Урокі: Артыкулы, выступленні, нататкі  Васіль Вітка

Урокі: Артыкулы, выступленні, нататкі

Васіль Вітка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1982
106.04 МБ

васіль вітка

артыкулы выступленні нататкі

Васіль Вітка.

1973 г.

ЭОКІ

артыкулы выступленні нататкі

васіль вітка

артыкулы

I lit I выступленні нататкі

Мінск «Мастацкая літаратура» 1982

БВК 83.3 Бел 7

В 54

Рэцэнзент

Р. С. Бярозкін

70202—042

В М 302(05)—82 80—82 4603010202

/ Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1982.

людзям на дабро

Паэзія і жыццё

«Як становяцца паэтамі?»

«Калі вы адчулі патрэбу пісаць?» «Як вы пісалі свой першы твор?»

...На лістках, вырваных з блакнотаў і запісных кніжачак, на шматках паперы са студэнцкіх і вучнёўскіх сшыткаў гэтыя і падобныя пытанні збіраюцца дзесяткамі ў канцы кожнага літаратурнага вечара або сустрэчы пісьменніка са сваімі чытачамі.

He прэтэндуючы на абагульненні, я асабіста стараюся адказваць прыкладамі ўласнага жыцця, сваёй практыкі і таго вопыту, які, звычайна, ужо належыць мець кожнаму ў маім узросце.

Біяграфія і твае тэмы, асяроддзе людзей, паміж якіх рос, настаўнікі і твае перакананні, ідэалы і густы — усё глыбока звязана між сабой, хоць і не заўсёды гэтыя сувязі лёгка знайсці і прасачыць.

Паэзію, хараство жыцця, прыроды, людскіх пачуццяў мы адкрываем, яшчэ не прачытаўшы ніводнага радка вялікіх паэтаў. Заўсёднае імкненне да прыгожага жыве ў душы кожнага чалавека. Калі б не было патрэбы ў паэзіі, не было б і паэтаў.

Вяртаючыся ў памяці да тых дзён, з якіх мне належала б устанавіць пачатак сваёй творчасці, я, аднак, ніяк не магу ўспомніць, калі напісаў свой першы верш на паперы. Затое, добра памятаю свае першыя паэтычныя адкрыцці і расчараванні, сваю дзіцячую бездапаможнасць перад незразумелай велічнасцю зорнага неба, невыказным хараством летняга вечара. Як і ўсе хлапчукі майго маленства, я вельмі ж хацеў хоць раз у жыцці з’ездзіць на начлег. 3 якім затоеным хваля-

ваннем услухоўваўся я, калі познімі прыцемкамі на вясковую вуліцу з двароў выязджалі начлежнікі і як за вёскай заводзілі «Пад ракітаю зялёнай рускі ранены ляжаў», самую прыгожую хлапечую песню, якую я ведаў тады. У кажухах, а поверх яшчэ ў доўгіх суконных халатах начлежнікі выглядалі ваяўнічымі волатамі. Яны ехалі на ўсю ноч, каб, абсеўшы зыркае вогнішча, слухаць таемныя гукі і галасы лесу, густа зарослага лапушной папараццю... Я не мог паехаць разам з імі не таму, што мяне не пускалі бацькі. Мне не было на чым ехаць. У нас не было каня. Бясконных двароў на ўсю невялікую тады вёску Еўлічы на Случчыне толькі і было, што наш. Так паэзія, якое прагла наіўная дзіцячая душа, разбівалася аб суровасць жыццёвай несправядлівасці. Усё сваё маленства і аж да дзён юнацтва я адчуваў не толькі на бацьках, але і на сабе пыхлівую, нахабную і злую сілу тых, хто пагардліва гаварыў нам у вочы: «Бядняк, няма хлеба, еш праснак» або з павучальным дакараннем: «Як рабіцьмеце, так і мецьмеце». А як нам было рабіць, на чым? Памятаю дзедаву хату. Яе акенцы былі выпілаваны на шырыню роўна аднаго бервяна. I хоць мы жылі ў асяродку, Ha­ma хата была самай крайняй пры забалочанай лугавіне, якая грэбляю дзяліла вёсачку напал. За хатаю адразу ж пачыналіся глінішчы, ямы, з якіх людзі капалі на свой абыходак гліну. Копанкі былі такія глыбокія, што рэдка калі высыхалі. Схілістыя ж яры, што зарасталі чаборам, зязюльчыным лёнам і лугавой мятай, былі і нашай сенажаццю, і пашай. У глінішчах я пасвіў карову. I хоць яна была рыжай і дробнай, а не такой, як пярэстыя, магутныя і паважныя каровы Сямёна Пеўня, самага моцнага ў сяле кулака, я аддаваў ёй усю сваю любоў і замілаванне, як блізкай мне істоце, Памятаю, аднаго разу я нават маліўся ў царкве за яе здароўе і за будучую яе дачку. Мне вельмі ж хацелася, каб і ў нас была карова, як у Пеўня. Такое малітвы, дзе богу можна было выказаць гэтую просьбу, не было. I таму мне давялося самому стварыць яе. Гэта, відаць, і было першым выяўленнем майго натхнення.

He вызначаючыся літаратурнай формай, мая паэтычная імправізацыя мела дакладны і ясны змест. «Дай, божа,— прасіў я,— каб наша кароўка прывяла

такую ж цялушку, як Пеўнеў бугай, пярэстую і з белай лысінкай...»

Бог пачуў маю просьбу. У нашай рыжай каровы паявілася пярэстая, з белай лысінкай дачка. He ведаючы, што на ўсю ваколіцу толькі і ёсць Пеўнеў бугай, я яшчэ болей пераканаўся калі не ў сіле ўсявышняга, то ў сіле слова напэўна. «Ён знае слова»,— таямніча гаварылі пра шаптуна, які «качаў пярэпалах» (лячыў ад перапуду). У чарадзейнае слова верылі ў той час мы ўсе. Калі нас, дзяцей, бывала, кляла наша глухая бабка за тое, што мы ў яе корабе шукалі яблык: «А каб вам, мае ўнучачкі, павыварочвала і павыкручвала гэтак ручкі, ножкі і ўсе вашы костачкі, як вы перавярнулі мой карабец...», дык у нас аж спіны халадзелі ад гэтай кляцьбы. Бабіны словы былі страшныя ў сваёй паэтычнай магутнасці. Паэзіяй майго маленства і былі гэтыя, няхай наіўныя, але жахлівыя па сваёй вобразнасці, праклёны і прычыты, плачы і галашэнні, журботныя жніўныя песні і песні-калыханкі.

Успамінаючы ўсё гэта, я думаю, што ў чалавека заўсёды будзе патрэба ў чароўнай сіле паэзіі.

Новыя вобразы цяпер жывяць яе, будзяць, хвалююць людскія сэрцы, але сапраўдным паэтам становіцца толькі той, хто адкрывае жыватворныя скарбы народных дум і пачуццяў, у дасканаласці авалодвае незлічонымі багаццямі слова.

Мой бацька, Васіль Максімавіч, быў адным з самых пісьменных мужчын у нашай вёсцы. Некалі аж тры зімы ён хадзіў у воласць, у школу. Узяўшы сабе жонку з трохі багацейшай сям’і, ён, аднак, не разжыўся і на пасагу. Як успамінала мая маці, Мар’я Міхайлаўна, за ёй давалі жарабіцу, але бацька мой адмовіўся. Жарабіцы не было куды паставіць. У лазовым пляцяніку пры хаце яна не магла змясціцца. Пасаг у суме сто рублёў выплацілі грашыма. Можа быць, што за гэтыя грошы бацька, не маючы дома за іпто рук зацяць, рашыўся шукаць шчасця ў Сібіры. У 1912 годзе, калі мне споўніўся год ад роду, мы былі ўжо ў г. Омску. Туляючыся ў падсуседзях па чужых кутах, бацька карміў сям’ю тым, што, гнучы спіну на гарадскім рынку, падбіваў і латаў просты і грубы абутак людзей, якія наўрад ці калі ішлі да болей далікатных шаўцоў. Пара майго «залатога маленства» прыпала якраз на імпе-

рыялістычную вайну. Застаўшыся без гаспадара, якога забралі ў салдаты, карміць ужо нас, траіх дзяцей, вымушана была адна маці, наймаючыся на падзённую работу. 3 мяне быў яшчэ слабы памочнік, хоць і даглядаў я меншых і бегаў з кацялком у казённую кухню, дзе бедным салдаткам давалі чарпак супу.

Вярнуліся мыў родную вёску адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прыйіпоў з вайны бацька, да якога мы, дзеці, доўга ніяк не маглі прывыкнуць і ўсё жыццё называлі на «вы», А можа, гэта ішло яшчэ і ад тае павагі, з якою мы заўсёды глядзелі на свайго бацьку. Нам здавалася, што ён усё ўмеў і ўсё ведаў. Рабіў ткацкія варштаты. Змайстраваў такарны станок і выточваў верацёны. Ну, а пра шавецтва і гаварыць не прыходзілася. Над нашага бацькі не было лепшага майстра. Цяпер ён шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавыя боты. I яшчэ адна спецыяльнасць была ў яго, патрэбная людзям: ён лячыў хворых. I хоць запас яго медыцынскіх ведаў абмяжоўваўся адной адзінай кнігай, прынесенай з вайны,— «Пособче для военных фельдшеров», ён, як прызнавалі многія, ведаў, што да чаго, і нават мог лацінскімі літарамі выпісапь рэцэпт. Маю ж асаблівую пашану да бацькі выклікала тое, што ў нашай хаце, колькі я памятаю, ніколі не зводзіліся кнігі. Гэта былі не нашы ўласныя кнігі. I таму яны вабілі мяне яшчэ болыпай чароўнай сілай. Адкуль даставаў іх бацька? Адусюль, як толькі дачуваўся, дзе яны ёсць. Прыносіў нават з далёкіх вёсак. I калі выдаралася вольная часіна, у хаце ў нас усю ноч міргала газоўка. Пры яе сляпым святле бацька чытаў уголас. Ахвотнікі паслухаць знаходзіліся. Часта да позніх пеўняў вока не мог звесці і я, хоць бацька думаў, што я сплю. Стуліўшыся на палку пад старьтм кажухом, я ледзь стрымліваў свой страх, услухоўваючыся ў доўгую, поўную жудасных прыгод гісторыю жыцця нейкага пана Твардоўскага, Памятаю, як я не вытрымаў і закрычаў, калі пану паднеслі на талерцы чалавечую галаву, а яна, лыпнуўшы вачыма, раптам зарагатала.

He дзіва, што для мяне мой бацька быў і першым літаратурным крытыкам. які каштоўнасці паэзіі правяраў праўдаю жыпця. Ужо вучачыся ў школе, я аднае раніцы доўга ўслых зубрыў верш: «Пахнет сеном

над лугамн... В песне душу веселя, бабы с граблямн рядамн ходят, сено шевеля...» Бацька ўважна прыслухоўваўся, а потым сказаў:

— Відаць, нехта з паноў склаў.

— Чаму вы гэтак думаеце?

— А памяркуй сам,— сказаў бацька.— Дзе гэта бачна, каб у гарачы дзень, калі кладуць на воз сухое сена і калі ад аваднёў, ад заядзі не адбіцца, а конь «точно вкопанный стонт». I як там яшчэ? «Ушн врозь, дугою ногн н как будто стоя сішт...»

Пазней, пачаўшы сам пісаць, я ніколі не забываўся, што законнае права ацэньваць паэзію маюць усе, хто яе бачыць і адчувае ў жыцці.

Вершы я пачаў пісаць, здаецца, пайшоўшы ў другі клас школы. He здзіўляйцеся. У тыя часы, калі ламаўся стары лад жыцця, а новы ўсталёўваўся не так лёгка, за буквар браліся хлопцы, якія ўжо ўмелі араць і касіць. Калі я кончыў трэці, апошні, клас школы, наша настаўніца, Таццяна Мікалаеўна, павяла нас, сваіх першых выпускнікоў, на экзамен у суседнюю сямігодку. Мяне і яшчэ двух бэйбусаў яна паставіла перад камісіяй трымаць за чацвёрты клас. Вытрымаў адзін я, і не таму, што быў выдатнік, а таму, што «даўно гадамі выйшаў».

У наступную зіму я ўжо сам быў за настаўніка. Бацька аддаў мяне да хутаранца, які жыў у лесе, і не хочучы выпраўляць дзяцей далёка ад дому, ахвотна згадзіўся трымаць мяне на сваіх харчах і яшчэ прыплаціць трохі грашыма і натураю. Праз год, зарабіўшы сабе на адзежыну, я паступіў у Слуцкую прафтэхнічную школу.

Ёсць у мяне верш, які называецца «Гартаванне». Гэта мая ўдзячнасць аднаму з першых маіх настаўнікаў — нашаму суседу Валадыму, вясковаму кавалю. Яго маленькай, пракуранай кузеньцы я абавязаны тым, што стаў вучыцца на каваля.

Цяпер ужо ў слуцкай кузні я не толькі раздзімаў у горане агонь, а і цяжкім молатам з-за пляча гахаў па распаленым жалезе. Самы высокі ўзровень умельства, якога будучыя майстры павінны былі дамагчыся тут, гэта — навучыцца ўсім спосабам загартоўкі металу. Так мы, падлеткі, набывалі свае веды, вучыліся гартаваць жалеза, а жыццё гартавала нас саміх, узба-

гачала нашы душы, бо якраз у гэтым, раннім юнацкім, узросце у кожнага з нас заўсёды адчуваецца вострая патрэба спазнання хараства навакольнага свету, прыроды, а галоўнае — тых крыніц і вытокаў, якія жывяць чалавека шчасцем творчасці.

Ад Слуцка да маіх Еўліч васемнаццаць кіламетраў. Я іх вымераў, выхадзіў уласнымі нагамі. Вельмі рупіла ў нядзелю або ў свята пабываць дома, пабачыцца з роднымі. Транспарту тады такога не было, як зараз, добра, калі пашанцуе пад’ехаць на папутнай падводзе, часцей жа даводзілася пеша. I з якой удзячнасцю я ў сталыя гады ўспамінаў сваю дарогу: вялікае шчасце хадзіць па роднай зямлі, углядацца ў яе прасторы, чуйна ўслухоўвацца ў яе галасы, ды і ў голас сваёй душы, у музыку ўласнага сэрца!

Памятаю, аднаго зімовага марознага дня ішоў я гэтак па старым сваім гасцінцы, абапал якога, як у казцы, стаялі заінелыя бярозы. Хараство, цішыня. Чуваць нават, як пазвоньваюць сярэбраныя іскрыстыя сняжынкі на ніцых галінах дрэў. I мне раптам чамусьці так захацелася спасцігнуць, выказаць усё, што бачу і чую, але я не мог і не ўмеў. Тады я стаў пасярод дарогі і, не ведаю чаму, пачаў плакаць, заліваючыся горкімі слязьмі. Доўга-доўга стаяў і рыдаў, пакуль не адлягло ад сэрца.

Чаму я запомніў і пранёс праз усё жыццё гэтае, на першы погляд, нязначнае здарэнне? Думаю, што якраз гэта былі тыя хвіліны, калі ў кожным з нас, асабліва ў раннім юнацтве, абуджаецца патрэба духоўнага ўзбагачэння, прагнасць да прасвятлення ўсіх сваіх пачуццяў хараством жыцця, свету.

Набліжаўся час вялікага пералому ў жыцці вёскі — калектывізацыя. Першы мой верш, надрукаваны Міхасём Ціханавічам Лыньковым у літаратурным дадатку да газеты «Камуніст», якую ён рэдагаваў, якраз і быў напісаны пад уражаннем бурных падзей. Узрушаны адчуваннем перамогі новага жыцця, я, памятаю, пісаў аб «радасных далях, дзе свецяць агні». Верш быў бездапаможны, невыразны па сваіх, яшчэ не зразумелых і мне самому вобразах. Калі што і было ў ім, дык гэта толькі ўзнёслы настрой, якім поўнілася тады мая душа.

Грубай, нахабнай і драпежнай сіле хутаран, а ў

вёсцы — цёмнай уладзе Сямёна Пеўня з яго сыраварняй і пярэстымі бугаямі прыйшоў канец. У яго вялізным доме, што ўзвышаўся над вёскай, аснавалася праўленне калгаса, старшынёю якога быў абраны мой бацька. У гэтыя гады ў роднай вёсцы я бываў не часта, бо пасля заканчэння прафтэхшколы працаваў ужо рабочым на Бабруйскім лесакамбінаце, у той час адной з буйнейшых новабудоўляў рэспублікі, а пазней у рэдакцыі газеты, якая падтрымала мае першыя літаратурныя спробы.

I япічэ ў маёй памяці ўзвышаецца адна незабыўная постаць настаўніка з роднай Случчыны — Кузьмы Чорнага, з якім мы былі ў самым блізкім сяброўстве з першых дзён вайны да звароту дамоў, да апошніх дзён яго жыцця. Разам перажылі доўгую разлуку з мясцінамі, знаёмымі з маленства, з дарогамі і сцежкамі, што заўсёды і ўсюды былі з намі.

Будзеш ты усюды неразлучаны

3 першымі ўспамінамі жыцця,

3 ціхаю тугой па роднай Случчыне,

3 піолахам альховага лісця,

3 тою прыдарожнаю алешынай, Што ў зацішшы пры шашы шуміць. Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае. Як пад небам бацькаўшчыны жыць?

He ставячы сабе за мэту расказаць пра ўсё сваё жыццё, я вылучаю толькі тыя моманты, якія найбольш важныя для мяне як пісьменніка. Шкада, што многія з іх яшчэ не знайшлі свайго ўвасаблення ў маёй працы.

Асабліва рупіць мне мой сыноўні доўг перад светлай памяццю бацькі, які загінуў у студзені 1943 года ў слуцкай турме, не вытрымаўшы катаванняў фашысцкіх паслугачоў. Хто аддаў яго, хворага чалавека, у рукі катаў? Сынок Сямёна Пеўня — Мікалай, мой аднагодак, з якім некалі мяне настаўніца вадзіла на наш першы экзамен. Тады ён праваліўся, не вытрымаў нават за трэці клас. Затое прыйшла пара, калі ён здаў экзамен на здрадніка. У часе акупацыі ён паявіўся ў вёсны як фашысцкі найміт — стараста...

3 вышыні перажытага, калі аглядаешся на пройдзены шлях і падводзіш вынікі зробленага, з крыўдным адчуваннем бачыш, колькі яшчэ глыбінь і чалавечага шчасця і гора ты не раскрыў, не паказаў людзям.

I калі тыя падзеі і людскія лёсы, што прайшлі праз тваё жыццё, не знайшлі поўнага ўвасаблення ў тваіх творах, значыць, лепшая кніга твая яшчэ не напісана.

Кнігу свайго жыцця творым не мы самі. Яе твораць час і людзі, што ўвайшлі ў наш лёс.

Я не бачу сваёй біяграфіі без людзей, паміж якіх я жыў і жыву. Неабходнасць расказваць пра іх вымагаецца патрэбаю гаварыць не толькі сам-насам з сабою, але і з імі — жывымі і з тымі, каго ўжо няма на свеце, але што асталіся ўва мне самім, бо чалавек жыве адначасова ў трох вымярэннях: сучасным, мінулым і будучым.

Кожны з нас мае сваіх настаўнікаў, якім удзячны на ўсё жыццё. Яны не толькі ва ўспамінах, яны — усё лепшае, што ёсць у нас саміх, у нашым душэўным вопыце.

1961 — 1981

Цераз выпрабаванні часу

I. Наша вясна

Аб пісьменніку чытачы мяркуюць па яго творах. Асабіста ж для мяне Міхась Лынькоў не ўяўляецца без той напружанай палітычнай, грамадскай і арганізатарскай дзейнасці, якая фарміравала і гартавала яго як чалавека, камуніста, пісьменніка.

Цяпер і старэйшыя, і малодшыя, і самыя маладыя літаратары, якія ўваходзяць у адзіную творчую аргані зацыю, маюць усе магчымасці сустракацца, чытаць, абмяркоўваць свае творы, раіцца, спрачацца. Усё гэта ўвайшло ў наш побыт,— і людзі маладзейшага веку, можа, і не заўсёды ўяўляюць, што ў тыя гады, калі не было адзінага Саюза пісьменнікаў, калі ў літаратуры яшчэ асабліва жорсткай была класавая барацьба, калі яшчэ былі вельмі моцныя ўплывы розных эстэцкіх і фармалістычных кірункаў і школак, маладому пісьменніку не так лёгка было вызначыць свой шлях.

Міхась Лынькоў выходзіў на свой творчы шлях якраз у гэтыя часы, і тое, што ўжо сваімі першымі творамі ён адразу ж заваяваў шчырае прызнанне чытача, яшчэ раз падкрэслівала правільнасць устаноўкі нашай партыі, якая заклікала пісьменнікаў да сучаснасці, да паказу жыцця народа.

Тэмы, вобразы для сваіх кніг Міхась Лынькоў браў з вопыту, з уражанняў, перажытых ім самім. Адным з першых ён паказаў у бсларускай літаратуры гераізм грамадзянскай вайны, першым узяўся за паказ жыцця рабочага класа рэспублікі.

Будучы рэдактарам бабруйскай акруговай газеты «Камуніст», ён становіцца збіральнікам, арганізатарам і настаўнікам літаратурнай моладзі.

Успамінаючы Бабруйск, работу на лесакамбінаце, у заводскай шматтыражцы «За ўдарныя тэмпы», супрацоўніцтва ў «Камунісце», загадзя скажу, што гэта — самыя дарагія для мяне жыццёвыя старонкі. Гэта быў час юнацтва, няхай сабе цяжкага і галоднага, але поўнага радаснага ўсведамлення сваёй непасрэднай

прыналежнасці да найвялікшай перабудовы ўсяго жыцця.

Моладзь першай адчула высокую паэзію гераічных дзён, і не дзіва, што ўсе мы з такой прагнасцю імкнуліся да працы на новабудоўлях, да авалодання ведамі, да кнігі, да газеты. I свае радасці, і свае нягоды мы давяралі друкаванаму слову. Ніколі яшчэ не былі такімі блізкімі паміж сабой заметка, допіс рабселькора і паэтычныя радкі, якія выходзілі з-пад аднаго пяра, што пісала і пра камсамольскі спектакль на вёсцы, і пра нясмелыя пачуцці кахання.

Газета «Камуніст» была руплівым і чулым арганізатарам творчых сіл на Бабруйшчыне. Штомесячным літаратурным дадаткам «Вясна», альманахам «Уздым», сваімі літаратурнымі старонкамі яна далучала да творчасці ўсё новых і новых людзей.

Так, пачаўшы з рабкораўскіх допісаў, становіцца вядомым пісьменнікам тэлеграфіст са станцыі Асіповічы Хвядос Шынклер. Адну за другой піша кнігі пра жыццё і працу чыгуначных рабочых.

Незабыўным сяброўствам я абавязаны брату Лынькова — Рыгору. Тыя, хто ведаў яго па Бабруйску у дваццатыя — трыццатыя гады, памятаюць, напэўна, пацёрты, зрудзелы шынялёк, што дастаўся яму ад старэйшага брата Міхася. У гэтым шыняльку, апаленым грамадзянскай вайной, прайшло юнацтва абодвух братоў. Для старэйшага яно, гэтае юнацтва, канчалася, для серадолыпага пачыналася. Грыша Лынькоў едзе ў вёску Ахвоцічы, непадалёк ад Бабруйска, і працуе там хатнікам — загадчыкам хаты-чытальні, асноўнага ідэйнага і культурнага асяродку ў той час на вёсцы. Актыўны прапагандыст новага жыцця, ён становіцца селькорам і паэтам. Абраўшы сабе прыгожае паэтычнаэ прозвішча — Суніца, Рыгор публікуе свае першыя вершы.

Юнак з незвычайна чулай душой і суровай ашчаднасцю да кожнага свайго слова, ён адразу ж вылучыўся сярод нас маштабнасцю вобразаў, значнасцю думкі. Адзін з яго вершаў называўся «Лірычная эпітафія» і напісаны быў амаль у той час, як і вядомы верш Янкі Купалы «Сыходзіш, вёска, з яснай явы...» Успамінаючы верш Суніцы, яшчэ раз упэўніваешся, якім прадбачлівым, якім чуйным быў малады паэт да гістарычнай

драмы і да псіхалагічнай складанасці характару селяніна:

Сёння ты задумаўся глыбока...

3-пад імха брывей не відна вочаў.

Знаць, спаткалі думы-звадыёкі, Пахіснулі сэрца твайго крокі, I зблудзіла сэрца ў цёмнай ночы. Сёння ты задумаўся глыбока...

Я прыводжу гэтыя радкі па памяці. I тое, што цераз паўвека яны не забыліся, яшчэ раз падкрэслівае, наколькі моцнае ўражанне зрабіў верш на сваіх сучаснікаў.

За сваё кароткае жыццё Рыгор Суніца надрукаваў не болей двух дзесяткаў вершаў, але яны вабілі нас музычным хараством і кампазіцыйнай дасканаласцю. Зноў па памяці прывяду пачатак яго верша, прысвечанага фізкультурніцы — жывой, рэальнай, юнай бабруйчанцы, у якую, як мы здагадваліся, Грыша быў закаханы:

He хістайся, белаблузая,

He танцуй,

He танцуй!

Па камандзе слухай музыку —

У ланцуг, У ланцуг!

На старонках бабруйскай «Вясны» разгарнуў свае крылы для палёту студэнт Рагачоўскага педтэхнікума Алесь Жаўрук.

Вясна нашай маладосці натхніла ўзнёслую паэтычную прозу Барыса Мікуліча.

3 душэўным болем успамінаем мы дарагія імёны гэтых людзей. Яны аддалі Радзіме не толькі сваю творчасць, але і сваё жыццё.

У першы ж дзень вайны браты Лыньковы — Міхась, які быў старшынёй Саюза пісьменнікаў, і Рыгор — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» пайшлі ў свае часці, да якіх былі прыпісаны. Яны не паспелі нават развітацца з сем’ямі. I адна, і другая сям’я трагічна загінулі. Няма дакладных звестак пра смерць Грышы Лынькова. Некаторыя знаёмыя расказвалі, што бачылі яго на пераправе цераз Бярэзіну.

У асяродку творчага жыцця ў Бабруйску былі людзі з болыпым, чым у нас, юнакоў, вопытам. Гэта —

выкладчык музычнай школы, кампазітар Яўген Карлавіч Цікоцкі, настаўнікі Алёкса Жукоўскі, Рыгор BaxTa, Мікола Нікіцін. Яны выступалі на нашых сходах, a ў газеце і часопісе друкавалі рэцэнзіі на творы маладых. Гэта былі нашы першыя крытыкі, добрыя памочнікі Міхася Лынькова.

Бабруйск нашага юнацтва, нашай вясны вабіў моладзь не толькі як культурны цэнтр вялікай акругі, але і як горад, у якім пачыналіся сацыялістычныя пераўтварэнні, характэрныя для ўсёй Беларусі. На дрэваапрацоўчы камбінат, буйнейшую тады ў рэспубліцы новабудоўлю, ехалі юнакі і дзяўчаты, якія авалодвалі першымі ў жыцці прафесіямі. У цэхах лесакамбіната было шмат маладых рабочых, якія прабавалі свае сілы ў літаратуры. Заводская газета перыядычна выпускала літаратурныя старонкі, на якіх друкавала вершы і апавяданні маладых аўтараў. 3 Бабруйска, з лесакамбіната пачалі сваю жыццёвую дарогу нашы выдатныя паэты Пімен Панчанка, Сяргей Грахоўскі, Аляксей Зарыцкі, нашы вядомыя крытыкі Янка Казека і Фёдар Куляшоў.

Так, узышоўшы на небасхіл вялікай літаратуры, наш настаўнік быў ужо ў цэлым сузор’і многіх талентаў, адкрытых і па-бацькоўску ўзгадаваных ім.

На старонках газеты «Камуніст» з’явіліся першыя вершы нашага цудоўнага лірыка Міколы Аўрамчыка. 3 бабруйскай «Вясны» выправіліся ў вялікую дарогу апавяданні вядомага цяпер раманіста Міколы Лобана, вершы Яўхіма Кохана — вельмі адметныя тады ў маладой беларускай паэзіі.

Міхась Лынькоў быў сапраўднай душой і газеты, і ўсіх творчых сіл, якія гуртаваліся вакол яе. Дзіву даешся, дзе ён браў час і цярпенне, каб на першыя нязграбныя вершы вясковага хлопца пісаць самую грунтоўную рэцэнзію — ліст з падрабязным разборам кожнага радка, а пасля, уласнай рукой прычасаўшы гэтыя радкі, знайсці ім месца ў газеце. Тут, мабыць, памагала і практыка вельмі вопытнага педагога. Надрукаваўшы першы верш, Міхась Ціханавіч гэтым самым ускладаў на маладога паэта і вялікую адказнасць за сваю самастойнасць. Надрукаваўся? Ну дык глядзі ж, браток, старайся!

I мы стараліся. Нездарма да газеты, да яе рэдактара, нашага хроснага бацькі гарнулася столькі шчырых юнацкіх сэрцаў.

Успамінаючы тыя далёкія гады, гляджу на здымак, якому ўжо болей паўстагоддзя. Гэта здымак, можна сказаць, першага кангрэсу пісьменнікаў Бабруйшчыны.

Перад уваходам у будынак рэдакцыі «Камуніста» сфатаграфаваліся на памяць літаратурныя дэлегаты з усіх куткоў акругі. У самым цэнтры — Міхась Лвінькоў, з правага боку — Алесв Дудар, у самым нізе здымка, крайні злева — Рыгор Лынькоў, з правага боку ў шапцві-стаўбуне — Барыс Мікуліч, а ў другім радзе знізу, трэці злева — Алесь Жаўрук.

Гэтую фатаграфію можна чвітаць як цэлую гістарвічную карціну: любоў да літаратуры, да роднага слова аб’яднала самых розных людзей і па ўзросту, і па прафесіях, і па вопыту жыцця. Побач з вусатым лесніком Хведарам Бужаном, аўтарам ужо вядомай тады аповесці «Леснікі», сядзяць падлеткі, што паспелі толькі надрукаваць свае першыя паэтычныя радкі і, напэўна, упершвіню бачаць аб’ектыў фотаапарата. Нават па вопратцы можна вызначыць характар часу. Для нас гэта былі нялёгкія гады, але ўсе мы жылі высокай праўдай сваіх перакананняў, нясхіснай верай у шчасце, у будучыню свайго народа.

Семнаццацігадоваму юнаку, верш якога надрукаваны ў газеце, здавалася, што перад ім ужо самі сабой расчыняюцца вароты ў літаратуру, і таму асабіста я ўдзячнві Міхасю Ціханавічу за тое, што ён бвіў першві, хто па-сапраўднаму і сур’ёзна вучыў нас вымяраць карыснасць сваёй творчасці тым, наколькі тое, што мы пішам, важна і патрэбна людзям. Пасля я пераканаўся, што мае літаратурныя спробы — гэта толькі водгук ужо вядомых галасоў, што ў мяне, уласна кажучы, яшчэ мала ёсць чаго сказаць людзям. Таму не дзіўна, піто цэлае дзесяцігоддзе, за якое не з’явілася ў друку амаль ніводнага майго верша, было, бадай, самым плённым у маёй біяграфіі: гэта работа на Бабруйскім лесакамбінаце — слесарам, супрацоўнікам шматтыражкі, карэспандэнтам газеты «Камуніст». Пачаўшы друкавацца ў 1928 годзе, першую кніжку сваіх вершаў я рашыўся выдаць толькі праз пятнаццаць год — у час Вялікай Айчыннай вайны.

Памятаю, як некалі сабраў Міхась Ціханавіч нас, брыгаду пачынаючых песняроў, і разам з намі пайшоў на Бабруйскі станкабудаўнічы завод. Завод не выконваў плана. Вось мы і павінны былі праверыць, на што здольна наша паэзія — дапамагчы рабочым. Але добрых вершаў ні адзін з нас не змог напісаць. Выходзіла вельмі агульна, рытарычна, накшталт маіх радкоў: «Кожны напільнік, кожны варштат — за агрэгат, за агрэгат!» I толькі пасля таго, як мы на заводзе сталі сваімі людзьмі, як кожны дзень і ў кожным цэху пачалі выпускаць баявыя лісткі — «маланкі» з жывымі фактамі, з прыкладамі, з веданнем становішча на заводзе — тады з’явіліся і вершы. I хоць яны друкаваліся толькі ў цэхавых насценгазетах, аднак былі болей жыццёвыя, чым тыя, з якіх мы пачыналі свой дэбют у паэзіі.

Можа, ад таго, што яго маладосць гэтак цесна звязана з маім юнацтвам, я і цяпер, сам ужо стары і сівы, бачу яго маладым, нястомным, дапытлівым, заўзятым і азартным ва ўсім — і ў працы, і ў творчасці, і ў вольныя хвіліны адпачынку, у якія раскрываліся асаблівасці яго натуры.

Сярод пісьменніцкай браціі Міхась Лынькоў быў не толькі інжынер душ, але і інжынер, і тэхнік у літаральным значэнні слова. Колькі я памятаю, яго заўсёды вабіла жалеза, слясарнае начынне, маторы. Жывучы ў Каралішчавіцкім лесе, пад Мінскам, ён найбольшай асалодай лічыў — асядлаць свой матацыкл і аблятаць усе лясныя дарогі. He заўсёды гэтыя заліхвацкія аблёты завяршаліся трыумфам. Я быў тайным і міжвольным сведкам, як ён аднаго разу зляцеў з сядла свайго наравістага жалезнага рысака. Па тым, як ён выбіраўся з-пад адхону, як, пакрэктваючы, паціраў калені і без асаблівага энтузіязму зноў узбіраўся на сядло, я быў упэўнены, што на гэтым, можа, і закончыцца кар’ера гоншчыка. Але дзе там! Яшчэ многа год ён не расставаўся са сваёй «слабасцю», пакуль не захапіўся новай. Перабраўшыся на возера Нарач, ён ужо зрабіўся заядлым мараком, так і не расстаўшыся з маторам.

На чыстых, спакойных, а падчас і бурных хвалях любімай Нарачы дзесяткі і сотні сяброў і гасцей мелі шчаслівыя хвіліны ў жыцці — павандраваць пад мач-

тай карабля на чале з вопытным і выпрабаваным капітанам.

Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі душэўна чулы чалавек, да якога заўсёды шчыра горнуцца яго вучні. Той, у каго найболей вучняў і сяброў, мабыць, і ёсць самы лепшы настаўнік, настаўнік на ўсё жыццё.

Міхасю Ціханавічу — свайму рэдактару, старэйіпаму другу, удзячны многія, і асабліва тыя з нас, чыя жыццёвая і творчая біяграфія звязаны з Бабруйскам, з газетай «Камуніст», з «Вясной» — часопісам і незабыўнай вясной нашага жыцця.

II. За сталом памяці

Ён вельмі любіў дзяцей. Пра гэта сведчаць яго кнігі. Уся яго творчасць.

Пры сустрэчах з дзецьмі яго вочы заўсёды святлелі шчырай ласкай, поўніліся цяплом душэўнай радасці.

Гэта памятаюць усе, хто бачыў яго ў такія хвіліны. Але мы, яго сябры, бачылі, як некаторыя сустрэчы з дзецьмі каштавалі яму невыказнага душэўнага напружання, калі ён ледзь мог сябе стрымаць, калі цяжкі камяк падкочваўся да горла, калі нямела слова, а на вусны наплываў невымоўны боль. У такія хвіліны ён успамінаў свайго сына. Нярэдка здаралася так, што ў гурце хлопчыкаў нехта адзін-адзіны сваім абліччам, як дзве кроплі вады, быў падобны на незабыўнага Марыка.

Тае восені яго хлопчык пайшоў бы ўжо ў другі клас, але ўлетку на нашу Радзіму зрынулася няшчасце. У першы ж дзень вайны гітлераўцы пачалі бамбіць Мінск. Міхась Ціханавіч пайшоў на фронт. Жонка з сынам падаліся ў вёску, спадзеючыся, што ўратуюцца, перабудуць ліхалецце ў мясцовасці, дзе іх ніхто не ведаў. Але знайшлася чорная душа — здраднік, які выдаў сям’ю пісьменніка. Гестапаўцы прымчаліся ў вёску, схапілі маці. Хлопчыка вясковыя людзі хацелі ўратаваць. Яны стараліся засланіць малога, каб толькі ён нічым не выдаў сябе. Але ўбачыўшы, як фашысты па-

валаклі маці ў машыну, ён вырваўся з натоўпу і нема закрычаў: — Мама!

3 тае жахлівае часіны ніхто не чуў пра іх. Толькі попел бязвінных пакутнікаў, як попел усіх жудасных ахвяр фашызму, і дагэтуль грукае ў памяць людзей.

Непадалёк ад вёскі Паськавы Горкі на дваццатым кіламетры ад Слуцка па Бабруйскай шашы на велічным сумным помніку паміж ста шасцідзесяці прозвішчаў выбіта і імя Марыка.

Кім бы ён быў? Магчыма, матэматыкам. Таму што, яшчэ не пайшоўшы ў школу, пачаў сваё навучанне не з літар, а з лічбаў. Вельмі любіў лічбы. Як толькі ўбачыць дзе — не супакоіцца, пакуль мама-настаўніца не прачытае ўсе да аднае: слупкі лічбаў, табліцы гучалі для яго, як радкі вершаў. А магчыма, быў бы і паэтам...

I калі на абліччы Міхася Ціханавіча пазнейіпых год мы бачылі дачасныя маршчыны, а ў засмучаных вачах адбітак глыбокага болю, мы ведалі — гэта сляды і яго асабістай трагедыі.

У гадавіну з дня смерці пісьменніка быў сонечны дзень залатой восені. Вялікім гуртам родных, блізкіх і сяброў мы сабраліся пакланіцца яго памяці.

За памінальным сталом у яго доме ішла ціхая гаворка, дарагая ўсім нам тымі жыццёвымі падрабязнасцямі, пра якія ведаюць толькі блізкія людзі. Ціха і самотна гучала музыка. Тужліва плылі ў вырай «Жураўлі», яго любімая песня, пра якую ён не забыўся і перад сваім апошнім выраем.

Большасць з нас, яго вучняў, гаворачы пра свайго настаўніка, не маглі абмінуць нават драбніцы, цяпер ужо ў святле памяці, значнай і дарагой.

Міхась Ціханавіч вызначаўся заўсёдным адчуваннем не толькі сваёй адказнасці і абавязку перад грамадствам, але і выключнай душэўнай увагай да кожнага чалавека.

Той, хто ведаў дысцыпліну яго паводзін, строгасць абыходжання з самім сабою, не мог не даражыць знаёмствам і сяброўствам з ім. Многія памятаюць, з якой руплівасцю і густам выбіраў ён знакі сваёй увагі. Яшчэ задоўга да свята або асабіста важнай падзеі ў жыцці таварыша ён набываў самы прыгожы канверт, рэдкую марку, самую лепшую паперу. Хто не помніць яго ім-

клівага, выключнай прыгажосці почырку, мілых, вясёлых, дасціпных і задушэўных прывітанняў, пажаданняў, напісаных яго рукой! Ужо самім святам было атрымаць яго пісьмо, пачуць яго голас.

He лёгкім быў пачатак яго дарогі. Самыя першыя дзіцячыя ўражанні — гэта ўжо ўсведамленне адказнасці, доўгу і абавязку перад бацькам, перад маці, перад малодшымі ў сям’і, сям’і рамонтнага рабочага, якая ўся мясцілася ў чыгуначнай будцы, што стаяла ў полі, на перагоне паміж Тошчыцай і Рагачовам на 230 вярсце. Гэтую вярсту і тое, што бацька атрымліваў 12 рублёў 20 капеек, а маці, пераезная вартаўніца, 3 рублі на месяц, будучы пісьменнік запомніў на ўсё жыццё.

Запомніў ён і самую будку, пасярод якой стаяла вялізная гліняная печ, запомніў-і два маленькія акенцы, з якіх трэба было сачыць — калі пакажацца на даляглядзе паравозны дымок.

За памінальным сталом старэйшая сястра Пелагея Ціханаўна прыгадала, як малы Міхась, убачыўшы цягнік, хуценька надзяваў маміну спадніцу, падвязваў хустку, хапаў сігнальны ражок і сцяжкі. Выбегшы на раз’езд, закрываў абодва шлагбаўмы і выстаўляў зялёны сцяжок — шлях вольны!

Цягнікі на 230 вярсце не толькі не спыняліся, але нават не прыцішалі хады. На поўнай хуткасці машыніст мог убачыць толькі самае важнае і патрэбнае яму — зялёны сігнал. Але малому вартаўніку вельмі ж рупіла, каб выкананне службовага абавязку было па ўсёй форме і каб не пацярпела службовая кар’ера маці, у якое акрамя яго, першынца, былі яшчэ два сыны і дзве дачкі...

Малодшы брат пісьменніка Мікола Ціханавіч расказаў пра адзін незабыўны педагагічны ўрок, які даў яму старэйшы брат на доўгія гады. Гэта было, калі яны, круглыя сіроты, жылі ўжо ў Бабруйску, дзе Лынькоў, рэдактар газеты, быў ім і за маці і за бацьку.

Вучачыся ў школе, меншы незаўважна паддаўся беспрытульнай вольніцы і недзе з сябрукамі, такімі ж, як сам, трапіў у непажаданую кампанію, што паспытала смак віна. Сястра Аня адразу ж унюхала, што ад браціка пахне нечым недазволеным, і сказала старэйшаму. Міхась, не выказваючы ніякага абурэння, спакойна пазваў Міколку ў свой пакой.

— Зайшоў я,— расказваў Мікола Ціханавіч,— і здзівіўся: на стале стаяла бутэлька гарэлкі і дзве чаркі. Міхась сеў і сказаў мне — садзіся.— Чуў я, сказаў ён, што ты пачаў выпіваць, давай вып’ем разам.— I наліў чаркі. Запалаў я ўвесь ад сораму, адчуваю, гарыць агнём твар. А Міхась адчыняе шафу: — Вось тут яшчэ ёсць...— і паказвае на віно, белае, чырвонае.— Калі захочаш — пі... На гэтым скончылася наша «бяседа». Памятаю, што наступны раз я выпіў, калі атрымаў дыплом інжынера...

За сталом высветлілася яшчэ адна сямейная акалічнасць, вартая ўвагі,— усе тры браты Лыньковы пісалі вершы.

3 вершаў пачынаў Міхась, які падпісваўся — Васілёк, серадольшы назваў сябе — Рыгор Суніца. He адстаў і самы меншы — у школе, потым у тэхнікуме ён быў актыўным паэтам — аўтарам усіх насценгазет, a псеўданім сабе выбраў яшчэ задоўга да славутай братавай аповесці — Міколка-паравоз!

Гэта вельмі цікавая падрабязнасць, бо сам Лынькоў сваім чытачам і ў прыватнасці вучням Радзееўскай школы Буда-Кашалёўскага раёна, якія пыталіся ў аўтара — што ў аповесць увайшло з яго жыцця, адказйаў, што твор гэты не аўтабіяграфічны. Відаць, Міхась Ціханавіч быў залішне катэгарычны ў такім сцвярджэнні. He цяжка пераканацца, што любімая юнымі чытачамі кніжка «Міколка-паравоз», безумоўна, увабрала ў сябе шмат сямейных назіранняў, уражанняў і пачуццяў. Пісалася яна, калі Лынькоў меў ужо значны літаратурны вопыт, і што самы меншы ў сям’і Міколка з яго пацешным псеўданімам не мог застацца па-за ўвагай пісьменніка.

На ўшанаванні памяці Міхася Ціханавіча была жанчына, якая прыехала з Данбаса, з Горлаўкі. Вельмі цікавы быў яе расказ пра сваё жыццё. Яна — дачка Бучукаса, які калісьці разам з Лыньковым працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, але спасціг яго нядобры лёс трыццатых гадоў. Адаліна Іванаўна цяпер ужо жанчына ў гадах, мае ўнукаў, жыве памяццю пра свайго бацьку і пра Лынькова, памяццю свайго маленства. Ёй было тады сем-восем год, але яна запомніла друга іх сям’і назаўсёды, бо абавязана, як сцвярджае сама, Міхасю Ціханавічу сваім жыццём. Аднойчы, пе-

раходзячы Савецкую вуліцу, дзяўчынка ледзь не трапіла пад трамвай. Лынькоў у адно імгненне схапіў яе за руку і адцягнуў ад рэек. Гэта яна памятае. Памятае і яшчэ выпадак, дарагі ёй. Дзяўчынка спынілася на Ленінскай вуліцы перад вітрынай магазіна «Таргсін», стаяла, як зачараваная,— там была выстаўлена лялька такога хараства, што дзіця не магло адвесці вачэй. I асабліва падабалася дзяўчынцы плацце, што было на ляльцы. Міхась Ціханавіч убачыў сваю «хрэсніцу» і зразумеў яе захапленне. Але ні валюты, ні золата ў яго не было. Ён узяў за руку дзяўчынку, і сталі яны хадзіць па крамах, пакуль не знайшлі матэрыі, такое, як плацце ў лялькі. I цяпер жанчына памятае тое сваё плацце.

Стаўшы дарослай і жывучы далёка ад Мінска, яна ўвесь час імкнулася ўбачыць горад свайго маленства. Але толькі аднаго чалавека яна ведала, хто мог расказаць ёй пра бацьку — Лынькова. Яна прыехала ў Мінск, хадзіла па кнігарнях, купіла яго кнігі, даведалася адрас, але зайсці не рашылася. Вярнуўпіыся дадому, напісала вялікае пісьмо, і праз нейкі час атрымала адказ Софіі Захараўны — яго ўжо не было ў жывых...

Да таго, што я ведаў пра Лынькова, якому сам абавязаны многім, за гэтым сталом далучыліся шмат якія акалічнасці, што характарызуюць яго як чулага псіхолага і педагога.

Сястра Ганна Ціханаўна расказала, як аднаго разу, калі яны, малодшыя, нечым надта ўжо «дапяклі» старэйшаму, ён не сварыўся, не гразіўся, не ўшчуваў, ён толькі спытаўся: чаго вам не хапае? Адзеты, абуты, ёсць у вас кнігі, добра вучыцеся... Чаго вам не хапае? Сястра і цяпер памятае гэтую размову і памятае, што на пытанне брата ім хацелася, ім вельмі карцела сказаць — не хапае папружкі, добрае бацькавай папружкі. На гэтую папружку брат меў усе падставы і правы, але ён ні разу не пакарыстаўся імі.

Уся сям’я Лыньковых — браты: Міхась, Рыгор, Мікола; сёстры: Пелагея і Ганна падобныя не толькі абліччам, але і натураю, лынькоўскім характарам. Яны надзвычай тонка і востра адчувалі і адчуваюць гумар, іронію як сродак і спосаб здаровых сямейных узаемаадносін.

Пачуццё гумару, уменне ўбачыць сябе вачыма іншых людзей — уласціва ім усім, а старэйшаму брату —асабліва. Гэтая лынькоўская якасць, яго заўсёдны аптымізм, выключная самадысцыпліна памятны ўсім.

Прыкладам уласных паводзін ён вучыў, выхоўваў сям’ю. Ён ведаў — крый бог паддацца настрою, абурэнню, гневу, сарвацца ў голасе, ды яшчэ чаго добрага, даць волю рукам!

Толькі аднаго разу ён быў траха не адступіўся ад сваіх прынцыпаў: самы малодшы недзе загуляўся і позна прыйшоў дадому.

— Дзе ты быў? — пытаецца старэйшы. Маўчыць. Яшчэ раз тое ж пытанне — і зноў ніякага адказу. Міхась не адамкнуў дзвярэй. Мінула гадзіна, другая, поўнач ужо, а меншы не падае ніякіх прыкмет жадання вярнуцца або павінаваціцца.

Міхась надзеўся і пайшоў шукаць. Добра, што пошукі пачаў паблізу дома. У скрыні, збітай з дошчак для нейкіх гаспадарчых патрэб, у свежых драўляных стружках моцным сном праведніка спаў яго дарагі брат. Вядома ж, ён быў згодны, што вінаваты, але заспакоіўся ўжо адным тым, што пакаранне не надта цяжкое — за мілую душу можна праспаць ноч хоць і ў цеснай, няўтульнай скрыні, затое на мяккіх стружках...

Ішла гадзіна за гадзінай, а ўспаміны нашы набывалі ўсё большую цікавасць. I толькі сумная думка не давала спакою — як многа мы трацім, калі пакідаюць нас нашы сябры і настаўнікі.

Будзем жа ўдзячны памяці, якая многаму вучыць нас і тады, калі іх няма на свеце.

Міхась Лынькоў пры ўсіх яго высокіх тытулах, становішчы і перавагах перад намі, да канца сваіх дзён заставаўся самым строгім, самым патрабавальным перш за ўсё да самога сябе. Мабыць, адсюль яго выключная сціпласць, бескампрамісная сумленнасць.

Што можа быць самым цікавым у кватэры пісьменніка? Вядома, яго рабочы кабінет.

Яго кабінет застаўся такім, якім быў пры жыцці гаспадара. Але кожны, хто мае дакладнае вока і можа здзіўляцца, здзівіцца незвычайнай сціпласці абстаноўкі, якая вызначана характарам таго, хто тут жыў і працаваў. Hi малейшай адзнакі бытавой раскошы,

што часта вымагаецца нашымі асабістымі схільнасцямі.

Чатыры шафы занялі адну сцяну. Гэта бібліятэка. Класікі, сучаснікі, кнігі сяброў — толькі неабходнае і любімае. Бадай адзіная рэліквія, адно унікальнае выданне, але і тое не навідавоку, а непрыкметна стаіць у кутку — збор твораў Дастаеўскага, 1882 года.

Творы любімага Гогаля... Любоў да гэтага чарадзея слова пачалася з «Вечароў на хутары ля Дзіканькі», кнігі, падараванай хлопчыку Міхасю за паспяховае заканчэнне пачатковай іпколы.

Пры цяперашняй модзе на ўласныя кнігасховішчы бібліятэка народнага пісьменніка можа здацца вельмі беднай. Яго кабінет — самы меншы пакой у кватэры. Стол, за якім працаваў Лынькоў,— масавага стандартнага вырабу. За куды болей бліскучымі і эфектнымі сталамі сядзяць літаратурныя канцылярысты. Пры стале — канапка, болей падобная на тапчан. Вось і ўвесь «камфорт» чалавека, які меў, падкрэсліваю, і правы, і магчымасці не адставаць ні ад моды, ні ад стылю, ні ад іншых многіх «спакус» часу.

Міхась Ціханавіч заставаўся верным добрай «старамоднасці» сваіх перакананняў, духоўнай высакароднасці народнага інтэлігента, камуніста-ленінца.

1966—1976

3 Інтэрнацыяналам

I

У кожнага чалавека ёсць свае тайны, I нават такія, што, пражыўшы жыццё, не прызнаешся. Ёсць і ў мяне такая. Калі, бывала, і ўспамінаў пра яе, дык заўсёды суцяшала адно: добра, што ніхто не ведае. I не сказаў бы і вам, маўчаў бы сабе ціхам, тым болып цяпер, напрыканцы шостага дзесятку год, каб не адзін чалавек, пра якога я не магу не ўспомніць. Ён адзіны сведка гэтай тайны. Праз усё жыццё я ўдзячны яму за тое, што пасля, калі мы пазнаёміліся бліжэй, часта сустракаліся, бачыліся, ён ні разу нават намёкам не выдаў, што памятае тое, пра што я сам рады быў бы забыцца.

Даўно ўжо няма на свеце гэтага чалавека. Але памяць пра яго даражэй мне маёй тайны. Дый цяпер і яна ўжо мне самому здаецца не вартай увагі, хоць мучыла ўсё жыццё. Недзе на самым дне душы маёй доўга ляжаў, звіўшыся ў клубочак, мой сорам і, час ад часу прачынаючыся, як нядобры кот, драпаў кіпцюрамі маё сумленне.

«Божа мілы, чаму ты не ўбярог мяне ад гэтага легкадумнага ўчынку?» — думаў тады я, даючы сабе цвёрды зарок ніколі не пераацэньваць сваіх магчымасцей, не паддавацца лёгкім спакусам.

А сутнасць маёй тайны якраз і была ў гэтым: у саманадзейнасці, у імкненні адразу ж заваяваць сталіцу.

Можаце ўсміхацца сабе, а тады я меў сур’ёзны намер — што б там ні было, зрабіцца... артыстам! Тады я быў цвёрда ўпэўнены, што маё жаданне дае мне поўную падставу на такое рашэнне. Гэта быў час, калі кадры рашалі ўсё. Мы рашуча перабудоўвалі свет, ну, а мастацтва — не такая ўжо складаная штука, каб мы не маглі падступіцца да яго. Тым болып — мы, моладзь, камсамольцы. Мы стварылі свой, камсамольскі тэатр «Сіняя блуза». Па ўсіх гарадах, раёнах, заводах і фабрыках, рабочых клубах звінелі баявыя жыццярадасныя галасы, што нам па сіле выканаць любую задачу. 3 вышыні сваёй перавагі мы строга судзілі

ўсё, што было створана да нас, нават класіку. Памятаю, з якім запалам я выступіў супраць оперы «Царская нявеста», якую нам, удзельнікам камсамольскага злёту, паказвала нейкая заезная трупа. Раскрытыкаваў я оперу ў пух і прах не за тое, што яна была кепска, бездапаможна пастаўлена. Пафас майго пратэсту быў скіраваны не супраць правінцыяльнага ўбоства «нявесты», а супраць таго, галоўным чынам, што яна «царская». Як гэта нам, перадавікам, паказваюць нейкіх там цароў, баяраў, ды яшчэ ў царкоўныя званы звоняць! — абураўся я. I не сам сабе, і нават не на гэтым камсамольскім сходзе, а, уявіце маю найхрабрэйшую (каб не сказаць большага) рашучасць,— у ДРУку.

Гэты палымяны пратэст маёй душы быў змешчаны, як самы ўдарны матэрыял, на старонках жлобінскай чыгуначнай газеты «Ударнік», у якой я ў свае дваццаць год адразу займаў некалькі пасад: сакратара, уласнага карэспандэнта, карэктара, экспедытара і самага галоўнага, хто круціў вялізнае, цяжкае кола дапатопнай машыны, што друкавала нашу газету.

He зважаючы на разнастайнасць абавязкаў на сваёй непасрэднай рабоце, як чалавек, дасведчаны ў мастацтве, што «разбіраўся» нават у оперы, я быў упаўнаважаны кіраваць усімі мясцовымі талентамі. Чыгуначны клуб станцыі Жлобін таго часу безупынна кіпеў, як магутны кацёл, у якім гатавалася духоўная спажыва, што здавалася нам самай смачнай. Часта з-за перабояў у падачы электрычнасці адмяняліся кінакарціны, і тады на дзвярах паяўлялася аб’ява, амаль афарызм, якога заўсёды ў гэтых выпадках трымаўся наш адміністратар: «По случаю света кнно не будет». Брыгады ж «Сіняй блузы» не спыняліся ні перад якімі цяжкасцямі. Мы раз’язджалі па ўсіх вузлах, станцыях і паўстанках чыгункі. Упэўненыя, што гэта і ёсць самае сапраўднае мастацтва, мы асабліва націскалі на пафас, на сілу слова ў тым сэнсе, што са сцэны ўжо не гаварылі, а крычалі на поўную моц усіх сваіх галасавых рэзерваў. I што самае цікавае: нашы «сіняблузнікі» карысталіся поспехам. На іх быў усюды попыт. Асабліва, калі праграма канцэрта прыстасоўвалася да канкрэтных умоў, будавалася на мясцовым матэрыяле, тады поспех быў найбольшы. «Ай,

здорава, ай, прадзёрнулі!» Гэта была вышэйшая ацэнка для нас.

Аднак хутка расла, развівалася і культура народа. Стаў болей патрабавальны глядач і слухач. Ён ужо не задавальняўся рэпертуарам «сіняблузнікаў» з яго высока утылітарным зместам і прымітыўнай, бездапаможнай формай. Сам час вымушаў мастацкую самадзейнасць падымацца на больш дасканалы ўзровень агульнай культуры. I з’яўленне так званых ТРАМаў — тэатраў рабочай моладзі — было, безумоўна, новай, важнай і значнай ступенню якаснага росту самадзейнасці, выяўлення людзей сапраўды здольных, артыстаў не па службовай разнарадцы, а па прызванню.

У Мінску быў створаны рэспубліканскі ТРАМ. Асновай яго калектыву стала моладзь, якая ўжо мела сцэнічны вопыт, прайшла прафесійную падрыхтоўку, але рос тэатр і папаўняўся за кошт самадзейных, перыферыйных сіл. Быў абвешчаны нават дадатковы набор. He перамог спакусы стаць артыстам і я, упэўнены, што ўжо блізка падышоў да мастацтва, а галоўнае — ведаю самыя баявыя яго задачы, і якім яно павінна быць.

У вызначаны дзень я прыехаў у сталіцу. I тут лёс мне адпомсціў не толькі за маю самаўпэўненасць, але і за ваяўнічую нецярпімасць нават суседства тэатра з царквою — тэатр рабочай моладзі змяшчаўся ў... касцёле. Само гэта ўжо не абяцала мне ўпэўненасці ў поспеху. Падбадзёрыла і абнадзеіла толькі адна нечаканая акалічнасць: экзамены прымаў чалавек, якога я ведаў па першым у маім жыцці сапраўдным спектаклі. Убачыўшы адзін раз, я ўжо не мог яго забыцца. Гэта была «Бацькаўшчына» Кузьмы Чорнага на сцэне тэатра, які мы цяпер завём купалаўскім. He памятаю, з якое нагоды прыязджаў я ў Мінск, бо для мяне, чыгуначніка, гэта было прасцей простага — сесці ў любы цягнік і прыехаць. He памятаю прычыны прыезду яшчэ, відаць, і таму, што тое ўражанне, якое зрабіў на мяне ўбачаны спектакль, было настолькі новае, нечаканае, што перавярнула дагары нагамі ўсе мае — наіўныя і прымітыўныя — уяўленні аб мастацтве.

Што ж так узрушыла, узварушыла ўсю маю істо-

ту? Без чужой, старонняй падказкі я ўжо і сам не мог адказаць — праўда жыцця, якая стала мастацтвам.

Леапольд Гушка, яго жонка, сын, дачка — такія натуральныя ў сваіх клопатах, у спадзяваннях на шчасце, былі для мяне ўжо не артыстамі, а жыццёва рэальнай сям’ёй, і апынуўся я не ў тэатры, а ў хаце людзей, спазнаваць жыццё якіх — мая пільная душэўная неабходнасць. Добрыя, шчырыя, даверлівыя, але бездапаможныя перад законамі чужога, несправядлівага грамадства, яны церпяць крушэнне ўсіх сваіх надзей — аднае за другой, даходзячы да поўнага адчаю. Трагічнае беспрасвецце і безвыходнасць зусім зламалі б гэтых людзей, каб не адзін агеньчык, які засвяціўся ў іх душы. У Гушкавай хаце паявіўся чалавек, які пэўна і выразна ведаў мэту барацьбы: мясцовы падпольшчык — бальшавік. I што мяне асабліва ўразіла, што ён, каб выказаць свае ідэі, не шукаў адмысловых формаў, не ўкладаў іх у гучныя слоўныя заклікі. Ён гаварыў моваю, вобразамі, самымі блізкімі таму асяроддзю, у якім жыў і з якога выйшаў сам. He афіцыйны герой у разуменііі плакатнага, утылітарнага мастацтва, якое прапагандавалі мы ў сваіх «сіняблузных» спектаклях, а жывы, натуральны, звычайны чалавек, які мае перад сабою ясную мэту, і хоць на галаву стаіць вышэй за ўсіх іншых, але знешне нічым сярод іх не толькі не вылучаецца, а наадварот — яшчэ болей сціплы, даступны, патрэбны і зразумелы кожнаму.

Бальшавіка-падпольшчыка іграў Міхаіл Зораў, на той час ужо вядомы акцёр і рэжысёр.

I цяпер як жывы стаіць у памяці яго Евель Цывін.

Вось ён заходзіць у Гушкаву хату, стуліўіпыся, пацірае ад холаду рукі, пацепвае плячыма.

— Халаднавата ў вас у хаце, а каля лесу жывяце...

Усім вядома, чаго прыйшоў ён сюды — знайсці магчымасць устанавіць сувязь з забастовачным камітэтам ткацкай фабрыкі. Але будзённы клопат, якім жывуць людзі,— гэта і яго клопат, яго натуральная чалавечая цікаўнасць. Гаворачы пра напружанае становішча ў рэвалюцыйным Петраградзе, ён неўпрыкмет падыходзіць да калыскі, што вісіць на круку сярод хаты. Адхіляе ражок дзяружкі. «О!» —усклікае ён у

захапленні і прыцмоквае языком. Якраз жа ў гэтую хвіліну яму, бачыце, конча трэба ведаць, як завецца дзіця.

— Віця,— адказвае маладая маці.

— Віця!.. Віцька!..— паўтарае ён радасна, як бы дазнаўшыся пра самае галоўнае, дзеля чаго сюды і прыйшоў...

Уражанне ад спектакля і асабліва ад тае, новай для мяне, праўды мастацтва, якую адкрываў Зораў, у пэўным сэнсе і мела той вынік, што я ў глыбіні душы, тайна ад усіх сяброў і знаёмых, рашыўся на самаахвярны подзвіг у імя багіні Мельпамены.

Пераступіўшы парог храма, у якім размясцілася яна, высяліўшы адсюль бога вышэйшага рангу, я адразу ж упэўніўся, што перацаніў свае магчымасці. У тэатр дабіралася зусім нязначная колькасць акцёраў і толькі на пэўнае амплуа. 3 усяго вялікага гурту самадзейных энтузіястаў, якія таўкліся ў фае, тэатру трэба было выбраць двух-трох, але сапраўды здольных.

Ружовыя мае намеры развеяліся ў адно імгненне. Астаўся толькі адзін маленькі агеньчык спадзявання на цуд — а раптам? А раптам той, хто адкрыў мне новыя таямніцы мастацтва, закіне ў маю душу зярнятка надзеі? У сваім узрушэнні я быў падобны на чалавека, якога точыць невядомая хвароба, і толькі адзіны доктар мае права вызначыць дыягназ і сказаць праўду. Гэтым доктарам быў Міхаіл Зораў...

Дачакаўшыся свае чаргі, я ўвайшоў у пакой. Гэта было вучэбнае памяшканне, з класнымі лаўкамі і столікам, за якім сядзеў ён. He памятаю, ці былі яшчэ там экзаменатары, ці сядзеў хто за партамі. Як мне здалося, у абсалютна пустой зале быў толькі ён адзін, і нават не ён сам, а яго вочы — глыбокія, праніклівыя, дапытлівыя, але добразычлівыя, з ледзь улоўнай усмешкай нейкай вінаватасці і засмучэння.

Акінуўшы мяне паглядам, ён на хвіліну задумаўся, потым сказаў:

— Вы — стары прафесар. У вас шмат вучняў, удзячных вам. Яны вас любяць, і вы любіце ix. I вось вы ўваходзіце ў сваю аўдыторыю. Вы бачыце позіркі блізкіх вам людзей, сваіх аднадумцаў. Як вы адчуваеце сябе ў такую хвіліну? Пакажыце мне...

Гэта быў так званы эцюд — псіхалагічная задача, ад выканання якой залежаў мой лёс. Школі нават і ў сне не сніўшы пра такі высокі тытул, я разгубіўся. Бачачы гэта, Міхаіл Абрамавіч пачаў дапаўняць, узбагачаць вобраз новымі падрабязнасцямі. Ён сам вывеў мяне з пакоя, каб я, нанава ўваходзячы ў «сваю» аўдыторыю, адчыніў дзверы ўжо не ў якасці выпадковага безнадзейнага просьбіта, а як самы жаданы валадар гарачых сімпатый дзесяткаў сваіх прыхільнікаў, што сядзяць у гэтай зале, а сярод іх і сам Зораў.

Здаецца, разы два ці тры я адчыняў дзверы, здымаў уяўны капялюш, клаў на стол уяўны цяжкі партфель, папраўляў на носе не ўяўныя, а сапраўдныя акуляры, ветліва адказваў на знакі ўвагі сваіх студэнтаў, сярод якіх сядзеў і мой экзаменатар і старанна ківаў галавой, хоць для яго ўжо было канчаткова ясна, што прафесара з мяне не выйдзе.

Што навяло яго на думку паглядзець самадзейнага правінцыяла ў ролі прафесара?

Я тады быў упэўнены, што адзіная выпадковая акалічнасць — тое, што я быў у акулярах, якія, напэўна, надавалі мне асаблівую паважнасць. Праўда, можа быць, што не адны акуляры, а і ўвесь мой выгляд. Як я ўжо сказаў, працаваў я на чыгунцы. У тыя гады чыгунка жыла па законах самай высокай дысцыпліны. Палітаддзелы дарог і аддзяленняў рашалі надзённыя задачы транспартнага ўзбраення краіны. Чыгуначная дзяржава строгім статутам вымярала адказнасць кожнага свайго працаўніка. Была ўведзена форма абмундзіравання з усімі службовымі адзначэннямі.

На мужнае спатканне з Мельпаменай я і з’явіўся, можна сказаць, у поўнай красе свайго казённага мундзіра — цяпер ужо і не памятаю, у якога колеру кіцелі, а тое, што шапка мая была з цёмна-малінавым кантам,— помню добра. I хоць ніякіх іншых адзнак не было на мне, відаць, і гэтага было дастаткова, каб Міхаіл Абрамавіч убачыў у маёй асобе рэальнага кандыдата на высокую прафесарскую пасаду.

Так ці прыблізна так разважаў я тады, пасля свайго бліскучага правалу, седзячы на самоце ў скверы каля тэатра, у якім я ўпершыню ўбачыў незабыўную «Бацькаўшчыну». Шустрыя гараджане снавалі паўз

мяне, як мурашкі. У кожнага быў свой клопат, свая радасць, свой прыпынак, сваё месца ў гэтым агульным мурашніку. I толькі я, нікчэмная казурка, не вельмі ясна ўяўляў сабе, якой радасцю напоўню сваё жыццё, дзе знайду свой прыпынак. Тады я нават не мог падумаць пра такое дзіва, што міне якія чатыры дзесяткі гадоў, і я, сталы мінчанін, буду жыць якраз у доме, з вокан якога мне цяпер відзён і тэатр, і гэты сквер з яго ўтульным мілым фантанам, вакол якога весела бегаюць мае ўнучкі...

Але гэта я вельмі ж запабег наперад. Тады будучыня мая мне была не зусім яснай. Для ўзнёслага настрою я не меў падстаў яшчэ і таму, што ў кішэні майго важнага кіцеля было... пяць капеек. Чамусьці гэтая сітуацыя з пятаком мне помніцца і цяпер. Ці то далёка было яшчэ да палучкі, і я, выбіраючыся ў дарогу, не рашыўся ні ў кога пазычыць грошай, каб не прагаварыцца, куды еду, ці проста юнацкая безразважнасць, не спыняючыся ні перад якімі перашкодамі, ішла, што называецца, на злом галавы — сказаць цяпер не бяруся, але той гарачы летні дзень здаўся мне такім бясконца доўгім, што я ледзь дачакаўся вечара, калі адыходзіў мой цягнік.

Звычайна, стаўпіы пасажырам, кожны душэўна далучаецца да таго шчымліва прыемнага ўзрушэння, якое авалодвае чалавекам у клапатлівай мітусні на вакзале, а потым у вагоне, калі цягнік вось-вось, грукнуўшы буферамі, як бы нехаця кранаецца з месца, і нават ужо ў разгоне, калі за акном пачынаюць мільгаць лясы, палі і шырокія далягляды, ты ўсё яшчэ доўга не можапі супакоіцца ад таго хвалявання, што апанавала цябе перад дарогай.

Усе гэтыя перажыванні, знаёмыя кожнаму, але толькі не чыгуначніку, у кішэні якога ляжыць службовы білет. Супраць усіх хваляванняў, уласцівых пасажырам, у чыгуначніка выпрацоўваецца службовы імунітэт, гарантаваны ўпэўненасцю, што яго месца ніхто не зойме.

Гэта была мая адзіная перавага, якая, аднак, ужо не магла даць мне ўцехі. Месца ў вагоне — не месца ў жыцці. Міхаіл Абрамавіч Зораў хацеў зрабіць мяне прафесарам. Які ён шчодры і добры чалавек! А я, няўдзячны хамут, так падвёў яго...

Калі б я расказваў вам аповесць свайго жыцця, дык пасля гэтага шматкроп’я я напісаў бы «працяг будзе» і пасля перапынку перайшоў бы да яе другой часткі.

II

«Працяг будзе» — так называўся спектакль, які я неўзабаве ўбачыў у Мінскім ТРАМе. Ён быў пастаўлены Зоравым. I самай важнай для мяне акалічнасцю было тое, што галоўную ролю ў гэтым спектаклі іграў Зораў. I быў ён не хто іншы, а прафесар! Стары, разумны, мудры нямецкі прафесар! Сапраўды, у яго было шмат вучняў, удзячных яму. Яны лавілі кожнае слова свайго настаўніка. Але ў Германіі пачыналіся падзеі, якія бязлітасна, з болем, з крывёю шматалі на кавалкі не толькі людскія лёсы, а жыццё ўсяго народа. Правакацыйны падпал рэйхстага, вогнішчы на плошчах, у якіх гарэлі творы лепшых розумаў чалавецтва... He грэбуючы ніякімі сродкамі, улады дамагаліся самыя нахабныя і прагныя палітычныя авантўрысты. Жахлівая расколіна, што разрывала краіну, прайшла цераз самае сэрца старога прафесара Ведэля.

У яго хірургічную клініку, пасля чарговай фашысцкай расправы, дастаўляюць раненых падполыпчыкаў. Але для гітлераўскіх малойчыкаў не існуе ні гуманных, ні маральных уяўленняў. Ашалелыя, яны рвуцца ў палаты. Са сцяны кабінета прафесара зрываюць партрэт яго любімага настаўніка і вешаюць партрэт фюрэра. У разгромленай лабараторыі, якой аддадзены многія гады працы, прафесар з адчаем, з болем душэўным падводзіць пад сваім жыццём тую раіпучую канчатковую рысу, за якой пачынаецца свядомая барацьба і мужны грамадзянскі выклік карычневым цемрашалам:

— Трыццаць пяць год я прыходзіў сюды і вакол сябе бачыў галовы, у якіх распальваў першую дапытлівую думку... А сёння я ўбачыў вышчараныя звярыныя морды!..

Хіба думаў тады Міхаіл Абрамавіч Зораў, вымаўляючы гэтыя гнеўныя словы, што так хутка і так

зблізку сам убачыць гэтыя «вышчараныя звярыныя морды»?

Жахлівая вестка застала яго ў Маскве. Мастацкі кіраўнік маладога тэатра, ён быў на Усесаюзнай творчай нарадзе. 3 вялікімі цяжкасцямі ён дамагаецца вярнуцца назад, дадому, у Мінск. Ён упэўнены, што на агнявым рубяжы барацьбы з фашызмам спатрэбіцца і зброя палымянага мастацкага слова. Зораў паведамляе ЦК камсамола аб сваім намеры рыхтаваць тэатр для паездкі на фронт. «Рэпертуар у нас ёсць,— казаў ён,— «Як гартавалася сталь», «Працяг будзе». Трэба падумаць аб пастаноўцы «Авадня». Роля Авадня была асабліва дарагая для яго. 3 яе Зораў пачынаў свой шлях у тэатры, будучы яшчэ зусім юнаком.

Падзеі першых ваенных дзён у Мінску развіваліся з такой трагічнай хуткасцю, што тэатру нават не ўдалося сабрацца: многія акцёры пайшлі ў армію, некаіорыя не паспелі выбрацца з горада.

Трагічны лёс напаткаў і кіраўніка тэатра. Фашысцкія захопнікі і іх паслугачы ведалі пра значэнне і месца Зорава ў беларускім мастацтве. Яны былі б рады скарыстаць яго аўтарытэт у правакацыйных намерах, але гэты з выгляду ціхі і нерашучы чалавек астаўся да канца верны тым нясхісным грамадзянскім перакананням, якіх ён трымаўся заўсёды ў жыцці.

Міхаіл Абрамавіч, як і сотні тысяч людскіх ахвяр, апынуўся за калючым дротам мінскага гета. Цяпер ужо мала хто мог пазнаць у ім таго Зорава, якога мінчане яшчэ зусім нядаўна бачылі на сцэне то суровым, патрабавальным упаўнаважаным Рэўваенсавета ў «Мецяжы», то летуценным рамантыкам у «Платоне Крэчаце», то захапляліся шэдэўрам рэжысёрскай дасканаласці — спектаклем «Апошнія», пастаўленым разам з I. Раеўскім.

За ганебнай фашысцкай агароджай, у засценку жудасных здзекаў над чалавечай годнасцю Зораў выконваў сваю апошнюю ролю. На апошнія ўласныя сродкі, на ўбогія ахвяраванні сяброў па няшчасцю ён стварыў у гета сталовую. Абняможаныя, знясіленыя нявольнікі — старыя і дзеці — з удзячнасцю і надзеяй гарнуліся да гэтага добрага і чулага душой чалавека.

Цёмнай восеньскай ноччу другога года акупацыі насупраць халупы, у якой ён жыў, спынілася машына. Дастаткова было глянуць у акно, каб зразумець, што прыйшла тая хвіліна, якое не адкладзеш, не затрымаеш. Галоўнае — сустрэць яе з годнасцю, на якую здольна твая грамадзянская і чалавечая мужнасць.

Выдатны мастак, які ў жыцці, у абыходжанні з людзьмі ніколі не падкрэсліваў свайго таленту, на гэты раз па-рэжысёрску настолькі дакладна, а па-акцёрску настолькі дасканала і на самай высокай ноце ўсяго хараства сваёй душы — так завяршыў апошні эцюд свайго жыцця, што смерць яго зрабілася легендай.

Нямногія сведкі яго апошняй хвіліны схільны былі думаць, што розум яго памуціўся. Лічыць так, ведаючы Зорава, яго характар, глыбока затоеную эмацыянальную сілу гэтай натуры, было б знявагай яго памяці.

Ён добра ведаў, што ні аднае ночы не спалі знявераныя, зняможаныя адчаем і роспаччу вуліцы і завулкі Мінска. Машыны гойсалі адна за адной — цугам, калонамі. Пачыналася масавае, пагалоўнае вынішчэнне. I ніякая цемра не магла схаваць ад людскога вока аніводнага фашысцкага злачынства. 3 начных акон, з гарышчаў хат, з падземных скляпенняў, з руін, з падваротняў, з каменных ям дзесяткі, сотні вачэй бачылі, як нямецкая машына спынілася каля хаты Зорава і як з асветленых фарамі весніц выйшаў ён — спакойны, прысутулены, пацепваючы плячыма і хукаючы на замёрзлыя далоні — якраз як бальшавікпадпольшчык Цывін: «Халаднавата ў вас...»

Усёй істотай, кожным сваім рухам ён адчуваў, што ў гэтую золкую восеньскую ноч на яго глядзіць жудасная затоеная аўдыторыя, глядзіць з невыказным страхам, а можа быць — і з верай, са спадзяваннем.

Karo ён успомніў у гэтае імгненне? Любімага ім Авадня ці прафесара Ведэля? А можа быць, усіх разам, усе свае ролі, сыграныя за кароткае жыццё, сыграныя страсна, з глыбокім перакананнем розуму і сэрца...

Роўна, не прыпыняючы хады, ён ступіў на пры-

ступку машыны, павярнууся тварам да святла і на ўсю сілу, якая яшчэ ў яго аставалася,— з болем, з пакутай, але і з надзеяй, вырваў са сваіх грудзей словы, якія потым далёка разышліся па затоеных цёмных кварталах пакутнага горада. Гэта былі словы «Інтэрнацыянала».

Ударам рукі ён адкінуў дзверцы і пераступіў парог душагубкі.

Гэта быў выклік у твар ворагу — выклік, поўны гневу, нянавісці і пагарды.

Так паміралі яго героі.

Так памёр ён сам.

1971

Таварыш камісар

У верасні 1939 года, прыехаўшы з Адэсы, з лячэння свайго раматуса, я хадзіў, апіраючыся на кіёк. Боль, асабліва ў каленях, якія рыпелі і скрыпелі ў суставах, атручваў мне ўвесь настрой. Аднак наспявалі такія падзеі, якія былі мацней за ўсякія асабістыя настроі. Немцы ішлі па Полыпчы, набліжаліся да нашых граніц. Хоць і было між намі пагадненне, але глыбокая трывога і неспакой адчуваліся ў нашым жыцці. I той, хто жыў у той час у Мінску, вельмі блізкім да мяжы варожага свету, не мог быць спакойны. Пачалася мабілізацыя запаснікоў. Атрымаў позву і я. Мне належала неадкладна з’явіцца ў Чырвонае Урочышча, у размяшчэнне 84-га асобнага аўтабатальёна 2-й стралковай дывізіі. Мая жонка і двухгадовы сын жылі тады ў Доме творчасці ў Пухавічах на становішчы бескватэрных мінчан, паколькі, акрамя пакутнай хваробы суставаў рук і ног, я яшчэ не паспеў ачуняць і ад іншай глыбокай траўмы — два гады таму назад мяне выключылі з камсамола, вытурылі з работы, і толькі дзякуючы падтрымцы і дапамозе братоў Лыньковых — Міхася і Рыгора — я са сваёй сям’ёй змог сточваць канцы з канцамі. Рыгор на сваё імя ўзяў у выдавецтве для мяне спеіпную работу. Дзень і ноч, не разгінаючы спіны, я перакладаў творы А. П. Чэхава. Меўся выйсці яго вялікі аднатомнік. Перакладзены былі яго аповесці і п’есы, але выданню кнігі перашкодзіла вайна. 3 пакойчыка, у якім мы туліліся на прыватнай кватэры, гаспадыня, ведаючы, у якім становішчы я апынуўся, пачала гнаць «ненадзейнага» жыльца. Нават падала ў суд, які і вынес рашэнне — выселіць. Міхась Ціханавіч Лынькоў, тады старшыня Саюза пісьменнікаў, не пакінуў мяне ў бядзе. Ён папрасіў адміністрацыю літфонда даць магчымасць маёй сям’і прытуліцца ў пухавіцкім доме. Жонка з сынам пасяліліся ў хатцы вартаўніка саду, а я паехаў лячыцца. I вось, вярнуўіпыся, атрымліваю позву ў часць, да якое быў прыпісаны.

Як дабрацца з Мінска да Чырвонага Урочышча?

Цяпер кожны мінчанін пасмяяўся б з такога пытання. Тады ж гэта было не так проста. Пісьменнікаў, механізаваных уласнай транспартнай маёмасцю, як цяпер, не было. Самым буйным аўтамагнатам быў Паслядовіч — пісьменнік, паляўнічы, нястомны вандроўнік. Са сваім матацыклам ён якраз і выручыў мяне.

— Сядай,— сказаў ён,— як бачыш дамчу.

I, праўда, мінут праз дваццаць — трыццаць я ўжо быў на месцы, а Макар Трахімавіч памчаўся на сваім жалезным рысаку далей па шашы, у Пухавічы.

Паблукаўшы са сваім кійком па сасновым бары, я нарэшце знайшоў аўтабат, натрапіўшы якраз на самога камісара часці. Бо, ніколі не служыўшы, а ў часе прызыву зусім збракаваны па вачах, я быў настолькі цывільны, што для любога старшыны выглядаў бы ў сваёй бездапаможнасці смяшней за Швейка.

Камісар быў кадравы ваенны, ваенны па прызванню, але ў ім я адразу адчуў душэўную прывабнасць. За ўсёй яго вайсковай дакладнасцю, нешматслоўнасцю і патрабавальнасцю высвечвалі ў яго жвавых, пад чорнымі брывамі, вачах агеньчыкі цікаўнасці да незнаёмага чалавека: а хто ты такі, на што здатны?

У гэтым сэнсе я і пачуў пытанні камісара.

Усё расказаў я яму пра сябе: працаваў у газеце, быў выключаны з камсамола, хоць праз дзевяць месяцаў адноўлены, але маю вымову за прытупленне пільнасці. Камісар уважліва выслухаў мяне. Нейкі час маўчаў. I зусім нечакана так вызначыў мой ваенны лёс:

— Заўтра збяром камсамольскі сход — буду рэкамендаваць цябе сакратаром бюро ВЛКСМ.

Пры ўсёй сваёй недарэчнай цывільнасці я, ведаючы, што ваенныя загады не падлягаюць ніякім пярэчанням, усё ж паспрабаваў прамармытаць штосьці аб сваёй негатоўнасці, але, мабыць, настолькі бездапаможнымі доказамі, што камісар не звярнуў ніякай увагі.

— Усё,— сказаў ён,— кідай палку, ідзі атрымай абмундзіраванне.

Але атрымаць яго было не так проста. У гэтым я неўзабаве ўпэўніўся. Перад тым, як скінуць сваё і надзець казённае, трэба было прайсці некалькі папярэдніх абавязковых выпрабаванняў.

Пад соснамі два вясёлыя цырульнікі з усёй увішь.асцю начыста абчыкрыжвалі пышныя шавялюры, заліхвацкія чубы і выгладжаныя прычоскі маладых і пажылых запаснікоў, якія бог яго ведае на які час развіталіся з прывычным парадкам жыцця. Стаў у чаргу і я. Хоць сама працэдура развітання з шавялюрай была імгненная, аднак чарга набліжалася да сваёй мэты без асаблівага энтузіязму. Куды з большай ахвотай пасля гэтага ўсе мы, нагала абстрыжаныя пад нулёўку, рынуліся ў лазню.

Мыючыся, чалавек заўсёды адчувае палёгку, у якім бы смутным настроі ён ні быў. Хоць і мінула з таго часу болей за трыццаць гадоў, і многае, найболып важнае, пазабывалася, я чамусьці памятаю гэтую хвіліну, хвіліну нейкага вельмі важнага для мяне душэўнага прасвятлення. Упершыню, мабыць, я гэтак выразна адчуў, што, становячыся салдатам, чалавек бярэ на сябе самы найвышэйшы абавязак перад жыццём, перад людзьмі, перад сваімі роднымі і блізкімі — гатоўнасць, калі спатрэбіцца, памерці — чыстым. Ніколі з такой дапытлівай цікаўнасцю я не разглядаў самога сябе, з асаблівай стараннасцю намыльваючыся грубым, чорным мылам і тручыся жорсткім рагожавым вехцем...

У лазні будучы салдат якраз пераступае тую мяжу, якая рашуча і канчаткова дзеліць напал яго жыццё: на тое, ужо вядомае, перажытае, і тое невядомае, што нясе столькі незразумелай трывогі.

Адчуванне ўзрушанасці і невядомасці, якое жыло ў кожным з нас, раптоўна адарваных ад звыклага асяроддзя, ад сваіх клопатаў, поўніла нас. Ніхто не ведаў тады, што чакае нас, якія, незалежныя ад нас, падзеі могуць адбыцца заўтра, але што яны павінны адбыцца, не могуць не адбыцца — адчуваў кожны. Іначай бы мы не скідалі з сябе цывільнага адзення, не мыліся б у гэтай пратручанай карболкай лазні і не надзявалі б на сябе даволі выцертыя, нямала ўжо ношаныя да нас гімнасцёркі...

3 адзяваннем яшчэ паўбяды. Але вось з абуваннем — поўная бяда, асабліва для такога служакі, як я. Аднымі цяжкімі салдацкімі чаравікамі не абыдзешся, не ўкруціўшы лыткі — трывала і надзейна — абмоткамі. Рызыкуючы астацца ў поўнай адзіноце, я

асмеліўся нарэшце папрасіць болып вопытнага за мяне запасніка:

— Пакажыце, калі ласка, як гэта робіцца...

Пажылы дзядзька не толькі паказаў, а ўзяў доўгія, пруткія брызентавыя спавівачы, скруціў імі мае ногі так, што я адчуў сябе ў іх як у драўляных калодках.

Пры поўнай ваеннай выправе заставалася апопіняе — ваенізаваць галаву.

На жаль, не такая гэта лёгкая штука, як думалася мне: надзеў пілотку — і гатоў. Дзякуй яму, і тут навучыў мяне болып вопытны салдат: «Надзень, але не ніжэй як на два пальцы ад правага брыва. Толькі цяпер у цябе будзе права і абавязак — казыраць. Але гэта такое мастацтва, што адразу ім не авалодаеш».

I ўсё ж я рызыкнуў паспрабаваць. Заявіўшыся ў поўнай ваеннай акрасе да свайго камісара, я махнуў рукою над правым вухам і далажыў:

— Явіўся па вашаму загаду.

Камісар нейкую хвіліну глядзеў на мяне моўчкі, потым нечакана ад усяе свае шчырай душы зайшоўся залівістым рогатам.

— Вось што,— сказаў ён, нарагатаўшыся,— пойдзеш на склад і скажаш, каб выдалі табе боты, а заадно — і гімнасцёрку.

I, калі я ўжо меўся павярнуцца, дадаў:

— I фуражку. Паспяшыў ты, браток. Харошая была шавялюра. Шкада...

Вядома, шкада. Яшчэ як! Каб жа я ведаў, што нават такі вайсковы невук, як я, калі яму даверылі пасаду камсамольскага сакратара, ужо не проста салдат, a непасрэдны памочнік самога камісара.

Па валасах не плачуць толькі пры адной вядомай непрыемнай прычыне. «Дык чаго ж асабліва перажываць?» — хутка ўцешыў я сам сябе і пабег абмундзіроўвацца нанава.

Напружаная невядомасць наша хутка скончылася, калі быў атрыманы загад — ідзём вызваляць Заходнюю Беларусь. Радасць уз’яднання была блізкая сэрцу кожнага. Першы гарадок па той бок мяжы, у які ўвайшла наша часць, быў Ракаў. Гэта было познім надвячоркам. Памятаю, якое ўзрушэнне поўніла мае пачуцці. Вячэрні гарадок кіпеў, як мурашнік: кожнага чырвонаармейца абступалі дзесяткі людзей — цікаўных,

дапытлівых, якім усё хацелася ведаць, пра ўсё дазнацца. У болыпасці сваёй гэта было яўрэйскае мястэчка. I мяне асабліва ўразіла патрыярхальнасць побыту. Смутна прыгадвалася тое, што даўно, яшчэ ў маленстве, бачыў у яўрэйскіх сем’ях, якія жылі ў нашых вёсках. Манеры, звычаі, традыцыі, кансерватыўнасць у поглядах былі як сустрэча з мінулым, з жывымі тыпамі часоў Шолама-Алейхема: бароды, пэйсы, лапсардакі, ярмолкі...

Ведаючы, што адзін наш пісьменнік, які жыве ў Мінску, родам адсюль, я перадаў ад яго прывітанне землякам.

Божа, што тут пачалося! Заварушыўся, затрапятаўся ўвесь гарадок. Пачаліся росшукі радні і сваяцтва: «Прывет ад Фінкеля, ад Уры Фінкеля!»

Хутка ў суправаджэнні магутнага родавага гурту я ўжо аглядаў доўгі, як скарбовая абора, дом, у якім нарадзіўся і вырас пісьменнік, мой добры знаёмы, які не раз расказваў мне пра сваё мястэчка і пра гэты дом...

Назаўтра раніцай мы ўжо былі на гродзенскіх узвышшах. Гэта быў, бадай, адзіны горад, радасць сустрэчы з якім была засмучана нечаканасцю злога, яраснага супраціўлення. На што разлічвалі, на што спадзяваліся заядлыя пілсудчыкі, рынуўшыся на скрут галавы супраць Чырвонай Арміі на подступах да горада? Хутчэй за ўсё — на бяздумную авантурную фанабэрыю, якая не абышлася без ахвяр. Без правакацый не абышлося і ў самім горадзе. 3 самай высокай касцельнай званіцы раптам адна за другой пачуліся кулямётныя чэргі па нашых падраздзяленнях, якія пераходзілі мост цераз Нёман.

3 Гродна наша часць узяла кірунак на Аўгустоўскія лясы, у горад Сувалкі. Гэта быў той канечны пункт, тая мяжа, на якой твар у твар сышліся мы з нашым, неўзабаве самым зацятым ворагам — нямецкім фашызмам. Гітлераўцы, не палічыўшыся з папярэдняй дамоўленасцю аб дэмаркацыйнай лініі, занялі Сувалкі і пасля двух дзён гаспадарання, вымушаныя прасіць прабачэння, вярнулі іх. Якраз нам прыйшлося прымаць Сувалкі. Нельга было не заўважыць адразу ж, як зайздросныя, ненаедныя, няўпынныя ў сваёй прагавітасці захопнікі за нейкія двое сутак паспелі

спустошыць горад настолькі, што з казённых устаноў і прыватных кватэр павыломвалі, павыдзіралі ўсе завесы, замкі, ручкі з дзвярэй, а з акон — крукі.

Гэта былі першыя ўражанні ад першай сустрэчы з той нечуванай і нябачнай навалай, якая ўжо была за некалькі крокаў ад нас...

Пачаўшы расказваць пра свайго камісара, я вымушны быў трохі адхіліцца ўбок, каб даць уяўленне аб часе і абставінах, калі і мяне, неабцёртага, неабстралянага, смешнага ў сваёй бездапаможнасці, мог бы напаткаць лёс яшчэ аднаго, але зусім не бравага ваякі, каб не жыццёвая вывучка, трапнасць вока і душэўная чуйнасць гэтага чалавека.

Сын украінскага селяніна-бедняка, ён змалку зазнаў і парабкоўства, і смак пастухоўскага хлеба. У першую сусветную вайну яго родная вёска апынулася на лініі фронту. За аселіцай пачыналіся акопы. He раз падлетак бачыў, як кубанскія казакі кідаліся з шаблямі ў атаку на аўстрыйскіх коннікаў. Можа, тады і нарадзілася ў яго запаветная мара — стаць кавалерыстам. 3 тае пары палюбіў ён салдацкі побыт, зброю, ад салдат навучыўся першай грамаце. У семнаццаць год ён — баец атрада супраць бандытаў, у васемнаццаць — кіраўнік камітэта беднаты, потым сакратар райкома камсамола, у дваццаць два гады — старшыня райвыканкома. Неўзабаве спаўняецца і яго даўняя мара — ён становіцца кавалерыстам праслаўленай Першай Коннай арміі — у будзёнаўцы з чырвонай зоркай, доўгім, да пят, шынялі, з шабляй пры баку і пры дзынкіх сярэбраных шпорах.

Пра гэтыя факты камісаравай біяграфіі я даведаўся значна пазней. Цяпер жа для мяне ён быў адзіны аўтарытэт, начальнік і сябра, якому я даверыў свой лёс.

Наш камісар не выпускаў мяне з-пад свае ўвагі. Ён выбіраў такія даручэнні, якія б вучылі мяне арыентавацца ў абставінах, адчуць большую ўпэўненасць у сваіх сілах і адказнасць за сябе. Пачынаў ён з самага простага:

— Падрыхтуй мне спіс машын батальёна, іх нумары і маркі, прозвішчы вадзіцеляў.

I хоць на першы погляд заданне магло здацца лёгкім, для мяне яно было цэлым выпрабаваннем. Як я

пазней здагадаўся, камісар добра ведаў — і колькі ў яго машын, і якіх марак, і хто за кожную машыну адказвае. Але нічога гэтага не ведаў я, яго памочнік. Так я знаёміўся з шафёрамі, з механікамі, з машынамі, ад якіх у той час быў вельмі далёка, хоць і быў прыпісаны да гэтай часці па спецыяльнасці слесара.

