыся.
Яны зь ляскам паціснулі сабе рукі перад крамай Рэды й Дачкі. Айцец Каўлі, склаўшы далонь у лодачку, кароткімі рухамі прыгладзіў вусы.
— Што добрага? — спытаўся містэр Дэдал.
— Ды няшмат, — адказаў Айцец Каўлі. — Я, Сайман, забарыкадаваўся ад двух малойцаў, якія шныпараць вакол дому, шукаючы ўваходу.
-— Вясёла, — сказаў містэр Дэдал. — А хто іх прыслаў?
— О, — адказаў Айцец Каўлі, — Адзін ліхвяр зь ліку нашых знаёмых.
— Той, што зь перабітым хрыбтом? — спытаўся містэр Дэдал.
— Той самы, Сайман, — адказаў Айцец Каўлі. — Рувім з Ta­ro племені. Я тут якраз чакаю Бэна Доларда. Ен мае пайсьці да Доўгага Джона й замовіць слоўка, каб ён зьняў тых двух. Мне трэба ўсяго трохі часу.
Зь невыразнай надзеяй ён акінуў паглядам набярэжную; на шыі ў яго выпучыўся вялікі кадык.
— Ведаю, — кіўнуў галавою містэр Дэдал. — Стары кульгака Бэн! Заўсёды стараецца камусьці дапамагчы. Глядзі!
Ён начапіў пэнснэ й на момант паглядзеў у бок жалезнага мосту.
— А вунь і ён сам, — сказаў ён, — уласнай сракай і абсталюнкам.
Прасторная сіняя жакетка й вуглаваты капялюх Бэна Доларда над мешкаватымі нагавіцамі поўным махам перасякалі набярэжную ад жалезнага мосту. Ён набліжаўся да іх трухам, заўзята чухаючы сябе над паясьніцай.
Калі ён падыйшоў бліжэй, містэр Дэдал прывітаўся:
— Трымайце вунь гэтага ў бракаваных штанох!
— Ну, паспрабуйце, — азваўся Бэн Долард.
Містэр Дэдал халодным пагардлівым позіркам абмераў фігуру Бэна Доларда. Потым, кіўнуўшы на яго Айцу Каўлі, ён зьдзекліва буркнуў:
— Якія пекныя строі на летні дзень, праўда?
— Прападзі ты пропадам на векі вечныя, — заюшліва рыкнуў Бэн Долард. — У сваім жыцьці я знасіў болей гарнітураў, чымсьці ты іх бачыў.
Стоячы побач, ён праменна ўсьміхаўся да іх і да свайго прасторнага адзеньня, зь якога містэр Дэдал сям-там зьбіваў пушынкі, кажучы:
— Усё ж, Бэн, пашылі гэта на мужчыну ў росквіце цела.
— Хай спруціць таго жыдка, які гэта шыў, — сказаў Бэн Долард. — Дзякуй Богу, я яму яіпчэ не заплаціў.
— А як маецца твой basso profondo, Бэнджамін? — спытаўся Айцец Каўлі.
Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл, мармычучы, з зашклёным вокам, размашыста мінуў клюб на Кілдар-стрыт.
Бэн Долард нахмарыў бровы й, нечакана растуліўшы рот, як сьпявак, выпусьціў нізкую ноту.
— Оў! — гукнуў ён.
— Вось гэта кляса! — кіўнуў ягонаму гулу містэр Дэдал.
— Ну, як? — спытаўся Бэн Долард. — He заржавеў занадта? Што?
Ён павярнуўся да абаіх.
— Няблага, — сказаў Айцец Каўлі, таксама ківаючы.
Правялебны Х’ю К. Лаў ішоў ад колішняга капітулу абацтва сьвятой Марыі, мінаючы сьпіртагоннае прадпрыемства Джэймса й Чарлза Кэнэдзі, у бок Толсэлу за колішнім жывёльным бродам, у суправаджэньні Джэралдайнаў, высокіх і ўзьнёслых.
Бэн Долард, грузна хілячыся ў бок крамных вітрынаў, цягнуў іх дапераду, весела штукарачы пальцамі ў паветры.
— Давайце заглянем у бюро субшэрыфа, — сказаў ён. — Я вам хачу паказаць, якога прыгажуна Рок нядаўна залічыў у прыставы. Нешта пасярэдняе паміж важаком зулусаў і жывадзёрам. Варта пабачыць, кажу вам. Давайце заглянем. Я толькі што выпадкова сустрэў Джона Генры Мэнтана ў Бадэзе, і мне гэта будзе дорага каштаваць, калі я не... чакайце хвілінку... Мы на слушнай дарозе, Боб, павер мне.
— Скажы яму, мне толькі на пару дзён, — сказаў устрывожаны Айцец Каўлі.
Бэн Долард запыніўся і ўталопіўся на яго, разявіўшы свой гулкі зеў. Адвіслы гузік ягонай жакеткі зырка загойдаўся на сваёй нітачцы, калі ён стаў праціраць моцна загноеныя вочы, каб лепш чуць.
— Якія пару дзён? — гукнуў ён. — Ці твой гаспадар не пазываў цябе за няўплачаны чынш?
— Пазываў, — адказаў Айцец Каўлі.
— Тады наказ нашага сябры ня варты нават тае паперы, на якой напісаны, — сказаў Бэн Долард. — Права першага спагнаньня заўсёды за гаспадаром. Я яму паведаміў ўсе акалічнасьці. Уіндзор-авэню, 29. Ягонае прозьвішча Лаў?
— Так, — сказаў Айцец Каўлі. — Правялебны містэр Лаў. Ён пробашчам недзе ў правінцыі. Але ці ты ўпэўнены?
— Можаш перадаць ад мяне Барабашу, — сказаў Бэн Долард, — каб ён схаваў тую паперу туды, куды малпы хаваюць арэхі.
Ён рашуча пацягнуў за сабою Айца Каўлі, прыкаванага да свае тушы.
— Лясныя арэхі, як думаю, — сказаў містэр Дэдал, апусьціўшы пэнснэ на адаарот свайго сурдута й рушыўшы за імі.
— 3 малым усё ў парадау, — сказаў Марцін Канінгам, калі яны праходзілі каля брамы Касл-ярду.
Паліцыянт крануўся свайго лоба.
— Дай вам Божа, — бадзёрым тонам азваўся Марцін Канінгам.
Ён зрабіў знак рамізьніку, што чакаў іх, і той тузануў лейцамі й рушыў у бок Лорд-Эдвард-с'грыт.
Бронза ля золата, галоўка міс Дус ля галоўкі міс Кэнэдзі, паказаліся над фіранкай гатэлю ’’Орманд”.
— Так, — сказаў Марцін Канінгам, пашчыпваючы сваю бараду. — Я напісаў Айцу Конмі й выклаў яму ўсю справу.
— Ты мог бы паспрабаваць і ў нашага сябры, — заднім розумам запрапанаваў містэр Паўэр.
— У Бойда? Нат не тлумі мне галавы, — адрэзаў Марцін Канінгам.
Джон Уайз Нолан, які адстаў, чытаючы сьпіс, пачаў хутка наганяць іх па Корк-хіл.
На прыступках ратушы райца Нанэці, спускаючыся, павітаўся з олдэрмэнам Каўлі й райцам Абрагамам Лаенам, якія падымаліся.
Пустая муніцыпальная каляска павярнула ў Всрхнюю Эксчэйндж-стрыт.
— Глянь сюды, Марцін, — сказаў Джон Уайз Нолан, дагнаўшы іх каля рэдакцыі ’’Мэйлу”. — Я бачу, што Бшом падпісаўся на пяць шылінгаў.
— Зусім слушна, — сказаў Марцін Канінгам, забіраючы ў яго сьпіс. — I адразу ўплаціў тых пяць шылінгаў.
— I то бяз гучных слоў, — сказаў містэр Паўэр.
— Дзіўна, але праўдзіва, — дадаў Марцін Канінгам.
Джон Уайз Нолан шырока расплюшчыў вочы.
— Кажу вам, які дабрэча з таго жыда, — бліснуў ён цытатай.
Яны пайшлі па Парламэнт-стрыт.
— А вунь і Джымі Генры, — сказаў містэр Паўэр, — якраз шыбуе да Каваны.
— Фактычна, — сказаў Марцін Канінгам. — Вунь ідзе.
Перад la Maison С/аіге Буяка Бойлан перахапіў гарбатага швагра Джэка Муні, які нападпітку кіраваў у Лібэртыз.
Джон Уайз Нолан з містэрам Паўэрам адсталі, а Марцін Канінгам узяў пад руку ахайнага чалавечка ва ўсыпаным крапінкамі гарнітуры, які няўпэўненай таропкай хадою мінаў гадзіньнікі ў вітрыне Мікі Андэрсана.
— Памочніку муніцыпальнага клерка дакучаюць мазалі, — заўважыў Джон Уайз Нолан містэру Паўэру.
Яны павярнулі за рог, кіруючы да віннага склепу Джэймса Каваны. Пустая муніцыпальная каляска, якая стаяла каля Эсэкс -гейт, зноў апынулася перад імі. Марцін Канінгам, бесьперапынна гаворачы, раз-пораз паказваў сьпіс, на які Джымі Генры ні разу ня глянуў.
— I Доўгі Джон Фэнінг таксама тут, — сказаў Джон Уайз Нолан, — як жывы перад намі.
Высокая фігура Доўгага Джона Фэнінга запаўняла сабою дзьверы, у якіх ён стаяў.
— Добры дзень спадару субшэрыфу, — прамовіў Марцін Канінгам, калі ўсе спыніліся й віталіся.
Доўгі Джон Фэнінг не даваў ім дарогі. Рэзкім рухам ён выняў з рота цыгару, і ягоныя вялікія пранізьлівыя вочы чапілі іхнія твары разумным позіркам.
— Айцы гораду аддаюцца мірным дыскусіям? — прамовіў ён звонкім зьедагівым голасам, зьвяртаючыся да памочніка муніцыпальнага клерка.
Яны там разьвярнулі пекла на зямлі, сказаў з раздражненьнем Джымі Генры, наконт тае праклятае ірляндзкае мовы. Ён бы хацеў ведаць, дзе цырымоніймайстар, калі трэба навесьці парадак у залі пасяджэньняў. Стары Барлаў, захавальнік булавы, занядужаў астмай, булавы на стале няма, парадку няма, нават кворуму няма, лорд-мэр Хатчынсан у Ландудна, а малы Лоркам Шэрлак гуляе ў ягонага locum tenens16. Хай бы яна спрахла, ірляндзкая мова нашых продкаў.
Доўгі Джон Фэнінг выпусьціў з рота струмень дыму.
Марцін Канінгам, пакручваючы кончык барады, загаворваў то да памочніка муніцыпальнага клсрка, то да субшэрыфа, a Джон Уайз Нолан не адзываўся.
— А хто гэта той Дыгнам? — спытаўся Доўгі Джон Фэнінг.
Джымі Генры скрывіўся й падняў сваю левую ступню.
— Ох, мае мазалі! — паскардзіўся ён. — Хадземце, дзеля Бога, наверх, каб я мог недзе прысесьці. У-у! О-о! Дазвольце!
Настырнёны, ён праціснуўся бокам паўз Доўгага Джона Фэнінга й пайшоў па сходах наверх.
16Які выконвае абавязкі (лац.).
— Хадзем наверх, — сказаў Марцін Канінгам субшэрыфу. — Мне здаецца, вы яго ня ведалі, хоць, магчыма, і так.
Містэр Паўэр і Джон Уайз Нолан увайшлі за імі.
— Гэта была прыстойная душа, — сказаў містэр Паўэр .да здаравезнай сьпіны Доўгага Джона Фэнінга, якая падымалася насустрач Доўгаму Джону Фэнінгу ў люстры.
— Такі невялікі, Дыгнам з канторы Мэнтана, — сказаў Марцін Канінгам.
Доўгі Джон Фэнінг ня мог прыгадаць яго.
У паветры пачуўся цокат конскіх капытоў.
— Што гэта? — спытаўся Марцін Канінгам.
Усе павярнуліся, дзе хто стаяў; Джон Уайз Нолан зноў спусьціўся ўніз. Стоячы ў халодным цені праходу, ён убачыў, як па Парламэнт-стрыт рухаюцца коні, пабліскваючы на сонцы вупражжу й глянцавітымі бабкамі. Весела перасунуліся пад ягоным халодным няветлівым паглядам, бязь сьпеху. Паперадзе скакалі, у сёдлах калывалі, ездакі-фарэйтары.
— Што гэта было? — спытаўся Марцін Канінгам, калі яны зноў рушылі наверх.
— Лорд-намесьнік і генэрал-губэрнатар Ірляндыі, — адказаў Джон Уайз Нолан са сподняй прыступкі.
Калі яны йшлі па тоўстым дыване, Бык Маліган, шапнуў Хэйнсу з-за свае панамы:
— Брат Парнэла. Вунь у кутку.
Яны выбралі малы столік ля вакна, насупраць чалавека з выцягнутым тварам, барада й позірк якога засяроджана павісьлі над шахматнай дошкай.
— Гэта ён? — спытаўся Хэйнс, паварочваючыся на сваім сядзеньні.
— Так, — адказаў Маліган. — Гэта Джон Хаўард Парнэл, ягоны брат, наш гарадзкі цырымоніймайстар.
Джон Хаўард Парнэл спакойна перасунуў белага слана й зноў падняў шэры кіпцюр да лоба, дзе ён зьнерухомеў.
Праз момант схаваныя за гэтай заслонай вочы кінулі на праціўніка хуткі зыркі позірк і зноў скіраваліся ў куток, дзе йшло змаганьне.
— Мне melange11, — сказаў Хэйнс афіцыянтцы.
17Кава са сьмятанкай (франц.).
— Два melanges, — сказаў Маліган. — I яшчэ прынясеце нам булачкі, масла й нейкі пірог.
Калі яна пайшла, ён сказаў са сьмехам:
— Мы называем гэтае месца СДП, бо тут сухія даюць пірагі. 0, ты прапусьціў Дэдалаў выступ аб ’Тамлеце”.
Хэйнс разгарнуў сваю сьвежазакупленую кнігу.
— Я вельмі шкадую, — сказаў ён. — Шэкспір — гэта ўрадлівы палетак для кожнага розуму, які страціў раўнавагу.
Аднаногі матрос прагырчаў недзе каля Нэльсан-сз?рыт, 12:
— Англія спадзяецца...
Цытрынавая камізэлька Быка Малігана весела здрыганулася ад сьмеху.
— Табе было б варта на яго паглядзець, — сказаў ён, — калі ягонае цела страчвае раўнавагу. Я яго называю Вандроўным Энгусам.
— Я ўпэўнены, што ў яго ёсьць нейкая idee fixe, — сказаў Хэйнс, задуменна пашчыпваючы падбародак вялікім і ўказальным пальцамі. — I я губляюся ў здогадах, у чым бы яна магла быць. У гэткіх асобаў яна заўсёды ёсьць.
Бык Маліган з паважным выглядам перахіліўся да яго цераз стол.
— Яму памуцілі розум, — заявіў ён, — карцінамі пекла. I яму ўжо не ўлавіць атыцкай ноты. Тае ноты, што, з усіх нашых паэтаў, была толькі ў Суінбэрна, бель сьмерці і чырвань народзін. У гэтым ягоная трагедыя. Ен ніколі ня зможа стаць паэтам. Радасьць творчасьці...
— Векавечная пакута, — сказаў Хэйнс, коратка ківаючы. — Я разумею. Сёньня раніцай я яго чапіў наконт веры. Я бачыў, што ў яго нешта засела ў галаве. Гэта даволі цікава, таму што прафэсар Покарны зь Вены робіць з гэтага цікавыя высновы.
Бык Маліган, згледзеўшы чуйным вокам набліжэньне афіцыянткі, дапамог ёй апаражніць тацу.
— У старажытнаірляндзкіх мітах ён ня знойдзе ні сьледу пекла, — сказаў Хэйнс пасярод бадзёрых кубачкаў. — Здаецца, што там няма й маральнай ідэі, пачуцьця лёсу, адкупленыія. Даволі дзіўна, што ў яго якраз такая зафіксаваная ідэя. Ён нешта піша для вашага руху?
Спрытным рухам ён запусьціў два кавалкі цукру праз слой узьбітых вяршкоў. Бык Маліган разрэзаў гарачую булачку й пашмараваў маслам паркі мякіш. Прагна адкусіў ад яе пухкі кавалак.
— Дзесяць гадоў, — сказаў ён, жуючы й сьмеючыся. — Празь дзесяць гадоў ён нешта напіша.
— Далёкая дарога перад ім, — сказаў Хэйнс, падымаючы лыжачку ў задумлівасьці— Але я не зьдзіўлюся, калі ён усё-ткі зможа.
Ён скаштаваў з лыжачкі, зьняўшы ёю крэмавую шапачку на сваім кубачку.
— Спадзяюся, гэта сапраўдныя ірляндзкія вяршкі, — паблажліва вымавіў ён. — Я не люблю быць аб’ектам махлярства.
Ілія, чаўнок, скамячаны папяровы лісток, плыў на ўсход no634 з бартамі вялікіх і малых мараплаваў, пасярод архіпэлягу бутэлечных коркаў, мінаючы Нью-Ўопінг-стрыт, каля парому Бэнсана і побач з трохмачтавай шхунай ’’Роўзвін”, якая йшла з Брыджуотэру з грузам цэглы.
Альмідана Артыфоні мінуў Холіс-стрыт, потым падворышча Сюэла. Ззаду за ім Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл, пагойдваючы кіяпарасонаплашчом, абыйшоў здалёк ліхтарны слуп перад домам містэра Лоў Сміта й, перайшоўшы вуліцу, пайшоў па Мэрыян-скуэр. Наводдаль за ім сьляпы падлетак выстукваў сваю дарогу ўсьцяж агароджы ўнівэрсытэцкага парку.
Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл дайшоў да бадзёрых вітрынаў Луіса Вэрнэра, потым завярнуўся й пайшоў назад па Мэрыян-скуэр, пагойдваючы кіяпарасонаплашчом.
На рагу дому Ўайлда ён запыніўся, насупіўся на ймя Ілія, абвешчанае на сьцяне Мэтраполітан-холу, потым на адлеглы газон герцагскага двору. Ягоны манокль насуплена бліснуў на сонцы. Ашчэрыўшы пацучыныя зубы, ён прамармытаў:
— Coactus volui1^.
Ён рушыў далей, у бок Клэр-стрыт, перажоўваючы свае жорсткія словы.
Калі йшоў каля вокнаў містэра Блюма, дантыста, ягоны разгойданы плашч рэзка зьбіў убок тонкі кіёк, што абстукваў дарогу, і памёў далей, апшарыўшы кволае цела. Сьляпы падлетак павярнуў усьлед за прахожым свой хваравіты твар.
— Каб табе Бог ня даў, хто б ты ні быў! — злосна ўсклікнуў ён. — Ты яшчэ больш сьляпы за мяне, сукін ты сын!
18Я захацеў пад прымусам (лац.).
Насупроць бару Pari О’Донаху спадарыч Патрык Алойзііос Дыгнам, прыціскаючы да сябе паўтары хунты сьвіных катлетаў, па якія паслалі яго ў краму Мангана, колішнюю Фэрэнбаха, і лыпаючы вачыма па бакох, ішоў па цёплай Уіклаў-стрыт. Пякельна нудна было сядзець у гасьцёўні разам зь місіс Стор і місіс Куіглі і місіс МакДаўэл, фіранкі зацягнутыя, усе хліпаюць, пацягваючы першаклясны херэс, што дзядзька Барні прынёс ад Тані. Даядаюць рэшткі садавіннага пірага, балбочуць пра тое самае ўвесь той пякельны час і ўздыхаюць.
За Ўіклаў-лэйн яго затрымала вітрына мадам Дойл, дворскай мадысткі. Ён спыніўся, паглядаючы на двух баксёраў, аголеных да пояса, з выстаўленымі кулакамі. 3 бочных люстраў маўкліва талопілі вочы два спадарычы Дыгнамы ў жалобе. Майлер К’ю, улюбёнец Дубліну, спаткаецца з сяржантам Бэнэтам, партабэлскім малацьбітом, прыз пяцьдзесят савэрэнаў, Божа, вось будзе бойка, варта было б паглядзець. Майлер К’ю гэта той, што атакуе таго зь зялёным пасам. За ўваход два шылінгі, жаўнеры за паўцаны. Маму дык я лёгка абвяду. Левы спадарыч Дыгнам павярнуўся, калі ён павярнуўся. А, гэта ж я ў жалобе. Калі? Дваццаць другога траўня. Ну так, тая пякельная бойка ўжо адбылася. Ён павярнуўся направа й спадарыч зь ягонага правага боку таксама павярнуўся, шапка ў яго зьехала набак, каўнерык вылез. Падняўшы падбародак, каб зашпіліць каўнерык, ён убачыў непадалёк ад баксёраў выяву Марыі Кэндал, чароўнай субрэткі. Абразкі з такімі дзеўкамі бываюць у пачках ад папяросаў Стор смаліў і ягоны родзіч аднаго разу застукаў яго й сыпануў жару.
Спадарыч Дыгнам засунуў каўнерык і патэпаў далей. Па сіле ўдару найлепшы з баксёраў Фіцсыманс. Такі дасьць адзін раз пад здухі й аддыхаесься толькі праз тыдзень, браце. Але найлепшы па тэхніцы быў Джэм Корбэт, пакуль Фіцсыманс ня выбіў зь яго ўсе хітрыкі і ўсе трыбухі ў дадатак.
На Грэфтан-стрыт спадарыч Дыгнам убачыў франта з чырвонай кветкай у зубох, у шыкоўныя чаравіках, яму нейкі п’яны нешта ўвесь час апавядае, а ён толькі пасьміхаецца.
Трамвая да Сэндымаўнту ўсё не было.
Спадарыч Дыгнам пайшоў па Насаў-стрыт, пераклаўшы сьвіныя катлеты ў другую руку. Каўнерык у яго зноў адшпіліўся і ён зноў запіхнуў яго назад. Пякельная зашпілька, замалая для гэтай дзіркі, хай на яе пякельны канец. Яму сустрэліся школьнікі з торбамі. Заўтра зноў не пайду, застануся да панядзелку. Насустрач яшчэ йіплі школьнікі. Ці заўважылі, што я ў жалобе? Дзя-
дзька Барні сказаў, што дасьць сёньня ў газэту. Тады ўсе пабачаць у газэце й прачытаюць маё ймя надрукаванае й татава.
Твар у яго замест чырвонага, як заўсёды, зрабіўся зусім шэры, і муха паўзла па ім уверх ажно да вока. А колькі скрыгату было, калі ўкручвалі вінты ў труну, і як глуха грукала, калі зносілі ўніз.
Тата быў там усярэдзіне а мама плакала ў гасьцёўні а дзядзька Барні казаў тым мужчынам як перанесьці на павароце. Труна была такая вялікая, высокая й цяжкая з выгляду. Як яно ўсё было? Апошняга вечару, калі напіўся, тата стаяў на лесьвічнай пляцоўцы й верашчаў каб яму далі чаравікі, ён пойдзе да Тані й там яшчэ нап’ецца й выглядаў такім тоўстым і нізкім у кашулі. Болей ніколі яго ня ўбачу. Гэта называецца сьмерць. Тата памёр. Мой бацька памёр. Ён мне сказаў, каб я быў маме добрым сынам. Я ня мог дачуць, што ён яшчэ гаварыў, але бачыў, як ягоны язык і зубы стараліся штосьці вымавіць. Бедны тата. Гэта быў містэр Дыгнам, мой бацька. Спадзяюся, ён цяпер у чысьцілішчы, таму што ён хадзіў да айца Конрая на споведзь у суботу вечарам.
Уільям Хамбл, граф Дадлі, і ледзі Дадаі, у суправаджэньні падпалкоўніка Хэсэлтайна, пасьля лэнчу выехалі з рэзыдэнцыі віцэ-караля. У наступнай карэце былі дастойная місіс Пэджэт, міс дэ Курсі і дастойны Джэралд Уорд, дзяжурны ад’ютант.
Кавалькада праехала празь ніжнюю браму парку Фінікс, пачціва вітаная паліцыянтамі, і каля Каралеўскага мосту накіравалася на паўночныя набярэжныя. На сваім шляху цераз сталіцу віцэ-кароль паўсюдна сустракаўся з праявамі сардэчных пачуцьцяў. Каля Крывавага мосту містэр Томас Кэрнан, які быў па другі бок рэчкі, надарэмна слаў свае вітаньні здалёк. Віцэ-каралеўскія карэты лорда Дадлі праехалі ад мосту Каралевы да мосту Ўітварта, не атрымаўшы вітаньня ад містэра Дадлі Ўайта, бакаляўра права й магістра мастацтваў, які стаяў на Аран-кі побач дому ліхвяркі місіс М. I. Уайт, што на рагу Ўсходняй Аран-стрыт, і паціраў свой нос указальным пальцам, ня могучы вырашыць, ці трапіць у Фібсбара хутчэй трамваем з трыма перасадкамі, ці наймаючы рамізьніка, ці, можа, пехатою праз Смітфілд, узгорак Канстытуцыі й вакзал Бродстаўн. Пад портыкам Чатырох Судоў Рычы Гулдынг, з папкай фірмы Гулдынг, Коліс і Ўорд, глянуў на яго са зьдзіўленьнем. За мостам Рычманд, на парозе канторы Рувіма Дж. Дода, прысяжнага паўна-
моцніка, агента Патрыятычнай Страхавальнай Суполкі, стараватая асоба жаночага полу, наважыўшыся ўвайсьці, перадумала й, ідучы назад усьцяж вокнаў канторы Кінга, паслала сваю даверлівую ўсьмешку намесьніку Ягонай Вялікасьці. Са свайго сьцёку ў муры Вуд-кі, пад канторай Тома Дэвана, рачулка Подл вернападдана высалапілася струменем нечыстотаў. Па-над фіранкай гатэлю ’’Орманд”, золата ля бронзы, галоўка міс Кэнэдзі пры галоўцы міс Дус назіралі й захапляліся. На Орманд-кі містэр Сайман Дэдал, кіруючыся з публічнай прыбіральні ў бюро субшэрыфа, зьнерухомеў пасярод вуліцы й нізка пакланіўся капелюшом. Ягоная Сьветласьць элегантна адказаў на прывітаньне містэра Дэдала. На рагу друкарні Кахіла правялебны Х’ю К. Лаў, магістар мастацтваў, заглыблены ў роздумы аб знатных панох, якія ў колішнія часы шчодрай рукой раздавалі зайздросныя царкоўныя прывілеі, аддаў іпанаваньне, застаўшыся незаўважаным. На мосьце Грэтана Лэнэхан і МакКой, разьвітваючыся адзін з адным, паглядзелі, як праяжджаюць карэты. Праходзячы каля канторы Роджэра Грына й вялізнага чырвонага гмаху друкарні Доларда, Герта МакДаўэл, якая несла свайму хвораму бацьку лісты і ўзоры лінолеуму Кэтсбі, пазнала па выглядзе карэтаў, што гэта былі лорд-намесьнік з жонкай, але так і ня здолела разгледзець, у якім туалеце была Яе Сьветласьць, таму што трамвай і вялікі жоўты мэблевы фургон Спрынга запыніліся акургт перад ёю, даючы дарогу менавіта лорду-намесьніку. За домам фірмы Ланды й Фута Джон Уайз Нолан, стоячы ў зацененых дзьвярах віннага склепу Каваны, паслаў халодную незаўважаную ўсьмешку лорду-намесьніку й генэрал-губэрнатару Ірляндыі. Высокадастойны Ўільям Хамбл, граф Дадагі, кавалер Вялікага Крыжа Ордэну Вікторыі, мінуў бесьперапыннае цыкаііьне гадзіньнікаў Мікі Андарсана й васковыя манэкіны Генры й Джэймса, румянашчокія, шыкоўна апранутыя, джэнтльмэн Генры, dernier сгі19 Джэймс. Стоячы сьпінамі да Дэйм-стрыт, набліжэньне кавалькады назіралі Том Рочфард і Насаты Флін. Том Рочфард, убачыўшы, пгго пагляд ледзі Дадлі запыніўся на ім, пасьпешліва выняў вялікія пальцы з кішэнькаў віпшёвай камізэлькі й прыўзьняў сваю шапку. Чароўная субрэтка, вялікая Марыя Кэндал, з падмаляванымі шчокамі й паддзёртай спаднічкай, пасылала са свае афішы падмаляваную ўсьмешку Ўільяму Хамблу, графу Дадлі, а таксама падпалкоўніку X. Дж. Хэсэлтайну ды дастойнаму Джэралду Ўорду, дзяжурнаму ад’ютанту. 3 вакна СДП за віцэ-каралеўскім картэжам
і9Апошні крык (франц.).
назіралі Бык Маліган і Хэйнс, першы з насьмешкай, другі — з павагай, спаглядаючы паміж галовамі ўсхваляваных наведнікаў, што сваім скупішчам зацямнілі шахматную дошку, на якую засяроджана глядзеў Джон Хаўард Парнэл. На Фаўнс-стрыт Дылі Дэдал, падняўшы зрок ад францускага падручніка Шардэналя, убачыла раскрытыя парасонікі й зіхатлівыя сьпіцы, што круціліся на сонцы. Джон Генры Мэнтан, стоячы ў дзьвярах Гандлёвай палаты, выпучыў набрынялыя ад віна вочы-вустрыцы, трымаючы тоўсты залаты гадзіньнік, на які ня глянуў, у тоўстай левай далоні, якая яго не адчувала. Там, дзе ў паветра ўзьнімалася пярэдняя нага каралеўскага каня, місіс Брын тузанула свайго разагнанага мужа назад з-пад капытоў фарэйтарскіх скакуноў. Крычучы яму ў вуха, яна разьясніла, што адбываецца. Зразумеўшы, ён прыціснуў свае тамы да левага боку й прывітаў другую карэту. Дастойны Джэралд Уорд, дзяжурны ад’ютант, прыемна ўражаны, пасьпяшаўся адказаць. На рагу каля Пансонбі прыпыніўся белы флякон Н, і сьледам за ім прыпыніліся япічэ чатыры белыя фляконы ў цыліндрах, Е. L. Y. 'S., тым часам як побач праімчалі карэты й коньнікі. Насупроць гандлю музычнымі інструмантамі Пігота віцэ-кароль мінуў, не заўважыўшы, містэра Дэніса Дж. Маджыні, настаўніка танцаў і інш., які паважна крочыў у сваім маляўнічым строі. Усьцяж муру вакол рэктарскага дому зухавата крочыў Буяка Бойлан, ногі якога ў цёмнажарых чаравіках і шкарпэтках з блакітнымі стрэлкамі прытупвалі ў такт рэфрэну ”Маё ёркшырскае дзяўчо”.
Блакітным налобнікам коней ды імпэтнаму напору вершнікаў Буяка Бойлан супрацьставіў блакітны галыптук, саламяны шырокі капялюш, хвацка скасабочаны, і сіні саржавы гарнітур. Ягоныя рукі, засунутыя ў кішэні пінжака, забыліся аддаць прывітаньне, аднак ён ахвяраваў тром дамам нахабнае захапленьне ў позірку й чырвоную кветку ў зубох. Праяжджаючы па Насаўстрыт, Ягоная Сьветласьць зьвярнуў увагу свае жонкі, якая ласкава ківала на бакі, на музычную праграму, выконваную ў Коледж-парку. Нябачныя бронзавыя шатляндзкія дзецюкі трубілі й бубнілі ўсьлед за картэжам:
Хоць дзяўчо на заводзе, I ў строях ня ходзе. Барабум.
Ды сэрцам ёркшырскім Тужу па ёркшырскай Па ружы маленькай Барабум.
Па другі бок муру ўдзельнікі гонкі на чвэрць мілі з гандыкапам М. К. Грын, X. Трыфт, Т. М. Пэйты, К. Скэйфі, Дж. Б. Джэфс, Г. Н. Морфі, Ф. Стывэнсан, К. Эдэрлі і У. К. Хагард стартавалі адзін за адным. Ідучы каля гатэлю Фіна, Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл нацэліў свой злосны манокль па-над карэтамі на галаву містэра Э. М. Соламанса ў вакне аўстра-вугорскага віцэ-консульства. У глыбіні Лэнстэр-стрыт, каля задняга ўваходу Трыніты, вернападданы Ягонай Вялікасьці Хорнблаўэр крануўся свае лавецкае шапкі. Калі глянцавітыя коні скакалі па Мэрыян-скуэр, спадарыч Патрык Алойзіюс Дыгнам убачыў, як усе вітаюць джэнтльмэна ў цыліндры, і таксама прыўзьняў сваю новую чорную шапку пальцамі, затлушчанымі ад абгорткі сьвіных катлетаў. Ягоны каўнерык зноўку адншіліўся. Віцэ-кароль, які ехаў на ўрачыстае адкрыцьцё дабрачыннага кірмашу Майрас у фонд шпіталю Мэрсэра, накіраваўся са сваёй сьвітай у бок Ніжняй Маўнт-стрыт. Каля крамы Броўдбэнта яны мінулі сьляпога падлетка. На Ніжняй Маўнт-стрыт пешаход у карычневым макінтошы, жуючы сухую скарынку хлеба, хутка й бясшкодна перабег віцэ-каралю дарогу. На мосьце цераз Каралеўскі канал містэр Юджын Стрэтан, усьміхаючыся тоўстымі адгапыранымі губамі, сардэчна запрашаў усіх наведнікаў у квартал Пэмбрук. На рагу Хэдынгтанроўд дзьве жанчыны, прыцярушаныя пяском, з парасонам і торбай, у якой качаліся адзінаццаць ракавінак, спыніліся й са зьдзівам глядзелі на лорд-мэра з лорд-мэршай і без залатога ланцуга. На Нортамбэрлэнд-роўд і Лэндсдаўн-роўд Ягоная Сьветласьць добрасумленна адказваў на паклоны рэдкіх прахожых мужчынскага полу, на паклон двух малых школьнікаў, што стаялі ля садковых весьніцаў таго дому, якім, як казалі, захаплялася нябожчыца каралева пры наведзінах ірляндзкае сталіцы разам з мужам, прынцам-кансортам, у 1849 годзе, і на паклон шырокіх нагавіцаў Альмідана Артыфоні, якіх праглынулі дзьверы, што якраз зачыняліся.
□ □ □
БРОНЗА ЛЯ ЗОЛАТА ПАЧУЛІ КАПЫТАЖАЛЕЗА СТАлязвон нахабнбн бнбнбн.
Кавалачкі, абкусваючы кавалачкі з закарэлага пазногця, кавалачкі. Гідкае! I золата парумянела больш.
Сіплую ноту выдзьмухнуў.
Выдзьмухнуў. Сумотны Блюм у
Залатая карона валасоў.
Раздрыганая ружа на атласных грудзях у атласе, ружа Кастыліі.
Трэлямі, трэлямі: Ідалёрэс.
Гляньце! А хто там у... гляньцезолата?
Дзынь спагадліва бронзе прыдзвынкнуў.
I кліч, чысты, доўгі, вібруе. Даўжэй замірае кліч.
Покліч. Мяккае слова. Але глянь! Цьмянеюць ясны зоры. О, ружа! Ноты прашчабяталі адказ. Кастылія. Прамень сьвітаньня.
Бразгат бразгат брычкі бразгатлівай.
Манэта дзынкнула. Гадзіньнік загудзеў.
Прызнаньне. Sonnez. He магу. Падвязка адцягнутая. Расстацца з табой. Лясь. La cloche! Сьцягно лясь. Прызнаньне. Цёплае. Каханая, бывай!
Бразь. Блю.
Крышыліся глухія акорды. Калі каханьне загарыць. Вайна! Вайна! Барабанная перапонка.
Ветразь! Хусьціна павявае па-над хвалямі.
Прапала. Дрозд жаліў. Усё цяпер прапала.
Рог. Стаўрог.
Калі ўбачыў першы раз. На жаль!
Поўны шпор. Поўны пульс.
Цвыркоча. Ах, панада! Прынджвае.
Марта! Вярніся!
Плясьплясь. Плісьплясь. Плясюплясь.
Добрыбожа ніко ліўцэл ымжыць.
Глухі лысы Пэт прынёс бювар нож забраў.
Начны кліч пад месячным сьвятлом: даль: даль.
Мне так сумна. Р. S. Так самотна блюмую.
Слухайце!
Рагаты й віты халодны морскірог. Табе ўстаў? Кожная й адна адной, плёскат і бязгучны рык.
Пэрлы: калі яна. Рапсодыі Ліста. Сссык.
Вы не?
He — не, не — ня верыла — Лідлід. Певень курку кукарэку квок.
Чорныя.
Ніжнія актавы. Давай, Бэн, давай.
Трэба несьці есьці. Хі-хі. Несьці табе хі.
Але пачакай!
Панурыя ў цёмным нутры зямлі. Груды руды.
Naminedamine. Усе прапалі. Усе палі ў бітве.
Тонкія, трапятлівыя завіткі папарацевых валасоў, яе дзявочых.
Амін. Зь лютым скрыгатам зубоў.
Туды. Сюды, туды. Халодны кол тырчаў.
Бронзалідыя ля Майнызалатой.
Каля бронзы, каля золата, у акіянсказялёным цені. Блюм. Стары Блюм.
У дзьверы грук-грук, стук-стук, кукарэку квок.
Малецеся за яго! Малецеся, добрыя людзі!
Вузлаватыя пальцы шчоўкалі.
Вялікі Бэнабэн. Вялікі Бэнбэн.
Апошнюю ружу Кастыліі лета пакінуў блюм мне так сумна адзінока.
Пу-і! Малы вецярок прыкнуў пры-ы-ы.
Шчырыя людзі. Лід Кэр Каў Дэ і Дол. Во-во. Як вы. Узьнімуць свой дзынь і дзонь.
Ффф! Оо!
Дзе бронза зблізу? Дзе з^ата здалёк? Дзе капыты?
Рррпр. Браа. Баррааа.
Дык тады, не раней, як тады. Мая эппррытапффф. Будзе напрпффіс.
Кончыў.
Пачынай!
Бронза ля золата, галоўка міс Дус ля галоўкі міс Кэнэдзі, панад фіранкай бару ў Ормандзе, слухалі, як праносяцца віцэкаралеўскія капыты, звонкая сталь.
— Гэта яна? — спыталася міс Кэнэдзі.
Міс Дус адказала так, сядзіць са сваім, пэрлава-шэрая й еай de Nil1.
— Дасканалы кантраст, — сказала міс Кэнэдзі.
Зьнячэўку пажвавеўшы, міс Дус усклікнула з запалам:
— Глянь на таго ў цыліндры!
— Каторага? Дзе? — адгукнулася золата яшчэ большым запалам.
— У другой карэце, — сказалі вільготныя вусны міс Дус, бліснуўшы ўсьмешкай на сонцы. — Глядзіць сюды. Пусьці, я пагляджу.
Яна бронзавым імпэтам махнула ў другі куток і расплюснула твар на шкле ў імглістым арэоле ад яе прысьпешанага дыханьня.
Вільготныя вусны працвыркалі:
— Аглянуўся. Забіты.
'Зелянкава-сіні колер (франц.).
Засьмяялася:
— О сьлёзы! Ці ж не страшэнныя ідыёты тыя мужчыны?
Са смуткам.
Міс Кэнэдзі смутна пахаджала, вышмыгнуўшы з зыркага сьвятла й заплятаючы павіслую пасмачку валасоў за вушкам. Смутна пахаджаючы, ужо не залатая, яна закручвала заплятала пасмачку. Смутна заплятала вышмыгнулую залатую пасмачку за закругленым вушкам.
— А ўся забава дык толькі дая іх, — смутна сказала.
Мужчына.
Блюхто йшоў каля люлек Мулэнга, пестуючы на грудзях слодыч грэху, каля антыкварыяту Ўайна, пестуючы ў памяці салодкія грэшныя словы, каля цьмянага й пагнутага сталовага срэбра Кэрала, дзеля Рауля.
Калідорнік да іх, іх у бары, да бармэнак падыйшоў. Для іх, што яму не надавалі ўвагі, ён грукнуў на стойку тацу з бразгатлівай парцалянай. I
— Вось ваша гарбата, — сказаў,
Міс Кэнэдзі манэрна пераставіла тацу ніжэй на перавернутую скрыню ад мінэральнай вады, здалёк ад вачэй, на дол.
— А тамака што? — зычна спытаўся безманэрны калідорнік.
— Здагадайся, — адрэзала міс Дус, пакідаючы свой назіральны пуіпст.
— Твой beau2, га?
Высакамерная бронза мовіла яму:
— Я на цябе паскарджуся місіс дэ Мэсі, калі яшчэ раз пачую такое нахабнае грубіянства.
— Нахабн бнбнбн, — хмыкнуў дзёрзкі лыч, як ён ішоў, калі яна пужала, адкуль прыйшоў.
Блюм.
Нахмарыўшыся над сваёй кветкай, міс Дус сказала:
— Невыносны малады шчашок. Калі ён ня будзе сябе паводзіць, я яму вушы надзяру.
Дамападобная ў дасканалым кантрасьце.
— Ня зьвяртай увагі, — параіла міс Кэнэдзі.
Яна наліла гарбаты ў кубачак, потым назад у гарбатнік з кубачка. Яны схаваліся за рыфам стойкі, чакаючы на падножках, перагорнутых скрынях, пакуль гарбата нацягне. Яны папраўлялі блюзкі, абедзьве з чорнага атласу, ярд два шылінгі дзевяць, пакуль гарбата нацягне, і два шылінгі сем.
23алётнік; элегант (франц.).
Так, бронза зблізу за золатам здалёк чулі сталь зблізу, звон капытоў здалёк, чулі сталькапытоў, звонкапытоў, звонкасталь.
— Ці я й сапраўды страшна загарэла?
Міс Бронза адблюзіла шьпо.
— He, — адказала міс Кэнэдзі. — Карычневай зробіцца пасьля. А ты спрабавала борную зь ляўравішнёвай вадой?
Міс Дус прыўстала, паглядзела на сваю скуру збоку ў баравым люстры з пазалотаю літар, у якой мігцелі келіхі рэйнскага й бургундзкага з ракавінай пасярэдзіне.
— А потым застаецца на руках, — сказала яна.
— Дык паспрабуй гліцэрынам, — параіла міс Кэнэдзі.
Разьвітаўшы сваю шыю й свае рукі, міс Дус
— Ад гэтых сродкаў адно высыпка сыплецца, — адмовіла, зноў села. — Я прасіла таго старога сыча ў Бойда даць мне штонебудзь для скуры.
Міс Кэнэдзі, наліваючы нацягнулую гарбату, з грымасай узмалілася:
— Ах, літасьці прашу, не ўпамінай мне пра яго!
— He, пачакай, я табе раскажу, — папрасіла міс Дус.
Даліўшы салодкую гарбату малаком, міс Кэнэдзі вушкі затуліла пальчыкамі.
— He, ня трэба! — усклікнула.
— Я нічога ня чую! — даўсклікнула.
А Блюм?
Міс Дус буркнула голасам старога сыча:
— Вам для чаго? пытае ён.
Міс Кэнэдзі адтуліла вушкі, каб чуць, каб гаварыць: але зноў сказала, зноў узмалілася:
— He кажы мне пра яго, я не стрываю! Гідкі стары хрэн! Той вечар на канцэрце ў Эншэнт.
Гідліва глынула глыток настою, гарачага напою, глыток, глынула салодкай гарбаты.
— Так выглядаў, — сказала міс Дус, скасабочыўшы бронзавуіо галоўку й растапырыўшы ноздры. — Хмык! Хмык!
Пранізьлівы піск сьмеху вырваўся з горла міс Кэнэдзі. Міс Дус хрумкала й хмыкала праз ноздры, якія дрыгалі нахабнбн як лыч у понюхах.
— Ой! — піскнуўшы, піскнула міс Кэнэдзі. — Ты памятаеш, якія ў яго лупатыя вочы?
Міс Дус дасугучніла гулкабронзавым сьмехам, выкрыкваючы:
— Каб ён нас не сурочыў!
Блючые цёмныя вочы прачыталі ймя Арона Фігзбэра. А чаму мне заўсёды думаецца Фігазьбір? Відаць, ад зьбіраньня фігаў. А Праспэр Лярэ гэта гугеноцкае прозьвішча. Цёмныя вочы містэра Блюма блукалі па бласлаўлёных багародзіцах у вітрыне Басі. Блакітны плашч, белы пад сподам, прыйдзеце да мяне. Вераць, што яна бог: або багіня. Тыя сёньняшнія. He ўдалося разгледзець. Той маладзён адазваўся. Студэнт. Пасьля з сынам Дэдала. Пэўна, гэта Маліган. Зусім прыглядныя дзевы. Вось гэта й прыцягвае тых распусьнікаў: яе беласьць.
Ягоныя вочы блукалі далей. Слодыч грэху. Салодкая тая слодыч.
Грэху.
Зайшоўшыся залівістым хіхатам, маладыя золатабронзавыя галасы зьлілі Дус і Кэнэдзі, каб не сурочыў. Адхіліўшы маладыя галоўкі, бронзавае хіхізолата, каб прывольна ліўся той сьмех, папіскваючы, не сурочыў, знакі адна адной даючы, высокія колкія ноты.
Ах, задыхаюцца, уздыхаюць. Уздыхаючы, ах, паміраючы, весялосьць заміраюць.
Міс Кэнэдзі зноў паднесла кубак да вуснаў, пацягнула глыток і хіха-хіхікнула. Міс Дус, зноў нахіліўшыся над тацай, зноў зморшчыла нос і пачала варочаць вачмі. Зноў Хіхікэнэдзі, нахіліўшы карону сьветлых валасоў, паказала нахілены чарапашыны грэбэнь над каркам, пырснула з рота гарбатай, захліснуўшыся гарбатаю й сьмехам, кашляла захлістам, попіскам:
— О, тлустыя вочкі! Уяві сабе замужжа з такім! — пішчала. — Зь ягонай ніцай бародкай!
Дус адказала поўным цудоўным віскам, сапраўдным віскам сапраўднай жанчыны, захапленьня, радасьці, абурэньня.
— Замужам за тлустым носам! — віскнула яна.
Востра, глыбокім сьмехам, раз бронзай, раз золатам, яны падбівалі адна адну да хіхікаў за хіхікамі, перазвонным чаргаваньнем, бронза-золата, золата-бронза, востра-глыбока, сьмех за сьмехам. I яшчэ сьмехам. Тлусты, я ведаю. Зьняможаныя, задыханыя, на стойку паклалі раздрыганыя галоўкі, заплеценую карону каля гладкабліскучай укладкі. Парумянелыя (О’), засапелыя, успацелыя, (О!), задыханыя.
Замужам за Бліомам, за тлустаморскімблюмам.
— Сьвятыя ў нябёсах! — уздыхнула міс Дус над сваёй раздрыганай ружай. — Лепш бы мне так не сьмяяцца. Я ўся ўмакрэла.
— О, міс Дус! — сыкнула міс Кэнэдзі. —Вы гідкае стварэньне!
I парумянела яшчэ больш (вы гідкае!), больш залаціста.
Каля канторы Кантуэла брыў Тлустыблюм, каля дзеваў Чэпі, зыркіх ад фарбы. У Нанэці бацька гандляваў гэтым таварам, абіваў парогі, як я. Рэлігія аплочваецца. Трэба пабачыцца зь ім наконт абвесткі Клютча. Найперш пад’есьці. Хочацца. Яшчэ не. Яна сказала, а чацьвёртай. Час ідзе бяз спыну. Стрэлкі круцяцца. Далей. Дзе пад’есьці? Кларэнс, Дэльфін. Давай. Дзеля Рауля. Пад’есьці. Калі б выцягнуў пяць гінэяў за тыя абвесткі. Фіялетавую шаўковую камбінацыю. Яшчэ не. Слодыч грэху.
Румянец адступаўся, усё адступаўся, залаціста пабледлы.
Нядбалым крокам у іхні бар зайшоў Дэдал. Кавалачкі, абкусваючы кавалачкі закарэлага пазногця на вялікім пальцы. Кавалачкі. Нядбалым крокам.
— О, вітаем вас зь вяртаньнем, міс Дус.
Патрымаў яе руку. Добра адпачыла?
— Першаклясна.
Ён выказаў спадзяваньне, што надвор’е ў Растрэвары было прыгожае.
— Дзівоснае, — сказала яна. — Гляньце, што я зв сябе зрабіла. Цэлымі днямі ляжала на пляжы.
Бронзавая беласьць.
— Гэта было дужа жорстка, — сказаў ёй містэр Дэдал, ласкава паціснуўшы яе руку, — спакушаць бедных прастачкоў-мужычкоў.
Атласная міс Дус адусунула руку.
— А ну вас, — сказала яна. — Вось вы першы прастак, я так і паверыла.
Ён быў.
— Ды не, ведаеце, я й ёсьць прастак, — раздумваў ён. — У калысцы выгляд у мяне быў так прастадушны, што мяне й ахрысьцілі прастаком Сайманам.
— Вы, пэўна, былі анёлкам, — прагучаў адказ міс Дус. — A што вам лекар прапісаў на сёньня?
— Ды ведаеце, — раздумваў ён, — гэта на ваш густ. Калі вам ня клопат, я б папрасіў чыстай вады й паўкілііпка віскі.
Бразгат.
— 3 найвялікшай ахвотай, — пагадзілася міс Дус.
Найвялікшай зграбнотай да залачонага люстра з вырабамі Кантрэла й Кокрэйна яна павярнулася. Зграбна адмерала порцыю залатога віскі з крышталёвага графіна. 3-пад крыса свайго сурдута містэр Дэдал выцягнуў капшук і люльку. Ахвотна абслугоўвае. Ён выдзьмухнуў праз дудку мундштука дзьве сіплыя люльканоты.
— Божа мой, — раздумваў ён, — я ўжо колькі разоў зьбіраўся ў горы Моўрн. Там павінна быць вельмі асьвяжальнае паветра. Але, як кажуць, доўга зьбіраўся, лепей дабраўся. Так, так.
Так. Ён запіхнуў пасмачкі валасоў, яе дзявочых, яе русалчыных, у цыбук. Кавалачкі. Пасмачкі. Раздумваючы. Нема.
Ніхто нічога не сказаў. Так.
Міс Дус весела працірала келіх, напяваючы:
— О, Ідалёрэс, каралева ўсходніх мораў!
— А містэр Лідуэл сёньня заходзіў?
Зайшоў Лэнэхан. Разгледзеўся вакол сябе Лэнэхан. Містэр Блюм дасягнуў мосту Эсэкс. Так, містэр Блюм перайшоў мост Таксэкс. Трэба напісаць Марце. Купіць паперы. У Дэйлі. Там ветлівая дзяўчына. Блюм. Стары Блюм. Сумотны Блюм у крапіве.
— Ён заходзіў у абед, — сказала міс Дус.
Лэнэхан падыйшоў.
— Ці не шукаў мяне містэр Бойлан?
Ён спытаўся. Яна адказала:
— Міс Кэнэдзі, сюды не заходзіў містэр Бойлен, калі я была наверсе?
Яна спыталася. Голас міс Кэнэдзі адказаў, з узьнятым кубкам гарбаты, са зрокам на бачынцы:
— He, не заходзіў.
Зрок міс Кэнэдзі, чутнай, але нябачнай, працягваў чытаць. Лэнэхан закругліў свой круглы корпус наўкруг клёша, які накрываў сандвічы.
— Гляньце! А хто там у куточку?
He ўшанаваны ейным паглядам, ён стараўся далей. Каб зважала на кропкі. Чытала толькі чорнае: круглае — гэта о, з закрутасамі — эс.
Бразгат брычкі бразгат.
Дзявочазалатая чытала й не паглянула. He зьвяртай увагі. Яна не зьвяртала, а ён стаў мурлыкаць ёй байку:
— Аднаго рразу ліса стррэла бусла. I гаворра яму: пррашу, засунь дзюбу мне ў горрла й выцягні костку.
Надарма мурлыкаў. Міс Дус адвярнулася да свае гарбаты, што стаяла пад бокам.
Ён цмок, у бок:
— Цаму я такі бедны?! Цаму нясцасны?!
Ён прывітаў містэра Дэдалу й атрымаў ківок.
— Прывітаньне ад славутага сына славутаму бацьку.
— Хто б гэта мог быць? — спытаўся містэр Дэдал.
Лэнэган распасьцёр зьдзіўленыя рукі. Як, хто?
— Хто б гэта мог быць? — спытаўся ён. — I вы пытаецеся? Стывэн, наш малады бард.
Суха.
Містэр Дэдал, славуты змагар, адклаў сваю суха напханую люльку.
— Разумею, — сказаў ён. — Спачатку да мяне не дайшло. Я чуў, што ён прабывае ў вельмі адборнай кампаніі. Вы яго бачылі апошнім часам?
Бачыў.
— He далей як сягоньня мы асушылі зь ім келіх нэктару, — сказаў Лэнэхан. — У Муні еп ville і ў Муні sur mer3. За натугі свае музы ён дастаў кучу гатоўкі.
Ён усьміхнуўся вуснам бронзы, абмытым у гарбаце, заслуханым вуснам і вачом.
— Elite Эрыну лавіла кожнае слова зь ягоных вуснаў. Вучоны муж Х’ю МакХ’ю, найзнакамітшы пісака й выдавец у Дубліне, і той дзяцюк-пясьняр з глухога падмоклага Захаду, што вядомы ўсім пад салодкасьпеўным найменьнем О’Мэдэна Бэрка.
Пасьля паўзы містэр Дэдал падняў свой грог і
— Гэта мусіла быць надзвычай займальнае, — прамовіў ён. — Разумею.
Ён разумею. Ён выпіў. 3 вачыма на далёкіх сумотных горах. Адставіў кілйпак.
Ён паглядзеў на дзьверы ў салён.
— Я бачу, вы пераставілі піяніна.
— Сёньня прыходзіў настройшчык, — адказала міс Дус, — каб настроіць яго для рэстараннай праграмы, і я яшчэ ніколі ў жыцьці ня чула так дасканалай ігры.
— Сапраўды?
— Ці ж няпраўда, міс Кэнэдзі? Сапраўды клясычная, ведаеце. А ён жа сьляпы, бедачына. Яму, пэўна, і дваццаці не было.
— Сапраўды? — паўтарыў містэр Дэдал.
Ён выпіў і адыйшоўся ў бок.
— Так шкада было глядзець на ягоны твар, — паспачувала міс Дус.
Каб ты праваліўся, сукін ты сын.
