Версіі  Юрась Залоска

Версіі

Юрась Залоска
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 463с.
Мінск 1995
144.09 МБ

Юрась Залоска
ВЕРСІІ
шлях
ДЗЁННІК, ДЫЯЛОГІ, ЭСЭ
Мінск
Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія» 1995
ББК 63.3(4Бен)
3-24
УДК [947.6 + 39 (= 826)] (081)
Мастак У. БОЙКА
Залоска Ю.
3-24 Версіі. Шлях да Храма «idea sui»: дзённік, дыялогі, эсэ. Мн.:Незал. выд. кампанія «Тэхналогія», 1995. 463 с.: іл.
ISBN 985-6234-01-8
3 якой місіяй беларусы прыйшлі ў свет; якія каштоўнасці за сваю гісторыю стварылі; што паспелі выказаць пра сябе свету; што яшчэ павінны выказаць і стварыць?.. Над гэтымі і іншымі, у рознай ступені значнымі для зразумення гісторыі і сучаснага стану беларускай культуры пытаннямі ў дыялогах з журналістам, аглядальнікам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Юрасём ЗАЛОСКАМ разважаюць беларускія палітыкі і пісьменнікі, філосафы і навукоўцы. грамадскія дзеячы. Па-свойму спрабуе асэнсаваць іх сам аўтар публіцыст, аўтар эсэ.
На шырокае кола чытачоў.
3 9470600000
ISBN 985-6234-01-8
ББК 63.3(4Бем) + 63.5(4Бен)
© Ю Залоска, 1995
©Афармленне У Бойка, 1995
Запэўніць магчымасьць грамадзянскай творчасьці мы можам толькі ў разе адсутнасьці перш-наперш чужынскага прымусу. 3 гэтага выплывае падстава да неабходнасьці палітычнай незалежнасьці, як першая падстава для народу быць самім сабой.
Ігнат КАНЧЭЎСКІ "Адввчным шляхам”
У нашых грамадствах інтэлектуалы існуюць як слой, які мае ці якому прыпісваюць уласную ролю. I Існуюць пастолькі, паколькі не атаесамляюць сябе цалкам з класам палітыкаў нават тады, калі прысвячаюць большую частку сваёй дзейнасці вывучэнню I аналізу праблем, найцесным чынам звязаных са сферай палітыкі, I нават калі мае месца поўнае зліццё ў адной асобе інтэлектуала і палітыка.
Нарберта БОБІО
"Інтэлектуалы і ўлада”
Так, у мяне ёсць радзіма: французская мова.
Альбэр КАМЮ
3 нататнікаў
Замест прадмовы
УСТУПНЫ АУТОГРАФ
"Версіі" плён трохгадовай журналісцкай працы ў якасці спецыяльнага карэспандэнта "ЛіМа", ды не толькі: апроч дыялогаў, якія друкаваліся ў штотыднёвіку на працягу 1991-1993 гадоў I, безумоўна, складаюць аснову кнігі, тут змешчаны таксама I літаратурныя работы эсэ, што ў сукупнасці з дыялогамі, дзённікавымі запісамі і газетнай хронікай утвараюць у нейкім сэнсе адзінае цэлае. Прынамсі, матэрыялы кнігі размешчаны зусім не адвольна і не ў адпаведнасці з храналогіяй напісання, а занялі свае месцы, падпарадкуючыся як бы нябачнай унутранай сувязі паміж тэкстамі, на вызначэнне якой былі скіраваны асноўныя намаганні аўтара і якая ідазволіла аб'яднаць спачатку разрозненыя матэрыялы у кнігу.
Вядома, шмат яхія матэрыялы, надрухаваныя ў розны час у газетах і часопісах упаасобку, дзеля кнігі грунтоўна перапрацаваны і ў такім выглядзе гучаць інакш, нясуць інакшы сэнс. Аўтар імкнуўся пазбавіцца пільнай прафесійнай прывязкі да часу, да падзей, з-за якой увага журналіста засяроджваецца пераважна на дні сённяшнім, на "вастрыні моманту"; гэтая кніга літаратурная спроба ўзняцца НАД падзеямі, пераадолець кантэхст часу. НаколькІ яна ўдалася меркаваць чытачу.
...А на пачатху цяжка было выгадаць, што ўвогуле спантанныя гутаркі, якія ў большасці выпадхаў вяліся для старонак "ЛіМа", разаўюцца ў нешта больш цэласнае, аб'ёмнае. Ды ідэі, што не дагаворваліся, напрыклад, у гутарцы з В.Быкавым, праз нейкі час паўставалі зноў, вымагалі дагаворвання і... набывалі працяг у іншым дыялогу, з іншым суразмоўцам... Потым аўтар зразумеў, што, відаць, яму наканавана абмеркаваць у гутарках не менш і не больш, а пэўны, аб'ектыўна існуючы шэраг праблем і пытанняў сярод якіх: шляхі ўсталявання палітычнай незалежнасці; роля мастацтва ў пабудове гуманістычнага грамадства: лёс мовы; праблемы літаратуры і мастацкай культуры; сучаснае беларускае мысленне і светапогляд... Пытанні, паўтараю, паўставалі самі сабой, без аніякай журналісцкай запабегласці з майго боху: аўтар проста спрабаваў "дапытваць быццё" Імне спадабалася гэтае выслоўе з М.Хайдэгера, працытаванае У.КонанамІ, а яно праз суразмоўніхаў даючы разгорнутыя адхазы на перш простыя, нясмелыя пытанні, прымушала іх ускладняць, "дадумваць да канца" і ставіць яшчэ і яшчэ раз і больш настойліва... Можа, таму чытач знойдзе ў кнізе не адзін перыфраз тае ці іншае тэмы, развіццё таго ці іншага матыву.
Такім чынам, узнікла сумоўная сябрына збор дыялогаў.
Ніводзін з іхне быў свядома спланаваны: кожны з суразмоўнікаў у свой час, у тых ці іншых абставінах нечым уразіў аўтара, прыцягнуў яго ўвагу. Знаёмства адбывалася пасля, як вынік уражання. Таму, прызнаюся, сумоўе было каштоўным не толькі ў прафеайным, але / ў чыста чалавечым, эмацыянальным плане.
Чым можа быць карыснай кніга для чытача? Як на думку аўтара, сабраныя дыялогі ўяўляюць сабой супольную спробу ў розных формах па-філасофску, гістарычна, псіхалагічна, публіцыстычна і да т.п. асэнсаваць беларускі шлях, выхазаць беларушчыну новымі, сучаснымі словамі. Кажу "супольная спроба", бо ўдзельнікаў дыялогаў пры рознасці Іх заняткаў і "грамадскага становішча" аб'ядноўвае адзіны, па сутнасці, клопат стан беларускай культуры, яе важнейшых складнікаў філасофіі, літаратуры, журналісгыхі, палітыкі, адукацыі, рэлігійнага жыцця і інш., становішча беларускай культуры ў кантэксце культуры сусветнай. Па змесце гэта культуралагічныя дыялогі / эсэ, у яхіх прапануюцца розныя, часам супрацьлеглыя ханцэпцыі адраджэння культуры, адкрыта ці ў падтэхсце вядзецца завочная палеміка суразмоўнікі не ведалі, што сустрэнуцца з апанентам пад вокладкаю аднае кнігі. Палеміка, калі чытач яе выявіць, дае магчымасць высветліць і параўнаць пазіцыі і моц аргументаў прадстаўнікоў розных творчых пакаленняў і Ідэйных накірункаў у сучаснай беларушчыне.
Аўтар інспіратар дыялогаў імкнуўся ў гутарках быць найперш уважлівым слухачом I, у меру здольнасцяў дасціпным суразмоўнікам. Як кажа дзэн-будысцкая мудрасць, "дзеля таго, каб спазнаць сябе, рэальнасць падзялілася на таго, хто пытаецца, I на пытанне". Праўда, дзэн сябе дапаўняе: пытанне гэта памылка, але і не пытацца таксама няправільна. Пафас дзэн-будызму для мяне сугучны з думкай М.Бахціна, які назваў сэнсы "адказамі на пытанні". Місію журналіста, на мой погляд, можна бачыць якраз у задаванні пытанняў да рэчаіснасці, якая ў адказ можа адгукнуцца новым сэнсам, зафіксаваць сябе ў Слове. Прынамсі, аўтару цалкам імпануе меркаванне К.Ясперса наконт місіі журналіста і журналістыкі ў сучасным свеце: "Журналіст можа ажыццявіць ідэю сучаснага універсальнага чалавека. Ен цалкам апускаецца ў напружанасць і сапраўднасць дня і здольны захаваць у ім прысутнасць духу. Ен шукае кропку, дзе мог бы знаходзіцца ў тых глыбінях, дзе душа часу робіць свой рух. Ен свядома злучае свой лёс з лёсам часу. Ен палохаецца, пакутуе і адступае там, дзе натыкаецца на нішто; робіцца няшчырым, калі дзеля задавальнення большасці называе добрым тое, што ёсць. Свой сапраўдны ўздым ён робіць тады, калі сапраўды адчувае ў цяперашнім быццё..." ГДухоўная
сітуацыя часу'І.
Дык вось у дыялогах / гэта натуральна гавораць пераважна мае суразмоўнікі; аўтарскае "я" свядома вынесена за межы гутарак, прадстаўлена ў дзённіках, газетнай хроніцы, прадмовах I пасляслоўях да дыялогаў. Мне ўяўляецца, што журналіста ў дыялогу павінна быць як мага "менш", у процілегласць суразмоўніку. Магчымасць выказаць сябе, прадставіць сваю думху знаходзіцца па-за межамі гутарковага жанру у эсэістыцы, яхая на сёння тоіць багата магчымасцей для выказвання. Мне здаецца, іменна эсэ ў наш сыходзячы, "шматховы" час удае сабой ці не найбольш адэкватную форму асэнсавання і "крытыкі" рэчаіснасці у тым значэнні слова "крытыка", якое ў яго ўкладваў Г.Гесэ, як "інтэлехтуальнага ўтаймавання феноменаўэпохі". Праўда, па-беларуску, ях засведчыў мой невялікі вопыт, пісаць толькі "галавой" немагчыма: відаць, тахія метафізічныя ўласцівасці нашай мовы, такая аб'ектыўная прырода нашага бытавання на зямлі, што да думкі беларуса Грозуму галавы", як назваўдумху Л.ТалстойІ заўжды далучаецца пачуццё Грозум сэрца", па ТалстомуІ. Думка, такім чынам, сплаўляецца з перажываннем, перажыванне, у сваю чаргу, увенчваецца думхай... Асабліва гэта бачна ў маленькіх "Версіях".
У пэўным сэнсе / дыялогі па стылю I зместу таксама эсэ, толькі напісаныя ў "чатыры рукі". Пры псіхалагічнай рознасці суадносін з кожным ханкрэтным суразмоўнікам Іу некаторых выпадках "дыстанцыя" між намі была нязначнай, у іншых адчувальнай; адны дыялогі "прагавораны", другія напісаныі усе яны, суразмоўцы, выступаюць як сааўтары, сутворцы тэксту. Вялікі аўтарскі дзякуй усім удзельнікам дыялогаўі
Цяпер аўтар бярэ на сябе адхазнасць злучыць суразмоўнікаў разам, у адну інтэлектуальную сябрыну, / ў такой форме прапаноўвае "Версіі" чытачу. Што тычыцца афармлення хнігі, дых аўтар глыбока ўдзячны за дапамогу, творчыя кансультацыі і мастацкія распрацоўкі мастаху I мастацтвазнаўцу Уладзіміру Андрэевічу Бойку, чыя думка паспрыяла выпрацоўцы лепшай структуры кнігі, дасханаленню стылю. На жаль, не ўсе мастакоўскія задумы з-за прыкрых матэрыяльна-тэхналагічных перашкод, прынесеных часам, удалося ажыццявіць... Падкрэслім, што гэта толькі адна з магчымых версій наладжання сумоўя / абмену Аумхамі, толькі пачатак той несканчонай гутаркі на шляху ў заўтра, яхая ўвесь час будзе вымагаць новых і новых слоў, думах і... свайго працягу. Будзем спадзявацца на тое!
Будзем таксама памятаць, што шлях думк/заўсёдна пакручасты і непаўторны / што кожная спроба зафіхсаваць думку ў Слове асуджана на недакладнасць / адноснасць Гмоўленае слова -
дакладнай думкі прывід прымусовы" сказала беларуская паэтэса). Магчыма, менавіта дыялог I дазваляе ў значнай ступені знізіць гэтую адноснасць: над думкай б'юцца, спрабуюць яе выказаць два Логасы, дзве ўзаемадзеючыя свядомасці журналіста і суразмоўніка. Такое ўзаемадзеянне шчырае і сумленнае заўжды пакідала па сабе новыя ідэі і меркаванні, якім расці-прарастаць у будучыні / даваць новыя ўзыходы. Хоць / вяліся гэтыя гутаркі ў часе ўсплёску ідэалогіі "новага нацыянальнага адраджэння", яе ўплыў на лексіс дыялогаў хіба семантычны: на фоне новых слоўі паняццяў вядзецца напружаная супольная работа па асэнсаванні новага часу і новых рэаліяў, і лёсу Беларусі ў іх {як бы моцна ні гучала апошняе словаі. Для кагосьці лёс нашай Радзімы заключаецца ў словах "адраджэнне" ці "ўвасхрошанне", для кагось не мае дакладнай слоўнай пазнакі. Думаецца, наяўнасць канчатковага слова не самы важкі крытэрый для прадумвання шляхоў развіцця культуры. Самая важкая, паводле выказвання А.Лосева, сама думка. Аўтар, прынамсі, найбольш імкнуўся ашчаджаць менавіта думку, пакідаючы па магчымасці найменшую колькасць слоў.
АдказнасцІ работы над тэкстам спрыяла і тая акалічнасць, што маімі суразмоўніхамі былі прадстаўнікі часткі грамадства, якую ва ўсім свеце прынята называць інтэлектуальнай элітай. Пара і беларусам перастаць баяцца гэтага слова, бо такія людзі сярод нас ёсць, жывуць, знаходзяцца на пярэдніх рубяжах палітыкі, культуры, мастацтва. Меркаванні гэтых людзей Іу кнізеі у вядомай ступені выяўляюць думкі і наагроі ўсёй той часткі нацыі, якая сваімі грамадскімі высілкамі, памкненнямі і перакананнямі вызначае яе духоўны стан і палітычнае развіццё. Голас гэтых людзей у хожным разе заслугоўвае / чытацкай увагі, / нашага грамадзянскага сумыслення а дзеля гэтага, падаецца, кніга адкрыта.
Так / трэба чытаць "Версіі" ях запрашэнне да саўдзелу ў інтэлектуальных паядынках, засведчаных у кнізе. Падставы для гэтага, на погляд аўтара, ёсць Іаўтар на сабе пераканаўся, чытаючы тэксты другі / трэці раз, як паглыбляецца разуменне таго, што сказана, напрыхлад, І.Бабховым альбо С.Дубаўцом..). Пажадана, каб чытанне вялося паслядоўна, бо аўтар дбаў пра паступовае развіццё, наслаенне думак, якія, ях было адзначана напачатку, былі звязаны яшчэ да кампаноўхі ў "Версіі". Але абмовімся дзеля справядлівасці: версіі ёсць версіі / нічога, апроч версій. Тым яны / цікавыя.
Аўтар
Нататкі пра культуру
БЕЗУМОУНАЯ
НЕАПРАЎДАНАСЦЬ
ПЛАТЫ КРЫВЕЙ
Наколькі сучасныя нам падзеі ёсць ПАДЗЕІ? Што на думку аўтара, дык падзеі з вялікай літары скончыліся ў жніўні 1991 года, а затым адбываліся толькі падзеі з малой літары. Бо ГІАДЗЕЯ гэта заўсёды драматызм, напружанне, ва ўсякім разе хваляванне ці інтарэс. Дык мо схажаце, штб вас хвалявала ці хвалюе апошнім часам па-сапраўдаму?
Тло часу агалілася; ён, час, стаў беспадзейным.
* * *
Мы, аднак, як бы па інерцыі працягваем пільна зважаць на знешнія змены, зрухі жыцця, усур'ёз лічачы іх паранейшаму вызначальнымі для свайго асабістага лёсу. Мы да такога светаўспрымання прывыклі: раней, калі мы жылі ў Савецкім Саюзе, усё самае важнае, самае істотнае і значнае для нас адбывалася па-за намі самімі, у вонкавым асяроддзі. Яно з'яўлялася фармуючым суб'ектам для нас аб'екта, хоць натуральным быў бы якраз адваротны стан.
I сёння мы па інерцыі працягваем імкнуцца да вонкавага свету, а ён... ён ад нас уцякае, штодня страчвае сілу і здольнасць уздзеяння на нас. Гэта не газеты і тэлебачанне сталі нецікавымі гэта нецікавым і косным стаў вонкавы свет. Ен стаў неактуальным для нас.
Наколькі кранаюць нашу псіхіку войны ў краінах СНД і ўвогуле у свеце? Радыё і тэлебачанне зусім бясстраснымі галасамі інфармуюць аб збройных сутычках і колькасці забітых у Нагорным Карабаху, Асеціі, Таджыкістане, на абшарах былой Югаславіі... Ды гук і колер крыві нас, старонніх тэленазіральнікаў не надта кабхваляваў, бо мы мы ўжо прызвычаіліся да крыві і трупаў. Але наколькі натуральнай і ў якой меры чалавечай можа быць звычка да смерці?
* * *
Драма, што разыгралася на тэрыторыі былога СССР, беларусаў Іці каго яшчэ) мала хвалюе толькі таму, што пакуль не тычылася нас асабіста, не паўплывала істотным чынам на наш прыватны дабрабыт і псіхалагічны камфорт. Тэмперамент нашага тутэйшага грамадскага жыцця працягвае заставацца па сутнасці нязменным, па-ранейшаму ўзлагоджаным. I гэта, дарэчы, фенаменальна грамадскі спакой намдаўся фактычна без намаганняў, без супольнага ахвярапрынашэння, у той час як нашы суседзі зведалі катаклізмы, узгадаем путч /99/ года і рэферэндум 1993-га ў Расіі, рэферэндум за незалежнасць на Украіне, драматычныя крокі да выхаду з Саюза ССР і крывавыя падзеі студзеня 1991-га ў Вільні Летувы ІЛітвы)*... ІА шлях да цывілізацыі Польшчы ад увядзення ваеннага,становішча ў 1980-м да нашых дзён хіба гэта не драма? А злом Берлінсхай сцяны і ўз'яднанне Нямеччыны ці ж гэта не трыумф нямецкага духу? А падзенне Чаушэску ў Румыніі, "аксамітная рэвалюцыя" ў Чэхаславакіі Іна той час цэласнай краіне) гэта хіба не ачышчальныя ўзлёты духу тых народаў?..). 3 беларусамі адбылася дзіўная, сапраўды фенаменальная рэч палітычную незалежнасць у 1991 годзе мы атрымалі быццам ЗВОНКУ і задарма; яе, здавалася, на нашым месцы мог бы атрымаць любы іншы народ, які апынуўся б у такім жа геапалітычным становішчы...
* * *
Але паспрабуем паглядзець на гісторыю нацыянальных узлётаў-узыходжанняў. Менавіта: праз ШТО адраджалася і "збіралася"яўрэйская нацыя; ЯК адраджаліся і сцвярджаліся ў якасці гістарычных нацый Іг.зн., перадусім, здабывалі дзяржаўную незалежнасцьі народы польсхі і русхі, летувіскі? Сцвярджаліся і адраджаліся яны не інакш, як праз
* Летува, лвтувісы назва, у аснову якой пакладзены транскрыбіразаны па-беларуску корань саманазіы сучасных літоўцаў Формы Летуза, летувісы, летувіскі ў апошнія гады ўжываюцца беларускіміінтэлектуаламі, каб падкрэсліць адрозненне паміж Літвой старажытнай, Вялікім княствам Літоўскім, і Літвой сучаснай Літоўскай Рэспублікай.
МЕСІЯНСТВА, глабальна-безбярэжны разліў нацыянальнага духу; зазвычай коштам суседніх хультур і чужых здабыткаў; коштам войн і заваёўніцтва; часта шляхам гвалту, дзе прамога, а дзе закамуфляванага, духоўнага. Альбо ў выпадку з летувіскім народам коштам прыўлашчвання, аднаасобнага прысваення вялікай, агульнай для некалькіх народаў, заснавальнікаў Вялікага княства Літоўскага, гісторыі і агульнай славы.
Калі чытаеш расейскага* філосафа М.Бярдзяева "Душн народов: русская н польская душа", дык пасля ягонага танчэйшага аналізу духоўнага складу палякаў і рускіх міжволі робіш выснову, што ўвогуле ЎСЯКАЕ з гісторыі вядомае адраджэнне, пераўтварэнне народа ў нацыю НЕМАГЧЫМЫ без надзвычайнай сублімацыі нацыянальнай энергіі ў месіянісцкай форме дзеля таго, каб праз метафізічнае памнажэнне тае энергіі, сталенне народнага духу "выцягнуць" панішчаную і занядбаную нацыю з убоства. КалІ заўгодна, для ўздыму нацыі патрэбен глабальны надрыў нацыянальнага духу, агульнанацыянальны stress, які б узварухнуў застыглую, індыферэнтную нацыю, падштурхнуў яе з убоства на адраджэнне.
Патрэбен грамадскі катаклізм, якога ў беларусаў не было ад другой сусветнай вайны.
* * *
Але ж для грамадства натуральным і істотным з'яўляецца тое, што даецца як МЭТА, як плён духоўных і фізічных высілкаў, жывога працэсу, у якім грацяцца і набываюцца сілы. А што, калі палітычная незалежнасць быццам САМА прыходзіць звонку як даўно заслужаны стан, паўстае як унутраная якасць суб'ехта БеларусІ, не зважаючы на тое, ці ўсвядоміў і ці прыняў гэты суб'ехт сваю суб'ектнасць? Мы ж сапраўды адразу атрымалі вынік палітычна-
* / гэтая назва Расея, расейскі ІрасІйскІ) апошнім часам вернуга ў Інтзлектуальны ўжытак у БеларусІ дзеля таго, каб падкрзсліць розніцу паміж сучаснай Расіяй I Руссю старажытнай, г.зв. Кіеўскай Руссю. Назва Расея, расейцы выкарыстоўваецца I як сінонім "русскне, русскнй".
дэклараваную незалежнасць, таемным чынам унікнуўшы працэсу, ШЛЯХУ да таго выніку... Ці адпавядае сутнасць наша такой новай дзяржаўнай форме?
♦ ♦ ♦
А, можа, roe I добра, I дзякуй Богу, што наша незалежнасць атрымалася такая ўзлагоджаная / "прадказальная"? Можа, асабістыя высілкі чалавека альбо грамадства фатальным чынам спараджаюць кроў?
ЦІ могуць усе тыя незалежнасці, суверэн/тэты, парытэты, аўтарытэты / г.д. быць вартымі адной-адзінай ахвярнай чалавечай крывінкі?..
"Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй на сучасным этапе беларускай гісторыі... Бывае розны нацыяналізм, гэтаксама як рознай бывае дэмакратыя. Я разумею гэтую рознасць у меры таго I другога. Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, a нацыяналізм малой нацыі накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых...
Што датычыць БеларусІ, дык тут да "нацыяналістычнай празмернасці" вельмі далёка... Беларусь ідзе за Іншымі нацыямі, і гэта засцерагае нас ад памылак. Калі Беларусь I надалей будзе існаваць ва ўмовах абсалютнай суверэннасці і ў яе справы не будзе ўмешвацца імперская палітыка Расіі, працэс дэяржаўнага будаўніцтва ў нас будзе праходзіць у залагоджаным выглядзе... Што датычыць культуры, дык яе нацыянальны пласт вельмі тонкі, ён не так багата быў выпрацаваны ў мінулым, а за часы дэнацыяналізацыі зменшыўся яшчэ больш. Ва ўмовах суверэннасці, відавочна, напрацоўка культуры будзе ІсцІ вельмі хутка, таму што беларусы як этнас далёка не рэалізаваліся. ГАЛОЎНАЕ КАБ HAM HE ПЕРАШКАДЖАЛІ, бо культура не можа прадуктыўна развівацца, калі льецца кроў I навокал галеча..."
Басіль БЫКАЎ
Пісьменнік на пярэднім рубяжы
ВОЛЯ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ:
МЕРА ПАМКНЕННЯЎ I МЕРА АХВЯР
* * *
Дыялог з Васілём Уладзіміравічам Быкавым Істудзень 19921 меў тры часткі: дзве вусныя і адну пісьмовую. Тэма асноўнай гутаркі пісьмовай была зададзена мной наўмысна непалітычна: "Духоўны крызіс грамадства і яго пераадоленне", аднак жа пачалі і скончылі мы палітыкай...
Чаму мяне, імкнучага натуральна, з-эа маладосці як мага адэкватна зразумець свой час, журналісцкі пошук прывёў у рабочы кабінет Васіля Быкава? Звярніце ўвагу на час нашых сустрэч: прайшло паўгода пасля таго, як у жніўні 1991 года шаля гістарычных вагаў канчаткова схілілася на бох постсавецкай дэмакратыі Ідэмакратыі пачаткоўцаў, як назаве яе пісьменнікі; месяц таму перастаў існаваць Савецкі Саюз як адзіная краіна са сталіцай у Маскве... Што наперадзе? Чым скончыцца распад вялікай, семдзесят год непарушнай краіны?.. Пытанні гэтага шэрагу тады толькі паўставалі ў грамадскай свядомасці, аднак вастрыня Іх не зменшылася дасюль і, мабыць, яшчэ немалы час пытанні гэтыя будуць хваляваць грамадства. Да каго звяртацца па раду, чыё меркаванне выслухаць перш? Відаць, сумленных мысляроў нядаўняга мінулага, меўшых мужнасць выказваць праўду і раней...
Васіль Быкаў і раней меў мужнасць адхрыта казаць: тыя з нас, хто не пераасэнсуе жыццё мінулае, страчаны для жыцця будучага; каб зладзіць свой лёс, здабыць годную будучыню, трэба пераадолець, зжыць псіхалагічную спадчыну таталітарызму. Творы пісьменніха спрыялі такому пераасэнсаванню: пасля напружанай "ваеннай прозы", пасля партызанскіх аповесцей, пасля "Аблавы", пасля палітычнай публіцыстыкі, выдадзенай у 1992 годзе асобным зборніхам "На крыжах", мы глыбей, паіншаму ўспрымалі рэаліі жыцця, мужнелі духам...
Ад пачатку "перабудовы" пісьменнік знаходзіцца ў эпіцэнтры барацьбы за дэмакратыю, прымае ўдзел у стварэнні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", абіраецца прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацьхаўшчына". Яго імя на штандарах рэфарматарскіх сілаў у Беларусі, талент у палітычнай публіцыстыцы і грамадскіх выступленнях. Талент пісьменніка на бестэрміновай перадавой...
Пры нашай сустрэчы Васіль Уладзіміравіч не без схрушнасці
скажа: "Самая вострая пакута цяпер палітычная, і творчасць адмысловая публіцыстычная, чым у асноўным і займаюся. Гэта, безумоўна, не літаратура, хоць палітыка і літаратура моцна звязаны. Што датычыць беларускай культуры I літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, дык палітыка ў іх была вызначальнай..." Быкаў сваёй творчасцю, грамадскай пазіцыяй даваў сучаснікам шанец заставацца людзьмі. Можа, паспрыяе гэтаму і цяпер?
* * *
Дыялог першы вусны
МЕНТАЛІТЭТ ГРАМАДСТВА I ЛЁС ДЭМАКРАТЫІ. ВЫРАТАВАЛЬНАСЦЬ РАДЫКАЛІЗМУ
Васіль Уладзіміравіч, апошнія гады вы вельмі многа і востра выступаеце з палітычнай публіцыстыкай, пастаянна выказваеце свае ацэнкі палітычных падзей. Неаднаразова ў вас гучала думка наконт таго, што наш народ яшчэ недастаткова палітызаваны. Гучыць "у піку" агульнажурналісцкаму штампу, што, маўляў, наша грамадства надзвычай спалітызаванае і стамілася ад гэтага. У якім сэнсе, павашаму, грамадства яшчэ недапалітызаванае і якой, адпаведна, палітычнасці яму брахуе?
Сучасны стан нашага беларускага грамадства дае падставы гаварыць пра яго як пра грамадства апалітычнае.
Калі б яно было ў дастатковай меры палітызаванае і ўсведамляла ўласную ролю ў гісторыі Беларусі, дык у нас не мелі б месца такія прыкрыя з'явы, якіх не бывае ў нармальна палітызаваным грамадстве. А менавіта: у парламенце не было б столькі вакантных дэпутацкіх месцаў; значныя палітычныя падзеі расцэньваліся б адэкватна і не блыталіся з другараднымі (параўнайце рэакцыю насельніцтва на абвяшчэнне суверэнітэту рэспублікі і на аднаразовае павышэнне кошту заводскага харчавання); не было б негатыўных адносін да свае нацыянальнае мовы і культуры. Палітызаванае грамадства не паставіла 6 паўтысячы аднолькавых помнікаў чужому правадыру і без дыскусій зразумела б, чаму цяпер іх трэба прыбраць. Урэшце, палітызаваныя грамадзяне інакш бы паставіліся да выбараў у парламент...
"А што, ад таго (ад выбараў, рэферэндумаў і да т.п.) пабольшае каўбасы?" вось вынік тае палітызацыі наадварот, якая цяпер дае самыя шырокія магчымасці для маніпуляцыі народнаю воляю ўсім, хто наверсе, ад камуністаў да дэмакратаў, якіх, зрэшты, шырокія масы проста не навучыліся адрозніваць між сабой. He, такое грамадства класічны прыклад апалітычнасці.
Апошнім часам, здаецца, наша грамадства, не паспеўшы зрабіцца праўдзіва палітызаваным, ужо пазбаўляецца ілюзій наконт магчымасці хуткага ўсталявання справядлівай і гуманнай улады. Прыход дэмакратыі, цытуючы класіка, зацягнуўся ўсур'ёз і надоўга.. Ціне былі перабольшанымі нашыя спадзяванні на хуткае, імгненнае ўсталяванне дэмакратычнага ладу? Выглядае, што грамадства, дэмакратычныя сілы пераацанілі свае магчымасці наконт тэрмінаў дэмакратызацыі; цуду не адбылося, і цяпер шмат хто з дэмакратаў у апатыі, расчараваны. Відаць, надыходзіць пераломны момант, калі трэба прымірыцца з тым, што дасканалая ўладавая структура ўсталюецца не хутка?
Правільна. Тая эйфарыя была, канешне, фальшывай, неабгрунтаванай. Справа ў тым, што камуністычны лад і камуністычная па сутнасці псіхалогія панавалі ў нас ледзь не стагоддзе. У яе атмасферы выхаваўся пэўны менталітэт грамадства. Ліквідаваць, зжыць гэты менталітэт за некалькі гадоў немагчыма.
Для таго павінна адбыцца змена пакаленняў. Мы бачым, што пабудова дэмакратычнага грамадства, апроч іншага, моцна ўпіраецца ў псіхалогію. Нават нашы дэмахраты (несумненна, лепшыя сярод нас людзі, і людзі разумныя), якія хочуць быць іменна дэмакратамі, але ... яны такімі быць не могуць. Яны суб'ектыўна не могуць быць такімі, хоць бы таму, што цяжка зжыць не толькі камуністычную ментальнасць, але і тое імперскае, шавіністычнае мысленне, якое ёй спадарожнічае. Каб пазбавіцца ўсяго гэтага, мусіць, патрэбен час.
Ці магчыма, на вашу думку, нейкая цэласная грамадская ідэалогія, адпаведная гэтаму пераходнаму часу, якая паспрыяла 6 перайсці да больш гнуткай, дэмакратычнай ментальнасці?
Думаю, што не, не магчымая, бо гэта досыць няпэўны, зменлівы пераходны перыяд. працэс, у якім узаемадзейнічаюць розныя фактары. Але, несумненна, гэта рух у напрамку дэмакратызацыі. I ён увогуле ідзе, толькі ідзе марудна, з рознымі эксцэсамі. Ды іншага выйсця няма. Могуць быць рэцыдывы мінулага, узнікненне ў выніку путчаў дыктатарскіх рэжымаў гэта абсалютна магчыма. Толькі будучыні за імі няма, таму што яны не здольны забяспечыць гістарычны прагрэс, і рана ці позна самы жорсткі і ўсеўладны дыктатарскі рэжым рухне. Рухне зусім не таму, што яго скінуць нейкія рэвалюцыйныя сілы, а па той прычыне, што матэрыяльна ён будзе пазбаўлены магчымасцей для развіцця. У нас так ужо атрымалася: Гарбачоў і кампартыя пачалі перабудову, бо пераканаліся, што наш "сацыялістычны" метад гаспадарання зжыў сябе, і мы становімся банкрутам у спаборніцтве з Захадам... Гэтым жа скончыць кожны новы Франка, Піначэт ці Салазар.
Калі дэмакраты апынуліся ва ўмовах шматпартыйнай сістэмы, суверэнізацыі рэспублік былых складніц Саюза ССР, ці не варта ім утаймаваць энергію разлому, разбурэння, трохі "паправець"?
Абсалютна з гэтым не згодны, таму што не бачу ніякай "дэмакратычнай празмернасці” ў правядзенні рэформ. Дый хіба яны ў нас ажыццяўляюцца? Па сутнасці, мы знаходзімся ў стане стагнацыі, і далейшы рух па інерцыі прывядзе да пагібелі.
Наша грамадства, паўтару, не адносіцца да празмерна палітызаванага, яно застаецца апалітычным, бо ніякім чынам не ўплывае на палітыку. Новаўтвораныя палітычныя партыі таксама амаль не ўплываюць на палітычнае развіццё грамадства. Дзейсны палітычны рух робіцца высілкамі досыць вузкага кола людзей, найперш апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце. Калі і яна зменшыць актыўнасць, дык увогуле не будзе ніякай палітычнай перспектывы, посткамуністычная стагнацыя задоўжыцца на невядомы тэрмін. Дык ці варта змяншаць "дэмакратычны радыкалізм"?
Але ці зразумее грамадства выратавальнасць радыкалізму?
Мне згадваюцца словы Л.Талстога наконт таго, што,
каб пераправіцца праз раку ў прызначанае месца, трэба браць вышэй па цячэнні, бо калі прымервацца на тое ж месца, куды трэба трапіць, цячэнне знясе ніжэй... Пры пасіўнасці і апалітычнасці грамадства больш перспектыўна, напэўна, ставіць задачы больш маштабныя, чым тое дазваляюць выканаць сённяшнія магчымасці. Трэба, каб грамадства прызвычаілася да высокіх мэт. Паглядзіце, некалькі гадоў таму БНФ ставіў, здавалася б, зусім нерэальнае, неверагоднае пытанне аб прызнанні нацыянальнай сімволікі. Тады гэта гучала няэвыкла, шмат хто і сярод Інтэлігенцыі лічыў, што й не варта гэтае пытанне ўздымаць... А сёння бачыце: "крамольны" сцяг лунае над Вярхоўным Саветам. Гэтаксама і з заваёвай суверэнітэту. Яшчэ за некалькі месяцаў да прыняцця ДэкларацыІ сама ідэя ўспрымалася як лозунг, "фраза". Аднак жа і гэтая ідэя ператвараецца на нашых вачах у рэальнасць. I так, трэба меркаваць, будзе ва ўсім, што тычыць палітычнага працэсу. Калі ж чакаць "спеласці" грамадства, дык мы ў справе пабудовы незалежнай Беларускай дзяржавы асуджаны бясконца таптацца на месцы.
Думаю, што ўсё будзе залежаць ад таго самага радыкалізму, наконт патрэбы якога ў вас узніклі сумненні.
Дыялог другі пісьмовы
ДУХОЎНЫ КРЫЗІС: ДРАМА СТРАЧАНЫХ ПАКАЛЕННЯЎ
У сваіх публіцыстычных выступленнях вы, Васіль Уладзіміравіч, досыць песімістычна ацэньваеце жыццё старэйшых пакаленняў савецкіх людзей: як жыццё, пражытае без сэнсу, упустую, бязмэтна... Калі б такі прысуд вашаму пахаленню выказаў мой равеснік...
Але, уяўляецца, жыцця без мэты ўвогуле не можа быць чалавех заўсёды шукае суладдзя са сваім часам; здаецца, што дзесьці пад ультрасавецкай Ідэалогіяй тым не менш існавала і пранікнёна-гуманістычная выратавальная духоўная плынь. Глядзіш на старыя, паваенныя фатаграфіі ідзівішся асабліва на фота 60-х гадоў прасветленасці, адухоўленасці чалавечых твараў, цеплыні ўсмешак... У 70-я, прынамс/, такога лірызму меншае. Але ўсё роўна: можа,
не тах усё адназначна змрочна ў нашай духоўнай гісторыі, / не ўсё так безнадзейна цяпер?
Жыццё ўсіх пакаленняў нашай няшчаснай краіны вельмі ж незайздроснае, у тым ліку I таго пакалення, да каторага належыць ваш суразмоўнік.
