Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ

4 0150

Віктар Праўдзін
ВЯРТАННЕ 3 АПРАМЕТНАЙ
Дэтэктыўны раман
Мінск «Мастацкая літаратура» 2011
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
П70
І8В^ 978-985-02-1305-1
© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2011
1
"Масквіч-412", альбо "каблук", як трапна празвалі людзі гэтую практычную для нашых дарог машыну, збочыў з галоўнага шляху на малаезджаную ўхабістую дарогу. Святло супрацьтуманак выхоплівала з цемры вялізныя сосны, што туляцца абапал гравійкі. Яны — добрыя арыенціры, асабліва на паваротах і скрыжаваннях. У кабіне — двое. За рулём насуплены кашчавы чалавек у чорнай пацёртай скуранцы і гэткім жа капелюшы, насунутым на санлівыя, халодныя вочы. Невялікія чорныя вусы выразна падкрэсліваюць незадаволенасць і пагарду, якія назаўсёды прыліплі да агрубелага, карычневага тварумаскі. На няголеным выцягнутым твары палаюць чырвоныя пухіры — сляды нейкай скурнай хваробы. Вадзіцель далонню раз-пораз пацірае шыю, шчакой скрабецца аб каўнер, пухіры вельмі свярбяць і замінаюць. Чалавек у скуранцы ўпэўнена рулюе, відавочна, ён добра ведае гэтую глухамань. Другі мужчына мажны, медзведзяваты, шырачэзны ў плячах, з буйнымі рысамі твару. Зразумець, ці ён спіць, ці робіць выгляд, немагчыма. Вялікія, парослыя залацістымі валасамі рукі спакойна ляжаць на каленях, галава схілена на грудзі, вочы заплюшчаны, але па тым, як раз-пораз нервова ўздрыгваюць вейкі, як засяроджана сышлася на пераноссі глыбокая складка, відаць, што чалавек не ў салодкай дрымоце, а ў нейкіх цяжкіх развагах. За некалькі апошніх гадзін ніхто з дваіх не сказаў ніводнага слова. На чарговай віхлястай паваротцы машыну занесла, пасажыра матлянула, ён адразу спахапіўся і невідушчым позіркам уставіўся ў акно.
— Хутка прыедзем? — сілячыся нешта ўбачыць у цемры, спытаўся медзведзяваты.
— Хвілін праз дваццаць будзем на месцы, — глуха азваўся вадзіцель і пацёрся шчакой аб каўнер скуранкі.
Медзведзяваты зноў адкінуўся на сядзенні і, сонна пазяхаючы, з адценнем абыякавасці прагаварыў:
— Як там лягавы?
— Жывучы, — шафёр цвыркнуў слінай у прачыненае акно і незадаволена кінуў: — I нашто ён табе здаўся?
— Трынаццаць год адседзеў, а розуму не набраўся, — працадзіў скрозь зубы здаравяк. — I потым, узялі толькі задатак...
— А ты растлумач, — шафёр скоса зірнуў на пасажыра, вусны скрывіліся ў нядобрай усмешцы.
— Пэўна, прыйдзецца ўжо, — прыкрываючы далонню рот, зноў пазяхнуў медзведзяваты і спакойна працягваў: — Па-першае, колькі даюць за нашага брата і колькі адмераюць за лягавага? За яго — вышка, а за Гнілога — гады тры, ад сілы — чатыры. I, калі што якое, адбрахацца лягчэй. Скажам, напрыклад, што набытак паміж сабою не падзялілі...
— Тады навошта мерцвяку пасведчанне лягавага?
— Пачакаем, пакуль надрукуюць некралог, тады мента і закапаем...
— Думаеш, Гнілы сойдзе за лягавага?
— Канечне, сойдзе, пакуль у вадзе знойдуць, добра-такі падпухне, падгніе, а па мордзе і цяпер маці родная не пазнае, — штучна рагатнуў медзведзяваты. — А пасведчанне падкажа лягавым, каго знайшлі, хто ёсць хто...
— Усё роўна будуць шукаць.
— Няхай шукаюць, калі і знойдуць, у нас свая версія: пасведчанне знайшлі, нават можна сказаць, што сцібрылі і падсунулі закадычнаму сябру, каб на той свет ішоў не бесфамільным, а мента і ў вочы не бачылі. Дарэчы, як яго прозвішча?
— Бусел Андрэй Фёдаравіч.
— Вось, няхай Гнілы птушачкай ляціць у пекла, а сапраўдны Бусел да пэўнага часу пабудзе з намі. I яшчэ: не спадабаўся мне заказчык, не бабская справа — забойствы арганізоўваць. А потым, хто навёў на Вожыка?
— Якая нам справа, хто ды што, абы грошы плацілі. А што тычыцца кабеты, дык яна ніштаватая,
не сквапная, не таргавалася, а з выгляду — прыгажуня. Дапёк, мабыць, мент...
— Ты Гнілога добра накачаў гарэлкай?
— Не пашкадаваў, уліў як пальцам дастаць.
— Канечне, лягавага кінуцца шукаць адразу, — засяроджана зазначыў медзведзяваты. — Нам трэба на пару тыдняў легчы на дно, перачакаць, а як міліцэйскі шмон на дарогах сціхне, уцячы за мяжу.
Капітан міліцыі, інспектар крымінальнага вышуку Андрэй Бусел прыйшоў да свядомасці і доўга не мог уцяміць, дзе знаходзіцца. Галава гула, бы званіца, цела здранцвела, і немагчыма было варухнуць ні нагой, ні рукой, але больш за ўсё замінаў пластыр, якім быў залеплены рот. Калі машына ўлятала ў якую калдобіну, яго, бы бервяно, падкідвала і галава балюча білася аб жалезны кузаў. Бусел падцягнуў пад сябе ногі, упёрся ў падлогу, паспрабава}' падсунуцца да сцяны. Не адразу, але атрымалася. Нарэшце галава ўперлася ў кузаў, Бусел перакуліўся на жывот, потым зноў на спіну і падкаціўся да стылага жалеза. Яму ўдалося сесці ў самым куточку будкі, тут меней трасло і матляла. Боль у галаве адразу паменеў, але па-ранейшаму нудзіла. Рукі былі звязаныя спераду, і Бусел без асаблівай цяжкасці сарваў пластыр, яго званітавала, і праз некалькі хвілін зрабілася лепей. Інспектар з палёгкай прытуліўся да халоднай жалезнай сцяны, думкі ліхаманкава мітусіліся, шукаючы выйсця са становішча, у якое трапіў.
Некалькі гадзін таму ён насцярожаны, але ўпэўнены ў поспеху, ішоў на сустрэчу з чалавекам, які вось ужо некалькі дзён яму дапамагаў. Мелася адбыцца першая сустрэча. Раней чалавек толькі тэлефанаваў і на сустрэчу не згаджаўся, а тут, відаць, здарылася нешта надзвычайнае, ён настаяў на спатканні. Бусел не давяраў гэтаму "добраахвотніку", але яго перасцярогі спраўджваліся. Першы раз невядомы патэлефанаваў дадому, і Бусел не надта паверыў п'янай балбатні пра гарадскі кірмаш, пра нейкую злачынную банду. "Добраахвотнік", адчувалася, быў на добрым падпітку і блытана гаварыў пра хабарніцтва, наркотыкі, шантаж, нават забойствы, а напрыканцы размовы, быццам між іншым,
паведаміў, што заўтра ў адзінаццаць гадзін са склада фармацэўтычнай фабрыкі, што на вуліцы Светлай, выедзе машына, і, калі добра пашукаць, каля рухавіка, бліжэй да радыятара, можна знайсці не меней як трыста ампул з морфіем. Бусел не сцярпеў, спытаў, чаму незнаёмы звяртаецца да яго. У адказ пачуў смех і нешта накшталт таго, што ён больш за іншых яму падабаецца і, галоўнае, сярод зэкаў ходзяць чуткі, што ён сумленны, непрадажны мент...
На фармацэўтычнай фабрыцы, сапраўды, значылася машына, нумар якой паведаміў "добраахвотнік". Бусел рызыкнуў, і ўсё атрымалася так, як прадказваў невядомы. Вадзіцель, нехта Кузаўкоў, ён жа значыўся экспедытарам, калі знайшлі скрынку з ампуламі, так расхваляваўся, што сэрца не вытрымала, і яго прама ад прахадной забрала "хуткая дапамога". А раніцай у бальніцы Кузаўкова знайшлі мёртвым, тое, што не зрабіў інфаркт, зрабіла тонкае бліскучае шыла, якое выцягнулі з халоднага цела.
3 гэтага моманту ўсё і закруцілася. На імя начальніка крымінальнага вышуку Бусел напісаў падрабязную інфармацыю наконт размовы з невядомым, які папярэдзіў пра вываз наркотыкаў, і цяпер маёр Вашкевіч кожную раніцу цікавіўся, ці выходзіў на сувязь "добраахвотнік", які мог праліць свет на забойства і дапамагчы сышчыкам.
Бусел таксама чакаў званка, ён інтуітыўна адчуваў, што чалавек будзе шукаць сустрэчы, і не памыліўся. На чацвёрты дзень, а дакладней, ноччу, а другой гадзіне, той жа п'яны голас прахрыпеў: "А мне казалі, што ты разумны мент... Такі ляпсус недаравальны... Што маўчыш?"
Што мог адказаць Бусел таму невядомаму, які хутчэй за ўсё з ягонай дапамогай зводзіў з кімсьці нейкія свае рахункі.
"Маўчыш, Бусел? Дый што сказаць? — здзекаваўся голас. — Каб не было патрэбы, каб мог сам забіць асінавы кол, з ментоўкай не звязваўся б. Але за месца пад сонцам трэба ваяваць, таму дапамагу сабе і табе яшчэ разок. Слухай уважліва і больш не памыляйся: на гарадскім кірмашы аціраецца Князь, Кузаўкоў — ягоная работа. Май на ўвазе, што ён на сэрца не хворы, умее пастаяць за сябе, пыл пусціць у вочы і
не расколецца, прыйдзецца павалэндацца. А каб ён быў больш згаворлівы, у газавай пліце знойдзеш усё, каб на пяток гадоў адправіць да гаспадара лес валіць".
На тым скончылася другая размова. Князя Бусел ведаў асабіста і, не дачакаўшыся раніцы, выклікаў з аддзела машыну і сярод ночы з'явіўся на кватэру злачынца. Канечне, санкцыі пракурора на вобыск у яго не было, і Бусел усю адказнасць узяў на сябе. 3 газавай пліты, як і казаў па тэлефоне "добраахвотнік", выцягнулі цэлы арсенал зброі. Чатыры пісталеты, патроны, нават дзве супрацьтанкавыя гранаты. Князь, ён жа Павел Скакун, маўчаў. Шырачэзны ў плячах, крыху ссутулены, ён маўчаў і толькі, сціскаючы кулакі, зыркаў на Бусла халоднымі, скамянелымі вачыма, на шчацэ нервова тузаўся чырвоны шнар.
Бусел атрымаў вымову ад начальства за тое, што не паведаміў ноччу пра размову з "добраахвотнікам" і рызыкаваў жыццямі ўсёй аператыўнай групы, але да вымовы аднёсся абыякава, на адну болей ці меней, што за бяда? На зброі знайшлі адбіткі пальцаў Князя, і ён прызнаў сябе вінаватым у захоўванні зброі, ды і толькі. А вось адкуль гэты арсенал — так і заставалася таямніцай. Князь трымаўся свайго: "Купіў у невядомых каўказцаў, а дзе тыя ўзялі, не ведаю. У іх цяпер поўна гэткага дабра, кожны нешта мае, вось і шукайце, на тое вы і міліцыя..."
...Быў яшчэ і трэці званок "добраахвотніка". Ён патэлефанаваў выключна, каб павіншаваць з паспяхова праведзенай аперацыяй, і, як мінулыя разы, некалькі хвілін куражыўся, пасмейваўся з капітана, але Бусел цярпліва чакаў. Яго ўсё больш пачынала цікавіць прычына паводзін невядомага, а ў п'янага магло нешта зляцець з языка. "Добраахвотнік" папярэдзіў, каб сцераглі Князя, і, перш чым кінуць трубку, сур'ёзна зазначыў: "Ён пешка! Але ж за ягонай спінай сцішыліся тыя, па кім даўно плачуць турэмныя краты".
Некалькі дзён напружанай працы поспеху ў раскрыцці забойства не прынеслі. Скакун, даведаўшыся, што яго вінавацяць у забойстве Кузаўкова, патрабаваў доказы. Ён меў амаль неабвяргальнае алібі: у тую ноч п'яны спаў на вакзале. Яго і сапраўды затрымаў нарад міліцыі, але ж тое здарылася а
чацвёртай гадзіне, а дзе быў з дзвюх да трох? Якраз у гэты час забілі Кузаўкова. Князь стаяў на сваім: "Быў п'яны і нічога не памятаю".
3 гэтага часу "добраахвотнік" знік і нічым аб сабе не нагадваў аж да сённяшняй раніцы. У шэсць гадзін зазваніў тэлефон, і Бусел адразу пазнаў прастуджаны і, як здалося, перапалоханы голас. На гэты раз чалавек гаварыў цвяроза, не кпіў, не павучаў, а адразу настойліва прапанаваў сустрэцца і прызначыў месца: у старым парку, што ля вучылішча металістаў. Ён папярэдзіў, каб быў адзін і нікому пра дамоўленасць не гаварыў. Апошняе насцярожыла, але "добраахвотнік", быццам прачытаўшы Андрэевы думкі, шэптам дадаў: "Мяне шукаюць, хтосьці здаў... Я цябе ведаю, а мяне пазнаеш па белым плашчы і чорным капелюшы, які буду трымаць у левай руцэ. Спытаеш, як прайсці да вучылішча..."
Бусел ледзь дачакаўся вечара. Прыехаў крыху раней і на ўваходзе ў парк адразу заўважыў чалавека ў белай плашчоўцы, які стаяў ля газетнага кіёска і гартаў часопіс. Капітан, стоячы зводдаль, некалькі хвілін сачыў за незнаёмцам, і той, быццам адчуўшы ягоны позірк, азірнуўся, вочы сустрэліся. Чалавек ледзь прыкметна кіўнуў, нацягнуў на самыя бровы капялюш і пасунуўся ў парк. Бусел паспяшаўся ўслед, нагнаў і, у думках падсмейваючыся з такой канспірацыі, сцішана спытаў: "Як прайсці да вучылішча металістаў?" Мужчына, не прыпыняючыся, кінуўу адказ: "Трымайся мяне", — і нервова паскроб шчаку, скрозь пабітую чырвонымі плямамі. Голас чалавека быў зусім не падобны да таго, які Бусел чуў па тэлефоне. У душы варухнулася сумненне, нават трывога, але адступаць было позна ды і не ў ягоных правілах. Капітан машынальна дакрануўся да кабуры з пісталетам, гэта надало рашучасці. Чалавек у плашчоўцы сышоў з алеі і напрасткі, па роснай траве, амаль подбегам пашкандыбаў да напалову разабранай драўлянай будыніны, якая раней была піўным павільёнам. Андрэй крыху памарудзіў. Чалавек скасавурыў на яго насцярожлівы позірк і, не прыпыняючыся. глуха прагаварыў: "За мной могуць сачыць, там схаваемся і пагаворым..." Перад тым як джгануць у дзвярны праём, Бусел азірнуўся, сілячыся заўважыць што-небудзь падазронае, але
наўкол было ціха і спакойна. Ён зрабіў некалькі крокаў у зацемненым, смярдзючым будынку, палез у кішэню па запалкі, і ў гэты момант нешта цяжкое звалілася на галаву...
Машына нарэшце спынілася, пачуліся галасы. Гаварылі двое. Спярша Бусел не мог разабраць, пра што гамоняць злачынцы, але праз хвіліну галасы наблізіліся, і ён пазнаў хрыплы барытон, які належаў чалавеку з парку.
— Філін, а мо цяперака пазбавімся ад лягавага?
"Адзін з іх — Філін", — засяроджана ўслухоўваўся ў размову Бусел. Ён сіліўся прыгадаць, ці сустракаўся раней з чалавекам, які меў гэтую мянушку, але на памяць нічога не прыйшло.
— Ты вось што, — рыкнуў у адказ прастуджаны бас, — зрабі засечку на сваім прышчастым носе, бо незнарок адкручу разам з пляшывай галавой: мент павінен жыць! I, пакуль іншага рашэння не прыму, ніводзін волас не зваліцца з ягонай галавы. Уцяміў?!
— Ды я што? — лісліва прагундосіў чалавек з парку і, перасільваючы палахлівасць, прамармытаў: — Я да таго, каб не ўцёк!..
— Вось тады точна адарву галаву, — пагрозліва прабасіў голас, які хутчэй за ўсё належаў Філіну. — Паглядзі, ці жывы ён, мо мерцвяка вязём.
Чалавек даўгавата корпаўся ля дзвярэй, не мог адамкнуць замок, мацюкаўся і бурчэў нешта невыразнае. Нарэшце дзверы адчыніліся, чыстае паветра ўварвалася ў будку. Бусел адчуў прыемны пах сасны, мяты, свежаскошанага сена. Ад ляснога водару закружылася галава, прыемна было ўдыхаць пах лесу, чуць шамаценне дрэў, хацелася жыць...
— Лягавы, ты жывы? — пачуўся голас з цемры, і адразу па вачах разанула калючае, халоднае святло ліхтарыка. — Жывы, — убачыўшы капітана, памякчэў голас, але праз хвіліну перайшоў на крык: — Ён, падла, аббляваў усю машыну...
— Калі цябе садану, як яго, у штаны накладзеш, а мо праміком сплануеш у "Магілёўскую губерню", — весела прабасіў з цемры Філін. — Цягні, панясём у склеп.
— Аббляванага не панясу! Няхай валяецца ў будцы, раніцай усё роўна ў распыл!
— Прышч. рабі, што сказана! — зласліва прасіпеў Філін, пачуўся глухі ўдар, стогн, ліхтарык зваліўся на зямлю і патух.
"Мянушка другога — Прышч", — толькі падумаў Бусел, як яго ўхапілі за абедзве нагі і, быццам мех з бульбай, скінулі з машыны ў высокую, росную траву. Ён балюча стукнуўся спінай, у галаве адразу загуло, скроні сціснула неймаверным болем, і капітан зноў званітаваў.
— Як мы гэткага панясём? — з нянавісцю, істэрычна пераходзячы на крык, мацюкнуўся Прышч і, відавочна, спаганяючы на Буслу злосць за атрыманы ад Філіна кухталь, цяжка пацягнуў капітана далей ад машыны, шматлянуў у самую крапіву. — Няхай там рыгае! — I, спахапіўшыся, прапанаваў: — Можа, хоць ногі развяжам, западло насіць лягавага!
— Развяжам у склепе, — не зважаючы на Прышчова скавытанне, камандаваў Філін, — ды глядзі пад ногі, каб на лесвіцы мент шыю не зламаў.
— Дапаможам, калі сам не скруціць, — агрызнуўся Прышч. — Ты з ім цацкаешся, быццам з братам, а я іх ненавіджу...
Бандыты падхапілі Бусла пад пахі і волакам пацягнулі ў хату. У склепе, куды спусцілі капітана,было цёмна, сыра і халодна. На слізкай, парослай цвіллю цаглянай сцяне, якую выхапіла святло ліхтарыка, праступалі буйныя кроплі вады і павольна сцякалі на зямлю. Гэта гаварыла за тое, што дом стаіць у нізіне, магчыма, ля балота. Дыхалася цяжка. Прышч пасвяціў ліхтарыкам у твар і, сапучы, зласліва прабурчаў:
— Была б мая воля, даўно кішкі выпусціў.
— А ты выпусці, — з выклікам, пракаўтнуўшы даўкі камяк, прахрыпеў Бусел.
— 3 задавальненнем прышыю мента, — цвыркнуў слінай Прышч, — толькі не цяпер, крыху пазней. — Ён дастаў фінку, перарэзаў вяроўку на нагах. — Жыві, падла, ноч у цябе яшчэ ёсць, — злачынец па-блазенску зарагатаў і балюча ўдарыў рукаяткай нажа ў жывот.
Ноччу Буслу заснуць не ўдалося, холад працінаў да касцей. Каб сагрэцца, спрабаваў прысядаць са звязанымі рукамі, але кожны рух болем аддаваўся ў скронях, кружылася галава.
"Прафесійна накаўтавалі, — падумаў Бусел, — такія ўдары мне знаёмыя яшчэ з дэсантуры. Адно незразумела, навошта я ім спатрэбіўся? Калі хтосьці зводзіць нейкія рахункі, зрабіў бы прасцей, навошта ўскладняць сітуацыю, цягнуць невядома куды? Паздзекавацца?.. Не, пэўна, я патрэбны гэтаму Філіну для нечага іншага".
Бусел намацаў драбіну, паціху падняўся пад самае вечка, упёрся спярша галавой, потым плячамі, спрабуючы адчыніць склеп. Не атрымалася. Знясілены, ён апусціўся, сеў на вільготную зямлю, прытуліўся спінай да драбіны, калені падцягнуў да грудзей — так было крыху цяплей...
Колькі прайшло часу, Бусел не ведаў, але нарэшце над галавой пачуліся таропкія крокі, нешта цяжкое і вялікае доўга кантавалі па падлозе, пакуль ссунулі з вечка. Зарыпелі ржавыя завесы, і ў склеп разам з бляклай палоскай свету ўварвалася чыстае паветра.
— Вылазь, — сцішана прагаварыў нябачны Буслу чалавек і спачувальна дадаў: — Асцярожна, драбіна гнілая.
Узбіраючыся наверх, Бусел злавіў сябе на тым, што калісьці даўно ўжо чуў гэты прыглушаны бас. Перадапошняя прыступка і сапраўды пад нагой трэснула, капітан хістануўся і, пэўна, бразнуўся б з усёй вышыні назад, у вільготнае, заплеснелае чэрава падполля, але моцныя рукі падхапілі пад пахі, і ў адно імгненне ён апынуўся ў пакоі. Бусел не спяшаўся ўставаць з падлогі, чакаў, пакуль вочы прызвычаяцца да святла.
У адзіным на ўсю хату пакоі было чатыры акны, у два з якіх, што выходзілі на панадворак, праз бруднае шкло нясмела прабівалася залаціста-жоўтымі пыльнымі промнямі сонца. Справа ад капітана да сцяны, калісьці паклеенай прама па бярвеннях зялёнымі шпалерамі, цяпер абшарпанымі і ледзь не напалову абгрызенымі мышамі ды пацукамі, была прытулена вялікая трохдзверная самаробная шафа са зжаўцелым люстэркам. Непадалёк высілася зялёнага колеру драўляная скрыня, абабітая жалезам.
"Відаць, ёй прыціскалі крышку склепа", — падумаў капітан і перавёў позірк на круглую печ, металічны ложак, стол, каля якога спінай да яго стаяў крыху ссутулены чалавек і наліваў у шклянку гарэл-
ку. Бусла ад холаду біла дрыготка і нудзіла. Якраз праз гэта яму не хацелася ўставаць, каб бандыт не бачыў ягоную слабасць.
— Выпі, палягчэе, — прагаварыў чалавек і сам зрабіў некалькі глыткоў з рыльца бутэлькі.
Бусел зразумеў, што перад ім Філін. Рызыкоўныя паводзіны бандыта выклікалі недавер і насцярожанасць. Як-ніяк, а ў пакоі яны былі ўдвух, рукі, ногі ў Бусла вольныя, і Філін, выкраўшы капітана, павінен быў ведаць, што ён валодае баявымі прыёмамі самба і каратэ.
— Завязваць бойку не раю, — быццам прачытаўшы Буславы думкі, прабасіў Філін і, закусваючы, захрабусцеў агурком.
— Пакуль што вып'ю, — цяжка ўзняўся на ногі капітан, — толькі за што?
— За сустрэчу, — здрыгануўся голас у Філіна, ён павярнуўся да Бусла.
— Ты?! — ашалела вылупіўшы вочы, ускрыкнуў аслупянелы капітан.
— Я, — абыякава адказаў Філін.
У пакоі надоўга запанавала цішыня.
Бусел і Філін знешне былі падобныя: аднолькава высокія, шырокія ў плячах, не абдзеленыя прыродай фізічнай сілай і спрытам, толькі капітан бялёсы, а Філін чарнявы. Яны глядзелі адзін аднаму ў вочы: Філін спакойна, з адценнем абыякавасці, Бусел разгублена-вінаватым позіркам, здавалася, праглынаў злачынцу.
— Фантастыка! — напружана варухнуліся вусны капітана, ён зрабіў крок уперад, быццам збіраючыся абняць злачынцу. — Вось гэта сустрэча!..
— Ты выпі, — працягнуў Філін шклянку Буслу, — нічога неверагоднага ў нашай сустрэчы няма.
— Ну, не скажы! — капітан узяў прапанаваны двухсотграмовік. — За гэта і сапраўды варта выпіць, — ён каўтануў гарэлку адным глытком, панюхаў хлебную скарынку і, цяжка ўздыхнуўшы, роспачна выдыхнуў: — Мой аднапалчанін, сябрук Васіль Мароз — кілер... наёмны забойца! Ці, можа, я памыляюся?
— Лічы, што табе пашэнціла, — прабасіў Філін і зноў прыклаўся да бутэлькі. — Нанялі б іншага — не сустрэліся б.
— Ды ўжо ж дзякуй табе, — з'едліва і п'янавата адказаў Бусел, — удружыў, дык удружыў!..
У Бусла ад выпітай гарэлкі закружылася галава, але адчуў ён сябе і сапраўды лепей, куды падзелася ламота ў касцях, сціх боль у патыліцы, прыемнае цяпло хвалямі расцякалася па стомленым целе, мышцы зноў наліліся сілай. I толькі душу рвала на часткі крыўда, не праходзіла злосць на самога сябе, што так проста даўся ў рукі злачйнцам, як малое дзіця, дазволіў абвесці сябе вакол пальца. Ён выліў рэшткі з бутэлькі ў сваю шклянку.
— Колькі ж табе заплацілі? — Бусел узняў на Філіна калючыя, халодныя ў сваёй рашучасці вочы.
— Добра, — незласліва кінуў Філін і, адкаркаваўшы новую бутэльку, таксама выпіў.
— А дзе памагаты, Прышч, здаецца? — п'янавата дапытваўся Бусел.
Філін не адказаў, ён тупаватым, асалавелым позіркам утаропіўся ў акно і, не зважаючы на Бусла, павольна соўгаў сківіцамі, жуючы хлеб з салам.
— Ці, можа, яму адправіў капаць? Ён з задавальненнем мяне жывога зямлёй закідае.
— Прышч паехаў у Мінск, — не паварочваючы галавы і не мяняючы паставы, буркнуў Філін. — А ты не кіпяціся, лепш закусвай і слухай, што скажу.
— Будзеш вінаваціцца? — ускіпеў капітан і, няўпэўнена перасоўваючы ногі, зашпацыраваў па хаце, замахаў рукамі. — Скажаш, прабач, кораш, нявыкрутка атрымалася, не гадаў і не думаў, што былога сябра давядзецца прышыць...
— Хопіць, — сурова ўзбычыў галаву Філін, — калі сваім розумам дапетрыць не можаш, сядзь і слухай. Па-першае, твая праўда: каб ведаў, што цябе павінен адправіць у "Магілёўскую губерню", не пілі б цяпер гарэлку. Але, што ні робіцца, усё да лепшага, не я, дык хтосьці іншы цябе б туды без музыкі справадзіў, ты ім косткай у гарляку сядзіш.
— Каму гэта "ім"? — пацягнуўся да бутэлькі Бусел, але Філін перахапіў руку.
— Пачакай, паспееш, — адсунуў ён гарэлку. — Каму ты перайшоў дарогу, не ведаю, толькі, пакуль не зусім п'яны, запомні: цябе я забіў!..
— Як забіў, калі вось ён — я? — здзівіўся Бусел.
— Растлумачу. Мы ведалі падлу, якая ішла на
сустрэчу з ментам. — Філін, вінавацячыся, спахапіўся: — Я хацеў сказаць, з табой. Мы павінны былі прышыць міліцыянта, але на фотаздымку, які ўсучылі ў апошні момант, я пазнаў цябе, — Філін паклаў фотаздымак на стол. — Ты другі злева, абведзены чырвоным фламастэрам і пазначаны крыжыкам.
— Такі ж фотаздымак ляжыць у мяне на працоўным стале пад шклом. — Бусел на хвіліну заплюшчыў вочы, страсянуў галавой: і сапраўды выпіўлішку. — Гэта мы год таму на дзень міліцыі...
— Атрымоўваецца, што хтосьці з тваіх калег цябе здаў! — з'едліва, націскаючы на слова "калег", прагаварыў Філін.
— Ты гавары, ды не загаворвайся! — адштурхнуў ад сябе здымак Бусел. — За кожнага ручаюся, разам не адзін пуд солі з'елі.
— I ўсё ж, — стаяў на сваім Філін, — тут, акрамя цябе, пяць чалавек, фатограф шосты, і хтосьці з іх на табе паставіў чырвоны крыжык.
— А чаму ты не адмовіўся, калі пазнаў мяне? — спрабуючы змяніць тэму размовы, спытаў Бусел і пацягнуўся за пачкам цыгарэт. — Грошы засцілі вочы?
— Грошы ні пры чым, не адмовіўся якраз таму, што пазнаў. Нарэшце зразумей, што я просты выканаўца, кілер, і вырашыў цябе выратаваць. I, як бачыш, мая задумка ўдалася.
— Не магу паверыць, што Філін — гэта ты!
— Пра мяне пагаворым потым, час будзе, а цяпер ты павінен ведаць усё, што здарылася з табою.
— Ды як не ведаць, калі і цяпер галава гудзіць, быццам званіца!
— Я не пра тое. Гнілога Прышч пасадзіў на пяро, сам улез у ягоную апратку і выйшаў на сустрэчу з табою. Дарэчы, месца сустрэчы і пароль нам таксама паведамілі. Так што кумекай, сышчык, адкуль могуць расці ногі. Сустрэчу з Прышчом ты памятаеш.
— Толькі да таго моманту, як увайшоў у нейкую развалюху, — пагадзіўся Бусел, яго больш і больш цікавіў расповед Філіна.
— У той развалюсе я гваздануў цябе, ты ўжо выбачай, прыйшлося самому, бо Прышч вельмі злы на вашага брата, мог не разлічыць. А потым пераапрануў
цябе ў адзенне Гнілога, а ўсё тваё нацягнуў на яго.
— Хочаш сказаць, што той чалавек павінен сысці за нябожчыка Бусла?
— Спадзяюся, так і будзе, — упершыню падчас размовы скупая ўсмешка слізганула па вуснах Філіна. — Над Гнілым папрацавалі — маці родная не пазнае, а астатняе — адзенне, пасведчанне, нават твае трусы на ім. Ты ўжо выбачай, трэба, каб камар носа не падтачыў. Нам пашэнціла, што валасы ў вас аднаго колеру, не прыйшлося галаву адразаць...
— Карацей, пашэнціла мне, — зморшчыўся Бусел.
— Можа, і так, асноўнае, ты жывы, хаця для ўсіх — нябожчык.
— Якое ж тут шчасце?
— Відаць, я занадта цябе гваздануў, павольна думаеш. Ты застаўся жывы, мяняй прозвішча і хоць сто гадоўтапчы зямельку. Станеш новым чалавекам, Івановым, Сідаравым, кім захочаш. Цяперака ўцяміў?
Філін выцягнуў з кішэні некалькі пашпартоў без фотакартак.
— Выбірай, якое прозвішча падабаецца больш, тое тваё.
— Не трэба мне такой дапамогі, — адштурхнуў руку з пашпартамі Бусел, — як-небудзь сам...
Філін адвёў вочы, плёснуў гарэлкі ў двухсотграмовік, ажно разлілася, пацякла праз берагі на стол. На шчоках ходырам захадзілі нервовыя жаўлакі, твар счырванеў, рукі па-здрадніцку задрыжэлі. Ён каўтануў палову двухсотграмовіка і, унікаючы глядзець на Бусла, цяжка ўздыхнуў:
— Скажы шчыра, ты прынцыпова грэбуеш маёй дапамогай ці баішся запэцкацца?
— Прынцыпова.
— Калі так, то я абавязаны дапамагчы, хочаш ты гэтага ці не. Памятаеш, з чаго пачалося наша вайсковае сяброўства? Ты мне жыццё выратаваў.
— Ты б зрабіў тое самае.
— Не ведаю. Дзесдць гадоў дапякае гэтае пытанне, а адказу няма... Калі шчыра, мне б смеласці не хапіла на вышыні тысяча метраў ухапіць падаючага дэсантніка, у якога не раскрыўся парашут. Кішка была слабаватая...
2. Зак. 3057
17
— А цяпер кішка твая стала моцная? — здзекліва ўпікнуў Бусел.
— Я проста вяртаю доўг, — ледзь стрымліваючы гнеў, прасіпеў Філін і сціснуў вялізныя кулакі-кувалды так, ажно пабялелі пальцы.
— А ці добра падумаў? Я ведаю, хто ты і чым займаешся, для кагосьці ты Філін, а для мяне Васіль Мароз, і адразу папярэджваю: цябе будуць шукаць і знойдуць. Магчыма. гэтым прыйдзецца заняццамне самому.
— Пакуль капітан Бусел вырашыць асабістыя праблемы, кілеру Філіну хопіць часу спаліць за сабой усе масты і жыць там, дзс яго не знойдуць. Я буду пачуваць сябе спакойна, мы квіты: ты выратаваў мяне дзесяць год таму, я цябе — учора. Вось такая мая філасофія, таварыш інспектар крымінальнага вышуку, — Філін з цяжкасцю ўзняўся і, хістаючыся, пакрочыў да выхаду. У дзвярах прыпыніўся і, чакаючы Бусла, дадаў: — Я б хацеў сустрэцца пры іншых абставінах, але, што маем. тое маем, жыццё мацнейшае за нас.
— Цікавая філасофія, ты, пэўна, сабой ганарышся, — праходзячы міма Філіна, насмешліва прагаварыў Бусел. — А што тычыцца доўгу, дык ледзь слязу не выціснуў, такі ты дабрадзей... Куды ідзём? — стоячы на ганку, на поўныя грудзі ўздыхнуў капітан і не адчуў тупога болю ў правым баку, што яшчэ гадзіну таму выклікаў прыступы ўдушлівага кашлю.
— Кіруй да студні, — падштурхнуў Бусла ў спіну Філін.
— Што шукае Прышч у сталіцы? — апускаючы ў студню рыпучы журавель з іржавым вядром, спытаў Бусел. — Пэўна, грошы? I ўсё ж колькі я каштую?
— Камерцыйная тайна, — неахвотна прабурчэў Філін, скінуў з сябе кашулю і падхапіў вядро празрыстай вады. — Плехані, а то нешта на сон хіліць.
— Баішся, што задам лататы? — перахапіўшы вядро, Бусел зрабіў некалькі глыткоў. — Ого. халодная, ажно сківіцы зводзіць!
— Вада і сапраўды што трэба, сілудае... А наконт уцёкаў я спакойны, ранавата табе на людзях з'яўляцца, пазнаюць...
— То і добра, я не збіраюся гуляць у тваю гульню.
— Мая, як ты кажаш, гульня, праз пару-тройку дзён скончыцца, і ты, даражэнькі, будзеш выблытвацца сам. інакш не паспееш аб'явіцца, як хтосьці лупяне манціроўкай па галаве, і памінай як звалі.
Бусел незадаволена перасмыкнуў плячыма, спадылба зірнуў на Філіна і рэзка плёхнуў ваду на ягонае мускулістае цела. Злачынец ад нечаканасці ажно падскокнуў, з грудзіны вырваўся міжвольны крык, больш падобны на конскае ржанне, ён зафыркаў, зачмыхаў носам і пачаў імпэтна расціраць цела.
— Плісні яшчэ! — узбуджана крыкнуў Філін, але, убачыўшы, што Бусел быццам аслупянеў з вядром у руках, думаючы пра штосьці сваё, выхапіў журавель, апусціў у студню. Наступнае паўнюткае вядро сцюдзёнай вады Філін выплеснуў сабе на галаву і, нс зважаючы на задумлівага капітана, подбегам пашкандыбаў у хату, пакідаючы на зямлі добры дзесятак ручайкоў.
Буслу было над чым пакумекаць. Філін меў рацыю, калі гаварыў пра тое, што ён павінен на нейкі час зрабіцца нябожчыкам. Цяпер думкі былі скіраваны на тое, каб разблытаць злачынства, а ў прапанаванай сітуацыі і сапраўды будзе лягчэй рассекчы вузел, выкрыць забойцу Кузаўкова і наркадзялкоў з фармацэўтычнай фабрыкі. Чалавек, які тэлефанаваў, забіты, і ўсе нітачкі абарваліся. Арыштаваны Князь маўчыць і будзе стаяць на сваім. Відавочна. трэба мяняць тактыку, і зноў Філін правы: яго, капітана Бусла, падставілі, і да гэтага прыклаў руку хтосьці са сваіх... Ён павінен не хавацца ўсё жыццё пад чужым прозвішчам, а знайсці юду.
Пасля халоднага душу галава ў Бусла прасвятлела, куды падзеўся боль, цела паступова налілося сілай, начная стома пачала забывацца. Пачуццё самазахавання, якое яшчэ ноччу нясцерпна вярэдзіла душу, шчыміла жаданнем помсты сэрца, цяпер саступіла месца прафесійнаму азарту, непераадольнаму жаданню асабіста ўва ўсім разабрацца. Капітан прагнуў дзейнічаць, і толькі напрацаваная за гады разважлівасць і цвярозы разлік стрымлівалі, прымушалі яшчэ і яшчэ пралічваць магчымыя хады злачынцаў, больш памыляцца Бусел не мог, другога Васіля Мароза не будзе. Капітан рашыў паслухацца парад Філіна.
Бусел павесялелым позіркам агледзеў вялікую паляну, на якой месціліся хата з прыбудовамі, агароджаныя плотам, які ад часу і недагляду спарахнеў і паваліўся на кусты здзічэлай маліны і толькі праз гэта яшчэ трымаўся, ствараючы ўражанне сваёй патрэбы. Адзін з трох хлявоў неяк бокам усунуўся ў лес, быццам ніхто яго не будаваў, а ён вырас тут сам, разам з калматымі пахучымі соснамі, што шчыльна ўзялі яго ў палон. Другі хлеў быў напаўразбураны, і толькі трэці, яшчэ ніштаваты, відаць, прыстасаваны пад гараж, ганарліва паглядаў наўкол праз расчыненыя дзверы, падпёртыя тоўстымі калодамі. Страха на хаце ў адным месцы свяцілася велікаватай дзіркай, на напаўразбуранай пячной трубе сядзела вялізная шэрая варона і, схіліўшы галаву набок, насцярожана сачыла за Буслам.
"Тут, відавочна, ніхто не жыве", — падумаў Бусел і, падставіўшы твар яшчэ цеплаватым сонечным промням, заплюшчыў вочы. I раптам ён акунуўся ў зусім іншы свет, усё наўкол поўнілася птушынымі галасамі, у траве на ўсе лады стракаталі конікі, цёплы, ласкавы вятрыска ўзяў у свае абдымкі вільготнае цела, імгненна раскудлаціў валасы. Далёкі і адначасова блізкі ўспамін устрывожыў і расчуліў, капітан адчуў, што даўным-даўно з ім гэта ўжо было, ён перажываў гэткі момант. Гуллівы вецер менавіта так кудлаціў непаслухмяныя валасы, а птушыныя спевы напаўнялі душу неймавернай лёгкасцю і жаданнем узляцець. Імгненна перад вачыма ўзнік белабрысы дзесяцігадовы хлапчук. Гэта ён, Андрэй Бусел, каб не адстаць ад старэйшых, узлез на вялікі стары дуб, што рос на схіле Замкавай гары. Пад нагамі хісткая, спружыністая галінка, а яшчэ ніжэй струменіцца, круціцца вірам рака Мнюта. Шлях да адступлення адрэзаны, Андрэй заплюшчвае вочы і саскоквае... Ён ляціць і не адчувае свайго цела, толькі гэтыя птушыныя спевы і вецер, цёплы крылаты вецер у валасах.
— Калісьці тут жыў ляснік, — парушыў нечаканы ўспамін Філін. — Стары памёр, а сын у турме, ён і даў адрасок. Месца надзейнае, бліжні шлях — трынаццаць кіламетраў лясной дарогі, калі прыцісне — сігануў у кусты, і шукай ветру ў полі. Цябе наўмысна сюды прывёз, пажывеш пару тыдняў, лічы, што адпачываеш у санаторыі.
Пачуўшы пра два тыдні, Бусел не вытрымаў:
— Паўмесяца — гэта занадта!
— Я разлічваю, што праз тыдзень цябе пахаваюць, — не зважаючы на капітанаву нервознасць, вёў сваё Філін, — а яшчэ праз тыдзень, трошкі змяніўшы знешнасць, аб'явішся ў Мінску. Ці табе абавязкова трэба быць на асабістым пахаванні?
— Добра было б, — незадаволена буркнуў Бусел, — са мной развітацца прыйдуць не толькі сябры. Дарэчы, хто заказаў маё забойства?
— Я кліентаў адразу выкрэсліваю з памяці, але ў тваім выпадку можна зрабіць выключэнне. Жанчына пажадала бачыць цябе мерцвяком. Шэршэ ля фам, як кажуць французы.
— Ты з ёй сустракаўся? Што за яна, як выглядае?
Перамовы вёў пасрэднік, я толькі аднойчы гаварыў па тэлефоне.
— А пасрэднік?
— Пра яго не пытайся, да тваёй гісторыі чалавек не мае аніякага дачынення, ні пры чым ён.
— Нічога сабе, ні пры чым! — узбуджана ўскрыкнуў Бусел. — Дапамагаў у забойстве і ні пры чым!
— Мы па-рознаму глядзім на адно і тое. Сказаў, яго не здам, значыць, не здам. — Філін рэзка павярнуўся і, нацягваючы кашулю, пайшоў да расчыненых дзвярэй хлява. Праз хвіліну вярнуўся, уваткнуў каля ног Бусла ржавую рыдлёўку. — Пайшлі капаць.
— Што капаць? — Бусел здзіўлена паглядзеў на Філіна.
— Яму...
— Нам што, няма чаго больш рабіць?
— Трэба пакінуць магілу, каб упэўніць Прышча, што ты... — Філін зацяўся, шукаючы патрэбнае слова.
— Цяпер зразумела, — засмяяўся Бусел. — Да гэтай магілы ты будзеш прыносіць кветкі... Але вернемся да жанчыны, яна, пэўна, не такая засакрэчаная, як пасрэднік? Пра што ты з ёй гаварыў?
— Яна толькі паведаміла месца сустрэчы з Гнілым і пароль.
Бусел задумаўся. Ніхто не ведаў, што ён ідзе на сустрэчу ў парк, тым больш пра пароль, значыць, інфармацыя пайшла ад чалавека, з якім ён дамовіўся
пра спатканне. Калі гаварылі апошні раз, той быў нечым усхваляваны, нават напалоханы. Як ён сказаў? "... Мяне хтосьці здаў!.." Цяпер зразумелы ягоныя нервознасць і трывога: "добраахвотнік" выклікаў яго. каб знайсці абарону, а выйшла наадварот. Калі гэта і сапраўды так, то вестка пра ранейшыя гутаркі з "добраахвотнікам" магла прасачыцца і ад нас, ад таго, хто меў дачыненне да справы... I ўсё ж, што хацеў паведаміць Гнілы, як яго заве Філін, што не даверыў тэлефону?
— А што за чалавек Гнілы? — Бусел разлічваў выцягнуць з Філіна як мага больш інфармацыі.
— Ніколі не бачыў і не чуў, — неахвотна азваўся Філін і, збочыўшы да густога ельніку, спыніўся, утыкнуў рыдлёўку ў зямлю. — Я называю так усіх, на каго атрымліваю заказ. Будзем капаць тут...
— Мне ўсё роўна, дзе магілу капаць, абы ў ёй не ляжаць, — паспрабаваў пажартаваць Бусел.
— Ёсць фотаздымак Гнілога, усучылі праз пасрэдніка, — не падтрымаў капітанаў жарт Філін, — ён у Прышча, вернецца — забяру, хаця малаверагодна, што ён пакінуў фота нябожчыка, калекцыяніраваннем мы не займаемся...
Філін папляваў на далоні і, уваткнуўшы рыдлёўку ў зямлю, заклапочана спытаў:
— Выходзіць, ты не сустракаўся з Гнілым?
— Учора ўпершыню ішоў на сустрэчу, — адказаў Бусел, — да гэтага звязваліся толькі па тэлефоне, а калі дакладней, ён некалькі разоў тэлефанаваў мне на кватэру.
— Цяпер зразумела паспешлівасць заказчыка, вы не павінны былі сустрэцца...
— Хутчэй за ўсё, — пагадзіўся Бусел. — Гнілы, мяркую, хацеў перадаць нешта вельмі важнае.
— Ужо не перадасць і не скажа, — прабурчэў Філін і, адкідваючы спарахнелае бервяно, цяжка выдыхнуў: — Я так зразумеў, што ты сам будзеш шукаць адказы?
Бусел прамаўчаў. Ён засяроджана лупіў рыдлёўкай, сілячыся перасячы таўставаты корань.
Капалі доўга, зямля, перавітая вялікімі і малымі пакручастымі карэннямі, не хацела паддавацца. Праз паўгадзіны Філін не вытрымаў, зласліва кінуў рыдлёўку на зямлю, выцер рукавом кашулі спатнелы лоб:
— Адпачні, пайду пашукаю ў хаце сякеру, а то да вечара правалэндаемся.
— Мне і сапраўды няма куды спяшацца, — сеў на свежы пясок Бусел. —Пакуль барада ды вусы вырастуць, яма будзе што трэба.
— Лепш думай, як вылузнуць з лункі, куды цябе загналі, бы більярдны шар, а не строй жарцікі, — з непрыхаваным асуджэннем прагаварыў Філін і праз хвіліну знік у ельніку.
Бусел лёг на халаднаваты пясок, паклаў рукі за галаву і ўпершыню за ўсё жыццё падзякаваў лёсу, што ён дзетдомаўскі, не мае радні. Заплюшчыўшы вочы, ён слухаў лес і ў нейкі момант з радасцю адчуў, што засынае. Лясное шматгалоссе закалыхвала, і перасільваць сябе не хацелася. Сасновы водар навяваў спакой і ціхамірнасць, сонца, якое, нібыта гуляючы ў вершалінах стогадовых дрэў, танюсенькімі зайчыкамі прарывалася праз галінкі, мітусліва асвятляла твар, сляпіла вочы і зноўку гублялася, рассейвалася ў шатах. Бусел заснуў спакойным, як кажуць, дзіцячым сном і нават не прачнуўся, калі вярнуўся Філін. Той не стаў будзіць капітана, а таксама лёг на пясок і невідушчым позіркам утаропіўся ў неба. Філін раптам злавіў сябе на думцы, што было б лепш, каб Бусел не выратаваў яго, няхай бы ляснуўся аб зямлю, і на тым усё скончылася...
Праз гадзіну Бусел прачнуўся, і яны моўчкі дакапалі яму, Філін накідаў у яе ламачча, і гэтак жа моўчкі пачалі закідваць пяском.
— А як жа аркестранты? — выскаляючыся, смяяўся Бусел. — I словатрэба сказаць. Так што. Васіль, гавары, а я паслухаю, нячаста такое здараецца.
Бусел упершыню назваў Філіна сапраўдным імем, і Філіна ажно страсянула. Ён з удзячнасцю, пацяплелым, нават расчуленым позіркам паглядзеў на Бусла, халадок і трывога, што поўнілі душу, раптам расталі, у гэтую хвіліну яму захацелася стаць ранейшым, не запэцканым крывёй і злачынствамі, захацелася на ўвесь свет крыкнуць, што ён ніякі не Філін, а Васіль Мароз і хоча, каб людзі ведалі гэта.
— Я не поп, — унікаючы Буславых вачэй, сілячыся перамагчы хвілінную слабасць, панурыўся Філін. Ён адвярнуўся і таропка пачаў закідваць зямлёй яму.
Калі справа была скончана, Бусел абапёрся на
рыдлёўку і тэатральна, са скрухай у голасе, усклікнуў:
— Вось і ўсё, быў капітан міліцыі Андрэй Бусел і няма.
— Так будзе лепш, — стомлена ўздыхнуў Філін і сцішана дадаў: — Лепш для ўсіх нас.
— Паслухай, Васіль, мне ўвесь час карціць спытаць... — Бусел прымоўк, шукаючы патрэбныя словы. — Што з табой здарылася? Мы ж разам збіраліся паступаць вучыцца ў школу міліцыі. Памятаеш, пра што марылі?
— Чалавек мяркуе, Бог дае... — ухіліўся ад прамога адказу Філін і, не жадаючы дзяліцца асабістым, дадаў: — Маёй цяперашняй "прафесіі" адвакат не патрэбны.
Больш былыя сябры-дэсантнікі не размаўлялі, а дакладней, ад гаворкі ўхіляўся Філін. Як толькі прыйшлі ў хату, ён, апрануты, у абутку, распластаўся на жалезным ложку і праляжаў, не мяняючы паставы, да самага вечара. Бусел некалькі разоў спрабаваў з ім загаварыць, але Філін рабіў выгляд, што спіць.
Вечарэла. Апошнія сонечныя промні яшчэ слізгалі па вершалінах дрэў, а з лесу пачаў ужо выпаўзаць восеньскі халаднаваты, няўтульны змрок. Філін нарэшце ўстаў, засмаліў цыгарку і, заклаўшы рукі за спіну, затупаў туды-сюды па хаце, думаючы пра нешта сваё. У хаце было цемнавата, шэрань, што прабівалася ў вокны, асвятляла толькі два сталы з гарой непрыбраных бляшанак з-пад кансерваў і пустыя бутэлькі. Філін кінуў недакурак на падлогу і з нейкай незразумелай злосцю абцасам чаравіка расцёр яго ў пыл. Потым рэзка адсунуў ложак, адкінуў некалькі дошак — там была схованка.
— Пад гэтымі дошкамі ёсць усё, што трэба для жыцця, — прасіпеў ён і закашляўся.
— Ты мяне хочаш справадзіць? — спытаў Бусел.
— Прышч у любы момант можа аб'явіцца, а цяпер і для яго ты — нябожчык. Вазьмі харчу на некалькі дзён і перабірайся ў хлеў, на сена. Калі мы з'едзем, вернешся, — Філін выцягнуў са схованкі кансервы, хлеб у цэлафанавых пакетах, яшчэ нешта, закручанае ў паперу. — Дакументы таксама вазьмі, знойдзеш, дзе схаваць.
— Бачу, ты не надта давяраеш Прышчу.
— У маім лексіконе такога слова няма. За Прышча не турбуюся, не адну справу правярнулі, і ён без мяне мала на што варты, думае не тым месцам...
Бусел узяў дзве бляшанкі з тушанай ялавічынай, цвердаваты бохан хлеба, некалькі вялікіх, з кулак, цыбулін.
— Бяры болей. ад'ядайся, на пусты жывот з мафіяй не паваюеш.
— Якая там мафія?! — задзірліва засмяяўся Бусел. — Хіба ты і Прышч — мафія?
Філін моўчкі, няспешна паклаў дошкі на месца, падсунуў ложак і шматзначна ўздыхнуў:
— Ты і сапраўды такі наіўны ці толькі прыкідваешся?
У хаце зусім сцямнела. Філін згроб са стала ў кошык, які невядома адкуль з'явіўся, пустыя бутэлькі і недаедзены харч, падмёў падлогу.
— Час перамяніўся, — стомлена, быццам між іншым, прагаварыў Бусел і, цяжка ўздыхнуўшы, дадаў: — Але ўсё засталося па-ранейшаму, нават горш.
— Калмыкова, нашага нампаліта, памятаеш? — пагардліва, разумеючы, што трывожыць Бусла, прабасіў Філін.
— Такое не забываецца, — адказаў капітан.
Ён ведаў, што меў на ўвазе Філін. Калі ў дэсантніка Мароза на вучэннях не раскрыўся парашут і ён каменем ляцеў на зямлю, Бусел выпадкова ўхапіў асуджанага на смерць салдата за скручаныя парашутныя стропы. Тыя хвіліны, што планавалі да зямлі, здаліся вечнасцю... Ім пашэнціла — зваліліся ў невялікую рачулку, што ўлетку перасыхае і ператвараецца ў ручаёк, а тады, вясной, яе глыбіня была ў рост чалавека, і гэта змякчыла падзенне. Пра герояў-дэсантнікаў напісалі газеты, яны атрымалі па дзесяць сутак водпуску, і Бусла прадставілі да дзяржаўнай узнагароды. Толькі Калмыкоў запярэчыў, бо салдат-герой абавязкова павінен быць камсамольцам ці камуністам. У выпадку з Буслам атрымоўвалася нявыкрутка. ён быў беспартыйны. Калмыкоў выклікаў салдата і цэлую гадзіну прыводзіў прыклады геройскіх учынкаў камсамольцаў ды камуністаў у савецкім войску, а напрыканцы размовы, здавалася, ужо і сам не мог уцяміць, як атрымалася, што геройскі ўчынак здзейсніў беспартыйны...
Бусел і Філін закурылі і, не згаворваючыся, выйшлі на вуліцу. 3-пад вялізных калматых ялін падымаўся туман, які, хаваючыся ў кустах і высокаіі траве, нясмела, але настойліва поўз на паляну, бліжэй да хаты. Вячэрняя прахалода нагадвала, што апошнія цёплыя вераснёўскія дні сыходзяць, што хутка восень з непрадказальнымі дажджамі і начнымі замаразкамі.
Пасля душнай хаты Філін з асалодай падставіў твар разкаватаму ветру і з задавальненнем удыхнуў лясны водар. Ён быў удзячны лёсу за гэтую сустрэчу з Буслам, якая прымусіла пераасэнсаваць, перагледзець жыццё, якім жыў. Філіну стала спакойна, кацёл, што апошнія гады бурліў, віраваў недзе ўсярэдзіне, пад самым сэрцам, які трымаў думкі і волю ў пастаянным напружанні, раптам знік, растварыўся ў гэтым лясным тумане-прывідзе, у векавых соснах, у вечаровым спакоі. На хвіліну ён убачыў сябе ў тыя гады, калі яшчэ не зведаў штодзённага шчымлівага страху, калі яшчэ верыў у сяброўства і разлічваў на шчырую падтрымку, калі ведаў, што камусьці патрэбны. Нечакана жаданы прывід гэтак жа раптоўна знік, і абцяжараныя неспакоем думкі міжволі вярнулі Філіна ў сённяшні дзень. Імгненна пранеслася перад вачыма злачыннае жыццё, і мёртвая туга абцугамі ўпілася ў сэрца.
"Усё магло быць па-іншаму, — са скрухай падумаў Філін, — але што маем, тое маем".
Ён не адчуваў ні раскаяння, ні спачування да сваіх ахвяр, яго не грызла сумленне, апошнія гады толькі помста гарачай хваляй ірвалася з грудзей, рабіла яго злым і бязлітасным. Упершыню гэтае пачуццё апякло сэрца і розум, калі вярнуўся з войска і знайшоў малодшую шаснаццацігадовую сястру Кацярыну ў псіхушцы. Маці, душачыся слязьмі, распавяла, што сястру згвалціў сын старшыні калгаса. Суд быў, але дваццацігадовы бэйбус атрымаў толькі два гады ўмоўна. Справу склалі так, быццам Кацярына і была ўва ўсім вінаватая, па-іхняму выходзіла, што яна наўмысна спакусіла хлопца. Суд прызнаў злачынцу вінаватым часткова, бо дзяўчына была непаўналетняя.
Філін не стаў шукаць праўды ў законах, а сам паехаў у Віцебск, знайшоў гвалтаўніка ў інстытуцкім інтэрнаце і ўчыніў расправу...
— Што з табой? — паклаў Бусел руку на плячо Філіна.
Філін ад нечаканасці скалануўся і, невідушча паглядзеўшы на Бусла, кінуўся ў хату. Калі капітан увайшоў следам, Філін ужо дапіваў двухсотграмовую шклянку гарэлкі, потым дрыжачай рукой наліў яшчэ палову і, не дыхаючы, каўтануў.
— Ты што. блёкату аб'еўся? — Бусел выхапіў бутэльку з рук Філіна.
— Усё добра. цяпер ужо добра, — унікаючы Буславых вачэй, крыва ўсміхнуўся Філін. — 1 не пазірай на мяне, як на шызіка, яшчэ на сцяну не палез... Душа баліць... Толькі якое каму дзела да гэтага? — п'яна ўсміхнуўся Філін. Гэты ўспамін заўсёды выклікаў выбух непадкантрольных, супярэчлівых пачуццяў, і з гадамі яму цяжэй і цяжэй было стрымліваць сябе. Філін разумеў, што некалі ў такім стане ўтворыць нешта вельмі кепскае.
Ён чыркнуў запалкай, запаліў тоўстую жоўтую свечку, што стаяла ў напалову запоўненым недакуркамі слоіку. Кволы агеньчык асцярожна, але ўпарта праглынуў даўгаваты кнот і праз хвіліну весела замільгацеў. У хаце адразу стала неяк утульней, дым ад свечкі перабіў пах затхласці і прэласці.
— Мо пагаворым? — нясмела прапанаваў Бусел. Ён бачыў, што Марозу трэба раскрыцца, выгаварыцца.
Філін і сапраўды нейкі момант вагаўся, спадылба паглядзеў на Бусла, быццам правяраючы на трываласць. і ўсё ж перамаглі выпрацаваныя гадамі падазронасць і скрытнасць. Ён крыху памаўчаў і забасіў зусім пра іншае:
— Я вырашыў даць табе тэлефон чалавека, які падкінуў нам гэтую работку. — Філін нахіліўся, падняў з падлогі пусты пачак з-пад цыгарэт, доўга корпаўся ў кішэнях дажджавіка, што вісеў на сцяне каля ложка. Нарэшце выцягнуў агрызак алоўка. На стале каля свечкі нашкрабаў на пачку лічбы. Ён быў добра-такі п'яны, але развагі не траціў, поўнасцю кантраляваў сябе нават у словах. — Мянушка — Вожык, больш пра яго ведаць — сабе шкодзіць. Звернешся ў самым крайнім выпадку. Скажаш, ад мяне... Свой фотаздымак забяры ды рукамі не лапай, папера глянцавая, чым чорт не жартуе... Калі пашэнціць — знойдзеш адбіткі пальцаў таго, хто паставіў на табе крыж.
Маіх пальчыкаў не шукай, няма, Прышча таксама. і яшчэ фотку Гнілога, калі засталася, схаваю, — Філін п'яным позіркам агледзеў хату і тыцнуў пальцам у кут, дзе стаяў ложак, — пакладу пад матрац. — Ён захістаўся і няўпэўнена пасунуўся да ложка, на хаду прыпаліў цыгарку.
Праз некалькі хвілін ап'янелы Філін захроп, раскінуўшы рукі. Бусел выцягнуў заціснутую паміж пальцаў спячага цыгарку і, прадчуваючы нядобрае, цяжка ўздыхнуў. Ён разумеў, што Філін наўмысна напіўся, каб заснуць, не' наплявузгаць лішняга. Капітан сеў да стала, асцярожна падсунуў фотаздымак бліжэй да агарка свечкі. У той дзень, калі фатаграфаваліся, яны разблыталі нялёгкі вузел і рашылі пакінуць успамін, тым больш што дзень быў святочны, супаў з прафесійным святам. Фатаграфаваў Мікола Сушынскі. Прыгадалася, як лейтэнант доўга прыладжваў фотаапарат, мітусліва ўсіх рассаджваў, некалькі разоў прымяраўся на вольнае крэсла і ледзь паспеў заняць сваё месца, як спрацавала аўтаматыка. У цэнтры Бусел і Алесь Сарока... Сарока не будзе здраднікам: сябар яшчэ па міліцэйскай школе. На пярэднім плане ў крэслах — Федарэня і Глушакоў. Капітан сіліўся прыгадаць хоць што-небудзь, што магло кінуць цень на хлопцаў, — нічога не прыпаміналася. Але ж як тады фотаздымак трапіў да Філіна?
Прайшло дзве гадзіны, свечка ў слоіку дагарала, і цяпер ад яе было больш чаду, чым святла. Бусел усё яшчэ таропіўся на твары сяброў і калег, як у кутку на ложку заварушыўся Філін.
— Не можаш наглядзецца? — кпліва, яшчэ п'яным голасам рагатнуў ён і са злосцю дадаў: — Нуну, глядзі, хто падміргне — той і злыдзень, удвая ці нават утрая большы за мяне.
— Мне трэба ў Мінск, — думаючы пра сваё, прагаварыў Бусел, — і чым хутчэй, тым лепш.
— ГІаспееш з козамі на торг, — паблажліва прабурчэў Філін і сонна, лянотна пазяхнуў. — Спяшацца трэба пры лоўлі блох, а ў тваім выпадку гэта на руку ворагам, ды і мне адразу прыйдуць кранты.
— А ты ім навошта?
— Як толькі твая персона аб'явіцца пад сапраўдным прозвішчам, адным словам, рассакрэціцца, мне
канец, будзе шукаць і міліцыя, і мафія... Я ж усё падстроіў, а гэта па нашых законах не даруецца... Толькі я разлічваю, што ты недурань, разумееш, што да чаго, і сам галаву ў пятлю не ўсунеш. А пакуль будзеш разбірацца, шукаць сваіх крыўдзіцеляў, я знікну, а з грашыма Філін паўсюль пан.
Праз два дні, у шэсць гадзін раніцы, у хлеў, дзе на гарышчы ў сене Бусел уладкаваў ляжанку, заехала машына. Прышч заглушыў рухавік, моцна бразнуў дзверцамі і паспешліва, подбегам пашкандыбаў да хаты. На ганку басанож ужо стаяў Філін і лянотна пазяхаў. Бусел загадзя раскалупаў у страсе некалькі дзірак, каб бачыць, што робіцца наўкол, і цяпер прыліп тварам да халаднаватага, крохкага шыферу. Хата і панадворак былі як на далоні.
— Усё выйшла, як ты задумаў, — Прышч, задаволена скалячыся, трос газетай над галавой. — Менты праглынулі нажыўку. А дзе наш? Пара з ім палічыцца, у мяне рукі свярбяць.
— Наш занадта шустры аказаўся, — абыякава кінуў Філін, узяў у Прышча газету, разгарнуў. — Ну, вось і некралог. амаль своечасова. Філін улавіў у вачах Прышча недавер і раздражнёнасць. Ён паблажліва ляпнуў хаўрусніка па плячы: — Мент спрабаваў уцячы, прыйшлося замачыць. Пойдзем пакажу, дзе засыпаў, толькі на ногі што-небудзь абую.
Прышч роспачна пачухаў патыліцу, зласліва цвыркнуў слінай:
— Шкада, што без мяне...
Праз хвіліну Філін і Прышч зніклі ў лесе. Бусел не вытрымаў, таропка слізгануў па сене ўніз, да машыны, і хуценька, прафесійна агледзеў, што было ўсярэдзі.не, спадзеючыся знайсці якія-небудзь дакументы: вадзіцельскія правы ці што іншае. Але, акрамя некалькіх круглых боханаў хлеба, кавалка сыру, дзесятка тонкіх батонаў вэнджанай каўбасы ды скрынкі з гарэлкай, у машыне нічога не было.
"Пэўна, Прышч разлічвае тут адсядзецца", — падумаў Бусел. Ён быў задаволены тым, як разгортваліся падзеі, і ўсё ж душу раздзіралі неспакой і крыўда.
"Як нахабна і проста Філін абвёў вакол пальца крымінальны вышук, — разважаў капітан. — Значыць, калі ў газеце надрукаваны па мне некралог, Гнілога знайшлі і пахавалі як Бусла... Ну што ж, цяпер у мяне рукі вольныя, мы яшчэ паваюем!"
Бусел не стаў рызыкаваць і, залезшы ў сваю схованку, чакаў, пакуль Філін з Прышчом вернуцца. Нейкі час яго неадчэпна, як насланнё, занепакоіла думка: ці быў на могілках салют?..
Філін вяртаўся пануры, засяроджаны, нават злы. Ён ішоў. глыбока засунуўшы рукі ў кішэні, а Прышч. бы пабіты сабака, трусіў збоку. Ён штосьці імпэтна даводзіў Філіну, забягаў то з аднаго боку, то з іншага і ўсё стараўся зазірнуць хаўрусніку ў твар. Філін не звяртаў на Прышча ўвагі, але каля ганка спыніўся і нейкі час панура слухаў блытаную балбатню. Бусел нічога не мог зразумець з таго, што гаварыў Прышч. Раптам Філін кароткім рэзкім ударам садануў хаўруеніка кулаком, і той змоўк на паўслове і з разяўленым ротам, быццам сноп, ссунуўся на зямлю. Філін, не звяртаючы на ляжачага аніякай увагі, піхнуў нагой дзверы, ды так, што тыя ледзь не вываліліся зусім, і, нахіліўшыся, знік у хаце. Прышч доўга ляжаў беспрытомна, раскінуўшы рукі. Нарэшце заварушыўся, стаў на калені, памацаў рукой сківіцу і паціху, хістаючыся, узняўся на ногі, пасунуўся да студні.
"Што паміж імі здарылася? — назіраючы за Прышчом, не мог зразумець Бусел. — За што Філін пабіў хаўрусніка?"
Прышч вывернуў на галаву вядро вады і, цвыркаючы крывавай слінай, увайшоў у хату. Адразу да Буславага слыху даляцелі крыкі, лаянка, але прычыну сваркі ён разабраць не мог. Бусел прыгадаў лесвіцу, што стаяла ў невялікіх сенцах і вяла на гарышча. Рашэнне прыйшло адразу. Ён таропка скінуў чаравікі, басанож слізгануў уніз і, хаваючыся за машынай, прыслухаўся. Гаманілі цішэй, чулася лаянка Філіна і скавытанне Прышча. Не заўважыўшы нічога падазронага, Бусел, прыгнуўшыся, джгануў да бліжэйшага кута хаты і прысеў у кустах. Твар, рукі, ногі апякла жыгучка, і толькі Бусел наважыўся перабегчы бліжэй да сенцаў, як раптам гаворка ў хаце сціхла, і амаль адразу на вуліцу вываліўся расчырва-
нелы, расхрыстаны Прышч. Капітан, тулячыся бліжэй да хаты, у самую рослую крапіву, сцішана назіраў за бандытам.
— Цьфу ты, — мацюкнуўся і харкнуў крывёй злачынец.
Ён зласліва, нядобра некалькі разоў азірнуўся на вокны і, мармычучы праклёны, трымаючыся рукой за сківіцу, паплёўся да студні. Але на паўдарозе спыніўся і, быццам нешта прыгадаўшы, борздка крутнуўся і праз хвіліну зноў знік у хаце. Зласлівая рашучасць, што кіравала Прышчом, нічога добрага не прадвяшчала.
Бусел з задавальненнем заўважыў, што дзверы ў хату засталіся адчыненыя, і ён, не раздумваючы, кінуўся ў сенцы, адтуль па-кашачы нячутна слізгануў па лесвіцы на гарышча і затаіўся на нейкіх старых, сплеснелых анучах. Спярша капітан нічога не чуў, акрамя ўдараў уласнага сэрца, але ў нейкі момант навакольную цішыню ўзарваў пісклявы, істэрычны крык Прышча:
— Паскуда, ты мне выбіў зуб! Ды я цябе за гэта!..
Ён не дагаварыў, пачуўся глухі ўдар, потым яшчэ... Да Буславага слыху данесліся валтузня і енк, больш падобны да сабачага скуголення.
— Ты засвяціўся, казёл пляшывы, і яшчэ рот свой паганы разяўляеш! — зласліва прасіпеў Філін. — Ведаеш, што за гэта бывае?
На нейкі момант у хаце запанавала цішыня.
— Ну, не ўтрымаўся, — пачуўся ўмольна-плаксівы голас Прышча. ад ягонай злосці не засталося і следу. — Але ж справа надзейная, возьмем у два, а то і ў тры разы больш, чым атрымалі за мента, там як піць даць, шмат золата і даляраў.
— Ты Вожыку гаварыў пра заказчыцу?
— Яшчэ чаго, ён адразу галаву адкруціць.
— Трэба было б, — памякчэў голас Філіна.
— Ты не турбуйся, справа надзейная, камар носа не падточыць, — па-свойму зразумеўшы гэтую змену, таропка загаварыў Прышч. — Ды і не засвяціўся я, наша сустрэча выглядала выпадковай. 3 могілак заруліў да Вожыка, а тут і яна выходзіць. Я адразу ўцяміў, што за птушка, нешта штурханула даведацца, дзе жыве. Цяпер мы адной вяровачкай моцна павязаны, а каля яе і пагрэцца можна. Прасачыў за
кабетай да самай хаты, тут і пашэнціла: ейная дачка, саплячка гадоў дзесяці, згубіла сабаку.
Прышч нечакана замоўк. Бусел ад нецярплівасці заварушыўся і датыкнуўся нагой да нечага шклянога, але, на ягонае шчасце, усё абышлося, Філін і Прышч звону не пачулі. Дзверы ў хату прачыніліся, і, выходзячы ў сенцы, Філін спытаў:
— Пры чым тут сабака?
— А пры тым, што не знайшлі яны свайго падстрыжанага пад ільва пудзеля, а як толькі зніклі ў пад'ездзе, ён аб'явіўся і, быццам знарок, падбегда маёй .машыны. Я падазваў пудзеля, а на ашыйніку — бляшанка з гравіроўкай адраса і тэлефона. Тут мяне і асяніла, ухапіў сабаку за павадок і завёў у кватэру. I, скажу табе, не кватэра, а музей, трэба "ставіць", пакуль хто іншы гэтага не зрабіў.
Філін з Прышчом выйшлі з хаты, і Бусел болыл не чуў іх гаманы, сцішана ляжаў, асэнсоўваючы пачутае. Праз гадзіну ў сенцы ўвайшоў расчырванелы, злы Прышч і паспешліва прачыкільгаў у хату, моцна бразнуўшы дзвярыма. Яшчэ праз паўгадзіны аб'явіўся Філін. Хаўруснікі адразу селі снедаць і піць гарэлку. Буслу больш не было патрэбы тут заставацца. Ён паціху спусціўся з гарышча, нячутна выйшаў на вуліцу і праз некалькі хвілін ужо ляжаў у сваёй бярлозе.
"Значыць, Прышч сустракаўся з жанчынай, заказчыцай майго забойства. Яна была ў Вожыка, пэўна, разлічвалася з пасрэднікам. Што яшчэ? Жыве ў шыкоўнай кватэры, і Прышч падбівае Філіна абрабаваць тое жытло... У кабеты ёсць дачка гадоў дзесяці і сабака пудзель, падстрыжаны пад ільва... Не так і мала я даведаўся, — задаволена ўсміхнуўся Бусел, — пры жаданні можна знайсці кабету і па гэтай інфармацыі".
На працягу дня злачынцы з'явіліся на вуліцы два ці тры разы, і пад вечар Прышч зайшоў у хлеў, дзе стаяла машына, заліў у бак бензіну, а дзве поўныя каністры паставіў у будку, сюды ж прыцягнуў два вялікія рукзакі. Бусел адчуў, што хаўруснікі збіраюцца ў дарогу. і не памыліўся. Калі добра-такі сцямнела, яны замкнулі хату, селі ў машыну, і праз хвіліну чырвоныя агеньчыкі габарытаў зніклі ў лясным гушчары.
Бусел не спяшаўся пакідаць схованку. Ён доўга прыслухоўваўся да рытмічнага тахкання рухавіка і, калі ўсё сціхла, не тоячыся, выйшаў з хлява, закурыў. Капітан вырашыў падстрахавацца і хвілін дваццаць ішоў па лясной дарозе, дзе толькі што праехала машына. Усё было ціха. Калі вярнуўся да хаты, зусім сцямнела. Ключ ад замка, як і дамаўляліся з Філінам, знайшоў у шчыліне паміж бярвеннямі пад самай страхой. Адразу запаліў газнічку, падышоў да ложка, з нецярпеннем адкінуў коўдру, потым сяннік. На ржавай сетцы ляжала тое, што шукаў — газета. 3 сярэдзіны вываліўся фотаздымак. Каля дрэва ў поўны рост стаяў бялёсы шыракатвары мужчына. У цяжкім позірку было столькі непрыхаванай тугі і безвыходнасці, што Буслу стала неяк не па сабе. Гэты фотаздымак таксама хтосьці пазначыў крыжыкам, а на адваротным баку ўсе чатыры куткі былі надарваныя, з рудымі плямамі, відавочна, здымак вырвалі з альбома. Нейкі час капітану здавалася, што ён ужо некалі сустракаўся з гэтым чалавекам. Ён з хваляваннем, быццам вось-вось разгадае таямніцу "добраахвотніка", падышоў бліжэй да стала, пабольшыў кнот у счарнелай газнічцы, але, як ні ўглядаўся, пазнаць мужчыну не змог. I раптам Бусел злавіў сябе на думцы, што Філін быў правы, калі гаварыў, што яны з Гнілым падобныя. На самай справе так і было, мо адсюль і гэтае незразумелае хваляванне?
На першай старонцы міліцэйскай газеты ў чорнай рамцы ўбачыў сябе ў параднай форме. Калі прачытаў некралог, міжвольная ўсмешка кранула вусны: "Вось, аказваецца, які быў я! Але чаму быў — ёсць! Смелы, зычлівы і чулы, лепшы сышчык горада... Мяне чакала бліскучая будучыня!.. Ну што ж, паглядзім!.."
На палях газеты Філін развітваўся з ім, паведамляў, што на фотаздымку Гнілы, і, быццам між іншым, пазначыў, што ў вядомай яму схованцы пакінуў ключы ад ягонай мінскай кватэры, якія забраў у Прышча, і грошы. Наконт грошай была прыпіска, што, калі ён іх цураецца, — можа не браць...
— Не, цяпер, калі я для ўсіх нябожчык, калі ў кішэні і капейка не звінела, я грошы вазьму, — услых прагаварыў Бусел. I сцішана дадаў: — У доўг...
2
Праз два тыдні, апоўдні, на чыгуначным вакзале ў горадзе Рызе з цягніка сышоў мададжавы мужчына гадоў трыццаці пяці — сарака. Высокі, шырокі ў плячах, апрануты ў джынсавы гарнітур, ён быў падобны на спартсмена, але даўгаватыя бялёсыя валасы, рыжаватая з сівізной бародка і асабліва рукзак за плячыма рабілі яго больш падобным на вандроўніка ці геолага, які вяртаецца з чарговай экспедыцыі. Чалавек лёгкай, пружыністай хадою прайшоўся па пероне і накіраваўся да стаянкі таксі. Праз некалькі хвілін машына неслася па рыжскіх вуліцах, а геолаг-вандроўнік уважліва разглядаў горад і некаму, вядомаму толькі яму аднаму, усміхаўся. Машына спынілася каля дванаццаціпавярховага гмаха, і барадаты, разлічыўшыся з шафёрам, рашуча ўвайшоў у пад'езд, падняўся на ліфце на сёмы паверх, падышоў да дзвярэй кватэры нумар трыста, скінуў з пляча рукзак і раз-другі націснуў на званок. Прыслухаўся. Не пачуўшы ў кватэры аніякага руху, чалавек відавочна захваляваўся і нервова націснуў на кнопку званка некалькі разоў запар. Нарэшце за дзвярыма пачуліся крокі, шамаценне, прыглушаны кашаль, і барадаты з палёгкай уздыхнуў, нецярпліва перакінуў з рукі ў руку рукзак, далонню прыгладзіў белабрысую чупрыну. Дзверы прачыніліся, і паўнаваты мужчына, апрануты ў спартыўныя штаны і белую майку, гэткага ж росту, як і барадаты, з капой нячэсаных чорных валасоў, санліва пазяхнуў і, слепавата прыплюшчыўшы вочы, утаропіўся ў няпрошанага госця.
— Вам каго?
— Петэрс, гэта я...— усміхаючыся, прагаварыў барадаты і зрабіў крок насустрач.
У таго, каго чалавек з рукзаком назваў Петэрсам, санлівасць як рукой зняло, вочы акругліліся ў нямым здзіўленні, ніжняя сківіца адвісла.
— Э-э-э, — вылецеў з горла здзіўленага Петэрса гартанны гук, ён пачаў адступаць усярэдзіну калідора.
— Ды я гэта, Андрэй Бусел! — ускрыкнуў бара-
даты і пасунуўся ўслед. — Датыкніся, калі сумняваешся.
— Жы-вы?! — Петэрс на хвіліну апусціўся на табурэтку каля невялічкага шкапчыка з тэлефонам, потым сарваўся, кінуўся да Бусла, аберуч ухапіў за плечы, павярнуў тварам да святла. — I сапраўды, Андрэй! Жы-вы! — здрыгануўся голас Петэрса.
— Ды я гэта, я, — паспешліва пагадзіўся Бусел і, каб папярэдзіць астатнія пытанні, зачыняючы дзверы, таропка дадаў: — Пахавалі не мяне, а іншага чалавека... Доўгая гісторыя, паслухаеш — не паверыш.
— Яшчэ не веру, — Петэрс гучна, з нейкай істэрычнай радасцю засмяяўся, ухапіў Бусла за руку і, быццам малое дзіця, павёў чамусьці на кухню, але праз хвіліну падскочыў і сілком пацягнуў у залу, усадзіў на мяккую канапу. Ён мітусіўся, не знаходзячы сабе месца, не мог паверыць, што перад ім не хто іншы, як Бусел, ягоны сябра і аднакашнік па міліцэйскай акадэміі. Нарэшце гаспадар зразумеў, чаго яму і ўваскрэсламу сябру не хапае. Ён адчыніў шуфляду ў шкапчыку, на якім стаяў тэлевізар, выцягнуў бутэльку каньяку, паспешліва забразгатаў крыштальнымі фужэрамі.
— Без каньяку цяжка разабрацца, не паверу, што не сплю, — не зводзячы прамяністага позірку з Бусла, радасна засмяяўся Петэрс. — Вып'ем за цябе, за вяртанне з таго свету, за ўваскрашэнне!..
Бусел падняў паўнютка наліты фужэр. усміхнуўся.
— Ты так прыгожа ляжаў у труне, увесь у вянках і кветках, пра цябе так добра гаварылі, што я не ўтрымаўся, пусціў слязу. Праўда, твар быў забінтаваны, казалі, каб не наганяў жаху на маладых супрацоўнікаў... Прабач за такія плоскія жарты, гэта ад радасці... Дык за ўваскрашэнне!
Сябры выпілі, памаўчалі.
— Яно і праўда, — першы загаварыў госць, — я ўваскрэс, толькі не як Бусел.
— Гавары ясней, — зноў напаўняючы фужэры, ускінуў на сябра здзіўлены позірк Петэрс.
— Ііяпер я — не я, — дастаючы з кішэні пашпарт, з адценнем разгубленасці, нават пагарды, удакладніў Бусел, — перад табой уласнай асобай Мікалай Фёдаравіч Мельнік, і, як кажуць, прашу шанаваць і мілаваць.
Петэрс прамаўчаў. Бусел зразумеў гэтае маўчанне па-свойму і пачаў няспешна, падрабязна расказваць сваю гісторыю...
Петэрс не зводзіў з сябра ўсхваляваных, прамяністых вачэй. Ён яшчэ і яшчэ наліваў у фужэры, у нейкія моманты падскокваў на ногі, сіліўся пра нешта спытаць, але ні разу не перапыніў сябра, толькі стрымана падтакваў, ківаў галавой, быццам сам быў усяму сведкам.
— I вось я тут, — скончыў Бусел расказ, і нешта падобнае на ўсмешку мільганула на ягоным засяроджаным твары. — Прабач, што выбраў цябе, але ты сышчык і разумееш, што без дапамогі і надзейнага прыкрыцця я не змагу нічога зрабіць.
— Ты, Андрэй, зрабіў разумна, што прыехаў да мяне, — напіхваючы пахучым тытунём курыцельную трубку, зазначыў Петэрс. — Па-першае, я забяспечу табе ў Беларусі надзейнае, а галоўнае, афіцыйнае прыкрыццё, а па-другое, у мяне водпуск і тры тыдні буду ў поўным тваім распараджэнні, сумяшчу прыемнае з карысным. Вераніка з сынам ужо дзесяць дзён у цешчы. у мястэчку Ракаў, што пад Мінскам, і я туды навастрыў лыжы. Дык нам па дарозе, давязу з шыкам.
Петэрс Зондакс і Андрэй Бусел калісьці разам вучыліся ўакадэміі міліцыі ў Мінску. Цяпер Зондакс быў камісарам паліцыі, узначальваў адзін са шматлікіх рыжскіх камісарыятаў. Менавіта гэтая акалічнасць у першую чаргу і падштурхнула Бусла прыехаць сюды — Зондакс больш, чым хто, можа дапамагчы.
Нечаканы парыў золкага, халаднаватага ветру моцна штурхануў незачыненую фортку так, што забразгатала шкло, і самаўладна ўварваўся ў пакой. падхапіў блакітную цюлевую занавеску, што прыкрывала акно, і імгненна ператварыў яе ў ветразь, сыпануў на твары сяброў калючай вільгаццю. Петэрс таропка зачыніў фортку, занавеска павольна, быццам незадаволеная тым, што ў яе забралі крылы, вярнулася на сваё месца, і толькі люстра, якую зачапіў Петэрс, яшчэ нейкі час дзынкала растрывожанымі крыштальнымі ледзяшамі.
. Сябры заседзеліся дапазна. Спярша абмяркоўвалі падзеі, што адбыліся з Буслам, разважалі, што рабіць далей, потым гаварылі пра жыццё, узгадвалі гады вучобы, сяброў і знаёмых. Леглі спаць далёка за поўнач.
Раніцай Бусла, які спаў на канапе ў зале, пабудзіў тэлефонны званок. Бусел, прачнуўшыся, чакаў, калі да тэлефона ладыдзе Петэрс. Парывіста-патрабавальны званок раптам сціх, але праз некалькі хвілін зноў ажно зайшоўся нудлівым пералівам. Так і не дачакаўшыся гаспадара, Бусел басанож пратэпаў у калідор, зняў слухаўку.
— Ну, ты і любіш надавіць на масу! — адразу пазнаў голас Зондакса.
— Не чуў, як ты пайшоў, — здзівіўся капітан. — Чаму не пабудзіў?
— Ты так салодка спаў пасля "ляснога санаторыя", — засмяяўся Петэрс і жвава, па-начальніцку дадаў: — Хвілін праз дваццаць выходзь на вуліцу, зоймемся тваімі, а дакладней, цяпер нашымі справамі... У халадзільніку знойдзеш бутэрброды, чай на пліце.
— А кватэра?
— Ключы на кухонным стале.
Слухаўка рэзка запікала, і Бусел, кладучы яе на месца, незадаволена прабурчаў:
— Распанеў, не можа падняцца на сёмы паверх, я ўсё ж госць...
Хутка Бусел зразумеў, чаму Зондаксу не хацелася заходзіць па яго ў кватэру. Разгадка была ў ліфце, які не працаваў. Непадалёк ад пад'езда капітан убачыў Петэрса, які ўвішна праціраў шкло ў "Жыгулях" жоўтага колеру. Убачыўшы Бусла, Зондакс радасна махнуў рукой і, счакаўшы, пакуль сябра падыдзе, задаволена ўскрыкнуў:
— Буду тваім асабістым шафёрам, згода?
— За якую плату? — падтрымаў жарт Бусел.
— Пагодзімся, — падміргнуў Петэрс, — толькі май на ўвазе, што я цяпер не толькі шафёр, але і целаахоўнік.
— Грошы ёсць, мой вайсковы сябрук не паскупіўся, паўгода можна не працаваць, так што будзем траціць Марозавы грошы.
Па небе несліся чорныя дажджавыя хмары, няласкавы вецер шкамутаў каржакаватыя, галінастыя каш-
таны, ірваў з іх зжаўцелую лістоту. Хуткацечны, пахмурны восеньскі дзень раскатурхаўся, прачнуўся.
— Надвор'е не песціць, — завёўшы рухавік, зябка перасмыкнуў плячыма Петэрс, — хутка лістапад, а там і матухна-зіма.
— Перазімуем, — шматзначна ўздыхнуў Бусел і запытальна паглядзеў на Зондакса. — Якія планы?
— Будзем ствараць легенду. — Петэрс уключыў перадачу і паціху пачаў вырульваць на дарогу. — Ты павінен мець рыжскую прапіску, работу і стаяць на вайсковым уліку.
— Мо занадта перастрахоўваемся? Мяне ўсё ж лічаць нябожчыкам.
— Менавіта таму і трэба ўсё прадугледзець. Ты зачапіў не простых зладзеяў і наркаманаў, за плячыма людзей, з якімі табе давялося сутыкнуцца, — арганізацыя з наладжанымі сувязямі, з добра пастаўленай аховай, асабістым унутрыарганізацыйным "НКУС". Жартачкі строіць яны не будуць і пісаць скаргі на імя пракурора таксама. Разбяруцца самі, а як гэта робяць, ты ўжо адчуў на сваёй шкуры. Так што перасцярога не пашкодзіць, з надзейным тылам будзе менш турбот. Раптам, убачыўшы цябе, хто і ўзгадае нябожчыка Бусла, засумняваецца?
— Здаюся, пераканаў, — жартаўліва ўскінуў рукі ўгору Бусел.
3
Апошнім часам Ядзю Купрэйчык па начах мучылі кашмары. Сон заўсёды пачынаўся добра, але ў нейкі момант яе волю, цела паралізоўваў страх. Яна кожны раз заўчасна адчувала яго прыбліжэнне, ён нейкі час быў побач, цікаваў за сваёй ахвярай, выбіраў момант, каб знянацку накінуцца, запаланіць адразу і думкі, і цела. Пачатак заўсёды адзін: Ядзя спіць і бачыць сябе сярод кветак у полі, маладой і прыгожай, у лёгкай чырвонай сукенцы. Вецер ласкава перабірае прыгожыя чорныя валасы, здаецца, запрашае танцаваць. На сэрцы робіцца лёгка і радасна, сапраўды, хочацца бегчы, кружыцца ў вальсе, хочацца ўзмахнуць рукамі, як крыламі, і паляцець. I Ядзя бяжыць, вольная, вясёлая, і ў нейкі момант адчувае,
як гэтая вольнасць шчасцем распірае грудзі, і ўжо сапраўды рукі ператварыліся ў крылы, яна, не задумваючыся, узмахвае імі раз, другі, трэці і больш не адчувае пад нагамі зямлі. Моцны парыў ветру падхоплівае і нясе ўвышыню, у сіні блакіт бясконцага неба, залітага залатымі сонечнымі промнямі. Ёй добра і ўцешна, мабыць, занадта добра, каб думаць пра нешта іншае, толькі радасць жыцця, вечнасці перапаўняе душу і сэрца. Яна птушкай планіруе над лесам, возерам, бачыць, як удалечыні хаваюцца ў аблоках строгія манументы гор, снежныя вяршыні вабяць, прыцягваюць, і няма ўва ўсім свеце сілы, здольнай перасіліць гэтае шалёнае прыцягненне. А Ядзя і не супраціўляецца, яна павольна плануе на самую высокую гару, і калі складае рукі-крылы, каб прызямліцца, стаць там, дзе яшчэ не ступала нага чалавека, гара раптам знікас, быццам і не было... На праклятым месцы чарнее, курыцца злавесным дымам глыбокая бездань. Вецер імгненна робіцца лютым і халодным, пранізвае да касцей, круціць і зацягвае ў чорную халодную пашчу бездані. Ядзя не хоча туды, яна прыгадвае, што можа лётаць, узмахвае рукамі-крыламі і з жахам бачыць, што лёгкіх крылаў больш няма... Пякельны боль працінае цела, Ядзя істэрычна крычыць у сваёй бездапаможнасці, кліча на дапамогу... Але вакол ніводнай жывой душы, толькі чорнае вока бездані глуха і зласліва рагоча ў адказ, і адразу невядомая сіла крышыць, ламае чалавечае супраціўленне. Ядзя не ўпарціцца, бо няма сілы, разумее, што гэта канец, безвыходнасць паралізуе. Яна рыхтуецца да найгоршага, пакорліва складае на грудзях рукі, заплюшчвае вочы і... прачынаецца ад асабістага крыку...
Ядзя падхапілася, села ў ложку і некалькі хвілін адлучаным, бессэнсоўным позіркам аглядае пакой, быццам упершыню бачыць яго. Пачуццё рэальнасці вяртаецца павольна, у вачах мільгае радасны агеньчык — жывая! Ядзя далонню змахвае пот з ілба, па звычцы, не гледзячы, працягнула рукуда століка, на якім звечара заўсёды пакідала шклянку апельсінавага соку, зрабіла некалькі глыткоў і зноў адкінулася на падушку, заплюшчыла вочы.
Праз пэўны час сэрца супакоілася, хваляванне і страх, якія мучылі ў сне, пачалі саступаць месца
спрактыкаванай штодзённай разважлівасці. Зноў папіла соку, у думках падзякавала Богу, што ўсё гэта адбылося з ёй у сне, і з сумам падумала: 'Тэтыя жахі давядуць да вар'яцтва. Трэба ўсё ж ісці да дактароў. Толькі ці дапамогуць яны? Вось каб плюнуць на ўсё ды паехаць туды, дзе цябе ніхто не ведае, забыцца на турботы, выкінуць з галавы гэтых князёў, кузаўковых ды буслоў... Аніякага жыцця не стала, родную дачку начнымі крыкамі перапужала так, што нрыйшлося адвезці ў вёску да бацькоў. Але ж чаму не звоніць будзільнік?"
Успамін пра работу ветрам здзьмуў Ядзю з ложка. Яна мітусліва адчыніла шафу і на хвіліну разгубілася, не ведаючы, як сёння апрануцца. Жанчына выцягнула некалькі сукенак, выбіраючы, учэпістым позіркам агледзела іх, кінула на ложак і ў гэтую хвіліну раптам узгадала, што сёння нядзеля, выхадны. Нервовай паспешлівасці і ранішняй напругі як і не было, жанчына млява, лянотна пацягнулася, амаль шчасліва ўсміхнулася і павесіла сукенкі на месца. Ад адной толькі думкі, што не трэба нікуды ісці і цэлы дзень можна займацца хатнімі справамі, настрой адразу палепшыўся. Нават кашмарны сон здаўся не такім жудасным, ён сцішыўся дзесьці глыбока ўсярэдзіне, каля самага сэрца, і непрыемным, шчымлівым халадком нагадваў аб сабе, чакаў свайго часу.
Ядзя накінула на плечы ружовы халат, падышла да трумо, паспешліва агледзела сябе ў люстэрку. Яна з непрыхаваным задавальненнем і нават радасцю адзначыла, што і без макіяжу выглядае значна маладзей сваіх трыццаці шасці гадоў. Вытанчана-прыгожы, без адзінай зморшчынкі твар з невялікім, крыху кірпатым носам рабіў яе вабнай і непасрэднай. Чорныя, як крыло грака, валасы, нечакана вялікія, блакітныя з зеленаватым адценнем вочы і асабліва падзіцячы капрызныя, пульхныя вусны надавалі ёй крыху наіўны, безабаронна-разгублены выгляд. Праўда, на шыі ўжо з'явіліся здрадніцкія зморшчыны, не дапамагаюць ні масаж, ні крэмы, але ж выйсце знайшла, пачала насіць сукенкі з высакаватым каўняром ці чапляць на шыю дарагія каралі. Ядзя ўсміхнулася, правяла далонню па шыі, твары, высокіх грудзях, паставіла рукі ў бокі і какетліва крутнулася ўправа,
улева. Задаволеная аглядам, уключыла японскі магнітафон, што месціўся тут жа. сярод усялякіх памераў касметычак, і ў добрым, прыўзнятым настроі пайшла на кухню гатаваць сняданак.
Калі на пліце закіпеў чайнік, а на стале сквірчэла яечня, у дзверы пазванілі. Ядзя страпянулася, выключыла пліту і з нядобрым прадчуваннем, на дыбачках, асцярожна перастаўляючы ногі, накіравалася ў цёмны калідор і, не запальваючы святла, прытулілася да вочка, якое свяцілася ў дзвярах жаўтаватай кропкай. На лесвічнай пляцоўцы стаяў Калеснік.
"Вось і сон у руку", — непрыязна падумала жанчына і сцішана, ледзь дыхаючы, крутнулася назад, на кухню. У яе не было аніякага жадання сустракацца з гэтым чалавекам, але Калеснік настойліва загрукаў у дзверы.
— Ядзя, адчыні! — пачуўся раздражнёны голас. — Я ведаю. ты дома!
Таіцца і хавацца надалей не мела сэнсу.
— Хто там? — санліва азвалася яна, шчоўкнула выключальнікам і наблізілася да дзвярэй.
— Адчыні, гэта я.
Ядзя адамкнула замок, скінула з дзвярэй ланцужок і саступіла месца на ўваходзе:
— А я так успалася, што ледзь пачула.
— Не гані туфту! — Калеснік рэзка адштурхнуў жанчыну. крутнуўся ў спальню, на кухню, зазірнуў у ванную.
Ядзя не пайшла за ім, ведала, каго можа шукаць былы каханак.
— Ты адна? — нарэшце вынырнуў у калідор Калеснік і з недаверам паглядзеў на гаспадыню.
— Я не павінна адчытвацца! — гнеўна зірнула Ядзя на няпрошанага госця і з абыякавым і пагардлівым выглядам прайшла на кухню.
— Не можа такая пекная кабета спаць адна,— рагатнуў у спіну Калеснік і, не распранаючыся, пасунуўся ўслед. — От, і сняданак гатовы, а кажаш, што спала, — ён па-блазенску зірнуў на Ядзю і, не чакаючы запрашэння, па-гаспадарску ўсеўся за стол. — Частуй госця. сёння свята, хачу выпіць.
— Кажы. што трэба! — склала на грудзях рукі Ядзя і з выклікам зірнула Калесніку ў вочы. — Ты ж не яечню есці прыйшоў?
— Частуй каньяком, — робячы выгляд, што не заўважае Ядзінай злосці, скаліўся Калеснік. — Ці ты чакала каго іншага?
— Так, не цябе...
Ядзя не паспела дагаварыць, Калеснік рыўком ухапіў яе за валасы і балюча тузануў уніз. Жанчына не ўтрымалася на нагах, бразнулася на калені.
—Не зарывайся, ведай сваё месца, — у твар прасіпеў Калеснік і правёў вострым відэльцам па адной шчацэ, потым па другой. — Можа, крышку папсаваць твой глянец? Не мне — дык нікому...
Ядзя заплюшчыла вочы, страх працяў цела, бо ведала, што ад гэтага чалавека можна чакаць усяго, ён слоў на вецер не кідае. Яна заплюшчыла вочы і, стрымліваючыся, ціха заплакала.
— Не скуголь! — злосна рыкнуў Калеснік і адштурхнуў Ядзю ад сябе. — Гарэлку давай!
Ядзя таропка падхапілася на ногі, дастала з шафкі пачатую бутэльку каньяку, паслужліва, са згаслымі вачыма, наліла ў шклянку, падала Калесніку і нясмела прагаварыла:
— Ты ж, мабыць, за рулём.
— Не бяда, —■ рагатнуў Калеснік і, каўтануўшы каньяк, працягнуў пустую шклянку гаспадыні. — Нох айн маль!
Ядзя зноў наліла і паставіла бутэльку на стол.
— Ты снедай, а я прыбяруся.
— Дзвярэй не зачыняй, — закусваючы, загадаў Калеснік, — я па справе, трэба пагаварыць.
Ён увайшоў у спальню амаль услед за Ядзяй і адразу абняў за плечы, прытуліўся, балюча сціснуў грудзі.
— Не трэба, я не магу вось так... — усхліпнула жанчына, нясцерпны смутак агарнуў душу.
— Затое я магу, — пажадліва зашаптаў Калеснік і бесцырымонна піхнуў Ядзю на ложак...
Пасля яны доўга моўчкі ляжалі. Ядзя была прыніжана, адчувала' неўтаймавальную злосць на Калесніка, і ўсё ж у гэтую хвіліну яе турбавала прычына ягонага візіту.
— Гэта ўсё ці чаго яшчэ захоча ваша міласць? — здзекліва спытала яна.
Калеснік прыўзняўся і ўважліва зірнуў ёй у вочы. Ядзя ніколі не магла вытрымаць погляду гэтых чор-
ных, пранізлівых вачэй. Яна патупілася, адкінула коўдру, хацела ўстаць, але Калеснік паклаў руку на плячо.
— Сёння ў мяне сустрэча з вельмі патрэбным чалавекам, хачу, каб ты была са мной.
— Сёння не магу, еду да бацькоў, дачка там...
— А я кажу, што ты мне патрэбна! — зласліва прасіпеў Калеснік і балюча сціснуў яе плячо.
— Серж, мне баліць, — умольна ўздыхнула Ядзя.
— Вось бачыш, — Калеснік нахіліўся, пацалаваў у шчаку і памякчэлым голасам сумна дадаў: — Ты нагадала імя, якім калісьці мяне ахрысціла, значыць, памятаеш і ўсё наша! — Ён рэзка падхапіўся, апрануўся і зашпацыраваў па пакоі. — Мне патрэбна не толькі прыгожая жанчына, але і надзейная памочніца.
Ядзя вельмі добра ведала гэтага чалавека і разумела, што калі ён нешта задумаў, ніякія адгаворкі не дапамогуць. Толькі яна не дзяўчынка, за "дзякуй" нічога рабіць не будзе, няхай раскашэльваецца... Ядзя выцягнула цыгарку. прыпаліла.
— Што маўчыш? — спыніўся Калеснік. — I кінь курыць, трываць не магу цыгарэтнага дыму.
— Затое я магу, — здзекліва ўсміхнулася Ядзя. Цяпер быў той момант, калі яна магла хоць нечым адпомсціць. — Я думаю не толькі пра работу, але і колькі яна будзе табе каштаваць.
Ядзя чакала, што Калеснік абурыцца, пачуўшы пра грошы, але выйшла наадварот, ён задаволена пацёр рукі, вочы засвяціліся хцівымі агеньчыкамі.
— За што я цябе люблю, дык за практычнасць, — шчыра засмяяўся Калеснік. — Работа так сабе, дробязь, аднаго казла трэба прыручыць, а плата... — Ён імгненна замаўчаў і ўжо сур'ёзна, быццам да нечага прыцэньваючыся, дадаў: — Калі пашэнціць, будзем мець столькі. колькі і не снілася...
— Значыць. ты — многа, я — мала. А што азначае — "прыручыць"?
—• Прыручыць — значыць пераспаць, — жорстка адказаў Калеснік.
Гэтага Ядзя не чакала. Яна збялелымі вуснамі ледзь прашаптала:
— Калі сам карыстаешся, то не думай, што можаш рабіць з мяне падсцілку!
— Успомні студэнцкія гады, — не зважаючы на палюбоўніцу, гаварыў далей Калеснік. — Чым займалася, як зарабляла на жыццё?
— Гэта ты на мне зарабляў, — бездапаможна апусцілася на пасцель Ядзя, цыгарэта выслізнула з пальцаў на падлогу, дзе быў дыван. — Ты ўва ўсім вінаваты...
— Правільна! Я вінаваты! — злосна, трацячы над сабой кантроль, ускрыкнуў Калеснік. — Аказваецца, гэта я спёр грошы ў спячага, гэта мне хацелася купацца ў золаце, малочных рэках...
— Хопіць! — Ядзя абхапіла галаву рукамі. — Хопіць!
— Не... Ты ўсё ж паслухай, бо сядзець давялося мне, а цяпер сітуацыя змянілася. Прыгадай міліцыянера, прыдурка-шафёра... Так што без істэрык, дарагуша, мне патрэбна надзейная жанчына, у іншым выпадку "казлу" хапіла б і прастытуткі. Будзеш у долі, больш нічога сказаць і абяцаць не магу. — Калеснік расцёр падэшвай недакурак. — Спаліш калі-небудзь кватэру...
Ядзя не адказала, яна моўчкі ўзнялася, пайшла на кухню, наліла ў шклянку каньяку, выпіла. Праз хвіліну следам прысунуўся Калеснік і, не гледзячы на палюбоўніцу, кінуў на стол канверт:
— Тут адрас, ключ ад кватэры і аванс. Мае людзі адвязуць і прывязуць.
— Даляры? — раптам праявіла цікаўнасць Ядзя. Каньяк хутка і мякка закружыў галаву, і прапанова Калесніка ўжо не здавалася брыдкай і абсурднай,
— Яны.
Калі за Калеснікам зачыніліся дзверы, Ядзя пералічыла грошы, пайшла ў залу, адчыніла секцыю, дастала бялізну і намацала патаемны замок у схованцы. Адамкнула, выцягнула важкую скарбонку, беражліва паклала грошы, потым склала ўсё, як было, і вярнулася ў спальню. Трэба было папярэдзіць бацькоў, што не прыедзе, як абяцала. Слухаўку тэлефона ўзяла маці, потым пагаварыла з дачкой.
Пасля тэлефоннай размовы настрой яшчэ больш сапсаваўся. Прыгадала Шаўцова, былога мужа. "Мабыць, Калеснік стрымаў слова, — разважала Ядзя,
— пэўна, пагаварыў з ім, бо Шаўцоў даўнавата не тэлефануе, не вінаваціць, не пагражае. Апошнім часам жыцця не даваў, п'яны прыліпала. Вунь Калеснік таксама не з курорта вярнуўся, а і цяпср варочае такімі грашыма, што ёй і сапраўды не сніліся, а гэты... Адным словам, слізняк, ні ўкрасці не змог, ні аўтарытэту ў турме набыць. Шкада дачку, яна любіць бацьку. Вось і цяпер адразу ж спыталася пра яго".
У Ядзінай душы не было спакою. Калеснік растрывожыў, думкі міжвольна вярталі ў часы, якія не хацелася нават успамінаць. У вушах усё яшчэ гучалі словы: "...Чым ты займалася, як зарабляла грошы?.."
Першае знаёмства з Калеснікам адбылося на Новы год. Ядзя вучылася на другім курсе народнагаспадарчага інстытута, і Віталік Шаўцоў, яе кавалер, студэнт чацвёртага курса гэтага ж інстытута, запрасіў у кампанію школьных сяброў. Святкавалі ў рэстаране, было ўтульна і весела. Шаўцоў знаёміў Ядзю з сябрамі, і калі чарга дайшла да высокага смуглявага хлопца з невялічкімі чорнымі вусікамі, цёмнымі, крыху нахабнымі вачыма, дзяўчына ў першы момант разгубілася, раптам адчула гарачую хвалю любасці да чалавека, якога бачыла ўпершыню. Нязведанае дагэтуль пачуцце млявай радасцю запаланіла душу і думкі. Шукаючы паратунку ад пранізлівых чорных вачэй, расчырванелая Ядзя патупіла позірк, мацней прытулілася да Шаўцова.
— Сяргей Калеснік, — адрэкамендаваўся прыгажун і мякка паціснуў Ядзіну гарачую руку.
— Ядзя, — не сваім голасам адказала дзяўчына і яшчэ больш запунсавелася.
— А ты, Віталік, хітрун, — не зводзячы вачэй з дзяўчыны, усміхнуўся Калеснік. — Схаваў такую прыгажуню, мог бы і раней пазнаёміць...
— Не было выпадку, — чамусьці вінавацячыся, адказаў Шаўцоў, — ты ж толькі вярнуўся з войска.
Ядзя зірнула на Шаўцова і не пазнала хлопца. Ён стаяў збялелы, надзьмуты, вялікія адтапыраныя вушы палалі чырванню. Шаўцоў спадылба разгублена глядзеў на Калесніка, вусны крывіліся штучнай усмешкай, здавалася, ён вось-вось заплача. Чырвоныя
вушы і гэтая плаксівая ўсмешка быццам токам працялі дзяўчыну, яна рашуча вышмаргнула руку з цёплай, мяккай Калеснікавай далоні і ўсцешна, памацярынску пагладзіла Шаўцова па плячы:
— Серж жартуе, сябрам у такой справе дарогу не пераходзяць. —■ I, спахапіўшыся, зірнула на Калесніка: — Прабачце, што назвала вас Сержам, неяк само зляцела з языка.
— 3 гэтай хвіліны імя Серж мне больш падабаецца, — уздыхнуў Калеснік, і Ядзя раптам зразумела, што яны будуць разам.
Вечар амаль удаўся. Ядзя яшчэ ніколі не адчувала сябе так добра. і ўцешна. Ад выпітага шампанскага злёгку кружылася галава, сябры Шаўцова здаваліся добрымі і ўслужлівымі, асабліва прыкметны ў кампаніі быў Калеснік. Ёй імпанавала шчырая весялосць, жарты, прастата ў адносінах. А як ён танцаваў! У вальсе кружыў лёгка і грацыёзна, танга вёў з нейкім асаблівым, уласцівым толькі яму шыкам. Ядзі было прыемна, упершыню ў жыцці хацелася, каб музыка доўжылася вечна, яна ў гэтыя хвіліны забывалася пра ўсё на свеце, нават пра Шаўцова, які, відавочна, яе раўнаваў і ўсё часцей і часцей браў чарку. Калеснік ні на крок не адыходзіў, не пакідаў ні на хвіліну, быццам ён, а не Шаўцоў быў яе кавалерам.
Развязка адбылася напрыканцы вечара. П'яны Шаўцоў падышоў да Ядзі і валадарна загадаў:
— Не танцуй з ім!
— Пойдзем з табой, — перапоўненая пачуццямі, прыпала да хлопцавай грудзіны Ядзя.
— Я не ўмею, — хістаючыся, ускрыкнуў Шаўцоў і, зласнавата, абыякавы да таго, што на іх пачалі звяртаць увагу, ужо цішэй дадаў: — Ён правы, не трэба было вас знаёміць.
— Мы ж толькі танчылі, — няўпэўнена прашаптала Ядзя, — паміж намі...
Яна не дагаварыла, Калеснік быццам вырас за яе спінай і жартаўліва спытаў:
— Атэла раўнуе? I хто ж той шчасліўчык?
Шаўцоў злосна, з выклікам зірнуў на Калесніка, пагардліва адвярнуўся і, глыбока засунуўшы рукі ў кішэні, хістаючыся, пашкандыбаў да выхаду.
Ядзя памкнулася за ім, але Серж прытрымаў. Ён
далікатна ўзяў яе руку вышэй локця і, гледзячы ў вочы, спытаў:
— Ты ўпэўнена, што ён патрэбен табе?
Ядзя спынілася, а праз некалькі хвілін п'яны Шаўцоў вярнуўся і, убачыўшы іх побач, нядобра зыркнуў і кпліва ўскрыкнуў:
— Дай, нявеста, мой нумарок, паеду дадому.
Ядзя зніякавела, залілася чырванню. Яна, здавалася, цэлую вечнасць корпалася ў сумачцы, шукаючы злашчасны нумарок. Ёй таксама хацелася пайсці з рэстарана, але чамусьці пабойвалася п'янага, раўнівага Шаўцова.
Школьны сябра хапіў лішку, і мой абавязак — завезці яго дадому, — прыйшоў надапамогу Калеснік і з выклікам падтрымаў ІДаўцова, які ледзь трымаўся на нагах і ў любы мо.мант мог паваліцца.
— Не чапай! — раптам пачаў вырывацца Шаўцоў, але Калеснік толькі ўсміхнуўся, ён моцна трымаў школьнага сябра.
— Я з вамі, — прыняла рашэнне Ядзя і з палёгкай уздыхнула.
Калеснік прывёў Шаўцова ў фае, усадзіў у крэсла і толькі на хвіліну пакінуў, каб дапамагчы Ядзі апрануцца, як пачулася бразгатанне бітага шкла, п'яныя крыкі, валтузня: Шаўцоў кінуў важкую попельніцу, што стаяла на століку, у вялізнае люстэрка і, мацюкаючыся, стаў пагражаць некаму нябачнаму кулаком.
Адразу прыбеглі швейцар і адміністратар. Яны схапілі Шаўцова, як небяспечнага злачынца, але перасцярога была лішняй, ён штосьці п'янае, абразлівае прамармытаў і захроп, адкінуўшы галаву на высокую спінку крэсла. Адміністратар. высокая бялявая жанчына са стомленым, прыгожым тварам, хацела выклікаць міліцыю. але Калеснік не дазволіў, ён заплаціў грошы і за люстэрка, і, як сказаў, за маральныя выдаткі. Калі выходзілі, адакладней, калі Калеснік амаль выносіў п'янага Шаўцова, Ядзя бачыла, як ён усунуў у кішэнь швейцару грошы і, пазмоўніцку падміргнуўшы, прагаварыў:
— I абы ціха...
Швейцар расплыўся ў ліслівай усмешцы:
— Канечне, ціха. Заходзьце, мы вам заўсёды рады...
Ядзя на ўсё жыццё запомніла гэтага яшчэ не старога, грубаватага чалавека. Праз некалькі месяцаў, калі яна наведвала рэстаран ужо "па справе", швейцар неяк ухапіў за руку на ўваходзе і, дыхнуўшы перагарам, сцішана прасіпеў, выскаліўшы жоўтыя зубы:
— Вось што, дзеўка, ты, бачу, тут капейку зарабляеш, а дзяліцца не хочаш... У мяне гонару і пыхі меней, магу і шапнуць, каму трэба...
Ядзя пагардліва зірнула на маленькі, выцягнуты тварык, падобны да пацуковай морды, і з сілай вырвала руку з ліпкай далоні. Яна зразумела, што дзяжурнай траячкі швейцару мала, і працягнула яшчэ некалькі.
— Грошы, канечне, вазьму, — з бояззю, што нехта ўбачыць, азірнуўся швейцар, — але я не пра тое...
— А пра што? — здзіўлена адхіснулася ад яго Ядзя.
— Прыглянулася ты мне, будзеш разлічвацца тым, чым з кліентамі.
Ядзя не ўтрымалася і з усёй сілы заляпіла нахабніку аплявуху, але швейцар толькі рассмяяўся:
— Натурай, дзеўка, разлічышся, натурай!
Прыйшлося пра ўсё расказаць Калесніку, і, калі праз некалькі дзён Ядзя прыйшла з Сержам у рэстаран, швейцара было не пазнаць, куды падзеліся блазнота і пажадлівыя крыўлянні. Ён, услужліва прагнуўшыся, адчыніў дзверы, твар свяціўся такой трывожнай радасцю, быццам ён выйграў у латарэю не меней як машыну, але яе могуць аддаць ка.мусьці іншаму.
— Сяргей Мікалаевіч, нашае вам шанаванне, — прашапялявіў швейцар, і бяззубы рот скрывіла нешта падобнае на ўсмешку. — Рады вас бачыць з нявестай.
— А без зубоў табе нават лепей, — сур'ёзна зазначыў Калеснік, паблажліва ляпнуў швейцара па плячы і шматзначна паглядзеў на Ядзю.
Усё гэта было потым, праз некалькі месяцаў, а ў тую навагоднюю ноч, у іх першую сустрэчу Ядзя не знайшла ў сабе цвёрдасці і, калі Калеснік пасля таго, як адвезлі Шаўцова дахаты, прапанаваў зазірнуць да яго "на кубачак кавы", пагадзілася.
У Ядзі пачалося новае, нязведанае жыццё. Некалькі тыдняў праляцелі, як адзін дзень. Яна на-
4. Зак. 3057
49
ват, здаўшы сесію, не паехала на канікулы да бацькоў, засталася ў Мінску. Гэтымі днямі яна адчувала сябе на сёмым небе, цяпер і гадзіны не магла пражыць без свайго Сержа. Калеснік, вярнуўшыся з войска, узнавіў вучобу на юрыдычным факультэце універсітэта, і адразу ў Ядзі з'явіліся новыя сябры і знаёмыя. Яны часцяком, а дакладней, амаль кожны вечар, бавілі час у рэстаранах, у нейкіх напаўлегальных начных клубах. Іншым разам Ядзя здзіўлялася: адкуль у студэнта грошы, каб так шыкаваць? Неяк нават наважылася запытацца ў Сержа, але штосьці стрымала, у душы з'явілася незразумелая боязь пакрыўдзіць каханка. Ядзя паспрабавала выкінуць з галавы розныя сумненні, і праз пэўны час гэта ўдалося, яна поўнасцю даверылася Калесніку. Грошы і сапраўды перасталі яе турбаваць, усё ўспрымалася як належнае.
Калеснік, відавочна, быў закаханы, але, у адрозненне ад Ядзі, розуму не траціў, паводзіў сябе разважліва і памяркоўна. Увесь хатні клопат ляжаў на ягоных плячах, да каханкі ставіўся ласкава, стараўся ўва ўсім дагадзіць, улагодзіць, але ў многім быў цвёрды, нават жорсткі, праяўляў характар. Ядзя да сустрэчы з ім часцяком прагульвала заняткі ў інстытуце, асабліва першую пару, а Калеснік не дазваляў, нават калі вярталіся дадому апоўначы, да вучобы ставіўся не па-студэнцку сур'ёзна. Гэта спярша трывожыла, Ядзя нават шукала нейкія тлумачэнні, але адразу супакойвалася, пачуўшы: "Маці маіх дзяцей будзе і прыгожая, і разумная..."
Потым Калеснік настаяў. каб Ядзя з інтэрната пераехала да яго, у трохпакаёвую бацькоўскую кватэру. Сержавы бацькі працавалі за мяжой, іх камандзіроўка заканчвалася праз тры гады, а іншай радні ў Калесніка не было. Ядзя хутка ачомалася, ужылася ў новую для сябе ролю — незамужняй жонкі, і, як ні дзіўна, гэта ёй спадабалася. Яна хацела быць вольнай ад людскіх забабонаў і абгавораў, ёй прыносіла неймавернае задавальненне самой, без аглядкі на кагосьці, прымаць рашэнні і быць незалежнай. Ядзя даўно ўпотайкі марыла аб бесклапотным жыцці, якое стварыў для яе Калеснік.
На пачатку вясны Ядзя адчула сябе ніякавата. Усё пачалося са студэнцкай сталоўкі, дзе падчас абеду
ўпершыню закружылася галава і яе званітавала. Спярша падумала, што гэта ад непрапечаных катлет, але на другі дзень такое паўтарылася, цяпер у таксі, калі ехалі з Калеснікам да ягонага сябра на дзень нараджэння. На вечарыне Калеснік з адчаем і трывогай назіраў за каханкай, якая з'ядала ў неймавернай колькасці селядцы разам з салёнымі гуркамі і запівала ўсё салодкім морсам. А потым яе зноў званітавала...
Дыягназ доктара ашаламіў. Ядзі ніколі і ў галаву не прыходзіла, што ад таго, чым яны займаюцца з Калеснікам, могуць быць дзеці... Адразу прыгадала гаротную маці, якая нарадзіла акрамя яе яшчэ двух сыноў і дачку, і сэрца зайшлося жалем да сябе. "Няўжо і мне наканаваны гэткі ж лёс? — трывожна і роспачна тахкала ў грудзях. — Няўжо загублю маладосць у пялёнках ды штохвіліннай калатнечы?.. Калі ж жыць для сябе? Я маладая, я не хачу дзяцей!.."
Ядзя сама прыняла рашэнне і праз тыдзень вярнулася з бальніцы схуднелая, з бледным тварам, з сінімі кругамі пад вачыма. Яна хутка папраўлялася, але ўвесь час здавалася, што нечага не хапае, у душы не было ранейшага спакою і бесклапотнасці, нешта з ёй сталася за праведзены ў бальніцы тыдзень, яна сама сабе здавалася пасталелай, нават пастарэлай. Калеснік быў як ніколі ўважлівы і ласкавы, толькі Ядзя адразу заўважыла, адчула сэрцам, што нешта ў ім перамянілася.
Праз тыдзень здагадка пацвердзілася. Была нядзеля, ласкавае майскае сонейка пяшчотна дакранулася цяплом да Ядзінага твару, напоўніла спальню святлом, а Ядзю — прадчуваннем нечага добрага. Упершыню пасля бальніцы ёй было хораша і бестурботна, знікла злосць на Калесніка, якога яна вінаваціла ўва ўсім, вярталася страчанае, як здавалася, назаўсёды каханне. Яна прачнулася раней і доўга ўглядалася ў спячага Сержа. Каханак нечаму ўсміхаўся ў сне, і гэтая дзіцячая ўсмешка кранула, міжвольны парыў любасці перапоўніў душу. Ядзя адкінула з ілба хлопца пасму валасоў і ласкава дакранулася вуснамі да няголенай шчакі. Серж расплюшчыў вочы, летуценна паглядзеў на яе, прыцягнуў да сябе і моцна пацалаваў. Трапяткая дрыготка працяла жанчыну, сэрца затахкала, Ядзя падалася
насустрач, прыціснулася да Сержа, і з вачэй паліліся слёзы радасці. Ён цалаваў яе і шаптаў прыемнае і ласкавае. У нейкі мо.мант завіруха пачуццяў падхапіла Ядзю і панесла ў казачны свет кахання. Ёй здавалася, што можна нават памерці ад перапаўняючага душу пачуцця, і зусі.м не было страшна. Нейкі час слоў каханага не ўспрымала, нават не разумела, але раптам, быццам здалёк, дайшоў сэнс Калеснікавага шэпту: "...Сёння пераначуй у інтэрнаце". Ёй здалося, што на яе перакулілі вядро з кіпенем.
— Што ты сказаў? — вырвалася з абдымкаў Ядзя.
Калеснік, відавочна, даўно быў падрыхтаваны да размовы. Ён як мага спакайней перакуліўся на спіну, нацягнуў на сябе прасціну і ўпершыню ўладарна прагаварыў, быццам загадаў:
— Я сказаў, што ў мяне сёння дзелавая сустрэча, ты павінна пераначаваць у інтэрнаце.
Ядзю быццам ветрам з.мяло з ложка, яна куляй выскачыла са спальні і зачынілася ў ваннай. На душы было прыкра і тлумна, стала брыдка за самую сябе. Даўкі салёны камяк падкаціў у самае горла, але Ядзя стрымалася, не заплакала. Яна чакала, што Калеснік вось-вось пастукае ўдзверы, пачне вінаваціцца, а ёй не хацелася, каб ён бачыў яе слёзы. Але прайшло даволі часу, а Серж да дзвярэй не падышоў, быццам і не было яго ў кватэры.
— Раз так, — гнеўна прашаптала Ядзя, — то я пайду назаўсёды... Думае, на ім свет сышоўся. Пляваць я хацела, знайду лепшага, вунь Шаўцоў праходу не дае. Гэты на руках будзе насіць... — Яна пачала рашуча скідаць у цэлафанавы пакет свае прычындалы. — Ніколі сюды не вярнуся, будзе маліць, на каленях поўзаць... Такія, як я, на дарозе не валяюцца...
Калеснік нават не ўстаў з ложка, не выйшаў правесці. Ён чытаў нейкую кніжку ці рабіў выгляд, што чытае, і здавалася, каханка яго зусім не цікавіла.
Гэта больш за ўсё кранула Ядзіна самалюбства, з'явілася непераадольнае жаданне абразіць, прынізіць Калесніка, але яна не магла вымавіць ніводнага слова, і толькі пасля таго, як моцна бразнула дзвярыма, ужо ў пад'ездзе, з вачэй двума струменьчыкамі пацяклі гарачыя слёзы.
Некалькі дзён Ядзя трымалася, як заўсёды, весе-
ла шчабятала з сяброўкамі, пускала вострыя слоўцы на хлопцаў. Асабліва даставалася Шаўцову, які зноў пачаў хадзіць за ёй па пятах. Нейкі час яна з гонарам узгадвала, як не заплакала пры Калесніку, як бразнула дзвярыма, быццам спаліла ўсё тое, што звязвала з ім. Гэтыя дні помста кіравала Ядзяй, яна нават прымала заляцанні Шаўцова, некалькі разоў схадзіла з ім у кіно. на выставу жывапісу. Але цяпер яна не магла не параўноўваць, што б Шаўцоў ні рабіў. што б ні гаварыў, перад вачыма міжволі ўзнікаў Калеснік. Шаўцоў хацеў быць мужчынамапекуном у Ядзіным жыцці. а яна ўспрымала яго як нязграбнае, разгубленае дзіця. Раней, да Калесніка, ён і сапраўды здаваўся ёй вабным і адукаваным, шчырым і надзейным, але цяпер усё перамянілася. Сарамлівая ўсмешка Шаўцова злавала, сутуласць рабіла яго гарбатым, а што зусім выбівала з каляіны, дык гэта паходка. Ён хадзіў, шморгаючы абцасамі па асфальце, а гэтага Ядзя зусім трываць не магла. Яна разумела, што справа не ў Шаўцове, а ў ёй самой: яна кахала Калесніка, але і адштурхнуць Віталіка не магла, трымала каля сябе — так было лягчэй і спакайней.
Неяк угаварыла Шаўцова схадзіць у рэстаран, у той самы, дзе святкавалі Новы год. У глыбіні душы Ядзя спадзявалася на "выпадковую" сустрэчу з Калеснікам, няхай бы паглядзеў, прыраўнаваў. Але сустрэчы не адбылося, а вось Шаўцоў каторы раз трапіў у непрыемнае становішча. 1 заказ быў недарагі, але ў яго не хапіла грошай, каб разлічыцца. Ядзя пагардліва зірнула на свайго прыніжанага кавалера, выцягнула з сумачкі некалькі паперак, падала афіцыянтцы і шпарка, не азіраючыся, пайшла на выхад.
Шаўцоў прапаў на тры дні, і Ядзя нават занепакоілася: "Ці не здарылася што кепскае?" Ён аб'явіўся ў суботу надвячоркам, стомлены, схуднелы, але з усмешкай да самых вушэй, вочы прамяніліся гонарам. Ён нясмела пастукаў у дзверы і, убачыўшы Ядзю, адным духам выпаліў:
— Я запрашаю цябе ў рэстаран...
Ядзя была не ў гуморы, і Шаўцоў трапіў ёй пад гарачую руку:
— А ты ведаеш, колькі каштуе мой любімы каньяк?
— Я разлічваў на шампанскае, — наіўна прашапталі вусны Шаўцова, — можа, абыдземся...
Ён не паспеў дагаварыць. Ядзя дзікай коткай кінулася да хлопца, яе трэсла ад злосці:
— А я не жадаю абыходзіцца. ні ў чым не хачу сабе адмаўляць! Ты можаш гэта зразумець?!