Ейнай спагадзе сумна прыдзвынкнуў званочак. Да дзьвярэй абедзеннай залі падыйшоў лысы Пэт, падыйшоў заклапочаны Пэт, падыйшоў Пэт, ормандзкі афіцыянт. Піва абедніку. Піва не зь вялікай ахвотай яна падала.
3У горадзе... на моры (франц.).
Лэнэхан цярпліва чакаў нецярплівага Бойлана, чакаў бразгату брычкі буянага хлопца.
Прыўзьняўшы века, ён (хто?) глянуў у труну (труну?), на касыя патройныя (піяніна!) струны. Ён крануўся (той самы, хто ласкава кранаўся ейнай рукі) тройкі клявішаў, мякка пэдалюючы, каб пабачыць, як высоўваецца тоўсты фэтр, і пачуць, як ападаюць зафутраныя малаточкі.
Два лісты крэмавай вяленевай паперы на запас два канвэрты калі я працаваў ва Ўіздама Хілі мудры Блюм у Дэйлі Генры Флаўэр купіў. Дык ты нешчасьлівы ў сямейным жыцьці? Кветку мне дзеля суцяшэньня а шпілька абрывае каха. Штосьці абазначае, у мове кве. Гэта была стакротка? Абазначае нявіннасьць. Паважаная дзяўчына спаткацца пасьля імшы. Дужа вельмі дзякую. Мудры Блюм згледзеў на дзьвярах плякат, русалка калышацца на гожых хвалях. Курэце русалку, самыя лёгкія папяросы. Струменныя валасы: адрынутае каханьне. Дзеля нейкага мужчыны. Дзеля Рауля. Ён глянуў і ўбачыў здалёк на мосьце Эсэкс вясёлы капялюш на брычцы. Так і ёсьць. Трэці раз. Зьбег акалічнасьцяў.
Пабразгваючы на пружыністых гумах, брычка павярнула з мосту на Орманд-кі. За ім. Рызыкнуць. Хутка. А чацьвёртай. Ужо неўзабаве. Выходзь.
— 3 вас два пэнсы, сэр, — асьмелілася нагадаць прадаўшчыца.
— Ага... Я й забыўся... Прабачце...
I чатыры.
А чацьвёртай яна. Чароўна яна ўсьміхнулася Блюкамуяму. Блю ўсьмі й ху вый. Бачэньня. Думаеш ты ў яе адзіны пруток у драбіне? Яна так кожнаму. Дзеля мужчынаў.
У дрымотнай ціпіы золата пахілялася над бачынкай.
3 салёну данёсься кліч, працягла заміраў. Гэта быў камэртон настройшчыка, тады ім забыты, цяпер тым адкрыты. Зноў кліч. Цяпер той узяў, цяпер ён вібраваў. Чуеце? Ён вібраваў, чыста, чысьцей, мякка, мякчэй, брынклівымі вілачкамі. Даўжэй заміраў югіч.
Пэт заплаціў за туга закаркаваную бутэльку для абедніка: і па-над тацай, шклянкай, тугакоркавай бутэлькай, лысы й заклапочаны, пакуль ісьці, ён ціха пашаптаў разам зь міс Дус.
— На небе гаснуць ясны зоры...
Безгалоса з глыбіні сьпявала песьня, сьпеўна:
— ...прамень сьвітаньня бліснуў.
Чародка птушыных нотаў, пад чулымі пальцамі, прашчабятала звонкі адказ. Звонкія ноты, зіхоткія, зьлітыя гарманічныя
акорды, заклікалі голас апець тугу роснага сьвітаньня, маладосьці, каханкаў расстаньня, сьвітаньня жыцьця й каханьня.
— Раса мігціць, як...
Вусны Лэнэхана над стойкай выпусьцілі нізкі поклічны сьвіст.
— Ды пагляньце сюды, — сказаў ён, — ружа Кастыліі.
Бразнула брычка на бруку й запынілася.
Яна ўстала й кніжку закрыла, ружа Кастыліі. Маркотна самотная, мройна ўстала.
— Яна сама ўпала ці яе піхнулі? — спытаўся ён.
Яна адказала, безуважна:
— Хто не пытае, той ня чуе маны.
Як дама, дамападобная.
Буякі Бойлана спраўныя цёмнажарыя чаравікі зарыпелі на падлозе бару, па якой ён крочыў. Так, золата зблізу каля бронзы здалёк. Лэнэхан пачуў і пазнаў і прывітаў яго:
— Надыходзіць пераможны герой.
Між брычкай і вакном, тайком, праходзіў Блюм, непераможаны герой. Заўважыць можа. Сядзеньне, на якім сядзеў: цёплае. Чорны кот тайком ішоў да папкі Рычы Гулдынга, паднятай прывітальна ў паветры.
— 1 нам з табою...
— Я ведаў, што ты будзеш тут, — сказаў Буяка Бойлан.
Перад бялявай міс Кэнэдзі ён крануў бераг свайго перакошанага саламюха. Яна адсьміхнулася яму. Але сястрыца бронза пераўсьміхнула яе, выставіўшы дзеля яго свае пышнейшыя валасы, грудзі й ружу.
Бойлан замовіў напоі.
— Чаго душа жадае? Кухаль горкага? Кухаль горкага, калі ласка, і глогавы джын. Яшчэ не было тэлеграмы?
Яшчэ не. А чацьвёртай ён. Усе сказалі а чацьвёртай.
Чырвоныя вушыскі й кадык Каўлі ў дзьвярах шэрыфавага бюро. Пазьбегчы. Трапіўся Гулдынг. Што ён робіць у Ормандзе? Брычка чакае. Пачакаць.
Прывітаньне. Куды кіруеце? Перакусіць? I я таксама. Сюды. Куды, у Орманд? Найлепшае месца ў Дубліне. Сапраўды? Рэстаран. Ціха пасядзець. Глядзі, каб цябе ня ўбачыў. Думаю, і я прысяду з вамі. Хадзем. Рычы вёў. Блюм ішоў за папкай. Абед варты князя.
Міс Дус сягнула да графіна, атласная ручка высягнулася, блюзка на грудзях зараз лопне, так высока.
— О! О! — пасопваўЛэнэхан пры кожным яе новым высягу. — О!
Але яна дасягнула здабычы й зь лікаваньнем апусьціла на ДОЛ.
— Чаму б вам не падрасьці, міс? — спытаўся Буяка Бойлан.
Бронзавая, наліваючы з графіна густы салодкі лікер для ягоных вуснаў, назіраючы за цягучым цурком (кветка ў яго на пінжаку: ад каго?), салодкім галаском працягнула:
— Пакуначак малы, але тавар дарагі.
Інакш кажучы яна. Гладка наліла лянівасалодкага глогу.
— Ваша здароўе, — сказаў Бойлан.
Ён кінуў на стойку вялікую манэту. Манэта дзынкнула.
— Стой, — сказаў Лэнэхан, — я таксама...
— За ваша, — далучыўся ён, падымаючы ўсьпенены эль.
— Булава выйграе, не разьбегшыся як сьлед, — запэўніў ён.
— Я таксама трохі адпусьціў, — сказаў Бойлан, падміргнуўшы й хліснуўшы. — He за сябе, праўда. Аднаму майму сябру зажадалася.
Лэнеган папіваў і пасьміхаўся да перахіленага кухля зь півам і да вуснаў міс Дус, растуленых, што шапталі песьню акіяну, якую раней напявалі. Ідалёрэс. Усходнія моры.
Гадзіньнік зашыпеў. Міс Кэнэдзі прайшла каля іх (кветка, цікава, ад каго?), адносячы тацу з кубкамі. Гадзіньнік загудзеў.
Міс Дус узяла манэту Бойлана, адважна націснула ручку касы. Каса грукнула. Гадзіньнік прагудзеў. Прыгожая эгіпцяііка спакушала, калі ў касе перабірала, падпяваючы й рэшту выбіраючы. Глядзі на захад. Прагудзеў. Для мяне.
— Каторая гадзіна? — запытаўся Бойлан. — Чацьвёртая?
На гадзіньніку.
Лэнэхан, галоднымі вочкамі сочачы за яе падпяваньнем, грудным хваляваньнем, тузануў Бойлана за рукаў.
— Давай паслухаем біцьцё гадзінаў, — сказаў ён.
Папка Гулдынга, Коліса і Ўорда вяла за сабой Блюма ў крапіву, паміж уквечаных столікаў. Бязмэтна, з узбуджанай мэтанакіраванасьцю, пад спадарожным паглядам лысага Пэта, ён накіраваўся да століка каля дзьвярэй. Будзь бліжэй. А чацьвёртай. Ці ён забыўся? Магчыма, нейкі хітрык? He прыйсьці: завастрыць апэтыт. Я б так ня змог. Пачакай, пачакай. Пэт, назіраючы, чакаў.
Іскрысты бронзавы блакіт акінуў паглядам нябеснаблакітныя вочы й гальштук Блакі Бойлана.
— Давайце, — націскаў Ленэхан. — Нікога няма. А ён ніколі ня чуў.
— ...кранецца тых ніваў у сьне.
Высока, высокая нота, бледла ў вьппыні, чыстая.
Бронзадус, пашаптаўшыся з ружай, што панікла й зноў узьнікла, дапытвала кветку й вочы Буякі Бойлана.
— Просім, просім.
Ён упрашаў яе па-над паўторамі прызнаньня:
— Я не магу з табой расстацца...
— Потым, — сарамяжліва паабяцала міс Дус.
— He, цяпер! — не сунімаўся Лэнэхан. — Sonnezlacloche!* О, зрабеце! Нікога ж няма.
Яна разгледзелася на бакі. Хутка. Міс Кэн не пачуе. Раптоўна нахілілася. Два распаленыя твары назіралі ейны нахіл.
Дрогкія акорды зьбіліся з мэлёдыі, зноў знайшлі, згубілі танальнасьць, губілі й знаходзілі, спатыкаючыся.
— Давайце! Ну! Sonnez!
Нахіліўшыся, яна падняла падол спаднічкі за калена. Памарудзіла. Яшчэ падражніла іх, нагнутая, напнутая, з свавольнымі вачмі.
— Sonnez!
Лясь! Нечакана адцягнула й пусьціла тугую элястычную падвязку, цёпла ляскнулую па лясклівым жаночым цёплапанчошным сьцягне.
— La cloche! — выкрыкнуў усьцешаны Лэнэхан. — Сама навучылася! Гэта табе не пацяруха.
Яна высакамерна здурусьміхнулася (сьлёзы! ці ж не ідыёты?), але, шмыгнуўшы да сьвятла, усьміхнулася Бойлану ціхмяна.
— Вы — увасабленьне вульгарнасьці, — сказала яна, шмыгнуўпіы.
Бойлен глядзеў, глядзеў. Кілішак свой падняўшы да поўных губ, асушыў ён маленькі кілішак, высмактаўшы да апошняй густаліпкія фіялетавыя кроплі. Зачараваны ягоны пагляд праводзіў яе галоўку, што сунулася паўз бар да люстраў, у залачонай арцы якіх мігцелі шклянкі для элю, рэйнскага й бургундзкага, і рагатая ракавіна; у люстрах там адлюстраваная, яе бронза зьлілася з бронзай яшчэ больш сонечнай.
Так, бронза зусім зблізку.
— ...каханая, бывай!
— Я йду, — сказаў Бойлан зь нецярплівасьцю.
Ён рэзка адставіў кілішак, схапіў рэшту.
— Пачакай крышынку, — папрасіў Лэнэган, дапіваючы сьпехам. — Я хачу табе сказаць. Том Рочфард...
— He буянь мне галавы, — кінуў Буяка Бойлан, выходзячы.
Лэнэхан каўтнуў на адыход.
4Пазванецезваночкам! (франц.).
— Рог табе ўстаў, ці што? — спытаўся ён. — Чакай. Я таксама йду.
Ён рушыў за сьпешным парыпваньнем чаравікаў, але ля парога спрытна адступіўся, вітаючы дзьве фігуры, грузную й кашчавую.
— Як маецеся, містэр Долард?
— Га? Так маюся, як маюся! — адказаў расьсеяны бас Бэна Доларда, на хвілю пакідаючы нядолю Айца Каўлі. — Зь ім табе ня будзе ніякага клопату, Боб. Олф Бэрган пагаворыць з даўгялам. Гэтым разам мы таму Юду Іскарыёту напхаем асыцокоў за шыю.
Цераз салён прайшоў містэр Дэдал, уздыхаючы й расьціраючы пальцам павеку.
— Го-го, яшчэ як! — радасна затрубіў Бэн Долард. — Сайман, засьпявай нам што-небудзь. Мы тут чулі піяніна.
Лысы Пэт, заклапочаны афіцыянт, чакаў, пакуль закажуць напоі, віскі для Рычы. А Блюму? Трэба падумаць . Каб ня бегаў лішні раз. У яго мазалі. Ужо чацьвёртая. Як горача ў чорным. Безумоўна, і нэрвы крыху. Праламляе (ці як?) цяпло. Трэба падумаць. Сідр. Так, бутэльку сідру.
— А то чаму? — азваўся містэр Дэдал. — Я толькі сабе брынкаў, чалавеча.
— Давай, давай, — прасіў Бэн Долард. — Згіньце, цёмныя турботы. Хадзем, Боб.
Трухам ён, Долард, у мешкаватых нагавіцах, паперадзе іх (трымайце вунь гэтага ў: ну, паспрабуйце) рушыў у салён. Ён плюхнуў сябе, Доларда, на ўслон. Пакручаныя пальцы пліохнуліся на клявішы. Плюхнуўшыся, раптоўна замерлі.
Лысы Пэт стрэў у дзьвярах залатую, якая безгарбатна вярталася. Заклапочаны, ён жадаў віскі і сідр. Бронзавая назірала зпад вакна, бронза здалёк.
Бразнуўшы, брычка пакаціла.
Блюм пачуў брынк, ціхі зык. Ад’ехаў. Слабой сутаргай дыху ён дыхнуў на нямыя блакітныя кветкі. Бразнула. Ад’ехаў. Бразнуў. Слухай.
— Пра каханьне й вайну, Бэн, — сказаў містэр Дэдал. — Як у добрую старую часіну.
Мужныя вочы міс Дус, незаўважанай, адвярнуліся ад фіранкі, асьлепленыя бляскам. Ад’ехаў. Задумёная (хто ведае?), асьлепленая (бляск), яна апусьціла штору, адпусьціўшы шнурок. Задумёна напусьціла (чаму ён так хутка ад’ехаў, калі я?) на сваю бронзу над барам, дзе лысы стаяў побач сястрыцы залатой, недасканалы кантраст, кантраст недасканала антыдасканалы,
ціхі халодны засмужаны морсказялёны апоўзлы глыбокі цень, eau de Nil.
— Taro вечару бедачына Гудвін падыгрываў на піяніна, — нагадаў ім Айцец Каўлі. — Але яны не зусім зыйшліся ў меркаваньнях.
He зусім.
— Наладзілі двухгалосы дыспут, — сказаў містэр Дэдал. — Яму тады сам чорт ня даў бы рады. На старога часам находзіла, калі сабе крыху падвыпіў.
— Божа, а памятаеце, як я? — азваўся Бэн пузаты Долард, адвярнуўшыся ад пакаранай клявіятуры. — У мяне тады не было шлюбнага строю.
Зарагаталі ўсе трое. У яго не было строю. Зарагатала ўсё трыё. He было шлюбнага строю.
— Але тады пад руку трапіўся наш сябра Блюм, — сказаў містэр Дэдал. — А дарэчы, дзе мая люлька?
Ён пабрыў да стойкі бару па згубленуіо мэлядычную люльку. Лысы Пэт прынёс напоі Рычы й Польдзі. Айцец Каўлі зноў засьмяяўся.
— Здаецца, Бэн, гэта я выбавіў цябе зь бяды.
— Гэта ты, — прызнаў Бэн Долард. — Я й цяпер памятаю тыя вузкія порткі. Табе прыйшла бліскучая думка, Боб.
Айцец Каўлі пачырванеў па самыя краёчкі сваіх бліскучых барвовых вушэй. Ён выбавіў зь бя. Вуз пор. Блісдум.
— Я ведаў, што ў яго было з постам, — сказаў ён. — Ягоная жонка ў суботы падыгрывала на піяніна ў кавярні за мізэрны грош, і хто ж мне падказаў, што яна таксама займаецца й тымі рэчамі. Прыгадваеце? Мы абшукалі ўсю Холіс-стрыт, пакуль прадавец у К’ю ня даў нам адрас. Прыгадваеце?
Бэн прыгадаў, і ягонае шырокае аблічча зьдзівілася.
— Божа мой, у яе там былі ўсялякія раскошныя опэрныя строі й іншыя рэчы.
Містэр Дэдал прыплёўся назад зь люлькай у руцэ.
— У стылі Мэрыян-скуэр. Бальныя сукні, Божа мой, і дворскія сукні. I ён не схацеў узяць ні граша. Га? Безьліч якіхсьці капелюшоў, балеро, панталёнаў. Га?
— Во-во, — кіўнуў містэр Дэдал. — Місіс Мэрыян Блюм магла пазычыць строй любога выгляду.
Па набярэжных бразгацела брычка. Буяка Бойлан разваліўся на спружыністых гумах.
Пячонка з бэконам. Біфштэкс і ныркі ў цесьце. Добра, сэр. Добра, Пэт.
Місіс Мэрыян. Мне там усіх коз. Пах прыгарэлага Поль дэ Кока. Такое мілагучнае ймя ў.
— А як яе дзявочае прозьвішча? Дародная дзеўка. Мэрыян...
— Туіды.
— Так. Яна яшчэ жыве?
— I брыкаецца.
— Яна была дачкою...
— Дачкою палка.
— Так, дальбог. Я памятаю таго старога тамбурмажора.
Містэр Дэдал чыркнуў, пацягнуў, прыкурыў, выдыхнуў духмяныклуб.
— Яна ірляндка? Сапраўды, не скажу. Ты ня ведаеш, Сайман?
За клубам сутарга, клуб, моцны, духмяны, патрэскваньне.
— Шчочны мускул... Што?.. Крышку заржавеў... О, яна... Мая ірляндзкая Молі, О.
Ён пыхнуў едкім густым залпам.
— 3 Гібралтарскай скалы... напрасткі.
Яны тужылі ў цсні акіянскай глыбіні, золата ля піўное помпы, бронза ля мараскіну, абедзьве ў задуменьні, Майна Кэнэдзі, Лісмор-тэрэс 4, Драмкондра, зь Ідалёрэс, каралевай, Далёрэс, маўклівай.
Пэт падаў на непрыкрытых талерках. Леапольд парэзаў пячонку на скрылёчкі. Як ужо згадвалася, ён упадабаў сабе ў ежы нутраныя органы, арэхападобныя пупы, смажаную ікру траскі, між тым як Рычы Гулдынг, Коліс і Ўорд еў біфштэкс і нырку, то біфштэкс, то нырку, запечаныя кавалачкі еў ён еў Блюм яны елі.
Блюм з Гулдынгам, павянчаныя цішынёй, елі. Абеды вартыя князёў.
Па Бэйчлэрс-уок Буяка Бойлан бразгаціць, скок-бразь, на тугіх гумах кавалер, там бляск, там сквар, глянец кабылы, дробны трух, ляскае пуга па бакох: на цёплым месцы разваліўся, увесь нецярплівасьць ды сьмелы запал. Рог. Табе? Рог. Табе? Стаў стаў рог.
Перакрываючы іхнія галасы, заглушаючы грымотныя акорды, Долард рушыў у басатаку:
— Каліў душы каханьне загарыць...
Раскаты Бэндушыбэнджаміна дакаціліся да дрыготкіх, страсаных каханьнем, шыбінаў столі.
— Вайна! Вайна! — крыкнуў Айцец Каўлі. — Ты ваяр!
— Анягож, — засьмяяўся Бэн Ваяр. — Я думаў пра твайго гаспадара. Каханьне й грошы.
Ён перастаў. Велізарнай барадой, велізарнай галавой, пахітаў над ягоным велізарным промахам.
— Чалавеча, ты не адной разарваў бы барабанную перапонку, — прамовіў містэр Дэдал праз водар дыму, — гэткім сваім ворганам.
Зайшоўшыся барадатым буйным сьмехам, Бэн Долард тросься над клявіятурай. Ён разарваў бы.
— He ўпамінаючы ўжо пра другую перапонку, — дадаў Айцец Каўлі. — На паўголасу, Бэн. Amoroso ma non troppo5. Дайце мне.
Міс Кэнэдзі падала двум джэнтльмэнам па кухлі халоднага портэру. Кінула заўвагу. Сапраўды, пагадзіўся перціы джэнтльмэн, надвор’е прыгожае. Яны пілі халодны портэр. Ці яна ня ведае, куды выбраўся лорд-намесьнік? Чулі сталь капытоў, звон капытоў, звон. He, яна не магла сказаць. Але павінна быць у газэце. О, няхай не турбуецца. Ніякай турботы. Разгарнуўшы ’’Індэпэндэнт”, яна захвалявала, шукаючы, лорд-намесьнік, сваёй каронай, лёгка калыханай, лорд-наме. Зашмат турботы, сказаў першы джэнтльмэн. О не, ні трохі. А як ён пры гэтым паглядзеў. Лорд-намесьнік. Золата ля бронзы чулі жалеза сталь.
— каханьне загарыць,
Ня дбаю я, што заўтра будзе дзень.
У пячоначным сосе Блюм тоўк таўканіцу. Каханьне й вайну нехта там. Бэна Доларда славуты. Прыбег да нас у той вечар папрасіць фрак на канцэрт. Нагавіцы напнуліся на ім, як на барабане. Музыкальныя кормнікі. Молі папарагатала, калі ён пайшоў. Кінулася ўпоперак ложка, папісквала, брыкала нагамі. У яго ўсё прычындальле напаказ. Ой, сьвятыя на небе, я падмачылася! Ой, а жанчыны ў першым радзе! Ой, ніколі так не рагатала! Ну, але на гэтым трымаецца той ягоны бас-барылтон. Напрыклад эўнух. Цікава хто там іграе. Добрая тэхніка. Мабыць, Каўлі. Музыкальны. Назаве любую ноту, што ні зайграеш. А з дыханьнем блага, бедачына. Перастаў.
Міс Дус, павабная, Лідыя Дус, кіўнула ветліваму адвакату, Джорджу Лідуэлу, джэнтльмэну, што ўвайшоў. Добры дзень. Яна працягнула вільготную ручку, ручку ледзі, ягонаму моцнаму поціску. Брыдзень. Так, ужо вярнулася. На сваё старое седала.
— Вашы сябры ўжо там, містэр Лідуэл.
5Пяшчотна, але не занадта (італ.).
Джордж Лідуэл ветліва яе прыручыў, прытрымаў лідыяручку.
Блюм еў пяч, як было сказана. Прынамсі чыста. Той тып у Бэртана: мяшанка з храсткоў. А тут нікога: Гулдынг ды я. Чыстыя столікі, кветкі, сурвэткі мітрамі. Пэт сюды-туды, лысы Пэт. Нічога ня скажаш. Найлепшае ў Дуб.
Зноў піяніна. Гэта Каўлі. Сядае за яго, усё роўна што зьліваецца, узаемаразуменьне. Занудлівыя шліфавальнікі пілікаюць на скрыпцы, касавочачы на канец смычка, рэжуць на віялянчэлі, пакуль табе зубы не забаляць. Яе высокае працяглае пахрапваньне. Таго вечару, калі мы ў лёжы. Трамбон пад намі соп, як морж, у антракце адзін трубач разьвінціў, вытрасаў сьліну. У дырыжора нагавіцы мяшком, брык-брык. Слушна робяць, хаваючы іх пад сцэну.
Брык бразгоча брычка брукам.
Толькі арфа. Прыгожае залатое мігатлівае сьвятло. Дзяўчына грала на ёй. Як карма прыгожага. Добра гэты сос варты. Залатога карабля. Эрын. Арфа, якая аднойчы ці двойчы. Халодныя рукі. Бэн Хоўт, рададэндраны. Усе мы арфы. Я. Ён. Стары. Малады.
— Ах, я не магу, — аднекваўся містэр Дэдал, сарамяжна, бездапаможна.
Моцна.
— Давай жа, каб цябе спруціла, — грымнуў Бэн Долард. — Цягні хоць па кавалачку.
— М'аррагі, Сайман, — папрасіў Айцец Каўлі.
Ён прайшоў колькі крокаў па сцэне, паважны, узьнёслы ў засмучонасьці, распасьцёршы доўгія рукі. Сіпата ягоны кадык прасіпеў паціху. Паціху ён засыіяваў запыленаму морскаму краявіду ’’Апошняе разьвітаньне”. Мыс, карабель, ветразь над хвалямі. Разьвітаньне. Прыгожая дзяўчына, вецер лапоча ейнай хусьцінай на мысе, вецер абвявае яе.
Каўлі засьпяваў:
M'appari tutt'amor:
Il тіо sguardo I'incontr...6
Яна ня чула Каўлі, павявала хусьцінай таму, хто адплыў, свайму любаму, ветру, каханьню, лятучаму ветразю, вярніся.
— Давай жа, Сайман.
6Каханьне мне адкрылася, Мой пагляд зь ёю стрэўся... (італ.).
Містэр Дэдал паклаў сваю люльку спачываць побач з камэртонам і, сеўшы, крануўся паслухмяных клявішаў.
— He, Сайман, — павярнуўся Айцец Каўлі. — Зайграй у правільнай танальнасьці. На паўтону вышэй.
Клявішы, паслухмяныя, узялі вышэй, прамовілі, спатыкнуліся, прызналіся, зьбянтэжыліся.
Айцец Каўлі ступіў на сцэну.
— Дай, Сайман, я буду табе акампаніяваць, — сказаў ён. — Устань.
Каля ананасных карамэлек Грэма Лэмана, каля слана Элвэры брыкала брычка. За біфштэксам, ныркай, пячонкай у таўканіцы, за княскім застольлем сядзелі князі Блюм і Гулдынг. Князі за застольлем, яны падымалі й выпівалі віскі ды сідр.
Найпрыгажэйшая арыя для тэнара, сказаў Рычы: з ’’Самнамбулы”. Калісьці яе чуў у выкананьні Джо Маса. Ах, той МакГакін! Так. На свой лад. Пад хлопчыка з касьцельнага хору. Гэткі хлопчык ад імшы. Mac ад імшы. Лірычны тэнар, калі хочаце. Ніколі не забуду. Ніколі.
Спагадны Блюм над бесьпячоначным бэконам здагадаўся, як напнуліся сутаргай рысы. Паясьніца ў яго. I вочы блішчаць, як пры запаленьні нырак. Наступны нумар праграмы. Заказаў музыку, час расплаціцца. Пігулкі, стоўчаны хлеб, па гінэі за скрыначку. Хоць трохі адцягнуць. I яшчэ сьпявае: Пасярод нябожчыкаў стаю. Пасуе. Нырку на ныркі. Прыгожае прыгожай. Але няшмат яму карысьці ад іх. Найлепшае ў. Характэрнае яму. Віскі. Пераборлівы ў напоях. Шклянка крыху луснула, сьвежая мінэральная вада. Падбірае запалкі з прылаўка, ашчаднасьць. A іншы раз прамантачыць савэрэн на нейкае глупства. А калі трэба, у яго ні шэлега. Аднаго разу нападпітку адмовіўся плаціць за праезд. Забаўныя тыпы.
Ніколі Рычы не забудзе таго вечару. Колькі будзе жыць, ніколі. На галёрцы старога ’’Раялу” з малым Пікам. А калі першая нота.
Вусны Рычы зрабілі паўзу.
Цяпер нагародзіць лухты. Пра што хочаш набаіць. I верыць сам у сваю хлусьшо. Як у сапраўднасьць. Надзвычайны хлус. Трэба добрай памяці.
— Якая гэта арыя? — спытаўся Леапольд Блюм.
— ”Усё прапала”.
Рычы выпучыў губы пупышкай. Пачатковая нота салодкай сьценьню шапнула: усё. Жаўрук. Дрозд. Ягоны дых, птушынасалодкі, праз здаровыя зубы, прадмет ягонага гонару, жалейкай выплакваў горкую нядолю. Прапала. Сакавіты гук. А тут дзьве
ноты ў адной. Калісьці чуў чорнага дразда ў Глогавай даліне. Ён у мяне падхопліваў матывы, далучаўся й перайначваў. Новы кліч прапаў увесь у новым. Рэха. Мілагучны адказ. А як яно ўзьнікае? Усё прапала. Жаласьліва высьвістваў. Упаў, здаўся, прапаў.
Блюм надставіў леапольдава вуха, пакручваючы край сурвэткі пад вазай. Парадак. Так, памятаю. Прыгожая арыя. У сьне яна пайшла да яго. Нявіннасьць у месячным сьвятле. Усё роўна, затрымаць яе. Адважныя, пра небясьпеку ані дбаюць. Пакліч па імені. Крані ваду. Брычка бразгоча. Запозна. Сама жадала йсьці. Вось чаму. Жанчына. Лягчэй затрымаць мора. Так: усё прапала.
— Прыгожая арыя, — сказаў Блюм прапашчы Леапольд. — Я добра яе ведаю.
Рычы Гулдынг ніколі ў цэлым сваім жыцьці.
Ён таксама добра яе ведае. Або адчувае. Усё трубіць пра сваю дачку. Мудрае дзіцятка, якое ведае свайго бацьку, сказаў Дэдал. Я?
Блюм скоса з-над бесьпячонкавага назіраў. Выгляд твару ўсё прапала. Гуляшчы Рычы калісь. Засталіся зьляжалыя штучкі. Стрыгчы вушмі. Колца ад сурвэткі ў вока. Пасылае свайго сынка з жабрачымі лістамі. Касавокі Ўолтэр сэр я занёс сэр. He асьмеліўся б турбаваць, калі б не чакаў грошай. Выбачаюся.
Зноў піяніна. Гук лепшы, чымсьці калі я чуў апошнім разам. Настроілі, відаць. Зноў змоўкла.
Долард і Каўлі ўсё націскалі на марудлівага сьпевака, давай далей.
— Далей, Сайман.
— Ну, Сайман.
— Спадары й спадарыні, я глыбока крануты вашымі ветлымі просьбамі.
— Ну, Сайман.
— Род мой небагаты, але калі вы мне ўдзеліце свае ўвагі, я пастараюся вам засьпяваць аб разьбітым сэрцы.
Каля клёша з сандвічамі, укрытая ценем Лідыя сваю бронзу й ружу з грацыяй дамы давала й забірала: як Майна двум кухлям сваю залатую карону ў халоднай зелянкавай eau de Nil.
Адгучалі рассыпістыя акорды ўступу. Працяглы акорд пацягнуў за сабою спадзеўны голас.
— Калі цябе я ўбачыў першы раз...
Рычы адвярнуўся.
— Гэта голас Сая Дэдала, — сказаў ён.
3 паказытанымі мазгамі, распалымнелымі шчокамі, яны слухалі, адчувалі тыю плынь першую плыііь скурай членамі сэрцам душою хрыбтом. Блюм кіўнуў Пэту, лысы Пэт тугі на вуха, каб расчыніў дзьверы бару. Дзьверы бару. Вось так. Добра. Пэт, прыслужнік, паслужліва стаў слухаць, глухар тугавухі, пры дзьвярах наросьцеж наставіў вуха.
— Маю журбу панесла ў далячынь...
Празь цішу ў паветры клікаў іх сьпеў, нізказычны, не дажджу плёскат, ня лісьця шаптаньне, не падобны на голас ні струн ні жалеек ні якжаіхтам цымбалаў, кранаў іхнія сьцішаныя вушы словамі, сьцішаныя сэрцы ўспамінамі былога, свайго ў аднаго й другога. Добра, добра было слухаць: журбу, у аднаго й другога, панесла ў далячынь, калі пачулі першы раз. Калі ўбачылі першы раз, прапашчы Рычы, Польдзі, міласэрнасьць прыгажосьці, пачулі ад таго, ад каго ўжо ніяк не чакаеш, яе першае міласэрнае любоўначыстае часталюбае слова.
Гэта пяе каханьне: старая салодкая песьня каханьня. Блюм паволі сьцягнуў гумку са свайго пакеціку. Каханьня старое салодкае sonnez la золата. Блюм нацягнуў на відэлец з чатырма зубамі, расьцягнуў, пусьціў, нацягнуў на дзьве свае расшчапераныя чацьвярні, абкруціў іх чатыракроць, васьмікроць, стрыножыўся самахоць.
— Надзеяй поўніўся вясёлы дух...
У тэнараў жанчын адволі. Дапамагае ўтрымаць голас. Яна букет яму на сцэну, калі цябе самога стрэну? Кружаць голаў мне бяз. Бразгочы вясёлы дух. Ягоны сьпеў не для вялікага сьвету. Кружаць голаў ёй бяз. Напарфумавалася для яго. Якую парфуму твая жонка? Хачу ведаць. Брычка бразь. Стоп. Стук-стук. Алошні зірк у люстра па дарозе да дзьвярэй. Сені. Сюды. Як маецеся? Як бачыце. Сюды? Што? У торбачцы ў яе цукеркі, для асьвяжэньня дыху. Так? Рукі лашчылі яе буйныя.
На жаль! Голас набраў паветра, узьняўся, зьмяніўся: паўнагучны, горды, бліскучы.
— Але, на жаль, я мроіў сон...
Тон у яго ўсё яшчэ дасканалы. У Корку й паветра мякчэйшае, і вымаўленьне. Ну й дурань! Мог бы купацца ў золаце. A словы ён сьпявае ня тыя. Жонку замучыў: цяпер сьпявае. Хоць цяжка тут сказаць. Дваім ніхто не судзьдзя. Каб толькі сам не зламаўся. На людзях усё яшчэ задаецца. Усё ў яго сьпявае, і рукі, і ногі. Выпівае. Нэрвы перапружаныя. Каб сьпяваць, трэба абстынэнцыя. Суп паводле дыеты Джэні Лінд: булён, шалвея, сырыя яйкі, кварта вяршкоў. Мройна-аблочнае.
Чульлівасьцю брыняў: паволі, прыліваў. Моцна пульсаваў. Вось так якраз і трэба. Га, дай! Вазьмі! Пульс, пульс, гордапульсны стрункі ўздым.
Словы? Музыка? He: тое, што за імі.
Блюм сплятаў, расплятаў, зашморгваў, расшморгваў.
Блюм. Прыліў цёплых таемных прагнажаданых дрыжыкаў нахлынуў выліцца з музыкай, з пажадай, цёмнай напорыстай плыньню прагі. Разшорыць яе разшырыць яе прышпорыць яе ашпарыць яе. Пакрыць. Поры распорваюцца, спароўваючыся. Пакрыць. Радасьць дотык цеплыня. Пакрыць. Каб хлынула плынь цераз шлюзы. Струмень, плынь, паток, струга радасьці, дрыжыкі зьліцьця. Зараз! Мова каханьня.
—... прамень надзеі...
Зьзяе. Лідыя для Лідуэла ледзь чутным піскам зусім як дамападобная муза выпіскнула прамень надзеі.
Гэта з ’’Марты”. Зьбег акалічнасьцяў. Якраз зьбіраўся пісаць. Арыя Ліянэля. Прыгожае ў цябе ймя. He магу пісаць. Прымі ад мяне невялікі пада. Зайграй на струнах яе сэрца й кашалька. Бо яна. Я назвала цябе абрыдным хлопцам. Аднак жа ймя: Марта. Як дзіўна! Сёньня.
Голас Ліянэля вярнуўся, слабейшы, але нестамлёны. Ён зноў сьпяваў для Рычы Польдзі Лідыі Лідуэла, сьпяваў для Пэта зазёванай зяпы й вуха, каб пастаяў, каб паслухаў. Аб тым, як прыйшла першы раз, як журбу панесла ў далячынь, як пагляд, воблік, слова счаравалі яго, Гулда Лідуэла, сэрца Пэта Блюма скарылі.
Шкада што ня бачыпі ягонага твару. Лепш успрымаецца. Цырульнік у Дрэйга заўсёды чамусьці глядзіць мне ў твар калі я да яго паварочваюся ў люстры. Але чуваць тут лепш чымсьці ў бары хоць і далей.
— Твой чулы позірк....
Першы раз я яе ўбачыў на вечарыне ў Мата Дылана ў Тэрэнюры. Яна была ў жоўтым, з чорнымі карункамі. Гулялі ў музыкальныя крэслы. Мы зь ёю двое апошнія. Кон. Кружыліся паволі. Потым хутка. Мы зь ёю двое. Усе глядзелі. Стоп. Яна мігам села. Усе хто выйшаў глядзелі. Вусны ўсьміхаліся. Калені жоўтыя.
— Вочы счаравалі...
Сьпеў. Тады сыіявала ’’Чаканьне”. Я перагартаў ноты. Голас духмяны водарам якую парфуму твая бэзу. Убачыў грудзі, поўныя, горла ліло трэлі. Упершыню ўбачыў. Яна мне падзякавала. Чаму яна мне? Кон. Вочы гішпанкі. Яна сама ў сваім
патыё пад грушай а той гадзіне ў старым Мадрыдзе напалову ў цені Далёрэс янадалёрэс. Мяне. Панаджвае. Ах, прынаджвае.
— О Марта! Марта!
Пакінуўшы ўсю абамлеласьць, Ліянэль усклікнуў у сумоце, клічам уладарнага пачуцьця, каб каханая вярнулася, гарманічнымі сугуччамі, што ападалі й падымаліся. Кліч ліянэлевай самоты, каб сама ўведала, каб Марта пачула. Ён яе адну чакаў. Дзе? Тут там шукай там сям усе шукайце дзе. Дзе-небудзь.
— Вярні—іся, мая страта!
Вярні—іся, дарагая!
Самотны. Адно каханьне. Адна надзея. Адно мне суцяшэньне. Марта, грудны гук, вярніся.
— Вярніся!
Яна лунала, птушка, трымала свой лёт, чысты быстры гук, лётны срабрысты шар, узьбілася супакойна, прысьпешыла, не, завісла, зыход, не цягні так доўга доўгае дыханьне ў яго на доўгае жыцьцё, лунала высока, мігцела ў вышыні, палымнела, укаранаваная, высока, у сьвятлістай ясноце, высока, на эфірным лоне, высока, праменная ў далячынях і вышынях, паўсюды лунала, усё запаўняла, без канца й бяз краю — аю — аю...
—Да мяне!
Саймапольд!
Завяршылася.
Прыйдзі. Добра прасьпяваў. Усе запляскалі. Яна павінна. Прыйдзі. Да мяне, да яго, да яе, да цябе таксама, да мяне, да нас.
— Брава. Плясьплясь. Малайчына, Сайман! Плясюплясьплясь. Біс! Плясьплісьплясь. Голас як звон. Брава, Сайман! Плясьплёсьплясь. Біс, плясьбіс, гаманілі, крычалі, пляскалі ўсе, Бэн Долард, Лідыя Дус, Джордж Лідуэл, Пэт, Майна, два джэнтльмэны з двума кухлямі, Каўлі, першы джэнт з кух і бронзавая міс Дус і залатая міс Майна.
Буякі Бойлана зграбныя цёмнажарыя чаравікі рыпелі па падлозе бару, як вышэй сказана. Каля помнікаў сэру Джону Грэю, Гарацыю аднарукаму Нэльсану, правялебнаму айцу Тэабалду Мэцью пабразгвала брычка, як сказана вышэй толькі што. Трухам, у сьпякоце, на сьпечаным сядзеньні. Cloche. Sonnez la. Cloche. Sonnez la. Кабыла запаволіла пад узвышшам ля Ратонды, Ратлэнд-скуэр. Запаволі Бойлану, буянаму Бойлану, разагрэтаму Бойлану цягнецца кабылка.
Заціхлі погаласы акордаў Каўлі, замерлі ў паветры, насыціўшы яго да краю.
I Рычы Гульдынг хліснуў віскі, і Блюм Леапольд сідру, Лідуэл піва, другі джэнтльмэн сказаў, што яны паўтарылі б па
кухліку, калі яна не супроць. Міс Кэнэдзі, дрэнную аказваючы паслугу, скрывіла каралавыя губкі ва ўсьмешцы першаму, потым другому. Яна не супроць.
— У турму на тыдзень, — сказаў Бэн Долярд, — на хлеб з вадою. Вось тады ты, Сайман, запяяў бы, як дрозд у садочку.
Ліянэль Сайман, сьпявак, засьмяяўся. Айцец Боб Каўлі зайграў. Майна Кэнэдзі падала піва. Другі джэнтльмэн заплаціў. Том Кэрнан важна ўвайшоў. Лідыя, захапляльная, захаплялася. Але Блюм сьпяваў бязгучна.
Захапляючыся.
Рычы, захапляючыся, завёўся наконт знакамітага голасу Ta­ro чалавека. Яму запомніўся адзін вечар даўно таму. Такое нельга забыць. Сай сьпяваў ”Моц і хвалу”, у Нэда Лэмбэрта было. Добры Божа ніколі ў жыцьці ён ня чуў каб бралі такія ноты ў жыцьці ня чуў няшчырая, расстацца нам пара так чыста так Божа ў жыцьці ня чуў калі каханьня ўжо няма такім зычным голасам спытайце Лэмбэрта ён вам тое самае скажа.
Гулдынг, з румянцам праз бледнасьць, апавядаў містэру Блюму, з тварам цёмнае ночы, як Сай Дэдал, у Нэда Лэмбэрта, сьпяваў ”Моц і хвалу”.
Ён, містэр Блюм, слухаў, як ён, Рычы Гулдынг, апавядае яму, містэру Блюму, пра той вечар, калі ён, Рычы, чуў, як ён, Сай Дэдал, сьпяваў ”Моц і хвалу” ў доме ў яго, Нэда Лэмбэрта.
Швагры: сваякі. Мінаем адзін аднаго і ні слова ня скажам. Я думаю, лопнула слабая струнка. Трактуе яго з пагардай. I глянь жа. Ад гэтага яшчэ больш ім захапляецца. О, той вечар, калі Сай сьпяваў. Чалавечы голас, дзьве тоненькія шаўковыя нітачкі. Найдзіўнейшае з усяго.
Гэты голас быў галашэньнем. Цяпер спакайней. Калі цііпыня, тады й адчуваеш, што чуеш. Вібрацыі. Цяпер абціхлае паветра .
Блюм разблытаў свае скрыжаваныя далоні й вялымі пальцамі патузваў пругкую гумовую струнку. Ён напінаў і патузваў. Яна дрынкала й брынкала. Пакуль Гулдынг гаманіў пра пастаноўку голасу ў Бэрэклафа, а Том Кэрнан, зьвяртаючыся ў мінулае зь нейкім рэтраспэктыўным упарадкаваньнем, нешта гаварыў Айцу Каўлі, які, слухаючы, імправізаваў, які ківаў, імправізуючы. Пакуль Вялікі Бэн Долард гаварыў з Сайманам Дэдалам, які прыкурваў люльку, які ківаў, прыкурваючы, які курыў.
Мая страта. Усе рамансы на гэтую тэму. Яшчэ мацней нацягнуў Блюм сваю струнку. Ці ня жорста так. Людзі прывяжуцца адзін да аднаго: прынадзяць адзін аднаго. А потым разрыў. Сьмерць. Крах. Абухом па галаве. Кабтвайгодухутутнячуў.
Жыцьцё чалавека. Дыгнам. Бр-р, як той пацук дрыгаў хвастом! Пяць шылінгаў я ахвяраваў. Corpus paradisum'. Крумканьне клірыка, пуза як у здохлага сабакі. Прапаў. Адпелі. Забыты. I я так сама. I адааго прыгожага дня яна з. Пакінеш яе: прыелася ўжо. Спачатку будзе цярпець. Пахліпае. Вялікія вочы гішпанкі ўстаўленыя ў пустку. Хвалісталісталістагустаустаустыя валасы, непрычасаны—я.
Але й зашмат шчасьця наганяе нуду. Ён напінаў мацней, усё мацней. Дык ты нешчасьлівы ў? Брынь. Лопнула.
Бразгат у Дорсэт-стрыт.
Міс Дус сваю атласную ручку забрала з дакорам і задаволенасьцю.
— Вы зашмат сабе дазваляеце, — не дазволіла яна, — мы яшчэ недастаткова знаёмыя.
Джордж Лідуэл запэўніў яе, што ён шчыра, што ён сур’ёзна: аднак яна не паверыла.
Першы джэнтльмэн запэўніў Майну, так і было. Яна ў яго запыталася, ці так яно было. I другі кухаль яе запэўніў, так было. Што так яно й было.
Міс Дус, міс Лідыя, ня верыла — міс Кэнэдзі, Майна, ня верыла — Джордж Лідуэл, не, — міс Дус не — першы, першы — джэнт з кух — верыла, не, не — не, не, міс Кэні — Лідлідыюэл — кух.
Лепш напісаць тут. На пошце ўсе ручкі паабкусваныя й паламаныя.
Лысы Пэт на ківок ступіў крок. Пяро й атрамант. Пайшоў. I прамакатку. Пайшоў. Прамакатку. Пачуў тугавухі Пэт.
— Так, — сказаў містэр Блюм, паскубваючы скручаную гумку. — Безумоўна. Некалькі радкоў, і хопіць. Мой падарунак. Уся тая італьянская музыка з фіярытурамі. Хто аўтар? Калі ведаеш прозьвішча, робіцца неяк ясьней. Вымай лісток паперы, канвэрт: з абыякавай мінай. Гэта зусім тыпова.
— Найзнакамітшы нумар ва ўсёй гэтай опэры, — сказаў Гулдынг.
— Сапраўды, — адказаў Блюм.
Усё гэта нумары. Лікі. Уся музыка, калі добра задумацца. Два памножыць на два падзяліць напалову будзе двойчы адзін. Вібрацыі: якраз тыя акорды. Адзін плюс два плюс шэсьць будзе сем. Можна лічбамі круціць як хочаш. Заўсёды выйдзе штосьці роўнае чамусьці: сымэтрыя. Сымэртыя. Ён і не заўважыў, што я ў жалобе. Таўстаскуры: далей за сваё пуза ня бачыць. Музма-
7Цела раю (лаі/J.
тэматыка. А здаецца, што чуеш нешта нябеснае. А спрабуй ёй сказаць нешта такое: Марта, сем памножыць на дзевяць мінус ікс дае трыццаць пяць тысяч. Як гарохам аб сьцяну. Так што ўся сутнасьць у гуках.
Напрыклад, ён цяпер іграе. Імправізуе. Пакуль няма слоў, гэта можа абазначаць што заўгодна. Трэба прыслухацца як сьлед. Нялёгка. Спачатку ўсё добра: потым чуеш, быццам трохі выпаў з тэмы: быццам трохі разгубіўся. А далей ужо пасыплюцца мяхі ды бочкі, цсраз платы з каліочым дротам, бег зь перашкодамі. Мэлёдыю стварае рытм. Залежыць, у якім ты настроі. Але слухаць заўсёды прыемна. За выняткам гамаў, якія паненкі дзяўбуць угору і ўніз. Ажно дзьве па-суседзку. Для такіх павінны прыдумаць бязгучныя піяніны. Я ёй купіў Blumenliecfi. Дзеля назвы. Аднаго разу йшоў дадому вечарам, а дзяўчына гэта йграла ў павольным тэмпе, дзяўчына. Дзе вароты стайняў побач з Цэцылія-стрыт. Мілі ня любіць. Дзіўна, бо мы абое.
Лысы Пэт глухар прынёс атрамант і бювар. Плоскі бювар паклаў глухар побач з атрамантам і ручкай. Тал від і нож забраў. Пэт зьнік.
Гэтай мове няма роўных, заявіў Бэну містэр Дэдал. Яшчэ хлопцам ён чуў як яны напявалі свае баркаролы: Рынгабэла, Кросхэйвэн, так, Рынгабэла. Прыстань у Кінгстаўне поўная італьянскіх караблёў. Уяўляеш, Бэн, яны там шпацыравалі месячнымі начамі ў такіх неверагодных капелюшох. Удала зьліваліся галасы. Якая музыка, Бэн. Чуў хлопцам. Ноччу над портам гучалі люнаролы.
Скіслую люльку адклаўшы, складзеную шчытком далонь паднёс ён да сваіх губ, якія пратуркаталі начны кліч у месячным сьвятле, зычны зблізку, кліч здалёку, адказваючы.
Краем скручанага трубкай ’’Фрымэна” вандравала Блюма вока, каб ён не сурочыў, шукаючы, дзе ж гэта я бачыў. Колэн, Коўлмэн, Дыгнам Патрык. Гэй-га! Гэй-га! Фоўсэт. Ara! Тое што я шукаў...
Спадзяюся, ён не назірае за мной, нюх як у пацука. Ён разгарнуў свой ’’Фрымэн”. Цяпер ня ўбачыць. He забывай е пісаць па-грэцку. Блюм абмакнуў. Блум прашап: дарагі сэр. Дарагі Генры напісаў: дарагая Мэйды. Атрымаў ад цябе лі і кве. Да д’ябла, а куды я падзеў? У нейкай кіш. Абсалю немаг. Падкрэсьліць немаг. Напісаць сёньня.
8Песьня кветак (ням.).
Нудная справа. Зануджаны Блюм далікатна пабубніў я толькі лёгка задумаўся пальцамі па плоскім бювары ад глухара Пэта.
Далей. Ты ведаеш, што я маю на думцы. He, гэтае е зьмяні. Прымі маленькі падар што я пакл. Адк не прасі. Чакай жа. Пяць Дыг. Тут каля двух. Пэнс чайкам. Ілія нады. Сем у Дэйві Бэрна. Разам каля васьмі. Скажам тады, паўкроны. Маленькі падар: п.п. два і шэсьць. Напішы мне доўгі. Ты ня грэбуеш? Бразгат, ці табе ўстаў? Так хвалююся. Чаму ты мяне назвала абрыд? Пэўна, сама абрыдная? Ах, Мэры майткі на шпільцы насіла. На сёньня бывай. Так-так, раскажу табе. Я таксама хацеў бы. Каб трымаліся. Назаві мяне тымі іншымі? Іншыя сховы, так напісала. Пакуль ня вычарп мне цярп. Каб трымаліся. Ты павінна верыць. Верыць. Кух. Гэта. Шчырая. Праўда.
Дурнавата, што я пішу? Мужы не. Іх сямейнае жыцьцё прымушае, іхнія жонкі. Таму што я не з. Ну а калі б. Але як? Яна павінна. Захаваць маладосьць. Калі б яна даведалася. Картачка ў мяне ў якасным кап. He, усяго нельга гаварыць. Лішняя прыкрасьць. Калі самі ня бачаць. Жанчына. Што добрае аднаму, добрае й другому.
Экіпаж нумар трыста дваццаць чатыры, кіруе ім Бэртан Джэймс, дом нумар адзін, Хармані-авэню, Донібрук, а ў экіпажы пасажыр, малады мужчына ў шыкоўным гарнітуры зь сіняй саржы, пашытым у Джорджа Робэрта Мізаеса, закройшчыка й краўца, што пражывае на набярэжнай Ідэн пяць, у франтаватым саламяным капелюшы, купленым у Джона Плэстава, ГрэйтБрансуік-стрыт дом нумар адзін, капялюшніка. Ясна? Гэта й ёсьць тая брычка, што жвава пабрыквала й пабразгвала. Каля мясной крамы Длугача, каля зыркай рэклямы Агэндат рысіла спраўнаклубая кабыла.
— Адказваем на абвестку? — запыталіся колкія вочкі Рычы.
— Так, — сказаў містэр Блюм. — Каміваяжор у межах гораду. Нічога ня выйдзе, як думаю.
Блюм шапта: найлепшыя рэкамэндацыі. Генры тым часам пісаў: гэта мяне ўсхвалюе. Цяпер ужо ведаеш. Сыіяшаюся. Генры. Грэцкае е. Лепш, калі ёсьць пастскрыптум. Што ён цяпер іграе? Імправізацыя. Інтэрмэца. Р. S. Рам там там. А як ты па? Пакараеш мяне? Скасабочаная спадніца ўзьлятае, луп дый луп. Скажы мне, я хачу. Ведаць. Без. Умоўна, калі б не хацеў, не пытаўся б. Ля-ля-ля-рэ. Канец цягнецца сумна, у міноры. Чаму мінор сумны? Падпішы Г. Ім падабаецца сумнае пад канец. Р. Р. S. Ляля-ля-рэ. Сёньня мне так сумна. Ля-рэ. Так самотна. До.
Ён хутка прамакнуў бюварам Пэта. Канвэ. Адрас. Перапішы проста з газэты. Прашаптаў: сп.сп. Колэн, Коўлмэн і С-ка. A Генры напісаў:
Міс Марце Югіфард Да запатрабаваньня Долфінс-Барн-лэйн Дублін
Прамакні й там каб нельга было прачытаць. Вось так. Ідэя для апавяданьня на прэмію. Дэтэктыў штосьці там прачытаў з прамакаткі. Гінэя за калёнку. Мэтчэм часта раздумвае аб сьмяшлівай чараўніцы. Бедная місіс Пюрфой. Пр. др: прыдурак.
Занадта ўжо паэтычна выйпіла наконт суму. Гэта музыка так. У музыцы ёсьць чары, кажа Шэкспір. Цытаты на кожны дзень году. Быць ці ня быць. Ходкая мудрасьць.
У разарыі Джэралда на Фэтэр-лэйн ён праходжваецца, шэравока-каштанававалосы. Усяго адно жыцьцё нам дадзена. Адно цела. Дзей. Але толькі дзей.
Як-ніяк, але зроблена. Марку й паштовы перавод. Пошта побач. Давай цяпер. Досыць. Абяцаў зь імі спаткацца ў Барні Кірнана. Непрыемная справа. Дом смутку. Давай. Пэт! Ня чуе. Глухі, як пень.
Брычка ўжо туды пад’яжджае. Гаварыць. Гаварыць. Пэт! Ня чуе. Сурвэткі раскладвае. Находзіцца так за ўвесь дзень. Намаляваць яму на лысіне твар, будзе адзін у двух абліччах. Хацелася б, каб яны яшчэ засьпявалі. Адвялі б думкі ад.
Лысы Пэт заклапочана мітрыў сурвэткі. Пэт тугавухі. Пэту трэба несьці табе есьці. Хі-хі-хі-хі. Трэба несьці табе есьці. Хі-хі. Глухар тугі. Хі-хі-хі-хі. Трэба несьці табе есьці. Яму нельга сесьці бо трэба несьці табе есьці. Хі-хі-хі-хі. Хо. Несьці табе есьці.
Цяпер Дус. Дус Лідыя. Бронза й ружа.
Яна цудоўна, папросту цудоўна правяла час. Гляньце, якую прыгожую ракавінку яна прывезла.