Але ўся справа, мабыць, у адносінах да тае незайздроснасці: адны яе саромеюцца, другія ёю ганарацца. Адны імкнуцца асэнсаваць сваё мінулае, каб здабыць з яго нейкі, хай сабе маральны ўрок, іншыя каб здабыць якую выгаду. У нас ідзе барацьба за прывілеі, па сутнасці за кавалак смярдзючай каўбасы, якую не ядуць сабакі. I тут цікава тое, што некаторых абурае не сама сутнасць тае паскуднае барацьбы, а яе пэўны вынік. Звычайна ў такіх выпадках навучыліся гаварыць: так, подла, пасвалачному жылі, але ж верылі шчыра, быў энтузіязм! ("Мы не глядзелі, што мы елі такі вялікі быў уздым"). Саджалі, калектывізавалі, будавалі. I высылалі. I даносілі. I супрацоўнічалі... Але мне думаецца, што чалавек з нармальнай, не пашкоджанай псіхікай у такім выпадку лепш прамаўчыць, каб не дэманстраваць не толькі відавочную амаральнасць свайго жыцця, але й сваё дрымучае глупства.
Tax, сапраўды, не ўсё так адназначна ў нашай гісторыі, ды і псіхалогіі таксама. Пакаленні людзей, якія за шмат гадоў прызвычаіліся існаваць у перакуленым свеце, па той бок славутага люстэрка, і на старасці год не здольны зразумець свае трагедыі, гэтыя пакаленні для нацыі страчаны, гэтаксама як і для чалавечай гісторыі.
Але, здаецца, з падзеннем ІмперыІ парушыўся пэўны ЛАД жыцця хай і саветызаваны, наскрозь міфалагізаваны, пракамуністычны але ж усё-такі ЛАД, са сваёй гармоніяй I нават спецыфічнай эстэтыкай, пэўнай маральнай кансерватыўнасцю. I вось зараз гэты лад парушаны, a разам з ім парушаны не тольхі палітычныя інстытуты і дзяржаўнасць, але / ўладкаванасць псіхалагічнага існавання мільёнаў людзей. Парушаны лёсы.
Вас не трывожыць магчымае выспяванне на гэтай глебе агульнай, мо самай балючай для нашых суайчыннікаў духоўна-псіхалагічнай праблемы?
Розныя бываюць "лады" I "парадкі". Самы ўзорны
быў, мабыць, славуты нямецкі "орднунг", нацысцкі "новы парадак" у Еўропе. Камуністычны парадак таксама на шмат пасягаў (калі не на ўсё), толькі ўсяго не дамогся мабыць, не тыя былі выканаўцы. Усё ж, не зважаючы на бясконцае, сістэмнае "натаскмванме" (у гуртках, універсітэтах, ВПШ, акадэміях), кадры пакрысе гублялі рэвалюцыйную ленінскую апантанасць і памалу, але няўхільна перараджаліся ў звычайных бессаромных хапугаў кабінетаў, чорных аўтамабіляў, дачаў... Натуральна, цяпер, калі мяняецца сацыяльны характар грамадства, узнікае бязладдзе, парушыліся і лёсы людзей скарочаных апаратчыкаў, звольненых міністэрскіх чыноў, беспрацоўных (часова, аднак) сексотаў, велізарная армія паслугі парыльшчыкаў з урадавых саукаў, пакаёвак, шафёраў, ахоўнікаўВядома, ім трудна, няўтульна, нязвыкла. Але іх можна суцешыць: усё тое часова. Новыя нацыянальна-бюракратычныя структуры, якія схрозь бурна ствараюцца, нікога не пакінуць забытым, усіх падбяруць у сваю шырокую арбіту... Гэта я кажу з упэўненасцю, бо, відаць, новыя задачы немагчыма вырашыць без старых, "выпрабаваных” кадраў. Даўно вядома, што "падпэцканыя" служаць больш верна, чым "чысценькія".
Пры зменах заўжды важна, што ідзе на змену ўчарашняй ментальнасці і ўчарашняй гармоніі. Таталітарызм як лад жыцця гіне, затухае ў часе (не ўлічваючы рэліхтавых праяў). Здаецца, мы ведаем, што на змену ідзе дэмакратыя. Але ж папраўдзе выглядае, што дэмакратыя для нас пакуль што такі ж фантом, якім раней быў камунізм...
Калі своечасова пазбавіцца "дэмахратычнай зададзенасці" ва ўспрыманні падзей, дык можна ўбачыць відавочны наступ заходняй масавай культуры прычым самых паталагічных, самых "утылізаваных" яе праяў. Кіно зараз у нас панамерыканскае Інаскрозь насычанае псіхалагічным тлумам, дэструкцыяй), літаратура камерцызаваная, трылерна-сексуалісцкая. Выглядае, такім чынам, што новы духоўна-інфармацыйны паток таксама адчужаны ад нармальнай псіхалогіі і "здаровага сэнсу", а самае галоўнае ад духоўнага жыцця, кульгуры простага народа {гэты эўфемізм, праўда, з цягам дэмакратычных пераўтварэнняў набыў чамусь зняважліва-
паніжанае гучанне, але ад таго не знік сам суб'ект народ, які найперш увасабляе сабой беларуская вёска). Дык вось: вам не здаецца, Васіль Уладзіміравіч, што пад ідэалогіяй дэмакратызацыі краіны духоўная сфера нашага грамадства пачала яшчэ больш актыўна развівацца ў кірунку канчатковага знішчэння традыцыйнай маралі, цалкам не знішчанай савецкім ладам, і ў гэтым больш жахлівая трагедыя, чым маральны распад часоў застою?
Перш чым жахацца ад тае перамены, мне думаецца, няблага паглядзець, як гэта выглядае ў іншых краінах. У тых, дзе прагрэс пачаўся раней, чым у нас, зайшоў далей, і ў якіх мы цяпер просім хлеба, каб накарміць народ.
Кожны народ пры нармальным, без гістарычнай паталогіі, развіцці праходзіць пэўны, аб'ектыўна азначаны гістарычны шлях, пераскочыць асобныя звенні якога нікому не дадзена. Нельга з феадалізму адразу сягнуць у сацыялізм, з эканамічнага прымітыву Верхняй Вольты інтэгравацца ў высокаразвіты Еўрапейскі Эканамічны Саюз, ад бальшавіцкага лікбезу ўзвысіцца да сучаснай еўрапейскай культуры. Мусіць, спярша трэба назапасіць эканамічны, культурны, маральны капітал. Наша дэмакратыя з'яўляецца дэмакратыяй пачаткоўцаў, а наша знявечаная бальшавізмам, дэнацыяналізаваная культура, вядома ж, яшчэ не валодае патрэбным імунітэтам да горшых праяў так званай масавай культуры Захаду.
Відаць, і нам трэба прайсці нейкі абавязковы гістарычны прамежак., каб выпрацаваць высокія ўзоры культуры, a галоўнае ПРЫВІЦЬ ГРАМАДСТВУ ГУСТ I ПАТРЭБУ Ў ВЫСОКІМ. Хоць, зрэшты, узоры высокай культуры, як і высокі густ болей прывілея эліты, а масы задавальняліся культурай ніжэйшага гатунку. Так ва ўсім свеце, так, мусіць, павінна быць і ў нас. Шмат што ў гэтым сэнсе будзе залежаць ад духоўнай патэнцыі нацыі, якой у беларусаў даволі за стагоддзі назапашана, зберажона ў геннай памяці, не выдаткавана ў суровым жыцці і цярпліва чакае магчымасці для выяўлення. I тое суцяшае.
Але грамадства мае сталую патрэбу маральнага апірышча, не зважаючы на сацыяльныя, гістарычныя катаклізмы. Маральная раўнавага ці то асобнаму чалавеку, ці то людской супольнасці патрэбна ў любых палітычных
іврунках. Як думаеце, ці здольна стаць такім апірышчам нашага грамадства хрысціянства?
Хрысціянства, безумоўна, магутная сіла. Але ў дачыненні да сучаснага моманту, я баюся, атэістычны перыяд нашай гісторыі падзейнічаў самым разбуральным чынам. За той час, калі грамадства жыло ў атэістычнай атмасферы, яно выпрацавала ў сябе ўнутраную здольнасць існаваць без хрысціянства, абыходзіцца атэізмам. Гэта вялікае няшчасце... Сёння, я баюся, наўрад ці магчыма такое становішча, пры якім рэлігія зноў заняла б у нашым грамадстве тое месца, якое яна займала да 1917 года.
Мы, аднак, бачым, што заходняе грамадства, якое ніколі не было атэістычным, у якім хрысціянская рэлігія існавала ў нармальных умовах, сёння не надта каб захаплялася хрысціянствам. Яго там прызнаюць, шануюць, але тым не менш ахаладжэнне да хрысціянства назіраецца ва ўсім цывілізаваным свеце.
Але духоўныя "пастыры" ў грамадства ўвесь час знаходзяцца... Старой сістэме служыла вялікая частка інтэлігенцыі, у тым ліку і пісьменнікі. Tax, гэта былі "камунізаваныя" людзі, паслугачы Яе Вялікасці Ўлады, але, здаецца, яны былі арганічнай часткай народа (прынамсі, выхадцамі з яго); у гэтым сэнсе паміж народам і інтэлігенцыяй, можна сказаць, існавала лучнасць.
3 адыходам камуністычнага рэжыму страціла былы ўплыў на духоўнае жыцце краіны заангажаваная савеччынай інтэлігенцыя. Тым часам дамінацыю набывае плынь учорашніх дысідэнтаў і гэта мы назіраем праз сродкі масавай інфармацыі, якія раней СУПРАЦЫ1АСТАЎЛЯЛІ сябе дзяржаве, а зараз, ях бачым, супрацьпастаўляюць сябе ЎСЯМУ ГРАМАДСТВУ. Мільёны людзей, "гомо савецікусаў", па-іхняму, жывуць быццам няправільна, a вось некалькі соцень "лнберальствуюіцмх" інтэлігентаў правільна. (Тое найперш расейскі феномен). Праз расейскае тэлебачанне не горш за партыйных сакратароў нас выхоўваюць "як жыць" прыехаўшыя з-за мяжы эмігранты, якія, аказваецца, лепш за нас разбіраюцца ў праблемах краіны... Вас часам не бянтэжыць, што ў грамадства з'яўляюцца вось такія новыя "пастыры" і "лекары"?
Перадусім: паміж камунізаванай інтэлігенцыяй і занядбаным народам ніколі не было і не магло быць ніякай лучнасці.
Народ заўжды жыў клопатам пра сваё зямное, галоднае, турботнае, нярэдка страхавітае жыццё камуністыінтэлігенты верай і праўдай служылі вар'яцкім інтарэсам усемагутнай партыі. Зрэшты, ці магло быць інакш, калі ад тае іх стараннасці «а ўсе сто працэнтаў залежала іх кар'ера, дабрабыт, побыт ад пыжыкавых шапак да дэпутацкіх чыноў і акадэмічных званняў. Яна і цяпер прадаўжае жыць на той, назапашаны ад кампартыі капітал, іншага ў яе проста няма. I наўрад ці будзе: зарабіць у рынкавай сістэме яна не ўмее, а прасіць няма ў каго.»
Камунізаваная інтэлігенцыя, бадай, самы канфармаваны клас нашага беларускага грамадства. 3 ёю атрымалася прыкладна тое ж, што здарылася з расейскай інтэлігенцыяй пасля паразы рэвалюцыі 1905 года: яна ўсё жыццё каялася. Наша, беларуская інтэлігенцыя, каялася болей моўчкі за "грэх" беларусізацыі 20-х гадоў (вядома ж, каб уратавацца і выжыць ва ўмовах сталінскага тэрору). Праўда, тое ўратавала не ўсіх, затое паслужыла добрым урокам жаху, якога ёй хопіць, мабыць, ажно да канца стагоддзя. Ці не з тае прычыны так цяжка ідзе новая "беларусізацыя" з яе плачэўнымі вынікамі? I ці не таму яна, камунізаваная інтэлігенцыя, была такой індыферэнтнай да ўсіх сацыяльна-культурных катаклізмаў перабудовы?
А прыезджыя з-за мяжы "лекары".. За мяжой, як і ўсюды, жывуць розныя людзі. У эміграцыі памерлі В.Някрасаў, АТаліч, жывуць А.Салжаніцын, а таксама новыя "вучыцелі" У.Максімаў, А.3іноўеў, злюмпенізаваны аўтар знакамітага "Эдзічкі" Э.Лімонаў... Найбольш імкнуцца вучыць і прыязджаюць з-за мяжы якраз тыя, хто найменш таго варты.
Дарэчы пра беларускую эміграцыю. На першым Міжнародным кангрэсе беларусістаў у траўні 1991 года вы казалі, што наша эміграцыя можа стаць ашчаднікам нацыянальнай існасці. Ці не перабольшаныя спадзяванні на замежжа?
Вядома, беларуская дыяспара таксама розная ў сваіх маральна-палітычных якасцях, але, наколькі я разумею, для
нас яна куды даражэйшая за ўсе іншыя дыяспары. Прынамсі, яе самыя сумленныя і актыўныя прадстаўнікі, асабліва за акіянам. Усё ж у часы тутэйшага "бязладдзя і бязмоўя" яны захавалі родную мову, рэшткі нацыянальнай культуры, гістарычную памяць, збераглі хрысціянскую мараль, непадлеглую там бальшавізацыі, расчалавечанню, і што змаглі, зрабілі для развіцця культуры. (Адзін Данчык чаго варты! А там яшчэ ёсць Белямук, Кіпель, Запруднік, Шукелойц і іншыяі.
3 грузам для нашых чарнобыльскіх небаракаў некалькі разоў прыязджаў айцец А.Надсан. Варта будзе нагадаць, колькі бруду вулічнага і псеўданавуковага было выліта на сівую галаву гэтага рупліўца са старонак камуністычных выданняў. I завошта, у імя чаго? Мабыць, таму, што патрэбны былі знешнія ворагі, шмат ворагаў, каб, змагаючыся з імі, апраўдаць паразітычнае існаванне антынародных структур КДБ, ВПК, МУС, ГРУ, розных першых аддзелаў і тысяч штатных ды самадзейных сексотаў... А цяпер во прымаем з рук святара прывезеныя з-за мяжы лекі...
Зусім нядаўна мы лічылі, што дастаткова будзе асэнсаваць сталінізм, і болый не застанецца "белых плям'' у нашай гісторыі (дакладней у нашым яе разуменні). Аднак жа, "развянчаўшы" сталінізм, грамадская думка пайшла далей раскопваць "кар'ер" нашай мінуўшчыны... Усё часцей нанова ўздымаецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Разуменне гэтай вайны, бадай, найдаўжэй заставалася дастаткова адназначным. Цяпер жа гучаць выказванні, што не ўсё так адназначна "гераічна" ў гісторыі партызанскага руху, у дзейнасці мясцовай адміністрацыі з ліку нацыянальнасвядомых дзеячаў і інш. Ці можна прагназаваць далейшае развіццё "тэмы вайны" да радыкальнай, ці не палярнай змены ацэнак?
Мабыць, сапраўды не ўсё так адназначна. Асабліва, што датычыць вайны. Найперш маральны яе бок, у параўнанні з новай вайной, Афганскай. Ужо на першы погляд кідаюцца ў вочы дзівосныя аналогіі I антытэзы, дыялектычная зменлівасць ці адноснасць, здавалася б, абсалютна безадносных ісцін. Тое, што мы прызвычаіліся лічыць злом, рабілася дабром, і наадварот. Звыклыя для
нас партызаны, ніколькі не губляючы свае традыцыйнае існасці, у чужой краіне ператварыліся ў загадкавых душманаў, а ненавісныя, да зубоў узброеныя карнікі у "нашнх славных парней, честно нсполняюцмх свой ннтернацнональный долг". У гэтым сэнсе, мабыць, было б цікава сутыкнуць разам якога-небудзь старога бацьку, беларускага партызана, і яго маладога сына-"афганца" цікавая, мабыць, атрымалася б размова.„
Зразумела, што ў мінулай вялікай вайне засталося шмат белых плямаў, якія тояць розныя ацэнкі. Але ва ўмовах таталітарызму высветліць усе іх не было магчымасці. I не толькі з прычыны жорсткай цэнзуры і празмерна абачлівай рэдактуры: таксама і ў сілу абмежаванасці нашага светапогляду. Менавіта той светапогляд абавязваў да пэўнай "кананізацыі" тэмы, пераступіць цераз якую не было дадзена нашым пакаленням. Пэўна, тое зробяць мастакі наступнага веку. Дай ім Бог таго, што не было дадзена нам.
- Гісторыя паказвае, што ад пачатку Із часоў Рагнеды) продкі беларусаў былі асуджаны на выпрабаванні, можна сказаць, у тым наш гістарычны кон. I сёння, напрыканцы тысячагоддзя, здаецца, што наш народ ужо нічым нельга перамагчы пасля тае, спрэс крывавае гісторыі, пасля апошняе вайны, пасля Чарнобыля... Народ жыве. Традыцыйна лічыцца, што самы трывалы імунітэт на выжыванне у яўрэйскага народа. Але па сутнасці беларусы ёсць тая нацыя, якая, жывучы на сваёй зямлі ў якасці пакутнікаў, знайшла сабе апірышча не на грунце і не ў вандраванняхперасоўваннях, a ва ўнутранай беларушчыне. МЫ ЗДОЛЕЛІ ЗАХАВАЦЬ БЕЛАРУСКАСЦЬ "САМУ ПА САБЕ". Усё часцей паўтараецца зараз думка, што беларусы паступова ператвараюцца ў ЗВЫШНАЦЫЮ, якая можа пераўзысці астатнія па трываласці...
- Во і ў вас пачулася тое, пра што я толькі казаў: аптымізм фіналу, абавязковы спадзяванак у заключэнне... He сумняваючыся ў вашым сцвярджэнні, я тым не менш не адчуваю і вялікай упэўненасці. Верагоднасць выжывання беларускай нацыі ў сучасных умовах вельмі праблематычная. З'явіўся некаторы шанец, але ўсё яшчэ даволі хліпкі: д’ябальскі баланс дабра і зла захоўваецца. Дэкларавалі
суверэнітэт, але абваліўся згубны эканамічны крызіс, з'явілася легітымнасць дзяржаўнай улады, ды здарыўся Чарнобыль... Відавочна, што ўсе праблемы I эканамічная, і культурная, і моўная упіраюцца ў самую галоўную праблему дзяржаўны суверэнітэт. БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ЎСЕ, У ТЫМ ЛІКУ МОВА I КУЛЬТУРА. HE БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ХУТКА HE БУДЗЕ НІЧОГА. Псторыя, здаецца, ужо даволі нас у тым пераканала...
Дыялог трэці вусны
СПАКУСА ТАННАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ...
- Незалежнасць краіны сталюецца ўласнай, незалежнай палітыкай. Для БеларусІ гэтае паняцце пакуль жа больш фантом, чым рэальны чыннік...
- Тое, што ў нас няма ўласнай палітыкі, самая прыкрая рэч. Тут мы вяртаемся да думкі, што нацыянальная Ідэя павінна апярэджваць масавую свядомасць. Масавая свядомасць I ідэі, за якія варта змагацца, не адно I тое ж. Масавая свядомасць заўсёды адстае, I яе павінен актывізаваць нацыянальна-дэмакратычны рух.
- Але хвалюе надыходзячая змена пакаленняў у адраджэнскім руху. На змену сённяшнім ідэолагам / палітыкам Адраджэння, здаецца Іхацелася б памыліцца), няма кам' прыйсці, бо генерацыя 60-70-х гадоў у значнай ступені паз аўлена нацыянальнай свядомасці і з-за таго адрьджэнскай матывацыі грамадскіх пааодзін. Прыход такога пакалення можа адыграць фатальную ролю ў далейшым развіцці нацыянальнага руху...
- Правільна.
- .../ таму, мне здаецца, каб нечага дамагчыся ў пе оўванні нацыянальнай ІдэІ, непазбежны перагіб у сэнсе ^ларусхага "нацыяналізму”. Што, натуральна, выкліча і выклікае закіды з боку тутэйшых "касмапалітычных" дэмакратаў наконт прававой дыскрымінацыі іншых народнасцей, што жывуць у рэспубліцы.
Гэта, відаць, непазбежна, таму што кожны аслаблены рух часта звяртаецца да такога радыкалізму, які быў бы непатрэбны, калі б сам рух меў значную сілу, У гэтай сувязі можна яшчэ пачуць сумненні наконт сумяшчэння нацыяналізму
і дэмакратыі.
Трэба праясніць гэтыя два тэрміны, бо бывае розны нацыяналізм, гэтаксама як рознай бывае дэмакратыя. Я разумею гэтую роэнасць у меры таго I другога. Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм I імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых.
КалІ паглядзець на гісторыю Еўропы, дык мы ўбачым, што ў пэўных гістарычных варунках "нармальны" нацыяналізм выдатна спалучаецца з дэмакратыяй. Дзяржаўнасць краін Заходняе Еўропы так ці інакш заснавана на нацыянальнай Ідэі, апроч, хіба што, ШвейцарыІ. Астатнія дзяржавы арганізаваліся паводле этнічнага раскладу, і ІхнІ нацыяналізм ажыццяўляецца ў разумнай меры, не пасягаючы на Інтарэсы Іншых нацый. Чаму Беларусь, з'яўляючыся еўрапейскай дзяржавай, не можа пабудаваць свой лад?
Што датычыць Беларусі, дык тут да "нацыяналістычнай празмернасці" вельмі далёка... Беларусь усё-такі Ідзе за Іншымі нацыямі, перш за ўсё за прыбалтамі. Гэты "хвасцізм", натуральна, выклікае шмат нараканняў, незадаволенасці з боку радыкалаў, але ён жа дае I пэўныя перавагі, бо засцерагае нас ад памылак: асноўную рызыку бяруць на сабе першапраходцы, а мы карыстаемся Іх вопытам.
Зрэшты, у нас не такая актыўная і апазіцыя нацыянальнаму руху, як у Прыбалтыцы. Там, як помніце, вялася лютая барацьба, антынацыянальныя сілы выступалі вельмі жорстка калі рэспублікі Балтыі яшчэ ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза. Але... гэтая барацьба з цягам часу зменшылася, суціхла. Думаецца, што гэтак жа сітуацыя будзе развіваццё і ў нас, тым больш што беларусы складаюць каля 78% насельніцтва рэспублікі, у той час як у Прыбалтыцы карэннага насельніцтва значна меней, каля паловы ад агульнай колькасці жыхароў...
Калі Беларусь I надалей будзе існаваць ва ўмовах абсалютнай суверэннасці, I ў яе справы не будзе ўмешвацца імперская палітыка Расіі, працэс дзяржаўнага будаўніцтва ў нас будзе праходзіць, так бы мовіць, у залагоджаным выглядзе.
Але ці не перашкодзіць нам наша собская, "унутраная апазіцыя" ўласным жа памкненням да волі / незалежнасці?
2. Зак. 360
33
За часы таталітарызму нацыя адхінулася не толькі ад рэлігіі, але ў значнай ступені Іці не больш) / ад нацыянальнай ідэі...
Таму я і лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй на сучасным этапе беларускай гісторыі.
Што датычыць культуры, дык яе нацыянальны пласт вельмі тонкі, ён не так багата быў выпрацаваны ў мінулым, а за часы дэнацыяналізацыі зменшыўся яшчэ больш. Ва ўмовах суверэннасці, відавочна, напрацоўка культуры будзе ісці вельмі актыўна, таму што беларусы як этнас далёка не рэалізаваліся. ГАЛОЎНАЕ КАБ HAM HE ПЕРАШКАДЖАЛІ, бо культура не можа прадуктыўна развівацца, калі льецца кроў і навокал галеча.
Кажучы пра выратавальнасць незалежніцкага нацыяналізму і радыкалізму, мы неяк абыходзім пытанне выдатхаў, ПЛАТЫ за свабоду. Вы, Васіль Уладзіміравіч, адзін з нямногіх нацыянальных лідэраў хто не баіцца прадказваць грамадству цяжкія выпрабаванні на шляху да незалежнасці. Няўжо пакутлівыя выдаткі настолькі непазбежныя?
Усё значнае патрабуе платы, у тым ліку і незалежнасць. Вы не задумваліся, што незалежнасць Беларусі фактычна падаравалі? Гэта танная незалежнасць...
Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вяліхіх дэбатаў (маю на ўвазе прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце). Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы. Напэўна, і эканамічных выпрабаванняў... Такі стан рэчаў не залежыць ад чыёйсьці злой волі альбо недагляду: тут дзейнічаюць гістарычныя прычыны. Будзе яшчэ шмат тупікоў і пастак... Калі нацыя мае волю да незалежнасці, яна з іх выберацца; калі ж на пачатку дарогі карціць вярнуцца назад. тады, можа, і не варта было на гэты шлях ступаць...
* * *
P.S. На развітанне я запытаўся ў Васіля Уладзіміравіча пра ўзаемаадносіны Творцы і Улады і магчымасць Іх прымірэння. У адказ масгак працытаваў горкаўскага Саціна: "Человек ценен свонм сопротнвленнем снле жнзнн" / дадаў што высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх пісьменнікаў-экзістэнцыялісгаў Ж.-П.Сартра і А.Камю. "Відаць, творца асуджаны на сталае
супрацьстаянне з уладаю. Для сумленнага мастака гэта, мабыць, непазбежна..."
I мне, прагнучаму вычарпальнай зразумеласці ў сваім часе / ў сучаснках, стала зразумелым, што апантаная палітычная творчасць часавы кон Мастака, творчая ахвяра дзеля "разводу" палітыкі / літаратуры, вызвалення Таленту з-пад апякунства Уладай...
Хроніка часу
3 НАТАТНІКА ЖУРНАЛІСТА
/9-20 жніўня 1992 года ў Маладзечне працавала міжнародная навуковая канферэнцыя "Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў", з прывітальным словамда ўдзельнікаў якой выступіў Ваа'ль Быкаў. У прамове пісьменніка мне пачулася водгулле нашага колішняга дыялогу, развіццё выказаных тады ідэй наконт суадносін дэмакратыі і "нацыяналізму":
"Болей за 70 год нас палохалі жупелам нацыяналізму, утойваючы тую акалічнасць, што нацыяналізм Іэрэшты, як і патрыятызм, і касмапалітызм, і шмат што іншаеі мае канкрэтнагістарычны сэнс, на кожным этапе гістарычнага развіцця набывае пэўнае, канкрэтна-палітычнае напаўненне і з банальнага, заганналаянкавага можа ператварыцца ў сваю процілегласць. Як і наадварот. Прагматычная нацыянальная ідэя для шмат якіх этнасаў стала адзінаю радыкальнай процівагай агрэсіўнаму імперыялізму, зрабілася хай сабе і не самым дасканалым спосабам выжывання, асабліва ў сучасных, катастрафічных варунках гісторыі. Закладзеная некалі ў падмурак стабільнай цяпер еўрапейскай дэмакратыі, яна зноў выклікана да жыцця прыроджаным інстынктам самазахавання, засведчыўшы тым удалы метад паяднання нацыянальнага з дэмакратычным.
Калі цяпер распачынаюцца дыскусіі аб прыярытэтах нацыянальнай дзяржаўнасці і правоў чалавека, дык мэта тых дыскусій надта празрыстая сцвярджэнне ўсё той жа Імперскай ідэі. Без разумна ўсталяванай дзяржаўнасці не можа быць справядліва арганізаванай дэмакратыі, а без дэмакратыі ўсе прыгожыя дэкларацыі аб правах чалавека робяцца пустой паперкай. Нацыянальная салідарнасць засталася ці не апошнім фактарам, яшчэ здольным неяк паяднаць людства ў гэтым ушчэнт раз’яднаным
свеце...
з дзённіка 29.09.1992
* * *
...Узяўся перачытваць Быкава. Раней, у школе, гэтае чытанне не было тахім уважлівым, як цяпер, калі да слова ставішся як да боскага знаку, патаемнай пярліны з'явы мастацтва. У школе гэтае чытанне было нейкім машынальным, зараз яно падзея.
"Сотнікаў" аповесць, напісаная ў 1970 годзе. Мова... Чаму ў нас стаўся магчымым Быкаў?
Быкаву для стварэння свал твораў у прынцыпе хапіла моўнай і вобразнай памяці дзяцінства, хоць, натуральна, першаматывам творчасці былі ўражанні вайны. Праз дзесяць год пасля вайны Быкаў бярэцца за пяро, хаб рэалізаваць у літаратуры духоўны патэнцыял, закладзены ад нараджэння I дадзены дзяцінствам вясковага хлапчука. Па сутнасці, Быкаў толькі ўспамінаў...
* * *
Тое асяроддзе, што сілкавала талент Быкава, пасля вайны неўнікнёна сыходзіла, растваралася ў новых рэаліях і антырэаліях. Зн/кла стыхія роднай мовы яе месца заняла скалечаная "трасянка"; мова як сродак літаратурнай творчасці засталася пераважна ў напісаных творах і слоўніках. I тут узнікаюць няпростыя пытанні. Калі мова захоўваецца толькі як феномен пісьменнасці, знікае з вуснага ўжытху, ці паўнацэнная тахая мова лінгвістычна? ЦІ могуць творы, напісаныя на ёй, быць творамі мастацтва?
Калі мова адрываецца ад зямлі, ад быційнасці I застаецца тольхі ў тэкстах, дык, відаць, парушаецца сама сітуацыя, у якой патэнцыяльна магчымая літаратурная творчасць: пачынаецца штучнае асваенне розных шаблонаў, напісанне, скажам, трылераў, эратычнай літаратуры і да т.п. У Амерыцы, дарэчы, дзе мова паступова заняла асноўнае сваё месца ў камп'ютэрных, камунікацыйных сістэмах, ужывым асяроддзі спакваля запанавала моўная непісьменнасць, адноснасць нормаў вымаўлення. Беларусь паўтарае шлях АмерыхІ?..
Яшчэ адна спроба дадумаць пасляімперскую сітуацыю ў Беларусі (сакавік 1993) "МЫ АПОШНІЯ. ЗА НАМІ ЧАРГА..."
Васіль Уладзіміравіч, як бы вы сёння, калі абстрагавацца ад агульнага песімізму, што абумоўлены эканамічным крызісам і да т.п., ацанілі грамадскую вартасць пражытых Беларуссю паўтара год: гэта было сапраўднае набліжэнне да суверэннасці, з непазбежнымі на гэтым шляху выпрабаваннямі, ці, па большасці, "гульня ў словы" на фоне выпрабаванняў?
Як паказаў час, гэта была чысцейшай вады імітацыя, палітычны фарс, якія ні на крок не наблізілі дзяржаву да суверэннасці. Мабыць, для таго набліжэння патрэбны тытанічныя высілкі грамадства, а найперш ягоных дзяржаўных структураў, дзейнасць якіх на справе патанула ў бюракратычнай стыхіі слоў, спрэчак, пустых непатрэбных законаў, што ніхто не думае ператвараць у жыццё. Быў страчаны час. Наша кіруючая наменклатура на шмат месяцаў затаілася ў чаканні спярша восені і расейскага з'езда народных дэпутатаў, які меўся рэанімаваць імперыю, пасля вырашэння найважнейшага для яе пытання аб КПБ. Першая яе доўгачаканка мала што вырашыла, затое другая вызначыла ўсё. Далей можна было не спяшацца: элементарная логіка падзей, атрымаўшы такі значны палітычны імпульс, сама па сабе здольна прывесці да мэты. Тым болей, дарожка знаёмая, добра пратаптаная за семдзесят год камуністычнага панавання, і вяртацца па ёй на ўлюбёныя камуністычныя абсягі адно задавальненне. Для партыйцаў, наменклатуры, ды і для людзей, згаладнелых без таннай каўбасы і напалоханых "жахлівым" беларускамоўем.
Чаму, на вашу думку камуністычная традыцыя так трывала як нідзе, бадай, на абшарах былога Саюза ССР усталявалася менавіта ў Беларусі, захаваўшы выключную здольнасць да самаўзнаўлення?
Тут уся справа ў недастатковым узроўні нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства.
У той час, як у іншых рэспубліках былога СССР галоўнай
палітычнай сілай у справе самавызначэння выступілі найперш нацыянальныя сілы, у Беларусі такія сілы паявіліся запознена, ужо ў ходзе суверэнізацыі, да якой па сутнасці яны не былі гатовы. У нас адсутнічаў нацыянальнасведамы авангард. БНФ утварыўся толькі ў канцы 1988 года, і наменклатура адразу ўцягнула яго ў дробязныя сваркі наконт ягоных жа мэтаў, палітычнага і асабістага іміджу яго лідэраў, усяляк іх дыскрэдытуючы. Шмат часу таксама адабрала бясплённая дыскусія аб мове. Яшчэ і дагэтуль нацыянальная дэмакратыя траціць пэўныя высілкі на доказ аксіяматычных рэчаў накшталт важнасці мовы ў нацыянальнай дзяржаве і шкодзе дзяржаўнага двухмоўя. Герб і сцяг краіны былі неяк прыняты, але цяпер грамадства рызыкуе быць уцягненым у дыскусію аб неабходнасці новага гімна... Ствараецца ўражанне, што антыдэмакратычныя сілы сістэматычна выкідваюць чырвоныя шматкі, каб махаць імі перад нацыянальнай свядомасцю беларусаў, у той час як самі за палітычнымі кулісамі распрацоўваюць дэталёвыя сцэнарыі накшталт рэанімацыі КПБ, што адбываецца раптам і з поўным поспехам... Беларусь была і застаецца камуністычным фарпостам на заходніх рубяжах расейскай імперыі, і ў тым яе гістарычнае няшчасце.
Вы казалі пра адсутнасць як след арганізаванага нацыянальна свядомага авангарду ў 1988 годзе. Але падаецца, што нават тымі сіламі нацыянальнай інтэлігенцыі, якія меліся, калі 6 яны тады і заўсёдна падтрымалі справу Беларускага Народнага Фронту, можна было дамагчыся шмат болей ва ўсталяванні дэмакратычнай дзяржаўнасці I нацыянальнай волі ў сферы культуры. Аднак жа чаму, на вашу думку, належнай падтрымкі краёвай інтэлігенцыі БНФ не атрымаў?
Уся справа ў тым, што ў таталітарным грамадстве не можа быць не толькі дэмакратычнай, але і колькі-небудзь незалежнай інтэлігенцыі (вядома, у яе агульнапрынятым разуменні). Частка грамадства, якая здабывала свой хлеб не фізічнай, а разумовай ці творчай працай, была цалкам на дзяржаўным утрыманні: пісьменнікі праз спрэс дзяржаўныя выдавецтвы і выданні, мастакі сістэму закупу дзяржавай іх твораў, вучоныя ды інжынерна-тэхнічныя кадры, акадэмічныя інстытуты былі спрэс ангажаваны ВПК, дзе працавалі на
ўзбраенне ці на ідэалагічнае забеспячэнне таталітарызму. Усе разам былі з'яднаны універсальнай камуністычнай ідэалогіяй праз членства ў КПСС і яе разгалінаваныя структуры. У гэтай сістэме ім жылося няблага, трэба было толькі заплюшчыць вочы на жыццё народа ды паслухмяна выконваць волю любімай партыі. Для яшчэ болей татальнага ахопу існавала сістэма карных органаў, калі вялізная частка інтэлігенцыі (таксама як рабочага класа, сялянстваі надзейна трапіла ў іхнія картатэкі ў якасці "добраахвотных памочнікаў". Вядома, не ўсе тыя "памочнікі" займаліся даносамі і правакацыямі, мабыць, былі і тыя, хто не любіў свае "добраахвотнае" справы. Але ўжо ў сілу свайго далучэння да самага сакрэтнага, страшнага і таемнага яны былі надзейна пазбаўлены грамадзянскай волі і ні да якога БНФ далучыцца не маглі і марыць. Адбываўся дзівосны па сваёй фантастычнасці працэс ператварэння грамадзян у камуністычных зомбі, які ў адносінах да нацыянальнай інтэлігенцыі шмат у чым скончыўся паспяхова. Страх як сродак не толькі самазахавання, але і пэўнага дабрабыту вызначыў поўны сервілізм гэтай часткі нацыі, надзейнай служкі таталітарнага рэжыму.
Але ў нашай савецкай краіне, здаецца, прайшла перабудова, пэўны час усталёўваліся галоснасць і плюралізм Іхай і зверху), што даволі прачысцілі "каротхакурсавыя" мазгі ўсяго грамадства, а тым болей інтэлігенцыі. Апроч таго, ці не пяты год I ад тае восені 1988га) гаворым пра Адраджэнне, і гаворым вельмі нават патрыятычныя рэчы... Няўжо ўсё гэта, у сукупнасці ўзятае, не магло змяніць сервілісцкае псіхалогіі інтэлігенцыі, не паспрыяе выпрацоўцы яе незалежнай, дэмакратычнай пазіцыі цяпер?
Цяпер, ва ўмовах камуністычнай рэстаўрацыі, я думаю, яшчэ болей абсурдна чакаць дэмакратычнай або нацыянальнай актывізацыі беларускай інтэлігенцыі. Найболей таленавітая і сумленная яе частка апынецца ў стане бязвер'я, зойме зручную пазіцыю маўклівай "унутранай эміграцыі", другая ж, што мае нязначныя творчыя здольнасці або толькі імітуе іх, з радасцю кінецца ў абдымкі да КПБ. Тым болей, што гэта апошняя вяртаецца з вымушаных вакацый, набраўшы новае моцы і з заўжды ўласцівай ёй
дзелавітасцю. Напэўна ж яшчэ ў яе нямала прыхаваных у свой час грашовых сродкаў, якімі яна неяк падзеліцца I са сваімі добраахвотнымі памагатымі...
