Вяртанне забытага міфа  Зінаіда Дудзюк

Вяртанне забытага міфа

Зінаіда Дудзюк
Выдавец: Беларусь
Памер: 144с.
Мінск 2013
43.47 МБ

 

МІНСК «БЕЛАРУСЬ»

УДК 398.2(=16)

ББК 82.3

Д79

Дудзюк, 3.1.

Д 79 Вяртанне забытага міфа / 3.1. Дудзюк. — Мінск: Беларусь, 2013. — 144 с.

ISBN 978-985-01-1050-3.

Кніга разгадвае таямніцы славянскай міфалогіі, выяўляе адметнасць мыслення нашых продкаў у старажытнасці, тлумачыць этымалогію паходжання назваў раслін і жывёл, дае ключ да разумення твораў літаратуры і мастацтва, у якіх выкарыстаны матывы легенд і міфаў.

Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

УДК 398.2(=16)

ББК 82.3

ISBN 978-985-01-1050-3

© Дудзюк 3.1., 2013

© Выдавецтва «Беларусь», 2013

^агадкі міну^іага

Міфатворчасць — важная і неабходная з’ява ў культурнай гісторыі чалавецтва. Усе старажытныя плямёны мелі міфы, якія з’яўляліся першапачатковай формай духоўнай культуры. Запісы ўзораў старажытнага славянскага фальклору сведчаць пра высокае мастацка-філасофскае мысленне нашых продкаў.

Славянская міфалогія і рэлігія ўзніклі ў выніку абагаўлення сіл прыроды і культу продкаў. Асобныя даследчыкі спрабавалі рабіць рэканструкцыю міфалагічных уяўленняў славян шляхам параўнальна-гістарычнага супастаўлення з міфалагічнымі сістэмамі розных народаў свету і прыйшлі да высновы, што большасць галоўных персанажаў мае індаеўрапейскія вытокі. Калі сёння мы ўспрымаем запісы старадаўніх песень і казак як сведчанне высокага мастацка-філасофскага мыслення нашых продкаў, дык калісьці, магчыма, гэта былі сакральныя тэксты, неаддзельныя ад каляндарнай і сямейнай абраднасці, ад рытуальнага асвячэння дзейнасці чалавека ў працы і жыцці.

Міфічныя персанажы ва ўяўленні славян-язычнікаў былі падобныя на людзей, але валодалі звышнатуральнаю духоўнаю сілаю, з дапамогай якой уладкоўвалі гарманічнае быццё прыроды і грамадства. Іхняя магутнасць выклікала захапленне ў людзей, прымушала пакланяцца, а іх дзейнасць служыла прыкладам для пераймання. Для славянскага міфа характэрна тое, што розныя багі, духі і героі былі звязаныя паміж сабою сямейна-родавымі адносінамі. Яны нараджаліся, жылі, самасцвярджаліся, кахалі, жаніліся, у іх з’яўляліся нашчадкі.

Падтрымка пэўнага ладу суіснавання суполак людзей у старажытнасці здзяйснялася праз рытуал, з дапамогай якога адбываліся інсцэніроўкі падзей міфічнага часу, калі багі і духі яшчэ жылі на зямлі, а іхнія магічныя сілы дапамагалі людзям у штодзённых клопатах. Няцяжка ўявіць, як у даўніну ўзіраліся людзі ў зменлівае

хмарнае неба і бачылі ў аблоках абрысы шматлікіх багоў. Таму, мусіць, і пасялілі іх высока над чалавечай мітуснёй і тлумам.

Беларусы атрымалі ў спадчыну вялікі скарб: на сённяшні дзень выдадзена мноства тамоў беларускіх казак, легенд, песень, паданняў, замоў. Але нам яшчэ трэба навучыцца разгадваць гэтыя глыбокія і мудрыя тэксты сыходзячы не з нашага сучаснага досведу, a з пункту гледжання вобразнага мыслення далёкіх продкаў. Архаічныя формы ўспрымання свету, абрады і звычаі не адышлі ў мінулае. Яны застаюцца жыць у рэліктавых формах і адбіваюцца на паводзінах і псіхіцы сучаснага чалавека. Міф займае асаблівае месца ў цяперашняй сацыяльнай прасторы, што абумоўлена шматлікімі прычынамі, у тым ліку развіццём грамадскіх адносін, пэўнай ідэалогіяй, сацыяльнай роляй індывіда і народных мас у цэлым. Сучасны чалавек найчасцей суб’ектыўна кампануе розныя веды, якія дайшлі да яго з рэлігійных вучэнняў, гістарычных фактаў, містычных падзей, элементаў ідэалогіі, і такім чынам міжволі трапляе ў сферу міфатворчасці.

Як адзначаюць беларускія навукоўцы, міфалогія мае заўсёды даволі вялікі рэйтынг цікавасці з боку шырокай публікі. Адбываецца гэта, мабыць, з-за таго, што старажытныя і новыя цяперашнія міфы знітаваныя непасрэдна з жыццёвым светам і вопытам асобнага чалавека. Можна сказаць, што кожнай асобе, ад дзіцяці да сталага чалавека, уласціва спецыфічнае ўспрыманне свету з ягонымі містычнымі ці нават фантастычнымі праявамі.

Аўтар, учытваючыся ў фальклорны матэрыял, заўважаў невядомыя яму раней дэталі і ціха радаваўся маленькім адкрыццям, якія іншы раз прыходзілі ў выніку доўгіх разважанняў або наведвалі зусім нечакана. Калі такіх залацінак набралася шмат, захацелася падзяліцца імі з чытачамі, бо ў наш імклівы час, празмерна насычаны інфармацыяй (тэлебачанне, Інтэрнэт, кіно, прэса), цяжка засяродзіцца і спасцігнуць падтэкст простай дзіцячай казкі, якая праіснавала тысячагоддзі і перадавалася з пакалення ў пакаленне як узор народнай мудрасці.

Паспрабуем жа разабрацца, якую сімволіку нясуць у сабе знаёмыя казачныя і песенныя вобразы. Мы да іх так прывыклі, што нават не задумваемся, чаму мост называецца калінавы, дзяўчына — красная, а малойчык — белы? Ад чаго паходзяць назвы васілёк і валошка? Які глыбінны сэнс нясуць у сабе вобразы язычніцкіх багоў Светавіта, Купалінкі, Купалы, Кастрамы, Дажджбога, Дадолы і інш.

Як, згодна з народнымі ўяўленнямі, з’явіліся на свеце мядзведзі і буслы. I яшчэ шмат на якія пытанні знойдзем адказы, вандруючы па славянскіх народных казках і песнях, легендах і паданнях — багатай скарбніцы фантазіі і красамоўства, мудрасці і хараства.

Кніга складаецца з амаль трох дзясяткаў эсэ, аповед у якіх датычыцца асобных аспектаў славянскай міфалогіі і гісторыі. Аднак тэкст не перагружаны навуковымі тэрмінамі, а таму пры чытанні будзе даступны і зразумелы не толькі сталаму, але і юнаму чытачу.

КатчэеВы та^мні^ы

Славянская язычніцкая міфалогія не была запісана і літаратурна апрацавана, але яе сляды засталіся як у мове, так і ў творах вуснай народнай творчасці. Напрыклад, праз два словы нябожчык і навец можна зразумець асноўную сістэму вераванняў беларусаў. Навец — гэта чалавек, які трапіў у Наў, новы і лепшы свет. Нябожчык — той, хто жыве сярод багоў, але ён не бог, а толькі дух нашага памерлага продка. 3 вышэйсказанага выходзіць, што славяне верылі ў вечнае жыццё чалавечай душы. Па іхніх перакананнях чалавек пасля смерці трапляў на той свет і жыў сярод багоў, працягваючы выконваць свае спрадвечныя справы, якімі займаўся пры жыцці на зямлі, а таксама мог усяляк спрыяць сваім жывым нашчадкам.

Праз корань, пакладзены ў аснову імя таго ці іншага міфічнага персанажа, можна зразумець сімволіку вобраза. Напрыклад, Лада несла людзям лад у справе і жыцці, Род стварыў першых людзей, нарадзіў іх, Купалінка ўмывала зямлю, купала ў росах і туманах.

Але сустракаюцца персанажы, значэнне імён якіх зразумець не так проста. Адным з такіх загадкавых персанажаў з’яўляецца Кашчэй, якому часта надаюцца азначэнні паганы і бессмяротны. Паспрабуем разгадаць гэтую таямніцу, закрытую ад сучаснікаў стагоддзямі. А для гэтага нам давядзецца звярнуцца да фактаў гісторыі, якія адбываліся болей за тысячу гадоў таму.

У кнізе «Русское православне: вехн нсторнн» [1] паведамляецца, што кашчунамі ці кашчунасловамі называліся язычніцкія касмаганічныя паданні і малітвы, якія, згодна з разуменнем праваслаўных святароў, супрацьпастаўляліся біблейскім. Адсюль узнікла слова кашчунства, якое азначала адзін з відаў злачынства супраць веры ў праваслаўе, знявагу рэлігійнай святыні. Напрошваецца выснова, што гэтае новае слова ўзнікла ў час сутыкнення дзвюх рэлігійных плыняў: язычніцтва і хрысціянства. Гэта было не проста спаборніцтва светапоглядаў, а крывавая барацьба за панаванне ў грамадстве.

Хрысціянства пачало пранікаць у басейн Дняпра ў канцы першага тысячагоддзя нашай эры. У X стагоддзі ў Кіеве ўжо, мусіць, існавалі хрысціянскія цэрквы (напрыклад, царква Іллі згадваецца ў дагаворы 944 года). Гістарычныя крыніцы сведчаць, што княгіня Вольга, удава князя Ігара, якая ўзначаліла княства пасля смерці мужа, прыняла хрышчэнне, а яе сын Уладзімір, заняўшы кіеўскі прастол, не адмовіўся ад язычніцтва. Гэта таксама яскравы прыклад спаборніцтва паміж язычніцтвам і хрысціянствам, аднак уплыў апошняга распаўсюджваўся пакуль толькі на асобных прадстаўнікоў кіруючай эліты і купецтва. Кіеўскія князі не хінуліся да новай веры.

Князь Уладзімір, жадаючы аб’яднаць грамадства вакол адной рэлігіі, вырашыў падмацаваць язычніцтва і супрацьпаставіць яго хрысціянству. Па ягоным загадзе ў Кіеве быў створаны пантэон багоў, дзе галоўнае месца займаў Пярун са срэбнаю галавою і залатымі вусамі. Акрамя яго ў пантэон уваходзілі Хорс, Дажджбог, Стрыбог, Сямаргл і Мокаш, якія стаялі на гары. Вялес размясціўся ў нізіне, на Падоле.

Аднак хрысціянства ваяўніча наступала і было паскорана шэрагам палітычных падзей як на тэрыторыі ўсходнеславянскіх княстваў, так і ў Візантыі ў канцы 80-х гадоў X стагоддзя. Візантыйскі імператар Васіль II звярнуўся з просьбаю аб ваеннай дапамозе да кіеўскага князя Уладзіміра. Пры ўмове прыняцця Кіевам хрысціянства абяцаў аддаць замуж за князя сваю сястру — царэўну Ганну. Уладзімір паслаў на дапамогу Васілю II шасцітысячны атрад. Вайна завяршылася перамогаю Візантыі. Кіеўскі князь, згодна з папярэдняй дамоўленасцю, атрымаў руку візантыйскай царэўны, а каб здзейсніць абрад вянчання, мусіў пахрысціцца і прыняць новае імя Васіль.

У «Аповесці мінулых часоў» паведамляецца, што хрышчэнне кіяўлян адбывалася ў Дняпры, па іншых сведчаннях — у прытоку Дняпра, рэчцы Пачайне. Даследчык Г. М. Філіст адзначае: «...Вторая реллглозная реформа — это начало поллтлкл наслльственного введенля хрлстланства, в ходе которой прлшлось ломать сознанле л пслхологлю человека, его млровоззренле л обіцественные отношенля» [2],

Уладзімір пачаў сілком прыводзіць людзей да хрышчэння, што суправаджалася знішчэннем выяў язычніцкіх багоў, прылюдным іх апаганьваннем. На месцы былых капішчаў будавалі новыя

хрысціянскія храмы. Напрыклад, у Кіеве, на гары, дзе раней стаяла скульптурная выява Перуна, пабудавалі царкву Святога Васіля.

Гэтым дзеянням супрацьстаялі не толькі жрацы-язычнікі, але і розныя слаі насельніцтва. На хвалі барацьбы за захаванне старой веры і ўзніклі казкі пра Кашчэя, які нёс ў сабе сімволіку нежаданай дзяржавы ці, дакладней кажучы, апаганенай нявернымі людзьмі рэлігіі. Імя яго паходзіць ад слова кашчуны. Ён з’яўляецца ўвасабленнем сакральнай малітвы, звароту да справядлівага Усявышняга, які не павінен дазволіць знішчэнне старадаўніх вераванняў славян, духоўнага апірышча, сістэмы існавання і выхавання новых пакаленняў, без якой жыццё губляла разумны сэнс.

У казках Кашчэй злосны і худы стары, які валодаў скарбамі і таямніцаю вечнага жыцця. Худы ён таму, што адпала ад язычніцкай веры мноства вернікаў, а злосны, бо няма яму на каго абаперціся ў змаганні. Кашчэя называюць бессмяротным, і ў гэтым хаваецца сімвал спрадвечнай веры продкаў, якая не можа проста так згінуць, бо не толькі людзі, але і багі апякуюцца ёю. Хаця язычнікі перад пагрозаю смерці вымушаны былі прызнаваць, што смерць у Кашчэя ўсётакі ёсць. Знаходзіцца яна на канцы іголкі, іголка — у яйку, яйка — у качцы, качка — у зайцы, які сядзіць у каменным куфэрку, а куфэрак стаіць на высокім дубе. Спрат Кашчэевай смерці ўтрымлівае ў сабе ўсе архетыпы язычніцкай міфалогіі. Заяц сімвалізаваў энергетыку думкі, каменны куфэрак — моц веры. 3 дапамогаю іголкі варажылі. Яна, як стрэлка магніта, была тым паказальнікам, які вызначаў будучы лёс не толькі вернікаў-язычнікаў, але і ўсёй веры. 3 міфічнага яйка нарадзіўся бог Род, стваральнік нашага свету і людзей. Качка — таксама міфічная першаптушка (у гэтай ролі можа выступаць сокал або голуб), якая, па адной з версій славянскай міфалогіі, нырнула на дно акіяна і здабыла першую глебу. 3 гэтай глебы і ўтварылася зямля пасярод бязмежнага акіяна — востраў Буян.

Казкі пра Кашчэя (Кашча) складаліся былымі язычнікамі, якіх пад пагрозаю смерці прымушалі адмаўляцца ад спрадвечнае веры. Але адступнікі, закладваючы код язычніцкага светапогляду ў фантастычныя сюжэты, фактычна — код памяці, таемна спадзяваліся, што іх вера не будзе вынішчана канчаткова. Гэтыя казкі ўпляталіся ў архаічныя паданні, замяняючы Цмока або шматгаловага Змея на Кашчэя.

У казцы «Шкляныя горы» [3] Іван Знайдзён змагаўся з Кашчам за чароўную жонку. Дарэчы, як знайсці гэтую прыгажуню, якая ўмела ператварацца ў галубку, параіў хлопцу сам лясны гаспадар (не інакш, бог Вялес, які апекаваўся над свойскаю і дзікаю жывёлаю), але пры гэтым папярэдзіў, што Івану Знайдзёну нельга піць гарэлку з жончыных рук. Хлопец парушыў гэтую забарону і страціў жонку. Ён пайшоў яе шукаць і знайшоў на Шкляной гары, дзе яна служыла ключніцаю. У казцы не ўдакладняецца, каму належаў той палац. Жонка забараніла Знайдзёну заглядваць у будачку, завязаную «дрэнным лычкам». Але і тут хлопца падвяла цікаўнасць. Заглянуў ён у будачку і ўбачыў там падвешаных Кашчэя і ягонага каня.

«Дрэннае лычка» — сімвал таго, што хрысціянская вера сярод усходніх славян была яшчэ вельмі слабая. Людзі, якіх пад пагрозаю зброі сілком заганялі ў царкву, няздатныя былі глыбока ў сэрцы здрадзіць старым багам і слугаваць новым. Падвешаны Кашчэй хоць і заставаўся на кані, але быў адарваны ад цвёрдай глебы, апоры, ізаляваны ў будачцы.

«Эй, Іван Знайдзён! Пакармі ты мяне! Я цябе тры разы ад смерці адратую!» — папрасіў Кашчэй. Хлопец выканаў просьбу. Кашчэй наеўся сам і каня накарміў трыма булкамі хлеба, пасля тры вядры вады выпіў, пацяжэў і адарваўся. Як бачым, тут фігуруе лічба тры — міфарытуальны сімвал, які выкарастоўваецца ў розных архаічных абрадах. Старая вера была вельмі моцная. Кашчэя нават не трэба было адвязваць. Як толькі ён падмацаваўся, дык сам адарваўся і адчуў сілу для таго, каб жыць і быць уладаром становішча.

Сеў Кашчэй на каня, а Знайдзёну на развітанне сказаў, што забярэ ягоную жонку. Жонка — сімвал вернасці старой язычніцкай веры. Яна тройчы пераходзіла ад Івана да Кашчэя і наадварот, пакуль першы не здабыў сабе каня ў Бабы-Ягі.

Іван Знайдзён сімвалізуе новую хрысціянскую веру, якая ўкаранялася гвалтам кіруючай элітай. Нават імя ў героя не язычніцкае, а грэчаскае. Імёны славянскія неслі ў сабе пэўны сэнс і мэту. Яны павінны былі аберагаць дзіця, забяспечыць яму здароўе, шчасце і дабрабыт — усё тое найлепшае, чаго жадалі сыну або дачцэ бацькі. Грэчаскія і яўрэйскія імёны, якімі называлі немаўлят пры хрышчэнні, гучалі для нядаўніх язычнікаў-славян бессэнсоўна, незразумела, часам здаваліся смешнымі, палохалі невядомасцю. Гэта быў адзін

з важных псіхалагічных бар’ераў, якія даводзілася пераадольваць язычнікам. Ці не таму вернікі каталіцкага веравызнання першапачаткова давалі дзецям двайныя імёны, адно з якіх было спрадвечна славянскае?

Звяртае на сябе ўвагу такая дэталь: перш чым даганяць Знайдзёна, які чарговы раз украў сваю жонку, Кашчэй высякаў ляда, сеяў пшаніцу, варыў з яе піва ды напіваўся яго. Па ўсім відаць, што гэты напой быў сакральны ў язычнікаў, надаваў сілы і мужнасці. Піва яны прыносілі ў ахвяру багам, перш чым узяцца за важную справу.

У канцы казкі, калі Кашчэй зноў кінуўся даганяць Знайдзёна, ён не папіў піва, а таму не меў вялікай сілы, каб перамагчы Івана. У гэты час адбываецца гутарка двух коней, якія вязуць вышэйназваных герояў. Коні аказаліся братамі, бо абодва былі здабытыя ў Бабы-Ягі.

«— Чаго ты даганяеш мяне? Ці ты хочаш біцца са мной, ці ты хочаш з Іванам Знайдзёнам ехаць? — пытаецца конь Знайдзёна.

— He, брацец, як жа мне з табою біцца — я з табою няроўны!

— А калі хочаш з Іванам Знайдзёнам, дык ты свайго гаспадара ўзнімі пад воблакі дый пусці з сябе — няхай ён ударыцца аб сырую зямлю, аб белы камень, няхай ён рассыплецца драбней маку!

— Ах, мне шкада свайго гаспадара, — кажа конь Кашчэя, — ён добра мяне корміць!

— Нічога, будзе цябе Іван Знайдзён карміць».

Апошнія словы апраўдвалі вераломства. Жыццё аказалася для некаторых язычнікаў важней за веру продкаў. Зрэшты, на працягу гісторыі дзяржава шмат разоў прымушала беларусаў мяняць веру: спачатку язычніцкую на праваслаўную, пасля праваслаўную — на каталіцкую ці ўніяцкую, а потым зноў адмаўляцца ад уніяцтва.

«Конь узнёс Кашча пад нябёсы і пусціў яго з сябе. Кашч, як ляцеў, ударыўся аб сырую зямлю, аб белы камень — рассыпаўся драбней чорнага маку!» Так апавядаецца ў казцы. Сапраўды, язычніцтва не было вынішчана дарэшты. Яно рассыпалася па людзях, пачало існаваць паралельна з хрысціянствам у гульнях і абрадах, у прымхах і забабонах, у народнай медыцыне і знахарстве, у варажбе і чараванні.

Што азначае прозвішча Знайдзён? Ці не паказвае на чужароднасць? Невядома, якога кораню душа прыбілася да пэўнага роду і распачала новае жыццё на свой лад.

«А Іван Знайдзён паехаў ужо з жонкаю. Толькі невядома, куды ён паехаў: ці ў Шкляныя горы, ці к бацьку і к матцы. Я быў з плытамі за Кіевам і пытаўся, дык не дапытаўся. Хацеў кяму ў госці зайсці!» — завяршае свой аповед казачнік.

Мяркуючы па словах апавядальніка, ён дакладна паказвае, адкуль прыйшла новая вера — з Кіева. Тым больш добра відно, што не ў захапленні ён ад Івана Знайдзёна, які хоць і здзейсніў вялікую справу — забіў Кашча, але пра яго ніхто нічога не ведае. He стаў ён тым персанажам, пра якога спяваюць гусляры быліны, а матулі жадаюць, каб іхнія сыны выраслі такімі ж дужымі ды разумнымі.

Пэўна, меў апавядальнік пра што спытаць у гэтага героя. Ці шмат дала яму новая вера, што загнала вернікаў у храм? А раней жа храмам была ўся зямля. Хоць казкі і перадаваліся з вуснаў у вусны, але яны захоўвалі прыхаваны падтэкст.

Іншы раз Кашчэй называецца яшчэ і паганым, як у казцы «Іван Іванавіч — купецкі сын» [4], што паказвае на язычніцкую (паганскую) веру, як яе называлі хрысціяне. Купецкаму сыну, каб перамагчы Кашчэя, давялося пасвіць у Бабы-Ягі кабыліц. У гэтай чараўніцы ён раздабыў магутнага каня, дужэйшага, чым у Кашчэя, таму і перамог. У канцы казкі падкрэсліваецца, што дасталася Івану ўся Кашчэева маёмасць: і конь, і сокал, і собаль, і Кашчэева жонка, яшчэ і хустка, на якой яна з Кашчэем пад вянцом стаяла. 3 сюжэта казкі вынікае, што гэтая жонка радая была здрадзіць Кашчэю, чакала Івана, дапамагала яму.

Завяршаючы казку, апавядальнік паведамляе: «I я там быў, мёдвіно піў, па барадзе цякло, у роце не было. Далі мне пірог — я за парог, далі мне смык — я за парог шмыг». Гэтым падкрэсліваецца зладзеяватасць і непрыстойнасць як апавядальніка, так і галоўнага героя.

Тэксты казак цесна звязаны з грамадскімі ідэямі, звычаямі, абрадамі і, безумоўна, з рознымі сацыяльнымі інстытутамі, якія самі з’яўляюцца вынікам развіцця матэрыяльнай асновы жыцця грамадства. Кашчэю ў казках супрацьпастаўляецца «рускі чалавек» (жыхары часткі цяперашняй Украіны і часткі цяперашняй Беларусі ў сярэднявечча называлі сябе русінамі, а мова ў іх была руская), «хрысціянская кроў», а гэта сімвалы дзяржавы, што зноў жа паказвае на гістарычны перыяд, калі ўзніклі гэтыя казкі, — час вераломства і пераходу ад язычніцтва да хрысціянства.

К^ыніаы

  1. Русское православне : вехн нстормн / науч. ред. A. Н. Клнбанов. — М., 1989. — С. 11.
  2. Фйлйст Г. М. Введенме хрмстманства на Русл : предпосылкн, обстоятельства, последствля / Г. М. Фллнст. — Млнск, 1988. — С. 135.
  3. Чарадзейныя казкі : у 2 частках. Частка 2 /склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац. — Мінск, 2003. — С. 63.
  4. Анталогія беларускай чароўнай казкі / уклад. A. В. Цітавец, Т. К. Цяпкова; аўт. прадм. A. В. Цітавец. — Мінск, 2001. — С. 278.

СкарБы купа^ьскае ночкі

На Беларусі спрадвеку існуе паданне, што ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка, якая паказвае, дзе ляжаць закапаныя скарбы. Нам, вывучаючы спадчыну продкаў, трэба шукаць найперш скарбы духоўныя, каб спасцігнуць мудрасць і філасофію народа, якую ён назапашваў на працягу незлічоных тысячагоддзяў. Шмат што згубілася на цяжкіх гістарычных шляхах, але ўсё ж дайшлі да нас асобныя звычаі і абрады, якія нясуць у сабе глыбінны сэнс.

Старажытнае абрадавае свята Купалле славяне прымяркоўвалі да летняга сонцастаяння — часу найбольшага красавання і росквіту зямлі. Яно персаніфікавалася ў вобразах міфічных істот Купалы і Купалінкі. У выніку пазнейшых наслаенняў на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі свята прывязалася да дня нараджэння Іаана Хрысціцеля. У народзе свята стала называцца Іванам Купалам. У гэты ж дзень святкавалі імяніны Святой Аграфены Купальніцы. Як бачым, Купала і Купальніца (Купалінка) неаддзельныя. Якая родавая сувязь можа быць паміж гэтымі персанажамі? Адказ варта шукаць у купальскіх песнях, хаця б у гэтай:

— Купалачка, дзе твая дачка?

— А ў гародзе на пагодзе красачкі рвець, Вяночкі ўець [1],

Дык хто ж такія Купалінка і яе дачка? У энцыклапедыі «Беларускі фальклор» [2] гаворыцца, што вобраз Купалінкі ўяўляецца маладой вясёлай дзяўчынай або жанчынай з дзецьмі. Выходзіць, што ў Купалінкі была не толькі адна дачка, а яшчэ і іншыя дзеці. Хто ж яны? Шукаючы адказы на гэтыя пытанні, зноў звернемся да купальскіх песень і даведаемся пра Купалінку шмат цікавага — як яна ўбіралася, як з людзьмі сустракалася, што на свеце бачыла.

Ішла Купалінка па вуліцы, Краскамі вочы завесіўшы. Сталі людзі дзівіціся, I стала Купалінка сварыціся: — ПІто вы за людзі дзіўныя? Ці вы на вулку не хадзілі? Ці вы Купалінкі не відзелі? Ці вы вяночкаў не звівалі? Я не такое дзіва відала: Шчука-рыба кросны ткала, А рак-небарак цэўку сучыў, Сучыў жа цэўкі чырвоныя, Яна ткала кітайкі зялёныя [3].

Паспрабуем разабрацца з гэтым тэкстам. Для Купалінкі тыя людзі дзіўныя, якія не святкуюць Купалле, не звіваюць вяночкі, не ідуць на вуліцу, каб парадавацца адно аднаму. Сама ж яна прыйшла, кветкамі «вочы завесіўшы», — такі багаты ў яе вянок на галаве! Апавядае яна пра той цуд, які ёй давялося бачыць не іначай, як на дне ракі ці возера, дзе рак са шчупаком ткалі з чырвоных нітак зялёныя хусткі. Вось такая загадкавая пража была: прыгрэла чырвонае сонейка — і саткала зямля свае зялёныя ўборы.

Узнікае новае пытанне: якое ж дачыненне мае да сонца рак? Тое месца, дзе ракі зімуюць, не самае лепшае на зямлі. Сапраўды, рак жыве ў ніжнім, хтанічным свеце, недзе ў нары, пад вадою, куды цёмныя сілы спрабуюць загнаць сонца, каб замарозіць зямлю. Але чаму менавіта рак стараецца сукаць чырвоныя цэўкі для таго, каб выратаваць сонца? На гэтае пытанне знайшоўся адказ у кнізе Ангела Бонава «Міфы і легенды пра сузор’і» [4], дзе тлумачыцца, што Сонца рухаецца па экліптыцы і паступова пераходзіць з аднаго сузор’я ў другое, якія ўтвараюць пасак задыяка. У дзень вясновага

раўнадзенства (21 сакавіка) сонца знаходзіцца над нябесным экватарам, а пасля ўсё болып адхіляецца ад яго на поўнач. У дзень летняга сонцастаяння (22 чэрвеня) яно пачынае рухацца «назад», як рак, і паступова набліжаецца да нябеснага экватара. Такую астранамічную сувязь з ракам выводзілі нашы далёкія продкі. Безумоўна, не ўсім гэта было зразумела і даступна. Такі тэкст мог скласці толькі чалавек дасведчаны ў старажытных і таемных славянскіх ведах. Аднак тэкст песні дайшоў да нас праз тысячагоддзі ў першапачатковым выглядзе. Дзівосная з’ява!

Пра тое, як рухаецца сонца, было вядома і старажытным грэкам, якія суседнічалі са славянамі на Балканах. Болей за дзве тысячы гадоў таму кропка летняга сонцастаяння знаходзілася ў вобласці нябеснай сферы, там, дзе было сузор’е Рака. 3-за бачнага руху назад гэтую частку нябеснай сферы старажытныя грэкі называлі Ракам.

Трэба патлумачыць і мала каму вядомае цяпер слова «цэўкі». Так называлі кавалачкі чароту даўжынёю сантыметраў 15, навівалі на іх ніткі, потым устаўлялі ў чаўнок пры тканні палатна.

Шчупак таксама не выпадкова трапіў у песню, бо гэта буйная драпежная рыба, звязаная з хтанічным светам. Але і яна ў вадзе чакае вясну для нерасту і плоднасці, тчэ зялёныя хусткі, робіць усё для таго, каб закрасавала зямля. Дарэчы, можам тут згадаць казку пра Ямелю, дзе ўсе яго жаданні выконваў чароўны шчупак.

Вось яшчэ цікавыя радкі з купальскай песні:

А ў цёмным лесе агонь гарыць, Каля агню Купалка сядзіць. Купалка сядзіць і ўголас плачыць. — Чаго-чаго, Купалка, плачаш? Ці табе тут сонейка мала?

— Ох, не мала мне яснага сонейка, Тут досыць мне ўсяго-ўсяго!

I плачу я таго-таго,

Што мяне людзі не так пераймаюць, Толькі й тое робяць, Што агні раскладаюць [5].

Купалка папракае людзей, што яны пераймаюць толькі вонкавыя атрыбуты купальскага абраду, не ведаючы яго глыбінны сэнс, мэту і святасць. У старажытнасці да свята рыхтаваліся за-

гадзя. Удзень на месца правядзення свята зносілі розную старызну. Для купальскага рытуалу здабывалі жывы агонь, тручы паленца аб паленца. Як сімвал сонца ўздымалі на жардзіне падпаленае кола. Скакалі праз вогнішча, такім чынам ачышчаючы сябе ад хвароб і нягод. Да вогнішча падносілі сарочкі, знятыя з нямоглых людзей, каб прагнаць смерць, падводзілі хваравітых дзяцей. Тут жа гатавалі абрадавую вячэру і частаваліся, вадзілі карагоды, спявалі. Апоўначы самыя адважныя ішлі ў лес шукаць папараць-кветку, якая прыносіць шчасце і багацце. Пад раніцу хлопцы і дзяўчаты сустракалі ўсход сонца, якое ўздымалася над зямлёй неяк незвычайна, быццам падскоквала, гуляла, купалася, пералівалася рознымі колерамі, разыходзілася кругамі. Потым моладзь купалася ў рацэ, качалася па купальскай pace, набіралася ад яе сілы і здароўя на цэлы год.

Імя Купалінка хутчэй за ўсё паходзіць ад слова «купаць», абмываць вясновымі дажджамі і росамі зямлю, ахутваць яе туманамі, даваць здароўе і чысціню людзям. Чалавека, які пазніўся на Купалле, аблівалі вадой. Такім чынам умытага далучалі да свайго гурту.

Ачышчальны агонь — таксама абавязковы атрыбут Купалля. Моладзь скакала над полымем, кідала свае вяночкі ў агонь. Вянок той дзяўчыны, якая падабаецца, хлопец стараўся выхапіць з агню і тым самым заваяваць яе каханне. Няцяжка здагадацца, што мужам Купалінкі мог быць бог агню Семаргл. Такім чынам народная фантазія паспрабавала паяднаць дзве супрацьлеглыя стыхіі — агонь і ваду.

Засталося нам правесці расследаванне і вылічыць, як звалі дзяцей Купалінкі і бога агню. Безумоўна, першым згадваецца Купала, імя якога аднакарэннае з Купалінкай. У «Слоўніку славянскай міфалогіі» [6] пра Купалу паведамляецца, што гэта прыгожы і вясёлы бог лета, апрануты ў лёгкае адзенне, з вянком на галаве з палявых кветак, у руках — першыя летнія плады. Ён быў трэцім пасля Перуна і Вялеса ў кіеўскім пантэоне.

Існуе мноства песень, якія ўслаўляюць Купалле, прыгажосць зямлі і чалавека, яго стваральную працу. На Беларусі захавалася шмат тапонімаў: Купалле, Купёлы, Купалішча, Купелішча, Купелі, Купелка.

Кіруючыся народнаю логікаю, што шчаслівы сын удаецца ў маці, а дачка — у бацьку, можам сказаць, што Купала ўдаўся ў Купалінку і нават імя атрымаў падобнае. Ён звязаны з вадою, можа прыносіць шчасце людзям. Таму звычайна на Купалле варажылі: кідалі свае вяночкі на ваду і такім чынам даведваліся пра свой лёс. Калі вянок паплыве далёка, дык дзяўчына выйдзе замуж у чужую вёску; калі прыстане да берага — возьме яе замуж тутэйшы хлопец; калі папарна кінутыя вянкі разыходзіліся — дык не быць закаханым разам. У тым выпадку, калі вянок тануў — быць дзеўцы векавухаю.

Зыходзячы з той жа старадаўняй логікі, можна меркаваць, што дачка Купалінкі і бога агню Семаргла павінна мець нешта агульнае з бацькам, у тым ліку і яе імя павінна быць блізкае да бацькоўскага. На гэтую ролю напрошваецца міфічны персанаж Кастрама. Папершае, яе імя семантычна звязана з агнём, па-другое, гэта багіня вясны, святла і плоднасці. Саламяную ляльку Кастрамы спальвалі на Купалле. Яе, дачку бога агню, трэба наталіць агнём, каб забяспечыць урадлівасць зямлі. Дарэчы, падобны рытуал адбываўся на русальным тыдні, калі тапілі русалку. Як жа інакш? Русалка жыве ў рацэ, там яе родная стыхія. У зборніку «Русская народная поэзня» цэлы раздзел называецца «Похороны Костромы», дзе змешчаны добры дзясятак тэкстаў, прысвечаных гэтай міфічнай гераіні. Для прыкладу, возьмем адзін з іх:

Кострома, Кострома, Ты нарядная быпа, Развеселая была, Ты гуллйвая была! А теперь, Кострома, Ты во гроб легла! М теперь, Кострома, Сошлйсь незваные сюда. Сталй Кострому Собйрать-одевать, Собйрать-одевать Л оплакйвать: «Кострома, Кострома, Костромушка моя! У тебя ль, Кострома, Блйны масленые, Блйны масленые,

Брагй сыченые, Ложкй крашеные, Чашкй лйповые?» [7].

Мусіць, Кастрама як міфічны персанаж адыгрывала не апошнюю ролю ў вераваннях некаторых славянскіх плямёнаў. Прынамсі, на рацэ Волзе ёсць горад Кастрама і прыток з такою ж назваю. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца назвы вёсак Кастаравічы, Кастрыца і іншыя.

Калі існавала міфічная сям’я, дзе нарадзіліся брат і сястра, Купала і Кастрама, дык мусіць быць сюжэт, які звязвае іх пэўнымі адносінамі. Тым больш што для людзей родавыя сувязі маюць вялікае значэнне. Мне ўдалося знайсці такі тэкст, уключаны ў ліра-эпічныя песні-балады, прычым звязаныя з купальскім цыклам абрадавай паэзіі, якая адлюстроўвае купальскія звычаі старажытных часоў. Паводле міфа брат і сястра былі разлучаны ў маленстве, а потым, калі спаткаліся паўналетнімі, не пазналі адно аднаго. Купала ўпадабаў прыгажуню Кастраму. Ён ёй таксама спадабаўся. Маладыя вырашылі ўзяць шлюб.

Прапаную ўрывак з народнай песні, дзе выкарыстаны гэты сюжэт. Багаты і прыгожы хлопец зайшоў у шынок і заказаў піва для сябе і сяброў. Шынкарка пасватала за яго сваю наймічку, якая хлопцу прыйшлася да душы.

Іху касцёле вянчалі, У каморы спаць клалі.

— Скажы, скажы, дзявіца, Якога ты роду?

— Па бацюшку Карпаўна, Па матушцы Войтаўна.

— Скажы, скажы, маладзец, Якога ты роду?

— Па бацюшку Карпавіч, Па матушцы Войтавіч.

А хеала ж табе бог, Што з сястрою спаць не лёг. Пойдзем, сястра, у поле Рассеемся травою, — А на братку — сіні цвет,

А на сястрыцы — жоўценькі.

Будуць дзеўкі кветкі рваць, У вяночкі ўвіваць, Насз табою памінаць [8],

Усявышні не дазволіў інцэстуальны шлюб і ператварыў маладых у кветку «травіца брат-сястрыца», або «браткі». Калі дзяўчына на Купалле знойдзе гэтую краску, дык усё жыццё будзе жыць у шчасці і красаваць.

Здаецца, разгадалі мы яшчэ адну таямніцу, разблыталі ланцужок, звёны якога пагубляліся і рассыпаліся ў даўніне. I не засталося сведкаў таго далёкага часу, калі старадаўнія ведуны сачылі за зоркамі, складалі календары і вучылі маладых, як трэба жыць на свеце. Аднак мудрасць нашых продкаў жыве ў песнях і паданнях, міфах і казках, варта толькі з любоўю дакрануцца да гэтых цудоўных перлін вуснай народнай творчасці — і нам адкрыюцца іхнія каштоўнасць і непаўторнасць.

  1. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.] — Мінск, 1985. — С. 135.
  2. Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Т. 1 /рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 2005. — С. 753.
  3. Беларускі фальклор : хрэстаматыя. — Мінск, 1985. — С. 145.
  4. Бонов Ангел. Ммфы н легенды о созвездмях / Ангел Бонов; пер. с болг.

В. А. Карпова. — Софяя, 1984. — С. 101.

  1. Купальскія і пятроўскія песні / уклад. A. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч. — Мінск, 1985.— С. 107.
  2. Грушко Е. А.Словарь славянской мнфологяй / Е. А. Грушко, Ю. М. Медведев. — Нмжннй Новгород, 1995. — С. 174.
  3. Русская народная поэзмя. Обрядовая поэзмя: сборнмк /сост. й подгот. текста К. Чнстова й Б. Чмстовой; вступ. статья, пред. к разделам н коммент. К. Чнстова. — Л„ 1984. — С. 162.
  4. Беларускі фальклор : хрэстаматыя. — С. 149.

IlejjyHoy ^зень

Навальніца заўсёды была і застаецца для чалавека страшнай і небяспечнай з’явай. Таму не дзіўна, што нашы далёкія продкі стварылі грознае бажаство — Перуна, якому маліліся аб выратаванні ў час навальніцы, у якога прасілі спрыяння ў змаганні з ворагамі.

Свята Перуна прыпадае на 2 жніўня. У гэты дзень звычайна здараюцца навальніцы. Лічыцца, што з гэтае пары прырода паварочвае на восень. Перуну прысвячаўся адзін дзень тыдня — чацвер. Толькі ў гэты дзень трэба было пачынаць усялякую справу, каб яна была ўдалаю і плённаю.

Пасля ўвядзення хрысціянства Перуна паступова замянілі персанажы хрысціянскай міфалогіі, пераважна Ілля. Захавалася шмат прымхаў, забабонаў, назіранняў, прымавак і прыказак, звязаных з гэтым святам. Казалі:

«На Іллю да абеду лета, а пасля абеду восень»;

«Ілля жніво пачынае, а лета канчае»;

«Ілля ваду астудзіў»;

«Ілля нарабіў гнілля»;

«Ілля кінуў у ваду кавалак ільду».

На гэтае свята не дазвалялася рабіць ніякай хатняй ці гаспадарчай работы; статак не выганялі на пашу, каб не забіла громам; не хадзілі ў лес па грыбы і ягады. Існавала павер’е, што нячысцікі, ратуючыся ад вогненных стрэл Перуна, ператвараюцца ў звяроў: лісіц, зайцоў, кошак, сабак... Таму ў гэты дзень не пускалі ў хату свойскую жывёлу, каб пад яе выглядам не трапіла нячыстая сіла. Ваду, якая пральецца з неба на Іллю, лічылі гаючай, яе збіралі і выкарыстоўвалі ад сурокаў і псоты.

Згодна са старажытньімі міфамі Пярун змагаўся са Змеем — увасабленнем зла, цемры і холаду, страляў у яго гарачымі каменнымі стрэламі, апекаваўся над княжацкай дружынай, дапамагаў ёй здабываць перамогу Яшчэ ў X—XII стагоддзях ягоны вобраз у славянязычнікаў атаясамліваўся з вогненнай сякерай, якая ляціць па небе.

Да зброі Перуна належалі таксама камяні. Валун каля вёскі Расходна Сенненскага раёна і цяпер называюць Пярун-камень. Адно з гарадзішчаў паблізу Нясвіжа мае назву «Перунова гара». У ваколіцах вёскі Верхаўляны Бераставіцкага раёна ёсць так званае Перунова поле, дзе па паданнях чалавека абавязкова заб’е маланка, калі ён там апынецца ў час навальніцы [1]. Тут некалі знаходзілася язычніцкае свяцілішча, якое, мусіць, прысвячалася Перуну. Адно з такіх свяцілішчаў было выяўлена пры раскопках каля Ноўгарада ва ўрочышчы Пярынь. Яго цэнтральная частка размяшчалася на прыўзнятай пляцоўцы ў выглядзе круга дыяметрам 21 м, якая акалялася ровам шырынёй да 7 м і глыбінёй 1 м. Роў меў выгляд абадка, які нагадваў кветку з 8 пялёсткамі. У кожным пялёстку ў час язычніцкага свята распальваліся рытуальныя вогнішчы, а ва ўсходняй частцы пляцоўкі гарэў нязгасны агонь. У цэнтры стаяла выява Перуна, перад якой знаходзіўся складзены з камянёў ахвярнік у выглядзе кола.

На тэрыторыі Беларусі таксама знойдзены свяцілішчы, прысвечаныя Перуну: дзве вёскі носяць назву Перунова, ёсць яшчэ тапонім «Перуноў мост». Апошняя назва асабліва цікавая, бо мост, ва ўяўленні нашых продкаў, быў адрэзкам шляху на той свет, які вымушаны пераадольваць кожны нябожчык. Уяўленне пра рай у прашчураў было адметнае: там адсутнічала чысцілішча і градацыя на праведнікаў і грэшных; не прадбачыўся і страшны суд: нябожчык адразу накіроўваўся ў райскую краіну, адкуль прыходзіць сонца і (з вы-раю) прылятаюць птушкі.

15 лютага нашы продкі адзначалі яшчэ адно свята ў гонар Перуна — Грамніцы. Інакш яго называлі Стрэчаннем. Згодна з народным календаром у гэты дзень таксама можна было чакаць грымотаў, навальніцы. Прыказкі сведчаць:

«На грамніцы прайшла палавіна зіміцы»,

«На грамніцы певень нап’ецца вадзіцы».

У гэты дзень назіралі за надвор’ем. Казалі, якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе вясна. Як бачым, Пярун сімвалічна распачынаў цёплую пару года і завяршаў яе.