Другое заданне камісара было ўжо разлічана на псіхалагічную ўстойлівасць.

Цёмнай вераснёўскай ноччу, калі наша часць ішла векавечнымі Аўгустоўскімі лясамі, калона машын расцягнулася на многія кіламетры. Некаторыя вадзіцелі, кепска арыентуючыся ў лясных нетрах, не толькі адсталі, але і збіліся з тропу. Трэба было за лічаныя дзве-тры гадзіны сабраць увесь батальён, узяць на ўлік тэхніку, каб на дасвецці быць у поўнай гатоўнасці.

Мы з камісарам былі ў галаве калоны. I тут яму прыйшла думка — высадзіць мяне на лясной дарозе. Мая задача была ў тым, каб спыняць кожную машыну, даваць ёй кірунак да месца збору і чакаць наступнай. Машыны адна пасля другой ішлі з такімі інтэрваламі, якія мне здаваліся цэлай вечнасцю. Стаю адзін пасярод пушчы ў непрагляднай начной цемры, аднастайна і паныла гудуць сосны, і сам сабе здаюся я TaKi бездапаможны, што кожны далёкі высвет фараў і ледзь чутны гул матора прымаю як самых дарагіх веснікаў жаданай сустрэчы. He ведаю, колькі часу выстаяў я на сваім пасту — гадзінніка ў мяне не было. Затое з якою радаснай палёгкай убачыў я святло фар машыны, што ішла з супрацьлеглага боку. Гэта была камісарава «эмка». Цяпер ужо мы з ім замыкалі ўсю калону, строга пільнуючыся, каб не вельмі расцягваўся яе хвост.

Нашаю базаю стаў Асавец — крэпасць яшчэ царскіх часоў, якая ў 1915 годзе трымала асаду немцаў цэлага паўгода і была пакінута толькі ў сувязі з агульным адыходам.

У Асаўцы пачало асталёўвацца будзённае жыццё ўсёй нашай дывізіі, са сваімі клопатамі кожнага яе падраздзялення. Наш аўтабатальён узяўся за ўпарадкаванне тэхнікі. У ротах пачалася палітыка-выхаваўчая работа. Цяпер мы з камісарам былі ўжо ў самым блізкім супрацоўніцтве, а ў вольныя хвіліны заводзілі

гаворку і пра літаратуру, мастацтва, і я, з нечаканым здзіўленнем для сябе, убачыў, што мой субяседнік мае добры ўласны густ і куды болып дасведчаны нават у паэзіі, на якую, як мне здавалася, я меў болыпае права хоць бы таму, што пісаў вершы. I не толькі пісаў, а і друкаваў. Якраз у тыя дні ў камсамольскай газеце быў змешчаны мой верш, які з’явіўся пад уражаннем падзей нашага вызваленчага паходу. Верш — даволі ўзнёслы ў словах, але не глыбокі ў пачуццях, якія былі запазычаны з вельмі пашыраных у той час паэтычных стандартаў, а не народжаны маімі, перажытымі асабіста, уражаннямі. I што было асабліва недаравальнай саманадзейнасцю і пераацэнкай значнасці і важнасці свайго верша, дык гэта тое, што прысвяціў я яго свайму камісару. Дзякуй богу, што верш не трапіўся яму на вочы, гэта ў нейкай меры суцяшае маё сумленне і па сённяшні дзень. Але ўсе тыя гадзіны доўгіх восеньскіх вечароў, калі мы ўспаміналі прачытаныя кнігі, я з асаблівай увагай прыслухоўваўся да яго ацэнак, назіранняў і вывадаў. Часта ў нашу размову падключаўся і камбат, уся літаратурная эрудыцыя якога вычэрпвалася адным-адзіным творам, які ён запомніў, мабыць, яшчэ з маленства.

— А «Вія» вы чыталі? — пытаўся ён у нас, і паколькі мы не першы раз чулі гэтае пытанне, то заўсёды рабілі выгляд, што не толькі не чыталі, а нават сумняваемся, ці ёсць такі твор. Наш камбат высмейваў нас як людзей, не вартых сур’ёзнай увагі. Гэта быў самы важкі козыр перавагі нашага камбата, якая яму належала па яго пасадзе.

Сяброўству нашаму не суджана было быць доўгім. Камісару даручылі другую часць, якая стаяла непасрэдна на граніцы.

Развітанне было сумнае для мяне. 3 таго дня я ўжо болей не сустракаў і не бачыў свайго камісара, нічога не ведаў пра яго лёс і тады, калі раптоўная вайна застала мяне з сям’ёй у Беластоку і калі ў тую ж першую ноч на нас пасыпаліся бомбы з фашысцкіх самалётаў, нічога не даведаўся ў Мінску, ахопленым полымем і дымам пажараў, і ў Гомелі, дзе я далучыўся да рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня», і калі яшчэ цэлы месяц Чырвоная Армія трымала на Дняпры свой цяжкі агнявы рубеж. Толькі летам 1943 года.

ужо ў Маскве, прыйшло мне ад яго прывітанне і вестка, як мой камісар мужна і самаахвярна прыняў няроўны крывавы паядынак з тымі прагнымі, ненажэрнымі драпежнікамі, з якімі так нядаўна, у Сувалках, мы сутыкнуліся ўпершыню, а цяпер сышліся твар у твар на зацятае выпрабаванне не толькі зброі, але і лёсу ўсяго свайго жыцця...

А чацвёртай гадзіне ночы першыя ж фашысцкія залпы абрушыліся на яго часць. 3 ім была яго сям’я— жонка і трое дзяцей. 3 няспыннымі баямі, трацячы апошнія сілы, падраздзяленне, аднак, цэлыя суткі трымала свой участак граніцы і толькі наступнай ноччу адышло ў крэпасць Асавец. У Граеве, у Рудзе былі ўжо немцы. Зноў шэра-зялёныя мундзіры, зноў нахабныя, самаўпэўненыя знаёмыя морды!.. Тыдзень трымалася крэпасць, астаўшыся ў варожым акружэнні. Адыходзячы на ўсход, яго падраздзяленне штодня адбівала да пятнаццаці атак. Пад Беластокам яго, ледзь жывога, выцягнулі з танка, у які трапіў фашысцкі снарад. Быў ужо заняты Мінск. Невялікая група мужных пагранічнікаў спынілася за Ваўкавыскам у прыдарожным лесе на свой першы прывал. Але адпачыць не прыйшлося. Пачаўся бой за дарогу. У іх былі тры браневікі і адзін танк. Зенітчыкі, апусціўшы ствалы гармат, білі па нямецкіх танках, кулямётчыкі — па матацыклістах. Астаўшыся з васемнаццацю байцамі, мой камісар 18 ліпеня ў раёне Зембіна пад Барысавам пераходзіць на партызанскую барацьбу. Крупкі, Халопенічы, Чашнікі, Сянно, шаша Віцебск — Орша, Лукомскае возера, вёска Гурэц, якая неўзабаве дала назву яго атраду,— вось знаёмыя і дарагія яму мясціны, па якіх пралеглі сцежкі яго мужных сяброў. Восенню яго атрад уваходзіць у партызанскае злучэнне Баці, а сам ён становіцца намеснікам камандзіра злучэння наладжвае сувязь з падпольшчыкамі Оршы, сустракаецца з Канстанцінам Заслонавым. Вясной 1942 года яго падрыўнікі не давалі акупантам ні хвіліны спакою на ўсіх шляхах і дарогах паміж Оршай і Барысавам. Адсюль яго баявыя групы пераходзяць на Палессе, беручы пад свой кантроль чыгуначныя вузлы і дарогі: Баранавічы, Брэст, Лунінец, Калінкавічы, Налібоцкая пушча, Івянец, Пінск. Адгэтуль ён, камандзір разведвальна-дыверсійных

атрадаў, накіроўваецца на паўднёвы захад — Украіну, Польшчу, Чэхаславакію. «Лясны воўк», «Дзядзька Пеця» — вось грозныя псеўданімы яго партызанскай мужнасці. «Яго падрыўныя пяцёркі,— піша Грыгорый Мацвеевіч Лінькоў у кнізе «Вайна ў тыле ворага»,— ноччу выходзілі на чыгуначныя магістралі адразу на трох-чатырох перагонах, і за некалькі гадзін ляцелі пад адхон два-тры, а то і чатыры эшалоны праціўніка». У юбілейным выданні «50 год Узброеных Сіл СССР» яго імя стаіць побач з імем Рыхарда Зорге.

Мой камісар дастойна вытрымаў нечуваны паядынак з ворагам, ён стаў Героем Савецкага Саюза. Пакутная была яго дарога з франтавых пазіцый у партызанскія лясы, але яна ж прывяла яго і на новую агнявую і самую пачэсную пазіцыю — любові да чалавека, дзе ваююць не куляй і штыком, а словам.

Пасля вайны адна за другой пачалі паяўляцца яго кнігі. Гэта была патрэба яго душы, яго сумлення.

Новы клопат цяпер займае яго, ужо далёка немаладога чалавека, які ніколі не ведаў ні спакою, ні спачыну. Член Саюза пісьменнікаў, член Савецкага камітэта ветэранаў вайны, ён жыве ў горадзе Горкім, піша кнігі, знаходзіць новыя, раней невядомыя, імёны і подзвігі герояў, сустракаецца са сваімі баявымі сябрамі, з моладдзю, з дзецьмі.

У літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну яго кнігі занялі сваё пачэснае месца. У многіх выданнях разышліся два тамы яго ўспамінаў: «Па той бок фронту», зборнікі апавяданняў «Партызанскі кур’ер» і «Хлопчык у клятчастай кепцы»...

Калі адбываўся III з’езд пісьменнікаў РСФСР, на вялікай фатаграфіі дэлегатаў я ўбачыў і яго. Вядома, наўрад ці пазнаў бы, каб не подпіс: Антон Брынскі.

Мой камісар стаяў не ў першым радзе — сціплы, прысутулены, у акулярах. I толькі нешта ледзь улоўнае, вельмі знаёмае і дарагое як бы перасмыкнулася ў яго вуснах...

Яго кнігі, як і яго самога, любяць сотні і тысячы людзей, для якіх суровае слова — камісар набыло свой поўны сэнс у спалучэнні з другім цудоўным словам — таварыш.

Навечна прапісаны ў жыцці

1. Запавет

Тайную яго просьбу, якую даверыў ён мне ў цяжкую хвіліну, калі жыццё яго вісела на валаску, я не споўніў. Неўзабаве гэтая просьба сама па сабе страціла сэнс: ён перамог смерць, вярнуўся да жыцця.

Асмельваюся цяпер сказаць, аб чым прасіў мяне дарагі і блізкі чалавек, толькі таму, што мінула многа год, як няма яго на свеце, але ўсе мы, хто знаў яго, гаворым аб ім, як аб жывым, і будзем гаварыць, пакуль жывыя.

Усё было прыгожае ў ім — і яго душа, поўная чалавечнасці і тонкай чуласці, і яго аблічча з высокім ілбом, з вачыма — вясёлымі і разумнымі, праніклівымі і назіральнымі, з мяккімі, па-дзіцячы прыпухлымі губамі, у якіх заўсёды стрымлівалася добрая ўсмешка, і з ямачкай у круглым падбароддзі. Густыя светлакаштанавыя валасы, якіх ён ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой, адцяняючы поўны адкрыты твар, і тыя дзве рэзкія лініі на ім, што, разыходзячыся ад крылляў носа і агінаючы куткі губ, былі заўсёды ў руху.

Цяпер ужо для нас ён як легенда. Але, убачыўшы яго аблічча, высечанае скульптарам, я зноў адчуў радасць сустрэчы з ім, як з жывым. Сапраўды, ён ужо такі, якім перадае яго разьбяр у вечным матэрыяле мастацтва — без бытавых драбніц, без другарадных і неабавязковых падрабязнасцей. Перад намі — мастак, філосаф, народны пясняр ва ўсёй сваёй праўдзе — прастаце і складанасці, даступнасці і велічнасці.

Ён і сам заўсёды вылучаў у чалавеку галоўнае і мог некалькімі штрыхамі стварыць партрэт, які потым урэзваўся вам у памяць на ўсё жыццё. I яму было ў дасканаласці вядома майстэрства скульптурнай лепкі людскога характару. Як цяпер яго добры друг высек твар пісьменніка з мармуровай глыбы, так і ён з жыццёвых глыбаў высякаў абліччы сваіх герояў. Сапраўднае мастацтва здзіўляе нас сілай сваёй выразнасці,

мабыць, таму, што за вобразам мы яшчэ бачым і тую прастору, якая будзіць нашу фантазію, калі мы становімся саўдзельнікамі мастака ў яго творчым працэсе. Скульптар з глыбы мармуру высякае толькі адзін твар, пакідаючьі некранутай усю глыбу. Кампазітар стварае свой бессмяротны «Гапак», пачынаючы яго з моманту, калі музыкі толькі яшчэ прабуюць і настройваюць інструменты, рыхтуючыся іграць. Твор і натура, вобраз і матэрыял, з якога ён нараджаецца,— толькі сапраўдны мастак ведае мяжу між імі. I ў той жа час ён не хавае сваіх сакрэтаў. Як той легендарны творца, бярэ прыгаршчы зямлі і лепіць з яе жывую Душу.

Кузьма Чорны! Як многа гаворыць гэтае імя сэрцу кожнага, хто любіць наша жывое слова, паэзію жыцця народа. У час маладосці, калі ён узяў сабе гэтае імя, сябры жартам часта казалі яму: «Які ж ты Чорны?», і сапраўды, яго белы твар, светлыя валасы, блакітныя вочы ніяк не стасаваліся да яго псеўданіма. I мала хто ведаў, што Чорным ён стаў не па выпадковай прыхамаці, а ўзяў сабе як у спадчыну прозвішча, якое насілі яго яшчэ не зусім далёкія продкі. Сын фальварковага парабка, ён вельмі любіў сваю маці, Глікерыю Міхайлаўну, якая памерла ад сухотаў у маладым яшчэ веку. Яна таксама паходзіла з парабкоўскай сям’і, што, не маючы зямлі, займалася ткацтвам сурвэт, адбываючы гэтым прыгонную павіннасць у радзівілаўскіх маёнтках. Як зазначаў сам пісьменнік, ткачоўскае рамяство было шырока распаўсюджана па ўсёй Случчыне. Сурвэты ішлі не толькі на панскі ўжытак. Яны вывозіліся ў Полыпчу і Германію. Дзеда Міхала, як і другога свайго дзеда Фэльку, Чорны ведаў са свайго маленства да першых год юнацтва. Абодва дзяды жылі разам пры дачцэ і сыне і для дапытлівага цікаўнага ўнука былі цэлай скарбніцай спазнання свету, энцыклапедыяй народнага жыцця з яго паданнямі, казкамі, песнямі і гісторыяй той зацятай барацьбы двух рэлігійных уплываў, што сотні год калечыла людскія душы на нашай зямлі. Праваслаўе і каталіцызм то раз’ятрываліся да таго, што грызлі адно аднаму горла, то шукалі пагаднення, уступаючы ў змовы. Пасля ў сваіх творах Чорны не раз будзе звяртацца да паказу людскіх лёсаў, якіх рэ-

лігійны дурман і здзічэлы фанатызм уласніцтва з яго філасофіяй «чалавек чалавеку — воўк» даводзілі да жахлівых жыццёвых трагедый. Будучы пісьменнік ужо з малых год спазнаў фальш і крывадушнасць, нры дапамозе якіх клерыкалы атручвалі людскую свядомасць. Перакрыжаванне рэлігійных уплываў, касцёл і царква — усё гэта ў самых вычварных, дурных і часам даволі смешных супярэчнасцях так аблытвалі чалавека, што ён, спадзеючыся ўжо толькі на сябе, на сваю працу, безнадзейна махаў рукою на вырашэнне праблемы — хто ён: католік ці праваслаўны, і перад самім усявышнім адбываў тую ж павіннасць, што і перад панам, і перад ураднікам, і перад валасным старастам, і перад павятовым воінскім начальнікам.

Успамінаючы маленства, пісьменнік звычайна пачынаў з дзядоў: Фэлькі Раманоўскага і Міхала Парыбка. Жывучы ў адной хаце, яны ніколі не сварыліся, хоць былі рознае веры: Фэлька — католік, a Міхал — праваслаўны. Праўда, седзячы вечарам на палацях і звесіўшы на хату худыя босыя ногі ў белых сподніках, дзяды часам спрабавалі весці між сабой дыскусіі — чый бог лепшы, але, так і не дайшоўшы да яснасці, згодна ўдвох клаліся спаць на тых жа палацях. Дзяды былі неразлучныя, і рэлігійныя забабоны не заміналі іх сяброўству. Але, каб не гнявіць бога, як усякай іншай улады над сабою, яны адну нядзелю разам ішлі ў касцёл, а наступную — у царкву. Аднак рэлігійная мяжа не канчалася на дзядах. Яна ішла далей, дзелячы і бацькоў. Карл Феліксавіч і Глікерыя Міхайлаўна, адпаведна прапісаныя па розных духоўных ведамствах, гэтак жа адбываюць сваю рэлігійную павіннасць. I толькі ў трэцім пакаленні магутны плуг гісторыі вынішчае і самую мяжу, і той чартапалох, які стагоддзямі рос абапал яе. Ужо ў сваіх першых творах сын былога парабка і парабчанкі выстаўляе на ўсенароднае асмяянне хцівых царкоўнікаў, ксяндзоў, папоў і ўбоства іх змізарнелых душ.

Выхадзец з самых нізоў, з тых мільённых безымянных сямей, чые дзеці толькі пасля вялікай народнай рэвалюцыі навучыліся грамаце, не дзіва, што ён сваю радаслоўную кнігу, сваю генеалогію пачынае не з прапрабабкі і нават не з прадзеда, а з дзеда, якога сам бачыў на ўласныя вочы.

Малады пісьменнік стаў Чорным, узяўшы прозвішча, якое насіў матчын бацька Міхал Парыбак. Прыстаўка «Чорны» была прыпісана прыгоннаму ткачу, каб адрозніваць яго ад тых Парыбкаў (парабкаў), якія выбіліся з кабалы і ўжо не служылі ў маёнтку. Парыбкі ж Чорныя былі бесхацінцамі, туляліся па дворных кутах. Іх называлі «кутнікамі» і «пакутнікамі», як і ўсіх тых, хто нараджаўся і зжываў свой век у парабкоўскай афіцыне.

Так Мікалай Раманоўскі, надрукаваўшы ў 1923 годзе сваё першае апавяданне, зрабіўся Кузьмой Чорным, па праву абвясціўшы сябе патомным спадчыннікам магутнай дынастыі чорных парабкаў.

Сапраўдны мастак, ён з чэсцю пранёс гэтае імя, уславіўшы свой мужны і працавіты народ, усёю душою адданы нясхіснай веры ў сваё шчасце.

«Я ўспамінаю жыццё сваіх бацькоў і сваё маленства,— пісаў Чорны.— Гэта быў жудасны час, калі кавалак хлеба і палатняная рубашка — адна на год — здаваліся шчасцем. Так жылі ўсе тыя людзі, сярод якіх я вырас і выгадаваўся».

Якую ж трэба было мець сілу характару, нястомную прагнасць да ведаў, да авалодання ўсімі сакрэтамі прафесіі, суровую самадысцыпліну, каб выпрацаваць у сабе творчую неабходнасць пісаць штодня і ў любых умовах, думаць, жыць, ні на хвіліну не расстаючыся са сваімі героямі!

Мне заўсёды здавалася, што ў гэтым чалавеку сабраліся здольнасці ўсіх Раманоўскіх і Парыбкаў, людзей па сваёй прыродзе душэўна багатых. I вось на высокай хвалі гісторыі яны ўпершыню са свайго асяроддзя вылучаюць выразніка сваіх самабытных здольнасцей. Толькі чалавек вялікага таленту, багатай натуры і мужнага характару мог выканаць адказны абавязак, ускладзены на яго цэлымі пакаленнямі, каб за такое кароткае жыццё падняцца да вышынь культуры, авалодаць багаццямі, што назапашваліся стагоддзямі, і самому стварыць скарбы, што яшчэ доўга будуць радаваць людскія сэрцы.

Для яго, як мастака, разуменне народа было не абстрактнай катэгорыяй. Яно раскрывалася ў канкрэтных жыццёвых характарах, у людзях, якіх ён сам ведаў і за лёсам якіх уважліва сачыў усё жыццё. Колькі

з яго вусных апавяданняў паўставала перад намі незабыўных персанажаў, што маглі б зрабіцца жывым увасабленнем яго раманаў, драм і аповесцей! Але яны не сталі літаратурнымі героямі. Запасы жыццёвых назіранняў пісьменніка былі настолькі багатыя, што творчая фантазія, фарміруючы тып, характар, кіравалася ўжо не адным фактам, не адной з’яваю з усімі яе падрабязнасцямі і нават не дакладнасцю прататыпа, за што заўсёды хапаецца пісьменнік без мастацкага таленту як за апраўданне дакументальнай адпаведнасці свайго ўбогага стварэння жыццю, а крытэрыямі той адзінай праўды, якою мерае сваіх герояў народ і якая вымагае ад мастака не толькі таленту, але і грамадзянскай адказнасці, смеласці, а часта і сапраўднага творчага подзвігу ўсяго жыцця.

Імкненне тварыць было яго заўсёднай патрэбай. Цяпер расказваюцца як вясёлыя прыгоды, калі яго артыстычныя імправізацыі, выдумкі і розыгрышы ператвараліся ў цэлыя сюжэты, многія з якіх жывуць ужо дзесяткі год. Ён мог пераўвасабляцца ў самыя разнастайныя характары, дасканала раскрываючы псіхалогію людзей, з якімі сустракаўся, умеючы знайсці агульную мову і з эрудзітам-інтэлігентам і з цімкаўскім сваім земляком дзядзькам Беляком, што служыў вартаўніком на салатопцы. У яго гаворцы я чуў спасылкі на такія аўтарытэты, як француз Рэнье, рафініраваны эстэт і вытанчаны стыліст, і каваль Кірыла з Лешні, у якога Чорны вучыўся гранічнай выразнасці слова: «А адзін немец сам у плен падаўся!» Будучы прызнанным знаўцам мовы, ён прагна ўслухоўваўся ў мелодыю сказа, у яго гукавыя і сэнсавыя адценні, з цікавасцю ловячы кожнае незнаёмае слова. I калі адразу не даходзіў яго азначэння, незаўважна вымушаў субяседніка вымавіць яго яшчэ раз. Чытаючы яго творы, нельга не заўважыць, як выраз, які прыйшоўся яму да душы, пісьменнік сам вымаўляе з асаблівай асалодай, перад тым як напісаць або ўкласці ў вусны свайму герою. «Раймонт!» — колькі разоў вар’іруецца ўпадабанае слоўца ў гаворцы старога Стафанковіча ў «Любе Лук’янскай».

Якое дзіва, што некаторыя лінгвісты, самі тугія на вуха, абыякавыя да народных скарбаў, прызнаючы непагрэшнасць яго аўтарытэту ў веданні мовы, часам

гатовы былі нават друкарскую памылку прыпісваць яму як самабытнае слова. У часе рэпетыцыі «Бацькаўшчыны» ў адным з тэатраў актрысе, якая іграла жонку Леапольда Гушкі, прыйшлася па ролі нейкая недарэчнасць: «паклявацкаваць». «Што гэта азначае, які мае сэнс?»—пачала дамагацца артыстка ад рэжысёра. I той з важным выглядам растлумачыў: паколькі Чорны напісаў, значыць, ёсць такое слова, і нават паказаў, як яно вымаўляецца, з якім націскам. Дайшло да прэм’еры, на якую з’явіўся аўтар. Пачуўшы са сцэны сказанае з пафасам «паклявацкаваць», ён разгубіўся ад нечаканасці. *Дайце п’есу!» Пачаў гартаць і, дайшоўшы да патрэбнага месца, зайшоўся са смеху: «Па хлявах хаваць!» — сказаў ён. Так выпадковая безуважнасць машыністкі ператварылася ў чорнаўскае слова.

Сам Чорны заўсёды высмейваў гульню ў словы і тую моўную абракадабру, на якой гавораць людзі, што вельмі ж хочуць паказаць сябе разумнымі. Часта гэта — тып дзялкоў, прабітных прыстасаванцаў, якіх ён называў «трапетунамі». Будучы сам па сваёй натуры чалавекам актыўным, жвавым і няўрымслівым, ён ненавідзеў трапетуноў. Хітраванне, імкненне патрапіць у тон прывучылі людзей гэтага гатунку да такой формы і манеры гаворкі, калі ў слоўным шумавінні канчаткова траціцца нават намёк на які-небудзь сэнс, на сцвярджэнне, за якое трэба браць адказнасць.

Яшчэ ішла вайна, і мы, вярнуўшыся ў родны Мінск на руіны і папялішчы, рады былі кутку, дзе можна прытуліць галаву. Ніхто не разлічваў на адмысловыя ўмовы. Як і ўсе, хто радаваўся вызваленню роднай зямлі, мы пачыналі жыццё на голым месцы. Кузьма Чорны, яшчэ не ачуняўшы ад цяжкага ўдару, які нанесла яму хвароба, пасяліўся з сям’ёй у пакойчыку драўлянага дома на вуліцы Берсана, дзе размясцілася праўленне Саюза ітісьменнікаў. Пакой быў настолькі малы, што не было дзе паставіць стала. Але і ў гэтых умовах Чорны пісаў.

Штовечар ён выходзіў прайсціся, падумаць, адпачыць. Адзінай расчышчанай магістраллю была Савецкая вуліца, і ўсякая падзея на ёй, сустрэча са знаёмымі не абміналі ўвагі пісьменніка. Аднаго вечара, праходзячы паўз цэркаўку, што трухлявым грыбам

прыляпілася да вуліцы, Чорны, сцепануўшы плячом, спытаўся:

— Хочаш пабачыць Шпулькевіча?

— Вэню? Таго, што з купцом Хурсам гандляваў свіннямі? — здзівіўся я, маючы на ўвазе героя яго вядомай аповесці «Люба Лук’янская».

He, яго бацьку, што трымаў на Камароўцы рамізніцкую біржу. Зойдзем? — паказаў ён кійком на адчыненыя дзверы цэркаўкі, весела пасміхаючыся і як бы выпрабоўваючы маю цікаўнасць.

Мы зайшлі. На клірасе цьмяна гарэлі свечкі, і нейкі цень снаваўся між іх. Раптам цень хістануўся ад свечак да дзвярэй, і мы ўбачылі прысадзістага здаравяка з гладкім чырвоным тварам.

— Мікалай Карлавіч! — саладжавым голасам усклікнуў ён.

Так, гэта быў адзін з чорнаўскіх прататыпаў: гарадскі кулак, самалюбны мешчанін з тых, што, умасціўшыся некалі на выгадную службу, выбудаваўшы ўласны дом, заўсёды пішчом лез напаказ, абы быць на відавоку — насіць пратэсу ў часе крэснага ходу, стаяць пры свечках, прыслужваць архірэю і гандляваць салам, як свіны купец Хурс,— усё адно, толькі была б магчымасць паказаць на людзях сваю хрысціянскую любоў да бліжняга, у якой так салодка заходзіцца чуллівае сэрца!..

Спыніўшыся ў парозе царквы і не ведаючы, з чаго пачаць гаворку, Чорны акінуў вачыма цёмныя сцены і асветленыя лампадкамі абразы і, стараючыся патрапіць у тон ялейнасці, якая гучала ў кожным слове яго субяседніка, з разважным выглядам спытаўся:

— Ці вялікія маеце прынашэнні ад прыхаджан?

Царкоўнік затрапятаўся.

— Якія, Мікалай Карлавіч, прынашэнні! — і спаважна дадаў: — Цяпер жа мы работаем сключыцельна на абарону.

У нас хапіла сілы ўтрымацца ад рогату. Але, выйшаўшы на вуліцу, Чорны яшчэ доўга не мог супакоіцца:

— Бач ты яго! Ён ужо работае на абарону!

Нянавісць да драпежніцкіх інстынктаў уласніцтва і духоўнага паразітызму, нянавісць непрымірымая і бязлітасная, у душы парабкоўскага сына і парабкоў-

скага ўнука была такой жа глыбокай, як і любоў да працоўнага чалавека, рукамі і сэрцам якога ствараецца народнае шчасце.

Балюча перажываў ён сваю доўгую разлуку з роднай зямлёй, з мясцінамі, знаёмымі з маленства, з людзьмі, душэўна дарагімі яму.

Позняй восенню першага года вайны, у час нашых нялёгкіх вандровак мы спыніліся ў Вязніках за Масквой у хаце фабрычнай работніцы. Седзячы за дашчаным сталом і пішучы — ён апавяданне, а я верш,— мы вярталіся ў думках да тых любых сэрцу восеньскіх краявідаў і настрояў, якія абуджаюць яны ў час перад блізкаю зімою. Тады ўзнік у мяне ў вершы вобраз Случчыны і тае прыдарожнай алешыны, што была знаёмаю нам абодвум. Гэты верш я прысвяціў Чорнаму, а ён тут жа на лістку майго блакнота вострымі, тонкімі штрыхамі алоўка накідаў разгалістае бязлістае дрэва, а паблізу яго пяньчук з адскочыўшым за лета атожылкам і прыдарожны паплавец, абгароджаны яловымі жардзінамі. Гэтую яго замалёўку я захоўваю як дарагую для мяне рэліквію.

Восенню другога года вайны цяжкая раптоўная хвароба абрушылася на яго. Hi на хвіліну не сумняваючыся ў перамозе над фашызмам, ён не спадзяваўся толькі, што дажыве да жаданага і шчаслівага дня вызвалення.

Прыкаваны да пасцелі, страціўшы зрок і не пазнаючы нават сваіх блізкіх, ён часта ўпадаў у забыццё, надоўга трацячы прытомнасць. Калі ж вярнулася памяць, яго адзіным запаветам, з якога я пачаў гэтае апавяданне, былі словы, сказаныя мне пад вялікаю тайнаю.

— Нахіліся, братка,— сказаў ён ледзь чутна. I калі я нахіліўся вухам да самых яго губ, папрасіў: — Скажаш, каб спалілі мяне ў крэматорыі...

Жахлівы гэты наказ перавярнуў усю маю душу. Я ўжо не памятаю, што гаварыў. Словы суцяшэння былі марнымі. Ён ляжаў, цяжка дыхаючы, і толькі вочы выказвалі ўсю глыбіню гэтай просьбы: няхай хоць жменькай попелу лягу я ў зямлю, якую любіў і аб якой заўсёды думаў.

I ўсё ж ён перамог тады ў страшным паядынку. Ён

сабраў усю сваю волю да жыцця, каб яшчэ многа зрабіць для чаканага дня перамогі. Гэта быў яго сапраўдны вялікі подзвіг.

Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, ён зноў узяўся за пяро, вярнуўся да творчасці. Выпісаўшыся з бальніцы, ён настойліва, з зацятай упартасцю пачаў трэніравацца ў рухах, «расходжвацца», як ён казаў. 3 намаганнем падцягваючы нагу, абапіраючыся на кіёк, ён выходжваў доўгія гасцінічныя калідоры, і ўжо неўзабаве ў тыя суровыя і трывожныя дні, якія перажывала сталіца нашай радзімы, яго можна было ўбачыць і на прыціхлай, нешматлюднай тады вуліцы Горкага. Радуючыся, што можа хадзіць, ён штодня з’яўляўся ў будынак «Нзвестнй» на Пушкінскай плошчы, дзе змяшчаліся тады рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» і часопіса «Раздавім фашысцкую гадзіну», каб здаць у чарговыя нумары новае апавяданне, гнеўны артыкул аб фашысцкіх злачынствах або знішчальны па сваёй трапнасці фельетон аб подлых здрадніках. што слугавалі акупантам.

Трывожачыся за стан здароўя Чорнага, кіруючыя работнікі рэспублікі і пісьменнікі, якіх была тады ў Маскве невялікая частачка, угаварылі яго выехаць на лета за горад. Чорны згадзіўся, але, як я цяпер думаю, не таму, што ў гэты цяжкі час яго прывабіла прырода, якую ён любіў. Хутчэй за ўсё для творчага замыслу, які тады займаў пісьменніка, вельмі ж падыходзіла асяроддзе, у якое ён трапляў. Чорны паехаў у Пушкіна пад Масквой, дзе змяшчаўся шпіталь Цэнтральнага партызанскага штаба. Там ён з прагавітай цікаўнасцю сустракаў кожнага, хто прыходзіў з варожага тылу, распытваў аб народных мсціўцах, аб подзвігах савецкіх патрыётаў. Гэта было ўжо трэцяе лета вайны. Пісьменнік жыў тады сваім запаветным замыслам — напісаць некалькі твораў аб народным змаганні супраць захопнікаў, аб’яднаўшы іх пад агульнай назвай «Сумліцкая хроніка». Калі ён пераехаў у Пушкіна, якраз у тыя дні жорсткі раматус зваліў мяне з ног, і я болей за паўгода не бачыў свайго друга. Лежачы ў Пірагоўскай бальніцы, я часта меў ад яго пісьмы. Будучы сам хворы, ён рупіўся, каб падвесяліць і абнадзеіць мяне. Прывяду першае з гэтых пісем, якое дае пэўнае ўяўленне

аб пачуццях і настроях пісьменніка ў партызанскім шпіталі.

«Дарагі братка!

Дачуўся, што ты захварэў на старую сваю хваробу і ляжыш у бальніцы. I так мне нядобра на душы стала. I я чакаў, што ўбачуся неўзабаве з табою ў добрым нашым здароўі. Мне здаецца, што я ўжо не бачыўся з табою вечнасць. Няхай гэтыя хваробы пойдуць агнём і дымам на мокрае, як той казаў, балота. Праўся, братка мой, каб скора ты быў здаровенек. Што да мяне, то я пакрысе праўлюся. Тут усё сышлося разам: і час ідзе (а мая праўка залежыць у самай значнай меры ад часу), і паветра вельмі ж добрае. Прырода тут цудоўная. Дом з трох бакоў абкружаны лесам — хвоя і яліна. Я хаджу па лесе і, як дазваляе мне мой зрок, наглядаю за мурашкамі, чарвякамі і ляснымі сцежкамі. Хаджу ўжо лепш і больш, як у Маскве. Зрок палепшаў значна, але трэба яшчэ чакаць: няхай ідзе час. Я заўсёды казаў і нават пісаў, бо сам гэта многа разоў перажыў быў, што час найлепшы доктар для чалавечай душы. I не толькі для душы. Цяпер правяраю гэта яшчэ раз на сабе і на людзях, з якімі тут жыву. 3 некаторымі я пасябраваў. Многія з іх перажылі такое, ад чаго сапраўды такі валасы на галаве ўстаюць. Дзеля прыкладу: стаіць чалавек, прывязаны дротам да сцяны свае хаты, а немцы перад яго вачыма страляюць па адным трое яго дзяцей і жонку. Гэты чалавек, выбраўшыся з бяды, за кожнае сваё дзіця ўжо адабраў нямецкай крывёю і крывёю тых, хто служыць немцу. Я заўважаю, як час, у якой меры ён ідзе, лечыць душу гэтага чалавека...»

Перачытваючы раман «Вялікі дзень», я заўсёды ўспамінаю гэтае пісьмо, бо ў вобразе старога Антона Цвіркі пазнаю жывыя рысы гэтага грознага народнага мсціўцы.

Просты чалавек, чалавек з народа — гэта любімы герой Чорнага. Ратуючы сваю радзіму, ён узнімаецца над сваімі ворагамі як вялікі суддзя, вызначаны самой гісторыяй. Савецкі чалавек распраўляецца з захопнікамі не толькі фізічна, ён вынішчае фашызм як пошасць, што пагражае свету.

Сустрэліся мы з Чорным у самым канцы года і зноў працавалі разам ужо ў рэдакцыі новага, тады кагадзе ўтворанага часопіса «Беларусь».

«Дзень добры, Беларуская зямля!» — так пачынаўся артыкул, які адкрываў першы нумар часопіса і ў якім Чорны з усхваляванай радасцю пісаў, што ўжо «блізка дзень поўнага ачышчэння нашай бацькаўшчыны ад паганых чужынцаў».

У друкарнях савецкай сталіцы адна за адной пачынаюць выходзіць кнігі беларускіх пісьменнікаў. Маскоўскія рабочыя набіралі і друкавалі іх на нашай роднай мове. Хіба можна калі забыць гэтую сардэчную братнюю дапамогу нам, нашаму народу ў тыя цяжкія часіны, калі мы вярталіся на сваю спустошаную зямлю, у паселішчы і гарады, дзе разам з народным набыткам былі разграблены і спалены бібліятэкі. Чорны радаваўся выхаду кожнай новай кнігі. Тады ж паявіўся на свет і маленечкі зборнічак маіх вершаў «Гартаванне». I па сённяшні дзень берагу я рукапіс рэцэнзіі Чорнага як першы і дарагі мне водгук на свой сціплы дэбют у літаратуры.

Бязлітасная хвароба зрабіла яму скупую ўступку. Ненадоўга адтэрмінавала яна трагічную развязку. Свой удар яна нанесла знянацку, калі ён за рабочым сталом ужо ў новай кватэры на той жа Савецкай вуліцы пісаў «Скіп’ёўскі лес». Апошні сказ, напісаны Чорным, абарваўся на паўслове. Аповесць засталася няскончанай, як і многія замыслы пісьменніка, якія ён спадзяваўся ажыццявіць на роднай зямлі, у вызваленым Мінску. Няскончанай засталася нават кароценькая запіска, якую ён хацеў падаць жонцы, адчуўшы, што ўжо не можа гаварыць. «Заві пісьм...» — паспеў напісаць ён і страціў прытомнасць. Калі, устрывожаныя, мы збегліся ў яго кватэру, ён ляжаў на палатнянай раскладанцы. Нястомны і вялікі падзвіжнік, ён і ў апошнюю хвіліну жыцця застаўся велічным у сваёй простасці і сціпласці. Позна ўвечары мы ўдваіх з яго жонкай асцярожна паднялі яго і з раскладанкі перанеслі на ложак. Насупраць сядзела яго тады яшчэ малая дачка, закрыўшы твар рукамі. Я сеў да яе спінаю, каб засланіць твар бацькі, ужо назаўсёды застылы ў сваіх абрысах. Люстэрка, якое паднесла да яго вуснаў жонка, засталося чыстым, як тыя старонкі, што не паспеў ён напісаць...

II. Музыка і каваль

Яшчэ раніцай таго сумнага дня — 22 лістапада 1944 года — ён, ідучы па Савецкай вуліцы, гаварыў:

— Я гляджу і радуюся, як з кожным днём ажывае наш Мінск, як людна становіцца на яго вуліцах.

Пісьменнік любіў свой родны горад, ведаў у ім кожную вуліцу, кожны завулак. 3 невыказнай радасцю ён вярнуўся ў Мінск. Амаль чатыры гады ён чакаў гэтага звароту! I чакаў, не склаўшы рук, а ў самай зацятай і жорсткай барацьбе з фашысцкімі забойцамі. Будучы далёка ад Мінска, ён усімі сваімі сіламі змагаўся за Мінск. Наўрад ці былі калі больш творча напружанымі яго дні і ночы, як у гэтыя гады цяжкай ростані з бацькаўшчынай. Яго дзівосная памяць, у якой мясціліся тысячы людскіх жыццяў, сустрэч і здарэнняў, тысячы знаёмых чалавечых характараў, дапамагала яму быць усюды неразлучным са сваёй мілай радзімай, са сваім родным краем. Кузьма Чорны ўмеў не толькі запамінаць. Сваім вострым, трапным вокам ён умеў вызначыць самую сутнасць з’явы, убачыць у чалавеку галоўнае і самабытнае. Часта здавалася, што душа гэтага чалавека ўвабрала ў сябе душу народа — яе весялосць і смутак, яе радасць і гора, яе шчырую даверлівасць і сумненні, яе дапытлівасць і дасціпнасць.

Ён гаварыў пра Цімкавічы, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва, і пра цімкаўцоў, што яму «хапіла б на ўсё жыццё іх апісваць». Але «апісваць» яшчэ не значыць — пісаць. Тонкі назіральнік, ён нястомна выхоўваў у сабе суровага мастака. Пісаць так, каб кніга вучыла людзей, каб яна была скарбніцаю думак, пачуццяў і спадзяванняў народа. Пра такія творы марыў Кузьма Чорны, такія творы ён імкнуўся пісаць.

«Хвоі гавораць» — назваў К. Чорны калісьці адну са сваіх першых кніжак апавяданняў. Яго чуйнае вуха ўлавіла і падслухала тыя думкі і пачуцці, якія абуджае ў чалавечай душы прырода, адна з крыніц творчага натхнення і пазнання чалавекам аб’ектыўных законаў жыцця. Тады крытыкі вінавацілі яго ў натуралізме. Але Чорнага ніколі не вабіла голая натура, рэч без

сэнсу, без узаемнай сувязі з жыццём. Дапытлівым і строгім вокам мастака ён бачыў, што яму неабходна скарыстаць, а што адкінуць, як не вартае ўвагі.

Часта пад рубрыку натуралізму мы заносім і тую выдатную асаблівасць мастака, як надзвычайнае майстэрства дэталі, уменне ў малым убачыць вялікі сэнс, адным штрыхом стварыць уражанне поўнага малюнка. Здавалася б, самая нязначная драбніца, якую цяжка і заўважыць, пад пяром К. Чорнага вырастае ў незабыўную карціну. Так адзінокая саломіна, якая трымціць на ветры ў каляіне пасярод дарогі, выклікае ў нас адчуванне восеньскай самотнасці ў полі перад першымі замаразкамі. Зялёная засохлая травіна ў жытнім снопе, што трапілася зімою на вочы, можа выклікаць у чалавечай душы больш, чым дзесяткі самых чуллівых вершаў.

Амаль праз усе яго творы праходзіць вялікае пачуццё радасці — быць чалавекам, усведамленне гэтай, па вызначэнню Горкага, самай высокай пасады на зямлі. Духоўная перавага чалавека, урачыстасць яго працы, яго пачуццяў — вось што жывіла творчасць Чорнага, што на доўгія і доўгія гады абумовіла зацікаўленасць чытача да лёсу яго герояў.

У апавяданні «Хвоі гавораць» ёсць эпізод, у якім расказваецца, як уночы на таку ў гумне цеслі робяць труну для памёршай жанчыны. Гэтая сцэна заўсёды будзе хваляваць нас сваёй невыказнай сілай. Сярод усіх «ізмаў», якія лёгка можна прыкласці да яе, няма якраз таго «ізму», якому міжволі можна было паддацца — песімізму. Нежьівы чалавек ляжыць у цёмнай хаце, а ў гумне ў людзей — свой клопат. Ім трэба давідна ўправіцца. Гаспадар, муж нябожчыцы, прынёс цеслярам паўкварты гарэлкі і з імі сам выпіў. На першы погляд здаецца, што людзі і не думаюць аб нябожчыцы. Сваім парадкам ідзе работа, чуецца вясёлая гамана, хтосьці нават паспрабаваў заспяваць, але гэтак можа здацца толькі на першы погляд. Кожнага нешта звязвае з гэтай падзеяй. Найбольш выразна выяўляецца гэта ў старога Язэпа, які ўпотай ад іншых плача ля гуменнай сцяны.

Чорны аднойчы расказваў, што ў вобразе Язэпа ён намаляваў свайго бацьку. Яшчэ ў маленстве памяць будучага пісьменніка ўразіў такі выпадак: сярод ночы

ў хату пастукаўся сусед. Ён будзіў бацьку, але прачнулася, вядома, уся сям’я. «Прыйшоў я, браце, прасіць, каб маёй жонцы хату зрабіў — не хоча са мною жыць, аддзялілася». Усе ўжо ведалі, аб якой хаце ідзе гаворка. Бацька сабраўся, узяў сякеру, гэбель і мяне ў памагатыя. Стаміўшыся, мы выйшлі, помню, на прыгуменнік. Стаім. Бацька маўчаў увесь час, але, відаць, у яго душы нешта рабілася такое, чаго ён ужо не мог стрымаць: «Якая ноч, зоры якія, а мы труну робім...»

Так, ёсць пачуцці, якія перадаюцца людзям з пакалення ў пакаленне і якія збліжаюць пад спрадвечнымі зорамі і непісьменнага дзядзьку Язэпа, і філосафа Андрэя Балконскага. Так, пачуццё не яснае, не зразумелае бацьку, перадалося сыну, запала ў яго ўражлівую душу, каб потым праз годы роздуму і творчасці выкрышталізавацца ў высокую паэзію, набыць свой высокі сэнс.

Спадзяюся, што няма падстаў зразумець гэта так, што Чорны нібыта ў выснове творчага працэсу бачыў толькі інтуіцыю. Пісьменнік рашучым чынам адкідаў не то што ўладу падсвядомасці, але і малейшыя спробы чалавечае пачуццё падмяніць чуллівасцю, разбавіць лірычнай сахарынай. Ён заўсёды падкрэсліваў сваю непрыязь да лірыкі ў прозе, хоць сам быў надзелены не меншым паэтычным талентам, чым талентам празаіка. «Не толькі пачуццё,— гаварыў Чорны,— але перш за ўсё розум і жыццёвы вопыт павінны кіраваць талентам празаіка».

Жартуючы над бяссіллем пачуцця, ён аднойчы выдумаў такую легенду: чалавека закавалі ў ланцугі. Да яго прыйшоў музыка і сказаў: «Паслухай мяне — і ты набудзеш сілы, каб разарваць ланцугі». I стаў іграць. Іграў, іграў і нічога не дамогся. Тады прыйшоў каваль. He гаворачы ні слова, ён падпілаваў жалеза, стукнуў молатам — і чалавек стаў вольным. Сэнс легенды ў тым, што ўсемагутны каваль — гэта, вядома, празаік. Такою сілаю хацеў Кузьма Чорны надзяліць сваю творчасць — сілаю ідэі, справы. Ён не верыў у магічнае натхненне і ніколі не спадзяваўся на яго. Ён гаварыў: «Пішы, як пішацца, каб выказаць тое, што маеш сказаць». Каб не згуляць, не прапусціць дня, ён пісаў, як пісалася, а потым усё перарабляў і перапісваў нанава, так, што ад першага варыянта і следу не заставалася.

У творах К. Чорнага апошніх год сям-там вы можаце заўважыць нейкую, як бы наўмысную абыякавасць, нязграбнасць сказа, таўталагічнасць у словах. Манера гэта ці безуважнасць? А можа, свядомы націск на «чыстую прозу»? Мне здаецца, ні тое і ні другое. Гэта пошукі Чорным таго простага слова, якое найбольіп дакладна і выразна выказала б самую думку. У гэтых пошуках Чорны ішоў не па шляху эстэцкага, гурманскага смакавання слова, а па шляху да яго творчай першакрыніцы — да народнасці, да таго моўнага шэдэўра, які цэлымі стагоддзямі жыве ў вуснай творчасці і ўзорамі якога карысталіся лепшыя творцы літаратуры.

Скварка плавае ў місе, У іпаўку скача Марыся,—

пісаў Янка Купала, і нельга не здзівіцца дакладнасці гэтых радкоў. Да такое вобразнай выразнасці і дакладнасці сваёй мовы імкнуўся і К. Чорны. «Медзяны блішчасты гузік зіхацеў аж на ўвесь жывот». Нават не зірнуўшы на прозвішча аўтара, вы па адной ужо фразе адгадаеце, што гэта піша Кузьма Чорны.

Вялікай сіле слова Чорны вучыўся ў народа. Яшчэ ў 1928 годзе ён пісаў: «Мова — жывая істота. Яна жыве, а не існуе. Адным словам можна шмат выказаць, або тым жа самым словам нічога не сказаць...» «У адной п’есе ёсць такая з’ява. Бяжыць сялянка і крычыць: «У чым справа, у чым справа?» Няўжо гэта крычыць сялянка? He, гэта крычыць сам аўтар п’есы. Ён думаў: «в чем дело» і пісаў: «у чым справа».

Жывое адчуванне слова ва ўсёй сваёй разнастайнасці, ва ўсім сваім багацці нясе ў Чорнага кожны яго вобраз, кожны персанаж.

Паслухайце, як плача, прычытваючы над труною брата, сялянка ў рамане «Зямля».

«А ці памятаеш ты, братка, як ты ў маладосці хворым ляжаў, а не было табе на макавае зерне чым паправіцца.

«А калі ты, Тамашка, хадзіў па суседзях шэсць злотых пазычаць на падатак.

«А як не дастаў гэтых шасці злотых і нудзеў, на парозе седзячы.

«А як еў крупнік незабелены.

«А як, каня не меўшы, нёс на плячах жыта ў млын ды паваліўся на дарозе...»

Так у прычытах жанчыны праходзіць усё жыццё старога Тамаша, яго біяграфія ў канкрэтных эпізодах, у своеасаблівым абагульненні, у тыпізацыі з’яў Тамашовага лёсу, да таго ж перад намі раскрываецца характар і псіхалогія і самой сястры, якая плача над Тамашовай труной: «А як еў ты крупнік незабелены». Гэтыя словы, да прымітыўнасці простыя самі па сабе, a сваім зместам, сваім глыбокім, невыказным сэнсам, такія ж вялікія, як само жыццё. Сваёй няхітрай праўдай яны здольны скалануць нашу душу, адкрыць нам цэлыя карціны народнага жыцця і побыту. Сапраўды, як словам можна шмат выказаць! Якраз такое слова і ўмеў падслухаць у народзе К. Чорны, і сілай, сакрэтам такога слова ён валодаў у дасканаласці. Вось чаму вельмі крыўдна, што пры перакладах яго твораў гэты выдатны пісьменнік падчас нівеліруецца, траціць своеасаблівасць свайго стылю, трапнасць і дасціпнасць слова. Чытаеш Чорнага ў перакладзе, і як быццам усё правільна, нават тэкстуальна супадае сказ са сказам, слова са словам, а ўражанне, сіла эмацыянальнага ўздзеяння зусім не тыя. Гэта не значыць, што Чорны настолькі цяжкі для перакладу на іншыя мовы, што яго нельга і перадаць ва ўсёй яго самабытнасці і моўным багацці. Справа ў тым, што тыя творы, якія выходзілі на іншых мовах — і ў першую чаргу на рускай,— перакладаліся ў сваёй болыпасці не майстрамі прозы, і нават не пісьменнікамі, а літаратарамі-перакладчыкамі. Усё гэта сумленныя, паважаныя людзі, якія робяць карысную справу па збліжэнню братніх літаратур, але будзем гаварыць праўду — буйнага нацыянальнага пісьменніка, своеасаблівага па свайму таленту і стылю, можа па-сапраўднаму перакладаць на сваёй мове, адкрыць свайму народу толькі мастак, які з гэтакім жа майстэрствам валодае багаццямі сваёй мовы. I хоць творы Чорнага і выходзілі на рускай мове, аднак гэты чароўны наш пісьменнік, цудадзей беларускай прозы, па сутнасці яшчэ не адкрыты рускаму чытачу ва ўсёй сіле яго арыгінальнага і яркага таленту.

Знаходзіліся ў свой час крытыкі, якія ўсімі сіламі імкнуліся прынізіць мастацкае значэнне твораў К. Чорнага. Яны бачылі ў ім бытапісальніка з этнаграфічна

абмежаванай тэматыкай. Як жа глыбока яны памыліліся. Сёння мы з гордасцю называем імя Кузьмы HopHara побач з вялікімі імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, па творах якіх нашы новыя пакаленні, нашы братнія народы і нашы сябры за мяжой складаюць і будуць складаць сваё ўяўленне аб беларускім народзе, аб яго гісторыі, аб яго нацыянальным характары!

К. Чорны прыйіпоў у беларускую літаратуру са сваёй уласнай тэмай, сутнасць якой не ў этнаграфіі, a ў творчай ідэі, уласцівай усім яго творам ад першага апавядання да апошняга рамана. Гістарычны лёс беларускага народа, яго цяжкае мінулае і яго будучыня, сцвярджэнне народа ў праве на сваю бацькаўшчыну, на сваю нацыянальную годнасць ■—вось тэма, якая праходзіць праз усю творчасць пісьменніка. I вырашэнню гэтае тэмы заўсёды спрыяла тая акалічнасць, што ў Чорным, як у вялікім мастаку, шчасліва аб’ядналіся два таленты — эпічны і паэтычны. Боязь лірыкі ў прозе не замінала яму, аднак, быць паэтам. Але скарбм паэзіі ён здабываў сродкамі прозы.

Пачынаў ён як лірык. У сваіх імпрэсіях ён быў паэтам і ў паказе людзей, і ў апісанні прыроды, і нават у самім слове, напеўным, рытмічным. Цяпер мала хто і ведае, што ён пісаў вершы. Я сам памятаю, яшчэ з юнацтва, як адзін з яго вершаў, пакладзеных на музыку, карыстаўся шырокай папулярнасцю як прыгожая лірычная песня:

Спелае жыта шэпчацца ў полі, Вяне на сонцы пякучым трава...

Пазней, вызначыўшы перад сабой больш складаныя задачы, Чорны становіцца празаікам у поўным сэнсе слова, становіцца эпічным мастаком у саміх творчых і жанравых сродках, аднак у сутнасці сваіх мастацкіх абагульненняў ён заўсёды быў і заставаўся паэтам. У лепшых сваіх творах ён узнімаецца да вяршынь сапраўднай народнай паэзіі.

У яго замыслах, усёю мэтаю яго жыцця было — стварыць вялікі цыкл раманаў, у якіх ён хацеў адлюстраваць у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа за час ад знішчэння паншчыны да дзён перамогі сацыялізма і руху народаў да камунізма.

«Бацькі мае цьмяна марылі аб нейкай невядомай ім лепшай долі для сваіх дзяцей,— пісаў Чорны ў сваёй аўтабіяграфіі.— Я стаў пісьменнікам. Больш Ta­ro, я пішу на мове тых простых людзей, сярод якіх я вырас. Гэтыя людзі сталі шчаслівымі на зямлі, іх мова стала дзяржаўнай мовай. Я пішу аб гэтых людзях у сваіх кнігах. Вялікае шчасце для пісьменніка пісаць аб народзе і яго шчасці, і самому быць шчаслівым разам з народам».

5 мая 1923 года ў газеце «Савецкая Беларусь» было надрукавана першае апавяданне К. Чорнага «На граніцы». 3 таго часу граніца, нацыянальная трагедыя народа, крывавая драма, якая не раз разыгрываецца на Беларусі, войны, якія спусташаюць беларускія гарады і паселішчы, гоняць родны народ па дарогах цяжкіх пакут і выпрабаванняў,— усё гэта праходзіць праз творы Чорнага. «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Люба Лук’янская», «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Скіп’ёўскі лес» — усё гэта творы, якія адлюстравалі ў сабе самыя характэрныя і найбольш тыповыя моманты гераічнай барацьбы беларускага народа. Радасную дату ўз’яднання беларускага народа ў 1939 годзе К. Чорны адзначае п’есай «Ірынка», якая стала шырока вядомай нашаму гледачу. П’еса гэтая як бы завяршала сабой, падводзіла вынік працы над тэмай, вырашэнню якой пісьменнік прысвяціў свой талент. Але Вялікая Айчынная вайна зноў ва ўсю веліч узнімае перад Чорным тэму барацьбы беларускага народа за сваю бацькаўшчыну, і цяпер гэтая тэма паўстае перад ім у новых, яшчэ болып гістарычных маштабах. I пісьменнік выразна бачыць шлях для яе вырашэння. Гэты шлях яму відзён з вопыту, здабытага ў самьтх жорсткіх баях партыяй, народам.

У першыя ж, самыя цяжкія дні Айчыннай вайны, калі па ўсёй краіне прагучаў заклік да ўсенароднай абароны Радзімы ад фашысцкай пошасці, К. Чорны мяняе пяро раманіста на пяро газетчыка, на вострую, знішчальную зброю публіцыстыкі. Як радавы баец выходзіў на перадавы рубеж на фронце, так К. Чорны выйшаў і стаў на самы перадавы рубеж барацьбы з карычневай чумой. Як франтавік, ідучы ў бой, аддаваў у запавет партыі сваё сумленне, на агнявой лініі падаючы заяву, каб яго лічылі камуністам, гэтак на аг-

Васіль Вітка і Ніл Гіпевіч.

1981 г.

Урок у Мялешкаўскай школе Слуцкага раёна. Верасень 1977 г.

нявой лініі ў тыя дні К. Чорны стаў камуністам, стаў байцом усенароднага змагання з ворагам. I сэнсам яго кожнага слова былі вера і ўпэўненасць у перамогу. Яго трапная, знішчальная і па-народнаму мудрая і простая сатыра біла ў самую цэль.

Усім нам у памяці фельетоны «Кат у белай манішцы», «Далікацтва каля вісельні», «Гаўляйтарская акадэмія». Яны абышлі ўвесь савецкі друк — ад цэнтральнай газеты да партызанскай лістоўкі. Вострае слова, прымаўку К. Чорнага не маглі ўтрымаць фашысцкія драты і краты. Яны праходзілі скрозь і ўсюды, уваходзілі ў народ, гартуючы яго думку, яго нянавісць, гнеў і помсту.

Перадавая лінія фронту праходзіла тады праз cappa кожнага савецкага патрыёта, і ворага трэба было біць як мага мацней, біць чым зручней. Чорны біў яго і з блізкай дыстанцыі, як салдат, што ішоў на варожы танк з бутэлькай гаручага, біў яго гэтак жа бязлітасна і з пазіцыі далёкага прыцэлу, з пазіцый найвышэйшых чалавечых ідэалаў і імкненняў. Тут на дапамогу пісьменніку прыходзілі яго даўнія замыслы, яго творчыя ідэі, яго тэмы. Чорны браўся за аповесць, за раман, за драму, працуючы над імі літаральна на калёсах, на кароткіх супынках цяжкай ваеннай дарогі.

У няскончаных раманах «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Млечны Шлях», аповесці «Скіп’ёўскі лес», якія пісаліся ў дні вайны, мы бачым, можа, самую буйную творчую перамогу і ўздым К. Чорнага як вялікага народнага паэта, пагляд якога прасціраецца на эпохі і ахапляе некалькі пакаленняў з іх жыццём, побытам і працай. Старонкі гэтых твораў чытаюцца як самыя запаветныя прызнанні, развагі і назіранні мастака, якія выпрабаваны ўжо доўгім часам, усімі пакутамі і ўсімі радасцямі самога народа. Чысціня людскіх душ, празрыстасць пачуцця, яснасць думкі ўвасабляюць ва ўсіх простых людзях, паказаных у раманах, самое сумленне народа, яго веру ў перамогу сонца над цемрай, адвечны народны аптымізм. Любімы герой Чорнага — просты, адкрыты і разумны чалавек, чалавек з народа. Гэта заўсёды творца, нястомны працавік. Ён імкнецца, каб як мага прыгажэй аздобіць жыццё, ён умее ўбачыць у чалавеку і ў прыродзе самае чыстае, узвыіпанае і пачэснае.

3 Зак. 1730

65

Героі Чорнага садзяць сады, будуюць светлыя прасторныя дамы, радуюцца плённаму ўраджаю з працы рук сваіх, з адкрытай душой сустракаюць незнаёмага падарожнага і адступаюцца ад свайго роднага, калі ён становіцца адшчапенцам.

У апавяданнях, што напісаны ў часе вайны, К. Чорны паказвае духоўную прыгажосць савецкага чалавека. Звычайны селянін, старая непісьменная жанчына ў гэтых творах узнімаюцца над звярынай сутнасцю фашызму як самыя грозныя суддзі, вызначаныя гісторыяй.

Савецкія людзі знішчаюць ворага не толькі фізічна, яны нішчаць яго і ўсёй сваёй маральнай перавагай, велічнасцю свайго сумлення, сілаю сваёй савецкай гордасці.

Няўмольная цяжкая хвароба ўпарта падточвала сілы і здароўе пісьменніка. I трэба было мець велізарную волю, каб думаць не пра хваробу, а пра жыццярадасных, здаровых і вясёлых людзей — сваіх любімых герояў. Ніколі ў жыцці К. Чорнага не было такой хвіліны, каб ён не ведаў, пра што яму трэба пісаць, якіх людзей яму трэба паказваць. Ён жыў штодзённа ў асяроддзі сваіх герояў, як кожны з нас жыве ў асяроддзі сваіх родных, дарагіх, блізкіх і знаёмых — любімых і нелюбімых, прыяцеляў і праціўнікаў. Ён умеў не толькі бачыць жывога чалавека, але праз сваю творчую фантазію, праз рэальны мастацкі вымысел дамаляваць і дапоўніць багацце яго характару, характару яркага, арыгінальнага і самабытнага.

III. Засведчана даверам

Беларусы на працягу ўсёй сваёй гісторыі былі такія сціплыя, што нават народная мудрасць не рашалася ўвасабляцца ў людскія імёны.

I цяпер, калі гаворыцца якая прытча, выслоўе, паданне, дык усё прыпісваецца дваім міфічным аўтарам: «Як той казаў, як тая казала». Можа, нам, беларусам, гэтых Таго і Тую трэба пісаць з вялікай літары. Напэўна, гэта і ёсць нашы спрадвечныя мудрацы, жартаўнікі і веселуны, якіх стварыла народная фантазія.

На гэтыя думкі навялі мяне пазнейшыя паданні, звязаныя ўжо з імёнамі рэальных людзей, якія хоць і адышлі ў нябыт, але на жыццёвай дарозе пакінулі TaKi след, што мы, часта трапляючы на яго, пачынаем патроху забывацца — кім ён пракладзены.

Паданні ствараюцца лёгка. Цяжэй зберагчы у памяці зерні сапраўдных падзей і жывыя абліччы дарагіх нам сяброў.

Яркая, самабытная постаць Кузьмы Чорнага, чалавека і пісьменніка, творамі якога мы захапляемся, вельмі хутка сталася ў нас амаль паэтычнай легендай. У шматлікіх успамінах бывае ўжо цяжка адрозніць — дзе праўда, а дзе выдумка.

3 запісаў таго часу, калі мы былі з ім у асабліва блізкіх дачыненнях і сяброўстве,— а гэта былі самыя цяжкія гады вайны,— з нататак, раскіданых у вандроўных блакнотах, я выбраў некалькі лісткоў, дарагіх мне як памяць пра яго, незабыўнага.

ВІШНІ

У 1923 годзе ў газеце «Савецкая Беларусь» было надрукавана яго першае апавяданне. Гэта было напрыканцы вясны. А неўзабаве, летам таго ж года, ён прыйшоў у Мінск паступаць ва універсітэт. Я не памыліўся, напісаўшы — прыйшоў. Сапраўды, ён пешкі прыйшоў са сваіх Цімкавіч у Мінск — сто сорак кіламетраў! 3 якім радасна-дзіцячым захапленнем ён расказаў пра свой прыход у сталіцу!

Першы, да каго ён пайшоў, быў Змітрок Бядуля. Гэта з яго лёгкай рукі на старонках газеты з’явілася апавяданне пачаткоўца.

Сам прыход да вядомага пісьменніка, знаёмства з ім,— здавалася, хапіла б і гэтых уражанняў для цімкавіцкага падарожніка. Але Бядуля быў чалавек шчодрай душы: яму не цярпелася пазнаёміць хлопца яшчэ і са сваімі знаёмымі.

— Пойдзем, братко, да Чарвякова! — падхапіўся ён і пацягнуў свайго новага сябра не ў канцылярыю высокай установы, дзе працаваў старшыня ЦВК, а да яго на кватэру.

Госці з’явіліся якраз упару. Гаспадар быў дома.

— От, Аляксандр Рыгоравіч,— сказаў Бядуля,— прывёў да вас пазнаёміць: Кузьма Чорны — малады пісьменнік. Апавяданне было ў нашай газеце.

— А-а, чытаў, чытаў,— весела сказаў Чарвякоў.— Добра, што прыйшлі. Сядайце, хлопцы. Толькі чым жа мне пачаставаць вас?

Сапраўды, і для прэзідэнта рэспублікі таго часу гэта быў клопат не меншы, чым для кожнага іншага гараджаніна, у дом якога зайшлі добрыя сябры.

Чарвякоў падышоў да шафы і дастаў адтуль вялікую паліваную місу:

— Частуйцеся, браткі.

У місе былі спелыя, сакаўныя вішні. Пачыналася самая пара на іх.

3 гасцявання ў прэзідэнта гэтыя вішні асабліва запомніліся, як падрабязнасць, што на ўсё жыццё звязала падзеі таго дня.

Натуральнасць, даступнасць у абыходжанні, сам побыт яго новых знаёмых — ад вядомага пісьменніка да прэзідэнта — амаль нічым не адрозніваліся ад побыту і турбот тых людзей, у асяроддзі якіх нарадзіўся і вырас цімкавіцкі юнак Мікалай Раманоўскі, які ўжо стаў Кузьмою Чорным.

Ён добра разумеў і адчуваў, бо не мог не разумець і не адчуваць, што хоць яго новыя знаёмыя і падняліся ў жыцці на больш высокую ступень, чым ён, але наколькі ж гэта даступныя, блізкія ўсім людзям людзі, і тым больш яму, які пачынаў ужо спасцігаць незвычайны свет чалавека і тыя каштоўнасці, што набываюцца не толькі вопытам жыцця, воляю і характарам, а перш за ўсё — чуйнасцю сэрца і душэўным далікацтвам.

ХВЕДАР I СІВАВАРОН

Як і мае аднавяскоўцы, цімкаўцы ездзілі рабіць сена на палескія балоты — за Вызну, Веску, Орлік і Малы Рожан.

Едучы з сенакосу цэлым абозам цераз палескія сёлы, яны весела перагукваліся з вазоў.

Палешукі любілі гэтыя відовішчы. У жыцці глухой лясной вёскі гэта была падзея — пабачыць чужых людзей, паслухаць мову, не зусім падобную на іх гаворку.

Сядзяць сабе на прызбах пры хатах або на гары бярвенняў ў доўгіх палатняных кашулях, у зрэбных сподніках, падвязаных знізу па самых костачках матузкамі, і глядзяць на незнаёмых вясёлых паязджан. Чым не спектакль!

Ловіцца кожнае слова. Нават простае імя здаецца дзіўным, рэжа слых сваёй нязвычнасцю.

— Сіваварон! Чуеш, Сіваварон,— у іх чалавека Хведарам завуць. Гы-гы-гы!

Хведар — смешна палешуку, а тое, што ён — Сіваварон, дык гэта ж так і трэба.

ЯК У ВАС БЫЛО

У час нашых цяжкіх вандровак у першыя дні вайны, а часцей за ўсё — ночы, калі, стомленыя, знясіленыя, а бывала, і галодныя, прымошчваліся мы на выпадковы начлег, колькі расказваў ён розных — пацешных і сумных, вясёлых і горкіх — прыгод і гісторый з жыцця дарагіх яму цімкаўцоў!

I сам любіў паслухаць. I калі што ўражвала, падабалася — не забываўся. Праз многа дзён успомніць і перапытае.

— Як гэта ў вас было? — I перакажа прыгоду ўжо ў сваёй, болып яркай перадачы.

Асабіста і я шчаслівы і тайна, у душы, ганаруся, што і мая адна драбніца прыдалася яму.

3 яе, з гэтае драбніцы, пачынаецца апавяданне, якое ўжо стала хрэстаматыйным:

«Вёска Галаскі выславілася тым, што ў ёй чалавек малога росту і сярэдніх год Пархвен Катлубовіч біўся з п’яным пеўнем...»

Пра гэтае смешнае здарэнне расказвалі ў маёй роднай вёсцы. Адзічэлы на самоце хутаранін адзін выцубіў бутлю настойкі, а п’янымі ягадамі накарміў пеўня. Як яно ўсё было ў сапраўднасці — адзін бог ведае. Прайшоўшы цераз людскі домысел, яно сталася паданнем, якое памятала не адно пакаленне маіх аднавяскоўцаў.

Увосень 1941 года я расказаў яго Чорнаму ў гарадку Болхаў, на Арлоўшчыне, дзе мы прыпыніліся і жылі некалькі тыдняў, выпускаючы газету, што перапраўлялася цераз фронт на родную зямлю.

3 КІРМАШУ

На Трайчанах, прыгараднай слуцкай вуліцы, размінаюцца вазамі два старыя цімкаўцы. Адзін кагадзе што ўязджае ў горад, а другі паспеў ужо справіць свой інтэрас.

— Здароў!

— Здароў!

— На кірмаш?

— На кірмаш.

— А хто гэта ў цябе на возе з дзіцем?

— Як хто? Жонка мая.

— Твая?

— Мая.

— I дзіця тваё?

— Маё.

— Няўжо? Што ты кажаш? Га-га-га!

Здзіўленню вясёлага цімкаўца, што пабываў ужо на кірмашы, няма канца. Яшчэ доўга будзе рагатаць ён на ўсе Трайчаны, ніколькі не бянтэжачыся, што грубую, развязную мужчынскую гаману чуе не толькі баба, што сядзіць на возе, але і нядзельная слуцкая вуліца.

АДНЬІМ ВОКАМ

Маўклівы, пакрыўджаны лёсам местачковец быў сляпы на адно вока. Каб схаваць бяльмо, ён заўсёды хадзіў у шапцы з нізка насуненым казырком.

Усе ведалі пра яго бяду. Але на людзях абавязкова знаходзіўся нядобры жартаўнік:

— Чаму гэта ты вока закрываеш?

Гучна плюнуўшы ўбок і цяжка крактануўшы, чалавек адказваў:

— Гэ, хопіць мне на такіх паскуднікаў глядзець і адным вокам.

СУСЕДАВА БЯДА

Сусед быў паэтам. Праўда, ён не пісаў вершаў. Ён быў паэтам у душы. Найбольшым шчасцем і асалодай для яго, самотнага гарэтніка, былі птушыныя спевы. Ён ведаў усіх птушак, іх галасы, усе

іх звычкі i норавы. Кожнае зімы ў яго хаце абавязкова была ўцеха яго сэрцу — вясёлы, вёрткі, галасісты шчыгол.

I вось аднае раніцы, ужо добрым замаразкам сусед зайшоў у хату Раманоўскіх. Ён быў сам не свой. Нават не сказаў «дзень добры», а як быў у шапцы, так і сеў на лаве у мыцельніку.

— Божа ж мой, божа...— толькі і вымавіў ён.

Уся хата Раманоўскіх успалашылася:

— Што з табою? Што ў цябе, браце?

Сусед доўга маўчаў, нічога не гаворачы, толькі цяжка ўздыхаў. I нарэшце з пакутным адчаем, з невыказным смуткам даверыў суседзям сваю жахлівую бяду:

— Божа ж мой, божа. Гэта ж на зіму без шчыгла застаўся. 3 першым замаразкам не ўлавіў. А хутка ж снег, завеі — дзе ты яго цяпер уловіш?

ДЫРЭКТАР САЛАТОПКІ

Як ён цягнуўся душой да адкрытых, шчырых людзей, хоць яны на лесвіцы грамадскага жыцця маглі стаяць на самай апошняй прыступцы або і зусім не стаялі ні на якіх прыступках, радуючыся таму, што само жыццё, клопаты людзей у нейкай сваёй неабходнай меры ўсё ж не абыходзяцца без іх.

Колькі разоў я чуў, як Чорны ўспамінаў дзядзьку Беляка, што займаў «самую высокую пасаду» ў іх мястэчку — дырэктара салатопкі.

Што гэта за прадпрыемства — няцяжка здагадацца: месца наводшыбе ад паселішча, звалка, куды вывозяць непатрэбшчыну.

I хоць гэта непрыемныя клопаты, але нехта ж павінен рабіць і такую няўдзячную работу: парадкаваць адкіды, пераплаўляць у катле, адпраўляць у горад, каб потым мець пахучае, усім неабходнае мыла.

Дзядзька Бяляк пачэсна спраўляўся з абавязкамі кіраўніка гэтага адзінага тады індустрыяльнага гіганта ў Цімкавічах. У дадатак да ўсяго, гэта быў закадычны прыяцель Чорнага. У кожны свой прыезд дадому пісьменнік не мінаў фабрыкі дзядзькі Беляка. Ён любіў пагаварыць з гэтым добрым і даверлівым да дзіцячай наіўнасці чалавекам.

KIHO

Першы раз у мястэчка прыехала кіно. Людзі чулі пра гэтае дзіва, але ніхто яшчэ не бачыў.

Самая болыпая хата, вядома, не магла змясціць усіх. Нашылася столькі, што не прадыхнуць.

Купіў білета і дзядзька Бяляк :— дырэктар салатопкі.

Яго захапленне «кіном» пачалося адразу ж, як толькі ён пераступіў парог.

На калодзе пры самых дзвярах стаяў апарат, які круцілі рукамі. Ад ахвотнікаў-круцялёў не было адбою. Гэта ўсё — малыя паджыганцы, падлеткі. Яны таўкліся ў парозе вакол апарата. Шчасліўчыкі круцілі ручку. Апарат трашчаў і сіпеў.

Гэта і было галоўным, што спыніла ўвагу дзядзькі Беляка. Ён доўга глядзеў на апарат, слухаў, як ён сіпіць, трашчыць і страляе, выкідваючы тонкі пучок святла, цмокаў у захапленні языком і ўсё прыгаворваў:

— Ай, ай, ай! От устройства дык устройства! Гэта ж трэба такое выдумаць!..

Доўга б ён яшчэ так стаяў і захапляўся, каб дзеці не сказалі яму:

— Дзядзька, вы вунь на сцяну гляньце!

Толькі цяпер дырэктар цімкавіцкай салатопкі заўважыў: і праўда,— усе глядзяць на сцяну, дзе яшчэ болыпае дзіва.

— Дык гэта яшчэ і гэтта? — зусім атарапелы ад нечаканасці столькіх уражанняў, выгукнуў дзядзька Бяляк і стаў разам з усім глядзець першую ў сваім жыцці кінакарціну.

НАШЭСЦЕ ЦІМКАУЦОЎ

Гэта ў наш час горад з яго жыццём, рухам, сваімі клопатамі ўжо не дзіва для вясковага чалавека. А колькі пакаленняў сялянства перакалацілася ад страху, трапляючы ў яго па неабходнай жыццёвай патрэбе — паперы казённыя выправіць, дамагчыся праўды, знайсці ўправу на крыўдзіцеля.

Ва ўсіх на памяці коласаўскі «дзядзька ў Вільні».

Кузьма Чорны вельмі ж любіў «Новую зямлю» за яе маштабнасць, вялікі ахоп падзей, а галоўнае — за яркую жыццёвасць характараў. Многія гады ён рыхтаваўся да грунтоўнага даследавання гэтага твора. У часе вайны ён неаднойчы ўспамінаў, што ў яго былі напісаны цэлыя раздзелы, але засталіся яны ў Мінску разам з усімі рукапісамі.

Вядома, ён рыхтаваўся не да навуковага звання — тады не было гэтай стыхійнай моды ў асяроддзі нашай інтэлігенцыі. Яму як мастаку вельмі ж блізкімі былі людскія характары коласаўскай паэмы, тыя спрадвечныя, запаветныя спадзяванні, якімі яны жылі.

Пачаўшы з «дзядзькі ў Вільні», прыгадваю, як Кузьма Чорны сам любіў пераўвасабляцца ў такіх «дзядзькоў», што трапілі ў вір гарадской стыхіі. Часцей за ўсё ён пераўвасабляўся ў сваіх цімкаўцоў.

У яго быў распрацаваны цэлы сюжэт ужо не пра аднаго дзядзьку, а пра цэлае нашэсце цімкавіцкіх дзядзькоў, якія так асмялелі і расхрабрыліся, што рынуліся на Мінск, каб захапіць яго пад сваю ўладу і ўстанавіць такія парадкі, без якіх не можа жыць руплівы гаспадар, у якога не павінны згуляць і прапасці ніводзін лапік зямлі.

3 чаго пачалі цімкаўскія захопнікі?

Перш за ўсё — узаралі Саборную плошчу і засеялі аўсом, бо ўсім жа вядома, як ён добра расце па навіне — ажно буяе!

САЛА 3 ХЛЕБАМ

Аднойчы каля вакзала ён убачыў чалавека, які сядзеў на прыступках ганка з развязанай торбаю на каленях і еў свой дарожны полудзень.

Чорны ўважна паглядзеў на яго збоку, потым падышоў блізка:

— Вы з-пад Слуцку?

— Ну але.

Яны пагаварылі і разышліся.

— Ваш знаёмы? — спытаўся я.

He.

— Як жа вы пазналі, адкуль ён?

— А пазнаў па тым, як ён еў. Ты бачыў, як ён са-

ла кусае — на повен рот. А хлеб толькі для смаку. Гэтак ядуць толькі ў нашай старане. Чалавек есць сала з хлебам, а не хлеб з салам.

ГАРАЧАЯ КАПУСТА

Працягласць прыпынкаў нашай рэдакцыі на пэўным месцы залежала ад становішча на фронце. У першыя ваенныя месяцы надоўга мы не маглі нідзе атайбавацца. Ледзь паспееш выдаць нумар і ўжо зноў у дарогу — нялёгкую, сумную, пакутную. Тады мы — пісьменнікі, журналісты, мастакі — былі ўсе людзі маладыя. Саракагадовы Кузьма Чорны быў самы старэйшы. Нездарма амаль усе звалі яго дзядзькам. I яго ўзрост, і тая высокая пашана, якою ён карыстаўся між нас, зрабілі яго душой нашага невялікага калектыву.

Да яго гарнуліся ўсе — і знаёмыя, і незнаёмыя, адчуваючы заўсёды як бы сваю асабістую віну за тое, калі гэтаму чалавеку было цяжка.

Позняй восенню ўжо недзе каля самай Масквы нас, змарнелых, згаладалых, упусцілі пражывіць душу ў нейкую прыдарожную сталоўку: на кухні была адна капуста, памятаю, нават не крышаная, не шаткаваная, а з цэлых лістоў. Яна была такая гарачая, да таго ж у алюмініевых місках, што мы доўга ніяк не маглі падступіцца да яе яшчэ і па той прычыне, што ў сталоўцы не было лыжак. Яны сталі асабістай уласнасцю тых, хто сталаваўся тут да нас. Мы былі непрадбачаныя сталаўнікі.

Я сядзеў на лаве пры стале побач з Мікалаем Карлавічам. Чым памагчы яму? Што прыдумаць? Скрылікі хлеба, якія нам выдалі па самай высокай норме і якімі мы стараліся падчапіць капусныя пласты, адразу ж размакалі, мяшаючыся з пустою гарачаю жыжкаю.

I крыўдна, і горка. Якія мы былі бездапаможныя ў самай простай бядзе.

Я глядзеў на свайго любімага друга і думаў: «Божа мілы, калі ты ёсць на небе, то, мабыць, толькі дзеля таго, каб глядзець з вышыні і паціраць рукі ад задавальнення, як мы, грэшныя твае стварэнні, хлебчам сваю грэшную страву...»

ТРАПЕТУНЫ

Простая даверлівасць, бясхітраснасць пагляду на самыя, здавалася б, складаныя з’явы жыцця ў людзей, якім не даводзілася мучыцца асаблівымі душэўнымі перажываннямі, былі блізкія і зразумелыя Чорнаму гэтак жа, як і загадкавасць тых самабытных, складаных натур вясковых філосафаў, што ўласным розумам імкнуліся дайсці ўсяго самі,— натур неспакойных, няўрымслівых душою, але разважных, павольных і нават марудных.

Яны, гэтыя характары, асабліва вабілі маладога Чорнага ва ўсіх яго апавяданнях, аповесцях і раманах.

Можа, ад таго, што і натура самога пісьменніка насычалася болып разнастайнымі адценнямі пачуццяў, імкненнямі да большай яркасці кантрастаў, да драматызацыі канфліктных супярэчнасцей, ён у пазнейшых сваіх творах — нават у трагічных сітуацыях — любіў такія людскія характары, што асабліва вызначаліся весялосцю, выдумкай, здольнасцю пацешыць, і нават з пэўнай пісьменніцкай сімпатыяй маляваў заведамых брахуноў, трапетуноў, камарынай філасофіі якіх хапала толькі на самаапраўданне даволі непрыглядных учынкаў, што ўяўляліся ім самім ледзь не гераічнымі подзвігамі.

Як чалавек, ён іх ненавідзеў, а як сапраўдны мастак,— ён імкнуўся зразумець, спасцігнуць іх успрыманне жыцця, убачыць свет іх вачыма, дайсці сутнасці іх «маралі», патайных жыццёвых спружын іх дзейнасці.

Як ненавідзеў ён прыстасаванцаў — усёй той мімікрыі, што пры дапамозе слоўнага шумавіння навучылася з вытанчанай дасканаласцю выдаваць сябе ледзь не за самыя перадавыя сілы грамадства. Трапятун са скуры лезе, каб ашаламаніць вас патокам слоў і ў той жа час не выказаць аніводнай сваёй думкі, свайго меркавання. У спосабах, у сродках прыстасавання — гэта небяспечныя паразіты. Але да іх не так лёгка падступіцца. I колькі б ты ні ўлазіў у іх шкуры, каб спасцігнуць, якой меркай вымяраецца іх подласць, усё адно нават, як мастак, ты будзеш адчуваць сябе асенізатарам, якому даводзіцца выграбаць памыйныя ямы.

ГАВОРКА ТРАПЕТУНО?

Брахуны настолькі ўдасканаліліся, што за пустаслоўем ніяк не дойдзеш сэнсу — хто што думае.

Адзін хітруе перад другім. Адзін аднаму не верыць. I толькі дзеля адводу вачэй, дзеля вымушанай прыстойнасці вядуць між сабой размову.

Гэта мініяцюра, напісаная Чорным мімаходзь, жартам. Яе рукапіс падараваны мне.

«— Ну?! Быць не можа!

— Чэснае слова!

— Ну і што?

— Вабчэ дажа.

— Ну? Што т-ты кажаш?

— Каб я так жыў.

— Э, дык жа добра.

— Да. Харашо. (Разыходзяцца).»

«УРЭМЕННА»

— Мабыць, я такі жанюся?

— 3 кім?

— Ну з гэтай... з Манькай.

— Каторай?

— Ну, што ў буфеце...

— Рыжай?

Ну.

— Рабой?

Ну.

— Касавокай?

Ну.

— Ты што, здурнеў?

— Дык я ж... урэменна...

ПРОБА ПЯРА

Проба — у літаральным сэнсе, як інструмента, як адзінага пісьменніцкага начыння, якім зроблена ўсё, што паспеў зрабіць.

Выбраць пяро, апрабаваць яго, упэўніцца, як яно ходзіць: лёгка, плаўна, з націскам ці са скрыпам —

гэта была заўсёды важная для яго хвіліна, перад тым, як распачаць работу.

Але гэтая проба не была механічнай, марным псаваннем паперы. Чорны настолькі паважаў кожны яе кавалачак, што ніколі не пісаў бяссэнсіцы, тым болып ні разу не бачыў я, каб ён па-заліхвацку практыкаваўся ў выкручванні свайго прозвішча.

Яно ставілася ў канцы ўжо зробленай работы. I гэта была таксама не менш важная для яго хвіліна. Закончыўшы аповесць, раман, напісаўшы апошні сказ, ён найбольшым урачыстым момантам завяршэння твора лічыў апошнюю кропку.

Гэтую самую высокую місію ён заўсёды даручаў сваёй, тады яшчэ малой, дачушцы.

— Ірачка, вось табе пяро. Бачыш гэтае слова? Пастаў тут кропку.

I толькі цяпер, з адчуваннем радаснай палёгкі споўненага абавязку, як пячаць, як знак уласнай адказнасці, прыкладаў свой подпіс — каржакаваты і важкі, просты і ясны: Кузьма Чорны.

Любоў да пяра ў яго была такая, як у аратага да плуга, у касца да касы, у токара да разца, у хірурга да скальпеля.

Ён не мог заставацца безуважным, убачыўшы пяро, якога ў яго яшчэ няма. Як яно піша?

Колькі выпадковых лісткоў, а то і шматкоў газеты пабывалі ў яго пад рукамі ў хвіліны, калі новае пяро трымала свой строгі экзамен!

Самым шчаслівым было тое, што адразу ж выводзіла патрэбны сказ, знаходзіла ўдалае слова, брала тую адзіна неабходную ноту, ад якое пачыналася музыка вобраза, характару, пейзажу, музыка ўсёй карціны, якая чулася і бачылася пісьменніку.

пісьмо

«Гор. Мінск. Рэдакцыі часопіса «Беларусь» або пісьменніку Кузьму Чорнаму.

Да вайны я меў кнігу пісьменніка Кузьмы Чорнага пад назвай «Верасневі ночі» на ўкраінскай мове. Гэта была вельмі дарагая для мяне кніга. У часе вайны я яе страціў, але забыць ніяк не магу і хачу яе зноў мець

у сябе. Таму я прашу паведаміць мне, дзе я магу яе дастаць або купіць, пажадана на ўкраінскай мове.

Калі можна, вышліце яе мне, прыклаўшы партрэт аўтара, каб пабачыць чалавека, які напісаў гэтую незабыўную кнігу. Выдаткі я аплачу любым спосабам.

Калі рэдакцыя гэтага не зможа, дык прашу вас звязацца з аўтарам, якога ласкава прашу зрабіць мне прыемнасць — прыслаць сваю чароўную кнігу.

3 пашанай Козін Я. М.

с. Вязавок Гарадзішчанскага раёна Кіеўскай вобласці».

Вельмі мала чаго могуць дадаць да гэтага пісьма мае каментарыі. Сапраўды, любімая кніга становіцца спадарожніцай на ўсё жыццё. Такімі былі «Вераснёвыя ночы», якія так многа гаварылі душы чытача, што ён ужо не мог абысціся без кнігі, без яе аўтара, як свайго самага блізкага сябра, дарагога жывым абліччам хаця б на партрэце.

Адказваючы на гэтае пісьмо, я быў у вельмі цяжкім становішчы. Такую, здавалася б, звычайную просьбу выканаць было немагчыма. Пасля вызвалення Мінска ад фашысцкіх пагромшчыкаў нельга было знайсці амаль ніводнай даваеннай кнігі, тым болып выдадзенай украінскімі сябрамі ў 1931 годзе.

На вялікі жаль, і аўтар не мог памагчы: яго ўжо не было жывога.

АСЯРОДАК СВЕТУ

Колькі людскіх лёсаў, характараў, колькі розных падзей і здарэнняў — рэальных, жыццёвых, а колькі прапушчаных і праз уласную фантазію, узбагачаных домыслам, тыпізаваных у фокусе мастацкага бачання,— жыло ў яго памяці!

Змалку дзён, з маленства і юнацтва ён увабраў у сябе столькі скарбаў, якіх яму хапіла б на самыя вялікія адкрыцці ў мастацкім даследаванні не толькі сваіх сучаснікаў, а цэлых пакаленняў.

Ён не меў такіх магчымасцей, якія мае цяпер кожны пісьменнік — ездзіць па ўсёй краіне і далёка за яе межамі.

Засяроджанасць увагі, пранікненне ў сферу людскіх дачыненняў, людскіх драм, трагедый і камедый, нават абмежаваных роднымі Цімкавічамі, былі той вышынёй, абсяг бачання з якое залежыць ад самога мастака, а не ад колькасці ўражанняў, сабраных ім.

Як мастак-філосаф, як нацыяналыіы паэт, ён шчасліва выбраў сабе сваю вышку, што служыла яму асяродкам свету. Для тых эпічных абагульненняў, якія вабілі, жывілі яго замыслы, па яго ўласным прызнанні, яму хапіла б на ўсё жыццё адных Цімкавіч і цімкаўцоў, нават адной сваёй сям’і, у гістарычным радаслоўі якой, як у кроплі вады, ён бачыў цэлы акіян народнага жыцця.

1959—1970

Аблічча друга

Чытаючы дарагіх майму сэрцу паэтаў, я люблю, калі ў кнізе ёсць партрэт аўтара, падоўгу ўглядацца ў яго аблічча, у яго вочы. Хочацца як мага болей пабыць сам-насам з другам, жывое слова якога адгукнулася радасным водгуллем у тваёй душы.

Роднае аблічча аднаго з любімых мною паэтаў я меў шчасце бачыць не толькі ў кнігах, але і ў самім жыцці. I гэта мне асабліва дорага.

Я радаваўся кожнай сустрэчы з ім. I калі глядзеў у яго вочы, імклівыя і вясёлыя, праніклівыя і ясныя, мне заўсёды здавалася, што за доўгай сівой барадой схаваўся чарадзей з душой юнака, да самазабыцця закаханага ў жыццё і ва ўсё прыгожае на свеце.

Пэўна, гэта і ёсць шчасце сапраўднага паэта, які не мае права старэць. I колькі б ні было яму гадоў, ён застаецца маладым, здольным заўсёды адчуваць радасць маладосці.

Да Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі, аднаго з пачынальнікаў беларускай савецкай паэзіі, ніяк не прыставалі ні хрэстаматыйны глянц, ні эпітэты санавітасці, без якіх ужо ў такім узросце звычайна і не вымаўляецца славутае імя.

Уладзіміра Дубоўку па праву можна было назваць маладым паэтам за маладосць яго паэзіі, за творчую нястомнасць і няўрымслівасць, за смелыя пошукі і за тую задзёрыстасць, якая ўласціва толькі маладосці.

Усе, хто любіць нашу паэзію, вельмі часта маглі сустрэць яго імя то на кнізе лірыкі, то на вокладцы збору цудоўных казак для дзяцей, то пад вершамі, поўнымі глыбокага роздуму над жыццём, пад эпічнымі паэмамі аб сучаснасці і гістарычнымі паданнямі, што вабяць нас сваёй народнай мудрасцю.

Нялёгкім бьіў лёс паэта. Пачынаючы з 1930 года, ён прайшоў нямала выпрабаванняў, якія абышліся савецкім людзям цаной цяжкіх страт.

Сам паэт, вельмі неахвотна і скупа прыгадваючы той час, зазначаў, што «за тыя гады, як пісьменнік, нічога не рабіў».

Вось чаму, калі пасля трох дзесяткаў год творчага перапынку Уладзімір Дубоўка адразу ж актыўна

ўключыўся ў нашу паэзію і голас яго загучаў з той жа свежасцю, як і ў дні юнацтва, але яшчэ з болыпай грамадзянскай палымянасцю, нельга было не парадавацца сапраўднаму байцу, які стаў у строй песняроў свайго народа.

I хоць паэт вярнуўся ў родныя мясціны ўжо чалавекам, які шмат перажыў у сваіх доўгіх і суровых вандроўках, і хоць за ўсе самыя цяжкія гады свайго жыцця не напісаў ні аднаго верша, ён, аднак, заставаўся паэтам, якому заўсёдьі былі вядомы не толькі таямніцы нясказанага слова, але і паэзія любой нялёгкай працы.

«Дзе б я ні быў, на якой бы працы ні стаяў, я ўсюды знаходзіў шмат прыгожага, сустракаў вельмі добрых людзей. Для мяне ніякая работа ніколі не была пакутай — яна заўсёды была для мяне жаданай, бо ўрэшце — ішла на карысць нашай сацыялістычнай бацькаўшчыны ».

I Волгу бачыў я, і Дон, багата рэк сібірскіх бачыў. Такі мой лёс: з юнацкіх дзён ён вандраванні мне прызначыў. Вадзіў праз горныя хрыбты, цераз Байкал і за Байкалам. А хараства, а пекнаты аж цераз самы край бывала...

Так шчыра і задушэўна гучаць першыя ж радкі, напісаныя паэтам пасля звароту на радзіму.

Дапытлівымі, шырока раскрытымі вачыма свайго юнацтва паэт, поўны захаплення, глядзеў на дарагія сэрцу мясціны, дзівячыся пераўтварэнням, якія непазнавальна змянілі родную зямлю.