Трымаючы лягутка, яна прынесла яму на самы канец стойкі віты й рагаты морскі горн, каб ён, Джордж Лідуэл адвакат, мог паслухаць.
— Слухайце! — дала загад.
Пад словы Тома Кэрнана, разагрэтыя джынам, акампаніятар віў павольную мэлёдыю. Аўтэнтычны факт. Як Уолтэр Бэпты страціў голас. I тут, сэр, муж схапіў яго за горла. Вы мярзотнік, кажа. I любоўных песьняў вы ўжо не засьпяваеце. Такая гісторыя, сэр Том. Боб Каўлі віў. У тэнараў жанчын адво. Каўлі адхіліўся ўзад.
Ах, цяпер ён пачуў, яна паднесла яму да самага вуха. Слухайце! Ён слухаў. Цудоўна. Яна паднесла да свайго, і ў бледным працэджаным сьвятле золата сьлізганула кантрастам. Таксама паслухаць.
Стук.
Церазь дзьверы бару Блюм бачыў, як яны падносілі да вуха ракавіну. Ён чуў, хоць і слабей, тое, што чулі яны, кожная сабе, а потым адна адной падносячы паслухаць, паслухаць плёскат хваляў, гулкі, бязгучны рык.
Бронза ля стамлёнага золата, зблізку, здалёк, слухалі.
Яе вуха — таксама ракавіна, мочка адтапыраная. Была над морам. 0 прыморскія красуні. Скура прыпяклася на сонцы. Каб дастаць загару, трэба спачатку крэмам. Грэнка з маслам. Дарэчы, не забыцца пра той крэм. Каля роту гарачка. Кружаць голаў мне. Валасы начэсаныя наверх: ракавіна абрасла водарасьцямі. Чаму яны хаваюць вушы пад тымі водарасьцямі валасоў? А турчанкі рот хаваюць, таксама чаму? Толькі вочы паверх сеткі. Чадра. Паспрабуй туды пранікні. Пячора. Уваходзіць толькі па справе.
Думаюць, што яны чуюць мора. Ягоны сьпеў. Рык. А гэта кроў. Прылівае да вушэй. А што, таксама мора. Малекулы астраўкі.
Праўда, цудоўна. Так выразна. Яшчэ. Джордж Лідуэл патрымаў яе, шапатлівую, паслухаў: потым паклаў побач, асьцярожна.
— Аб чым сьпяваюць бурлівыя хвалі? — спытаўся ён у яе, усьміхнуўшыся.
Чаруючы, не адказваючы, морскаўсьміхаючыся, Лідыя Лідуэлу ўсьміхнулася.
Стук.
Каля Лэры О’Рорка, каля нашага Лэры, зуха Лэры О’, Бойлан хібануўся й Бойлан павярнуў.
Ад пакінутай ракавіны міс Майна сьлізганула да кухля. He, яна не была зусім адзінокая, гарэзьліва паведаміла галоўка міс Дус містэру Лідуэлу. Шпацыры над морам пры месяцы. He, не адзінока. 3 кім? Яна дастойна адказала: з адным дастойным знаёмым.
Пальцы Боба Каўлі зноў замільгалі ў высокіх актавах. Права першага спагнаньня за гаспад. Яшчэ трохі часу. Доўгі Джон. Вялікі Бэн. Зь лёгкіх пальцаў зьлятаў лёгкі яркі матыў дзеля лёгканогіх дамаў з гарэзьліай усьмешкай і іхніх кавалераў, дастойных знаёмых. Раз: раз-раз-раз: два-раз-тры-чатыры.
Мора, вецер, лістота, грымоты, воды, мычаньне кароваў, жывёльны рынак, пеўні, куры не кукарэкаюць, вужакі с-с-с-сыкаюць. Музыка ёсьць ва ўсім. Дзьверы Ратлэджа: і-і-крыыы рыпнулі. He, гэта ўжо шум. А цяпер ён іграе мэнуэт з ”Дон Жуана”. Прыдворныя ў строях любога выгляду танцуюць у пакоях замку. Галеча. Мужыкі навонкі. Пазелянелыя ад голаду твары, ядуць лапухі. Прыемны абразок, нічога ня скажаш. Глянь: глянь-глянь-глянь-глянь-глянь: глянь на нас.
Вясёлае, я добра адчуваю. Але сам бы ніколі не напісаў такую. Чаму? Мая радасьць іншая. Але абедзьве яны — радасьці. Так, гэта радасьць. Музыка самім фактам кажа, што ты. Колькі разоў я думаў, настрой у яе дрэнь, а яна пачынае падпяваць. I тады ведаеш.
МакКой з валізай. Мая жонка й твая жонка. Кашэчы попіск. Як шоўк дзяруць. Калі размаўляе, трашчыць як трашчотка. Яны ня могуць гаварыць з паўзамі, як мужчыны. I нейкая прорва ў іх у голасе. Запоўні мяне. Я цёплая, цёмная, адкрытая. Молі ў quis est homo-. Мэркадантэ. Прыхінуў вуха да сьцяны, каб слухаць. Мне трэба жанчына, якая адпускала б тавар.
Бразь брык стала брычка. Франтпантофаль Бойлана-франта й франтшкарпэткі ў сінія стрэлкі лёгка з брычкі на зямліо зыйшлі.
А глянь жа! Малая начная музыка. 3 гэтага можа выйсьці добры калямбур. Я гэтую музыку часта чую, калі яна. Акустыка. Цуркатаньне. Калі ў пусты гаршчок, асабліва гулка. Бо ў той акустыцы зьмены гучнасьці згодна вазе вады раўняіоцца па законе падзеньня вады. Як тыя рапсодыі Ліста, вугорскія, цыганскавокія. Пэрлы. Кроплі. Дожджык. Кап-кап-ляп-ляп-плюсьплюсь. Сссык. Цяпер. Можа, якраз цяпер. Або ўжо.
Хтось у дзьверы стук, хтось у дзьверы грук, то яздок Поль дэ Кок трапны скок певень курку кукарэку курка квок. Кво-о-о-к!
Стук.
— Qui sdegno9, Бэн, — папрасіў Айцец Каўлі.
— Ды не, Бэн, — умяшаўся Том Кэрнан, — лепш ’’Юнага бунтара”. На роднай гаворцы.
— Давай, Бэн, — сказаў містэр Дэдал. — 0, добрыя людзі.
— Давай, давай, — падтрымалі ўсе ў адзін голас.
Пайду ўжо. Гэй, Пэт, сюды. Хадзі. Ен падыходзіць, ён падыходзіць, не марудзіць. Да мяне. Колькі зь мяне?
— А ў якой танальнасьці? Шэсьць дыезаў?
— Фа дыез мажор, — сказаў Бэн Долард.
9Тут абурэньне (італ.).
Расшчапераныя кіпцюры Каўлі ўпалі на чорныя клявішы ніжніх актаваў.
Я павінен ісьці, сказаў князь Блюм князю Рычы. He, запярэчыў Рычы. Так, павінен. Дзесьці дастаў граша. Цяпер гульне на ўвесь мах, пакуль паясьніца ня схопіць. Колькі? Ён чуебачыць губмову. Шылінг і дзевяць пэнсаў. Пэнс яму. Вось. He, дай яму два. Глухі, заклапочаны. Можа ў яго дома сям’я, чакаюць, чакаюць, Пэт прыходзь дахаты. Хі-хі-хі-хі. Глухару трэба несьці, каб ім было паесьці.
Але пачакай. Паслухай. Змрочныя акорды. Панурурурурыя. Нізкія. У пячоры ў цёмным нутры зямлі. Груды руды. Камякі музыкі.
Голас змрочнага часу, некаханьня, зямной уморанасьці, паважна ўступіў і, балесны, прышлы здалёк, зь дзікіх гор, зьвярнуўся да добрых і шчырых людзей. Сьвятара ён шукаў, яму хацеў мовіць слова.
Стук.
Барылтон Бэна Доларда. Стараецца выказаць, як можа. Вохканьне разьлеглага балота, бязьлюднага, бязьмесячнага, бяздамнага. Яшчэ адзін няўдаліца. Калісьці быў вялікім дастаўнікам для флёту. Памятаю: насмалаваныя канаты, сыгнальныя ліхтары. А потым банкруцтва на дзесяць тысяч фунтаў. Цяпер у прытулку Айві. Каморка нумар такі й такі. Піва Баса нумар адзін яго так даканала.
Сьвятар дома. Слуга фалыпывага сьвятара запрашае яго ўвайсьці. Уваходзь. Сьвяты айцец. Завіткі акордаў.
Руйнуюць. Даводзяць да загубы. А потым даюць па каморцы, каб меў дзе спруцянець. Баю-бай. Калыханка. Сьпі, сабачка, баю-бай. Сьпі, сабачка, і здыхай.
Голас, што гучыць перасьцярогай, злавеснай перасьцярогай, распавядаў ім, як юнак уваходзіць у пустую залю, як злавесна адгукаюцца ягоныя крокі, распавёў аб змрочных пакоях, дзе сядзеў сьвятар у сутане, гатовы выслухаць споведзь.
Чыстая душа. Цяпер трохі прыбрудзілася. Думае выйграць конкурс у ’’Адказах”, рэбусы на загалоўкі вершаў. I мы ўручым вам храбусткі пяціфунтавы банкнот. Птушка сядзіць на яйках у гнязьдзе. Ён адгадвае, што гэта ’’Песьня апошняга мінстрэля”. Ка рысачка тэ, якая гэта хатняя жывёла? Эн рысачкі эн, харобры матрос. Але голас у яго й цяпер знакаміты. Далёка не эўнух, з тым сваім прычындальлем.
Паслухай. Блюм слухаў. Рычы Гулдынг слухаў. I ля дзьвярэй глухі Пэт, лысы Пэт, напівак атрымаўшы, слухаў.
Акорды загучалі павальней.
Голас раскаяньня й гора цягнуў паволі, аздобна, трапятліва. Скрушлівая барада Бэна спавядалася: in nomine Domini, у ймя Гасподняе. Ён стаў на калені. Біўся кулаком у грудзі, каючыся: теа culpa10.
Зноў лаціна. Круцяцца вакол яе, як кот вакол сьмятаны. Сьвятар са сьвятымі дарамі для тых жанчынаў. Другі ў могілкавай капліцы, дамавіна або донаван, corpusnomine. Цікава, дзе цяпер той пацук. Драпаціць.
Стук.
Яны слухалі: кухлі й міс Кэнэдзі, Джорджа Лідуэла выразістыя павекі, паўнагрудны атлас, Кэрнан і Сай.
3 уздыхам голас сум свой выліваў. Свае грахі. Пасьля Вялікадня ён вылаяўся разы тры. Сукін ты сын. I раз імшу ён прапусьціў. Аднойчы ля касьцёла ёй ішоў і за спачын матчынае душы не памаліўся. Зусім япічэ юнак. Юны бунтар.
Бронза, ля піўнае помпы, заслухаўшыся, вочы скіравала ў даль. Самазабыўна. I ведаць ня хоча, што я. Молі заўсёды дапетрыць, калі хто на яе глядзіць.
Бронза вочы скіравала ў даль, у бок. Там люстра. Гэта, відаць, яе самы ўдалы профіль. Яны заўсёды ведаюць. Грук у дзьверы. Апошняя рысачка да туалету.
Кук-каррэ-ку.
Пра што яны думаюць, калі слухаюць музыку? Так ловяць грымотных зьмеяў. Той вечар, калі Майкл Ган даў нам сваю лёжу. Настройваньне інструмантаў. Пэрскі шах любіў гэта больш за ўсё. Нагадвала яму свой родны мілы кут. А яшчэ высмаркаўся ў заслону. Можа, у іх так прынята. Таксама музыка. А што ў тым дрэннага. Трутуту. Медзяныя, аслы дурныя, рычаць, задзёршы раструб. Безабаронныя кантрабасы з ранай у баку. Драўляныя дудкі мыкаюць як каровы. Фартэпіян як адкрытая кракадзілава пашча, музыка з сківіцамі. Дудвіны, драўляныя Гудвіны.
Яна выглядала надзвычайна. Шафранавая сукня з глыбокім выразам, усе повабы напаказ. Гвазьдзіковы пах дыханьня, калі нахілялася штосьці спытацца. Я расказваў, што піша Спіноза ў той татавай кнізе. Слухала як зачараваная. Вочы во такія. Нахілілася дапераду. Тып на бальконе разглядаў яе зьверху ўніз у бінокль, ня мог адарвацца. Каб адчуць красу музыкі, трэба паслухаць двойчы. Прыроду жанчыны з аднаго пагляду. Бог стварыў краіну, а чалавек песьню. Мне там усіх коз. Філязофія. Ну й лухта!
10Маявіна Ілаі/J.
Усе прапалі. Усе палі ў бітвах. У бітве пад Росам бацька, у бітве пад Гоўры браты. У Ўэксфард, мы ўэксфардзкія хлопцы, ён ішоў. Апошні са свайго роду-племені.
Я таксама. Апошні са свайго роду. Mini з маладым студэнтам. Што ж, відаць, сам вінаваты. Няма сына. Рудзі. Цяпер ужо позна. А калі не? Калі не? Калі яшчэ?
Ён не адчуваў нянавісьці.
Нянавісьць. Любоў. Толькі словы. Рудзі. Неўзабаве буду стары.
Вялікі Бэн разгарнуў голас. Магутны голас, сказаў Рычы Гулдынг, на твары якога румянец змагаўся з бледнасьцю, неўзабаве старому Блюму, калі той яшчэ малады.
Цяпер пра Ірляндыю. Мая краіна даражэй за караля. Яна слухае. Хто баіцца гаварыць пра дзевяцьсот чацьвёрты? Час адплываць. Наглядзеўся ўдосталь.
— Багаславі мне, ойча, — усклікнуў бунтар Долард, — багаславі мне на дарогу.
Стук.
Блюм, не пабагаслаўлёны на дарогу, глядзеў. Туалет аіпаламляльны: і то пры васямнаццаці шылінгах на тыдзень. Паклоньнікі кідаюцца грашом. Трэба мець вочы расплюшчаныя. О дзяўчаты, прыгажуні. Над сумнымі хвалямі мора. Раман харысткі. Раскрытыя лісты, даказалі парушэньне шлюбнага абяцаньня. Салодкай пташачцы піша коцік-маркоцік. Сьмех у залі суда. Генры. Подпіс ня мой. Якое прыгожае ў цябе.
Музыка загучала глуха, мэлёдыя й словы. Потым прысьпешыла. Шолах сутаны, і замест уяўнага сьвятара перад ім жаўнер. Гвардзіст, капітан. Яны ўсё гэта ведаюць на памяць. Любяць паказытаць сябе жахам. Гвардзіст кап.
Стук. Стук.
Жахнутая, слухала, падаўшыся дапераду, каб слухаць са спагадай.
Пусты твар. Або цнатліўка, або пакуль толькі пальчыкам. Пустая бачынка: пішы на ёй. А калі не, што зь імі робіцца? Падаюць духам і ў роспач. Падтрымлівае ў іх маладосьць. Нават самі сабе зьдзіўляюцца. Глядзі. Пайграць на ёй. Падзьмуць губамі. Белацелая жанчына, жывая флейта. Падзьмуць зьлёгку. Мацней. Любая жанчына тры дзіркі. Так і не пабачыў у багіні. Яны таго хочуць: ня трэба лішняй далікатнасьці. Таму ён кожную й мае. У кішэні золата, на мордзе нахабства. Вока на вока: песьні бяз слоў. Молі й той хлапчук катрыншчык. Адразу здагадалася, што ён пра хворую малпку. А можа таму што да
гішпанца падобны. Такім спосабам можна нават зьвяроў разумець. Салямон умеў. Прыродны дар.
Брухамоўнасьць. Губы ў мяне стуленыя. Думаюць, у маім жыва. Што?
Жадаеш? Ты? Я. Хачу. Каб. Ты.
Заюшаны гвардзіст прахрыпеў праклён. Наліўся сукінсынам. Добра надумаў, хлопча, што прыйшоў сюды. Жыцьця табе даю ўсяго гадзіну. Апошнюю тваю.
Стук. Стук.
Цяпер самы жах. Яны яго шкадуюць. Выціснуць сьлязу за пакутнікаў. За ўсё, што памірае, што хоча, паміраючы, памерці. За ўсё, што нараджаецца. Бедная місіс Пюрфой. Спадзяюся, ужо разрадзілася. Бо іхнія ўлоньні.
Вільгаць улоньня жанчыны зрэнка глядзела праз вейкаў частакол, спакойна, услухоўваючыся. Калі яна не адзываецца, бачыш, якія прыгожыя могуць быць яе вочы. Па гэнай рацэ. I кожны раз, калі паволі ўзьнімалася атласная хваля яе грудзей (яе буйныя кшталты), чырвоная ружа ўзьнікала паволі й паволі панікала, Яе дыханьне ў такт сэрцу: дыханьне ёсьць жыцьцё. I ўсе тонкія-тоненькія завіткі папарацевых валасоў, яе дзявочых, трапяталі ў такт.
Але паглянь. Цьмянеюць ясны зоры. О, ружа! Кастыліі. Заранка. Га. Лідуэл. Дык гэта яму а не. Закахаўся. I я так? Паглядзі вакол яе. Коркі, калюжыны піўнай пены, пустыя бутэлькі.
На гладкі тронак піўнае помпы Лідыя ручку паклала лягутка, мякутка, пакінь гэта маім рукам. Усё прапала ў парыве шкадаваньня да бунтара. Туды-сюды, туды-сюды: бліскучы тронак (яна ведае пра ягоныя вочы, мае вочы, яе вочы) вялікі і ўказальны пальцы, шкадуючы, шморгалі: нашморгвалі, падшморгвалі, а потым, далікатна кранаючыся, сьлізганулі, паволі, гладка, на дол, і белы, цьвёрды, халодны паліваны кол тырчаў у іх сьлізготным зашмаргу.
Певень квоку кукарэку.
Стук. Стук. Стук.
Гаспадаром у гэтым доме я. Амін. Зь лютым скрыгатам зубоў. Здраднікі завіснуць.
Акорды выказалі згоду. Вельмі сумная гісторыя. Але так мусіла быць.
Выбрацца, пакуль не закончылася. Дзякуй, гэта было боскае. Дзе мой капялюш. Прайсьці каля яе. ’’Фрымэна” можна пакінуць. Ліст пры мне. А раптам яна? He. Хадзіць. Хадзіць. Хадзіць. Як Кэшл Бойла Конара Койла Тысдал Морыс Ітакдал Фарэл, хадзі-і-і-і-і-і-і-ць.
Ну, мне трэба. Ужо йдзяце? Тмнтрбдпбчньня. Блмст. У крапіве высокай. Блюм устаў. Ох. Мыла ззаду адчуваю стала ліпкае. Успацеў, відаць: музыка. Той крэм, памятай. Ну, да сустрэчы. Якасны кап. Картачка там, так.
Каля глухара Пэта ў дзьвярах, што вуха навастрыў, прайшоў Блюм.
Пад сьценкай казармы яго расстралялі. I ў Пасыджы цела яго пахавалі. Dolor!11 О, ён далёрэс! Голас гаротнага пеюна клікаў да скрушлівай малітвы.
Каля ружы, каля атласных грудзей, каля пяшчотнай ручкі, каля памыяў, коркаў, пустых бутэлек, кланяючыся на хаду, пакідаючы ззаду вочкі й завіткі, бронзу й золата ў глыбокаморскімцені, праходзіў Блюм, лагодны Блюм, я так самотны Блюм.
Стук. Стук. Стук.
Малецеся за яго, узмаліўся бас Доларда. Тыя, што слухаюць у цішы. Прашапчэце малітву, выцісьніце сьлязу, добрыя людзі, шчыры народ. Ён быў юным бунтаром.
Напужаўшы калідорнага бунтара з навостраным вухам, ужо ў сенях Блюм пачуў раскат і рык пахвалаў, смачныя похлапы па плячох, тупат ботаў, ботаў усіх іх, не бунтароў. Усеагульны хор патрабаваў выпіўкі спаласнуць такую нагоду. На шчасьце, я пазьбег.
— Хадзі, Бэн! — усклікнуў Сайман Дэдал. — Дальбог, ты быў ня горшы, чымсьці ў свае найлепшыя гады.
— Лепшы, — сказаў Томджын Кэрнан. — Самае пранікнёнае выкананьне гэтай баляды, клянуся маёй душой і гонарам.
— Лябляш, — сказаў Айцец Каўлі.
Бэн Долард, шчодра нашпігаваны пахваламі і ўвесь паружавелы, грузна пракачучаў да стойкі на цяжкаступных ступнях, шчоўкаючы вузлаватымі пальцамі, нібы кастаньетамі.
Вялікі Бэнабэн Долард. Вялікі Бэн-Бэн. Вялікі Бэн-Бэн.
Ррр.
Усе расчуліліся. Сайман сваю ўзрушанасьць пратрубіў фаготаносам, і ўсе расьсмяяліся й прывялі яго, Бэна Доларда, у дасканалы насгрой.
— Як вы парумянелі, — сказаў Джордж Лідуэл.
Міс Дус паправіла сваю ружу, рыхтуючыся абслужыць.
— Бэн machree12, — сказаў містэр Дэдал, ляпнуўшы Бэна па тлустай лапатцы. — Малайчына як трэба, ды толькі займаецца тайным назапашваньнем тлушчавых тканак.
^Смутак (лац.).
12Маё сэрца (ірлян.).
Ррррррссс.
— Сьмерцяносны тлушч, Сайман, — буркнуў Бэн Долард.
Рычы лопнула слабая струна сядзеў адзінока: Гулдынг, Коліс, Уорд. У нерашучасьці чакаў. Пэт, не атрымаўшы платы, таксама.
Стук. Стук. Стук. Стук.
Міс Майна Кэнэдзі прыблізіла вусны да вуха кухля нумар адзін.
— Містэр Долард, — ціха шапнулі яны.
— Долард, — шапнуў кухаль.
Нумар адзін паверыў: міс Кэн калі яна: што ён дол: яна дол: кух.
Ён прашаптаў, што ведае гэтае ймя. Так бы мовіць, гэтае ймя яму знаёмае. Так бы мовіць, ён ужо раней чуў гэтае ймя. Долард, праўда? Так, Долард.
Так, вымавілі яе вусны галасьней, містэр Долард. Ён прасьпяваў тую песьню цудоўна, прашаптала Майна. I ’’Апошняя ружа лета” таксама цудоўная песьня. Майне падабалася гэтая песьня. Кухлю падабалася песьня, якая Майне.
Апошнюю ружу лета Долард пакінуў Блюм пачуў у нутры вііоцца вятры.
Ад таго сідру ўтвараюцца газы. I запоры. Чакай. Пошта каля Рувіма Дж., шылінг і восем пэнсаў. Скончыць з гэтым. Даць кругаля па Грык-стрыт. Шкада што паабяцаў прыйсьці. На паветры вальней. Музыка. Дзейнічае на нэрвы. Тронак помпы. Рука, што гайдае калыску, кіруе. Бэн Хоўт. Што кіруе сьветам.
Даль. Даль. Даль. Даль.
Стук. Стук. Стук. Стук.
Па набярэжнай пайшоў Ліянэльлеапольд, абрыдны Генры зь лістом да Мэйды, са слодыччу грэху з забаўкамі для Рауля з мне там усіх коз ішоў Польдзі.
Стук-стук сьляпы ішоў па ходніку, стукаючы стукалкай, стук за стукам.
Каўлі, ён сябе ўзбуджае гэтым; свайго роду ахмялеласьць. Лепш запыніцца на паўдарозе, як мужчына зь дзяўчынай. Напрыклад, мэляманы. Зьмяняюцца ў слых. Ня страціць ні паўпалавінкі піску. Вочы заплюшчаныя. Ківаюць галавою ў такт. Псыханулыя. Варухнуцца ня сьмей. Думаць строга забаронена. I без канца мелюць пра тое самае. Траляляля пра свае ноты.
Хоць гэта таксама спроба паразуменьня. Непрыемна, калі абрываецца, бо ня ведаеш дакл. Арган на Гардынэр-стрыт. Старому Гліну па пяцьдзесят фунтаў у год. Дзіўнавата сядзець там аднаму наверсе з усімі тымі пэдалямі, клявішамі, рэгістрамі. Цэ-
лымі днямі за арганам. Гадзінамі пра нешта бубніць, то сам да сябе, то да другога дзівака, які дзьме мяхамі. Злосна гыркае, віскліва ругаецца (трэба вату або што-небудзь у яго о не яна ўсклікнула ня трэба), потым раптам мяккае ўі-і, малое ўі-і малое ветраное.
Пу-і! Малы ўі-і вецярок прыкнуў пры-ы-ы. У Блюмавым нутры-ы-ы.
— Гэта ён? — спытаўся містэр Дэдал, вярнуўшыся са сваёй люлькай. — Сёньня раніцай мы разам былі на паховінах беднага Пады Дыгнама...
— Памілуй Госпадзе ягонуіо душу.
— Дарэчы, там нейкі камэртон на тым...
Стук. Стук. Стук. Стук.
— Ягоная жонка мае дасканалы голас. Або мела. Што? — спытаўся Лідуэл.
— Ах, гэта, пэўна, настройшчык, — сказала Лідыя Сайманліянэлю калі цябе я ўбачыў першы раз, — яго забыўся, калі тут быў.
Ён зусім сьляпы, сказала яна Джорджу Лідуэлу калі ўбачыў другі раз. I йграў так дасканала, насалода для вушэй. Дасканалы кантраст: бронзалід майназолата.
— Крычы, колькі? — крыкнуў Бэн Долард, наліваючы. — Сьпявай, колькі!
— До! — гукнуў Айцец Каўлі.
Рррррр.
Адчуваю, мне хочацца...
Стук. Стук. Стук. Стук. Стук.
— Зусім, — сказаў містэр Дэдал, пільна прыглядаючыся безгаловай сардынцы.
Пад клёшам, што накрываў сандвічы, на катафалку з хлеба яна спачывала, апошняя й адзіная, адзінокая й апошняя сардынка лета. Блюм адзінокі.
— Зусім, — ён усё разглядаў. — У ніжнім рэгістры, высокая якасьць.
Стук. Стук. Стук. Стук. Стук. Стук. Стук. Стук.
Блюм мінуў швальню Бэры. Добра было б. Пачакаць крыху. Калі б я меў цяпер той цудадзейны сродак. Дваццаць чатыры законьнікі пад адным дахам. Судовая важданіна. Любеце адзін аднаго. Гурбы гербовай паперы. Спадары Чысьцільнік і Кішэнны маюць судовыя паўнамоцтвы. Гулдынг, Коліс, Уорд.
А прыкладна той асобень, што лупіць у вялізны бубен. Аркестар Мікі Руні: ягонае прызваньне. Цікава, як ён да гэтага дапяў. Сядзеў дома ў фатэлі, малаціў сьвініну з капустай. Рэпэ-
тыраваў сваю партьпо. Бум. Барабум. Уцеха жонцы якая. Асьліныя скуры. Лупцуюць яго пры жыцьці, і па сьмерці гупцяць. Бум. Гупапа. Усё роўна як той як жа яго яшмак, гэта значыць, кісмэт. Кон.
Стук. Стук. Сьляпы падаетак, пастукваючы кійком, дайшоў, пастукстукстукваючы, да вітрынаў Дэйлі, у якіх русалка, распусьціўшы на плечы русыя пасмы (аля ён ня мог іх бачыць), выпускала колцамі дым русалкі (сьляпы ня мог), курэце русалку, самыя лёгкія папяросы.
Інструманты. Сьцябліна травы, яе далоні ракавінкай, і дзьмухнуць. Нават на грэбні з папяроснай паперай і то можна зайграць кавалак. Молі на Заходняй Ломбард-стрыт, у кашулі, з распушчанымі валасамі. Я думаю, у кожным рамястве якая-небудзь свая, ці ж не? Паляўнічы з рогам. Раганосец. Рог табе ўстаў? Cloche. Sonnez la! Дудка ў пастуха. Сьвісток у паліцыянта. Замкі-ключы прадаю! Коміны чышчу! Чацьвёртая раніцы, усё спакойна! Спаць! Усё прапала. Бубен? Бумбум. Чакай, яшчэ ведаю. Галоўны крыкун у горадзе, бумбэйліф. Доўгі Джон. Мёртвага разбудзіць. Бум. Дыгнам. Бедачына nominedamine. Бум. Таксама музыка, хоць тут, безумоўна, адно бум бум бум, тое, што называюць da capo13. Але што-небудзь можна ўхапіць. Калі мы йдзем, мы йдзем, мы йдзем наперад. Бум.
Сапраўды, мне трэба. Ффф. Калі б я на банкеце так. Пытаньне звычаяў, ня болей. Пэрскі шах. Прашапчэце малітву, выцісьніце сьлязу. Усё-ткі ён быў прастачок, не разгледзеў што гэта гвардыі кап. Увесь захутаны. Цікава, хто ж гэта быў на могілках у карычневым макінто. О, тая курва з завулка!
Цухматая курва ў плоскім чорным салямяным капяліошыку набакір, ашклянелая ў сьвятле дня, сунулася па набярэжнай насустрач містэру Блюму. Калі цябе я ўбачыў першы раз. О, так. Я сёньня так самотны. У дажджыстую ноч у завулку. Рог. У каго? Стаў. Тут не яе абход. Што яна? Спадзяюся, яна. Псст! Можа памыць вам нешта зь бялізны. Ведае Молі. Шпіганула мяне. 3 табой была поўная дама ў карычневым. I ў мяне адразу ўвесь пал прапаў. Дамовіліся на спатканьне. Амаль напэўна ведаючы, што ніколі. Зашмат рызыкі, заблізка родны мілы кут. Заўважыла мяне ці не? Днём выглядае як страхоцьце. Твар як з воску. Чорт бы яе браў! Ну але ж ёй трэба жыць, як кожнаму. Адвярніся.
У вітрыне антыкварнай крамы Ліянэла Маркса высакамерны Генры Ліянэль Леапольд дарагі Генры Флаўэр засяроджана
13(Паўтарыць) спачатку (італ.).
містэр Леапольд Блюм сузіраў кандэлябры й фісгармонію з пашмулянымі чарвівымі мяхамі. Цана аказійная: шэсьць шылінгаў. Можна было б навучыцца йграць. Танна. Хай пяройдзе. Вядома, усё дарагое, калі табе ня трэба. Гэта й называецца добры гандляр. Тое прымусіць купіць, што сам хоча збыць. Такі якраз тып прадаў мне швэдзкую брытву, якою мяне пагаліў. Хацеў яшчэ ўзяць за тое, што ён яе навастрыў. Ну, мінула. Шэсьць шылінгаў.
Ад сідру, а можа, і ад бургундзкага.
Блізу бронзы зблізку блізу золата здалёк звонкімі шклянкамі стукнуліся ўсе, зыркавокія й харобрыя, перад бронзавай Лідыі спакусьлівай ружай, апошняй ружай лета, ружай Кастыліі. Першы Лід, Дэ, Каў, Кэр, Дол пяты: Лідуэл, Сай Дэдал, Боб Каўлі, Кэрнан і Вялікі Бэн Долард.
Стук. Уваходзіць дзяцюк у сумотную залю ’’Орманду”.
Блюм глядзеў на партрэт харобрага героя ў вітрыне Ліянэла Маркса. Апошнія словы Робэрта Эмэта. Сем апошніх слоў. Мэербэра.
— Шчырыя людзі, як і вы.
— Во-во, Бэн.
— Узьнімуць шклянкі з намі.
Яны ўзьнялі.
Дзынь. Дзонь.
Цок. Невідушчы падлетак стаяў на парозе. Ён ня бачыў бронзы. Ня бачыў золата. Hi Бэна ні Боба ні Тома ні Сая ні Джорджа ні кухляў ні Рычы ні Пэта. Хі-хі-хі-хі. Ня бачыў іх.
Морскіблюм, тлуставустыблюм глядзеў на апошнія словы. Паціхутку. Калі мая краіна зойме сваёмесца сярод.
Пррпрр.
Няйначай, бург.
Ффф. Оо. Ррпр.
Народаў зямлі. Ззаду нікога. Яна прайшла. Дык тады, але не раней, як піады. Трамвай. Брам, брам, брам. Добрая наго. Пад’яжджае. Барарарам. Я упэўнены, гэта бургундзкае. Так. Раз-два. Хай будзе напісана мая. Брраааааааа. Эпіпіафія. Я закон.
Ппррпффррппффф.
Чыў.
□ □ □
Я БАЎЛЮ САБЕ ЧАС НА РАГУ АРБАР-ХІЛ СА СТАРЫМ Троем з ДГП, а тут усё роўна што чорту з-пад хваста выскоквае
адзін пракляты камінар і суне мне сваёй мятлой проста ў вока. Абарочваюся, каб пекануць яму як сьлед, і бачу, хто ж гэта тэпае па Стоўні-бэтэр, няйначай Джо Хайнс.
— Ля, Джо, — кажу. — Як ты там прадуваеш? Бачыў, мне гэты халерны шмаравоз ледзь вока ня вылупіў сваім пэндзлем?
— Сажа на шчасьце, — кажа ён. — А што гэта за стары мудак, зь якім ты тут?
— Стары Трой, — кажу, — калісьці служыў у паліцыі. Я вось думаю, можа, мне прыцягнуць да адказнасьці таго забрынду, што ён запруджвае гарадзкі рух сваімі мётламі й драбінамі?
— А табе чаго тут у нашай ваколіцы? — пытае ён.
— Ды чортведама чаго, — кажу. — Тут адзін жулік, спрытнюга, за гарнізоннай капліцай жыве на рагу Чыкін-лэйн, — стары Трой мне якраз што-нешта шапнуў на ягоны конт — нагаварыў, быццам у яго багатая гаспадарка ў графстве Даўн, і пад гэтым выглядам нахапаў колькі ў змогу гарбаты й цукру, нібыта ў растэрміноўку па тры шылінгі на тыдзень, ад аднаго кучматага курдупля па празыўцы Мойша Герцаг вунь там каля Хэйтсбэры-стрыт.
— Абрэзаны? — пытае Джо.
— Але, — кажу. — Так крышку зь вяршка. Трубакладчык па прозьвіпічы Гераты. Два тыдні за ім бегаю й не магу выціснуць ні пэнса.
— Дык ты цяперака гэтым перабіваесься? — пытае Джо.
— Але, — кажу. — Як палі волаты! Спагнаньне ліхіх і сумліўных даўгоў. А гэты — ад самага закаранелага бандзюгі, якога толькі сьвет бачыў, морда ўся падзіраўленая восьпінамі, што друшляк. Перадайце яму, кажа, я яго асьцерагаю, кажа, і яшчэ раз перасьцерагаю вас сюды пасылаць, бо калі пашле, кажа, то я яго прыцягну ў суд за гандаль безь ліцэнзіі, хай тое ведае. А сам за ягоны кошт так набіў сабе пуза, што, ля, зараз лопне. Я са сьмеху ледзь ня здох, калі той малы жыдзіна стаў на сабе валасы ірваць. Ён мае гарбаты п’е. Ён мае цукры есьць. Дык чаму ён не аддавае мае грошы?
За непсавальны тавар, закуплены ў Герцага Майсея, гандляра, месца пражываньня г. Дублін, Сэнт-Кэвін-парэйд, 13, квартал Вуд-кі, надалей менаванага ’’прадавец”, прададзены й дастаўлены Гераты Майклу Э., эсквайру, месца пражываньня г. Дублін, Арбар-хіл, 29, квартал Аран-кі, надалей менаванага ’’пакупнік”, а менавіта, гарбата першага гатунку, у колькасьці пяці хунтаў гандлёвай вагі, вартасьцю па тры шылінгі нуль пэнсаў за хунт гандлёвай вагі, і цукар-крышталь, у колькасьці сарака двух хунтаў гандлёвай вагі, вартасьцю па тры пэнсы за хунт
гандлёвай вагі, згаданы пакупнік абавязаны заплаціць згаданаму прадаўцу адзін фунт стэрлінгаў, пяць шылінгаў і шэсьць пэнсаў, што складаюць вартасьць тавару, якога сума згаданым пакупніком павінна выплочвацца згаданаму прадаўцу ў іптотыднёвых ратах, а менавіта, тры шылінгі нуль пэнсаў кожныя сем каляндарных дзён. Згаданы непсавальны тавар не падлягае выкарыстаньню ў якасьці закладу або зарукі, як і перапродажу ці іншым родам адчужаньня з боку згаданага пакупніка, a павінен прабываць і заставацца й захоўвацца як выключная й цалкавітая ўласнасьць згаданага прадаўца, які можа распараджацца ім паводле свае добрае волі й жаданьня, пакуль згаданая сума ня будзе поўнасьцю выплачана згаданым пакупніком згаданаму прадаўцу згодна з вышэй устаноўленым парадкам, як аб гэтым дамоўлена сёньняшняй датай паміж згаданым прадаўцом, ягонымі насьледнікамі, спадкаемцамі, упаўнаважанымі й пераемнікамі з аднаго боку, і згаданым пакупніком, ягонымі насьледнікамі, спадкаемцамі, упаўнаважанымі й пераемнікамі з другога боку.
— Ты ў нас строга непітушчы? — пытае Джо.
— Паміж дзьвюма чарачкамі ў рот ні кроплі, — кажу.
— Тады, можа, аддамо шанаваньне аднаму нашаму сябру? — пытае Джо.
— Якому ж гэта? — кажу. — Ён, можа, ужо ў Божага Джона зьвіхнуўся, бедачына.
— Ад уласнага трунку? — кажа Джо.
— Ага, — кажу. — Віскі з содай стукнула па мазгох.
— Заглянем да Барні Кірнана, — кажа Джо. — Мне трэба пабачыцца з Грамадзянінам.
— Тады йдзем да міленькага Барні, — кажу. — А што цікавага на сьвеце чуваць?
— Hi зыку, — кажа Джо. — Я вось быў на сходзе ў ’’Гарадзкім Гербе”.
— А гэта пра што? — кажу.
— Жывёлагадоўцы наконт яшчуру, — кажа Джо. — Хачу пра гэта сказаць Грамадзяніну пару палкіх слоў.
I такім чынам, гамонячы пра сёе й тое, абыходзім мы зь ім казармы Лінэнхол і прастуем пазадворкамі каля суда. Неблагі ён чалавек, той Джо, калі у кішэні ў яго пабразгвае, толькі руку дам адсекчы, што такога зь ім ніколі не бывае. Так, а мне з галавы не вылазіў той кляты спрытнюга Гераты. Разбой сярод белага дня. За гандаль безь ліцэнзіі, кажа.
У Інісфайл чароўнай край ляжыць. Дзівосны край, зямля сьвятога Мічэна. I пасярод яго высіцца вежа, бачная ўсім лю-
дзям здалёку. Магутныя нябожчыкі там сьпяць, як бы жывыя сном заснуўшы, ваяўнікі і прынцы славы неабсяжнай. I мілыя душы там воды шапаткія, і рыбныя струмені, дзе гулі водзяць пікша й масьлюк, ліманда й палтус, камбала звычайная й дзівотная, плотка, сайда ды ласось, і сярмяжны рыбін люд уперамесь, ды й іншыя насельнікі воднага каралеўства, ліку якіх нікому не зьлічыць. Пад подыхам лагодных вецяркоў з усходу й захаду велічныя дрэвы калышуць першасортную сваю лістоту, духмяная сыкамора, ліванскі кедар, узьнёслы плятан і гойны эўкаліпт, ды іншыя аздобы ляснога сьвету, якімі гэны край надзелены зусім няблага. Там гожыя дзяўчаты, засеўпіы ля падножжа гожых дрэваў, песьні пяюць найпрыгажэйшыя ды забаўляюцца ўсялякімі прыгожымі прадметамі, а ў прыклад, залатымі зьліткамі й срэбнымі рыбкамі, бачуркамі сялёдкі й поўнымі нератамі вугроў, маладымі траскамі й кашолкамі ласосевай малечы, пурпуровымі кляйнотамі мора й свавольнымі казюркамі. I славутыя рыцары з усіх бакоў імчаць да іх у залёты, ад Элбаны да Сліўмаргі, непараўнаныя прынцы зь непераможнага Манстэру й справядлівага Конахту, з шаўковых раўнінаў Лэнстэру, з краіны Круахана й з пыіпнай Армы, і з шляхотнай акругі Бойл, прынцы, сыны каралёў.
I высіцца там раскошны палац, крыштальны купал якога сьвеціць мараходам, што барозьняць пространі мора ў ладзьдзях, адмыслова дзеля таго змайстраваных, і купіцца там усялякі статак і кормнае быдаа і першыя плады тае зямлі, і О’Конэл Фіцсайман бярэ зь іх даніну, важак і нашчадак важакоў. У велічэзных палукашох туды йдзе першы плён палёў, мяхі капусты, простай і каляровай, уежнай і ўлежнай, абярэмкі шпінату, марынаваныя ананасы, дыні, гурбы памідораў, пучкі хвігаў, кучы бручкі, круглая бульба, кошыкі цыбулін, пэрлаў зямлі, кашолкі грыбоў, кабачкі, рэпа, віка, ячмень, і чырвоныя зялёныя жоўтыя карычневыя ружовыя салодкія вялікія кіслыя сьпелыя яблыкі й лубянкі трускавак і рашоты агрэсту, сакавітага й махнатага, і суніцаў, годных прынцаў, і малінаў проста з куста.
Я яго асьцерагаю, кажа, і яшчэ раз перасьцерагаю. А ну, выйдзі сюды, Гераты, ты закаранелы разбойніку зь вялікай дарогі!
I туды ж кіруюцца незьлічоныя чароды племянных авечак, і завадзкіх бараноў, і яркаў, і ягнятаў, і шэрых гусей, і маладых бычкоў, і дыхавічных кабылак, і бязрогіх цялятак, мэрыносаў, авечак на мяса, цельных цялушак ад Кафа, забракаваных недамеркаў, сьвінаматак і бэконных сьвіней і самых адборных сьвіней іншых разнародных разнароднасьцяў сьвінога роду, цялушак з графства Энгус і завадзкіх бычочкаў зь бездакорнай
радаслоўнай, мясных быкоў і ўдойных кароваў-рэкардзістак; і безупынна там чуваць тупат і гыгат, іржаньне й бляяньне, мык і рык, рохканьне, чмяканьне й хрумстаньне сьвіней, авечак і цяжкакапытнага быдла з паплавоў Лашу й Рашу й Карыкмайнсу, з абалонных лугоў Тамонду й недаступных хрыбтоў Мак-Гілікады-Рыкс, зь берагоў велічнага бяздоннага Шэнану й з прыветлівых спадаў паселішча роду Кіяр, вымёны іх набраклі ад малака звыпідастатку; і там жа грувасьцяцца бачуркі й кадушкі масла, клінкі сыру, баранія сьцягнякі, корабы збожжа, сотні й тысячы яек, усялякіх памераў і на доўгасьць прадоўжных, колеру агату й крэйды.
Значыць, завярнулі мы да Барні Кірнана, і там, як і належыцца, у куце сядзіць Грамадзянін у важнай дыскусіі з самім сабою, а той ягоны паршывы сабачыска, Гарыоўн, пры ім, і чакаюць, калі й што перападзе ім у сухое горла.
— Вось ён, — кажу, — разваліўся як мядзьведзь у бярлозе, зь неразлучным кухлем над кучай папераў, і шчыруе дзеля вялікае справы.
Тут непрыкаяны брахуніска як загырчыць, ажно мурашы па скуры забегалі. Было б дабрадзействам для грамадзтва, калі б хто яго ўзяў і нарэшце прыдупіыў. Мне апавядалі, што тут ён аднаго разу пашкуматаў на шматачкі порткі паліцыянту, які прыйшоў з позвай наконт ліцэнзіі.
— Стой, хто йдзе? — гукае ён.
— Спакойна, Грамадзянін, — кажа Джо. — Тут свае.
— Праходзьце, сябры, — кажа ён.
I потым трэ вока даланёй і пытае:
— Што вы мяркуеце пра абставіны цяперашняга часу?
Гуляе ў такога Роры з гор. Але тут, каб я сеў, Джо аказаўся на вышыні.
— Я думаю, акцыі падымаюцца, — кажа ён, гладзячы па разрэзе сваіх порткаў.
А Грамадзянін ляпае сябе па калені й мовіць:
— Чужыя войны, вось усяму прычына.
А Джо на гэта, калупаючы пальцам у кішэні:
— Усё тыя расейцы, што прагнуць тыраніі.
— Слухай, — кажу яму я, — ты ўжо кінь тут балбатаць, Джо. У мяне смага такая, што за паўкроны не прадаў бы.
— Назаві марку, Грамадзянін, — кажа Джо.
— Віно нашай айчыны, — кажа той.
— Ну, а ты? — Джо да мяне.
— Далучаюся да вышэй памянёнага, — кажу.
— Значыць, тры квартачкі, Тэры, — кажа Джо. — А як старое сэрцайка, Грамадзянін?
— У найлепшым стане, a chara1, — кажа той. — Ну як, Гары? Наша возьме? Га?
I хапае тое старое сабарно за карак, ды так, што яшчэ трошкі, і журы зь яго выйшлі б.
Фігура, што сядзела на велічэзным валуне ў падножжа круглай вежы, уяўляла сабою шыракаплечага стромкагрудага моцначленнага сьмелавокага рыжавалосага густарабаціністага калматабародага вялікаротага шыраканосага доўгагаловага нізкагалосага голакаленнага магутнарукага валасатаногага барвоватварага жылістамускулістага героя. У плячох ён мерыў колькі добрых сажняў, а калені ягоныя, падобныя дзьвюм скалістым кручам, як і ўсё астатняе цела, бачнае воку, пакрытыя былі калючым рыжаватым зарасьнікам, які колерам і пругкасьцю нагадваў дзікі цёран (Ulex Europeus). Ноздры з шырэннымі крыламі, адкуль вытыркалі пучкі валасоў таго ж рыжаватага колсру, былі нагэтулькі ўмяшчальнымі, што ў іхнім пячорным змроку палявы жаваранак бяз цяжкасьці зьвіў бы сабе гняздо. Вочы, у якіх сьляза з усьмешкай вечна спрачаліся за першынство, дасягалі памеру адборнага качана капусты. Магутны струмень гарачага духу мерна вырываўся зь ягоных бяздонных грудзей, і гэтак жа разьмераныя магутныя гулкія ўдары ягонага велізарнага сэрца раскатамі ўстрасалі грунт, прымушаючы ўздрыгваць па самую вяршыню высозную вежу, і яшчэ больш высозныя сьцены пячоры.
На ім была доўгая шата без рукавоў, са скуры толькі што асьвежаванага быка, якая свабодна спадала яму да каленяў, быццам кільт, і была перахопленая ў поясе апярэзкай, сплеценай са сьцёблаў трысьнягу й саломы. Пад гэтай шатай ён меў порткі з аленевай скуры, груба сшытыя жыламі. Споднія члены ахоўвалі высокія балбрыганскія гетры, фарбаваныя пурпуровым лішайнікам, а ступні былі абутыя ў дублёнкі з каровінай скуры, зашнураваныя дыхаўкай тае ж жывёлы. На падпярэзцы віселі морскія каменьчыкі, якія пабразгвятгі пры кожным поруху ягонай велічнай постаці; на іх груба, але з паражальным майстэрствам былі выразаныя выявы кланавых апекуноў, шматлікіх старажытных герояў і гераіняў Ірляндыі: Кухуліна, Кона Ста Бітваў, Найла Ад Дзевяці Заложнікаў, Браена Кінкорскага, Малахіі Вялікага, Арта МакМора, Шэйна О’Ніла, айца Джона Мэрфі, Оўэна Рова, Патрыка Сарсфілда, Рыжага Х’ю О’Донэла,
'Мойдружа (ірлян.).
Рыжага Джыма МакДэрмата, Согарта Оўэна ОТроні, Майкла Дваера, Фрэнсі Хігінса, Генры Джоя МакКрэкэна, Галіята, Гарацыё Ўітлі, Томаса Конэфа, Пэг Уофінгтан, Вясковага Каваля, Начнога Капітана, Капітана Бойката, Дантэ Алігіеры, Хрыстафора Калюмба, сьв. Фурсы, сьв. Брэндана, маршала МакМагана, Карла Вялікага, Тэабалда Вулфа Тона, Мацеры Макавеяў, Апошняга з Магіканаў, Ружы Кастыліі, Сапраўднага Голуэйца, Чалавека Які Разьбіў Банк у Монтэ-Карла, Абаронцы Варотаў, Жанчыны Якая He, Бэнджаміна Франкліна, Напалеона Банапарта, Джона Л. Салівэна, Клеапатры, Вернай Каханай, Юлія Цэзара, Парацэльса, сэра Томаса Ліптана, Вільгэльма Тэля, Мікэлянджэла Хэйса, Магамэта, Ламэрмурскай Нарачонай, Пётры Эрэміты, Пётры Ашуканца, Чарнявай Разалін, Патрыка В. Шэкспіра, Браена Канфуцыя, Морта Гутэнбэрга, Патрыцыя Вэляскэса, Капітана Нэма, Трыстана й Ізольды, першага Прынца Валіі, Томаса Кука й Сына, Харобрага Дзецюка Жаўнера, Адданага Пацалункам, Дыка Тэрпіна, Людвіга Бэтховэна, Бяляначкі, Клыпянды Хілі, Энгуса Слугі Божага, Далімаўнту, праспэкту Сыдні, мыса Хоўт, Валэнтайна Грэйтрэйкса, Адама й Евы, Артура Ўэлслі, боса Крокэра, Герадота, Пакаці Гарошка, Буды Гаўтамы, ледзі Гадайвы, Лілеі Кіларні, Бэйлора Злае Вока, каралевы Сабы, Экі Нэгла, Джо Нэгла, Алесандра Вольты, Джэрэмі О’Донавана Росы, Дона Філіпа О’Салівэна Біра. Побач зь ім спачывала завостраная дзіда з часанага граніту, а ля самых ног прылёг люты зьвер сабачага роду, чыё перарывістае дыханьне паказвала на тое, што ён панурыўся ў неспакойны сон; здагадка гэтая знаходзіла пацьвярджэньне ў хрыпатых погырках і сутаргавых уздрыгах, якія пан час ад часу ўтаймоўвай супакаяльнымі ўдарамі магутнай мачугі, груба вырабленай з палеалітычнага каменя.
Значыць, Тэры прыносіць тры пінты, а Джо ўсё стаіць, і тутака мне зіркачы палезьлі на лоб, калі ўбачыў, як ёй вымае з кішэні гінэю. Калі ня верыце, пабажуся. Гожанькі кругленькі савэрэн.
— Там яшчэ шмат такіх, адкуль гэты, — кажа ён.
— Нябось, абакраў банку для бедных у касьцёле? — пытаю.
— Сумленным потам-мазалём, — кажа ён. — Гэта мне той разважлівы тып намякнуў.
— Я бачыў яго перад тым, як сустрэўся з табою, — кажу. — Ён швэндаўся па Піл-лэйн ды па Грык-стрыт і талопіў сваё рыбіна вока на рыбіны кішкі.
Хто вандруе па землях Мічэна, закаваны ў чорны панцыр? О’Блюм, сын Роры — гэта ён. I боязі ня ведае той сын Роры, балазе душа ў яго разважлівая.
— Для старой з Прынс-стрыт, — кажа Грамадзянін, — для субсыдыяванай газэткі. Трымаюцца пагадненьня ў Палаце. A гляньце на гэту чортаву анучу, кажа ён. Толькі гляньце на яе. ’’Айрыш Індэпэндэнт”, калі ласка, якую Парнэл заснаваў на тое, каб яна служыла працоўнаму люду. А вы толькі паслухайце сьпіс народзін і сьмерцяў у гэтай, калі дазволіце, ірляндзкай дзеля незалежнай Ірляндыі газэце, і тое самае пра шлюбы.
I пачынае зачытваць уголас:
— Гордан, Барнфілд-Крэснт, Эксэтэр; Рэдмэйн, Іфлі, СэнтЭн-он-Сі: жонка Уільяма Т. Рэдмэйна нарадзіла сына. Што вы на гэта, га? Райт і Флінт, Вінсэнт і Джылет, з Ротай Мэрыям, дачкой Розы й нябожчыка Джорджа Алфрэда Джылэта, Клафам-роўд, 179, Стокуэл, Плэйвуд і Рысдэйл, Сэнт-Джуд, Кэнсынгтан, шлюб даў высокаправялебны доктар Форэст, старшы Вустэрскага сабору. Га? Сьмерці. Брыстаў, Уайтхол-лэйн, Лёндан; Кэр, Стоўк Ньюінгтан, ад гастрыту й хваробы сэрца; Трыпэр, Мат-хаўз, Чэпстаў...
— Гэтага тыпа я ведаю, — кажа Джо, — з горкага досьведу.
— Трыпэр. Дымсі, жонка Дэйвіда Дымсі, які служыў у Адміралітэце; Мілэр, Тотэнэм, на восемдзесят пятым годзе; Уэлш, 12 чэрвеня, Кэнінг-стрыт, 35, Лівэрпул, Ізабэла Хэлэн. Што супольнага гэта ўсё мае з нацыянальнай прэсай, га, піцю нямыты? Што гэта нам кажа пра Марціна Мэрфі, крытага палітыкана з Бантры?
— А ну іх, — кажа Джо, падсоўваючы кухлі. — Дзякуй Богу, што яны нас апярэдзілі. Ты лепш выпі, Грамадзянін.
— He адмоўлюся, — кажа той высокашаноўны муж.
— Ну, будзем, Джо, — кажу. — Хаўтуры аб’яўляю адкрытымі.
Ух! Аў! Што й казаць! Я безь яе зажурыўся да жураў, бяз гэтае пінты. I без прынукі заяўляю, што чуў, як яна плюхнула на самы дол майго жывата.
Але ля! ледзь толькі яны асушылі свае чары радасьці, як шпаркабежна ўляцеў да іх боскі пасланьнік, праменны як вока нябёсаў, даспадобны сабой маладзён, за якім сьледам зьявіўся старац шляхотнай паставы й аблічча, несучы сьвяшчэнныя скруткі закону, і зь ім ягоная жонка, дама беззаганнага радаводу, аздоба свае радзіны.
Малы Олф Бэрган шмыгае ў дзьверы й хаваецца ў задняй каморцы ў Барні, сам ледзь ня лопне са сьмеху. А я толькі цяпер
прыкмячаю, хто ж гэта там п’яны храпаціць у куточку, як пшаніцу прадаўшы, няйначай Боб Доран. Да мяне ўсё яшчэ не даходзіць, што тут чвэрыцца, а Олф Бэрган робіць якіясьці знакі зь дзьвярэй. I тут уваходзе, не ўгадаеце хто, той ёлупень бзікаваты, Дэніс Брын, у хатніх лапцях і зь дзьвюма таўшчэрнымі тамамі пад пахай, а за ім жонка, няшчасная гаротная баба, дрыпае наўздагонку, як мопсік. А Олф, ля, ужо здубянеў ад сьмеху.