Пярун з’яўляецца персанажам міфалогіі не толькі ў беларусаў, але таксама ў іншых славян. Вось як згадваецца гэтае бажаство ва ўкраінскай народнай песні:

Гей, око Лада, Леле Ладове, Гей, око Ладове, ніч пропадае, Бо око Лада з водй вйходйть, Ладове свято нам прйносйть. Гей, Ладо! A mu, Перуне, Отче над Ладом, гей, Перуне, Дай дочекаты, Ладе Купала. Гей, Купала! А кум і кума — У нашу хату. Гей, кум і кумо, Солод cumumu, медок хмелйтй. Гей, кум і кумо, іцоб і внукам To пом'ятатй, гей, кум і кумо [2],

Даволі рана адлюстраванні Перуна з’явіліся ў старажытным мастацтве, пазней — у рэлігійнай, а потым — у вайскова-дзяржаўнай сімволіцы. Яшчэ ў старажытных хетаў сустракаюцца выявы бога вершніка Пірвы, які апекаваўся над царскаю дружынаю. На славянскім сасудзе VII—IX стагоддзяў, знойдзеным на тэрыторыі Польшчы, быў малюнак конніка з трыма маланкамі над ім [3], Герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня» таксама меў выгляд конніка з занесеным над галавой мячом.

Завяршыць аповед пра Перуна хочацца старадаўнім паданнем пра разбурэнне свяцілішча ў Ноўгарадзе. Там, як і ў Кіеве, зверглі са стода выяву грознага бога Перуна і павалаклі па вуліцы. Людзі пачулі, што Пярун ускрыкнуў: «Бяда мне! Учора мяне ўшаноўвалі, а сёння ганьбяць!» Калі ідала скінулі ў раку, дык ён паплыў супраць цячэння, а людзям кінуў свой посах і пагрозна крыкнуў: «Жыхары Ноўгарада! Гэта пакідаю вам на памяць пра мяне!»

Перуноў гнеў увасобіўся ў тым, што на працягу доўгага часу наўгародскія хлопцы ў пэўны дзень збіраліся і малацілі адзін аднаго кіямі. Шмат паўстанняў здаралася ў гэтым горадзе. Пасадскія людзі паўставалі супраць багатых баяраў і купцоў у 1136, 1157, 1207, 1228—1229, 1257, 1270, 1290, 1340, 1382, 1418, 1421—1422, 1446— 1447. Як бачым, кожнае новае пакаленне наўгародцаў паўставала і змагалася за свае правы са зброяй у руках.

Самым знішчальным для жыхароў Ноўгарада стала XV стагоддзе. У 1471 годзе маскоўскае войска разбіла наўгародцаў на рацэ Шалоні, аднак фармальна наўгародская канстытуцыя не была скасавана. Ноўгарад выплаціў Маскве вялізную кантрыбуцыю, прызнаў сябе

яе «вотчынай», абавязаўся не ўступаць у саюз з Вялікім Княствам Літоўскім, аднак у склад маскоўскіх зямель пакуль яшчэ не ўвайшоў.

23 лістапада 1475 года Іван III у суправаджэнні войска прыехаў у Ноўгарад вяршыць суд, быццам бы абараняць пакрыўджаных. Былі праведзены арышты наўгародскіх баяраў. Каб вызваліць вязняў, у 1477 годзе наўгародскія паслы прызналі Івана III сваім гаспадаром, што азначала падпарадкаванне Ноўгарада ўладзе Масквы. Вялікі князь маскоўскі запатрабаваў поўнага падначалення сабе непакорнага горада і ліквідацыі яго самастойнасці. Наўгародцы адмовіліся падпарадкавацца.

У студзені 1478 года Іван III распачаў асаду Ноўгарада, у выніку чаго мноства жыхароў горада загінула. У хуткім часе наўгародцы вымушаны былі капітуляваць. Іван III забараніў склікаць веча. Вечавы звон быў вывезены ў Маскву, пасаднічаства ліквідавана. Кіраваць горадам сталі маскоўскія намеснікі. Землі наўгародскіх баяраў былі канфіскаваны, мноства жыхароў горада выселена ў цэнтральныя раёны Маскоўскага княства. Наўгародская рэспубліка перастала існаваць.

Гэты прыклад — усім навука, як небяспечна адракацца ад веры продкаў, ад іхняй мудрасці і ведаў. Калі такое здараецца, народ пачынае жыць, як перакаці-поле, без каранёў, без памяці і ведання свайго мінулага, без разумення сучаснага і прадбачання будучыні, робіцца спажыўцом чужой культуры, карыстаецца не сваёй мовай і ўрэшце перастае быць народам, раствараецца ў чужародным асяродку.

  1. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал. : С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 404.
  2. Золотослов. Поэтаческмй космос Древней Русм / сост., автор предмсл. м nep. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павлнчко. — Кнев, 1988. — С. 144.
  3. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік. — С. 405.

Богайа kßemka

Хто не захапляўся жытнёвым палеткам, у якім, быццам лапікі сіняга неба, рассыпаны пяшчотныя кветачкі валошак! У маленстве была ў мяне завядзёнка — знайсці першую валошку. Гэта было маленькае асабістае свята — разглядваць далікатныя пялёсткі і ўдыхаць пах летняга поля. Аднойчы мне незвычайна пашчасціла — спаткала на ўскрайку поля ружовую валошку. Доўга любавалася ёю, але сарваць не адважылася, хацела, каб іншыя людзі пабачылі гэты цуд. Потым на гарадскіх клумбах сустракала малінавыя, фіялетавыя, блакітныя валошкі і таксама па-дзіцячы радавалася сустрэчы з любімымі кветкамі. У энцыклапедыі прачытала, што яны бываюць нават жоўтага колеру.

Чаму гэтая самасейная расліна называецца валошкай, або васільком, зразумела гадоў колькі таму, калі пісала раман-рэканструкцыю славянскай міфалогіі «Кола Сварога». У славян вельмі шанаваўся адзін з галоўных багоў язычніцкага пантэона Вялес (Волас). Каб свойская жывёла не хварэла і не страціла плоднасці, каб ураджай быў багаты, людзі стараліся дагадзіць Вялесу, здзяйснялі ў ягоны гонар пэўныя абрады, прыносілі ахвяры. Лічылася, што жыў ён у лесе, нездарма ў яго імені прачытваюцца карані слоў «вялікі лес» і «вельмі». He выключана, што словы «вол», «волат» таксама суадносяцца з Воласам.

Пра знешні выгляд Вялеса ў «Слоўніку славянскай міфалогіі» апавядаецца наступнае: «У раннім сваім увасабленні, яшчэ ў палеалітычнай старажытнасці, Вялес лічыўся звярыным богам і меў выгляд мядзведзя» [1]. У пазнейшыя часы ў народнай свядомасці склалася перакананне, што ён апякуецца таксама над свойскаю жывёлаю і земляробчаю працаю, а гэта азначала, што з’яўляецца богам і ўладаром палёў і лясоў. У выніку змянілася ўяўленне і пра ягоны знешні выгляд. Цяпер Вялес (Волас) здаваўся людзям магутным валахатым богам з рагатай галавой і быў увасабленнем гаспа-

дарскай мудрасці. На Беларусі асабліва часта сустракаюцца тапонімы, якія паходзяць ад імя бога Вялеса, ці Воласа.

Энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія» [2] дае звесткі, што менавіта Вялесам кляліся ў старажытнасці ўсходнія славяне, калі падпісвалі мірныя дамовы. У прыватнасці, дагавор паміж Кіевам і Візантыяй 911 года быў заключаны пад клятву князя Алега і ягоных дружыннікаў Перуном і Вялесам. Імя Вялеса згадваецца ў дамовах 907 і 972 гадоў у летапісе Нестара, дзе ён называўся «скотьім богом». У Кіеве ідал Перуна стаяў на гары, бо ён — уладар неба, а скульптурная выява Вялеса знаходзілася ў ніжняй частцы горада, на Падоле. Можна зрабіць выснову, што гэты бог апекаваўся над людзьмі жывымі і памерлымі.

Безумоўна, вераванні, паданні, наогул вусная народная творчасць былі заўсёды цесна звязаны з сацыяльным жыццём, уласцівым пэўным эпохам. У «Слове пра паход Ігаравы» Баян называецца Вялесавым унукам, што сведчыць пра сувязь культу Вялеса з абрадавымі песнямі, паэзіяй і сакральнымі ведамі.

У Заходняй Еўропе таксама існавалі славянскія плямёны, якія пакланяліся пераважна Вялесу. Адно з іх, велясіты, па сведчаннях гісторыка Л юбора Нідэрле, жыло на працягу 218 гадоў на тэрыторыі, якую цяпер займае Грэцыя. Да гэтага часу на ўзбярэжжы Эгейскага мора стаіць горад Волас. Два грэчаскія возеры захоўваюць у сабе сляды наймення Вялеса-Воласа — Вівііс і Волві, а таксама марскі заліў — Вало. Пра тое, што ў Грэцыі некалі жылі славяне, сведчаць такія назвы буйных гарадоў, як Граніца, Коніца, Яніна. He выключаю, што грэцкі арэх называецца валоскім таксама ў гонар Воласа, а можа, нават і ў гонар славян-велясітаў. Дарэчы, у пераліку народнасцей, якія цяпер насяляюць Грэцыю, ёсць і славяне. У гэтым нічога дзіўнага няма, бо Грэцыя суседнічае са славянскімі краінамі. На тэрыторыі Македоніі ёсць горад Цітаў-Вялес, з чаго можна зрабіць выснову, што македонцы таксама шанавалі Вялеса.

У 811 годзе велясіты і іншыя славянскія плямёны былі выціснуты з Грэцыі Візантыяй (гл. кнігу «Свод древнейшнх пнсьменных нзвестнй о славянах», М., 1996). Часткова іх выселілі на тэрыторыю, якая цяпер належыць Турцыі. Але славяне не змірыліся. На чале з Хамой яны два гады трымалі ў асадзе візантыйскую сталіцу Канстанцінопаль (цяпер — Стамбул). Праўда, дабіцца перамогі ім не ўдалося, але пра гэта раскажу трохі пазней.

Асабліва шанаваўся Вялес на тэрыторыі Беларусі. Яму ў дар жнеі пакідалі на полі жмут нязжатых каласоў, які называўся «Вялесавай барадой». У гонар Вялеса было названа сузор’е — Валасажары, Валасыны (цяперашняя назва Пляяды). Верагодна, што да Вялеса мелі пэўнае дачыненне валхвы — жрацы язычніцкіх капішчаў, якія сваю назву ўзялі ад імя бога, якому пакланяліся і з’яўляліся праваднікамі ягонай волі на зямлі.

У музеі старажытнага Берасця захоўваецца барэльеф з выяваю галавы быка, акружанай змеямі. Такая сімволіка таксама датычыцца Вялеса. Існуе паданне пра заснаванне Брэста: багаты купец трапіў у топкае балота, але дзіўным чынам выратаваўся сам і не страціў TaBap. 3 удзячнасці ён заснаваў капішча Вялеса, прынёс яму шчодрую ахвяру. На гэтым месцы і вырасла пазней Берасце. Узнікае ў мяне і такая версія: не выключана, што нейкая частка племені велясітаў праходзіла праз гэтыя мясціны, уцякаючы ад пераследу рамеяў (так называліся жыхары Візантыі) ці качэўнікаў-обраў, спынілася тут і заснавала Вялесава капішча. Дарэчы, у зоамарфічным кодзе Вялесу адпавядалі мядзведзь, воўк, бык(вол), змяя. Так што выява змей на барэльефе таксама не выпадковая.

Зрэшты, на Берасцейшчыне даволі пашыраныя прозвішчы Велясевіч, Валасевіч, Волас, Валаско, Власюк, Волах, Валашанюк, Валошка, Валошчык, Валашчук, Волх, што паказвае на магчымую прыналежнасць продкаў уласнікаў гэтых прозвішчаў да племя, якое пакланялася Вялесу.

Відавочна, што паходжанне старажытных беларускіх тапонімаў (горад Вільня, рака Вялля і яе левы прыток Вільня) звязаны з пакланеннем Вялесу. Акрамя гэтага па ўсёй Беларусі раскіданы назвы паселішчаў, якія таксама паходзяць ад імя бога Вялеса (Воласа): Воласаўцы, Воласава, Валасовічы, Велясніца і іншыя.

Навукоўцы выказваюць гіпотэзу, што прататып Вялеса агульны для індаеўрапейскага пантэона. Да яго блізкія такія персанажы міфалогіі, як літоўскі фальклорны Вяльняс, латышскі Велс, кельцкі бог багацця і жывёлы Велаун, прускі апякун памерлых і жрацоў Паталс, індыйскі вярхоўны бог, захавальнік справядлівасці і пакаральнік вінаватых Варуна, дэман Вала і іншыя.

На працягу шматлікіх стагоддзяў ствараліся легенды, паданні і казкі неміфалагічнага зместу. Здаралася, што міфы гублялі сваё

сакральнае прызначэнне і ператвараліся ў фальклор. Але ў тэкстах казак, якія дайшлі да цяперашняга часу, прачытваюцца ў розных варыянтах міфалагічныя сюжэты, звязаныя з язычніцкімі багамі, і ў прыватнасці з Вялесам.

Шматлікія славянскія казкі перанасычаны міфалагічнымі першавобразамі (архетыпамі). У гэтым плане цікавай здаецца мне беларуская казка «Шкляныя горы» [3], Ёсць там згадка пра ляснога гаспадара. Ён падабраў малое дзіця, якое выпала з калыскі, запаўзло ў лес і заблудзілася. Назваў лясны гаспадар яго Іван Знайдзён і пачаў гадаваць. А калі хлопец падрос, загадаў яму вяртацца да бацькоў. Са Знайдзёнам здараюцца на шляху розныя прыгоды, якія перашкаджаюць яму трапіць дамоў, таму ён вымушаны зноў вярнуцца да ляснога гаспадара і спытаць парады, дзе знайсці Шкляныя горы. Выйшаў лясны гаспадар на ганак, крыкнуў голасам маладзецкім, свіснуў багатырскім посвістам, і зляцелася да яго ўсё птаства. Адзін брат лясного гаспадара склікаў усіх звяроў, а другі — усіх ваўкоў. Як бачым, у беларускім фальклоры ваўкі стаяць асобна ад іншых звяроў, напэўна, па той прычыне, што воўк мог быць татэмнаю жывёлаю.

Лясныя гаспадары ўладараць над лесам і ўсімі яго насельнікамі, яны спагадна ставяцца да Знайдзёна, дапамагаюць справаю і словам. Пра знешні выгляд ляснога гаспадара нічога не гаворыцца. Напэўна, ён выглядаўяк звычайны чалавек, але быў магутны, валодаў чароўнымі рэчамі.

Казка «Чавалай» таксама цікава выяўляе вобраз Вялеса. Ён зноў прадстае ў вобразе выхавальніка. А пачынаецца казка вельмі нетрадыцыйна: «Жылі сабе дзед і баба. I быў у іх сын Іван. Жылі яны дужа бедна. Сам чалавек быў вялікі п’яніца, прапіў сваё ўсё, усякую худобу: і кароў, і коней, і авечак, і свіней — усё. I нечым яму ўжо пахмяліцца. Вось ён і кажа:

— Калі б хто мне паставіў гарнец гарэлкі, я б яму запакінуў свайго сына Іваньку!» [4],

Знайшоўся гаспадар, які пашкадаваў хлопчыка і ўзяў да сябе на чатыры гады. Калі хлопчык увабраўся гадоў у пятнаццаць, гаспадар заплаціў яму за працу і адправіў з богам. Пайшоў Іван у свет і сустрэў нейкага чалавека, быццам падобнага на купца, які запрасіў яго на службу.

«Паслужыў ён шэсць гадоў. А гэты яго гаспадар быў вялікі чараўнік», — гаворыцца ў казцы. Калі Іван навучыўся чараўніцтву, гаспадар адпусціў яго, але перш падараваў кнігу, якую забараніў разгортваць.

Абодва гаспадары называлі хлопца Іванам П’янішыным Сынам, што паказвала на яго дрэнную спадчыннасць. Мусіць, не быў упэўнены ў цвёрдасці хлопцавай натуры чараўнік, таму папярэдзіў Івана: калі той парушыць забарону, дык чараўнік яго з’есць.

Пайшоў Іван і заблудзіўся ў лесе. Доўга блукаў, стаміўся, сеў, задумаўся і згадаў пра падораную кнігу. «Вось і разгарнуў ён тую кнігу. Толькі разгарнуў — аж як пайшла жывёла, як пайшла жывёла! Так і валіць! Там і каровы, там і авечкі, там і свінні, і рознае скаціны! I наваліла яе столькі, што і пералічыць нельга», — апавядае казачнік.

Тут і з’явіўся чараўнік у выглядзе ваўка, які стаў пагражаць Івану, што яго з’есць. Сумняваўся чараўнік, што пойдзе на карысць Івану багацце, якое ён атрымаў. Хлопец пачаў прасіць, каб воўк замест яго з’еў якую скацінку. Чараўнік пашкадаваў Івана, але запатрабаваў, каб той ніколі не жаніўся. Хлопец пагадзіўся з гэтаю прапановаю. Вярнуўся ён да сваіх бацькоў, пабачыў, што яны вельмі бедна жывуць. «Разгарнуў ён кнігу, і пайшла ў двор жывёла, сама поіцца, сама корміцца, сама даглядаецца, — апавядаецца ў казцы. — Зажыла сям’я багата, пачалі да Івана сваты хадзіць, але ён помніць, што яму нельга жаніцца».

Пад вобразам чараўніка трэба разумець Вялеса, бо менавіта ён апекаваўся над жывёлаю і хоць быў магутным богам, але, ведаючы, што чалавеку даецца воля ў выбары жыццёвага шляху, разумеў: рызыкоўна П’янішынаму Сыну заводзіць сям’ю, раптам ён пойдзе бацькаваю дарогаю, забудзе тую мудрасць, якой яго вучыў чараўнік.

Па сутнасці, гэтая казка выконвае маральна-выхаваўчую функцыю. Згодна з філасофіяй нашага народа чалавека трэба ўспрымаць такім, які ён ёсць, бо кожны пражывае свой лёс, прызначаны Богам. Вось і П’янішын Сын няхай жыве такі, які нарадзіўся, але не псуе жыццё іншым. Вялес апекаваўся над людзьмі, іх духоўным і маральным здароўем. Ён гатовы быў памагчы чалавеку, але сачыў за тым, каб дабро, зробленае ім, не абярнулася злом.

Іван парушыў забарону і ажаніўся. Тады зноў з’явіўся чараўнік у выглядзе ваўка і пачаў пагражаць хлопцу. Кінуўся Іван уцякаць.

Яму дапамаглі тры Бабы-Ягі. Яны па чарзе кармілі хлопца, давалі магчымасць адпачыць, своечасова будзілі і паказвалі, куды бегчы далей, каб выратавацца ад чараўніка. Пры гэтым давалі па акрайчыку хлеба, які забаранялі есці, чым зноў жа правяралі сілу волі хлопца. Пазней гэтыя няз’едзеныя акрайчыкі ператварыліся ў вялізных чароўных сабак, якія назваліся Вярнігарам, Ламікаменем і Ламіжалезам. Яны верна служылі Івану, дапамаглі яму перамагчы дванаццацігаловага Змея і выратаваць цудоўную царэўну. Такім чынам, П’янішын Сын, аддадзены бацькам чужому чалавеку на выхаванне за гарэлку, з дапамогаю добрых чараўнікоў, дакладней сказаць, багоў, стаў сапраўдным героем і змагаром са злом.

Звычайна ў славянскіх казках і замовах можна сустрэць звесткі пра такіх персанажаў, як лясны, палявы і дамавы ўладары. Красамоўным прыкладам можа служыць польская народная казка «Пастух, які пасвіў тысячу зайцоў», дзе галоўнаму герою якраз і аддзячылі за ягоную дабрыню і шчодрасць гэтыя ж гаспадары, дапамаглі справіцца з выпрабаваннямі, якія выпалі на ягоную долю, і дасягнуць поспеху.

Можна з упэўненасцю сказаць, што сіняя пяшчотная палявая кветка была названа валошкаю ў гонар валахатага бога Вялеса-Воласа. Яна сама сеецца і цвіце, быццам бог аздабляе поле ўладнаю рукою, каб людзі клапаціліся не толькі пра хлеб надзённы, але і не забываліся пра хараство свету і чалавечай душы.

У казках, створаных у дахрысціянскі час, вобразы Бабы-Ягі, Вялеса і шматлікіх іншых язычніцкіх персанажаў маюць станоўчы характар, і наадварот, у казках, створаных пасля хрышчэння, гэтыя ж персанажы адмоўныя. Новая ідэалогія адбівалася на казках, інакш не магло і быць.

Пасля хрышчэння ўсходніх славян месца Вялеса занялі святыя Улас (Аўлас) і Мікола. Аўласа адзначалі 24 лютага. Гэта было свята жывёлы, «каровіна і конскае». Як паведамляе «Беларускі народны каляндар» (укладальнік А. Лозка), у адрозненне ад Воласавага чацвярга, які бывае на масленічным тыдні, Аўлас мае сталае месца ў календары. Каб адцягнуць увагу ад язычніцкага культу Воласа-Вялеса, царкоўнікі ўвялі па сугуччы на гэты дзень адзначэнне Святога Уласія Севасційскага.

Культ Святога Міколы асабліва быў пашыраны на Беларусі. Мікола Вясновы ды Зімовы апекаваўся над жывёлаю, спрыяў зем-

ляробству і пчалярству, дапамагаў у дарозе. У сярэднявечча Міколу шанавалі найбольш за астатніх святых.

Пасля хрышчэння Русі вобраз Вялеса, уладара палёў і лясоў, мог увасобіцца і ў вобразе магутнага селяніна. У рускіх былінах пра Святагора, запісаных П.Н. Рыбнікавым, сустракаецца сюжэт пра зямную цягу, якую нясе ў торбачцы Мікула Селянінавіч. Торбачка тая вельмі цяжкая, ніхто яе не можа падняць. Цяга зямная ўяўляла сабой чорны камень. Думаецца, што правобразам гэтага каменя для нашых продкаў мог быць метэарыт. Ён чорны, таму што абгарэлы і аплаўлены, вельмі цяжкі, бо складаецца з жалеза і іншых металаў. Да таго ж ён меў дачыненне да багоў, бо ўпаў з неба.

Другая назва валошкі — васілёк — паходзіць ад грэчаскага слова «базілеус», што азначае цар. Такое ж самае значэнне мае грэчаскае імя Васіль (Базыль). Такім чынам, словы «васілёк» і «валошка» — сінонімы. Яны маюць адно і тое ж значэнне — кветка, якая належыць богу ці ўладару палёў. Толькі валошка — гэта старажытная славянская назва, звязаная з богам Вялесам, а васілёк — больш позняе запазычанне з грэчаскай мовы. Узнікла яна, мабыць, у тыя самыя часы, калі ўсходнеславянскія князі парадніліся з візантыйскімі царамі і пачалі прэтэндаваць на той жа тытул.

Няхай чытач сам выбірае, як называць сінюю палявую кветку — васільком ці валошкаю, абедзве назвы для нас звыклыя. Асабіста я звычайна аддаю перавагу другой, бо гэтак называлі яе продкі здаўна.

  1. Грушко Е. А. Словарь славянской ммфологнн / Е. А. Грушко, Ю. М. Медведев. — Ннжнмй Новгород, 1995. — С. 29.
  2. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал. : С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 101.
  3. Чарадзейныя казкі: у 2 ч. Ч. 2 / склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац.— Мінск, 2003. — С. 63.
  4. Там жа. — С. 229.

Дба с^тай^нскі^ сонсіы

Уяўленне пра pyx сонца ў старажытнасці атаясамлялася з рухам калясніцы. Каляндарны год таксама замыкаўся, нібы круг, і ўсё пачыналася спачатку, адсюль і выразы: кола года, кола Сварога. Адгалоскі пакланення сонцу можна заўважыць у купальскім абрадзе, у час якога запальвалася прасмоленае кола і спускалася з узгорка, што сімвалізавала паварот сонца на зіму і паступовае скарачэнне дня. Калядная зорка, з якою хадзілі па хатах валачобнікі, таксама сімвалізавала сонца, якое коціцца да вясны.

У паўднёвых славян слова сонца мужчынскага роду, адпаведна і сюжэты ствараліся з улікам гэтай асаблівасці. Са зместу міфалагічных твораў можна зразумець, што сонца мае чалавечы воблік. Напрыклад, у адной з песень расказваецца, як гэтае бажаство закахалася ў прыгожую дзяўчыну і просіць сваю маці блаславіць яго на шлюб. У беларускай народнай казцы «Андрэй за ўсіх мудрэй» [1] сонцава маці дапамагае галоўнаму герою. He выключана, што яе вобраз дайшоў да нас з матрыярхальнай эпохі.

Сонца магло ўвасабляцца ў жаночым ці мужчынскім вобразе. Гэта залежала яшчэ і ад граматычных форм мовы таго ці іншага племя славян, а таксама ў залежнасці ад той думкі, якая выцякала з погляду на пэўную з’яву.

Ва ўяўленнях беларусаў сонца — гэта той агонь, які грэе неба, каб там было цёпла. У адным з міфаў, запісаных A. К. Сержпутоўскім, гаворыцца: «Як Бог стварыў свет, та вялеў сонейку свяціць на добрых і ліхіх. Сонейко не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца Богу, што яму вельмі цяжко заўжды свяціць. Тады Бог пакараў сонейко й вялеў яму свяціць толькі ў дзень, а ў ночы, як гуляюць ліхія, не свяціць, а атдыхаць» [2],

Увогуле, у славянскіх міфах сонца падаецца ў дзвюх іпастасях: непасрэдна бога Сонца і ягонага сына Хорса. Пра тое, што нашы продкі пакланяліся Хорсу, сведчаць назвы вёсак Хорск у Столінскім раёне, Харсы — у Брэсцкім. Некаторыя навукоўцы тлумачаць міф

пра існаванне двух сонцаў нейкай касмічнай катастрофай, у выніку якой магло знікнуць другое свяціла. Між тым міф пра другое сонца тлумачыцца вельмі проста. Калі на тым свеце, куды адышлі памерлыя продкі, усё гэтак жа, як на гэтым, значыць, там уладарыць Сонца-бацька. А як жа інакш нашы памерлыя продкі там маглі б сеяць і жаць? А менавіта гэтаю спрадвечнаю справаю яны там і займаюцца, пра што сведчаць казкі, паданні і міфы. А жывым нашчадкам свеціць ягоны сын Хорс. Па-мойму, усё вельмі разумна і мудра.

У Давыд-Гарадку на Каляды валачобнікі выконваюць старажытны абрад, які называецца конікі. Па сутнасці, гэтае дзеянне ўслаўляе коней Хорса, якія ўздымаюць сонца над светам. Цёмныя (хтанічныя) сілы кожную восень крадуць чароўных коней, але магутнаму волату ўдаецца вызваліць іх, і тады сонца паступова пачынае штодня ўсё вышэй уздымацца і праграваць зямлю. Нарэшце наступіць вясна і зямля закрасуе, зацвіце. Хто гэты волат? Ды ні хто іншы, як Каляда. Менавіта яго ўшаноўваюць на Каляды.

Так, у запісах A. К. Сержпутоўскага сустракаем наступны тэкст: «Дзеці, дзеці, сонейка нізка — Каляда блізка, хутка прыедзе на сівым кані, — кажуць большыя дзецям перад Калядамі. — А дзе цяпер Каляда? — пытаюць тыя. — От саўсім блізко, за лесам. — Дзеці скачуць з радасці да пазіраюць праз замёрзлыя вокны, ці не едзе Каляда» [3].

Як бачым, у народнай традыцыі існавала павер’е, што Каляда прыедзе на кані, пасля чаго пачнецца свята, весялосць, радасць, бо менавіта цяпер сонца паварочвае на лета. Таму і быў звычай, каб валачобнікі хадзілі з зоркаю, якая сімвалізавала сонца, спявалі песні. Моладзь наймала музыкаў і весялілася да першых пеўняў. Зорку гэтую хораша ўбіралі каляроваю папераю, у сярэдзіне свяцілася свечка — сімвал сонечнага святла, якое цяпер усё больш будзе саграваць зямлю. Ды і само імя міфічнага персанажа Каляды, здаецца мне, тлумачыцца проста: Каляда — той, хто коле лёд. Дарэчы, у запісах Сержпутоўскага Каляды часам называюцца Коледы.

Як выглядала сонца на тым свеце, можна таксама здагадацца з дапамогаю лагічных разважанняў. Звычайна ў казках станоўчы герой змагаецца з Цмокам ці Змеем на калінавым мосце. Каліна не тое дрэва, з якога можна рабіць масты. Дык чаму ж мост так называецца? Разгадку можна знайсці ў народнай песні:

За рэчкою, за быстраю

Агні гараць калінавыя, малінавыя [4]!

Выходзіць, што калінавы мост называецца так не таму, што зроблены з каліны, а таму што мае чырвоны колер, бо навісае над вогненнаю ракою. У некаторых народных песнях каліна называецца дрэвам нешчаслівым.

Як паедзеш, Трахімка, жаніцца, He стаў коніка пад калінаю, Бо каліначка — дрэва няшчаснае, Пастаў коніка ды пад яварам, Бо той явар — дрэва шчаслівае: На вяршыне сядзіць сівы сокал, Пасярэдзіне — рой пчаліны, Каля кораня — чорныя бабры [5],

Вогненная рака згадваецца ў шматлікіх славянскіх казках. Яна аддзяляе той свет ад гэтага. У энцыклапедыі «Беларуская міфалогія» [6] сцвярджаецца, што рака з’яўляецца элементам ландшафтнага кода традыцыйнай мадэлі свету. Тут жа згадваюцца казачныя малочныя рэкі з кісельнымі берагамі, рэкі віна і мёду, але, мусіць, гэтыя ўяўленні сведчаць пра рэкі, якія дапамагалі людзям у іхнім жыцці і гаспадарчай дзейнасці. Спрадвеку душа чалавека цягнецца да вадаёмаў, бо гэта прыгожа з эстэтычнага боку. Акрамя таго ўсялякі вадаём тоіць у сваіх глыбінях невядомасць, таямніцу. Да гэтага часу шмат у каго жыве яшчэ інстынкт паляўнічага і рыбалова. Неяк само сабою атрымалася, што пачалі мы з сонца, а заканчваем ракою. Паняцці на першы погляд абсалютна розныя, а між тым яны азначаюць адно і тое ж, пра што пагутарым далей.

Крыніды

  1. Андрэй за ўсіх мудрэй: беларускія народныя казкі / апрац. А. Якімовіча. — Мінск, 1983. — С. 15.
  2. Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў /А. К. Сержпутоўскі; прадм. У К. Касько. — Мінск, 1998. — С. 29.
  3. Там жа. — С. 135.
  4. Золотослов. Поэтнческяй космос Древней Русм /сост., автор предмсл. я перев. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павлнчко. — Кмев, 1988. — С. 212.
  5. Там же. — С. 238.
  6. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал. : С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 423.

У старажытных егіпцян бог сонца называўся Ра. Меў ён жонку Раіт (хто, як не жонка, параіць?). Слова ка азначае духоўную сутнасць Бога ці якой іншай істоты. Выходзіць, наша беларускае слова ра-ка азначае душу бога сонца Ра. Падобна, што егіпецкі Хор і славянскі Хорс узніклі з аднаго кораня. Хор уяўляўся егіпцянам усёбачным вокам. У егіпецкай міфалогіі былі яшчэ такія персанажы, як Птах-Сокар, Маат (у множным ліку Мааці), Дзядуна, птушка Рух, багіня ночы Нут, свяшчэнная жывёла Кут. Вось што сапраўды дзіўна: у некаторых вёсках Бярозаўскага раёна ёсць дыялект, на якім людзі ката, каня, ноч, воз называюць таксама кут, кунь, нуч, вуз.

Варта асабліва адзначыць, што самыя архаічныя міфы пра стварэнне свету аднолькавыя ў егіпцян і славян: з хаосу ўтварылася вада, над вадою лётала птушка Рух (у беларусаў — Зніч), а потым узнікла першая зямля — востраў, дзе і нарадзілася жыццё. Можна падумаць, што ўсё гэта выпадковыя супадзенні, але нешта іх набіраецца зашмат.

Непарыўна з сонцам звязаны вырай — дзівосная краіна. Кожны, хто трапляе туды, робіцца шчаслівы. Некалі там сяліліся продкі, а цяпер туды адлятаюць душы памерлых. Сёння генетыкі пацвярджаюць, што паўночная Афрыка — калыска чалавецтва. Таму, мабыць, няма нічога дзіўнага ў тым, што беларуская міфалогія мае агульныя карані з егіпецкай.

Паўночная Афрыка — радзіма ўсіх індаеўрапейцаў. Дарэчы, там расло ў дзікім выглядзе шмат розных раслін, што давала магчымасць людзям у глыбокай старажытнасці займацца збіральніцтвам. Мабыць, па-славянску гэта называлася паляваннем, бо што мог у даўніну ўпаляваць у полі чалавек, узброены дубінаю? Калі ж пачаў раставаць ледавік, змяніўся клімат і абрысы зямлі, пачалі ўтварацца пустыні. Нашы продкі сталі шукаць для свайго жыцця больш прыдатныя землі. Яны рушылі на ўсход праз Аравію, у краіну бога

сонца, у вырай. Арабы, ратуючыся ад светлавалосых заваёўнікаў, стварылі багіню Руду, якой маліліся аб выратаванні ад прыхадняў. Прамінулі тысячы гадоў, перш чым продкі індаеўрапейцаў прыйшлі ў Індыю. I ўжо індусы маліліся мужчынскаму бажаству Рудры, светлавалосаму, шматрукаму, каб ён выратаваў іх ад навалы. На ўспамін пра тыя падзеі засталіся ў санскрыце пяць тысяч слоў, якія існуюць і ў беларускай мове.

Але і ў Індыі продкі славян пачувалі сябе не вельмі камфортна. Паколькі не ўдалося ім знайсці вырай, рушылі яны на Балканы, дзе пражылі некалькі тысяч гадоў, займаючыся земляробствам. Пачаўся новы перыяд жыцця славян, пра што сведчаць згадкі старажытных еўрапейскіх гісторыкаў. А яшчэ і песні пра Дунай, бо менавіта па Дунаі сяліліся славянскія плямёны драгавітаў, магілян, смалян, селічаў, севяран, лісічан, люцічаў, рачан, сапаў, велясітаў, гавелян, шкурдаяў і іншых. У той час яны займалі значную частку Еўропы: Усходнюю Германію, Польшчу, Балканы. Але мінуў час, і прыйшлі перамены, якія вымусілі славян зноў рушыць з абжытых зямель. Так склаліся гістарычныя ўмовы. He нам судзіць, ці правільны выбар зрабілі нашы продкі, але ўжо ў X — XI стагоддзях ва ўсходняй частцы Еўропы з’явіліся магутныя славянскія княствы і селішчы з назвамі, якія адпавядалі славянскім племянным назвам: гарады Драгічын, Смаленск, Магілёў, Рэчыца; вёскі Сялец, Лісічыцы, Велясніца і іншыя. Племянныя славянскія назвы адбіліся і на такіх прозвішчах, як Люціч, Говін, Сапач, Рэчыц, Магілянец, Севярынец, Шкурдай, Смаляк, Велясевіч... Па старой памяці славяне нават пасля перасялення ва Усходнюю Еўропу прыходзілі ваяваць з Візантыяй і пэўны час атрымлівалі ад яе даніну. Матыў узяцця Канстанцінопаля, які называлі цар-горадам, захаваўся ў старажытнай песні:

Падыду, падыду, пад Цар-горад падыду

Ды праб’ю, ды праб’ю, сцяну чобатам праб’ю. Выкачу, выкачу, бочку золата выкачу, Абдару, абдару я роднага бацечку [1],

Дарэчы, мае здагадкі пацвердзілі беларускія генетыкі, якія ў апошнія гады таксама зацікавіліся пытаннем: асобны мы народ ці прадукт змешвання іншых народаў. На працягу двух гадоў пра-

водзілі даследаванні, у выніку чаго быў створаны нацыянальны ДНК-банк і падведзены першыя высновы, якія даюць адказ, адкуль пайшлі беларусы. У артыкуле «Беларусы — чыстакроўныя індаеўрапейцы!» загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка паведаміў: «Увогуле, усе народы былі ўтвораны ад адной невялікай групы людзей, якія жылі ў Афрыцы 120—150 тысяч гадоў таму. Найбольшая разнастайнасць мітахандрыяльнай ДНК, якая перадаецца ў спадчыну па жаночай лініі, была выяўлена менавіта ў Афрыцы. Адсюль вынікае, што першыя жанчыны былі афрыканкамі. Тое ж пацвердзілі і даследаванні Y-храмасомы, якая перадаецца па мужчынскай лініі: нашы агульныя прапрадзеды таксама жылі ў Афрыцы. Першая хваля перасяленняў адбылася 70 тысяч гадоў таму. Людзі накіраваліся ў Цэнтральную Азію (прынамсі, гэтая галіна мангалоідаў дала пачатак не толькі амаль усім азіяцкім народам, але і адна з яе галін дала пачатак усім амерыканскім індзейцам). Другая хваля была скіравана на Еўропу і Азію (каля 50— 60 тысяч гадоў таму), аднак распаўсюджванню перасяленцаў тады перашкодзіў ледавік... Толькі пасля зыходу ледавіка (10 тысяч гадоў таму) пачалося актыўнае засяленне Еўропы.

Як адбывалася міграцыя продкаў беларусаў на тую тэрыторыю, дзе цяпер яны жывуць, навукоўцам — гісторыкам, археолагам, этнографам — яшчэ належыць высветліць. А пакуль генетыкі сцвярджаюць, што з «тысячы ўзораў беларускіх ДНК большасць адносіцца да заходняга варыянта тыпу мітахандрыяльнай ДНК. Да гэтага тыпу адносяцца і ўсе індаеўрапейцы. Іншая справа, што прапорцыі кампанентаў у розных індаеўрапейскіх народаў розныя. Карацей кажучы, гэта сведчыць, што мы — тыповы еўрапейскі народ... Высветлілася, што, згодна з праведзенымі шматмернымі аналізамі (адразу па некалькіх параметрах), беларусы, германцы, славакі, харваты знаходзяцца ў адной групе. Гэта значыць, што прапрамаці ў германцаў, балтаў і славян былі агульныя».

А далей Алег Давыдзенка развенчвае даўнія гіпотэзы пра паходжанне беларусаў ад балтаў: «Сусветныя даследаванні даказалі, што сённяшнія балтыйскія народы — гэта прадукт змешвання старажытных балцкіх плямёнаў з фінамі. А, напрыклад, германцы пад-

палі пад моцны ўплыў з боку іберыйцаў у Заходняй Еўропе і тых жа фінаў у Паўночнай Еўропе. Германцы і балты ўзніклі ад сутыкнення этнасаў. А мы, беларусы, якраз ні з кім не змешваліся. Безумоўна, у нас ёсць пэўны працэнт прымесяў, аднак ён не значны, такі ж, як у іншых народаў. Беларусы, як і іншыя ўсходнія славяне, — цэнтральная галіна індаеўрапейскага звяна... Вялікае значэнне мае для нас той факт, што ў беларусаў з’явіўся свой нацыянальны ДНК-банк. Цяпер ніхто не зможа займацца навуковымі спекуляцыямі наконт паходжання беларусаў» [2],

Вось так, шляхам лагічных разважанняў, прыйшлі мы да высноў аб паходжанні беларусаў. Зрэшты, у беларускай міфалогіі ёсць добрая падказка, дзе першапачаткова жылі нашы прапродкі: душы памерлых адлятаюць да дзядоўу вырай, птушкі таксама адлятаюць у вырай — у Афрыку і Міжземнамор’е. Гэта і ёсць канкрэтны адрас нашай прарадзімы. Дарэчы, хто ведае, ці было ў даледніковы перыяд Міжземнае мора? Можа, яно і ўтварылася ў выніку раставання ледавіка, а да таго проста існаваў край з даволі цёплым кліматам, дзе было ў дзікім выглядзе ўдосталь злакаў і гародніны — сапраўдная райская зямля. Там нашы продкі першапачаткова займаліся збіральніцтвам траў, насення, пладоў — паляваннем. I самыя старажытныя словы ў індаеўрапейцаў аднолькавыя, таму мовы аб’ядноўваюцца ў адну групу. Зрэшты, гэта мы ўжо скіраваліся ў лінгвістыку, што не з’яўляецца тэмай нашай цяперашняй гаворкі.

Крыніды

  1. Золотослов. Поэтнческмй космос Древней Русн / сост., автор предмсл. н переводов М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павлмчко. — Кнев, 1988. — С. 99.
  2. Давыдзенка А. Беларусы — чыстакроўныя індаеўрапейцы // Звязда. — 2007 . — 1 ліст.

Касмаганічны міф, які апавядае пра ператварэнне хаосу ў космас, — асноўны першапачатковы сюжэт большасці міфалогій народаў свету. Так, у кнізе A. К. Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» пераказваюцца народныя ўяўленні пра стварэнне свету такім чынам: «Спачатку нічога не было: ні зямлі, ні неба, ні яснага сонейка, а так сабе было пусто й цёмно, што хоць ты вока выкаль. Толькі напрыкрало Богу жыць у поцемках, от ён і стварыў свет і ўсё, што на ём. Калі тое было, Бог святы ведае. Перш Бог зрабіў сабе небо, дзе было заўжды ясно да так гожэ, што не можна й сказаць. Там жыў сабе Бог. А на доле пад небам было цёмна да холадна, бы ў лядоўні. Там хаваўся шатан» [1].

Увогуле славянскі міф пра стварэнне свету мае шмат варыянтаў. Напрыклад, у зборніку «Золотослоў», у які ўвайшлі самыя старажытныя па паходжанні тэксты славянскай паэзіі, ёсць песня, якая апавядае пра адну з версій стварэння свету:

Як яшчэ не было пачатку свету, Дыкяшчэ не было неба і зямлі, А толькі было шырокае мора, А ўтым моры явар зялёны, На тым явары тры галубочкі, Тры галубочкі раіліся:

— Як бы мы, браткі, свет паставіці? Вой хадзем, браткі, аж на дно мора, Там здабудзем трошкі пяску. Той пясочак скрозь пасеем, Дык паўстане з яго святая зямліца, I будзе там залаты камень, 3 таго каменя будзе сонца [2],

У іншых песнях гэтага ж зборніка апавядаецца пра сокалаў, якія дастаюць глебу з дна мора. Такая версія паказвае блізкасць славянскай міфалогіі да егіпецкай. Гімн падобнага зместу, але больш

па-філасофску заглыблены і красамоўны, утрымлівае ў сабе і помнік старажытнай Індыі «Рыгведа»:

Тады не было ні Існага, ні Няіснага:

He было ні паветра, ні прасторы, ні неба над ёю.

Што ў руху было? Дзе? Пад чыім покрывам?

Чым была вада, бяздонная водная глыбіня? Тады не было ні смерці, ні бессмяротнасці, He было розніцы паміж ноччу і днём, Без павеву само сабою дыхала Адзінае. I нічога, акрамя яго, не было.

Спачатку цемра была схавана цемраю, Усё было невыразна, яно цякло.

Усё, што існавала тады, было бясформенным.

Вялікая сіла цяпла нарадзіла тое Адзінае.

А пачалося ўсё з жадання —

Яно было першым семем, зародкам сутнасці...

Хто напраўду ведае і хто цяпер мог бы расказаць, Як гэта ўсё нарадзілася і калі адбыўся Гэты акт стварэння Свету?

Багі ўжо з'явіліся пасля стварэння яго.

Але ж, хто ведае, з чаго ён узнік?