Шаўцоў разгубіўся. Ён цяжка ўздыхнуў, панура крутнуўся і, быццам пабіты сабака, пайшоў прэч.
— Раней ты такой не была. — гэтыя словы даляцелі да Ядзіных вушэй ужо з гаманлівага інтэрнацкага калідора.
— Усе мы калісьці кімсьці былі, — адчайна ўскрыкнула Ядзя і, абхапіўшы галаву рукамі, зайшлася ў роспачным плачы. Так жыць яна не магла. Душны інтэрнацкі пакой выклікаў гідлівасць і пагарду, ужо смешнымі, нават ідыёцкімі здаліся паводзіны ў звадзе з Калеснікам.
"У Сержа і сапраўды магла быць важная сустрэча, — апраўдваючы каханка, думала Ядзя. Неаднойчы чутыя тэлефонныя размовы тычыліся грашовых спраў і цяпер зусім па-іншаму тлумачылі паводзіны Калесніка. — Ён не бегаў, як Шаўцоў, па таварных станцыях, не разгружаў вагоны, але ж за нешта трэба было шыкаваць. Значыць, і сапраўды, Серж зарабляў грошы і, канечне, у кватэры сустракаўся з дзелавымі людзьмі. Ён аберагаў мяне ад лішняга клопату, а я, дурніца, звычайную сітуацыю ператварыла ў жудасны сон... Усё, хопіць, к чорту гонар, к чорту Шаўцова, я хачу быць з Сержам і толькі з ім!"
Праз гадзіну Ядзя паспешліва ўвайшла ў пад'езд. Яна хвалявалася, нават памылкова заехала ў ліфце паверхам вышэй кватэры Калесніка. Прыдзірліва агледзеўшы сябе ў маленькім люстэрку, Ядзя падмалявала вусны, прыпудрыла шчокі, нос і, крыху супакоіўшыся, пачала спускацца па лесвіцы ўніз і раптам каля Калеснікавых дзвярэй убачыла высокую русявую дзяўчыну гадоў дваццаці пяці, апранутую ў строгі, зеленаватага колеру касцюм. Дзяўчына, відавочна, спяшалася. Раз-пораз паглядаючы на гадзіннік. яна бесперапынку званіла ў дзверы. Ядзя адчула сябе нядобра. на адразу ацяжэлых ватных нагах паднялася вышэй. каб яе не было бачна, і стомлена села на прыступку. Ад думкі, што там, ля дзвярэй, новая Сержава каханка, зрабілася млосна, га-
рачая хваля рэўнасці ўскалыхнула пачуцці, болем апякла душу.
Нарэшце дзверы рыпнулі, і да слыху даляцеў да болю знаёмы голас.
— Іра? — здзівіўся Калеснік. — Што здарылася?
— Прабачце, Сяргей Мікалаевіч, але я па разлік, — адным духам умольна выпаліла дзяўчына.
"Яна назвала яго Сяргеем Мікалаевічам, — адразу адзначыла Ядзя, — значыць, яны не каханкі... Якое шчасце! Ён мой!.."
— Мо зойдзеш у кватэру? — з трывогай у голасе прапанаваў Калеснік.
— Мяне чакае таксі, — ужо болып спакойна прагаварыла дзяўчына, — і я выходжу замуж.
— Ты парушаеш угавор, — сярдзіта прабурчаў Калеснік. — Хто цябе заменіць?
— Сяргей Мікалаевіч, мой будучы муж — вайсковец, і мы ўсё вырашылі: сёння вечарам ляцім у Маскву, а заўтра — у Петрапаўлаўск-Камчацкі. Я спадзяюся на вашу сумленнасць: жаніх не павінен нічога ведаць.
— Я не вораг ні табе, ні сабе, — усміхнуўся Калеснік. — Мы добра папрацавалі, толькі на ўсю долю не разлічвай.
— Нам так патрэбны грошы, — умольна ўздыхнула дзяўчына.
— Пошук замены будзе каштаваць дваццаць працэнтаў, — рэзка перапыніў яе Калеснік. — Зараз прынясу, што вінен.
Калі Ірына пайшла, Ядзя яшчэ з паўгадзіны тулілася ля сцяны на лесвічнай пляцоўцы, разважала, спрабуючы зразумець, пра якую работу яны гаварылі, але так і не змагла ўцяміць, асэнсаваць пачутае. Больш марудзіць не магла. наважылася і з заміраннем сэрца націснула на кнопачку званка. Дзверы адчыніліся нечакана хутка. Убачыўшы Ядзю, Калеснік у першы момант разгубіўся. Было відавочна, што ён кагосьці чакаў, толькі не яе. Канфуз доўжыўся нейкую хвіліну, у наступны момант ён шчыра ўсміхнуўся, твар засвяціўся радасцю, Калеснік саступіў месца на ўваходзе, запрашаючы Ядзю ў кватэру. У дзяўчыны трывожна тахкала сэрца, хацелася кінуцца ў абдымкі да каханага, але яна стрымала гэты парыў, не наважылася, нешта пераш-
каджала першай пайсці на прымірэнне.
— Вось ключы прынесла, — няўпэўнена працягнула яна ключы ад кватэры.
Іх вочы сустрэліся. Калеснік, не зважаючы на працягнутую руку, на расчыненыя дзверы, таропка хістануўся да Ядзі, аберуч абхапіў і моцна прыціснуў да сябе.
— Я думаў. ты ніколі не вернешся, — цалуючы Ядзю ў вусны, вочы, выдыхнуў ён, — я больш нікуды цябе не адпушчу.
Напачатку яна вяла сябе стрымана, што ні кажы, а яна жанчына і вымушана выканаць ролю беспадстаўна пакрыўджанай. Але ж як утрымаешся, калі думкі, душа, цела даўно чакалі гэтага моманту. і дзяўчына прагна адказала на Калеснікавы пацалункі.
Цэлы дзень яны прабылі ўдваіх. Серж, як ні дзіўна, нават не адказваў на тэлефонныя званкі. Хтосьці званіў у дзверы, нават грукаў, але Калеснік толькі мацней абдымаў каханку і шаптаў: "Сёння наш дзень, і мы нікога больш не хочам бачыць і чуць..." і ўсё ж Ядзя адчувала, што Сержа нешта турбуе, яна заўважала на сабе ягоныя прыдзірлівыя позіркі.
— Я хачу з табой пагаварыць, — наважыўся Калеснік пасля некалькіх чарак каньяку.
— Пра Іру? — не сцярпела, здзекліва спытала Ядзя.
— Ты яе ведаеш? — нечакана здзівіўся Серж і весела зарагатаў. — Калі так. то гэта ўсё мяняе... Баба з воза — кабыле лягчэй.
— Я выпадкова пачула вашу сённяшнюю размову, толькі не зразумела, пра што гаварылі, — Ядзя ўстрывожана паглядзела на Калесніка. — Ясна толькі, што ў цябе дзелавая сустрэча, і, пэўна, ты захочаш, каб я начавала ў інтэрнаце. Так?
— Наадварот, я хачу, каб ты засталася, — Калеснік каўтануў поўную чарку каньяку і сур'ёзна дадаў: — Мы з Ірынай рабілі важную справу, цяпер яе няма, і я хачу, каб ты замяніла яе.
— У чым? — сцішылася Ядзя, яна адчула, як у душы варухнулася злосць на Ірыну, якая ўвесь гэты час была побач з Сержам.
— Работа не зусім звычайная, але капейку зараблялі добрую, — п'янавата ўздыхнуў Калеснік. — Мы працавалі ўтраіх, я Ірына і Іван. Ірыну ты
бачыла, Іван вучыцца на адным факультэце са мной. Цяпер Ірына паехала, а без прыгожай жанчыны наш бізнес лопне.
— Я згодна дапамагчы, толькі што трэба рабіць?
— Дай слова, што наша размова застанецца паміж намі, — узяўшы Ядзю за рукі, сцішана прагаварыў Калеснік і ласкава пагладзіў далоні, пацалаваў.
— Канечне, любы, — пагадзілася заінтрыгаваная Ядзя.
Серж яшчэ выпіў каньяку, закусіў тонка парэзаным і густа пасыпаным цукрам лімонам.
— Ты, пэўна, заўважала, што я жыву не па сродках?
Ядзя згодна кіўнула і таксама надкусіла скрылёк лімона.
— Бацькоўскіх грошай хапае на тыдзень, а дзе браць астатнія? — зноў спытаўся ў дзяўчыны Калеснік.
Ядзя з цікаўнасцю глядзела на Сержа і моўчкі чакала тлумачэнняў.
— Неяк я пажартаваў, — прыплюшчыўшы вочы, засяроджана працягваў Калеснік, — выпадкова сфатаграфаваў знаёмага студэнта і дзяўчыну, што была з ім. Яны не зачыніліся ў інтэрнацкім пакоі і спалі ў абдымках. Не ўцярпеў, зрабіў некалькі здымкаў і паказаў хлопцу. Пасля гэтагадоўга хадзіў з падбітым вокам. Жарт не ўдаўся, каханка аказалася замужняй, і сустракаліся яны тайна. Разумееш, пра што хачу сказаць? Сіняк прайшоў, а ідэя засталася, яна не давала спакою, стрэмкай упілася ў мазгі. Прыйшоў такі дзень, калі я наважыўся рэалізаваць свой план. Ірына з Іванам больш за ўсё падыходзілі, бо былі вінны мне грошы, і, канечне, пагадзіліся. Мая задача заключалася ў тым, каб знайсці кліента і пазнаёміць увечары з Ірынай.
— Ты прымушаў яе?.. — Ядзя адхіснулася ад Калесніка. — Ты займаешся сутэнёрствам?
— Май цярпенне выслухаць, — абурыўся Серж. — Я прыдумаў іншы і больш надзейны спосаб, як прымусіць чалавека. заўваж —• самому, аддаць нам грошы. Знаёміліся мы звычайна ў рэстаране, потым Ірына вяла кліента на кватэру, пілі шампанскае. Які мужчына адмовіцца ад глытка шыпучага напітку перад тым, як легчы ў пасцель з прыгожай дзяўчы-
най? Ірына ўпотайкі падсыпала ў шклянку снатворнае, і праз дзесяць—дваццаць хвілін кліент засынаў. Я і Іван чакалі сігналу, даволі толькі міргнуць святлом, і мы тут як тут. Спячага кліента распраналі, укладвалі ў ложак. Голая Ірына побач з ім. Фатаграфавалі, а раніцай Іван выконваў ролю раз'ятранага мужа, які нечакана вяртаўся з камандзіроўкі ці яшчэ адкуль-небудзь. Я — сябра сям'і, і таксама з'яўляюся раніцай. Кліенту нічога не застаецца, як прасіць мяне выручыць, і, канечне ж, я ўладкоўваю справу так, што Іван з Ірынай быццам бы вырашаюць скасаваць шлюб, але кліента ў судзе не ўспомняць, у яго ж таксама ёсць жонка і дзеці... Звычайна ў такіх сітуацыях мужчыны не таргуюцца, плацяць столькі, колькі скажам.
— А колькі? — загарэлася Ядзя.
— Значыць, ты згодна? — шчыра ўсміхнуўся Калеснік і, цалуючы каханку ў шчокі, вусны, лагодна дадаў: — Мы больш ніколі не будзем разлучацца.
Ядзя сумелася, бо зразумела, што гэтым пытаннем выдала сябе: яна не павінна была адразу пагаджацца.
— А раптам нас падловяць? — спалохана спыталася Ядзя. — Што за гэта будзе?
— Выключана, — разкавата і па-дзелавому запярэчыў Калеснік. — Я старанна выбіраю кліента, на гэтую ролю абы-хто. першы з вуліцы не падыходзіць. I потым, мы пракручваем аперацыю не кожны дзень, а два, ад сілы тры разы ў месяц. Гэтага. хапае, жывём прыпяваючы. Ці табе больш даспадобы кампанія інфантыльнага Шаўцова? Падабаецца назіраць, як ён потнымі пальцамі лічыць драбязу?
— Ты ведаеш, што я сустракалася з Віталікам? — пачырванела Ядзя.
— Я пра цябе ведаю больш, чым ты пра сябе, — задаволена ўсміхнуўся Калеснік і працягнуў Ядзі шырокую далонь. — Ну што, па руках?
— Страшна, — сумелася Ядзя, яна, відавочна, какетнічала. — А ці можна так, каб не фатаграфавацца? Мне брыдка, а што будзе, як пазнаюць9
— Галоўнае. каб на фотцы добра атрымаўся кліент, а твае толькі асобныя часткі цела. Без фотаздымкаў абысціся можна, але непажадана, бо гэта доказ, і таму адразу ўзрастае цана.
— Выходзіць, шантаж?! — не то пытаючыся, не то сцвярджаючы, прагаварыла Ядзя.
— Называй як хочаш, толькі кліент сам прапаноўвае грошы, а значыць, і скардзіцца не будзе.
Ядзя надзіва хутка ўцягнулася ў "работу". Яна пачала нават атрымоўваць асалоду, назіраючы за п'янаватымі кліентамі, якія, убачыўшы яе, кідкапрыгожую, вабную, падцягваліся, іх твары расплываліся дурнаватымі ўсмешкамі, вочы быццам прыліпалі да яе гнуткага стану, да высокіх грудзей... У гэтыя хвіліны Ядзя адчувала сваю перавагу, была казачнай феяй, ёй імпанавала і цешыла самалюбства мужчынская пажадлівасць. Яна артыстычна выконвала ролю разбэшчанай, капрызнай кабеты, якая не супраць пацешыцца, прыняць заляцанні стомленага камандзірованага.
Калеснік і сапраўды прыдзірліва выбіраў будучага кліента. Ён некалькі дзён аціраўся ў калідорах якой-небудзь высокай дзяржаўнай установы, бо будучая ахвяра, "кліент", павінен быць начальнікам, хай сабе і невялікім, але абавязкова каб пры пасадзе. Калеснік лёгка сыходзіўся з чалавекам, завязваў размову, а там і планы на вечар. Ён не навязваўся, а, быццам між іншым, узгадваў добрую знаёмую, якая пакутуе ад адзіноты. Кліент згаджаўся павячэраць у добрай кампаніі, а далей, пасля некалькіх кілішкаў гарэлкі, усё ішло.як па масле...
Потым Калеснік заўсёды зласліва кпіў з гэтых чыноўнікаў, напачатку ганарліва-пыхлівых, а потым прыніжаных і плаксівых, гатовых заплаціць любыя грошы, абы толькі ўсё засталося шыта-крыта.
3 пэўнага часу Ядзя пачала адчуваць крыўду, лічачы, што саўдзельнікі робяць менш, а атрымоўваюць усе роўна. Асноўную работу выконвала яна, таму мець павінна больш. Праўда, выказаць нязгоду Калесніку пабойвалася, але выйсце знайшла: з пэўнага часу, перш чым міргануць святлом, падаць знак Сержу і Івану, употайкі шастала па кішэнях спячых кліентаў і забірала частку грошай.
Аднойчы Ядзя паспяшалася, не дачакалася, пакуль кліент засне. Толькі яе рука слізганула ў кішэню пінжака, што вісеў на спінцы крэсла, як кліент уз-
бычыў галаву і вылупіў чырвоныя вочы, куды толькі і сон падзеўся.
— Значыць, краля, чысціш кішэні? — ухапіў ён Ядзю за рукі. — Я ў міліцыю зараз пазваню.
Ядзя перапужалася толькі на нейкую хвіліну. Напамін пра міліцыю надаў рашучасці, яна з усёй сілы штурханула кліента, кінулася да дзвярэй, але чалавек, хоць і быў на добрым падпітку, аказаўся спрытнейшы за яе.
— Не-е, краля, — перахапіўшы Ядзю ў дзвярах, зарагатаў ён, — міліцыю выклікаць не буду, разлічышся іншым...
Ядзя супраціўлялася моўчкі, крычаць баялася, каб і сапраўды хто з суседзяў не выклікаў міліцыю. Кліент паваліў яе ў ложак, ірвануў на грудзях сукенку. Матэрыя неяк жаласліва заскавытала, Ядзя ўскрыкнула і раз'ятрана ўчапілася кіпцюрамі ў твар гвалтаўніка. Ён дзіка рыкнуў і бесцырымонна, наводмаш стукнуў кулаком Ядзі ў лоб... На нейкі момант Ядзя страціла прытомнасць, а калі ачомалася, зразумела ўсю безвыходнасць свайго становішча. Яна ляжала ў ложку, а кліент, дамогшыся свайго, цяжка соп. Цяпер ён быў уладаром яе паралізаванага непрытомнасцю і страхам цела. Нязведаны дагэтуль пякучы боль з кожным рухам гвалтаўніка ўладарна ўрываўся ў яе, а ніз жывата, здавалася, палыхаў агнём. Ёй стала прыкра і гідка, з вачэй пырснулі слёзы горычы. Крыўда і боль ірвалі душу. Ядзя ў гэты момант жадала толькі аднаго: каб гэты вялікі, цяжкі чалавек з лысай галавой хутчэй здаволіўся і пакінуў яе ў спакоі. Ёй не хапала паветра, Ядзя задыхалася, але зрабіць нічога не магла, рукі з апошніх сіл, больш па інерцыі, адштурхоўвалі таўстуна, пакуль раптам пальцы выпадкова не зачапіліся за шнур вісячага над ложкам бра.
Рашэнне прыйшло адразу, яна намацала выключальнік, заміргала святлом. Лысы не звярнуў на мірганне аніякай увагі, а Ядзі было ўсё роўна, што станецца з ёй, што зробіць Калеснік, калі ўбачыць яе ў гэткім стане, толькі аднаго нясцерпна жадала — скінуць гэтую брыдкую, потную тушу і вызваліцца ад пякучага болю ў жываце...
Ядзя не чула, як Калеснік адмыкаў дзверы, не бачыла, як хаўруснікі ўвайшлі, толькі ў нейкі момант
усім целам адчула, як гвалтаўнік раптам сутаргава затузаўся, ва ўсе бакі пырснула кроў. лысая галава безжыццёва звалілася на яе плячо. Першы спахапіўся Іван. Ён перакуліў лысага і, не зважаючы на расхрыстаную, голую Ядзю, істэрычна закалаціў яго далонямі па шчоках. Галава кліента безжыццёва хісталася з боку ў бок, застылыя абыякавыя вочы глядзелі ў столь, па твары, шыі, грудзях ручайкамі сцякала кроў.
— Ён не дыхае! — роспачна крыкнуў Іван і адвярнуўся. Яго званітавала.
Калеснік агледзеўусіх злым, нерухомым позіркам, кінуў на падлогу бутэльку з-пад шампанскага, з якой Ядзя колькі часу таму частавала лысага, сеў у крэсла, цяжка ўздыхнуў:
— Што тут здарылася, чаму ён не спаў?
Ядзя, яшчэ не асэнсаваўшы ўсяго, надрыўна галасіла і таропка, дрыготкімі рукамі спрабавала нацягнуць на сябе разарваную сукенку, але гэта ёй ніяк не ўдавалася.
— Выкінь гэтую анучу! — нервова крыкнуў Калеснік і працягнуў жанчыне прасціну. — Прыкрыйся і расказвай. А ты, — кінуў ён Івану, — пакінь у спакоі мерцвяка, аплявухамі не падымеш.
— Ён узяў мяне сілай, я нічога не магла зрабіць, — наўзрыд галасіла Ядзя.
— Не скуголь! — узвіўся Калеснік. — Навошта цябе гвалціць, калі ён велаў. дзеля чаго сюды ішоў? Кліент не сумняваўся, што атрымае сваё. Кажы праўду, ён мёртвы, і я павінен ведаць сапраўдную прычыну.
Ядзя закрыла далонямі твар, галасіла:
— Я думала, ён спіць, і хацела забраць з кішэні грошы...
Ядзя не дагаварыла. Калеснік моцна ўдарыў кулаком у твар, і яна другі раз за апошнія паўгадзіны страціла прытомнасць. Калі расплюшчыла вочы, Серж пырскаў на яе вадой, Івана не было, мярцвяк ляжаў побач папярок ложка і ўсё глядзеў у столь нежывымі, мутнымі вачыма. Яна падхапілася, замітусілася, шукаючы сваё адзенне, і толькі адна думка нясцерпным болем разломвала скроні: "... Хутчэй уцякаць з гэтай жудаснай кватэры, каб не бачыць ні Калесніка, ні мерцвяка, ні запэцканых крывёй прасцін і падушак".
— Не тузайся, — паклаў Калеснік руку на плячо, прымусіў сесці, — і слухай уважліва. — Ён на хвіліну прымоўк, задумаўся. — Я выклікаў міліцыю, раскажам усё, як было, акрамя сапраўднай прычыны, па якой ён тут апынуўся, — Калеснік паглядзеў на мерцвяка і гідліва зморшчыўся. — Памятай: ты, я і ён былі ў рэстаране, там і пазнаёміліся. Прыйшлі ў кватэру, выпілі шампанскага і, як часцяком бывае, не хапіла. Цяпер галоўнае: я, твой жаніх, пайшоў купіць яшчэ гарэлкі, а лысы, скарыстаўшы маю адсутнасць, згвалціў цябе. Ты не чула, калі я вярнуўся, і астатняе, як было. Пра Івана не ўзгадвай. Мы былі з лысым у рэстаране, нас бачылі, так што ўсё будзе выглядаць праўдзіва і натуральна. Галоўнае, стаяць на сваім: ён гвалтаўнік. Думаю, доказаў хопіць, і памятай: плявузгнеш лішняе — сядзем утраіх, і не менш як па дзесятцы нам забяспечана. А так мне дадуць па нашых законах два, ад сілы тры гады. Пэўна, не знойдзеш такога жаніха, які, убачыўшы, як гвалцяць нявесту, будзе круціць тэлефон і зваць на дапамогу міліцыю. Я паводзіў сябе натуральна, і гэта ні ў каго не выкліча сумненняў. Канечне, мяне прыцягнуць да адказнасці, але тэрмін атрымаю мінімальны.
Калеснік казаў праўду. Калі прыехала міліцыя, усё выглядала натуральна і праўдзіва. Ядзю біла дрыготка, нервовая ўбуджанасць саступіла месца страху, які ўсё болей агортваў дзяўчыну. Яна нічога не магла сказаць следчаму, толькі плакала і паўтарала, што лысы яе згвалціў. Калесніка адразу забралі, і Ядзя сустрэлася з ім толькі праз некалькі тыдняў, на вочнай стаўцы. Яна была ўдзячна лёсу, што Калесніка гэтымі днямі не было побач. У яе быў час супакоіцца, вызначыцца ў паводзінах і, галоўнае, прывыкнуцьда ўгатаванай ролі згвалчанай нявесты. Да сустрэчы з Калеснікам Ядзя дакладна ведала, што каханак падпадае пад дзеянне артыкула, па якім яго могуць асудзіць не болей як на пяць гадоў. Лічылася, што Калеснік забіў лысага ў стане душэўнай нераўнавагі, і гэтая акалічнасць значна змяншала віну.
Потым быў суд. Калеснік добра выканаў ролю зняважанага жаніха і атрымаў тры гады агульнага рэжыму. Ядзя была ўдзячная яму, што не цягнуў яе і Івана за сабой, а ўсю віну ўзяў на сябе. Менавіта
апошняе больш за ўсё хвалявала, у гэтым учынку быў увесь Калеснік. Толькі Ядзя трошкі пачала разбірацца ў ягоных учынках і ведала. што Серж за "проста так", задарма нічога нікому не зробіць...
Па сваёй наіўнасці яна, калі ішла на суд, спадзявалася, што ў іх яшчэ можа ўсё наладзіцца, тры гады — не такі вялікі тэрмін. яна пачакае. Толькі ілюзіі адразу зніклі, разбіліся аб халодны, калючы позірк Калеснікавых вачэй, аб зласлівую, пагардлівую ўсмешку, якой ён сустрэў каханку. Хто-хто, а Ядзя ведала цану гэтай нядобрай ухмылцы і адразу зразумела, што прабачэння ёй ніколі не будзе.
Нейкі час пасля суду яна лічыла, што ўсё добрае ў яе жыцці ўжо прайшло, шчасце скончылася, але праўду кажуць, што час —• лепшы лекар. Яшчэ і года не прайшло пасля той жудаснай ночы, калі Калеснік забіўлысага кліента, а Ядзя ўжо клалася ў ложак з мужам — Віталікам Шаўцовым, і толькі зрэдку, як недарэчнасць, узгадвала той выпадак.
Пасля інстытута яе па размеркаванні накіравалі на панчошную фабрыку, у аддзел збыту гатовай прадукцыі. Парабіла яна мала, усяго тры месяцы, і пайшла ў дэкрэтны водпуск. Роды былі цяжкія. На свет з'явіўся хлопчык, але такі кволы, што пражыў усяго некалькі гадзін. Ядзя яго нават не бачыла. Праз год нарадзілася дачка, і цяпер у Ядзі была сапраўдная сям’я. Толькі яна не адчувала радасці, хацелася нечага большага. Яе стомленая душа, прагнае да кахання цела добра памяталі тое радаснае, узнёслае пачуццё любасці, што шчыміла сэрца, калі была з Калеснікам. Яна прагна жадала знайсці ў адносінах з мужам паўтор гэтым пачуццям і не знаходзіла. хацела пакахаць мужа — і не магла.
За гэты час Шаўцоў зрабіў неблагую кар'еру і цяпер быў дырэктарам вялікага універсама. Калі дачцэ споўніўся год, Ядзя настаяла, каб муж узяў яе да сябе на работу і прызначыў загадчыцай аддзела садавіны і гародніны. Але спадзяванне на тое, што праца дасць душэўны спакой,. не спраўдзілася, незадаволенасць не знікла, наадварот, сум і адчай часцей і часцей агортвалі душу. Цяпер Ядзю непакоіла і тое, што міма яе "праплывалі" вялікія грошы, трэба толькі крышачку смеласці. Хто, напрыклад, заўважыць, калі яна ў накладных прыпіша нулік ці два?..
А калі адзінку справіць на чатыры ці. наадварот, з чацвёркі зробіць адзінку? А за гэтымі маленькімі адзінкамі і нулікамі — сапраўднае жыццё, якім яна ўжо некалі жыла... Толькі Ядзя, а дакладней, цяпер Ядвіга Станіславаўна, ведала іншае: без надзейных памочнікаў яна не зможа зрабіць тое, што задумала.
...Юля Лапцёнак прыглянулася адразу. Танклявая, даўганогая весялуха з зеленаватымі вачыма, рухавая і вострая на слова, яна была больш падобна на задзірыстага хлопца-падлетка, чым на прадаўшчыцу. Ядзя выпадкова заўважыла, што Юля абувае ў лапці пакупнікоў, дурыць і вокам не міргне. Яно і не дзіва, гэтым займаліся многія прадаўшчыцы, толькі дзяўчына, у адрозненне ад іншых, рабіла ўсё з такой віртуознай лёгкасцю і спрытам, што Ядзя нават пазайздросціла. Смех, жарты, анекдоцікі так і сыпаліся з яе нястомнага языка. А казырным было тое, што яна, быццам незнарок, расшпільвала два ніжнія і два верхнія гузікі ў надзіва чыстым халаціку. Каля Юлі роем таўкліся мужчыны розных узростаў, нешта куплялі, мянялі, пыталіся, некаторыя па два, а то і тры разы адстойвалі ў чарзе. А Юля, патупіўшы вочы, быццам не заўважаючы, што занадта аголены патаемныя часткі цела, бессаромна аблічвала аслепленых мужчын.
Ядзя пэўны час прыглядалася, вагалася, выбірала зручны момант, каб пагаварыць з дзяўчынай, але першы крок зрабіла сама Юля. Неяк, калі Ядзя засталася ў кабінеце адна, прадаўшчыца нячутна прачыніла дзверы, хутка агледзела пакой і, упэўніўшыся, што, акрамя начальніцы, нікога няма, хуценька прашмыгнула і накінула на дзверы засоўку.
— Ядвіга Станіславаўна, — Юля па-дзіцячы нявінна схіліла галаву на правае плячо і паклала на стол канверт, — гэта вам...
— Што тут? — здзіўлена спыталася Ядзя, хоць адразу здагадалася, што можа быць у канверце.
— Там палова маёй выручкі, — у дзяўчыніных вачах бліснуў хітры агеньчык, — дакладней, у канверце ваша доля.
— Не разумею, — напусціла на сябе строгасць Ядзя, — ты ж дзесяць хвілін таму здала грошы.
— Я здала дзяржаўныя, а гэта...
— А калі я паклічу міліцыю? — перапыніла прадаўшчыцу Ядзя.
5. Зак. 3057
65
— Міліцыя нам на памочніца, — без боязі ўсміхнулася Юля і, сеўшы ў крэсла насупраць Ядзі, сур'ёзна дадала: — Але калі вам мая прапанова не па душы, я хоць зараз напішу заяву і звольнюся. Толькі ўсё ж разумна было б грошы ўзяць, вы даўно за мной назіраеце і ведаеце, як яны зароблены. Калі не заявілі ў міліцыю раней, то ў гэтым няма патрэбы і цяпер, удзвюх мы заробім намнога больш, грошы валяюцца пад нагамі. застаецца толькі нахіліцца і падняць.
Ядзя на хвіліну задумалася, а Юлін ужо і след прастыў. На наступны дзень прадаўшчыца зноў затрымалася ў кабінеце начальніцы і зноў блакітны канверт апынуўся ў стале загадчыцы.
На трэці дзень, як толькі за Юляй зачыніліся дзверы і яны засталіся адны, Ядзя ўзбуджана прагаварыла:
— Тут, на месцы, мы не зможам раскруціцца. Нам патрэбны гандлёвыя кропкі ў горадзе.
— Правільна. Ядзечка Станіславаўна, — ажно засвяцілася радасцю Юля, — правільна, толькі як пераканаць дырэктара?
— Дырэктар — мой клопат, — ставячы на стол бутэльку шампанскага, усміхнулася Ядзя. Яна прыняла рашэнне. — Адзначым наш сумесны поспех!
Праз некалькі месяцаў Ядзя зразумела, што яны з Юляй не спраўляюцца, патрэбны яшчэ людзі і дадатковыя гандлёвыя кропкі, дый муж пачаў падазрона пазіраць. Кааператыўная кватэра за паўгода, новенькія "Жыгулі", гараж. Акрамя гэтага. Ядзя задумала будаваць дачу... Шаўцоў некалькі разоў наважваўся пагаварыць з жонкай, але тая толькі адмахвалася, маўляў, усё для дачушкі.
Ядзя разумела, што ў сваю задуму трэба ўцягваць мужа. Восень — самая пара складаць дамовы на закупку цытрусавых, а гэта ж залатое дно. Чарнявыя каўказцы навязуць чаго хочаш, толькі круціся. Але ж як схіліць на свой бок Шаўцова? Ён, праведнік, і слухаць не захоча. а даведаецца пра Юлю — як піць даць звольніць дзяўчыну. Ядзя доўга шукала выйсця і нарэшце наважылася. У гэтай справе яна вырашыла, як кажуць, забіць двух зайцоў. Калі падзялілася сваімі разважаннямі з Юляй, у прадаўшчыцы ажно мову адняло, язык быццам прысох да
нёба. Яна не паверыла сваім вушам, была так уражана і здзіўлена, што доўга нічога не магла сказаць. Маўчала і Ядзя, чакаючы, калі, зрэшты, дзяўчына прыме рашэнне, бо ў сваім плане галоўную ролю яна адводзіла менавіта Юлі. Дзяўчына яна прыгожая, кідкая, без комплексаў. Трэбатолькі, каб Шаўцоў яе заўважыў, як кажуць, паклаў вока.
— Ты хочаш укласці свайго мужа ў ложак з сяброўкай? — нарэшце ачомалася Юля, яе твар расплыўся ў здзіўлена летуценнай усмешцы, вочы пазіралі з недаверам.
— I што з таго? — сур'ёзна, не зважаючы на разгубленасць сяброўкі, зазначыла Ядзя. — Замуж я выйшла, бо не было куды дзецца, не на вёску ж ехаць пасля інстытута! Мяне з мужам нічога не звязвае, толькі што жывём .разам. Ёсць дачка, але гэта зусім іншае... Мы з ім партнёры ў сексе, а кахання няма. Тое самае, што і ў цябе: сёння з адным, заўтра з другім, паслязаўтра...
— Ты лічыш мяне прастытуткай? — зласліва перапыніла начальніцу Юля.
— Ну што ты, — прыхільна ўсміхнулася Ядзя, — я і сама не супраць жыць, як ты, толькі звязана па руках і нагах, але спадзяюся, што хамут, які навесіў на мяне Шаўцоў, не на ўсё жыццё. Хачу быць вольнай, рабіць, што прыйдзе ў галаву, але ж, сама разумееш, для гэтага патрэбны грошы. Дык ты згодна?
— Не зусім, — не пагадзілася Юля. Ад яе злосці не засталося і следу, дзяўчыне імпанавала Ядзіна зайздрасць. Прыпаліўшы цыгарэту, яна цынічна дадала: — Трэба мець не проста грошы, а вялікія грошы, і пажадана ў валюце... А ў цябе, сяброўка, галава варыць, не кожны дадумаецца да такога. Значыць, цяпер Шаўцоў мой?
— Твой, — з палёгкай уздыхнула Ядзя, — і чым хутчэй ты яго спакусіш і прыбярэш да рук, тым лепш для нашай справы.
Пасля згаданай размовы мінуў тыдзень, але змен ніякіх не адбылося. Пры сустрэчы Юля толькі роспачна паціскала плячыма, даючы зразумець, што справа з месца не скранулася. У душы Ядзя была задаволена, што ні Юліна спакуслівая прыгажосць і вабнасць, ні яе жаданне не дзейнічаюць на Шаўцова. Першая не вытрымала Юля:
— Прабач, сяброўка, але твайго Шаўцова, акрамя цябе, ніхто ў жыцці не цалаваў, не дзейнічаюць на яго мае чары. Учора сказаў, што, калі я не выкіну дурноцце з галавы, звольніць з работы.
— Так і сказаў? — не стрымалася, зайшлася радасным смехам Ядзя.
Юлін твар імгненна пабіла чырвонымі плямамі. Яна нервова сціснула кулачкі і злосна паглядзела на Ядзю:
— Мы павінны нешта прыдумаць. Можа, знайсці другую?
— Выкінь з галавы, — пасур'ёзнела Ядзя і, каб улагодзіць сяброўку, дадала: — Лепшую за цябе знайсці немагчыма, не існуе ў прыродзе.
Юля ўдзячным, пацяплелым позіркам паглядзела на Ядзю і жартаўліва прагаварыла:
— Каб не было лепшай, я б тут з табой лясы не тачыла.
— Добра, сяброўка, не падлізвайся, — адмахнулася Ядзя. — Будзь больш ліпучай, і ў нас атрымаецца.
— У нас? — здзіўлена перапыніла Юля.
— Так, у нас. Я вырашыла табе дапамагчы...
У той жа вечар Ядзя наўмысна справакавала зваду, абвінаваціла мужа ў тым, што ён мала займаецца дачкой, вышуквае розныя прычыны, абы толькі не ехаць з ёй на вёску да бацькоў, беспадстаўна назвала Шаўцова слімаком і, дэманстратыўна грукнуўшы дзвярыма, пайшла спаць у пакой дачкі. На наступны дзень Шаўцоў прыйшоў дадому з вялізным букетам чырвоных руж, але Ядзя і брывом не павяла, а кветкі паляцелі ў сметнік. Яна бачыла, як закалаціла мужа, як спалатнеў ягоны твар, але ён стрымаў парыў гневу, нават нічога не сказаў, толькі цяжка ўздыхнуў і, трымаючыся за грудзіну, пасунуўся ў спальню.
Ядзя не спала ноччу. Яна чула, як Шаўцоў шпацыраваў па кватэры, як піў гарэлку, як выходзіў на балкон і доўга курыў. У нейкі момант у яе душы варухнулася пачуццё жалю: "А што, калі п'яны Шаўцоў скокне з балкона?" Ад адной толькі думкі паралізоўваў страх, яна ўжо была гатова бегчы да мужа і пра ўсё расказаць, кінуцца ў ногі, папрасіць прабачэння... Ён добры... Але ж тады трэба кінуць
махлярства?!. Не, няхай будзе так, як спланавана. Шаўцоў павінен зрабіць тое, што трэба, яны зломяць яго, Юля стане палюбоўніцай.
Шаўцоў мяняўся на вачах. Схуднелы, нервовы, з хваравітымі агеньчыкамі ў вачах, ён мала нагадваў начальніка, якога прывыклі бачыць людзі, лагоднага і зычлівага. Ён хадзіў цяжка, няўпэўнена, часцяком адказваў на пытанні неўпапад. Шаўцоў нагадваў цяжкахворага, але Ядзя ведала сапраўдную прычыну хваробы і няўмольна вяла сваю лінію. Яна адмаўляла мужу ўва ўсім і ведала, што доўга ён не вытрымае, хутка дойдзе да такога стану, калі спакусіцца не толькі на прыгожую Юлю.
Напрыканцы тыдня, у пятніцу, Шаўцоў прыйшоў з працы пазней звычайнага. Ядзя ведала, што начальства з торга гэтымі днямі часцяком арганізоўвала выезды на прыроду. Меліся аблюбаваныя куточкі на беразе ракі ці возера, дзе цеплілася лазня, гатавалі двайную, а то і трайную юшку, смажыліся шашлыкі, лілася ракой гарэлка, а заадно абмяркоўвалі справы. Шаўцоў таксама запрашаўся на гэтыя вечарынкі. Тут можна было сустрэць важных чыноўнікаў з міністэрства, з 'гарвыканкама, пракурора і начальніка міліцыі. Але па тым, як муж хуценька крутнуўся з ваннага пакоя ў спальню, не цадзіў каньяк на балконе, а адразу заваліўся спаць і ўжо праз дзесяць хвілін паціху соп, па-дзіцячы падсунуўшы далонь пад шчаку, Ядзя зразумела: Шаўцоў здрадзіў. Яна ўспрыняла гэта як нешта звычайнае, без трывогі і хвалявання. Наадварот, быццам камень зваліўся з душы: цяпер рукі былі развязаныя. У гэтую хвіліну Ядзя падзякавала лёсу, што выйшла замуж па разліку, з каханым зрабіць такое, што вытварыла з Шаўцовым, і ў галаву б не прыйшло. I адразу перад вачыма ўзнік вобраз Калесніка.
Ядзя баялася прызнацца нават сабе, што патаемна чакала сустрэчы з Сержам, у душы песціла надзею, што прыйдзе час і яны зноў будуць разам.
Тыдзень цярплівага чакання, назіранняў за Шаўцовым, які цяпер дадому прыходзіў далёка за поўнач, поўнасцю пераканалі. што план удаўся, і Ядзя вырашыла неадкладна дзейнічаць. Яна наважылася паўтарыць тое, што рабілі разам з Калеснікам, толькі цяпер яе ролю выконвала Юля. Ядзя нячутна адам-
кнула Юліну кватэру, увайшла, прыслухалася. У калідорчыку над галавой цікаў нябачны гадзіннік. Ядзя прачыніла дзверы ў спальню, начная лямпа блакітным святлом слаба асвятляла пакой, на вялікім двухспальным ложку ў абдымку спалі Шаўцоў з Юляй. Ядзя выцягнула з сумачкі фотаапарат, прымацавала ўспышку і рыўком скінула са спячых коўдру. Пакуль Шаўцоў уцяміў, што да чаго. справа была зроблена, і Ядзя, выходзячы з кватэры, наўмысна грэбліва кінула:
— Заўтра фоткі лягуць на стол каму трэба...
А праз два гады Шаўцова судзілі, Ядзя праходзіла па справе сведкай. Муж усе махлярствы ўзяў на сябе, ды інакш і быць не магло: ён, дырэктар, кіраваў гандлем, падпісваў паперы, яму і адказваць. Калі шчыра, то Ядзя апошнія паўгода чакала, калі Шаўцовым зацікавяцца следчыя органы. Жыццё для яе ператварылася ў пакуту, Шаўцоў зусім спіўся, і Ядзя не пярэчыла, слова супраць не сказала, нават садзейнічала, трымала ў халадзільніку некалькі пляшак гарэлкі, каб Шаўцоў мог напіцца, не выходзячы з кватэры. Яна раўнадушна піхала мужа да той мяжы, пераступіўшы якую, ён падаў на дно. Ёй было выгадна, каб Шаўцоў дэградзіраваў, але перад тым. як зрабіць гэты апошні крок, ён-павінен узяць на сябе ўсе яе злачынствы. Дзіўна, але Ядзі нават падабалася назіраць за падзеннем Шаўцова, у гэтым яна чэрпала сілу, веру ў свае жыццёвыя прынцыпы.
"Вось у што ператвараецца інтэлігентны чыстаплюй: толькі крышачку націсні на яго, і ён сам сябе згубіць..." — часцяком думала Ядзя, калі ў чарговы раз пераступала ў калідоры цераз п'янага мужа. У Шаўцова не было ні моцы, ні жадання супраціўляцца жонцы. Неаднойчы ён наважваўся пайсці ў пракуратуру, але стрымлівала любоў да дачкі, смылела душа за далейшы лёс дзяўчынкі. Ён падпісваў усё, што патрабавала Ядзя, моўчкі прыціскаў пячатку на злашчасныя ліпавыя накладныя і дзівіўся: чаму такі відавочны крадзеж не бачыць міліцыя? Шаўцоў перажыў страх выкрыцця, які турбаваў спачатку, і калі яго арыштоўвалі, успрыняў усё як непазбежнае, звычайнае, нават адчуў незразумелую палёгку, якая нарэшце выслабаніла ад душэўных пакут. Але быць шчырым, прызнацца ўва ўсіх грахах не мог. Ён не
мог расказаць пра д'ябаліцу-жонку, якая залавіла яго з прадаўшчыцай і пад страхам выкрыцця прымусіла красці. Шаўцоў вельмі любіў дачку і для сябе даўно вырашыў, што, калі арыштуюць, за ўсё будзе адказваць адзін.
I ўсё ж Ядзі прыйшлося пахвалявацца. Падчас вобыску ў кватэры, калі з секцыі пачалі выкладаць бялізну, ад адной думкі, што могуць знайсці схованку, нешта быццам абарвалася ўсярэдзіне, цела імгненна зрабілася непаслухмяным, у вачах замітусіліся, паплылі цені міліцыянтаў. Але бяда абмінула. ! на гэты раз Ядзя засталася "чыстай" перад законам, ёй нават спачувалі, што муж гэтулькі накраў і ўсё прагуляў і прапіў. Шаўцоў атрымаў сем гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Толькі канфіскоўваць на той момант не было чаго, Ядзя ўвесь прыбытак ад злачыннай дзейнасці ператварыла ў каштоўнасці і надзейна схавала. Праўда, забралі машыну, але для яе гэта было дробяззю, такіх "жыгулёнкаў" пры жаданні яна магла купіць не адзін і не два...
Нарэшце Ядзя была вольная! Цяпер трэба толькі крышачку пачакаць, пакуль усе забудуцца на суд, і яна пачне жыць як хоча! Праз паўгода Ядзя скасавала шлюб з Шаўцовым, выпісала яго з кватэры і адразу прыдбала пуцёўку на поўдзень, да мора, каб адпачыць і забыцца на ўсе нягоды. Яна зноў стала Ядзяй Купрэйчык! У дзень ад'езду нечакана, быццам снег на галаву, аб'явіўся Калеснік. Ядзю ахапіла паніка, восем гадоў мінула з іх апошняй сустрэчы, і візіт былога каханка нічога добрага не абяцаў.
"Колькі Калеснік спагоніць з мяне? — адразу падумала Ядзя пра грошы. — Пэўна, нямала... А раптам захоча забраць усё? Ён не зялёны лейтэнанцік з міліцыі, які падчас вобыску не заўважыў схованку ў секцыі, гэты знойдзе і вытрасе ўсё да апошняга рубліка..."
Але Ядзя памылялася, Калеснік нават не заікнуўся пра грошы і наогул у першую сустрэчу паводзіў сябе падкрэслена суха, нават а'фіцыйна, быццам нічога агульнага іх не звязвала. Гэтая сухасць нават раніла Ядзіна самалюбства, але як толькі яна даведалася пра прычыну нечаканага візіту, забылася на ўсё і ледзь не кінулася да былога каханка з пацалункамі. Ён
прапанаваў ёй працаваць на гарадскім кірмашы. Ядзя адразу зразумела перавагі новай работы, тым больш на пасадзе намесніка дырэктара, і не хавала радасці. Яна нават пачала какетнічаць з Калеснікам, некалькі разоў узгадала пра ранейшае сумеснае жыццё, але былы каханак зрабіў выгляд, што не разумее яе даволі шчырых намёкаў. Ён пакінуў Ядзі візітоўку дырэктара кірмаша Валасевіча і хуценька, унікаючы Ядзіных позіркаў. развітаўся.
Цяпер Ядзі было не да адпачынку. Яна здала білет на самалёт у касу і на другі дзень пасля сустрэчы з Калеснікам была ў Валасевіча. Дырэктар выглядаў гадоў на пяцьдзесят, быў невысокі, шыракатвары, з тоўстым, якдуля. носам і маленькімі шэрымі вочкамі, што хітра пазіралі з-пад густых чорных броваў.
— Пішыце заяву, — пачуўшы, хто раіць Ядзю, сказаў ён, пранізліва агледзеў будучага намесніка з ног да галавы і задаволена кашлянуў у кулак. Відавочна, яна яму падабалася.
— Адразу заяву? — непаверыла вушам Ядзя.
— Вы прыйшлі працаваць ці задаваць пытанні? Калі ставіць пытанні, то трэба ўладкоўвацца ў міліцыю, — твар дырэктара расплыўся ва ўсмешцы, ён быў задаволены сваім жартам. — Мне рэкамендавалі вас, Ядвіга Станіславаўна як адукаванага, а галоўнае, надзейнага работніка. Спадзяюся, мы паладзім...
4
Алесь Крывіцкі вось ужо тыдзень аціраецца на мінскім кірмашы, сноўдаецца без усялякай справы, засунуўшы рукі ў кішэні. Даўгаваты брыль чорнага скуранога капелюша прыкрывае лоб, вочы. Сярэдняга росту, хударлявы, у пацёртых джынсах і зацыраванай у некалькіх месцах скураной куртцы, ён нічым не вылучаецца ў шматлюдным гурце людзей. Шэрыя праніклівыя вочы пазіраюць з-пад брыля падкрэслена бесклапотна і сумна. Усім сваім выглядам ён паказвае абыякавасць да кірмашнай мітусні. Калі назіраць за ім, то можа здацца, што хлопец прыйшоўсюды толькі дзеля цікаўнасці, ад няма чаго рабіць. Але гэта не так, Крывіцкі — інспектар
крымінальнага вышуку, і ён на рабоце. Праўда, каб хто спытаўся, што за работа, якія абавязкі, Крывіцкі, пэўна, не змог бы адказаць, бо і сам дакладна не ведаў.
Два тыдні таму яго, інспектара крымінальнага вышуку Шаркоўшчынскага аддзела міліцыі, што на Віцебшчыне, адкамандзіравалі ў Мінск, у групу маёра Астроўскага. Гэта было нечаканасцю, асабліва для начальства. Для ўсіх засталося незразумелай, амаль невырашальнай таямніцай: чаму менавіта Крывіцкага? Ёсць лепшыя сышчыкі, а ён толькі год як скончыў акадэмію міліцыі і яшчэ не мае патрэбнага вопыту, але ж хто рызыкне даваць парады сталічнаму начальству? Крывіцкі адразу для ўсіх стаў "адрэзаны акраец". Хтосьці з зычліўцаў выказаў здагадку, што ў лейтэнанта ў Мінску засталася дзяўчына, дачка нейкай міністэрскай "шышкі", і зразумела, што за камандзіроўкай будзе і перавод. Іншых версій не было, і ўсе пагадзіліся з хуткім Алесевым жаніхоўствам. Крывіцкага ж больш здзівіла не плётка пра нявесту, а тое, што да яго адразу ўсе пачалі звяртацца толькі на "вы", нават начальнік міліцыі...
Сам Алесь успрыняў камандзіроўку як належнае: што ні кажы, а за мінулы год ён разблытаў некалькі рабаванняў, чатыры крадзяжы, затрымаў узброенага злачынца, таму з гонарам лічыў, што яго заўважылі. Але маёр Астроўскі падчас першай сустрэчы астудзіў, збіў з Крывіцкага пыху. Маёру патрэбны быў сышчык з "глухой перыферыі", якога ў сталіцы ніхто не ведаў, а Васіль Мірончык, сябрук па міліцэйскай акадэміі, параіў яго, Крывіцкага.
Крывіцкі адчуў сябе ніякавата, калі даведаўся сапраўдную прычыну гэтай камандзіроўкі, але адразу супакоіў сябе тым, што, у любым выпадку, прадстаяла цікавая работа. Яго пасялілі ў аднапакаёўцы на Пугачоўскай вуліцы, недалёка ад кірмашу, і Астроўскі ўдакладніў задачу: "Абжывацца, прыглядацца і, галоўнае, — вывучаць кірмаш". Крывіцкі пакуль што з усёй групы ведаў толькі Астроўскага і Мірончыка. Ён атрымаў тэлефон хуткай сувязі і сувязнога — Васіля. Маёр у першую сустрэчу папярэдзіў Алеся, каб на пэўны час забыўся, што ён міліцыянер, не праяўляў ніякай самастойнасці, быў непрыкметны — вось і ўся задача! У Крывіцкага
адразу ўзніклі пытанні, толькі што зробіш, загады трэба выконваць, а не абмяркоўваць. Ён зразумеў, што, перш чым Астроўскі ўсё раскажа яму пра нейкую сакрэтную аперацыю, да яго будуць таксама прыглядацца і вывучаць. Гэта раніла самалюбства, ды Алесь ведаў, што так павінна быць, маёр робіць правільна.
Крывіцкі паслухаўся Астроўскага: вывучаў гарадскі кірмаш. За тыдзень бадзяння там у яго з'явіліся не толькі пытанні да маёра.
"Што вывучаць? Да чаго прыглядвацца? — злаваўся Алесь, пазіраючы на доўгія сталы, аблепленыя прадаўцамі, быццам чмялямі, што зляцеліся на мёд. Здавалася, нават паветра тут іншае, нейкае гарачае, шыпячае, быццам расплаўленае. У нейкі момант людзі і сапраўды рабіліся падобнымі на чмялёў. — Тут не прыглядвацца трэба, а палову з іх саджаць... Вось хоць бы тая маладжавая кабета, што круціцца каля ўвахода. Тыдзень прадае кітайскі пухавік-паліто. Разоў шэсць бачыў, як яго куплялі, нават сам прымяраў, але праз паўгадзіны цётка зноў трымае ў руках тое самае паліто з рукавом, які крыху ўпэцканы ў зеленаватую фарбу. Значыць, не пухавік яна прадае, а тое, што схавана ў ім, зашыта пад падкладку ці ў кішэнях. А вось тая чацвёрка — рэкеціры. Сам бачыў, што бяруць грошы з прадаўцоў і з каўказцамі ў іх нейкія асабістыя стасункі. Бывае, гавораць так, быццам сябры, сто гадоў не бачыліся, гатовыя цалавацца, а іншым разам ледзь не б'юцца. Адразу відаць, што каўказцы прадаюць не толькі мандарыны. У рэкеціраў адчуваецца дысцыпліна і нешта падобнае на дзяжурства. Сённяшняя чацвёрка, напрыклад, была тут у мінулы чацвер. Гэта ж колькі іх, калі ў кожнай чацвёркі свой дзень? А вунь платны п'яніца і хуліган. Сядзіць сабе чалавек крыху пад мухай і быццам дрэмле каля ўвахода ў будынак адміністрацыі. Але яктолькі з'яўляюцца міліцыянты, ён прыцягвае да сябе іх увагу, пачынае крычаць, чапляцца да людзей, мацюкацца. Міліцыянты адразу чуюць, дзе парушэнне грамадскага парадку і забіраюць п'янага. Толькі гэтае месца вольным не бывае, яго тут жа займае другі... I так дзень у дзень: забіраюць адных і тых і праз пэўны час адпускаюць. А п'яны зноў сюды. быццам на дзяжурства. Вось
толькі незразумела, каго яны папярэджваюць?"
За тыдзень Крывіцкі так нагледзеўся на кірмашнае жыццё, што ледзь не ванітавала ад убачанага. Было крыўдна за міліцыю, за мясцовых сышчыкаў, благія думкі бударажылі душу. Алесь не мог паверыць, што першы "вывучае" дзейнасць кірмашных пастаяльцаў.
Ідучы да латкоў, дзе прадавалі садавіну, Крывіцкі ўзрушана разважаў пра падзеі апошніх дзён, як у вочы кінуўся невысокі чарнявы мужчына, апрануты ва ўсё джынсавае. Ён стаяў у чарзе за высокай жанчынай і пра нешта гаварыў. Жанчына ўважліва слухала і не бачыла, як правая рука чарнявага расшпіліла сумачку і ў наступны момант зеленаваты кашалёк знік у ягонай кішэні. Крывіцкі ледзь стрымаўся, каб не кінуцца і не перахапіць руку кішэннага злодзея, але ў апошні момант узгадаў Астроўскага і, адчуваючы сваю бездапаможнасць, зласліва плюнуў пад ногі. Ён, не прымаючы ніякіх захадаў, хутчэй машынальна, ішоў услед за кішэнным злодзеем, які порстка крутнуўся з чаргі і амаль подбегам шыбаваў да выхаду. Ён спыніўся каля сметніка, і Алесь бачыў, як туды паляцеў пусты кашалёк. Чалавек употайкі зірнуў на тое, што засталося ў руцэ і весела ўсміхнуўся. Менавіта гэтая беспакараная блазенская ўсмешка штурханула Крывіцкага да тэлефона. Ён быў злы на ўвесь свет і, калі са слухаўкі пачуўся разважлівы барытон Астроўскага, не павітаўшыся, адным духам выпаліў:
— Гэта Крывіцкі. Так працаваць не магу, прашу дазволу на сустрэчу.
Ён хацеў крыху патлумачыць прычыну незапланаванага спаткання, але Астроўскі паспешліва перапыніў:
— Буду на Пугачоўскай а дваццаць другой гадзіне...
Маёр Астроўскі выглядаў стомленым і старэйшым за свае сорак два гады. Невысокі, удумлівы, ён насіў кароткія, пад вожык, валасы, меў няправільнай формы нос, перабіты кастэтам гадоў пятнаццаць таму, калі затрымліваў рабаўніка. Прычоска і нос надавалі яму выгляд суровага і непрыступнага чалавека.
Апошнія дні ён не адчуваў звычайных яго характару ўпэўненасці і душэўнай раўнавагі, з'явіліся незразумелыя падазронасць і насцярожанасць пры прыняцці самых звычайных і простых рашэнняў. Астроўскі разумеў, што гэтая нервовая ўзбуджанасць, незадаволенасць, якая часцяком пераходзіла ў апатыю, невыпадковыя. усё пачалося з таго моманту, калі ён узначаліў групу па раскрыцці забойства капітана Бусла. Першае, што ён зрабіў, — пазнаёміўся з крымінальнымі справамі, якімі займаўся капітан. Прачытаўшы пра спробу крадзяжу наркотыкаў з фармацэўтычнай фабрыкі, пра забойства ў бальніцы шафёра Кузаўкова, паспешлівы арышт раней судзімага Скакуна па мянушцы Князь, Астроўскі не сумняваўся, што менавіта на гэтай справе паслізнуўся Бусел. Было не ўсё ясна з чалавекам, які тэлефанаваў капітану. Ён пасля смерці Бусла нічым пра сябе не нагадаў, як скрозь зямлю праваліўся. Адсюль і думка: а ці не спецыяльна ён так рабіў? Чаму невядомы, ці, як яго ахрысціў капітан. "добраахвотнік", выбраў мснавіта Бусла? Чаму не пракурора, не суддзю? I потым не зусім зразумелая паспешлівасць, з якой Бусел затрымаў Князя, і ягоная ўпэўненасць, нават перакананасць удачыненні Скакуна да забойства Кузаўкова. Капітан — сышчык вопытны, давяраць на ўсе сто працэнтаў "добраахвотніку" не мог. Значыць, было нешта яшчэ, чаго ў рапартах Бусла няма. У Князя алібі створана самой міліцыяй: у ноч забойства быў затрыманы ў п'яным стане на вакзале і змешчаны ў выцвярэзнік. Ён, канечне, атрымае сваё за захоўванне зброі, але ж у раскрыцці забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкі і капітана Бусла аніякіх зачэпак. I яшчэ адна акалічнасць устрывожыла Астроўскага. На фармацэўтычную фабрыку ён накіраваў лепшых агентаў. Яны мелі неабходную адукацыю, добра складзеныя легенды, але на трэці дзень адзін "выпадкова" трапіў пад электракары і зламаў нагу, другі ў абедзенны перапынак выпіў бутэльку кефіру і з цяжкім атручваннем быў дастаўлены ў бальніцу. Канечне, усё выглядала праўдзіва, толькі Астроўскі зразумеў, што агенты рассакрэчаны і яшчэ добра адкруціліся, раз засталіся жывыя. I яшчэ ён зразумеў, што працуе ў правільным накірунку: як толькі знойдзе забойцу шафёра і тых, хто гэта задумаў, ста-
нуць вядомыя і забойцы капітана Бусла. Хоць цяпер раскрыццём забойства Кузаўкова займаюцца іншыя людзі, маёр вырашыў весці паралельнае следства. Але пра гэта ніхто не павінен ведаць, ляпсус з агентамі на фармацэўтычнай фабрыцы — вельмі наглядны і не даравальны таму прыклад. Ідэя накіраваць на гарадскі кірмаш свайго чалавека, прафесійнага сышчыка, узнікла не адразу. Маёр не надта спадзяваўся на поспех, але трэба было рызыкаваць. Па-першае, капітан Бусел узгадваў у сваіх паперах кірмаш, пра яго гаварыў "добраахвотнік", арыштаваны Князь таксама сцвярджаў, што купіў зброю на кірмашы ў каўказцаў.
Астроўскі, седзячы ў кабінеце начальніка крымінальнага вышуку горада палкоўніка Качана, машынальна рабіў запісы ў службовым блакноце. Ішло чарговае пасяджэнне, падводзіліся вынікі не так даўно праведзенай праверкі. Некаторыя ўставалі самі і давалі звесткі, пераканаўча спасылаліся на лічбы, прозвішчы некаторых называлі, і тады пунсовыя маёры, падпалкоўнікі таропка ўскоквалі і тлумачылі хібы па сваіх накірунках дзейнасці. Астроўскі ведаў цану гэтым патрэбным для "галачкі" пасяджэнням. Каб ад таго, як сышчыкі валодаюць лічбамі аб раскрытых і нераскрытых злачынствах, і сапраўды паляпшалася раскрыццё, пэўна, усе толькі і займаліся б, што пасяджэннямі. Думкі маёра былі скіраваны да гарадскога кірмашу. да лейтэнанта Крывіцкага, які, канечне ж, пачынае нервавацца, траціць кантроль над сабой. Астроўскі здагадваўся пра прычыну неспакою Крывіцкага, нават быў упэўнены, што дакладна яе ведае. Упершыню ўбачыўшы лейтэнанта, хуткага, непаседлівага халерыка, падумаў, што ён і двух дзён не вытрымае ад вымушанай бяздзейнасці. Аж не, лейтэнант аказаўся з характарам, тыдзень цярпліва выконваў ягоны не зусім ясны, а таму незразумелы загад: "вывучаць кірмаш". Праз тыдзень у Крывіцкага здалі нервы, але Астроўскі быў задаволены навінамі, якія чуў ад лейтэнанта, усё гаварыла за тое, што ён, даверыўшыся лейтэнанту Мірончыку, не памыліўся, Крывіцкі — той чалавек, які патрэбен. Калі быць шчырым, не кожны сышчык здатны на ролю, якую выконвае Крывіцкі. Ён добра ўмее
абагульняць. робіць правільныя, лагічныя высновы і, галоўнае, у яго інтуіцыя на зладзеяў, а гэта не кожнаму дадзена.
Пасля правалу на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскі стаў больш асцярожны, ён улічваў, што за ім могуць сачыць. Каб пазбегнуць нечаканасцей і не праваліць явачную кватэру, ён доўга блукаў па горадзе, на вакзале ўзяў таксі, даехаў да Першамайскага аддзела міліцыі, зайшоў у будынак, праз запасны выхад джгануў у двор, адтуль на суседні завулак і на вуліцу Калініна. Ніякіх назіральнікаў за сабой не заўважыў, але, як кажуць, беражонага Бог беражэ.
У прызначаны час маёр быў на вуліцы Пугачоўскай. Убачыўшы ўзбуджанага Крывіцкага, Астроўскі зразумеў, што не памыліўся наконт настрою лейтэнанта. Маёр, прыхільна ўсміхаючыся, паздароўкаўся за руку з Крывіцкім і, кіўнуўшы на попельніцу, у якой высілася гара недакуркаў, хітнуў галавою:
— Многа курыце, калега.
Крывіцкі. відавочна, быў не ў .гуморы і заўвагу начальніка прапусціў міма вушэй. Ён выструніўся і, як і належыць падначаленаму, не парушаючы субардынацыі, адным духам выпаліў:
— Таварыш маёр, прашу выкарыстоўваць мяне ў адпаведнасці з займаемай пасадай. Больш бібікі біць не магу, калі і надалей мае абавязкі будуць заключацца ў тым, што раблю цяпер, то лепш адпраўце дадому... Не магу дый не хачу гуляць усляпую. Удакладніце абавязкі, і я вылузнуся са скуры, а выканаю загад, але больш "вывучаць кірмашнае жыццё" не магу...
— Мне б гарбаты папіць, — стрымліваючы ўсмешку/прайшоў у пакой Астроўскі. — I гарэлку не піў, а "сухач" мучыць. У цябе, Алесь, так не бывае?
— У мяне іншае — кулакі свярбяць, — незадаволена буркнуў Крывіцкі і знік на кухні.
Астроўскі адчыніў фортку, уключыў тэлевізар і, уладкоўваючыся ў мяккае крэсла, прыгадаў, як давялося "выбіваць" у гэтую кватэру мэблю: мяккі куток, каляровы тэлевізар, секцыю. Палкоўнік Качан тады ўпікнуў: маўляў, маёр уладкоўвае не канспіратыўную кватэру, а бардэль...
Успамін рассмяшыў Астроўскага, а Крывіцкі, які
ставіў на столік паднос з гарбатай, ацаніў маёраў смех па-свойму.
— 3 мяне не варта смяяцца, — пакрыўдзіўся ён. — Мяне вучылі бандытаў лавіць, а не красавацца на крышталі ды пуза расціць на мяккай канапе... 3 канспіратыўнай кватэры зрабілі чортведама што, быццам век тут жыць... Толькі дзяўчат не хапае...
— Ты правільна прыкмеціў, — Астроўскі зрабіў невялікі глыток гарбаты. — Начальства мяне ўшчувала тваімі ж словамі, — ён зноў адпіў з кубачка і жартаўліва падміргнуў Крывіцкаму: — А ідэя наконт дзяўчат неблагая!..
— Мне было б лепш у гатэлі, — сур'ёзна адказаў Крывіцкі і, сядаючы ў крэсла насупраць маёра, цвёрда спытаў: — Што вырашылі са мной?
Астроўскі няспешна піў гарбату і маўчаў. Лейтэнант сядзеў непрыступны і, здавалася, праглынаў яго позіркам, але пытання больш не паўтараў. Гэтая рыса спадабалася Астроўскаму, такі чалавек не будзе проста так мянціць языком, узважыць кожнае слова. Ён паставіў пусты кубак на стол і ўважліва паглядзеў Крывіцкаму ў вочы:
— Ты чытаў некралог па капітане Буслу?
— Чытаў, — асцярожна прамовіў Крывіцкі і таксама паставіў кубак з недапітай гарбатай на стол. Ён адразу зразумеў, чым будзе займацца.
— Капітан Бусел займаўся раскрыццём забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкі Кузаўкова. Па падазрэнні быў затрыманы раней судзімы Павел Скакун па мянушцы Князь. Праўда, даказаць віну Скакуна капітан не змог, а хутчэй за ўсё не паспеў, але Князя арыштаваў за захоўванне зброі. Вось гэты Князь увесь час аціраўся на гарадскім кірмашы, як кажуць, карміўся з яго. Версію капітана Бусла мы павінны дапрацаваць, не дае спакою ягоная ўпэўненасць у тым, што Скакун і ёсць забойца Кузаўкова. Цяпер разумееш, чаму ты апынуўся на кірмашы?
Крывіцкі згодна кіўнуў. Астроўскі выцягнуў з кішэні партманет, дастаў фотаздымак і паклаў перад лейтэнантам. Крывіцкі зірнуў на здымак і адразу ўскінуў здзіўленыя вочы на маёра.
— Я не ведаю чалавека, які са мной сфатаграфаваны, — паціснуў плячыма лейтэнант і, узяўшы здымак, паднёс бліжэй да вачэй. — Праўда, першы раз бачу.
— Усё правільна, гэта фотамантаж, — задаволена паціраючы рукі, зазначыў Астроўскі. — На здымкуты і арыштаваны Князь. Вось цяпер наспеў час сур'ёзна пагаварыць, што і як ты павінен рабіць, каб раскрыць забойства.
— Я гатовы, — рашуча ўскочыў на ногі Крывіцкі.
— Сядзі, Алесь, у нас размова доўгая, — Астроўскі схаваў партманет, фотаздымак застаўся ў Крывіцкага. — Мяне цікавяць хлопцы, якіх ты ў рапартах называеш рэкецірамі. Відавочна, яны верхаводзяць на кірмашы і, мабыць, прамышляюць не толькі вымагальніцтвам. Думаю, арыштаваны Князь — адзін з іх.
— Калі я правільна зразумеў, мне трэба больш прыгледзецца да рэкеціраў?
— Наша задача — укараніць цябе ў злачынную групу, ты павінен стаць для іх сваім.
— Стаць членам банды?!
— Так.
— А закон?! — не верачы пачутаму, разгубіўся Крывіцкі. — Мне ж прыйдзецца яго парушаць...
— Закон я ведаю не горш, — спахмурнеў Астроўскі. — Канечне, без нейкіх парушэнняў не абысціся, але ж, па вялікім рахунку, ісці на гэта трэба. Інакш можа стацца, што Кузаўкоў і Бусел — не апошнія ахвяры. А можа, ты па нейкіх іншых прычынах сумняваешся ў правядзенні такой аперацыі?
Крывіцкі спадылба зірнуў на маёра і, натыкнуўшыся на адкрыты, далікатны позірк, сумеўся.
— Не падумайце нічога кепскага, — таропка пачаў апраўдвацца лейтэнант, — я не баюся, але раптам прыйдзецца разам з бандай учыняць цяжкія злачынствы? Адмовіцца нельга і зрабіць таксама. Як тады быць?
— У кожным канкрэтным выпадку будзем разважаць пра ўсё і вырашаць разам, — супакоіў лейтэнанта Астроўскі. — Адзін на адзін з імі не застанешся, буду асабіста падстрахоўваць. Цяпер давай пакумекаем, як правесці аперацыю па ўкараненні ў злачынную групу. У мяне ёсць задумка...
Маёр устаў і нейкі час, засяроджана разважаючы. хадзіў па пакоі, потым зноў сеў у крэсла, пацягнуўся па цыгарэты. Крывіцкі таксама закурыў.
Шызы дым паволі пацягнуўся пад столь і адтуль палоскай да адчыненай форткі.
— Скажы, Алесь, ці не было выпадку. каб рэкеціры зводзілі з кім рахункі?
— Было такое. — не разумеючы, куды хіліць Астроўскі, сказаў Крывіцкі. — Дні чатыры таму гуртам наляцелі на мужчыну, быццам знарок. Біць — не білі, а тавар ягоны: мяса, сала, каўбасы — усё імгненна апынулася пад нагамі. Стаўклі ў гразь і нават палілі нечым смярдзючым, ацэтонам, ці што.
— Чаму яны так зрабілі?
— Думаю, чалавек адмовіўся плаціць ці мала даў. А яшчэ раней бачыў не кірмашных рэкеціраў. Яны ў аўтааматараў забіралі запчасткі, каму што трэба, а нашыя толькі насміхаліся, брывом не павялі, што хтосьці іншы гаспадарыць на іхняй тэрыторыі. Канечне ж, дамоўленасць паміж імі была. I яшчэ, — Крывіцкі нейкім вінаватым позіркам паглядзеў на Астроўскага, — у мяне склалася ўражанне, што і з мясцовай міліцыяй у іх сяброўскія адносіны, і з падатковымі інспектарамі. А пра кірмашнае начальства нават гаварыць не прыходзіцца, рэкеціры перад імі — сама дабрачыннасць. Бачыў некалькі разоў, як яны размаўляюць з дырэктарам, быццам салдаты з генералам.
— Няма сумненняў, — задуменна зазначыў Астроўскі, — мы сутыкнуліся з добра арганізаванай злачыннай групай, а калі так, то нехта ж ёй кіруе. Людзі ў скуранках, што збіраюць грошы, як даніну, — выканаўцы.
— Неяк бачыў з імі чалавека, больш падобнага на артыста, чым на рэкеціра.
— Ну-ну, цікава, а больш дакладна, чым ён запомніўся?
— Па-першае, слухаліся яго хлопцы ў скуранках, па-другое, апрануты быў. як кажуць, з іголачкі. Гарнітур цёмна-сіняга колеру, белая кашуля, замест гальштука — матылёк, на вачах прыцемненыя акуляры ў залатой аправе.
— Цяпер не лета, каб хадзіць у касцюмчыку? —засумняваўся Астроўскі.
— Зусім вылецела з галавы, — усміхнуўся Крывіцкі, — галоўнае, чым прыцягнуў увагу "артыст", — гэта белы "мерседэс". Ён нахабна заруліў прама
на кірмаш, у мяне дзесьці і нумарок пазначаны на ўсялякі выпадак.
— Малайчына! — прасвятлеў маёраў твар. — Твой "артыст" на бслым "мерседэсе" нам спатрэбіцца.
Астроўскаму з кожнай хвілінай усё больш і больш падабаўся лейтэнант. Крывіцкі валодаў інтуіцыяй, пачуццём, якое прымушае быць у патрэбны час у патрэбным месцы і запомніць падзеі, якія, з першага погляду. быццам бы нязначныя і не маюць аніякага дачынення да крымінальнай справы. За гады службы маёр навучыўся адрозніваць сапраўдных сышчыкаў ад людзей часовых, якім аператыўная работа патрэбна толькі як чарговая прыступка ў кар'ерыстычнай лесвіцы. Тут сакрэту аніякага не было: работнік, які не быў на аператыўнай рабоце, з цяжкасцю рабіў кар'еру. Праўда, гэтае, як лічыў Астроўскі, правільнае патрабаванне тычылася не ўсіх, на таго-сяго яно не распаўсюджвалася.
— Нешта не так? — насцярожыўся Крывіцкі.
— Усё нармальна, — бадзёра азваўся маёр. — Я гэтую паперу з нумарам машыны забяру, праверым "артыста" на белым "мерседэсе". А цяпер галоўнае: пакумекаем над тваёй легендай, як лепш укараніцца ў банду. Спадзяюся, ты справішся...
...Астроўскі прачнуўся, як заўсёды, а шостай гадзіне. Адразу прыгадаў жонку, якая паехала ў Віцебск да сына, і настрой крыху сапсаваўся. Ён быў рашуча супраць гэтай паездкі, але ж пераканаць Надзею было немагчыма. Прайшло паўгода, як сына прызвалі ў войска, а маці ўжо які раз пакаціла з візітам, быццам не служыць хлопец, а ў турме сядзіць. Канечне, Сяргей мог больш напісаць пра службу, не абмяжоўвацца адным словам, бо менавіта ягонае "нармальна" і гоніць Надзею ў дарогу.
"Служба праходзіць нармальна", — у кожнай паштоўцы паведамляе сын, а Надзея, прачытаўшы гэта, нервуецца, некалькі дзён усё дапытваецца: "Што значыць "нармальна"? Што гэта за войска такое, калі пра яго можна сказаць адным словам? Усё, што там робіцца, — таямніца?"
"Канечне, таямніца", — іншым разам жартаваў Астроўскі, а Надзея абуралася ягонай "бессардэчнас-
цю" і абыякавасцю да лёсу сына і, не доўга думаючы, збірала гасцінцы і кіравала на вакзал. Так было і ўчора.
Апошні тыдзень працоўны дзень маёра Астроўскага пачынаўся з сустрэчы з палкоўнікам Качаном. Гутарка ішла пра раскрыццё забойства капітана Бусла. Сённяшні дзень таксама не быў выключэннем. Напрыканцы размовы Астроўскі паведаміў пра здарэнне з агентамі на фармацэўтычнай фабрыцы і выказаў меркаванне, што гэта не выпадковасць. Палкоўнік незадаволена, спадылба зірнуў на маёра і нервова забарабаніў алоўкам па стале. Потым перавёў цяжкі позірк на свайго намесніка, падпалкоўніка Макрыцкага:
— Што будзем дакладваць наверх?
— Ляпсус, канечне, недаравальны, — не падымаючы вачэй ад нейкіх папер, што ляжалі перад ім на стале, разважліва зазначыў Макрыцкі. — Толькі, слухаючы даклад Анатоля Пятровіча, у мяне склалася ўражанне, што ён нсшта замоўчвае, недагаворвае, магчыма, распрацоўваюцца іншыя версіі? Не можа быць, каб спецыяліст ягонага ўзроўню два тыдні займаўся толькі фармацэўтычнай фабрыкай.
Палкоўнік Качан быў даўнім сябрам Астроўскага, добра ведаў маёра і ніколі не рабіў паспешлівых высноў. Слухаючы Астроўскага, ён таксама адчуў, што той гаворыць не ўсё, але намесніка не падтрымаў, не стаў настойваць на ўдакладненні дэталей. Калі Астроўскі нешта замоўчвае, значыць, ёсць прычына.
— Анатоль Пятровіч, вы ўпэўнены, што на фабрыцы нашыя людзі праваліліся? — спытаўся Качан.
— Усё, што здарылася з агентамі, выглядае як выпадковая недарэчнасць, але гэта афіцыйная версія.
— Значыць, пракол?
— Так.
— А прычына?
— Іх можа быць некалькі, — Астроўскі крыху памаўчаў і шматзначна ўсміхнуўся, зірнуў на задаволенага Макрыцкага. — Мой недагляд, але дазвольце далажыць пісьмова.
Рэзка зазваніў тэлефон, на якім ганарліва пузаціўся дзяржаўны герб, і Качан паспешліва падняў слухаўку:
— Палкоўнік Качан слухае.
Макрыцкі з Астроўскім ведалі, што гэта прамая сувязь з міністрам. Макрыцкі напружана ўтаропіўся ў палкоўнікаў твар, нават прыўзняўся са свайго месца. Ён быў худы, невысокага росту, а выцягнуты твар у гэты момант нагадваў дыню. Чыста паголеныя шчокі раптам паружавелі, востры падбародак адвіс, халаднаватыя, сталёвага колеру вочы неспакойна блішчэлі. Астроўскі непрыязна зірнуў на падпалкоўніка і раптам падумаў, што вочы ў Макрыцкага заўсёды халодныя і калючыя, нават калі ён смяецца. Яны не ладзілі. Маёр недалюбліваў Макрыцкага праз ягоную беспрынцыпнасць, ліслівасць перад вышэйшым начальствам і ганарлівую напышлівасць, нават грубіянства ў паводзінах з падначаленымі.
Качан падчас размовы больш маўчаў, толькі зрэдку згодна падтакваў. і, калі, нарэшце, паклаў трубку, у кабінеце надоўга запанавала цішыня. Першы не вытрымаў Макрыцкі. Ён вінавата зірнуў на палкоўніка, аблізнуў сасмяглыя вусны і, не тоячы хвалявання, выдыхнуў:
— Ну што, Аляксей Фёдаравіч, зацвердзілі?
Астроўскі зразумеў, пра што пытаецца Макрыцкі. Ні для каго не было сакрэтам, што кандыдатура Качана разглядалася на пасаду начальніка крымінальнага вышуку рэспублікі. Маёр таксама заклапочана чакаў, што скажа Качан.
— Не, — думаючы пра штосьці сваё, адказаў палкоўнік і вымушана ўсміхнуўся: — Яшчэ папрацуем...
Твар Макрыцкага адразу змяніўся, ён стаў суровы, яшчэ больш запунсавеўся, вусны, падбародак уздрыгвалі.
— Я ведаю ўсіх прэтэндэнтаў, ніхто з іх не цягне супроць вас! — голас Макрыцкага зазвінеў, ледзь не сарваўся на крык.
Астроўскі зразумеў, што ён тут лішні.
— Дазвольце ісці, — устаў ён з-за стала, тое, што Качан застаецца, яго больш чым задавальняла.
— Што вы, таварыш падпалкоўнік, так расхваляваліся? — пе зважаючы на прысутнасць Астроўскага, з адценнем пагарды ў голасе прагаварыў Качан. — Вы перабольшваеце мае здольнасці, і
наогул хопіць турбавацца за маю кар'еру. У любым выпадку, вам ад гэтага лягчэй не будзе.
— Ды я ж нічога, — сумеўся Макрыцкі і заліслівіў: — Я да таго, што толькі такі чалавек, як вы...
— Хопіць! — рэзка .перапыніў намесніка Качан.
У гэты момант Астроўскаму кінулася ў вочы, як пастарэў палкоўнік. Хваравіты, шэра-земляністы твар быў пасечаны зморшчынамі, сівыя, непаслухмяныя валасы рэдкай пасмай спадалі на высокі, выпуклы лоб, падкрэсліваючы жаўцізну скуры, і толькі вочы пазіралі па-ранейшаму шчыра і прыхільна. У іх не было начальніцкай зняважлівасці да субяседніка, ніколі ў іх Астррўскі не бачыў ні хітрасці, ні ліслівасці, ні страху. Ён не мог нават у думках дапусціць, што палкоўнік пры начальстве мог паводзіць сябе, як Макрыцкі: кінуў начальнік аловак на стол — і душа ў пятках.
— Я хачу сказаць, што міністр занепакоены забойствам капітана Бусла, — больш спакойна працягваў Качан, — нагадаў, што выкрыць забойцу — справа гонару міліцыі.
У акно палахліва зазірнула восеньскае сонца. Промні прабеглі па сцяне, слізганулі на вялікі стол, бліснулі на дзяржаўным гербе, на тэлефоне і, спатыкнуўшыся аб крышталёвую вазу, з якой тырчалі, быцца.м пікі, вострыя алоўкі, заіскрыліся, замітусіліся зайчыкамі па тварах сышчыкаў і быццам знялі нейкую напругу.
— На сёння ўсё, — устаў з-за стала Качан і, гледзячы на Астроўскага, дадаў: —■ Анатоль Пятровіч, заўтра ў гэты ж час...
Макрыцкі непрыхільна, з насцярожанасцю паглядзеў на Астроўскага. Яго непакоіла, ці звярнуў увагу гэты ўдумлівы, ураўнаважаны маёр на ягоны спалох перад палкоўнікам. Маёр і брывом не павёў, павольна склаў паперы і, развітаўшыся, накіраваўся да выхаду. Сонечны прамень нарэшце пакінуў у спакоі крышталёвую вазу, зноў слізгануў на сцяну і растварыўся ў блакітных шпалерах.
У калідоры Астроўскага ледзь не збіў з ног лейтэнант Мірончык, высокі, хударлявы, з чорнымі даўгаватымі валасамі, якія віхром спадаюць на шырокі, бугрысты лоб. Маёр ведаў гарачы, хуткі на дзеянне характар падначаленага, але такім злым і
ўстрывожаным бачыў упершыню. Наткнуўшыся на Астроўскага, лейтэнант роспачна, не стрымліваючы гневу, ускрыкнуў:
— Анатоль Пятровіч, бяда! Скакун...
— Ціха, — перапыніў падначаленага маёр і моцна сціснуў лейтэнантаву руку вышэй локця, — думаю, тваё паведамленне не для старонніх вушэй.
Мірончык адразу сцяўся і, вінавата азіраючыся, выдыхнуў:
— Вінаваты...
Астроўскі душой адчуў, што і сапраўды здарылася штосьці надзвычайнае, і таксама захваляваўся. У кабінеце Мірончык, трывожна пазіраючы на маёра, патлумачыў:
— Скакун нашага чалавека ледзь не забіў, цудам ацалеў.
— Калі гэта здарылася? Чаму адразу не паведамілі? Дзе цяпер Верабей? — засыпаў пытаннямі Мірончыка ўсхваляваны Астроўскі. Ён нацадзіў з сіфона вады, залпам асушыў, другую шклянку працягнуў лейтэнанту і больш спакойна прамовіў: — Далажы па парадку.
Лейтэнант узяў з рук начальніка шклянку, але піць не стаў, як і трэба, удакладніў:
— Паведамілі са следчага ізалятара паўгадзіны таму. Турбаваць палкоўніка Качана не наважыўся, лепш вы самі...
— Правільна, — накідваючы на плечы паліто, міралюбіва пахваліў лейтэнанта Астроўскі. Ён ужо прыняў рашэнне: — 3 дакладамі спяшацца не будзем, спярша трэба разабрацца самім. Апранайся, едзем у следчы ізалятар і на месцы ўсё высветлім.
5
Андрэй Бусел значыўся ў спісах пражываючых у гатэлі, як Мікалай Фёдаравіч Мельнік, камерцыйны дырэктар прадпрыемства "Світанак". Цяпер Бусла было не пазнаць. Валасы пафарбаваў у чорны колер, праўда, за бародку і вусы фарба чамусьці не ўзялася, і яны сталі цёмна-каштанавымі. Але, агледзеўшы сябе ў люстэрку, Бусел застаўся гэтым нават задаволены. Валасы прыкрывалі вушы,
віхурыліся на каўняры пінжака, а акуляры з прыцемненымі шкельцамі ўтоўстай залацістай аправе пасавалі, надавалі інтэлігентнасць.
Бусел нецярпліва чакаў Зондакса, які пазніўся на цэлую гадзіну. Нарэшце ў дзверы грукнулі, і адразу ў пакой уваліўся расчырванелы, мокры ад дажджу Зондакс.
— Ну і надвор'е! — здароўкаючыся і страсаючы дажджавыя кроплі са скуранога капелюша, забасіў Петэрс і, зірнуўшы на Бусла, засмяяўся: — Ты і спіш у акулярах? Зусім закансперыраваўся, глядзі, каб гэта не перарасло ў якую хваробу.
Петэрс зняў вільготную куртку, павесіў яе на спінку крэсла і падсунуў бліжэй да ацяпляльнай батарэі.
— Пакуль мы тут "ля-ля, тополя", яна і падсохне, — паціраючы далоні, задаволена зазначыў ён. — Вымак да ніткі, машына ляснулася. Крыўдна, з паўкіламетра не дацёгся да гатэля.
— Штосьці сур'ёзнае? — думаючы зусім пра іншае, спытаў Бусел.
— Дробязь, кола прабіў, але ж пад такім дажджом мяняць — сабе шкодзіць. Вось пагрэемся, пагаворым, глядзіш, і дожджык скончыцца.
Бусел прайшоў да ложка, сеў. Гэтымі днямі ён ніяк не мог пазбавіцца ад адчування віны перад сям'ёй Зондакса. Што ні кажы, а ён перакладваў цяжар небяспекі на плечы сябра, і гэта непакоіла, раздражняла. Адказнасць за жыццё Зондакса зрабілася невырашальнай турботай, ён ні пра што іншае не мог думаць.
— Петэрс, я падумаў і вырашыў, што аднаму разбірацца ўва ўсім усё ж спадручней, менш прыцягваю ўвагі, ты і так дастаткова зрабіў...
Зондакс адразу стаў сур'ёзны, паўнаваты твар яшчэ больш пачырванеў. ён зразумеў, куды хіліць Бусел.
— Вось, аказваецца, што цябе турбуе! — нядобра прагаварыў ён і праз хвіліну здзекліва ўскрыкнуў: — Хочаш сам разабрацца? Кажаш, аднаму спадручней?
Іх вочы сустрэліся, Бусел вінавата ўсміхнуўся.
— Так будзе лепш, — разумеючы, што гаворыць нешта не тое, перасмыкнуў плячыма Бусел.
— Якой лухтой забіта твая галава?! — узрушыўся
Зондакс. — Гэта ўжо не твая справа і нават не наша. плявузгаеш, як дылетант, быццам не ведаеш, якая заўсёды бывае кругаверць вакол забойства міліцыянера! Раскрыццём займаюцца лепшыя сышчыкі, і мы павінны дапамагчы, а не дзяліць на тваё і маё. Мяне аберагаць не трэба, калі памятаеш, я нс толькі твой сябра. і гэта мой службовы абавязак...
Зондакс сеў побач з Буслам на ложак, паклаў руку на плячо, хацеў яшчэ штосьці сказаць, але толькі цяжка ўздыхнуў і сціх. Яны доўга сядзелі моўчкі, думаючы кожны пра сваё і, урэшце, пра адно і тое. Бусел дакараў сябе, што распачаў гаворку на гэтую тэму, бо наперад ведаў рэакцыю Петэрса.
— Андрэй, не муч сябе, — Зондакс прыхільна паглядзеў на сябра, — ты ні ў чым не вінаваты, для мяне вялікая радасць — бачыць цябе жывым.
I зноў у пакоі запанавала цішыня, сябры зразумелі адзін аднаго.
— Дык з чаго пачнем? — парушыў маўчанне Петэрс.
— Трэба наведаць маю кватэру, — сказаў Бусел. — Неадчэпна праследуе пачуццё, што за мной назіралі і кватэра кімсьці праслухоўвалася.
— Пачуцці да справы нс прышыеш...
— Па-першае, ніхто не ведаў, што я іду на сустрэчу з "добраахвотнікам", па-другое, Мароз валодаў усёй інфармацыяй. нават ведаў пароль.
— Згодзен, толькі што будзем шукаць? — перапытаў Петэрс.
— Калі праслухоўвалі, павінны застацца сляды, — адказаў Бусел і задумліва дадаў: — Але галоўнае •тое, што ў міліцыі ёсць чалавек, які паставіў на мне крыж. Думаю, яго і трэба шукаць.
— Каго-небудзь ыадазраеш? — насцярожана паглядзеў на Бусла Зондакс.
— Пакуль што не.
— Тады я да цябе на працу, даведаюся агульную абстаноўку, — Зондакс перасеў да стала, дастаў самапіску, занатоўнік. — Называй прозвішчы, хто на фотаздымку, акрамя хіба што Сарокі. Дарэчы, наконт яго ў мяне прапанова: давай раскажам Алесю праўду, як ні круці, а свой чалавек у аддзеле патрэбен.
— Мне б не хацелася рызыкаваць...
— Ты хацеў сказаць — падстаўляць Сароку? —
рашуча перапыніў Бусла Зондакс. — Папярэджваю апошні раз: не крыўдзі сяброў...
Было адзінаццаць гадзін, калі Зондакс пастукаў у дзверы кабінета з шыльдай, на якой яшчэ значылася прозвішча Бусла.
"Гэта добры знак", — толькі падумаў ён, як за спінай прагучаў зычны голас:
— Вам каго? Маёра Сарокі няма.
Зондакс няспешна павярнуўся. Перад ім стаяў чарнявы хлопец гадоў дваццаці пяці і ўважліва пазіраў на яго шырока расплюшчанымі вачыма. Карычневы світэр аблягаў шырокія пакатыя плечы і добра падкрэсліваў спартыўную постаць.
Зондакс адразу пазнаў аднаго з сышчыкаў, што быў на фотаздымку з Буслам. Відавочна, Петэрса таксама пазналі, бо ў наступную хвіліну рашучая патрабавальнасць знікла з твару хлопца, ён прыхільна ўсміхнуўся:
— Я вас памятаю. вы былі на пахаванні капітана Бусла.
Сышчык глядзеў на Зондакса з цікаўнасцю і непрыхаванай павагай.
— Правільна, — задаволена адказаў Зондакс, яму было прыемна, што яго ўзгадаў гэты малады, прыгожы сышчык. — Я — Петэрс Янавіч Зондакс, — адрэкамендаваўся ён і з горкім сумам дадаў: — Шкада, што Сарокі няма, хацелася ў агульных рысах даведацца, як ідзе раскрыццё забойства.
— Лейтэнант Сушынскі, — адрэкамендаваўся сышчык і, спахапіўшыся, таропка дадаў: — Што мы стаім, зойдзем да мяне, пап'ём кавы, заадно і пагаворым. А маёра Сарокі няма, ён у камандзіроўцы.
Зондакс з цікаўнасцю зірнуў на Сушынскага. Шчырая ўсмешка, жывыя, пільныя вочы выклікалі прыхільнасць.
"А лейтэнант можа ведаць тое, што і Сарока", — падумаў ён, а ўголас прамовіў:
— За кубачак гарачай кавы буду ўдзячны. — I, ідучы прыцемненым калідорам, спытаў: — Вас як завуць?
— Мікалай Іванавіч, — машынальна адказаў Сушынскі і, крыху сумеўшыся, дадаў: — Проста Мікалай.
У невялікім шэрым пакойчыку, які Сушынскі важна назваў кабінетам, стаялі два абшарпаныя двухтумбавыя сталы і чатыры крэслы. Па правую руку ад увахода месціўся вялізны сейф, каля стала, за які ўсеўся лейтэнант, — металічная вешалка. Месца яшчэ заставалася роўна столькі, як разысціся двум чалавекам.
— Сядайце за стол капітана Глушакова, яго сёння не будзе, — запрасіў Сушынскі і, дастаўшы з шуфляды стала высакаваты кубак, наліў з графіна вады і апусціў туды маленькі кіпяцільнік.
Зондакс, прыкідваючы, з чаго пачаць гаворку, няспешна скінуў скуранку, капялюш, пяцярнёй прыгладзіў валасы.
— Я ў водпуску, вось і падумаў, што раптам патрэбна якая дапамога, — сядаючы на прапанаванае месца, заклапочана сказаў ён.
— У нас таксама многа жадаючых трапіць у групу Астроўскага, але маёр абмежаваўся асобнымі даручэннямі...
— Пэўна, па нейкай прычыне?
У адказ Сушынскі толькі няўпэўнена перасмыкнуў плячыма.
Зондакс, каб не выклікаць падазрэнняў залішняй цікаўнасцю, паспрабаваў перамяніць тэму гаворкі:
— Як хутка вернецца Сарока? — Ён адсунуў убок невялікую купку газет, што высілася на стале, і ледзь не ўскрыкнуў ад радасці: пад вялікім, тоўстым шклом ляжаў такі ж фотаздымак, які Філін перадаў Буслу.
— Маёр з'явіцца не раней, як праз тыдзень, — адказаў лейтэнант і выключыў кіпяцільнік.
— Тут фотаздымак, відаць, адзін з апошніх. Мо і для мяне знойдзецца экземпляр?
Сушынскі адказаў не адразу. Ён устаў, падышоў да стала, за якім сядзеў Зондакс, прыўзняў шкло, дастаў фотаздымак і, углядаючыся ў твары калег, сярод якіх быў і капітан Бусел, цяжка ўздыхнуў:
— Сапраўды, гэта адзін з апошніх, трэба было б перазняць.
— У вас такога не было? — надаючы голасу і свайму выгляду як мага больш абыякавасці, спытаў Зондакс і сцішыўся, чакаючы, што скажа лейтэнант. Ён інтуітыўна адчуў, што зараз нітачка можа пацягнуцца.
— Быў і ў мяне — горка ўсміхнуўся Сушынскі, — толькі прапаў.
— Справа звычайная, хтосьці з Андрэевых сяброў "пазычыў".
— Ён знік яшчэ да таго, як з Андрэем Фёдаравічам здарылася бяда, — лейтэнант звыклым рухам змахнуў з ілба непаслухмяныя валасы, вярнуўся да свайго стала.
Зондакса ў гэтую хвіліну цікавіў толькі фотаздымак, і ён настойліва перапыніў лейтэнанта:
— Адкуль такая ўпэўненасць? Трэба пашукаць у стале, у сейфе.
Сушынскі адразу ўлавіў перамену ў голасе і ўважліва, спадзеючыся разгадаць прычыну нервознасці, паглядзеў на Зондакса. Петэрс зразумеў, што пераціскае, і, каб трошкі змякчыць сітуацыю, пасміхнуўся:
— У мяне быў такі выпадак. Памятаю, пісьмо ад будучай жонкі атрымаў, прачытаў і — у шуфлядку, а потым з іншымі матэрыяламі выпадкова падшыў у крымінальную справу... Во рагатаў пракурор, калі прачытаў пакаянную злодзея, а следам жончыны прызнанні.
— Бывае, — думаючы пра сваё, вымушана ўсміхнуўся Сушынскі, — толькі не ў маім выпадку.
У словах Сушынскага чулася няўлоўная трывога, і Зондакс зразумеў, што лейтэнант нешта замоўчвае, недагаворвае, але дапытвацца і прыспешваць падзеі не стаў.
— Буду рабіць копію гэтага здымка, калі хочаце, штампану і для вас, — прамовіў лейтэнант.
— Лаўлю на слове, — заклапочана азваўся Зондакс. Ён быў задаволены размовай, нават не спадзяваўся, што адразу так пашанцуе.
Потым пілі каву, узгадвалі Бусла, некалькі разоў у кабінет заходзілі невядомыя, пыталіся Глушакова. Зазірнуў чарнявы капітан і незадаволена выпаліў:
— Сушынскі, цябе чакае пракурор.
Петэрс заспяшаўся. Яны развіталіся амаль сябрамі, і ўсё ж нейкая няўлоўная перашкода засталася паміж імі. Петэрсу здалося, што развітваўся Сушынскі з нейкім пачуццём віны, хоць і сіліўся не паказваць гэтага.
Вуліца сустрэла золкай, калючай макрэддзю,
хлёсткім ветрам і цяжкімі, свінцовымі лужынамі на дарозе. Зондакс нацягнуў капялюш ледзь не на самыя вочы, наставіў невялікі каўнер, быццам гэта магло ўратаваць ад стыхіі, і подбегам пашыбаваў да суседняга завулка, дзе ў машыне чакаў Бусел. Ён быў задаволены першай "вылазкай", а відавочная разгубленасць Сушынскага, выкліканая знікненнем фотаздымка, гаварыла за тое. што яны з Буслам дзейнічаюць правільна. Зондаксу вельмі карцела спытацца ў Сушынскага, калі і як ён выявіў прапажу, але ціснуць на лейтэнанта яшчэ ранавата, сышчык сам у роздуме, вось няхай і пакумекае, мо нешта і ўзгадае.
— Ну?! — нецярпліва запытаў Бусел, як толькі Зондакс залез у машыну.
— Поўны парадак! — усміхнуўся Петэрс і весела ляпнуў сябра па плячы. — Парадак, кажу, у танкавых войсках. — заводзячы машыну, напусціў ён на сябе важнасць, чамусьці захацелася пакпіць з Бусла.
— Не цягні жылы, — узмаліўся насуплены капітан.
— Па дарозе ўсё раскажу, — вырульваючы са стаянкі. прагаварыў Зондакс і, крыху счакаўшы, дадаў: — Па-першае, наш аднакашнік, маёр Сарока, у камандзіроўцы, будзе не раней чым праз тыдзень. Па-другое, Мікола Сушынскі перадае прывітанне.
— Ты расказаў яму праўду? — усклікнуў Бусел.
— Не, толькі частку праўды, — засмяяўся Зондакс. — Здаецца мне, ён хлопец надзейны, і пра цябе. ўспамінаў са слязамі на вачах, так што не ўсе ў міліцыі звязаны з мафіяй.
— Я гэтага не казаў, — са злосцю прабурчэў капітан. — Чым мснш людзей будзе ведаць праўду, тым хутчэй мы рассячом гэты гордзіеў вузел.
— Маеш рацыю, — пасур'ёзнеў Зондакс. — Але ж пра галоўнае: Сушынскі згубіў фотаздымак.
Бусел шматзначна паглядзеў на Петэрса, відавочна, чакаючы тлумачэнняў, але Зондакс маўчаў.
— Спадзяюся, ён патлумачыў прапажу? — не мог не дапытвацца Бусел.
— Я наўмысна сёння не засяроджваў на гэтым увагу, але ясна адно: фотаздымак знік яшчэ да таго, як ты трапіў у лапы Філіна. Факт прапажы здымка
насцярожыў лейтэнанта, пэўна, ён лічыць гэта недарэчнасцю, толькі ў мяне склалася ўражанне. што Сушынскі штосьці замоўчвае, недагаворвае і... —Зондакс прымоўк, скоса зірнуў на Бусла.
— Хочаш сказаць, каб лейтэнант всдаў праўду, мог бы расказаць нешта больш важнае, тое, што цяпер яму здаецца дробяззю. Так? — хуценька ўдакладніў думку сябра Бусел.
— Так, Андрэй. Хочаш не хочаш, а нам трэба шукаць чалавека, які быў бы ў аддзеле нашымі вушамі і вачыма... Але пра гэта пазней. У мяне яшчэ будзе сустрэча з Сушынскім, і трэба прыглядзецца да хлопца.
— Хто займаецца раскрыццём забойства?
— Маёр Астроўскі.
Бусел задаволена ўсміхнуўся.
— Вось бачыш, Фама няверуючы, — упікнуў сябра Зондакс, — я быў правы: тваёй справай займаюцца лепшыя сышчыкі. Мо трэба звязацца з маёрам?
— Ні ў якім разе, — рашуча запярэчыў Бусел. — У Астроўскага таксама ёсць начальнікі, а тое, што я застаўся жывы, ён не можа трымаць у тайне, не мае права... Так што лепш яго не падстаўляць, няхай вядзе сваё расследаванне, а мы сваё. Прыйдзе час, нашы шляхі перакрыжуюцца.
— Гаворыш так. быццам робіш маёру ітаслугу, — не пагадзіўся Зондакс, — быццам не разумееш, колькі версій адпрацуе Астроўскі, перш чым зразумее, што ты жывы!
— Я-то разумею, — іранічна ўсміхнуўся Бусел, — і падумаў наконт гэтага. Мы будзем дапамагаць яму паэтапна.
— Гэта як? — здзіўлена перапытаў Зондакс.
— Ты будзеш па тэлефоне інфармаваць маёра. Перадасі інфармацыю, потым праз пэўны час яшчэ, потым яшчэ...
— Мы заблытаем Астроўскага, — нязгодна матлянуў галавой Зондакс. — Ён кіне ўсе сілы на наш вышук. Гэта — першае, а другое: я асабіста тэлефанаваць не магу, маю намер сустрэцца з маёрам.
— Ну і што?
— А моіт акцэнт?..
Бусел задумаўся. Ідэя накіроўваць вышукі Астро-
ўскага і гэтым дапамагаць следству ўжо не выглядала такой вабнай. Зондакс меў рацыю: маёр пачне шукаць чалавека, які мае звесткі пра забойства, і, у рэшце рэшт, можа атрымацца замкнёнае кола — ён будзе ганяцца за імі.
— I ўсё ж на кантакт з Астроўскім трэба ісці, — задумліва зазначыў Бусел. Ён апусціў бакавое шкло і з сумам дадаў: — Сам да сябе еду ў госці...
— Можа, дачакаемся ночы? — няўпэўнена прапанаваў Зондакс. — Раптам хто з пільных суседзяў убачыць і патэлефануе ў міліцыю, кватэра, напэўна, апячатана.
— Наадварот, ноччу больш шанцаў патрапіць на вочы, а цяпер у кожнага свой клопат.
Бусел з хваляваннем падымаўся на пяты паверх. Здрыганулася, мацней забілася сэрца, калі ўбачыў прыклееную да дзвярэй паперку ржавага колеру з мноствам круглых пячатак, перапэцканых сінім чарнілам. Крыху ніжэй красаваўся велікаваты пагрозлівы надпіс: "Не адчыняць! Апячатана міліцыяй!" Яго турбавала. што маглі змяніць замок, калі аператыўная група праводзіла агляд кватэры, але вонкава ўсё было па-старому. Бусел трымаў запасны ключ на працы, у шуфлядзе стала, і пра гэта ведаў Сарока. Так што ўзломліваць дзверы неабходнасці не было. Праўда, на ўсялякі выпадак Зондакс меў некалькі адмычак, але яны не спатрэбіліся. Бусел шчоўкнуў ключом раз, другі, рыпнулі дзверы, сябры хуценька праслізнулі ў невялікі калідорчык і адразу, не згаворваючыся, скінулі абутак.
— 3 нас атрымоўваюцца неблагія ўзломшчыкі, — прашаптаў Петэрс і хацеў запаліць святло.
— Не трэба, — перахапіў руку Зондакса Бусел, — "узломшчыкі" павінны бачыць і ў прыцемках.
Яны адразу пратэпалі ў пакой, агледзеліся. Пісьмовы стол, што стаяў ля акна, быў завалены паперамі, усе шуфляды, акрамя адной, выцягнуты і валяліся на падлозе. Трохдзверная шафа — расчыненая, кашулі, пінжакі і іншыя рэчы ляжалі побач, на канапе, якая адным бокам была высунута як не на сярэдзіну пакоя.
— Ну і ну! — прысвіснуў Зондакс. — Садом і гамора.
— Парадку ў мяне ніколі не было, — пачухаў патыліцу Бусел, — але ж нашыя калегі перастараліся, — ён машынальна пачаў складваць паперы на стале.
— Вэрхал маглі ўчыніць і іншыя, і лепш нічога не чапаць, няхай застаецца як ёсць, — разважліва зазначыў Зондакс.
— Калі злачынцы, то нешта ж яны шукалі? — разглядаючы тэлефон, разважаў Бусел. — Толькі службовых папер у кватэры я не трымаў, дзённікаў не вёў...
— Ты ж ім пра гэта не дакладваў, — усміхнуўся Зондакс і падаў Буслу гумавыя пальчаткі: — Нам лепш перастрахавацца.
— У сваёй кватэры?.. — адмахнуўся Бусел. Ён ужо развінціў тэлефон і цяпер засяроджана корпаўся адвёрткай усярэдзіне. — Апарат чысты, аніякіх "жучкоў" няма, — расчаравана ўздыхнуў капітан і паглядзеў на Зондакса.
— Значыць, інфармацыя пайшла ад твайго "добраахвотніка", — Петэрс адхінуў фіранку, агледзеў вуліцу, двор.
— У мяне прадчуванне, што злачынцы "добраахвотніка" не маглі вылічыць, пакуль ён не выйшаў на сувязь са мной, — заклапочана прагаварыў Бусел.
— Тады твае меркаванні правільныя: цябе здаў хтосьці са сваіх. А ў такім выпадку "жучкоў" мы не знойдзем, навошта пакідаць лішнія доказы?
— Трэба агледзець тэлефонны блокразмеркавальнік, — настойліва вёў сваё Бусел. Ён прынёс з кухні табурэтку і шэптам павучаў Зондакса: — Ты спусцішся ніжэй па лесвіцы і, калі што якое, дасі знак.
— Кашляну два разы, — па-змоўніцку, таксама шэптам пагадзіўся Петэрс.
Першы выйшаў з кватэры Зондакс, адразу агледзеўся, прыслухаўся. Было ціха, толькі паверхам ніжэй з нейкай кватэры даносілася музыка, чуліся галасы, смех. Бусел прыставіў табурэтку да сцяны, стаў на яе, адчыніў металічную скрынку, адкуль цягнуліся правады да кватэр. Ён даўгавата нешта ў ёй разглядаў, торкаў адвёрткай і, як знаўца, хмыкаў.
— Ну, што? — не вытрымаў Зондакс.
— Падымі мяне крышачку вышэй, — папрасіў
Бусел. — Не дацягваюся, дый святла не хапае.
Петэрс спешна падняўся на лесвічную пляцоўку, абхапіў сябра за ногі, прыўзняў.
— Цяпер нясі да дзвярэй, што супраць маёй кватэры, — загадаў Бусел і яшчэ праз хвіліну паляпаў Зондакса па плячы, павесялела выдыхнуў: — Майна, поўны парадак.
Яны зноў схаваліся ў кватэры, паспешліва апрануліся. Бусел, задаволена пасміхаючыся, пацёр далоні.
— Я быў правы, тэлефон праслухоўвалі, толькі не з дапамогай "жучкоў". Але пра ўсё раскажу ў машыне, хопіць тут церціся, трэба падумаць, як лепей звязацца з Астроўскім, трэба рабіць паўторны агляд кватэры.
6
Ядвігу Станіславаўну Купрэйчык негаваркія, панурыя людзі Калесніка прывезлі да рэстарана роўна ў прызначаны час, а дваццатай гадзіне. Не зважаючы на калючы вецер і дробны, халодны дождж, якія штохвілінна пагражалі на свой лад прычасаць Ядзю, яна пайшла да ўвахода з непакрытай галавой. Насустрач з парасонам у руцэ ўжо спяшаўся Калеснік. Ён быў апрануты ў бялюткі гарнітур, чорную з блёсткамі кашулю, белы модны гальштук, на нагах блішчэлі лакіраваныя туфлі. Калі Ядзя ўбачыла высокага, прыгожага Калесніка, якому нават заўчасная сівізна пасавала да твару, яе сэрца нечакана здрыганулася. "А ў нас усё магло быць па-людску..." — цяжка ўздыхнула яна і, страсянуўшы галавой, праганяючы мроі, зацокала абцасамі. прыцягваючы пажадлівыя позіркі мужчын, што таўкліся ля ўвахода.
— Добры вечар, цудоўна выглядаеш! — прыхільна ўсміхнуўся Калеснік і прапанаваў Ядзі руку. Ён быў сама ветлівасць.
— Бачыліся ўжо, — незадаволена бліснула вачыма жанчына, але ад прапанаванай рукі не адмовілася: гульня пачалася і яна абавязана прытрымлівацца этыкету.
Яны прайшлі ў вялікі прыцемнены вестыбюль, накіраваліся да гардэроба, чулася лёгкая музыка, за
стойкай бара мітусіўся бармен з доўгімі, як прылізанымі, чорнымі валасамі. Ён, гатуючы кактэйль, артыстычна, з лёгкасцю віртуоза і знаўца сваёй справы, упраўляўся адначасова з некалькімі бутэлькамі, але. убачыўшы Ядзю з Калеснікам, быццам між іншым, падміргнуў, паслаў паветраны пацалунак і шчыра ўсміхнуўся. Настрой у Ядзі адразу палепшыўся, стала спакойна і хораша. Яна какетліва памахала бармену ў адказ.
— Наш чалавек ужо тут, — дапамагаючы Ядзі зняць паліто, прашаптаў Калеснік. — Ты памятаеш дамову?
— Памятаю, цэлы дзень толькі пра гэта і думала.
— Вось і добра, — павесялеў Калеснік, — значыць, да сустрэчы падрыхтавалася. — Ён крыху памаўчаў і строга, па-вайсковаму загадаў: — Ён павінен да цябе заляцацца.
— Лічы, што я — ужо, а наконт яго гарантыі не даю... 3 гарантыяй мог знайсці і маладзейшую.
— Ну-ну! — зласліва прасіпеў Калеснік. — Выкінь пыху і гонар, памятай: твая прыгажосць, пяшчота і сексуальнасць аплачаны.
— Мяне толькі гэта і суцяшае, — па-блазенску ўсміхнулася Ядзя і дэманстратыўна ўзяла Калесніка пад руку.
Яны выглядалі шыкоўнай парай. Ядзя з задавальненнем лавіла на сабе зайздросныя жаночыя позіркі і мужчынскія, адкрыта-нахабныя, быццам рэнтгенаўскія промні. Яна з непрыхаванай пагардай глядзела на іх, усім выглядам паказваючы, што любы можа заняць месца сённяшняга кавалера. ён не жалезабетонная сцяна, але гэта зробіць толькі той, у каго хопіць грошай... Ядзі заўсёды падабалася быць у цэнтры ўвагі. уражваць, адчуваць, што ёй захапляюцца, бачыць гэтыя пажадлівыя, прагныя позіркі. У такія хвіліны яна рабілася летуценнай, хацелася кахаць і быць каханай. I цяпер, ідучы па доўгім прыцемненым фае, яна раптам адчула ў сабе столькі незапатрабаванай энергіі і неўтаймаванай прагі да кахання, што ў нейкі момант спалохалася самую сябе.
— У цябе поспех, — кпліва ўсміхнуўся Калеснік. — Спадзяюся, я не памыліўся, цябе ацэняць...
— Хто ён? — нібы між іншым, нібы зусім спакойна запытала Ядзя. Яе шчокі паружавелі, у шы-
рока расплюшчаных вільготных вачах з'явіліся млявая лагоднасць і сум.
— Пацярпі трошкі, — шэптам адказаў Калеснік і павітаўся з незнаёмым ёй.
Яны ўвайшлі ў асобную кабіну, Калеснік старанна захінуў за сабой цяжкія чырвоныя занавескі і ўрачыста падвёў Ядзю да стала.
— Іван Фёдаравіч, пазнаёмцеся — Ядвіга Станіславаўна, мая даўняя і добрая знаёмая яшчэ са студэнцкіх гадоў.
3-за стала, застаўленага бутэлькамі і рознымі стравамі, устаў высокі, крыху паўнаваты мужчына. На выгляд — не болей сарака гадоў. На з густам пашытым шэрага колсру гарнітуры красаваўся дэпутацкі значок. Ён выйшаў з-за стала і, ветліва ўсміхаючыся, пацалаваў Ядзіну руку.
— Іван Фёдаравіч, — прыемным барытонам прагаварыў новы знаёмы і, зірнуўшы на Калесніка, які засяроджана назіраў за імі, спрабуючы прадугадаць першую рэакцыю ад прысутнасці Ядзі, напаўжартаўліва дадаў: — А вы, Сяргей Мікалаевіч, лавелас, хавалі ад мяне такую прыгажуню.
Гэты пяшчотны голас, цёплыя далоні, дотык гарачых вуснаў нечакана ўсхвалявалі Ядзю. Яна, спрактыкаваная і прадбачлівая ў паводзінах з мужчынамі, раптам адчула, што ёй непрыемна хітрыць і хлусіць гэтаму чалавеку. Ад новага знаёмага веяла спакоем, надзейнасцю, цеплынёй, і гэта нейкімі нябачнымі шляхамі перадалося ёй, устрывожыла пачуцці, мацней затахкала ў грудзях сэрца. Ядзя ўмела валодаць сабой і за маскай абыякавасці ці халоднага спакою хаваць сапраўдныя пачуцці. Яна чамусьці з жалем падумала, што гэты Іван Фёдаравіч сустрэўся занадта позна. Калісьці быў Калеснік, было каханне, і, каб не турма, хто ведае... Ядзя скоса зірнула на былога каханка, перавяла позірк на новага знаёмага і ў думках адзначыла, што гэтыя два чалавекі нечым падобныя. Аднолькавага росту, сіваватыя, валасы коратка падстрыжаныя.
— Ядвіга Станіславаўна, — спакойна, з цвёрдасцю ў голасе адрэкамендавалася Ядзя.
— Вы заўсёды такая сур'ёзная? — прапаноўваючы сесці ў крэсла, спытаў Іван Фёдаравіч.
— 3 вамі, мужчынамі, трэба быць такой, — адка-
зала Ядзя і, прыгадаўшы сваю ролю ў гэтай кампаніі, вымушана, аднымі вуснамі ўсміхнуўшыся, напеўна дадала: — Вунь, хоць бы ўзяць за прыклад Сяргея Мікалаевіча.
— Ого, вельмі цікава! — падахвоціў Ядзю новы знаёмы.
— Калісьці ён быў баламутным Сержам, і, пакуль я трымала сур'ёзнасць, мы нават крышку кахаліся, нават падумвалі аб жаніхоўстве. Але, як толькі я стала несур'ёзнай і паддалася на ягоныя спакуслівыя чары, Серж, наадварот, пасур'ёзнеў і доўга даводзіў, што жаніцьба — справа важная, а каханне такое моцнае, што ад жаласці да мяне не можа павесіць на шыю хамут, гэта значыць сябе.
— Так і сказаў? — засмяяўся Іван Фёдаравіч.
— А вы спытайцеся. 3 тых часоў Сяргей Мікалаевіч стаў яшчэ больш сур'ёзны, пэўна, занадта пацяжэў за апошнія гады той хамут, можа, ад кахання....
— Ядзя, адно слова, і я зараз жа гатовы выправіць памылку маладосці, — тэатральна прыклаў руку да сэрца Калеснік. — Іван Фёдаравіч, запрашаю быць шаферам.
— Не хачу, — адмахнулася Ядзя, — хто здрадзіў раз, той здрадзіць і другі. Я цяпер з большым задавальненнем выпіла б каньяку.
— Дазвольце, — спахапіўся новы знаёмы і паслужліва напоўніў Ядзіну чарку.
"Добра было б пазаляцацца да гэтай вабнай прыгажуні, — падумаў Іван Фёдаравіч Караленя, — але ж яна прыйшла з Калеснікам. Што, калі яны палюбоўнікі? Гэты Сяргей Мікалаевіч выглядае чалавекам сур'ёзным, з сувязямі, відаць, і капейчына водзіцца. Што будзе, калі перайду дарогу?.. Але пачакаю, вельмі ж кабета зграбная, мо яны проста сябры..."
— Што з вамі, Іван Фёдаравіч? — Ядзя дакранулася да пляча Каралені, у яе вачах скакалі гарэзлівыя чорцікі. — Запрасіце мяне на танец.
Караленя схамянуўся і ніякавата паглядзеў на Калесніка.
— 3 задавальненнем, калі Сяргей Мікалаевіч дазваляе.
Калеснік адразу дапетрыў, у чым справа, і ў
першы момант нават разгубіўся, не ведаў, што адказаць. Гэты дагледжаны жаночы пястун зрабіў нечаканую выснову, што Ядзя належыць яму. Трэба тэрмінова выпраўляць становішча, інакш кату пад хвост усе намаганні і валтузня.
— Калі б гэта дзейнічала на Ядвігу Станіславаўну, я б ніколі не дазволіў, — з сумам і непадробным жалем у голасе прагаварыў Калеснік.
"Які артыст", — стрымліваючы смех, у думках зазначыла Ядзя.
— Ядвіга Станіславаўна, — працягваў Калеснік, — жанчына самастойная і вольная.
Калеснік хацеў яшчэ штосьці сказаць, але Караленя радасна ўсклікнуў:
— Гэта ж цудоўна! — Ён борздка падхапіўся, нечакана крутнуўся да выхаду і, перш чым знікнуць за чырвонымі занавескамі, выпаліў: — Ядвіга Станіславаўна, наступны танец за мной.
— Ты прадставіў мяне сваёй палюбоўніцай? — прысмальваючы цыгарэту, зласліва ўпікнула Калесніка Ядзя.
Калеснік не адказаў. Ён паспешліва напоўніў каньяком крышталёвы фужэр, выпіў і, закусваючы скрыльком лімона, цяжка выдыхнуў:
— Пра цябе гэтаму казлу нічога не гаварыў.
Ая падумала...
— Ты менш думай, — здзекліва ўзбычыў галаву Калеснік і сплюнуў лімонныя зярняткі на падлогу, — падлівай гарэліцы і спакушай, каб забыўся пра ўсё на свеце.
Яна была задаволеная тым, што выбіла Калесніка з каляіны.
— Маёй віны няма, сам балбочаш пустое, распусціў пер'е, быццам паўлін.
Калеснік злосна скасавурыўся на Ядзю, вусны скрывіла гідлівая ўсмешка. Ён хацеў сказаць нешта абразлівае, але занавескі нечакана разляцеліся, і ў кабіну ўваліўся ўзнёсла-шчаслівы, расчырванелы Караленя:
— Сяргей Мікалаевіч, я нашу прыгажуню выкрадаю.
Адразу, як па загадзе, грымнула музыка, і нізкі, прастуджаны голас, расцягваючы словы, аб'явіў: "Гэтае танга ў гонар найпрыгажэйшай Ядвігі
Станіславаўны..."
— Мой сюрпрыз, — па-вайсковаму прыстукнуў абцасамі Караленя і зачаравана ўпіўся вачыма ў Ядзю. — Танга для вас.
Ядзя грацыёзна ўзнялася, падалася насустрач і з удзячнасцю ўсміхнулася:
— Вы ўгадалі, танга — мой любімы танец.
Ядзя і сапраўды любіла танга, толькі цяпер яна была больш удзячна Караленю за тое, што пазбавіў ад непрыемнай размовы з Калеснікам. У яе душы варухнуўся жаль да гэтага, на першы погляд, неблагога чалавека. Ведаючы Калесніка, яна разумела, які лёс чакае Караленю.
Ядзя спаўна, як кажуць, на сваёй шкуры адчула Калеснікава апякунства, калі перайшла працаваць на кірмаш. Пакуль, як кажуць, абжывалася, усё было добра, але праз некалькі месяцаў зноў завітаў Калеснік, і Ядзя зноў стала ягонай заложніцай, цяпер ён выкарыстоўваў яе пасаду так, як калісьці яна Шаўцова. Выйсця не было, напачатку Ядзя адчайна шукала збаўлення ад Калеснікавай апекі, перажывала, у думках клялася нешта зрабіць, нават пайсці ў пракуратуру, але далей начных слёз у падушку справа не ішла. I зусім не Калеснік быў вінаваты, ён не прымушаў і не пагражаў... Ядзя ад кожнай здзелкі мела працэнт, таму і не хапала моцы сваімі рукамі засыпаць залаты ручаёк.
Пасля першага танца быў другі танец, потым трэці... Ад выпітага каньяку кружылася галава, Ядзі было па-сапраўднаму хораша, хацелася, каб музыка не канчалася, хацелася танцаваць з гэтым прыгожым і ўслужлівым Іванам Фёдаравічам. У нейкі момант яна нават забылася на ўгавор з Калеснікам, але хаўруснік нагадаў пра сябе, як толькі яны засталіся ўдваіх.
— Малайчына! — злёгку паціснуў Калеснік Ядзіну руку вышэй локця. — Караленя згубіў галаву. эх, і закручу цяпер справу!
— Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў, — сур'ёзна адказала Ядзя. — Ён нічога мне не прапаноўваў.
— Прапануе, — пацёрдалоні Калеснік. — Бачыш, ён для цябе ўжо Ваня.
Ядзя не адказала. Узгадваючы Караленю, яна хлусіла, бо новы знаёмы з першага танца настойліва набіваўся праводзіць дадому.
— Пра што ў вясёлай кампаніі гаворка? — пачуўся за Ядзінай спінай голас Каралені. Ён трымаў у руках букет чырвоных руж і бесклапотна ўсміхаўся. — Самай прыгожай жанчыне, — Караленя ўклаў кветкі ёй у рукі і дакрануўся гарачымі вуснамі да шчакі.
Калеснік па-змоўніцку падміргнуў і ўпершыню за вечар шчыра засмяяўся:
— Вы, Іван Фёдаравіч, лавелас у квадраце ці нават у кубе, да вас мне далёка.
— Хачу выпіць за Ядвігу Станісл.аваўну! — не рэагуючы на Калеснікаў жарт, узнёсла прапанаваў Караленя. У гэты момант яго турбавала толькі Ядзя, ён быў гатовы на ўсё, абы толькі заваяваць яе прыхільнасць.
— Дык у чым справа? — падахвоціў Калеснік Караленю і, услужліва разліваючы па чарках каньяк, з непрыхаваным сарказмам у голасе дадаў: — 3 гарэліцы табу каторы раз знята, цяпер, дзякуй Богу, нашым кіраўнікам ёсць з кім ваяваць, акрамя яе, радзімай.
Караленя раптам перамяніўся, быццам паменеў ростам, вочы мітусліва забегалі, на твар лёг цень заклапочанасці. Ад летуценнага рамантыка не засталося і следу. Ён спадылба кінуў на Калесніка незадаволены, нават палахлівы позірк, машынальна пацалаваў Ядзіну руку і, сядаючы на сваё месца, сцішана прабурчэў:
— Сяргей Мікалаевіч, давайце пра палітыку гаварыць не будзем.
— Якая тут палітыка? — наўмысна паспрабаваў завесці, выбіць Караленю з каляіны Калеснік. — Цяпер кожны сам за сябе: маеш уладу — маеш усё, згубіў яе, карміцельку, — пішы прапаў.
— Не ўсё так проста, — неахвотна прагаварыў Караленя, — ніхто не ведае, дзе тая ўлада пачынаецца і дзе заканчваецца. Я ўжо не кажу пра сапраўдных уладароў.
Ён спешна, адным глытком каўтануў каньяк і, шукаючы падтрымкі ў Ядзі, неспакойна, роспачна паглядзеў ёй у вочы.
— Вось так заўсёды, — капрызна надзьмула вусны Ядзя, — вы, мужчыны, усе аднолькавыя: узнялі кілішкі за мяне, а выпілі за палітыку.
Караленя з удзячнасцю паглядзеў на Ядзю. Гэты цёплы позірк заўважыў і Калеснік. Ён зразумеў, наколькі асцярожны гэты Іван Фёдаравіч.
"Тым лепш, трапіш да мяне ў лапы, станеш шаўковы, вяроўкі буду віць". — няспешна дапіваючы каньяк, падумаў Калеснік, а ўслых прагаварыў:
— Іван Фёдаравіч, не будзем дражніць нашу тыгрыцу, нальём і вып’ем за яе...
Ядзя прачнулася ад таго, што нехта халоднымі пальцамі дакрануўся да яе грудзей. Яна расплюшчыла вочы і адразу прыгадала ўчарашні вечар у рэстаране і, як здалося, кароткуюноч у абдымках Каралені. Пакой быў напоўнены трапяткім, слабым святлом ад начной лямпы, але Ядзя адразу пазнала Калесніка, які сядзеў побач на ложку і, па-блазенску ўсміхаючыся, гладзіў халоднымі пальцамі яе грудзі. Ён убачыў, што жанчына прачнулася, прыклаў палец да вуснаў, даючы зразумець, каб не ўздымала шуму, і, паказаўшы рукой на дзверы, выйшаў. Ядзя паглядзела па другую палову вялікага, як не на ўвесь пакой, ложка, дзе, паклаўшы далонь пад шчаку, ціха соп яе новы каханак. Жанчына нячутна, каб не разбудзіць Караленю, выслізнула з-пад коўдры і, не апранаючыся, прыхапіўшы з сабой апратку, выйшла ў калідор. Дзверы на кухню былі адчыненыя, за сталом, спінай да яе. сядзеў Калеснік, побач стаяла адкаркаваная бутэлька. Ядзя хутка апранулася, звычнымі рухамі паправіла прычоску. У гэты момант ёй хацелася хутчэй пайсці адсюль, знікнуць, пакуль Караленя не прачнуўся. Што будзе далей, яна ведала, і прысутнічаць пры размове Калесніка з Караленяй было звыш яе сіл.