У сваіх развагах, бачу, вы схіляецеся да выхазанай раней думкі наконт патрэбы змены пакаленняў каб пазбавіцца камуністычнай ментальнасці. Шлях з камунізму, відаць, Ідзе нейкімі этапамі; час ад часу з'яўляюцца людзі, што ўзыходзяць на грамадскую трыбуну I Імкнуцца хоць трошкі пасунуць наперад свядомасць сучаснікаў.
Досыць эфектыўную ролю ў справе разавага "ачалавечання" савецкай сістэмы адыграла пакаленне шасцідзесятнікаў, праз якое цяперашнія палітыкі пераступаюць... Вам, Васіль Уладзіміравіч, бачацца людзі, наступнМ шасцідзесятніхаў, хто ў межах нацыянальных дзяржаў мог бы ў бліжэйшым часе адыграць падобную "гуманізатарскую" ролю?
На маю думку, няварта асабліва дакараць шасцідзесятнікаў, як гэта робяць некаторыя маскоўскія дэмакраты. Усё ж менавіта шасцідзесятнікі ў цяжкіх варунках таталітарнай сістэмы неяк уратавалі гонар найперш расейскай дэмакратыі. Цяпер, як вядома, тая дэмакратыя трапіла ў жахлівую крызу, апынулася на мяжы магчымасцяў уласнага існавання I невядома, ці ўратуе ад дыскрэдытацыі ўласныя ІдэІ. Але ж у гісторыі дэмакратычнага руху застануцца светлыя імёны яе рыцараў, людзей перадавой гуманістычнай думкі, такіх як, Ю.Афанасьеў, А.Бонэр, Ю.Каракін, наш зямляк А.Адамовіч ды некаторыя іншыя. Шкада, Іх мала, але трэба спадзявацца, некалі будзе болей. У тым ліку I на Беларусі.
Відаць, акрамя палітычных, ёсць / аб'ектыўныя, абумоўленыя станам / развіццём культуры прычыны нямасавасці аАралхонскага рухубеларусаў. Бадай, галоўная з іх падкаланіяльнае існаванне беларускай культуры ў XX стагоддзі, існаванне ПАД культураю расейскай.
Мне здаецца, што беларускія рупліўцы не дужа задумваюцца над аб'ектыўным характарам перашкод на іх шляху. Колькі рацыі змагацца з людзьмі камуністамі, манархістамі, гэхачэпістамі і да Іх падобнымі сучаснікамі, калі яны толькі людзі / не болый чым людзі? Змагацца з людзьмі, канешне, лягчэй, чым з культурай, але ж культура Іці псеўдакультура) грамадства будзе трымаць у заложніках
I Пазьняка, I каго заўгодна..
Так, шмат якія пакаленні беларусаў выхоўваліся ў сферы расейскай культуры, што, як I кожная нацыянальная культура, мае свае значныя I нават вялікія здабыткі. Увогуле гэта было б I няблага, асабліва калі ўлічыць, што ў тых умовах менавіта праз расейскую мову I культуру ў значнай меры Ішло далучэнне беларусаў да здабыткаў сусветнай культуры. Але тут ёсць I пэўная нелагічнасць: з таго працэсу была найперш выключана свая, нацыянальная культура, якой належала стаць грунтам, падмуркам усяго грамадскага працэсу як I ў кожным цывілізаваным грамадстве. Нармальны працэс культурнага развіцця павінен быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб'ёме уласная культура, затым іншыя расейская, нямецкая, польская, ангельская чым болей, тым лепш, наколькі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена. Таго, аднак, не адбылося. Або адбылося зусім Інакш аднабакова, ненармальна, што садзейнічала ўтварэнню асаблівага, мутантнага генатыпу, маргінальнага ў культурных адносінах, няздольнага да ўспрыняцця сучаснай гуманістычнай культуры наогул.
Нашы палітычныя партыі (найперш, вядома, БНФ) з самага пачатку свае дзейнасці паставілі задачу культурнага адраджэння нацыі. Вядома, задачу высакародную, але I надта праблематычную ўжо хоць бы з тае прычыны, што ажыццяўлялася яна на не зусім прыдатным для таго матэрыяле, He падмацаваная нацыянальнай самасвядомасцю народа, яна ўжо ў пачатку абяцала марудна I безвынікова сканаць. Відавочна, палітычныя прыярытэты некаторых дэмакратычных партый былі вызначаны неабачліва, а сілы для іх ажыццяўлення аказаліся абмежаванымі. Зноў жа, відаць, не была ўлічана мера супраціву антынацыянальных сілаў, іх шматгадовая спрактыкаванасць у барацьбе з нацыянальным. Так, каб перамагчы ў вялікім, яны пайшлі на ўступкі ў меншым, дазволіўшы прыняць хоць бы рэлятывісцкі закон аб мовах, добра ведаючы, што выконвацца ён не будзе. Цяпер яны навязваюць нацыі абсурдную дыскусію аб двухмоўі. Вядома, у аснове таго абсурду ляжыць пэўны разлік. Нацыянальнасведамая частка грамадства наіўна кідаецца ў спрэчкі наконт пераваг дзвюх граматык -
Тарашкевічавай і наркомаўкі, дыскутуючы аб разыходжанні ў трактоўцы мяккасці падвоеных зычных, а ў той час камуністычныя ўлады прыбіраюць пад сваю апеку ўвесь друк, маючы на мэце канчаткова ўсталяваць расейскае аднамоўе. Прапагандысцкім прыкрыццём тае акцыі займаюцца сацыялагічныя Інстытуты і агенцтвы, што сядзяць на ўтрыманні ўрада і ў любы момант з высмактанымі з пальцаў лічбамі могуць даказаць, што беларусы супраць беларускай мовы, а КПБ самая папулярная сярод іх партыя...
Хуткасць і, я б сказаў татальнасць камуністычнай рэстаўрацыі могуць сведчыць толькі пра адно шю пяць год, патрачаных на перабудову, спробы эканамічных і палітычных рэформ, не змянілі ДУХУ дзяржавы. Мадэль кіравання дзяржавай застаецца ранейшай, этакратычнай, дух дзяржавы камуністычным. Але наперадзе ў Беларусі новыя выбары ў парламент і выбары прэзідэнта. Якой, на вашу думку, павінна быць палітычная тактыха нацыянальнадэмакратычных сілаў на бліжэйшую перспектыву, каб ва ўмовах апатыі грамадства утрымаць ужо здабыгыя пазіцыі?
Тактыка можа быць толькі адна аб'яднанне ўсіх дэмакратычных сілаўу адзіны блок. Бо антыдэмакратычныя сілы КПБ, ПКБ, іншыя групоўкі, што да іх прымыкаюць, актыўна гуртуюцца. Гэта вымагае эфектыўнага процідзеяння з боку сілаў дэмакратычных.
Паколькі гутарым мы ў час падрыхтоўкі святкавання ўгодкаў БНР, уякой вы ўдзельнічаеце як сябра аргкамітэта, дых, на вашу думку наколькі істотна на палітычную свядомасць беларусаў можа паўплываць гэтая дата па сутнасці, эпізод у віры падзей 1917-21 гадоў?
Так, гэта эпізод у нашай гісторыі, але эпізод вельмі важны. Можа, без таго эпізоду не было б і падзеі 1991 года, не ўваскрэсла б сама надзея на якую-небудзь дзяржаўнасць. Абвяшчэнне БНР у 1918 годзе само па сабе было актам болей сімвалічным, бо за ім не паследавала якіх-небудзь грамадскіх пераўтварэнняў. Але гэты акт увасобіў у сабе нацыянальна-дэмакратычны патэнцыял беларусаў, рэанімаваў важнейшую ідэю і заклаў падмурак. Нягледзячы на пэўныя няўдачы ў будучым, ідэя жыла, a
значыць была жывая і надзея на яе адраджэнне. Яна жыве і цяпер, даючы моцы новым пакаленням беларусаў стрываць усё і дамагчыся жаданага. Таго, што ўжо дамагліся ўсе народы Еўропы. Мы апошнія. За намі чарга...
Хроніка часу
3 газетнай паласы*: "ЛіМ", 14.05.1993
ЛІТАРАТУРА НА КРАЁЧКУ ЧАСУ..
5 мая ў Палацы культуры чыгуначнікаў у Мінску Беларускі ПЭН-цэнтр наладзіў вечар-сусгрэчу з Васілём Быкавым. Фактычна, адбылася звыклая сустрэча чытачоў з пісьменнікам, на якой пісьменнік адказваў на пытанні прыхільнікаў сваёй творчасці, што паступалі ў пісьмовай форме і праз мікрафоны ў зале, разважаў пра жыццё наогул, дзяліўся сваімі поглядамі на стан і лёс літаратуры і мастацтва ў сучасных варунках.
"Як на споведзь-.", значылася ў эапрашэнні ПЭН-цэнтра на гэты вечар. I сапраўды, Быкаў адказваў на пытанні, гаварыў сцісла, канкрэтна, але ёмка і шчыра. Хоць, падкрэслім, пытанні на асабістую тэму "праходзілі" вельмі цяжка, пакуль зала ўрэшце не зразумела, што сваёй персонай пісьменнік апякуецца найменш. I, дарэчы, ён сам напачатку паўшчуваў вядучага вечара, прэзідэнта Беларускага ПЭН-цэнтра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна за празмерную гіпербалізацыю "апостальскай постаці" пісьменніка...
Пра што гаварыў Быкаў? Роскід пытанняў да пісьменніка быў самы шырокі (відаць, з-за разнастайнасці аўдыторыі вучні, студэнты, навукоўцы, пенсіянеры 1 г.д.1: ад "Якія сны вам сняцца найчасцей?" да "Ці былі калі камуністам і ці захавалі партыйны білет?.." Адступаючы ад канкрэтных пытанняў, у рэмарках, пісьменнік выказаўся, між іншым, у абарону пісьменніцкай свабоды і грамадзянскай годнасці С.Алексіевіч; высока ацаніў чалавечыя якасці З.Пазьняка; рэзка негатыўна выказаўся наконт "пэўнай пазіцыГ' Беларускага тэлебачання...
Але галоўнае, на маю думку, было на сустрэчы іншае: за апошнія колькі гадоў гэта адна з ПІСЬМЕННІЦКІХ сустрэч Быкава з грамадскасцю. Ен і сам гэта адзначыў, падкрэсліўшы, што выказваецца іменна як прыватная асоба, як мастак, літаратар, a
*"3 газетнай паласы" тут і далей цытуюцца матэрыялы, напісаныя аўтарам Іапроч аднаго выпадку, які адзначаны асобнаі.
не палітычны дзеяч. Чаго-чаго, а палітыкі ў Быкава апошнім часам не бракавала.. I вось як быццам нешта добра знаёмае, прыемнае, але прызабытаепісьменнік гаворыць пра ЖЫЦЦё НАОГУЛ, пра Яе Вялікасць Літаратуру, пра магчымасць мастацкага ўвасаблення часу. Ды каб звярнуцца з такім словам да людсгва, пісьменнік зараз мусіць што нечувана ў гісторыі беларускай літаратуры АПЛАЦІЦЬ гэткую магчымасць: дзякуй, дапамагла сродкамі ПЭН-цэнтру вядомая фірма "Дайнова"-. Але ж ссумаваўся чытач, літаратурна-мастацкая грамадскасць па такіх сустрэчах гэта было відавочна: у зале скрозь можна было пабачыць работнікаў Інстытута літаратуры, выдавецтваў, рэдакцый, пісьменнікаў. Усё-такі адной палітыкай не жывы чалавек: мастацтва ў шырокім сэнсе, у тым ліку і самасвядомасць мастацтва і мастака, застаецца духоўным апірышчам і выратавальнікам любога грамадства і таталітарнага, і посттаталітарнага, і наогул_.
Быкаў у заключэнне і выказаў пажаданне чытачам не губляць сувязі з мастацтвам, нягледзячы ні на якія катаклізмы часу заставацца вернымі высокай літаратуры. "Усё-такі цяперашні крызіс рана ці позна мінецца, I з новай сілаю ўзнікне патрэба высокага, духоўнага..." Блаславёныя словы! А мы зазначым, што пакуль у грамадства, у Беларусі ёсць такія мастакі, што дбаюць пра непарыўнасць людской духоўнасці, звязваюць у адно духоўнасці ўчарашнюю і будучую, такое грамадства цалкам яшчэ не безнадзейнае...
НАЙМАГУТНЫ РЫЦАР ЛЮБОВІ (Амаль дзённік*|
...Апроч грамадзянскай сімпатыі.кожны сапраўдны Мастак тым дарагі людству, што прыходзіць да нашых сэрцаў упаасобку, як шчыры і светлы сябра.І становіцца патаемным сябрам на ўсё жыццё.
Патрэба ў гэткім сябры асабліва вострая тады.для тых пакаленняў,якія самім часам асуджаны на татальную паняверку і хаос. Такім пакаленнем сёння ёсць маладое пакаленне, пакаленне 20-30-гадовых, што прыйшло да свядомага жыцця ў другой палове 80-х і было проста асуджана на раз'яднанасць і хаос. Бо лёс рыхтаваў нам альбо ашалелае служэнне камуністычным максімам.альбо панылае кухоннае дысідэнцтва.У нас не было, у адрозненне ад ваеннага ці пасляваеннага пакаленняў, ані франтавога братэрства, ані з’ядноўваючага пафасу свабодалюбства, якім жылі "шасцідзесятнікі". Увогуле пасля "шасцідзесятнікаў" не стала "пакаленняў”; пакаленне Вінцука Вячоркі I Сяргея Дубаўца было асуджана на раз'яднанасць і бясслоўнае пеставанне свайго ўнутранага "я”. А маладзейшыя тым болей...
У такіх варунках мы шукалі ісціну на асабістых шляхах.
I самымі ўдзячнымі суразмоўнікамі нашымі былі Кнігі, Яе Вялікасць Літаратура. I калі яны знаходзіліся то заставаліся з намі на ўсё жыццё. У маім лёсе гэткімі кнігамі сталіся творы Васіля Быкава.
Пры канцы "перастройкі", у пастылай армейскай казарме, вельмі далёка ад Бацькаўшчыны, душою да Бацькаўшчыны мяне вярнула аповесць "Знак бяды", якую тады выпала прачытаць у перакладзе на рускую мову. Аповвсць быццам змыла роспач; нагадала пра Дом, пра тое, куды трэба абавязкова вярнуцца і дзе толькі праўдзіва і можна адбыцца як чалавеку. Другі раз Васіль Уладзіміравіч прыйшоў на дапамогу ўжо тут, у Менску, дома, калі стала зразумела, што ніякай лагоднасці і рамантызму тут, дома, няма; што паўсюль камандуе альбо цынічная набрыдзь, альбо свае ж слабавольныя перараджэнцы... I што наперадзе шлях супраціву і штоімгненнага процістаяння з рэчаіснасцю. (Процістаяння не толькі палітычнага, пад штандарам Фронту, але і ўвогуле маральнага, штодзённага, пабытовага...). Зразумець
* Гэты, па шчырасці выказвання дзённікавы тэкст агалошаны аўтарам на ўрачыстым ушанаванні 70-х угодкаў з дня нараджэння В.Быкава ў сядзібе БНФ "АдраАхэньне" ў Менску Ічэрвень 1994).
гэтую жорсткую ісціну пры канцы 80-х дапамагла аповесць Васіля Быкава "Аблава”. АБЛАВА як метафара сучаснага метафізічнага стану свету, з якога, па словах філосафа экрана Інгмара Бергмана, сыходзіць Любоў. I трэба зразумець, што ўсе добрыя памкненні будуць атакоўвацца сіламі зла, што рыцары Дабра гэтаму свету быццам I не патр^эбны...
Але што рабіць, калі ўсвядомлена такое? Скрыцца і жыць добрымі намерамі ўпаасобку?.. Відаць, не. I тут на дапамогу зноў прыходзіць Мастак Васіль Быкаў. Прыходзіць на гэты раз асабістым прыкладам. А іменна заняўшы выразную грамадзянскую пазіцыю. Сцвердзіўшы тым самым, што чужую, варожую вакольную рэчаіснасць упаасобку перамагчы немагчыма; што трэба гуртавацца, яднацца, ладзіць Фронт... I гэты крок Мастака самы што ні ёсць адэкватны суроваму духу яго мастацтва, мужнаму пафасу яго творчасці; ён, гэты крок, сам з’яўляецца мастацкім учынкам...
Але як быць з тым, што са свету знікае Любоў, сыходзіць Мілосць?.. Што множыцца паняверка, шырыцца распад? Нам, нават пры найвелькшым эмацыйным аптымізме, на жаль, не дадзена ведаць, куды, у якім кірунку рухаецца сусвет, да лепшага ці да горшага, да росквіту ці заняпаду, да Усяленскага Сэнсу ці да апошняй мяжы розуму... Бо ж было пагрозлівае прароцтва Яна Багаслова„. Але так сталася, што Фронт добрых намераў існуе, існуе асяродак сумленнасці і ўзаемапавагі, Фронт Любові. Значыцца, вакольны распад і роспач не могуць быць фатальным; значыцца, і ў раз’яднанае людства Фронт Любові, на чале якога стаяць ахвярны рамантык і суровы Мастак, мае прыўнесці флюіды сэнсу і Любові. Так, нам няведама, што пагражае свету, Сусвету, але ж пэўна ведаем, што пагражае нам, пэўнай частцы людства. I каб выстаяць надалей у Фронце, прыкладам дзеля нас, маладых найперш, лёс і творчасць Васіля Уладзіміравіча Быкава.
Раней казалі "проза жыцця”; сёння можам назваць наша жыццё "франтавой прозай”. Бо гэта так, паўсюль, наўкола. Васіль Быкаў кліча нас да гэтае ісціны праз усё сваё мастацтва і творчасць, і яна, яго творчасць, ратаўнічы мастацкі свет для людзей. To дэякуй Богу, што Беларусь мае гэты свет, гэтую глыбу, гэты магутны пастамент адвагі I годнасці. I дай Бог, каб нацыя ўрэшце павярнулася да свайго наймагутнага рыцара...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 24.06.1994
СЕМ ЗАПАВЕТНЫХ ЖАДАННЯЎ МАЙСТРА
У нядзелю 19 чэрвеня беларуская грамадскасць ушанавала 70-я ўгодкі з дня нараджэння народнага пісьменніка БеларусІ Васіля Быкава. Пісьменнік, як вядома, адмовіўся ад якіх-небудзь ефіцыйных (дзяржаўных) урачыстасцей, засведчыўшы тым самым адпаведнае стаўленне да пануючай улады. Ды затое свайго пісьменніка не забылася шырокая грамадскасць краіны вялізная армія чытачоў прыхільнікаў яго творчасці, пабрацімы-літаратары, майстры сцэны, грамадскія дзеячы.. У нядзелю ў менскі парк Янкі Купалы, не зважаючы на спорны дождж, сышліся сотні людзей, каб аддаць даніну павагі таленту пісьменніка I мужнасці змагара. Ва ўрачыстай праграме свята са словамі віншавання выступілі Зянон Пазьняк, Радзім ГарэцкІ, Ніл ГІлевІч, Рыгор Барадулін, паказалі свав майстэрства артысты тэатраў, музычныя калектывы. Сам юбіляр у кароткай прамове выказаў удзячнасць людзям, што прыйшлі на яго свята, а таксама падзяліўся запаветнымі жаданнямі, якія загадаў на астатак веку. Сярод Іх гелоўныя каб Беларусь стала сапраўды незалежнай I суверэннай краінай, a беларускі народ нарэшце ўсвядоміў сябе нацыяй; каб Інтэлігенцыя наша перастала служыць збанкрутаванай палітыцы I Інтарэсам веенна-прамысловага компдексу I стала сапраўды народнай, нацыянальнай; каб мова беларуская сапраўды стала мовай дзяржаўнай... нарэшце, каб першым прэзідэнтам БеларусІ стаў дідэр дэмакратычнай апаэіцыі Зянон Пазьняк...
Увечары таго ж дня ў сядэібе БНФ у Менску адбылася святочная вечарына ў гонар Васідя Быкава, на якую сышліся найбліжэйшыя сябры I папдечнікі Майстра, падітычныя аднадумцы. НекалькІ гадзін запар гучалі пранікнбныя віншаванні I зычэнні асоб вядомых I не вельмі, самых простых чытачоў. ЗемлякІ Васіля Уладзіміравіча ўлагодзілі сына Ушаччыны славутай ушацкай стравай клёцкамі "з вушамГ'... Але, бадай, самую важкую Інфармацыю паведаміў прафесар Адам Мальдзіс: МІжнародная асацыяцыя бедарусістаў у супольнасці з беларускімі кулыурнымі згуртаваннямі свету выступіла з Ініцыятывай да Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні Васілю Быкаву Нобелеўскай прэмІІ ў галіне літаратуры.
"Наўрад ці адбыліся б перамены апошніх чатырох гадоў у Беларусі, калі б мастацтва па-асветніцку не даводзіла, што такое старажытнае дойлідства, нацыянальны тыпаж, каларыт, родны падворак, кут, ганак, радзіма, маці, народ, гісторыя, незалежнасць... Перажываючы рэчаіснасць у пачуццёвых вобразах, мастацтва рыхтуе сваё пасланне наперад, шыфр, закадзіраваны ў сімвалах і знаках, зразумелых ці не зразумелых, якія, аднак, будуць лёгка прачытвацца праз тысячагоддзі... Мастацтва заўсёды нешта парушае, не трымаецца прынятых стандартаў, пераходзіць межы дазволенага. Яно зазвычай апярэджвае свой час. Чым больш адораны творца, тым большыя яго адрыў ад сучаснікаў і іх непрызнанне... Творцы ўсіх эпох былі як возніцы на квадрыгах, што перамагалі ў спаборніцтве з часам, а за імі ўжо гнаўся абуджаны і натхнёны імі свет.
...Тыя сутнасныя, глабальныя перамены, што прагназавалё беларускае мастацтва, яшчэ не здзейсніліся цалкам, не адбыліся, аднак значна наблізіліся; патрэбен новы прарыў, каб яны сталі зусім рэальнымі. Дайсці да гэтай святой мэты першымі, відаць, давядзецца тым, хто за свае папярэднія намаганні як узнагароду атрымаў "другую маладосць”—
Яўген ШУНЕЙКА
Застануцца Вера, Бог, Сумленне лепшае, што цепліцца ў чалавеку... МЕТАФІЗІКА БУДУЧЫНІ
* * *
XX стагоддзе, шаноўныя спадарыні I спадары, сыходзіць... Тактак, тое стагоддзе, што ўпісалася ў гісторыю чалавецтва страшэннымі злачынствамі супраць чалавечнасці I глабальнымі зломамі чалавечага духу, сыходзіць... А што мы ці не зацыкліліся мы, шаноўныя, на пошасці цяпершчыны, ці не запрадалі душы дробязным выгодам I выгодкам, на здабыццё якіх неашчадна скіраваны аграмаднейшыя эмацыянальныя / фізічныя высілкі?
Ці пра тое багацце дбаем?..
Дбаць самая пара пра будучыню, што ненавязліва, але няўмольна стукаецца ў дзверы нашых дамкоў, дзе мы наіўна летуценім схавацца ад прышласці. I не трэба, спадары, ганіць тую самую "перабудову", бо гэта была не проста перабудова, гэта быў распачатак скону XX веку. ён, гэты вех, канаў і працягвае канаць цяжка, не хочучы, адчайна хапаючы новых ахвяр. Аднак збег часу пайшоў на гадзіны, і пара, ужо самая пара ўпісваць нейкія словы ў памінальныя стужкі на тле XX стагоддзя.
XX стагоддзе канае / фатальна кане ў часе, нарадзіўшы стагоддзе XXI. Што гэта будзе за стагоддзе, чым стане адметным рамантычныя на сёння пытанні. Але для нас, спадары, сёння дастаткова ведаць, што сведкамі і патэнцыяльнымі ахвярамі новай эры належыць быць нам.
Зрэшты, ёсць і такая тэасафічная тэорыя, згодна якой мы ў прынцыпе перажылі ўжо будучае у тым сэнсе, што будучае ёсць рэальнасцю, якая ўжо адбылася але ўперадзе. Так чалавек, адзіны носьбіт і спраўны выканаўца свае біяграфіі, перажыў ужо ўсё, што мае ў ягоным жыцці быць. Так і грамадства сягае ў будучыню, якаяўжодзесь там адбылася... Натуральна, грамадства мусіць клапаціцца аб прадбачанні, зразуменні таго, што наперадзе, каб мужна прыняць няўхільную логіку адвечнага кону. Сам факт асэнсавання будучыні ёсць ці не першы акт яе, будучыні, пражыцця. Таму глядзець наперад ніколі не рана.
Калі зыходзіць век, чалавецтва аб'ектыўна мысліць і ўспрымае рэчаіснасць у катэгорыях канца свету. I гэта добра. Прынамсі, апакаліпсічнае светаадчуванне больш адпавядае бясконцаму драматызму быцця. Аднак апакаліпсізм робіць людству дрэнную ласку, калі па інерцыі запаноўвае ў настроях і спараджае трывалы грамадскі скепсісі бязвер'е. Зазвычай так адбываецца чапрыканцы
сгагоддзя: нагадаем хаця б стагоддзе мінулае, дэкаданс культуры і мастацтва... Тады, стагоддзе таму, цывілізацыю вывела са скепсісу само ж мастацтва, хоць, зрэшты, яму не пад сілу аказалася адвесці войны і зломныя рэвалюцыі.
Мастацтва XX стагоддзя, акрамя паслугоўвання свайму часу, у галоўным спрагназавала рэальнасць XX веку: "Бесы" Дастаеўскага чым не раман-адшыфроўка таталітарнай будучыні? А "Спадар з Сан-Францыска" І.Буніна чым не сцэнар сучаснага драматычнага лёсу еўраамерыканскай цывілізацыі? А Багдановічава "Усе мы, разам, ляцім да зор..." чым не інтуіцыя агульнай духоўнай сутнасці людзей, да якое мы цяпер даходзім шляхамі ўсходніх эзатэрыкаў?
Ці здольна сучаснае мастацтва зрабіць такія ж прадбаччыя метафізічныя прагнозы на будучыню? Для сябе гэтае пытанне сёння мы можам перафармуляваць бодьш прымітыўным чынам: наколькі мастацтва можа нас суцешыць I абнадзеіць? Але веру, надыдзе час, калі пры дапамозе мастацтва у тым ліку і беларускага, і, можа, у першую чаргу беларускага мы зможам трывала ўзбіцца на шлях духоўнага вызвалення, які, як вядома, вядзе ў вечнасць... Такая вера, прынамсі, замацавалася ва мне паслядыялогу з масгацтвазнаўцам і мастаком Яўгенам Шунейкам.
* * *
ПЫТАННЕ КАТАЛІЦКАЕ
Мяне як журналіста даследчыка нацыянальнай культуры з пэўнага часу зацікавіла такая акалічнасць. Гісторыя беларускага Адраджэння XIX XX стагодАзяў сведчыць аб тым, што "рухавікамі" адраджэнскага руху, яго ідэолагамі і практыкамі па большасці былі беларусы каталіцкага веравызнання. Паўлюк Багрым, Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Кастусь Каліноўскі, Адам Гурыновіч, Францішак Багушэвіч, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Цётка, Янка Купала, Алесь Гарун... Католікамі былі таксама браты Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Фердынанд Рушчыц, Язэп Драздовіч, Пётра Сергіевіч... Во які доўгі выходзіць шэраг, а шмат яшчэ прозвішчаў застаюцца неназванымі. Відаць, і сярод сучасных адраджэнцаў будзе багата католікаў. Як на тваю думку, чым абумоўлена такая заканамернасць беларускага адраджэнства, што актыўнымі і таленавітымі яго дзеячамі
былі менавіта беларусы-католікі?
Прозвішчы карыфеяў нашага Адраджэння ўсё кажуць самі за сябе. I мне, католіку-беларусу, надзвычай усцешна, што духоўнае выхаванне, асвечанае хростам, чытаннем Катэхізіса, наведваннем касцёла, Першай Камуніяй і іншымі таемствамі хрысціянскай веры лацінскага абраду, спрыяла менавіта беларускаму нацыянальнаму самавызначэнню. Калі тых людзей аб'яднаць разам, падкрэсліўшы іх канфесійную прыналежнасць, дык збіраецца надзвычай моцная і згуртаваная парафія, якая найлепшым чынам пераконвае, што беларушчына і каталіцызм гэта паняцці, што ўзаемна не выключаюць адно другога. Я бы да гэтай шаноўнай грамады далучыў яшчэ Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшку, Міхала Клеафаса Агінскага, Тадэвуша Касцюшку, Ігнація Дамейку і іншых слынных асоб, якіх трывала "прыўлашчылі" іншыя культуры. Нам трэба без сумненняў прызнаць каталіцызм неад'емнай часткай нашай гісторыі і кулыуры, бо і дагэтуль, на жаль, у пэўнай часткі беларусаў-некатолікаў ёсць вядомы недавер да каталіцызму, як да варожай беларусам канфесіі і духоўнай сілы. Гэты недавер замацаваўся ў памяці з пачутага, прачытанага, тлумачанага ў савецкіх атэістычных крыніцах. Прадумаўшы аргументы "запалохвання", можна зразумець, каму ў першую чаргу так не даспадобы рымска-каталіцкае веравызнанне як антаганістычнае і непрымальнае на гэтай зямлі, самазванаму "трэцяму Рыму", якому яно ніколі не падпарадкоўвалася, хоць і йшло насустрач, аднак жа насуперак яго маніякальнай ідэі сусветнага месіянскага панавання.
Канфесійная мяжа на беларускай зямлі насычана незлічонай крывёю і пакутамі нашага народа. На жаль, яшчэ не сцерліся з масавай свядомасці прыдбаныя стагоддзямі
Яўген Феліксавіч ШУНЕЙКА нарадзіўся ў 1954 годзе ў Гродне. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аспірантуру. Мастак-габеленшчык, мастацкі крытык, выкладчык гісторыі старажытнага і заходнееўрапейскага мастацтва ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Сябра Сойму БНФ, сябра Беларускай каталіцкай грамады.
каланіяльнай залежнасці заганныя звычкі паслухмянага падпарадкавання самым абсурдным і амаральным загадам "зверху", "з цэнтру". Многія неўласцівыя беларускаму менталітэту дэмагагічныя ідэі, думкі, высновы, прадыктаваныя антыбеларускімі інтарэсамі і падкінутыя з чужых вуснаў, яшчэ часта падхопліваюцца без одуму і ўспрымаюцца як свае ўласныя... Канфесійнае згуртаванне католікаўадраджэнцаў вельмі актуальны і важкі аргумент у магчымых спрэчках на тэму, што бліжэй і "менш небяспечна" для беларусаў Масква ці Рым.
Трэба падкрэсліць, што такое сузор’е талентаў і змагароў за жыццё беларускасці эпахальная з’ява канца XVIII пачатку XX стагоддзяў. Усчалася амаль што безнадзейная барацьба за незалежнасць, супраць імперскага прыгнёту, дэнацыяналізацыі і скасавання правоў чалавека. Ня гледзячы на ўсе пачварныя сродкі тэрору, дыскрымінацыі і генацыду, якія выпрабоўвала расейскае самаўладдзе пасля падаўлення паўстанняў, на беларускай глебе ізноў і ізноў праз путы і ланцугі прарываўся ўздым самасвядомасці і мацавалася вера ў аднаўленне нацыянальнай і дзяржаўнай незалежнасці як далёкай ідэі, але неўнікнёнай у будучым рэальнасці. Відаць, у жалобны час нацыянальнай трагедыі, калі навакол мана, глум, здрадніцтва, калабарацыянізм, Усявышні дае народу выратавальную моц, што канцэнтруецца ў абраных асобах, адораных талентам і адзначаных самаахвярнасцю. Чым болей пакут і безнадзейнасці, тым больш моцны, як з металу спрэсаваны дух адраджэнцаў. Да іх пачынаюць цягнуцца астатнія.
Нацыянальныя волаты, якіх мы нагадалі, нарадзіліся ў каталіцкім асяроддзі не выпадкова: яно было выразна апазіцыйным да імперскай палітыкі "всемйлостнвейшкх государей" (нездарма ў ім у тыя часы паўзнікла нямала таемных таварыстваў, ідэалогіяй якіх была ідэя вызвалення свае Радзімы. Ю.З.І. Пад трывожныя гукі аргана нацыянальная душа не магла заснуць, у той час як "малінавы звон" густым ялеем ахінаў, суцішаў і расслабляў мяцежныя думкі і памкненні. Я не збіраюся абражаць нічыіх сённяшніх рэлігійных пачуццяў, я толькі спрабую зразумець аб'ектыўную перавагу ў нашым каланіяльным мінулым фермента заходнехрысціянскай еўрацэнтрычнасці... He цяжка
здагадацца, якую афіцыйную ролю выконвала праваслаўе з канца XVIII ст. на анексіраваных расійскім царызмам тэрыторыях БеларусІ, яно праводзіла каланіяльную палітыку ў духоўнай сферы. Жудасная, нехрысціянская расправа з грэка-католікамі, санкцыянаваная Імперскай дзяржавай I падтрыманая яе вернай прыслужніцай царквой, Свяшчэнным СІнодам I праваслаўнымі ІерархамІ, адхінула залачоныя апраткі, I стала бачна махіна пераўтварэння блізкіх, суседскіх народаў нібыта "сваяцкіх", "мз едмного мзначального племенн", як сцвярджала Імперская гісторыя, у прыніжаных I затурканых белых нявольнікаў царызму.
Праз гвалт на доўгі час знікла беларускае уніяцтва, яго вернікі з прымусу перайшлі хто ў праваслаўе, хто ў каталіцызм. Каталіцызм, аднак жа, немагчыма было "выкарчаваць" аналагічным чынам, не разбурыўшы пры гэтым "богообразный" фасад перад моцнымі I ўплывовымі заходнееўрапейскімі дзяржавамі. Тагачасны каталіцызм на Беларусі выступіў альтэрнатывай, сродкам абароны сваёй духоўнай незалежнасці ва ўмовах наступу Імперыі, Калі немагчыма было пагадзіцца са злачынствамі ад Імя дзяржаўнага закона, пад спічастымі скляпеннямі касцёлаў беларус мог уратавацца духоўна, захаваць недатыкальнай сваю мучаніцкую душу, Селяніна героя верша Ф.БагушэвІча стаць католікам змусілі, вядома, не нагайкі вайскоўцаў ("як хрысцілі мяне казакі з рускага ды ў палякі"|, але свядомае чалавечае вырашэнне свайго духоўнага лёсу, выбар. Адвяргаючы гвалт над сваёй асобай, селянін пераходзіць у іншую канфесію, выбіваючыся такім чынам хаця б з духоўнага падпарадкавання дэспатычнай уладэе. Л калі спалены духоўныя масты нявольніцтва, застаецца адзіны шлях шлях змагарства.
Усе лідэры бунтароў, паўстанцаў, касінераў тых часоў былі пераважна з каталіцкага асяроддзя. Каталіцызм падзяліў Іх пакутную долю... Разам з царскай палітыкай шыбеніц, расстрэлаў, арыштаў, катоўняў, рабунку маёмасці I Іншых сродкаў "уммротворенмя польскнх мятежей" паступова парушалася I ўсходнеканфесійная мяжа. Дзе толькі можна было, праваслаўныя купалы-"цыбуліны" замяняді шпілі каталіцкіх храмавых вежаў, цэрквы-"мураўёўкі"
множыліся па ўсёй БеларусІ. Але.. разам з Інсургентамі ў кайданах I Іх сем'ямі далёка на ўсход рушыў I каталіцызм. Парафіяльныя касцёлы, капліцы, могілкі, што ўзніклі ажно ў Табольску, Уладзівастоку, нават на Сахаліне, пазначылі гэты крыжовы шлях пакутнікаў, што былі з Богам I ў духоўнай свабодзе да канца. Вечны Ім супакойі.. I ў Іх цярпенні I веры незнішчальнасць духу беларускага Адраджэння, бо ў рэшце рэшт перамагае не той, хто нішчыць I знявольвае, а той, хто пакутуе I ахвяруецца.
...Я, дарэчы, слухаючы цябе, нечакане падумаў вось пра што. Гэта пэўны парадокс: пашырэнне каталіцызму ў свеце мо й больш маштабнае Іакрамя Еўропы Паўднёвая, Цэнтральная і Паўночная Амерыка, Афрыка, АўстралІяІ, чым распаўсюджанасць праваслаўя, адндк каталіцызм, ведучы да Бога, не так адчувальна ўплывае на нацыянальнае аблічча мову, псіхалогію вернікаў. Я нават схіляюся лічыць рысай каталіцызму прызнанне прэзумпцыі самаітасці вернікаў. Іншая рэч, што, тах бы мов/ць, рэгіянальныя каталіцызмы могуць / пасягаць на нацыянальны складнік чалавечай душы, асабліва калі гэтая канфесія набывае характар дзяржаўнай рэлігіі: чым не прыклад палітыка польскага каталіцызму адносна вернікаў-беларусаў?