Ён — першакрыніца ўсяго створанага, He зважаючы на тое, стварыў яго Сам, Ці ўсё ўзнікла само сабою.

Той, чыё вока назірае за гэтым светам з нябёс, I сапраўды ведае гэта, А калі і ён не ведае? [3],

Узнікае пытанне: якое бажаство ў славян было Усявышнім Богам, тым, каго індусы ў старажытнасці назвалі Адзіным? Думаю, што семантычна на гэтую ролю найбольш падыходзіць Светавіт. Ён першым вітаў свет, калі стварыў яго, бо іншых багоў яшчэ не было. Усявышні стварыў залатое яйка, з якога выйшаў малады бог Род. Яму належала нарадзіць усё жывое на зямлі. Як бачым, у міфалогіі спрэчка пра тое, што было першым, яйка ці курыца, вырашаецца адназначна: першым было яйка. Нездарма на Вялікдзень абавязковым атрыбутам свята з’яўляюцца фарбаваныя яйкі — сімвал плоднасці, вясны і красавання.

Род нарадзіў іншых багоў, людзей і ўсё, што мы бачым навокал. Тое, што з’явілася пры Родзе, мы называем прыродай. Ён уста-

лёўваў законы чалавечага існавання, аддзяліў гэты бачны свет ад нябачнага духоўнага свету, Праўду ад Крыўды, Дабро ад Зла.

Хрысціянскія летапісцы сцвярджалі, што ў язычнікаў ёсць ідалы Рода і парадзіх. 3 гэтага вынікае, што існавалі капішчы, дзе людзі пакланяліся гэтым багам. У «Слоўніку славянскай міфалогіі» [4] паведамляецца, што парадзіхі былі нябеснымі гаспадынямі. Яны свяцілі людзям з нябёсаў сузор’ямі, якія цяпер маюць назву «Вялікая Мядзведзіца» і «Малая Мядзведзіца». Парадзіхі кіравалі ўсім светам, забяспечвалі жыццё на зямлі, і адначасова яны апекаваліся над чалавечымі лёсамі і былі звязаныя з Доляю і Нядоляю. Як толькі дзіця з’яўлялася на свет, у небе запальвалася новая зорка, паміраў чалавек — зорка згасала. Але пакуль ён жыў, парадзіха накіроўвала яго на правільны шлях, пасылала шчасце і ўдачу. Ды шчаслівы лёс чакаў толькі тых, хто нарадзіўся ў добры час пад шчодраю зоркаю.

Кожны год 9 верасня адзначаўся дзень у гонар парадзіх (ражаніц). Свята супадала па часе з завяршэннем земляробчага цыкла. З’яўленне гэтага культу сведчыла пра пераход праславян ад качавога ладу жыцця да аседлага, дзякуючы якому існаванне чалавечых калектываў стала болып стабільным. У беларускай тапаніміцы ёсць шмат сведчанняў, якія нагадваюць менавіта пра гэтых багоў: Ражэвічы, Ражане, Радзішкі і іншыя. 3 часам Род згубіў шмат сваіх функцый, якія перайшлі да іншых багоў.

Міфічны персанаж — прапродак усіх славян Род — быў створаны чалавечай фантазіяй у патрыярхальную эпоху, якая доўжыцца да гэтага часу. I цяпер у нашым грамадстве перавага аддаецца мужчынам. Маладая сям’я звычайна чакае першынца-сына, які прадоўжыць род.

У народных песнях вобраз Рода найчасцей падаецца як увасабленне Радзімы, роднай сям’і, у якой персанаж быў шчаслівы. Калі ж чалавек аддаляўся ад свайго роду на чужыну, там ён рабіўся бязродны, абдзелены любоўю і ласкаю блізкіх людзей.

А я, малада, журылася, Што ад роду адбілася. Што ад роду, ад радзімы, Цяжка жыці на чужбіне. Цяжка быці, цяжка жыці, 3 чужым родам гаварыці [5].

Чалавек адчуваў сябе неаддзельнай часткай свайго роду, сваёй Бацькаўшчыны. Слова бацькаўшчына в беларускай мове мае сінонімы айчына, радзіма. Хоць гэтыя словы жаночага роду, але суадносяцца з бацькам і родам, што паказвае на патрыярхальнасць грамадства, якая ўсталявалася яшчэ ў старажытнасці.

Сёння, калі тысячы кіламетраў пераадольваюцца за некалькі гадзін, а некаторыя асобы называюць сябе грамадзянамі свету, усё роўна большасць людзей прыкіпае душою да родных мясцін і падтрымлівае цесныя сувязі не толькі з родзічамі, а проста з землякамі. Захаванне родавых сувязяў, сардэчныя і добразычлівыя стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, братамі і сёстрамі застаюцца адвечнымі каштоўнасцямі, якія нельга страчваць. Счужэнне вядзе да самотнасці, занядбанасці і няшчасця.

КрЬШШЫ

  1. Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / A. К. Сержпутоўскі; прадм. У К. Касько. — Мінск, 1998. — С. 28.
  2. Золотослов. Поэтмческмй космос Древней Русн / сост., автор предмсл. м nep. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павлмчко. — Кмев, 1988. — С. 48.
  3. Рыгведа / пераклад Я. Сіпакова II Полымя. — 2010. — № 9. — С. 105.
  4. Грушко Е. А. Словарь славянской мнфологмм / Е. А. Грушко, Ю. М. Медведев. — Ннжнмй Новгород, 1995. — С. 263.
  5. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш]. — Выд. 3-е, перапрац. — Мінск, 1985. — С. 494.

^апаВеты pqgy

Нашы продкі ў будзённым жыцці кіраваліся звычаямі, дадзенымі ад Бога. У сярэднявечча існаваў нават такі тэрмін, як права звычаёвае, згодна з якім і адбывалася дзяржаўнае кіраванне і жыццё грамадзян у Вялікім Княстве Літоўскім. У кнізе A. К. Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» апавядаецца на гэты конт наступнае: «Звычай устанавіў Бог; от затым трэба дзяржацца звычая, калі хочаш, каб Бог не пакараў» [1],

Язычніцкіх багоў было шмат, але тым, хто ўводзіў пэўныя звычаі ў асяроддзі людзей, несумненна быў Род. Гэта галоўны славянскі бог, творца бачнага і нябачнага свету на зямлі. Ад яго ўзялі пачатак усе людзі, ён з’яўляецца ўвасабленнем непарушнасці славянства. Калі нараджаецца чалавек, яго будучы лёс запісваецца ў кнігу роду, і таго, што там напісана, нікому не мінуць.

  1. К. Сержпутоўскі занатаваў шмат звычаяў, якімі людзі абавязаны былі карыстацца на працягу года, а па сутнасці, усё жыццё. Да прыкладу: беларусы лічылі сваім абавязкам ратаваць таго, хто быў у бядзе, дапамагаць таму, хто заняпаў. Быў звычай прымаць падарожных людзей ды слугаваць ім, бо невядома, хто гэта, мо сам Бог ці які святы ў постаці падарожнага завітаў. Абавязковай была завядзёнка, каб маладзейшыя падпарадкоўваліся старэйшым: «Даўней старых бацькоў слухалі, хоць яны часамі гаварылі на глум, а мы бралі на вум...» [2].

Правілаў паводзін у побыце было мноства. Як сеяць, як збіраць ураджай, як памагчы хвораму чалавеку, як святкаваць, як прыняць роды і як пахаваць нябожчыка — усе бакі жыцця ахоплівалі звычаі, якія вучонымі людзьмі іншы раз называліся забабонамі. Існавала вялікае мноства парад і перасцярог, якія і цяпер не шкодзіла б ведаць чалавеку. 3 запісанага Сержпутоўскім хочацца згадаць хоць некаторыя:

«Ніколі не выцірайся рукавом, бо людзі не будуць шанаваць»;

«Калі ўсё падае з рук, та кажуць: ці хто спяшыць, ці бязрукі дзяржыць»;

«Сябрына яшчэ з даўнейшых часоў вядзецца праміж добрых людзей. Хто ж ухіляецца ад сябрыны ды жыве адзін, як воўк, той калі-небудзь дажывецца да пустога канца»;

«Пакуль маладыя — таварышуюць, а як пажывуць ды чорны вол на нагу наступіць, дык і таварыства забудуць» [3].

Для простага чалавека гэта былі няпісаныя законы жыцця, якія перадаваліся вусна з пакалення ў пакаленне. Беларусы высока цанілі такія рысы характару, як гасціннасць, таварыскасць, добрасуседства. Лічылася, што калі дрэнна прыняць сябра, то можна наклікаць гнеў Бога, які абавязкова пакарае вінаватага, што дрэнна адаб’ецца на сям’і і гаспадарцы. Сержпутоўскі, аналізуючы свае запісы, заўважыў, што ў шматлікіх народных прымхах захаваліся за-

лацінкі народнай мудрасці, што ёсць «...многа такіх учынкаў, якія маюць разумную аснову. Больш за ўсё гэта можна сказаць пра народную медыцыну, пра ўсякія зёлкі, якімі лечаць хваробы, ды пра розныя прыкметы, па якіх адгадваюць надвор’е» [4],

«Як людзі трымаліся звычая, — апавядаў селянін Бохмат Сержпутоўскаму, — та ці добрэ, ці кепсько, а ўсё ж пражылі свой век, напладзілі ды нагадавалі дзяцей і далі ўсім спосаб. А мы, як павялі новы абык, та яшчэ Бог святы ведае, як пражывом свой век, калі Бог прадоўжыць» [5].

У гэтым урыўку прасочваецца думка, што людзі лічылі найвялікшай каштоўнасцю доўгае жыццё ўласнае і дадзенае дзецям, даведзеным да ладу (якім знайшлося месца ў жыцці, каб далей працягваць род).

Даследчык Янка Крук адзначае: «Своеасаблівым звязуючым звяном паміж прынцыпам паляпшэння дабрабыту і захавання і працягу свайго роду з’яўляецца прынцып, скіраваны на ўшанаванне продкаў. Можна без перабольшвання сцвярджаць, што гэта адзін з самых галоўных структураўтваральных прынцыпаў не толькі кожнага рытуальна-абрадавага комплексу паасобку, але і календара ў цэлым. Больш за тое, калі ў адных абрадавых структурах ён быў «адным з некалькіх раўназначных», то ў іншых гэта быў ключавы фактар, які жорстка рэгламентаваў паводзіны ўсіх удзельнікаў» [6],

У энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» [7] адзначаецца, што Род у славян-язычнікаў прачытваецца толькі па трактатах хрысціянскіх аўтараў, якія гнеўна выкрывалі рэшткі вераванняў і культаў, звязаных з узнаўленнем родавага калектыву. 3 гэтых самых крыніц можна зрабіць выснову, што Рода і парадзіх ушаноўвалі, ахвяруючы ім хлеб, кашу, сыр ды мёд, а гэта былі тыя асноўныя харчы, якімі жывіліся людзі. Прынамсі, адзначаецца, што культ Рода і парадзіх узнік раней, чым культ Перуна і іншых вярхоўных багоў.

Пэўныя грамадскія адносіны і дзяржаўная ідэалогія вымагалі пакланяцца асобным багам. Напрыклад, Перуну асабліва пакланяліся тады, калі вяліся міжусобныя войны. Гэтага магутнага бога малілі, яму прыносілі ахвяры, каб ён дапамагаў здабываць перамогу ў войнах, перыў ворагаў.

Род вядзе нас па жыцці, дапамагае займацца будзённымі справамі, выконваць свае абавязкі перад блізкімі, родам і народам. Гэта і ёсць першы запавет Рода.

Мы павінны адчуваць сябе спадчыннікамі традыцый і гісторыі нашых продкаў. Перадача вопыту ад старэйшых малодшым як у сям’і, так і на працы, вывучэнне вытокаў — такі другі запавет Рода.

Адчуваць кроўную сувязь не толькі з блізкімі і дальнімі родзічамі, але і з усім народам, бо мы разам — вялікая сіла. Гэта і ёсць трэці запавет Рода.

Даследчыкі Аксана Катовіч і Янка Крук напісалі грунтоўную кнігу «Золотые правнла народной культуры» (Мінск, 2013), у якой разгледзелі правілы-рэгламентацыі кожнага дня года і найбольш значных свят, а таксама асобных забарон у жыцці і паводзінах чалавека. Яны адзначылі, што абрады і рытуалы — гэта дзеянні, неабходныя для таго, каб на чарговым вітку жыцця паўтарыць тое, што некалі было здзейснена багамі. Кожны абрад з’яўляецца сімвалам стварэння свету. Па сутнасці, у кнізе сабраны скарбы народнага светапогляду на прыроду, космас, чалавека, узаемаадносіны паміж людзьмі, пра стасункі з богам і душамі памерлых продкаў — усё тое, што было назапашана нашымі продкамі за тысячы гадоў і з’яўляецца запаветам Рода.

  1. Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / A. К. Сержпутоўскі; прадм. У. К. Касько. — Мінск, 1998. — С. 121.
  2. Там жа.
  3. Там жа. — С. 145.
  4. Там жа. — С. 6.
  5. Там жа. — С. 121.
  6. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. — 2-е выд., стэрэатып. — Мінск, 2001. — С. 39.
  7. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал. : С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 428.

ІЗечнае Дрэйа

У змрочную пару года, калі дзень робіцца кароткі, а сонца тыднямі не выглядвае з-за хмар, здаецца, людзі знарок прыдумалі яскравае свята, каб рознакаляровымі агеньчыкамі і мішурой падвесяліць і разнастаіць сваё жыццё. Штогод упрыгожваючы ва ўласных кватэрах навагоднія ялінкі, мы не задумваемся, адкуль узялася гэтая традыцыя. Між тым, навагодняя абраднасць выходзіць з глыбокай старажытнасці, а ўпрыгожаная ёлачка сімвалізуе першароднае Дрэва жыцця.

У шматлікіхбеларускіхзамовахуякасціДрэважыццязгадваецца дуб: «На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць стар дуб...» [ 1 ]. Праз адзін гэты сказ можна шмат што зразумець пра міфатворчасць нашых продкаў. Яны верылі, што першапачаткова з хаосу ўтварыўся сусветны акіян, сярод якога ўзнік востраў — першая зямля. На ім вырасла Дрэва жыцця, вакол якога забуяла расліннасць, таму востраў атрымаў назву «Буян».

Сусвет ва ўяўленні старажытнага чалавека складаўся з некалькіх прастораў (неба, зямлі і падземнага свету), аддзеленых адна ад другой. 3 зямлі можна трапіць на неба або апусціцца ў апраметную. Звязвала гэтыя светы вось зямлі, якая пранізвала Сусвет. Для прыкладу згадаем шырокавядомую беларускую казку «Сіняя Світа» [2], У ёй апавядаецца пра тое, што жыў-быў цар-чарадзей. Стаў ён клікаць ахвотніка, які здолее ад яго схавацца. Знайшоўся хлопец Сіняя Світа Налева Сшыта Саламяны Каўпак, які паабяцаў схавацца ад цара. Ён аказаўся таксама чараўніком, бо мог мяняць свой выгляд як заўгодна, але цару ўдавалася лёгка яго адшукваць. Цар бачыў усё, што рабіў Сіняя Світа: «Перада мной стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, пад вароты лез чорным гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Збег за трыдзевяць зямель, у трыдзявятае царства і схаваўся ў балоце, дзе абярнуўся рыбай-вокунем».

Для таго каб абхітрыць цара, хлопцу даводзілася ператварацца ў звяроў, рыбу, іголку, а потым яшчэ папрасіць дапамогі ў птушкі

Нагай, якая жыве на тым свеце. Сіняя Світа Навыварат Сшыта пераходзіў з таго свету ў гэты, мяняючы аблічча. Нават імя галоўнага персанажа тоіць у сабе загадку. Сіняя світа налева пашыта — гэта ж не што іншае, як неба. Мы бачым вонкавы бок неба, а герой казкі ведае яго з сярэдзіны, з левага боку. Саламяны Каўпак — другая частка яго імя — гэта таксама намёк на нябесны купал ці, можа, нават на сонца. Спяваецца ж у адной купальскай песні:

Сядзіць купала на плоце, Уся яе галоўка ў залоце [3].

Галоўны персанаж казкі не проста чалавек. Гэта хутчэй пасланец неба, які з’явіўся, каб пазмагацца з зямным царом-чарадзеем, перамагчы яго ды ажаніцца з ягонай дачкою, а гэта азначае, узяць жонку з іншага роду. Пасля розных выпрабаванняў і прыгод нябесны сын ажаніўся з дачкою зямного цара, яднаючы Зямлю і Неба.

Падобныя метамарфозы адбываюцца з героем украінскай народнай песні:

Ой жа хітры, мудры Іванка: 3-пад лесу ўзышоў хмаркою, Поле перайшоў дожджыкам. Пад двор падышоў ракою. У варотах стаў вярбою, У сенцы ўляцеў галубком, У хату ўвайшоў малайцом, За столікам сеў панічом: — Хадзі, мая дзеўчына, сядзь каля мяне [4],

Зноў нябесны жаніх спусціўся з неба, каб ажаніцца з зямною нявестаю. Гэтак Неба яднаецца з Зямлёю праз дожджык з хмаркамі, праз божых пасланцоў — птушак, праз Дрэва жыцця, каб прадоўжыць існаванне свету. Нездарма ж у нас прынята казаць, што высокія дрэвы з небам гамоняць.

Падобныя матывы выкарыстаны ў чэшскай казцы «Златокудрая Отолонка»[5], дзе ў якасці салярнага персанажа выступае чароўная дзяўчына з залатымі валасамі. Цікавая ў гэтым сэнсе і казка «Іскарка-парубак Дзявочы сын», якая нясе ў сабе шмат міфічных архетыпаў. Сам Іскарка з’явіўся на свет дзівосным чынам. Яго на-

радзіла дзяўчына, якая абсмактала костачкі чароўнае рыбіны. Іскарка прыходзіць на той мост, дзе звычайна праязджае Юда. Гэты мост у славянскай міфалогіі найчасцей называецца Калінавым, і лічыцца, што ён аддзяляе той свет ад гэтага. На мосце Іскарка выходзіць на бойку з трохгаловым, шасцігаловым і дванаццацігаловым змеямі і перамагае іх дзе сілаю, а дзе і хітрасцю. Змагацца з апошнім змеем яму дапамагалі два браты-волаты.

Яшчэ адзін цікавы архетып гэтай казкі — Усіянская гара, якая з’яўляецца ўвасабленнем Дрэва жыцця. Праўда, чараўнік-каваль забараніў Іскарку ўздымацца на яе. Але наш герой парушыў гэтую забарону, падняўся на гару. Яна аказалася такая высокая, што з яе ён убачыў Радзіму.

Адслужыў Іскарка ў каваля тры гады і паехаў далей. Напаткаўся яму палац цара. Запатрабаваў цар, каб Іскарка прасватаў за яго дзяўчыну з іншага царства. Рушыў герой у дарогу і сустрэў добрых сяброў-волатаў Абпівалу, Аб’ядалу, Гуньку, Даўгашоста, Лысую Муху, якія дапамаглі яму пераадолець розныя перашкоды. Дзяўчына нібыта ўжо і дала згоду выйсці замуж за цара, але падманула Іскарку, ператварылася ў галубку і паляцела невядома куды. Ператварацца ў птушак ці жывёл умелі багі ці чараўнікі. Мы можам толькі здагадвацца, хто была гэтая дзяўчына. Можа, багіня Лёля, а мо якая іншая чараўніца? Безумоўна, Іскарка знайшоў яе. Але няўдзячны цар, якому Іскарка прывёз дзяўчыну, вырашыў учыніць яшчэ адно выпрабаванне хлопцу: перайсцн канаву. 3 дапамогаю царэўны хлопец пераадолеў перашкоду, цару паўтарыць такі ж пераход не ўдалося: ён упаў і, пэўна, утапіўся. Зрэшты, пра тое, што нехта кінуўся яго ратаваць, нічога не гаворыцца. Маладыя пабраліся. «Ды якое было вяселле: віно ракой лілося, і мне выпіць прыйшлося. У роце тое не было і па губах не цякло», — завяршае казку апавядальнік [6].

«У беларусаў, як і ў іншых славянскіх народаў, адным з увасабленняў міфапаэтычнай мадэлі свету з’яўляецца сімвал вечнага жыцця — дуб, — адзначае даследчык Янка Крук у кнізе «Сімволіка беларускай народнай культуры». — Дастаткова нагадаць адзін з найбольш устойлівых матываў такіх старажытных вусна-паэтычных твораў, як замовы і казкі, і мы ўбачым, што даволі часта асноўнае сюжэтнае дзеянне ў іх разгортваецца ў тым месцы, дзе расце гэты валадар свету» [7],

Напрыклад, беларуская казка «Каток — залаты лабок» [8] апавядае пра тое, як дзед сустрэў чароўнага ката, здатнага выканаць якое заўгодна жаданне. Кот жыў у дубе, які дзед вырашыў ссячы. Каб адкупіцца ад парубшчыка, кот з’яўляўся кожны раз, варта было дзеду пастукаць па дрэве. Быў ён асаблівай масці: шарсцінка залатая, шарсцінка срэбная. Тут будзе дарэчы згадаць, што ў Егіпце таксама абагаўляліся рыжыя каты.

У адпаведнасці з традыцыяй трохчленнай мадэлі свету на вяршыні Дрэва жыцця гняздзяцца птушкі, на камлі раяцца пчолы, каля каранёў дрэва знаходзяць прытулак жабы, мышы, рыбы, бабры, выдры, змеі і іншыя хтанічныя жывёлы. Перамяшчэнне з верхняга свету ў ніжні і наадварот складае аснову шматлікіх міфалагічных матываў.

У кнізе «Млфы о Вселенной» В. У Еўсюкоў піша: «Многоэтажная вселенная — сложное сооруженле, состояіцее лз самостоятельных млров, отделенных друг от друга темл ллл лнымл преградамл л препятствлямл. В то же время млры лзоллрованы не полностью, онл сообіцаются между собой. С землл можно попасть на небо ллл опустлться в прелсподнюю. Связуюіцлм элементом служлт так называемая ось млра, пронлзываюіцая все млрозданле л составляюіцая его сердцевлну. Располагаясь, как правлло, в самом центре Вселенной, она является как бы главным опорным столбом, скрепляюіцлм громоздкую махлну космоса» [9].

Даследчык прыводзіць шмат доказаў, што ўяўленні пра вось свету ў выглядзе дрэва ці гары зафіксаваны ў большасці народаў. Да Дрэва жыцця славян вельмі блізкі касмічны ясень са скандынаўскай міфалогіі. Каранямі і кронаю ясень абдымае ўвесь свет, на ім трымаюцца неба і зоркі. Каля яго ёсць жывая крыніца, а таксама стаіць дзівосны храм, з якога выходзяць багіні, якія апякуюцца над людзьмі. Пад карэннем дрэва жыве касмічны змей, на макаўцы дрэва сядзіць арол, а па камлі бегае вешчая вавёрка.

Касмічны ясень быў вядомы і старажытным грэкам. Ягоныя галіны дасягалі неба, а карані прараслі да змрочнага тартара. Вялікай папулярнасцю Сусветнае дрэва карысталася ў міфах старажытных індыйцаў. Згодна з іх уяўленнямі ў цэнтры Сусвету расце дрэва, на якое абапіраецца неба. Ягоныя карані апускаюцца ў першародную ваду, з якой быў створаны свет. Адначасова гэтае дрэва

з’яўляецца крыніцаю напою бессмяротнасці, якім наталяюць смагу вялікія багі. Яго ахоўваюць геніі ў выглядзе птушак, якія сядзяць на галінах.

Старажытныя егіпцяне былі перакананыя, што воссю зямлі з’яўляецца магутнае залатое дрэва, якое вяршыняй упіраецца ў неба. На ягоных верхніх галінах растуць каштоўныя камяні і жыве багіня ночы Нут. Накшталт старажытных індыйцаў і іншых народаў егіпцяне верылі, што на небе ёсць дакладна гэткае ж святое дрэва.

Фінікійцам, якія насялялі ўзбярэжжа Палесціны, Сусвет уяўляўся ў выглядзе вялізнага шатра, які падтрымліваўся высачэзным дрэвам. У існаванні Сусветнага Дрэва былі перакананыя кітайцы. Індзейцы майя, жыхары Цэнтральнай Амерыкі, таксама змяшчалі ў цэнтр Сусвету фантастычнае Першае Дрэва, аднак акрамя яго існавала яшчэ чатыры дрэвы, якія раслі ў чатырох кутках свету.

Асаблівую ролю Сусветнае Дрэва выконвала ў шаманскіх рэлігіях, дзе ягоны вобраз быў распрацаваны дэталёва. Яно расло пасярод Сібір-зямлі і давала жыватворную вільгаць, якая забяспечвала людзям бадзёрасць і новыя сілы.

Згодна з алтайскімі вераваннямі ля сутокаў сямі рэчак узвышаецца вечная таполя з залатою і срэбнаю лістотаю. Толькі пад адной галінаю гэтага дрэва можа схавацца цэлы табун коней. На яе вяршыні сядзяць дзве залатыя зязюлі, якія прадказваюць лёс. Ад іхняга кукавання расцвітаюць кветкі на ўсёй зямлі. На сярэдніх галінах сядзяць два беркуты з дыяментавымі кіпцюрамі і ахоўваюць неба. Да каранёў таполі жалезнымі ланцугамі прыкуты два страшныя сабакі. Там жа мірна пасецца конь, асядлаўшы якога можна стаць героем.

Вечнае Дрэва не толькі звязвае Неба і Зямлю, а яшчэ і ўвасабляе пладаноснасць. Менавіта малітва пра добры ўраджай з’яўляецца галоўным зместам мноства розных рэлігійных абрадаў і вераванняў. Існуюць таксама міфы, у адпаведнасці з якімі на Дрэве ў выглядзе кветак ці пладоў растуць душы людзей. Пад ягонаю кронаю нараджаліся багі, волаты і першапродкі. Старажытны грэчаскі міф апавядае, што магутны бог Зеўс у маленстве быў выкармлены казой Амалтэяй пад Святым дрэвам. Бог Апалон таксама нарадзіўся пад дрэвам. Вавілонскі цар Навухаданосар немаўлём быў знойдзены пад дрэвам. Маці Буды Майя нарадзіла яго ў садзе. Леген-

да апавядае, што Чынгісхана знайшлі ў стэпе пад Святым Дрэвам. Дрэва пазнання, якое згадваецца ў Бібліі, ёсць не што іншае, як тое самае Вечнае Дрэва, знаёмае нам па шматлікіх міфах народаў свету.

Іншым міфалагічным увасабленнем восі зямлі з’яўляецца Сусветная гара, якую людзі надзялялі самымі дзівоснымі ўласцівасцямі. Пра чароўныя горы апавядаецца ў шматлікіх беларускіх казках. Ва Усходняй і Цэнтральнай Азіі было шырока распаўсюджана ўяўленне, што неба абапіраецца на гару Меру, на якой жывуць багі. Алтайцы верылі, што залатая касмічная гара Алтын-ту прымацаваная да неба, звешваецца над зямлёй, не дасягаючы паверхні. Папулярны вобраз Сусветнай гары быў вядомы ў іранскай міфалогіі. Міфічным і рэальным гарам пакланяліся кітайцы і народы Бліжняга Усходу.

3 вобразам Вечнага Дрэва ці Сусветнай гары цесна звязаны вобраз Змея, які займае цэнтральнае месца ў славянскім фальклоры. Яму ўласціва шмат іпастасей, якія могуць атаясамляцца з рознымі прыроднымі стыхіямі. Напрыклад, сонечныя зацьменні тлумачыліся тым, што Змей хоча праглынуць Сонца. Ён мог набываць якое заўгодна аблічча. Ва ўяўленні паўднёвых славян выглядаў як чалавек, але з вялікай галавой, белым тварам, круглымі вачамі і з крыламі пад пахамі. Змей ці Змяя былі ўвасабленнем шкодных і згубных сіл, таму з імі змагаліся багі і героі.

У беларускім фальклоры ёсць звесткі і пра добрага Змея, які носіць грошы. Прынамсі, пра яго апавядаў у сваіх даследаваннях А. Я. Багдановіч: «Пра кожнага больш-менш багатага селяніна на Беларусі кажуць, што яму «змей грошы носіць...» [10]. Такія змеі, паводле апавяданняў, выводзяцца штучна. А робіцца гэта так. Калі чорны певень пражыве сем гадоў, дык пад канец сёмага года знясе асаблівага выгляду яйка, якое па форме нагадвае нібыта ракавіну звычайнага смаўжа. Гэтае яйка трэба насіць пад пахаю тры гады, тады вылупіцца з яго маленькае змеяня. Яго трэба песціць, трымаць у цяпле, карміць яечняй і нічым не раздражняць. Калі ён вырасце, дык пачне лётаць, адшукваць скарбы і насіць грошы свайму гаспадару. Жыве змей у клеці, нікому не паказваецца. Туды яму гаспадар ці гаспадыня штодзённа носяць свежую яечню. Але яе чамусьці нельга саліць: нічым так не ўгнявіш Змея, як пасаліўшы яечню. За парушэнне гэтага табу ён можа спаліць усё гаспадарава дабро і сам адляціць. Наогул, ён, калі раззлуецца, помсціць пажарам. Калі хто-

небудзь убачыць, як Змей нясе грошы, і зняважыць непрыстойнасцю, дык ён грошы рассыпле, а гаспадарку чамусьці спаліць. Большасць лічыць, што ён падобны на звычайнага вужа, толькі значна большы за яго, увесь залаты, гарыць, як жар, і мае крылы. Іншыя прыпадабняюць яго да чалавека, які ўмее лётаць.

У казках і міфах хтанічныя багі і духі імкнуліся як бы перавярнуць свет, памяняць месцамі верх і ніз. Штучнае пераварочванне, звязанае з міфалагізаванымі персанажамі карнавалу або Масленіцы, ёсць не што іншае, як рытуальнае мадэляванне хаосу. Такое тэатралізаванае дзеянне з удзелам пераапранутых персанажаў, якія ўвасаблялі сілы зла, у час каляндарных свят было заклікана садзейнічаць умацаванню касмічнага ладу, гармоніі ў свеце. Увасабленнем перавернутасці свету з’яўляецца і Вечнае Дрэва, у якім карані паўтараюць крону. I ў той жа час карэнне і бязлістыя галіны дрэва нагадваюць змей, тых хтанічных дэманаў, якія хаваюцца пад ім.

  1. Замовы / уклад. сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г. А. Барташэвіч; рэдкал.: A. С. Фядосік [і інш.]. — Мінск, 1992. — С. 92.
  2. Сказкн славянскях народов : в 5 т. Т. 1 /сказкн переск. Ангел Каралнйчев н Нлколай Тодоров; перев. с болг. Ю. Жукова; ред. перев. Наталья Куллкова. — Софня, 1977. — С. 161.
  3. Купальскія і пятроўскія песні / уклад. A. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч. — Мінск, 1985. — С. 69.
  4. Золотослов. Поэтмческнй космос Древней Русл / сост., автор предмсл. м перев. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павллчко. — Клев, 1988. — С. 243.
  5. Сказкн славянскмх народов : в 5 т. Т. 3. — С. 52.
  6. Чарадзейныя казкі: у 2 частках. Ч. 1 / склад. К. Л. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац. — Мінск, 2003. — С. 85.
  7. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. — 2-е выд., стэрэатып. — Мінск, 2001. — С. 291.
  8. Беларускія народныя казкі / склад. I. Разанаў; 2-е выд. — Мінск, 1981. — С. 77.
  9. Евсюков В. В. Мнфы о вселенной / В. В. Евсюков; отв. ред В. Е. Лармчев.— Новослблрск, 1988. — C.143.
  10. Багдановіч А. Я. Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў : этнаграфічны нарыс / А. Я Багдановіч; уступ. арт. А. Бяляцкага. — Мінск, 1995. — С. 73.

Сярод безлічы славянскіх багоў сучаснымі навукоўцамі пакуль не выяўлена бажаство, якое б апекавалася над дажджом, што вельмі дзіўна, бо без гэтай прыроднай атмасфернай з’явы немагчыма плоднасць зямлі. У энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» гаворыцца, што «згодна з рэканструкцыяй асноўнага міфа, дождж ідзе пасля перамогі бога навальніцы над Змеем» [ 1 ]. Тут жа ўдакладняецца: беларусы перакананыя, што дажджы пасылае Святы Ілля — хрысціянскі заменнік Перуна.

Між тым у славян існаваў шырока распаўсюджаны рытуал выклікання дажджу. Згодна з народнымі ўяўленнямі, калодзежы, крыніцы, азёры і рэкі былі знітаваныя з нябеснымі водамі як сазлучаныя сасуды. Таму ў засушлівыя гады людзі хадзілі да крыніц ці рэчак, маліліся каля іх, выклікаючы дождж. У рытуальных мэтах абыходзілі поле з хлебам і соллю. На Палессі ў калодзежы ў якасці ахвяраванняў сыпалі зерне жыта ці маку. У гэтым жа энцыклапедычным слоўніку згадваецца Дажджбогаў камень на Лагойшчыне. Да яго на святы людзі прыносяць розныя ахвяраванні.

Прызнаюся, вельмі парадавалася ўпершыню сустрэтай згадцы пра Дажджбога ў сувязі з дажджом, бо ва ўсіх навуковых крыніцах гэты язычніцкі бог найчасцей называецца сынам Сонца ці Сварога. Сцвярджаючы гэты факт, даследчыкі спасылаюцца на звесткі са старадаўніх усходнеславянскіх сведчанняў, пакінутых хрысціянскімі летапісцамі, якія не вельмі разбіраліся ў іерархіі славянскіх багоў і тлумачылі іх паходжанне, як хто разумеў. У перакладзе «Хронікі Іаана Малалы» (Іпацьеўскі летапіс», XII ст.) паведамляецца: «По умрьтвнн же Феостов'ь (старажытнагрэч. Гефест. — Аўт.) егож н Сварога нарнчнть м царствова сын'ь его мменем Солнце, егож нарнчають Дажьбогь. Солнце же царь сын CBaporoBT> еже есть Даждьбог» [2]. 3 гэтай цытаты вынікае, што Дажджбог звязаны з Сонцам і даводзіцца сынам Сварогу, які ў сваю чаргу мае дачыненне да агню.

Паспрабуем разабрацца з гэтым тэкстам. Па-першае, хто такі Сварог і чаму ягоны сын Дажджбог з’яўляецца богам сонца? Трэба сказаць, што ў навукоўцаў наконт Сварога меркаванні шырока разыходзяцца. Так, «Словарь славянской млфологлл» пра Сварога дае наступныя звесткі: «Верховный владыка Вселенной, родоначальнлк богов... разблвая громовымл стреламл тучл, Сварог выводлл лз-за нлх ясное солнце, ллл, выражаясь метафорлческлм языком древностл, возжлгал светлльнлк солнца, погашенный демонамл тьмы...» [3].

3 гэтага ўрыўка бачна, што Сварог не мае дачынення да Сонца. Ён толькі разганяе бізунамі маланак хмары на небе, ачышчае дарогу Сонцу, але ж вядома, што маланкамі ўладарыць Пярун. Выходзіць, Сварогу прыпісваюцца чужыя функцыі. Прадоўжым чытанне гэтага артыкула: «Плодотворная слла солнечных лучей л дождевых ллвней, нлспадаюіцлх с небесного свода, возбуждает пролзводлтельность землл, л она, согретая л увлажненная, растлт травы, цветы, деревья л дает пліцу человеку л жлвотным. Это естественное л для всех наглядное явленле послужлло лсточнлком древнейшего млфа о брачном союзе Неба л Землл, прлчем небу прлдан воздействуюіцлй, мужской тлп, а Земле — воспрлнлмаюіцлй, женсклй...»

Цытата, прыведзеная вышэй, лагічная і разумная, але яна не мае ніякага дачынення да таямнічага бога Сварога, пра якога нам пакуль вядома толькі тое, што ён разганяе хмары на небе, дазваляе саграваць сонцу зямлю і спрыяе паліванню яе дажджамі.

У спісе багоў, якія ўваходзілі ў пантэон кіеўскага князя Уладзіміра, Сварог не згадваецца. Але ў вышэйпрыведзенай цытаце з «Хронікі Іаана Малалы» ён атаясамляецца з грэчаскім Гефестам, які быў богам агню і кавальскага рамяства.

Вядомы расійскі гісторык Б. Рыбакоў называе Сварога «богам-бацькам», які да вылучэння на першае месца Перуна быў галоўным божышчам далёкіх продкаў славян. Здагадка даследчыка вельмі цікавая ў тым плане, што з развіццём першабытнага грамадства мяняліся прыярытэты. У час матрыярхату галоўнай уладаркай свету была багіня Маці, пры пераходзе да патрыярхальнага грамадства галоўным богам стаў Род. 3 развіццём вытворчых сіл і па меры змен адносін унутры племені і з іншапляменнікамі мянялася арыентацыя ў пакланенні таму ці іншаму бажаству. Пасля доўгіх

разважанняў Б. А. Рыбакоў усё ж схіляецца да думкі: «Сварог скорее культурный герой, открывшмй людям железо н учреднвшнй семейные порядкл» [4].

Даследчык Э. Зайкоўскі, завяршаючы артыкул, прысвечаны Сварогу ў энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» [5], слуіпна заўважыў: «У «Іпацьеўскім летапісе» пад 1114 г. зроблена спроба перыядызацыі дахрысціянскай гісторыі, у якой да часоў царавання Сварога аднесены пачатак апрацоўкі металаў і ўстанаўлення манагаміі, за парушэнне якой «...свернуте л в пеіць огнену». Тут мы і знаходзім думку, блізкую да ісціны. Старажытны хрысціянскі летапісец жыў значна бліжэй да таго часу, калі ламалася вера ўсходніх славян, і лепш арыентаваўся ў ведах сваіх продкаў, калі адзначыў аднолькавасць функцый Гефеста і Сварога. У найменні Сварога ляжыць корань «вар». Ён і паказвае на тое, што Сварог першы зварыў жалеза і навучыў гэтай справе людзей. Другая частка імя — «рог» — сімвалізуе багацце. Рог-рытон, зроблены з рога жывёлы, выкарыстоўваўся для віна ў час пажадання дастатку і працвітання супляменнікам. Чарку ў выглядзе рога трымаў у руцэ ідал Светавіта ў Арконе. Рог быў адным з атрыбутаў варажбы ў храме.

Сапраўды, Сварог мог з’явіцца ў эпоху, калі чалавек навучыўся варыць і каваць жалеза. Ён быў богам-кавалём, які зрабіў першыя кавальскія прылады працы, неабходнае начынне для сялян і зброю для ваяроў. Кавадлам яму служыў Алатыр, ахвярны камень. Варта было Сварогу стукнуць молатам па камені, як з іскраў, якія ён выкрасаў, нараджаліся маладыя багі сварожычы.

Алатыр-камень мог уяўляцца малым і служыць падстаўкай для ахвярапрынашэнняў, а мог вырастаць у вялікую Залатаю гару, якая была авеяна святасцю. Алатыр-камень — гэта найхутчэй сакральны цэнтр свету, падмурак усіх першапачатковых ведаў, аснова ўсяму існаму на зямлі. Нездарма шматлікія замовы ад хвароб пачынаюцца так: «Як на моры, на лукамор’і, там ляжыць бел камень...». Вось, напрыклад, як замаўлялі ад хвароб свойскую жывёлу: «На моры, на кіяне ляжыць камень Латыр, на камені на Латыры стаіць нарыца, у той нарыцы стаіць патніца. На тую нарыцу, на тую патніцу налетаець чорны воран; ён патніцу сам раздзюўбаець, кокцямі раздзіраець, крыллям, пер’ем па чыстаму полю разношаець. Потнік! Потнік! Лезь вон! Лезь вон па добрай волі! A то стану прасіць Мі-

хаілу-арханія, ён вас накажэць, накараець, на заход сонца пазганяець. Выгаварыю ж цябе, раба божага (імя) — гаспадара скаціны, рыжай шарсціны. Пры ясных зорах, пры красным сонцы, пры вутры, пры вечары» [6].

Па гэтай замове відаць, што яна прамаўлялася ўжо пад уплывам хрысціянскай ідэалогіі, а ўключэнне ў яе хрысціянскага элемента чыста фармальнае. На гэтай замове якраз зручна прасачыць фальклорны працэс, шляхі ўзаемадзеяння афіцыйнай рэлігіі і народнага светапогляду, які спадчынна дайшоў з язычніцкіх часоў, што ў сваю чаргу сведчыць пра жыццястойкасць дахрысціянскіх перакананняў і абраднасці.

Дзейнасць Сварога цесна звязана з агнём і печчу-домніцай, дзе выпякалася крыца і варылася, а пасля кавалася жалеза. Жалезная зброя давала мужнасць і сілу мужчынам, бо з яе дапамогаю яны рабіліся ў шмат разоў дужэйшыя і смялейшыя. Зрэшты, у беларускай міфалогіі каваль таксама з’яўляецца міфалагічным персанажам. Ён валодае здольнасцямі чараўніка, звышнатуральнай сілай, мае дачыненне да агню і жыве на небе (мусіць, гэта ён куе Перуну залатыя стрэлы). Каваль звязаны з жалезнай рудой, з яе здабываннем у зямлі, а гэта азначае, што ён мае дачыненне і да таго свету. Нават звычайны вясковы каваль заўсёды лічыўся асобай, далучанай да чараўніцтва і варажбы.

Такім чынам, можна з пэўнай доляй перакананасці сказаць: Сварог — бог-дэміург, які навучыў людзей здабываць руду, варыць жалеза, каваць яго, карыстацца новымі прыладамі і зброяй у побыце ці ў вайсковай справе. Ягоная дзейнасць была звязана з агнём і кавальскаю справаю, і ён ніяк не можа быць богам сонца. Ці не ў гонар Сварога названы беларускія вёскі Сварынь і Сваротва? He выключаю, што і словы сварыцца, сварка, сварлівасць паходзяць ад гэтага імя.

Пра самога бога сонца ў энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» [7] гаворыцца, што ён свяціў ад самага пачатку стварэння свету і ўяўляў сабой вялікі нябесны агонь, які сагравае неба. Як бачым, у гэтых багоў розныя функцыі, і нам не варта блытаць сферы іх дзейнасці.

Паходжанне імя Дажбога некаторыя даследчыкі выводзяць ад слоў «даць» і «бог». Адразу ўзнікае пытанне: на падставе чаго пер-

шая частка складанага слова «даж» навукоўцамі ператвараецца ў «даць»? У «Слове аб палку Ігаравым» Дажбог згадваецца так:

Пры Алегу таЬы Гарыславічу Моц было міжусобіц, няладаў; Жыццё гінула ўнука Дажджбожага, Люд свой век скарачаў у княжых звадах [8],

Выходзіць, што імя Дажбог усечанае, па-сапраўднаму яно гучыць як Дажджбог. У такім разе відавочна, што складаецца яно са слоў «даждж» і «бог» і прачытваецца проста: Дажджбог — бог дажджоў. Менавіта таму нашы продкі верылі, што Дажджбог апякуе вяселле, сустракае маладога на світанку ў той дзень, калі хлопец збіраецца ўзяць шлюб, і бласлаўляе яго на шчасце і плоднасць.

Пра тое, якую ролю выконваў у сістэме славянскай міфалогіі Дажджбог, спяваецца ў народнай песні:

— Вой ты, салавейка, ты ранняя птушка, Вой чаго ты рана з выраю выйшаў?

He сам жа я выйшаў, Дажджбог мяне выслаў

3 праеае ручанькі і ключыкі выдаў.