— Паглядзеце, — кажа. — Гэта наш Брын. Хтосьці яму прыслаў паштоўку, дзе напісана: пр. др. I ён цяпер валочыцца па цэлым Дубліне, хоча су... су...
I зноў яго хапіла напалам.
— Сучаго? — кажу.
— Судовую справу ўзьняць, — кажа ён. — Усяго на дзесяць тысяч фунтаў!
— Хвігу пад hoc! — кажу.
Пракляты брахун, пачуўшы новага, зноў падымае свой гыркат, ажно табе сьцішнавата робіцца, але тут Грамадзянін смальнуў яму высьпяткам паміж скабаў.
— Bi і dho husht2, — кажа.
— Значыць, ён хто? — пытае Джо.
— Брын, — кажа Олф. — Ён быўу Джона Генры Мэнтана, потым ад яго павалокся да Коліса і Уорда, а потым яго сустрэў Том Рочфард і паслаў дзеля пацехі да галоўнага інспэктара паліцыі. Божа ты мой, жывот у мяне стаў рэзаць. Пр. др.: прафэсар доктар з прыдурам. Даўгяла палыпаў на яго сваім вокам, добра, што не пасадзіў на хлеб і ваду. I цяпер гэты стары псых дыбае на Генры-стрыт, дэтэктыва хоча знайсьці.
— А калі нарэшце Доўгі Джон павесіць таго хвата ў Маўнтджой? — пытае Джо.
— Бэрган, — мыкае Боб Доран, прачынаючыся. — Ты хто, Олф Бэрган?
— Я й ёсьць, — кажа Олф. — Павесіць? Чакайце, я вам зараз пакажу. Гэй, Тэры, дай сюды кухлік. He, ну й стары ёлуп! Дзесяць тысяч фунтаў. Шкада, што вы ня бачылі, як Доўгі Джон на яго паглянуў. Пр. др...
I зноў рагоча.
— Ты з каго сьмяесься? — мыкае Боб Доран. — Ты хто, Бэрган?
— Тэры, хлопча, жвавей, — просіць Олф.
Тэрэнцый О’Раен, пачуўшы ягонае слова, мігам падаў яму крышталёвую чару, да берагоў поўную пеністым цёмным півам,
23амоўкні (ірлян.).
якое варылі здавён у сваіх боскіх кадзях шляхотныя блізьнюкібраты Півайві й Півардылан, хітрамудрыя, як сыны несьмяротнай Леды. Бо зьбіраюць яны сакавітыя плады хмелю й ссыпаюць, прасейваюць, таўкуць і вараць іх, і прымешваюць да іх церпкія сокі й ставяць брагу на сьвяшчэнны агонь, ні ўдзень ні ўночы намогам сваім упыну ня ведаючы, хітрамудрыя браты, паны сваіх кадзяў.
I ты, о рыцарскі Тэрэнцый, як зроду хаваны ў высокіх манэрах, паднёс яму нэктарны напой, крышталёвую чару падаў яму, спрагламу, рыцарскай душы, красою падобнаму несьмяротным.
Але ён, юны важак О’Бэрганаў, і подуму не дапускаў, каб хто яго перавышаў у шляхотных парывах, і шчодрым жэстам падаў яму аболь з дарагое бронзы. Умелай рукою быў выбіты на ім узьнёслы воблік каралевы, нашчадніцы дому Брансуік, Вікторыі іменем, Яе Найвяльможнай Дастойнасьці, з Божай ласкі Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі й Ірляндыі й брытанскіх заморскіх уладаньняў каралевы, заступніцы веры, імпэратрыцы Індыі, той, што ўладала над незьлічонымі скаронымі народамі й была ім ласкавая, бо ўведалі яе й пакахалі ў краёх, дзе сонца ўзыходзіць і дзе заходзіць, бледнаскурыя й цёмнаскурыя, чырванаскурыя й эфіёпы.
— Той кляты фармасон, — кажа Грамадзянін, — чаго ён там шныпарыць туды й назад на дварэ?
— Хто такі? — пытае Джо.
— Во яна, — кажа Олф, вылузваючы манэту. — Вы якраз пра вешаньне. Дык я вам зараз пакажу, чаго вы на вочы ня бачылі. Лісты вешальніка. Во, пагляньце.
I выймае з кішэні цэлую пачку лістоў і канвэртаў.
— Дурня строіш? — пытаю.
— Шчырая праўда, — кажа ён. — Самі пачытайце.
Ну, Джо бярэ лісты.
— Ты з каго сьмяесься? — зноў адзываецца Боб Доран.
Гляджу, як бы тут якая звадка ня выйшла. Боб у прыдуркі пішацца, калі яму стукне ў голаў, таму кажу, каб адцягнуць:
— А як там у Ўіла Мары апошнім часам, Олф?
— Ня ведаю, — кажа ён. — Я яго толькі што сустрэў на Кэйпл-стрыт, з Пады Дыгнамам. Але мне трэба было бегчы...
— Што? — Джо адарваўся ад лістоў. — 3 кім?
— 3 Дыгнамам, — паўтарае Олф.
— 3 тым, які Пады? — пытае Джо.
— Але, з тым, — кажа Олф. — А што?
— Дык ты ня ведаеш, што ён памёр? — Джо яму.
— Пады Дыгнам памёр! — кажа Олф.
— Менавіта, — кажа Джо.
— Ды пару хвілін таму я яго бачыў на ўласныя вочы, — кажа Олф, — так як вас тут бачу.
— Гэта хто памёр? — пытае Боб Доран.
— Ты, значыць, бачыў ягоны прывід, — кажа Джо. — Хай Бог сьцеражэ.
— Як? — пытае Олф. — Госпадзе Божа, дык усяго пару... Як гэта?.. і зь ім Уіл Мары, а побач яшчэ той, як жа яго завуць... Як жа так? Дыгнам памёр?
— Што там пра Дыгнама? — зноў Боб Доран. — А ну, хто тут пра...
— Памёр! — кажа Олф. — Ды ён памёр ня болей за цябе.
— Можа й так, — кажа Джо. — Але ўсё ж сёньня раніцай далі сабе волю й пахавалі яго.
— Як, Пады? — кажа Олф.
— Яго самога, — адказвае Джо. — Уплаціў доўг прыродзе, памілуй Госпадзе ягоную душу.
— Госпадзе Ісусе! — кажа Олф.
Дальбог, чалавека аглузьдзіла.
У цемры адчувалася, як трапяталі рукі духа, і калі малітву па тантрычным абрадзе скіравалі ў адпаведны абшар, зрабілася паступова бачным слабое, якое зь цягам часу нарастала, сьвяценьне рубінавага тону. У сваім зьяўленьні эфірны двайнік набываў прыкметы жыцьця, асабліва за кошт імпульсаў вітальнай энэргіі, якую дастаўляла аўра галавы й твару. Сувязь была наладжана праз эпіфізную залозу, а таксама пры дапамозе яскрава-аранжавых і барвовых праменьняў, якія выходзілі з сакральнай часткі й сонечнага спляценьня. Калі да яго зьвярнуліся, называючы імем, якое ён насіў у сваім зямным жыцьці, і запыталі яго аб прабываньні ў духоўным сьвеце, то ён паведаміў, што цяпер праходзіць шлях вяртаньня, пралайа, але ўсё яшчэ знаходзіцца ў моцы нейкіх крыважэрных істотаў на ніжэйшых астральных плянах. У адказ на пытаньне аб сваіх першых адчуваньнях пасьля пераходу вялікага парогу тамтэйшага сьвету ён паведаміў, што раней бачыў як быццам празь цьмянае шкло, аднак тым, што пераступілі парог, адкрываюцца вялікія магчымасьці атмічнага разьвіцьця. Будучы запытаны, ці жыцьцё па той бок нагадвае наша зямное йснаваньне, ён паведаміў, што, як чуў ад істотаў на больш высокіх ступенях у духоўным свеце, іхнія жытлы абсталяваныя сучаснымі хатнімі выгодамі, такімі як талафана, ліфата, вадакрана й прыбірана, а адэпты самых высокіх ступеняў купаюцца ў хвалях найчысьцейшай наса-
лоды. Калі ён папрасіў шклянку масьлёнкі, яна была пададзеная й прынесла відавочнае палягчэнне. Запытаны, ці не жадае нешта пераказаць жывым, ён заклікаў усіх, хто яшчэ прабывае на дрэнным баку Маі, ступіць на шлях праўды, паколькі ў дэванічных колах стаіць, што Марс і Юпітар знаходзяцца ў супрацьборстве, пагражаючы ўсходняму дому, дзе ўладарыць баран. Калі пацікавіліся, ці няма нейкіх асаблівых пажаданняў з боку супачылых душаў, адказ быў: Мы тлем вам прывіпіаньне, наты зямныя сябры, tamo далей прабываеце ў плоці. Зважайце, каб К. К. не заходзіў задалёка. Устаноўлена было, што ініцыялы адносяцца да містэра Карнэліюса КэлэХера, кіраўніка вядомай пахавальнай канторы Г. Дж. О’Ніла й сябры нябожчыка, які асабіста нёс адказнасьць за правядзеньне пахавальнага абраду. Перад тым, як аддаліцца, ён папрасіў пераказаць ягонаму каханаму сыну Пэтсі, што другі чаравік, якога той шукаў, ляжыць цяперашнім часам пад камодай у бакоўцы, і цэлую пару трэба занесьці да Калэна, але папраўляць толькі падноскі, бо абцасы яшчэ добрыя. Ён прызнаўся, што гэта моцна трывожыла супакой ягонай душы ў іншым сьвеце, і настойліва прасіў выканаць гэтую ягоную просьбу. Былі дадзеныя запэўненні ў тым, што ўсё неабходнае будзе зробленае, і, як можна было заўважыць, гэта прынесла задавальненьне.
Ён пакінуў жытлы сьмяротнікаў, О’Дыгнам, сонца нашай раніцы. Хуткалётнымі ступнямі не парушыць спакой лясных папарацяў, Патрык з чалом праменным. Заплач над ім, Банба, сваімі вятрамі, і ты, Акіян, сваімі ўраганамі.
— Вунь ён зноў тамака, — кажа Грамадзянін, выглядваючы праз вакно.
— Хто? — кажу.
— Блюм, — кажа ён. — Як вартаўнік снуе туды й назад, ужо хвілін дзесяць.
I тут, дальбог, я заўважыў, як ягоная фізія зіркнула ў сярэдзіну й шась, зноўку зьнікла.
А малога Олфа як быццам у цемя шарахнулі. Ніяк не пазьбіраецца.
— Ісусе міласэрны! — кажа. — Я мог бы прысягнуцца, піто гэта быў ён.
I тут зноў адгукаецца Боб Доран, шапка на карку, ён немагчымы пагромшчык, калі на яго нападзе:
— А ну, хто сказаў Ісусе міласэрны?
— Прасрачце, калі ласка, — кажа Олф.
— Дык па-твойму гэта міласьць, — цягне Боб Доран, — забраць у нас беднага малога Ўіла Дыгнама?
— Ну, разумееш, — засекся Олф, збаўляючы з маху, — цяпер яго ўжо нішто не хвашое.
А тут Боб Доран як рыкне:
— Паршывы нягоднік, вось ён хто, раз забраў у нас бедаага малога Ўіла Дыгнама.
Тэры падыходзіць і моргае яму, каб ён прыціх, маўляў, ня трэба нам такіх гутарак у такой прыстойнай установе. I тады Боб Доран, вось вам шчырая праўда, пачынае ліць горкія сьлёзы над лёсам Пады Дыгнама.
— Найдабрэйшы чалавек быў, — захімкаў, — найчысьцейшая, найдабрэйшая душа.
Мала што, а сьлязу табе выцісьне. I далей гамоніць сваю халерную трызну. Пайшоў бы лепш да свае сучачкі, з якою яго ажанйгі, да шаленаватай Муні, дачкі бумбэйліфа. Мамуля трымала пансыянацік на Хардвік-стрыт, дык яна там вечна цягалася па калідорах, мне Бэнтам Лаенс распавядаў, бывала, а другой уночы выйдзе ў чым маці нарадзіла й стаіць, глядзі й давай, каму трэба, прыступ для ўсіх на роўных паёх.
— Найшчырэйшы й найшанаўнейшы, — Боб усё хімкае. — I вось ён адыйпіоў, бедны малы Ўіл, гэта значыць, наш малы бедны Пады Дыгнам.
У глыбокім смутку й зь невыносным цяжарам на сэрцы ён аплакваў загаслы сьветач нябёсаў.
Тут стары Гарыоўн зноў загырчаў на Блюма, што ўсё круціўся перад дзьвярыма.
— Ды заходзьце, заходзьце, ня зьесьць, — кажа Грамадзянін.
Блюм ушмыгвае, касавочачы на сабаку, і пытаецца ў Тэры, ці не было тут Марціна Канінгама.
— Ах, Госпадзе МакКэўн! — кажа Джо, усё яшчэ расчытваючы тыя лісты. — Паслухайце вось гэта, хочаце?
I пачынае чытаць уголас.
Хантэр-стрыт, 7
Лівэрпул
Начальніку дублінскай паліцыі,
Дублін
Глыбокаважаны Сэр асьмелюсь вам прапанаваць свае ўслугі ў памянутай сумнай справе як я павесіў Джо Гана ў Бутлскай цюрме 12 люпіага 1900 году і яшчэ павесіў...
— Пакажы сюды, Джо, — кажу.
— ... радавога Артура Чэйса за забойспіва Джэсі Тылзыт у Пэнпіанвілскай цюрме і яшчэ быў памочнікам калі...
— Госпадзе, — кажу.
— Білінгтан прыводзіў у іспалненьне спірашнага праспіупніка Тода Сміта...
Тут Грамадзянін спрабаваў яму выхапіць ліст.
— Стрывай, — кажа яму Джо, — а яшчэ маю спэцыяльны спосаб накінуць пяпілю піак каб ён ужо ня высьлізнуў крэсьлюся з надзеяй на вашу міласьць а мая цана пяць гінэяў.
X. Рамбалд Цырульнік
— Ён яшчэ й цынічны цьвёрдалобы цыдульнік, — кажа Грамадзянін.
— Гідкі неданошаны душагуб, — кажа Джо. — На, — кажа, — Олф, забяры іх з маіх вачэй. Прывітаньне, — кажа, — Блюм, чаго вып’еце?
Ну, тут яны ўжо ў дыскусію палезьлі, Блюм, маўляў, не хачу й не магу ды не палічэце абразай і гэтак далей, аж урэшце кажа, добра, вазьму цыгару. Дальбог, разважлівы экзэмпляр, нічога ня скажаш.
— Тэры, дай нам найлепшую з тваіх смуродніц, — кажа Джо.
А Олф тым часам апавядае, як адзін з тых цёмных тыпаў прыслаў паштоўку са спачуваньнямі й з чорнай аблямовачкай вакол.
— Усе гэтыя цырульнікі з чорных краёў, — кажа, — за пяць фунтаў плюс кошты дарогі роднага бацьку гатовы павесіць.
I пачынае распавядаць, як там пры гэтым двое стаяць зьнізу й цягнуць за ногі, калі павісьне, каб затхнуўся як сьлед, а потым рэжуць вяроўку на кавалкі й прадаюць, па пяць шылінгаў ад галавы.
У цёмных краёх пражываюць яны, помсьлівыя рыцары брытвы. Сьмертаносныя свае вяроўкі яны моцна трымаюць і справаджаюць няўмольна ў Эрэб кожнага, хто ўчыніў крывавае ліхадзейства, бо не сьцярплю я такога аніяк, кажа Госпад.
Тут яны пачалі разважаць пра сьмяротнае пакараньне й вядома Блюм давай выступаць з усялякімі чаму й навошта й з усёй маралёгіяй гэтай справы а сабачыска ўвесь час да яго прынюхваецца мне казалі ад тых жыдкоў нейкі асаблівы дух які сабакі чуюць і дае пра сродкі застрашэньня й таму падобнае.
— А я ведаю адну штуку, на якую ня дзейнічае тое застрашэньне, — кажа Олф.
— Што за яна? — пытае Джо.
— Член таго бедачыны, што вешаюць, — кажа Олф.
— I праўда? — кажа Джо.
— Бог мне сьведкам, — Олф на тое. — Я сам чуў ад галоўнага даглядчыка, які быў у Кілмайнхэме, калі там вешалі Джо Брэды, непераможнага. Ён казаў, калі яны зьнялі яго зь вяроўкі, дык у яго так і стаяў у іх перад носам, як сьвечка.
— Уладарнае пачуцьце й сьмерць ня скорыць, як хтосьці сказаў, — на гэта Джо.
— Навука ўсё гэта растлумачвае, — кажа Блюм. — Гэта натуральны фэномэн, разумееце, калі ў выніку...
I пачынае кідаць слоўкі, ад якіх сківіцу вывіхваеш, пра фэномэн і навуку, маўляў, гэты фэномэн і гэны фэномэн.
Выдатны навуковец гэр прафэсар Лібітпольд Блюмэндуфт прадставіў мэдыцынскія абгрунтаваньні таго, як у выніку раптоўнага пералому шыйных ггазванкоў і пасьлядоўнага за ім разрыву сьпіннага мозгу, згодна з агульнапрызнанымі прынцыпамі мэдыцынскай навукі, непазьбежна ўзьнікае гвалтоўнае гангліённае стымуляваньне нэрвных асяродкаў генітальнага апарату, якое вымушае хутка пашырацца поры corpora cavernosa3, што ў сваю чаргу рэзка павялічвае прыток крыві да часткі мужчынскага арганізму пад назвай пэніс і выклікае фэномэн менаваны ў мэдыцыне паталягічнай філёпрогенітыўнай вэртыкальна-гарызантальнай эрэкцыяй in articulo mortis per diminutionem capitis4.
Грамадзянін, ясная справа, толькі зачэпкі чакаў, і тут яго проста разарвала наконт непераможных, старой гвардыі, і repofly шэсьцьдзесят сёмага году, і хто баіцца ўпамінаць дзевяноста восьмы, і Джо ў адну дудку зь ім, пра ўсіх, каго павесілі, замучылі, судзілі вайскова-палявым судом, і за новую Ірляндыю, за новае сёе ды новае тое. Раз ты за новую Ірляндыю, дык сабе прыдбай новага сабаку, я так мяркую. А паршывы брахуніска ўсё абнюхвае й сьлінючыць, чухаецца па сваіх лішаёх і, гляджу, падбіраецца да Боба Дорана, які ставіць Олфу паўпінты, і давай яго лізаць на ўвесь язык. Боб, як жа йначай, пачынае зь ім строіць дурня:
— Дай нам лапку! Дай лапку, сабачка! Добры стары сабачка! Ну, дай нам лапку сюды! Давай сюды!
Arrah3, канец ягонаму лапаньню сабачых лапак, і ён паляцеў бы з услону на таго халернага сабаку, каб Олф яго не схапіў, a сам усё балабоніць сваю сабакалёгію, маўляў, трэба прыручваць ласкаю, і сабака пародзісты, і сабака разумны, аж табе
3Пячорыстых целаў (лац.).
4У момант сьмерці, выкліканай аддзяленьнем галавы (лац.).
5Ну, добра (ірлян.).
моташна робіцца. Потым просіць Тэры прынесьці старую бляшанку ад бісквітаў і пачынае адгуль выскрабаць крышкі для сабакі. Ну, той іх глынуў адных духам і язык высалапіў на мэтар або й болей, хоча яшчэ. Разам з бляшанкай ледзь не каўтнуў, згаладалы брахунскі вырадак.
А Грамадзянін з Блюмам усчалі спрэчку наконт усяго таго, пра братоў Шырс, пра Вулфа Тона непадалёку тут на Арбархіл, пра Робэрта Эмэта й пра жыцьцё аддай за айчыну, і пра жаласьлівы вершык Томі Мура аб Сары Карэн, як яна сумавала здалёк ад гэтай зямлі. Блюм са сваёй укормленай мордай пачынае строіць пана, а ў руцэ тая ачмуральная цыгара. Фэномэн! Ягоная жонкая, тая гангара сала, таксама неблагі фэномэн, па сьпіне можна кегельныя шары качаць. Калі яны жылі ў ”Гарадзкім Гербе” мне апавядаў Сікун Бэрк там была адна старая з прыдуркаватым пляменьнікам і Блюм усё хацеў да яе падмазацца хварыбзду з сябе строіў і гуляў зь ёй у бэзік каб яму якая дзелька перапала з тастаманту й мяса ў пятніцы ня еў таму што старая нечуваная сьвятуня й вадзіў таго касамозгага на шпацьгр. I аднаго разу павёў яго па ўсіх дублінскіх корчмах і, клянуся пастырам нябесным, усё паддаваў маху пакуль той не набраўся як жаба мулу й не прыцягнуў яго дахаты, пры тым тлумачыў, што гэта ён хацеў яму даць урок на тэму шкоднасьць гарэлкі, а тры бабы ледзь яго жыўцом не сьпяклі, гэта цырк на дроце, тая старая, ягоная жонка й місіс О’Даўд, якая трымала гатэль. Людзі добрыя, я са сьмеху брыкаў, калі Сікун перакрыўляў, як тыя бабы яго крыюць, а ён, Блюм, усё совае сваё але ці не разумееце ды але з другога боку. А самае цікавае, мне казалі, што той прыдурак працаваў потым у віннага гуртавіка Паўэра на Коўп-стрыт, і кожны божы дзень вяртаўся дахаты касякамі, пасьля таго як пераспрабуе ўсю прадукцыю ў той гуртовай установе. Фэномэн!
— Памяці герояў, — кажа Грамадзянін, падымае свой кухаль і ўпіваецца лыпачамі ў Блюма.
— Слушна, — кажа Джо.
— Ды вы не ўхапілі мае думкі, — кажа яму Блюм. — Я хачу сказаць...
— Sinn Fein! — перабівае Грамадзянін. — Sinn fein amhein!6 Любімыя сябры тут побач, а вораг ненавісны перад намі.
Апошняе разьвітаньне было невыказна кранальнае. 3 усіх далёкіх і блізкіх званіцаў даносіўся адзін нямоўкны пахавальны звон, а паўсюдна вакол месца смутку разыходзіўся злавеснай
6Мы самі! Толькі мы самі! (ірлян.).
перасьцярогай дробат соцень барабанаў, чаргуючыся з глухім гулам гарматных залпаў. Аглушальныя тарарахі перуноў і сьляпучыя сполахі маланак, асьвятляючы жудасную сцэну, сьведчылі пра тое, што нябесная артылерыя далучыла сваю звышнатуральную моц, каб прыдаць большай пышнасьці відовішчу, якое й без таго наводзіла жах. Гнеўныя нябёсы разамкнулі свае водныя заставіцы, і буйны лівень струменямі хлынуў на аголеныя галовы сабраных натоўпаў, у якіх, паводле самых сьціплых падлікаў, было ня менш за пяцьсот тысяч асобаў. Аддзел Дублінскай Гарадзкой Паліцыі пад асабістым кіраўніцтвам Галоўнага камісара ўтрымліваў парадак у гэтай разьлеглай сьціжме народу, а каб скараціць час чаканьня, духавы аркестар Ёрк-стрыт, аздобіўшы свае інструманты жалобным крэпам, прапанаваў сабраным знакамітае выкананьне той непараўнанай мэлёдыі, якую спарадніла нам ад калыскі жальлівая муза Спэранцы. Нашым суродзічам з правінцыі, якія прыбылі сюды вялікімі групамі, былі падстаўленыя хуткія экскурсійныя цягнікі й выгодныя пасажырскія дыліжансы зь мяккімі сядзеньнямі. Надзвычайную ўцеху выклікалі ўлюбёнцы дублінскай публікі, вулічныя сьпевакі Л-н-х-н і М-л-г-н, якія са сваёй нязьменна заражальнай весялосьцю выканалі ”Ноч перад тым, як Лэры зашмаргнуўся”. Нашы два непараўнаныя весялуны дасягнулі фантастычнага попыту, прадаючы лісткі са словамі й музыкай гэтага нумару, і ніводзін з тых, хто пястуе ў сэрцы зычлівасьць для сапраўды ірляндзкага жарту, пазбаўленага хоць каліўца вульгарнасьці, не папракне іх грашом, запрацаваным потнай натугай. Дзеткі з Прытулку Падкідышаў Мужчынскага й Жаночага Полу, гурмою абляпіўшы вокны, што выходзілі на месца падзеі, былі ў поўным захапленьні ад гэтага нечаканага дадатку да галоўнай уцехі дня, і тут належацца словы пахвалы ў адрас апякунак з ордону Малых Сёстраў Убогага Чалавека за іхнюю знакамітую ідэю даставіць малюткам-бязбацькавічам сапраўды павучальнага гледзішча. Госьці віцэ-караля, сярод якіх можна было заўважыць шматлікіх шырокавядомых сьвецкіх дамаў, у суправаджэньні Іхніх Сьветласьцяў перайшлі на выгаднейшыя месцы на вялізнай трыбуне, тым часам як маляўнічая замежная дэлегацыя, вядомая як Сябры Шмарагдавага Абтоку, разьмясьцілася на трыбуне насупраць. У дэлегацыю, якая прысутнічала поўным сваім складам, уваходзілі камандор Бачыбачы Бэнінабанана (напалову паралізаваны doyen1 групы, дастаўлены на сваё месца пры дапамозе магутнага паравога пад’ёмнага крану), мэсьё П’ер-Дун Птыпу-
7Старшыня дыпляматычнага корпусу (франц.).
зан, бязьлікі князь Уладзішмар Хусткаданосаў, ёрзгерцаг Леапольд Рудольф фон Хуенбад-Яйцэнталер, грахіня Парша Віхрыха Сёньняконі-Заўтрапешкі, Хайгарам Ы. Гарыць, крах Несьмяротас Сьмятаналізас, Алі Баба Бакшыш Рахат Лукум Эфэндзі, сэньёр гыгальга якхалера Пукадзіліё-і-Пустазвоніё-і-Патэрностэр дэ ля Махорыя дэ ля Малярыя, Хокапока Харакіры, Сунь Хунь Чай, Олаф Сукінсон, мійнхер Трах ван Трык, пан Плакса Пэдэраскі, гускадзін Прхклстр Крычынекрычыпрапаліч, хер Шлюхдомдырэктарпрэзыдэнт Ханс Хохма-Штурхаль, нацыяналгімназіймузэйсанаторыйундсуспэнсорыйардынарпрыват дацэнтагулгісторспэцыялпрафэсардоктар Крыгфрыд Убэральгэмайн. Усе бяз вынятку дэлегаты ў моцных і разнамоўных выслоўях асудзілі нечуванае барбарства, сьведкамі якога ім выпала быць. У далейшым сярод США ўзьнікла ажыўленая дыскусія (у якой прыняло ўдзел цэлае зборышча) наконт таго, якая праўдзівая дата народзінаў сьвятога патрона Ірляндыі, дзень восьмы ці дзевяты сакавіка. У якасьці аргумантаў шырока выкарыстоўваліся гарматныя ядры, ятаганы, бумэрангі, аркебузы, гаршкі зь нечыстотамі, секачы, парасоны, катапульты, кастэты, мяхі зь пяском, жалезныя тараны; удары сыпаліся шчодра й на ўсе бакі. Пастарунковы Мак-Фадэн, па мянушцы Малютка, выкліканы спэцыяльным пасланьнікам з Бутэрстаўну, імгненна прывярнуў парадак і зь бліскучай знаходлівасьцю прапанаваў дзень сямнаццаты месяца як кампраміс аднолькава ганаровы дая кожнага з паспрачаных бакоў. Прапанова кемнага двухмэтроўца адразу прыпала да густу ўсім і была аднадушна прынятая. Пастарунковы Мак-Фадэн атрымаў сардэчныя віншаваньні ад усіх США, сярод якіх шмат хто шчодра сплываў крывёй. Камандора Бэнінабанана выцягнулі з-пад старшынёўскага крэсла, і ягоны юрыдычны кансультант Аваката Пагамімі растлумачыў, што разнаякія прадметы, затоеныя ў ягоных трыццаці дзьвюх кішэнях, былі ім адчужаныя ў часе пабояў з кішэняў малодшых калегаў з надзеяй прывярнуць ім здаровы розум. Памянёныя прадметы (у тым ліку колькі соцень залатых і срэбных мужчынскіх і жаночых гадзіньнікаў) былі неадкладна зьверненыя законным уладальнікам, і запанавала агульная гармонія.
Спакойна й сьціпла падняўся Рамбалд на эшафот у бездакорным цэхавым уборы, аздобленым ягонай улюбёнай кветкай Gladiolus Cruentu^. Ён даў знаць аб сваёй прысутнасьці тым мяккім, чыста рамбалдавым кашлем, які гэтак многія стараліся (і надарэмна) імітаваць: кароткім, перанатужаным, характэрным
8Глядыёлюс Крывавы (лац.).
толькі яму адному. Прыбыцьцё сусьветна вядомага ката стрэла бура прывітальных усклікаў з усяго агромністага скупішча, дамы зь віцэ-каралеўскага атачэньня ў экстазе павявалі хусьцінамі, а замежныя дэлегаты, у яшчэ большым захапленьні, шматгалоса лікавалі, зьліваючы свае воклічы ў адзін хор: hoch, banzai, eljen, zivio, chinchin, polla kronia, hiphip, vive, Allah, на фоне якога вылучалася зычнае evivva дэлегата з краіны песьняў (ягонае высокае й прадоўжанае фа нагадвала тыя дзівосныя пранізьлівыя ноты, якімі эўнух Каталяні зачароўваў нашых прапрабабцяў). Надыйшла сямнаццатая гадзіна. Праз мэгафон падалі сыгнал на малітву, і ўмірг галовы ўсіх агаліліся. Патрыярхальнае самбрэра, з часоў рэвалюцыі Рыенці прыналежнае сям’і камандора, было зьнятае з галавы апошняга ягоным асабістым мэдыцынскім дараднікам доктарам Піпі. Высокавучоны прэлат, які прыбыў удзяліць геройскаму пакутніку на парозе сьмерці апошняга суцяшэньня нашай сьвятой рэлігіі, з сапраўднай хрысьціянскай пакорай укленчыў у калюжыне дажджавой вады, укрыўшы сваю сівую галаву сутанай, і ўзьнёс да трону міласэрнасьці палкую й благальную малітву. Побач з калодай застыгла злавесная фігура ката, чыё аблічча закрываў дзесяцігалёнавы гаршчок зь дзьвюма круглымі прарэзанымі адтулінамі, празь якія люта блішчэлі ягоныя вочы. Чакаючы фатальнага сыгналу, ён спрабоўваў лязо свае страшэннае зброі, то падгочваючы яго аб сваё мускулістае перадплечча, то імгненнымі ўзмахамі адсякаючы галовы баранчыкаў, чародку якіх прыгналі на месца прыхільнікі ягонага жорстага, але неабходнага ўмельства. Поруч на спраўным століку з чырвонага дрэва ляжалі ахайным парадкам нож для чвартаваньня, разнаякае дакладна навостранае прыладзьдзе для сьвежаваньня (выкананае на спэцыяльны заказ майстрамі славутай шэфілдзкай фірмы Джон Раўнд і Сыны), гаршчочак з тэракоты, куды па меры пасьпяховага выцягваньня павінны былі памяшчацца дванаццаціперсная кішка, тоўстая кішка, сьляпая кішка, апэндыцыт і г.п., ды таксама два ёмістыя малочныя збаны, прызначаныя для спусканьня неацэннай крыві зь неацэннай ахвяры. Загадчык Аб’яднанага Кашэча-Сабачага Прытулку меў наказ даставіць гэтыя пасудзіны, пасьля іхняга напаўненьня, у гэтую дабрачынную ўстанову. Смакавіты падмацунак, на які складаліся яечня з бэконам, знакаміта засмажаны біфштэкс з цыбуляй, гарачыя хрумсткія булачкі й бадзёрлівая гарбата, быў запабегліва прапанаваны арганізатарамі галоўнаму герою трагедыі, які, нарыхтаваўшыся на сьмерць, быў у дасканалым настроі й выяўляў жывую зацікаўленасьць ва ўсім, што адбывалася; аднак жа, адчуўшы веліч моманту й праявіўшы
самавырачэньне небывалае ў нашы дні, ён выказаў апошнюю воліо (выкананую неадкладна), каб той падмацунак быў разьдзелены пароўну між членамі Таварыства Хворых у Пасьцелі ды Здаровых без Двара й Кала у знак ягонай увагі й пашаны да іх. Хваляваньне дасягнула пес і non plus ultra9, калі выбраньніцанарачоная прабілася праз шчылыіыя шэрагі гледачоў і, залітая яскравым румянцам, кінулася на ягоныя мужныя грудзі, на грудзі таго, хто меўся адысьці ў вечнасьць дзеля яе прыгожых вачэй. Герой палка абхапіў яе гнуткі стан й чула прашаптаў: Шэйла, мая каханая. Узбуджаная гукамі свайго ймя зь ягоных вуснаў, яна пакрыла апантанымі пацалункамі ўсе разнародныя часткі ягонай асобы, якіх толькі яе палкасьць змагла дасягнуць празь сьціплую ахову турэмнай апраткі. Калі зьліліся салёныя ручаіны іхніх сьлёзаў, яна прысягнулася яму, што будзе вечна захоўваць памяць аб ім, што ніколі не забудзе свайго геройскаі а хлопца, які пайшоў на сьмерць зь песьняй на вуснах, як быццам на хакейны матч у парку Клонтарк. Яна прывяла яму на ўспамін залатыя дні шчасьлівага дзяцінства, якое яны правялі супольна на берагох Анны Ліфі ў нявінных забавах юначасьці, і абое, забыўшыся пра жахлівую рэальнасьць, засьмяяліся ад поўнай душы. Гледачы як адзін, не выключаючы старога вялебнага пробашча, далучыліся да агульнай нястрымнай весялосьці. Гігантычны натоўп літаральна захліснуўся сьмехам. Аднак смутак неўзабаве ўзяў сваё, і яны сплялі свае пальцы апошні раз. Струмені сьлёзаў хлынулі з новай сілай зь іхніх сьлёзных пратокаў, і ўсё неабсяжнае зборышча народу, кранутае да глыбіні, выбухнула надрывістымі рыданьнямі. Сам устарэлы слуга Гасподні быў узрушаны зусім ня менш за іншых. Рослыя загартаваныя мужы, ахоўнікі парадку й дабрадушныя волаты зь ірляндзкай каралеўскай паліцыі, ня тоячыся, карысталіся дапамогай хустачак, і можна з упэўненасьцю сказаць, што ніводнае вока не засталося сухім у тым рэкордным скупішчы. Потым здарыўся самы рамантычны выпадак: малады прыгажун, выпускнік Оксфардзкага унівэрсытэту, вядомы сваімі рыцарскімі адносінамі да прыгожага полу, выступіў дапераду й, аказваючы візытоўку, чэкавую кніжачку й радаслоўнае дрэва, папрасіў рукі няшчаснай маладой ледзі, благаючы яе неадкладна назначыць дзень шлюбу. Ягоная прапанова была прынятая на месцы. Кожнай даме з публікі ўручылі прынагодную густоўную памятку ў выглядзе брошкі з чэрапам і скрыжаванымі косткамі, і гэты дарунак, такі шчодры й своечасовы, выклікаў новы прыліў захапленьня. A
9Далей няма куды (лац.).
калі малады галянтны гадаванец Оксфарду (дарэчы, носьбіт аднаго з найболей пашанотных імёнаў у гісторыі Альбіёну) насунуў на палец заірдзелай fiancee10 каштоўны заручальны пярсьцёнак са шмарагдамі, асаджанымі ў форме трылісьніка з чатырма лісткамі, агульны энтузыязм выйшаў за ўсе межы. Што й казаць, нават строгі начальнік вайсковай жандармэрыі, падпалкоўнік Томкін-Максуэл Фрэнчмалэн Томлісан, які кіраваў гэтай сумнай цырымоніяй, той самы, што, не зьміргнуўшы вокам, тузінамі пасылаў у пекла сіпаяў, прывязваючы іх да гарматных жаролаў, цяпер быў ня ў змозе стрымаць сваіх пачуцьцяў. Ягоная рука ў жалезнай пальчатцы змахнула скрадлівую сьлязу, і тыя выбраныя грамадзяне, што мелі гонар апынуцца ў ягоным непасрэдным entourage11, маглі ўхапіць дрыготкі шэпт:
— Каб мяне засьляпіла, якая пташачка, ну проста раскладушка. Каб мяне засьляпіла, так бы й завыў, гледзячы на яе, калі згадаеш сваю старую дзяжу, што чакае дома ў Лаймхаўзе.
А Грамадзянін пачынае гаворку пра ірляндзкую мову, пасяджэньне муніцыпалітэту і ўсё іншае й крые тых паўпанкаў, што ня ведаюць роднае мовы, Джо таксама ўкліньваецца, бо надуў кагосьці на фунт, і Блюм туды тыцкае сваю мызу зь недакуркам за два пэнсы, што дастаў ад Джо, ды балабоніць пра Гаэльскую лігу й лігу непітушчых і што, маўляў, п’янства ёсьць ірляндзкае насланьнё. Непітушчы ня ставіць іншым, вось у чым цьвік. Нябось, сам сабе заліе ў глотку, чаго яму ні паставіш, а ад яго пены ў кухлі не пабачыш да другога прыйсьця, Госпадзе наш. Аднаго разу мы зь сябруком пайшлі на іхнюю музычную вечарыну, танцы й песьні яна ляжа на капіцу задзярэ пад пуп спадніцу, і тамака адзін дзяяч з бляхай Таварыства Цьвярозасьці на сіняй стужцы шчыраваў, шпарыў па-ірляндзку, а вакол цэлая плойма русакосых цнатлівак, швэндаюцца з безалькагольным пітвом, мэдалікі якіясьці прадаюць, аранжад, ліманад ды збуцьвелыя піражкі, адным словам, шчодры вечар, што й казаць. Ірляндыя цьвярозая — Ірляндыя свабодная. А потым якісьці казёл пачынае дзьмуць у дуду і ўся тая хаўтурная гасьціна пачынае соўгаць нагамі пад музыку, ад якой і карова здохне. I да таго яшчэ дзьве засутоненыя сутаны віжуюць, каб ніхто не дабіраўся да дзевак — зусім удар ніжэй пояса, інакш і ня скажаш.
Ну, сёе-тое, пра што ж гэта я, ага, той стары сабачыска, пабачыўшы, што бляшанка пустая, пачынае нюхаць вакол Джо й мяне. Быў бы ён мой, я яго прыручыў бы ласкай, хай я лясну.
І0Нарачоная (франц.).
^Атачэньне (франц.).
Прыножыў бы яго раз, ды потым яшчэ другі, абы толькі не па вачох.
— Што, баісься, ён укусіць? — пытае Грамадзянін.
— Ды не, — кажу. — Толькі каб ён ня ўзяў мае нагі за ліхтарны слуп.
Той паклікаў сабаку да сябе.
— Ну, што з табою, Гары? — кажа яму.
I давай яго курхаць і штурхаць, і гаманіць да яго па-ірляндзку, а той стары пархавец яму адказвае гыркатам, і опэра з дуэтам у іх выходзіць. Такога гыркату век не пачуеш, як яны між сабой наладзілі. Хто-небудзь, каму няма чым заняцца, хай бы напісаў у газэты, pro publico Ьопо12, каб на такіх сабакаў накладалі наморднікі. Гырчыць, хрыпіць, вочы набеглі юхай ад смагі й з морды шаленства капае.
Усе тыя, хто цікавіцца распаўсюджаньнем чалавечай культуры сярод нашых ніжэйшых супляменьнікаў (а імя ім — легіён), не павінны прапусьціць па-за ўвагай сапраўды неверагодную праяву кінантропіі, засьведчаную знакамітым рыжым ірляндзкім сэтэрам-ваўкадавам, вядомым раней пад sobriquet13 Гарыоўн, але нядаўна шырокім колам сяброў і знаёмых перайменаваным на Оўна Гары. На памянёную праяву, вынік шматгадовага прыручваньня ласкай і дакладна абдуманай дыетнай сыстэмы, складаецца, апрача іншых дасягненьняў, і дэклямацыя вершаў. Найвыдатнейшы з нашых жывых спэцыялістаў па фанэтыцы (імя ягонае ня выцягнуць з нас і абцугамі!) прыклаў шмат намаганьняў дзеля таго, каб зрабіць параўнаўчы аналіз дэклямаваных вершаў, і прыйшоў да выснаву, што йснуе паражальнае іх падабенства (курсыў наш) да рунічнай паэзіі старажытных кельцкіх бардаў. Мы гаворым тут ня столькі пра тыя дзівосныя любоўныя песьні, зь якімі пазнаёміў сьвет кнігалюбаў аўтар, укрыты пад мілагучным псэўданімам Тонкай Крохкай Галінкі, але хутчэй за ўсё пра тыя болып рэзкія й асабістыя ноты (як указвае нехта С. У. К. у цікавым паведамленыгі, што мільганула ў адным зь вечаровых выданьняў), якія чуваць у сатырычных выказваньнях знакамітага Рафтэры, а таксама Донала МакКонсідайна, ня згадваючы ўжо болып сучаснага лірыка, што цяперашнім часам апынуўся ў цэнтры зацікаўленьня публікі. Ніжэй мы прапануем адзін урывак, перакладзены на нашу мову выдатным навукоўцам, імя якога ў сучасны момант мы не маем права выдаць, хоць мы і ўпэўненыя, што чытач зможа дашукацца ў
12Дзеля грамадзкага дабрабыту (лац.).
13Мянушка (франц.).
некаторых мясцовых алюзіях большага, чымсьці адно падказкі. Мэтрычная сыстэма сабачага арыгіналу, якая нагадвае адмысловыя алітэрацыйныя й ізаскладовыя правілы валійскага энгліну, надзеленая значна большай ступеньню ўскладнёнасьці, але мы спадзяемся, наш чытач ня зможа не прызнаць, што агульны дух данесены добра. Можа, належыць тут дадаць, што эфэкт непамерна ўзмацняецца, калі верш Оўна чытаць паволі й невыразна, тонам, які нагадвае прыдушаны заюшаны гыркат.
Праклён за праклёнам Шпурляю з адчаю, Каб скрутам скруціла Цябе, Барні Кірнан, Вады піць ні глытка Hi з рук, ні з гляка, Кішкі жарам паляць, Тыя брагу смаляць.
Ды тут ён сказаў Тэры прынесьці сабаку вады й, хай мяне немарасьць, як той стаў хлябтаць, за мілю было чуваць. А Джо яго пытае, ён ня супраць, калі паўтарыць.
— He адмоўлюся, — кажа, — a chara, каб ты не падумаў, што крыўду якую хаваю.
Дальбог, ён не такі тупы, на якога выглядае. Носіць сваю сраку з аднаго бару ў другі з сабакам старога Гілтрапа, і ўсё паварочвае, быццам яго пачаставаць самы вялікі гонар, за кошт выбаршчыкаў і падатнікаў. Гасьціна дла чалавека й зьвера. A Джо да мяне:
— А ты як, можаш яшчэ аднаго?
— А качка можа плаваць? — пытаю яго.
— Паўтары нам, Тэры, — кажа Джо. — А вы ўпэўненыя, што не жадаеце нічога з асьвяжальных вадкасьцяў? — кажа да Блюма.
— He, дзякую, — кажа той. — На самай справе я зайшоў сюды, каб спаткацца з Марцінам Канінгамам, ведаеце, наконт тае страхоўкі бедачыны Дыгнама. Марцін мяне прасіў зайсьці ў закладную кантору. Рэч у тым, што ён, Дыгнам, аддаў сваю страхоўку ў заклад і не паведаміў страхавальную кампанію, а ў такім выпадку, у сьвятле закону, крэдытор-закладнік ня можа нічога атрымаць.
— Вось табе й на! — рагоча Джо. — Неблагая штука, калі б стары Шэйлак тут абмахнуўся. Ды ў такім разе шанцуе ягонай жонцы?
— Што ж, — кажа Блюм, — гэта ўжо справа яе паклоньнікаў.
— Якіх нібыта паклоньнікаў? — пытае Джо.
— Я хацеў сказаць, законьнікаў, — папраўляецца Блюм.
I пачынае мясіць пра закладаое заканадаўства й выносіць прысуд як лорд-канцлер у трыбунале й інтарэсы ўдавы й быў створаны фонд а з другога боку Дыгнам быў вінаваты нейкую суму Брыджмэну й калі цяпер жонка ці ўдава апратэстуе права крэдытора-закладніка аж ледзь мне мазгоў не зьвіхнуў тым закладным заканадаўствам. Ён сам павінен радавацца, што не патрапіў пад заканадаўства як махляр і валацуга, на ягонае шчасьце, сябрук у судзе выручыў. Прадаваў нейкія ліпавыя білегы ці іншыя квіты пад выгладам Вугорскай каралеўскай лятэрэі з прывілеем ад банку. Кажу вам як на споведзі. Вы хіба ізраэлітаў ня ведаеце! Вугорская каралеўская махлярэя з прывілеем.
Тут устае Боб Доран і, хістаючыся, падыходзіць і просіць Блюма перадаць місіс Дыгнам, што ён спачувае ейнай бядзе й яму горка што ня быў на паховінах і перадайце ёй што ён сказаў і кожны хто толькі ведаў яго скажа што ніколі не было дабрэйшага й сумленьнейшага чымсьці наш бедны Ўіл нябожчык перадайце ёй. Ажно загікаўся ад свае мазгавое натугі. I цісьне Блюму руку з трагічнай лыпай перадайце ёй. Дай руку, браце дарагі. Я адзін нягоднік, ты другі.
— Дазволю сабе на спадзеў, — сказаў ён, — што я не абражу нашага знаёмства (якое, як ні сьціплым падалося б у разуменьні часу, аднак грунтуецца, асьмелюся верыць, на ўзаемнай пашане), наважыўшыся прасіць у вас гэтага фавору. А калі я, насупор жаданьню, пераступіў межы сьціпласьці, дык няхай сама шчырасьць маіх пачуцьцяў паслужыць выбачэньнем мае сьмеласьці.
— Зрабеце ласку, — мовіў субяседнік. — Я поўнасьцю пахваляю тыя матывы, што кіруюць вашым памкненьнем, і не пашкадую высілкаў дзеля выкананьня вашай дарукі, суцяшаючы сябе думкай, што як ні журботная яе прычына, то ўжо сама выява вашага даверу да мяне разбавіць горыч гэтай чары. •
— Тады дазвольце мне паціснуць вашу руку, — сказаў ён. — Я пэўнюся спадзевам, што шляхотнасьць вашага сэрца ляпей за мае марныя словы падыктуе вам выразы, якімі перадаць пакуту так бязьлітасную, што калі б я паддаўся гэтаму пачуцьцю, яно пазбавіла б мяне дару мовы.
I на тым распускае ветразі й рушае, намагаючыся трымаць курс проста. А пятай, і ўжо набраклы. Аднаго разу вечарам ледзь яго не пасадзілі, пашэнціла, што Пады Леонард ведаў таго
паліцыянта 14А. Заліў вочы ў патаемцы на Брайд-стрыт пасьля гадзіны закрыцьця ды пусьціўся ў блуд зь дзьвюма шлюшкамі, іхні альфонс стаяў на варце, а ён хлебча портэр з гарбатных кубкаў. Назваўся перад шлюхамі, нібыта ён француз, Жазэф Манюо, і давай ганіць каталіцкую рэлігію, а сам жа, яшчэ хлопчыкам, прыслужваў на імшы ў касьцёле Адама й Евы, ажно вочы плюшчыў ад набожнасьці, і пра тое, хто напісаў новы запавет і стары запавет, і ўсё іх мацаў і цацаў. Абедзьве шлюхі канаюць са сьмеху, пачысьцілі ў яго, ёлупня, кішэні, і віскаюць і хіхікаюць. Як там твой запавет? Ці ён у цябе ня надта запавеціўся? Добра, што Пады якраз тудою праходзіў, скажу вам. A паглядзець на яго ў нядзелю, як ён са сваёй жоначкай-распусьніцай у касьцёле, яна, верцячы азадкам, цупае галоўным праходам, пантофлікі лякірованыя, я як жа, на грудзях фіялкі, прылізаная як кошка, строіць зь сябе панюсю. Сястрычка Джэка Муні. А тая старая прастытутка, яе мамуся, здае нумары парачкам з вуліцы. Джэк яму ўставіў мазгі па-свойму. Сказаў, што калі ён не зажэніць сваіх грахоў, то жывое гаўно зь яго выб’е.
Тэры, значыць, прыносіць тры кухлі.
— Калі ласка, — кажа Джо, частуючы нас. — Калі ласка, Грамадзянін.
— Sian leaf14 — адказвае той.
— За тваю фартуну, Джо, — кажу. — Тваё здароўе, Грамадзянін.
Божухна, а той ужо болей за палову махнуў. Трэба мець не абы фартуну, каб яго паіць.
— А каго наш даўгяла хоча прапіхнуць у лорд-мэры, Олф? — пытае Джо.
— Аднаго твайго сябру, — адказвае той.
— Нанана? — пытае Джо. — Члена?
— Імёнаў не называем, — кажа Олф.
— Я так і думаў, — кажа Джо. — Я толькі што бачыў яго зь яшчэ адным паслом, з Уільямам Філдам, на сходзе жывёлагадоўцаў.
— Ёпад доўгавалосы, — кажа Грамадзянін, — бурлівы вулкан, пястун усіх краін ды ідал сваёй уласнай.
I Джо пачынае Грамадзяніну пра яшчур, жывёлагадоўцаў і прыняцьцё адпаведных захадаў, Грамадзянін гэтыя захады пасылае на пазадворкі, а Блюм выскоквае зь сернымі ваннамі для лекаваньня каросты ў авечак, і пра пойла ад кашлю ў цялятак, і пра гарантаваны сродак на здубянелы язык. Бо калісьці пра-
14Бывай здаровы (ірлян.).
цаваў у скуралупні. Швэндаўся з нататнікам і алавіком, блытаўся ўсім пад нагамі, пакуль Джо Каф не пачаставаў яго высьпяткам пад запечак за тое, што ён высалапіўся на якогась гадоўцу. Містэр Усявед. Усіх вывучыць куры даіць. Сікун Бэрк казаў, бывала, у тым гатэлі ягоная жонка вочы выплаквае перад місіс О’Даўд, сьлёзы ліе струменямі на свой тлушч васьміцалёвы. Ён ей і задніцы ня дасьць спакойна падцерці, усё чапляецца, мітусіцца й вучыць, што як трэба рабіць. А што ў цябе сёньня ў праграме? Ага. Гуманныя адносіны. Бо ж бедныя жывёліны пакутуюць, і экспэрты сьцьвярджаюць, і найлепшым зь вядомых сродкаў, які не спрычыняе болю жывёле, і далікатна ўціраць ручкай у хворае месца. Дальбог, зь ягонымі рукамі толькі куры мацаць.
Куд-куд-кудах. Ко-ко-ко. Вось наша курачка, Чорная Ліза. Яна нам нясе яйкі. Калі яна зьнясе яечка, вельмі цешыцца. Кудах. Ко-ко-ко. I тут прыходзіць добры дзядзька Леа. Ён совае сваю руку пад Чорную Лізу й выймае яечка. Куд-куд-куд-кудах. Ко-ко-ко.
— Як бы там ні было, — кажа Джо, — Філд і Нанэці сёньня выбіраюцца ў Лёндан і паставяць запыт у Ніжняй Палаце.
— Вы ўпэўнены, — пытае Блюм, — што райца выяжджае? Так выйшла, што мне трэба пабачыцца зь ім.
— Паштовай лодкай сёньня ўвечары, — кажа Джо.
— Вось не шанцуе, — кажа Блюм. — Мне вельмі трэба. Можа, толькі містэр Філд выяжджае? Я ня мог пазваніць. He. Вы ўпэўнены?
— Нанан таксама выяжджае, — кажа Джо. — Ліга даручыла яму паставіць заўтра запыт пра таго камісара, што забараніў ірляндзкія спартовыя гульні ў парку. Як табе гэта падабаецца, Грамадзянін? Sluagh па h-Eireann15.
Містэр МыкХлевін (Малтыфарнэм, нацыяналіст): У сувязі з запытам майго паважанага сябра, дэпутата з Шылелы, я б хацеў спытацца глыбокапаважанага калегу, ці сапраўды ўрад даў распараджэньне аб тым, каб памянёную жывёлу рэзалі, нягледзячы на адсутнасьць мэдыцынскага пацьверджаньня яе паталягічнага стану?
Містэр Чатырноган (Тамашант, кансэрватар): Паважаныя члены палаты ўжо маюць у сваім распараджэньні пасьведчаньні, якія былі прадстаўленыя камітэту Парляманту. Я ня думаю, што я мог бы дадаць нешта істотнае да гэтага. Адказ на запыт паважанага члена палатц будзе сьцьвярджальны.
15Армія Ірляндыі (ірлян.).
Містэр МакТоўк (Мантэнот, нацыяналіст): Ці даваліся падобныя ўказаньні адносна зарэзу жывёлы чалавечага роду, што асьмелілася займацца ірляндзкімі спартовымі гульнямі ў парку Фінікс?
Містэр Чатырноган: Адказ будзе адмоўны.
Містэр МыкХлевін: А ці славутая мічэлстаўнская тэлеграма глыбокапаважанага калегі ня сталася натхненьнем да дзеяньняў калегаў са скарбовай управы? (Шум у залі.)
Містэр Чатырноган: Гэтае пытаньне мне трэба высьветліць у матэрыялах.
Містэр О’Бляха (Банком, незалежнік): Сзграляйце без ваганьня. (Іранічныя воплескі з лаваў апазыцыі.)
Старшыня: Прашу парадку! Прашу парадку! (Пасяджэньне закрываецца. Воплескі.)
— Вось чалавек, — кажа Джо, — які адрадзіў ірляндзкі спорт. Сядзіць перад вамі ва ўласнай асобе. Чалавек, які выцягнуў з турмы Джэймса Стывэнса. Чэмпіён усёй Ірляндыі ў кіданьні шаснаццаціхунтавым молатам. Які ў цябе найлепшы кідок, Грамадзянін?
— Na bacleis16, — кажа той, прыкідваючыся сьціплым. — Хоць у свой час і я быў ня горшы за іншых.