— Ідзі, прапусці чарачку, — прагаварыў Калеснік і, сцішана рагатнуўшы, дадаў: — Заслужыла...
— Мне трэба схаць, — Ядзя ўвайшла на кухню і шчыльна зачыніла за сабой дзверы.
— Спяшаешся, не хочаш быць сведкай?
— Пра гэта дамоўленасці не было, — разкавата адказала Ядзя. — 1 піць я не буду, сёння на работу.
— А я вып'ю. — Калеснік паглядзеў на Ядзю, быццам упершыню бачыў, ягоныя вочы блішчэлі. — Ты была на недасягальнай вышыні, асабліва ноччу...
— Ты пра што? — насцярожылася Ядзя і адчула, як халадок па-здрадніцку агортвае сэрца.
Калеснік няспешна, смакуючы, цадзіў каньяк, прыкусваючы тонка парэзанымі лімоннымі лусткамі.
— Што ты хацеў сказаць? — трацячы цярпенне, паўтарыла Ядзя.
Калеснік кінуў на хаўрусніцу насмешлівы позірк і выцягнуў з кішэні некалькі фотаздымкаў. Ядзя адразу ўсё зразумела.
— Ты ж абяцаў... — Яна стомлена села на табурэтку і адчула, як па целе пракацілася трапяткая дрыготка, глуха затахкала ў скронях, па шчоках пакаціліся гарачыя слёзы.
— Абяцанкі — цацанкі, — п'янавата ўхмыльнуўся Калеснік і абыякава кінуў у рот скрылёк лімона, зморшчыўся. — Твой Іван Фёдаравіч не дурань, разумее, што да чаго, і цяпер будзе рабіць тое, што я скажу. Наш бізнес пераходзіць на новы ўзровень, і ты не застанешся ў накладзе, яшчэ дзякуй скажаш.
— Аддай здымкі.
— Бяры, — на хвіліну спахмурнеў Калеснік, — але ведай: мы ўсё знялі на відэакамеру.
Ядзя сядзела як не свая, спустошаная і разбітая. Яна бязвольна і жаласліва, як пабіты сабака, паглядзела на Калесніка, пацягнулася да шклянкі, але не ўтрымала, яна перакулілася, і карычневы цягучы каньяк разліўся на белы настольнік. Калеснік падхапіў шклянку, не даў зваліцца на падлогу і моўчкі зноў напоўніў да краёў.
— Выпі і едзь, — скамандаваў ён. — Трэба будзіць гэтага казла і даводзіць справу да канца. Пара яму плаціць па рахунках.
Ядзя выпіла, машынальна зграбла здымкі, кінула іх у сумачку і, хістаючыся, пасунулася да выхаду.
На вуліцы было цёмна і ціха. Дождж, што ліў звечара, скончыўся, пакінуўшы пасля сябе мноства вялікіх і малых лужын, у якіх цяпер разам з апалым лісцем купалася поўня, ганяліся адна за адной іскрыстыя зоркі. Ядзя, не зважаючы на лужыны, цяжка перастаўляючы ногі, ішла наўпрасткі праз дзіцячую пляцоўку да машыны. Расхрыстаная і абы-
якавая да ўсяго, у накінутым наапашкі паліто, яна была падобная да самотнага, здарожанага вандроўніка, які з апошніх сіл робіць крок за крокам да нейкай вядомай толькі яму рысы, за якой, магчыма, выратавальны адпачынак.
У машыне чакаў стрыжаны, медзведзяватага выгляду вярзіла. Убачыўшы Ядзю, ён порсценька вылез насустрач, паслужліва адчыніў дзверцы, прышчаваты твар расплыўся ў пажадлівай усмешцы. Ядзя села на пярэдняе сядзенне і, не зважаючы на стрыжанага, абыякава прашаптала:
— Паехалі.
— Дадому, а мо дамяне? — цяжка выдыхнуў вярзіла і, не валодаючы сабой, хістануўся да Ядзі, абхапіў рукой за плечы, другая слізганула за пазуху. Матэрыя трэснула, станіка не было, і, убачыўшы белыя пругкія грудзі, стрыжаны быццам звар'яцеў. — Я ноччу ўсё бачыў, — пырскаючы слінай, шукаючы тоўстымі губамі вусны жанчыны, шаптаў ён. — Паехалі да мяне, я... я, — у вярзілы ажно перахапіла дыхаўку, — я заплачу...
Крыўда і боль у адно імгненне ўскалыхнулі Ядзю, быццам перад ёй быў не пажадлівы самец, які спрабуе згвалтаваць, а нешта большае, кепскае і брыдкае, што абцяжарвала душу, вырывалася вонкі. Яна пагардліва плюнула ў юрлівыя мутныя вочы вярзілы і дзікай коткай упілася кіпцюрамі ў ненавісны, азызлы твар.
— Ты, сука! — па-звярынаму рыкнуў стрыжаны, адхіснуўся і, баронячыся, выставіў рукі ўнерад. — Ты што, звар'яцела, падла?!
Ён глядзеў на Ядзю ашалелымі касымі вачыма, па няголеных шчоках, па носе сачылася кроў, але гэта было не ўсё. Вочы гвалтаўніка ледзь не вылузнуліся з вачніц, калі ўбачыў у Ядзіных руках пісталет.
— П-прабач. я п-пажартаваў, — заікаючыся, збялелымі губамі прашаптаў ён.
Але Ядзю ўжо нішто не магло спыніць. Раз'ятраная жанчына балюча тыцнула руляй пісталата стрыжанаму ў пах:
— За "падлу", за тое. што ты хацеў са мной зрабіць, я адстрэлю...
— А-а-а! — ашалела закрычаў вярзіла, ад яго рэзка патыхнула смуродам.
Тое, што стрыжаны ад жаху нарабіў у штаны, якраз і выратавала яму жыццё. Ядзя адхіснулася, заціснула пальцамі нос, зласліва ўсміхнулася, жаданне прастрэліць тое, што наважылася, знікла. Яна апусціла руку з пісталетам ніжэй, націснула на курок. Глуха прагучаў стрэл, вярзіла ад нечаканасці падскочыў, трэснуўся галавой у верхатуру машыны, жаласліва заскуголіў, завішчаў, з вачэй пырснулі слёзы. Ён доўга шарыў рукон, пакуль намацаў ручку, адчыніў дзверцы і вываліўся на асфальт. Стрыжаны колькі метраў поўз па тратуары, пакуль узняўся на ногі, і, баязліва азіраючыся, чамусьці кульгаючы на левую нагу, пацёгся да пад'езда.
— Раскажы пра ўсё свайму шэфу! — зларадна крыкнула Ядзя і пераможна засмяялася. Праз некалькі хвілін яна на завышанай хуткасці неслася па начным няўтульным горадзе.
7
Маёра Астроўскага ўсхвалявала тое, што адбылося ў ізалятары часовага дагляду. Едучы ў машыне, ён узгадваў паведамленні чалавека, які сядзеў у камеры разам з Князем. Агент Верабей быў адным з лепшых, і пасля правалу на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскі вырашыў не рызыкаваць, спыніўся на ім. Верабей меў фенаменальную памяць, быў таленавітым акцёрам і ў жыцці мог дабіцца многага. Але побач з матэматычным прагматызмам невядома як ужываліся непрадказальная авантурыстычнасць характару і прага штохвіліннай рызыкі. Ён быў да адчайнасці смелым чалавекам, пра якіх часцяком гавораць: "Дай волю — ён і на чорта накіне аброць". Менавіта гэтая рыса характару і асабліва жаданне хутка і без залішняга клопату разбагацець прывялі Вераб'я спярша на лаву падсудных, а ўжо потым, канечне, не без дапамогі Астроўскага, ён стаў прафесійным агентам. Верабей ні словам, ні намёкам не гаварыў у сваіх допісах, што Князь нешта падазрае. Наадварот, Скакун ставіўся да Вераб'я прыхільна і ўжо на трэці дзень іх сумеснага камернага жыцця развязаў язык. Ён гаварыў пра першую судзімасць, аб саўдзельніках па другой, пра свой
леташні адпачынак у Ялце, але пакуль што маўчаў пра галоўнае — забітага шафёра з фармацэўтычнай фабрыкі. Астроўскі добра ведаў ІЗераб'я, не сумняваўся ў ягоных здольнасцях, таму думка, што агент мог нечым выкрыць сябе, нават не прыходзіла ў галаву. Ён дапускаў, што магла адбыцца бойка паміж Вераб'ём і Князем, але толькі нс па віне агента. I ўсё ж факт застаецца фактам: Верабей, як тыя двое, на фармацэўтычнай фабрыцы, рассакрэчаны. Астроўскі адчуваў, нават быў упэўнены, што гэта не недарэчнасць, выпадкі з агентамі — спланаваныя і прадуманыя акцыі. Астроўскаму не цярпелася хутчэй сустрэцца з Вераб'ём, але доктар не дазволіў, давялося чакаць, пакуль агенту загіпсуюць зламаную руку. У санчасці разам з Астроўскім і Мірончыкам быў начальнік ізалятара часовага дагляду. Ён мітусліва перагортваў нейкія распараджэнні і інструкцыі, некалькі разоў сіліўся даказаць маёру, што ніякіх парушэнняў унутранага распарадку не было, паміж зэкамі адбылася звычайная разборка. Астроўскі згодна ківаў, але спытаўся зусім пра іншае:
— Як свае паводзіны патлумачыў Скакун?
Старшы лейтэнант пераступіў з нагі на нагу, разгублена паглядзеў на Мірончыка, быццам пытаючыся, пры чым тут тлумачэнні нейкага зэка, і, часта міргаючы, завучана адказаў:
— У такіх выпадках дзяжурны нарад абавязаны хутка перапыніць бойку і ізаляваць вінаватых. Потым шмон... — Афіцэр спыніўся на паўслове, аблізнуў сасмяглыя вусны і завяршыў думку: — Потым агляд камеры і ўсіх. хто ў ёй знаходзіўся. Мае людзі так і зрабілі.
— Зразумела, — цяжка ўздыхнуў Астроўскі. Ён наперад ведаў. што гэты чалавек у караткаватым зялёным кіцелі, з даўгаватымі валасамі, якія нахабна тырчалі з-пад фуражкі, скажа толькі тое, што павінен сказаць, а дакладней, што напісана ў інструкцыі, не больш і не менш.
— 1 ўсё ж, — умяшаўся ў гаворку Мірончык, — цікава даведацца, як паводзілі сябе арыштаваныя напярэдадні і ноччу?
— Як заўсёды, спакойна, — павольна адказаў старшы лейтэнант. сілячыся зразумець, куды хіліць сышчык.
— Што, па-вашаму, магло змяніцца за ноч? —дапытваўся Мірончык. — Мо новых звечара падсялілі?
— Не, — перасмыкнуў плячыма старшы лейтэнант, — ніякіх перамен не было, ноч прайшла ціха і спакойна. Раніцай, як звычайна, пабудка, потым арыштаваныя прыбралі камеру, паснедалі і чакалі допытаў.
У гэты момант у прачыненыя дзверы ўвайшоў чырванатвары доктар і моўчкі падаў Астроўскаму складзеную ў некалькі разоў паперку. Маёр хуценька разгарнуў ліст, на якім было надрапана: "Прашу выклікаць маёра Астроўскага".
— Можна з ім пагаварыць? — запытальна паглядзеў маёр на доктара.
— У нас супрацьпаказанняў не бывае. — быццам між іншым, зазначыў доктар і задаволена рагатнуў: — Толькі арыштаваны гаварыць не можа, ледзь гаварылку не вырвалі.
Верабей ляжаў у асобнай палаце, доўгай і вузкай, як размінуцца двум чалавекам. Пахла лекамі, нечыстотамі і цвіллю. Астроўскі, каб і хацеў, не змог бы пазнаць свайго лепшага агента ў чалавеку, які нерухома ляжаў пад жоўтай прасціной. Неймаверна ссінячаны, распухлы твар крывавіў і нічым не нагадваў таго вясёлага, разухабістага хлопца, з якім некалькі дзён таму сустракаўся маёр. Забінтаваная галава нерухома высілася на шэрай падушцы без навалачкі, на месцы вачэй — дзве вузкія шчыліны, і наўрад ці бачыў што Верабей праз іх. На высакаватай падстаўцы месцілася загіпсаваная рука, з куточкаў вуснаў на падбародак і шыю ружовымі ручайкамі сцякала сукравіца. У першую хвіліну Астроўскаму здалося, што гэтае нерухомае цела ўжо і не жывое. Наблізіўся, наўмысна кашлянуў, спадзеючыся, што будзе пачуты, і не памыліўся. Раптам зліплыя вейкі затрымцелі, правае вока крыху расплюшчылася, здаровая рука прыўзнялася.
Астроўскі здагадаўся, што Верабей падклікае, і паспешліва нахіліўся да ягонага твару. Неймаверна тоўстыя, у двух месцах рассечаныя вусны задрыжалі і з цяжкасцю прашапталі:
— Князь разам з баландой атрымаў запіску...
—• Раніцай? — удакладніў Астроўскі.
Верабей не адказаў, толькі згодна міргнуў напалову расплюшчаным чырвоным вокам і безжыццёва заціх, страціў прытомнасць.
Алесь Крывіцкі пасля сустрэчы з Астроўскім добра ўжо ведаў, дзеля чаго знаходзіцца ў Мінску і што робіць на кірмашы. Ён павесялеў, ад былой нуды не засталося і следу, душу поўніла ціхая радасць, што ён — адзін з нямногіх, уключаных у групу па раскрыцці забойства капітана Бусла. Алесь прыспешваў сябе, але гарачкі не пароў, галавы не губляў. Ён старанна падбіраў спрыяльны момант, каб, як дамовіліся з Астроўскім, звярнуць на сябе ўвагу хлопцаў у скуранках, што кожную раніцу, быццам на калгасную брыгадную лятучку, збіраюцца ў адным і тым жа месцы, ля латка "Навіны ў музыцы". План маёра і Крывіцкага быў просты, але ўсё ж рызыкоўны. Алесь павінен прыгледзець аднаго-двух рэкеціраў і, калі тыя пойдуць абіраць сваіх прадаўцоў, трошкі, хвілін на пяць, апярэдзіць. А далей дзейнічаць, як Бог дасць, адпаведна сітуацыі. Два дні Крывіцкі сачыў за хлопцам з постаццю штангіста, які быў на цэлую галаву вышэй за Алеся і намнога шырэйшы ў плячах. Шыі ў хлопца амаль не было, ён паварочваўся ўсім тулавам, як воўк, рукі-кувалды заўсёды трымаў у кішэнях, а калі выцягваў, то цёр адна аб адну, быццам яны нясцерпна свярбелі. Хадзіў Штангіст, як ахрысціў яго Алесь, няспешна, нават марудна, быццам кожны раз прыглядваўся да месца на зямлі, перш чым паставіць нагу. Крывіцкі наўмысна выбраў з усіх рэкеціраў самага моцнага, бо разлічваў на псіхалагічны эфект. Праўда, была яшчэ адна прычына: назіраючы, Алесь заўважыў, што Штангіст — выканаўца, рашэнняў не прымае, а ў плане Крывіцкага гэта мела значэнне, бо Штангіст у любым выпадку пабяжыць параіцца, і ў яго будзе час абдумаць наступны крок.
Сёння, у пятніцу, Крывіцкі вырашыў дзейнічаць. Ён, канечне, хваляваўся, калі, напусціўшы на сябе абыякавасць і празмерную пагарду, падышоў да худога азербайджанца, які гандляваў дынямі і вінаградам. Алесь узяў дыню, некалькі разоў падкінуў на руцэ, быццам узважваючы.
— Дарагой, бэрн, лучше нэ найдёшь, — завучана загаманіў гандляр, жорсткія, калючыя вусы закраталіся пад носам.
Крывіцкі пагардліва цвыркнуў слінай пад ногі гандляру і нечакана для азербайджанца шпурлянуў у яго дыню. Той спалохана адхіснуўся, дыня трапіла ў плячо, пляснулася на асфальт і разламалася напапалам.
— 3 сённяшняга дня "прафсаюзныя ўзносы" будзеш плаціць мне, — пагрозліва рыкнуў Крывіцкі.
— Какой прафсаюз? Я нэ члэн! — вылупіўшы вочы, закрычаў азербайджанец, відавочна, разлічваючы прыцягнуць да сябе ўвагу пакупнікоў.
Крывіцкі, які чакаў, што азербайджанец менавіта так і паступіць, кінуў позірк улева, адкуль з хвіліны на хвіліну павінен быў з'явіцца Штангіст, і, убачыўшы сярод людскога гурту шырачэзную постаць, маланкава хістануўся да гандляра, пальцамі, быццам абцугамі, ухапіў даўгаваты прыплюснуты нос:
— Табе што, вушы прачысціць ці...
Крывіцкі не дагаварыў, невядомая сіла падхапіла яго пад пахі, імгненна з-пад ног знікла зямля.
"Вось дык асілак!" — зайздросна падумаў Крывіцкі пра Штангіста, але нос азербайджанца не адпусціў, наадварот, каб пазбавіць праціўніка манеўра, ухапіў гандляра за каўнер скуранкі і пацягнуў за сабой.
Азербайджанец ужо не крычаў, а толькі лыпаў вачыма то на Штангіста, то на Алеся. Марудзіў і Штангіст, які, відавочна, не ведаў, што рабіць з чужынцам.
"Правільна было б пляснуць нахабніка аб зямельку, каб адразу дайшло, хто тут гаспадар, — разважаў Штангіст, — але ж гэты здыхляк пацягне за сабой чорнага, а за азербайджанца шэф па галоўцы не пагладзіць".
3 цяжкасцю перасільваючы спакусу надаваць кухталёў чужынцу, Штангіст прыняў саламонава рашэнне. Ен не стаў рызыкаваць, паставіў Крывіцкага на месца і прасіпеў у патыліцу:
— Ты што, змей, крыўдзіш чалавека?
Крывіцкі наўмысна не спяшаўся з адказам і адразу адчуў, як рукі-кувалды сціснулі грудзіну, ажно перахапіла дыхаўку, на вачах праступілі слёзы.
— Адпусці чорнага! — Штангіст трасянуў Крывіцкага, быццам мех з бульбай.
Алесь выканаў загад, адштурхнуў ад сябе азербайджанца. Той дзвюма рукамі ўхапіўся за пунсовы нос, нешта закрычаў на сваёй мове, зрабіў крок назад і, паслізнуўшыся, не ўтрымаўся, паваліўся на прылавак. У гразь пакаціліся дыні. перакулілася скрыня з вінаградам.
— Ты што, прыблуда, робіш? — Штангіст крутнуў Крывіцкага так, каб можна было разгледзець твар.
"Зараз будзе біць", — зразумеў Алесь і пайшоў у наступ. Ён імгненна нанёс удар знізу па руках Штангіста і, адчуўшы вольнасць, зрабіў спадманны выпад, быццам збіраючыся садануць вярзілу ў сківіцу. Праціўнік адхіснуўся, рукі міжвольна слізганулі да твару, Крывіцкі толькі гэтага і чакаў. Да аўтаматызму адтрэніраваным ударам ён моцна садануў Штангіста нагой у сонечнае спляценне і імгненна адскочыў убок, гатовы ў любы момант да больш рашучых дзеянняў. Але бойка на гэтым і скончылася. Штангіста быццам пераламала напапалам, ён, хапаючы слюнявым ротам паветра, як выкінутая з вады рыбіна, неймаверна вылупіўшы бляклыя вочы, ссунуўся на зямлю. Пад магутным і цяпер такім жаласным целам рыпелі. лопаліся дыні, расцякаўся вінаградны сок.
Першая палова распрацаванага плана ўдалася. Пасля ўсяго, што Крывіцкі зрабіў, яго не маглі не заўважыць. Ён ужо сабраўся задаць адсюль лататы, але перад ім нечакана ўзнік гандляр, які па-свойму ацаніў сітуацыю і, калоцячыся ад жаху, дрыжачай рукой выцягнуў з кішэні тоўсты пачак грошай.
— Бэрн, только не бэй, — ён скоса зірнуў на Штангіста, які ўсё яшчэ сутаргава курчыўся сярод дынь і вінаграду. — Мне разныцы нэт, каму платнт...
Крывіцкаму нічога не заставалася, як узяць грошы і паспешліва растварыцца ў кірмашным мурашніку. Ён ведаў, што Штангіст праз некалькі хвілін ачомаецца і кінецца наўздагон, а другая сутычка з ім будзе лішняй і непатрэбнай.
На другі дзень Крывіцкі раней звычайнага аб'явіўся на кірмашы з цвёрдым намерам паўтарыць учарашнюю аперацыю. Штангіст, які заўсёды быў
пыхлівы і непрыступны, сёння выглядаў зніякавелым і панурым. Ён стаяў зводдаль ад хаўруснікаў і пільна ўглядаўся ў праходзячых міма людзей, відавочна, шукаючы ўчарашняга крыўдзіцеля. "Лятучка" рэкеціраў зацягвалася, яны не смяяліся і амаль не гаварылі, зрэдку хтосьці з іх падыходзіў да Штангіста, але на запытальны позірк вярзіла адмоўна матляў галавой. У гэтыя хвіліны ён з перасцярогай і бояззю паглядаў на астатніх.
"Штангісту дасталася не толькі ад мяне, — з задавальненнем падумаў Крывіцкі, — сваіх хаўруснікаў ён баіцца больш".
Крывіцкаму раптам нясцерпна захацелася трапіць на вочы гандляру-азербайджанцу, убачыць, як ён зрэагуе на сустрэчу. Гандляр быў на тым самым месцы, што і ўчора. Ён сядзеў за прылаўкам на драўлянай скрынцы і стомлена пазіраў на пакупнікоў. Сёння ён нікому не прапаноўваў і не нахвальваў свой тавар, вялікі сіняк красаваўся пад правым вокам, левае брыво было залеплена пластырам. Алесю стала шкада гэтага, можа, і неблагога чалавека, які прывёз сюды дыні за некалькі тысяч кіламетраў і вымушаны цярпець нягоды. Напэўна, рэкеціры ўчора, не знайшоўшы Крывіцкага, спагналі злосць на ім.
Алесь, робячы выгляд, што не звяртае ні на каго ўвагі, тоўкся ў натоўпе непадалёк ад прылаўка, але з-пад брыля капелюша, насунутага на самыя вочы, засяроджана касавурыўся на гандляра. Калі азербайджанец убачыў Крывіцкага, яго быццам токам падкінула на ногі. Ён спалохана, шукаючы паратунку, азірнуўся, замітусіўся, хацеў задаць лататы, але ў нейкі момант перадумаў і хуценька слізгануў у вольнае месца пад прылаўкам. Крывіцкі спыніўся непадалёк і зрабіў выгляд, што разглядае кашулі, вывешаныя на продаж тоўстай цёткай з пакамечанай цыгарэтай у зубах.
Праз нейкі час над прылаўкам вытыркнулася лысая, падобная на дыню, галава, якая, палахліва лыпаючы вачыма, крутнулася ў адзін бок, у другі і, убачыўшы Крывіцкага, зноў знікла. Праз хвіліну Алесь убачыў спіну гандляра, які, сутулячыся, подбегам шыбаваў да выхаду, да таго месца, дзе ішла "лятучка" рэкеціраў.
"Пабег дакладваць", — задаволена ўсміхнуўся Крывіцкі. Такі варыянт яго поўнасцю задавальняў, не трэба паўтараць учарашняй бойкі. Ён пастаяў некалькі хвілін, дачакаўся, калі гандляр прычыкільгаў назад, і, засунуўшы рукі ў кішэні, паплёўся між прылаўкаў. У нейкі момант Алесь адразу адчуў, што за ім назіраюць, а потым непадалёк ад сябе прыкмеціў бялёсага хлопца, якога раней бачыў сярод хаўруснікаў Штангіста. Крывіцкі разумеў, што на кірмашы з ім разборкі чыніць не будуць і паспяшаўся дапамагчы рэкецірам. Пацёршыся з паўгадзіны ў кірмашным мурашніку, ён накіраваўся да выхаду, да прыпынку таксі. Вуліца была шматлюднай, і Алесь незадаволена адзначыў, што рэкецірам не на руку звязвацца з ім навідавоку. Кінуўся ў вочы заезд у арку старога трохпавярховага жылога дома, і павесялелы Крывіцкі скіраваў туды.
"Тое, што трэба для такіх сустрэч, — падумаў ён, пазіраючы на непрыкметную, глухую падваротню, — лепшага месца не знайсці, толькі ў іх могуць быць іншыя планы, можа, захочуць паназіраць?"
Крывіцкі быў падрыхтаваны да сустрэчы, але трэба аддаць належнае і рэкецірам, яны аб'явіліся нечакана і зусім не каля падваротні, дзе спадзяваўся сустрэцца з імі Крывіцкі. Ён быў крыху расчараваны, што рэкеціры марудзяць, і, калі падыходзіў да прыпынку таксі, гэтая расчараванасць перарасла ва ўпэўненасць: ніякай бойкі сёння не будзе, за ім будуць сачыць. Але не паспеў Крывіцкі так падумаць, як каля яго ўсытыч, візгатнуўшы тармазамі, быццам укапаная спынілася машына. 3 прачыненых дзверцаў пагрозліва тырчала чорная руля аўтамата, які, зласліва скалячыся, трымаў у руках Штангіст.
— Сядай у машыну, — загадаў нябачны Крывіцкаму чалавек, што сядзеў на заднім сядзенні.
Алесь зрабіў крок назад і адразу натыкнуўся спінай на нешта вострае.
— Сядай, лягавы, гульня скончылася, — прасіпеў у патыліцу хрыплы голас.
Крывіцкага балюча ўдарылі паміж лапатак. Ён хацеў азірнуцца, але ў наступны момант нешта цяжкае звалілася на галаву, у вачах замільгацелі бліскавіцы, зямля і неба закруціліся ў шалёным танцы, і Алесь праваліўся ў чорную яму бяспамяцтва.
Маёр Астроўскі пры сустрэчы з Князем паводзіў сябе спакойна і падкрэслена тактоўна. Ён рабіў выгляд, што ранішняя бойка Скакуна ў камеры яго зусім не кранае і не цікавіць. Мінуў тыдзень пасля апошняга допыту, крыху схуднелы Князь быў, як заўсёды, нахабны і цынічна грэблівы. Сваімі паводзінамі і выглядам ён стараўся паказаць, што маёр дарма траціць час, нічога новага ён не раскажа, ні на якія міліцэйскія "штучкі-дручкі" не паддасца. Астроўскі сядзеў насупраць Князя за невялікім сталом, які быў прыкручаны да падлогі, моўчкі курыў цыгарэту і глядзеў на Скакуна так, быццам бачыў упершыню. Князь вачэй не адводзіў, годна высіўся, закінуўшы нагу за нагу, на таксама прыкручанай табурэтцы і чакаў. На ягоным твары блукала таямнічая ўсмешка пераможцы. I ўсё ж Астроўскі бачыў, што ўпэўненасць злачынца штучная, бравіраванне напускное, хваляванне выдавалі шэрыя выпуклыя вочы, якія глядзелі насцярожана і неспакойна. Гульня ў маўчанку маёрам зацягвалася наўмысна. Астроўскі правакаваў Князя загаварыць першым, падштурхоўваў злачынца самога ўзгадаць ранішнія падзеі. Зрэшты, Скакун не вытрымаў і звысака, павучальна загаварыў:
— Следчы, які вядзе справу, спярша мяне цыгаркай частуе, а потым сам смаліць... Псіхолаг, з такім і пра жыццё пабалакаць можна.
Астроўскі, не мяняючы паставы, паспешліва выпусціў танюсенькім струменьчыкам шызы дым:
— Я не багацей, каб такіх, як ты, цыгаркамі частаваць. Прыйдзе час, будзеш прасіцца да мяне са сваёй праўдай, толькі глядзі не праміргай, не запазніся, бо не прыйду цябе слухаць.
— А што ж сёння ад мяне хочаце? Я ні слова, ні паўслова да раней сказанага не дабаўлю. А можа, маёр зацікавіўся ранішняй бойкай?
Астроўскі затушыў недакурак, марудна развязаў белыя матузкі і разгарнуў папку са справай Скакуна.
—Бойкі ў ізалятары часовага ўтрымання — не мая турбота, — абыякава кінуў маёр, — сваіх бед пад завязку. Праўда, краем вуха чуў, што за сябрасукамерніка табе інкрымінуюць замах на забойства. Пэўна, доўга будзеш у гаспадара...
— Тамбоўскі воўк таму вахлаку сябра, — непры-
язна працадзіў Скакун і, спахапіўшыся, заюлозіў на табурэтцы. — Нічога яны мне не прышыюць, і дня лішняга за паскуду не адсяджу.
— Цябе і не спытаюць, — падахвочваў Князя Астроўскі.
— Я не адны штаны працёр на гэткіх вось прыкручаных да падлогі табурэтках, — засмяяўся Скакун, — не пальцам роблены, разумею, што да чаго. I потым, астатнія, хто быў у камеры, будуць маўчаць. як мышы, так што сведак няма.
— А міліцыя? Яны таксама сведкі, ледзь адцягнулі цябе ад бедалагі.
— Нічога не атрымаецца, — нервова ўскочыў на ногі Скакун.
— Ты сядзь, а то паклічу канвой і начаплю бранзалеты, — узвысіў голас Астроўскі.
Князь плюхнуўся на. табурэтку і таропка, быццам яму не дазволяць выгаварыцца, працягваў:
— Буду стаяць на сваім: гэты Пачопка — блакітны... Ён сам справакаваў бойку, а забіваць паскуду ў мяне і ў думках не было. Ён хацеў, каб я яго трахнуў. а я з мужыкамі гэтым не займаюся, вось і давялося гада паставіць на месца.
— А калі правядуць экспертызу і дакажуць. што ён не блакітны?
— Мне да экспертызы няма аніякай справы. няхай пішуць, што хочуць. Калі да сённяшняй раніцы ён не быў блакітны, гэта ні аб чым не гаворыць. Не быў, не быў — і раптам захацеў стаць... Імі ж не нараджаюцца, — зласліва, з прадчуваннем сваёй праваты засмяяўся Скакун.
— Пачопка — твая дакука, — зазначыў Астроўскі, — цяпер пяройдзем да маёй. Дык вось, яшчэ раз хачу пачуць: дзе быў, што рабіў ноччу з пятнаццатага на шаснаццатага кастрычніка?
Астроўскага цяпер больш за ўсё цікавіла бойка паміж Князем і Вераб'ём, але залішняя цікаўнасць магла толькі нашкодзіць, і ў першую чаргу — агенту. Трэба пасеяць сумненні ў душы Князя. прадставіць усё так, каб ён усумніўся ў тым, што Верабей — агент. Што Князь прачытаў у запісцы? Хто яе пераслаў? Гэтыя пытанні не давалі спакою. Відавочна, пасланне тычылася Вераб'я і ледзь не каштавала яму жыцця. Маёр разумеў, што не пра-
сунецца ні на крок у забойстве капітана Бусла і шафёра фармацэўтычнай фабрыкі Кузаўкова, пакуль не знойдзе адказы на гэтыя пытанні.
"Князь думае, што пра запіску мне невядома. Гэта добра, хай думае. Вось скончым праверку сяржанта-даглядчыка, які нёс службу раніцай і, напэўна, перадаў пасланне з волі, тады можна будзе прама спытацца і ў Князя. А цяпер няхай лічыць, што ўсіх перахітрыў".
— Маёр, колькі можна пра адно і тое? — блазнавата ўзмаліўся Скакун. — Сто разоў пра гэта гаварыў!
— Расказвай сто першы, — строга загадаў Астроўскі.
— Той ноччу праз п'янку ў мяне стаўся правал у мазгах, — занерваваўся Скакун і злёгку стукнуў далонню па галаве: — Тут памятаю, тут не памятаю... Што возьмеш з п'янага чалавека?
— А ты артыкул адзінаццаты крымінальнага кодэкса ведаеш?
— Восем гадоў у гаспадара, давялося вывучыць.
— I што там напісана? — настойліва дапытваўся Астроўскі.
— Не трэба рабіць з мяне ідыёта! — прабурчаў Скакун.
— Ты сам сябе выстаўляеш такім, — спакойна і разважліва зазначыў маёр. •— Вось, напрыклад, у першым пратаколе допыту назваў адны імёны сабутэльнікаў, а ў трэцім — іншыя. Чаму?
Скакун не адказаў, ён насцярожана паглядзеў Астроўскаму ў вочы, сілячыся зразумець, да чаго хіліць маёр, але натыкнуўся на строгі позірк і, абыякава перасмыкнуўшы плячыма, зноў прабурчаў:
— Кажу, п'яны быў...
— У адпаведнасці з крымінальным кодэксам, злачынства, здзейсненае ў п'яным стане, абцяжарвае віну... — павучальна зазначыў Астроўскі. — Вось і выходзіць...
— Нічога з гэтага не выходзіць! — ускіпеў Скакун. — Пазнаёміліся на вакзале ля піўнухі, скінуліся на пляшку гарэлкі... не, на дзве. Канечне, на п'яную лавачку знаёміліся, а як каго звалі, не памятаю. Засела ў мазгах, што камусьці трэба было паспець на электрычку не то ў Пухавічы, не то ў Брэст. Па-
мятаю, праводзіў, яшчэ пілі, а потым — правал... Што было далей, ведаюць менты, якія мяне падабралі. I наогул калі я нешта ўтварыў п'яны, скажыце, мо і прыпомню. У чым, зрэшты, яшчэ мая віна?
"Ты ўсё гаворыш правільна, — разважаў Астроўскі, — і алібі маеш моцнае, у сведкі трапілі нават міліцыянеры, вось і пратакол падшыты ў справу. Толькі чаму капітан Бусел так настойліва даказваў, што ты забіў шафёра Кузаўкова? Чаму?"
— Добра, цяпер, што тычыцца знойдзенай у цябе зброі, — машынальна прагаварыў Астроўскі і, крыху счакаўшы, дадаў: — А поўнасцю абвінавачванне будзе прад'яўлена крыху пазней.
— Ну-ну, — хітравата бліснулі вочы Князя. — Толькі майце на ўвазе — чысты я...
Лейтэнант Васіль Мірончык ужо трэці дзень займаецца сяржантам Куліком — чалавекам, якога западозрылі ў здрадзе службовым абавязкам. Менавіта на ягоным дзяжурстве Павел Скакун атрымаў запіску і ледзь не забіў агента Вераб'я. Сяржант трэція суткі знаходзіцца пад наглядам, і сёння Мірончык выпадкова, вывучаючы асабовую справу сяржанта, даведаўся, што Кулік — пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага. Нечаканая навіна выбіла лейтэнанта з каляіны, устрывожыла, узніклі пытанні, на якія ён не мог знайсці адказу. I першае, што горыччу шыбанула ў скроні: "А што, калі Макрыцкі папярэдзіў пляменніка?.."
Астроўскага на месцы не было, і Мірончык, шукаючы выйсця з гэтай слізкай сітуацыі, не прыдумаў нічога лепшага, як набраць нумар тэлефона палкоўніка Качана.
"Палкоўнік Качан будзе ў адзінаццаць гадзін", — адказаў стомлены голас, запісаны на аўтаадказчык, і ў слухаўцы рэзка запікала. Мірончык неяк унутрана расслабіўся, з палёгкай уздыхнуў, паклаў тэлефонную трубку на месца і зірнуў на гадзіннік: да адзінаццаці заставалася яшчэ паўгадзіны. Ён спадзяваўся, што за гэты час з'явіцца Астроўскі і ўзваліць на свае плечы нечаканы клопат. Так яно і атрымалася. Убачыўшы ўзбуджанага Мірончыка, Астроўскі з парога жартаўліва кінуў:
— У цябе выгляд тапельца, выкладвай, што здарылася?
Лейтэнант адчуў велізарную палёгку, быццам камень зваліўся з душы.
— Дзякуй Богу! — цяжка ўздыхнуў Мірончык. — Яшчэ б пяць хвілін і...
Ён не дагаварыў. Тое, што хацеў паведаміць палкоўніку Качану пра пляменніка Макрыцкага без узгаднення з Астроўскім, раптам падалося недарэчным і бессэнсоўным, пра гэта нават сорамна было прызнацца.
— 1 што б ты зрабіў праз пяць хвілін? — стоячы спінай да лейтэнанта і распранаючы плашчоўку, дапытваўся маёр.
— Дачакаўся б вас, Анатоль Пятровіч.
— Тады выкладвай.
— Мы тры дні вядзём аператыўную распрацоўку сяржанта Куліка, а гадзіну таму я даведваюся, што ён родны пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага!..
— Не можа быць! — устрывожыўся Астроўскі. — Звесткі дакладныя?
— Памылка выключана. Я праверыў біяграфію бацькоў сяржанта, і аказалася, што ягоная маці, Макрыцкая Людміла Васільеўна, нарадзілася на Лідчыне, у вёсцы Бяляны. Яна — старэйшая сястра падпалкоўніка Макрыцкага.
Астроўскі не чакаў пачуць такую, на першы погляд, неверагодную навіну. Заклапочаны, ён падышоў да вольнага стала, сеў у крэсла, задумаўся. У пакоі надоўга ўсталявалася цішыня. Мірончык разумеў трывогу начальніка і не спяшаўся парушыць гэтае нязвыклае, зацятае маўчанне. Ён некалькі разоў адказваў на тэлефонныя званкі, браўся за службовую перапіску, але засяродзіцца не мог, думкі вярталі да сітуацыі, у якую яны трапілі, і да таго, якое рашэнне прыме Астроўскі.
— Думаю, няхай усё застанецца як ёсць, — нарэшце загаварыў маёр і стомлена паглядзеў на Мірончыка. — Паперы на правядзенне аператыўнай распрацоўкі Куліка падпісваў Качан, Макрыцкаму наконт гэтага я не дакладваў, так што ён можа і не ведаць, пэўна, так яно і ёсць. Калі будуць поўнасцю сабраныя вынікі аператыўнай распрацоўкі, тады прымем іншае рашэнне.
— Мы не маем права рабіць з гэтага таямніцу, — унікаючы глядзець Астроўскаму ў вочы, таропка зазначыў Мірончык. — Раптам...
— Пра тое. што Кулік — пляменнік Макрыцкага, напішы рапарт на маё імя, а я астатняе бяру на сябе, — перапыніў падначаленага Астроўскі. — I нікому ні слова, зразумеў?
Мірончык збянтэжыўся. Ён усведамляў, што падстаўляе маёра, перакладвае адказнасць са сваіх плеч на ягоныя.
— Мне не трэба было пра гэта дакладваць?! —• не то пытаючыся, не то сцвярджаючы, няўпэўнена запытаў лейтэнант.
— Ты зрабіў правільна, — маёр наблізіўся да сышчыка і, шчыра ўсміхнуўшыся, па-сяброўску паляпаў лейтэнанта па плячы. — А раптам Кулік ні ў чым не вінаваты? Можа такое быць?
— Можа, — пагадзіўся Мірончык.
— А цяпер уяві, што будзе, калі мы, не маючы неабвяргальных фактаў, заўчасна ўздымем вэрхал, выкажам недавер Макрыцкаму. Уявіў?
Лейтэнант не адказаў, ён цяжка ўздыхнуў і, пераступіўшы з нагі на нагу, кіўнуў галавой.
— Так што, Васіль, рызыкаваць няма сэнсу, пачакаем вынікаў нагляду за Куліком, і пакуль віна сяржанта не стане відавочнай, мы будзем маўчаць.
— А што будзе, калі нашу групу ўсё ж паднарадкуюць Макрыцкаму9 — нязмушана, з хлапечай непасрэднасцю спытаў Мірончык.
— Адкуль такая інфармацыя? — хітравата прыплюшчыўшы вочы, паблажліва прабурчэў Астроўскі.
— Ходзяць чуткі...
— У нашай справе, канечне, чуткі, здагадкі, а бывае, што і плёгкі часцяком набываюць моц неабвяргальных фактаў. але пакуль што я кірую групай па раскрыцці забойства капітана Бусла і хачу, каб мае загады выконваліся.
Лейтэнант Мірончык быў недалёка ад ісціны, калі ўзгадваў Макрыцкага ў ролі кіраўніка групы. Гэтае пытанне і сапраўды разглядалася начальнікам упраўлення гбрада, і палкоўніку Качану давялося абараняць Астроўскага, пераконваць генерала Патапенку ў
немэтазгоднасці на гэтым этапе рабіць замены. Генерал быў незадаволены раскрыццём забойства капітана Бусла і менавіта аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі, за што непасрэдна адказваў Астроўскі. Патапенка прыспешваў, але з Качаном вымушаны быў пагадзіцца. Палкоўнік праінфармаваў Астроўскага пра размову ў начальніка ўпраўлення і, калі маёр спытаўся, хто быў ініцыятарам разгляду пытання, тактоўна ўхіліўся ад прамога адказу. Сёння лейтэнант Мірончык прымусіў узгадаць словы Качана: "Мне, каб змяніць цябе, згода генерала непатрэбна...” Астроўскі здагадваўся, хто, як кажуць, еў часнок, нават быў упэўнены ў дачыненні Макрыцкага да ўсёй гэтай крутаверці, але ніяк не мог уцяміць, чаму падпалкоўнік імкнецца заняць ягонае месца. Відавочна, пляменнік Макрыцкага тут ні пры чым, падпалкоўнік задоўга да сённяшніх падзей імкнуўся ўзначаліць аператыўна-следчую групу. Чаму ён, баязлівец па натуры, чалавек, які рабіў кар'еру на другасных пасадах, як кажуць, не высоўваючыся, заўсёды памяркоўны і асцярожны, і раптам з моманту забойства капітана Бусла любымі метадамі дамагаецца ўзначаліць расследаванне? Можа, прычына ў тым, што Макрыцкі спіць і бачыць сябе на месцы Качана? Нешта ў гэтым ёсць, калі група раскрые загадкавае забойства афіцэра міліцыі, кіраўнік можа разлічваць на ўзнагароду, у дадзеным выпадку — атрымаць вышэйшую пасаду, месца Качана, якога рана ці позна забяруць у міністэрства. А калі забойства завісне?.. Кіраўнік аператыўна-следчай групы мае шанц страціць тое, што меў. Для Макрыцкага кар’ера — галоўнае. ён, калі не ўпэўнены ў поспеху, рызыкаваць не будзе, значыць, ёсць яшчэ нейкая прычына, але якая?
У дзверы пастукалі, і на парозе ўзнікла магутная постаць капітана Клёна. Знешняя медзведзяватасць трыццацігадовага сышчыка заўсёды выклікала добрую ўсмешку. Шырокі скуласты твар прыцягваў цеплынёй і спагадай, цёмныя вочы пазіралі спакойна і прыветна. 1 ўсё ж сёння Клён быў усхваляваны, на твары адсутнічала звычайная прыязная ўсмешка, і гэта адразу заўважыў Астроўскі.
Павітаўшыся, Клён дастаў з папкі некалькі сашчэпленых лісткоў, фотаздымкі і паклаў на стол перад Астроўскім.
— Анатоль Пятровіч, вось матэрыялы па распрацоўцы аб'екта нумар трыццаць чатыры.
— За тры дні? — удакладніў маёр.
— 1 чатыры ночы, — змушана, не так, як заўсёды, усміхнуўся капітан і, сядаючы ў крэсла насупраць, заклапочана дадаў: — Назіранне знялі гадзіну таму, аб'ект заступіў на сутачнае дзяжурства.
Астроўскі не стаў чытаць справаздачу, яго адразу зацікавілі фотаздымкі. На адным з іх Кулік быў сфатаграфаваны ў рэстаране з кучаравым хлопцам ягоных гадоў. Потым яны сядзелі ў машыне, і асобна сфатаграфаваны нумар машыны. Гэтага кучаравага маёр ужо недзе бачыў.
— Паспелі праверыць усіх, з кім сустракаўся аб'ект? — паспешліва спытаў Клёна Астроўскі.
— Большасць праверана.
Астроўскі адамкнуў сейф, выцягнуў таўставатую карычневую папку і паспешліва загартаў старонкамі, шукаючы канверт з фотаздымкамі, якія рабіў Крывіцкі. Ён не памыліўся: кучаравы быў сярод рэкеціраў на кірмашы.
— Гэта хто? — Астроўскі паказаў здымак Клёну.
Капітан ужо трымаў у руках занатоўнік і, кінуўшы позірк на нумар, якім быў пазначаны фотаздымак, адразу знайшоў патрэбную старонку, прачытаў:
— Савін Руслан Пятровіч, дваццаць чатыры гады, халасты, значыцца студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, год таму дэпартаваны з Польшчы за рэкет. Восьмага лістапада а дваццатай гадзіне аб'ект сустрэўся з Савіным у рэстаране "Блакітны край", дзе яны прабылі да адзінаццаці. Пілі каньяк, гарэлку, трымаліся асобна. У дваццаць тры іх чакала машына "мерседэс" нумар "К32-14МІ". Шафёр з машыны не выходзіў, сфатаграфаваць не было магчымасці, знешні партрэт маецца ў матэрыялах. На вуліцы Старажоўскай машыну "згубілі".
Клён збянтэжана замаўчаў, відаць, чакаючы пытанняў, але маўчаў і Астроўскі, бо добра ведаў, што, калі машыну не ўпільнавалі, на тое была прычына.
— Прычына недаравальна простая, — узвысіў голас капітан, — падвяла наша машына.
— Бензін?!
— Не, рухавік, — са злосцю кінуў Клён. — Я даўно дакладваў, мае хлопцы не могуць выконваць
службовыя абавязкі без надзейнай тэхнікі. Тэхніка павінна быць не горшай, чым у злачынцаў.
— Добра, Міша, што далей?
— Пра Савіна?
— Так.
— Савін па месцы прапіскі, на вуліцы Кастрычніцкай, дзесяць, не жыве. Апошні раз яго тут бачылі паўгода таму. Вучыўся на юрыдычным факультэце, але ўжо год, як знаходзіцца ў акадэмічным водпуску. Гэта ўсё, — Клён закрыў занатоўнік і запытальна паглядзеў на маёра. — Я зразумеў, што цяпер будзем шукаць Савіна?
— Так, ды не так, — таксама думаючы пра рэкеціра, цяжка ўздыхнуў Астроўскі.
Маёр устаў з-за стала, прайшоўся туды-сюды па кабінеце, спыніўся ля акна, адчыніў фортку. Адразу сыпанула макрэддзю, золкі, калючы вецер ірвануў фіранку, раскудлаціў і без таго непаслухмяныя валасы.
"Цяпер весці распрацоўку Савіна небяспечна, — думаў Астроўскі, разглядваючы няўтульны двор, пасярод якога на штрафной пляцоўцы ДАІ за ржавай жалезнай сеткай туліліся "арыштаваныя" машыны, — каб не нашкодзіць Крывіцкаму. Але ж і не працаваць у гэтым накірунку — значыць траціць час. Цяпер відавочна, што сяржант Кулік напрамую звязаны з бандытамі, застаецца высветліць, наколькі глыбока ён уцягнуты ў злачынную групоўку. Куды пакоціцца клубочак з ізалятара часовага ўтрымання?"
— Што мне рабіць? — устаючы з крэсла і хаваючы ў кішэню запісную кніжку, спытаў Клён. — Шукаць Савіна?
— Шукаць не трэба, дзе ён, я ведаю, — вяртаючыся да стала, на якім раптам зазвінеў тэлефон, спакойна зазначыў Астроўскі. — Ты, Міша, прысядзь, трэба пакумекаць...
Маёр узяў тэлефонную трубку і, пачуўшы невядомы голас, адразу насцярожыўся, суха прагаварыў:
— Я Астроўскі.
— Маёр, слухай уважліва і не перапыняй,— даляцеў да слыху, як з-пад зямлі, далёкі прыглушаны голас. — Маю інфармацыю па забойстве капітана Бусла і хачу дапамагчы. Адразу папярэджваю: мяне не шукай, змарнуеш час, я сам знайдуся... Цяпер,
што тычыцца нябожчыка. Добра было б правесці паўторны вобыск на кватэры Бусла, і звярні ўвагу натэлефонны шчыток-размеркавальнік на агульным калідоры. Бусла праслухоўвалі, знойдзеш хто — выкрыеш забойцу.
У слухаўцы шчоўкнула і рэзка запікала. Астроўскі, не верачы сваім вушам, дзьмухнуў некалькі разоў у слухаўку, быццам гэта магло дапамагчы вярнуць невядомага суразмоўцу і, губляючы над сабой кантроль, бразнуў слухаўкай аб тэлефонны апарат.
Капітан Клён ніколі не бачыў Астроўскага ў гэткім стане. Ён зразумеў, што здарылася нешта надзвычайнае, пытанняў не задаваў, а моўчкі глядзеў на маёра, чакаючы адначасова і тлумачэнняў, і, магчыма, указанняў.
"Хто гэта быў? — ліхаманкава думаў Астроўскі. — У мяне. як і ў капітана Бусла, з'явіўся "добраахвотнік"? А можа, тэлефануюць наўмысна, каб заблытаць, вывесці з раўнавагі? Не падобна! Што ж, трэба і сапраўды праверыць інфармацыю".
— Міша, — Астроўскі зірнуў на гадзіннік, — твае хлопцы...
— На месцы, — чакаючы менавіта гэтага, ускочыў Клён і не пераступіў, а менавіта кульнуўся з нагі на нагу.
— Бяры з сабой чалавек пяць і едзь па гэтым адрасе, — маёр хутка напісаў і працягнуў ліст капітану. — Чакайце мяне з крыміналістам.
— I гэта ўсё?! — расчаравана здзівіўся Клён, які яшчэ хвіліну таму, гледзячы на Астроўскага, быў перакананы, што маёру на ягоных вачах паведамілі не меней як пра "злачынства веку".
— Астатнія ўказанні на месцы, — не зважаючы на капітанаву разгубленасць і расчараванне, удакладніў Астроўскі і, калі Клён накіраваўся да выхаду, заклапочана дадаў: — Гэты Савін аціраецца на гарадскім кірмашы, толькі накіруй самых вопытных.
— Будзе зроблена, — павесялела адказаў Клён і ўсміхнуўся сваёй шчырай, прыхільнай усмешкай.
Калі за капітанам зачыніліся дзверы, Астроўскі прыкурыў цыгарку і, губляючыся ў здагадках, зашпацыраваў па кабінеце. Маёр разумеў, наколькі важна не правароніць момант, не адпіхнуць чалавека,
які толькі што яму патэлефанаваў. Ён інтуітыўна адчуваў, што невядомы сказаў праўду: капітана Бусла праслухоўвалі, а калі так, то і сапраўды трэба ўсе сілы кінуць на пошукі тых, хто гэта рабіў.
"Цяперсамы часдапрасіць Куліка, высветліць, хто яму перадаў пасланне для Скакуна, — планаваў Астроўскі. — Пра тое, што Верабей — агент, ведалі некалькі чалавек, значыць, інфармацыя пайшла адсюль, з аддзела крымінальнага вышуку ўпраўлення!"
Алесь Крывіцкі ачуняў праз некалькі хвілін. Ён сядзеў на заднім сядзенні машыны з завязанымі вачыма, у кісці рук халодным жалезам, быццам п'яўкі, балюча ўпіліся наручнікі. Ён заварушыўся і адразу атрымаў хлёсткі, прафесійны ўдар па печані.
— А ён жывучы, — зларадна прасіпеў голас злева.
— Ты, хлопец, не тузайся, сядзі смірна, — параіў Крывіцкаму барытон справа і сцішана рагатнуў: — 3 выгляду няважны, дахадны, а Жлаба ўклаў адным ударам.
— Яшчэ паквітаемся, — прасіпеў голас злева, і Алесь зразумеў, што ўдар па печані атрымаў ад Штангіста.
— Не цяпер, — астудзіў чалавек на пярэднім сядзенні і не ўтрымаўся, упікнуў Жлаба: — Ты мне лепш скажы, колькі табе каштавала ўчарашняя бойка?
— Пайшлі вы... — мацюкнуўся Жлоб. — Я свае кроўныя выб'ю з гэтай падлы, ён за ўсё заплаціць.
Крывіцкі атрымаў яшчэ ўдар у жывот, але намнога слабейшы, чым папярэдні.
— Жлоб, я цябе папярэдзіў! — суха рыкнуў чалавек на пярэднім сядзенні. — Шэфу могуць не спадабацца твае разборкі, глядзі, каб ты потым не пашкадаваў.
— Сам ведаю, што раблю, — зноў мацюкнуўся Жлоб і балюча сціснуў наручнік на правай кісці. Ён, і сапраўды, ведаў, што рабіў. Жалеза, быццам круглыя нажы, нясцерпным болем урэзалася ў косць, рука пачала цяжэць, праз некалькі хвілін стала свінцовай, засадніла. Крывіцкі скрыгатнуў зубамі, але сцярпеў, сядзеў моўчкі.
— Ну, як табе? — прашаптаў на вуха Жлоб. — Гэта
толькі кветачкі, я цябе, падлу, жывога на кускі...
— Жлоб, не перастарайся, — заклапочана прагаварыў чалавек на пярэднім сядзенні, — памятай загад, на тым стаім... I паперы ў хлопца цікавыя. Так што менш шчыруй, каб потым не прыйшлося локці кусаць.
"Пэўна, убачылі фотаздымак, дзе я з Князем", — падумаў Крывіцкі.
Машына крута павярнула ўлева і, узвізгатнуўшы тармазамі, спынілася.
— Выходзьце!— рэзка скамандаваў чацвёрты, відаць, вадзіцель, і злобна дадаў: — Пустабрэхі, на месцы шэфа я б вам усім языкі паадразаў.
Яму ніхто не адказаў. Відаць, гэтага чалавека пабойваліся, бо адразу ўсе замітусіліся, пацягнулі з машыны Крывіцкага, а той, хто папярэджваў Жлаба, неяк вінавацячыся, прабасіў:
— Ладна ўжо, Коля, адну справу робім...
— Можа, і адну, толькі па-рознаму, — пагрозліва кінуў, як адрэзаў, вадзіцель і стрымана дадаў: — Фраера вядзіце ўніз ды вочы, пакуль шэф не прыедзе, не расшнуроўвайце.
Шчоўкнуў замок, натужліва зарыпелі дзверы, хтосьці штурхануў Крывіцкага ў плечы. Ён зрабіў некалькі крокаў, зачапіўся за парог і, каб не падтрымалі, пэўна, зваліўся б. Рэзка патыхнула сырасцю, фарбамі, нейкімі хімікатамі. Алеся падхапілі падлокці і пацягнулі ўніз. Ён налічыў трыццаць дзве прыступкі. Потым праз дзесяць крокаў рэзка завярнулі ўлева, праз сем управа і яшчэ праз пяць спыніліся. Зноў забразгаталі ключы, шчоўкнуў замок, патыхнула цяплом, тытунём, нейкай ядою. Алеся правялі яшчэ трохі ўперад, раскруцілі за плечы і моцна штурханулі ў грудзі.
— Адпачні, падла! — прасіпеў Жлоб.
Крывіцкі плюхнуўся і патануў у мяккім крэсле. Пякуча смылела пераціснутая наручнікам кісць правай рукі.
Насупраць Крывіцкага моўчкі ўсаджваліся ягоныя ахоўнікі. Папярэджанне шафёра, відавочна, дзейнічала безадказна, цяпер ніхто не гаварыў, толькі моўчкі смалілі. Пачуўшы цыгарэтны дым, Алесь заюлозіў у крэсле.
— Мужыкі, далі б закурыць, — папрасіў ён.
— Загаманіў! — засмяяўся хтосьці з праважатых. — Я, грэшны, падумаў, што немаўля ці нас ужо апярэдзілі, язык адшчыкнулі.
— Няхай курыць.
Крывіцкі пазнаў уладарны голас шафёра.
Пачуліся крокі па мяккім дыване, Алесю ўсунулі ў рот цыгарку, чыркнула газнічка. Крывіцкі зрабіў некалькі зацяжак і зразумеў, што цыгарку не запалілі. Ён адчуў, што зараз адбудзецца нешта нядобрае. Не паспеў ён так падумаць, як шыю, падбародак апякла гарачая хвапя агню. Ён адхіснуўся, але нябачны чалавек усёй пяцярнёю ўхапіў за валасы, каленам упёрся ў грудзі і паднёс газнічку да шыі.
— Жлоб, ты зноў за сваё? — нядобра прагучаў голас шафёра. — Спярша дачакаемся шэфа, а потым ён твой.
Жлоб затушыў газнічку і, нахіліўшыся, прашаптаў:
— Падлай буду, ты — не жылец...
— Яшчэ паглядзім! — агрызнуўся Крывіцкі.
Шэфа чакалі хвілін пятнаццаць. Алесь чуў, як хтосьці рашуча адчыніў дзверы і адразу паўскоквалі са сваіх месцаў прысутныя.
"А ў іх і сапраўды дысцыпліна, як у войску", — у думках зазначыў Крывіцкі.
— Здыміце павязку, — ні з кім не вітаючыся, басам загадаў, праходзячы міма, чалавек і праз секунду дадаў: — Хачу піва.
— А мо каньячку? — лісліва прапанаваў Жлоб.
3 вачэй Крывіцкага сарвалі павязку, ён расплюшчыў вейкі, сілячыся разгледзець прысутных, асабліва шэфа, але не змог, зыркае, бязлітаснае святло балюча разанула па вачах, прымусіла зноў іх заплюшчыць.
— Піва, я сказаў! — узвысіў голас шэф. — А ты трымайся ад мяне як найдалей...
Крывіцкі зразумеў, што апошнія словы тычыліся Жлаба.
— Дзе паперы гэтага фраера? — патрабавальна басіў чалавек.
Алесь паціху расплюшчыў вочы, але, акрамя пранізлівага святла, зноў нічога не ўбачыў. Перад ім на стале высіліся дзве настольныя лямпы і, быццам пражэктары, сляпілі вочы, абпальвалі твар. За сталом у паўзмроку сядзела некалькі чалавек, разгледзець якіх было немагчыма. Справа ад Крывіцкага ў гэткім жа
мяккім крэсле гарой высіўся квадратны Жлоб, яму не было патрэбы хавацца ад Алеся.
"А з лямпамі ў іх добра атрымоўваецца, эфект ёсць, — у думках зазначыў Крывіцкі, — пэўна, у нас вопыт перанялі...”
— Фраер, што зенкамі водзіш, расказвай, — парушыў працяглае маўчанне нябачны чалавек-цень.
— Ды пайшоў ты! — пагардліва плюнуў пад ногі Крывіцкі. Ён пачаў выконваць ролю бывалага, фанабэрыстага блатнога, абыякавага да ўсяго хлопца. — Лягавыя і тыя на допытах здымаюць бранзалеты.
— Жлоб, — у голасе чалавека пачулася зласлівая раздражнёнасць, — спраў памылку, гэтага хлопчыка ў дзяцінстве абмінула бацькава папружка.
— 3 задавальненнем, — ускінуўся на ногі Жлоб і, па-блазенску зарагатаўшы, ухапіў Крывіцкага загрудкі, ударам калена ў жывот сагнуў напапалам. Потым удары пасыпаліся як град. У Крывіцкага перад вачыма замільгацелі ружовыя, белыя кругі, ногі не трымалі, але Жлоб, запусціўшы пяцярню ў Алесеву чупрыну, моцна трымаў, не дазваляў паваліцца. Ён біў моцна, выбіраючы найбольш балючыя часткі цела, і, відавочна, атрымліваў задавальненне ад стогнаў ахвяры. На ягоным твары, быццам прыклееная, застыла лютая, нейкая звярыная ўсмешка.
— Хопіць! — рэзка скамандаваў галоўны.
Жлоб незадаволена азірнуўся, але руку, узнятую для ўдару, апусціў, піхнуў Крывіцкага ў крэсла, стомлена прасіпеў:
— Адпачні трошкі і ведай: гэта толькі пачатак.
— Фраер, я хачу пачуць, хто ты і адкуль з'явіўся ў Мінску, — аднекуль здалёк данёсся да слыху Крывіцкага голас.
Алесь цяжка заварушыўся, наручнікі пры кожным руху, здавалася, церліся ўжо нс аб скуру, а аб косць. Ён сеў, невідушча паглядзеў на зыркія ліхтары, страсянуў галавой, быццам вызваляючыся ад нечага непатрэбнага.
— Я ўсё скажу, — цяжка прагаварыў ён і выплюнуў на падлогу разам з крывёю зламаны зуб. — Я Пятроўскі Іван, па бацьку Уладзіміравіч, — ён закашляўся і зноў выплюнуў на дыван згустак крыві.
— Ну, ты, падла! — падскочыў да Алеся Жлоб. — Харкнеш яшчэ раз...
— Адставіць! — галоўны грукнуў па стале кулаком так, што адна лямпа захісталася і ледзь не павалілася. — Тут я вырашаю.
— А хто мыць будзе? — адыходзячы, быццам пабіты сабака, уцягнуўшы галаву ў плечы, заенчыў Жлоб.
"Во, як камандуе! — падумаў Крывіцкі.— Вайсковы старшына, дый толькі".
— Гавары далей, — не звяртаючы на Жлаба аніякай увагі, кінуў чалавек за сталом і, крыху прыўзняўшы бліжэйшую да сябе лямпу, накіраваў святло прама ў вочы.
— А далей, як у казцы, — жмурачыся, працягваў Крывіцкі. — Кватэра ў Мінску засталася ў спадчыну пасля дзядзькавай смерці. Спярша хацеў прадаць, а потым перадумаў: у Мінску лепей, чым у Іркуцку.
— Хто гэта з табой на фотаздымку? — прыцішыў голас нябачны чалавек.
— На якім здымку? — здзіўлена перапытаў Алесь. — Я шмат з кім фатаграфаваўся.
Крывіцкі быў падрыхтаваны да гэтага пытання, фотаздымак — ягоная казырная карта. У думках Алесь ухваліў маёра Астроўскага, які прадбачліва настаяў, каб у партманет ён паклаў і іншыя здымкі, і нават парнаграфічныя.
"Гэтыя спрацуюць лепш за твае словы", — узгадаў Крывіцкі маёравы словы і ўдушы ўсміхнуўся. Так і было. На нейкі час пра яго быццам забыліся. За сталом, пасміхаючыся, шаргацелі здымкамі, перадавалі адзін аднаму для разгляду.
— Ты дурнем не прыкідвайся, — нарэшце мякчэйшым голасам сказаў галоўны. — Я маю на ўвазе не голых шкур, а вось гэты... Жлоб, пакажы фраеру.
Крывіцкі марудзіў, наўмысна цягнуў час, доўга з падазронай уважлівасцю разглядаў здымак.
— Гэта ў Ялце, — нарэшце прагаварыў ён, — у мінулым годзе... От пагуляў дык пагуляў! Раю з'ездзіць.
— Ты лапшу на вушы не вешай, дурнем не прыкідвайся, — перапыніў Крывіцкага чалавек-цень. — Хто сфатаграфаваны з табой?
—Я ўчора трошкі пакрыўдзіў вашага чалавека, — Крывіцкі кіўнуў на Жлаба,— Я разумею, чаму я тут,
і, думаю, гэта нават справядліва. Толькі пра маіх знаёмых і сяброў нічога гаварыць не буду, сабе здаравей...
— Ну, наконт здароўя я сумняваюся, яно табе можа больш не спатрэбіцца, — нервуючыся, са зларадствам узвысіў голас чалавек-цень. — Жлоб, пэўна, твой хрэснік нас не зразумеў?
— Зараз паправім, — паціраючы далоні, узняўся на ногі Жлоб.
— Не, не! — таропка ўскрыкнуў Крывіцкі. — Я ўсё зразумеў, на здымку ялцінскі сябрук, пілі разам і да дзевак...
— I праўда, ты дурнаваты, — ускіпеў чалавек за сталом. — Прозвішча сябрука, адкуль ён, чым займаецца?
— 3 Мінска ён, а фамілію не ведаю, — паспешліва, імітуючы спалох, загундосіў Алесь. — Звалі Паўлам, калі выпіваў, любіў, каб я называў яго Князем. Дарэчы, праз гэтага Паўла я і сустрэўся з вамі.
— Як гэта?
— Ды здыміце вы бранзалеты! — узмаліўся Крывіцкі. — Што я магу адзін супроць вас?
— Жлоб, здымі, — загадаў чалавек-цень.
Здаравяк, цяжка перастаўляючы тоўстыя ногі-тумбы, наблізіўся да Крывіцкага, выцягнуў з кішэні невялічкі чорны ключык, але перш чым адамкнуць наручнікі, моцна, з усёй сілы сціснуў кісць рукі. Жалеза нясцерпным болем упілося ў цела, Алесь ускрыкнуў, тузануўся ўперад, але адразу атрымаў удар кулаком у грудзі.
— Шэф, — Жлоб, скалячыся і, відавочна, атрымоўваючы асалоду ад чалавечых пакут, з садысцкім задавальненнем глядзеў Крывіцкаму ў вочы, — а фраер таго, козыту баіцца, мо гомік?
Усе зарагаталі, толькі той, што сядзеў пасярэдзіне за вялікім сталом, не смяяўся. Ён чыркнуў газнічкай, прыкурыў цыгарэту. На імгненне святло асвяціла паўнаваты твар з невялікімі чорнымі вусікамі. Крывіцкі адразу пазнаў у гэтым дазнавальніку чалавека, які аднойчы прыязджаў на кірмаш да рэкеціраў. Алесь паведамляў Астроўскаму пра яго, як магчымага кіраўніка злачыннай кірмашнай групоўкі. Зрэшты, так і сталася, ён не памыліўся.
— 'Што ты хацеў расказаць пра ялцінскага Князя
ці як яго там? — з абыякавасцю ў голасе спытаў чалавек за сталом.
Крывіцкі адказаў не адразу і праз гэта ледзь не пацярпеў. Ён расціраў балючыя месцы на кісцях, рукі ажывалі, набіралі сілу, кроў запульсавала, гарачыя далоні, пальцы міжвольна ўздрыгвалі. Ён неяк прапусціў міма вушэй пытанне "следчага", а, калі спахапіўся, Жлоб ужо адводзіў кулак для ўдару.
— Не трэба мяне біць! — закрычаў Крывіцкі і, унікаючы трапіць пад Жлобаў кулак, саслізнуў з крэсла на падлогу. Гэты манеўр выглядаў настолькі натуральна і неспадзявана, што прысутныя зарагаталі ў адзін голас. Толькі Жлоб быў незадаволены, бо прамахнуўся, але, убачыўшы распасцёртага каля ног учарашняга крыўдзіцеля, заўсміхаўся, піхнуў Крывіцкага нагой, пырснуў слінай:
— Ты падобны на чарвяка.
— Не чапай мяне, — пужлівым голасам, абхапіўшы галаву рукамі, зноў крыкнуў Алесь, — я ўсё раскажу.
Жлоб у разгубленасці азірнуўся на чалавека за сталом. Той таксама рагатаў з Крывіцкага, які яшчэ колькі часу таму сядзеў пыхлівы і, здавалася, непрыступны, а цяпер юлозіў на падлозе, вымольваў спагаду.
— Кінь яго, — скрозь смех выдыхнуў галоўны, — а не то гэты герой у штаны накладзе.
Крывіцкі няспешна ўзняўся з падлогі і, трымаючыся за спінку крэсла, застаўся стаяць. Гэтая маленькая хітрасць дазволіла яму лепш бачыць прысутных. За чорным сілуэтам галоўнага, ці, як яго называюць рэкеціры, шэфа, віднеліся яшчэ дзве постаці, якія месціліся на канапе. Прыцемненыя твары разгледзець было немагчыма, але адзін з іх смаліў цыгарку, і чырвоны агеньчык добра-такі высвечваў чорныя, коратка падстрыжаныя вусы і бародку. Крывіцкі ўзгадаў усіх рэкеціраў, якіх бачыў на кірмашы, але барадатага сярод іх не сустракаў.
"Чаму яны хаваюцца? — падумаў Алесь. — Я поўнасцю ў іх руках, і са мной яны могуць зрабіць што хочуць".
— Я цябе слухаю, — паўтарыў пытанне чалавек за сталом.
— Князь запрашаў у Мінск, і не толькі ў госці,—
цяжка ўздыхнуў Крывіцкі, — але сам быццам скрозь зямлю праваліўся, нідзе не магу знайсці, нават на кірмашы.
— Я так зразумеў, што ён табе патрэбны?
— Во як! — Алесь правёў далонню па гарляку. — Абяцаў за пару-тройку дзён неблагі заробак, а сам знік.
— А што Князь гаварыў пра кірмаш?
— Казаў, што яго там сустрэну.
— Які заробак ён прапаноўваў?
— Што за работа, не казаў, але грошы абяцаў неблагія, і я здагадваўся, чым такі хлопец можа займацца.
— Iчым?
— Збірае "прафсаюзныя" ўзносы... Я зразумела кажу?
— Так, — згодна кіўнуў галавой шэф. — А цяпер галоўнае: з кім ты быў учора?
— Адзін, — шчыра здзівіўся Крывіцкі. — Грошы скончыліся, Князя не знайшоў, вось і прыйшлося...
— А табе не прыходзіла думка, што сеў не ў свае сані?
— Падумаеш, чорнага трасянуў!
— Ты гэтым раней займаўся?—дапытваўся шэф.
— Было ў Іркуцку. Канечне, працаваў не адзін... Паўднёвых і там праз аднаго, так што жылі добра. Праўда, спярша давялося папацець, але каго прыстрашылі, каму машыну спалілі, і прызналі, самі панеслі як міленькія...
— Калі вырашыў застацца ў Мінску, значыць, у Іркуцку кінуў прамышляць?
— Прымусілі.
Хто?
— Дакладна не скажу, але камусьці перайшлі дарогу,— разважліва адказаў Крывіцкі. — Адзін мой сябрук знік пры незразумелых абставінах, другі трапіў пад машыну, так што чарга была за мной. прыйшлося драпаць. Там мужыкі крутыя, да трох не гавораць. Цяпер бачу: што Мінск, што Іркуцк — адзін хрэн. Праўду кажу: без капейкі застаўся, таму і наехаў на гандляра дынямі. Толькі нявыкрутка атрымалася, — ён скоса паглядзеў на Жлаба, — каб ведаў, што ў вас тут усё схоплена, не асмеліўся б.
— Правільна думаеш, — дазнавальнік устаў з-за
стала, падышоў да канапы і нешта прашаптаў барадатаму на вуха.
— Адпусцілі б вы мяне, мужыкі!.. — умольна ўскрыкнуў Алесь. — Я на кірмашы, колькі жыць буду, не з'яўлюся. А грошы вярну, як паложана, з працэнтамі.
На ягоныя словы быццам не звярнуў увагі ніхто, акрамя Жлаба, які нячутна наблізіўся і падштурхнуў да крэсла:
— Сядай, фраер, у нагах праўды няма.
Барадаты, ужо не тоячыся, шпарка, нячутна выслізнуў з пакоя, шэф заняў сваё месца, кінуў пачак з цыгарэтамі на стол.
— Жлоб, падай цыгарку хрэсніку. Пакурым, памаўчым, падумаем...
Крывіцкі з задавальненнем зрабіў некалькі глыбокіх зацяжак, расслабіўся. Ён разумеў, што гэты перакур невыпадковы, барадаты выконвае нейкі загад наконт яго, толькі які? Чаму ягонай асобе надаюць гэтулькі ўвагі? У чым прычына? Яны з Астроўскім пралічвалі сітуацыю, і самае правільнае, што павінны зрабіць рэкеціры, — гэта задаць яму добрую лупцоўку, забраць грошы, рэчы. А яны вядуць прафесійны допыт... Што гэта можа азначаць?
"Барадаты хутчэй за ўсё паехаў да мяне на кватэру, — разважаў Крывіцкі. — I добра, няхай паглядзіць, пагаворыць з суседзямі, але што далей? Цяпер, калі яны засвяціліся, асаблівага выбару не маюць: ці бяруцьда сябе, ці... Больш падобна натое, што пазбаўляцца ад мяне яны асаблівага жадання не маюць, канечне, акрамя Жлаба".
— Мужыкі, выключылі б свае лямпы, — прыкрываючы далонню вочы, папрасіў Крывіцкі. — Вам няма чаго мяне баяцца, што я зраблю адзін?
— Вось ляпнуў дык ляпнуў! — зарагатаў Жлоб. — Мы яго павінны баяцца!
— Плісні фраеру гарэлкі, шарыкі ў мазгах хутчэй закруцяцца, — данёсся голас чалавека, які сядзеў на канапе. — Пэўна, ён іх трошкі страсянуў.
Па голасе Алесь пазнаў шафёра машыны, на якой яго сюды прывезлі.
— Яшчэ чаго! — абурыўся Жлоб. — 3 яго скуру мала садраць. Гэта ж такое выкінуць, аднаму палезці супроць нас, ненармальны, дый толькі.
— Налі, няхай ачомаецца, — падтрымаў шафёра шэф і пагардліва дадаў: — Не ўсе ж труслівыя слабакі, як ты.
Наконт слабака шэф, канечне, перабольшваў, а вось назваўшы Жлаба баязліўцам — трапіў у кропку. Таго ад гэтых слоў ажно затрэсла, спалатнелы твар перакрывіла ад злосці, на сківіцах нервова забегалі жаўлакі. Было відаць, што Жлабу вельмі цяжка стрымаць гнеў. які непадкантрольна, у любую хвіліну мог вылузнуцца вонкі, але, канечне, з боязі быць пакалечаным, перасіліў, узяў верх над фанабэрыстасцю, над асабістым "я".
— Яшчэ невядома, хто з нас слабак, — сцішана буркнуў Жлоб і, уціснуўшы галаву ў плечы, падышоў да шафы, што высілася за спінай Крывіцкага ў дальнім кутку, наліў гарэлкі. — Трымай, падла, — гатовы ў любы момант спагнаць злосць на ім, прагаварыў Жлоб і працягнуў шклянку.
Крывіцкі адным глытком каўтануў празрыстую вадкасць і аслупянеў з адкрытым ротам. Ён выпіў чысты спірытус, які агнём апаліў нутро, перабіў дыхаўку.
— Ну, як напой? — выскаляючы вялікія жоўтыя зубы, спытаў Жлоб. — Мо вадзічкі падаць?
— Нармальна, — перасільваючы прытарнасць, цяжка выдыхнуў Алесь і нядобра паглядзеў Жлабу ў вочы. Ён зразумеў, што злачынец не пакіне яго ў спакоі, што б ні вырашыў шэф, Жлоб будзе помсціць.
Маўчанне, якое запанавала ў пакоі, насцярожыла Крывіцкага, ён зрабіў выснову, што рэкеціры чакаюць ад яго нейкіх дзеянняў, тое, што зрабіў Жлоб, недаравальна. Алесь і сам даўно чакаў моманту, каб паквітацца, а тут здаравяк сам напрасіўся. Алесь кінуў пустую шклянку, што трымаў у руцэ, у вярзілу. Той злавіў яе і, не чакаючы ад Крывіцкага ніякага ашуканства і падвоху, красуючыся сабой, тым, як падкузьміў, расплыўся ў паблажліва-блазенскай усмешцы. Ен стаяў, расслаблены і задаволены. Алесю была на руку Жлобава перакананасць у сваёй непераможнасці. Ён з выклікам зірнуў рэкеціру ў вочы, маланкава крутнуўся і, стоячы да ворага спінай, кінуўшы баявы кліч "ій-я!", нанёс нагой страшэннай сілы ўдар прама ў твар. Маючы чорны пояс каратыста, Крывіцкі добра ведаў каварства і моц гэтага ўдару. Жлоб узмахнуў рукамі і, быццам мех, па якім лупяць на трэніроўках, адляцеў на сцяну і, беспрытомна закаціўшы вочы, паволі ссу-
нуўся на падлогу. Пустая шклянка выслізнула з безжыццёвай далоні і пакацілася да ног Крывіцкага.
— Рукі ўгору! — перапужаным, шалёным голасам закрычаў рэкецір, што сядзеў на канапе, і, кляцнуўшы затворам пісталета, выбег на сярэдзіну пакоя. — Заб'ю гада!
Крывіцкі бачыў, што дастаткова яму зрабіць нейкі неабачлівы крок, як рэкецір умомант націсне на курок. Ён паспрабаваў усміхнуцца, але рот толькі перакасіла незразумелая ўхмылка. Алесь выканаў загад, узняў рукі.
— Сядай у крэсла,— прагучаў загад.
Ён плюхнуўся на сваё ранейшае месца і раптам адчуў хоць злую, але палёгку. I ў тую ж хвіліну нейкае, як кажуць, шостае ці сёмае пачуццё падказала, што, накаўціраваўшы Жлаба, ён паступіў правільна, узняў аўтарытэт, выклікаў павагу, паказаў, што, калі трэба, можа пастаяць за сябе.
— Не страляй! — Крывіцкі выглядаў разгубленым і ашаломленым. — Жлабу было загадана наліць гарэлкі, а ён, мярзотнік, наўмысна здзекуецца, падсунуў спірт... Хоць бы папярэдзіў...
— Жлоб, нясі бранзалеты! — закрычаў чалавек з пісталетам.
Ён быў невысокі, гадоў трыццаці, апрануты ва ўсё джынсавае. Уражвала ягоная лысая клінападобная галава, якая ў водсвеце лямпаў-пражэктараў блішчэла, як глянцавая. Жлоб не адказаў, нават не варухнуўся. Той, хто вёў допыт, таксама не вытрымаў, пакінуў сваё месца і праз хвіліну трос Жлаба за плечы, моцна наводмаш лупіў далонямі па тоўстых, адвіслых шчоках.
"Вось я з вамі ўсімі і пазнаёміўся, — з непрыхаваным задавальненнем уздыхнуў Крывіцкі. — Напэўна, цяпер лямпы выключаць, які сэнс сляпіць мае вочы?"
— Ты забіў яго! — тузаючы Жлаба і губляючы цярпенне, ускрыкнуў шэф.
— Ачомаецца праз дзесяць хвілін, не раней, — абыякава адказаў Крывіцкі і наўмысна, каб паказацьсваю перамогу, выхваляючыся, дадаў: — Я добра ведаю, што раблю. А гэты ваш Жлоб — і сапраўды жлоб.
Крывіцкі паспрабаваў узняцца з крэсла, але лысы імгненна падскочыў і балюча тыцнуў халоднай руляй пісталета ў патыліцу.
— Сядзь! — пагрозліва прагаварыў ён і, чакаючы ўказанняў, паглядзеў на шэфа.
У гэты момант рыпнулі дзверы і ў пакой таропка ўвайшоў барадаты. Ён здзіўлена паглядзеў на ляжачага Жлаба, на Крывіцкага, каля якога з пісталетам стаяў лысы, і, падышоўшы да галоўнага, які калашмаціў Жлаба, нешта прашаптаў на вуха.
Той перапытаў:
— Ён праслухаў запіс?
Крывіцкі сцішыўся, увесь ператварыўся ў слых.
— Так, — кіўнуў галавой барадаты.
— 1 што?
— Загадаў... — барадаты азірнуўся на Крывіцкага і зноў па-змоўніцку зашаптаў шэфу на вуха.
Алесь зразумеў, што ўся размова была запісана на магнітафон і барадаты вазіў плёнку камусьці на праслухоўванне. А калі так, то гэты шэф зусім і не шэф.
— Фраер, калі ты з Іркуцка, то скажы, што знаходзіцца насупраць кінатэатра "Тайга"? —нарэшце пакінуўшы ў спакоі Жлаба, падыходзячы да стала, спытаў шэф.
— Вы мне не паверылі, — з горкім сумам уздыхнуў Крывіцкі і, апусціўшы галаву, абыякава кінуў: — Гарнізонная камендатура...
Па тым, як пераглянуліся бандыты, Алесь зразумеў, што праверку вытрымаў.
"Цяпер яны павінны паведаміць мой адказ таму, хто пытаўся пра кінатэатр, — разважаў Крывіцкі. — Пэўна, той, невядомы, і вырашыць мой далейшы лёс".
— Ідзі патэлефануй, — паглядзеў шэф на барадатага і выключыў лямпы.
Каля сцяны закратаўся Жлоб, замармытаў штосьці незразумелае, расплюшчыў вочы і асалавела агледзеў прысутных, відавочна, узгадваючы, чаму апынуўся на падлозе і што з ім адбылося.
8
Мінуў тыдзень з таго дня, як прафесійныя забойцы Васіль Мароз і яго хаўруснік Прышч пакінулі занядбаную леснічоўку. Прышч, ён жа Павел Казачэнка, увесь гэты час быў разгублены, збіты з пан-
талыку паводзінамі Філіна, як ні сіліўся, не мог зразумець ягоных намераў. Яшчэ ў леснічоўцы Філін загадаў ехаць у Браслаў, і Прышч вырашыў, што менавіта ў гэтым глухім горадзе сярод блакітных азёр яны будуць рыхтавацца да чарговай "аперацыі". Па завядзёнцы і на правах завадатара Філін атрымоўваў заказы і быў "галоўнай скрыпкай". Яны пасяліліся ў гатэлі, чаго раней ніколі не рабілі.
"Так трэба", — адказаў, як адрэзаў, Філін, калі Прышч выказаў сваё незадавальненне.
Але гэта былі, як кажуць, кветачкі, наступнае, што ўтварыў Філін, шакіравала Прышча, прымусіла навастрыць вушы. У гатэлі ён запісаўся пад сваім сапраўдным прозвішчам і нічога не захацеў тлумачыць. Яны ў сваёй справе канспірацыю ставілі на першае месца, а тут такі недаравальны ляпсус! Прышч губляўся ў здагадках, нядобрыя думкі бударажылі, падсвядома ўзнік недавер, а інтуіцыя падказвала, што Філін да нечага рыхтуецца.
"Нездарма ж ён кожную раніцу пакідае гатэль і знікае на цэлы дзень, — застаўшыся адзін, разважаў Прышч. — Няўжо ўздумаў мяне абуць у лапці, пайсці на справу адзін? Не, не можа быць, за Філінам такі грэх не вадзіўся, ён не сквапны, грошы для яго — не галоўнае. Тады чаму ён так сябе паводзіць? Мяне пачаў называць Паўлам, дзіва, дый толькі!.. Пасля забойства лягавага Філін зрабіўся нейкі не такі, слова не выцягнеш, каўтане пляшку гарэлкі, заваліцца на канапу і гадзінамі свідруе вачыма столь".
Разважанні не давалі спакою, хвалявалі, падштурхоўвалі дзейнічаць, але, што рабіць, Прышч не ведаў, ён пабойваўся хуткага на расправу Філіна, які за лішняе слова мог паддаць кухталёў. I ўсё ж Прышч наважыўся спакваля паназіраць за хаўруснікам і, калі пашэнціць, даведацца пра ягоныя патаемныя справы.
Сёння раніцай ён зрабіў выгляд, што спіць, пакуль Філін апранаўся, нават не паварушыўся. Калі за хаўруснікам зачыніліся дзверы, Прышч імгненна пакінуў рыпучы ложак, умомант апрануўся, на апахмелку каўтануў прыпасеную звечара бутэльку піва і кінуўся ўслед. Філіна ўбачыў на першым паверсе гатэля, у невялікай душнай кавярні. Ён сядзеў да яго спінай і піў каву, на стале высіўся пусты фужэр на
доўгай ножцы. Філін, быццам адчуўшы, што за ім сочаць, паспешліва азірнуўся, цяжкім, пранізлівым позіркам абмацаў прысутных, але Прышча ў прыцемненым фае не заўважыў, няспешна дапіў каву, узяў пусты фужэр, падышоў да стойкі бара. Барменша, вяртлявая сярэдніх гадоў жанчына з кідка падмаляванымі вуснамі і штучнымі доўгімі вейкамі, нічога не пытаючыся, напоўніла да краёў фужэр і шматзначна, крыху з выклікам заўсміхалася. Філін, не звяртаючы аніякай увагі на яе відавочны покліч пазнаёміцца, заклапочана кінуў на талерачку грошы і, не чакаючы рэшты, пасунуўся на сваё месца. Прышч, канечне, мог не рызыкаваць, а пачакаць хаўрусніка на вуліцы, але думка, што ў Філіна можа быць прызначана сустрэча ў кавярні, прымушала трымаць яго навідавоку. Па тым, як Філін з адценнем заклапочанасці пазіраў на гадзіннік, Прышч меркаваў, што хаўруснік некага чакае. Але ён памыліўся. Філін нечакана ўзняўся, каўтануў тое, што заставалася ў фужэры, і рашуча накіраваўся да выхаду. Прышч ледзь паспеў прыкрыць твар газетай, якую пакінуў нехта з наведвальнікаў, але, па ўсім, хаўрусніку было не да такіх дробязей. Праз некалькі хвілін Прышч насунуў капялюш на самыя вочы, наставіў каўнер скуранкі і войкнуў ад болю. Апякло шыю, сківіцу, засвярбелі шчокі, а за імі, здавалася, і ўсё цела. Зноў нагадалі аб сабе агідныя пухіры, якія за ноч надзьмуліся, выраслі, як на дражджах. Ен ведаў, што гарэлка, а асабліва віно, правакуюць скураную хваробу, выклікаюць алергію, але ж яму і ў галаву не прыходзіла кінуць піць. Прышч асцярожна адклаў каўнер і, сутулячыся, хуценька джгануў у дзверы.
Халодны вецер наляцеў як шалёны, ірвануў дзверы, моцна бразнуў, затрымцела, плаксіва заскуголіла шкло. Прышч засунуў рукі ў кішэні, уцягнуў галаву ў плечы і з-пад ілба агледзеў вуліцу. Філін шпарка крочыў да вакзала.
"Так я і думаў", — радасна зазначыў Прышч і раптам адчуў, што свярбенне і зуд прытупіліся, нават дыхаць стала лягчэй.
"Гэта добры знак", — задаволена падумаў Прышч і, трымаючыся бліжэй да кустоў і дрэў, што раслі ўздоўж дарогі і добра-такі прыкрывалі тратуар, па-
шыбаваў услед за хаўруснікам. На вакзале зайшоў у павільён "Сокі-воды", сюды Філін і носа не пакажа — не гандлююць гарэлкай, купіў бутэльку мінеральнай, акраец чорнага хлеба і два вараныя яйкі. Вырашыў паснедаць, пакуль Філін стаяў у чарзе ў білетную касу.
Праз бруднае шкло павільёна Прышч добра бачыў усю вакзальную пляцоўку. Час цягнуўся марудна, як і чарга, у якой цёрся Філін, пакуль, нарэшце-такі, не купіў білет. Прышч паспеў з'есці сняданак і цяпер нудліва мучыўся, да нясцерпку хацелася курыць, але смаліць тут асцерагаўся: забаронена, а прыцягваць да сябе залішнюю ўвагу было небяспечна.
Філін чакаў свой аўтобус, стоячы зводдаль ад білетных кас, каля газетнага кіёска і, не чытаючы, перагортваў старонкі нейкага тоўстага часопіса. Ён кідаў частыя насцярожаныя позіркі на пасадачную пляцоўку і, калі на ёй, рэзка тузануўшыся і выпусціўшы чорны клуб смярдзючага дыму, рыпнуў тармазамі невялікі, з пабітым акном аўтобус, паспешліва пашкандыбаў да прачыненых дзверцаў.
Прышч дачакаўся, пакуль аўтобус крануўся з месца, развярнуўся і, цяжка набіраючы хуткасць, пакаціў па вуліцы. Пераканаўшыся, што Філін яго не ўбачыць, пакінуў павільён і накіраваўся да прыватных таксі, якія невялікім ланцужком, усяго тры мышыны, туліліся непадалёк ад вакзала.
"Чаму ён паехаў аўтобусам, калі прасцей машынай?" — падумаў Прышч і махнуў рукой таксісту.
— Куды едзем? — апускаючы бакавое шкло, зазыўна крыкнуў шафёр жоўтага "жыгулёнка".
— Слухай, тут такая справа, нявыкрутка, адным словам, — нахіліўшыся да акенца, блытана загундосіў Прышч: — У аўтобусе на Міёры едзе адзін чалавек, хачу даведацца, дзе ён сыдзе...
— Ты што, з міліцыі?
— Амаль што, — адчайна махнуў рукой Прышч і, доўга не думаючы, схлусіў першае, што прыйшло ў галаву: — У аўтобусе палюбоўнік маёй жонкі... Трэба падлу правучыць.
— Ну, ты і ўліп! — спачувальна ўздыхнуў шафёр і стрымана дадаў: — Не з рукі мне, але калі плаціш у два бакі...
—Згода.
Скасабочгіны на правы бок аўтобус, быццам хворы на радыкуліт чалавек, ледзь цёгся па дарозе. Машына, у якой ехаў Прышч, трымалася далекавата. Шафёр, відавочна, нерваваўся, што прыходзілася ехаць на малой хуткасці, але стрымліваў сябе, выгляду не паказваў, усё ж пасажыр абяцаў добра заплаціць. У вёсцы, якая неяк нязграбна прытулілася ўздоўж возера, аўтобус прыпыніўся, людзі сышлі. Сярод іх высіўся Філін. Прышч паклаў руку на плячо шафёру.
— Вось і прыехалі, пастой хвілінку, пакуль яны разыдуцца, і ты вольны.
Ён адлічыў грошы, падаў шафёру, пальцы нервова ўздрыгвалі.
— Мо схадзіць з табой? — пералічыўшы грошы, прапанаваў шафёр. — Каб бяды не было...
— Сам разбяруся, — выходзячы з машыны, буркнуў Прышч.
— Ну, сам дык сам, справа далікатная, — зазначыў шафёр і, развярнуўшы машыну, праз хвіліну знік за невялікім мостам.
Філін раптам збочыў з дарогі і адразу знік за высачэзнымі дрэвамі і кустамі. Прышч подбегам кінуўся ўслед і праз некалькі крокаў, за павароткай ледзь не наступіў на пяты таўставатай жанчыне з цяжкімі вандзэлкамі ў руках. Вузкаватая, як праехаць адной машыне, брукаванка цягнулася на круты пагорак і недзе там, увышыні, гублялася. Філін быў на самай верхатуры, і Прышч, схіліўшы галаву, каб не было відаць твару, пасунуўся ўгору.
— Ледзь з ног не збіў, — нудліва прабурчэла ў спіну старая і, цяжка ўздыхнуўшы, дадала: — Дапамог бы старой.
— А што, і дапамагу, — узрадавана крутнуўся на голас Прышч. Побач з цёткай ды яшчэ з клункамі ў руках ён не кінецца ў вочы. Прышч выхапіў з рук старой цяжкаватыя хатулі і, свідруючы позіркам спіну Філіна, пацёгся пад гару.
— У цябе, мілок, там які клопат? — з удзячнасцю пазіраючы на Прышча, спыталася цётка і, не чакаючы адказу, разважліва дадала: — Не відаць, каб ты да каго ў адведкі ішоў, рукі пустыя...
Яна крыху памаўчала, падсунула пасму сівых валасоў пад пуховую шэрую хустку і роспачна ўздыхнула:
— У руках і нічога, затое, можа, кішэні поўныя. У мяне вецер свішча, дык цягну што маю: мясца, каўбаску, яйкі, тлушч... Усім нясу: і дактарам, і санітарам, і медычкам. Кабанчыка як і не было, сама скрылька ,не пакаштавала, усё ім... Яно і не шкода, каб толькі сыночку дапамаглі. Браць — бяруць, абяцаюць, а ён, гаротны, пасля лячэння нават пагоршаў, зусім зблажэў, мяне, родную маці, пазнаваць перастаў.
— Мы што, у бальніцу ідзём? — Прышч здзіўлена вылупіў на спадарожніцу бляклыя рудыя вочы.
Жанчына прыпынілася, недаверліва з галавы да пят агледзела памагатага і, зразумеўшы, што чалавек не жартуе, роспачна ўздыхнула:
— Псіхушка тут.
— Стрыечны брацельнік запрасіў у госці, а што працуе ў бальніцы, ды яшчэ ў псіхушцы, не напісаў, — патлумачыў'здзіўленне Прышч.
— А ён хто, мо доктар? — ухапіла жанчына Прышча за руку і з падлашчваннем зазірнула ў вочы. — Можа, і за майго сына-гаротніка папрасілі б?
— Не, не доктар, — таропка прагундосіў Прышч і, не доўга думаючы, прыдумаў міфічнаму брату пасаду, — забеспячэнец.
Жанчына з відавочным шкадаваннем прыкусіла губу, апусціла вочы.
Прышч зразумеў, што сёння ў гэтай вёсцы яму больш няма чаго рабіць. "Трэба наведацца сюды без Філіна, — падумаў ён, — будзе больш толку... Не дай Бог, трапіш на вочы..."
Ен паставіў каля ног клункі, агледзеўся. На самай верхатуры пагорка, куды прывяла брукаванка, на роўнай пляцоўцы, абсаджанай дрэвамі, якія, быццам вартавыя, застылі, стромкія і непахісныя, высілася некалькі прыземістых аднапавярховых будынкаў. Прышч убачыў іржавыя краты на невялікіх, пад самай страхой, вокнах, брудныя шэрыя сцены, і сэрца міжволі здрыганулася, па спіне хваляй прабеглі халодныя, ліпка-калючыя мурашы-дрыготкі.
"Турэмныя баракі", — пранеслася ў галаве, і, пэўна, каб у гэты момант нехта крыкнуў: "Стаяць тварам да сцяны!" — Прышч кінуўся б да бліжэйшага барака, каб выканаць каманду.
— Што з табой, малец? — жанчына тузанула
Прышча за рукаў скуранкі. — Спалатнеў як нежывы, мо з сэрцам дрэнна? Дык я мігам крутнуся па доктара, яны хоць і "псіхі", але ж недзе вучыліся, ведаюць, што да чаго.
— Не, цётка, — праганяючы турэмныя ўспаміны, рашуча страсянуў галавой Прышч, — трымай хатулі, я ў машыне кашалёк забыўся, а там палучка...
Ён рэзка крутнуўся і подбегам пашкандыбаў уніз, да аўтобуснага прыпынку. Жанчына здзіўлена, з нейкім ціхамірным сумам глядзела ў спіну дабрадзея, які паднёс цяжкую паклажу, і спачувальна пахітала галавой:
— А з выгляду нармальны...
Прышч і сапраўды быў сам не свой. У гэтую хвіліну яго ўзвінціла і пагнала назад, у гатэль, думка пра грошы, даляры, якімі да сённяшняга дня распараджаўся Філін.
"Дурань, ваўку даверыўся, наслухаўся казак шызіка пра Еўропу... Трэба знайсці грошы і забраць свае кроўныя, пакуль ён не змыўся... 3 баксамі я і тут кум каралю і сват міністру..."
Узбуджаны і расчырванелы, Прышч нечакана вынырнуў з-за кустоў на дарогу. Да болю ў вушах завіскаталі тармазы, і гэты пранізлівы гук быццам спавіў, паралізаваў цела і думкі. На яго, скрыгочучы, ляцеў вялізны МАЗ. Прышч аслупянеў як загіпнатызаваны і, чакаючы непазбежнага, заплюшчыў вочы. Страху не было, ён свярдзёлкамі ўпіўся ў скроні крыху пазней, калі абдало, ахутала паленай гумай, гарачым мазутам... Прышч у нейкі момант адчуў, як ногі адарваліся ад зямлі і... Не, ён не падаў, толькі нешта балюча пераціснула грудзіну, гарляк.
— Ты што, падлюка, робіш? — прахрыпеў у твар прастуджаны голас. — Заб'ю!
Прышч умомант ачомаўся, жахлівага гіпнатычнага наслання, што толькі ахапіла яго, як і не было. Чарнявы здаравяк, па ўсім, вадзіцель, быў на галаву вышэйшы і многа дужэйшы. Яго ажно калаціла ад гневу, вочы блішчэлі шалёным, нездаровым агнём. Шафёр прыціснуў прыўзнятага Прышча да кабіны і некалькі разоў моцна стукнуў спінай. Жалеза загуло. дыхаць стала цяжка.
"Зараз пачне біць", — падумаў Прышч і, сабраўшыся з духам, заікаючыся, выдыхнуў:
— Ж-жонка толькі што нар-р-радзіла!.. — крыкнуў і сам спужаўся гэтай неверагоднай фантастычнай хлусні, якая перла з яго міжвольна і бескантрольна.
Але падзейнічала, вялікі кулак, занесены для ўдару, спыніўся на паўдарозе, рукі бязвольна апусціліся, і павесялелы Прышч адчуў пад нагамі зямлю. Шафёр стомлена, усё яшчэ асэнсоўваючы пачутае, глядзеў на яго зеленаватымі вачыма, твар прасвятлеў. Прышч бачыў, што гнеў, які толькі што кіраваў чалавекам, прапаў, спярша саступіў месца здзіўленню, а потым вінаватасці.
— Я ж цябе мог... — са скрухай, горка выдыхнуў здаравяк і зрабіў крок назад.
— Вінаваты, браток, радасць засціла вочы, — задаволены, што так лоўка абвёў вакол пальца вярзілу, уздыхнуў Прышч і закашляўся, нясцерпна балеў пераціснуты гарляк, на вачах праступілі слёзы.
Шафёр ацаніў гэта па-свойму і лагодна, амаль жалліва буркнуў:
— Ладно ўжо, бывае, выбачай...
— У псіхушцы сядзеў на тэлефоне... Мо падкінеш да Браслава? Жонка ў радзільным...
— Паехалі, — пераступіў з нагі на нагу шафёр і, хаваючы вочы, стрымана дадаў: — Толькі дай ачомацца, паджылкі трасуцца, быццам курэй краў.
Праз гадзіну Прышч быў у гатэлі і адразу кінуўся ў пошукі. Ён перагледзеў рэчы Філіна, абмацаў ложак і падушкі — грошай нідзе не было. Падазрэнні наконт хаўрусніка ўзмацніліся. Прышч ужо не сумняваўся, што Філін задумаў абуць яго ў лапці і джыгануць у Еўропу адзін. За тумбачкай каля сцяны стаяў чорны дыпламат, але даляраў і там не было. Прышч як быў у скуранцы і перапэцканых гразёй паўботах, так і плюхнуўся ў ложак, прыкурыўшы цыгарку.
Ён доўга ляжаў, прыплюснуўшы злыя вочы, і засяроджана танюсенькім струменьчыкам выдыхаў шызы дым. Прышч меў выгляд чалавека, які наважыўся зрабіць нешта рызыкоўнае, адчайнае і таму значнае. Думкі, ліхаманкава чапляючыся за падзеі апошніх дзён, міжвольна вярталіся ўлеснічоўку, і ўжо адтуль узгадваўся кожны крок Філіна. Там, у лесе, дыпламат, што цяпер пусты і сіратліва пыліцца за тумбачкай, быў поўны грошай. Прышч на свае вочы
бачыў: Філін складаў у яго тоўстыя пачкі даляраў.
— Дзе ўсё падзелася? — Прышч падхапіўся з ложка і, адчайна абхапіўшы далонямі галаву, замітусіўся па пакоі. — Філін ніколі не падманваў, але ж факт ■ ёсць факт: грошы прапалі! Раней заробак дзялілі на тры часткі: дзве — сабе, адна — у абшчак, а цяпер, атрымоўваецца, ён і маё кроўнае прыбраў да рук? Вырашыў аб'ехаць на крывой кабыле?.. Не атрымаецца!..— Прышч распаляўся болей і болей, ён уяўляў, што гаворыць з Філінам. — Толькі і можа, што загадваць: Прышч зрабі тое, падай, паднясі гэта, прыбяры пасцель... Не. на гэтым маё халуйства і тваё верхаводства скончыцца!.. Кажу, што хата ў кабеты "залатая", а ён, падлюка, нос верне... А мо грошы ў машыне?.. Не, ён не дурны, паперы ж на "Масквіча" аформлены на мяне. Не стане рызыкаваць, ведае, што і я не зломак, з нагоды задам лататы — і шукай ветру ў полі... А куды б сам схаваў? — Прышч спыніўся перад люстэркам і нейкі час адлучаным позіркам разглядаў сябе, і раптам вочы ажылі, ён весела падміргнуў: — Пэўна, занёс на вакзал, у камеру захоўвання...
Філін пасля нечаканай сустрэчы з вайсковым сябрам Андрэем Буслом зусім страціў спакой. Бударажыла, не давала спакою думка пра хворую сястру. Амаль кожную ноч у сне прыходзіла маці, садзілася на край ложка, гладзіла ягоную руку і паўтарала адно і тое: "Васілёк, што з нашай Кацяй?" Філін падхопліваўся і адразу прымаў рашэнне: "Заўтра паеду!" Але раніцай начная непахісная рашучасць знікала. Ён разумеў, што можа выкрыць сябе, а вяртацца ў зону на турэмныя нары і баланду зусім не хацелася. Філін гарэлкай глушыў боль, які нясцерпна пёк грудзі, а выпіўшы, рабіўся злым і бязлітасным. Ён не хлусіў Буслу, калі казаў, што Мароз Васіль Аляксандравіч пяць гадоў як нябожчык. Афіцыйна так і было: ён значыўся загінуўшым, а дакладней, забітым у бойцы з сукамернікамі, калі этапам везлі з Волагды ў Іркуцк. На самой справе тыя, хто быў у ім зацікаўлены, наўмысна ўсё падстроілі. Нябожчык і сапраўды быў, але зусім іншы чалавек. На таго небараку і "павесілі" ўсе крымінальныя грахі Мароза.
Філін хутка ацаніў перавагі нелегальнага, тайнага жыцця і, сустрэўшы Бусла, якому быў вынесены смяротны прысуд, рашыўусё адразу. Ён паўтарыў тое, што калісьці зрабілі з ім. Спярша Філін не разумеў, чаму на ім спынілася крымінальная эліта, чаму менавіта яго вырашылі зрабіць нелегалам, але, пакорпаўшыся ў сабе, прааналізаваўшы жыццё, хутка знайшоў адказ. Негаваркі, моцны, бязлітасна-рашучы, Філін, як ніхто іншы, падыходзіў на ролю забойцы. Спярша ён па рашэнні паханаў чыніў на волі расправу з тымі, хто "ссучыўся", прадаўся ментам ці запускаў руку ў "абшчак". Крыху пазней пайшлі іншыя заказы, за якія плацілі добрыя грошы. Ён калясіў па тэрыторыі вялізнай імперыі, а пасля яе распаду — па дзяржавах СНД, і "добрасумленна рабіў справу". Яго пачалі цаніць, ямудавяралі, а нехта і пабойваўся, таму з пэўнага часу каля яго з’явіўся Прышч.
Філін разумеў, што, калі Бусел праз некалькі тыдняў скіне маску, стане тым, кім быў, паляванне пачнецца і на яго. Не, ён не шкадаваў, што выратаваў жыццё Андрэю, наадварот, узгадваў з гонарам і пачуццём пагарды да вядомых і невядомых зэкаўскіх паханаў. Ён заўсёды любіў рызыку, распрацоўваў самыя неверагодныя камбінацыі ў адносінах да будучых ахвяр, з якімі амаль заўсёды здараўся "няшчасны выпадак". Але цяпер усё перамянілася, у ролі паляўнічых будуць і міліцыянты, і тыя, хто ніколі не даруе здрады, а ён — ахвяра, без кроплі надзеі на жыццё. 1 розніцы аніякай, хто першы зловіць: калі свае — заб'юць адразу, калі міліцыянты — пажыве крышку болей, але сумненняў аніякіх, развязка адбудзецца хутка, знойдуць яго раніцай у ложку ў следчым ізалятары з прала.маным чэрапам ці перарэзаным гарляком. У гэткай сітуацыі Філін не мог не выканаць матчын наказ, не мог не знайсці сястру і не зрабіць усё, каб хоць трошкі палепшыць яс жыццё. Таму яны з Прышчом і апынуліся ў Браславе, непадалёк ад псіхіятрычнай бальніцы. Канечне, Прышч — лішні цяжар, але расправіцца з хаўруснікам Філін не мог, невядомая сіла стрымлівала, з нейкага моманту ён больш нікога не хацеў і не мог забіваць, нават такога нікчэмнага, па ягоных паняццях, чалавека, як Прышч. Заставалася адно: да пэўнага часу трымаць хаўрусніка побач, навідавоку, так надзейней і спакай-
ней. А ўтрымаць, нават прывязаць Прышча маглі толькі грошы, таму Філін, як звычайна, не падзяліў баксы і, канечне, гэтым справакаваў Прышча. Як той ні сіліўся схаваць пачуцці, яны часцяком неспадзявана вырываліся падазрэннямі і крыўдай. Але Філін на хаўрусніка не зважаў, галоўнае было — знайсці Кацярыну.
Сястра ўсе гэтыя гады знаходзілася ў той самай псіхіятрычнай бальніцы. Спярша ён хацеў грошы паслаць па пошце, але ж ці атрымае хворая? Некалькі дзён ён быў у роспачы, не всдаў, што рабіць. Філін, канечне, без усялякіх цяжкасцей мог знайсці праз каго перадаць і грошы, і рэчы, і ўсё неабходнае для Кацярыны, але перасіліла непераадольнае жаданне пабачыць сястру, самому зрабіць для яе нешта харошае.
Філін вырашыў паехаць у бальніцу ранішнім аўтобусам. Яму не хацелася яшчэ больш ускладняць адносіны з хаўруснікам, і ўсё ж каля вакзала здалёк убачыў чалавека, які стаяў. нахіліўшыся над машынай, і размаўляў з вадзіцелем. Пастава, апратка нагадалі Прышча. Імгненна ўзнікла падазрэнне, што хаўруснік за ім сочыць, але, узгадаўшы, як той салодка спаў, калі пакідаў гатэль, Філін супакоіўся. Дый турбавала іншае, душа крываточыла, смылела болем і жалем да сястры, упершыню ўзнікла пачуццё асабістай віны перад ёй. За пражытыя гады ён ні разу не пашкадаваў, што адпомсціў гвалтаўніку за Кацярыну і маці, якая менавіта праз ганьбу і здзек над дачкой заўчасна легла ў труну. Але апошнім часам незразумелая крыўда і боль сціскалі сэрца, смяротная туга рвалася з грудзей, хацелася крычаць на ўвесь свет пра несправядлівасць і людскую жорсткасць: "За што сям'і такі лёс? Чым угнявілі Бога?.."
У бальніцы Філін, не звяртаючы ўвагі на людзей, што туліліся адзін каля аднаго ў чарзе ў вузкім з нізкай столлю калідоры, рашуча ўвайшоў у прыёмны пакой. Калі зачыняў дзверы, у спіну нехта зласліва прасіпеў: "Нахабнік, лезе без чаргі..." Немаладая паўнаватая медычка ад нечаканасці нават прыўзнялася з-за стала, калі ўбачыла мажнага мужчыну з грубым тварам і злымі вачыма. Яна неяк здзіўлена паглядзела на Філіна, зняла з вострага, даўгаватага носа акуляры ў чорнай аправе з трэснутым левым шкельцам.
— Вы напужалі мяне, — строга, са скрухай у голасе пралепяталі таўставатыя вусны, на якіх дзе-нідзе віднеліся сляды ружовай памады.
— Я прыехаў наведаць Кацярыну Мароз, — сказаў Філін і, не ведаючы, куды дзець рукі, засунуў іх у кішэні.
— Езус Марыя! — прасвятлела тварам медычка. — Няўжо ў нашай гаротніцы радня аб'явілася?
— Я сябра ейнага брата, — працягваючы пашпарт і ўнікаючы глядзець жанчыне ў вочы, прабурчэў Філін. — Даўно тое было, слова мы далі адзін аднаму: хто першы вернецца дадому, той наведае радню сябра. Выйшла, што вярнуўся я, а павінен быў ён...
— Бурак Фёдар Іванавіч, — прыжмурыўшыся, услых прачытала медычка і вярнула пашпарт Філіну. — Калі не радня, то нечага з Кацяй сустракацца, каб не нашкодзіць, — строга прамовіла жанчына, якой адразу не спадабаўся гэты вярзіла з цяжкім позіркам.
Яна хацела яшчэ нешта сказаць, але дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў высокі ссутулены чалавек гадоў шасцідзесяці ў паношаным дэмісезонным паліто, караткаватых штанах і новых бліскучых гумавых галёшах, з якіх віднеліся старыя парэпаныя чаравікі. У руках ён трымаў пацёрты, незразумелага колеру партфель. 3-пад чорнай шапкі ва ўсе бакі тырчэлі сівыя пасмы валасоў, хваравіты, пасечаны зморшчынамі твар быў жаўтавата-бледны, зыркія вочы глядзелі ўважліва і прыхільна. Хударлявы скоса зірнуў на Філіна, паставіў партфель на стул, але той, быццам незадаволены такім рашэннем гаспадара, пачаў паволі хіліцца набок, пагражаючы бразнуцца на падлогу. Чалавек у галёшах хуценька падхапіў партфель і, корпаючыся ў шуфлядзе стала, разгубленым, але нечакана маладым і чыстым голасам прагаварыў:
— Фёдараўна, я зноў не знайду ключы ад свайго кабінета.
— Ды тут яны, на месцы, — прабурчэла медычка, выцягнула шуфляду з другога боку ад хударлявага, дастала важкую звязку ключоў, паклала на стол. — Кожны дзень адно і тое, няўжо нельга запомніць, што ключы ляжаць у гэтай шуфлядзе?
— А ты пакладзі іх сюды, — хітравата пасміхаючыся, прапанаваў хударлявы.
— Рабіла, а што толку? Вы, Яўген Рыгоравіч,
быццам загіпнатызаваныя, усё роўна сунецеся да пустой шуфляды.
— Тады трэба змяніць двухтумбавы стол на аднатумбоавы.
— Зноў вы за сваё, — раззлавана ўздыхнула медычка, але вочы па-добраму глядзелі на хударлявага, як на капрызнае, шкадлівае, але любае сэрцу дзіця. — Яўген Рыгоравіч, пацярпіце ўсяго год. Выйду на пенсію, і рабіце з маім сталом што хочаце. Звыклася з ім, не патрэбны мне новы, — медычка паглядзела на Філіна і, па ўсім, змяніўшы сваё рашэнне, змушана ўсміхнулася: — Гэты чалавек прыехаў наведаць нашу Кацярыну Мароз.
— А ці рыбны сёння дзень? — быццам не пачуўшы слоў медычкі, спытаўся хударлявы.
Філін нават не зразумеў, у каго пытаецца пра рыбу гэты дзіўнаваты чалавек у бліскучых галёшах.
— Мой гультай з начы боўтаецца на возеры, — адказала медычка і па-змоўніцку падміргнула Філіну: маўляў, усё будзе добра.
— Значыцца, рыбны, — зрабіў выснову хударлявы і раптам сур'ёзна паглядзеў Філіну ў вочы і з трывогай у голасе перапытаў: — Значыцца, прыехалі праведаць Кацярыну.
— Так, — згодна кіўнуў Філін.
— I хто ж вы ёй будзеце?
Толькі цяпер Філін пазнаў у хударлявым састарэлым чалавеку доктара Сімановіча, з якім сустракаўся, калі прыйшоў з войска і наведваў сястру. Гэтая неспадзяваная сустрэча была небяспечнай: што, калі і Сімановіч яго пазнае? Але дарога да адступлення была адрэзана, і Філін нават узрадаваўся, непадсвядома захацелася, каб яго пазналі хоць тут, у "псіхушцы".
"Брат я ёй, брат!" — болем ірваўся з грудзей адчайны крык. Філін, з цяжкасцю стрымліваючы пачуцці. насцярожана ўздыхнуў:
— Я ведаў Васіля Мароза...
Вусны доктара кранула ледзь прыкметная ўсмешка, ён узняў на Філіна жывыя, выразныя вочы:
— I прозвішча маеце?
— Пашпарт я бачыла, — падхапілася медыцынская сястра і гэтым выратавала Філіна. — Пакажыце дакумент доктару.
Пакуль Сімановіч гартаў старонкі фальшывага пашпарта, Філін поўнасцю ўзяў сябе ў рукі і праз некалькі хвілін ужо цалкам кантраляваў пачуцці і паводзіны.
— Слова мы далі адзін аднаму, — каб не маўчаць, патлумачыў Філін. — Хто першы вернецца, той наведае родзічаў сябра, раскажа пра жыццё-быццё.
— Шкада нашу Кацярыну, — цяжка ўздыхнула медычка.
Яна мелася яшчэ нешта сказаць, але доктар строга перапыніў:
— Фёдараўна, нічога гаварыць не трэба.
— Ці ж я не разумею? — паспешліва пагадзілася жанчына. — Вы спярша самі пагаманіце.
— Ваша праўда, — вымушана ўсміхнуўся Філін, — паўсюль так: спярша сустракаюцца з доктарам, а потым з хворым.
— Думаю, гаварыць нам спадручней у маім кабінеце, — Сімановіч адамкнуў дзверы і, саступаючы месца на ўваходзе, прапусціў уперад Філіна: — Праходзьце і сядайце.
— Мне дазволяць сустрэчу? — насцярожана, з непрыхаванай трывогай у голасе чарговы раз спытаў Філін.
Доктар не адказаў. Ён нечакана стаў заклапочаным, нават сярдзітым і, сядаючы на сваё звычайнае месца, абыякава адштурхнуў ад сябе паперы, што стосам высіліся на стале. Відавочна, нешта турбавала, трывожыла Сімановіча, і гэтая незразумелая трывога адразу перадалася Філіну. Ён адчуў, што прычына ў Кацярыне, і зноў у скронях запульсавала, зацікала.
— Што з Кацярынай? — Філін адчуў, што, калі доктар скажа нешта благое, ён не вытрымае, сарвецца, і тады...
Філін даўно рыхтаваўся да сустрэчы, у думках не адну ноч прагаварыў з сястрой, знаходзіў, падбіраў для яе ласкавыя, якія толькі ведаў, шчырыя словы, і раптам цяпер, калі наважыўся і прыехаў, нехта ці нешта можа перашкодзіць. У гэтую хвіліну ён быў гатовы на ўсё, нават прызнацца худому, зморшчанаму старому, хто ён на самой справе, абы толькі пабачыцца з Кацярынай.
— Мы дазволім сустрэчу, — быццам зразумеўшы
перажыванні Мароза, прагаварыў Сімановіч і, свідруючы Філіна позіркам, спытаў: — Вы ведаеце, што яе брат памёр?
— Н-не, — буркнуў Філін і зразумеў, што Сімановіч яму не паверыў.
— Я разлічваю на больш шчырую размову, — сярдзіта зазначыў доктар. — Я здагадваюся, адкуль вы прыехалі, здагадваюся, дзе пасябравалі з Кацярыніным братам.
— Прабачце, доктар, — апусціў галаву Філін.
— Я не віню, — ужо лагодней зазначыў Сімановіч, — іншага і не чакаў, у вас свае праблемы. Цяпер пра Кацярыну. У той год. калі загінуў яе брат, мы добра-такі падлячылі дзяўчыну, але зусім вылечыць у нашых умовах не змаглі. I ўсё ж рыхтавалі да выпіскі, шукалі родных, сваякоў, хто б паклапаціўся. На жаль, не знайшлі. Калі б яна нейкі час пажыла ў добрай сям'і, то... — Голас здрыгануўся, доктар замаўчаў, відавочна, нешта ўспамінаючы. — Калі прыйшло паведамленне пра брата, адразу паўстала пытанне аб адпраўцы Кацярыны ў дом інвалідаў, але быў яшчэ вырыянт: аформіць дзяўчыну пры бальніцы пасудамыйкай. Так я і зрабіў. Ёй вылучылі невялікі пакойчык, і з таго часу Кацярына жыве ў нас: і працуе, і пад наглядам.
Сімановічу, відавочна, цяжка давалася размова. Ён не мог нават сабе патлумачыць, навошта гаворыць пра хворую незнаёмаму, старонняму чалавеку, які толькі калісьці ведаў яе брата. Але доктар чамусьці адчуваў, што павінен гаварыць як мага больш, вось толькі чаму? Ён, быццам шукаючы апраўдання, дастаў з шуфляды стала пульхную зялёную папку з белымі матузкамі.
— Вось гісторыя хваробы...
1 раптам Сімановіч зразумеў прычыну нечаканай прыхільнасці да невядомага: яму проста прыемна бачыць, гаварыць з чалавекам, якому неабыякавы лёс Кацярыны. За ўсе гады, што яна ў бальніцы, упершыню хтосьці старонні цікавіцца хворай, якую ён любіць, як родную дачку. Вось чаму нязграбны, пануры волат, што сядзіць насупраць і не ведае, куды дзець рукі, яму сімпатычны. Ён шчыра, а гэта відаць па вачах і паводзінах, перажывае за Кацярыну, і аднаго гэтага ўжо дастаткова, каб Сімановіч, на
колькі магчыма, даверыўся чалавеку, расказаў пра сваю любіміцу.
I ўсё ж усёй праўды ён не раскажа ні гэтаму здаравяку, ні начальству, ні каму іншаму, хіба толькі Усявышняму ў судны дзень... А праўда была, горкая, злая, недарэчная, але была...
Кацярыну Сімановіч вылечыў. Так, праз два месяцы з дня паступлення ў бальніцу хвароба адступіла. Але здарылася надзвычайнае, у рукі псіхічнахворых трапіў ключ. Ключ такі, як у пасажырскіх вагонах цягніка: адным адамкнеш усе дзверы. Ноччу напярэдадні, калі Кацярыну Мароз рыхтавалі да выпіскі, гурт псіхічнахворых мужчын прабраўся ў жаночае аддзяленне, і Кацярыну разам з другой хворай згвалцілі. Пасля гэтага Сімановіч ужо нічога не змог зрабіць. Ён напалохаўся, і ў першую чаргу за сябе, за кар'еру, таму ўсё засталося шыта-крыта.
"Чым дапаможа міліцыя? — разважаў Сімановіч. — Хто асудзіць псіхаў?! Ну, самае большае, знімуць мяне з работы..."
I ён не стаў рызыкаваць, нават у гісторыі хваробы нічога не пазначыў. Нідзе не было запісана і тое, што Кацярына зацяжарала і Сімановіч разам з вернай яму Фёдараўнай зрабілі ёй аборт.
— Можа, Кацярыне што трэба? — парушыў успаміны Сімановіча Філін.
— Канечне, — таропка спахапіўся доктар, — канечне, трэба. Цукеркі яна вельмі любіць, і з апраткі што таннае, але каб цёплае. Які там заробак у пасудамыйкі.
Маўчанне доктара і гэты як быццам спалох Філін ацаніў па-свойму. Яму здалося, што Сімановіч нешта недагаворвае. Мо не хапае грошай на лепшае лячэнне?
— Трэба Кацярыну паказаць прафесарам ды вучоным, — няўпэўнена, але цвёрда гірагаварыў Філін, — купіць замежныя лекі, грошы ёсць...
— Верце мне, малады чалавек, — роспачна ўздыхнуў Сімановіч і пацёр пераноссе, дзе ад хвалявання запульсавала пякучая жылка. — Паўсюль яе вазіў, вучоным паказваў, і замежным таксама, лекі самыя лепшыя, але...
Філін бачыў, што доктар гаворыць праўду, але гэтая праўда неяк не ўспрымалася, не кранала, зда-
валася, каб усё, пра што гаворыць Сімановіч, зрабіў ён, яе брат, Кацярына вылечылася б. Раптам узгадалася родная хата на ўскрайку вёскі. Ён збірасцца на вечарынку, заняў вялікі стол у чыстай палове і не меней дзвюх гадзін чысціць, прасуе адзіныя штаны, якія месцамі ўжо пачынаюць зіхацець, як лакіраваныя. Васілю гэта не падабаецца, ён пырскае на раскляшоныя калашыны вадой і з усёй моцы праз газету цісне на прас. Газета шыпіць, ажно цвіркоча, як яечня на патэльні, а сястра-гарэза бегае каля яго і весела рагоча: "Як Васіль зажаніхаўся, у штанах ён заблытаўся". Васіль церпіць, ён робіць выгляд, што не чуе, і, калі Кацярына набліжаецца, злаўчыўшыся, тузае яе за танюсенькую касу. Сястра войкае, ёй баліць, але віду не паказвае, толькі глядзіць вялікімі шэрымі вачыма з дакорам і зусім не дзіцячым сумам...
Успамін жаллівай тугой агортвае, шчыміць сэрца, Філін адчувае, як горка-салёны камяк падкатвае пад самае горла, пяршыць і замінае дыхаць, хочацца хутчэй ісці, нешта зрабіць, абы толькі не быць слабым і бязвольным. У гэтую хвіліну ён востра адчувае асабістую віну за Кацярынін лёс, неймаверны цяжар цісне на плечы, нямеюць ногі. Як ніколі раней, Філін адчувае, што нешта зрабіў не так, і, галоўнае, не змог і не можа цяпер дапамагчы.
"Эх, Васіль, Васіль! — ірваўся з душы адчайны нямы крык. — Самасудам над гвалтаўніком ты нарабіў яшчэ большай бяды: і Кацярыніна жыццё згубіў, і сваё".
Пры якіх іншых абставінах Сімановіча насцярожылі б паводзіны наведвальніка, ягоная нервовая ўзбуджанасць і хваравітае нецярпенне. Але невясёлыя ўспаміны выбілі доктара з каляіны, ускалыхнулі, прымусілі зноў перажыць тое, што так хацелася раз і назаўсёды выкінуць з галавы, ніколі не ўзгадваць свой сорам і ганьбу.
— Гасцінцаў я купіў, а вось пра рэчы не падумаў, — нецярпліва зазначыў Філін і таропка прапанаваў: — Я крутнуся ў краму, адна нага там, другая тут...
Сімановіч адказаў не адразу. Ён паклаў зялёную папку ў стол і з такім выглядам замкнуу шуфляду, быццам хаваў не звычайную гісторыю хваробы, а нейкую найсакрэтнейшую дакументацыю. На самай
справе так і было, для Сімановіча гэтая папка з пажаўцелымі пыльнымі лісткамі ператварылася ў найвялікшую каштоўнасць. I не толькі праз тое, што доктар асцерагаўся старонніх вачэй, і ў першую чаргу, спецыялістаў, якія, пры жаданні. усё ж маглі дакапацца да ісціны, разгадацьтаямніцу, але і таму, што тут быў занатаваны новы, упершыню прыменены на практыцы метад лячэння, асабісты метад доктара Сімановіча. Ён ганарыўся сабой і меў для гэтага ўсе падставы: Кацярына Мароз павольна, але папраўлялася. Тое, што другі раз здарылася з дзяўчынай у бальніцы, для Сімановіча як вучонага было падарункам. Ён і не марыў пра такое. Хоць?!. Так, менавіта гэтае "хоць" больш за ўсё грызла сумленне, бо злашчасны ключ, што трапіў у рукі "псіхаў", быў ягоны...