3 правае ручанькі — лета адмыкаці,

3 левае ручанькі — зіму замыкаці [9],

Дажджбог з першымі птушкамі прысылае цяпло, адмыкае зямлю, палівае свет пладаноснымі дажджамі. Ён можа мець родавую сувязь з Калядою, які на пачатку зімы паварочвае сонца на лета, а ў паўднёваславянскай міфалогіі называецца Божычам. Згадваецца ў калядках і ў абрадах, што азначаюць пачатак веснавога сонечнага цыкла. Каляда ў змаганні з Карачуном, тым, што падкараціў дні, перамагае. I толькі пасля таго, як юны Божыч (Каляда) расколе лёд, растопіць снягі, з’явіцца стары Дажджбог, каб адагрэць зямлю і самому пагрэцца ў вясновых промнях.

Са Сварогам Дажджбог мог быць звязаны праз ваду, у якой загартоўвалася выкаванае жалеза — зброя і прылады працы, а мог і сапраўды быць ягоным сынам ці памочнікам.

Даследчыкі заўважылі ў сярэднявечных тэкстах спалучэнне імёнаў Дажджбога і Стрыбога. I гэта таксама не выпадкова. Паўкраінску слова «стрнбатн» азначае скакаць, сягаць. Стрыбог, бог

ветру, сягае куды захоча і дапамагае Дажджбогу пераганяць хмары. Іх звязвае адзіная справа — забеспячэнне ўрадлівасці зямлі.

У другой народнай песні сустракаюцца такія словы:

Між трыма дарогамі, рана-рана, Між трыма дарогамі, ранюсенька, Там спаткаўся князь з Дажбогам, рана-рана, Там спаткаўся князь з Дажбогам, ранюсенька. — Вой ты божа, ты, Дажбожа, рана-рана, Саступі мне дарожку, ранюсенька.

Бо ты богам год ад году, рана-рана, А я княземраз на век, ранюсенька [10].

Можна меркаваць, што Дажджбог апекаваўся над княжацкаю ўладаю, таму ваяроў Ігарава палка і называў летапісец Дажджбогавымі ўнукамі. 3 падтэксту песні можам убачыць, што Дажджбог заступіў дарогу ваяўнічаму князю. He ўхваляе ён вайсковых паходаў, бо войны забіраюць маладых аратых, а зямлю пакідаюць сірацець без дагляду. Князь апраўдваецца тым, што аднойчы выпала яму пакняжыць, і не можа ён жыць інакш. Рэфрэн рана-рана паказвае на тое, што князь яшчэ малады, не ведае, што вядзе яго ваяўнічая дарога да ранняй смерці. Можа, хто другі зразумее тэкст гэтай песні інакш?

Дзве песні, згаданыя вышэй, былі ўзяты са зборніка старажытных народных песень «Золотослов». Ёсць там яшчэ адзін вельмі цікавы тэкст, які падкрэслівае важную касмічную трыяду:

3-за гары, з-за высокае,

Бачым, як выходзяць тры браты родныя: Адзін брацейка — светлае сонейка, Другі брацейка — ясны месячык, Трэці брацейка — дробны дожджычак [11],

А далей гаворыцца, што месячык імкнецца замарозіць горы і даліны, сонейка — размарозіць, а дожджык — зазеляніць увесь свет. Такім чынам, асноўная функцыя Дажджбога — аздобіць зямлю, расквеціць, дапамагчы вырасціць багаты ўраджай. Безумоўна, нашы продкі не маглі не стварыць Дажджбога — бога дажджу, не маглі не пакланяцца яму, бо ад яго залежаў дабрабыт, заможнае жыццё сям’і і ўсяго роду чалавечага.

Шмат загадак пакінулі нам нашы продкі. Дай божа разгадаць і зразумець спрадвечную і забытую іхнюю мудрасць, каб меней хінуцца да чужых філасофій і розных псеўданавук.

  1. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 148.
  2. Там жа. — С. 131.
  3. Грушко Е. А. Словарь славянской мнфологяя / Е. А.Грушко, Ю. М. Медведев. — Нмжннй Новгород, 1995. — С. 271.
  4. Рыбаков Б. А. Язычество древнях славян / Б. А. Рыбаков. — М., 1994. — С. 540.
  5. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік. — С. 454.
  6. Замовы / уклад. сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г. А. Барташэвіч; рэдкал.: A. С. Фядосік [і інш.]. — Мінск, 1992. — С. 94.
  7. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік. — С. 478.
  8. Слова пра паход Ігаравы / уклад. прадм. і камент. В. Чамярыцкага; пер. Я. Купалы. — Мінск, 1986. — С. 111.
  9. Золотослов. Поэтяческяй космос Древней Русм / сост., автор предмсл. я nep. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павлмчко. — Кяев, 1988. — С. 118.
  10. Там же. — С. 242.
  11. Там же. — С. 51.

 

Вобраз Каваля, надзеленага незвычайнаю сілаю, даволі часта сустракаецца ў славянскіх казках і песнях. Людзей, якія авалодалі гэтаю вогненнаю справай, наогул лічылі чараўнікамі, бо ім быў падуладны агонь, вада і жалеза — тры загадкавыя і магутныя стыхіі.

У беларускай казцы «Каваль» у самым пачатку мы сустракаем сюжэт, падобны на міф, вядомы ў розных народаў свету. У ім апавядаецца, што цар загадаў забіваць усіх малых дзяцей, каб людзі больш не множыліся, бо ў краіне здарыўся голад. Але адна цяжарная жанчына вырашыла схавацца ў лесе і нарадзіла там цудоўнага хлопчыка, у якога сонейка ззяла на лбе. Хлопчык рос хутка і за адно

лета зраўняўся ростам з матуляю. Жанчына вярнулася ў сяло з сынам. Неўзабаве ён стаў добрым кавалём. Ды царскія слугі вырашылі забіць яго за тое, што ён нарадзіўся на свет без царскага дазволу. Аднак Каваль расправіўся з царскім войскам і паехаў у іншае царства. А там здарылася бяда — Баба-Яга выкрала царэўну і завезла Кашчэю Бессмяротнаму.

У гэтай казцы падкрэсліваецца вельмі характэрная рыса Каваля: ён дужы і адважны, можа выступіць супраць цэлага царскага войска, гатовы змагацца з магутным чараўніком Кашчэем, але пры гэтым баіцца сустрэчы з царом, бо не ведае, што яму сказаць. Сіла і моц дзяржаўнай улады для нашага героя страшней за магутнае войска.

Мышка, прадстаўніца ніжэйшага свету, узялася дапамагчы Кавалю і ўгаварыла яго шукаць царэўну. «Не бойся цара, — кажа яму мышка, — толькі вазьмі мяне з сабою, я буду табе падказваць». Шмат давялося перажыць хлопцу. Ды, нарэшце, сышоўся ён у бойцы з Кашчэем. «Біліся, біліся, аж горы растрыбушылі, развярнулі палацы, але ніхто адзін другога не можа асіліць. Бачыць Кашчэй Бессмяротны, што каваль разбіў ступу, паламаў таўкач і чуць ужо не рэзнуў булавою Бабу-Ягу, спалохаўся, пусціўся наўцекача, схапіўшы Бабу-Ягу на барэмя» [1],

Варта асобна спыніцца на такім персанажы, як Баба-Яга. У перакладзе са санскрыту слова «баба» азначае бацька ці паважлівы зварот да чалавека, «яга» — ахвяра. Спалучэнне гэтых слоў можна зразумець, як бацька, продак, старэйшына, які прыносіць ахвяру. Такое было першапачатковае прызначэнне гэтай міфічнай асобы. У беларускіх казках яна можа выступаць як антаганістам галоўнага героя, так і чароўным памочнікам. Усё залежала ад таго, у які час стваралася казка — да хрышчэння ўсходніх славян ці пасля.

Атрыбуты «ступа» і «таўкач» узніклі тут не выпадкова. Ступа была сімвалам дабрабыту, бязбеднага існавання сям’і. Цяперашняя дзятва мо і не ведае, што ступа была зусім не транспартным сродкам Бабы-Ягі, а пасудзінаю, у якой таўклі неачышчанае зерне, каб атрымаць крупы. Фактычна Баба-Яга надзялялася рысамі міфалагічнай першакарміцелькі, плоднай зямлі, на якой трымаецца свет. А Каваль паламаў усе ўстоі грамадства (ступу, таўкач) і збіраецца «рэзнуць Бабу-Ягу па галаве», гатовы знішчыць і само жыццё, каб толькі дамагчыся сваёй мэты.

Між тым у казцы пайшоў Каваль у палац Кашчэя, знайшоў царэўну, якую замарозіла Баба-Яга, зняў ён хустачку са сваёй галавы, асвяціў дзяўчыну сонейкам, што ззяла на ягоным ілбе. Царэўна адтала. Тады папырскаў Каваль яе жывой вадой — яна ажыла. Калі вярталіся дамоў, пачалася бура. Гэта Кашчэй даганяў Каваля з царэўнаю. «I пачалі Каваль з Кашчэем тузацца. Доўга яны вадзіліся. Дзе ступяць, там зробіцца тая выскаць або возера, што і да гэтага часу можна пабачыць іх у лесе. Але вось Каваль злаўчыўся ды і падмяў Кашчэя пад сябе, наступіў яму на горла і падняў булаву, каб расквасіць мазгаўню. Бачыць Кашчэй, што прыйшлі яму капцы, давай ён прасіцца; абяцае, што больш ніколі не будзе чапацца, будзе жыць толькі ў балоце. Пусціў яго каваль і паехаў скарэй к цару...» [2]

Найчасцей вобраз Каваля ў казках, напісаных у дахрысціянскі час, нясе станоўчыя рысы. А ў гэтай казцы ён агрэсіўны, таму што пайшоў на службу новай хрысціянскай веры і не толькі куе зброю, a сам выкарыстоўвае яе ў барацьбе супраць сваіх жа супляменнікаў, гвалтам прымушаючы іх адмовіцца ад перакананняў, атрыманых у спадчыну ад продкаў.

У казцы «Іскарка-парубак Дзявочы сын» галоўны герой, уцякаючы ад змеевай жонкі, звяртаецца да Каваля: «Каваль, кавальскі сын, прыкрый мяне ад нагалнай смерці!» [3]. Гэтыя словы трэба разумець так, што Іскарка просіць дапамогі ў Сварожыча, сына Сварога. Далей гаворыцца, што дом Каваля быў увесь чыгунны, без вокнаў, нават сонца туды не свяціла. Змяя тры разы вакол дома абвілася і пачала пралізваць дах. Калі ж яна дах прагрызла, дык Каваль узяў клешчы ды і ўхапіў імі змяю.

Такі ж сюжэт праглядваецца і ў казцы «Таратурка». Цікава, што ў ёй ёсць такія архетыпы, як Калінавы мост і вогненная рака. Дакладна такі ж самы сюжэт існуе і пра Сварога. Гэта ён змагаўся са Змеем, а пасля ўхапіў яго, запрог у плуг і праараў першую баразну, якая аддзяліла той свет ад гэтага. Атрымліваецца, што казачны персанаж Каваль нясе ў сабе рысы бога-каваля Сварога, валодае такою ж магутнаю сілаю і чарадзейнымі сродкамі. Кавадлам для бога-каваля служыць загадкавы Алатыр-камень, на якім, згодна з паданнем, напісаны законы існавання людзей на зямлі. Пад тым каменем схаваная ўся сіла зямлі, з-пад яго цякуць крыніцы з жывою вадою.

Ён згадваецца ў шматлікіх замовах супраць хвароб людзей і свойскай жывёлы.

Каваль здатны выкаваць чароўныя рэчы, напрыклад неймаверна цяжкую булаву. 3 ёю чалавек-волат пераможа шматгаловага Змея, які нясе зло і знішчае людзей. Сімволіка заганнага Змея Гарыныча ці Цмока не з’яўляецца выключэннем у славянскай міфалогіі. У міфах іншых народаў таксама сустракаюцца персанажы, надзеленыя адмоўнымі рысамі. Яны, створаныя вышэйшым бажаством, адступаюць ад прынятых правілаў і пачынаюць дзейнічаць, зыходзячы з уласных патрэб, як бы выступаюць у ролі непаслухмянага і агрэсіўнага сына.

Свята Каваля прыпадае на 14 лістапада (дзень святых Кузьмы і Дзям’яна). Мусіць, менавіта ў гэты дзень ушаноўваўся ў даўніну Сварог — бог-дэміург, які навучыў людзей рамёствам.

Увогуле, авалоданне кавальствам было справаю не простаю. Навучанне доўжылася ад трох да сямі гадоў, пасля чаго вучні рабіліся падмайстрамі. Для таго каб стаць майстрам, патрэбна было паездзіць па розных мясцінах, пераняць майстэрства ў іншых кавалёў і паказаць, на што сам здатны.

Існаваў традыцыйны танец «Каваль» [4], пабудаваны на імітацыі работы кавалёў. Захавалася шмат народных песень і прыпевак, дзе вобразу Каваля надавалася яўна сексуальная афарбоўка.

Крыніды

  1. Анталогія беларускай чароўнай казкі / уклад. A. В. Цітавец, Т. К. Цяпкова; аўт. прадм. A. В. Цітавец. — Мінск, 2001. — С. 163.
  2. Чарадзейныя казкі: у 2 ч. Ч. 1 /склад. К. Л. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац. — Мінск, 2003. — С. 85.
  3. Там жа.— С. 96.
  4. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя /рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 1998. — С. 225.

tlaga, Жыйа, Mapa...

Некаторыя язычніцкія багі згадваюцца ў песнях толькі радком, які штораз паўтараецца. Яго прымаюць за прыпеў. Як на маё разуменне, дык гэта не проста рэфрэн, які нашы продкі выкарыстоўвалі пры спевах, а непасрэдны зварот да таго ці іншага бога, як у такой вясельнай песні:

—Лада маё, Лада маё, што ёсць на тым караваі?

— Ёсць на ім зорка і месяц ясны.

— Лада маё, Лада маё, што ёсць на тым караваі?

— Ёсць на ім райскія птушачкі [1 ].

У песнях бажаство Лада сустракаецца сярэдняга і мужчынскага роду, хоць у нашай свядомасці болып звыкла ўспрымаецца жаночы вобраз багіні:

У жыце зялёная бяроза стаяла, Ой, Дзед-Лада, зялёна кудрава! Пад той бярозаю салавей шчабеча [2].

Тлумачэнне гэтаму разнабою знайшлося ў «Слоўніку славянскай міфалогіі» [3], дзе ёсць артыкулы пра бога, якога называюць Лад (Ладнік). Ён увасабляе прымірэнне, згоду і сяброўства. Ці не ім быў уведзены звычай вітацца поціскам рук, калі людзі дэманструюць свае няўзброеныя далоні? Гэтай завядзёнкі асабліва прытрымліваюцца мужчыны. У іхняй свядомасці з першабытных часоў захавалася звычка выказваць прыязныя адносіны поціскам рук.

У тым жа слоўніку пра Ладу гаворыцца, што яна — багіня прыгажосці, кахання і шлюбу. Значна больш звестак дае энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія» [4], дзе сцвярджаецца, што Лада — адна з багінь дахрысціянскага пантэона, якой пакланяліся ў час летніх свят. Ёй прыносілі ахвяраванні, калі бралі шлюб. Згадваецца яна ва ўсходнеславянскіх і сербскахарвацкіх песнях, прысвечаных гуканню вясны, а таксама ў сёмушных.

Пакумімся, кума, Пакумімся, Мы сёміцкай бярозкай пакумімся. Ой Дзед-Лада, Берозцы маёй [5].

У беларускай мове існуюць словы з коранем лад-: ладам — парадкам, як трэба; ладавацца — рыхтуючыся да чаго-небудзь, прыводзіць усё ў належны парадак (напрыклад, ладавацца ў дарогу); ладаваць — збіраць, рыхтаваць, прыводзіць у парадак. Асабліва трэба звярнуць увагу на такое слова, як улада, карані якога ляжаць у індаеўрапейскім vladha. Выходзіць, што багіня Лада не толькі несла лад, але мела вялікую ўладу яшчэ ў той час, калі ствараўся свет, а яна дапамагала яго ўладкоўваць. Багіня Лада спрыяла ў шлюбе і сям’і, стварала лад ва ўсім, таму да яе і да духа продкаў Дзеда звярталіся людзі, каб вясновая сялянская праца прынесла плён.

Тапанімічныя назвы, прысвечаныя Ладзе, найбольш сустракаюцца на Віцебшчыне: Ладасна, Ладзейна, Ладзікава, Ладынец, Ладэлева. Напэўна, там гэтая багіня найчасцей ушаноўвалася. Двойчы сустракаецца на Беларусі назва «Ладыга», цікавы тапонім Ладыжана, у якім абодва карані маюць адно і тое ж значэнне (лада і жана азначаюць жонка). Назва «Ладзецяняты» (вёска на Гродзеншчыне) як бы гаворыць пра дзяцей Лады. У гэтым жа рэгіёне ёсць вёска Ладзенікі.

У адным з польскіх дакументаў 1420-х гадоў побач з Ладаю згадваецца Лёля. У гонар гэтых дзвюх багінь забаранялася спяваць песні і вадзіць карагоды на Сёмуху. Па адной з польскіх легенд свята ў гонар гэтых багінь адзначалася 1 мая. А прыпеў у песнях са словамі лёля, ляля, лялё, люлі азначае не што іншае, як зварот да гэтае багіні. Як, напрыклад, у народнай песні:

Ты, пчопачка ярая, вылеці з-за мора, Ой, лялё-лялё, выляці з-за мора! Нясі ключыкі, срэбны-залаты, Замкні зімачку, пусці лецечка [6].

Багіня Лёля ўвасабляе не толькі пачатак года, вясну, але і пачатак чалавечага жыцця ад маленства да юнацтва. Сапраўды, слова ляля ў шэрагу славянскіх моў азначае дзіця, лялька, люлька. Адсюль пайшлі славянскія калыханкі.

Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры 3 вялікае буры. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куры сакатаць, Трэба курам чаго даць [7].

Рэфрэн люлі-люлі сустракаецца не толькі ў калыханках, але і ў мностве дзявочых песень:

Із-пад лесіку, лесу цёмнага, Ой, люлі-люлі, лесу цёмнага, Із-пад садзіку, саду зялёнага, Тудой ішлі, прайшлі да два малойцы. Ой, ішлі, прайшлі, станавіліся, За адну дзевачку пабраніліся, Ой, за дзевачку Палагеечку [8].

У гонар Лёлі (Лялі) існавала свята Ляльнік, які адзначалі ў пачатку мая. Дзяўчаты выбіралі са свайго гурту прыгожую сяброўку на ролю Лялі, убіралі, звівалі для яе вянок, садзілі на дзірвановую лаўку, вадзілі карагод, спявалі і прыносілі ёй ахвяраванні: хлеб, малако, сыр, смятану, яйкі.

Багіня Ляля ўвасабляла аднаўленне прыроды, плённасць чалавечай працы на зямлі. Яе імем названы шматлікія беларускія паселішчы: Лялюшы, Лялейкі, Лялюгі, Лялейшчына, Лялюкі, Лялянцы, Лельчыцы. Адметна тое, што гэтыя назвы часам нават паўтараюцца, а сустракаюцца пераважна ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Песні, дзе згадваюцца Лада і Лёля, яскрава паказваюць, што гэтыя багіні апекаваліся над дзявочым і жаночым лёсам, а таксама над плоднасцю і мацярынскім шчасцем.

У маі ўшаноўвалі таксама Ярылу, які быў увасабленнем цяпла і святла. Славянам ён уяўляўся ў выглядзе дзецюка, які ездзіць на белым кані па палях і лугах. Там, дзе ён праедзе, будзе добры ўраджай, але і ад людзей патрабуецца нялёгкая штодзённая праца. Пра гэта спяваецца ў песні-вяснянцы:

Валачыўся Ярыла па ўсім свеце,

Полю жыта радзіў, людзям дзетак пладзіў, А дзе ён нагою — там жыта капою, А дзе ён паходзіць — колас уродзіць [9],

Назва «Ярылаўка» даволі часта сустракаецца на Беларусі.

Мяркуючы па назвах вёсак Жывалі, Жывалока, можна думаць, што нашы продкі ведалі, шанавалі і пакланяліся багіні жыцця Жыве. Тапонімы Марачы, Маранішкі, Марачова паказваюць на багіню адцвітання жыцця Мару. У беларускай мове слова мара з націскам на другім складзе азначае прывід, здань, насланнё. Аднак, здаецца мне, што багіня Мара несла не толькі адмоўныя эмоцыі. Яна дапамагала ў жыцці закаханым і людзям, схільным да мрой і фантазій.

Жаля і Гаруня — дзве сястры, дзве чорныя птушкі, вяшчункі бяды. Гаруня прыходзіла разам з горам, а Жаля спачувала і шкадавала гаротнікаў. Яны галасілі разам з плакальшчыцамі над памерлымі, прыносілі суцяшэнне ў жалобе і смутку. Засталіся на беларускай зямлі назвы, прысвечаныя і ім: Гаруні.Таруны, Гаруцішкі, Жаліна, Жалы — вёскі ў Мінскай вобласці, Жаліўе, Жаляёўка — у Магілёўскай, Гаравішкі — у Гродзенскай. Магчыма, што і назва ракі Гарынь таксама паходзіць ад Гаруні.

Існуе паданне пра зоркі, якія зляталі на зямлю і набывалі чалавечы вобраз — мужчынскі або жаночы, але заўсёды новы, цудоўны, з залатымі валасамі. Іх называлі Лятавіцамі. I гэтыя боскія істоты пакінулі след у беларускай тапаніміцы: Ляцевічы, Ляцькова, Лецянец, Лецяшын.

Нашы продкі верылі ў добрых і злосных багоў, якія змагаліся паміж сабою, дапамагалі чалавеку або шкодзілі яму. Берагіні ахоўвалі людзей ад злых духаў, хвароб, няўдач, няшчасця і г. д. Гэткія ж вераванні адпавядалі ўяўленням чалавека яшчэ ў эпоху каменнага веку. Хто ведае, можа, назвы вёсак у Гродзенскай вобласці Беражаны, Берагоўцы, Беражна прысвечаны берагіням, тым больш што слова берагіня можа паходзіць ад словаў берагчы і бераг.

Напаенню зямлі дажджамі садзейнічалі русалкі. Каб задобрыць іх, сяляне праводзілі розныя святкаванні. Склаўся такі абрад: дзяўчаты выбіралі са свайго гурту «русалку» і пад вечар з песнямі ішлі за вёску, дзе разам з хлопцамі распальвалі агонь, у

які скідвалі з галоў вянкі і разбягаліся ад страху, што іх заказычуць русалкі. У народнай памяці з даўніх часоў захавалася шмат песень, прысвечаных русалкам:

— Русалачка-купалачка, Дзе твая дачка Наталачка? — Мая дачка ў агародзе.

— Што яна робіць?

— Чабор поле, Поле, выпалвае, Ліхое зелле выкідае.

— Што за зелле пабег, Што б мой мілы падбег. Што за зелле лапух?

Што б мой нелюб апух [10].

Акрамя вышэйназваных была яшчэ плойма багоў, якім пакланяліся нашы продкі. У гонар іх у даўніну былі названы вёскі Чурылова, Чурылы, Ярынава, Радаўня, Шчуры, Сімгаровічы, Дзядкі, Дзедкавічы і іншыя.

У зборніку «Залатаслоў» змешчана некалькі песень, прысвечаных вясёламу богу Чурылу:

Ішоў Чурыла мостам, За ім дзяўчаты проста. Ішоў Чурыла лёдам, За ім дзяўчаты з мёдам. Лёдам, Чурыла, лёдам, Смачная гарэлачка з мёдам. Ішоў Чурыла ровам, А за ім дзяўчаты роем [11].

Захавалася быліна «Чурыла і князь», у якой апавядаецца, які быў гэты герой, створаны народнай фантазіяй. Умеў ён рыбаліць і паляваць так, што скардзіліся на яго князю, маўляў, усю дзічыну пабіў і рыбу пералавіў. Вось які партрэт даецца ў быліне:

Да премладый Чурйло-то сын Пленковйч

Да улйцамй йдет, да переулкамй, Да желтымй кудрямй потряхйвает, А желтые ты кудрй рассыпаются.

Да смотрячйсь-de на красоту Чурйлову, Да старйцы no кельям онатй оны дерут, А молодые молодйцы в гопеншца, Красные девкй отселья дерут [12],

Паехаў кіеўскі князь, каб пакараць Чурылу за самаўпраўства, але быў зачараваны знешняй прыгажосцю маладога воіна і ягоным спрытам, калі назіраў, як Чурыла едзе са сваёю дружынаю:

Да йз далеча-далеча йз чйста поля Да толпа молодцов появйлася, Да еде молодцов а боле тысяш,й, Да середй-то сйлы ездйт купав молодец, Да на молодце шуба та соболья была, Под дорогым под зелёным стаметом, Пугвйцы былй вальячные, Да вальяк-от лйтый красна золота, Да no дорогу яблоку свйрскому.

Да еде молодец, da й сам тешйтся, Да с коня-де на коня перескакйвает, Да с седла в седло перемахйвает, Через третьего да на четвертого, Да вверх коте подбрасывает, Мз ручкй вручку перебрасывает [13],

А калі князь атрымаў ад Чурылы багатыя падарункі, зусім яго сэрца адтала і запрасіў ён маладога ваяра да сябе на службу стольнікам ды чашнікам. На новай пасадзе добра спраўляўся са сваімі абавязкамі Чурыла. Ды княгіня таксама не засталася абыякаваю да хараства юнага стольніка і стала прасіць князя:

Свет государь ты, Владймйр-князь!

Да тебе-де не любйть, а прйшло мне говорйть, — Да премладому Чурйлу сыну Пленковйчу Да на этой а ему службы быть, Да бытй ему во постельнйках, Да стлатй ковры nod насмягкйе [14],

Зразумеў князь, што не варта пускаць у спальню такога небяспечнага саперніка, і загадаў Чурылу пакінуць палац. Пакланіўся стольнік гаспадару, наняў вазніцу і паехаў дамоў, на раку Пачай.

Каля Кіева была рака Пачайна, а дзе знаходзілася рака Пачай — невядома. I што азначае гэтая назва? Мо пачатак, адкуль брала вытокі язычніцтва, якое з’явілася ў Кіеве ў занадта прывабным абліччы маладога Чурылы, але было выведзена адтуль з-за спакуснай жонкі князя і іншых жанчын, якія гублялі розум, калі бачылі гэтага прыгажуна.

У іншай быліне «Смерць Чурылы» апавядаецца, як запрасіла нашага героя да сябе ў госці Кацярына, жонка Бермяты, прапанавала яму пагуляць з ёю ў шахматы. Чурыла быў не толькі прыгожы, але і разумны. Прайграла яму гаспадыня трыста рублёў.

Да бросала-de Катерйна доску хрустальную, Да шахматы бросйла-де серебряные, Да брала-де Чурйлу за рукй белые, Да сама говорйла таково слово: «Да ты, премладый Чурйлушко сын Пленковйч! Да я не знаю, — йграть с тобою во шахматы, Да я не знаю, — глядеть на твою красоту, Да на твой ты на кудрй на желтые, На твой ты на перстнй злаченые.

Да помешался у меня разум во буйной голове, Да помутйлйсь у меня-де очй ясные, Смотрячйсь-де, Чурйло, на твою красоту». Да вела его во ложню во тёплую, Да ложйлйсь спатй на ложнй на тёплые [15].

Нечакана госця заспеў дома гаспадар. I гэты візіт да Кацярыны скончыўся для Чурылы трагічна:

Да не лучная зорюшка просветйла — Да вострая сабелька промахнула, Да не круіцатая жемчужйнка скатйлася — Да Чурйлова головушка свалйлася [16],

Відавочна, што ў аснову гэтай быліны пакладзены старадаўні міф пра прыгажуна Чурылу і здрадлівую жонку старога мужа. Зрэшты, Чурыла з’яўляецца адным з вобразаў беларускай каляднай абраднасці і, як паведамляе энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія», у гэтага вобраза шмат агульнага з рускім былінным героем Чурылам Пленкавічам і з персанажам веснавога комплексу

ўкраінцаў Журылам, які таксама яскрава выяўляе свой палкі характар. Чурыла загінуў, але спакуснікі на свеце не пераводзяцца. На тым і стаіць жыццё.

Заходнія славяне асабліва любілі і ўшаноўвалі бога Радагоста. Імя яго прачытваецца, як госць, які нясе радасць. У гонар яго будаваліся драўляныя храмы з разьбою і скульптурамі. На Беларусі сустракаюцца назвы Радагошч, Радзеж, Радзігерава, Радошчы. Нашым продкам, мусіць, ён таксама быў добра знаёмы.

Гісторык У Ф. Ісаенкаў у кнізе «Памяць. Драгічынскі раён» адзначае: «3 глыбокай даўніны, яшчэ з агульнаіндаеўрапейскай старажытнасці, дайшла да нас, напрыклад, назва ракі Піна. Падобны гідронім сустракаецца ад Індыі (Пенгага, Пеннару) і Дуная (Пініе, Піня), Днястра (Пінка, прыток Прысела) да Балтыі (Піенава) і Паўднёвай Дзвіны (Пінега), дзе назвы набылі Фінскае гучанне» [17]. Таму не магла не ўзнікнуць у славян багіня Пенка, дачка мораакіяна, якая заўсёды суправаджала іх.

Ёсць у мяне падставы думаць, што далёка не пра ўсіх багоў і духаў сабралі даследчыкі звесткі. Калісьці яшчэ ў маленстве была сведкай, як у заходнебеларускай вёсцы праганялі зіму. Ішлі ў два бакі ад сярэдзіны вёскі, стукалі кіямі па платах і крычалі:

Ідзі, Зіма, да Кіева,

Бо ты ўжо нам наківала. Ідзі, Зіма, да Кракава, Бо тыўжо нам накракала.

Было гэта ранняй вясной, дрэвы яшчэ стаялі бязлістыя, па вёсцы разляталася рэха, якое я чула ўпершыню, таму здзіўлена спытала ў бабулі:

— Што гэта?

— Дзядок Рэха, ён жыве ў лесе. Калі хочаш яго пабачыць, ідзі на яго голас. Калі ён цябе сустрэне, дык адразу вызначыць, які ты чалавек. Калі добры, выведзе з лесу, калі — не, дык пакіне пры сабе або аддасць ваўкам.

Вось такія простыя і нязмушаныя ўрокі выхавання атрымлівалі вясковыя дзеці. Звестак пра духа Рэха ў славянскай міфалогіі, на жаль, не захавалася, але я дакладна ведаю, што ён існуе. Хто не верыць, схадзіце ў лес і праверце.

Звесткі пра язычнічцкія вераванні беларусаў шырока прадстаўлены не толькі ў фальклорных крыніцах, але і ў тапаніміцы, што адкрывае шырокае поле дзейнасці даследчыкам: археолагам, гісторыкам, філолагам, этнографам — усім, хто неабыякавы да гісторыі і далёкага мінулага свайго народа.

Свяцілішчы, у якіх маліліся і прыносілі ахвяры нашы продкі, прысвячаліся таму ці іншаму бажаству. У гонар яго называліся мясціны і паселішчы, што знаходзіліся паблізу. Зніклі свяцілішчы і старадаўняя рэлігія, а назвы жывуць, нагадваюць пра сябе, абуджаюць фантазію, вяртаюць у даўні час, дапамагаюць зразумець шлях, пройдзены народам.

  1. Золотослов. Поэтлческлй космос Древней Русл / сост., автор предлсл. л nep. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павллчко. — Клев, 1988. — С. 225.
  2. Там же. — С. 214.
  3. Грушко Е. А. Словарь славянской млфологмл / Е. А.Грушко, Ю. М. Медведев. — Нлжнлй Новгород, 1995. — С. 175.
  4. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 275.
  5. Русская народная поэзля. Обрядовая поэзля : сборнлк / сост. л подгот. текста К. Чмстова м Б. Чмстовой; вступ. статья, предлсл. к разделам л коммент. К. Члстова. — Л„ 1984. — С. 138.
  6. Золотослов. Поэтлческлй космос Древней Русл. — С. 119.
  7. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.]. — Выд. 3-е, перапрац. — Мінск,1985. — С. 557.
  8. Веснавыя песні / склад.: Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; склад. муз. часткі

В.   I. Ялатаў; рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск, 1979. — С. 249.

  1. Золотослов. Поэтлческлй космос Древней Русл. — С. 133.
  2. Касько У. К. Святло далёкай зоркі / У К. Касько. — Мінск, 1997. — С. 267.
  3. Золотослов. Поэтлческлй космос Древней Русл. — С. 132.
  4. Быллны / подб. текстов, вступ. статья л прлмеч. П. Д. Ухова; под обіц. ред. В. П. Члчерова. — М., 1957. — С. 423.
  5. Там же. — С. 421.
  6. Там же. — С. 423.
  7. Там же. — С. 425.
  8. Там же. — С. 427.
  9. Памяць. Драгічынскі раён / рэдкал.: Я. Я. Аляксейчык [і інш.]; уклад. С. А. Супрун.; гал. рэд. У I. Лемяшонак. — Мінск, 1997. — С. 32.

У беларускіх народных песнях даволі часта сустракаюцца выслоўі «бел малойчык» і «красна дзеўка». Чаму такія эпітэты выбралі нашы продкі ў дачыненні да маладых людзей? Хутчэй за ўсё гэтая спрадвечная традыцыя дайшла да нас яшчэ з матрыярхату, калі Сонца было галоўным богам жаночага роду, а Месяц — мужчынскага. Як спяваецца ў каляднай песні:

За сяньмі, сяньмі новымі,

Шчодры вечар, добры вечар, Стаіць святліца нова зрубпена. У той святпіцы чатыры акенцы: У першым акенцы — да яснае сонца, У другім акенцы — да ясны месяц, У трэцім акенцы — да дробныя зоркі, У чацвёртым акенцы — да цёмная хмара. Яснае сонца — то жонка яго, Ясны месяц — то сам гаспадар, Што дробныя зоркі — то дзеткі яго, Што цёмная хмара — жыта яго [1 ].

I хоць тут жонка параўноўваецца з сонцам, аднак галоўны ў тэксце гаспадар, бо жонка, дзеці і жыта — толькі ягоныя набыткі. A гэта ўжо патрыярхальны пункт гледжання на жыццё і сям’ю. Тым не менш, жонка, жанчына, дзяўчына атаясамляюцца з красным сонцам, а муж, мужчына, юнак — з белым месяцам. Так і ўзніклі эпітэты «бел малойчык» і «красна (прыгожая, як сонца) дзеўка».

3    часам мяняліся традыцыі, лад жыцця людзей, і з усталяваннем патрыярхату Сонца стала богам-бацькам. Бога Месяца як бы і не існуе зусім, тым больш што ён такі зменлівы і ў беларускай мове мае ажно чатыры назвы: маладзік, ветах, поўня, зыход.

Здаўна людзьмі была заўважана сувязь паміж месяцавымі фазамі і надвор’ем. Месяц кіруе прылівамі і адлівамі, а таксама энергіяй ветру, які рухае цыклоны і антыцыклоны. У першай фазе (поўні)

гэтая энергія толькі набірае сілу. Надвор’е ў гэты час мяккае — ніякіх непрыемных сюрпрызаў чакаць не варта. У другой фазе вятры набіраюцца моцы, мяняюць напрамак з паўднёвага на ўсходні, паўночны, паўночна-заходні ці паўночна-ўсходні. Менавіта ў гэтыя дні адбываюцца пахаладанні. У трэцяй фазе энергія, народжаная Месяцам, становіцца надзвычай моцнай — і тады адбываецца хуткая змена цыклонаў і антыцыклонаў, на зямлі пачынаюць бушаваць буры. Гэта найбольш небяспечны час, які нясе з сабою шмат катаклізмаў. У апошняй фазе Месяца энергія трансфармуецца ў вільготнасць, з неба абрушваюцца ліўні і снегапады. Здараюцца тры-чатыры дні, калі Месяц практычна не бачны. Надвор’е ў гэты час звычайна спакойнае, туманнае, вільготнае. Лічыцца, што тады маці Поўня гасцюе ў бацькі Сонца, ім няма справы да людзей, надвор’я і розных зямных спраў. А потым цыкл пачынаецца зноўку.

На ролю багіні Поўні найболей падыходзіць персанаж славянскай міфалогіі Дадола. Нават імя яе так яскрава прачытваецца: тая, што глядзіць уніз, на дол, дадолу.

У энцыклапедыі «Міфалогія» [2] змешчаны артыкул, прысвечаны Дадоле, дзе гаворыцца, што ў паўднёваславянскай міфалогіі яна згадваецца ў магічных абрадах выклікання дажджу. Гэтая ж багіня вядомая таксама ў сербахарвацкай, балгарскай, румынскай традыцыях. Даследчыкі звязваюць гэты жаночы міфалагічны персанаж з Перуном, бо для дадольскіх песень характэрны матыў адмыкання варот. Так, у балгарскай песні спяваецца «Отворн врата, домакнна, ой Додоле!» [3]. Як помнім, вароты вясны адчыняе яшчэ і Дажджбог. Зноў атрымліваецца, што функцыі бога і багіні дубліруюцца.

У сербскім тэксце сустракаюцца словы: «Додолнца бога молл: Да мл, боже, смтну росу!» [4], Раса і дождж хоць і падобныя з’явы, a ўсё ж такі розныя. Паколькі раса з’яўляецца толькі ноччу, дык багіня Дадола хутчэй за ўсё з’яўляецца свету па начах і сочыць за зямлёю. Ды і начны дождж людзям больш пажаданы, бо ўдзень яны занятыя справаю, а дождж ім можа замінаць. Зямныя і нябесныя воды звязаныя паміж сабою, таму расу, якая ўтвараецца на доле, можна прасіць у гэтай багіні, як і дождж, які пасылаецца небам.

У рускай народнай песні імя Дадолы спалучаецца з Лёляй і рэфрэнам гучыць зварот да абедзвюх багінь:

Хмара з громам дамаўлялася: Долі-лёлі-лёлі-лё!

«Пойдзем, хмара, гуляць па полі, Ты з дажджом, я з літасцю, Ты пальеш, я вырашчу!» [5]

Месяц зменлівы, ён быццам нясе ў сабе мужчынскія і жаночыя рысы. У сербаў існуе рытуал, у якім бяруць удзел шэсць дзяўчынак ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў: чатыры з іх спяваюць, а дзве выконваюць ролі Дадола і Дадоліцы. Апошніх упрыгожваюць вянкамі, адорваюць хлебам, льюць на іх ваду. Рытуал можна патлумачыць так: чатыры дзяўчынкі сімвалізуюць фазы змены Месяца, а Дадол і Дадоліца — маладзік і поўня.

Бажаство жаночага роду звычайна апякуецца над жанчынамі, таму лічыцца, што Дадола — апякунка жанчын і дзяўчат. «Словарь славянской ммфологнн» пра Дадолу паведамляе, што ў старажытных славян яна была багіняй лета (пары года) і лета чалавечага жыцця — маладосці. 3 асаблівай любоўю апекавалася яна над маладымі дзяўчатамі, іх забавамі, песнямі, гульнямі і варажбою. Усе гэтыя дзеянні тварыліся звычайна ўвечары. 3 гэтага выходзіць, што Дадола — багіня начная. Яна спадарожнічае дзяўчатам, дапамагае ім даведацца пра наступны лёс, прыадчыняе вароты будучыні.

Увогуле, ноч лічылася ў народных вераваннях часам самым небяспечным, бо тады актывізаваліся цёмныя духі, якія неслі пагрозу чалавеку. Асабліва небяспечны і супярэчлівы адрэзак часу ў сутках, які называецца поўначчу. У энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» даследчыца Т. Валодзіна піша: «Поўнач — час максімальна адкрыты пранікненню ўсіх магчымых праяў іншасвету, перыяд актывізацыі вясковых чараўніц і ведзьмаў. Як межавы час поўначы найбольш спрыяльны для кантакту з тагасветнай прасторай і яе прадстаўнікамі, што асабліва бачна ў варожбах і магічных дзеяннях чорнай і любоўнай магіі» [6].

У час панавання небяспечных начных духаў толькі поўня высвечвае зло, дапамагае людзям, паказвае шлях, спрыяе ім у пазнанні будучага шчасця ці няшчасця, дае плоднасць зямлі росамі і дажджамі. Усе гэтыя разважанні і схіляюць да думкі, што Дадола — багіня поўні, якая апекавалася над урадлівасцю зямлі і жаночаю доляю.

Крыніды

  1. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.]. — Выд. 3-е, перапрац. — Мінск, 1985. — С. 81.
  2. Мнфологня : энцмклопедмя /гл. ред Е. М. Мелетннскяй. — М., 2003. — С. 194.
  3. Там же.— C.194.
  4. Там же.
  5. Русская народная поэзмя. Обрядовая поэзня /сост. м подгот. текста К. Чмстова н Б. Чмстовой; вступ. статья, преднсловяя к разделам м коммент. К. Чнстова. — Л., 1984.— С. 129.
  6. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 390.

Мокаш

У спісе багоў, пералічыных у «Аповесці мінулых гадоў», ёсць толькі адзін жаночы персанаж — Мокаш. Зразумела, эпоха патрыярхату ўладарыла даўно, таму міфічныя постаці багінь з часам занялі другараднае значэнне.

Пра Мокаш паведамлялася таксама ў «Слове некоего Хрнстолюбца» [ 1 ]. У рукапісе XIV стагоддзя «О требокладеннн лдольском» апавядаецца пра ўшанаванне жанчынамі Мокашы і пра існаванне дасведчаных служак гэтага культу, жрыц-ідаламольніц. У язычніцкім календары з Мокашіпу стасавалася пятніца. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокашы стала Параскева-Пятніца. 3 пятым днём тыдня былі звязаны асаблівыя і вельмі строгія забароны на пэўныя віды працы: прадзенне, ткацтва, мыццё бялізны. У студню ў дар Пятніцы кідалі воўну і кудзелю. Пра гэта спяваецца ў беларускіх народных песнях:

Ой, прыйшла вясна-красна, Чужыя маподкі ткуць кросны. А я, маладзенька, не прала, Пад лёд кудзелькі пускала.

— Плывіце, кудзелькі, валакном,

Ка мне маладзенькай палатном!

Да ўсе дзевачкі смяюцца, Як тыя кудзелькі прадуцца. Да ўсе пюдзечкі дзівяцца, Чые то кудзепькі бепяцца [2],

3 тэксту песні бачна, што Мокаш дапамагае тым маладзіцам, якія не шкадуюць ахвяраваць ёй кудзелю. I адбываецца цуд — кудзеля ператвараецца ў палатно.

Мокаш уяўлялася нашым продкам даўгарукаю і вялікагаловаю жанчынаю, якая ўмела адмыслова выконваць усялякую жаночую працу і апекавалася над жанчынамі [3], Мокаш ведала таямніцы лёсаў, мінулых жыццяў і наступных. Яна патрабавала, каб чалавек ішоў шляхам свайго лёсу. Той, хто саступае са свайго шляху, здраджвае сабе, губіць сам сябе. Да такіх людзей Мокаш не мела літасці. У яе, дарэчы, зменлівы жаночы нораў. Яна можа прынесці і радасць, і гора, узнагароджвае толькі тых, хто змагаецца за сваё шчасце, дапамагае ў самых безвыходных выпадках, пасылае на дапамогу ўдачу.

Навукоўцы звязваюць паходжанне імя гэтай багіні ад слова «мокры», «мокнуць». Мне ўдалося знайсці іншае тлумачэнне. У ведычнай міфалогіі слова «мокша» азначае вызваленне душы ад матэрыяльнага рабства. Гэты стан датычыўся толькі духоўнага жыцця брахманаў. Але патрыярхальныя індыйскія «Законы Ману» жанчын таксама вызвалялі практычна ад усяго матэрыяльнага, акрамя кухоннага начыння і асабістых рэчаў: «Жанчына ў дзіцячым, маладым і нават у сталым узросце ніякае справы не павінна выконваць самастойна. У маленстве яна знаходзіцца пад уладаю бацькі, у маладосці — пад уладаю мужа, пасля смерці мужа — пад уладаю сыноў. Няхай жанчына ніколі не карыстаецца самастойнасцю. Ёй належыць быць заўсёды вясёлай, умелай у хатніх справах, мець добра вымыты посуд і быць эканомнай у гаспадарцы» [4].