Памятаю, як летам 1959 года мы з Уладзімірам Мікалкевічам выправіліся ў вандроўку па Палессі. I правандравалі цэлы месяц.

3 якой няўтольнай прагнасцю ўбірала ў сябе юнацкая душа паэта ўсе ўражанні нашай, не такой ужо і лёгкай паездкі. Майму дапытліваму спадарожніку хацелася як мага болей убачыць, пачуць, пагаварыць з кожным новым знаёмым.

У чыстым і вясёлым, падобным на прыморскі гарадок Кобрыне мы выхадзілі ўсе вуліцы і зялёныя яго ўскраіны, аб’ездзілі Днепра-Бугскі канал, з цікавасцю

наглядалі, як ідуць па ім у самы поравень з берагамі караваны цяжкіх рудавозаў з грузам, на які спатрэбіліся б дзесяткі чыгуначных эшалонаў. Дабіраючыся на кацеры з Пінска ў старажытны Тураў, мы не маглі надзівіцца той цягавітай нястомнасці, з якой дзень і ноч працуе на людзей казачна-прыгожая Прыпяць, што ўвабрала ў сябе ўсе рэкі і крыніцы палескага краю.

Прыехаўшы ў Тураў, мы палічылі, што знаходзімся нарэшце ў цэнтры Палесся. «Не, гэта яшчэ не Палессе! — пачулі мы ад тураўлян.— Палессе адгэтуль не ўбачыце». I Уладзімір Мікалаевіч наважыў абавязкова паглядзець сапраўднае Палессе, дабрацца да самай глыбіннай мясціны. I мы паехалі ў Радзівілавічы.

На «газіку» сакратара райкома па лясных і балотных дарогах мы дабраліся нарэшце і да палескай глушы, але глушы якраз і не ўбачылі. Вялікія вёскі, адбудаваныя нанава пасля вайны, Букча, Тонеж і Радзівілавічы на ўсё Палессе славяцца сваімі спевакамі і танцорамі, вышывальшчыцамі і ткачыхамі.

Вельмі радасна было бачыць, як новы побыт, што ўваходзіць у жыццё палешукоў, суладна спалучаецца з нацыянальным каларытам, з даўнімі добрымі народнымі звычаямі. Бадай ні ў якой іншай мясцовасці Беларусі вы не ўбачыце такой вясёлай яркасці ва ўборах, у адзенні, як на Палессі. У святочны дзень палеская вуліца пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі ад палосаў і стужак, якімі абшыты шырокія спадніцы маладзіц. Лёгкія белыя блузкі, вышытыя самымі дзівоснымі ўзорамі,— любімае ўбранне дзяўчат.

У тураўскай гасцініцы Уладзімір Мікалаевіч доўга і з веданнем справы выпытваў у нашай дзяжурнай Галі, як яна вышывае, дзе бярэ ўзоры. Сарамяжлівая дзяўчына, сумеўшыся ад такой нечаканай цікаўнасці, адказвала не зусім ахвотна, відаць, палічыўшы незнаёмага дзеда за вясёлага жартаўніка.

Затое ў тым жа Тураве, разгаварыўшыся са сталярамі, што рабілі дзверы і аконныя шуфляды для новага дома, паэт знайшоў сабе субяседнікаў на цэлы вечар. Майстар гаварыў з майстрамі аб паэзіі той працы, якая зразумелая і дарагая яму гэтак жа, як і паэзія слова.

I я, слухаючы гэтую гаворку, у глыбіні душы пазайздросціў шчодрасці таленту, якім валодае мой старэйшы друг. Такія людзі сапраўды бачаць радасць у кожнай рабоце, якую яны робяць. Гэта майстры, блізкія і патрэбныя людзям.

Уладзімір Дубоўка прайшоў суровую школу жыццёвай загартоўкі. «Аглядаючыся назад, разважаючы пра сваё, часам не вельмі лёгкае жыццё, думаю, што вытрываць яго, застацца працаздольным да сённяшняга дня мне дапамагло працоўнае выхаванне, гартоўка, якую я атрымаў у свай сям’і ў маладыя гады»,— гаворыць сам паэт.

Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся непадалёк ад славутага возера Нарач.

«Мая маці,— успамінае паэт,— была непісьменная, але мела ясны прыродны розум, вельмі добра ведала беларускую мову і, паўжыцця пражыўшы ў Маскве, гаварыла толькі па-беларуску. Я ніколі не вучыўся ні ў якіх беларускіх школах, усё маё веданне беларускай мовы — ад маці і з вёскі. Вось чаму я маю поўную падставу называць беларускую мову — матчынай мовай...

У вёсцы я чуў толькі беларускую мову. Вось чаму мне так запала яна ў душу і сэрца. Некаторыя дзівяцца: «Вы ніколі не вучыліся ў беларускіх школах, пражылі бадай усё жыццё за межамі Беларусі, а мову ведаеце». Як жа яе не ведаць, калі яна родная! Як жа яе не любіць, калі яе стваралі на працягу вякоў твае продкі, гаварылі на ёй, перадалі табе ў спадчыну, як самы вялікі скарб свой...

Замілаванне да народнай творчасці было ў мяне ад малых гадоў і ідзе са мной усё жыццё.

Хата, начлег, млын, да якога прыязджалі памольшчыкі з «розных вёсак,— гэта былі наша школа, наша бібліятэка, наша радыё — уся наша пачатковая адукацыя. А песні... Ідуць са жніва, з поля маці, суседкі ды спяваюць:

А пара дамоў, пара-а-а-а...

Ўжо ўзышла вячэрняя зара-а-а-а...

I цяпер гучаць тыя песні мне»,— успамінаў з душэўным хваляваннем Уладзімір Мікалаевіч.

Маленства і юнацтва запалі ў душу паэта незабыўнымі ўражаннямі прынарачанскага краю.

Калі пачалася імперыялістычная вайна, чатырнаццацігадовы Уладзік разам з бацькамі, як і многія выгнаннікі, з бежанскім абозам цераз усю Беларусь едзе на ўсход. Неўзабаве ж, у час грамадзянскай, юнак бярэ ў рукі зброю і, як салдат новай арміі рабочых і сялян, становіцца ў рады абаронцаў маладой савецкай дзяржавы, змагаецца супрапь усіх яе ворагаў, супраць тых захопнікаў, што выгналі яго сям’ю і сотні тысяч такіх сем’яў з роднай і дарагой сэрцу бацькаўшчыны.

Яшчэ ў франтавым шынялі ўражлівы юнак, успамінаючы песні маці, пачынае прабаваць уласныя сілы ў паэзіі, складае свае першыя вершы. I адразу ж, як толькі канчаецца вайна, малады, але ўжо загартаваны ў баях салдат бярэцца за вучобу. Ён паступае ў Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут, які быў тады толькі заснаваны ў Маскве вядомым рускім паэтам В. Я. Брусавым.

«Даведаўшыся, што я беларус,— расказваў Дубоўка,— Валерый Якаўлевіч запытаўся, творы якіх беларускіх паэтаў я ведаю. Калі я назваў яму некалькі імён, ён запытаўся далей, якія творы Янкі Купалы я ведаю і якія болып за ўсё мне падабаюцца. Я назваў некалькі вершаў, у тым ліку «Адцвітанне». Валерый Якаўлевіч ухваліў мой густ і сказаў, што яму таксама падабаюцца гэтыя вершы.

Заўважыўшы маё здзіўленне, ён сказаў:

— Я не толькі ведаю творы вашага вялікага паэта, але і сам перакладаў іх на рускую мову. Тым болып павінны ведаць і любіць яго творы дзеці беларускага народа».

Уладзімір Дубоўка становіцца адным з лепшых вучняў строгага, патрабавальнага майстра рускай паэзіі. 28 мая 1921 года газета «Савецкая Беларус»» друкуе першы верш маладога паэта. Да імён, ужо добра вядомых у той час, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота далучаецца імя Уладзіміра Дубоўкі, голас якога з кожным годам гучыць усё мацней. Адна за другой выходзяць кнігі яго вершаў: «Строма» (1923), «Там, дзе кіпарысы», «Трысцё» (1925), «Credo» (1926); паэмы: «Крычаўская спакуса» (1925), «Кругі», «Наля» (1927), «Браніслава» (1929).

Пад прыкметным уплывам Уладзіміра Дубоўкі ўва-

ходзілі ў літаратуру многія маладыя паэты дваццатых гадоў.

Паэт вызначаецца сваім свежым, адметным талентам. Усхваляваныя словы маладога песняра глыбока западаюць у сэрцы яго сучаснікаў:

О Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цвет, У ветры дзікім не загінеш, Чарнобылем не зарасцепі!

Так пісаў Дубоўка, пісаў з цвёрдай, нясхіснай упэўненасцю ў светлы лёс сваёй радзімы, у яе будучыню.

Вучоба беларускага паэта ў лепшых майстроў рускай паэзіі, яго жыццё і праца ў Маскве ўмацоўваюць жыватворчыя сувязі і плённы ўплыў выдатных рускіх пісьменнікаў на маладую беларускую літаратуру.

He дзіва, што ў асобе Уладзіміра Дубоўкі наша паэзія атрымала майстра, які адным з першых у Беларусі раскрыў і паказаў новыя багацейшыя магчымасці народнага паэтычнага слова.

Дасканала авалодаўшы еўрапейскімі мовамі, Дубоўка перакладае на беларускую мову выдатныя творы сусветнай класічнай паэзіі. Упершыню ў яго перакладзе ў нас паяўляюцца многія творы Байрана. Паэт нястомна падымае культуру роднага слова на вышыню прафесійнай дасканаласці. Ён шукае новыя формы інструментоўкі верша, новыя рытмічныя ходы, слоўныя сугуччы і рыфмы.

Лепшымі ўзорамі сваёй творчасці ён паказвае, як пад рукой майстра-наватара можа загучаць ва ўсім сваім харастве магутнае і самабытнае беларускае слова. Яго ўвагу захапляюць паэтычныя паданні, казкі і легенды. Пад пяром Уладзіміра Дубоўкі многія з іх набываюць другое жыццё, паўстаюць у новай гераічнай велічы і душэўнай прыгажосці.

Кніга вершаў «Палеская рапсодыя» (1961) з’явілася як творчая справаздача паэта аб падарожжы на Палессе. Для мяне асабіста — вялікая асалода чытаць і перачытваць гэтую кнігу таму, што я быў сведкам яе нараджэння. За кожным вершам я пазнаю паэтычнае радаслоўе яго героя, прыгадваю тыя мясціны, аб якіх піша паэт, і людзей, з якімі мы сустракаліся — і сакратара райкома, і шафёра, што ў вольныя гадзіны ад-

даецца свайму любімаму занятку — маляванню, і хлопчыка-рыбалова, які купляе сабе школьныя падручнікі за свае, самім запрацаваныя грошы, і сарамяжлівую дзяўчыну Галю, што так і не выдала нам сваіх сакрэтаў дзівосных, вышытых ёю ўзораў. Як жывыя паўстаюць перада мною ў палескіх вершах Дубоўкі і тыя светлыя вобразы, што абудзіла ў душы прыгажуня Прыпяць, па якой праплылі мы ад Пінска да Мазыра, а потым, перасеўшы на дняпроўскі параход, паплылі ў чароўны і сонечны братні Кіеў.

Мне асабліва прыемна, што за кнігу «Палеская рапсодыя» паэт быў удастоены літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы.

Значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі з’явілася кніга санетаў Вільяма Шэкспіра ў перакладзе Уладзіміра Дубоўкі. Гэта вынік яго натхнённай працы да 400-годдзя найвялікшага волата сусветнай паэзіі.

У Дубоўкавай паэтычнай апрацоўцы выйшлі ў свет многія беларускія казкі для нашых самых удзячных чытачоў — для дзяцей.

Кнігі, у якіх адлюстравалася вялікае і складанае жыццё, нялёгкі шлях, творчыя пошукі, маладосць і сталасць аднаго з цікавейшых беларускіх паэтаў, будуць каштоўным здабыткам усіх, хто любіць паэзію, хто ў яе лепшых майстрах заўсёды бачыць абліччы сваіх задушэўных сяброў.

1965—1976

Майстар

Мы жылі ў добрым суседстве ў адным доме, на адной лесвічнай пляцоўцы — дзверы ў дзверы.

Цяжка паверыць, што яго ўжо няма. Усё яшчэ здаецца, што вось пачую яго спакойную ўпэўненую хаду, яго разважны добры голас, які я прывык чуць кожны дзень.

Ёсць людзі, са смерцю якіх ніяк не можаш змірыцца яшчэ і таму, што сама іх натура ніколі не мірыцца з нябытам.

За многія гады, у якія я ведаў Пятра Фёдаравіча, пачынаючы з самага нялёгкага часу яго жыццёвай сталасці — у дні Вялікай Айчыннай вайны, і ў гады, калі набірала сілу новае пакаленне, і ў дні, калі паміж высокіх тытулаў — паэт, акадэмік,— найбольш часцей усё ж гучала званне дзеда, якое павінна было напамінаць чалавеку пра цяжар узросту,— я ні разу не чуў, каб мой сусед калі паскардзіўся на тое, што яму няможацца, іпто яму не па сіле работа, якую ён любіць, якою жыве.

Да позняе ночы за сцяной — лёгкае пакашліванне, размераныя ціхія крокі. Я ўжо ведаю — мой сусед працуе. Працуе тады, калі ўсе спяць, калі заціхлі піумныя вуліцы Мінска. Такія часіны душэўнай сабранасці, роздуму сам-насам з сабою Пятро Глебка вельмі любіў і даражыў імі, хоць па сваім характары гэта быў нястомны, няўрымслівы завадатар самага актыўнага людскога таварыства. Там, дзе Глебка, там — вясёлая сябрына, там — шчырая і цікавая размова, размова аб літаратуры, аб паэзіі, аб жыцці, там — самыя вострыя, бескампрамісныя спрэчкі, хай сабе для некага і непрыемныя, але заўсёды справядлівыя. Пятро Фёдаравіч умеў сказаць праўду ў вочы свайму лепшаму сябру. I як бы табе гэта адразу ні здалося непрыемным, але ты ніколі не адчуваў крыўды, бо ведаў: чалавек, які ведае цану слову, не раскідаецца сваімі вывадамі і ацэнкамі.

У цяжкія гады вайны, калі мы, нешматлікае асяроддзе беларускіх пісьменнікаў, па закліку нашай партыі і ўрада рыхтаваліся да горкай і шчаслівай сустрэчы

з роднай зямлёй не з пустымі рукамі, а ў сілу магчымасцей і здольнасцей кожнага — з рэальнымі здабыткамі сваёй працы, Пятро Фёдаравіч быў адным з самых натхнёных стваральнікаў часопіса «Беларусь», потым нашага Дзяржаўнага выдавецтва, якое пачынала сваё жыццё суровай зімой 1944 года ў Маскве, у Вялікім Чаркаскім завулку, у халодных, прамерзлых наскрозь пакоях, дзе мы вымушаны былі пісаць алоўкамі, бо чарніла адразу ж замярзала. Адной з нямногіх кніг, якія выпусціла наша выдавецтва, было і маё «Гартаванне». Гэтая тоненькая, без вокладкі, на шэрай кепскай паперы, мая першая кніжачка — дарагая мне таму, што выпраўляў яе ў жыццёвую дарогу Пятро Глебка, паэт, кожны верш якога ў тыя дні прызнаваўся намі, маладымі, за самы высокі ўзор паэзіі.

Сапраўды, у тыя гады, у гады вялікай суровай мужнасці, можа, як ніколі праявіўся ва ўсёй сваёй сіле талент Пятра Глебкі, высокі талент паэта-філосафа. Кожны яго новы верш мы сустракалі як значную падзею нашага духоўнага жыцця. Такія шэдэўры Глебкавай лірыкі, як «Вячэрнія думы», «Сны хлапчука», «Смерць салдата», «Пісьмо з няволі», «Пасылка», «Зварот», «Аб чым спяваюць салаўі», самі сабою завучваліся на памяць, станавіліся душэўным здабыткам кожнага, хто любіў і шанаваў роднае слова.

Да яго заўсёды гарнуліся людзі. Ён вабіў адкрытасцю, шчырасцю. Незвычайная далікатнасць у абыходжанні была прыроджанай уласцівасцю яго натуры.

Пасля вайны, ужо ў Мінску, ён рыхтаваў да друку сваю кнігу. Гэта было першае грунтоўнае па сваіх памерах выданне, якое падводзіла вынікі яго паэтычнай працы за многа год. Кніга была складзена, не давалася назва. I вось аднойчы ў Саюзе пісьменнікаў падыходзіць да мяне Пятро Фёдаравіч і з нейкай вінаватасцю ў голасе пытаецца: «Ты не пакрыўдзішся, калі я назаву кнігу «Пад небам бацькаўшчыны»?»

Я здзівіўся. Тады ён сказаў: «Памятаеш, у цябе ёсць радкі: «Хіба ёсць на свеце шчасце лепшае, як пад небам бацькаўшчыны жыць»?» Праўда, гэта былі радкі з верша, прысвечанага Кузьму Чорнаму, са зборніка «Гартаванне», рэдактарам якога быў Пятро Фёдаравіч. Радкі самыя звычайныя, якія не адкрываюць асаблівых ісцін. Але Глебку, пры яго досціпе, чамусьці зда-

валася, што я маю на гэтыя словы нейкае манапольнае права. Прызнаны майстар пытаўся, па сутнасці, у вучня, у свайго, так сказаць, чалядніка дазволу злучыць разам словы, якія належаць усім людзям: «бацькаўшчына» і «неба». Цяпер некаторыя паэты бяруць адзін у другога не толькі назвы і зусім не бянтэжацца, Тады ж Глебка для зачыну, для настрою ўсёй кнігі напісаў свой верш «Пад небам бацькаўшчыны». Напісаў спецыяльна, і радкі, сагрэтыя яго запаветнымі пачуццямі, сталі сапраўдным здабыткам нашай лірыкі.

Мінулі гады. Чытаеш і перачытваеш яго вершы, якія ўжо сталі нашай класікай, і сэрца поўніцца гордасцю, што напісаў іх чалавек, якога мы ведалі, пра якога многія з нас з удзячнасцю гавораць: майстар, настаўнік.

1970

3 верай і шчырасцю

I пры жыцці, і пасля таго, як ён адышоў ад нас, пачуццём высокай павагі я заўсёды вывяраў і вывяраю свае адносіны да гэтага чалавека.

Ён прайшоў праз імклівую плынь складаных, драматычных супярэчнасцяў і выпрабаванняў часу, ведучы і нас, многіх сваіх малодшых сяброў, цераз бурныя парогі і рыфы падзей, да асэнсавання якіх мы не заўсёды былі гатовыя і падрыхтаваныя.

У Ільі Данілавіча Гурскага быў вопыт выпрабавання. Можа, таму ўсе, хто памятае яго, зазначаюць самую адметную рысу яго характару — упэўненасць. Спакойная ўпэўненасць і вера ў лепшыя якасці чалавека. Нават у абставінах, што складаліся не ў карысць нечай рэпутацыі, ён быў напагатове не толькі заступіцца, а і паручыцца за таварыша.

Я пачынаю з гэтай рысы яго натуры, можа, таму, што магу засведчыць яе ўласным прыкладам. Маё знаёмства з Ільёй Данілавічам якраз супала з непрыемнасцямі, якія напаткалі мяне ў маладосці. Правінцыяльны журналіст, які, пачаўшы з заводскай шматтыражкі, працаваў у чыгуначнай палітаддзельскай газеце, быў запрошаны ў камсамольскую, рэспубліканскую. Але працаваць яму тут прыйшлося нядоўга. Толькі пачаў спасцігаць абсяг сваіх шырэйшых абавязкаў, ездзіць па абласцях і раёнах, заводах, фабрыках і калгасах, пісаць свае нарысы і рэпартажы, як падзеі, што ўсё болей абвастраліся, ствараючы напружанасць абстаноўкі, наблізіліся да кожнага з нас. У рэдакцыі, дзе я працаваў, людзі былі маладыя, але і нас тыя падзеі мералі самымі суровымі меркамі. У ліку адзначаных загадам «за прытупленне пільнасці» апынуўся без працы і я. I хоць праз дзевяць месяцаў быў адноўлены ў камсамоле, але факт выключэння, безумоўна, прыцямняў маё рэнаме.

У рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» ў той час працавалі мае сябры Рыгор Лынькоў і Хвядос Шынклер, з якімі я пачынаў яшчэ з бабруйскай «Вясны» і «Камуніста». Яны рады былі памагчы маёй бядзе. Пра гэта, напэўна ж, была ў іх гаворка з рэдакта-

рам. I вось Ілья Данілавіч прымае мяне ў супрацоўнікі, хоць дагэтуль асабіста мяне не ведаў.

Ён нейк незаўважна і вельмі хутка сыходзіўся з людзьмі. 3 ім лёгка і прыемна было кожнаму, незалежна ад розніцы ва ўзросце і ад службовай субардынацыі.

На другі год нашага знаёмства, памятаю, здарылася так, што разам з ім я апынуўся ў Крыме. Ці то не знайшлося жадаючых, ці то, як кажуць, гарэлі пуцёўкі,— адна дасталася мне па неабходнасці лячэння, а другую ўзяў Ілья Данілавіч, каб адпачыць. Гэта быў мой першы курорт, не думаю, што і мой старэйшы таварыш меў большы курортны вопыт, бо, прыехаўшы на месца, мы дазналіся, што курортнікі мы — непаўнапраўныя, што ў нас не пуцёўкі, а курсоўкі, што жыць мы будзем на прыватнай кватэры, сталавацца ў доме адпачынку, а лячыцца ў гарадской паліклініцы. Вось табе і на. Але ' хутка нашы засмучэнні мінуліся. Мы былі нават задаволены, што і сваім часам, і рэжымам распараджаемся самі. Я і цяпер часта ўспамінаю той далёкі восеньскі месяц, поўны ўражанняў і ад нашых гаворак, і ад сумесных вандровак.

Раскажу пра адну з тых, што асабліва запомнілася. Аднаго дня выбраліся мы ў даволі далекаваты ад нас Місхор, даверыўшыся мясцовай пагудцы, што там, у ларку санаторыя работнікаў лесу і лясной прамысловасці, прадаюць вінаград нейкага адменнага гатунку. Прыйшлі мы ў той санаторый. Бачым, і праўда — ля ларка ўжо шуміць чарга. I па праўдзе сказаць, не так чарга, як адзін жвавы, рухавы і вельмі ўвішны дзядок. Якраз яго голас мы і пачулі першы. Дзядок з некім не згаджаўся, абураўся, патрабаваў парадку, і што самае цікавае, гаварыў, спрачаўся, сварыўся... па-беларуску! Вобразна, сакавіта, смачна.

3 дапытлівым здзіўленнем я зірнуў на Ілью Данілавіча. А ён, радасна рассмяяўшыся, адразу ж памкнуўся да няўрымслівага дзеда. Тут і я бліжэй убачыў нашага земляка.

— Ваюеш, дзед? — спытаўся Ілья Данілавіч.— Парадак наводзіш?

— Ага,— пацвердзіў стары, нават не здзівіўшыся сустрэчы, нібыта яны штодня бачыліся.— Па закону трэба,— дадаў дзед.

I тут высветлілася, што дамагаўся дзед «закону» не для сябе, бо ўсе расступіліся перад ім, першаму даючы дарогу да ларка. Наўрад ці хто ведаў тут, хто гэты ваяўнічы дзед, але ў кожнага выклікаў пашану ордэн баявога Чырвонага Сцяга, прывінчаны да зрудзелага на сонцы і даволі заношанага лесніковага кіцелю. Дзед патрабаваў роўнага права для ўсіх — і тонкіх знаўцаў смаку вінаграду, і тых, хто, можа быць, упершыню збіраўся паспытаць яго славуты гатунак.

Пазней, у галодныя і халодныя дні вайны, зноў працуючы разам з Ільёй Данілавічам ужо ў Маскве, мы амаль штодня сустракалі нашага славутага земляка, якога партызаны ўратавалі ад фашыстаў і прывезлі сюды на самалёце яшчэ болей пастарэлага, але, не зважаючы на стогадовы ўзрост, усё яшчэ гаваркога і цікаўнага да кожнай навіны і падзеі.

Васіль Ісакавіч Талаш ведаў магічную сілу славы, асабліва пасля таго, як з’явілася Коласава «Дрыгва», але не злоўжываў ёю. Можа, хіба ў выключных выпадках, каб пазбегнуцьь непрадбачаных непрыемнасцей. He раз даводзілася бачыць, як на маскоўскіх вуліцах, не такіх ужо і шматлюдных у той час, дзед ніяк не мог разабрацца ў складаных для яго правілах руху. Ён пераходзіў вуліцу, дзе хацеў і дзе яму трэба было. Ледзь наш дзед паспяваў ступіць на брук, як узвіваўся прарэзлівы міліцэйскі свісток. Дзед спыняўся на месцы. Міліцыянер падбягаў да яго і пачынаў строга ўшчуваць словамі. Дзед вінавата маўчаў. He спяшаючыся, ён расшпільваў свой партызанскі кажушок, нібыта шукаючы дакумент, і страж парадку, убачыўшы яго баявыя ўзнагароды, пачціва аддаваў старому чэсць, браў яго пад руку і асцярожна пераводзіў на другі бок вуліцы. Стогадовы легендарны паляшук калі і думаў пра славу, дык, напэўна, вельмі па-свойму.

Памятаю, як аднаго разу, прыйшоўшы з Цэнтральнага штаба партызанскага руху, Ілья Данілавіч доўга і весела смяяўся, расказваючы эпізод, сведкам якога быў. Наш вядомы скульптар сказаў дзеду Талашу, што хоча зрабіць яго партрэт. Дзед з недаверам сустрэў гэты намер. Ён ніяк не мог уявіць, як зможа выглядаць у вобразе героя. Скульптар прапанаваў розныя паставы, нават верхам на кані, з шабляй у руках — дзед не згадзіўся.

Затое Васіль Ісакавіч быў вельмі задаволены, калі мастак Мадораў намаляваў яго ў кажусе, у шапцы-аблавушцы, з аўтаматам напагатове, з кулямётнай істужкай цераз плячо і аж дзвюма гранатамі на поясе. Тут дзед Талаш не пярэчыў — што ж, калі ў свае сто год ён, можа, і не такі грозны, але ж быў такі. Хай застанецца на добрую памяць. Партрэт быў зроблены па просьбе Ільі Данілавіча.

Вось чаму ён сам не менш, чым дзед Талаш, абрадаваўся гэтаму партрэту. Ён адразу ўзяў яго ў мастака і на цэлую старонку надрукаваў у часопісе «Беларусь».

Ілья Данілавіч быў душэўна чулым да сваіх сяброў — і да старых, і да маладых.

I сам ён карыстаўся выключным даверам. Па многа год у самыя розныя часы яму даводзілася ўзначальваць пісьменніцкую партыйную арганізацыю — і ў час тых складаных падзей, пра якія я ўспамінаў, і ў гады перад вайной, і пасля вайны. Рэдка хто з камуністаў даў столькі рэкамендацый новым членам партыі. I мяне ён рэкамендаваў як таварыш па працы і як партыйны сакратар.

Што характарызавала яго як кіраўніка? Мне здаецца — самыя лепшыя якасці, неабходныя людзям, ад паводзін, ад ацэнкі, ад улады і адказнасці якіх залежаць поспех, зладжанасць калектыву і кожнага паасобку — гэта давер, яшчэ раз давер і ніякага падкрэслівання сваёй перавагі перад іншымі.

Хто з нас не памятае, як Ілья Данілавіч рыхтаваў і праводзіў кожны партыйны сход, колькі ён асабіста ўкладаў у гэтую падзею турбот і клопатаў. Але вось сход пачынаўся, і сам парторг адыходзіў як бы на другі план. Ён строга сачыў, каб кожны раз нават сходам кіравалі ўсё новыя і новыя людзі. А як ён умеў і ведаў, каму якое заданне, даручэнне будзе болей прыдатнае і цікавае. Наўрад ці хто мог калі адмовіць нашаму сакратару ў яго просьбе, не выканаць яго даручэння. Я памятаю тыя пасляваенныя сходы, кожны з якіх быў падзеяй для ўсёй пісьменніцкай арганізацыі — і для камуністаў, і для беспартыйных. Яны, гэтыя сходы, будзілі думку, далучаючы кожнага з нас да асэнсавання найбольш значных праблем жыцця і літаратуры.

Гэтыя ж якасці вызначалі Гурскага і як арганізатара любой справы. Яны былі ўласцівы яму і як рэдактару, можа быць, самаму выдатнаму рэдактару, з якім мне прыйшлося працаваць.

Па рабоце ў газеце «Літаратура і мастацтва» і пазней — у часопісе «Беларусь» я бачыў, як ён чытаў творы сваіх калег — літаратараў. Ён быў цвёрды ў прьінцыповых ацэнках, але з выключнай павагай ставіўся да творчай манеры, стылю, мовы кожнага. Мабыць, давер і разуменне ўзаемнай адказнасці, а не толькі сваёй, асабістай, і ў рэдактарскай практыцы памагалі Ілью Данілавічу падтрымліваць і паважаць самастойнасць творчай індывідуальнасці...

Ішла вайна — жахлівая, бязлітасная. Пасля бясконцых і розных дарог сабралася нас невялічкая жменька беларускіх літаратараў у Маскве. Цэнтральны Камітэт кампартыі Беларусі, наш урад ужо былі заклапочаны — як, з якімі сіламі рыхтавацца да аднаўлення жыцця на родных руінах і папялішчах. На абавязку пісьменнікаў было зрабіць усё магчымае, каб распачаць выданне кніг, газет, часопісаў. Зімой 1943 года было створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Яго супрацоўнікаў тады можна было пералічыць па пальцах адной рукі: галоўны рэдактар — Кандрат Крапіва, яго намеснік — Пятро Глебка, літаратурны рэдактар — аўтар гэтых радкоў. Дырэктар нам трапіўся, мабыць, чалавек выпадковы, бо сутнасці сваіх абавязкаў ніяк не мог уцяміць і запомніўся толькі сваімі пышнымі вусамі і мянушкаю, якою ён называў усіх нас: «мае пахары». Неўзабаве дырэктарам быў прызначаны Васіль Паўлавіч Іваноў. Якой радасцю былі, няхай бедна аформленыя, надрукаваныя на шэрай паперы, кнігі Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, літаратурны альманах «Беларусь» з творамі Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Міхася Лынькова, Ільі Гурскага, Эдзі Агняцвет, Антона Бялевіча, Анатоля Астрэйкі, Паўла Кавалёва, Кастуся Кірэенкі, Міхася Машары!

Неўзабаве па рашэнню Цэнтральнага Камітэта партыі ўтвараецца часопіс «Беларусь». Дзе ўзяць супрацоўнікаў, хто будзе выпускаць яго? Магчымая наяўнасць людзей — тыя ж, лічаныя па пальцах. 3 Калі-

нінскага фронту, з газеты «За свабодную Беларусь» выклікаецца яе рэдактар Ілья Гурскі. Ён прызначаецца галоўным рэдактарам часопіса, яго намеснікам — Пятро Глебка, загадчыкамі аддзелаў — Кузьма Чорны, Віталь Вольскі, Яўген Мазалькоў, адказным сакратаром — я.

У новым, 1944, годзе выходзіць першы нумар «Беларусі». Гэта была падзея не толькі для нас, супрацоўнікаў. Першыя старонкі часопіса паведамлялі доўгачаканыя навіны — пачыналася пераможнае наступленне Чырвонай Арміі. Шматпакутная зямля ачышчалася ад фашысцкай навалачы. Ужо былі вызвалены Клімавічы, Крычаў, Чэрыкаў, Нова-Беліца, Добруш, Гомель.

На старонках «Беларусі» друкуюцца творы пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, артыкулы нашых вучоных, такіх, як Пічэта, Нікольскі, Жэбрак, Дабрынін, Шамбінага, чэшскі прафесар Здэнек Няедлы. 3 яркімі ўзрушанымі словамі, звернутымі да беларусаў, выступаюць Ілья Эрэнбург і Максім Рыльскі. Аб гераічнай барацьбе партызан расказваюць С. Каўпак, П. Панамарэнка, М. Зімянін, I. Кожар, П. Калінін...

Вакол часопіса гуртуецца беларуская творчая інтэлігенцыя, якая самааддана рыхтуецца да сустрэчы з роднай зямлёй, каб аддаць ёй усе імкненні сваёй душы, працу і талент. У збіранні, у арганізацыі гэтых сіл немалая заслуга Гурскага. Яго вопыт, яго жыццёвая загартоўка добра прыдаліся ўсім нам у тыя нялёгкія дні і ў першыя гады, калі мы вярнуліся ў зруйнаваны і спустошаны Мінск, стараючыся выпускаць часопіс на тым паліграфічным узроўні, на якім ён пачаў выходзіць. He адразу ўсё наладзілася. Яшчэ доўга мы мусілі рабіць клішэ, рыхтаваць каляровае афармленне ў Маскве. Я і цяпер з глыбокім пачуццём удзячнасці ўспамінаю маскоўскіх паліграфістаў, дапамозе якіх мы многім абавязаны. Hain часопіс выпускала 3-я друкарня «Красный пролетарнй». Нашы маскоўскія сябры набіралі і друкавалі яго на беларускай і рускай мовах. Шмат памагалі нам у той час выдавецтва і рэдакцыя «Нзвестнй», якія дзяліліся з беларусамі ўсім, чым маглі. У будынку «Нзвестнй» на Пушкінскай плошчы, паблізу ўсім вядомага помніка Аляксандру Сяргеевічу змяшчаліся рэдакцыя газеты «Савецкая Беларусь» і сатырычнае выданне «Раздавім фашысцкую гадзіну».

Жывая ініцыятыва, уменне знайсці сабе памочнікаў заўсёды былі ўласцівы Ілью Данілавічу. Яму ўсё давалася неяк незаўважна, без шуму і лішніх слоў, хоць кожная новая справа, кожнае пачынанне, безумоўна, не абыходзіліся без хваляванняў, цяжкасцей, а часта і непрыемнасцей. Яго ўпэўненасці, нясхіснасці перакананняў і ў той жа час душэўнай далікатнасці многія з нас маглі шчыра пазайздросціць. I хоць тады яму толькі яшчэ бралася на пяты дзесятак, мы, яго сябры, заўсёды добра адчувалі перавагу яго жыццёвага вопыту. За яго плячыма быў немалы шлях выпрабаванага камуніста, які пятнаццацігадовьім хлапчуком паспытаў ужо і смак парабкоўскага хлеба і прайшоў загартоўку паравознага качагара на Абухаўскім заводзе.

Часта добрым словам успамінаў Ілья Данілавіч свайго піцерскага настаўніка, рабочага Шульгу, цяпер. вядомага з гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі. He ў навіну Гурскаму была і вайна. Яшчэ юнаком ён бараніў Краіну Саветаў ад інтэрвентаў. Хоць і загаіліся даўнія цяжкія раны, але назаўсёды засталася ў сэрцы непрымірымасць да ўсіх, хто гатоў быў пасягнуць на заваёвы савецкага народа. Калі пачалася Вялікая Айчынная, Ілья Данілавіч з першага дня становіцца ў строй абаронцаў Радзімы. Пры газеце «За свабодную Беларусь» ён стварыў яшчэ і «Партызанскую дубінку», якая вельмі прыйшлася даспадобы і чырвонаармейцам, і партызанам.

Ва ўсіх, каму пашчасціла ведаць Ілью Данілавіча, засталіся і застаюцца самыя лепшыя ўспаміны. I працаваць, і сябраваць з ім было радасна. Ён быў уважны і спагадлівы да людзей.

Гаворачы пра ўсе гэтыя яго выдатныя якасці як чалавека паважанага і любімага, мы, калі не ўсе, дык многія з нас, магчыма, нават злоўжывалі яго добрасцю і даверлівасцю, асабліва тады, калі гэта датычылася непасрэдна яго літаратурнай творчасці.

Тэма гэтая найболей далікатная і складаная, каб тут падрабязна выкласці яе сутнасць. Ілья Данілавіч напісаў нямала — п’есы, апавяданні, аповесці, раманы. Далёка не ўсе яны, як і ў некаторых з нас, грэшных, на ўзроўні. Ёсць шмат наіўнага, бездапаможнага. Але рэдка ў каго знаходзілася сяброўская смеласць ска-

На радзіме Сухамлінскага.

Май 1974 г.

В. А. Сухамлінскі з маці. 1960 г.

заць аўтару якраз тады тое слова, калі яно было неабходна.

Як ні цяжка было пісьменніку пачуць такое слова, але ён яго пачуў. I гэты, не такі часты ў нашым жыцці факт, стаў ледзь не сенсацыйным, калі на першым пасляваенным пленуме Саюза пісьменнікаў БССР Міхась Лынькоў раскрытыкаваў яго аповесць «Лясныя салдаты».

Нялёгка было аўтару адразу прыняць, асэнсаваць крытыку, але, трэба думаць, не лягчэй было і таму, хто крытыкаваў. I не толькі па абавязку дакладчыка, старшыні Саюза, але і яшчэ па большаму абавязку сябра, аднагодка, калегі, суседа. Кіраўнік Саюза крытыкаваў кіраўніка партыйнай пісьменніцкай арганізацыі — франтавіка, з якім разам прайшлі ваенныя выпрабаванні, з якім і да вайны працавалі разам і нават жылі ў адным доме. Той, драўляны, двухпавярховы, адзін з нямногіх дзівам уцалелых, дамок і цяпер стаіць на вуліцы Апанскага. Мала хто ведае, што ў ім жылі Лынькоў, Гурскі, Маўр. На той час нам, хто туліўся па прыватных кутах, іх кватэры здаваліся шыкознымі, хаця, як цяпер я ўспамінаю, гэта былі цесныя пакойчыкі без усякіх выгод — хіба што садок у двары і воданапорная калонка, да якой хадзіла з вёдрамі траха не ўся вуліца. Адгэтуль Лынькоў і Гурскі пайшлі на фронт. He было ні часу, ні магчымасці нават вывезці сем’і. Шмат запомнілася, шмат перажылося. I, можа быць, якраз тыя выпрабаванні, праз якія яны абодва прайшлі, і вымушалі іх быць шчырымі і адкрытымі да канца.

Як рэагаваў Ілья Данілавіч на суровую ацэнку сваёй аповесці? Калі сказаць, што адразу ж згадзіўся,— будзе няпраўда. I перажываў, і пакутаваў, і злаваўся. Але не затаіў крыўды. I сам паказаў выдатны прыклад сваіх адносін да крытыкі. Будучы рэдактарам «Беларусі», ён надрукаваў не інфармацыю і не пераказ матэрыялаў пленума, што болей адпавядала б профілю «тонкага» іліостраванага часопіса, ён надрукаваў даклад Лынькова. Гэта быў прыклад і ўрок усім нам. Уласна кажучы, гэта былі два ўрокі, якія далі нам нашы старэйшыя таварышы.

Жыццё Гурскага ўвабрала ў сябе столькі падзей — і такіх падзей, што, каб апісаць яго, матэрыялу хапі-

ла б дзесяткам пісьменнікаў. Ілья Данілавіч імкнуўся ахапіць перажытае і ўбачанае ў маштабах усёй гісторыі. Падзеі, эпізоды ўласнай біяграфіі ён браў як ілюстрацыі да гістарычнага кантэксту. Адсюль яго апісальнасць, хранікальнасць, інфармацыйнасць. Сваю біяграфію пісьменнік прывязвае да вузлоў мадэлі, якая выбудоўваецца ім стройна, разважліва, адпаведна храналагічнай паслядоўнасці.

Так напісаны яго многія рэчы ў прозе, у тым ліку самы вялікі па памерах раман-хроніка «Вецер веку», у аснову якога пакладзены гістарычныя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў аўтар. Аднак непасрэднасць дачынення, жывая засведчанасць асабістымі ўражаннямі і перажываннямі аўтара і яго герояў часта вельмі прыблізныя і ўмоўныя па псіхалагічнай і мастацкай пераканаўчасці.

Цяпер, калі думаеш пра ўсё гэта, бачыш і прычыну, чаму многія з пісьменнікаў, а не толькі Гурскі, і пазней, і асабліва ў гады станаўлення нашай літаратуры, так разумелі абавязак пісьменніка, што ён павінен у першую чаргу звярнуць увагу на пэўную праблему жыцця і заклікаць да яе вырашэння. Гэтым утылітарызмам прасякнуты многія творы тых ранніх год нашага грамадскага ўздыму. Моладзь шукала ў слове, у літаратуры дзейных сродкаў актыўнага далучэння да жыцця, да вырашэння надзённых і неадкладных задач часу. I прафесійная, і самадзейная творчасць у сваім прызначэнні бачылі перш за ўсё адкрыты, агітацыйны каэфіцыент эмацыянальнага ўздзеяння.

Ілья Данілавіч пачынаў якраз у тыя гады. Першымі яго творамі былі п’есы — той сродак мастацтва, з дапамогаю якога можна непасрэдна гаварыць з вялікай аўдыторыяй.

Яго дэбют у драматургіі быў болей шчаслівы, чым у прозе. Я памятаю спектакль па яго п’есе «Качагары», які выклікаў бурную дыскусію.

У маскоўскай Камакадэміі адбыўся дыспут, на якім «Качагары» атрымалі ўхвалу. Байцы і камандзіры Мінскага гарнізона, прагледзеўшы пастаноўку, прынялі рэзалюцыю аб тым, што «спектакль б’е ў цэль».

П’еса «Новы горад» была пастаўлена тэатрам pa-

бочай моладзі, калгасным тэатрам у Беларусі і польскім тэатрам на Украіне. Са спектаклем «Сваты» Першы беларускі тэатр (цяпер купалаўскі) раз’язджаў па вёсках і гарадах рэспублікі.

Па аналогіі можна было б успомніць, што ў той час і іншыя савецкія драматургі на першы план вылучалі агітацыйную задачу. Як цяпер, на сучасным узроўні эстэтычнага развіцця, ставіць або ўзнаўляць тыя п’есы? Без рэальнага адчування ўмоў эпохі, без разумення тагачасных уяўленняў, такія творы, засведчыўшы гістарычную адпаведнасць, у многім трацяць мастацкае ўздзеянне.

Падначаліўшы ўсе сілы і сумленне свайму часу, Ілья Гурскі працаваў нястомна і самааддана, упэўнены ў неабходнасці вырашэння кожнай задачы, што ставіла жыццё і патрабаваў грамадзянскі абавязак.

1979

Язва піша камедыю

На першым праглядзе «Мілага чалавека» мяне, прызнацца, здзівіла нейкая насцярожанасць гледача, нейкая як бы боязь і няўпэўненасць у сваім рэагаванні на спектакль. He бяруся ўсебакова даследаваць гэтага свайго адчування, аднак не магу і абысці яго. Што такое? Чаму глядач як бы сумеўся і смяецца толькі там, дзе ўжо не можа стрымаць смеху? Ці не баіцца і ён трапіць на пяро бязлітаснаму Язву, які на вачах публікі піша гэтую камедыю? Думаю, што такое ўражанне залежала не ад аднае, а ад некалькіх прычын. Глядач гады ў рады бачыць глыбокія зместам сучасныя камедыі. Некаторымі легкадумнымі фільмамі і скараспелымі п’ескамі яго прымушалі смяяцца над выстаўленым пальцам. Гэтую прычыну прадбачыць і сам драматург у пралогу да камедыі. Іншыя прычыны, мне здаецца, залежаць ужо ад спектакля, ад яго выканаўцаў. Трэба сказаць, што яшчэ і цяпер, пасля некалькіх паказаў, асноўныя полюсы спектакля, два яго вобразы-антыподы — Жлукта і Язва — не да канца размежаваныя. А мяжа паміж імі павінна быць пакладзена самаю густою фарбаю, без малейшых прасвецін.

Аўтар вуснамі Язвы дае такую характарыстыку Жлукту-Чарскаму: «У гэтай бочцы пакасці так густа перамешаны прагнасць, подласць, цынізм, нахабства, што больш згусціць фарбы ніяк нельга. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае цябе так, што ты і не заўважыш. Ён не пасаромеецца адабраць кусок хлеба ў жабрака, каплю малака ў дзіцяці, глыток вады ў раненага воіна. Для яго няма нічога святога, апрача яго трыбуха». У гэтай характарыстыцы самое зерне вобраза, самая сутнасць. У Платонава вельмі багатая палітра фарбаў для Чарскага, «мілага чалавека», і скупая для Жлукты — бочкі пакасці. Мяккасць, лірызм і артыстычная прывабнасць Платонава пераважаюць над той бязлітаснай «мёртвай хваткай», якая ўласціва самой прыродзе і «філасофіі» чарскіх. Прайдзісвет Чарскі — «мілы чалавек» для даверлівых правінцыялаў Канягіных, але для гледача, асабліва ў тыя моманты, калі

ён астаецца сам-насам з сабой, са сваімі хаўруснікамі, калі выкладае сваё жыццёвае «крэда», гэта ўжо адкрыты, відавочны нягоднік без усякага этыкету і прыстойнасці. Роля настолькі б выйграла, наколькі яе выканаўца змог бы пранікнуць у двоедушнасць гэтага характару, наколькі акцёр змог бы пераўвасобіцца ў Жлукту дзеля сябе і Чарскага дзеля іншых.

Г. Глебаў выконвае ролю драматурга Язвы. Ён вабіць нас сваёй прастатой, дакладнасцю і акрэсленасцю жэста, аднак часта акцэнтуе сваю ўвагу не на галоўным, а на другарадным. Тая акалічнасць, што драматург Язва піша камедыю, паслужыла Глебаву, здавалася б, зусім апраўданым повадам даставаць час ад часу з кішэні свой блакнот і ўпісваць туды знойдзеныя сюжэтныя ходы. Вось гэтая відавочная службовасць ролі ў многім якраз і замінае Глебаву ўзняцца над Чарскім і яго асяроддзем, пакласці паміж сабою і Жлуктам тую мяжу, якая не дапускае ніякае двухсэнсавасці, якая выразна і самаю густою фарбай дзеліць гэтыя два зацята варожыя полюсы. Язва не толькі піша камедыю пра Жлукту, ён выкрывае яго, ён маральна і духоўна абяззбройвае жлуктаўскую жыццёвую філасофію. Ён узнімаецца над Жлуктам, яго хаўруснікамі і сляпымі патуральнікамі як грозны суддзя, якім кіруе пачуццё абавязку. Глебаў азначае аснову свайго вобраза ледзьве прыкметнымі кропкамі. Язва ў вытлумачэнні Глебава — драматург, настолькі залежны ад падзей, што часта, як малое дзіця, радуецца, калі гэтыя падзеі шчасліва развіваюцца ў патрэбным яму кірунку. Гледачу даводзіцца шчыра спачуваць бездапаможнасці Язвы, які не можа ўплываць на падзеі, кіраваць імі, падначальваць іх сваім інтарэсам. Дазволю сабе параўнанне. Чацкі ў «Горы ад розуму» таксама не можа змяніць хады падзей, але ён нідзе і ні перад кім не хавае сваіх пазіцый і поглядаў, хоць супраць яго і час і людзі. На баку Язвы — наша сучаснасць, усе савецкія людзі. 3 прайдзісветамі чарскімі змагаецца наша сістэма, наш лад. Язву няма патрэбы прымаць на сябе аднаго бой, няма патрэбы яму станавіцца ў позу рэзанёра, гаварыць вялікія маналогі, але ж няма аніякай патрэбы Язву і не выяўляць свайго грамадзянскага пачуцця. Для Глебава-Язвы Чарскі ў многім амаль TaKi ж «мілы чалавек», як і для другіх. Ён толькі піша

камедыю пра Чарскага. Гэты вузка прафесійны, спецыфічна літаратурны погляд на Чарскага засціць Глебаву сутнасць і свае ролі, і ролі Чарскага. Глебаў-Язва смяецца над Чарскім не на поўны голас. Ён гатоў ад захаплення пляскаць у далоні, паціраць рукі толькі ад таго, што знойдзена развязка камедыі або заўважана новая інтрыга. Тут жа паяўляецца блакнот і аловак, і на вачах ва ўсіх — і сваіх герояў і гледача — шчаслівы Язва піша свае наступныя сцэны. Дробнае пасміхванне «сабе ў вус», нейкая спакойная самазадаволенасць і самаўпэўненасць, што, відаць, выдаецца за глыбіню прадбачання далейшых падзей,— усё гэта вельмі зніжае значэнне створанага Крапівой арыгінальнага вобраза Язвы — не толькі пасрэдніка паміж намі і сцэнай, але і нашага, так сказаць, надзвычайнага і паўнамоцнага прадстаўніка ў спектаклі.

Я спыніўся на разглядзе двух цэнтральных персанажаў зусім не з той мэтай, каб паставіць іх выканаўцам адзнакі добра ці дрэнна. I Глебаў, і Платонаў стварылі па-мастацку сцэнічныя вобразы. Яны выконваюць свае ролі з добрым густам. У іх ігры многа сапраўднага, шчырага гумару, бліскучай выдумкі. Аднак маштабы тыповасці вобразаў у новай камедыі Крапівы даюць больш матэрыялу, больш прастору і для рэжысёра, і для акцёраў.

У «Мілым чалавеку» ёсць дзе разгарнуцца акцёру. Тут усе ролі, за выключэннем хіба сімвалічна ўмоўнай фігуры Бывалава, выпісаны выразна, і кожная па-свойму самастойная. Акцёры і не імкнуцца, відаць, да іншага вытлумачэння крапівінскае сатыры. Але яны не дасягнулі той мастацкай тыпізацыі вобразаў, якое дасягнуў драматург. Прыблізнае тлумачэнне, контурная замалёўка, а не глыбокая тыпізацыя — вось што не1 дало магчымасці ўзняцца спектаклю да поўнае пераканаўчасці, да буйных сцэнічных абагульненняў.

Глыбокім пранікненнем у прыроду вобраза вызначаецца ігра У. Уладамірскага, які выконвае ролю Канягіна. Яго роля — адна з самых цікавых і значных творчых удач у спектаклі. Канягін — просты, з адкрытаю душою чалавек, сумленны і даверлівы, і галоўная слабасць яго, бадай што, у гэтай даверлівасці. 3-за яе Канягін трапляе ва ўладу жуліка Жлукты. Бліскуча праводзіць Уладамірскі сцэну знаёмства Канягіна

з Чарскім. Наіўны правінцыял хоча паказаць, што і ён не лыкам падплецены. «Ведаем, чыталі ў газетках». Аднак прастадушнасць і заўсёднае сумненне — як бы не ўліпнуць, не выявіць свае непісьменнасці — скрозь бярэ верх. У гэтых момантах Уладамірскі цудоўна і непераймальна абыгрывае паўзы, у часе якіх відзён увесь Канягін: выраз твару, рух набываюць «адпаведны» стан, калі думка яшчэ і не прыйшла ў галаву. Вось на гэтай разбежцы жэсту са словам і выдумкай Уладамірскі вельмі трапна скарыстоўвае самую тыповую рысу свае ролі. Канягін часцей робіць задумённы выгляд, чым думае. Ён у палоне службовай інерцыі... Зусім іншыя, новыя штрыхі знаходзіць Уладамірскі ў сцэне гасцявання Канягіна ў доме Чарскіх. Тут ужо мы можам зазірнуць і ва ўнутраны свет гэтага чалавека. Свет гэты невялікі, без асаблівых прэтэнзій, без буйных супярэчнасцей. I Уладамірскі знаходзіць дзеля яго паказу вельмі яскравыя і пераканаўчыя фарбы. Гледачу робіцца як бы і сорамна і крыўдна за Канягіна, які не можа здагадацца, як лоўка Чарскі абводзіць яго вакол пальца.

Р. Кашэльнікава вядзе праз увесь спектакль вельмі вялікую ролю Клавы — жонкі Жлукты, вядзе з густам, з артыстычнай пластычнасцю і лёгкасцю ў кожнай сцэне, у кожным эпізодзе. Поспех гэтае ролі — у яе яркай тыповасці. Ад гэтае высновы ішла артыстка і паказала нам свае багатыя і разнастайныя творчыя магчымасці.

Сапраўдным артыстызмам, уменнем пераўвасабляцца ў свой вобраз, знаходзіць дзеля яго найбольш характэрнае і тыповае, вызначаецца ў спектаклі ігра 3. Стомы — памочніка Жлукты, Т. Шашалевіч — Аляксандры Міхайлаўны, Э. Шапко — паэта Праменнага.

Хочацца гаварыць літаральна аб кожным акцёры, занятым у «Мілым чалавеку». Яркая сцэнічнасць гэтага спектакля — вынік напружанай працы ўсяго калектыву, пачынаючы ад пастаноўшчыка і канчаючы акцёрам, які выконвае самую маленькую ролю пасыльнага. Два жэсты і два словы — вось і ўся роль. Але трэба было знайсці і жэсты і так вымавіць гэтыя два словы, каб глядач запомніў і ўсю постаць пасыльнага (акцёр Л. Баранчык).

Пастаноўшчык «Мілага чалавека» I. Раеўскі галоўную сваю ўвагу перанёс на акцёра, як на сілу, што павінна раскрыць і палітычную трапнасць, і надзённую вастрыню камедыі Крапівы, і яе гранічна выразную і надзвычай арыгінальную форму. Рэжысёр арганічна ўвайшоў у ролю кожнага выканаўцы, але ён і выйшаў як бы неўпрыкмет з яе, пакінуўшы некранутай прыроду здольнасцей самога акцёра, яго творчых магчымасцей. Hi разу ў гэтым спектаклі вам не кінецца ў вочы поза рэжысёра, які ў найбольш трапных сцэнах засланяе сабою акцёра і як бы самаздаволена падкрэслівае: «Глядзіце, што я прыдумаў». Вынаходлівасць, смелая выдумка, узлёты сапраўднай творчай фантазіі — гэтыя высокія мастацкія якасці, якія напаўняюць увесь спектакль, не пераходзяць у самамэту. I аўтар, і пастаноўшчык, і выканаўцы сышліся ў адным і галоўным імкненні: паказаць гледачу сучасную камедыю, паказаць так, каб глядач не толькі смяяўся ўдосталь, але і бачыў, над кім і над чым ён смяецца. Калі ў апошняй сцэне ў часе выкрыцця Жлукты Бывалаў рашуча патрабуе ад драматурга: «Стаўце ўсіх прысутных у гэтую камедыю!», дык мы, гледачы, разумеем законнасць яго патрабавання.

У Кандрата Крапівы рэдкая трапнасць вока і вастрыня пранікнення. Гарлахвацкі даўно ўжо стаў сінонімам невуцтва і кар’ерызму.

Сінонімам махінатарства і «ўсемагутнага блата» стане і «мілы чалавек» Жлукта-Чарскі. Так сатыра Крапівы дапамагае нам выкрываць агідны паразітызм тых, хто імкнецца жыць круцельствам і ашуканствам, выкрываць наша нядбальства, а падчас і сляпое патуранне гэтаму.

Далягляды слова

I. Пад мачтай

Мастак Д. Н. Красільнікаў намаляваў на Максіма Танка сяброўскі шарж. Паэт стаіць на палубе старажытнае каравелы. На ім — адзенне шляхетнага ідальго, капялюш з пышным пяром, а пры боку — шпага,— ну, проста шыкозны іспанец па ўсіх правілах гістарычнага рэквізіту.

Рэквізіт служыць часта галоўнай высновай і для нашых крытыкаў. Па іх артыкулах нізашто не адрозніш аднаго паэта ад другога. Грунтам разгляду творчасці абавязкова бярэцца біяграфія, а цытаты — ілюстрацыяй да яе. Гэта, магчыма, і верны крытэрый, калі ён не ператвараецца ў тандэт, у схему. Мяне, чытача, раней за ўсё цікавіць творчасць, а потым ужо біяграфія. Па творчасці я ўяўляю біяграфію, і калі перада мною сапраўдны талент, дык маё ўяўленне рассоўвае межы гэтай біяграфіі настолькі далёка, што разам з паэтам і я змагў

убачыць, што шляхі жыцця за маім курганам пашырэлі.

Выпрабаванне часу вытрымае не рэквізіт, а душа эпохі, жывы чалавек, яго характар, яго спадзяванні. Максім Танк ужо даўно плыве не на каравеле, а на караблі, плыве смела і ўпэўнена, не баючыся сустрэчных айсбергаў і рыфаў. I зусім не ў яго характары стаяць на палубе ў якасці пасажыра. Ён вальней адчувае сябе матросам на мачце. Ён прагне буры, каб зверху ўбачыць, як гінуць слабыя караблікі, каб загадзя ўгледзець перашкоду на шляху, якую не заўважыш з палубы. У спакойную пагоду, калі на моры штыль, калі здаецца, што карабель плыве марудна, гэты няўрымслівы матрос хапаецца за шуфель качагара. Перад ім — нялёгкі шлях, але ад гэтага ўсведамлення яшчэ болып велічным, больш прывабным робіцца той маяк, да якога плыве карабель.

У вершы «Заўсёды поўначчу» Танк чыстасардэчна і з усёй адказнасцю за сябе, за сваю творчасць, гаворыць:

Я не імкнуся тых дагнаць, чый недалёкі шлях у моры, бо нам патрэбна ў жыцці яшчэ адкрыць нямала спектраў, пакуль ля нейкай з Атлантыд з ног не саб’е салёным ветрам,— тады па мачце смаляной, што даплыве да родных гоняў, ці па баклазе, у якой норд-остам запавет прыгоніць,— патомкі змогуць адчытаць апошнія каардынаты...

Гэты верш напісаны Танкам у дні Айчыннай вайны і ўваходзіць у яго кнігу «Вастрыце зброю», і, можа, ён не так прыкметны, як іншыя найбольш надзённыя, але колькі ў ім глыбокага роздуму, колькі ўнутранай эмацыянальнай сілы! Такія вершы лёгка не даюцца, гэта словы, выпрабаваныя часам і лёсам паэта, гэта ўжо яго крэда, тая ўласная запаветная тэма, якая ўласціва толькі сапраўднаму мастаку. Паэт трымае адказ і перад сваім сумленнем, і перад нашчадкамі, якія, як і цяпер сучаснікі, маюць права спытаць:

Якімі гукамі струны ці песнямі ты ўвекавечыў дні гора, нашай славы дні і гэтых зораў бляск прадвечны?

I каб не было прыкрым дакорам тое слова, якое прыбоем часу вынесе на мель разам з шмаццём разбітых суднаў, трэба рупліва агледзець ветразі, праверыць кожнае вясло і прасмаліць жывіцай днішчы.

Трэба здабыць тое дакладнае, жывое і велічнае слова, якое знойдзе водгук у чалавечай душы, якое заўсёды будзе для чалавека жаданым і неабходным.

Танк умее здабыць гэтае слова. Калумбы адкрываюць нязведаныя землі, а сапраўдныя мастакі — новыя вобразы і словы — у гэтым шчасце творчасці.

Хіба таму і нам — паэтам, пражыўшым век, апошні дзень здаецца днём тварэння свету...

Запаветная тэма мачты ўзнікла ў Танка не выпадкова, яна даўно жывіць яго творчасць велічнымі паэтычнымі вобразамі. Тэма прагнага імкнення ў будучы-

ню, упэўненасць у ажыццяўленні светлых спадзяванняў свайго народа з’яўляецца ў першых вершах паэта і знаходзіць ужо выразныя рысы ў кнізе «Пад мачтай» (1937).

Люблю стаяць пад цяглай соснай — пад звонкай мачтай залатой,— і плыць туды, дзе звоняць вёсны — плыве і край увесь з табой.

Пад вершам «Сон над Нёмнам» стаіць дата 1938— 1945 гг. Сем год паэт выношваў у сабе даўнюю творчую задуму, сем год неадступна хадзілі за ім вобразы яго задушэўнае тэмы, прайшлі разам з паэтам праз вайну, праз жорсткае выпрабаванне часу і, нарэшце, знайшлі сваё ўвасабленне ў цудоўнай хвалюючай споведзі.

Паэт падахвоціўся паплыць у зманлівае падарожжа, у Індыю па шчасце, падахвоціўся таму, што яго няўрымслівая і дапытлівая натура прагне новага і нязведанага, але ён горка расчараваўся, калі ўбачыў, што яго спадарожнікі сэнс шчасця знайшлі ў нажыве, у набыцці золата і караляў. Калі з далёкае бацькаўшчыны прыплыла сасновая галіна, паэт адчуў, што сапраўднае шчасце чалавека толькі на роднай зямлі, у сумленнай працы.

Так, здавалася б, на вельмі даўнім чалавечым лёсе, на лёсе Калумба паэт ставіць тэму любві да радзімы і вырашае яе не толькі з поўным адчуваннем свайго часу, але знаходзіць яшчэ тое адвечнае жывое пачуццё, якое будзе заўсёды блізкім і зразумелым чалавеку. Паэт зазірнуў у далёкае мінулае з прыстрасцем сучасніка, з адказнасцю за заўтрашні дзень, за будучае. Гэта і надало твору тыя шчаслівыя якасці, якія заўсёды будуць вызначаць яго актуальнасць, яго паэтычную дзейснасць. Тыя, хто дзеля ўласнае нажывы, дзеля золата і караляў выракліся бацькаўшчыны, страцілі і душу чалавека, страцілі шчасце — адчуваць, разумець і бачыць свет. Ніхто з удзельнікаў паэтавага падарожжа не мог уявіць сабе, што такое сасна.

Я паказаў яе сябрам, прыплыўшую з-пад I^ёмнa, але ніводзін з маракоў не мог сасны прыпомніць.

Тады я вырашыў адзін плысці да той хваіны, што працягнула да мяне праз акіян галіну...

Шмат напісана пра Калумба. Тэма старая, але пад пяром Танка яна стала новай і глыбока сучаснай. Танк часта свядома ідзе на выклік, на спаборніцтва і з сучаснікамі і з папярэднікамі. I цудоўная сіла яго ў тым, што ён перамагае іх. Ідучы ад лепшых, ужо створаных узораў, ён узнімаецца да новых і больш дасканалых. Калі Багдановіч быў першым, хто стаў узбагачаць беларускую паэзію вопытам сусветнай паэтычнай культуры, дык Танк па праву можа быць названы адным з лепшых прадаўжальнікаў барацьбы за высокі прэстыж нашай сучаснай паэзіі. «Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавай культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго — гэта яшчэ горш: гэта значыць глуміць народную душу»,— так пісаў Максім Багдановіч у 1915 г. у артыкуле «Забыты шлях». Сам паэт вельмі шмат перакладаў з многіх моваў, распрацоўваў тэмы, вядомыя ў сусветнай паэзіі, аднак заўсёды прагна імкнуўся да жывых крыніц творчасці — да свайго народа, да яго жыцця, каб «зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам» народа.

У святле гэтай аналогіі варта адзначыць новыя верпіы Танка на запазычаныя матывы: «Песня Яносіка» і інш. Hi ў адным з іх мы не заўважым залежнасці, наадварот — тэма, матыў змяняюць самую сваю прыроду, урастаюць у нашу глебу не кветкамі з чужых палёў, а жывымі кветкамі нашай роднай паэзіі. Вытокі творчага дару Максіма Танка, вытокі яго паэтычнай культуры ідуць ад лепшых здабыткаў сусветнай паэзіі. Песня Яносіка — гэта не рамантыка традыцыйных літаратурных разбойнікаў з усімі яе экзатычнымі атрыбутамі, а жывая пераемнасць, якая бярэ свой пачатак ад далёкае вольніцы храбрых паўстанцаў Налівайкі, Крывашапкі і Гаркушы да Кастуся Каліноўскага і партызан Айчыннай вайны. Цяжка ўжо вызначыць і сцвярджаць нават далёкую залежнасць матываў у распрацоўцы такое, скажам, тэмы, як гейнэўская сасна, якая ў Лермантава «на поўначы дзікай стаіць адзінока», і

ўлюбёнага Танкам матыву беларускае сасны, якая велічным сімвалам праходзіць праз усю яго творчасць.

Расце на высокім кургане сасна, каб ведалі...

Ужо не адчуваннем адзіноты і тугі, а паэтычным увасабленнем любві да радзімы, жыватворчай крыніцы натхнення ўзвышаецца гэтая сасна над светам і працягвае да паэта праз акіян свае галіны, робіцца мачтай, пад якою ён з летуценнага падарожжа плыве ў «поўдзень вераснёвы» — у 1939 год — год гістарычнага з’яднання беларускага народа, адкуль пачынаецца ўжо рэальнае падарожжа ў будучыню, да самых вялікіх мэт, да высокіх ідэалаў чалавецтва. Паэт прадаўжае свой шлях пад запаветнай мачтай ужо не на летуценным адзінокім чаўне, а на магутным караблі сваёй Радзімы.

Мы прасачылі творчае развіццё аднае тэмы Максіма Танка ад пачатку яе ўзнікнення і да бліскучага завяршэння.

У тэме мачты, як увасабленні імкнення наперад, паэт узнімаецца да вяршынь абагульненняў, якія пад сілу толькі сапраўднаму паэтычнаму таленту, таленту, які спалучыў у сабе казачную фантастыку летуценніка і рэальнасць мысленніка — дзёрзкага і смелага нашага сучасніка. Да гэтае тэмы, як да жывое крыніцы, імкнуць чыстыя ручаі і іншых матываў Танка: вернасць бацькаўшчыне, погляды на мастацтва, і знаходзяць сваё цудоўнае ўвасабленне ў паэзіі, жыццёвасць і значэнне якой вызначаюцца ўжо не асабістай біяграфіяй, a маштабамі таго «вогненнага небасхілу», праз які прайшоў паэт разам са сваім народам.

У гады Айчыннай вайны, у гады суровага выпрабавання Максім Танк змог глыбока адчуць і зразумець душу народа, па-філасофску гістарычна асэнсаваць вытокі народнага аптымізму і ўпэўненасці ў перамозе над ворагам. Яго «Легенда пра музыку» па сваёй паэтычнай сіле — гэта твор з тым мачтавым даляглядам, як і «Сон над Нёмнам». «Легенда» — узор творчай смеласці Танка, прыклад неймавернага супраціўлення традыцыйнасці тэмы. У беларускай паэзіі тэма музыкі ўжо даўно стала нацыянальнай тэмай. Як пачуццё матчынай любві нарадзіла бессмяротную калыханку, так імк-

ненне беларускага народа вынесці праз стагоддзі і захаваць сваю самабытнасць нарадзіла неўміручы вобраз музыкі, які ўвасабленнем народнай душы ўвайшоў і ў фальклор і ў нашу літаратуру, пачынаючы ад Паўлюка Багрыма: «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», ад Багушэвічавых «Смыка» і «Дудкі», Купалавьіх «Кургана», «Жалейкі» і «Гусляра», Коласавага «Сымон-музыкі», Бядулевага «Салаўя» і, нарэшце, да Танкавай «Легенды» і «Цымбал» Куляшова. Танк стварыў гранічна ясную па сваёй філасофскай ідэі і паэтычна выразную рэч, якая служыць як бы завяршэннем яго даўніх pasBar аб бяссмерці народа і яго мастацтва («Памёр стары лірнік», «Сказ пра Вяля») і матываў новых вершаў («Я майстэрню скульптара люблю», «Рубікон», «Камяні» і ініп.). Глыбокае асэнсаванне тэмы, імкненне дапытлівым вокам зазірнуць са сваёй мачты за небасхіл — вось што поўніць лепшыя вершы Танка магутнай унутранай энергіяй і адчуваннем подыху сучаснасці.

Умець у кроплі ўбачыць акіян — гэта і ёсць паэзія, гэта і ёсць мачта, з якой паэту відно тое, чаго не відаць іншым. У Танкавых вершах думка і пачуццё не толькі ў радках, а і паміж радкоў. Эмацыянальная атмасфера вобраза — шырэй, чым яго літаральны сэнс. 3 прывязанай да мачты сасновай галінай Танк прыплыў у «поўдзень верснёвы». Вобраз вырас да абагульнення вялікіх гістарычных падзей.

У М. Танку шчасліва спалучаліся і летуценнік і мысленнік. Гэта — майстра, які заўсёды прагне новага і заўсёды незадаволены тым, што ўжо створана, тым дасягнутым, што «праз дзень, як брага, перабрадзіўшая ў віне», ужо не гасіць вечнай прагі і болей не цешыць паэта.

Па біяграфічнай схеме цяжка ўявіць сабе — адкуль у Танка такое жывое адчуванне мора, такое імкненне ахапіць сваім вокам акіянскія далягляды. Вядома, што паэт нарадзіўся каля возера Нарач, аднак караблі там не хадзілі, і каравелы Калумба зусім не адтуль пачыналі сваё падарожжа. Як відаць, тэма ідзе не толькі ад біяграфіі.

Самае страшнае для сапраўднага паэта — самазадаволена заспакоіцца на дасягнутым, застыгнуць у знойдзенай, хаця б і дасканалай форме. Але хіба ж можна заснуць выведчыку будучыні?

II. Калыска песні

Рэдка хто з нас не выбудоўваў сваёй мадэлі свету, не прыхарошваў яго форм, не ўдасканальваў яго кампазіцыі.

Ад нашай індывідуальнасці, ад яе значнасці, схільнасцяў і густу кожнага залежаць і памеры збудаванняў.

Магчыма, што і прыемна, і ўтульна ва ўласным свеце, дзе ёсць свой небасхіл і свой Млечны Шлях, але якім бы ўзнёслым не было ўяўленне, наўрад ці паменшаюць ад гэтага сапраўдныя прасторы сусветнага акіяну і спросціцца само жыццё, яго законы, супярэчнасці, канфлікты, драмы і трагедыі, веліч яго хараства.

Значнасць паэта не толькі ў тым, што ён пабудаваў яшчэ адну мадэль сваіх уяўленняў. Усяго багацця аб’ектыўнай рэчаіснасці не ўмесціць ніводная мастацкая сістэма, якой бы ёмістай яна не была. Сусвет паэзіі бясконцы, а ў ім — бясконцыя магчымасці для кожнага творцы і будаўніка.

Па разнастайнасці, па ахопу тэматычнага матэрыялу ў беларускай паэзіі наўрад ці хто можа спаборнічаць з Максімам Танкам.

На яго будаўнічай пляцоўцы такая раскоша выбару, такія запасы, што справіцца з імі можа толькі прараб паэзіі з Танкавай творчай энергіяй і эстэстычнай эрудыцыяй.

Сярод яго будаўнічых матэрыялаў шмат каштоўнасцей, што вядомы і даступны многім майстрам і якія з неменшым поспехам карыстаюцца падобнымі багаццямі, такімі, скажам, як фальклор, але ў Танка ёсць і скарбы, якімі ў сучаснай беларускай паэзіі, бадай, валодае ён адзін.

Я маю на ўвазе ўжо вядомыя сусветнай паэзіі магутныя вобразы, народжаныя творчай фантазіяй розных народаў, і якія праз тысячагоддзі зберагла людская памяць.

Маштабнасць вобразаў сучаснага паэта, гістарызм яго мыслення вымагаюцца ўжо не толькі вышынямі дасягненняў навуковага і тэхнічнага прагрэсаў, але і духоўнага развіцця чалавека.

He баючыся парадаксальнасці аналогій, збліжаючы

антычныя і сучасныя сюжэты, пераасэнсоўваючы вобразы, што прыйшлі да нас з гістарычных глыбінь, паэт дае ім новае жыццё, узбагачае вопытам уласнай біяграфіі, сцвярджаючы гэтым і няспыннасць, і непарыўнасць часу, і духоўныя дачыненні людзей на зямлі, станаўленне асобы чалавека.

Імкненне зразумець гістарычны лёс свайго народа ў сувязях з іншымі народамі — натуральная ўласцівасць паэта. Яна вымагаецца патрэбаю спазнаць непасрэдны працэс дзейснага спалучэння нацыянальнага з інтэрнацыянальным.

Максім Танк умела набліжае антычныя і міфалагічныя вобразы да сучасных жыццёвых сітуацый, дэталяў і нават бытавых падрабязнасцяў.

Яго паэзія вельмі актыўная адчуваннем пераемнасці часу: самы далёкі выток злучаецца з імклівай плынню рэальнага жыцця, з надзённымі падзеямі і на зямлі, і ў сусвеце.

Асваенне міжзорнай прасторы павялічыла адказнасць чалавека за ўсю планету, пераканала ў тым, што не такая ўжо яна бясконцая, што яе скарбы, хараство і нават лёс ужо ў нашых руках і ў нашай уладзе.

Ляту Млечным Шляхам I чую: нехта плача.

Плача, аказваецца, яна, зямля-матухна, скардзіцца на свайго сына — чалавека. I паэт гаворыць аб гэтым з горкім адчуваннем вінаватасці перад ёю.

Метафара, створаная сродкамі мастацкай умоўнасці, у Танка не пярэчыць жыццёвай праўдзе.

Нічога дзіўнага, што нават сялянскае, мужыцкае, вясковае, самае блізкае яму асяроддзе, з якога паэт пачынае сваё радаслоўе, заўсёды так манументальна паўстае ў яго паэзіі. Гэта, мабыць, таму, што і на мінулае ён глядзіць з вышыні будучага, у якім з’ядналіся дыстанцыі блізкага бачання з дыстанцыямі цэлых гістарычных эпох.

Паэт звяртаецца да вытокаў, да вёскі не як у музей даўніны, а як у асяродак, што ўзбагачае ўражаннямі абнаўлення, пераўтварэння жыцця.

Уяўляю, каб Танк пісаў пра сваю Пількаўшчыну, пра сваіх дзядоў, бацькоў, нарачанскіх сваякоў і знаёмых з блізкай адлегласці часу, па абавязку камандзі-

роўкі,— магчыма, і гэта было б яшчэ адным з многіх сведчанняў, якія змены адбываюцца ў вёсцы, якімі клопатамі жывуць яе людзі, але для паэта гэтага мала. Ён разумее, якому высокаму і знанаму роду, якой легендарнай генеалогіі абавязаны сваёй адказнасцю перад паэзіяй.

Відаць, ніводная з каралеўскіх дынастый He можа пахваліцца такой вечнасцю, Як мой працоўны род, Трон якога быў з простага лемяша, Абапёртага на касу і серп, На сякеру і гнаявыя вілы.

Сродкамі казачнага, а дакладней — міфалагічнага — узбуйнення Танк малюе многія свае даўнія любімыя і запаветныя вобразы.

Помню: маці заўсёды клалася спаць

Толькі пасля таго, як засыналі

I дзеці ў запечку,

I куры на курасаднях,

I косы, заточаныя пад страхой,

I агонь у задымленай печы,

I вілы з памялом у качарэжніку,

I яблыня, заглядзеўшыся ў студню,

I аблокі над страхой буслінай,

I палявая дарога, закалыханая жытам.

Колькі тут жыццёвых рэалій, прыкмет побыту, працы, наваколля, знаёмага ўсім нам, але толькі спалучаныя вострай памяццю, высвечаныя і павялічаныя праз дзівоснае шкло паэзіі, яны самі ўжо становяцца паэзіяй.

Тая адлегласць часу, цераз вопыт якога паэт глядзіць на дарогу, закалыханую жытам, настолькі вялікая, што нават пачатак уласнага жыцця трэба мераць ужо не гадамі, а стагоддзямі і тысячагоддзямі.

У кнізе «Дарога, закалыхаяая жытам» паэт так сведчыць сваё з’яўленне на грэшнай зямлі:

Ніякая віфліемская зорка,

Ніякая планіда

He абвяшчалі

Аб маім прыходзе на свет...

Толькі,— апавядала маці,— Пачуўшы мой крык, Світанак адклікнуўся пеўнем Ды пратрубіла рабая карова...

Урачыстасць інтанацыі, сам апавядальны лад, не без іроніі, вядома, ужо адразу настройваюць нас на ўспрыняцце аднолькавай важнасці знамянальных, вешчых прыкмет — віфліемскай зоркі і трубнага голасу рабой каровы.

Бытавыя, нават натуралістычныя падрабязнасці ад такога спалучэння на нашых вачах становяцца роўнымі біблейскім падзеям.

А вось дарога пазнейшага часу — партызанская, «зарослая ўспамінамі, затканая павуціннем бабінага лета». Чаму ж абапал яе так многа курганоў? — пытаецца паэт, і сам дае адказ:

Знаць, быў час, Калі толькі яна I вяла да жыцця.

Шмат дарог — бясконцых, горкіх, пакутных — прайшло праз лёс, праз памяць народа, і ўсе скрыжаваліся ў сэрцы паэта.

Шырокі гістарычны пагляд памагае Танку не толькі выпрабоўваць трываласць слова, але і глыбока пранікаць у цалінныя пласты жыцця, у духоўны вопыт чалавецтва ад міфалагічных вытокаў да бурных падзей свайго часу.

Шчаслівая перавага паэзіі перад іншымі жанрамі літаратуры, мабыць, яшчэ і ў тым, што яна можа ўмясціць цэлыя эпохі і людскія лёсы ў адной метафары, у адным вобразе. Самыя далёкія міфы, створаныя на зары чалавецтва, Максім Танк смела ўключае ў сваю вобразную арбіту, і яны выдатна служаць яму маштабнасцю сваіх алегорый і аналогій.

Як вядома, Маркс і Энгельс заўсёды падтрымлівалі думку, згодна якой міф абавязкова надзелены аб’ектыўным рэальным зместам.

Сучасны паэт творыць свае міфы:

Як Мікеланджэла тварыў сваіх «Рабоў», Што рыхтаваліся паўстаць з ярма і поту, У дзверы скульптара загрукаў ноччу бог, Прыйшоў, прасіў яго: «Спыні сваю работу!»

Да раніцы яны спрачаліся, чуваць.

I бог, разгневаны, пакінуў гэту стрэчу.

He змогшы запалохаць і пераканаць, Да Мікеланджэла паслаў анёла смерці.

Сам бог бяссільны перад уладай мастака, што ўславіў веліч чалавека.

А вось чатырохрадкоўе паэта — жарт, высветлены добрай усмешкай сучасніка, які сустракае свайго знаёмага, можа быць, нават калегу, што пры жыцці ўжо ўвераваў у высокую місію сваёй выключнасці:

Сустрэў несмяротнага I мне стала смешна: Блізкія і сябры пакінулі яго, А ён, дзівак, згадзіўся жыць далей.

Якая паміж імі сувязь, гэтымі двума вершамі? Можа здацца, выпадковая. Але ведаючы прыхільнасць Танка да асабліва дарагіх яму матываў, мы можам прыгадаць яшчэ многія і многія яго творы, якіх яднае вельмі акрэсленая грамадзянская пазіцыя, светапогляд паэта, спецыфіка яго аналізу жыцця.

Здавалася б, каго ў наш час можна здзівіць навіною, што ў сялянскай хаце загарэлася электрычнае святло? Навіна паўвекавой даўнасці.

Танк піша пра першую электрычную лямпачку ў сваёй роднай хаце, у заходнебеларускай вёсцы, для якое яна, сапраўды, была падзеяй, але ці магла электрычная лямпачка стаць падзеяй для паэзіі цяпер, у нашы дні?

У Максіма Танка яна становіцца падзеяй, дзякуючы аб’ёмнасці метафары, якая ўбірае ў сябе гісторыю ад цьмяных выбліскаў чалавечай думкі да самых крутых вяршынь нашага стагоддзя. Бытавая з’ява вырастае да памераў, роўных падзеям цэлых эпох.

Гэтым вершам, як эпіграфам, адкрывалася кніга паэта «Хай будзе святло».

Чамусьці словы «Хай будзе святло!» Прыпісваюць нейкаму Саваофу, Хоць не ён, як вядома, Распаліў першы касцёр, Каб пагрэцца, Крэсівам аб крэмень Высек іскру, Каб зварыць сабе страву Ці закурыць самакрутку; He ён залпам Аўроры Азарыў цемру, He ён з прыладамі Прыйшоў у сяло, Сказаў маёй маці:

— Хай будзе святло!

I запаліў лямпачку Ільіча.

I сёння старая

Моліцца за здароўе

Нашага электраманцёра.

Дарога, якою паэт абышоў увесь свет, не раз прыводзіла яго да свайго пачатку. Гледзячы на хату свайго маленства, Максім Танк са здзіўленнем, але не без гордасці пытаецца: «Няўжо хаціна гэта была калыскай песні?»

Танк чуе не толькі песні сваёй маці, але і адвечную калыханку, якую чалавецтва склала на пачатку свайго маленства.

III. Дзённік душы

Пра нерэальнасць будавання без трывалай асновы гавораць: дом на пяску. Матэрыяламі якой моцы трэба валодаць паэту, каб яго збудаванні маглі вытрымаць навальніцы часу? Яны ў паэта ёсць: слова, вобраз, думка.

Дэкларацыя, якой пачынаецца новая кніга Максіма Танка, на першы пагляд, таксама простая. Вось як ён будуе «свае дамы» :

Я пачынаю

3 дыму над комінам,

3 буслінага гнязда,

Якое прымацоўваю да страхі...

Гэтак жа будуюць «свае дамы» і першаадкрывальнікі свету — дзеці, пра якіх і для якіх Танк любіць пісаць і піша надзвычай тонка і хораша, бо паэзія і маленства заўсёды непадзельныя.

У вершы з папярэдняй кнігі, вельмі дасціпным па зместу, які, бадай, можна вызначыць ужо самой назвай «Аптымізм», аўтар як бы з дзіцячай даверлівасцю знаходзіць самасуцяшэнне нават перад такім біблейскім катаклізмам, як «канец свету». А ў школе ж вучылі, гаворыць паэт, што «матэрыя вечная», і я, здаецца, здаў урок на выдатна, але ніколі не пераставаў дзівіцца гэтай вечнасці. Вось чаму, стаўшы баць-

кам, на ўсякі выпадак у магазіне цацак накупляў для сваіх дзяцей кубікаў, літар, лічбаў, з якіх «яны заўсёды змогуць свет сканструяваць не горшы, як мы».

Міф першаадкрыцця, першатварэння свету пачаўся, як вядома, з першага слова чалавека, і на працягу тысячагоддзяў будуецца ён, гэты свет, з матэрыялаў рознай трываласці. Але і паэт, будуючы яго згодна сваіх канструкцый, не можа даць гарантый вечнасці.

У вершы «Павестка ў суд» Танк намаляваў дзень страшнага суда над паэтам, калі ўжо не людзі, а робаты вінавацяць яго за тое, што піша ён вершы, не запраграмаваныя камп’ютарамі.

Але як укладзеш у праграму камп’ютара ўсе перажытыя і яшчэ невядомыя і непрадбачаныя пачуцці, калі нават самае запаветнае з іх — каханне і тое трэба вывяраць прычынамі першароднага граху, калі ўсе непаразуменні, усе вялікія драмы, трагедыі і камедыі пачаліся са злашчаснага яблыка разладу.

Гэты яблык у тваіх руках, Наліты спакусай нясцерпнай, Мне прыгадаў, як мы на світанні Асцярожна пракрадваліся ў сад... Бо ледзь мы паспелі сарваць першы яблык, Як вэрхал узняўся ў Эдэме такі, Які і да сённяшніх дзён не сціхае.

Нават калі перажытае аддаляецца на ледзь бачныя адлегласці, і тады паэт павінен угледзець яго вачыма тых, хто прыйдзе пасля нас. Што было табе асабліва дарагім, не можа растварыцца і патануць у нябыце. Характары, абліччы людзей, якія тварылі гісторыю, могуць застацца ў памяці наступных пакаленняў толькі ў вобразах, засведчаных народнай паэзіяй.

У лірыцы Танка вельмі моцна адчуваецца эпічная аснова. Яго любімыя жанры — легенда, паданне, гераічны сказ, балада, метафарычныя асаблівасці якіх патрабуюць мужных характараў, самаахвярных учынкаў і подзвігаў.

Паэт творыць свае вобразы з асяроддзя, з побыту, якія былі першавытокамі фарміравання яго жыццёвых уяўленняў: хата, у якой нарадзіўся і вырас, з усім укладам жыцця, з начыннем і прыладамі, з людзьмі працы, натурамі адметнымі і самабытнымі. Калі б Танк пра ўсё гэта пісаў ідыліі і пастаралі, наўрад ці

ўспрымалі б мы сёння яго паэзію, як вартую ўвагі сучаснікаў. Нават рэліквія, засведчаная гісторыяй, не заўсёды стымул натхнення.

У музеі — маска паэта Акамянелая.

Абыякавая да ўсяго.

Разбіце або прыміце яе! Ці ж вы не знаеце, Што, каб ён быў такім, Як гэта маска, Напэўна яшчэ жыў бы.

Алімп ці жыццё з усімі яго трывогамі, смуткам і радасцю? Вядома, жыццё — бясконцае, невычэрпнае ў сваім змесце, без якога няма паэзіі.

Цікава прасачыць адносіны паэта да формы, якой ён ніколі не аддаваў і не аддае перавагі над зместам.

Традыцыі і іх адмаўленне, класічны радок і верлібр, строгая метрыка і вольны, інтанацыйны верш — усё гэта дзейсны арсенал практычнай паэтыкі Танка.

У кнізе «Дарога, закалыханая жытам» ёсць вельмі характэрныя для погляду Танка на традыцыі і законы класічных форм два санеты. Калі ў першым «на караблі санета» паэт гатоў, як на ракеце, адправіцца ў космас «на дальнія сузор’яў астравы» і запэўняе нас, чытачоў, што гэтаму караблю гарантавана выпрабаваная надзейнасць, бо «мой карабель — санет збудаваў вялікі Дантэ, а сам Шэкспір на ім адкрыў сусвет», дык у другім санеце, задумаўпіыся над пытаннем: чым ён сам, як паэт, павінен аддзячыць сваёй рупнай і працавітай Музе, і, перабраўшы ўсе магчымыя flapa­ria скарбы і ўпрыгожанні, рашуча адкідае «вопратку багіняў старажытных». Ды і сама яго Муза не прымае такога адзення:

Як мне ў ім дзіцянё карміць, не знаю,

Як працавапь і цешыцца з табой, Калі санет твой грудзі і стан мой Чатырнаццацю клямрамі сціскае.

Першы санет, з дапамогаю якога Шэкспір адкрыў сусвет, у Танка так і называецца — «Санет».

Другі, што сучаснай, рупнай і працавітай Музе сціскае грудзі чатырнаццацю клямарамі, называецца — «Антысанет».

Як бачыце, у паэта вельмі выразныя сімпатыі і антыпатыі да магчымасцяў формы і нават катэгарычнае

адмаўленне кананізацыі традыцыйных сродкаў паэтыкі.

Ёсць тэмы, якія можна ажыццявіць выпрабаванымі прыёмамі. А як падступіцца да сённяшняй Музы, увасобленай у зямной велічы і харастве?

У гэтым сэнсе — у творчым асваенні сучаснай тэмы — Танк шукае настойліва, упэўнена і смела. Але пошукам не заўсёды гарантаваны поспех. He заўсёды і Танкавы знаходкі становяцца мастацкімі адкрыццямі. Як не дзіўна, але і творчыя пралікі Танка ідуць ад багацця яго таленту. Экспромт, імправізацыя, калісьці ўзаконеныя жанравай класіфікацыяй, сёння, бадай, па сіле вельмі нямногім. А між тым, здольнасць імправізаваць уласціва выключна актыўным натурам. Танк здольны на імправізацыю. Але слова, залежнае ад свайго гукавога радовішча, у графічным вымаўленні часта — ой, як часта! — траціць дасканаласць суладнасці і сінхроннасці, бо яго, гэтае слова, нават самае паэтычнае, мы ўспрымаем усё ж зрокам, як той айцец Амброзі, што па сведчанню Аўгусціна Аўрэлія, чытаючы кнігу, «водпл только очамн, а уста его безмолвствовалн».

Вершы чытаюць, яшчэ болей любяць слухаць. Да друкаванай распаўсюджанасці паэзіі навукова-тэхнічныя пераўтварэнні далучылі яшчэ і неабмежаваныя магутныя магчымасці слухаць паэтычнае слова. I гэта вымагае ад сучаснага паэта асаблівай дасканаласці зрокавага і слыхавога сінтэзу.

Танк — не гранілыпчык, не шліфоўшчык, не віртуоз слова, ён хутчэй — скульптар, разьбяр, які з глыбы адсякае лішняе, загадзя бачачы патрэбны яму вобраз, разам з якім часта пакідаючы і рэшткі пароды, у якой мы заўважаем пласты, прожылкі, сляды разца — і ўсё гэта, разам узятае,— доказ смелага абыходжання з матэрыялам, засведчанага праўдай творчасці.

Нездарма з такім захапленнем і нават шчырай зайздрасцю паэт гаворыць свайму далёкаму папярэдніку:

— Шчаслівы ты, што можаш Галатэю У мармуры стварыць, Пігмаліён.

Гэта рэдкая шчодрасць таленту, што вызначаецца не толькі ахопам разнастайнасці жыцця, але і спосабамі, і сродкамі яго даследавання.

Ён — паэт думкі, вобраза, якія заўсёды нясуць ідэю, акрыляюць яе.

Цікава, што Танк амаль ніколі не піша вершаў тэматычнымі цыкламі, хаця паэтычны лад, форма гатоўнасці думаць вобразамі, жыць у атмасферы творчага мыслення застаюцца заўсёды ўласцівымі яму. I хоць ён друкуе вершы вялікімі падборкамі, у яго не цыклава-тэматычны спосаб творчасці. Яго актыўнаму, нястомнаму таленту ўдаецца большае — штодня, кожную хвіліну жыць паэзіяй, ёю, паэзіяй, выпрабоўваць, даследаваць і асэнсоўваць рэчаіснасць.

Максім Танк на працягу ўсяго жыцця піша дзённік паэта.

Ідзе час, падуладны сваім законам: бывае, здаецца, што вырашаны ўсе праблемы і супярэчнасці, аднак, ёсць дні, якія паэт называе шчаслівымі, калі, усумніўшыся ў нейкай драбніцы, пераконваешся, што «усё — ад альфы да амегі — трэба вырашаць нанава».

Гэта і ёсць дні паэзіі, шчаслівыя не ў іх святочным значэнні, а як радасныя будні творчасці, як хвіліны адкрыццяў.

Ёсць і ночы, не меней шчаслівыя, у якія не ведаеш, «як жа мне заснуць, калі яе прыгадаўшы (дарогу, закалыханую жытам.— В. В.), не спяць мае думы».

Усякія бываюць бяссонніцы, па рознаму шчаслівыя, ды паэтава, мусібыць, найболей — шчаслівая, бо з усіх спосабаў пазнання свету паэзія — самы шчаслівы, нават калі толькі для паэтаў, згодзімся, што яны варты гэтага шчасця.

IV. Паэтавы пяцігодкі

Максім Танк піша свой паэтычны дзённік натхнёна, актыўна, дзейсна, са страснай зацікаўленасцю сучасніка да падзей жыцця не толькі вакол сябе, але і на ўсёй планеце. Яго паэзію нараджаюць пачуцці высокай грамадзянскасці. Верш для яго — сродак і форма сучаснага мыслення. I часта абсяг яго ўражанняў, разваг і трывог — цэлы сусвет, які ўмяшчае ў сябе яшчэ не адкрытыя галактыкі.

Калі прасачыць нават асобныя асяродкі яго «кос-

масу», нельга не заўважыць, колькі стыхій перакрыжавалася між сабой, беручы свой пачатак у паэтавым сэрцы. 3 бясконцай прагнасцю вандроўніка ён спазнае і асвойвае ўсё новыя мацерыкі.

Максім Танк смела далучае сваю паэзію да ўсіх крыніц народнай памяці — ад міфаў старажытнай Грэцыі, сюжэтаў і матываў італьянскага Адраджэння, Арабскага Усходу, Індыі, Скандынавіі да незлічоных скарбаў славянскага фальклору з яго цнатліва чыстымі вытокамі, што жывілі не толькі нашу народную, песенную лірыку, а і заўсёды былі асноваю этычна-маральных уяўленняў народа.