У процівагу да беспамерна-імперскага Усходу, што не без актыўнай дапамогі дзяржаўнай рэлігіі знівеляваў I растварыў у сваёй вялікарускай усёз'яднальнасці мільёны "мнородцев", каталіцкае яднанне з народамі Заходняй Еўропы ніколі не ставіла беларусаў іколішніх ліцьвінаў) перад італьянцамі, французам), іспанцамі, немцамі ў якасці "меншых братоў", "сапсаваныхусходам лаціннікаў" I да т.п. Нават у сучасным, абсечаным, міграцыйна-выпампаваным стане Беларусь па насельніцтве і тэрыторыі нічым не ўступае Аўстрыі, БельгіІ, ВенгрыІ I Іншым развітым еўрапейскім краінам. Адзіны духоўны цэнтр для католікаў краін Еўропы Ватыкан аніях не абавязвае, каб усе католікі станавіліся "італьянцамі", хоць малітоўная латынь, што пачынаецца для кожнага верніка шчырым зваротам "АВЭ МАРЫЯ, ГРАЦЫЯ ПЛЭНА" ГВітай, Марыя, поўная ласкі"|, аднолькава чулая як для сэрца рымляніна, гэтак I для мюнхенцаў, пражан ці менчукоў. Зрэшты, і само паняцце "каталіцызм" перакладаецца як "агульналюдскі", "міжнародны" I не можа манапольна
належаць толькі італьянцам альбо палякам, бо ўсе народы са сваёй роднай мовай роўныя перад Богам, а манія нейкай выключнасці, месіянскасці ужо не ад хрысціянства. Іншая рэч культурная італьянізацыя, якая на працягу стагоддзяў шырылася ў каталіцкім свеце, даўшы такія вялікія эпохі канчатковага фарміравання заходнееўрапейскіх нацыяў, як Рэнесанс і Барока. Пасля велічных духоўных, эстэтычных здабыткаў, якія глыбока запалі ў душу, адклаліся ў генетычнай памяці, замацаваліся ў ментальнасці, ужо ніякая імперская палітыка не магла зліквідаваць, растварыць, перарабіць на чужы капыл тыя еўрапейскія народы, якія на многія стагоддзі па розных прычынах страцілі сваю незалежнасць: беларусаў, украінцаў, чэхаў, славакаў, венграў, харватаў, славенцаў і іншых, хто цалкам альбо часткова прыняў каталіцызм. У драматычным супрацьстаянні з палітыкай русіфікацыі краю беларусамкатолікам было значна прасцей зразумець спачатку сваю нярускасць, а затым з тутэйшага, мужыцкага, "польскага" вызначыць сябе неўзабаве беларусамі, г.зн. самастойным і паўнавартасным народам сярод еўрапейскіх суседзяў.
I ўсё ж, нягледзячы на ахвяры і пакуты каталіцызму на нашай зямлі, нельга абсалютызаваць яго значэнне для нацыянальнага самавызначэння. Ці ж не пра тых паноўкатолікаў, што пачалі ў касцёле адвяргаць мову, "якой азваўся беларус", пісаў Янка Купала? I да сёння некаторыя іх неўгамонныя паслядоўнікі ніяк не могуць супакоіцца... 3 другога боку, цалкам не зрабіліся "рускімі" і праваслаўныя беларусы, хто хадзіў пакланяцца ў царкву найперш Пану Богу, а не ўладам.
Як бы ні складаліся лёсы рэлігійнага жыцця на Беларусі і як бы ні шкодзілі яму авантурныя палітычныя маніпуляцыі, наш народ захаваў у сваім сэрцы Веру, Бога, Сумленне, а гэта ёсць лепшае, што цепліцца ў кожным чалавеку, да чаго ён духоўна цягнецца і праз што бясконца самадасканаліцца. Калі мы зараз прыкладаем намаганні, каб трывала замацаваць незалежнасць, дзяржава павінна быць падкрэслена талерантнай і спрыяльнай да ўсіх канфесій, што спрадвеку існавалі на нашай зямлі, не вылучаючы ніякай "асаблівай", "абранай”, "выключнай", бо гэта супярэчыць нашаму нацыянальнаму духу і гістарычным
традыцыям. Хай жа беларуская шматрэлігійнасць і шматканфесійнасць, якая раней, у каланіяльныя часы, магла здацца нашым слабым месцам, прычынай раз'яднання, становіцца зараз нашай перавагай, моцным месцам, фактарам духоўнай кансалідацыі. Бо Бог адзіны, і гэта мо наймацнейшы кансалідант народа. Добра, калі да Бога вядзе шмат шляхоў і можна выбраць з іх свой...
ПЫТАННЕ "ПОЛЬСКАЕ"
Я ведаю, што ты, Яўген, гадаваўся ў Гродне, у каталіцкай па веравызнанні, але спольшчанай па культуры на той час сям'і. Аднак сёння ты працуеш у беларушчыне, а нехта з тваіх суайчыннікаў, гарадзенскіх "палякаў", працуе на пальшчызну. Культуралагічныя наступствы каталіцызму, як бачым, не такія і адназначныя... Скажы, што паўплывала на тваё асабістае самавызначэнне, і што, на твой погляд, перашкодзіла зрабіць такі ж светапоглядны выбар тваім землякам?
Натуральна, што ў "спаланізаванай", дакладней сказаць прыхільна, з сімпатыяй настроенай да польскай культуры сям'і мне не так цяжка было далучацца да пальшчызны. У далёкія 60-я, 70-я гады аб "польскім" і папольску пра сусветнае можна было даведацца непараўнальна больш, у адрозненне ад рускамоўнай і беларускамоўнай інфармацыі, што рэгламентавалася жорсткімі нормамі камуністычнай ідэалогіі. У Гародні ведаць польскае ці мець з ім сувязі не лічылася заганным, а выдавала нават ганаровым. Ужо не кажучы пра кантакты са сваякамірэпатрыянтамі, якіх многім гарадзенцам афіцыйна дазвалялася сустракаць альбо самім да іх ездзіць. Нават школьнікам настаўнікі перадавалі адрасы польскіх аднагодкаў і раілі з імі перапісвацца. He было дня, каб турысты з "братняе сацыялістычнае Полыпчы" тлумна і шумна не з'яўляліся на вуліцах Гародні. He ведаць, не чуць, не засвойваць пальшчызны было немагчыма. Мяне, аднак, заўсёды бянтэжыла, смяшыла і засмучала павярхоўнае "пшэканне" (так з'едліва ў гарадзенскім асяроддзі называлі польскую мову) многіх мясцовых католікаў дзеля падкрэслівання сваёй польскай адметнасці. Яно іх, праўда, цалкам
задавальняла... Напрыклад, стрэнуцца польскія кабеты, што гадаваліся яшчэ за "польскім часам", і пачынаюць размаўляць між сабою, як ім здаецца, па-польску. Але на самой справе гэта нейкая моўная мяшанка-трасянка Іслова беларускае, слова рускае), крыху прыпраўленая дзеля шляхетнага выгляду ёваротамі ветлівасці "прошэ панічка", ''дзень добры”, "довідзэня" і інш. Браць прыклад са старэйшых і імітаваць без асаблівых адукацыйных намаганняў пальшчызну мне асабіста было нецікава і недастаткова, бо ў такім выпадку ніколі б не зразумеў таго, што напісана ў кнігах, часопісах, газетах, якія тады свабодна ляжалі ў бібліятэках, крамах, кіёсках, што казалася па польскім радыё і тэлебачанні.
Польскую мову я засвоіў за некалькі месяцаў у восьмым класе з дапамогаю падручніка для самавукаў, напісанага Данутай Васілеўскай і Станіславам Каролакам. Вельмі ўдзячны гэтым маім першым, завочным настаўнікам, бо да сённяшняга дня не забыўся іх навукі і свабодна разумею, размаўляю, чытаю і пішу па-польску. Хоць гэта толькі ў параўнанні з прымітыўным "пшэканнем": навучыцца размаўляць па-польску як кракавякі ці варшавякі задача немагчымая для тых, хто жыве ў Гародні, Лідзе, Сапоцкіне і іншых мясцовасцях Беларусі; для гэтага не хапае, мабыць, сапраўднага польскага неба і зямлі пад нагамі, нейкай спецыфічнай "струны" ў галасавых звязках, каб яны гучэлі патрэбнай інтанацыяй і мелодыкай.
Паспрабаваўшы карыстацца польскай мовай, я, аднак, даволі хутка прыйшоў да разумення, што родная мова гэта не тая мова, што стала блізкая і зразумелая ў выніку навучання, а мова, якая генетычна закладзена ад прыроды і якая прарываецца і натуральна струменіць у думках, злятае з вуснаў, калі пачуеш у ёй неабходнасць. Яе не трэба вучыць з азоў як замежную, суседнюю мову, трэба толькі несупынна аднаўляць у сваёй памяці, пачуццях, розуме, выпускаць смялей на волю, як птушку з клеткі. Гэта напачатку вельмі няпроста, бо паспрабаваць прылюдна размаўляць па-беларуску нібы язык прыліпае да нёба ад сарамлівасці... Заўсёды бо знойдуцца нахабныя цынікі рознага полу і ўзросту, гатовыя цябе і яе, мову, праз цябе абразіць. Tax было, і так ёсць зараз. Праз гэта
прайшоў кожны, хто трымаецца роднай мовы альбо вяртаецца да яе. Але лепей усё-такі цярпець і абараняць СВАё, чым падстройвацца пад чужое. Як ні старайся звяртацца "чыста па-руску", а масквічы хутка здагадаюцца, адкуль ты прыехаў, гэтахсама як варшавякі не вельмі расчуляцца ад недасканалай пальшчызны,хоць яе носьбіту з Гарадзеншчыны яна здаецца ўзорнай.
Мова можа на доўгі час быць гвалтам выцесненай іншай мовай, але адметныя рысы нацыянальнага характару ад гэтага, аднак, не вельмі мяняюцца. Хоць ты маўчы, хоць крычы, але яны непазбежна праяўляюцца на кожным кроку і ствараюць пэўную атмасферу ўзаемаадносін. Дастаткова хоць на дзень выехаць за межы Беларусі і вярнуцца назад, каб з новай вастрынёй адчуць тутэйшую атмасферу, псіхаклімат. Нездарма кажуць, што ў нас можна жыць спакойна, бо такі псіхалагічны лад тысячагадовага існавання нашага народа на сваёй этнічнай тэрыторыі. Можна ведаць не адну мову і лічыць сябе палякам ці габрэем, кім іншым, але кожнаму, хто прагне ў сваім жыцці раўнавагі, гармоніі і разважнасці, каму не займаць шчырасці, сумленнасці, працавітасці, сціпласці, талерантнасці, не пазычаць... і беларускасці!
Можна, зрэшты, карыстацца і польскай мовай, але набываць не польскую, а беларускую самасвядомасць. Раней і зараз, калі да ўсяго беларускага выяўляецца варожасць, абыякавасць, нецярпімасць з боку шавіністаў і атручаных імі цёмных людзей, для мяне мая пальшчызна была своеасаблівым імунітэтам супраць антыбеларускай "заразы". Як было даць веры, што "это гадкое, отвратптельное, ннкому не нужное” беларускае сапраўды нікуды не годнае, калі суседняе, якое я ўжо добра ведаў, такое блізкае да гэтага "брыдкага качаняці" і моўна, і гістарычна, і культурна, чамусь не выклікае ніякіх сумненняў, а ў зацятых антыбеларускіх ненавіснікаў нат выклікае плебейскую ўмілёнасць і местачковую пыху... У такіх варунках разумны шлях супрацьстаяння невуцтву як мага большае пашырэнне ведаў для самастойных параўнанняў і высноў. Дарэчы, многае прыходзіла і з польскіх крыніц па мастацтве, гісторыі, культуры і інш. Калі беларускі эфір залівала бессаромная камуністычная мана
і дэмагогія, якую мне асабіста невыносна было слухаць, я спрабаваў пры любой магчымасці паслухаць "Голас Варшавы" ці паглядзець польскі тэлеканал, бо па іх трансляваліся сучасная эстрада, музычныя фестывалі, выдатныя заходнія фільмы, тэлетэатр, багата іншай рознабаковай інфармацыі, чаго нельга было ўбачыць ці пачуць па рэспубліканскім Дзяржтэлерадыё.
Мая пальшчызна, такім чынам, гэта толькі інтэлектуальны міф, насычаны ўсім лепшым, што мог пачэрпнуць у суседняй культуры, які ў юначыя гады спрыяў мне ў духоўным станаўленні на роднай беларускай глебе. Жыве ён цяпер хіба ў маіх успамінах, бо няма ўжо таго культурнага жыцця, каларытных рэаліяў, якія яго жывілі. Усё гэта стала мінуўшчынай, якая паступова аддаляецца; толькі ў думках сам-насам магу вяртацца да тых часоў, калі быццам сыходзіў з мулкага, забруджанага берага ў жывую, асвяжальную стыхію. I як толькі ахінуўся ў яе першыя хвалі пацягнула ў больш імклівую і глыбокую плыню, дзе бурлівае цячэнне і вастрыня перажыванняў ні з чым не параўнальныя. Гэта ўжо была мая беларушчына...
Пальшчызна, такім чынам, падвяла цябеда беларушчыны праз вірус "інтэрнацыяналізму", якім было спрэс заражона культурнае жыццё паміраючай нацыі... Беларушчына і пальшчызна, выходзіць, такія ж не ўзаемавыключальныя рэчы, як беларушчына і каталіцызм?
Жыццё аб'яднала мяне са шматлікімі аднадумцамі, я’кіх сустрэў у Гародні і пазнаёміўся ў Менску, іншых гарадах. Амаль усе яны ведаюць пальшчызну і, магчыма, кожны з іх мае свой польскі міф, але яны даўно вызначыліся ў галоўным, сутнасным, не баючыся на ніве сваёй культурнай, даследчыцкай дзейнасці атрымаць ярлык "беларускіх нацыяналістаў" ад бальшавіцкіх сексотаў. Зараз гэтыя нястомныя людзі самааддана працуюць дзеля беларускага нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння. He буду падрабязна казаць аб такіх аўтарытэтных дзеячах, як Адам Мальдзіс, Анатоль Грыцкевіч, светлай памяці Міхась Ткачоў, іншых, чыя шыро^ая эрудыцыя ўключае і выдатнае веданне пальшчызны. Прыклады можна прывесці і з больш маладога пакалення беларускіх інтэлектуалаў. Гэта скульптар Валяр'ян Янушкевіч, аўтар новых помнікаў А.Міцкевічу ў
Наваградку і Лідзе, гэта бард з Гародні Віктар Шалкевіч, гэта прадстаўнік найноўшай хвалі беларускай авангарднай паэзіі Юры Гумянюк, студэнт паланістыкі Гарадзенскага універсітэта. Пералік можна прадоўжыць...
Апошнім часам у Гародні з'явіўся польскамоўны друк, у якім сцвярджаецца аб польскім адраджэнні на Беларусі. Я, на жаль, не ведаю ягоных лідэраў, ніколі іх не сустракаў, хоць у Гародні і Менску ўсе культурныя барацьбіты навідавоку. Зрэшты, можа калі каго выпадкова і бачыў, чуў або чытаў у газеце "Гродненская правда", дык з таго часу імёны і прозвішчы маглі змяніцца: Ларысы сталі Лаўрамі, Юрасі Ежамі, Федзі Тадэвушамі і да т.п. Але, пэўна, гэта ўсё тутэйшыя людзі, "крэсовыя", як яны сябе самі вызначаю ць. Бо "крэсы" гэта нешта, відаць, асаблівае для іх, як паняцце нацыянальнае, патрыятычнае. Я, прынамсі, з дзяцінства такога сакраментальнага слова не чуў, і яно ў маёй пальшчызне ні з чым не асацыюецца. Упершыню дачуўся аб ім з "крэсовага" друку, мяркуючы па якім гарадзенскія палякі мараць "адраджаць польскасць" незалежна ад сувязей з беларушчынай. Яны песцяць свой настальгічны міф аб гісторыі, культуры і іншых дзеях на той зямлі, дзе жывуць разам з яе гаспадарамі беларусамі. Уся прапаганда таго міфа канцэнтруецца на ідэалізацыі даваеннага жыцця "за палякамі" і тагачасных рэаліяў, як кропкі адліку (ці як канчатковай мэты?) тутэйшага польскага руху. Мне даводзілася чуць успаміны розных людзей, што перажылі той "залаты час", але яны не падаліся мне пераканальнымі. Тут ёсць сваё "але”, як і ў наіўных байках пра тое, як добра было жыць "пры камуністах", калі і кілбаса была, і пілі, і елі што хацелі... Да 1939 года многія чамусь упарта жадалі, каб Польшча загінула, і спрабавалі праводзіць супраць яе эканамічны байкот, не набывалі тавараў, а ўсё, што можна было вырабіць, рабілі саматугам, гадамі не плацілі падаткаў, ажно пакуль чыноўнікі не цягнулі з падворку жывёлу за рогі ў якасці пакарання... Як. можна пагадзіцца з тым, што ў наш час, калі фашызм усіх афарбовак ва ўсім свеце даўно аб'яўлены антылюдскай палітыкай, пад выглядам "польскага патрыятызму" рамантычна гераізуецца пілсудчына і акаўшчына замест ейнага пакаяння і прызнання віны перад уласным народам
I суседнімі. Пакаянне лагічна I маральна выцякае са злавеснай гісторыі гэтых генацыдных з'яў акаўшчыны і пілсудчыны... Ці магчыма адбудаваць польскі флігель у новым беларускім доме, пачынаючы з такіх вось падмуркаў?
Неадназначна я ўспрымаю зараз і з'яўленне першых польскіх класаў пачатковых школ на БеларусІ, хоць гэта, канешне, нармальная з'ява ў культурным жыцці. Цешыць, што яшчэ нехта далучыцца да пальшчызны больш чым на самаадукацыйным, дылетанцкім узроўні, I, можа, у будучым прынясе якую-кольвек карысць на ніве новых I больш паўнавартасных беларуска-польскіх адносін. Але не пакідае I трывога за маленькіх I недасведчаных дзетак, каб іх не выхоўвалі ў штучнай ізаляцыі або нават варожасці да ўсяго беларускага. Што іх тады чакае, як не перспектыва адчуваць сябе этнічна-чужой меншасцю на роднай зямлі?
ПЫТАННЕ ПАЛІТЫЧНАЕ
3 ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ МАСТАКА
Надалей, відаць, многае будзе залежаць ад таго, як будзе пасоўвацца ўласна беларускае культурнае адраджэнне, наколькі ягоны магнетызм зможа ахінуць беларускую дыяспару. Нас тут цікавяць фактары, спрыяльныя на карысць беларушчыны. Але, мабыць, напачатку варта зрабіць экскурс у мінулае. Як вядома, БеларускІ народны фронт у 1988 годзе стварылі беларускія інтэлектуалы духоўныя апазіцыянеры часоў застою. Яны ж за часамі "перабудовы" разгарнулі асветніцкую работу, зместам якой была прапаганда ідэі незалежнасці. Ты таксама апынуўся ў навейшай плыні беларушчыны. Як гэтая плынь, на тваю думку, магла нарадзіцца / нараджалася ў нетрах застою, у паліцэйска-стукацкай дзяржаве?
Каб уявіць, як пачынаў пульсаваць і прабіваўся на паверхню жыцця апазіцыйны струмень незалежнай беларушчыны, можна прыгадаць вобраз асфальту, праз які з цягам часу ўсё вальней цягнецца да святла незнішчальная зеляніна, адсоўваючы, узрываючы вялікія кавалкі маналітнай масы, што скоўвала яе натуральны рост. Далікатная раслінка перамагае несакрушальную цвярдыню, якую ледзьледзь расколвае адбойны малаток... Рэч, аднак, у тым, што
карані раслінкі набіраюцца моцы ў жыццядайнай глебе, якая заўсёды зможа "бетон".
Здавалася, непрабівальным пластом бетону было ўкатана і наша духоўнае жыццё, стрыножанае ўсепранікальнай уладнасцю. Але ў любых умовах знаходзяцца асобы, адзінкі ці невялічкія купкі аднадумцаў, якія распачынаюць свідраваць, тараніць "бетоннае неба” і зазвычай аказваюцца ў няроўным сутыкненні мацнейшымі. Чаму так адбываецца? Жыццё нельга доўга ўтрымаць у стане нейкай штучнай застыгласці. Праўда, патрэбна, каб нехта быў ПЕРШЫМ, хто ўздыме свой голас і пачне разбураць прыгожа-пачварныя ідыліі, не баючыся ідэалагічнага прэсінгу, стукацтва, дэзінфармацыі, маладушша і здрадлівасці, палягаючы толькі на сябе. Была ж такая агідная звычка ў нашым соцыуме паляваць на кожнае "незаконнае" слова, самастойную думку, самаіты погляд на рэчы сыканнямі і рыканнямі кшталту ”Ты чмво антнсоветчпну несёшь?!”, "Нету на вас Сталнна!”, "Пора сообіцнть куда следует, а там разберутся!” і да т.п. I таму многія жылі, існавалі, хаваючы голаў у плечы, насцярожана аглядваючыся навокал, перш чым сказаць тое, што яны насампраўдзе думаюць. Многіх зманьвала тады перспектыва лепшых умоў, дабрабыту, асабістага поспеху, і дзеля гэтага трэ было выглядаць лаяльным, "не высоўвацца", "трымаць нос па ветры" і г.д. інакш цяжка было ўздымацца па службовых лесвіцах, прэтэндаваць на званне, пасаду, прэмію... Гэта трымала навуковую і творчую інтэлігенцыю ў такой жудаснай залежнасці, што толькі нямногія наважваліся страціць "перспектыву росту".
Але ж "беспасадная" вядомасць усё ж самая ганаровая. Інтэлект, які служыць ісціне, а не абслугоўвае наменклатуру, знойдзе магчымасць праявіць сябе і без самацэнзуры, бо сапраўды каштоўнае у навацыі і значнасці знойдзенага, даказанага, сказанага, а не ў афіцыйнай узнагародзе. Імёны такіх адважных, што ніколі не здраджвалі сваім прынцыпам, ужо самі па сабе ўстрашалі безаблічна"заасфалыаванае" шматгалоўе, але сеялі адначасова і надзею для тых, хто сумняваўся, перажываў, шукаў выйсця, цягнуўся як да ўзору да непрадажных абаронцаў беларушчыны Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Зянона
3. Зак. 360
65
Пазьняка. Вакол іх і пачала гуртавацца нацыянальна свядомая грамада. Можна было нават быць асабіста не знаёмымі, але ведаць адзін аднаго па публікацыях, выступах, знаходках, выставах і адчуваць, што лік аднадумцаў павялічваецца. Паліцэйска-стукацкая служба па сваёй прыродзе не магла зразумець гэтага духоўнага ажыўлення, бо з куды большым імпэтам займалася здабываннем для сябе новых кватэр, мэблі, дачамі, курортамі, замежнымі выездамі і, мабыць, думала, што ўсе "нармальныя" людзі таксама мараць толькі пра гэта і не спакусяцца пайсці ўслед за беларускімі дзеячамі, якія не абяцалі тады ніякіх матэрыяльных даброт.
А між тым у ціхай Беларусі спакваля, а потым усё больш адчувальна пачала кансалідавацца крытычная маса грамадскасці, складвацца ядро нацыі. Крытычны момант, калі лідэры інтэлігенцыі аб'ядналіся з людам без чыноў і званняў у адной арганізацыі, стварэнне Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" чатыры гады таму ў помным кастрычніку 1988-га. Як тады ні тужылася самаўпэўненая вярхушка, каб забараніць і пакараць гэты рух, але ўсё адбывалася наадварот і вельмі хутка... Новая культурная дэмакратычная плынь бярэ пачаткі ад незалежных беларускіх вытокаў і нясе ў сабе ўсе трывогі, клопаты, каб пазбавіць нашу зямлю ад ганебных рэшткаў нядаўняга прыгнёту. Яна ж валодае яшчэ не ўжытай энергіяй дзейнасці, бо не для таго яна паўстала і прайшла такі няпросты шлях, каб зараз сцішыцца і спыніцца. Мне ніколі не мроілася, каб самааддана прысвяціць сябе толькі ўладкаванню ўласнага жыцця, хутчэй бегчы займаць чаргу за машынай, гарэлкай, кілбасой і іншымі рэчамі, без якіх увогуле можна абысціся, таму выбар, з кім ісці, не так і цяжка было зрабіць. Наперадзе ўжо крочылі годныя і таленавітыя асобы, што мелі магчымасць быць самімі сабой і прэтэндавалі не на "крэслы", а на тое, каб цягнуць воз беларушчыны. Як жа было не падтрымаць сумленных і цягавітых, калі толькі поруч з імі, падзяляючы агульны цяжар трывог і абавязкаў, можна было адчуць сябе патрэбным справе, прадстаўніком культуры, а не кан’юнктуры? 3 уласных уражанняў, з таго "заасфалыаванага" ўчарашняга па сённяшні дзень не забываецца тая
нічым не затушаная ўпэўненасць у неабходнасці культурнай беларусізацыі-адраджэння, якой былі запалены, хварэлі і зараджаліся абраныя лёсам, хоць ніхто не спадзяваўся, што калі-небудзь сімвалы незалежнасці стануць нарэшце дзяржаўнымі. I гэтая цяжка вытлумачальная з прагматычнага пункту гледжання надзея таксама адзін з феноменаў жыццёвасці плыні, якую не ўдалося растаптаць і знішчыць нават у такой антыкультурнай бюракратычнай дзяржаве, у якой мы жылі і працягваем жыць дасюль.
Якую ролю ў аднаўленні беларушчыны адыграла беларускае мастацтва? У цябе як мастацкага крытыка няма трывогі за тое, што ва ўмовах адсутнасці драматызму жыцця у якіх акрыйвала беларушчына ў 70-я гады не будзе каму прадоўжыць гэтыя самаахвярніцкія высілкі?
Ва ўмовах бэсэсэраўскага таталітарызму нацыянальна свядомае мастацтва ратавала нацыю ад поўнага духоўнага разлажэння, да якога яе прыгаварыла камуністычная палітыка. Перш за ўсё трэба было бараніць, асвятляць гістарычную памяць, якую найболей выкасавалі з грамадскай свядомасці. Мастак у адрозненне ад літаратара ці гісторыка не залежыць ні ад цэнзара, ні ад рэдактара ў выдавецтве. ён сам можа вырашаць, што і як намаляваць, якую тэму абраць. I на яго твор будуць глядзець з аднолькавай увагай тыя, хто валодае беларускай мовай, і тыя, каго ад мовы адвучылі. У мастацтве свая агульназразумелая выяўленчая мова.
Наступ нацыянальнай тэматыкі ў мастацтве можна адлічваць ад 1972 года, калі ў Мінску былі ўстаноўлены помнікі Янку Купалу і Якубу Коласу. Стратэгія гэтага наступу, калі можна так сказаць, спантанна, спакваля складвалася ў інтэлектуалаў-аднадумцаў, у іх гарачых спрэчках у майстэрнях, у вандроўках па роднай зямлі. У нас, прабачце, дагэтуль няма багемных умоў, дык нацыянальная эліта збіралася нат на вясковых сцяжынках, у самых неверагодных закуточках, каб абмеркаваць самае набалелае, падзяліцца адкрыццямі і знаходкамі, якія прыадчынялі гістарычную праўду.
Пакінем без каментарыяў мастацкі ўзровень згаданых помнікаў галоўнае, што яны з'явіліся, адыгралі важную ролю ў прапагандзе нацыянальнай культуры. Потым
мастацтва ўжо больш арганізавана і паслядоўна здабывала прыступку за прыступкай да храма нацыянальных традыцый і каштоўнасцяў. Этапным быў 1976 год 100-я ўгодкі Цёткі. Выстава нацыянальна свядомых творцаў. 1980 год выстава да 500-годдзя Міколы Гусоўскага. Потым юбілейныя імпрэзы да 100-х угодкаў М.Багдановіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каліноўскага і інш. Выставачная традыцыя ператварылася ў адзін з самых наступальных і рашучых фактараў нацыянальнага прарыву ў беларускім мастацтве бліжняга дваццацігоддзя. Разбураліся зоны маўчання вакол вялікіх культурных эпох і слаўных імёнаў. Ніхто з "ліквідатараў" таталітарнай блакады культуры не атрымоўваў ганаровых грамат ці дыпломаў скрозь спагнанні і непрыемнасці. Але перанесеныя крыўды акупляліся маральнай кампенсацыяй: бо нягледзячы ні на якое зло можна было даносіць да неабмежаванага кола людзей выпакутаваныя вобразы, ідэі, звесткі, без якіх нацыя не можа існаваць як такая і ператвараецца ў біялагічную масу.
Змаганне за розум і сумленне людзей працягваецца, і гэта можна назіраць на кожным кроку. Тым не менш высілкі мастацтва не былі дарэмнымі, і гады патрачаны не ў пустэчу. Мастацтва дачакалася істотных перамен у знешнім жыцці перамен, якія раней здаваліся толькі недасяжнай мрояй на палатне, паперы ці ў бронзе. Наўрад ці адбыліся б перамены апошніх чатырох гадоў у Беларусі, калі б мастацтва па-асветніцку не даводзіла, што такое старажытнае дойлідства, нацыянальны тыпаж, каларыт, родны падворак, кут, ганак, радзіма, маці, народ, гісторыя, незалежнасць... Цынічная іронія ўчарашніх змагароў супраць беларушчыны ў мастацтре не здзіўляе (маўляў, гэта "не мастацтва", гэта "кан'юнкг) ра навыварат" і да т.п.І. Што ж ім зараз рабіць, як не прафанаваць тое, што не ўдалося знішчыць? Засмучае і пазіцыя той часткі моладзі, якая яшчэ не навучылася думаць самастойна, а ўжо з надзвычайнай лёгкасцю пляжыць здабыткі папярэднікаў як "антымастацкія” і ’'непатрэбныя". Моладзь раіць старэйшым жыць без турбот, абавязкаў і заклапочанасці гэта неверагодна! Кожны, аднак, выбірае, што яму бліжэй. Хто прымае зручную спажывецкую філасофію ўладкаваных і самазадаволеных, той не можа быць маладым, нават калі яму няма
і дваццаці год, бо маладосць гэта рызыка, гарэнне, барацьба, антыпрагматызм, адчайнасць іжаданне перамен. Гэта перш за ўсё стан душы. I калі гэтымі якасцямі не ў стане запаліцца прадстаўнікі малодшага пакалення, хто цэліць патрапіць адразу ў "разважныя пенсіянеры", тады яны прыдадуцца як другое дыханне старэйшым па ўзросце, але маладзейшым душою, каму гэтая энергія патрэбна для далейшай творчай дзейнасці.
Тыя сутнасныя, глабальныя перамены, што прагназавала беларускае мастацтва, яшчэ не здзейсніліся цалкам, не адбыліся, аднак значна наблізіліся; патрэбен новы прарыў, каб яны сталі зусім рэальнымі. Дайсці да гэтай святой мэты першымі, відаць, давядзецца тым, хто за свае папярэднія намаганні як узнагароду атрымаў "другую маладосць"...
ПЫТАННЕ МЕТАФІЗІЧНАЕ
I ЗНОЎ ПАЛІТЫЧНАЕ
Цяпер паразважаем над узаемасувяззю мастацтва і "перамен". Ты кажаш, што мастацтва прагназуе, як бы рыхтуе перамены ў жыцці. Тут, мне здаецца, узнікаюць два аспекты для роздуму. Па-першае, што разумець пад паняццем "перамены"; па-другое, якімі сродкамі іх рыхтуе мастацтва?
Гэта перамены самага шырокага, светапогляднага, эстэтычнага, палітычнага і, нарэшце, касмалагічнага характару. Але пры ўмове, што гэтыя перамены прадказвае мастацтва ад Бога і ад нацыянальных вытокаў, роднай глебы, яго нельга атаесамляць па вонкавых прыкметах віду, жанру, тэхнікі выканання з акадэмічным рамесніцтвам, узрослым на меркантыльным жаданні атрымаць вялікія грошы на заказной тэме. Гэта кан'юнктура залежнасць выканаўцы ад заказчыка, дзе няма праўды нават у адносінах да сучаснасці, не кажучы ўжо пра будучыню. Гэтаксама яе, праўды, нельга знайсці там, дзе пануе прага выклікаць сенсацыю, выцыганіць грошы ў наіўных правінцыйных аматараў вострых уражанняў у выяўленчай сферы (калі іх не стае ў звычайным жыцціі. Спекуляваць на нібыта суперавангарднай уседазволенасці яшчэ даволі лёгка, таксама як рабіць поўны касавы збор, "зараджаючы”
абстрактныя карціны "магічнасцю", "касмічнай энергіяй", "чарамі" і да т.п.
Мастацтва ўсіх часоў і эпох, ад першабытнасці і да сучаснасці, перш за ўсё таямніца, загадкавы рытуал самавыражэння асобы. У гэтым немагчыма разабрацца да канца, растлумачыць... Паверце, сапраўднае мастацтва робіцца не для грошай і папулярнасці, а дзеля заспакаення ўласнай псіхалагічнай патрэбы, без чаго не можа жыць творчая індывідуальнасць. Хлусіць самому сабе, падпарадкоўвацца чужой волі ці загаду ў творчым працэсе для іх непрымальна. Яны факусуюць у сваіх уражлівых натурах увесь свой час, але могуць выявіць і мінулае, і тое, чаго яшчэ не было. Такія незвычайныя людзі былі заўсёды і ёсць зараз, гэта, відаць, абумоўлена чалавечай прыродай. Тое, што яны ствараюць, у тым ліку і ў выяўленчых формах, і ёсць мастацтва, якое не маніць. Яно ў сабе мае многае ад прадчування, прагназавання будучыні. Перажываючы рэчаіснасць у пачуццёвых вобразах, яно рыхтуе сваё пасланне наперад, шыфр, закадзіраваны ў сімвалах і знаках, зразумелых ці не зразумелых, якія, аднак, будуць лёгка прачытвацца праз тысячагоддзі... Мастацтва заўсёды нешта парушае, не трымаецца прынятых стандартаў, пераходзіць межы дазволенага. Яно зазвычай апярэджвае свой час. Чым больш адораны творца, тым большыя яго адрыў ад сучаснікаў і іх непрызнанне, кпіны, адмаўленне яму нават звацца мастаком. Сёння цяжка зразумець, чаму пры жыцці мастакоў так негатыўна ставіліся да вобразаў Ван Гога, Рэмбранта... Але прайшоў час і поўнае захапленне! Усім падабаецца, не выклікае сумненняў, лічыцца класічным, і, відаць, у іх спадчыне не ўсё яшчэ спасцігнута; мабыць, нешта больш глыбока зразумеюць у наступных стагоддзях.
У мастацтва, як мне здаецца, у адрозненне ад дакладных метадаў даследавання будучыні, дзе нельга абысціся без тэхнічных прыстасаванняў, самыя універсальныя сродкі ўздзеяння, візуалізацыі, прыбліжэння, асэнсавання. Яго карцінная плоскасць, сцэнаграфія, трохмерная скульптурнасць і іншыя магчымыя матэрыялізаваныя гняздоўі ідэй у пэўным сэнсе мадэль той футуралагічнай рэальнасці, да якой будуць набліжацца і, можа,
прыйдуць наступныя пакаленні гуманоідаў праз перажыванні, звязаныя з кантактам з мастацтвам. Агульна гэта можна акрэсліць як працэс глабальных перамен.
Без мастацтва паўнавартасна перажыць свой час немагчыма. Яно пакідае адбітак гэтага часу, які потым можа даць стымулы для новых пераўтварэнняў. Што б мы ведалі аб Антычнасці ці Рэнесансе, каб не іх найвышэйшыя мастацкія ўзлёты? Тагачасныя творцы, між іншым, пры вырашэнні чыста мастацкіх задач займаліся і праблемамі, якія далі пачаткі многім навукам. Яны былі як возніцы на квадрыгах, што перамагалі ў спаборніцтве з часам, а за імі ўжо гнаўся абуджаны і натхнёны імі свет.
Рэзюмуючы сказанае, сфармулюем выніковую думку так: перамены перш адбываюцца ў вобразнай ідэальнай сферы, а пасля ўжо здзяйсняюцца на зямлі.
Гэтым самым мастацтва стаіць ля вытокаў абстрактнага мыслення, магчымасці ўсведамляць фізічны і духоўны свет. I ў гэтым заключаецца яго касмалагічная вышэйшасць, звязаная з фармаваннем гарманічных адносін чалавека да вечнасці і сусвету. Такая скіраванасць мастацтва пачынае прасочвацца ўжо з архетыповых адлюстраванняў звяроў і жанчын-багінь, што пакінулі па сабе пячорныя творцы. Ад старажытнасці да Новага часу мастацтва тым і займалася, што набліжала да чалавека ідэалы і ўзвышала яго да ідэалу. Калі мастацтва Адраджэння дапамагло чалавеку ўсвядоміць яго універсальную гуманістычную дасканаласць на ўзор Бога, яно падштурхнула яго да ўсебаковай дзейнасці на ніве спазнання. Зараз, калі свет імчыць у бясконцых змяненнях у будучыню, калі дзесяцігоддзі па ліку перамен абганяюць якія-колечы стагоддзі, толькі мастацтва сваімі рознастылёвымі, рознамэтавымі намаганнямі можа гэты свет найболын зразумець, разгледзець, прывесці да гарманічнай раўнавагі і скіраваць жыццё туды, дзе ёсць шанец выжывання і эвалюцыі.
Але ўсё-такі: які сэнс ты ўкладаеш у вызначэнне сучаснага моманту як "пераломнага" / "пераходнага"? Калі браць на ўзроўні касмічным альбо метафізічным гэта пераход АД чаго і ДА чаго?