Як бачым, патрыярхальны індыйскі закон цалкам вызваліў жанчыну ад маёмасці і самастойнасці. Такім чынам, не толькі брахманы, але і жанчыны аказаліся ў стане «мокша», які мусіў бараніць іх ад жыццёвых нягод і ператварыўся ў бажаство. У нашых продкаў багіня, якая апекавалася над жанчынамі, іхняй працаю, нараджэннем дзяцей, называлася Мокаш. На Брэстчыне існуе вёска з назвай

Макашы, на Гомельшчыне — Мокіш як сведчанне таго, што гэты міфічны жаночы персанаж быў вядомы тутэйшаму люду.

Па тых жа «Законах Ману» пажадлівы мужчына, які выкрадаў жанчыну, пасля смерці за гэты грэх нёс пакаранне: у наступным сваім нараджэнні ён з’яўляўся на свет у выглядзе мядзведзя [5]. У беларускіх казках сустракаюцца сюжэты пра тое, як мядзведзь украў жанчыну, забраў да сябе ў бярлог, а пасля яна нарадзіла асілка. Ёсць сюжэты і пра тое, як бог за зладзейства ці іншыя грахі ператварыў мужчыну ў мядзведзя.

На Беларусі вясною адзначаюць свята, звязанае з абуджэннем мядзведзя, якое называецца Камаедзіца [6], У гэты дзень гатавалі гарохавую кашу — камы. Адсюль як быццам і паходзіць назва свята. За тысячагоддзямі згубіўся першапачатковы змест гэтага абраду. У ведычнай міфалогіі Кама — бог кахання. Яго ўяўлялі прыгожым юнаком, узброеным лукам з цукровага трыснягу і пяццю кветкавымі стрэламі, якімі ён страляў у сэрцы і ўзнагароджваў іх каханнем. Свята гэтае адзначалася вясною ў гонар кахання і асалоды.

А цяпер нам засталося ўвязаць у адзін ланцужок усе гэтыя міфічныя сюжэты пра бога кахання Каму, які страляе з лука ў сэрца мужчыны і распальвае пажадлівасць. Закаханы выкрадае жанчыну і пасля за свой благі ўчынак ператвараецца ў мядзведзя. Такім чынам, на маю думку, тлумачыцца індаеўрапейскае свята ў гонар бога кахання, якое за даўнасцю гадоў ператварылася ў беларускую Камаедзіцу. Гэты прыклад узяты для таго, каб паказаць, як глыбока часам ляжаць звесткі пра той ці іншы міфічны персанаж, як цесна бываюць звязаны міфічныя ўяўленні народаў, аддзеленых тысячамі кіламетраў. I зусім не таму, што ў розных геаграфічных кропках людзі адчуваюць і ўспрымаюць прыродныя і сацыяльныя з’явы аднолькава, хоць і гэта магчыма. Разгадка найчасцей знаходзіцца ў далёкім дагістарычным мінулым продкаў гэтых народаў, якія суседнічалі і стваралі агульныя культурныя каштоўнасці.

Галоўныя святы ў гонар Мокашы, як сцвярджае даследчык Б.А. Рыбакоў [7], прыпадаюць на пятніцы: адна — перад святамі Кузьмы і Дзям’яна, другая — архангела Міхаіла. У гэты час, ад канца кастрычніка і да пачатку лістапада, пачынаецца зімовы перыяд жаночай працы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, шытво.

Звычайна жанчыны збіраліся на вячоркі, дзе, занятыя працаю, спявалі, расказвалі казкі, адгадвалі загадкі і адначасова далучалі дзяўчынак да жаночага майстэрства. Мусіць, нездарма таму рэдкія восеньскія цёплыя дні называюцца «бабіным летам», бо толькі тады жанчына магла дазволіць сабе лёгкую прыемную і пры гэтым творчую працу.

Крыніды

  1. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 325.
  2. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К.П. Кабашнікаў [і інш.]. — Выд. 3-е, перапрац. — Мінск, 1985. — С. 94.
  3. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік. — С. 326.
  4. Законы Ману / пер. с санскрмт. С. Д. Эльмоновлч; предлсл. Г. Ф. Нльлна. — М„ 1960.— С. 115.
  5. Там же. — С. 258.
  6. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: I П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 1998. — С. 238.
  7. Рыбаков Б. А. Язычество древнлх славян / Б. А. Рыбаков. — М., 1994. — С. 390.

Дзіунця Багі

У славянскай міфалогіі ёсць загадкавыя багі і багіні, пра функцыі якіх можна толькі здагадвацца. Найбольш цікавымі сярод іх здаюцца мне Дый, Дзіў, Дзіва, Дзівія, Дзіванна. Навукоўцы схіляюцца да думкі, што Дый і Дзіў — адно і тое ж бажаство і азначае яно нейкую страшную дэманічную істоту. У «Слове аб палку Ігаравым» [1] Дзіў згадваецца на вяршыні дрэва, з чаго можна зрабіць выснову, што ён мае дачыненне да неба. Другі раз пра яго гаворыцца, што ён ужо спускаецца на зямлю, і гэта гучыць як пагроза і папярэджанне. 3 гэтага вынікае, што Дзіў — бог справядлівы і, хоць выконвае пэўныя функцыі на небе, прыходзіць да людзей караць тых, хто не варты мужнасці і славы воіна.

У энцыклапедыі «Беларуская міфалогія» [2] выводзіццца блізкасць Дыя (Дзіва) да іранскага слова «бог»; старажытнаіранскага — «зляцелы з неба»; індаеўрапейскага — «бог яснага неба»; параўноўваецца таксама з хетскім міфам пра бога Месяца, які ўпаў з неба. У славянскіх і балтыйскіх мовах імя Дыя (Дзіва) даследчыкі звязваюць са словам «дзікі», якое паходзіць ад слова «божы», а таксама знаходзяць блізказначныя словы ў хетскай мове, якія азначаюць «жывёлы багоў» ці «дзікія звяры». 3 усіх гэтых разважанняў можна вывесці, што Дый мае паходжанне ад жывёл, але жыве на небе, хоць часам дзеля навядзення парадку і справядлівасці спускаецца на зямлю. Паколькі ён вельмі страшны, дык хутчэй за ўсё ахоўвае начное неба, таму ён можа быць звязаны сямейнай роднасцю з Дадолаю. Беларуская тапаніміка таксама пацвярджае існаванне бажаства Дыя аднайменнаю назваю вёскі ў Чэрвеньскім раёне.

Аднакарэннае з найменнем Дзіў (Дый) слова дзіва, якое азначае нешта незвычайнае, тое, што выклікае вялікае здзіўленне. Ад яго ў беларускай мове ўтварылася шмат іншых аднакарэнных слоў: дзівак, дзівацпгва, дзівіцца, дзівосны, дзівосы, дзівасіл, дзіванна і іншыя.

У беларускай мове існуе злучнік дый для спалучэння членаў сказа, якія абазначаюць паслядоўныя з'явы або ўдакладняюць ці абагульняюць папярэднія думкі, як, напрыклад, у такім сказе: «Працаваў, працаваў, дый шчэ ці годзе». Міжвольна ўзнікае пытанне: ці не з’яўляецца злучнік «дый» зваротам да бога Дыя накшталт «божа», «дай божа»? Магчыма, і часціца «дык» ужываецца таксама ў гэтым сэнсе, тым больш што яна звычайна ставіцца ў пачатку пытальных і клічных сказаў, якія паказваюць на вынікі таго, пра што казалася раней, напрыклад: «Дык вось, дажыліся!», «Дык я паеду». У народнай памяці нават песня захавалася, у якой згадваецца Дзіў:

— А мы проса сеялі, сеялі.

Ой, Дзіў-Лада, сеялі, сеялі.

— А мы проса вытапчам, вытапчам.

Ой, Дзіў-Лада, вытапчам, вытапчам [3],

У «Слоўніку славянскай міфалогіі» ёсць звесткі пра багіню Дзіву (Дзівію), інакш яе яшчэ называюць Зарой, сястрой Сонца. Ёсць і замовы, у якіх звяртаюцца да яе з просьбаю аб дапамозе.

У другой беларускай народнай песні сустракаюцца такія радкі:

Як на нашай ніўцы Сягоння дажынкі, Дзіва, Дзіва!

Да краю дажнёмся, Мёдумы нап’ёмся, Дзіва, Дзіва! [5]

Тут відавочны зварот да багіні Дзівы з удзячнасцю за багаты ўраджай і добрае здароўе, якога хапіла на тое, каб дажаць збажыну.

Цяпер цяжка сказаць, якое дачыненне можа мець да Дзівы расліна дзіванна. He выключана, што гэтая жоўтая кветка атрымала назву ад нейкай міфічнай персоны, пра якую цяпер звестак не захавалася. Прынамсі, Юзаф Крашэўскі у сваёй «Старой казцы» выводзіць жаночыя вобразы з такімі міфічнымі імёнамі, як Яга і Дзіванна. Мусіць, у той час яму пра Дзіванну было нешта вядома. Хутчэй за ўсё, што Дзіванна была дачкою Дзівы. Цікава, што назву дзівана (з адным н) надаюць юродзівым, якія лічацца святымі, таджыкі, узбекі, азербайджанцы, башкіры, кіргізы, казахі, каракалпакі. Ад даісламскай міфалогіі Дзівана ўспрыняў у міфах і эпасе функцыі дзівоснага памочніка героя.

Невядома, ці мае яна якое дачыненне да міфалогіі расліна, названая дзівасілам. Адсутнасць паданняў пра дзіванну і дзівасіл не павінна нас бянтэжыць, бо іх назвы, як шмат іншых у славянскай міфалогіі, гавораць самі за сябе.

Згубіліся міфы, страціліся імёны багоў, а нам засталіся ў спадчыну толькі аднакарэнныя словы ды магчымасць здзіўляцца мудра і прыгожа ўладкаванаму прыродаю свету.

Крьшіаы

  1. Слова пра паход Ігаравы / уклад., прадм. і камент. В. Чамярыцкага; пер. Д. Ліхачова [і інш.]. — Мінск, 1986. — С. 48.
  2. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 202.
  3. Золотослов. Поэтмческлй космос Древней Русл / сост., автор предлсл. л переводов М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павллчко. — Клев, 1988. — С. 120.
  4. Грушко Е. А. Словарь славянской млфологлл / Е. А.Грушко, Ю. М. Медведев. — Нлжнлй Новгород, 1995. — С. 105.
  5. Анталогія беларускай народнай песні / уклад., прадм. і камент. Г. I. Цітовіча. — 2-е выд., дап. — Мінск ,1975. — С. 77.

Св^тагор

Кожны эзатэрык або вопытны альпініст ведае, што сапраўднае месца сілы трэба шукаць у гарах. На ўсялякай вяршыні гары чалавек можа набірацца энергіі ад зямлі і неба, а іншы раз нават здатны пазбавіцца хвароб. 3 пункту гледжання афіцыйнай геалогіі ў гэтай з’яве няма нічога містычнага. Вельмі часта пячоры, зямныя разломы і трэшчыны маюць сувязь з зямным ядром, дзе засяроджана шмат энергіі розных відаў, якой хопіць усім жыхарам зямлі. Светлыя і цёмныя сілы могуць карміцца ёю і прагнуць валодаць гэтым месцам. Людзі таксама адчувалі незвычайнасць такіх мясцін, нездарма ж рытуальныя дзеянні ўсходнімі славянамі звычайна праводзіліся на ўзгорках. Таму раскіданыя ў нас па ўсёй Беларусі назвы Лысая гара, Залатая горка, Дзявочая гара і г. д.

Шмат у нас культавых узгоркаў, авеяных мноствам паданняў, якія носяць назву Святая гара. Яны ва ўсе часы карысталіся вялікай пашанай, на іх адзначалася Купалле, а найчасцей ставіліся храмы. Мір-гарой называўся ўзгорак паміж вёскамі Сорагі і Горкі на мяжы Слуцкага і Старадарожскага раёнаў. I гэтая назва паказвае, што ўзгоркі і горы атаясамляліся нашымі продкамі з Дрэвам жыцця, якое злучала Неба і Зямлю.

Святою гарою апекавалася магутнае бажаство Святагор. Праўда, сучасныя даследчыкі называюць гэты міфічны персанаж проста волатам, якому, маўляў, не знайшлося месца на зямлі: лішнім ён аказаўся са сваёй нечалавечаю сілаю. Пра магутнасць Святагора сведчыць той факт, што ён паклаў сабе ў кішэню Іллю Мурамца разам з ягоным канём [1], Ён такі дужы, што можа перакуліць Зямлю. Любоў Святагора да роднага кутка, так званая цяга зямная, такая вялікая, што яна перасільвае ўсе іншыя пачуцці, таму Святагор прывязаны да аднаго лакальнага месца. Так было наканавана яму найвышэйшым богам Светавітам. Ён ведае сваё прызначэнне — ахоўваць Святыя горы. Ілля Мурамец аднойчы толькі выпрабаваў

боскую сілу Святагора і зразумеў сваю нікчэмнасць перад ім. Святагору яго ўдары падаліся, як укусы камара. Мурамец апраўдваецца і тлумачыць свой учынак:

Да нужно мне с тобой познакомйться, Твоей-то сйлушкй da попробовать. Как про тебя слава шйроко-то шла По всйм землям-то, еіце no всйм ордам, Как очень ты был да ведь сйльный, — Потому наехал я теперь...

Святагор даруе нахабства Мурамцу і папярэджвае:

Будь-ко ты мне нунь меньшйм братом, Я буду еіце да болыййм братом. Еслй бы я тебя да ударйл-то, Как от тебя одйн да ведь прах-то стал, Разлетелйсь бы твой косточкй [2],

3 былін вядома, што ў той час, калі з’явіўся Мурамец, Святагор быў ужо вельмі стары. У народзе ходзіць паданне, як ён некалі ў маладосці паехаў шукаць сабе жонку. Сустрэў зачараваную пачвару, секануў яе мячом, з яе злезла мярзотная кара — і яна ператварылася ў прыгожую багіню, якая і стала ягонаю жонкаю.

Зрэшты, у былінах Святагор — персанаж другарадны. Галоўны там Ілля Мурамец, які, па сутнасці, выступае героем свайго часу, узначальвае багатыроў і здзяйсняе шмат подзвігаў. Пра ўсё зробленае апавядае кіеўскаму князю Уладзіміру, чакае ад яго вартай узнагароды, а калі яе не атрымлівае, дык вельмі крыўдуе. Варта прыгледзецца бліжэй да дзейнасці Мурамца, каб зразумець сапраўдны характар быліннага героя. Падобна на тое, што ажаніўся ён з жонкаю ці дачкою Святагора, бо імя яе — баба Святагорка (іншы раз Златагорка). У адной з былін рабіліся намёкі на тое, што Святагорава жонка спакушала Іллю. Былі ў Мурамца і дзеці, але ён, заняты дзяржаўнымі справамі, мала іх ведаў, а калі аднойчы сустрэў уласнага сына, дык не пазнаў і ўступіў з ім у бойку [3].

Ілля нарадзіўся бязногім і бязрукім калекам. Ці не нагадваюць гэтыя ягоныя фізічныя заганы пра падабенства да міфічнага Змея, які таксама мусіць не хадзіць, а поўзаць па зямлі? Ці не таму ён калека, што быў першапачаткова далучаны да язычніцтва? Трыццаць

гадоў сядзеў Мурамец без руху, ды здарыўся цуд. Аднойчы ў хату зайшлі два невядомыя падарожнікі і далі яму моцнае здароўе і вялікую сілу. Пры гэтым папярэдзілі, што яму не варта біцца са Святагорам, Мікулам і Волхам.

Пра Святагора мы ўжо трохі ведаем. Мікула быў араты. Ён служыў сваёй зямлі, вырошчваў хлеб. Калі вёў баразну сахой, дык княжацкае войска не магло яго дагнаць. Так узвялічвалася стваральная сялянская праца. Волх — чараўнік, здатны ператварацца ў звяроў і птушак. Ён падначальваў сабе прыроднае царства.

Мурамец запомніў навуку і накіраваўся ў Кіеў да князя. Па дарозе ён сустрэў Святагора, але не стрываў і ўзяўся мерацца з ім сілаю. Пасля братання ён гасцюе ў Святагора, дзе гаспадарова жонка спакушае маладога багатыра. Але яму няма часу, ён імкнецца сваёй дарогаю і сустракае на шляху Салаўя-разбойніка, шкодная дзейнасць якога заключалася ў тым, што ён сядзеў на дрэве і палохаў падарожнікаў моцным свістам, змяіным сыканнем ці звярыным рыкам. Як можна зразумець, не тое спяваў Салавей, што хацелася чуць кіеўскаму князю, вось і стаў яму ворагам. Відаць, Салавей хутчэй за ўсё быў язычнікам, таму і мусіў хавацца ў цёмным лесе.

He спалохаўся Ілля ні свісту, ні сыкання, ні рыку. Стрэльнуў з лука Салаўю ў правае вока, зваліў з дрэва, прывязаў да конскага сядла і павёз у Кіеў, дзе жорсткасць Іллі выявілася асабліва: кінуў сваю здабычу да ног князя, прымушаў свістаць ды рыкаць, а потым рассек нявольніка на часткі і спаліў у агні. Відавочна, што за гэтаю былінаю стаіць непрымірымая барацьба старога язычніцтва з новаю хрысціянскаю вераю.

He патрэбны тут аказаўся Святагор, які дазволіў слабейшаму Мурамцу без усялякага супраціву зажыва пахаваць сябе. А той яшчэ абвіў жалезнымі абручамі труну, спаслаўшыся на тое, што ва ўсім вінаваты меч. Святагор даў Мурамцу частку сваёй сілы. Усю багатыр узяць адмовіўся, столькі ўлады яму не трэба, ён жа не мог прэтэндаваць на княжацкі трон. Дзіўна заканчваецца быліна:

Тут Святогору славу поют, Славу поют век u no веку, A й слава ему не мйнуется [4].

Атрымліваецца, што не герою Мурамцу спяваюць славу, а ахвяры ягонай — Святагору. Лішнім аказаўся на той час і Салавей, які майстэрскім свістам славіў свой святы гай і бараніў яго ад прадстаўнікоў новай хрысціянскай ідэалогіі.

Ілля падабраў сабе пабрацімаў Алёшу Паповіча і Дабрыню Мікіціча, якія дапамагалі яму ў абароне Кіева ад ворагаў. Калі Мурамец меў сялянскае паходжанне, дык Алёша Паповіч — выхадзец з сям’і папа. Ён не такі дужы, як Мурамец, таму найчасцей дасягае пастаўленай мэты з дапамогаю хітрасці ці падману. Другі названы брат Мурамца, Дабрыня Мікіціч, часам называецца князем. Ён, дарэчы, даводзіцца родзічам кіеўскаму ўладару Уладзіміру, сустракаецца з ім, выконвае ягоныя даручэнні, як напрыклад пры выбары будучай жонкі для князя Уладзіміра. Гэты самы Дабрыня няблага паслужыў князю ва ўсталяванні ягонай улады, асабліва калі агнём і мячом хрысціў Ноўгарад. Таму і засталося ягонае злачыннае імя ў летапісах.

Ілля Мурамец разам са сваімі паплечнікамі адважна змагаецца з ворагамі князя Уладзіміра і аддана бароніць праваслаўную царкву. Асабліва цяжка далася яму перамога над Ідалішчам паганым [5], Колькі разоў сыходзіўся ён з ворагам у бойцы і саступаў яму. Пад Ідалішчам паганым трэба разумець не што іншае, як старую язычніцкую веру, якая яшчэ жыла сярод простага люду. Нарэшце Мурамцу ўсё ж удаецца перамагчы Ідалішча, у некаторых варыянтах быліны — «шляпкою землн греческой», узятай у Царградзе. Гэты вобразны пасаж якраз нагадвае пра гістарычны факт жаніцьбы князя Уладзіміра з візантыйскай царэўнай Ганнай і з прыняццем хрышчэння.

Быліна «Нлья Муромец н Ндолніце» заканчваецца цікавым радком: « А тут-де Ндолліцу славу поют» [6]. Зноў ахвяра Мурамца аказалася слаўнаю, і сказана гэта без страху перад новай хрысціянскай ідэалогіяй. Тэкст захаваўся, нягледзячы на тое што стагоддзі мінулі з часу, калі яна складалася язычнікамі ці тымі, хто ім спачуваў.

Яшчэ больш выявілася жорсткасць і непрымірымасць Мурамца ў барацьбе са старою вераю ў быліне, змешчанай у «Зборніку» Кіршы Данілава [7], дзе наш герой па дарозе з Кіева са сваім паплечнікам Дабрыняй напаткалі белы палатняны шацёр, з якога выйшла баба Гарынінка і прывітала іх. Багатыры, як гаворыцца ў быліне,

без усялякіх падстаў «напусціліся» на яе. I ўчынілася «бой-драка» вялікая. Дабрыня аказаўся слабейшы за Гарынінку, і тады Мурамец навучыў маладога свайго паплечніка, як трэба ваяваць з жанчынамі, дзе ў іх самае слабое месца. Дабрыня скарыстаўся тою парадаю — урэшце скарылася баба Гарынінка і сказала, што не Дабрыня яе перамог, а Ілля адзіным словам. Дабрыня страшэнна раззлаваўся на гэтую заўвагу і хацеў «распароць ёй белыя грудзі», але жанчына папрасіла літасці і прапанавала адкупіцца золатам, якога ў яе шмат засталося ў зямлі схаванага. Падзівіліся багаццю багатыры, азалаціліся, а бабе напаследак галаву адсеклі. Такі сярэднявечны трылер атрымаўся ў былінніка, дзе ідэалагічнымі матывамі апраўдвалася ўсялякае злачынства.

Вяртаючыся да вобраза Святагора, трэба сказаць, што яго ўладанні (Святыя горы) супрацьпастаўляюцца ў былінах Святой Русі. Для язычніцкага бога-волата Святагора храм — уся зямля. Храм хрысціяніна — будынак, створаны чалавечымі рукамі.

На Беларусі памяць пра магутнага бога Святагора, ахоўніка Алатыр-каменя і гор наогул, зафіксавана ў назве вёскі Святагорава Віцебскай вобласці. Ёсць Святыя Горы яшчэ і на Пскоўшчыне.

Так у былінах выявіўся гістарычны факт барацьбы паміж новай і старой ідэалогіяй у час станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

  1. Быллны / подб. текстов, вступ. статья л прлмеч. П. Д. Ухова; под обіц. ред.

В. 14. Чмчерова. — М., 1957. — С. 49.

  1. Там же. — С. 50.
  2. Там же. — С. 115.
  3. Там же. — С. 80.
  4. Там же. — С. 52.
  5. Там же. — С. 96.
  6. Сборнлк Клршл Данллова. Древнле россмйскле стлхотворенля, собранные Кнршею Данлловым / подгот. А. П. Евгеньева л Б. Н. Путллова; редкол.: Д. С. Лмхачев [л др.]; ответств. ред. Л. А. Дмлтрмев. — 2-е нзд., доп. — М., 1977. — С. 189.

Гісторы^, ад^тюстравана^і^у казках

Фальклорныя працэсы адбываліся ў межах пэўных гістарычных эпох, кожная з якіх мела канкрэтныя асаблівасці светапогляду людзей, грамадскіх і сямейных адносін, рэлігіі і цесна звязанай з ёю ідэалогіі. У фальклоры міфалагізаваліся не толькі прыродныя з’явы, але і асобныя гістарычныя падзеі, што выяўляла змест, тэматыку і ідэйную накіраванасць твораў. На персаніфікаваных вобразах адбіліся ўяўленні пра існаванне розных звышнатуральных сіл, багоў і духаў. Гістарычная абумоўленасць фальклору вылучала жанры і творы, непасрэдна звязаныя не толькі наогул з гісторыяй, але і з працэсам хрысціянізацыі ўсходніх славян.

Шырока вядомы той факт, што ў гістарычных паданнях, былінах, легендах і песнях адлюстраваліся шматлікія гістарычныя падзеі на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Вельмі цікава прасачыць у падтэксце фальклорных твораў стаўленне аўтара да той ці іншай гістарычнай постаці, а таксама вывучаць літаратурныя сродкі, якімі карысталіся ў старажытнасці казачнікі для выяўлення вобраза. Да ліку асабліва цікавых твораў у гэтым сэнсе можна аднесці казкі «Васька-Папялышка», «Іван Падвей», «Цар Васіль», «Іван Пракрасны і князь Ладымяр».

Казка «Цар Васіль» [1] пачынаецца так: «У некаторым царстве, у некаторым-та гасударстве жыў-быў цар Васіль. I нарадзіўся ў яго наследнік Васіль Васільевіч. Ён так не рос па гадах, як па часах, і стаў сільны і магушчы багатыр». Пасля аказваецца, што гэты багатыр не ведае, куды падзець сваю сілу, бязглузда нішчыць на сваім шляху ўсё, што ні трапляецца на вочы. Тады ягоныя старэйшыя сёстры, незадаволеныя дурнаватым братам, сказалі бацьку: «Разве гэта багатыр? Вот ёсць сільны багатыр — Васіль-паляк Востры каўпак на трыдзясятым царстве, на трыдзявятай зямліцы!»

Царскі сын раззлаваўся на сваіх сясцёр, хацеў іх пазабіваць, ды бацька не дазволіў, а блаславіў сына ехаць у свет, толькі не забываць пры гэтым, што ён адзіны спадчыннік царства.

Паехаў Васіль Васільевіч шукаць Васіля-паляка. Пры гэтым у казцы паведамляецца, што разумныя сёстры, якім падабаўся паляк, па-здрадніцку папярэдзілі апошняга аб прыездзе свайго брата-разбойніка. Аднак абодва Васілі павялі сябе прыстойна: не выкарысталі здраду і намовы, а сустрэліся ў чыстым полі, каб памерацца сілаю. Васіль Васільевіч аказаўся дужэйшым, выбіў паляка з сядла, але пакінуў яго жывым пры ўмове, што пераможаны будзе называцца малодшым братам. Як бачым, хто дужэйшы, той і старэйшы. Васільпаляк папярэдзіў свайго названага старэйшага брата, што заўтра на іх пойдзе з войскам Баба-Яга. Тры дні біліся волаты з бабаю-чарадзейкаю. Нарэшце Васіль Васільевіч узяў каменную стралу і стрэліў Бабе-Язе проста ў рот, дык яна правалілася ў пячору.

Паспрабуем дакапацца да тых гістарычных фактаў, якія выкарыстаў апавядальнік для стварэння сваёй казкі. Цар Васіль у Кіеве прыняў новую веру. 3 гісторыі вядома, што кіеўскі князь вагаўся ў выбары рэлігіі паміж Рымам і Візантыяй, але нарэшце вызначыўся канчаткова, калі ўзяў шлюб з царэўнай Ганнай. Дочкі Васіля не прынялі новых рэлігійных перакананняў, яны больш схільныя да веры, якая ёсць у Васіля-паляка. Нам трэба помніць, што імя Васіль азначае цар. Значыць, Васіль-паляк — гэта польскі кароль, з якім паехаў мерацца сілаю нованароджаны волат — сімвалічнае ўвасабленне новай хрысціянскай веры. Васілі пазмагаліся, дамовіліся і прымірыліся, але ім абодвум супрацьстаяла язычніцтва ў вобразе Бабы-Ягі. Каменная страла — новыя храмы, цэрквы, якія ўзніклі на старых язычніцкіх капішчах. Гэтыя цэрквы пазбавілі магчымасці ведуноў-язычнікаў дзейнічаць, па сутнасці заткнулі ім раты. Язычніцкая вера сканала, правалілася ў пячору, на той свет.

Тое, што прасочваецца ў падтэксце казкі, сапраўды мела месца ў гісторыі Беларусі, пра што сведчаць разнастайныя крыніцы. На беларускіх землях хрысціянства было ўведзена ў 992 годзе ў яго ўсходняй форме да афіцыйнага падзелу на праваслаўе і каталіцызм, які канчаткова аформіўся як веравучэнне і царкоўная арганізацыя ў 1054 годзе пасля падзелу царквы на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) і мае шэраг асаблівасцей у дагматыцы, кульце і арганізацыйнай структуры. Заходнехрысціянскія ўплывы пранікалі на тэрыторыю Беларусі праз місіянераў, гандлёвыя і эканамічныя сувязі з Заходняй Еўропай.

Дыпламатычнай падтрымкі шукаў у папы Грыгорыя VII скінуты ў 1068 годзе вялікі князь кіеўскі і князь тураўскі Ізяслаў Яраславіч, а яго сын Яраполк 17 красавіка 1075 года атрымаў ад Рымскага Папы булу на вялікае княжанне ў Кіеве.

У 1250-я гады адбылося першае прызначэнне рымска-каталіцкага біскупа на асобнай тэрыторыі беларускіх зямель, калі вялікі князь Міндоўг прыняў каталіцкае хрышчэнне і каралеўскую карону. У гэты ж перыяд папа Інакенцій IV падпарадкаваў сваёй уладзе новае біскупства, межы якога адпавядалі тагачасным дзяржаўным межам Вялікага Княства Літоўскага. Хоць у пачатку 1260-х гадоў яно спыніла сваё існаванне, аднак місіянерская дзейнасць не спынялася. У 1320-я гады нямецкія дамініканцы і францысканцы мелі ў Вільні і Навагрудку па аднаму кляштару, каталіцкія манахі жылі пры двары вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Рымска-каталіцкая царква трывала замацавалася пры вялікім князе Ягайле, калі ён прыняў каталіцызм, хрысціў язычнікаў і заснаваў у 1387 годзе Віленскае біскупства. Праз год яно было зацверджана Папам Рымскім. Гэта была першая царкоўна-адміністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы, якая падзялялася на сем парафій.

Думаю, не варта паглыбляцца ў далейшую гісторыю каталіцызму на Беларусі. Калі каго з чытачоў гэтая тэма цікавіць, ён знойдзе дастаткова літаратуры. Зразумела адно: сучаснікам тых падзей было пра што думаць і з-за чаго хвалявацца.

Што ж, дачытаем да канца казку і даведаемся, да якой высновы прыйшоў апавядальнік. Волаты вырашаюць даследаваць тую пячору, куды знікла Баба-Яга, каб зразумець, дзе яна бярэ такое вялікае войска. У пячору на скураным паску апускаецца Васіль Васільевіч, дзе знаходзіць чароўных кавалёў і швачак, якія адным рухам рукі нараджаюць магутнае войска. Волат пазабіваў усіх і нарэшце прыйшоў да прыгожай дзяўчыны, якая падзялілася з ім таемнымі ведамі таго свету. Васіль Васільевіч перамог Бабу-Ягу. Ён вырашыў узяць сабе мудрую дзяўчыну ў жонкі. Перавязаў яе паскам і патузаў, каб дзяўчыну паднялі наверх. Калі прыйшла чарга падымацца самому волату, дык Васіль-паляк здрадзіў яму і пакінуў хлопца ў пячоры.

Васілю Васільевічу давялося перажыць яшчэ шмат прыгод. Казка заканчваецца тым, што да Васіля прыляцелі ягоныя тры сястры, мусіць, каб паўсчуваць. Але волат іх ледзьве не пазабіваў: адной

дзяўчыне адарваў руку, другоў — нагу, трэцяй — вуха. Пакалечаныя сёстры абярнуліся качкамі і вярнуліся дамоў.

3 казкі вынікае, што персаніфікаваны волат новай веры адабраў у язычнікаў руку — магчымасць дзейнічаць, нагу, каб трывала стаяць, вуха, каб чуць Бога і вернікаў. Сам жа герой неўзабаве таксама вярнуўся дамоў, дзе стаў цараваць.

Апавядальнік падводзіць рысу: і ён там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не трапляла. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што праваслаўе канчаткова ўсталявалася ў Кіеве, але апавядальніку, былому язычніку, якому шмат чаго абяцалі за пераход у новую веру, нічога не перапала, бо, як вядома, кожнаму бывае па веры ягонай. Казачнік хоць і ступіў адною нагою ў праваслаўе, другая нага завязла ў язычніцтве, таму не адчувае ён смаку новай веры, новага духоўнага ўздыму. Мусіць, да канца жыцця так і застаўся ў душы язычнікам, хоць вонкава выконваў хрысціянскія абрады.

У казках, у аснову якіх пакладзены пэўныя гістарычныя факты, згадваюцца Кіеў, Корсунь, Дняпро. Вышэй ужо пераказваліся падзеі, звязаныя з жаніцьбай князя Уладзіміра з візантыйскай царэўнай. Каб дамагчыся свайго, кіеўскаму князю давялося ўзяць у асаду ў 989 годзе горад Корсунь (Херсанес), які знаходзіўся на тэрыторыі Крымскага паўвострава і належаў Візантыі. Зрэшты, у летапісе паведамляецца, што Уладзімір вырашыў узяць Корсунь і запатрабаваў выдачы царэўны пасля атрыманай перамогі. Гэты горад быў вернуты візантыйскаму імператару ў якасці выкупу за царэўну. Таму і ў Жыціі Уладзіміра гаворыцца, што ён быў хрышчаны ў Корсуні.

Распаўсюджванне хрысціянства праводзілася княжацкай уладай і царквой сілком, пры жорсткім супраціўленні не толькі жрацоў, але і насельніцтва. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён адзначаў, што хрышчэнне ў Кіеве адбывалася гвалтам і пад прымусам. У іншых усходнеславянскіх гарадах замена традыцыйнага культу новым сустрэла варожае і адкрытае супраціўленне. Напрыклад, у Ноўгарадзе захавалася паданне пра ўвядзенне там хрысціянства епіскапам Якімам Карсунянінам і княжацкімі ваяводамі Дабрынем і Пуцятам, якія хрысцілі мячом і агнём.

У казцы «Васька-Папялышко» [2] апавядаецца пра Цмока Паганага. Імя адмоўнага персанажа паказвае на барацьбу хрысціян-

ства з язычніцтвам (паганствам). А пачынаецца ўсё з таго, што ў старых бяздзетных людзей раптам нарадзіўся хлопчык. Стаў ён хутка расці, а калі ўвабраўся ў сілу, дык сказаў бацькам, што пойдзе шукаць роўнага сабе. Сустрэў ён у дарозе трох багатыроў, аднак усе яны былі слабейшыя за Папялышку. Толькі Цмок Паганы аказаўся варты яго сілы. Ён нават перамог хлопца, але дачка Цмока здрадліва стала памагаць Папялышку. Пайшла яна да бацькі і выпытала, дзе ягоная смерць. Той і расказаў, што смерць знаходзіцца ў гары, а ў той гары — ступа, а ў ступе — заяц, а ў зайцы — вутка, а ў вутцы — яйцо, у яйцы — смерць. Папялышка раскапаў гару, раздабыў яйка і забіў Цмока Паганага, дачка якога пасля гэтага выйшла замуж за забойцу бацькі. Як гаворыцца ў казцы, Папялышка застаўся жыць у тым царстве.

Такім чынам, язычніцкія вернікі атаясамляліся з нявернаю жонкаю ці дачкою, якая здраджвае мужу ці бацьку і пачынае служыць новым багам, даруючы крыўду і знявагу, дазваляючы звабіць, украсці сябе ці нават па добрай волі ўдзельнічае ў змове супраць родных. Робіцца намёк і на тое, што новыя святары не грэбуюць маёмасцю язычнікаў і выкарыстоўваюць яе на сваю карысць без усялякага сораму. Відавочна, што правобразам Ваські-Папялышкі стаў князь Уладзімір, які прыняў пры хрышчэнні імя Васіль, а потым спапяліў язычніцкія капішчы.

У казцы «Іван Пракрасны і князь Ладымяр» [3] згадваецца такі персанаж, як Воўк Мінчыгрэй (яўна татарскае імя). Да Ваўка пасылаў Ладымяр Івана здабыць чароўныя гуслі. Няцяжка здагадацца, што ў казцы выкарыстаны нейкія падзеі адносін з татарскімі плямёнамі. Івану дапамагае чароўная баба, як капа, якая просіць, каб хлопец-сірата называў яе маткаю, што паказвае на дапамогу з боку памерлых продкаў. Да таго ж баба пераносіць хлопца на другі бераг Дняпра і прыводзіць Івана да дзяўчыны-чараўніцы Алены Сівалобаўны, якая аказваецца сястрою Мінчыгрэя і дапамагае хлопцу выканаць цяжкую задачу.

Наогул, і самі казачнікі, былыя язычнікі, прыходзілі да высновы, што ў час хрысціянізацыі і страшэннага ўціску казка больш важная, чым сакральны песенны тэкст, таму што ў яе можна больш укласці праўдзівых гістарычных фактаў і патлумачыць іх. Збіральнікамі запісаны два варыянты казкі, якая называецца «Казачнік і

песельнік». I хоць сюжэты іх трохі розняцца, выснова ў канцы аповеда робіцца адна: «Дак во, брат: сказкі — праўда, а песні — склады!» Такая перакананасць былых язычнікаў, магчыма, была звязана яшчэ і з тым, што сакральная песня патрабавала выканання пэўнага рытуалу, абраду, без якіх сэнс песні губляўся і не мог уздзейнічаць на пачуцці чалавека, выклікаць патрэбныя эмоцыі. Казка стварала бачнасць увядзення ў будзённае жыццё таямнічага свету звышнатуральных істот і падзей, праз якія перадавалася назапашаная тысячагоддзямі мудрасць продкаў. Нездарма ж казачныя тэксты перасыпаны прыказкамі, прымаўкамі, трапнымі выслоўямі і павучаннямі. Пры гэтым сюжэт не адрываецца ад рэчаіснасці. Шмат якія казкі, звязаныя з гісторыяй, пачынаюцца так: «У некаторым царстве, у некаторым гасударстве, можа, у тым, у якім мы жывём...» Гэта вельмі красамоўная агаворка. Так, сапраўды казка складалася пра той час і тую краіну, дзе жыў казачнік. Зрэшты, так ствараюцца ўсе літаратурныя творы. А заканчваюцца казкі звычайна запэўніваннем, што і апавядальнік «там быў, мёд-віно піў».

Свяшчэнныя міфы перадаваліся з вуснаў у вусны пераважна без змен на працягу шматлікіх стагоддзяў, бо яны былі цесна звязаны з каляндарнай і сямейнай абраднасцю. Але ў выніку катастрафічных духоўных зрухаў, якія адбыліся ў грамадстве ў час хрысціянізацыі, пачалі стварацца новыя міфы, казкі, паданні, легенды, адлюстроўваючы новы светапогляд з захаваннем старых паняццяў, архетыпаў у новых тэкстах, праз якія прасочвалася зацятая барацьба паміж старой і новай верай — язычніцтвам і хрысціянствам.

  1. Чарадзейныя казкі. У 2 ч. Ч. 1 /склад. К. Л. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац. — Мінск, 2003. — С. 132.
  2. Там жа. — С. 169.
  3. Анталогія беларускай чароўнай казкі / уклад. A. В. Цітавец, Т. К. Цяпкова; аўт. прадм. A. В. Цітавец. — Мінск., 2001. — С. 308.

Дзед і БаБа

Шмат якія беларускія казкі пачынаюцца так: «Жылі-былі дзед і баба, і не было ў іх дзяцей». У нашым разуменні ў дзеда і бабы павінны быць унукі і праўнукі, а дзеці звычайна нараджаюцца ў маладых бацькоў. Міжвольна напрошваецца выснова, што тут пад персанажамі дзеда і бабы разумеюцца нашы міфічныя продкі. У іх з боскаю дапамогаю ад з’едзенай гарошыны, з палена, з зярняці, з яек дзікіх птушак ці з клубка полымя нараджаюцца цудоўныя дзеці, якія хутка вырастаюць, бо, зразумела, што ў дзеда і бабы засталося мала часу, каб паспець выгадаваць сына ці дачку.

Узорам такой класічнай старадаўняй казкі з’яўляецца «Пакацігарошак». Зачын казкі нясе ў сабе асноўныя архетыпы славянскай язычніцкай міфалогіі. Ён нават рытмізаваны і зарыфмаваны, як і належыць сакральным тэкстам: «У некаторым царстве і некаторым гасударстве, на моры-якіяне, на востраве на Буяне стаіць дуб зялёны, а пад дубам бык пячоны, і ў баку нож тачоны, і гэты ножык дабываецца — бяры еш! I то яшчэ не казка, толькі прыказка, а хто маю казку будзе слухаць, дык таму собаль і куніца і прыгожая дзявіца, сто рублёў на вяселле, а пяцьдзясят на прагулянне» [1],

У казцы апавядаецца пра сям’ю, якая хоць і жыла добра, але два сыны з блаславення бацькі выправіліся на заробкі ў чужое панства. Узялі хлеба на тры дні, спадзеючыся на тое, што пасля харчы ім прынясе сястра. Дарогу яны паабяцалі зацярусіць саломаю, каб дзяўчына без цяжкасці знайшла іх.

Пайшлі хлопцы, дарогу адзначаючы. А ў тым лесе жыў вялікі Змей, які пераслаў дарогу да свайго палаца. Таму і прыйшла сястра проста да Змея.

Дарэмна чакалі яе браты, нарэшце вымушаныя былі вярнуцца дамоў, дзе даведаліся, што сястра прапала. Па чарзе адзін за адным пайшлі яны шукаць сястру ды загінулі ад таго самага Змея. Бедавалі бацькі па загубленых дзецях, але ж слязамі ropy не паможаш. Пайшла неяк маці па ваду, знайшла гарошынку, з’ела яе — і нара-

дзіла хлопчыка, які пачаў расці не па гадах, а па гадзінах. I хутка выгадаваўся вельмі здольны і разумны. Як даведаўся ён, што былі ў яго браты і сястра, дык наважыўся іх ратаваць. Выкавалі яму кавалі сяміпудовую булаву, і пайшоў Пакацігарошак да сямігаловага Змея.

Гэты незвычайна народжаны хлопец меў вялікую сілу. Сеў ён на жалезнае крэсла, якое прапанаваў яму Змей, яно трэснула. Калоду адным пальцам на трэскі раструшчыў. Узяў Змея за руку, дык яна і засталася ў Пакацігарошкавай руцэ. Як бачым, Змей меў выгляд чалавека. Пачалі яны біцца, але хлопец перамог Змея і выратаваў сваіх братоў і сястру.

He паверылі браты Пакацігарошку, што ён іхні брат, прывязалі да дуба і пакінулі ў лесе. Асілак вырваў дрэва з коранем, прывалок да сваёй хаты і сказаў бацьку, што прынёс дровы. He захацеў Пакацігарошак заставацца дома з братамі, якія ледзь не знішчылі яго, рушыў зноў у дарогу, дзе сустрэў Вярнігару і Вярнідуба. Прыйшлі яны да цара, які паскардзіўся ім, што ўнадзіўся ў царства Змей і губіць шмат народу. Волаты вырашылі біцца са Змеем. Сустрэліся з ім апоўначы на Калінавым мосце, над вогненнаю ракой. Трэба сказаць, што волаты дружна ваявалі з трыма змеямі і перамаглі іх, але не ведалі яны, што супраць іх паўстануць яшчэ і змеевы жонкі. I ў самым канцы ў гэтую казку ўплятаецца старадаўні міф пра тое, як змяя пралізала жалезныя дзверы, а кавалі ўхапілі яе за язык гарачымі кляшчамі і расправіліся з ёю (згадаем падобны міф пра богакаваля Сварога).

Казка «Пакацігарошак» вельмі старая, яна ўтрымлівае ў сабе ідэі змеяборства, самаахвярнасці і барацьбы за перамогу праўды над крыўдай.