У гэтым шырокім абсягу творчых інтарэсаў паэта не цяжка пераканацца, чытаючы кожную яго кнігу.

У «Дарозе, закалыханай жытам» ёсць верш «Гербарыі», дзе ў інтэрнацыянальным сінтэзе аб’ядналася ўся прырода свету — кожны ліст, галінка, кветка як вобраз, як напамін аб мясцінах і кутках зямлі, асабліва дарагіх сэрцу паэта: «куст палыну з хатынскіх папялішчаў, трысцінка з шалаша ў Разліве, каштана ліст, што помніць Пер-Лашэз, алівы ліст, які спяваў з Гамерам, цвет амярцвелай вішні з Хірасімы, калючкі кактуса, дзе стыне кроў Гевары...»

Максім Танк — нястомны працаўнік паэзіі. Ён здабывае яе, не чакаючы таго ўмоўна прыгожага натхнення, што асяняе чало сваіх абраннікаў.

Звярніце ўвагу на даты пад яго вершамі. Бываюць такія плённыя перыяды, калі пішуцца па тры-чатыры вершы за дзень. Паэзія — стэнаграма яго душы.

Два, тры, чатыры вершы за адзін дзень і не абавязкова звязаныя адной тэмай, адным матывам і настроем. Часцей, наадварот — розныя тэмы і матывы.

Вось тры, напісаныя 14 студзеня 1975 года: першы — «Сцяг свабоды» — аб сцягу, які трымаюць рукі, гатовыя ўзняць яго да сонца пад песню «Паўстань, пракляццем катаваны»; другі — «Алхімія», не падманная, а тая, чарадзейная, што валодае сакрэтам, як здабываць хлеб і віно, а з іх — дружбу, а з дружбы — любоў, і трэці верш «У гэты дзень» — пра дзень смерці маці.

Як вымяраць шкалу настрою, узровень хваляванняў, трывог і роздуму паэта, падначаліць адной тэме, аднаму матыву?

Ён жыве згодна законаў свайго сэрца.

I, магчыма, што адзіна правільны прынцып — храналагічны, па якім Максім Танк выконвае свае паэтычныя пяцігодкі, складаючы чарговую кнігу. Ён ніколі не растаўляе, не тасуе вершаў па тэматычных раздзелах і рубрыках, кожная яго кніга — дзённік. А дзённік і надзённасць — не толькі блізкія разуменні, яны і катэгорыі, якімі вымяраецца значнасць чалавечай асобы. Якімі пачуццямі жыве паэт, гаворачы сам-насам з сабою, давяраючы дзённіку сваё запаветнае, залежыць і зацікаўленасць, і вышыня думкі, і ўзровень эмацыянальнага суперажывання ўсіх нас, хто чытае гэты дзённік.

Значнасць паэтычных дзённікаў Максіма Танка якраз і характарызуецца маштабнасцю індывідуальнасці паэта, значнасцю яго асабістага «я», што жыве думамі, хваляваннямі сучасніка, грамадзяніна, камуніста.

Як паэт, ён не задавальняецца гатовымі, здавалася б, ужо выпрабаванымі рашэннямі тэм. Нават устойлівыя, традыцыйныя сентэнцыі, што ўвайшлі ў народную паэзію, у мудрасць прымавак, ён бярэ не для цытавання, а для палемікі, часта для катэгарычнага адмаўлення.

Так усім вядомы фразеалагізм «мая хата з краю» ён рэзка паварочвае другім бокам: з краю, значыць, на самым буі, адкрытая ўсім вятрам, на відавоку, пры вялікай дарозе, на пярэднім краі жыцця — кожнаму я патрэбны. Мая хата — з краю, вось чаму ў мяне

Усе дні — клапатлівыя, Усе ночы — бяссонныя, Усе лавы — занятыя I ніколі не гуляюць Hi міскі, ні лыжкі, Hi конаўкі, ні цымбалы.

Крылаты афарызм Геракліта аб тым, што нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку, паэт абвяргае прыкладам сучаснай яму гісторыі: званне Героя прысвоілі двойчы салдату, які першы раз фарсіраваў Бярэзіну як разведчык, а другі раз у наступленні, кінуўшыся грудзьмі на фашысцкі дот.

Адкрытая палемічнасць, вострая іронія і лагодная ўсмешка — заўсёды надзейныя памочнікі паэту.

Любімыя ім матывы, як ручаіны, падуладныя галоўным плыням, хоць і не адразу, не ў часе ўтварэння, а, бывае, што праз дзесяткі год, але абавязкова зліваюцца ў адзіную плынь, у агульную сімфонію яго лірыкі.

Нават па зместу яго дзвюх апошніх кніг не цяжка заўважыць, як на адну і тую ж тэму паэт піша па некалькі вершаў: «Ля помніка Янку Купалу», «Ля фантана», «Сустрэча з Янкам Купалам» і «Пераносім урну з прахам Янкі Купалы»; «Якуб Колас збірае грыбы», «Ля помніка Якубу Коласу» і «Наведванне дома Якуба Коласа». А калі далучыць да іх яшчэ раней напісаныя «Якубу Коласу» (1946) і «Янку Купалу» (1947), дык гэта ўжо вельмі цікавая падстава для развагі і асэнсавання, як вершы, што пісаліся ў розны час, утварылі як бы цэлыя паэтычныя сюіты.

I гэта толькі адзін прыклад. А колькі іх ва ўсёй творчасці Танка!

He часта здараецца, калі адзін верш становіцца з’явай паэзіі і па сваёй значнасці варты цэлых кніг.

Такой з’явай у нашай паэзіі быў яго верш «Ave Maria».

Але яшчэ радзей здараецца, калі адзін верш становіцца аб’ектам спецыяльнага даследавання, калі крытык піша артыкул, прысвечаны разгляду аднаго верша.

Пра «Ave Maria» напісаны такі артыкул. Малады на той час Алег Лойка даследаваў верш цікава і падрабязна — і яго змест, і яго архітэктоніку, і трагічную атмасферу, у якой адбываюцца падзеі — гіне найвялікшае тварэнне прыроды — хараство жанчыны, што не спазнала ні радасці дзявочага кахання, ні шчасця матчынага пачуцця: «Як танцавалі б ножкі такія... О, як кармілі б грудзі такія...» Нават разумеючы трагедыю свайго лёсу, прыгажуня ў адзенні манашкі ідзе «пад зводы змрочныя і глухія».

Так канчаецца гэты верш, напісаны ў 1957 годзе. Канчаецца верш, канчаецца і даследаванне крытыка. Але не канчаецца думка паэта. Вобраз манашкі нечуванай прыгажосці атрымлівае сваё далейшае развіццё і завяршэнне.

Праз пятнаццаць год пасля напісання «Ave Maria» з’яўляецца «Готыка «Святой Анны».

He бяруся сцвярджаць, што аўтар спецыяльна ставіў сабе за мэту — звязаць, аб’яднаць гэтыя два вершы. Але пачытайце цяпер іх адзін за другім і вы ўбачыце, як яны аб’ядналіся і развіццём сюжэта, і ходам падзей, і іх развязкай. На мове раманістаў гэта ўжо — дылогія.

Сапраўды, па законах паэзіі, па канцэнтрацыі часу, гэта вершы, але калі б раскадзіраваць іх паэтычную ўмоўнасць і перакласці на апавядальную мову, дык гэта ўжо цэлы сюжэт для гераічнай драмы, для гістарычнага рамана.

He пакарылася «зводам змрочным і глухім» прыгажуня-манашка! Ды, напэўна ж, і само яе хараство не магло не стаць трагедыяй. Хто не здзівіцца, убачыўшы ўвасабленне такой цнатлівай чысціні! Нават каменнае сэрца іезуіта і тое не вытрымала. Бо дзе прыгажосць, там, згодна апостальскіх дагматаў, абавязкова — спакуса, грэх.

Хто мог бы падумаць, што юная безабаронная істота, якая не мела нават уласнага імя, здольна падняцца да ўсведамлення бунту! Але вось у «Готыцы «Святой Анны» раптам выбухае гэты бунт — гэты выклік усім грозным уладам і цёмным сілам. Позна і бескарысна павучаць і спавядаць. «Грахаводніцы Анне» ужо не страшна нават смерць. У ката, які павінен быў споўніць прысуд, тройчы выпадае з рук сякера. Сам біскуп асуджае яе «на споведзь агню святога».

I вось высокі касцёр палае.

Ды дзіва-дзіўнае бачаць людзі:

Агонь, цалуючы, абдымае

Сваёй ахвяры і стан, і грудзі

I застывае гатыцкім храмам, Дзе быццам з бронзы гараць чаканнай Званіца й вежы, аспіды, рамы...

I вусны шэпчуць: «Святая Анна!..»

Ахвяра фанатычнага дэспатызму рве цянёты духоўнага рабства — урачыстасць жыцця перамагае. Сляпая вера з яе дагматамі бесцялеснасці, перавагай духу над «абалонкай зямной» церпіць паражэнне. Перамагае чалавек у вышэйшым яго выяўленні. Але ваяўнічы фанатызм не так лёгка капітуліруе. Абвясціўшы сваю ахвяру «святой», ён прыстасоўваецца да

болып складаных спосабаў барацьбы за ўладу над чалавекам.

На прыкладзе «Ave Maria» і «Готыкі «Святой Анны» мы бачым, як трансфармуюцца ўпадабаныя паэтам тэмы і ідэі. Ён не адразу аб’яднаў іх у завершапую кампазіцыю, не падначаліў адзінаму кантрапункту, а як бы даў і чытачу магчымасць далучыцца да магнітнага поля паэзіі, насычанага магутнымі зарадамі думкі.

Найвышэйшая каштоўнасць паэзіі — сам чалавек. I найболыпыя ўдачы лірыкі Максіма Танка — творы пра хараство чалавека, пра вяршыні яго душы.

Вылучаючы галоўны кірунак яго лірыкі — жыццёвую надзённасць, непасрэдную залежнасць ад турбот і клопатаў сучасніка, нельга не зазначыць, што яго творчыя пошукі, рашучае адмаўленне ад трыдыцыйных форм, можа быць, яшчэ выразней падкрэсліваюць не менш значную асаблівасць яго таленту, што гэта паэт класічнага складу, майстар, які актыўна і з поспехам спалучае свой вопыт з вопытам паэтычнай культуры, выпрабаванай многімі людскімі пакаленнямі.

Разважаючы аб сваёй творчасці, паэт разумее, што кожнае яго слова трымае самы строгі экзамен перад людзьмі, перад гісторыяй.

Пракладаючы новую дарогу, Я ўсё збіраюся прайсці Праз пушчу сваіх вершаў I пакінуць толькі тыя, На якіх шчэрбіцца Сякера часу.

Сякера часу пашчэрбіцца на многіх творах Максіма Танка, бо святло, якое ён выкрасае са свайго сэрца, памагае людзям бачыць і разумець жыццё ва ўсім яго багацці і харастве.

Агонь паэзіі, эстафета агню, што пачалася ад самаахвярнага Праметэя, ніколі не спыніцца. Заўсёды ёсць і будуць рукі, якія нясуць яе палаючы факел у будучыню.

1946—1977

Яго подзвіг

Успаміны, успаміны... Зірнеш на кніжную паліцу — колькі ж іх, тваіх сяброў, з кім ты можаш пагаварыць, параіцца, паспрачацца, парадавацца, ужо толькі чытаючы іх творы... Вось і яго творы, усе, што выйшлі пры жыцці, з дарагімі аўтографамі. А нядаўна ж так было даступна бачыць яго самога, чуць яго скупое, але заўсёды важкае слова. Як хутка мінае час, асабліва пасля таго, калі магутнае дрэва, якое кагадзе ўзвышалася над лесам, раптам упала. I хоць доўга яшчэ вакол ззяла прагаліна, але вось і яе як быццам няма. Вельмі ж густа забуяў падлесак. Хай здароў расце, шуміць, але ж заўсёды помніць, якія волаты саступілі яму прастору.

Як часта здараецца — спахопішся, а ўжо няма нават сведак, змоўклі і самі. Ёсць у нас нядобрая рыса ні то бесклапотнасці, ні то самаўпэўненасці — паспеецца, яшчэ зробім, успомнім, напішам. А магутны плуг часу няўмольна гоніць новую баразну...

Маладзейшы за многіх з нас, сваіх сучаснікаў, вось ужо і ён, Іван Мележ, на той адлегласці, калі значнасць пісьменніка і чалавека вымяраецца маштабамі цэлай эпохі, каштоўнасцямі духоўнай спадчыны народа.

Сапраўднае дасягненне ў літаратуры — заўсёды подзвіг, подзвіг вялікага напружання духоўных, фізічных сіл, здароўя, не гаворачы ўжо аб таленце, аб усіх здольнасцях чалавека.

Іван Мележ прыйшоў у літаратуру з глыбіннага віру жыцця, жыцця на самым крутым, трагічным яго выпрабаванні, калі на карту быў пастаўлены не толькі лёс кожнага з нас, але і лёс усёй Радзімы, усе нашы заваёвы.

Дваццацігадовы юнак з першых дзён вайны трапляе ў пекла самых гарачых баёў на поўдні краіны. На другі год, цяжка паранены, адпраўлены ў тыл, ён апынуўся перад нялёгкім пытаннем: як жыць, з чаго пачынаць? Яшчэ да вайны ён апублікаваў некалькі вершаў, яго вабіла паэзія. Цяпер, па праўдзе сказаўшы, было не да паэзіі. Тыя пакуты, тыя выпрабаванні, праз якія прайшоў чалавек у свае дваццаць год, вы-

мушалі гаварыць не толькі радкамі вершаў. Мележ бярэцца за прозу. Лёгка сказаць — бярэцца. У той час, пераязджаючы са шпіталя ў шпіталь, ён не мог фізічна ўзяцца за пяро. Правая рука была пад жахлівай небяспекай. Урачы патрабавалі неадкладнай ампутацыі. I вось — мала каму вядомая падрабязнасць з біяграфіі пісьменніка: першыя свае апавяданні ён піша левай рукой, ужо не спадзеючыся на правую. Пісанне гэтае было пакутлівым удвая — і таму, што і словы былі непаслухмяныя, непаслухмянай была і рука. Мабыць, ніколі ў сваім жыцці Мележ не забываў пра растоўскага хірурга Антонава, які пайшоў на вялікую рызыку, узяўшыся зрабіць аперацыю, і выратаваў яму правую руку.

Позняй восенню 1943 года Іван Паўлавіч прыехаў у Маскву. 3 гэтых дзён я і ведаю яго. Тады, вядома, яго не велічалі Іванам Паўлавічам. Высокі, цыбаты юнак у зацёртым, паношаным шынялі, які ледзь даставаў яму калень, ён адразу ж увайшоў у літаратурнае асяроддзе. Памятаю, як радаваўся Кузьма Чорны, прачытаўшы яшчэ ў рукапісах яго першыя апавяданні. Пад уражаннем яго апавяданняў ва ўсіх нас быў святочны настрой. Нараджэнне новага, сапраўднага пісьменніка — не частая падзея, а ў гады вайны ў беларускай літаратуры гэта былі першыя такія імяніны.

Мележ стаў цудоўным лірычным апавядальнікамнавелістам, які глыбока адчуваў найтанчэйшыя рухі чалавечай душы. Але ў таленце яго былі і вялікія эпічныя запасы. Гэта пацвердзіў першы раман «Мінскі напрамак». Пяць год працаваў над ім аўтар, якому хоць і не было яшчэ трыццаці год, але які меў багаты і жыццёвы вопыт, і вопыт ваеннага выпрабавання. Цэнтральным вобразам кнігі стаў выдатны палкаводзец Чарняхоўскі. He адразу ўсё ўдавалася пісьменніку. Нават пасля таго, калі раман выйшаў з друку, вобраз, любімы аўтарам, стаўшы яго жыццёвым клопатам, у новых пошуках набываў усё болей дакладныя рысы, пакуль не зрабіўся сапраўды вартым літаратурным помнікам герою.

Нам было асабліва прыемна, што мастацкі вобраз легендарнага камандарма ўпершыню ў савецкай літаратуры быў створаны беларускім пісьменнікам.

Я ўдзячны Івану Паўлавічу за тое, што ён даверыў

мне быць рэдактарам «Мінскага напрамку». Гэта быў неспакойны аўтар, зацікаўлены кожным словам, кожнай драбніцай свайго твора. Мала таго, што мы тады бачыліся амаль штодня. Мы яшчэ былі ў непасрэдным бесперапынным кантакце пры дапамозе тэлефона. На адным канцы — рэдактар, на другім — аўтар.

— Алё, якую старонку вы чытаеце?

— Сто дваццаць сёмую.

— Аляксей ужо сустрэўся з Нінаю?

— Сустрэўся, Іван Паўлавіч.

Аўтару не цярпелася:

— А як вам мой грузін Гогаберыдзе?

— Харошы грузін, вясёлы хлопец...

Праз гадзіну-дзве зноў званок:

— Чарняхоўскі ўжо ў штабе?

— У штабе,— дакладваў я, нібыта знаходзіўся па меншай меры дзяжурным пры камандуючым фронта, а лейтэнант Мележ вось-вось з’явіцца з вельмі важным і неадкладным рапартам...

«Мінскі напрамак» быў яго першы буйны твор. Велічныя па свайму размаху падзеі перажываліся аўтарам настолькі непасрэдна, што ён усё яшчэ заставаўся ў той атмасферы і ў тых абставінах, пра якія пісаў, укладаючы ў іх усю сваю душу.

Дні нашых сустрэч, размоў, практычнага супрацоўніцтва, напэўна, у многім памаглі мне зразумець сутнасць яго таленту, галоўнай уласцівасцю якога была поўная самааддача творчасці.

Маладому Мележу пісалася неймаверна цяжка, але і сталаму, і болей вопытнаму — не лягчэй. Такое натуры быў гэты творца. Калі цяпер прыгадваеш яго нават у самыя, здавалася б, шчаслівыя хвіліны ўсеагульнага прызнання, поспеху, славы, перад вачыма ўзнікае прысутуленая, мажная, праставатая ў сваіх абрысах пастава чалавека з пакутлівым абліччам і з нейкай заўсёды вінаватай усмешкай. Як быццам ён паціху, даверліва прасіў нас, сваіх чытачоў: прабачце, што, можа, я не ўсё і не так зрабіў, але я аддаў вам, што мог.

У 1972 годзе, як вядома, Івану Паўлавічу была прысуджана вышэйшая ўзнагарода краіны — Ленінская прэмія. Памятаю, як наша тэлебачанне рыхтавала перадачу, прысвечаную гэтай падзеі. Усе мы, хто

прымаў удзел у перадачы, вітаў Мележа, былі ва ўрачыстым, святочным настроі, хваляваліся. Хваляваўся і сам Мележ, але што мне запомнілася, і тады як бы адзнака вінаватасці перад усімі намі не пакідала яго, маўляў, нарабіў я вам усім столькі турбот. Хто яго ведае, магчыма, радасць поспеху, здабытага цяжкасцямі і пакутамі, і ёсць адзіная сапраўдная радасць, бо яна ўжо не толькі твая ўласная, асабістая, што прыемна казыча тваё самалюбства, а радасць многіх-многіх людзей, дзеля якіх ты аддаваў усе свае намаганні.

Людзі, што станавіліся яго героямі, былі для яго самай крэўнай і блізкай раднёй. 3 імі ён жыў, радаваўся, пакутаваў, спрачаўся, давяраў ім свае запаветныя тайны. Адсюль яго заўсёдная прагная нецярплівасць — як чытач успрымае яго герояў: ці як рэальных дарагіх яму людзей, ці, крый бог, у нечым падобных на знаёмых літаратурных персанажаў. У дачыненнях з чытачамі Мележ быў няўрымслівы. Многія з нас памятаюць, як ён чуйна лавіў кожнае слова, заўвагу, водгук у час, калі на старонках часопіса друкавалася яго рэч, або выходзіла новая кніга.

Часта сам, сустрэўшыся з вамі, збянтэжана пераступаючы з нагі на нагу, ён не вытрымліваў і пытаўся: «Ці чыталі?» Можа, каму гэта здавалася нават нясціпласцю. Трэба было ведаць Мележа, яго творчую неспакойную натуру, каб убачыць, што пісьменнік жыве і трывожыцца не другараднымі клопатамі і не асабістымі інтарэсамі, а далучае і нас, сваіх субяседнікаў, да нечага болей важнага — якраз да таго, аб чым павінен думаць сапраўдны мастак.

Усе тыя сустрэчы і гаворкі і ў Саюзе пісьменнікаў, або нават на хаду, на вуліцы, у часе прагулкі ў парку, або ў каралішчавіцкім лесе цяпер успамінаюцца па каліву, па зярнятку, што прараслі ў многіх нашых fly­max разуменнем літаратуры як высокага служэння народу, перад якім мы даём справаздачу не адзнакамі перамяшчэнняў у паслужных спісах, а выключна творамі, што каштавалі іх аўтарам усяго жыцця.

Пасля «Мінскага напрамку» да гісторыі стварэння наступных раманаў Мележа я ўжо меў дачыненне чыста суседскае. Якраз, калі ён пісаў «Людзі на балоце» і выношваў у думках «Подых навальніцы», мы жылі ў адным доме. У выпадку патрэбы цяпер можна

было абыйсціся нават без тэлефона. Столь майго пакоя была больш надзейным сродкам сувязі. I дзённай, і вечаровай, і начной парою не цяжка было пачуць, як мой нястомны, мой бяссонны сусед працуе, ні на хвіліну не растаючыся са сваімі Куранямі, са сваім Палессем, трывожачыся, хвалюючыся лёсам сваіх герояў. Па-чалавечы магу засведчыць, што і новыя раманы каштавалі яму не меншых намаганняў духоўных і фізічных сіл, чым першыя творы.

Яшчэ малады, саракагадовы чалавек, па стану здароўя, падарванага вайной, ён, па заключэнню ўрачоў, павінен быў кідаць работу, але Мележ яе не пакінуў, пакуль не завяршыў поўнасцю.

Бадай тут дарэчы будзе ўспомніць, як у гэты самы час, калі Іван Паўлавіч працаваў над «Палескай хронікай», ён, як аўтар, перажыў нечаканую, неспадзяваную і на адно імгненне жахлівую трывогу за свае рукапісы.

У нашым доме здарыўся пажар. Мележава дачуіпка, тады яшчэ падлетачак, што кагадзе ўваходзіла ў свае першыя дзявочыя клопаты, узялася сама сабе адпрасаваць кофтачку. Дома нікога не было. Па яе думцы, напэўна, яшчэ і лепш — ніхто не замінаў.

Дзяўчынка ўключыла прас і, неўзабаве разаслаўшы на стале кофтачку, пачала прасаваць. Ці то ў яе быў пільны клопат хутчэй скончыць, ці то яна некуды спяшалася, маладая гаспадыня, надзеўшы адпрасаваную кофтачку і замкнуўшы кватэру, хуценька збегла ўніз. Праз нейкі час па ўсім калідоры пачуўся пах гарэлага, потым паказаўся дым. Жыхароў дома мала каго і было — стаяла самае лета. He было нікога і паверхам ніжэй — у нашай кватэры. Першымі небяспеку заўважылі прахожыя з вуліцы К. Маркса. Прыімчаліся пажарнікі. Заліўшы полымя, якое ўжо рвалася з акна, па лесвіцы падняліся на балкон, а з балкона ў кватэру. Распалены да чырвані прас ляжаў на падлозе. Стол ззяў выгаралай дзіркай пасярэдзіне. Настольнік згарэў, тлеў разасланы пад нагамі дыван, займалася канапа... Усё магло скончыцца болып сумна. Адзіны, хто аказаўся дома, быў мой сусед Пятро Фёдаравіч Глебка. Ён узламаў нашы дзверы і пачаў выцягваць рэчы, якім першым пагражала полымя, a потым цераз пляцоўку перакінуліся б і ў яго кватэру.

На шчасце, стыхія агню не паспела набраць сілы. Калі пажар быў затушаны і жыхары, ўжо трохі супакоіўшыся, стаялі гуртам у нашым двары, абмяркоўваючы падрабязнасці падзеі, з другой вуліцы — з Энгельса ў двор увайшоў Мележ. Ён быў у Саюзе пісьменнікаў і нават не падазраваў, што адбываецца побач, цераз вуліцу. Па абліччах, па позірках суседзяў ён адчуў нешта нядобрае.

— Што здарылася?

— Пажар.

— Дзе? — у раптоўнай трывозе спытаўся ён.

— У вашай кватэры.

Удар быў жорсткі па сваёй нечаканасці. Іван Паўлавіч з намаганнем, поўным жаху, вымавіў толькі адно слова:

— Кабінет...— і падняў вочы на акно чацвёртага паверха. Яго рабочы пакой выходзіў акном на двор.

Сведкі гэтай размовы потым доўга дзівіліся, убачыўшы, як пісьменнік, даведаўшыся, што кабінет цэлы і некрануты, з радаснай палёгкай уздыхнуў.

Дзіва што! На яго рабочым стале ляжаў рукапіс новага рамана...

Неймаверна цяжка было пісьменніку ў сваёй трылогіі падымаць цалінныя пласты жыцця, гісторыі. Пераадольваць даводзілася не толькі супраціўленне матэрыялу, але і асабліва ваяўнічае супраціўленне звыклых ацэнак, укаранелую кансерватыўнасць утылітарнага разумення надзённасці тэмы, даводзіць пільнасць патрэбы якраз у тых творах, над якімі ён працаваў. Мележ быў непахісны і паслядоўны ў сваім перакананні: сучаснасць твора — у сучаснай, у новай, у перадавой пазіцыі аўтара, у перспектыўным поглядзе на з’явы жыцця, на падзеі гісторыі. Правільнасць гэтай канцэпцыі пісьменнік сцвердзіў сваёй творчасцю.

Жывая спадчына пісьменніка — радасная вяршыня нашай літаратуры. Жыць, працаваць у такой літаратуры — не толькі гонар, але і найвялікшая адказнасць.

1972—1979

Даследуецца чалавек

I. Плён жніўня

Янка Брыль. Гэта вельмі дарагі мне і маім сімпатыям пісьменнік. Чытаючы яго, я адчуваю, што трапляю на тыя сцежкі, па якіх мы ідзём часта блізка, хоць нашы локці не труцца адзін аб адзін.

На людскія абліччы, на жыццёвыя падрабязнасці, псіхалагічныя сітуацыі памяць у яго выключная — пісьменніцкая, прафесійная.

Аднойчы ён нагадаў мне такі выпадак. Неўзабаве пасля вайны, прыехаўшы ў Брэст, мы выступалі на гарадскім вечары. Я меўся чытаць верш «Гартаванне» — пра вясковага каваля, майго першага добрага настаўніка, якога дзеці цвялілі крыўднаю мянушкаю «руб дваццаць», у такт яго кульгавай хадзе. Меўся я чытаць гэты верш, адзін з самых дарагіх мне вершаў, і спахапіўся ў час, убачыўшы, што чытаць тут яго няможна. У першым радзе, на вачах у людзей, сядзеў чалавек з драўлянаю кульбаю замест нагі, якраз як у майго каваля.

Асабіста для мяне гэта была не толькі хвіліна збянтэжанасці, а і нечага большага, што не магло не пакінуць у памяці следу.

Але мінулі гады, і след гэты выветрыўся, а ў памяці майго сябра застаўся. I калі ён расказаў мне пра гэтае здарэнне, як я ні намагаўся, а ўспомніць так і не змог далікатнай для мяне псіхалагічнай падрабязнасці, хоць усё жыццё быў упэўнены, што найбольш трывалая ў мяне памяць — эмацыянальная.

Але, мабыць, і яна трывае да пэўнай мяжы, пасля ашчаджаючы толькі тое, што было ў маленстве і юнацтве,— самыя даражэйшыя душэўныя скарбы.

Ён з тых майстроў, кожны твор якога сустракаеш з асаблівай цікавасцю, бо ведаеш: усё, што створана ім, выпрабоўваецца на трываласць высокім крытэрыем грамадзянскага сумлення і патрабавальнасцю мастацкага густу.

Душэўная шчодрасць пачуцця і строгая стрыманасць, нейкая асаблівая цнатлівасць слова вызначаюць у ім пісьменніка, якога вы адразу пазнаеце па першым сказе не толькі ў рамане, аповесці, апавяданні, але нават па дзённікавым запісу з двух-трох сказаў.

Напэўна, гэта і ёсць галоўная прыкмета таленту, якая вызначае асобу мастака, яго адрозненне ад іншых, яго адметнасць, самабытнасць.

Асабістая пячаць, уласны знак якасці, па якіх пазнаецца слова майстра, гэта не манапольная прывілея, гэта, перш за ўсё, па трапнаму выразу Міхаіла Святлова, «права не мець права пісаць кепска». Такое права даецца пісьменніку не лёгка.

Шырокі абсяг яго спазнання і даследавання жыцця.

Мы ведаем Янку Брыля — раманіста, апавядальніка і аўтара нарысаў, Брыля — цудоўнага дзіцячага пісьменніка і Брыля — аўтара вершаў у прозе, дзівосных лірычных мініяцюр.

Разнастайныя і яго мастацкія сродкі. На грані эмацыянальнага напружання малюе ён трагічныя абставіны гібелі блізкіх яму людзей у навелах, што даўно сталі хрэстаматыйнымі, «Memento mori», «Маці», «Дваццаць», і піша адкрыта тэндэнцыйныя, публіцыстычныя памфлеты на людзей, духоўна ўбогіх, нікчэмных у сваёй пыхлівай фанабэрнасці. Яго аповесць «Ніжнія Байдуны» поўная зіхатлівага, сонечнага, сардэчна добрага гумару.

Вопыт уласнага жыцця Янкі Брыля — багаты, цікавы не толькі таму, што ён увабраў у сябе многія падзеі, сустрэчы, уражанні. Гэты вопыт узбагачаецца яшчэ і штодзённай працай, усё новымі і новымі творчымі пошукамі.

У яго асобе, у яго характары шчасліва спалучаюцца асаблівасці мастака — тонкага, назіральнага — з усімі лепшымі якасцямі працавіка, чалавека зямлі, блізкага да першаасноў самае цяжкае, але і самае паэтычнае працы — здабывання хлеба надзённага.

Асабліва блізка спазнаць яго памаглі мне сумесныя паездкі і па сваёй роднай зямлі, і за яе межы. Быць сярод людзей разам з ім лёгка, прыемна, радасна. 3 яго высокай культурай абыходжання, досціпам, унутранай сабранасцю, трапнасцю слова, гатоўнасцю

творчай імправізацыі не разгубішся нават у самых складаных абставінах. Вабіць яго выхаванасць, што набываецца не прыхапкам на курсах этыкету, а ўваходзіць у натуру чалавека цераз глыбокі вогіыт народнай педагогікі. Так, гэта на цяжкім, але дарагім сэрцу чорным хлебе нашага маленства і нашага юнацтва нярэдка вырасталі такія інтэлігенты.

Яго інтэлігентнасць, бясспрэчна, абумовілі якасці, залежныя і ад выпрабаванняў яго нялёгкага лёсу, і ад яго самога: выхавання сілы волі, заўсёднага самакантролю — ні ў чым не даваць патачкі ўласным слабасцям, ні ў чым не рабіць сабе палёгкі і скідкі.

Яго майстэрства, дасканаласць яго стылю ідуць, перш за ўсё, ад гэтай яго патрабавальнасці і самадысцыпліны.

Глыбока памыляецца той, хто лічыць, што ўладу над словам гарантуе талент. Ёсць таленты, якія дасканала валодаюць пяром, а ў абыходжанні з людзьмі бездапаможныя, з намаганнем шукаюць неабходнае, так важнае і патрэбнае слова.

Пошук слова, адзінага, трапнага, дакладнага — гэта заўсёды эмацыянальнае ўзрушэнне. Няўражлівы і абыякавы, ніколі не скажа такога слова, што адразу ж адгукнецца ў людскіх сэрцах.

I яму слова даецца не лёгка. Я не раз бачыў, як пры знешне спакойнай усёй яго магутнай паставе і валявой зацятасці ва ўсіх рысах твару, недзе ў рашучы момант, у хвіліну, калі абставіны вымагаюць сказаць сваё ўласнае слова, яго вялікія кавальскія рукі заўсёды выдаюць яго незвычайную напружанасць і хваляванне.

Янка Брыль валодае шчаслівым дарам — трапяткім, жывым напаўненнем кожнай сваёй думкі і ў творчасці, і ў непасрэдным абыходжанні з людзьмі.

Гэта мастак думкі высокага напружання, і чытаць яго нельга, не настроіўшыся на хвалю яго роздуму.

Прачытаўшы Брыля, пад яго ўражаннем яшчэ доўга не можаш узяцца за іншага аўтара, за іншую кнігу. У гэтым сіла ўздзеяння таленту, улады пісьменніка над чытачом.

«Я думаю, што самае важнае і карыснае людзям, што можа напісаць чалавек, гэта тое, каб расказаць праўдзіва перажытае, перадуманае, адчутае ім»,— га-

варыў Л. М. Талстой, імя якога Брыль заўсёды вымаўляе з асаблівай пашанай.

Пра радасць творчасці дзеля людзей Брылём напісаны цудоўныя творы: «На Быстранцы», «Галя», «Лазунок», «Надпіс на зрубе», «Гуртавое», у якіх усім ходам сваіх разваг пісьменнік сцвярджае, што чалавек працы адчувае, успрымае сэнс і хараство свету глыбей, «паўней, чым старонні назіральнік, няхай сабе нават і лепш эстэтычна падрыхтаваны або па натуры вельмі чуйны».

Гаворачы пра шырокі тэматычны аб’ём творчасці Янкі Брыля, нельга не заўважыць, што асабліва шмат намаганняў, трывог і хваляванняў, як пісьменнік і грамадзянін, ён аддаў і аддае выкрыццю фашызму — гэтач ганебнай плямы на сумленні і памяці дваццатага стагоддзя. Пісьменнік паказвае ідэалогію чалавеканенавісніцтва як праграму загадзя спланаванага, да дэталяў разлічанага, ператварэння чалавека ў дзікага звера або паслухмянага нявольніка.

У самых розных па часе і па жанрах творах Брыль паслядоўна паказвае вытокі і карэнні фашызму. Гэта ж разам з героем свайго рамана «Птушкі і гнёзды» Алесем Руневічам аўтар на ўласныя вочы бачыў асяроддзе, абстаноўку, глебу, якія нараджалі і жывілі ідэі нацызму, пранікаючы ў побыт, у свядомасць нямецкага мешчаніна і абывацеля — прагнага драпежніка, уласніка, што паверыў у выключнасць сваёй місіі і права распараджацца лёсамі іншых народаў.

Уцёкшы з фашысцкай няволі і далучыўшыся да народных мсціўцаў, Алесь Руневіч дакладна ўяўляе і разумее, дзеля чаго, з якой мэтай прыйшлі на савецкую зямлю гітлераўскія забойцы і садысты. 3 вышыпі агульначалавечых ідэалаў судзіць пісьменнік носьбітаў карычневай чумы і ў гэтым рамане, і ў многіх сваіх аповесцях, апавяданнях, падарожных зарубежных нарысах, у дзённікавых развагах.

3 выключнай сілай абагульнення, з гістарычнай дакладнасцю і жахліваю праўдай фактаў і падзей малюе жудаснае аблічча фашызму дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі...», створаная Брылём, Адамовічам, Калеснікам.

Гэтая кніга — незвычайная, унікальная з’ява не толькі літаратуры, але і нашай грамадскай думкі.

Багаты вопыт мастацкага асэнсавання вялікай гістарычнай перамогі савецкага народа, але, па агульным прызнанні, эпапея, роўная талстоўскай «Вайне і міру», усё яшчэ чакае свайго часу.

Справа, відаць, не толькі ў дыстанцыі гэтага часу, хоць хутка і дыстанцыя зраўняецца, справа ў тым, што і ў далейшым, калі будуць пісацца творы пра Вялікую Айчынную вайну, няхай самыя буйныя і нават памерамі роўныя талстоўскаму раману, наўрад ці хто з мастакоў поўнасцю вычарпае ўсю глыбіню гістарычнай праўды, трымаючыся толькі ўласных уяўленняў— нават новых, арыгінальных, не падобных на ўжо нам вядомыя. Галоўнае і самае важнае, чаго не хапае некаторым кнігам пра вайну і асабліва пра ўсенародны подзвіг, гэта — самога народнага погляду на падзеі ва ўсёй іх складанасці і жыццёвай праўдзівасці. Па дакладным вызначэнні Канстанціна Сіманава толькі народ, сам народ можа сказаць усю праўду пра вайну.

У гэтым сэнсе дакументальная трагедыя «Я з вогненнай вёскі...» дае нам нагляднае пацвярджэнне — чаго не хапае мастацкаму вопыту літаратуры. Са старонак гэтай горкай эпапеі, расказанай самімі сведкамі нечуванай нацысцкай жорсткасці, мы ўбачылі, як ахвяры падняліся над катамі на нязмерную вышыню свае маральнае перавагі і сапраўднае велічы духу.

Трое нашых пісьменнікаў, трое беларускіх партызан гэтай сваёй кнігай, якая каштавала немалых намаганняў, сказалі важкае слова не толькі ў дакументальным паказе народнага подзвігу, але і нацэлілі нас на пошук новых магчымасцей мастацкага даследавання гераічнай гісторыі народа. I, перш за ўсё, галоўны вывад, які робіш з гэтай кнігі: дакумент, сведчанне відавочцы не сумяшчальны са стылістычным і слоўным прыхарошваннем і ўпрыгожваннем. 3 гэтай кнігі можна набраць дзесяткі, сотні, тысячы сюжэтаў, жыццёвых сітуацый і эпізодаў для раманаў, аповесцей, сцэнарыяў — сапраўды, ёсць тут такія старонкі, карціны, характары, лёсы людскія, што хоць цалкам устаўляй у мастацкі твор, але нават самі аўтары, каму належыць прыарытэт адкрыцця першакрыніц, наўрад ці адважацца на іншыя формы пераўвасаблення матэрыялу. Так абагулена, так маштабна, у такой жыццёвай канцэнтрацыі праўды пра свой характар, пра сваё

светаўспрыманне і самасцвярджэнне ў бяссмерці мог сказаць толькі сам народ.

Пасля таго, што зрабілі трое нашых літаратурных падзвіжнікаў, творы аб вайне, сканструяваныя па канонах белетрыстычнай тэхналогіі, наўрад ці могуць прэтэндаваць на жыццёвую трываласць. Народ — болыпы мастак, чым усе мы, яго летапісцы і паэты.

Нядаўна Янка Брыль апублікаваў свае новыя дзённікавыя запісы («Маладосць», 1977, № 5), падначаліўшы іх адной тэме — асабістаму аналізу перажытага, убачанага ў жыцці і паказанага ім, як мастаком, у сваёй творчасці. Маральны максімалізм пісьменніка бязлітасны. Ён судзіць сябе самымі суровымі крытэрыямі.

Але калі ўсе гэтыя бескампрамісныя, строга патрабавальныя па сваёй душэўнай шчодрасці назіранні, развагі і вывады Брыля супастаўляеш з ужо створанымі каштоўнасцямі ў літаратуры ім самім, здабытымі яго нястомнай працай, міжволі пранікаешся яшчэ большай павагай да гэтага мастака, да гранічнай адкрытасці яго грамадзянскага сумлення.

Гэтак судзіць сябе можа сапраўды смелы і мужны талент.

Значнае месца Янкі Брыля, выдатнага майстра слова ў нашай савецкай літаратуры. Гэта факт, відавочна, для ўсіх. Але, напэўна, па-асабліваму гэта адчуваюць яго малодшыя калегі, тыя некалькі пакаленняў пісьменнікаў, чый творчы лёс складаўся пад дабратворным уплывам гэтага чуйнага і ўважлівага настаўніка і выхавацеля літаратурнай моладзі.

Для кожнага таленту, які ставіць перад сабою высокія задачы, гэта сапраўды прыклад служэння роднаму народу.

Свой жыццёвы жнівень пісьменнік сустрэў плённым і шчаслівым ураджаем.

II. Запаветная лабараторыя

3 самых яго першых крокаў у літаратуры было ясна, што гэта — паэт. Паэт надзвычай тонкай душэўнай адметнасці. Дарэчы, і пачынаў ён з

вершаў. I хоць ніводзін з іх не быў ім, здаецца, надрукаваны, памятаю, як на нас, нямногіх, што напрыканцы вайны вярнуліся ў Мінск, вершы яго зрабілі моцнае ўражанне свежасці і навіны. Навіною было ўжо тое, што паявіўся паэт, якога ніхто яшчэ асабіста не ведае і не бачыў, а вершаваныя радкі яго (прывезеныя, здаецца, рэдактарам раённай партызанскай газеты) мы прабуем ужо на прафесійны зуб, радуемся трапнасці вобразаў і дакладнасці слова.

Пазней, калі ён сам прыехаў у Мінск, увайшоў у пісьменніцкае асяроддзе, мы па першым уражанні былі як бы збіты з тропу свайго ўжо складзенага ўяўлення аб ім: гэты лірык з тонкаю, кволаю душою ў вершах аказаўся магутным дзецюком, з сілаю і ўчэпістасцю рук казачнага каваля Вернідуба.

I я памятаю, па сваім асабістым уражанні, што, калі заходзіла гаворка пра яго вершы, сам ён заўсёды губляўся і бянтэжыўся, і, відаць, не толькі ад сціпласці, але, як мне здавалася, і ад нейкай вінаватасці: а ці не выглядаю я нязграбным асілкам, які можа варочаць дубы, а я прысеў на кукішкі і на паэтычным лужку шчыпаю кветачкі? Таму неўзабаве, як бы ў сваё апраўданне, ён, адцураўшыся вершаў, заявіў пра болей салідны занятак: аказалася, што галоўны яго клопат — проза. I што ў партызанскім лагеры ён напісаў апавяданні, з якіх і лічыць сваё літаратурнае радаслоўе.

Аднак, адцураўшыся вершаў, ён на ўсё жыццё астаўся паэтам. Самы вялікі наш паэт у прозе Кузьма Чорны, памятаю, прачытаўшы яго апавяданні, першы ўзрадаваўся шчасліваму гукавому супадзенню, назваўшы маладога пісьменніка брыльянтам у прозе. Ён радаваўся гэтаму свайму адкрыццю, будучы ўжо цяжка хворы, і можна ўявіць сабе, што сустрэча і знаёмства з блізкім яму талантам па вобразным мысленні, па адчуванні слова былі яму асабліва дарагія і ўцешныя.

Прадбачанне Чорнага спраўдзілася. Янка Брыль увайшоў у вялікую прозу праз паэзію, як і сам Кузьма Чорны.

У нас часта крытыкі, каб пахваліць празаіка, гэтыя вызначэнні — паэтычная проза, лірычная проза — чапляюць як знак вышэйшага гатунку прадук-

цыі, хоць сама прадукцыя так жа далёкая ад паэзіі, як і ад прозы. Часта — гэта той саладжавы кісель, які ў дадатак яшчэ разбаўляецца таннай чуллівасцю і сентымента л ьнасцю.

Было б сапраўды недарэчна і смешна, каб Янка Брыль са сваёй сілай, здольны гахнуць з-за вуха на поўную размашку молатам, цешыўся ад таго, што ўмее трымаць у руках іголку. Я ведаю, што ў літаральным, жыццёвым сэнсе ён умее яе трымаць, а ў пераносным — віртуозна валодае ёю ў сваіх паэтычных афортах-мініяцюрах і навелах, але, дзякуй богу, ён ніколі не паддаваўся спакусам лёгкага хлеба літаратурнага краўца.

Бог быў добры да яго, не даўшы яму гэтых здольнасцей: пры дапамозе халоднага разліку сканструяваць белетрыстычны сюжэт, а потым падпіраць яго гатовымі блокамі будаўнічага матэрыялу. У гэтым сэнсе ён не перадавік, не ўдарнік. He можа механізаваць нават свайго пісьменніцкага начыння, знаходзячы асалоду ў старадаўнім, прадзедаўскім спосабе — піша пяром.

Наўрад ці будзе ён аўтарам мнагатомных эпапей. Яго пераход ад апавядання, ад кароткай аповесці да эпічнамаштабных даследаванняў чалавечых лёсаў, характараў і падзей быў нялёгкі. Да першай кнігі рамана «Граніца», якая была апублікавана ў 1949 годзе, крытыкі, у тым ліку і аз грэшны, аднесліся вельмі строга. He адразу знайшоў ён выразную творчую канцэпцыю і для рамана «Птушкі і гнёзды», вярнуўшыся да ўдасканалення кнігі пасля апублікавання.

Такім чынам, пралікі і няўдачы мелі для яго далейшага росту немалое значэнне, можа быць, нават большае, чым поспехі.

Сапраўднае творчае шчасце такіх пісьменнікаў у тым, што будуюць яны з самага трывалага матэрыялу — думкі і слова, выпрабаваных уласным сэрцам. I чытачу, які адкрывае для сябе такога аўтара, творы яго — верныя спадарожнікі на ўсё жыццё. Каэфіцыент карыснага ўздзеяння адной малой жамчужыны па сіле схаваных у ёй цяпла і святла не ідзе ні ў якое параўнанне з шумам і грукатам цэлых гідраэлектрастанцый, турбіны якіх рухае літаратурная вада.

Тое, што ўмее бачыць Брыль, а потым даць уба-

чыць, адчуць, перажыць нам, чытачам,— рэдкі дар трапнасці і дакладнасці мастацкага бачання.

Выпадковы, мімалётны эпізод, адзін рух чалавечай душы, нечы пагляд, усмешка, якія спынілі ўвагу пісьменніка, потым спыняць і нашу, прымусяць заварушыцца і наша пачуццё, нашу думку: сапраўды — a чаму гэта важна асабіста і для мяне; чаму душэўная трывога незнаёмага чалавека занепакоіла і мяне; чаму незнаёмы след на дарозе, у які ступіла мая нага, так узрушыў маю дапытлівасць — а чый ён, хто той, што ідзе перада мною?

Душэўныя ўзаемасувязі, залежнасць твайго настрою ад асяроддзя, у якім ты жывеш,— гэта і ёсць хвалі, на якія павінен быць заўсёды настроены сейсмограф пісьменніцкай душы.

У сферы абыходжання з чалавекам Янка Брыль, як рэдка хто з нас, мае самы тонкі досціп і чуласць. Маючы выключную трапнасць вока, ён умее ў вялікім натоўпе адрозніць чалавека як асобу, нечым больш адметную і цікавую за іншых, на тралейбусным прыпынку чужога горада зазірнуць у твар дзяўчынцы-падлетку і ўстрывожыцца яе душэўным неспакоем:

«Стала шкада яе, шкада і таго, што яна ніколі не даведаецца, што падумаў пра яе, што адчуў здаравенны ды стараваты дзядзька — прахожы, з выгляду — як мне і дзеці дома кажуць часамі — чагосьці злосны...» — запісвае ў сваіх нататках пісьменнік, праўда, не зусім упэўнены, ці прыме на веру нехта іншы жыццёвую праўду гэтага псіхалагічнага факта.

«Хто паверыць, калі запішу? — падумаў я.— Дый сентыментальна будзе... А сёння вось тая дзяўчынка зноў стаіць перад вачыма са сваёй задумай. I запісваю».

I добра робіш, дружа мой,— скажу я, як чытач,— дзякуй табе. Дзякуй скажа і тая дзяўчынка, на вочы якой, можа, трапяцца словы твайго прызнання,— няхай не цяпер, калі яна яшчэ падлетак, а тады, калі стане маці сваіх дзяцей, тых падлеткаў, чысціня пачуццяў і жыццёвае шчасце якіх будуць залежаць перш за ўсё ад атмасферы людской чуласці, дабраты і душэўнага далікацтва іх бацькоў, іх настаўнікаў і — пацешым сябе добрай надзеяй — тых «здаравенных ды ста-

раватых дзядзькоў», што «з выгляду чагосьці злосныя».

Вялікае шчасце для пісьменніка — нідзе і ніколі не быць прахожым. Янка Брыль мае гэтае шчасце і высока шануе яго:

«Яшчэ, і яшчэ, і яшчэ раз адкрыць для сябе чалавека і паважаць яго як асобу, як яшчэ адно праяўленне жыцця ў яго найвышэйшым выражэнні»,— гаворыць пісьменнік ў другой нататцы, вызначаючы адчуванне павагі да чалавечай асобы як неабходнасць, як умову, як норму ўласных паводзін, як этычны і эстэтычны кодэкс грамадства.

Пільным, праніклівым зрокам убачыць чалавека ў псіхалагічным выяўленні, у найтанчэйшых эмацыянальных адценнях — адна з важнейшых асаблівасцей увагі Янкі Брыля да людское асобы.

Каму, як не яму, павінна запасці ў памяць і астацца там назаўсёды старэнькая хаціна на доўгай вясковай вуліцы, па якой ён прайшоў двойчы з канца ў KaHep, каб яшчэ раз зірнуць на самотную хату. Чым яна прыцягвае яго ўвагу — пісьменнік даходзіць не адразу. He тым, што яна — хата, старая, спрадвечная. «У агародчыку,— заўважае Брыль,— перад хатай стаяла бабуля — таксама спрадвечная. Стаяла, калі я ішоў па вёсцы ў адзін канец, стаяла, калі вяртаўся». Але і на гэтым не канчаецца абсяг убачанага. I вось нарэшце пісьменнік заўважае, адкрывае для сябе тую адзіна неабходную яму падрабязнасць, гаворачы прафесійнай мовай — мастацкую дэталь, якая раптам высвечвае сэнс вобраза, стварае цэлую карціну глыбокага эмацыянальнага напаўнення.

Знарок стаўлю кропку, каб ухмылка здольных лавіць на паўслове зайграла на нечым твары, які ўжо моршчыцца ад неэстэтычнасці таго, што я абвясціў цэлай паэтычнай карцінай: старэнькая хата, агародчык, а ў ім — бабуля спрадвечная. Якая ж тут паэзія, што тут паэтычнага?

Сапраўды, нічога, таму што ў ёй, у гэтай карціне, няма галоўнага эмацыянальнага асяродку, няма той душы, якую зараз, на вашых вачах, у яе (карціну) удыхне мастак:

«Побач з бабуляй, каля не вельмі ўжо відушчага акна,— сакавіты зялёны куст. Можа, я не пазнаў бы

за нейкіх пяць крокаў, а то і не пацікавіўся б, што за куст, але на ім цвіла ружа. Толькі адна».

Толькі адна — зазначае пісьменнік. I вы раптам убачылі, як гэтая адна ружа дала вам адчуць і ўсю самотнасць старой жанчыны, і яе надзею на добры водгук няхай сабе і незнаёмага сэрца. Гэта адна-адзінюткая ружа ў агародчыку цяпер ужо зазіхацела, як зыркі вечаровы зніч у шарую гадзіну чалавечага жыцця, калі прыйшла пільная патрэба падумаць — дзеля чаго і як ты яго пражыў.

«Светлая кропка агеньчыка»,— гаворыць пра гэтую ружу сам пісьменнік, а я, чытач, дадаю: «О, каб жа мы, людзі, часцей умелі бачыць, заўважаць, а яшчэ лепш — запальваць гэтыя агеньчыкі, наколькі б мы былі лепшыя, дабрэйшыя і шчаслівейшыя!»

I яшчэ адзін запіс, яшчэ адзін верш пра людскую дабрату — няхай сабе даверліва-наіўны, але колькі ў ім шчырасці і чысціні!

...Старая жанчына едзе ў аўтобусе па пыльным гасцінцы родных мясцін. Hi з таго ні з сяго — зазначае аўтар — яна развязала чыстую белую хустку і пачала частаваць пасажыраў вялікімі чырвонабокімі яблыкамі. He знайшоўшы ў сваіх думках тлумачэння такому парыву раптоўнай гасціннасці, калі кабета раздала пасажырам яблыкі, пісьменнік не можа супакоіцца, сказаўшы недакладнае і ўмоўнае: «ні з таго ні з сяго». Яму рупіць дайсці запаветнага сэнсу — з чаго? 3 якое прычыны, з якога штуршка нарадзілася і радасна затрапяталася ў душы пачуццё гарачай удзячнасці людзям, шчодрае імкненне падзяліцца шчасцем, здабытым яе працай. Аўтар перабірае ў сваіх развагах самыя розныя меркаванні. I ніводнага з іх не прымае.

«А можа, радасць яе прасцейшая? — задае ён пытанне сабе самому.— Скажам, доўга ішла палямі, вельмі стамілася і ўжо нават не верыла, што аўтобус той будзе, што ён на пустым скрыжаванні яе прасёлка з гасцінцам спыніцца, возьме яе... А ён спыніўся і ўзяў!..»

Як бы ўсцешыўся іншы «псіхолаг» — нарэшце знойдзена тлумачэнне, самае жыццёвае і дакладнае.

Аж не! «Не, не ў гэтым прычына яе дабраты»,— сцвярджае аўтар, так стройна ўжо выбудаваўшы пасля142

доўную, лагічную і гарманічную кампазіцыю сваіх доказаў. Аказваецца, не! А ў чым жа? — зноў пытаецца пісьменнік. I разам з ім пытаемся ўжо і мы. Акцэнт і інтанацыя, якія гучаць у нашай зацікаўленасці, ужо набылі вышэйшую танальнасць, набліжаючыся да свайго крэшчэнда. Прычынныя ўжо не да прыватнага выпадку, задумваемся і мы разам з пісьменнікам.

У чым жа прычына дабраты чалавечай — у натуры, у разуменні жыцця — у чым?

I самае цікавае, што ні на адно з пастаўленых пытанняў пісьменнік не дае адказу. Але кожны з нас пачынае сам шукаць і тлумачэння, здавалася б, вельмі нязначнай падзеі, і адказу на вельмі значныя пытанні.

Калі Янка Брыль пачаў публікаваць свае першыя цыклы лірычнага дзённіка, мне гэта здалося недаравальный раскошай, раскідваннем таго, што потым пісьменніку прыдалося б для будучых твораў. Уласна кажучы, прызначэнне запісной кніжкі для пісьменніка — творчыя нарыхтоўкі. Аднак, ведаючы, якая ўчэпістая памяць у Брыля — не толькі зрокавая, але і псіхалагічная, памяць перажытых пачуццяў, я ўпэўніўся, што ён мог бы зусім абысціся без запісных кніжак. Тут якраз я і дайшоў, як мне здаецца, болып важнай акалічнасці, што нататкі, запісы, дзённік, у якіх з такім даверам і нават інтымнасцю гаворыць з чытачом Брыль,— гэта, па сутнасці, самая запаветная лабараторыя пісьменніка, у якой даследуецца найгалоўнейшы аб’ект мастацтва — чалавек.

Абсяг і ахоп аспектаў даследавання тут самыя разнастайныя. Дыяпазон хваль, на якія адгукаецца cappa даследчыка, настолькі шырокі, што мы часта чуем, як у гаме яго перажывання адначасна гучаць — лагодная ўсмешка і глыбокае засмучэнне, радасць адкрыцця і бяссілле перад неразгаданай тайнай, даверлівасць шчасця і замкнёнасць, зацятасць самотнай душы.

Што зблізіла, зрадніла пачуцці двух, нават незнаёмых між сабою, Антона Чэхава і Максіма Багдановіча? Супадзенне лёсу? Сумная акалічнасць, што ў апошнюю хвіліну абодва апынуліся далёка ад роднай зямлі, ад родных і блізкіх людзей?

Амаль побач стаяць у Брылёвым дзённіку запісы пра Чэхава і пра Багдановіча, аднак зусім не гэтыя

пытанні вынікаюць з разваг і настрою аўтара. Атмасфера свайго, асабістага, душэўнага дачынення перш за ўсё ўразіць вас у гэтых развагах. I Чэхаў, і Багдановіч — дарагія і блізкія нам, людзям, сваёй высокай паэзіяй чалавечнасці. Яны — абодва вялікія паэты, хоць, як вядома, першы з іх ніколі не пісаў вершаў.

Брыль выпрабоўвае самыя разнастайныя ракурсы бачання чалавека. Зусім не абавязкова падыходзіць з загадзя прэтэнцыёзнымі, маштабнымі вымярэннямі нават да такіх гігантаў, як Леў Мікалаевіч Талстой. Гляньце на яго з добрай, даверлівай усмешкай. Аказваецца, і ў такіх волатаў духу ёсць свае зямныя «слабасці», цераз якія чамусьці яшчэ бліжэй спазнаеш чалавека і пачынаеш любіць яго яшчэ мацней.

У час свайго падарожжа па Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы Брыль занатоўвае такі факт даўняй гісторыі:

«У адной з музейных залаў Вартбурга, перад уваходам у тую келлю, дзе Лютэр перакладаў Біблію ў адзін час з нашым Скарынаю... прыемна было чуць ад фрау-гіда, што тут быў калісьці Пётр Першы, а потым Талстой, малады яшчэ, але ўжо слаўны аўтар трылогіі і ваенных апавяданняў. Дык ён, як сведчыць запіс каменданта гэтага замка, болын за ўсё несалідна катаўся на восліках...»

У любым выпадку, нават калі камендант замка быў настолькі абмежаваны, што болей нічога не ўбачыў у Талстым, ці нават быў цвёрда перакананы ў сваёй вышэйшай значнасці і перавазе і з асуджэннем глядзеў на госця-блазна,— скажам яму: дзякуй табе, камендант-служака. Тваё асуджэнне выклікала яшчэ болыпае наша замілаванне жывою натураю дарагога нам чалавека!

Па даўняй традыцыі ў старадаўнім парку Вартбурга, як сцвярджае Янка Брыль, і цяпер катанне на восліках — вялікая асалода, асабліва для малышоў.

Што ж, будзем лагодныя, даруем і нашаму, як гаворыць пісьменнік, «несаліднаму» Льву Мікалаевічу, які не ўстаяў супраць такой прывабнай спакусы — і пракаціўся на восліку.

Будзем, сябры, не толькі лагодныя, а часам і цярплівыя да людскіх слабасцей, тым больш што нехта ж церпіць і нашы!

Для пісьменніка, для паэта катэгорыі часу, нават цэлыя, далёкія адна ад другой эпохі — не перашкода ў вызначэнні блізкасці людскіх пачуццяў, асабліва на самых высокіх вяршынях выпрабавання, калі душэўная мужнасць становіцца подзвігам трываласці, вернасці і годнасці чалавечай асобы.

У Грузіі на гары Мтацмінда на помніку Грыбаедаву юная Ніна Чаўчавадзе, жонка паэта, навечна запісала свой адчай і роспач: «...для чего пережнла тебя любовь моя?»

Гэта вядома многім — і тым, хто пабываў ля магілы Грыбаедава, і тым, хто ведае яго жыццёпіс. Беларускі пісьменнік тут, на гары Мтацмінда, здавалася б, па далёкай асацыяцыі, але па блізкай памяці яго сэрцу, прыгадвае трагедыю, якая здарылася ў часы яго юнацтва ў роднай вёсцы: «У мнагадзетнай удавы ўтапіліся ў касавіцу, купаючыся позна ўвечары, дзве старэйшыя дачкі, работніцы і красуні».

Далей аўтар расказвае, як праз трыццаць з лішнім гадоў, прыйшоўшы пад старыя сосны на вясковых могілках, ён пазнаў шэры, замшэлы помнік тае жахлівай трагедыі. I нават прачытаў яшчэ не сцёртыя часам словы, выбітыя на камені местачковым майстрам,— словы, якія маці адарвала ад свайго сэрца:

Ой, вы, сосны, не шумеце, Маіх дочак не будзеце.

Два радкі, народжаныя горам і адчаем непісьменнай жанчыны,— гэта ўжо катэгорыя той народнай паэзіі, якая ніколі не можа быць ні прымітыўнай, ні будзённай, бо выйшла з самых глыбінь людскіх пачуццяў.

«Дзевятнаццацігадовы юнак, я тады, у далёкай давераснёўскай рэчаіснасці, запісаў сабе новую тэму апавядання. I, як многія іншыя тэмы, не вырашыў яе, нават і не пачаў, хоць пачуцці хвалявалі мяне. Асабліва ў той ліпеньскі вечар, калі мы, моладзь трох вёсак, неслі па вузкай, калматай дарозе дзве труны... I тады і доўга яшчэ я не ведаў, што мне рабіць з маім хваляваннем...» — даверліва прызнаецца нам, чытачам, пісьменнік. I мы адказваем яму такой жа даверлівасцю і шчырасцю. I хоць, па сутнасці, на гэтай глыбока псіхалагічнай навеле канчаюцца новыя запісы

дзённіка, не канчаюцца нашы хваляванні і наш роздум над жыццём, над веліччу духоўнай трываласці чалавека.

3 пакалення ў пакаленне, ад папярэднікаў да сучаснікаў як жывое водгулле перадаюцца такія пачуцці, якія ў сваіх найвышэйшых выяўленнях збліжаюць і яднаюць і сэрца юнай удавы Грыбаедава, і сэрца старой мнагадзетнай ўдавы з беларускай вёскі.

У адным са сваіх запісаў Янка Брыль сам у сябе пытаецца: «Хто быў аўтарам выдатных вершаў, якія сталі народнымі песнямі?» I хоць на пастаўленае пытанне і не дае адказу, але чытач удзячны яму ўжо за тое, што такі адказ і адказы на многія іншыя пытанні ён, даверыўшыся ходу і развіццю аўтарскай думкі, увайшоўшы ў напружаную атмасферу яго пошукаў, пачынае шукаць сам, радуючыся адкрыццям, да якіх падрыхтаваў яго пісьменнік.

Час можа скрышыць, стачыць і высакародны мармур і просты камень, сцерці літары, выбітыя на іх, але ён бяссільны сцерці з памяці людской словы, якія ўжо аддадзены ў запавет сэрцам іншых людзей: «...для He­ro пережнла тебя любовь моя?» і «Ой, вы, сосны, не шумеце, маіх дочак не будзеце».

Час не захаваў, не данёс да нас імёнаў людзей, вядома ж — непісьменных, але сапраўдных паэтаў, геніяў з народа, што аддалі яму ў запавет назаўсёды, навечна свае самыя найлепшыя, найпрыгажэйшыя пачуцці, укладзеныя ў словы і ў музыку такіх песенных шэдэўраў, як «А ў полі вярба», «Ці свет, ці світае», «Ой, не кукуй, зязюленька»,— пералік іх бясконцы, як бясконцая сама народная творчая спадчына.

Гэтыя развагі, выкліканыя развагамі калегі па працы, могуць здацца ў пэўнай ступені абстрагаванымі і аднабаковымі ў спосабе аналізу. Ахвотна прыму гэты папрок. Але я свядома паставіў перад сабой задачу — не толькі чытаць тое, што напісаў таварыш, але і думаць разам з ім, увайсці ў яго лабараторыю, побач з ім весці доследы, якія найбольш займаюць яго ўвагу, і калі вынікі нашых пошукаў у нечым разыдуцца, не супадуць — вінаваты будзе не яго, а мой аспект бачання, ход і логіка маіх вывадаў.

Каб не склалася ўражання, што Янка Брыль у сваім дзённіку заняты выключна разважаннямі на тэмы

адвечных ісцін, сцвярджэннем крытэрыяў і законаў мастацтва ў яго ўжо выяўленых формах, зазначу, што і ў новых лірычных запісах перш за ўсё выступае сучаснік, чалавек нашых дзён, з пачуццём высокай грамадзянскай адказнасці за ўсё, што бачыць, адчувае, перажывае, аб чым думае і чым устрывожаны.

Час яшчэ не сцёр з памяці людской, ні з пакутнай зямлі слядоў, якія пакінулі на ёй нечуваныя трагедыі, страты і ахвяры, што прынесла чалавецтву карычневая чума.

У нататках, звязаных з паездкай па Германіі, вобразныя аналогіі і асацыяцыі ўвесь час займаюць увагу пісьменніка, які не толькі на свае вочы бачыў жахі вайны, знявагу і прыніжэнне людской годнасці, але і ў нашы дні востра адчувае небяспеку новых прошукаў чалавеканенавісніцтва і апраўдання злачынстваў, што ўпісаны ў гісторыю крывёю мільёнаў людзей:

«...з крутой, арлінай вяршыні крэпасці Кёнігстайн глядзеў на ўтульныя, чырванадахія вёсачкі ў зеляніне садоў, на палявую і лясную красу далін і ўзгоркаў над велічнай, гістарычнай ды песеннай, Эльбай.

I зноў уявілася, што і адгэтуль, з чароўнай Саксонскай Швейцарыі, людзі хадзілі далёка, «за свет вочы», паліць старых і дзяцей у якім-небудзь большым ці меншым Асвенціме, болыпай ці меншай Хатыні, у нашым наднёманскім Новым Сяле...»

У наступным запісе нота занепакоенасці і трывогі падымаецца на яшчэ вышэйшую ступень — ступень асабістай адказнасці чалавека за сваю будучыню, бацькі за сваіх дзяцей.

«Чаму праз майго сына, ставячы яго ў розныя сітуацыі былой і будучай вайны, мне прасцей разумець увесь жах бесчалавечнасці? — разважае сам-насам з сабою пісьменнік, адказваючы на сваё пытанне так: — Таму, што ён найбліжэйшы да майго «я», мы з ім амаль адно, я болып за ўсё на свеце даражу яго прыходам у жыццё, прыходам у якасці майго наступніка, майго паўтарэння ў лепшай — я так хачу — у чысцейшай, дасканалейшай сутнасці».

I далей: «Ён — як усе дзеці ўсяго свету. Усе яны — як ён... Боль усіх дзяцей мне лягчэй зразумець праз боль ягоны, праз боль, што не можа быць не маім».

Гэта ўжо — выснова высокага гуманістычнага і грамадзянскага абавязку бацькоў, што ўсім сваім жыццём бароняць найвялікшую каштоўнасць новага камуністычнага грамадства — чалавечнасць чалавека.

«Самая цудоўная, самая міжнародная музыка — дзіцячы смех»,— гаворыць Янка Брыль — вобразна, афарыстычна, са ўсёй шчырасцю добрай душы.

I, можа быць, дарэмна пісьменнік часта як бы спахапляецца ў гэтай шчырасці і сарамліва просіць у чытачоў прабачэння за сваю расчуленасць і, чаго ён асабліва баіцца, сентыментальнасць. Дзіва што! «Здаравеннаму дзядзьку» яна не да твару, і ўсё ж, як на тое ліха, найбольш церпіць ад яе Брыль якраз жа ў часе сваіх дачыненняў з дзецьмі і ніяк не можа змірыцца з тым, што гэта — натуральная ўласцівасць кожнага добрага чалавека.

Янка Брыль па-асабліваму любіць і адчувае маленства. Усё, што ён напісаў і піша пра дзяцей, прадыктавана глыбокім душэўным замілаваннем, роздумам і пачуццём. I сярод новых яго запісаў столькі жывой непасрэднай радасці і эмацыянальнага ўзрушэння там, дзе ён сустракаецца з дзецьмі, захапляецца шчырай наіўнасцю і чысцінёй іх пачуццяў, даверлівасцю іх вачэй.

Дзеці — усюды дзеці. I ў Германіі, і ў Польшчы, у Беларусі, Грузіі і Арменіі.

Тое, што Брыль піша пра дзяцей, з асаблівай асалодай чытаюць дарослыя. I тут я падышоў якраз да той, як мне думаецца, асаблівасці пісьменніка, якую ён, уступіўшы ў дзедаўскі ўзрост, добра разумее і сам. Можна выдатна, цудоўна пісаць пра дзяцей, і ўсё ж гэта будзе літаратура для дарослых. Брыль, які адчувае пэўную мяжу паміж літаратурай пра дзяцей і літаратурай для дзяцей, пакуль што не зусім упэўнена пераходзіць на яе другі бок.

На першы пагляд, гэта здаецца загадкай. У чым тут сакрэт? У якой прафесійнай спецыфіцы?

Дасканала валодаючы кампазіцыяй псіхалагічнага сюжэта, дакладнасцю дэталі, натуральнасцю паводзін сваіх герояў, сцісласцю, суровай ашчаднасцю кожнага слова, Брыль дастаткова мае і той душэўнай іпчодрасці, якую так тонка адчуваюць і цэняць дзеці. I, аднак, ён яшчэ не стаў дзіцячым пісьменнікам у поўную

меру сваіх магчымасцей. А павінен стаць ім. Я даўно перакананы, што кожны сапраўдны мастак рана ці позна прыходзіць да дзяцей. У гэтым ёсць свая заканамернасць, прыходзіць, бо мае патрэбу далучыцца да той крыніцы, якая жывіць чалавека шчасцем творчасці.

He зусім спадзеючыся на маладога, пачынаючага аўтара, нават самага здольнага, які бярэцца пісаць для дзяцей, я ўпэўнены ў большым поспеху пісьменніка, што ідзе не толькі ад літаратурнага вопыту, а ў першую чаргу — ад жыццёвага, і якому ёсць што сказаць, ёсць чаму навучыць, і які ўмее гаварыць з дзецьмі.

Як гэта будзе ні парадаксальна і недаравальна маёй непаслядоўнасці, я ўсё ж вярнуся да той Брылёвай «слабасці» — замілавання дзецьмі, за якую так часта просіць у нас выбачэння сам пісьменнік і ад якое я так лёгка хацеў выбавіць Брыля, параіўшы яму — не саромецца расчуленасці. I ўсё ж сам Брыль, відаць, бліжэй да ісціны: расчуленасць цэняць дарослыя, дзеці яе не прымаюць у абыходжанні з імі. Яны вымагаюць поўнай сур’ёзнасці, роўнасці і абсалютнага даверу.

Па сваіх дзецях я памятаю, як артыстка — улюбёнка ўсіх дарослых, што праславілася на ўвесь свет выключнай імітацыяй дзіцячага голасу, заўсёды выклікала самы бурны пратэст у маленькіх слухачоў. Пачуўшы яе перадачу, малыя адразу ж кідаліся, каб выключыць радыё.

3 радаснай гатоўнасцю дзеці прымуць у сваю гульню, залучаць у свет сваёй выдумкі і фантазіі кожнага, у тым ліку не толькі дзядзьку, але і дзеда, калі мы шчыра паверым і з поўнай павагай і захапленнем будзем глядзець на будучага касманаўта, які круціць перад сабой нябачнае стырно і гудзе на поўную моц усяго свайго рэактыўнага рухавіка. А яшчэ лепш — і самому папрабаваць пераадолець сілу зямнога прыцягнення і ўзняцця ў стратасферу вобразнага мыслення дзіцяці. У гэтым выпадку не страшна і «здзяцінець», калі гэта кампенсуецца вялікай радасцю далучэння да тых найвышэйшых крытэрыяў душэўнай натуральнасці, дзе канчаецца, нарэшце, адчуванне вінаватасці за тое, што мы не толькі стараватыя дзядзі, а і дзяды.

У сваіх запісах, што працягваюць лірычны дзённік пісьменніка, Янка Брыль ўбачыўся чытачу не толь-

кі як мастак, якога мы ўжо добра ведаем па шчодрых, поўных прыгаршчах сонечных зярнят і які вызначыўся нястомнымі пошукамі сілы, хараства і выразнасці слова,— у новых мініяцюрах пісьменнік шукае і знаходзіць сілу, хараство і выразнасць думкі ва ўсіх яе самых запаветных выяўленнях непасрэдна праз пачуцці, праз сэрца людское.

Канцэнтрацыяй думкі пісьменнік узняў лірычную мініяцюру на новую, яшчэ болыпую ступень паэтычнасці, кампазіцыйнай і вобразнай завершанасці.

Гэта сапраўды паэзія высокай чалавечнасці, якая патрабуе ад чытача напружання думкі, непаспешлівых разваг і роздуму.

1971—1977

Хлеб нашага сяброўства

Ён прынёс мне свой новы раман з такім надпісам: «Першаму і бязлітаснаму чытачу...», і недзе ў глыбіні маіх пачуццяў варухнулася радасць ад таго, што мой даўні друг не толькі ні разу не пакрыўдзіўся на мае, можа, і непрыемныя часам заўвагі, але праз усё жыццё пранёс упэўненасць, што мы ніколі не маглі пакрывіць душой адзін перад адным. Ганаруся такім сяброўствам і з такімі людзьмі, якія ўсё, зробленае імі, і ўсё, што яны спадзяюцца зрабіць, заўсёды мераюць глыбінёй свайго сумлення.

У Слуцку, вучачыся — ён у педтэхнікуме, а я ў прафшколе,— мы пачыналі разам: ён — з апавяданняў, я — з вершаў. He маючы яшчэ аніякай падрыхтаванасці ў тэорыі літаратуры, а, мабыць, толькі па наіцію, па асаблівасцях яго разважлівай, спакойнай натуры, схільнай ужо тады да грунтоўнага, усебаковага, дапытлівага разгляду кожнай з’явы і падзеі, людскіх паводзін і іх даследавання, я, прачытаўшы два яго першыя апавяданні, асмеліўся на такое рызыкоўнае прароцтва:

— Ты не будзеіп пісаць апавяданні. Ты будеш пісаць раманы.

He бяруся сцвярджаць, ці сказаў я яму пра эпічную прыроду яго магчымасцей. Хутчэй за ўсё тады я яшчэ не ведаў такога вызначэння: эпічны талент. Хоць сам ён, калі мы аднаго разу пачалі прыгадваць гэтую размову, запэўніваў мяне, што наш творчы сімпозіум, як гавораць цяпер, праходзіў на ўзроўні, які чамусьці запомніўся, хоць гэта было паўвека таму назад.

Свае субяседаванні мы вялі не на семінарах, не ў творчых секцыях і не за круглымі сталамі, а ўспёршыся локцямі на хісткія парэнчы «чортавага мосціка» цераз слуцкую рачулку або на ціхай сцежцы сярод жытняга поля, якое пачыналася на выхадзе з горада, адразу ж за Трайчанскай вуліцай.

Гэтае жыта запомнілася яшчэ і таму, што ў ім адбылося злачынства, зробленае намі перад яснай някранутасцю юнацкай даверлівасці.

Ідучы аднаго лета ў горад, мы ў палавіне дарогі ў вясковай краме купілі сотку. Нялёгка было адважыцца на такі крок, не толькі склаўшы свае першыя капейкі, але і адчуваючы, як трапечуцца і заміраюць нашы сэрцы, як гараць вушы. I ўсё ж імкненне паказаць самастойнасць, якою ганарыліся дарослыя хлопцы, перамагло сорам. Спакуслівы страх прыдаў рашучасці. Мы праглі адкрыцця невядомай асалоды, сумеснай тайны нашага сяброўства. Рашыць гэтую сотачку на людзях мы ніколі не адважыліся б і таму схаваліся ў жыце.

Дзень быў гарачы. Яшчэ гарачэйшаю была зманлівая, прывабная атрута. Кожны глытаў сваю дзель, зацяўшыся перад другім, каб не паказаць слабасці. Выбраўшыся на гасцінец, мы ўбачылі, што ногі не слухаюцца нас, што да горада мы не дойдзем, не выдыхаўшы горкага прычасця. Доўга ляжалі мы на спякотным прыдарожным узмежку, а нашы ачмурэлыя галовы звінелі і гулі ад водару перасохлай на сонцы піжмы, густога палыну, горкага малачаю, між якіх асабліва выбівалася і займала дых нязвыклая, невыносная гаркота вінаватасці саміх перад сабою.

Дажыўшы да старасці, мы часта ўспамінаем свой першы пакутны хмель, ад якога і цяпер марочацца Ha­mai галовы.

Сяброўства наша, аднак, пачалося не з гэтай прыкрай, непрыемнай прыгоды, а са светлай, яшчэ дзіцячай прагнасці да таямнічай слодычы роднага слова, імкнення да той загадкі чарадзейства, якую нясе чалавеку кніга.

Як я зайздросціў яго шчасцю! У яго вёсцы пасля скасавання воласці заснаваўся наш агульны сельсавет. Майму другу даверылі бібліятэку. I хоць кніг там было ўсяго на тры-чатыры паліцы, якім багаццем былі яны для мяне! Са сваёй у яго вёску я бегаў амаль штодня. Тоўстых тамоў там не было, і кожную ўзятую кніжачку я прачытваў яшчэ па дарозе дадому, вяртаючыся нацянькі, цераз балота, якое падзяляла нашы вёскі. Няёмка было на тым жа часе бегчы па новую кніжку. Таму, як радаснага свята, чакаў я наступнай сустрэчы з ім, маім бібліятэкарам, маім, аднагодкам, першым другам незабыўных, падлеткавых дзён...

I цяпер дарагія нам абодвум радасці і гаркоты, перажытыя разам, і цяпер помняцца нам сцежкі цераз

балота, якое вясною і ўлетку гуло, траха не разрываючыся ад галасоў, кожны з якіх быў нам вядомы і зразумелы.

Выпрабаваўшы далёкія дарогі свайго лёсу, цяжка паранены, пасля многіх месяцаў шпітальнага ложка, ён па гарачых слядах вызвалення дабіраўся да роднае вёскі.

Hori не слухаліся яго цяпер ужо не па ўласнай Bi­ne. Са знаёмага слуцкага гасцінца ён усёй сілай адолеў толькі палову дарогі. Позняй ноччу ледзь дацягнуўся і пастукаў у акно хаты, якая стаяла па гэты бок балота. Мая маці абрадавалася яму гэтак, як абрадавалася б мне. Ён быў першы, хто прынёс ёй жывую вестку пра сына...

Я ўдзячны свайму лёсу ўжо за адно тое, іпто з нямногіх сяброў, дарагіх з дзіцячых дзён, ён збярог мне друга, у вочы, у сумленне якога глядзіш заўсёды з адчуваннем шчасця і радаснага здзіўлення: якія ж мы трывушчыя, якія жывучыя! Вылезці, выкарабкацца з ануч, з лапцей, з духоўнага рабства, якое так доўга гняло нашых бацькоў, ды яшчэ і нас саміх, зрынуць з плячэй сваіх пагарду і знявагу цывілізаванага карычневага цемрашальства і зберагчы найдаражэйшы скарб душы — захапленне чалавечнасцю чалавека!..

Мой друг — пісьменнік чуйнай, тонкай натуры ў сваіх вядомых раманах «На парозе будучыні» і «Гарадок Устронь» глыбока выявіў сябе як эпік. Маё рызыкоўнае юнацкае прадбачанне, на жаль, спраўдзілася. Чаму — на жаль? Таму што мастаку такога шырокага дыяпазону, як ён, вельмі прыдалася б і другая, лірычная асаблівасць таленту. Аднаго разу ён даў мне прачытаць рукапіс сваёй аповесці. Гэта быў твор аб самым блізкім, запаветным — аб юнацтве, першым каханні, першых кроках самастойнага жыцця.

Наш творчы сімпозіум, які на гэты раз адбываўся ў Мінскім батанічным садзе і за час якога мы не адзін раз выхадзілі ўсе яго сцежкі-дарожкі, быў не на вельмі прыемным узроўні. Але што паробіш, такі ўжо хлеб нашага сяброўства. He заўсёды ён салодкі і смачны, але заўсёды дарагі нам. Потым мой друг перарабляў сваю рэч, спадзеючыся: быць не можа, каб асабіста перажытае не знайшло дарогі да іншых сэрцаў.

Нялёгка быць хірургам, яшчэ цяжэй рабіць апера-

цыю сабе самому — рэзаць па ўласным целе. Шсьменніку гэта даводзіцца.

Але ніхто з нас ніколі не выкіне з памяці ўласнага душэўнага вопыту. I я ўпэўнены, я ведаю і веру, што мой друг напіша, абавязкова напіша сваю самую запаветную кнігу, кнігу свайго жыцця, часу.

Твораў яго чакаюць і з асаблівай асалодай чытаюць усе, хто любіць і высока шануе наша народнае слова, чарадзейнае багацце яго гукаў і фарбаў.

Друга майго, самага сціплага сярод нас працаўніка беларускай літаратуры завуць Мікалай Паўлавіч Лобан.

1971

Поўдзень паэта

«Радзіма мая дарагая...» — хто не ведае гэтае цудоўнае песні. Яна стала любімай і ў прафесійных спевакоў, і ў народных хорах, і за бяседным святочным сталом. Беларускае радыё яе мелодыяй пачынае працоўны дзень. На дзіва ўдала спалучыліся простыя, сардэчныя словы паэта з мілагучнай, задушэўнай музыкай, зліліся ў цнатліва ясных, крынічна празрыстых пачуццях сыноўняй любові да роднай зямлі з высокай гордасцю за ўсю вялікую Радзіму.

Нямногім выпадае шчасце стварыць песню, якая становіцца жаданай для душы. Радкі яго вершаў на крылах музыкі ўпэўнена набралі вышыню і заўсёды вабяць нас хараством сваіх вобразаў.

Алесь Бачыла, як паэт, мае адметную візітную картку і свой творчы пашпарт, стала прапісаны ў беларускай літаратуры.

Сучасную музычную культуру Беларусі немагчыма ўявіць без яго песень, без опер «Зорка Венера», «Яснае світанне», «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», створаных па яго лібрэта.

Новае жыццё пачала вясёлая, гарэзлівая, дасціпная і мілая «Паўлінка» Янкі Купалы, увасобленая ў музычнай камедыі паэтычным талентам Бачылы.

Немагчыма ўявіць сабе і нашу беларускую лірыку без яго вершаў, поўных роздуму над жыццём, прасякнутых шчырасцю людскіх пачуццяў.

Чым вабіць лірыка Алеся Бачылы, чаму так многа прыхільнікаў мае талент паэта?

Думаю, перш за ўсё тым, што ў яго вельмі дакладнае адчуванне народнага слова, народнай песні. Якасць, якая набываецца не кніжным вывучэннем фальклору, а ў самім асяроддзі народнага жыцця з яго паэзіяй, з яго эстэтычнымі і этычнымі вытокамі.

Яго, як паэта, ніколі не спакушалі ні павевы моды, ні прыёмы знешняга наватарства. Яго верш застаецца верны тым высокім традыцыям, якія стваралі не толькі нашы вядомыя папярэднікі ў паэзіі, але і цэлыя пакаленні безыменных песняроў, што свае паэтычныя

скарбы перадавалі ў запавет народнай памяці — з веку ў век, з сэрца ў сэрца.

Алесь Бачыла ў сваёй творчасці заўсёды душэўна верны запаветнаму слову матчынай калыханкі, сваёй радзіме, народу, які ўзгадаваў яго, даў яму пачэснае права з гордасцю гаварыць аб велічы народнай душы, якая вымяраецца не колькасцю насельніцтва, што жыве на гэтай зямлі, а глыбінёй перажытых пакут і гераізмам подзвігаў, праслаўленых у вяках.

Лірыку паэта жывяць крыніцы, якія ён адкрыў з маленства на сваёй бацькаўшчыне — роднай Міншчыне з яе ўрачыстымі барамі, халоднымі ў летнюю спёку рэчкамі, з сонечнымі ўзгоркамі, зацішнымі ярамі, зарослымі ажынай і густым маліннікам.

He дзіва, што найбольшым лірызмам, непасрэднасцю жывога пачуцця вызначаюцца вершы, якія ён прысвяціў родным мясцінам, людзям, з якімі пасябраваў на ўсё жыццё, хараству вёскі Лешніца, у якой нарадзіўся паэт, і нават з вышыні ўжо сталых год глядзіць як на самы дарагі куточак сваёй душы:

Я зайздрошчу табе і прыветна ўсміхаюся I дарогам, і нівам, і ціхім гаям, I малым ручайком веснавым уліваюся Ў твае чыстыя воды, радзіма мая.

Ён належыць да пакалення равеснікаў Вялікага Кастрычніка, да пакалення людзей, якіх выхоўвала само жыццё па ўсёй строгасці сваіх законаў, логікай натуральнага, а не штучнага пазнання свету. Можа быць, гэта і ёсць лепшая школа выхавання, калі з юных год чалавек пачынае разумець і ўласную адказнасць да самога сябе і сваю грамадзянскую годнасць. Сам паэт расказвае, што пасля заканчэння педтэхнікума ў Мінску ён быў накіраваны на працу ў родныя мясціны. I людзі ўжо лічыліся з ім не толькі як з настаўнікам, але як і дзяржаўным упаўнаважаным па арганізацыі калгасаў, па выкананню нарыхтовак, падаткаў і па барацьбе са «злоснымі зрыўшчыкамі», хоць самому «упаўнаважанаму» ледзь налічвалася... шаснаццаць год.

3 адчуваннем абавязку адказнасці за свой народ, за радзіму прайшоў паэт і праз цяжкія выпрабаванні, што выпалі на долю салдата Вялікай Айчыннай вайны ў час жахлівай трагедыі на Керчанскай пераправе ў

маі 1942 года, а пасля і ў баях за Наварасійск, Харкаў, Курск, Віцебск.

Сціпласцю свайго характару, строгай патрабавальнасцю да сябе і да пісьменніцкай працы ён прывабіў многіх сваіх сяброў. He адзін дзесятак год працаваў я і разам з ім, і паблізу — у непасрэдных творчых дачыненнях, і заўсёды шчыра цешыўся і плённаму супрацоўніцтву, і добраму сяброўству.

Творчыя сімпатыі Алеся Бачылы вельмі пэўныя і выразныя. Яго строгі густ вызначаецца адметнасцю таленту, які рос і развіваўся пад уплывам і на традыцыях майстроў высокай паэтычнай культуры. Магло здацца нечаканасцю, калі ён пасля напісання лібрэта «Зорка Венера» раптам заняўся вывучэннем і даследаваннем жыцця і творчасці Багдановіча. Што новага пасля спецыялістаў мог сказаць паэт, які ніколі да гэтага не займаўся літаратуразнаўствам? Аднак першыя часопісныя публікацыі і кніга «Дарогамі Максіма» засведчылі ў ім і тонкую інтуіцыю, і дакладнасць гістарычнага аналізу спадчыны, якая яшчэ тоіць у сабе шмат таямніц і загадак. Пошукі Бачылы далі шчаслівы плён, нацэлілі даследчыкаў на новыя аспекты і кірункі вывучэння творчасці Багдановіча і яе вытокаў.

Лішне было б пералічаць кнігі, напісаныя Бачылам, тым болей, што ў такія салідныя даты, як шэсцьдзесят год, самі віноўнікі ўрачыстасці менш за ўсё падлічваюць зробленае, а болей заклапочаны тым, што яшчэ павінны зрабіць.

Гэтага неспакойнага клопату, упэўненасці ў сваіх сілах і творчага натхнення я жадаю паэту Алесю Бачылу і яго песеннаму сэрцу.

Еднасць з жывымі вытокамі

Плеяда — і трэба сказаць — магутная плеяда паэтаў, якая прыйшла ў літаратуру неўзабаве пасля вайны, бадай, цяпер, у нашы дні, ўжо нясе галоўную службу паэтычнага слова.

Пакаленне равеснікаў Ніла Гілевіча вельмі адметнае ў беларускай літаратуры. Ніхто адзін на другога не падобны, хоць, здавалася б, з’яднаны і перажытым часам, і тэмамі, і праблематыкай.

Чым вабіць, чым вылучаецца Ніл Гілевіч? Перш за ўсё, думаю, як ніхто,— непасрэднай блізкасцю да жывых вытокаў народнай творчасці.

Паэзія Гілевіча і фальклор — спецыяльная тэма для размовы. Зазначу толькі, што яго творчы поспех не ад таго, што ён браў і бярэ фальклор, так сказаць, напракат, пішучы па яго ўзору свае творы. He, Гілевіч, мабыць, невыпадкова ўзяўся і за навуковае даследаванне фальклора перш за ўсё таму, што вельмі блізка ўбачыў ва ўсім багацці самую лабараторыю народнай паэтыкі, выдатную здольнасць народа мысліць не толькі вобразамі і пачуццямі ў песнях, у лірыцы, а і маштабна бачыць жыццё ў эпічных і гістарычных абагульненнях.

Мы прывыклі да стэрэатыпаў. Фальклор у нас — заўсёды скарбы. А як падступіцца да гэтых скарбаў? Падступаемся не адно стагоддзе. А ў нашы дні нават чуліся галасы — ці не пара ўжо гэтыя скарбы апісаць, заінвентарызаваць, скласці ў акадэмічныя скрыні і павесіць сургучную пячаць?

Паслухаўшы такіх ультрапрагрэсіўных дарадцаў, мы, як вядомы скупы рыцар, перад людзьмі і светам зрабіліся б убогімі жабракамі. Беларуская літаратура далёка яшчэ не адкрыла, можа быць, самых важнейшых, самых глыбінных пластоў фальклора, які ў многіх славянскіх і еўрапейскіх культурах дапамог стварыць эпічныя, гістарычныя і легендарныя помнікі велічы народнага генія.

He будзем забываць, што на працягу стагоддзяў фальклор — не толькі песня і казка, а і аснова этычнаэстэтычных уяўленняў народа, яго маральны кодэкс,

мудрасць выхавання і навучання, яго педагагічная акадэмія, і наогул — яго адзіная акадэмія...

Я з вялікай цікавасцю сачу за даследчыцкай работай Гілевіча. I вельмі абрадаваўся, калі ўслед за кнігаю сваіх «Загадак» ён выдаў упершыню ў Беларусі навуковае даследаванне народнай загадкі. Гэта даўно і пільна неабходныя практычныя дапаможнікі нашай школе, якая, на вялікі жаль, многае траціць ад таго, што не можа спалучыць навучанне з вобразным мысленнем дзяцей.

У асобе Гілевіча мы маем і дзіцячага паэта дзякуючы яго блізкасці да вытокаў жывога народнага слова.

Гэта прычыннасць і залежнасць, думаю, яшчэ болей відна на творчых поспехах Гілевіча — сатырыка і гумарыста. Спадзяюся, што многія з нас неаднойчы былі сведкамі і мелі асалоду бачыць і чуць выключны поспех паэта ў гэтым жанры.

Баюся, што можа скласціся ўражанне, нібыта ўсе поспехі і паэтычнае майстэрства Ніла Гілевіча цалкам залежыць ад фальклору.

Глыбока і плённа можа пранікаць у народную паэтыку толькі майстар з высокай эстэтычнай культурай. Гілевіч — паэт, якому добра вядомы вопыт айчыннай класічнай і сучаснай паэзіі, аб чым сведчаць яго «Актавы». Што ж да паэзіі славянскага свету, дык тут ён, як усімі намі прызнана, у некаторыя краіны першы церабіў сцежкі, адкрываючы нам многія скарбы. I беларускія паэты ўдзячны свайму калегу — Нілу Гілевічу, бо нямала хто з нас загаварыў на вялікай мове братняй еднасці.

На скрыжаванні маланак

Апісанне свайго жыцця ён уціснуў У чатыры вершаваныя радкі:

Мне біяграфію пісаць, Яе падзеі занатоўваць, Як рану даўнюю кранаць, Дачасна, з болем разбінтоўваць.

«Аўтабіяграфія» («Маладосць», 1972, № 3)

Але, каб расказаць усё перажытае ім хаця б у асноўных падзеях, гэта была б цэлая эпапея — невыносна цяжкая, пакутная і захапляючая, як лёс многіх людзей, якім на саміх сабе прыйшлося выпрабаваць самыя крутыя і бязлітасныя павароты гісторыі.

Калі мы вучыліся ў Слуцкай прафтэхнічнай школе, ён быў ужо аўтарам надрукаваных вершаў. Гэта Кузьма Чорны заўважыў сялькора з вёскі Навадворцы, яго адметную здольнасць бачыць навакольны свет у новых, нечаканых вобразах. Дэбют пачынаючага паэта быў адзначаны на старонках «Чырвонага сейбіта» — літаратурнага дадатка да газеты «Беларуская вёска» адразу ж цэлаю падборкаю вершаў. Неўзабаве сустрэўшыся з аўтарам, Чорны трохі збянтэжана прызнаўся: «Па вершах я думаў, што вы сталейшы, а вы ж яшчэ такі зялёны...»