Сімановіч добра памятае тую ціхую, ганарлівую радасць, якая жыватворным бальзамам клалася на душу, цешыла асабістае "я", калі глядзеў на Кацярыну. Дзяўчына хутка папраўлялася, і ён бачыў сябе ледзь не лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. Але ў нейкі момант Сімановіч адчуў сябе быццам падманутым, неспадзяваная, неадчэпная думка ўсхвалявала, пасеяла сумненні.
"А ці дапаможа мой метад чалавеку, які два ці тры разы трапляе ў абставіны, аналагічныя тым, што сталі першапрычынай захворвання?.."
Кацярына, як ніхто іншы, падыходзіла для эксперымента. Яна засталася сіратой, маці заўчасна памерла, а адзіны брат на доўгія гады трапіў у турму. Далёкая радня была, але лёсам Кацярыны не цікавілася, нават ні разу ніхто не наведаў у бальніцы. Сімановіч меў ідэальны шанец, ён мог самастойна, без аглядкі на родных хворай вырашаць, распараджацца яе лёсам. I ўсё ж рашыў усё не адразу, пакутаваў, перажываў, шкадаваў. Але настаў такі дзень, калі Сімановіч наважыўся і ўпотайкі зрабіўдругі ключ, які, спасылаючыся на разгубленаць, пачаў часцяком "забывацца" навідавоку. Ключ "прапаў" вельмі хутка. У Сімановіча яшчэ быў нейкі час, каб папярэдзіць трагічныя падзеі, але ён задуманага не змяніў.
"Усё, што раблю, раблю для будучага, для навукі!" — супакойваў сябе доктар. Ён-цешыў сумленне надзеяй: "А раптам нічога не здарыцца". — але ў душы спадзяваўся, нават дакладна ведаў, што сек-
суальная агрэсіўнасць псіхічнахворых мужчын дасць яму неабходны для эксперымента "матэрыял". і Сімановіч упарта чакаў, наўмысна адцягваў час выпіскі Кацярыны. Ён пралічыў усё, акрамя аднаго, бо на той час нават уявіць не мог, што падрыхтаванае і здзейсненае злачынства прымусіць яго як вучонага замаўчаць на доўгія гады, можа, нават назаўсёды. Яму і ў галаву не прыйшло, што свой метад, доследы, удачы і расчараванні прыйдзецца трымаць у сакрэце, яны стануць глыбокай пажыццёвай таямніцай. Потым гэтая акалічнасць балюча сцебанула па самалюбстве, але думка, што ён можа трапіць у турму, была такой жахлівай, што прымушала хапацца за сардэчныя таблеткі і кроплі. Ён працаваў як апантаны, без выхадных і адпачынкаў. Рэцыдыў у Кацярыны Мароз быў неймаверна цяжкі, яе лічылі безнадзейнай, але толькі не Сімановіч. Ён, ведаючы праўду, усе гэтыя гады прысвяціўтолькі ёй, толькі хвароба Кацярыны і сама дзяўчына мелі для яго значэнне, сталі сэнсам жыцця. Сімановіч цяпер зусім па-іншаму ацэньваў даўнія паводзіны, кляў сябе на чым свет стаіць, але змяніць нічога не мог. Кацярына і сапраўды стала яму як родная дачка, нават больш. Доктар часцяком думаў пра тое, каб яе ўдачарыць і гэтым неяк загладзіць віну, але пайсці на такі крок не асмельваўся, стрымлівала тое, што прыйдзе час і Кацярына пра ўсё можа даведацца, а згубіць яе — было страшней за турму. Вось чаму старога доктара апанаваў страх, калі гэты незнаёмец прапанаваў лячыць хворую дзесьці ў іншым месцы. Сімановіч ніколі нават думкі такой не дапускаў, даўно звыкся з тым, што толькі ён можа вырашаць нытанні, якія тычыліся Кацярыны. Адразу знікла зычлівасць да наведвальніка, разам са страхам у душу закралася жаданне як мага хутчэй справадзіць адсюль гэтага "знаёмца брата”.
"Ніхто яе не забярэ, — крыху супакоіўшыся, разважаў доктар. — Каб змяніць бальніцу, аднаго жадання незнаёмага чалавека мала. Каб радня аб'явілася ды настойвала, а так... Дый патрэбы няма, хутка яна сама зможа вырашаць за сябе... I ўсё ж асцярожнасць не пашкодзіць, перш чым дазволіць незнаёмцу сустрэчу з Кацярынай, трэба як след яе падрыхтаваць. Толькі будзь спакойны, не хвалюйся, нічога не здарылася".
— Вы, малады чалавек, дзе спыніліся? — здалёк, яшчэ не вызначыўшы для сябе, як сёння адмовіць наведвальніку, спытаў Сімановіч.
— У Браславе. у гатэлі, — адказаў Філін і таропка дадаў: — Вы скажыце, што трэба, я ўсё куплю.
— Як доўга затрымаецеся? — дапытваўся Сімановіч.
— Колькі трэба, столькі і пабуду, — не разумеючы, куды хіліць доктар, устаў з табурэткі Філін. — Толькі медыцынская сястра мне сказала, што чужых Кацярына баіцца, каб не нашкодзіць.
— Вось і я пра гэта, — з палёгкай уздыхнуў Сімановіч, размова пайшла ў патрэбным кірунку. — Калі вы нс абмежаваны ў часе, то не варта прыспешваць падзеі. Фёдараўна складзе спіс, што трэба купіць, а я падрыхтую Кацярыну да сустрэчы. Баіцца яна мужчын...
— Ну, хоць зводдаль паглядзець на яе можна? — расчаравана ўздыхнуў Філін. Ён быў згодны з доктарам. але не цярпелася хутчэй убачыць сястру, якая яна стала?..
— Гэта можна, толькі каб ніякіх нечаканасцей, прадстаўлю вас як доктара.
Прышч не дачакаўся Філіна ні ў тры гадзіны, як разлічваў, ні ў чатыры, ні ў пяць. Толькіа восьмай гадзіне ўзбуджаны, расчырванелы хаўруснік уваліўся ў пакой з нейкімі вандзэлкамі, каробкамі ды цэлафанавымі пакетамі ў руках. Ён быў узнёсла-ўсхваляваны, твар ажно свяціўся непрыхаванай, нейкай шалёнай радасцю. Прышч ніколі не бачыў яго ў такім стане. Філін, напяваючы вясёлы матыўчык і прыязна пазіраючы на панурага Прышча, з любоўю расклаў хатулі на падлозе ля дзвярэй на балкон, нешта павесіў у шафу. Гэтая нязвыклая весялосць выводзіла Прышча з раўнавагі, ён ледзь стрымліваў сябе, каб заўчасна не абвінаваціць хаўрусніка ў здрадзе і тым самым не выкрыць свае намеры. Асноўнае, што круцілася ў галаве і ў любы момант магло зляцець з языка, — гэта пытанне пра грошы.
— Шмат курыш, — парушыў маўчанне Філін, — трэба паберагчы здароўе.
— Не твой клопат, — рыкнуў Прышч, — лепш на сябе паглядзі.
— А што я?! — шчыра здзівіўся Філін. — Пракруцілі справу, атрымалі добрую капейку, няма прычыны сумаваць.
— Не першую справу робі.м, бачу, што да чаго, — раздражнёна ўзняўся і сеў на край ложка Прышч. — I потым, сваёй паловы я ў руках не трымаў, нават не бачыў.
— Вось яно што! — Філін, паблажліва пасміхаючыся, паляпаў Прышча па плячы. — Сваё атрымаеш спаўна, можаш не сумнявацца.
Філін перавёў позірк на раскаркаваную і напаўпустую бутэльку гарэлкі, што сіратліва высілася на карычневай абшарпанай тумбачцы, падхапіў яс, наліў сабе ў адмыслова выцягнуты і ўверсе раскляшоны фужэр, але піць не стаў. Ён нейкі час, прыплюснуўшы адно вока, глядзеў праз чыстую вадкасць на святло лямпы. Патвары замітусіліся гуллівыя цені-блікі. Філін раптам стаў сур'ёзным, рашуча паставіў шклянку на месца і, думаючы пра нешта сваё, пашкандыбаў да ложка, стомлена лёг, як быў, у апратцы і чаравіках.
— Калі я атрымаю сваю долю? — дапытваўся Прышч. Ён каўтануў налітую Філінам гарэлку і гучна захрабусцеў гурком.
Філін не адказаў, ён нават не пачуў Прышча. У гэты момантён узгадваўтыя шчаслівыя хвіліны, калі бачыў сястру. Кацярына з непрыхаванай пачцівасцю ўвайшла ў кабінет Сімановіча і ціха зачыніла за сабой дзверы. Убачыўшы доктара, яе вялікія шэрыя вочы заіскрыліся светлай, чыстай радасцю, але, прыкмеціўшы старонняга, дзяўчына адразу насцярожылася, запытальна паглядзела на доктара. Яна была вельмі падобная на маці, гэткая ж невысокая і стройная, з чыстым прыгожым тварам. Чорныя, як крыло грака, валасы былі туга заплецены ў тоўстую касу, якая ўтульна месцілася на спіне, і здавалася, невялікай, прыгожай галоўцы цяжка ўтрымліваць гэтую красу. Яна была апранута ў простую паркалёвую сукенку, сіні світэр, на нагах — мужчынскія, на некалькі памераў большыя чаравікі з уздзёртымі насамі і белымі шнуркамі.
Па тым, як па-бацькоўску, з замілаваннем глядзеў на Кацярыну Сімановіч, Філін зрабіў выснову, што яму няма чаго хвалявацца. Пакуль доктар
жывы, ён валасінцы не дасць зваліцца з галавы сястры. Эх, каб толькі ён ведаў праўду!..
Філін ледзь стрымліваў сябе, каб не кінуцца, не падхапіць на рукі гэтую мініяцюрную жанчыну. Пачуцці перамяшаліся, ён расхваляваўся, пацягнуўся па цыгарэты.
Сімановіч заўважыў, як задрыжалі пальцы ў наведвальніка, калі той выцягваў цыгарэту, прысмальваў, і, зразумеўшы гэта па-свойму, перапыніў сустрэчу.
— Каця, тут да мяне калега заехаў, — кіўнуў ён на Філіна ў накінутым наапашкі халаце. — Ты ідзі, я пазней сам цябе знайду.
Не сказаўшы ніводнага слова, Кацярына выйшла гэтак жа ціха, як і ўвайшла. I ўсё ж у апошні момант, перад тым, як дзверы зачыніліся, Філін злавіў на сабе насцярожаны, здзіўлены і нават, як здалося, узрадаваны позірк...
— Што маўчыш? — ап'янела і таму дзёрзка ўскрыкнуў Прышч. — Дзе мае кроўныя? Калі не аддасі, я знаю, у каго шукаць на цябе ўправу.
— Што ты сказаў? — Філін прыўзняўся ў ложку і, гледзячы на зласлівага чалавека, тварам падобнага на пацука, раптам зразумеў, што Прышч стаў небяспечным. Ен адчуў, што хаўруснік, калі яшчэ не "здаў" яго, то неадкладна гэта зробіць. — Чым ты незадаволены? — стрымліваючы гнеў, спытаў Філін.
— Ты змяніўся, стаў не такі, я цябе падазраю...
— У чым? — рыкнуў Філін. Ён быў перакананы, што Прышч ведае больш, чым гаворыць.
— Ты ссучыўся... Што ты рабіў на дзевятым кіламетры? — не вытрымаў, ажно завіскатаў Прышч. — Мо сустракаўся з ментамі?
Прышч на хвіліну замаўчаў, толькі спыніцца ўжо не мог. Пачуццё самазахавання пакінула яго, саступіла месца шалёнай узбуджанасці і жаданню завалодаць грашыма.
— Што ты рабіў у псіхушцы? Дзе мае грошы?
Пытанне пра псіхушку застала Філіна знянацку, ён быў упэўнены, што Прышч нічога пра бальніцу не ведае.
— Хацеў дапамагчы хворым небаракам, — выдых-
нуў Філін першае, што прыйшло ў галаву. Ён імгненна ацаніў сітуацыю: выйсця не было, Прышч падпісаў сабе прысуд. 3 самім Філінам іхнія гаспадары могуць рабіць што захочуць, але сястру на расправу ён не аддасць. Калі выплыве праўда пра Бусла, спагады не будзе ні яму, ні Кацярыне.
— Ты пашкадаваў псіхаў?! — зларадна засмяяўся Прышч. — Ты маці родную за ногі...
Ён не дагаварыў, халоднае руля пісталета чорным абыякавым вокам глядзела ў пераноссе. Толькі цяпер да Прышча дайшло, што ён перабраў, сарваўся, нагаварыў лішняга і Філін не даруе. Адразу цела стала халодным і ліпкім, на вачах навярнуліся слёзы. Ён сіліўся штосьці сказаць, папрасіць прабачэння, абы толькі гэтае чорнае вока не свідравала галаву, і не мог. Паралізаваны, амаль безжыццёвы, Прышч плюхнуўся на ложак, і адразу твар накрыла падушка. Прышч не мог паверыць, што гэта канец: такога не можа быць, яны ж меліся разам уцякаць за мяжу. у Еўропу. Ён хацеў менавіта пра гэта сказаць Філіну, хай бы толькі прыняў гэтую зашмальцаваную, смярдзючую (а раней паху не чуў) падушку, што лезе ў рот, у самае горла. I раптам цела быццам ажыло, ён адчуў кожную клетачку свайго цела. Рукі спрабавалі вызваліцца, шукалі паратунку і не знаходзілі. Ён пачынаў слабець, кроў, здавалася, у любы момант разарве на часткі галаву... I раптам аднекуль здалёк да Прышча данёсся чыйсьці чужы выратавальны голас: "Дурань, у цябе за халявай бота фінка..."
Філін адчуў, што хаўруснік слабее і яшчэ з большай сілай прыціснуў падушку. Прышч затузаўся, закалаціў нагамі, са сцяны звалілася карціна з нацюрмортам, і цяпер побач з галавой Прышча ў рамцы ляжаў вялікі, перарэзаны напалам арбуз.
"Ну вось і ўсё, гэта канец, — падумаў Філін, і раптам пякельны боль раз, другі ўладарна ўварваўся ў жывот, грудзі, у самае сэрца... Ён адхіснуўся, з жывата тырчэла акрываўленая рукаятка нажа. — Можа, і добра, — крывая ўсмешка скрывіла Філінаў твар, — толькі ўсё роўна будзе па-мойму... Кацярыны вам не відаць як сваіх вушэй, падлы..."
Перасільваючы млявую санлівасць, якая навалілася ў адначассе і неймаверным цяжарам
ціснула да зямлі, ён узняў руку з пісталетам, навёў непаслухмяную рулю на Прышча і з апошніх сіл націснуў на курок, раз, другі, трэці...
9
Петэрс Зондакс няспешна выруліў вёрткага "жыгулёнка" з завулка на праспект Скарыны і, трымаючыся першага рада, каб у любы момант мець магчымасць спыніцца ці звярнуць з галоўнай сталічнай магістралі, кіраваў у цэнтр горада. Ён раз-пораз кідаў на Бусла запытальныя позіркі, сілячыся зразумець, разгадаць прычыну прыўзнятай узнёсласці ў настроі сышчыка. Ад ранішняй сябруковай хандры не засталося і следу.
— Мне доўга чакаць? — хітравата прыжмурыўшыся, не паварочваючы галавы, спытаў Зондакс.
— Ты пра што? — спахапіўся Бусел і, зразумеўшы недарэчнасць свайго пытання, вінавата патлумачыў: — Інтуіцыя не падвяла, кватэрны тэлефон праслухоўваўся, — і, крыху счакаўшы, пасміхаючыся, дадаў: — Усё зроблена да банальнасці прымітыўна, проста, але надзейна.
— А калі падрабязней?
— Тэлефон аказаўся запаралеленым у шчыткуразмеркавальніку. Ніхто не ўзламваў кватэру, не пакідаў слядоў, проста накінулі два правадкі і пасадзілі "слухача" ў суседняй кватэры.
— Значыць, гаспадар той кватэры звязаны з бандай?
— Не зусім так, кватэра незаселеная.
Пэўны час ехалі моўчкі,. сышчыкі абдумвалі сітуацыю.
— Зрэшты, гэта не галоўнае, — першым парушыў маўчанне Зондакс. — Калі Астроўскі не знайшоў зачэпкі на тваёй кватэры, знойдзе ў суседняй. Чалавек, які сядзеў на тэлефоне, праслухоўваў і запісваў твае размовы, пэўна, рабіў гэта не адзін дзень.
— Лічыш, што трэба даць знак? — ускінуў на Зондакса вочы Бусел. — Ці не заўчасна?
. — Маёр павінен ведаць хоць бы частку таго, што ведаем мы, — суха і цвёрда кінуў Зондакс. — Дарэчы, як ты даведаўся, з якой кватэры цябе падслухоўвалі?
— Тыя людзі занадта нахабна і адкрыта дзейнічалі, па ўсім, адчуваюць сваю непераможнасць і беспакаранасць, — задумліва ўзіраючыся на шэрую вільготную дарогу, цяжка, са скрухай выдыхнуў Бусел. — Дрот, калі знікла патрэба, проста адшчыкнулі, паленаваліся адкруціць дзве гайкі, а астатні, што праміком шнураваўся ў кватэру, адарвалі жыўцом, дзірачкі ад цвікоў з адкалупленай тынкоўкай відаць добра.
— Значыць, і ад мяне карысць была, нездарма цябе цягаў, ажно карак баліць, — засмяяўся Зондакс і, спахапіўшыся, спытаў: — Дарэчы, куды мы едзем?
Я б паснедаў, — адказаў Бусел і, зірнуўшы на гадзіннік, дадаў: — а заадно і папалуднаваў. Цябе, пэўна, цешча галодным з хаты не выпусціла, а мае вантробы даўно марш граюць.
— Што праўда, то праўда, —• пагадзіўся Петэрс, — на вёсцы людзі "запраўляюцца" як мае быць, пасапраўднаму, нашай гарадской снедзі, бутэрбродаў з кавай, не прызнаюць.
Нейкі час ехалі моўчкі. Узгадаўшы вёску, Петэрс адразу ўспомніў і жонку, якая наадрэз адмовілася вяртацца ў Рыгу. Вераніка яго і слухаць не хацела, што б Петэрс ні даводзіў, як ні пераконваў, адразу пачынала плакаць і шаптаць адно: "...не хачу, каб сына Янку лічылі чужынцам ды акупантам!.." Петэрс разумеў Вераніку, дый самога часцяком пякла крыўда. Ён увесь час займаўся раскрыццём злачынстваў, а тут толькі за тое, што быў камуністам, знізілі ў пасадзе. Змірыўся, вырашыў, што не гэта галоўнае. Рыга — родны горад, тут нарадзіўся, вырас, чакаў і гадаваў сына... Ён не ўяўляў свайго жыцця без вузкіх брукаваных вулачак, без дзюнаў і вялікіх сучасных марскіх лайнераў, што па-гаспадарску, з гонарам і выклікам заходзяць у заліў і, не зважаючы на цішыню, бразгочуць якарамі, размаўляюць семафорамі, напаўняюць горад асаблівым пахам і шумам, вабяць, прыцягваюць, быццам магнітам. Зондакс з цяжкасцю адагнаў непрыемныя ўспаміны пра начную гаворку з жонкай, якая прапаноўвала звярнуцца ў міністэрства і паклапаціцца аб пераводзе. У нейкі момант Петэрс амаль згадзіўся, але нешта стрымала, не ў ягоных звычках прымаць паспешлівыя рашэнні.
— Тармазі каля "Бульбяной", — урачыста прагаварыў Бусел, — хочацца дранікаў.
Зондакс сцішыў ход і, выехаўшы пярэднімі коламі на высакаваты тратуар, спыніў машыну.
— Парушаеш правілы, — прачыняючы дзверцу. зазначыў Бусел.
— Не я першы, вуньтры машыны прыпаркаваліся гэтак жа, — адмахнуўся Зондакс. — 1 потым, хто захацеў дранікаў? — Петэрс замкнуў машыну і, пачакаўшы Бусла, спытаў: — Слухай, Андрэй, а чаму б табе не паведаміць Астроўскаму пра Філіна і Прышча? — Бусел прыпыніўся, было відавочна, што ён нешта ўзважваў, прыкідваў, і, нарэшце, не зусім упэўнена прабурчэў:
—Яны нелегалы, і ці варта Астроўскаму распыляць сілы? Ты ж разумееш, колькі часу, людзей спатрэбіцца, каб іх знайсці? Канечне, крыху пазней я пра Мароза раскажу.
— Час працуе супраць нас, — унікаючы глядзець Буслу ў вочы, патупіўся Зондакс.
Бусел перасмыкнуў плячыма і незадаволена, але цвёрда, паказваючы, што не зменіць сваіх намераў у адносінах Філіна, зазначыў:
— На гэтым этапе абыдземся без Мароза і ягонага хаўрусніка, і хопіць пра гэта.
— Як скажаш, але забойцы гуляюць на волі, — заўпарціўся Зондакс. — А калі ты не апошні ў іхнім спіску?
— Мяне здаў нехта з нашых! — узбычыў галаву Бусел, непаслухмяны чуб выслізнуў з-пад капелюша на самыя вочы.
— Ну і што з таго?
— А тое, што не паспее Астроўскі і кроку зрабіць, як мафія будзе пра ўсё ведаць. Уцяміў?
— Ты проста не хочаш...
— Падстаўляць Мароза? — закончыў думку Зондакса Бусел.
Петэрс прамаўчаў. Ён разумеў, што Андрэй і сапраўды шкадуе былога сябрука. Але ён з вопыту ведаў, што ў раскрыцці злачынстваў, і асабліва забойстваў, нельга пагарджаць ніводным шанцам, тым больш у дадзеным выпадку. Затрымай Астроўскі выканаўцаў "забойства капітана Бусла" і таго другога, якога называлі Гнілым, — і адразу зможа выйсці
на арганізатараў злачынства, пацягнецца шнурочак...
— Петэрс, — Бусел паспрабаваў усміхнуцца, але ўсмешка атрымалася нацягнутай, штучнай, — што здарылася, чаму Мароз і Прышч так цябе ўсхвалявалі? Нам ёсць чым займацца, а прыйдзе час...
— Яны — забойцы, і гэтым усё сказана!
— Ну, добра, пераканаў. Толькі няхай Астроўскі спярша папрацуе са "слухачом". Калі шчыра, дык мне не хочацца, каб у зводцы ішло імя Мароза, на дадзеным этапе гэта пашкодзіць нашым вышукам.
— А мы папярэдзім Астроўскага, — пацяплелі вочы ў Зондакса. Ён падхапіў сябра пад руку, пацягнуў да ўвахода ў "Бульбяную". — Непадобна, каб ты агаладаў...
Дождж перастаў, але пранізлівы, злы вецер не аціхаў. Ён парывіста налятаў на прахожых, якія туліліся бліжэй да дамоў, шукаючы за тоўстымі сценамі часовага паратунку, шкамутаў вопратку, ірваў парасоны. Цяжкія нізкія хмары, амаль чапляючыся за дахі дамоў, пагрозліва сунуліся на горад, запаланялі неба і, здавалася, цікавалі, чакаючы зручнага моманту, каб абрынуцца на ўсё жывое халодным дажджом ці калючым градам. Гледзячы на непагадзь, было цяжка, амаль немагчыма ўявіць, што ў гэтую самую хвіліну дзесьці на зямлі цёпла, свеціць зыркае і ласкавае сонца, а стомленыя людзі, наадварот, шукаюць цянёк, каб схавацца ад спёкі.
Кавярня з адмысловай шыльдай "Бульбяная" сустрэла прыемным цяплом, утульнасцю, пахам хлеба, смажанай бульбы і кавы.
— Тут, як заўсёды, добра, — аглядаючы доўгую залу, зазначыў Бусел.
— I амаль нічога не змянілася, — пагадзіўся Зондакс. — Памятаеш, як мы курсантамі, атрымаўшы стыпендыю, шыкавалі?
— Час бяжыць, — па-філасофску згадзіўся Бусел і, займаючы месца за столікам, з выклікам паглядзеў на сябра. — Сёння я гатовы паўтарыць твой рэкорд.
— Пяць двайных порцый? — весела засмяяўся Зондакс.
— Пяць! — Бусел шматзначна паглядзеў на расчырванелага Петэрса і, жартаўліва надзьмуўшы шчокі, "пакрыўджана" ўздыхнуў: — Я памятаю не толькі дранікі...
— Ты пра што?
— Не пра што, а пра каго.
Зондакс запытальна глядзеў Буслу ў вочы, сілячыся зразумець, куды хіліць сябрук.
— Я пра Вераніку... Запрасіў дзяўчыну на вечарыну я, а замуж выйшла за цябе...
— Тут, брат, нічога не папішаш, — загарэліся вочы ў Зондакса, — выбіраюць лепшых...
— Ты з гэткім пузам — лепшы? — пажартаваў Бусел.
— Па-першае, табе. старому халасцяку, трэба ведаць, што справа не ў пузе, па-другое, ты адмовіўся танчыць з Веранікай і перадаў яе мне.
— Толькі на адзін танец...
— Запозненыя прэтэнзіі, — Зондакс гучна рагатнуў, адсунуўся ад стала. — I трэцяе: Вераніка, напэўна, наперад ведала пра твае сённяшнія пакуты. Якая жонка сцерпіць такога мужыка?
— Што праўда, то праўда, — гледзячы ў запацелае акно, пасур'ёзнеў Бусел і трошкі цішэй дадаў: — Тваёй машынай зацікавіліся.
Зондакс прыўзняўся з крэсла, зірнуў на вуліцу. Каля машыны і сапраўды важна хадзіў міліцыянер, перапаясаны белымі рамянямі, з жэзлам у руцэ.
— А мы нікуды не спяшаемся, — цень заклапочанасці лёг на твар Петэрса. — Пэўна, ён на такой слоце доўга не вытрымае.
— Дрэнна ведаеш нашых даішнікаў...
Бусел не дагаварыў. Міма століка на высачэзных абцасах працокала пышнагрудая чорнавалосая афіцыянтка. Яна прыпынілася, трошкі павагалася, перш чым прыняць рашэнне і самой убачыць тое, што прыляпіла да акна мужчын-кліентаў. Цікаўнасць перасіліла, жанчына наблізілася, з-за Буславага пляча зірнула на вуліцу і спачувальна вынесла прысуд:
— Капец вам, хлопчыкі, не адкруціцеся. Гэты даўгалыгі заўсёды тут пасецца.
Сябры прыхільна ўсміхнуліся і, не згаворваючыся, згадаўшы даўнюю курсанцкую звычку-рытуал, у адзін голас, як па камандзе, сцішана рыкнулі:
— Хочам дранікаў!..
Афіцыянтка ад нечаканасці адхіснулася, нават разгубілася, але імгненна ўзяла сябе ў рукі, выцягнула з вялікай кішэні фартуха занатоўнік, жоўтую самапіску.
— Пэўна, вы — ваякі? — яна крыху пачырванела, прыкусіла ніжнюю губу і таропка дадала: — Хоць на іх і не падобныя...
Бусел і Зондакс няспешна палуднавалі, вялі нязмушаную гаворку, у асноўным успамінаючы гады вучобы, знаёмых, сяброў. Петэрса трошкі раздражняла, што Бусел наўмысна ўнікае гаварыць пра сённяшняе, набалелае. Ён некалькі разоў спрабаваў змяніць тэму, перавесці размову ў патрэбны накірунак, абмеркаваць, што рабіць далей, але Бусел, пачуўшы пра Астроўскага і Мароза з Прышчом, апускаў вочы і з алімпійскім спакоем засяроджана распраўляўся з чарговай порцыяй дранікаў, пэўны час маўчаў, а потым зноў узгадваў тое, што было ў студэнцкія гады. Было відавочна, што Бусел робіць гэта наўмысна. Петэрс прыгадаў ранішнюю гаворку ў гатэлі і, каб пераканацца ў тым, што сябра задумаў нешта зрабіць без яго, пайшоў у наступ.
— Андрэй, давай пагаворым пра Вожыка.
Бусел кінуў на Зондакса здзіўлены позірк, адсунуў ад сябе талерку, выпіў шклянку шыпучага ліманаду і абыякава зазначыў:
— Вожык — не галоўная фігура ў гульні.
— Астроўскі павінен пра яго ведаць, раптам намацае які ключык?
— Не веру, каб маёру ўдалося схіліць зэкаўскага "аўтарытэта" да шчырасці, марная трата часу. Факты сведчаць, і ты, пэўна, згодзен, што сярод нашых ёсць здраднік.
— Згодзен, — задаволены тым, што ўдалося раскатурхаць сябра, паспешліва згадзіўся Петэрс і, хаваючы ўсмешку, дадаў: — А цяпер выкладвай, што задумаў, і май на ўвазе, у Ракаў я не паеду, начаваць буду ў гатэлі!..
— Бліны стынуць, — незадаволена буркнуў Бусел і, спрытна ўпраўляючыся нажом і відэльцам, пачаў таропка запіхваць у рот ладныя кавалкі падсмажаных, пахучых бульбянікаў.
Па хітраватых, дабрадушна-лагодных позірках Зондакс зразумеў, што трапіў у кропку: Андрэй і сапраўды нешта хацеў зрабіць употайкі ад яго. але не прыспешваў, настойліва чакаў.
— Ну ты і язва, — расправіўшыся з абелам, прыхільна прабурчэў Бусел.
— А ты не хавайся за балбатнёй, — гледзячы на гадзіннік, сур'ёзна прагаварыў Зондакс. — Выкладвай, што надумаў!
Бусел пасур'ёзнеў, бровы сышліся на пераноссі. учэпістыя вочы запрамяніліся нецярпеннем.
— Я згодзен з табой, без падтрымкі нам не абысціся. Сарока ў камандзіроўцы, з'явіцца толькі праз тыдзень, значыцца, трэба шукаць у саюзнікі кагосьці іншага.
— Напрыклад, лейтэнанта Сушынскага ці маёра Астроўскага? — падахвоціў Бусла Зондакс.
— Так, толькі Сушынскі — малая сошка, не валодае аніякай інфармацыяй. Астроўскі — іншая справа, але не хочацца рызыкаваць.
— Значыць, Сушынскі, — загарэўся Зондакс. — Неблагая задумка, толькі трэба маральна падрыхтаваць лейтэнанта, усё ж афіцыйна ты — мярцвяк.
Бусел згодна кіўнуў і, крыху памаўчаўшы, з нясцярожлівай усмешкай сказаў:
— Ты зоймешся Сушынскім, а я планую ўладкавацца на працу, напрыклад, на фармацэўтычную фабрыку.
— Таксама неблагая ідэя, — разважліва прабасіў Петэрс, у голасе пачуліся сухаватыя трывожныя ноткі. — Канечне, дзе нітка — там і клубок, толькі не адны мы пра гэта ведаем.
— Маеш на ўвазе Астроўскага?
— Яго, — усміхнуўся Зондакс і з дабрадушнай мінаю на твары дадаў: — Давай, таварыш капітан, трошкі пакумекаем, патрывожым шэрае рэчыва. Астроўскі займаецца фармацэўтычнай фабрыкай і, канечне, нашпігаваў яе агентурай. Так?
— Так. I што з таго?
— А тое, што, калі на фабрыцы з'явіцца новы чалавек, гарантую: на другі дзень твой фотаздымак будзе ляжаць у маёра на стале, і, б'юся аб заклад: капітана Бусла ён пазнае. Думаю, лепшае, што мы можам, — гэта схіліць да супрацоўніцтва Сушынскага, а потым патэлефанаваць Астроўскаму і паведаміць пра знаходкі на тваёй кватэры.
На вуліцы каля машыны іх чакаў міліцыянт. Пераможная ўсмешка скрывіла ссінелыя ад холаду тоў-
стыя вусны, калі ён убачыў Петэрса, гаспадара "Жыгулёў". Бусел, каб лішні раз не назаляць вочы, узяў у Зондакса ключы і адразу залез у машыну. Праз вільготнае запацелае шкло ён бачыў, як сябра прад'явіў шафёрскія дакументы, а праз хвіліну паказаў міліцыянту і чырвоную кніжачку, па ўсім, пасведчанне камісара паліцыі. Старшына доўга і ўважліва вывучаў дакумент, потым вярнуў яго гаспадару, выцягнуў свае паперы і самапіску. Зондакс нешта яму гаварыў, махаў рукамі, паказваў на іншыя машыны, што стаялі ў забароненым месцы. Міліцыянт у адказ ківаў галавой і запаўняў паперу. Потым разарваў дакумент, палову працягнуў Петэрсу. Той прачытаў, дастаў партманет, адлічыў грошы...
Калі з'ехалі з тратуара і Зондакс выруліў на дарогу, Бусел, ледзь стрымліваючы смех, выдыхнуў:
— Ты да паўсмерці напужаў старшыну.
— Першы раз сустракаю такога... — крыкам узарваўся Зондакс. — Кажу, вы больш гадзіны пад дажджом нас чакалі. А ён: "Ну і што!" Кажу, што за гэты час аштрафаваў бы дваццаць парушальнікаў: які рэзон чакаць аднаго? А міліцыянт: "Вы таксама парушальнік..." Пытаюся: дзе ж логіка, чакаць аднаго, а міма беспакарана нясецца сто? Ведаеш, што ён адказаў? — Зондакс не ўцярпеў і таксама засмяяўся. — Кажа: "Я прынцыповы. Настаўнік у мяне быў, дык ён чакаў зімой у трыццаціградусны мароз. Яго радыкуліт скруціў, шчокі, вушы абмерзлі, прахожыя "хуткую дапамогу" выклікалі, дык, пакуль па змене машыну не перадаў, у бальніцу не паехаў..."
Пасля таго як камісар паліцыі з Латвіі пакінуў аддзел міліцыі, у лейтэнанта Сушынскага з’явілася нейкае незразумелае пачуццё трывогі. Непадсвядома, самі па сабе ўзнікалі пытанні, на якія лейтэнант не знаходзіў адказу.
"Што на самай справе цікавіла гэтага таўставатага рухавага камісара? — губляўся ў здагадках Сушынскі. — Ці ж толькі матэрыялы следства? Ён — не навічок, вопытны сышчык, не мог не ведаць, што матэрыялы па забойству капітана Бусла канцэнтрыруюцца ў пракуратуры. Там — мазгавы цэнтр, там усё плануецца. Але ж ён прыйшоў да маёра Сарокі.
Канечне, яны даўнія знаёмыя, сябры, толькі чаму Зондакс здаволіўся размовай з ім, маладым лейтэнантам, які не валодае аніякай інфармацыяй? Лагічна было б, калі б гэты камісар зайшоў да кіраўніка аддзела міліцыі, хоць бы да Валасевіча, начальніка крымінальнага вышуку, толькі Зондакс гэтага не зрабіў. Чаму ён з такой настойлівасцю дапытваўся пра фотаздымак? Наватдля сябе папрасіў копію, быццам гэта адзінае, што засталося напамінам пра сябра... I ўсё ж дзе дзелася, каму спатрэбілася мая фотка?"—шпацыраваў па кабінеце Сушынскі.
Ён узяў здымак, які кінуўся ў вочы Зондаксу, доўга разглядаў знаёмыя твары і, цяжка ўздыхнуўшы, зноў паклаў фотку пад шкло на стале, сеў на сваё працоўнае месца, выцягнуў з сейфа паперы, прачытаў некалькі старонак, але засяродзіцца на прачытаным не мог. Думкі настойліва круціліся вакол нечаканага наведвальніка і чамусьці фотаздымка, які прапаў так загадкава і таямніча. Менавіта праз гэтую прапажу Сушынскі адчуваў незразумелую віну перад капітанам Буслам. Ён добра памятаў, што апошні раз бачыў фотаздымак, калі вёў допыт кішэннага злодзея па мянушцы Лязо. Справа нецікавая, кішэнніка злавілі на гарачым, і той не махляваў, выкладваў усё, як было. Сушынскі ставіў пытанні, запісваў адказы і час ад часу з зайздрасцю пазіраў на фотаздымак, на капітана Бусла, які раскручваў таямнічае забойства. Потым у кабінет увайшлі маёр Валасевіч, падпалкоўнік Макрыцкі і невядомы лейтэнанту невысокі чарнявы чалавек у цывільным. Макрыцкі і той, другі, былі з упраўлення горада і праводзілі незапланаваную праверку "рэжыма сакрэтнасці". Сушынскі перапыніў допыт і павёў затрыманага кішэннага злодзея ў дзяжурку. Калі вярнуўся, праверка ішла, як кажуць, поўным ходам.
За нядоўгую службу лейтэнант паспеў прывыкнуць да ўсялякіх планавых і незапланаваных праверак, таму даволі спакойна чакаў, пакуль Макрыцкі ператрусіць паперы, папкі ў сейфе, а чалавек у цывільным — шуфляды стала. Ніякіх "грахоў" за сабой Сушынскі не адчуваў, таму спакойна ўсміхнуўся ў адказ на пагрозлівыя, шматабяцаючыя позіркі маёра Валасевіча. Падпалкоўнік Макрыцкі, відавочна, быў не ў гуморы. Настрой упраўленца з кожнай
хвілінай пагаршаўся, бо аніякіх зачэпак у дзейнасці самаўпэўненага лейтэнанта ён не знаходзіў, а такога проста не магло быць... I тут позірк падпалкоўніка зачапіўся за фотаздымкі, што туліліся навідавоку пад шклом на стале. і'этага было дастаткова.
— Тут што, дзіцячы сад, фотаатэлье?! — адразу ўскіпеў Макрыцкі і, не стрымліваючыся, закрычаў: — Распусціліся, крымінальны вышук ператварылі чортведама ў што!..
Валасевіч пачырванеў, паспрабаваў нешта патлумачыць, але Макрыцкі не стаў слухаць. Ён рэзка ссунуў шкло, выхапіў фотаздымкі, затрос перад тварам зніякавелага маёра. У гэты момант зашыпела, шчоўкнула некалькі разоў запар радыё селектарнай сувязі, і дзяжурны таропка абвясціў: "Аператыўная група, на выезд!.." Гэта выратавала Сушынскага, які ў той дзень быў на дзяжурстве.
Праз некалькі гадзін лейтэнант вярнуўся ў кабінет і, рассоўваючы папкі з дакументамі на іх звычайныя месцы, заўважыў прапажу фотаздымка, якім цікавіўся Зондакс. Тады ён не надаў гэтаму належнай увагі, ні ў кога не пытаўся і не шукаў, бо першае, што прыйшло ў галаву, — гэта падпалкоўнік Макрыцкі. Пэўна, ён выкінуў фотку. Нейкі час Сушынскі хадзіў у чаканні загада аб пакаранні, але ніхто з начальства выпадка з фотаздымкамі не ўзгадваў, і лейтэнант супакоіўся, вырашыў, што Макрыцкі здаволіўся вуснай вымовай. А праз некалькі дзён прапаў капітан Бусел. Смерць настаўніка імгненна перакрэсліла дробныя нягоды і перажыванні, Сушынскі пасля пахавання зусім паіншаму, з адценнем пагарды, шчымлівага сораму ўзгадваў апошнюю праверку і свае хлапечыя перажыванні. 3 ім здарылася тое, што і павінна было здарыцца. У душы нешта зламалася, імгненна рассыпаліся, разляцеліся надробныя кавалкі прынцыпы, погляды, якімі ўчора яшчэ даражыў, адбылася пераацэнка каштоўнасцей. Са жменяй вільготнага халоднага пяску, якую кінуў на абсыпаную кветкамі труну Бусла, выпарыліся, зніклі хлапечая шчырасць і наіўнасць, ён раптам зразумеў, што наступным можабыць... Нарэшце Сушынскі зразумеў, адкуль ідзе трывога: тыя ж пачуцці, што доўга трымалі ў халодных абдымках пасля пахавання Бусла, зноў ускалыхнулі душу...
Каля трох гадзін у кабінет Сушынскага ўваліўся латышскі камісар, чым па-сапраўднаму здзівіў лейтэнанта. Яны другі раз за дзень паздароўкаліся за руку, і Сушынскі раптам злавіў сябе на тым, што чакаў сустрэчы з Зондаксам.
— Мо з добрымі навінамі ад маёра Астроўскага? — з цікавасцю разглядваючы Зондакса, спытаў Сушынскі.
Зондакс адказаў не адразу. Відавочна, ён спяшаўся і цяпер, цяжка дыхаючы, доўга ўладкоўваўся ў крэсле, расшпіліў верхнія гузікі кашулі, выцер далоняй спатнелы лоб. Ён таксама быў рады таму, што лейтэнант аказаўся на месцы. Каб поўнасцю супакоіцца ад хуткай хады, камісар пляснуў у шклянку вады з графіна і, зрабіўшы некалькі невялікіх глыткоў, весела выдыхнуў:
— Да Астроўскага не дашкандыбаў.
"А ён зусім не падобны на чалавека, які смуткуе па загінуўшым сябру", — раптам падумаў Сушынскі, а ўслых, стрымліваючы нецярпенне, сказаў:
— Мы дамаўляліся сустрэцца праз некалькі дзён...
— Патрэба прывяла, — роспачна ўздыхнуў Зондакс, — акрамя вас ды Сарокі, знаёмых няма.
— Чым змагу — дапамагу, — губляючыся ў здагадках, адказаў Сушынскі і, быццам між іншым, дадаў: — Але калі гэта тычыцца забойства капітана Бусла, дык лепш адразу да начальства...
— Не, не, — замахаў рукамі Зондакс, — маю тэлефончык, хацелася б даведацца, хто гаспадар. Думаю, з-за такой драбязы не варта турбаваць кіраўніцтва адзела.
Напускная артыстычнасць, з якой Зондакс выпаліў сваю просьбу, насцярожыла Сушынскага. Ён адразу ўзгадаў ранішнія перажыванні і, унікаючы глядзець госцю ў вочы, напружана пагадзіўся:
— Гэта я мігам, давайце нумарок.
Зондакс борздка падхапіўся, выцягнуў з кішэні занатоўнік і, бегла гартаючы старонкі, падышоў да Сушынскага.
Вось, — ён паклаў запісную кніжку на стол і, тыцнуўшы пальцам у падкрэсленыя чырвоным алоўкам лічбы, неяк нясмела, быццам апраўдваючыся, патлумачыў:
— Можна было зрабіць афіцыйны запыт, але калі
я сам у Мінску. дык няма чаго пераводзіць паперу, дый колькі часу пройдзе. А так сёння ж патэлефаную хлопцам у Рыгу, і няхай працуюпь.
— Правільна, — накручваючы тэлефонны дыск, — пагадзіўся Сушынскі. Ён доўга чакаў, пакуль на другім канцы здымуць слухаўку, і, калі нарэшце пачуў незадаволены жаночы голас, назваў код, прачытаў лічбы, пазначаныя Зондаксам.
— Пішыце прама ў маёй запісной кніжцы, — папрасіў Зондакс і адразу ўзгадаў Бусла, які быў катэгарычна супраць правядзення нейкіх мерапрыемстваў у адносінах Вожыка. А менавіта ягоным тэлефонным нумарам цікавіўся Сушынскі.
— Так, так, слухаю, — таропка прагаварыў лейтэнант і, плячом прыціснуўшы слухаўку да вуха, прытрымліваючы Зондаксаў занатоўнік, вольнай рукой хутка зрабіў запіс, зірнуў на камісара: — Магу выклікаць гэтага чалавека...
— Не, не, — паспешліва адхрысціўся Зондакс і, хаваючы ў кішэню занатоўнік, папрасіў: — Лепш не ўзгадваць гэтай невялікай паслугі...
— Зразумела, — кіўнуў Сушынскі і, стрымліваючы хваляванне, стараючыся выглядаць спакойным і нават абыякавым, быццам між іншым дадаў: — Не дае спакою ранішняя размова.
Што менавіта? — насцярожыўся Зондакс. Інтуітыўна ён адчуў, што цяпер самы час пагаварыць з лейтэнантам. Сушынскі спрасціў задачу, сам ідзе насустрач, прапаноўвае шчырую размову. Але...
— Фотаздымак, якім вы цікавіліся, ці, можа, мне здалося?
Зондакс улавіў схаваны падтэкст у пытанні і з задавальненнем ацаніў Сушынскага. Лейтэнант далікатна ставіў яго перад выбарам: гаварыць шчыра, адкрыта альбо развітацца.
— А вы назіральныя, — падбіраючы патрэбныя словы, усміхнуўся Зондакс. — Мяне і сапраўды вельмі цікавіць той фотаздымак. і гэта больш, чым звычайная цікаўнасць, бо ён можа прывесці да забойцаў капітана Бусла.
— Вы праводзіце расследаванне?! — заіскрыліся вочы Сушынскага.
Зондакс вагаўся, але трэба было рызыкаваць. Камісар прайшоўся па кабінеце, пераклаў з месца на
месца газеты на суседнім стале, нечакана крутнуўся і ўтаропіўся Сушынскаму ў вочы.
— Не магу расказаць пра ўсё, — адганяючы прэч апошнія сумненні, сцішана і таямніча прагаварыў Зондакс. — Толькі да мяне трапіў фотаздымак, па ўсім, з вашага стала. А да гэтага ён быў у руках забойцаў Бусла, іх па той фотцы знаёмілі з Андрэем.
Сушынскага быццам токам падкінула на ногі.
— Не можа быць! — узбуджана выдыхнуў ён. — 3 майго стала — ды ў рукі забойцаў?! Памылка?!
— Выключана, — разкавата прагаварыў Зондакс. Ён быў задаволены рэакцыяй лейтэнанта, усё гаварыла за тое, што Сушынскаму можна даверыцца.
— А маёр Астроўскі?
— Ён пра фотаздымак не ведае.
Сушынскі паволі апусціўся ў крэсла, непрыемныя і супярэчлівыя пачуцці прымусілі надоўга замаўчаць. Зондакс не прыспешваў, цярпліва чакаў, даючы магчымасць самому ва ўсім разабрацца.
— Значыць, чалавек, які сцібрыў з майго стала фотаздымак...
Сушынскі не дагаварыў. Ён узняў на Зондакса поўныя тугі і роспачы вочы.
— Вы маеце ўсе падставы падазраваць і мяне.
— Напачатку так і было, — прыхільна ўсміхнуўся Зондакс. — Яшчэ раніцай мы разлічвалі на дапамогу толькі Сарокі.
— Вы сказалі — мы?
— Так, я не адзін, а цяпер спадзяюся, калега, і на вашу падтрымку. Мы павінны знайсці чалавека ў міліцэйскіх пагонах, які звязаны з бандытамі.
— Я з ахвотай, — зноў ускочыў на ногі Сушынскі, — толькі ролі сваёй не ўяўляю.
— Усё значна прасцей, чым здаецца на першы погляд, — Зондакс вярнуўся да вольнага стала, апусціўся ў крэсла і задумліва працягваў: — Дакладна вядома, што забойцы капітана Бусла мелі пры сабе фотаздымак, які ляжаў на вашым стале, вось і застаецца высветліць, як ён да іх трапіў. Канечне, гэта ўскосны доказ, але менавіта ён выведзе на двурушніка, а потым і на забойцаў.
— Як? — міжволі вырвалася ў Сушынскага.
— Спярша мне хацелася б даведацца, пры якіх абставінах вы выявілі прапажу.
Сушынскі адчуваў сябе ніякавата, супярэчлівыя пачуцці насцярожвалі, адно за другім паўставалі пытанні.Толькі Зондакс не спяшаўся ўнесці яснасць, развеяць лейтэнантавы сумненні.
"Камісар упэўнены, што да забойства прыклаў руку супрацоўнік міліцыі, — разважаў Сушынскі. — Ён рызыкуе і ўсё ж даверыўся мне, разлічвае на дапамогу і падтрымку. Зондакс хітруе, відавочна, шмат пра што змоўчвае, недагаворвае, але цвёрда стаіць на тым, што менавіта фотаздымак з майго стала трымалі ў руках забойцы. Адкуль такая ўпэўненасць і, наогул, як да яго самога трапіла фота? Зрэшты, чаму ён раскрыўся мне, а не Астроўскаму?"
— Я разумею вашыя сумненні, — нечакана перапыніў разважанні Сушынскага Зондакс і, быццам прачытаўшы лейтэнантавы думкі, хітравата прыплюснуўшы вочы, дадаў: — Вы выпадаеце з абоймы здраднікаў па вельмі простай прычыне: у выпадку з Буслом адчуваецца рука вопытнага, закаранелага, з вялікімі паўнамоцтвамі ворага. А вы, прабачце за шчырасць, яшчэ рамантык, не паспелі зачарсцвець душой, але, галоўнае, абмежаваны займаемай пасадай. Канечне, перадаць здымак мог любы, нават прыбіральшчыца, але толькі адзінкі ведалі, над чым працаваў Бусел. Даверыўшыся вам, я рызыкую, але будзе зусім кепска і непрадбачліва застацца без сумленных і надзейных памочнікаў.
Сваім доўгім маналогам Зондакс падбадзёрыў Сушынскага і поўнасцю схіліў на свой бок, але менавіта ў гэты момант Петэрс прыняў рашэнне да канца не раскрываць Буславу таямніцу.
— Ніяк не магу паверыць, што хтосьці са сваіх здольны на такое, — напружана варухнуліся вусны Сушынскага.
— Факты — рэч упартая, — катэгарычна зазначыў Зондакс. Ён разумеў перажыванні маладога сышчыка і наўмысна даваў яму шанец сваім розумам дашукацца ісціны, раз і назаўсёды засвоіць, што праца сышчыка кожны дзень пад прыцэлам і часцяком ён нават не падазрае, з якога боку будзе нанесены ўдар. — На фотаздымку мноства адбіткаў пальцаў, — працягваў Зондакс, — але для ідэнтыфікацыі прыгодныя толькі тры. Яшчэ ў Рызе
я іх зафіксаваў, і цяпер з вашай дапамогай паспрабуем знайсці іх гаспадароў.
— Адбіткі будуць мае, забойцаў, і яшчэ з добры дзесятак чалавек трымалі фотку ў руках.
— Будзем правяраць усіх, — настойліва вёў сваю лінію Зондакс. — А цяпер аб прапажы фотаздымка. Магчыма, ёсць нейкія падазрэнні?
— Падазрэнняў у мяне няма, а вось нявыкрутка атрымалася, і якраз напярэдадні, за некалькі дзён да забойства капітана Бусла.
Зондакс уважліва выслухаў расповед Сушынскага пра інспектарскую праверку, падчас якой знік фотаздымак, пазначыў для сябе прозвішчы правяраючых і падвёў рысу ў размове:
— Будзем правяраць, — ён зрабіў паўзу, — і высокапастаўленых упраўленцаў таксама. Вы павінны ўзяць адбіткі пальцаў ва ўсіх сышчыкаў аддзела і, у першую чаргу, кіраўніцтва. Думаю, Вучыць не трэба, як гэта зрабіць, каб ніхто нічога не западозрыў. I яшчэ. — Зондакс пакорпаўся ў кішэні, выцягнуў партманет, у якім ляжаў фотаздымак чалавека, якога забілі Філін і Прышч. Рашэнне падключыць да пошуку лейтэнанта прыйшло адразу. — Вось фотаздымак, і мне вельмі важна ведаць, хто на ім.
— Доўгая песня,— разгублена прамармытаў Сушынскі. Ён уяўляў сваю ролю зусім у іншым, а тут...
— А калі звузіць кола пошуку да раней судзімых? — не звяртаючы ўвагі на лейтэнантаву разгубленасць, прапанаваў камісар.
— Спатрэбіцца некалькі дзён, — чухаючы патыліцу, прамармытаў лейтэнант. — Але зробім.
— Вось і выдатна, — павесялеў Зондакс і хітравата дадаў: — Я і зайду праз пару дзён.
10
Калеснік, блазнавата пасміхаючыся, сядзеў за кухонным сталом і слухаў, як па калідоры шпарка працокала абцасамі былая каханка, як тужліва праскуголіў невясёлую песню рыпучы ліфт, як ад пад'езда ад'ехала машына. Ён правёў бяссонную ноч, але стомленасці не адчуваў, наадварот, выглядаў бадзёрым і ўпэўненым. Набліжаўся кульмінацыйны
момант у ягоных адносінах з Караленяй. Калеснік прадчуваў блізкасць перамогі. Ён цешыўся наперад толькі ад адной думкі, што праз некалькі хвілін убачыць, як ганарлівы, пыхлівы індык імгненна ператворыцца ў нікчэмнага, плаксівага слізняка. Караленя спіць і нават не здагадваецца, якое выпрабаванне яго чакае, што наканавана лёсам.
"А пры чым тут лёс? — пацягнуўся да бутэлькі з каньяком Калеснік. — Лёс — гэта я! Я вырашыў, спланаваў і спраўдзіў задумку, я так хачу, буду валадарыць і кіраваць пыхлівым індыком, буду яму загадваць і патрабаваць, лаяць і прыніжаць, а калі спатрэбіцца, сцяру ў пыл, і няхай толькі паспрабуе запярэчыць..."
Калеснік і сапраўды быў упэўнены, што асечкі з Караленяй не будзе, не першы раз даводзілася ставіць на калені гэткіх прадажных чыноўнікаў, ён ведаў іхняе гнілое нутро. Калеснік зрабіў невялікі глыток каньяку, паглядзеў на гадзіннік, бліскучыя стрэлкі застылі на палове пятай. Час прыспеў дзейнічаць, даводзіць да канца задуманае, але нешта стрымлівала, у душы раптам варухнуўся незразумелы пакутлівы жаль. Ён памятаў гэтае шчымлівае .пачуццё, якое апошні раз брала ў свае абдымкі яшчэ ў юнацкія гады. Але ж чаму сёння, што ўскалыхнула, здавалася, счарсцвелую душу? Позірк зачапіўся за бялюткую, крыху запэцканую памадай насоўку, якая ляжала на падлозе. Калеснік няспешна нахіліўся, двума пальцамі падняў хусцінку і, як толькі датыкнуўся да матэрыі, адразу зразумеў, адкуль гэтыя жаль і хваляванне. Ён, напэўна, ніколі не зможа забыць чарнявую гарэзлівую студэнтку Ядзю Купрэйчык. Не. не сённяшнюю спрактыкаваную ў жыцці жанчыну, што хвіліну таму выцірала гэтай насоўкай праз сілу выціснутыя слёзы, а менавіта тую, далёкую, даверлівую і закаханую. што засталася ў мінулым, незваротным жыцці. Толькі апынуўшыся за кратамі, Калеснік зразумеў, што меў і што згубіў, і не проста страціў, а сваімі рукамі разбурыў не зусім трывалы падмурак кахання. I зусім не турма была вінаватая, усё рассыпалася ў тую хвіліну, калі ён вырашыў прыцягнуць дзяўчынуда сваіх махлярстваў. Пасля першай паспяхова праведзенай справы Калеснік звярнуў увагу на хваравіты бляск, якім
засвяціліся Ядзіны вочы, калі яна атрымала сваю долю. Тады, па маладосці, ён толькі рассмяяўся, успрыняў яе рэакцыю як належнае, але многа пазней, ацэньваючы пражытае, часцяком узгадваў пажадлівыя бліскавіцы ў вачах каханкі, толькі высновы рабіў ужо іншыя. Цяпер ён зразумеў, што ў тую самую хвіліну Ядзя ўбачыла ў ім не толькі каханка, але і партнёра-здабытчыка. А праз пэўны час той, другі, узяў верх над каханкам, а магло быць усё паіншаму... Толькі што цяпер пра гэта...
Па вуліцы загрукацеў трамвай, Калеснік зірнуў на гадзіннік і паспешліва падхапіўся на ногі. Ён узяў раскаркаваную бутэльку каньяку, талерку з тонка нарэзаным лімонам і накіраваўся ў спальню. Шчоўкнуў выключальнік, але Караленя нават не паварушыўся, па-ранейшаму салодка хроп, раскінуўшыся ўшыркі на ўсю канапу, і нечаму ў сне ўсміхаўся. Гэтая наіўная, бесклапотная ўсмешка чамусьці абурыла Калесніка. Ён рэзка адкінуў коўдру і моцна, нават занадта, ляпнуўшы рукой Караленю па плячы, крыкнуў:
— Пара ўставаць!
Караленя заварушыўся, няспешна сеў, расплюшчыў яшчэ асалавелыя п'яныя вочы.
— Дзе гэта я? — утаропіўся ён у Калесніка.
— Ну і ну! — рэзка і нядобра засмяяўся Калеснік, падышоў да акна і прачыніў дзверы на балкон. Ён быў задаволены, што менавіта так разгортваюцца падзеі. — Нельга шмат піць, калі памяць здае...
У пакой уварваўся халодны восеньскі вецер, сцішана зашамацеў, закратаў вісячы на сцяне каляндар з вялізнай сабачай мордай, і здалося, што восьвось гэтая морда кляцне зубамі і забрэша.
— Сяргей Мікалаевіч? — узрадавана і ў той жа час запытальна ўскрыкнуў Караленя і прыхільна паглядзеў на Калесніка. — Вы тут, адзе Ядзя?.. — Караленя пацёр далонню лоб, было відавочна, што ён імгненна ўзгадаў усё, што з ім адбылося вечарам, ноччу, сонна пазяхнуў, пацягнуўся да хрусту ў касцях. У наступны момант узяў скамечаныя штаны, якія ляжалі ў крэсле. — Каторы час?
Калеснік шматзначна прамаўчаў, падхапіў бутэльку, наліў у шклянку каньяку і працягнуў Каралсню.
— Выпіце, Іван Фёдаравіч, адразу ўчарашняе ўзгадаеце.
— Зрання п’юць толькі дэгенераты, — нацягваючы штаны, лагодна прабурчэў Караленя.
— Я на вашым месцы не спяшаўся б, нам ёсць пра што пагутарыць, — праглынуў непрыхаваны намёк Калеснік.
Караленя адразу насцярожыўся, кінуў халодны позірк на суразмоўцу і, спрабуючы нешта ўзгадаць, сцішана запытаў:
— Што-небудзь было не так?
— Наадварот, — выскаляючыся, па-блазенску ўсміхнуўся Калеснік. — Вы ўсё зрабілі як трэба, нават лепей, чым я планаваў...
— Вы планавалі?! — здзівіўся Караленя і застыў, быццам манекен. Ён, відавочна, чакаў тлумачэнняў, але Калеснік не спяшаўся, цягнуў час і ажно свяціўся радасцю. Ён атрымоўваў асалоду ад напружанай псіхалагічнай гульні.
— Справа ў Ядзі... Ядвізе Станіславаўне? — дапытваўся Караленя.
— I не толькі, — Калеснік пераможна зірнуў, сеў у крэсла, паставіў бутэльку і недапіты фужэр на тумбачку, што тулілася ля канапы, і, сашчапіўшы рукі на грудзях, стомлена выцягнуў доўгія ногі. Усім сваім выглядам ён паказваў перавагу над суразмоўцам і адначасова пагарду. — Вы, Іван Фёдаравіч, сёння яшчэ лічыцеся ў камандзіроўцы, дакладней, толькі ўвечары павінны прыехаць з Масквы. Ваша жонка, Надзея Вітольдаўна, адпачывае ў санаторыі, дзеткі, сын Язэп шасці гадоў і дачка Ванда дзесяці, — у цешчы, па вуліцы Маякоўскага... Так што, шаноўны Іван Фёдаравіч, пагаворым, вам няма куды спяшацца.
Караленя, думаючы пра нешта сваё, павольна апусціўся на канапу.
— Значыць, Сяргей Мікалаевіч, вы — сутэнёр9 — стрымліваючы хваляванне, не прамовіў, а ледзь выдыхнуў Караленя.
Калеснік не адказаў, ён уважліва сачыў за рэакцыяй Каралені і чакаў, што будзе далей.
—I колькі ўсё гэта каштуе? — Караленя з ценем расчаравання агледзеў пакой і паляпаў далонню па мяккай канапе. — Колькі я павінен заплаціць за сённяшнюю ноч? Рублямі? Далярамі?..
Караленя інтуітыўна адчуў, што трапіў у нейкую
непрыемную гісторыю, але цешыў сябе надзеяй на лепшае, спадзяваўся адкупіцца.
Калеснікавы вусны скрывіліся грэблівай уСмешкаю.
— Хіба я падобны на сутэнёра?
— Тады хто вы і што вам ад мяне трэба? — гнеўна спытаў Караленя. Ён перасіліў хвілінную разгубленасць, слабасць і цяпер быў самім сабой — жорсткім і непахісным начальнікам.
"Распусціў слюні, развесіў вушы і галаву ў зямлю, як той страус! — у думках вылаяў сябе Караленя. — Я так проста не здамся. Бач, разваліўся і лічыць, што ўжо закілзаў... Не, дудкі, яшчэ паглядзім, хто каго!.."
"А гэты Іван Фёдаравіч не такі просты, як здаецца, відаць, моцны арэшак. Цікава, на колькі хопіць ягонай пыхі?" — падумаў Калеснік, а ўслых сказаў:
— Вось і добра, я чакаў, калі эмоцыі саступяць месца цвярсзаму разліку. Люблю дзелавых людзей.
— Давайце без эпітэтаў, — поўнасцю ўзяў сябе ў рукі Караленя. — Будзем лічыць, што ў нас дзелавая сустрэча, хоць даволі арыгінальная.
— Можна і так, — паблажліва пагадзіўся Калеснік.
— Толькі майце на ўвазе: супроць закону я не пайду, — рашуча перасцярог Караленя і адным глытком каўтануў каньяк з напоўненага Калеснікам фужэра.
— Мушу нагадаць народнае, даўнішняе, але мудрае: закон не дышла...
— Я так разумею, што вы, Сяргей Мікалаевіч, цяпер маеце на мяне кампрамат, — не зважаючы на словы Калесніка, трымаючыся абранай ролі, разважаў Караленя. — Калі думаеце шантажыраваць з дапамогай начной прастытуткі, нічога не атрымаецца: мой гаспадар на такія "шаласці" ўвагі не звяртае, сам грэшны.
— А сям'я? — міжвольна вырвалася ў Калесніка.
— Сям'я? — здзіўлена перапытаў Караленя і іранічна паглядзеў Калесніку ў вочы. — Час камуністычнай маралі адышоў. так што пясочыць за амаральнасць няма каму. I потым/жонка добра разумее, дзе апынецца, калі мяне здымуць з работы. Вы самі зазначылі, што Надзея Вітольдаўна ў санаторыі, і, пэўна, ведаеце, у якой краіне. Дык зап-
люшчыць вочы на мае выпадковыя заляцанні выгадна ў першую чаргу ёй. Калі гэта ўвесь кампрамат, то, выбачайце, нам няма аб чым гаварыць.
Караленя з выглядам пераможцы зашпіліў гузікі на кашулі, сунуў у кішэню гальштук і, яшчэ раз агледзеўшы пакой, падышоў да сцяны, утаропіўся ў танны нацюрморт, на якім на ненатуральна блакітным разносе была рассыпана гара чырвоных яблыкаў. Якраз пасярэдзіне зіхацела шклом чорнае вока фотакамеры.
— Адсюль вы мяне фатаграфавалі? — стоячы спінай, спытаў Караленя і, уздыхнуўшы, дадаў: — Дзяшоўка! Я вас не баюся, плюю на вашу шкуру Ядвігу Станіславаўну, хоць трэба аддаць ёй належнае — ноч была незабыўная.
Караленя хутка апранаўся, чакаючы, што скажа Калеснік, які задумліва і, здавалася, безуважліва разглядаў бурштынавага колеру каньяк. Па твары блукаў загадкавы цень.
— Што ж, я рады за вас, — не мяняючы паставы, уздыхнуў Калеснік і зрабіў глыток прама з бутэлькі. — Першы "экзамен" вы вытрымалі, але ж, самі разумееце, што гэта толькі пачатак, адным словам — разведка боем. Цяпср галоўнае. Вы памыляецеся, калі думаеце, што фотаздымкі сённяшняй ночы я пашлю жонцы. Не, яны лягуць на стол генеральнага пракурора з тлумачальнай запіскай аб вашай дзейнасці на карысць адной фірмы, назву, пакуль што, узгадваць не буду. Вам цікава даведацца, што будзе ў той запісцы? — Калеснік зірнуў на сцішанага Караленю, які ўвесь ператварыўся ў слых, і, не чакаючы адказу, з напускной лянотай у голасе працягваў: — Цяпер сакрэту няма, там будзе напісана не пра амаральныя паводзіны дэпутата Каралені, а пра тое, як ён сотні тон нафты і каляровых металаў роўненька справадзіў у Прыбалтыку, дзе гэты каштоўны і патрэбны для рэспублікі тавар бесследна знік. Грошы, вядома, заўсёды маюць гаспадароў, і я падкажу пракурору, дзе і як Каратеня іх атрымаў, а калі і гэта "дзейнасць" будзе ацэнена як "шаласць", то я ведаю аднаго чалавека, які гатовы пайсці з павіннай, канечне, па маёй просьбе, і прызнацца ў забойстве банкіра, назавём яго "Д". Пэўна чулі: год таму прышылі чалавека, і з канцамі?.. Але ж самае цікавае ў гэтай гісторыі, што грошы за-
бойца атрымаў ад аднаго прыбліжанага да ўлады чалавека, дарэчы, таксама, як і вы, дэпутата, якога хлебам не кармі, а дай пакрасавацца на людзях. перад тэлекамерамі, а прозвішча ягонае...
— Хопіць!.. — рэзка крыкнуў Караленя і сціснуў кулакі.
— Ды вы гэтага дэпутата павінны ведаць, — не зважаючы на Караленю, здзекліва кпіў Калеснік, — прозвішча ягонае, як і вашае, пачынаецца з літары "К". Здагадаліся?! Так што, Іван Фёдаравіч, я вас не затрымліваю, не маю права, паспяшайце. За вуглом вазьміце таксоўку і праз паўгадзіны будзеце ў родных апартаментах. Толькі ці надоўга?.. Ідзіце, Іван Фёдаравіч, дзверы не зачынены.
Калеснік замаўчаў, скоса зірнуў на ачмурэлага Караленю, па-блазенску ўсміхнуўся. У пакоі надоўга запанавала падазроная, трывожная цішыня, і нават трамвай, што глуха прагрукацеў на соннай ранішняй вуліцы, не змог парушыць яе нацятай напружанасці. Караленя доўга стаяў спінай да Калесніка ў прачыненых на кухню дзвярах, потым, адчайна махнуўшы рукой, нешта прамармытаў, крутнуўся ў пакой, на хаду скінуўшы плашчоўку, якая нячутна слізганула з шырокіх плячэй на падлогу. Караленя рэзка прыпыніўся і зласліва, з нейкім шаленствам, якое нечакана вырвалася на волю, садануў плашчоўку нагой раз, другі. У кішэні жалобна дзынкнулі ключы, нешта трэснула. Калеснік моўчкі чакаў, што будзе далей. Караленя, азвярэлы ў сваёй рашучасці, з выклікам зірнуў на Калесніка, выхапіў з рук крыўдзіцеля бутэльку з каньяком і з рыльца адным духам да дна асушыў бурштынавы напой.
— Аказваецца, раніцай п'юць не толькі дэгенераты, а і дэпутаты, — не ўцярпеўшы, незласліва ўпікнуў Караленю Калеснік і, не тоячыся, зларадна засмяяўся. Ён разумеў, што справа зроблена.
— А пайшоў ты к чорту, шантажыст! — з непрыхаванай злосцю ўзвысіў голас Караленя і, стрымліваючыся, каб не сарвацца на крык і гэтым не паказаць сваю разгубленасць і слабасць, стрымана, але з відавочнай пагрозай выдыхнуў: — Сёння ты перамог, але ж будзе і на маёй вуліцы свята...
Вусны Калесніка кранула ледзь прыкметная ўсмешка.
"Так будзе заўсёды", — зларадна падумаў ён, а ўслых з падкрэсленай дзелавітасцю прапанаваў:
— Пяройдзем да справы?
Караленя скоса зірнуў на Калесніка, моўчкі зрабіў некалькі крокаў да шырокай, як не на ўвесь пакой, канапы і плюхнуўся на бялюткія прасціны, на пульхныя падушкі, набрынялыя цяплом і пахам начной спакусніцы. Але Ядзя Купрэйчык нядаўняга закаханага кавалера больш не кранала, не цікавіла і не хвалявала, хоць недзе ў глыбіні душы, прыглушаючы злосць на жанчыну, ён усё ж спадзяваўся на сустрэчу. Думкі былі скіраваныя да незразумелага і таямнічага Калесніка. Калі папраўдзе, дык Караленя даўно рыхтаваўся да гэтай сустрэчы, нават чакаў. Ён разумеў, штострыманы, маўклівы Калеснік прадстаўляў пэўную крымінальную групоўку. Караленя быў рэалістам, не камплексаваў наконт маралі, грамадзянскага і службовага абавязку, і тое, што Калеснік ведае праўду пра ягоныя махлярствы, штурхала да рашучых, неадкладных крокаў. Ён ліхаманкава думаў, разважаў, сіліўся здагадацца аб планах Калесніка і тых, хто за ім стаіць. Вельмі ж дорага каштаваў кампрамат, якім валодаў Калеснік!.. Ад адной думкі, што станецца з ім, Караленяй, калі інфармацыя трапіць у пракуратуру ці, крый Божа, у газеты, рабілася дрэнна, блажэла. Але ж быць на кручку ў мафіі, хадзіць у халуях, рабіць усё, што загадаюць, і — толькі за волю — яму не хацелася. Так, Караленя чакаў, нават планаваў сустрэцца з вараціламі ценявога бізнесу, але ж на роўных... Супрацоўніцтва павінна было прынесці добрыя "барышы". А што цяпер?..
— Па-першае, мяне цікавяць абавязкі, — расцягваючы словы, здалёк пачаў Караленя і, свідруючы Калесніка затоена-нецярплівым позіркам, трывожна дадаў: — А па-другое, колькі мае паслугі будуць каштаваць?
Калеснік не спяшаўся адказваць. Ён улавіў у словах суразмоўцы прыхаваную трывогу і добра разумеў яе прычыну.
— Работа так сабе, плёвая, — рэзка устаў на ногі Калеснік. — А вось заробак абяцаю ніштаваты. — не зважаючы на здранцвелага, з бегаючымі вочкамі Караленю, упэўнена прагаварыў Калеснік і надоўга замаўчаў.
— I ўсё ж, што я павінен рабіць? — не вытрымаў, прысеў на канапе Караленя і выцер далонню спатнелы лоб. — Па рабоце і плата, — нясмела дадаў ён і праз сілу штучна рагатнуў.
— Ну, ты! — гнеўна бліснуў вачыма Калеснік і, відавочна стрымліваючыся, пагрозліва працадзіў: — Свой ідыёцкі смех і тым больш торг забудзь раз і назаўсёды, будзеш рабіць тое, што скажу, не то...
Караленя дрыготкімі рукамі схапіў бутэльку, што сіратліва высілася на тумбачцы, і, не зважаючы, што яна пустая, перакуліў у рот, расчаравана ўздыхнуў, паставіў на месца.
— Для пачатку мне патрэбна льготная растаможка на мытні на харчовыя тавары і надзейныя паперы на транзіт праз Беларусь у Расію, — сказаў Калеснік.
— I гэта ўсё? — п'янавата цмокнуў губамі павесялелы Караленя.
— Не, яшчэ патрэбна твая дыпламатычная недатыкальнасць. Дэталі абгаворым пасля, каб весялей глядзеў на белы свет, абяцаю з кожнай здзелкі адзін працэнт з прыбытку.
— Малавата для чалавека майго рангу...
— і ў дадатак — жыццё на волі, — засмяяўся Калеснік і шчоўкнуў тумблерам магнітафона, замаскіраванага ў скарбонку, якая стаяла на падаконні, выцягнуў шнур мікрафона, кінуў на падлогу. — Наша размова таксама запісана, так што, шаноўны Іван Фёдаравіч, цяпер мы запрэжаны ў адны сані.
Караленя не адказаў. На ягоным п'янаватым, абыякавым твары застыў цень безвыходнасці. Ён устаў, падняў з падлогі плашчоўку, накінуў на плечы, наставіў невялікі каўнер і накіраваўся да выхаду. У дзвярах прыпыніўся і, не гледзячы на Калесніка, паціснуў плячыма:
— Усё для мяне зразумела, толькі нс магу дапетрыць, навошта падсунуў бабу. Компры хапае на некалькі чалавек...
— У такой сітуацыі гучыць непераканаўча, нават абразліва, але хацелася зрабіць табе прыемнае, — выскаліўся Калеснік і весела, смакуючы сітуацыю, па-блазенску зарагатаў: — Б'юся аб заклад: праз тыдзень ты будзеш шукаць сустрэчы з Ядзькай.
— Мне б яшчэ выпіць, — з цяжкасцю праглынаючы даўкі камяк, што нечакана падкаціў пад самае горла, папрасіў Караленя і, спатыкнуўшыся аб парог, паволі пасунуўся на кухню.
— А калі сур'ёзна, — ідучы следам, пераможна працягваў Калеснік, — то карта, разыграная Ядзяй, — казырная.
Караленя п'янавата хіхікнуў, вусны гідліва скрывіліся, як ад кіслага.
— Не трымай мяне за дурня! — Ён, ікнуўшы, хістануўся да халадзільніка, расчыніў рыўком дзверцы, ажно забразгатала шкло. Ён сіліўся сказаць пра палюбоўніцу нешта абразлівае, доўга шукаў патрэбнае слова, але Калеснік не стаў слухаць.
— Сёння ноччу Ядзя выбіла ў цябе з-пад ног апошнюю надзею, як кажуць, кропку апоры, якая называецца сям'ёй. Ты — бацька, муж, таму дзеці і жонка ў першую чаргу будуць верыць твайму слову, а ўжо потым іншым, хто б што ні гаварыў. У іх вачах махлярствы і іншыя шматлікія злачынствы ператворацца ў пыл, дастаткова табе сыграць ролю пакрыўджанага, зняважанага чалавека, якога падставілі зайздроснікі і ліхадзеі. А цяпер уяві адносіны родных пасля прагляду відэастужкі, фотаздымкаў падзей сённяшняй ночы. Ты не сядзеў у турме, табе не снілася луста чорнага нясоленага хлеба, цябе не прайгравалі ў карты... Але ўсё гэта — туфта ў параўнанні з тым, што ты застаўся адзін і на волі цябе ніхто не чакае, ты нікому не патрэбен... Выйсця няма, як кажуць матросы, ты апускаешся ніжэй ватэрлініі, а там...
— 3 любога становішча ёсць выхад! — нечакана для сябе рыкнуў Караленя і да болю ў пальцах сціснуў бутэльку з гарэлкай, якую ўхапіў з халадзільніка.
Калеснікавы словы нечакана балюча секанулі па сэрцы, ускалыхнулі, ад хвалявання занудзіла. Караленя мог уявіць сябе галодным і за турэмнымі кратамі, але пра тое, што пачуў, ніколі не думаў. Толькі цяпер да яго дайшоў сэнс Калеснікавай "казырнай карты"...
Ядвіга Купрэйчык пасля бяссоннай ночы адчувала сябе кепска, душу раздзіралі сумненні і незадаволенасць. Што б ні рабіла, з кім ні размаўляла, ніяк не
магла засяродзіцца на рабоце, пазбавіцца наслання: у вачах стаяў Калеснік і зларадна пасміхаўся. Ядзя даўно звыклася з думкай, што ў любы момант ёй могуць зацікавіцца праваахоўчыя органы. неяк прызвычаілася, зжылася. Сустрэча з Караленяй міжвольна выбіла з каляіны, прымусіла часцей біцца прагнае да ласкі і кахання жаночае сэрца. У нейкі момант адчула, што не ўсё згублена, яна можа кахаць і быць каханай. Толькі... Так, мёнавіта быццам бы гэтае слова перашкаджала, было непераадольным, бо за ім стаяў Калеснік са сваёй хеўрай. А Караленя ёй падабаўся, нават вельмі, але ж цяпер гэта не мела аніякага значэння. I ўсё ж у глыбіні душы цеплілася надзея на сустрэчу. Ёй не хацелася, каб ён кепска думаў пра яе.
Ядзя цяжка ўздыхнула, выцягнула з сумачкі візітоўку, што ўзяла ў Каралені, і доўга ўглядалася ў бліскучую кардонку, думаючы, якія словы сказала б пры сустрэчы. Яна некалькі разоў нават набрала пазначаны нумар тэлефона, але слухаўкі не здымала. Раздвоенасць пачуццяў раздражняла, і, каб неяк забыцца, Ядзя выцягнула са стала паперы, паспрабавала на іх засяродзіцца. На нейкі час гэта ўдалося. Перад вачыма ляжала копія накладной на продаж трыццаці тон мандарынаў. Ядзя ўсміхнулася, узгадаўшы тоўстага, лысаватага грузіна, які напярэдадні, у пятніцу, меўся пачаць на кірмашы торг гэтым таварам. Яна не дазволіла, спаслаўшыся на адсутнасць месцаў, а сёння мандарынамі паспяхова гандлюе Калеснікава "Фіялка", і цана многа вышэйшая, чым меўся прадаваць грузін.
"Не, трэба сказаць, каб павышаў мой працэнт, — падумала Ядзя і прысмаліла цыгарку. — На дурніцу грабе грошы! Няхай дзеліцца, інакш..."
Ядзя вылаялася на нябачнага Калесніка, хоць нават не ўяўляла, што можа яму зрабіць паганага. Проста ў гэтую хвіліну ёй патрэбна было "выпусціць пару" і хоць бы за вочы аблаяць, прынізіць Калесніка. Ёй хацелася так думаць, гэта прыносіла задавальненне, уздымала асабістую годнасць. Ад аднаго толькі палахліва-прыгнечанага Калеснікавага выгляду, ягонай залежнасці ад яе волі і капрызу ўздымаўся настрой.
Нечакана зазваніў тэлефон, і Ядзя са злосцю адпіхнула паперы, быццам штурханула ў грудзі
Калесніка, і няспешна ўзяла ў рукі слухаўку. Адбылося неверагоднае, нават фантастычнае. Ядзя адразу пазнала Караленю, але перасцярога і звычайнае какецтва перасілілі, яна перапытала, хто тэлефануе, і, толькі калі начны каханак поўнасцю назваў сябе, прывіталася і сцішылася ў чаканні зняваг і абразы. Але паводзіны Каралені здзівілі, ніводнага слова пра тое, што здарылася ноччу, яна не пачула, нават намёку не прагучала пра шантаж. Па весялосці і вольнасці ў словах Ядзя зразумела, што Караленя на падпітку, і гэта крыху супакоіла, раўней пачало біцца сэрца, але насцярожанасць не знікла. А Караленя "варкаваў" пра каханне. ухваляўяе як жанчыну, кляўся і запэўніваў, што ніколі дагэтуль не быў такі шчаслівы ў каханні. Ядзя ў нейкі момант наважылася перапыніць "салаўя", але нешта стрымала. Прыемны, крыху блазенскі барытон нечакана напоўніў душу спакоем і ціхамірнасцю, насцярожанасць пакрысе саступіла месца прыхільнай павазе і ўдзячнасці.
"А раптам Калеснік вырашыў пытанне з Караленяй без майго ўдзелу?" — нечакана мільганула спадзяванка і тут жа згасла, здалася да смешнага неверагоднай, не верылася, што Калеснік схільны да спачування, тым больш у адносінах да яе.
Караленя настойваў на сустрэчы, і менавіта гэтае нецярпенне выклікала сумненні ў шчырасці ягоных слоў.
"Што, калі ён прагне помсты?" — трывожна запульсавала ў скронях, непрыемны халадок прабег па спіне, здрыгануўся голас. Ядзя ледзь вытаргавала адтэрміноўку на некалькі дзён, спаслаўшыся на занятасць, а дакладней, на нечаканую камандзіроўку.
Пасля тэлефоннай размовы з'явілася пачуццё раздвоенасці і тугі. Ёй вельмі карцела працягваць заляцанні з Караленяй, і адначасова незразумелая боязь стрымлівала і прымушала быць абачлівай. Не верылася, што Караленя, ведаючы праўду, застаўся шчырым у сваіх памкненнях. Ад думак разбалелася галава, нагадала аб сабе начное бяссонне. Ядзя выцягнула з сумачкі супакойваючыя пілюлі і праглынула дзве, што рабіла ў выключных выпадках. Ведала, хутка сэрца ўвойдзе ў нармальны рытм, захочацца спаць. Яна папярэдзіла сакратарку, што для ўсіх "адсутнічае" дзве галзіны, і, выцягнуўшы з шафы ка-
рычневы мяккі плед, уладкавалася на невялікай офіснай канапе. Але жаданы сон не ішоў. Ядзя ўстала, выпіла шклянку газіроўкі і, крыху павагаўшыся, набрала тэлефонны нумар Калесніка.
Хто?
— Гэта я, — пачуўшы сонны голас, рашуча прагаварыла Ядзя. — Хачу ведаць, як усё прайшло.
Доўгае маўчанне рабілася невыносным, Ядзя не сцярпела, паўтарыла пытанне.
— 3 якіх гэта часоў я павінен рабіць табе справаздачу? — рыкнуў у адказ Калеснік.
— Караленя толькі што мне тэлефанаваў, — стрымана зазначыла Ядзя і хацела пераказаць размову, але Калеснік перапыніў:
— Вашыя заляцанні — не мая праблема! — Ён кінуў слухаўку.
Ядзя, асэнсоўваючы пачутае, пэўны час слухала піканне ўтэлефоннай трубцы. Для яе было відавочна, што Калеснік і Караленя пачалі гуляць у адну гульню, але зразумець, што хоча ад яе Караленя, чаго дамагаецца, не магла. Няўжо пасля ўсяго ён мае намер сустракацца з ёй як з каханкай? Неверагодна!.. А мо ім кіруе помста ці нешта іншае? Па вялікім рахунку Калеснік не можа дазволіць Каралені вымесціць на ёй злосць, яна ўва ўсіх махінацыях на кірмашы незаменная, патрэбная. Што ж застаецца, першае?
Ядзін званок змяніў Калеснікаў настрой, адпачынак быў сарваны. Яна дабілася свайго, прымусіла рашаць нечакана ўзніклую турботу, і ўсё ж ён быў удзячны былой каханцы за навіну.
"I сапраўды, што задумаў Караленя? — сілячыся разгадаць намер начнога госця, разважаў Калеснік. — На дурня не падобны, без майго ведама зводзіць разлікі з маімі людзьмі не будзе. Каханне?.. Не, нават звер, які трапіў у пастку, каб выжыць, адгрызае лапу... Тады што? Нездарма перапужалася Ядзька".
У дзверы пазванілі. Калеснік насцярожыўся, ён нікога не чакаў, таму імгненна ўскочыў на ногі, крутнуўся да акна і, крыху адхінуўшы занавеску, зірнуў на вуліцу. Ля пад'езда стаяла машына хаўрусніка Гушчы. Гэта быў адзіны чалавек, каму Калеснік поўнасцю давяраў і дазваляў прыходзіць без папярэдняй
дамоўленасці. Але тым не менш Калеснік насцярожана прачыніў дзверы, Гушча, не вітаючыся, нячутна, неяк бокам джгануў у кватэру і спешна прашмыгнуў на кухню. Заклапочаны Калеснік, хутчэй па звычцы, чым з перасцярогі, выйшаў у калідор, агледзеў лссвіцу і, нікога не ўбачыўшы, вярнуўся ў кватэру.
— Што здарылася? — нецярпліва спытаў Калеснік, ведаючы, што Гушча мог прыйсці толькі па важнай справе.
Гушча быў невысокі і амаль квадратны. Маленькая галава з прыплюснутымі вушамі ўрасла ў бычыную шыю, і складвалася ўражанне, што яна заняла не сваё месца. Такая шыя павінна насіць галаву ўдвая, а то і ўтрая большую. Шырокі кірпаты нос на самым кончыку быў рассечаны напалам, і белы шнар падзяляў яго на дзве амаль аднолькавыя ружовыя вясёлыя "бульбінкі". Да гэтага трэба было прывыкнуць, бо ў чалавека, які бачыў Гушчу ўпершыню, гэтыя "бульбінкі" выклікалі ўсмешку, а гаспадар носа здаваўся неймаверным веселуном. Гушча хваравіта ўспрымаў усмешкі і часцяком, асабліва калі сядзеў у турме, няшчадна лупіў насмешнікаў. А біць ён умеў, рабіў гэта прафесійна, бо калісьці быў баксёрам, і не абы-якім, а майстрам спорту міжнароднага класа.
— Дрэнна выглядаеш, — запальваючы газавую пліту і ставячы на агонь чайнік, прабурчэў Гушча. — Піць трэба меней.
— Мараль прыехаў чытаць ці ёсць нешта важнае? — насупіўся Калеснік. — Выкладвай.
— Ты добра праслухаў плёнку, што два дні таму прыносіў Барада?
— Пра ненармальнага з кірмашу?
— Так, пра яго.
— А што, узніклі праблемы ці нейкія сумненні? Калі так, то лепш з ім расквітацца, не рызыкаваць.
— Апошнім часам ты толькі і робіш, што збаўляешся ад непатрэбных. Ці не зашмат нябожчыкаў? — раздражнёна зірнуў на Калесніка Гушча.
— Гавары па дзелу, без сантыментаў, — губляючы цярпенне, ускіпеў Калеснік.
Гушча ацаніў гэта па-свойму. Ён засумняваўся, што правільна зрабіў, прыйшоўшы сюды, і цяпер ліхаманкава разважаў, ці дзяліцца з Калеснікам сумненнямі наконт затрыманага на кірмашы хлоп-
ца. Падзеі, якія разгортваліся пасля забойства Бусла, таксама прымушалі хвалявацца і быць больш абачлівым, а хуткі на расправу Калеснік мог наламаць дроў. Цяпер ён не спыніцца ні перад чым, будзе дамагацца свайго.
— Выкладвай, — настойліва паўтарыў Калеснік.
— Справай забітага лягавага займаецца маёр Астроўскі, — паціраючы пераноссе і ўнікаючы Калеснікавых вачэй, здалёк пачаў Гушча. — Упіхнуць у ягоную групу свайго чалавека нам не ўдалося.
— Ведаю, — перапыніў хаўрусніка Калеснік, — не заўсёды атрымоўваецца, як хочацца.
— Астроўскі ўедлівы, можа нешта раскапаць, нам трэба на пэўны час легчы на дно. Я маю на ўвазе, пакуль не сціхне валтузня вакол забойства мента.
— Не панікуй! — пагардліва ўсміхнуўся Калеснік. — Знойдзем управу і на Астроўскага.
— Яго таксама ў распыл?! — шчыра здзівіўся Гушча.
— Табе трэба менш глядзець замежных баевікоў, — ухмыльнуўся Калеснік. — Астроўскі хутка будзе адхілены, і справай зоймецца наш чалавек. Махавік запушчаны, не спыніш.
— Беражонага Бог беражэ, — дзелавіта зазначыў Гушча.
— Не пазнаю Баксёра, — Калеснік вельмі рэдка называў свайго сябра мянушкай, і Гушча адразу адчуў металічны халадок у голасе хаўрусніка, які да добрага звычайна не прыводзіў. — Хопіць сліні пускаць, ты яшчэ заплач! — Калеснік рэзка трасянуў галавой, упіўся вачыма-свярдзёлкамі ў Гушчу і раздражнёна кінуў: — Ну?!
— Жлоб у бальніцы, страсенне мазгоў цяжкай ступені, — адкінуўшы ўсялякія сумненні і перасцярогі, насупіўся Гушча, — гэты ненармальны хлапчук з кірмашу пастараўся.
— Каб мазгі стрэсці, іх трэба мець, — раздражнёна зашпацыраваў па кухні Калеснік. — У Жлаба, вядома, не хапае клёпак. А гэты, як яго?..
— Пятроўскі. — таропка падказаў Гушча.
— Вось я і кажу, што ён не з баязлівага дзесятка, адзін супраць тваёй хеўры. Дык у чым праблема?
— Людзі незадаволены, прагнуць помсты, і з Пятроўскім трэба хутчэй вырашаць.
— Што?! — Калеснік як уджалены падскочыў да
Гушчы і, ухапіўшы загрудкі, крыкнуў: — Твае балбесы выстаўляюць патрабаванні? Можа, ім стварыць прафсаюзы?
— Таму і прыйшоў, — спакойна адказаў Гушча і разняў Калеснікавы рукі. — На кірмашы Пятроўскага пакінуць не магу, а калі ён нам патрэбны, то чым будзе займацца? Праверку хлопец вытрымаў, кожнае слова пацвердзілася, і, галоўнае, не запэцканы турмой...
— Карацей, што прапаноўваеш? — у Калесніка былі свае думкі наконт Пятроўскага, але ён не спяшаўся, ведаў, што і Гушча таксама штосьці прапануе.
Хаўруснік дастаў з шуфляды стала невялікія зеленаватыя кубкі, цукар, каву і запытальна паглядзеў на Калесніка.
— Мне каньяку, — шукаючы на стале раскаркаваную бутэльку, таропка буркнуў Калеснік.
— Каньячок — гэта добра, — пагадзіўся Гушча і, наліваючы кіпень у свой кубак, цяжка ўздыхнуў: — Толькі я за рулём.
— Твае праблемы. — палагоднеў Калеснік. — Трэба браць каго за шафёра.
— Абыдуся без лішніх вачэй і здаравей буду, — упершыню падчас размовы ўсміхнуўся Гушча. — А наконт Пятроўскага ёсць задумка: мо адправіць вучыцца?
— У турму? — засмяяўся Калеснік.
— Наадварот, у акадэмію міліцыі.
На нейкі момант запанавала цішыня, Калесніку імпанавала Баксёрава дзелавітасць, ён думаў і жыў не толькі сённяшнім днём. Але зацыкленасць хаўрусніка на міліцэйскай акадэміі пачала здзіўляць і непакоіць.
— Колькі можна? Які год запар упіхваем туды сваіх людзей9 — нязлобна запярэчыў Калеснік. — Мо лепш пашукаць табе замену?
— Не зразумеў, — спахапіўся Гушча. — Ты што маеш на ўвазе?
— Я пра тое, што хоць твае судзімасці і пагашаныя, але ж былі, а да нашай справы трэба прыцягваць не толькі "чыстых", але і адукаваных людзей. Ты ж вучыцца не пойдзеш?
Гушча адвёў позірк, на нейкі момант задумаўся і, сядаючы на табурэтку, сур'ёзна зазначыў:
— Пятроўскі таксама не акадэмік, пару курсаў інстытута замежных моў у нашай справе не цягнуць да маіх турэмных універсітэтаў.
— Што ж, трэба вучыць яго і гэтаму, — Калеснік, прыжмурыўшыся, доўгім, нейкім адлучаным позіркам паглядзеў на Гушчу і, счакаўшы хвіліну, разважліва працягваў: — Хутка нам спатрэбіцца чысты перад законам чалавек, які будзе нашымі вачыма і вушамі пры вядомай табе асобе, — Калеснік зрабіў акцэнт на апошнім слове і зларадна ўсміхнуўся, прыгадаўшы Караленю. — Гэты Пятроўскі, відаць, не зломак, хлопец кручоны і розумам не абдзелены. Так што з сённяшняга дня бяры ў памочнікі, вучы, няхай прыглядаецца, што да чаго. Знаём з бухгалтэрыяй, і не толькі з афіцыйнай, а каб трымаць на прывязі, прадумай, як накінуць цугундзер, пажадана павязаць крывёй, так надзейней, а можа, і я што прыдумаю, але пра гэта пазней.
— Зноў крывёй?! — цяжка ўздыхнуў Гушча, але не запярэчыў, разумеў, што Калеснік правы.
11
Зондакс і Бусел пасля размовы з Сушынскім пэўны час калясілі па гарадскіх вуліцах, абмяркоўвалі, хто будзе тэлефанаваць Астроўскаму і што гаварыць. Пагадзіліся, што гэта зробіць Бусел. Канечне, пэўная рызыка была, але невялікая, бо сышчыкі, хоць і сустракаліся раней, але зналіся мала. Зондакс хацеў асабістай сустрэчы з маёрам, а па моўным акцэнце Астроўскі мог здагадацца, хто ёсць хто. Ўжо добра-такі сцямнела, калі Петэрс спыніў машыну непадалёк ад філармоніі. Сябры дачакаліся, калі з тэлефоннай будкі выйдзе дзяўчына з велікаватай для яе росту гітарай, схаванай ад дажджу ў цэлафанавы мех. Бусел выслізнуў з машыны і, наставіўшы каўнер, хуценька джгануў у тэлефонную будку, шчыльней зачыніў дзверы. Але рабіць гэта не было аніякай патрэбы, бо шкла ў дзвярах не было, як не было ято і ў бакавых сценах. Петэрс толькі ўсміхнуўся, гледзячы на заклапочанага сябра, але прамаўчаў, не ўпікнуў, толькі бліжэй падышоў да дзвярэй, быццам стаў у чаргу.
Перш чым набраць патрэбны нумар, Бусел вы-
цягнуў з кішэні хустачку, зубамі прыкусіў матэрыю і, не выпускаючы яе з вуснаў, паспрабаваў штосьці гаварыць. Голас змяніўся да непазнавальнасці, і Зондакс, скалячыся, узняў вялікі палец угору.
Калі Астроўскі ўзяў трубку, Бусел, каб упэўніцца, што гаворыць менавіта з ім, перапытаў, хто яго слухае, і, пазнаўшы маёраў голас, няспешна, наўмысна трохі расцягваючы словы, паведаміў пра сваю кватэру, пра неабходнасць паўторнага вобыску, выказаў меркаванне, што кватэру капітана Бусла хтосьці праслухоўваў. Бусел адчуваў сябе вінаватым у тым, што ўтойваў праўду, але выйсця не было. Ён хуценька перапыніў размову, але праз секунду зноў падхапіў тэлефонную трубку і таропка набраў яшчэ адзін нумар. Пачуўшы дзіцячае "Хто там?", капітан трошкі памарудзіў, дачакаўся, калі той жа голас зноў перапытаў, і толькі пасля гэтага паклаў далонь на рычаг тэлефона.
— Каму другі званок? — прыцішана прашаптаў Зондакс і, сустрэўшыся з Буслам вачыма, падміргнуў: — Пэўна, ёй?!
— Ей, — згодна матлянуў галавой Бусел і няспешна выйшаў з тэлефоннай будкі. Ён адчуў нязвыклы халадок пад сэрцам, цяжка выдыхнуў: — Шкада, не пачуў Лідзін голас...
Андрэй пасля таго, як трапіў у пастку, шмат думаў пра гэтую жанчыну, пра свае адносіны да яе і ніяк не мог вызначыцца ў пачуццях. А тут быццам нейкая невядомая сіла прымусіла накруціць знаёмыя лічбы, нясцерпна захацелася пачуць голас жанчыны, якая ў ягоным жыцці ні на што не прэтэндавала. Пачуўшы голас Лідзінай дачкі з незвычайным імем Сняжана, душу Бусла імгненна агарнула незразумелая туга, наватадчай. Ён упершыню пашкадаваў, што не мае сям'і, дзяцей. Голас Сняжаны быў блізкі і родны. Імгненна нахлынуўшыя пачуцці перапаўнялі сэрца, ірваліся вонкі. хацелася крыкнуць на ўсю вуліцу, на ўвесь горад і свет, што ён, Андрэй Бусел, кахае ціхмяную, даверлівую Ліду. Ён хоча стаць ёй мужам, а Сняжане бацькам.
— Якія планы на всчар? — перапыніў Буславы запозненыя і неспадзяваныя перажыванні Зондакс і, скоса зірнуўшы на сябра, няўпэўнена прапанаваў: — Мо махнём у Ракаў, лазню выцеплім?
— Не, не, — схамянуўся Бусел і, зірнуўшы на гадзіннік, папрасіў: — Падкінь да гатэля і едзь, сустрэнемся паслязаўтра.
Зондакс не адказаў. Пэўны час ехалі моўчкі, Петэрс засяроджана кіраваў машынай. Запрашаючы Бусла, ён наперад ведаў, што сябра адмовіцца, не паедзе, але абавязак ветлівасці прымушаў зрабіць прапанову. А калі быць шчырым, яму не хацелася пакідаць Бусла на адзіноце. Ён бачыў ягоную ўсхваляванасць і трывогу, якія неспадзяванымі ўчынкамі пагражалі сарваць аперацыю.
"Добра, што толькі патэлефанаваў, а калі захоча сустрэцца?" — думаў Зондакс, кідаючы касыя позіркі на заклапочанага Бусла.
— Ты сябе добра адчуваеш? — спыняючы машыну на чарговым святлафоры, спытаў Зондакс.
— Што-небудзь здарылася? — пытаннем на пытанне адказаў Бусел і змушана ўсміхнуўся. — Не зважай, проста захацелася пачуць голас чалавека, які... — Ён доўга шукаў патрэбнае слова і, не знайшоўшы, паглядзеў Зондаксу ў вочы: — Адным словам, я дваццаць хвілін таму шчыра пазайздросціў табе. У цябе Вераніка, сын...
— У цябе ўсё наперадзе, — разумеючы, куды хіліць Бусел, прагаварыў Зондакс.
Пачуўся разкаваты, нецярплівы сігнал ад машыны, якая ўсутыч стаяла ззаду. Зондакс таропка ўключыў перадачу. Праз некалькі хвілін яны спыніліся каля гатэля.
На ўваходзе ў адной кашулі высіўся даўжэзны худы негр. Ён стаяў хістаючыся, убачыўшы Бусла, п'яна выскаліўшыся, ускінуў правую руку ўгору і крыкнуў:
— Рот фронт!
Бусел прыпыніўся і, шукаючы падтрымкі, азірнуўся на Петэрса. Выручыла маладзенькая, таксама распранутая дзяўчына, што невядома адкуль вынырнула і ўмомант павісла на працягнутай руцэ чорнага волата. Відаць, яны былі з адной кампаніі.
— Рот фронт, Вася! — весела засмяялася дзяўчына і, дрыгаючы нагамі, запішчала: — Зімна, хачу віскі!
Калі за неграм і дзяўчынай зачыніліся дзверы, Бусел заўважыў, што ён не адзін назіраў за сцэнай на ўваходзе. Непадалёк каля кустоў стаяла патрульная
міліцэйская машына. У цёмным салоне амаль адначасова ўспыхвалі некалькі чырвоных агеньчыкаў ад цыгарэт, яшчэ два міліцыянеры туліліся каля кустоў.
— Ну, дзякуй Богу, пайшоў, — з непрыхаванай палёгкай у голасе прагаварыў адзін. — Не хапала яшчэ з іншаземцам звязвацца. — Ён прачыніў дзверцы машыны і ўладарна скамандаваў: — Лёня, далажы дзяжурнаму, што на гатэлі лжывы выклік. Ніякага п'янага негра не выяўлена.
Убачанае і асабліва пачутае рассмяшыла Бусла.
— Бач, як дыпламатычна яны пераадолелі міжнародны канфлікт, — весела засмяяўся за спінай Бусла Петэрс. — А пачалі б круціць п'янаму рукі?
— Гэтаму волату не закруціш. Мо і чакалі, пакуль сам змерзне? — жартаўліва азваўся Бусел. Гэтая нечаканая сцэна развеяла сумныя думкі. Жыццё працягвалася...
Зондакс таксама не планаваў сённяшнім вечарам парыцца дубовым венічкам у цесцевай лазні. Яшчэ ў той момант, калі Сушынскі пазначыў у занатоўніку адрас Вожыка, Петэрс прыняў рашэнне: ён употайкі ад Бусла зазірне да чалавека, які ведае, бачыў заказчыкаў забойства Бусла. Таму, калі сябра знік за вялікімі дзвярыма гатэля, Зондакс рашуча сеў за руль машыны і праз паўгадзіны быў у прыватным сектары, за некалькі дамоў ад таго, дзе жыў Вожык. Праўда, Сушынскі пазначыў, што тэлефон належыць нейкай Малінінай Веры Васільеўне, але і гэтага было дастаткова. Дождж, які цэлы дзень сыпаў золкай, халоднай макрэддзю, нарэшце скончыўся. Парывісты паўночны вецер раз'ятрана шкамутаў адзінокія дрэвы, што туліліся ўздоўж тратуараў, каля платоў, якія, быццам ваяры, пікамі-прывідамі ахоўвалі дамы ад старонніх, чужых прышэльцаў. I каб не зыркае святло, якое лілося на вуліцу з акон, Зондаксу было б цяжкавата асвойтацца. I ўсё ж ён не спяшаўся, пэўны час сядзеў у машыне, папярэдне выключыўшы фары, прывыкаў да цемнаты і незнаёмай мясцовасці, прадумваў план далейшых дзеянняў. Калі пад'язджаў, святло фар выхапіла на кутку крайняга дома шыльду "вул. Малахава, 1". Зондакс уключыў падсветку на гадзінніку. Малая стрэлка спынілася на васьмёрцы.
"Пазнавата, — у думках зазначыў Петэрс, — але для электрыка будзе самы раз".
Ён няспешна выйшаў з машыны, замкнуў дзверцы і, сутулячыся, пашкандыбаў у накірунку, дзе, па разліках, павінна знаходзіцца хата Малінінай. 3 кутняга акна невялікага доміка, схаванага сярод старых яблынь, лілося блакітнае святло.
"Глядзіць тэлевізар", — зазначыў Зондакс і нясмела некалькі разоў грукнуў кулаком у высакаватую брамку. Прыслухаўся, усё было ціха, толькі ў суседняй хаце надрывіста галасіла немаўля. Петэрс пашарыў далонніо па вільготных шурпатых дошках і крыху збоку натыкнуўся на прыбітую гуму, намацаў пад ёй кнопку званка. Ён адразу націснуў і доўга трымаў на кнопцы палец, ажно пакуль у хаце не запалілі святло і з асветленай веранды не пачуўся старэчы голас:
— Хто?
— Кантралёр, правяраю электрычныя лічыльнікі, — склаўшы далоні рупарам, крыкнуў Зондакс.
Дзверы бразнулі і адразу адчыніліся, у той жа момант над галавой Петэрса раз-другі мільганула лямпачка, і мітуслівае туманлівае святло выхапіла з цемры частку пафарбаванага ў зялёны колер плота, асфальтаваную сцяжынку, па якой порсценька шыбавала жанчына.
— Іду-у-у! — расцяжна, незадаволена і між тым гучна, каб пачуў няпрошаны госць, крыкнула гаспадыня, наблізіўшыся, падслепавата прыжмурыла вочы і ўгледзеласЯ ў Зондаксаў твар. — Позна ходзіш дый крычыш, як у лесе, — крыху памякчэлым голасам буркнула жанчына і забразгатала ключамі, шукаючы патрэбны. — Раней прыходзіла маладзіца, — саступаючы месца на ўваходзе, прагаварыла яна і прыдзірліва, з галавы да пят, агледзела Зондакса.
— Захварэла, — адным словам патлумачыў Петэрс і, дастаўшы з кішэні запісную кніжку і самапіску, важна агледзеў хату: — Не мой гэта ўчастак, начальства нагрузку павесіла, так што хутчэй паказвайце ўсе лічыльнікі і талоны.
— Які свет пайшоў! — прыкрываючы за Зондаксам брамку, уздыхнула жанчына і разважліва дадала: — Усе спяшаецеся, быццам жывяце апошні дзень...
Петэрс прамаўчаў. Ён дачакаўся, пакуль жанчы-
на замкнула масіўныя дзверы, прапусціў яе ўперад і, сілячыся як мага больш разгледзець у двары, паволі сунуўся ўслед.
— Не круці галавой, няма ні гаража, ні хлявоў, — па-свойму зразумеўшы нервознасць "кантралёра", разкавата, перайшоўшы на "ты", прагугнявіла жанчына. — Адзін у мяне лічыльнік, у хаце вісіць.
— Усе так кажуць, — увайшоў у ролю Зондакс, — а як дойдзе да справы, дык іншаму "падпольшчыку" і электрастанцыі не хапае.
— Ты, міл чалавек, рабі сваю справу, а то позна... А наконт электрастанцыі, дык у мяне толькі прас ды тэлевізар. Быў, праўда, халадзільнік, але зламаўся, а адрамантаваць пенсіі не хапае.
Яны ўвайшлі ў застаўленую драўлянымі скрынкамі веранду, патыхнула нечым прыемным — кісласалодкім. У скрынках роўнымі радамі ляжалі чырвоныя і бліскучыя, вялікія, як узяць у руку, яблыкі.
— Добры ўраджай, — з падлашчваннем у голасе прагаварыў Петэрс, адчуваючы, што крыху перастараўся, перагнуў палку з начальніцкай важнасцю.
— Яно сабе, — прыпынілася жанчына і, запусціўшы руку ў бліжэйшую скрынку, дастала яблык, працягнула Зондаксу: — Частуйцеся.
Толькі цяпер Петэрс разгледзеў гаспадыню. Гэта была немаладая, паўнаватая, але рухавая жанчына. Румянец на ўсю шчаку гаварыў аб добрым здароўі. Жвавыя чорныя вочы, вывучаючы, усё яшчэ абмацвалі госця. Пад накінутым наапашкі рудым кажушком быў нечакана прыгожы і, пэўна, дарагі халат, на нагах — мініяцюрныя, быццам дзіцячыя, валёнкі ў галёшах. Кантрастнасць і незвычайнасць адзення ўразілі Зондакса, асабліва важкі залаты пярсцёнак з бліскучым перламутравым каменьчыкам, які настойліва кідаўся ў вочы. Жанчына заўважыла здзіўленне "кантралёра" і задаволена, паважліва ўсміхнулася:
— Ну што ж вы, частуйцеся.
У гэты момант дзверы рыпнулі, і на парозе веранды ўзнік худы смуглявы мужчына гадоў шасцідзесяці. Даўгаватыя сівыя валасы нспаслухмяным вожыкам тырчалі ў розныя бакі, на кашчавых сухіх плячах матлялася не па памеры вялікая паласатая матроская цяльняшка з адрэзанымі па
самыя локці рукавамі. На хваравітым шэрым твары неяк ненатуральна блішчэлі скамянелыя сцюдзёныя вочы. Позірк быў цяжкі і непрыхільны. Чалавек нядобра паглядзеў на Зондакса, перавёў позірк на жанчыну і, ледзь стрымліваючы нецярплівасць, уладарна прагаварыў, як адрэзаў:
— Мы цябе доўга будзем чакаць? — I, наўмысна не зважаючы на старонняга, шматзначна дадаў: — Пачалося!..
— Зараз, Колечка, зараз, — замітусілася гаспадыня і паспешліва крутнулася да дзвярэй, за якімі знік цыганаваты, на хаду кінуўшы Зондаксу: — Лічыльнік на кухні, як зойдзеце — адразу направа. Там пачакайце, я і талоны пакажу.
Петэрс згодна кіўнуў і пасунуўся ўслед за жанчынай. Прысутнасць у хаце цыганаватага адразу насцярожыла, пачуццё блізкай небяспекі трывожнымі малаточкамі запульсавала ў скронях: "Вожык?!"
Размова і таямнічыя паводзіны гаспадыні з незнаёмым здзівілі Зондакса, нават у першы момант збілі з панталыку. Насцярожаны, ён міжвольна дакрануўся да кабуры з пісталетам.
Зондакс, напружана прыслухоўваючыся да кожнага шораху, увайшоў у вялікі калідор. Цьмянае, быццам іржавае, святло лілося з лямпы пад старым жоўтым абажурам. Усё наўкол: сцены, дзверы, нават апратка на вешалцы ад такога святла здавалася пыльным. I сапраўды, нясцерпна заказытала ў носе, у пакоі пахла гарэлым. Зондакс прачыніў адны з трох дзвярэй, правыя, як і раіла гаспадыня, і трапіў у кухню. Пасярод пакоя, відавочна, не на сваім звычайным месцы стаяў стол, на якім красаваліся адкаркаваная бутэлька гарэлкі, дзве шклянкі, талеркі з няхітрай ядою: салам, капустай, гуркамі. Злева, ля акна, на газавай пліце ў чорным чыгунку нешта сквірчэла на агні, і, відаць, даўно, бо прыкра-горкі дым шызым воблакам ахутаў столь, паплыў у прачыненыя дзверы. Зондакс хацеў выключыць пліту, але ўстрымаўся: гэта была няхітрая прычына пашукаць жанчыну з цыганом, а заадно агледзець хату. Ён толькі паменшыў полымя, расчыніў фортку і задаволены, што не так і блага ўсё складваецца, зноў крутнуўся ў калідор. За дзвярыма, што былі справа, чуліся манатонныя галасы, смех і ціхая музыка.
"Пэўна, тэлевізар", — падумаў Зондакс, пастукаў і адразу тузануў на сябе ручку. Маленькая міліцэйская хітрасць, але спрацоўвае: ёсць элемент нечаканасці і адначасова не парушаны правілы прыстойнасці. Канечне, часцяком трапляеш у пэўную непрыемнасць, але заўсёды можна "даць задні ход", папрасіць прабачэння, праўда, гэта ўжо выглядае смешным.
На гэты раз хітрасць не спрацоўвае: пакой пусты, у дальнім кутку блакітам ільецца святло з экрана тэлевізара. Зондакса быццам нешта падштурхоўвае ў плечы скарыстаць спрыяльны момант і трошкі пашастаць у раскіданых на стале паперах, але ён перамог, перасіліў хвілінную спакусу, не стаў рызыкаваць. Петэрс няспешна вярнуўся ў калідор і, цяпер ужо без усялякага стуку, не тоячыся, прачыніў трэція дзверы.
— Гаспадынька! — сцішана гукнуў Зондакс — і зноў цішыня. Пакой, у які ён трапіў, быў падобны на склад: доўгі, без акон, па баках высокія стэлажыпаліцы, на якіх пузацяцца, пабліскваюць шкляныя слоікі з рознымі кансервамі. Злева, пад самай столлю, — веласіпед з рудымі абадамі. На падлозе — запыленыя пустыя трохлітровікі, дзе-нідзе — пасткі на мышэй з учарнелымі кавалкамі сала. Трошкі далей — мяхі, відаць, з мукой, і алюмініевыя саракалітровыя бітоны.
"Куды ж яны падзеліся? — здзівіўся Зондакс, адпіхнуў чаравікам ватоўку, кірзачы, якія валяліся на бруднай подлозе. — Няйначай нячысцік водзіць".
Ён хацеў ужо вярнуцца, як з дальняга кутка да слыху даляцеў прыглушаны, быццам з-пад зямлі, працягла-жалобны стогн. Толькі цяпер Зондакс угледзеў занавеску, гэткую ж зашмальцаваную і падраную, як шпалеры на сценах.
— Гаспадынька! — зноў гукнуў Петэрс і, не чакаючы адказу, прыслухоўваючыся да загадкавага шоргату і, як падалося, шэпту, таропка крутнуўся да ледзь бачнай занавескі.
Ён паспешліва адхінуў нечакана тоўстую, важкую матэрыю і праз прачыненыя дзверы, якія хутчэй за ўсё забыліся зачыніць, а мо знарок пакінулі так, зазірнуў усярэдзіну пакоя.
Тое, што кінулася ў вочы ў першую хвіліну,
здзівіла і адначасова ўразіла, на нейкі момант нават спаралізавала. На сярэдзіне пакоя на мяккім рудым паралоне, быццам у ложку, цяжка, з прысвістам сапучы, выцягнулася агромністая рабая свіння. Вялізнае пуза хадзіла ходырам. Над свінячай галавой схілілася жанчына ў чырвоным халаце і, ласкава прыгаворваючы, чухала вялізнае чорнае вуха. Цыганаваты быў спінай да Зондакса.
— Лялечка, пацярпі трошкі, — нараспеў шаптала гаспадыня і гэткім жа голасам, не мяняючы інтанацыі, спыталася: — Коля, ну колькі іх?
— Восем, — разкавата адказаў басаногі Коля і, паклаўшы ў вялізны кошык нешта жывое, выціраючы рукі бялюткім ручніком, дадаў: — Восем, і больш не відаць...
— А ты лепей глядзі, — незадаволена, строга загадала жанчына, — мінулы раз было дванаццаць.
— Куды глядзець? — абурыўся Мікола. — Ты ўжо зусім з глузду з'ехала. Кажу: старая твая Лялька, на сала пара.
— Сціхні, ёлупень недадзеланы, — перамянілася тварам гаспадыня, — пагладзь лепш ёй жывоцік... Карміцелька, не слухай гэтага ідыёта, паглядзі лепш на мяне, я ж для цябе ў святочнае прыбралася... і пярсцёнак твой любімы начапіла...
Свіння, быццам зразумеўшы, што ад яе патрабуюць, раптам цяжка рохкнула, напялася, і цыганаваты Мікола радасна закрычаў:
— Пачула... выдае... глядзі, выкочваюцца... як більярдныя шары — адзін, другі...
Толькі цяпер Зондакс дапетрыў, што адбываецца ў гэтым прыцемненым пакоі, і адразу падумаў пра Вожыка: "Злодзей у законе, ды каб вось так цёрся каля свінячых кумпякоў?.. Адназначна: цыганаваты — не той, каго меўся тут убачыць, але ж Філін тэлефанаваў сюды, значыць, гэтая цётка са сваёй пароснай свіннёй патрэбна, яна нешта павінна ведаць".
Петэрс зрабіў крок, пад нагамі зашамацелі раскіданыя паўсюль газеты. Гаспадыня, басаногі Мікалай глядзелі на яго, і, здалося, нават свіння скасавурыла ў здзіўленні белае жаласлівае вока.
— Там нешта на пліце згарэла, — сцішана прагаварыў Петэрс і, адчуваючы сябе лішнім, крутнуўся да выхаду.
— Святцы, — ужо не то з калідора, не то са склада даляцеў голас жанчыны, — хоць бы не зглазіў, прыпёрся нячысцік...
— Казаў, не адчыняй, — буркнуў цыганаваты, але ў наступны момант ягоны голас перамяніўся. — Яшчэ пхнуцца! — узнёсла крыкнуў ён. — Трынаццаты, чатырнаццаты... Але ж гэта нядобра: на дванаццаць саскоў — чатырнаццаць раткоў... Два лішнія, не выжывуць...
— Гэта ўжо не твой клопат!
Зондакс таропка вярнуўся на кухню, выключыў пліту, зняў чыгунок і паставіў на падлогу. Ён не мог пайсці, не пагаварыўшы з гаспадыняй, а каб усё выглядала натуральна і праўдзіва, спісаў у блакнот лічбы з электралічыльніка і ў чаканні ўладкаваўся на невысокай табурэтцы, прытуліўся да сцяны. Хвілін праз пятнаццаць у калідоры бразнулі дзверы. Петэрс падхапіўся з занатоўнікам у адной руцэ і адвёрткай у другой, сцішыўся каля электралічыльніка. Ён меў выгляд сапраўднага электрамайстра.
— Дзякуй Богу, — узнёсла прагаварыла гаспадыня, — не падвяла Лялька, а то плявузгае галаштаннік, пустадомак: "На сала". Яго слухаць — самой з торбай у свет ісці. А вы не крыўдуйце, лёгкае вока маеце, цяперака пагасцюйце трошкі. — Жанчына замітусілася, нешта прыбрала са стала, нешта паставіла, і праз некалькі хвілін сквірчэла ўжо на патэльні разагрэтая яечня, блішчэлі чысцінёй відэльцы і крышталёвыя фужэры.
Нячутна ўвайшоў басаногі Мікола. Ён ужо не выглядаў жорсткім і злым, твар прасвятлеў.
— Цяперака можна і па чарачцы, — паціраючы рукі, пратупаў ён ад дзвярэй да стала, — дзела такое спырснуць не грэх...
Усё складвалася добра. Нечаканае застолле Зондаксу было толькі на руку. Ён не прымусіў доўга сябе чакаць, занатоўнік, адвёртку схаваў у кішэню і весела прагаварыў:
— Вось і не вер забабонам, калі зрання нюхаўка свярбела...
— Што праўда, то праўда, — па-гаспадарску ўладкоўваючыся за сталом, рагатнуў, выскаляючы жоўтыя зубы, Мікола, — нюхаўка — гэта барометр, чуе ці кулак, ці яе, радзімую. — Ён ухапіў бутэльку, але
наліваць не стаў, скасавурыўся прыплюснутым вокам на гаспадыню. — Васільеўна, дзела такое, пэўна, адной не абысціся?
— Не твой клопат, — паблажліва азвалася жанчына і, абыякава махнуўшы рукой, дадала: — Пачынайце без мяне, я Ляльку пакармлю.
Пасля першай чаркі Петэрс не паспеў праглынуць скрылёк салёнага гурка, а Мікола зноў хуценька напоўніў, ваўкавата азірнуўся на дзверы, за якімі знікла жанчына.
— Ну, за ўсё добрае...
Ён каўтануў, Зондакс толькі прыгубіў. На нейкі момант запанавала цішыня. Цыганаваты, амаль не жуючы, праглынуў тое, што было ў талерках, разпораз кідаючы прагныя позіркі на напаўпустую бутэльку. Раптам ён, нешта ўзгадаўшы, спахапіўся, змахнуў далонню з вуснаў хлебныя крошкі, п'янавата ўсміхнуўся.
— Будзем знаёмыя — Мікалай, — цыганаваты працягнуў жылістую руку. Цяпер ён выглядаў добрым і лагодным, на шчоках і шыі праступілі ружовыя плямы, у глыбокіх зморшчынах на лбе бісерам блішчэлі кроплі поту.
— Петэрс, — стрымана паціснуў руку Зондакс.
— Нярускі, што лі? — шчыра здзівіўся Мікалай. — А я чую, гаворыш как-та не так.
— Рускі, — каб не ўвязвацца ў доўгія тлумачэнні, схлусіў Петэрс, — але нарадзіўся і жыў у Латвіі, а цяпер вось у Мінску.
Цыганаваты зноў напоўніў шклянкі, а дакладней, толькі сваю, і скоса зірнуў на Зондакса.
— Чаму не п'еш? Хворы? — I, не чакаючы адказу, зрабіў сваё тлумачэнне: — Ваш брат-электрык шануе гарэліцу. Мая хата на другім баку вуліцы, суседзі мы з Васільеўнай. У мінулым годзе праводку мяняў, дык змучылі электрыкі ўшчэнт, прапілі ўсё, што можна, а вось цябе не прыпомню.
— Новы я, месяц, як уладкаваўся...
— Яно і відаць, яшчэ не асвойтаўся, сумленне маеш, — Мікалай колькі часу памаўчаў, быццам збіраючыся з думкамі і шматзначна паглядзеўшы на Зондакса, з'едліва дадаў: — От надзелалі, так надзелалі!..
— Вы пра што?— не зразумеў Петэрс.
— А ўсё пра тое, — стукнуў сябе кулаком у грудзі цыганаваты, — дзяржаву без вайны зруйнавалі, рускаму чалавеку жыць негдзе...
— Ужо гатоў, сеў на любімага коніка, — упікнула Міколу нячутна ўвайшоўшая гаспадыня.
— Я праўду кажу! — ускіпеў цыганаваты і секануў рукой паветра, жалобна дзынкнула на стале шкло. — Чаму ўчастковы на цябе састаўляў пратаколы, не дазваляў Карпаву жыць без прапіскі? Ён жа таксама рускі, бежанец, толькі з Каўказа. Гэты, — ён кіўнуў на Зондакса, — уцёк з Прыбалтыкі, той — з Каўказа...
— Дзякуй Богу, што не прыжыўся твой Карпаў, — стомлена сядаючы на вольную табурэтку, цяжка ўздыхнула жанчына. — Наабяцаць — вы ўсе майстры, а як да справы — задаў лататы, толькі і бачылі.
— Эх, Васільеўна, — Мікола падміргнуў Зондаксу, — грэбуеш, чым я не гаспадар? I на што іншае яшчэ спатрэблюся... Быў час, не так пазірала. Памятаеш нашыя шуры-муры?..
— От пустабрэх, языком, як памялом! — незласліва буркнула гаспадыня. — Калі тое было дый ці было? А гаспадар з цябе, Мікалай, неважнецкі, сваё хазяйства прапіў і маё на вецер пусціш. Карпаву наконт гэтага ты не раўня.
— Выкінь яго з галавы, адрэзаны кусок...
Пачуўшы пра Карпава, Зондакс зразумеў, хто Вожык і каго трэба шукаць. Задача спрошчвалася, бо гэты чалавек трапляў ужо ў поле зроку міліцыі, няхай сабе і за парушэнне пашпартнага рэжыму. Больш Петэрса тут нічога не цікавіла, і ён, развітаўшыся, пакінуў хату з дзіўнаватай гаспадыняй, цыганаватым Міколам і, канечне, свіннёй, якую, пэўна, гэтая Васільеўна любіць больш, чым сённяшняга кавалера і ўчарашняга Карпава, разам узятых.
У той жа вечар Зондакс нагрузіў работай лейтэнанта Сушынскага, а праз два дні ўжо поўнасцю валодаў інфармацыяй пра Карпава. Раней неаднаразова судзімы Карпаў сапраўды меў мянушку Вожык. Ураджэнец і жыхар Мінска, праўда, мелася адзнака, што ён выпісаны са сталіцы да нейкай да-
лёкай сваячкі ў мястэчка Лужкі, што на Віцебшчыне. Вядома, у тых Лужках пра Карпава ніхто ніколі не чуў. Выходзіла, што Вожык — ніякі не бежанец, а чалавек без месца жыхарства, нелегал. Зондакс быў упэўнены, што вышук Карпава сам па сабе нічога не дасць, спадзяванне на тое, што "злодзей у законе" пралье святло на падзеі, звязаныя з забойствамі, выглядала смешным. I ўсё ж Петэрс папрасіў Сушынскага аб'явіць вышук. Карпаў — звяно паміж заказчыкамі забойства і выканаўцамі. А той факт, што ён сышоў, а дакладней, збег з хаты Малінінай, не прыхапіўшы нават асабістыя рэчы, прымушаў думаць пра прычыну. Але пасля чарговай сустрэчы з Сушынскім сітуацыя нечакана памянялася, і пошук Карпава давялося прыпыніць. Па фотаздымку, які перадаў Зондакс, лейтэнант усё ж адкапаў у картатэцы чалавека, якога забілі і пахавалі як капітана Бусла. Гэтая навіна акрыліла Зондакса, ён з цяжкасцю стрымліваў нецярпенне, хацелася хутчэй падзяліцца радасцю з Буслам. Сушынскі, убачыўшы, як засвяціліся вочы латышскага камісара, калі пачуў пра чалавека на фотаздымку, .іранічна ўсміхнуўся.