Цікава выяўляе міфалагічныя архетыпы і казка «Вячорка, Паўночнік і Заравы» [2]. Так звалі трох сыноў, якія нарадзіліся ў бабы з дзедам і пачалі расці не па гадах, а па гадзінах. Пайшлі браты ратаваць царскіх дачок, украдзеных Змеем. Па дарозе сустрэлася ім пад велізарным дубам глыбокая нара, бы калодзеж. Хлопцам без ніякіх тлумачэнняў вядома, што гэта дарога на той свет. Прынамсі, пра гэта гаворыць Заравы, які згадзіўся спусціцца ў нару. Уяўленне пра тое, што Вечнае Дрэва аб’ядноўвае тры светы, яшчэ раз пацвярджаецца гэтаю казкаю. Пад ягонымі каранямі жыве Змей (Чарнабог) — антыпод Белабога, які апякуецца над людзьмі. Ва ўяўленні

нашых продкаў той свет нічым не адрозніваўся ад гэтага. «Вось ён (Заравы) спусціўся і бачыць там такі ж свет, як бы і тут», — апавядаецца ў казцы.

Тры царэўны сустрэліся Заравому. Сядзелі яны кожная ў сваім палацы: медным, срэбным і залатым. Варта было якой царэўне махнуць хусткаю, як палац згортваўся ў яечка. Гэта цікавая дэталь, бо яечка з’яўляецца міфалагічным архетыпам. 3 яго некалі нарадзіўся ўвесь свет. Заравы змагаецца па чарзе са шматгаловымі змеямі і перамагае іх з дапамогаю царэўнаў. Але герою не шанцуе. Браты забралі выратаваных прыгажунь, а Заравога пакінулі ў нары, з якой самастойна выйсці немагчыма. Выратавала хлопца Жар-птушка. Яна вынесла яго на гэты свет, але зноў жа праз ягоную ахвярнасць. Сустрэўся Заравому яшчэ і сляпы стары, які валодаў вялізным статкам быкоў. Гаспадар папярэдзіў хлопца, каб не пасвіў ён статак на ведзьміным лузе. Але і з ведзьмаю расправіўся Заравы, і вярнуў зрок гаспадару, а пасля прыйшоў да цара, якога з дапамогаю чароўных рэчаў здолеў пераканаць, што гэта менавіта ён выратаваў царэўнаў.

3 гэтай казкі відавочна тое, што нашы продкі найбольш шанавалі час зары, узыходу сонца. Заравы — герой салярны, ён развейвае няпраўду, перамагае зло. Вячорка і Паўночнік належаць да цёмнага начнога часу, ад іх можна чакаць здрады, падману, бязволля, няпэўнасці.

У выніку разгляду некалькіх казак прыходзім да высновы, што ў мудрых дзеда з бабаю, абцяжараных жыццёвым вопытам, нараджаліся не проста дзеці, на догляд якіх можна было разлічваць у старасці, а героі, волаты, прызначэннем якіх было вызваленне народа ад Змея, Цмока ці яшчэ якой пачвары.

У шматлікіх казках прысутнічаюць чароўныя дзядкі і бабулі, якія дапамагаюць пакрыўджаным калекам і сіротам набыць здароўе і сілу для таго, каб яны маглі паслужыць людзям. У казцы «Бязногі багатыр» апавядаецца пра сына каваля, які нарадзіўся калекам і быў пазбаўлены магчымасці хадзіць. Маці не любіла яго, усяляк бэсціла. Каваль, каб дагадзіць жонцы, завёз хлопчыка ў лес і пакінуў у хатцы аднаго. Па нейкім часе зайшоў у хатку дзядок і папрасіў вады. Хлопчык адказаў, што рады б падаць папіць старому, ды не можа хадзіць. Дзядок пераканаў яго дацягнуцца да корчыка рукою ды зачарпнуць вады.

«А хлопчыку даўно піць хацелася, — апавядаецца ў казцы, — хлебануў ён дый выдундзіў амаль поўны корчык. Як выпіў, дык адразу пачуў у сабе такую сілу, што, здаецца, усю зямлю перавярнуў бы, каб толькі было ў што ўперціся нагамі. Напіўся таксама і дзядок дый кажа:

— Пі больш, бо табе трэба вялікая сіла, — і знік, быццам яго і не было.

Падзівіўся хлапчук, думаў, што гэта яму прыснілася, але бачыць, што ў яго здаровыя ногі, што ён так ідзе, што пад сабой зямлі не чуе. Напіўся ён яшчэ вады, дык і чуецца, што няма яму роўні на ўсім свеце» [3],

Юны і магутны волат, яшчэ не ведаючы, для чаго яму дадзена вялікая сіла, выйшаў на дарогу і пачаў гуляць вялізнымі валунамі, пакуль не сустрэліся яму багатыры, якія паклікалі яго з сабою. «Паедзем з намі, — сказалі яны кавальчуку. — Ты яшчэ малады, пара і табе шукаць славы. Паедзем, то мы цябе навучым, як біцца» [4].

Атрымліваецца, што галоўны занятак багатыроў — біцца, каб здабыць сабе славу. У селяніна ж, у якога яны выменялі жылістую кабылку, іншае крэда: «...Без канякі я не ўпраўлюся з гаспадаркаю. Без канякі і чалавек не чалавек».

Прыехалі багатыры на скрыжаванне, дзе ўбачылі слуп з надпісам: «Хто паедзе направа, той здабудзе славу, хто налева, знойдзе багацце, а хто проста, таго спаткае смерць». Усе паехалі направа, бо шлях гэты праведны і вядзе да славы. Напэўна, нашыя продкі славу цанілі больш за багацце. Толькі кавальчук выбраў дарогу простую, якая абяцала смерць. Праехаў ён трохі дый трапіў на тую самую хатку, куды вывез яго бацька бязногага. Прывязаў ён кабылку дый улез у хатку. Зірнуў ён у кут, аж там у запечку сядзіць вельмі старэнькая баба, якая пачала адгаворваць хлопца, каб ён не ехаў проста, бо загіне. Кавальчук не згадзіўся, тады бабуля сказала: «Шкада мне цябе, дзетка. Ты быў у маёй хатцы, дык ты мне быццам родны ўнук. Дык от жа слухай мяне. Што ты ні сустрэнеш на дарозе, дык не забівай, бо яно табе ў дарозе ды ў бядзе паслужыць».

Хлопец не атрымаў запаветаў ад бацькоў, мусіць, таму да яго з’явіўся дух продка, каб дапамагчы выжыць. Ён выканаў бабчын запавет, што ўрэшце дало яму магчымасць перамагчы Змея, перажыць здраду былых сяброў і застацца жывым.

Часам галоўны персанаж па падказцы свайго памочніка набіраецца сілы з вады ці іншых чароўных рэчаў, але пры гэтым называецца нешта з архетыпаў славянскай міфалогіі, напрыклад камень, крыніца, рака. Часта памочнікі героя валодаюць магічнаю сілаю і дапамагаюць яму, як, напрыклад, кот Максім, які дастаўся Глінскаму-Папялінскаму ў спадчыну ад бацькоў, таму ён як бы выконвае за іх ахоўную функцыю.

Казкі ненавязліва, часам з падтэксту, даносяць тую інфармацыю, якую трэба ведаць малым і старым. Яны раскрываюць дух народа, яго стаўленне да тых ці іншых перамен у жыцці, паказваюць асноўныя духоўныя каштоўнасці.

У беларускіх казках выяўляюцца адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Часам дзеці аказваюцца разумнейшыя за бацькоў і падказваюць ім, як вырашыць тую ці іншую жыццёвую задачу. Зрэшты, сёння мы на нашых рэаліях можам назіраць, якія інфармаваныя нашы дзеці, як лёгка яны засвойваюць веды і карыстаюцца складанай электроннай тэхнікай, якая для большасці прадстаўнікоў старэйшага пакалення застаецца недаступнай. Так, у казцы «Разумная дачка» [5] дзяўчынка мудра адгадала ўсе загадкі, якія прапанаваў яе бацьку пан, чым вельмі здзівіла апошняга. А калі пан убачыў юную сялянку і пагутарыў з ёю, дык наогул вырашыў узяць яе замуж. Дзяўчына стала паняю, павяла сама гаспадарку ды, мусіць, і самога пана павучала, як трэба жыць. Муж раззлаваўся і загадаў ёй узяць усё, што яна пажадае, і вяртацца назад да бацькі. Разумная жонка падпаіла мужа, завезла яго ў бацькаву хату, а калі ён прачнуўся раніцаю, растлумачыла яму, што ўзяла з панскага палаца самае дарагое — пана і свайго мужа. Такі шчаслівы канец мае гэтая казка, якая вучыць берагчы сваё шчасце і дыпламатычна выходзіць з крызісных сямейных сітуацый.

Іншы раз дзеці ў казках спачатку аказваюцца не надта разумнымі, але ў выніку набытага жыццёвага вопыту і бацькоўскай падтрымкі дасягаюць значных поспехаў.

Звяртае на сябе ўвагу аднолькава добрае стаўленне бацькоў да разумных дзяцей і да не вельмі ўдалых, як, нарыклад, у казцы «Мікіта-дурань» [6], Бацька не лаяў і не папракаў Мікіту за тое, што ён не ўмее і не хоча працаваць. А з цягам часу Мікіта стаў удачлівым купцом, а потым і каралём.

Сялянскія хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пасуць статак, далучаюцца да чараўніцтва праз дзівосных свойскіх жывёл. Трэба адзначыць, што тут праглядваецца старадаўняя народна-паэтычная традыцыя, якая зыходзіць да індаеўрапейскага стану, калі KapoBa лічылася свяшчэннаю жывёлаю. Нават каравай, абрадны круглы хлеб, мае агульны корань са словам карова, а дакладней, паходзіць ад яго. Каравай упрыгожваецца выяваю Сусветнага Дрэва, жывёл і птушак на ім. У вясельным абрадзе каравай, разламаны на два кавалкі, увасабляў маладога і маладую. У беларускай абраднай паэзіі ён атаясамляўся з Сонцам і Месяцам. Як спяваецца ў старадаўняй песні, «сам Бог каравай месіць». У гэтай песні людзі прасілі боскага спрыяння ў іхніх справах і жыцці.

Персанаж беларускай міфалогіі — Жытнюю Бабу — таксама можна разглядаць як багіню, якая ад імя продкаў здатная спрыяць або шкодзіць ураджаю. У Бельскім павеце Смаленскай губерні апошні сноп апраналі ў кашулю і абвязвалі хусткай, называючы «бабай» [7], Пасля гэтую саламяную ляльку з песнямі неслі з поля ў двор гаспадара і ставілі на покуці на час святочнай вячэры. Па заканчэнні «бабу» заносілі ў гумно, дзе ёй належала ахоўваць багаты здабытак гаспадара.

Да пары Жытняй Бабе існуе Жыцень, які таксама сочыць за палявымі работамі і дапамагае дбайным людзям. Падобна на тое, што першапродкі старажытных славян з цягам часу пераўвасобіліся ў міфічныя персанажы Жыценя і Жытняй Бабы, з’явіліся ў новай іпастасі, каб апекавацца над сялянскаю працаю і жыццём сям’і аратага. Па сутнасці, гэта і ёсць тыя самыя дзед і баба, ад якіх вядзецца род чалавечы.

К^ыніаы

  1. Чарадзейныя казкі: у 2 ч. Ч. 1 / склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац. — Мінск, 2003. — С. 208.
  2. Там жа. — С. 113.
  3. Там жа. — С. 288.
  4. Там жа.
  5. Беларускія народныя казкі / склад. I. Разанаў. — Мінск, 1981. — С. 115.
  6. Чарадзейныя казкі: у 2 ч. Ч. 1. — С. 398.
  7. Беларуская міфалогія : энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С. Санько [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 175.

lepapxQi qiaB^Hckix Багоу

Вызначыць, хто галоўны сярод славянскіх багоў, складана найперш таму, што захавалася вельмі мала гістарычных крыніц, якія б нешта канкрэтнае пацвярджалі або абвяргалі. Даследчыкі схіляюцца да розных версій і аддаюць лаўры першынства ці Сварогу, ці Сонцу, ці Перуну. Тым не менш, існуюць грунтоўныя гістарычныя звесткі пра самага галоўнага славянскага бога Светавіта. Іх можна знайсці ў «Славянскай хроніцы» Гельмальда. Гэты твор з’яўляецца сярэдневяковым літаратурным помнікам, які ўтрымлівае звесткі пра прыбалтыйскіх славян (займалі тэрыторыю, якая цяпер належыць Германіі і Польшчы). Нехта можа падумаць: якое дачыненне тыя славяне могуць мець да цяперашніх беларусаў? Як ні дзіўна, але менавіта там кіраваў сваім племенем князь Драгавіт (згадаем наш Драгічын), там да гэта часу ёсць рака Пена (адпаведнік нашай Піне ў тапанімічным сэнсе). Плямёны церазпнян (жылі за Пенай), ратараў (мусіць, назва паходзіць ад слова «ратай» або «араты»), даленчан, хіжан і гавелян утварылі славянскае аб’яднанне пад назваю волаты, або люцічы. Прозвішчы Люціч і Говін даволі пашыраныя ў Брэсцкай вобласці. А гэта паказвае на тое, чыімі нашчадкамі з’яўляюцца іх ўладальнікі. У канцы першага тысячагоддзя новай эры шматлікія славянскія плямёны ў выніку аб’ектыўных гістарычных прычын вымушаны былі перамясціцца на ўсход і адваёўваць там прастору для жыцця.

Гельмальд служыў прэсвітэрам у Бузу і браў самы дзейсны ўдзел у хрысціянізацыі славян, пра што падрабязна напісаў у сваім творы. Аўтар «Славянскай хронікі» быў немцам па паходжанні. Яго маленства і юнацтва прайшлі ў селішчы Незенне (яўна славянская назва, якая паказвае на нізінны рэльеф мясцовасці) у асяродку славян-ваграў. Ён ведаў мову і звычаі гэтага племя. Гельмальд прысвяціў свой твор Стараградскаму (па-нямецку — Альдэнбургскаму) епіскапству, якому падначальваўся ягоны прыход, з мэтаю

праславіць тых, хто «справаю, словам, а шмат хто і праліваннем уласнае крыві здзяйсняў асвету славян». 3 задумы паказаць працэс хрысціянізацыі славянскіх плямён хроніка Гельмальда ператварылася ў гістарычнае сведчанне наступу нямецкіх феадалаў на гэтыя плямёны, які здзяйсняўся шляхам узброенага нападу на іх, захопам уладанняў і прымусоваю хрысціянізацыяй. Ад гэтай жорсткай асветы і мусілі шматлікія славянскія плямёны рухацца на ўсход у пошуку паратунку ад гвалту і знішчэння. «...Славяне часткова знішчаны, часткова выгнаныя, а сюды прыйшлі... народы моцныя і шматлікія і атрымалі славянскія землі» [1], — так апавядае Гельмальд пра сыход ваграў.

Такая ж доля напаткала абадрытаў (бодрычаў). Яны мусілі ўцякаць да памаран, а іхнія былыя ўладанні ператварыліся ў пустку. Тыя славяне, якія ўсё ж заставаліся на сваёй землі, вымушаны былі памяняць сваю спрадвечную веру на хрысціянскую і паслухмяна плаціць дзесяціну каланізатарам. Немец і хрысціянін, Гельмад быў з маленства выхаваны з непавагаю і пагардаю да славян, іхняй варварскай веры, і гэта яскрава прасочваецца ў тэксце хронікі. Разам з тым аўтар не замоўчвае факты, якія сведчаць пра незадаволенасць славян, іх упартую барацьбу за сваю незалежнасць.

«Славянская хроніка» захавала для нас не толькі адметныя звесткі, якія датычацца палітычнай гісторыі прыбалтыйскіх славян і іхняй мужнай барацьбы напярэдадні страты імі незалежнасці, a таксама цікавыя сведчанні пра ўладкаванне іхніх гарадоў і жытлаў, вайсковай арганізацыі, пра быт, звычаі і вераванні. У ёй мы можам знайсці таксама звесткі пра язычніцкіх багоў.

Гельмальд сцвярджаў, што галоўны бог у славян — Светавіт: «Средн множества славянскнх божеств гдавным является Световнт, бог землн ранской, так как он — самый убеднтельный в ответах. Рядом с ннм всех остальных онм как бы полубогамн почнтают... Нз всех славянскнх земель прнсылают установленные пожертвованля на жертвопрнношенне Световлту. С удлвлтельным почтенлем относятся славяне к своему божеству, лбо онл нелегко прлносят клятвы л не терпят, чтобы достолнство его храма нарушалось даже во время непрлятельсклх нашествлй» [2].

Свяцілішча Светавіта знаходзілася на зямлі славян-ранаў (руян) у горадзе Аркона, дзе ў яго гонар быў узведзены храм. На

думку Гельмальда, Светавіт быў богам багоў, астатнія персанажы язычніцкай веры ўшаноўваліся як паўбагі. Пры храме галоўнага бога не толькі маліліся і прыносілі ахвяры, а яшчэ і варажылі, спрабуючы дазнацца пра будучыню. Рабілася гэта з дапамогаю белага каня, на якім Светавіт усю ноч аб’язджаў свае ўладанні. Конь адказваў на пастаўленыя пытанні, і гэтыя прароцтвы былі найчасцей самыя дакладныя і збываліся. Зрэшты, гэты рытуал мной падрабязна апісаны ў рамане «Велясіты» (кніга прозы «Аднарог», Мінск, 2010). У знак вялікай пашаны штогод усе славянскія плямёны прысылалі Светавіту ахвяраванні.

У храме бога багоў стаяла ягоная скульптурная чатырохтварая выява, што стасуецца з чатырохчленнаю мадэллю свету славян. Увогуле, калі ўчытацца ў імя бога, дык зразумела, што Светавіт — гэта той, хто першы вітаў свет. Ён стварыў гэты свет, а цяпер ахоўвае яго, пазіраючы на ўсе чатыры бакі. Увогуле, чатырохчленнасць вобраза Светавіта знаходзіць шматлікія паралелі ў іншых традыцыях з чатырохгаловымі багамі і чацвёркамі багоў, ахоўнікамі свету.

Па перакананні Гельмальда, славяне лічылі, што ўсё добрае робіцца пры спрыянні добрых багоў, у прыватнасці Белабогам, a дрэннае — пасылаецца злосным богам, якога яны называлі Чарнабогам. Пры гэтым аўтар падкрэслівае, што асобныя плямёны выбіралі сабе апекунамі іншых багоў, напрыклад у Стараградскай зямлі быў галоўны бог Прове. Мусіць, гэты бог называўся правільна Праў, або Праўда, бо асноўнымі філасофскімі катэгорыямі для славян былі Праўда і Крыўда, як увасабленне Дабра і Зла. Згодна з разуменнем гэтых паняццяў і будавалі яны лад свайго жыцця.

Жыва —багіня палабаў. Галоўным богам для бодрычаў (абадрытаў) быў Радзегаст, імя якога прачытваецца як госць, які нясе радасць. Магчыма, у асяродку абадрытаў было шмат купцоў і для спрыяння гэтай сваёй дзейнасці яны і выбралі бога з адпаведнымі функцыямі.

Думаецца мне, што пасля бога ўсіх багоў Светавіта для славян галоўным быў Род, як культ продкаў, і ягоныя памочніцы парадзіхі, якія ўзніклі ў сувязі з разрастаннем і ўмацаваннем радавой арганізацыі. Даследчык Ю. Крывашэеў адзначае: «Іншым сацыяльным фактарам узнікнення культу продкаў паслужыла выдзяленне ў асяродку роду ўзроставай групы старэйшын. Іх ушаноўванне ў

зямным жыцці адбівалася на стаўленні да іх родзічаў пасля смерці. След гэтай формы культу захаваўся ў вобразе Чура, або Шчура» [3].

Пра тое, што Чур-Шчур быў менавіта продкам, бачна са слова прашчур (прапродак). На культ продкаў паказвае і звычай памінання памерлых родзічаў на Дзяды двойчы на год — вясною і восенню. Археолагі фіксуюць з’яўленне культу продкаў у курганах і простых пахаваннях.

Нябачныя душы памерлых продкаў і родзічаў, двайнікі рэчаў фетышызацыі і з’явы прыроды, аб’екты татэмістычнага культу паступова насялялі свет, які акаляў славян у старажытнасці. Усё навокал: гай, рака, двор, хата, свіран — адушаўлялася. I людзі пакланяліся духам, якія жылі навокал і маглі добра ці дрэнна ўплываць на рух падзей у свеце і на чалавечы лёс. Так з’яўвілася ў свядомасці старажытнага славяніна паняцце пра магутнага бога Перуна, які грукоча на небе магутнаю калясніцаю, пасылае пладаносны дождж і карае прадстаўнікоў хтанічнага свету. Але не трапляйся лепш яму лішні раз, бо і нявінны можа стаць ахвяраю ягонай лютасці. Узнік Стрыбог — бог ветру, які «стрыбае» (сягае) куды заўгодна. Яму адкрыты свет ва ўсе бакі. Рэчкі насяліліся русалкамі і беражніцамі, балоты — рознымі балотнымі духамі, лясы — ляснымі, у хаце жыў хатнік, у хляве — хлеўнік і г. д.

3 развіццём чалавечага грамадства і ягоных вытворчых сіл з’явіліся багі-дэміургі, якія вучылі людзей абрабляць зямлю, каваць жалеза і вырабляць з яго розныя рэчы. Адным з самых магутных божышчаў у славян быў бог-каваль Сварог, які першы выкаваў жалезны плуг і даў жалезную зброю, з якою паспяхова можна было супрацьстаяць ворагам. Мэтазгодна думаць, што ён узнік у жалезны век, калі пачалася новая эра ў жыцці чалавечага грамадства.

У эпоху архаічнага земляробства магло ўзнікнуць пакланенне Дажджбогу, які апекаваўся над земляробчаю працаю, адмыкаў зямлю пасля зімовых маразоў, з першымі пералётнымі птушкамі пасылаў цяпло і вільгаць, якія абуджалі зямлю да плоднасці. Па сутнасці, ён з неба назіраў за палеткамі і дапамагаў аратаму атрымаць добры ўраджай. Можа, таму яго і называлі богам сонца, блытаючы функцыі гэтых двух багоў.

Вялес быў уладаром лясоў і палёў, звяроў і свойскай жывёлы. Згодна з даследаваннямі Б. А. Рыбакова культ Вялеса ўзнік у эпоху

паляванняў. 3 пераходам да жывёлагадоўлі гэты бог, па ўяўленнях нашых продкаў, пачаў апекавацца і над свойскаю жывёлаю, захоўваючы свае старажытныя функцыі. Вялесу дапамагаў маладзейшы бог Ярыла, магчыма, ягоны сын, які прымушаў расліннасць ярыцца, расці, налівацца. Адсюль і знаёмыя нам словы: «ярына» — аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню; «ярыца» — яравое жыта. Увогуле, як адзначыў А. Афанасьеў, роднасныя сувязі паміж міфічнымі персанажамі не былі цвёрда замацаваныя. Яны мяняліся разам з тымі паэтычнымі перакананнямі, пад уздзеяннем якіх узнікалі ў чалавечай свядомасці і якія ў эпоху стварэння міфічных уяўленняў былі занадта разнастайныя і зменлівыя.

Калі ж славяне ўвайшлі ў смак міжусобных войнаў, тады сваім галоўным богам абралі ваяўнічага Перуна — бога грому і маланак. У старажытным Кіеве ідал Перуна стаяў на гары. Адно са свяцілішчаў у гонар гэтага бога знаходзілася паблізу г. Ноўгарада ва ўрочышчы Пярынь. Што датычыцца Беларусі, дык на яе тэрыторыі таксама сустракаюцца свяцілішчы, прысвечаныя Перуну.

Такім чынам, у славян на працягу тысячагоддзяў складваўся своеасаблівы пантэон багоў. 3 цягам часу на іхнія першапачатковыя функцыі накладваліся іншыя або наогул блыталіся і перамешваліся. Паміж духамі існавалі адносіны, якія адлюстроўвалі роднасныя і бытавыя сувязі людзей. У духаў таксама існавала пэўная іерархія: сярод іх былі начальнікі і падначаленыя, старэйшыя і малодшыя. На жаль, да нас дайшлі вельмі скупыя звесткі пра сістэму вераванняў нашых продкаў, таму шмат што нам здаецца ў ёй незразумелым і хаатычным. На самай справе духоўнае жыццё нашых продкаў было ўладкавана натуральна, даволі гарманічна і прыгожа.

К^ЫНІПЫ

  1. Гельмольд. Славянская хроннка / Гельмольд; преднсл., пер. с латмн. н прпмеч. Л. В. Разумовской. — М., 1963. — С. 130.
  2. Там же.
  3. Крйеошеев Ю. В. Релнгмя восточных славян накануне креіценмя Русм [Электронный ресурс] / Ю. В. Крмвошеев. — Л., 1988. — Режмм доступа: http:Krotov/info/history/09/3/krivosh/html (дата обрагцення: 02.06.2012).

 

мі

Шырока распаўсюджаны ў беларускім фальклоры казкі, якія нясуць на сабе адбітак каляндарных матываў. Яскравым прыкладам адной з іх з’яўляецца казка «Меднае чудавішча». Яна апавядае пра тое, як нехта ўнадзіўся таптаць царскае залатое жыта ды зразаць каласкі. Знайшоўся адважны хлопец, які ўзяўся злавіць злодзея. Схаваўся ён у дупле старой грушы. Нагадаю, што дупло ў дрэве — гэта ўваход у іншы свет, дзе ўладарыць Змей. Трапіць туды — азначае стаць насельнікам таго свету, займець нейкія новыя якасці. У прыватнасці, гэты хлопец набыў магчымасць убачыць злодзея з таго свету. Злодзеем аказаўся маленькі дзядок, які назваўся Медным чудавішчам. Гэтага дзядка замкнулі за дванаццаць дзвярэй, на дванаццаць замкоў. Звяртае на сябе ўвагу лічба дванаццаць па колькасці месяцаў у годзе. Яна яшчэ будзе не аднойчы сустракацца ў казцы.

Дзядка выпусціў са склепа хлопчык — царскі сын. Удзячны дзядок паабяцаў яму, што, варта будзе хлопчыку згадаць яго ў цяжкую хвіліну, ён адразу з’явіцца на дапамогу. Па сутнасці, дзядок з’яўляецца ўвасабленнем духа продка.

За гэтую правіну цар выгнаў свайго сына з дому, даўшы ў спадарожнікі салдата, які пры першым жа зручным выпадку абабраў свайго гаспадара і прымусіў слугаваць сабе. Прыйшлі яны ў другое царства. Салдат назваўся царскім сынам і пачаў сватацца да царскай дачкі. Цар сказаў, што аддасць замуж дачку за таго, хто здолее тры дні папасвіць ягоных кабыліц-небыліц у запаведных лугах.

У гэтай казцы вялікую нагрузку нясе кожнае азначэнне. Запаведныя лугі — недатыкальныя, яны знаходзяцца пад аховай. Дзіўная назва «кабыліцы-небыліцы»? 3 тэксту вынікае, што яны як бы ёсць, а як бы іх і няма: «Як сеў (царэвіч), шаўковыя павады ў рукі ўзяў, як паехаў па паднябессю! Прыехаў у запаведныя лугі; ссядаць не ссядаў, злязаць не злязаў, толькі шаўковыя павады ў руках засталіся: кабыліцы-небыліцы невядома дзе падзеліся!» —

апавядаецца ў казцы. Гэта ж толькі Хорс мог праязджаць па паднябессі на сваіх вогненных конях, тады і з’яўляліся ў небе зоры вячэрнія ды ранішнія.

Каб адшукаць кабыліц-небыліц, паклікаў хлопчык чароўнага дзядка. Той адразу з’явіўся і павёў яго ў свой медны дом, дзе было ў яго дванаццаць сыноў ды дванаццаць дачок. Сыны пайшлі лавіць кабыліц, а дочкі лазню тапіць. Дзядок адарыў царэвіча медным адзеннем, «даў яму шклянку піва, каторае п’юць на калядны дзень. Ён, як выпіў, сілён стаў» [1]. 3 цытаты выходзіць, што на Каляды варылася нашымі продкамі нейкае асаблівае піва, якое адорвала чалавека здароўем і дужасцю.

Тройчы клікаў царэвіч на дапамогу дзядка, тройчы быў ягоным госцем, наведаў тры ягоныя дамы: медны, срэбны і залаты. У казцы яскрава прачытваецца сімволіка. Медны дом — восень, якая прыводзіць да Каляд. Срэбны дом — зіма, дзе прыняў ён пачастунак — «шклянку піва, якое п’юць на васкрэсны дзень, на вялікі. Ён, як выпіў, падужэў яшчэ. Як пойдзе па мосце, мост угінаецца, як сядзе на крэсла — крэсла гнецца» [2]. У залатым доме апрануў дзядок царэвіча ў залатое адзенне. Стаў хлопец, як сонца, прыгожы. Паглядзела на яго Меднае чудавішча дый кажа: «Многа сілы яму даў!» Наліў шклянку віна, што на Юр’еў дзень п’юць, у яго сілы адбыло.

Зразумела, што залаты дом сімвалізуе вясну і лета, калі ва ўсю моц свеціць сонца, наталяючы ўсіх цяплом і ласкаю. Заадно прачыталі мы яшчэ адну народную мудрасць, прамоўленую як бы выпадкова: піва сілы дадае, а віно адбірае. Вясновая сіла прыходзіць ад сонца і цяпла, ад бурлівай вясны і не павінна разбураць чалавека, а мусіць падпарадкавацца яму.

Звесткі пра залатое, срэбнае і жалезнае адзенне можна знайсці і ў гісторыі. Старадаўні гісторык Іардан, які жыў у I тыс. н. э., апавядае пра пахаванне гунскага пасла, забітага славянамі: «... Ноччу нябожчыка тайна хаваюць у зямлю, акаляючы покрывам — першы раз з золата, другі са срэбра, трэці з моцнага жалеза...» [3], У той час гуны і славяне суседнічалі, часам варагавалі і ваявалі, часам дамаўляліся пра мір і разам выступалі супраць магутнай Візантыйскай імперыі. Плямёны нешта пераймалі адно ў аднаго. Напрыклад, хаўтуры ў гунаў называліся страваю. Гэтае слова яўна запазычана ў славян.

Варта звярнуць увагу і на тое, дзе хаваліся казачныя кабыліцынебыліцы: у кустоўі, у моры ды на небе за аблокамі. Зноў жа ўзнікае аналогія з коньмі Хорса, якія везлі Сонца па паднябессі, а потым знікалі за кустоўем, ці за морам, ці проста на небе за аблокамі.

Сімволіка каляндарных казак самая разнастайная, ад метафар да лічбаў, тоесных колькасці месяцаў у годзе ці дзён у месяцы, але сімвалы ў іх лёгка выяўляюцца і прачытваюцца. Напрыклад, у адной з казак апавядаецца, што ў трох сясцёр-ведзьмаў былі дочкі. У малодшай — 29 дачок, у сярэдняй — 30, у старэйшай — 31, што паказвае на колькасць дзён у месяцы. Вельмі цікавая ў гэтым плане славацкая казка «Дванаццаць месяцаў». Яна шырока вядомая, таму не патрабуе пераказу і тлумачэння.

У беларускім фальклоры сустракаецца таксама шмат загадак, якія датычацца прыродных з’яў, часу, неба, зорак, зямлі, вады. Напрыклад, такая загадка: «Пакаціўся клубок, рассыпаўся гарох, пачало світаць — не было чаго збіраць». Або яшчэ адна загадка: «Сто коней, сто валоў яйцо не пацягнуць». Загадкі вучаць назіральнасці, уменню абагульняць рысы з’яў і рэчаў, знаходзіць паміж імі відавочную сувязь. У іх па-свойму ўкладаецца сістэма светабудовы і вобразны лад язычніцкай міфалогіі, мудрасць і дасканаласць мастацкай формы. Вельмі часта загадкі маюць пэўную рытмічнасць мовы, часам бываюць зарыфмаваныя, што яднае іх з сакральнымі тэкстамі.

Назіраючы за сонцам, месяцам, каметамі, зоркамі, людзі ў старажытнасці меркавалі пра будучы ўраджай, пра надвор’е, пра магчымыя войны. Яны давалі свае назвы зоркам. У кнізе «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» A. К. Сержпутоўскі запісаў беларускія назвы зорак: Тры Каралі — сузор’е Арыён, Птушыная дарога — Млечны шлях, Воз — Вялікая Мядзведзіца, Зарніца — ранішняя зорка, Вячэрніца — вячэрняя зорка, Сітка — Плеяды. Камета мела назву «Мятла». Яе з’яўленне на небе прадказвала вялікія войны, якія забіраюць мноства людзей [4],

Нашы продкі ўважліва сачылі за з’явамі прыроды, абагульнялі спрадвечны вопыт. «Калі сонца агародзіцца кругам, дык будзе непагадзь. Калі маладзік быццам уверх падыме рожкі, дык будзе тыдзень умывацца дажджом. Калі пры захадзе сонца неба пачырванее, дык будзе ветрана» [5].

Песенная паэзія таксама нясе ў сабе шмат звестак пра язычніцкія вераванні старажытных славян. Асабліва цікавая і разнастайная паэзія працоўнага календара, якая і да гэтага часу захоўваецца на Беларусі, хоць і не цалкам. Яна адлюстроўвала гаспадарчыя клопаты людзей, мары і спадзяванні, адносіны да працы і навакольнага свету. У ёй знайшлі адбітак міфы салярныя, касмаганічныя, каляндарныя і г. д.

Каляндарна-абрадавая паэзія суправаджала аграрныя святы і працу селяніна на працягу гаспадарчага года. Вытокі яе — у родавым грамадстве. У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў адбіўся культ сонца:

Сонейка на прыпечак скацілася, I зямліца ўсміхнулася: — Вазьмі, сонейка, у бога дазволу I спусціся дадолу, Мы табе спяваем, Мы цябе ўхваляем,

Прыходзь, мы цябе чакаем [6].

Найбольшыя земляробчыя святы (Каляды, Купалле) прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытных людзей за кругазваротам сонца і біялагічнымі цыкламі прыроды склаліся ў сістэму вераванняў, поглядаў, якія выяўляліся ў аграрна-магічных абрадах, прыкметах, песнях, прыказках, прымаўках, выслоўях. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд меў адпаведныя абрады, звычаі, песеннае суправаджэнне і тэатралізаванае прадстаўленне. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты клопатам пра будучыню роду, сям’і, яго дабрабыт за кошт добрага ўраджаю і прыплоду ў статку. У гэтых песнях нашы продкі звярталіся да багоў Лады, Дзеда, Ярылы, Лёлі, Каляды, Купалы, просячы ў іх спрыяння ва ўсіх сваіх справах і спадзяваннях. Мелі яны таксама і гулліва-пацешлівае прызначэнне, несучы пэўную эстэтыку і каноны народных уяўленняў пра прыгажосць, дасканаласць, таленавітасць. Фантазія людзей не прызямлялася будзённасцю, а расквечвалася жаданнем быць далучанаю да чараўніцтва, да нечага незвычайнага:

Благаславі, божа мілы, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну аклікаці. Зімою ў вазочку, вясною ў чаўночку,

У цёппым пеце ў карэце. Благаславі, божа, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну загукаці. Дай, божа, на жытачка pod, На статачак плод, Людзям на здароўе [7].

Веснавыя абрады і песні асвячалі асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба — пачатак палявых работ, час веснавых усходаў. Гуканне вясны, спяванне вяснянак, абрад валачобніцтва, пачатак ваджэння карагодаў, ушанаванне продкаў на Радаўніцу, Сёмуха з культам раслін, русальныя, куставыя і валачобныя песні складалі змест веснавога каляндарна-абрадавага цыкла.

Самым старадаўнім быў купальскі абрад з выразнай язычніцкай асновай. Лічылася, што купальская ноч прыносіць цуды і таямніцы. У той час, калі сонца пачынала граць, дрэвы перагаворваліся між сабою, дар мовы атрымлівалі звяры, птушкі і зёлкі. У адной з купальскіх песень цікава перапляліся імёны Купалы і Лялі (Лёлі):

Купаляле, на сенажаці, мядуначка, Купаляле.

Купаляле, там кукавала зязюлечка, Купаляле [8],

Летнія абрады мелі сваёю мэтаю зберагчы збажыну ў пару даспявання, забяспечыць паспяховы збор ураджаю. Атмасферу гарачай пары года і цяжкай працы перадаюць жніўныя песні:

Паслаў мяне свёкар Да ў бор жыта жаці, Заказаў мне свёкар Да сто коп нажаці, Сорак кароў падаіці, Трыццаць вепраў накарміці, Дзяжу хлеба замясіці [9].

У шматлікіх фальклорных творах захаваліся згадкі пра язычніцкіх багоў. Так, у адной з песень згадваюцца Дзед і Лада — самыя архаічныя багі славян-язычнікаў:

У жыце зялёная бяроза стаяла, Ой, Дзед-Лада, зялёна кудрава! Пад тою бярозай салавей шчабеча,

Пад тою бярозай, малады, шчабеча.

Салавейка, мой татачку, ты скажы ўсю праўду, Ты скажыўсю праўду, якая першая радасць [10],

Асенні цыкл сялянскай працы меў свае адметныя святы: Багач, Пакроў, Асяніны. Усе яны прысвечаны ўшанаванню памяці продкаў. У гэты час наставала пара аддзячыць багам і духам за добры ўраджай, за здабыткі сям’і.

Старажытны пласт каляндарнай паэзіі вылучаецца сцісласцю формы, дакладнасцю слова і яскравай выяўленчай выразнасцю. Народная паэтычная свядомасць толькі часткова ўспрыняла паасобныя элементы хрысціянскай міфалогіі, увёўшы іх у язычніцкія тэксты песень. Але і тут, як у язычніцтве, выяўляецца шматбожжа праз персаналіі Пятра, Іллі, Юр’я, Міколы.

Беларускія каляндарна-абрадавыя песні — яркае сведчанне духоўнага багацця народа, якое збіралася на працягу незлічоных тысячагоддзяў, выстаяла і выжыла, дзякуючы сваёй высокай мастацкасці, хараству, прыроднай мудрасці.

Як бачым, беларусы маюць дастаткова цікавых фальклорных твораў, па якіх можна меркаваць пра славянскую міфалогію, яе персанажаў і асобныя сюжэты, змест якіх часам пераклікаецца з міфалогіямі іншых народаў свету, што было абумоўлена гістарычнымі стасункамі розных плямёнаў, у тым ліку і славянскіх.

Крыніаы

  1. Чарадзейныя казкі: у 2 ч. Ч. 1 / склад. К. Л. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; уступ. арт. К. П. Кабашнікава; рэд. В. К. Бандарчык. — 2-е выд., выпр. і дапрац. — Мінск, 2003. — С. 334.
  2. Там жа.
  3. Мордан. О пронсхожденлн л деянлях гетов. — М., 1960.
  4. Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / A. К. Сержпутоўскі; прадм. У К. Касько. — Мінск, 1998. — С. 31.
  5. Там жа. — С. 46.
  6. Веснавыя песні /склад.: Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; склад. муз. часткі В. I. Ялатаў; рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск, 1979. — С. 150.
  7. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.]. — Выд. 3-е, перапрац. — Мінск, 1985. — С. 90.
  8. Там жа. — С. 137.
  9. Там жа. — С. 157.
  10. Золотослов. Поэтлческлй космос Древней Русл / сост., автор предлсл. л nep. М. Н. Москаленко; под ред. Д. Павллчко. — Кмев, 1988. — С. 214.

Іншы раз звыклае беларускае слова раптам высвеціць ва ўсведамленні прыхаваную сапраўдную сваю сутнасць, яскрава блісне, нібы каштоўны дыямент. Так ажыло і засвяцілася для мяне слова «гаючы». Чыста выпадкова я аднойчы зразумела, што яно паходзіць ад слова «гай». У старажытнасці славяне пакланяліся культавым гаям, што пацвярджаецца летапіснымі і этнаграфічнымі звесткамі. Гай даваў здароўе і шчасце чалавеку, сям’і, роду. Адсюль і пайшло слова «гаючы», якое гоіць і наталяе боль. Гаючым можа быць дрэва, зёлка, малітва або замова.

Замовы займаюць адметнае месца ў беларускім фальклоры, што абумоўлена іх архаічнаю прыродаю і прызначэннем уздеяння словам у час пэўных рытуалаў і абрадаў. У народнай традыцыі яны маюць мноства назваў: «шэпты», «прысушкі», «адсушкі». Пад замоваю разумеюцца асаблівыя словы: таямнічыя, прарочыя, ратавальныя ці, наадварот, знішчальныя, якія маюць вялікую сілу. Знакі, якімі запісвалі нашы продкі сакральныя тэксты, называліся рунамі. Гэтая назва аднакарэнная з беларускім словам «рунь».

Спісы замоў былі шырока распаўсюджаны на Беларусі, але найчасцей яны перадаваліся з вуснаў у вусны ад старэйшых (дзеда ці бабы) да малодшых (дзяцей ці ўнукаў). Замовы ведалі не толькі чараўнікі і знахары. Яны былі неабходныя гаспадыні ці гаспадару, якія карысталіся чароўнымі словамі і адпаведнымі сродкамі ў тых выпадках, калі ўзнікала патрэба, выкліканая нейкімі дробнымі негатыўнымі падзеямі ў побыце.

Найбольш захаваліся замовы, якія выкарыстоўваліся для лячэння людзей, а таксама каб зберагчы гаспадарку і свойскую жывёлу. Існавала шмат любоўных замоў. Хваробы ў замовах выступаюць як персаніфікаваныя істоты, тое, што можна выгрызці, вынесці, узяць у рукі, што прыходзіць і можа адысці.

У замовах выяўляюцца напластаванні такіх розных эпох, як язычніцтва і хрысціянства, захоўваюцца атрыбуты ахвярапрына-

шэнняў перад паляваннем, заклінанні, звароты да розных з’яў і рэчаў. Тыповыя старажытныя ўяўленні, на аснове якіх адбываліся рытуалы і заклінанні, прасякнуты ахоўнымі замовамі-зваротамі да лесавіка, хлеўніка, дамавіка, палевіка. Забарона называць іх сапраўдным імем выклікала неабходнасць шукаць сіномімы: гаспадар або цар лясны, палявы, дамавы і г. д. Замова ад пажару гучыць так: «Цар зямны, цар нябесны, цар вадзяны, цар агняны, цар лесавы, цар дамавы, прашу я вас, малю я вас, уцішыця, уніміця» [1].

Праз тэксты замоў праглядваюцца канкрэтныя персанажы язычніцкай міфалогіі. Напрыклад, вось як гучыць замова ад дамавога: «Добры вечар табе, дзядзішча, шырокая барадзішча, кучаравая галавішча. Калі ж ты свой дамавы, жыві на месцы, абходзься каля гэтай скаціны, бурай шарсціны па чэсці. А калі ты чужы, насылальны, ідзі к яму пагуляй, яго скаціну паганяй, а ў маім дварэ не бывай» [2].

Уяўленні нашых продкаў пра светабудову яскрава праглядаюцца ў замовах, дзе выяўляюцца асноўныя архетыпы славянскай міфалогіі. У сусветным акіяне ёсць востраў Буян, які стаў тою першаю зямлёю, дзе і ўтварылася жыццё. На ім расце вялізнае Вечнае Дрэва, ад якога вядуць пачатак усе расліны. Яно злучае Неба і Зямлю. У ягоных каранях і кроне змяшчаецца ўвесь жывёльны свет: ад тых, што жывуць у норах, да тых, што лётаюць пад аблокамі. Пад дрэвам ляжыць святы Алатыр-камень. Ён называецца яшчэ і гарачым, бо ўбірае ў сябе гаючае сонечнае цяпло. Па сутнасці, ён з’яўляецца той накавальняю, на якой Сварог упершыню выкаваў жалеза. Вось як гучыць замова ад крывацёку: «На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць дрэва. На тым дрэве цар воран сядзіць. Цар воран, ня каркні, і кроў у раба божага ня кані» [3]. Яшчэ адна замова ад крывацёку гучыць трохі інакш: «На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць гарачы камень Алатыр. На тым камені сядзіць чырвона дзявіца, швачка-масцярыца, трымае іголку булатную, удзявае нітку мяльковую, руду жоўтую замывае, раны крывавыя зашывае. Загаворваю я раба (імя) ад заразы. Булаты, згінь, адстань, а ты, кроў, цячы перастань» [4].