Варта, на мой погляд, часцей хадзіць на пляц Незалежнасці, назіраць за паводзінамі розных людзей, каб
скласці сваё ўласнае меркаванне аб тых працэсах, што адбываюцца апошнім часам. У іх няма старонніх гледачоўназіральнікаў: усе свядомыя альбо несвядомыя ўдзельнікі падзей, ніхто не можа схавацца за імідж "нейтральнасці", "незаангажаванасці". Надыходзіць пара паказваць сябе такімі, якія мы ёсць. Гэта адна з асаблівейшых прыкмет часу, які сапраўды найтрапней назваць пераходным: ад таго, што было ў трывалай нязменнасці, ад ладу жыцця, комплексу ўяўленняў, да яшчэ няспраўджанага, неакрэсленага, у пэўным сэнсе цьмянага, але непазбежнага будучага.
Мяжа, ад якой пачаўся пераход да новага, з кожным днём усё больш аддаляецца. Для мяне гэта быў той кастрычнік 1988 года, калі я быў прылюдна абраны адным з сяброў Аргкамітэта БНФ "Адраджэньне”, і пачаўся пераход разам з сябрамі і аднадумцамі да таго, што ўжо часткова адбылося, і што яшчэ мае адбыцца. Між іншым, засталіся і такія рэтра-арыгіналы, каму патрапіла спыніцца перад той мяжой, псіхалагічна не здужаўшы пераадолець яе. Яны зараз існуюць у дзіўным, вартым жалю стане загіпназаванасці, калі ілюзіі старога мацней за рэальнасць. ёсць і такія, што хутка збочылі, сышлі з дыстанцыі і памкнулі недзе за сваімі асабістымі інтарэсамі, найчасцей матэрыяльнымі. Іх здолеў страх, што не паспеюць у час дэфіцытнай ліхаманкі стаць мільянерамі... Але большасць людзей ужо адчулі, што старога не вярнуць, і з надзеяй пацягнуліся за тымі, хто моцна апярэдзіў іншых не ў матэрыяльным, але ў ідэйна-ратункавым сэнсе.
Калі нашыя, беларускія падзеі накласці на храналогію агульнаеўрапейскіх змен, дык выявіцца шмат, на мой погляд, ідэнтычнага, нават сінхроннага. Уся Еўропа мяняе сваё аблічча з той запраграмаванай паслядоўнасцю, як на дрэвах увесну вырастае новая лістота. Спыніць гэты поступ вясенняга абуджэння немагчыма тым больш гвалтам і крывёю. У грамадскім эвалюцыяніраванні Еўропы аджылыя нормы, прынцыпы, формы, звычкі, пазіцыі і інш. адсыпаюцца ў глабальным маштабе, але зараз такі момант між старым і новым, што яшчэ яўна не адчуваецца перавага новага. Таму і страхі вялікія, трывога, напружанне. Еўропа зараз эпіцэнтр сусветных змяненняў, тут многія працэсы праходзяць
у самай сканцэнтраванай і інтэнсіўнай форме, тут знаходзіцца іх буйнейшы нервовы вузел. Калі яны вырашацца на гэтым плацдарме выпрабаванняў дык засвояцца і пашырацца на ўсіх іншых кантынентах. I адбудзецца гэта, пэўна, да канца стагоддзя. Такі цыклізм сусветнага развіцця, што напрыканцы аднаго стагоддзя нараджаецца новае (80-я 90-я гг.), затым новае цалкам пераадольвае колішняе, вызначае кірункі, якія ў першай-другой палове веку развіваю цца, сутыкаюцца, ствараюць нечаканыя праблемы і канфлікты, нарэшце вычэрпваюцца і затухаюць і даюць ход якасна іншаму, што назапашваецца ў позняй, сінтэзаванай фазе. I так увесь час без супынку.
Калі бачыць метафізічную аўру працэсу, дык можна ўлавіць тэндэнцыю ад палярызаванасці настрояў да духоўнай міласэрнасці. Сэрцы стаміліся ненавідзець і прызнаваць толькі сваё... Адчувальныя памкненні да ўзаемаразумення і ўзаемаўзбагачэння. Зараз на адной частцы зямлі гора, галеча, пакуты, азвярэласць, на другой дабрабыт, шчасце бесклапотнага існавання. I адно і другое не ёсць для чалавека ідэальнае, бо чалавек істота гарманічная, звязаная з космасам праз духоўную суладнасць і біялагічную раўнавагу свайго існавання. У шчасці павінна быць і кропля цярпення, а ў пакутлівасці пераважаць не безнадзейнасць, а высакародная мэта. Зараз у еўрапейскім метафізічным клімаце адбываецца змяшанне, як у тэмпературы, пакутліва-сцюдзёнага і горачакамфартабельнага. У натуральным цяпле добрае мае большыя шансы для развіцця, а злое курчыцца і затухае...
Людзі на адной шостай частцы свету досыць нацярпеліся і за сябе, і, мабыць, за наступныя пакаленні, літаральна выпакутавалі жаданне лепшага, гуманнага жыцця. Ды не мы першыя і не мы апошнія, каму наканавана перажываць пераходы і пераломы ў грамадскіх працэсах. Напрыклад, у канцы XV стагоддзя ў Еўропе панавалі апакаліпсічныя настроі, але, як потым высветлілася, духоўна-змрочная эпоха скончылася і распачалося Вялікае Адраджэнне; яго геніяльны сын Альбрэхт Дзюрэр, які з маладосці сам быў удзельнікам таго "пераходнага" перыяду і ўсё перажыў і бачыў, потым, калі прайшлі гады, стварыў медзярыт "Райтар, смерць і д'ябал" {1513). Кашчастае страшыдла там
патрасае пясочным гадзіннікам, рагаты у выяве казла зманьвае сумненнямі, страшыць нечаканасцямі. А райтар, вершнік, цярплівы і мужны, трымае лейцы свайго каня і рухаецца наперад...
Рухаемся наперад незалежна ад свайго настрою і жаданняў і мы. Правакуе гэты рух, як ва ўсе часы, палітыка, палітычная дзейнасць сучаснікаў. Мы міжволі звяртаем на іх увагу, спрабуем зразумець іх памкненні, глядзіш і ўжо цягнемся да іх, робімся палкімі прыхільнікамі таго ці іншага кірунку. Кажу "мы", маючы на ўвазе, натуральна, шараговага грамадзяніна, заложніка вось гэтай самай палітыкі. Але выклікае здзіўленне актыўная палітызацыя сферы мастацтва, якое ці не з-за гэтага пазбаўляецца свае метафізічнае напругі і, калі заўгодна, духоўнае цнатлівасці... Мабыць, мастак узроўню Марачкіна ці Куліка ўсё-такі не павінен пісаць палітычныя лозунгі і карыкатуры... Наколькі гэта арганічная з'ява палітызацыя беларускага мастацтва ў другой палове 80-х гадоў?
Звычайна "палітызаванасцю” азначаюць нешта быццам прымітыўнае ў мастацтве. Гэта зручнае тэрміналагічнае клішэ, якім можна заштампаваць усё, што па розных прычынах не падабаецца, і ім зазвычай карыстаецца той, хто "палітыкай" не займаецца. Але па сугнасці і раней і цяпер "палітыка" ў мастацтве гэта актыўная грамадзянская пазіцыя мастака. Хоць ніхто з мастакоў у Беларусі прафесійным палітыкам, дэпутатам альбо міністрам не стаў, але ў грамадскім дэмакратычным руху яны ўдзельнічаюць, і ў параўнанні з пісьменнікамі і кампазітарамі іх тут значна больш.
У шчыльным судакрананні з праблемамі быцця народа беларускае мастацтва здолела спарадзіць такія нетрадыцыйныя актыўныя сродкі выразу, як спантанную каліграфію надпісаў, першабытна-умоўныя формы малюнка, сімволіку архаічна-вобразных колераў белага, чырвонага, чорнага, фотамантаж, калаж і інш., а таксама гіпербалу, метафару, палітычную карыкатуру, жанр плакатнай і часопіснай графікі. Пасля масавых шэсцяў і акцыяў у абарону правоў народа, яго гістарычнай памяці з дасканалай, зазначым, "рэжысурай" і выкарыстаннем неардынарных мастацкіх сродкаў выразу сотні тысяч
удзельнікаў апроч іншага разумелі, якую моц пазітыўнага ўздзеяння нясе ў сабе спалучэнне грамадскай акцыі з формамі хэпенінга, пэрформэнса. Мабыць, зараз ужо не трэба перакладаць гэтыя англамоўныя тэрміны, бо ў беларускага мастацтва ёсць свае адпаведнікі акцыя "Дзяды", "Чарнобыльскі шлях", "Прысяга" і інш. Прафесійнае мастацтва натхніла сваім прыкладам і ананімную дадаістычную творчасць, дзе пафас адмаўлення даведзены да крайняга абсурду і выклікае шокавыя ўражанні. Вянкі з калючага дроту да помніка Леніну замест кветак; дамавіна КПБ, што ўласнаруч зрабілі і пранеслі па Менску дэманстранты, унікальныя і ўжо гістарычныя факты актывізацыі стыхійнага вобразнага самавыражэння. Лозунгі, якія ўпэўненай рукой першакласнага еўрапейскага жывапісца маляваў колькі год таму Аляксей Марачкін і іншыя апазіцыянеры, "Жыве Беларусь!", "Беларускай мове дзяржаўнасць!", "Толькі Незалежнасць!" і інш., рэчы эпахальныя для Беларусі і іх месца у Нацыянальнай мастацкай галерэі. Як аналогію можна ўзгадаць акцыі вялікага нямецкага мастака Ёзэфа Бойса, які прымаў самы чынны ўдзел у руху "зялёных". Вынікі ёсць Рэйн актыўна ачышчаецца ад бруду, а дэкларатыўныя творы мастака (так можна па-беларуску азначыць лозунгавы від актуальных творчых выказванняў) захоўваюцца ў музейных калекцыях Германіі як класіка 80-х гадоў.
He бачу нічога катастрафічнага ў "дэкларатыўным" пашырэнні межаў сучаснага беларускага мастацтва, якое арганічна звязала сябе з актуальнымі праблемамі выжывання нацыі. Яно праз гэта ўзяло на сябе вялікую адказнасць і клопат, але прыдбала і вялікі творчы патэнцыял.
У Менску працуе суполка мастакоў "Пагоня", якая аб'ядноўвае мастакоў на платформе нацыянальнага Адраджэння. Ужо адбылося колькі выстаў гэтай суполкі як у сталіцы, гэтак і па дыяспары. Але я зноў вяртаюся да праблемы творчай індывідуальнасці: мне здаецца, што паход "шчыльнымі радамі" дае плён хіба як форма асветніцтва, а што для таленту, дык яму ад такога падыходу асаблівай карысці няма...
З'яўленне разнастайных суполак, аб'яднанняў, згуртаванняў гэта заканамернае аднаўленне натуральных
форм культурнага працэсу пераходнага перыяду. Таталітарызм ЗО-х гадоў, каб мець манаполію ў вызначэнні, што можна, а што нельга дапусціць у мастацтве, літаратуры і г.д., на дзяржаўным узроўні забараняў суполкавую дзейнасць, стварыўшы цэнтралізаваныя "творчыя саюзы" з дыктатарскай устаноўкай "кіраваць культурай"... У Саюз мастакоў імкнуліся да апошняга часу ўсе, хто быў з дыпломам прафесійнай падрыхтоўкі і меў хоць якія здольнасці, бо гэта была практычна адзіная магчымасць атрымаць майстэрню, заказ на мастацкі твор, працаваць творча і не хадзіць на службу. Якогась ідэйнага яднання членаў саю за ніколі не было. Існавалі няпісаныя падзелы на творцаў, кан’юнктуршчыкаў і звычайных афарміцеляў. Калі афіцыёзны мецэнат ужо не змог дыктаваць свае ўмовы, супярэчнасці паміж "сябрамі па саюзе" пачалі агаляцца. Саюз, аднак, будзе існаваць да таго дня, пакуль будзе існаваць бю ракратычная посткамуністычная дзяржава, якая яго калісь стварыла; іншым мастацкім "новародкам" яна мала чым дапамагае, наадварот абкладае прыгонніцкімі падаткамі. Дэмакратычная дзяржава, якой пакуль няма, павінна спрыяць у першую чаргу арганізацыям і асобам, якія развіваюць культуру. Гэта і бўдзе, мабыць, сапраўдная культурная палітыка дзяржавы.
Зараз жа ўсё больш назіраецца працэс ідэйнай дэградацыі ў Саюзе мастакоў. Праблемы камерцыйнавытворчыя прэвалююць над творчымі, мэта выжыць любым коштам. I таму адзінка, якая жадае супрацьпаставіць сябе агульнаму нігілізму і абыякавасці, павінна шукаць сабе аднадумцаў. Статут "Пагоні” прадугледжвае сувязь якраз на творчаі?, а не камерцыйнай аснове, прычым няма якіхколечы пакаленнасных ці то стылістычных абмежаванняў. "Пагоня" не адзіная суполка ў беларускім мастацтве. Прыгадайма віцебскую грамаду Сцвярджальнікаў Новага Мастацтва, у літаратуры "Маладняк", "Узвышша" і інш. У час актыўных пераўтварэнняў, каб рухацца да пастаўленай мэты, трэба адчуваць сябе разам з сябрамі. Аднаму не справіцца і не развіць сваіх здольнасцяў. Кагось могуць зламаць жыццёвыя абставіны, іншых жорсткія апаненты... Згуртаванне засцерагае ад "злому". Іншая справа, калі мэта дасягнута. Тады суполкі натуральным чынам зніка-
юць, распадаюцца, мастакі разыходзяцца і працуюць як прызнаныя мэтры паасобку. Такая прырода творчага суб'ектывізму. Але ў "Пагоні", як арганізацыі, самасцвярджэнне яшчэ наперадзе. Дый час такі, што больш згуртоўвае, чым раз'ядноўвае, асабліва гэта тычыцца людзей мастацтва.
ПЫТАННЕ ЎЛАСНА МАСТАЦКАЕ
Відаць, людзі мастацтва найболый падуладныя фатуму самавызначэння, сэнс якога у выбары паміж адзінотай і не-адзінотай Інагадаем апавяданне А.Камю "Ёна, або мастак за працай"!. Знешняя рэчаіснасць дзеля гэтага выбару ўсё адно адыгрывае не першасную ролю... Паспрабуем наблізіццада ўнутранай сутнасці беларускага мастацтва паколькі мастацкая крытыка па вызначэнні ёсць самасвядомасць мастацтва. Лічачы і называючы беларускае мастацтва часткай сусветнай культуры, мы пакуль не абцяжарваем сябе ўдакладняць, канкрэтызаваць месца беларускага мастацтва ў мастацтве свету.
Калі згуртаваць для аналізу ўсе картаграфічныя, гістарычныя, этнаграфічныя і іншыя дадзеныя, атрымаецца абсалютна дакладнае ўяўлённе аб цэнтральнаеўрапейскім знаходжанні Беларусі. Адсюль вынікае, што беларускае мастацтва носіць цэнтральнаеўрапейскі характар і, варта дапоўніць, з паўночным ухілам. Асаблівасці беларускай прыроды, як і прыроды на іншых тэрыторыях БалтыйскаСкандынаўскага рэгіёна, сфармаваны сцюдзёным наступам ледавікоў, а яе аўтахтонныя жыхары беларусы маюць у генезісе балцкі субстрат. Геаметрызму калектыўных форм народнага арнаменту ўласцівы архаічны і чысты рамбічны стыль, характэрны для Поўначы, і г.д.
Калі нам зараз трэба вызначацца ў свеце а ён беларусу заўсёды быў цікавы, толькі сёння мы хочам убачыць і зразумець яго па-свойму, без чужых каментарыяў, дык найперш трэба звярнуцца ў бок Еўрапейскай Поўначы і скіраваць увагу да краін Скандынавіі, Бенілюкса і Нямеччыны, жыццё і характар народаў якіх вельмі падобныя, сугучныя для беларусаў. Назіраючы за "паўночнікамі", мы разгледзім і часцінку саміх сябе... Усе гэтыя паўночнікі маюць ураўнаважаны, "рахманы", спакойны
характар і заможны лад жыцця. Для іх Балтыйскае мора агульная "купель" цывілізацыі, культурна-гандлёвых зносін. Паўночная готыка і Паўночнае Адраджэнне, як і Ганзейская купецкая супольнасць, распаўсюджвалі свае ўплывы і па беларускай зямлі... He дзіва, што гэтулькі з'яў яднаюць нас з тымі, хто жыве ў Осла ці Гамбурзе. Беларуская готыка тыпова паўночная; беларуская кухня прыйдзецца даспадобы і бюргерам, і фермерам з ваколіц Любэка ці Бруге, дзе добра ведаюць назвы і смак, аналагічныя шынкам, паляндвіцам, кумпякам ды іншым кулінарным дзівосам з Меншчыны ці Гарадзеншчыны. Хай сабе толькі на гістарычных абразах, але дагэтуль памятныя вуліцы Магілёва XVII ст., падобныя на брусельскія ці амстэрдамскія вуліцы шчыльнай франтальнай планіроўкай. Зусім не выпадкова персанажы "Вясковага вяселля" Пітэра Брэйгеля (Старэйшага) моцна нагадваюць жывых удзельнікаў сучаснага беларускага вяселля, хоць розніца паміж імі у 500 гадоў.
Анарэ дэ Бальзак вельмі ўражваўся надзвычайнай цярплівасцю і рупнасцю да працы фламандцаў нам гэта так блізка I знаёма. Нямецкі парадак, арганізаванасць ідэал таксама і беларускага жыцця, да якога мы ўвесь час імкнёмся...
Каб быць еўрапейцамі, не трэба пнуцца няведама за якімі экзотамі і фешэнебельнымі модамі, павярхоўнымі манерамі. Трэба проста быць самімі сабой: культываваць, пашыраць, развіваць усё нацыянальнае і грунтоўнае, неперакручанае, гарманічнае для нашай ментальнасці. Характар і мастацтва беларусаў па паходжанні не могуць быць супярэчлівымі. 3 яскравымі паўночнымі рысамі стрыманасці I узважанасці наша мастацтва павінна паводзіць сябе па-цэнтральнаеўрапейску. Менавіта на гэтым грунтуецца I маё асабістае разуменне беларускай нацыянальнай мастацкай школы, яе спадчына і перспектывы развіцця. Яна бачыцца зараз у трох асноўных паралельных кірунках, што ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, але ўэаемна не супярэчаць.
Першы хай не здаецца кансерватыўным. Гэта асаблівасць цэнтра, у які ўсё раней-пазней сыходзіцца, тут назаўжды захоўваецца, не забываецца. Гэты кірунак мастацтва
вырашае важную праблему пераемнасці, рэтрансляцыі і акумуляцыі формул агульнаеўрапейскай мастацкай традыцыі, і ён мае сваіх выдатных беларускіх творцаў-захавальнікаў. У еўрапейскай літаратуры першымі эпічнымі творамі былі, як вядома, "Іліяда" і "Адысея" Гамера, а апошнім паэма 'Новая зямля" Якуба Коласа... Вялікім сінтэтызатарам, які ў сціплых, па-беларуску камерных жанрах партрэта і нацюрморта абагульніў усё еўрапейскае жывапіснае мастацтва Новага часу ад Рэнесансу да рэалізму, быў наш творца Янка Хруцкі з Віцебшчыны. Яго Незнаёмкі-крывічанкі неспасціжна таямнічыя і па-леанардаўску шматзначныя... Беларуская флора ў кампазіцыях з садавінай і гароднінай неўвядальна-барочная, рамантычная і класічная. Таму не трэба бачыць ніякага анахранізму, калі зараз нехта з маладых творыць у рэтра-стылі: такая іх натуральная патрэба, абумоўленая традыцыйнай скіраванасцю творчых пошукаў.
Другі кірунак кірунак авангардных стылістычных неалагізмаў. На беларускай глебе ён фармуецца без спазнення і другаснасці. Пасля залатога веку нацыянальнага іканапісу і свецка-шляхецкага жывапісу XV—XVIII стст. сучасныя наватарскія сродкі ў нас не могуць не адаптавацца і даць новы плён. Іх крайнасці змякчаюцца, дысгармонія гарманізуецца адпаведна ментальнасці і задачам мастацкага цэнтрызму. Міхась Філіповіч адзін з самабытнейшых творцаў мастацкай мадэрнізацыі дае ''адкрытыя лекцыі" ў кожным сваім партрэце і фальклорнай кампазіцыі. Сюды ж трэба аднесці і дэкларацыі мастацкага нонканфармізму.
Трэці кірунак гэта зварот да аўтахтонных паганскіх вытокаў. Там абстрактнае, геаметрычнае, першаснае жывой крыніцай б'е ў народным мастацтве, у архаічных знаходках і разнявольвае настолькі, што дазваляе ўзняцца да супернаватарства. Рашучасць мэт, лаканізм і прастата сродкаў у канцэпцыі стылістычнага аўтахтанізму максімальныя. Гэта закладзена яшчэ ў легендарных праграмах дзеянняў па пераўтварэнні свету рэчаў віцебскіх Сцвярджальнікаў Новага Мастацтва, выявілася ў гераічным перыядзе беларускага супрэматызму 20-х пачатку ЗО-х гадоў.
На маё меркаванне, творцаў, здатных здзяйсняць неабмежаваныя наватарскія задумы, сярод беларусаў не
бракуе.
Што ж, тваё меркаванне пэўным чынам удакладняе хадульны афарызм "беларусы нацыя паэтаў". Значыць, нацыя творцаў? Жрацоў прыгажосці?.. Дык вось на заканчэнне гутаркі нагадаю выслоўе нашага славутага ў свеце земляка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага: "Прыгажосць уратуе свет". Перафразуем гэтае выслоўе ў форме пытання: "Ці ўратуе беларускую культуру мастацтва?" Што скажа на гэта крытык?
Ніколі не сумняваўся ў выслоўі Ф.Дастаеўскага, гэтаксама як і ў тым, што мастацтва самы надзейны сродак выратавання культуры. Былі і ёсць народы, якія бароняць ці сцвярджаюць сябе праз агрэсіўнасць, ваяўнічасць, але яны ніяк не здольваюць пакарыць свет, усё адно прайграюць у развязанай імі бойцы і часта знікаюць назаўсёды: асірыйцы, грэка-македонцы, рымляне і інш. Але ёсць народы, якія нікому не пагражаюць, аднак заваёўваюць свет сваёй духоўнасцю, культурай. Грэцыя перамагла Рым, Італія германскіх вандалаў, Паўночная Францыя нарманаў і г.д. Моц беларускага народа не ў агрэсіўнасці, а ў культуры, што настоена на высокай духоўнасці і вырасла з глыбачэзных этнічных карэнняў. Нездарма акупанты, калабаранты, здраднікі, ворагі жорстка распраўляліся з ёй: без культуры народ паддаецца на ўсё... Парадокс, але і зараз наша культура пад пільным наглядам нядобразычліўцаў і не вельмі каб магла паказацца тутэйшаму люду, а тым больш замежжу. "Вартаўнікі" добра ведаюць, што калі выпусціць яе свабодна прайсціся па роднай зямлі, дык на пяску заквітнеюць ружы... Наш народ толькі праз культуру можа самым кароткім шляхам стаць моцным і духоўна здаровым. ён даўно ўжо чакае гэтага культурнага звароту, але яму ўвесь час падсоўваюць нешта другаснае, знявечанае, пад нібыта яе выглядам, але не яе, не культуру... Вакол такія прыгожыя, высакародныя, чулыя твары, але... у свядомасць быццам заклалі якую касету і прайграецца дэструктыўная, дысгарманічная праграма, выклікаючы закатурханасць і затарможанасць людзей. Вось менавіта мастацтва актыўнае і свядомае зможа вывесці людзей, грамадства з гэтага стану.
Мастацтва не чакае спрыяльных умоў, спяшаецца на
мітынгі і памятныя вечарыны, нягледзячы ні на надвор'е, ні на адлегласць ад сталіцы да якогась мястэчка. Намаганнямі яго творцаў узводзяцца крыжы і капліцы на магілах ахвяр сталінізму і помнікі дзеячам беларушчыны ад Наваградка да Падуі; яно прыходзіць з першымі словамі малітвы ў адноўленыя вернікамі храмы у выглядзе сучаснага іканапісу, фрэсак, культавай скульптуры; пры дапамозе паліграфічных магчымасцей ажываюць старонкі мудрых кніг мінуўшчыны, тыражуюцца вобразныя каштоўнасці вялікіх часоў і эпох; яно, мастацтва, зіхаціць урачыстай паліхраміяй і глыбінёй колераў у экспазіцыях Дзяржаўнага мастацкага музея. Але яно яшчэ не прыйшло да ўсіх, хто толькі напалову верыць, што ён беларус. Спадзяюся, аднак, што неўзабаве прыйдзе. Уяўляю амаль дакладна, як па праграмах Нацыянальнага тэлебачання разам з калегамі крытыкамі, мастацтвазнаўцамі, мастакамі, філосафаміэстэтыкамі звернемся да розуму і пачуццяў людзей, інфармуючы аб багаццях мастацтва, якое прыцягне і да ўласнай культуры, і да культуры свету. Якая спатоля штодзённа чуць і чытаць, дзякуючы сродкам масавай інфармацыі, не пра новыя злачынствы, а пра адкрыццё новых выстаў, тэатральныя прэм’еры, конкурсы, фестывалі, вернісажы. Цяпер жа як на сапсаванай пласцінцы: "Старшыня Ш. сказаў тое...", "Намеснік К. паехаў туды...", "Сакратар Н. прыняў таго...", а пра мастацтва ні слова, хоць яно ў тысячу разоў адказней за ўсіх старшыняў, разам узятых. Зрэшты, зразумела, чаму такая няміласць, каб беларусы як мага марудней станавіліся беларусамі, якімі іх непазбежна робіць уздзеянне мастацтва... Ды мастацтва ўрэшце прыйдзе да кожнага, нават праз зачыненыя дзверы. Ад яго немагчыма схавацца, як ад будучыні.
НататкІ пра культуру
Працяг
ВЯРТАННЕ Ў ЗАЎІРА
...Казаць, што Купала наша будучыня, гэта патэтыка. Для свайго часу, калі інтэлігенцыя яшчэ не вылузалася з нацыянальнага масіву, не ўзнялася над сялянствам, Купала сапраўды быў вяршыняй народнай думкі для тутэйшага
чалавека, які памкнуў быў выбірацца з нацыянальных нізін.
Купала апошні прарок нашаніўскай пары, якому было наканавана лёсам дабываць свой век у адзіноце і маўчанні. 3 1930 года Купала быў асуджаны на адзіноту і маўчанне; на яго твары, калі ўгледзецца ў фотаздымкі той пары, быццам праступіла пячатка смерці... Постаць і імя жывога, але нямкога Купалы на працягу дзесяці гадоў сведчылі аб тым, што БЫЛО ў гісторыі народа і яго мастацкай культуры што была такая рамантычная, узнёслая, блаславёная духоўная пара, калі, не зважаючы на ліхалецце часу, выказваліся запаветныя беларускія ідэалы у вершах, дэкларацыях, прозе. Сваім маўчаннем пасля няўдалай спробы самазабойства Купала як бы маўкліва сведчыў пра сваё пакаленне тых нашаніўцаў, грамадоўцаў стваральнікаў БНР, якія навечна засталіся ў сваім рамантычным часе і прыроду чыйго рамантызму нам наўрад ці дадзена зразумець... Хто ведае, ці ўспомнілі б мы тое пакаленне і яго дзеі, калі б не хударлявая, адзінокая постаць Купалы да 1942 года напамінкам пра тое, што БЫЛО?
Да Купалы цягнуцца імпульсы з нашаніўскай пары, але да Купалы цягнуцца і імпульсы з нашага часу. Мы, такім чынам, ідзем наперад, а галава, як у дантаўскага прарока, павернута назад. Куды прыйдзем?
У тым і рэч, што семантыка АДРАДЖЭННЯ, яго сучасны пафас пабудаваны на матыве ВЯРТАННЯ. Вяртацца ўвогуле лягчэй, чым ВЫЗНАЧАЦЦА, г.зн. ладзіць нешта новае, сваё, тоеснае сваім жаданням дапасоўваць жыццё да фатальна нязведанага свету будучыні. Свет мяняецца штохвілінна, і ўсе ўчарашнія звычкі, норавы, традыцыі, правілы ўжо не адпавядаюць новай рэальнасці. Запыняцца на ўчарашніх інтэлектуальных здабытках і грамадскіх канструкцыях значыць, страчваць адчуванне рэальнасці.
Культура мусіць мець адпаведнікі новым, больш складаным, чым учора, з'явам жыцця.
На зыходзе веку беларусы перарастаюць паэтычны ўзровень самапазнання, пачынаюць мысліць і гаварыць пра сябе ў новых, экспрэсіўных інтэлектуальных катэгорыях. Для беларускага інтэлектуальнага жыцця Янка Купала і мусіць быць мінулым, але не будучым. ён наш духоўны
абуджальнік, / толькі. Адштурхнуўшыся ад Купалы, мы мусім жыць далей уласным розумам, дбаць пра тое, каб ён не адставаў ад інтэлектуальных здабыткаў свету, валодаў імі.
Інтэлектуальная работа ў беларушчыне толькі пачынаецца. Набывае акрэсленасць дзейнасць Скарынаўскага цэнтра, цікава працуе Беларускае навукова-гуманітарнае таварыства ГБеларускі Інстытут Еўропы"), закладвае традыцыю беларускай элітарнай адукацыі Беларускі гуманітарны ліцэй, кшталтуецца віленская газета "Наша Ніва", дзе друкуюцца пераклады з Ч.Мілаша, Х.Борхеса, Э.По, А.Камю, Дж.Сэлінджэра, арыгінальная аўтарская эсэістыка і публіцыстыка, што скіраваны на абдумванне беларускага светапогляду і стану культуры. ТАКІЯ з'явы ў грамадскім жыцці Беларусі, такія тэксты і літаратура гавораць самі за сябе, ізнікае неабходнасць кагось агітаваць за беларушчыну яна прымаецца натуральным чынам, як рэч безумоўна вартасная і прэстыжная ў параўнанні з іншымі плынямі культуры.
Матыў вяртання непрадуктыўны тым, што выслабаняе ад самастойных, драматычных высілкаў маўляў УСЕ ўжо дзесь было, толькі трэба пашукаць у гісторыі і вярнуць да жыцця... Ды нельга вярнуць неіснуючае. Рэальны плён у культуры, прынамсі, можа даць толькі штоімгненная стваральная праца, пошукі дапасаванняў нашага жыцця да новых рэаліяў. Вяртанне можна прыняць хіба як метафару руху наперад, СТВАРЭННЯ, хоць стылёва гэтыя паняцці адрозныя: ствараць нешта тэхналагічнае, рацыянальнае, вяртацца вобразнае, біблейскае. Патрэбна м е р a спалучэння таго і другога.
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "Культура", 8.06.1994
ХАЛОДНАЕ ЭСЭ
Калі пачынаеш пісаць пра палітыку, то заўжды рызыкуеш быць альбо занадта адцягненым, альбо залішне канкрэтным, г.зн. заангажаваным. Але як ні рупся, усё адно ўрэшце мусіш сказаць, ЗА каго ты, за якую палітыку выступаеш. Нават калі твае развагі мусова набліжаны да афарыстычнай формы.
Што, зрэшты, змушае прадстаўніка гуманітарнай прафесіі
пакідаць звыклую дзялянку метафізічных штудый і брацца за "грамадска значную" публіцыстыку?.. Сёння ты не ўпэўнены, што слова па-ранейшаму валодае сугестыўным уздзеяннем на людства чытача і слухача; сёння ты бачыш, што логіка і бляск рыторыкі нікога не пераконваюць з тою лёгкасцю, якая магчыма была яшчэ год таму. СЛОВЫ ЗГУБІЛІ СІЛУ СВАЙГО ЎЗДЗЕЯННЯ НА ЛЮДЗЕЙ, і паўплываць на людства могуць толькі рэальныя ПАДЗЕІ і ФАКТЫ, а не фігуры рыторыкі. Разам з пустой па сутнасці сваёй рыторыкай адміраюць ілюзіі і беспадстаўныя спадзяванні.
Такіх было найбольш апошнім часам, і як бы па прынцыпе "астаткавага магнетызму” ілюзіі працягваюць спадарожнічаць і прэзідэнцкай кампаніі на Беларусі*. Як бы ні цешыў сябе думкай, што сёлета ў чэрвені хада гісторыі не спыняецца і нешта будзе і далей, аднак занадта ўжо значная падзея наплывае ў жыцці людства, каб не звязваць з ёю зноў жа спадзяванняў. I што будзе далей, як будзе далей, у многім залежыць ад вынікаў Акта 23 чэрвеня... Бліжэйшы лёс беларускага грамадства будзе залежаць ад вынікаў выбараў. ВЫБАРУ.
Цяпер на пэўны час страцілі ўсякі сэнс нагадванні пра колькіразовую нелегітымнасць Вярхоўнага Савета, парушэнні працэдуры пры прыняцці Канстытуцыі, засілле палкоўнікаў у сродках масавай інфармацыі... Шчыра шкада ўсіх сумленных супрацоўнікаў тэлебачання I радыё, хто з раніцы да вечара змушаны "скандзіраваць" адно, нязменнае імя. Поўная падлегласць пад палкоўнікаў! I ніводзін дыктар не заявіў аб сваёй нязгодзе працаваць у такіх умовах... А тымчасам насланыя палкоўнікі адкрыта ўчыняюць пагром нацыянальнаму радыё, закрываючы рот апошнім мікрафонам галоснасці на Беларусі... Так магчыма толькі ў той краіне, дзе дзяржаўны дыктат беспакараны.
Дык наколькі разумна займацца адно "эстэтыкай”, калі вакольная рэчаіснасць, жывая чалавечая матэрыя, "простыя”, далёкія ад эстэтыкі і літаратуры людзі твае бацькі між іншым, аднавяскоўцы, сужыхары па гарадскім доме гэтак пляжацца купкай уладатрымцаў? Хто, уласна, даў права гэтым уладатрымцам атаесамляць сябе з УЛАДАЙ УВОГУЛЕ? Калі купка ўладатрымцаў пазбаўлена паняцця палітычнай культуры і сумлення, то ўжо ж гэткіх "правіцеляў" павінна паставіць на сваё месца тая грамадская сіла, што мае ўяўленне пра культуру і сумленне. У Беларусі гэта усе сумленныя (г.зн. з павышаным, абвостраным пачуццём годнасці) працаўнікі культуры, навукі і адукацыі, незалежна ад
*Адбывалася ў траўні ліпені 1994 г.
мовы, нацыянальнасці і веравызнання. Родніць Іх адно іманентная непадлегласць гвалту.
На жаль, з-за недасканалай структуры грамадзянскай супольнасці пазначаная сіла надта не ўфармаваная, каб выявіць сваю волю належным чынам. Зноў "зона дзеяння" прафесара, артыста, вучонага абмежавана збольшага працоўным месцам і хатнім асяроддзем. А што значнага ў грамадскім маштабе можна зрабіць упаасобку?.. Па сутнасці, у нас па-ранейшаму захоўваецца тая ж дысідэнцкая мадэль выяўлення свае палітычнае волі сумленным чалавекам. I гэта вельмі собіць цяперашнім ліхім уладатрымцам.
Але ўправа на іх ёсць. Адзіная рэальная ўправа г.зн. наяўны ў рэчаіснасці фактар структура БНФ. Толькі зараз становіцца зразумелым, чаму гэтак зацята супрацівіўся рэгістрацыі БНФ Вярхоўны Савет: людзі ўлады адчулі рэальную сілу, што будзе з імі змагацца і з якой ім трэба будзе весці палітычную барацьбу. БНФ кідаў пальчатку, а людзі ўлады яе адкідалі... Пакуль іх не прымусіла прыняць бой катастрофа камунізму ў Маскве ўлетку 1991 года. На жаль, дужа нешматлікія па прадстаўніцтве, хоць і абсалютна слушныя па задуме і кірунку партыі і партыйкі дэмакратычнай арыентацыі неяк занадта хутка паверылі ў якасны пералом у палітыцы, у магчымасць рабіць сваімі сіламі вялікую палітыку ў Беларусі... Думалася, што падзенне Шушхевіча ўзімку г.г. павінна было памагчы Грамадзе схаўрусавацца з Фронтам. На жаль, перабольшанне сваіх сіл з аднаго боку і прынцыповы радыкалізм з другога не дазволілі стварыць выбарчую кааліцыю дэмакратаў. I цяпер Фронт ставіць на свайго лідэра. а Грамада... на постлідэра. Хто ад гэтага выйграў?
Аднак рэальны праціўнік ліхіх уладатрымцаў засеў на Варвашэні, 8. Фронт, які за шэсць гадоў акумуляваў, напэўна, усе ўберажоныя ад кампрамісаў з камуністычнай сістэмай грамадскія сілы, якраз сёння імкліва набірае ачкі. I чым болей бескампрамісная пазіцыя Фронту па пытанні ўлады, тым надзейней яго элехтарат. Ен не здрадзіць, нават калі фармальна і не выйграе Акт 23 чэрвеня...
Вось я, фактычна, і выказаў сваё "ЗА". Але гэта грамадзянскае "ЗА" зусім не за Зянона Пазьняка Пазьняка; гэта "ЗА" за той ПАЧАТАК, ІДЭЮ, што за ім стаіць і якую ён, можа, персаніфікуе і не зусім так, як хацелася б. Спраўджаны мары не аднаго пакалення беларусаў мець свайго лідэра, рэальнага г.зн. дзейнага барацьбіта за нацыянальную палітыку і дзяржаўнасць. Кажуць, час Пазьняка не прыйшоў... Але справа аб дабудове нацыі і культуры вось ідэя, што стаіць за Пазьняком. I гэтая ідэя не сыходзіць з нашай павесткі дня другое стагоддзе; то
дакуль можна вычэкваць ідэалёвых, "лагодных” умоў?..