Яўхіму Кохану было тады шаснаццаць год, але выглядаў ён, як і многія гады пасля, нашмат маладзейшым: заўсёды з сарамлівай чырванню на твары і насцярожанай дзіцячай дапытлівасцю ў вачах.

У маладой паэзіі таго часу Кохан прыкметна вылучаўся. Цяпер ён піша пра сябе з іроніяй:

Хоць паэтаў і густа і часта, Толькі я — самы рэдкі паэт. Ці на пічасце сваё, ці няшчасце — Аніякіх дагэтуль прыкмет,

(«Маладосць», 1972, № 3)

але асабіста я магу засведчыць адну з яго «прыкмет» — выключную патрабавальнасць да сябе, да сваёй творчасці. Пачаўшы актьіўна друкавацца ў канцы дваццатых гадоў, апублікаваўшы пасля Вялікай Ай-

чыннай вайны і за апошнія гады некалькі цікавых лірычных паэм і вершаў, Яўхім Кохан яшчэ не сабраў і не выдаў ніводнай сваёй кніжкі. Рэдкі, я сказаў бы, унікальны прыклад служэння паэтычнаму слову. Пэўна, таму, што дарагой цаной абыходзілася яму гэтае слова.

Лёс майго сябра быў не зусім лагодны да яго творчасці. Пасля заканчэння прафтэхнічнай школы малады паэт апынуўся ў самым віры жыцця, у якім з’ядналіся ўсе — і светлыя і змрочныя плыні падзей, якімі жыў народ.

Працуючы на будоўлі, юнак упаў з рыштаванняў. 3 бальніцы ён выйшаў у гіпсавым карсеце. Доўга аставаўся інвалідам. Адно пералічэнне прафесій, якімі ён авалодаў, сведчыць, што жыццё паэт спазнаў дасканала: цясляр, сталяр, начны вартаўнік, малатабоец, грузчык, бетоншчык, землякоп, пажарнік, работнік хімчысткі, паштавік, журналіст, архівіст, гісторык...

He зважаючы на ўсе выпрабаванні, што здараліся на жыццёвай дарозе, ён ніколі не адступаўся ад паэзіі. Вершаваныя радкі складаліся самі сабой. Калі не запісваліся на паперы, заставаліся ў памяці. Магчыма, памяць адбірала і захоўвала найболей значныя. Цікава, што і вобраз самой паэзіі ўбачыўся яму ў чатырохрадковай мініяцюры гранічна выразным у сваім прызначэнні:

Усё жыццё на скрыжаванні

Маланак, грому і цішы,

Надзей, спатканняў, развітанняў — Бюро даведак для душы.

«Паэзія» («Маладосць», 1972, № 3)

У першыя дні вайны Яўхім Кохан ідзе на фронт, пачаўшы радавым ад Харкава да Сталінграда і Курскай дугі і закончыўшы ў Сілезіі камандзірам, адзначаным многімі баявымі ўзнагародамі.

Дэмабілізаваўіпыся, ён выбірае сабе спецыяльнасць яшчэ з болыпым размахам, якраз па сваёй няўрымслівай натуры, такую, каб бачыць усю краіну ў яе бясконцых прасторах. У якасці начальніка паштовага вагона за дваццаць пяць год ён аб’ездзіў усе чыгуначныя лініі Савецкага Саюза — ад Львова да Уладзівастока.

Але гэта не вандроўкі дзеля адной цікаўнасці. У няспынным руху ідзе напружанае жыццё чалавека, які прагна ўбірае ў сябе не толькі новыя ўражанні, але і веды, пашырае, узбагачае свет сваёй душы. Што было ўпушчана ў маладосці, прыйшлося набываць цяпер. У пяцьдзесят год ён канчае сярэднюю школу, а ў пяцьдзесят сем — інстытут.

Яшчэ ў большых вымярэннях бачыцца яму радзіма, родная зямля, годнасць і значнасць савецкага чалавека:

Колькі я сцяжынак ператупаў,

Колькі я прайшоў чужых краін, Выпрабаваў слодыч і атруту Казачных і зманлівых мясцін,—

He прасіла сэрца, не папросіць Hi раскошы, ні пустых патрэб, Толькі б на зямлі сваёй штовосень Славіць свой запрацаваны хлеб.

Трапіўшы на іншую планету, Я і там ад сэрца запяю На ўсю шыр бясконцага сусвету Пра Айчыну светлую сваю.

«Родны бераг мой» («Дзень паэзіі», 1971)

Якімі б клопатамі і неспакоем ні жыў мой друг, якія б беды, няшчасці і цяжкасці ні выпрабоўвалі яго лёс, паэзія — запаветнае бюро даведак для душы — ніколі і нідзе не пакідае яго.

Яўхім Кохан піша актыўна. Паэзія для яго — неабходнасць размовы з самім сабой, са сваімі сучаснікамі. Верш як магчымасць і сродак самавыяўлення, як запаветны дзённік.

Калі б пісанне вершаў было прыватным заняткам, я не гаварыў бы пра творчасць свайго друга з такой заклапочанасцю: мне вельмі дорага тое, што ім створана. Паэзія, засведчаная часам, праўдай перажытых пачуццяў, гэта ўжо не асабістая ўласнасць, а і мой, чытацкі, скарб.

Сам ён вельмі дакладна вызначыў сутнасць бясцэннай каштоўнасці слова ў вершы «Спадчына» («Маладосць», 1972, № 3).

Адзін збірае барышы, Хавае ў свой набытак, Другі з уласнае душы Складае вершы ў сіпытак.

I кожны хоча ўцеху мець, Сваё, як кажуць, хобі.

Каму звінець, каму ржавець — Каму што даспадобы.

Сапраўдная паэзія, вядома, не ржавее. 3 вышыні перажытага можна глянуць на яе часам і з горкай усмешкай, але ж кожны з нас добра ведае, што без гэтай вернай і дарагой спадарожніцы наша жыццё страціла б яшчэ больш радасцяў і шчаслівых адкрыццяў.

1972

Зялёныя скарбы Палесся

Усе падзеі, што адбываюцца ў краіне, адгукаюцца ў сэрцы кожнага з нас. Але чэрвеньская сесія Вярхоўнага форума запомніцца сваім асаблівым значэннем. Па ўсім Савецкім Саюзе пачалося абмеркаванне праекта новай Савецкай Канстытуцыі.

Знамянальна, што якраз на гэтай сесіі так грунтоўна, з высокай адказнасцю, гаспадарчым клопатам усебакова абмеркаваны і прыняты Закон аб найдаражэйшым народным скарбе — аб нашых лясах.

Выдатны, мудры Закон, які раскрывае не толькі гаспадарчае, эканамічнае значэнне багаццяў нашай прыроды, але, можа быць, упершыню так глыбока і дакладна вызначае выхаваўчае, маральнае, эстэтычнае і, я дадаў бы,— паэтычнае ўздзеянне прыроды на чалавека, на фармаванне яго духоўных якасцяў.

Я пішу гэтыя словы як душэўны водгук на падзеі, што асабліва ўсхвалявалі мяне, бо якраз у гэтыя дні, калі сесія Вярхоўнага Савета СССР зацвярджала Асновы ляснога заканадаўства, я быў у нашых дзівосных прыпяцкіх лясах. Я бачыў, з якой радасцю сустрэлі гэты дзяржаўны акт людзі, што прысвяцілі сваё жыццё служэнню прыродзе і якія з пачуццём руплівых і дальнабачных гаспадароў не толькі ахоўваюць, але і памнажаюць нашы лясныя багацці.

Мне пашчаслівілася пазнаёміцца з вельмі цікавым чалавекам, які глыбока адчувае і разумее душу леса, дырэктарам Мазырскага лясгаса Рыгорам Елісеевічам Бондарам.

Сапраўды, трэба быць паэтам сваёй справы, абраць спецыяльнасць па прызванню, па любові, каб па-сапраўднаму быць шчаслівым самому і шчодра дарыць гэтае шчасце людзям. Усё больш упэўніваючыся ў гэтай думцы, я з цікавасцю наглядаў гэтага чалавека і збоку, і ў яго працы. Так, паэт не абавязкова той, хто піша вершы, сапраўдны паэт той, хто ўпэўнены, што прафесія, абраная ім, адзіная і самая галоўная, самая ЦУДоўная і самая неабходная для ўсіх людзей і што толькі ты здольны поўнасцю і да канца раскрыць у ёй усе свае магчымасці, сілы і талент.

Талент і творчую думку мы бачылі ў многіх ужо зробленых справах і ў пачынаннях Бондара. Як зачараваныя, хадзілі мы — сакратар Мазырскага райкома партыі Яўген Дзмітравіч Шчэрбін, загаддзелам прапаганды райкома Сяргей Іванавіч Касцян, рэктар Мазырскага педінстытута Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў, старшыня калгаса імя Н. К. Крупскай Іван Іванавіч Белашыцкі і я — па слядах гэтага чарадзея лесу і дзівіліся многаму. Але найбольш, мабыць, таму, як Рыгор Елісеевіч разумее і адчувае чалавека і неабходнасць яго далучэння да жыватворных вытокаў прыроды. Як клапатліва ён і яго таварышы — ляснічыя і леснікі — сустракаюць зараз, у разгар лета, вялізны паток людзей — экскурсантаў, турыстаў, дачнікаў — і ўсіх, хто прыйшоў і прыехаў адпачыць у свой выхадны дзень у лесе, як кажуць, на лоне прыроды.

Ох, ужо гэтае лона, часта без права і без закону. Усе мы ведаем і бачылі, колькі шкоды, колькі страт наносяць лесу наша бяздумнасць, безуважнасць і глухата да прыгожага. Многія лясныя работнікі баяцца чалавека ў лесе, як дзікай і неразумнай істоты, здольнай ламаць, секчы, паліць і пакідаць пасля сябе горы смецця, попелу, пустыя бляшанкі і біты посуд.

Рыгор Елісеевіч і яго памочнікі поўнасцю даверылі чалавеку свае багацці. Але, перш за ўсё, яны самі далі цудоўны ўрок і наглядны прыклад гэтага даверу. Праўда, да строга вызначаных мясцін транспарту ў лес дарога забаронена. Прыязджаеш на машыне — калі ласка, пакінь яе на стаянцы, дзе яна будзе цэлы дзень пад наглядам, а сам — адзін, з сям’ёй, з сябрамі хадзі па ўсіх чароўных і таямнічых лясных сцежках, услухоўвайся ў жывыя галасы бору, дыхай гаючым настоем траў і кветак, адкрывай цуды і тайны неспазнанага, a стомішся, захочаш адпачыць — салодкім і прыемным будзе твой адпачынак. Гаспадар лесу паклапаціўся аб гэтым. Добрыя і ўмелыя рукі ў самых запаведных кутках паставілі сталы, лавы пад навесам, разлічаныя на вялікую сям’ю, і ўтульныя казачныя альтанкі для тых, хто шукае адзіноты. Лес вялікі, шмат такіх утульных куткоў, і поблізу кожнага, як правіла, прадугледжана месца для вогнішча. I не проста месца, а абсталяванае, зручнае кастрышча: у зямлю ўкапаны старыя металічныя дыскі ад машынных і трактарных колаў —

сапраўдная велізарная патэльня. А над ёй — жалезны крук. Калі ласка, можаш павесіць кацялок, чайнік — прыгатаваць сабе абед. He трэба клапаціцца пра дровы. Яны непадалёк, заўсёды гатовыя, сухія, наколатыя.

Асаблівая выгода гэтых цудоўных куткоў у тым, што яны абавязкова поблізу каля лясных крыніц. Вялікая радасць пабачыць гэтае дзіва прыроды, вялікая асалода прыпасці ў гарачы летні дзень да чыстага, празрыстага струменю халоднай вады! Але і тут нашы лясныя чарадзеі паклапаціліся, каб мы не замуцілі кволых жыватворчых вытокаў: яны абгароджаны дубовым зрубам ці выкладзены чыстымі каменьчыкамі, а на калку над гэтай казачнай студняй — конаўка, шклянка або проста шкляны слоік. He кожны мае свой посуд.

Сотні, тысячы крыніц пояць палескую зямлю, жывяць яе рэкі. У Рыгора Елісеевіча яны ўсе на прыкмеце. I не толькі ў лясах, а ўсюды, і ў першую чаргу тыя, што ўздоўж вялікіх дарог, дзе ідзе і едзе мноства людзей. I пешаму, і механізаванаму падарожнаму аднолькава радасны адпачынак, і асабліва такі, дзе табе, як гаворыцца, прыгатаваны і стол, і дом. Паэтычныя, утульныя альтанкі, прыдарожныя крынічкі, чыстыя і дагледжаныя, дораць сапраўдную асалоду чалавеку.

Тонкая гэта і складаная мудрасць — разумець законы прыроды, яе норавы і нечаканыя загадкі.

Рыгор Елісеевіч расказаў мне пра адзін суровы ўрок, які даў яму любімы лес. Мы гаварылі аб крыніцах, аб складаных законах нараджэння, характары іх паводзін, і Бондар успомніў, як ён аднойчы ў глухім зарасніку знайшоў невядомы яму раўчучок. Абрадаваўшыся, адразу ж рашыў упарадкаваць, прыстасаваць для людзей: узяў выток у бетоннае кальцо, прывёз некалькі машын шчэбеню і засыпаў забалочанае ручво. Назаўтра, спадзеючыся зноў сустрэцца з нованароджаным лясным дзіцем, «хросны бацька» не знайшоў яго. Прапаў нават след.

— Некалькі дзён хадзіў я сам не свой, адчуваючы на душы цяжкі грэх загубленага жыцця, і як жа невыказна абрадаваўся, калі ў двухстах метрах ад тае мясціны раптам убачыў: жыве мая крынічка! Наравістая, капрызная, слабая і кволая, яна знайшла сабе новы

выток — выжыла, перамагла, даўшы мне, свайму апекуну, яшчэ адзін урок, карысны і памятны...

Карысныя і наглядныя ўрокі дае нам прырода. Многія заўважалі, што самы высакародны з грыбоў — баравік вельмі паважае суседства з людзьмі. Асабліва любіць дарожныя абочыны, узлескі, што мяжуюць непасрэдна з палямі. Але што такое? У апошнія гады баравікі ды і іншыя грыбы пакінулі гэтыя мясціны. Прычыну не цяжка было знайсці — актыўнае ўжыванне хімікатаў. 3 усіх грыбоў баравік аказаўся найболей кволым. Рыгор Елісеевіч, каб пераканацца ў гэтым, рашыўся нават прынесці ў ахвяру дзяляначку самага грыбнога, баравічнага лесу, пасыпаўшы ранняй вясной яе салетрай — толькі салетрай. I вось на самай грыбной дзялянцы ўжо каторае лета не паяўляецца ні аднаго баравічка!

Прырода натхняе, выхоўвае нас сваім хараством. Але якою чуйнасцю, якой душэўнай пранікнёнасцю трэба валодаць, каб заўсёды памнажаць яе чарадзейныя скарбы. Дырэктар лясгаса не паленаваўся, не пашкадаваў намаганняў для таго, каб з горада, за дзесяткі кіламетраў везці ў лес цяжкія камяні — валуны і пакласці іх ля кастрышчаў так, каб нагрэўшыся ад вогнішча, яны яшчэ доўга захоўвалі цяпло, так неабходнае і прыемнае падарожнаму ў непагодны дзень. А якія масткі, пераходы цераз ручаіны і яры выбудавалі ўмелыя і разумныя рукі людзей, што любяць і аберагаюць гэтыя запаветныя мясціны! Вы ідзеце па мастку — і ён спявае! Спявае рознымі галасамі, у залежнасці ад таго, якой пароды дрэва ў вас пад нагамі. Па круглых дубовах прыступках вы можаце падняцца на самы высокі лясны пагорак. Мазырскае Палессе вылучаецца паэтычнай непаўторнасцю сваіх краявідаў. Гэта наша беларуская Швейцарыя. Тут шмат дзівосных кручаў, яроў, лугавых нізін, крынічных азёр, рэчак і ручаін. Тут і клімат асаблівы, нават, можна сказаць, розныя кліматы. Поблізу Мазыра ў глыбокай западзіне паміж крутымі ўзвышшамі Рыгор Елісеевіч заўважыў, што кліматычныя ўмовы такія ж, як і ў Крыме, і пасадзіў вінаград, вельмі далікатны і салодкі,— «Ізабэла». Прыжыўся, расце, выспявае — цэлы гектар!

Палескія ўзвышшы не заўсёды радавалі вока. Яшчэ

нядаўна былі трывожныя прыкметы наступлення пяскоў, калі на пагорках і на сонечных схілах высыхаў лес. Узвышшы лыселі. Нямала працы, энергіі, вынаходлівасці прыклала Мазырскае лясніцтва, каб зберагчы народнае багацце, адхіліць пагрозу засухі. Упершыню ў нас у рэспубліцы быў ужыты метад тэрасавых насаджэнняў. Складаная, працаёмкая работа была завершана паспяхова. Яшчэ здалёк вы бачыце гэтыя новыя лясы ў маляўнічым спалучэнні самых розных парод, у багатым каляровым суквецці раслін. Нават букавыя дрэвы паявіліся ў нас на Палессі. Ажылі пясчаныя ўзвышшы, напоўніліся жывымі галасамі птушак, пахамі траў і кветак. Паявіліся і культурныя сады, і добра сябе адчуваюць тут, у зацішшы паміж градамі лесу, у цёплых нізінах, ля жыватворных крыніц. Лясны пчальнік, што налічвае болей ста вулляў, прыносіць нямала клопату, але і шмат радасці людзям, якія пасапраўднаму палюбілі складанае і тонкае майстэрства пчаляра.

Я хажу з Рыгорам Елісеевічам і не магу ўтаіць пытання, якое непакоіць мяне:

— А як усё ж такі быць з тымі безадказнымі марнатраўцамі, хто пасля сябе пакідае знявечныя дрэвы, шпурляе вакол вогнішчаў бляшанкі, пустыя бутэлькі, акуркі, пашкуматаныя газеты?

Бондар прыпыняецца. Хвіліну маўчыць, потым гаворыць:

— Ведаеце, такіх у нас становіцца ўсё меней і меней. Сама абстаноўка, зададзеныя правілы паводзін да многага абавязваюць і вучаць.

Сапраўды, тут гаспадары і госці знаходзяць агульную мову. Ды і мова гэтая простая, вобразная і зразумелая. Колькі ў нашых лясах аднастайных, стэрэатыпных заклікаў: «Беражыце!..» Тут я не раз чытаў такую арыфметычную выкладку: «3 аднаго дрэва можна зрабіць мільён запалак. Адной запалкай можна знішчыць мільён дрэў». Спакойна, разважна і, напэўна, болей пераканаўча.

— А ўсё ж...— не церпіцца мне,— што вы робіце з тымі, хто шкодзіць у лесе, пакідаючы хлам і смецце, а то і відавочныя сведчанні жадання праславіць свае імёны, вырэзваючы іх нажом на кары дрэва або на стале, за якім сядзеў?..

Рыгор Елісеевіч хітравата ўсміхнуўся і сказаў:

— Бывае... Але па слядах свінства мы заўсёды знаходзім... Так, так, знаходзім,— пацвердзіў ён, каб рассеяць мае сумненні.— He буду ўдакладняць, як гэта нам удаецца, але заўсёды знаходзім віноўнікаў, іх адрасы.

— I што вы з імі робіце?

Бондар шчыра рассмяяўся:

— Пасылаем пасылкі. Накладной платай. Збяром усё смецце, усё пакінутае нам «дабро» — і ў пасылку. Калі ласка, атрымайце. Каштоўнасць дзесяць, дваццаць рублёў...

Тут ужо ад усяе душы рассмяяўся і я. Здорава прыдумана, дасціпна, з фантазіяй. Што ж рабіць? I такім спосабам, у крайнім выпадку, трэба вучыць і выхоўваць.

Рыгор Елісеевіч Бондар — прыроджаны лесавод, паэт лесу па радавой, сямейнай традыцыі. Яго бацька — ляснік на Украіне. Скончыўшы лясную акадэмію, сын цалкам аддаў свой талент беларускім лясам. Гэтую ж прафесію абраў і сын Рыгора Елісеевіча.

Дырэктар Мазырскага лясгаса — сапраўдны гаспадар зялёных скарбаў, але не меншай павагай карыстаецца ён сярод людзей сваёй выключнай чуласцю, душэўнасцю да кожнае падзеі ў народным жыцці на Палескай зямлі. Прыкладам свайго служэння людзям чалавек раскрывае хараство сваёй справы і хараство свайго сэрца.

Людзям на дабро

Прыняцце ўсенароднага закону — новай Канстытуцыі СССР — нам, яе сучаснікам, запомніцца назаўсёды. Гэта сапраўды Маніфест эпохі сацыялізма.

У нашай Канстытуцыі — магутныя крылы. Яна ўвабрала ў сябе запаветныя мары народа аб сваёй будучыні. Яна скіравана ў заўтра, у камунізм. Але як ярка, як узрушана расказвае яна нам і аб мінулым, бо кожны яе радок, кожнае слова здабываліся ў баях, у працы, у мужных подзвігах савецкіх людзей і выношваліся, умацоўваліся ў нашай свядомасці на працягу шасцідзесяці гераічных, самаахвярных год. Для асобнага чалавека гэта ўзрост сталасці, для народа гэта — цудоўная маладосць.

Кожны раздзел і артыкул нашага закону выключна простыя і зразумелыя, бо складаліся яны самім народам для народа і для кожнага з нас. За іх радкамі — жывыя лёсы людзей — нас, нашых родных, нашых сяброў, блізкіх і знаёмых.

Калі ўважліва паглядзіш вакол сябе, высвятліш сваё жыццё сэнсам, глыбока закладзеным у сутнасць мудрага гістарычнага дакумента, ты не зможаш не ўбачыць непарыўнасць свайго жыцця з жыццём краіны, свайго лёсу з лёсам, з гісторыяй народа, імя якому — гераічны савецкі народ.

Вялікае шчасце быць карысным, рабіць дабро народу. Відаць, гэта і ёсць галоўны крытэрый, якім кожны з нас вымярае значэнне сваёй працы, сваёй вартасці і годнасці ў грамадстве.

Прыгадваю сёлетнюю сваю паездку на поўдзень Палесся. Стаяла самая пара красавання. Вышэй чалавечага росту шумелі жыты, пшаніцы. Спеў выдатны ўраджай. I колькі ж трэба было мужных людскіх намаганняў, каб сабраць яго ў неверагодных цяжкіх умовах як ніколі дажджыстага, непагоднага жніва, і дзе — на былых балотах, на дрыгве, на тарфяніках! Палешукі ўратавалі плён сваёй працы, як уратавала яго ўся Беларусь і ўся краіна, вялікія прасторы і плошчы якой таксама апынуліся пад пагрозай. Гэта —

прыклад выключнага усенароднага працоунага гераізму, за якім стаяць нашы людзі — савецкія патрыёты.

Але не толькі праца раскрывае веліч нашага сучасніка. Узбагачаецца яго духоўны свет, растуць яго імкненні да скарбаў культуры, да мастацтва.

На тым жа Палессі я шчыра парадаваўся такой выдатнай падзеі, як адкрыццё карціннай галерэі ў пасёлку Крынічны. Сам па сабе пасёлак гэты выклікае захапленне. Аб ім пісалі, як прыкладзе ўдалага рашэння праблем сельскай архітэктуры. Паведамлялася і пра карцінную галерэю, але, прызнаюся, я не ўяўляў яе такой, якой убачыў. У яе дзесяці залах размешчаны творы жывапісу, графікі, скульптуры, прыкладнога мастацтва, аўтарамі якіх з’яўляюцца вядомыя мастакі Мінска, Гомеля, мясцовыя майстры, умельцы. Кожны, хто наведае гэты народны музей, скажа сардэчнае дзякуй людзям, якія ўклалі ў яго стварэнне і сваю працу, і ініцыятыву, і добры густ. Грамадскія арганізацыі Мазыра з дапамогай Мастацкага музея БССР, Саюза мастакоў зрабілі справу велізарнага культурнага і выхаваўчага значэння. Да крыніц, якія жывяць слаўную палескую зямлю, у Крынічным адкрылася яшчэ адна крыніца, якая будзе жывіць, натхняць і ўзбагачаць душы народныя.

Па залах карціннай галерэі наведвальнікаў водзяць вучні Крыніцкай школы. Яны з гонарам паказваюць багацці, што сталі іх духоўным набыткам. Сапраўды, юныя палешукі могуць ганарыцца сваім музеем, трапіць у экспазіцыю якога — высокі гонар для мастакапрафесіянала. Школа рыхтуе экскурсаводаў, якімі хочуць быць усе вучні. Так кожны далучаецца да спазнання мастацтва.

Шануюць палешукі і гераічныя традыцыі свайго краю. У лясной вёсцы Раманаўка нядаўна пабудаваны музей партызанскай славы. У мясцінах, дзе дзейнічала брыгада народных мсціўцаў імя Аляксандра Неўскага, у нанава адбудаванай хаце і ў зямлянцы, адноўленай па ўспамінах саміх партызан, размешчаны клапатліва сабраныя рэліквіі і сведчанні гераічных дзён Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер грамадскія энтузіясты выношваюць думку — пабудаваць у раёне музей народнай матэрыяльнай культуры.

Пабыўшы ў Мазырскім педагагічным інстытуце, шчыра парадаваўся за свайго даўняга друга, цудоўнага педагога, Героя Сацыялістычнай Працы Міхаіла Апанасавіча Дзмітрыева. За параўнаўча невялікі час інстытут, узначалены ім, значна павысіў узровень ведаў і асабліва па філалагічнай падрыхтоўцы. Міхаіл Апанасавіч, які шмат год аддаў Кармянскай школе-інтэрнату, сябраваў і супрацоўнічаў з вялікім педагогам Hamu­ra часу В. А. Сухамлінскім,— настаўнік і выхавацель творчага таленту. Нядаўна ён закончыў кнігу, у якую ўвайшоў яго багаты жыццёвы і педагагічны вопыт. «Спяшайцеся рабіць дабро» — называецца яна.

Спяшайцеся рабіць дабро! — гэта, напэўна, і ёсць галоўны дэвіз чалавека, усёй душой адданага свайму народу, яго лепшым, запаветным імкненням. Прыкладам свайго служэння грамадству мы раскрываем і хараство справы, якую робім, і хараство свайго сэрца.

У памяці кожнага з нас шануецца імя чалавека, a то і многіх дарагіх нам людзей. Гэта і нашы настаўнікі, і сябры, і наогул усе, каму ты ўдзячны за шчырасць, за падтрымку, увагу — адным словам, за ўсё тое, што пазначана вышэйшай цаной: дабро. I людзі заўсёды памятаюць падзвіжнікаў, якія аддаюць служэнню народу ўсяго сябе. На маёй Случчыне і ў трэцім, і ў чацвёртым пакаленні жыве ўдзячнасць доктару Шкодзе, які ўсё жыццё лячыў людзей. Слава пра яго ішла па ўсім наваколлі. А гэта быў нават не доктар і не прафесар, як часам называлі яго, а ўсяго — сельскі фельчар. 3 тых жа часоў успамінаюць і вясёлага музыку Антона, які іграў вяселлі. Напэўна, у Антона была шчаслівая рука, бо і ўсе, каму ён іграў, жылі шчасліва. За ўвесь век не разышлася ні адна пара. Як гэта важна, які гэта вялікі талент — усё жыццё рабіць дабро людзям, з асяроддзя якіх ты выйшаў і паміж якіх і з якімі жывеш і працуеш.

Пра гэта я думаў зноў жа на сваёй Случчыне, будучы ў калгасе імя Калініна, старшынёй якога вось ужо дваццаць сем год працуе Сяргей Сямёнавіч Паляшчук, Герой Сацыялістычнай Працы. He ўдаючыся ў значныя гаспадарчыя дасягненні калгаса, не магу не сказаць пра руплівасць і клопат аб дабрабыце, аб духоўнай культуры калгаснікаў, пачынаючы з кожнага дома і канчаючы клубам, бібліятэкай, дзіцячым садам і бу-

даўніцтвам цэлага камбіната бытавых паслуг. На цэнтральнай сядзібе, у вёсцы Мялешкі — новы цудоўны будынак школы, абсаджаны дрэвамі, кветкамі і дзівоснымі ружамі, напэўна, усіх гатункаў, якія вядомы батанікам. Аб выхаванні ў душах людскіх пачуцця прыгажосці клапоціцца Раіса Мікалаеўна Паляшчук, дырэктар школы, па запрашэнню якой сёлета мне выпаў гонар пачаць у Мялешках новы навучальны год урокамі роднага слова.

Непадалёк ад школы паміж дрэў і кветак стаіць велічны помнік аднавяскоўцам, што загінулі ў часе вайны і ў фашысцкай няволі. Сто дваццаць прозвішчаў жыхароў калгаса, у тым ліку і чатыры браты старшыні. Такі помнік — не толькі рэліквія, але і сродак выхавання ўдзячнасці і пашаны да свяшчэннай памяці людзей, якія аддалі сваё жыццё за нашу Радзіму, за наша шчасце.

Рабіць дабро, дбаць аб шчасці людзей — у гэтым найвышэйшы сэнс намаганняў партыі Леніна, у гэтым найвялікшая мудрасць і нашага ўсенароднага Закона, прынятага напярэдадні слаўнага шасцідзесяцігоддзя векапомнага Кастрычніка.

1977

будні і святы

Народная паэма

Бадай ні адзін з твораў у гісторыі беларускай літаратуры не вытрымаў такога выпрабавання на жыццёвую ўстойлівасць, на прызнанне многіх пакаленняў, як гэтая безыменная паэма.

Створаная ў часы Пушкіна, Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі і Дуніна-Марцінкевіча, яна доўга хадзіла па людзях у рукапісах, а тыя, хто не ўмеў ні чьітаць, ні пісаць, вывучвалі яе на памяць, каб расказваць на вясковых вечарынках.

Разам са сваёй папярэдніцай «Энеідай навыварат» нястомны весялун і штукар палясоўшчык Тарас зрабіўся любімцам усіх кірмашовых відовішчаў, якія разыгрываліся батлеечнікамі ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Задоўга да паяўлення паэмы ў друку яе гучанне і яе водгалас выпрабоўваліся і вывяраліся не толькі на слых самай шырокай народнай аўдыторыі, але і на эстэтычна-грамадскіх густах людзей, што ведалі сілу і значэнне мастацкага слова.

Напісаная адным чалавекам, і, безумоўна, перадавым чалавекам свайго часу, паэма набывала аўтарства яшчэ і тых, хто потым перапісваў яе, і тых, хто пераказваў, распаўсюджваў яе па памяці.

I каб, скажам, нейкім цудам знайшоўся цяпер аўтарскі рукапіс, ён напэўна далёка не супаў бы з той рэдакцыяй, у якой твор быў упершыню апублікаваны ў газеце «Мннсклй лнсток» у 1889 годзе.

Доўгае актыўнае жыццё паэмы ў народзе, які па

праву быў яе першым добразычлівым рэдактарам, узбагаціла твор многімі фарбамі, якіх магло неставаць літаратурнаму варыянту.

Натуральнасць інтанацыі, у якой Тарас расказвае аб сваіх дзівосных прыгодах, трапнасць характарыстык, якімі ён надзяляе тубыльцаў Парнаса і тых, хто гвалтам лезе на запаветную гару мастацтва, народная самабытнасць вобраза самога апавядальніка — усё гэта якасці, якімі ў такой дасканаласці маглі валодаць толькі сапраўдныя таленты.

Калі ж нарадзіўся наш слаўны палясоўшчык, па сваёй няхітрай мудрасці блізкі сваяк Санча Пансы, а па ваяўнічай наіўнасці амаль беларускі Дон-Кіхот?

Ніхто яшчэ не даў выразнага адказу на гэтае пытанне. Бясспрэчна адно, што безыменная паэма з’явілася тады, калі і сам народ яшчэ не меў свайго імя.

He дзіва, што нават мінулае стагоддзе, для нас, беларусаў, часам здаецца такой даўніной, як для іспанцаў эпоха сярэдневякоўя.

Паэтычная геніяльнасць вясковага каваля з Крошына, аднагодка вялікага Кабзара, відавочна з аднаго верша, уцалелага ад учэпістых і бязлітасных рук палітычнай жандармерыі. Болей з яго паэзіі нічога не дайшло да нас, хоць вядома, што ў часе арышту былі забраны чатыры сшыткі вершаў. Так самотныя радкі: «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» прынеслі нашчадкам трагічнае імя Паўлюка Багрыма.

«Тарас на Парнасе», створаны сучаснікам крошынскага каваля, дайшоў, да нас, але не прынёс нам імя свайго аўтара.

Безумоўна, той, хто пісаў яго, ішоў на свядомы грамадзянскі подзвіг. Нялёгка было самаахвярным кавалям нашай будучыні тварыць рэліквіі народнай культуры. Школу канспірацыі праходзілі і рэвалюцыянеры, і паэты. Вось чаму імя аўтара «Тараса на Парнасе» цяжэй адкрыць, чым знайсці новыя невядомыя спісы самой паэмы.

Аб даце напісання твора яшчэ і дагэтуль вядуцца спрэчкі. Ухапіўшыся за адно якое-небудзь слова, сказ, дэталь, даследчыкі часта вельмі паспешліва робяць вывады і заключэнні.

Так у залежнасць ад аднаго сказа: «Дамоўкі сталі ўбірацца як ад Кутуза Банапарт» пастаўлена ў нас

вызначэнне даты другой ананімнай паэмы — «Энеіда навыварат». Катэгарычна сцвярджаецца, што напісана яна пасля Айчыннай вайны 1812 года і канчатковага разгрому напалеонаўскіх войск. Магчыма, што яна сапраўды створана ў гэтыя часы, але адзіны сказ у якасці доказу — занадта ж мала, тым больш што ў ранейшых спісах паэмы гэтых слоў не было.

Ананімны твор, жывучы ў народзе, мае тую ўласцівасць, што можа ўбіраць у сябе новыя падзеі і адзнакі часу, праз які праходзіць сваё выпрабаванне.

Пакуль даследчыкі «Тараса на Парнасе» не знойдуць доказаў, якія засведчаць аўтарскую рэдакцыю, ніякімі, нават самымі лагічнымі на першы погляд разважаннямі нам не ўдасца ўстанавіць канкрэтную дату напісання твора, тым болып — асобу яго аўтара.

Адной кабінетнай эрудыцыі тут мала. Неабходна яшчэ ініцыятыва і дапытлівасць не толькі ў даследаванні тэксту твора, а і ў распрацоўцы гісторыі народа, у вывучэнні скарбаў, многія з якіх у нас нават яшчэ і не знойдзены.

Даследчыкі «Тараса на Парнасе» займаюцца пераважна толькі тлумачэннем тэксту. Яшчэ і цяпер узнікаюць спрэчкі, якім годам датаваць паэму — 1837 ці шасцю гадамі пазней, хоць такая пастаноўка пытання рашаючага значэння не мае.

Важней другая акалічнасць, што, напісаны, безумоўна, пад уплывам перадавой рускай культуры ананімны «Тарас на Парнасе» стаўся самым дарагім здабыткам беларускай нацыянальнай паэзіі. Сваё імя яму аддаў народ. Такім аўтарствам можна ганарыцца!

Кананізуючы тэкст паэмы з моманту апублікавання, мы абмінаем істотнае — яе радаслоўе.

Далучэнне да Расіі сталася падзеяй, якая вызначыла круты паварот у гістарычным лёсе нашага народа. I хоць па-ранейшаму на яго руках заставаліся кайданы няволі, але ўжо нараджаўся чалавек, які ўсё выразней пачынаў разумець — хто яго вораг, а хто — друг.

«Тарас на Парнасе» для нас, беларусаў,— гэта, па сутнасці, другая пасля «Слова аб палку Ігаравым» творчая вяршыня народнай паэтычнай думкі.

Магутная постаць Скарыны ўзвышаецца на фоне доўгага беспрасвецця. Духоўная, паэтычная, асветніцкая, друкарская дзейнасць многіх выдатных сыноў на-

рода трагічна канчалася пад цяжкімі коламі бязлітаснай невядомасці.

Калі і з’яўляліся з-пад пяра літаратурных падзвіжнікаў асобныя павучальныя прытчы, гутаркі, вершы, яны рэдка выходзілі за межы вузкага аматарства і старонак прыватных альбомаў.

Адзінай формай духоўнага жыцця народа была вусная творчасць, што развівала, узбагачала і ўдасканальвала нашу паэтычную мову, узоры якой жывуць і panep у песнях, казках, прымаўках, загадках, у трапных крылатых словах.

Маючы вялікую паэтычную душу, беларускі народ заўсёды быў настолькі шчодры, што часта не знаў цаны сваім скарбам.

I хоць каталіцкае шляхецтва глядзела на яго з пагардай, затое лепшыя сыны польскага народа з любоўю збіралі сапраўдныя багацці народнай паэзіі. Беларуская песня натхніла творчасць Манюшкі і Карловіча, a казкі і паданні — магутную паэзію нашых слаўных землякоў Міцкевіча і Сыракомлі.

Калі ж для нас жыватворчай крыніцай зноў становяцца перадавыя ідэі лепшых сыноў Расіі, яе літаратура, толькі тады, па сутнасці, і пачынае набіраць сілы развіццё нашай грамадскай і мастацкай думкі.

На жаль, яшчэ і дагэтуль застаецца зусім не даследаваным самы актыўны перыяд жыцця «Тараса на Парнасе» непасрэдна ў народным асяроддзі, калі паэма, задоўга да паяўлення ў друку, не толькі будзіла людскія думкі, самасвядомасць, а і памагала фарміраванню перадавых настрояў у часы вельмі складаных грамадскіх адносін на Беларусі.

Шчыра кажучы, твор, якім па праву можа ганарыцца гісторыя нашай літаратуры, яшчэ не толькі глыбока не вывучаны, але і не ацэнены.

Тэндэнцыйнасць такой недаацэнкі, пэўны снабізм ідуць за паэмай вельмі даўно, з часоў яе нараджэння. He толькі апалагетам каланізатарскай экспансіі прыйшоўся не па густу «Тарас на Парнасе», але нават самым дабрадзейным і лагодным лібералам: надта ж востры ён па сваёй ідэі, надта ж выразны па сваіх сімпатыях!..

Пры усёй сваёй міфалагічнай умоўнасці гэта глыбока рэалістычны твор, у якім упершыню ў літаратуры

паявіўся нацыянальны характар беларуса — не занядбанага і прыніжанага гаротніка-мужычка, якога толькі аплакваюць або абсмейваюць,— а чалавека з адчуваннем уласнай годнасці і перавагі над сваімі праціўнікамі.

Аб тым, што паэма напісана чалавекам, выхаваным на лспшых узорах паэтычнай культуры, сведчыць высокі прафесіянальны ўзровень твора. Нельга не здзівіцца лаканізму, ашчаднасці кожнага радка. Наколькі прасторна думкам у паэме, настолькі цесна ў ёй словам. Яе фабульная спружына заведзена з дакладным разлікам поўнага сюжэтнага завяршэння — ад пачатку да канца.

Пара ўжо нашаму сучаснаму літаратуразнаўству сказаць слова, вартае выдатнай народнай паэмы, ачысціць яе мастацкую рэпутацыю ад зняважлівых бірак, якія часам вытыркаюць з падручнікаў і хрэстаматый.

Па-першае, вызначаны па жанравай класіфікацыі, як парадыйны, наш бядак палясоўшчык трактуецца выключна такім і пераважна ў гэтым значэнні вось ужо блізка сто год. Па-другое, заўважце, і з’явіўся Тарас, як даводзяць літаратурныя летапісцы, галоўным чынам дзеля таго, каб змагацца з самым страшным для сябе ворагам — «эстэтыкай класіцызму». Па-трэцяе, нават мова яго, аказваецца, бярэ свой непасрэдны пачатак ад высокага «штылю», якім складзена «Павіншаванне пратаіерэю».

Няўжо ўсё значэнне «Тараса на Парнасе» толькі ў яго парадыйнасці? Што ж, тады па славутай тэорыі міграцыі адвечных сюжэтаў яго лёгка было б паставіць у залежнасць, скажам, ад Дантавага «Раю», якому да часу нараджэння беларускага палясоўшчыка налічвалася ўжо добрага паўтысячагоддзя.

А даверыўшыся фармальнай логіцы, мы сягоння маглі б ужо сцвярджаць, што Тарас — ніхто іншы, як папярэднік Васіля Цёркіна, які трапіў у рай, створаны пазнейшымі багамі.

Абарона сваёй годнасці, радасць спазнання і непераможнасці жыцця, уласцівыя светаадчуванню працоўнага чалавека, заўсёды служылі народнаму мастацтву.

Казачны герой Іван-дурань, прастачок, якім хацелі бачыць яго ідэалісты, і сам не адмаўляўся ад звычай-

най маскі, але заўсёды і ўсюды выходзіў пераможцам, пакідаючы ў дурнях сваіх праціўнікаў.

Так на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва ішло і ідзе змаганне паміж матэрыялістычным светапоглядам, уласцівым народу, што жыве на рэальнай зямлі, і ілюзіямі прапаведнікаў «таго свету».

Лепшыя традыцыі эпічнасці, жывой мовы, вострай сатыры, якія ўвабраў у сябе «Тарас на Парнасе» з народнай паэзіі, арганічна ўвайшлі ў творчасць Багушэвіча, узбагацілі паэзію Купалы, прынеслі заслужаную славу такому магутнаму манументу нашай літаратуры, як «Новая зямля» Якуба Коласа.

Наша безыменная паэма даўно ўжо заваявала шырокую папулярнасць у савецкіх чытачоў.

Мы ганарымся тым, што яе першы пераклад на рускую мову належыць М. Лазінскаму — выдатнаму знаўцу сусветнай паэзіі, вядомаму сваёй самаахвярнай працай па перакладу Дантавай «Боскай камедыі».

Нядаўна свой пераклад «Тараса на Парнасе» апублікаваў старэйшы друг беларускай літаратуры Міхаіл Ісакоўскі.

Святочным падарункам будзе выданне паэмы ў арыгінале і ў рускім перакладзе для ўсіх, хто любіць і шануе беларускую паэзію.

Упершыню «Тарас на Парнасе» выдаецца з мастацкімі ілюстрацыямі, трэба сказаць, вартымі яго літаратурных якасцей.

Шчырыя намаганні нашых выдаўцоў парадаваць чытача прыемным сюрпрызам няхай паслужаць дакорам многім з нас, пісьменнікаў і крытыкаў, якія яшчэ так мала прыклалі сіл для вывучэння і даследавання выдатнай ролі гэтага народнага шэдэўра і яго значэння ў гісторыі беларускай літаратуры.

Волаты *

Янка Купала і Якуб Колас... Чыё сэрца не адгукнецца пачуццём глыбокай пашаны да грамадскага подзвігу гэтых двух слаўных сыноў беларускай зямлі, якія навечна ўвойдуць у народную памяць, як казачныя браты-волаты, што разам ўзняліся на змаганне за народнае шчасце, і гэтаму змаганню аддалі ўсе свае сілы, жыццё і талент.

Мінаюць год за годам, аддаляецца час, калі жылі і тварылі паэты, а значэнне іх спадчыны становіцца ўсё большым і шырэйшым.

Янку Купалу і Якуба Коласа цяпер шануюць не толькі ў нашай краіне. Іх імёны сталі вядомымі ва ўсім свеце. Сёння Купалу і Коласа на сваёй мове чытаюць многія народы. Іх творчасць стала гордасцю савецкай літаратуры.

Прайшло паўвека з часу з’яўлення першых твораў нашых выдатных песняроў, а іх дзейсная сіла, іх прыгажосць застаюцца такімі ж свежымі, прывабнымі і хвалюючымі, нібы яны пісаліся ў нашыя дні. Многія і многія пакаленні будуць чытаць і захапляцца гэтай чароўнай маладосцю іх творчасці, хараством іх думак і пачуццяў.

Паэзія Купалы і Коласа неўміручая, як неўміручы сам народ, яго слава, яго гісторыя. Вялікі подзвіг паэтаў, якія звязалі сваю творчасць з самымі запаветнымі спадзяваннямі народа, з барацьбой за яго вызваленне, за яго шчасце, стаў увасабленнем народнага подзвіга.

I гэта не дзіўна. Таму што жыццё і творчасць вялікіх песняроў назаўсёды зліліся з гісторыяй народа ў яе самых яркіх і выдатных падзеях. Біяграфія Янкі Купалы і біяграфія Якуба Коласа — гэта адначасова і біяграфія нашага народа на самых рашаючых этапах яго барацьбы за сваё вызваленне, за свой гістарычны лёс. На цяжкую, пакутную, але пачэсную і слаўную дарогу ўзышоў калісьці броварны чорнарабочы, тады

* Уступная прамова на ўрачыстым вечары ў Ленінградскім доме пісьменніка, прысвечаным 75-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

яшчэ нікому невядомы Янка Купала. I на гэтай дарозе з самых першых крокаў яго падтрымалі нашы кроўныя браты — рэвалюцыйныя рускія рабочыя, перадавыя рускія інтэлігенты. Характэрна, што першы верш Купалы «Мужык» быў надрукаваны ў мінскай рускай газеце «Северо-Западный край», газеце, якой цікавіўся Ленін, якая была цесна звязана з дзейнасцю сацыялдзмакратаў на Беларусі. У рускай газеце верш на беларускай мове — гэта было сапраўднай брацкай падтрымкай голасу беларускага паэта з боку перадавой рускай грамадскасці. Гэтую акалічнасць асабліва важна падкрэсліць, таму што на працягу ўсёй сваёй творчасці і Янка Купала і Якуб Колас адчувалі няспынную ўвагу, дапамогу і падтрымку з боку самых выдатных сыноў рускага народа, з боку рускіх братоў і сяброў.

Першымі літаратурнымі настаўнікамі Якуба Коласа былі вялікі рускі байкапісец Крылоў, а пазней Пушкін, з творамі якога, як сцвярджаў сам паэт, ён не разлучаўся ў маленстве, будучы пастушком. «Розумам я тады, магчыма, не ўспрымаў яшчэ прыгажосці думак гэтай бессмяротнай паэзіі, але дзіцячым сэрцам сваім адчуваў непераадольную ўладу чароўнага пушкінскага верша, гармонію формы і зместу, яго шматгалосны водгук у маёй душы».

Літаратурная традыцыя Пупікіна адметна на ўсёй творчасці Якуба Коласа. Ідэя свабоды чалавека, эпічная шырыня і пластычнасць паэтычных вобразаў і пейзажаў Пушкіна ўладарна ўвайшлі ў свядомасць песняра з ранніх год. Яркім сведчаннем гэтага з’яўляюцца словы самога Якуба Коласа: «Калі б не было Пушкіна з яго «Анегіным», одай «Вольнасць» і «Пасланнем у Сібір», «Капітанскай дачкой» і казкамі,— не было б, напэўна, і маіх паэм «Новая зямля» і «Рыбакова хата», маёй лірыкі і прозы».

Янка Купала і Якуб Колас упершыню сустрэліся япічэ ў маладыя свае гады. Іх вялікае сяброўства было жыватворчай крыніцай для беларускай літаратуры, для яе росту, развіцця і ўдасканалення. Надзвычайная заслуга нашых народных паэтаў заключаецца ў тым, што яны першымі ў новай беларускай літаратуры ва ўсёй велічы і праўдзівасці раскрылі вобраз і характар чалавека працы. У процілегласць літаратуры, якая Імкнулася абсмяяць працоўнага беларуса, прынізіць

яго чалавечую годнасць або — наадварот — намаляваць яго саладжава-сентыментальным мужычком, Купала і Колас паказалі сапраўды нацыянальны характар народа, раскрылі нам нязмерныя багацці народнай душы, высокія духоўныя якасці працоўнага чалавека.

Янка Купала і Якуб Колас на ўвесь рост намалявалі вобраз працоўнага беларуса і паказалі яго ўсяму свету і, як трапна заўважыў К. Крапіва, знадворна гэты вобраз як быццам падобны на той, што малявалі і сентыментальныя лібералы: і лапці, і світка, і змрочны фон, і ўсё ж гэта зусім іншы вобраз. Справа ў тым, што праз дзіравую світку нашы народныя паэты ўбачылі жывое чалавечае сэрца працоўнага беларуса, яго спрадвечную мару аб лепшай долі, яго гарачае жаданне і гатоўнасць скінуць з сябе сацыяльны і нацыянальны прыгнёт.

Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя паклала канец гістарычнай несправядлівасці. Збылася мара паэтаў: беларусы сталі людзьмі звацца.

Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў як волат, He гнуў плеч ніколі, Каб здабытую свабоду

Зналі, шанавалі I у цяжкую прыгоду

Усталі грознай хваляй...

3 такім палымяным наказам звяртаецца Янка Купала да народа, да нашай моладзі ў тыя векапомныя дні.

Дарагім і блізкім сэрцу Янкі Купалы і Якуба Коласа на працягу ўсяго жыцця быў горад, які цяпер носіць імя вялікага Леніна, жыватворчая скарбніца выдатных традыцый рэвалюцыйных барацьбітоў, скарбніца рускай культуры, горад, да якога кіраваліся пагляды, імкнуліся думкі і пачуцці ўсіх перадавых людзей, хто аддаваў свае сілы, веды і талент барацьбе за вызваленне працоўных.

Як вядома, Янка Купала ў дні сваёй маладосці тут жыў, працаваў і вучыўся. Прыехаўшы сюды ўвосень 1909 года, Купала паступае на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Паэт прыехаў са сваёй першай кні-

Гай «Жалейка», якая, дарэчы сказаць, год ііераД гэтым выйшла ў гэтым горадзе. Гэта не просты, гэта не звычайны факт біяграфіі Купалы. Сёння, калі ў шчырым сяброўскім асяроддзі пісьменнікі Лепінграда ўшаноўваюць вялікіх песняроў Беларусі, мы, беларускія літаратары, не можам не выказаць самыя сардэчныя словы нашай глыбокай пашаны, нашай любові гэтаму роднаму для нас гораду, гораду душэўнай гасціннасці, гораду-другу. Сярод многіх дарагіх рэліквій нашай дружбы мы з асаблівым хваляваннем бяром у рукі Купалаву «Жалейку», выдадзеную тут, у вашым горадзе, роўна пяцьдзесят год таму назад. Так, гэта піцерскія рабочыя сваімі рукамі набралі, надрукавалі і выпусцілі ў свет першую кнігу тады яшчэ невядомага беларускага паэта, які сёння з’яўляецца гордасцю і славай савецкай паэзіі.

Пецярбургскі перыяд у жыцці Янкі Купалы адзначаны кіпучай творчай дзейнасцю. Ён шмат чытаў, грунтоўна пазнаёміўся з рускай літаратурай, з новымі творамі Максіма Горкага. Следам за «Жалейкай» тут з’явіліся яго кнігі: «Гусляр», «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Паўлінка» і «Шляхам жыцця».

Тут, у гэтым дарагім усім нам горадзе, у 1913 годзе выйшлі ў свет творы Якуба Коласа: «Нёманаў дар», «Апавяданні вершам», «Тоўстае палена», «Батрак» і іншыя.

У наш час выхад кніг беларускіх пісьменнікаў у перакладах нашых сяброў у Ленінградзе — ужо не рэдкая з’ява, і гэта ёсць найвялікшае дасягненне нашага братняга сяброўства.

Нашы ленінградскія сябры аддаюць нямала сваіх сіл для таго, каб паказаць савецкім людзям усе лепшыя творчыя здабыткі Беларусі, якія вызначаюць яе новае аблічча, яе новых людзей, яе сённяшні шчаслівы дзень.

Падзяка сябрам *

He ўпершыню Масква так гасцінна сустракае беларускіх пісьменнікаў, беларускіх артыстаў і мастакоў. Пятнаццаць год таму назад адбылася першая Дэкада нашай літаратуры і мастацтва ў Маскве. Шэсць год таму назад, у дні трыццацігоддзя беларускай рэспублікі, нашы пісьменнікі былі таксама гасцямі вялікай сталіцы. Яны выступалі на заводах, фабрыках, у навучальных установах, у воінаў Савецкай Арміі, у падмаскоўных калгасах, знаёмячы працоўных Масквы са сваімі творамі.

I вось нашы пісьменнікі, нашы артысты, нашы музыканты, нашы мастакі, нашы майстры народнай творчасці зноў у Маскве — на другой Дэкадзе беларускай літаратуры і мастацтва.

Можаце сабе ўявіць, з якім хваляваннем рыхтаваліся мы да гэтай сустрэчы з вамі. Прызнаемся вам шчыра, што не адно толькі пачуццё радасці новай сустрэчы хвалявала нашы сэрцы. Кожны з нас, удзельнік дэкады, добра адчувае і разумее тую высокую адказнасць, якую ён узяў на сябе перад самымі патрабавальнымі, самымі строгімі — а таму і самымі справядлівымі,— нашымі суддзямі, нашымі сябрамі — нашымі маскоўскімі чытачамі, слухачамі і гледачамі.

Дарагія таварышы масквічы! Радасна разумець, што не толькі гэтымі сустрэчамі вычэрпваецца наша знаёмства. Вось чаму, калі сёння некаторыя з вас, хто прыйшоў сюды, скажуць пра таго або іншага нашага пісьменніка, артыста: «Мы, здаецца, недзе сустракаліся», дык гэта будзе не толькі вясёлым кінажартам, але і фактам нашых сапраўды больш частых сустрэч, нашага знаёмства і сяброўства.

Так, мы з вамі сустракаліся, таварышы масквічы. Сустракаліся не раз і не два і не недзе, а ў нашай роднай Маскве. Нам прыемна, што чытачы маскоўскіх бібліятэк з цікавасцю чытаюць паэмы і вершы нашых

* Уступнае слова на ўрачыстым вечары ў Палацы культуры Маскоўскага аўтазавода, прысвечаным адкрыццю Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры.

народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, нашых вядомых паэтаў Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пятра Глебкі, Пімена Панчанкі, Кастуся Кірэенкі, Аляксея Зарыцкага, Максіма Лужаніна, Антона Бялевіча, Анатоля Вялюгіна. Кнігі нашых празаікаў, якія выйшлі ў маскоўскіх выдавецтвах, таксама паспелі заваяваць сімпатыі многіх чытачоў. Гэта раманы «Векапомныя дні» Міхася Лынькова, «Глыбокая плынь» Івана Шамякіна, «Мінскі напрамак» Івана Мележа, «Сустрэнемся на барыкадах» Піліпа Пестрака, аповесці і апавяданні Янкі Брыля, Усевалада Краўчанкі, Тараса Хадкевіча, Макара Паслядовіча, раманы і аповесці нашых выдатных пісьменнікаў Кузьмы Чорнага, Змітрака Бядулі, Эдуарда Самуйлёнка, Хвядоса Шынклера.

У тэатрах Масквы ўжо доўгі час ідуць спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў: вострая, сатырычная камедыя нашага старэйшага драматурга Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошні» і камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!»

3 кожным годам мы сустракаемся ўсё часцей і часцей, знаёмімся ўсё бліжэй і бліжэй. У гэтым найвялікшая заваёва нашага жыцця, калі ўсё лепшае, што ствараецца ў сям’і братніх народаў, становіцца здабыткам усёй шматнацыянальнай сацыялістычнай культуры. А гэта ў першую чаргу і дзякуючы таму, што ёсць на савецкай зямлі вялікая, магутная і цудоўная сіла, імя якой — братэрства народаў.

У нашым штодзённым побыце гэтыя глыбінныя выяўленні братніх нацыянальных сувязей, узаемнага абмену і духоўнага ўзбагачэння сталі ўжо настолькі звычнымі, што мы асабліва і не задумваемся над іх выключным значэннем для бурнага росту, развіцця і будучыні нашай вялікай сацыялістычнай культуры.

I сапраўды, гэта ўжо сталася нашай натуральнай патрэбай, неабходнасцю і імкненнем ведаць усё лепшае, усё найболей цудоўнае, што ёсць у літаратуры, у мастацтве кожнага народа.а,

Задушэўныя песні Міхаіла Ісакоўскага спяваюць — і заўважце, спяваюць па-руску карэйскія дзяўчаты, якія прыязджалі да нас у госці. Гэта не значыць, што на рускай мове ім найбольіп зразумела хараство гэтых песень. He, не зразумеўшы і па-сапраўднаму не адчуў-

шы іх зместу, перш за ўсё на сваёй роднай мове наўрад ці змаглі б яны спяваць іх з такой чароўнай паэтычнасцю, як спяваюць яны «На закате ходнт парень». I самае дзіўнае, што ўсе мы, хто слухаў гэты мілы дзявочы ансамбль і ў Мінску, і ў Маскве, адкрьівалі для сябе нейкія зусім новыя, яшчэ можа быць не поўнасцю ўсвядомленыя намі асаблівасці гэтага ўзаемнага духоўнага ўзбагачэння. Так, здаецца, песня, якую мы спяваем дзесяткі год, прайшоўшы праз сэрца другога народа, раптам зазіхацела перад намі нейкімі зусім іншымі, яшчэ больш прывабнымі адценнямі!

За гады Савецкай улады і, асабліва, пасля Першага Усесаюзнага з’езда пісьменнікаў, пасля палымянага закліку М. Горкага да братняга супрацоўніцтва шматнацыянальнай савецкай літаратуры рускімі перакладчыкамі — паэтамі і празаікамі прароблена праца, якую мы ацэньваем як творчы подзвіг нашых сяброў.

Кожны пісьменнік, які жыве ў братняй рэспубліцы і піша на сваёй роднай мове, будучы перакладзены на рускую мову, сапраўды трымае ў сваім творчым жыцці самы адказны экзамен перад найвялікшай чытацкай аўдыторыяй. Пераклад на рускую мову адкрывае перад ім шырокую дарогу да сэрцаў не толькі савецкіх чытачоў, але і да сэрцаў сяброў за межамі нашай Радзімы, Так, безумоўна, дзякуючы перакладам на рускую мову, сталі шырока вядомы ў свеце самыя лепшыя творы і беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

3 асаблівым пачуццём мы выказваем сёння сваю самую задушэўную ўдзячнасць нашым братам — рускім пісьменнікам, пісьменнікам Масквы і Ленінграда за іх нястомную, адказную, пачэсную і, можа бьіць, не зусім яшчэ ацэненую ўсімі намі, вялікую працу перакладчыкаў, якія, па сутнасці, нанава адкрываюць творы нашых нацыянальных пісьменнікаў для мільёнаў савецкіх чытачоў.

I калі сёння мы радуемся і ганарымся, што на кніжных паліцах бібліятэк Масквы і Ленінграда, Кіева і Мінска, Тбілісі і Баку стаяць побач цудоўныя кнігі Пушкіна і Лермаптава, Тараса Шаўчэнкі і Лесі Украінкі, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Шата Руставелі і Нізамі Ганджэві,— дык гэта наша агульная вялікая радасць, наша агульная вялікая гордасць, дарагія рускія сябры і таварышы!

Гэта радасць перш за ўсё таму, што большасць людзей нашага пакалення добра памятаюць, якою была Беларусь якіх-небудзь тры-чатыры дзесяткі год назад. Хто з нас яшчэ са школьнае лавьі не памятае гэтых радкоў:

Стыдно робеть, закрываться перчаткою, Ты уж не маленькнй!.. Волосом рус, Вндншь, стонт, нзможден лнхорадкою, Высокорослый больной белорус: Губы бескровные, векн упавшне, Язвы на тоіцнх руках, Вечно в воде по колено стоявшне, Ногн опухлн; колтун в волосах...

Ужо адно тое, што вялікі пясняр гора народнага, апісваючы, як паднявольны народ праз балотную твань і дрыгву пракладае чыгунку, выхапіў сваім трапным паглядам з масы знясіленых і галодных людзей і намаляваў партрэт беларуса, гаворыць аб геніяльнай праніклівасці рускага паэта, што ўбачыў, якою цяжкай, пад’ярэмнай і пакутнай была доля нашага народа.

Нічога дзіўнага, што яшчэ да нядаўняга часу Беларусь уяўлялася многім як суцэльныя непраходныя палескія балоты, цёмныя дрымучыя лясы і пушчы, бедная пясчаная зямля, курныя хаты, даматканыя світкі, лазовыя лапці і цяжкія хваробы — ліхаманка і каўтун.

Заклятыя ворагі народа — паслугачы чужаземных захопнікаў імкнуліся ператварыць усе гэтыя адзнакі гора народнага ў своеасаблівы нацыянальны культ, вызначыць як тыповыя рысы беларускага характару. Яны цягнулі наш народ у цемру і галечу, каб зручней было пасадзіць на яго шыю «цывілізаванага» спярша кайзераўскага, а потым гітлераўскага акупанта.

Толькі вялікай партыі камуністаў, толькі народу, які назаўсёды скінуў ярмо рабства, па сіле сталі такія гіганцкія пераўтварэнні, як асушэнне і распрацоўка адвечных палескіх нетраў, заваяванне ў балота самых багатых урадлівых зямель. Сёння ўжо цэлае пакаленне беларусаў не ведае, што такое «каўтун», аб якім пісаў Някрасаў, малюючы аблічча беларуса.

Беларускія магутныя аўтамабілі з сярэбранай эмблемай белавежскага зубра на радыятары, беларускія трактары, веласіпеды, матацыклы, станкі, піяніна, радыёпрыёмнікі і тэлевізары, шоўк, сукно, запалкі, па-

пера, цэмент, шкло і крышталь — вось далёка няпоўны пералік прадукцыі нашай прамысловасці, шырока вядомай у Савецкім Саюзе і за мяжой.

Беларуская мова, мастацтва, літаратура ўжо дасягнулі той ступені развіцця, якая ўласціва сапраўднай гістарычнай сталасці народа. Беларускае слова, беларуская песня сёння гучаць на ўсіх мовах братніх народаў, на мовах свету.

Вось у чым наша нацыянальная гордасць, гордасць нашай беларускай зямлі, усяго нашага мужнага, сумленнага і працавітага народа.

Так пры дапамозе і падтрымцы свайго старэйшага рускага брата выйшаў беларус на шырокія і светлыя прасторы свайго свабоднага і шчаслівага жыцця. Нездарма ўсе лепшыя надзеі і спадзяванні, усе самыя высокія думы і запаветныя пачуцці народа звязаны назаўсёды, навечна з велічным вобразам волата, які рве ланцугі рабства і прыгнёту і яднае ў адну сям’ю ўсё новыя і новыя народы, плямёны і расы зямное планеты.

Прарочныя словы сказаў слаўны сын беларускага народа Янка Купала:

3 Масквы, з Крамля хадой удумнай, Усенароднай чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць.

1955

Вернасць брацтву

Ёсць на Магілёўшчыне паселішча, якое ў цяжкія дні вайны людзі назвалі Тапывалдыеўка. На першы слых гэта крыху нязвычная назва. Але для тых, хто хацеў уславіць гераічныя справы, якія тварыліся ў ваколіцах вёскі, імя ўзбека Тапывалдыева было ўжо легендай.

Дваццацігадовы юнак, якога любоўна звалі Толік Казбек, быў камандзірам разведчыкаў партызанскага атрада пры Шклоўскім райкоме партыі. Подзвігі гэтага бясстрашнага чалавека залатымі літарамі ўпісаны ў гераічную эпапею партызанскай барацьбы на Беларусі.

Кожнае імя, стаўшы легендай, належыць гісторыі. Але якой гордасцю поўняцца пачуцці сучаснікаў, разумеючых сваю непасрэдную адказнасць за самую гісторыю. На высокі подзвіг ў найцяжэйшыя выпрабаванні жыцця падымаецца самы звычайны чалавек, здольны на самаахвярнасць і ў час, калі гераізм складаецца з будзённых спраў, з клопатаў, што патрабуюць рашучасці, перакананасці і веры ў перамогу.

Праслаўлены беларускі партызан Герой Савецкага Саюза Мамадалі Тапывалдыеў вось ужо болей дваццаці год у сябе на радзіме ўзначальвае адзін з лепшых калгасаў Ферганскай даліны — калгас «Камунізм».

Вялікая мэта, што напісалі на сваім сцягу калгаснікі вымагала ад кожнага, а ад старшыні ў першую чаргу, пад час няменшага напружання сіл і самаахвярнасці, чым у суровыя ваенныя гады. Распачынаў наш Толік Казбек з кішлака ў некалькі гліняных кібітак, дзе не было за што рук зацяць. Дый і саміх рук у калгасе было гэтак мала, што партызанскі разведчык рашыў прасіць падтрымкі ў сваіх баявых сяброў. Верныя брацкім пачуццям, на дапамогу свайму камандзіру з сем’ямі прыехалі будаўнікі Мікалай Афанасенка, Уладзімір Завадскі і Іван Курашоў.

Цяжка распачынаўся калгас, ставіліся яго першыя хаты, і ажывала зямля, якую трэба было метр за метрам адваёўваць у пясчанай пустьіні.

Якім стаў калгас, як жывуць там людзі, мы бачылі сваімі вачыма. Вандруючы па Фергане вясной 1966 года ў час Дэкады беларускай літаратуры і мастацтва ва Узбекістане, нашы паэты і артысты цэлы тыдзень былі гасцямі Тапывалдыева, які Беларусь лічыць сваёй другой радзімай. У беларускай вёсцы Пасырава жыве дарагая яму жанчына Ганна Захараўна Рылькова, што ў самыя горкія хвіліны вайны ўратавала ўзбекскага юнака, прыняла яго за сына. I цяпер гэты дужы, прысадзісты, з белымі серабрынкамі ў валасах мужчына змаўкае ў пашане, калі вымаўляецца імя старой жанчыны. Для яго яна — маці на ўсё жыццё. Прымаючы нас у сваім доме, ён, як самыя дарагія рэліквіі, паказваў пісьмы, што піша яму беларуская маці. Ён чытаў іх, перапыняючыся пасля кожнага слова, а потым нечакана адвярнуўся да акна, каб схаваць твар.

Такія хвіліны бываюць не часта ў людзей, калі слова становіцца бездапаможным, калі трэба пабыць хоць трошачкі сам-насам з сабою. Цяпер ужо сам бацька вялікай сям’і, ён не можа прапусціць ні аднаго лета, каб не пабываць у названай маці, не пабачыцца з сябрамі свайго нялёгкага юнацтва.

У чалавечай душы свае законы шчасця. Можа, каму здасца дзівацтвам, што чалавек за блізкі свет, вяртаючыся дамоў, вязе з Беларусі дзесятак маленькіх сасонак з роднай для іх карэнняў зямлёй, каб пасадзіць перад вокнамі сваёй хаты ў далёкім Узбекістане. Сасонкі прыняліся. Цяпер гэта ўжо ладныя дрэвы. Хто ведае, аб чым яны шумяць пад шчодрым ферганскім сонцам, што яны гавораць душы гэтага ціхага, павольнага ў рухах чалавека, у якога кожнае слова мае сваю цану...

Адлегласць паміж Беларуссю і Узбекістанам не такая ўжо вялікая, калі ад сэрца да сэрца ідуць правады, самыя надзейныя ў свеце.

3 глыбокай узрушанасцю я гавару аб гэтай шчырай блізкасці і сяброўстве не толькі ў паэтычным сэнсе.

3 давён-даўна паміж беларусамі і ўзбекамі нарадзіліся, растуць і ўмацоўваюцца сувязі, якія вытрымалі вялікія і суровыя выпрабаванні.

Яшчэ на зары рэвалюцыйных баёў, калі нашы ўскраінныя народы рабілі свае першыя спробы вырвац-

ца з глухіх сцен праклятай самадзяржаўнай турмы, узбекі і беларусы, хоць і гаварылі на розных мовах, знайшлі агульную і зразумелую мову брацкай салідарнасці. Удзельнікі гераічнага паўстання 1863 года, сасланыя ў далёкія туркестанскія краі, знаходзілі не толькі прытулак, але і гарачую падтрымку аднадумцаў па сумеснай барацьбе.

Асабліва пашырыліся і загартаваліся брацкія сувязі паміж узбекамі і беларусамі ў гады першай рускай рэвалюцыі і ў дні Вялікага Кастрычніка.

Мы ганарымся, што рабочы-рэвалюцыянер беларус Я. I. Бабок бьіў адным з арганізатараў першай падпольнай друкарні ў Ташкенце, што ў склад першага Савецкага урада Узбекістана ўваходзілі нашы землякі: П. М. Лепяшынскі — намеснік народнага камісара асветы і Е. П. Дубіцкі — народны камісар шляхоў зносін.

Нечуваныя выпрабаванні, што выпалі на долю ўсіх савецкіх людзей у гады Айчыннай вайны, паказалі ўсяму свету, на што здолыіы народы, аб’яднаныя ў магутнай брацкай сям’і.

Вялікая перамога каштавала незлічоных ахвяр.

I нам, беларусам, на чыёй зямлі пралілося столькі крыві нашых братоў, дорага кожнае імя, дарагая кожная рэліквія брацтва.

Болем сціскаецца сэрца, калі мы вымаўляем незабыўнае імя вядомага ўзбекскага паэта, салаўя Ферганскай даліны Султана Джуры, які аддаў сваё цудоўнае жыццё за Беларусь. Яго магіла ў вёсцы Казярогі Лоеўскага раёна свяшчэнная для нас.

За храбрасць і адвагу ў час фарсіравання Дняпра і Сожа Героямі Савецкага Саюза сталі старшы лейтэнант Якубаў Гулям, сержанты Хабіеў Вільдан і Джура Султанаў. Праслаўленыя ўзбекскія генералы Сабір Рахімаў і Файзула Кархаджаеў камандавалі часцямі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.

Беларускія пісьменнікі, многія з якіх у гады вайны былі на перадавых лініях фронту і ў партызанскіх атрадах, з пашанай называюць імёны сваіх узбекскіх сяброў — паэтаў Назармата, Адхама Хамдама, Адхама Рахмата, якія са зброяй у руках вызвалялі беларускую зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Мы высока цэнім іх патрыятычныя творы, прысвечаныя Беларусі.

3 законнай гордасцю мы аддаём пашану ўзбекскаму народу за яго шчырую падтрымку і дапамогу ў самыя горкія часіны суровага выпрабавання.

Нездарма народная мудрасць гаворыць, што сябры пазнаюцца ў бядзе.

Сапраўднымі сябрамі спазналі мы ўзбекаў, калі, пазбаўлены роднай зямлі і прытулку, ва ўзбекскай сталіцы — сонечным Ташкенце знайшоў свой дом, быў атулены ўвагай і клопатамі выдатны сын беларускага народа Якуб Колас. Тут ім быў напісаны вялікі эпічны твор — паэма «Адплата», тут нарадзіліся яго вершы, прасякнутыя глыбокай любоўю да ўзбекскай зямлі: «Салар», «На захадзе сонца», «Узбекістану».

Незабыўным святам брацтва былі нашы сустрэчы на ўзбекскай зямлі.

Мы бачылі, як спрадвечныя пяскі Галоднага стэпу ператвараюцца ў сады, пазнаёміліся з калгаснікамі Ферганы, што вырошчваюць белае золата — бавоўну, з геолагамі, што адкрылі вялікія багацці сапраўднага золата пад Бухарой, з ткачамі Маргілана, шоўк якіх славіцца на ўвесь свет, з рыбакамі Арала, шахцёрамі Ангрэна, чабанамі Харэзма.

3 пачуццямі асаблівай удзячнасці за братнюю гасціннасць, за добрае і шчодрае сэрца нашых сяброў вандравалі мы як ў дзівоснай казцы па ўсім Узбекістане і рады былі, калі на яго прасторах разам з беларускімі песнямі чулі і песні беларускіх трактароў, бачылі магутныя самазвалы з белавежскім зубрам на радыятары. На Маргіланскім камбінаце, тканіны якога пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі, нам хвалілі прадзіва, якое пастаўляюць Маргілану ткачы Магілёва.

Так ніці сяброўства, якія не ведаюць адлегласці, мацуюць наша адзінства.

Сляпому лёсу было суджана выпрабаваць гэтыя пачуцці і ў час нашых урачыстасцей.

У заключны дзень беларускай Дэкады ўзбекскую сталіцу спасцігла бяда: падземная стыхія распачала сваю жахлівую расправу над горадам, якую ташкентцы трывалі на працягу некалькіх месяцаў. Але першыя ўдары няшчасця былі асабліва цяжкімі. I трэба аддаць чэсць мужнасці шматпакутнага горада, яго людзям, кіраўнікам рэспублікі, якія паказалі ўзор вытрымкі, спакою і сапраўднага чалавечага высакародства.

Уладзімір Дубоўка і Васіль Вітка.

Май 1966 г.

Эстонскія дзеці слухаюць беларускую казку. Красавік 1977 г.

Уладзімір Дубоўка і Васіль Вітка.

Май 1966 г.

Эстонскія дзеці слухаюць беларускую казку. Красавік 1977 г.

Нас, людзей, незнаёмых з асаблівасцямі такой небяспекі, гэта надзвычай уразіла і да глыбіні душы кранула, калі неўзабаве мы, госці, былі ўжо ў акружэнні сваіх гаспадароў, сваіх добрых сяброў Шарафа Рашыдава, Гафура Гуляма, Каміла Яшэна, Айбека, Уйгуна, Зульфіі, Хаміда Гуляма, Аскада Мухтара, Рахмата Файзі, Сяргея Барадзіна, хаця ў кожнага з іх была свая бяда, свае трывогі. Шмат хто з нашых узбекскіх таварышаў застаўся без прытулку, многія непакоіліся за лёс родных і блізкіх, што апынуліся ў раёнах, найболып пацярпеўшых у першую ж ноч. У нашых гаспадароў было даволі самых неадкладных турбот. Аб сур’ёзнасці становішча ў Ташкенце, аб увазе да яго ўсёй краіны і Савецкага урада сведчыла прыбыццё ў той жа дзень ва ўзбекскую сталіцу таварышаў Л. I. Брэжнева і A. М. Касыгіна. Была ўтворана ўрадавая камісія, ва ўсіх раёнах горада арганізаваліся аператыўныя штабы па ліквідацыі вынікаў землетрасення.

Гэтыя надзвычайныя паведамленні паявіліся на першых старонках усіх узбекскіх газет побач з вялікай хвалюючай сваёй задушэўнасцю, справаздачай аб заключным урачыстым вечары беларускай Дэкады ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета імя Алішэра Наваі. У тыя незабыўныя хвіліны братэрскай еднасці і мужнай вытрымкі перад небяспекай мы, пасланцы Беларусі, асабліва былі ўдзячны ўсім сваім верным сябрам — у асобе кожнага ташкентца, у асобе ўсяго ўзбекскага народа.

Ташкент, які даваў хлеб і прытулак тысячам выгнаннікаў вайны, пацярпеўшы няшчасце, і сам не застаўся бяздомным дзякуючы дапамозе і ўзаемнай выручцы ўсіх народаў-братоў. Горад, які паказаў мужнасць і стрыманасць у вялікай бядзе, стаў яшчэ болей дарагі і блізкі ўсім савецкім людзям.

Лаэтычныя радкі, сабраныя ў кнізе «Узбекістану»,— першыя водгукі незабыўных уражанняў, пачуццяў любві, захаплення і ўдзячнасці да ўзбекскай зямлі, да нашых сяброў.

Мы ўпэўнены, што дружба нашых народаў натхніць яшчэ многія старонкі новых кніг беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Пут, веіні!

Пачуцці брацтва паміж нашымі народамі, напэўна, бяруць свой выток з тых прадвечных часоў, калі назаўсёды з’ядналі нас светлыя воды адной ракі — латышскай Даўгавы і беларускай Дзвіны.

На працягу многіх вякоў ні латышы, ні беларусы не памятаюць такой часіны, калі б замуцілася плынь нашага сяброўства. Гісторыя ашчадна захоўвае падзеі, факты і рэліквіі народнага братэрства гэтак жа, як і кожны з нас паасобку высока шануе пачуцці ўзаемнага радаснага спазнання, душэўнага пранікнення і ўзбагачэнння ў часе сустрэч са сваімі дарагімі сябрамі.

Кожная з гэтых сустрэч — шчаслівы плён народнага супрацоўніцтва. Дэкады, тыдні, дні, прысвечаныя дасягненням братніх рэспублік, стаўшы жаданымі святамі, уваходзяць у жыццё кожнага з нас незабыўнымі старонкамі летапісу нашага сяброўства.

Прыгадваю сваё першае знаёмства з Латвіяй. Гэта было ўлетку 1954 года. Удвух з Піменам Панчанкам мы прыехалі на другі з’езд латышскіх пісьменнікаў. 3 якім душэўным хваляваннем адкрывалі мы для сябе гэтую цудоўную зямлю, спазнавалі яе людзей! Пасля заканчэння з’езда, нас, гасцей, павезлі ў сасновы бор паблізу Рыгі, дзе размешчаны унікальны музей народнай матэрыяльнай культуры. Пасланцы з усіх рэспублік Савецкага Саюза, мы хадзілі па лясных сцежках, знаёміліся з гісторыяй народа, яго побытам, нацыянальнымі звычаямі. Потым усе сабраліся на вялікай сонечнай паляне за шырокім палатняным абрусам, гасцінна разасланым на латышскай зямлі. I вось там многія з нас упершыню пачулі песню, якая потым стала любімай на ўсё жыццё. Яна ўзнікла непрыкметна, спакваля, як бы нарадзілася і загучала ў самой душы — спачатку ледзь чутна, потым усё мацней і мацней, пакуль не расправіла сваіх шырокіх крыл на вольнай выгодзе: пут, веіні —ветрык, вей!

Нам, беларусам, яна адразу ж здалася вельмі бліз-кай, знаёмай з маленства. Сапраўды, яе пранікнёная, задушэўная мелодыя нагадвае нашу «Ой не кукуй, зя-

зюленька...» I мы, яшчэ не ведаючы слоў, пачалі спяваць яе, як сваю родную.

Але душу песні, душу народа, які стварыў яе, зразумелі і адчулі не толькі мы, суседзі латышоў. Яе хараство, яе глыбокія пачуцці кранулі сэрцы ўсіх. Узяўшыся за рукі, мы спявалі яе гуртам, усёй сябрынай — рускія і ўкраінцы, беларусы і літоўцы, эстонцы і грузіны, азербайджанцы і армяне, казахі і ўзбекі.

Такія сустрэчы ніколі не забываюцца. Узнікаючы ў памяці праз многія гады, яны хвалююць як самыя дарагія адкрыцці. Магутны вобраз братэрскай еднасці людзей усіх нацыянальнасцей, якія спазнаюць душу кожнага народа цераз яго мастацтва, цераз яго песні, назаўсёды запаў у памяць. Можа быць, тады ўпершыню я зразумеў дружбу народаў у яе самым запаветным значэнні для кожнага з нас і ўсіх, хто жыве на неабдымна вялікай савецкай зямлі.

Гэта асабістыя, якія ёсць у сэрцы кожнага, свае ўласныя вобразы сяброўства, але з асаблівай гордасцю думаем мы пра ўсе тыя слаўныя гістарычныя заваёвы, якія назаўсёды з’ядналі сэрцы нашых народаў.

У памяці народнай высока шануюцца свяшчэнныя для нас імёны патрыётаў, якія першымі зразумелі, што нашы народы паасобку ніколі не дасягнуць свайго шчасця, што, толькі аб’яднаўшыся пад ленінскім сцягам, мы спраўдзім свае спадзяванні.

Імем Яна Фабрыцыуса названы вуліцы ў Мінску, Віцебску і Полацку. Гэты праслаўлены палкаводзец дарагі беларусам. Ён мужна абараняў ад імперыялістаў нашу маладую рэспубліку. У самым цэнтры Мінска на высокім пагорку пад старымі соснамі гарадскога парка свята захоўваецца магіла камандзіра 10 дывізіі, члена Рэўваенсавета 16 арміі Анса Эрнэставіча Даўмана, які паў смерцю храбрых у 1920 годзе. Адна з прыгажэйшых вуліц Рагачова носіць імя Адольфа Цымермана. Гэта быў зусім яшчэ юнак, які пачынаў пісаць вершы, аддаў сваё жыццё за горад на Дняпры як бальшавік, як ваенны камісар.

Так паэзія і зброя, з’яднаўшыся між сабой, служылі рэвалюцыі і братэрству нашых народаў.

Пачатак блізкім сувязям і сяброўству паміж пісьменнікамі Латвіі і Беларусі паклаў вялікі Ян Райніс, які дасканала ведаў нашу літаратуру, з цікавасцю

сачыў за творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, глыбока шанаваў беларускія народныя песні і казкі. Па ініцыятыве і пры дапамозе Яна Райніса ў Рызе, Даўгаўпілсе і Люцынцы была пастаўлена Купалава «Паўлінка». У 1926 годзе прыезд выдатнага песняра Латвіі ў Мінск быў вялікай падзеяй, якая яшчэ болей умацавала нашы сяброўскія сувязі. Творы Райніса ў перакладзе беларускіх паэтаў — вядомыя ў нашай рэспубліцы. Яго паэтычная цудоўная казка «Ветрык, вей», пастаўленая Брэсцкім тэатрам, асабліва палюбілася моладзі.

3 года ў год шырацца слаўныя традыцыі нашага супрацоўніцтва. Сёння ўжо цяжка пералічыць усе творчыя намаганні, якія прыкладалі і прыкладаюць лепшыя паэты і пісьменнікі Латвіі дзеля ўзаемнага духоўнага ўзбагачэння нашых народаў.

Яшчэ на памяці, як вялікія святы культуры, дэкады латышскай літаратуры ў нас, на Беларусі, і беларускай — у Латвіі.

Незабыўныя сустрэчы пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў з працоўнымі, новыя знаёмствы — усё гэта знаходзіць не толькі радасны водгук, але і выяўленне ў рэальных справах супрацоўніцтва. На сцэнах латышскіх тэатраў ідуць п’есы беларускіх драматургаў. Карціны латышскіх мастакоў упрыгожваюць нашы выставачныя залы. Штогод беларускія чытачы сярод навінак літаратуры атрымліваюць кнігі паэзіі і прозы нашых латышскіх сяброў. У 1960 годзе Латвійскае дзяржаўнае выдавецтва падаравала сваім чытачам кнігу нашай сучаснай паэзіі «Беларуская сасна», над падрыхтоўкай якой працавалі ўсе лепшыя паэты Латвіі. He так даўно, усяго тры гады таму назад, у выдавецтве «Ліесма» выйшаў новы анталігічны зборнік беларускіх паэтаў пад назвай «Хлеб-соль» з чулай, сардэчнай прадмовай народнага паэта Латвіі Яніса Судрабкална.

3 пачуццём глыбокай удзячнасці мы, беларускія пісьменнікі, называем імёны сваіх латышскіх сяброў, што на працягу многіх год аддана і з натхненнем працавалі і працуюць як перакладчыкі і актыўныя прапагандысты нашай літаратуры. Гэта Юлі Ванаг, Еранім Стулпан, Мірдза Кемпэ, Ояр Вацыеціс, Валдзіс Лукс, Андрыс Веян, Імант Аўзінь, Арвід Грыгуліс,

Імант Ласманіс, Андрэй Валодзіс, Язэп Османіс, Ям Плотніек, Талрыд Руліс.

Мы, беларусы, ганарымся сяброўствам з латышамі, якія сваю вернасць народнаму братэрству сведчаць мужнасцю і самаахвярнасцю сваіх сыноў і дачок, гераічнымі працоўнымі подзвігамі ў імя Радзімы.

Шчырае дзякуй народу, які глыбока шануе сваю зямлю, стварыў такія песні, мастацтва, літаратуру, па якіх народы свету пазнаюць яго шчодры талент, яго добрае, чуйнае сэрца.

Цёплай ласкай авеяны, Ты дайшоў да душы, Мілы, ціхі, «Пут, веіні», Што пяюць латышы.

Няхай заўсёды гучыць нам шчырая песня даўняга сяброўства, песня нашай братняй еднасці!

1977

Апавяданне ў эстонскай дзіцячай літаратуры *

Ужо сам па сабе факт, што Усесаюзны савет па дзіцячай літаратуры аб’ектам свае ўвагі абраў творчасць дзіцячых пісьменнікаў Эстоніі, гаворыць пра многае.

Сапраўды, эстонская літаратура для дзяцей, бадай, адна з самых цікавых і моцных у агульнасаюзнай літаратуры.

I хоць мы, дзіцячыя пісьменнікі іншых рэспублік, мяркуем пра творчасць сваіх эстонскіх таварышаў па перакладах на рускую і на мовы сваіх народаў, але ў кожнага з нас ёсць падстава радавацца за вашы поспехі, і калі прызнацца, шчыра дык і добрай зайздрасцю пазайздросціць вам.

Ведаючы такіх пісьменнікаў, як Ральф Парве, Эно Раўд, Яан Раннап, Хельо Мянд, Хольгер Пукк, кнігі якіх перакладзены і ў нас, на Беларусі, я нядаўна перажыў пачуццё радаснага знаёмства яшчэ з многімі і многімі пісьменнікамі, чытаючы двухтомную анталогію сучаснай эстонскай дзіцячай прозы, выдадзеную ў Таліне ў 1975 годзе. Радасна, што ў вашай літаратуры для дзяцей працуюць такія старэйшыя пісьменнікі, як Элар Куус, чые апавяданні «Завея» і «Нябожчыцкая трава», напісаныя ў лепшых класічных традыцыях, я чытаў з асалодай, з адчуваннем адкрыцця таямніц слова, якімі валодаюць сапраўдныя мастакі. Такія творы — гэта карысны ўрок маладым нашым калегам. Два апавяданні, а ўвабралі яны ў сябе столькі матэрыялу, столькі падзей і пачуццяў, праз якія пазнаецца і бачыцца вялікі вопыт не аднаго чалавечага жыцця. На гістарычна сапраўдным факце перасялення беззямельных эстонцаў у Падольскую губерню пісьменнік моцна, ярка і ўражліва паказаў, як цяжка нараджалася, выпрабоўвалася часам тая магутная сіла нашага грамадства, якую мы завём дружбай народаў. Героі Элара Кууса, простыя, звычайныя людзі, у хвіліны цяжкіх выпрабаванняў заўсёды атрымліваюць перамогу.

* Даклад на пленуме Савета па дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў СССР у Таліне.

Няхай з апошніх сіл, на грані магчымасцей, але чалавек толькі пасля перамогі спазнае пра сябе самае галоўнае. Такое ўражанне робіць апавяданне «Завея». Юнак, які марыць пра ідэальна прыгожы подзвіг дзеля каханай жанчыны, у сілу абставін у часе вайны трапляе не на фронт, а на Камчатку, дзе на адзінокім маяку нясе сумную аднастайную службу. Але якраз пад час страшнай завеі выпадае яму выпрабаванне, на якое трэба было аддаць усе свае духоўныя і фізічнныя сілы. Чалавек ідзе на подзвіг у імя Радзімы.

А з якой філіграннай дакладнасцю слова піша для дзяцей і пра дзяцей Эрні Крустэн! Я не ведаю, як назваць яго цудоўную мініяцюру «Птушынае гняздо», у якой няма ні аднаго апавядальнага радка, ёсць толькі дыялог дзеда з унучкай. Што гэта — лірычная навела, верш у прозе? Магчыма, і тое, і другое. Але тут ёсць нешта куды большае — тонкі, мілы і мудры падтэкст, тая шматграннасць і піматмернасць слова, якімі валодаюць толькі майстры.

Пяцьдзесят пісьменнікаў пасялілася і прапісалася, не ведаю, як назваць, у двухкватэрным ці двухпавярховым доме — у двух тамах гэтай цудоўнай анталогіі. Тут і ветэраны дзіцячай літаратуры і яе навабранцы — людзі рознага жыццёвага і творчага вопыту, розных прафесій, і адна з гэтых прафесій, бадай, найбольш распаўсюджана сярод эстонскіх літаратараў, што пішуць для дзяцей, гэта — настаўнік. Як прыемна гэта гучыць, бо дзіцячы пісьменнік не можа не быць настаўнікам. He сумняваюся, што гэтая шчаслівая акалічнасць у многім спрыяе поспехам, творчай спеласці і высокаму педагагічнаму ўзроўню эстонскай літаратуры для дзяцей і юнацтва, багатай не толькі жанравай разнастайнасцю: апавяданні, аповесці і нават раманы, але і шырокім ахопам тэматычнага матэрыялу, пытанняў і праблем, жыццёва важных для сучаснай школы, сям’і і ўсёй нашай грамадскасці.

Шсьменнік і настаўнік — не ўсё так проста ў гэтым спалучэнні. He заўсёды яны знаходзяць агульную мову і ўзаемаразуменне, асабліва ў ацэнцы слова, яго магчымасцей. Для пісьменніка яно — вобраз, метафара, штуршок для думкі, для пучуцця, настрою. Для педагога болей важна функцыяльнае, інфармацыйнае прызначэнне слова.

Гэту рознасць крытэрыяў разумення слова і розных адносін да яго выдатна паказаў Яан Раннап у апавяданні «Характарыстыка».

Настаўніца дае заданне вучням — кожнаму напісаць характарыстыку свайго суседа па парце. Праблема маральнага выхавання ў школе пастаўлена ў непасрэдную залежнасць ад маральнага клімату ў сям’і, у асяроддзі дарослых. Дзеці, ужо ведаючы, як пішуцца характарыстыкі афіцыйныя, службовыя, па іх узору «характарызуць» адзін другога: «добрасумленна адносіцца да абавязкаў, праяўляе ініцыятыву, з’ўляецца членам...» А адзін з вучняў нават адзначыў «высокую» узнагароду свайго таварыша, які атрымаў «дыплом за беганне ў мяшку». Пісьменнік усё гэта перадае вельмі тонка і дакладна, з тым разумным і глыбокім падтэкстам, калі твор, напісаны для дзяцей, бадай, не меней карысна чытаць і дарослым.

Трэба аддаць належнае пісьменніку, які паслядоўна распрацоўвае гэту тэму. Так, гэта вялікая бяда Ha­mafi школы, якая ўсё яшчэ не ўмее спалучаць навучання з жывым вобразным мысленнем, так уласцівым кожнаму дзіцяці.

Я з вялікай прыемнасцю чытаў апавяданне Раннапа «Старая бочка» пра тое, як піянерважатая. зняверыўшыся ў сваіх здольнасцях выхавацеля, рашае зволіцца з працы, і дату падачы заявы аб звальненні піша крэйдай на бочцы з-пад бензіну, на той злашчаснай старой бочцы, якую дзеці так і не прыбралі з пустыра, дзе яна хацела расчысціць пляцоўку для гульняў. Але вось, убачыўшы незразумелы таямнічы надпіс і дату і зразумеўшы гэта, як баявое заданне, дзеці бяруцца за бочку. Пачынаецца падарожжа бочкі з прыгодамі, з перашкодамі, якія перамагаюцца ўсё з большым энтузіязмам і заўзятасцю.

Што ж, аказваецца, і ў педагогіцы, як і ў мастацтве, ёсць сваё магічнае «ледзь-ледзь» — той неабходны штуршок, які здольны зрушыць горы? Так, адказвае сваім апавяданнем аўтар.

Раннап ставіць і вырашае праблемы педагагічнай і выхаваўчай псіхалогіі вельмі тонка і дасціпна.