3    малітвамі пра добрае здароўе, пра спрыянне ў працы, вайсковай службе, на паляванні звярталіся ведуны да зор-зараніц, дзядоў, гаючай вадзіцы-царыцы, крыніцы, да трох цароў грозных,

трох братоў родных — ляснога, палявога і дамавога. Тыя замовы, дзе галоўная роля адводзіцца дзядку, старыцы, збліжаюцца зместам і кампазіцыйна з чарадзейнымі казкамі. Беларусы хоць і адрознівалі багоў ад волатаў, але дапамогі прасілі і ў першых, і ў другіх.

Нашым продкам уласцівыя тыя ж таемныя веды, якія былі вядомыя ў свеце, толькі прыстасаваныя да ўмоў і ладу ўласнага жыцця. Шмат павер’яў звязана з громам (перуном) і маланкаю. Напрыклад, беларусы былі перакананыя, калі першы раз загрыміць на лёд, дык людзі будуць здаровыя, ніхто не будзе хварэць; як загарыцца хата ад перуна, дык яе можна патушыць толькі малаком, а ад вады яна яшчэ больш будзе гарэць. Варажба, якая асноўвалася на тлумачэнні паветраных з’яў, асабліва грому і маланкі, называецца метэарамантыяй.

Такія прыродныя з’явы, як вецер, туман, вясёлка, шарон, кудаса, раса, дождж, хмары, таксама давалі шмат інфармацыі для таго, каб меркаваць пра будучыню. Варажба такога кшталту носіць назву «аэрамантыя». Ведалі нашы продкі і пра кабалістыку — веды, таемная сіла якіх выказвалася праз незразумелыя словы, заклінальныя формулы. У беларускай народнай казцы «Зачараваная дзяўчына» ведзьма называецца кабальніцай. Яна, як напісана ў казцы, «закідвала кабалу» і паведамляла бацьку, ці жывая ягоная дачка. Была пашырана сярод нашых продкаў і гідрамантыя — варажба па вадзе. Увогуле, вада і агонь лічыліся святымі і патрабавалі да сябе асаблівай пашаны і любові. Шырока вядомая таксама варажба з дапамогаю люстэрка. Гэтыя магічныя дзеянні называюцца катаптрамантыя. Пра добрае і злое, што шкодзіць чалавеку, даведваліся, выліваючы з лыжкі растоплены воск у шклянку з халоднай вадой. Такая варажба называлася керамантыяй.

Пра розныя спосабы варажбы цікава і змястоўна напісаў I. П. Сахараў у кнізе «Сказанмя русского народа», да якой я адсылаю чытача, які захоча больш грунтоўна вывучыць гэтую тэму.

Таемныя веды нашых продкаў — гэта толькі адгалінаванне агульначалавечай мудрасці, якая стваралася на працягу тысячагоддзяў і працягвае жыць да гэтага часу. Самае цікавае, што незвычайныя экстрасэнсорныя здольнасці выяўляюцца часам і цяпер у вельмі маладых людзей, якія не былі далучаны праз прадстаўнікоў старэйшага пакалення да гэтых таемных ведаў. Магчыма, вялікая

колькасць эзатэрычнай літаратуры дае магчымасць зацікаўленым людзям знаходзіць неабходныя веды і развіваць свае прыродныя здольнасці. Зрэшты, развіццё душы і духу, мусіць, і ёсць той самы прагрэсіўны шлях, па якім трэба ісці чалавецтву, каб захаваць жыццё на зямлі.

Крыніды

  1. Замовы / уклад. сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г. А. Барташэвіч; рэдкал. A. С. Фядосік [і інш.]. — Мінск, 1992. — С. 38.
  2. Там жа. — С. 41.
  3. Там жа. — С. 158.
  4. Там жа. — С. 156.
  5. Беларускія народныя казкі / склад. I. Разанаў.— 2-е выд. — Мінск, 1981. — С. 340.

Мне было чатыры гады, калі мае бацькі пераехалі з горада Рэчыцы, што стаіць на беразе Дняпра ў Гомельскай вобласці, у глухую палескую вёсачку на Брэстчыне, дзе мне адкрыўся незвычайны казачны свет. Тутэйшы люд жыў, кіруючыся спрадвечнымі прымхамі і забабонамі. Жанчыны яшчэ збіраліся на вячоркі, пралі кудзелю, ткалі, вышывалі, расказвалі розныя гісторыі, часам страшныя, спявалі:

Сем раз ваду прыносіла 3 сіняга Дунаю, Сем раз ваду прыносіла, Восьмы напілася, Каб я мела родну маму, Дык не журылася б.

Я адразу кінулася да матулі з пытаннем: «Мы жылі на Дняпры, а цёткі спяваюць пра Дунай. Дзе ён?» Маці мне адказала, што Дунай далёка, не ў нашай краіне, гэта проста песня такая.

Мушу патлумачыць, што ў сярэдзіне пяцідзясятых гадоў, пра якія зараз згадваю, на тэрыторыі Заходняй Беларусі было шмат непісьменныхжанчын не толькі сталага і сярэдняга веку, але і маладых дзяўчат. Тады вечарамі па хатах хадзілі настаўнікі і вучылі моладзь чытаць і пісаць. Дарэчы, школы ў вёсцы не было. Дзеці вучыліся ў класах, раскіданых па хатах. Дзяжурны вучань бегаў па вуліцы са званком і даваў сігнал для заняткаў ці перапынку. Вось з таго самага часу, з пяцігадовага ўзросту, і жыло ў маёй душы пытанне: адкуль гэтыя цёткі не толькі ведаюць Дунай, а спяваюць пра яго песні, калі яны геаграфічнай карты ніколі ў руках не трымалі?

У беларускім фальклоры ёсць мноства песень, у якіх не проста згадваецца Дунай, а разгортваецца аповед пра пэўныя падзеі, якія адбываюцца з лірычнай гераіняй ці героем на гэтай рацэ. У зборніку «Вясновыя песні» ёсць такія радкі:

Разліўся Дунайка, Разліўся ціхенька Па мхах, па балотах, Па гнілых калодах, Дзе людзі не ходзяць, Дзе пцічкі не бродзяць [1 ].

Тады ж, у маленстве, пачула і такую песню, у якой маладзіца скардзілася на нядобрую свякроўку ды на цяжкую працу:

Як пайду я да Дунаю, Стану, гляну, падумаю, Што ў Дуная ды дна няма, А мне ў свякроўкі дабра няма. За потассю пераднюю, Had жорнамі заначую.

Ужо сёння, мусіць, трэба рабіць зноскі і тлумачыць, што потась — гэта такая прылада, да якой прывязвалася кудзеля. Скубачы, слінявячы, скручваючы пасму кудзелі, пралі гаспадыні ніткі. Божа мой, пралі месяцамі! Гэта ж колькі сліны трэба было выпрацаваць арганізму для гэтай работы! I хто б з сучасных жанчын згадзіўся займацца прадзівам? Ды і пра жорны далёка не ўсе маюць уяўленне. А раней у асноўным толькі на жорнах (паміж двума вялізнымі каменнымі круглякамі) малолі зерне на муку. Да млына не навозішся.

Мяркуючы па наступнай песні, можна зразумець, што славяне жылі на Дунаі, па два бакі ад яго, каля мора:

Пасею я руту, Руту за ракою. Пасаджу дзярэўка За морам блізенька.

Мая рута ўзышла, Зеллечкам парасла, Часруту палоці, Вярхі пазжынаці.

Пара пазжынаці, У вяночкі віці, У вяночкі віці, На Дунай пускаці.

Хто вяночак пойме, Той дзеваньку возьме, Хто вянок дастане, To той маім стане [2],

Гэтая песня апавядае пра дзявочае чараванне з дапамогаю вянка, пра спадзяванне на шчаслівую долю.

Пра тое, што Дунай не ўяўляўся нашым продкам асобна ад мора, сведчыць наступная песня:

Ой, на моры, на сінім Дунаі, Віно ж маё зеляно!

Ляжыць кладка брусаваная, А масточкі ўсе каваныя. Тудой ішло семсот коней, Усе кладачкі пазгібаліся, А масточкі паламаліся, Семсот коней утапіліся.

У гэтай песні апавядаецца пра панічка Андрэйку, якому не шкада табуна, а шукае ён свайго адметнага каня, пра якога расказвае так:

3 яго рота цякло злота, Ён капыцікам камень разбівае, Ён хвосцікам вулку падмятае, Ён вушкамі неба падпірае, Ён вочкамі зорачкі шчытае, Ён Андрэйку паненку шукае [3],

Пра разводдзе пачуццяў, каханне і заляцанне, а таксама пра разводдзе на Дунаі наступная песня:

Ды рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Там тры конюхі ды коней паілі. Ды рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Там тры дзевачкі да ваду бралі, Ды рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Іваначка кажа, я Ганначку люблю. Я Ганначку люблю і за сябе вазьму [4]...

Вядома, жывучы на рацэ, людзі рыбачылі і пра гэта песні спявалі на ўдачу, на добрую здабычу, як у рускай народнай песні:

Дунай-речка всколыхалася, В реке рыба разыгралася, В берега рыба кйдалася. Проведалй про рыбйньку Молоды гребцы-захарьевцы, Поладйлй шелковы невода, Клалй плутйвья серебряные Проволокй позолоченные. Эту рыбйньку пойзловйлй, Эту рыбйньку-белуженьку [5].

Шмат якія песні пачынаюцца словамм: «Ой, на моры, на ціхім Дунаі». Але з часам рамеі (жыхары Візантыі) адцяснілі славян ад узбярэжжа Міжземнага мора, месцамі далёка за Дунай, а ў песнях засталася памяць пра мінулае.

У беларускіх народных песнях часта прысутнічаюць мора, горы і вінаград. Мусіць, гэта таксама не выпадкова.

У садзе вінаград пераспеў, Трэба яго паійчыпаць, Да свайго мілога паслы слаць. Я паслала б пасла — не смею, Напісала б лісток — не ўмею, I пайшла б сама — баюся.

Доўгая дарога — стамлюся [6],

Або ў наступнай песні пра гару:

Ой, выйду, выйду на гару, Ой, удару, ударуў далоні, Што б умайго свякраткі садзацвіў, Віннае яблычка назрэла [7].

I яшчэ радкі пра раку і гару:

Як пайду я, маладая, Да йурэчку па ваду.

Эй, пастаўлю я вядзёрышкі Пад крутой гарою,

Сама пайду на той бераг Перавозчыка гукаць:

— Эй, перавозчык, бел малойчык, Перавязі на той бок [8].

Фальклорны тэкст не з’яўляецца дакументальным доказам, але ж і песні не нараджаюцца ў адрыве ад рэальнасці. Шэраг расійскіх навукоўцаў, у тым ліку Н. I. і С. М. Талстыя, Ю. I. Смірноў, Л. Н. Вінаградава, даследуючы артэфакты славянскага паганства, знайшлі шмат аднолькавага паміж сербскімі і палескімі рытуаламі. Вынікі даследчай працы былі надрукаваны ў кнізе «Славянсклй л балкансклй фольклор». У прыватнасці, Ю. I. Смірноў адзначыў: «Унлкальная, по-влдлмому, «славянская члстота» фольклорной традлцлл Полесья делает ее своеобразным эталоном обіцеславянского фольклорного ряда, естественно в соответствуюіцлх эволюцлонных формах. Тексты, верованля л обряды языческого толка, бытованле которых заключается в Полесье, как правлло, можно счлтать обіцеславянсклмл по пролсхожденлю. 14 наоборот: параллелл к полесскому матерлалу, находлмые в друглх славянсклх районах, также можно счлтать обіцеславянсклмл по пролсхожденлю. Следовательно, полессклй матерлал л параллелл к нему лз друглх славянсклх районов вполне могут послужлть лсходной базой для построенля обіцеславянсклх фольклорных эволюцлонных рядов, разумеется, в пределах того круга фольклорных фактов, которые удалось охватлть» [9].

Ніхто не падкінуў нашым продкам песні пра Дунай. Гэта памяць пра забытую даўніну, якую славянскія плямёны засведчылі ў творах вуснай народнай творчасці, а галоўнае, пранеслі праз тысячагоддзі амаль нязменнай, каб падараваць у спадчыну нашчадкам. Памяць асобнага чалавека кароткая, але памяць народа, можа нават падсвядома, выносіць з мінулага самае важнае і неабходнае для выжывання ў прасторы і часе.

Крыніаы

  1. Веснавыя песні / склад.: Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; склад. муз. часткі В. I. Ялатаў; рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск, 1979. — С. 480.

2.Там жа. — С. 387.

  1. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.]. — Выд. 3-е, перапрац. — Мінск, 1985. — С. 119.
  2. Там жа. — С. 129.
  3. Русская народная поэзня : обрядовая поэзня / сост. м подгот. текста К. Чнстова н Б. Чнстовой; вступ. статья, предмсл. к разд. м коммент. К. Чнстова. — Л„ 1984. — С. 255.
  4. Беларускі фальклор : хрэстаматыя. — С. 142.
  5. Веснавыя песні. — С. 443.
  6. Там жа. — С. 425.
  7. Славянскмй м балканскмй фольклор: обряд, текст /редкол.: Л. Н. Вмноградова, Ю. Н. Смнрнов, Н. 14. Толстой (отв. ред.). — М., 1981. — С. 12.

b HeßeparocjHara

Суседзямі славян у час іх жыцця ў Падунаўі былі магутная імперыя рамеяў, дзяржавы франкаў, данаў і авараў, якія вялі захопніцкія войны. Тым не менш у сярэдзіне першага тысячагоддзя нашай эры славянскія плямёны займалі ўсе Балканы, тэрыторыю Германіі і Польшчы, а па сведчаннях гісторыка Любора Нідэрле, на працягу 218 гадоў — Грэцыю. У прыватнасці, у кнізе «Славянскне древностн» ён піша: «Основные наступлення славян на Грецню, завершмвшнеся нх поселеннем здесь, началнсь в 578 году м

закончлллсь после вступленля на престол лмператора Ріраклля... Грецля была полностью оккуплрована славянамл. Речь здесь лдет не о нескольклх тысячах человек, обосновавшлхся в определенном месте л оттуда распространлвшлх постепенно свою власть на всю Грецлю, подобно тому, как это сделалл болгары на востоке л в центре Балканского полуострова. Славяне расселлллсь по всей Грецлл л на архмпелаге, прлчем в некоторых местах настолько густо, что в более позднлх лсторлческлх документах этл землл упомлнаются как славянскле... Власть славян над Грецлей продолжалась... до победы греков у Патраса (805—807 годы), прлчем она была настолько твердой, что нл одлн рлмлянлн не смел появляться в Грецлл. Только в конце VIII века наступлл перелом, сначала на севере после победоносного похода Ставракля протлв славян Эллады л окрестностей Солунл в 783 году, затем в 847—849 годы после завоеванля почта всей Морел во время Млхалла III л, наконец, в 940 году после покоренля последнлх двух облтавшлх там л свободных племен млллнгов л езерлтов» [1],

Пра славян ранняга сярэднявечча і некаторых іхніх князёў пакінулі цікавыя звесткі тагачасныя рымскія, візантыйскія, франкскія і арабскія гісторыкі. Як ужо адзначалася раней, на тэрыторыі Заходняй Еўропы ў той час жылі славянскія плямёны магілян, смалян, драгавітаў, селічаў, рачан, лісічан, сапаў, люцічаў, углян, гавелян, шкурдаяў, велясітаў, севераў і іншых. На карце Беларусі сёння мы знойдзем дастаткова тапонімаў, якія паўтараюць вышэйназваныя найменні: Магілёў, Смаленск (горад уваходзіў у склад ВКЛ), Драгічын, Сялец, Рэчыца, Лісічыцы, Угляны... Варта звярнуць увагу на нашы прозвішчы. У іх таксама можна сустрэць адзнакі прыналежнасці да пэўнага племя: Магілянец, Смаляк, Сапач, Рэчыц, Углянец, Велясевіч, Селяшчук, Говін, Шкурдай, Сяўрук, Северынец і шмат іншых.

Адны славянскія плямёны замацаваліся на Балканах, рабілі напады на імперскія землі рамеяў. Іншыя рушылі на ўсход, сяліліся на Дняпры, Нёмане, Прыпяці, Бярэзіне, Дзвіне, абжывалі новыя землі, карчавалі лясы, будавалі паселішчы, зжываліся з навакольным асяроддзем, давалі назвы нябачаным раней раслінам. Ім сталі роднымі пушчы і балоты, рэкі і азёры, дзе яны здабывалі сабе ежу.

Нічога дзіўнага асабіста для мяне няма ў тым, што паўтараюцца балканскія і палескія тапонімы.

Балканскія назвы:

г. Драгачава

с. Драгачыца

г. Косава

г. Струга

г. Бістрыца

г. Котар

г. Прылука

р. Ціса

р. Црна

г. Струміца

р. Струма

г. Госціва

Беларускія назвы:

г. Драгічын (раней Драговічы)

в. Косава (Івацэвіцкі раён)

в. Струга (Мастоўскі раён)

р.    Быстрыца

р.    Котра, в. Котра (Пружанскі р-н)

в. Прылукі (у Брэсцкім і Мінскім р-нах)

р.    Цісаўка

р. Цна

в.    Струмень (Кармянскі раён)

в.    Гошчава, возера Гошча (Івацэвіцкі р-н)

Жыццё на Дунаі ў суседстве з Візантыйскай імперыяй рабіла ўплыў на культуру і мову нашых продкаў праз узаемаабмен і пранікненне слоў, ведаў, вераванняў, хаця гэтая агульнасць магла здарыцца і значна раней. Як бы там ні было, а навукоўцы выводзяць шмат аналогій з грэчаскай і славянскай міфалогій.

У фракійскай мове былі словы дэва, дава, якія азначалі горад, пасёлак. Тут будзе дарэчы згадаць балгарскі горад Плоўдзіў і беларускі тапонім Дзівін. Гістарычная фанетыка фракійскай мовы ідэнтычная фанетыцы дагрэчаскай індаеўрапейскай мовы. У кнізе Б. А. Рыбакова «Язычаства старажытных славян» [2] таксама звяртаецца ўвага на мноства святых горак з назвамі Дзявочая, Дзевін, якія былі распаўсюджаны ў славянскім свеце. Ушанаванне вышэйшага жаночага бажаства пачалося з самых старажытных часоў. Гэты культ паступова набыў рысы культу зямлі, урадлівасці і працягваў жыць, суіснуючы з іншымі рэлігіямі, а таму наклаў адбітак і на тапаніміку.

Плямёны нашых продкаў, як і іншых індаеўрапейцаў, думаецца мне, выйшлі з Афрыкі, на працягу тысячагоддзяў пераадолелі шлях праз Аравію, Індыю, Малую Азію і, нарэшце, пасяліліся ў Еўропе. Апынуўшыся ў блізкім суседстве з роднаснымі і зусім чужымі на-

родамі, вучыліся суіснаваць і выжываць. I пра гэта сведчыць нам беларуская мова і рэшткі ведаў пра міфалогію і рэлігію. Песні і казкі, міфы і паданні нясуць адлюстраванне паэтычнага бачання свету нашымі прашчурамі, іх філасофію і мудрасць. Толькі гэта нам яшчэ належыць спасцігнуць і зразумець, бо казка не летапіс, дзе занатаваны пэўныя даты і падзеі.

Паколькі першабытнаму грамадству быў уласцівы матрыярхат, дык можна зрабіць выснову, што творцамі першых рэлігійных міфаў былі жанчыны. Дух і душа кіравалі тым грамадствам. У гэтым была сіла жанчын, здатных пашкадаваць калеку, паспачуваць галоднаму, абагрэць замерзлага. Вялікая Маці Свету, мудрая і добрая багіня, апекавалася над людзьмі. У шматлікіх міфах народаў свету можна знайсці міфалагічныя персанажы жаночага роду. Матры ў старажытнай Індыі — боская маці, якая ўвасабляла ў сабе стваральныя і разбуральныя сілы прыроды. Мацер Матута — багіня жанчын у рымскай міфалогіі. Штогод адзінаццатага чэрвеня, адзначаючы свята ў гонар гэтай багіні, жанчыны маліліся за дзяцей сваіх сясцёр. Мут у егіпцян — багіня неба і маці мацярок. Мамо ў таджыкаў (бабуля) — жаночы дух, які памагаў павітухам. Ма-Дзівія — малаазійская багіня, маці багоў. Ушаноўвалася таксама на Крыце як маці і жонка Зеўса.

Славянская Баба-Яга, магчыма, папярэднічала Вялесу. Яна ахоўвала раслінны і жывёльны свет, бласлаўляла на першае паляванне юнакоў і дапамагала паляўнічым. Паколькі яе неабходнымі прыладамі былі ступа, таўкач і памяло, дык зразумела, што гэта была гаспадыня. У час патрыярхату Баба-Яга заставалася магутнаю добраю чараўніцаю, толькі ў час змены рэлігіі язычніцкай на хрысціянскую яе вобраз набыў адмоўныя рысы.

Зрэшты, у некаторых іншых народаў апякункамі палявання таксама лічацца багіні. Напрыклад, у сванаў здабычу паляўнічаму прыносіла багіня Дал, эскімосам прыводзіла цюленяў багіня Седна. Тут будзе дарэчы згадаць і такіх багінь палявання, як Артэміда ў грэкаў, Дзіяна ў рымлян.

Безумоўна, канкрэтнае разуменне ступені значнасці матрыярхальных і патрыярхальных багоў зблытана аўтарамі старажытных крыніц, бо яны стаялі на пазіцыі патрыярхату, які існаваў у апошнія тысячагоддзі. Галоўным скажэннем у іхніх тэкстах было за-

быццё матрыярхальнай стадыі мыслення. На чале боскай сістэмы яны маглі бачыць толькі бога-мужчыну. Так, у аснове генеалогіі багоў, створанай індыйскімі брахманамі, стаіць чатырохтвары Брахма, а Маці багоў — Адзіці — аказалася толькі ягонай унучкай. Заратуштра назваў галоўным богам Ахура-Мазду, грэчаскі Алімп узначаліў Зеўс, у славян на чале пантэона багоў стаіць Светавіт. Аднак заўсёды праз штучную патрыярхальную сістэму праглядваюць рысы жаночай багіні — Вялікай Маці Свету. У першабытным патрыярхальным асяроддзі, калі ўлада перайшла да мужчын, жаночае бажаство страціла сваё першаснае становішча ў генеалогіі і сістэме рэлігійных уяўленняў.

Пра мінулае славян гісторык У А. Сафронаў у манаграфіі «Індаеўрапейскія прарадзімы» піша: «На Балканах мы бачым нараджэнне старажытнейшай сусветнай цывілізацыі, гэта вельмі высокая культура таго часу (5 — 4 тыс. гг. да н. э.), якая дала свету пісьменства, горад, рамяство, высокавытворчы эканамічны ўклад, металургію, рэлігію» [3],

Хоць сакральныя веды найчасцей таксама перадаваліся з вуснаў у вусны, але, напэўна, жрацы, далучаныя да таямніц роду і племя, валодалі пісьменствам, з дапамогаю якога разлічвалі календары, запісвалі мудрыя законы. Валхвы ведалі пра мінулае і будучыню. Без іх дазволу князь не мог выступіць на вайну, бо рызыкаваў быць знішчаным. 3 цягам часу князёў перастала задавальняць тое, што яны вымушаныя падпарадкоўвацца жрацам. Іншы раз князь браў на сябе функцыі валхва, але гэтыя абавязкі дрэнна спалучаліся, бо нельга было служыць адначасова багам жыцця і смерці. Таму князі і пачалі шукаць такую рэлігію, якая развязала б ім рукі і падначальвалася б княжацкай волі разам з падданымі. Такая рэлігія знайшлася: гэта было хрысціянства. Новая рэлігія абагаўляла не сілы прыроды, а новы грамадскі лад з ягонай прыватнай уласнасцю, з неабмежаванаю ўладаю князя, памазаніка божага, з пераходам гэтай улады да нашчадкаў, з дзяленнем на багатых і бедных.

Хрысціянства несла свае ідэі, мела пэўныя мэты і спосабы іх дасягнення, што выяўляла як станоўчыя, так і адмоўныя ягоныя бакі. Ды і вернікі далучаліся да новай веры далёка не заўсёды з уласнай добрай волі, а часцей пад прымусам і толькі фармальна, бо паганства ў розных народных абрадах дажыло да цяперашняга часу.

Як жа цесна перапляліся дарогі розных народаў на зямлі! Толькі затаптаныя і забытыя тыя шляхі. I нам, далёкім нашчадкам, шмат што відавочнае можа здавацца неверагодным. Але калі наблізіцца ды прыгледзецца, дык шмат чаго цікавага можна адкрыць для сябе і людзей.

Крыніаы

  1. Нйдерле Л. Славянскне древностн /Л. Нмдерле; пер. с чешск. П. Н. Третьякова; ред. А. Л. Монгаят. — М., 1956. — С. 89.
  2. Рыбаков Б. Язычество древнях славян / Б. Рыбаков. — М., 1994. — С. 285.
  3. Сафронов В. А. Нндоевропейскме прароднны : автореф. днс. ... д-ра нст. наук / В. А. Сафронов. — Кнев, 1991. — 44 с.

вёска

У беларускай тапаніміцы шмат назваў, якія цяжка растлумачыць, таму што яны маюць неславянскае паходжанне. Мяне даўно інтрыгавала назва вёскі Хрыса Бярозаўскага раёна, якая перакладаецца з грэчаскай мовы як «залатая». Хто даў такую назву? Няўжо нейкі знаўца грэчаскай мовы жыў некалі ў палескай глухамані? Хаця назваць вёску Хрыса глухаманню будзе перабольшваннем. Першыя звесткі пра яе датуюцца ў летапісах 1559 г. Але, безумоўна, узнікла яна значна раней, бо стаяла на водным шляху з «варагаўу грэкі», які меў наступны маршрут: Балтыка—Вісла—Буг—Прыпяць—Дняпро—Чорнае мора. Па Беларусі гэты шлях праходзіў праз Брэст— Пінск—Тураў. Зрэшты, суседняя з Хрысай вёска Здзітава згадваецца ажно ў 1005 г. Так прынята ў гісторыі, што дата першага летапіснага сведчання пра паселішча ўмоўна лічыцца часам яе заснавання. Але трэба мець на ўвазе, што насамрэч яно ўжо існавала даўно і цяжка сказаць, які канкрэтна мае ўзрост.

Славяне ў сваіх водных падарожжах выкарыстоўвалі ладдзі. Візантыйскі імператар Канстанцін VII Барвовародны (905—959) пісаў, што крывічы ездзілі на лодках, выдзеўбаных з аднаго бервяна, па 30—40 чалавек. Гэтыя гістарычныя звесткі я прыводжу для таго,

каб чытачы ведалі, што нашы продкі хоць і былі пераважна прывязаныя да зямлі, але знаходзіліся сярод іх і такія адважныя людзі, якія мелі жаданне і магчымасць падарожнічаць, гандляваць. Некаторым даводзілася ваяваць не толькі на сваёй тэрыторыі, але і далёка за яе межамн, напрыклад у Візантыі. Дарэчы, якраз на тэрыторыі Візантыі былі два населеныя пункты, якія называліся Хрысапаль, што ў перакладзе азначае «залаты горад». У гэтых селішчах у старажытнасці жылі славяне. Пра тое, хто яны такія, адкуль узяліся і куды падзеліся, хачу паразважаць разам з чытачамі.

У папярэднім эсэ апавядаецца, што ў першым тысячагоддзі нашай эры Заходнюю Еўропу насялялі шматлікія славянскія плямёны. Займалі яны ўсе Балканы, а таксама тэрыторыю цяперашняй Германіі і Польшчы. Напрыклад, нямецкі горад Лейпцыг у той час меў славянскую назву Ліпскі, Брандэнбург — Бранібор, Альдэнбург — Старград. Да гэтага часу на тэрыторыі Германіі захавалася шмат славянскіх назваў, напрыклад такіх, як Міраў, Бялоў, Крывіч і іншыя. Яшчэ раз паўтаруся, што называліся тыя славянскія плямёны магілянамі, смалянамі, рачанамі, сапамі, дарагавітамі, селічамі, велясітамі, люцічамі, углянамі, гавелянамі, шкурдаямі...

Славянскія плямёны вымушаны былі рухацца на ўсход пад націскам франкаў, рамеяў (жыхароў Усходняй Рымскай імперыі — Візантыі) і немцаў, якія прыходзілі са Скандынавіі і называліся данамі. Ратуючыся ад рознай набрыдзі, продкі беларусаў у канцы I тыс. н. э. прыйшлі і аселі там, дзе і нам цяпер належыць жыць. Пабудавалі свае гарады (Полацк, Тураў, Пінск, Берасце і іншыя), заснавалі княствы, мелі сваю мову, рэлігію, абраднасць, адметную культуру. Тэрыторыя Беларусі была транзітная, асабліва Брэстчына, дзе ледзь не ў кожнай вёсцы свой дыялект і асаблівыя нацыянальныя строі.

Славяне горада Хрысапаль (пазней стаў называцца Амфіполь), які знаходзіўся ў Фракіі (гістарычная і геаграфічная вобласць на ўсходзе Балкан), доўгі час былі незалежныя, але ўсё ж трапілі пад Візантыю. Яшчэ ў 668 годзе імператар Юстыніян II перасяліў 30 тысяч славян з Фракіі ў Малую Азію, якая на той час была калоніяй Візантыі. Апроч падаткаў з земляробчых гаспадарак, на перасяленцаў былі ўскладзены абавязкі несці вайсковую службу. Мусіць, тыя першыя славяне у феме (вайскова-адміністрацыйная акруга) Анатолік (цяпер турэцкая Анталія) і заснавалі ў памяць пра свой стра-

чаны родны горад новы Хрысапаль (цяперашні Скутары) на беразе Басфорскага заліва, насупраць Канстанцінопаля, дзе ўпершыню высадзіліся з караблёў на зямлю. Дарэчы, назва «Анатолік» азначала Усход, дакладней усходнюю калонію. Большасць славян ведалі тады грэчаскую мову, як цяпер беларусы рускую. Такім чынам, уяўляецца мне, мог узнікнуць другі Хрысапаль.

Пазней яшчэ шматразова славяне высяляліся з Еўропы на тэрыторыю Малой Азіі. Напрыклад, пасля таго як Візантыя падпарадкавала велясітаў, якія займалі ўсходне-паўночную частку Грэцыі, гэтыя славяне таксама былі вывезены ў Малую Азію. Некаторыя перасяленцы здраджвалі Візантыі і падаваліся на службу да арабаў, іншыя знаходзілі прытулак нават у Егіпце. Так што продкі славян былі людзі даволі мабільныя.

Каб лепш разабрацца ў падзеях таго часу, трэба звярнуцца да гісторыі Візантыі, а канкрэтна да паўстання пад кіраўніцтвам Хамы Славяніна, якое распачалося ў 820 годзе на тэрыторыі Малой Азіі і доўжылася да 825 года [1], Пра тыя падзеі найбольш шырока апавядаецца ў цікавым помніку візантыйскай гісторыяграфіі «Продолжатель Феофана», сумесным творы некалькіх ананімных аўтараў, якія акалялі Канстанціна Барвовароднага, сааўтара гэтай працы [2],

Пра Хаму апавядаецца, што быў ён з небагатага славянскага роду, але вылучыўся як здольны вайсковы начальнік. У юнацтве вадзіў хаўрус з Львом Армянінам і Міхаілам Траўлам. Усе трое былі на службе ў стратыга (галоўнакамандуючага фемы) Вардана па прозвішчы Турак, прызначанага імператарам Нікіфарам для таго, каб ён апекаваў усходніх фемаў.

Леў нарадзіўся ў Арменіі, якая на той час уваходзіла ў склад Візантыі. Род свой вёў з аднаго боку ад асірыйцаў, а з другога — ад армян. Як сведчыць гісторыя, бацькі ягоныя былі за нейкае злачынства асуджаны на выгнанне, жылі ў беднасці і нястачы. Юнаком Леў прыехаў у фему Анатолік, паступіў у войска і заслужыў славу адважнага і крыважэрнага ваякі.

Пра Міхаіла Траўла паведамляецца, што ён таксама меў нізкае паходжанне і таксама быў заўважаны начальствам за добрую вайсковую службу. Прозвішча Траўл азначае картавы або шапялявы.

Усе тры падначаленыя Вардану вайсковыя начальнікі верна служылі яму і спадзяваліся на ягоную падтрымку. Між тым стра-

тыг, змагаючыся з арабамі і іншымі ворагамі імперыі, таемна марыў пра царскі трон. Пра свае намеры ён расказаў аднойчы знакамітаму манаху з Філаміліі, каб той маліўся за яго і дапамог дасягнуць найвышэйшай пасады ў імперыі. Манах яму адказаў: «Не замахвайся на такую справу, Вардан, нічога з гэтага не атрымаецца, акрамя страчанай маёмасці, вырваных вачэй і ўсялякага няшчасця, і паслухай параду, адступіся як мага хутчэй і, калі так складваюцца варункі, не думай праўладу» [3],

Пачутае вельмі засмуціла Вардана. У змрочным настроі ён пакінуў манаха, адчаем напоўнілася ягонае сэрца. Манах выйшаў правесці ганаровага госця і, убачыўшы, як трое слуг — Міхаіл, Леў і Хама — падводзяць яму каня, загадаў стратыгу вярнуцца. Той, абнадзеены, што прароцтва змянілася ў лепшы бок, наблізіўся да манаха, але пачуў яшчэ раз, што яму трэба адмовіцца ад зламысных планаў. «Тыя двое, — манах паказаў на Льва і Міхаіла, — змогуць завалодаць царскаю славай, а трэці (Хама) спадобіцца толькі да прылюдных заклікаў і красамоўства, але нічога не дасягне і загіне ганебна і заўчасна» [4], Словы манаха разгневалі Вардана. Ён ускочыў на каня, аблаяў прарока, а сваім спадарожнікам перадаў ягоныя прадказанні, пры гэтым рагатаў, бо не мог уявіць сваіх падначаленых імператарамі.

Вардан не адмовіўся ад задумы, сабраў супраць імператара Нікіфара вялікі атрад, падначаліў сабе чатыры фемы, за выключэннем Арменіяка, які яму не паддаўся. Пасля ўдалых баёў з арабамі ён узяў вялікую здабычу, здолеў добра падрыхтаваць сваё войска да паўстання. Трэба адзначыць, што падначаленае Вардану войска любіла і паважала яго за тое, што здабычу, атрыманую ў баях, ён дзяліў не ў залежнасці ад чыноў, а ад баявых заслуг, таму ў вачах ваякаў выглядаў справядлівым і вартым царскай улады. Леў і Міхаіл у гэты час перабеглі да імператара Нікіфара і паспелі атрымаць высокія пасады.

Калі ж са сваім войскам стратыг выступіў супраць імператара, дык быў разбіты. 8 верасня 803 года ён разам з Хамой пакінуў сваё войска і схаваўся ў манастыры Іраклія, дзе хацеў пастрыгчыся ў манахі. Але настаяцель манастыра не задаволіў ягоную просьбу. Тады Вардан уласным мячом абрэзаў сабе валасы і накіраваўся на востраў Прот, дзе знаходзіўся ягоны маёнтак. Гэтае месца і прызначыў яму імператар для выгнання. Былы стратыг прыплыў дамоў, апрануў

манаскае адзенне і змірыўся са сваім становішчам. Але ў хуткім часе нейкія ліхадзеі напалі на Вардана і пазбавілі яго вачэй, зразумела, па загадзе імператара. Выгнаннік распачаў суровае манаскае жыццё, жонку і дзяцей прымусіў пастрыгчыся ў манахі, а маёмасць раздаў бедным. Так здзейснілася прароцтва манаха. Прынамсі, пра гэта сведчаць гістарычныя крыніцы.

Што датычыць Міхаіла і Льва, дык прадказанне манаха збылося і ў дачыненні да іх. Займаючы розныя высокія пасады пры імператарах, яны шляхам здрады і хітрасці здолелі завалодаць тронам. Леў Армянін, якому былі давераны ўсходнія фемы, знайшоў зручны момант, каб паўстаць супраць імператара, і дасягнуў сваёй мэты. Цараваў ён на працягу васьмі гадоў.

Свайму сябру шапяляваму Міхаілу надаў чын патрыкія (візантыйскі тытул накшталт рымскага патрыцыя) і пасаду начальніка федэратаў — камандзіра корпуса наёмнага войска са славян-пасяленцаў. Хаму, свайго равесніка і сябра па дзіцячых гульнях, прызначыў турмархам. У Візантыі турмамі называліся вайсковыя падраздзяленні фемнага войска, звычайна трэцяя частка фемы, некалькі атрадаў.

Балбатлівы Міхаіл усім расказваў, які звярыны нораў мае імператар, бо рос разам з ім і быў непасрэдным сведкам ягонай крыважэрнасці. Леў паслаў слуг праверыць чуткі. Калі ўсё пацвердзілася, абвінаваціў у замаху на ўладу і закаваў Міхаіла ў кайданы. Здарылася гэта напярэдадні Каляд 820 года. Ён прыдумаў свайму былому сябру страшную кару: меў намер спаліць яго ў печы царскай лазні і папарыцца ў тым цяпле. Аднак жонка Феадосія спыніла Льва, папярэдзіўшы, што нельга браць такі грэх на душу перад Нараджэннем Хрыстовым.

У душы Льва затаіўся страх з-за прадказання, якое ён знайшоў у Сівілінай кнізе з царскай бібліятэкі, дзе меліся не толькі аракулы, але і выявы будучых цароў. Быў там намаляваны і леў, якога нейкі ваяка рассякае з налёту. Шмат у каго прасіў імператар растлумачыць, што азначае гэты малюнак, і толькі адзін чалавек сказаў: цар загіне ў дзень Нараджэння Хрыстова.

У Міхаіла было шмат саўдзельнікаў з царскага акружэння, якія падтрымлівалі яго. Ён папярэдзіў іх, што ім таксама не пазбегнуць смерці, калі яны не знішчаць Льва. Змоўшчыкі здзейснілі забойства Льва ў храме а дзясятай гадзіне ночы. Яны пакінулі мёртвае цела ім-

ператара і падаліся вызваляць з-пад варты ды ўзводзіць на трон Міхаіла. 3-за таго, што ключоў ад кайданоў не маглі знайсці, пасадзілі на трон новаспечанага цара закаваным. Толькі недзе пад абед удалося разбіць аковы і прывесці Міхаіла Траўла ў храм, каб ён атрымаў вянец з рук патрыярха, а потым зрабіць усенароднае абвяшчэнне.

Труп Льва быў выкінуты на Іпадром, месца агульных грамадскіх падзей: спаборніцтваў, судзілішчаў, паўстанняў, пакаранняў. Жонку забітага цара і чатырох сыноў пасадзілі на карабель і адправілі на востраў Прот.

Так абышоўся Міхаіл са сваім былым сябрам. Атрутнасць улады знішчыла ў ягонай асобе ўсё чалавечае.

У гэты час на палітычнай арэне ўзнік Хама Славянін — даўні сябар Льва Армяніна і Міхаіла Траўла. Ён узначаліў паўстанне, якое стала адной з галоўных падзей візантыйскай гісторыі IX стагоддзя. Мяцеж Хамы выйшаў далёка за межы звычайных для Візантыі спроб узурпацыі царскай улады. Адна з версій біяграфіі апавядае, што ён паходзіў ад простых і бедных бацькоў-славян. Жывучы ў беднасці, ён пакінуў сваю радзіму і прыехаў у Канстанцінопаль, дзе наняўся слугою і памочнікам да сінклітыка (візантыйскага сенатара) Вардана, аднак спакусіў ягоную жонку і мусіў уцякаць да арабаў, баючыся расправы. На той час яму было 25 гадоў. У арабаў ён заслужыў давер і павагу. Яго прызначылі начальнікам вайсковага атрада, і ён ваяўніча заяўляў, што магутнаю рукою падначаліць сабе Рамейскае царства. А каб усе рамеі падтрымалі яго, абвясціў сябе сынам Ірыны, Канстанцінам, які даўно ўжо быў аслеплены і пазбаўлены царства. Грандыёзнасць задумы і вялікія надзеі на дасягненне мэты вымагалі саўдзельніка, таму ён узяў сабе прыёмнага сына, даверыў яму вялікае войска, надаў яму новае імя Канстанцый і загадаў спусташаць Рамейскае царства з аднаго боку, а сам напаў з другога. Імператар сабраў не надта вялікае войска, якое пры першай жа сутычцы з паўстанцамі пабегла, что выклікала вялікую самаўпэўненасць у Хамы.

Па другой версіі Хама трапіў у адзюльтэрную гісторыю з жонкай нейкага сінклітыка, але не Вардана. Каб пазбегнуць смяротнага пакарання, вымушаны быў уцякаць да арабаў. Вярнуўся ў 803 годзе і дапамагаў у мецяжы Вардану. Пасля паражэння паўстання ўцёк у Сірыю, дзе жыў на працягу 10 гадоў. Калі да яго дайшла вестка, што

Міхаіл забіў Льва, дык захацеў адпомсціць за сябра, а яшчэ болып пажадаў заняць царскі трон. 3 Міхаілам і ў маладосці Хама не вельмі ладзіў, а цяпер іх наогул раздзяляла бездань гадоў і вялікая рознасць поглядаў на палітыку і жыццё.

Гісторык паведамляе, што Міхаіла ўсе ненавідзелі, таму што ён па прыродзе сваёй быў баязліўцам, выказваўся невыразна і душу меў слабую і гнюсную. Хама выклікаў павагу сівізною і ласкавым абыходжаннем з падначаленымі, быў даступны і неабыякавы, да таго ж і сілаю нікому не саступаў. Адных людзей ён падпарадкаваў перакананнем і сяброўствам, іншых — сілаю і прымусам. Такім чынам сабраў вялікае і добра ўзброенае войска. Цэлыя гарады, ахопленыя страхам, здаліся Хаме. Некаторыя, праўда, спрабавалі супрацьстаяць, але пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт вымушаныя былі здацца на ягоную літасць. Уся Малая Азія перайшла да яго, устаялі толькі фемы Апсікія і Арменіяк, якія засталіся верныя імператару Міхаілу.

Калі арабы ўбачылі, што Візантыя аслабела з-за грамадзянскай вайны, пачалі здзяйсняць набегі на тэрыторыю Малой Азіі. Хама дзе сілаю, а дзе хітрасцю ўціхамірыў не толькі арабаў, але ўзяў у падмацаванне свайго войска прадстаўнікоў іншых народаў, якія жылі воддаль — егіпцян, індаў, персаў, асірыйцаў, армян, івіраў, зіхаў і іншых. Антыохскі патрыярх Іоў вянчаў Хаму на цараванне, хоць гэты вянец меў значна меншую важкасць, чым калі б Хама атрымаў яго ад канстанцінопальскага патрыярха.