Як бы там ні было, Акт 23 чэрвеня мае стацца нарэшце актам волевыяўлення нашага грамадства. Уладатрымцы, як ні стараліся, не дамагліся поўнай I канчатковай нявыбарнасці людзей улады. Грамадству трэба будзе ўсё-такі выбіраць. А гэта ў адносінах да ціхмянага беларускага грамадства акт надзвычайнай важнасці. Па-першае, хоча-не хоча нацыя, але мусіць хоць як выказаць сваю волю, хоць як падумаць над тым, чаго яна хоча і ці хоча перамены свайго стану. Роздум жа аб сабе і сваіх інтарэсах заўжды акт пазітыўны, бо калі дагэтуль за беларусаў думалі адны Пазьнякі, то 23-га і пасля аб сабе задумаецца большасць суграмадзян. Па-другое, вынікі грамадскага думання непазбежна спародзяць калівы элементарнага палітычнага вопыту, якога так бракуе нашай нацыі сёння I з'яўлення якога найбольш I баяліся сучасныя ўладатрымцы...
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 9.04.1993 ПРА Г. ЗВ. АПАЛГГЫЗМ У МОМАНТ ВЫБАРУ
Чарговая агульнарэспубліканская палітычная мітрэнга, звязаная з разглядам у Вярхоўным Савеце пытання аб далучэнні да дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД, выклікала ўсплёск палітычных эмоцый, заяў I дэкларацый... Пытанне, бадай, сталася адмысловай лакмусавай паперкай, якая дазволіла яшчэ раз выявіць "нутро" розных сіл I рухаў, ініцыіравала шырокія выказванні ў друку. Трэшчына прайшла паміж двума полюсамі: прыхільнікамі Ічытай, ініцыятарамІІ ваеннага блоку з Расіяй I Іх супраціўнікамі, староннікамі безумоўнага нейтралітэту і без'ядзернага статусу рэспублікі. На адным полюсе урад, вядомая большасць у Вярхоўным Савеце, партыі-удзельніцы. г. зв. Народнага руху і іншыя фармаванні; на супрацьлеглым парламенцкая апазіцыя БНФ, блок дэмакратычных партый, што выступілі з сумеснай заявай супраць ваенна-палітычнай Ініцыятывы ўрада, шматлікія культурна-асветніцкія арганізацыі, у тым ліку з адпаведнай заявай выступіла пашыраная Рада Саюза пісьменнікаў БеларусІ.
Нават незалежна ад вынікаў галасавання, тыднёвы напал страсцей, як падаецца, адыграў увогуле пазітыўную ролю ў справе выбару грамадзянскай пазіцыі, I найперш пазіцыі інтэлігенцыі. Развіццё падзей паказвае, наколькі палітычна жудасную ролю дзеля лёсу краіны I ўласнага лёсу можа адыграць г. зв. апалітызм, маўклівая згода з непрадкаэальнымі дзеяннямі "ўладаў даючых”. "Бойцеся раўнадушных", чамусь найбольш згадваўся ў гэтыя дні вядомы афарызм...
* * *
"Калі "дух” гэта пачатак, сіла, якая зычыць дабра,... імкненне да справядлівага на дадзены час, тады ён "палітычны”, знаходзіць ці не знаходзіць ён вабным гэты эпітэт. Я думаю, нішто жывое не праміне сёння палітыкі. Адмова таксама палітыка; яна на карысць палітыцы няправага чыну..."
Томас МАН. 3 ліста да Германа ГЕСЭ з нагоды яго рамана "Гульня шкляных перлаў"
"Звычайна выраб нацыі ў гісторыі бывае толькі адзін раз... Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці для беларусаў пачаўся другі этап стварэння нацыі з іншымі, як на пачатку стагоддзя, стартавымі ўмовамі, алв з тымі ж самымі задачамі... Беларуская традыцыя ўвайшла ў рэфлексіўны этап свайго развіцця, калі на падставе крытычнай рэфлексіі адбываецца самаўсведамленне свайго культурнага патэнцыялу і магчымасцяў. Само развіццё залежыць не столькі непасрэдна ад гістарычных ды сацыяльных чыннікаў, колькі апасродкавана ад гэтае самае рэфлексіі ды, на гэтай падставе, ад спраўджання асабістых праектаў.
Цяпер тая беларушчына, што трымалася разам, разламілася, дысперсавалася па розных нішах грамадскае супольнасці. Усе мы, натуральна, працуем на складванне агульнанацыянальнай еднасці, ідэалогіі, міфаў, семантыкі, але адначасна I на сваю нішу, мікрагрупу... Трагедыя "сямідзесятнікаў" заключаецца, бадай, у тым, што, здабыўшы для краіны палітычную незалежнасць, місію ўнутранай распрацоўкі культуры яны мусяць перадаць маладым... Гэтае новае пакаленне рыхтуецца зрабіць наступны крок”.
Ігар БАБКОЎ Франьцішак ЭН
Філосафы і філасофія ў новай культурнай сітуацыі ПЯРЭДАДЗЕНЬ НАСТУПНАГА КРОКУ.
НАПЕРАДЗЕ СВЕТЛА
* * *
Вопыт сацыяльнай пераробкі нашага грамадства ад другой паловы 1980-х яскрава сведчыць, што прыход новай рэальнасці, новых, нечаканых і вытрыэненых рэаліяў залежыць, прынамсі, ад таго, ях хутка прамаўляюцца новыя СЛОВЫ. У 1988-1991 гадах ідэі З.Пазьняка абнезалежнасці і суверэнітэце Беларусі ўспрымаліся халі не ўтапічнымі, дык пражэкцёрскімі, дэкларатыўнымі; у праўдзівасці тых ідэй сумняваліся не толькі ачмураныя кампрапагандай рабочыя і сяляне, але ідобрая частка нацыянальнай інтэлігенцыі. Сёння, аднак, нібыта ідэалістычныя, няздзейсныя ідэі незалежнасці і суверэнітэту нашай Бацькаўшчыны часткова ўжо рэалізаваліся і з'яўляюцца натуральнай складовай часткай самасвядомасці грамадства. Люд Беларусіўсё мацней усведамляе сябе грамадствам асобнай, самастойнай краіны, у межах якой і мусяць збывацца лёсы людзей.
Змена рэчаіснасці, такім чынам, пачынаецца ад вымаўлення СЛОЎ пра новую рэчаіснасць. Словы самі па сабе ёсць часткаю тае, жаданае новае рэчаіснасці, лучаць у будучае рэчаіснастваральную энергію і фармуюць новае аблічча краю. I аблічча людзей таксама.
Ды аблічча новай рэчаіснасці, новых людзей не выпадае фармуляваць у старых, зжытых сябе слоьал. Трэба шукаць словы новыя. Гэта мусяць быць словы пра новую — ідэальную Беларусь. Мы прарваліся да тае мяжы, на якой нам ужо ніхто незможа закрыць рот, перашкодзіць сказаць унутрана-выпеставаныя пярліны словы веры ў сваю Бацьхаўшчыну і свой народ... Мы можам нарэшце выказаць, чаго прагнем у сваім народзе і на сваёй Бацькаўшчыне, каб жылося нам нармальна і лагодна. Новага слова беларусхага чакае і свет...
Дыялог з філосафам і паэтам Ігарам Бабковым Франьцішхам Эн. адбыўся ў жніўні верасні 1992 года. Правапіс пісьмовага тэксту аўтарызаваны*
* У дадзеным выпадку скарыстаны той сучасны варыянт Іа іх некалькі) мадэрнізаванага правапісу Б.Тарашкевіча, што распрацаваны / практычна ўжываецца выдаўцамі газеты "Наша Ніва" Ідыялог з І.Бабковым Франьцішкам Эн змешчаны ў "НН" пад загалоўкам "Супроць Адраджэньня", №9, 1992).
* * *
ЗМЕНА СЛОВАЗЛУЧЭННЯ.
НОВЫ СІНТАКСІС
-Для многіх было нечаканасцю, што пасля таго, як збольшага ўсталявалася пасляімперская геапалітычная сітуацыя Іколішні цэнтр ператварыўся ў перыферыю, a колішняя перыферыя "ускрайкі"! падзялілася на самастойныя цэнтрыі, беларускае адраджэнне дало збоі, пачало зацыклівацца на месцы, збавіла абароты. Пры аАсутнасці вонкавага палітычнага ўціску гэта выглядае парадоксам, бо, здаецца, наадварот, магчымасцяў дзеля нацыянальнага жыцця ў параўнанні з дапутчавымі часамі значна паболела. Зместам адраджэння, аднак, па-ранейшаму застаюцца колішнія спрэчкі пра дзяржаўнасць беларускай мовы, патрэбу нацыянальнага войска, межаў, мытняў...
За пяць мінулых гадоў адраджэнне не надта каб пераадолела жанр рыторыкі, увогуле літаратурную форму. Яно зрабілася літаратурным міфам, які працуе ў досыць вузкім коле літаратараў і грамадскіх дзеячаў, але дасюль не стала агульнаграмадскай ідэалогіяй.
Франьцішак Эн Самое гэтае выказваныне паўстае зь нетраў адраджэньня як "літаратурнага міту” і выяўляе сваю залежнасьць ад гэтае сэмантыкі, хоць і спрабуе выйсьці за яе межы. Насампраўдзе сытуацыя "зусім не такая". Яна лепш апісваецца ў тэрмінах складаньня грамадзянскае • супольнасьці альбо выбудовы дзяржавы, чым праз такую няпэўную ідэалягічную катэгорыю, як "беларускае адраджэньне". Калі мы хочам зразумець, што адбываецца, мы мусім забыцца на гэтае словазлучэньне ўвогуле.
Тое, што маецца на ўвазе пад беларускім адраджэньнем, можа быць названа па-іншаму: набыцьцё традыцыі (але пра гэта пасьля).
ІГАР БАБКОЎ ПА САКРЭЦЕ Ю.З.:
РОЗНЫЯ НІШЫ БЕЛАРУШЧЫНЫ
У нас усё "адраджэньне" трымаецца на адраджэнскай рыторыцы: было адно адраджэньне, другое... надышло
шостае... Так можна адраджацца бясконца.
Пасьля распаду СССР і набыцьця незалежнасьці для беларусаў пачаўся другі этап стварэньня нацыі зь іншымі, як на пачатку стагодзьдзя, стартавымі ўмовамі, але з тымі ж самымі задачамі. Пачынаецца дынамічнае, імклівае разьвіцьцё нацыянальнай сьвядомасьці бо зьявіўся яе замоўца свая дзяржава Ідзяржава задае нацыянальную еднасьць і выступае рэпрэзентантам нацыі). Але адбываецца й іншы працэс: у дзяржаве ўзьнікае грамадзянская супольнасьць, падзяленьне грамадзтва на дробныя адзьдзелы, кожны зь якіх выпрацоўвае свае формы прадстаўніцтва. Разьвіцьцё сучасных эўрапейскіх нацыяў у межах сваіх дзяржаваў заснаванае на дыялектыцы дачыненняў грамадзянскай супольнасьці й дзяржавы, іх кампрамісах.
Цяпер тая беларушчына, што трымалася разам, разламілася, дысперсавалася па розных нішах грамадзянскае супольнасьці. Усе мы, натуральна, працуем на складваньне агульнанацыянальнай еднасьці, ідэалёгіі, мітаў, сэмантыкі, але адначасна й на сваю нішу, мікрагрупу. Тут могуць быць узаемныя супярэчнасьці (напрыклад, паміж беларускімі інтэлектуаламі й палітыкамі, бо першыя не прымаюць выкарыстаньня нацыянальнай сэмантыкі ў якасьці ідэалёгіі). Аднак жа на ўзроўні нацыянальным гэтае змаганьне чыста рытуальнае, хоць на ўзроўні грамадзянскай супольнасьці рэальнае. Тут дзіўны працэс адначасова і . дыферэнцыяцыі і інтэграцыі беларушчыны на розных узроўнях.
ПРА ШТО МЫ МУСІМ ДАМОВІЦЦА.
"ТАЯМНІЦА, ЯКАЯ ДЫХАЕ У ПАТЫЛІЦУ..."
Франьцішак Эн. ...ёсьць беларуская культурная прастора,
Ігар Міхайлавіч БАБКОЎ нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1986). Працаваў у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. Паэт, аўтар кнігі вершаў "Solus гех", драматург, літаратурны крытык, культуролаг (выступае ў друку пад псеўданімам Франьцішак Эн).
дынаміка якой сёньня вызначаецца не франтальнымі наступамі й новымі "агульнаграмадзкімі ідэалёгіямі", а хутчэй індывідуальнымі ды групавымі культурнымі праектамі. Культурная прастора перастае быць аднароднай, гамагеннай, абавязковай і па-савецку зануднай. У сярэдзіне гэтай прасторы мы на сёньня маем як мінімум пяць кшталтаў беларускай культуры: савецка-беларускі; авангардны (у шырокім сэньсеі; віленскі; беластоцкі; эмігранцкі, якія накладаюцца адзін на аднаго ды ўтвараюць тую мазаіку беларушчыны, як яна бачна "неаналітычнаму воку". А калі далучыць да гэтага ўсіх "тутэйшых", "заходнерусаў", "крэсавых палякаў", савецкіх ды іншых маргіналаў усё гэта пачынае небясьпечна нагадваць лякарню.
Пра якую "агульнаграмадзкую ідэалёгію" можа йсьці гаворка ў гэткай сытуацыі? Адзінае, пра што мы можам дамовіцца (і пра што мы мусім дамовіццаі, гэта своеасаблівы "нулявы варыянт":
1. Мы ўсе зьяўляемся пэрсанажамі беларускай культурнай прасторы (незалежна ад мовы, самасьвядомасьці, нацыянальнага паходжаньня).
2. Няведаньне, адпрэчваньне беларушчыны гэта такая ж беларуская зьява, якая мае свае карані ў беларускай культурнай традыцыі (хоць і са знакам мінус).
3. Наперадзе сьветла.
На гэтым нашыя агульнасьці сканчаюцца. Далей кожны з нас займаецца сваім ладам беларушчыны.
Беларуская культура ў гэтым становішчы й на гэткім тле мусіць істотна зьмяніць свае функцыі ды свой "радыюс дзеяньня": сама беларускасьць мусіць быць усьвядомлена як мета-этнічная зьява, полілінгвістычная, поліканфэсійная, але глыбока ўцэнтраваная. Па сутнасьці, сёньня адбываецца пераход ад этнакультуры да культуры нацыянальнай і адначасова ідзе пошук узроўню гэтай уцэнтраванасьці.
Беларуская культурная прастора, такім чынам, нагадвае сёньня вялікі кацёл, у якім з усіх кампанэнтаў варыцца прынцыпова іншы тып культуры нацыянальная культура.
-Такім чынам, мы стаім перал патрэбай новай культурнай семантыкі дзеля беларушчыны?
Калі ўжо браць катэгорыі лінгвістыкі I ці сэміётыкіі, дык мы маем патрэбу ня ў новай сэмантыцы, але ў новым
сынтаксысе беларушчыны. Па сутнасьці, нашы папярэднікі працавалі на назапашваньне матэрыялу, і ў гэтым жанры зрабілі неверагодна шмат (асабліва гісторыкі літаратуры). Але сёньня новы тэкст ці новая падрабязнасьць ужо не такая цікавая й не такая істотная. Складваецца ўражаньне, што дасюль большасьць дасьледчыкаў працавала дзеля "значэньняў", абсалютна ігнаруючы "сэнсы”. Прычым тыя "значэньні" падаваліся ў модусе квазінавуковай аб'ектыўнасьці, альбо "клясавасьці”. 3 гуманістыкі пасьлядоўна вымываўся суб'ект, і беларушчына заставалася на ўзроўні самога матэрыялу, але не на ўзроўні "пункту погляду".
Возьмем, напрыклад, мову. Беларуская культура належыць да гэтак званых мова-цэнтрычных культур такіх, дзе падвалінамі, грунтам ды мэтай культуры зьяўляецца МОВА. Мова, узятая ў сваёй крэатыўнай {стваральнай, сьветамадэлюючайі функцыі. Са старажытных культур да такога тыпу належала стара-арыйская культура (санскрыті, з новых эўрапейскіх французская культура ды іншыя. Беларуская мова па сваім багацьці, па сваёй архаічнасьці, гнуткасьці, аўтэнтычнасьці й г.д. мусіць быць сапраўдным прадметам культу нацыі; структуры, акадэмічныя й не-акадэмічныя, мусяць быць СУТНАСНЫМІ структурамі.
Беларуская савецкая лінгвістыха займалася мовай так, як прэпаруюць труп у трупярні: з цікавасьцю, з дакладнасьцю, ды з агідай. У выніку мы сёньня ставім за мэту перш за ўсё рэанімаваць суб’ект беларушчыны: постаць мовазнаўцы павінна нагадваць постаць сьвятара.
Семантыка гэта, метафарычна кажучы, неба нацыянальнай культуры, што ўгрунтоўваецца на зямлі, на ўлонні тутэйшага краявіду. Якім ён табе бачыцца?
Беларусь знаходзіць сябе на сутыкненьні двух культурных "топасаў”: аграмаднейшых эўразійскіх прастораў Расеі, што пульсуюць паміж культурнай "асобнасьцю", "асаблівай рольлю", "асаблівым шляхам" і такім жа глябальным, плянетарнага кшталту рухам да ўлучэньня ў заходне-эўрапейскі сьвет, і ўласна Эўропай, заходнеэўрапейскай культурай. Шукаць сваю саматоеснасьць, свой шлях паміж дзьвюма такімі культурнымі імпэрыямі надзвычай складана, але іншай магчымасьці няма. Я б пазначыў гэтую стратэгію пошукаў саматоеснасьці як
стратэгію БЕЛАРУСКАГА ФУНДАМЭНТАЛІЗМУ.
Фундамэнталізм гэта пошукі грунту, фундамэнту. Мне здаецца, што гэткая тэндэнцыя ледзь не апрыёрна закладзена ў "тутэйшую" сьвядомасьць, якая прынцыпова ня ёсьць ідэалягічная. Аніякіх "беларускіх ідэяў" ня можа йснаваць "па вызначэньні". Мы можам гаварыць пра "беларускі міт", беларускі сьвет, беларускі шлях, але не пра "беларускую Ідэю".
Зрэшты, сама катэгорыя нацыянальнай ідэі мне здаецца дастаткова абсурднай. Нацыянальнае ня ёсьць сутнасьць, ня ёсьць ідэя. Гэта хутчэй "топас", месца, і ў гэтым мае глыбокі сэнс унікальнасьці. Так, як унікальны ланшафт, і мы проста пры-сутнічаем пры ім, сузіраем, удыхаем паветра, і, нарэшце, перастаем яго заўважаць. Мы зьліваемся з ім, становімся ягонай часткай, не перасгаючы ўсьведамляць сваю асобнасьць. Нацыянальнае й ёсьць такі ланшафт. Ягоная таямніца дасэмантычнага кшталту.
Гэтая таямніца сёньня дыхае ў патыліцу, прымушае шукаць нейкія сутнасныя, істотныя словы, што вялі б усярэдзіну, дазволілі б увайсьці ў гэты ланшафт ды забыцца ў ім. Каб ня мы гаварылі ПРА яго, а каб ЕН гаварыў ПРАЗ нас.
Пакуль жа сэнсы схаваныя ў гэтай прасторы, яны толькі прадчуваюцца, цьмяна прасьвечваюць празь яе.
Я ўжо выказваў свой песімізм адносна ўздзеяння літаратуры на сучаснае беларускае грамадства. I рэч не толькі ў тым, што не запатрабавана сама мова, але, відаць, надыходзіць постлітаратурная эпоха з іншымі эстэтычнымі чыннікамі: тэлевізіяй, відэа і інш. Што ж можа паслужыць заменнікам літаратуры ўнацыянальнай культуры будучага?
Я б перафармуляваў вашае пытаньне: не літаратура будзе замененая, а наадварот, яна перастане замяняць у сыстэме культуры некаторыя істотныя яе часгкі й застанецца адно літаратурай fiction, прыдумкай, іншарэчаіснасьцю, прасторай чыстых магчымасьцяў. А тое, што літаратура сёньня губляе ідэалягічную й школьную функцыі гэта абсалютна натуральна, і гэта можна толькі вітаць. Я думаю, гэта прыкмета сьмеласьці нацыянальнай культуры, а ня знак яе слабасьці.
Іншая рэч, што культурны герой беларушчыны гэта
перадусім пісьменьнік, літаратар, што супрацьстаіць цёмнай, "тутэйшай", несьвядомай масе. Літаратура ў такім выпадку ідэалягічнае забесьпячэньне "адраджэнскай ідэалёгіі", a не самастойны чыньнік культуры.
Калі сёння кажуць пра стварэнне беларускай філасофіі, ядумаю пра тое, ці ёсць беларускі суб'ект філасофствавання, а яшчэ пра тое, наколькі натуральна ставіць задачу стварэння філасофіі...
Я думаю, што гэтая задача ня толькі натуральная, але й неабходная. Рэч у тым, што беларуская традыцыя ўвайшла ў рэфлексіўны этап свайго разьвіцця, калі на падставе крытычнае рэфлексіі адбываецца самаўсьведамленьне свайго культурнага патэнцыялу й магчымасьцяў. Само разьвіцьцё залежыць ня столькі непасрэдна ад гістарычных ды сацыяльных чыньнікаў, колькі апасродкавана ад гэтае самае рэфлексіі ды, на гэтай падставе, ад спраўджаньня асабістых ды групавых праектаў.
ІГАР БАБКОЎ ПА САКРЭЦЕ Ю.З.:
ФІЛОСАФЫ ? СІТУАЦЫІ КУЛЬТУРЫ I КАНТОРЫ
Традыцыя йснуе ў двух вымярэньнях: рэальная традыцыя й рэфлексійная тэкст, які акумулюе ў сабе беларускую традыцыю. Гісторыя Беларусі, напрыклад, узьнікае тады, калі дасьледчык піша тэкст, да таго ж моманту гісторыі няма. Дык вось беларускай тэкставай традыцыі практычна няма. Усе жывуць інтуіцыяй...
Таго ж Ф.Багушэвіча можна праінтэрпрэтаваць так, што ён будзе ўспрымацца на ўзроўні М.Хайдэгера, прарокам і да т.п. Але гэта ўсё-ткі другасная рэфлексія... Мусяць паўстаць самастойныя рэфлексійныя рэчы, у якіх ня проста будзе паўтарацца прадмова да "Дудкі беларускай", але зьявіцца новы тэкст.
Пасьля здабыцьця незалежнасьці "топас" беларускасьці замкнуўся, мы апынуліся ўнутры культуры. Зьнікла патрэба заваёўваць рамку дзеля культуры можна працаваць унутры яе. Але тут высьвятляецца, што далей "агульнай справы" справа не пасоўваецца... Звычайна выраб нацыі ў гісторыі бывае толькі адзін раз. У расейскай культуры гэта XIX стагодзьдзе калі стварыўся корпус падставовых
тэкстаў. Прычым расейская культура на пачатку XIX ст. у параўнаньні з беларускай мела значна меней падставовага матэрыялу, зь якога мусіць вырабіцца культура...
Прасторава беларус заўсёды ідэнтыфікаваў сябе з гэтым, тутэйшым асяродзьдзем, а не зь якімсьці іншым. Аднак не было культурнага эквіваленту, які б дазваляў гэтае прасторавае нешта назваць чымсьці. Беларус усьведамляў, што ён не маскаль, ня лях, не летувіс, але сьцвярджальнага слова не знаходзілася... He было падставовых тэкстаў, зь якімі можна было б сябе ідэнтыфікаваць.
Франьцішак Эн. Беларуская культура без моцнага і ўплывовага філязофскага складніку нагадвае вершніка без галавы.
Трагізм сытуацыі ў тым, што абсалютная большасьць філёзафаў на Беларусі адчувае сябе не ў сытуацыі культуры, а ў сытуацыі канторы. Гэта можа быць філязофская катэдра альбо адзьдзел акадэміі, дзе яны пасьпяхова імітуюць працэс мысьленьня, складаючы плянавыя тэмы ды хаваючы іх у сэйфы пасьля зацьвярджэньня. Яны аніяк не ўплываюць на сытуацыю ў культуры, дый яны ня ведаюць і ня хочуць ведаць ані беларускай культуры, ані беларускай традыцыі. Яны важныя й істотныя хіба ў сваіх канторах, у пагонах кандыдатаў і акадэмікаў, "што вучонымі так і ня сталі", але па-за гэтым яны абсалютнае нішто.
Ты кажаш пра адсутнасць падставовых тэкстаў дзеля засваення традыцыі. Хто пры адсутнасці стваральнікаў тэкстаў можа быць прэзентантам, вымоўцам самае традыцыі?
Рэч у тым, што традыцыя ня ёсьць нейкая ўжо зададзеная наяўнасьць, якую застаецца адно прад-ставіць. Традыцыю не прадстаўляюць яе набываюць. Прадставіць мы можам нашыя асабістыя вынікі па набыцці. На жаль, той квазінавуковы характар гуманістыкі, што застаўся ў нас ад савецкіх часоў, элімінуе ўсялякую асабістасьць пад выглядам г.зв. "аб'ектыўнай навукі".
Тым ня менш Ластоўскі й Янка Станкевіч, Канчэўскі й Алесь Разанаў, якія рабілі (ці робяцьі "няправільна" з пункту
гледжаньня навукі, ёсьць сапраўднымі культурнымі героямі беларускай традыцыі, а які-небудзь прафэсар К. адно камэнтатарам.
ЗАКЛЮЧНЫ САКРЭТ ІГАРА БАБКОВА:
Трагедыя "сямідзесятнікаў" заключаецца, бадай, у тым, што, здабыўшы для краіны палітычную незалежнасьць, місію ўнутранай распрацоўкі культуры яны мусяць цяпер перадаць маладым выхаванцам колішніх "Майстроўні", "Бабілёну", "Тутэйшых" (хоць гэта ўласна і не пакаленьне, але пакаленьне, складзенае псіхалагічна). Гэтае новае пакаленьне рыхтуецца зрабіць наступны крок.
3 ДЗЕННІКА 29.09.1992
* * *
..А гэтая наяўная, навакольная рэчаіснасць мяне не так I моцна хвалюе. Хай у ёй амаль няма месца таму, што мы ўжо звыкла называем беларушчынай, хай... Беларушчына на сёння глыбейшы пласт ці плыня рзчаіснасці, схаваны пад яе бачным пластом. Пранікнуць глыбей не кожнаму, хто ўмее бачыць, дадзена: тут справа ва ўменні рабіць Ідэалістычныя падарожжы па старонках гісторыі, чытаць паміж радкоў гісторыю хультуры.
Неях прыйшла нечаканая думка. Раптам захацеў уявіць рэаліі менскага жыцця на пачатку стагоддзя ці, хоць бы, карціну горада, якой яе мог бачыць Максім Багдановіч... Гэтае ўяўленне ў мяне атрымалася, аднак жа, экспрэсіяністычным: дэталёвы каларыт, побыт у Ім адсугнічаюць, але сутнасць уяўляецца досыць выразна. Сугнасць у тым, што Максім Багдановіч ды яго атачэнне знаходзіліся дзесь на ўскрайку свядомасці таго горада / гараджан. ПравілІ баль, кіравалі жыццём зусім іншыя людзі чынавенства, паліцыянства, купецтва... Тыя, хто насалоджваўся радасцямі жыцця ва ўтульных дамах, I думкі не маглі дапусціць, што нехта побач думае пра Беларусь I беларушчыну. Так яно было: спавядальніхі беларушчыны таго часу існавалі такімі не дзеля свайго часу, а дэеля часу прышлага, дзеля будучыні. Пэўна і для нас цяперашніх... Ды хіба што змянілася за стагоддзе?..
* * *
Пытанне элітарнасці цікавіць сёння ў адзіным звязку наколькі элітарнай з'явай ёсць беларушчына / занятак ёю.
Гадоў пяць таму Ісярэдзіна / 980-хІ Інтэлігент, што ў горадзе гаварыў па-беларуску, нават пра самыя прыземленыя, пабытовыя рэчы, успрымаўся, без перабольшання, як ненармальны, як блазан. Ен заўсёды на шкале грамадсхіх прыярытэтаў стаяў ніжэй самага "трывіяльнага" рускамоўнага Інтэлігента: бо нават фармальнае самапрылічэнне сябе да русхамоўнасці і рускасці лічылася тады крокам на вышэйшую ступеньку ў інтзлехтуальным становішчы Іі, адпаведна, паляпшалася становішча сацыяльнае, дабрабыт, складвалася прафесійная кар'ера; дзе вы бачылі партыйца, вайскоўца альбо Інжынера, якія размаўлялі пабеларуску на сваёй рабоце?!).
Такім чынам, будучы / без таго прадметам нязвыхлым, экзатычным, беларушчына і як прафесійны занятах пасунулася ў пэўныя, акрэсленыя межы акадэмічныя Інстытуты мовы / літаратуры, часткова Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі / фальхлору, Інстытут псторыі, у рэдакцыі беларускамоўных газет і часопісаў, адпаведныя выдавецтвы... Вось, бадай, / ўсё, дзе можна было законна займацца беларушчынай / быць зноўжа: мець права быць тым самым "свядомым беларусам". Экзатычны занятак у спецмесцах! Элітарнасці там не было і блізка; гэта была, хутчэй, з'адусюль пагарджаная / заціснутая рэлігія вузхага кола грамадскасці нешматлікіх носьбітаў нацыянальнай традыцыі...
Што мы назіраем цяпер? О, гэта цікавая з'ява! Цяпер тая пагарджаная беларушчына ўвачавідкі набірае "рэйтынг", і колішнія "блазны" пераходзяць у якасць ЭЛІТЫ бо валодаюць нечым, што недаступна і непадуладна пакуль шырокім пластам насельніцтва. Беларушчынай выгадна эаймацца і з хар'ерысцкага пункту гледжання яе ўхваляе / адзначае сама дзяржава. Раней тах успрымалася, бадай, камуністычнасць...
Нататкі пра культуру
Працяг
ТАСТАМЕНТ
Культура, каб стацца засвоенай кімсьці, мусіць быць гэтым кімсьці прачытана. Апошняе вызначальная патрэба ЭЛІТЫ.
Эліта (нацыянальная) гэта тыя, хто, умоўна кажучы,
умее чытаць; маса тыя, хто можа назіраць, але чытаць не ўмее. Дзіця, якое не навучылася чытаць, толькі бачыць, назірае літары, але не разумее іх ведае толькі, што перад ім кніга. Для дзіцяці, каб быць задаволеным, дастаткова малюнкаў, ілюстрацый, вясёлай музыкі.
Паэтычны ўзровень нашага адраджэнства быў адэкватным культуралагічнай сітуацыі пачатку стагоддзя, калі беларусы ствараліся як нацыя сялянская; тады ім хапала Янкі Купалы з ягоным "Людзьмі звацца!". He тое зараз: звышзадачай цяперашняга этапу Адраджэння ёсць стварэнне нацыянальнай беларускай эліты. Эліты як суб'екта рацыянальнага разумення культуры. Без апошняга нацыя не ёсць нацыя; гэта ўсё тая ж этнасупольнасць, народ-прывід, вялікі маўчальнік з багатай, але не выяўленай як след душой. Душа гэтая ўжо навучылася спяваць, складаць неблагія вершы і казкі, аднак яшчэ не зазірнула ўглыб самой сябе.
* * *
Зазірнуць углыб самога сябе гэта рэфлексія. Плёнам рэфлексіі ёсць філасофія як вышэйшая ступень спазнання народам самога сябе, тастамент нацыі, яе візітная картка пры сумоўі культур. Філасофія гэта тое, што дзейнічае найбольш пераканана, гэта самы моцны козыр культуры.
Гэта тое, чаго ў нас няма.
У новыя праграмы вывучэння філасофіі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі ў якасці нацыянальных філосафаў патрапілі К.Каліноўскі, Я.Купала, Я.Колас... Для БДУ напамінак пра беларускую філасофію падзея, але гэтыя ж прозвішчы мы знаходзім і ў адыёзным выданні "^cтop^^ фнлософнн" у пяці тамах 50-х гадоў...
Такая "беларусізацыя" вучэбных праграм не што іншае, як кампраметацыя беларушчыны, інтэлектуальны сарказм над нацыянальнай культурай. Хіба прачытаныя філасофскім чынам Ф.Скарына, С.Полацкі, В.Цяпінскі, С.Будны, летапісы і дакументы БКЛ? Сэнсы, што стоены ў старабеларускіх тэкстах, не вытлумачаны, а разам з імі стаілася ўнутраная мудрасць культуры, яе загадха.
Зрэшты, брак філасофіі можна растлумачыць бракам мысляроў, суб'екта мыслення...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "Наша Ніва", № 9, 1992 СУПРОЦЬ АДРАДЖЭНЬНЯ
3 нататніка Ю.З.
АДРАДЖЭНЬНЕ Іпа-ранейшамуІ літаратурны міт, прыдуманы менскімі беларускімі інтэлектуаламі. Адраджэнцы досыць вузкае кола сталічных інтэлектуалаў.
БЕЛАРУШЧЫНА зьява Іпа-ранейшамуІ экзатычная, ненатуральная; нацыянальнае жыцьцё застаецца як бы "збоку-прыпёку".
КРЫЗЫС мастацкай культуры: спрачаемся пра элементарныя рэчы правапіс, вымаўленьне слоў, нарматывы, заміж таго, каб ствараць новыя творы.
КАНФЭРЭНЦЫЯ ў Маладэчне Іпа "сьвядомасьці беларусаў", жнівень 19921: вялікі зарад нацыянальнага жыцьця у межах, аднак, вялікае залі. Можна было ўвогуле абмежавацца выданьнем зборніка выступленьняў.
Навукападобнае асьветніцтва не ўратуе. Гэта толькі сэрыя актаў, якія залежаць ад актыўнасьці канкрэтных людзей. Калі іх актыўнасьць астывае, сканчаецца й асьветніцтва. Што пры гэтым застаецца ў культуры?..
Беларускае слова цяпер сродак зносінаў у замкнёнай сыстэме. Нешматлікія рэдакцыі, акадэмічныя інстытуты мовы й літаратуры, СП. Незразумела, якім чынам Іх працаўнікі ўмудраюцца лічыць нармальнай агульную сытуацыю ў кулыуры? Для аптымізму ім дастаткова дзяржаўных законаў...
* * *
...Духоўная энтрапія, што за апошнія год-два раздрабіла адраджэнскі рух на плыні й падплыні, пазыцыі й падпазыцыі й г.д„ выклікае нязгоду... Яно было б нармалёва, калі б розныя плыні су-існавалі. Але яны "суіснуюць" надта ўжо дэіўным чынам: "маладыя" тлуста, зь нігілістычнай насалодай перакрэсьліваюць лёс старэйшага пакаленьня ў беларускай літаратуры Ібо менавіта пісьменьнікі і ўвогуле людзі пішучыя прэзэнтуюць у нас беларушчыну й адраджэньнеі, ня бачачы ў "савецкай беларушчыне" ані каліва карысьці для культуры; мэтры і ўсё астатняе беларускае пісьменства, што выйшла з шыняля савецкай беларушчыны, -
скасоўваюць права на йснаваньне маладому пакаленьню, якое заявіла пра сябе праз "Майстроўню", "Бабілйн", "Тутэйшых", самвыдат I г.д„ I нічога-колечы не скарыстала з магчымасцяў I выгодаў савецкай беларушчыны.
Дык, можа, адмаўленьне родавая, мэтафізычная рыса нашае літаратуры, што правакуе літаратурную энтрапію, множыць апазыцыі й кланы, на штандарах якіх рунее несьмяротнае "Мы літаратура, а яны (Апошняе пытаньне ахвярую рэдактару "НН" С.Д. дзеля баўленьня вольнага часуі.
АД РЭДАКТАРА "Н.Н."