— Ды пакінь, Грамадзянін, — кажа Джо. — Іншым за табой яшчэ раз трэба было кідаць.
— Сапраўды так было? — пытае Олф.
— Так было, — кажа Блюм. — Добра вядомы факт. А вы ня ведалі?
I пайшлі жаваць ірляндзкія спорты, і пра гульні, якімі бавяцца паўпанкі, накшталт лаўн-тэніса, пра ірляндзкі хакей і кіданьне каменя, пра просты люд і станем народам яшчэ раз і ўсё такое. Ну а Блюм, вядома, таксама мусіў сказаць сваё, маўляў, калі ў каго слабое сэрца, то яму сілавыя практыкаваньні на шкоду. Прысягаюся сваімі кальсонамі, калі падымеш з падлогі саломінку й пакажаш гэтаму Блюму: Глядзі, Блюм. Бачыш гэту саломінку? Гэта саломінка, — прысягаюся дваюроднай цёткай, ён будзе тлумачыць пра яе бітую гадзіну, сама менш, і то тлумачыць без упыну.
У старажытнай залі Браена О’Кірнана на Срод-на-БрэтонВэг пад патранатам Sluagh па h-Eireann мела месца надзвычай цікавая дыскусія аб адраджэньні старажытных гаэльскіх спартовых гульняў і значэньні фізычнага ўзгадаваньня, як гэта разумелі ў Старажытнай Грэцыі, Старажытным Эгіпце і Старажы-
16Не чапай гэта (ірлян.).
тнай Ірляндыі, для разьвіцьця нацыі. Дастойны прэзыдэнт шляхотнай асацыяцыі займаў старшынёўскае крэсла, і публіка была шматлюдная. Пасьля зьмястоўнай прамовы старшыні, пададзенай з красамоўным майстэрствам і вялікім запалам, завязалася надзвычай цікавая й павучальная дыскусія (як заўсёды ў гэтым коле, на самым высокім узроўні культуры й манэраў) аб памкненьні да адраджэньня старажытных гульбішчаў і спартовых заняткаў нашых старажытных панкельцкіх прашчураў. Шырока вядомы й глыбока паважаны працаўнік на ніве нашай старажытнай мовы, містэр Джозэф МакКарты Хайнс, горача заклікаў уваскрасіць старажытныя гаэльскія спартовыя гульні й забавы, якім зранку і ўвечары аддаваўся Фін МакКул, каб ажывіць найлепшыя традыцыі мужчынскай сілы й моцы, данесеныя да нас зь сівой мінуўшчыны. Л. Блюм, які прытрымліваўся супрацьлеглага пункту погляду, сустрэў мяшаны прыём, як авацыю, гэтак і сьвіст, і старшыня-вакаліст, паддаючыся шматлікім просьбам і гарачым воплескам з усіх куткоў бітком набітай залі, заключыў дыскусію знакамітым выкананьнем вечна маладой песьні ’’Станем народам яшчэ раз” на словы несьмяротнага Томаса Осбарна Дэйвіса (на шчасьце, занадта добра нам вядомыя, каб іх тут нагадваць). He баючыся пярэчаныіяў, мы скажам, што ў гэтым выкананьні наш вэтэран, патрыёт і чэмпіён перасягнуў самога сябе. Ірляндзкі Каруза-Гарыбальдзі быў у дасканалай форме, і ягоны громападобны голас як ня трэба лепш прыдаў бляску вякамі шанаванаму гімну, прасьпяванаму так, як толькі мог прасыіяваць яго наш грамадзянін. Цудоўны сьпеў, які сваім звышвысокім узроўнем падняў яшчэ вышэй ягоную й без таго высокую міжнародную рэпутацыю, быў узнагароджаны аглушальнымі воплескамі незьлічонай аўдыторыі, сярод якой можна было ўбачыць шматлікіх выдатных дзеячоў нашага духавенства, прадстаўнікоў прэсы, адвакатуры й ініпых асьвечаных прафэсій. На тым пасяджэньне спынілася.
У ліку прадстаўнікоў духавенства прысутнічалі высокаправялебны Ўільям Дэлані, Т. I., доктар філялёгіі; правял. Джэралд Молай, доктар тэалёгіі; правял. П. Дж. Кавана, Кангрэгацыя Сьвятога Духа; правял. Т. Уотэрс, вікары; правял. Джон М. Айвэрс, пробашч; правял. П. Дж. Кліры, ордэну франьцііпканаў; правял. Л. Дж. Хікі, ордэну братоў-прапаведнікаў; высокаправял. брат Нікалас, ордэну франьцішканаў-капуцынаў; высокаправял. Б. Горман, ордэну кармэлітаў босых; правял. Т. Махэр, Т. L; высокаправял. Джэймс Мэрфі, Т. L; правял. Джэймс Лэйвры, вікары па назначэньню; высокаправял. Уільям Доэрты, доктар тэалёгіі; правял. Пітэр Фэйган, ордэну марыянаў; пра-
вял. Т. Бранган, ордэну аўгустыянаў; правял. Дж. Флавін, вікары; правял. М. Э. Хэкэт, вікары; правял. В. Хэрлі, вікары; монсэньёр МакМанус, генэральны вікары; правял. Б. Р. Слэтры, ордэну Несплямёнага Зачацьця Дзевы Марыі; высокаправял. М. Д. Скалі, пробашч; правял. Ф. Т. Пэрсэл, ордэну братоў-прапаведнікаў; высокаправял. Тыматы Горман, канонік, пробашч; правял. Дж. Фланаган, вікары. У ліку сьвецкіх прысутнічалі П. Фэй, Т. Куэрк і шмат іншых.
— Дарэчы, наконт сілавых практыкаваньняў, — кажа Олф, — вы не былі на тым матчы К’ю—Бэнэт?
— He, — адказвае Джо.
— Я чуў, што нехта зарабіў на ім ладную сотню фунтаў — кажа Олф.
— Хто? Буяка, відаць? — пытае Джо.
А Блюм кажа:
— Вось у тэнісе, нарыклад, патрэбны спрыт і зоркае вока.
— А хто ж іншы, Буяка, — кажа Олф. — Ён пусьціў чутку, што Майлэр расыііўся, каб на яго ня ставілі, а той увесь час лупіў у грушу.
— Ведаем яго, — кажа Грамадзянін. — Сын здрадніка. Ведаем, што наганяла ангельскае золата ў ягоныя кішэні.
— Што праўда, то праўда, — кажа Джо.
А Блюм зноў укліньвае пра лаўн-тэніс і пра кровазварот, і пытаецца ў Олфа:
— А вы так ня думаеце, Бэрган?
— Майлэр падмёў ім падлогу, — цягне сваё Олф. — Хінан і Сэерс толькі дурыліся, калі параўнаць. Урэзаў яму, што той забыўся пра тату з мамай. Трэба было бачыць, адзін курдупель, ледзь да пупа таму даставаў, а другі бамбіза, так і малоціць па пустому. Ax, а пад канец яшчэ і ў зевы пырнуў. Згодна з правіламі Куінсбэры ды ўсім іншым, той і вырыгаў усё, чаго ня зьеў.
Гэта была запамінальная й зацятая бойка, у якой Майлэр і Пэрсі скрыжавалі рукавіцы за прыз у пяцьдзесят савэрэнаў. Улюбёнец Дубліну, будучы лягчэйшым за суперніка, зь лішкам ураўнаваў гэты недастатак сваім бліскучым майстэрствам на рынгу. Фэервэрк апошняга раўнду быў пакутны абодвум чэмпіёнам. У папярэднім раўндзе цяжкаважкі сяржант артылерыі пусьціў крыху чырвонага соку, акуратна абрабіўшы нос улюбёнцу, так што Майлэр К’ю, галоўны атрымальнік і з правай і зь левай, выйшаў з выглядам нападпітку. Жаўнер падгрымаў справу магутным кароткім зьлева, на які ірляндзкі глядыятар адказаў маланкавым простым, пацэліўіпы Бэнэту ў сківіцу. Чырвоны мундзір зрабіў нырок, але наш дублінец выпрастаў яго
левым крукам, наносячы ўдар у корпус. Супернікі перайшлі ў бойку на блізкай дыстанцыі. Майлэр, заўвіхаўшыся жвавей, здабыў перавагу, і напрыканцы раўнду здаравяка вісеў на KanaTax, караны градам удараў. Ангелец, правае вока якога зусім заплыло, падаўся ў свой куток, дзе яго шчодра адлілі вадою, і на гук гонгу зноў быў поўны бадзёрасьці й адвагі, не сумняваючыся, што мігам накаўтуе харобрага кулачніка з Эбланы. Гэта была бойка да поўнай перамогі, і яна чакала лепшага. Абодва змагаліся як тыгры. Публіку ахапіла ліхаманкавае хваляваньне. Судзьдзя зрабіў Замашыстаму Пэрсі два папярэджаньні за прытрымкі, аднак улюбёнец быў спрытны, а як працавалі ягоныя ногі — гэта варта было пабачыць. Пасьля шпаркага абмену камплімэнтамі, падчас якога ў Майлэра пайшла кроў ад элегантнага апэркоту вайскоўца, уліобёпець раптам кінуўся ў наступ на ўсіх франтох і лупануў Змагарнаму Бэнэту ашаламляльным левым у жывот. Ваяка распластаўся на падлозе. Гэта быў накаўт, чысты й майстэрскі. Сярод напружанай цішыні над портабэлскім малацьбітом пачалі вылічваць сэкунды. Але тут Оле Пфотс Вэтштайн, сэкундант Бэнэта, кінуў на рынг белы ручнік, і хлопец з Сэнтры быў аб’яўлены пераможнікам пад апантаную авацыю публікі, якая хлынула на рынг і ледзь яго не затаптала ў шалёным выбуху захапленьня.
— Ён то ведае, зь якога боку хлеб шмаруюць маслам, — кажа Олф. — Я чуў, цяпер ён ладзіць канцэртнае турнэ па поўначы.
— Я таксама чуў, — кажа Джо. — А што, ці няпраўда?
— Хто? — пытае Блюм. — Ах, так. Гэта праўда. Нешта накшталт летняга турнэ, ведаеце. Такія вакацыі.
— А місіс Б. будзе самай галоўнай і яскравай зоркай, ці ж не? — пытае Джо.
— Мая жонка? — кажа Блюм. — Так, яна будзе сьпяваць. Я думаю, гэта будзе мець посьпех. Ён знакаміты арганізатар. Знакаміты.
Го-го, дык вось яно як, кажу я сабе, ой, кажу. Гэта тлумачыць, адкуль яму грош пхаецца ў кішэню й каму валасок вока муляе. Буяка зайграе ім на флейце. Канцэртнае турнэ. Сынок бруднага Дана, таго старога спрытшогі з Айлэнд-брыдж, які тыя самыя коні прадаваў ураду па два разы ў часе бурскай вайны. Містэр Чаго-чаго? Я да вас наконт падатку, воднага й на бедных, містэр Бойлан. Наконт чаго? Воднага падатку, Містэр Бойлан. Чаго-чаго? Гэты мардадзёр, ён ужо яе зарганізуе, запомніце маё слова. Усё між намі, цыпачка.
Гонар скалістай гары Кальпы, дачка Туіды, з валасамі як смала. Там узрасла яна й расьцьвіла да красы непараўнанай, дзе мушмула й мігдал сыцяць паветра сваім водарам. Сады Алямэды спазналі ейныя лёгкія ступні, аліўкавыя гаі пазнавалі яе й кланяліся, пахіляючы галінкі. Цнатлівай жонкай Леапольду яна, пышнагрудая Мэрыян.
Ды ля, глядзеце, уваходзе муж з клану О’Молаяў, дародны й белатвары, зь лёгкім румянцам, дараднік ягонай міласьці караля, асьвечаны ў правадаўстве, і зь ім прынц і насьледнік шляхотнага роду Лэмбэртаў.
— Здароў, Нэд.
— Здароў, Олф.
— Здароў, Джэк.
— Здароў, Джо.
— Хай вас Бог сьцеражэ, —кажа Грамадзянін.
— I вас у ласцы сваёй, — кажа Дж. Дж. — Чаго возьмем, Нэд?
— Палоўку, — кажа Нэд.
Дж. Дж. заказвае выпіць.
— У судзе блыталіся? — пытае Джо.
— Так, — адказвае Дж. Дж. — Ён усё ўладзіць, Нэд, — кажа ён таму.
— Будзем спадзявацца, — кажа Нэд.
Якія ў гэтай парачкі справы? Дж. Дж. шчыруе, каб таго выкрасьлілі са сьпісу прысяжных, а той яму пасабляе перабіцца. Ягонае ймя на сьпісе крэдытораў у газэце Стабса. Рэжацца ў карты й баліое зь вялікімі тузамі пры шыкоўных маноклях, жлукціць шампанскае й, вядома, завяз па шьпо ў рахунках і позвах у суд. Закладаў свой залаты гадзіньнік у Камінса на Фрэнсыс-стрыт, дзе яго ніхто ня ведае, а там раптам я аказаўся зь Сікуном Бэркам, ён якраз боты выкупляў з закладу. Як ваша прозьвішча, сэр? А ён кажа: Обры. Ага, думаю, гэты ўжо добры. Ой, здаецца мне, неўзабаве дарогу дахаты яму перакрьпоць краты.
— А вам ня трапіўся на вочы той вар’ят Брын? — пытае Олф. — Пр. др.: прыдурак.
— Трапіўся, — адказвае Дж. Дж. — Шукаў прыватнага дэтэктыва.
— Анягож, — кажа Нэд, — і ён ішоў у суд, хацеў права павярнуць налева, толькі Корні Кэлэхер яго запыніў, сказаў, што найперш трэба правесьці экспэртызу почырку.
— Дзесяць тысяч фунтаў, — рагоча Олф. — Дальбог, я й граша не пашкадаваў бы, каб паслухаць яго перад судзьдзёй і прысяжнымі.
— Нябось, гэта твая работа, Олф? — пытае Джо. — Кажы праўду, усю праўду й толькі праўду, і памагай табе Джымі Джонсан.
— Мая? — кажа Олф. — Ня кідай сьвіньняў перад пэрлу майго характару.
— Любая заява, зробленая табою, — кажа яму Джо, — можа быць скарыстаная супроць цябе.
— Справу ў яго, безумоўна, могуць прыняць, — кажа Дж. Дж. — Бо ж там імплікуецца, што ён ня compos mentis11. Пр. др.: прыдурак.
— Compos табе ў вока! — рагоча Олф. — Ты што, ня ведаеш, што ён збзікаваў? Хопіць паглядзець на ягоную мазгаўню. Ты ведаеш, што ён з раніцы пасабляе сабе ражком для абутку, каб насадзіць на яе капялюш?
— Так, — кажа Дж. Дж., — але ў вачох закону праўдзівасьць паклёпу не вызваляе ад адказнасьці за ягоную агалоску.
— Ай-яй, Олф, — гэта Джо.
— Але ўсё ж, — кажа Бліом, — калі падумаць пра бедную жанчыну, я маю на ўвазе, ягоную жонку...
— Так, шкада яе, — кажа Грамадзянін. — I ўвогуле ўсякуіо, у якой муж ні сёе ні тое.
— Як ні сёе ні тое? — пытае Блюм. — Вы хочаце сказаць...
— Я хачу сказаць, ні сёе ні тое, — кажа Грамадзянін. — Такі, што ні рыба ні мяса.
— Hi сялёдка з заквасам, — дадае Джо.
— Вось гэта я й хацеў сказаць, — кажа Грамадзянін. — Pishogue™, калі ведаеце, што гэта значыць.
Чую, дальбог, каша заварваецца. Блюм пускаецца ў тлумачэньні, што ён, маўляў, меў на ўвазе, як гэта жорстка, калі бедная жанчына мусіць усюды бегаць за сваім заікаватым прыдуркам. А што, тут і сапраўды жорсткія адносіны да зьвяроў, так выпускаць на папас таго згалелага ідыёта Брына зь ягонай дзяркатай барадою, ад такога й нябёсы сьлязу выціснуць. А яна яшчэ й нос задзірала, калі выйшла за яго, ну бо як жа, ягоны траюродны дзядзька адчыняў рымскаму папу дзьверы ў касьцёле. Ягоны партрэт на цьвіку, з пшыкоўна закручаным вусам. Сіньёр Брыні з Самэрхілу, дрыстальянец, зуаў Сьвятога Айца,
І7Пры здаровым розуме (лац.).
18Сурочаны (ірлян.).
пакінуў набярэжную й пераехаў на Мос-стрыт. А хто ён такі, скажэце? Ды ніхто, два пакойчыкі з ходам на задні двор, сем шылінгаў у тыдзень, а грудзі цэлыя ў розных бляшках, каб увесь сьвет засьляпіць.
— А звыш таго, — працягвае Дж. Дж., — паштоўка абазначае агалоску. У прэцэдэнтнай справе Сэдграва супроць Хоўла гэта прызналі дастатковым доказам злоснага намеру. На мой пагляд, справу могуць прыняць.
Вось табе й галёшы за тры грошы, калі ласка. Каму патрэбны твой пагляд? Дай нам спакойна піва папіць. Дальбог, ужо нават гэтага не даюць.
— Ну, на здароўе, Джэк, — кажа Нэд.
— I тваё, Нэд, — адказвае Дж. Дж.
— А вунь і зноўку ён, — кажа Джо.
— Дзе? — пытае Олф.
I хай мяне ліха, ён зноў парадуе перад дзьвярыма са сваімі кніжышчамі пад пахай, а побач жонка й Корні Кэлэхер, зірнуў на нас, праходзячы, сваім бельмавокам, і ўвесь час па-бацькоўску тлумачыць, падмаўляе таго купіць ужываную труну.
— А як там закончылася справа з тым канадзкім махлярствам? — пытае Джо.
— Адкладзеная, — кажа Дж. Дж.
Гэта адзін зь сябрыны гарбаносых, нехта Джэймс Воўт, ён жа Шапіра або Спарк або Спайра, даў у газэты, што абспраўляе праезд у Канаду за дваццаць шылінгаў. Што? Вы бачылі, як зайцы сена косяць? Што й казаць, гэта была чыстая ліпа. Як вам? Усіх нагрэў, ня толькі розных памывачак і парабкаў з графства Міт, але заадно і ўласных супляменцаў. Дж. Дж. распавядаў, як адзін старажытны гэбрай, Зарэцкі ці як яму было, стаіць на месцы сьведкаў у сваім капелюшы, рыдае й прысягаецца сьвятым Майсеем, што яго ачмуцілі на два фунты.
— А хто судзіў? — пытае Джо.
— Галоўны судзьдзя, —кажа Нэд.
— Бедны стары сэр Фрэдэрык, — кажа Олф, — яму й дзіця зубы загаворыць.
— Вялікае сэрца, як у слана, — кажа Нэд. — Яму раскажуць страшную казку пра даўгі за кватэру й пра хворую жонку й кучу дзятвы, і, хай я зь месца, ён і разрыдаецца ў сваім крэсьле.
— Праўда, — кажа Олф. — Рувіму Дж. халерна пашэнціла, калі ён ня трапіў пад замок за тое, што ўчапіўся ў бедачыну Гамлі, які цяпер каменьне на брукаванкі пільнуе каля Батскага мосту.
I пачынае перакрыўляць, як гэты старэча, галоўны судзьдзя, галосіць:
— Сапраўды нечуваная справа! Гэты бедны працавень! Колысі ў вас дзяцей? Дзесяцёра, кажаце?
— Так, ваша міласьць. А жонка хварэе на тыф.
— А жонка хварэе на брушны тыф! Які сорам! Прашу вас неадкладна пакінуць залю, сэр. He, сэр, я ня дам наказу ўплаты. I як вы пасьмелі, сэр, заявіцца да мяне па такі наказ! Бедны працавіты чалавек! Я спыняю справу.
I быў дзень шаснаццаты месяца валавокай багіні й тыдзень трэці пасьля сьвята Тройцы Адзінасутнай і Непадзельнай, дачка ж нябёсаў, дзевая Люна, прабывала ў першай сваёй квадры, і сталася так, што асьвечаныя судзьдзі падаліся ў Палац Права. I там магістар Кортні, у палаце сваёй засеўшы, вырак свой прадставіў, а судзьдзя, магістар Эндрус, засеўшы без прысяжных у судзе па спадчынных справах, разгледзеў уважліва і ўзважыў правы першага дамагальніка на майно, пазначанае ў прадстаўленым да зацьверджаньня тастаманце і ў канчатковым тастамантавым распараджэньні in re19 нерухомага й рухомага майна памёрлага Джэйкаба Халідэя, гандляра вінным напоем, нябожчыка, супроць правоў Лівінгстона, непаўналетняга, з розумам зацьмёным, і апекуна. I вось, у велічны гмах суду на Грын-стрыт прыбыў сэр Фрэдэрык, Сакольнік. I засеў там каля пятай гадзіны, каб чыніць правасудзьдзе па законах брэхонаў у камісіі, створанай на ўсю тую акругу й прылеглыя й на графства места Дублін. I засядаў разам зь ім высокі сынэдрыён дванаццаці каленаў Іяравых, па адным мужы ад кожнага з каленаў, ад калена Патрыка й ад калена Х’ю й ад калена Оўна й ад калена Кона й ад калена Оскара й ад калена Фэргуса й ад калена Фіна й ад калена Дэрмата й ад калена Кормака й ад калена Кэвіна й ад калена Куілта й ад калена Осыяна, і было іх разам мужоў дванаццаць, добрых і справядлівых. I заюгікаў ён іх перад Памёрлым на крыжы, каб судзілі яны добра й справядліва, і ўчынілі справядлівы розгляд у справе іхняга сувэрэна-караля супроць падсуднага, і вынесьлі справядлівы вырак у згодзе з доказамі, у чым памагай ім Бог і Пісаньне пацалуйце. I ўсталі яны на сваіх мясцох, тыя дванаццаць Іяравых, і пакляліся імем Спрадвечнага, што будуць спраўляць Ягонае Правасудзьдзе. I зараз ахоўнікі закону прывялі з казэматаў таго, каго віжуны правасудзьдзя схапілі, пайшоўіпы сьледам выведаных зьвесгак. I быў ён скаваны на руках і нагах, і яны не пусьцілі яго ні пад
19У справе (лац.).
залог, ні на паруку, а спасобіла ім аддаць яго пад суд, бо быў ён ліхадзеем.
— Прыемныя справы выходзяць, — кажа Грамадзянін. — Панапрыяжджаюць сюды ў Ірляндьпо ўсялякія й бзьдзюлёў панарасплоджваюць.
А Блюм робіць міну, нібыта нічога ня чуў, і пачынае тлумачыць Джо, што наконт тае драбніцы ён можа не турбавацца, хай толькі замовіць слоўка містэру Кроўфарду. А Джо яму прысягаецца ўсімі сьвятымі й на чым сьвет стаіць, што дзеля яго зробіць усё й яшчэ звыш таго.
— Бо бачыце, — тлумачыць ён, — для рэклямы патрэбны паўтор. У тым увесь сакрэт.
— Можаце на мяне разьлічваць, — абяцае Джо.
— Падманваюць сялянаў, — дае сваё Грамадзянін, — шальмуюць ірляндзкіх беднякоў. Мы больш ня хочам чужынцаў у нашым доме.
— О, я ўпэўнены, усё будзе як трэба, Хайнс, — кажа Блюм. — Гэта той Клютч, ведаеце.
— Лічэце, справа ў кішэні, — кажа Джо.
— Чужынцы, — кажа сваё Грамадзянін. — А вінаватыя мы самі. Самі панапускалі іх сюды. Самі сюды панаклікалі. Тая чужаложніца са сваім каханкам заклікала сюды англасаксаў, каб нас рабавалі.
— Умоўны прысуд, — кажа Дж. Дж.
Цяпер Блюм прыкідваецца, што страшэнна зацікавіўся невядома чым, можа, павуцінкай у куточку за бочкай, Грамадзянін яго есьць вачыма, а сабачыска ў ягоных нагах падняў морду, глядзіць, на каго тут кідацца й калі.
— Зганьбаваная жонка, — заяўляе Грамадзянін, — вось дзе прычына ўсіх нашых бедаў.
— А вось якраз і яна, — кажа Олф, які разам а Тэры хіхікаў ля стойкі над ’’Паліс Газэт”, — ва ўсёй баявой афарбоўцы.
— Дай і нам зірнуць, — кажу.
А ў іх там, аказваецца, адзін з тых скаромных амэрыканскіх малюнкаў, якія Тэры бярэ ў Корні Кэлэхера. Сакрэт як павялічыць вашы інтымныя ворганы. Забава сьвецкай прыгажуні. Норман В. Тапэр, заможны прадпрымальнік з Чыкага, знаходзіць сваю гожанькую, але няверную жонку ў абдымках афіцэра Тэйлара. Прыгажуня ў майтках аддаецца забаве, кавалер яе цапае за цапкія месцы, а Норман В. Тапэр убягае са сваёй пукаўкай якраз па часе, калі яна толькі што пагуляла з афіцэрам Тэйларам у ступку й таўкачык.
— Ах, Джэні, красуля, — кажа Джо, — дзе твая сподняя кашуля!
— Ёсьць за што патрымацца, Джо, — кажу. — Ладны агузак можна было б выразаць з гэтай цёлкі, га?
Пакуль мы сёе-тое, уваходзяць Джон Уайз Нолан з Лэнэханам, у якога лыпа падаўжэла, як ноч у піліпаўку.
— Ну, — кажа Грамадзянін, — што новага ў тэатры падзеяў? Чаго зноў нагарадзілі тыя выцірнякі з ратушы на сваім зборы наконт ірляндзкае мовы?
О’Нолан, укрыты блішчастым панцырам, нізкім паклонам аддаў пашаноту вялікаму й дужаму й магутнаму ўладару Эрыну й давёў да ягонага ведама тое, што зьдзеялася, калі дастойныя райцы найпачцівейшага места, другога ва ўсім каралеўстве, стрэлі іх у сьценах Толсэлу й там, узьнёсшы малітвы належныя багом, што насяляюць эфірныя пространі, урачыстую нараду адбылі, каб пастанавіць, ці павінны яны, акажыся такое магчымым, прывярнуць для хвалы сярод сьмяротных крылатую мову разьдзеленых морамі кельтаў.
— Справа рухаецца, — кажа Грамадзянін. — Кібенімацеры тых набандычаных англасраксаў зь іхнім дудуканьнем.
Ну, тут Дж. Дж. пачынае строіць прасьветніка й кідаць пра розныя пункты погляду й трэба ўлічваць факты й прыгадайце тую штуку Нэльсана, глядзець у тэлескоп сьляпым вокам, і нельга абвінавачваць агулам цэлую нацыю, а Блюм яму падключае як можа пра памяркоўнасьць ды папярдоўнасьць ды іхнія калёніі ды іхнюю цывілізацыю.
— Іхнюю сыфілізацыю, вы хацелі сказаць, — заюшыла Грамадзяніна. — Да д’ябла іх! Хай іх лясьне між вочы перуном нездагадлівага Бога, тых тугавухіх курвельскіх вырадкаў! Hi музыкі, ні мастацтва, ні літаратуры, ні каліўца ў іх. Усё, што ў іх ад цывілізацыі, яны ўкралі менавіта ў нас. Гамзаты вывадак байструкоў!
— Сям’я эўрапейскіх народаў, — кажа Дж. Дж...
— Яны ніякія не эўрапейцы, — валіць Грамадзянін. — Я быў ў Эўропе з Кэвінам Іганам Парыскім. Нідзе ў Эўропе ні сьледу іх, ні іхняе мовы, хіба што ў cabinet d'aisance™.
А Джон Уайз кажа:
— Як многа красак нічый не аблашчыць пагляд.
А Лэнэхан, які крыху кумекае ў тым квакамоўі:
— Conspuez les Anglais! Perfide Albion!21
20Прыбіральня (франц.).
21Пагарда ангельцам! Крывадушны Альбіён! (франц.).
Мовіў ён і падняў сваёй вялізнай, шэрхлай, мускулістай і магутнай даланёй рог цёмнага, моцнага, пеністага элю й, гукнуўшы баявы кліч свайго кляну Lamh Dearg Abu22, асушыў яго за згубу сваіх ворагаў, племені магутных і харобрых герояў, што ўладараць над морамі й засядаюць на алебастравых тронах, маўклівыя, бы неўміручыя багі.
— Што табе сталася? — пытаю я Лэнэхана. — У цябе выгляд, быццам ты абмяняў вала на кала.
— Залаты Кубак, — кажа ён.
— А хто выйграў, містэр Лэнэхан? — пытае Тэры.
— Рэкляма, — адказвае той. — Дваццаць да аднаго. Абсалютны аўтсайдэр. А іншых не было відаць на даляглядзе.
— А кабылка Баса? — пытае Тэры.
— Яшчэ не дабегла, — кажа Лэнэхан. — Усе мы накрыліся. Бойлан паставіў на Булаву, што я яму нараіў, два фунты, за сябе й за адну знаёмую даму.
— Я й сам паставіў паўкроны, — кажа Тэры, — на Цынфандэла, мне містэр Флін падказаў. Конік лорда Хаўарда дэ Уолдэна.
— Дваццаць да аднаго, — кажа ён яшчэ раз. — Вось такое бывае жыцьцё на высранцы. Рэкляма, — кажа, — ухапіла пірагі й печы не заставіла. Слабасьць, тваё ймя — Булава.
Тут ён падыходзіць да бляшанкі па бісквітах, што Боб Доран пакінуў, і глядзіць, ці няма чаго паесьці ў крэдыт, а стары зьвягуніска за ім, цікуе свайго шанцу, разявіўшы тую паршывую пашчу. На Грамніцы бабуля пазірае на паліцы.
— Нічога з хрэнам, дзіцятка, — кажа яму.
— Трымай хвост абаранкам, — кажа Джо. — Булава выйграла б тыя грошы, калі б ня тая другая сучка.
А Дж. Дж. з Грамадзянінам далей мазгуюць наконт законаў і гісторыі, і Блюм, вядома, тры грошы дакідвае.
— Некаторыя людзі, — кажа Блюм, — у чужым воку згледзяць сучок, а ў сваім палена ня бачаць.
— Raimeis23, — кажа Грамадзянін. — Як кажуць, сьляпому акуляраў не падшукаеш, калі разумееце, што я маю на ўвазе. Куды падзеліся нашы дваццаць мільёнаў ірляндцаў, якіх мы сёньня павінны мець замест чатырох, нашы страчаныя калены? А нашы ганчары, нашы ткачы, найлепшыя ў цэлым сьвеце? A наша сукно, якое яшчэ ў Рыме прадавалі ў часы Ювэнала, і наш кужаль, і наша адамашка з кроснаў Антрыму, і нашы карункі зь
22Перамога Чырвонай Руцэ (ірлян.).
23Лухта (ірлян.).
Лімэрыку, нашы гарбаваныя скуры, і белае алавянае шкло з-пад Балібоку, і наш гугеноцкі паплін, які ў нас яшчэ з часоў Жакара зь Ліёну, і нашы шаўковыя тканіны, і фоксфардзкі туід, і крэмавы гіпюр з кармэліцкага манастыра ў Нью Рос, нічога падобнага ў цэлым сьвеце нямаш! Дзе грэцкія купцы, што праплывалі Геркулесавыя Слупы, сёньня Гібралтар, захоплены ворагам чалавецтва, і плылі ў Уэксфард, на кірмаш у Кармэн, гандаяваць золатам і тырыйскай пурпурай? Пачытайце сабе Тацыта й Пталемэя, ці хоць бы Гіралда Камбрэнскага. Віно, футры, мармур з Конэмары, срэбра з Тыпэрары, непараўнанае зь ніякім іншым, і нашы коні, што славяцца па сёньняшні дзень, ірляндзкая запражная парода, а за права лавіць рыбу ў нашых водах гішпанскі кароль Філіп гатовы быў плаціць нам мыта. Хто вылічыць, колькі нам тыя ангёльскія заразы вінаватыя за наш зруйнаваны гандаль, за нашы зруйнаваныя дамоўкі? А тыя рэчышчы Бараў і Шэнану, якіх ня хочуць паглыбіць, пакідаючы нам мільёны акраў балота й імшараў, каб мы павыміралі ад сухотаў.
— Неўзабаве мы застанемся бязь лесу, як у Партугаліі, — кажа Джон Уайз, — або на нейкім Гэлгаляндзе, дзе стаіць адзінюсенькае дрэўка. Калі толькі ня возьмуцца за пасадку лесу. Лістоўніца, яліна, усе зь сям’і хваёвых зьнікаюць на вачох. Я вось чытаў справаздачу лорда Кэслтаўна...
— Трэба іх ратаваць, — кажа Грамадзянін, — магутны ясень у Голуэі, і каралеўскі вяз у Кілдары, сорак футаў у камлі й карона на ладны акр. Ратаваць дрэвы Ірляндыі для будучых ірляндзкіх пакаленьняў, на чароўных узвышшах Эйрэ, О!
— Эўропа глядзіць на вас, — кажа Лэнэхан.
Вярхоўе й нізоўе шышкоўнага й лістоўнага сьвету ўсяе Лесаляндыі прысутнічала ў той надвячорак еп masse24 на зашлюбінах кавалера Жана Візэ дэ Налана, вялікага першага галоўнага ахоўніка Ірляндзкіх Нацыянальных Лясоў, зь міс Ялінкай Шышкевіч з Сасновай Даліны. Ценю ўрачыстасьці прыдалі сваёй прысутнасьцю ледзі Крылатка Вязоўская, місіс Бэла Бяроза, місіс Груша Калючэня, місіс Арэхва Ляшчынская, міс Ляўра Бабкова, міс Пушынка Дзьмухавец, місіс Паляна Схаваная, місіс Арабінія Малая, місіс Лаза Вінаградная, міс Дзераза Паўзун, міс Галінка Букоўская, міс Хварасьціна Ядлаўчонак, міс Алівія Млосная, місіс Лучына Смалянская, міс Асіна Дрыготкая, міс Ліпа Мядунская, місіс Сьцябліна Сухая, міс Бузіна Чорная, міс Асака О’Мімоза-сан, місіс Ліяна Закручаная, сяброўкі міс Ахапка Сучча й міс Абярэмка Патычча, міс Брушніца Кісьлюк, міс
24 Тут: густа (франц.).
Суніца Бараўчанка, міс Грацыя Таполя, міс Глярыяна Пальма, місіс Хваіна Падрубная, місіс Калода Дубовая й місіс Гадзюка Падкалодная з Каралеўскай Дубровы. Маладая, якую да шлюбу адводзіў яе бацька, Сук-Шышкевіч з Пруткіх Каранёў, выглядала надзвычай чароўна ў пышным туалеце зь зялёнага мэрсэрызаванага шоўку на падбіўцы зьмяркальна-шэрага адценьня, з шырокім шмарагдавым пасам і трыма радамі фальбонаў крыху цямнейшага тону, а ўсю гэтую камбінацыю дапаўнялі шлейкі і ўстаўкі на бёдрах пад жалудовую барву. Дружкі маладой, міс Пінія й міс Туя, таксама з радзіны Шышкевічаў, былі ў дасканала дапасаваных туалетах такіх самых тонаў, з вытанчанай ружавай выпусткай на плісаваных складках, матывы якой капрызна паўтараліся на нэфрытна-зялёных токах, аздобленых эгрэткамі з бледна-каралевых пёраў чаплі. Сэньёр Фаўніска Флёра, засеўшы за арганам, паказаў сваё славутае майстэрства, выконваючы на заканчэньне вянчальнай службы, як дадатак да прадпісанай канонамі музыкі, песьню "Дрывасек, спыні свой зьдзек” у знакамітай новай аранжацыі. Калі маладыя, атрымаўшы папскае багаславенства, пакідалі касьцёл Сьвятога Фіякра Баравога, іх гарэзьліва абсыпалі градам арэхаў, жалудоў, ляўровай лістоты, вярбовых коцікаў, лазы, ягадаў вастралісту, галінак амялы й ядлаўцовых атожылкаў. Містэр і місіс Візэ Шышкевіч Налан правядуць свой мядовы месяц у Чорным Лесе.
— I мы глядзім на Эўропу, — кажа Грамадзянін. — Калі яшчэ тыя падбрэхавічы былі шчанюкамі, мы ўжо гандлявалі з Гішпаніяй і з французамі й з флямандцамі, гішпанскія караблі плавалі ў Голуэй зь півам, зь віном па віннацёмным моры.
— I паплывуць яшчэ, — кажа Джо.
— I з дапамогай Сьвятой Багамаці зноў паплывуць, — паўтарае Грамадзянін, ляпаючы сябе па сьцягне. — Нашы апусьцелыя порты зноў ажывуць, Куінстаўн, Кінсэйл, Голуэй, Блэксод Бэй, Вэнтры, што ў графстве Кэры, Кілібэгс, трэці велічынёй порт ва ўсім сьвеце, суцэльны лес мачтаў, караблі роду Лінчаў з Голуэю, і Кавана О’Рэйліх, і дублінскіх О’Кэнэдзіх, а граф Дэсмонд падпісваў дамову з самім Карлам Пятым. Так, паплывуць, і мы яшчэ ўбачым, як першы ірляндзкі збраяносец барозьніць моры з нашым уласным сьцягам на мачце, а ня з той плаксівай гарфай Генры Тудара, о не, з найстарэйшым сьцягам правінцый Дэсмонд і Тамонд, тры залатыя кароны на блакітным полі, тры сыны Мілезія.
I глушыць свой кухаль да дна. МоуаД Страпшы як пшык у духоўцы. Вучыць бацьку, адкуль дзеці бяруцца. Хай бы ён рызыкнуў з гэтым сваім пустабрэхам выйсьці перад народам у Шэйнаголдэне, туды ён і нос сунуць баіцца, яму там Молі Магуаер даўно ўжо нарыхтвала алавяны пачастунак за тое, што ён выгнаў арандатара, а дабро сабе заграбастаў.
— Уга, вы толькі паслухайце, — кажа Джон Уайз. — Чаго яшчэ вып’еш?
— Таго, што каралеўская кавалерыя, — кажа яму Лэнэхан, — калі сьвяткуе перамогу.
— Палоўку з разбаўкай, Тэры, — кажа Джон Уайз. — Гэй, Тэры! Ты заснуў?
— Умомант, сэр, — адказвае Тэры. — Малую віскі й бутэлечку піва. Даю, сэр.
Павіс над той газэтнай ашмоцінай з Олфам, шукае смачнейшых кавалкаў, а гасьцей забыўся абслугоўваць. Абразок са спаборніцтва ў разьбіваньні лабоў, адзін аднаго стараецца гваздануць чэрапам, ідзе на яго, прыгнуўшы галаву, як бык на вароты. I яшчэ адзін: Як спалілі чорнага зьвера ў Амаха, Джорджыя. Банда герояў у каўбойскіх капелюшох смаліць да апошняга ў чорнага самбу, павешанага на дрэве, у таго ўжо язык на барадзе, а спадысподу раскладзенае вогнішча. Дальбог, ім яшчэ не хапае ўтапіць яго ў моры, пасадзіць на электрычнае крэсла й расьпяць, каб ужо былі ўпэўненыя ў посьпеху.
— А што скажаш пра змагарны флёт, — пытае Нэд, — які трымае нашых ворагаў на ланцугох?
— Я вам пра яго што-нешта скажу, — кажа Грамадзянін. — Гэта пекла на зямлі, вось што. Пачытайце ў газэтах тыя сэнсацыі, як лупцуюць дубцамі на навучальных караблёх у Портсмуце. Нейкі тып апісвае за подпісам ’’Агіджаны”.
I давай нам апавядаць пра цялесныя пакараньні, як шыхтуецца каманда, афіцэры, контр-адміралы ў сваіх трохкутніках, і пастар са сваёй пратэстанцкай бібліяй, словам, усе, хто прысутнічае пры пакараньні. Прыводзяць бедачыну, дзецюка, які скуголіць за мамуляй, і прывязваюць яго пластом да гарматнага ляфэту.
— Адбіўную й тузін мацнейшага, — кажа Грамадзянін, — так гэтую справу называў стары разбойнік сэр Джон Бэрэсфорд, ну а цяперашнія набожныя ангельчыкі называюць гэта сьцябаньнем портак.
А Джон Уайз кажа:
25Анягож (ірлян.).
— Звычай, які шануюць ва ўпамінаньні, а не ў захаваньні.
А той далей распавядае, як прыходзіць магістар скурадзёрства з доўгім дубцом, замахваецца й давай абрабляць азадак таго дзецюка, пакуль той не наенчыцца не мардуйце мяне.
— Вось вам славуты брытанскі флёт, — кажа Грамадзянін, — які ўладарыць над зямлёй. У гэтых герояў, якія ніколі ня стануць рабамі, адзіная спадчынная палата на ўсім Божым сьвеце, і ўсе землі ў руках тузіна надзьмутых баваўняных баронаў і кныроў, што ня петраць нічога, акрамя паляваньня з ганчакамі. Вось яна, тая іхняя імпэрыя, якою яны так фанабэрацца, імпэрыя рабоў, замардаваных прыгонам і батогам.
— Над якой ніколі не ўзыходзіць сонца, — падкідвае Джо.
— I ўся трагедыя ў тым, — закругляе Грамадзянін, — што самі яны ў гэта вераць. Няшчасныя ехі ў гэта вераць.
Вераць ў батога-айца, скурадзёрнага, творцу пекла на зямлі, і ў Джэка Матроса, сына нягожага, яго ж зачала Мэры-свалата зь нясытага жывата, і нарадзіўся ён дзеля каралеўскага флёту, і пакутаваў пад адбіўной і тузінам мацнейшага, паласаваны, сьвежаваны й сольлю пасыпаны, і завыў як зьвер, і падняўся з койкі на трэці дзень па прадпісаньні, і прыйшоў у порт і засеў сракаруч свайго яйца, пакуль не дадуць загад і ня пойдзе ён пацець дзеля хлеба свайго надзённага.
— Ды ці яно ня так, — азываецца Блюм, — што дысцыпліна паўсюды аднолькавая? Я хачу сказаць, ці ў нас не было б тое самае, калі б супроць сілы выставілі сілу?
А што я вам казаў? Каб я так ня піў гэтага портэру, калі няпраўда, што ён да апошняга здыханьня будзе вам даказваць, што чорнае гэта белае.
— Мы выставім сілу супроць сілы, — кажа Грамадзянін. — Мы маем сваю вялікую Ірляндьпо за акіянам. Іх выгналі з роднага дому й з роднага краю ў чорным сорак сёмым. Іхнія мазанкі й прыдарожныя халупы зраўнялі зь зямлёю, а ў ’’Таймсе” паціралі рукі й паведамлялі баязьлівым саксам, што неўзабаве ў Ірляндыі застанецца ня болей ірляндцаў, чымсьці чырванаскурых у Амэрыцы. Нават турэцкі паша прысылаў нам свае піястры. Але англасраксы далей стараліся задушыць народ голадам, і хоць зямля дала багаты плён, брытанскія гіены ўсё скуплялі й прадавалі ў Рыё дэ Жанэйра. Сялянаў нашых яны выганялі табунамі! Дваццаць тысяч аддало Богу душы на бартох мараплаўных дамавінаў. Але тыя, што прыбылі ў зямлю вольных, не забылі пра зямлю няволі. Яны яшчэ вернуцца й адпомсьцяць, гэта вам не трусы, сыны Грэнюэйла, заступнікі Кэтлін-ні-Хуліхан.
— Цалкам слушна, — кажа Блюм, — але я меў на ўвазе...
— Мы ўжо даўно чакаем гэтага дня, Грамадзянін, — кажа Нэд. — Яшчэ з тае пары, як бедная старая нам сказала, што французы ля нашых берагоў, калі яны высаджваліся ў Кілале.
— Але, — кажа Джон Уайз. — Мы змагаліся за Сцюартаў, a яны нам здрадзілі й прадалі нас вільямітам. А прыгадайце Лімэрык і парушэньне дамовы на камені. Нашы найлепшыя людзі пралівалі кроў за Францыю й Гішпанію, дзікія гусі. Бітва пры Фантэнуа, гэта вам што? А Сарсфілд, а О’Донэл, герцаг Тэтуанскі ў Гішпаніі, а Уліс Браўн з Камусу, фэльдмаршал у войску Марыі Тэрэзы. Але ці мы калі-колечы што-колечы атрымалі за гэта?
— Хранцузы! — хрыпіць Грамадзянін. — Хэўра настаўнікаў танцаў! Нібыта самі ня ведаеце! Для Ірляндыі яны й гроша высранага не былі вартыя. А сёньня што, яны ня лезуць наладжваць entente cordiale26 з крывадушным Альбіёнам, накшталт тых высокасьвецкіх абедаў Тэя Пэя? Першыя падпальшчыкі Эўропы, і заўсёды імі былі!
— Conspuez les Fran^ais!21 — кажа Ленэхан, хапаючы за сваё піва.
— А возьмем прусакоў і гановэрцаў, — кажа Джо, — ці мала ў нас сядзела тых каўбасажэрных бастардаў на троне, ад курфюрста Георга да таго немчука й тае старое сукі з разадзьмутым пузам, што нядаўна спруцілася?
Ісусе, мяне так і пакаціла са сьмеху, як ён нам паказаў туіо старэчу Віку з лупатымі зіркачамі, што ні ноч, яна ў сваім каралеўскім палацы запівае нэктар амброзіяй, а калі набярэцца, дык стангрэт хапае яе на гершкі й тарабаніць у пасьцель, а яна яго патузвае за бакі й напявае старажытныя песенькі пра Эрэн на Рэйне й прыйдзі туды, дзе гарэлачка таньней.
— Ну што ж! — кажа Дж. Дж. — Затое ў нас цяпер Эдуард міралюбівы.
— Байкі добрыя для дурняў, — на гэта Грамадзянін. — Ён больш шалудзівы, чымсьці міралюбівы. Эдуард Гуэльф-Вэтын!
— А што вы скажаце, — кажа далей Джо, — пра тых сьвятых дзецюкоў, ірляндзкіх ксяндзоў і біскупаў, якія аздобілі ягоныя пакоі ў Мэйнуце скакавымі эмблемамі Ягонай Паганскай Вялікасьці ды абразкамі ўсіх коней, на якіх езьдзяць ягоныя жакеі? Граф Дублінскі, ня менш за гэта.
26Сардэчная згода (франц.).
27Пагарда французам (франц.).
— Туды б яшчэ павесіць абразкі ўсіх бабаў, на якіх ён сам езьдзіў, — кажа малы Олф.
На гэта Дж. Дж.:
— Сьціпласьць месца прымусіла іхнія правялебнасьці адмовіцца ад гэтай думкі.
— Скаштуеш яшчэ адно, Грамадзянін? — пытае Джо.
— О так, сэр, — адказвае той, — скаштую.
— Ну, а ты? — Джо да мяне.
— Надзвычайна абавязаны, — кажу. — I каб ты жыў, багацеў, і сьпераду гарбацеў.
— Паўтарыць тую дозу, — заказвае Джо.
А Блюм, у сваім бруднамышастарудзістым кацялку на макаўцы ўсё мянціць і мянціць языком з Джонам Уайзам, і сьлепнякі выпучыў, што сьлівы.
— Прасьледаваньні, — кажа ён, — уся сусьветпая гісторыя поўніцца імі. Распальваюць нянавісьць між нацыямі.
— А вы ведаеце, што такое нацыя? — пытае Джон Уайз.
— Так, — адказвае Блюм.
— А што такое? — той пытае далей.
— Нацыя? — кажа Блюм. — Нацыя гэта ўсе людзі, якія жывуць у адным месцы.
— Ну, пацеха, — сьмяецца Нэд. — Калі так, дык нацыя гэта я, я ўжо цэлых пяць гадоў жыву ў адным месцы.
Тут, вядома, усе ўзялі Блюма на сьмех, а ён спрабоўвае выблытацца:
— Або яшчэ такія, што жывуць у розных месцах.
— Пад гэта я падпадаю, — кажа Джо.
— А можна спытацца, якая ваша нацыя? — пытае Грамадзянін.
— Ірляндзкая, — кажа Блюм. — Тут я нарадзіўся. Ірляндыя.
Грамадзянін на гэта нічога не сказаў, але толькі адхаркнуў і плюнуў у найдалейшы куток, дальбог, сама менш вустрыцай з Рэд Бэнк.
— Ну, паехалі далей, Джо, — кажа й выймае сваю хустачку, каб выцерціся.
Старажытная й неацэнная, пакрытая адмысловай вышыўкай, ірляндзкая аблічная хуста, якуіо паданьне зьвязвае зь імёнамі Салямона з Дромы й Мануса Томалтаха-ог-МакДонаха, аўтараў Кнігі Балімот, была зь вялікай асьцярогай разгорнутая ў белым сьвятле й выклікала працяглае захапленьне. Пазьбегнем шматслоўнага апісаньня ўжо легендарнай красы яе чатырох ражкоў, кожны зь якіх — вяршыня мастацтва; адзначым толькі, што на іх можна выразна ўгледзець чатырох эвангелістаў, якія
ахвяруюць чатыром майстром свае эвангелічныя сымбалі: булаву з моранага дубу, паўночна-амэрыканскую пуму (заўважым мімаходзь, што гэта без параўнаньня болып шляхотны зьвер, чымсьці той у брытанскай геральдыцы), цялятка з Кэры й залатога арла з Карантухілу. Сцэны, што запаўнялі смаркальнае поле, выяўлялі нашы старажытныя дуны, раты, кромлехі й грыноны, а таксама сельбішчы прасьветы й валуновыя круіпні, сыпаныя на памятку аб немарасьцях, і былі так прыгожыя, a колеры іхнія так далікатныя, як у тыя даўнія часы Бармакідаў, калі мастакі са Слайга папускалі цуглі свае творчае фантазіі. Глэндалах, маляўнічыя азёры Кіларні, руіны Клонмакнойсу, абацтва Конг, Даліна Іна й Дванаццаць Соснаў, Вока Ірляндыі, Зялёныя Узгоркі Талахту, Кроак-Патрык, піваварні Артура Гінэса, Сына й С-кі (з абмежаванай адказнасьцю), берагі ЛохНэй, даліна Авока, вежа Ізольды, абэліск Мэйпса, шпіталь сэра Патрыка Дуна, мыс Клір, даліна Ахэрлоў, замак Лінча, Скочхаўз, прытулак Рэтдаўн у Локлінстаўне, турма ў Таламоры, вадаспады Кэслконэл, Кілбалімакшонакіл, крыж у Монастэрбойсе, гатэль Джуры, Чысьцец Сьв. Патрыка, Скок Ласося, сталоўка ў мэйнуцкім коледжы, сажалка Кэрліс, тры месцы нараджэньня першага герцага Ўэлінгтонскага, скала Кэшэл, балота Ален, гандлёвы дом на Генры-стрыт, Фінгалава пячора, — кранальныя выявы ўсіх гэтых мясьцінаў і па сёныія даступныя вачом. I яны сталі яшчэ прыгажэйшымі дзякуючы тым водам смутку, што па іх праплывалі, і багатай інкрустацыі, што пакінуў час.
— Раздай нам кухлі, — кажу да Джо. — Які тут чый?
— Вось гэты мой, -— кажа ён, — як сказаў чорт мёртваму паліцыянту.
— I яшчэ я прыналежу да расы, — кажа Бліом, — якую ненавідзяць і прасьледуюць. Таксама й цяпер. Нават сёньня. Нават у гэтую самую хвіліну.
Божа мой, а той недапалак цыгары яму ўжо зусім пальцы смаліць.
— Рабуюць, — кажа ён. — Грабяць. Зьневажаюць. Прасьледуюць. Забіраюць тое, што нам па праву належыць. Вось у гэтую самую хвіліну, — кажа ён, падымаючы кулак, — прадаюць з аўкцыёну ў Марока, як нявольнікаў, як жывёлу.
— Вы тут гаворыце пра новы Ерусалім? — пытае Грамадзянін.
— Я гавару пра несправядлівасьць, — адказвае Блюм.
— Слушна, — кажа Джон Уайз. — Дык тады супраціўляйцеся, пакажэце сілу, як і належыць мужчынам.
Вось гэта быў бы запамінальны абразок. Цэль дпя кулі думдум. Старая тлустая морда перад дулам гарматы. Вось мятлу ён бы аздобіў акуратна, толькі апрануць яго ў хвартух з завязкамі. А потым раптам, умомант, ён абсядае, ужо ў другі бок наварочвае, абмякае, бы мокрая анучка.
— Але ўсё гэта бескарысна, — кажа ён. — Сіла, нянавісьць, гісторыя, усё такое. Зьнявагі й нянавісьць — гэта не жыцьцё для людзей. Кожны ж ведае, што сапраўднае жыцьцё — гэта зусім супрацьлеглае.
— А што ж гэта? — пытаецца ў яго Олф.
— Каханьне, — адказвае Блюм. — Я маю на ўвазе, супрацьлегласьць нянавісьці. Мне трэба цяпер ісьці, — кажа ён да Джона Ўайза. — Тут побач заглянуць на хвілю ў суд, ці няма там Марціна. Калі ён прыйдзе, скажэце яму, што я неўзабаве вярнуся. Я на адну хвілто.
Ды хто цябе трымае? I ён выскоквае, як тлустая маланка.
— Новы апостал паганаў, — кажа Грамадзянін. — Усёагульнае каханьне.
— А што, — кажа Джон Уайз, — ці ж ня гэтага нас навучаюць? Кахай свайго бліжняга.
— Гэты тып? — Грамадзянін яму. — Ягоны дэвіз — абірай свайго бліжняга. Каханьне, пюуа\ Рамэа й Джульета, якраз адпаведны ўзор.
Каханьне кахае кахаць каханьне. Шпітальная сястра кахае новага аптэкара. Канстэбль 14A кахае Мэры Кэлі. Герта МакДаўэл кахае хлопца з роварам. М. Б. кахае прыстойнага бляндына. Лі Чы Хань кахаць цалуй Ча Пу Чоў. Слон Джамба кахае сланіцу Алісу. Стары містэр Вэршойл са слухавой трубкай кахае старую місіс Вэршойл з устаўленым вокам. Чалавек у карычневым макінтошы кахае жанчыну, якая памерла. Ягоная Вялікасьць Кароль кахае Яе Вялікасьць Каралеву. Місіс Норман В. Тапэр кахае капітана Тэйлара. Вы кахаеце некага. А гэты нехта кахае яшчэ кагосьці, таму што кожны кахае каго-небудзь, а Бог кахае ўсіх.
— Ну, добра, Джо, — кажу. — Бывай здаровы й песьні не забывай. А табе яшчэ болей маху, Грамадзянін.