— Спадзяюся, што ў гэтым і сапраўды была пільная патрэба...
Зондакс зразумеў непрыхаваную іронію. Сышчык некалькі дзён перакладваў паперкі ў пыльным архіве, а ён разлічваў на актыўныя дзеянні, важныя аператыўныя заданні па раскрыцці забойства капітана Бусла.
— Вы зрабілі вельмі важную справу,— узнёсла выдыхнуў Зондакс. Ён хацеў дапоўніць, кінуцьяшчэ некалькі "важкіх" слоў, якія звычайна гаворацца ў такіх сітуацыях, але Сушынскі разкавата перапыніў:
— Петэрс Янавіч, не трэба, проста давярайце мне...
Зондакс зрабіў выгляд, што не пачуў апошнія словы. Ён бегла праглядзеў інфармацыю пра чалавека з фотаздымка і, хаваючы паперы ў кішэню, як ні ў чым не бывала, з сур'ёзным выглядам паставіў задачу Сушынскаму:
— Цяпер архіважнае: шукайце чалавека, які пакінуў адбіткі на прапаўшым з вашага стала фотаздымку. А на мяне не крыўдуйце, я і сапраўды шмат што замоўчваю. Але прыйдзе час, і вы пагодзіцеся: сённяшняя паслуга неацэнная.
Зондакс развітаўся з прыціхлым сышчыкам, які амаль паверыу у важнасць зробленага, і, паабяцаўшы праз дзень патэлефанаваць, таропка пакінуў аддзел міліцыі. Яму карцела хутчэй прынесці прыемную навіну Буслу, ён разумеў, што з гэтай хвіліны раскрыццё злачынства набывае іншы накірунак. Яны цяпер не падобныя да сляпых кацянят, ведаюць, што рабіць.
Бусел чакаў на суседняй вуліцы. Ён стаяў каля машыны і, размахваючы рукамі, нешта тлумачыў коратка стрыжанаму чалавеку ў тоўстым шэрым світэры. Трошкі наперадзе "Жыгулёў" мясцілася вялізная, доўгая фура і рытмічна гула, выплёўваючы ў паветра чорныя клубы дыму.
— Паедзеце прама, на другім святлафоры — налева, потым на скрыжаванні — направа, там і будзе вуліца Кнорына. Зразумела?
— Я, я, гут, — заківаў шафёр замежнай фуры і сур'ёзна па паперцы прачытаў: — Как ехат улнца Кнормньш, завод "Термопласт"?
— Цьфу ты, — узрушана прагаварыў Бусел, — пятый раз кажу...
— Шпрэхен зі дойч? — перапыніў сябра Зондакс.
— Я, я, — павесялела ўскрыкнуў немец і, стукнуўшы кулаком у грудзі, выскаліўся: — Дойчланд!
— Іх фарэ форнэ, — Зондакс па-дружбацку ляпнуў шафёра па плячы і прычыніў дзверцы "Жыгулёў". Немец сарваўся з месца і подбегам кінуўся да сваёй машыны, гундосячы на хаду: "Как проехат улнца Кнорнньш?.."
— Што ты яму сказаў? — пацікавіўся Бусел. — Я з паўгадзіны тлумачыў, а ён сваё...
— Сказаў, каб ехаў за намі, мы праводзім, — патлумачыў Зондакс. Ён завёў машыну і, праязджаючы міма замежнай фуры, махнуў рукой. Бусел азірнуўся і, упэўніўшыся, што немец сунецца ўслед, нецярпліва спытаў:
— Чым парадуеш?
Зондакс важна, стрымліваючы ўсмешку, выцягнуў з кішэні складзеную ў некалькі разоў паперку, спісаную дробным почыркам, з прышчэпленым блакітнай пластмасавай зашчэпкай фотаздымкам.
— Як сказаў бы Астап Бэндар, "лёд скрануўся, панове прысяжныя засядацелі!".
Бусел таропка разгарнуў паперу, прачытаў напісанае і, углядаючыся ў фотаздымак, цяжка ўздыхнуў:
— Ён выратаваў мне жыццё.
— А гэта як паглядзець,— імгненна адрэагаваў Зондакс, якому ніколі не падабаўся песімістычны настрой сябрука.
— А як ні глядзі, — вёў сваё Бусел. — Я выконваў прафесійны абавязак, а чаму ён на гэта пайшоў?
— Няхай будзе па-твойму, — памаўчаўшы, пагадзіўся Зондакс, — толькі кінь гэтую звычку калупацца ў прычынах, чалавечая душа — пацёмкі... Ёсць факты, а яны сведчаць, што яшчэ невядома, хто каго выкарыстоўваў.
Бусел, як і не чуў, моўчкі глядзеў у акно, думаючы пра нешта сваё. Зондакс прыняў управа, рыпнулі тармазы, машына спынілася. Ён прачыніў дзверцы, высунуўся і, стоячы адной нагой на дарозе, махнуў рукой у бок доўгай завадской будыніны.
— "Тэрмапласт", — міжвольна крыкнуў Петэрс, быццам немец яго мог пачуць.
Зондакс у машыну не сеў, нечага чакаў. У наступны момант замежны госць, нацягваючы нагалаву вязаную шапачку, падбег да яго.
— Айн мамент, — з загадкавай усмешкай, корпаючыся ў кішэнях, узнёсла прагаварыў ён і нарэшце выцягнуў тое, што шукаў — жвачку.
— Чаявыя, — пакаціўся ад смеху Бусел.
Зондакс ужо сядзеў у машыне і ўспрыняў усё сур'ёзна, як належнае. Ён узяў жвачку і, ускінуўшы ўказальны палец угору, узнёсла выдыхнуў:
— Айн мамент!
У наступны момант у далоні немца таксама апынуліся жвачкі, але не пачка, а дзве. 3 твару немца паволі сыходзіў блазенскі выгляд дабрадзея.
"Жыгулі" паволі скрануліся, і толькі цяпер Зондакс даў волю нясцерпнаму смеху.
12
Ядзя Купрэйчык усяго на якую хвіліну затрымалася на працы, як у кабінет без стуку ўваліўся паўнаваты чарнявы мужчына. Прыняўшы яго за аднаго з кірмашных гандляроў, Ядзя строга прагаварыла:
— Прыходзьце заўтра, мой працоўны дзень скончыўся.
Яна прыбрала ў стол паперы, замкнула шуфляды, вялікі сейф, дастала з шафы паліто. Чарнявы быццам і не чуў яе слоў. Ён упэўнена прайшоў да стала і па-гаспадарску ўладкаваўся ў мяккім скураным крэсле, наліў з графіна вады і няспешна выпіў.
Ядзіна сэрца здрыганулася, паводзіны невядомага выклікалі хутчэй не абурэнне, а незразумелы страх, які імгненна зрабіў ватнымі ногі, левае вейка, як заўсёды, калі хвалявалася, затузалася ў нервовым ціку.
"Хто такі? — пульсавала ў скронях. — Па нахабнасці і ўпэўненасці — мент, але ж не свой, не кірмашны..."
Яна накінула паліто і, стоячы каля расчыненай шафы, дастала касметычку. Ядзя, яшчэ і яшчэ бачачы ў люстэрку чалавека ў крэсле, сілілася ўзгадаць, ці не сустракалася з ім раней? Але не магла ўспомніць. Паўза зацягвалася, трэба было нешта вырашаць. Нечакана ў памяці ўсплыў Караленя.
"Можа, ён пачаў нейкую гульню? Але ж Караленя не рызыкне перайсці дарогу Калесніку", — падумала Ядзя, а ўслых як мага спакайней паўтарыла:
— Шаноўны, мой працоўны дзень скончыўся. — I ўсё ж яе голас здрыгануўся, на апошняе слова быццам не хапіла паветра.
— А вы, Ядвіга Станіславаўна, трошкі затрымайцеся, — нязмушана падаў голас таямнічы наведвальнік і, крыху счакаўшы, быццам між іншым, шматзначна дадаў: — Гэта ў вашых інтарэсах...
Прыбалтыйскі акцэнт настырнага наведвальніка чамусьці супакойліва падзейнічаў на Ядзю. Яна ўзяла ўжо сябе ў рукі, грацыёзна крутнулася, наблізілася да стала і, непрыхільна зірнуўшы чарняваму ў вочы, рашуча ўзяла тэлефонную трубку.
— Міліцыю выклікаць няма патрэбы, — чарнявы зноў наліў у шклянку вады і, зрабіўшы глыток, падаў пасведчанне. — Я — камісар паліцыі з Латвіі Зондакс Петэрс Янавіч.
Бачачы перамены ў паводзінах Купрэйчык, Петэрс раптам зразумеў, што трошкі пераціснуў, пераіграў. Спалох, які яшчэ хвіліну таму цішыўся ў чорных вачах жанчыны, саступіў месца рашучай
задзірлівасці. Цяпер яна глядзела па-іншаму, з выклікам і нават пагардліва. Кідка прыгожая, па-дзелавому заклапочаная, у строгім светла-карычневым гарнітуры, з бліскучым залатым ланцужком на шыі, на якім іскрылася брыльянтавае вочка-капелька ў адмысловай аправе, Купрэйчык адразу перакрэсліла Зондаксавы ўяўленні аб сабе.
"Можа, прычына ўсіх злачынстваў у ёй, у яе прыгажосці? — падумаў Петэрс. Па дарозе сюды ён не разлічваў на рашучы адпор. — 3 гэтай Ядвігай Станіславаўнай трэба быць абачлівым і асцярожным".
Але гэта быў толькі пачатак. Ядзя не збіралася выпускаць ініцыятыву, і тое, што ў наступную хвіліну пачуў Зондакс, нават яго, вопытнага сышчыка і добрага псіхааналітыка, выбіла з каляіны.
— Не трэба было вам, латышам, аддзяляцца, — з'едліва прагаварыла Купрэйчык. — Дзейнічае кепска, калі нават камісар паліцыі без усялякіх на тое падстаў, прабачце, нагой адчыняе дзверы дзяржаўнай установы, і, заўважце, іншай суверэннай дзяржавы. Пэўна, наступнае, што вы зробіце, гэта выцягнеце з-за пояса пісталет, зазвіняць наручнікі?.. Хутка ж вы забылі правілы прыстойнасці...
Ядзя наўмысна прагаварыла гэты злы маналог, абы толькі падначыць, вывесці з сябе гэтага самаўпэўненага камісара. Яна заводзіла яго, а думкі міжвольна шукалі прычыну нечаканага візіту. Ніколі ніякіх спраў з латышамі-камерсантамі дырэкцыя кірмашу не вяла. Што ж тады?
Зондакс таксама шукаў выйсця. Ягоная спроба выглядам і паводзінамі справакаваць Купрэйчык на нейкія неардынарныя ўчынкі паспяхова правалілася. Трэба было хутка прымаць рашэнне, ратаваць сітуацыю і сваю прафесійную годнасць. Камісар падхапіўся на ногі, шчоўкнуў абцасамі:
— Прашу прабачэння, шаноўная Ядвіга Станіславаўна. Маім паводзінам апраўдання няма, з вамі трэба размаўляць стоячы смірна.
Гэта выглядала настолькі шчыра, што жанчыне і сапраўды нічога не заставалася, як змяніць гнеў на міласць.
Лёгкі цень стрыманай задаволенасці крануў вусны Ядвігі, яна зірнула на Зондакса больш прыхільна:
— Пытайцеся, пра што хацелі даведацца, мне і
сапраўды сёння некалі.
— Толькі адно: дзе ваш былы муж Шаўцоў?
— Я з ім адносін не падтрымліваю, — Ядвіга Станіславаўна ўздыхнула з палёгкай, вярнула Зондаксу пасведчанне. — Так што, выбачайце, нічым дапамагчы не магу.
— Калі вы апошні раз яго бачылі і пры якіх абставінах? — вёў сваё Зондакс.
— Дзесьці ў верасні прыходзіў дачку праведаць, але я не пусціла ў кватэру... П'яны быў Шаўцоў... — Ядвіга Станіславаўна ўсім выглядам паказвала, што размова пра былога мужа ёй непрыемная. — А што, зрэшты, гэты слізняк зрабіў, ды яшчэ ў Латвіі?
"I сапраўды, дзе Шаўцоў дзеўся? — чакаючы, што скажа чарнявы, думала Ядзя. — 3 верасня не бачна, а так прыліпаў, што прыйшлося прасіць Калесніка, каб пазбавіў ад абрыдлага алкаша".
— Ёсць грашкі ў Шаўцова, — нічога не прыдумаўшы лепшага, пачаў тлумачыць Зондакс.
— Каб толькі грашкі, вы б сюды не прыехалі, — улавіўшы ў голасе камісара няўпэўненасць, таропка заўважыла Купрэйчык.
— Вашая непрыязнасць да былога мужа мне зразумелая. 1 ўсё ж мо ведаеце ягоных сяброў, дзе можа жыць пасля адсідкі?
— Каб пра каго іншага, не сказала б, але Шаўцоў, спінагрыз няшчасны, заслугоўвае і горшага. У Юлькі Лапцёнак ён аціраўся, там і шукайце.
Зондакс убачыў і пачуў тое, што хацеў. Іх з Буслам больш цікавіла сама Купрэйчык, чым нябожчык Шаўцоў. Сённяшняя сустрэча пацвердзіла здагадкі аб магчымым дачыненні гэтай рэспектабельнай жанчыны да арганізацыі забойства Кузаўкова і Бусла. Тое, што Ядвіга Станіславаўна — першая жонка Шаўцова, і тое. што яна працуе на кірмашы, дзе аціраўся Князь, не магло быць простым супадзеннем. Расповеды Прышча, якія Бусел падслухаў у леснічоўцы, хаваючыся на гарышчы, тычыліся жанчыны — заказчыцы забойства. Яны супадалі з прыкметамі Купрэйчык, і, відаць, гэта яна прыходзіла да Вожыка.
Перш чым заявіцца да Купрэйчык, Бусел і Зондакс высветлілі, што і дачка ў Ядвігі Станіславаўны ёсць, і сабака, пэўна, той самы пудзель, якога пры-
вёў у кватэру Прышч. Усё сыходзілася, сышчыкі толькі ламалі галаву над тым, калі пра Купрэйчык паведаміць Астроўскаму. Вырашылі спярша самім, дакладней, Зондаксу, сустрэцца з Ядвігай і яшчэ раз упэўніцца ў сваёй версіі.
Было вельмі важна даведацца пра сувязі Шаўцова з Юляй Лапцёнак.
"Юля магла б шмат на што раскрыць вочы. Хоць бы на тое, якая прычына была ў Шаўцова зводзіць нейкія асабістыя рахункі, а ўсё выглядала менавіта так, з добра арганізаванай бандай, — разважаў Зондакс. — Пры гэтым Шаўцоў не назваў ніводнага прозвішча, акрамя Кузаўкова і Князя. Выходзіць, што прычына ў былой жонцы, якой ён за нешта помсціць? Шаўцоў наўмысна спакваля падштурхоўваў Бусла да рашучых дзеянняў, а сам хацеў застацца староннім назіральнікам. Чаму?"
— Трошкі раскрыю не такі ўжо і важны сакрэт, — затрымаўшыся на выхадзе, Зондакс вырашыў нагадаць Купрэйчык тыя гады, калі Шаўцоў працаваў дырэктарам універсама. — Грахі вашага Шаўцова цягнуцца здалёк, з таго часу, калі ён працаваў дырэктарам...
— Нічога пра гэта не хачу слухаць! — нечакана ўзвілася Купрэйчык, яе голас ажно зазвінеў. — Быў суд, усё ў мінулым... I ніякі ён не мой. Шаўцоў атрымаў па заслугах, я дачынення да махлярстваў алкаголіка не мела...
Гэтую празмерную агрэсіўнасць і злосць Зонцакс расцаніў па-свойму: Купрэйчык не здагадваецца, якую ролю адыграў яе былы муж у справе Бусла і Кузаўкова, а значыць, ёсць яшчэ нехта, хто ведаў пра ягоныя стасункі з сышчыкам, той, хто ўсё гэта спланаваў і здзейсніў. А Купрэйчык у хітрай гудьні — адзін з вінцікаў. Потым можа стацца, што і з Вожыкам яна сустракалася па нейкіх іншых справах, якія не тычацца ні Бусла, ні замаху на ягонае жыццё.
13
Чалавек, які параіў Астроўскаму зрабіць паўторны агляд кватэры Бусла, унёс новы і галоўны накірунак у раскрыццё забойства. Некалькі дзён маёр інтэнсіўна шукаў тых, хто праслухоўваў тэлефонныя
размовы на кватэры капітана. Знойдзеныя ў суседняй пустой кватэры рэчы, і галоўнае — адбіткі пальцаў, зноў прывялі на кірмаш. Домакіраўнік, які быццам бы "бескарысліва" паспачуваў чалавеку і на дзесяць дзён перадаў ключы ад пустуючай кватэры, не адразу, але прызнаў у адным з кірмашных рэкеціраў свайго часовага жыхара. Якраз гэтымі днямі знік, бясследна прапаў лейтэнант Крывіцкі. Астроўскі здагадваўся, дзе ён можа быць, і, каб не нашкодзіць лейтэнанту, прыпыніў усялякія мерапрыемствы, што мелі дачыненне да кірмашнай злачыннай групоўкі. Ён не сумняваўся, што мснавіта цяпер вырашалася пытанне аб укараненні сышчыка ў бандыцкае асяроддзе, і гэта было галоўным. Астроўскі не меў спакою, ён наперад ведаў, што чакае сышчыка ў выпадку праколу. Пра гэта не хацелася думаць, але прымусіць сябе рабіць і думаць пра нешта іншае маёр не мог. Ён цярпліва чакаў, спадзеючыся на лепшае.
Крывіцкага не было трое сутак, і калі сёння нарэшце ён выйшаў на сувязь, у Астроўскага быццам гара звалілася з плеч. Пэўна, за ўсе пражытыя гады ў яго не было большай радасці ў жыцці, як пачуць голас гэтага настырнага разкаватага хлопца.
Паўгадзіны таму маёр вярнуўся з сустрэчы. Крывіцкі выглядаў добра-такі пашкуматаным, схуднелым, пад вокам — сіняк, выбіты зуб, абпалены твар. Астроўскі не стрымаў радасці, расчулена абняў сышчыка. Ён быў задаволены: што ні кажы, а план удаўся, і лейтэнант вярнуўся жывы. А цяпер, калі ён меў якія-ніякія доказы дачынення кірмашных рэкеціраў да забойства Бусла і Крывіцкі прайшоў выпрабаванне, з'явілася рэальная магчымасць выйсці на завадатараў банды.
Астроўскі ўважліва выслухаў расповед лейтэнанта і з усяго сказанага зразумеў, што Крывіцкага не толькі залічылі ў "штат", але і маюць намер выкарыстаць у нечым больш важным. чым кірмашныя разборкі. Па-першае, яму там нават забаранілі паказвацца, па-другое, ні з кім не знаёмілі, не правяралі ў справе, і трэцяе, асноўнае — загадалі чытаць кніжкі, вывучаць англійскую мову. Апошняе прымусіла задумацца: выходзіла, што з Крывіцкім злачынцы звязваюць нешта важнае і неардынарнае.
Атрыманай інфармацыі было больш чым дастаткова
для правядзення актыўных аператыўных мерапрыемстваў. Выкрытыя цяжкія злачынствы давалі ўсе падставы для правядзення арыштаў, але ж не было асноўнага. а дакладней, галоўных, тых, хто кіраваў і верхаводзіў. А ў галоўным — у раскрыцці забойства капітана Бусла і шафёра Кузаўкова Астроўскі ні на сантыметр не прасунуўся ўперад. Я.к звязаць праслухоўванне тэлефонных размоў са знікненнем сышчыка і забойствам? Праслухоўванне — ускосны доказ і гаворыць за тое, што ён капае ў патрэбным накірунку. Можна было арыштаваць чалавека, які запісваў тэлефонныя размовы Бусла, толькі гэта ўсё выканаўцы.
Праўда, ёсць яшчэ арыштаваны Князь, але тое, што пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага, сяржант Кулік, перадаў Скакуну запіску з волі, звязвала рукі. Астроўскі пасля ўсіх правалаў больш не хацеў рызыкаваць, рабіць неабачлівыя крокі. Канечне, каб не было тэлефоннага званка ад невядомага, які настойваў на правядзенні паўторнага агляду кватэры Бусла, Астроўскі займаўся б Куліком, але цяпер ён не спяшаўся. Злачынцы зрабілі крок — прызналі сваім Крывіцкага, зробяць і другі — даручаць нешта рабіць, і лейтэнант дапаможа. Трэба было чакаць.
На гэтым этапе Астроўскі не мог давесці да кіраўніцтва праўдзівую інфармацыю пра ўсё, што ім зроблена і робіцца па раскрыцці забойства. Пасля правалаў агентуры на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскі зрабіўся асцярожны і недаверлівы, а час ішоў, і маёр пачаў атрымоўваць вымовы "за бяздзейнасць".
Навічку на фармацэўтычную фабрыку дарога заказана. Маёру нічога не заставалася, як прымаць захады і вербаваць тых, хто там працаваў. Вось пра "актыўную" вярбовачную работу Астроўскі і дакладваў кіраўніцтву, наўмысна марнаваў час, ці, як кажуць, цягнуў ката за хвост. I да пэўнага моманту яму ўдавалася стрымліваць націск і пераконваць начальства ў сваёй актыўнасці. Нават палкоўнік Качан не ведаў усяго, але не перашкаджаў, зразумеў і прыняў гульню Астроўскага. Доўга так працягвацца не магло, воблакі над галавой Астроўскага хутка згушчаліся. Падліваў масла ў агонь падпалкоўнік Макрыцкі. На апошнім аператыўным пасяджэнні ён здзекліва заявіў, што Астроўскі "вырабатаўся", пара на пенсію, прыйшоў час саступіць дарогу маладым.
Астроўскі цярпліва зносіў, не адказваў на кпіны, хоць вельмі перажываў. Абражанае самалюбства неаднойчы падштурхоўвала абараніць свой гонар, расказаць і пра наркотыкі, што распаўсюджвала злачынная група, якая мела дачыненне да забойства Бусла, і пра шматлікія вымагальніцтвы, і пра сувязі з наркадзялкамі з паўднёвых рэгіёнаў былога Саюза, а больш за ўсё пра дачыненне пляменніка Макрыцкагада банды... Але ён маўчаў, маўчаў і чакаў, бо ведаў, што, калі стане пытанне аб ягоным адхіленні ад справы, палкоўнік Качан заступіцца і абароніць.
Ад гэтых цяжкіх дум адцягнуў увагу тэлефонны званок. Маёра запрашаў Качан.
Вечарэла. Прыцемкі хутка зашэрылі невялікі пакой. Астроўскі. не запальваючы святла, агледзеў сябе ў люстэрку, прымацаваным да дзверцаў шафы, прычасаўся, прыхапіў службовы занатоўнік. Прадчуваючы, аб чым пойдзе гаворка, цяжка ўздыхнуў: "Трэба было б яшчэ тыдзень таму арыштаваць кірмашную хеўру і працаваць тут. Глядзіш, нехта і раскалоўся б... Не выходзячы з кабінета, разблытаў бы добры тузін злачынстваў, падцягнуў раскрываемасць горада працэнтаў на дваццаць... Ніхто б слова благога не сказаў, а то — "вырабатаўся"..."
Палкоўнік Качан, убачыўшы Астроўскага, затушыў цыгарэту ў попельніцы, перапоўненай недакуркамі, устаў насустрач з-за вялікага, ад сцяны да сцяны паўколам, стала. Паспрабаваў усміхнуцца — не атрымалася, не тая сітуацыя. Ён толькі што гаварыў па тэлефоне з міністрам, дакладваў, як ідзе расследаванне забойства, і, канечне, прыйшлося выслухаць шматлікія папрокі і пагрозы.
— Пап'ём кавы? — кіўнуў Качан на чорны паліраваны столік. на якім у чырвоным разносе булькала кававарка, і, не чакаючы адказу, усеўся ў мяккае нізкаватае скураное крэсла. напоўніў кубачкі.
У пакоі вітаў пах кавы і дарагіх цыгарэт. Было душна, і Астроўскі з сумам паглядзеў на зачыненыя форткі. Качан улавіў гэты позірк і па-начальніцку дазволіў:
— Адчыняй.
Калі Астроўскі ўладкаваўся насупраць Качана, палкоўнік, унікаючы глядзець яму ў вочы, прагаварыў:
— Толя, я не магу больш цябе пакрываць... Больш
таго, не магу зразумець... Патапенка прапаноўвае забраць у цябе справу Бусла.
— Мне патрэбен час, — сурова секануў Астроўскі. — Я не магу, не маю права зноў дапусціць правалы.
— Усё я ды я! Не надакучыла?.. Хочаш ці не, а я твой начальнік, а як сябра разлічваю на большы давер.
— Прабачце, Аляксей Фёдаравіч, — афіцыйны.м тонам прагаварыў Астроўскі, — мне трэба падрыхтавацца да заўтрашняга аператыўнага пасяджэння. Здагадваюся, што яно будзе прысвечана аднаму пытанню. Я там і прадстаўлю поўную інфармацыю аб расследаванні забойства капітана Бусла.
Гаворачы гэта, Астроўскі хутка напісаў у занатоўніку: "Аляксей, твой кабінет праслухоўваецца, сустрэнемся пасля працы і пагаворым".
Ад гэтых слоў, а хутчэй за ўсё ад прачытанага твар палкоўніка Качана імгненна пабіла ружовымі плямамі.
— Ты разумееш, што робіш?..
Качан не паспеў нічога больш сказаць, Астроўскі падхапіўся:
— Дазвольце ісці.
— Ідзі! — незадаволена рыкнуў палкоўнік і, свідруючы шырокую спіну Астроўскага, неяк разгублена паўтарыў: — Ідзіце!
Астроўскі і сапраўды ў гэты момант каторы раз пашкадаваў, што вымушаны ўтойваць ад Качана інфармацыю, і кіравала ім далёка не перасцярога.
"Качан не вольны ў сваіх дзеяннях, — разважаў маёр, — у яго няма "прыкрыцця", яму праколы не даруюцца..."
Менавіта ўпэўненасць у тым, што Качан, як бы ні склаліся абставіны, яго зразумее і падтрымае, падштурхоўвала Астроўскага праяўляць ініцыятыву і браць на сябе адказнасць. I ўсё ж сышчык адчуваў душэўны дыскамфорт, створаныя ім праблемы і асабліва тое, як ён іх спрабаваў вырашыць, прымушалі часцей і часцей пазбягаць пранізлівых. па-сяброўску лагодных вачэй палкоўніка. Астроўскі адчуваў сябе вінаватым, і толькі надзея, што сённяшняя праца ў хуткім часе дасць плён, апраўдвала прынятыя рашэнні і здзейсненыя ўчынкі.
Дваццаць хвілін таму Астроўскі рашыў: цяпер
слова за Качаном. Палкоўнік не прымусіў сябе доўга чакаць, менш як праз паўгадзіны дзынкнуў тэлефон, і Качан рэзкім, нечакана ўладарным голасам не папярэдзіў, а загадаў:
— Праз пятнаццаць хвілін сустрэнемся на выхадзе з упраўлення...
Пачуліся кароткія гудкі, Астроўскі паклаў трубку, усміхнуўся: "Цяпер нас будзе больш". Ен быў падрыхтаваны да размовы, і тое, што, зрэшты, падзеліць адказнасць з Качаном, а менавіта гэта павінна было адбыцца, нечакана супакоіла, знік цяжар штохвіліннай трывогі.
Сышчыкі ішлі плячо ў плячо, рослыя, плячыстыя, здалёк нечым падобныя, як браты. Праўда, Качан у шырокім, прамога пашыву чорным паліто здаваўся больш масіўны, грузны і таму старэйшы, хоць яны з Астроўскім былі аднагодкамі.
Вячэрні Мінск выглядаў сумным і слотным. Паветра, перанасычанае халоднай туманнай макрэддзю, прымушала пешаходаў, асабліва жанчын, выцягваць парасоны, але паратунку ад сыпучай імжы нідзе не было. Парывісты вецер налятаў знянацку, зласліва шкамутаў адзенне, скавытаў у падваротнях, рыпелі кроны дрэў, і гулі нябачныя правады. Непадалёк, на чыгуначнай станцыі, бразгаталі сходні падышоўшага цягніка, чулася рыпенне і скрыгат пагрузчыкаў.
Сышчыкі ўпарта маўчалі. Спусціліся на плошчу Мяснікова, мінулі Дом урада і, кіруючыся на праспект Скарыны, толькі кідалі адзін на аднаго дапытлівыя позіркі. Міма праносіліся машыны, над праспектам раптам загарэліся рознакаляровыя лямпачкі, што загадзя развешваліся да Новага года. I адразу настрой палепшыўся, святло лямпачак быццам праглынула і туман, і слоту, нават вецер цяпер, здавалася, абмінаў галоўную вуліцу сталіцы, нёсся вышэй дамоў разам з касматымі пунсовымі хмарамі.
— А ці не зайсці нам у якое цёплае і ціхае месца? — парушыў маўчанне Качан.
— Клопат пра падначаленых? — не стрымаўся, падкузьміў палкоўніка Астроўскі.
— Ды ўжо ж, вымушаны, — пагадзіўся Качан і шматзначна ўсміхнуўся: — Ты, пэўна, без загаду і чарачку не кульнеш?
Халадок у адносінах імгненна знік.
Невялікі рэстаранчык сустрэў хатняй утульнасцю і ціхай музыкай, якая лілася аднекуль зверху, ад прыцемненых люстраў.
Гаварылі доўга. Дакладней, расказваў Астроўскі. Качан толькі слухаў і смаліў адну за адной цыгаркі, быццам менавіта дыму і не хапала ягонаму арганізму, каб жыць. Перапыняліся толькі на нейкі момант, каб каўтануць па чарачцы каньяку, і праз хвіліну зноў кожны сваё.
Калі Астроўскі скончыў расповед, афіцыянтка замяніла пусты графін на поўны і, ацэньваючы, быццам праводзячы экспертызу, агледзела Астроўскага і Качана.
— Усё нармальна, дачушка, — усміхнуўся афіцыянтцы Качан і працягнуў руку да графіна.
— Спадзяюся, — незадаволена адказала яна і пагаспадарску замяніла поўную попельніцу на пустую з суседняга незанятага століка.
Астроўскі чакаў, што скажа Качан, як ацэніць ягоныя аператыўныя дзеянні. Ён прадчуваў рэакцыю палкоўніка і не памыліўся. Вочы Качана ў нейкі момант заіскрыліся нядобрым святлом, правая шчака затузалася ў нервовым ціку.
— Ты сумняваўся ўва мне? — прасіпеў Качан. Яму было цяжка дыхаць. Палкоўнік ірвануў гальштук, і ў фужэр Астроўскага з мінеральнай вадой дзынкнуў адарваны гузік. — Ты сумняваўся?! — Ён адчайна махнуў рукой, каўтануў каньяк і зноў напоўніў чарку.
— Правалы на фармацэўтычнай фабрыцы, — як мага спакойней прагаварыў Астроўскі, — і, асноўнае, замах на жыццё Вераб'я, лепшага майго агента, сведчаць, што інфармацыя прасачылася ці ад цябе, ці ад мяне. Я прыйшоў да высновы, што твой кабінет на праслухоўванні...
— Ты блёкату аб'еўся! — узбычыў галаву Качан. — Заўтра паклічу спецыялістаў, няхай пашукаюць "жучкі", і калі...
— А вось гэтага рабіць не трэба, — Астроўскі ўскінуў на Качана шэрыя вочы. — Цяпер ты ведаеш праўду, і трэба выкарыстаць шанц. Па-першае, твае "жучкі" выведуць на двурушніка, па-другое, і, пэўна, гэта галоўнае, будзем падкідваць тую інфармацыю, якая патрэбна нам. Упэўнены: гэты след таксама прывядзе да забойцаў капітана Бусла і
шмат да чаго іншага...
— Каго-небудзь падазраеш, акрамя Макрыцкага?
Астроўскі няспешна выпіў мінеральную ваду, страсянуў на далонь гузік. падаў Качану:
— Прышыеш... На пытанне адразу і не адкажаш, нешта незразумелае творыцца ва ўпраўленні.
— Гавары ясней.
— Куды ўжо ясней?.. Заўтра будзеце слухаць маю справаздачу аб раскрыцці забойства капітана Бусла, а рашэнне генерал прыме па цэнтральным гарадскім кірмашы. — Астроўскі прымоўк, але, убачыўшы здзіўленне на твары Качана, таропка патлумачыў: — Мінск перапоўнены цытрусавымі і гароднінай. Пастаўшчыкі — у асноўным з паўднёвых рэгіёнаў, трымаюць цвёрдую цану, і, каб іх прымусіць пайсці на папятную, кірмаш зачыняць. Санэпідэмстанцыя, дактары, а заадно і Патапенка будуць біць у званы, што ў горадзе выяўлена халера. Трох-чатырох дзён хопіць, каб зразумець, што гэта памылка. Але і пастаўшчыкі зразумеюць, што да чаго. Цана папаўзе ўніз, і мясцовая мафія будзе дыктаваць свае ўмовы. Вось і ўся бухгалтэрыя...
— Ты маеш компру на генерала Патапенку? — таропка спытаў Качан.
— Я шукаю забойцаў капітана Бусла, — ухіліўся ад адказу Астроўскі.
— Па-твойму, усе нітачкі цягнуцца ў нашае ведамства? — настойліва вёў сваё Качан.
— Факты — рэч упартая... — Астроўскі ўлавіў непрыхаваныя зласлівыя інтанацыі ў голасе Качана і паспяшаўся змяніць тэму: — Аляксей, мне патрэбна твая дапамога.
— Няўжо? — п'янавата і здзекліва ўсміхнуўся палкоўнік. — То ўсё сам — і раптам успомніў пра Качана... Пэўна, папросіш прыкрыць, каб Патапенка не забраў справу?
— Так, — не зважаючы на кпіны, пагадзіўся Астроўскі. — Я не мог...
Астроўскі не дагаварыў, Качан ляпнуў далонню па стале, зазвінела шкло, на іх пачалі азірацца.
— Ты не "не мог", а наўмысна нагарадзіў таямніц... Як непасрэднаму начальніку мог не дакладваць, але ж мы сябры.
— Табе цяжэй прымаць рашэнні, — агрызнуўся
Астроўскі. — I потым, трэба было знайсці двурушніка.
— Ну і як, знайшоў?
— Знайду... — упэўнена прагаварыў Астроўскі і, трошкі счакаўшы, дадаў: — 3 тваёй дапамогай і падтрымкай.
Сышчыкі доўга маўчалі. Было над чым падумаць і Качану, і Астроўскаму. Палкоўнік смаліў цыгаркі, маёр маленькімі глыткамі піў каньяк. ІІершы не вытрымаў Астроўскі:
— Што б ты зрабіў на маім месцы?
— Пэўна, тое самае, — ціха адказаў Качан і, затушыўшы недакурак, уздыхнуў: — Па вялікім рахунку ты правы: у нашай сістэме і сапраўды нешта не тое, людзей многа, а раскрываць злачынствы няма каму... Нават пагаварыць няма дзе... Але пяройдзе?уі да справы, абмяркуем сітуацыю...
Астроўскі быў задаволены размовай. Хоць Качан і піў болей за яго, але выглядаў добра, адным словам, вечар удаўся. Палкоўнік прапанаваў разам ехаць на таксоўцы, але Астроўскаму захацелася пабыць аднаму. Правёўшы сябра. ён наставіў каўнер дэмісезоннага паліто і, засунуўшы рукі ў глыбокія кішэні, няспешна пакрочыў па вуліцы. Хада заўсёды супакойвала, развейвала цяжкія думы, дапамагала засяродзіцца на нечым адным. Але сёння ні пра што не хацелася думаць. Астроўскі, не зважаючы на слоту, павольна сунуўся па тратуары, абыходзячы вялікія лужыны і не зважаючы на малыя.
Раптам побач візганулі тармазы машыны, калашыны абдало вадой. Маёр спыніўся, але выказаць абурэнне не паспеў.
— Маёр Астроўскі? — патрабавальны голас нечакана прагучаў з прыцемненага салона.
— Я... — здзівіўся Астроўскі і зрабіў крок уперад, каб разгледзець чалавека за рулём.
Другі крок зрабіць не паспеў. Пад ногі паляцеў цэлафанавы пакет, крыж-накрыж перавязаны тоўстым шпагатам.
— Гэта вам... Мяне не шукайце — марная трата часу...
1 адразу пасля гэтых слоў машына рванула з мес-
ца, і другі раз, цяпер з-пад задніх колаў, на яго пырснула з яміны вада.
Астроўскі падняў пакет і, як ні ўглядаўся, нумара "Жыгулёў" не ўбачыў. Ён не сумняваўся, што атрымаў пасланне ад таго, хто накіраваў яго на паўторны агляд кватэры Бусла.
"Але ж іх двое, — адзначыў Астроўскі, — сілуэты бачыліся добра!"
Гуляць адразу расхацелася. Туманная макрэдзь, якая яшчэ хвіліну таму выклікала пачуццё вольнай узнёсласці, імгненна ператварылася ў занудлівую, халодную слоту. Нясцерпнае жаданне хутчэй даведацца, што ў пакеце, прымусіла кінуцца напярэймы праязджаючай таксоўцы. Праз паўгадзіны Астроўскі быў дома і, зварыўшы моцнай кавы, гартаў спісаныя старонкі з вучнёўскага сшытка.
Зычлівец паведамляў, што быццам бы капітан Бусел, якога ўсе лічаць забітым, жывы і здаровы. Міліцыя пахавала не яго, а нейкага Шаўцова Віталя Сяргеевіча, чалавека раней судзімага, без дакладнага месца жыхарства. Руку да забойства прыклала былая жонка Шаўцова — Купрэйчык Ядвіга Станіславаўна. Яна ўпэўнена, што забіты — капітан Бусел. Працуе жанчына на гарадскім кірмашы, і хто за ёй стаіць — невядома. Выканаўцамі забойства былі Мароз Васіль Іванавіч па мянушцы Філін і Прышч, прозвішча апошняга невядома. I яшчэ аўтар настойліва папярэджваў Астроўскага, каб быў асцярожны, бо ва ўпраўленне крымінальнага вышуку горада зацёрся двурушнік, здраднік і перадае ўсю інфармацыю. Хто дакладна, высветліць цяжка, але ёсць падставы падазраваць падпалкоўніка Макрыцкага.
Гэтай ноччу Астроўскі заснуць не мог. Інфармацыя, якой ён цяпер валодаў. поўнасцю мяняла накірунак дзейнасці. Яго раздзіралі сумненні, але праўдзівасць атрыманага паслання была відавочная. Нават узгаданы падпалкоўнік Макрыцкі... Некалькі разоў набіраў нумар тэлефона Качана і кожны раз клаў трубку. Вагаўся, спярша хацелася разабрацца ўва ўсім самому, а потым ужо абмяркоўваць і вырашаць.
"А што, калі гэта чарговая плётка і хтосьці наўмысна гуляе са мной у жмуркі? Макрыцкага таксама можна выкарыстаць, ведаючы нацягнутыя адносіны,
няцяжка сутыкнуць нас ілбамі, — міжвольна думаў Астроўскі, шукаў недакладнасці, магчымыя падтасоўкі. — Канечне, добра, калі інфармацыя па Буслу пацвердзіцца. Але ж дзе тады капітан?"
Астроўскі дакладна памятаў судова-медыцынскае заключэнне па факце смерці Бусла. Пазнаць капітана і сапраўды было немагчыма, але ж група крыві нябожчыка адпавядала групе крыві капітана.
Галава ішла кругам. Узнікалі новыя і новыя пытанні, якія патрабавалі неадкладных адказаў. Праўдзівасць атрыманай інфармацыі пацвердзіцца, калі знойдзецца Бусел. На гэта патрэбен час. Цяпер жа эксгумаваць нябожчыка афіцыйна немагчыма — пакуль ёсць здраднік ці здраднікі, трэба ўзважваць кожны крок, праяўляць максімум канспірацыі. Бусел пахаваны ці ўзгаданы Шаўцоў, стане ясна пасля правядзення больш дакладнай экспертызы. Але ўсялякая работа ў гэтым накірунку павінна весціся ўпотайкі. Калі інфармацыя прасочыцца па ланцужку да начальніка ўпраўлення — будзе ведаць і здраднік. А гэта — чарговы правал...
Абцяжараны невясёлымі думкамі, Астроўскі раніцай, яшчэ і шасці гадзін не было, ужо стаяў на лесвічнай пляцоўцы па месцы жыхарства Качана. Дзверы адчыніў сам гаспадар з пэндзлікам у руках, мыльнай пенай на твары і дымлівай цыгаркай у роце. Ён не здзівіўся, быццам Астроўскі наносіў візіты кожную раніцу. Толькі ў шэрых вачах на хвілінку мільгануў і тут жа схаваўся за маскай ветлівасці трывожны агеньчык.
— Трэба пагаварыць, — пераступаючы парог, не вітаючыся, прашаптаў Астроўскі.
— Па-першае, добрай раніцы, — прыплюснуўшы левае вока, у якое трапіў дым ад цыгарэты, лагодна ўсміхнуўся Качан. — Па-другое, зразумела, што ў такую рань... не галіць жа ты мяне прыйшоў. Распранайся і праходзь у залу, я прывяду сябе ў парадак, і пагаворым.
У гэты момант цыгарка спікіравала з рота на падлогу, Качан імгненна нахіліўся, падхапіў недакурак і, не зважаючы на госця, знік у ванным пакоі.
Астроўскі няспешна распрануўся, скінуў абутак і адразу пашкадаваў: ад падлогі, засланай старым выцертым дываном, цягнула холадам і скразняком.
Ён адчыніў дзверы, на якія паказаў Качан, і апынуўся ў вялікім, нейкім няўтульным, быццам нежылым, пакоі. Круглы стол пасярод пакоя, у кутку, злева ад балкона — тэлевізар, на якім стаяў гадзіннік у выглядзе казачнай хаткі на курынай ножцы, шкляны шкапчык са сценкамі-люстэркамі, ад чаго крышталёвыя фужэры розных памераў быццам удвойваліся, вялікая, на ўсю шырыню пакоя, канапа — вось і ўся мэбля. Крэслаў не было. Астроўскі апусціўся на канапу, якая мякка ахінула, узяла ў абды.мкі стомленае цела. Позірк зачапіўся за старадаўнюю люстру з мноствам пакручастых крыш галёвых ледзяшоў, і ў пакоі быццам пацяплела.
Пацяплела і на сэрцы. Узвінчаная, непрыступная, нават хваравітая ўзбуджанасць паволі саступала месца спакойнай разважлівасці. Астроўскі адчуў сябе настолькі спакойным, што салодка пацягнуўся, арганізм быццам успомніў бяссонную ноч...
— Лёша, ты зноў смаліш? — пачуўся з калідора пявучы жаночы голас.
— Я не ў зацяжку, — лагодна прабурчэў Качан і засмяяўся.
— Учора выпіў, сёння нашча смаліш, а ноччу таблеткі...
— Вера, у нас госць, — каб папярэдзіць жончыны натацыі, прагаварыў Качан, — Анатоль Астроўскі. Так што лепш чым нашча піліць мужа, згатуй сняданак.
Што адказала Вера, Астроўскі не пачуў, але пасля гэтага бразнулі дзверцы халадзільніка, дзынкнула шкло, зацурчала вада ў ракавіне.
Веру, другую жонку Качана, Астроўскі не ведаў. Развёў час, а мо не хацеў успрымаць яе на месцы першай, з якой са студэнцкай пары звязвала сяброўства. Яны з Качаном — студэнты юрфака, пабраліся ў адзін дзень са студэнткамі гістарычнага факультэта універсітэта. Абедзве Надзеі вучыліся на адным курсе і былі сяброўкамі. Канечне, іхняе сяброўства, цяпер ужо сем'ямі, працягвалася і стала яшчэ мацнейшае, што само па сабс — рэдкая з'ява. Апошнія два гады жылі нават у адным маласямейным інтэрнаце. Потым лёс развёў, Качан закахаўся ў другую, з'ехаў з Мінска з новай жонкай. Мужчынам было прасцей, але таго запалу, што грэў душу, калі
сустракаліся даўней, ужо не было. Сёння Астроўскі чакаў сустрэчы з жонкай Качана з непрыхаваным хваляваннем. Узгадаліся зласлівыя Надзіны словы: "Дурны мужык, памяняў красу на касу..." і ўсё ж было цікава. на кім спыніўся сябраў выбар...
Нечакана дзверы расчыніліся, і ў пакой, прычэсваючы сівыя валасы, уваліўся Качан. Астроўскаму стала неяк не па сабс ад таго, што ён ніколі не спытаў сябра пра сям'ю, нават не задаў "дзяжурнага" пытання "Як жывеш, як жонка, дзеці?..". Атут, угрэўшыся на ўтульнай канапе, быццам рэвізор, чакаў сустрэчы з чалавекам і заўчасна падрыхтаваўся шукаць у ім хібы. Твар Астроўскага імгненна пачырванеў.
— Не захварэў? — пацікавіўся Качан і заклапочана дадаў: — Несвоечасова, спраў вышэй галавы.
— Не, не, — таропка выдыхнуў Астроўскі, — горача ў цябе...
— Тады выкладвай.
Астроўскі падаў учарашняе пісьмо і іранічна, быццам апраўдваючыся, прагаварыў:
— Ніколі не думаў, што траплю ў такое ідыёцкае становішча...
— Як кажуць, ад турмы ды ад сумы не заракайся...
Качан сеў побач, незадаволена рыпнулі спружыны. Палкоўнік раз-другі прабег вачыма спісаныя лісткі, задумліва паглядзеў на Астроўскага і сцішыўся. Астроўскі разумеў, што цяпер творыцца ў душы Качана. Толькі адна навіна пра Бусла магла выклікаць, справакаваць эмацыянальны зрыў, а тут...
Парушыла маўчанне і, канечне, зняла пэўныя непадкантрольныя эмоцыі, што грувасціліся, гатовыя ў любы момант вырвацца вонкі ўспышкай радасці ці гневу, жонка Качана. Яна нячутна ўвайшла ў пакой, коцячы перад сабой столік са стравамі. Невялікая, русявая, нейкая мініяцюрная жанчына з прыхільнай усмешкай на твары. Вялікія блакітныя вочы глядзелі на Астроўскага з непрыхаванай цікаўнасцю.
"I з чаго Надзя ўзяла, што яна худзюшчая, як каса? — задаволена падумаў пра жанчыну Астроўскі і, падхапіўшыся на ногі, па-добраму ўсміхнуўся: — Мілая і сімпатычная... А вочы? Якія ў яе вочы!.."
Жанчына зразумела, што зрабіла патрэбнае ўражанне на даўняга мужавага сябра, яе шчокі трошкі
запунсавеліся, вочы, здавалася. сталі яшчэ больш блакітнымі, чысцютка-сінімі. Але як толькі жанчына зірнула на мужа, адразу спахмурнела, на пераноссі з'явілася глыбакаватая складачка:
— Лёша, табе нельга хвалявацца...
— Усё добра, Вера, — спахапіўся Качан і, зірнуўшы на Астроўскага, дадаў: — Пазнаёмцеся нарэшце, гэта...
— Вера Пятроўна, — прадставілася жанчына, — а вы, як я зразумела, Анатоль Пятровіч?
— Так, Астроўскі Анатоль Пятровіч, — выдыхнуў ён і засмуціўся свайго занадта афіцыйнага тону.
— Шмат чула пра вас і вельмі рада сустрэчы. Лепш было б пабачыцца не ў шэсць раніцы, але ж для вас, сышчыкаў, час не існуе.
— Ве-ра! — падаў голас Качан, і жанчына замітусілася.
— Вы частуйцеся, я перашкаджаць не буду. Лёша, калі што будзе патрэбна, гукні, я на кухні.
Калі за жонкай зачыніліся дзверы, Качан падхапіўся на ногі, нервова крутнуўся да акна, вярнуўся, зноў сеў на канапу.
— I сапраўды — дапрацаваліся... Гэта на старасці гадоў дазволіць так абуць сябе ў лапці! Ну і ну!.. Нам спатрэбіцца два-тры дні, каб пераправерыць атрыманую інфармацыю. А што ты мяркуеш наконт зычліўцаў? Падкінулі рэбус і зніклі. Мо пашукаць рабінзонаў?
— Марная трата часу, самі аб'явяцца.
— Адкуль такая ўпэўненасць? Мо здагадваешся, чыіх рук справа?
— Інтуіцыя...
— Ну-ну... — цяжка выпаліў Качан. — А што акрамя інтуіцыі?
— Версій некалькі. Першая і галоўная: хтосьці з нашых супрацоўнікаў вядзе асабістае расследаванне. Ведаючы пра здрадніка, яны не могуць дзейнічаць адкрыта. Другая версія: людзі з банды. Прыём звычайны — нашымі рукамі ліквідаваць саперніка. I трэцяя...
— Бусел9! — не вытрымаў Качан. — Калі пацвердзіцца, што пахаваны не ён, значыць, капітан жывы... А калі жывы, значыць, дзейнічае...
— Усё можа быць, — згодна кіўнуў Астроўскі. Ён таксама схіляўся да трэцяй версіі, толькі не мог зра-
зумець, чаму Бусел дзейнічае так скрытна. Не давярае і яму, ці капітанам кіруе нешта іншае? — Той, хто дапамагае, мае рацыю: нам нельга распыляць сілы, траціць час на лішнія пошукі.
— Даверымся ім? — Качан пільна глядзеў Астроўскаму ў вочы.
— Так.
— Ну, што ж, я згодзен, — падвёў рысу Качан і паглядзеў на гадзіннік. — Тады размяркуем абавязкі.
— Дзяліць няма чаго, — трошкі счакаўшы, збіраючыся здумкамі, прагаварыў Астроўскі. — Мне патрэбна, каб ты прыкрыў, стварыў якія-ніякія ўмовы для нармальнай працы. Добра было б на нейкі тыдзень аформіць камандзіроўку ці "захварэць". Не магу, часу не хапае кожны дзень даваць пісьмовую справаздачу аб ходзе расследавання. А цяпер, калі стала пытанне аб адхіленні мяне ад справы, яшчэ больш актуальна, каб менавіта я праводзіў расследаванне. Чаму, пэўна, разумееш? I яшчэ. Пахаванага нябожчыка трэба ўпотайкі эксгумаваць і правесці экспертызу. Каб не наламаць дроў, мы павінны быць упэўнены на ўсе сто працэнтаў, што нябожчык — Шаўцоў, а не Бусел. Гэта важна.
— Што рабіць з Макрыцкім? — спытаў Качан. — Я магу адкамандзіраваць яго з Мінска, прычыну знайду.
— Лепш не трэба. Няхай усё будзе так, як ёсць. Нам патрэбен чалавек, які імгненна перадасць інфармацыю, а дакладней, дэзінфармацыю ў стан ворага.
— Дамовіліся, — Качан паклаў руку Астроўскаму на плячо. — 3 сённяшняга дня ты ў камандзіроўцы, пэўна, гэта лепш, чым хвароба. Думаю, у генерала Патапенкі не будзе падстаў рабіць нейкія аргвывады без цябе. Тры дні хопіць?
— Добра, каб і лейтэнант Мірончык "паехаў" са мной, — згодна кіўнуў Астроўскі. — Не хачу, каб нехта ў яго выпытваў, як ідзе расследаванне. Малады, не сказаў бы лішняга.
— Забірай і лейтэнанта, — пагадзіўся палкоўнік. — Толькі памятай: кожны вечар а дзесятай гадзіне сустракаемся тут. А цяпер можна і паснедаць. — Качан падкаціў столік бліжэй да Астроўскага, усміхнуўся: — Як кажуць, вайна вайной, а абед па раскладу.
Першую палову дня Астроўскі працаваў у архіве гарадскога суда, дзе калісьці разглядалася справа Шаўцова. Ён перачытаў матэрыялы следства і быў непрыемна ўражаны: усе доказы апіраліся на прызнанні Шаўцова. Дастаткова яму адмовіцца ад сваіх слоў, і лесвіца правасуддзя рассыпалася б зверху да самага нізу. Але Шаўцоў прызнаваўся ўва ўсіх махінацыях, а ў нейкіх момантах нават настойваў на асабістай віне. Адным словам, справа была, як кажуць, "шыта белымі ніткамі". Здзівіў Астроўскага і той факт, што Шаўцоў быў асуджаны адзін, калі не лічыць прадаўшчыцу Лапцёнак. Дзяўчына атрымала два гады папраўчых работ і, відавочна, мала што вырашала, толькі гандлявала па загадзе дырэктара па ліпавых дакументах.
"Махлярствы і крадзеж дзяржаўных сродкаў быў у асабліва буйных памерах, — разважаў Астроўскі. — Аднаму чалавеку, няхай сабе і дырэктару вялізнага магазіна, немагчыма абысціся без памагатых".
Суддзя не абцяжарыў сябе "лішнімі" пытаннямі, а, поўнасцю даверыўшыся матэрыялам следства і прызнанням Шаўцова, асудзіў апошняга на восем гадоў. Жонка Шаўцова, тая самая Купрэйчык Ядвіга Станіславаўна, таксама праходзіла па справе, толькі сведкай. Гэта насцярожыла Астроўскага. Ён адразу паспрабаваў звязаць, знайсці ўзаемасувязь апошніх трагічных падзей з тымі часамі.
"Ці не там трэба шукаць адказы на сённяшнія пытанні, — падумаў маёр. — Шэршэ ля фам, як кажуць французы, — шукайце жанчыну..."
Нечакана з'явілася ўпэўненасць, што, зразумеўшы паводзіны Шаўцова падчас следства і на судзе, ён знойдзе прычыну сённяшніх злачынстваў.
У другой палове дня Астроўскі наведаў Юлію Іванаўну Лапцёнак. Знайшоў яе па адрасным бюро хутка — замуж не выходзіла, прозвішча не мяняла, толькі іншае месца жыхарства.
ГІерш чым сустрэцца з Купрэйчык, маёру абавязкова трэба было пагаварыць са сведкамі тых падзей.
Дзверы адчыніла паўнаватая, з доўгай русявай касой. жанчына. Ад той гарэзлівай непаседы Юлькі, пра
такіх людзі кажуць "адарві ды выкінь", не засталося і следу. Мо толькі вочы — такія ж вялікія і зеленаватыя, але не смяшлівыя і бестурботныя, а палахлівапакутлівыя, поўныя тугі і расчаравання. Убачыўшы незнаёмца, яна, відавочна, спужалася, а зірнуўшы ў міліцэйскае пасведчанне, перапалохалася яшчэ больш.
3-за выцвілай цюлевай занавескі, якая дзяліла аднапакаёўку на дзве паловы, выкуліўся бялёсы і ружовашчокі хлапчук гадоў чатырох. Жанчына падхапіла малога на рукі, прыціснула да грудзей. Цяпер на Астроўскага глядзелі дзве пары аднолькавых вачэй.
Маёр рыхтаваў сябе да жорсткай размовы, а цяпер гэтыя безабаронныя вочы быццам спаралізавалі, адразу знікла ўсялякае жаданне нагадваць жанчыне старое. Астроўскі сеў у прапанаванае крэсла. Гаспадыня, не без цяжкасці справадзіўшы малога на другую палову пакоя, шчыльней захінула занавеску і ўладкавалася на старой пашарпанай табурэтцы.
— Мяне цікавіць Шаўцоў, — нарэшце абазначыў мэту свайго візіту Астроўскі, — Віталь Сяргеевіч...
— Што з ім? — таропка спытала жанчына.
Кінуліся ў вочы непрыхаваныя трывога і хваляванне, шырока расплюшчаныя вочы скамянелі.
— Віталік з дзівацтвамі, і раней сыходзіў, знікаў на тыдзень-другі, а то і на месяц, — быццам спрабуючы апярэдзіць Астроўскага і гэтымі словамі прыкрыцца ад дрэннай навіны, таропка прагаварыла жанчына. Яна не адводзіла ад госця збалелых вачэй, чакала, чакала і баялася пачуць найгоршае.
— Вы яму жонка? — міжволі вырвалася ў Астроўскага. Ён марудзіў, не мог сказаць усёй праўды.
— Жывём разам, — патупілася жанчына і адразу ўсхліпнула: — Што з ім?..
Запанавала цішыня. За занавескай малы Віталік, імітуючы машыну, вурчаў і нечым бразгаў па падлозе.
— Што з Шаўцовым, не ведаю, — схлусіў Астроўскі, — а патрэба да вас у мяне вось якая. Я расследую цяжкае злачынства — забойства міліцыянера, і склалася так, што нітачкі цягнуцца ў той час, калі Шаўцоў быў дырэктарам універсама...
— Чуе маё сэрца бяду... — жанчына падхапілася, крутнулася за занавеску, узяла на рукі сына.
— Пусці! — заенчыў малы. — Я на машыне еду да таты...
— Вы і праўда не ведаеце, што з Шаўцовым? — вяртаючыся на ранейшае месца, з надзеяй у голасе спытала Лапцёнак. За занавескай зноў завурчаў, затахкаў малы. — Усё праз яе, гадаўку, праз Ядзьку! — раптам гнеўна ўскрыкнула жанчына, на вочы нагарнуліся слёзы. — I я вінаватая...
Астроўскі больш гадзіны слухаў расповед Лапцёнак, за што Шаўцова асудзілі. Яна нічога не ўтойвала, пэўна, усе гэтыя гады боль жыў у ёй, вярэдзіў невылечную рану, а сёння абцяжараная душа не вытрымала, і тая даўняя бяда выплюхнулася цераз край. Лапцёнак не ўтойвала нават тое, як спакушала па загадзе Купрэйчык яе мужа. У нейкі момант для Астроўскага туман развеяўся, усё ў справе Шаўцова стала зразумелым.
— Бог пакараў мяне, — працягвала сумна жанчына, — Усявышні пакараў мяне каханнем... Я пасапраўднаму закахалася ў Шаўцова, і не тады, калі клалася з ім у ложак па дамоўленасці са сцервай Ядзькай, а многа пазней, калі Віталік спіўся. — Лапцёнак з адчаем паглядзела на занавеску, за якой гуляў сын. — Дачакалася з турмы... Сына любіць, а мяне... — яна ўсхліпнула, раскеўзала слёзы па шчоках. — А на забойства Шаўцоў не здатны, тым больш міліцыянера, ён добры... Таму і не змог выкінуць з сэрца змяю падкалодную... 1 дачку, Наталлю, вельмі любіць, нават хоча забраць. Убіў у галаву, што, калі Ядзьку пасадзяць, дачка будзе з ім... Па сцярвозіне, і праўда, даўно краты плачуць, гэта точна. Толькі хітрая, з ёй Шаўцову не саўладаць. Мяне Віталік у свае справы не ўмешваў, толькі аб адным прасіў: калі з ім нешта здарыцца, вось як цяпер, будуць шукаць, перадаць сшытак капітану Буслу.
— Што за сшытак? — зайшлося сэрца ў Астроўскага. Прадчуванне нечага важнага ажно перахапіла дыхаўку.
— Звычайны сшытак, у ім Шаўцоў, як я зразумела, усё пра ўсіх напісаў... Бедалага, думае пугай абух перабіць...
Жанчына ўстала, зайшла за занавеску і праз хвіліну вярнулася. Следам на каленях, соўгаючы перад сабой зялёную машыну, тарахцеў сын. Лапцёнак трымала ў руках дзіцячы матрац.
Астроўскі нецярпліва выхапіў матрац з рук
гаспадыні і хутка абмацаў. Сшытка не было.
— Дзе ж сшытак? — нічога не разумеючы, маёр запытальна паглядзеў на жанчыну. — Матрац пусты...
— Я ж кажу, што павінна аддаць толькі Буслу.
Ну?!
— Яму і аддала, — з годнасцю адказала жанчына і з пачуццём выкананага абавязку дадала: — Пакуль пашпарт не паказаў, размовы пра сшытак не вяла.
— Калі, калі Бусел тут быў? — губляючы цярпенне, падхапіўся Астроўскі і тут жа зноў сеў. Малодшы Шаўцоў у гэты момант "даехаў" на машыне да ягоных ног.
— Дзядзя, бі-бі! — весела ўскрыкнуў малы. — Ратуйся, не ў тым месцы дарогу пераходзіш. Зараз міліцыянер засвісцюліць і штрафу... А ў нас грошыкаў толькі на хлеб... Праўда, мама?!.
— Удвух яны былі, — усё больш пераконваючыся ў сваёй праваце, працягвала Лапцёнак. — Другі тыцкаў пасведчанне, не наш ён, нейкі камісар нейкай паліцыі. Адным словам. выканала я просьбу Шаўцова.
Адначасова пачуццё трывогі і радасці ўскалыхнула Астроўскага. Усе сумненні наконт капітана Бусла зніклі. Тое, што калега жывы, надало рашучасці, не такім важным здалося і знікненне сшытка. Маёр быў перакананы, што рана ці позна прачытае яго.
Ён так і не змог сказаць праўды пра Шаўцова гэтай гаротнай жанчыне.
"А раптам памылка? — цёпла пазіраючы на хлапчука, думаў Астроўскі. — Лепш дачакацца афіцыйна праведзенай экспертызы".
Развітанне было цяжкім. Жанчына, быццам прадчуваючы найгоршае, моўчкі прыціскала да грудзей сына і глядзела на Астроўскага панура і холадна. У нейкі момант маёру стала ніякавата, ён адчуў сябе ў нечым вінаватым... Падобнае пачуццё заўсёды ўзнікала, калі бачыў жабракоў, асабліва старых ці жанчын, якія прасілі грошай на лячэнне дзяцей.
Апынуўшыся на вуліцы, Астроўскі нейкі час стаяў ля пад'езда і з задавальненнем на поўныя грудзі ўдыхаў халоднае сырое паветра. Непадалёк, у суседнім двары, убачыў жоўтыя "Жыгулі", па лабавым шкле сноўдалі туды-сюды дворнікі. Сумненняў не было: там, у машыне, за ім назірае Бусел...
Цяпер маёр не спяшаўся. Пачакаў, пакуль паўз яго пройдзе крыкліва-яршыстая чародка расчырванелых хлапчукоў з футбольным мячом. Апошнім у гурце сунуўся доўгі худы хлопец гадоў дванаццаці і, ваўкавата азіраючыся, смаліў заціснутую ў кулак цыгарэту. Убачыўшы Астроўскага, ён, хаваючыся, мацней заціснуў кулак, скрозь зубы цвіркнуў слінай і джгануў усярэдзіну гурта. Хтосьці, незадаволены тым, як "курэц" расштурхоўвае ўсіх рукамі, схапіў з ягонай галавы стракатую вязаную шапачку і кінуў у непралазныя кусты бэзу. Адразу завязалася валтузня, якая пагражала перарасці ў бойку, і Астроўскаму нічога не заставалася, як выцягнуць свісток. Нечаканы разкавата-пералівісты свіст перапыніў крыклівую валтузню, і гаманлівы рой з гіканнем знік за вуглом дома.
Астроўскі няспейіна наўпрасткі крочыў да жоўтага "жыгулёнка”. Дворнікі на лабавым шкле машыны тузануліся раз-другі і стаіліся. Дзверцы на задняе сядзенне прачыніліся. Маёра і сапраўды тут чакалі.
14
Апошнія дні Калеснік быў на ўзводзе, як кажуць, акунуўся з галавой у родную стыхію. Ён планаваў пераправіць за акіян, у Амерыку, партыю наркотыкаў. Справа для яго не такая ўжо і новая, але галоўная задача ўскладвалася на Караленю, і гэта патрабавала дадатковых высілкаў. А па вялікім рахунку нават не Караленя запаланіў думкі авантурыста, а зусім іншае — новы сінтэтычны наркотык, які Калеснік ласкава назваў — "феня".
Рызыкоўнасць плануемай аперацыі ўздымала Калеснікаву годнасць, цешыла самалюбства. У такіх сітуацыях ён рабіўся да неверагоднасці прадбачлівым і хітрым, у сваёй гульні соўгаў, перастаўляў людзей, як фігуры на шахматнай дошцы, і абавязкова, каб прадбачыць на некалькі хадоў уперад. Ува ўсіх хадах угледжвалася авантурыстычная дзёрзкасць, яна напаўняла жыццё адрэналінам, нараджала новыя ідэі, узвышала ў асабістых вачах.
За два апошнія месяцы Калеснік не пераправіў у Нью-Йорк ніводнага грама какаіну, і партнёры,
відавочна, былі незадаволеныя. А дакладней, ён атрымаў папярэджанне і разумеў, што з гульні, у якую ўвязаўся, па жаданні не выходзяць, не партыя аматараў піва... Праўда, у Калесніка і ў думках не было пазбаўляць сябе прыбытку, хоць і рызыкоўнага, які атрымоўваў ад наркабізнесу. Асабліва цяпер, калі справа скранулася і пробная партыя фенцыклідыну — "фені" — добра пайшла ў Ныо-Йорку. Сто грамаў гэтага бязважкага парашку прыносілі дваццаць тысяч долараў даходу. Грошы плылі ў рукі, і Калеснік дзейнічаў, ён не меў права на памылку.
У свой час шмат энергіі і сіл было патрачана на прафесара Сухога, доктара навук, чалавека, які не без падстаў лічыў сябе "бацькам" "фені". Вынік дзейнасці Калесніка — пяць кілаграмаў парашку цяпер ляжалі, расфасаваныя ў цэлафанавыя пакеты, цешылі вока, выклікалі пачуццё гонару, стабільнасці і дабрабыту.
Сухі ў свой час працаваў, як казалі, на абаронку і вёў сакрэтныя распрацоўкі асабліва моцных наркатычных сродкаў. Прафесар быў моцны арэшак, але ў Калесніка "зубы" аказаліся мацнейшымі, і формула наркотыку з класа фенцыклідыну трапіла ў рукі наркадзялка. Заставалася падабраць людзей, етварыць лабараторыю і запусціць вытворчасць.
I зноў дапамог Сухі, а дакладней, ягонае хобі. Прафесар, як высветлілася, меў непераадольную слабасць — азартныя гульні. Ён за некалькі дзён прайграў у карты, вядома, не без дапамогі Калеснікавых сяброў, усе грошы, якія атрымаў за формулу "фені". Стратэг Калеснік пераплюнуў самога сябе. Ён засадзіў Сухога ў такую даўгавую яму, што прафесару нічога не заставалася, як прыйсці да яго ж пазычаць. Вось тут і пагаварылі як належыць.
Сухі нядоўга пярэчыў, прыняў прапанову Калесніка, пагадзіўся ўзначаліць лабараторыю на фармацэўтычнай фабрыцы, падабраць спецыялістаў. Але, адчуўшы смак "шалёнага рубля", не ўтрымаўся, спакусіўся на дробязь, вырашыў употайкі ад Калесніка вырабляць і морфій. На гэтым і пагарэў. Забіты Кузаўкоў — ягоны чалавек. Вытворчасць "фені" была на грані зрыву, і ўсё ж Калесніку ўдалося выправіць сітуацыю. Праўда. за гэта заплацілі сваімі жыццямі шафёр Кузаўкоў і капітан Бусел. Трэцяга, таго, хто "стукнуў" менту, ён нават не лічыў
за чалавека, і гэтая пагарда дорага каштавала.
У адносінах да трэцяга — Шаўцова, Калеснік зрабіў непрабачальную памылку. Ён не ўяўляў, што Шаўцоў, "здзвінуты па фазе", будзе зводзіць рахункі з былой жонкай.
У сваю чаргу Шаўцоў адразу здагадаўся, адкуль дзьме вецер, і дзейнічаў надзіва канспіратыўна. Праз Ядзю Купрэйчык хутка выйшаў на Калесніка, а потым і на Сухога. А ўладкаваўшыся на фармацэўтычную фабрыку, завёў сяброўства з Кузаўковым, які таксама патроху гандляваў прафесарскім морфіем, і ланцужок замкнуўся. Гэтага, па разуменні Шаўцова, было дастаткова, каб звесці рахункі, надоўга ўпячы за краты былую жонку, а заадно і віноўніка ўсіх ягоных нягод — Калесніка.
У той час, як Бусел арыштоўваў Кузаўкова, Калеснік атрымаў "зялёны свет" на пастаўку ў НьюЙорк "фені", і канечне, прафесар Сухі быў патрэбен. Гэта і ўратавала прафесара, бо наладзіць вытворчасць наркотыку ў іншым месцы ў сціслы тэрмін было немагчыма. Ратуючы справу, а заадно і Сухога, Калеснік арганізаваў забойствы.
Сітуацыя ўскладнялася тым, што цяпер Калеснік сам павінен быў паклапаціцца пра дастаўку "фені" ў Амерыку. Раней, калі працаваў з какаінам, было прасцей: кур’ер перапраўляў наркотык у Польшчу, перадаваў патрэбным людзям, атрымоўваў грошы і вяртаўся ў Мінск. Калеснік не хацеў рызыкаваць ні наркотыкам, ні аўтарытэтам, і першая партыя "фені" павінна трапіць у Нью-Йорк без усялякіх нечаканасцей і правалаў. Таму і з'явіўся Караленя, які меў вялікія магчымасці, і галоўнае — дыпламатычную недатыкальнасць.
Караленя для Калесніка быў не толькі выратавальнай палачкай, але і перспектывай у развіцці тайнай, нелегальнай дзейнасці. Кожны бізнес павінен мець прыкрыццё, як кажуць, свой "дах", і цяпер для Калесніка не было аніякіх перашкод. Ён доўга падкрадваўся гіенай, лісам круціўся вакол усяго, да чаго прыкладваў руку гэты дзяржаўны дзеяч, і інтуіцыя не падвяла. Кампрамат быў настолькі важкі і неабвяргальны, што Караленя ў выніку прымаў любыя ўмовы.
Збой на фармацэўтычнай фабрыцы трошкі зблытаў планы, але не настолькі, каб іх поўнасцю пару-
шыць. Гульня каштавала таго, каб пераступіць цераз чалавечыя жыцці, і Калеснік зрабіў такі крок. Цяпер ён спяшаўся, алс ход раскрыцця забойства Бусла і Кузаўкова кантраляваў п.раз свайго сябра, які працаваў у міліцыі на адказнай пасадзе. Апошнім часам рэдкія сустрэчы з ім не супакойвалі, Калеснік не падтрымліваў кпінаў, не пацяшаўся і не ганьбіў палкоўніка Качана і Астроўскага, як гэта рабіў даўні сябрук, калі ўзгадваў безвыніковыя высілкі сышчыкаў у раскрыцці забойстваў і правалы міліцэйскай агентуры. Наадварот, яму іншым разам ні з таго ні з сяго пачынала здавацца, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю, а запэўніванні сябра ў адваротным выклікалі шалёны гнеў і абурэнне. Сябрук-міліцыянер называў Калесніка шызафрэнікам, параноікам, але і сам дрэйфіў, віду не паказваў, толькі выдавалі вочы, у якіх не памяшчаўся страх ад аднаго толькі ўяўлення, што раптам Калеснік правы.
Апошняя сустрэча з Ядзяй Купрэйчык прымусіла Калесніка не на жарт захвалявацца. Латышскі камісар Зондакс (прозвішча Ядзя памятала дакладна) цікавіўся Шаўцовым. Калеснік праз свайго сябра і хаўрусніка ў той жа дзень меў магчымасць пераканацца ў тым, што камісар не міфічны, ён і сапраўды працуе на адказнай пасадзе ў Рызе. Але прычына візіту Зондакса выглядала надуманай, высмактанай з пальца.
"Якія маглі быць у Шаўцова справы ў Латвіі? — разважаў Калеснік. — Старыя грахі? Але ж за іх ён атрымаў сваё і даўно адседзеў! Не верыцца, каб за інфантыльным Шаўцовым цягнуліся махлярствы пятнаццацігадовай даўнасці. Нешта тут не тое. Нават па закону за даўнасцю гадоў яго б ніхто не шукаў... А мо сквапная Ядзька па-за маёй спінай усунула нос, куды не трэба? Кірмаш ёсць кірмаш... I Астроўскі пасля правалаў агентуры дзіўна паводзіць, пануе нейкая незразумелая бяздзейнасць.... Адно добра, што хутка "феня" пойдзе па адрасу..."
У тым, што ягоны наркотык прынясе багацце, Калеснік не сумняваўся. Толькі хацелася большага. Хваравітае, калісьці абражанае самалюбства патрабавала ўлады: Калеснік марыў быць, як кажуць, на адной назе з сусветнымі крымінальнымі аўтарытэтамі і валадарыць не толькі незлічонай маёмасцю, а і людзьмі... I дапамагчы яму павінен Караленя.
На першым этапе Калеснік абмяжоўваў удзел Каралені ў маючай адбыцца аперацыі роляй кур'ера, і не больш. Там, у Амерыцы, увесь клопат пра "феню" ўзваліць на свае плечы іншы чалавек, які павінен быць не запэцканы турмой, чысты перад законам і, галоўнае. не звязаны ні з якімі іншымі крымінальнымі групоўкамі.
Формулу "фені" ведаюць Калеснік і Сухі, і нават адданы Гўшча не здагадваецца пра сапраўдныя намеры шэфа. Прыйдзе час, і застанецца адзін. Сухі патрэбен толькі сёння....
Калеснік нечаканаўзгадаў Пятроўскага. хлопца, які на кірмашы добра-такі павадзіў за нос людзей Гушчы. Ён адсунуўся ад стала. выцягнуў з кішэні сотавы тэлефон і няспешна пачаў націскаць на чорныя кнопкі, пасечаныя белымі лічбамі. Калі на другім канцы паднялі трубку, Калеснік, не вітаючыся, спытаў:
— Ты казаў, што хлопец, які адправіў у бальніцу Жлаба, недзе вучыўся?
— Так, тры курсы інстытута замежных моў разам з калідорамі, — прабасіў Гушча.
— Я цяпер у "Сямі зорках", трэба пагаварыць. I даведайся, якую мову вывучаў блатны...
— Ён такі "блатны", як я балерон, — Гушча нечакана стаў на абарону гэтай касты зэкаў. Ён хацеў яшчэ нешта сказаць пра сапраўдных блатных, але Калеснік не стаў слухаць, рэзка перапыніў:
— Трэба будзе — станеш не толькі балеронам, а і балерынай...
Праз паўгадзіны Гушча ўваліўся ў рэстаран. Ён ведаў звычайнае месца адпачынку шэфа, але, каб не выйшла памылкі, усё ж агледзеў вялізную залу. Калесніка не было, і Гушча, зласліва зыркаючы спадылба на прысутных, засунуўшы рукі ў кішэні, прачыкільгаў у дальні куток. Там былі асобныя кабіны, і ў адной з іх за цяжкай чырвонай парцьерай яго чакаў хаўруснік.
Калеснік, добра ведаючы Гушчу і асабліва ягонае ненаеднае нутро. заказаў Баксёрутое, што і сабе, але ў квадраце, а люля-кебаб — трайную порцыю. Сам Гушча свой неўтаймавальны голад лічыў "хранічнай турэмнай хваробай" і, убачыўшы застаўлены стравамі стол, шумна пацягнуў носам, твар расплыўся задаволенай усмешкай:
— Люблю смачна паесці! — Паціраючы далоні, ён плюхнуўся ў крэсла і, не адводзячы вачэй ад талерак, выдыхнуў: — Цаню кораша, бо ведае, чым ублажыць...
Калеснік адпіў чырвонага віна з вялікага крышталёвага фужэра на танюсенькай ножцы, паблажліва кіўнуў:
— Перакусі...
Запрашэнне трошкі прыпазнілася. У руках Гушчы ўжо блішчэў відэлец з тлустым кавалкам селядца, а сківіцы ўжо рытмічна рухаліся. Ён не жаваў, а, здавалася. праглынаў кавалкі, запіваючы іх мінеральнай вадой. Вушы і непаслухмяныя валасы на макаўцы варушыліся. Калеснік адвёў позірк. Яму было непрыемна назіраць, а тым больш чуць шумлівае чвяканне і бульканне.
— Ангельскую мову вучыў твой хрэснік, — пракаўтнуўшы чарговы кавалак мяса, ікнуў Гушча.
— А чаму хрэснік?
— Каб не ты, не жылец малец...
— Зрэшты, так нават лепш, — усміхнуўся нечаму свайму Калеснік. — Ты па дарозе да мяне пра гэта раскажы, няхай твой малец ведае, каму абавязаны.
Гушча на нейкі момант аслупянеў і недаверліва ўтаропіўся ў Калесніка:
— Я павінен прывезці хлопца да цябе на кватэру?
— I не толькі, — сцішана адказаў Калеснік і таропка дадаў: — Ты павінен арганізаваць напад на мента з ягоным удзелам. Каго забіць, ты ведаеш.
Гушча папярхнуўся, кінуў відэлец на стол, пацягнуўся да бутэлькі з вадой і зрабіў некалькі вялікіх глыткоў прама з рыльца.
— Ты гэта сур'ёзна? — пасля працяглай паўзы выдыхнуў ён.
— Сур'ёзней не бывае. Хлопца трэба павязаць на крыві. Гэта надзейна.
— Але навошта, навошта забіваць мента? Ад аднаго лягавага столькі непрыемнасцей... I потым, у нас і без гэтага Пятроўскага хапае надзейных людзсй, я і сам магу...
— Мне патрэбсн чалавек у Амерыцы, — пачаў злавацца Калеснік. — Ён павінен быць чысты перад законам. але надзейна прывязаны да нас... Гэта першае, а другое: ты надта шматзадаеш пытанняў. рабі, што сказана...
Твар Гушчы пабіла ружовымі плямамі, ён, нешта абдумваючы, утаропіў погляд у адну кропку, на чыста паголеных шчоках ходырам захадзілі жаўлакі.
— 3 сённяшняга'дня хрэснік не павінен ні з кім кантачыць, а пасля забойства лягавага адвязі ў надзейнае месца. Праз пару дзён да мяне. — Калеснік дапіў віно, устаў, адсунуў каленам крэсла. — 1 ёсць яшчэ адно — Князь...
— Ментам ён не па зубах, — таропка адказаў Гушча, разумеючы, да чаго вядзе гаворку Калеснік.
— Па зубах ці не, мне няма справы. Я хачу спаць спакойна, таму лепш ад Князя пазбавіцца... Падумай, як лепш гэта зрабіць.
Гушча, асэнсоўваючы пачутае, не заўважыў, як застаўся адзін. Ён нейкі час пазіраў на чырвоную занавеску, чакаючы, што хаўруснік вернецца. I сапраўды, раптам занавескі расхінуліся, на ўваходзе, як з-пад зямлі, вырасла афіцыянтка.
— За ўсё заплачана, — пісклявым голасам паведаміла яна, як разанула вострым па душы.
Гушча схамянуўся. Ён давяраў хаўрусніку, таму адкінуў усялякія сумненні і, па-гаспадарску агледзеўшы стол, хутка пачаў уплятаць тое, што засталося ў талерках, і сваіх, і Калесніка.
Алесь Крывіцкі пасля ўкаранення ў банду адчуваў сябе добра. Некалькіх дзён хапіла, каб боль ад кулакоў Штангіста прайшоў, цела зноў напоўнілася сілай, толькі цяжкавата зажываў апёк на шыі і сківіцы. Ён быў задаволены: што ні кажы, а план маёра Астроўскага ўдаўся, і цяпер заставалася чакаць, калі бандыты звыкнуцца з ягонай прысутнасцю і пачнуць давяраць. Алесь разумеў, што пасля пройдзенай праверкі будзе нейкі "каранцін", наўмысна зробяць выгляд, што пра яго забыліся, прадставяць магчымасць і час на "залізванне ран". Крывіцкі разлічваў, што ў яго ў запасе не менш двух тыдняў, але, калі адгукнуўся на званок і ўбачыў на парозе Баксёра, зразумеў — "каранцін" скончыўся.
Дзяцюк з пераломаным і парэзаным носам быў негаваркі і пануры. Ён з адценнем абыякавасці агледзеў жытло Крывіцкага, бесцырымонна плюхнуўся ў крэсла. пагардліва зірнуў на гаспадара.
— Буду зваць цябе Хрэснікам. — Баксёр закінуў ногі на часопісны столік і, сашчапіўшы рукі на грудзях. па-начальніцку дадаў: — Заўтра раніцай заеДу, ёсць рабацёнка. Будзь гатовы ў шэсць...
Калі Баксёр гаварыў, "бульбінкі" на рассечаным кончыку носа краталіся, і ад гэтага ўвесь эфект напускной суровасці знікаў, наадварот, твар бандыта выглядаў смяшлівым. Ледзь прыкметная ўсмешка кранула вусны Крывіцкага, госць заўважыў гэта і, чырванеючы, прасіпеў:
— Будзеш смяяцца з майго носа — развітаешся са сваім, адкушу...
Крывіцкі ўжо ўзяў сябе ў рукі, адчуў, што гэта не проста пагроза. Ён паслужліва, як найвялікшую каштоўнасць, падняў ногі Баксёра і падсунуў пад пыльныя чаравікі газету.
— Я гатоў хоць сёння. Што будзем рабіць?
— У нас такіх пытанняў не задаюць, — паблажліва буркнуў Баксёр, відавочна, задаволены ўчынкам Крывіцкага. "Бульбінкі" заскакалі, ажылі, быццам былі асобныя ад твару і носа. Але Крывіцкаму было не да смеху. Ён лісліва, няўпэўнена прапанаваў:
— Мо гарэліцы за знаёмства?
— Дай пашпарт і вайсковы білет, — прапусціў міма вушэй словы гаспадара Баксёр, — і, на ўсякі выпадак, ключы ад кватэры. Суседзям скажу, што я — твой брат.— Баксёр неяк недаверліва з галавы да пят агледзеў Крывіцкага і расчаравана дадаў: — Не, стары я ўжо для брата, буду дзядзькам.
Калі за нечаканым госцем зачыніліся дзверы, Крывіцкі хутка апрануўся, з сумам паглядзеў на тэлефон, якім Астроўскі забараніў карыстацца, і крутнуўся да выхаду. Але не паспеў і двух крокаў зрабіць, як у калідоры шчоўкнуў замок, дзверы расчыніліся, на парозе стаяў ужо знаёмы па кірмашы высокі белабрысы хлопец з цэлафанавым пакетам у руках.
— Куды намыліўся? — вылупіў вочы белабрысы.
— А табе што да таго?
— Загадана берагчы вашу вашасць, так што вярні аглоблі...
— Я ў краму па хлеб, — знайшоўся Крывіцкі.
— Ты не першы і не апошні, — задаволена рагатнуў хлопец і кіўнуў на цэлафанавы пакет: — Сухі паёк на суткі...
Белабрысы зачыніў за сабой дзверы на ўсе замкі, накінуў ланцужок, распрануўся.
— Абутак скінь. — буркнуў Крывіцкі, — ходзіце тут, гразь носіце.
— Не бурчы, — адмахнуўся белабрысы, — слядоў не пакіну. — Убачыўшы відэамагнітафон, ён задаволена цмокнуў языком: — Відзік з тэлсвізарам забяру на кухню. Там маё месца на сённяшнюю ноч, а ты рабі што хочаш, але з кватэры ні-ні... Тэлефончык адключы, так надзейней.
Белабрысы перацягнуў апаратуру на кухню, мяккае крэсла таксама і задаволена прапанаваў Крывіцкаму:
— Калі будзе бяссонніца мучыць, прыходзь, у мяне класныя фільмы на любы густ. А вячэру зварганю праз паўгадзіны. так што для цябе да раніцы поўны сервіс.
Крывіцкаму хацелася хутчэй застацца аднаму, паспрабаваць прааналізаваць сітуацыю, і таму пасля вячэры ён, спаслаўшыся на стому, пайшоў спаць. Для сышчыка ясна было адно: раніцай адбудзецца нешта важнае, і пра гэта павінен ведаць Астроўскі. Толькі як паведаміць? Так і не знайшоўшы выйсця, змарнаваны перажываннямі, Крывіцкі змог заснуць, забыцца толькі пад раніцу. Падзеі апошніх дзён бязладным насланнём наваліліся, праглынулі, на кароткія хвіліны ўзялі ў палон душу і розум. Мроіліся твары бандытаў, лысы азербайджанец з кірмашу. Астроўскі расчаравана ківаў галавой: "Ну ж ты, лейтэнант, дазволіў абвесці сябе вакол пальца, не апраўдаў даверу".
Крывіцкі падхопліваўся і ў чаканні раніцы пазіраў у цёмныя вокны, на гадзіннік, але, як толькі галава краналася падушкі і заплюшчваў вочы, "кінастужка" быццам кімсьці наўмысна пракручвалася зноў. Прыход Баксёра ён праспаў. падхапіўся толькі тады, калі той дакрануўся да пляча, Зборы былі нядоўгія і больш падобныя на інструктаж. Калі Баксёр выцягнуў з-за пояса пісталет і працягнуў Крывіцкаму, у сышчыка ажно пахаладзела ўсярэдзіне. Толькі цяпер уцяміў, на якую справу яго павязуць.
— Ў войску служыў? — спытаў Баксёр і, не дачакаўшыся адказу, працягнуў Крывіцкаму пісталет. — Павінсн ведаць. як карыстацца...
— Страляў адзін раз, — пралепятаў Крывіцкі.
Ён стаяў разгублены і збянтэжаны, рука з пісталетам міжвольна ўздрыгвал.а. У гэты момант ён выглядаў настолькі натуральна і праўдзіва, што Баксёр рассмяяўся:
— Не дрэйфі, сёння будзеш страляць другі раз, і гарантую: з цягам часу табе спадабасцца.
Апошнія словы балюча разанулі Крывіцкага. кроў шыбанула ў скроні. Сышчык кляцнуў затворам.
— Не зараджаны, — па-свойму зразумеўшы жэст Крывіцкага, прагаварыў Баксёр, — але пакляцай, пацэлься для трэніроўкі... Няхай рука прывыкне.
— Я не пайду на макруху, — ціха, але цвёрда прагаварыў Крывіцкі і паклаў пісталет на стол.
Гэтага было дастаткова, каб настрой Баксёра імгненна змяніўся. Крывіцкі хацеў патлумачыць, чаму адмаўляецца, але не паспеў. Бандыт імкліва крутнуўся, і словы сышчыка быццам заселі ў гарляку, пераціснутым валасатай пяцярнёй.
— Будзеш рабіць, сучонак, што скажу! — пырскаючы слінай, шалёна скрыгатнуў зубамі Баксёр і балюча тыцнуў пісталетам спярша ў дых, потым уставіў рулю ў адкрыты рот. — Пачую яшчэ такое, і піскнуць не паспееш... Ты бачыў калі-небудзь мазгі на сцяне? Тады беражы іх, каб не прыйшлося камусьці скрэбці твае недаразвітыя звіліны.
Нейкі час Крывіцкі быў як у тумане. Але, калі машына, у якую яго запіхнулі, скранулася, мозг зноў запрацаваў дакладна і ясна. За шафёра быў белабрысы, ягоны начны ахоўнік. Баксёр сядзеў побач з ім, а леваруч ад Крывіцкага цяжка соп чалавек, якога сышчык раней не бачыў. Хвілін трыццаць калясілі па горадзе, пакуль Баксёр не загадаў стаць. Доўга сядзелі моўчкі.
— Чалавек выйдзе з трэцяга па'езда, пасунецца звычайным маршрутам — па тратуары ўніз да парку, на пешаходны пераход... Чалавека пакажу, — Баксёр гаварыў белабрысаму, як адсякаў, рэзка і рашуча. — Ты кіруй следам, але каб непрыкметна.
— Зраблю, — згодна адказаў шафёр, — вужакай падпаўзём...
— А ты, — Баксёр толькі павёў бычынай шыяй у бок Крывіцкага, — будзеш страляць па маёй камандзе "Агонь’".
Гэтае "Агонь!" быццам кіпнем абварыла Крывіцкага, думкі мітусліва шукалі выйсця. Ад уяўлення, што яму праз некалькі хвілін прыйдзецца страляць у чалавека, стала горача, сэрца цяжкімі малаточкамі цюкала ў скронях.
"Што рабіць?! Што рабіць?! — ліхаманкава праносіліся думкі. — Зразумела, калі давядзецца страляць — буду страляць міма. Але ж яны, — Крывіцкі цяжкім позіркам паглядзеў у патыліцу Баксёра, на белабрысага, — яны давядуць справу да канца. Вяжуць на крыві... Забіўшы чалавека, я павязаны на ўсё жыццё. Не, я павінен знайсці выхад, перашкодзіць... Трэба папярэдзіць ахвяру. гэта мой абавязак..."
— Сем гадзін, — нечакана прагучаў голас Баксёра. — Падрыхтуемся, апусцім шкло...
Дыхаць адразу стала лягчэй. Міма машыны па тратуары прабег мужчына ў спартыўным касцюме і, зрабіўшы некалькі супакойваючых дыханне практыкаванняў, знік у пад'ездзе.
"Папярэдзіць ахвяру?" — зноў падумаў Крывіцкі, і адразу прыйшло рашэнне. Ён павінен стрэліць першы, павінен апярэдзіць бандытаў і даць магчымасць чалавеку прыняць нейкія меры перасцярогі.
— Сыч, падрыхтуйся, — прабурчэў Баксёр.
— Ужо, — таропка адказаў той, што сядзеў леваруч ад Крывіцкага.
Праз секунду Крывіцкі адчуў, як у бок уперлася нешта тупое.
— Хрэснік, страляеш, як сказаў, па камандзе, — цяпер усім тулавам крутнуўся да Крывіцкага Баксёр і працягнуў пісталет. — У ім тры патроны, і, калі твой ствол будзе маўчаць, Сыч ведае, што рабіць. Адным слова.м, сустрэнемся ў пекле, уцяміў?
— Гы-гы, — па-блазенску рагатнуў Сыч і дыхнуў цяжкім сівушным перагарам, — страляй не страляй, я цябе, гада. усё роўна прыкончу... За брацельніка... Не цяпсрака, дык пазней...
— Што ты там шэпчаш? — рыкнуў Баксёр. — Глядзі ў мяне, каб без фокусаў. Жлоб сам за сябе пастаіць.
Крывіцкі зразумеў, у чым справа. Ён скоса зірнуў на Сыча, грэблівая ўсмешка кранула вусны.
"Хоць да Жлаба ты памерам не дацягнуў, але і табе з задавальненнем мазгі ўпраўлю, — падумаў ён. — А
што, калі і сапраўды... Тры патроны і іх трое... А раптам усё ж яшчэ адна праверка? А можа, патроннік пусты?.."
— Падрыхтаваліся! — ціха і трывожна прагучаў голас Баксёра, у ягонай руцэ з'явіўся пісталет. — Вось ён, у чорным паліто, з дыпламатам. Заводзь машыну... Хрэснік, будзь напагатове.
Крывіцкі ўбачыў чалавека, якога паказаў Гушча, і яму стала дрэнна. Ён меў моцныя нервы, але, пазнаўшы маёра Астроўскага, ледзь стрымаў сябе, каб не пачаць страляць у бандытаў, а калі ягоны пісталет сапраўды пусты, завязаць бойку, прыцягнуць увагу, абы выратаваць маёра. У гэты момант ён не памятаў задання, якое атрымаў ад Астроўскага, не думаў, што чакае наперадзе, не мог паверыць, што ўсё гэта адбываецца з ім.
"Госпадзі, — узмаліўся ён, — калі ты ёсць, зрабі што-небудзь!"
Машына паволі скранулася з месца, постаць Астроўскага хутка набліжалася. Маёр, быццам адчуўшы нешта нядобрае, раптам прыпыніўся, азірнуўся і, наставіўшы каўнер паліто, пайшоў хутчэй.
Штуршок пісталета пад рэбры імгненна астудзіў Крывіцкага.
"Вярні за вугал дома, на тралейбусны прыпынак, — у думках прасіў Астроўскага Крывіцкі, — там людзі, Баксёр не адкрые страляніну".
Але маёр упарта шыбаваў да парку, да зацішнага закутка, дзе бандыты прызначылі расправу.
— У мяне асечкі не будзе, — нечакана прашаптаў у патыліцу Сыч.
"Ну чаму ён такі вялікі? — не зважаючы на Сыча, падумаў пра Астроўскага Крывіцкі. — Прамахнуцца немагчыма..."
Уся ўвага была сканцэнтравана на Баксёравай руцэ, на ягоным указальным пальцы, які, напаўсагнуты, ляжаў на курку пісталета і, здавалася, уздрыгваў. Крывіцкі разумеў, якую адказнасць узваліў на свае плечы, але адступаць не было куды. У гэты момант Баксёр кінуў на Крывіцкага хуткі і напружаны позірк. "Ну?!" — ледзь не крыкнуў сышчык, але каманды "Агонь!" не паследавала.
— Не страляць, — надзвычай спакойна і зусім будзённа прагаварыў Баксёр, — памеха злева...
Крывіцкі толькі цяпер убачыў, як насустрач Астроўскаму з цёмнай падваротні выплыла жанчына. Яна сілком цягнула за руку малога. Следам за імі плёўся беспародны худы сабака, і хлапчук штохвілінна на яго азіраўся. Жанчына, злуючыся, тузала малога, нешта гаварыла, пэўна, прыспешвала, але хлопчык быццам і не чуў, яго цікавіў толькі кудлаты дварняк. Нарэшце жанчына не вытрымала, рэзка спынілася і затупала, закрычала на сабаку. Дварняк, звыклы да такой "ласкі", падціснуўшы хвост, хістануўся ўбок, але недалёка. У наступны момант малы атрымаў кухталя ніжэй спіны і, ледзь паспяваючы за маці, не плакаў, а з усёй моцы крычаў.
Астроўскі і жанчына размінуліся каля круглай тумбы для аб’яў, сабака, якому, пэўна. усё роўна было. за кім ісці, цяпер цёгся за маёрам. На рагу вуліцы Астроўскі прыпыніўся, дачакаўся зялёнага святлафора. Далей уздоўж вуліцы да тратуара туліўся стары, напалову высечаны парк. Ліхтары ў гэтым месцы чамусьці не гарэлі, але ў ранішняй шэрані магутную постаць Астроўскага нічым асвятляць і не трэба было.
"Лепшага месца для расправы не знойдзеш", — падумаў Крывіцкі і скасіў вока на Баксёра.
Машына няспешна сунулася ўслед за ахвярай, усяго нейкіх дзесяць метраў раздзяляла іх.
— Твая песенька, лягавы, спета, — прашаптаў Баксёр і зірнуў на Крывіцкага.
Гэтага было дастаткова. Сышчык, не чакаючы больш аніякіх загалаў, цэлячыся многа вышэй постаці Астроўскага, націснуў на курок. Нечакана грымнуў стрэл, другі і трэці рэхам зліліся ў адзін... А потым — асечка.
"Баксёр не зманіў, і сапраўды, толькі тры патроны", — падумаў Крывіцкі і наўмысна хістануўся, усім тулавам наваліўся на Баксёра, быццам ад пісталетнай аддачы, піхнуў у плячо Сыча. Машына тузанулася, нечакана рванулася ўперад і спынілася, Баксёр наляцеў налабавое шкло. Менавіта гэтага і дамагаўся Крывіцкі. Баксёр не змог стрэліць, і тых хвілін Астроўскаму павінна было хапіць, каб зрабіць некалькі крокаў да выратавальных дрэў і стаіцца за імі. Але, калі Крывіцкі, прадчуваючы перамогу ў гэтым няхітрым і вонкава праўдападобным учынку, зірнуў туды, дзе быў Астроўскі, — аслупянеў. Маёр, раскінуўшы рукі, без-
жыццёва ляжаў на тратуары... Шапкі не было, дыпламат чарнеў на праезджай частцы.
"Мо былі дублёры?" — мільганула ў думках Крывіцкага.
— Трэба дабіць, — злосна адштурхнуў ад сябе Крывіцкага Баксёр і прачыніў дзверцы.
Але выйсці з машыны бандыт не паспеў, нечакана ранішнюю цішыню разарваў трывожна-патрабавальны гук міліцэйскай сірэны.
— Гані! — плюхнуўся на месца Баксёр і доўгім позіркам паглядзеў на распластанае цела Астроўскага. — Хана лягаваму, аджыў, адсадзіў нашага брата...
Машына рванула, праз секунду завіскатала гума на крутой паваротцы, Крывіцкі наляцеў на суседа і адразу атрымаў удар у грудзі.
— Трымайся, гад, — прасіпеў брат Жлаба і, скрыгатнуўшы зубамі, адвярнуўся, відавочна, шкадуючы, што застаўся без справы ў гэтай аперацыі.
— Ты малайчына, хоць і нервовы, — задаволена засмяяўся Баксёр. — А пісталецік аддай, табе ён больш не спатрэбіцца...
Усе, што адбывалася далей, было для Крывіцкага як у сне. На кватэру яго не павезлі, а зноў запіхнулі ў тое самае сутарэнне, дзе раней дапытвалі. А праз тыдзень Крывіцкі, атрымаўшы дакументы і пэўныя інструкцыі, ляцеў самалётам у Нью-Йорк.
15
Астроўскі не памыліўся. Каля дома, у якім жыла Юля Лапцёнак, яго сапраўды чакаў уваскрэслы капітан Бусел. За рулём жоўтага "жыгулёнка" высіўся дабрадушнага віду паўнатвары.незнаёмец з насцярожаным позіркам і пасведчаннем камісара латышскай паліцыі на імя Петэрса Янавіча Зондакса. Павіталіся суха, нават занадта, калі ўлічваць папярэднія абставіны, праз якія прыйшлося прайсці. Канечне, Астроўскі быў рады сустрэчы, хоць і стрымліваў сябе, за напускной жорсткасцю хаваў эмоцыі. Што ні кажы, а Бусел падазраваў у здрадзе ўсіх і яго таксама. А гэта для маёра было найгоршае, што ён мог уявіць. Бусел таксама адчуваў сябе ніякавата, і менавіта па той самай прычыне. Але сышчыкі разумелі, што па-іншаму
ў гэтых абставінах і быць не магло.
Размова доўжылася некалькі гадзін. Астроўскага цікавіла ўсё, нават чаму барада ў Бусла трошкі не такога колеру, як валасы на галаве. I канечне, маёр свае "карты" ў расследаванні трымаў у прыцемку, што ў нейкі момант нават пакрыўдзіла Бусла.
— Я хачу ведаць, на якім этапе афіцыйнае расследаванне забойстваў, мяне і Кузаўкова, — напрамую спытаў капітан, калі зразумеў, што Астроўскі пад рознымі прычынамі ўхіляецца ад размовы на гэтую тэму.
— Ведаеш, Андрэй Фёдаравіч, — пасля невялікай паўзы прагаварыў Астроўскі, — з першай хвіліны нашай сустрэчы я думаю над тым, што тваё ўваскрашэнне на дадзеным этапе можа толькі пашкодзіць. Я разумею, ты прагнеш помсты...
— Не помсты, я хачу асабіста начапіць бранзалеты на галаварэза, які ўсё спланаваў і арганізаваў. I дзякуй Богу, сёння мне вядомы гэты дзеяч. — Бусел пляснуў далонню па тоўстым сшытку, які ляжаў на каленях: — Тут уся Калеснікава злачынная дзейнасць...
— Спадзяюся, гэты сшытак з дзіцячага матраца — для мяне? — з іроніяй перапытаў Астроўскі.
— Для нас, — паправіў маёра Бусел, — я хачу дзейнічаць...
— Не сумняваюся, але я не маю права на памылку, — шукаючы падтрымку ў латышскага камісара, прагаварыў Астроўскі і паглядзеў на Зондакса. — Калі ў гэтым дзённіку ёсць імя чалавека, які служыць у нас і звязаны з Калеснікам, — іншая справа...
— Яго тут няма, — патупіўся Бусел, — але, затрымаўшы ўсю банду, даведаемся, нехта расколецца...
— I я Фаму няверуючаму далдоню пра тое ж, — падтрымаў пазіцыю Астроўскага Зондакс. — Рана яшчэ выплываць, а сшытак Шаўцова трымаць пад замком — справе шкодзіць.
— Я павінен азнаёміцца з запісамі Шаўцова, — прыхільна зірнуў на Зондакса Астроўскі. Маёр зразумеў, каму абавязаны сённяшняй сустрэчай. — А табе, Андрэй Фёдаравіч, даю гарантыю, што без справы не застанешся. I потым, у мяне асабістыя рахункі з бандытамі. — Астроўскі па-сяброўску ляпнуў Бусла па плячы, усміхнуўся: — Дзве вымовы за тыдзень — занадта, асабліва для маёй амбіцыёзнай натуры...
Сшытак Шаўцова Астроўскі чытаў, як нейкі займальны дэтэктыў. Не верылася, што Калеснік змог стварыць такую крымінальную арганізацыю, з цвёрдай, непахіснай дысцыплінай, жорсткую і бязлітасную. У нейкі момант у глыбіні душы варухнулася пачуццё павагі да розуму гэтага чалавека. Калеснік быў не проста злачынцам: украў —выпіў — сеў у турму. Ён супрацьстаўляў сябе не толькі дзяржаўнаму ладу, але і агульнапрынятаму ўяўленню аб чалавечай прыстойнасці. Калеснік быў ідэйным злачынцам. Здзіўляла і апантанасць Шаўцова, які здолеў адзін сабраць даволі поўную інфармацыю пра бандытаў і іх злачынную дзейнасць. Але было і шмат белых плям. I асноўнае, што Калеснік, нікому не давяраючы, наўмысна завязаў на сабе асноўныя вузельчыкі, у сваіх руках сканцэнтраваў тыя нітачкі, якія давалі магчымасць следству прымаць пэўныя рашэнні. Астроўскі не сумняваўся ў праўдзівасці напісанага Шаўцовым і цяпер, маючы адрасы людзей, якія працавалі на Калесніка, трэба было злавіць прайдзісвета на гарачым. Хто паверыць дзённіку нябожчыка, у мінулым зэка і, галоўнае, шалёнага раўніўца? А тое, што менавіта рэўнасць кіравала Шаўцовым, чыталася з першых старонак.
Падзеі, апісаныя ў дзённіку, тычыліся не толькі сённяшніх дзён, узгадваліся часы, калі Шаўцоў, Калеснік і Ядзя Купрэйчык былі яшчэ студэнтамі... Заляцанням Калесніка і былой жонкі Шаўцова, Ядзі Купрэйчык, аўтар надаваў занадта шмат увагі, рабіў на палях свае зласлівыя каментарыі накшталт: "Сука не захоча — кабель не ўскоча...” А як Шаўцоў шчыраваў, узгадваючы першы суд над Калеснікам, якія эпітэты?! 1 ўсё ж міма вопытнага вока Астроўскага не праслізнула тое, што ў Шаўцова, як і ў суддзяў, не было поўнай інфармацыі. Нешта насцярожыла, прымусіла выцягнуць з архіва зжаўцелыя папкі.
Але гэта будзе трошкі пазней. ІІра тое, як Шаўцоў трапіў на лаўку падсудных, Астроўскі ўжо ведаў з расповеду Юлі Лапцёнак. Асобныя моманты ўразілі маёра як чалавека. Чытаючы запозненыя абвінавачванні, не-не ды і хацелася сказаць: "Дазволіў выцерці аб сябе ногі, то і не скуголь, нясі абраны крыж..." 1 ўсё ж Шаўцова было шкада.
Некалькі апошніх год ён упарта збіраў доказы злачыннай дзейнасці Ядзі Купрэйчык толькі з адной мэтай — пазбавіць мацярынства і забраць дачку.
Тут было тое, чаго не хапала Астроўскаму. Шаўцоў пазначыў усю злачынную іерархію. Ён вызначыў, вынюхаў нават прафесара Сухога і эксперыментальную лабараторыю. Праўда, як і ўва ўсіх астатніх справах, ланцужок ірваўся на Калесніку. Але да яго цягнуліся некаторыя нітачкі-сувязі з Сярэдняй Азіі, Пакістана, нават з Кітая. Была створана сетка распаўсюджвальнікаў, але асноўная частка тавару бясследна знікала, і куды — Шаўцоў не ведаў.
Сучасная дзейнасць Купрэйчык была поўнасцю ці амаль поўнасцю асветлена і выдзелена ў раздзел "Кірмаш". Тут у храналагічным парадку аўтар запісаў звесткі, пра якія Астроўскі ўжо ведаў, але большасць пазначаных эпізодаў была невядомая і, канечне, патрабавала праверкі.
Вывучаючы дзённік, сышчык прыйшоў да высновы, што Шаўцоў дзейнічаў не адзін, былі тыя, хто яму дапамагаў. Хоць бы ўзяць ліпавыя накладныя, копіі якіх Шаўцоў старанна падклейваў да патрэбнай старонкі. Займець гэтыя паперкі мог чалавек, які меў дачыненне да бухгалтэрыі. Гэтая акалічнасць радавала, была надзея знайсці жывых свёдак.
Лічбы ў накладных уражвалі нават вопытнага Астроўскага. Цяпер стала зразумела, чаму Калеснік, не задумваючыся, пайшоў на забойства Кузаўкова, як толькі шафёра арыштаваў Бусел. Вельмі вялікія стаўкі, таму Бусел таксама быў прыгавораны, і гэты спіс, калі не спыніць злачынцаў, будзе поўніцца. Дзенідзе Шаўцоў узгадваў тых, ад каго атрымаў тую ці іншую інфармацыю. Адчувалася, што рабіў ён гэта наўмысна, свядома спрошчваў работу тых, хто будзе весці следства. Тое, што сшытак можа трапіць у чужыя рукі, Шаўцову нават не прыходзіла ў галаву. Напрыклад, інфармацыю пра вываз наркотыкаў з фармацэўтычнай фабрыкі ён атрымаў ад самога Кузаўкова, а вось пра ўдзел Князя ў забойстве шафёра даведаўся ад чалавека па мянушцы Сівы.
Астроўскаму было над чым пакумекаць. Але як ні круці, толькі арыштоўваць Калеснікаву хеўру не выпадала, не хапала пацверджаных доказаў. I галоўнае — як даказаць забойствы? Калеснік з юрыдыч-
най кропкі погляду застаецца збоку: ні махінацыямі, ні ўдзелам у забойствах не звязаны, асабіста ў гэтых злачынствах удзелу не браў. А з забойствам Бусла зусім можа атрымацца анекдот. Як забілі, калі ён жывы?! Спаслацца на памылку кілераў: маўляў, планавалі справадзіць на той свет міліцыянера, а забілі Шаўцова?.. Вось і спытайцеся ў тых, хто памыліўся... Паказанні Бусла ў разлік ніхто не возьме, пакуль не будуць злоўленыя Філін і Прышч. Ёсць наркотыкі?.. Дык спытайцеся ў Кузаўкова, ад каго атрымаў і куды вёз... Вось і засталіся ад усяго толькі кірмашныя махлярствы, але і там Калесніка не дастанеш: усім займалася Ядзя Купрэйчык, ёй і адказваць. Выходзіла, што драбнату Астроўскі арыштуе і ўпячэ за краты, а Калеснік толькі пасмяецца. I потым, застаецца невядомым здраднік у міліцэйскіх пагонах. Пра гэтага чалавека ў дзённіку Шаўцова — ні слова, ні паўслова, значыць, не ведаў.
"Праз двурушніка бедалага і праваліўся, і не толькі ён, — перагарнуўшы апошнюю старонку дзённіка, разважаў Астроўскі. — Шаўцоў — даверлівы чалавек, а калі быць дакладным, помста засціла вочы, і ён шмат на якія моманты проста не зважаў. і дзякуй Богу, што сшытак трапіў па назначэнні. Цяпер мая чарга прымаць рашэнне... Думай, маёр, кумекай... Структура злачыннай арганізацыі вядома, ёсць фотаздымкі амаль усіх бандытаў, і за гэта дзякуй Крывіцкаму, вядомы і кіраўнік. Сёння, калі вэрхал вакол забойства Бусла пачаў аціхаць, Калеснік уздымс галаву, як піць даць пачне дзейнічаць. Наркатычны сіндыкат павінен працаваць... А што, калі трошкі дапамагчы Калесніку, падыграць, падлабуніцца?..
Няхай Качан зробіць, як хоча злодзей, — пазбавіць мяне справы Бусла. Калеснік-пераможца будзе дзейнічаць больш адкрыта і нахабна, значыць, лягчэй будзе злавіць "на гарачым", дый двурушнік хутчэй зробіць памылку... Няўжо і сапраўды Макрыцкі?"
Трэці дзень "камандзіроўкі" нечакана раскрыў Астроўскаму вочы на пэўныя таямніцы ў жыцці Калесніка. Так, менавіта жаданне як мага болей даведацца пра бандыта прывяло маёра ў судовы архіў.
Той дваццацігадовы юнак чамусьці вельмі цікавіў Астроўскага, хацелася ведаць, з чаго ўсё пачалося, што чакала хлопца, каб не лаўка падсудных. Знаёмства са справай у двух пульхных тамах за нумарам 562 пачаў з прысуду. Потым пратаколы шматлікіх допытаў, даведкі, характарыстыкі... Вывучаў, як кажуць, па поўнай праграме. Расповед Шаўцова поўнасцю супадаў з матэрыяламі следства, было відавочна, што ён не прапусціў ніводнага пасяджэння. Але аб'ектыўным Шаўцоў не быў, і гэта адразу кідалася ў вочы.
Набліжаўся час абедзеннага перапынку, і архіварыус, ужо сталага веку жанчына са сцюдзёным позіркам бляклых вачэй, катэгарычна папярэдзіла, каб "все сдалн дела". Гэта шматзначнае "все сдалн" прагучала трошкі смешна, бо Астроўскі тут быў адзін. Маёр не прымусіў жанчыну двойчы паўтарыць просьбу-загад, але, калі паклаў папкі на паліцу, распісаўся ў зацёртым журнале, нечакана перад вачыма ўзнік дакумент. Маёр крутнуўся да паліцы.
— Я вас не затрымаю, — таропка прагаварыў Астроўскі. — Калі ласка, на секунду другі том справы 562.
— Абедзенны перапынак, — казённым голасам прашапялявіла жанчына.
— У мяне машына, я вас завязу, куды трэба...
Старая моўчкі пратупала да высакаватай паліцы і, падаючы папку Астроўскаму, незадаволена прабурчала:
— Ссабойка ў мяне... А парадак павінен быць... У наш час за пяць хвілін...
Астроўскі таропка разгарнуў папку і з ветлівасці выслухаў архіварыуса, што яны, маладыя, разбэсціліся, раней за пяць хвілін спазнення на працу можна было атрымаць год папраўчых работ ці нават турмы.
— Няма на вас жалезнай рукі, — падвяла рысу жанчына і, звысака зірнуўшы на маёра, пасунулася на сваё месца.
На нечакана ўзгаданы дакумент Астроўскі натрапіў адразу. Гэта была характарыстыка універсітэцкай камсамольскай арганізацыі. Нічога своеасаблівага, звычайныя сказы-штампы, толькі подпіс... Так, менавіта подпіс усхваляваў, быццам кіпнем абдаў Астроўскага.
Атрыманая ад Астроўскага інфармацыя пра тое, што кабінет праслухоўваецца, спярша збіла палкоўніка Качана з панталыку, ён разгубіўся і нават збянтэжыўся. Ён, "граза" сталічных зэкаў, раптам сам трапляе ў сілкі, у пастку, і галоўнае, невядома кім пастаўленую. Кабінет, учора яшчэ ўтульны і прыдатны да працы, сёння сустрэў гаспадара насцярожана, з недаверам. Качану здавалася, што з кожнага кутка, з-пад кожнай палавіцы на яго пазірае варожае вока відэакамеры, маўклівыя занавескі, тэлефоны, крэслы, шпалеры ловяць шоргаты і словы... Канечне, ва ўсё гэта не хацелася верыць, але Астроўскі быў правы, маёр здолеў пераканаць у праўдзівасці сваіх слоў. Было крыўдна і ад таго няўтульна, раздзіралі сумненні. Качан раптам зразумеў, што сітуацыя з праслухоўваннем кабінета абудзіла ў душы, акрамя крыўды, нейкі своеасаблівы сорам, прафесійную годнасць, а лепей сказаць — злосць. У нейкі момант палкоўнік нават страціў над сабой кантроль, у пошуках "жучкоў" пачаў раскручваць слухаўкі тэлефонных апаратаў. Раскруціў адзін, другі — пуста. Зноў мільганула думка: "А мо Астроўскі перабольшвае? — Ён абвёў доўгім адлучаным позіркам сцены пакоя. — Але генерал Патапенка пацвердзіў усё сказанае Анатолем наконт гарадскога кірмашу. Яго і сапраўды на некалькі дзён зачыняюць — падазрэнне на халеру. Значыць, і генерал?.. Выходзіць, і тут Астроўскі правы, пра ягоную неафіцыйную дзейнасць у раскрыцці забойства капітана Бусла трэба маўчаць. Канечне, на сённяшні дзень Анатолю патрэбна дапамога і, галоўнае, прыкрыццё. Як гэта зрабіць, калі кожны дзень ён асабіста дакладвае міністру?.. А Патапенка настойвае на адхіленні Астроўскага ад вядзення справы... Сёння выратавала тое, што Астроўскі ў "камандзіроўцы", а заўтра? Мо пайсці да міністра і шчыра пра ўсё расказаць?" Але думка пра міністра як нечакана прыйшла, так нечакана і згасла, толькі перад вачыма ўзнік нейкі безжыццёвы, быццам алавяны твар, пустыя вірлатыя вочы і чамусьці рот, які ў любы момант з нагоды і без яе мог толькі скамандаваць: "Смірна, кругом арш!.." Канечне, Качан мог яшчэ звярнуцца да палкоўніка Чарнова, начальніка крымінальнага
вышуку рэспублікі, але... Але зноў прыйдзецца даваць тлумачэнні, і ў першую чаргу Патапенку. "Чарноў не возьме на сябе адказнасць, дакладзе міністру, а той з Патапенкам у добрых, нават сваяцкіх адносінах, — з сумам уздыхнуў Качан. — Значыць, застаецца даверыцца Астроўскаму і спадзявацца на сябе. Час працуе супраць нас. Трэба як мага хутчэй выкрыць здрадніка, а ён можа быць і не адзін. Макрыцкі ці хто іншы, у любым выпадку патрэбны неабвяргальныя доказы. Анатоль правы і ў тым, што, выкрыўшы двурушніка, мы не раскрыем забойства Бусла, наадварот, тыя людзі імгненна знікнуць".
Гэтымі днямі Качан рабіў усё, каб як мага менш быць у кабінеце, пад рознымі зачэпкамі шукаў прычыны, каб не праводзіць аніякіх пасяджэнняў, не весці ніякіх сакрэтных перамоў. Ён раней запланаванага пачаў праверкі райаддзелаў і вечарамі ў кабінет ужо не вяртаўся. Палкоўнік увесь час чакаў сустрэч з Астроўскім, які звычайна позна ўвечары прыходзіў да Качана дадому. Сёння было як і некалькі апошніх дзён: Качан адмыкаў уваходныя дзверы і прыслухоўваўся да бразгату ліфта, ці не едзе сябра, але Астроўскі ўжо чакаў у пад'ездзе. Ён нячутна спускаўся з верхняга паверха. Павіталіся моўчкі. Па хітраватым бляску вачэй, нейкай вонкавай узнёсласці, якая лілася, прамянілася ад Астроўскага, Качан зразумеў. што маёр з добрымі навінамі. Але сам факт, што ім, вопытным сышчыкам, даводзіцца сустракацца ўпотайкі. хавацца і ад сваіх, і ад "чужых", апякаў самалюбства.
— Мне пачынае падабацца напаўлегальнае жыццё, — быццам прачытаўшы думкі сябра. весела, але шэптам прагаварыў Астроўскі, — казыча нервы...
— Нас не казычуць, з нас здзекуюцца, — цяжка ўздыхнуў Качан і, саступаючы месца на ўваходзе, падштурхнуў Астроўскага ў цёмны калідор. — Бачу, з добрымі навінамі?
— Працуем, — здымаючы паліто, не без гонару зазначыў маёр.
— Вячэраў? — спытаў Качан і, заўважыўшы адмоўны ківок Астроўскага, дадаў: — Жонка на дзяжурстве. перайшла на "хуткую дапамогу", так што прыйдзецца кухарыць самім. А наконт гарэліцы як?
— Добра было б, — ахвотна пагадзіўся Астроўскі
і ўсміхнуўся. Я.му было нязвыкла бачыць палкоўніка ў фартуху са зламаным сцізорыкам у руцэ.
— Не скаль зубы, бяры нож і абірай бульбу, — паблажліва прабурчэў Качан.
— Мо перакусім на хуткую руку?
— Няма бульбы — няма наедку, — адмахнуўся Качан і з нецярпеннем дадаў: — Зрэшты, будзе час і пагаварыць.
— Навін многа, ёсць і добрыя, і не зусім, і благія...
— Спярша пра харошае, — уздыхнуў Качан, — надакучыла кепскае...
— Тады трэба выпіць...
Качан, нічога не пытаючыся, спаласнуў рукі, выцер іх ручніком, дастаў з халадзільніка пляшку гарэлкі, адкаркаваў, наліў кілішкі.
— За вяртанне з таго свету капітана Бусла! — узняў чарку Астроўскі.
— Жывы?! — выдыхнуў Качан, рука з чаркай здрыганулася, гарэлка разлілася на падлогу.
— Жывы! — узнёсла пацвердзіў Астроўскі і радасна дадаў: — Выпадак фантастычны, цяжка паверыць, і тым не менш — праўда...
Вячэра сяброў зацягнулася, дакладней, у асноўным гаварыў, як кажуць, вёў рэй Астроўскі. Качан толькі зрэдку падтакваў, што-нішто ўдакладняў і наліваў чаркі. Астроўскі скончыў расказваць, калі бліскучыя стрэлкі плоскага чырвонага гадзінніка, што вісеў над дзвярыма, нябачна падкраліся да апоўначы. Зноў выпілі, і Качан, хітравата пазіраючы на Астроўскага, нечакана падвёў рысу:
— Ты нічога не сказаў пра здрадніка. Хто прадаўся Калесніку?
— Яго на закуску, — засмяяўся Астроўскі,— Ёсць падазрэнні, я амаль упэўнены...
Неяк вінавата дзынкнуў тэлефон. Качан няўпэўненым рухам зняў слухаўку і амаль адразу падаў Астроўскаму, здзіўлена прагаварыў:
— Цябе... Клён...
— Я папярэдзіў капітана, дзе буду, — патлумачыў маёр і надоўта замоўк, як прыліп да трубкі. Нарэшце суха загадаў: — Працягвайце назіранне, я на сувязі.
— Нешта сур'ёзнае? — заклапочана спытаў Качан.
— Крывіцкага бандыты ўзялі пад нагляд, — адказаў Астроўскі і нечакана для сябе не зусім упэў-
нена дадаў: — Рыхтуюць нешта сур'ёзнае з удзелам лейтэнанта...
— Ты не кантралюеш сітуацыю? — заклапочана спытаў Качан. Ад хмелю, які яшчэ некалькі хвілін таму кружыў галаву, не засталося і следу.
— Пяцьдзесят на пяцьдзесят... У сітуацыі з Крывіцкім усё прадугледзець немагчыма.
— Штыль скончыўся, Калеснік пачаў дзейнічаць, — зрабіў выснову Качан. — Гэта нам на руку.
— Я хацеў папрасіць, каб ты забраў справу Бусла і перадаў таму ж Макрыцкаму. Але...
— У гэтым адпадае неабходнасць, — зразумеў Качан накірунак думак Астроўскага. — Калеснік, пэўна, ужо святкуе перамогу над намі. Ну што ж, як кажуць, пісклянят па восені лічаць. I яшчэ даўно хачу спытаць, — Качан з іроніяй зірнуў на Астроўскага, — як табе ўдалося без майго ведама ўключыць у сваю групу Крывіцкага? А пра ўкараненне лейтэнанта ў банду я зусім маўчу. За "самадзейнасць" прыйдзецца адказваць, і нават я не дапамагу.
Астроўскі быў падрыхтаваны да гэтага пытання, ведаў, што рана ці позна яно ўзнікне.
— Падштурхнулі правалы нашай агентуры, і, асноўнае, пачні я ўзгадняць свой план — пэўна, і па сённяшні дзень збіраў бы подпісы начальства. Я ведаў, на што іду, а дэталі — пазней.
— Ну-ну, — шматзначна прагаварыў Качан і, махнуўшы рукой, уздыхнуў: — Ладна, пакінем на потым разборкі, а цяпер канкрэтна: што будзем рабіць? Крывіцкі прыкрыты?
— Яго страхуе Клён са сваімі хлопцамі. Думаю, справіцца. Маю "камандзіроўку" трэба прадоўжыць. I галоўнае: уваскрэслы капітан Бусел прагне дзейнічаць, ірвецца ў бой, а сёння будзе на карысць справе, калі ён яшчэ нейкі час застанецца ў ізаляцыі.
— Дастанецца на арэхі. — думаючы пра сваё, неўпапад прагаварыў Качан.
— Так, цяпер мы ў адных санях, і не выходзіць рэзаць пастромкі, — загарачыўся Астроўскі. — Каб я мог дзейнічаць самастойна, ты б нічога не ведаў. Сёння мне патрэбны падтрымка і прыкрыццё. Твой клопат — стварыць нармальныя ўмовы для працы.
— Не крыўдуй, — паспяшаўся супакоіць сябра Качан, — я зраблю ўсё, што неабходна.
— Зразумела, што цяпер цяжар адказнасці ляжа на твае плечы, але іншага выйсця няма.
— Не пра гэта трэба думаць, — адмахнуўся Качан. — Што ты спланаваў наконт Бусла?