Па-мойму, "тлустая нігілістычная насалода" зьява чыста эСПэўская, карпарацыйная, якая ахоплівае ня толькі маладняк гэтае арганізацыі, але й старэйшых пісьменьнікаў, Іх адносіны паміж сабой. Тлумачыць паводзіны "Тутэйшых" нейкімі "рожкамі" ці ІншымІ' 'ўнутрыцэхавымі" прычынамі значыць, не растлумачыць нічога. "Тутэйшыя", на думку СД., гэта тыя, хто сбньня ўжо перарос сваё нігілістычнае адмаўленьне савецкага "мнропорядка", часткай якога была й савецкая беларуская літаратура. Эстэтык мусіў урэшце выйсьці зь юначае палітызаванасьці й пачаць разважаць у катэгорыях эстэтыкі. Рана ці поэна для ўсяе кулыуры надыходзіць час, калі Пятрусь Броўка перастае быць папярэднікам I аўтарытэтам у літаратурнай прафэсіі й становіцца адным з герояў ці пэрсанажаў культуры як мастацкага твору. Тое ж адбываецца з усёй культурай савецкага часу, якая ў большай, чым у Іншыя часы, ступені выглядае адарванай ад рэальнага жыцця, і таму, магчыма, у большай ступені цікавая як прадмет чыстага літаратуразнаўчага дасьледаваньня. Уся беларуская савецкая літаратура патрабуе поўнай пераацэнкі й таму йсьць найбольш удзячным, нераспачатым матэрыялам для эстэтыкаў. Тут кожны можа быць першапраходцам. Вось пра што йдзе гутарка, а не пра адмаўленьне літаратуры як такой... Яшчэ зьявяцца працы па літаратурных паталёгіях савецкага пэрыяду. Яшчэ шмат будзе сказана пра сацыяльныя мэдытацыі й пра Ідэалягічныя адаптацыі. Гэта тэмы, вартыя вялікіх цікавых кніг. У мяне не ўзьнікае сумлеву, што многія савецкія вершы Танка ці якінебудзь "Камсамольскі білет" Куляшова гэта сапраўдныя шэдэўры беларускае літаратуры, фэномэн якіх ніяк яшчэ не дасьледаваны. Урэшце сам працэс вырастаньня сучасных пераацэнак з 40-х I 50-х гадоў, з працаў Сьмірнова, Лушчыцкага, ЛарчанкІ варты грунтоўнага ды ўдзячнага прадумваньня. Гэта заканамерны працэс вызваленьня думкі са згаданага палітычнага адмаўленьня пасьля таго, як сам аб'ект адмаўленьня страціў манапольную
ўладу над дасьледчыкам, а сам працэс адмаўленьня перайшоў да Іншае публікі часта ўчарашніх гэтага аб'екту адэптаў...
* * *
"Вялікае шчасце для пісьменніка выкарыстоўваць гатовую традыцыю, пісаць на моіа, ужо апрацаванай, падрыхтаванай для яго шэрагам яго папярэднікаў-пісьменнікаў. Гэта пытання толькі большай ці мяншай ступані цяжкасцяў... Ала„. справа не толькі ў таланца пісьманніка: трэба ўлічваць таксама асяроддіе, якім *н акружаны. Уявім, што брэтанац вахацаў бы напісаць на сваій мова трактат па філасофіі; гэта яму, несумнанна, удасца. На жаль, братанцы, ва ўсякім раэе тыя, хто гаворыць выключна па-брэтанску, наўрад ці асабліва цікавяцца філасофскімі пытаннямі; але I філосафы івычайна нв гавораць па-бр>танску. Нашага брэтанца напэўна на прачытаюць I на »ра»умеюць... Значанна моваі ів яіін а і колькасцю I ступанню культуры т ы х, х т о *й карыстаецца (разрадка мая. Ю.З.І".
Жоваф ВАНДРЫЕС. "Мова"
"Мне больш хочацца гаварыць пра вясковых хлопцаў і дзяўчат, сялянства... Вёска і ’’вяскоўцы" СТВАРЫЛІ КУЛЬТУРУ не толькі беларускую, але і сусветную сімфонію нацыянальных культур...
Нацыянальныя каштоўнасці трансфармуюцца ў агульначалавечыя, калі іх стваральнік народ сцвярджае сябе ў якасці гістарычнай нацыі. Кожны народ выяўляе сабой нейкую грань быцця I культуры... Шматмоўе I падзел чалавецтва на самабытныя нацыянальныя індывідуальнасці ёсць боскае пакаранне гардыні людзей, але для Іх жа дабра, для духоўнага росту, каб яны "як іскры ўздымаліся ў вышыню” (Быццё, 11:1-9). He праз "гліну цагельную” (сімвал матэрыяльнасці, цялеснасці), a духоўным узыходжаннем. Легенда пра вавілонскае стоўпатварэнне сімвалічная парадыгма ўсіх вядомых Імперый_.
Чалавек і народ сцвярджаюць сябе, нават калі яны маўчаць. Нашае маўчанне ў XVII— XIX стагоддзях дапамагло народу захаваць сябе як нацыю. МЫ СЦВЯРДЖАЛІ СЯБЕ МАЎЧАННЕМ. Цяпер, на зыходзе XX стагоддзя, беларусы перажываюць, мусіць, самы крытычны момант свае гісторыі. Той этнаграфічны ўзровень нацыянальнага Існавання няўхільна губляецца, а новы ўзровень нацыянальнага урбаністычнага быцця пакуль не набыты. Наш лёс вырашыцца нашай здольнасцю захаваць I этнаграфічны ўзровень быцця, I стварыць нацыянальную урбаністычную культуру. Калі ж цяперашняе Адраджэнне ажыццявіць не ўдасца, нас чакае сапраўды касмічная перспектыва пераход беларушчыны з узроўню рэальнасці на ўзровень Ідэалаў.”
Уладзімір КОНАН
Культура паміж рэальнасцю і ідэаламі
СУСВЕТНАЯ ЭКЗІСТЭНЦЫЯ СІМФОНІЯ САМАБЫТНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ГАЛАСОУ
* * *
Мусіць, не ў хожнага філосафа стане смеласці Ідосведу?! тлумачыць жыццё жыццё напрыканцы XX стагоддзя II тысячагоддзя асабліва. Сучасныя палонніхі "любві да мудрасці" зніякавела маўчаць, уражаныя тою рэальнасцю, уякой мы існуем. Што ГЭТА: баль перад Апакаліпсісам, выпрабаванне перад Прышэсцем?..
Пытанняў, прынамсі, болей, чым адказаў. Але пытанні гэта ўжо прага ідэалу. У гэтым сэнсе мы прагнем Беларусі ідэальнай. Дзе яна? Калі найбольш эразумелая для нас сённяшніх дых перадусім у Максіма Багдановіча. Памятаеце? "Нам з вамі адна дарога... да ясных зор".
Ці даляцім? "Ці хваце нам сілы?.."
Духоўнае ўзыходжанне ад харанёў, Зямлі да Неба наханавана кожнаму народу, якому-кольвек давялося існаваць пад сонцам. На думку філосафа і літаратуразнаўцы Уладзіміра Конана, у тым і сэнс біблейскай прыпавесці пра Вавілонскую вежу.
* * *
ТВОРЧЫ ІМПЕРАТЫЎ УЛАДЗІМІРА КОНАНА
"Філосаф павінен знаходзіцца ў апазіцыі да ўсяхай улады"
...Калі б людзі маглі зрабіць на Зямлі рай, ім бы не спатрэбілася культура паэзія, жывапіс, навука і да т.п. Чалавек жыў бы ў вечным шчасці, мастацтва растварылася ў побыце і праз нейкі час знікла зусім. Ці не гэтаж мы назіраем у сучасным еўрапейска-амерыканскім рэгіёне, дзе на літаратуру, мастацтва глядзяць як на бізнес, які нічым не адрозніваецца ад іншага рамяства?
Але ўсякая кулыура духоўная, бездухоўнай культуры няма. Нават эканоміка ёсць з'ява духоўнага паходжання, як пэўнае ўвасабленне ў матэрыі чалавечага духу. Філасофія, літаратура, мастацтва гэта не рамяство, гэта місія...
Філосаф павінен знаходзіцца ў апазіцыі да ўсякай
улады ад самай дэспатычнай да самай дэмакратычнай. Кажучы глабальна, усякая ўлада ёсць вынік чалавечага граху: калі б чалавек быў дасканалы, яму б не спатрэбіліся законы, дзяржава, улада, дастаткова было б царквы. Філосаф, паэт, вучоны павінен арыентавацца на ідэальныя структуры, а не эмпірычную рэальнасць, адносна якой ён мусіць стаяць у апазіцыі. Гэтая апазіцыя духоўная: крытыка рэальнасці з пазіцый ідэалаў.
Нонканфармісты заўсёды сыходзілі ў манастыры. Але калі ты застаешся ў свецкім асяроддзі, непазбежна паўстае праблема кампрамісу. Дэмакратыя цалкам заснавана на кампрамісах, і чым больш дэмакратыі, тым фатальней патрэба ў іх...
НАСТАЛЬГІЯ ПА ПЕРАБУДОВЕ...
Уладзімір Міхайлавіч, скажыце шчыра: у вас ці няма інтэлектуальнай настальгіі па тых "перабудовачных" часах другой паловы 1980-х, калі філосафы, гісторыкі, палітыкі, публіцысты натхнёна перасягалі стэрэатыпы, нястомна "капалі" нашу найноўшую гісторыю, палітычную сістэму, грамадскі лад?
Інтэлектуальная настальгія, калі толькі я правільна разумею гэтую з'яву, ёсць вынік асабістай страты, у дадзеным выпадку паніжэння духоўна-творчай актыўнасці. Але я належу да таго пакалення беларусаў, дзяцінства якіх прыпала на ваенныя і пасляваенныя драмы, маладосць на "эпоху сталінізму", а сталасць на "застойныя гады". А гэта значыць, што нас хацелі пазбавіць актыўнасці, выкрасліць з ліку чыннікаў гісторыі. Ва ўсякім разе тых, хто
"Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” падае яго як "беларускага савецкага філосафа". Аднак жа доктар філасофскіх навук Уладзімір Міхайлавіч КОНАН філосаф, культуролаг, літаратуразнаўца, загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра Імя Ф.Скарыны ніколі не быў "марксісцка-ленінскім філосафам”. Ен адмежаваўся ад "філосафаў" згаданага кірунку быў і з'яўляецца даследчыкам гісторыі філасофскай думкі Беларусі. Аўтар 10 манаграфій і каля 500 артыкулаў.
не здолеў дапасавацца да пануючых структур, а тым больш, калі не захацеў такога гонару. Уся надзея нашая ўскладвалася на пазнанне, якое, як вядома, робіць людзей свабоднымі. Культ школы, кнігі, літаратуры, універсітэта вось што было нашым Богам і нашай малітвай.
"Сутнасць ісціны ёсць свабода", сказаў неяк Мартын Хайдэгер (паўтарыўшы тут, праўда, Гегеля). Але затым дадаў: дарога да праўды ідзе праз "адкрытасць” быцця і пазнання. Мы не мелі ні таго, ні другога... Гэта моцна запаволіла нашае духоўнае сталенне; "адкрытае" пазнанне прыходзілася набываць доўгім, часам "кантрабандным" шляхам. Для тых з майго пакалення, хто за тлумам не згубіў гэтую "адкрытасць" для пазнання і "адкрытасць” паводзін, інтэлектуальная настальгія накіравана хутчэй на будучыню, чым на мінуўшчыну. Бо жыцця засталося няшмат, а спраў бясконцасць. Наканаванае нам ніхто з нашых наступнікаў не зробіць. Такая ўжо логіка "адвечнага кону".
Што ж датычыцца "перабудовачных" часоў, то яны, на мой погляд, апраўдаюцца гісторыяй. Як будзе таксама апраўдана пакаленне, якое духоўна і маральна падрыхтавала "перабудову", дэмакратычную рэформу, сацыяльнапалітычную і эканамічную эвалюцыю ад унітарнасці і тыраніі да свабоды і дэмакратыі. Міхаіл Гарбачоў і Андрэй Сахараў кожны па-свойму выдатныя дзеячы гэтай вялікай эпохі. Іншая справа, што савецкая гістарычная драма закончылася катастрофай распадам імперыі, замест паступальнай эвалюцыі праз канфедэрацыю дзяржаў да новай эканамічнай і культурнай садружнасці суверэнных народаў.
Як вядома, на хвалях "перабудовы” ўзнік Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" (мне давялося быць у аргкамітэце па стварэнню фронтаі. Яго пергіая, "віленская" праграма арыентавалася менавіта на эвалюцыю і супрацоўніцтва з ініцыятарамі перабудовы, "лепшымі сіламі КПСС". Сёння некаторыя лідэры БНФ сарамліва дэзавуіруюць гэтую праграму. А шкада: эвалюцыя і канфедэрацыя давалі рэальны шанс коштам найменшых страт ажыццявіць праграмы дэмакратызацыі, нацыянальнага Адраджэння, сацыяльнай і эканамічнай стабільнасці. Таго не захацела
партыйна-бюракратычная сістэма. На ёй віна за няўдачу эвалюцыйнага шляху абнаўлення, за што яна і заплаціла сваім існаваннем як рэальнай палітычнай сілы.
Але што адбылося? Адбылася "славутая жнівеньская рэвалюцыя", як назваў тыя памятныя падзеі лета 1991 года былы прэзідэнт ЗША Р.Ніксан следам за расійскімі "радыкал-лібераламі". Логіка, ці, хутчэй, псіхалогія Ніксана і ЗША зразумелая. Але вось Расія пасля вопыту "Вялікай Кастрычніцкай" павінна была б выкінуць паняцце "рэвалюцыя" са свайго палітычнага лексікону, сканцэнтраваўшы ўвагу на "эвалюцыі".„ Чым закончылася "вялікая рэвалюцыя" 1917 года агульнавядома. Сёння давайце памолімся разам з героямі "чарнобыльскага" фальклорнаэтнаграфічнага фільма Зіны Мажэйкі і Алега Шклярэўскага "Пранясі, Божа, хмару!"...
Так што настальгія ёсць, але хутчэй па ЦЫВІЛІЗАВАНЫМ ПЕРАХОДЗЕ ДА ЦЫВІЛІЗАЦЫІ, бо ён не ўдаўся. Што ёсць творчая эвалюцыя, а што разбуральная рэвалюцыя, прароча пісаў Суліма (Уладзімір Самойла) у філасофскім эсэ "Гэткім пераможаш!". Эсэ надрукавана ў арыгінале пабеларуску ў зб. "Заходняя Беларусь" (Вільня, 1924) і ў перакладзе на рускую мову ў часопісе "Нёман" (1992, № 11. А інтэлектуальны пад'ём 1988 1990 гадоў, на жаль, спадае, бо ён жывіўся хутчэй працэнтамі на "чужым капітале" раней "отрешённых" (забароненых) ідэй і кніг айчынных, эмігранцкіх і замежных.
... I ПА ФІЛАСОФІІ
Чытачы звярнулі ўвагу, што апошнім часам вы нярэдка спасылаецеся на работы М.Бярдзяева. Але перш чым гаварыць пра ягоную творчасць, хацелася б пачуць ваш асабісты "вопыт філасофскай аўтабіяграфіі". Вельмі цікава даведацца, як жа вясковы хлопец з Наваградчыны прыйшоў у навуку філасофію? Ці гэта яна сама "любоў да мудрасці" прыйшла да яго?
Гэтае пытанне, Юрась Іванавіч, я, здаецца, перахапіў, адказваючы на першае, у эскізе "духоўнай біяграфіі" свайго пакалення. Мне і цяпер больш хочацца гаварыць пра вясковых хлопцаў і дзяўчат, сялянства, чым пра сябе. Бо
мая асабістая роля тут сціплая, малапрыкметная, у той час як вйска I "вяскоўцы" (О.Шпенглер справядліва называў сялянамі таксама вясховую шляхту, памешчыкаўі СТВАРЫЛІ КУЛЬТУРУ. Маю на ўвазе культуру не толькі нашу, беларускую, але I сусветную сімфонію нацыянальных культур, Урбаністычнае грамадства творыць не культуру, a сучасныя формы уніфікаванай цывілізацыі. He магу не ўсміхнуцца, калі сучасныя гараджане глядзяць на "вясковага" філосафа (вучонага, кампазітара, мастака) як на нейкую экзатычную з'яву. КІм жа яму быць, калі не вяскоўцам? Дарэчы, сучасную амерыканскую ахсіялагічную сацыялогію Імодную гарадсхую навухуі стварыў расійскі селянін Піцірым Сарохін... Селянін заўсёды быў стыхійным філосафам, паэтам, калі хочаце, нават "сацыёлагам", аб чым сведчыць наш фальклор.
...Мая, як вы кажаце, "філасофская аўтабіяграфія" не ўдалася. Курс філасофіі на гістарычным факультэце я слухаў у 1956 1957 гадах, калі яе выкладалі бадай што па "Краткому курсу нсторнн ВКП(б)". Праўда, я тады спрабаваў чытаць "Фенаменалогію духу" I "Логіку" Гегеля, "Крытыку чыстага роэуму" Канта. Псторыю БеларусІ' "вывучалі" па Абэцэдарсхаму (сам Лаўрэнцій Сямёнавіч чытаў курс з "антынацыяналістычным" пафасам), Беларускага слова ў гістфакаўскіх аўдыторыях я не пачуў (чыталіся спецкурсы па еўрапейскай I рускай класічнай літаратурах, пра родную мову I літаратуру маўчалі).
На экзаменах у аспірантуру па гісторыі СССР (мяне туды запрасілі пасля трох гадоў працы настаўнікам гісторыі, нямецкай мовы I фізкультуры ў сямігадовай школе ВІлейскага раёна) я канчаткова развітаўся з Пстфакам (чамусьці не паладзіў з Абэцэдарскім у ацэнках Тмутараканскага хнястваі I паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі АН БССР. Там былы Ідэолаг КПІбІБ 20-х гадоў, былы вязень ГУЛАГа Віталь Сярбента арганізаваў групу даследчыхаў гісторыі філасофіі БеларусІ. Я ўзяўся даследаваць літаратурна-эстэтычную думку 20-х гадоў. Прачытаў адраджэнскую газеіу "Савецкая Беларусь", часопісы "Полымя", "Узвышша", "Маладняк", архівы, кніжкі тагачасныя. А яшчэ "Нашу Ніву", Яна канчаткова запраграмавала на родную мову, літаратуру, нацыянальную
культуру, "вымыла" з мяне рэшткі універсітэцкай дэнацыяналізацыі, наставіла трымацца ў баку ад правінцыйных марксістаў С.Вальфсона, Р.Выдры ды Іх эпігонаў.
Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў Маскве па гісторыі эстэтычнай думкі БеларусІ 119801 была спроба стварыць нейкую беларускую кроплю ў моры зрусіфікаванай філасофіі. Аднак пасля выгнання з Інстытута Алега Бембеля (за рукапіс у абарону роднай мовы; кніга выдадзена ў ЛонданеІ аддэел эстэтыкі I сацыяльнай псіхалогІІ, дзе працаваў А.Бембель I які мне даводзілася ўзначальваць, быў расфармаваны, I вясной 1986 года я апынуўся ў ІзаляцыІ так сказаць, эмігрантам на сваёй зямлі, нават збіраўся перайсці на ваш, паважаны калега, хлеб публіцыста I крытыка... Аднак хутка нарадэілася ідэя стварэння навукова-асветнага цэнтра Імя Ф.Скарыны, якая прывабіла шмат каго з нацыянальнасвядомай ІнтэлігенцыІ.
Апошнія мае кніжкі не па ўласна філасофІІ, a па фалькларыстыцы ("Ля вытокаў самапазнання", 1989) I літаратуразнаўству ("Святло паээІІ I цені жыцця: лірыке Максіма Багдановіча", 19911. У Скарынаўскім цэнтры паспрабуем тыпалагічнае даследаванне беларускай культуры. Хіба што на гэтым шляху пачне складвацца беларуская плынь у філасофіі I культуралогІІ? А яе вытокі Ідуць ад Ф.Скарыны, нацыянальнага фальклору, беларускай класічнай літаратуры, ад "Нашай Нівы", ад філасофскіх прароцтваў Ігната Абдэіраловіча (Канчэўскага) I Сулімы (У. Самойлы).
Раней прагучала Імя М.Бярдзяева. Мне здаецца, сіння найбольш каштоўныя для нас яго думкі аб Аыялектыцы нацыянальнага / агульначалавечага ГСудьба Росснн'І. Але выглядае, што толькі аля кашых суседзяў з Захаду / Усжоау з'яўляецца бясспрэчнай тэза "Творчы нацыянальны шлях / ісць шлях А8 ўсечалавецтва".,. Скажыце, калі ласка, УлаАЗІмір Міхайлавіч, ці мае сучасная філасофія адказ на пытанне, якім чынам нацыянальныя каштоўнасці трансфармуюцца ў агульначалавечыя?
Дарэчы, пра Бярдзяева. Сіння ў Расіі, ды I ў нас таксама, стала модна адмаўляць усё былое: маўляў, айчынныя філосафы былі пад забаронай, тыя ж Салаўёў, Розанаў, Бярдзяеў... Тут варта I на сябе паглядзець,
"ленмвых н нелюбопытных". Творы У.Салаўёва я чытаў у студэнцкія гады (другая палова 50-х) у менскіх бібліятэках. Праграмныя творы Бярдзяева па першапублікацыях у маскоўскай Ленінскай бібліятэцы. Толькі яго эмігранцкія выданні крыху "прыкрылі" у спецсховах. Для зручнасці я зрабіў ксеракопіі парыжскіх кніг таго ж Бярдзяева "О назначеннн человека: опыт парадоксальной этнкн”, "Фнлософня неравенства", "Русская мдея" і інш.
Адзін з пачынальнікаў хрысціянскай "філасофіі існавання" Іэкзістэнцыялізму) Мікалай Бярдзяеў светлая галава сярод выдатных розумаў, славянскіх і еўрапейскіх. Следам за Ф.Ніцшэ, С.К'еркегорам ён быў бадай што апошнім прарокам гераічнай, "мужчынскай" філасофіі: у тыпалагічным, а не эмпірычным значэнні "мужчынскасці”, у тым сэнсе, што яе думка накіравана ўвышыню, ад Зямлі да Неба, да духоўнасці, аддае перавагу абавязку перад правам, сутнасці перад існасцю, таму, што "павінна быць" перад тым, што "ёсць". У куміраў еўрапейскай філасофіі нашага стагоддзя схільнага да схаластыкі і празмерна "балбатлівага" М.Хайдэгера, "гуманістычнага" К.Ясперса, "атэістычных" Ж.-П.Сартра і А.Камю яшчэ захоўваюцца рысы гэтага рыцарскага характару філасофствавання. Але з іх ужо пачынаецца "вечно-бабье" (тэрмін Бярдзяева) не ў душы, а ў сучаснай філасофіі, вытокі якога ў моцным уплыве іудаісцкай, будысцкай і наогул "усходняй" ідэалогіі на амерыканскую і еўрапейскую культуру і масавую псіхалогію...
Пытанне пра "дыялектыку нацыянальнага і агульначалавечага" застаецца па-ранейшаму актуальным. Хто хацеў бы пачуць грунтоўны адказ на яго, таму параіў бы прачытаць "Праблему нацыянальнасці: Усход і Захад" таго ж Бярдзяева. Пісаліся нарысы ў 1915 1918 гадах, калі парушэнне гэтай дыялектыкі дэманстравалася штыкамі і гарматамі. Але можна таксама звярнуцца да больш "прывычнага" Леніна. Гэты "правадыр сусветнага пралетарыяту" быў не толысі палітыкам. Як філосаф, ён казаў і пра тое, што няма ўсечалавецтва без народаў і нацый, як няма безнацыянальнай культуры. Але ФІЛОСАФ ШУКАЕ ПРАЎДУ ДА ТОЙ ПАРЫ, ПАКУЛЬ ЁН ЗНАХОДЗІЦЦА Ў АПАЗІЦЫІ ДА ЎЛАДАРНЫХ СТРУКТУР. Як толькі ён з
галавою акунаецца ў "грэшную матэрыю" палітыкі і ўлады, то падпарадкоўвае свае ісціны тактычным меркаванням. Напрыклад, прапануе чарговую утопію пра безнацыянальны "пралетарскі інтэрнацыяналізм" і зліццё ўсіх моў Зямлі... Пайшоўшы па хваробе на пенсію і засеўшы ў Горках, Ленін аказаўся ў апазіцыі да сваіх дзяржаўна-партыйных спадкаемцаў Сталіна, Троцкага і "цвёрдакаменных" бальшавікоў Іякіх, паводле ягоных жа слоў, варта крыху паскрэбсці, каб выявіць іхняе вялікадзяржаўнае нутро). Вось тады Ленін і загаварыў пра неабходнасць такой роўнасці ў СССР, якая б кампенсавала былую няроўнасць "нацыяналаў”. Але, скажыце, хто і калі з "пасіянарных" палітыкаў прыслухоўваўся да парад старых і нядужых людзей?
Філасофія {дарэчы, як і літаратура, мастацтваі хутчэй СТАВІЦЬ пытанні і вучыць думанню, чым дае адказы. Канчатковыя адказы дае гістарычны вопыт. Будзем жа дапытваць гісторыю. А за намі і перад намі стагоддзі. Як казалі ў старажытнасці: "Historia est magistra vitae” "гісторыя настаўніца жыцця”. А вучыць нас гісторыя таму, што, напрыклад, Шэкспір пісаў свае "агульначалавечыя" драмы не для ўсечалавецтва, нават не для Еўропы, а ўсяго толькі для свайго лонданскага тэатра 'Тлобус". I паангельску, а не на міфічнай "усечалавечай” мове. Таксама усе іншыя пісьменнікі, мастакі, музыканты. Эсхіл пісаў свае трагедыі нават не для Грэцыі, а для Афін, не спадзяваўся, відаць, што "варвары" праз тысячы гадоў назавуць яго "агульначалавечым" пісьменнікам... "Ці ж можа быць што добрае з Назарэта?" іранічна пыталіся даўней пра галілейскае мястэчка старажытныя іудзеі. Гэтую прымаўку паўтарылі, калі з Назарэта прыйшоў Ісус Хрыстос. ён звяртаўся да народа па-арамейску, на малавядомай у сусветнай Рымскай імперыі мове, дзе латынь і старагрэчаская мова даўно набылі статус дзяржаўных, літаратурных і навуковых моў. Але, як прарочыў Ісайя: "Галілея паганская, народ, які сядзеў у цемры, угледзеў святло вялікае". I яно свеціць усяму свету ўжо каля дзвюх тысяч гадоў.
Нацыянальныя каштоўнасці трансфармуюцца ў агульначалавечыя, калі іх стваральнік народ сцвярджае сябе
цэнтры "злучаных Штатаў Усходняй і Сярэдняй Еўропы" і, відавочна, былі б іх культурным цэнтрам... Пазней, у "смутны час" маскоўскага міжцарства (пачатак XVII ст.) Леў Сапега і яго аднадумцы спрабавалі рэалізаваць той жа праект ваенна-палітычнымі метадамі ("вечны мір" Л.Сапегі і Б.Гадунова ў 1600 годзе; паход Ілжэдзімітрыя на Маскву і ягонае царстваванне там у 1605 1606 гадах; праект выбрання сына Жыгімонта III каралевіча Уладыслава царом Маскоўскім і заняцце Масквы рэчпаспалітым войскам у 1610 годзе; нарэшце, апошні штурм Масквы ў 1618 годзеі.
Мне даводзілася чуць ад польскіх гісторыкаў, што геапалітычная ідэя Радзівіла Перуна і Льва Сапегі з'яўлялася абсалютна нерэальнай. Але я не магу пагадзіцца з гэтым пярэчаннем, бо гісторыя не ёсць фаталістычная, яна варыянтная. I, як сказаў Фрыдрых Ніцшэ, "паважаць тым больш тое, што не ўдалося, таму што яно не ўдалося, гэта найперш належыць да маёй маралі". Мусіць, і нам варта паважаць вялікія няўдачы ў галіне глабальных праектаў...
Зрэшты, па пачатку 1990-х Менск становіцца не чым інышм, як геапалітычным цэнтрам цэнтрам распаду імперыі, і гэта яшчэ адно сведчанне на карысць таго, што МІСІЯ ў беларускага народа ёсць...
"РЭЧЫ У САБЕ" I РЭЧЫ ДЛЯ НАС
- Вы адным з першых у нашай беларускай філасофскай і літаратурадаследчай думцы пачалі дослед адраджэння як сацыёкультурнай з'явы і прапанавалі "этапную" канцэпцыю. Але храналагічны падыход насцярожвае сваім, калі заўгодна, механіцызмам. Усё-такі, уяўляецца, нацыянальны космас як сфера ідэалаў народа, нацыі непарыўны ў часе, і хочацца глядзець на гэтую ідэалёвую сферу як на нешта боскае, унікнуўшы такіх "зямных" пытанняў, як "хто быў нашым гістарычным ворагам, нішчыў беларушчыну" і да т.п. Першасным у нацыянальнай экзістэнцыі ўяўляецца яго, народа, унутраная сіла для самаразвіцця...
- Мая канцэпцыя крыху іншая: яна не "этапная" (што характэрна, хутчэй, для эвалюцыяністаў, да якіх сябе не
прылічваю), а "цыклічная". Кожны чарговы цыкл культуры валодае пэўнымі якаснымі характарыстыкамі, кожны завершаны ўнутры сябе, але адначасова адкрыты для новага руху ў часе і прасторы. Наогул жа планую выкарыстаць тыпалагічны метад даследавання культуры і "нацыянальнага космасу”, непарыўнага ў часе і прасторы. Тады яго гістарычная дынаміка раскрыецца не ў форме лінейна-храналагічнай схемы, а спецыфічна для кожнага тыпу культуры (фальклору і міфалогіі, мастацкай культуры, эканомікі, філасофіі і навукі і г.д.1.
Кожная тэорыя і напісаная гісторыя (а таксама літаратурны тэкст, паводле фенаменалагічнага метаду Э.Гусерля і Р.ІнгардэнаІ ёсць навуковая ці мастацкая схема, за якой трэба навучыцца бачыць жывую, рэальную плынь быцця і культуры. Для мяне "этапы адраджэння” толькі высновы з нашай рэальнай гісторыі, два паняцці Адраджэння: адно як унікальная культурна-гістарычная эпоха, пераходная ад Сярэднявечча да Новага часу; другое як заканамернасць гістарычнага развіцця культур, іх носьбітаў народаў, найболей тых, якія на цэлыя стагоддзі былі адсунуты з гістарычнай авансцэны.
Вы раіце "пакінуць пэўныя пытанні без адказу", у тым ліку і такое: хто быў нашым ворагам і нішчыў беларушчыну? Адзін з малых старазапаветных прарокаў даўно сказаў: "Ворагі чалавеку хатнія яго" (Міхей, 7:6). Гэты адказ паўтарыў сваім вучням хрысціянскі Першанастаўнік (Мацьвей, 10:36). Пакінем гэтую прытчу без каментарыяў для асабістага роздуму нашых чытачоў.
Першаснае ў нацыянальнай экзістэнцыі, як вы кажаце, гэта не толькі "рэч у сабе", але і яе выяўленне, "рэчы для нас” мова, літаратура, культура, фальклор. Дарэчы, сёння, калі ўсё раўняецца на доларавае вымярэнне, калі ўсё павысіла свой кошт у дзесяткі і сотні разоў, толькі царкоўныя свечкі і беларускія кніжкі не трапілі ва ўсепаглынальнае поле інфляцыі, кошт іх нязменны, ён выпадае з агульнай басяцкай кан'юнктуры. Гэта вельмі сімвалічна і пакідае надзею на лепшае.
Нашыя "ворагі дамашнія" нападаюць не на загадкавае этнічнае ядро, не на "экзістэнцыю" (яны не супраць таго, каб яна яшчэ некалькі стагоддзяў заставалася "рэччу ў
сабе"І, а на яе "духоўную эсэнцыю", на рэальна выяўленыя феномены. КалІ яны нас атакуюць, то з нашага боку было б не па-рыцарску ўхіляцца ад выкліку.
Калі ж яны зоймуцца сваімі ўласнымі "рэчамі ў сабе", пакінуўшы нас у спакоі, то мы следам за Ігнатам Канчэўскім перанясйм націск з вяртання "страчанага раю" беларушчыны на тварэнне "сваіх, беларускіх формаў жыцця", А працы тут непачаты крайі Давайце запытаем у сябе: ці всць у нас свой нацыянальны БеларускІ Універсітэт? Беларуская Акадэмія? БеларускІ політэхнічны Інстытут? Ці есць у нас педагагічныя Інстытуты, якія б рыхтавалі беларускіх выхавальнікаў I настаўнікаў для школ, дзіцячых ясляў, садкоў? Таго пакуль няма, I ўсе яны універсітэты, Інстытуты, школы прадаўжаюць працаваць як малохі I рэактары дэнацыяналізацыі, у якіх згараюць рэшткі нашае "нацыянальнае экзістэнцыі". Нашая АН БССР з 30-х гадоў Ідэалагічнае сіте, якое старанна адсейвала I выштурхоўвала ад сябе якую-кольвек беларускую "субстанцыю". Нашыя даследчыя цэнтры на 60-70 працэнтаў працуюць для ваенна-прамысловага комплексу I ядэернастратэгічнага патэнцыялу. Навошта, дазволыде спытацца, усё гэта для нашай бяз'ядзернай і нейтральнай дзяржавы?
Шкада разбураць тое, што ёсць. Але ў такім выпадку плоціць няхай той Іпа еўрапейскіх нормах), хто заказвае "ваенную музыку" у той час, калі зямля наша эабруджана, лясы знішчаны, раэбурана нацыянальная культура.
Давайце ствараць свае, беларускія універсітэты, акадэмІІ, Інстытуты, як тое робіцца, напрыклад, у Нямеччыне ці ФранцыІ. А на базе Існуючых універсітэтаў створым асяродкі кулыурнага супрацоўніцтва з кафедрамі расійскай, польскай, літоўскай, яўрэйскай, ангельскай, нямецкай, французскай, польскай, Іспанскай ды Іншых моў I культур.
Перш чым ствараць нацыянальную культуру I літаратуру, мусіць, неабходна, каб БЫЛА Ізахавалася ва ўмовах рынкуі сама нацыя. Надзённасць паказвае, што насоўванне рынку няўхільнае... ЦІ не растворыцца ў гэтай "накінутай" форме грамадскага жыцця кволая, не абароненая як след нацыя: правілы гульні вымагаюць ахвяры "самой сабою" памянутай "рэччу ў сабе”?
Вашае пытанне занадта складанае, каб на яго адка-
заць Імправізацыяй. Тут патрэбны глабальныя даследаванні, Але сёння навука не ў пашане. Ідуць у публіцыстыку, рыторыку, палітыку ідуць туды ўсе: функцыянеры, дзеячы, прэзідэнты, рэзідэнты... Усе выказваюць "думкГ (свае "мненмя"), ніхто не шукае праўды, ніхто не хоча сядзець на яйках фактаў і выседжваць куранят Ісціны.
Рынак, як і ўсё на свеце, мае свае якасныя характарыстыкі. У нас Інайперш у Расіі) гэта простая легітымацыя былога "ценявога" рынку. "Славутая жнівеньская рэвалюцыя" у Расіі была стымулявана сутыкненнем двух полюсаў: "вярхоў" (ГКЧП) і люмпенізаваных "нізоў", да якіх я далучаю таксама падпольных ценевікоў. Усякая рэвалюцыя мае сваё ключавое слова і свой механізм пераліву капіталу. Такі механізм названы словам "экспрапрыяцыя". Кастрычніцкая рэвалюцыя "экспрапрыіравала" набыткі памешчыкаў, капіталістаў, урэшце, сялян, перадаўшы іх капітал у рукі бюракратычна-партыйнай і рэпрэсіўнай машыны. А цяпер "жнівеньская рэвалюцыя" праз механізмы гіперінфляцыі "экспрапрыіравала" напрацаваную ўласнасць народа рухомы капітал каля сотні мільёнаў укладчыкаў. У выніку гэтай хітрай акцыі народны капітал перацёк у кладоўкі і валютныя запаснікі ценевікоў (крымінальнай буржуазіі, якая выйшла з падполля) і той жа гандлёва-размеркавальнай бюракратыі. А на чале ўрадаў пасталі інтэлігенты і былыя камуністы, якія перафарбаваліся ў антыкамуністаў. Яны думаюць ладзіць гаспадарку, не бачачы, што гаспадары знікаюць як клас, а на паверхню выйшлі басякі ды ценевікі...
Тут сапраўды ёсць пастка для Беларусі і беларускага нацыянальнага адраджэння, бо яно немагчымае без гаспадароў. Дарэчы, Беларусь застаецца адносна стабільнай выспай у моры хаосу і анархіі на тэрыторыі былой імперыі. Так сталася таму, што Беларусь здолела крыху стрымаць татальную басяцкую рэвалюцыю, захаваць нейкія элементы эвалюцыйнага пераходу да рынку. I ці не таму замежныя прапагандысты рынку, лібералізацыі цэн і амерыканскай дэмакратыі замоўчваюць нашу Беларусь? Дарэчы, дзякуй ім за шчырасць: яны адкрыта заявілі, што ЗША і іх саюзнікі будуць памагаць СНД, але "в основном н в первую очередь Росснп". Я грунтоўна вывучаў гісторыю дыпламатыі і ведаю сэнс такой формулы. Яна азначае: мы Расіі дапаможам.
а розныя там іншыя няхай ідуць...
Расіі, зразумела, прызначана роля еўраазіяцкай філіі заакіянскай вавілонскай вежы. Я зычу плёну расійскім братам ад "доларавых уліванняў". Але плён сёння немагчымы пры цяперашняй анархіі на чале з ценявой алігархіяй. Дэмакратыя гэта функцыя згарманізаванага, прававога і адносна багатага грамадства. Такое грамадства будуецца зусім не папулісцкімі метадамі. Сучасныя шматлікія прэзідэнты мне чамусьці нагадваюць двух герояў амерыканскага (у італьянскай манерыі фільма "Шанц садоўнік", а сучасны стан "дэмакратыі" сюжэты расійскай і беларускай гратэскавых казак: прастак знайшоў гару золата, узяў мех (а ён дзіравы) і ну, давай насыпаць дабро. "I сёння насыпае", іранічна зазначылі нашыя казачнікі... He будзем упадабняцца тым прасцякам (у казках яны гратэскавыя дурніі. Важна адрадзіць свой клас гаспадароў сялян. СЯЛЯНСКАЯ ВЁСКА СТАНЕ САЦЫЯЛЬНЫМ АПІРЫШЧАМ АДРАДЖЭННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ, ФУНДАМЕНТАМ БУДАВАННЯ САМАБЫТНАЙ ЕУРАПЕЙСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ БЕЛАРУСІ. Яна, мне здаецца, пойдзе па шляху, які бачыўся яе сыну-прароку І.Канчэўскаму па шляху сінтэзу лепшых здабыткаў уласных, "заходніх" і "ўсходніх”. Адным словам, пойдзе нацыянальным шляхам, як тое да нас зрабіла Японія. I не будзе вяртацца да першабытных форм капіталізму ў постіндустрыяльную эпоху, калі Захад даўно спрабуе ісці да еўрапейскіх форм сацыялізму, сутнасць яксга сацыяльныя і духоўныя гарантыі працавітаму і гаспадарліваму люду...