— Ура! — гукае Джо.
— Госпад, Марыя й Пагрык хай будуць з вамі, — кажа Грамадзянін.
I куляе свой кухаль, каб прамачыць сьвісьцёлку.
— Ведаем мы гэтых пеюноў, — кажа ён. — Чытае казаньні, a сам лезе табе ў кішэшо. Як той багамольны Кромуэл і ягоныя жалезнабокія, што выразалі ўсіх жанчын і дзяцей у Драгэдзе, a
на гарматах у іх вакол дулаў было напісана зь Бібліі: ”Бог ёсьць любоў”. Біблія! Вы чыталі ў сёньняшнім ’’Айрыш Індэпэндэнт” той фэльетон пра візыт зулускага караля ў Англію?
— А што там? — пытае Джо.
Грамадзянін выцягвае са свайго неразлучнага архіву нумар газэты й пачынае чытаць уголас:
— Дэлегацыя найзначнейшых баваўняных магнатаў Манчэстэру была ўчора прадстаўленая Ягонай Вялікасьці Алякі Абэакуцкаму Галоўным Антымоніймайстрам лордам Працэдурам з Прыдуры, каб выказаць Ягонай Вялікасьці сардэчную падзяку брытанскіх камэрсантаў за прывілеі, дадзеныя ім у ягоных уладаньнях. Дэлегацыя прысутнічала на сьнедаыкні, у канцы якога цёмнаскуры манарх выступіў з яскравай прамовай, вольна перакладзенай брытанскім капэлянам, правялебным Ананіем Багахвалам Балабонам. У прамове ён выказаў удзячнасьць пану Працэдуру й падкрэсьліў сардэчнасьць адносін, якія ўсталяваліся між Абэакутай і Брытанскай Імпэрыяй, заяўляючы, што адным з самых каштоўных сваіх набыткаў ён лічыць ілюстраваную біблію, кнігу Божага слова й таямніцы магутнасьці Англіі, ласкава падараваную яму начальніцай белых, вялікай скво Вікторыяй, з асабістым прысьвячэньнем Вяльможнай Ахвяравальніцы. Пры тым уладар Алякі, сказаўшы тост ’’Чорнае й Белае”, асушыў чару дружбы, напоўненую першасортным ірляндзкім віскі, з чэрапа свайго папярэдніка з дынастыі Какачакачакаў, якога называлі Сорак Бародавак. Потым ён агледзеў галоўную з фабрык Бавоўнаполісу, дзе паставіў свой крыжык у кнізе наведнікаў, выканаўшы пры гэтым старажытны абэакутанскі ваенны танец, пад час якога ён праглынуў мноства нажоў і відэльцаў, заахвочваны радаснымі воплескамі маладых работніц.
— Каралеўская ўдавіца, — кажа Нэд, — звыш усякіх падазрэньняў. А цікава, ці не пакарыстаўся ён той бібліяй так, як я зрабіў бы на ягоным месцы.
— Так сама, толькі нашмат болей, — кажа Лэнэхан. — Бо пасьля ў той пладаноснай зямлі вырасла пышнае дрэва манга з шырокай лістотай.
— А хто напісаў, Грыфіт? — пытае Джон Уайз.
— He, — адказвае Грамадзянін. — Там не падпісана ”Шангана”. Стаіць толькі ініцыял: П.
— Нічога сабе ініцыял, — кажа Джо.
— Вось так яны й дзейнічаюць, — кажа Грамадзянін. — Гандаль ідзе сьледам за сьцягам.
— Так, — кажа Дж. Дж., — калі яны паводзяць сябе ня лепш за тых бэльгійцаў ў Вольнай Дзяржаве Конга, дык прыемнае
жыцьцё там мусіць быць. Вы не чыталі тую справаздачу, хто ж гэта напісаў...
— Кэйсмэнт, — падказвае Грамадзянін. — Ён, дарэчы, ірляндзец.
— Так, той самы, — кажа Дж. Дж. — Гвалтуюць жанчын і дзяўчат, сьцябаюць тубыльцаў па жыватох, каб выціснуць зь іх увесь чырвоны каўчук, які ў змогу.
— Ведаю, куды ён пайшоў, — раптам кажа Лэнэхан і пстрыкае пальцамі.
— Хто? — пытаю.
— Блюм, — кажа ён. — Гэта ўсё ліпа той суд. А ён ставіў на Рэкляму й цяпер пабег зграбаць срэбранікі.
— Што, той белавокі кафар? — пытае Грамадзянін, які ў цэлым жыцьці на каня не паставіў ні разу, нават са злосьці.
— Туды ён і пайшоў, — кажа сваё Лэнэхан. — Я тут сустрэў Бэнтама Лаенса, і ён якраз на гэту кабылку хацеў ставіць толькі я яго адмовіў і ён сказаў мне гэта Блюм яму падкінуў намёк. Іду ў заклад на што хочаце, ён цяпер зграбае сто шылінгаў за свае пяць. Адзіны ва ўсім Дубліне, хто ўхапіў выйгрыш. Паставіў на цёмную кабылку.
— Сам ён чортава цёмная кабылка, — кажа Джо.
— Прапусьці, Джо, — кажу. — Дзе тут у вас уваход на выхад?
— Тудою, — ківае Тэры.
Бывай, Ірляндыя, я еду ў Горт. Выходжу я на двор каб адпомпіць і хай мяне ліха (сто шылінгаў за пяць) пакуль я спускаў свой (Рэкляма ўзяла дваццаць да) пакуль спускаў свой баляст я сабе кажу я ўжо прыкмячаў што (два кухлі з Джо і ў Слотэры адзін) яго цягне кудысьці змыцца (сто шылінгаў гэта пяць фунтаў) а калі яны жылі ў (цёмная кабылка) Сікун апавядаў мне бывала гулжоць у карты а яны прыкідваецца нібыта дзіця хворае (дальбог хіба з галён выпусьціў) і гэтая ягоная вісласракая жонка паведамляе ў яго трубу маўляў ёй лепш або яшчэ яна ўжо (ох!) усё сплянаванае каб ён мог даць драпака адразу калі выйграе а яшчэ (як мне пухір ня лопнуў) гандаль безь ліцэньзіі (ох!) Ірляндыя кажа мая нацыя (прр! пфпук!) ды ты іх ніколі не пераплюнеш тых чортавых (гэта ўжо астатак) ерусалімскіх (ух!) рагачоў.
Значыць, я вяртаюся, а яны ўсё балабоняць, і Джон Уайз распавядае, гэта, маўляў, Блюм падкінуў ідэю шынфэйнэрам, каб Грыфіт у сваёй газэце агалошваў усялякія махінацыі, падбіраньне складу прысяжных або махлярствы з падаткамі, і каб паслаць ва ўсе краіны сваіх прадстаўнікоў, пашыраць гандаль
ірляндзкімі таварамі. Мяняць шыла на мыла. Тут ужо, дальбог, пойдзе добры балаган, калі тая вірлавокая пыса стане нам наладжваць нашы справы. Дайце нам хоць здохнуць па-нашаму. Божа захавай Ірляндыю ад гэтага лыпатага шныпара й яму падобных. Містэр Блюм і ягоныя шахер-махеры. А перад ім яшчэ ягоны татуля натварыў махлярстваў, стары Матузалем Блюм, каміваяжор з разбойнай дарогі, атруціўся прускім квасам, але да таго ўсю краіну заваліў сваім барахлом, брыльянтамі па пэнсе штука. Пазыкі праз пошту на выгадных умовах. Любыя сумы высыласцца на падставе расьпіскі. Адлегласьць без значэньня. Гарантыі не пазрэбны. Чым не казёл Лэнты МакХэйла, які пройдзецца кавалак дарогі з кожным сустрэчным.
— Гэта праўдзівы факт, — кажа Джон Уайз. — А вунь вам чалавек, які пра гэта можа ўсё расказаць, Марцін Канінгам.
I сапраўды, пад’яжджае муніцыпальная каляска, а ў ёй Марцін, Джэк Паўэр і яшчэ адзін тып, ні то Крофтар, ні то Крофтан, аранжыст, дастае пэнсію з мытнай управы й стаіць у сьпісе Блэкбэрна, дзе яму плацяць за тое — а можа, ён Кроўфард? — што валэндаецца па ўсёй краіне за кошт гораду.
Нашы вершнікі дасягнулі вясковага заезду й пасьсядалі са сваіх скакуноў.
— Гэй, чэлядзь! — гукнуў адзін з прыбылых, чыя пастава выдавала, што гэта ён верхаводзіць над дружынай. — Шэльмы кручаныя! Сюды!
I з гэтымі словамі ён пачаў грукаць рукаяткай корда па адчыненай ваконнай краце.
На гэты кліч з карчмы выскачыў гаспадар, на бягу ахінаючыся апанчою.
— Добры вечар, ласкавыя спадары! — прамовіў ён, пачціва кланяючыся.
— Жвавей варупіыся, гультай! — усклікнуў яму той, хто грукаў. — Скажы прыглянуць за нашымі коньмі. А нам падай, што найлепшага маеш у сваёй гасподзе, бо, клянуся, здарожыліся мы ня ў жарты.
— На жаль, добрыя спадары! — адказаў ім на тое гаспадар. — У маім убогім доме кладоўкі пустыя. Ня ведаю, чым частавацьму вашы міласьці.
— Што ты там дзекаеш, чалавеча? — усклікнуў на гэта другі з прыбылых, чалавек аблічча дужа прыемнага. — Дык ты так прыймаеш каралеўскіх пасланцоў, спадар Выбішпунт?
Імгненная перамена ахапіла аблічча гаспадара.
— Ласкі прашу, шляхотныя паны! — пакорліва ўзмаліўся ён. — Калі вы пасланцы караля (асланяй, Божа, Ягоную Вяльмож-
насьць!), дык ні ў чым нястачы не адчувацьмеце. Прысягаюся, сябры караля (багаславі, Божа, Ягоную Вяльможнасьць!) ня будуць пасьціцца ў маім доме.
— Дык баржджэй бярыся за справу! — усклгікнуў дагэтуль маўклівы падарожнік, у якім вонкавы выгляд выдаваў ахвотніка сытна паесьці. — Што там у цябе знойдзецца для нас?
Зноўку пакланіўшыся, гаспадар яму адказаў:
— Што скажаце, шляхотныя паны, на паштэт з маладых галубкоў, лусту печанай аленіны, агузак цялятка, качку, засмажаную з хрумсткім бачком, дзікаву галаву з фісташкамі, місу салодкага крэму, пудынг з піжмавым сокам і бутэліцу старога рэйнскага?
— Каб я зь месца ня зрушыўся! — усклікнуў той, што азываўся апошнім. — Вось гэта мне даспадобы! Фісташкі!
— Ага! — расьсьмяяўся падарожнік з прыемным абліччам. — Што й скажаш, дом убогі й кладоўка пустая! Ён добры круцель, гэты нягоднік!
Значыць, уваходзіць Марцін і пытае, дзе Блюм.
— А дзе мае быць? — адказвае Лэнэхан. — Абкрадае ўдавіцаў і сіротаў.
— Праўда гэта ці не, — пытае Джон Уайз, — што я тут казаў Грамадзяніну пра Блюма й Шын Фэйн?
— Так, гэта праўда, — кажа Марцін. — або, прынамсі, так пра яго кружыць.
— Дзе кружыць? — пытаецца Олф.
— Тут, — паказвае Джо на сваё цемя. — Тут у мяне кружыць.
— Ну а ўсё ж, — кажа Джон Уайз, — чаму жыд ня можа любіць сваю айчыну так, як і кожны іншы?
— Чаму ж бы не? — адказвае на гэта Дж. Дж. — Калі толькі ён ведае, дзе ягоная айчына.
— А ён хто, жыд ці паганін ці рымскі католік ці мэтадыст ці, чорт ведае, яшчэ хто іншы? — пытае Нэд. — Хто ён такі, наогул? Я вам ня ў крыўду, Крофтан.
— Мы яго ня хочам, — кажа Крофтар, аранжыст ці то прэзьбітэрыянін.
— Хто такі Джуніюс? — кажа Дж. Дж.
— Ён — перавернуты жыд, — тлумачыць Марцін, — родам адкульсьці з Вугоршчыны, і гэта менавіта ён прыдумаў усе пляны наконт вугорскай сыстэмы. У нас у муніцыпалітэце пра гэта ведаюць.
— А ён не сваяк дантыста Блюма? — пытаецца Джэк Паўэр.
— Зусім не, — кажа Марцін, — гэта толькі супадзеньне прозьвішчаў. Ягонае праўдзівае прозьвішча Віраг. Гэта значыць, прозьвішча бацькі, які атруціўся. Ён атрымаў юрыдычны дазвол зьмяніць яго, гэта значыць, ня ён, а яшчэ бацька.
— Вось мне новы мэсія для Ірляндыі! — кажа Грамадзянін. — Востраў мудрацоў і сьвятых!
— Што ж, яны ўсё яшчэ чакаюць свайго адкупіцеля, — кажа Марцін. — У гэтым сэнсе мы таксама.
— Так, — кажа Дж. Дж., — і пра кожнага нованароджанага хлопчыка яны думаюць, што гэты, можа, і ёсьць мэсія. У іх, трэба меркаваць, кожны жыд месца сабе не знаходзіць, пакуль не даведаецца, кім стаў, татам ці мамай.
— Чакае ў кожную хвіліну, што вось надыдзе наступная, — кажа Лэнэхан.
— Божа ты мой, — згадвае Нэд, — трэба вам было бачыць Блюма перад тым, як у яго нарадзіўся сын, той, што памёр потым. Памятаю, я яго стрэў на паўднёвым рынку, ён там купляў дзіцячае харчаваньне, а было гэта месяцы за паўтары да родаў.
— Еп ventre sa mere-*, — кажа Дж. Дж.
— Ці вы штось такое называеце мужчынам? — пытае Грамадзянін.
— Цікава, ён хоць разок даў рады засадзіць як сьлед? — кажа Джо.
— Як ніяк, нарадзілася двое дзяцей, — кажа Джэк Паўэр.
— I на каго ён мае падазрэньні? — пытае Грамадзянін.
Кажу вам, у кожным жарце ёсьць дзелька праўды. Ён, бадай, адзін з тых двухполых мяшанцаў. Сікун распавядаў у тым гатэлі ён што ні месяц у пасьцелі з галаўным болем рыхтык бы баба з сваім пэрыядам. Ды ведаеце, што вам скажу, раз ужо так? Быў бы гэта акт Божае ласкі, калі б хто схапіў такога тыпа за порткі й баўтануў у мора акулам на сьняданак. Апраўданы сродак самаабароны, дальбог. А што, ухапіў пяць фунтаў і драпануў на ўвесь мах, не паставіўшы людзям хоць па кухліку, як і належыць чалавеку. Эх, Госпадзе, багаславі! Ды тут няма нават таго, што кот наплакаў.
— Згадаем пра міласэрнасьць для бліжніх, — кажа Марцін. — А дзе ён сам? У нас няма часу чакаць.
— Воўк у авечай скуры, — кажа Грамадзянін. — Во хто ён. Віраг з Вугоршчыны! Агасвэр, я б яго назваў! Выкляты Богам.
— А ці ў вас няма часу на кароткае асьвяжэньне, Марцін? — пытае Нэд.
28У матчыным улоньні (франц.).
— Калі толькі раз, — кажа Марцін. — Мы сьпяшаемся. Порцьпо Дж. Дж. і С.
— А ты, Джэк? Крофтан? Значыць, тры палоўкі, Тэры.
— Сьвятому Патрыку, пэўна, хочацца яшчэ раз высадзіцца ў Балііікінлары і ўзяцца павярнуць нас у хрысьціянства, — кажа Грамадзянін, — пасьля таго, як мы дазволілі вось такім апаганіць нашу краіну.
— Ну, былі здаровыя, — кажа Марцін, хапаючы сьпехам свой кухаль. — Усім тут прысутным хай Бог акажа сваю міласьць.
— Амін, — закругляе Грамадзянін.
— Акажа, я не сумняваюся, — кажа Джо.
I пад гукі асьвячанага званочка, на чале з крыжаносцам, за якім ішлі псальмісты, кадзільнікі, кадзіланосцы, чытальнікі, прыдзьвернікі, дыяканы й субдыяканы, рухалася набожная працэсія мітраносных абатаў, прыёраў, пробашчаў, манахаў і братоў жабрачых ордэнаў: манахі Бэнэдыкта Нурсійскага, картэзіянцы й камэльдаліты, цыстэрыянцы й алівэтанцы, аратарыянцы й валямбразіянцы, браты аўгустынцы, брыгітынцы, прэманстратэнзіянцы, сэрвіты, трынітарцы й дзеці сьв. Пётры Налянскага; і йшлі таксама з гары Кармэль дзеці прарока Ільлі, ведзеныя Альбэртам япіскапам і Тэрэзай Авільскай, абутыя, як і босыя; і браты бурыя й шэрыя, сыны ўбогага Францішка, капуцыны, кардэльеры, мініматы й абсэрванты й дочкі Кляры; і сыны Дамініка, браты-прапаведнікі, і сыны Вінцэнта; і манахі сьв. Вольстана; і дзеці Ігнацыя; і супольнасьць хрысьціянскіх братоў, ведзеная вялебным Эдмундам Ігнацыем Райсам. За імі йшлі ўсе сьвятыя й мучанікі, дзевы й спаведнікі: сьв. Кір і сьв. Ізыдар Араты, і сьв. Якуб Меншы, і сьв. Фокас Сынопскі, і сьв. Юліян Гасьцінны, і сьв. Фэлікс Канталіцкі, і сьв. Сымон Слупнік, і сьв. Сьцяпан Першамучанік, і сьв. Ян ад Бога, і сьв. Фэрэол, і сьв. Лігард, і сьв. Хвядот, і сьв. Вульмар, і сьв. Рычард, і сьв. Вінсэнт дэ Поль, і сьв. Марцін з Тодзі, і сьв. Марцін Турскі, і сьв. Альфрэд, і сьв. Язэп, і сьв. Дзяніс, і сьв. Карнэліюс, і сьв. Леапольд, і сьв. Бэрнард, і сьв. Тэрэнцый, і сьв. Эдуард, і сьв. Оўн Канікулус, і сьв. Ананім, і сьв. Эпанім, і сьв. Псэўданім, і сьв. Амонім, і сьв. Паронім, і сьв. Сынонім, і сьв. Лаўрэнцій О’Тул, і сьв. Язэп Дынглскі й Кампастэльскі, і сьв. Калумкіл, і сьв. Калумба, і сьв. Цэлестын, і сьв. Кольман, і сьв. Кэвін, і сьв. Брэндан, і сьв. Фрыгідан, і сьв. Сэнан, і сьв. Фахтна, і сьв. Калюмбан, і сьв. Галь, і сьв. Фэрсі, і сьв. Фінтан, і сьв. Фіякр, і сьв. Ян Нэпамук, і сьв. Тамаш Аквінскі, і сьв. Іва Брэтонскі, і сьв. Мічэн, і сьв. Герман-Язэп, і тры патроны моладзі, сьв. Алёй-
зіюс Ганзага, сьв. Станіслаў Костка, сьв. Ян Бэрхманс, і сьв. сьв. Гэрвазій, Сэрвазій і Баніфацый, і сьв. Брайд, і сьв. Кіран, і сьв. Кэніс Кілкэнскі, і сьв. Ярлят Туамскі, і сьв. Фінбар, і сьв. Папін Балімунскі, і брат Алёйзііос Міратворац, і брат Людвік Вайнатворац, і сьв. сьв. Ружа Лімская й Ружа Вітэрбская, і сьв. Марта Бэтанская, і сьв. Марыя Эгіпецкая, і сьв. Луцыя, і сьв. Брыгіда, і сьв. Атракта, і сьв. Дымпна, і сьв. Іта, і сьв. Мэрыян Гібралтарская, і багаслаўлёная сястра Тэрэза ад Дзіцятка Ісуса, і сьв. Барбара, і сьв. Схалястыка, і сьв. Урсула з адзінаццацьцю тысячамі дзеваў. I ўсе яны йшлі ў арэолах, німбах і славах, несучы пальмавыя галінкі, арфы, мячы й аліўныя вянкі, у шатах, на якіх вытканыя былі сьвятыя сымбалі іх служэньня, чарніліцы, стрэлы, буханкі, збаны, аковы, тапары, дрэвы, масты, немаўляты ў ночвах, ракавіны, кайстры, нажніцы, ключы, драконы, ліліі, шрот, бароды, вепрукі, лямпы, кавальскія мяхі, пчаліныя вульлі, апалонікі, зоркі, вужакі, кавадлы, баначкі з вазэлінам, званочкі, мыліцы, хірургічныя шчыпцы, аленевы рогі, чобаты, каршуны, жорны, вочы на талерцы, васковыя сьвечкі, крапільніцы, аднарогі. I калі так ішлі сваім шляхам каля калёны Нэльсана, па Генры-стрыт, Мэры-стрыт, Кэйпл-стрыт, Літл-Брытн-стрыт, сьпяваючы ўваходны антыфон на Epiphania Domini-9, што пачынаецца з Surge, illuminare20, а пасьля салодкі градуал Отпе^1, дзе кажацца de Saba veniet32, тварылі шматлікія цуды, вупуджваючы д’яблаў, уваскрашаючы зь мёртвых, размножваючы рыбу, аздараўляючы нямоглых і сьляпых, адшукоўваючы ўсялякія згубленыя прадметы, тлумачачы й спаўняючы Пісаньне, багаслаўляючы й прапаведуючы. А замыкаў працэсію пад залатым полагам правялебны айцец О’Флін у суправаджэньні Малахіі й Патрыка. I калі добрыя айцы дасягнулі назначанага месца, дому Бэрнарда Кірнана й С-кі, з абмежаванай адказнасьцю, ЛітлБрытн-стрыт, 8, 9 і 10, гуртавы гандаль бакалейным таварам, вінамі й каньякамі, з ліцэнзіяй на продаж піва, віна й мацнейшых напояў для спажываньня на месцы, сьвятар пабагаславіў дом і акадзіў вокны й ваконныя вушакі й скляпеньні й перакрыцьці скляпеньняў і выступы й капітэлі й шчыты й карнізы й зубчатыя аркі й шпілі й купалы й акрапіў іхнія вязі сьвянцонай вадой і ўзьнёс малітву, каб Бог багаславіў гэты дом, як багаславіў дом Абрагама, Ізака й Язэпа, і спаслаў анёлаў Свай-
29Багаяўленьне (лац.).
30Паўстань, сьвяціся (лац.).
31Усе (лац.).
З23 Сабы прыйдуць (лац.).
го сьвятла, каб пасяліліся ў ім. I, увайшоўшы, багаславіў ежу й напоі, і ўсе сьвятыя ўторылі яму.
— Adiutorium nostrum in nomine Domini.
— Que fecit calum et terram.
— Dominus vobiscum.
— Et cum spiritum tuo33.
I ўсклаў ён рукі на багаслаўлёных і падзяку прынёс і маліўся, і ўсе яны так зь ім маліліся:
— Deus, cuius verbo sanctificantur omnia, benedictionem tuam effunde super creaturas istas: et prasta ut quisquis eis secundum legem et voluntatem Tuam cum gratiarum actione usus fuerit per invocationem sanctissimi nominis Tui corporis sanitatem et aninue tutelam Te auctore percipiat per Christum Dominum nostrum34.
— Мы ўсе такой думкі, — кажа Джэк.
— Тысячу ў год і штогод, — зычыць той Крофтан ці то Кроўфард.
— Добрая справа, — кажа Нэд, падымаючы кілішак віскі. — I масла на хлеб наш надзённы.
Я пазіраю, ці каму якая шчасьлівая думка ў цемя не застукала, а тут, хай на мяне згуба, зноў ён, з выглядам, быццам яго гоняць і віламі ззаду шпігуюць.
— А я, — кажа ён, — толькі што быў у судзе, вас шукаў. Спадзяюся, я не...
— He, — кажа Марцін. — Мы гатовы.
Суд нам у вочы, а кішэні ў цябе адвісаюць ад золата й срэбра. Скупы паршывы абрэзак. Хоць па адной паставіў бы. Куды, як чорт ад кадзідла! Вось вам і цэлы жыд! Нюх як у пацука ў сральні. Сто за пяць.
— Нікому не кажы, — кажа Грамадзянін.
— Прашу прабачэньня? — Блюм яму.
— Хадземце, хадземце, — падганяе Марцін, бачачы, што нешта замотваецца. — Нам ужо час.
33— Спамога наша ў імені Госпада.
— Які стварыў неба й зямлю.
— Госпад з вамі.
— I з духам тваім (лац.).
34— Божа. чыім словам асьвячаецца ўсё, багаслаўленьне Тваё спашлі на стварэньні гэтыя; дай, каб кожны, хто, аддзячыўшы Табе, паводле закону й волі Твае ўжыве яго, праз выкліканьне сьвятога імені Твайго атрымаў бы з дапамогай Тваёй здароўе цела й апеку над душою, праз Хрыста Госпада нашага (лац.).
— Нікому не кажы, — паўтарае Грамадзянін, а сам ужо аж рычыць ад заюхі. — Трымай у сакрэце.
Той кляты сабака прачынаецца й таксама выдае гырк.
— Пайшлі, да пабачэньня ўсім, — кажа Марцін.
I давай іх выпіхваць на двор, Джэка Паўэра й Крофтана ці як там яму, і таго паміж імі пасярэдзіне, а ён прыкідваецца, быццам яму няўцям, у чым гам, і ўсе яны садавяцца ў сваю задрыпаную каламажку.
— Паехаў, — кажа Марцін возьніку.
Млечна-белы дэльфін трасянуў сваёй грывай, і стырнавы, узьняўшыся на залачонай карме, паставіў надзьмуты ветразь зь ветрам. Ладзьдзя паімчала на ўсіх ветразях, паставіўшы сьпінакар на левы борт. Даспадобныя німфы атачылі чародамі з бакборту й штарборту шляхотны вадаплаў, і, прыбліжыўшыся да яго, злучалі зь ім свае бліскотныя кшталты, падобна таму, як робіць умелы калясьнік, калі прыладжвае вакол восі роўнаадлеглыя прамяні, браты адзін адному, і мацуе іх вобадам, і быстрыню прыдае ступням мужаў, якія або сьпяшаюць на збройную сечу, або спаборнічаюць аб усьмешкі пекных дамаў. I так, прыплываючы, раскладаліся яны, німфы прыхільныя, неўміручыя сёстры. I сьмяяліся, забаўляючыся ў пеністым коле, а ладзьдзя секла хвалі.
Але тут, я й кухля не пасьпеў паставіць на стол, як бачу, Грамадзянін падымаецца й дае, хітаючыся, да дзьвярэй, сапе, надзьмуты як ад вадзянкі, і шпарыць таму па-ірляндзку праклён Кромуэла й вялікую анафэму, плюецца як пакусаны, а малы Олф і Джо павісьлі на ім п’яўкамі, спрабуюць затрымаць.
— Пусьцеце мяне, — рыкае ён.
I кажу вам, ён дабраўся да тых дзьвярэй, яны яго па бакох трымаюць, і раптам як не загарлапаніць:
— Тройчы ўра Ізраілю!
Arrah, сядзі ўжо ты, дзеля Хрыста, ціхім бокам свае сракі, не рабі зь сябе відовішча цэламу гораду. Але дальбог, заўсёды знойдзецца такі блазан, што й па кашэчае гаўно палезе. Піва ў трыбухох табе скісьне ад гэтага, і толькі таго наваюеш.
А там пры дзьвярах ужо ўсе галадранцы й абцірухі з цэлага Дубліну, Марцін тузае фурмана, паганяй, Грамадзянін далей верашчыць, Джо з Олфам яму кажуць ша, а той ужо з каляскі чытае сваю лекцыю пра жыдоў, разявакі яго пад’юджваюць, давай прамову, Джэк Паўэр цягне за рукаў, каб ужо сеў і прычыніў зевы, а адзін з роталяпаў, на сьлегшяку павязка, пачынае заводзіць ’’Калі б на месяц жыда пасадзілі”, а адна шлюха вішчыць:
— Гэй, кавалер! У цябе нагавіцы адчыніліся, кавалер!
А той прамаўляе:
— Мэндэльсон быў жыдам і Карл Маркс і Мэркадантэ і Спіноза. I Збавіцель быў жыдам і бацька ягоны быў жыдам. Ваш Бог.
— У яго не было бацькі, — кажа Марцін. — Ужо досыць, паехалі.
— Чый Бог? — пытае Грамадзянін.
— Ну дык ягоны дзядзька быў жыдам, — кажа той. — Ваш Бог быў жыдам. Хрыстос быў жыдам, як я.
Грамадзянін пасьля такога сігае назад у бар.
— Клянуся Ісусам, — сіпіць ён, — я гэтаму жыдку выб’ю мазгі за тое, што паганіць сьвятое ймя. Клянуся Ісусам, я яму наладжу расьпяцьце. Дзе там была тая бляшанка ад пірагоў?
— Стой! Стой! — крычыць Джо.
Шырокае й прадстаўнічае зборышча сяброў і знаёмых з самой мэтраполіі й з прадмесьцяў Вялікага Дубліну тысячамі прыйшло разьвітацца з Nagyasagos uram Lipoti Virag3^, колішнім супрацоўнікам сп. сп. Аляксандра Тома й С-кі, друкараў Ягонай Вялікасьці, з нагоды выезду ў аддеглы край Szazhanninczbrojugulyds-Dugu/a^ (Луг над Шапатлівымі Водамі). Разьвітальная ўрачыстасьць, якая праходзіла зь вялікім eclat31, была надзеленая цёплай сардэчнасьцю. Ад імя вялікай часткі грамадзтва знакамітаму фэнамэнолагу быў паднесены скрутак старажытнага ірляндзкага пэргаміну, аздоблены мініяцюрамі ірляндзкіх мастакоў, а разам зь ім і другі дарунак, срэбная шкатула, густоўная аздоба якой, выкананая ў стылі старажытных кельцкіх арнамантаў, прыносіць гонар стваральнікам гэтага шэдаўру, сп. сп. Джэйкабу agus3* Джэйкабу. Госьць атрымаў сардэчную авацыю, і шматлікіх прысутных ахапіла непрыхаваная расчуленасьць, калі аркестар з нашых найлепшых дудароў зайграў знаёмае ’’Вярніся ў Эрын”, а зараз пасьля ’’Марш Ракоцы”. Вогнішчы й бочкі зь дзёгцем палыхнулі ўздоўж узьбярэжжаў усіх чатырох мораў, на вяршынях узвышша Хоўт, гары Трырок і гары Шугарлаф, на мысе Брэй Хэд, на горах Морн, Галці і Окс, гары Бэрна й гары Блюма. Сярод аглушальных разьвітальных усклікаў, ад якіх скаланалася нябеснае скляпеньне й якія выклікалі хор водклікаў з боку шматлікіх аднадумцаў,
35Ваша высокасьць шаноўны спадар Леапольд Кветка (вугор.).
36Стотрыццацьцялятпастух-Прыстанак (вугор.).
37Бляск (франц.).
38І (ірлян.).
раскіданых па адлеглых узвышшах Камбрыі й Каледоніі, гігантычны прагулачны карабель паволі адыйшоў ад прыстані, і сьледам за ім ударыў квяцісты салют прадстаўнічак прыгожага полу, якія прысутнічалі на разьвітаньні незьлічонымі колькасьцямі. Карабель плыў па рацэ ў суправаджэньні цэлай флятыліі барак, і яму салютавалі, апусьціўшы сьцягі, Партовая ўправа й Мытня, як і электрастанцыя на Галубятніку. Visszonntlatdsra, kedves bard ton! VisszontldtasraP9 3 вачэй, але ня з сэрца.
Дальбог, яго сам чорт не спыніў бы, пакуль ён не ўхапіў тую праклятую бляшанку й назад зь ёю, малы Олф павіс яму на локці, а той вішчыць як сьвіньня колатая, відовішча ня горшае за тыя вычмурныя п’есы ў Каралеўскім Тэатры.
— Дзе ён, я яго даканаю!
А Нэда й Дж. Дж. спруціла адрогату.
— Ну й калатня, — кажу. — Дайце я пасьпею хоць на прычасьце.
Але тут, на шчасьце, той фурман разьвярнуў сваёй клячай і давай ёй пад дыхаўку.
— Чакай, Грамадзянін! — крычыць Джо. — Стой!
Ага, а той ужо руку падняў, адагнуўся, і на ўвесь замах — як не шарахне! Богу дзякуй, што яму сонца біла ў вочы, a то паклаў бы яго насьмерць. Запусьціў так без малога да графства Лонгфард. Кабыла ад пярэпалаху паддала маху, стары брахуніска кінуўся чортам за той брычкай, народ галёкае й рагоча, a праклятая бляшанка скача й бразгоча па брукаванцы.
Катастрофа была імгненная й жахлівая ў сваіх наступствах. Абсэрваторыя ў Дансінку зарэгістравала агульным лікам адзінаццаць уздрыгаў, кожны зь іх сілай у пяць балаў па шкале Мэркалі. Падобнай сілы сэйсьмічных пэртурбацыяў на нашым востраве мы не адзначалі з часу землятрусу 1534 году, даты паўстаньня Шаўковага Томаса. Па ўсіх прыкметах, эпіцэнтар знаходзіўся ў той частцы сталіцы, якая ахоплівае квартал Ін-кі й парафію сьв. Мічэна, паверхняй сорак адзін акр, два лапікі й адна квадратная пядзя. Вялікапанскія рэзыдэнцыі, што знаходзіліся ў навакольлі Палацу Справядлівасьці, усе разваліліся, a сама тая шляхотная будыніна, дзе ў момант катастрофы адбываліся важныя юрыдычныя дэбаты, абярнулася літаральна ў кучу руінаў, пад якімі, страшна й сказаць, усе ўдзельнікі тых дэбатаў былі пахаваныя жыўцом. Як вынікае са сьведчаньняў відавочнікаў, сэйсьмічныя хвалі суправаджаліся гвалтоўнымі атмасфэрнымі замяшаньнямі цыклянічнага характару. Накры-
39Да пабачэньня, дарагі дружа! Да пабачэньня! (вугор.).
цьцё галавы, у якім пасьля апазнана ўласнасьць высокапаважанага сакратара каралеўскага й міравога суда містэра Джорджа Фотрэла, а таксама шаўковы парасон з залатой ручкай, на якой былі выгравіраваныя ініцыялы, герб і нумар дому высокаасьвечанага й глыбокапаважанага сэра Фрэдэрыка Фалкінэра, галоўнага судзьдзі Дубліну й старшыні квартальных сэсій, былі адкрытыя шукальнымі групамі ў адлеглых пунктах нашага востраву, а менавіта: першы з памянёных прадметаў — на трэцяй базальтавай калёне Праспэкту Гігантаў, а другі — пад тоўшчай пяску на глыбіні аднаго фута й трох цаляў на пляжы Хоўлоўпэн каля старых скалаў мыса Кінсэла. Паводле сьведчаньняў іншых відавочнікаў, было відаць, як нейкае невядомае цела вялікіх памераў, распаленае дабяла, зь неверагоднай хуткасьцю пранеслася ў атмасфэры, апісаўшы траекторьпо ў накірунку захадпаўднёвы-захад. 3 усіх частак сьвету штогадзінна наплываюць словы спачуваньня й спагады, а ягонае сьвяшчэнства папа сваёй міласьцю наказаў, каб ва ўсіх катэдральных саборах усіх япархій, паддеглых духоўнай уладзе Апостальскай Сталіцы, была адначасова адпраўленая сьвятарамі адмысловая missa pro defunctis40 за душы вернікаў Касьцёлу, якія адыйшлі з нашай зямной супольнасьці так нечаканым чынам. Выратавальныя работы, расчышчваньне debris41, вываз чалавечых астанкаў і інш. даручана фірме Майкл Мід і Сын, Грэйт-Брансуік-стрыт, 159, і фірме Т. і К. Марцін, Норт-Уол. 77, 78, 79 і 80, на дапамогу якім паслана жаўнераў і афіцэраў палка лёгкай пяхоты герцага Корнвалійскага пад агульным камандаваньнем Ягонай Каралеўскай Высокасьці, контр-адмірала, высокадастойнага сэра Гэркулеса Ганібала Хабэаса Корпуса Андэрсана, Кавалера Ордэну Падвязкі, Кавалера Ордэну Сьвятога Патрыка, Рыцара Ордэну Тэмплярыянцаў, Тайнага Радцы, Кавалера Ордэну Лазьні, Члена Парляманту, Міравога Судзьдзі, Бакаляўра Мэдыцыны, Кавалера Ордэну Заслужаных, Майстра Айчыннай Пэдэрастыі, Майстра Паляваньня на Ліса, Члена Каралеўскай Ірляндзкай Акадэміі, Бакаляўра Права, Доктара Музыкі, Адміністратара Дабрачыннага Таварыства, Ганаровага Доктара Каледжу Трыніты, Ганаровага Доктара Каралеўскага Ірляндзкага Унівэрсытэту, Ганаровага Доктара Каралеўскага Каледжу Ірляндзкіх Лекараў і Ганаровага Доктара Каралеўскага Каледжу Ірляндзкіх Хірургаў.
40Жалобная імша (лац.).
413авалы (франц.).
Нічога падобнага вы ня бачылі й не пабачыце ў цэлым сваім чханым жыцьці. Дальбог, каб той лятарэйны білет патрапіў яму на макаўку, ён бы ўжо запа.мятаў залаты кубак на ўвесь свой век, але тады, як піць даць, Грамадзяніна запраторылі б за зьняважаньне дзеяньнем, а Джо за саўдзельніцтва й падбухторваньне. Той рамізьнік уратаваў яму жыцьцё тым, што пусьціўся шалёным галёпам, гэта факт, як тое, што Бог стварыў Майсея. Скажаце, не? Бог мне ў сьведкі, уратаваў. А той сыпануў па ім градам праклёнаў.
— Даканаў я яго, ці як? — пытае.
I як ня рыкне на свайго гыркатага сабачыску:
— Кусі яго, Гары! Кусі яго, хлопча!
I апошняе, што бачым, гэта тая брычка паварочвае за рог, ён там са сваёй авечай пысай мэкае й махае рукамі, а сукін сын дае з усіх ног, вушы наадлёт, гатовы разьдзерці яго на кавалачкі. Сто за пяць! Тут ён ужо заплаціў за сваё даапошку, магу пабажыцца.
I ля, вялікая яснота агарнула іх, і ўбачылі яны калясьніцу, і Ён стаяў у той калясьніцы й падымаўся ў неба. I ўбачылі яны яго ў калясьніцы, адзетага ў зьзяньне славы, шаты ж ягоныя як сонца, даспадобнага быццам месяц і жахлівага, і ў боязі ня сьмелі вочы ўзьняць на яго. I пачуўся голас зь неба, мовячы: Ілія! Ілія! I Ён адказаў ускрыкам вялікім: Абба! Адонай! I ўбачылі яны Яго, нават і самога Яго, бэн Блюма Ілію, сярод аблокаў анёльскіх, як узьнімаўся да зьзяньня славы пад вуглом сарака пяці градусаў над запівальняй Донаху на Літл-Грын-стрыт, быццам яго на лапаце падкінулі.
□ □ □
ЛЕТНІ ВЕЧАР ПАЧАЎ АГАРТАЦЬ СЬВЕТ СВАІМІ ТАемнымі абдымкамі. Далёка на захадзе сонца хілілася да сну, і апошні прамень як жа хуткалётнага дня ласкава марудзіў, разьвітваючыся з морам і пляжам, з гордым узвышшам старога Хоўту, што спакон вякоў сьцеражэ воды заліву, і са скаламі ўздоўж Сэндымаўнцкага берагу, пакрытымі морскімі водарасьцямі, і, наастатак, хоць ня зь меншай увагай, са сьціплым касьцёлам, адкуль шапатлівым струменьчыкам плылі малітвы да тае, якая прачыстым сваім зьзяньнем, як вечны маяк, сьвеціць кіданаму ў штормах чалавечаму сэрцу, — да Марыі, Морскай Дзяньніцы.
Тры сяброўкі сядзелі на надбярэжных скалах, радуючыся вечароваму краявіду й морскаму ветрыку, які нёс ім прыемную,
яшчэ ня надта золкую сьвежасьць. Разоў ужо колькі заходзілі яны сюды, у свой улюбёны закутак, каб утулыіа пагаманіць ускрай мігатлівых хваляў і справы свае дзявочыя абмеркаваць, — Сісі Кэфры й Эда Бордман зь дзіцяткам у возіку, а зь імі Томі й Джэкі Кэфры, два кучаравыя малышы ў матроскіх касыдомчыках і матроскіх шапачках, на якіх стаяў надпіс К. Я. В. ”Бэлайл”. Бо Томі й Джэкі былі блізьнюкамі, больш-менш чатырох гадоў ад народзін, часамі дужа надакучлівымі й распушчанымі, але пры ўсім гэтым мілымі малечамі зь вясёлымі сьветлымі тварыкамі й заваблівымі паводзінамі. Яны поркаліся ў пяску са сваімі лапаткамі й вядзерцамі, будуючы замкі дзіцячым звычаем, або гулялі вялікім каляровым мячом, і шчасьцю іхняму не было канца-краю. А Эда Бордман тым часам калыхала ў возіку пульхнашчокую малютку, і той малады джэнтльмэн ажно пыркаў ад задаволенасьці. Яму было ўсяго адзінаццаць месяцаў і дзевяць дзён, зусім яшчэ крышка, але ўжо пачынаў дудукаць першыя дзіцячыя словы. Сісі Кэфры пахілілася над ім, каб паказытаць складкі на ягоным пульхным пузіку й малюпасенькую ямачку ў падбародку.
— А ну, дзіцятка, — прамовіла Сісі Кэфры, — скажы голасна: я хачу глыток вады.
I дзіцятка ўторыла ёй:
— Ая аю ію ады.
Сісі Кэфры прыхінула да сябе крышынку, таму што яна страх як любіла дзіцянятак, і як жа цярплівая была, калі малеча хварэла: Томі Кэфры занішто ня прыняў бы свае рыцыны, калі б Сісі Кэфры не ўхапіла яго за нос і не паабяцала яму акрайца аржанага хлеба з салодкай патакай. Якую ж моц угавору мела ў сабе гэтае дзяўчо! Але й малютка быў чыстым золаткам, сапраўдным анёлкам у новым сьлінячку. А й Сісі Кэфры не была з гатунку папсаваных прыгажуняў, як тая Флора МакФлімсі. Шчырае сэрцайка білася ў ейных грудзях, усьмешка вечна гасьцявала ў цыганскіх вачох, а жартаўлівае слова на вуснах, падобных на сьпелыя вішні; дзяўчо акружаў неадольны поваб. I Эда Бордман засьмяялася разам зь ёю, пачуўшы дзівамову свайго малога браціка.
Але тут два кавалеры, юны Томі й юны Джэкі наладзілі між сабою лёгкую спрэчку. Хлопцы — заўсёды хлопцы, і нашы блізьнюкі зусім не былі выняткам з гэтага незварушнага правіла. Яблыкам нязгоды стаў адзін замак, які збудаваў юны Томі, a юны Джэкі, маючы на ўвазе, што лепшае — вораг добрага, памкнуўся ўнесьці ў яго архітэктурнае ўдасканаленьне ў выглядзе парадных дзьвярэй, такіх як у вежы Мартэла. Томі быў упарты,
але й Джэкі аказаўся моцнай натурай, і, верны старой прымаўцы, што дом ірляндца — ягоная цьвярдыня, ён кінуўся на зьнелюбелага суперніка з такой заўзятасьцю, што няўдалы захопнік быў умомант разгромлены, а зь ім — як ні шкада! — сам прадмет спору, замак. Ці ж трэба тут дадаваць, што выкрыкі пераможанага Томі не пазьбеглі чуйнай увагі сябровак?
— Томі, зараз жа хадзі сюды! — строгім голасам паклікала сястра. — Хутка сюды! А ты, Джэкі, як табе ня сорам, навошта ты пакаціў Томі ў брудны пясок, бедачыну. Чакай жа, я табе дам бобу.
Томі, з вачанятамі заімглелымі ад непралітых сьлёзаў, прыйшоў на ейны кліч, таму што слова старэйшай сястры было законам для блізьнятаў. Пасьля тае сумнае прыгоды выгляд у яго быў жаласьлівы. Матроска й штонікі былі ў яго скрозь у пяску, але Сісі здаўна была неперавышанай у мастацтве палагоджваньня дробных жыцьцёвых нягодаў, і неўзабаве на ягоным ахайным касьцюмчыку нельга было згледзець ні адной пяшчынкі. Аднак блакітныя вачаняты ўсё яшчэ поўніліся гарачымі сьлязьмі, гатовымі праліцца ў кожны момант, таму яна сцалавала зь іх крыўдачку й паківала пальцам нядобраму Джэкі, і сказала, хай толькі яго схопіць, дык ён пабачыць, і паглядзела на яго з папрокам.
— Абрыдлы неслух Джэкі! — усклікнула яна.
Потым прыхінула да сябе малога марахода й стала яго ласкава задобрываць:
— Як цябе завуць, мой пане? Сыр у сьмятане?
— Скажы нам, — умяшалася Эда Бордман, — каго ты больш за ўсіх кахаеш? Ты Сісі больш за ўсіх кахаеш?
— He—a, — прамовіў Томі празь сьлёзы.
— Тады, значыць, Эду? — пацікавілася Сісі.
— He—a, — адказваў Томі.
— А я ведаю, — без асаблівай здаволенасьці гадала Эда Бордман, хітравата косячы сваімі блізарукімі вачыма. — Ведаю, каго Томі больш за ўсіх кахае, ён Герту кахае.
— He—a, — сказаў Томі, яўна гатовы ўдарыць у плач.
Але Сісі зоркім мацярынскім чуцьцём хутка адгадала, што тут ня ладзілася, і шапнула Эдзе, каб тая адвяла яго за возік, дзе джэнтльмэн ня ўбачыць, і прыгледзела, каб ён не замачыў свае новыя жарыя боцікі.
Але кім была Герта?
Герта МакДаўэл сядзела непадалёку сваіх сябровак і, заглыбленая ў роздумы, глядзела кудысьці ў далеч. Нат самай буйнай фантазіі цяжка было б намаляваць болей завабную праяву
ірляндзкай дзявоцкасьці. Усе знаёмыя ў адзін голас прызнавалі яе прыгажуняй, хоць і адзначалі часамі, што яна пайшла болей у Гілтрапаў, чымсьці ў МакДаўэлаў. Фігура ў яе была зграбнатонкая, магчыма, што нават крохкая, хоць таблеткі з жалезам, якія яна стала апошнім часам прымаць, шмат ёй паправілі (у адрозьненьне ад пігулак Удавы Ўэлч), паменшваючы тыя выцёкі, што здараліся раней, і здымаючы пачуцьцё стамлёнасьці. Васковая бледнасьць яе аблічча была амаль незямная ў той чысьціні слонавай косьці, а вусны ў сваёй антычнай дасканаласьці прыводзілі на згадку ружавую покаўку й лук Купідона. Яе рукі са шчуплымі пальца.мі былі як з алебастру, прарэзанага сінімі жылкамі, і такой белі, якую толькі маглі прыдаць лімонны сок і Крэм Каралевы, хоць злосным нагаворам было тое, быццам яна накладала нанач лайкавыя пальчаткі й мыла малаком ногі. Аднойчы Бэрта Сапл навыдумляла гэтага пра яе Эдзе Бордман, наўмысна нахлусіла, таму што ў той час была з Гертай на нажох (безумоўна, і ў нашых сардэчных сябровак час-часам прыдараюцца маленькія звадкі, як і ва ўсіх сьмяротнікаў) і яшчэ яна ёй сказала каб тая ні за што на сьвеце ня выгаварылася хто ёй сказаў бо йначай яна ніколі зь ёю ня будзе размаўляць. Ды не. Кожнаму па заслугах. У Герты была прыроджаная вытанчанасьць, нейкая млявая hauteur^, нават нешта каралеўскае, у чым не пакідалі ніякага сумліву далікатныя лініі ейных рук і ступня з высокім пад’ёмам. I калі б толькі добры лёс дазволіў ёй нарадзіцца ў шляхотнай сям’і й атрымаць даброты рафінаванага ўзгадаваньня й адукацыі, Герта МакДаўэл лёгка магла б паставіцца ўпоравень зь любой дамай ва ўсёй краіне і ўбачыць сябе ў густоўных строях, з дыядэмай на чале, і процьма высакародных прыхільнікаў рупліва спаборнічала б за гонар апынуцца ля яе ступняў. Можа быць, менавіта яно, магчымае й нязьдзейсненае каханьне, і было прычынай, што яе мяккія абрысы набывалі часам нейкі напружаны выраз, поўны таемнага значэньня, і яе дзівосныя вочы смужыліся чароўнаю тугою, перад якой усе карыліся. Адкуль такая чаравальная моц у жаночых вачох? У Герты яны зьзялі найблакітным ірляндзкім блакітам, адцененыя праменнымі вейкамі й цёмнымі выразнымі бровамі. Быў час, што тыя бровы не былі так спакусьліва-шаўковістыя. Гэта мадам Вэра Вэраеты з старонак свайго Куточка Красы ў ’’Навінах Прынцэсы” ўпершыню дала ёй параду паспрабаваць фарбку для броваў, якая надае вашым вачом той загадкавы выгляд, так павабны ў каралеваў моды, і Гэрта ніколі таго не пашкадавала.
'Узьнёсласьць (франц.)
Потым там яшчэ быў навуковы сродак як перастаць чырванець і як стаць высокай павялічце ваш рост і ваш тварык прыгожы але што з вашым носікам? Гэтае апошняе прыдалося б місіс Дыгнам, у яе такі пляскач. Але вянком для хвалы Герты былі яе пышныя валасы. Цёмнакаштанавыя, ад прыроды лёгка хвалістыя. Яна падстрыгла іх якраз сёньня ранкам, з увагі на маладзік, і яны мірыядамі раскошных пасмачак атачалі яе гожуіо галоўку. Заадно яна падрэзала й пазногці, у чацьвер на багацьце. I цяпер, калі ад Эдзіных слоў яе шчокі засьвяціліся румянцам, далікатным і лёгкім, як пялёсткі ружы, яна была такая панадная ў сваёй мілай дзявочай сарамяжлівасьці, што, можна ўпэўнена заявіць, ва ўсёй апекаванай Богам краіне Ірляндыі ёй не знайшлося б роўнай.
Хвіліііку якую яна яшчэ сядзела моўчкі, апусьціўшы засмучоныя вочы. Яна зьбіралася адказаць, але штосьці стрымала словы на самым кончыку языка. Ахвота хіліла яе адазвацца, але годнасьць прымушала змаўчаць. Гожыя вусны зьлегку выпучыліся, але тут яна падняла вочы й расьсьмяялася вясёлым сьмехам, сьвежым, як травеньскі сьвітанак. Яна добра ведала, каму ж бы ведаць лепш, чаму гэтая касавокая Эда так сказала: бо ён ахалодаў да яе толькі на выгляд, а ў сапраўднасьці гэта было так, калі закаханыя спрачаюцца. Як заўсёды, камусьці было не да носа, што хлопец, які мае ровар, безупынна езьдзіць туды й назад у Гэрты пад вокнамі. Але цяпер бацька сказаў яму сядзець дома й налягчы на прадметы, каб атрымаць узнагароду на экзаменах, а потым, пасьля школы, ён хацеў паступіць у каледж Трыніты вучыцца на лекара, як і ягоны брат У. I. Уайлі, які выступаў на унівэрсытэцкіх раваровых гонках. Магчыма, ён няшмат дбаў пра тое, што яна адчувала, пра той шчымлівы боль і пустку, якія часамі праціналі ейнае сэрца навылёт. Але ён яшчэ быў малады й, мабыць, з часам мог бы навучыцца яе кахаць. Ён быў з пратэстанцкай сям’і, а Герта, вядома, ведала, Хто йшоў першым, а за Ім Бласлаўлёная Дзева, і далей Сьвяты Язэп. А ў яго была несумненна прыстойная пастава, прыгожы нос, і прытым ён быў сапраўдным джэнтльмэнам у кожнай цалі, ужо сам абрыс галавы выдаваў нешта нязвыклае, яна заўсёды распазнала б, і асабліва відаць ззаду, калі ён бяз шапкі, і прытым ён так спрытна, не трымаючыся за руль, паварочваў сваім роварам каля ліхтарнага слупа, і ягоныя дарагія цыгарэты так прыемна пахлі, а звыш таго яны адно адііаму пасавалі ростам, дык вось чаму Эда Бордман думала, што яна такая ўжо спрытная, таму што перад яе мізэрным садочкам ён і не зьбіраўся езьдзіць.