— У мяне ёсць адрас гатэля, дзе ён спыніўся пад прозвішчам Мельнік Мікалай Фёдаравіч. Бусел не адзін, з ім сябра з Латвіі, таксама сышчык. Пагавары ты сам, растлумач сітуацыю, няхай хлопцы на тыдзень-другі з'едуць з Мінска. Цяпер пра Калесніка. Па атрыманай з розных крыніц інфармацыі, менавіта на ім замкнулася і арганізацыя забойства Бусла, і наркатычная дзейнасць. Супраць гэтага чалавека ў нас нічога няма, і разумна было б шчыльна ім заняцца, узяць у аператыўную распрацоўку. А на гэта патрэбен час. Куды бяжыць какаінавы ручаёк? Дакладна. вядома, што ў Мінску рэалізуецца невялікая частка, а дзе астатняе? I потым, незразумелая роля ва ўсёй гэтай гісторыі прафесара Сухога, пра якога ўзгадаў у запісах Шаўцоў. А менавіта прафесар кіруе эксперыментальнай лабараторыяй на фармацэўтычнай фабрыцы. Вядома, што Сухі мае нейкае ўскоснае дачыненне да вывазу з фабрыкі нябожчыкам Кузаўковым морфію. А што, калі паміж Калеснікам і Сухім існуе сувязь? Не магу паверыць, што Кузаўкова забілі за трыста ампул морфію. Мо смерць павінна была схаваць нешта больш значнае? Тады што? Незразумелая і роля Купрэйчык. Яна з наркотыкамі хутчэй за ўсё не звязаная, на ёй вісяць кірмашныя махлярствы. Тады навошта ёй заказваць забойства Бусла? Дарэчы, пра тое, што забілі Шаўцова, яна не ведае і па сённяшні дзень. А гэта пацвярджае, што Купрэйчык таксама выконвала чыюсьці волю... Пытанні, адны пытанні, і, каб на іх адказаць, патрэбен час. А яшчэ сярод нас здраднік... Разлічваю на тваю дапамогу ў яго выкрыцці. Я сёння быў у судовым архіве, вывучаў першую Калеснікаву справу і выпадкова выйшаў на неверагодную сувязь: Калеснік — Кавалёў...
— Ты маеш на ўвазе Івана Барысавіча? — ажно прыўзняўся з табурэткі Качан.
— Так, менавіта яго, падпалкоўніка Кавалёва.
— Памылкі няма? Пра Макрыцкага паведамляў у пісьме невядомы...
— Невядомыя — гэта Бусел і Зондакс, і яны
памыліліся. Камусьці вельмі хацелася, каб мы думалі на Макрыцкага. Таму і Куліка, пляменніка Макрыцкага, падкупілі, каб перадаваў цыдулкі арыштаванаму Князю. Ведалі, што іх сваяцтва калі-небудзь спатрэбіцца. Цяпер трошкі гісторыі. Калесніка першы раз судзілі за забойства ў стане душэўнай нераўнавагі, і камсамольскую характарыстыку з месца вучобы падпісваў не хто іншы, як Кавалёў. Ён жа забраў з кабінета Бусла фотаздымак, які потым трапіў у рукі кілераў Філіна і Прышча. Кавалёў — твой галаўны боль, мы павінны кантраляваць кожны крок здрадніка, але барані Бог, каб ён нешта западозрыў.
Гэтай ноччу Астроўскаму спаць давялося ўсяго дзве гадзіны. Каля пяці раніцы разбудзіў тэлефонны званок, і ўзрушаны капітан Клён паведаміў, што бандыты ледзь не пад канвоем упіхнулі ў машыну Крывіцкага і ўжо каля гадзіны калясяць па горадзе. Справа прымала нечаканы накірунак. Адразу падумалася пра найгоршае, але Астроўскі хутка супакоіўся, бо калі б людзі Калесніка хацелі ўчыніць над лейтэнантам расправу, зрабілі б гэта зусім паіншаму. Не было логікі ў іх дзеяннях.
"Значыць, інтуіцыя не падвяла, бандыты плануюць нейкае злачынства, — думаў Астроўскі. — Але што?.. Нават не ноччу, а пад раніцу. калі горад, лічы, прачнуўся!.. Зразумела, што Крывіцкага чакае яшчэ адна праверка, праверка справай... Рабаванне?.. Узброены налёт?.. Звядзенне рахункаў?.. Ці?.."
Гэтае "ці" затахкала, запульсавала ў скронях, па літары выціскаючы слова "забойства". Чаканне рабілася невыносным.
А палове шостай нарэшце патэлефанаваў Клён. Злачынцы, добра-такі папятляўшы па горадзе, нарэшце спыніліся.
— На маёй вуліцы? — перапытаў, не паверыўшы сваім вушам, Астроўскі.
— Анатоль Пятровіч, яны насупраць вашага пад'езда, а мая машына на другім баку вуліцы, у падваротні суседняга дома, бачу вашыя вокны, — у голасе Клёна чуліся трывожныя ноткі. — Што гэта азначае, таварыш маёр?
Астроўскі ўсё зразумеў. Нечаканая радасць адра-
зу выціснула благое, тое, што раздражняла і хвалявала, сышчык зноў адчуў сябе ўпэўненым і гатовым да рашучых дзеянняў.
— Анатоль Пятровіч, — глуха прагучаў голас капітана Клёна, — не трэба рызыкаваць, я выклічу дапамогу, і накрыем...
— Толькі не гэта, — перапыніў капітана Астроўскі. Ён каторы раз ацаніў халодны разлік Калесніка, які адным ударам хацсў вырашыць як мінімум два пытанні: намёртва прывязаць да сябе Крывіцкага і пазбавіцца ад Астроўскага, кіраўніка аператыўнай групы па расследаванні забойства Бусла.
— Што нам рабіць? —перапытаў Клён, у слухаўцы чулася перарывістае дыханне капітана. — Яны могуць пільнаваць вас...
— Ператэлефануй мне праз пяць хвілін, — прагаварыў Астроўскі і паклаў трубку. Яму патрэбен быў час на роздум.
"Можа, зрабіць, як раіць Клён? — Астроўскі зашпацыраваў па пакоі. — Не, гэта не выхад... Тут ідзе гульня нерваў, у каго мацнейшыя — той і выйграе. Цяпер галоўнае — Крывіцкі... Відаць, лейтэнант ведае, што будзе рабіць, і, калі яны тут, пэўна, мае асабісты план... Думай, маёр, хутчэй шукай выйсце... Трэба зрабіць усё, каб не нашкодзіць Крывіцкаму і па магчымасці выратаваць справу... Лейтэнант не ведае, дзе я жыву, значыць, убачыць у апошні момант, пазнае і можа разгубіцца... Але рызыкаваць трэба... Стоп! Я вырашыў прыняць гульню Калесніка? Гэта азначае... — Астроўскі спыніўся ля стала, безуважна ўтаропіўся ў тэлефон. — ...А нічога гэта не азначае, я прымаю ўмовы... Толькі выгадныя для сябе... Галоўнае, што я ведаю іх намер, і калі Крывіцкі вымушаны страляць, ён гэта зробіць, а я падыграю..."
Зноў зазваніў тэлефон.
— Капітан, у цябе ёсці лішні бронежылет? — голас Астроўскага гучаў рашуча і спакойна.
— Знойдзем, толькі...
— Аніякіх "толькі", трэба даставіць яго мне. У цябе на ўсё пра ўсё — дваццаць хвілін.
Капітан Клён з'явіўся хутка. Ён стаяў у дзвярах, вялікі, з выгляду нязграбны і трошкі збянтэжаны. На нагах — вялізныя чаравікі, якія ніяк не пасавалі да сіняга трыко, а белая сподняя кашуля і зусім рабіла
гэтага "фізкультурніка" смешным.
— Прыйшлося касіць пад спартсмена, — перасмыкнуў шырокімі плячыма Клён і, заходзячы ў кватэру, сцягнуў кашулю. На голым целе быў бронежылет, які праз хвіліну ўжо прымяраў Астроўскі.
Астроўскі выйшаў з пад’езда, як заўсёды, у сем раніцы і, па завядзёнцы, няспешна пакрочыў па тратуары. Машыну з бандытамі заўважыў адразу, прыпыніўся, наставіў каўнер паліто. Маёр чакаў стрэлаў, але іх не было.
"Значыць, па дарозе, — падумаў Астроўскі і ў думках падбадзёрыў Крывіцкага: — Толькі недрэйфі, лейтэнант, ты расцаніў усё правільна... Не будзеш страляць ты, яны гэта зробяць самі..."
Перайшоў скрыжаванне, насустрач выплываў стары парк. Машына сунулася следам.
"Пэўна, тут, — падумаў Астроўскі. Ён адчуваў на сабе нейкі незразумелы цяжар, які, здавалася, поўз па спіне, патыліцы, зноў па спіне. Зрабіў крок, другі... пяты... — Лепшага месца для расправы ім не знайсці, — толькі падумаў Астроўскі, як глуха прагучалі адзін за адным тры стрэлы. Маёр быў падрыхтаваны, і ўсё ж нечакана па-здрадніцку здрыганулася цела, ён стаў як укапаны, ссунуўся на калені. Проста перад ім была велікаватая лужына. — От, халера, позна заўважыў, а то, як у кіно, яшчэ б трошкі па інерцыі прайшоў, — усміхнуўся Астроўскі і бразнуўся ў халодную ваду, павярнуўся трохі на плячо, каб было чым дыхаць, і заціх. Ён ляжаў тварам да дарогі і бачыў, як спынілася непадалёк машына з бандытамі, і калі прачыніліся дзверцы, здрыганулася, зайшлося жалем сэрца: будуць дабіваць, і ледзь не вырваўся з грудзей міжвольны крык: — Клён, дзе ты?! А раптам сірэна не спрацуе?.."
У гэты момант ранішнюю цішыню парушыла міліцэйская сірэна, і быццам раскалолася неба, на зямлю сыпануў, як здалося Астроўскаму, гарачы дождж. Чалавек, які секунду таму выставіў з машыны нагу, хуценька яе схаваў. бразпулі дзверцы, і Астроўскі ўздыхнуў вольна, напружанне саступіла месца ціхай радасці. У гэтую хвіліну яму здавалася, што ніколі ў жыцці ён не чуў больш прыемнага і жаданага гуку, чым бразгат дзверцаў машыны.
План удаўся. Машына з бандытамі праз некалькі хвілін знікла на скрыжаванні. Астроўскі з палёгкай
шчоўкнуў засцерагальнікам пісталета, які ўвесь час трымаў напагатове. Цяпер заставалася дробязь — дачакацца Клёна і імітаваць раненне. Надалей Астроўскі будзе выконваць ролю пацярпелага, і выглядаць гэта павінна нраўдзіва. Сыграць ролю трэба так, каб паверылі і свае, і асабліва чужыя. I ценю сумнення не павінна ўзнікнуць у бандытаў наконт Крывіцкага, бо няма ягонай віны ў тым, што страляў і толькі параніў.
Палкоўнік Качан віхрам уварваўся ў працэдурны кабінет бальніцы "Хуткай дапамогі", куды, як перадаў дзяжурны па горадзе, даставілі параненага Астроўскага. Капітан Клён у гэты момант дапамагаў маёру апрануцца. Левая рука Астроўскага была загіпсаваная, бінт на галаве ў адным месцы набрыняў чырвонай плямай.
— Ну, дзякуй Богу, жывы, — выдыхнуў Качан і асцярожна прытуліў сябра да грудзей, на вачах нагарнуліся слёзы.
Астроўскі сіліўся нешта сказаць, але палкоўнік не дазволіў. Ён рэзка адхіліўся, яшчэ раз агледзеў маёра і адразу ўзарваўся лаянкай на Клёна, быццам капітан быў у нечым вінаваты.
Сышчыкі, патупіўшы галовы, маўчалі і ўсміхаліся.
— Чортведама што! — нечакана для ўсіх пісклявым голасам ускрыкнуў маладжавы з рэдкай бародкай доктар і кінуў ручку, якой нешта пісаў, на стол. — Вам не хірург патрэбен, а псіхіятр...
Качан насцярожана, нічога не разумеючы, паглядзеў на радаснага Астроўскага, потым на Клёна, які хаваў у кулак усмешку, і зноў запытальна ўтаропіўся ў доктара.
— Аляксей Фёдаравіч! — Астроўскі скоса зірнуў на расчырванелага, узбуджанага доктара і спешна, каб папярэдзіць магчымыя пытанні Качана і тлумачэнні хірурга, дадаў: — Нам трэба пагаварыць без сведак.
Маёр падышоў да стала, за якім сядзеў пыхлівы доктар і засяроджана прачытаў усё, што напісаў хірург.
— Яшчэ напішыце заяву на водпуск...
— Што?! Які водпуск?! Вы яшчэ здзекуецеся...
Качан, нічога не разумеючы, але давяраючы Астроўскаму, сеў на табурэтку, расшпіліў верхнія гузікі
паліто, кашулі, паслабіў гальштук. Ад усяго перажытага за апошнюю гадзіну, хуткай хады па шматлікіх бальнічных лесвіцах і калідорах сэрца, здавалася, восьвось выскачыць. Ён, адчуўшы, як гарачая хваля паціху паўзе ад грудзей да шыі, абручом сціскае дыхаўку і скроні, выцягнуў адразу і валідол, і нітрагліцэрын.
— Сямён Давыдавіч! — узвысіў голас Астроўскі і, не зважаючы на загіпсаваную руку, нахіліўся, абапёрся ёю на стол і, гледзячы доктару ў вочы, з выглядам чалавека, які не пацерпіць пярэчанняў, паўтарыў: — Доктар, напішыце, калі ласка, заяву на адпачынак. Гэта, у першую чаргу, у вашых інтарэсах...
— Ха!.. — Хірург ускочыў на ногі. Ён быў амаль напалову ніжэйшы за маёра і, відавочна, камплексаваў з-за гэтага, бо адразу зноў плюхнуўся на месца, незадаволена перасмыкнуў плячыма. Цяпер ён зноў выглядаў важным і трошкі грозным. — Мо і білецік да мора маеце, на Канарскія астравы?
— Можа, і маем, — перагортваючы старонкі сваёй "гісторыі хваробы", пагадзіўся Астроўскі, — толькі не на Канарскія астравы, а трошкі бліжэй. Капітан, прасачыце, каб доктар сёння да адлёту самалёта ў Крым нікуды з кватэры не выходзіў, ні з кім не сустракаўся, тэлефонныя размовы толькі пад вашым кантролем.
— Будзе зроблена, — ледзь стрымліваючы смех, шчоўкнуў абцасамі Клён.
— Вы гэта сур'ёзна? — акругліліся вочы хірурга.
— Сур'ёзней не бывае. Я ўжо дзесяць разоў тлумачыў. Прабачце, цяпер, як дамовіліся, вамі зоймецца капітан Клён.
Палкоўнік Качан адчуў палёгку, сэрца супакойвалася, прыступ удушша адступаў.
"Даканае мяне гэтая стэнакардыя", — падумаў Качан і прагна паглядзеў на графін з вадой, які стаяў на доктарскім стале. Ён дачакаўся, калі за капітанам і маленькім, жвавым Сямёнам Давыдавічам зачыніліся дзверы, і адразу змяніў сваю табурэтку на доктарскае вяртлявае офіснае крэсла, наліў у шклянку вады, выпіў. Палкоўнік чакаў тлумачэнняў.
— 3 сённяшняга дня падзеі будуць разгортвацца з неверагоднай хуткасцю, нам бы толькі не выпусціць ініцыятыву, — адчуваючы, што гаворыць нешта не тое, зазначыў Астроўскі і сеў насупраць палкоўніка.
Гулка бразнула загіпсаваная рука, ажно зазвінелі шклянкі, што напаўколам абступілі графін з вадой.
Палкоўнік не вытрымаў:
— Анатоль, я зразумеў, што тваё раненне — нейкая прафанацыя. Што гэта ўсё азначае? I доктар нейкі ненармальны... гіпс... перавязаная галава... самалёт... Крым...
— Лёша, сёння раніцай і сапраўды адбыўся замах на мяне, і лейтэнант Крывіцкі ўдзельнічаў у гэтым...
Калі Астроўскі скончыў гаварыць, палкоўнік доўга маўчаў. Унікаючы глядзець сябру ў вочы, ён зноў выпіў шклянку вады і нарэшце выдыхнуў:
— Бяру назад свае словы наконт ненармальнасці доктара, а вось ты — точна псіх. I ведай: у мяне велізарнае жаданне сказаць табе пару ласкавых...
— Згодзен, з усім згодзен, — павесялеў Астроўскі, — але ты, як прафесіянал, павінен пагадзіцца, што выгоды майго ўчынку відавочныя. Давай трошкі пафантазіруем. Я ўпэўнены, што страляў Крывіцкі, хто іншы не прамахнуўся б. Лейтэнант пройдзе яшчэ і гэтую праверку, калі я буду для ўсіх паранены, няхай сабе і лёгка. Гэта першае. Другое — у нас з'явіўся шанц выкрыць здрадніка. Даведаўшыся, што я жывы, Кавалёў абавязкова будзе выходзіць на сувязь з Калеснікам. Запісаўшы сустрэчу, мы будзем мець неабвяргальныя доказы ягонага дачынення да арганізацыі замаху на маё жыццё. Даказаць усе ягоныя злачынныя дзеянні, канечне, не зможам. I трэцяе — у мяне ёсць законнае права на хваробу, — Астроўскі памацаў гіпс. — Застаўся доктар. Ён адзін ведае, што ніякіх раненняў у мяне няма. Паклапаціўся Клён. Усе паперы Сямён Давыдавіч зрабіў, як належыць, і цяпер камар носа не падточыць. Але, каб не падстаўляць чалавека, раптам хто з Калеснікавай хеўры захоча асабіста з ім пагаварыць, хірурга трэба справадзіць у адпачынак на два-тры тыдні: беражонага Бог беражэ. Заяву ягоную возьмеш, а што далей — сам скумекаеш, адным словам, паўздзейнічаеш на начальства. Гэта — што тычыцца падзей сённяшніх. Цяпер пра планы. Нам, каб яшчэ больш напусціць туману ў вочы Калесніку, мяркую, трэба афіцыйна абвясціць аб здрадзе службовым інтарэсам сяржанта Куліка, наўмысна зрабіць акцэнт
17. Зак. 3057
257
на тым, што ён — пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага. Няхай Калеснік і Кавалёў лічаць, што мы заглынулі нажыўку, гэта іх расслабіць, прытупіць пільнасць. Калеснік павінен быць перакананы ў тым, што толькі ён кантралюе сітуацыю, як кажуць, заказвае музыку. Кавалёў адзін з першых даведаецца пра допыты Куліка, а значыць, пра сувязь сяржанта з кірмашнай злачыннай групоўкай. Гэтатаксама падштурхне Калесніка дзейнічаць ці тых, хто вербаваў сяржанта. Яны ведаюць, што Кулік — не Князь, націснем — расколецца, утойваць нічога не будзе. Злачынцы прадбачылі сітуацыю і нешта плануюць, калі так настойліва падсоўваюць у якасці здрадніка падпалкоўніка Макрыцкага. Думаю, яны наўмысна накіроўваюць нас па гэтым шляху. Калесніку кірмашнай шушары не шкода: здаўшы драбнату, застаецца некранутай вялікая рыба. Пэўна, разлічвае, што, пакуль мы будзем вудзіць гэтых "верхаводак", яму ўдасца зусім заблытаць следства.
— Тады навошта яму рабіць замах на цябе? — развёў рукамі Качан. — Ён, як я думаю, упэўнены, што справу Бусла ў Астроўскага не сёння заўтра забяруць.
— I я пра гэта ўвесь час думаю. Што за карысць — зноў узвінчваць міліцыю?
— Вось, вось, — пацягнуўся да шклянкі з вадой Качан, — растлумач ці, як ты сказаў, пафантазіруй... Навошта цябе забіваць, калі ты — той, хто Калесніку патрэбен. Ён ведае, што і ўсе: Астроўскі агентуру праваліў, па раскрыцці забойства Бусла — ніякіх зрухаў, Князя не раскалоў і гэтак далей. Навошта такога сышчыка забіваць? Ён таўчэцца на месцы і, як ніхто іншы, спрыяе злачыннай дзейнасці... У некага могуць з'явіцца сумненні наконт тваёй сумленнасці...
— Правільна... — узнёсла падхапіў думку Качана Астроўскі. — I, мне здаецца, Калеснік менавіта на гэта і разлічвае. Забойства сышчыка майго рангу надоўга выб'е міліцыю горада з сядла. Лепшыя сілы будуць кінуты на пошук бандытаў.
— Яны ўжо кінуты...
— Першае і галоўнае — будуць шукаць прычыну нападу, — не зважаючы на рэпліку палкоўніка, вёў сваё Астроўскі. — I скажы мне, калі ласка, Аляксей Фёдаравіч, начальнік крымінальнага вышуку Мінска, у якую чаргу вы будзеце разглядаць версію, звяза-
ную з раскрыццём забойства Бусла? Так, цяпер, ведаючы мае засакрэчаныя аператыўныя распрацоўкі, канечне, у першую чаргу. А калі б сённяшняе здарылася тыдзень таму?
Качан апусціў галаву, .задумаўся. У нечым Астроўскі меў рацыю.
— Няўжо Калеснік гэта зрабіў з мэтай адцягнення ўвагі ад справы Бусла? — абурыўся палкоўнік. — Ну, не вартыя ўсе здзейсненыя злачынствы таго морфію, што вывозіў нябожчык Кузаўкоў! Не ідуць з-за гэтага на забойствы!..
— Вось мы і прыйшлі... — цяжка ўздыхнуў Астроўскі. — Ні Бусел, ні Шаўцоў, ні мы не ведаем сапраўднай прычыны агрэсіўнасці Калесніка. Дарэчы, і шызафрэнікам яго не назавеш. Значыць, трэба шукаць і яшчэ раз шукаць. I яшчэ не выходзяць у мяне з галавы слоўнікі. Нездарма прымусілі Крывіцкага вывучаць англійскую мову. Калі сённяшняя праверка яму залічыцца, паедзе, як піць даць паедзе наш лейтэнант за мяжу. Я да таго, што яшчэ раней папярэдзіў начальніка інфармацыйнага цэнтра наконт Пятроўскага Івана Уладзіміравіча. Хачу папрасіць, каб трымаў і ты на кантролі. — Астроўскі з сарказмам агледзеў загіпсаваную руку. — Усё ж я цяпер — лёгка паранены і непрацаздольны. Чую, Лёша, нюхам чую, што Калеснікаў какаін ідзе за мяжу, вось і рыхтуе Крывіцкага.
— Мне б меней цябе слухаць, а выклікаць на калегію ды аддубасіць як след, — устаючы з-за стала, паблажліва зазначыў Качан. — Але твая праўда: у нас няма выйсця, прыходзіцца разлічваць на асабістыя сілы. Трывожыць мяне: ці не занадта крута абыходзімся з Макрыцкім?
— Крута, — пагадзіўся Астроўскі і таропка пачаў тлумачыць сваю пазіцыю: — Пасля сённяшняга майго "ранення" стала пытанне — каму ўзначаліць расследаванне. У генерала Патапенкі не павінна быць выбару, падпалкоўнік Макрыцкі можа ў нечым дапамагаць, але ўзначаліць аператыўную групу прыйдзецца табе. А гэта азначае, што замах на мяне і справа Бусла ў тваіх руках, і мы кантралюем сітуацыю.
— Лагічна, — кіўнуў Качан і, агледзеўшы пакой, дадаў: — Мы тут затрымаліся, як кажуць, у гасцях добра, а дома...
— Яшчэ хвіліну, — паспешліва загаварыў Астроўскі, — адзін на адзін мы цяпер не хутка сустрэнемся. Сёння ж аб'яві вышук забойцаў Бусла: Філіна і Прышча, — маёр падаў складзены ў некалькі разоў ліст паперы. — Тут іх сапраўдныя прозвішчы. I яшчэ: капітана Бусла, як і гэтага імпульсіўнага хірурга, трэба схаваць, і чым хутчэй, тым лепш. Цяпер мы не маем права на неабачлівасць, нават на рызыку...
— Хто б гаварыў, — жартаўліва ўздыхнуў Качан.
Астроўскі зірнуў на сябра і ўсё зразумеў. За дабрадушным выглядам і прыхільнасцю ў позірку сцішылася непрыхаваная крыўда. Вочы палкоўніка гаварылі без слоў: "Зноў ты ставіш мяне перад фактам, які ўжо спраўдзіўся".
— Лёша, даруй, — шчыра прагаварыў Астроўскі, — апошні раз я прымаў рашэнні без узгаднення з табой. Спішы маё самаўпраўства на сяброўства, а для астатніх... — Маёр прымоўк, ён разумеў, што Качану чарговы раз прыйдзецца тлумачыць начальству неардынарныя паводзіны падначаленага.
— Астатнім нічога тлумачыць не трэба, — хаваючы вочы, заспяшаўся Качан. — Дасць Бог, накрыем банду Калесніка, тады і палічымся, хто каму і што вінен.
— То і добра, — павесялеў Астроўскі, — цяпер можна і дадому.
— А мне думаецца, што тваё месца ў шпіталі.
— Канечне, шпіталь — ідэальны варыянт, але ты завязі мяне дадому і выстаў ахову. Свае дзеянні патлумачыш тым, што калі быў замах на жыццё без жаданага для бандытаў выніку, то магчымы паўтор. У бальніцы ці шпіталі складаней забяспечыць надзейную ахову. Раненне лёгкае, і дактары не супраць амбулаторнага лячэння. Дарэчы, пра гэта дзяжурны хірург пазначыў у "гісторыі хваробы".
— Дадому дык дадому, — пагадзіўся Качан.
Ён разумеў, што галоўная прычына нежадання Астроўскага класціся на стацыянарнае лячэнне крыецца ў абмежаванні ягонай волі. Дома ён — вольны птах, а ў шпіталі — парадкі вайсковыя, без дазволу кроку не ступіш. Для справы, канечне, лепей амбулаторнае лячэнне, і ахову будуць несці людзі капітана Клёна. I яшчэ не давала спакою Качану тое, што ў момант нападу на Астроўскім быў бронежылет. I пра гэта, не прыдаўшы значэння, паведамілі дзяжурна-
му па ўпраўленні, а значыць, будуць ведаць усе супрацоўнікі. А гэта адразу выклікае шматлікія пытанні, наводзіць на не зусім прыемны роздум. Зразумела, што Астроўскі чакаў нападу... Ці...
— А што, Анатоль Пятровіч, ты ўвесь час ходзіш у бронежылеце? — Качан вырашыў трошкі, як кажуць, патузаць Астроўскага за вусы.
— Я ж тлумачыў, — пачаў Астроўскі і раптам спыніўся, заклапочана ўтаропіўся ў палкоўніка. — Нявыкрутка, дробязь, а можна згарэць сінім полымем... I як гэта я ашукаўся?.. Што ж рабіць?
— Ёсць задумка, — Качан хітравата паглядзеў на сябра, — дазволіш — падзялюся, не...
— Зробіш па-свойму, — прадоўжыў любімы выраз палкоўніка Астроўскі.
— Так, — Качан падштурхнуў маёра да пад'езда і заклапочана зірнуў на гадзіннік. — Ого, трэба спяшацца. А задумка такая: я буду дакладваць генералу Патапенку і астатнім кіраўнікам упраўлення, што за паўгадзіны да здарэння цябе па тэлефоне папярэдзілі. Ты, канечне, пра гэта прамаўчаў, не першы раз пагрозы выслухоўваеш, але жылецік на ўсялякі выпадак надзеў...
— Інфармацыя, а дакладней, дэзінфармацыя для Калесніка?
— Так, няхай яму перададуць. Невялікі раздрай у стане ворага не пашкодзіць, асабліва такі, калі пачынаюць шукаць здраднікаў.
— Прымаецца, — усміхнуўся Астроўскі.
Палкоўнік Качан прыехаў ва ўпраўленне і адразу спусціўся ў паўпадвальнае памяшканне, дзе змяшчаліся інжынеры-сувязісты. Па дарозе ў яго склаўся план дзеянняў, і цяпер, каб яго рэалізаваць, Качану патрэбен быў надзейны чалавек. Павел Кузьміч Чабор — той, на каго разлічваў палкоўнік. Кузьміч, як паважліва называлі Чабора ўсе супрацоўнікі, ужо быў на месцы. Невысокі, худы, але яшчэдаволі рухавы сямідзесяцігадовы Чабор калісьці быў першым настаўнікам Качана. Не сядзелася старому на пенсіі, і ён дапамагаў сувязістам. Вось і цяпер, убачыўшы палкоўніка, Кузьміч ашчадна адсунуў ад сябе нейкую мудрагелістую чырвоную скрыначку
з мноствам рознакаляровых дроцікаў, у якой корпаўся, выключыў паяльнік. У пакоі было дымна. Ад едкага паху цыгарэт і каніфолі запяршыла ў горле.
— Пэўна, у лесе воўк здох, калі сам палкоўнік Качан успомніў старога Кузьміча, — узняўся насустрач Чабор.
— Воўк не воўк, а пажарнікам тут ёсць што рабіць, — закашляўся Качан. — Калі-небудзь спаліш, Кузьміч, упраўленне...
Паздароўкаліся, Чабор адразу крутнуўся да форткі:
— Скразнякоў не пераношу. Дым — хоць бы што, а як толькі паветра сюды пушчу — насмарк. Але для такога госця можна і пацярпець. Бачу, па справе, за мінуту два разы на гадзіннік зірнуў. Э-хе-хе, — незадаволена, па-старэчы ўздыхнуў Чабор, — не, каб прыйшоў з чаркай, ды каб пасядзець, узгадаць мінулае... Ці праўду кажу, Лёша, нам ёсць што ўспомніць?!
— Ёсць, Кузьміч, і яшчэ будзе што.
— Няўжо на нешта і я спатрэбіўся? — у вачах старога заскакалі вясёлыя чорцікі. — Тады не цягні гуму, выкладвай.
— Пра ўсё потым, пытанняў узнікне шмат, але адказаў не чакай.
— Зразумела...
— Праз пятнаццаць хвілін у генерала Патапенкі адбудзецца пасяджэнне. Прысутнічае кіраўніцтва ўпраўлення. Пакуль мы там праціраем штаны, ты "нашпігуеш" кабінет падпалкоўніка Кавалёва "жучкамі". Тэлефоны — абавязкова, адзенне таксама. Не абыдзі ўвагай службовую і асабістую аўтамашыны.
— Ну і дзела! — міжвольна ўскрыкнуў Чабор і тут жа, стрымліваючы празмерную цікаўнасць, спытаў: —Калі сам прыйшоў, значыць, вельмі важна і ўсё павінна рабіцца цішком, неафіцыйна?
— Так, адказнасць бяру на сябе... I каб ціха, сам разумееш, з гэтым не жартуюць, вынікі непрадказальныя.
— Зразумела, — замітусіўся Чабор. — Зраблю на вышэйшым узроўні. Толькі ці змогуць тыя, якія будуць весці назіранне, як след запісаць інфармацыю?
— 3 людзьмі цяжкавата, — уздыхнуў Качан.
— Ты, Лёша, май на ўвазе, што і я магу гэта зрабіць. Камар носа не падточыць, праслухаю і запішу. Дый падазрэнняў наконт мяне аніякіх. Боўтаецца абчэп-
лены дротам дзед, ну і няхай сабе боўтаецца. Ніхто не падумае, што шпіёню. А ў мяне і машына каля ўпраўлення прыпаркаваная, крутнуся куды трэба. I людзей зэканоміш, дасі аднаго ў памочнікі, і хопіць.
Чабор расчырванеўся, вочы блішчэлі азартам, былы сышчык, здавалася, памаладзеў на добры дзесятак гадоў.
"Неблагі выхад, — падумаў Качан. — Кузьміч — вопытны сышчык, няхай узгадае маладосць".
— Ну што, па руках? — стары ўмольна глядзеў Качану ў вочы.
— Па руках, — прыняў рашэнне Качан. — Прышлю табе лейтэнанта Мірончыка з групы Астроўскага.
Чабор ніякавата пераступіў з нагі на нагу, падазрона прыплюшчыў вочы:
— А хто за галоўнага — лейтэнант?
— Ты будзеш галоўны, — засмяяўся Качан, — куды ім, лейтэнантам, цягацца са старым асам!..
Замах на жыццё маёра Астроўскага выклікаў ва ўпраўленні, ды і ва ўсіх райаддзелах горада сапраўдны перапалох. Яшчэ ўва ўсіх на слыху было забойства капітана Бусла, а цяпер — Астроўскі.
Генерал Патапенка, сярэдняга росту, таўставаты, самаўпэўнены і пыхлівы чалавек, даведаўшыся пра надзвычайнае здарэнне, разгубіўся. За гады службы ён добра засвоіў прынцыпы сістэмы, у якой працаваў. I асноўнае, што б ні здарылася, адказнасць у першую чаргу кладзецца на начальніка. Патапенка ўявіў рэакцыю міністра на падзеі, звязаныя з забойствам і замахам на жыццё сышчыкаў у сталічным гарнізоне, і зразумеў, што ў дадзеным выпадку нават сваяцтва не дапаможа. На аператыўным пасяджэнні генерал сядзеў расчырванелы, надзьмуты і злы, інфармацыю палкоўніка Качана слухаў няўважліва і, не зважаючы на прысутных, прыціхлых і засяроджаных намеснікаў, начальнікаў аддзелаў, смаліў адна за адной цыгаркі.
У нейкі момант Патапенка зразумеў, што больш і секунды не вытрымае гэтага манатоннага голасу. Качан раздражняў, хацелася піць, вільготная ад поту кашуля ліпла да цела. Генерала нудзіла. Патапенка не вытрымаў, перапыніў палкоўніка і крутнуўся ў невялікі
пакойчык для адпачынку, які месціўся адразу за генеральскім сталом. Шчыльна зачыніўшы дзверы, дастаў з халадзільніка бутэльку каньяку і дрыжачымі зубамі выцягнуў пластмасавы корак. Напоўніў да паловы вялікі фужэр, трошкі палумаў і пліснуў яшчэ, паспешліва праглынуў каньяк. Адразу ўзгадаўся ўчарашні дзень і асабліва вечар, праведзены ў лазні.
"А падпалкоўнік Кавалёў — чалавек свой, — жуючы чырвоны мяккі памідор, падумаў генерал, — і з венікам упраўляецца, і масаж насабачыўся рабіць. Трэба падсабіць чалавеку, хоць і не той момант, але прадстаўленне на палкоўніка ўсё ж закіну міністру. А гэтага хвалёну сышчыка Качана трэба хутчэй збагрыць, адны непрыемнасці ад ягоных людзей... I нагода спрыяльная... А каго замест Качана? Макрыцкага?.. Гэты падыдзе, думкі падпалкоўніка заўсёды будуць супадаць з маімі..." Патапенка кінуў у рот лусту лімона, зморшчыўся, рука міжвольна пацягнулася да бутэлькі, але генерал стрымаўся, піць больш не стаў. Ён прыпаліў прытухлую цыгарэту і на нягнуткіх нагах вярнуўся ў кабінет, цяжка агледзеў прысутных. Усе, акрамя Качана, хавалі вочы.
"Гэты мяне не баіцца, — зласліва падумаў пра намесніка Патапенка. — Ну, нічога, зараз я табе прамыю мазгі..."
— А чаму Астроўскі знаходзіцца ў Мінску? — узбычыў галаву генерал і нядобра зірнуў на Качана. — Наколькі мне вядома, ён значыцца ў камандзіроўцы! — Патапенка ведаў, што палкоўнік прадоўжыў камандзіроўку, але непераадольнае жаданне "высцебаць" Качана перад усімі шукала нават нязначныя зачэпкі. — Я хачу сказаць, — Патапенка раптам сарваўся на крык, — вы, палкоўнік, распусцілі падначаленых. Чаму Астроўскі не ў Брэсце, дзе павінен быць? Чаму ён у Мінску? Гэта не што іншае, як прагул! За гэта звальняюць з працы...
— Віны Астроўскага няма, — чым больш распаляўся Патапенка, тым спакайнейшым станавіўся Качан. — Я выклікаў маёра на сёння ва ўпраўленне.
— Дзеля чаго? Хто дазволіў разбазарваць дзяржаўныя грошы? Боўтаецца туды-сюды, а гэта шэсцьсот кіламетраў.
— Не боўтаецца, — узвысіў голас Качан. — Узнікла аператыўная патрэба...
— Астроўскага бачылі ў Мінску і ўчора, і заўчора, — прашаптаў хтосьці з прысутных, але так, каб пачулі ўсе.
У памяшканні стала ціха.
— Хто гэта сказаў? — пагрозліва ўпёршыся рукамі ў край стала, пачаў уздымацца з крэсла Патапенка. У нейкі момант яго па-здрадніцку захістала, і генерал цяжка апусціўся на месца. — Хто?!
— Я бачыў Астроўскага, — узняўся Кавалёў.
— А вы не памыліліся? — з заклапочаным выглядам перапытаў Качан. — Дзе і пры якіх абставінах вы сустракаліся?
— Не тых людзей дапытваеце, — пляснуў далонню па стале Патапенка, які ўспрыняў пытанні Качана як асабістую абразу. — Я веру Кавалёву... Сядайце ўсе.
Генерал пажадліва азірнуўся на дзверы ў пакойчык для адпачынку, некалькі хвілін вагаўся: ісці — не ісці...
"Давядзі пасяджэнне да канца!" — перасільваючы жаданне выпіць каньяку, загадаў сабе генерал, аблізнуў тоўстыя сасмяглыя вусны і ўтаропіўся ў Макрыцкага.
— Падпалкоўнік Макрыцкі!.. — рэзка прагаварыў Патапенка. Узвінчаны голас быццам звінеў у крышталёвых ледзяшах люстры. — 3 сённяшняга дня вы займаецеся справай капітана Бусла... — Ён п'яна цмокнуў губамі, гідліва скрывіўся: — ...I замахам на жыццё маёра Астроўскага...
Качан меўся запярэчыць, давесці асабістыя меркаванні і прапанаваць сваю кандыдатуру, але не паспеў. Макрыцкі падскокнуў як уджалены. Пануры і нейкі ўчарнелы з твару, ён быў не падобны да сябе.
— Прабачце, я не магу, магчыма, давядзецца звольніцца са службы па сямейных абставінах, — скорагаворкай прагаварыў падпалкоўнік і сеў на месца.
Такога ніхто не чакаў. Качан здзіўлена паглядзеў на прыціхлага, зблажэлага намесніка, іх вочы сустрэліся.
— Нам трэба пагаварыць, — таропка выдыхнуў Макрыцкі. — Нечаканая, невырашальная праблема...
Качан згодна кіўнуў і раптам заўважыў, як пільна сочыць за іхняй размовай Кавалёў. Патапенка такса-
маўпіўся вачыма-свярдзёлкамі ў Макрыцкага. Цішыня зацягвалася, трэба было прымаць рашэнне.
— Палкоўнік Качан, загадваю ўзначаліць абедзве справы, — устаючы, прагаварыў Патапенка, — а ад вас, Макрыцкі, чакаю тлумачэнняў.
Макрыцкі падхапіўся на ногі, твар палыхаў чырванню.
— ...Пісьмовых тлумачэнняў, і заўтра, — махнуў рукой генерал і, не зважаючы на прысутных, пасунуўся ў пакойчык для адпачынку, кінуўшы на хаду: — Усе свабодныя, пасяджэнне скончылася...
Макрыцкі чакаў Качана. Ён нейкі час безуважна назіраў за тым, як палкоўнік складаў паперы, і толькі калі той накіраваўся да выхаду, заспяшаўся, кінуўся ўслед. Тое, што Макрыцкі выкінуўтакі нечаканы фортэль, для Качана было незразумелым, усё ж намеснік доўга дабіваўся замяніць Астроўскага, але пра прычыны незразумелых паводзін думаць не хацелася. Цяпер больш турбаваў Кавалёў, які куляй вылецеў з кабінета, як толькі Патапенка перапыніў пасяджэнне.
"Пабег дакладваць Калесніку, — зласліва ўсміхнуўся Качан. —Ну, ну, паспяшай, цябе даўно чакае Кузьміч".
Калі прыйшлі ў кабінет Качана, гаспадар прапанаваў Макрыцкаму крэсла, але той, як не чуў, з месца не скрануўся, быццам урос у падлогу пасярэдзіне кабінета. Хоць Качан і быў перакананы, што Макрыцкі чарговы раз нешта хітруе, але менавіта гэта цяпер было на руку. Як ні круці, а справай Бусла і Астроўскага будзе займацца ён.
— У мяне праблемы з пляменнікам, — дрыжачым ад хвалявання голасам прагаварыў Макрыцкі. Ён ужо адкрыў рот, каб патлумачыць сітуацыю, але Качан нечакана ўстаў, ад абыякавасці да суразмоўцы не засталося і следу.
— Міхаіл Васільевіч, — узгадаўшы "жучкоў". перапыніў Макрыцкага Качан, — мне трэба зрабіць тэлефонны званок у міністэрства, а праз дзесяць мінут я зайду да вас.
Калі за панурым Макрыцкім зачыніліся дзверы, Качан і сапраўды патэлефанаваў у міністэрства па нязначным пытанні, потым удзяжурнага спытаў пра
Чабора. Пачуўшы адказ, застаўся задаволены, усё ішло па плане: Кузьміч і Мірончык павезлі ў майстэрню радыёстанцыі з аддзела крымінальнага вышуку...
"Стары ліс, — усміхнуўся Качан, — прычына праўдзівая, і прысутнасць з ім сышчыка не патрабус тлумачэнняў".
Макрыцкі быў не адзін. Да вялікага масіўнага стала быў прытулены стол-агрызак, за.якім сядзеў чарнявы худы хлопец гадоў дваццаці пяці і нешта пісаў. Убачыўшы Качана, Макрыцкі і хлопец адначасова ўсталі.
"А яны падобныя", — падумаў пра іх Качан і ўслых сказаў:
— Слухаю вас, Міхаіл Васільевіч.
— Гэта мой пляменнік, — Макрыцкі спадылба зірнуў на Куліка, — працуе ў ізалятары часовага ўтрымання, недаробак...
— Дзядзя! — узмаліўся сяржант і ўцягнуў галаву ў плечы. — Я...
— Што "дзядзя"?! — узвіўся, не стаў слухаць пляменніка падпалкоўнік. — Лёгкага жыцця захацеў? — Макрыцкі неяк бокам падскочыў да Куліка і наводмаш заляпіў ляшча. Хлопец шморгнуў носам, плюхнуўся ў крэсла і, абхапіўшы галаву рукамі, не зважаючы на Качана, заплакаў.
— Шчанюк! — распаляўся Макрыцкі. — Я месца выбіў у акадэміі міліцыі, дамовіўся... Дзеля чаго?! Каб ты начапіў афіцэрскія пагоны і браў хабар?..
— Не браў я нічога! — надрыўна ўскрыкнуў Кулік.
— А піць каньяк за чужы кошт? А хто заплаціў за рамонт машыны? Што гэта па-твойму, малакасос?!
— Савін — мой школьны сябра, вучыліся разам.
Качан не ўмешваўся, чакаў, калі скончацца сямейныя разборкі і Макрыцкі "выпусціць пару".
— Таварыш палкоўнік, — Макрыцкі стаяў збялелы, вусны дрыжалі, — мой пляменнік Кулік Сяргей Уладзіміравіч, працуючы ў ізалятары часовага ўтрымання, перадаваў арыштаваным запіскі з волі... — Палкоўнік на хвіліну змоўк, пракаўтнуў даўкі камяк: — I не каму-небудзь, а вядомаму вам Князю, Паўлу Скакуну, які падазраецца ў забойстве. Цяпер разумееце, у чым справа?
— Цяпер разумею, — стрымліваючы ўсмешку, прагаварыў Качан.
— Няхай раскажа, што прымусіла ўва ўсім прызнацца. Гавары! — Макрыцкі крутнуўся да акна, ухапіў графін з вадой, які месціўся на падаконні, але перш чым выпіць, буркнуў: — Пра ўсё гавары, няхай начальнік крымінальнага вышуку горада паслухае...
Кулік зноў пад.хапіўся на ногі і, не ведаючы, куды дзець рукі. якія быццам перашкаджалі засяродзіцца, узяў са стала спартыўную вязаную шапачку, стаў камячыць.
— Савін прасіў, я перадаваў, — шморгнуў носам Кулік. — А ўчора прынёс вось гэта.
Толькі цяпер Качан заўважыў на стале ліст зялёнай паперы з белым парашком.
— Гэты парашок Савін прасіў усыпаць у міску з баландой Князя.
Кулік змоўк, схаваў шапачку ў кішэню курткі, зноў выцягнуў.
— I што ж, не ўсыпаў? — Качан вырашыў дапамагчы сяржанту.
— Адна справа — перадаць цыдулку, іншая — падсыпаць атруту...
— Адкуль ведаеш, што атрута? — насцярожыўся Качан.
— Не дурны, здагадаўся, — панура прабурчаў Кулік і, шморгнуўшы носам, пакрыўджана дадаў: — Савін усучыў дзвесце даляраў, а яшчэ трыста паабяцаў апасля...
— Грошы ўзяў? — дапытваўся Качан.
— Угу, — кіўнуў Кулік, запунсавеўся і яшчэ болей уцягнуў галаву ў плечы. — Паспрабаваў бы не ўзяць, Савін прыгразіў расправай, сказаў: калі не зраблю, то паведаміць пра перадачы ў пракуратуру, а гэта турма, і на зоне з мяне зробяць педэраста...
— Ты сам з сябе зробіш каго заўгодна! — зноў узарваўся Макрыцкі. Ен хацеў яшчэ нешта сказаць, але Качан жэстам перапыніў. Макрыцкі чакаў, што палкоўнік пачне абурацца, пагражаць службовымі непрыемнасцямі, але Качан успрыняў учынак Куліка як належнае, даўно вядомае і звычайнае здарэнне. Гэта здзівіла Макрыцкага. — Што будзем рабіць? — устрывожана выціснуў ён і ўтаропіўся ў палкоўніка.
Качан адказаў не адразу. Ён падышоў да акна і безуважна намаляваў на запацелым шкле пытальнік.
— Сяржант. пачакайце ў калідоры, — стоячы
спінай да Макрыцкага і ягонага пляменніка, нарэшце прагаварыў палкоўнік і, калі за Куліком зачыніліся дзверы, рэзка крутнуўся: — Я ведаў, што сяржант перадаваў цыдулкі Князю, гэта з ягонай дапамогай праваліўся Верабей.
— Ведалі?! — вочы Макрыцкага акругліліся. — Значыць, ён быў у аператыўнай распрацоўцы? А я?.. — Макрыцкі сеў на сваё месца, рукі па-здрадніцку ўздрыгвалі, у грудзях, там, дзе сэрца, стала горача.
Качан падаў вады. Ён не збіраўся ні супакойваць намесніка, ні ўшчуваць. Макрыцкі асушыў шклянку, узняў на палкоўніка шырока расплюшчаныя прытухлыя вочы:
— Пасля ўсіх нашых правалаў было лагічна падазраваць і мяне...
— Напачатку так і было, — Качан, засунуўшы рукі ў кішэні, захадзіў па кабінеце. — Мы знайшлі пярэваратня, але да ўчарашняга дня я падазраваў вас...
У Качана не было вялікага жадання ўводзіць Макрыцкага ў курс усіх спраў, цяпер турбавала іншае. "Чаму Калеснік вырашыў пазбавіцца ад Князя? — разважаў палкоўнік. — Што за гэтым стаіць, перасцярога ці нешта іншае? Відавочна, што не Кузаўкоў таму прычына. Тады што?"
— Лічу сваім абавязкам... — невыразна загундосіў Макрыцкі. — У сітуацыі, якая склалася, не маю маральнага права... Карацей, я гатовы падаць рапарт на звальненне, — унікаючы глядзець Качану ў вочы, з цяжкасцю выціснуў з сябе падпалкоўнік.
Качан доўгім, ацэньваючым позіркам паглядзеў на Макрыцкага. Было відавочна, што намеснік шчыры ў сваіх памкненнях. Гэта радавала, што ні кажы, а падпалкоўнік меў гонар і ведаў цану здрады, ён гатовы быў несці адказнасць за злачынствы пляменніка. Учынак Куліка поўнасцю зблытаў планы Качана і Астроўскага наконт Макрыцкага. Але былі і выгоды. Па-першае, цяпер намесніка можна выкарыстоўваць і не баяцца, што падпалкоўнік нават у дробязі можа падвесці, па-другое, Князь... "Што, калі прызнанне Куліка дапаможа развязаць бандыту язык?" — падумаў Качан, а ўслых прагаварыў:
— Міхаіл Васільевіч, тое, што Кулік прыйшоў і пра ўсё расказаў, на сённяшні дзень нам на руку і няхай застанецца на нейкі час таямніцай. Паводзь-
це сябе так, быццам нічога не здарылася.
Макрыцкі хутчэй за ўсё не чакаў такога рашэння, на твары прамільгнуў спалох, нават адчай. Ён неяк падазрона паглядзеў на Качана, і палкоўнік зразумеў, наколькі Макрыцкі закаранелы службіст, і менавіта гэтая якасць цяпер падштурхоўвае намесніка на неабачлівы, рызыкоўны для справы крок. Качан быў перакананы, што Макрыцкі гатовы пайсці і пра ўсё далажыць генералу Патапенку. "Трэба ратаваць сітуацыю", — падумаў палкоўнік, а ўслых, прыхільна ўсміхнуўшыся, з іроніяй прагаварыў:
— Міхаіл Васільевіч, у вас ёсць непасрэдны начальнік. Лічу, што вы не парушыце ні статут, ні субардынацыю, калі даложыце мне рапартам пра падзеі, звязаныя з Куліком і Князем. Я ведаю трошкі болей і вымушаны ўзяць усю адказнасць на сябе. Галоўнае, не стварыць інцыдэнту, не ўвязнуць ва ўнутраных разборках і розных службовых разбірацельствах. Скажу больш: падпалкоўнік Кавалёў — здраднік, пярэварацень, не адзін год працуе на мафію, а ён, як вы ведаеце, сябра генерала. Гэтадобра. што вы прыйшлі да мяне, цяпер я ўпэўнены ў вашай надзейнасці і магу давяраць. Не выключана, што ў Кавалёва ёсць памагатыя тут, ва ўпраўленні. Мой кабінет праслухоўваецца, да пэўнага часу мафія ведала амаль усе нашыя крокі, асабліва з моманту забойства капітана Бусла. Замах на жыццё Астроўскага сведчыць, што яны не зацікаўлены ў раскрыцці злачынства, і гэта папярэджанне, нават выклік нам. Дарэчы, выпадак з вашым пляменнікам — таксама спланаваная акцыя. Усё зроблена наўмысна, каб скампраметаваць вас і, магчыма, схіліць да супрацоўніцтва. Разлік просты: калі і не ўдасца. то мы самі ўчынім разборкі. Лепей не прыдумаеш. Усялякі вынік — выйгрышны. Думаю, для пачатку інфармацыі дастаткова.
Качан скоса зірнуў на ўсхваляванага Макрыцкага. Ён наперад ведаў, што скажа падпалкоўнік, і не памыліўся.
— Гатовы выканаць любы загад, — узбуджана выпаліў намеснік. Ён меўся яшчэ сказаць пра сваю адданасць справе, але словы быццам рассыпаліся, ён ніяк не мог іх скласці ў сказы. — Н-не падвяду, — чамусьці заікаючыся, толькі і змог паабяцаць Макрыцкі.
— Любы загад выконваць не трэба, — заклапоча-
на ўздыхнуў Качан. — Цяпер дакладна: прасачыце, каб Кулік падрабязна напісаў пра ўсе свае зносіны з Савіным і Князем у рапарце на маё імя, ад запісак да атруты. Пэўна, Кулік правы, ад Князя хочуць пазбавіцца, таму парашок — у лабараторыю на экспертызу. Савіна арыштуйце. Рабіце, што хочаце, але каб вечарам у мяне была павінная, прызнанне злачынца ў сваіх грахах.
16
Іван Фёдаравіч Караленя першы тыдзень пасля нечаканага кашмару, які справакаваў Калеснік, ніяк не мог узяць сябе ў рукі, увайсці ў звычайны рытм адладжанага жыцця. Яго праследавалі Калеснікавы нахабная ўсмешка, злыя вочы, словы-абразы выводзілі з раўнавагі, хлёстка білі па самалюбстве. Але час мінаў, новы знаёмы не назаляў, нагадаў пра сябе толькі аднойчы, і начны кашмар паціху пачаў забывацца. Чым далей адыходзіў Калеснік, тым часцей узгадвалася спакусніца Ядзя. Караленя разумеў, што яна з Калеснікам заадно, як кажуць, аднаго поля ягады, але нешта было мацнейшае за цвярозы разлік. У нейкі момант ён злавіў сябе на тым, што не думаць пра Ядзю не можа. Калі першыя дні яго цікавіла інфармацыя пра Калесніка і ён тэлефанаваў Купрэйчык з адзінай мэтай — больш разведаць пра чалавека, які зламаў яго і падначаліў сваёй волі, то настаў такі момант, калі Каралені было проста прыемна чуць яе голас, размаўляць з ёй...
Мінуў тыдзень, другі. Калеснік нагадаў пра сябе, і Караленя без асаблівых цяжкасцей выканаў тое, што абяцаў. Фірмы, за якія хадайнічаў Калеснік, атрымалі "льготную растаможку" на мяжы з Польшчай і Літвой і цяпер без усялякіх перашкод перавозілі грузы ў Расію. Настырны Калеснік на мяжы атрымаў і асабісты тунель-дзірку. Паперы на тавары, якія мелі адмысловы штамп, нікім не правяраліся, былі вышэй закону, бо такі штамп ставіў толькі адзін чалавек... Караленя лоўка маніпуліраваў памежным "бізнесам". Ён ведаў, што Калеснік перавозіць гарэлку і іншы дэфіцытны, нават стратэгічны тавар, але што за бяда? Караленя рабіў
тое, што і заўсёды, а дзве-тры машыны ці пару чыгуначных вагонаў кантрабанды для чалавека з ягоным статусам можна ў разлік не браць.
Караленя добра памятаў размову з Калеснікам і разумеў, што асноўная "работа" яшчэ наперадзе, але пра тое, што будзе, думаць не хацелася. Ядзя Купрэйчык — яна трывожыла і хвалявала. Злосці на жанчыну не было, наадварот, з'явілася незразумелая любасць і жаданне зноў валодаць ёю. У памяці часцей і часцей усплывалі асобныя моманты апошняй сустрэчы. Ідэя валодаць Ядзяй зрабілася непераадольнай, гэта было больш падобна на чары, насланнё, але жаданыя Караленяй. Цяпер, праязджаючы на машыне па горадзе, ён з надзеяй узіраўся ў жанчын, у кожнай з іх марыў убачыць спакуслівую прыгажуню, спадзяваўся, а ў нейкі момант пачаў марыць убачыць Ядзю ў натоўпе сярод людзей. Жыццё ператварылася ў адзінае доўгае чаканне, чаканне сустрэчы. Настаў момант, калі цярпенню Каралені прыйшоў канец. Ён адчуў, што гэтае хваравітае, паюначы ўзнёслае трызненне згубіць яго намнога хутчэй, чым Калеснікавы махлярствы і зладзействы.
Падлівала масла ў агонь і жонка, якая адпачывала ў Швейцарыі і кожны вечар даймала тэлефоннымі размовамі. Караленя цяпер з нейкай гідлівасцю ўзгадваў тоўстую, пыхлівую, а галоўнае, абыякавую да сексу жонку і з жахам перагортваў старонкі календара. Дзень яе прыезду з неймавернай хуткасцю набліжаўся, а гэта азначала, што прыйдзецца па абавязку класціся ў ложак...
Ядзя Купрэйчык знаходзіла розныя прычыны, каб адмовіцца ад сустрэчы. і ён, кручаны і перакручаны інтрыган і бабнік, перад ёй пасаваў, адчуваў сябе ніякавата, губляўся. Гэта раздражняла, але ўзнёслая цеплыня ў грудзях быццам надавала іншы сэнс жыццю, напаўняла Караленю нечым светлым і жаданым. Ён спрабаваў даказаць самому сабе абсурднасць пачуццяў, якія нечакана ўскалыхнулі душу. "Хто яна такая? — кпіў з сябе Караленя. — Шлюха, прастытутка, гатовая за грошы..." Далей нічога не выходзіла. Безразважлівае "Ну і што?!" перакрэслівала ўсялякія напады і памкненні ачарніць жанчыну. Розум знаходЗіў тысячы апраўданняў яе ўчынкам і кожны раз вяртаў у тую незабыўную ноч. Яму зноў
хацелася перажыць тыя шчаслівыя хвіліны, і ў нейкі момант Караленя адчуў, што няма больш у прыродзе сілы, якая зможа забараніць яму гэта.
Караленя ўсё ж дамогся свайго, Ядзя пагадзілася на сустрэчу. Едучы на спатканне, Караленя наўмысна пераконваў сябе ў тым, што трэба толькі сустрэцца і ўзгадаць усё кепскае, што здарылася з ім праз Купрэйчык. I тады вернецца звычайнае: яны сыдуцца, магчыма, будуць мець блізкасць, а потым... Потым будзе, як заўсёды — Караленя на другі дзень выкіне з галавы, нават не ўзгадае чарговую рамантычную прыгоду.
Настойлівая ўпартасць Каралені, з якой ён дамагаўся сустрэчы, цешыла Ядзіна самалюбства, але больш палохала. Яна ішла на спатканне, прызначанае ля Палаца мастацтваў, з пачуццём боязі і страху. Што ні кажы, а чалавек надзелены вялікай уладай і сапраўды можа звесці з ёй рахункі, калі не асабіста, то памагатымі ў гэтых справах ён не абдзелены. I ўсё ж у душы акрамя страху была яшчэ і звычайная цікаўнасць, разагрэтая жаночым какецтвам. Ядзя не будавала аніякіх планаў, рэальна ўспрымала падзеі, якія звязвалі з Караленяй, шукала апраўданні свайму ўчынку, але... Канечне, гэты чалавек ёй глянуўся, і што б ні было, а ў душы цеплілася надзея. Менавіта гэты кволы агеньчык і забараніў ёй шукаць парад у Калесніка. Атрымаўшы адзін раз ад варот паварот, яна больш не назаляла хаўрусніку трывогамі і падазрэннямі.
Вечарэла хутка. Браўся марозік, хоць і невялікі, але пранізлівы сцюдзёны вецер рабіў тое, што не па зубах і дваццаціградуснаму марозу. Як Ядзя ні хуталася ў скураное мехавое паліто, цяпла не было. Вецер валадарыў на вуліцах і праспектах горада, з посвістам залятаў у падваротні і расчыненыя пад'езды дамоў, карагодзіў на асфальце старое ўчарнелае лісце і непрыбранае смецце. Было сумна і няўтульна. А мо трасучка, якая біла Ядзю Купрэйчык, зусім і не ад холаду?
Караленя яе чакаў. Ён вылез з "мерседэса", што ўліп у прыцемку паміж пушыстымі блакітнымі елкамі, як толькі Ядзя наблізілася да ўвахода ў палац. Жаночае сэрца здрыганулася, Ядзя сцішылася
18. Зак. 3057
273
ў чаканні: зараз, праз секунду-другую яна зразумее сапраўдны намер Каралені.
Спадзяванні Каралені наконт "рамантычнай выпадковай сустрэчы" не спраўдзіліся. Ён адразу гэта зразумеў, як толькі ўбачыў Ядзю. Даўно забыты вір шчымлівай гарачыні непадкантрольным выбухам пачуццяў апаліў грудзі, стала цяжка дыхаць. Здарылася неверагоднае, такая пакутлівая гарачыня ўжо аднойчы апякла сэрца, і Караленя на ўсё жыццё запомніў гэтае ўзнёслае пачуццё.
Калісьці, яшчэ чатырнаццацігадовым хлапчуком, ён нечакана для сябе адкрыў, дакладней, фізічна адчуў, што паміж жанчынай і мужчынам існуе нейкая патаемная сувязь. Неяк ён быў у гарадскім парку і чакаў сябра. Караленя сядзеў, нябачны старонняму воку, на лаўцы, якую хтосьці занёс у раскідзісты куст бэзу. Схаваны ад усіх, ён добра бачыў алею. Раптам насупраць прыпынілася маладая пышнагрудая жанчына з веласіпедам у руках. Прыгажуня мелася паехаць, але для гэтага трэба было падцягнуць падол сукенкі. Вакол ні душы, і маладзіца зрабіла гэта лёгка і грацыёзна, адначасова нахіліла веласіпед і перакінула нагу цераз раму. Пад сукенкай больш ніякага адзення не было, і малы Караленя ўбачыў тую частку цела, пра якую шмат чуў і добрага, і благога. Невядомая сіла імгненна падкінула на ногі, зрабілася горача і млосна, цела калацілася, быццам уліхаманцы. Караленя доўга не мог ачомацца ад невядомага, незразумелага пачуцця. Яму хацелася валодаць даўно знікшай маладзіцай, валодаць яе целам...
Тое, здавалася, даўно забытае, нечакана нагадала аб сабе сёння, як толькі Караленя ўбачыў Ядзю Купрэйчык. Ядзя і сапраўды яго зразумела без слоў, быццам жыццёвыя імпульсы Каралені перадаліся і ёй. Сэрца здрыганулася, і жанчына ўжо наперад ведала, што ні ў чым не адмовіць гэтаму ўзбуджанаму і зусім не небяспечнаму для яе прыгажуну.
У гэты момант непадалёк прыпынілася машына.
— Прывітанне закаханым...
Караленя і Ядзя, яшчэ не паспеўшы прывітацца, разам азірнуліся. У прачыненых дзверцах машыны віднелася галава Калесніка. Ён знарок гучна, паблазенску зарагатаў, ляпнуў дзверцамі, рухавік чыхнуў, і машына рванула да скрыжавання, панеслася
на мігаючы зялёны святлафор. Гэтага было дастаткова, каб не толькі сапсаваць настрой, але і зразумець, што кожны крок Каралені і Купрэйчык кантралюецца.
— Іван Фёдаравіч, — хаваючы вочы, строга прагаварыла Ядзя, — я абмежавана ў часе. Давайце высветлім нашыя адносіны, але майце на ўвазе: прэтэнзій за мінулае не прымаю... Вы і без мяне добра паладзілі, — яна шматзначна кіўнула на дарогу.
Ядзя заўважыла, як змяніўся з твару Караленя, відавочна, ён не чакаў убачыць тут Калесніка, але яна не магла прайсці міма спакусы, каб не кінуць яблык раздору ў іхнія адносіны.
— Клянуся, пра нашу сустрэчу ніхто не ведаў! — умольна ўскрыкнуў Караленя, ён ажно кіпеў ад злосці.
Нечакана Ядзя адчула, што Караленя ёй сімпатызуё. А гэта азначала, што ён можа абараніць ад прыкрай Калеснікавай апекі.
— Ядвіга Станіславаўна! — горача выдыхнуў усхваляваны Караленя і змоўк. Словы, якія рыхтаваўдля сваёй абранніцы, быццам праглынуў калючы, злы вецер. — Пагаворым у машыне, — кіўнуў ён на цёмны сілуэт "мерседэса", — мне ёсць што сказаць...
Хвілін пятнаццаць ехалі моўчкі. Караленя ніяк не мог саўладаць з абурэннем, якое было выклікана з'яўленнем Калесніка. Міжвольна закралася думка, а потым і падазрэнне, што і сёння Ядзя з ім не па асабістым жаданні...
На прыгожы і строгі твар жанчыны быццам прыклеілася маска заклапочанасці і трывогі. Яе паводзіны нічога добрага для Каралені не прадвяшчалі.
— Калесніку пра нашу сустрэчу я таксама не казала, — першая парушыла маўчанне Ядзя.
— 3 гэтага вынікае, што ён за намі сочыць. — адразу паверыў жанчыне Караленя. — Калеснік не падобны на чалавека, які не плануе сустрэчы.
— Так, — пагадзілася Ядзя і ўпершыню, прыхільна ўсміхнуўшыся, паглядзела на Караленю гарэзліва, з какецтвам, як на каханка.
Ён улавіў гэты позірк, і быццам гара з плеч, да яго зноў вярталіся пачуцці, якія віравалі ў душы напярэдадні сустрэчы.
— Хачу папрасіць прабачэння, — адчуўшы перамены ў настроі Каралені, шчыра прагаварыла Ядзя і нечакана для сябе дакранулася да ягонай рукі.
— За што? — Караленя расплыўся ў шчаслівай усмешцы.
— За апошнюю сустрэчу...
— Хто старое ўспомніць, таму... — Караленя нечакана падаўся да Ядзі, адной рукой паспрабаваў абняць, машыну хістанула ўправа.
— Ой, трымайце руль! — міжвольна ўскрыкнула жанчына.
— Зрэшты, я задаволены, што выпадак звёў нас, — скінуўшы хуткасць, цяжка выдыхнуў Караленя і, не гледзячы на Ядзю, са скрухай, роспачна дадаў: — Я думаю толькі пра вас...
Апошнія словы жыватворным бальзамам леглі на душу. Ядзя і сапраўды ў гэтыя хвіліны хацела на ўсё забыцца, толькі адно павінна застацца — тое, што гэты дагледжаны, трошкі фанабэрысты прыгажун заляцаецца да яе.
— Я думала, у вас да мяне справа, — нацята, з прадчуваннем хуткай шчаслівай развязкі прагаварыла Ядзя.
— Канечне, справа, ды яшчэ якая! — узбуджана ўскрыкнуў Караленя. Ён нечакана і рэзка завярнуў машыну ў нейкі цёмны завулак, праехаў метраўдзвесце і, спыніўшыся, адразу ўхапіў жанчыну за рукі. — Ядвіга Станіславаўна, вы згодны пачаць усё занава?
— Што вы маеце на ўвазе? — шэптам перапытала жанчына і сцішылася ў чаканні. Яна хітрыла, бо добра ведала, пра што пойдзе размова. Недзе глыбока ўсярэдзіне варухнулася перасцярожлівае: "А наколькі шчыры ў сваіх памкненнях Караленя?" Перасцярога варухнулася і тут жа знікла. Ядзя не магла дый не хацела ісці насуперак сваім жаданням...
— Тое, што здарылася з намі, можна назваць здзекам лёсу ці, наадварот, усмешкай, — зразумеўшы Ядзіна маўчанне па-свойму, як ваганне ў прыняцці рашэння, пайшоў у наступ Караленя. — Нармальна — гэта, калі жанчына і мужчына высвятляюць адносіны, а потым кладуцца ў ложак. У нашым выпадку нехта трэці думаў за нас, планаваў, што рабіць... I ўсё ж я ўдзячны Калесніку, ён зрабіў бясцэнны падарунак... Я зведаў вас і не хачу губляць...
Ядзя знемаглася. Больш не было моцы слухаць, яна прагла большага. Цела памятала гарачыя абдымкі Каралені і ў гэты момант не хацела падпарадкоўвацца розуму.
— Сёння трэці лішні, — прашапталі пажадлівыя прыпухлыя вусны. Ядзя падалася насустрач, імпульсіўная слодыч трапяткой дрыготкай напоўніла цела. Нясцерпна занылі грудзі, ім было неймаверна цесна ў станіку. 1х вусны сышліся ў шалёным балючым пацалунку, рукі Каралені таропка расшпільвалі, ірвалі гузікі. Яны быццам чулі покліч Ядзінага цела і паспешліва пазбаўлялі ад адзення, якое раптам стала да смешнага непатрэбным, нават нікчэмным. Ён сіліўся яшчэ нешта сказаць, але Ядзя перапыніла:
— Памаўчыце...
Каралені і Ядзі здавалася, што ўсё мінулае жыццё яны рыхтаваліся да сустрэчы ў гэтым глухім завулку, у машыне з зацемненым шклом. Пачуцці і жаданні зліліся ў адну імклівую плынь, якая падхапіла іх і панесла насустрач бурліваму, непрадказальна небяспечнаму акіяну без берагоў, без вышыні і дна, які завецца каханнем.
Пасля сустрэчы з Ядзяй Караленя неяк зусім паіншаму ацаніў падзеі, звязаныя з Калеснікавымі планамі і той роляй, якую падрыхтавалі для яго, зразумеў, што ўжо цяпер трэба рыхтаваць надзейныя тылы для адступлення. Ён надта прыкметны чалавек, каб у выпадку правалу можна было схавацца, знікнуць у Беларусі ці нават на бясконцых прасторах Расіі. Грошы і надзейныя дакументы ў нейкай невялікай еўрапейскай дзяржаве ці на амерыканскім кантыненце — вось той "тыл", які трэба ствараць ужо цяпер.
Папраўдзе, і да сустрэчы з Калеснікам Караленя рабіў тое-сёе ў гэтым накірунку. Ён праз падстаўныя фірмы пераводзіў грошы ў замежныя банкі на асабістыя рахункі. Але ж цяпер сітуацыя крута памянялася, бо далейшае жыццё без Ядзі Купрэйчык ён не ўяўляў. Тое, што Караленя патаемна замаўляў розныя падазроныя здзелкі з іншымі дзяржавамі, ведалі адзінкі, а што на гэтым ён грэў рукі, ведаў толькі ён і той, хто быў у ім зацікаўлены. Валюты дзяржаве
катастрафічна не хапала, і палітыкі не грэбавалі не толькі гандлем састарэлай зброяй, але і больш "цяжкім" таварам: грошы, як кажуць, паху не маюць.
Слова Каралені пры прыняцці рашэння часцяком было рашаючым, і ён умела карыстаўся гэтым. Замовіць за пэўную фірму ці дзяржаву — і праект плыве туды, а за гэтую "нязначную" паслугу дзесьці ў надзейным месцы павялічваецца асабісты рахунак. Трошкі, як кажуць, на чорны дзень, Караленя збіў капейку, але цяпер, калі з ім была Ядзя, гэта здавалася нязначнай дробяззю. Ён хацеў стварыць для сваёй абранніцы прыстойнае замежнае жыццё. Сям'я, дзеці, работа — усё адышло на другі план, толькі Ядзя мела для яго значэнне, і трэба было спяшацца.
"Што, як вылузнуцца на свет божы мае махлярствы? — разважаў Караленя. — Колькі яшчэ пратрымаюся пры ўладзе? Канец можа прыйсці нечакана, тады навошта чакаць? Паклапачуся аб сабе сам: пракручу такую здзелку, каб хапіла даляраў на ўсё астатняе жыццё, і нечакана знікну, справакую "няшчасны выпадак" — і канцы ў ваду".
Караленя туманна ўяўляў, дзе дакладна зможа жыць, але адно ведаў добра: грошы — гарантыя дабрабыту, дзе б ні спыніўся. Тыдзень штодзённых сустрэч з Ядзяй Купрэйчык больш і больш пераконваў, што іншага выйсця няма. Уцякаць за мяжу — адзінае, што пазбавіць і ад Калеснікавай апекі, якая рабілася больш небяспечнай, чым правал у службовай дзейнасці.
Нечаканая камандзіроўка ў Нью-Йорк узрадавала Караленю. Што ні кажы, а на цэлы месяц ён заставаўся сам-насам са сваімі планамі, меў магчымасць на практыцы зрабіць захады па ажыццяўленні свайго плана ўцёкаў. Але радасць была заўчаснай, яму здалося, Калеснік даведаўся пра камандзіроўку раней за яго, і задавальненне бандыта было празмерным.
У той дзень Караленя доўга адзін на адзін гаварыў з прэзідэнтам, атрымоўваў, як прывыклі гаварыць за вочы, "інструктаж ЦУ", а ўвечары завітаў узнёслы Калеснік. Караленю быццам нешта штурханула ў грудзі, ён зразумеў, што сапраўдная праца на мафію пачынаецца з гэтай хвіліны і яму прыйдзецца выконваць не толькі прэзідэнцкія загады...
17
Пасля размовы з падпалкоўнікам Макрыцкім і сяржантам Куліком Качан вярнуўся ў свой кабінет і адразу папярэдзіў дзяжурнага, каб даў знаць, калі вернуцца лейтэнант Мірончык з Чаборам. Ён адмяніў раней прызначаныя сустрэчы і выезды, ведаючы з практыкі, што работа, якую выконваюць стары і малады сышчыкі, можа зацягнуцца. Яшчэ пэўны час палкоўнік разважаў пра сітуацыю з Макрыцкім і ягоным пляменнікам. Прыйшоў да высновы, што ўсё складваецца добра. Макрыцкі знойдзе, з-пад зямлі дастане Савіна і "выб'е" ў яго паказанні. Што бандыты спланавалі справадзіць Князя ў "Магілёўскую губерню", Качан не сумняваўся. А гэта добрая казырная карта, ёй можна раскалоць Скакуна. Які сэнс утойваць інфармацыю пра людзей, якія хочуць ягонай смерці?
Каля адзінаццаці на сувязь выйшаў начальнік інфармацыйнага цэнтра і паведаміў, што праз ягоную службу цікавіліся Пятроўскім Іванам Уладзіміравічам. Качан пазначыў нумар, з якога тэлефанавалі ў ІЦ, і не здзівіўся, пазнаўшы тэлефон Макрыцкага. Гэта гаварыла пра тое, што яны з Астроўскім не памыліліся, Кавалёў, як кажуць, па поўнай праграме "падстаўляў" Макрыцкага.
"А што, калі Кавалёў і Макрыцкі ўсё ж заадно? — хаваючы занатоўнік у кішэню, падумаў Качан. — Тады фінт з Куліком не ўпісваецца ў лагічную схему... Але, што казаць, выбар зроблены. 3 Макрыцкім трэба рызыкаваць...”
I сапраўды, ад таго, як спрацуе намеснік, шмат што залежала. Першае і галоўнае — з'явілася надзея, што Князь загаворыць. Другое — гэта Савін. Трэба раскручваць рэкеціра, дабываць звесткі, факты замаху на жыццё Князя. I потым, ад каго атрымоўваў Савін цыдулкі і атруту? Качан не сумняваўся, што ланцужок пацягнецца да Калесніка.
У дзверы пастукалі, і адразу на парозе вырасла постаць Макрыцкага.
— Савіна затрымалі, — выдыхнуў падпалкоўнік. — Жадаеце прысутнічаць на допыце?
Больш Макрыцкі сказаць нічога не паспеў. Памятаючы, што кабінет праслухоўваецца, Качан прыклаў палец да вуснаў, даючы зразумець, што размову весці небяспечна. Яны выйшлі ў "прыёмны пакой", і палкоўнік нечакана для сябе памяняў рашэнне, поўнасцю аддаў ініцыятыву Макрыцкаму.
— Дапытвайце самі, гэты хлопец — ваша выратаванне.
— Зразумеў, — засвяціліся вочы ў Макрыцкага, — я ведаю, што рабіць.
— Тады поспеху, — міралюбіва паклаў руку на плячо намесніку Качан.
У гэты момант у дзвярах узнікла заклапочаная постаць Чабора, за спінай старога сышчыка высіўся чарнявы Мірончык. Макрыцкі, убачыўшы старонніх, рэзка крутнуўся і шпарка пайшоў да выхаду. Падпалкоўнік быў настолькі заняты сваімі думкамі, што нават не адказаў на прывітанне Чабора і Мірончыка. Калі лейтэнант на гэта аніякай увагі не звярнуў, то Кузьміч прыпыніўся і, гледзячы ўслед Макрыцкаму, са скрухай зычна прагаварыў:
— Ну, у цябе, Качан, і памочнік! Пенсіянеру рукі не падасць, быццам вечна збіраецца хадзіць у начальніках.
— Не бурчы, — лагодна прагаварыў Качан, — бачыш, чалавек не ў сабе...
Мірончык ужо адкрыў рот, каб далажыць вынікі назіранняў за Кавалёвым, але Чабор перапыніў, рэзка ўзвысіў голас, ледзь не крыкнуў:
— А ты, маладзён, памаўчы, не лезь папярок... Я быў за галоўнага...
Качан, стрымліваючы смех і нецярпенне, абхапіў старога аберуч за плечы, крутнуў на сто восемдзесят градусаў і падштурхнуў да выхаду з памяшкання.
— Кузьміч, мой кабінет засвечаны, пап'ём кавы ў цябе і пра ўсё пагаворым.
— Кавы не п'ю, ёсць чай.
— То й добра, — Качан весела падміргнуў зніякавеламу Мірончыку, — чай яшчэ і лепш.
Чабор не адказаў. Ён годна страсянуў галавой і, трошкі кульгаючы на левую нагу, шпарка пашкандыбаў па доўгім калідоры наперадзе Качана і Мірончыка. Раптам ён спыніўся, крутнуўся і, дачакаўшыся палкоўніка, шэптам выдыхнуў:
— А што туды-сюды хадзіць, дзярмо твой Кавалёў! — Ён зірнуў на Мірончыка і ўжо нармальным, цвёрдым голасам дадаў: — Вася, пацвердзь!
Лейтэнант згодна кіўнуў, але ад тлумачэнняў устрымаўся. Чабору хапіла і гэтага. Ён выцягнуў з кішэні плоскі пакет, працягнуў Качану:
— На гэтай касеце — факты... Спрацавалі добра. Як разблытаеш, нальеш мне за работу "наркомаўскіх" сто грамаў, а яму, — Чабор хітра паглядзеў на Мірончыка, — яму лепш прэмію, няхай на дзевак патраціць...
Лепшага месца, дзе можна было праслухаць Чабораву касету, як у Астроўскага, Качан не знайшоў, дый, папраўдзе, іншага месца і не трэба. 3 маёрам планавалася сустрэча, трэба было разам падумаць над сітуацыяй, якая склалася. А падзей за гэты дзень і сапраўды адбылося шмат.
Дзверы адчыніла Надзея, жонка Астроўскага. Чамусьці Качану і ў галаву не прыйшло, што яны могуць сустрэцца. Даўнейшая рана адсмылела, адпякла грудзі і амаль не ўзгадвалася. Цяпер, сустрэўшыся з Надзяй, Качан імгненна ўзгадаў былое, але ніякіх пачуццяў не засталося, ні благіх, ні добрых. Ён ведаў, што жонка Астроўскага і ягоная першая абранніца ўпотайкі наведалі Веру. Аб чым ішла гаворка ў жанчын, можна толькі здагадвацца, але Вера ў хуткім часе звольнілася з работы і з’ехала з Мінска. Толькі Надзеі памыліліся, Качан пацёгся за ёй следам. Так і не змагла зразумець Надзея Астроўская, чаму Качан прыліп да някідкай ціхмянай дакторкі, якая, быццам птушка з перабітам крылом, хадзіла неяк бокам, туліла галаву да правага пляча. I вось цяпер, праз столькі гадоў, яны павіталіся будзённа, быццам учора бачыліся.
— Прывет, Лёша, — саступаючы месца на ўваходзе, прагаварыла Надзя і, прымаючы капялюш госця, кіўнула на шафу: — Распранайся.
Качан няспешна скінуў паліто, павесіў у шафу, хацеў прычасаць валасы, але пад пільным позіркам гаспадыні зрабілася неяк няёмка, і ён толькі прыгладзіў іх растапыранай пяцярнёй.
— А ты амаль не змяніўся, — склаўшы рукі на
грудзях, зрабіла крок назад жонка Астроўскага, — мо толькі яшчэ больш пашырэў...
— Ты таксама, — няўпэўнена прамармытаў Качан.
Палкоўнік, відавочна, хлусіў. Ад дзяўчыны-гарэзы, якую ён памятаў, засталіся хіба толькі чорныя вузкія бровы ды вочы, як пераспелыя вішні. I ў позірку не было больш страшнаватай для хлопцаў задзірлівасці, з гадамі прыйшла разважлівасць, ціхамірнасць і, як прыкмеціў Качан, не тое, каб раўнадушша, а нейкі сум, незразумелы, зацяты, схаваны ў самыя далёкія і патаемныя куточкі жаночай душы.
— Хлусня, але прыемна, — усміхнулася Надзя і, па-змоўніцку азірнуўшыся, перайшла на шэпт: — Лёша, раскажы...
Дагаварыць жанчына не паспела, словы быццам пракаўтнуліся. Дзверы ў залу шумна расчыніліся, на парозе вырас Астроўскі.
— Пра што палкоўнік Качан павінен табе расказаць?
— Пра тваю "інваліднасць", — прыкусіўшы вусны, кіўнула жанчына на загіпсаваную мужаву руку. — Строіце нейкія таямніцы, не хлапчукі, каб у шпіёнаў-разведчыкаў гуляць.
Качан адразу змікіціў, што да чаго, і ў думках ухваліў сябра: жонка ведае толькі афіцыйную версію. Канечне, так надзейней і спакайней.
— Усё нармальна, — узвысіў голас Астроўскі і адразу, неяк спахапіўшыся, вінавата абняў адной рукой жонку за плячо, прытуліў да грудзей. — А што тычыцца шпіёнаў ды ворагаў, ты б менш тэлевізар глядзела...
— Ладна ўжо, — памякчэла, махнула рукой Надзя, — ты знойдзеш, на каго ўзваліць віну. Пайду вячэру прыгатую.
Як толькі жонка знікла за блакітнымі, амаль да самай падлогі парцьерамі, Астроўскі амаль сілком уцягнуў Качанаўзалу, шчыльна зачыніў дзверы. Злева ад увахода над нізкім часопісным столікам, задумліва ўтаропіўшыся ў шахматную дошку з расстаўленымі фігура.мі, гарой высіўся капітан Клён. Убачыўшы Качана, здаравяк імгненна падхапіўся на ногі.
— Думайце, капітан, думайце, — перапыніў палкоўнік падначаленага, які меўся адрапартаваць аб
выкананні службовых абавязкаў. — Маёр — сур'сзны праціўнік.
— Нешта сур'ёзнае? — спытаў Астроўскі.
— Так, — заклапочана азіраючыся, шукаючы вачыма магнітафон, выдыхнуў палкоўнік.
— Мне выйсці? — пераступіў з нагі на нагу Клён.
— Пакуры, Міша, — пагадзіўся Астроўскі.
— Дзе ў цябе магнітафон? — выцягваючы з кішэні касету, нарэшце спытаў Качан.
— У пакоі сына, зараз прынясу.
Астроўскі бачыў, што заўсёды ўраўнаважаны Качан і сапраўды нечым усхваляваны, але ранішнія падзеі, перажыты замах на жыццё неяк прытупілі ўспрыманне новых праблем, з'явілася незразумелае перакананне: усё, што магло благое здарыцца, ужо адбылося.
Астроўскі прынёс магнітафон, узбуджаны Качан мітусліва выхапіў яго з рук, уключыў у разетку.
■— Цяпер бы нам толькі не паслізнуцца, — устаўляючы касету, думаючы пра сваё, выпаліў палкоўнік. — Па-першае, сёння пляменнік Макрыцкага з'явіўся з пакаяннем і мяшэчкам парашку, які павінен быў падсыпаць Князю ў ежу. Па-другое, Мірончык і Чабор... — Качан прымоўк, зірнуў на маёра. Яму вельмі карцела ўбачыць рэакцыю на прозвішча Чабор, але Астроўскі сядзеў у крэсле за шахматнай дошкай і, здавалася, засяроджана думаў. Палкоўнік расцаніў маўчанне калегі па-свойму і трошкі з меншым запалам працягваў: — Дык вось, Мірончык і Чабор зрабілі запіс размовы Кавалёва з Калеснікам. Зараз будзем слухаць, як ён нас здае. I трэцяе: тваім Крывіцкім, а дакладней, Пятроўскім, цікавіліся ў ІЦ. — I зноў ніякай рэакцыі Астроўскага. — Ты добра сябе адчуваеш? — па-начальніцку строга спытаў Качан.
Пасада, якую ён займаў, прывучыла да таго, каб падначаленыя слухалі і разумелі з паўслова, а гэтая вонкавая абыякавасць Астроўскага нават абурала. Ён націснуў на клавішу, але не паспеў прагучаць першы гук, як Астроўскі спахапіўся:
— Вінаваты, Лёша, не даганяю. — Маёр імпульсіўна пацёр пальцамі скроні, устаў, падышоў да вялікай, на ўсю сцяну, секцыі. — Цэлы дзень быццам маятнік, а тут — поўная расслабуха. Але я хутка...
Астроўскі прачыніў дзверцы шафы, наліў у фужэр гарэлкі, зірнуў на Качана.
— Я пас, — адмахнуўся імгненна спахмурнелы палкоўнік.
Астроўскі выпіў, зноў пачаў масажаваць скроні, патыліцу. Праз мінуту санлівасць як рукой зняло.
— Ну што, гатовы? — з відавочным сарказмам спытаў Качан і не сцярпеў, напаўжартам упікнуў: — Так хутка і калоцца пачнеш...
— Хто цікавіўся Пятроўскім? — не зважаючы на незадаволенага Качана, перайшоў да справы Астроўскі.
— Ў адрасным пазначаны нумар Макрыцкага... — Качан пераказаў ранішнія падзеі, якія тычыліся сяржанта Куліка. — Малаверагодна, што Кавалёў і Макрыцкі заадно. Думаю, майго намесніка Кавалёў разам з Калеснікам выкарыстоўваюць як нажыўку.
— Макрыцкі ведае, што Кавалёў — юда? — дапытваўся Астроўскі. Ад выпітай гарэлкі ён расчырванеўся, вочы хваравіта блішчэлі.
— Так, — кіўнуў Качан і машынальна зірнуў на гадзіннік. — Прыйшлося рызыкаваць. I трэба аддаць належнае: Макрыцкі можа працаваць. Савіна затрымаў асабіста і цяпер вядзе допыт. Не сумняваюся: ён вытрусіць з бандыта ўсю інфармацыю, усё ж на карту пастаўлена ягоная кар'ера.
— Мы будзем слухаць касету? — нецярпліва спытаў Астроўскі.
— Ужо даганяеш? — засмяяўся Качан і ўключыў магнітафон.
У дынаміках зашыпела, пачуліся неразборлівыя галасы, затахкаў рухавік. У нейкі момант усё сціхла і сіплы голас Чабора абвясціў: "Аб'ект сеў на месца вадзіцеля ў службовую аўтамашыну нумар два нулі, пятнаццаць і кіруе ў горад, на праспект Скарыны. Больш тлумачэнняў не будзе, пераключаю на прыём". Праз некалькі мінут цішыню парушыў голас Кавалёва, які гаварыў па тэлефоне:
— Вітаю, гэта я. Імчу ў твой бок, чакай праз дзесяць мінут каля пад'езда.
Зноў запанавала цішыня. Пэўна, Чабор на нейкі час адключыўся. Нечакана бразнулі дзверцы машыны, і адразу істэрычным голасам Кавалёў закрычаў:
—• Навошта табе Астроўскі?! Яго не сёння заўтра адхіляць ад справы Бусла. I не проста забяруць справу, а правядуць службовае разбірацельства з аргвывадамі!
— Астроўскі жывы?! — шчыра здзівіўся суразмоўца Кавалёва.
— Канечне, жывы, толькі паранены... Твае ахламоны нічога толкам зрабіць не могуць. Пэўна. арганізоўваў Баксёр?
— Ён, — голас невядомага прагучаў прыцішана і заклапочана. Але ў наступны момант ён ужо гаварыў звычайна: — А ты што ўзарваўся, як пераспелы качан капусты?
— Во-во, качан, ды не той! — істэрычна засмяяўся Кавалёў. — Таму ўзарваўся, што прыдуркаваты Макрыцкі адмовіўся замяніць Астроўскага і цяпер забойствам Бусла і замахам на жыццё маёра будзе займацца палкоўнік Качан. I гэта не ўсё. Астроўскі застаўся жывы таму, што быў у бронежылеце!
— Не кіпі, дай падумаць.
— Кіпі не кіпі, а справа ўскладняецца, — прабурчэў Кавалёў.
— Спатрэбіцца — знойдзеш управу і на Качана. У якой бальніцы Астроўскі?
— Ні ў якой! Дома ён.
— Нават так? Тады і сапраўды дзіўна...
— Нічога дзіўнага, драпіна на галаве і лёгкае раненне ў руку. Праз тры тыдні гэты бык будзе здаровы.
— А што, вашыя сышчыкі ўвесь час у жылетах ходзяць?
— У тым і закавыка. Качан прагаварыўся, быццам Астроўскі атрымаў папярэджанне аб нападзе.
— Мае людзі правераныя.
— Я папярэдзіў, а ты вырашай. I яшчэ: Астроўскі значыўся ў камандзіроўцы, але з Мінска не выязджаў. I паводзіны Макрыцкага незразумелыя. Ён заўсёды хацеў у справе Бусла стаць кіраўніком аператыўнаследчай групы і раптам адмовіўся...
— Павінна быць нейкая прычына.
— Вось я і кажу, што трэба легчы на дно і пару гадоў не высоўвацца.
— Лухту гаворыш! — ускіпеў незнаёмы. — У нас добрая "крыша". Дарэчы, як Патапенка? П'е?
— П'е, — уздыхнуў Кавалёў, — любіць гарэлку, лазню, дзевак...
— То й добра. Ты падлівай гарэліцы, пастаўляй яму маладзіц і не панікуй. Я твайму Качану яшчэ парачку рэбусаў падкіну, няхай шукае. А ты займіся
маім хлопцам усутыч... Пятроўскі, мы пра яго раней гаварылі. Дакументы на выезд у Злучаныя Штаты Амерыкі патрэбны праз тыдзень.
— Ты з глузду з'ехаў! Каб за тыдзень ды атрымаць візу?
— А ты, Ваня, пастарайся. Вось тут дзесяць штук, думаю, хопіць.
— 3 гэтага трэба было і пачынаць, — лагодна прабубніў Кавалёў.
— Я ведаю, з чаго пачынаць і чым заканчваць. I даведайся наконт Макрыцкага. Гэты падпалкоўнік нам яшчэ ой як спатрэбіцца.
У наступны момант ляпнулі дзверцы і ўсё сціхла. Амаль адразу Чабор удакладніў прыкметы чалавека, з якім гаварыў Кавалёў, адрас месца сустрэчы. Канечне, гэта быў Калеснік.
Качан шчоўкнуў клавішай, другой, дачакаўся, пакуль плёнка пераматаецца на пачатак.
— Што скажаш? — выцягваючы касету, зірнуў на Астроўскага палкоўнік. — Ці яшчэ раз праслухаем?
— Дэталі потым, — расчаравана прагаварыў маёр і неяк зласліва тузануў загіпсаванай рукой, якая відавочна замінала. — Галоўнае, пацвердзілася: Кавалёў — здраднік, і цяпер нам трэба думаць пра Крывіцкага. Вядома, што ў машыне, з якой сёння стралялі ў мяне, быў і ён. А цяпер гэтая інфармацыя пра Амерыку. Навошта, па які мядовы пернік пасылае яго Калеснік? Пэўна ж, не ў адпачынак!..
— Прадчуванне цябе не падвяло, лейтэнанта сапраўды "вязалі крывёй", — зазначыў Качан. — Крывіцкі пасля замаху на жыццё афіцэра міліцыі трапляе на добры кручок, і, па Калеснікавай логіцы, ён свой. Вынік даверу вядомы, лейтэнанта справаджваюць у Злучаныя Штаты. Гэта выдатна! — Вочы ў Качана блішчэлі. — Разам з Крывіцкім мы пройдзем увесь ланцужок злачыннай дзейнасці Калесніка. Відаць, у Беларусі — толькі палова айсберга, другую частку трэба шукаць за акіянам. Але мне зусім не падабаецца твой настрой. Ты што, зусім не кантралюеш сітуацыю з Крывіцкім?
— Я ведаю пра планы Калесніка, але дзе цяпер лейтэнант — загадка, хоць і не такая ўжо невырашальная.
Палкоўнік, быццам узгадаўшы пра сваё
начальніцтва, строга зірнуў на Астроўскага, шыя паволі чырванела, у вачах з'явіўся халодны металічны бляск.
— Ты хоць разумееш, што нясеш адказнасць за жыццё Крывіцкага? — заклаўшы загарэлыя жылістыя рукі за спіну, выдыхнуў Качан. — Тваё самаўпраўства, а дакладней, самадурства можа прывесці...
— Не каркай! — не зважаючы на халадок у голасе Качана, узвіўся Астроўскі. Пачутае з вуснаў Качана нечакана вывела маёра з раўнавагі. — Гэта я прыгрэў яхідну Кавалёва, гэта мой кабінст нашпігаваны "слухачамі", і можна толькі здагадвацца, колькі часу Калеснік ведаў пра ўсё, што думае галоўны сышчык горада. Гэта я патураў...
— Годзе, вінаватых знойдуць і без нас! — Качан крутнуўся да секцыі, рэзка адчыніў шкапчык, наліў гарэлкі ў той самы фужэр, з якога піў Астроўскі. — Ты не першы дзень у сістэме, ведаеш, што да чаго...
— Ведаю, не з дзівацтвамі, — пагадзіўся Астроўскі. — Усё, што рабіў і раблю, падначалена адной мэце... I з Крывіцкім па-іншаму, пэўна, і быць не магло. Будзем чакаць, ён выйдзе на сувязь.
Качан каўтануў гарэлку, крактануў, перасмыкнуў плячыма, быццам нешта скідваючы з сябе.
— Што праўда, то праўда, мы цяпер можам толькі чакаць, — выдыхнуў ён і папрасіў хлеба.
Астроўскага быццам падмянілі, імгненна знікла агрэсіўнасць, і праз некалькі хвілін ён, як сапраўдны гаспадар, уваходзіў у залу з падносам у руках, на якім высіліся пахучыя бутэрброды з вэнджанінай.
— Пра закуску я і не падумаў, — міралюбіва прагаварыў маёр і паставіў паднос на чытальны столік побач з шахматнай дошкай.
Качан нечакана для сябе справакаваў непатрэбную, заўчасную размову і цяпер шукаў выйсця. Хітрасць з хлебам палкоўніку ўдалася, можна было спакойна абмяркоўваць сітуацыю, якая склалася. Яму хацелася выказацца наконт Князя. Што ні кажы, а тое, што яго хацелі пусціць у распыл, магчыма, прымусіць бандыта загаварыць.
— У мяне для цябе таксама сюрпрыз, — хітравата зірнуў на Качана Астроўскі. — Людзі Клёна з пэўнага моманту вядуць назіранне за Купрэйчык, былой жонкай Шаўцова. Учора яна сустракалася з Карале-
няй, і не проста сустракалася, яны палюбоўнікі...
— Гэта з якім? — прадчуваючы нядобрае, застыў Качан.
— Так, Лёша, з тым самым Іванам Фёдаравічам, дарадцам і адданым памочнікам Самога... Але галоўнае нават не гэта.
— А што? — нецярпліва перапыніў Качан.
— Калеснік! — Астроўскі, збіраючыся з думкамі, на секунду прымоўк. — Ён таксама назіраў за імі.
— Калеснік знаёмы з Караленяй? — нечаканая здагадка аб дачыненні апошняга да махлярстваў бандыта прымусіла Качана сесці ў крэсла. — Не можа быць!
— Прамых доказаў, канечне, мы не маем, але паводзіны Калесніка падчас сустрэчы гавораць самі за сябе.
— Што маеш на ўвазе?
— Караленя і Купрэйчык сустракаліся тайна, і з'яўленне Калесніка было для іх поўнай нечаканасцю. Калеснік размаўляў, а дакладней, крычаў з прачыненых дзверцаў машыны. Ты можаш уявіць, што чалавек рангу Каралені будзе цярпець відавочную знявагу і насмешкі? I галоўнае — хто насмешнік!.. Асабіста я цвёрда ўпэўнены, што Караленя не падыходзіць на ролю "хлопчыка для біцця". А калі Калеснік паводзіў сябе нахабна і зняважліва, значыць, меў пэўныя падставы.
— Гэта сапраўды сюрпрыз. — Качан цяжка засоп, нервова тузануў гальштук, расшпіліў гузікі. — Калі Калеснік, Караленя і Купрэйчык — адна шайка-лейка, нам вельмі цяжка будзе дайсці да праўды і тым больш вылучыць абвінавачванні.
— Дабаўляй сюды і нашага Кавалёва, — дадаў Астроўскі. — I гэта, заўваж, толькі тыя, пра каго мы ведаем.
— Але ж у нас выйсця няма, — секануў рукой паветра Качан. — Пра магчымыя сувязі Каралені з мафіяй трэба маўчаць і збіраць факты. А там — як Бог дасць...
— Згодзен, — сядаючы насупраць палкоўніка, пагадзіўся Астроўскі і паставіў на разнос побач з талеркай з бутэрбродамі бутэльку гарэлкі. — Нашыя здагадкі наконт Каралені могуць і не пацвердзіцца. Во будзе смеху, калі за ім толькі здрада жонцы.
— А мо ў Калесніка толькі гэтая компра?
19. Зак. 3057
289
— Пажывём — пабачым, але біць у званы пры любым раскладзе няма сэнсу.
У гэты момант дзверы прачыніліся і нябачная жонка Астроўскага гукнула з калідора:
— Толя, уключы тэлефон. Цябе дабіваецца нейкі чалавек. Пэўна, нешта важнае.
Астроўскі адсунуўся разам з крэслам да сцяны, нахіліўся, падняў шнур тэлефона, уставіў штэпсель у разетку.
— Лянота ўстаць, увесь дыван падрапаў, — незадаволена прабурчэла Надзя і злосна бразнула дзвярыма.
Астроўскі, не зважаючы на жончыны заўвагі, павольна зняў слухаўку.
— Анатоль Пятровіч, гэта я. Пазналі?
— Так, — выдыхнуў Астроўскі. Голас капітана Бусла ён цяпер пазнаў бы з тысячы.
— Прыміце маё спачуванне, рады, што засталіся жывы... — Голас Бусла гучаў рэзка, чулася перарывістае, усхваляванае дыханне. — ...На гэтым яны не спыняцца, таму прапаную...
— Нам пажадана неадкладна сустрэцца, — паспрабаваў перапыніць Бусла Астроўскі, але той быццам не чуў.
— ...Трэба дзейнічаць больш рашуча, не дазваляць Калесніку браць верх. Трэба па нашых правілах прымусіць...
— Капітан! — не ўтрымаўся, крыкнуў у слухаўку Астроўскі, каб перапыніць суразмоўцу, і адразу на парозе, быццам з-пад зямлі, вырасла мажная постаць Клёна. — Нам трэба неадкладна сустрэцца, — болып спакойна прагаварыў маёр. — Аб месцы і часе сустрэчы паведамлю праз паўгадзіны. Ператэлефануй.
Капітан Клён, зразумеўшы, што Астроўскі гаворыць не з ім, паволі зачыніў за сабой дзверы.
— Званіў Бусел, — скоса зірнуўшы на Качана, прагаварыў Астроўскі і напаўжартам дадаў: — Сёння адны сюрпрызы.
— Ён можа сарваць, пераблытаць нашыя планы, — засяроджана адзначыў Качан, — і зробіць гэта з лепшых пачуццяў.
— Усё так, і я разумею настрой Бусла, толькі ў нашых планах пакуль што яму няма месца.
— А Амерыка? — нечакана прасвятлеў тварам Качан. — Крывіцкі там можа засумаваць...
— Неблагая ідэя, — падхапіўся, захадзіў па пакоі Астроўскі. — Чаму я раней не падумаў пра гэта? Як ні круці, а Крывіцкаму патрэбна дапамога, і Бусел якраз той чалавек.
— Як кажуць, адна галава добра, а дзве лепш. — Качан шматзначна замоўк, але, не дачакаўшыся ад Астроўскага пахвалы, катэгарычна заявіў: — Рыхтаваць Бусла да камандзіроўкі буду я. Асноўнае — дзе ўзяць грошы.
— Лепшае выйсце цяжка і ўявіць, — таропка пагадзіўся Астроўскі. — Праблемы людзі ствараюць, яны ж іх і вырашаюць... У сшытку Шаўцова ўзгаданы прафесар Сухі.
— Памятаю, — кіўнуў галавой Качан. — Хочаш сказаць, што ён таксама ўдзельнічае ў Калеснікавых махінацыях?
— Пра сувязь з Калеснікам Шаўцоў не ўзгадвае, а вось на нябожчыка Кузаўкова паказвае як на выканаўцу прафесарскіх даручэнняў. Шафёр вывозіў наркотыкі з фабрыкі, і гэта не сакрэт, а факт. А вось хто за ім стаяў? Магчыма, Сухі? У прафесара на фабрыцы — эксперыментальная лабараторыя, а гэта прамы доступ да наркотыкаў, да стварэння лішкаў.
— Ты шукаеш магчымую сувязь паміж Сухім і Калеснікам? — спытаў Качан.
— Так. Лішкі магла стварыць і звычайная лабарантка ці кладаўшчыца. Такіх, як Сухі, адзінкі, па пальцах можна пералічыць, ён шмат гадоў працаваў на абаронку, выдатны вучоны-практык, лаўрэат розных пачэсных узнагарод і прэмій. Адным словам, не абдзелены ўвагай дзяржавы, матэрыяльна забяспечаны.. Па логіцы яму няма патрэбы арганізоўваць вываз морфію...
— А калі дапусціць, што для сябе? — пачаў вылучаць версіі Качан. — Ці на продаж?
— Па-першае, калі для сябе, то "шырнуцца" ён можа ў любы час і без чыёйсьці дапамогі, наркотыкі заўсёды пад рукой. У крайнім выпадку Сухі мае магчымасць бесперашкодна некалькі ампул выносіць кожны дзень... Дапусцім, морфій ішоў на продаж. У гэтым выпадку трэба мець сетку распаўсюджвальнікаў, кліентаў, і прафесар даўно трапіў бы ў поле зроку міліцыі. Другое — гэта паспешлівасць і жорсткасць, з якімі была ўчынена разборка са сведкам. Маю на ўва-
зе Кузаўкова. I, нарэшце, замах на капітана Бусла і мянс. Я пра тое, што морфій не каштуе гэтай крыві, тут нешта іншае... Калі дапусціць, што не Калеснік, а Сухі стаіць за ўсім?.. Кузаўкоў не падобны на Калеснікавых галаварэзаў. Ці часта табе сустракаліся бандыты, у якіх пры затрыманні не вытрымлівала, здавала сэрца? Пэўна, не... 1 мне таксама. А чаму? — Астроўскі ставіў пытанні і, не чакаючы Качана, сам на іх адказваў. — Чаму Кузаўкоў не такі, як усе, і, відавочна, выпадае з Калеснікавай абоймы? Адкажу: Кузаўкоў — нармальны чалавек і, як у нас прынята гаварыць, не прыцягваўся, не затрымоўваўся, не арыштоўваўся. Гэтыя тры "не" іншым разам, і асабліва ў нашым выпадку, прымушаюць думаць. Канечне, Кузаўкоў — не анёл і здзейсніў злачынства. Але ж да гэтага ён быў законапаслухмяным грамадзянінам, і арыштдля яго раўназначны "канцу свету". Значыць, ён ведаў нешта.такое, што прымусіла злачынцаў расправіцца з ім. 1 справа не ў морфіі.
— Згодны, — задумліва прагаварыў Качан. — Пра шафёра ўсё правільна, толькі ёсць адно "але" — неадэкватныя паводзіны Калесніка. Што яго перапалохала? I гэта не просты, а жывёльны, істэрычны спалох. Калеснік чыніць расправу над усімі, хто ведае праўду ці, як у тваім з Буслам выпадку, спрабуе дайсці да яе. I ўсё ж я далёкі ад думкі, што за ўсім гэтым стаіць Сухі, што менавіта прафесар і ёсць галоўны верхавод банды.
— Думаю, трэба шукаць адказы ў самога прафесара, — нязмушана прагаварыў Астроўскі. —Час прыспеў заняцца Калеснікам усутыч. Можна выкарыстаць і латышскага камісара Зондакса.
— Пытанне наконт камісара трэба вырашаць на ўзроўні міністэрстваў, — адмоўна заківаў галавой Качан, — лепш не высоўвацца. I калі мы перайшлі на асобы, то і табе, браце, некалькі дзён трэба не высоўвацца. Каб прымусіць верыць у тваю версію з нападам і раненнем, прыйдзецца адпаведна сябе і паводзіць. Так што цяпер я буду выканаўцам тваіх задумак і версій. — Качан зірнуў на гадзіннік, заспяшаўся. — Будзе тэлефанаваць Бусел — арганізуй сустрэчу. Лепш з трох да чатырох у нейкім кафэ ці рэстарацыі. Няхай капітан прыйдзе з Зондаксам.
— Добра, зраблю, — пагадзіўся Астроўскі. — Ты
не адказаў наконт Кавалёва. Ён што. так і будзе двурушнічаць, а мы моўчкі назіраць?
— Ёсць задумка, — загадкава ўсміхнуўся Качан. — Гэтым супердзеячам займуся асабіста.
У Качана падчас размовы з Астроўскім узнік план адносна Кавалёва. Пакуль ехаў ва ўпраўленне, яшчэ і яшчэ ўзважваў свае дзеянні і прыняў канчатковае рашэнне: сёння поўнасцю паставіць кропкі над "і", канчаткова выведзе здрадніка на чыстую ваду.
Не паспеў Качан зайсці ў кабінет, як на парозе ўзнік Макрыцкі. Па радасным бляску вачэй палкоўнік зразумеў, што намеснік дамогся свайго, Савін загаварыў.
— Ён усё расказаў, ува ўсім прызнаўся! — выпаліў Макрыцкі і з нейкім узнёслым адчаем, быццам толькі што скончыў справу ўсяго жыцця, выдыхнуў: — Прыйшлося цяжкавата, алс раскалоўся...
— Хачу сам паслухаць, — разкавата прагаварыў Качан і, не распрануўшыся, таропка пайшоўда выхаду.
У кабінеце Макрыцкага нешта змянілася, як здалося Качану, быццам пасвятлела. Палкоўнік увайшоў першы і, не зважаючы на Куліка і белабрысага плячыстага хлопца, відаць, Савіна, накіраваўся да стала, нервова падхапіў тэлефонную трубку. Стоячы спінай да прысутных, Качан набраў нумар Астроўскага і, як толькі маёр азваўся, коратка спытаў:
— Дзе і ў колькі сустрэча?
— Рэстаран "Дружба" на вуліцы Талбухіна, а пятнаццатай гадзіне. Яны будуць абодва, — адрапартаваў Астроўскі.
— Выдатна, я на сувязі, — буркнуў Качан і паклаў слухаўку.
Ён няспешна апусціўся ў крэсла Макрыцкага і, прыплюшчыўшы вочы, цяжкім позіркам доўга вывучаў затрыманага Савіна, які, зніякавелы і, як здавалася, абыякавы да ўсяго, сядзеў пасярод пакоя. У нейкі момант веі ў Савіна затрымцелі, ён скоса зірнуў на Качана і адразу адвёў позірк, яшчэ больш ссутуліўся, прыкрыў далонню сківіцу.
і раптам Качан зразумеў, што змянілася ў кабінеце намесніка. На падлозе не было каляровага шорсткага дывана, які яшчэ раніцай мякка праглынаў па-
дэшвы чаравікаў, надаваў пакою асаблівую ўтульнасць. Цяпердыван быўскручаны і высіўся ў дальнім кутку кабінета, каля шкапчыка для вопраткі.
Савін закашляўся, дрыготкай рукой выцягнуў з кішэні хустачку, прыклаў яе да распухлых вуснаў. На белай матэрыі засталіся чырвоныя пісягі. Качан усё зразумеў. Ен сурова паглядзеў на Макрыцкага, але сказаць нічога не паспеў.
— Я ўсё запісаў на магнітафон, — хаваючы вочы, замітусіўся Макрыцкі. — Поўнае прызнанне...
Савіна душыў спазматычны кашаль.
— На судзе адмоўлюся, мяне білі, — прахрыпеў затрыманы і выплюнуў на падлогу згустак крыві.
Макрыцкі збялеў, сціснуў кулакі, але стрымаўся, зрабіў выгляд, што не пачуў.
— У чым прызнаўся Савін? — строга спытаў Качан. Палкоўнік упэўнена браў ініцыятыву ў свае рукі. — Мяне цікавіць, якія прызнанні падмацаваны фактамі.
— Вось пратакол допыту, рэчавы доказ і іншыя паперы. Нават яўка з пакаяннем прынята па просьбе Савіна, — адрапартаваў Макрыцкі і падаў Качану паперы і ўжо вядомы мяшэчак з атрутай.
Качан хутка прачытаў дакументы.
— Грамадзянін Савін, дзе праўда? У гэтых паперах ці будзе аб'яўлена ў судзе? — спытаў Качан.
— Мяне...
— Да гэтага яшчэ дойдзем. Мне паўтарыць пытанне?
Савін скоса паглядзеў на Макрыцкага і, натыкнуўшыся на ледзяны позірк, яшчэ больш уцягнуў галаву ў плечы.
— Ну?! — набычыўшыся, пагрозліва прасіпеў Макрыцкі.
— Я вам сказаў праўду, — прагундосіў Савін.
— Вядома, я не сумняваюся, — рэзка прагаварыў Качан. — Але чаму толькі палову праўды?
Макрыцкі і Кулік пераглянуліся, утаропіліся ў палкоўніка.
— Вы паведамляеце, што перадалі Куліку атруту для Князя па прычыне рэўнасці да нейкай Люсі?
— Так і ёсць, — матлянуў галавой Савін.
— Гэта тваё апошняе слова? —узвысіўшы голас, перайшоў на "ты" Качан. Ён больш не мог дый не
хацеў "выкаць" гэтаму нахабнаму хлусу.
— Апошняе! — узвіўся, пісклява закрычаў Савін. — Вам мала гэтага прызнання?
— Пакіньце нас, — Качан зірнуў на Макрыцкага і Куліка і, калі за збянтэжаным намеснікам і ягоным пляменнікам зачыніліся дзверы, прыцішана працягваў: — А цяпер слухай, што скажу. Па тваіх паказаннях мы абавязаны дапытаць Князя і, канечне, скажам, што ты хацеў з ім зрабіць. Пра міфічную Люсю таксама спытаем, а потым хтосьці ў следчым ізалятары дапусціць памылку... Здагадваешся — якую?
Савін не адказаў. Ён глядзеў на Качана шырока расплюшчанымі вачыма і часта міргаў, акрываўленая хустачка звалілася на падлогу.
— Ты правядзеш адну ноч у камеры з Князем...
— Вы не маеце права!.. Гэта супрацьзаконна!
— Закон узгадаў? — Качан нацята засмяяўся, адхіснуўся ад стала, склаў на грудзях рукі і з сарказмам працягваў: — Гэта добра, адчуваю, што прыйдзем да паразумення... Будзь упэўнены, мы выправім памылку сяржанта, які недаглядзіць, і ты праз ягоную халатнасць трапіш у лапы Князя. Толькі разборы, пакаранні будуць потым, назаўтра, і, канечне, па выніках вашай сустрэчы...
— Што вы ад мяне хочаце? — Савін абхапіў галаву рукамі, захістаўся, заскуголіў: — Падпалкоўніку я прызнаўся: атрута для Князя мая, я шантажыраваў гэтага прыдуркаватага Куліка, падбухторваў падсыпаць яе ў баланду Скакуну... Я пра ўсё напісаў і расказаў... Што вы хочаце ад мяне пачуць?..
— Мяне цікавіць чалавек, які загадаў атруціць Князя.
Савін скалануўся, ускінуў на Качана ўмольны позірк, са скрыўленых, дрыжачых вуснаў зляцела:
— Гэта Баксёр...
— Што яшчэ ведаеш пра яго?
— Н-нічога...
Качан няспешна ўзняўся, туды-сюды прайшоўся па кабінеце, спыніўся ля дзвярэй.
— Ты, Савін, зрабіў правільна, гэтае прызнанне табе залічыцца.
— Цяпер усё адно, — прасіпеў белабрысы. — Ці Князь, ці Баксёр — канец адзін.
Палкоўнік не супакойваў бандыта, нічога не абя-
цаў. Ён плячом рэзка штурхануў дзверы, насустрач падхапіўся Макрыцкі, за спінай падпалкоўніка віднелася ўскудлачаная галава Куліка.
— Затрыманы хоча дапоўніць свае паказанні, — кіўнуў Качан на Савіна і цішэй, толькі для падпалкоўніка, прашаптаў: — Афармляйце па сто дзевятнаццатай і — на ўтрыманне ў следчы ізалятар камітэта дзяржаўнай бяспекі, там надзейней.
— Зразумеў, — ледзь не шчоўкнуў абцасамі Макрыцкі. — А што рабіць з маім абалдуем? — падпалкоўнік кіўнуў на пляменніка.
— Няхай заступае на дзяжурства і маўчыць пра візіт яа нас.
Палкоўнік Качан прайшоў міма свайго кабінета, спусціўся на паверх ніжэй і без папярэджання ўваліўся да Кавалёва. ГІадпалкоўнік Кавалёў займаў раўназначную пасаду, як і Качан, толькі адказваў за грамадскі парадак у горадзе, але заўсёды было так, што намеснік па аператыўна-вышуковай рабоце ў адсутнасць начальніка ўпраўлення клопат па кіраванні сталічнай міліцыяй узвальваў на свае плечы. Кіраваць Качану даводзілася ледзь не палову года, бо генерал Патапенка меў нейкія хранічныя хваробы з дзіўнай паталогіяй: яны абвастраліся пры планавых і пазапланавых праверках.
Тое, што Кавалёў, убачыўшы Качана, таропка падхапіўся, выйшаў з-за стала насустрач, выглядала натуральна, ён прывык да начальніцкай постаці палкоўніка. I ўсё ж ад вока Качана не схавалася напружанне Кавалёва і тое, што гаспадар кабінета нешта пісаў, а ўбачыўшы яго, скамечыў паперку і нервова сунуў у кішэню, гэта выдавала яго спалох.
"Баішся мяне!.. — міжвольна мільганула ў думках Качана. — I правільна робіш, цяпер не Астроўскі, не Бусел, а я — твой суддзя!.."
Кавалёў быў чарнявы, невысокі, шырокі ў плячах. з доўгімі, як не да каленяў, рукамі. Менавіта праз рукі да падпалкоўніка прыклеілася мянушка Даўгарукі. Качан ніколі не зважаў на гэтую акалічнасць, але сёння быў непрыемна ўражаны, яму раптам здалося, што калі Кавалёў уздыме рукі ўгору, то без цяжкасці дастане да столі. Ён нават прыкінуў, колькі гэта ў метрах.
— Аляксей Фёдаравіч! — выціскаючы з сябе ўсмешку ветлівасці, ускрыкнуў Кавалёў. — Мы суседзі па вертыкалі, стукнулі б абцасікам, і праз хвіліну — я ў вас...
Халодныя, глыбока пасаджаныя вочы пазіралі з-пад касматых броў насцярожана і падазрона. Кавалёў. відавочна, стараўся ўгадаць прычыну нечаканага візіту. Гэтае "суседзі па вертыкалі", як токам, працяла Качана.
"Вось табе і разгадка. Раней не мог дапетрыць! У гэтай сітуацыі праслухоўваць кабінет можна і без "жучкоў"..."
— Я да вас, Іван Барысавіч, за дапамогай, — развёўшы ўшыркі рукі, з горыччу прагаварыў Качан. Ён пачаў выконваць абраную ролю.
— Чым змагу, — з недаверам адазваўся Кавалёў і запрасіў Качана сесці.
— Зможаце, яшчэ як зможаце, — сядаючы, з адценнем бездапаможнасці крактануў Качан. — Вы былі сведкам ранішняга пасяджэння ў генерала і ведаеце, якія непрыемнасці зваліліся на маю галаву... Расследаванне забойства Бусла не прасунулася ні на кроплю, а тут яшчэ замах на Астроўскага... Папраўдзе, я хацеў забраць справу Бусла ў Анатоля Пятровіча, здае маёр... Стрымлівала нашае даўняе сяброўства, што ні кажы, змоладу ведаем адзін аднаго. Трэба маладым даваць дарогу, толькі зблытаў карты Макрыцкі. Ён хоць і мой намеснік, але да вышуковай работы не здатны. Вось я і прыйшоў да вас.
— Мінеральнай вадзічкі ці кока-колы? — замітусіўся Кавалёў. Яму самому хацелася нечага выпіць, нечаканы візіт і шчырасць Качана збілі з панталыку. Ён нават уявіць не мог, што палкоўнік, гэты "зубр" крымінальнага вышуку, прыйдзе да яго параіцца. I ўсё ж пачуццё самазахавання, выпрацаваныя гадамі падазронасць і недавер прымусілі насцярожыцца.
— Ну. які я дарадца, тым больш вам? — паспрабаваў усміхнуцца Кавалёў, але ўсмешка атрымалася нейкая крывая, штучная. Кавалёў яшчэ і яшчэ спрабаваў узгадаць іншыя магчымыя прычыны візіту Качана і не знаходзіў. "А што, калі палкоўнік і сапраўды шчыры ў сваім памкненні? Яму няма на каго абаперціся, ён шукае падтрымкі... Дык падстаў плячо, а там..." — падумаў Кавалёў і адразу ўявіў зада-
воленага Калесніка. Думкі апярэджвалі адна адну, шалёна скакалі, бударажылі ўяўленне, і праз секунду Кавалёў бачыў у грозным, непрыступным палкоўніку свайго памагатага і аднадумца. Ад гэтага імгненнага ўяўлення стала горача, перахапіла дыхаўку. Кавалёў выпіў шклянку мінеральнай і адразу напоўніў бурштынавай кока-колай.
— Толькі вы і зможаце дапамагчы, — не зважаючы на дрэнна прыкрытае хваляванне Кавалёва, вёў сваё Качан. — Па-першае, мне хочацца ведаць, што думае наконт правалаў у маёй рабоце генерал Патапенка. Нічога не кажыце, — убачыўшы, што Кавалёў хоча запярэчыць, узвысіў голас Качан і таропка працягваў: — У мяне прадпенсійны ўзрост, і не хочацца напрыканцы службы зламаць шыю...
"Ах, вось у чым справа! — у думках усміхнуўся Кавалёў, яго позірк адразу пацяплеў. — Непрыступны, грозны Качан таксама думае пра старасць..."
— Наколькі мне вядома, вас, Аляксей Фёдаравіч, сватаюць на пасаду галоўнага сышчыка рэспублікі.
— Састарэлыя звесткі, — з напускной абыякавасцю адмахнуўся Качан. — Сваталі, ды не сасваталі...
Гэтыя словы быццам сагрэлі Кавалёва, цяплом агарнулі душу. Ён нават не чакаў, што ўспрыме правалы і няўдачы Качана з такой празмернай радасцю. Што ні кажы, а да гэтага і ён прыклаў руку. Хацелася рассмяяцца ў твар гэтаму некалі фанабэрыстаму, ганарліваму палкоўніку, паківаць пальцам, маўляў, ведай сваё месца і не зарывайся.
— Я вам спачуваю, — хаваючы вочы, прагаварыў, быццам пракаўтнуў, Кавалёў, — і рады дапамагчы. Толькі чым?
— Можаце, яшчэ як можаце, — раптам павесялеў Качан і нязмушана, зусім па-сяброўску падміргнуў: — Тут сур'ёзна не пагаворым, у мяне ёсць лепшае месца.
У гэты час у рэстаране было вольна. I мінуты не прайшло, як да століка, за якім уладкаваліся Качан і Кавалёў, накіравалася худзенькая жвавая афіцыянтка. Было прыемна, што чакаць не давялося. Заказалі абед па поўнай праграме: з першым, другім і трэцім.
— Можна па... — Качан па-змоўніцку ўскінуў
далонь з узнятым угору вялікім пальцам і адтапыраным мезенцам.
Кавалёў, канечне, быў "за", асабліва пасля ўчарашняга застолля з удзелам генерала Патапенкі, але віду не паказаў, умеў стрымліваць жаданні.
— Вырашайце самі, а я па-любому кампанію падтрымаю.
"Ну і гусь! — падумаў Качан. — Трэба ўмець хітра падмахнуць... Такія, пры пэўных абставінах, хутка робяць кар’еру".
— Тады пад смажаную бульбу з біфштэксам трыста грамаў каньячку, — падвёў рысу Качан і, калі афіцыянтка пайшла, зірнуў на гадзіннік. Была палова трэцяй.
— Каго-небудзь чакаеце?
— У нас паўтары гадзіны, — заклапочана зазначыў Качан і, свідруючы позіркам Кавалёва, нязмушана, быццам між іншым, дадаў: — Думаю сёння ўвечары паставіць кропку ў справе Бусла.
Кавалёў ад нечаканасці схамянуўся, гарачая хваля па-здрадніцку апякла твар. Позірк Качана быццам выварочваў душу. Ён нязмушана адхіснуўся ад стала, нецярпліва спытаў:
— Няўжо затрымалі забойца?
Качан адказаў не адразу. Ён дачакаўся афіцыянтку, якая ўвішна паставіла перад ім і Кавалёвым талеркі з баршчом, і разліў па чарках пахучы напой.
— Праз мае рукі за службу шмат прайшло злачынцаў, — няспешна павёў рэй Качан. — Наглядзеўся на ўсялякіх, думаў, ужо нішто не здзівіць, але...
— "Але"?.. — нецярпліва, сугучна Качану паўтарыў Кавалёў.
— Не, Іван Барысавіч, жыццё мудрэйшае за нас, яго не абманеш... — знешне неўпапад прагаварыў Качан і прымоўк.
Кавалёў сядзеў нецярплівы і ўсхваляваны.
"Што, зрэшты, стары ліс ад мяне хоча?" — мільганула ў думках, у душу зноў закралася падсвядомае пачуццё страху. Услых ён таропка прабубніў:
— Нешта я вас, Аляксей Фёдаравіч, не разумею. Вы хочаце са мной пагаварыць...
— Будзем гаварыць, але спярша перакусім, боршч стыне...
Паводзіны Качана і нечаканыя высновы зусім
выбілі Кавалёва з каляіны. Ён ніколі не цярпеў незразумелага, тым больш таямнічага, калі і хітрыў, то сам. Кавалёў глядзеў на Качана, які з апетытам сёрбаў боршч, і незразумелая туга. больш падобная на адчай, запаланяла душу. Ён выпіў адну чарку каньяку, другую, стала трошкі лягчэй.
— Вы ешце, Іван Барысавіч, боршч смачны, — не падымаючы вачэй ад талеркі, падаў голас Качан. — Калі яшчэ давядзецца пасёрбаць такой казачнай смакаты?
— Вы мяне заінтрыгавалі, — стрымліваючы нецярпенне, зазначыў Кавалёў. —Няўжо знайшлі забойца Бусла?
— Знайшлі, — будзённа, быццам між іншым, кіўнуў Качан і адсунуў ад сябе пустую талерку. — I ведаеце, забойства заказала жанчына.
Кавалёў папярхнуўся, закашляўся, пацягнуўся да графіна.
— Прыгожая, энергічная, па-сучаснаму дзелавая, — быццам не зважаючы на Кавалёва, працягваў Качан. — Сёння пра такіх гавораць — з новых...