У апавяданні «17 гадзін да выбуху» ён даследуе псіхалогію хлопчыка, уражлівага, здольнага, які даў цвёрдае слова настаўніцы: заўтра ўсе ўрокі адказаць

толькі на пацёркі. I ён, сапраўды, усё падрыхтаваў «на зубок», прыклаўшы неверагодныя намаганні волі і характару, але, як назло, назаўтра хлопчыка настаўніца ні разу не выклікала, хаця яго рука ўвесь час цягнулася ўгору, і ён з нецярпеннем махаў ёю і варушыў пальцамі.

Гэта было не толькі крушэнне надзеі на тое, што ён зможа добра вучыцца, гэта быў крах даверу да настаўніцы, якая паставіла перад ім задачу, выклікала яго на гэта выпрабаванне і тут жа пра ўсё забыла.

Нялёгка дзіцяці спазнаваць свет дарослых, логіку іх учынкаў, а свае ўчынкі вызначаць іх словамі і ацэнкамі. У гэтым пераконваешся, чытаючы дасціпнае апавяданне Калью Кангура «Тлумачальная запіска», апавяданне-маналог школьніка, поўнага ўражаннямі ад новага дома, куды пераехалі яго бацькі. Справа не толькі ў тым, што такія ўражанні спалучаюцца з цэлай серыяй прыгод і непрыемнасцей, за якія трэба расплачвацца тлумачальнай запіскай —чаму спазніўся на ўрок? А як адказаць на гэтае пытанне, калі адно здарэнне цягне за сабой другое, калі яны ўсе так перапляліся паміж сабой, што не разабраць — у чым і дзе галоўнае.

Апавяданне вясёлае, смешнае, гарэзнае — яго з поспехам можна чытаць з эстрады, і, напэўна, чытаюць. У гэтым я яшчэ болып упэўніўся, дазнаўшыся з бібліяграфічнай даведкі пра аўтара, што ён «карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў і крытыкаў» — рэдкае прызнанне, і ні кожны з нас, грэшных, удастойваецца такога адзінадушша.

Слова для дзіцяці — маральная катэгорыя, закон. О, калі б і для нас, дарослых, яно мела такую ж сілу!

Вельмі тонка напісала сваю «Ваенную гульню» Хэлью Рамо: дзяўчынка «забітая» з драўлянага аўтамата сваёй школьнай сяброўкай, прыняла гульню ўсур’ёз — настолькі, што гэта выклікала трывогу і спалох нават настаўніцы, якая вяла гульню. «Бітва на гэтым скончылася, гульня расстроілася, але ніхто не мог абвінаваціць у гэтым «забітую» дзяўчынку — ні кіраўніца, ні вучні: усякая гульня ў вайну зрэшты так і канчаецца».

Па сваім глыбокім маральным падтэксце да «Ваеннай гульні» блізкае і другое апавяданне пісьменніцы

«Бесталковая Трыйну» — пра тое, як па заданню настаўніцы дзеці ў класе пішуць узорна-паказальнае, спецыяльна для райана, сачыненне «Мая мара». Многія ўжо ведаюць, што ад іх патрабуецца: пра мару трэба гаварыць узвышана, пісаць прыгожа, але ўсю карціну агульнай урачыстасці сапсавала бесталковая Трыйну, якая чамусьці сваёй запаветнай марай абвясціла... чатырохкаляровую шарыкавую ручку!

Шчаслівыя вучні, якіх вучыць, выхоўвае чалавек, што валодае сапраўдным чарадзействам слова, усім яго дзівосным эмацыянальным багаццем і хараством.

Хары Йыгісалу, пісьменнік, заслужаны настаўнік Эстонскай ССР, выкладчык біялогіі і хіміі ў сярэдняй школе. Яго паэтычныя мініяцюры «Салавей», «Боль», «Катастрофа ў палёце», «Маміна яблыня» блізкія цудоўным апавяданням, казкам і прытчам В. А. Сухамлінскага — выдатнага педагога нашага часу.

Адкрыць дзецям цудоўныя, чыстыя крыніцы маральнага удасканалення і станаўлення асобы чалавека па сіле толькі душэўна шчодрым і таленавітым людзям — настаўнікам па прызванню, па закліку сэрца.

Заслугоўвае глыбокай пашаны праца пісьменнікаў — настаўнікаў Антса Луукаса, Эрыка Пюві, Георга Сеппа, Агнес Таар, творы якіх узбагачаюць дзіцячую эстонскую літаратуру чуйным пранікненнем у свет маленства, у сферу самага складанага, цяжкага, але і самага ўдзячнага мастацтва — выхавання словам.

Эстонская дзіцячая проза і ў прыватнасці яе найбольш папулярны жанр — апавяданне моцныя сваёй актыўнай зацікаўленасцю праблемамі школы, сям’і, фарміравання духоўнага свету, характару і асобы маладога сучасніка.

3 асаблівай чуйнасцю пра падлеткаў піша Холгер Пукк. Яго апавяданні «Палатка», «Тыйна», «Адказ» псіхалагічна тонка, з веданнем складанасці і цяжкасці ўзросту даследуюць характары хлопчыкаў, якія падпалі пад чужы ўплыў ці трапілі ў амаральнае або нават злачыннае асяроддзе.

Гэты ўзроставы рубеж у жыцці і ў станаўленні чалавека складаны і адказны: нараджаецца натура, характар, асоба. На жаль, трэба сказаць, што наша

школа найбольш бездапаможная і недасканалая на гэтым узроставым этапе выхавання. Многім педагогам якраз у гэты час не хапае душэўнага досціпу, чуйнасці, разумення тонкасцяў і складанасцяў дзіцячай псіхалогіі.

Сапраўды, каб зразумець падлетка, трэба спасцігнуць не такі просты, як нам здаецца, свет яго ўяўленняў аб жыцці — свет разнастайны, шматфарбны, поўны захапленняў і адкрыццяў.

Эме Бээкман ў сваё вясёлае, гарэзлівае апавяданне «Мяпіочак з тапкамі» ўклала столькі падзей і прыгод, перажыць якія здольна толькі нястомная дзіцячая душа.

На васьмі старонках тэксту пісьменніца гэтак ярка намалявала характар хлопчыка-гарэзы, што ён увесь перад намі — кемлівы, цікаўны, хітры, які выйшаў з усіх сваіх выпрабаваннў яшчэ болей упэўненым і дужым.

Шчаслівым пранікненнем у свет маленства радуюць апавяданні пісьменніцы Асты Пыльдмяэ.

Стары чалавек, дзед, што знайшоў пакінутую ў дзіцячым парку цацку — качаня Якупа, сам як бы па ўладзе чароўнай палачкі становіцца дзіцем, прымаючы ўсе правілы гульні, і, згодна яе законаў, яе паэзіі і нястрымнай фантазіі, перажывае ўсю асалоду чарадзейства і магіі маленства. «Самае цікавае,— прызнаецца дзед,— я не помніў, колькі мне год. Проста розумам не дайду, што будзе заўтра».

Радасна чытаць гэту пісьменніцу, яе вачыма бачыць свет, здзіўляцца яго цудам. Яна піша захоплена і захапляе нас яркасцю і непасрэднасцю сваіх уражанняў, свайго ўспрыняцця жыцця.

Пісьменніца знаходзіць нечаканыя, нязвычныя сітуацыі. Героі апавядання «Чмель» — браты-блізняты, падлеткі. Аказваецца, акрамя непрыемнасцяў, непаразуменняў з-за іх падабенства, колькі яшчэ і чыста практычных незручнасцяў і тым болей перашкод, калі ім абодвум спадабалася адна і тая ж дзяўчынка. Моцна і псіхалагічна тонка напісана і апавяданне «Нявестка» — пра дзяўчынку-падлетка, якая рана страціла маці і змалку ўзяла на сябе клопаты пра малодшых братоў.

Вельмі парадавала мяне маладая пісьменніца Эне Ермакоў сваім апавяданнем пра дзесяцікласнікаў, якраз пра той узрост, калі выключна востра ставяцца і вырашаюцца многія складаныя маральна-этычныя пытанні і не толькі ў сваім асяроддзі, і ў дачыненнях паміж сабою, але і ў адносінах паміж дарослымі — бацькамі, настаўнікамі, выхавацелямі. I пісьменніца вельмі пераканаўча паказала, як на чуйную маладую душу, на яшчэ не зусім сталую думку кладзецца як бы двайная складанасць пазнання жыцця. I ўсё гэта паказана смела, бескампрамісна і вельмі праўдзіва.

3 такой жа жыццёвай і мастацкай праўдзівасцю напісаў Хэйна Вялі «Калодзежную гісторыю» — апавяданне пра першае каханне падлеткаў, каханне наіўнае, грубаватае, нязграбнае, але самае шчырае і паэтычнае.

Цераз многія выпрабаванні праходзяць дзеці, спазнаючы жыццё. I кожную падзею трэба зразумець і асэнсаваць.

Шсьменнік Ханс Луйк вуснамі хлопчыка сямікласніка расказвае гісторыю жыцця старога настаўніка матэматыкі, сумленнага, адданага свайму прызванню і, магчыма, праз меру акуратнага і педантычнага, за што вучні і недалюблівалі яго. I вось рыхтуецца чарговы план, як пакпіць, як пацешыцца над старым? У парозе ставяць урну для смецця. Але ў клас уваходзіць не той, каго чакаюць, а дырэктар. «Урока матэматыкі не будзе». Стары настаўнік памёр. У настаўніцкім гардэробе на стале ляжыць ён, накрыты сваім доўгім піэрым паліто. Гэта першая смерць, якую бачаць дзеці, смерць чалавека, якога яны ведалі і толькі што бачылі ў акно, як ён ішоў у школу, да іх на урок. Так апошні ўрок старога настаўніка, які, хаця і не адбыўся ў класе, але, напэўна, запомніцца яго вучням на ўсё жыццё.

Вялікія і складаныя загадкі жыцця, драматычныя маральныя дылемы часта кранаюцца кволае душы дзіцяці. Натуральна, што дзіцячы пісьменнік абавязаны даваць на іх адказы. Вось чаму я хацеў бы паспрачацца з маладым таленавітым аўтарам Андрэсам Яаксо, які ў апавяданнях «Быць або...» і «Два пісьмы ў дваццаць другую палату», стварыўшы псіхалагічна напружаныя, стрэсавыя сітуацыі, паставіўшы трывожныя пытанні, так і не даў на іх адказу.

Хлопчык, сведка злачынства дарослых, які спрабуе сказаць праўду, натыкаецца на глухую сцяну крывадушша і ашуканства. Гэта страшна, калі ў такую хвіліну пытанне «Быць або...» абрываецца шматкроп’ем. I другое апавяданне таксама падымае тэму маральнага абавязку. Шянеры бяруць пад сваю апеку хворую старую жанчыну, адзіны сын якой паехаў вельмі далёка на будоўлю і не піша пісем. Піянеры пішуць пісьмы за яго і прыносяць жанчыне ў больніцу. Гэта, так сказаць, вымушанае высакароднае ашуканства, але неўзабаве высвятляецца, што сын ніякі не будаўнік, a хуліган, злачынец. Як жа быць шэфам-піянерам? Ісці і яшчэ на адно ашуканства? Аўтар стварае вострую сітуацыю для роздуму юнага чытача, але, як і ў першым апавяданні, на гэтым ставіць шматкроп’е.

Малады пісьменнік вельмі чуйны да складаных псіхалагічных сітуацый, яго вылучае высокі густ і патрабавальнасць, дзякуючы якім, ён, як складальнік гэтай анталогіі, выдатна справіўся з адборам, напэўна, самых лепшых твораў, напісаных для дзяцей. Але мастацкі прыём, двойчы скарыстаны ў зусім розных уласных апавяданнях, мне здаецца не зусім удалым.

Асабліва падкрэсліваючы прафесійнае майстэрства эстонскай навелістыкі для дзяцей і юнацтва, яе высокі педагагічны і выхаваўчы ўзровень, як чытач, я сардэчна ўдзячны прыемнаму і радаснаму знаёмству з кнігай пад назвай «У імя дружбы».

Карыстаючыся выпадкам такое грунтоўнае размовы, не магу не закрануць некаторых практычных клопатаў аб творчым развіцці і актывізацыі дзіцячай савецкай літаратуры. Вось мы з прыемнасцю адзначаем поспехі эстонскай літаратуры для дзяцей. Грамадскасць шырока ведае эстонскую дарослую літаратуру, асабліва са старонак часопіса «Дружба народаў». Але, на жаль, у саюзным дзіцячым друку не так часта мы сустракаем творы аўтараў, якія пішуць для дзяцей. I не толькі эстонскіх.

Я не ўпершыню выказваю думку і прапанову, што мы абавязкова павінны мець сваю «Дружбу народаў» — часопіс для ўсіх савецкіх дзяцей, нашых самых актыўных інтэрнацыяналістаў, самых адданых ідэям дружбы нашых юных грамадзян. У такім часопісе павінна друкавацца ўсё лепшае, што ствараецца

для дзяцей у братніх рэспубліках, у краінах сацыялізма і прагрэсіўнымі пісьменнікамі свету.

Пісьменнікі, якія пішуць для дзяцей і юнацтва, сумесна з педагогамі краіны штогод праводзяць Усесаюзны тыдзень дзіцячай кнігі, выбіраючы кожны раз цэнтрам гэтага яркага свята адну з рэспублік. Але свята святам, хацелася б, каб разам з сустрэчамі, аўтарскімі выступленнямі вялася болып грунтоўная, зацікаўленая і патрабавальная размова аб праблемах выхавання і дзіцячай літаратуры, у прыватнасці, той рэспублікі, якая рыхтуецца да гэтай адказнай паверкі.

У нас ёсць усе падставы і магчымасці паклапаціцца пра гэта.

1977

Адвечная і заўсёды маладая *

Разам з паэтам Рыгорам Барадуліным мы былі гасцямі незабыўнага літоўскага свята — вясны паэзіі. Што запомнілася, што асабліва ўразіла? Масавасць, усенароднасць свята. Сапраўды, калі ў паэтаў такая велізарная аўдыторыя слухачоў, чытачоў, сяброў, дык гэта паэзія народная, неабходная людзям. Дзе б ні выступалі паэты, усюды гэта выклікала жывы, зацікаўлены водгук — у школах, у калгасах, на плошчах гарадоў і пад адкрытым блакітным купалам неба на лясной паляне. А паэтычны гадавы альманах станавіўся для кожнага дарагім сувенірам, калі вам пашчасціла яго набыць у гэтыя дні.

Паэзія нашых сяброў — адна з самых багатых і цікавых у Савецкім Саюзе. Год працы над падрыхтоўкай двухтомнай анталогіі літоўскай паэзіі на беларускай мове асабіста для мяне быў годам духоўнага ўзбагачэння, шчаслівых адкрыццяў. Нездарма ў сацыялістычным супрацоўніцтве народаў літоўцы заслужылі асаблівай павагі як народ, які вельмі ярка і самабытна раскрывае свой творчы талент ва ўсіх сферах жыцця. Напэўна, маштабамі і крытэрыямі гэтага духоўнага народнага рэнесанса належыць вызначаць і дасягненні літоўскай паэзіі.

He ўпершыню ў нас выходзяць кнігі літоўскіх паэтаў. Перад гэтым мы мелі «Чатыры пары года» К. Данелайціса, «Паэму братэрства» Э. Межэлайціса, кнігі С. Нярыс, А. Жукаўскаса, Э. Матузявічуса, мелі анталагічныя зборнікі «Паэты Савецкай Літвы», «Галасы сяброў», але да ўсанароднага свята — шасцідзесяцігоддзя Вялікага Кастрычніка хацелася паўней, грунтоўней і ў большым аб’ёме паказаць беларускім чытачам адну з цікавейшых, жывых, трапяткіх, яркіх і самабытных у нашай краіне — літоўскую савецкую паэзію. Яна захапіла нас магутным сімфанізмам гучання, разнастайнасцю галасоў, маляўнічасцю фарбаў і шырокім абсягам сучаснасці, гісторыі і народна-

* Даклад на сумесным пасяджэнні Усесаюзных саветаў па беларускай і літоўскай літаратурах у Саюзе пісьменнікаў БССР.

га жыцця. Натуральна, што ў адной кнізе цяжка было змясціць нават выбранае з выбранага, прадставіць усіх слаўных песняроў братняй Латвіі і старэйшага пакалення, і сярэдняга, і самых маладых. I ў той жа час не хацелася, каб гэта быў цяжкі, як падняць, том, які сваёй манументальнасцю прыдатны болей для бібліятэчнага фонду, чым для непасрэднага асабістага карыстання, што найболей цэняць аматары паэзіі.

Два зручныя, утульныя томікі, здаецца, удала спалучыліся з настроем, з колерамі краявідаў братняй зямлі, гэтак мілай нашаму сэрцу.

He выпадкова анталогія адкрываецца радкамі Максіма Танка. Выдатны пясняр Беларусі цудоўна выказаў нашы даўнія пачуцці, любоў і замілаванне беларусаў да літоўскага народа. «Братняй Літве» — называецца верш. Гэта наш хлеб-соль, якім мы сустракаем літоўскіх паэтаў на беларускай мове, на сваёй роднай зямлі:

Літва! Літва! Як мне не паўтараць Тваё імя, што стала родным гукам! Я рад, што зноў магу пацалаваць Мазольныя твае, як маткі, рукі.

Укладальнік анталогіі, вядомы літоўскі літаратуразнаўца Рыціс Трымоніс у сваёй прадмове вобразна сказаў, што літоўская паэзія пераступіла парог хаты свайго суседа. Пераступіла яна даўно гэты парог, як і наша, беларуская, паэзія даўно пераступіла парог літоўскай хаты. 3 тых часоў мы ўсё часцей і часцей ходзім адзін да аднаго, радуючыся кожнай сустрэчы, дзелячыся ўсім лепшым, што ёсць у кожнага з нашых народаў.

Дарагія імёны гучаць са старонак анталогіі: Саламея Нярыс, Людас Гіра, Юстас Палецкіс, Іонас Шымкус, Антанас Венцлава, Тэафіліс Цільвіціс, Костас Корсакас, Эўгеніюс Матузявічус, Эдуардас Межэлайціс, Юсцінас Марцінкявічус, Альгімантас Балтакіс, Альфансас Малдоніс... Хочацца называць яшчэ і яшчэ. За гэтымі імёнамі — жывыя абліччы сяброў, блізкіх многім з нас. 3 аднымі з іх у гады цяжкіх выпрабаванняў мы сустракаліся на дарогах вайны, супрацоўнічалі ў франтавых і партызанскіх газетах, пісалі адозвы і лістоўкі, выступалі па радыё. Прыфрантавая Масква, Масква тых трывожных дзён збірала і яднала

нас, рыхтавала да чаканага звароту на бацькоўскія землі. 3 якой радасцю з імі, старэйшымі, і цяпер з малодшымі нашымі таварышамі, мы сустракаліся і сустракаемся ў Вільнюсе і Мінску, у Каўнасе і Гродне, у дні свят і ў працоўныя будні! Спаборнічаюць, супрацоўнічаюць нашы рэспублікі, супрацоўнічаем і мы, паэты. Выхад анталогіі — новы набытак гэтага супрацоўніцтва.

Даўнія класічныя і фальклорныя традыцыі літоўскіх майстроў мінулага ўсё болей узбагачаюцца смелымі пошукамі сучаснікаў. На аператыўны прастор новых магчымасцей і сродкаў выяўлення ў слове ўсё смялей і актыўней выходзяць наватарская думка, творчы эксперымент, выкарыстанне вопыту савецкай і сусветнай паэзій. Вершаваны радок набывае індывідуальныя адзнакі, уласную інтанацыю і часта нават графічную форму.

Значная роля ў гэтым працэсе належыць, безумоўна, Эдуардасу Межэлайцісу. У яго творах на першы план выйшаў новы герой, маштабы якога ўжо немагчыма вызначыць толькі нацыянальнымі рысамі. У паэме «Чалавек» паэт падымаецца да філасофскіх абагульненняў і асэнсавання складаных праблем сваёй эпохі. Аднак паэтычную манументальнасць і сімволіку Межэлайціс умее тонка спалучаць з пяшчотнымі і чароўнымі вобразамі роднай зямлі, з пранікнёнымі лірычнымі настроямі, з інтымнай споведдзю ў самых запаветных пачуццях.

He пералічваючы яго ўжо вядомых кніг, што палюбіліся чытачам якраз гэтай выключнай лірычнай пранікнёнасцю, назаву новую цікавую паэму «Птушкі Нічыйнай Зямлі».

Пашырэнне інтэрнацыянальных сувязей, даляглядаў народнай гісторыі ўмацоўваюць грунт літоўскай сучаснай паэзіі. Паэмы Юсцінаса Марцінкявічуса, якія здабылі шырокае прызнанне і вядомы на мовах многіх народаў, вылучаюцца якраз багаццем і глыбінёю раскрыцця рэальных сучасных і гістарычных характараў. Гэтага выдатнага, самабытнага паэта мы, чытачы беларускія, ды і рускія, у асноўным ведаем па яго паэмах і меней — па вершах. А гэта вельмі своеасаблівы і тонкі майстар лірычнай паэзіі, аб чым сведчаць вершы, што ўвайшлі ў беларускую анталогію.

Крынічная чысціня пачуццяў, жыццёвая праўда вобразаў характарызуюць паэтычныя дасягненні А. Венцлавы, Т. Цільвіціса, К. Корсакаса, Э. Матузявічуса, В. Рэймерыса, А. Малдоніса, А. Балтакіса, ІО. Някрошуса, П. Шырвіса, Ю. Мацявічуса.

Заслугоўвае ўвагі незвычайна цікавы вопыт нашага даўняга друга, аднаго са старэйшых паэтаў Альбінаса Жукаўскаса. Як здабытчык каштоўных парод, ён упарта прабіваецца да самых глыбінных пластоў народнага жыцця, побыту, мовы, гаворыць ў сваіх маналогах простымі, зямнымі, падчас каструбаватымі ў сваёй натуральнасці словамі, здабываючы сапраўдныя россыпы першароднай паэзіі. У гэтым Жукаўскас у многім блізкі нашаму Максіму Танку — у распрацоўцы характараў і вобразаў людзей працы, у паэтызацыі іх жыццёвых клопатаў і радасцяў. Абодва яны — і літоўскі, і беларускі паэты, я сказаў бы, надзвычай цнатліва славяць і апяваюць веліч чалавека-працаўніка. Сапраўды, цяжкія мазольныя рукі хлебароба, каваля і трактарыста — не меней высокая паэтычная катэгорыя, чым рукі музыканта, мастака і хірурга. Альбінас Жукаўскас вобразамі сваёй роднай Дзукіі, як і Максім Танк вобразамі Нарачанскага краю, вабяць нас якраз першародствам той эпічна-мудрай і простай выразнасці і прыгажосці слова, якая па сіле хіба толькі народнай песні.

Я назваў толькі два імя як прыклад нашай паэтычнай блізкасці. Але ж падобных прыкладаў у гісторыі нашых літаратур шмат, і застаецца толькі пашкадаваць, што нашы крытыкі і даследчьікі яшчэ не прасачылі ні гістарычнай лініі развіцця гэтых цікавых з’яў, ні ўзаемных творчых стымулаў нашай паэтычнай крэўнасці.

Актыўнае асэнсаванне многіх каштоўнасцей духоўнай спадчыны народа, яго маральна-эстэтычных вытокаў узбагачае творчасць усіх лепшых майстроў літоўскай паэзіі. Хвіліны душэўнага азарэння перажываеш, чытаючы вершы В. Рудокаса, Я. Дзегуцітэ, Б. Мацкявічуса, А. Бярнатаса, В. Шульцайтэ, А. Дрылінгі, Ю. Вайчунайтэ, М. Марцінайціса, I. Стралкунаса, М. Карчаўскаса, Р. Скучайтэ, В. Пальчынскайтэ, вядомай нашым чытычам не толькі вершамі, але і сваімі

п’есамі-казкамі, адна з якіх «Я даганяю лета» ужо некалькі год з поспехам ідзе ў Мінску.

Літоўскую лірыку вызначае яркае метафарычнае мысленне. Вы скажаце, метафара — гэта і ёсць форма мыслення паэта. Ваша праўда. Але самы характар яе зместу, сутнасць метафары, відаць, найболей дакладна вызначаюць і маштаб ахопу жыцця паэтам і самую яго асобу.

Калі ў руцэ трымаю скібу —

Мне здаецца:

Яднае хлеб мяне

3 бацькамі і дзядамі

I з тымі, хто за намі прыйдзе.

Нібы зямля, Захоўваецца хлеб I паўтараецца Для кожнага і з кожным.

(Пераклад А. Разанава)

Усяго некалькі радкоў з верша Эўгеніуса Матузявічуса «Хлеб» — здавалася б на адвечную тэму. Сказана проста, але як аб’ёмна па часе, у прасторы і ў вечным кругавароце галоўных клопатаў чалавека!

А вось яшчэ прыклад метафары, у якой гранічна спрасавана выбуховая сіла нечаканага азарэння,— верш Ваціса Рэймерыса «Тым, каму дваццаць»:

Зналі —

Устанем з магілы мы, Самі дасягнем мы плёну... — Колькі нас — дваццаць загінула? — Так, ажно дваццаць мільёнаў.

Зналі —

Пальецца лавінаю

Сталь наша,

Зерне загонаў...

— Колькі нас — дваццаць загінула?

— Так, ажно дваццаць мільёнаў.

Можа, вы ў працы няшчырыя?

Свет гэты вам не дзівосны?

— Дваццаць табе ўжо, хлапчына мой?

— Так, ужо дваццаць мне вёснаў.

Свабода мая пакутная,

Колькі ж ты каштавала,

Калі за адну вясну тваю,

За адну —

Па мільёну

Пала?

(Пераклад Г. Кляўко)

У гісторыі нашых літаратур сведкамі розных эпох узвышаюцца два велічныя эпічныя манументы: «Чатыры пары года» Крысціёнаса Данелайціса і «Новая зямля» Якуба Коласа. Калі ў нашы дні заходзіць гаворка аб паэме, узнікаюць дыскусіі — якой ёй быць, радзей за ўсё, вядома, успамінаюцца гэтыя творы. Паэмны вопыт настолькі багаты, што дастаткова новых прыкладаў. Сучасная паэма далёка пайшла ў сваім развіцці — і магчымасцях кампазіцыі, і жанравых сродкаў, у асваенні матэрыялу. Ёсць паэмы-маналогі, дыялогі, паэмы-песні, балады, паэмы-рэпартажы, паэмы-дакументы. Гэтая жанравая разнастайнасць дае падставу для цікавага роздуму, аб чым сведчаць у нас такія новыя рэчы, як паэма-дакумент «Мікалай Дворнікаў» М. Танка і «Агонь і сонца» — паэма-рэпартаж В. Зуёнка. Усё гэта добра, цікава — такое багацце разнастайнасці, але заўважаецца і ўжо даўно, што паэма паступова траціць тую сваю асаблівасць, у чым калісьці была яе галоўная жыццёвая вартасць — маштабнасць ахопу падзей, паўната адлюстравання характараў. Няўжо ж паэзія свае эпічныя сродкі цалкам аддала прозе? Натуральна, ніхто не заклікае паўтараць вопыт папярэднікаў, пісаць паэмы, падобныя на вядомыя ўзоры, але заслугоўвае асэнсавання сам па сабе факт — чаму якраз у жанры сучаснай эпічнай паэмы меней за ўсё пошукаў і ўдач?

У літоўскіх паэтаў ужо была размова аб шляхах развіцця паэмы з малдаўскімі калегамі. Сёння наш «круглы стол» мы прысвячаем тэме: «Духоўны свет савецкага чалавека ў сучаснай беларускай і літоўскай лірыцы». Але мне здаецца цяжкім ды і наўрад ці магчымым адлучыць паэму ад лірыкі, заключыць лірыку ў спецыяльную колбу спецыфічнага аналізу, хаця жанр лірычнага верша заслугоўвае не меншай увагі, чым паэма.

Справа ў тым, што ў нашай літаратурнай практыцы, ды і ў ацэначных крытэрыях на працягу ўжо многіх год склаўся нейкі даволі дзіўны погляд на работу паэта. Яго поспехі або няўдачы, актыўнасць, або пасіўнасць вызначаюць, так сказаць, сумарна, па агульнай «валавай прадукцыі»: чым болей у цябе кніжак, публікацый — тым значней твае вытворчыя паказчыкі. Заўважце, цяпер у часопісе вы рэдка ўбачыце адзін

верш — толькі цыклы, толькі падборкі! Але згадзіцеся, не заўсёды вялікая колькасць радкоў адпавядае сіле ўздзеяння. Упэўнены, што не ўсе чытачы гатовы перабіраць увесь «вал», каб знайсці адзіны, самы лепшы верш.

Вершы любяць у нас — гэта так, але не ў такой колькасці. Варта лічыцца ўсё ж з рэальным попытам на самае лепшае, што ёсць у паэзіі. Ці не таму ў нас адзін, асобна ўзяты, верш вельмі рэдка разглядаецца як твор, як з’ява паэзіі. За ўвесь пасляваенны час я памятаю не шмат выпадкаў, калі крытыкі прысвячалі артыкулы аднаму вершу. Даўно адстойваю думку: нашы штогоднікі паэзіі павінны быць своеасаблівымі арбітрамі, якія вызначаюць і вылучаюць лепшы верш кожнага года. Магчыма, варта літаратурным часопісам весці конкурсы на лепшы верш. Заўважце, не так ужо шмат паэтычнага залатога запасу адбірае і захоўвае наша чытацкая памяць. А для большасці людзей гэта ў асноўным вершы, якія палюбіліся або ў маленстве, або ў юнацтве. У наступных узростах паэзія менш набывае паклоннікаў. Мой бацька, які скончыў калісьці толькі пачатковую школу, але вельмі любіў кнігі, усё жыццё помніў і чытаў на памяць адзін-адзіны верш. Гэта была «Нязжатая паласа» Някрасава. Праз вобразы гэтага аднаго верша і пачуцці, якія ён выклікаў у душы, мой бацька, відаць, разумеў галоўную сутнасць паэзіі, яе хараство і тую праўду жыцця, што вызначалася яго асабістым вопытам і перакананнямі.

Даруйце за адхіленне ад тэмы размовы: «Духоўны свет чалавека ў сучаснай лірыцы». Па майму ўражанню, у літоўскай анталогіі, аўтарамі якой з’яўляюцца 86 паэтаў, гэты багаты і цудоўны свет нашага сучасніка паўстае ва ўсёй разнастайнасці і складанасці.

Ніхто не стане адмаўляць, што вынікі паэтычнай працы, прыкметныя і значныя, «влнваются в труд моей республнкн». Але асабіста мне здаецца, што ў літоўскай сучаснай паэзіі, і ў прыватнасці, у лірыцы сярод многіх цікавых з’яў, ёсць набыткі, якім мы можам шчыра пазайздросціць. Я маю на ўвазе асаблівую шырыню і шматграннасць эстэтычнага сінтэзу, смелага і паспяховага пошуку магчымасцей спалучэння кампазіцыйных законаў і прыёмаў паэзіі з блізкімі відамі такіх мастацтваў, як музыка, жывапіс, архітэк-

тура. Гэта выдатная традыцыя, што пачалася з Чурлёніса і бліскуча прадаўжаецца і развіваецца ў творчасці многіх сучасных літоўскіх паэтаў, у прыватнасці, такіх, як Эдуардас Межэлайціс, Юозас Мацявічус, Вітаўтас Рудокас, Юсцінас Марцінкявічус.

Незвычайна цікавы ў сучаснай літоўскай лірыцы працэс трансфармацыі фальклорных скарбаў. Літоўскія паэты амаль усе актыўна выкарыстоўваюць фальклор, але некаторыя з іх пайшлі на болып смелы, я сказаў бы, азартны эксперымент у абыходжанні з народным словам. Спалучаючы фальклорную архаіку з вопытам сучаснай паэтыкі, яны дасягаюць яркага, нечаканага ўражання навізны і адкрыцця. Захоўваючы сістэму фальклорных сродкаў, літоўцы паспяхова ўключаюць іх у актыўныя формы сучаснага мыслення. Плённыя пошукі ў гэтым кірунку ў Марцэліўса Марцінайціса, Вітаўтаса Бложа, Сігітаса Гяды і ў многіх маладых паэтаў.

Вельмі цікавая і багатая ў літоўцаў паэзія для дзяцей, у якой працуюць майстры высокай культуры. Да ўжо вядомых набыткаў С. Нярыс, Э. Межэлайціса, К. Кубілінскаса з поспехам далучаюць свой багаты плён А. Матуціс, М. Вайнілайціс, В. Пальчынскайтэ, Р. Скучайтэ.

Цяжка пералічыць усіх беларускіх паэтаў, хто натхнёна працаваў над гэтай анталогіяй: М. Танк, П. Панчанка, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, Ул. Караткевіч, А. Вольскі, В. Зуёнак, Г. Бураўкін, А. Лойка, П. Макаль, Д. Бічэль-Загнетава, Ул. Шахавец, Я. Сіпакоў, В. Рагойша. Кожны ўклаў у нашу агульную працу часцінку сваіх хваляванняў, даніну пашаны паэзіі братняга народа. Асаблівай удзячнасці заслугоўвае клопат аб выданні анталогіі нашага выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэтаў А. Разанава, Р. Барадуліна, Я. Семяжона, Р. Семашкевіча, М. Стральцова, якім найболып удалося паказаць і перадаць індывідуальныя абліччы аўтараў самых розных пакаленняў і творчых кірункаў.

Якія цяжкасці ўзнікалі перад намі, перакладчыкамі? Сказаць, што іх не было, будзе няпраўдай. Яны заўсёды былі і будуць. Мне думаецца, што яны ў пэўнай меры стымулююць і заахвочваюць: чым цяжэй, складаней, тым цікавей дамагацца адпаведнасці пераўва-

саблення. I хоць не блізкія нашы мовы — літоўская і беларуская, але ёсць у нас іншая спаконвечная блізкасць: шчырасць і непасрэднасць суседства, падабенства ўмоў жыцця, бытавога асяроддзя, агульнасць народных этычных і эстэтычных уяўленняў і фальклорных традыцый. Відаць, такая духоўная супольнасць спрыяе нашаму выяўленню і ў слоўных сродках.

Здавалася б, паэзія, народжаная фальклорнай традыцыяй, найболей лёгка паддаецца перакладу. Але папрабуйце перадаць ва ўсёй дасканаласці і ва ўсіх нюансах вобразную структуру верша, калі традыцыя становіцца ўзлётнай пляцоўкай для сапраўднага наватарства, узбагачаецца новым вопытам! He можа быць перакладу механічнага, пасіўнага, няхай сабе нават тэкстуальна дакладнага. Толькі мовай паэзіі можна перадаць адметнасць паэтычнай індывідуальнасці. Безумоўна, не ўсе аўтары і перакладчыкі, як кажуць, сышліся характарамі. Я цвёрда пераканаўся, што, рыхтуючы падобныя выданні, трэба ўзяць за правіла, каб аўтары і перакладчыкі абавязкова знаёміліся, як мага часцей сустракаліся, а перакладчыкі дасканала вывучалі ўсю творчасць таго, каго ўзяліся перакладаць — класік гэта або сучаснік. Для такога супрацоўніцтва ў нас ёсць усе ўмрвы.

Нашы літоўскія таварышы вельмі сур’ёзна паставіліся да справы перакладу. Загадзя зрабіўшы падрадкоўнікі, яны выдалі іх разам з арыгіналамі кнігай, якая займае каля тысячы старонак. Гэта — першы неацэнны дапаможнік перакладчыку. Акрамя гэтага, Саюз пісьменнікаў Літвы сістэматычна выдае панарамныя агляды па ўсіх жанрах: што цікавага і новага ў жывым творчым працэсе — карысны і варты ўвагі клопат аб развіцці літаратуры!

...Адвечнае, але заўсёды маладое дрэва літоўскай паэзіі, яго карэнні і верхавіны жывяцца глыбіннымі крыніцамі роднай зямлі.

Два зялёных томікі, як два лісткі гэтага дрэва.

Нават хто не ў поўным ахопе ведае цудоўную паэзію Літвы, а пазнаёміцца з ёю са старонак нашай анталогіі, застанецца душэўна ўдзячным многім прыемным хвілінам радасных і незабыўных сустрэч.

Чытаючы вершы таварыша

Трыццаць сем вершаў, якія склалі гэтую невялічкую кніжачку, пакідаюць такое ўражанне, што ты прачытаў засаб некалькі кніг, напісанных адным чалавекам, адным паэтам, жыццё якога ўвабрала ў сябе не толькі яго асабісты душэўны вопыт, але і тое запаветнае, што дорага ўсім нам, што карцела сказаць, але мы не змаглі, не сумелі, а цяпер як бы ўсё ўбачылі нанава, далучыўшыся да чагосьці важнага і значнага.

Паэт не пераказвае гісторыю, не апісвае час, ён адрывае іх ад самога сябе — жывыя, пакутныя, горкія, але дарагія, незабыўныя падзеі, бо прайшлі яны праз яго лёс, праз яго сэрца.

He становячыся на катурны, не ўзвышаючыся над слухачамі, расказчык гаворыць шчыра і даверліва:

Н собственного голоса не слышно, н все, что нн скажу,— косноязычно. Такой уж я рассказчнк ннкудышннй, а может, повесть чересчур обычна.

Але аповесць, якую расказвае паэт, не звычная, яна найвялікшая па свайму драматызму, бо героі яе, перажыўшы жахлівыя выпрабаванні, выйшлі пераможцамі. I хоць сюжэты вялікіх трагедый узнаўляе сама гісторыя, удзельнікі яе падзей сведчаць кожную падрабязнасць сваімі жыццямі, сваёй крывёю.

I паэт бескампрамісны ў сваіх сведчаннях. Ён ведае цану кожнай драбніцы, неабходнай для поўнай праўды. У яго ашчаднасць асаблівая:

По капле, по словцу рассказ неспешный выхажнвать, как хворого ребенка. Жнл человек, как все на свете, грешный, жнл — пожнвал, пел песнн, знал ремесла...

Паміж грэшным чалавекам і сабою, паэтам, аўтар не робіць ні выбару, ні розніцы, ёсць адметнасць толькі ў тым, на што здатна прызванне кожнага, ёсць свой доўг і абавязак.

Большой меж намн не было отлнчкп, но сверх того еіце я знаю что-то,

в чем он по недосугу, с непрнвычкн н сам себе не отдавал отчета.

Я отделял раствор полезной солп от прнмесн, препятствуюіцей росту, п капля жіізніі делалась весомой, хоть это знанье мне далось непросто.

Сапраўды, няпроста і нялёгка далося аўтару гэтай кнігі тое, чым ён авалодаў як паэт — бачыць паэзію, высокую паэзію ў звычных, абыдзённых праявах жыцця і справах людзей, без позы, без гучных слоў, гатовых у немінучую небяспеку на самае нечуванае выпрабаванне і подзвіг.

Крытэрыямі такога выпрабавання вывераны вобразы вершаў і паэм Навума Кісліка, напісаных ім пра Вялікую Айчынную вайну ў папярэдніх кнігах. I, можа быць, яшчэ больш дакладнай прыцэльнасцю кожнага слова вызначаюцца вершы пра вайну, што ўвайшлі ў яго новую кнігу.

Безумоўна, нашы нашчадкі створаць самыя прыгожыя паданні аб вышыні чалавечай самаахвярнасці. Але тое, што засведчаць самі ўдзельнікі падзей, ёсць найбольшая праўда, імя якой — бяссмерце.

He магу не прывесці верш, які пацвердзіць маю думку больш выразна:

...А в жнзнн не всегда поют краснво — внзглнвы нлн хрнплы голоса: в ннх в'ьелся дым, в ннх ветер ворвался, пх сппртом жгло, нх жар слезой гаспло.

Звучат онн за праздннчным столом старательно, хоть п не очень дружно, поют онп не то чтобы натужно, но как-то всею грудью — напролом.

Точней сказать, онн крушат напев, почтп недосягаемые ноты стараясь брать, как некогда высоты, іі падают на склонах, захрппев.

Но что напев п что нм те слова, чтр в том, что нет нн лада н нн ряда,—

нм, может, просто убеднться надо, что эта песня всё еіце жнва.

У савецкай паэзіі ёсць выдатныя вершы пра салдацкія помнікі, пра тое, як бронзавы воін сыходзіць са свайго пастамента, далучаецца да нас, жывых, становіцца нашым сучаснікам. Па сюжэтнай сітуацыі Кіслікаў «Памятннк» падобны, і яго герой «будто бы уснул от усталостн, от своей надгробной, от почетной, от бессмертной мраморной плііты, той, что потяжельше мннометной, честно пронесенной сквозь фронты», але мне думаецца, што і ён, верш паэта-мінчаніна, зойме вартае месца сярод паэтычных помнікаў неўміручаму салдату, які і сёння на «службе трудной н бессрочной», таму што сучасныя

Жнтелн добрее н дружней, н доверчнвей намного сталн, вот п верят, что на пьедестале бронзовый, он пм, жнвым, нужней.

Магчыма, цытаванне радкоў і строф — не заўсёды лепшы спосаб доказнасці. Падчас заўважаеш, як некаторыя аўтары ўжо загадзя ведаюць, якія іх вершы рэцэнзенты возьмуць на цытатнае ўзбраенне. Бяда гэта даўняя — знешняя, павярхоўная інвентарызацыя рэчаіснасці, расфасоўка літаратурнай прадукцыі па тэматычных рубрыках. Можа, таму ў нас выходзіць так многа вершаваных зборнікаў, дзе гаворыцца аб усім патроху, аб розных з’явах жыцця, фактах, падзеях, але няма галоўнага — асобы самога аўтара. Кніга, засведчаная асабістым знакам індывідуальнасці паэта — не вельмі частая з’ява.

Паэтычная творчасць Навума Кісліка, хоць і адметна эмацыянальнай стрыманасцю, вылучаецца дакладным праніклівым позіркам у душэўны свет чалавека. Яго вобразны і слоўны інструментарый дасканалы ў даследаванні нават часам не зусім ясных і зразумелых, на першы пагляд, пачуццяў.

Здавалася б, чаму стомленая, знясіленая жанчына, хатняя гаспадыня, у якой столькі самых розных неадкладных клопатаў, раптам хапаецца мыць бялізну? А, відаць, і ў яе, як у паэта, ёсць такія хвіліны, адпаведныя настрою і душэўнай патрэбе, калі цяжэйшы клопат становіцца найбольш неабходным і пільным:

Похоже, схватплась на мнг она за свою постпрушку, как с горя — непыоіцнй мужнк возьмет да н хватнт чекушку.

Н долго молчнт про свое, потом запоет неумело. Хозяйка стнрала белье п тоже внезапно запела.

Чытаючы вершы, я ўспомніў, што ў Кісліка гэты лірычны сюжэт не выпадковы, што ўзнік ён не ўпершыню. Гадоў каля дваццаці назад другая кніжка паэта «Понск» адкрывалася вершам «Весенняя стнрка». Маштабна, вобразна, метафарычна ў ім малявалася ўзрушаная, радасная карціна абнаўлення, свежасці і чысціні, якіх прагнуць і чалавек, і сама прырода:

Так день за днем, так день за днем, покуда все не перемыто, дымясь, ходнло ходуном землн огромное корыто.

Напэўна, і паэзія, і пільная патрэба ў ёй таксама нараджаюцца ў часіны «болыпой стнркн». I не толькі нараджаюцца, а і на доўгі век захоўваюць здольнасць прасвятляць, абнаўляць і ўзрушаць людскія душы.

He, гэта не толькі кніга ўспамінаў аб дальніх паходах, пераходах і пералётах, аб якіх нам расказвае аўтар, гэта — глыбокі роздум аб няспыннасці часу, аб новых, нялёгкіх пераправах у будучыню. Час — заўсёды пераправа. «Так ему по логнке положено вечной переправой быть».

3 адчуваннем асабістай адказнасці ідзе паэт з сённяшняга дня ў заўтрашні. Важкая ноша за плячыма — цяжар перажытых страт і ахвяр, памяць пра якія яшчэ больш павялічвае адказнасць.

На конверте смутная пометка: «Выбыл адресат».

Так вот, нн мннуты не помешкав, то лн суткн, то лн век назад...

To лн дом снесен н срублен сад, сняты голубятнн н скворечннкн, выселены ангелы н грешннкн... Выбыл адресат.

Выбыл, точно рюмку ВЬІПНЛ, чокнуться co мной не захотел. To лн в плаванье большое вышел, то лн в небо улетел.

Как тут докопаешься до нстнны, где мой адресат.

Все его тревогн мне отпнсаны, все его долгн — на мне внсят.

Як свой абавязак перад людзьмі, паэт гэтак жа бачыць і поўную меру ўласнай прычыннасці і прыналежнасці да грамадства і да асяроддзя, без якога немагчыма жыццё чалавека — да яго «среды обнтанья».

Я знаю, что должен земле бытня, растеньям н водам...

Но правда ль, что больше я взял у тебя, чем сам тебе отдал?

Мой долг очевііден, а я не слепой, средн обнтанья.

Но мы ведь взанмно друг другу с тобой даны в нспытанье.

Н этн росннкн, п этн мпры до смертного вздоха даны нам с тобою для честной нгры, нгры без подвоха.

3 трывожнай і насцярожанай чуйнасцю да кожнага гуку і шолаху, з разуменнем «лекснкіі лесов, фонетнкн воды» напісаны вершы, падказаныя настроямі і пачуццямі, якімі заўсёды ўзбагачала, узвышала і ўпрыгожвала чалавека прырода.

Навум Кіслік — паэт шырокага творчага дыяпазону. Ён моцны і ў лірычнай экспрэсіі: «Время», «Воспомлнання о вокзалах», «Вечер, дождь», «Глотает звукн глухомань», «Вода весенняя в лугах», «Я к вам пншу. Что нн пншу — все к вам», і ў сюжэтах, пазначаных эпічнымі абагульненнямі і рэаліямі жыццёвага побыту: «Памятн окранны», «Госпнталь в Тбнлнсн», «Ннвалнды», «Болышчный дворнк», «Как учнтель сочннял стнхіі», «В этн первые днп».

Сапраўды, мабыць, самы шчаслівы, самы патрэбны людзям той паэт, у каго кожны верш засведчаны ўласнай перажытасцю, асабістым знакам душэўнай якасці.

Кнізе знойдзена дакладная вобразная назва: «Воспомннанне о вокзалах».

Усё жыццё наша ў руху. Гэта і той пакутна цяжкі, незабыўны час, пра які шмат вершаў напісана Н. Кіслікам — гады вайны, вандровак, пераходаў, перапраў, атак і штурмаў, і час нашых дзён, час новых нястомных дарог і пошукаў.

Чытаючы вершы таварыша, сціплага і непаспешлівага, які самааддана працуе ў савецкай паэзіі, вывя^ раючы свае радкі па лепшых яе здабытках, міжволі думаеш — відаць, гэта таксама мужнасць, няхай непрыкметная і нягучная, ціхая, як гаворыць паэт, але мужнасць: заваёўваць давер чытача і яго ўдзячнасць.

1977

Высокае прызванне *

На з’ездзе пісьменнікаў БССР і пасля з’езда ў нашай грамадскасці стварылася ўражанне не толькі аб адставанні нашай крытыкі, што само па сабе бясспрэчна і пра што мы гаворым не першы дзесятак год, але і няправільнае ўражанне нейкага беспрасветнага запусцення, нават дыскваліфікацыі Ha­mafi крытыкі. Можа быць, што стварэнню такога няправільнага ўражання паспрыяла і тая акалічнасць, што з параўнаўча вялікага і моцнага атрада нашых крытыкаў на з’ездзе выступіў толькі адзін прамоўца — прадстаўнік крьітыкі. Маўчанне — знак згоды,— можа, таму і маўчанне крытыкаў на з’ездзе, іх пасіўнасць, адсутнасць нават спроб абараніць не толькі сябе, сваю працу, але і пастаяць за прэстыж свайго цяжкага і складанага жанру, таксама былі ўспрыняты як бяссілле, няздатнасць і яшчэ многія і многія вызначэнні і эпітэты, якімі мы шчодра і ахвотна надзяляем нашу крытыку — і літаратурную, і тэатральную ўжо на працягу доўгіх год.

Так, сапраўды, ужо на працягу многіх год мы выпрацавалі сабе нейкае стандартнае ўяўленне аб становішчы крытыкі і аб рабоце нашых крытыкаў, і па інерцыі мераем на гэтае ўяўленне, як на нейкі прывычны і зручны аршын, творчасць усіх нашых таварышаў, якія працуюць у крытыцы. Яшчэ ні разу, па сутнасці, за ўвесь час у нашым Саюзе не было грунтоўнай размовы ні аб становішчы крытыкі наогул, ні аб творчай рабоце асобных яе прадстаўнікоў. He апраўдаў спадзяванняў у гэтым сэнсе і з’езд. Hi ў асноўным, справаздачным, дакладзе, ні ў асобных выступленнях не было зроблена нават агляду работы нашых крытыкаў паміж другім і трэцім з’ездамі, не былі вызначаны хаця б асноўныя задачы далейшага развіцця крытыкі і літаратуразнаўства ў рэспубліцы, не пастаўлены хаця б асноўныя праблемныя пытанні, распрацоўкай якіх мы павінны заняцца, не выпраца-

* Уступная прамова на сходзе крытыкаў у Саюзе пісьменнікаў БССР.

ваны і мерапрыемствы, якія мы павінны ўжыць, каб не на словах, а на справе адчувальна палепшыць у бліжэйшы час становішча крытыкі, творча актывізаваць работу кожнага нашага крытыка.

He дзіўна таму, што і сама размова аб крытыцы, якая вялася на з’ездзе, і нават тая палымянасць і ўвесь запал, што з’яўляліся ў прамоўцаў, якія з трыбуны кідалі пальчаткі сваім праціўнікам з выклікам іх на паядынак, нават асаблівая ўзрушанасць і хваляванне, з якімі гаварылася і вельмі слушна гаварылася і аб памылках крытыкаў, і аб іх безгустоўнасці, і аб няўменні падчас адрозніць, што добра і што дрэнна — усё гэта правільна, аднак усё гэта яшчэ не дало і не дасць ніякай гарантыі, што болей падобных памылак у нашай крытыцы не будзе што яна, наша крытыка, выйшла з нашага з’езда лепшай, і, так сказаць, пабыўшы ў агні, убачыла і свае пэўныя і ясныя задачы, перспектывы свайго росту, удасканалення свайго прафесійнага майстэрства. Калі б мы з такім адчуваннем выйшлі са з’езда, нам, магчыма, не прыйшлося б збірацца і сёння, і яшчэ і яшчэ раз ставіць усё тыя ж пытанні.

Можа быць, добра, што якраз для размовы аб становішчы нашай крытыкі мы сабраліся, счакаўшы пэўны час пасля з’езда. Улегліся, адшумелі бурныя страсці, ды і прытупіліся пэўныя нездаровыя настроі сярод некаторай часткі і такіх «крытыкаў», якія ў асляпленні раз’юшанасці сціскалі кулакі і рыхтаваліся ўжо да новых «крывавых распраў», папярэджваючы сваіх уяўных праціўнікаў: «Пачакайце, мы яшчэ вам пакажам!» Калі і праўда, што падобная ідэя рэваншу выношваецца некаторымі нашымі літаратарамі, то гэта не столькі страшна для тых, каго яны палохаюць, колькі небяспечна, жахліва для самой нашай літаратуры. Бо калі падобныя творчыя імпульсы кіруюць некаторымі нашымі крытыкамі, няхай сабе нават адзінкамі, калі з такіх крыніц чэрпаюць яны сваё натхненне, калі дзеля гэтай мэты абралі яны высокае і адказнае прызванне, дык гэта сапраўды небяспечна для літаратуры!

Заўзятасць і пафас, з якімі пісьменнікі атакавалі крытыкаў на з’ездзе, можна таксама вытлумачыць рознымі прычынамі — і слушнымі, і не слушнымі, але

бясспрэчна галоўнае, што з большасці прамоў вынікала — і заклапочанасць, і трывога за няўдачы, за пралік нашай крытыкі. У тых жа выпадках, дзе забывалася мэта, у імя чаго мы вядзём бой, там і барацьба, і пафас гэтай барацьбы зводзіліся, па сутнасці, да асабістых сутычак, да баёў вузка мясцовага значэння, a атакі былі болей падобны на кулачныя баі, на баі з вельмі абмежаванай і блізкай дыстанцыі, калі гублялася і цэль і адчуванне перспектывы.

Нягледзячы на ўсю справядлівасць абвінавачанняў крытыкі ў многіх недахопах, мне ўсё ж здаецца, што «крытыка крытыкі» пачынае ў нас перарастаць і засноўвацца ў нейкі аўтаномны жанр, які можа быць, хутка нават заявіць свае правы і прэтэнзіі, каб у Саюзе была арганізавана яшчэ і секцыя або камісія па крытыцы крытыкі. Нельга не заўважыць, што асобныя літаратары настойліва спецыялізуюцца ў гэтым жанры, і што асабліва паказальна — самі ж крытыкі. Гэты «жанр», калі яго заахвочваць, можа гіпертрафіравацца ў шкодную, у паразітычную хваробу. За доўгія гады паўтарэннем адной і той жа ісціны, што крытыка наша адстае, што яна самая адсталая і няздатная сярод усіх літаратурных жанраў, мы дамагліся таго, што, па-першае, самі паверылі ў гэта, і, па-другое, што яшчэ страшней,— прымусілі паверыць у гэта і саміх крытыкаў. Вось чаму ўся тая няўпэўненасць у сваіх сілах, тая нерашучасць, а то і баязлівасць, адсутнасць самастойных, уласных, няхай сабе дыскусійных меркаванняў,— усё гэта паявілася ў некаторых нашых крытыкаў ад нашага ўпартага і настойлівага «гіпнатычнага ўпушэння». I, калі многія з іх на свой страх і адказнасць усё ж працавалі, знаходзілі тэмы і праблемы і нават калі паклалі перад намі вынікі сваёй работы — свае кнігі, мы ўсё яшчэ па-ранейшаму, па інерцыі б’ём у адзін і той жа, прыемны нашаму слыху, звон. Некаторыя з крытыкаў, пакінуўшы крытычную дзейнасць, узялі ды самі напісалі раманы, п’есьі, аповесці, апавяданні. Я не схільны думаць, што яны спецыяльна зрабілі гэта толькі дзеля таго, каб развеяць міф аб сваёй літаратурнай няздатнасці, наадварот, гэта была свайго роду капітуляцыя перад тымі цяжкасцямі, ад якіх мы не толькі не вызваляем нашу крытыку, а ўсё болей ставім перад ёй гэтых цяжкас-

Васіль Вітка з Уолтэрам Мэем. Жнівень 1972 г.

Усесаюзны тыдзень дзіцячай кнігі.

Брэст, сакавік 1972 г.

Злева направа: Вазген Тальян |Арменія|,

Маўджуда Хакімава (Таджыкістан),

Жапар Амірбекаў, Шэрхан Муртазаеў [Казахстан], Уладзімір Калеснік, Васіль Вітка.

Васіль Вітка з Уолтэрам Мэем. Жнівень 1972 г.

Усесаюзны тыдзень дзіцячай кнігі.

Брэст, сакавік 1972 г.

Злева направа: Вазген Тальян (Арменія),

Маўджуда Хакімава (Таджыкістан),

Жапар Амірбекаў, Шэрхан Муртазаеў (Казахстан), Уладзімір Калеснік, Васіль Вітка.

цей. Трэба лічыць недаравальнай памылкай, недаравальнай абыякавасцю і нашай няўвагай, што крытычныя работы нашых таварышаў і асабліва манаграфічныя працы, якіх у нас набіраецца ўжо добры дзесятак, мы аддалі на «пронзвол» самьтх выпадковых і супроцьлеглых ацэнак і меркаванняў, што сваёй думкі, сваіх калектыўных ацэнак мы не выказалі ні ў Саюзе, ні ў друку, ні з трыбуны нашых з’ездаў, пленумаў і г. д. Нічым нельга апраўдаць і таго штучнага каранціну, які ў нас чамусьці існуе для крытыкаў, якія хочуць арганізацыйна аформіць свае правы і абавязкі, як членаў Саюза савецкіх пісьменнікаў. 3 дзіўнай паспешнасцю мы прымаем у Саюз і маладога празаіка, і пачынаючага паэта, не дачакаўшыся нават іх першай кнігі, затое ў час прыёму крытыка, які стала працуе ў літаратуры ўжо шмат год і мае вялікі вопыт, мы напускаем на свае твары страшэнную строгасць і ўчыняем яму ледзь не «допрос с прпстрастнем».

Я спыняюся на арганізацыйных пытаннях, бо лічу, што занядбанне гэтага боку справы таксама ў вельмі адчувальнай ступені адбіваецца на становішчы нашай крытыкі. He такія ўжо слабыя і малалікія нашы крытычныя кадры. Пры іх творчай актыўнасці, пры ўзмацненні іх ролі ў дзейнасці Саюза, у рабоце нашых творчых секцый — гэта была б адчувальная арганізуючая сіла. I мы яшчэ доўга будзем таптацца на месцы і ўсё чакаць, што раптам сам па сабе надыдзе такі час, калі актыўным і цікавым жыццём зажывуць нашы секцыі, што кожны іх сход будзе творчай лабараторыяй для нашых пісьменнікаў. Мы яшчэ доўга не зможам разумна кіраваць жывым літаратурным працэсам, пакуль не зразумеем, нарэшце, што крытыка якраз і з’яўляецца інструментам, сродкам непасрэднага і аператыўнага кіравання гэтым працэсам. Наша недаацэнка крытыкі распаўсюдзілася настолькі, што мы ўжо наогул пачалі браць пад сумненне неабходнасць у Саюзе такога творчага асяродку, як секцыя крытыкаў, ці, як яна ў нас імянуецца,— камісія па крытыцы. Усё часцей і часцей можна пачуць галасы скептыкаў — а ці не прыкрыць нам яе, каб меней было лішняга клопату: няхай сабе, маўляў, крытыкі разыйдуцца па секцыях, якая каму мілей,— вось і ўся праблема. Пажаданне, каб крытыкі разышліся па сек-

цыях, я лічу законным і правільным. Мне здаецца, што адным з першых нашых практычных мерапрыемстваў па актывізацыі работы крытыкаў і павінна быць наша прапанова: «Таварышы крытыкі, выбірайце сабе па душы, па роду сваёй творчасці секцыю — прозы, паэзіі, драматургіі — і прыпісвайцеся там на пастаяннае месца жыхарства!» Такое рашэнне будзе правільным рашэннем. Даўно пара адмовіцца ад таго, што большасць нашых крытыкаў адчувае сябе людзьмі без творчага пашпарту. Як часта ўсім нам даводзіцца чытаць у нашым жа Саюзе такія аб’явы: «Адбудзецца пасяджэнне секцыі (прозы, паэзіі, драматургіі). Яўка членаў секцыі абавязкова. Запрашаюцца крытыкі». Гэта нешта падобнае на рэкламу ў кіно: «Дзеці да 16 год не дапускаюцца», толькі з той розніцай, што малалетнія дзеці якраз і ідуць, куды іх не запрашаюць, а нашы крытычныя дзеці, надварот, пасля такой далікатнай формы запрапіэння, адразу ж трацяць усякую ахвоту і цікавасць нават да сваёй прафесіі. Крытыкі павінны стапь раўнапраўнымі членамі нашых творчых секцый. Але гэта не азначае, што камісія па крытыцы, як творчая арганізацыя, павінна перастаць існаваць, наадварот, актыўны ўдзел крытыкаў у секцыях яшчэ вышэй узнімае значэнне і роль камісіі па крытыцы. На яе абмеркаванне будуць выносіцца пытанні, якія падказвае вопыт усіх творчых секцый, праблемы, характэрныя для ўсёй літаратуры. Апрача таго, камісія па крытыцы мае і свае спецыфічныя, літаратурныя задачы. Няхай сабе не так часта збіраецца яна на свае пасяджэнні, як нашы секцыі, але яна павінна заняць у Саюзе, у яго жыцці, важнейшае месца, як яго аператыўны, накіроўваючы орган, як своеасаблівы штаб крытычнай думкі, штаб абагульнення гістарычнага, тэарэтычнага і майстэрскага вопыту нашай літаратуры.

3 усёй рашучасцю трэба сказаць, што тое непрыгляднае становішча літаратурнай крытыкі, якое стварылася ў нас, безумоўна, характарызуе сабой і нізкі ўзровень крытыкі і самакрытыкі ў Саюзе пісьменнікаў. Падчас і самі кіраўнікі Саюза займалі і займаюць няправільную пазіцыю ў дачыненні да крытыкі як у свой адрас і ў адрас Саюза, так і ў дачыненні асобных пісьменнікаў. У такіх выпадках патрабуецца, каб аба-

вязкова балансіраваліся недахопы з поспехамі, калі ж крытыкуецца пэўны твор, дык абавязкова трэба давесці, што гэта эпізадычныя, выпадковыя недахопы, a ўсё раней напісанае і што яшчэ будзе напісана — усё гэта, аказваецца, суцэльныя творчыя перамогі. Быў яшчэ і такі крытэрый — «для літаратуры ў цэлым не дасягненне, а для аўтара бясспрэчны крок наперад». А ёсць яшчэ такі страшны жупел, якім вельмі лёгка палохаць крытыкаў,— называецца ён — нігілізм. Калі раман А. Стаховіча «Шырокія гарызонты» быў слушна і заслужана раскрытыкаваны за сур’ёзныя недахопы, I. Шамякін, выступаючы ў друку ўжо як намеснік старшыні Саюза, палічыў неабходным прыпалохаць нас гэтым страшным словам — у крытыцы гэтага paMana ён чамусьці ўбачыў «нігілістычнае адмаўленне ўсёй творчасці таленавітага пісьменніка А. Стаховіча». Гэтае заступніцтва ад нібыта злосных нападкаў крытыкі — здольна болей пашкодзіць пісьменніку, чым дапамагчы яму зрабіць правільныя вывады з крытыкі. Нельга, вядома, не лічыцца з тым, што ў кожнага з нас, грэшных, ёсць самалюбства. Але праяўляць асаблівыя клопаты аб ім, аіпчаджаць яго на кожным кроку — наўрад ці патрэбна і асабліва тады, калі мы гаворым аб нашых агульных інтарэсах, аб інтарэсах савецкай літаратуры. Вядома, прыемней, калі хваляць. Заўважце, што крытыка наша — «адсталая», «няздатная», «непераборлівая» — якраз гэтыя ўсе якасці яна выяўляе тады, калі крытыкуе нас і нашы творы, і, наадварот, тады, калі яна хваліць нас і нашы творы, мы чамусьці не заўважаем ні яе безгустоўнасці, ні яе бяздоказнасці. Ніхто яшчэ не набраўся такой мужнасці і ніколі ні ў друку, ні публічна не выступіў з пратэстам, іпто яго бяздоказна, без пачуцця густу, кепска і прымітыўна хваляць. Ісціна патрабуе сказаць, што наша грэшнае самалюбства — штука сапраўды хітрая. Дык навошта ж паддавацца на яе хітрасці?

3 няменшай рашучасцю трэба прызнаць, што і газета «Літаратура і мастацтва» па-сапраўднаму не спрыяла разгортванню крытыкі, ідэйнай загартоўцы нашых крытыкаў, удасканаленню іх майстэрства. Мы не змаглі згуртаваць вакол газеты ўсіх крытыкаў, прыцягнуць да ўдзелу ў газеце ўсе наяўныя кадры крытыкаў, якія ёсць у рэспубліцы. Ніхто, вядома, і не

разлічвае на тое, што мы даможамся такога становішча, што ўсе крытыкі з’яднаюцца ў нейкую «любвеобнльную» сям’ю, што настане сярод нас «мнр н во человецах благоволенне»,— калі б мы гэтага дамагліся, наогул, не існавала б ніякай крытыкі,— але газета ў значнай меры адказна за тое — і ў першую чаргу — крытыкі, якія ў ёй працуюць, што яны абмяжоўваюць сябе і магчымасці газеты, як трыбуны калектыўнай думкі, зводзяць удзел у яе рабоце да вузкага кола аўтараў, да аўтараў, якія ў іх лічацца актывам, a ўсіх астатніх, хто не ўдзельнічае ў газеце, адносяць да пасіву.

Наша газета і мы, яе супрацоўнікі, займалі няправільную пазіцыю ў дачыненні да літаратараў, якія за тыя ці іншыя недахопы ў іх рабоце крытыкаваліся на старонках газеты, няправільную пазіцыю не ў тым сэнсе, што крытыкавалі іх, а ў тым, што некаторыя з гэтых таварышаў не прыцягваліся потым да ўдзелу ў газеце.

Няма нічога дзіўнага, што і самім крытыкам уласцівы і крыўда і раздражнёнасць на тых, хто іх крытыкуе, але па самому прызванню, па роду сваёй цяжкай прафесіі ім павінна быць уласціва і болыпая цярпімасць да крытыкі. I я лічу, што прызначэнне нашай газеты ў тым і заключаецца, каб на яе старонках маглі выказвацца не толькі разнастайныя, але і супроцьлеглыя думкі (што заўсёды чамусьці расцэньваецца, як страшны грэх), і каб крытыка з яе старонак успрымалася не як нейкае дырэктыўнае абвяшчэнне «непрнкасаемостн» таму, хто крытыкуецца, a наадварот — перш за ўсё ўспрымалася як і права ў выпадку нязгоды выступіць на старонках газеты з адказам свайму апаненту.

Падобныя выпадкі мы настолькі рэдка сустракаем, што нават не можам прывесці ў якасці прыкладу. Ёсць асобныя таварышы, пакрыўджаныя на газету, якія, відаць, далі сабе зарок на «долготерпенне н безмолвне», што ўжо на працягу цэлых гадоў адмаўляюцца ўдзельнічаць у газеце.

Я вінавачу не столькі іх, колькі нас, супрацоўнікаў газеты, якія не дамагліся таго, каб інтарэсы творчай дыскусіі, інтарэсы літаратуры зрабіліся вышэй нашых узаемных крыўд.

Перш чым заклікаць вас, таварышы крытыкі, да ўзбраення новымі і надзейнымі сродкамі свайго майстэрства, давайце сёння ж дамовімся і заключым пакт аб раззбраенні, а калі, крый божа, ёсць у каго прыхавана і такая зброя, як камяні і каменьчыкі ў кішэнях ці ў запазусе,— таксама выкладвайце на стол — падобным відам зброі месца толькі ў музеях, куды мы іх і перададзім у якасці прылад дагістарычнага крытыка.

1954

Найдаражэйшы скарб

На працягу многіх стагоддзяў, калі не бьіло пісьменнасці, і пазней, калі кніга была даступна толькі багатым панам, сам народ расказваў аб сваім жыцці, аб сваіх героях у песнях, у казках, у паданнях і легендах. Усё лепшае, створанае ў адным пакаленні, перадавалася як спадчына другому, наступнаму.

Так з вуснаў у вусны, ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука пераходзілі запаветныя скарбы роднага слова, багацці народнай душы, што стваралі сапраўдныя паэты, хоць самі яны не ўмелі ні чытаць, ні пісаць.

Ад нараджэння і праз усё жыццё ідзе за табой верны спадарожнік, якога ты не заўважаеш, але, як толькі паклічаш, ён з’яўляецца як добры, шчыры друг. Гэта — песня. 3 душы, з самых глыбінь тваіх пачуццяў узнікае яна, і ад сустрэчы з ёю і сам ты становішся лепшы і прыгажэйшы і для сябе, і для людзей.

Кожная гістарычная эпоха, кожнае пакаленне ствараюць песні, казкі, легенды пра свой час, пра сваё жыццё.

Наша беларуская паэзія, яе лепшыя здабыткі папаўняліся, жывіліся з дзвюх крыніц. Усё лепшае, што стваралася літаратурай, станавілася духоўным скарбам народа, а лепшыя ўзоры народнай творчасці станавіліся здабыткамі літаратуры, што ўзнімала яе на новыя вышыні мастацкай дасканаласці, народнасці, даступнасці самай шырокай грамадскасці.

Песня «Бывайце здаровы», створаная паэтам на фальклорнай аснове, увайшоўшы ў паэзію новымі вобразамі жыцця, стала любімай не толькі ў Беларусі, але ва ўсім Савецкім Саюзе.

Прыкладаў таго, як сучасная паэзія ўплывае на стварэнне народнай песні і як сама ўзбагачаецца сродкамі фальклора,— такіх прыкладаў вельмі шмат.

I ў першыя дні рэвалюцыі, і ў гады грамадзянскай вайны, і ў перыяд будаўніцтва сацыялізма, і ў часе Айчыннай вайны, і ў гады аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі — на ўсіх важнейшых этапах сваёй гераічнай гісторыі беларускі народ ніколі не расста-

ваўся з крылатым, трапным, вострым і дасціпным паэтычным словам.

Народная творчасць савецкага часу вызначаецца радасным светлым настроем жыцця, адданасцю і любоўю да Радзімы, нясхіснай верай у яе будучыню.

Вобразу вялікага Леніна беларускі народ аддае самыя глыбокія і шчырыя пачуцці свайго сэрца.

Беларускія казкі «Чалавек-Сонца», «Ленінская праўда», «Сказ пра Леніна», «Легенда пра Леніна», «Цемра і святло» сталі вядомымі многім братнім народам, перакладзены на мовы іншых краін.

Надзвычай багатая ў Беларусі партызанская творчасць, у якой расказваецца пра рэйкавую вайну, пра подзвігі патрыётаў, пра цяжкае жыццё паланянак, вывезеных акупантамі ў фашысцкую няволю, пра вызваленне беларускай зямлі слаўнай Савецкай Арміяй.

Часта мы глядзім на фальклор як на нешта вельмі далёкае ад нас, дзе ўсё ўжо абсалютна ясна. А між тым стэрэатыпныя, рамесніцкія вызначэнні метафары, параўнання, эпітэта, як застылых форм народнай лірыкі, уся гэтая «вучоная» атрыбутыка, раскладзеная па паліцах, разляціцца ў пыл, калі на народную творчасць зірнуць у перспектыўным для нашай літаратуры, і асабліва для нашага мастацтва, значэнні.

Некаторыя маладыя пісьменнікі лічаць фальклор перашкодай на шляхах наватарства, забываючы, што яму, фальклору, па свайму ўзросту на цэлыя тысячагоддзі старэйшаму за пісьмовую літаратуру, было заўсёды ўласціва наватарства і пошукі, нястомныя пошукі самай дасканалай формы, якая і цяпер не можа не здзіўляць нас сваёй выразнасцю і дасканаласцю кожнага слова. Іншая справа, што і ў фальклору былі і свае рэдактары, і крытыкі, і гісторыкі, зацікаўленыя ў прыстасаванні народнай творчасці да пэўных інтарэсаў,— бывала, што і супраць самога народа. Сваю шматвяковую паэзію трэба не толькі шанаваць, але і грунтоўна вывучаць і дасканала ведаць. Як карыстацца ёю — гэта ўжо залежыць ад магчымасцей таленту. Глыбока памыляюцца тыя, хто ўзорамі народнасці лічыць саматужніцтва і падробкі пад фальклор. Гэта ніякая не творчасць, літаратурнае спажывецтва людзей са спекулятыўнымі намерамі, якія ў народнай паэты-

цы, акрамя «ох», «ой» і «гэй» нічога не бачаць і якіх не варта нават блізка падпускаць да вялікіх і чыстых скарбаў народнай душы.

На вялікі жаль, нашы выдавецтвы дый выканаўцы-спевакі не ў лепшых запісах прапагандуюць народную песню, а бывае, што і зневажаюць яе добрую славу. Трэба часцей практыкаваць анталагічныя выданні песеннай народнай творчасці, выдаваць яе пад рэдакцыяй вядомых майстроў нашай паэзіі. Цікава і карысна было б і на старонках нашых літаратурных часопісаў паказваць сапраўдныя, але мала або і зусім невядомыя шэдэўры народнай лірыкі, якія, скажам, адкрылі для нас самабытныя палескія спевакі з вёсак Тонеж і Клятная.

На сваіх магутных крылах народная паэзія несла заўсёды вялікі змест. Калі б вопыт сусветнай літаратуры бачыў у фальклоры толькі форму, а не ідэі высокай чалавечнасці, гуманізму, уласцівыя кожнаму народу, чалавецтва не мела б «Слова аб палку Ігаравым», «Песні аб Раландзе», «Песні аб Гаяваце», «Рамаяны», «Калевалы», «Манаса», «Фаўста».

Нігілізм да народнай асновы сваёй культуры вылазіць нам бокам. У нашай нацыянальнай музыцы, на жаль, яшчэ не вырасла з зярнят народнай песні такіх шэдэўраў, як «Камарынская» М. Глінкі або «Гапак» М. Мусаргскага. А ў выяўленчым мастацтве, і асабліва ў прыкладным, белыя плямы разрасліся да памераў запусцення толькі таму, што яно ў многім страціла свой трывалы грунт, не ведае сваіх папярэднікаў, іх багатага вопыту і ў дойлідстве, і ў разьбярстве, і ў тонкім майстэрстве карункавага чарадзейства, у вышыўцы і арнаменце. Пералічэнне таго, што ўмелі нашы папярэднікі і чаго не ўмеем мы, можна было б намнога прадоўжыць.

Праціўнікі фальклору, якія абвясцілі яго небяспекай для сучаснай паэзіі, вельмі часта сабе ў падтрымку бяруць словы Максіма Багдановіча аб фальклоры, як аб плоце, за які трымаецца паэзія на пачатках свайго развіцця. Але ж не хто іншы, як Багдановіч, майстар высокай культуры, якому былі даступны амаль усе дасягненні сусветнай паэзіі і які сам у дасканаласці валодаў найтанчэйшымі паэтычнымі сродкамі, першы з беларускіх паэтаў адкрыў нам яшчэ не

выкарыстаныя магчымасці фальклору, узбагаціўшы яго вобразамі і ідэямі нашу маладую тады паэзію, падняўшы яе на вышэйшую ступень майстэрства і гістарычнай сталасці.

3 зерняў народных паданняў выраслі купалаўскія дарэвалюцыйныя паэмы. Гэта як бы для ўсіх ясна. Але мы чамусьці не заўважаем, што і вялікі савецкі паэт, пясняр сваёй сучаснасці, Купала па-сапраўднаму раскрыўся, зноў жа стаўшы на цвёрды грунт народнага жыцця, народнай паэтыкі ў такіх шэдэўрах сваёй лірыкі, як «Вечарынка», «Лён», «Алеся», «Як у госці сын прыехаў» — ва ўсіх сваіх цудоўных творах, што ўваходзяць у так званы ляўкоўскі цыкл.

Адмовіцца ад эстэтычнай культуры народа, ад яе лепшых здабыткаў — гэта значыць пазбавіць паэзію яе асноўнай жыватворчай якасці: народнасці, даступнасці для найбольшай колькасці людзей, якія заўсёды маюць душэўную патрэбу ў сапраўдным паэтычным слове і не заўсёды ў тым, якое яшчэ выпрабоўваецца ў эксперыментальных лабараторыях наватараў. Сваім фальклорам мы можам ганарыцца! Гэта найдаражэйшы скарб народа, які неабходна не толькі шанаваць, а і глыбока вывучаць.

1968

Гэта шчасце — пісаць для дзяцей *

Маё слова будзе пра нашых самых маленькіх чытачоў.

У болыпасці літаратараў, якія самі не спазналі сапраўднай радасці пісаць для дзяцей, мы, дзіцячыя пісьменнікі, карыстаемся рэпутацыяй людзей несур’ёзных, якія, дажыўшы да сівых валасоў, усё яшчэ гуляюць у дзіцячыя забаўкі. He дзіўна, што сталыя паэты і празаікі, спрабуючы пісаць для дзяцей, робяць гэта, як бы саромяючыся. А бывае і горш, калі салідны літаратурны дзядзя, які, напісаўшы для дзяцей вершык ці апавяданне, лічыць, што зрабіў для іх вялікую ласку. Загадзя скажам, што дзіцячая літаратура не мае патрэбы ні ў пагардлівым дабрадзействе, ні тым больш — у адыходах вытворчасці, у стругавінні з літаратурных варштатаў.

Я не спадзяваўся і не спадзяюся, што літаратуру для дзяцей раптам можна ўзняць, умацаваць, актывізаваць аднымі заклікамі. Марна было б і з гэтай трыбуны кідаць покліч да ўсіх пісьменнікаў — пішыце для дзяцей! Бескарысны занятак — абвяшчаць такі пагалоўны аўрал. Для дзяцей трэба пісаць па закліку сумлення, па закліку душы, па закліку любові. «Сэрца аддаю дзецям» — так назваў сваю кнігу выдатны педагог нашай сучаснасці. Сёння гэтыя словы гучаць, як наказ нам, бо сам Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі пацвердзіў гэтую сваю любоў да дзяцей усім жыццём патрыёта, воіна, камуніста, вучонага і пісьменніка — усім жыццём, да яго апошняй хвіліны.

Наш маленькі калектыў часопіса «Вясёлка», тыраж якога падбіраецца да 150 тысяч, ганарыцца сваім супрацоўніцтвам з дарагім для нас украінскім сябрам, які, ужо маючы сусветнае імя ў педагогіцы, свае першыя мастацкія творы для дзяцей надрукаваў у нас. Сваю першую мастацкую кніжку і, на жаль, апошнюю з ліку трыццаці пяці кніг, Васіль Аляксандравіч прысвяціў беларускім сябрам. Сёлета выдавецтва «Народная асвета» выпусціла яе ў свет.

* Прамова на VI з’ездзе пісьменнікаў БССР.

Гаворачы пра незабыўнага Васіля Аляксандравіча Сухамлінскага, мы ставім яго за прыклад, за сапраўдны ўзор служэння дзецям.

Якая гэта не толькі пачэсная, але і адказная справа — служыць дзецям, аддаць ім усяго сябе, усе веды, талент і сэрца!

Без душэўнай чуласці, без любові да дзіцяці не можа быць ні педагогікі, ні дзіцячай літаратуры. Педагогіка і літаратура — дзве родныя, неразлучныя сястры. Толькі пры іх самым цесным супрацоўніцтве і сяброўстве магчыма сапраўднае духоўнае і эстэтычнае выхаванне дзяцей, фарміраванне чалавечай асобы.

Развіццё сучаснага дзіцяці цяпер залежыць ад магутных, індустрыялізаваных крыніц інфармацыі — тэлебачання, радыё, кіно. На жаль, цалкам трапляючы пад іх уладу, дзіцячы характар, уражлівая натура дзіцяці не актывізуюцца, а паступова становяцца ўсё болей і болей пасіўнымі, пачынаюць прыстасоўвацца, прывыкаць да тых, ужо гатовых, выпрацаваных штампаў, якімі так ахвотна задавальняюцца інертнасць і гультайства, абыякавасць і бяздушнасць думкі і пачуцця.

Духоўнае жыццё нашага сучасніка ўзбагачаецца самымі разнастайнымі эстэтычнымі сродкамі, у тым ліку і прыроды. Бяда, калі гэтыя сродкі трапляюць у рукі людзей малакультурных, а то і ў рукі дзікуноў, якія нават самы дасканалы інструмент могуць ператварыць у дубіну.

Я ўжо расказваў, як аднойчы нас, пісьменнікаў, запрасілі ў піянерскі лагер. Цудоўная мясціна ў сасновым бары непадалёк ад Мінска сапраўды магла парадаваць кожнага, хто трапляў сюды... Але толькі мы ступілі ў гэтае зялёнае царства, як аглухлі. He падумайце ад цішыні, не. Ад рову магутнага дынаміка! Уключаны на поўную моц, ён глушыў усё лясное наваколле і яго насельнікаў. Яго голас быў мацней за дзіцячыя галасы і смех. Яго перавага над людзьмі была тая, што ён не мог стаміцца. Універсальны энтузіяст, ён выконваў усю выхаваўчую, культурную і эстэтычную работу — адзін за ўсіх! I іншага выхаду ў яго не было. Людзі з ім абышліся па-варварску: замкнулі на замок, а ключы згубілі і не вельмі рупіліся шукаць. Наша сустрэча з дзецьмі не адбылася. Але я

бядую не аб гэтым, а аб тым, колькі не адбылося ў дзяцей сустрэч з прыродай, з невыказнай музыкай лесу, з ціхім пошумам высокіх сосен, з кукаваннем зязюлі, з нястомным перастукам дзятлоў, з першымі воклічамі птушанят у гнёздах івалгі і салаўя...

А вось вам яшчэ прыклад гукавой экзекуцыі над нашымі дзецьмі, у чым вы можаце ўпэўніцца самі, нават здалёк падышоўшы да некаторых дзіцячых пляцовак і, асабліва зімой, да масавых каткоў у нашых парках культуры, а то і на гарадскіх плошчах.

Як часта мы ўзвышана гаворым аб неабходнасці музычнага выхавання дзяцей. Мы гаворым... А ўсю праблему адным махам вырашае малапісьменны заўхоз, які згодна каштарысных асігнаванняў па свайму выбару, а хутчэй за ўсё — без усякага выбару — возьме закупіць такі асартымент пласцінак, якіх на многія гады хопіць, каб глушыць, нявечыць слых дзяцей, шіо сотнямі тысяч перабываюць на гэтых катках, у парках і садах. I глушаць, і нявечаць — ашалелымі джазавымі сінкопамі, факстротамі, твістамі. I гэта там, дзе дзіця, падлетак сапраўды цераз рытм, цераз рух усёй сваёй істотай павінна адкрываць, спазнаваць, убіраць у сябе чарадзейнае хараство, якое нясе чалавеку музыка.

He, тут ужо няможна заставацца абыякавым. Гэта недаравальнае калецтва пачуццяў нашых дзяцей! Камсамол, які стварыў добраахвотныя дружыны, што сочаць за парадкам на вуліцах, зрабіў бы добрую справу, каб сфармаваў дружыны, якія б строга і чула рэагавалі на безадказнасць у эстэтычным выхаванні дзяцей. У такую дружыну я запісаўся б першы.

Цяпер, калі партыя паставіла перад намі задачу — узняць адказнасць за выхаванне духоўна і эстэтычна багатай асобы чалавека, мы, дзіцячыя пісьменнікі, павінны стаць сапраўды творча актыўнымі выхавацелямі і педагогамі. Без сістэмы педагагічных перакананняў, без асваення багаццяў ленінскай педагогікі, без вывучэння народнага вопыту выхавання не можна быць дзіцячым пісьменнікам. У дзіцячай літаратуры нецярпімыя саматужніцтва, аматарства, якія, на жаль, часта выдаюцца за творчасць. Ведаючы, што ў нас нечуваны попыт на кнігу для дзяцей і што амаль кожная з іх разыходзіцца ў першыя ж дні паяўлення ў кні-

гарнях, мы дарма цешым сябе ілюзіяй усеагульнага поспеху, бо многія бездапаможныя, прымітыўныя літаратурныя падробкі наносяць густам нашых дзяцей, іх эстэтычнаму і духоўнаму развіццю непапраўную шкоду.

Усёй душой падтрымліваю прапанову, выказаную ў дакладзе, аб стварэнні ў рэспубліпы спецыяльнага выдавецтва дзіцячай літаратуры. Неабходнасць такога выдавечтва наспела ўжо вельмі даўно. Вяломая пастанова ЦК КПСС аб дзіцячай літаратуры, прынятая два гады таму назад, абавязвае нас да нецярпімасці самацёку, абыякавасці, якія існуюць у практыны выдання кніг для дзяцей. Дзе-дзе, а якраз у літаратуры для дзяцей асабліва неабходна арганізатапская роля выдавецтва. He будзем забывапь вопыту М. Горкага, які першы паказаў нам прыклад творчай ініцыятывы ў ствапэнні савецкай дзіцячай літаратуры.

Хачу закрануць і яшчэ адно пытанне. Ведаю, што яно падымалася ўжо і ў Маскве, таму, магчыма, нялііпнім будзе і голас з Мінска. Я маю на ўвазе практыку выдання цэнтральных літаратурных часопісаў для дзяцей малодшага ўзросту. На такую краіну, як наша, пры такой агромністай і разнастайнай аўдыторыі юных чытачоў ці не надта ж мала «Весёлых картннок» н «Мурзнлкп»? Мяне зусім не цешаць іх пяцішасці мільённыя тыражы. Таму, што гэтыя выданні, па сутнасці, манапалізавалі і уніфікавалі сваё права на падпісчыка і чытача. Вось чаму гэтыя выданні падчас і не вельмі клапоцяцца аб разнастайнасці і арыгінальнасці матэрыялу. Ці не разумней было б у інтарэсах нашых дзяцей, ды і нас, дзіцячых пісьменнікаў, настаўнікаў і выхаваўцаў, каб за кошт тыражоў у пяць, у шэсць мільёнаў у нас было яшчэ пяцьшэспь новых, розных і цікавых дзіцячых часопісаў? Напэўна, тады паміж імі, хочаш не хочаш, была б здаровая творчая канкурэнцыя, жывы клопат пра нашага маленькага чытача. Дарэчы, у 20—30-я гады, не гаворачы аб Маскве, у адным Ленінградзе выходзіла два часопісы для маленькіх.

I яшчэ адна просьба да Саюзнага праўлення ад нас, дзіцячых пісьменнікаў. У нас ёсць Літаратурны інстытут, ёсць вышэйшыя літкурсы, але пра павышэн-

не прафесіянальнай падрыхтоўкі дзіцячага пісьменніка мы яшчэ не вельмі клапоцімся. He падумайце, што я прашу адкрыць яшчэ адзін інстытут або курсы. Цяжкая справа навучыць дзіцячага пісьменніка — пісаць. Але як бы тым, хто ўжо трохі ўмее пісаць, як бы ім было карысна — час ад часу сустракацца з вядомымі педагогамі краіны, з даследчыкамі дзіцячай псіхалогіі, знаёміцца з вучонымі, занятымі актуальнымі праблемамі часу.

Няма большай асалоды і радасці, як пісаць для дзяцей. I я даўно перакананы, што кожны пісьменнік, хто па-сапраўднаму любіць дзяцей, абавязкова будзе пісаць для іх. У гэтым — зарука творчай маладосці, маладосці душы і сэрца мастака.

Шчасце творчасці — гэта ж і ёсць далучэнне да вытокаў адкрыцця і спазнання свету.

Гэтага вялікага шчасця пісаць для дзяцей, для нашай будучыні, я і жадаю вам, мае сябры, ад усяе душы!

1971

Па закліку сэрца

Залы і фае Цэнтральнага Дома літаратараў тры дні поўніліся галасамі пасланцоў многіх краін свету.

У Маскву з’ехаліся пісьменнікі, якія ўвесь свой талент і прызванне аддаюць дзецям і юнацтву, тым пакаленням людзей, ад якіх залежыць наша будучае.

Нацыянальныя сцягі, растаўленыя ўздоўж сталоў, за якімі сядзелі побач пісьменнікі Савецкага Саюза і Амерыкі, Балгарыі і Бангладэш, Венгрыі і В’етнама, Францыі і Фінляндыі, Англіі і Аргенціны, Ганы і Германіі, Полыпчы і Румыніі, Італіі і Іспаніі, Сенегала, Сірыі і Сінгапура, Манголіі, Турцыі, Чэхаславакіі, Югаславіі і Японіі,— сцягі самых розных колераў у гэтыя хвіліны зіхацелі той урачыстай вясёлкай пачуццяў, якімі была прасякнута ўся праца Міжнароднай сустрэчы: «Пісьменнікі свету і выхаванне падрастаючага пакалення».

У мяне і ў маіх таварышаў на памяці Міжнародная сустрэча, якая адбывалася ў чэрвені 1964 года ў Празе. У нашу беларускую дэлегацыю тады ўваходзілі П. Кавалёў, А. Пальчэўскі, Я. Семяжон і я. Было многа цікавых знаёмстваў, устанавіліся сувязі, якія потым мелі плённы ўплыў на далейшую працу кожнага з нас, пісьменнікаў і перакладчыкаў.

На маскоўскай сустрэчы мне было прыемна пазнаёміць вядомага французскага пісьменніка П’ера Гамара з нашай паэтэсай Эдзі Агняцвет, якая паспяхова перакладае французскую класічную і сучасную паэзію. Для нашага французскага калегі дарагім падарункам была кніга вершаў Гіёма Апалінэра, род якога паходзіць з Беларусі. Эдзі Сямёнаўна пераклала не толькі вершы славутага паэта Францыі, яна доўга працавала над вывучэннем вытокаў творчасці Апалінэра, яго радаслоўя. Яна не абмінула і тых цікавых звестак, якія сабралі французскія даследчыкі спадчыны паэта. Яго жыццю і творчасці быў поўнасцю прысвечаны нумар вядомага часопіса «Эроп». Галоўны рэдактар «Эропа» П’ер Гамара падараваў беларускай перакладчыцы новы, вельмі цікавы нумар часопіса, цалкам

прысвечаны Мальеру. Дарэчы сказаць, гэта не толькі арыгінальная, а надзвычай плённая практыка літаратурнай журналістыкі.

Як прыемна бачыць вынікі тых кантактаў, тых знаёмстваў, што адбываюцца на падобных сустрэчах, і ўзаемна ўзбагачаюць наша супрацоўніцтва.

Радасна было нам, членам беларускай дэлегацыі, і на сёлетняй сустрэчы ў цёплыя, сонечныя сакавіцкія дні 1973 года ўбачыць сваіх даўніх знаёмых — балгарскага пісьменніка Пятра Дзімітрава — Рудара, балгарскага паэта Нікалая Сакалова, чэшскую пісьменніцу Веру Адлаву, славацкага паэта і мастака Рудо Морыца, польскага паэта Ігара Сікірыцкага, убачыць старых сяброў, пазнаёміцца і пасябраваць з новымі — і з братніх рэспублік і з многіх замежных краін.

Людзі, якія жывуць у розных канцах свету, але занятыя аднымі турботамі — якім павінен вырасці новы чалавек, і за сталом канферэнцыі, і ў кожнай гаворцы на любой сустрэчы — усюды знаходзілі агульную мову. Амерыканская пісьменніца Іў Мэрыям, выступіўшы з яркай, усхваляванай прамовай, прачытала верш: «Я хачу даць жыццё дзіцяці, якое запыталася б у мяне: «Мама, што значыць слова «вайна»?».

Гаварылі мы на розных мовах, але адзін клопат аб’ядноўваў усіх — дапамагчы дзіцяці стаць чалавекам.

Дэлегаты канферэнцыі выказалі рашучы, гнеўны пратэст не толькі супраць атручвання прыроднай атмасферы, асяроддзя, у якім жыве наш сучаснік, але і супраць атручвання свядомасці дзяцей спекулятыўнай, гангстэрскай кніжнай прадукцыяй, якая шырока выдаецца і распаўсюджваецца ў краінах капіталістычнага Захаду.

I як жа радасна было чуць у выступленнях замежных гасцей словы ўдзячнасці савецкай літаратуры, вопыт якой узбагачае зарубежных пісьменнікаў, што аддаюць сваё сэрца і талент дзецям.

У кнізе, прызначанай для дзяцей, не можа быць месца пропаведзі жорсткасці, гвалту, духу нажывы, непавагі да чалавека. Добрай кнізе ў нас адкрыта самая шырокая дарога. На рускай мове, на мовах усіх народаў Савецкай краіны выдаецца ўсё лепшае, што ствараюць для дзяцей пісьменнікі свету.

Дзеці ўсіх народаў, дзеці планеты з самага малку павінны быць сябрамі, ведаць, што такое дабро і справядлівасць, хто і што пагражае іх шчасцю.