Герта была апранутая проста, але зь беспамылковым густам вернападданых Пані Моды, бо няясна прадчувала, што сёньня можа прыдарыцца шанц сустрэць яго. Спраўная блтозка колеру электрык, якую яна сама пафарбавала патэнтаваным фарбавальнікам (калі ’’Дамскі Кругагляд” прадказаў, што электрык неўзабаве ўвойдзе ў моду), з эфэктоўным вузкім выразам да выемкі й з кішэнькай на хустачку (але хустачка псавала б лінію, і Герта заўсёды там трымала ватку, напахнёную яе ўлюбёнай парфумай), і цёмнасіняя спадніца з разрэзам даўжынёю ў зры чвэрці цудоўна падкрэсьлівалі яе гнуткую зграбнуіо фігурку. На ёй быў какетлівы капялюшык з чорнай саломкі шырокага заплёту, кантрастна абрамлены спадысподу жаўтлява-блакітнай сінельлю, а збоку аздоблены кукардкай таго ж колеру. На гэтуіо сінель яна палявала ў мінулы аўторак ледзь не паўдня, пакуль наастатак не знайшла на летнім распродажы ў Клэры дакладна тое, што трэба, сплёт пасьпеў у крамцы ўжо трохі прыбрудзіцца, але на выгляд зусім не відаць, па два шылінгі адзін пэнс за локаць. Потым яна прыладзіла ўсё гэта сваімі рукамі, і колькі было радасьці, калі яна прымерыла яго і ўсьміхнулася цудоўнаму адбіцьцю, якое ахвяравала ёй люстра! I, нацягнуўшы яго на вялікі кубак, каб ня страціў формы, яна ўжо ведала, што некаторым знаёмым асобам давядзецца спусьціць са свае пыхі. Яе пантофлікі былі апошняй навінкай моды (Эда Бордман страшна фанабэрылася, што ў яе зусім petite, але такой ножкі, як у Гэрты, пяцёркі, у яе не было і ня будзе, колькі сьвет патрывае), з наскамі з натуральнай скуры, і з элегантнай спражкай на высока выгнутым пад’ёме. Яе спаднічка адкрывала абточаныя шчыкалаткі дасканалых прапорцый, а зграбныя лыткі, абцягнутыя тонкімі панчохамі з ушчыльненымі пяткамі й шырокімі закладкамі для падвязак, былі відаць столькі якраз, колькі й належыла. Што да сподняга, дык Герта клапацілася пра яго больш за ўсё, і ці хто-небудзь з тых, хто зьведаў трымклівасьць надзеяў і боязяў салодкай сямнаццатай вясны (хоць сваю сямнаццатую Герга ўжо разьвітала дарэшты), знойдзе ў сваім сэрцы папрок для яе? У яе былі чатыры шыкоўныя камплекты з надзвычайнай мярэжнай абшыўкай, кожны з трох частак плюс начная кашуля, і пры кожным стужкі іншага колеру, ружовага, блакітнага, лілёвага й салатнага, і калі яны вярталіся дадому з пральні, яна сама іх падсушвала й падсіньвала й прасавала ў яе была такая цэгла пад прас таму што яна тым прачкам не давярала бо бачыла колькі рэчаў яны марнуюць. Яна апранула сіняе на шчасьце, пестуючы безнадзейнуіо надзею, гэта быў яе колер, і прытым колер шчасьлівы для нара-
чонай, калі на ёй ёсьць штосьці сіняе, бо ў той дзень калі яна апранула зялёнае дык выйшла на няшчасьце бо бацька прымусіў яго сядзець дома займацца дзеля тае ўзнагароды і таму што яна падумала можа быць сёньня ён усё-ткі выйдзе бо калі япа апраналася яна ледзь не надзела тыя старыя навыварат а гэта якраз на шчасьце й на сустрэчу закаханых калі ты надзенеш навыварат або калі стужкі разьвяжуцца значыць ён пра цябе падумаў адно каб дзень ня быў пятніцай.
Ды адаак жа! Аднак жа! Тая напружанасьць у ейных рысах! Як быццам іх разьядае неадступны смутак. Усю яе душу відаць у ейных вачох, і, здаецца, яна аддала б усё на сьвеце, каб апынуцца цяпер у інтымнай утульнасьці свайго пакойчыку й, даўшы волю сьлёзам, папусьціць зацугляным пачуцьцям і добра выплакацца. Але каб не занадга, таму што яна зразумела перад люстрам як трэба плакаць прыгожа. I люстра сказала, ты, Герта, павабная. Кволае вечаровае сьвятло праліваецца на яе тварык, невыказна сумны й задумёны. Дарэмна тужыць Герта МакДаўэл. Так, яна з самога пачатку ведала, што яе мары пра замужжа ня збудуцца, і не зазвоняць вясельныя званы для місіс Рэгі Ўайлі, К. Т. Д. (таму што місіс Уайлі будзе тая, зь якою ажэніцца старэйшы брат), і ў сьвецкай хроніцы ня зьяўляцца радкі пра тое, што місіс Герзруда Ўайлі была ў раскошным туалеце шэрага адценьня з дарагой футравай аправай зь сіняга ліса. Ён замалады, каб зразумець. Ен наўрад ці здолыіы верыць у каханьне, гэта жаночая доля. Таго даўняга вечару, на забаве ў Стора (ён яшчэ тады хадзіў у кароткіх штоніках), калі яны апынуліся самі, ён крадком абняў яе талію, і яна ўся пабялела як крэйда. Дзіўна асіплым голасам ён назваў яе маліоткай і хутка, мімалётам, пацалаваў (яе першы пацалунак!), але выйшла толькі ў сам кончык носа, і сьпешліва выйшаў з пакою, кінуўшы нейкую заўвагу наконт асьвяжальных напояў. Нейкі запальчывец! Сіла характару ніколі не была моцным бокам Рэгі Ўайлі, a той, хто запаланіў бы й скарыў Герту МакДаўэл, безумоўна, павінен быць сапраўдным мужчынам. Але чакаць, усё чакаць, пакуль папросяць твае рукі, а тут якраз год быў высакосны, які, глядзі, неўзабаве мінецца. He, яе ідэал каханага — не чароўны прынц, які ўскладае ля ейных ступняў цудоўны й рэдкі дарунак свайго каханьня, але хутчэй мужчына загартаваны, непарушны й моцны, якому не пашчасьціла сустрэць свой ідэал, можа быць, ягоныя скроні прыпарушыла сівізна, і ён зразумеў бы яе, укрыў бы ў сваіх апякунчых абдымках, прыцягнуў бы яе да сябе ўсёй сілай сваёй глыбока страснай натуры й зьліўся б зь ёю ў несканчона доўгім пацалунку. Гэта было б нешта нябеснае. Вось
пра каго яна мроіць ў гэты лагодны летні вечар. Усім сваім сэрцам яна прагне стаць ягонай адзінай, запілюбёнай яму на долю й нядолю, на нямогласьць і на здароўе, пакуль не разлучыць нас сьмерць, ад сёньня да скону дзён.
I калі Эда Бордман была з малым Томі за возікам, яна раздумвала пра тое, ці прыйдзе той дзень, калі яна зможа назваць сябе ягонай будучай жоначкай. А тады ўжо хай яны пляткараць пра яе ажно да зьнямогі, і Бэрта Сапл, і Эда, якая так зласьлівіць, таму што ёй у лістападзе стукне ўжо дваццаць два. Яна б клапацілася пра яго, стварыла б яму ўсе магчымыя выгоды, бо Герта была па-жаноцку мудрая й ведала, што кожны мужчына любіць хатнюю ўтульнасьць. Яе аладкі, парумянелыя да залацістакарычневай барвы, і пудынг каралевы Анны, на смак і пах як сьвежая сьмятана, выклікалі шумныя пахвалы, таму што ў яе была лёгкая рука запальваць агонь, значыць, засыпаеш тонкую муку з сухімі дрожджамі й круціш ўвесь час у адзін бок, потым малако й цукар й добра ўзьбітыя бялкі хоць калі даходзіла да ежы ёй было няёмка пры людзях і думала як шкада што нельга харчавацца чымсьці паэтычным фіялкамі або ружамі ды яна б прыгожа абставіла іхнюю гасьцёўню там былі б усялякія карціны гравюры й фатаграфія сабачкі Гарыоўна дзядулі Гілтрапа ён быў амаль як чалавек здавалася б возьме й загаворыць і на фатэлях узорыстыя паркалёвыя чахлы й срэбны тостар якія бываюць у багатых дамох яна бачыла такі на распродажы ў Клэры. Ён будзе высокі, шыракаплечы (яна заўсёды марыла, каб муж быў высокі), зь белазубай усьмешкай пад прыгожа прыстрыжанымі вусамі, і яны паедуць на кантынэнт, каб там правесьці свой мядовы месяц (тры хмяльныя тыдні!), а пасьля, калі яны абсталююць сабе ўтульнае гнязьдзечка, гэткі малюткі міліоткі домік, дык кожнае раніцы будуць сьнедаць супольна, гэта будзе просты, але беззаганна пададзены сьняданак, і толькі яны самі абое, і выходзячы на службу ён моцна абніме сваю мілую жоначку й на хвіліну загляне ў тонь яе вачэй.
Эда Бордман спыталася ў Томі Кэфры, ці ён ужо ўсё зрабіў, ён сказаў так, тады яна зашпіліла яму штонікі й сказала, каб ён бег гуляць з Джэкі, толькі хай яны абодва будуць цяпер слухмянымі й ня б’юцца. Але Томі сказаў, што хоча мячык, а Эда адказала нельга, мячыкам забаўляецца маленькі й калі ў яго забраць, зараз пачнуцца гучнасьпевы, але Томі сказаў не, гэта ягоны мячык, і ён хоча свой мячык, і тупнуў ножкай. Гляньце на яго! Ну й характар! Так, ён ужо быў мужчынам, гэты малюткі Томі, ледзь вылезшы зь пялёнак. Але Эда адказала яму не, не
дый не, і няхай ён перастане, і сказала Сісі, каб тая яму не ўступала.
— А ты мне не сястра, — сказаў неслух Томі. — Я хачу мой мячык.
I тут Сісі Кэфры сказала малечы Бордману лянь сюды, лянь на мой пальчык, а сама хуткім рухам выхапіла мяч і пакаціла яго па пяску, і Томі, дабіўшыся перамогі, кінуўся за ім з усіх ног.
— Усё дзеля спакойнага жыцьця, — засьмяялася Сісі.
I яна паказытала крышынцы пульхныя шчочкі, каб ён хутчэй забыўся, і давай зь ім гуляць у сарока-варона кашку варыла, таму дала, і таму дала, і таму дала, а самаму маленькаму нічога не пакінула й пырр паляцела. Але тут Эда пеканула яе асою, што вось так ён і заўсёды чвэрыць, бо ўсе яму патураюць.
— Вось яшчэ пабачыце, — паабяцала яна, — я яму яшчэ сыпану ў адно месца, не скажу тут якое.
— У пупудупу, — весела расьсьмяялася Сісі.
Герта МакДаўэл апусьціла галаву й густа пачырванела, падумаўшы, што Сісі ўжывае недапушчальныя паненцы выразы, якія яна сама не ўжыла б ні за што на сьвеце, леппі бы згарэла ад сораму, а Эда Бордман сказала, што той джэнтльмэн поблізу напэўна ўсё чуў. Але Сіс гэта не кранула ні на ёту.
— Ну й хай сабе! — усклікнула яна, дзёрзка трасянуўшы галоўкай і гарэзьліва зморшчыўшы носік. — Можна заадно й яму па тым самым месцы, у мяне гэта хутка.
Шалёная Сіс з мурынскімі кудзеркамі. Часам зь ёю нарагочасься да ўмору. Прыкладам, скажа, ты папі гарбаты, а я сады з вокам, або калі намалюе чырвоным на сваіх пазногцях, на адным збанок, на другім мужчынскую фізіяномію, усе лопаюць, або калі ёй захочацца ў адно месца, яна кажа, мне трэба нанесьці візыт міс Сцыс. Вось такая яна, Сцысі. Вой, а ці ж можна забыць той вечар, калі яна надзела на сябе бацькавы гарнітур і капялюх, падмалявала паленым коркам вусы й з цыгарэтаай пайшла шпацыраваць па Трайтанвіл-роўд! У жартах ніхто ёй не дакажа. Але пры ўсім гэтым — сама шчырасьць, адно з самых мужных і верных сэрцаў, якія Бог стварыў, нічога з тых двухаблічных стварэньняў, што занадга далікатныя для чыстасардэчнасьці.
I тут у паветры загучалі сьпевы й арганны гімн. Гэта дзейсьніліся ружанец, казаньне й пасьвячэньне Сьвятых Дароў у прытулку цьвярозасьці для мужчынаў, якім кіраваў місыянэр, правялебны Джон Х’юз, Т. I. Яны там сабраліся супольна, не зважаючы на розьніцы грамадзкага сгану (і гэта было надзвычай павучальнае гледзішча), у той сьціплай сьвятыні на беразе
хваляў, вынесеныя бурамі гэтага сьвету, і прыпадалі да ступняў Прачыстай, чыталі малітву Божай Маці Лярэцкай, благаючы ейнага заступніцтва тымі спрадвечнымі, так знаёмымі словамі, сьвятая Марыя, сьвятая й прачыстая дзева. Якім жа смуткам адгукаліся тыя малітвы ў вушах Герты! Калі б толькі яе бацька вырваўся з кіпцюроў зялёнага зьмея, з дапамогай урачыстага абяцаньня або тых парашкоў, пра якія пісалі ў ’’Пірсанс Уіклі”, што яны вылечваюць ад п’янага насланьня, яна б езьдзіла цяпер уласнай карэтай, ня горш за кожную іншую. Яна паўтарала сабе гэта раз-пораз і без упыну, седзячы ў глыбокім задуменьні ля прыгаслага камінка, не запальваючы лямпы, бо не цярпела двайнога сьвятла, або мройна раздумваючы цэлымі гадзінамі, спаглядаючы з ваконца на тое, як дождж цубаніць у паржавелы бак на сьмецьце. Але той гідкі вывар, што зруйнаваў такое мноства дамоў і сем’яў, кінуў цень і на яе дзіцячыя гады. На жаль, ёй нават давялося быць сьведкай буянства, чыненага ад нестрыманасьці, і бачыць, як яе ўласны бацька, апантаны загубнымі парамі, зусім забываў сябе, бо Герта цьвёрда ведала адно: калі мужчына кранае жанчыну сваёй рукой іначай, чымсьці з дабрынёй і лагодай, ён варты званьня самага нізкага нягодніка.
Галасы працягвалі сьпевы мальбы да Дзевы ўсёмагутнай, да Дзевы міласэрнай. А Герта, ахінутая сваімі думамі, амаль ня бачыла й ня чула ні сваіх сябровак, ні гульлівых хлапчанят, ні джэнтльмэна, які зьявіўся з боку Сэндымаўнт Грын, — Сісі сказала, што ён падобны на бацьку, — і шпацыраваў уздоўж берагу. На людзях яго наагул ня ўбачыш пад хмяльком, але ўсё ж ён ёй не падабаўся як бацька, можа, таму, што быў застары, або яшчэ чамусьці, або з увагі на гэты твар (тут яўна быў выпадак доктара Фэла), ці на той прышчаты бугрысты нос, ці на тыя палінялыя вусы, ужо пабялелыя пад носам. Бедны бацька! Пры ўсіх ягоных заганах яна любіла, калі ён сьпяваў ’’Скажы мне, Мэры, як здабыць тваё сэрца” і ”Мая хатка й каханьне ля Рашэль” і на вячэру былі тушаныя машоскі й салатка пад маянэзам і калі ён сьпяваў ’’Месяц узышоў на неба” зь містэрам Дыгнамам, які так раптоўна памёр і быў пахаваны, памілуй, Госпадзе, ягонуіо душу, ад удару. Гэта было ў дзень нараджэньня мамы, Чарлі быў дома на вакацыях, і Том, і містэр Дыгнам з жонкай, і Пэтсі й Фрэды Дыгнам, і яны ўсе разам сфатаграфаваліся. Нікому і ў галаву не прыйшло, што канец такі блізкі. А цяпер ён спачывае ў магіле. А мама сказала хай гэта будзе яму папярэджаньнем да канца ягоных дзён а ён нават на паховіны ня мог пайсьці праз сваю падагру й яна мусіла схадзіць у горад прынесьці яму з працы лісты і ўзоры лінолеуму
Кэтсбі, мастацкі малюнак, варты нават у палацах, ніколі ня сходзіцца, і ў доме заўсёды весела й сьветла.
Герта была не дачка, а сапраўдны скарб, быццам другая Ma­ui ў сям’і, быццам анёл-ахоўнік, залатое сэрцайка. Калі ў маці прыходзілі тыя жахотныя мігрэні, ажно галаву расколвала, хто ж як ня Герта заўсёды націраў ёй лоб мэнтолавай палачкай, хоць ёй і не падабалася, што маці нюхае табаку, і гэта было адно-аднюткае, ад чаго ў іх узьнікалі спрэчкі, нюхаць табаку. Усе выхвальвалі яе пад нябёсы за ветлівыя адносіны да іншых. Менавіта Герта заўсёды адключала газ нанач, і Герта павесіла на сьценцы ў адным месцы, дзе яна не забывалася пасыпаць хлёркай кожныя два тыдні, калявдар з абразком ’’Ідылічныя дні”, што ім падараваў містэр Тані, цукернік. На тым абразку малады джэнтльмэн, апрануты пад тадышнюю моду, у дзівотным капелюшы, ахвяроўваў сваёй даме сэрца букет кветак праз ваконныя краты, з галянтнай манэрай тае колішняе часіны. Адразу відаць, што за гэтым нейкая гісторыя. I як прыгожа зладжаныя колеры! Яна ў белым з аблеглай мяккай тканіны, у далікатнай позе, а кавалер у строі шакаляднага колеру, арыстакрат да апошняе рысачкі. Часта, заходзячы туды дзеля вядомай прычыны, яна задумліва спаглядала на іх і, падкасаўпіы рукавы, краналася ўласных рук, белых і мяккіх, як у той, і раздумвала пра тую часіну таму што яна адшукала ў слоўніку вымаўленьня Уокэра які застаўся аддзядулі Гілтрапа што значыць ідылічны.
Блізьнюкі цяпер гулялі самым братэрскім і вартым пахвалы чынам, да таго часу, калі юны Джэкі, які й на самай справе быў неўгамонны шалапут, ад гэтага нікуды не ўцячэш, знарокам ударыў мяч нагой з усяе моцы ў кірунку аброслых водарасьцямі скалаў. Ясная справа, што бедны Томі адразу выказаў гарачае абурэньне, але, на шчасьце, джэнтльмэн у чорным, які сядзеў там у самоце, адважна кінуўся на ратунак і перахапіў мяч. Абодва супернікі зь вялікім гамам запатрабавалі сваю ўлюбёную цацку назад, і, каб пазьбегчы далейпіых ускладненьняў, Сісі Кэфры зьвярнулася да таго джэнтльмэна, кіньце яго мне, калі ласка. Джэнтльмэн прыцэліўся мячом раз і другі й пусьціў яго па пяску ў кірунку Сісі, але ён адкаціўся па спадзе й запыніўся ля малой калюжыны пры скале, якраз пад спадніцай Герты. Блізьнюкі зноўку ўсчалі гоман, і Сісі папрасіла таўхануць яго да іх, хай сабе за яго змагаюцца, дык Герта адвяла ножку, хоць ёй жадалася, каб той дурнаваты мячык ня скочваўся да яе, і спрабавала ўдарыць па ім, але схібіла, і Эда зь Сісі расьсьмяяліся.
— Раз ня выйшла, паспрабуй другі, — сказала Эда Бордман.
Герта ўсьміхнулася ў знак згоды й прыкусіла губку. Яе шчокі пацягнуліся далікатным ружам, але яна пастанавіла ім паказаць і таму падцягнула трохі спаднічку, няшмат, але так, каб ня вадзіла, і, добра прыцэліўшыся, шпарка смальнула мяч, так што ён адляцеў далёка-далёка, а абодва блізьнюкі далі цягу за ім уніз па гальцы. Вядома, гэта была чыстая зайздрасьць, адно каб зьвярнуць увагу джэнтльмэна, які назіраў наводдаль. Яна адчула, як хлынуў гарачы румянец і палыхнуў на ейных шчоках, a гэта заўжды быў сыгнал трывогі ў Герты МакДаўэл. Дагэтуль яны абмяняліся паглядамі чыста выпадковага характару, але цяпер яна рызыкнула паглядзець даўжэй з-пад свайго новага капялюшыка, і той твар, што стрэў яе позірк у летнім сутоньні, падаўся ёй бледным і дзіўна напружаным, з адбіткам самоты, яшчэ ніколі ёю ня бачанай.
Праз адчыненыя вокны касьцёла выплывалі кадзільныя духмянасьці, і разам зь імі духмяныя ймёны тае, што была зачатая бяз плямы першароднага грэху, судзіна духоўная, маліся за нас, судзіна дастойная, маліся за нас, судзіна невымоўнай набожнасьці, маліся за нас, о таемная ружа. I былі там нядоляй прыгнечаныя сэрцы, і гаротнікі, што гарбеюць дзеля хлеба надзённага, і шматлікія, што блудзілі ды ў аблуду ўвайшлі, і вочы іхнія абмываліся вільгацьцю скрухі, але разам з тым і ясьнелі надзеяй, бо паведаў ім правялебны айцец Х’юз тое, што сказаў Бэрнард, вялікі сьвяты, у сваёй славутай мальбе да Марыі: Прачыстая Дзева ўладу заступніцтва трымае, і не чувана спрадвеку ніколі, каб яна пакінула бяз долі тых, што ейнай магутнай абароны благалі.
Блізьнюкі зноўку бестурботна гарэзьнічалі, бо ж прыкрасьці дзяцінства так мімалётныя, як летнія дожджыкі. Сісі забаўляла малютку Бордмана, ажно той кігікаў ад уцехі, пляскаючы ў дзіцячыя далонькі ў паветры. Ку-ку! усклікала яна з-за будкі возіка, а Эда пыталася, а куды ж дзелася наша Сісі, і тады яна раптам выстаўляла галаву й гукала: га!, а той маленькі чалавечак, кажу вам, увесь лекацеў ад захапленьня. А потым яна стала прасіць яго: скажы тата.
— Скажы тата, малютка. Скажы та та та та та та та.
I малютка стараўся як мог, бо ўсе казалі, што дзіцянё дужа разумнае было, як на свае адзінаццаць месяцаў, і такое вялізьненькае, здаровенькае, такі каханюткі камячок, і ўсе без ваганьня прызнавалі, што вырасьце зь яго нехта значны.
— Ая я я ая.
Сісі выцерла яму роцік сьлінячком і хацела яго пасадзіць пасапраўднаму, і каб гаварыў та та та, але як толькі яна яго
расшпіліла, так і войкнула, сьвяты Дыянізі, ён жа мокры да нітачкі, трэба хутчэй перавярнуць пад ім падвойны пледзік другім бокам. Вядома ж, ягоная немаўлячая вялікасьць упарцілася як магла супроць гэтых туалетных працэдураў, што й давяла да агульнага ведама:
— Уааа куаааакуааа уаааа.
I дзьве вялікія круглыя чароўныя сьлязіны пакаціліся долу па ягоных шчочках. Дарма было супакойваць яго, ну чаго ты, чаго ты, малютка, ці гаварыць яму пра гаў-гаў або пыр-пыр, але Сіс, вынаходлівая як заўжды, сунула яму ў роцік бутэлечку з соскай, і малады паганін неўзабаўку суняўся.
Герта маліла вышэйшую сілу, каб яны хутчэй забралі дахаты сваё пісклівае дзіцятка, ня дзейнічала б на нэрвы, зрэшты, і гадзіна была ўжо позьняя, а разам зь ім і тую блізьнячую бахурню. Яна спазірала ў морскую далеч. Від нагадваў ёй абразкі, якія вулічны мастак маляваў каляровымі крэйдамі на ходніку, як шкада, што яны там застануцца і ўсе сатруцца, вечар, плывуць аблокі, і маяк Бэйлі на Хоўце, а ты вось слухаеш музыку й даносіцца пах кадзідла, што яны паляць у касьцёле, духмяны струмень. I калі яна так сузірала, сэрцайка ейнае зайшлося трапятаньнем. Так, гэта на яе менавіта ён глядзеў, і ў позірку ягоным было неразгаданае значэньне. Ягоныя вочы апякалі яе, як быццам хацелі пранізаць яе навылёт, прачытаць тайну ейнай душы. Яны былі цудоўныя, тыя вочы, незвычайна вымоўныя, але ці можна было даверыцца ім? Людзі бываюць такія дзівотныя. Яна адразу зразумела, што ён чужаземец, у яго былі цёмныя вочы й бледнае разумнае аблічча, жывая фатаграфія Марціна Харві, моднага актора, калі б ня тыя вусы, але яны ёй заўсёды падабаліся, бо яна не звар’яцела ад тэатру, як Уіні Рыпінгам, якая нават прапанавала, каб яны абедзьве аднолькава апраналіся, таму што так у п’есе, але зь яе месца нельга было ўгледзець, які ў яго нос, арліны ці, можа, зьлёгку retrousse2. Ён быў у жалобе, гэта яна таксама адразу заўважыла, і на ягоным твары была адпюстраваная аповесьць смутку й пакуты. Яна б аддала ўсё на сьвеце, каб толькі дазнацца, якая была дзеля гэтага прычына. Ягоны пагляд быў такі пільны, неадрыўны, і ён бачыў, як яна ўдарыла па мячу, так што, мабыць, мог згледзець і бліскучыя сталёвыя спражкі на пантофліках, калі яна будзе ў задумёнасьці пакалыхваць імі вось так, наскамі ўніз. Яна была задаволеная, што прадчуваньне падказала ёй апрануць гэтыя празрыстыя панчохі, тады быў подум, што ёй можа
2Кірпаты (франц.).
сустрэцца Рэгі Ўайлі, але цяпер усё гэта ўжо ў мінулым. Перад ёю быў той, пра каго яна гэтулькі марыла. Толькі ён цяпер меў значэньне, і радасьць была на яе абліччы, таму што яна інстынктыўна адчувала, што ён і ёсьць той яе непаўторны. Усім сваім дзявоцка-жаноцкім сэрцам яна імкнулася да яго, да нарачонага сваіх мрояў, бо ў адно імгненьне яна зразумела, што гэта якраз ён. I калі ён пакутаваў, калі перад іншымі ня быў так грэшны, як іншыя перад ім, і калі б нават, калі б нават ён сам быў грэшнікам, злым чалавекам, гэта яе не спыніла б. Калі нават ён пратэстант або мэтадыст, яна лёгка яго перахрысьціць, калі толькі ён шчыра яе пакахае. Бываюць раны, якія выгаіць можа толькі бальзам сэрца. Яна была сапраўднай жанчынай, не такой, як цяперашнія ветрагоньніцы бязь сьледу жаноцкасьці, якіх ён ведаў да гэтага часу, як тыя раварысткі, у якіх усё напаказ, чаго ў іх няма, і яна горача прагнула даведацца ўсяго, прабачыці. усё, калі б толькі здолела яго закахаць у сябе, прымусіць яго забыцца пра мінулае. I тады, мажліва, ён далікатна абняў бы яе й, як сапраўдаы мужчына, моцна прытуліў бы да сябе яе гнуткае цела, і кахаў бы яе дзеля яе самой, сваё адзінае дзяўчо.
Прыстанішча грэшнікаў. Суцяшальніца засмучоных. Ora pro nobis3. Слушна сказана было, што той, хто моліцца да яе зь верай і настойлівасьціо, ніколі ня будзе пакінуты або адрынуты; і слушна называюць яе прыстанішчам і прытулкам гаротных, бо ў яе самое сэрца пранізалі сем бедаў. Герта жыва ўяўляла сабе ўсю сцэну ў касьцёле, расьсьветленыя вітражы ў вокнах, сьвечкі, кветкі й блакітныя харугвы брацтва Багаслаўлёнай Дзевы, a пры алтары айцец Конрай дапамагае каноніку О’Ханлану, прыносіць і адносіць розныя рэчы, апусьціўшы вочы долу. Ен выглядаў амаль як сьвяты, і ў ягонай спавядальні заўсёды было так ціха й чыста й цемнавата, і рукі ў яго зусім як белы воск, а калі б яна калі-небудзь стала дамініканскай сястрой у тым іхнім белым убраньні, то, можа, ён прыходзіў бы ў манастыр на навэну сьвятога Дамініка. Таго разу, калі яна сказала яму на споведзі, што ў яе тое, і пачырванелася па самыя вушы са страху, што ён гляне на яе, ён ёй сказаў, каб яна не турбавалася, гэта быў папросту голас прыроды, і ўсе мы падуладныя законам прыроды ў нашым зямным жыцьці й няма ў тым аніякага грэху бо гэта паходзіць ад жаночай натуры ўстаноўленай Богам так ён сказаў і нават наша Багаслаўлёная Дзева сказала арханёлу Габрыелю хай тое будзе са мною паводле Твайго Слова. Ён быў такі добры, такі
набожны, што яна часта-часта думала й абдумвала, ці не зрабіць яму падарунак, покрыўку на імбрычак, абшытую рушам, з вышытым квяцістым узорам, або гадзіньнік, хоць гадзіньнік у іх быў, яна яго бачыла на камінкавай паліцы, белазалацісты з канарэйкай, якая выскоквае са свае маленькае хаткі абвясьціць гадзіну, гэта было тады, калі яна зайшла наконт кветак дзеля саракагадзіннага паклансньня, бо ж нялёгка выбраць падарунак, можа, альбом з каляровымі відамі Дубліну або яшчэ нсйкіх іншых мясьцінаў.
Тыя невыносныя вісусы-блізыпокі зноў усчалі сварку, Джэкі шпурнуў мяч у бок мора, і яны абодва памчалі за ім. Малыя малпяняты, надакучылі як горкая рэдзька. Хтосьці павінен прыглянуць за імі й добра іх адлупцаваць, каб ведалі сваё месца, абодва. A Сісі й Эда пачалі крычаць за імі, каб яны вярталіся, бо збаяліся, што на.хлыне прыліў і яны патопяцца.
— Джэкі! Томі!
А дзе там! I ў галаву таго ня бралі! Тады Сісі заявіла, што ўзяла іх з сабою самы апошні раз. Яна падхапілася й, аклікаючы іх далей, кінулася бегма па схіле, прабягаючы каля яго, адкідваючы валасы, колерам яны былі ніштаватыя, калі б толькі даўжэйшыя, але што б яна ў іх ні ўцірала, ня будзем тут таго называць, яны ні трохі не расьлі, бо такія ўжо былі, так што ёй засталося адно махнуць рукой на іх ды плюнуць. Яна бегла, пабусьлінаму цупаючы нагамі, ажно дзіва брала, як ёй спадніца ня лопала ў тым месцы, дзе звужвалася, зухаватая й порсткая штука была зь яе, з тае Сісі Кэфры, калі толькі згледзела зручную нагоду пафарсіць, а бегаць то яна ўмела, таму й ляцела вось так, каб ён мог убачыць, як задзіраецца падол яе ніжняй спадніцы й агаляюцца як мага ейныя касьцістыя хадулі. Было б вельмі дарэчы, калі б яна выпадкова-наўмысна чапіла нешта тымі высознымі гнутымі францускімі абцасамі, усё хоча выглядаць вышэйшай, ды акуратна ірымнула на зямлю. Tableau!^ Вось быў бы чароўны абразок, мужчына мог бы паўзірацца.
Каралева анёлаў, каралева патрыярхаў, каралева прарокаў і ўсіх сьвятых, каралева найсьвяцейшага ружанца, маліліся яны, a потым айцец Конрай перадаў кадзільніцу каноніку О’Ханлану, і той, паклаўшы туды кадзідла, акадзіў Сьвятыя Дары, a Сісі Кэфры схапіла блізьнюкоў і ажно ёй рукі сьвярбелі, каб надаваць ім гарачых пстрычак па вушах, але яна не зрабіла таго, падумаўшы, што, можа, ён глядзіць, толькі тут яна дужа памылялася, бо Герта, нават не пазіраючы, бачыла, што ён ня зводзіў
4Карціна (франц.).
вачэй зь яе, а потым канонік О’Ханлан аддаў кадзільніцу назад айцу Конраю й стаў на калені, спаглядаючы ўгору на Сьвятыя Дары, і хор засьпяваў Tantum ergo5, а яна пачала пакалыхваць нагою ў такт музыкі, што ўзносілася й ападала, тантумэр госа крамэн тум. Тры шылінгі й адзінаццаць пэнсаў яна дала за гэтыя панчохі ў Спэрава на Джордж-стрыт, у аўторак, не, у панядзелак перад Вялікаднем, і не было ў іх ніякага браку, вось на што ён глядзеў, на празрыстыя, а не на тыя нішчымныя там ні цела ні лініі (ну й нахабніца!) ён жа меў вочы сьпераду галавы й сам мог разгледзець розьніцу.
Сісі падымалася ад мора з двума блізьнюкамі й зь мячом, у капелюшы набакір, і выглядала рыхтык бы плюндра, калі так валакла тых двох дзіцянят, марная блюзачка, купленая ўсяго паўмесяца таму, абвісала на ёй як ашмотак, а ззаду вытыркала ніжняя спадніца, абразок проста з карыкатурнага куточка. I вось Герта на міг зьняла свой капялюшык, каб паправіць валасы, і, кажу вам, больш прыгожай, больш зграбнай галоўкі, аколенай каштанавымі буклямі, вам нідзе не пабачыць на дзявочых плячох, малая сьвятлістая праява, слодыч якой амаль адбірае розум. Шмат дарог давялося б стаптаць, перш чым знайсьці другую такую галоўку з такімі валасамі. Яна амаль ухапіла той кароткі пробліск захапленьня, якім адказалі ёй ягоныя вочы, і ад гэтага затрымцелі ўсе яе выструненыя нэрвы. Яна надзела капялюш так, каб можна было назіраць з-пад яго, і стала хутчэй пакалыхваць ножкай у пантофліку з бліскучай спражкай, бо ажно дых у Герты заняло, калі яна перахапіла той выраз у ягоных вачох. Ён глядзеў на яе так, як вуж глядзіць на сваю ахвяру. Жаноцкі інстынкт падказаў ёй, што яна разбудзіла ў ім д’ябла, і пры гэтай думцы палымяная барвянасьць пачала падымацца ад яе шыі да чала, пакуль яе тварык не заірдзеўся пышнай ружай.
He магла гэтага не заўважыць Эда Бордман, бо яна ўвесь час касавурыла на Герту, з крывой усьмешкай, у акулярчыках, якія хутчэй падыходзяць старой дзеўцы, а сама рабіла выгляд, нібыта гушкае дзіця. Назойлівая як сьляпіца, такая яна была й будзе, вось чаму ніхто ня мог зь ёю зжыцца, бо яна заўсёды совала нос не ў свае справы. I яна сказала Герце:
— Дам грош за твае думкі.
— Што? — азвалася Герта з усьмешкай, падкрэсьленай бельлю зубоў. — Я толькі падумала, што ўжо пазнавата.
Бо карцела ёй ня ў змогу, каб яны забралі тых засмарканых блізьнятаў, а зь імі й тое дзіцяня, дахаты на ліхое-благое, таму
5Tantum ergo sacramentum: Вось вялікая тайна (лац.).
яна й ветліва намякнула, што ўжо пазнавата. I калі Сісі падыйшла да іх, Эда запыталася ў яе, каторая гадзіна, а міс Сіс, якая па слова ў кішэню ня лазіць, адказала, што лопнула спружына і увесь час без трыццаці палавіна. Але Эда абавязкова хацела ведаць, бо ім сказалі вярнуцца раней.
— Тады пачакай, — сказала Сісі, — я пабягу запытаюся ў свайго дзядзькі Пётры вунь там на градках, колькі на ягонай цыбуліне.
I яна накіравалася да яго, а калі ён згледзеў, як яна падыходзіць, то Герта заўважыла, што ён выняў руку з кішэні, занэрваваўся й пачаў забаўляцца гадзіньнікавым ланцужком, спаглядаючы на касьцёл. Несумненна, у яго была парыўная натура, але Герта цяпер заўважыла, што ён мог і валодаць сабою ў надзвычайнай ступені. Толькі што ён быў зачараваны яе прыгажосьцю, вачэй зь яе ня зводзіў, а зараз, умомант, стаўся паважным джэнтльмэнам, і кожная рысачка ягонай вытанчанай фігуры выказвала валоданьне сабою.
Сісі папрасіла прабачыць ёй, і ці будзе ён так ветлівы сказаць ёй калі ласка дакладную гадзіну, і Гэрта бачыла, як ён вымае гадзіньнік, прыкладае яго да вуха, потым падымае вочы й, кашлянуўшы, кажа, што яму вельмі прыкра, бо гадзіньнік у яго спыніўся, але ён мяркуе, што ўжо па восьмай, бо сонца зайшло. Ягоны голас адзначаўся культурнай інтанацыяй, разьмеранасьцю акцэнтаў, але ўсё ж чуваць было ў ім нейкае трымценьне пры мякчэйшых гуках. Сісі сказала дзякуй і, вярнуўшыся назад, высалапіла ім язык і паведаміла, дзядзька кажа, ягоная цыбуліна трохі заляжалася.
Потым яны засьпявалі другі верш з Tantum ergo й канонік О’Ханлан зноў устаў і акадзіў Сьвятыя Дары й стаў на калені, і сказаў айцу Конраю, што ад аднае са сьвечак могуць заняцца кветкі, і айцец Конрай узьняўся й паправіў іх, і яна бачыла, як той джэнтльмэн накручвае гадзіньнік і прыслухоўваецца, ці йдзе, і яна зноў пачала пакалыхваць ножкай у такт музыкі. Зьмяркалася, але яму далей было відаць, і ён глядзеў увесь час, пакуль накручваў гадзіньнік, ці што там ён зь ім рабіў, а пасьля схаваў яго назад і зноў сунуў рукі ў кішэні. Яна адчула нешта асаблівае, што ахапіла ўсё цела, казыткі на галаве, раздражнёнасьць скуры пад гарсэтам, і яна ведала, што ў яе пачынаецца, бо апошнім разам гэта было таксама, калі яна прыстрыгла валасы ў маладзік. Ягоныя цёмныя вочы зноў прыкаваліся да яе, упіваючыся ў абрысы яе фігуры, пакланяючыся багіні ў сьвятыні ейнага цела, літаральна так. Калі ўвогуле позірк мужчыны ў змозе выказаць палымянае й непрыхаванае
абагаўленьне, дык цяпер яно было выпісанае на абліччы таго чалавека. Гэта перад табою пакланяюцца, Гертруда МакДаўэл, і ты гэта ведаеш.
Эда зьбіралася йсьці, даўно ўжо была ёй пара, і Герта адзначыла, што яе маленькі намёк займеў пажаданы вынік, бо па пляжы трэба было прайсьці ладны кавалак да таго месца, дзе можна падняцца з возікам, a Сісі зьняла з блізыпокоў шапачкі й пачала прыгладжваць ім валасы, вядома, каб самой выглядаць больш вабна, а канонік О’Ханлан устаў, рыза адтапырылася каля патыліцы, і айцец Конрай падаў яму лісток з тэкстам і ён пачаў чытаць Рапет de calo preestitisti eis6, а Эда й Сісі гаманілі ўвесь час пра час і чапляліся да яе з пытаньнямі, але Герта здолела адплаціць ім той жа манэтай і адказала са зыіішчальнай ветлівасьцю, калі Эда запыталася, ці не разьбіў ёй сэрца яе ўлюбёны хлопец, кінуўшы яе ў самоце. Герта страпянулася, усё роўна што ад вострага болю. Яе вочы бліснулі халоднай маланкай, выказваючы невымерную пагарду. О так, гэта балела, гэта рэзала па жывому, бо Эда, тая хітрая кошка, засвоіла манэру гаварыць зь нявіннай мінай такія рэчы, пра якія ведала, што яны будуць раніць глыбока. Вусны Герты тут жа растуліліся, словы былі напагатове, але яна ня здолела вымавіць іх, бо даўкі камяк падступіў да яе горла, гнуткага, ідэальнага горла, дасканаласьць ліній якога захапіла б кожнага мастака. Ён нават не здагадваўся, як моцна яііа кахала яго. Лёгкадумны спакусьнік, зьменлівы, як увесь ягоны пол, ён ніколі ня зможа зразумець, колькі значыць дая яе, і на імгненьне блакіт яе вачэй зацьмянілі пякучыя сьлёзы. А яны пранізвалі яе сваімі бязьлітасны.мі позіркамі, і яна, учыніўшы мужную намогу, знарок дзеля іх, кінула прыхільны пагляд на свайго новага васала.
— О, — маланкава адбіла ўдар Герта, сьмеючыся й горда трымаючы галоўку. — Год жа маем высакосны, я й сама магу выбіраць, каму кінуць вянок.
Яе словы прагучалі чыстым крышталем, мэлядычна, як туркатаньне ляснога голуба, але прытым і працялі папярэднюю моўкнасьць ледавітай нотай. Штосьці было ў гэтым маладым голасе, што даводзіла да ведама: яна ня цацка, якой можна адволі забаўляцца. А містэра Рэгі зь ягонай хвальбой і з тым мізэрным капітальчыкам яна б папросту адсунула ножкай, як сьмецьце з дарогі, і думкі ломанай яму б больш не прысьвяціла, і туіо ягоную дурнаватую паштоўку разарвала б на дробныя кавалачкі. А калі б ён яшчэ калі-колечы асьмеліўся, яна б яго
6Хлеб нябесны Ты даў нам (лац.).
зьмерала такім позіркам, з такой пагардай, што ён бы абамлеў на месцы. Фізіяномія ў міс драбнюты Эды выцягнулася ладным памерам, азмрочылася чорнай хмарай, і Герта бачыла навылёт, што яна ажно кіпіць ад лютасьці, хоць і выгляду не падае, тая малюткая сучачка, бо выпушчаная страла лучыла ў адпаведнае месца, у яе нікчэмную зайздрасьць, а яны ж абедзьве добра ведалі, што яе гэткія рэчы не краналі ні крышачку, яна прабывала ў зусім іншай сфэры, і хто-нехта гэта добра ведаў і бачыў, так што ім даўно ўжо час зарубіць гэта сабе на носе.
Эда ўклала малютку ў возіку, рыхтуючыся йсьці, Сісі пазьбірала лапаткі, вядзерца, мячык, і была ўжо зусім пара, малодшаму Бордману зрэба было спаткі, і Сісі таксама яму сказала, што недзе тут ходзе Білі Жмуроня, так што малечы ўжо час люлі-люлі, але малютка выглядаў такім ясачкай, так радасна зіркаў сваімі вачаняткамі і ўсьміхаўся, што Сісі не стрымалася й дзеля пацехі паказытала яго ў мілюткі пульхнюткі пузік, а ён, не папрасіўшы дазволу, пераслаў гарачую падзяку проста на новенькі нагруднічак.
— Ой-ёй! Тварог з вадой! — захвалявалася Сісі. — Ён сапсаваў сабе ўвесь сьлінячок.
Гэты невялікі contretemps1 заняў ейную ўвагу, але яна раз-два ўсё ўладзіла.
У Герты вырваўся прыглуіпаны ўсклік, яна нэрвова кашлянула, і Эда тут жа запытала што-што, і ёй хацелася адказаць паехала-пайшло, даганяй, яшчэ можаш злавіць, але яна заўсёды прытрымлівалася сьвецкіх манэраў, таму й абмінула гэта з закончанай тактоўнасьцю, сказаўшы, што ўжо багаславенства, бо ў цішы азваўся звон са званіцы над берагам і канонік О’Ханлан прыступіў да алтара ў накідцы якою ахінуў ягоныя плечы айцец Конрай і багаслаўляў трымаючы ў руках Сьвятыя Дары.
Як жа кранала пачуцьці ўся гэтая сцэна ў зьмяркальным сутоньні, разьвітальная краса Эрыну й чульлівы тон вечаровага звону, і зігзагаваты лёт кажана, што зьляцеў з абвітай плюшчам званіцы й насіўся зь цененькім тужлівым попіскам на фопе цьмянага неба. У далечы сьвяціліся агні маякоў, такія маляўнічыя, і ёй бы вельмі хацелася напісаць гэта фарбамі, бо ж гэта лягчэй чымсьці чалавека й неўзабаве ўжо ліхтарнік рушыць у свой абыход каля прэзбітэрыянскага касьцёла і ўздоўж ценістай Трайтанвіл-авэню дзе шпацыруюць парачкі й запаліць ліхтар поблізу яе акна там дзе Рэгі Ўайлі так часта паварочваў на сваім ровары і ўсё быццам у кніжцы ’’Ліхтарнік” міс Камінс якая
7Выпадак (франц.).
напісала яшчэ ’’Мэйбл Воэн” ды іншыя аповесьці. Бо ў Герты былі свае запаветныя мроі, пра якія ніхто ня ведаў. Яна ліобіла паэзію, і калі Бэрта Сапл падаравала ёй той прыгожы альбом дзеля запісу розных думак, у каралава-ружовай вокладцы, яна схавала яго ў шуфлядку свайго туалетнага століка, які, праўда, не калоў у вочы шыкам, але затое вылучаўся ўзорнай чысьцінёй і парадкам. Вось там яна трымала свае дзявочыя скарбы, чарапахавыя грабяні, значок Марыйнага збору, парфуму зь белай ружы, фарбку для броваў, алебастравую шкатулачку для пахнідлаў і стужкі, якія зьмяняла на бялізьне, калі яе прыносілі з пральні, а ў альбоме ўжо былі розныя прыгожыя думкі, запісаныя фіялетавым атрамантам, які яна купіла ў Хілі на Дэйм-стрыт, і яна адчувала, што сама магла б пісаць паэзііо, калі б толькі ўмела так выказацца, як у тым вершы, што знайшла ў газэце, у якую была загорнутая зеляніна з рыііку, і ён так да яе прамовіў, што яна адразу яго перапісала. Верш называўся ”Ці ўжо ня стала майго ідэала?”, а напісаў яго Луіс Дж. Уолш з Маэрфэлту, а далей было зьмярканьне, ці піы каліколечы? або нешта такое й часта ад красы паэзіі такой сумнай у сваёй пралётнай чароўнасьці ціхія сьлёзы засьцілі яе вочы, таму што яна адчувала, гады мінаюць адзін за адным, і калі б ня тая адна хіба, яна б увогуле ня мела сабе роўных, а выпадак той здарыўся, калі яна зыходзіла з Долкі-хіл і яна заўсёды старалася тое хаваць. Але яна адчувала, што так ня можа трываць. Калі б толькі яна ўбачыла ў ягоных вачох той заваблівы кліч, ніякая сіла яе не спыніла б. Каханьне крышыць краты. Яна б прынесла вялікую ахвяру. Яна б стала яму даражэйшаю за ўсё на сьвеце й азалаціла б ягоныя дні шчасьцем. Але яшчэ заставалася найважнейшае пытаньне, і яна памірала ад цікаўнасьці, каб дазнацца, жанаты ён ці ўдавец, які страціў жонку, а можа напаткала яго трагедыя, як таго арыстакрата з замежным прозьвішчам з краіны песьні, які мусіў памясьціць яе ў вар’яцкі дом, жорсткасьць дзеля літасьці аказаўшы. Але калі нават — дык што? Такая вялікая ў гэтым розьніца? Яе рафінаваная натура інстынктыўна адхіналася ад усяго, што хоць у нязначнай ступені было недалікатнасыдо. Яна грэбавала тымі істотамі, заняпалымі жанчынамі, што шпацыравалі перад вайсковымі кватэрамі насупроць мосту Додэр, цягаліся з жаўнерамі й мужыкамі, не шануючы дзявоцкага гонару, прыніжаючы свой пол, нават трапляючы на паліцыйны пастарунак. He, не: толькі ня гэта. Яны будуць папросту добрымі сябрамі, як дарослыя брат зь сястрою, і болей нічога такога, насуперак звычаям Грамадзтва зь вялікай літары. А можа, ён насіў жалобу па мінулым палымяным каханьні, што
валодала ім у незапамятную часіну. Ёй здавалася, яна разумее. Яна б паспрабавала зразумець яго, таму што мужчыны настолькі адрозьніваюцца. Старое каханьне ўсё чакала, чакала, працягваючы тонкія сьнежнабелыя рукі, упрашаючы позіркам блакітных вачэй. О, сэрца маё! Яна пайшла б за сваёй мрояй, за каханьнем, паддаўшыся голасу сэрца, якое казала ёй, што ён для яе — усё, адзіны ва ўсім сьвеце, бо каханьне кіруе ўсім. Усё іншае ня мае ніякага значэньня. Хай будзе што будзе, яна разарве ўсе аковы й путы, стане вольнай.
Канонік О’Ханлан паклаў Сьвятыя Дары ў даразахавальніцу, хор засьпяваў Laudate Dominum omnes gentes*, i ён замкнуў дзьверцы даразахавальніцы, таму што багаславенства ўжо закончылася й айцец Конрай падаў яму капялюш, а тая зласьлівая кошка Эда запыталася, а ты яшчэ не зьбіраесься йсьці, але тут закрычаў Джэкі Кэфры:
— Авой, Сісі, глянь!
I ўсе паглядзелі, пэўна, сполах бліскавіцы, але Томі таксама тое ўбачыў, над дрэвамі, над касьцёлам, сіняе й зялёнае й барвовае.
— Гэта фэервэрк, — сказала Сісі Кэфры.
I ўсе яны пабеглі пляжам, каб пабачыць яшчэ над дамамі й над касьцёлам, цэлай гурмой, Эда з возікам, з малым Бордманам у ім, Сісі з Томі й Джэкі, схапіўшы іх за рукі, каб не пападалі бегучы.
— Герта, хадзі сюды, — паклікала Сісі. — Гэта фэервэрк з дабрачыннага кірмашу.
Але Герта была непахісная. Яна й намеру ня мела бегчы на іхні ківок і кліч. Калі ім хочацца, дык хай сабе ляцяць на злом галавы, адказала яна, а ёй хочацца пасядзець, бо й адсюль добра відаць. Вочы, што былі прыкаваныя да яе, растрывожылі ейную кроў. На імгненьне яна зірнула на яго, іхнія позіркі спаткаліся, і яе азорыла сьвятло. Апантанасьцю палыхала тое аблічча, нямой як магіла, і гэтая апантанасьць скарыла яе перад тым чалавекам. Нарэшце яны засталіся самі, бяз злых людзкіх вачэй і языкоў, і яна была ўпэўненая, што гэтаму чалавеку можна даверыцца на сьмерць і на жыцьцё, што ён цьвёрды й шляхотны чалавек беззаганнага сумленьня ў кожнай цалі. Ягоныя рукі й твар прыйшлі ў рухавасьць, і яе кінула ў дрыжыкі. Яна моцна адхілілася ўзад, пазіраючы ўгору на фэервэрк, абхапіла калена рукамі, каб не кульнуцца на сьпіну, і зусім ніхто ня бачыў, толькі ён і яна, калі яна адкрыла свае зграбныя ножкі, вось так,
8Усхваляйце Госпада ўсе плямёны (лац.).
пругка-мяккія, далікатна акругленыя, нібыта адмыслова абточаныя, і ёй здавалася, як быццам яна чуе ягонае цяжкае дыханьне й гвалтоўнае біцьцё ягонага сэрца, таму што яна ўжо ведала пра такіх апантаных мужчынаў з гарачай крывёй, бо Бэрта Сапл аднойчы распавяла ёй пад страшным сакрэтам, каб ніколі нікому, пра іхняга кватаранта з Камісіі па Перанаселеных Кварталах, які выразаў з часопісаў карцінкі з тымі танцоркамі ў кароценькіх спаднічках, скакухамі-задзірухамі, і яна сказала ён займаўся чымсьці ня надта прыстойным сама дадумайся чым часамі ў сваёй пасьцелі. Але тут было зусім іншае таму што вялікая розьніца бо яна амаль адчувала як ён прыцягвае яе твар да свайго, амаль адчувала першы палкі дотык ягоных вуснаў. Ды прытым ёсьць жа й адпушчэньне грахоў калі ты не дазволіла на тую другуіо рэч перад шлюбам і яшчэ павінны быць сьвятарыжанчыны каб ня трэба было ўсяго гаварыць яны б і так зразумелі а ў Сісі Кэфры таксама часам бывае такі ачмурэлы выгляд з ачмурэлымі вачанятамі так што й ты, мая мілая, і Ўіні Рыпінгам што памяшалася на фатаграфіях актораў ды прытым яно было таму што тое ініпае ўжо пачынаецца вось што.
I Джэкі Кэфры закрычаў, гляньце, вось яшчэ вунь там, і яна яшчэ адхілілася ўзад, і падвязкі ў яе былі блакітныя, каб пасавалі да празрыстага, і ўсе ўбачылі й закрычалі гляньце, гляньце, і яна адхілілася яшчэ мацней, каб бачыць фэервэрк, а ў паветры лётала нешта дзівотнае, нешта мяккае, сюды й туды, цёмнае. I яна ўбачыла доўгую рымскую сьвечку, якая ўзьнімалася па-над дрэвамі, вышэй і вышэй, і ў напружаным маўчаньні ўсе стрымалі дых ад захапленьня, а сьвечка ўзьнімалася ўсё вышэй і вышэй, і яна мусіла адгінацца ўсё болей і болей, каб назіраць за ёю, высока-высока, амаль зьнікла з вачэй, і твар яе заліўся боскім заваблівым румянцам ад напругі, і ён цяпер мог убачыць таксама й іншыя рэчы, нансукавыя панталёнчыкі, матэрыял, які лашчыць скуру, лепшыя за тыя звужаныя зялёныя за чатыры шылінгі адзінаццаць, а гэтыя былі белыя, і яна яму дазваляла й бачыла, што ён бачыць а сьвечка ўзьнялася гэтак высока што на міг зьнікла з вачэй і ўсе яе члены зрымцелі ад таго глыбокага перагібу назад а яму адкрылася поўнае відовішча значна вышэй каленяў такога яна нікому ніколі нават на гуіпкалцы або калі пераходзілі ўброд і ёй не было сорамна й яму таксама што ён так нясьціпла ўзіраўся ён жа ня мог устрымацца перад дзівосным відовішчам а.маль што ахвяраваным яму як у тых танцорак што так нясьціпла сябе паводзяць а мужчыны глядзяць на іх і ён усё глядзеў глядзеў. Ёй хацелася крыкнуць, паклікаць яго здушаным голасам, працягнуць да яго свае зграбныя
сьнежнабелыя рукі, каб прыйшоў, каб адчуць на сваім белым чале ягоныя вусны, крык каханьня маладой дзяўчыны, слабы здушаны крык, вырваны зь яе мімаволі, які нёсься празь вякі. I тут шыбанула ўгору ракета й стрэліла сьляпучым сполахам Ох! і разарвалася рымская сьвечка як бы ўздыхнуўшы Ох! і ўсе закрычалі ў экстазе Ох! Ох! і хлынуў адтуль густы лівень залатых нітачак і яны зіхацелі ах! і падалі долу зялёна-залацістымі зоркамі-расінкамі Ох як прыгожа Ох як лагодна, дзівосна, лагодна!
I ўсё растала, вечаровай расою ў шэрані, усё замоўкла. Ах! Яна нясьпешліва выпрасталася й акінула яго кароткім кранальным паглядам, поўным жаласьлівага пратэсту, сарамяжлівага папроку, і пад гэтым паглядам ён пачырванеў як дзяўчына. Сьпінаю ён прыхінуўся да скалы. Леапольд Блюм (бо гэта быў ён) стаіць маўкліва, апусьціўшы галаву перад яе дзявочым нявінным позіркам. Што за жывёліна зь яго! Зноў тое? Шчырая несплямёная душа зьвярнулася да яго, а ён, жалюгодны нікчэмнік, як жа ёй адказаў? Хамам апошнім з апошніх ён аказаўся. I то ня хто-небудзь, ён! Але ў вачох тых была бязьмежная міласэрнасьць, было й прабачэньне яму, хаця ён зьбіўся са шляху, блудзіў і грашыў. Ці ж дзяўчына павінна гаварыць? He, тысячу разоў не. Гэта іхні сакрэт, толькі іхні, які схавала зьмярканьне й пра які ведалі толькі яны ды малы кажан, што так мякка лётаў сюды-туды, але малыя кажаны не распавядаюць сакрэтаў.