Кавалёў выпіў, гучна ікнуў, з перабольшанай весялосцю ўскрыкнуў:
— Няўжо праўда? Жанчына — і забойца?
— Не забойца, а заказчыца, — удакладніў Качан.
— А прычына? Няўжо помсціла капітану?
— Хутчэй замятала сляды. — Качан зірнуў на гадзіннік, было без адной мінуты тры. Ён машынальна агледзеў залу, але ні Бусла, ні Зондакса не ўбачыў.
— Прозвішча не памятаеце? — з напускным раўнадушшам і абыякавасцю спытаў Кавалёў і тыцнуў відэльцам у аздоблены зелянінай біфштэкс, узяў нож, парэзаў на драбнейшыя кавалкі, але есці не стаў, зноў пацягнуўся да графіна. Позірк затрымаўся на чалавеку, які ішоў паміж радамі. Здалося, што ён кіруе да іхняга століка.
"Хвалюецца, прахвост, — падумаў пра Кавалёва Качан, — каньячок адзін асушыў..."
Чалавек і сапраўды спыніўся за спінай палкоўніка.
— Добры дзень, Аляксей Фёдаравіч, — прагаварыўён і, адчуваючы сябе ніякавата, пераступіў з нагі на нагу. За ягонымі шырокімі плячыма высіўся яшчэ адзін. Ён. вітаючыся, моўчкі кіўнуў галавой.
"Ці не гэтых здаравякоў чакаў Качан?" — падумаў
Кавалёў і з непрыхаванай цікаўнасцю іх агледзеў.
Той, каторы паздароўкаўся першы, быў высокі, спартыўнага выгляду, гадоў трыццаці пяці. Даўгаватыя, нейкага незразумелага колеру валасы, відаць, пафарбаваныя, пасмамі спадалі на каўнер шырокага клятчастага пінжака. Рудаватая бародка не пасавала да твару, старыла, але была дагледжана, шчокі чыста паголены. Прыцемненыя акуляры рабілі чалавека таямнічым і інтрыгуючым. Другі быў чарнявы, гэткі ж высокі, але далёка не спартыўны. Круглы жывот і тлустыя шчокі рабілі яго трошкі падобным на казачнага Карлсана. Ён выглядаў добрым і вясёлым, і толькі вочы выдавалі, што ён тут з сур'ёзным намерам.
Качан быў прыемна здзіўлены. Ён добра памятаў капітана Бусла, але цяпер з цяжкасцю прызнаў яго. Тое, што Бусел жывы і цяпер стаіць перад ім, эмацыянальна выбухнула, прарвала стрыманасць і заклапочанасць палкоўніка. Качан шчыра ўсміхнуўся і, не тоячыся, чым вельмі здзівіў Кавалёва, абняў капітана, як роднага, прытуліў да грудзей.
"Можа, які родзіч?" — назіраючы за гэтай сцэнай, зрабіў выснову Кавалёў і з нецярпеннем чакаў развязкі, каб пераканацца ў сваіх прагнозах.
Качан запрасіў нечаканых для Кавалёва гасцей за стол і, калі шоргат крэслаў сціх, усё яшчэ вытарашчваючыся на чалавека ў акулярах, прагаварыў:
— Вас пазнаёміць?
— Не трэба, я падпалкоўніка Кавалёва ведаю, — адказаў рыжабароды.
Кавалёў які раз за сённяшні дзень быў непрыемна здзіўлены. Ён выпіў каньяк.
— А я вас не прыпомню... — зляцела з вуснаў Кавалёва, і ён адразу засумняваўся. Інтуіцыя падказвала, што чалавек з бародкай не проста знаёмы. "Дзе я яго бачыў?" — нечакана застукала ў скронях.
— А што тычыцца ўзгаданай вамі, Іван Барысавіч, жанчыны...
— Аляксей Фёдаравіч, потым пра гэта, — няўпэўнена паспрабаваў перапыніць Качана Кавалёў, — староннім неабавязкова ведаць нашыя праблемы.
Качан імгненна змяніўся, твар скамянеў:
— Памыляецеся, Іван Барысавіч, гэтыя хлопцы далёка не староннія. — Ён паклаў на стол цяжкія
рукі, кіўнуў на барадатага: — Няўжо не прызналі? Калі так, то мушу пазнаёміць. Перад вамі не хто іншы, як Андрэй Бусел...
Качан яшчэ нешта гаварыў, але Кавалёў не чуў. Сотні, тысячы іголак, балючых, як джалы вос, уладарна ўварваліся ў цела, у вачах успыхнула нешта пякельна-ружовае — раз, другі, трэці... На імгненне ён быццам раздваіўся, і толькі ўзбуджаны мозг упарта трымаў кантроль над пачуццямі.
"Вазьмі сябе ў рукі, гэта правакацыя, блеф. Бусел — мярцвяк". Кавалёў паволі ўзняўся, яго трошкі хістанула ўправа.
— Н-не можа быць... — прашапталі збялелыя вусны.
Рэакцыя Кавалёва была адэкватная сітуацыі, і Качан ацаніў ягоную волю і вытрымку. Толькі цяпер яму патрэбна было зусім іншае, і палкоўнік не хацеў упускаць свой шанц, ён не мог даць магчымасці Кавалёву ачомацца.
— А прозвішча жанчыны, што заказала забойства Бусла, — Купрэйчык. I цяпер, калі вы ведаеце амаль усё, скажу больш. — Голас Качана, хоць і гаварыў ён ціха, зазвінеў, як напятая струна. — Кіраўнік банды — Калеснік, а ягоны інфарматар — вы...
— Я вас не разумею, — імгненна працверазеў Кавалёў. — Спадзяюся, гэта жарт... — Ён поўнасцю ўзяў сябе ў рукі, хваля разгубленасці і слабасці знікла разам з пачутымі абвінавачваннямі. Ды па-іншаму і быць не магло, на карту было пастаўлена жыццё. Кавалёў зразумеў, што Качан шмат што ведае, але патрэбны факты, а іх можа прадставіць толькі Калеснік. Значыць, гэты шалёны прэсінгдзеля таго, каб зламаць яго псіхалагічна, прымусіць загаварыць.
"Не, шаноўны палкоўнік, дудкі! Голымі рукамі ты мяне не возьмеш", — падумаў Кавалёў, а ўслых як мага спакайней прамовіў:
— Мой удзел у вашых міфічных, нават фантастычных версіях трэба даказаць. За мяне ёсць каму заступіцца: генерал Патапенка, міністр, калі спатрэбіцца, то знойдуцца і яшчэ адказныя людзі, якія добра ведаюць маю адданасць справе. Толькі я ўсё ж спадзяюся, што вы, Аляксей Фёдаравіч, пажартавалі.
— Не да жартаў, — выдыхнуў Качан і выцягнуў з
кішэні дыктафон. — Тут запісана вашая ранішняя размова з Калеснікам. Уключыць?
Кавалёў чакаў пачуць усё што заўгодна, толькі не гэта.
"Значыць, Качан не блефуе, — мільганула ў думках, — значыць, мне канец..."
Качан па-свойму расцаніў маўчанне Кавалёва і націснуў на клавішу, дабавіў гуку. Кавалёў, пазнаўшы голас Калесніка, з сумам агледзеў прысутных, рука пацягнулася да кішэні, але той, другі, што быў з Буслам, прафесійна яе перахапіў, абшарыў пінжак, відаць, шукаючы зброю.
— Я па валідол, — узмаліўся Кавалёў. — Пісталет не нашу... I дыктафон можаце выключыць, ваша ўзяла...
Зондакс адпусціў руку Кавалёва, але насцярожана сачыў за кожным ягоным жэстам. Маўчанне зацягвалася. Усе былі прафесіяналамі і не прыспешвалі двурушніка, не задавалі накірунак размове, ведалі, што, магчыма, у гэтую хвіліну яны пачуюць тое, аб чым раней нават ніколі не думалі.
Але Кавалёў не спраўдзіў іхнія надзеі. Ён узняў вочы на Бусла і неяк па-звярынаму ашчэрыўся:
— Не магу зразумець, як ты застаўся жывы!..
Бусел не адказаў. Яму было брыдка глядзець на гэтага змізарнелага, нейкага слізкага чалавека, з выгляду падобнага на слімака. Нават знікла жаданне даць яму добрага кухталя, якое запаліў у ім яшчэ ў леснічоўцы Васіль Мароз, расказаўшы пра здрадніка ў міліцэйскіх пагонах.
— Вы ведаеце, Іван Барысавіч, што я ў такой сітуацыі магу прапанаваць, — падаў голас Качан. — Спадзяюся, што хоць кропля сумлення ў вас засталася і вы дапаможаце расследаванню.
— Канечне, я зраблю, што трэба... I ўсё ж адкажыце, каго мы пахавалі, хто быў у труне?
— Скажу трошкі пазней.
— Вы хочаце пачуць споведзь? — не падымаючы вачэй, цяжка ўздыхнуў Кавалёў і, не чакаючы адказу, узмаліўся: — Аляксей Фёдаравіч, дазвольце пра ўсё напісаць у спакойнай абстаноўцы...
— Канечне, — адразу пагадзіўся Качан. — Пакуль на волі Калеснік, я не магу вас узяць пад штык, але ахову прыстаўлю, пасля замаху на жыццё Астроўскага гэта будзе выглядаць натуральна. I яшчэ... — Палкоўнік скоса зірнуў на панурага Бусла, ніякавата
кашлянуу у кулак. — Дзе ў маім кабінеце "жўчкі"?
— Я ведаў, што вы спытаеце пра гэта. "Жучок" адзін, ён у вентыляцыйнай нішы, ніякі прыбор не засячэ. Каб да яго дабрацца, трэба паўсцяны раздзяўбці. Мы ў прамым сэнсе вертыкальшчыкі... — паспрабаваў усміхнуцца Кавалёў, але жарт не падтрымалі.
Ва ўпраўленне ехалі моўчкі. Гэтыя трыццаць хвілін былі неабходны Кавалёву, каб прыняць канчатковае рашэнне. Яго не турбавала, што будзе з ім, наперад ведаў сцэнарый, які прапануе Качан. Чамусьці на душы не было ні раскаяння, ні горычы, ні страху. У нейкі момант ён злавіў сябе на думцы, што так нават лепш, нарэшце скончылася двайное жыццё і быццам дыхаць стала лягчэй.
"А што будзе з сынам?" — нечакана паўстала пытанне, і здрыганулася, зайшлося жалем сэрца. Пад левую лапатку быццам хтосьці ўваткнуў нешта тупое і балючае — не ўздыхнуць. Перад вачыма ўзнік сын, курсант акадэміі міліцыі, які з непадробнай радасцю і хлапечай непасрэднасцю часцяком распытваў бацьку аб працы на Поўначы. Ягоныя вочы гарэлі азартам, калі Кавалёў узгадваў цяжкія злачынствы, якія даводзілася разблытваць. А ўспомніць было што, ён таксама аддаў крымінальнаму вышуку не адзін год службы. Былі і ўзнагароды, і павага калег. і задавальненне ад працы. I галоўнае — не было Калесніка... Кавалёў не шукаў вінаватых і не кляў сябе, цяпер ім кіраваў выключна цвярозы разлік. Апошнія гады для яго кожны дзень ствараў экстрэмальныя сітуацыі, ён прызвычаіўся іх вырашаць, але сённяшнія падзеі завязалі такі вузел, які ён не мог ні развязаць, ні рассячы. Не, Кавалёў не зламаўся, ён проста больш не знаходзіў выйсця, дый не хацеў яго шукаць. Ён думаў толькі пра сына.
Калі зайшлі ў кабінет, Кавалёў адразу адамкнуў сейф, выцягнуў кабуру з пісталетам, падаў Качану.
— Зброя непатрэбна, але я павінен працаваць, як працаваў. інакш Калеснік можа нешта западозрыць... I ахоўваць мяне павінны надзейныя людзі.
— Я вызаву Мірончыка, ён стане вашым ценем, — накручваючы дыск тэлефона, буркнуў Качан. — Лейтэнант зрабіў запіс сённяшняй сустрэчы з
Калеснікам і ведае, што да чаго.
— Ну і выдатна, — з палёгкай прагаварыў Кавалёў і сеў на звычайнае месца. Адкрыў левую шуфлядку стала, пашарыў усярэдзіне і выцягнуў некалькі бялюткіх аркушаў паперы. — Тады я пачну?
— Пішыце. Пытанняў у мяне шмат, але пагаворым потым.
Палкоўнік Качан зайшоў у свой кабінет, паклаў чамусьці на падаконнік пісталет Кавалёва і, не распранаючыся, апусціўся ў мяккае крэсла, у якім звычайна піў каву, расслабіўся. Нейкі час сядзеў з заплюшчанымі вачыма, асэнсоўваў падзеі дня. Было горача. Ён павольна расшпільваў гузікі на паліто і думаў, што трэба наведацца да Макрыцкага. Пальцы спыніліся на апошнім гузіку, калі прагучаў глухі, як у бочку, нечаканы стрэл. Качан падхапіўся і кінуўся ў дзверы, потым уніз, да кабінета Кавалёва. На лесвіцы, як сляпы, наляцеў на Мірончыка, выбіў з рук лейтэнанта графін з вадой, які бразнуўся аб цэментаваныя прыступкі і рассыпаўся на дробныя кавалкі. У руках лейтэнанта засталася толькі крывая ручка.
— Ён... Ён застрэліўся, — прашапталі збялелыя вусны.
Качан адштурхнуў лейтэнанта і, пакідаючы вільготныя сляды, цяжка пасунуўся ў расчыненыя дзверы. Знізу на лесвіцы чуліся тупат, галасы, хтосьці бег па калідоры...
18
Навіна пра смерць Кавалёва прагучала для Калесніка як нешта несапраўднае і немагчымае, пакуль не пераканаўся, не патэлефанаваў жонцы нябожчыка. Гушчы, які прынёс гэтую інфармацыю, не паверыў.. Потым быў эмацыянальны зрыў. Калеснік успрыняў учынак Кавалёва як асабістую знявагу, здраду яму і інтарэсам агульнай справы. Асноўнае, ад чаго пакутаваў, — гэта поўная таямніца вакол самазабойства. Нямала высілкаў спатрэбілася, каб даведацца, што Кавалёў застрэліўся з нідзе не зарэгістраванага рэвальвера "наган", і больш нічога.
20. Зак. 3057
Незразумелай была і прычына самазабойства. Калеснік аналізаваў, супастаўляў падзеі, узгадваў размовы, і асабліва апошнюю сустрэчу, і разводзіў рукамі. Не ўкладвалася ў ягоным разуменні, што жыццялюб Кавалёў мог накласці на сябе рукі, не знаходзіў гэтаму ўчынку не толькі апраўдання, але і тлумачэння. I ўсё ж нейкая прычына была! Разважанні Калесніка цягнуліся да апошніх спраў, здзейсненых з дапамогай Кавалёва. але ніякіх падстаў для страху не было.
Не было сёння, а назаўтра Гушча прыцёгся з тым, што Князь жывы, а той, хто павінен быў прыкласці руку да забойства Скакуна, арыштаваны. Гэтыя праколы Калеснік не мог успрыняць як выпадковыя. Першае, што ён зрабіў. гэта змяніў кватэру і машыну. Але, як кажуць, бяда адна не ходзіць. Прафесар Сухі, гэты "дзіця-пераростак", надумаў у свае шэсцьдзесят гадоў пяты раз жаніцца. Нічога благога ў тым Калеснік не бачыў, як кажуць, чым бы дзіця ні цешылася... Але нявеста Сухога, дзябёлая саракагадовая кабета, былая лабарантка, якая калісьці працавала з Сухім, невядома як даведаўшыся тэлефон Калесніка і нешта пра сумесную работу, ці, як вызначыла жанчына, "камерцыйныя махлярствы", пачала званіць. Яна адразу папярэдзіла, што больш не дазволіць ашукваць і абіраць будучага мужа, няхай Калеснік не разлічвае на даверлівы прафесарскі характар. Цяпер ён павінен прадстаўляць справаздачу і аддаваць долю Сухога ёй. Такога нахабства ганарлівы Калеснік ніколі не чуў і, канечне, не мог спусціць "на тармазах". Ён добра-такі ўзгрэў блазнаватага старога донжуана, але трывога за выраб наркотыку па-сапраўднаму і надоўга пасялілася ў душы. Нават прыходзіла думка, што трэба пазбавіцца ад Сухога, але адразу ўзгадваліся неяк сказаныя напаўжартам словы прафесара: "Формулу ведаем толькі мы, але, калі са мной нешта здарыцца, яе будуць ведаць усе... I пра вас, Сяргей Мікалаевіч, таксама".
Калеснік у нейкі момант ледзь не наважыўся змяніць месца дыслакацыі лабараторыі, перанесці ў якую-небудзь глухамань, але ж схаваць сусветна вядомага вучонага не так проста. Сухі, адчуваючы Калеснікаву залежнасць ад сябе, пачаў патрабаваць большага, ягоны апетыт рос з кожным днём, асабліва
пасля знаёмства з лабаранткай, якую пачціва называў Ізольдай Вільгельмаўнай.
Усё разам прыспешвала Калесніка, падштурхоўвала да больш рашучых дзеянняў. Пробны кілаграм фенцыклідыну пайшоў у Амерыцы "на ўра", прынёс чыстага прыбытку сто тысяч долараў. Кампаньён у Нью-Йорку, Джон, чакаў вялікую партыю. У Калесніка ўжо было дзесяць кілаграмаў бялюткага парашку, і рызыкаваць ён не хацеў. 3 амерыканцам Джонам звялі надзейныя людзі, у жыцці яны ніколі не бачыліся, толькі размаўлялі па тэлефоне. Джон быў свой, саўдэпаўскі эмігрант, і калісьці жыў у Маскве. Тут ён быў Дзмітрыем, там стаў Джонам. Праўда, змяніўшы імя, ён не змяніў поле дзейнасці: тут і там займаўся наркотыкамі. Вопытны Калеснік не давяраў Джону-Дзмітрыю, як не давяраў нікому са свайго атачэння. Таму і планаваў "прыставіць" да амерыканца свайго чалавека, бо наркатычны сіндыкат пачынаў набіраць абароты, і ён не хацеў выпускаць ініцыятыву з рук. Цяпер Сухі мог выдаваць на-гара кожны месяц да дзесяці кілаграмаў наркотыку, і было з-за чаго турбавацца: мільёны долараў на дарозе не валяюцца...
I Кавалёў у гэтым ланцужку быў не апошнім вінцікам. Ягоная смерць пазбаўляла Калесніка аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці міліцыі. Праўда, ён мог па нейкіх пытаннях падключаць і Караленю, але каша варыцца ў чыгунку, які ў печы, а не ў тым, што на прыпечку. Узровень, статус Каралені змяншалі магчымасці, ён не мог ведаць усю паднаготную дзейнасці праваахоўных структур. Дый патрэбен ён быў для большага.
Некалькі дзён Калеснік знаходзіўся ў напружаным чаканні, але ніхто ім за гэты час не пацікавіўся. Людзі Гушчы таксама працавалі як заўсёды, і толькі арыштаваныя Князь ды Савін нагадвалі аб тым, што недзе ёсць міліцыя, ёсць узбуджаныя крымінальныя справы і вядзецца расследаванне забойстваў.
Час прыспешваў, і Калеснік, адкінуўшы апошнія сумненні, заняўся падрыхтоўкай Пятроўскага да паездкі ў Амерыку. А яшчэ праз тыдзень Калеснік зусім па-іншаму ўспрымаў і самазабойства Кавалёва. Гэтае надзвычайнае здарэнне адцягнула ўвагу ад замаху на жыццё Астроўскага, ад справы капітана
Бусла. Службовыя разбірацельствы праводзяцца прадузята і забіраюць шмат сілы. Падчас разборак сярод міліцыянтаў пануе нервознасць, раскрываць злачынствы ім няма калі, галоўнае — зрабіць усё, каб "гонар мундзіра" застаўся незапэцканым.
Гэта было на руку Калесніку, і нават заляцанні паміж Караленяй і Ядзяй Купрэйчык нараджалі ў галаве новыя ідэі. I галоўнае, што Купрэйчык, канечне, не без дапамогі сённяшняга каханка, з цягам часу стане добрым і надзейным кур'ерам. Яна выведзе з-пад прамога ўдару Караленю, які не зможа рабіць рэгулярныя паездкі ў Амерыку. А гэта зменшыць расходы. Купрэйчык — не Караленя...
Гушча адразу справадзіў у Таджыкістан пяць чалавек, усю групу, у якой працаваў Савін. Там, у гарах, на перавалах на мяжы з Афганістанам, перапраўляючы какаін, яны прынясуць больш карысці, і, калі Савін расколецца, ніхто не згарыць.
Меры перасцярогі былі прынятыя, зноў Калеснік адчуваў, што кантралюе сітуацыю. Нават праблемы, звязаныя з жаніхоўствам прафесара Сухога і ягоным "асабістым бухгалтарам" Ізольдай Вільгельмаўнай, вырашыліся нечакана проста і без асаблівых цяжкасцей.
Карп Ігнатавіч Сухі сам знайшоў Калесніка і напрасіўся на сустрэчу. Калеснік па інтанацыі прафесара зразумеў, што нешта ў донжуана здарылася. "Пэўна, зноў будзе прасіць грошай", — адразу падумалася, і ўявіўся высокі ганарлівы чалавек з арліным носам, чорнымі вачыма і нават не сівой, а белай як снег чупрынай. Калеснік уступіў настойлівасці Сухога і прыехаў да ўвахода ў батанічны сад, дзе мелася адбыцца сустрэча.
Прафесар ужо чакаў. Убачыўшы машыну, ён шпарка, амаль подбегам, не зважаючы на крысо расшпіленага доўгага паліто, якое замінала ісці, кінуўся да Калесніка. Сухі нервова рвануў на сябе дзверцы раз, другі. Нешта заела. Калеснік з сярэдзіны дапамог яму, і Сухі, не вітаючыся, таропка ўкуліўся ў салон.
— Паехалі, — не гледзячы на Калесніка, хрыпла рыкнуў прафесар і моцна бразнуў дзверцамі.
"Грошай прасіць не будзе", — зазначыў у думках Калеснік і, завёўшы рухавік, здзекліва перапытаў:
— Ад каго ўцякаеце, Карп Ігнатавіч? Ці не ад Ізольды Вільгельмаўны?
— Я вас папрашу!.. — ажно ўзвіўся Сухі, на шыі сутаргава затузаўся кадык. У гэты момант ён гаварыць не мог і толькі адчайна прахрыпеў: — Не ўзгадвайце пры мне гэтае імя... Н-не жадаю!..
Калеснік, так і не скрануўшы машыну з месца, заглушыў рухавік, выцягнуў з бардачка бутэльку з мінеральнай вадой, адкруціў пробку. Сухі ў дзве рукі ўхапіў пластмасавую пляшку і прагна выпіў палову.
— Што, зрэшты, здарылася? — заклапочана спытаў Калеснік. — Спадзяюся...
— Не-не, — таропка махнуў рукой Сухі, — наша справа не пацярпела, будзьце спакойны. — Ён дапіў ваду, і не ведаючы, куды дзець пустую бутэльку, пераклаў яе з рукі ў руку.
— Кіньце на задняе сядзенне, — дазволіў Калеснік. Але Сухі быццам не чуў. Ён прачыніў дзверцы і шпульнуў бутэльку пад машыну. На невялікіх сівых вусах засталіся кроплі вады.
— Ізольда аказалася авантурысткай, зладзейкай... Усе грошы...
— Колькі? — адразу зразумеўшы, у чым справа, коратка спытаў Калеснік.
— Тры тысячы даляраў...
— Гэта ж трэцяя частка таго, што я даў тыдзеньтаму...
— У мяне былі асабістыя расходы, — капрызна надзьмуў вусны Сухі.
— Зразумела. Цяпер вы хочаце, каб я знайшоў нявесту і вярнуў грошы?
— Не толькі... I шукаць не трэба. Гэтая... — голас Сухога здрыгануўся. — Яна наградзіла мяне...
— Што, што? — вылупіў вочы Калеснік.
— За ўсю маю дабрату, за ласку, за... — ён папярхнуўся, закашляўся. — ...Наградзіла ганарэяй...
— Ха-ха-ха! — узарваўся Калеснік.
Ён рагатаў доўга, надрыўна, да слёз. Сухі сядзеў надзьмуты, сціснуўшы вусны, на шчоках праступілі чырвоныя плямы.
— Я да вас, як да роднага чалавека... — Ён рэзка адчыніў дзверцы.
Калеснік ухапіў Сухога за рукаў, зацягнуў назад у машыну і, выціраючы вільготныя вочы бялюсенькай насоўкай, прагаварыў:
— Не крыўдуйце, Карп Ігнатавіч, у вашым узросце гэтую хваробу трэба лічыць подзвігам, а не трагедыяй...
— Што ж мне рабіць?
— Дзіўнае пытанне. Вы ж доктар і ведаеце, як лечыцца гэты насмарк.
— Праблема не ў лячэнні, а ў тым, што Ізольда мяне шантажыруе.
— Як гэта? — зноў здзівіўся Калеснік.
— Яна лечыцца ў дыспансеры на Прылукскай і пра мяне будзе маўчаць, калі я выкладу ёй дзве тысячы даляраў.
— Ваша Ізольда ненармальная, няхай гаворыць. Што з таго?
— Гэта для вас ненармальная. Па-першае, там працуюць мае вучні... Па-другое, яна пагражае напісаць у інстытут на кафедру, а таксама маім дзецям і ўнукам. Уяўляеце, як да мяне будуць адносіцца родныя, калегі, студэнты?
— Добра, — лагодна прагаварыў Калеснік, — займуся вашай абранніцай, больш турбаваць не будзе.
— А грошы? — адразу павесялеў Сухі. — Мне іх вернуць?
— Не, пра даляры не ўзгадвайце. За работу трэба плаціць...
19
Алесь Крывіцкі, гледзячы ў прыцемненыя вокны машыны, у нейкі момант зразумеў, што яго вязуць у аэрапорт. У доўгім выпуклым люстэрку, у якім адначасова бачыўся ўвесь салон, цікаўнасцю свяціліся вочы Баксёра. Відавочна, ён сачыў за Крывіцкім і хацеў бачыць рэакцыю.
— Мы едзем у аэрапорт? — надаючы голасу як мага болей заклапочанасці і трывогі, спытаў Крывіцкі. — Нехта некуды паляціць?
— Ты, — не паварочваючы галавы, адказаў Калеснік і працягнуў білеты.
Прачытаўшы ,ў іх сваё імя і тое, што канчатковы пункт — Ныо-Йорк праз Варшаву, Крывіцкаму і сапраўды стала не па сабе. Ён мог уявіць што заўгодна, толькі не сябе ў Амерыцы..
— Сяргей Мікалаевіч, што ж гэта такое? —
узмаліўся Крывіцкі, і гэта прагучала так шчыра, што Баксёр не вытрымаў, зарагатаў. У люстэрку заскакалі, затанцавалі на носе ягоныя пацешныя "бульбінкі". Але "бульбінкі" ўжо не смяшылі, Крывіцкага занудзіла ад безвыходнасці. Спярша замах на жыццё Астроўскага, дзякуй Богу, што маёр, як прагаварыўся Баксёр, застаўся жывы, цяпер — Амерыка. Што ён там будзе рабіць? I наогул ягоны ўдзел у бандзе набыў зусім не тыя параметры, пра якія гаварыў Астроўскі. — Я не хачу ў Амерыку! — ускрыкнуў перапужаным голасам Крывіцкі.
— А ў турму хочаш? — здзекліва рагатнуў Баксёр.
— Я ніколі за мяжой не быў, — прапускаючы словы бандыта міма вушэй, гарачыўся Крывіцкі. — Я мову дрэнна ведаю...
Лейтэнант па-сапраўднаму быў ашаломлены, разгублены, збіты з панталыку. 3 моманту пакушэння на Астроўскага ён быў пазбаўлены сувязі, ніхто пра яго не ведае, і раптам апынуцца ў Амерыцы і выконваць бандыцкія загады...
— Ты вось што, — па-свойму ўспрыняўшы гвалт і адчай Крывіцкага, спакойна прагаварыў Калеснік і пабацькоўску паклаў руку на плячо, — галоўнае, будзь спакойны і не панікуй. Ты нічога пра Амерыку не ведаў, так было трэба. Інструктаж кароткі. Вось гэтае пісьмо, — Калеснік выцягнуў таўставаты канверт, — перадасі Джону. Ён цябе сустрэне ў Нью-Йорку ў аэрапорце. Наш амерыканскі сябра скажа, што рабіць далей, але на ўсе сто яму не давярай. Абжывайся. Трошкі пазней ад мяне будзе чалавек, ён знойдзе цябе сам, і будзеш выконваць усе ягоныя загады. Гэтага чалавека ніхто, акрамя цябе, не павінен ведаць. I май на ўвазе: ты павязаны ментоўскай крывёй, калі будзеш выкідваць якія конікі, пісталет, з якога страляў, з адбіткамі пальцаў ляжа на стол пракурору.
— Сяргей Мікалаевіч, я гатовы на ўсё, але ж нельга так з чалавекам, я павінен быць маральна падрыхтаваны.
— Хопіць слюні пускаць, —жорстка перапыніў Крывіцкага Калеснік. — Зробіш, як сказаў, інакш з-пад зямлі дастану...
Крывіцкі змоўк. Ён трошкі ведаў, вывучыў гэтага халоднага, прагматычнага чалавека, які слоў на вецер не кідаў. Калі скажа, паабяцае — абавязкова
зробіць. 3 ім можна было спрачацца да пэўнай мяжы, і той, хто гэтую мяжу не адчуваў, трапляў у няпростыя становішчы.
Пасля нападу на Астроўскага Крывіцкі быў пазбаўлены ўсялякіх кантактаў, акрамя Калесніка. Калеснік прыходзіў кожны дзень, і па некалькі гадзін яны проста гаварылі. Крывіцкі некалькі разоў паўтарыў легенду аб сабе, складзеную Астроўскім, адказваў на розныя пытанні. Апошнія дні каму іншаму, хто б іх паслухаў збоку, магло здацца, што размаўляюць старыя знаёмыя, нават родзічы, настолькі ўсё выглядала цёпла і будзённа. Алнаму Богу вядома, колькі высілкаў для Крывіцкага каштавалі гэтыя размовы. Ён увесь час адчуваў шчупальцы гэтага таямнічага Сяргея Мікалаевіча, якія шукалі ў ягоных словах нешта для сябе.
Былі моманты. калі Крывіцкі шкадаваў, што Калеснік, як кажуць, на другім баку барыкад. Ён часцяком зайздросціў Калесніку, ягонаму розуму, інтуіцыі, уменню аналізаваць і пралічваць наперад шматхадовыя "крымінальныя" сітуацыі. Для Крывіцкага не было сумненняў: Калеснік — кіраўнік злачыннай банды, гэта ён арганізаваў і здзейсніў забойства капітана Бусла, ён — розум арганізацыі, своеасаблівы, неардынарны і, на жаль, крымінальны.
Крывіцкі губляўся ў здагадках, спрабуючы зразумець, дзеля чаго ён спатрэбіўся. I вось яно, аказваецца, шчупальцы банды цягнуцца ажно ў Амерыку. Гэтага не мог прадбачыць разумны, вопытны Астроўскі. А што там, за акіянам? У грудзях Крывіцкага ажно смылела нясцерпнае жаданне даведацца пра планы бандытаў. Што ў канверце для Джона? Якія інструкцыі ён туды вязе?
"Зрэшты, наладзіць сувязь з Астроўскім нават з Амерыкі не такая ўжо і вялікая праблема. Дастаткова аднаго тэлефоннага званка ці факса, — супакойваючы сябе, падумаў Крывіцкі. 1 сапраўды мандрахс у грудзях знік, ён адчуў, што зможа давесці да канца план Астроўскага. — Пэўна, вывесці на чыстую ваду банду прасцей з Амерыкі, чым накрыць тут, — іранічна падумаў Крывіцкі. Ён цяпер ужо меў свой план, а звыклас пачуццё перабольшанай рызыкі надавала рашучасці. — і потым, чаму б мне не павандраваць за чужы кошт? Пагляджу, як людзі жывуць..."
У самалёце побач з Крывіцкім сеў высокі шыра-
катвары чалавек з даўгаватымі валасамі і каротка падстрыжанай бародкай. Ен адразу прышпіліўся страховачнымі рамянямі, выцягнуў з дыпламата кніжку і, ні на каго не зважаючы, паглыбіўся ў чціва. Крывіцкі па характары быў чалавек кампанейскі, і тое, што апошні час прабыў у адзіноце, наклала свой адбітак. Яму хацелася з кімсьці пагаварыць, на час пералёту знайсці суразмоўцу.
— Прабачце, вы не ведаеце, колькі гадзін лёту да Нью-Йорка? — спытаў Крывіцкі ў суседа.
— Дакладна не ведаю, — паціснуў плячыма барадаты, — але доўга...
— Мяне Іванам завуць.
— А я — Андрэй.
Крывіцкі прыкінуў, што чалавек на добры тузін гадоў старэйшы за яго і не надта добра панібрацтва.
— А па бацьку? — відавочна, спрабуючы падштурхнуць суседа да размовы, спытаў Крывіцкі.
— Проста Андрэй, — незадаволена і разкавата буркнуў чалавек, перагарнуў старонку і нават не зірнуў на Крывіцкага.
Гэта трошкі астудзіла Алеся, але ненадоўга. Яму пасля затачэння хацелася простых чалавечых зносін. Калі самалёт набраў вышыню і ўзяў курс на Варшаву, ён зрабіў яшчэ адну спробу раскатурхаць суседа.
— Лячу ў Амерыку да брацельніка, — у ход пайшла Калеснікава легенда, складзеная для такіх выпадковых сустрэч.
— Я ў Нью-Йорк па справах фірмы, — нечакана ўсміхнуўся сусед, але кнігу не адклаў.
Гэтае адкрытае ігнараванне пакрыўдзіла Крывіцкага. "Надзьмуты індык!" — падумаў пра доўгавалосага Алесь і адвярнуўся. Ён адхінуў фіранку з ілюмінатара і паспрабаваў забыцца на суседа.
У Варшаўскім аэрапорце Крывіцкага праследавала неадчэпнае пачуццё, што за ім назіраюць. Менавіта гэта і стрымала яго ад таго, каб патэлефанаваць у Мінск Астроўскаму. А калі ў "Боінзе" на вольнае месца побач з ім зноў усаджваўся той самы "індык" з кнігай, сумненні зніклі. Супадзенне магло быць. але ж не ў сітуацыі з ім.
"Калеснікавы штучкі-дручкі, — падумаў Крывіцкі
і адразу адвярнуўся ад суседа, усім выглядам паказваючы, што не мае намеру зноў чапляцца да яго з пустымі размовамі. — Калеснік не давярае, падстрахоўваецца, — разважаў Крывіцкі. — Гэты індыкчытака таксама мае нейкае заданне, сачыць за мной — не галоўнае, занадта дарагое задавальненне. Зрэшты, пісьмо невядомаму Джону мог і ён перадаць... Але ж для нечага і я спатрэбіўся?.. Трэба прачытаць, што ў тым пасланні. Толькі ж як?.. Для мяне гэта — яшчэ адна праверка. Што, калі Джон заўважыць?" — Крывіцкі дакрануўся да кішэні, у якой ляжала пісьмо, цяжка ўздыхнуў.
— Прабачце, — нахіліўся да яго доўгавалосы, — ніяк не магу ўзгадаць вось гэтае англійскае слова.
"Цябе, чытацель, я раскусіў, — зларадна падумаў Крывіцкі, — але давай пагуляем".
— Я не надта добра ведаю гэтую мову, практыкі не было, — услых прагаварыў Алесь і ўзяў у рукі прапанаваную кніжку.
— Незнаёмае слова пазначана, — усім тулавам крутнуўшыся да Крывіцкага, прагаварыў сусед. — Вы перагарніце старонку.
"Нешта тут не тое, — мільганула ў думках Крывіцкага, — бач, як захінуў ад старонніх вачэй".
Алесь перагарнуў старонку і ледзь не ўскрыкнуў, але сусед апярэдзіў магчымыя эмоцыі. Ён балюча сціснуў запясце рукі, нячутна прашаптаў:
— Ціха...
У кнігу было ўклеена напісанае ад рукі пісьмо маёра Астроўскага.
— Почырк пазнаеш? — прашаптаў доўгавалосы, які імгненна з "індыка" ператварыўся для Алеся ў самага блізкага і роднага чалавека.
— Угу, — нячутна кіўнуў Алесь і пачаў разбіраць размашысты почырк Астроўскага.
Маёр напачатку віншаваў з добра праведзенай аперацыяй. Нагадаў, што замах на яго быў разгаданы і ён ніяк не пацярпеў ад стрэлаў. Раненні — сімуляцыя. Прасіў перадаць праз чалавека, ад якога атрымае пасланне, мэту візіту ў Амерыку. Папярэджваў, што гэты чалавек надзелены неабходнымі паўнамоцтвамі і Алесь пераходзіць у ягонае падпарадкаванне. Крывіцкі, прачытаўшы запіску Астроўскага, загарнуў кнігу, вочы гарэлі радасцю.
— Пагаворым? — прапанаваў капітан Бусел.
Так, гэта быў ён. Праўда, па дакументах капітан застаўся Мельнікам, і Качану з Астроўскім не трэба было нічога новага штукаваць. У свой час Астроўскі, рыхтуючы легенду Крывіцкаму, занёс новае прозвішча, Пятроўскі, у картатэку з адзнакай, што, хто б ні цікавіўся гэтым чалавекам, у любой форме, вусна ці пісьмова, пра ўсё павінны дакласці яму ці палкоўніку Качану. Гэтая перасцярога, як потым аказалася, не была лішняй. 3 яе дапамогай вывелі на чыстую ваду Кавалёва, хоць ён патэлефанаваў у адраснае бюро з кабінета Макрыцкага. Толькі асноўнае было наперадзе, калі Пятроўскага пачалі рыхтаваць да паездкі ў Амерыку. 3 гэтага моманту Астроўскі поўнасцю кантраляваў сітуацыю, таму і капітан Бусел невыпадкова апынуўся па суседстве з Крывіцкім у самалёце.
— Мэта майго візіту ў Амерыку невядома, — прагаварыў Крывіцкі. — Вязу пісьмо для нейкага Джона. Ён сустрэне і скажа, што рабіць далей. Потым прыедзе яшчэ чалавек ад Калесніка, але хто і калі — невядома, ён сам знойдзе мяне.
— Дзе пісьмо? — спытаў Бусел і нязмушана працытаваў: — Як у казцы: пайдзі туды, невядома куды, зрабі тое, невядома што... Але дойдзем да ісціны. Пэўна, пісьмо для Джона шмат на што можа раскрыць вочы.
— Дастаўка пісьма для мяне — яшчэ адна праверка, — ціха зазначыў Крывіцкі.
— А ці не папіць нам гарбаты? — прапанаваў Бусел і па-змоўніцку падміргнуў Алесю.
Сцюардэса даволі хутка выканала іхнюю просьбу, і праз пяць мінут на двух гарачых кубачках ляжала Калеснікава пасланне. А яшчэ праз мінуту набрынялая гарачай парай склейка пайшла бугаркамі, Бусел пазногцем падчапіў яе, і канверт быў ускрыты.
— Вось так, калега, — не без гонару зазначыў капітан, узяў адзін з кубкаў, зрабіў глыток. — Цукру капіталісты шкадуюць, заваркі таксама, але для расклейкі канвертаў самы раз.
Бусел на правах старэйшага першы чытаў пісьмо. Крывіцкі, каб не перашкаджаць і не прыцягваць лішняй увагі, зноў крутнуўся да ілюмінатара.
У пісьме да Джона Калеснік не паведамляў нічога невядомага, акрамя аднаго, што ўсе далейшыя
стасункі з кур'ерам амерыканец будзе праводзіць праз Пятроўскага. Гэта было паўторана і падкрэслена, як абавязковая ўмова, і больш нічога.
Калі пісьмо прачытаў і Крывіцкі, Бусел прагаварыў:
— А ты быў правы, пісьмо пустое. Пэўна, лічаць, што лішняя праверка табе не пашкодзіць.
— Значыць, будзем чакаць кур'ера? — заклейваючы канверт, прашаптаў Крывіцкі.
— Будзем чакаць, — пагадзіўся Бусел.
Калеснік вяртаўся з аэрапорта ў горад у добрым настроі. Чатыры дні таму Джон сустрэў у Нью-Йорку Пятроўскага, а сёння туды з таварам паляцеў Караленя. Прафесар Сухі працуе ў жорсткім рэжыме, і ёсць надзея, што праз месяц яшчэ дзесяць кілаграмаў "фені" прычаляць да амерыканскага берага.
Калеснік яшчэ і яшчэ раз пракручваў у памяці дэталі аперацыі, але ніякіх зрываў і перашкод не знаходзіў, усё ішло па плане. Яму ўдалося нават абвесці вакол пальца Гушчу, утаіць выраб і збыт сінтэтычнага наркотыку. Хаўруснік і па сённяшні дзень думае, што Пятроўскага накіравалі ў Амерыку для наладжвання сувязяў па адкрыцці яшчэ адной какаінавай лініі праз Уладзівасток.
Калеснік спыніў машыну на чырвоным святлафоры якраз насупраць могілак, якія адразу навеялі ўспамін пра нябожчыка Кавалёва. Усплылі пытанні, якія так і засталіся без адказу. Перад сям'ёй нябожчыка Кавалёваён адчуваўсябе вінаватым. Па-першае, не змог прысутнічаць на пахаванні, па-другое, і гэта было галоўнае, нічым не дапамог. Сёння Калесніку захацелася зрабіць нешта добрае. Ён выруліў на вуліцу Каліноўскага, спыніў машыну, набраў хатні нумар тэлефона Кавалёва са свайго сотавага.
Адказаў мужчына. Калеснік адрэкамендаваўся даўнім, са студэнцкіх часоў, сябрам Кавалёва і перапытаў, з кім гаворыць. Зразумеўшы, што суразмоўца — сын Івана, Калеснік выказаў спачуванне ў сувязі з заўчаснай трагічнай смерцю і сказаў, што калісьці пазычаў у бацькі грошы, а цяпер хоча вярнуць доўг, бо ў Мінску праездам і невядома. калі яшчэ тут будзе. Малодшы Кавалёў адразу прапанаваў прыехаць. Калеснік некалькі секунд вагаўся,
прымаць ці не прымаць запрашэнне. Эмоцыі перамог цвярозы разлік. Ён адмовіўся ад запрашэння, спаслаўшыся на занятасць, назваў нумар сваёй машыны і прызначыў месца спаткання праз трыццаць хвілін непадалёк ад вуліцы, дзе жылі Кавалёвы.
Сын нябожчыка Івана быў як дзве кроплі вады падобны да бацькі, толькі з розніцай у дваццаць гадоў. Гэткі ж чарнявы, шыракатвары, і хадзіў пружынячы, схіліўшы галаву да правага пляча.
Калеснік здалёк убачыў малодшага Кавалёва. Да прызначанага часу спаткання яшчэ заставалася сем хвілін, і ён вырашыў паназіраць. Хлопец туды-сюды прайшоўся па тратуары, па-майстэрску, як запраўскі футбаліст, мыском красоўкі падкінуў у паветра пустую бляшанку, якая валялася каля сметніка, і падфутболіў яе на праезджую частку дарогі. Міма прадэфіліравалі дзве дзяўчыны ў аднолькавых чырвоных капялюшыках. Размінуўшыся, Кавалёў нахабна і цынічна агледзеў дзяўчат са спіны і нечакана, уклініўшыся паміж імі, абхапіў за плечы, нешта сказаў. Чырвоныя капялюшыкі кінуліся наўцёкі, Кавалёў зарагатаў. Дзяўчаты трошкі адбегліся і, не адчуваючы пагоні, спыніліся, пакруцілі пальцамі каля скроняў, выказваючы гэтым свае адносіны да-хлопца. Кавалёў засмяяўся яшчэ гучней.
"I бацька ў маладосці ніводнай спадніцы не прапускаў, — усміхнуўся Калеснік, — гэткі ж быў вяртлявы, цынічна-нахабны і ліпучы. Яблык ад яблыні недалёка коціцца". Калеснік адчыніў дзверцы, выйшаў з машыны, падаўся да Кавалёва.
Вечарэла, і разам з прыцемкамі гарадскія вуліцы быццам траплялі на доўгую ноч у палон да пранізлівага ветру і кволага марозіку, яшчэ не надта моцнага, але настырнага і калючага. Вецер імгненна прымусіў Калесніка зашпіліць куртку на ўсе гузікі, засунуць рукі ў кішэні.
Наконт грашовай дапамогі сям'і Кавалёва Калеснік не маніў, лічыў гэта сваім абавязкам. Але цяпер, сутыкнуўшыся з сынам Івана, захацеў большага: яму трэба было ўбачыць, як адрэагуе хлопец на грошы. Што ні кажы, а ён на апошнім курсе міліцэйскай акадэміі і гадоў гэтак праз пяць можа стаць, як бацька, добрым і надзейным памочнікам.
Павіталіся суха. Калеснік назваў сябе і прапана-
ваў пагаварыць у машыне. Калі падыходзілі да машыны, Кавалёў прыйшоў у захапленне:
— "Мэрс"?!. Шасцісоты! — узнёсла ўскрыкнуў хлопец і, пяшчотна правёўшы далонню па капоце, у захапленні прыцмокнуў языком. — Вось гэта машына, апошні піск!
— Неблагая, — хаваючы задаволеную ўсмешку, пагадзіўся Калеснік і, быццам між іншым, шматзначна зазначыў: — Там умеюць рабіць...
Ён кінуў на Кавалёва быстры, дапытлівы позірк і зноў здзівіўся падабенству бацькі і сына. Яно было не толькі ў абліччы, вочы малодшага Кавалёва ў гэты момант палалі нейкім нездаровым, хваравітым бляскам.
"Сквапны, як і бацька, — падумаў Калеснік, — значыць, толк будзе..."
Калі цела Кавалёва праглынула ўтульнае крэсла, ён некалькі разоў хістануўся, правяраючы трываласць і пругкасць спружын, памацаў далонню варсістую абіўку на падлакотніках.
— Жывуць жа людзі! — міжвольна вырвалася ў хлопца, і ён, быццам спужаўшыся сваіх патаемных думак, нечакана пасур'ёзнеў: — Вы ўзгадвалі нейкі доўг?
"Ого! Адразу быка за рогі! — у думках ацаніў дзелавітасць субяседніка Калеснік. — Відаць, бацьку пераплюне, той пусціў бы слюні, раскудахтаўся на дрэннае жыццё, а гэты без усялякіх сантыментаў: маеш доўг — вярні!"
— I не толькі доўг звёў нас, — здалёк пачаў Калеснік. — Мы з тваім бацькам — даўнія сябры і нават калегі...
— Каб бацькавы калегі ездзілі на такіх машынах? Не смяшыце... Як вас?
— Сяргей Мікалаевіч.
Кавалёў з цікаўнасцю, як колькі хвілін таму разглядаў машыну, цяпер вывучаў Калесніка.
— Не, Сяргей Мікалаевіч, не калега вы бацьку. Хоць... Мо агент9
Гэтыя дзіцячыя максімалізм і непасрэднасць развесялілі Калесніка. У нейкі момант ён злавіў сябе на тым, што Кавалёў-малодшы патрэбен яму не ў ролі свайго чалавека ў міліцэйскім асяроддзі. Нешта большае варухнулася ў душы, упершыню за жыццё ён захацеў мець сына, падобнага на гэтага хлопца, на-
хабнага з дзяўчатамі, прамога ў пачуццях, моцнага фізічна і трошкі наіўнага. Яму захацелася мець побач роднага чалавека, аб якім ён мог бы клапаціцца.
— Ты добра вучышся? — прыхільна спытаў Калеснік і сумна ўздыхнуў.
— Гэта мае дачыненне да вяртання доўгу?
— А хочаш мець такую тачку? — раптам загарэўся Калеснік і пляснуў далонню па шчытку прыбораў.
— Гэта да папярэдняга пытання? — з'едліва прагаварыў Кавалёў і, відавочна, не разумеючы, што ад яго хоча бацькаў сябра, раззлаваўся. — А можа, мой бацька-нябожчык завяшчаў мне машыну з умовай, каб я стаў выдатнікам? Калі так, то праз месяц я стану не тое што пяцёрачнікам, але і сямёрачнікам.
— А шасцёрачнікам? — не ўтрымаўся Калеснік.
Кавалёў сур'ёзна паглядзеў у вочы Калесніку, вусны капрызна варухнуліся:
— Для чалавека з такой адзнакай тачкі малавата...
На нейкі момант запанавала цішыня. Яны глядзелі адзін аднаму ў вочы, і ў нейкі момант Калесніку здалося, што хлопец ведае прычыну самазабойства бацькі, ён ведае нешта і пра яго.
— Наконт шасцёрачніка я пажартаваў, — адвёў позірк Калеснік. Ён выцягнуў з кішэні пачак банкнот. — Тут пяць тысяч даляраў, думаю, хопіць, каб пакрыць расходы, звязаныя з пахаваннем Івана.
— Гэта доўг ці нешта іншае? — хаваючы пачак у кішэню, надломленым голасам спытаў Кавалёў.
— Усё разам, — ухіліўся ад прамога адказу Калеснік. Яму дастаткова было ўбачыць дрыготку ў пальцах хлопца, калі той браў даляры, і ўсё стала зразумелым: малодшы Кавалёў у патрэбны час зойме бацькава месца. — Мы з Іванам добра ладзілі. — Цяпер у голасе Калесніка гучалі паблажлівыя, начальніцкія ноткі.
— А бацька, аказваецца, быў не просты чалавек! — Кавалёў неяк хітравата, прыплюшчыўшы вочы, паглядзеў на Калесніка.
— Канечне, не просты, ён разумеў жыццё...
— А да нас кіруе маладзіца. — Кавалёў падаўся ўперад, бо постаць Калесніка перашкаджала добра разглядзець, што робіцца на вуліцы. — Пэўна, жрыца любві жадае пакатацца на вашай машыне...
Калеснік машынальна крутнуў галаву ўлева, і ў гэты
момант нешта з ім здарылася. Нечакана ў вачах мільгануў бялюткі свет, шыю апякло, перахапіла дыханне, цела зрабілася непаслухмяным, чужым, язык, які меўся нешта сказаць, нечакана стаў неймаверна цяжкім і вываліўся з рота. Цяжкі язык — гэта апошняе, што ўсвядоміў Калеснік, перш чым страціць прытомнасць.
...Палкоўнік Качан перачытваў пратакол допыту Савіна, калі ўвайшоў Астроўскі. Рука маёра ўсё яшчэ тулілася да грудзей на шырокай повязі.
— Што кажуць дактары? Калі здымуць гіпс? — здароўкаючыся, усміхнуўся Качан.
— Кажуць, што трэба ехаць на кансультацыю ў Нью-Йорк, — парыраваў жарт Астроўскі і сур'ёзна спытаў: — Ці ёсць адтуль навіны?
— Не, — адмоўна кіўнуў Качан.
— Бяздзейнасць мяне даканае, — плюхнуўся ў крэсла Астроўскі. — Можа, мне, і праўда, самому паляцець у Амерыку?
— На якія шышы? Ты ж ведаеш, на якія грошы туды паляцеў Бусел.
— Што праўда, то праўда, — сумна ўздыхнуў Астроўскі, — каб не нябожчык Філін з ягонымі запэцканымі крывёй далярамі, мы б цяпер хадзілі кругамі вакол Калесніка. Хто б мог падумаць, што гэты прахадзімец нешта круціць за акіянам?.. Фантастыка!..
— У Амерыцы пакуль што зацішна. Крывіцкі шыкуе ў асабняку Джона, чакае кур'ера, Бусел на Пятай авеню робіць выгляд, што нешта разумее ў бізнесе, — давёў апошнюю інфармацыю з Нью-Йорка Качан. — А хітры Калеснік сёння прымусіў пахвалявацца. Наружку, як ты ведаеш, не трымаем, можна праваліцца, а вось імпульсавы датчык у машыне ёсць, на ўсялякі выпадак.
— Быццам толькі на машыне можна задаць лататы! — упікнуў палкоўніка Астроўскі.
— Вось і я падумаў тое самае, калі ён панёсся да аэрапорта. Прыйшлося плюнуць на канспірацыю...
— Ну? — ажно прыўзняўся ў крэсле Астроўскі.
— I нічога, — развёў рукі Качан. — Прыехаў, пашвэндаўся туды-сюды, пачытаў расклад палётаў. ні з кім не сустракаўся, не гаварыў, сеў у машыну і вярнуўся ў Мінск.
— Але ж нешта яму там было трэба?
— Я не чытаю думак на адлегласці, — буркнуў Качан. — У Клёна быў загад затрымаць Калесніка, калі той паспрабуе некуды паляцець. Але да гэтага не дайшло, Калеснік вярнуўся ў Мінск, і на ўездзе ў горад нагляд я зняў.
У гэты момант дзверы ў кабінет расчыніліся, на парозе стаяў генерал Патапенка, чырвоны і злы. Качан і Астроўскі падхапіліся на ногі.
— Толькі што мне патэлефанаваў сын нябожчыка Кавалёва. Ён сцвярджае, што затрымаў чалавека, праз якога бацька пайшоў на самагубства... — Патапенка зірнуў на гадзіннік і, унікаючы глядзець Качану ў вочы, з напускной строгасцю прагаварыў: — Разбярыся, Аляксей Фёдаравіч. Кавалёў зараз будзе тут, а мяне выклікаюць у міністэрства. — Генерал перавёў дыханне, яму цяжка давалася кожнае слова, і, быццам толькі цяпер заўважыўшы Астроўскага, дадаў: — Маёр няхай дапаможа...
Калі дзверы за Патапенкам зачыніліся, сышчыкі здзіўлена пераглянуліся, але выказаць нейкія меркаванні не паспелі. Зазваніў тэлефон, і Качан, выслухаўшы дзяжурнага, каротка загадаў:
— Усіх да мяне ў кабінет. — Ён паклаў трубку, паглядзеў на Астроўскага. — Сюрпрызаў нам толькі і не хапае...
У калідоры пачуўся тупат. Качан і Астроўскі напружана чакалі, яны спадзяваліся ўбачыць каго заўгодна, але, калі ў кабінет упіхнулі звязанага, у расхрыстаным паліто, з раскудлачанымі валасамі Калесніка, іх быццам спаралізавала. Спярша нешта гаварыў дзяжурны капітан, яны маўчалі, як і не чулі, але калі пачаў дакладваць выструнены Кавалёў, Качан спахапіўся, рэзка яго перапыніў:
— Памаўчыце! — Палкоўнік зірнуў на дзяжурнага: — Пакіньце нас.
Калеснік успрыняў гэта па-свойму, як добры знак. Ён пагардліва зірнуў на Кавалёва, прайшоўда крэсла, цяжка сеў і, прыткнуўшыся патыліцай да сцяны, заплюшчыў вочы.
— Вады можна? — праз хвіліну прахрыпеў затрыманы. — I развяжыце мяне, гэты смаркач, пэўна, толькі і ўмее, што рукі круціць, на большае звілін не хапае...
21. Зак. 3057
321
— Яшчэ паглядзім, у каго чаго не хапае, — агрызнуўся Кавалёў.
— Вось што, курсант, — строга прагаварыў Качан, — вы заставайцеся тут, а вы... — Ён запытальна паглядзеў на Калесніка.
— Сяргей Мікалаевіч, — назваў сябе Калеснік.
— 3 вамі будзе гаварыць мой калега, і наперад прашу прабачэння за непрафесійныя дзеянні курсанта Кавалёва... У яго вялікае гора...
— Я ведаю, — узняўся Калеснік. — Пры якіх іншых абставінах надраў бы яму вушы.
Астроўскі таропка перарэзаў вяроўку на руках Калесніка. Ён адразу зразумеў, што Качан спрабуе выратаваць сітуацыю, прадставіўшы ўчынак курсанта недарэчным. Але, калі выходзілі з кабінета, Кавалёў пагардліва паглядзеў на Калесніка і скрозь зубы злосна працадзіў:
— Я знайшоў бацькаў дзённік, так што, сябра сям'і, сядзець табе да скону...
Качан і Астроўскі перазірнуліся. Яны без слоў зразумелі: Калесніку шлях на волю адрэзаны. Калі палкоўнік і Кавалёў засталіся адны, Качан нацягнута ўсміхнуўся:
— Цяпер Калеснік ведае больш, чым трэба...
— Я павінен быў гэта сказаць, — патупіўся Кавалёў. — Я адрэзаў шлах да адступлення.
— Каму'?
— Сабе...
Вопытны Качан не прыспешваў, ён бачыў, што з хлопцам творыцца нешта не тое.
— Перад смерцю бацька патэлефанаваў... — Голас Кавалёва здрыгануўся. — Лепш бы яму гэтага не рабіць...
— Ты прысядзь, — прапанаваў Качан.
— Ён с-спяшаўся... — ад хвалявання заікаючыся, загаварыў Кавалёў і нейкім адлучаным позіркам паглядзеў скрозь Качана. — ...П-папярэдзіў, каб я с-спакойна ўспрыняў усё, што з-здарыцца. і не с-судзіў яго, бо робіць ён гэта дзеля маёй б-будучыні. С-спачатку падумаў, што бацька п-п'яны... Ён расказаў пра схованку ў г-гаражы, і гэта рассмяшыла. Цяпер р-разумею, што ён адчуваў, слухаючы мой ідыёцкі смех... Апошняе — бацька папярэдзіў, каб т-трымаў язык за з-зубамі і нават маці ні слова... Потым здарылася тое, што здарылася... С-схованку я з-знайшоў... Акрамя
з-золата, вельмі многа з-золата і валюты, там быў дзённік. — Кавалёў расшпіліў спартыўную куртку і з кішэні'на маланцы выцягнуў зжаўцелы таўставаты сшытак. — Тут бацькава другое жыццё, а можа, і першае... — Ен падаў сшытак Качану і больш не заікаўся. — Спытаецеся, чаму не прынёс адразу? Вагаўся, надта ж спакуса вялікая... А гэты, — Кавалёў кіўнуў на дзверы, маючы на ўвазе Калесніка, — перавярнуў душу. Праз яго бацька стаў тым, кім стаў. Факты ў дзённіку... Ён і на мяне хацеў накінуць аброць: здавай калег і будзеш катацца ў "мэрсе"!.. Не хачу я так жыць, тым больш паміраць... як бацька... — Апошнія словы Кавалёў ледзь не крычаў, пякучыя слёзы міжвольна каціліся па шчоках...
20
Ноччу выпаў снег, і горад у адначассе змяніўся, павесялеў, стаў узнёсла-святочным. Была нядзеля, але палкоўнік Качан выбраўся на працу раней звычайнага. Праслухаўшы ранішнія радыёнавіны, Качан нечакана зразумеў, што рабіў Калеснік два дні таму ў аэрапорце, і гэтую здагадку трэба было праверыць.
Машыну не выклікаў. Бялюткія вуліцы вабілі нязвыклай чысцінёй, і яму нясцерпна захацелася прайсціся па прыснежаных, яшчэ не раскеўзаных тратуарах, скатаць снежку, адчуць імклівую, колкую прахалоду талага снегу ў далонях і пальцах. Дыхалася лёгка і вольна, стома, якая апошні месяц часцяком сціскала галаву і грудзі, знікла.
Канечне, сын нябожчыка Кавалёва зблытаў карты і ледзь не сарваў планы. Сышчыкам нічога не заставалася, як той жа ноччу арыштаваць Калеснікаву хеўру. Затрымалі ўсіх, акрамя Гушчы і Ядзі Купрэйчык.
Астроўскі і Макрыцкі былі на працы. Лёд у адносінах паміж сышчыкамі, які не так даўно прыносіў Качану нямала клопату. растаў, зніклі папрокі, беспадстаўныя абвінавачванні. Цяпер калегі працавалі зладжана. як адзін механізм, і гэта радавала Качана. Астроўскі і Макрыцкі сядзелі ў кабінецс намесніка і не адразу пачулі, як увайшоў Качан. Яны нешта паўшэптам абмяркоўвалі, на стале побач з
перапоўненай попельніцай стаялі кубачкі з кавай, у кабінеце было не прадыхнуць ад цыгарэтнага дыму.
— Вы, пэўна, і не спалі? — прагаварыў Качан.
Астроўскі і Макрыцкі падхапіліся, разам паглядзелі на гадзіннікі. Качан адхінуў занавеску, прачыніў фортку, з сумам выдыхнуў:
— Вось і снег...
— Тут такое закруцілася!.. — нецярпліва прагаварыў Макрыцкі. — Які ўжо сон, злачынцы ідуць як па канвееры...
— Я зразумеў, што рабіў Калеснік у пятніцу ў аэрапорце, — адыходзячы ад акна і распранаючыся, зазначыў Качан. — Мне патрэбен спіс нашай дэлегацыі ў Злучаныя Штаты Амерыкі.
— Газеты такога не друкуюць, і ў нядзелю цяжка некага знайсці з афіцыйных асоб, — Макрыцкі закашляўся і таропка затушыў недакурак. — Хоць ёсць ідэя: мне патрэбна ваша "вяртушка".
Качан моўчкі падаў падпалкоўніку ключ ад свайго кабінета і, калі за Макрыцкім зачыніліся дзверы, спытаў:
— Ну, як ён?
— Нармальна, не зломак, галава працуе, — адказаў Астроўскі і запытальна паглядзеў палкоўніку ў вочы. — Думаеш, на Калесніка працуе нехта адтуль?..
— Упэўнены, і вось чаму. У пятніцу дзяржаўная дэлегацыя адлятала ў Амерыку. Калеснік сачыў, хацеў пераканацца, што ўсё ідзе па запланаваным ім сцэнарыі, але пачакаем Макрыцкага. — Качан прымоўк на нейкую долю секунды і, перагортваючы на стале паперы, рэзка змяніў тэму: — Я далёкі ад думкі, што Калеснік загаворыць, і ўсё ж?..
— Выконвае ролю пацярпелага. Ад доўгу Кавалёву не адмаўляецца, а тое, што сын Кавалёва не зразумеў "шчырых парываў душы" і не разабраўся, — лічыць нашай праблемай, пагражае незаконным утрыманнем.
— Да аўторка павінны прад'явіць абвінавачванне, — зазначыў Качан. — Паперы Кавалёва нам не дапамогуць, там пра даўнія махлярствы, а вось запіс сустрэчы, які зрабіў Чабор, напэўна, разгаворыць Калесніка. А што астатнія?
— Затрымалі, як ведаеш, семнаццаць чалавек, амаль усім прад'яўлена абвінавачванне — за захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў. У кожнага арыштава-
нага падчас вобыску знойдзены расфасаваны какаін, зброя. А вось Калесніка, як ні дзіўна, ніхто не ведае. Гушчу некаторыя прызналі сваім "шэфам", ад яго атрымоўвалі зелле, а Калесніка бачаць упершыню.
— Што Князь?
— Маўчыць. Нават тое, што ад яго хацслі пазбавіцца, не развязала язык.
Увайшоў падпалкоўнік Макрыцкі і важна прагаварыў:
— Інфармацыя такога кшталту засакрэчана, але добра мець сяброў у КДБ.
Качан хутка прабег вачыма спіс і расчаравана махнуў рукой:
— Калеснік зноў абуў нас у лапці, але цяпер мы дакладна ведаем яшчэ аднаго ягонага хаўрусніка.
Астроўскі нецярпліва, цераз плячо Качана зазірнуў у паперку і, натыкнуўшыся на знаёмыя прозвішчы, заклапочана прагаварыў:
— Закаханыя разам, сумневу няма: Караленя дапамагае Калесніку.
— Які гэта Караленя? — спалохана перапытаў Макрыцкі і пацягнуўся за паперай, якую трымаў Качан. Ён чытаў, вусны нервова ўздрыгвалі. Праз хвіліну падпалкоўнік узняў спалоханыя вочы. — Н-не можа быць, ён жа правая рука... Ну, мы і ўляпаліся...
— Трэба папярэдзіць нашых у Амерыцы, — не зважаючы на разгубленага, збітага з панталыку Макрыцкага, прагаварыў Качан. — Няхай дзейнічаюць па варыянце нумар два.
— Пра што гэта вы? — стомлена сеў на стул Макрыцкі. Ніжняя сківіца падпалкоўніка адвісла і нервова ўздрыгвала. — Што значыць — нашыя ў Амерыцы?..
Качан запытальна зірнуў на Астроўскага, маёр зразумеў, пра што думае палкоўнік, і згодна кіўнуў.
— Пойдзем да мяне, — Качан паклаў руку на плячо Макрыцкаму. — Няхай Анатоль Пятровіч зробіць неабходныя ўказанні, а мне ёсць што вам расказаць.
Начны тэлефонны званок для Бусла быў нечаканы. Па дамоўленасці Астроўскі два разы на тыдзень тэлефанаваў у гатэль, дзе жыў капітан, але ж не ў гадзіну ночы...
"Тут гадзіна, а ў Мінску восем раніцы", — падумаў Бусел, устаў з ложка і басанож затупаў па падлозе. Сну як і не было. Тое. што паведаміў маёр, прымусіла задумацца, асабліва загад дзейнічаць па варыянце нумар два. Гэта азначала, што Бусел за дапамогай павінен быў звярнуцца ў мясцовы паліцэйскі ўчастак і запатрабаваць падтрымкі Інтэрпола.
"Але чаму ў Мінску ўсё перапланавалі? Варыянт нумар два прадугледжваўся на самы крайні выпадак, — разважаў Бусел. У яго быў загад, не прыцягваючы ўвагі, дапамагчы Пятроўскаму даведацца пра ўсіх удзельнікаў банды, уключаючы і амерыканцаў, занатаваць злачынную дзейнасць, а ўжо калі кур'ер з'явіцца другі, а лепш трэці раз, — арыштаваць усіх разам з кантрабандным таварам. У Мінску здагадваліся, што кантрабанда — наркотыкі, але доказаў не мелі. Таму і апынуўся ў Нью-Йорку Бусел. У Качана і Астроўскага, як разумеў капітан, былі падставы да пэўнага часу не прыцягваць да справы амерыканскіх калег. — Чаму імгненна ўсё перамянілася?"
"Трэба раніцай папярэдзіць Пятроўскага", — прыняў рашэнне Бусел. Ён ведаў, дзе спыніўся хлопец, прасачыў у першы дзень ад самага аэрапорта.
Даўгалыгі чарнявы Джон сустрэў Пятроўскага сапраўды як роднага брата. Ён доўга ціскаў госця ў абдымках і ледзь не на руках занёс у перламутравы джып. Гэты Джон жыў у прыгарадзе, у двухпавярховым доме са шматлікімі прыбудовамі. Бусел нават прайшоўся каля нізкаватай агароджы і са здзіўленнем прачытаў на шыльдзе. прыкручанай да жалезнай брамкі, спярша англійскі тэст, а потым рускі: "Прыватная маёмасць. Абараняецца законам!"
"Рускі пераклад, пэўна, для нашых злодзеяў?!." — падумаў капітан.
21
Камісар Зондакс падчас апошняй размовы з Качаном і Астроўскім улавіў у словах беларускіх калегсышчыкаў дрэнна прыхаваную хітрасць. Яны ўсялякімі штучнымі адгаворкамі адмаўляліся ад ягонай дапамогі. Нават не сказалі, куды паспешліва камандзіравалі Бусла, і не дазволілі развітацца з сяб-
рам. Напачатку Зондакс расцаніў такія адносіны як недавер, пакрыўдзіўся, але здагадваўся і аб сапраўднай прычыне. Як ні круці, а ён камісар паліцыі замежнай дзяржавы, і паводзіны Качана з Астроўскім — не больш як перасцярога. Асабістага жадання Зондакса ўдзельнічаць у раскрыцці злачынстваў, учыненых Калеснікавай бандай, відавочна, недастаткова, а выходзіць на міждзяржаўныя перамовы — толькі шкодзіць справе. Зондакс амаль змірыўся з сітуацыяй і апошнія дні адпачынку праводзіў у мястэчку Ракаў, чым вельмі дагадзіў жонцы. Неяк надвячоркам Петэрс зграбаў лісце ў невялічкім садзіку з васьмі дрэў, якія раслі вакол хаты, як на дарозе спынілася машына. Калі ўбачыў лейтэнанта Сушынскага, сэрца здрыганулася, ён інтуітыўна адчуў, што для яго не ўсё скончана ў справе Бусла.
Інфармацыя, якую прывёз Сушынскі, тычылася Вожыка. Зондакс злавіў сябе на тым, што Вожык, ён жа Карпаў. нечакана для ўсіх выпаў з поля зроку Качана і Астроўскага. Сушынскі не меў іншай інфармацыі аб справе Бусла, як праз Зондакса. А велізарнае жаданне хоць чым-небудзь дапамагчы ў раскрыцці забойства прымушала лейтэнанта дзейнічаць, і ён выканаў просьбу латышскага камісара, знайшоў Карпава. Сушынскі, спаслаўшыся на занятасць, у хату зайсці адмовіўся.
— Пройдземся, — прапанаваў лейтэнант Зондаксу і, замкнуўшы дзверцы машыны, дадаў: — Засядзеўся, трэба размяць ногі.
— Можна і прайсціся, — пагадзіўся Зондакс і нецярпліва спытаў: — I дзе ж зімовая спячка нашага Вожыка?
Сушынскі хітравата зірнуў на камісара.
— Такія, як ён, працай сябе не абцяжарваюць, — здалёк пачаў Сушынскі, — але ж жыць трэба...
— I пажадана — добра, — падахвоціў лейтэнанта Зондакс.
— Усё правільна, дэвіз у яго: смачна есці, мякка спаць... I гэты дабрабыт ствараюць адзінокія даверлівыя кабеты. Карпаў выпісваў з газет прыватныя аб'явы, у якіх жанчыны прагнуць пазнаёміцца "з высокім, разумным мужчынам без дрэнных звычак"... I Малініна не была выключэннем, я пацікавіўся, як Карпаў трапіў да яе. I газетку ў яго-
ным пакойчыку знайшоў з пазначанымі адрасамі. У двух месцах, Лагойску і Калодзішчах, наш альфонс не прыжыўся, а вось у Плешчаніцах затрымаўся. 1 цяпер ён там. — Сушынскі падаў складзеную ў некалькі разоў паперку. — Тут не толькі дзе ён прыжаніўся, а і поўныя біяграфічныя звесткі: адным словам, штампа на Вожыку няма дзе ставіць, амаль трыццаць гадоў з пяцідзесяці адседзеў у турмах.
Зондакс і Сушынскі дайшлі да скрыжавання. Злева, паміж дзвюма таўшчэзнымі таполямі ўшчаміўся шапік з шыльдай: "Піва". Каля яго таўкліся чалавек пяць мужчын рознага ўзросту, трошкі зводдаль піла піва з паўлітровага слоіка незразумелага ўзросту жанчына ў шэрым паліто і валёнках, усунутых у дзіравыя галёшы. Чарнявы хлопец з раскосымі вачыма і звіслымі вусамі, у зімовай скураной аблавушцы імпэтна махаў рукамі і крычаў:
— Праўду кажу, было такое, што я адным стрэлам трох зайцаў заваліў...
— Учора казаў пра двух. заўтра, пэўна, будзе мянціць пра чатырох, — падкузьміў нехта з мужчын.
Усе засмяяліся, чарнявы зласліва плюнуў пад ногі, крутнуўся і, хістаючыся, пашкандыбаў прэч, але, убачыўшы Зондакса і Сушынскага, рэзка змяніў маршрут.
— Мужыкі, пачастуйце цыгарэтай: — здалёк крыкнуў ён і ў п'янай усмешцы выскаліў рэдкія рудыя зубы.
Сушынскі выцягнуў пачак, чарнявы, здалося, толькі працягнуў руку, як да пальцаў быццам прыклеілася некалькі цыгарэт.
— Мне і майму цыганёнку, — хаваючы руку ў кішэню. буркнуў чарнявы. — Кажу, што адным стрэлам трох зайцаў заваліў, — не вераць...
— Можа быць і такое, — пагадзіўся Зондакс і падміргнуў Сушынскаму, — вунь барон Мюнхгаўзен страляўу пячную трубу, а адтуль ужо смажаныя качкі выкульваліся.
— Веру, — матлянуў галавой чарнявы, — хоць барона гэтага і не ведаю. Я ўчора курыцы адсек галаву, а яна праз паўгадзіны ажыла, абтрэсла пер'е, быццам з-пад пеўня выслізнула, і зноў на курасадню... А яны, —чарнявы кіўнуў у бок шапіка, — смяюцца. — Ён асалавелымі вачыма агледзеў Зондакса і Сушынскага і, нешта ўзгалаўшы. ускінуў палец
угору, крутнуўся, пакавыляў да піўнухі: — Пра курыцу я сёння не расказваў...
— Петэрс Япавіч, калі паедзем у Плешчаніцы? — напружана прагаварыў Сушынскі і запытальна, з надзеяй паглядзеў Зондаксу ў вочы.
— Табе патрэбны непаразуменні з начальствам? — паспешліва прагаварыў Зондакс, які чакаў гэтага пытання, і злавіў сябе на тым, што сам робіць менавіта так, як абышліся з ім Астроўскі і Качан. Але выйсця не было, і Зондакс памякчэлым голасам прыхільна дадаў: — Ты яшчэ спатрэбішся, не перажывай...
— А як быць з адбіткамі пальцаў? Я амаль ува ўсіх афіцэраў аддзела іх узяў, — расчаравана спытаў Сушынскі.
— Вось над гэтым і працуй, — важна зазначыў Зондакс. — Тыя, што ёсць, прывязі, астатнія — як зробіш.
У Плешчаніцы Зондакс прыехаў назаўтра раніцай. Было цёмна, і ён, спыніўшы машыну непадалёк ад вакзала. з паўгадзіны чакаў, пакуль добра развіднее. Патрэбныя вуліцу і дом знайшоў хутка і, спыніўшыся за дзвс хаты, хвілін дваццаць назіраў. Праўда, у машыне нічога не выседзеў, бо, акрамя вуліцы і жоўтага плота, нічога не бачыў. !шло звычайнае местачковае жыццё, і самым падазроным тут, канечне, быў ён. Хто б ні праходзіў міма, стараўся яго разгледзець, некаторыя віталіся.
Не было ніякага сэнсу рабіць выгляд, што ён некага чакае, і Зондакс рашуча ўвайшоў у патрэбны панадворак. Адразу заўважыў, як варухнуліся на крайнім акне фіранкі, у другім адразу запалілі святло. Марудзіць не стаў, пашкандыбаў да вялікай цаглянай хаты і, апынуўшыся на верандзе, доўга шкрэбаў падэшвамі аб палавік, чакаючы, што нехта выйдзе насустрач. Нікога не дачакаўшыся, пастукаў у дзверы, прыслухаўся — зноў цішыня.
— Ці ёсць хто ў хаце? — гучна прагаварыў Зондакс, адчыніў дзверы і апынуўся ў вялікім пакоі, відаць, кухні.
Леваруч высілася печ, абстаўленая пузатымі чорнымі чыгункамі розных памераў, справа, каля акна, стаяў масіўны стол, за якім знерухомела дзябё-
лая жанчына гадоў пяцідзесяці. Квяцістая вялікая хустка пакрывала плечы і грудзі, якія двума кавунамі звісалі над сталом, гладка зачэсаныя валасы былі сабраныя на патыліцы ў тоўстую тычку, у якой свяціўся бліскучы грэбень. Пахла грыбамі і смажанай бульбай.
— Добры дзень, — павітаўся Зондакс і імгненна агледзеў пакой, шукаючы дзверы, з якіх у любы момант мог выйсці Вожык.
— I сапраўды, добры, — пявуча адказала жанчына і імгненна запунсавелася, вочы засвяціліся радаснымі агеньчыкамі.
Зондакс чакаў, што ў яго спытаюцца аб прычыне візіту, але гаспадыня маўчала, яна толькі глядзела на яго вялікімі шэрымі вачыма і пакусвала губы. Нешта ў ёй было дзіўнае. штучнае, паводзіны насцярожылі.
— Вы Марыя Іванаўна?
Зноў маўчанне, толькі лёгкі ківок галавы і какетліва патупленыя вочы.
— Я шукаю Карпава, — Зондакс скасіў вока на дзверы, якія вялі ўсярэдзіну хаты.
Жанчына ўзняла вочы і доўгім дапытлівым позіркам утаропілася ў Зондакса, бровы сышліся ў напружаным роздуме.
— Дык вы да Карпава? — змянілася тварам гаспадыня і нядобра засмяялася. — А я, дурніца, раскапусцілася... — Жанчына ўстала, пад нагамі жалобна зарыпелі палавіцы. Яна адразу пастарэла, з'явілася нейкая сутуласць, нават грудзі быццам паменшалі, у вачах больш не было трывожнай радасці. — Няма тут Карпава! — зусім не пявучым, а грубым голасам выдыхнула яна і сарвала з плсч хусцінку, павесіла на цвік. Зайшла за занавеску і праз хвіліну з'явілася ў зашмальцаваным фартуху, адсунула фіранку, якая прыкрывала прыпечак, забразгатала чыгункамі. — Быў Карпік ды сплыў...
Толькі цяпер Зондакс дапетрыў, што гэтая грудастая цётка прыняла яго за чарговага "рэкламнага" кавалера.
— Мне б вады, — ледзь стрымліваючы смех, папрасіў Зонлакс. Напружанне знікла. цяпер яму трэба было раскатурхаць, разгаварыць жанчыну.
— Вунь ля дзвярэй вядро на ўслончыку, піце...
Зондакс няспешна цадзіў ваду і назіраў за гаспа-
дыняй, якая насуплена чакала, калі ён пойдзе.
— Эх, Карпаў, Карпаў, — блазнавата ўскрыкнуў Зондакс, — ад такой пекнай жанчынкі ўцёк!..
—Ну, ладна, — прычыніла дзверы на веранду гаспадыня, — папіў і ідзі сваёй дарогай... — Яна трошкі памаўчала і ганарліва ўскінула галаву: — Сама твайго Карпіка выперла...
— Ну-у? — шчыра здзівіўся Зондакс і сеў на табурэтку, паказваючы, што не спяшаецца.
Жанчына паглядзела на дзверы, потым на Зондакса. Відавочна, яна вагалася: выганяць нахабнага госця ці прыняць прапанову і пагаварыць. Верх узяло другое.
— А вы яму хто? — зноў паважліва прагаварыла гаспадыня і вярнулася да стала, на хаду паправіла тычку на галаве, скінула зашмальцаваны фартух.
"Нічога сабе, яна і сапраўды на мяне вока паклала", — у думках зазначыў Зондакс, а ўслых прагаварыў:
— Пляменнік я Карпаву, абавязкова трэба дзядзьку знайсці...
— А скажы мне, пляменнік, — зноў перайшла на "ты" жанчына, — чаму твой дзядзька ўвесь у карцінках зэкаўскіх? Гэткія толькі з турмы выходзяць. У яго на тым самым месцы і то... Ці ж нармальны чалавек будзе вытвараць са сваім целам такое? Скажы, сядзеў ён у турме?
— Сядзеў... — адразу пагадзіўся Зондакс. — Дык дзядзька з гэтага таямніцы ніколі не рабіў.
— Мне таксама прызнаўся, але навучаная, ад іх можна ўсялякага чакаць...
— I што? — не ўцярпеў Зондакс. — Дзе, зрэшты, Карпаў?
— Мужчына ён, канечне, відны, — вяла свой рэй жанчына. — Толькі сачынялі мы аб'яву ў газету ўдзвюх з Анцяй, а адрас мой запісалі. Бачыў, якую хату маю, Анціна ў параўнанні — хлеў. — У вачах цёткі мільгануў нядобры, злы агеньчык. — I сама Анця — вобла сушоная ў параўнанні са мной... Адным словам, вырашыла я прыглядзецца і, ад граху далей, справадзіла турэмшчыка да сяброўкі, быццам на каранцін. Няхай, думаю, тыдзень у яе пажыве, за гэты час і пакажа сапраўдны нораў... А ён, гад, назаўсёды атабарыўся. Учора ўніжэнне цярпела, звала, каб вярнуўся, — адмовіўся, яшчэ і здзекаваўся...
— Дзе жыве сяброўка? — пацікавіўся Зондакс і ў думках зазначыў: не такая таўстуля і простая, як здаецца, вунь якую Вожыку праверку ўчыніла, любы следчы пазайздросціць. Нават на інтымным месцы татуіроўку ўбачыла... Цікава, пры якіх абставінах разглядала?..
— А ён чалавек строгі, — як і не чула жанчына. — Адразу прывёў нейкіх бэйбусаў, яны і дровы пасеклі, і плот новы паставілі. I дысцыпліна — пакуль работу не зрабілі, пра гарэлку маўчалі. Не тое, што... А ўчора, — нешта ўзгадаўшы, замахала рукамі жанчына, — ён шыфер прывёз, будзе Анці новая страха, і ўсё задарма, свайго рубля не патраціла. А мне хоць бы дзякуй сказала... Злосць бярэ, сама сябе перахітрыла... Кажу: хопіць, Павел Ігнатавіч, па чужых бабах швэндацца, да мяне прыехаў — то вяртайся і жыві. А ён, кабяліна крываногая, вышчарыўся, маўляў, у сексе Анця лепшая... Паскуднік, турэмшчык, слоў людскіх не ведае, мацюкі адны... А хата Анціна вышэй па вуліцы, пазнаеш па гары дроў у панадворку. — Голас жанчыны задрыжэў, яна адвярнулася да акна і замоўкла, на запунсавелай шыі нервова пульсавала артэрыя.
Зондакс ціха ўзняўся і пасунуўся да выхаду. У дзвярах прыпыніўся, развітаўся, але жанчына і брывом не павяла, глядзела ў акно, тоўстыя вусны шавяліліся, па шчоках каціліся слёзы.
Знайсці хату. дзе, па словах зняважанай жанчыны, атабарыўся Карпаў, было няцяжка. Новы плот вабіў вока, у двары гарой высіліся пасечаныя бярозавыя дровы. Невысокая рухавая жанчына з вядром у руках, з якоіа курэла гарачая прагоркла-кіслая пара, сутыкнуўшыся з Зондаксам на сцяжынцы, кінула на яго абыякавы позірк, сказала: "Здрасця!" — і прашмыгнула ў дзверы хлеўчука. Не паспеў ён вызначыцца, што рабіць, дачакацца жанчыну ці пайсці ў хату, як за спінай прагучала:
— Павел Ігнатавіч у чыстай палавіне, як зойдзеце — адразу направа...
Зондакс азірнуўся, а жанчына, відаць, нядаўна ўзгаданая Анця. шустра перабірала нагамі да студні.
Ён увайшоў без стуку і адразу твар у твар сутыкнуўся з Карпавым. Каржакаваты, невысокі, трошкі сутулы і пануры, з кароткімі валасамі і даўгаватым носам,
ён і сапраўды быў падобны да вожыка. Ад яго веяла сілай і чымсьці нядобрым. Халодныя чорныя вочы імгненна абмацалі Зондакса і засвідравалі пераноссе.
— Я не чакаў гасцей, — разкавата прагаварыў Карпаў і зрабіў крок назад.
— А я і не госць, — напружана адказаў Зондакс. — Мяне прыслаў Філін...
— Ад Філіна, кажаш? — перапытаў Вожык. Ніводзін мускул на твары не здрыгануўся, не выдаў ні заклапочанасці, ні недаверу. — Філін — даўні кораш... — Ледзь прыкметная ўсмешка скрывіла вусны. — Праходзь, хутка сняданак паспее... А ці даўно бачыў Філіна?
— Тыдзень таму, — у адкрытую блефаваў Зондакс.
— Чаму ж сам не прыехаў?
— Праблемы ў яго, мяне па цябе паслаў, хоча сустрэцца...
— Для Філіна ўсё зраблю, — цяжка ўздыхнуў Вожык і паціху пасунуўся да стала. — А ты сядай ці на канапу, ці ў крэсла... Адзін прыехаў?..
— Адзін, — кіўнуў Зондакс і раптам убачыў, як рука Вожыка пацягнулася да ручніка, які нешта прыкрываў на стале. Часу на роздум не было.
— Стой, Вожык! Рукі за галаву! — глуха прагаварыў Зондакс. Рука Карпава застыла над ручніком. — Р-рукі! — пагрозліва рыкнуў Зондакс.
Карпаў паволі сашчапіў на патыліцы пальцы.
— Цяпер кіруй да печы.
Карпаў зрабіў некалькі крокаў. Зондакс ухапіў яго за каўнер кашулі і локцем моцна прыціснуў тварам да добра-такі цёплай бляхі, адначасова ўдарам нагі рассунуў ногі бандыта так, што таму нічога не заставалася, як наваліцца ўсім тулавам на печ. У такім становішчы для Зондакса ён быў менш небяспечны.
Шчоўкнулі наручнікі, камісар абмацаў кішэні, калашыны штаноў — зброі не было. На стале пад чыстым ручніком ляжала Біблія.
"Няўжо нервы здалі?" — падумаў Зондакс і разгарнуў кнігу. На падлогу бразнуўся пісталет Макарава.
— Чаму не пытаешся, хто я?
— Сам скажаш, — рыкнуў у адказ Вожык і дэманстратыўна плюнуў скрозь зубы на падлогу. — Адно прашу: забяры так, каб баба не здагадалася, мо яшчэ вярнуся...
— Баш на баш, — пагадзіўся Зондакс. — Скажаш, на чым я пракалоўся, і пойдзем, як дружбакі.
— Ты, мент, на Філіне зрэзаўся: сябрук даўно зямельку парыць, а ты прыветы возіш... I май на ўвазе: табе аднаму пра Філіна сказаў... А пісталецік чысты, у кнізс пашукай яшчэ паперку. Там напісана, што я яго знайшоў і мушу здаць у міліцыю. I на дату паглядзі — перад тваім прыходам заяву крэмзаў... Так што паехалі, толькі нічога ў цябе не атрымаецца...
22
Звечара Гушча доўга не мог заснуць. Штосьці турбавала, і, каб заглушыць незразумелае хваляванне, ён глядзеў да позняй ночы тэлеперадачы, пераключаючы каналы замежнага каляровіка як не праз дваццаць хвілін. Ён выпіў пяць бутэлек малака, якое вельмі любіў. У нейкі момант не вытрымаў, апрануў спартыўны касцюм, накінуў на плечы мяккі плед і выйшаў на балкон.
Ён ведаў, што асноўная прычына трывогі, і не толькі сённяшняй, крыецца ў паводзінах Калесніка. Нейкі час таму Гушча злавіў сябе на думцы, што не давярае шэфу, яму пачало здавацца, што Калеснік нешта ўтойвае, недагаворвае. Праўда, такое здаралася і раней, калі сябрук рыхтаваў нейкае "дзела". Гушча ніколі не назаляў роспытамі, але апошнія падзеі прымушалі задумацца, міжвольна пераасэнсоўваліся паводзіны і словы хаўрусніка.
Пачалося ўсё з драбязы, з таго дня, калі затрымалі невядомага Кузаўкова, шафёра фармацэўтычнай фабрыкі. Навошта было забіваць Кузаўкова, а потым і Бусла? Для Гушчы гэта заставалася неразгаданым рэбусам. Ён губляўся ў здагадках, але верыў хаўрусніку, што так трэба. Гэтае "трэба" Калеснік не растлумачыў ні тады, ні пасля. Два першыя забойствы пацягнулі, справакавалі замах на маёра Астроўскага, і зноў Гушча на раздарожжы: як ні круці, а выканаўца Калеснікавых загадаў — ён ужо і на "вышку" зарабіў. Хочаш не хочаш, а пачнеш задумвацца. Выбіла з каляіны, пакрыўдзіла і абурыла Баксёра яшчэ і тое, што Калеснік загадаў прышчаміць хвост нейкай трыпернай сучцы, зрабіць так, каб яна на-
заўсёды пакінула ў спакоі чалавека па прозвішчы Сухі.
"Колькі можна цярпець такую знявагу?! — распаляючыся болей і болей, гарачыўся ў думках Гушча. — Гэты Сухі, відаць, чалавек патрэбны, але ж не настолькі, каб грэбаваць мной, ператвараць у хлопчыка-даручэнца!.."
Апошнімі днямі Гушчы пачало здавацца, што за ім сочаць. Сёння раніцай таксама ў нейкі момант адчуў сябе ніякавата, здалося, што з машыны, якая ўціснулася на скрыжаванні на чырвоны святлафор паміж ягонай "аўдзі" і тралейбусам, яго фатаграфуюць. Далоні сталі вільготнымі, Гушча ледзь дачакаўся, калі заміргае жоўтае вока святлафора, і рвануў уперад. На наступным скрыжаванні павярнуў налева, машына з падазронымі людзьмі праехала прама.
Цяпер, стоячы на халодным пранізлівым ветры, Гушча падумаў, што трэба было б адпачыць хоць якінебудзь тыдзень, з'ехаць туды, дзе цёпла, знайсці кабету і забыцца на душэўныя пакуты і мроі.
"Так і звар'яцець можна, — накідваючы плед на галаву, падумаў Гушча, — манія праследавання, раней такога не было".
Унізе візгатнула тармазамі машына, і тры чалавекі хуценька, без лішняга шуму джганулі ў пад'езд. Пад сэрцам у Гушчы нешта абарвалася, кроў прыліла да твару. Ён не зразумеў, а адчуў па пульсуючым халадку ў патыліцы і болю ўнізе жывата — гэта па яго. Халадок і боль ніколі ў такіх выпадках не падводзілі. Гушча коткай крутнуўся ў пакой, ірвануў дзверцы шафы. На яго пасыпалася адзенне, але не яно было патрэбна. Там, у глыбіні, чамадан, у якім ён трымаў усё неабходнае для такіх сітуацый.
Секунда, другая — і Гушча ўжо ў калідорчыку, не спыняючыся, ірвануў з вешалкі цёплае мсхавое паліто, шапку і куляй вылецеў у агульны калідор. Дзверы зачыніў і толькі цяпер убачыў, што стаіць, як быў, у пантофлях. Але вяртацца няма калі, бразгоча ліфт. чуецца тупат ног па лесвіцы. Гушча што было моцы рвануў вышэй, на апошні паверх, там, калі пашэнціць, адчынены люк на гарышча.
Яму пашэнціла. Замка на люку не было, і Баксёр, апынуўшыся на цёмным гарышчы, перагнуўшыся папалам, скіраваў туды, дзе павінен быць такі ж люк суседняга пад'езда. Наступіў на нешта вострае, ад
нечаканасці ажно ўскрыкнуў, але болю не адчуў, толькі адно цікала ў скронях: "Хоць бы патрапіць на люк".
Шэрую палоску святла Гушча ўбачыў здалёк і, страціўшы ўсялякую перасцярогу, кінуўся ўперад і тут жа натыкнуўся на нейкую перагародку на ўзроўні галавы. Удар ацверазіў, і Баксёр, знайшоўшы чамадан, які вываліўся з рук. зноў ледзь не на кукішках ішоў да выратавальнай палоскі святла.
Па лесвіцы спусціўся з гарышча і кінуўся ўніз. Дзверы пад'езда па-здрадніцку рыпнулі, Гушча сцішыўся і ваўкавата агледзеўся. Машына стаяла каля ягонага пад’езда, у святле ліхтароў у салоне віднеліся галава і плечы шафёра.
"Астатнія ламаюць дзверы..." — зларадна ўсміхнуўся Гушча і, трымаючыся сцяны дома, прыкрыты рэдкімі падстрыжанымі кустамі, прыгнуўшыся, сігануў за вугал. Начнымі гарадскімі задворкамі ён прашыбаваў некалькі кварталаў, пакуль адважыўся патэлефанаваць Калесніку. Цяпер ён не быў поўнасцю перакананы, што тыя людзі прыязджалі па яго, і трэба было перагаварыць, вырашыць, што рабіцьдалей. Магчыма, ён залішне перастрахаваўся, здрэйфіў...
Гушча зайшоў у тэлефонную будку і хуценька набраў нумар. Доўгія гудкі нервавалі, і раптам у слухаўцы шчоўкнула, голас Калесніка прагаварыў: "Мяне няма дома. Інфармацыю пакіньце пасля гудка". Пачуўшы гэта, Гушчы стала млосна — у Калесніка засада. Так, менавіта аўтаадказчык быў адным з абумоўленых паміж Калеснікам і Гушчай паролем. Калеснік ніколі не карыстаўся гэтай тэхнічнай паслугай, але пра гэта не маглі ведаць сышчыкі.
Гушча кінуў трубку, але ў наступны момант зноў ухапіў і з усёй моцы рвануў раз, другі, трэці. Провад трэснуў, Гушча выйшаў з будкі і, істэрычна мацюкнуўшыся, шпурлянуў слухаўку ў цёмны двор.
"Трэба ўцякаць! Але куды? — вірам праносіліся думкі. — Што з Калеснікам? Чаму ніхто не папярэдзіў? Да каго пайсці?.."
Гушча не мог адразу прыняць рашэнне, яму трэба было абдумаць сітуацыю. Нечакана забалела падэшва правай нагі. Ён перайшоў вуліцу і, натыкнуўшыся ў двары высачэзнага гмаха на дзіцячую пляцоўку, сеў на нешта жалезнае, запаліў газнічку. Уся падэшва была ў крыві, якая сачылася з глыбокага
парэзу. Гушча машынальна адчыніў чамадан, там былі бінты і ёд. Калі скончыў перавязку, выцягнуў бутэльку гарэлкі, якая ўжо некалькі гадоў чакала свайго часу, зрабіў пару глыткоў, закаркаваў. паклаў на месца. Ў чамаданчыку ляжалі ніжняя бялізна, кашуля, дакументы і грошы.
Гушча трошкі расслабіўся, гарачае цяпло прыемна расцякалася ўсярэдзіне, і ўжо не такой дрэннай здавалася сітуацыя.
"Галоўнае — я ўцёк, — падумаў Гушча, — а астатняе — лухта..."
"Не лухта! — раптам быццам хтосьці прашаптаў яму ў вуха. — Ты ўцёк, але ж недалёка!.."
"Дача! — ледзь не ўскрыкнуў узрадаваны Гушча. — У Калесніка ёсць дача, там некалькі дзён магу перакантавацца. Ён прадбачліва купіўяе на падстаўную асобу і, канечне, ментам пра яе не скажа... Адсядзецца пару-тройку дзён і рваць кіпцюры ў горы, у Таджыкістан. Там цяпер хаваецца пяцёрка Савіна... Усё ж буду не адзін..."
Не хто іншы, як лейтэнант Мірончык быў у кватэры Калесніка, калі тэлефанаваў Гушча. Аператыўна-следчая група правяла вобыск, але ніякага "кампрамата" на Калесніка не знайшлі. Маёр Астроўскі асабіста падключыў аўтаадказчык, вызначальнік нумара і пакінуў у кватэры засаду. Адкуль маёру было ведаць, што аўтаадказчык з голасам Калесніка і ёсць пароль небяспекі. Гушчы пашэнціла, але ж былі такія, як прафесар Сухі, які таксама не ведаў Калеснікавых хітрыкаў.
Прафесар патэлефанаваў раніцай і нават абрадаваўся, што можа пакінуць інфармацыю, бо гаварыць з Калеснікам яму было б значна цяжэй. Ён назваў сябе поўным прозвішчам і катэгарычна, з адчуваннем асабістай праваты, пачаў прад’яўляць Калесніку прэтэнзіі. Ён выказаў незадаволенасць вядомай Калесніку асобай, Ізольдай Вільгельмаўнай, якая працягвае яго шантажыраваць. Потым Сухі расказаў гісторыю, як яго абакраў кішэнны злодзей, і прасіў аддаць другую палову грошай. Напрыканцы прафесар папярэдзіў, што будзе чакаць адказ і няхай Калеснік патэлефануе на фабрыку, у лабараторыю.
22. Зак. 3057
337
Праслухаўшы паведамленне Сухога, Астроўскі зразумеў, каго так аберагаў Калеснік. Ен яшчэ не ведаў сапраўдных стасункаў паміж шафёрам фармацэўтычнай фабрыкі Кузаўковым і Сухім, але разумеў, што Калеснік пазбаўляўся ад шафёра, а потым і ад Бусла, з адной мэтай — зберагчы прафесара.
Астроўскі хутка сабраў матэрыялы, якія тычыліся Сухога, і зразумеў, чаму яго абараняў Калеснік. Апошнія дваццаць гадоў вучоны распрацоўваў новыя віды сінтэтычных наркатычных сродкаў. Сумненняў не было: Караленя з Ядзяй Купрэйчык павезлі ў Амерыку наркотыкі.
"Лабараторыя на фабрыцы — сіндыкат па вырабу, — разважаў Астроўскі, — Сухі — вытворца, Караленя — надзейны кур'ер, Джон Лішанскі, пра якога паведаміў Бусел, — заказчык, а Калеснік — кіраўнік злачыннай банды".
Дзіўна, але ніхто з арыштаваных з кірмашнай групоўкі не ўзгадаў ні лабараторыю, ні Сухога. Какаін атрымоўвалі ў асноўным з Афганістана і Пакістана. Пра мінскую лабараторыю маўчалі. Дый пры арыштах знойдзены толькі какаін, пэўна, і сапраўды не ведалі. А гэта азначае, што Калеснік употайкі ад усіх распрацаваў асабістую вытворчасць. Цяпер паводзіны Калесніка рабіліся зразумелымі, тлумачыўся і той адчай, з якім ён спрабаваў расправіцца з усімі, хто наблізіўся да ягонай тайны.
Палкоўнік Качан, выслухаўшы інфармацыю пра Сухога, задаволена пацёр далоні:
— Здаецца, Калесніку канец, Сухі не з ягонага асяроддзя, і ён галоўны выканаўца...
— Гэта толькі мае меркаванні, — паспрабаваў удакладніць Астроўскі. — Яшчэ трэба даказаць удзел прафесара ў Калеснікавых махінацыях.
— Э-э, — абыякава махнуў рукой палкоўнік, — едзь у лабараторыю і, гарантую, доказы знойдзеш.
У дзесяць раніцы Астроўскі з групай быў на фармацэўтычнай фабрыцы, у эксперыментальнай лабараторыі. Прафесар з недаверам некалькі разоў перачытаў пастанову аб правядзенні вобыску, доўга вывучаў пасведчанне Астроўскага.
— Ёсць сумненні ў законнасці маіх дзеянняў? — спытаў маёр.
— Н-не, — таропка адказаў Сухі і дэманстратыўна
развёў рукі. — Уся мая гаспадарка перад вамі, і хоць я — чалавек старой закваскі і выхаваны ў павазе да ўлады, усё ж спадзяюся, што тут нейкая памылка...
— Магчыма, — хаваючы ўсмешку, пагадзіўся Астроўскі, — і, каб пазбегнуць лішніх высілкаў у пошуках, прапаную вам, Карп Ігнатавіч, добраахвотна здаць міліцыі наркотык, які вы вырабляеце для Калесніка.
Пачуўшы пра наркотык і Калесніка, прафесар нечакана змяніўся, цела выструнілася, голас ажно зазвінеў.
— Не разумею, пра што гаворка, — пыхліва надзьмуў шчокі Сухі. — Прозвішча, якое назвалі, чую ўпершыню. I майце на ўвазе: я буду скардзіцца...
— Ваша права, — спакойна адказаў Астроўскі і даў загад пачынаць вобыск.
Мінула гадзіна, другая, трэцяя... Вынікаў не было, але і агледжана ўсяго трэцяя частка памяшкання. Астроўскі ні хвіліны не сумняваўся, што падпольны наркотык у Сухога ёсць.
Прафесар трымаўся з годнасцю, але хваляванне выдавалі вочы, якія, быццам маятнікі, мітусіліся ў вачніцах, і напружанне, з якім Сухі не мог саўладаць. Праўда, ён выпіў некалькі супакойваючых таблетак, але ад дрыготкі ў пальцах не пазбавіўся.
Чарга яшчэ не дайшла да адгароджанага ад лабараторыі кабінета, і Астроўскі з Сухім чакалі выніку вобыску тут. Маёр зрабіў некалькі захадаў, каб раскатурхаць прафесара на шчырую размову, але Сухі аказаўся надзіва моцным арэшкам. Ён толькі хмыкнуў у адказ на прапанову дапамагчы следству і тым аблегчыць свой лёс.
— Не трэба мяне ў нечым пераконваць, — глуха прагаварыў Сухі. — Я даўно ведаю, "что такое хорошо, что такое плохо". Знойдзецца міфічны наркотык — задавайце пытанні, а адказваць на іх ці маўчаць — гэта маё права...
— А калі я спытаюся не пра наркотык? — пайшоў на хітрасць Астроўскі. Яму было вельмі важна ўстанавіць хоць слабенькі, але кантакт з гэтым пыхлівым інтэлігентам, як маёр ахрысціў Сухога. Прафесар прамаўчаў, і Астроўскі расцаніў гэта як згоду. — Калі я спытаюся, ці часта ў жыцці вы сутыкаліся з міліцыяй у аналагічных абставінах?
— А ці часта вам, маёру міліцыі, даводзілася праводзіць вобыскі ў дактароў навук? — парыраваў пытаннем Сухі і з выклікам паглядзеў Астроўскаму ў вочы.
— Упершыню, — адказаў Астроўскі.
— Вось бачыце, — вусны Сухога скрывіла змушаная грымаса не то гневу, не то знявагі, — нешта ў жыцці змянілася, калі людзі майго кшталту пад пільным рэпрэсіўным наглядам. А я, малады чалавек, сваімі распрацоўкамі выратаваў столькі людзей, колькі вам і не снілася... Вы ж іх садзіце ў турму...
"Ты б лепш падлічыў, колькі загнаў у труну сваім наркотыкам", — падумаў Астроўскі, а ўслых прагаварыў:
— Кожнаму сваё...
— Цяпер вы шукаеце падпольную лабараторыю і наркотыкі? Так?
— Так, — пагадзіўся маёр, ён быў задаволены, што Сухі загаварыў. У словах прафесара чулася нейкая дэмагагічная штучнасць, відавочна, ён шукаў сабе апраўданне.
— Давайце трошкі пафантазіруем, — Сухі выцягнуў доўгія ногі і склаў рукі на грудзях. — Дапусцім, вы ў маёй лабараторыі нешта знойдзеце. I што далей?
— Запратакаліруем, — першае, што прыйшло ў галаву, адказаў Астроўскі.
— А потым? — відавочна, здзекуючыся, дапытваўся Сухі.
— Правядзем экспертызу...
— Кажаце, экспертызу? А хто яе правядзе, калі вы знойдзеце яшчэ нікому не вядомае рэчыва?
"I сапраўды, — з хваляваннем падумаў Астроўскі, — ён сам падказвае, што можа стварыць нікому не вядомае наркатычнае рэчыва".
— Маўчыцё!.. А звычайна гэтым займаўся я... Усе вашыя эксперты вучыліся ў мяне. Але галоўнае не гэта. Вам трэба мець чалавека ці некалькі. якія ўжываюць ці пацярпелі ад выдуманага вамі міфічнага наркотыку. Ёсць у вас такія людзі? Пэўна, няма і не будзе. — Прафесар блефаваў і так увайшоў у ролю, што і сам амаль паверыў у свае словы. — Пойдзем далей. Дапусцім, вы знайшлі нейкае рэчыва, умоўна абазначым яго "ікс", а ў мяне ўжо і адказ падрых-
таваны. Я ж навуковец і займаюся даследаваннямі ў гэтай галіне. Адмаўляць не буду: вынайшаў, але што, яшчэ і сам не ведаю, а каб даведацца, праводжу доследы на мышах-нарушках. Адным словам, шукаю, як з большай карысцю для людзей выкарыстаць маё вынаходніцтва. Вы скажаце, што гэта наркотык?! Адмаўляць не буду, да вашага ведама, большая палова ўжываемых сёння сродкаў уключае ў свой склад розныя віды наркотыкаў. Ну, і што далей?
— Ваша версія мне зразумелая, — пачухаў патыліцу Астроўскі, — толькі я пачну задаваць іншыя пытанні, усё ж пакінем экспертам вызначыць ступень небяспечнасці, як вы сказалі, міфічнага наркотыку. А яго я знайду, будзьце ўпэўнены. Вам, Карп Ігнатавіч, прыйдзецца ў першую чаргу ўзгадаць чалавека па прозвішчы Калеснік. 3 гэтага пытання я і пачну афіцыйны допыт. Вы пры сустрэчы сказалі, што не ведаеце гэтага чалавека.
— Гэта вы сказалі, — таропка пайшоў на папятную Сухі. —Магчыма, я ведаю ўзгаданага чалавека, толькі цяпер прыпомніць не магу!.. Раптам прыпомню пазней...
— А Калеснік Сяргей Мікалаевіч вас добра ведае, — шматзначна, з іроніяй працягваў Астроўскі. — Дарэчы, ён арыштаваны, і вобыск мы робім не ад таго, што няма чаго рабіць, як разумееце, у мяне ёсць падставы для гэтага...
— Ніколі не вадзіў сяброўства з зэкамі. Хто такі гэты Калеснік? Чым займаецца? Можа, фотаздымак ёсць?
— Ай, ай, ай! — шчыра рассмяяўся Астроўскі. —Карп Ігнатавіч, вы не ў тых гадах, каб гуляць у кошкімышкі. Можа, вы і Ізольду Вільгельмаўну не ведаеце?
Сухі нечакана пачырванеў, ускочыў на ногі і, адвярнуўшыся ад Астроўскага, надоўга замоўк, робячы выгляд, што праз вялізнае. на ўсю сцяну шкло назірае за тым, як ідзе вобыск у лабараторыі.
Канечне, Астроўскі, перш чым задаць пытанне, па магчымасці як мага больш даведаўся пра жанчыну. Нават паспеў з суседзямі Сухога пагаварыць, якія і расказалі пра няўдалае каханне прафесара. 3 таго часу, як яна працавала ў лабараторыі Сухога лабаранткай, мінула шмат часу. Раней судзімая Трафімава Гзольда Вільгельмаўна першы тэрмін атрымала за махлярствы, потым яшчэ два разы судзілася за
крадзеж асабістай маёмасці. Яна ўваходзіла ў давер да адзінокіх пажылых мужчын і ў пэўны момант знікала з каштоўнасцямі. Так было і з Сухім, толькі прафесар пра гэта маўчаў. Астроўскі не мог зразумець прычыны шантажу Трафімавай Сухога, на які ён скардзіўся Калесніку.
Узгадаўшы жанчыну, Астроўскі спадзяваўся, што Сухі дапоўніць "подзвігі" авантурысткі, але атрымалася наадварот. Прафесар, пачуўшы пра былую нявесту, нечакана змяніўся, твар спалатнеў, вочкі спалохана замітусіліся, ён выглядаў разгубленым і быццам у нечым вінаватым. Такая рэакцыя пацвярджала наяўнасць шантажу і вымагальніцтва. "Сухі баіцца гэтай жанчыны больш, чым Калесніка і ягоных галаварэзаў, — падумаў Астроўскі. — Значыць, ёсць падставы?.."
— Канечне, Трафімава з пэўнага часу для вас — прадвесце зла, — зазначыў Астроўскі, разумеючы, што менавіта ў гэтым непрыемным для прафесара накірунку павінен працягваць гаворку. — Але ў яе ёсць што сказаць міліцыі...
— Аблажылі, як ваўка, аблажылі! — абхапіўшы галаву рукамі, ускіпеў Сухі. Яго ажно трэсла ад злосці. — Вам выгадна паверыць авантурыстцы, злодзею, толькі не прафесару, доктару навук... У гэтай амаральнай тыгрыцы нічога святога... Я адразу заяўляю, што ўсё сказанае Трафі.мавай — лухта...
Астроўскі нечакана зразумеў, што Сухі расцаніў ягоныя словы так, быццам жанчына ўжо арыштаваная. Пераконваць у адваротным было б неразумна, і маёр прамаўчаў, толькі суха зазначыў:
— Перад законам усе роўныя, і інфармацыю аб злачынстве мы абавязаны праверыць.
— Нават тое, што ўбіла сабе ў галаву Ізольда?
— Канечне, — хаваючы вочы, буркнуў Астроўскі і замоўк, разумеючы, што цяпер Сухі сам раскажа пра шантаж.
Прафесар расцаніў стрыманасць Астроўскага як спачуванне і мужчынскую салідарнасць.
— Вось бачыце, — цяжка ўздыхнуў Сухі, — нават вы не верыце словам Трафімавай. I як можна паверыць, калі я, прафесар, доктар медыцынскіх навук, усё жыццё прарабіў у фармакалогіі і не магу вылечыцца ад ганарэі?..
Толькі цяпер Астроўскі дапетрыў, у чым справа:
Трафімава ў сваім амплуа, і Сухі — не першы, з каго янатакім шляхам вымагала грошы. Маёр, пазіраючы на прафесара, не змог стрымаць усмешкі.
— Смешна?! — секануў рукой паветра Сухі. — 1 мне таксама, толькі смех атрымоўваецца скрозь слёзы...
— Да вашых адносін з Трафімавай мы яшчэ вернемся, — шматзначна паабяцаў Астроўскі. — Як наконт Калесніка? Не ўзгадалі?
Сухі, збіты з панталыку такімі пераходамі, разгублена паглядзеў на Астроўскага. У гэты момант яму здалося, што будзе лепей, калі ён ува ўсім прызнаецца.
"Лепей каму?" — быццам хтосьці спытаў Сухога, і хвіліннай слабасці як і не было. Перад вачыма ўзнік Калеснік, які безапеляцыйна павучаў прафесара: "Ні ў чым ніколі нікому не прызнавайцеся, нават калі прыпруць фактамі — адмаўляйце відавочнае!"
— Я з крымінальнікамі сувязяў не падтрымліваю.
— А хіба я сказаў, што Калеснік — крымінальнік? — насцярожана спытаў Астроўскі. Маёр зразумеў, што пытаннямі пра Калесніка ён парушыў той кволы псіхалагічны масток, які ўзнік пры размове аб Трафімавай, але чамусьці не шкадаваў аб гэтым. Цяпер яму хацелася ведаць не толькі пра Калесніка, але і аб магчымых стасунках Сухога з Кузаўковым.
"Бач, які хлюст! — з'едліва падумаў маёр. — Трыперны шантаж яго мучыць! А тое, што хутчэй за ўсё праз яго загінулі людзі, успрымае як належнае..."
— Значыць, следству дапамагчы не жадаеце?
— Не рабіце з мяне ідыёта! — надзьмуў шчокі Сухі. — Я хоць і далёкі ад усялякіх юрыдычных навук, але кумекаю, што да чаго...
—• А калі кумекаеце, то адкажыце, што азначае сённяшні ранішні тэлефонны званок на кватэру Калесніка? — узвысіў голас Астроўскі. — I раю гаварыць праўду.
Прафесар пагардліва ўсміхнуўся і іранічна прагаварыў:
— Што ж, не хочацца, але прыйдзецца прызнацца. — Сухі, збіраючыся з думкамі, трошкі памаўчаў. — Чалавек вельмі рэдка гаворыць добраахвотна пра свае недахопы, дрэнныя ўчынкі. Вы прымусілі прызнацца... Я сапраўды хлусіў, калі казаў, што не ведаю Калесніка. Мы з Сяргеем Мікалаевічам знаёмыя, і
знаёмыя даўно... Мы — прафесійныя ігракі... Покер, тысяча, ачко, рамс... ! канечне, на грошы... За гэта таксама прыцягваюць да адказнасці, таму і хлусіў. Карацей, Калеснік вінен мне, а картачны доўг — свяшчэнны доўг. Ён палову аддаў, а другую я вымушаны спаганяць. Так што, калі Сяргей Мікалаевіч арыштаваны, паспрыяйце...
Прафесар Сухі падчас вобыску ў лабараторыі адчуваў сябе ўпэўнена, трымаўся з годнасцю. Але, калі маёр Астроўскі ўзгадаў кватэру, дачу, гараж, прафесар захваляваўся. I было з чаго. У маразільнай камеры халадзільніка ў гусінай тушы Сухі схаваў пакет фенцыклідыну. Калеснік пра гэта не ведаў, прафесар заначыў наркотык для сябе, спадзеючыся з цягам часу знайсці замену Кузаўкову і арганізаваць рынак збыту. Арышт Кузаўкова Сухі ўспрыняў балюча і, каб не Калеснік, пэўна, сам здаўся б міліцыі. А смерць шафёра адрэзала шлях да адступлення, і хоць Сухі цешыў сябе тым, што асабіста не замаўляў забойства і не хацеў трагічнай развязкі, але разумеў і тое. што гэта — самападман. Прычына трагедыі крылася ў ім, і ад гэтага ўжо нікуды не дзецца. Адступаць не было куды, і Сухі рабіў для Калесніка работу, але залежаць не хацеў, спадзяваўся на большае. Таму і з'явіўся ў халадзільніку фенцыклідын побач з трохсотграмовай бутэлечкай морфію, які ён хаваў, чакаючы лепшых часоў. Прафесар рызыкаваў, авантурыстычнасць характару, неабходнасць вострых пачуццяў падштурхоўвалі Сухога да неабачлівых крокаў.
Аператыўна-следчая група пасля лабараторыі трэсла прафесарскую кватэру. Астроўскаму не было куды адступаць, Сухі павінен загаварыць, даць паказанні супраць Калесніка.
У кватэру ўвайшоў невысокі чалавек у чорным паліто з невялікім лахматым сабакам пад пахай, які калаціўся ад холаду і жалобна віскатаў.
— Зрабілі з кватэры прахадны двор! — убачыўшы чалавека з балонкай, гідліва прабурчэў Сухі.
— Гэта наш, — супакоіў прафесара Астроўскі.
— Мы не ў форме, — гладзячы сабаку, прагаварыў чалавек. — У Белкі насмарк, але паспрабуем...
— Чалавек ашчадна, з любоўю апусціў балонку на падлогу і патрабавальна загадаў: — Шукай!..
На падлозе Белка здавалася яшчэ меншай, доўгая поўсць засціла вочы, толькі чорны нос блішчэў на бялюткай мордачцы. Гэты белы пушысты камячок, адчуўшы волю, страсянуўся, як сапраўдны гаспадар. Белка задрала пысу, і на нейкае імгненне Сухі ўбачыў чорнае вока, якое, здавалася, падміргнула. Прафесар зразумеў, для чаго апынулася ў ягонай кватэры гэтая бяскрыўдная балонка. У наступны момант маленькі хвост Белкі затрымцеў, поўсць на спіне ўздыбілася, і балонка, ні на каго не зважаючы, затрусіла на кухню, завіскатала на халадзільнік.
— А кажаш — насмарк, чуе твая балонка мяса, — упікнуў чалавека ў чорным паліто Астроўскі.
— Дарма крыўдзіш, начальнік, — засвяціўся радасцю чалавек, — і не спяшайцеся шчоўкаць фотаапаратамі, успышкі пужаюць Белку. — Ён адчыніў дзверцы і няспешна пачаў выцягваць усё, што было ў халадзільніку. Калі чарга дайшла да маразільнай камеры і ў руках чалавека апынуўся прамерзлы гусак, Белка закруцілася, пачала высока падскокваць, завіскатала так прарэзліва, што некаторыя з прысутных прыкрылі вушы.
— Тут, — чалавек паклаў гусака на стол, падхапіў Белку на рукі і, выцягнуўшы з кішэні нейкі ласунак, пачаставаў яе. — Цяпер фатаграфуйце, бачыце, нешта тарчыць з сярэдзіны гусака...
Сухі, які, прыклаўшы долонь да сэрца, назіраў за ўсім, што рабілася каля халадзільніка, ледзь не страціў прытомнасць. Ён адразу ўзгадаў бутэлечку з пралітым морфіем, які хаваў разам з "феняй", і гэта стала прычынай таго, што вонкава бяскрыўдная Белка за адну хвіліну знайшла тое, што аператыўная група шукала некалькі гадзін.
— Мяне прымусілі, шантажыравалі, пагражалі забіць, як Кузаўкова!.. — нечакана закрычаў Сухі, яго цела канвульсіўна затузалася, і, каб прафесара не падтрымалі, ён, пэўна, паваліўся б.
Прафесар выпіў сардэчныя кроплі, хтосьці падсунуў пад нос ватны тампон з нашатырным спіртам. Ён чыхнуў, рэзка адхіснуўся, узняў чырвоныя вочы на Астроўскага.
— Ваша ўзяла! — вусны Сухога скрывіліся ў бе-
забароннай, угодлівай усмешцы. — Пра ўсё раскажу, толькі да забойства Кузаўкова я ніякіх адносін не маю.
23
Праз тры дні з моманту затрымання Калесніка палкоўнік Качан і маёр Астроўскі мелі доказы, каб прад'явіць яму абвінавачванне. Праўда, дзённік, які вёў нябожчык Кавалёў, практычна следству не дапамог. Апошні запіс быў зроблены больш дзесяці гадоў таму і тычыўся падзей яшчэ ранейшых, звязаных з першай судзімасцю Калесніка. Качан і Астроўскі ўжо валодалі гэтай інфармацыяй, і запісы толькі пацвердзілі факт удзелу самаго Кавалёва ў злачыннай групе разам з Купрэйчык і Калеснікам.
Асноўнае, на чым будаваліся абвінавачванні супраць Калесніка — гэта прызнанні прафесара Сухога. Невядомы сінтэтычны наркотык, знойдзены падчас вобыску ў прафесарскай кватэры, развязаў навукоўцу язык. Ён расказаў і пра морфій, які вырабляў, а Кузаўкоў вывозіў і рэалізоўваў.
Сухі катэгарычна адмаўляў удзел у забойстве шафёра. Юрыдычных падстаў для абвінавачвання Сухога ў забойстве не было. Качан з Астроўскім разумелі, на чыіх руках гэтая кроў, але інкрымінаваць Калесніку ўдзел у расправе над Кузаўковым, Буслом, Шаўцовым і, напаследак, замах на Астроўскага не маглі. Прамых фактаў не было, запіс размовы з нябожчыкам Кавалёвым суд прыме як ускосны доказ, і нават заява Сухога, што Кузаўкоў быў забіты па загадзе Калесніка, заставалася голай заявай, нічым не пацверджанымі словамі.
За трое сутак стараннай, крапатлівай працы сышчыкамі былі затрыманы амаль усе ўдзельнікі крымінальнай групоўкі Калесніка, адабрана падчас вобыску трыццаць кілаграмаў какаіну, сем аўтаматаў Калашнікава, адзінаццаць пісталетаў, дваццаць тры гранаты, вялікая колькасць патронаў, падробныя пашпарты і іншыя дакументы, валюта, каштоўныя паперы і рэчы. Некаторыя злачынцы, прыціснутыя неабвяргальнымі доказамі, прызнаваліся ў злачынствах, але ніхто з семнаццаці затрыманых не прыз-
наўся, што ведае Калесніка. Невядома як, але арыштаваныя даведаліся, што іхні "брыгадзір", Баксёр, у бягах, і гэтая акалічнасць шмат каму давала падставы і надзею на бяздоказнасць абвінавачванняў. Тых, у каго падчас затрымання не знайшлі ні зброі, ні наркотыкаў, ні іншага кампрамату, трэба было адпускаць. Качан і Астроўскі чакалі звестак ад Бусла. Планы Калесніка, звязаныя з Амерыкай, цяпер не былі таямніцай, і, каб канчаткова паставіць кропку, сышчыкам патрэбна было афіцыйнае пацверджанне, што наркотык, знойдзены ў Сухога, ідэнтычны таму, які павезлі Караленя і Купрэйчыкдля Лішанскагаў НыоЙорк. Праблемы маглі ўзнікнуць у Бусла і Крывіцкага пры ўводзе варыянта нумар два. Гэтая акалічнасць турбавала больш за ўсё.
У свой час капітан Клён паведамляў аб хвіліннай сустрэчы Калесніка, Каралені і Купрэйчык. Ужо тады сышчыкі маглі здагадацца, на каго робіць стаўку Калеснік пры вывазе кантрабанды. Каб дапетрылі, то цяпер не было б "амерыканскіх" праблем, Караленю маглі б узяць "на гарачым" у той жа Варшаве... Але што ёсць, тое ёсць, Караленя з Купрэйчык у Нью-Йорку.
На трое сутак Качан і Астроўскі быццам забыліся на Калесніка. Гэта быў своеасаблівы псіхалагічны ціск, які некаторых даводзіў да істэрыі, але толькі не Калесніка.
Сышчыкам было недастаткова таго, што Калеснік спрабаваў арганізаваць міжнародны наркатычны сіндыкат, ім патрэбны доказы ягонага дачынення да забойстваў. Гушча, які, па ўсім, быў першай скрыпкай, задаў лататы, але быў яшчэ Князь — Павел Скакун, які, нават даведаўшыся пра тое, што яго спрабавалі атруціць, і не хто-небудзь, а корыш Баксёр, усё роўна трымаўся свайго. Качан вырашыў асабіста яшчэ раз пагаварыць з бандытам.
"Такія, як Князь, не раскалваюцца, — разважаў Качан, — яны — крэмень, але да таго часу, пакуль іх не падстаўляюць свае, не прыніжаюць аўтарытэт... А тут спрабавалі забіць... Павінна ў яго спрацаваць пачуццё самазахавання ці абудзіцца прага помсты?.. Для яго гэта справа гонару..."
Скакун выглядаў стомленым, далёка не такім, як падчас апошняй сустрэчы з Астроўскім. Куды
падзеліся бравіраванне і празмерная фанабэрыстасць, вочы хваравіта блішчэлі, твар асунуўся, зрабіўся земляніста-жоўтым.
"Пэўна, па начах не спіць, — падумаў Качан, — пільнуе, баіцца прашляпіць свайго забойцу. Ведае, што, калі на ім паставілі крыж, рана ці позна давядуць справу да канца. Калі так, то чаму маўчыць?"
— Маё прозвішча Качан. — Палкоўнік махнуў рукой канваіру, каб пакінуў іх адных. — Я начальнік крымінальнага вышуку горада Мінска.
— Чуў пра такога, — неахвотна адказаў Князь і замоўк.
— А вось я пра Паўла Скакуна ніколі раней не чуў, — усміхнуўся Качан. — Але калі сустрэліся, значыць, нам ёсць пра што пагаварыць... Як думаеш?