Старэйшы наш пісьменнік Алесь Якімовіч, выступленне якога слухалася з вялікай цікавасцю, расказаў аб кнізе, напісанай пасля вайны беларускімі дзецьмі — сведкамі фашысцкіх злачынстваў. Кніга «Ніколі не забудзем» стала грозным абвінавачаннем чалавеканенавісніцтву. Яна вытрымала ў нас некалькі перавыданняў, выйшла на многіх іншых мовах, і нават у такой, здавалася б, далёкай ад Беларусі краіне — у Японіі.

— У імя чалавецтва, у імя дзяцей усяго свету трэба выкрываць усё, што не дае дзецям быць шчаслівымі! — пачулі мы ў час нашай размовы ўсхваляваны заклік дэлегата Японіі Рохей Коміямы.

— Мы павінны даць нашым дзецям мір,— сказаў П’ер Гамара,— а гэта для нас перш за ўсё выяўляецца ў сапраўдным брацтве людзей.

— Дзіця павінна вучыцца жыць у будучым грамадстве,— заявіў вядомы пісьменнік, дырэктар Міжнароднай юнацкай бібліятэкі ў Мюнхене Вальтэр Шэрф.

Вобразна сказаў старшыня арганізацыйнага камітэта гэтай сустрэчы Сяргей Міхалкоў:

— Розныя ёсць кнігі для дзяцей. Ёсць кнігі — настаўнікі, строгія і патрабавальныя. Ёсць кнігі — сябры. Ёсць кнігі — чарадзеі, якія лёгка і радасна твораць цуды. Ёсць кнігі — салдаты. I кожная добрая дзіцячая кніга — гэта свята для тысяч і тысяч юных людзей.

Гэтыя думкі знайшлі сваё завяршэнне ў хвалюючым дакуменце, адзінадушным звароце ўдзельнікаў Міжнароднай сустрэчы дзіцячых і юнацкіх пісьменнікаў да ўсіх дзеячаў літаратуры, якія аддаюць свой талент і сваё натхненне юным грамадзянам нашай планеты.

— Дзецям патрэбны кнігі, якія асвятляюць іх верай у сябе, верай у людзей, у перамогу праўды і справядлівасці!

— Калі сённяшнія дзеці вырастуць сябрамі, у заўтрашнім свеце не будзе канфліктаў і войн!

Па агульным прызнанні пісьменнікаў самых розных краін, гэтая Міжнародная сустрэча, незабыўная для кожнага з нас, яе ўдзельнікаў, паслужыць добрай зарукай умацавання сяброўства і супрацоўніцтва ўсіх людзей, якія па закліку сэрца нясуць высокі абавязак служэння дзецям, нашай будучыні.

— Дзядуля, я паслала пісьмо Анджэле Дэвіс! — паведаміла мне вучаніца трэцяга класа.

Так, гэта вялікая навіна. Гэта незабыўная падзея ў жыцці дзіцяці, па ўзросту малога чалавека, які жыве вялікімі хваляваннямі цэлага свету.

Калі гнеў, абурэнне супраць зла, несправядлівасці, якія творацца на другім баку планеты, перапаўняюць не толькі нас, дарослых, але і хвалююць чулае, уражлівае сэрца дзіцяці,— гэта не можа не выклікаць нашай грамадзянскай гордасці за духоўныя заваёвы грамадства, у якім пачуццё інтэрнацыянальнага абавязку змалку ўваходзіць у свядомасць чалавека.

Шчаслівага лёту, Перапёлачка!

Пяцьдзесят год Беларускага радыё — значная падзея ў жыцці кожнага з нас, хто ў гэтыя дні, аглядаючы пройдзены шлях і сваю працу, з пачуццём удзячнасці ўспамінае тыя свае сустрэчы з самай вялікай аўдыторыяй слухачоў, на якія заўсёды ідзеш з асаблівым узрушэннем і хваляваннем.

Так здарылася, што мая першая такая сустрэча адбылася ў дзень, які запомніўся не мне аднаму, a многім людзям.

Ішоў сёмы месяц вайны. Беларуская зямля стагнала ў фашысцкім ярме. Бязлітасныя баі кіпелі на ўсіх франтах. I як важна было і на зняволенай бацькаўпічыне, і ў партызанскіх лясах, і ў франтавым акопе пачуць роднае слова і вестку, што твой народ не скарыўся і ніколі не стане на калені перад захопнікамі.

18 студзеня 1942 года з горада Казані трансліраваўся мітынг прадстаўнікоў беларускага народа. Па ўсёй краіне гучалі палымяныя заклікі вядомых дзеячаў рэспублікі, яе вучоных і паэтаў, франтавікоў, партызан і людзей, што вырваліся з жудаснага фашысцкага пекла і расказвалі пра ўсё як сведкі нечуваных злачынстваў на нашай зямлі. Моцнае, незабыўнае ўражанне на ўсіх нас зрабіла выступленне Янкі Купалы.

Той суровай зімой у Казані нас, пісьменнікаў і журналістаў, была невялікая жменька, а тых, хто меў вопыт работы на радыё, і яшчэ меней, дыктараў жа, хто б мог весці перадачу, зусім не было. Вось чаму ў дыктары трапіў і я, хоць голас мой не вызначаўся ні гучнасцю, ні дасканаласцю.

Пасля мітынгу я вёў вялікі канцэрт, абвяшчаючы нумары і іх выканаўцаў. Мне пашчасціла на шырокі выбар запісаў народных песень у выкананні Л. П. Александроўскай. Яе славутая «Перапёлачка» высока ўзляцела над Радзімай, адгукнуўпіыся ў cap­pax многіх землякоў.

Дзевятнаццацігадовы юнак, удзельнік самаахвярных баёў на Волзе Анатоль Вялюгін, цяжка паранены, слухаючы радыёмітынг у шпітальнай палаце, той дзень занатаваў у памяці такімі радкамі:

Навек, сябры, запомню дату.

«Гаворыць Беларусь з Казані!» — Ў акоп, шпітальную палату, Прасторам дыктары сказалі.

Яна — жывая! Дарагая маці...

Сівая галава ад гора...

Ад слоў павеяла ў палаце, Ў акопе — верасамі бору...

На ўсё жыццё дарагі і памятны гэты дзень і для мяне. Хоць імя выпадковага дыктара па маёй просьбе не было названа ў перадачы, але голас мой пазналі мае родныя на далёкім Урале, пазналі сябры, пра лёс якіх у тыя трывожныя дні я нічога не ведаў.

Праляцеўшы цераз усю краіну, цераз франтавыя і партызанскія агнявыя рубяжы, добрая птушка Перапёлачка прынесла і мне пімат жаданых вестак...

Другой, пасля ўжо вайны, памятнай сустрэчай, якую я лічу пачаткам свайго шчаслівага супрацоўніцтва з нашым радыё, з’явілася пастаноўка маёй казкі «Вавёрчына гора» з удзелам такіх выдатных артыстаў, як Г. П. Глебаў і Р. М. Кашэльнікава. Гэта быў мой першы твор для дзяцей. Пасля яго я болей упэўнена стаў працаваць у дзіцячай літаратуры, бясспрэчна, у многім абавязаны радыё, якое памагло мне набыць такую ўдзячную аўдыторыю, як дзеці — самыя цікаўныя, уважлівыя і нястомныя чытачы і слухачы, пісапь для якіх — вялікая асалода і шчасце.

Цяпер па нашаму радыё штодня гучаць многія перадачы, якія палюбіліся і дарослым і дзецям. He хапае, мне здаецца, яшчэ аднае для самых маленькіх слухачоў — перадачы, якая б, можа, так і называлася « Перапёлачка».

У вобразе гэтай нястомнай дабрадзейкі і руплівіпы народная паэзія ўвасобіла тыя найлепшыя рысы, якія трэба выхоўваць у людзях з самага малку — любоў і замілаванне да Радзімы, да прыроды і да ўсяго самага дарагога і прыгожага, што стварае чалавек на зямлі сваёй прапай.

Мілая наша Перапёлачка, шчаслівага табе лёту!

Няхай твой голас заўсёды нясе нам добрыя весткі і жаданую радасць!

Эстафета ў будучыню *

Ці прыглядаліся вы да значка, які сёлета паявіўся на вокладках дзіцячых часопісаў і кніг, у вітрынах кніжных магазінаў і нават самых салідных выданнях для дарослых? Там, дзе ідзе гаворка пра дзяцей, пра іх выхаванне, пра нашы клопаты і трывогі аб іх будучыні, вы абавязкова бачылі гэты сімвал: маленькае дзіця ідзе насустрач сонцу. Я дзіўлюся выключнай выразнасці самой ідэі, якая вычарпальна выказана самымі простымі сродкамі, я сказаў бы, з геніяльнай дзіцячай вобразнасцю. Сёлета гэты знак вядомы на ўсёй планеце, па якой ідзе Міжнародны год дзіцяці, аб’яўлены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. '

А вось яшчэ адна арыгінальная, дасціпная і вясёлая эмблема: са шкарлупіны праклюнуліся птушаняты і са здзіўленнем, захапленнем і дапытлівасцю глядзяць на свет. Так, на ўвесь свет, бо, уважна прыгледзеўшыся, не цяжка ўбачыць, што перад намі не шкарлупіна, а зямны шар з усімі яго мерыдыянамі і паралелямі.

Незвычайную эмблему прыдумалі дзеці Балгарыі, дзе адбывалася незабыўная падзея, прысвечаная Міжнароднаму году дзіцяці.

На працягу дзесяці дзён дзеці — пасланцы ўсіх кантынентаў, усіх краін і ўсіх народаў былі жаданымі гасцямі цудоўнай Балгарыі.

Гэта быў своеасаблівы, унікальны сусветны дзіцячы кангрэс, які насіў назву «Сцяг міру».

Калі задумацца па сутнасці, дык сапраўды, толькі пад сонцам міру і пад сцягам міру магчыма такое, калі ў адной з братніх краін збіраецца цвет маленства ўсёй зямлі — увасабленне будучыні чалавецтва, бо ў дзяцей усёй планеты, дзе б яны ні жылі і як бы яны ні жылі, ёсць адзіны друг, добры, шчыры, клапатлівы і спагадлівы. Гэты друг — Мір.

Балгарскія дзеці, запрашаючы да сябе ў госці сваіх замежных равеснікаў, пісалі: «Наша краіна не вялі-

* Выступленне на тэлебачанні.

кая, але яе сэрца можа ўмясціць песні і мову ўсіх дзяцей свету».

I сапраўды, Балгарыя ўмясціла ў сваё сэрца ўсю незабыўную ўрачыстасць гэтага свята.

З’ехаўшыся з усіх куткоў зямлі, дэлегаты маленства знаёміліся між сабой, з духоўнай культурай самых розных народаў, іх традыцыямі і звычаямі. Юныя кампазітары прывезлі сваю музыку, паэты — вершы, спевакі — песні, мастакі — малюнкі і карціны, майстры і вынаходнікі — здабыткі сваіх рук. Гэта быў сусветны парад творчай фантазіі і выдумкі дзяцей.

Беларусь і Балгарыя. Пра наша даўняе сяброўства, пра нашы сучасныя сувязі — асобная гаворка. Нам ёсць чым ганарыцца. Многае захоўвае, беражэ і шануе народная памяць. Я хачу расказаць толькі пра адну старонку гэтай памяці. У сталіцы нашай рэспублікі адна з новых прыгожых вуліц носіць імя Ліліі Карастаянавай. Хацелася б, каб усе мы ведалі пра жыццё гэтай гераічнай патрыёткі, бо цераз яе лёс бачыцца нам самае дарагое, што можа быць у душы чалавека і ў душы ўсяго народа. Гэта любоў да дзяцей — галоўная мера духоўнага багацця і гістарычнай народнай годнасці.

Эстафета высокай чалавечнасці, гатоўнасць у хвіліну небяспекі абараніць, засланіць сабой дзіця ў імя будучыні перадаецца з пакалення ў пакаленне ва ўсіх народаў.

Лілі Карастаянавай, балгарскай дзяўчынцы, было шэсць год, калі яе бацьку — рэвалюцыянера, удзельніка Вераснёўскага паўстання 1923 года — расстралялі фашысцкія цемрашалы, якія захапілі ўладу ў Балгарыі. Разам з маці дзяўчынка трапіла ў турму, з самага малку пачаўшы спасцігаць азбуку рэвалюцыі. Уратаваная, вызваленая з турмы ва ўзросце дзесяці год, яна прыязджае ў Маскву, становіцца савецкай піянеркай. 3 першых дзён Айчыннай вайны камсамолка Ліля ў радах мужных савецкіх патрыётаў бароніць сваю другую Радзіму — спачатку ў Бранскіх лясах, потым як беларуская партызанка на зямлі Беларусі. Ліля загінула ў самым росквіце свайго юнацтва, аддаўшы жыццё за тыя мэты і ідэалы, за якія змагаліся яе бацькі.

Юная балгарка Ліля Карастаянава навечна засталася на беларускай зямлі. Яна пахавана ў брацкай магіле ў горадзе Чачэрску Гомельскай вобласці. Яе імя назаўсёды ўвайшло ў гісторыю і ўдзячную памяць нашага народа.

Эстафета брацтва ідзе не толькі праз гісторыю, яна праходзіць праз жыццёвыя лёсы многіх з нас. Пра гэта я думаў, будучы сёлета ў Балгарыі і асабліва ў горадзе ІІлевене, ці, як калісьці казаў адзін мой аднавясковец дзед Пракоп, Плеўне. Сто год таму назад ён, як рускі салдат, быў удзельнікам славутага штурму Плевена і вызвалення Балгарыі з пяцісотгадовага турэцкага ярма. Я быў зусім малым хлапчуком, калі дзед Пракоп расказваў нам, дзецям, пра Балгарыю, якая ўяўлялася мне далёкай-далёкай і ледзь не казачнай краінай. I вось сам ужо ва ўзросце дзеда я трапляю на гэтую дзівосную зямлю, у тыя мясціны, пра якія расказваў ветэран Плевена. Вачыма сучасніка, вачыма новых пакаленняў я ўбачыў новы Плевен, тыя горы і вышыні, якія калісьці штурмавалі рускія героі. «Плевенская эпапея» — так называецца велічны мемарыял, які да 100-годдзя вызвалення пабудавалі балгары пры брацкай дапамозе савецкіх архітэктараў і мастакоў. Гэта цэлы комплекс помнікаў, сярод якіх асабліва вылучаецца Плевенская дыярама, якую будаваў увесь балгарскі народ, укладаючы ў яе свае сродкі і працу. За восем месяцаў завершана яе будаўніцтва. На самым высокім месцы плевенскіх узвыпішаў уздымаецца грандыёзная вежа, у якой на некалькіх паверхах размешчаны карціны гістарычнай бітвы, што ішла на гэтай, густа палітай крывёю мужнай і гераічнай зямлі.

Вобразна гаворачы, і цяпер прадаўжаецца штурм Плевена, але ўжо з іншымі намерамі — не заваёўніцтва, а захаплення легендарнай самаахвярнасцю народа, на долю якога выпала столькі пакут. Штодня я назіраў, як тысячы, дзесяткі тысяч гасцей Балгарыі, турыстаў з розных краін літаральна асаджаюць узвышшы Плевена, каб паглядзець ужо стаўшую славутай у свеце Плевенскую панараму.

I гэта яшчэ адзін доказ гістарычнай эстафеты. Народы свету імкнуцца спазнаваць адзін аднаго, сябраваць між сабою. Вось чаму асабліва радасна бачыць,

што гэтымі пачуццямі жывуць нашы дзеці, што як жаданыя ластаўкі вясны, панясуць запаветную эстафету ў будучыню, давяраючы яе толькі дружбе, толькі міру на планеце.

Колькі ластавак нязвычных Узляціць з нашых далоняў Да арбіт сваіх касмічных У блакітнае прадонне.

Толькі б з атамнае іскры

He сарваў шаленец пломбы. Хай ва ўсіх сваіх калысках Назаўжды знямеюць бомбы!

1979

Трывогі нашага сумлення *

Сваё выступленне я пачну з лічбаў, выпаленых агнём у памяці беларускага народа.

На нашай зямлі фашысты знішчылі болей двух мільёнаў двухсот тысяч чалавек.

Загінуў кожны чацвёрты жыхар.

627 вёсак — беларускіх Хатыняў — спалены разам з усім насельніцтвам: каты не пашкадавалі ніводнага дзіцяці.

На беларускую, як і на ўсю савецкую дзіцячую літаратуру, лёг цяжкі абавязак — гаварыць з юным чытачом аб з’явах і разуменнях, вельмі складаных для дзіцячага ўзросту.

Да гонару нашых пісьменнікаў, кожны з іх, разумеючы адказнасць выхавацеля, заўсёды імкнуўся знайсці тую меру чалавечнасці, вышыню таго маральнага і эстэтычнага ідэалу, якія ва ўсе часы вызначалі сапраўдную каштоўнасць мастацкага слова для дзяцей.

Неўзабаве пасля вайны ў рэспубліцы з’явілася кніга «Ніколі не забудзем», ініцыятарамі стварэння якой былі старэйшыны дзіцячай беларускай літаратуры Янка Маўр і Алесь Якімовіч. У гэтую кнігу ўвайшлі апавяданні дзяцей, вачыма і сэрцам якіх убачаны і перажыты кашмар фашысцкага пекла. He так даўно тры нашых пісьменнікі А. Адамовіч, Я. Брыль і Ул. Калеснік выдалі кнігу «Я з вогненнай вёскі...» Аб’ездзіўшы ўсю рэспубліку, выхадзіўшы кожны раён, яны запісалі на магнітную плёнку апавяданні людзей, якія цудам засталіся ў жывых і расказалі пра нечуваныя злачынствы фашысцкіх вылюдкаў.

Калі пра такую кнігу можна сказаць эпапея, дык гэта ўнікальная эпапея жахлівых пакут якраз той часткі народа, якая заўсёды становіцца самай цяжкай ахвярай вайны — эпапея жудасных пакут дзяцей.

Прачулае, усхваляванае слова пра лёс дзяцей і падлеткаў, што прайшлі праз вогненныя выпрабаванні,

* 3 выступлення на другой Міжнароднай сустрэчы дзіцячых і юнацкіх пісьменнікаў у Маскве.

сказалі сваімі творамі прысутныя на гэтай сустрэчы наша паэтэса Эдзі Агняцвет і наша пісьменніца Алена Васілевіч.

Мы ганарымся, што ў нашай літаратуры ёсць каштоўнасці, значэнне якіх неацэннае. Вытрымаўшы суровыя выпрабаванні, яны яшчэ даражэй становяцца кожнаму з нас.

Што можа быць даражэй для нашай паэзіі, чым шчырае прызнанне першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына, які яшчэ ў маленстве пад уражаннем цудоўнага верша Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык» рашыў прысвяціць сваё жыццё пакарэнню зорнай прасторы! А наш зямляк, касманаўт Пётр Клімук, вярнуўшыся з працяглага палёту, з захапленнем расказваў, як з касмічных вышынь ён спасцігаў не толькі веліч Радзімы, але і чарадзейства паэзіі, хараство гучання роднага слова, чытаючы на памяць цэлыя раздзелы славутай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», якія запомніліся яму са школьнае парты. Уладзімір Кавалёнак, які разам з Аляксандрам Іванчэнкавым знаходзіўся ў космасе амаль пяць месяцаў, прызнаецца, што прылёт карабля «Прагрэс», які даставіў на арбіту самыя каштоўныя грузы, асабліва парадаваў яго тым, што прывёз томік вершаў.

Вышыня ідэалу, акрыленасць мары, самаадданасць подзвігу — гэта не проста словы. Зерні сапраўднай паэзіі, сапраўднага мастацтва і літаратуры, пасеяныя ў душы дзіцяці, заўсёды прарастаюць кветкамі дабра, хараством учынкаў.

Безумоўна, кожны з нас усё запаветнае ў сваёй творчасці заўсёды звязвае з будучым. Рэальная будучыня для пісьменніка — дзеці. He дзіўна, што многія пачынаюць пісаць непасрэдна для дзяцей, калі самі становяцца бацькамі. Такім быў і мой асабісты вопыт. Першыя вершы і казкі я складаў для сына і дачкі. Ну, а калі дачакаўся ўнукаў — стаў пісаць не толькі з яшчэ болыпай цікавасцю, але і па душэўнай захопленасці. 3 дня ўтварэння ў рэспубліцы дзіцячага часопіса для малышоў на працягу семнаццаці год я быў яго рэдактарам. Гэта найбольш шчаслівыя гады майго актыўнага далучэння да невычэрпнай крыніцы творчасці — свету маленства, фантазіі, здзіўлення і нястомнай прагнасці спазнання.

He без падставы мы часта крытыкуем дзіцячую кнігу за дыдактычнасць. Так, калі яна дакучлівая, назойлівая, шкалярская. Але добрая дзіцячая літаратура не можа быць без дыдактыкі. Што такое дзіцячы фальклор? Гэта адначасова і літаратура, і мастацтва, і цудоўная педагогіка.

За многія стагоддзі да нас народная педагогіка ўжо змалку адкрывала нам такія ісціны, на доказ якіх у нашы дні мы трацім велізарныя намаганні цэлых калектываў выхавацеляў, а выхаванец усё нам не верыць, напрыклад, што хто не працуе — той не есць.

А ўспомніце першы ў жыцці многіх з нас бліскучы спектакль, пастаўлены пры дапамозе ўсяго толькі пяці пальцаў: сарока-варона па прыпечку скакала, кашку варыла, дзетак карміла. Гэтаму дала, гэтаму дала. Кожны палец — жывы персанаж. А ўсе разам яны выдатна выконваюць свае ролі. Той, хто круп не драў, вады не насіў, цеста не мясіў — церпіць на ўцеху гледача і слухача поўнае паражэнне!

Без вопыту народнай педагогікі нельга ўдасканальваць сучаснае выхаванне, пра складанасць праблем якога тут цікава і глыбока гаварыў наш латышскі друг Імант Зіедоніс.

Два вядомыя малдаўскія пісьменнікі — празаік Спірідон Вангелі і паэт Грыгорэ Віеру стварылі цудоўную першую кнігу маленства — свой нацыянальны буквар. Гэта арыгінальны твор і дзіцячай літаратуры, і навуковай педагагічнай думкі.

Мне прыемна паведаміць, што і беларускія пісьменнікі сталі актыўнымі аўтарамі і складальнікамі школьных падручнікаў і хрэстаматый, пачынаючы з буквара, адзначанага залатым медалём на Міжнародным кніжным кірмашы ў Лейпцыгу, і канчаючы хрэстаматыямі па літаратуры для 9 і 10 класаў.

Я меў шчасце сябраваць і супрацоўнічаць з выдатным украінскім педагогам В. А. Сухамлінскім. He без яго дабратворнага ўплыву далучыўся да жыцця школы, да складанага свету сучаснага дзіцяці.

Дзіцячы пісьменнік усё сваё жыццё павінен вучыцца — вучыцца з захапленнем, з радасцю разам са сваімі заўсёды новымі і новымі чытачамі.

Дзіця на лініі агню

Абвяшчаючы 1979 год Міжнародным годам дзіцяці, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, вядома, не магла прадбачыць, што да клопатаў сусветнай грамадскасці аб дзецях, аб іх будучыні якраз жа сёлета далучыцца вялікая трывога за жыццё тысяч дзяцей у шматпакутным В’етнаме і ў многіх іншых вогненных асяродках свету — Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы.

У трывожнай абстаноўцы пачаўся Міжнародны дзіцячы год, галоўным клопатам якога становіцца патрабаванне ўсіх людзей добрай волі — скрозь і ўсюды выкрываць і асуджаць перад светам злачынныя намыслы і прошукі імперыялістаў супраць міру на зямлі, супраць спакою і шчасця дзяцей.

Але акрамя непасрэднай пагрозы жыццю на планеце ў дзяцей яшчэ шмат страшных ворагаў: голад, галеча, хваробы, небяспека на ўсё жыццё застацца непісьменным, аддаваць сваю працу за бясцэнак гаспадару-ўласніку. А яшчэ страшней, калі ў дзяцей адбіраюць бацькоў і кідаюць у піначэтаўскія засценкі, у турмы, калі ў цёмнатварых дзяцей, што ідуць у школы для белых, страляюць з вінтовак, калі над галовамі матак з немаўляткамі на руках ірвуцца снарады і бомбы ашалелых агрэсараў.

Яшчэ ў першыя, самыя цяжкія і галодныя, дні Савецкай улады Уладзімір Ільіч Ленін звярнуўся да ўсяго народа з заклікам:

— Усё, што ёсць у нас лепшага, аддаць дзецям!

Ленінскі запавет — закон нашага жыцця, а яго гуманістычны сэнс усёй сваёй глыбіннай сутнасцю ўвайшоў у наш маральны кодэкс, у прынцыпы, у перакананні, у светапогляд савецкага чалавека.

Любоў да дзіцяці, душэўная гатоўнасць у хвіліну небяспекі засланіць яго сабой — не толькі бацькоўскія пачуцці, гэта галоўны крытэрый чалавечнасці, духоўнага багацця людзей.

Хто не ведае славутага помніка ў Трэптаў-парку ў Берліне? Салдат пераможца стаіць на ўзвышэнні з

апушчаным мечам у правай руцэ, левай прытуліўшы маленькую дзяўчынку, што абхапіла яго за шыю.

Агульна прынята лічыць, што мастак, скульптар не абмяжоўваюць сябе праўдай канкрэтнага вобраза, ствараюць абагуленае аблічча свайго героя. Але бывае і так, што ў адным руху душы, у адным учынку чалавека можа раскрыцца духоўная веліч соцень і тысяч людзей. Так сталася з гісторыяй стварэння помніка савецкаму салдату ў Берліне.

Да ўзяцця рэйхстага заставаліся лічаныя дні, але на вуліцах горада ў яго асобных кварталах яшчэ ішла перастрэлка, завязваліся зацятыі баі. Ашалелыя ў сваёй нянавісці, на апошняй мяжы адчаю, гітлераўцы хапаліся за кожную сцяну і камень, толькі б знішчаць і знішчаць кожную жывую істоту. На адным вулічным скрыжаванні ў нейкую хвіліну заціхлага бою раптам пачуўся прарэзлівы дзіцячы плач. Дзіця плакала даўно і зусім ужо выбілася з сіл, бо цяпер чуліся толькі яго зняможаныя ўсхліпы. Запанавала незвычайная цішыня, жахлівая ў сваёй насцярожанасці і нечаканасці: малая русавалосая дзяўчынка, яшчэ, пэўна, немаўля, бездапаможнае перад жыццём і смерцю, сядзела на каменным бруку, на самай лініі агню, сядзела, выціраючы кулачкамі вочы, і цяпер не толькі ўсхліпы, а і яе спалоханае птушынае дыханне можна было пачуць і па адзін і па другі бок вуліцы. Збянтэжаныя незвычайнасцю сітуацыі, абодва бакі прыціхлі. I невядома, колькі б цягнулася трывожная, нацятая цішыня, каб на брук не выпаўз савецкі сяржант. Усе заўважылі, што на ім было новае, як толькі што надзетае, абмундзіраванне. Як пазней высветлілася, так яно і было. Якраз у гэты дзень старшы сяржант пасля цяжкага ранення выпісаўся са шпіталя і ў свой урачысты, святочны дзень па-святочнаму і прыбраўся, каб адзначыць перамогу разам са сваёй часцю. Але часць якраз на вуліцах Берліна дабівала самых зацятых і азвярэлых фашыстаў, душы і сумленне якіх ужо не здольны былі адгукнуцца болем і спагадай да кволай жывой істоты — маленькай нямецкай дзяўчынкі.

Сяржант падпоўз да сярэдзіны вуліцы, прытуліў да сябе прыціхлае дзіця, і калі ўжо адпоўз назад да самага бруствера сваёй траншэі і толькі хацеў падняцца, як тут жа і ўпаў, падстрэлены фашысцкім снайперам.

Так сержант зноў трапіў у шпіталь, на гэты раз ужо не вярнуўшыся ў строй. Паміраў ён у той дзень, калі над рэйхстагам узвіўся сцяг Перамогі. Паміраючы, ён паспеў сказаць не многія словы, але, мабыць, самыя галоўныя, без якіх мы не ўведалі б усю веліч хараства душы гэтага чалавека. Яго адзінай і апошняй просьбай было: «Перадайце ў Мінску прывітанне рабочым радыёзавода ад Трыфана Лук’яновіча».

Чаму толькі рабочым — не сям’і, не родным? А ў сяржанта Лук’яновіча толькі і заставалася радні, што сябры па працы, па заводу. Больш у яго нікога не было. Ад першай бомбы, скінутай фашыстамі на Мінск, загінула ўся яго сям’я: двое дзяцей, жонка, маці...

Ад першай бомбы... А ад апошняга стрэлу фашысцкага забойцы загінуў ён сам — просты рабочы чалавек і вялікі гуманіст, які, знішчаючы заклятых ворагаў чалавецтва, не схіснуўся нават перад смерцю, ратуючы будучыню ў жывым рэальным абліччы дзяўчынкі, што апынулася на лініі агню...

Пэўна, тая дзяўчынка цяпер сама маці, гадуе сваіх дзяцей, але наўрад ці ведае, з якіх трагічных вытокаў забруілася крынічка яе жыццёвага лёсу, які яна, як спадчыну, павінна перадаць сваім нашчадкам — спадчыну чалавечнасці, даражэй за якую нічога ў жыцці няма і не можа быць.

У Берліне ёсць памятная пліта, якой пазначана месца, дзе Лук’яновіч уратаваў дзяўчынку. Яўген Віктаравіч Вучэціч, выдатны скульптар нашага часу, працуючы над помнікам Перамогі, узрушаны гісторыяй подзвігу Лук’яновіча, з цікавасцю распытваў усіх, хто ведаў сяржанта, па крупінцы збіраў аб ім самыя падрабязныя звесткі, якіх, на жаль, аказалася вельмі мала. Магчыма, у абліччы, у постаці салдата, што ўзвышаецца ўжо навечна ў метале, і няма фатаграфічнага падабенства з рысамі твару Трыфана Лук’яновіча, але само жыццё і подзвіг яго, з’яднаўшыся з жыццямі і подзвігамі мільёнаў савецкіх патрыётаў — найвялікшы ўсенародны подзвіг гуманізму, засведчаны перад усім светам і перад гісторыяй.

Але адначасова перад светам і перад гісторыяй засведчаны мільёнамі забітых дзяцей, фактамі, дакументамі і помнікамі жах і нечуванасць лютасці, чалавеканенавісніцтва, на якія здольны натхніцелі разбою, гра-

бежніцтва — падпальшчыкі вайны, імперыялістычныя захопнікі, якімі б гучнымі ідэалагічнымі шыльдамі яны не прыкрываліся. Эгаізм неабмежаванай улады чым большы ў памерах, тым страшнейшы ў фанабэрыі, у амбіцыі. Палітычныя самадуры, адкінуўшы ўсякія межы падначаленасці грамадству, бессаромна і нахабна па ўласнай прыхамаці абвяшчаюць раптам, што ім захацелася некага «правучыць, пусціць кроў з носу».

Народы свету добра ведаюць, чым канчаліся авантурныя спробы застрашвання і кровапускання — рэкамі, акіянамі крыві. Ідэолагі новых імперый прагнуць ужо сусветнага крывавага патопу толькі таму, што ўласныя людскія рэзервы ў іх у шмат разоў болыпыя, чым у краін і народаў, якім яны рашылі «даць крывавы ўрок». Які цынізм, якое кашчунства перад сваім жа народам! Сляды «крывавых урокаў» яшчэ не сцерліся з нашай памяці. Ахвяры мінулай вайны, абліччы дзяцей, не выхапленых з полымя, не ўратаваных на лініі агню, усё яшчэ перед нашымі вачыма. Іх жывыя галасы не змаўкаюць ні днём, ні ноччу. Трывожным плачам, енкам, просьбамі, надзеямі і спадзяваннямі яны звяртаюцца да нас, да нашага сумлення: «Уратуйце, абараніце!» У 1978 г., будучы ў Варшаве на Міжнароднай навукова-педагагічнай канферэнцыі, прысвечанай стагоддзю Януша Корчака, я пабачыў тыя жахлівыя крывавыя раны на памяці чалавецтва, якія ніколі не загояцца — Асвенцім і Трэблінку. Такое пабачыць можна толькі раз, у другі раз не вытрымае сэрца. У Асвенціме знішчана чатыры мільёны чалавек, у Трэблінцы — мільён. 3 якім дакладным разлікам і прадбачлівасцю была адпрацавана, выверана методыка знішчэння, каб не прапала марна ні хвіліны, каб канвеер смерці працаваў на поўную магутнасць: выконваў план і даваў — жахліва сказаць — прадукцыю, якая таксама з усёй педантычнай прадбачлівасцю ўжо загадзя планавалася і размяркоўвалася: куды што. Цэлы склад, цэлая гара жаночых валасоў, састрыжаных у ахвяр перад смерцю. Светлыя, чорныя, каштанавыя, залацістыя. Роўныя, хвалістыя пасмы, як палойкі лёну, і заплеценыя ў доўгія дзявочыя косы і касічкі школьніц. Нічога не прападзе. На ўсё ёсць попыт. Славутыя фірмы наладзілі бізнес на вы-

рабе модных парыкоў. А вось склад адзення — верхняга, ніжняй бялізны, дзіцячыя кашулькі, склад чамаданаў, сумак, сумачак, склад інвалідных пратэзаў, склад акуляраў у самых розных аправах: інтэлігентных — у рагавых, пазалочаных, прафесарскіх пенснэ з ланцужкамі, простыя рабочыя шкельцы з драцянымі завушнікамі або з ніцянымі матузкамі якой-небудзь старэнькай бабулі — усё павінна знайсці сваё прызначэнне.

Самотнае, пакутнае поле Трэблінкі, усыпанае каменным друзам, паміж якога асабліва выбліскваюць нейкай незвычайнай белізною яшчэ меншыя вострыя драбочкі. Што гэта? Аказваецца, косці, костачкі, недагарэлыя ў полымі крэматорыя. Разам з попелам змяшаўшыся з прыбугскай зямлёй, яны ўсё яшчэ ніяк не могуць стаць ні глебай, ні травой. Камяні, KaMani, анямелыя сведкі трагедыі, сям-там кусты ядлоўцу, як зялёныя абеліскі памяці, ды паміж жоўтага жвіру блакітныя свечачкі чабору...

Госпадзі, не дай мне загінуць Hi ў агні, ні ў пятлі, Hi ад рукі чалавека...—

пачуў я ціхія словы паэта — пасланца адной з дваццаці краін, якія з’ехаліся на ўшанаванне вялікага польскага педагога. Паэт стаяў ля камяня, пастаўленага на месцы, дзе фашысты спалілі Януша Корчака і яго выхаванцаў — дзвесце дзяцей, вывезеных сюды з Варшавы з сірочага дома разам з іх любімым настаўнікам. Прыезджы паэт шаптаў словы страшнай малітвы, і хоць ён быў вельмі набожны і веруючы, яму ў гэтую хвіліну, напэўна ж, не прыходзіла ў галаву самая звычайная ісціна: чалавек, што растаптаў чалавечнасць, не можа называцца імем чалавека. Калі Янушу Корчаку прапанавалі выбраць жыццё без дзяцей або смерць разам з дзецьмі, ён без хістанняў і сумнення выбраў смерць. «Пан Корчак,— сказаў яму гестапавец,— мы ведаем вас як добрага ўрача, вам не абавязкова ісці ў Трэблінку».— «Я не гандлюю сумленнем»,— адказаў стары доктар.

Яшчэ на пачатку працы настаўніка Васілю Аляксандравічу Сухамлінскаму трапілася маленькая кніжачка на польскай мове ў шэрай вокладцы. Яна называлася: «Калі я зноў стану маленькім». Добра pa-

зумеючы польскую мову, Сухамлінскі прачытаў кніжачку і запомніў на ўсё жыццё. Што ж так уразіла будучага вялікага савецкага педагога?

Перш за ўсё найвышэйшы крытэрый той чалавечнасці, якая закладзена ў чалавеку самой прыродай. Аўтар кнігі Януш Корчак заклікаў дарослых — узвысіцца да духоўнага свету дзіцяці, да яго своеасаблівай яснасці, тонкасці і непасрэднасці ўспрыняцця рэчаіснасці.

«Я цвёрда перакананы,— прызнаваўся пазней Сухамлінскі,— што ёсць якасці душы, без якіх чалавек не можа стаць сапраўдным выхавацелем, і сярод гэтых якасцей на першым месцы — уменне пранікнуць у духоўны свет дзіцяці. Толькі той стане сапраўдным настаўнікам, хто ніколі не забывае, што ён сам быў маленькім».

He без дабратворнага ўплыву думак і сцвярджэнняў польскага педагога Сухамлінскі выпрацоўвае свае перакананні, дакладна вызначае ўласнае запаветнае крэда: «Жыццё Януша Корчака, яго подзвіг незвычайнай маральнай сілы і чысціні з’явіліся для мяне натхненнем. Я зразумеў: каб стаць сапраўдным выхавацелем дзяцей, трэба аддаць ім сваё сэрца».

Гэтыя словы гучаць на поўны голас у яго песні песняў, у кнізе, якая так і называецца: «Сэрца аддаю дзецям».

Спрадвеку ва ўсіх народаў так: самае лепшае, самае прыгожае — дзецям. I матчыны калыханкі, і казкі, і спадзяванне на шчасце — усё дзецям: і сэрца педагогаў Януша Корчака, і Васіля Сухамлінскага, і жыццё бацькі і салдата Трыфана Лук’яновіча, які навечна прытуліў да сябе маленькую дзяўчынку...

Якія ж скарбы нясуць нашым дзецям ворагі міру, што зноў прагнуць ірваць, крамсаць зямлю, глытаць яе кавалкамі, пакуль не лопне нечая ненажэрная вантроба? Чым жа яны імкнуцца узбагаціць душы дзяцей — дабром, даверам, спагадай, разуменнем чужой бяды, гора? He, выхаванне ў іх пачынаецца з першага клопату, як з самага малку знявечыць дзіцячую душу, узгадаваць у ёй страх і нянавісць, прагнасць нажывы, заваёўніцтва.

Па тым ужо, у якія гульні гуляюць дзеці, можна беспамылкова сказаць — хто іх бацькі і выхавацелі.

Цень свастыкі яшчэ не знік над зямлёй, вар’яцкая ідэя рэваншу ўсё яшчэ тлуміць галовы буйных малойчыкаў з цёмных падваротняў. А як жа яна, гэтая ідэйка, не будзе тлуміць, калі ты толькі падняўся на ногі і ледзь пачаў лепятаць першыя словы, а табе ўжо шчодра дораць цацкі: самалёты, караблі, танкі з фашысцкімі крыжамі, а замест ляляк — завадных забойцаў з аўтаматамі напагатове, пачварныя маскі-шкілеты, чарапы. Вясёлыя забаўкі — нечага сказаць! I што жахліва, што ўсе гэтыя, «наглядныя дапаможнікі» вырабляюцца не саматужнікамі, не адзіночкаміаматарамі вострых адчуванняў, а пастаўлены на індустрыяльны паток.

Кніжны рынак, экраны кіно і тэлевізараў у ФРГ зноў захліснула хваля карычневай пошасці: прапагандуецца біяграфія Гітлера, успаміны і дзённікі генералаў вермахта, пласцінкі з прамовамі Гебельса, антыкварныя магазіны гандлююць фашысцкімі ордэнамі і медалямі. I чамусьці гэты бойкі гандаль асабліва ажывіўся якраз жа ў дні года, абвешчанага Міжнародным годам дзіцяці.

Нядаўна кінатэатры Амерыкі запаланіў чарговы сенсацыйны баявік пад назвай «Байцы», які паказвае суперніцтва нью-йоркскіх бандаў. Як адзначае друк, фільм дае моладзі, дзецям, «наглядныя ўрокі гвалту ва ўсіх яго формах». Вынікі не прымусілі сябе чакаць: адразу ж пачалі з’яўляцца новыя банды, якія пераймаюць убачаных з экрана «герояў». Ужо не з каляровых кінастужак ільецца кроў, яна льецца ў цёмных сутарэннях, пад’ездах дамоў, і на вуліцах многіх гарадоў краіны.

Гандаль крывёю — выгадны гапдаль, ён прыносіць вялікія барышы. На фільме «Байцы» гаспадары Галівуда заграблі ўжо дванаццаць мільёнаў далараў.

Відаць па ўсім, што яшчэ шырэй разгортваецца і другі гандаль, які прыносіць немалыя прыбыткі пастаўшчыкам і такіх «дапаможнікаў» і «сродкаў выхавання», як... розгі. Так, так, розгі і рамяні, звычайныя і адмысловыя, удасканаленыя для зручнасці таго, хто настаўляе дзіця на шлях ісцін, тых ісцін, якія трэба запомніць з маленства: ты павінен быць такім, як патрабуюць твае выхавацелі.

Калі нядаўна ў Англіі грамадскасць узняла пытанне аб забароне фізічных пакаранняў дзяцей, палата абшчын болынасцю галасоў не прыняла прапановы. Англійскія парламентарыі шануюць даўнія традыцыі. У Англіі ёсць спецыяльная фабрыка містэра Ханцінгтона па вырабу розаг, якая пастаўляе сваю прадукцыю ва ўсе куткі краіны па заказу бацькоў і дырэктараў школ. Прадукцыя славіцца высокай якасцю і хпырокім выбарам: розгі выпускаюцца для біцця самых маленькіх і для школьнікаў розных узростаў. Каму не зручна біць дзяцей розгамі, ёсць рамяні, якія выпускае шорная фабрыка містэра Дзіка. Яна існуе ўжо сто год, і тавар яе карыстаецца нязменным попытам.

У школах ЗША дзяцей б’юць спецыяльнымі бітамі, якія робяцца з дрэва і маюць форму вясла. Практыкі сцвярджаюць, што амерыканская біта болей прыдатная, чым англійская розга і рэмень. У часе падрыхтоўкі да Міжнароднага году дзіцяці ў Амерыцы была праведзена агульнанацыянальная анкета з мэтай выяўлення выпадкаў жорсткага абыходжання з дзецьмі — вынікі многіх ашаламілі сваёй нечаканасцю: штогод у краіне ахвярамі жорсткіх пабояў і здзекаў аказваюцца два мільёны дзяцей і падлеткаў. Як ні цяжка, многім з іх у сям’і і ў школе, але цяжэй для болыпай колькасці дзяцей набыць асвету. У ЗША каля 23 мільёнаў дарослых і 13 працэнтаў юнакоў амаль непісьменныя. У школах не хапае настаўнікаў, да Ta­ro ж, і самі школы не галоўны клопат багацейшай капіталістычнай краіны. Само дзяржаўнае заканадаўства Амерыкі не гарантуе дзецям права на асвету. Найбольшыя сродкі паглынае ваенны бюджэт, гонка ўзбраенняў.

Сотні тысяч амерыканскіх дзяцей і падлеткаў апынуліся ў турмах. Пра гэта паведамляе прэзідэнту ЗША вядомы юрыст Кент Вудэн.

«Паважаны пан прэзідэнт! Я пішу вам адкрытае пісьмо ў абарону 300 тысяч дзяцей, зняволеных у амерыканскіх турмах. Яны не рабілі злачынстваў, а ўсяго толькі, як маглі, выказвалі свой пратэст супраць становішча, у якім апынуліся: уцякалі з дома, кідалі школу або іх выганялі адтуль. Іх лічаць безнадзейнымі. Гэта зручная форма для таго, каб схаваць за краты моладзь, якая не знайшла сабе месца ў сістэме.

Бездапаможныя і занядбаныя, яны марнеюць у дзіцячых турмах Амерыкі.

Дзяцей беднякоў трымаюць у халодных бетонных камерах, дзе няма чым дыхаць, куды рэдка заглядвае сонца і не чуваць смеху. Гэтыя турмы называюцца папраўчымі школамі, фермамі, цэнтрамі па выхаванню дзяцей. Тут яны папросту гінуць...»

Болей чым паўтары мільярды жыхароў на зямлі — дзеці. Яны становяцца першымі ахвярамі любой ваеннай правакацыі і авантуры. Трывога за лёс дзяцей вымагае пільнасці ўсяго чалавецтва.

Дзіця — не беспраўная істота на нашай планеце.

Дваццаць год таму назад Арганізацыя Аб’яднаных Нацый урачыста абвясціла своеасаблівы міжнародны дакумент, дзіцячы інтэрнацыянальны маніфест — Дэкларацыю правоў дзіцяці,— і не толькі гэты, юбілейны, год, а ўсе гады, усе дні нашага жыцця павінны быць напоўненымі клопатамі і неспакоем за дзяцей, за іх лёс, бо на нашай трывожнай зямлі і асабліва ў прагным, драпежным свеце будучыня чалавецтва заўсёды ў небяспецы, заўсёды пад пагрозай.

Увага, на лініі агню — дзіця!

1979

урокі

Пяць школьных званкоў

Цяпер ужо і сам дзіўлюся сваёй храбрасці, а яшчэ болей — рызыцы: даць згоду на гэтыя ўрокі.

Заўсёды ахвотна выступаю ў школах, перад вучнямі і настаўнікамі, але на гэты раз мая аўдыторыя раптам павялічылася на дзесяткі і сотні школ: урокі, не прадугледжаныя вучэбнай праграмай, паказвала ў сваіх перадачах наша тэлебачанне.

У чым была рызыка? Кожны вопытны настаўнік мог заўважыць недасканаласць маіх метадычных прыёмаў, дыдактычную непаслядоўнасць распрацоўкі матэрыялу. Але з другога боку, сам я выразна бачыў і бачу — чаго не хапае нашай практычнай педагогіцы. He хапае ёй дзейснага, актыўнага, эмацыянальнага далучэння да ўрока саміх вучняў — якраз таго творчага стымулу, без якога немагчыма спалучэнне навучання з жывой думкай дзяцей.

У гэтым сэнсе мяне парадаваў вопыт дырэктара Мялешкаўскай васьмігадовай школы Слуцкага раёна Раісы Мікалаеўны Паляшчук, прывабілі яе пошукі вобразнай нагляднасці, замацавання, закадзіравання ў памяці вучняў усёй сэнсавай шматзначнасці слова як сродку мыслення ў самых яго разнастайных асацыятыўных магчымасцях — ад этымалагічнага зародку да шырокай, разгорнутай метафары.

Вось урок, тэма якога — словаўтварэнне, дзве яго састаўныя часткі: корань і прыстаўка. Самае нечаканае ў тым, што план урока не змясціўся ў сшытку. На-

стаўніца — не спяшайцеся асуджаць яе — прыйшла ў клас з вялікай гаспадарчай сумкай. Гэта не магло не выклікаць у вучняў адразу ж пэўнай дапытлівасці: што там можа быць? Раіса Мікалаеўна дастала з сумкі — што б вы думалі?

— Апенька! — узрушана загуў увесь клас.

Выкліканы да дошкі не толькі з радаснай гатоўнасцю напісаў назву знаёмага грыба, але і растлумачыў, як утварылася слова.

3 паяўленнем кожнага ляснога знаёмца павялічвалася актывізацыя ўрока: лісічка, сыраежка, махавік, падасінавік, падбярозавік, нават мухамор... На стале настаўніцы была ўжо цэлая грыбная калекцыя, але цікаўнасць яшчэ болей узрастала — цяпер ужо ад жадання абавязкова ўбачыць і самога грыбнога цара. Ці ўдалося, ці пашчасціла настаўніцы знайсці яго?

I раптам усклік радаснай палёгкі:

— Баравік!

Тут не толькі на дошцы, не толькі ў сшытку Hani­mam яго слаўнае імя, але і на ўсё жыццё запомніш: як, адкуль узялося яно. Колькі радасных пачуццяў кранула кожную жывую душу, колькі абудзіла ўяўленняў і вобразаў! Так разам са словам адкрываюцца таямніцы жыцця, спазнаецца навакольны свет і яго прыгажосць.

Такія ўрокі запамінаюцца назаўсёды.

Урок Раісы Мікалаеўны падахвоціў і мяне прыйсці да дзяцей са сваёй торбай.

УРОК ВЯСЕЛАЙ МАТЭМАТЫКІ

Першым урокам, з якога мы пачнём заняткі, будзе ўрок матэматыкі. I я хачу, каб ён быў вясёлым. Назавём яго — урок вясёлай матэматыкі.

3 чаго мы пачнём, з якое лічбы? 3 адзінкі, з дзесятка, сотні, тысячы, мільёна? Давайце пачнём з нічога. А як, якім знакам абазначаецца нічога? Правільна. Нулём. Пустое месца, абвядзём кружочкам. Прыкладзем нуль да нуля — колькі будзе? Памножым нуль на нуль, падзелім. Ці можна падзяліць нуль?

А што, калі ад нуля мы адразу пяройдзем да мільёна? Вы яшчэ не рашалі задач на мільёны? А давайце

папрабуем. Я ўпэўнены, што ў нас атрымаецца. Адзін мільён плюс адзін мільён — колькі будзе? Правільна. Тры мільёны плюс чатыры мільёны... Ну, вось бачыце, як лёгка. А цяпер паспрабуем рашаць задачкі на пальцах. Тут, у нас пойдзе яшчэ лягчэй. Колькі пальцаў на адной руцэ? Правільна. А калі палічыць два разы? Давайце разам палічым. Што ж такое — чаму дзевяць? (Нагляднае лічэнне паўтараецца, пакуль дзеці не ўбачаць, што пяты палец кожны раз залічваецца за адзін.)

Аказваецца, на пальцах, калі не быць уважлівымі, цяжэй лічыць, чым на мільёнах.

I так, мы цяпер добра ведаем, што на адной руцэ— колькі пальцаў? Правільна. На дзвюх руках? Правільна. А на дзесяці руках? (Звычайна не толькі дзеці, а і дарослыя адказваюць — сто. Нічога дзіўнага — так дзейнічае механічная логіка лічэння.)

А гэта задачка спецыяльна для тых, хто сёлета ідзе ў першы клас. Задачка пра рукавічкі і панчошкі. Рукавічкі для чаго? А панчошкі? Дык вось паслухайце пра панчошкі і рукавічкі:

Маша коціку на ножкі

Звязала цёплыя панчошкі, А малой сястрыцы — Панчошкі і рукавіцы.

Колькі пар было панчох I колькі рукавіц?

Пара — гэта колькі? Колькі панчох звязала Маша коціку? Чатыры. А колькі гэта пар? Дзве. А колькі панчошак сястрыцы, а колькі рукавіц? Адну пару панчох і адну пару рукавіц. (Усяго тры пары панчох і адна пара рукавіц.)

На гэтых простых задачах мы ўпэўніліся, што на ўроку матэматыкі трэба быць уважлівым — умець слухаць, бачыць і не спяшацца. Давайце папрабуем такую задачку:

У кожным кутку У хаце па катку. Кожны сядзіць, На траіх глядзіць.

Колькі куткоў I колькі каткоў?

Малайцы! Чатыры каткі, чатыры куткі. Цяпер яшчэ адну, такую ж лёгенькую:

На вярбіне — тры галіны, На кожнай галіне — па тры апельсіны.

Колькі нарвеш —• Усе і паеш.

Ну, колькі мы нарвалі і колькі з’елі?

Ага! Цяпер вы ўбачылі, што на ўроку вясёлай матэматыкі могуць быць і хітрыя задачкі? Ну што ж, давайце — вастрыце вушы:

За тры вазы дзеразы Купіў тата тры казы. А ці кожнаму вядома — Па чым козы йшлі дадому?

Па чым ішлі? Па дарозе, па зямлі.

А вось яшчэ задачка на слых, на ўважлівасць, задачка з хітрынкай, дзе трэба ўслухоўвацца ў кожнае слова:

Несла Маша ў кошыку дзесяць яец, а дно з кошыка выпала, колькі яец засталося?

Вы ўмееце слухаць — не засталося ніводнага. Здарылася бяда: з кошыка выпала дно.

Давайце цяпер рашым задачку, якая называецца «Пяты». Тут ужо нам павінны памагчы вучні другога і трэцяга класаў, бо першым класам не справіцца. Слухайце ўважліва:

Чатыры салдаты Лічылі пяты.

Далучыўся пяты: — Залічыце мае пяты.

Падышло дваццаць I яшчэ пятнаццаць. Пяць сказалі:— Братцы, Трэба разабрацца:

Сорак пят Iсорак пят — Колькі ж нас Усіх салдат?

Вось бачыце, як можа падмануць адно слова: чалавек, пяты па ліку — пяты, а ў кожнага чалавека яшчэ і на нагах — пяты. Кажуць: бяжыць — толькі

пяты мільгаюць. Колькі ў кожнага з нас пят? Дзве, або іначай — пара.

Сорак пят і сорак пят — колькі ж нас усіх салдат? Сорак. Так мы рашылі задачку пра пяты. Цяжкая задачка, але разабраліся,— добра, што не прыйшлося нам усім разувацца і лічыць ужо не пальцы, а пяты. Дарэчы, колькі ж тут усіх нас? Давайце палічым. А са мною колькі? To колькі ж будзе пят? Так, у два разы болей, чым нас.

Ну, калі мы з такой цяжкай задачай разабраліся, дык усе астатнія пойдуць лягчэй.

Ці бачыў хто з вас сароку? Дзе? Якая яна? Чорная з белымі бакамі. Сарока-белабока. А хто чуў, як спявае яна? Яна не спявае? А які ў яе голас? Ну, а цяпер вам задача пра сарок:

У нядзелю на урокі Прыляцелі ўсе сарокі, Бо не ведалі яны, Што ў нядзелю выхадны.

У панядзелак на ўрок Прыйшло сорак сарок.

А ў аўторак за буквар Яшчэ села дваццаць пар.

Шэсцьдзесят

Сарачанят

Пагуляць зайшлі

У дзетсад.

Калі ў школу на заняткі

Вернуцца сарачаняткі I пасядуць за урок — Колькі будзе ўсіх сарок?

Колькі? Адказвайце поўнасцю словамі. Сто сорак сарок. Давайце ўсе разам гучна скажам: сто сорак сарок. Якія тут словы, падобныя паміж сабой? Сорак і сарок. Але адно азначае лічбу, а другое — назву птушкі. Паслухайце цяпер задачку пра меншую птушку, вераб’я:

У старога вераб’я

Грашавітая сям’я:

У кожнага верабейкі

Па чатыры капейкі.

Зляцеліся вераб’і — Налічылі два рублі. Колькі ж мае дзяцей Наш багаты верабей?

Колькі хто налічыў? Так, пяцьдзесят. Нічога сабе сямейка. I ў кожнага колькі капеек? Чатыры. Малавата, на марожанае не хопіць. А калі зноў скласці разам — хопіць? На колькі порцый? Ого, можна кожнаму па пяць разоў дзеўбануць!

Паколькі вы ўжо трохі стаміліся, лягчэйшую задачку я пакінуў на канец урока — задачку пра краўца. Хто гэта — кравец? Што ён робіць? Дык вось у краўца было сем метраў сукна. Кожны дзень ён адрэзваў па аднаму метру. Колькі дзён кравец рэзаў сукно? Сем! Я ведаў, што вы мне гэтак адкажаце, таму вось прынёс сем метраў сукна і ножны. Хто будзе за краўца — няхай рэжа, а мы будзем лічыць, колькі дзён: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць! На сёмы дзень ужо не было чаго рэзаць.

На ўсіх маіх уроках дзеці заўсёды дружна крычаць — сем! I толькі аднойчы адзін хлопчык падняў руку і сказаў: шэсць. Я абрадаваўся і пытаюся — чаму шэсць? А ён гаворыць: — А таму, што сёмы дзень выхадны. У нас з вамі без выхаднога абышлося, але без пераменкі не абыдзецца. Чуеце, звініць званок?

УРОК РОДНАГА СЛОВА

Другі наш урок мы назавём урокам роднага слова. Адзіная на зямлі істота, якая не можа жыць без слова — гэта чалавек. Гэта мы з вамі. Каб не было слоў, з якіх складаецца мова, мы не змаглі б вучыцца, мы нічога не ведалі б аб свеце, аб прыродзе, якія акружаюць нас, мы нічога б не ведалі аб іншых людзях, іншых краінах. Мы не маглі б нават самым блізкім людзям сказаць, пра што мы думаем, што мы адчуваем. Слова! О, слова — гэта самая магутная сіла, якая яднае людзей. Пры дапамозе слова чалавек адкрывае таямніцы жыцця, спазнае ўвесь свет і самога сябе.

Словам, як чарадзейным ключом, мы адкрываем самыя складаныя загадкі невядомага, словам мы ад-

крываем прыгажосць прыроды і прыгажосць душы чалавека, словам мы адкрываем і хараство самога слова.

Хто назаве слова, якое кожны з нас вымавіў у першы раз? Ма-ма. Так, першае і самае дарагое для нас. Амаль на ўсіх мовах, ва ўсіх людзей свету яно гучыць аднолькава. Заўважце, што і ўсе іншыя словы, якімі мы называем самых блізкіх і родных, таксама ўтварыліся з двух аднолькавых складоў: та-та, ба-ба, дзя-дзя, цё-ця і нават дзеда маленькія ўнукі часцей завуць не дзед, а дзе-дзя.

Кожнае слова тоіць у сабе не толькі назву рэчы або з’явы, у ім яшчэ гучыць і наша пачуццё. У кожным слове ёсць музыка. Калі мы скажам — гром, хіба не пачуем, як над зямлёй коціцца водгулле грому — гр-р-ром! А вось вам — ці-шы-ня. I мы, сапраўды, чуем, як ціха становіцца вакол нас і ў нас на душы. А вось словы — шэпт, шаптанне, шолах,— і мы чуем, як у цішыні нешта ледзь-ледзь чутна шапоча — дрэвы або ветрык у лісці, або тоненькі струменьчык вады ў лясной ручаіне. А калі мы скажам — шо-рах, піор-гат, дык нам чуецца, што ў той жа цішыні ўжо болып гучна, больш моцна і ўпарта нехта шаргаціць, парушае наш спакой і наш ціхі настрой. А ўслухайцеся, як лагодна, як прыемна гучаць словы, калі нас называюць: мілы, любы, ласкавы, родны, дарагі, і як непрыемна, як крыўдна і горка слухаць: дурны, упарты, грубьт, нязграбны, няўважлівы, нячулы, неспагадлівы. Ой, ой, нікому не жадаю пачуць пра сябе такія словы! Гэта — непрыемныя словы.

А ёсць словы — радасныя, вясёлыя. I ёсць словы хітрыя, вельмі хітрыя. У загадках усе словы хітрыя. Вось паслухайце:

Сам у ботах, а хаджу на галаве.

Хто гэты вясёлы дзівак і штукар? (Цвік у падэшве.)

Як нарадзіўся, так за кій схапіўся.

А гэта што за разбойнік, што з першай хвіліны жыцця, з самых пялёнак ужо хапаецца за кій? Думайце, добра думайце. (Расліна — хмель. Бачылі, як ён хапаецца за любую палачку, галінку, дрэўца, каб расці ўсё вышэй і вышэй?)

Паслухайце яшчэ адну загадку — пра малога Малышака:

Малы Малышак

Зваліўся з вышак. He так пабіўся, Як шапачкі забыўся. (Арэх.)

Так мы з вамі пазнаёміліся з хітрымі словамі. I каб разгадаць іх сэнс, трэба думаць і нават, бывае, трэба добра паварушыць мазгамі і пафантазіраваць, каб уцяміць, што яны значаць. Думаеш, што гавораць яны тое, што самі азначаюць, ажно ж — не. У іх ужо зусім іншы сэнс. Так словы вучаць нас кемлівасці, здагадлівасці. Словы вучаць нас думаць вобразамі, цэлымі карцінамі. Бывае, што адно і тое ж слова мае некалькі значэнняў.

Давайце ўспомнім такія словы: КРАН вялізны, пад’ёмны і КРАН маленькі ва ўмывальніку; КУЛАК — рука і КУЛАК — багацей, чалавек, прагны да нажывы, які ўсё грабе ў свой кулак; КАСА, якою косяць, КАСА ў дзяўчыны на галаве і КАСА — вузкая палоска берага на рацэ або на моры; ПІЛА, якою пілуюць дровы, і ШЛА ад слова піць — піла ваду, малако; а вось слова КОЛ. Добра, калі ён тарчыць у плоце, а калі ў сшытку, у дзённіку,— самі ведаеце, як гэта непрыемна. He абрадуеш дома нікога, калі скажаш: я прынёс вам кол!

Вось так мы вучымся разумець словы не толькі ў іх простым значэнні, але і ў вобразным.

Загадкі памагаюць нам, вучаць думаць вобразамі. Паслухайце маю загадку:

У дзвюх матак Па пяцёра дзіцятак, I ўсе аднагодкі: Трое доўгіх, Двое кароткіх. Назваў бы вам я Кожнага імя, Ды вы самі знаеце, Самі адгадаеце. (Рукі і пальцы.)

Малайцы, піто так хутка адгадалі. А хто назаве імя кожнага «дзіцятка»? Вялікі, указальны, сярэдні, безыменны і мезяны.

А цяпер загадка пра хлявец і авец:

Повен хлявец Белых авец. Добра жывецца, Лёгка жуецца Дружнаму статку. Хто засмяецца — Скажу вас адгадку.

Засмяяліся ўсе, і я адразу здагадаўся: зубы! А такую загадку хто адгадае:

На палачцы — галачка, Халодная качалачка, Аб губачкі трэцца, Просіцца пагрэцца.

Ты яе паліжы

I на вушка мне скажы — Як яна завецца?

Кожны, хто падняў руку, свой адказ скажа мне толькі па сакрэту, толькі на вушка. Цікава, ці ўсе адгадалі. (Марожанае).

Яшчэ адну смачную загадку вам загадаю:

Круглы, як сонца, Шыпіць пад ім донца.

Падрумяніцца бачок —

Скоціцца на рушнічок. (Блінец.)

А хто з вас адкажа мне, пра якую бабулю гаворыцца ў гэтай загадцы:

Хоць бабуля злая — Нікога не чапае.

Але кожнаму дасць здачы:

Хто пакрыўдзіць — сам заплача. (Цыбуля.)

А пра якіх братоў гаворыцца ў загадцы «Браты»? (Чытае вучань.)

Пабывалі на ўсім свеце, Вандравалі на ракеце, Удваіх браты не раз Бачылі Венеру, Марс, А сустрэцца не могуць, Хоць жывуць цераз дарогу. (Вочы.)

А пра брата і сястру? (Чытае вучань.)

Брат сястру пабачыць рад, Але строгі ў іх расклад: Прачынаецца сястра —

Брату спаць ісці пара. (Сонца і месяц.)

Ну, загадак хопіць. Мне вельмі прыемна, што вы ўмееце думаць вобразна. Людзі, самі не заўважаючы, часта гавораць вобразамі: дождж ідзе, рэчка бяжыць, хоць усім вядома, што ні ў дажджу, ні ў рэчкі няма ног. Вецер вые — кажам мы і ўяўляем сабе вецер у вобразе жывой істоты. Вецер вые, як воўк. Страшна. А вось як мы, бывае, гаворым пра сонейка: сонейка ўсміхаецца. Сонейка не ўсміхаецца, гэта мы радасна ўсміхнуліся і павесялелі, калі яно выглянула з хмар і калі яму абрадавалася ўсё жывое на зямлі.

Як прыемна разумець розныя значэнні слова! А як радасна адчуваць усе яго гукавыя адценні, як хораша, калі яно іграе, як вясёлка на небе пасля дажджу! Ёсць словы, якія хочацца паўтараць, яны самі завучваюцца на памяць. Гэта ўжо не хітрыя, а вясёлыя словы, якія мы любім з самага малку. Гэта перш за ўсё — лічылкі, з якіх пачынаюцца нашы гульні.

Давайце і мы з вамі трохі пагуляем. Я буду лічыць: ены, бэны, тыкі, пакі, орбы, торбы, енцы, смакі, евус, дэвус, кут на тэвус,— старой бабе на печ спаць.

Я запомніў гэтую лічылку і памятаю піэсцьдзесят год. Цяпер дзеці складаюць новыя лічылкі, і вы іх ведаеце. Хто раскажа сваю лічылку?

А цяпер паслухайце лічылкі, якія склаў я:

ВАЛАКУЧА

Кузьма падкузьміў Ягора, Ягор аб’ягорыў Рыгора, Дзямід паддзямідзіў Мікіту. Мікіта змікіціў, пачаў валакіту.

Сказаў Фабіяну:— Фабіян, пабі Яна. Ян пабег па Хомку, Хомка — па Пахомку. Пахомка — па Піліпа, Піліп — па Архіпа.

Крычаў Архіп, Пакуль ахрып, Пакуль сяло Гарой лягло.

От была буча, Куча-валакуча!

I яшчэ адна лічылка — «Малыя аленікі» :

Малыя аленікі Елі варэнікі,

Журавель — журавіны, А жырафа — апельсіны, Бегемот — ананасы, А янот — бульбу з квасам.

Жук жур жор, Тхор сыр цёр,

Грызла рысь рыс, Барбос — барбарыс.

Вам наце

Па аладцы.

Табе, браце, Закрывацца.

Ну, вось ты закрыўся і паспі, пакуль мы ўсе пахаваемся, бо ўрок наш скончыўся — усім на пераменку!

ЯШЧЭ ЎРОК словд

I трэці наш урок, дзеці, будзе ўрок вясёлага слова. Вясёлых слоў так багата, што іх хопіць на многія, многія ўрокі.

Сёння я хачу пазнаёміць вас з тымі словамі, якія павінны гаварыцца скора. Яны так і называюцца — скорагаворкі. Дзеля чаго яны нам, гэтыя гарэзлівыя, гуллівыя, жартаўлівыя скорагаворкі,— пацешкі?

He толькі гуляць і забаўляцца, а перш за ўсё вучыцца. Вучыцца радасна, з прыемнасцю, у ахвотку. Галоўнае ў скорагаворцы не ў тым, каб яе скора сказаць, а правільна, выразна і прыгожа вымавіць кожнае слова. Скорагаворкі вучаць нас гаварыць, развіваюць, узбагачаюць нашу мову.

Пасярод двара —■ гара, На вяршэчку — сані.

А хто што дастане — Гаварыце самі.

Сонечка — саначкі, Верачка — вяровачку,

А малы Івачачка — Скорагаворачку.

А якую скорагаворачку дастаў наш Іваначка? А Сонечка, а Верачка? Хто з вас раскажа сваю скорагаворку? (Дзеці — кожны падымае руку і гаворыць.)

А цяпер паслухайце маю: «Кобра». Што гэта такое — кобра? Змяя. Самая вялікая. Самая страшная. He ведаю, ці расказваць. Калі не баіцеся — раскажу:

Улавілі Кобру, Пасадзілі Ў торбу. Калі ў торбе Кобра — Гэта вельмі Добра.

А цяпер давайце ўсе разам. Мацней. Хутчэй. Яшчэ раз. Бачыце, як гуртам добра выходзіць. Давайце папрабуем скорагаворку пра рака.

Рак поўз паўз барак, Сустракае рака грак: — Здароў, рак, дай руку, У раку завалаку.

А ці ўдасца нам скорагаворка пра ваўка? (Чытае вучань.)

Хвошча, хвошча дождж, Воўк схаваўся ў хвошч. Хвост пад хвашчом, Воўк пад дажджом.

Пра ваўка ўдалася. А пра сорак сарок? (Чытае вучань.)

Прыручыць сароку — Адна марока, А сорак сарок — Сорак марок.

Добра, лёгка ўсё ў нас ідзе, як па масле.

Папрабуем пра капялюш. (Чытае вучань.)

Лепш не кратай, лепш не руш Мой дзіравы капялюш. Падабаецца — надзень, Але толькі на дзень. Раз надзень, два надзень, Куды хочаш, туды дзень.

Вы заўважылі, што ў гэтай пацешнай скорагаворцы ёсць два аднолькавыя выразы? Якія? Надзень і на

дзень. Правільна. На слых яны аднолькавыя, а пішуцца па-рознаму. Капялюш надзень на галаву, але толькі на дзень, на адзін дзень. (Словы: на дзень і надзень пішуцца на дошцы.)

Я вам прачытаю яшчэ адну пацешку пра цялятак, а вы запомніце, якія тут аднолькавыя выразы:

Вам, цяляткі, мала кавы, Вельмі мала чаю — Выпіце лепш малака вы, З’ешце малачаю. А траву пакашу — Дам вам сена па кашу.

(На дошцы гэтыя сказы пішуцца для нагляднасці.) А вось у гэтым вершы, якія словы блізкія па гучанню, але розныя па сэнсу:

Дожджык з сонцам папалам Па лісці Залапатаў.

Я ісці

Сабраўся ў цырк, А ён з хмаркі — Цырк, цырк, цырк. Пад ліпкаю падажду, He пайду па дажджу.

(На дошцы: папалам — залапатаў, лісці — ісці, цырк — цырк, падажду — па дажджу.)

А цяпер я папрашу вас, дзеці, навастрыць свае вушкі, паслухаць гэты верш і сказаць, якая літара, які гук тут чуецца больш за ўсё:

Ці лілі алей у рэдзьку, Ці лілі?

Ты не цілілікай, Федзька,— Сам налі.

Літара Л. Правільна. А чаму? Каб мы не толькі паверылі на слова, што льюць алей, але і пачулі на слых, як яго льюць.

А ў гэтым вершы, які я вам прачытаю, выразна чуецца не адна літара, а дзве літары разам. Паслухайце і скажыце — якія?

АБЫЯК

Абыяку — абы-як, Або гэтак, або так. Абыяку ■— абы,

Абы збыць абы-куды Абы-што, абы-чыё, Абы толькі не сваё. Абыяк — абібок. Вось і ўвесь яго Урок.

А ў пацешцы пра драча, якая літара бярэ верх над усімі астатнімі? (Чытае вучань.)

Драч — рвач, Зубны ўрач, Што за крык, Што за плач, Што за гам — Тарарам?

— Зубы рву камарам, Каб не грызлі камары Доктаравай дзетвары.

Вы самі чулі: увесь верш пабудаваны на літары Р. Нездарма і сама гэтая пацешка-скорагаворка называецца «Тарарам».

Цяпер уважліва паслухайце яшчэ адзін верш:

Скача чапля па балоце, Чачотачка — у чароце, А чубаты чачот Топча, топча агарод.

Я чачота падпільную, Чапялою пачастую. Дам цётачцы чаплі Кавалачак вафлі, А чачотцы — чачавіцы, Табе, чачот,— чамярыцы.

Якая літара, які гук тут чуюцца найболып выразна? Правільна — Ч. Гэты верш, як танец. I называецца ён — «Чачотка».

Ну, а вось верш «Шпачок» напісаны на якую літару? (Чытае вучань.)

Пайшоў шпак на шпацыроўку, Знайшоў хустку-кашміроўку, А шпачыха падвязала I нічога не сказала.

Пайшоў шпак на шашу, Знайшоў шапку малышу. — Харошая шапка. Дзякуй табе, татка.

Правільна. У гэтым вершы пераважае гук Ш.

Вось так мы з вамі ўбачылі, што пры дапамозе слова можна перадаць не толькі сэнс, але і гук. Словамі мы можам перадаць, як грыміць у навальніцу, як надыходзіць цішыня і як спяваюць птушкі. Спевы птушак чалавек можа пераказаць сваімі словамі. Паслухайце верш і скажыце — хто гэтак спявае, якая птушка:

Шатавіла-матавіла

Па-нямецку гаварыла, Пела па-турэцку, Плакала па-грэцку.

3 носіка-іпыльца,

3 хвосціка-вільца, Спадыспаду — палатно, На апашках — шоўк, шоўк. Зазірнула я ў гумно, Дзюбачкай: шчоўк, шчоўк.

Як у вырай адлятала,

Шмат дабра вам пакідала, He ўзяла ні жменькі.

Прыляцела, паглядзела —

Няма нічагенькі:

Усё чыста пералушчылі, Перацерлі, ператрушчылі... Што нажалі, накасілі — Без мяне памалацілі.

Ці-лі, ці-лі, Ці-лі...

Ластаўка! Мілая наша, жаданая госця, якая прыносіць нам цяпло, вясну!

А як вы пазналі, як здагадаліся? Ластаўка ж не гаворыць, а чалавек гаворыць. Ён услухаўся ў яе спевы, у яе мову і пераказаў сваімі, нашымі словамі. Падобна? Вельмі падобна.

Народная фантазія пераняла і пераказала ў сваіх выдатных творах і мову птушак, і мову звяроў, і мову раслін. Чытаючы казкі, мы разумеем мову ўсёй прыроды.

Пра казкі мы будзем гаварыць асобна. I не толькі гаварыць, але і расказваць казкі і, можа, нават паспрабуем самі іх складаць. У наступны свой урок мы пойдзем у паход. Пойдзем шукаць казкі.

УРОК КАЗКІ

Мы ідзем шукаць казку. Уважна прыглядаемся да ўсяго навакольнага. Як бы іншымі вачыма бачым свет, поўны казачнага хараства, дзівосных фарбаў, колераў і гукаў. Ідзём па вясковай вуліцы. Адзін-два болыпыя хлопчыкі з рукзакамі на плячах, дзяўчынкі не рассталіся з лялькамі. Адзін хлопчык на вяровачцы цягне за сабой цацачны грузавік, другі — самазвал, трэці — коніка, чацвёрты — возік.

Ідзём доўгім ланцужком цераз поле, луг, вузкай сцежкай. Зацікаўленыя, спыняюцца — хто бярэ ў руку кветку, хто — каласок, хто падымае каменьчык на дарозе, хто шапкай накрыў матыля. Прыглядаюцца, думаюць, ідуць далей.

Спыняемся на лясной паляне ля вялізнага дрэва.

— Дзеці, паглядзіце уважліва вакол сябе. Перад намі свет, поўны загадак і таямніц. Трэба толькі ўмець бачыць, слухаць і думаць.

— Я знайшла! — гукае дзяўчынка.

— Ларыса знайшла казку! — чуюцца радасныя галасы.

— Пакажы, Ларыска!

Дзяўчынка, затуліўшы рукамі, нясе кветку — дзьмухавец, якая вось-вось можа разляцецца пушынкамі,

— Малайчына, ты сапраўды, найшла казку. Цяпер давай расказвай.

Дзеці абступаюць дзяўчынку.

— Ну, з чаго пачнём?

Дзяўчынка. Вясною, як толькі прыгрэла сонейка, яна першаю выглянула з зямлі, з сухой леташняй травы і адразу ж расцвіла жоўтым цветам. Азірнулася вакол...

— Памагайце, дзеці, усе. Будзем разам складаць казку. Кожны — па слову, па два — і выйдзе казка. Вы складайце, а я буду запісваць.

Дзяўчынка. Азірнулася кветка вакол...

X л о п ч ы к. Бачыць — выглянулі з травы і расцвілі іншыя кветкі — маленькія жоўтыя сонейкі.

Другі хлопчык.— Гэта мае сваякі,— сказала жоўтая кветка, і ёй стала радасна, што яна не адна на свеце,

Дзеці дадаюць — кожны па сказу, па два:

Але з кожным днём прыгравала сонейка, і кветка пачала бялець. Замест жоўтай яна зрабілася белай-белай. Што ж цяпер будзе? — спалохалася яна, бо ўбачыла, што ўсе яе сваякі таксама белыя. Чуе кветка — ляціць цяжкі, калматы чмель. Яна ведала гэтага чмяля. Ён часта лятаў тут і гудзеў сваім тоўстым голасам, збіраў мёд і ніколі не мінаў яе пялёстачак.— Што будзе? — трывожна спытала кветка.— Няўжо я загіну і загіне ўся мая радня? Мудры чмель ёй сказаў: —He палохайся. На той год ты закрасуеш тут зноў і ўсе твае дзеці. Толькі трэба зрабіць так, каб вы разляцеліся як мага далей, шырэй і занялі болей прастору, бо тут ужо вы ўсе не змесціцеся.— А як жа мы разляцімся? — здзівілася кветка.— У маіх жа дзетак няма крыл. Мудры чмель думаў-думаў, нічога не прыдумаў.— Думай сама,— сказаў ён, зноў загуў, як самалёт, і паляцеў. Доўга думала кветка-дзьмухавец і, нарэшце, радасна ўсклікнула: — Прыдумала! Прыдумала! — і пачала кветка-мама шыць сваім дзеткам шоўкавыя парашуты. I только дзьмухнуў ветрык (дзеці дзьмухнулі на кветку) — і паляцелі сынкі і дачушкі кожны на сваім белым лёгкім парашуціку. I кожны стараўся адляцець як мага далей, намагаючыся з усіх сіл. Дзе хто ўпаў — там лёг і заснуў да будучай вясны. А як толькі пасля зімы прыгрэла вясновае сонца, прачнулася першаю маці, глянула — а навокал, як вокам скінуць,— жоўта ад кветак. Грэе сонца з неба, а на зямлі — светла і цёпла ад кветак.

— Як я добра прыдумала! — радасна сказала кветка-маці.

— Малайцы, дзеці! Здаецца, казка ўжо ў нас ёсць. Як толькі мы назавём яе? Жоўтая кветка. Дзьмухавец. Кветка-маці. Бадай, так будзе найлепш: кветка-маці. Цяпер паслухаем нашу казку ўсю. Вы складалі — слова па слову, а я запісаў.

Хлопчык. I я знайшоў!

— Што, што ты знайшоў? Пакажы!

Хлопчык трымае штосьці ў кулачку. Але калі ён раскпывае кулачок, усе здзіўлена глядзяць, нічога не бачачы.

Сапраўды ён знайшоў.

На далоньцы хлопчыка мы бачым мураўя.

— Падумаеш, муравей, ды яшчэ ледзь жывы, змораны!

— Гэта ён стаміўся, выбіўся з сіл,— тлумачыць хлопчык.— Ён заблудзіўся, збіўся з дарогі, а цяпер не ведае, як яму трапіць дадому.

— Давай, давай, расказвай! — падахвочваюць слухачы.

— А як яму памагчы, хто нашаму муравейчыку можа памагчы?

X л о п ч ы к. Я ведаю — хто. Страказа. Яны даўно знаёмыя. Нават байка ёсць «Страказа і муравей». А яна толькі што тут лятала.

— Хто?

— Страказа. Трэба папрасіць яе. Страказа, страказа, памажы мураўю!

Страказа — лёгкая на паміне. Дзеці ўжо нясуць яе — радасныя, шчаслівыя: — Яна згадзілася памагчы муравейчыку!

Дзеці саджаюць небараку-муравейчыка на самалёт, які імкліва падымаецца ўвышыню.

— Бывай, муравейчык!

— Дзякуй табе, страказа!

— Вось абрадуюцца тата і мама, што іх сынок на самалёце прыляцеў!..

Адна дзяўчынка, вырваўшы з зямлі травінку, доўга разглядае яе, думае, потым гаворыць:

— А пра травінку можна скласці казку?

— Чаму ж не. Мабыць, ты і раскажаш нам яе.

— Калі не змагу — вы паможаце. Я была ў горадзе. Ішла па вуліцы і раптам бачу: з асфальту прабіваецца траўка. Адкуль у яе, кволенькай, маленькай, тоненькай, столькі сілы? Я думала, думала пра гэту травінку і надумала казку.

— Раскажы, раскажы!

ТРАВІНКА

Чалавек падбудаваў горад. А каб яму нічога не замінала, пасек дрэвы, якія былі, зраўнаваў зямлю і заліў асфальтам — вуліцы, двары і ўсе сцежачкі. От, думае ён, кругом харашыня, чысціня, як на стале, хоць кашу стаў і хлеб кладзі. Але нядоўга цеіпыўся чалавек такой харашынёй. Нідзе ні дрэўца,

ні цянёчку, ні халадку. Hi ветрык не зашуміць у лісці, ні птушка не абзавецца, ні кветачка не запахне. Засумаваў чалавек. Што рабіць? — думае. Трэба сйджаць дрэвы. Узяў рыдлёўку — грукаў, грукаў у асфальт, у камень — не можа прабіць ямачкі. Трэба машыну. Прыкаціў машыну. Уключыў матор на ўсю магутнасць. Трасецца, калоціцца машына, грукацяць малаткі, крышацца стальныя свярдзёлкі — ледзь-ледзь прагрызаюць тую цвердзь. Змарыўся чалавек, знямогся, сеў адпачыць. Чуе — пад асфальтам нехта як бы ціхенька скрабецца. Ці не мышка? Давай, думае, пагляджу. Падыходзіць, нахіліўся, аж гэта кволенькая, зялёная травіначка. Ого! — сказаў чалавек,— калі ў цябе столькі сілы, дык навошта мне сваю траціць! Расці сабе, травінка! А тая, убачыўшы сонейка, абрадавалася і пачала расці проста на вачах — расце, расце. Чалавек слухае, як патрэсквае пад нагамі асфальт, і раптам бачыць, што адна за другой падымаюцца купінкі, а з кожнае — то галінка, то лісток.— Хто ты? — пытаецца ён у аднаго.— Я — дубок! — адказвае адзін.— А я — клёнік,— адказвае другі.— А я — каштан. А я — ліпка! А я — ружа! — Няўжо? — здзівіўся чалавек.— Вы ж якраз мне і патрэбны. Цяпер я буду вас шанаваць і даглядаць.

Усе дрэвы і кветкі так абрадаваліся, пачалі так дружна расці, што цяпер гэты горад называецца горадсад. Птушкі там гнёзды ўюць, дзетак выводзяць, а пад вокнамі ў людзей свішчуць салаўі...

— Харошую ты нам казку расказала. Яе цікава будзе паслухаць не толькі дзецям, а і ўсім дарослым.

Хлопчык. Ая знайшоў, як ішлі мы сюды, на дарозе...

— Казку?

He, я знайшоў каменьчык. (Хлопчык дастае з кішэні каменьчык.) He ведаю, чаму я яго ўзяў. Можа і з яго казка выйдзе?

— Добра падумаўшы — выйдзе. Уявім сабе, што камень можа гаварыць.

Г а л а с ы. О, каб мог.

— Ну, а каб мог, што б ён нам расказаў? Давайце падумайце. Няхай думае кожны, а я пачну. Мільён год таму назад ён быў вялізным каменем, цэлаю глыбаю, якую сюды, на нашу зямлю, прынеслі з далёкай поў-

начы леднікі. Скрозь усё пакрылася лёдам. Ішлі гады. Клімат мяняўся. У нас пацяплела. Расталі льды, а каменні засталіся. Стаў чалавек зямлю засяваць, поле араць, а каменні не даюць, замінаюць. Колькі трэба было сілы, каб скаціць з поля такі валун! Але выкочвалі, сцягвалі. Выкацілі і нашага, вось гэтага. А тады ён быў цэлаю гарою. Доўга-доўга ляжаў пры дарозе. I тут знайшоўся майстар. Зраблю, думае, камяні для млына. I зрабіў з яго два вялізныя кругі. Збудаваў млын-вятрак. Паклаў камень на камень — вось вам і жорны. Дзьме вецер, круцяцца крылы ветрака, круцяць тоўсты вал, а вал круціць каменні, каменні мелюць жыта, сыплецца ў мяшкі мука. Ці бачылі вы вятрак? А жорны? Вы не бачылі? Даўно ўжо ніхто не меле ні ў млыне, ні ў жорнах,— мелюць машыны. I млынавыя круглыя камяні нікому непатрэбны. Ветрака даўно ўжо няма, а круглыя камяні ляжалі, ляжалі, парасколваліся. Адзін калгаснік рабіў сабе печ. Прывёз камяні, пабіў іх на меншыя і ўмураваў у печ. Добрая была печ, доўга трымалі цяпло камяні. Але і старая хата адслужыла свой век. Калгасніку пабудавалі новы дом. Робячы новую печ, болыпыя ўзялі ў падмурак, а гэты маленькі не спатрэбіўся. Так ён апынуўся на дарозе. Ішоў нехта, узяў і шпурнуў далей, другі ішоў — убачыў, падняў, патрымаў у руках, спадабаўся яму каменьчык і ўзяў яго сабе ў кішэню, і не ведаў, для чаго. Ажно ж, вунь якую казку расказаў нам каменьчык. Дзякуй яму за гэта. Недарма ён пражыў на свеце мільёны год...

— А дрэва? А дрэва што нам можа расказаць?

— Ой, многае. I чым старэй дрэва, тым болей яно бачыла, ведае і памятае. Дрэвы — мудрыя сведкі нашага жыцця. Толькі трэба ўмець іх слухаць. Слухайце, дзеці, уважліва слухайце дрэвы, камяні, дарогі, травы, кветкі, слухайце ўсе гукі і галасы прыроды, галасы нашага жыцця, і вы адкрыеце для сябе многа-многа дзівосных і цудоўных казак!

САМАЯ ДАРАГАЯ РЭЧ У НАШЫМ ДОМЕ

— Якая самая дарагая рэч у вашым доме?

Некаторыя вучні пераглянуліся.

Некаторыя паціснулі плячамі. Паўлік падняў руку

— Матацыкл! — радасна выгукнуў ён і, задаволены, сеў.

Тады падахвоціліся іншыя. Рука за рукой пацягнуліся ўгору:

— «Жыгулі»!

— «Масквіч»!

— Тэлевізар!

— Радыёпрыёмнік!

— Халадзільнік!

— Піяніна!

Дарагіх рэчаў, сапраўды, было многа. Але я заўважыў, што ёсць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія не падымаюць рук. I не таму, што ў іх доме няма дарагіх рэчаў. Яны здзіўлена паглядалі то на сваіх сяброў, то на мяне і, відаць, не згаджаліся ні з імі, ні са мною. I я ў душы вельмі абрадаваўся і сказаў:

— Малайцы!

Тыя, што паспяшаліся з адказамі, палічылі, што гэта я пра іх сказаў. Але цяпер і тыя, што маўчалі, пачалі далучацца да гаворкі. Падняў руку Валодзя.

— Самая дарагая рэч у нашай сям’і,— сказаў ён,— дасталася нам ад дзеда...

Усім не цярпелася дазнацца: якая?

— Медаль «За адвагу»,— сказаў Валодзя.— Дзед заўсёды ў Дзень Перамогі расказваў, якая цяжкая і страшная была вайна. Мой дзед быў храбры салдат. Ён пад агнём фашыстаў пераплыў Дняпро...

Заварушыліся ўсе вучні. Яны зразумелі, што ёсць рэчы даражэйшыя. Гэта асаблівыя рэчы, самыя дарагія для кожнага з нас.

Цяпер якраз і пачалася гаворка пра галоўнае, што ўзвышае чалавека.

Аказалася, што ў Паўлікавага бацькі, калгаснага брыгадзіра, ёсць ордэн Леніна, якім ён узнагароджаны за вялікія ўраджаі. Паўлік ганарыцца сваім бацькам і прызнаўся, што будзе вучыцца на агранома.

Многа цікавага расказалі вучні на гэтым уроку. Леначка хаця і не помніць сваёй бабулі, але ведае ўсё пра яе. Партрэт Настассі Іванаўны вісіць у іх доме на самым відным месцы. Бабка Насця была настаўніца. Многія памятаюць, як цікава было на яе ўроках.

Петрык расказаў пра свайго брата-трактарыста, што выйшаў на першае месца ў раёне. Яго сфатаграфавалі

на трактары і змясцілі ў газеце. Здымак брату не спадабаўся: там ён увесь мурзаты, у шапцы, ссунутай на адно вуха. Але Петрык схаваў газету і беражэ. «Гэта ж мой брат!» — сказаў ён.

Волеччына бабуля захоўвае піянерскі гальштук. «Дзеля чаго?» — спытала ўнучка. «0, гэта ўжо гісторыя,— сказала бабуля.— Той, хто завязваў яго мне, загінуў у партызанскігл баі з фашыстамі, а ён жа некалі быў нашым піянерважатым. Цяпер, як гляну на гэты гальштук, многае ўспамінаю: і як стала ў калгасе даяркаю, і як Зоркаю Героя мяне ўзнагароджвалі. А ўсё з піянерскага гальштука пачалося, з першага майго абяцання — быць вернай сваёй Радзіме».

— Мой дзед,— сказаў Вася,— хавае ў прыскрыначку стала свой камсамольскі значок. Мабыць жа, нечым дарагі яму. Прыйду дадому — распытаю.

— А я,— сказала Галя,— берагу акцябрацкую зорачку. Калі пойдзе ў школу мая сястрычка Вера і будуць прымаць яе ў акцябраты, перадам ёй.

Так гаварылі мы на тым уроку пра дарагое і запаветнае, што ёсць у кожнага з нас. I я рад, што наша размова на гэтым не скончылася, а неўзабаве да яе далучылася вялікая зацікаўленая аўдыторыя.

Калі я расказаў пра гэты ўрок на старонках часопіса «Вясёлка», у рэдакцыю пасьіпаліся пісьмы. Дзесяткі, сотні пісем. Дзеці вельмі дакладна зразумелі сэнс размовы: каштоўнасць рэчы, часта самай дарагой для нас, вызначаецца не матэрыяльнай сутнасцю, a зместам, які ўзвышае нашы пачуцці, узбагачае душу чалавека, з’яўляецца набыткам яго духоўных скарбаў. I чым большыя падзеі, узрушэнні, выпрабаванні напіага жыцця, жыцця нашай сям’і, жыцця ўсёй краіны нагадвае нам рэч, як знак, як вобраз, як памяць аб тым, што было для нас самым значным і незабыўным, тым даражэй рэліквія, якая падчас служыць многім пакаленням, перадаецца з роду ў род, набываючы бясцэнную каштоўнасць.

He купецкая, не мяшчанская пыха, фанабэрыстасць і выхваленне аднаго перад адным, што я прыдбаў рэч, даражэйшую, чым ты,— не, не гэтым вызначае савецкі чалавек сваю годнасць, значэнне і вартасць сваіх сямейных і родавых каштоўнасцяў.

I калі ў нашым асяроддзі бачыш падчас праявы

ўласніцкай прагнасці, хцівага драпежніцтва, дык перш за ўсё трывожышся: а як жа дзеці? Бо часта імкненне да асабістага абагачэння, сцягвання ва ўласную нару як мага болей дарагіх рэчаў, бацькі тлумачаць тым, што клапоцяцца пра будучыню сваіх нашчадкаў. Так з самага малку ў дзіцячыя душы перадаецца мікроб спадчыннай хваробьі, лячэнне якой вельмі дорага абыходзіцца грамадству. I тым радасней табе, калі пераконваешся, як самі дзеці з уласцівай ім шчырасцю, чысцінёй даверу, пранікнёна і дакладна адчуваюць гэтыя, не такія простыя, супярэчнасці нашага жыцця, разумеюць сутнасць яго маральных, этычных і эстэтычных высноў.

Гэта была размова аб рэчах, каштоўнасць якіх вымяраецца самай вялікай цаной для кожнага з нас — нашай свяшчэннай памяццю, нашай любоўю да вялікіх падзей гісторыі, да людзей, да іх подзвігаў у працы у імя Савецкай Радзімы.

Для Святланы Дубовік, вучаніцы Селішчанскай школы Слуцкага раёна, як і для ўсёй яе сям’і, рэліквіяй стала дзедава салдацкая гімнасцёрка. Яе з шасцю медалямі дзед заўсёды надзяваў у Дзень Прамогі. I цяпер, калі ўжо дзядулі няма, штогод 9 Мая яго гімнасцёрка з пашанай дастаецца з шафы і вешаецца на крэсла, у якім ён, бывала, сядзеў і расказваў пра вогненныя гады Айчыннай вайны. У гэты дзень сям’я нясе першыя вясновыя кветкі на магілу салдата.

У сям’і Тані Тарарэнкі з в. Міхалёўка Буда-Кашалёўскага раёна захоўваецца газета «Нскра» — сведка гераічных дзён рэвалюцыйнага падполля. Танін дзядуля быў удзельнікам рэвалюцыі.