Сісі Кэфры сьвіснула па-хлапечаму, быццам на футбольнай пляцоўцы, каб толькі яшчэ раз пусьціць пыл сваімі незвычайнымі здольнасьцямі, і закрычала:
— Герта, Герта! Мы йдзем, хадзі ўжо! Мы яшчэ адгуль, з гары паглядзім!
У Герты мільганула думка, нешта з тых хітрыкаў сярод закаханых. Яна сунула пальцы ў нагрудную кішэньку, выняла жмуток напарфумаванай ваты й памахала ёю, як бы ў адказ, вядома, ня зводзячы зь яго вачэй, і потым сунула яе назад. Хоць, можа, і задалёка, каб. Яна ўзьнялася. Дык гэта разьвітаньне? He. Ёй трэба йсьці, але яны зноў спаткаюцца, тут, а да тае хвілі яна будзе марыць аб тым, марыць заўтра аб тым, што ёй прысьнілася наконадні. Яна выпрасталася на ўвесь рост. Іхнія душы зьліліся ў апошнім доўгім паглядзе, і ягоныя вочы, поўныя дзівоснага бляску, праніклі ў глыбііпо ейнага сэрца, і, быццам зачараваныя, не маглі адарвацца ад яе тварыку, далікатнага як краска. Яна пераслала яму бледную ўсьмешку, салодкую і ўсёдаравальную ўсьмешку, што межавала амаль са сьлязьмі, і яны рассталіся.
Паволі, не азіраючыся, яна йшла па няроўным пляжы да Сісі, да Эды, да Джэкі й Томі Кэфры, да маленькага Бордмана. Ужо добра сьцямнелася, а на пляжы трапляліся камяні, аскялёпкі дрэва й асьлізлыя водарасьці. Яна йшла зь нейкай спакойнай годнасьцю, характэрнай ёй заўсёды, аднак асьцярожна й дужа паволі, бо... бо Герта МакДаўэл была...
Пантофлікі ціснуць? He. Яна кульгавая! О!
Містэр Блюм глядзеў, як яна аддаляецца, накульгваючы. Бедачына! Дык вось чаму яна засталася, калі іншыя памчаліся. Я так і думаў, што тут нешта ня тое, па ейным выглядзе. Пакінутая красуня. Калецтва ў дзесяць разоў горшае, калі ў жанчыны. Затое робіць іх больш абыходлівымі. Добра, што яшчэ ня ведаў, калі яна адчыніла тую сваю выставу. Ды ўсё роўна, агністая д’ябліца. He пярэчыў бы. Цікавіна, усё роўна што з манашкай, або мурынкай, або калі яна ў акулярах. Тая касавокая, дарэчы, вельмі далікатная. Пэўна, пэрыяд блізка, гэта іх падшпільвае. Так моцна мне сёньня баліць галава. А дзе я падзеў той ліст? Тут, усё ў парадку. Усялякія шалёныя хоцькі. Палізаць манэтку. Тая манашка ў манастыры Транквіла казала, што ў іх там адно дзяўчо любіць попах нафты. У старых цнатлівак, мяркую, адно здурэньне пад канец. Сястра, як жа яе? A колькі жанчын у Дубліне сёння тое мае? Марта, гэтая. Нешта такое ў паветры. Месяц уплывае. Дык чаму мэнструацыя не ва ўсіх жанчын у адну пору, квадры месяца ж тыя самыя? Пэўна, залежыць яшчэ ад таго, калі нарадзіліся. А можа, усе пачынаюць адначасова, а потым выпадаюць з раскладу. У Молі й Мілі часамі супадае. Як бы яно ні было, я пакарыстаўся нагодай. Вельмі рады, што не рабіў зранку ў лазьні над яе дурнаватым я цябе пакараю лістом. Адшкадаваньне за той трамвай раніцай. Той доўбень МакКой прычапіўся са сваім пустазьвягам. А гэта ягоная жонка кантракт у правінцыі валіза, голасам можа кішкі выварочваць. Удзячны за вашу малую паслугу. I нядорага. На першае запатрабаваньне. Таму што ім самім хочацца. Прыроджаная патрэба. Цэлымі чародкамі пырхаюць штовечар з кантораў. Лепш устрымоўвацца. Калі за імі ня бегаеш, самі лезуць. Бяры пакуль цёплыя. Шкада, што самі сябе ня бачаць. Мроі аб добра начыненай панчошцыДзе тое было? Ну, так. Мутаскопныя абразкі на Кэйпл-стрыт: толькі для мужчынаў. Што падгледзеў Том. Капялюх Уіла й як зь ім забаўляліся дзяўчаты. Іх сапраўды здымаюць у такім выглядзе ці гэта толькі штучка? Lingerie9 прыдае эфэкту. Ягоныя рукі лашчылі
9Бялізна (франц.).
буйныя кшталты пад лёгкім дэзабілье. Гэта іх саміх пабуджае. Я чыстая, хадзі й запэцкай мяне. Любяць выстройваць адаа адну перад ахвярай. Mini захопленая новай блюзкай Молі. На пачатак. Усё апране, каб потым усё зьняць. Молі. Таму я купіў ёй фіялетавыя падвязкі. Ды й мы: які ў яго гальштук, прыгожыя шкарпэткі й нагавіцы з манкетамі. Таго першага вечару ён прыйшоў да нас у новых гетрах. Квяцістая кашуля й на кудзсрах што там? вянок. Кажуць, калі жанчына губіць шпільку губіць аднаго паклоньніка. Прышпільваюць. Ах, Мэры майткі на шпільцы насіла. Выстраілася для кагосьці да апошняга гапліка. Той іхні поваб у многім за кошт моды. Як толькі раскусяць сакрэт, яна зьмяняецца. А на Ўсходзе ня так: Марыя, Марта, тады так, цяпер так. Аніякія сур’ёзныя прапановы не адхіляюцца. Яна зусім не сьпяпіалася. Сьпяшаюцца толькі на спатканьне. Занішто не забудуцца. Відаць, так сабе выйіпла, пашукаць шчасьця. Усе яны вераць у выпадковасьць, такая ў іх натура. А тыя ўсё яе хацелі даняць нейкім колкім слоўкам. Школьныя сябровачкі ходзяць, абняўшыся ці ручка ў ручку, цалуюцца й нашэтваюць сабе ўсялякую лухту пад страшным сакрэтам дзе-небудзь у манастырскім садочку. Манашкі ў напручаных прышпільках, тварыкі выпаласканыя дабяла, трасуць сваімі ружанцамі й злуюцца, чаго ім не дазволена. Калючы дрот. Будзь спакойная й ni­mbi мне. А я табе. Напішаш, праўда? Молі й Джозі Паўэл. Пакуль ня знойдзе сабе, а тады добра, што бачацца хоць раз у год. Tableau! О Госпадзе, вы гляньце, хто гэта такі! Як ты там маесься? Што з табой было ўвесь той час? Цалуюцца я так цешуся цалуюцца што цябе сустрэла. I ніцуюць адна адну зрокам, шукаюць агрэхаў у выглядзе. Выглядаеш надзвычайна. Сястрьпіыя душы вышчарылі адна на адну зубы ва ўсьмешцы. Ага, а колькі тых зубоў у цябе яшчэ засталося? Дробку солі адна адной пашкадуе.
Ах!
Калі на іх тое находзіць, яны робяцца д’ябліцамі. Змрочны д’ябальскі выгляд. Молі кажа, тады любая дробная рэч здаецца вагою з тону. Або пачухай мяпе ў пяткі. Во, вось так! Ах, як цудоўна! Са мною такое таксама бывае. Прыемны адпачынак свайго роду. Цікава, ці ня шкодна быць зь імі ў тую пору. 3 аднаго боку, бясьпечна. Пры іх малако скісае, лопаюцца струны скрыпак. Дзесьці яшчэ чытаў, кветкі ў агародчыку вянуцьКажуць, калі ўбачыш жанчыну з завялай кветкай, яна какетка. Усе яны. Здаецца, яна заўважыла, што я. Калі на гэта маеш ахвоту, амаль заўсёды знойдзецца аказія. Спадабаўся я ёй, ці ппо? Яны глядзяць, як апрануты. Заўсёды распазнаюць залётніка: па каў-
нерыку, па манкетах. Дарэчы, у пеўняў тое самае, і ў львоў ды аленяў. А іншым разам ім падабаецца, калі гальштук ці яшчэ штосьці не ў парадку. Нагавіцы? А калі б я ў той момант, калі я? Ды не. Трэба далікатна. Ня любяць, калі груба й напорыста. Пацалунак у поцемках і вечны сакрэт. Штосьці ўва мне ўбачыла. Цікава, што? Лепшы ўжо я чымсьці нейкі вершаплёт з нашмараванай тлушчам чупрынай і з прыклееным кучарком над правым сьлепняком. Дзеля дапамогі джэнтльмэну ў літаратурных. У маім узросьце ўжо трэба пільнаваць свайго выгляду. Профілем да яе я не паварочваўся. Хоць тут ніколі не ўгадаеш. Прыгожанькія выходзяць за вырадаў. Пачвара й прыгажуня. Прытым, я ўжо не зусім, калі Молі. Зьняла капялюш паказаць валасы. 3 шырокімі крыламі, такія купляюць, каб схаваць твар, калі спагкае каго знаёмага, апусьціць галаву, або пачне нюхаць букецік ну й пах. Пах валасоў у час маркітаньня. Вычаскі Молі я прадаў за дзесяць шылінгаў, калі мы бедавалі на Холіс-стрыт. A што тут такога? Або, дапусьцім, ён ёй дасьць ірошы. Чаму не? Адны забабоны. Яна вартая дзесяць, і пятнаццаць, і фунт. Га? Думаю, вартая. A то ўсё задарма. Почырк нахабны. Місіс Мэрыян. Ці я не забыў напісаць адрас на лісьце, бо, можа, як з той паштоўкай, што пасылаў Фліну? А аднаго разу пайшоў да Дрымі бяз галыптука. Молі закапылілася на мяне й я зусім раскіс. He, я памятаю. Рычы Гулдынг. Ён не такі. Усё разважыць. Дзіўна, мой гадзіньнік спыніўся а палове пятай. Пыл. Прачышчваюць яго алівай з акулавай пячонкі, я й сам мог бы. Таньней. Можа, гэта й той самы момант, калі ён зь ёю?
Так, ён быў зь ёю. У ёй. Яна зь ім. Зрабілі.
Ах!
Містэр Блюм паволі паправіў сабе мокры падол кашулі. Божа мой, тая кульгавая чартоўка. Робіцца ліпка й холадна. Наступства ня вельмі прыемнае. Ды што зробіш, нейк жа трэба разладавацца. Іх гэта не бянтэжыць. Магчыма, што нават лесьціць. Вяртаецца дахаты, да булачкі з малачком, перад сном згаворыць пацер зь дзіцянятамі. Што, не такія яны? Убачыш яе, якая яна ёсьць, і ўсё папсуецца. Патрэбна дэкарацыя, касыцом і грым, поза, музыка. I ймя важнае. Амуры акторак. Нэл Гуін, місіс Брэйсгердл, Мод Брэнскам. Заслона ўгору. Месячная срэбная яснота. Выступае дзявоцкасьць з задуменным улоньнем. Каханая, дай вусны мне салодкія. Але ўсё ж адчуваю. Надае сілы чалавеку. У тым увесь сакрэт. Добра, што я сабе аблягчыў, выйшаўшы ад Дыгнама. Усё той сідр. Іначай ня выйшла б. A пасьля таго хочацца засьпяваць. Lacaus esant taratara. Дапусьцім, я б загаварыў да яе. Ды пра што? Кепская ідэя, калі ня ведаеш,
чым скончыць размову. Паставіш пытаньне, яны табе іншае. Добры выхад, калі бачыш, што запыкаўся. Вядома, цудоўна, калі ты ёй: добры вечар, і бачыш, яна табе таксама йдзе насустрач: добры вечар. Ох, але калі прыгадаю той вечар, калі я ледзь не загаварыў зь місіс Клінч на Апіевай дарозе, узяўшы яе за. Жах! А другога вечару шлюха на Мід-стрыт. Прымусіў яе гаварыць усялякае брыдкаслоўе. Яна перакручвала, а як жа. Мой сракс, казала. Рэдка трапіцца, якая б. Ого! Гэта, пэўна, для іх страшна, пакуль не загартуюцца, калі яны прыстаюць да каго, а той ніякай увагі. Пацалавала маю руку, калі я даў ёй лішнія два шылінгі. Папугаі. Націсьнеш кнопку й птушка зацвыркае. Але лепш бы яна не называла мяне сэр. А якія ў яе вусны ў цемры, ох! Жанаты мужчына са свабоднай дзяўчынай. Вось што ім найбольш даспадобы. Забраць мужчыну ад іншай. Або хоць паслухаць пра такое. Са мною йначай. Я не зьвязаўся б з жонкай іншага тыпа. Аб’едкі з чужой талеркі. Як той тып сёньня ў Бэртана, пляваўся неперажаванымі храсткамі. А прэзэрватыў усё яшчэ ў маім кашальку. Прычына паловы праблемаў. Але калісьці можа надарыцца, праўда? Уваходзіш. Усё падрыхтаванае. Я задрамала. Што? Найгоршы самы пачатак. A як імгненна зьмяняіоцца, калі хто не пад іхні густ. Пытаюць, a вы любіце грыбы, я калісьці ведала такога, што. Або, як вы думаеце, што хацеў сказаць нехта там, калі раптам раздумаў і перастаў. А калі ты ўсур’ёз, дык так і кажы: я хачу, або нешта такое. Калі ўжо пастанавіў. I яна. Нібыта зьняваж яе. А потым загладзь. Прыкінься, нібыта чагосьці страшэнна хочаш, а потым адмоўся нібыта дзеля яе. Гэта ім лесьціць. Яна напэўна думае пра кагосьці іншага ўвесь гэты час. Ды што? Думае, калі ўжо навучылася думаць, раз пра таго, раз пра іншага. Першы пацалунак усё вырашае. Знамянальны момант. Нейкая спружынка расьціскаецца. Адразу млеюць, па вачох відаць, хоць і стараюцца трымацца. Першае ўражаньне не параўнаеш ні з чым. Памятаецца да скону. У Молі, калі яе паручнік Малві пацалаваў за садамі, пад Маўрытанскім мурам. Пятнаццаць, як мне казала. Але грудзі ўжо былі поўныя. А потым заснула. Пасьля абеду ў Глэнкры, калі ехалі дадому каля гары Фэзэрбэд. Скрыгатала зубамі ў сьне. Лорд-мэр таксама меў на яе вока. Апаплектык.
Вось тая зь імі, што глядзела фэервэрк. I ў мяне фэервэрк. Падымаецца ракетай, ападае дубцом. А хлопчыкі, здаецца, блізьнюкі, толькі й чакаюць нейкіх падзеяў. Хочацца быць дарослымі. Апранаюць матчыны сукенкі. Прыйдзе час, і яны зразумеюць, на чым сьвет сгаіць. I тая раскудлачаная чарнуля з му-
рынскімі губамі. Я так і ведаў, што яна ўмее сьвістаць. Губы адпаведныя на гэта. Як у Молі. Тая шыкоўная шлюха ў Джэмэта, вуаль у яе толькі да носа, чаму? Калі ласка, скажэце мне, колькі цяпер часу. Скажу табе ў свой час, у нейкім цёмным завулку. Калі губы тоўстыя, то кожнай раніцы сорак разоў сказаць: прызмы, прунэлі. I галубіла таго малечу. 3 боку лепш відаць. Безумоўна, яны адчуваюць зьвяроў, птушак, маленькіх дзяцей. Гэта іхняя дзялянка.
He азірнулася, калі йшла па пляжы. He ўдастоіла. О дзяўчаты прыгажуні, о прыморскія красуні. Прыгожыя ў яе вочы, ясныя. Гэта хутчэй бялкі ствараюць той выраз, зрэнкі не такія важныя. Але ці ведала яна, што я? А як жа. Там кошка гуляе, дзе сабака не дастане. Жанчыны абыходзяць такіх як наш Уілкінс у школе, размалёўвае Вэнэру, а ў яго самога так і настабурчаны. Можа, такое называецца нявінпасьць? Бедны ідыёт! Жонка мае агляд перад справай. Ніколі ня сядуць на сьвежапамалявануіо лаўку. Усё навокал абмацаюць вачыма. Заглянуць пад ложак невядома чаго. Усё шукаюць чагосьці вострага, каб аж іх пранізала навылёт. I самі вострыя як іголкі. Кажу Молі, што той тып на рагу Каф-стрыт спраўна выглядае, бо здавалася, ёй спадабаўся, а яна адразу, што ў яго замест рукі пратэз. Ну й фактычна. Адкуль у іх такое бярэцца? Машынатыпістка ў Роджэра Грына скакала па лесьвіцы празь дзьве прыступкі, каб тым ззаду паказаць усю сваю машынку. Перадаецца ад бацькі, гэта значыць, ад маці да дачкі. У іх у крыві. Мілі, напрыклад, сушыць хустачкі на люстры, каб не прасаваць. Найлепшае месца для рэклямы чаго-небудзь жаночага, на люстры. Або калі я паслаў яе па шатляндзкі шаль да Прэската, не забудзь, тая аб’ява для яго, яна прынесла рэшту ў панчошцы. Спрытная малая ласічка! Ніхто яе такога не вучыў. А пакункі як спраўна носіць. Такія драбніцы прыцягваюць мужчынаў. Калі рукі пачырванеюць, падымае ўгору, патрасе, каб кроў адліла. Хто цябе навучыў? Ніхто. Мне няня сказала. Ды ці трэба іх вучыць? Ёй было тады тры гадочкі, засела за туалетным столікам Молі, на Заходняй Ломбард-стрыт, незадоўга да пераезду. У мяне гозы твалык. Молінгар. Хто ведае? Так яно дзеецца на гэтым сьвеце. Малады студэнт. У кожным разе, ужо на сваіх нагах, ня тое, што іншыя. Але тая, вось табе штука. Божа, але ж і прамокнуў. Папросту д’ябліца. Кругленькія лыткі. Празрыстыя панчохі, нацягнутыя ледзь ня лопнуць. Ня тое, што тая атраха. А. Э. Панчохі гармонікам. Або тая на Грэфтан-стрыт. У белых. Цьфу! Тоўстакормная.
Разарвалася рассыпная ракета, пырскаючы іскрыстымі аскабалкамі. Трах-трах тарарах! I Сісі з Томі пабеглі глядзець, за імі Эда з возікам, а потым і Герта, абыходзячы скалу. Ці яна? Глянь! Глянь! Адвярніся! Паглядзела. Усё роўна што нюхам пачула. Мілая, я бачыў твае. Я бачыў усё.
Госпадзе!
Усё ж мне палепшала. A то зьніякавеў пасьля Кірнана, Дыгнама. Удзячны за дазвол. 3 ’Тамлета”. Госпадзе! Тутусё было адразу. Узбуджанасьць. Калі яна адхілілася, нават на кончыку языка засмыліла. Кружаць голаў мне бязь меры. Тут ён мае рацыю. Мог бы яшчэ большага дурня зь сябе зрабіць. Лепш так, чымсьці плясьці абы-што. Тады я скажу табе ўсё. А тут быў і нейкі від паразуменьня. А калі яна? He, яны яе клікалі Гертай. Але магло б быць і фальшывае ймя, як у мяне, і адрас Долфінсбарн чыстая ліпа.
У дзеўках яна была Джэмайма Браўн I з мамай жыла нібыта ў Айрыштаўн.
Гэтае месца напусьціла на мяне такія думы. Усе яны адным мірам мазаныя. Выціраюць пяро ў панчоху. А мяч як бы ведаў, падкаціўся пад яе. Куля сама ведае цэль. Вядома, я і ў школе ня ўмеў кідаць проста. Усё крукам у баранаў рог. Сумна аднак, што гэта ў іх трывае ўсяго два-тры гады, а потым кухня й гаршкі й неўзабаве татавы нагавіцы будуць пасаваць Уілу й прысыпка для малюткі пасьля таго як высадзілі зрабіць а-а. Несалодкая доля. Затое іх ратуе. He дае зьбіцца з праведнага шляху. Натура. Абмываюць дзіця, абмываюць нябожчыка. Дыгнам. Увесь час аблепленыя дзяцьмі. Галоўкі як какосавыя арэхі, яшчэ нават не зачыніліся як сьлед, зусім як малпяняткі, у пялёнках скіслае малако й абрызглы тваражок. Ня трэба было даваць таму дзіцяці пустую соску. Ад гэтага іх толькі пучыць. Місіс Бюфой, Пюрфой. Трэба заглянуць у шпіталь. Цікава, ці ўсё там яшчэ тая сястра Калан. Часамі прыходзіла папільнаваць калі Молі працавала ў кавярні. А той малады доктар О’Хэр, я бачу, аднаго разу яна чысьціць яму паліто. Калісьці місіс Брын і місіс Дыгнам былі такія ж, на выданьні. Найгорш было начамі, як апявадала мне місіс Дуган у ’’Гарадзкім Гербе”. Муж укочваецца п’яны, сьмярдзіць карчмою, як ад тхара. Дыхай сабе ўсю ноч гэтым смуродным перагарам. А ўранку пытаецца: я вярнуўся дахаты падвыпіўшы? Але й валіць усю віну на мужа кепская палітыка. За што ваюеш, таго й пашкадуеш. Сваё прыстае да свайго. Жанчыны таксама не бяз грэху. Вось тут Молі
можа ўсіх заткнуць за пояс. Паўднёвая кроў. Маўрытанская. Да таго яшчэ кшталт, фігура. Рукі лашчылі буйныя. Зь іншымі ніякага параўнаньня. Замкне жонку дома, як шкілет у шафе. Дазвольце мне прадставіць маю. I дрыпае да цябе нешта нябачанае, ня ведаеш якім словам назваць. Заўсёды відаць па жонцы, дзе слабыя месцы ў мужчыны. Аднак такі ўжо твой лёс, каго пакахаеш. Кожная пара мае свае сакрэты. Іншы даўно ўжо пайшоў бы на дно, каб жопка не ўзяла яго ў рукі. Або тыя маляўкі, ростам у пядзю, са сваімі мужычкамі-кулачкамі. Якімі Бог стварыў, такімі й злучыў. А дзеці, аказваецца, нічога сабе. Нуль пліос нуль дае адзінку. Або багаты старэча пад семдзесят і no634 зачырванелая маладуха. Ажаніўся пад вечар, уранку раскаяўся. Намокла вельмі непрыемна. Ліпне. Добра што яшчэ не залупіўся. Лепш вазьмі адляпі.
Оў!
Або наадварот, муж бамбіза, а жоначка яму да пупа. У доўгім і кароткім варыянце. Велікан і малютка. Нешта вельмі дзіўна з маім гадзіньнікам. Наручныя заўсёды псуюцца. Можа, тут нейкія магнітныя хвалі паміж асобамі, бо менавіта ў той самы час ён. Так, думаю, ён адразу. Кот з хаты, мышы ў сваты. Памятаю, на Піл-лэйн я глядзеў. I гэта цяпер, таксама магнэтызм. За ўсім тоіцца магнэтызм. Зямля, напрыклад, прыцягвае й сама прыцягваецца. Адсюль вынікае pyx. А час? Ну, калі адбываецца рух, яму трэба час. I калі спыняецца нейкая адна рэч, тады і ўся гэтая касмалёгія разладжваецца крок за крокам. Бо так яно збудаванае. Магнітная стрэлка паказвае табе, што дзеецца на сонцы, на зорках. Малы кавалачак жалеза. Калі падносіш магніт да жалеза. Бліжэй. Бліжэй. Цок! Так як мужчына з жанчынай. Магніт і жалеза. Молі, ён. Панаадзяваюцца, строяць вочкі, робяць намёкі, дазваляюць сябе разглядваць, на паглядзі яшчэ, паддражніваюць, мужчына ты ці не, і тут цябе ўжо цягне як чыхнуць, ножкі, глядзі, глядзі, і калі ты толькі не булавешка. Цок! Прапаў з галавой.
Цікава як яна адчувае ў тым месцы. Сорамна толькі тады, калі пры іншых. А так, дзірка на панчосе болей хвалюе. Молі, галава прыўзьнятая, вусны заціснутыя, на коннай выстаўцы дзеля таго фэрмэра ў ботах са шпорамі. Або яшчэ калі на Заходняй Ломбард-стрыт жылі мастакі. У аднаго быў знака.міты голас. Джуліні так пачынаў. Панюхай піто я намаляваў, пахне кветкамі. I сапраўды. Фіялкамі. Мабыць, ад шкіпінару ў фарбе. Усяму знаходзяць выкарыстаньне. А калі тое рабіла, пюргала шлёпанцам па падлозе, каб яны не пачулі. Мне здаецца, боль-
шасьць зь іх няздольная кончыць. Цягнуць справу гадзінамі. Як быццам па ўсім целе й ззаду да паясьніцы.
Чакай. Хм-хм. Так. Гэта яе парфума. Вось што яна махала рукою. Пакідаю на памяць, каб ты думаў пра мяне, калі буду далёка, пад пярынай. Што гэта такое? Гэліятроп? He. Гіяцынт? Хм. Здаецца, ружа. Такі яна й павінна любіць. Танна й моцна, але хутка псуецца. Таму Молі лепш падабаецца апапонакс. Вельмі ёй пасуе, калі з малой дамешкай язьміну. Як нізкія й высокія ноты ў яе голасе. Яна пазнаёмілася зь ім на танцавальнай вечарыне, танец гадзінаў. Калі горача, пах ідзе мацней. Яна была ў чорным, на ім засталася яшчэ парфума з папярэдняга разу. Чорнае гэта добры праваднік? Ці, можа, дрэнны? Са сьвятлом падобна. Магчыма, існуе сувязь. Прыкладам, калі спусьцісься ў цёмны склеп. Таксама загадкавая справа. Чаму я пачуў той пах толькі цяпер? Ідзе паволі, як і яна, але ўпэўнена. Гэта, калі ўявіць, мільёны маленькіх крышынак ляцяць зь ветрам. Менавіта так. Таму што тыя астравы пернасьцяў, дарэчы, думаў пра сынгалезаў зранку, вычуеш нюхам на шмат міляў да іх. Зараз скажу, што гэта такое. Гэта як тонкія карункі або павуцінка, што спавівае цэлае цела, тоненькае як тое, што называюць мусьлінам, і яны безупынна прадуць гэта зь сябе, тонкае як невядома што, ва ўсіх колерах вясёлкі, самі таго не адчуваючы. Чапляецца да ўсяго, што яна зь сябе скідае. Падэшвы яе панчохаў. Цёплы пантофлік. Гарсэт. Панталёны: махне нагой, каб скінуць. Бывайце, да сустрэчы. Кошка таксама любіць памурлыкаць у яе бялізьне на ложку. Распазнаў бы яе пах з тысячы іншых. I вада ў яе ваньне. Нагадвае мне трускаўкі ў сьмятане. Цікава, адкуль ідзе. Адтуль, або з падпахаў, або спаміж грудзей. Бо здаецца табе, што йдзе з усіх дзірак і куточкаў. Гіяцынтавую парфуму вырабляюць з эфірных алейкаў ці нечага такога. Піжмавы пацук. У яго пад хвастом сумачка, і ад кожнай крупінкі ў ёй пах можа стаяць гадамі. Сабакі адзін аднаго ззаду. Добры вечар. I вам таксама. Як вам нюхаецца? Хм-хм. Знакаміта, дзякую. Зьвяры кіруюцца гэтым. А паглянь на гэта з нашага боку: тое са.мае. Напрыклад, некаторыя жанчыны адпуджваюць, калі ў іх пэрыяд. Падыйдзеш бліжэй ды пачуеш такі дух, што хоць сякеру вешай. Падобна на што? Можа, на тухлую марынаваную сялёдку? Ффу! Абмінайце гэты гародчык бокам.
А яны ад нас, відаць, чуюць мужчынскі пах. Хоць чаго там? Пальчаткі, прасякнутыя цыгарай, у Доўгага Джона на стале. Дых? У ім толькі тое, што зьеў або выпіў. Ня тут. Маю на ўвазе, сапраўдны мужчынскі пах. Мабыць, зьвязаны з гэтай справай, бо ксяндзы, якія нібыта абыходзяцца без таго, пахнуць інакш.
Жанчыны віюода вакол іх, як мухі над патакай. За алтар ім нельга, падступяцца інакш, любой цаной. Забаронены плод сьвятара. Ах, ойча, а вам ня хочацца? Няхай я буду першая. Гэта разыходзіцца па ўсім целе, насычвае. Крыніца жыцьця, і пах такі надзвычай дзіўны. Сэльдэрэевы сос. Давай паспрабуй.
Містэр Блюм сунуў свой нос. Хм. За. Хм. Пазуху свае камізэлысі. Мігдалам, ці што. He. Лімонам. Ды не, гэта ж мыла.
Ах, дарэчы, той крэм. Я так і чуў, што яшчэ нешта круціцца ў галаве. He зайшоў, і за мыла не заплаціў. He люблю хадзіць з пляшачкамі, як тая качарга сёньня ранкам. Хайнс мог бы ўжо аддаць мне тыя тры шылінгі. Можна ўпамянуць Мара, каб яму нагадаць. Хоць, калі ён дапаможа з той абвесткай. Два й дзевяць. Падумае цяпер пра мяне богведама што. Заглянуць заўтра. Колькі я вам вінаваты? Тры й дзевяць? Два й дзевяць, сэр. Ага. Другім разам можа ня даць у крэдыт. Гэтак яны й трацяць кліентаў. У корчмах тое самае. Чалавеку доўг нарос няма дзе запісваць, і ён бачком пачне пратупваць дарожку да іншай.
Вось гэты зь мінай шляхціча, што раней праходзіў. Адкуль яго прывеяла? Толькі што туды і ўжо назад. На вячэру дакладна ў час. Усё на ім як з-пад качалкі: няблага сабе пад’еўшы. Цяпер раскашуе ў натуры. Малітва падзякі пасьля вячэры, прайсьці пехатою мілю. Напэўна мае рахунак у банку, дзяржаўная пасада. Можна пайсьці за ім па пятках, зрабіць зь яго дурня, як зь мяне тыя газэтнікі сёньня. Чагосьці й з такога чалавек навучыцца. Бачыць сябе такімі, як іншыя нас бачаць. Абы толькі жанчыны не цьвялілі, а іншае нічога ня значыць. Можна такім чынам выведаць. Паспрабуй сам угадай, хто ён такі. ’’Таямнічы незнаёмец на пляжы”, узнагароджанае апавяданьне містэра Леапольда Блюма. Ганарар гінэя за калёнку. I яшчэ той на могілках у карычневым макінтошы. Хоць ягоны лёс панаціснуў яму мазалёў. У здаровых яны, здаецца, разыходзяцца. Сьвіст, кажуць, наклікае дождж. Дзесьці, пэўна, падае. У ’’Ормандзе” соль была вільготная. Цела адчувае зьмены надвор’я. У старой Бэты суставы ныюць. Матуля Шыптан прадказвала наконт караблёў што могуць у адно імкненьне наўкруг сьвету. He. Гэта на дождж. Каралеўская прадказальніца. I далёкія бугры як быццам падыйшлі бліжэй.
Хоўт. Маяк Бэйлі. Два, чатыры, шэсьць, восем, дзевяць. Глядзі. Ён павінен бліскаць, бо інакш падумаюць, што дом. Ратаўнікі. Грэйс Дарлінг. Людзі баяцца цемры. I сьветлячкі, раварысты, ім таксама час уключыць сьвятло. Лепш за ўсё сьвецяцца дыямэнты, каштоўныя камяні. Сьвятло нейк супакойвае. Нібыта нічога дрэннага ня здарыцца. Безумоўна, цяпер лепш, чымсьці ў
даўнія часы. На гасьцінцы. Кішкі табе выпусьцяць ні за што. Бываюць два віды, калі з кім сутыкнесься. Панурыя й ветлівыя. Прабачце! Ды няма чаго. Найлепшая пара, каб паддіць расьліны, адразу па зьмярканьні. Яшчэ кры.ху сьвятла. Чырвоныя прамяні самыя доўгія. Вясёлкавы Вэнс вучыў нас: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы. А вунь і зорка. Вэнэра? Пакуль што цяжка сказаць. I другая, а калі тры, гэта ўжо лічыцца ноч. Ці тыя начныя аблокі былі там увесь час? Як карабель-прывід. He. Чакай. Можа, дрэвы. Аптычны падман. Міраж. Гэта краіна вечаровага сонца. Сонка самакіраваньня заходзіць на паўдаёвым усходзе. Мой родны край, дабранач.
Раса выпадае. Мілая, табе іпкодна сядзець на камні. Пойдуць белі. Ніколі не народзіш дзіцятка, хіба што яно будзе так моцнае, што само праб’е сабе дарогу. I сам магу ўхапіць гемарой. Учэпісты як летняя прастуда або ліпіай на вуснах. А яшчэ горш, калі парэжасься паперкай або травінкай. Паціраньне сядзеньня. Хацелася б пабыць той скалой, на якоя яна сядзела. Ах, салодкая крышынка, ты нават ня ведаеш, як чароўна ты выглядала. Мне ўжо пачынаюць падабацца ў такім узросьце. Зялёныя. Клююць на ўсё, што ні закінеш. Думаю, яны толькі ў гэтым узросьце ліобяць сядзець, падціснуўшы ногі. Сёньня ў бібліятэцы: гыя дыплёмніцы. Шчасьлівыя крэслы пад імі. Але ііа гэта й вечар уплывае. Яны ўсе гэта адчуваюць. Растульваюцца як кветкі, ведаюць сваю гадзіну, сланечнікі, земляныя грушы, у бальных залях, жырандолі, ліхтары на алеях. Начная кветка ў Мата Дылана ў садзе, калі я пацалаваў яе ў плячо. Добра было б мець яе алейны партрэт на ўвесь рост з таго часу. Тады таксама быў чэрвень, калі я заляцаўся да яе. Год вяртаецца. Гісторыя паўтараецца. О горныя вяршыні, я зноўку з вамі. Жыцьцё й каханьне падарожнічаюць вакол вашага малога сьвету. А што цяпер? Сумна, безумоўна, што яна кульгавая, але трэба асьцерагацца, ня падаць адразу ў шкадаваньне. Яны на гэтым іграюць.
На Хоўце цяпер усё абціхла. I далёкія бугры як быццам. Там дзе мы. Рададэндраны. Можа быць, я й дурань. Яму перапалі сьлівы, а мне толькі косткі. Да такога дайшоў. А старое ўзвышша ўсяго гэтага нагледзелася. Зьмяняюцца імёны, і толькі таго. Закаханыя юм-юм.
Адчуваю, я змарыўся. Пайсьці ўжо? Ох, пачакай. Высмактала зь мяне ўсю мужчынскую сілу, нягодніца. Яна цалавала мяне. Мая маладосьць. Ужо ня вернецца. Бывае толькі раз. I ў яе. Паехаць бы туды заўтра на цягніку. He. Вяртаньне гэта ня тое самае. Як дзіцяці другі раз у той самы дом. Хачу новага. Нічога
новага пад сонцам. Долфінс Барн, да запатрабаваныія. Ці ты нешчасьлівы ў сваім? Мой абрыдны, мой мілы. У Долфінс Барн гулялі ў шарады ў Лука Дойла. Мэт Дылан з чародкай сваіх дачок: Тайні, Эта, Флуі, Мэймі, Луі, Хэта. Быў восемдзесят сёмы. Год да нашага. Стары маёр, ня грэбаваў чарачкай. Цікава, што яна адзінае дзіця, і я таксама. Усё вяртаецца. Думаеш, што ўцёк, і налятаеш на самога сябе. Кружны шлях дадому аказваецца самым кароткім. I якраз тады, калі яна зь ім. Цыркавы конь па арэне кругамі. Мы адгадвалі Рыпа ван Вінкля. Рып — рыпеньне дзьвярэй у гасьцёўні. Ван — ванна ў іхнім доме. Вінкль — школьны вінкель. А потым я паказаў вяртаньне Рыпа ван Вінкля. Яна глядзела, усьпершыся локцямі на буфэт. Маўрытанскія вочы. Праспаў дваццаць гадоў у Сонпай Пячоры. Усё зьмянілася. Пра яго забылі. Маладыя пастарэлі. Стрэльба паржавела ад расы.
Пыр. Што гэта тут лётае? Ластаўка? He, кажан. Падсьлепаваты, думае, што я дрэва. А шоху ў птушак няма? Мэтэмпсыхоз. Яны верылі, што ад гора можна абярнуцца ў дрэва. У ніцую вярбу. Пыр. Вунь паляцеў. Сьмешны малы валацужнік. Цікава, дзе ён пражывае. Тамака званіца. Падобна, што ў ёй. Вісіць уніз галавою й нюхае ўсе сьвятасьці. Відаць, звон успалохаў. Імша, здаецца, скончылася. Мне ўсё было чуваць. Маліся за нас. Ды маліся за нас. Ды маліся за нас. Паўтор, гэта добрая задума. Як у рэкляме. Купляй у нас. Ды купляй у нас. Так, у доме сьвятара сьвеціцца. За сьціплай вячэрай. Памятаю, я памыліўся ў ацэнцы, калі працаваў у Тома. Там дваццаць восем. У іх два дамы. У Габрыела Конрая брат вікары. Пыр. Зноў. Цікава, чаму яны вылазяць уночы, як мышы. Яны зь мяшанай пароды. Птушкі наагул скачуць, як мышы. Што іх пужае, сьвятло ці гук? Лепш не варушыцца. Усялякі інстынкт, як у той сасмяглай птуіпкі, каб напіцца, накідала каменьчыкаў у збанок. Падобны на чалавечка ў плашчы й з малюткімі ручкамі. Тоненькія костачкі. Амаль відаць, як мільгочуць, нейкім сінявата-белаватым. Колеры залежаць ад асьвятленьня. Напрыклад, паглядзі на сонца, але ня мружачыся, а як арол, а потым зірні на свой чаравік: убачыш жаўтлявую пляму. Хоча паставіць свой фірмовы знак на ўсім. Скажам, той ког сёньня на сходах. Нейкага тарфянабурага колеру. Кажуць, нібыта не бывае трохколерных. Няпраўда. У ’Тарадзкім Гербе” быў адзін, рыжы, чорны й белы, і на лобіку знак як літара эм. Скура пяцідзесяці колераў. Хоўт хвілю таму засьвяціўся як амэтыст. Маяк бліснуў. Вось як той мудрэц, як жа яго звалі, сваім запальным шклом. А часамі запальваюцца верасы. I не ад таго, што турыст кінс запалку. Дык ад чаго? Можа,
ад ветру сухія бадылі труцца адзін аб адзін і запальваюцца. Або разьбітая бутэлька ў кустох, яна на сонцы дзейнічае як запальнае шкло. Архімэд. Прыгадалася! Памяць яшчэ не зусім дрэнь.
Пыр. Хто ведае, чаго яны так бяз спыну лётаюць. За казюркамі? На мінулым тыдні пчала ўляцела ў пакой і дурылася са сваім ценем на столі. Можа, тая самая, што мяне ўкусіла, прыляцела наведаць. I птушкі таксама, ніколі не даведаесься, што яны там кажуць. Як наша цвырыканьне. А ён сказаў а яна сказала. Нэрвы якія трэба, каб ляцець цераз акіян і назад. Мноства гіне ў штормах, на тэлеграфных дратох. I ў матросаў жахотнае жыцьцё. Велічэзныя акіянскія параплавы пруць у начной цемры, рыкаюць як морскія каровы. Faugh a ballagh^. 3 дарогі, хай вас маланка спаліць. А іншыя караблікі, зь ветразем як хустачка да носа, шпурляе імі як сьмеццем на хвалях, калі толькі ашпарыць штормавы.м павевам. А жанатыя, скажам. Гадамі не бываюць дома, бадзяіоцца дзесьці на канцох зямлі. У яе няма канцоў, бо круглая. Жонка ў кожным порце, так пра іх кажуць. Незайздроснае ў яе жыцьцё, калі яна сабе не папускае, пакуль Джоні ня зьявіцца дахаты. Калі ён увогуле зьявіцца. Прапахлы ўсімі партовымі завулкамі. За што яны могуць ліобіць мора? А яны ліобяць. Паднялі якар і давай паплылі, а на шыі абразок або мэдальёнчык на шчасьце. Ну й што? А ў беднага таты быў тэфілім не як жа яны тое называлі вісела над дзьвярыма й трэба было датыкацца. Што вывела нас з Эгіпецкае зямлі ў дом няволі. Штосьці ў іх ёсьць у тых усіх забабонах бо ня ведаеш вырушаючы ў дарогу якія небясьпекі. Ухапіўшыся за дошку або верхам на бэльцы, у надзьмуханай камізэльцы, змагаецца за сваё гаротнае жыцьцё, глытае салоную ваду, і гэткая ягоная апошняя выпіўка, перад тым як акулы закусяць. Цікаца, ці рыбы хварэюць на морскую хваробу?
А пазьней маеш цудоўны супакой, на небе ні хмарынкі, гладкая тонь, заміранасьць, а каманда й груз раздробленыя ўдрызг у жываце морскага валадара. 3 вышыні спаглядае месяц. He мая віна, старыя задавакі.
Апошняя, запозьненая ракета дабрачыннага кірмашу Майрас узьнялася ў неба ў пошуках сродкаў у фонд шпіталю Мэрсэра й, падаючы ўніз, рассыпалася гронкамі лілёвых зорачак, сярод якіх мільгацела адна белая. Япы плылі па небе, падалі, гасьлі. Час зь.мярканьня, час абдымкаў, час спатканьняў. Лістанош зь вечаровай поштай ішоў ад дому да дому, дзьверы яму адчыняліся на радаснае жыхаром двайное пагрукваньне, сьве-
10Дайдарогу (ірлян.).
тлячок ягонага ліхтарыка пабліскваў то тут, то там у кустоўі маладага ляўру. I ліхтарнік, падняўшы высока свой пальнік, запаліў ліхтар, што стаяў на Ліхі-тэрэс пасярод пяці маладых дрэвак. Усьцяж асьветленых экранаў вокнаў, усьцяж аднолькавых садкоў ляціць пранізьлівы й жалобны крык: Вячэрні Тэлеграф, надзеычайны выпуск! Вынікі скачак на Залапіы Кубак! і зь дзьвярэй дому Дыгнама выбег хлопец, клічучы сьледам. Кажан з попіскамі насіўся то сюды, то туды. У далечы па пяскох скрадваўся шэры прыліў, брыняючы. Хоўт клаўся спаць, умораны доўгім днём і юм-юм рададэндранамі (ён быў ужо старэча), і з прыемнасьцю адчуваў, як сьвежы вечаровы павеў кудлаціць і расчэсвае ягоную папаратнікавую ворсу. Ён залёг, але пакінуў адно чырвонае нядрэмнае вока, дыхаючы глыбока, паволі, у дрымоце і ў чуваньні ў той самы час. I наводдаль на водмелі Кіш рухомы маяк мігцеў і падміргваў містэру Блюму.
Ну й жыцьцё тым людзям, што там на ім, сядзі як прывязаны. Управа Ірляндзкіх Маякоў. Кара за грахі. Набярэжная ахова таксама. 3 ракетамі, ратавальнымі кругамі, ратавальнымі лодкамі. Таго дня, калі паплылі на экскурсію на ’’Каралі Эрыну”, мы кінулі ім пачку са старымі газэтамі. Мядзьведзі ў заапарку. Гідкая экскурсія. П’яніцы павылазілі ператрасьці пячонку. Рыгаюць цераз борт, кормяць сялёдку. Морская хвароба. A жанчыны, Божая боязь на тварах. У Мілі ні трохі перапуду. Хіхікае, яе сіні шалік павявае на ветры. Ня ведаюць, што такое сьмерць у такія гады. Прытым страўнікі яшчэ здаровыя. Але палохаюцца, калі згубяцца. Калі мы схаваліся за дрэва ў Кромліне. Мама! Мама! Дзеці ў лесе. Яшчэ палохаюць іх маскамі. Або падкідваць у паветра й лавіць. Зараз цябе ўпушчу й ты заб’есься. Што тут забаўнага? А дзеці гуляюць у вайну. На поўнай сур’ёзнасьці. Як можна цэліцца ў чалавека са стрэльбы? Часамі яна сама выстраліць. Бедныя дзеці. На нішто не хварэла, толькі ружа й крапіўніца. Прынёс ёй калямэль. Калі ёй палепшала, заснула побач з Молі. Зубы ў іх зусім аднолькавыя. Што ў іх любяць? Сваё падабенства? Але аднаго ранку ганялася за ёю з парасонам. Можа толькі так, каб не зрабіць ёй крыўды. Я мацаў у яе пульс. Б’ецца. Малая ручка была: цяпер вялікая. Найдаражэйшы Татулю. Рукі гавораць усё, калі кранаесься. Любіла лічыць гузікі ў мяне на камізэльцы. Памятаю яе першы гарсэцік. Мне было так сьмешна. Грудкі толькі што пачыналіся. Здаецца, левая болып адчувальная. У мяне таксама. Бліжэй да сэрца? Калі ў модзе буйныя грудзі, падкладваюць вату. У пэрыяд дасьпяваньня болі ўночы, крычала, будзіла мяне. А як напалохалася, калі прырода першы раз дала ёй знаць пра сябе. Беднае
дзіця! Дзіўны гэта момант і для маці. Узгадвае сваё дзявоцтва. Гібралтар. Краявід ад Буэна Віста. Вежа О’Хара. Птуіпыная піскатня над морам. Малпы з Бэрбэрыі, адзін стары самец зьеў усю сваю сям’ю. Захад сонца, стрэл з гарматы, сыгнал усім вярнуцца ў крэпасьць. Глядзела на мора, калі дала мне адказ. Вечар як сёньня, але ясьнейшы, бязвоблачны. Я заўсёды думала, што выйду за лорда або багацея з уласнай яхтай. Buenas noches, senorita. El hombre ama la muchacha hermosa^. Тады чаму я? Бо ты быў такі адрозны ад ініпых.
Чаго ты тут прыліп на ўсю ноч як смоўж. Гэткае надвор’е атупляе. Мяркуючы з сьвятла, каля дзявятай. Пойдзем дадому. Запозна на ”Лію” або ’’Лілею з Кіларні”. He. Можа яшчэ не лягла. Загляну ў шпіталь, даведаюся. Спадзяюся, яна ўжо нарадзіла. Доўгі дзень мне выпаў. Марта, лазьня, паховіны, дом кліочоў, музэй з багінямі, сьпеў Дэдала. Потым той крыкун у Барні Кірнана. Але я там не паступіўся. П’яныя балбатуііы. Калі я сказаў пра ягонага Бога, яго ажно затрэсла. Адказваць ударам на ўдар: памылка. Або й не? He. Лепш разыйшліся б дахаты й пасьмяяліся зь сябе. Усё хочацца ім сабрацца кампаніяй і нажлукціцца ўпокат. Як малыя дзеці, баяцца застацца самі. А калі б ён мяне ўдарыў. Паглянем на гэта з другога боку. Тады нічога страшнага. Можа, ён не хацеў спрычыніць боль. Тройчы ўра Ізраілю. Тройчы ўра ягонай швагерцы, якую ён выхвальваў, з трыма апошнімі гнілякамі ў роце. Той самы тып красы. Надзвычай мілая кампанія на вечарыну з гарбатаай. Сястра жонкі дзікуна з Барнэа прыехала ў наш горад. Уяві сабе такую побач з сабою раніцай. Кожнаму паводле ягонага густу, сказаў Морыс, абцалаваўшы карову. Але візыт да Дыгнамаў мяне зусім разьбіў. Дом у жалобе так прыгнятае, бо ніколі ня ведаеш. У кожным разе, ёй трэба грошы. Зайсьці да ’’Шатляндзкіх Удавіцаў”, калі ўжо паабяцаўся. Дзіўная назва. Яўна кажацца, што мы спруцімся першыя. Нейкая ўдавіца каля Крамэра, ці не ў панядзелак яно было, так на мяне паглядзела. Пахавала беднага мужа й квітнее далей на страхоўцы. На ўдавіным грошы. Ну й што? Чаго ты ад яе хочаш? Мусіць жа масьціць сабе дарогу далей. Вось на ўдаўцоў мне страшна глядзець. Выглядае такім разгубленым. У няшчаснага О’Конара жонка й пяцёра дзяцей атруціліся малюскамі. Вадасьцёкі. Зусім апусьціўся. Хай бы якая спагадная матрона ў капелюшы паматкавала яму. 3 твара.м як месяц, у іпырокім фартуху, і на буксір яго. Жаночыя панталёны з фля-
нДобры вечыр, сэньёрыта. Мужчына кахае прыгожую дзяўчыну (гішп.).
нэлі па тры шылінгі за пару, фантастычная аказія. Кажуць, брыдкую пакахаеш не адкахаеш. Але ні адна жанчына такой сябе ня лічыць. Кахай, хлусі й будзь прыгожай, бо заўтра ўсс мы памрэм. Бачыў яго ўжо цімала разоў, споўдаецца, вышукоўвае, хто ж гэта згуляў зь ім такую штуку. Пр. др.: прыдурак. Такі лёс. Трапіўся яму, мог мне. Часта й зь якой-небудзь крамай так бывае. Як быццам хто кіне злое закляцьце на яе. Сьнілася мне што мінулае ночы? Чакай. Нешта блытанае. Яна ў чырвоных шлёпанцах. Турэцкіх. I ў мужчынскіх нагавіцах. А калі б яна паспрабавала? Спадабалася б яна мне ў піжаме? Страшэнна цяжка адказаць. Нанэці выехаў. На паштовай. Цяпер недзе каля Холіхэду. Мушу ўціснуць тую абвестку для Клютча. Апрацаваць Хайнса й Кроўфарда. Сподняе для Молі. Яна мае што ў яго ўцягнуць. Што гэта? Можа, грошы?
Містэр Блюм нахіліўся й падняў кавалак паперы зь пяску. Паднёс да вачэй, угледзеўся. Ліст? He. Нельга адчытаць. Трэба ўжо йсьці. Трэба. Я так змучыўся, што не зварухнуся. Лісток са старога сшытка. Усе гэтыя ямачкі й каменьчыкі, хто іх палічыць? Ніколі не спадзяесься, што можаш знайсьці. Бутэльку з запіскай аб схаваным скарбе, выкінутую з затанулага карабля. Пошта для пасылак. Дзеці любяць кідаць усялякія рэчы ў мора. Давер? Хлеб, кінуты на ваду. А гэта што? Кавалак палачкі.
Ох! Выматала мяне тая самка. Ужо не адчуваю сябе маладым. А прыйдзе яна сюды заўтра? Чакаць яе недзе век цэлы. Павінна вярнуцца. Забойцы заўсёды. А я?
Містэр Блюм, узяўшы палачку, лёгка натыркаў пясок каля свайго чаравіка. А калі пакінуць ёй зьвестку? Можа, і захаваецца. Ды што?
Я.
Усё роўна нейкі валацуга затопча яе сваімі пласкачамі. Бескарысна. Прыліў даходзіць ажно сюды, каля яе ног была калюжына. Нахіліцца, убачыць свой адбіты твар, у цёмным ліостры, дыхнуць на яго, варушыцца. Вакол скалы, пакрытыя драпінамі, малюнкамі й надпісамі. Ах, тыя яе празрыстыя! I прытым, яны ня ведаюць. Якое значэньне тых іншых сховаў? Я назвала цябе паскудным хлопцам, бо мне зусім не падабаюцца.
ЁСЬЦЬ. А.
Няма месца. А ну яго.
Містэр Блюм нясьпешліва сьцёр літары сваім чаравікам. Пясок безнадзейная справа. На ім нічога не расьце. Усё вяне. Тут няма чаго баяцца вялікіх караблёў. Толькі баркі Гінэса. Вакол Кіша за восемдзесят дзён. Як быццам наўмысна зробленае.
ЁН адкінуў сваё драўлянае пяро. Палачка ўтыркнулася ў вязкі пясок. А калі б было трэба так, дык мог бы й цэлы тыдзень старацца. Выпадковасыдь. Мы больш ніколі ня ўбачымся. Але гэта было цудоўна. Да пабачэньня, мілая. Дзякуй. Я адчуў сябе такім маладым.
А калі б трошкі падрамаць. Мабыць, каля дзявятай. Лівэрпулская даўно адплыла. Нават і дыму не відаць. I яна можа таксама. Ды яна ўжо. I Бэлфаст. Я не паеду. Гнацца туды, потым гнацца ў Эніс. Хай яму будзе. Папросту прыплюшчу на хвілінку вочы. He засну, толькі падрамаць. Сон ніколі не паўтараецца дакладна такі самы. Зноў кажан. Нічога ня шкодзіць. Толькі трошкі.
0 салодкая усе твае белыя дзявочыя да самага верху я бачыў гідкая брэйсгерда мяне прымусіла кахай ліпкі мы абое абрыдны Грэйс Дарлінг яна зь ім а палове пасьцелі мне там усіх коз забаўкі дзеля Рауля якую парфуму твая жонка чорныя валасы ўзнёслыя акруг senorita маладыя вочы Малві пульхныя гады сны вяртаюцца завулкамі Агэндат абамлелая мілая мне паказала свае на будучы год у панталёнчыках вярнуцца ў свае будучы свае будучы.
Кажан праляцеў. Туды. Назад. Туды. Далёка ў шэрані азваўся звон. Містэр Блюм з растуленым ротам, зь левым чаравікам сунутым у пясок, адхіліўшыся ўбок, пасопваў.
Ро-гі!
Ро-гі!
Ро-гі!
Пачаў біць гадзіньнік на камінкавай паліцы ў доме сьвятара, дзе канонік О’Ханлан, айцец Конрай і вялебны Джон Х’юз, Т. L, папівалі гарбату з содахлебам маслам елі баранія катлеткі з вострым сосам і размаўлялі пра
Ро-гі!
Ро-гі!
Ро-гі!
Таму што была птушачка што выскоквала з доміку абвясьціць гадзіну й Герта МакДаўэл яе заўважыла калі была тут таму што яна хутка ўсё заўважала, такой ужо яна была, Герта МакДаўэл, і яна адразу заўважыла, што ў таго чужаземнага джэнтльмэна які сядзеў на камянёх і глядзеў былі
Ро-гі!
Ро-гі!
Ро-гі!
Перакладчык дзякуе
Аліку Максімюку за піэхнічную дапамогу пры падрыхтасаньні выданьня
Druk z oprawa:
ORTHDRUK, Bialystok, ul. Skladowa 9.
ISBN 83-85918-01-9
 
 
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.