— Слухай... — Скакун узняў вочы на палкоўніка і трошкі цішэй дадаў : — ...це, начальнік, няма ў мяне жадання за жыццё балакаць... Што ведаў, яшчэ на першым допыце падпісаў, так што...
— Ты праў, — перапыніў Князя Качан, — размова аб тваім жыцці... — Качан зрабіў шматзначную паўзу, але Князь не адрэагаваў, ён безуважна разглядаў свае агромністыя, парослыя рудым валассём рукі-кувалды. — Сяржант, які павінен быў падсыпаць атруту ў тваю міску, — родны пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага... Пэўна, ведаеш, ён вёў апошнія допыты.
. — Угу, — матлянуў галавой Скакун і памацаў сківіцу, — левы знізу добра адпрацаваны...
— Сяржант перадаваў табе цыдулкі і раней, напрыклад, пра Пачопку, якога ты збіў да паўсмерці.
— Верабей — не жылец, — усміхнуўся Князь, — не я, дык іншыя прышыюць.
— А ты?
— Што — я?
— Ці жылец?
— Вы — таксама не гарантыя, — цяжка ўздыхнуў Князь, — наадварот... Стукачом не буду...
— Твая згода і непатрэбна. — Качан выцягнуў з шуфляды фотаздымак. — Ты і так даўно з намі супрацоўнічаеш...
— Як гэта? — шчыра здзівіўся Князь.
— Зірні. — Палкоўнік падаў Скакуну фотаздымак.
Князь узбычыў галаву і доўга разглядаў фотакартку, сілячыся нешта ўзгадаць.
— Першы раз бачу фраера, мо па п'янцы шчоўкнуліся?..
— Не па п'янцы, — забіраючы здымак, прагаварыў Качан. — Гэта фотамантаж, і побач з табой — наш супрацоўнік.
— Не зразумеў! — у вачах Князя мільгануў запознены страх.
— Патлумачу. Спярша забілі Кузаўкова, потым быў капітан Бусел, які вёў расследаванне, потым яшчэ адзін, таксама чалавек твайго кола, а цяпер ты... — Качан трошкі памаўчаў. — Лагічна, што Баксёр і Калеснік замятаюць сляды.
Князь прамаўчаў, толькі сціснуў кулакі і, унікаючы глядзець на Качана, буркнуў:
— Не ведаю такіх...
— Пры такой серыйнасці заказных забойстваў мы павінны былі прыняць неардынарныя меры, трэба ж цябе абараніць...
— Я сам за сябе пастаю...
— Мы вымушаны былі ўкараніць у банду нашага супрацоўніка, як здагадаўся, не без твайго ўдзелу. Ты арыштаваны, не нашкодзіш, а здымак быццам зроблены ў мінулым годзе ў Ялце, дзе ты і сапраўды быў. Так што, Скакун, праз цябе мы дзейнічалі і з тваёй маўклівай згоды. I, ведаеш, спрацавала. Здымак бачылі ўсе твае корышы, а Штангіст ужо дае паказанні супраць нашага супрацоўніка... Уяўляеш, што будзе з табой, калі твае сябры даведаюцца, з кім ты якшаўся? Спашлешся на фотамантаж?.. Разлічваеш, што табе павераць?..
— Ну, вы і гады!.. — зласліва выдыхнуў Князь. Ён уцягнуў галаву ў плечы, на схуднелых пашчэнках ходырам хадзілі жаўлакі.
— Не трэба, Скакун, эмоцыі справе не дапамогуць, — прагаварыў Качан. — 3 нашага боку — гэта звычайная прафесійная работа, на карту пастаўлена жыццё людзей, дарэчы, і тваё жыццё таксама. I я думаю, як цябе, бандыта, забойцу, абараніць...
— А для чаго? — ускіпеў Князь. — Абараніць, каб потым падвесці пад "вышку" і ўжо законна расстраляць? Не, лепш няхай лагерны кент спячаму перарэжа гарляк... Мучэнняў меней...
— Ты сам не верыш у тое, што гаворыш, — стрымана зазначыў Качан. — На тваім прызнанні я не
настойваю і, дарэчы, за Кузаўкова вышку не дадуць. .. Для суда ён такі ж, як і ты, а разборкі паміж "бандытамі" на многа не цягнуць.
— Тады што вы ад мяне хочаце? — ускрыкнуў Князь. — Не ведаю я ніякага Калесніка...
— А Гушчу? — узвысіў голас Качан. Палкоўнік зразумеў, што Князь і сапраўды Калесніка не ведае. — 3 Баксёрам ты быў амаль на роўных, год разам кантаваліся ў Беразвеччы ў турме для асабліва небяспёчных, так што прыпірацца няма сэнсу. Дарэчы, гэта ён перадаў Савіну атруту для цябе.
— Мне трэба падумаць, — стомлена прагаварыў Князь.
— Канечне, падумай, — устаў з-за стала Качан, — толькі нядоўга, мне сёння трэба ведаць, дзе залёг на дно Гушча.
Праз гадзіну на тое самае месца, дзе сядзеў Князь, важна ўладкаваўся ўзвінчаны Калеснік. Ён разумеў, што такія "кіты" крымінальнага вышуку, як Качан і Астроўскі, драбязой займацца не будуць, і інтуітыўна прадчуваў нядобрае.
"Нездарма пратрымалі ў "клетцы" без допыту трое сутак, — разважаў Калеснік, — па ўсім, правяралі дзённік. Кавалёў — асёл, і сын ягоны — ідыёт... I я — круглы дурань, зусім розум страціў... Дапамагчы вырашыў..."
Гэтыя дні Калеснік узгадваў усё, да чаго прыклаў руку Кавалёў. і, канечне, больш за ўсё непакоіла забойства Бусла.
"Але ж Іван не настолькі інфантыльны, каб рабіць нейкія запісы пра гэта... — супакойваў сябе Калеснік. — Прачытаць дзённік можна за гадзіну, але ж не трое сутак! Каб там было нешта пра Бусла, даўно б цягалі на допыты... I потым, што значаць запісы нябожчыка? Хто зможа пацвердзіць іх праўдзівасць? Пра здачу агентаў міліцыя будзе маўчаць, бруд на сябе выліваць небяспечна, будуць берагчы гонар мундзіра... Кавалёў яшчэ добра дапамог два гады таму, калі спыніў непадалёк ад Бягомля расійскую фуру, якая везла ў Нямеччыну на выставу больш за сотню карцін сучасных мастакоў. Ніхто, акрамя Калесніка, не ведаў. што выстава ў Берліне арганізаваная з адной
мэтай — "выманіць" тыя карціны з Масквы, а ў дарозе яны павінны былі знікнуць. Калеснік не мог рызыкаваць, і Кавалёў асабіста на машыне ДАІ спыняў фуру. Далей усё прайшло як па масле. Фура з карцінамі знікла, а праз месяц творы былі перапраўлены за мяжу і прададзены заказчыку ў прыватную калекцыю. Нават калі Кавалёў зрабіў нейкія запісы, доказаў супраць Калесніка не было, ён у гэтай аперацыі ўдзельнічаў у грыме, людзі Гушчы яго не прызнаюць... Ці хоць бы апошняя справа — "халера". Гэтая аперацыя на кірмашы прынесла сто тысяч даляраў чыстага прыбытку. Але ж якое дачыненне да яе мае Калеснік? Хіба ён знайшоў бацылы халеры? Ці ён аддаваў загад зачыніць кірмаш на тры дні?.."
Вядома, што лепшая абарона — нападзенне, і Калеснік, убачыўшы суровага палкоўніка Качана і жывога маёра Астроўскага, ускіпеў:
— Чакаеце, буду дзякаваць, што нарэшце ўспомнілі? Як бы не так! — крыкнуў Калеснік. — Вы парушаеце закон, і я даб'юся, каб вас прыцягнулі да адказнасці.
Качан і Астроўскі мінут пяць уважліва слухалі пагрозы, нарэшце Качан не вытрымаў:
— Паслухай, ты, прышч на задніцы, спыні свой балаган!..
За апошнія гады Калеснік так зжыўся з роляй магутнага звышчалавека, што словы Качана ўспрыняў як здзек.
— Я не дазволю са мной на "ты"! — закрычаў ён, але, натыкнуўшыся на смяшлівыя вочы Астроўскага, зразумеў, што пераігрывае і яго наўмысна "заводзяць". Калеснік змоўк, пяцярнёй прыгладзіў валасы, закінуў нагу за нагу і, стрымліваючы гнеў, прагаварыў: — Што ж, я вас слухаю, пэўна, хочаце прад'явіць мне абвінавачванне?
Качан з Астроўскім пераглянуліся.
— Калі без крыку, то можна і на "вы", — прагаварыў Качан. — А вы, Сяргей Мікалаевіч, лічыце сябе ў нечым вінаватым, калі чакаеце абвінавачвання?
— Сёння вы павінны ці выпусціць мяне, ці "закрыць". Адпусціць мог і дзяжурны без удзелу такіх шаноўных людзей. Так што, пэўна, другое... За тры дні нешта нашкраблі.
— Вы не памыліліся. — Качан устаў і прайшоўся па пакоі. — Я абвінавачваю грамадзяніна Калесніка Сяргея Мікалаевіча ў парушэнні некалькіх артыкулаў крымінальнага кодэкса. Першае: стварэнне крымінальнай злачыннай групоўкі, якая займалася забойствамі, рабаваннем, наркотыкамі, махлярствам, рэкетам; другое: арганізацыя вытворчасці супермоцнага сінтэтычнага наркотыку пад назвай фенцыклідын і вываз яго кантрабандным шляхам за мяжу.
— Ого! — нечакана для сябе міжвольна прысвіснуў Калеснік. Вонкава гэта было больш падобна на іронію, чым на спалох. Ён чакаў пачуць што заўгодна, толькі не пра фенцыклідын.
"Кавалёў не ведаў пра "феню", таму і запісаў у сваім дзённіку не мог пакінуць, — замітусіліся думкі. — Тады прафесар? Але ж ён не ведаў пра Амерыку, а Качан прама сказаў пра кантрабанду..."
— Думайце, Сяргей Мікалаевіч, — вытрымаўшы паўзу, працягваў Качан. — Скажу толькі, што супраць вас узбуджана крымінальная справа, і адказваць прыйдзецца па сукупнасці злачынстваў.
— Узбудзіць — мала, яшчэ трэба даказаць, — таропка выдыхнуў Калеснік. У роце імгненна перасохла, да нясцерпку захацелася піць, але ён стрымаўся, вады не папрасіў, толькі аблізнуў сасмяглыя вусны.
— Можа, вадзічкі? — здзекліва спытаў Астроўскі, які ўвесь час моўчкі назіраў за Калеснікам.
"Шкода, што Пятроўскі цябе толькі параніў!" — злосна падумаў Калеснік і, адмоўна пахітаўшы галавой, услых зазначыў:
— Па вашай сукупнасці мне могуць адмераць па поўнай катушцы, так што я лепш памаўчу, даказвайце, думайце, за гэта вам плацяць.
— Што праўда, то праўда, — усміхнуўся Качан, — і плацяць, і спсцадзенне выдаюць, адным словам, на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
— Во, во! — здзекліва ашчэрыўся Калеснік. — 3 гарачым сэрцам, халодным розумам, чыстай, хоць і жабрацкай рукой...
— Прапаноўваеце пазалаціць ручку? — умяшаўся ў гаворку Астроўскі.
— Каб вы бралі, я б тут не сядзеў...
— Кожнаму сваё, — строга перапыніў Качан. — Вы, пэўна, не зразумелі, пра што я сказаў?
— Што ж тут разумець? — таропка адказаў Калеснік. — Я сябе ні ў чым вінаватым не лічу, законаў не парушаў, а вы пераканайце мяне і суддзяў у адваротным. Так што даказвайце...
— Што ж, на іншае мы і не разлічвалі. — Качан узяў са стала жоўтую папку, раскрыў, перагарнуў некалькі старонак. — У нас ёсць пратакол допыту прафесара Сухога, які сцвярджае, што Калеснік Сяргей Мікалаевіч прымусіў яго пад пагрозай расправы, нават смерці, вырабляць фенцыклідын. Што вы на гэта скажаце?
"Усё ж Сухі..." — у думках вылаяўся Калеснік, а ўслых як мага спакайней, з абыякавасцю і іроніяй адказаў:
— Мне ўсё роўна, сухі ён ці мокры, але такога чалавека не ведаю.
— Калеснік, вы разумны чалавек, а паводзіце сябе неабачліва, — прагаварыў Астроўскі.
— Каб я быў разумны, тут бы не сядзеў, — агрызнуўся Калеснік. — Я не ведаю, пра каго размова, знаёмых шмат, але ў маім атачэнні больш карыстаюцца мянушкамі... Пакажыце чалавека, магчыма, і прыпомню.
Калесніку патрэбен быў перапынак, неабходна было абмазгаваць сітуацыю. Ён не сумняваўся, што Сухі расказаў не толькі пра фенцыклідын, а і пра Кузаўкова. Качан з Астроўскім — вопытныя сышчыкі, наркотык — толькі зачэпка, ім патрэбен забойца капітана Бусла. Зразумела, што смерць Кузаўкова, Бусла і няўдалы замах на Астроўскага планаваў адзін чалавек.
"I, канечне, яны падазраюць мяне, — шукаў выйсця Калеснік. — Хоць бы гадзіну пабыць аднаму. Яны павінны арганізаваць вочную стаўку з Сухім, а для гэтага патрэбен час. Значыць, могуць перанесці допыт".
— Вы настойваеце на вочнай стаўцы, — спытаў Качан, — ці зможаце ўзгадаць чалавека, убачыўшы на фотаздымку?
— Лепш ужывую.
Зазваніў тэлефон, Качан няспешна ўзяў слухаўку.
— Патрымайце ў сябе, я паклічу, — выслухаўшы, загадаў палкоўнік. Потым хутка нешта напісаў на паперцы і падаў Астроўскаму. Маёр прачытаў і, моўчкі кіўнуўшы, выйшаў з кабінета.
Калеснік захваляваўся. Ён адчуў, што размова па тэлефоне тычылася яго.
— Добра, няхай будзе па-вашаму, — неспадзявана для Калесніка перапыніў допыт Качан. — Заўтра раніцай пачнём з вочнай стаўкі.
Зноў зазваніў тэлефон. Качан выслухаў суразмоўцу і, зірнуўшы на Калесніка, прагаварыў:
— Допыт Калесніка я пераношу на заўтра, так што планы ранейшыя, давайце наступнага.
Качан націснуў на кнопку, і адразу ўвайшоў канваір. Калеснік узняўся і, нечакана для сябе заклаўшы рукі за спіну, пайшоў да выхаду. Праз некалькі хвілін з калідора да слыху Качана даляцела кароткая, рэзкая каманда: "Тварам да сцяны, рукі за галаву!" Палкоўнік усміхнуўся. У гэты момантудзвярах узнікла мажная постаць камісара латышскай паліцыі Зондакса, за ім віднелася сівая галава невядомага. Замыкаў шэсце Астроўскі, які зачыніў дзверы і па-змоўніцку кіўнуў палкоўніку: маўляў, усё ў поўным парадку.
Качан павітаўся з Зондаксам за руку і, не тоячы радасці, запрасіў усіх сесці. Яшчэ пяць хвілін таму палкоўнік ні за што на свеце не перапыніў бы допыт Калесніка, але ў дзяжурцы аб'явіўся праныра Зондакс з Вожыкам. Качан спакусіўся і разыграў камедыю для Калесніка, які, убачыўшы арыштаванага Вожыка, атрымае ўдар ніжэй пояса і зразумее, наколькі складаная ў яго сітуацыя. Пэўна, заўтра ён будзе весці сябе зусім па-іншаму, выраб наркотыку — нішто ў параўнанні з заказнымі забойствамі. А ў тым, што Вожык і Калеснік ведаюць адзін аднаго, сумнявацца не прыходзіцца. Хоць звязвалася з Вожыкам Ядзя Купрэйчык, але навесці на яго мог толькі Калеснік.
Вожык, убачыўшы, як канваір бесцырымонна і груба прыткнуў да сцяны Калесніка, зразумеў сітуацыю так, як і павінен быў зразумець. Адразу ўзгадаў Філіна, сумненняў не было: Калесніка "круцяць" па заказным забойстве, аб якім дамаўлялася жанчына. Праўда, напярэдадні яны самі абгаварылі дэталі, але чамусьці Калесніку трэба было, каб менавіта кабета перадала грошы, хоць Вожык і быў супраць. Што
ні кажы, лішні чалавек, лішні сведка, які пры пэўных абставінах можа стаць вельмі небяспечным.
Убачыўшы панурага, зніякавелага Калесніка, Карпаў, як кажуць, скурай адчуў небяспеку, якраз як тады, у зоне, калі ўпершыню ўбачыў капітана Журыка, якога за нейкія грахі "саслалі" даслужваць да пенсіі ў іхнюю глухамань. Гэты сталічны франт у пагонах то тыднямі піў гарэлку, то як апантаны браўся "службу правіць". I тады для іх, зэкаў, наступалі горшыя дні. Гэты Журык-хмурык, як адразу ахрысціла опера лагерная братыя, на ноч па два разы ўстрайваў шмоны, цягаў на допыты, як сам казаў "с прнстрастнем". Многа каму опер папсаваў і нервы, і здароўе. Невядома чаму, але з самага пачатку Карпаў не спадабаўся Журыку, опер учапіўся ў Вожыка, як удаў, з мэтай зрабіць з яго стукача.
"Ты больш за ўсіх з'еў хлеба і солі за дзяржаўны кошт, а аддачы аніякай, — заявіў пры першай сустрэчы Журык. — Будзеш адпрацоўваць баланду, як мне хочацца..."
Вожык толькі пасмяяўся, але не прайшло і тыдня, зразумеў — опер не жартуе. Капітан штодзень выклікаў Карпава для размовы, частаваў дарагімі цыгарэтамі, гарэлкай, смачнай закускай. Вожык ад цыгарэт не адмаўляўся, астатняе ігнараваў, ведаў каварства паху гарэлкі і каўбасы. Братва ўраз унюхае, і тады трымай адказ, з кім і калі еў каўбаску.
А тут і сапраўды з'явіўся стукач. У такой сітуацыі пачынаецца агульны недавер, кожны ходзіць пад прэсінгам: "А раптам падумаюць на мяне?.." Неяк падчас чарговага шмону ў Вожыка выпаў з тумбачкі пачак "Космасу", а такія цыгаркі смаліў толькі Журык. Першы раз было зразумела, што Карпаву цыгарэты падсунулі, але гэта паўтарылася і другі, і трэці, і пяты... У дадатак пайшла гамана, што п'яны Журык плявузгаў, абяцаў зрабіць зону ўзорна-паказальнай, казаў, што самі зэкі дапамогуць, ёсць аўтарытэты, якім абрыдла лагернае жыццё, у некаторых з'явіўся шанс напалам зменшыць срок. Нават з волі пачалі паступаць сігналы аб падазрэннях на тое, што Вожык ссучыўся. Канешне, так доўга цягнуцца не магло. Разборка была кароткай, усім абрыдла жыць пад страхам, і на Вожыку паставілі кропку. Толькі Філін пайшоў насуперак прынятаму рашэнню, ён
катэгарычна стаў на абарону, заявіў, што няхай спярша паспрабуюць забіць яго, а потым Карпава. Як ні дзіўна, але рашучасць Мароза падзейнічала, бескампраміснага здаравяка-дэсантніка баяліся і паважалі. А праз тыдзень усё вырашылася само сабой. П'яны Журык ноччу ўчыніў пажар і добра-такі абгарэў. Капітана выратавалі, ён атрымаў групу інваліднасці і хутка зусім з'ехаў.
Цяпер, убачыўшы ў калідоры Калесніка, Карпаў адразу ўзгадаў выпадак шматгадовай даўнасці. Сярод зэкаўскіх аўтарытэтаў, якія прымалі рашэнне пазбавіцца ад яго, быў і Калеснік. Пасля яны сустракаліся, але мінулае не ўзгадвалі, рабілі выгляд, што не памятаюць. Толькі такое не забываецца... Вожык ведаў, што з Калеснікам жарты кепскія, ён пераступіў праз яго тады, пераступіць і цяпер.
Вожык быў падрыхтаваны да допыту. Мінула пяць, дзесяць хвілін — прысутныя маўчалі, ні слова, ні паўслова, быццам чакалі, пакуль скончыць пісаць сівы палкоўнік. Карпаў захваляваўся.
— Гэта Карпаў Павел Ігнатавіч, мянушка — Вожык, — прагаварыў Зондакс і кіўнуў на арыштаванага. Камісар таксама не мог зразумець гульні ў маўчанку.
— Пачакайце, Петэрс Янавіч, — адмахнуўся Качан.
I зноў незразумалая, штучная цішыня.
— Арыштавалі, дык дапытвайце, — злосна прахрыпеў Вожык.
Качан адарваўся ад папер, зірнуў на гадзіннік, узяў тэлефонную трубку.
— Прышліце канвой.
Калі Вожыка выводзілі, ён усё азіраўся на суровага палкоўніка, спрабаваў дапетрыць, чаго яго сюды прыводзілі і што нагаварыў ментам Калеснік.
Калі за канвоем зачыніліся дзверы, Качан адсунуў паперы і прыхільна паглядзеў Зондаксу ў вочы:
— А вы, Петэрс Янавіч, чалавек настырны, усё ж зрабілі па-свойму... Дакладвайце.
— Карпаў, ён жа Вожык, звёў Купрэйчык з Філінам. Праз яго вяліся разлікі з забойцамі Бусла.
— Зразумела. Гэтага звяна нам і не хапала. — Качан прымоўк і, па-змоўніцку падміргнуўшы Астроўскаму, прагаварыў: — Камісар — сышчык, якіх
пашукаць... Мо паспрабуем пераманіць? Петэрс Янавіч, я прапаную пасаду ў нашым упраўленні. Што скажаце?
— Падумаю, толькі спярша растлумачце: вам што, Вожык не патрэбны?
— Яшчэ як патрэбны! — умяшаўся ў гаворку Астроўскі. — Па дарозе сюды, у калідоры, нам сустрэўся чалавек, памятаеце? Дык вось, ваш Вожык і той, другі, павінны былі сустрэцца менавіта пры такіх абставінах.
— Гэта быў Калеснік, — удакладніў Качан. — Ваш Карпаў зрабіў добрую паслугу, гэта па-першае, а падругое, перш, чым дапытваць Вожыка, нам хацелася б пагаварыць з вамі. Згодны?
— Так, — кіўнуў Зондакс, — цяпер усё зразумела.
24
У той самы момант, калі Зондакс піў каву ў кабінеце Качана, у Нью-Йорку заклапочаны Бусел накіроўваўся ў паліцэйскі ўчастак. Раніца выдалася надзіва сонечнай і цёплай. Чароды галубоў запаланілі тратуары, таўкліся пад нагамі і нагадвалі вясновы майскі Мінск. Бусел спяшаўся. Гадзіну таму выйшаў на сувязь Пятроўскі і папярэдзіў, што доўгачаканы "тавар" з Мінска дастаўлены. Толькі планы і інструкцыі рэзка памяняліся. Кур'ер катэгарычна заявіў, што Калеснік патрабуе, каб ён асабіста, з рук у рукі перадаў тавар амерыканцу і забраў грошы. I ніякіх тлумачэнняў.
Буслу было над чым задумацца. Паводзіны кур'ера і начны званок Астроўскага гаварылі за тое, што ў Мінску здарылася нешта надзвычайнае. Хваляванне і пачуццё трывогі выклікала тое, што кур'ер, спаслаўшыся на змену абставін, абавязаў Пятроўскага праз тры гадзіны наладзіць сустрэчу з амерыканцам і забяспечыць наяўнасць грошай і бяспеку. Такая ультыматыўная катэгарычнасць была не на карысць, узнікалі падазрэнні.
У Бусла з Пятроўскім была, як кажуць футбалісты, "хатняя загатоўка": варыянт нумар два ўводзіцца, як толькі стануць вядомыя час і месца перадачы наркотыку.
Бусел разумеў, што ўзнікнуць аб'ектыўныя цяжкасці, паліцыі патрэбен час для праверкі і яго, і інфармацыі, а менавіта часу і не было. Ён увайшоў у вялікі будынак паліцэйскага ўчастка, які месціўся на суседняй вуліцы ад гатэля, дзе ён жыў, і загадзя завучанай фразай звярнуўся да смуглявага паліцэйскага з вялікім бліскучым значком на чорнай скуранцы. Паліцэйскі ўважліва выслухаў, па ўсім, зразумеў, што мае справу з ішназемцам, прыхільна, як даўняму знаёмаму, усміхнуўся і, не задаўшы ніводнага пытання, падвёў да вялікіх шкляных дзвярэй, тыцнуў пальцам у шыльду і гучна прагаварыў: "Камісар". Менавіта пра яго і пытаўся Бусел.
У невялікім душным пакоі пахла кавай, ледзь чутна гудзеў кандыцыянер. За вялікім сталом сядзеў сівы поўны мужчына, прыблізна адных гадоў з Буслам, і вастрыў аловак. Бусел зачыніў дзверы, моўчкі выцягнуў з кішэні дакумент, падрыхтаваны яшчэ ў Мінску на гэты выпадак. У паперы, праштампаванай неабходнымі штэмпелямі інтэрпола, на англійскай мове было напісана, хто ён ёсць на самай справе і чаго прыехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі.
Камісар узяў ліст з выглядам чалавека, які гэтым робіць неймаверна вялікую паслугу. Але вельмі хутка з твару як карова языком злізала абыякавасць і пыху. Камісар паглыбіўся ў чціва і паволі, нават не зважаючы на тое, што робіць, пачаў узнімацца на ногі са свайго мяккага вёрткага крэсла, вольная рука пацягнулася да кубачка з кавай і нечакана перакуліла чорны напой на стол. Камісар, пакуль не дачытаў, не звярнуў на гэта аніякай увагі, як, дарэчы, і потым.
Ён быў вышэйшы за Бусла і не такі тоўсты, як здалося ў першую хвіліну. Кручкаваты доўгі нос на шырокім скуластым твары, падобны да арлінай дзюбы, здавалася, вось-вось дзёўбне тую Буславу паперу. Расчырванелы камісар дачытаў і нешта хутка сказаў, але Бусел толькі адмоўна пахітаў галавой, паказваючы, што не разумее.
Камісар паспешліва пачаў націскаць на тэлефонныя клавішы, збіўся і толькі з чацвёртага разу набраў патрэбны нумар. Бусел гэтымі днямі толькі і рабіў, што штудзіраваў руска-ангельскі размоўнік,
але са слоў камісара зразумеў толькі "рашэн", "КДБ". Потым паліцэйскі зрабіў яшчэ некалькі званкоў. Бусел не заўважыў, як за ягонай спінай выраслі два здаравякі, адзін белабрысы, нават рыжы, другі — негр. Камісар, нічога не сказаўшы, падхапіў са спінкі крэсла скуранку і знік з пакоя, як і не было. Буслу здалося, што разам з камісарам знік і пах кавы, яго перабіў цыгарэтны дым. Ён азірнуўся, негрпаліцэйскі смаліў тоўстую цыгару.
"Я пад аховай", — падумаў Бусел і сеў у крэсла так, каб бачыць паліцэйскіх. Ахоўнікі таксама моўчкі ўладкаваліся, рыжы — бліжэй да дзвярэй. Насупраць Бусла на шкляной перагародцы, якая аддзяляла кабінет ад астатняга памяшкання, вісеў адмысловы гадзіннік у выглядзе лялькі Барбі. Стрэлкі рухаліся над галавой куклы ў агромністым какошніку. Другі гадзіннік, удвая большы, лялька трымала ў бялюткіх руках. Абодва гадзіннікі ішлі з розніцай у дваццаць хвілін. Бусел паглядзеў на свой гадзіннік: да сустрэчы Пятроўскага з кур'ерам заставалася дзве з паловай гадзіны.
Праз паўгадзіны ў пакой уваліўся заклапочаны камісар, следам таропка ўвайшлі некалькі чалавек у цывільным. 3 імі была сімпатычная, высокая, гадоў трыццаці брунетка ў строгім гарнітуры і вялікіх акулярах, якія прыкрывалі амаль палову твару. Убачыўшы Бусла, жанчына павіталася, і капітан зразумеў, што гэта перакладчыца. Камісар, штохвілінна выціраючы насоўкай спатнелы лоб і шыю, сеў на сваё месца, кіўнуў ахоўнікам, і здаравякі адзін за адным нячутна выслізнулі з кабінета.
Бусла доўга з цікаўнасцю разглядалі, быццам ён не з Еўропы прыляцеў, а з нейкай іншай планеты. Насупраць яго ўладкаваліся плячо ў плячо двое мужчын у аднолькавых чорных касцюмах, праваруч, бліжэй да камісара, толькі за суседнім сталом, доўга не мог усесціся тоўсты, чырванатвары, зусім лысы, з незадаволеным выглядам чалавек гадоў шасцідзесяці. Перакладчыца села побач з Буслам і адразу патлумачыла, што гэта ўсё паліцэйскае начальства. Лысы, па ўсім, быў за галоўнага, бо Буслаў інтэрполаўскі дакумент знаходзіўся ў яго.
Чалавек, слепавата прыплюснуўшы вочы, у каторы раз прачытаў паперу і пачаў гаварыць. Бусел уба-
чыў, як камісар, стараючыся быць незаўважным, уключыў відэакамеру, што вісела на сцяне за ягонай спінай. Чорнае бліскучае вока аб'ектыва бясшумна крутнулася туды-сюды і сцішылася, утаропіўшыся на Бусла.
"У камісара на стале экран", — зразумеў Бусел і запытальна паглядзеў на перакладчыцу. Жанчына прыхільна ўсміхнулася і на чыстай рускай мове зрабіла пераклад.
— Нам хочацца пачуць, з якім заданнем вас накіраваў расійскі К.ДБ у Злучаныя Штаты?
— Я не з Расіі і не з КДБ, — таропка адказаў Бусел і ў каторы раз паглядзеў на гадзіннік. Ён зразумеў, што, калі не здолее пераканаць гэтага лысага таўстуна, усе намаганні — кату пад хвост. — Я з Беларусі, капітан міліцыі, сышчык... Па-вашаму — дэтэктыў...
Бусел, стараючыся быць лаканічным, паведаміў прычыну прыезду ў Амерыку, і менавіта ў Ныо-Йорк. Не прамінуў узгадаць і інтэрпол, і тое, што ўрад Беларусі спадзяецца на паразуменне і падтрымку.
Пачуўшы пра Лішанскага, паліцэйскія пераглянуліся, камісар адразу крутнуўся да камп'ютэра. Лысы не ўцярпеў, цяжка ўзняўся і застыў за спінай камісара так, каб бачыць экран. Праз некалькі мінут яны атрымалі звесткі пра Лішанскага.
— Лішанскі дзесяць год жыве ў Амерыцы, — прагаварыў Бусел. — У нас маюцца неабвяргальныя доказы ягонай злачыннай дзейнасці ў наркабізнесе. Сёння праз дзве гадзіны вы маеце шанс арыштаваць Лішанскага падчас атрымання партыі наркотыку з Беларусі.
Перакладчыца паўтарыла сказанае Буслам. Двое, што да гэтага моўчкі сядзелі насупраць капітана, перазірнуліся, адзін з іх, ні на кога не гледзячы, рыкнуў нешта пагрозлівае. Лысы адразу замітусіўся, затупаў па пакоі, потым спыніўся насупраць Бусла і таропка пачаў задаваць пытанні перакладчыцы.
— Вы прыехалі інкогніта, пра намеры не паведамілі, сумесную дзейнасць па лініі інтэрпола не ўзгаднілі?! У склаўшайся сітуацыі парушаны суверэнітэт дзяржавы, і, канечне, у нас узнікаюць пытанні... Чым выклікана такая таямнічасць? Ці не стаяць за гэтым пэўныя інтарэсы не ўзгаданых вамі
спецслужб? Мы дапускаем, што вы... — Лысы прымоўк, дачакаўся, калі скончыла пераказ перакладчыца, і разкавата працягваў: — Вас трэба да высвятлення абставін затрымаць. Па-першае, праверыць у псіхіятра, па-другое, атрымаць дазвол нашага ўрада. Толькі пасля гэтага мы зможам гаварыць пра супрацоўніцтва.
"Яны прынялі мяне за псіха, маньяка? — захваляваўся Бусел. — Пачнуць правяраць, усплыве, што я не Мельнік... Тады хто? Бусел? Дык капітан забіты і пахаваны!.. Лысы правы: у такой сітуацыі я — кліент псіхіятра!.."
— Пакуль будзеце наводзіць даведкі ды вадзіць мяне па дактарах, інтарэсы вашай дзяржавы і сапраўды будуць парушаны. Праз гадзіну ў гатэлі, адрас якога пазначаны ў маім пісьмовым паведамленні, адбудзецца перадача наркотыку. Злачынцы вам за бяздзейнасць толькі дзякуй скажуць, а што скажуць простыя амерыканцы? Мне ж потым давядзецца пра ўсё расказаць. Ці скажуць вам дзякуй падаткаплацельшчыкі, калі я ці наш пасол выступім з заявай на тэлебачанні і ў іншых сродках масавай інфармацыі?
Пасля гэтых слоў надоўга запанавала цішыня. Адзін з маўклівых, што сядзелі насупраць, важна ўзняўся, падышоў да камісара, нешта прашаптаў на вуха. Бусел разумеў, што, калі пераканае гэтых людзей у сваёй праваце, — выйдзе пераможцам. Потым, затрымаўшы наркадзялкоў, паліцыі будзе не да яго... Усе праблемы, якія, магчыма, узнікнуць з прозвішчам Мельнік, спішуцца на аператыўную неабходнасць.
Нечакана камісар паліцыі і лысы заспрачаліся. Камісар, нешта даводзячы, паляпаў двума пальцамі на наручным гадзінніку, і Бусел без перакладу зразумеў, што паліцэйскі на ягоным баку. I сапраўды, часу на дэбаты не заставалася, трэба было прымаць рашэнне.
— Вы ж нічым не рызыкуеце. — Бусел дэманстратыўна зірнуў на гадзіннік. — Лічыце, што заяву ці інфармацыю, як вам зручней, атрымалі ад грамадзяніна ЗША. Хто вас папракне за тое, што маю асобу высветліце трошкі пазней? Я ж не настойваю...
Лысы выслухаў перакладчыцу, на Бусла нават не
зірнуў, як яго тут і не было. Відавочна, ён вагаўся. Нарэшце, прыняўшы нейкае рашэнне, лысы падышоў да маўчуноў у чорных гарнітурах і, схіліўшыся, нешта зашаптаў. Маўчуны слухалі і, пагаджаючыся, сінхронна ківалі галовамі.
"Ну нарэшце пагадзіліся!" — вальней уздыхнуў Бусел і павесялела прагаварыў:
— Там будзе наш чалавек, таксама сышчык...
Калі лысы пачуў гэта, у яго аж сківіца адвісла, камісар, які ўжо аддаваў па радыёстанцыі пэўныя загады, замоўк на паўслове.
— Яшчэ адзін агент КДБ? — сілячыся быць безуважнай, пераклала пытанне лысага жанчына. — Што ў нас за дзяржава? Хто займаецца яе аховай? Куды глядзіць ЦРУ? — Лысы махнуў рукой на маўклівых у чорных гарнітурах і, не стрымліваючы сябе, крыкнуў: — Я не здзіўлюся, калі гэты сімпатычны рускі ці, як ён сябе заве — беларус праз мінуту скажа, што асабіста знаёмы з нашым прэзідэнтам, а шэф ЦРУ калісьці даўно эмігрыраваў з Беларусі!..
— Я таксама жыла ў Маскве, — нячутна прашаптала перакладчыца, — была і ў Мінску... А пра тэлебачанне і прэсу здорава прыдумалі, — і, па-змоўніцку падміргнуўшы Буслу, дадала: — Вось пабачыце, зробяць па-вашаму...
I сапраўды, лысы шэптам перагаварыў з маўчунамі, і адразу шырачэзныя, амаль квадратныя людзі зніклі з кабінета.
"Яны, пэўна, з ЦРУ", — падумаў Бусел. Камісар па рыдыёстанцыі перадаў некалькі загадаў, і Бусел без перакладу зразумеў, што размова ішла пра Лішанскага і прыгарадны гатэль, дзе мелася адбыцца сустрэча.
Лысы, выціраючы спатнелы твар ярка-жоўтай насоўкай, скоса пазіраў на Бусла, які парушыў звычайны рытм жыцця, уцягнуў у гісторыю, якая магла ўславіць яго, а магла і ўтапіць.
— Гэтыя, — лысы кіўнуў на крэслы, дзе некалькі секунд таму сядзелі здаравякі, — ведаюць, што рабіць... Наркотыкі — іхні профіль.
— А я? — міжвольна вырвалася ў Бусла, ён захваляваўся. — Я магу дапамагчы.
Нечакана твар лысага расплыўся ў задаволенай, крыху блазнаватай усмешцы:
— Не маю права рызыкаваць здароўем замежнага калегі. — Ён быў задаволены, што ўсё ж прымусіў агента КДБ занервавацца. Ён ні на ёту не верыў гэтаму чалавеку, але лічыў, што асцярожнасць не пашкодзіць...
Іван Фёдаравіч Караленя пра арышт Калесніка даведаўся адразу, як толькі прыляцеў у Нью-Йорк. Ён не верыў у забабоны, але гэтая навіна прымусіла ўзгадаць імгненны прарочы сон, які сасніў у самалёце.
У сне ён быў у ролі экскурсавода, і не дзе-небудзь, а па месцы сваёй працы. Яму было даручана правесці па ўсіх этажах і кабінетах нейкага чалавека, а вось каго, як ні сіліўся, узгадаць не мог. Караленя пачаў экскурсію са свайго кабінета, адчыніў дзверы і ледзь не абамлеў. Адусюль: з падлогі, са столі, са сцен раслі кактусы з неймаверна доўгімі іголкамі. Рэакцыя чалавека, якога вадзіў Караленя, была нечаканай, ён нават ухваліў, што Караленя так любіць кветкі. I яму нічога не заставалася, як зайсці ў кабінет. Іголкі, быццам жывыя, цягнуліся да яго і балюча джалілі, і нідзе не было паратунку. Караленя спешна пакінуў кабінет, але кактусы ўжо тырчалі са сцен у доўгіх калідорах, цягнуліся да яго ад дзвярэй іншых кабінетаў, і нідзе ніводнай жывой душы.
Караленю чамусьці было сорамна і страшна, ён адчуваў сябе вінаватым у тым, што калючыя кактусы запаланілі вялізны гмах найвышэйшай дзяржаўнай установы, і ён вымушаны паказаць гэта старонняму чалавеку. А раптам гэта эпідэмія? Нечакана прыйшла выратавальная думка: "У вялізнай зале, дзе збіраюцца на агульныя пасяджэнні, кактусаў не будзе, яны не могуць расці такімі агромністымі, дый там я буду не адзін..." Караленя яшчэ падыходзіў да дзвярэй, а нюхаўку ўжо казытаў пах нечага падгарэлага. Караленя некалькі хвілін вагаўся: ці адчыняць, ці паказваць старонняму, раптам і там кактусы? Але чалавека, у якога ён быў за экскурсавода, побач не было, і Караленя вольна, быццам гара з плеч, уздыхнуў і пацягнуў ручку на сябе.
Кактусаў у зале і сапраўды не было. Тое, што ўбачыў, уразіла не менш за балючыя калючкі.
Агромністая круглая зала, падобная на цыркавую, была поўнасцю запоўнена, ніводнага вольнага месца. Знаёмыя і незнаёмыя людзі шчыльна сядзелі адзін каля аднаго і засяроджана сёрбалі з вялікіх, глыбокіх талерак нешта жыдкае і, па ўсім, смачнае, хоць і падгарэлае. Паветра было перанасычана рытмічным, як па загадзе, бразгатаннем лыжак і чаўканнем...
"Вы тут абжыраецеся, а кабінеты зараслі дзікімі кактусамі!" — хацеў крыкнуць Караленя, але не паспеў, яго апярэдзіў хрыплаваты, узвінчаны голас: "Караленя нам болып не таварыш... Мала таго што не апраўдаў даверу, дык яшчэ і на абед спазніўся... Заставайся, Іван, галодны... I зачыні дзверы з адваротнага боку... Скразняк... Сярод нас як-ніяк ёсць жэншчыны!.." У гэты момант вецер і сапраўды развеяў пару, якая ахутвала, клубілася над арэнай, і Караленя ўбачыў каля вялізнага закопчанага чугуна вусатага повара ў белай шапачцы з вялікім чарпаком у адной руцэ і паліцэйскай гумавай дубінкай у другой. Ад нечаканасці нешта перасела ў гарляку, стала цяжка дыхаць. Караленя закрычаў...
Ён прачнуўся ад асабістага крыку. Сцюардэса, якая разносіла абед, спужалася і ледзь утрымала разнос. У салоне пахла смажаным мясам і нечым прыкра-салодкім.
"На галодны страўнік усялякая дрэнь можа прысніцца", — падумаў тады Караленя, але праз некалькі гадзін узгадваў сон зусім па-іншаму.
Канечне, было б наіўна думаць, што чалавек, надзелены вялікай уладай, дасць праглынуць сябе нейкаму Калесніку, зэку і авантурысту. Зразумеўшы, што Калеснікаў "кампрамат" дорага каштуе і гэтага чалавека на крывой кабыле не аб'едзеш, Караленя пайшоў тым жа шляхам, што і шантажыст-вымагальнік. Ён даручыў начальніку аховы Самога, даўняму свайму сябру Ткачову, употайкі сабраць усю інфармацыю на Калесніка. Арышт Калесніка Караленя ўспрыняў як належнае. За сябе не турбаваўся, бо ведаў, што Калеснік будзе маўчаць. Турбавала толькі тое, што Калеснікавы справы маглі пацягнуць за сабой Ядзю Купрэйчык. I гэта былі не проста словы, Караленя зробіць усё, каб каханая жанчына была вольнай і ні ў чым не мела патрэбы. Ядзя Купрэйчык пераважвала лю-
быя шалі, што б ні было пастаўлена побач.
Арышт Калесніка мяняў многае — цяпер ён, Караленя, стане кіраваць наркабізнесам. Праўда, ён не ведае, адкуль наркотык, але Калеснік скажа, ён не захоча занадта доўга есці баланду, а Караленя зможа дапамагчы... Вось тады будзе сапраўдны торг, а яму ёсць што прыпомніць Сяргею Мікалаевічу...
Караленя разумеў, што цяпер выконвае ролю звычайнага кур'ера і тут, у Амерыцы, ёсць каму займацца прывезеным ім наркотыкам. Гэта яго не задавальняла, асабліва тое, што невядома хто будзе атрымліваць грошы. Ен разумеў, што вельмі рызыкуе, і ўсё ж вырашыў сам перадаць наркотык і забраць грошы. Ён асабіста выйдзе на аптовага пакупніка, менш пасрэднікаў — менш сведкаў. Потым гэтым будуць займацца ягоныя людзі, а цяпер трэба вырваць справу з рук Калеснікавых паплечнікаў.
Прыняць такое рызыкоўнае рашэнне для абачлівага Каралені было складана. Яму давялося прыняць і другое рашэнне, якое тычылася каханкі: Ядзя не павінна вяртацца дадому. Караленя не ведаў абставін арышту Калесніка і не хацеў рызыкаваць. А каб яна магла жыць за мяжой, няхай сабе і не ў Злучаных Штатах, патрэбны грошы. Долары для гэтага будуць, трэба толькі адкінуць страх, сустрэцца з Калеснікавым аптавіком і перадаць прывезены тавар.
Караленя папярэдзіў Ядзю, што іхнія заляцанні ніхто не павінен бачыць, для ўсіх яны пазнаёміліся ў самалёце. Даведаўшыся пра арышт Калесніка, Ядзю Купрэйчык агарнуў неверагодны страх, і жанчыне нічога не заставалася, як ва ўсім даверыцца каханку.
Па пярэдняй дамоўленасці, Караленя меў тэлефон амерыканскага сувязнога, які павінен быў прызначыць месца і час сустрэчы. Караленя ведаў, што павінен тэлефанаваць а дзевятай, а дванаццатай або а дваццаць першай гадзіне па мясцовым часе. Сувязны будзе дзяжурыць каля тэлефона, чакаючы ягонага званка.
Караленя так і зрабіў. I сапраўды, трубку знялі пасля пятага гудка, гэта таксама частка канспіратыўнага пароля.
— Вас слухаюць, — адказаў на другім канцы ўпэўнены барытон.
— Я прывёз прывітанне і невялікі падарунак для дзяцей Джона ад бабулі Цылі, — не вітаючыся, адразу назваў пароль Караленя.
— Унукі даўно чакаюць звестак ад бабулі, — адказаў нябачны суразмоўца і адразу назваў час, адрас, гатэль і пакой, дзе яны сустрэнуцца.
Караленя разумеў, што, зламаўшы ранейшыя планы, можа зусім адпужнуць купцоў, але выйсця не было, ён пайшоў напралом і рашуча заявіў, што здароўе бабы Цылі нечакана пагоршылася, і яна не тое што папрасіла, а загадала, каб ён асабіста перадаў падарунак унукам і забраў для яе лякарства. Пасля хвіліннай паўзы барытон папрасіў ператэлефанаваць роўна праз гадзіну. Караленя, памятаючы, што Ядзя павінна знікнуць з грашыма як мага хутчэй, нагадаў, што лякарства павінен адправіць для бабулі сёння.
Алесь Крывіцкі, пагаварыўшы з чалавекам, які прывёз тавар, напачатку занепакоіўся, нават разгубіўся.
"У Мінску, і сапраўды, здарылася нешта надзвычайнае, — падумаў сышчык. — Учора Мельнік перадаў, што ўступае ў сілу варыянт нумар два, а сёння Калеснік, са свайго боку, мяняе ўсе планы".
Але Крывіцкі адразу аддаў перавагу Калеснікавым зменам, бо ім з Мельнікам пры варыянце нумар два менш мітусні, не трэба спярша затрымліваць кур'ера, а потым Лішанскага. Сышчыкам на руку, што абодвух наркадзялкоў можна арыштаваць у момант перадачы тавару і атрымання грошай.
Ён выйшаў з пакоя, каб перадаць навіну Лішанскаму, і ўбачыў, як гаспадар порсценька выслізнуў з бакавых дзвярэй, якія вялі ў падвал. Крывіцкі зразумеў, што Лішанскі падслухаў размову, бо там, унізе, стаяў запаралелены тэлефон.
— Мо былі якія звесткі? — аблізнуў сасмяглыя вусны Лішанскі і сцішыўся, чакаючы адказу. Ён дрэнна выконваў сваю ролю, быў узбуджаны, вочы прамяніліся, не мог прыхаваць радасці з нагоды прыдуманай хітрасці з тэлефонам.
Крывіцкі даўно зразумеў, што Лішанскі ведае кантрольныя гадзіны выхаду на сувязь, і заўсёды ці ён сам, ці хтосьці з ягоных нешматлікіх знаёмых у гэты час былі дома. „
— Тавар у Ныо-Йорку, але кур'ер спаслаўся на Калесніка і хоча асабіста перадаць яго табе. Што будзем рабіць? Праз гадзіну трэба даць адказ.
Лішанскі, унікаючы глядзець Крывіцкаму ў вочы, як і належала, вытрымліваў доўгую паўзу. Дастаў з халадзільніка дзве бляшанкі з півам, адну выпіў адразу, кінуў пустую бляшанку ў сметніцу, другую цадзіў доўга. Ен наўмысна зацягваў час, не спяшаўся прымаць рашэнне, чакаў, што скажа чалавек Калесніка. Але Крывіцкі маўчаў, не прыспешваў, толькі, сядаючы ў крэсла, быццам між іншым, сумна ўздыхнуў:
— Шкада, што мяне адклікаюць.
I менавіта гэтае шчырае прызнанне пераканала Лішанскага, што змовы паміж людзьмі Калесніка няма, рашэнне і сапраўды прынята ў Мінску.
— Я патэлефаную Калесніку, — цвёрда прагаварыў Лішанскі. — Ён асабіста павінен быў мяне папярэдзіць.
— Шэф — чалавек ганарлівы, можа неўзлюбіць, што ўсумніліся ў ягоных загадах.
— Пляваць я хацеў, — адмахнуўся Лішанскі і апустошыў бляшанку з півам.
Крывіцкі ў першы дзень знаёмства заўважыў, што Джон-Дзмітрый нічога, акрамя піва, не п'е, але і гэты напой рабіў Лішанскага злым і развязным. У такім стане часцяком ён браў машыну і ўстрайваў начныя гонкі па больш-менш спакойных прыгарадных вуліцах Нью-Йорка. Вось і цяпер Лішанскі быў падобны да гэткага задзірыстага маладзенькага пеўніка.
— Калеснік там, а я тут, — кіпеў Джон, — нясі тэлефон, буду тарабаніць... Колькі цяпер у Мінску?
— Каля дзвюх ночы, — зірнуўшы на гадзінік, адказаў Крывіцкі і стрымана дадаў: — Гэта правільна, няхай Калеснік пацвердзіць паўнамоцтвы кур'ера.
Лішанскі таропка, раз-пораз зазіраючы ў занатоўнік, набраў Мінск. Аўтаадказчык голасам Калесніка прапанаваў пакінуць інфармацыю. Джон папрасіў тэрмінова патэлефанаваць стрыечнаму брату ў Ныо-Йорк. Цяпер заставалася толькі чакаць.
Роўна праз гадзіну патэлефанаваў кур'ер.
— Які будзе твой адказ? — прыкрыўшы далоняй слухаўку, спытаў Крывіцкі ў Лішанскага.
— Дзе наша не прападала! — махнуў рукой Джон. — Згодзен.
— Дзе і калі?
— Праз тры гадзіны ў гатэлі, дзе ты зняў нумар...
Крывіцкі пераказаў кур'еру адрас гатэля і час сустрэчы і, згодна кіўнуўшы, паклаў трубку на месца. Для яго і Мельніка сітуацыя нечакана ўскладнілася. Крывіцкі спадзяваўся, што Лішанскі перанясе сустрэчу, як мінімум, на заўтра, але каб вось так, адразу, праз тры гадзіны... Ен заклапочана зірнуў на гадзіннік, Лішанскі ўжо спяшаўся да выхаду. Было зразумела, што ў Джона даўно ўсё падрыхтавана да сустрэчы, трэба толькі папярэдзіць, сабраць людзей... У дзвярах ён прыпыніўся.
— За табой заеду асабіста, так будзе надзейней. Будзе званіць Калеснік, запішы, што скажа, на магнітафон...
— Добра, — прагаварыў Крывіцкі, — усё раскажу і запішу...
Крывіцкі, стрымліваючы нецярпенне, дачакаўся, калі машына Лішанскага знікне за варотамі, і толькі пасля гэтага набраў нумар гатэля, дзе жыў Мельнік. Заставалася тры гадзіны да сустрэчы з кур'ерам. Крывіцкі трошкі разабраўся ў Джоне і разлічваў, што зняты ім пакой у гатэлі, які настойліва рэкамендаваў прыжымісты Лішанскі, застанецца асноўным месцам перадачы наркотыку. За гатэль плаціў Крывіцкі, а калі б Лішанскі прапанаваў нешта іншае, прыйшлося б раскашэльвацца яму. Для Алеся было вельмі важна, каб усё засталося, як ёсць, бо і Мельнік меў магчымасць наведаць гатэль, як кажуць вайскоўцы, правесці рэкагнасцыроўку на мясцовасці.
Крывіцкі спадзяваўся атрымаць нейкія інструкцыі, але Мельнік, выслухаўшы сышчыка, трошкі памаўчаў і суха прагаварыў:
— Іду ў паліцыю і спадзяюся на лепшае... Але цяпер усё залежыць ад цябе... Нешта рэкамендаваць не магу... Дзейнічай па абстаноўцы... Варыянт нумар два павінен быць даведзены да патрэбнага нам завяршэння...
На гэтым размова і скончылася. Крывіцкі толькі
цяпер зразумеў, якая ляжыць на ягоных плячах адказнасць і небяспека. Узгадаліся словы Мельніка: "Калі ў паліцыі не будзе хапаць часу на раскачку, яны дапамогуць, а калі час будзе. яны спярша зоймуцца намі. Для нас гэта — правал".
25
Гатэль, у якім мелася адбыцца сустрэча Лішанскага з Караленяй, быў абраны невыпадкова. Той, хто яго будаваў, быццам знарок прадугледжваў праводзіць тут розныя патаемныя сустрэчы. Доўгі двухпавярховы каменны будынак у стылі барока нагадваў карабель, ён меў па баках высокія напаўкруглыя вежы з напалову меншымі, як у асноўнай пабудове, акенцамі. Вежы забяспечваліся асобнымі ўваходамі і звязваліся з будынкам доўгім калідорам на другім паверсе. Праўда, дубовыя дзверы ў вежы былі зачыненыя і, пэўна, гадоў сто не адчыняліся. Вялікая сучасная веранда-хол выглядала часова прылепленай няўмелай рукой і зусім не пасавала да старога шэрага палаца. Здавалася, што гэтая шкляная прыбудова ў любы момант можа рассыпацца ў пыл, а шэрыя валуны, на якіх высіліся вежы, быццам з затоенай памяркоўнасцю чакалі гэтага моманту, каб засведчыць правераную дзесяцігоддзямі надзейнасць і асабістую перавагу. Пакояў у гатэлі няшмат, каля пяцідзесяці, абстаўлены яны па-сучаснаму, і толькі пазалочаныя мудрагелістыя пакручастыя люстры ў агульных калідорах, пэўна, яшчэ бачылі першыя электрычныя лямпачкі і нагадвалі аб былой велічы палаца, які цяпер ператварыўся ў гатэль.
Крывіцкі, як толькі ўбачыў палац, адразу зразумеў, чаму Лішанскі так настойліва прапаноўваў, каб здзелка была праведзена менавіта тут. Будыніна была далекавата ад дарог і высілася пасярод вялікай лясной паляны. Наблізіцца да гатэля ці пакінуць яго незаўважаным было практычна немагчыма.
Але, пэўна, не толькі гэта вабіла Лішанскага. Па тым, як гаспадар гатэля падчас першай сустрэчы паглядзеў на Джона, Крывіцкі зразумеў, што яны добра знаёмыя і, магчыма, іх звязвае нешта большае... Сёння яны з Лішанскім прайшлі ў гатэль не п-раз парадны ўваход і нават не праз вежы. Напаў-
24. Зак. 3057
369
разбураная капліца, якая быццам урасла ў зямлю сярод смалістых хвояў, была далекавата і ад дарогі, і ад гатэля. Гэтыя дзве старыя пабудовы звязваў падземны ход, па якім Лішанскі і правёў Крывіцкага ў правую, бліжэйшую вежу. Нячутна з'ехала са свайго месца сцяна, і яны апынуліся ў пакоі, які тыдзень таму па рэкамендацыі гаспадара зняў Крывіцкі.
Сумненняў не было, што Лішанскі і гаспадар гатэля, чырванатвары, тоўсты мужчына гадоў пяцідзесяці, які цяжка хадзіў у мяккіх пантофлях, — хаўруснікі. А гэта азначала, што і Мельнік, які вывучаў абстаноўку, мог трапіць на вочы людзям Лішанскага.
"Нас ніхто не бачыў, як уваходзілі, ніхто не ўбачыць, як выйдзем, — разважаў Крывіцкі. — Калі прыедзе паліцыя, яны без усялякіх перашкод знікнуць у падземным пераходзе, і шукай ветру ў полі, а дакладней — у лесе!"
Як увайшлі, Лішанскі адразу нацягнуў гумавыя доктарскія пальчаткі і, убачыўшы запытальны позірк Крывіцкага, паблажліва патлумачыў:
— Табе няма чаго хвалявацца. Ты афіцыйна жывеш у гэтым нумары, і адбіткі тваіх пальчыкаў нікога не здзівяць, а вось мае...
У дзверы пастукалі. Лішанскі замоўк на паўслове. Спярша стукнулі чатыры разы і праз невялікі інтэрвал — яшчэ два.
— Сачы за пад'ездам, — цвёрда і рашуча загадаў Лішанскі.
"Ён не хоча, каб я бачыў таго, хто прыйшоў", — стоячы ля акна і назіраючы праз фіранкі за галоўным уваходам, які быў як на далоні, падумаў Крывіцкі.
За спінай шчоўкнулі замкі, пачуліся галасы. Пра што гаманіў Лішанскі з невядомым, Крывіцкі не чуў, але чалавека выдаваў астматычны прысвіст дыхання. Гэта быў гаспадар гатэля. У гэты момант пад'ехала машына.
— Джон, машына, — ціха гукнуў Крывіцкі.
Шэпт у калідоры адразу сціх, і праз секунду Лішанскі засоп Крывіцкаму ў патыліцу.
— Рапта.м пазнаеш кур'ера...
Каля таксоўкі, на якой прыехалі ў гатэль, стаяў высокі, сярэдніх гадоў чалавек і, абдымаючы за талію
цёмнаскурую мулатку, нешта шаптаў ёй на вуха. Дзяўчына ажно заходзілася ад смеху. Таксіст выстаўляў чамаданы і раз-пораз кідаў пажадлівыя позіркі на красуню, на яе доўгія прыгожыя ногі ў кароткай спадніцы, і блазнаватая ўсмешка крывіла вусны. Насустрач гэтай парачцы ўжо спяшаўся гаспадар гатэля і шчасліва, як даўнім знаёмым, скаліўся. Перад ім, у чырвонай атласнай уніформе і велікаватай фуражцы, якая трымалася на вушах, подбегам шыбаваў насільшчык. Але таксіст чамаданы не аддаў. Ён адпіхнуў плячом хударлявага хлопца ва уніформе, фуражка пры гэтым звалілася з галавы і закацілася пад машыну. Гэтая сцэнка выклікала новы выбух смеху. Мулатка павісла на шыі свайго кавалера, і таму нічога не заставалася, як падхапіць прыгажуню на рукі і панесці ў гатэль.
Крывіцкі зірнуў на гадзіннік. Стрэлкі быццам застылі на палове адзінаццатай, ён нават паслухаў, ці цікае механізм. Лішанскі таксама нерваваўся, быў як на іголках. Гаспадар гатэля паведаміў, што ніхто з Беларусі ні з вечара, ні з раніцы ў гатэль не засяляўся. Значыцца, чалавек з'явіўся ці з'явіцца інкогніта...
— Чуе маё сэрца нядобрае, — шпацыруючы па вялікім пакоі, нечакана прагаварыў Лішанскі.
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але намер перапыніла тарахценне рухавіка. Да галоўнага ўвахода зноў пад'ехала жоўтая таксоўка. Чатыры сярэдняга веку жанчыны, не зважаючы на багаж, які таксіст выставіў прама на дарогу, ішлі ў гатэль і пра нешта гучна гаманілі, па ўсім, спрачаліся. Машына ад'ехала метраў на дваццаць, віскнулі тармазы, шафёр высунуўся з дзверцаў з велікаватай каробкай у руках. Ён нешта крыкнуў кабетам, але жанчыны нават не прыпыніліся. Шафёр кінуў каробку на іншыя рэчы, якія бязладна валяліся на асфальце, і, моцна лЯпнуўшы дзверцай, ірвануў машыну прэч. Гэта таксама не прыцягнула аніякай увагі жанчын.
I раптам кабеты разам спыніліся, быццам наляцелі на нейкую нябачную перашкоду. Крывіцкі і Лішанскі, якія назіралі за жанчынамі, напружыліся. Відавочна, нешта там здарылася. У наступны момант Крывіцкі ўбачыў чорную котку, якая няспешна трусіла ўздоўж будыніны з відавочным намерам
прашмыгнуць першай у гатэль. Толькі котка. заклапочаная сваімі думкамі, нават не ўяўляла, што сваім з'яўленнем выкліча сапраўдны перапалох. Жанчыны, як па загадзе, скінулі абутак, і ў наступны момант чатыры туфлі-тарпеды ляцелі ў неабачлівую котку. У яе не папалі, але пушысты звярок падскокнуў утору як не на метр і, здалося, яшчэ ў паветры перакруціўшыся на сто восемдзесят градусаў, кінуўся прэч, так і не перайшоўшы дарогу гэтай дзіўнай чацвёрцы. Кабеты запляскалі ў ладкі і, падтрымліваючы адна адну, пачалі збіраць свае туфлі.
Наступным, хто пацярпеў ад жанчын, быў насільшчык. Яны ўсе разам накінуліся на даўгалыгага хлопца, нешта крычалі, -паказваючы на свае рэчы, якія ляжалі пасярэдзіне дарогі. Прама на іх неслася машына.
Чым скончылася гэта разборка, ні Крывіцкі, ні Лішанскі не ўбачылі, бо ў гэты самы момант у дзверы пастукалі: два кароткіх, паўза, два доўгіх, як і было дамоўлена. Лішанскі падштурхнуў Крывіцкага да дзвярэй.
— Хто? — стоячы збоку дзвярэй, спытаў Крывіцкі.
Запанавала цішыня, нават здалося, што стукалі не ў іхнія дзверы. Цяпер той, хто стаяў у калідоры, павінен быў пазваніць — тры кароткіх. Лішанскі выцягнуў з-за пояса пісталет... Тры кароткія званкі адразу знялі напругу, Джон схаваў зброю, Крывіцкі перапытаў:
Хто?
— Падарунак ад бабы Цылі...
Лішанскі кіўнуў, даючы згоду, і Крывіцкі, дэманструючы перасцярогу, шчоўкнуў адным замком, другім, прачыніў дзверы, але ланцужок не скінуў. Зірнуў у шчыліну і адразу пазнаў у высокім чарнявым чалавеку таго, хто прыехаў у гатэль разам з красуняй-мулаткай. У руках кур'ера быў плоскі дыпламат з бліскучымі замкамі.
— Я прывёз падарункі ад бабы Цылі, — зноў паўтарыў пароль кур'ер і занепакоена азірнуўся на лесвіцу. 3 другога паверха даносіліся гамана, жаночыя крыкі, смех, нешта цяжкое раз-пораз гучна пляскалася на падлогу. Крывіцкі скінуў ланцужок, саступіў месца на ўваходзе і хуценька зачыніў дзверы на замок і засаўку.
Караленя, убачыўшы Лішанскага, адразу зразумеў, хто перад ім. Ён зняў прыцемненыя акуляры, падышоў да стала, які высіўся ў дальнім кутку якраз супраць патаемнага ўвахода, і стаў спінай да сцяны.
"Стрэляны верабей", — падумаў Крывіцкі і спыніўся крокі за тры ад Каралені.
— Тут усё, — Караленя паставіў дыпламат на стол, шчоўкнуў замкамі, адкінуў верх. Белы парашок быў запакаваны ў невялікія, аднолькавага памеру цэлафанавыя пакеты. — Правярайце, але перш хачу бачыць грошы...
Лішанскі моўчкі паставіў з другога края стала пульхную чорную сумку. Для Крывіцкага гэта было нечаканасцю, бо Джон прыйшоў у гатэль з пустымі рукамі. "Значыць, сумка была прыхавана тут", — зрабіў выснову сышчык.
— Лічыце, — жорстка прагаварыў Лішанскі.
Кур'ер хуценька зазірнуў усярэдзіну сумкі і задаволена прагаварыў:
— Няхай лічыць Калеснік.
У гэты момант Крывіцкаму раптам здалося, што недзе бачыў гэтага чалавека. Авал твару, пастава, голас падаліся надзіва знаёмымі.
Лішанскі глядзеўу вочы кур'еру, вусны скрывіліся ў насцярожанай усмешцы.
— А я тавар праверу, дастаньце вось гэты. — Лішанскі наўгад тыцнуў пальцам у адзін з пачкаў, другая рука пацягнулася да шуфляды.
— Стаяць! — пагрозліва прасіпеў кур'ер, які пасвойму расцаніў жэст Лішанскага і не стаў рызыкаваць. Чорная руля пісталета з глушыцелем свідравала пераноссе Джона. — Зброю на стол і рукі за галаву...
— Там хімікаты для праверкі тавару, — выціснуў з сябе Лішанскі і паклаў пісталет побач з дыпламатам.
— Да сцяны, — браў ініцыятыву кур'ер, і, калі Лішанскі зрабіў некалькі крокаў і спінай упёрся ў сцяну, ён кіўнуў Крывіцкаму: — I ты таксама... Я сам дастану вашыя хімікаты... Будзьце ўпэўнены, страляць не буду, але і я павінен адчуваць сябе ў бяспецы...
"Дзе ж Мельнік з паліцыяй? — праходзячы міма кур'ера, у каторы раз падумаў Крывіцкі. — Нічога
сабе сітуацыя! — Ён без страху глядзеў на чалавека з пісталетам, і ў нейкі момант быццам плёнка сышла з вачэй. Алесь пазнаў у кур'еру чалавека, якога часцяком бачыў на фотаздымках у газетах. Памылкі не было: гэты чыноўнік асабіста ўручаў яму дыплом пасля заканчэння Акадэміі міліцыі. — Вось чаму варыянт нумар два, — зразумеў Крывіцкі, — гэтага махляра трэба браць тут, каб не адкруціўся, каб увесь свет даведаўся, хто ён такі... Але ж дзе Мельнік? Раптам яму не ўдалося пераканаць паліцэйскіх? Што рабіць?.."
Выйсця не было, Крывіцкі прыкінуў, што яго з кур'ерам раздзяляе трошкі больш трох метраў. Алесь уважліва сачыў, чакаў спрыяльнага моманту. Вось кур'ер пераклаў пісталет у левую руку, выцягнуў шуфляду, у якой ляжалі бутэлечкі з хімікатамі, заўчасна прыхаваныя Лішанскім. Кур'ер толькі на імгненне павярнуў галаву, і гэтага было дастаткова. Крывіцкі маланкава скокнуў уперад і ўдарам нагі выбіў пісталет з ягонай рукі. У вачах Калеснікавага пасланца мільгануў жах. Наступны каронны ўдар у сонечнае спляценне, прамое, бязлітаснае "цукі", пераламіла бедалагу напалам, і ён безжыццёва ссунуўся на падлогу.
— Маладзец! — крыкнуў Лішанскі і нахіліўся, каб падняць пісталет.
Крывіцкаму нічога не заставалася, як прывесці ў непрытомны стан і Лішанскага. Потым ён звязаў Джона ягоным жа рэменем, сеў побач на падлогу і стаў думаць, што рабіць далей.
"Па ўсім, Мельніку не пашэнціла, — разважаў Крывіцкі, — але яшчэ пачакаю хвілін дваццаць і патэлефаную ў паліцыю. Няхай прыязджаюць. Наркотык на месцы, грошы таксама, так што вымушаны будуць арыштаваць і кур'ера, і Лішанскага... А я? Што будзе са мной?.."
У гэты момант застагнаў Джон, затрымцелі вейкі, і праз мінуту ягоныя вірлаватыя вочы глядзелі на Крывіцкага з адчаем і страхам.
— Ты хто? — прашапталі збялелыя вусны.
— Джон, па законах тваёй дзяржавы ты маеш права не адказваць на пытанні... — Крывіцкі закашляўся. — Адным словам, ты арыштаваны, і што будзе далей, ты ведаеш лепш за мяне, бо судзіць цябе
будуць тут, а я — лейтэнант беларускай міліцыі...
У адказ Лішанскі нешта замычаў, вочы ледзь не вылузнуліся з вачніц, галава затрэслася.
— Н-не можа быць! — прахрыпеў Лішанскі.
— Можа, Дзі.ма, можа, — устаючы, адказаў Крывіцкі і, падышоўшы да кур'ера, намацаў артэрыю на шыі і ціха дадаў: — Жывы, але яшчэ трошкі пабудзе ў адключцы. Цябе, Дзіма, пашкадаваў... Можна зваць цябе Дзімам? Джон — не гучыць...
— У сумцы два мільёны, я дам яшчэ, — заскуліў Лішанскі, — падару сваю вілу...
— Дзіма, ты што, недачуў? — засмяяўся Крывіцкі. — Я ж беларускі мент!..
Лішанскі перакуліўся на жывот і з усёй моцы пачаў лупіць галавой аб падлогу.
— Ну, які ж ты пасля гэтага амерыканец? Ты наш, — паблажліва прагаварыў Крывіцкі. Ён узяў з канапы падушку, паклаў Лішанскаму пад галаву. — Стукайся, Дзіма, толькі ты мне жывы і здаровенькі патрэбны.
У гэты момант у дзверы пастукалі. Лішанскі хацеў крыкнуць, але Крывіцкі своечасова прыціснуў ягоную галаву да падушкі. Стук паўтарыўся. Алесь хуценька садраў навалку і ўсунуў Лішанскаму кляп. Потым на дыбачках падышоў да дзверыны, прыслухаўся — у калідоры цяжка соп гаспадар гатэля.
"Звяжу і гэтага, — падумаў Крывіцкі, — у маім становішчы чым больш накладу штабялямі хаўруснікаў Лішанскага, тым лепш..."
Алесь адчыніў дзверы і толькі скінуў ланцужок, як у вочы, нос, рот ударыла моцная прыкра-пякучая газавая хваля, уладарна ўварвалася ў скроні і, здавалася, разарвала іх на сотні, тысячы чырвоных кавалачкаў, імгненна зацягнула свядомасць чорным туманам. Паваліцца Крывіцкі не паспеў, яго падхапілі моцныя рукі і абыякава кінулі на падлогу.
У гатэль, дзе мелася адбыцца сустрэча кур'ера Пятроўскага і Лішанскага, Бусла ўсё ж прывезлі, але пад аховай. Тыя здаравякі, што сцераглі ў кабінеце камісара паліцыі, шырачэзны негр і рухавы бландзін, ні на крок не адыходзілі ад капітана. Калі пад'ехалі да гатэля, Бусел убачыў, як упіхнулі ў паліцэйскую
машыну гаспадара гатэдя, і зразумеў, што сустрэча адбылася, удзельнікі арыштаваныя.
У пакоі, куды прывялі Бусла, было не прадыхнуць ад цыгарэтнага дыму. Адразу кінуліся ў вочы чацвёра мужчын, загрыміраваных пад жанчын. Яны сядзелі асобна, каля акна, і смалілі цыгарэты. Чатыры парыкі, усе рознага колеру, ляжалі на падаконні. Гэтая чацвёрка выглядала дзіўнавата, была падобная на нейкіх тэатральных, сярэдняй рукі, акцёраў, якія, здавалася, скончаць перакур, нацягнуць на галовы парыкі і выпхнуцца на сцэну. Бусел зразумеў, што загрыміраваная чацвёрка — група захопу. I быццам у пацверджанне гэтай здагадкі, адзін з чацвёркі нечакана лёдзь не да пояса задраў падол атласнай сукенкі, зняў з нагі кабуру з пісталетам і кінуў на падаконне.
На падлозе знерухомелі трое. Бусел кінуўся да непрытомнага Пятроўскага.
— Мы так і думалі, што гэта калега, — струменьчыкам выпускаючы дым, прабасіў той, які толькі што зняў з нагі кабуру. Перакладчыца была ўжо тут і прафесійна рабіла сваю справу. — Ён маладзец, усё зрабіў сам, на талерачцы падаў наркадзялкоў...
— Што з ім? — гледзячы на перакладчыцу, спытаў Бусел.
— Газ, праз паўгадзіны ачомаецца, — пераклала жанчына словы камісара паліцыі.
— Трэба перанесці на канапу, — прагаварыў Бусел.
Адразу некалькі чалавек падхапілі Крывіцкага і асцярожна паклалі на канапу, перакладчыца падсунула пад галаву падушку.
Буслу не было часу чакаць, пакуль Пятроўскі ачомаецца, галоўнае, што таксама прадугледжвалася ў варыянце нумар два, гэта як мага хутчэй, пакуль не з'явіліся журналісты, папярэдзіць пасла. Трэба было ратаваць гонар дзяржавы, і нетолькі... Пасол павінен давесці інфармацыю да афіцыйнага Мінска перш, чым паліцэйскія пачнуць задаваць пытанні Караленю. Бусел падышоў да тэлефоннага апарата, але патэлефанаваць яму не дазволілі. Адзін з ахоўнікаў паклаў руку на апарат і моўчкі тыцнуў пальцам на камісара. Маўляў, тэлефануй з ягонай згоды.
Камісар сам ішоў да Бусла. Ён не мог стрымаць
пачуццяў, твар ажно свяціўся празмернай радасцю. Бусел разумеў амерыканскага калегу, які без лішніх клопатаў затрымаў на гарачым наркадзялкоў.
— Мне трэба.патэлефанаваць у пасольства, — гучна, каб пачула перакладчыца, якая ўсё яшчэ завіхалася з медыцынскай аптэчкай каля ГІятроўскага, прагаварыў Бусел.
Пачуўшы родную мову, на падлозе адразу заварушыўся кур'ер, узняў галаву і ўтаропіўся ў Бусла.
— Вы можаце рабіць, што хочаце, — папраўляючы акуляры, пераклала словы камісара жанчына, —• толькі без майго дазволу Нью-Йорк не пакідайце.
— А ён? — паказаў на Пятроўскага Бусел.
— Ён — асноўны сведка, і да слухання справы ў судзе ваш калега застанецца ў нас.
Бусел трошкі памаўчаў і, разумеючы, што просіць амаль немагчымае, прагаварыў:
— Абяцайце, што суткі — ніякіх інтэрв'ю журналістам.
3 твару камісара адразу сышла дружалюбная ўсмешка.
— У нас з ім, — Бусел кіўнуў на Пятроўскага, — могуць быць непрыемнасці на службе...
Гэта падзейнічала. Камісар зноў выскаліўдва рады белых зубоў, паблажліва ляпнуў Бусла па плячы:
— О'кей...
У Бусла быў прамы тэлефон пасла, які нават у пасольстве ведалі далёка не ўсе. I тое, што ён тэлефануе па экстраннай сувязі, павінна было выключыць усялякія сумненні ў паўнамоцтвах Бусла.
Пасол, Віктар Кірылавіч Дзямчук, моўчкі выслухаў паведамленне быццам бы капітана міліцыі, які невядома адкуль зваліўся на ягоную сівую галаву, і першае, што падумаў —звоніць шызафрэнік. Ен разумеў, што гэта не так, але падсвядома менавіта гэтая думка прыглушала ўсе астатнія. I, канечне, у такой сітуацыі ён не мог рабіць паспешлівых, неабгрунтаваных высноў. Як вопытны чыноўнік, Дзямчук адразу ўзяў ініцыятыву ў свае рукі.
— Тэлефон, па якім мы гаворым, ведаюць адзінкі, — роўным голасам прагаварыў Дзямчук. — I ўсё ж, нягледзячы на гэта, мы павінны сустрэцца, і вы перадасцё мне факты. Калі цяпер у гатэлі паліцыя робіць відэазапіс, паклапаціцеся, каб дублікат плёнкі
быў у мяне. — I, каб паказаць, што размова скончана, Дзямчук дадаў: — Як хутка вы плануеце дабрацца да пасольства? Мне прыслаць машыну?
— Не, — таропка адказаў Бусел, — я прыеду сам. Папрашу камісара паліцыі, каб даставіў у Вашынгтон на верталёце.
Бусел чакаў горшага. Пасол мог палічыць яго за вар'ята ці правакатара, і тады прыйшлося б стукацца да яго праз Мінск, а гэта — згублены час.
— У вашага наркадзялка няма аніякіх дакументаў, — убачыўшы, што Бусел скончыў гаварыць па тэлефоне і цікавіцца рэчамі кур'ера, зазначыў камісар.
Аператыўна-следчая група пачала дэталёвы агляд пакоя, і Буслу па ягонай просьбе зрабілі фотаздымак кур'ера. Ен спадзяваўся праз пасольства даведацца, хто гэта такі.
Нечакана Бусел адчуў на сабе чыйсьці позірк. Капітан азірнуўся. Пятроўскі яшчэ не мог паварушыцца, але свядомасць вярнулася. Ён умольна падклікаў вачыма Бусла. Капітан зразумеў, што сышчык нешта хоча яму сказаць. Ён наблізіўся да ляжачага на спіне калегі і нахіліўся, быццам папраўляючы падушку.
— Дакументы кур'ера ў мяне ў кішэні, — прашаптаў Крывіцкі. — Гэта Караленя... Ён мае дыпламатычную недатыкальнасць... Каб не выслізнуў, змей...
Бусел незаўважна выцягнуў з кішэні джынсавай курткі таўставаты партманет і, паляпаўшы сышчыка па руцэ, падміргнуў:
— Трымайся, усё будзе о'кей!
Цяпер для Бусла было зразумела, чаму Астроўскі загадаў дзейнічаць па варыянце нумар два.
"Ну што ж, — падумаў Бусел, — пакуль паліцыя будзе высвятляць асобу кур'ера, у пасла ёсць магчымасць асэнсаваць падзеі, звязацца з Мінскам і ўзгадніць далейшыя дзеянні. А потым, калі ўзнікне патрэба, дакументы і статус гэтага дзяржаўнага дзеяча могуць трапіць і ў прэсу..."
Дзямчук быў чалавекам сярэдняга веку, уважлівым і, калі патрэбна, нават сардэчным, канечне, наколькі гэта было магчыма пры займаемай пасадзе. За вон-
кавым спакоем і ўраўнаважанасцю, што іншым разам прымаліся за абыякавасць, хаваліся ўчэпісты, праніклівы розум, энцыклапедычная эрудыцыя і зайздросная сіла волі. Тое, што Дзямчук у свой час здабываў веды не толькі ў грамадзянскіх установах, Бусел зразумеў адразу. Як толькі пасол убачыў фотаздымак Каралені, ён выклікаўу кабінет памочніка і лаканічна, без эмоцый аддаў загад:
— Усе рэчы Каралені Івана Фёдаравіча трэба перапісаць і апячатаць. Здыміце на ягонае імя ў горадзе два-тры гасцінічныя пакоі на месяц уперад. Некаторыя ягоныя рэчы пакіньце на відных месцах, паспрабуйце скласці ўражанне ў абслугі гатэляў, што ён там быў. Загрыміруйце кагосьці з нашых, і няхай ён там пааціраецца. Трошкі паводзім за нос паліцыю, каб выйграць час... Адпраўце людзей па Купрэйчык Ядвігу Станіславаўну. Яна спынілася ў гатэлі, — Дзямчук хутка пазначыў адрас, падаў паперку намесніку, — і каб праз гадзіну яна была ў пасольстве... Жанчыну трэба ізаляваць, і ніякіх кантактаў да майго распараджэння...
Калі за памочнікам зачыніліся дзверы, Дзямчук дапытліва паглядзеў Буслу ў вочы.
— Мне здалося, што вы ведаеце ўзгаданую мной Купрэйчык! — не пытаючыся, а сцвярджаючы, прагаварыў пасол.
— Прозвішча знаёмае, але не прыпомню, каб сустракаліся, — адказаў Бусел і зрабіў яшчэ адну выснову, наколькі трэба быць асцярожным з Дземчуком.
— Добра, пра гэта потым, — змяніў накірунак размовы пасол. — Гадзін пяць-шэсць у нас ёсць, перш чым падымуць гвалт журналісты.
— Камісар абяцаў маўчаць суткі, — зазначыў Бусел.
— Ад яго гэта не залежыць, б'юся аб заклад, пранырлівыя журналісты хутка будуць тут...
Што ж рабіць? — разгубіўся Бусел.
— Вам трэба адпачыць. — Дзямчук устаў, даючы зразумець, што астатнімі пытаннямі будзе займацца ён сам.
Гэтая акалічнасць пакрыўдзіла капітана. Заставаўся нявысветленым лёс Пятроўскага, а пра яго пасол нават не ўзгадаў.
— Пра свайго напарніка не турбуйцеся, — быццам прачытаўшы думкі Бусла, прыхільна прагаварыў Дзямчук і лагодна ўсміхнуўся. — Вы зрабілі ўсё, што маглі, .цяпер дазвольце нам, дыпламатам. I яшчэ, — Дзямчук уважліва сачыў за Буслам, — вы ўпэўнены, што ў Каралені не было дакументаў?
— Камісар сам пра гэта сказаў... — вытрымаў калючы позірк Бусел і нават адчуў, якой цяжкай стала кішэня, дзе ляжаў партманет Каралені. Ён хлусіў і не мог зразумець чаму.
— Кепска будзе, калі дакументы Каралені заўчасна трапяць у прэсу, — патлумачыў сэнс пытання Дзямчук і, пляснуўшы далоняй аб далонь, імгненна ператварыўся ў гэткага "зуха-хлопца". — А ці не адзначыць нам ваш поспех?
— Ды які там поспех! — адмахнуўся Бусел.
— Ну, не скажыце, наша міліцыя падцерла нос хвалёнай штатаўскай паліцыі...
Дзямчук настояў, каб Бусел выпіў да дна велікаваты фужэр каньяку. Пасол з такім захапленнем глядзеў на капітана, што не было аніякіх падстаў засумнявацца ў шчырасці ягоных намераў. Але ўжо праз хвіліну Бусел зразумеў, што дапусціў памылку. Канечне, Дзямчук не мог давяраць чалавеку, які без ведама ўпаўнаважаных на тое дзяржаўных устаноў правёў у Нью-Йорку складаныя аператыўныя мерапрыемствы. I, каб надалей не ўскладняць сітуацыі, пасол незаўважна падсыпаў Буслу добрую порцыю снатворнага.
Прачнуўся Бусел ад цішыні. Ні гукаў гарадскіх вуліц, ні посвісту ветру — нічога, у пакоі, дзе ён спаў, лунала нязвыклая цішыня. Капітан агледзеўся. Леваруч — сцяна, якая імітавала акно з рознымі пейзажамі, ад высокіх снежных гор да штармавой марской хвалі. Справа — дзверы. Бусел падхапіўся і толькі цяпер убачыў, што спаў зусім голы. Агледзеўся. Адзення нідзе не было. У пакоі толькі ложак і ў дальнім кутку — тэлевізар.
"Трусы маглі і пакінуць, — падумаў Бусел, падхапіў прасціну і ўкрыўся ёй, быццам сярэдневяковы рымлянін. Падышоў да дзвярэй, але ручкі з сярэдзіны не было. — Хітры Дзямчук узяў пад штык,
— усміхнуўся Бусел, — далей ад граху... I колькі ж я праспаў?.."
Гадзінніка таксама не было, і капітан пашкандыбаў да тэлевізара, спадзеючыся, што ён у рабочым стане. Блакітны экран мігнуў раз, другі, і ад нечаканасці Бусел ажно адхіснуўся. На ўсю велічыну экрана ўсміхалася галава Дземчука з нявіннымі дзіцячымі вачыма. Бусел нічога не мог зразумець, і раптам галава загаварыла:
— ... Праваахоўныя органы нашай дзяржавы даўно выйшлі на след злачыннай групоўкі, але зрабіць нічога не маглі — усе нітачкі цягнуліся да вас, у НьюЙорк...
Кадр на экране змяніўся, Бусел убачыў Дземчука за вялікім сталом у перапоўненай людзьмі зале і зразумеў, што пасол на прэс-канферэнцыі.
— ... Тады, са згоды кіраўніцтва дзяржавы, — працягваў Дзямчук, — быў распрацаваны дзёрзкі і, як бачыце, правільны план. Канечне, мы маглі затрымаць нашых наркадзялкоў і на тэрыторыі Беларусі, але, як разумееце, гэта — толькі палова справы, трэба было прасачыць увесь ланцужок наркатычнага бізнесу, каб ніводзін са шчупальцаў гэтага спрута не застаўся на волі. Паліцыя Ныо-Йорка дапамагла на апошнім этапе, па-іншаму і быць не магло, бо аперацыя праводзілася ў звышсакрэтным рэжыме, трэба было трымацца канспірацыі. Але мы разам абясшкодзілі злачынцаў, цяпер можна святкаваць перамогу... Мы, як і вы, супроць зелля, якое знішчае чалавека, ператварае яго ў жывёліну. — Зала стоячы апладзіравала Дземчуку.
У Бусла ажно дыханне перахапіла. "Колькі ж я праспаў? Што, зрэшты, за гэты час адбылося?" Ён як заварожаны стаяў каля тэлевізара, слухаў пытанні, якія пасыпаліся з розных куткоў залы.
— Вы пытаецеся пра Караленю? — працягваў Дзямчук. — Мы таямніцы з гэтага імя не робім. Наадварот... У нашай дзяржаве ўсе роўныя перад законам, хто б якую пасаду ні займаў. Прыкладам і ёсць Караленя. Так, ён высока ўзляцеў, але зірніце на гэтыя дакументы. — Дзямчук з выглядам пераможцы паклаў на стол паперы, і адразу дзесяткі кінаі фотакамер скіравалі туды свае непрадузятыя шкляныя вочы. — Перад вамі, — каменціраваў Дзямчук,
— указ, адпаведна якому яшчэ два месяцы таму Караленя выз-валены ад выканання службовых абавязкаў. Гэтым жа ўказам праваахоўным органам даецца дазвол на правядзенне неабходных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у адносінах да Каралені, як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі. За ім назіралі нашыя сышчыкі і нарэшце злавілі на гарачым ажно ў Нью-Йорку...
— Ну і ну! — прысвіснуў Бусел, выключыў тэлевізар і, знясілены, вярнуўся ў ложак. Яму зноў да нясцерпку захацелася спаць...
26
Капітан Бусел і Ядзя Купрэйчык у суправаджэнні двух супрацоўнікаў пасольства надвячоркам сышлі з трапа самалёта ў Мінску. Не паспелі яны зрабіць і дзесяці крокаў па яшчэ нязвыкла хісткай зямлі, як побач з'явіліся маўклівыя хлопцы. Бусел адразу змікіціў, хто іх сустракае. I ўсё ж ён не ўцярпеў, азірнуўся па баках, спадзеючыся ўбачыць палкоўніка Качана ці Астроўскага. Сышчыкаў не было, дый не маглі яны тут прысутнічаць, бо не ведалі аб прылёце Бусла і Купрэйчык.
Панурыя супрацоўнікі КДБ везлі капітана і Купрэйчык у розных машынах. Бусел быў маральна падрыхтаваны, чакаў гэткага прыёму. У свой час і абачлівы Качан папярэджваў, што сустрэча на роднай зямлі пасля Амерыкі хутчэй за ўсё будзе менавіта такой.
У вялікім, добра асветленым кабінеце, куды адразу прывялі сышчыка, за доўгім сталом плячо ў плячо сядзелі двое ў цывільным. "Калі побач пасадзіць яшчэ аднаго, будзс суд-тройка", — падумаў Бусел і павітаўся. Яму не адказалі, нават не паварушыліся, застылі, быццам манекены. Той, што быў праваруч, толькі лыпаў вялікімі вірлаватымі вачыма і засяроджана, па звычцы, грыз зубамі запалку. Калі ад яе засталася толькі сера, ён зласліва спытаў:
— Ты і ёсць Бусел? — невясёлая ўсмешка скрывіла тонкую палоску вуснаў.
— Я, — як мага спакайней адказаў сышчык.
Позірк на нейкае імгненне затрымаўся на зашмальцаванай чырвонай папцы, якая высілася на стале. "Мая асабістая справа", — адзначыў у думках Бусел, а ўслых, прыхільна ўсміхаючыся, паўтарыў словы Качана: — Гатоў адказаць на ўсе вашыя пытанні...
Той, што быў злева, моўчкі кіўнуў.
— Гэта пахвальна...
— Мы для шчырай размовы вас і запрасілі, — уставіў слова другі.
"Нічога сабе запрашаеце!" — у думках абурыўся Бусел, а ўголас, працягваючы дурнавата ўсміхацца, прагаварыў:
— Тады пачнём?
— Пачнём, — паблажліва пагадзіўся вірлавокі і зірнуў на суседа. — Як лічыш, Кузьма Фаміч, трэба нам задаволіць просьбу героя-опера?
— Ягонае жаданне для нас — закон, — хмыкнуў Кузьма Фаміч, і адразу адна рука слізганула на край стала.
Нечакана пацягнула скразняком. Бусел нават не заўважыў, як за ягонай спінай, быццам з-пад зямлі, выраслі трое маўклівых спартыўнага складу хлопцаў у аднолькавых гарнітурах. Капітан і слова сказаць не паспеў, як двое моцна ўціснулі яго ў крэсла, трэці спрактыкавана ўваткнуў у нагу шпрыц.
"Вось чаго баяўся палкоўнік Качан — так званая "сываратка праўды", — падумаў Бусел. — Што ж, давядзецца прайсці і праз гэта!.."
Як ні працівіўся, але сываратка дзейнічала хутка. Праз некалькі мінут цела абмякла, знікла жаданне аказваць хоць якое-небудзь супраціўленне. У нейкі момант Кузьма Фаміч і вірлавокі сусед ператварыліся з жорсткіх, хітрых, непрыступных дапытчыкаў у зычлівых, лагодных, па-сяброўску шчырых людзей, хоць яны яшчэ і слова не сказалі. За першай хваляй, якая растапіла, знішчыла ў ім падазронасць і зацятасць, на Бусла навалілася, узяла ў палон непрыхаваная, празмерная любасць да ўсіх людзей, з'явілася непераадольнае жаданне раскрыцца, хацелася гаварыць пра тое, што ўсё жыццё хаваў у самых патаемных куточках душы. Асабліва вабіў Кузьма Фаміч, ён здаваўся самым блізкім і родным чалавекам. Той, быццам адчуўшы парывы Буславай душы, падышоў, сеў побач, паклаў руку на плячо.
Капітану здавалася, што ён наперад ведае, што хоча ад яго Кузьма Фаміч.
Бусел гаварыў і не мог выгаварыцца, яму было прыемна адказваць на пытанні, хацелася дагадзіць гэтаму чалавеку, крый божа, нечым пакрыўдзіць. Потым ён з ахвотай і задавальненнем падпісваў нейкія паперы. і, калі Фёдар Кузьміч пачаў развітвацца, Бусел ледзь не заплакаў ад адчаю і нежадання расставацца.
Потым яго вялі доўгім прыцемненым калідорам, прапахлым тытунём і нечым кіслым, а ён усё гаварыў і гаварыў... Нават калі яго зачынілі ў пакоі з тоўстымі кратамі на вокнах, Бусел "гарэў" жаданнем у нечым прызнацца, абы толькі хтосьці ставіў пытанні...
Раптам яму зрабілася блага, нечакана разбалелася галава, у роце перасохла, да нясцерпку захацелася піць. У дальнім кутку Бусел угледзеў водаправодны кран і, хістаючыся, ледзь дашкандыбаў да яго. Піў доўга, як не ў сябе... Потым яго ванітавала. У галаве ўсё пераблыталася, па чарзе перад вачыма з'яўляліся то Фёдар Кузьміч, то вірлавокі службіст. Яны задавалі пытанні, але Бусел адказваў неўпапад, а то і зусім маўчаў, бо разумеў, што не павінен гаварыць усёй праўды... Але ад тых з іхнімі пытаннямі нідзе не было паратунку. Бусла цяпер трэсла як у ліхаманцы, яму было холадна, і ён, як быў, у адзенні паваліўся на жалезны ложак, нацягнуў на сябе коўдру, далонямі сціснуў скроні. Адчуў палёгку, нейкую злую, помслівую, з нерэальнымі мроямі і хісткай надзеяй на тое, што знікне боль і ўсё стане як было.
Ядзя Купрэйчык, пачуўшы ад чалавека, які завітаў у гатэль, што яе чакае ў пасольстве Караленя, хутка апранулася і, у прадчуванні хуткай сустрэчы з каханкам, нават не ўзгадала апошніх яго перасцярог. I толькі пасля таго, як ёй пачалі задаваць пытанні, якія тычыліся Каралені, жанчына занепакоілася, зразумела, што нешта здарылася. Для сябе адразу вырашыла: пакуль нс ўбачыць каханка і не пагаворыць, будзе маўчаць і адмаўляць усялякія зносіны. Праўда, яна не адмаўляла знаёмства з Іванам Фёдаравічам і нават паказала візітоўку, якую быц-
цам бы атрымала падчас першай сустрэчы ў самалёце, калі ляцелі ў Нью-Йорк. Купрэйчык цвёрда трымалася свайго ажно да таго моманту, пакуль ёй не дазволілі паглядзець па тэлевізары прэс-канферэнцыю Дземчука. Пачуўшы, што Караленя выконваў ролю "нажыўкі" і за ім больш двух месяцаў вялі назіранне, Купрэйчык страціла прытомнасць. Потым у яе не было сіл нешта адмаўляць. Яна і сапраўды не ведала, што Караленя перавозіў наркотык, але адразу зразумела, хто за гэтым стаіць, і расказала пра Калесніка, пра тое, як ён з яе дапамогай скампраметаваў Караленю і, па ўсім, прымусіў працаваць на сябе. Калеснік у чарговы раз перакрэсліў Ядзіны спадзяванні на нешта лепшае ў жыцці, ён зняважліва растаптаў пачуцці, якія нарадзіліся паміж Караленяй і ёй. Гэтага Ядзя не магла дараваць, больш Калесніку не было месца ў яе душы.
Пасол Дзямчук асабіста дапытваў яе, і пытанні ў асноўным тычыліся Каралені, але Ядзя расказвала пра злачынствы Калесніка. Яна не адмаўляла і свой удзел у махлярствах былога каханка, нават не ўтаіла ўдзел у арганізацыі забойства капітана Бусла...
Дзямчук разумеў важнасць прызнанняў Купрэйчык і ўсё, што яна гаварыла на працягу чатырох гадзін, зазняў на відэакамеру. Канечне, гэтая плёнка і сама Купрэйчык адразу трапілі ў КДБ, дзе яна яшчэ раз афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сваіх слоў.
Толькі праз тыдзень пасля прылёту ў Мінск Бусел і Астроўскі сустрэліся. Праўда, капітана "на каранціне" ў КДБ меліся пратрымаць больш, але Астроўскі ўсё ж быў у аэрапорце ў дзень прылёту Бусла з Купрэйчык у Мінск і бачыў, хто іх сустракаў. Маёрава настойлівасць паспрыяла таму, што яны мелі магчымасць завяршыць "справу Бусла".
Бусел быў у новай, як кажуць, з іголачкі, форме, на пагонах зіхацела маёрская зорачка. Сёння раніцай у камеру, таропка перайначаную пад пакой, завітаў Кузьма Фаміч і, з цяжкасцю выціскаючы з сябе шчырасць, папрасіў прабачэння за вымушаны "хатні арышт" і тут жа спаслаўся на тое, што і Бусел, і ён у першую чаргу павінны "блюсці інтарэсы дзяржавы".
25. Зак. 3057
385
I, як доказ таго, што дзяржава ацаніла іх работу, павіншаваў Бусла з прысваеннем звання маёр міліцыі і тут жа перадаў новую форму. Кузьма Фаміч таксама пакінуў газету, у якой быў загад аб прысваенні Буслу пазачарговага афіцэрскага звання.
"Чаму пазачарговага? — прачытаўшы, падумаў новаспечаны маёр. — Амаль тры тэрміны выхадзіў капітанам..." — Але ўголас нічога не прамовіў, быў задаволены, што, нарэшце, стаў самім сабой. Хацелася на вуліцу, да сяброў, да Ліды і Сняжаны...
Праўда, была яшчэ невялікая фармальнасць: маёр Бусел, перш чым пакінуць сцены гэтай, вонкава маўклівай, як нежывой, установы, падпісаў паперу аб неразглашэнні сакрэтных яе метадаў работы. Калі развітваўся з Кузьмой Фамічом (ні прозвішча, ні пасады якога Бусел так і не даведаўся), нічога, акрамя суму, на душы не было. Толькі цяпер да Бусла дайшоў сэнс слоў Кузьмы Фаміча. Калі ён некалькі дзён таму спытаў, навошта яму зрабілі ўкол, той не задумваючыся адказаў: "Ведаю, што супрацьзаконна, але ўкалолі, каб не паўтарыць памылкі..." На пытанне, якой памылкі, адказу не пачуў, далі магчымасць самому дапетрыць. I сёння Бусел "дапетрыў": памылкі трыццаць сёмага года!..
Бусла не здзівіла, што Астроўскі сустрэў яго і прывёў у кабінет палкоўніка Качана, але здзівіла тое, што маёр сеў на месца гаспадара.
— А што з Аляксеем Фёдаравічам? — запытальна ўскінуў вочы на Астроўскага Бусел і сцішыўся ў чаканні нечага нядобрага.
— Кепска, — суха адказаў Астроўскі. — Палкоўнік Качан усю адказнасць за правядзенне амерыканскай аперацыі ўзяў на сябе. А тое, што мы зрабілі ўпотайкі ад чыноўнікаў, не даруецца. Качана і генерала Патапенку звольнілі, дакладней, праводзілі на пенсію. Аляксей Фёдаравіч прыкрыў мяне...
— Усіх нас, — удакладніў Бусел.
— Можа, і так, — пагадзіўся Астроўскі. — Цяпер я выконваю абавязкі Качана і прапаную вам, таварыш маёр, быць маім намеснікам.
— А падпалкоўнік Макрыцкі? — вырвалася ў Бусла.
— Звольніўся. Не змог перанесці ганьбы праз пляменніка...
— Тады я згодзен, — не задумваючыся, адказаў
Бусел. — Гатовы прыступіць да выканання абавязкаў.
— Спярша давядзём справу Калесніка да канца, потым водпуск, а там і новыя абавязкі... Доказаў супрацьяго хапае. Прызнанні Купрэйчык, Каралені, прафесара Сухога, паказанні Крывіцкага, ідэнтыфікаваны наркотык, які вырабляўся тут, а рэалізоўваўся ў Амерыцы... Адным словам, цягне на "вышку"...
— Ён ні ў чым сябе вінаватым не прызнае? — спытаў Бусел.
— Як і Князь, — адказаў Астроўскі, — такія, як яны, не прызнаюцца... 3 Вожыкам, якога адкапаў твой сябра Зондакс, трошкі складаней. Купрэйчык сцвярджае, што па загадзе Калесніка дамаўлялася з Вожыкам на тваё забойства, яму і грошы потым перадала. Канечне, Вожык гэта адмаўляе. Але, як ні дзіўна, ёсць сведка іх сустрэч. Ніколі не паверыш, але гэта свіння...
Бусел здзіўлена, чакаючы тлумачэнняў, паглядзеў на Астроўскага.
— Так, так, — засмяяўся маёр — звычайная рабая свіння, якая жыве ў хаце, дзе кватараваў Вожык. Ні вуліцы, ні нумара хаты Купрэйчык не памятае, а вось свінню бачыла... Праверылі — усё сышлося. Гаспадыня апазнала Вожыка, Купрэйчык апазнала свінню... Для суда гэта доказ, хоць сведка не гаворыць, а хрукае...
Калі размова ішла пра Вожыка, Бусел напружана чакаў, што вось-вось чарга дойдзе і да Васіля Мароза. Ён не памыліўся.
— Твайго вайсковага сябрука Мароза і Казачэнку, гэта знаёмы табе Прышч, знайшлі мёртвымі ў Браславе, у нумары гатэля, дзе жылі. Па ўсім, нешта не падзялілі... Цяпер галоўны сведка — ты. Кола замкнулася. Замах на цябе і мяне, смерць Шаўцова поўнасцю даказваюцца, пра наркотыкі я ўжо маўчу.
— А Кузаўкоў? — спытаў Бусел.
— 3 Кузаўковым складаней. Князь выконваў загад Гушчы, а Гушча знік. Вядзём пошукі... — Астроўскі прымоўк. — Быў яшчэ замах на Князя, нехта Савін праз пляменніка Макрыцкага Куліка, супрацоўніка ізалятара часовага ўтрымання, хацеў яго атруціць. Савін паказвае, што загад і атруту ат-
рымаў таксама ад Гушчы... Усяго затрымалі семнаццаць чалавек, але палову прыйдзецца выпусціць. Няма доказаў... Ківаюць на Гушчу, ён жа — Баксёр, а той як скрозь зямлю праваліўся... Прафесар Сухі таксама ва ўсім прызнаўся. Ну, вось, лічы, я ўвёў цябе ў курс падзей, пра тое, што адбылося ў Нью-Йорку, ведаеш сам.
— А што рабілі Мароз і Прышч у Браславе? — спытаў Бусел.
— Яны — нелегалы. Адказу на гэтае пытанне няма. 1 здаецца мне, што з імі быў нехта трэці. 3 тваіх слоў, у забойцаў былі вялікія грошы, золата, каштоўнасці, а пры аглядзе месца здарэння нічога не знойдзена.
— Мне можна пазнаёміцца з браслаўскай справай?
— Канечне. Яна ў лейтэнанта Мірончыка. — Астроўскі адамкнуў сейф, выцягнуў блакітны канверт. — Яшчэ Зондакс для вас пакінуў пасланне...
— А што чуваць з Нью-Йорка? — хаваючы канверт у кішэню, спытаў Бусел. — Што з Пятроўскім і Караленяй?
— Ён такі ж Пятроўскі, як ты Мельнік, — засмяяўся Астроўскі. — Сапраўднае прозвішча твайго амерыканскага напарніка — Крывіцкі. А там, за акіянам, як перадаюць мне супрацоўнікі КДБ, усё о'кей... Цяпер яны займаюцца Караленяй, Крывіцкім, Сухім, Купрэйчык. Цэлая брыгада сядзіць у Нью-Йорку, дапамагае следству. Дакладна адно — што Караленю нам не аддадуць, будуць судзіць па сваіх законах...
— А шкада, — цяжка ўздыхнуў Бусел.
— Што тычыцца лейтэнанта Крывіцкага, то ён — нацыянальны герой Злучаных Штатаў, атрымаў нават дзяржаўную ўзнагароду... Учора гаварыў з ім па тэлефоне, у Галівудзе прапаноўваюць зняцца ў нейкім фільме... Так што нашы пайшлі ўгору... Але праз тыдзень прыедзе.
— Праз два... — усміхнуўся Бусел, узгадаўшы свой "хатні арышт".
— Ну, не, тым на расправу хлопца я не аддам... I яшчэ, — Астроўскі ўстаў, прайшоўся па пакоі, — на сёння інфармацыі хопіць, едзь дадому, цябе там чакаюць.
Хто?
— Ліда і Сняжана...
— Але...
— Усе "але" — да Зондакса, — перапыніў Бусла Астроўскі. — Ён раскапаўтваю каралеву, і дзякаваць будзеш яму...
27
Маёр Бусел пасяліўся ў Браславе ў тым самым гатэлі, дзе жылі Філін і Прышч. Мэта камандзіроўкі з вуснаў Астроўскага прагучала лаканічна, але не пераканаўча: "Трэба знайсці пацверджанне таму, што кілеры былі звязаны з Вожыкам, Купрэйчык і Калеснікам. Канечне, можна здаволіцца паказаннямі Купрэйчык і тваімі, але дзе грошы? Трэба шукаць трэцяга!.."
Бусел не стаў пераконваць Астроўскага ў нечым іншым. Ён добра ведаў, што ніякага трэцяга няма. Бусел не сумняваўся, што праверка, праведзеная Браслаўскай пракуратурай і міліцыяй па факту смерці Мароза і Казачэнкі, адпавядае сапраўднасці. Усё было падобна на бойку, і ў выніку — смерць аднаго і другога. Прычын трагедыі ў матэрыялах следства было некалькі, але ні адну з іх Бусел не ўспрыняў, дый, ведаючы Мароза, не мог паверыць, што Філін і Прышч нешта не падзялілі. У такім выпадку трэба ставіць пытанне: што яны дзялілі? Грошы?.. Тады дзе яны? I мае рацыю Астроўскі, які выказаў меркаванне аб наяўнасці трэцяга ўдзельніка забойства Шаўцова і замаху на Бусла. Браслаўскія калегі глыбока не "капалі", не абцяжарвалі сябе пошукамі прычын зэкаўскіх разборак. I зразумела чаму. Два зэкі, якія жылі некалькі апошніх гадоў нелегальна, забілі адзін аднаго... Мясцовыя сышчыкі, пэўна, уздыхнулі з палёгкай, што гэтая пара нічога горшага не паспела зрабіць у горадзе... А калі так, спісалі справу ў архіў і забыліся.
Але Бусел не мог супакоіцца. Калі чытаў матэрыялы, яго адразу насцярожыла, што Філін у гатэлі жыў пад сапраўдным прозвішчам. Чаму чалавек, які лічыў сябе па-за законам, раптам пайшоў на такі крок? Бусел адчуваў, што за ўсім гэтым крыецца нейкая
таямніца, і ён, у памяць аб вайсковым сябруку і чалавеку, які выратаваў яму жыццё, павінен дайсці да праўды. Акрамя яго, гэтага ніхто не зробіць.
Бусел не хацеў звяртацца да мясцовых сышчыкаў за падтрымкай, бо крыўда на калег у душы ўсё ж засталася. Яны шмат увагі надалі апісанню рэчаў, што былі ў пакоі падчас бойкі Філіна і Прышча, а тое, што гэта рэчы жаночыя і што за трагедыяй магла стаяць жанчына, выпусцілі з віду, а мо і не захацелі нікога шукаць.
Першае, што зрабіў Бусел, засяліўшыся ў гатэль, — гэта распытаў адміністратара. Паўнаватая жанчына з гладка зачэсанымі валасамі, прачытаўшы пасведчанне, сумна ўздыхнула:
— Я прадчувала, што нашыя беды не скончыліся. Цяпер з самага Мінску прыехалі... Толькі нічога я не ведаю. Звычайныя пастаяльцы... Мо толькі гарэлку пілі болей за іншых, але ж каго гэтым цяпер здзівіш?
— А жанчыны да іх прыходзілі? — спытаў Бусел.
—Во-во! — жанчына зняла са спінкі стула пуховую хустку, накінула на плечы. — I наш мясцовы "Аніскін" пра гэта ўсё дапытваўся... Ніхто не бачыў, каб яны вадзілі дзевак...
"Значыць, жанчыну ўсё ж шукалі, толькі чаму ў справе пра гэта нічога няма?" — у думках зазначыў Бусел, а ўслых прагаварыў:
— Аніскін, я так разумею, ваш участковы?
— Ён, — усміхнулася адміністратарка, — куды трэба, куды не трэба, нос усуне... Ой, — запознена спахапілася жанчына, — вы ж толькі Іванавічу не скажыце, ён мужык хоць і датошны, але правільны...
— Пазначце тэлефончык вашага правільнага Іванавіча, — нязмушана папрасіў Бусел. Ён ужо ведаў, з кім павінен пагаварыць у першую чаргу.
Было пазнавата, і астатнія вышукі Бусел адклаў на заўтра, але адпачыць з дарогі не ўдалося. Праз гадзіну ў дзверы пакоя сціпла пастукалі. Маёр адчыніў. На парозе стаяў капітан міліцыі з тоўстай папкай пад пахай.' Невысокі, каранасты, у пакамечаным міліцэйскім бушлаце, з-пад зімовай шапкі тырчалі даўнавата не стрыжаныя сіваватыя валасы. На чырвоным ад холаду і хуткай хады твары ўшыркі раскошна распушыліся чорныя вусы, канцы якіх
былі па-заліхвацку закручаны. Вусы рабілі капітана малайцавата-задзірыстым, хоць гадоў ён меў далёка за сорак.
— Віктар Іванавіч Сайкоўскі, тутэйшы ўчастковы, — адрэкамендаваўся капітан, кончыкі вусоў, як жывыя, закраталіся.
Бусел моўчкі саступіў месца на ўваходзе.
— Заходзьце, Віктар Іванавіч.
— 3 кім маю гонар гаварыць? — неяк па-старамоднаму спытаў Сайкоўскі. У голасе чулася хваляванне.
— Маёр Бусел, — працягнуў руку Бусел і стрымана спытаў: — Адміністратар пра мяне нашаптала?
— Новы чалавек у горадзе, — як і не чуў Сайкоўскі, — мо дапамога патрэбна? Пэўна, і павячэраць няма дзе?..
"Што ж ты, капітан, так занерваваўся?" —падумаў Бусел, а ўголас, стараючыся быць гасцінным, прагаварыў:
— Можна і чайку папіць, сыру з булкай я яшчэ паспеў у буфеце купіць... Дык вы, Віктар Іванавіч, распранайцеся. Думаю, нам ёсць пра што пагаварыць, — шматзначна зазначыў Бусел.
Гэтая шматзначнасць прымусіла ўчастковага захвалявацца яшчэ больш. Ён неяк вінавата паглядзеў на Бусла, замітусіўся, у папцы дзынкнула шкло.
— Да сыру з булкай у мяне ёсць каўбаса вясковая, паляндвічка, ну, і каб сагрэцца... — Сайкоўскі паглядзеў маёру ў вочы, спрабуючы прадугадаць рэакцыю на прапанову выпіць па чарцы гарэлкі.
Буслу быў сімпатычны гэты трошкі праставаты вусач, але, асноўнае, яму патрэбна была шчырая размова.
— Віктар Іванавіч, вас Бог паслаў, — падсоўваючы бліжэй да стала табурэткі, адказаў Бусел.
Сайкоўскі адразу павесялеў, звычна падкруціў вусы, паклаў на стол тоўстае, як узяць у руку, кальцо сялянскай каўбасы, паставіў бутэльку гарэлкі. Потым з'явіліся кансервы, хлеб, памідоры, цыбуля, і напаследак з глыбокай кішэні ўчастковага цяжка выкуліўся паўлітровы слоік марынаваных грыбоў. Убачыўшы гэтыя прысмакі, Бусел узгадаў, што цэлы дзень нічога не еў.
— Каўбаска свежая, — расклаўшы нож і ўвішна
рэжучы вялікімі кавалкамі каўбасу, яшчэ больш наганяў апетыт участковы, — а грыбочкі — адны баравічкі, сам збіраў... А што, таварыш маёр, сталіца будзе пераглядаць зэкаўскія разборкі?.. — спытаў і сцішыўся Сайкоўскі.
Бусел чакаў, калі капітан пачне цікавіцца справай і пра што найперш спытае. Тое, што хітраваты ўчастковы пачаў здалёк, прымусіла прыняць ягоную гульню.
— На нейкія моманты мясцовыя сышчыкі ўвагі не звярнулі, — адкрываючы кансервы, з напускной строгасцю адказаў Бусел. — Мне, напрыклад, як і вам, здалося, што ў разборках замешана жанчына...
Сайкоўскі адразу зніякавеў, шыя пачырванела, вочы забегалі,. замітусіліся, ён скінуў гальштук, расшпіліў верхнія гузікі кашулі, але прамаўчаў, праглынуў сказанае Буслам.
— Вашыя падазрэнні ў справе не запісаныя, хоць... — Бусел наўмысна не дагаворваў, ён правакаваў, падштурхоўваў участковага расказаць пра сапраўдную прычыну вячэрняга візіту. — "Не гарэлку ж піць ты на самай справе прыйшоў", — злуючыся, падумаў Бусел.
Сайкоўскі і сапраўды быццам адчуў гэтую непрыхаваную злосць сталічнага сышчыка, неяк вінавата шморгнуў носам і сцішана прагаварыў:
— Жанчыну, акрамя мяне, ніхто не шукаў...
— Значыць, яна была? — зачапіўся Бусел.
— Чаму была? — раскаркаваўшы бутэльку, паглядзеў на Бусла ўчастковы. — Яна ёсць... — Сайкоўскі напоўніў чаркі. —Давайце вып'ем, закусім і пра ўсё па парадку... Толькі ў мяне да вас адна просьба...
— Канечне, — адразу пагадзіўся Бусел.
— Я хачу, каб усё, што раскажу, засталося паміж намі...
Бусел здзіўлена паглядзеў на Сайкоўскага, раскрыў рот, каб запярэчыць, але ўчастковы апярэдзіў:
— Не, не, — па-свойму зразумеў ён здзіўленне сталічнага сышчыка, — хоць тое і тычыцца аднаго з зэкаў, але закон не парушаны, проста не хачу, каб пакутавалі тыя, хто не мае ніякага дачынення да забойства.
Бусел не перапыніў, не перапытаў участковага, і
Сайкоўскі трошкі весялей працягваў:
— Адміністратар гатэля пераказала размову з вамі, і я не хачу выпрабоўваць лёс... Сапраўды, зэкі не проста так з'явіліся ў Браславе, сястра аднаго з іх...
— Кацярына?! — міжвольна ўскрыкнуў Бусел. — Яна тут?..
Сайкоўскі насцярожыўся, спадылба зірнуў на маёра:
— Вы знаёмыя?
— Завочна, — паспешліва адказаў Бусел і таропка патлумачыў: — Я дэтальна знаёміўся не толькі з нябожчыкамі Марозам і Казачэнкам, а таксама цікавіўся родзічамі... Справа неардынарная...
Пэўна, гэта прагучала непераканаўча, бо Сайкоўскі нечакана папрасіў:
— Дазвольце паглядзець ваша пасведчанне.
— Калі ласка, — суха адказаў Бусел.
Участковы, відавочна, адчуваў сябе ніякавата, але выбару ў яго не было. Сайкоўскі нават начапіў акуляры, кінуў некалькі пранізлівых позіркаў на Бусла, звяраючы фотаздымак з арыгіналам. Яшчэ даўжэй чытаў, потым перачытваў прадпісанне, у якім значылася прычына камандзіроўкі. Нарэшце вусны скрывіла вінаватая ўсмешка.
— Прабачце, Андрэй Фёдаравіч, у нейкі момант я засумняваўся ў прынятым мной рашэнні... Але спярша вып'ем...
— Нешта мне расхацелася, — перасмыкнуў плячыма Бусел, якога пачала раздражняць непаслядоўнасць Сайкоўскага.
— Значыць, пакрыўдзіліся... — Участковы напоўніў чаркі, выпіў, крактануў у кулак і, панюхаўшы зжаўцелы палец, праставата зірнуў на Бусла. — Палец настолькі прасмярдзеў табакай, што перабівае пах гарэлкі лепш за мускатны арэх...
Бусел дэманстратыўна склаў рукі на грудзях, даючы зразумець, што чакае, калі пачуе тое, дзеля чаго прыйшоў сюды ўчастковы.
— Калі, значыць, зэкі забілі адзін аднаго, я, убачыўшы ў пакоі новае жаночае адзенне, пачаў шукаць жанчыну. Як цяпер думаю, і не трэба мне гэта было: разабраліся зэкі паміж сабой, і, чаго граха таіць, дзякуй Богу, але ж быццам нешта падштурхоўвала... Для каго былі куплены рэчы, знайшоў хутка. За дзевяць
кіламетраў ад Браслава, у Слабодцы, у псіхіятрычнай бальніцы прызналі па фотаздымку Мароза. Праўда, там ён назваўся Бураком, але не ў тым справа. Ён прыязджаў праведаць сястру Кацярыну. Я паказаў здымак доктару Сімановічу, які лячыў Кацярыну, збольшага расказаў, што да чаго, і, даведаўшыся пра сястру, выказаў меркаванне, што, пэўна, і яе трэба будзе дапрасіць і павезці на апазнанне трупа. Доктар, канечне, запярэчыў, нечакана раскрычаўся, маўляў, Кацярыне нельга нічога гаварыць пра брата, псіхіка ў яе слабая. Я нічога лепшага не прыдумаў, як спаслацца на начальства: як вырашыць, так і будзе... Праўда, далажыць пра сястру Мароза я не паспеў. Той жа ноччу Сімановіч падпаліў свой кабінет. Яшчэ добра, што своечасова ўбачылі, затушылі, але амаль усе карткі хворых згарэлі... Нехта бачыў, як Сімановіч сігануў з палаючага акна і пабег у невялікі лясок, а калі пачалі шукаць, знайшлі голага, ледзь жывога ад холаду. Ён закапаўся ў вялікім мурашніку, адна галава тырчэла. Мову ў небаракі адняло, і з галавой зрабілася нешта ненармальнае: некалькі разоў уцякаў, і ўсё ў лес, у мурашнік. Цяпер забралі яго ў псіхушку ў Віцебск, кажуць, безнадзейны... Не стаў я браць грэх на душу... Гаротная сястра Мароза столькі гадоў лячылася... Раптам і з ёй стане тое, што з доктарам?.. Дый патрэбы ніякай, усё роўна змяніць нічога нельга...
Сайкоўскі выпіў, зноў панюхаў палец. Бусел таксама каўтануў гарэлкі, прыхільна паглядзеў на капітана.
— Добра, што вы прыйшлі да мяне сёння і пазбавілі ад магчымых неабачлівых крокаў.
— Значыць, больш не крыўдуеце? — падкручваючы вусы, спытаў Сайкоўскі.
— Работа ёсць работа, — адмахнуўся Бусел.
— Я магу разлічваць, што за праяўленую ініцыятыву не атрымаю наганяй ад начальства?
— Вы паступілі правільна. — Бусел нечакана зразумеў прычыну паводзін Філіна, у гэты момант быццам хтосьці нябачны прашаптаў у патыліцу: "Мароз пасяліўся ў гатэлі пад сапраўдным прозвішчам, бо прадчуваў нядобрае, ён мог не паспец[э знайсці сястру і прыцягваў увагу, ён разлічваў на цябе..."
— Нешта не так? — не верачы словам сталічнага
сышчыка, прагаварыў Сайкоўскі. — Я мог не ведаць пра нейкія...
— Не, не, — спахапіўся Бусел, — усё выдатна... Трэба думаць пра жывых...
На другі дзень Бусел прачнуўся з цвёрдай упэўненасцю, што абавязаны наведаць хату лесніка, дзе апошні раз сустрэўся з Марозам. Сайкоўскі, задаволены вячэрняй размовай і асабліва тым, што сталічны маёр не будзе дакладваць начальству і не настойвае на сустрэчы з сястрой Філіна, вызваўся адвезці сышчыка. Але Бусел адмовіўся. Яму патрэбна была толькі машына. Старэнькі "Запарожац", у які перад ад'ездам Сайкоўскі ўліў каністру бензіну і на ўсялякі выпадак кінуў на задняе сядзенне буксіровачны трос, гучна і няспешна затарахцеў па дарозе.
Хата лесніка здалася яшчэ больш асірацелай. Паўсюль валадарылі вецер і холад, панадворак быў зрыты дзікамі, на скасабочаным жураўлі студні матлялася, рыпела ржавае, дзіравае вядро. Бусел зайшоў у хату і адразу накіраваўся да ложка, пад якім была Марозава схованка. Адкінуў кавалак дошкі — усё як было: кансервы ў бляшанках і бутэлькі з гарэлкай роўненька туліліся адна да адной, зверху ляжала газета.
— Дыпламата няма, — уголас расчаравана прагаварыў Бусел. Ён устаў, прайшоўся па рыпучых палавіцах, зноў прысеў на кукішкі каля схованкі. I раптам позірк зачапіўся за загаловак газеты — "Браслаўская звязда".
"Такой газеты тут не было", — спахапіўся Бусел і, каб упэўніцца, узяў у рукі адсырэлыя лісткі. 3 сярэдзіны выпала паштоўка, на якой з двух бакоў няроўным почыркам было напісана пасланне ад Мароза.
"Андрэй, калі табе давядзецца прачытаць гэтае пісьмо, значыць, мяне няма. У памяць аб нашым сяброўстве знайдзі маю сястру. У яме, што выкапалі разам у лесе, я прыхаваў нешта на чорны дзень. Па ўсім, Каці патрэбна лячэнне за мяжой. Мне больш няма на каго абаперціся, веру толькі табе. Разумею, у якое становішча я цябе стаўлю. Ты можаш здаць
дыпламат, як таго патрабуе закон... Але не кідай сястру, дапамажы ёй.
Спадзяюся, што я паспею вырашыць свае праблемы сам, і ты не прачытаеш гэтае пісьмо. Бывай, і памажы нам Бог!"
28
Падпалкоўнік Андрэй Фёдаравіч Бусел апошнія суткі чакаў тэлефоннага званка. Ніколі ў жыцці чаканне не было такім хвалюючым і нясцерпным. I калі нарэшце пачуў усхваляваны голас жонкі, ногі больш не трымалі. Ен цяжка абапёрся рукой на край стала і толькі змог прагаварыць:
Ну?!
— Андрэй! — крычала ў трубку Ліда. — Усё добра... Кацярынка нарадзіла... Хлопчык... Чатыры кілаграмы, пяцьдзесят восем сантыметраў... Волат!..
1997 1998
Праўдзін, В. А.
П70 Вяртанне з апраметнай : дэтэктыўны раман / В. А. Праўдзін.— Мінск : Маст. літ., 2011.— 397 с.
І8ВП 978-985-02-1305-1.
«Вяртанне з апраметнай» — прыгодніцка-дэтэктыўны раман Віктара Праўдзіна, аўтара ўжо вядомых кніг «Візіцёр з Поўначы», «Эксгумацыя», «Шлях на Галгофу», «Танцавальны марафон», «Нелюбімыя гінуць» і іншых.
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці «сем колаў пскла»: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастую інтрыгу, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае і будучыня; урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць... за акіянам.
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
ПРАЎДЗІН Віктар Аляксандравіч
ВЯРТАННЕ 3 АПРАМЕТНАЙ
Дэтэктыўны раман
Адказны за выпуск Ю. В. Пацюпа Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка Тэхнічны рэдактар Л. С. Зубец
ГІадпісана да друку 27.09.2011. Фармат 84* 108'/32. Папера газетная.
Гарнітура Пецярбург. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 21,0.
Улік.-выд. арк. 20,57. Тыраж 2000 экз. Заказ 3057.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Лй № 02330/0494049 ад 03.02.2009.
Праспекг Пераможцаў, 11,220004, Мінск. ^улузу.тазШі.Ьу; е-таіі: таі1@таз11іІ.Ьу
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Тнпографня “Победа”». . Вул. Таўлая, 11, 222310, Маладзечна.
Паважаныя чытачы!
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» аб'яўляе прыватную цадпіску на 25-томнае выданне ў 2012—2020 гадах твораў Уладзіміра Караткевіча.
Па ўмовах падпіскі трэба: унесці агшату за першы і апошні тамы ў паштовым адцзяленні.
Кошт першага тома — 46 800 руб., апошняга (25) — 58 400 руб. Тэрмін аплаты да 1 снежня 201 Ігода. Накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем аб аплаце. Інфармацыя аб выхадзе наступнага тома, кошце і тэрмінах аплаты будзе змешчана ў выдадзеным томе.
Пералік грошай па наступных рэквізітах:
УТІ «Мастацкая літаратура», 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11 р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г. Мінску ОАО «Белінвестбанк», БІК 153001739 УНП 100055406 ОКПО 02477775 «Падпіска на творы Караткевіча»
Даведкі па тэлефонах 203-83-63, 226-66-16.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.