Баявыя ўзнагароды герояў вайны, слаўных партызан, герояў працы — дарагія рэліквіі ў кожным доме. Пра іх хораша расказалі Андрэй Суслаў, вучань з мінскай школы № 78, Святлана Белая з в. Зоркаўка Барысаўскага раёна і іншыя.

Для Галі Анісімавай з в. Калінаўка Любанскага раёна дарагой рэліквіяй стаў піянерскі гальштук. Яго насіла некалі мама, потым Галін старэйшы брат, цяпер носіць Галя. Але яна вельмі шануе гальштук, каб перадаць яго свайму малодшаму брату.

А шчаслівыя, радасныя пачуцці сяброўства! Як дорага кожнае пісьмо, кожная вестачка ад твайго дара-

гога друга! Валя Балдыкова і Наташа Цішкова з в. Уць Добрушскага раёна расказваюць: «Мы перапісваемся з дзяўчынкай, якая жыве ў братняй Чэхаславакіі. Яе завуць Магда. Пісьмы, якія яна нам прысылае, мы беражліва захоўваем. У іх Магда расказвае пра сябе і сваю родную краіну. 3 таго часу, як мы пачалі перапісвацца з Магдай, нас вельмі цікавіць Чэхаславакія, яе гісторыя, прырода, музыка...»

Дзеці вельмі хораша, з павагай і захапленнем расказваюць аб прыладах працы, якія шануюцца ў многіх сем’ях: пра старую працавітую пілу, што шмат гадоў служыць добрым людзям (апавяданне Валі Кавалёвай з в. Сава Магілёўскаў вобласці), пра цудоўную скрыначку слесара-водаправодчыка, у якой столькі дзівосных інструментаў, што ўсіх не пералічыш (апавяданне Сярожы Хомчанкі, вучня мінскай школы № 65).

А вось для Колі Белага, вучня Зоркаўскай школы Барысаўскага раёна самая дарагая рэч у хаце — стол. Атрымаўшы Коліна апавяданне, мы нават трохі сумеліся: чым жа можа быць дарагім звычайны дашчаны стол? Аказваецца, вельмі многім, калі добра падумаць. I Коля пра гэта цудоўна расказаў: за сталом збіраецца ўся сям’я. Снедаюць, абедаюць, вячэраюць. Дзеці чытаюць, малююць, вучаць урокі. На стале мама кроіць і шые абновы. Тата, прыйшоўшы з майстэрні, у якой ён рамантуе трактары і камбайны, за сталом расказвае столькі новага і цікавага! А колькі радасці ў святы, калі прыходзяць госці, і як прыгожа, калі на стол ставяць букеты кветак! Так хлопчык расказаў нам пра еднасць і шчасце ў сваёй сям’і.

Так рэчы, здавалася б, зусім звычайныя, становяцца дарагімі і запаветнымі, з самых малых год выхоўваюць нас, узбагачаюць нашы душы на ўсё жыццё.

На вялікі жаль, нямала яшчэ людзей, што каштоўнасць рэчаў вымяраюць выключна іх грашовым наміналам.

He магу забыць выпадак, калі хлопчыка ўпершыню прывялі на навагоднюю ёлку. Колькі ўражанняў! Адыходзячы дадому, госць атрымаў яшчэ і падарунак, што завяршыла падзею асаблівай радасцю, бо гэта была дарагая рэліквія ўжо адным тым, што атрымана ў такі ўрачыстьі і памятны дзень. Але дома бабка, убачыў-

шы падарунак, зняважліва зморшчылася: «Падумаеш, раскашэліліся — паўрубля патрацілі!» Хто гарантуе, што ў далейшым, стаўшы дарослым, гэты чалавек вартасць падарункаў нават самых блізкіх людзей не будзе вызначаць толькі ў рублях і капейках?

Яшчэ большымі маральнымі стратамі абыходзяцца бяздушнасць і бяздумнасць, эгаістычны прагматызм, халодны разлік на даверлівасць дзяцей, на іх энтузіязм і актыўнае жаданне дзейнасці. У час летніх канікулаў нарыхтоўшчыкі са спажывецкай кааперацыі не саромяюцца нават са старонак газет звяртацца да дзяцей вось з якімі заклікамі: «Здабывайце крата! Яго здабыча простая і даступная, За адзін сезон можна злавіць 2—3 тысячы кратоў і атрымаць за шкуркі ад 300 да 500 рублёў».

Ці многія ўстаяць перад спакусай такой лёгкай нажывы і такіх шалёных грошай, якія абяцаюць дзядзькі-нарыхтоўшчыкі? Выгоды «шкурадзёрства», вядома ж, не вытрымаюць канкурэнцыі са сціплым і наіўным заклікам: «Збірайце лекавыя расліны і кветкі!»

He так лёгка разабрацца дзіцяці ў маральнай сутнасці не толькі сваіх уласных учынкаў і паводзін.

Чатырма ўрокамі роднага слова пачаў я свой навучальны год у Мялешкаўскай школе, пяты ўрок аб рэліквіях памяці, аб галоўным багацці чалавека, пачаты ў класе, быў перанесены на старонкі дзіцячага часопіса.

Пяць школьных званкоў, пяць урокаў. Як гэта мала. Кропля ў моры сучасных магчымасцяў. А як бы дапамог нашай школе, выхаванню нашых дзяцей вопыт сапраўдных майстроў педагогікі, калі б і друк, і асабліва тэлебачанне часцей расказвалі аб лепшых школах і непасрэдна паказвалі ўрокі нашых лепшых настаўнікаў!

Дзеці і горад

Кожны, напэўна, бачыў — і не раз: толькі прыгрэе сонейка, а скрозь расколіны асфальту праб’ецца першая травінка, як у гарадскія паркі і скверы пацягнуліся вясёлыя чародкі юных гараджан пад пільнай аховай сваіх выхавацельніц.

He так лёгка ў бурлівым віры вялікага сучаснага горада прайсці дзіцяці праз складаны лабірынт шумных вуліц, скрыжаванняў, плошчаў. Але ўжо склалася добрая традыцыя. У хвіліны, калі па вуліцы ідуць дзеці, усё навокал як бы заціхае, насцярожваецца: увага, дзеці! I, бадай, у кожнага з нас у гэтае імгненне заўсёды нейк па-асабліваму замірае сэрца ад невыказна кранаючых, радасных і ўзвышаных пачуццяў.

Але вось, нарэшце, мінуўшы ўсе цяжкасці і перашкоды пералёту, акрыленыя радасцю дасягнутай мэты, шумныя, узрушаныя, хаця крыху і стомленыя, нашы птушаняты разлятаюцца па зазелянелай траве, што запахла ўжо салодкай свежасцю. Хтосьці ўбачыў пад цёплай далонню маці-мачахі жоўты агеньчык кветкі, хтосьці сабраў букет дзьмухаўца. Болей уважлівыя, схільныя да назіранняў, знайшоўшы мураша або вусеня, падобнага на папяровы гармонік, гатовы гадзінамі сачыць — куды, па якіх нязведаных трасах спяшаюцца гэтыя таямнічыя істоты. Колькі новага, дзівоснага і загадкавага адкрываецца ў адзін дзень вачам і душы дзіцяці! А калі яшчэ ў гэтыя шчаслівыя хвіліны на верхавіне старое сасны раптам загрукае сваім магутным долатам пярэсты дзяцел, ды па камлі, чапляючыся вострымі кіпцікамі, мільгане маланкай рыжая вавёрачка, і, упэўніўшыся, што ёй рады, спыніцца і таксама з дапытлівай цікавасцю стане доўга разглядаць гасцей — канца не будзе здзіўленням і ўражанням, якія, глыбока запаўшы ў дзіцячую памяць, стануць, магчыма, назаўсёды тым рэдкім духоўным багаццем, якое набываецца толькі ў маленстве. Нястомная душа маленькага чалавека імкнецца спасцігнуць вялікія законы жыцця ва ўсіх яго ўзаемасувязях. Сэрца дзіцяці спявае ад урачыстасці адкрыцця і заходзіцца ў глыбокім хваляванні, спасцігаючы сэнс з’явы незразумелай, бясконца складанай...

Аднойчы ўжо не вясной, а позняй восенню я ў тым жа парку быў сведкам такой сцэны: чародка дзяцей, што разбрылася групамі і па адным паміж дрэў, неяк па-асабліваму прыціхнуўшы, блукала па мяккім кіліме апалых лісцяў, задумліва прыслухоўваючыся да іх шораху і наглядаючы, як, ледзь крануўшыся, зрываюцца з дрэва і кружацца ў паветры апошнія. Сама прырода, яе настрой вызначалі вышыню пачуцця. HeftKia глыбінныя і важныя думкі нараджаюцца ў чалавека ў такія хвіліны. I калі ён разумее і цэніць іх — гэта таксама яго будучыя скарбы. Але вось над горадам, які ўжо засвяціўся першымі вячэрнімі агнямі, раптам пачуліся працяглыя, сумныя пазыўныя. Мы заціхлі прыслухоўваючыся. Кожны, падняўшы галаву, шукаў у высокім небе жураўліны вырай. I адразу ж убачылі яго, таму што асабліва кранула і ўзрушыла тое, што жураўлі над Мінскам, парушыўшы парадак, пачалі зніжацца, перастройвацца нанава і, выбіраючы ўжо болей пэўны кірунак, клаліся на строгі і дакладны курс. Гэта ўразіла ўсіх, хто бачыў незабыўнае відовішча. Хто ведае, ці будзе яшчэ такое ў жыцці. Мы стаялі доўга моўчкі. I калі птушыныя тужлівыя трубы таксама змоўклі, пачуліся словы здзіўлення і роздуму ўслых:

— Чаму яны зніжаліся над горадам?

— А вы чулі, што яны неяк раптам галасней і трывожней пачалі пераклікацца, як быццам спрачаліся ці раіліся?

Болей дасведчаныя сталі тлумачыць: птушкі зніжаліся не столькі над горадам, аддаючы яму развітальны салют, колькі над ракой, старажытнай Свіслаччу, цяпер вузкай і, напэўна, ледзь прыкметнай ужо між гарадскіх кварталаў. У жураўлінай памяці назаўсёды застаўся закадзіраваны маршрут, і, натуральна, кіруючыся на поўдзень, яны звяраюць яго з зямнымі арыенцірамі.

He так часта юнаму гараджаніну выпадаюць шчаслівыя часіны далучэння да падобных хвалюючых падзей. Ды, па праўдзе кажучы, і мы, дарослыя, усё радзей і радзей бачым нават такія штодзённыя цуды, як усход і заход сонца, начное зорнае неба — хіба толькі ў планетарыі.

Але вось падраслі нашы дзеці. Іх ужо арганізавана

штолета вывозяць на дачы, у лагеры, усё актыўней засяляючы так званыя зоны адпачынку. Гэта, бясспрэчна, добра. Але кепска, не даравальна кепска другое, калі сутнасць усёй апекі над дзецьмі зводзіцца толькі да таго, каб дамагчыся ідэальнага распарадку і як мага болей «ахапіць» іх рознымі мерапрыемствамі, забыўшы пра галоўнае — дзеля чаго прывезлі дзяцей на прыроду.

Як сродак духоўнага ўзбагачэння чалавека, прырода сама па сабе выхоўвае — памажыце толькі дзіцяці ўбачыць яе, разбудзіце ў ім дапытлівасць, здольнасць здзіўлення, прагу спазнання. На жаль, наша абыякавасць прывівае і дзецям часта утылітарны погляд на прыроду. Яна, маўляў, дзеля таго, каб на яе ўлонні, на свежым паветры адпачыць, набрацца сіл. Бываючы ў піянерскіх лагерах, я апытваў сотні дзяцей — якіх яны бачылі і чулі птушак, якія расліны, кветкі запомнілі, ці наглядалі за жыццём мурашоў — і часцей за ўсё сустракаў здзіўленыя ўхмылкі: ці да таго нам, у нас болей важныя клопаты.

Пад пачатковым навучаннем мы разумеем надта ж абмяжаваны абавязак — навучыць дзіця ўмоўным кніжным знакам: літарам і лічбам, упускаючы з-пад увагі самую актыўную ў гэтым узросце здольнасць спазнання маленькім чалавекам значна большых каштоўнасцей, што складаюць азбуку душы. Змалку дзіця здольна чытаць знакі і вобразы граматы пачуццяў: радасць і засмучэнне на абліччы чалавека, думку ў яго вачах, трывогу ў яго голасе. Дачыненні з усімі жывымі істотам, з дрэвамі, раслінамі — таксама азбука. I вобразы зямлі, поля, лесу, кожны лісток у розныя поры году — тыя ж знакі, якія гавораць не меней, чым кніжныя. А свет фарбаў і гукаў, бязладдзе і гармонія, хараство музыкі і веліч зорнага неба — хіба не знакі, не вобразы той азбукі, з якой пачынаецца наша самае галоўнае навучанне?

Але вернемся да малыіпоў, якія ўпершыню ўбачылі столькі дзівосаў і адкрыццяў за адзін дзень. Тут, у старым парку, ужо не адзін дзіцячы сад, іх дзесяткі. Усё гучней чутны галасы. I гэта не толькі бяздумнае ўзрушэнне, захапленне, радасць, калі хочацца бегаць, куляцца, а то і ўзлезці на самае высокае дрэва. Там і тут чуюцца пытанні. Дзеці горнуцца да сваіх выхавацель-

ніц, да кожнага дарослага, хто выказаў да іх увагу. Пытанняў самых розных, нечаканых, сур’ёзных, смешных і наіўных — процьма. Чалавек у такім узросце, як падлічылі статыстыкі, задае сто пытанняў на дзень. I на кожнае з іх дамагаецца атрымаць адказ. Сто памножце на ўсіх, хто бегае, скача, плача і смяецца, на ўсіх гэтых нястомных гарэзнікаў — колькі будзе? Тры тысячы, пяць тысяч!

Вы заўважалі, што ўжо і ў гэтым узросце можна ўгадаць будучых даследчыкаў, якія шукаюць адасаблення, адзіноты, каб, сустрэўшыся з незразумелым, загадкавым, самому хоць доўга і пакутліва, а ўсё ж спасцігнуць складаную, не зразумелую для яго з’яву.

Аднойчы я сустрэў у парку такога даследчыка. Мяркуючы па тым, як ён стаяў, прытуліўшыся вухам да старое сасны, і ўслухоўваўся ў ціхі шум яе верхавіны, я зразумеў: чалавек імкнецца зразумець мову дрэва. Трэба было неяк завязаць размову, і я спытаўся:

— Як называецца гэтае дрэва?

Ён здзіўлена паглядзеў на мяне і адказаў:

— Дрэва.

— Якое?

— Драўлянае, але яно жывое. Чуеце?

I хаця ў сасны была свая мова, свой характар і настрой, іншыя, чым у бярозы, клёна і ясеня, юны даследчык яшчэ толькі пачынаў разумець гэта. Баюся, што, калі яму якраз у гэтым узросце не памогуць, ён надоўга страціць такіх дзівосных сяброў, як дрэвы — не драўляныя, а жывыя.

Так, увесь навакольны свет дзіцяці — жывы, адухоўлены, чарадзейны. Але ўсё болей і болей цудаў у ім знікае. Ужо рэдкае дзіва для гарадскога малыша ўбачыць каня, жарабя, цяля, ягнятка, пушыстых бездапаможных куранят пад крылом у квахтухі, гордага пеўня-прыгажуна, які важна пахаджае, па двары ў пыпіных аксельбантах і бліскучых шпорах. Цяпер пытанне ўжо ў тым, як захаваць давер і павагу дзіцяці да жывых істот, якія як быццам і засталіся ў гарадскім побыце, і, да якіх па-ранейшаму прагна цягнецца дзіцячая душа, і ў той жа час усе яны, гэтыя жывыя істоты, усё болей адчужаюцца ад нас, мяняючы формы паводзін і ўмовы існавання. Простая бытавая статыстыка. Давайце прыкінем, колькі ў кожным нашым

доме мілых, старажытных ахоўніц хатняй утульнасці, празаічнае імя якіх — кошка? Іх меншае з кожным годам. Перыядычна, час ад часу ў кватэры кожнага гараджаніна чуецца занок у дзверы:

— Добры дзень! Мышак няма?

He чуваць...

— Тады распішыцеся...

I ты распісваешся ў афіцыйнай кнізе службы, адказнай за мышэй, якія самі за сябе не могуць распісацца не толькі таму, што непісьменныя, а таму, што іх сапраўды няма,— звяліся. Мышы звяліся, каты засталіся без работы. Мала гаспадароў і гаспадынь, гатовых з аднае спагады трымаць у хаце гультаёў. Беспрытульныя каты пакідаюць чалавека, дзічэюць. Падвалы гарадскіх дамоў — даруйце за каламбур: кішаць кошкамі. Магчыма, затое выйграў другі, больш верны нам друг — сабака? Пэўным чынам, так. Прэстыж сабакі, сапраўды, расце вышэй і вышэй нават у літаральным сэнсе: усё часцей мы чуем яго самотны голас з балкона дзесятага або пятнаццатага паверху. Адсюль, бадай, і пачынаецца не толькі складанасць нашых адносін, але і няпэўнасць маральнай асновы падобнай вернасці і сяброўства. Сабака на зямлі сапраўды быў сябрам чалавеку, у многім незаменным яму памочнікам, у натуральных умовах гэтай садружнасці развіваючы, удасканальваючы свае здольнасці, меру адданасці і любові да чалавека. Дзеля чаго ж цяпер сабака гараджаніну? За невялікім выключэннем, для забавы, для марнавання часу, якога не ведаеш куды дзець. Як ні дзіўна, у многіх выпадках — для асабачвання самога чалавека. BepHara і даверлівага друга некаторыя ператвараюць у рэч, у адзнаку раскошы, багацця, прыналежнасці да вышэйшага, па ўяўленню мяшчан, асяроддзя. Колькі пыхі, ганарлівасці, снабізму, выхвалы аднаго перад другім у гаспадароў сабак —■ арыстакратаў! I як крыўдна бачыць, калі ў сферу гэтых страсцей уцягваюцца дзеці, падлеткі. Хто каго тут выхоўвае — людзі сабак ці сабакі людзей? Відаць, узаемна. Па выгляду сабакі не цяжка сказаць, хто яго гаспадар.

Сам я пераканаўся ў гэтым, выйшаўшы аднойчы вечарам у наш дзіцячы парк. Выведзеныя на пагулянку, спушчаныя з павадкоў, магутныя, як на падбор,

псы весела гойсалі напярэсціжкі і заліваліся вясёлым брэхам. He меней весела было і самім юным гаспадарам і гаспадыням сабак. Сабраўшыся ў гурт, яны захоплена пра нешта спрачаліся, рагаталі, а іх падапечныя адчулі ўжо зусім поўную свабоду. Заўважыўшы незнаёмага, мацёры ваўкадаў кінуўся насустрач. Самае страшнае, што пёс быў без намордніка. Дзеля не вельмі вясёлага жарту дадам, што і прахожы быў без яго — сілы амаль роўныя, але перавага пса была ў нечаканасці нападу. Калі пачуўся крык ахвяры, сабакаўласнікі не кінуліся на дапамогу. I мяне гэта вельмі ўразіла і збянтэжыла. Сведчу гэтыя пачуцці, бо перажыў усё гэта я сам. Гэта маю руку вышэй локця схапіў зубамі ваўкадаў. Што ж вы, мае юныя арыстакраты, настолькі ўжо збяднелі душой, што не можаце ўстрывожыцца за іншага чалавека?

Вось вам адваротны бок абыходжання з жывымі істотамі. Мяшчанская пыха і духоўнае ўбоства ўжо змалку здольны паралізаваць гуманістычны крытэрый у дачыненнях з прыродай, з братамі нашымі меншымі, калі яны гэтыя «браты», не падначалены эгаістычным патрэбам.

Партнёры маленства. Чым шырэй зона дачыненняў, узаемасувязей з навакольным светам, тым багацей, ярчэй, прыгажэй духоўны свет асобы будучага дарослага чалавека.

Але не будзем цешыць сябе выкананнем бацькоўскага абавязку, калі мы свайму дзіцяці набылі сабаку, хамячка, чарапаху, вожыка, прынеслі клетку з папугайчыкам або канарэйкай. Усе гэтыя ахвяры і нявольнікі ці то моды, ці то нашых уласных захапленняў — ніколі не стануць шчаслівымі сябрамі маленства. Дзіця чуйнай сваёй душой пакутуе ад бяссіля дапамагчы жывым стварэнням. Гэта — добрае і высокароднае пачуццё, але, крый бог, калі яно паступова атрафіруецца, калі нашы дзеці, паверыўшы ў сваю перавагу, у сваю ўладу і права, палічаць сябе адзінымі мудрымі ўладарамі ўсяго жывога. Падобны сляпы эгаізм можа абысціся дарагою цаной.

Аднак, пакуль не дзеці, а мы, дарослыя, павінны адчуць усю паўнату адказнасці за тое, што збядняем свет дзіцячых уражанняў, што, на жаль, зона дачыненняў з прыродай у маленькага гараджаніна ўсё

звужаецца, саступаючы свае межы магутнай і часта бескантрольнай уладзе каменя і асфальту.

Паколькі я ўжо ўспомніў наш дзіцячы парк, падзялюся некаторымі трывогамі, якія не першы год перажываю за яго лёс. Гэта ўтульная лагчына, спуск да ракі, даўно абжытае месца адпачынку мінчан. Але BapTa было аб’явіць яго дзіцячым паркам, як пачалася неверагодна актыўная, нястомная дзейнасць па яго забудове і перабудове. Амаль штогод, пачынаючы з ранняй вясны, магутны індустрыяльны крот рые, перакопвае яго тэрыторыю, выварочваючы і ламаючы дрэвы, засыпаючы друзам лужкі, завальваючы каменнем сцяжынкі. Скрыгочуць, грукочуць бульдозеры і самазвалы. Што ж так вабіць сюды нашых энтузіястаўбудаўнікоў? Як быццам добрыя намеры, клопаты аб карысным і прыемным адпачынку дзяцей. Усё будуецца, узводзіцца дзеля іх. Планетарый, велізарны закрыты каток, кафэ, буфеты і, само сабой, разнастайныя атракцыёны. Добра. Але за кошт чаго? За лік звядзення зямлі, якая стварае каштоўнасці не менш патрэбныя для чалавека. Наш парк, па сутнасці, ператварыўся ў адзін з кварталаў горада.

Калі б гэта быў толькі наш, мінскі, выпадак. На жаль, стала ўжо вельмі прыкметнай тэндэнцыя — акрамя аглушэння дзіцячых паркаў шумам, грукатам магутных індустрыялізаваных забаў і пацех, іх тэрыторыя з году ў год усё гусцей займаецца забудовай, пачынаючы ад службовых будынкаў і канчаючы рознымі комплексамі.

Сучасная урбанізацыя часта эгаістычная і бязлітасная да каштоўнасцей, у якіх мае асаблівую патрэбу гарадское маленства. He кажучы ўжо аб такой усеагульнай з’яве, калі казачныя волаты нашых дзён, абраўшы сабе сціплыя імёны мікрараёнаў, ідуць, як гаворыцца, напралом, не разбіраючы дарогі, заўважым, што і на месцы свае новае прапіскі яны не заўсёды ў першую чаргу клапоцяцца пра дзяцей. Нялёгка дарослым, яшчэ цяжэй юным навасельцам пачынаць усё нанава, бо, акрамя новай школы, дзіцячага сада — прасторных, утульных — наўкола пустка. Так званыя зялёныя насаджэнні, прывязаныя да калкоў, у параўнанні з каменнымі гмахамі выглядаюць бездапаможнымі і сіратлівымі. Спатрэбіцца трыццаць — пяцьдзе-

сят год, каб ім вырасці. Вось тут якраз, магчыма, як нідзе, адчуеш і зразумееш, што дрэва ў горадзе — унікальная каштоўнасць. Як жа не абурыцца, не ўстрывожыцца безадказнымі адносінамі да яго? Дзіцячае сэрца не можа не сціснуцца, не зашчымець ад крыўды і спачування, калі раняць і калечаць зялёнага друга. Уважліва прыгледзьцеся да ўжо выраслых на нашых вуліцах ліп, клёнаў, каштанаў, таполяў — колькі знявечаных і параненых! Хто вінаваты? Тэхніка, якая выйшла з-пад улады чалавека? He, сам гараджанін, што сеў на трактар, бульдозер, самазвал, снегаачышчальнік, чалавек, абыякавы да ўласных паводзін, да сваіх учынкаў. Узвышаючыся за рулём магутнай машыны, на віду дзесяткаў, соцень людзей і самае крыўднае — дзяцей, ён жа, па сутнасці, дае наглядны, адкрыты ўрок бессардэчнасці і душэўнай чэрствасці.

На жаль, часцей за ўсё патэнцыяльных парушальнікаў парадку, магчымых, а то і свядомых злачынцаў мы бачым чамусьці ў дзецях. Звярніце ўвагу на розныя заклікі, з якімі звяртаюцца домакіраўніцтвы да юных гараджан; «Дзеці! He псуйце лесвічных клетак, сцен, парэнчаў, акон і дзвярэй!» Такія «граматы», напісаныя на жалезных скрыжалях, a то ўзятыя ў дубовыя рамы і нават пад шкло, вісяць на дзвярах кожнага пад’езда. Шчодра, але бяздумна некаторыя адміністратары трацяць дзяржаўныя сродкі на падобнае «выхаванне». Пераступіўшы парог якой-небудзь хімчысткі, вы перш за усё павінны вывучыць правілы паводзін, так сказаць, маральны кодэкс службы — што вам дазволена і што катэгарычна забараняецца ў сценах гэтай установы, якая аж раздзімаецца ад уласнай пыхі. Самая цяжкая знявага — знявага недаверам, падазронасцю. Мы памятаем, як першыя кволыя кветачкі на гарадскіх клумбах абстаўляліся шчытамі з надпісамі: не рваць, штраф! (абавязкова ўказвалася і сума штрафу). Але вось на нашых вуліцах вясной, летам і да позняй восені буйна цвітуць, радуюць сваім хараством самыя дарагія ружы — і болей ніхто нікога не страшыць, нікому не грозіць штрафам. Павагі, любові да эстэтычных каштоўнасцей адны заклікі не выхоўваюць. Адміністрацыйныя захады, нават самыя актыўныя, не прымусяць чалавека любіць і цаніць прыгажосць. Пачуцці хараства выхоўваюцца з самага малку

і перш за ўсё ў сям’і. Калі дзіця пайшло ў школу абыякавым, глухім, скажам, да музыкі, да паэтычнага слова, да песні — у школе яго цяжка навучыць усяму гэтаму.

Аднойчы ў філармоніі я сустрэў вялікі гурт юнакоў, што прыйшлі па білетах, закупленых для «калектыўнага паходу». Выконвалася Дзевятая сімфонія Бетховена. Вось-вось павінна была пачацца самая магутная і высокая тэма перамогі, урачыстага ўзлёту чалавечай радасці. I раптам сярод слухачоў пачуўся нейкі незвычайны рух, усе напружаным сваім слыхам лавілі зусім іншыя, не музычныя гукі. Прыслухаўся і я: мармытаў транзістар — перадаваўся рэпартаж з футбольнага матчу. Які лік? Хто выйграў? — Ур-ра! Выйгралі нашы! — пачуўся выбух радасці. Вось што было болыпым узрушэннем, чым усе ўзрушэнні геніяльнай музыкі Бетховена.

Мы прызвычаіліся ўжо, што школа неяк незаўважна і даўно манапалізавала далучэнне дзіцяці да мастацтва, сям’я ўсё болей аддаляецца ад гэтых абавязкаў. А што значыць пайсці малому ў тэатр, у бібліятэку, у музей разам з бацькам, з маці, старэйшай сястрой, з братам — гэта ж цэлае свята, і да ўсяго яшчэ — урок, прыклад, як трымаць сябе, як бачыць, як разумець з’явы, яшчэ не вядомыя табе. А самі зборы, чаканне сустрэчы са спектаклем, з канцэртам — не меншая ўрачыстасць. He прымушайце дзіця ісці на сустрэчу з мастацтвам па абавязкуі Сапраўднае мастацтва ўспрымаецца індывідуальна, метад «ахопу» па разнарадцы, па неабходнасці распаўсюджання білетаў — не лепшы спосаб эстэтычнага выхавання.

Безумоўна, у эстэтычнай і этычнай культуры маюць патрэбу не толькі дзеці, а і дарослыя. Тым большая ў гэтым сэнсе роля самога горада, які дае нам столькі сродкаў і магчымасцей для культурнага ўзбагачэння. Калі заходзіць гаворка аб культуры, звычайна называюць колькасць бібліятэк, музеяў, тэатраў, але аб культурным узроўні кожнага з нас сведчыць не толькі гэта, а і тое, што вас ніхто не абразіць у тралейбусе, што ў магазіне вас сустрэнуць з увагай, што лесвіца вашага дома не закідана акуркамі, а падаконнікі на лесвічных пляцоўках пасля ночы не застаўлены пустымі бутэлькамі і бляшанкамі з-пад кансерваў, што

выйдзеце вы на работу цераз свой вулічны пад’езд, не затыкаючы носа ад.смуроду лужын і заліхвацкіх аўтографаў на сценах.

Горад з усімі яго багаццямі гарантуе кожнаму з нас, яго жыхароў, высокі ўзровень духоўнай культуры, выхаванасці толькі пры ўмове, калі мы не будзем траціць час, энергію, здольнасці марна, а залаты запас жыцця разменьваць на адны забавы і ўцехі, на дасягненне ўбогіх мэт, залежных ад моды, ад фанабэрыі.

Далучу да нашай размовы пісьмо аднаго маладога гараджаніна, які набыў вышэйшую асвету і, як не цяжка здагадацца, трапіў у вёску. Адсюль увесь крык яго душы, абурэнне несправядлівасцю лёсу, крыўда, злосць, сарказм і горкае шкадаванне страчанага. Якія ж неацэнныя каштоўнасці ён страціў, па чым уздыхае і лье слёзы?

«Добры дзень, Іра! Ведаю, што здзівішся, але набярыся цярпення. Пішу табе зараз зусім не з той MaTaft і не па той прычыне, што пісаў раней. На гэты раз хачу бачыць у табе толькі старую і нават (набяруся смеласці сказаць) добрую знаёмую. Давай забудзем усё непрыемнае, што было калісьці. У гэтай беспрасветнай глушы я раптам успомніў пра цябе па дзвюх прычынах. Першая і, відаць, галоўная — гэтай ноччу я бачыў цябе ў сне (прызнаюся, сон быў прыемны: ты частавала мяне марожаным). I другое: помніцца, ты калісьці абяцала мне сваю дапамогу. Адным словам, мне патрэбны джынсы. Тут, удалечыні ад цывілізаванага свету, мне належыць па закону працаваць 3 гады. Але здаецца, мне ўдасца пазбегнуць гэтага, і я прабуду тут усяго адзін год. Ён толькі пачаўся, але ўжо здаецца мне бясконцым. Седзячы заўсёды ў адзіноце, ведаючы толькі адну дарогу ад дома да школы і назад, а потым ад нуды лезці на сцяну, успамінаць, што калісьці было іншае жыццё і што недзе ёсць яно і зараз — усё гэта горка і да слёз крыўдна ўсведамляць. He застаецца нічога, апрача як сумленнаю працай зарабляць грошы. Суцяшае толькі тое, што ў час школьных канікулаў змагу куды-небудзь паехаць і развеяцца. Калі ты прышлеш станоўчы адказ на маю просьбу, дык 8—10 лістапада мы зможам пабачыцца (сустрэча будзе чыста дз^лавая, не бойся).

Прапорцыі мае ты, я думаю, уяўляеш...»

Асфальтны шаркун-жарэбчык, кормлены марожаным з рук сваіх паклонніц, якіх ён даўно адцураўся і не ўспомніў бы, каб не спатрэбіліся... джынсы. Хто ж можа памагчы ў пільнай патрэбе? Ну, вядома, тыя, хто ведае яго «прапорцыі».

Што і казаць, практычны хлопец. Настолькі практычны, што самы адкрыты цынізм выдае за вышэйшыя ідэалы жыцця. I гэта — педагог. Чаму ён навучыць, незалежна ад таго дзе будзе працаваць — у горадзе ці вёсцы? Ад перамены месца жыхарства перакананні і маральныя прынцыпы не мяняюцца.

Аб няўстойлівасці жыццёвай пазіцыі некаторых маладых людзей мы гаворым — інфантылізм. Лягчэй назваць з’яву, чым зразумець яе сутнасць. Інфантылізм, а адкуль ён? Множачы прыклады, прыводзячы процьму жыццёвых фактаў у размове пра выхаванне, мы наўрад ці дасягнём болыпай дакладнасці вывадаў. Асабіста мне думаецца, ці не заахвочваем, ці не падтрымліваем мы гэты самы інфантылізм, бесклапотнасць, а часта і безадказнасць маладых людзей за свае ўласныя паводзіны і ўчынкі, нежаданне самастойна разабрацца ў першых жыццёвых выпрабаваннях, а з неверагоднай лёгкасцю гатовых перадаць свае асабістыя, нават інтымныя беды і непаразуменні на ўсеагульнае, ледзь не ўсенароднае абмеркаванне? Што з таго, што пад такой споведдзю часта няма прозвішчаў, а толькі адны ініцыялы? Усё гэта сутнасці справы не мяняе. На кожны «крык душы» адгукаюцца сотні, тысячы: ах! ах!

На «споведзі» вялікі попыт. Заўсёды цікава, што варыцца ў чужым гаршку. Калі праходзіш міма незнаёмых вокан, хочацца хоць адным вокам зазірнуць — а што там за фіранкамі? Нешта падобнае нагадваюць вельмі ж частыя скандальныя або чулліва-сентыментальныя гісторыі, якія выносяцца на публічны суд: мы разыходзімся, хто вінаваты — рассудзіце нас, людзі!

Разыходзіцца ўжо кожная трэцяя пара. Дзе гарантыя, што неўзабаве не будзе разыходзіцца кожная другая? Варта б ад сентыментаў перайсці да цвярозага аналізу: якія прычыны абумоўліваюць інфантыльнасць сумлення перад найпершым грамадскім абавязкам — умацоўваць сям’ю, быць бацькамі і маці? Ад-

куль такая безабароннасць, вымаганне спагады, спачування? Толькі ад нежадання думаць самім, узважваць сваім розумам меру ўласнай адказнасці. Чаго думаць? Хай разбіраюцца тыя, хто піша ў газетах, судзіць у судзе, каму па службоваму абавязку належьіць вьізначыць вінаватага, пакараць, накласці спагнанне і г. д. Што гэта, як ні відавочныя вынікі спажывецтва, якое з пялёнак прывыкла да сэрвісу не толькі бытавога, матэрыяльнага, але і сэрвісу сумлення, маральнага камфорту за чужы кошт?

Горад — не толькі вуліцы, плошчы, паркі, навучальныя ўстановы, школы, заводы, фабрыкі. Горад — гэта, перш за ўсё, людзі. Кожны з нас паасобку, і ўсе мы разам. Чалавека няма без духоўнай прапіскі да роднай глебы, да вытокаў і асяроддзя гістарычнай і культурнай спадчыны.

Калі ў Мінску ўтвараўся новы раён пад паэтычнай назвай «Зялёны Луг», гэта як бы вызначала яго гісторыю, яго радаслоўе і карэнні. Паселішча з гэтай назвай увайшло ў аснову раёна. Але вось па суседству з’явіліся новыя. Як іх назваць? Таксама «Зялёны Луг», але згодна нумарацыі: 1, 2, 3, 4, 5... Такая ж гісторыя і з мікрараёнам «Усход» — іх ужо налічваецца шэсць. У нас, у гараджан, бедная фантазія: толькі па нумарах і арыентуемся. Аднак недахопы дарослых неабавязкова навязваць вобразнаму мысленню дзяцей. Чаму яны ў нас, пачынаючы з пранумараваных ясляў, ходзяць у спрэс пранумараваныя дзіцячыя садзікі і школы? Магчыма, дзіця весялей і ахвотней ішло б, скажам, у госці да «Сонейка», «Калабка», «Вавёрачкі», «Мухі-цакатухі», да «Кракадзіла», нарэшце, чым у дзедсад № 135? Калі ў нас не хапае фантазіі, дадзім права самім юным гараджанам выбіраць назвы любімым дамам, школам, тэатрам, паркам і садам сваёй цудоўнай краіны — Маленства!

Клубы, палацы, стадыёны, басейны, каткі... Іх нямала, аднак яны далёка не могуць задаволіць усіх інтарэсаў, творчай ініцыятывы моладзі, дзяцей. Варта задумацца, чаму за апошнія гады ўсё часцей і якраз у гарадах чуюцца добрыя навіны пра вопыт, смелыя пошукі, нават эксперыменты ў практыцы далучэння падлеткаў і дзяцей да цікавых і карысных спраў, да мастацтва, да творчасці, дзякуючы асобным энтузія-

стам-падзвіжнікам. He без цяжкасцей, падчас у неспрыяльных умовах узнікаюць гурткі юных майстроў, тэхнікаў, вынаходнікаў, студыі мастакоў, клубы рамантыкаў, следапытаў, цімураўцаў, дваровыя спартыўныя каманды. Што ж адбываецца? Чаму ініцыятыва юных энтузіястаў рада прытулку ў якім-небудзь сутарэнні звычайнага жылога дома, а не спяшаецца ў шыкозныя пакоі палацаў? Узяць хаця б некаторыя піянерскія палацы. Здавалася б, вось дзе прастора для кіпучай дзейнасці, выдумкі, фантазіі! На жаль, як і ўсякі палац, і піянерскі падначалены тым жа «палацавым» стандартам, што склаліся, выпрацаваліся за многія гады. Зайдзіце ў залы — парадныя, урачыстыя, вас будуць вадзіць, з гонарам паказваць цудоўныя рэчы, зробленыя рукаш дзяцей: мадэлі самалётаў, паравозаў, машын нават з рухавікамі, з маторамі, але пусціць іх у ход не так проста — болыпасць з гэтых рэчаў стаяць без руху: рукамі не чапаць! Яны замкнёны ў шкляныя саркафагі — так болып надзейна і спакойна. Гэта ўсё адно, як у тых узорна-паказальных дзіцячых садах, дзе лепшыя цацкі і новыя лялькі трымаюць толькі напаказ у шафах. Усё блішчыць, зіхаціць такой стэрыльнай, а дакладней сказаўшы, стэрылізаванай прыгажосцю, што за яе ідэальнай формай няма ўжо ні зместу, ні сэнсу. Нічога дзіўнага, так сабе захацеўшы, або, калі ёсць час — сюды не вельмі прыйдзеш, трэба — арганізавана, урачыста. А пакуль урачыстасць не пачалася, давайце возьмемся за рукі, станем у круг, весела засмяёмся — раз, два, тры! Весела, ах, як весела! Але ў сябе на двары — весялей. У цесным пакойчыку, адваяваным у домакіраўніцтва,— цікавей. Там усё залежыць ад цябе самога: давай, паказвай, на што ты здатны, што ўмеепі!

Гарадская школа заклапочана, па сутнасці, адным — падрыхтаваць выпускніка да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, а апошняя ў сваю чаргу — утрымаць студэнта ў сваіх сценах, каб ён «не адсеяўся». Хаця «адсеў» якраз і ёсць той галоўны экзамен, якога не вытрымліваюць выпадковыя абітурыенты, няздатныя і няздольныя вучыцца.

Зусім не абвязкова, каб школа кожнаму давала спецыяльнасць. Ці не болыпая яе задача — выхоўваць, прывіваць дзецям павагу да ўсякай фізічнай пра-

цы? 3 першага ж дня, калі дзіця пераступіла школьны парог, важна навучыць яго, як даглядаць самога сябе, свой кдас, а потым далучаць і да болыпых клопатаў: рабіць самыя неабходныя бытавыя рэчы, бяліць сцены, мыць вокны, падлогу, садзіць дрэвы і кветкі ў школьным садзе, самому рыхтаваць выстаўкі сваіх малюнкаў, афармляць школьныя куткі і стэнды, а не спадзявацца на шэфаў і настаўнікаў.

Калі б школы адмовіліся ад сваіх майстэрняў, ад сваёй вытворчай базы, спадзеючыся толькі на вучэбныя камбінаты, яны нанеслі б непапраўную шкоду самай галоўнай умове палітэхнізацыі — выхаванню любові да працы ў дзяцей змалку, з пачатковых і сярэдніх класаў. Міжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбінату з усім яго ўзорным абсталяваннем, на жаль, далёка не па сіле навучыць спецыяльнасці за адзін прыход на тыдзень шаснаццацігадовага падлетка, які да гэтага не набыў ніякіх працоўных навыкаў, самастойнасці ўласных паводзін і перакананняў. Ды і ў піянерскім, камсамольскім жыцці нашай школы час вызваляцца ўжо ад празмернай апекі, а ўмацоўваць адказнасць органаў грамадскага самакіравання: не настаўнікі і выхавацелі павінны вырашаць надзённыя справы і клопаты вучняў, а самі вучні. He толькі правы, а, перш за ўсё, абавязкі фарміруюць актыўны характар і асобу будучага грамадзяніна.

He будзем закрываць вочы і на тое, што ў пэўнай ступені інфантыльнасць — вынік таксама і бытавога камфорту, уздзеяння на духоўнае развіццё, на псіхіку дзіцяці сродкаў механічнай абслугі. Невыхаванасць эмацыянальнай культуры, няздольнасць убачыць сябе вачыма іншых людзей, упэўненасць, што табе абавязаны ўсе, а ты нікому — адзнакі не толькі духоўнай кволасці, а і фізічнай няздатнасці самыя простыя рэчы для ўласнай патрэбы рабіць сваімі рукамі. Уяўленне аб сэрвісе ў некаторых гараджан такое, што на кожны іх «чых» павінны адгукацца дзесяткі «спецыялістаў». Забіць у сценку цвік, нават прышыць гузік і то ўжо мы не можам самі — клічам «дзядзю Колю» або «цёцю Полю». На кожнага гараджаніна, занятага ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, у нас ужо трое, занятых у сферы абслугі,— такая статыстыка.

Тэхнізацыя працэсу навучання, залежнасць і адпачынку ў большасці ад тых жа сродкаў механізацыі не ўзбагачаюць, а хутчэй збядняюць дзіцячыя ўражанні, здольнасці вобразнага творчага мыслення.

Глядзець на экране бясконцыя прыгоды ваўка і зайца — вялікая асалода, але, на жаль, галасы любімых тэлевізійных персанажаў ніколі не заменяць жывога слова, як «Спакойнай ночы, малышы!» не заменіць ні матчынай калыханкі, ні бабулінай казкі на сон. Адчужэнне дзяцей ад бацькоў, ад дарослых у раннім узросце не мінае бясследна. I ў дзіцячым садку, і потым ў школе малое доўга, калі не заўсёды, будзе адчуваць душэўную няўтульнасць. У калектыў, у асяроддзе сваіх аднагодкаў нялёгка ўвайсці без насцярожанасці, недаверу, супярэчнасцяў і канфліктаў, калі ў аснову дзіцячай душы не закладзена пачуццё сям’і, радасці яднання, супольнасці, таварыства. He аб’ём ведаў, не колькасць інфармацыі ўзбагачаюць нас у маленстве. Мы, перш за ўсё, прагна ўбіраем у сябе ўражанні, якія набываюцца спазнаннем чалавека, яго ўзаемаадносін, паводзін і ўчынкаў цераз сваіх блізкіх і родных.

Таму не будзем ідэалізаваць, перабольшваць ролю тэхнічных магчымасцей у духоўных дачыненнях паміж людзьмі. Высокародная мэта сацыялістычнага грамадста — выхаваць асобу, а не механізаванага чалавека. Удасканальваючы працэс навучання, нельга поспехі школы ставіць у залежнасць ад найболыпай тэхнічнай узброенасці яе вучэбных класаў і кабінетаў. Нават наглядныя дапаможнікі не могуць памагчы настаўніку, які не ўмее зацікавіць вучня зместам урока, настроіць дзяцей на актыўнасць думкі, абудзіць іх фантазію.

Бываючы ў школах, заўсёды радуюся поспеху творчай педагогікі, але часта засмучаюся і фармальнабяздушнай, калі, здаецца, з метадычнага боку ўсё бездакорна, а карысці ад урока ніякай. He магу забыць аднаго ўрока батанікі, тэмай якога была «кветка». Здавалася б, вось дзе сапраўдная радасць адкрыцця, спазнання столькіх патаемных законаў прыроды, хараства, паэзіі!

Настаўніца прыйшла ў клас, падрыхтаваная па ўсіх правілах методыкі і дыдактыкі. Развесіла на сце-

нах чарцяжы, схемы, малюнкі. Галоўнае, чаго яна дамагалася ад вучняў — пералічыць назвы частак, з якіх складаецца кветка. Пранумаравана была кожная драбніца, але ніхто ў класе не ўбачыў, не адчуў вобраза самой кветкі. А колькі тут, у адкрыцці гэтага дзіва, магчымасцей для роздуму аб вытоках і першаасновах самога жыцця!

He здзіўляйцеся, калі ад кветкі я перакіну мосцік да такой далікатнай і складанай задачы, як выхаванне інтымных пачуццяў. «Ва ўсе часы і ва ўсіх народаў ледагогі ненавідзелі каханне,» — заўважыў аднойчы A. С. Макаранка. He думаю, што гэта толькі жарт. Падлеткі асабліва насцярожана, балюча і востра бароняць свае першыя цнатлівыя перажыванні ад умяпіання дарослых, ад іх іроніі, ад грубых перасцярог і недарэчных падазрэнняў. Мудра сказаў В. А. Сухамлінскі: «Падлеткавая і юнацкая закаханасць — гэта тое светлае акенца, праз якое чалавек, пачынаючы жыццё, бачыць важнейшую сутнасць навакольнага свету — чалавека... Без чысціні інтымных пачуццяў не можа быць чысціні пачуццяў грамадзянскіх».

Наша школа, на вялікі жаль, усё яшчэ бездапаможная з даверам, з педагагічнай тонкасцю падступіцца да гэтай сферы людскіх адносін. Часцей за ўсё яна, лікола, гатова далучыцца да наіўнай мудрасці дзетсадаўскага хлопчыка, які аўтарытэтна заявіў: «Калі я нарадзіўся, маёй мамы не было дома, яна была ў бальніцы». Але цяпер ужо нават многія равеснікі гэтага хлопчыка ведаюць, літо вінаваты зусім не буслы, якія не нясуць ім брацікаў і сястрычак, а мамы і таты. Але, крый бог, калі тайну нараджэння чалавека школа возьмецца раскрываць пры дапамозе тэхнічных сродкаў і наглядных дапаможнікаў!

Разрываючы з’явы на часткі, дзіця ніколі не спасцігне не толькі сутнасці яе, але ніколі і не ўцяміць — дзеля чаго яму ўсё гэта ведаць. Кветку можна раскласці на часткі, але ў кветкі ёсць яшчэ адна і самая галоўная ўласцівасць — гэта яе незабыўны пах, які немагчьіма перадаць ніякімі словамі. I ў кожнага з нас — свая памяць, свае вобразы і асацыяцыі, калі мы бачым пралеску або ружу, васілёк у жыце або сціплы агеньчык у вазоне зімой на падаконніку...

Наіўна было б аспрэчваць значэнне тэхнічнага

прагрэсу не толькі ў вытворчасці, а ва ўсім жыцці сучаснага грамадства, але нельга не заўважаць і новых складаных праблем, цяжкасцей, супярэчнасцей, якія нараджаюцца самой нашай рэчаіснасцю, дзе развіццё свядомасці людзей не заўсёды залежыць ад хуткасці развіцця вытворчых сіл або матэрыяльных умоў жыцця.

На першы пагляд можа здацца дзіўным, але большасць канфліктных сітуацый: чалавек і асяроддзе, адзінка і калектыў — у нас узнікае ад нашай бесклапотнасці нават за свой асабісты лёс. Многія ўжо лічаць, што нашы правы бясконца павялічваюцца, a абавязкі змяншаюцца таму, што іх бярэ на сябе дзяржава — аж да такога абавязку, як пачуццё спагады, спачування, гатоўнасці памагчы чужой бядзе. Зніклі сацыяльныя прычыны, і нікому з нас не даводзіцца дзяліцца кавалкам хлеба з галодным, падаваць міласціну жабраку. Трэба радавацца ўсяму гэтаму, але ці няма прычын для засмучэння, калі бачыш, як няздольны паспачуваць чужой бядзе, — няздольны памагчы бядзе і ropy нават сваіх блізкіх.

I, нарзшце, самы найгоршы від інфантыльнасці — духоўнае спажывецтва.

Рост сусветных камунікацыйных сувязей нясе на сваіх хвалях не толькі карысную інфармацыю, а часта і далёка не лепшую эстэтычную спажыву: безгустоўнасць моды, эстрадныя стандарты, разлічаныя на незвычайнасць уражання, здольныя аглушыць, ашаламіць, збіць з панталыку. Нездарма ў абыходак пайшло слоўца: балдзенне. Запрашэнне: «давайце пабалдзеем», «прыходзьце пабалдзець» — лічыцца амаль вышэйшым тонам сучаснай гасціннасці.

Пошасць «балдзення», культ спажывання, прагнасць да ўсяго, што пазначана чужой этыкеткай — убогае ўяўленне мешчаніна аб нібыта актыўным яго далучэнні да ўсеагульнай сусветнай культуры. Формы і спосабы «далучэння» вядомыя — гэта тыя ж механізаваныя стандарты. Так духоўны паразітызм выдаецца за культурны прагрэс. Сапраўдную ж культуру, інтэрнацьіянальную ў сваёй сутнасці, тварылі і твораць непаўторныя таленты ўсіх нацый, усіх народаў, і толькі спекулятыўныя спажыўцы задавальняліся і задавальняюцца уніфікацыяй стандартаў і падробак.

Гэтыя, далёка не прыватныя з’явы варты грунтоўнага асэнсавання. Практыка, вопыт актыўнага выхавання асобы, творчага патэнцыялу чалавека вымагаюць болей адказнага і ўдумлівага падыходу, болей дасканалага ведання псіхалогіі і духоўных патрэб нашага юнага сучасніка.

I асабліва пачынаючы з яго першай узлётнай пляцоўкі ў жыццё — з маленства. 3 таго самага адказнага, але і самага ўдзячнага ўзросту, калі і бацькоўскае слова, і матчына песня, і бабчына казка, і слова настаўніка, і кожная прачытаная кніга — заўсёды незабыўныя ўражанні, заўсёды жыватворчыя вытокі адкрыцця і спазнання свету, і авалодання найпершай і галоўнай азбукай кожнага чалавека — азбукай душы.

1979

Голас настаўніка

На пастаўленае самому сабе пытанне: «Што самае галоўнае было ў маім жыцці?» — ён адказаў: «Любоў да дзяцей».

У сваёй, цяпер вядомай ва ўсім свеце кнізе «Сэрца аддаю дзецям» ён расказаў пра вялікае шчасце быць настаўнікам.

Пазнаёміліся мы з ім вясной 1969 года ў Кіеве. Пісьменнікі Украіны, педагогі, камсамольскія работнікі, мастакі, выдаўцы абмяркоўвалі праблемы выхавання пасля вядомай пастановы ЦК КПСС аб дзіцячай літаратуры.

Да гэтага я ведаў яго як аўтара артыкулаў у цэнтральных газетах і часопісах — артыкулаў, якія заўсёды будзілі думку, стваралі такое ўражанне, што з табою гаворыць чалавек, які тонка і дасканала ведае свет дзіцячай душы, разумее ўсе цяжкасці і складанасці фарміравання асобы будучага грамадзяніна.

Яго выступленне на гэтай нарадзе ўразіла глыбінёй назіранняў, разваг і вывадаў.

Сухамлінскі гаварыў пра кнігу, пра яе ролю і значэнне ў жыцці чалавека і ў практыцы выхавання. У наш час школа мае многія новыя магутныя сродкі: кіно, тэлевізар, тэхнічныя ўдасканаленні навучальнага працэсу. Кнізе ўсё цяжэй спаборнічаць з цікавымі і, можна сказаць, самымі простымі спасабамі спазнання і самаспазнання, бо глядзець кінафільм — асалода, а чытаць кнігу — праца, і нярэдка праца напружаная, нялёгкая. А калі чытанне кнігі глыбока запала ў душу вучня, яно становіцца сапраўдным урокам самавыхавання. Мы ўпэўнены, гаварыў Васіль Аляксандравіч, што развіццё дзіцячай літаратуры залежыць у значнай ступені ад таго, якое месца займае чытанне ў інтэлектуальным жыцці школы. Ён з трывогай адзначаў, што ў некаторых школах кнігі стаяць на бібліятэчных паліцах, як волаты, што спяць непрабудным сном, а вучань не ведае іншага чытання, акрамя падручніка.

Літаратура — чалавеказнаўства, а выкладанне, вывучэнне літаратуры — гэта музыка душы, музыка сло-

ва; настаўнік — мастак, творца, які даносіць гучанне гэтай музыкі да юнага сэрца.

Так гаварыў Сухамлінскі. Акрамя таго, што перад намі выступаў педагог, псіхолаг, усе мы адчулі, як ён бліскуча валодае талентам яркага, вобразнага бачання жыцця, людзей і асабліва складанасцей станаўлення характару сваіх выхаванцаў.

Пасля ўжо, праз некаторы час я сустрэў у яго публікацыях апавяданне пра вучня, за якім у школе ўмацавалася рэпутацыя чалавека, які не любіць і не разумее літаратуру, таму і атрымлівае адны двойкі. Але тады сюжэт гэтай жыццёвай гісторыі Васіль Аляксандравіч расказваў ўпершыню.

Стройны, дужы юнак Міхайла, адзіны сын у маці, вучыўся у восьмым класе. Калі да канца навучання заставалася тры месяцы, маці з сынам прыйшлі да дырэктара. Хлопец панура маўчаў, а маці пачала прасіць: вызвальце сына ад вучэння, хачу ўладкаваць на работу. Недаступнай мудрасцю для Міхайлы былі пісьмовыя работы па літаратуры. Яму было незразумела: навошта пісаць сачыненне пра сачыненне — лепш за пісьменніка не напішаш. Так пачаўся цяжкі канфлікт з настаўніцай — Міхайла перастаў пісаць сачыненні. Настаўніца, якая нямала нацярпелася непрыемнасцей, невыказна ўзрадавалася, калі даведалася, што Міхайла пакідае школу. Праз некаторы час яна зусім забыла пра свайго злашчаснага вучня. Але вось сапсаваўся тэлевізар, і настаўніца пазваніла ў майстэрню, папрасіла прыслаць майстра. З’явіўся Міхайла. Адрамантаваў апарат, настроіў і пачаў выпісваць квітанцыю на аплату. Адлічваючы грошы, пачырванеўшы ад сораму, настаўніца дадала яшчэ тры рублі. Міхайла разгублена, са шчырым здзіўленнем, вяртаючы грошы, спытаўся: — Навошта вы гэта робіце, Ніна Пятроўна? Хіба гэтаму вы вучылі мяне? Я сачыненні не ўмеў пісаць, але літаратуру заўсёды любіў і на вашых уроках вучыўся разумець жыццё і людзей...

На гэтым эпізодзе, узятым з самога жыцця, Васіль Аляксандравіч з выключнай дакладнасцю вызначаў тое галоўнае, што вельмі часта ўпускаецца ў вопыце, у практыцы выкладання літаратуры ў школе— пачуццёвае, маральнае ўздзеянне і ўплыў на душу дзіцяці, падлетка, юнака. Напэўна, развіваў сваю думку

Сухамлінскі, Міхайла ўспрымаў мастацкі твор як дзівосную музыку, і яму здавалася немагчымым знайсці словы прыгажэй, чым сама музыка. Для таго, каб чытанне стала галоўнай патрэбаю нашых выхаванцаў, мы, выхавацелі, павінны разумець літаратуру як прадмет асаблівы. Слова — гэта маналітны сплаў ідэі і хараства. Веды ў літаратуры — гэта не тое, што веды ў матэматыцы. Праверка ведання літаратуры павінна быць зусім іншай.

— Я ведаю,— прыводзіў прыклад Васіль Аляксандравіч,— аднаго выпускніка сярэдняй школы: літаратуру, як і ўсе прадметы, ён здаў на 5. Але за пяць год пасля заканчэння школы ён не прачытаў ніводнага мастацкага твора.

Такім я ўпершыню ўбачыў Сухамлінскага і ўдзячны лёсу, што не пры іншых якіх абставінах, не ў бытавых і не ў службовых дачыненнях, а адразу ў яго сапраўднай сутнасці: мысліцеля, мастака, паэта, якія шчасліва аб’ядналіся ў адной творчай асобе.

He, не прыёмамі красамоўства і не прыгажосцю слоў пакарыў ён мяне, і завалодаў увагай усёй аўдыторыі. Голас Сухамлінскага — ціхі, натуральны ў сваёй звычайнасці, адразу знаходзіў эмацыянальны кантакт са слухачом. Выключная шчырасць, адкрыты давер пераконвалі ў значнасці кожнага слова, вынашанага, выверанага ў напружаным роздуме, у хваляваннях і трывогах.

Амаль дзесяць год пасля, ужо на шасцідзесяцігоддзі з дня нараджэння вялікага педагога нам, удзельнікам і гасцям юбілейных урачыстасцей у Паўлышы, паказвалі дакументальны фільм, створаны ўкраінскімі кінематаграфістамі,— «Сэрца аддаю дзецям». Усё цудоўна ў гэтым фільме — і багацце жыццёвых падрабязнасцей, і прысутнасць Сухамлінскага, але толькі потым як бы спахопліваешся — а дзе ж яго голас? За Сухамлінскага гаварыў дыктар, гаварылі мы, хто ведаў яго, а ён ледзь прыкметна варушыў губамі; на нейкія імгненні ўсё яго аблічча асвятлялася знаёмай, незабыўнай усмешкай, але ніводнага слова ён так і не вымавіў. He, гэта не дакор аўтарам фільма, а падстава для роздуму. Глядач прыняў умоўнасць абагульнення. Я спецыяльна перапытваў многіх — ці заўважылі яны адсутнасць голасу Сухамлінскага, болыпасць адказвалі —

не, не заўважылі. Тады я яшчэ болей упэўніўся: ён, натуральны, ціхі, без эфектных мадуляцый і высокіх нот, голас Сухамлінскага, на той хвалі, на якую настроілі нас стваральнікі фільма, не толькі не прагучаў бы, a магчыма, нават расчараваў бы сваёй звычайнасцю. Я чуў яго голас, ён застаўся і ў запісах, але разумею і кінематаграфістаў: Васіль Аляксандравіч менш за ўсё рупіўся пра голас, калі разважаў услых, дбаючы пра галоўнае — як дакладней перадаць, выказаць свае думкі і пачуцці.

Робячы гэтае адступленне, хачу падкрэсліць свой галоўны вывад, да якога прыйшоў тады, слухаючы Сухамлінскага: пісьменніку, які піша для дзяцей, нельга не ведаць аб дзіцяці, аб падлетку таго, што ведаюць лепшыя настаўнікі, падобныя Сухамлінскаму. Дзеля таго, каб літаратура стала выхавацелем дзяцей, неабходна цярпліва, клапатліва і натхнёна рыхтаваць глебу для ўспрыняцця мастацкага слова. Дзіцячага пісьменніка ў нашы дні немагчыма сабе ўявіць без ведання надзённых педагагічных праблем, чым жыве сучасная школа, у чым складанасці, клопаты, хваляванні і трывогі сучаснай сям’і.

Дзіцячая літаратура у сваіх лепшых дасягненнях— гэта, перш за ўсё, скарбніца вопыту выхавання чалавека. Яна, дзіцячая літаратура, самая актыўная частка і творчая аснова педагогікі. Вось чаму я лічу вялікім шчасцем свайго жыцця знаёмства з Васілём Аляксандравічам. He без яго добратворнага ўплыву далучыўся я да жыцця школы, да складанага свету сучаснага дзіцяці. У кнізе «Дзеці і мы», галоўныя раздзелы і старонкі якой прысвечаны спадчыне Сухамлінскага, я спрабаваў прасачыць розныя аспекты дачыненняў дзяцей і дарослых — тую галоўную сферу клопатаў і турбот, пра якія Васіль Аляксандравіч з такой псіхалагічнай пранікнёнасцю гаварыў і на кіеўскай сустрэчы, скрозь і ўсюды — у сваіх глыбокіх педагагічных развагах. He без яго ўплыву «паспытаў» і я настаўніцкага хлеба. He будучы педагогам па спецыяльнасці, а ў меру сіл толькі дзіцячым пісьменнікам, і ў многім, безумоўна, рызыкуючы, я пайшоў у школу, дзе стаў весці ўрокі, не прадугледжаныя праграмай. Далёкія ад метадычнай дасканаласці, некаторыя з іх — урок вясёлай матэматыкі, урок вясёлага слова, урок хітрага сло-

ва і ўрок казкі — ужо некалькі разоў перадаваліся па тэлебачанні. Першае, што мне хацелася, гэта звярнуць увагу на тое, як многа магчымасцей не выкарыстоўваецца нашай школай у самым галоўным — у заахвочванні, у стымуляванні творчай і эмацыянальнай актыўнасці кожнага вучня ў класе, і другое — тэлебачанне магло б болей актыўна прапагандаваць урокі нашых лепшых настаўнікаў, уся каштоўнасць вопыту якіх у тым, што пра іх урокі мала расказваць, пісаць, іх неабходна практычна і наглядна паказваць. Для гэтага ў нас цяпер ёсць усе магчымасці. Настаўнік, заклапочаны як мага большым аб’ёмам інфармацыі, але які не знаходзіць кантакту з вучнямі, наўрад ці зацікавіць каго сваім прадметам. А кожны ж школьны ўрок, калі творча разумець яго,— гэта чарадзейнае, казачнае царства ведаў, таямніц і адкрыццяў. Дзеці прагнуць вучыцца з захапленнем, з радасцю. Я назваў сваю кнігу «Урокі», але яе змест вызначылі не столькі ўрокі, на якія я рашыўся, колькі ўрокі, якія мне самому давала і дае жыццё, давалі і даюць людзі, самыя дарагія для мяне настаўнікі, і сярод іх — Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі.

3 незабыўнай кіеўскай сустрэчы пачаліся наша сяброўства і супрацоўніцтва. На старонках «Настаўніцкай газеты» я расказаў пра кнігу, якая толькі што выйшла тады, «Сэрца аддаю дзецям», і пра тое вялікае ўражанне, якое яна зрабіла на мяне, чытача. Васіль Аляксандравіч з уласцівай яму чуйнасцю адгукнуўся адразу ж двума пісьмамі — мне і рэдакцыі. У пісьме да мяне ён, вядома ж, перабольшваў маю кампетэнцыю ў тонкасцях педагогікі. А рэдакцыі паведамляў, што газета набыла яшчэ аднаго сталага чытача.

Але ён стаў не толькі чытачом, але і актыўным аўтарам беларускіх газет і часопісаў. Ужо вядомы вучоны, прызнаны аўтарытэт педагагічнай навукі, Сухамлінскі на старонках нашага дзіцячага часопіса «Вясёлка» ўпершыню выступае як аўтар цудоўных апавяданняў і казак для самых маленькіх. Тонкае адчуванне паэзіі маленства, пранікненне ў псіхалогію дзіцяці адразу ж выявілі ў ім сапраўдны талент мастака слова. Так вучоны-педагог стаў яшчэ і цудоўным дзіцячым пісьменнікам. I гэта была натуральная закана-

мернасць творчага развіцця яго багатай і чуйнай натуры.

Абагуліўшы свой вопыт, свае перакананні, выкладзеныя ў многіх грунтоўных працах і асабліва ў кнізе «Сэрца аддаю дзецям», ён не мог не папрабаваць сваіх сіл у мастацкай літаратуры, тым больш, што на працягу многіх год у Паўлышскай школе разам са сваімі выхаванцамі складаў цудоўныя казкі, будучы цвёрда ўпэўнены, што кожнае дзіця здольна скласці казку.

У сваіх пісьмах ён неаднойчы давяраў мне сваё шчырае жаданне: «Добра, калі б у Беларусі была выдадзена хоць маленькая кніжачка маіх апавяданняў (тых, што вы апублікавалі, і тых, што, магчыма, яшчэ апублікуеце)».

Памятаю, як ён радаваўся, калі ўбачыў свае першыя надрукаваныя навелы, ілюстраваныя мастаком Алегам Луцэвічам. «Хлопчык, які выскачыў у акно, вельмі падобны на жывога, таго, што і зараз дзівіць нас сваімі свавольствамі...» — пісаў ён мне.

Пачатак быў удалы, і праз паўгода ў Васіля Аляксандравіча быў ужо гатовы рукапіс цэлай кнігі апавяданняў, работу над якой ён закончыў у Трускаўцы, выехаўшы ў тое лета разам з жонкай Ганнай Іванаўнай на лячэнне. «Гэтую кніжку аўтар прысвячае сябрам-беларусам. В. Сухамлінскі». 3 такім прысвячэннем пад назвай «Блакітныя жураўлі» яна і выйшла ў нас у Мінску. На вялікі жаль, аўтар яе ўжо не ўбачыў. Школьны званок у другі дзень верасня 1970 года трывожна прагучаў не толькі ў сяле Паўлыш, а ўсюды, дзе ведалі, любілі яго, чыталі яго кнігі.

Нямала жывых, трапяткіх хваляванняў сваёй душы, свайго роздуму даверыў ён старонкам «Блакітных жураўлёў». Той, хто ведае «Сэрца аддаю дзецям», знаёмячыся з Сухамлінскім, дзіцячым пісьменнікам, не можа не ўбачыць і не адчуць тых зыходных этычных высноў, якія ён адстойваў, абараняў і развіваў як педагог і якімі эстэтычнымі прынцыпамі кіраваўся як мастак.

Жыццёвы матэрыял той жа, той жа абсяг назіранняў, разваг і роздуму і тыя ж вывады, але ўжо зусім іншыя сродкі пазнання дзіцячай душы. Сухамлінскіпісьменнік у самых разнастайных і падчас самых нечаканых ракурсах шчыра і бескампрамісна даследуе псіхалогію маленства і вельмі часта ў сутыкненнях, на-

ват у канфлікце з псіхалогіяй дарослых, якія не заўсёды разумеюць логіку паводзін дзяцей. Самае каштоўнае, што ўмеў убачыць у дзецях Сухамлінскі,— гэта тая чысціня даверу, тая дабрата і крыштальная сумленнасць, без якіх немагчыма выхаванне чалавека, грамадзяніна, патрыёта.

Аб’ектам мастацкага даследавання аўтар выбірае пераважна канкрэтныя жывыя характары дзяцей, якіх ён ведаў, вёў з класа ў клас, ашчадна фарміраваў іх натуры, выхоўваў іх густы і жыццёвыя перакананні. У сваіх апавяданнях, казках і прытчах Сухамлінскі бліскуча выкарыстоўвае лепшыя традыцыі сваіх слаўных папярэднікаў — педагогаў і мысліцеляў Л. Талстога і К. Ушынскага. Тыя ж яго мініяцюры, у якіх пагляд аўтара скіраваны непасрэдна ў сваё ўласнае маленства,— гэта, па сутнасці, вершы ў прозе, вартыя лепшых паэтычных анталогій.

Сухамлінскі і дзіцячая творчасць, Сухамлінскі — казачнік — гэта асобная тэма. Болей падрабязна я кранаўся яе ў кнізе «Дзеці і мы». Перафразіруючы даўнюю прымаўку: «У Маскву па песні», цяпер можна сказаць: «У Паўлыш па казкі». Пад такой назвай тэлебачанне паказвала фільм. Але паглядзеўшы яго, наўрад ці зразумееш, чаму неабходна ехаць па казкі ў Паўлыш, калі сам Васіль Аляксандравіч гаварыў: усюды і скрозь дзеці — паэты, мастакі, летуценнікі і фантазёры. Уся бяда ў тым, што у большасці нашых школ мала хто з настаўнікаў за ўсё сваё жыццё сам напісаў, склаў казку. Паўлышскія настаўнікі перш самі навучыліся складаць казкі, потым пачалі вучыць дзяцей. I вучні, і настаўнікі пачатковых класаў жывуць казкай. Культ казкі ў Паўлышы — традыцыя, запавет Сухамлінскага. Першы ўрок, на які я трапіў, прыехаўшы ў школу, быў урок казкі. Заканчаваўся навучальны год, першакласнікі сядзелі за партамі і старанна перапісвалі — кожны сваю лепшую казку ў школьную анталогію. У Паўлышскай школе гэтых Ka­san ужо тысячы. Яны зберагаюцца і захоўваюцца як самыя дарагія багацці школы.

3 усіх казак, створаных у школе Сухамлінскага гучыць яго жывы голас. Сабраўшы ўсе скарбы паўлышскіх казачнікаў, Васіль Аляксандравіч з сапраўднай гордасцю мог сказаць: мае казкі. Пры ўсёй выключ-

най сціпласці ён добра разумеў сваю ролю ў гэтай натхнёнай творчасці.

Казка — чарадзейства. У кроплі расы змяшчаецца сонца, у магічным крышталі аднаго слова — ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы цэлага народа. Толькі трэба ўмець знайсці і адну-адзіную расінку, што валодае цудадзейнай сілай, і самае запаветнае слова. А хто шукае — заўсёды знаходзіць. Многія бачаць: ляжыць на дарозе асколачак шкла — і не здагадваюцца, што гэта незвычайнае шкло. А настаўнік са сваім вучнем паднялі, паглядзелі і ўбачылі — знайшлі казку.

«Гляджу на неба — сонца. Яно было і застаецца сонцам заўсёды. Нават у казцы. Калі б не было сонца, не было б і свету праз сіняе шкло. He было б і казкі».

Шчодрая душа настаўніка заўсёды гатова дзяліцца ўсім са сваімі вучнямі. Дапусцім, што Васіль Аляксандравіч у нейкай ступені нават перабольшваў магчымасці дзіцячай фантазіі. У асобных казках вы можаце заўважыць бясспрэчную прысутнасць настаўніка, аднак задача такога аналізу вельмі спецыфічная і складаная. Казка — не малюнак, у якім свет дзіцяці ўмоўны не толькі па наіўных уяўленнях, яго ўмоўнасць залежыць яшчэ і ад нявопытнасці і бездапаможнасці дзіцячай рукі. Складаючы казку са слоў, як з асобных кубікаў, дзіця валодае болып механічным навыкам — умее напісаць слова, але не заўсёды разумее значэнне яго сэнсавых адценняў, не заўсёды бачыць, як слова становіцца вобразам, карцінай. Сухамлінскі тонка адчуваў і разумеў складанасці працэсу авалодання словам. Падчас ён у сваіх вопытах як бы нават «зліваецца» з дзіцячай фантазіяй, раствараецца ў ёй. Але багацце яго творчай асобы, разнастайнасць мастацкіх сродкаў яго творчасці для дзяцей былі невычарпальныя. Вось чаму выдаючы літаратурную спадчыну Сухамлінскага, неабходна абавязкова ўключаць у яе і казкі — любімы жанр творчасці вялікага педагога. А колькі з гэтай скарбніцы можа быць складзена кніг, хрэстаматый, дапаможнікаў для дзяцей, настаўнікаў, бацькоў!

Казка — жанр традыцыйны, які існуе многія тысячы год, але які не траціць свайго значэння для выха-

вання — маральнага і эстэтычнага. Наяўнасць у літаратуры кожнага народа шырока развітага жанра казкі — гэта, перш за ўсё, сведчанне дзейнага, актыўнага працэсу народнага мыслення. Стварэнне сучаснай казкі — адна з галоўных умоў творчага ўзбагачэння дзіцячай літаратуры. Менавіта сучаснай казкі. Але ў чым яе сучаснасць? Гэтае пытанне выклікае цяпер многа спрэчак. Мне здаецца, памыляецца той, хто галоўным аб’ектам казкі ў наш час лічыць выключна тэхнічны прагрэс. Як ні парадаксальна, бурны рост тэхнікі, які, безумоўна, у нечым стымулюе казку, разбурае, а дакладней сказаўшы, здымае яе цудадзейства і чароўнасць. Палёт на кіліме-самалёце быў казкай, а палёт на самалёце, на ракеце, на касмічным караблі ўжо не казка. Месяц заўсёды быў казачным персанажам, але вось чалавек ступіў на яго паверхню — і казка знікла. Казка заўсёды ішла і ідзе наперадзе рэчаіснасці. Яна немагчыма без новых ідэй. Незалежна ад сюжэта, ад фантастычнай асновы, яе заўсёды вызначае смелы наватарскі погляд у будучыню. Казку вызначае адвага і смеласць маральных імкненняў і сацыяльных ідэалаў. Гэта цудоўна разумеў паўлышскі чараўнік і казачнік, калі сцвярджаў, што пачуцці, якія абуджаюцца ў душы дзіцяці пад уражаннем казачных вобразаў, актывізуюць думку, выклікаюць жаданні да самараскрыцця асобы, заахвочваюць да творчай дзейнасці, умацоўваючы перакананні, што для чалавека, для яго стваральных магчымасцей няма мяжы. Праз казку дзіця пазнае свет не толькі розумам, але і сэрцам. Хаця яно і ведае, што ў сапраўднасці няма ні Бабы-Ягі, ні Змея Гарыныча, ні Кашчэя Бяссмертнага, але ў гэтых вобразах дзіця заўсёды адрознівае дабро ад зла, вызначае свае асабістыя адносіны да добрага і благога.

3 хваляваннем успамінаю, як Васіль Аляксандравіч быў рады сяброўскай падтрымцы, калі прыступіў да работы над сваёй вельмі складанай, працаёмкай «Хрэстаматыяй па этыцы». Ён прысылаў мне раздзелы, якія друкаваліся тады ў Ануфрыеўскай раённай газеце «Соціалістнчне село». Сам па сабе прыклад варты ўвагі — наколькі важнаю для Сухамлінскага была кожная трыбуна, кожная магчымасць для выступлення, для размовы аб тым, што хвалявала яго. Жаданы аўтар «Правды», «Нзвестнй», «Лнтературной газеты»,

усіх самых папулярных выданняў у краіне, ён актыўна, з нумара ў нумар, выступае і ў сваёй роднай раёнцы.

Прысланыя публікацыі з раённай газеты я сістэматызаваў па тэматычных раздзелах, даў кожнаму назву. Пад агульным загалоўкам «Шчасце быць чалавекам» гэтыя гутаркі былі надрукаваны на старонках нашага часопіса «Маладосць». Тады аўтару, мабыць, не зусім быў ясны жанравы характар кнігі, і таму першыя раздзелы з яе ён назваў вельмі ўжо сціпла: «Тэмы для гутарак пра маральнае выхаванне». У сваім звароце да мяне ён пісаў: «Зараз мяне болып за ўсё непакоіць маральнае выхаванне, фарміраванне душы чалавечай. Далёка не ўсё добра на гэтым полі. Часта, занадта часта вырастае на ім пустазелле...»

Задушэўныя, шчырыя гутаркі Сухамлінскага аб маральным кодэксе нашага маладога сучасніка былі сустрэты моладдзю Беларусі з вялікай цікавасцю, хаця гэта было нялёгкае і займальнае чціва. Кожнае слова, кожны сказ трывожылі, будзілі думку, кожнае пытанне вымагала роздуму. Тым больш, што на многія пытанні, пастаўленыя Сухамлінскім, адказваць павінны былі самі чытачы — не адразу, не паспешна, але толькі так, як падкажа шчырае пачуццё, сумленне і свядомасць высокай чалавечай годнасці.

У кожнай сваёй запаветнай думцы Сухамлінскі гранічна ясны. У самым галоўным, прынцыповым, што вызначае паводзіны, перакананні і маральныя пазіцыі чалавека, для яго няма кампрамісаў.

He аднымі ружамі быў усеяны яго шлях. Яго творчыя пошукі не раз сустракаліся з іранічнай ухмылкай перавагі агульнапрызнанай мудрасці над наіўнымі адкрыццямі правінцыяла. Яны нават асуджаліся на старонках некаторых педагагічных выданняў. Сямутаму здаліся дачаснымі і непатрэбнымі ў лексіконе настаўніка такія словы, як дабро, дабрата, давер, душэўная чуйнасць. Перакананням Сухамлінскага паспяшаліся прыклеіць ярлык: «галубіная педагогіка».

У той час мала каму было вядома, што яго вера ў чалавека, у чалавечую дабрату прайшла праз нечуваныя, жорсткія і трагічныя выпрабаванні.

Палітрук роты, франтавік, пасля цяжкіх раненняў вярнуўшыся ў родныя мясціны на Кіраваградчыне, ён

да апошняе хвіліны свайго жыцця працаваў дырэктарам школы ў сяле Паўлыш.

Пра яго асабістую трагедыю я даведаўся з рэцэнзіі В. Грышына на кнігу «Сэрца аддаю дзецям», апублікаванай у газеце «Правда». Пачаўшы чытаць, я радаваўся, што яшчэ і яшчэ мільёны людзей даведаюцца пра гэтага чалавека, пра яго высакародную, натхнёную працу. I раптам з апошніх радкоў артыкула дазнаюся пра такую жахлівую падрабязнасць, якая, як выбліск маланкі, высвеціла мне дарагое, роднае, гордае і мужнае аблічча майго далёкага сябра. Я тады яшчэ не ведаў і нават не здагадваўся пра акалічнасці яго біяграфіі, якіх сам Васіль Аляксандравіч ні ў лістах, ні ў размовах пры сустрэчы ніколі не кранаўся. Глыбока ўзрушаны, я таго ж дня напісаў яму: «...знаю, што кранацца асабістага, самага балючага, нікому не дазволена, я і не адважваюся — хачу толькі даведацца, як склалася Ваша жыццё...» Праз два тыдні я атрымаў адказ:

«Дарагі дружа, у гэтыя дні я вельмі, вельмі хвалююся, таму што лісты ад сяброў і ад зусім не вядомых мне людзей растрывожылі старую рану, якая ніколі, ніколі не загоіцца. Я прасіў В. Грышына не пісаць пра гэта (у часе знаходжання ў нас ён даведаўся, бо не даведацца нельга, усе ведаюць), але ён сказаў, што напісаць трэба абавязкова.

Я пайшоў у армію праз месяц, як пачалася вайна, ніколі не думаў, што да нас на Дняпро прыйдуць немцы. 3 Верай, маёй маладой жонкай (ёй быў 21 год, мне 23), мы рассталіся, спадзеючыся на тое, што хутка вораг будзе разбіты і наша шчасце зноў будзе бясхмарнае. Але атрымалася не так. Прыйшлі немцы; разам з дзвюма сяброўкамі Вера (яна толькі што скончыла настаўніцкі інстытут) хавала лістоўкі, скінутыя з нашых самалётаў, потым дзяўчаты з Верай самі пісалі лістоўкі, заклікаючы моладзь не ехаць на катаргу ў Германію... Яны хавалі зброю, перадавалі яе нашым салдатам, памагалі перапраўляцца цераз Дняпро.

Іх арыштавала гестапа. Веру і дзвюх яе сябровак страшэнна катавалі. Вера дачасна нарадзіла дзіця... Паліцэйскі (наш здраднік) ударыў яго галавой аб каменную сцяну, забіў, вынес і кінуў на сметнік, і яно там ляжала тры дні... а маці, пасівелая ад гора, гля-

дзела ў акно... Потым ёй выкалалі вочы... Потым павесілі. Яны засталіся вернымі Радзіме.

У мяне і цяпер кроў стыне ў жылах, калі я думаю пра гэта... Я ведаю, што такое любіць і што такое ненавідзець. Я тысячу разоў перакананы, што па-сапраўднаму ненавідзіць ворага той, хто пяшчотна любіць — дзяцей, прыгажосць, Чалавека. I калі, бывае, хто-небудзь павучае мяне, што вось у такой і такой маёй працы, маўляў, недастаткова глыбока выказана ідэя непрымірымасці да ворага, я з цяжкасцю стрымліваю гнеў.

Дарагі мой дружа, мая любоў да беларускага народа — гэта, перш за ўсё, глыбокае разуменне, што такое гора. Наш украінскі народ таксама выцярпеў шмат пакут, але беларусы выпілі чашу гора, куды болыпую.

У мяне зараз дзеці — усяго двое дзяцей, дачка і сын... Як хацелася мне, каб іх было дзесяць! Як я люблю, як люблю сваіх дзяцей, як даражу любоўю да мяне іх маці — маёй жонкі. Мы разам з ёю шануем памяць Веры...

Дарагі мой друг, можа быць, гэтыя словы сказаны не так, як трэба было б іх сказаць... Але мне цяпер вельмі цяжка. Я, прачытаўшы газету, сеў на лаўцы ў садзе і сядзеў гадзіны тры, да ночы. Пайшоў дадому і газету згубіў. Мінула некалькі дзён, ніяк не знайду хаця б адзін нумар газеты; калі зможаце, прышліце мне адзін экземпляр «Правды» за 9 красавіка 1970 г.»

Колькі ж трэба было мець душэўнай сілы, каб, перажыўшы ўсё гэта, не знямець, не счарствець сэрцам і сваю мужнасць увасобіць у подзвіг усяго жыцця ў імя вялікай любові да дзяцей, да чалавека, да яго шчасця!

3 нашай рэспублікай у яго былі самыя блізкія душэўныя сувязі. «3 Беларусі нам прыслалі сёе-тое пра Хатынь,— пісаў ён мне,— чытаем у кожным класе. Хочам, каб дзеці не толькі ведалі ўсё гэта. Трэба, каб попел пакутнікаў грукаў у дзіцячыя сэрцы».

Пра свой першы прыезд у Беларусь Васіль Аляксандравіч расказваў з глыбокім, шчырым узрушэннем:

«Ёсць старажытны ўкраінскі звычай: калі чалавек збіраецца да свайго дарагога сябра, ён бярэ жменю пшаніцы, сыпле ў чырвоны мяшэчак і, прыйшоўшы ў госці, высявае залатыя зерні ў зямлю, якая з гэтага

часу становіцца такой жа дарагой для яго, як свая родная. Гэтак зрабілі і мы. 3 каласкоў пшаніцы, вырашчанай на школьнай дзялянцы, мы ўзялі жменьку зярнят. Мы пасеялі ў вашу зямлю зерні брацтва.

Ніколі не забудзем дзён, праведзеных ў нашых сяброў. Калі мы на палескай зямлі саджалі паўлышскую яблыньку, калі ў вячэрняй цішыні сядзелі на беразе ляснога возера, разам спявалі песні, я адчуваў, як б’ецца тваё сэрца, дарагая Беларусь.

Калі да нас прыехалі браты з Беларусі і на нашай зямлі пасадзілі вечназялёныя ялінкі і стройныя, задумлівыя бярэзінкі, а нашы мовы зліліся ў адну песню,— я адчуў усёй душой, спасціг кожнай часцінкай сваёй істоты, што няма ў свеце сілы, якая мацней за наша сяброўства...»

Усё прыгожае, што зрабіў ён дзеля гэтага сяброўства, жыве, дорыць свой шчодры плён. Сталі ўжо вялікімі яблыні, пасаджаныя ім у садзе Кармянскай школы. «Яблыні Сухамлінскага» — называюць іх дзеці, даглядаючы і шануючы з асаблівай любоўю. Выраслі беларускія яліны і бярозы на сядзібе Паўлышскай школы, якая носіць яго слаўнае імя.

Цяпер шырока вядома дружба Паўлышскай школы з Кармянскай школай-інтэрнатам, дружба і супрацоўніцтва Сухамлінскага з дырэктарам гэтай школы, a зараз рэктарам Мазырскага педінстытута Героем Сацыялістычнай Працы М. А. Дзмітрыевым, Няма неабходнасці тут падрабязна расказваць пра гэтага выдатнага педагога. Наўрад ці я скажу лепш, чым сказаў пра яго Васіль Аляксандравіч у кнізе «Размова з маладым дырэктарам школы»:

«Я ведаю дзесяткі цудоўных майстроў педагагічнай працы з розных куткоў Савецкага Саюза, і найважнейшай рысай іх майстэрства ёсць самавыяўленне, самараскрыццё духоўнага багацця перад вучнямі. Некалькі год сябруем мы з дырэктарам Кармянскай школы-інтэрната Гомельскай вобласці Міхаілам Апанасавічам Дзмітрыевым. Ён некалькі разоў бываў у гасцях у нас у школе, я бываў у Карме. Гэта цудоўны педагог; сакрэт яго майстэрства заключаецца ў тым, што, слухаючы яго ўрокі, дзеці адчуваюць незвычайнае багацце чалавека. Ён вабіць дзяцей багаццем думак. Выкладаючы гісторыю, ён чытае на памяць цэлыя старон-

кі дакументаў. Выдатнай асаблівасцю ўрокаў гэтага майстра з’яўляецца ўменне знайсці яркую, выразную, захапляючую форму для выяўлення ідэі».

Васіль Аляксандравіч быў знаёмы, перапісваўся з нашымі вядомымі пісьменнікамі Янкам Брылём і Аркадзем Куляшовым. Памятаю, як ён захапляўся, чытаючы дасканала перакладзеную Куляшовым «Энеіду» Катлярэўскага. Акрамя сардэчнага, прачулага пісьма да паэта ён паслаў яму «Сэрца аддаю дзецям» і прысвяціў адну са сваіх казак.

3 многіх яго пісем да мяне не магу не прывесці напісанага незадоўга да смерці. У ім — клопат і пачуцці, якія асабліва турбавалі Сухамлінскага — педагога, грамадзяніна, патрыёта:

«3 вялікім хваляваннем прачытаў Ваш сардэчны ліст. Дзякуй, шчырае дзякуй за цёплыя словы пра маю сціплую працу. Я заўсёды з прыемнасцю прыгадваю нашы сустрэчы. Дужа дзякую за кнігі. У нас у школе ёсць «Пакой думкі». Гэта своеасаблівая чытальня. Сюды прыходзяць дзеці і падлеткі, каб памарыць, падумаць над кнігаю. Прага думкі — вось самае галоўнае, што, здаецца мне, трэба нам выхоўваць ў маладога пакалення. Бо маем пагрозу таго, што сярод патоку інфармацыі, сярод скавытання транзістараў, мігцення кіноі тэлеэкрана жыве ён, чалавек, часам бяздумна і духоўна бедна. I гэта не толькі часам, а, на жаль, вельмі часта. Маю намер напісаць артыкул (а потым і кнігу) пра духоўнае жыццё чалавека...

У «Пакоі думкі» на відным месцы — творы беларускіх пісьменнікаў. Маё перакананне: кожны з нас — украінцаў, беларусаў, рускіх — павінен валодаць (прынамсі, чытаць) хоць бы чатырма нашымі славянскімі мовамі (а то і пяццю, шасцю). Без гэтага мы будзем духоўна бедныя. Я свабодна чытаю па-беларуску і не толькі разумею, а і адчуваю ўсе сэнсавыя і эмацыянальныя адценні слова.

Лічу, што кожная з нашых славянскіх моў нясе сваю непаўторную духоўную стыхію, і як бы — не дай бог — хоць адна з нашых моў памерла, страту, ні з чым не параўнаную, панеслі б мы ўсе...»

Кароткай была наша дружба з ім, жывым. Два няпоўных гады здаюцца цяпер адным імгненнем, але сіла гэтага імгнення ў тым, што яно зырка высвеціла

мне самае галоўнае ў маім жыцці. Мая душа ўзбагацілася такімі радасцямі, якія ўпершыню я спазнаў назаўсёды. I, напэўна, кожны, хто ведаў Васіля Аляксандравіча, дзякуючы далучэнню да яго жыватворчых думак і пачуццяў, да незвычайнай прывабнасці яго асобы, упэўніваўся, адчуваў, што падымаецца на нейкую болей высокую жыццёвую прыступку, адкуль значна шырэй бачацца шматгранны, складаны свет і чалавек у няменшай сваёй складанасці і значнасці.

Голас настаўніка з кожньім годам, з кожным днём усё мацней гучыць для кожнага з нас.

Нястомны працаўнік, ён пачынаў свой дзень з чатырох гадзін раніцы. У акенцы яго рабочага пакоя загараўся першы агеньчык новага дня.

Неаднойчы бываў я ў Паўлышы, але на гэты раз, прыехаўшы на яго шасцідзесяцігоддзе, сказаў: — Добрага ранку, Васіль Аляксандравіч! — ужо таму, хто ўглядаецца ў прасторы роднага Прыдняпроўя з высокага мармуровага пастамента.

Самыя жывыя помнікі, мабыць, помнікі настаўнікам. Да іх ідуць вучні ўсіх узростаў па закліку, па патрэбе сумлення — падзяліцца радасцю, горам, надзеямі і сумненнямі, маўкліва пастаяць, падумаць і пайсці духоўна абноўленым і прасветленым.

Ціхія хвіліны ля помніка настаўніку — не толькі доўг памяці, а працяг галоўнага ўрока жыцця. Напэўна, гэта і ёсць запаветнае выхаванне душы чалавека.

Настаўнік жыве, вучыць.

У гэтым яго бяссмерце.

1971 — 1979

3 м е с т

Людзям на дабро

Паэзія і жыццё 5

Цераз выпрабаванні часу 13

3 інтэрнацыяналам 26

Таварыш камісар . 37

Навечна прапісаны ў жыцці 47

Аблічча друга 80

Майстар 87

3 верай і шчырасцю 90

Язва піша камедыю 100

Далягляды слова 105

Яго подзвіг 126

Даследуецца чалавек 132

Хлеб нашага сяброўства 151

Поўдзень паэта 155

Еднасць з жывымі вытокамі 158

На скрыжаванні маланак 160

Зялёныя скарбы Палесся 164

Людзям на дабро 170

Будні і святы

Народная паэма 174

Волаты 180

Падзяка сябрам 184

Вернасць брацтву 189

Пут, веіні! 194

Апавяданне ў эстонскай дзіцячай літа-

ратуры 198

Адвечная і заўсёды маладая 207

Чытаючы вершы таварыша 216

Высокае прызванне 222

Найдаражэйшы скарб 230

Гэта шчасце — пісаць для дзяцей . . . 234

Па закліку сэрца 239

Шчаслівага лёту, Перапёлачка! .... 243

Эстафета ў будучыню 245

Трывогі нашага сумлення 249

Дзіця на лініі агню 252

Урокі

Пяць школьных званкоў 261

Дзеці і горад 286

Голас настаўніка 304

Вітка В.

В 54 Урокі: Артыкулы, выступленні, нататкі.— Мн.: Маст. літ., 1982. — 319 с., 4 л. іл., 1 л. партр.

У nep.: 1 р. 20 к.

«Урокі»—працяг размовы, пачатай кнігай «Дзеці і мы», якая атрымала высокую ацэнку ў беларускім, усесаюзным і замежным друку. Таксама і тут адбываецца гаворка пра выхаванне і творчае станаўленне асобы чалавека.

Побач з урокамі, якія аўтар вядзе з вучнямі, педагогамі, бацькамі, ён, галоўным чынам, расказвае аб уроках, што яму самому дае жыццё, пра людзей, якіх ён лічыць сваімі настаўнікамі.

в 70202—042 ББК 83.3Бел7

М 302(05)—82 80—82 8Бел2

 

 

Рэдактар A. С. Разанаў.

Мастак М. Ф. Казлоў.

Мастацкі рэдактар A. I. Труханава.

Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч.

Карэктар A. А. Бачанкова.

[Б № 1231

Здадзена ў набор 26.06.81. Падп. да друку 12.01.82. AT 06506.

Фармат 84Х108’/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная.

Высокі друк. Ум. друк. арк. 16,80+0,53 укл. Ум. фарб.-адб. 17,33. Ул.-выд. арк. 16,35. Тыраж 6000 экз. Зак. 1730. Цана 1 р. 20 к.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

1 р 20 к.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.