Нішто цяпер не магло спыніць Хаму. Пад яго кіраўніцтвам было васьмідзесяцітысячнае войска. 3 гэтымі ваякамі ён займеў намер захапіць Канстанцінопаль, адзіную зямлю, якая пакуль заставалася вольнаю ад ягонай улады. Ён накіраваў на сталіцу Візантыі прыёмнага сына на чале з часткаю войска. Нявопытны камандзір трапіў у засаду. Канстанцыю адсеклі галаву і пераправілі Міхаілу, той накіраваў яе Хаме. Загартаваны жыццём Хама не адступіў ад сваёй мэты, а ў некалькіх месцах пераправіўся і высадзіўся ў Фракіі і Аркосіі. Жыхары гэтых тэрыторый адразу далучыліся да ягонага войска і разам рушылі на сталіцу.

Страшная вестка дайшла да Міхаіла, і ён хутка падрыхтаваўся сустрэць варожае войска на сушы і на моры. Але і Хама таксама падрыхтаваў сухапутныя і марскія сілы, з дапамогаю механікаў стварыў хітрыя прыстасаванні — бараны, чарапахі, гелеаполы,

якімі збіраўся крушыць сцены Канстанцінопаля. Але асада не ўдалася, сталіца ўпарта абаранялася. Насунулася зіма 821—822 года, a на тэрыторыі Фракіі яна бывала даволі халоднай. Хама вымушаны быў спыніць штурм сцен і стаць на зімоўку.

Вясной Хама вырашыў зноў напасці на Канстанцінопаль з мора і сушы. Яго войска прыйшло ў Влахерскую бухту, каб прыступам узяць сталіцу. Абаронцы сталіцы раптоўна высыпалі з усіх варот, дзе іх не чакалі, уступілі ў змаганне і ўчынілі вялікую разню. На моры таксама перамога аказалася за Міхаілам. Мусіць, зіма ахаладзіла дух і сілу мяцежнага войска, лянота і лайдачанне ніколі да дабра не даводзяць. Пасля некалькіх сутычак войска Хамы было раскідана. Але ён не адступіўся ад сваёй мэты, зноў сабраў лагер на раўніне Дыявасіс і здзяйсняў набегі на прыгарады сталіцы, але перад сценамі не паказваўся.

He шанцавала Хаме ў бітвах. Ягоныя паплечнікі паступова сталі пераходзіць на бок цара, а ён з самымі блізкімі паплечнікамі з’ехаў у Адрыанопаль. Яго друті прыёмны сын Анастасій пры адступленні захапіў горад Візу.

Імператар ішоў за ім па следу і асадзіў Ардыанопаль, але не зброяю, а голадам. 3-за гэтага некаторыя абаронцы горада паўцякалі, а калі ўжо зусім смерць стала забіраць агаладалых гараджан, звярнуліся па дапамогу да цара, гатовыя здаць горад.

Знайшліся здраднікі і ў атачэнні Хамы, якія выдалі яго імператару Міхаілу. А той, як вядзецца ў цароў, стаптаў ворага нагамі, паадсякаў рукі і ногі, пасадзіў на асла і выставіў на агульнае абсмейванне і ганьбу. Хама памёр у пакутах. Здарылася гэта ў сярэдзіне кастрычніка 823 года. У хуткім часе Міхаіл расправіўся і з прыёмным сынам Хамы Анастасіем, на долю якога выпалі тыя ж пакуты, што і бацьку. Аднак паўстанне яшчэ доўжылася на працягу двух гадоў. Акрамя таго Азія і Еўропа перажывалі напады арабаў, разбоі, пажары, землятрусы, быццам сама прырода хацела спыніць бессэнсоўнае праліванне крыві.

Паўстанцам давялося ратавацца, хто дзе змог. Нехта зноў знайшоў прытулак у арабаў, нехта дапяў ажно да Егіпта, але некаторыя, маючы свой флот ці нават некалькі караблёў, па вядомым шляху «з грэкаў у варагі» праз Чорнае мора і Дняпро лёгка маглі трапіць у Прыпяць, а адтуль — у Ясельду і заснаваць вёску Хрыса ў памяць пра Хрысапаль у Феме Анатолік.

3 вёскаю Хрыса суседнічала вялікая мястэчка Хомск. Ці не ў гонар Хамы Славяніна было названа гэтае селішча? Гісторык У Ф. Ісаенка мяркуе, што Хомск быў пабудаваны на рацэ Хаме (назва знікла), непадалёку ёсць яшчэ адна вёска Хамічыцы [5]. Для візантыйскага цара Міхаіла былы хаўруснік Хама стаў злачынцам і ворагам, а для славян ён — герой-выратавальнік ад ненавіснай рамейскай каланізацыі, варты ўвекавечання. Здаецца мне, што гіпотэза вымалёўваецца вельмі прывабная.

Ёсць у мяне ўскосныя доказы таго, што продкі тутэйшага люду мелі стасункі з арабамі і мурынамі. У в. Нівы, якая знаходзіцца недалёка ад в. Хрыса, у пасляваенны час жыў чалавек з мянушкаю Гарап (арап). Празвалі яго так за тое, што быў ён неахайны, чорны, вечна хадзіў у брудным адзенні. Калі задумацца і паразважаць, адкуль непісьменныя сяляне глухой палескай вёскі маглі ведаць пра нейкіх арапаў, дык можна прыйсці да высновы, што ў свядомасці палешукоў з даўніны жыло гэтае слова, тлумачэння якому яны, магчыма, за даўнасцю не мелі. Засталося на ўзроўні паняцця: гарап — брудны, чорны, неахайны. А між іншым, гэта можа сведчыць пра колішняе суседства славян, арабаў і арапаў.

Яшчэ цікавы факт: у вёсках Хрыса, Манявічы, Лісічыцы сустракаецца прозвішча Мурын, што азначае негр, арап, чорны чалавек. Сапраўды, у большасці гэтыя Мурыны (некаторыя вучыліся са мной у Белаазёрскай школе) вельмі смутлыя. He выключаю, што разам са славянамі мог прыйсці на Палессе нейкі мурын. Дарэчы, вышэй пазначана, што войска Хамы Славяніна было шматнацыянальным.

Гісторык Н. Пігулеўская ў лекцыі, прачытанай 23 снежня 1944 года ў Казанскім дзяржаўным універсітэце (цяпер з тэкстам можна пазнаёміцца ў Інтэрнэце), адзначыла, што да першай чвэрці IX стагоддзя належаць звесткі пра напад Русі на крымскае ўзбярэжжа, якое належала Візантыі. У другой чвэрці таго ж стагоддзя, да 842 г., Русь напала на Малаазійскі бераг Чорнага мора. Аднак самай значнай падзеяй быў напад Русі на Канстанцінопаль 18 чэрвеня 860 года, калі 200 караблёў пагражалі візантыйскай сталіцы з мора. Як бачым, з часу паўстання Хамы мінула ўсяго 35 гадоў, пра яго маглі помніць і ведаць, а магчыма, з ягоным імем на вуснах ішлі ў наступ.

Новы паход з 40-тысячным войскам на Візантыю быў здзейснены ў 941 г. пры княжанні Ігара. Зноў славяне трапілі ў Хрысапаль у 988 годзе, калі кіеўскі князь Уладзімір прывёў сваё войска на дапамогу візантыйскаму імператару Васілю. Сумняваюся, што нехта з продкаў цяперашніх жыхароў в. Хрыса быў у войску Уладзіміра, але тое, што Хрысапаль быў вядомы славянам у розныя часы, бясспрэчна.

Дарэчы, па сведчаннях Канстанціна Барвовароднага, славяне жылі ў Віфініі — правінцыі на паўночным захадзе Анатоліі — да X стагоддзя, так што часу ў іх было дастаткова, каб асвоіць новыя землі на ўсходзе Еўропы, якую паспяхова засялялі розныя славянскія плямёны.

У Бярозаўскім раёне ёсць вёскі Лісічыцы, Сялец, Рэчыца, Угляны, якія адпавядаюць племянным славянскім назвам «лісічане», «селічы», «рачане», «угляне». Сустракаюцца прозвішчы Люціч, Велясевіч, Говін, Сяленя, Севярын, якія паказваюць на прыналежнасць іх уладальнікаў да плямёнаў люцічаў, велясітаў, гавелян, селічаў, севераў. Ды і назва суседняга райцэнтра Драгічын сведчыць пра племя драгавітаў, якое таксама жыло ў Заходняй Еўропе ў I тыс. н. э.

Цікавае, на маю думку, прозвішча Гуціч. Ці не ад готаў (гутаў) пайшло яно? Тарапіў нейкі гот у палон да славян, казаў ім панямецку, што ён «гут» — харошы, не трэба яго забіваць. Славяне палонных не знішчалі, а пакідалі жыць у сваім асяродку. У таго Гута нарадзіліся нашчадкі Гуцічы. He менш цікавыя прозвішчы на Бярозаўшчыне Лайтэр і Пракурат. Першае — нямецкае, азначае нейкага начальніка ці кіраўніка, друтое — рымскае, перакладаецца як ніжэйшы вайсковы чын, накшталт яфрэйтара, што таксама можа сведчыць пра колішняе суседства з гэтымі народамі.

Наогул, заклікаю чытачоў болып уважліва прыглядацца да беларускай тапанімікі і прозвішчаў. Праз іх можна адкрыць шмат цікавага пра свой род, паселішча і нават народ. Безумоўна, прозвішчы ў нашага насельніцтва з’явіліся не так даўно, але заўсёды існавалі імёны, а яшчэ мянушкі, якія мелі пэўную бытавую гісторыю, а часам былі звязаны з назвамі родаў ці плямёнаў.

Крьшіды

  1. Пселл М. Хронографмя. Краткая нстормя / М. Пселл; ст. м прнмеч. Я. Н. Любарского м др. — СПб., 2003. — С. 363.
  2. Продолжатель Феофана. Жнзнеопмсанме внзантнйскнх царей / подгот. мзд. н пер. на рус. Я. Н. Любарского. — 2-е язд., яспр. я доп. — СПб., 2003. — С. 9—39.
  3. Там же.
  4. Там же.
  5. Памяць. Драгічынскі раён / рэдкал.: Я. Я. Аляксейчык [і інш.]; уклад. С. А. Супрун; гал. рэд. УI. Лемяшонак. — Мінск, 1997. — С. 33.

Каб любіць родную мову, трэба яе добра ведаць і глыбока адчуваць сэнс, закладзены ў слове. Безумоўна, карані слоў могуць быць і запазычаныя, тады зразумець паходжанне іх значна цяжэй. У беларускай мове сутнасць слова найчасцей ляжыць навідавоку.

Возьмем, напрыклад, слова зразумець. Яно складаецца з двух слоў зразу і мець, гэта значыць мець з аднаго разу.

Такія маленькія адкрыцці ў разуменні значэнняў слоў здараліся ў мяне часам вельмі выпадкова. Аднойчы, перабіраючы вішні, за-

думалася, чаму яны так называюцца. I раптам мне адкрылася, што вішня і Вішну — словы аднакарэнныя, бо азначаюць яны ягаду, якая расце высока, і найвышэйшага Бога. Само сабою прыйшло разуменне таго, што Буда — той, хто будзіць чалавечую свядомасць. Гэта зафіксавалася ў памяці як здзіўленне, як спасціжэнне нечага нерэальнага, бо Індыю, дзе вераць у гэтых багоў, і Беларусь раздзяляюць тысячы кіламетраў.

У нашым жыцці нічога не здараецца выпадкова. Аднойчы паглядзела тэлеперадачу пра Тыбет (гэтая назва гучыць для мяне, як табе) і зноў пачула знаёмае слова ступа. У будыстаў гэта слова рытуальнае круглае збудаванне, вакол якога з малітвамі ходзяць вернікі. У

нас гэтая драўляная пасудзіна, у якой старажытны чалавек тоўк зерне ячменю, каб атрымаць крупы, з якіх гатавалася куцця — рытуальная ежа. Такім чынам, ступа стала культавай рэччу. Яна зрабілася сімва-

лам дастатку і дабрабыту племя. Маленне вакол ступы ў будыстаў называецца хадж. I зноў пачула я знаёмы корань: гэтакі самы ляжыць у аснове слова хадзіць.

Тады і пачала звяртаць увагу на выпадкова сустрэтыя ў розных тэкстах словы на санскрыце. Цікавым здалося мне слова кара, якое перакладаецца як падатак. Шчастра па-індыйску азначае шчасце, ваяр — зброя бога Індры, дхумах — дым, двапара — чатыры. А як хораша гучыць назва дроў на санскрыце — дарунах, амаль дарунак!

Такое знаёмае славянскае слова сваха (па-беларуску — свацця) ужываецца ў старажытна-індыйскай міфалогіі як покліч пры ахвяраванні багам. Першая частка слова сва— азначае свой, сваё; аха — гэта. Ці не ад таго санскрыцкага аха паходзіць беларуская сцвярджальная часціца йгя?

Паходжанне слова сваха апісваецца ў «Шатапатха-брахмане», дзе апавядаецца пра тое, што Праджапаці нарадзіў са сваіх вуснаў Агні, якому не было чаго есці, бо зямля ў гэты час яшчэ была голай. Праджапаці вырашыў стварыць для Агні ежу з сябе самога і пачуў «ахвяруй гэта!», што разумелася як патрабаванне прынесці ў ахвяру «сваё гэта». 3 тае пары пры ахвярапрынашэннях ускліцалася слова сваха! [1], Калі казаць пра беларускую традыцыю, дык, здаецца мне, што ў сэнс гэтага слова закладзена сімвалічнае ахвяраванне дачкі ці сына ў чужую сям’ю, каб парадніцца, стаць сваімі.

Слова бай на санскрыце азначае страх. Успомнім вядомую беларускую народную калыханку:

Ходзіць Бай па сцяне У чырвоным жупане.

Бая ўспаміналі, каб сцішыць дзіця, запалохаць, пакласці спаць. Адпаведна прыстрашвалі дзяцей ваўком ці Бабаю-Ягою, каб былі паслухмяныя. Асабіста мяне запалохвалі ў маленстве, што аддадуць старцам (шмат іх было ў пасляваенны час) у торбу. Так санскрыцкі бай-страх праз тысячагоддзі ператварыўся ў персанажа беларускай калыханкі.

У індыйскіх «Законах Ману» мудрацы не раілі ўжываць мяса (мамса — на санскрыце азначае мяса), а сэнс гэтага слова яны тлумачылі так: «Мяне (мам) той (са) з’есць у будучым свеце, чыё мамса я ем тут» [2]. Усё гэта толькі пацвярджае старажытнасць беларускай мовы, якая стваралася народам на працягу незлічоных тысячагод-

дзяў і здолела захавацца ў складаных гістарычных варунках, нават тады, калі была пад забаронаю.

Санскрыт бярэ пачатак у індыйскай старажытнасці. Гэта мова магутнай філасофскай і рэлігійнай літаратуры. На ёй запісаны Веды — найстаражытнейшы літаратурны помнік, які адлюстроўвае рэлігійныя ўяўленні і міфалогію старажытнаіндыйскага грамадства.

Слова веды ў беларускай мове азначае вынік пазнання чалавекам прадметаў і з’яў рэчаіснасці, законаў прыроды і існавання грамадства. Як бачым, значэнне гэтага слова на санскрыце і на беларускай мове цалкам супадае. I гэтае супадзенне зусім невыпадковае. Нашы продкі, як і іншыя індаеўрапейскія народы, мелі стасункі са старажытнаю індыйскаю культураю. Магчыма, санскрыт і ўзнік як мова, якая задавальняла духоўныя патрэбы шматлікіх плямёнаў.

Нагадаю, што ведычная літаратура складаецца з чатырох зборнікаў вершаваных гімнаў: «Рыгведы» (веданне гімнаў), «Самаведы» (веданне мелодый), «Яджурведы» (веданне ахвяраванняў), «Атхарваведы» (магічныя загаворы і закляцці) і больш позніх каментарыяў да іх. Юрыдычныя нормы былі сабраны ў кнізе «Законы Ману» (Ману — першачалавек, ад якога пайшлі ўсе людзі.) Невядома, на працягу колькіх стагоддзяў ствараліся гэтыя кнігі, але запісаныя яны былі ў I тыс. н. э.

У сярэдзіне XIX стагоддзя вучоныя-лінгвісты выкарысталі санскрыт для параўнальна-моўных даследаванняў і адкрылі, што шматлікія мовы і культуры еўрапейскіх народаў маюць некаторыя агульныя рысы з міфалагічнымі ўяўленнямі і моваю старажытных індыйцаў. Цікава, што некаторыя гімны «Рыгведы» і старажытны помнік іранцаў «Авесту» можна разглядаць як два варыянты першапачатковага тэксту. Адзінства старажытнаіндыйскіх і старажытнаіранскіх плямёнаў даказваецца і праз агульную для іх саманазву — арыі. Арыйскія дыялекты найбольш былі звязаны з грэчаскім і армянскім дыялектамі, але адначасова яны мелі агульныя словы з больш шырокай групай індаеўрапейскіх дыялектаў, такіх, як славянскія, балцкія, раманскія. Індаеўрапейскія асновы захаваліся ў такіх агульнаславянскіх словах, як воўк, род, воз, гняздо, лета, зіма, жонка, сын, мёд, госць, звер, ноч, косць, соль, семя, неба, слова і іншых.

Санскрыт — мова вельмі багатая, словы маюць шмат сінонімаў. Вар — на санскрыце адзін з сінонімаў вады. У беларускай мове —

гэта вада ў стане кіпення, адсюль утварылася слова варыць. Тут будзе дарэчы згадаць Варуну — персанажа індыйскай міфалогіі, які першапачаткова быў вышэйшым суддзёй для людзей. Магчыма, ад яго імя і ўтварылася слова варункі, г. зн. абставіны, умовы, якія могуць паслужыць апраўданнем чалавеку ў вачах бога. Пазней Варуна стаў лічыцца богам вады (быў увасабленнем усяго цёмнага, у тым ліку і ночы). Магчыма, назва птушкі варона таксама паходзіць ад імя гэтага бажаства.

Слова рака на санскрыце азначае багіню багацця. Сапраўды, яшчэ не так даўно нашы рэкі былі багатыя на рыбу. Помню дняпроўскую затоку пад гарою ў канцы дзедавага агарода. Стоячы на яе беразе, можна было бачыць вялізных шчупакоў. Яны ляніва падплывалі да самага берага. На жаль, з мэтаю стварэння рыбгаса тую затоку асушылі, рыбу вылавілі, а рыбгас так і застаўся няздзейсненым праектам. За апошнія дзесяцігоддзі значна абмялеў і забрудзіўся Дняпро. (Дарэчы, у перакладзе з іранскай мовы Дняпро азначае глыбокая рака.)

Іранцы ў адносінах да бога ўжывалі слова бага, што азначала размеркавальнік багацця. У беларускай мове аднакарэнныя з ім словы багаты, багатыр і старадаўняе земляробчае свята Багач, якое спраўлялі пасля заканчэння жніва. У тапаніміцы набярэцца дзясятак назваў з гэтым жа коранем: Багаткі, Багацькі, Багацькава, Багатыр, Багачы, Багатырэвічы і іншыя. Назва іракскага горада Багдад прачытваецца па-славянску як горад, дадзены богам. Зрэшты, паславянску гэтая назва разумеецца без перакладу.

Усялякі народ у старажытнасці меў таемныя веды, якія перадаваліся з роду ў род. Таемныя веды нашых продкаў — гэта толькі адгалінаванне агульначалавечай мудрасці, бо яны выйшлі з тысячагоддзяў, засвоіўшы сусветнае мысленне. Асноўныя ідэі таемных паданняў стварыў старажытны свет, а ягонымі набыткамі скарысталася ўсё чалавецтва, таму назіраецца шмат агульнага ў вераваннях розных народаў.

  1. Мнфологня : энцяклопедмя / гл. ред. Е. М. Мелетмнскмй. — М., 2003. — С. 490.
  2. Законы Ману / пер. с санскрят. С. Д. Эльмоновмч, преднсл. Г. Ф. Нльнна. — М„ 1960. — С. 106.

Qig^bi Ёе^ычHad мі<^а(іогіі

Гісторыкі адзначаюць роднасць індаеўрапейскіх моў і шэрагу іншых моўных груп, распаўсюджаных ад Цэнтральнай Афрыкі да Паўночна-Усходняй Азіі. Сувязі гэтых моў узніклі ў вельмі далёкі час, відаць, яшчэ ў верхні палеаліт, аддзелены ад індаеўрапейскай эпохі тысячагоддзямі. У катле гісторыі змешваліся дыялекты, скрэшчваліся мовы, паступова сярод плямёнаў узніклі групы — папярэднікі асноўных гістарычна вядомых моўных сем’яў. Рэлігія нашых далёкіх продкаў мела шмат агульнага з брахманізмам, зораастрызмам і іншымі старадаўнімі рэлігіямі, але валодала адметнасцю і арыгінальнасцю культу.

Вывучаючы назвы беларускіх паселішчаў, я прыйшла да высновы: на нашу тапаніміку паклала след ведычная міфалогія. Магчыма, прадстаўнікі гэтай рэлігіі, брахманы ці будысты, сяліліся некалі на нашай зямлі, неслі святло сваіх ведаў і ўяўленні пра Сусвет. Гэта былі місіянеры, якіх удосталь і ў наш час.

У сувязі з гэтым хачу звярнуць увагу на беларускае слова рахманы. У тлумачальным слоўніку гаворыцца, што слова рахманы азначае чалавека, памяркоўнага ў адносінах да іншых, лагоднага, дабрадушнага. Здаецца мне, што паходзіць яно ад слова брахманы, бо місіянеры-будысты ці брахманы ў асяроддзі чужога племя былі спакойныя, вытрыманыя.

На аснове звестак з Ведаў некаторыя індыйскія навукоўцы схіляюцца да гіпотэзы, што продкі індыйцаўу даледніковы час жылі ў арктычных раёнах, а пасля з-за пахаладання прыйшлі на поўдзень. Такія высновы выводзяцца з таго, што апісваецца паўночнае ззянне і іншыя прыкметы вечнай мерзлаты. Стваральнікі «палярнай тэорыі» забываюць, што ледавік сам насоўваўся з поўначы. Для таго каб яго ўбачыць, не трэба было ехаць за цяперашні Палярны круг, тады ён быў значна бліжэй да Індыі. А з другога боку, гэтыя звесткі якраз і пацвярджаюць маю думку, што брахманы былі вандроўніка-

мі. У жаданні дзяліцца мудрасцю Ведаў яны выпраўляліся ў далёкія землі да іншапляменнікаў. He выключана, што тыя самыя іншапляменнікі з-за наступу ледавіка жылі побач. Так што не вельмі далёка даводзілася ездзіць.

У розных рэгіёнах Беларусі сустракаюцца назвы з коранем буд< Буды, Будча, Будно, Будзілава, Будзічы, Буднікі, Будзілкі і г. д. Этымолагі тлумачаць узнікненне гэтага кораню ад слова будка, якое азначала будан у лесе, у якім жылі рабочыя, што займаліся вырабам драўніннага вугалю, паташу, курэннем смалы і гонкай дзёгцю. Такое магло быць. Аднак хіба ж ад будкі паходзяць такія назвы паселішчаў, як Будзіслова, Будаболь, Будагошча, Будавея, Будслаў? Якім чынам утварыліся гэтыя тапонімы? Слова, якое будзіць. Веянне Буды, якое ратуе ягоных прыхільнікаў. Буда, які госціць...

Калі чытаю геаграфічныя назвы Буда-Кашалёў, Жгуна Буда (Гомельская вобласць), дык уяўляюцца мне старыя брахманы ці будысты са старажытных паселішчаў Кашалёва і Жгунь, якія захоўваюць мудрыя веды, падтрымліваюць агонь у свяцілішчы, берагуць людзей ад бяды і немачы. Хаця дапускаю, што гэта толькі палёт маёй фантазіі, але назва яскрава паказвае на чалавека-буду з Кашалёва ці Жгуні. Хачу асабліва падкрэсліць, што паселішчы Кашалёва і Жгунь існуюць побач з БудаЖашалёвам і Жгуна Будай. Гэтыя супадзенні патрабуюць яшчэ глыбокага даследавання. Я ж стаўлю сваёй мэтай звярнуць увагу на тое, што адкрываецца мне праз інтуіцыю, праз адчуванне на генным узроўні тых ці іншых праяў беларускасці.

Назву раённага цэнтра Карма і вёскі з аднайменнаю назвай у Добрушскім раёне на Гомельшчыне нам прасцей звязваць са знаёмым словам, якое азначае заднюю частку чаўна. Дакладна такое ж слова карма (толькі з націскам на першым складзе) існуе ў ведычнай міфалогіі і азначае матэрыяльную дзейнасць дзеля асалоды, a таксама вынікі такой дзейнасці. Хто адкажа, ці выпадковае гэтае супадзенне?

На тэрыторыі Гомельскай вобласці захавалася не толькі шмат назваў, звязаных з ведычнай міфалогіяй, але знаходзіцца мноства археалагічных помнікаў — селішчаў і могільнікаў, якія застаюцца сведкамі дахрысціянскіх часоў. Характэрным для іх быў абрад пахавання спосабам трупаспальвання, які праіснаваў у славян некалькі тысяч гадоў і быў выцеснены толькі хрысціянствам. Гэты абрад

быў звязаны з бажаством неба Сварогам (Сварог перакладаецца з санскрыту як неба). Цела нябожчыка згарала, а душа з дымам уздымалася ў вы-рай (заўважце: словы дым і ўздымацца маюць аднолькавы корань). На Беларусі існуюць курганныя пахаванні не толькі круглыя, але і доўгія, накшталт калідора, які сімвалічна злучаў той і гэты свет.

Мяне даўно цікавіла, адкуль паходзіць назва невялічкай рэчкі Рыта ў Маларыцкім раёне, пакуль нарэшце не знайшла ў санскрыцкіх тэкстах, што слова рыта азначае лад жыцця, шлях, кругазварот Сусвету. Бог Рыта існуе на Захадзе, яму падпарадкуюцца людзі і багі. Рэчка Рыта таксама цячэ на захадзе. На яе берагах захаваўся курганны могільнік, які пакуль застаецца недаследаваным, а, напэўна, ён мог бы нешта расказаць дапытліваму гісторыку пра людзей, якія некалі тут жылі.

Міфалагічны персанаж «Рыгведы» Вішну — адзін з трох галоўных багоў індыйскага пантэона, бог-ахоўнік і стваральнік, які за тры крокі праходзіць Сусвет. Між тым, у тапаніміцы Беларусі мне сустрэліся наступныя назвы: Вышамір, Вышкава, Вышэль, Вышчын, Вішне, Вішэвічы, Вышні, Вішаў, Вішня, Вешня, Вушэнь, Вышадкі, Вышалаў, Вішар, Вішнараўшчына і шмат іншых. Дрэва вішня было свяшчэнным у Індыі. Думаецца, што нашы продкі-язычнікі таксама абагаўлялі яго. Прынамсі, існуюць карагод і танец, якія называюцца аднолькава — «Вішанька», а таксама гульня «Рваць вішаньку» [1]. Карагод выконваецца парамі, асноўны элемент — адначасовае кручэнне дзяўчыны пад рукою хлопца і вакол яго. Хлопец у гэты час рухаецца за «вішанькаю». Ці не сімвалізуе гэты карагод мноства планет і зорак у Сусвеце, кожная з якіх мае сваю прадвызначаную арбіту ў агульным зладжаным руху. Танец «Вішанька» выконваецца таксама парамі, якія рухаюцца па крузе, разварочваюцца і вяртаюцца назад, пры гэтым дзяўчына пракручваецца пад рукою хлопца і пераходзіць да другога напарніка. У гульні «Рваць вішаньку» бралі ўдзел чатыры чалавекі. Дзяўчына станавілася на табурэтку паміж двух хлопцаў, якія, узяўшыся за рукі, ахоўвалі яе («вішаньку») ад трэцяга. Дзяўчына трымала ў вуснах саломінку і паварочвала галаву з боку ў бок. Той, трэці, імкнуўся злаўчыцца, падскочыць да дзяўчыны і губамі схапіць саломінку. Калі яму гэта ўдавалася, дык тады дзяўчына павінна была пацалаваць яго.

У беларускім слоўніку ёсць слова ўвішны, яно азначае жвавасць і спрытнасць у рухах і дзеяннях. Слова ўвіхацца разумеецца як уменне хутка і спрытна працаваць, у іншым (размоўным) значэнні — круціцца вакол чаго-небудзь, неадступна хадзіць. Слова ўвішны, як бачым, аднакарэннае са словам Вішну, які круціць Сусвет, увіхаецца, неадступна сочыць за ўсімі.

He ведаю, ці звязаны з богам кахання Камай назвы вёсак Камайск, Камаі, Камайка, Камачына, Каманаў, але ў тым, што каханне нязводнае на Беларусі, перакананая. Пра гэта сведчаць назвы такіх беларускіх паселішчаў, як Каханаў, Каханаўка, Каханішкі, Каханавічы, Каханава, Каханаўшчына, Цалуйкі, Усялюб, Любоў, Любча, Любкі, Любажанка, Любішчане, Любоўшы, Любкаўшчына, Любач, Любаны, Любіж, Любінічы, Любна, Любейкі, Любань і іншыя.

У беларускай тапаніміцы сустракаецца мноства назваў з коранем яма-. У ведычнай міфалогіі Яма — бог таго свету і смерці. Магчыма, ва ўзнікненні такіх назваў, як Ямна, Ямішча, Ямы, Ямнік і г. д., адыгралі ролю нейкія ландшафтныя фактары, але зашмат гэтых назваў на Беларусі.

Назвы Крышычы, Крашын, Крышылавічы, Крашнева, Крашына, Крыштулі, Крашуты гавораць пра тое, што нашы продкі ведалі Крышну. Дарэчы, багі Вішань і Крышань згадваюцца ў «Вялесавай кнізе», знойдзенай у Ноўгарадзе.

Вёскі Рамейкі, Рамелькі, Рамулішкі ў Віцебскай вобласці, Рамшына — у Магілёўскай, Рамель — у Брэсцкай быццам бы нагадваюць імя індыйскага бажаства Рамы, хаця не выключаю, што гэтыя тапонімы маглі ўтварыцца ад назвы рамеяў, жыхароў Рымскай імперыі, у прыватнасці Візантыі, з якімі ў старажытнасці суседнічалі славянскія плямёны.

Магчыма, Ашмяны паходзяць ад наймення багоў-блізнят Ашвінаў, якія жывуць на небе, аб’язджаюць Сусвет і праганяюць цемру. Яны ведаюць пра рух часу, належаць таму і гэтаму свету, прыносяць дарункі арыям, могуць дапамагчы хвораму і нават вярнуць да жыцця памерлага.

Звяртае на сябе ўвагу тапанімічная назва Докшыцы. У ведыйскім вучэнні докшыты — гнеўныя багі, якія не прызнаюць будызм. Мусіць, у старажытнасці жылі ў Докшыцах такія ўпартыя людзі, якія лепш ведалі, у што ім верыць і чаму пакланяцца, таму і атрымалі такую назву.

Рытуал спажывання сомы, або суры, напою бессмяроцця, займаў важнае месца ў рэлігіі арыяў. Яго пілі жрацы ў час рытуальных цырымоній і ахвяраванняў, яго ўлівалі ў ахвярны агонь. «Мы выпілі сому, мы сталі бессмяротнымі, мы дасягнулі святла, мы знайшлі багоў», — гаворыцца ў адным з гімнаў «Рыгведы». 3 канца XVIII ст. да цяперашніх дзён вучоныя свету спрачаюцца наконт таго, з чаго здабывалі сому. Прапаноўваліся самыя розныя ідэнтыфікацыі: верас, рута, каноплі, грыбы, малачай і г. д.

Старажытныя гісторыкі паведамлялі пра культавую ролю канопляў у рэлігійных абрадах старажытных індыйцаў, іранцаў і скіфаў. Заўважу, што старажытнаіндыйская назва канопляў і экстракту з іх бханга гучыць гэтак жа і ў «Авесце». Цікава, што ва ўгорскіх мовах словы пангх, панх звязаны паходжаннем з бангха, якое азначае мухамор, настойку з мухамораў і хмель — ап’яненне. У мардоўскай і марыйскай мовах панга перакладаецца як грыб. Ці не адсюль паходзіць і паганка?. Лічылася, што шаманы Заўралля, спажываючы мухаморы, п’янелі, каб размаўляць з багамі, разумець мову духаў і такім чынам даведвацца ў іх нешта патаемнае пра будучыню.

Шматлікія ведыйскія гімны апісваюць сому як расліну без лісця, кветак, пладоў і кораня, але якая мае сцябло і шапку. Сома малюецца чырвонаю, падобнаю на сонца, а ноччу — на поўню. Сок, выціснуты з сомы, залацісты. Шмат хто з вучоных схільны думаць, што сому рабілі з мухамораў.

Вычытаўшы гэтыя звесткі ў кнізе Г. М. Бонгард-Левіна і Э. А. Грантоўскага «Ад Скіфіі да Індыі» [2], я міжвольна падумала: ці не ад сомы-мухамора бярэ сваю назву рака Мухавец, на якой стаіць старадаўняе Берасце? Цікава, ад чаго паходзяць назвы возера Мухна і Мухаедаўскага канала? Няўжо назвы Мухлядзішкі, Мухінічы, Мушына, Мушычы, Муханава ўтвораны ў гонар нязводных мух?

Між іншым, у індыйскай міфалогіі гаворыцца пра розніцу паміж сомай і сурой. Сома — напой боскі, а сура — грахоўны і хмельны. Бог Індра быў непераможным, але аднойчы ягоны лепшы сябар Намучы напаіў яго сомаю, змешанаю з п’янаю сурою, і гэтым пазбавіў героя сілы. Блізняты Ашвіны, багі-лекары, параілі Індры, як вярнуць страчаную сілу. Гэта яго і ўратавала.

Празмернае ўжыванне сомы таксама нічога добрага не прыносіла. Аднойчы Індра, ап’янелы ад азёраў выпітай сомы, у

беспрычынным вар’яцкім гневе абрушыў сваю зброю на калясніцу Ушас, багіні зары, якая адмярала дні смяротным людзям. Напалоханая Ушас пакінула сваю калясніцу і вымушана была ўцякаць ад раз’юшанага ваяра.

У беларускіх народных казках сустрэліся мне адпаведныя параўнанні, што піва прыдае сілы, а віно іх забірае. Сучасным аматарам піва хачу сказаць, што нашы продкі варылі піва мала падобнае на цяперашняе. Яно сапраўды было гаючым і нават сакральным напоем.

Карані слоў сома і сура таксама прачытваюцца ў назвах беларускіх паселішчаў: Соміна, Сурынка, Сурканты, Сурвілішкі, Сурды, Сураў.

На вялікі жаль, імкненне патрыярхальнага грамадства да боскага існавання пад уздзеяннем сомы і суры дажыло да нашых дзён у выглядзе захаплення наркотыкамі, гарэлкаю, цыгарэтамі. Цяпер, як і ў тыя далёкія часы, адчуць сябе боскаю істотаю ў большасці імкнуцца мужчыны, але і жанчыны часам цягнуцца за імі. Грэх, вынесены чалавецтвам з далёкіх тысячагоддзяў, працягвае існаваць. Пэўна, наша цывілізацыя яшчэ вельмі маладая, калі свядомасць сучаснікаў недалёка адышла ад свядомасці нашых прапрашчураў.

Забытае і праклятае хрысціянамі паганства працягвае сваё незаўважнае жыццё ў звыклых назвах, словах і абрадах беларусаў. Безумоўна, гэта патрабуе асобнага даследавання. Мая задача — не столькі зрабіць лінгвістычныя адкрыцці, колькі абудзіць дапытлівую думку чытача, каб разам адшукаць ісціну.

  1. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя /рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 1998. — С. 115.
  2. Бонгард-Левйн Г М. От Скнфмн до Нндян / Г. М. Бонгард-Левмн, Э. А. Грантовскяй. — 2-е нзд., нспр. п доп. — М., 1983. — С. 115.

Вынік

У сярэдневечча славянскія плямёны займалі даволі вялікую тэрыторыю ў Заходняй Еўропе (па сутнасці, ад Балтыйскага да Міжземнага мора), а пазней рассяліліся і ва Усходняй. Натуральна, што адбывалася дыферэнцыяцыя славянскай міфалогіі і адасабленне лакальных варыянтаў. Гэта азначае, што вядун таго ці іншага славянскага народа выбіраў бога, які мог быць найбольшым памочнікам у жыцці і працы людзей. У гонар абранага бажаства будавалася свяцілішча з усімі атрыбутамі, якія патрабаваліся для правядзення рытуалаў. Як праводзіліся тыя набажэнствы, мы можам толькі здагадвацца.

У час хрысціянізацыі славян рэлігійна-міфалагічная цэласнасць язычніцтва была разбурана. Цяпер магчыма толькі рэканструкцыя асноўных элементаў славянскай міфалогіі на базе другасных пісьмовых і рэчавых крыніц. Галоўныя крыніцы звестак па раннеславянскай міфалогіі — сярэдневяковыя хронікі, аналы, напісаныя староннімі назіральнікамі на нямецкай або лацінскай мовах (міфалогія балтыйскіх славян) і славянскімі аўтарамі (міфалогія польскіх і чэшскіх плямёнаў), павучэнні супраць язычніцтва («Словы») і летапісы. Каштоўныя звесткі ўтрымліваюцца ў творах візантыйскіх пісьменнікаў (пачынаючы з Пракопія, VI ст.) і ў геаграфічных нататках сярэдневяковых арабскіх і еўрапейскіх аўтараў. Шырока падаюцца звесткі ў пазнейшых фальклорных і этнаграфічных зборах. Храналагічна супадаюць з праславянскім перыядам дадзеныя археалогіі па рытуалах, свяцілішчах і асобных выявах багоў.

У політэістычных міфалогіях (у тым ліку і славянскай), якім уласціва шматбожжа, багі маюць родавыя сувязі або ўдзельнічаюць у агульных міфалагічных сюжэтах. Кожны з багоў надзелены пэўным лёсам, а іншы раз мае абмежаваны тэрмін жыцця. Як бачыцца мне, за здзяйсненнем лёсаў, прызначаных Светавітам, сочыць

багіня Мокаш. Лікбог вядзе адлік эпох. Род і Лада — першая боская пара. Яны — прабацькі Сусвету і ягоных насельнікаў — стварылі Сварога, першага міфічнага каваля, якому даверылі апекавацца над першазямлёю Сваргаю. Сварог нарадзіў новых багоў. Пярунгрымотнік змагаўся з хтанічнымі істотамі, знішчаў іх стрэламі. Паколькі Пярун забяспечваў пладаноснасць зямлі, ачышчаў яе ад усяго злога, дык ён сябраваў з Вялесам, які таксама апекаваўся над усім жывым на зямлі, аднак між імі існавала пэўная нязгода. Дажджбог з’явіўся ў эпоху, калі зарадзілася земляробства. Ён адмыкаў зямлю пасля зімы, надзяляў яе плоднасцю праз дажджавую ваду і цяпло. Яму дапамагалі летнія багі Ярыла, Купала, Купалінка, Кастрама.

У працэсе страты міфамі сваёй значнасці ў жыцці людзей яны ператвараліся ў казкі, прымхі, забабоны, якія ўсё ж захоўвалі сляды старажытнага светапогляду. На працягу шматлікіх тысячагоддзяў ствараліся таксама легенды, паданні і казкі неміфалагічнага зместу, але ў іхніх тэкстах так ці інакш сустракаюцца ў розных варыянтах міфалагічныя сюжэты, звязаныя з язычніцкімі багамі.

Увядзенне хрысціянства на славянскіх землях (з IX ст.) паклала канец афіцыйнаму існаванню славянскай міфалогіі. Галоўныя персанажы яе сталі разглядацца як адмоўныя, калі толькі не атаясамляліся з хрысціянскімі святымі, як Пярун — са Святым Іллёй, Вялес — з Уласам, Ярыла — з Юр’ем. Іншыя персанажы славянскай міфалогіі заставаліся па-ранейшаму жыць у памяці і свядомасці народа і натуральным чынам спалучаліся з уладнай хрысціянскай рэлігіяй. Утварылася так званае двухвер’е, калі людзі маліліся ў царкве багам хрысціянскім, але не забывалі і пра язычніцкіх. Яно дажыло да нашага часу. Асабліва яскрава прасочваецца гэта ў кнігах сучасных знахароў, якія дзеляцца сваімі ведамі, праводзяць семінары, карыстаючыся старажытнымі замовамі, рытуаламі і абрадамі і спалучаючы іх з хрысціянскімі.

Рэлігія была патрэбная людзям, каб з дапамогаю пэўнага вучэння ўпарадкаваць адносіны ў грамадстве. Па сутнасці, яна адыгрывала своеасаблівую ролю ідэалогіі. Калі старыя ўяўленні пераставалі адпавядаць патрэбам грамадства, таму ці іншаму слою насельніцтва, з’яўляліся прарокі, божыя сыны, якія стваралі новае, на іхнюю думку больш дасканалае веравучэнне.

I цяпер той-сёй з зямлян спрабуе стварыць новую сусветную рэлігію: бо час ад часу ўзнікаюць нейкія таемныя секты, якія актыўна завабліваюць да сябе вернікаў з невядомымі мэтамі. Нехта захоплены пошукамі кантактаў з іншапланетнымі цывілізацыямі з надзеяю атрымаць доступ да новых тэхналогій, каб выратаваць зямлю ад пагрозы тэхнагенных катастроф. Так ці інакш, але вочы людзей, як і раней, скіроўваюцца да неба ў чаканні новых багоў, праяў сусветнага розуму і цудаў, якія, напэўна, будуць здарацца, бо прыроду шматлікіх з’яў чалавек пакуль не здатны ні зразумець, ні патлумачыць. А таму ён будзе ствараць новыя міфы.

<3мест

Загадкі мінулага............................................. 3

Кашчэевы таямніцы....................................... 6

Скарбы купальскае ночкі............................. 12

Перуноўдзень.............................................. 19

Богава кветка............................................... 23

Два славянскія сонцы.................................. 30

Адрас выраю................................................ 33

Стварэнне свету........................................... 37

Запаветы роду............................................. 40

Вечнае Дрэва жыцця................................... 44

Бог дажджоў.................................................... 51

Каваль......................................................... 57

Лада, Лёля, Жыва, Мара.............................. 61

Дадола........................................................ 70

Мокаш.......................................................... 73

Дзіўныя багі................................................. 76

Святагор...................................................... 79

Гісторыя, адлюстраваная ў казках............... 84

Дзед і баба................................................... 90

Іерархія славянскіх багоў............................. 96

Каляндарныя міфы.................................... 101

Чараванне.................................................. 107

Дунай......................................................... 110

Відавочнасць неверагоднага...................... 115

Залатая вёска............................................ 120

Веды продкаў............................................. 130

Сляды ведычнай міфалогіі ........................ 134

Вынік.......................................................... 140

Навукова-папулярнае выданне

ДУДЗЮК Зінаіда Іосіфаўна

ВЯРТАННЕ ЗАБЫТАГА МІФА

Рэдактар Л. У. Сідарава

Мастацкі рэдактар A. 1. Бужынская Тэхнічны рэдактар Ю. М. Гурына Карэктары Л. К. Сямёнава, Ю. М. Уланава

Падпісана да друку 25.09.2013. Фармат 60Х901' • Папера афсетная. Гарнітура «Minion Pro». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,0. Ул.-выд. арк. 7,6. Тыраж 1500 экз. Зак. 3077.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь». ЛН № 02330/0494065 ад 03.02.2009.

Праспект Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. http://belarusbook.by.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». ЛП № 02330/0494179 ад 03.04.2009.

Праспект Незалежнасці, 79,220013, Мінск.

^рі гпанне запыгпага

Кніга разгадвае таямніцы славянскай міфалогіі, выяўляе адметнасць мыслення нашых продкаў у сгаражытнасці, тлумачыць этымалогію паходжання назваў раслін і жывёл, дае ключ да разумення твораў літаратуры і мастацтва, у якіх выкарыстаны матывы легенд і міфаў.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.