I, нарэшце, выбачайце, што перапыняю строгае філасофстваванне і "лезу ў душу", хачу запытацца пра асабістае: калі вы, Уладзімір Міхайлавіч, адказалі сабе на ўсе пытанні, якія нараджаліся ў вас? Што паказвае ваш вопыт душа чалавечая ёсць рэч, якую можна стварыць і "развіваць", якой можна манігтуляваць, ці нязменная ў часе метафізічная субстанцыя, дадзеная істоце адразу, цалкам і назаўжды?
Есць драма чалавечага духу і ведаў. Чым больш мы даведваемся, тым з большай падставай можам паўтарыць афарызм Сакрата: я ведаю, што нічога не ведаю. Гэта толькі на аснове школьнай дыдактыкі атрымліваюцца закончаныя
адказы на ўсе пытанні. Відаць, варта пагадзіцца з Хайдэгерам у тым, што пазнанне гэта не адказы, a няспыннае дапытванне быцця. Чым больш шырокі абсяг ведаў, тым больш узрастае іх адноснасць і незакончанасць. Быць можа, літаратура, мастацтва, сімвалічная і прытчавая філасофія вышэйшы метад пошуку ісціны?
Сказанае тым больш тычыцца нашых ведаў пра душу. Мой сціплы духоўны вопыт падказвае: душа дадзена чалавеку Гаспадаром жыцця, ім жа трымаецца жыццё і Сусвет. Але ў душы ёсць яшчэ, як вы кажаце, субстанцыя "дух Божы", яго "подых" як праграма, паводле якой павінна было б развівацца разумнае жыццё. Ад учынкаў, думак і сумлення Чалавека ўжо залежыць, ці рэалізаваць гэтую праграму ("выратаваць душу"|, ці сказіць яе ("загубіць душу")... Маніпуляваць можна толькі слабадушнымі, якіх, на жаль, шмат.
ПОСТМАНАЛОГ УЛАДЗІМІРА КОНАНА
АБ КАСМІЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ БЕЛАРУШЧЫНЫ
...Ператварыць існуючае ў неіснуючае можа толькі Бог, які адзіны даруе нам грахі нашы.
Даследчык літаратуры і культуры не мае права адмаўляць у існаванні таму, што сапраўды БЫЛО. Існаванне народа па-за сваім светапоглядам немагчымае. Такога не было і ў савецкай Беларусі нават у самыя змрочныя часы таталітарызму. Рэч у тым, што самасвядомасць народа не зводзіцца толькі да знакавых сістэм: філасофскіх тэкстаў, мастацтва, літаратуры і да т.п. (Хоць у сталінскія часы нацыянальная свядомасць выяўлялася і ў літаратуры. Увогуле цікавая заканамернасць развіцця нацыянальных культур і літаратур: яны робяць рывок якраз пры дэспатычных перыядах у жыцці нацыі. Напрыклад, беларуская літаратура стварала свае класічныя творы ў 1907 1917 гадах, у 20-я гады, у 60-я, 70-я гады).
Нацыянальная свядомасць можа быць як выяўлена знешне, так і САМАЗАГЛЫБЛЕНА тады народ маўчыць. Гэта ''існаванне ў сабе", не выяўленае для свету, існаванне на этнаграфічным узроўні. На этнаграфічным,
падсвядомым узроўні запыняецца і развіццё нацыянальнай свядомасці (хоць здараюцца прарывы на элітарны ўзровень напрыклад, у Я.Купалы, Я.Коласа і інш.І. Але чалавек і народ сцвярджаюць сябе, нават калі яны маўчаць. У Старажытнай Русі была такая плынь у філасофіі маўчальніцтва як філасофская пазіцыя. Паводле геніяльнага кінатвору А.Таркоўскага некалькі гадоў маўчаў, напрыклад, Андрэй Рублёў.
Нашае маўчанне ў XVII — XIX стст. дапамагло народу захаваць сябе як нацыю. Калі б наш народ канчаў расійскія альбо польскія гімназіі ды універсітэты, у якіх беларуская мова не толькі не выкладалася, але й прыцяснялася, a нацыянальная культура разглядалася як этнаграфічная асаблівасць адной з суседніх кулыур, дык беларуская нацыя магла б дайсці да нябыту ўжо тады. МЫ СЦВЯРДЖАЛІ СЯБЕ МАЎЧАННЕМ.
Tax што ў мінулым нашае існаванне было даволі рэальным. Але будучыня... Падаецца, што метафізічная перспектыва сённяшняга Адраджэння гэта пераход нацыянальнай свядомасці з падсвядомага ўзроўню на ўзровень элітарны і масавае яе (свядомасціі пашырэнне. Гэты пераход свядомасці на новы ўзровень, распаўсюджанне духоўных каштоўнасцяў ушыркі павінны аказаць значны, калі не вырашальны ўплыў на ўключэнне беларускай культуры ў агульнаеўрапейскую і сусветную цывілізацыю.
Цяпер, на зыходзе XX стагоддзя, беларусы перажываюць, мусіць, самы крытычны момант свае гісторыі. Той этнаграфічны ўзровень нацыянальнага існавання |і праз тое самазахаванняі няўхільна губляецца, а новы ўзровень нацыянальнага урбаністычнага быцця пакуль што не набыты. Наш лёс вырашыцца нашай здольнасцю захаваць і этнаграфічны ўзровень быцця, I стварыць адэкватную нацыянальную урбаністычную культуру. Калі ж цяперашняе Адраджэнне ажыццявіць не ўдасца, нас чакае сапраўды касмічная перспектыва пераход беларушчыны з узроўню рэальнасці на ўзровень ідэалаў...
Замест P.S.
ПРЫВАТНАЯ ПЕРАПІСКА
Лічу, што журналісты не вельмі ахвотныя да прыватнага ліставання: наша праца настолькі насычана напісаннем розных тэкстаў і тэксцікаў, што ў асабістай перапісцы журналіст нешматслоўны і малацікавы; можа падацца, што ён закончаны "сухар". Гэта, аднак, не адпавядае сапраўднасці проста журналіст штодзень, штотыдзень укладвае часцінку сябе ў газетныя ці часопісныя матэрыялы, гэта і ёсць яго прыватная перапіска... У сваёй шчырасці журналіст зусім безабаронны перад грамадсхасцю. Быць не-сабой у матэрыяле ён не можа такі захон прафесіі: альбо духоўна распранайся перад тысячамі чытацкіх вачэй, альбо, калі смеласці на гэта не стае, мяняй працу. Вось чаму журналісты не любяць пісаць асабістых лістоў...
Аднак жа ліст чытачхі Л.М. з Віцебска, які яна даслала пасля публікацыі ў "ЛіМе" 18.05.1992) дыялогу з Уладзімірам Конанам, змусіў мяне напісаць адхаз. У тым лісце Л.М., работнік культуры, паведамляла, што, дзякуючы гутарцы з філосафам яна ўрэшце зразумела, што адбываецца ў Расіі пасля жніўня 1991 года. Але далей, зыходзячы з аднае тэзы, якую я між іншым, у форме рытарычнага пытання ўжыў у дыялогу, Л.М. задала гэткае абстрактнае пытанне: "А вы за што: за вяртанне ці за стварэнне ў адраджэнні?" I, мабыць, патрапіла дзесьці ў эпіцэнтр маіх тадышніх падсвядомых творчых пошукаў I сумненняў, таму I ўзяўся за пяро, каб напісаць холый' радкоў у адказ.
"Вельміпаважаная Сп. ЛарысаК...) Я за СТВАРЭННЕ, стварэнне нацыянальнай рэальнасці, якой мы пакуль што цэласнай не маем. Прычым сённяшні этап стварэння гэта толькі абдумванне самой ідэі нацыянальнай рэальнасці, а не нейкія завершаныя дзеянні (да якіх імкнуцца Ніл Плевіч і інш.І. Ці не самая адэкватная форма стварэння на сёння навуковыя канферэнцыі, інтэлектуальныя нарады і да іх падобныя рэчы... Большага нам сёння не дадзена".
Гэтая кароценькая, "аднаактная" перапіска выклікала затым напружаныя роздумы, падштурхнула да новых фармулёвак I запісаў, якія ёсць у гэтай кнізе. Тады ж, неўзабаве пасля адказу на ліст з Віцебска, карэспандэнт "ЛіМа" атрымаў ад Л.МІхневІч запрашэнне на навуковую нараду "Полацкая акадэмія і праблемы нацыянальнай культуры"; тэма яго выступу была ахрэслена так: "AIM" I шляхі нацыянальнага Адраджэння".
Такім чынам чытачка інспірыравала напісанне яшчэ аднаго тэксту, які мусіў быць агалошаны на нарадэе ў Полацку. Туды, аднах, з шэрагу акалічнасцяў аўтар не патрапіў, / тэзы выступлення былі пакладзены ў архіў... Ды аўтару, прызнацца, не надта і хацелася ехаць у Полацк, бо на грамадскай трыбуне ЖУРНАЛІСТ ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў ГРАМАДСКАГА ДЗЕЯЧА.
"AIM” I ШЛЯХІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ Тэзы 1992
Вопыт беларускага шляху паказвае, апроч Іншага, наколькі значным для станаўлення і развіцця самабытнай (нацыянальнайі культуры з'яўляецца асветніцтва, кніжная традыцыя. Народ узнікае тады, калі пра яго можна прачытаць ці, прынамсі, пачуць яго думку аб самім сабе. Пачаткам народа як суб'екта гісторыі і культуры ёсць Слова знак, магічнае таўро нацыянальнай рэальнасці, якая нарэшце здольна засведчыць і прадэманстраваць сябе праз т э к с т.
Ці ўзнік бы Іуважаўся намі за такі?) рускі народ, рускія, без рускай ідэі? Напэўна, узнік бы як аб'ектыўнае культурнае фармаванне. Але кожны феномен культуры існуе д л я н а с у той ступені, у якой ён спасцігаецца намі. Для чалавека думаючага ў кожным культурным феномене захавана таямнічая сутнасць, якая мусіць быць прачытана ці расшыфравана праэ тэксты. Што тычыць народа, нацыі, дык іх становішча ў культуры абумоўлена тым, наколькі поўна прапісана нацыянальн а я I д э я, перш за ўсё у філасофскіх катэгорыях, рэфлексійным чынам.
Дзе прагаворвалася руская ідэя? Ужо АЛушкін у "Современннке" заклаў традыцыю абдумвання рускай ідэі. У Расіі XIX ст. часопісы набылі функцыю грамадскіх клубаў, у якіх абмяркоўваліся праблемы гісторыі I літаратуры, нацыянальнай псіхалогіі і характару. У часопісах упершыню друкаваліся новыя творы Ф.Дастаеўскага і іншых пісьменнікаў, публіцыстыка. Такім чынам узнікла своеасаблівае інтэлектуальнае поле дзеля дыскутавання рускай ідэі. ЦІ не ў ім сталася магчымым пазней узнікненне розных уласна-філасофскіх кірункаў і школ ІМ.Бярдзяева, У.Салаўёва, В.Розанава і інш.І?
Зрэшты, фантом рускай ідэі так і застаўся невыразным, прамоўленым у супярэчнасцях і недаказах. Але недавыказанасць для гісторыі краіны рэч не такая Істотная тут самае важнае сам гук, слоўная пазнака краіны, без якой у сусветнай культуры яна застаецца незаўважанай. Можна колькі заўгодна абвяргаць
пасылы рускіх філосафаў, але нельга скасаваць фантом рускай Ідэі I, далей, прывід Вялікай РасІІ...
У рэчышчы вышэйсказанага адзначым, што першае стварэнне беларускай нацыі пачала газета "Наша Ніва". "НН" пачатку XX стагоддзя гэта варыўня разнастайных жанраў I формаў нацыянальнай мастацкай творчасці: журналістыкі I публіцыстыкі, паэзіі і прозы, літаратурнай крытыкі. Усё, што было затым, было пасля і ад "Нашай Нівы”. Дарэчы, пасля была і першая спроба філасофскага асэнсавання свайго народа I яго гісторыі эсэ Ігната Канчэўскага "Адвечным шляхам".
Аднак пад савецкім часам рэфлексійная творчасць на глебе беларушчыны прыпынілася. Ролю выказніцы вышэйшай мудрасці ўзяла на сябе беларуская савецкая літаратура I адпаведнае літаратуразнаўства. Развіццё нацыянальнай філасофскай традыцыі такім чынам запынілася на мастацкім узроўні. Па сутнасці, БСЛ жыла і па інерцыі жыве Ілюзіяй, што прэзентуе беларускую думку, хоць літаратура не можа гэтага рабіць як від мастацтва; бракуе нават фармальных сродкаў, скажам, распрацаванай сістэмы філасофскіх катэгорый. Мастацкая рыторыка як форма выказвання не можа цалкам задаволіць духоўныя патрэбы нацыі ў часе станаўлення.
"Наша Ніва" стварала нацыю сялянскую, можна сказаць, прымітыўную; напрыканцы XX ст. ствараецца новая нацыя, можна сказаць, дасканалая па сацыяльнай мадэлі. Цяпер у беларусаў мусіць з'явіцца э л і т а як носьбіт сапраўды вышэйшых ведаў пра гэты народ. Імі можа быць прагавораная і прапісаная ў розных формах і на розных уэроўнях Ідэкларацыі, рыторыкі, патэтыкі... інш., нарэшце рэфлексііі беларуская ідэя. "ЛіМ” у другой палове 1980-х гг. замовіў беларускую ідэю ў форме палітычнай публіцыстыкі, маніфесту, г.зн. дэкларатыўна, на ідэалагічным узроўні. Рэальны плён тых агульнажурналісцкіх высілкаў прыняцце ДэкларацыІ аб дзяржаўнай незалежнасці і адпаведных законаў у сферы культуры. Але ўсякая Ідэалогія (і нацыяналпатэтычная таксама) павінна быць урэшце патлумачана рэфлексійна, каб грамадства магло асэнсаваць яе змест. Паўстае, такім чынам, патрэба ініцыіраваць філасофскую працу.
Прыблізна такое разуменне культурнай сітуацыі на пачатку 1990-х гадоў абумоўлівае і далейшае развіццё "Літаратуры і мастацтва" як газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі. "ЛіМ" мусіць на сваіх старонках намацаваць кірункі абдумвання беларускай ідэі, каб быць адэкватным кулыурнай сітуацыі. Зразумела, змест выдання павінен ускладніцца, стаць больш глыбокім, менавіта элітарным. Што, зрэшты, натуральна, бо "ЛіМ", як і "Наша Ніва" на пачатку стагоддзя, змушаны балансаваць на мяжы элітарнасці
I масавасці; нацыянальная Інтэлігенцыя яшчэ набывае якасць эліты, пераадольваючы свой "адукаваны папуліэм" Сітуацыя дыктуе канчатковы выбар газеты на карысць элітарнасці.
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 22.04.1994 СВАБОДА ЯК ДУХОЎНЫ ІМПЕРАТЫЎ Уладзіміру Конану 60
... Мне здаецца, ад першай кнігі У.Конан сцвердзіўся ў трох, дзіўным чынам спалучаных у адной асобе Іпастасях: як філосаф у шырокім сэнсе слова, мысліцель; як архівіст, даследчык беларускіх перыядычных выданняў I кніжнай спадчыны XX стагоддзя; I як "журналіст" у сэнсе "пішучы", актыўны аўтар друкаваных публікацый...
Але ўсб-такі лбс наканаваў Уладзіміру Міхайлавічу Іншае галоўнае выпрабаванне: навуковае станаўленне ў 60-80-х гадах было для яго, па сутнасці, падрыхтоўкай, прыступкай да Іншага змагання змагання сярэдзіны I другой паловы 1980-х гадоў, да высілку нашых дзбн. I гэта , як бачыцца, бсць галоўным выпрабаваннем увогуле для ўсяго пасляваеннага, "філалагічнага" пакалення беларускіх літаратараў I навукоўцаў, хто распачынаў наша чацвбртае Адраджэнне ў 60-я гады. Іменна намаганнямі гэтага пакалення беларускай ІнтэлІгенцыІ, чыю філасофскую галаву, кажучы вобразна, прадстаўляе У.Конан, у другой палове 80-х ажыццёўлена навуковая I факталагічная сістэматызацыя I фіксацыя здабыткаў беларускай культуры, навукі I мастацтва: выдадзены "Энцыклапедыя літаратуры I мастацтва БеларусІ" (5 тамоўі, "Псторыя беларускага мастацтва" 16 тамоў), скончана выданне "Беларускай Савецкай энцыклапедыі", падрыхтаваны энцыклапедычныя даведнікі "Янка Купала", "Францішак Скарына I яго час", выдадзена факсіміле "БібліГ Скарыны, распачата падрыхтоўка "ЭнцыклапедыІ гісторыі БеларусІ".. А таксама закладзены Нацыянальны навукова-асветны цэнтр Імя Ф.Скарыны, Таварыства беларускай мовы Імя Ф.Скарыны, БеларускІ Народны Фронт "Адраджэньне"...
У рэчышчы гэтай фундаментальнай работы высілкі У.Конана займаюць асаблівае месца. У будучыню перадаецца галоўнае тэксты, яны ж ствараюць I традыцыю...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "Культура"-"ЗНО"*, 15.06.1994 МУЗЫКА АБШАРУ
У другой палове красавіка гэтага года ў польскім горадзе Любліне праходзіла трэцяя па ліку міжнародная літаратурнакультуралагічная канферэнцыя "Духоўнасць народаў Цэнтральнай I Усходняй Еўропы: Эрас і Танатас II"... Пачынаючы з 1991 года канферэнцыі пазначанага тэмату штогод у Польшчы ладзіць фонд "Muzyka Kresdw" Г'Музыка крэсаў"|, які, у сваю чаргу, падтрымліваецца фондам польска-чэхаславацкай салідарнасці "Program Dialog Spoleczny N. G. Os.". Варта адзначыць, што фонды гэтыя недзяржаўныя, прыватныя, а само іх існаванне ў Польшчы апошнім часам надзвычай пашырана. У асадах падобных культуровых фондаў I праводзяцца шматлікія міжнародныя канферэнцыі I сімпозіумы розных накірункаў.
Што да "Эраса і Танатаса", то, як пагадзіліся ўдзельнікі канферэнцыі ў Любліне, назва гэтая хугчэй умоўная, "канспіратыўная", чымсьці прадметная: пад гэтым гаслам вёўся кулыуровалітаратура-музыказнаўчы дыялог даследчыкаў з Украіны, Беларусі, Летувы і Польшчы (з Украіны і Беларусі найбольші. Такім чынам, мелася свабода прадмета маўлення, і тое не магло не накласці адбіткі на форму і стыль спавешчанняў I гутарак: яны былі пасучаснаму эсэістычнымі, метапрадметнымі I метажанравымі...
Што да вызначэння топасу дыялогу Крэсы то ўдзельнікі яго зноў жа пагадзіліся на ўмоўнасці і метафарычнасці гэтага запалітызаванага за нядаўнім часам наймення: гутарка ідзе аб "крэсах" не як аб "Kresach" Іусходніх), a як аб "ваколіцы", "абшары", агульным для палякаў, украінцаў і беларусаў культурным кантынууме, што колісь рэальна існаваў у пару Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, ажно да 1794 года, а затым праз два стагоддзі, да нашага часу, перахоўваўся метафізічна на тым жа абшары, падзеленым межамі. Дык вось сёння з ініцыятывы польскага боку адбываецца як бы адваротны рух, метафізічнае на ўзроўні інтэлектуалаў вяртанне да колішняй ідэалёвакультурнай еднасці Kresdw. Наколькі гэтае вяртанне існаснае, наколькі яно шчырае, можна будзе меркаваць, зыходзячы з канкрэтнага інтэлектуальнага плёну падобных канферэнцый. Ясна адно: сам факт сучаснага польска-беларуска-ўкраінска-летувіскага дыялогу з’ява даўно наспелая і патрэбная не толькі інтэлектуалам, але і паспалітасці...
*"ЗНО"-назва філасофска-літаратурнага сшытка ўгазеце "Культура", які выходзіць штомесяц ад траўня 1993 г.
3 ДЗЁННІКА 13.07.1994*
* * *
...Сэнс паездак на міжнародныя навуковыя сустрэчы прынамсі, з удзелам беларусаў, украінцаў I палякаў, палягае найперш у засваенні моў суседзяў. Бо ўсё-такі МОВА вучыцца I папраўдзе ўспрымаецца ў МАЎЛЕННІ; дома ж іншамоўнага асяродку мы канешне пазбаўлены, мы аднамоўныя. Але ў сутнасці сапраўдная каштоўнасць, Існасць мовы выяўляецца ў варунках ПОЛІФАНІІ, многагалосся; кал/ ўзаемапераплятаюцца, перагукваюцца розныя мовы Іблізкія, але ўсё ж розныя польская, беларуская, украінскаяі. Тады, як з уласнага досведу ведама, уэнінае стэрэафанічны эфект у маўленні. СЭНС тады пачынае фармавацца аб'ёмна, працінаючы ўвесь моўны асяродак. Канкрэтна-слоўнікавае значэнне слоў як бы адыходзіць на другі план, робіцца непершаступенным. Сэнс даходзіць з нейкіх унутраных спалучэнняў розных моўных плыняў і ўспрымаецца не рацыяй, a падсвядомасцю, спасцігаецца моўнай інтуіцыяй. У тахім моўным існаванні найвялікшая асалода для ўдзельнікаў падобнага дыялогу...
*3апіс зроблены падчас побыгу ў Польшчы, на міжнародным музыкалапчным сімпозіуме ў Рыбаках над Нарвай ІБеласточчына).
ГОРАД МІЛОСЦІ
Эсэ
Новыя прасторы, што чалавек неўспадзеў спазнае, куды аказіяй трапляе, заўжды "аздараўляльны" фактар для яго, крок наперад да свету. Наперад з уяўнай устабілізаванасці тутэйшага твайго быцця, побыту; з заспакоенасці якой-кольвечы выгодайі з замацаванага і ціхамірнага існавання на дадзеным табе лёсам лапіку зямлі... Варта толькі перасягнуць мяжу здабытага абшару, нават не ляцець у Афрыку, а толькі гіераехаць, прыкладам, у Польшчу, як ты зразумееш, штб, кажучы штампам, тваім месцам пад небам жыццё не канчаецца, / што нават побач жывуць людзі інакш / лепш; і што суседняя зямля як бы трохі і ласкавейшая, і вальнейшая для цябе. I табе, госцю, на ёй, прынамсі, прыемна і добра. Прыемна і добра зусім не таму, што ты тут госць і да цябе асаблівая ўвага гаспадароў, а таму, што тут было б прыемна і добра ў кожным разе...
Люблін дыхае свабодай і мілосцю. Нават назва яго, відаць, звязана менавіта з пачуццём, а не з гаспадаркай. Тут на дых адчуваеш пахі стогадовай даўніны: пах Вялікай Брамы, муроў Трыбунала Ірэчпаспалітага), вулак, што захаваліся ў тым нязменным выглядзе, які здаўся найбольш зручным габрэям-будаўнікам... Падчас блукання па гэтых вулках нечакана ўзнікла асацыяцыя: пах каменна-цаглянага муру нагадаў мне, беларускаму вяскоўцу, пах выкладзенага цэглай долу ў старых сялянскіх хатах ад печы да святліцы. ГІах цэглы, камення / глебы утоптаны безліччу пашэрпаных босых ног... Так і ў Любліне, з той толькі розніцай, што яго каменне ўтаптана нагамі вяльможнай магнатэрыі і вышніх каралёў, спаважнай шляхты іработнікаў гандляроў святароў чэлядзі... А таксама княскім войскам і коньмі, адвечнымі спадарожнікамі чалавека на крывавыя сечы...
Але бог Малох не пасяліўся ў гэтым горадзе; не стала яму на гэтай зямлі неабходнай меры жорсткасці, бо горад
гэты вабіў адпачатку іншых багоў багоў кахання і працы. Легкадумны Эрот знайшоў тут сваё гаспадарства, а на працу блаславілі тутэйшы люд біблейскія запаветы. У каханні / працы / паўстаў шматгалосы і многанацыянальны Горад Мілосці Люблін.
/ Горад Мудрацоў. Да 1939 года з ранейшых часоў існавала ў Любліне знакамітая юдэйская Акадэмія Мудрацоў, сусветна вядомы цэнтр габрэйсхай тэалагічнай думкі I практыкі. 3 пасляваеннага часу гэтая назва "Акадэмія Мудрацоў” падпольным чынам замацавалася за універсітэтам М.Складоўскай-Кюры, другой, поруч з Люблінскім каталіцкім універсітэтам, вышэйшай навучальнай установай горада. Зараз ад габрэяў у Любліне застаўся, бадай, толькі дух места дух гэтых, з любасцю злепленых вулак, цагляных брам ды пляцаў..
Касцёл I касцельная культура другі, не менш адчувальны і мацавальны дух Горада Мілосці. Калі ўранні за некалькі хвілін з дому можаш патрапіць у Катэдральны касцёл альбо касцёл Св. Станіслава, дзе маліліся супольнікі па знакамітай Люблінскай уніі 1569 года, і дзе, па іншых звестках, яна і была падпісана, і замест "фіззарадкі” можаш адвесці душу ў судачыненні з вечным, дых гэта і робіць тваё маленькае жыццё блізкім да вечнасці. Ты, такім чынам, як бы пасяляешся надта блізка да Неба...
He раз, пасля прыяцельскай "інтэлектуальнай" канферэнцыі, што й сабрала нас у Любліне, стомленыя, заходзілі мы ў люблінскія касцёлы і дзейныя кляштары падчас вячэрняй імшы... Губляецца адчуванне часу. I дзе, уякім часе знаходзішся сённяшнім, учарашнім, спракаветным, не ведацьмеш. Надта бо высокае паднеб'е ў Касцёла, і хоць ты адчувальна і прыціснуты долу гэтай непарушнаарганнай веліччу, разам з тым ні на хвілю не адчуваеш сябе расціснутым. Ты не ў Доме, а ў Крэпасці, надзейна абароненай ад нападу і замаху звонку. Ты у Крэпасці, што ратавала і выратавала Польшчу.
Пра "аздараўляльны фактар". Замежжа, самае блізкае, неяк ураз пазбаўляе ілюзій наконт уласнай радзімы. Меры крывадушнасці айчынных чыноўнікаў, хто гойсае па свеце куды часцей, чым ты, прыватная асоба, табе ніколі не
зразумець... і не дараваць. Бо здабываць, ажно пішчэць, асалоду ад замежжа, і пальцам не паварушыць, каб зрабіць "замежжа " ў сябе дома, гэта верх крывадушша. Таму "аздараўленне замяжою" выяўляецца ў яшчэ больш узрослым пачуцці пагарды да гаспадароў твайго краю... Як хутка мы забыліся, што рабілася з нацыяй Іі што ёй самой не зроблена) паўз стагоддзе; якой меры варожасці і антычалавечнасці ў адносінах да народа павінны былі валодаць колішнія і цяперашнія "кіраўнікі".. Палякі падобных адносін да сябе не забылі. Ім пашанцавала: ім памаглі пазбавіцца ад няпрошаных "гаспадароў" Караль Вайтыла, Лех Валенса I Збігнеў Бжэзіньскі Інаследую думку С.Максімовіча, аўтара "Свабоды"). Памог, несумненна, і Пан Бог, што мае звычку спрыяць тым народам, у каго памкненне да волі іманентнае...
"Аздараўляльнасць" Любліна і Польшчы выявілася яшчэ ў зразуменні кантрасту паміж мерай цеплыні чалавечых адносін там і тут. Бо ж дома ці ў тым месцы, дзе знаходзіцца твой дом, любая мера зносін з-за прывычкі як бы нармальная. Але ты жывеш тыдзень у гэтым нязнаным горадзе, нязнанай краіне; кожны стрэчны да цябе звяртаецца не йнакш як "пан!.." Іі ты да іх гэтак жаі; ніводнага разу ты не пабачыў міны неўразумення ці нядобразычлівасці з нагоды тваёй мовы; камусьці тваё меркаванне падалося цікавым / цябе даслухалі да канца... Ты да ўсяго гэтага ГАТОВЫ, прымаеш ЯК НАЛЕЖНАЕ, быццам заўсёды і жыў такім жыццём, і толькі на нейкі тэрмін у Беларусі адвык... Таму на гэты раз з разуменнем успамінаеш настальгію старэйшых вясковых дзядзькоў "заходнікаў" па дакамуністычных часах, калі край фактычна быў вернуты ва ўлонне тае самае федэратыўнае дзяржавы, аблічча якой пачало знікаць і знікла пры канцы XVIII стагоддзя. У XX стагоддзі Польшча вярнула сабе дзяржаўны статус I шляхотны стан, як птушка Фенікс паўстала з небыцця; і хіба ж чужы вызвольны чын не варты ўсіхняй павагі?..
Цяпер, здаецца, я разумею, чаму служылі свабодзе Польшчы Каліноўскі і Касцюшка Іпры ўсёй розніцы іх асоб): яны, як наёмныя князі ў старажытнасці, прыходзілі ўзначаліць збройны чын суседняга народа, вартага таго ўзначалення
і гвтовага на барацьбу і ахвяры. Гэта тае гатоўнасці не было дома.. Болей таго, я разумею і змаганне падчас другой сусветнай вайны, калі і Армія Краёва, і польскі савецкі корпус, і эмігранцкі ўрад, / варшаўскае Ікракаўскае, люблінскае, радамскае.,1 падполле змагаліся за вызваленне і выратаванне сваёй Радзімы Польшчы. У самой Польшчы, мы змаглі пераканацца ў гэтым, пра вайну сёння гаварыць не любяць і не імкнуцца Іу адрозненне ад нас), хоць, несумненна, памятаюць усё. Аднак жыве і ідзе Польшча ў заўтра, гжэчна захоўваючы кляштары і касцёлы, звычкі і набожнасць, і, вядома ж, неадменную прагу экспрэсіі... Польшча застаецца Польшчай.
Дарэчы, пра Касцюшку. Гэта няпраўда, быццам там, у самой Польшчы, ніякіх угодкаў паўстання не святкуецца. Напэўна, святкаванне найперш памяць, памяць унутраная, інтэлектуальная, грамадскае ўсведамленне прысутнасці асобы, з'явы, падзеі ў сучаснай культуры і гісторыі. Што да прысутнасці Тадэвуша Касцюшкі ў сучаснай польскай свядомасці і культуры, то якраз падчас нашага побыту ў Любліне польскае тэлебачанне дало цыкл перадач, прысвечаных чыну Касцюшкі; з асэнсаваннем з'явы праз усю пазнейшую гісторыю Польшчы, ажно да выкарыстання адпаведнай сімволікі польскай моладдзю ў нядаўніх, 80-х гадах... Так што святкаванне святкаванню розніца. Найлепейжа, калідаецца магчымасць святкаваць асэнсавана альбо не святкаваць, ідзяржава "ўсепаспалітага"святкавання не навязвае.
...Калі мы яшчэ толькі па прыездзе ўздымаліся па Любартоўскай паўз каралеўскі палац у стары горад, то я міжволі адзначыў падабенства Любліна і Вільні, і трошкі нашай Гародні... / зразумеў, што тая рэальная сярэднявечная дзяржава трох ці болей народаў праз гэтае падабенства сведчыцца: аднолькавым пахам вулак, кавярань і парфумы; аднолькава размаітым шматгалоссем, блізкасцю касцёла і царквы, святасці і весялосці, кахання й смерці... Менавіта нас, блізкіх суседзяў сабрала ўЛюбліне культурная канферэнцыя "Эрас і Танатас" Іу кантэксце духоўнасці народаў Сярэдняй / Усходняй ЕўропыІ. Палякам цікавая гэта тэма. Ім увогуле цікава ўсё, што робіцца і думаецца ў нас, у Беларусі і на Украіне. Таму асады гутарак былі практычна
неабмежаваныя, і праз тое беларусы, украінцы і палякі былі самі сабой. Найбольш украінцы, і, трохі меней, беларусы. Нам цікава было пачуць спавешчанне прафесара Ш. з Кіева аб раскопках арыйскай цывілізацыі ва ўкраінскіх стэпах... Даведацца аб эратычным элеменце ў старажытных украінскіх галашэннях і сучаснай паэзіі... Пачуць ад прафесара эзатэрыкі П. з Варшавы аб антрапасофскім адраджэнні ў Еўропе і, у прыватнасці, у Польшчы... Падзівіцца з нагоды літаратурных эксперыментаў (пра гэта распавялі беларусыі пані Уршулі Радзівіл у пару Барока... Спасцігнуць Іпра гэта таксама распавялі беларусы) ролю арганнай культуры ў Беларусі і долю інфернальнага змесціва ў творах Васіля Быкава... Натуральна, гэткія "дзіўныя дзівы" ідэалёвыя ў пару кунегі інтэлектуальнай на радзіме дужа пацешылі прыватных асоб з Кіева, Львова, Драгобыча, Вільні, Менска, Свіслачы... А яшчэ беларусы і ўкраінцы ўлякнуліся той ступені непаінфармаванасці адно аб адным, што выявілася падчас супольных вячэр і шпацыраў вакол Трыбунала. Аказваецца... Заходняя Украіна нібыта ўсур'ёз рыхтуецца да магчымага падзелу краіны на дзве падняпроўскія часткі, і дзесь у гушчарах карпацкіх кодраў нібыта сапраўды выстангоўваюць шыхты ўкраінскіх народных мсціўцаў... / нібыта можа быць вайна за незалежнасць і вольнасць Украіны... Аказваецца, менавіта дастаразапаветныя арыі заклалі грунт фізічнай і духоўнай моцы ўкраінскай нацыі, і пра гэта Украіна хутка будзе ведаць і з таго чэрпаць сілы ў змаганні з усходнім суседам... Аказваецца, беларускае Палессе цікавіць кіеўскіх інтэлектуалаў Іпрынамсі, прыяцеляў па АюблінеІ не ў тахой страхотнай меры, як гэта часам бачыцца з Беларусі. He больш чым "дужа цікавы" ў этнаграфічным плане рэгіён з праявамі таго / сяго, але найболый свайго, паляшуцкага Іг.зн. беларускага).
Кіяўлян і львавян, насупраць, падзівілі парадкі, што чыняцца ў беларускай Вярхоўнай Радзе; і агульная таямнічасць і глыбокая прыхаванасць ад суседзяў такога фактару, як "беларусхая палітыка"... Свайго подзіву з гэтай нагоды не хавалі / самі беларусы... Аказваецца, ёсць на Беларусі Беларускі Народны Фронт і Зянон Пазьняк, але няма дзейснай парламенцкай / выбарчай сістэмы; аказваецца, ад савецкай вясны 1990 года ў краіне не было ні выбараў,
ні якога-кольвек іншага агульнанароднага плебісцыту ці то волевыяўлення, і "беларуская палітыка" дагэтуль чыніцца зрусіфікаванымі сакратарамі райкамаў I абкамаў... і такім чынам усё больш набывае рысы карнавалу і гульбішча падчас чумы... Аказваецца, пісьменнікі беларускія ўсё яшчэ чагось просяць ва ўлады... Зрэшты, як высветлілася, на Украіне іх калегі таксама працягваюць прасіць, але і ў іхняй пісьменніцкай суполцы, падобна, канчаткова перамагла камерцыйная тэндэнцыя і рух да ўнікнення ад павеваў зменлівай рэальнасці...
Бакі даведаліся прарознае аблічча сваіх "нацыяналізмаў": за "ўкраінскі нацыяналізм" этналінгвіст з Львоўскага інстытута люда-знаўства Раман К. пяць гадоў правёў у высылцы на Поўначы, вывучаючы пахавальны абрад паўночных народаў; затое зараз працуе ў акадэмічным інстытуце і ездзіць у камандзіроўкі ў Польшчу; але гаворыць не пра "ўкраінскі нацыяналізм", a пра "транзістыўную функцыю пахавальнага абраду як універсальнай з’явы". Што да беларусаў, дык яны ў вачах кіеўскіх прыяцелек пакінуліпа сабе ўвогуле нявыяўленую, хоць і "болей ад усіх" шляхотную сутнасць... I таго нельга не адзначыць.
Зрэшты, было і намі што-кольвек сказана. "...У заключэннедазвольце сказаць некалькі слоўпа-за тэмаю выступлення, выказацца, так бы мовіць, у "агульным парадку". Як здаецца, хада падзей ад пачатку 80-х гадоў прывяла нашыя краіны да стану, калі нацыянальная інтэлектуальная эліта пасунута ад уплыву на духоўнае жыццё і развіццё сваіх нацый. Уплыў гэты зараз вызначаюць пабочныя і у саміх краінах маргінальныя сілы. У гэтых адносінах, на наш погляд, наша агульнае становішча падобнае. Напэўна, таму, як і ў беларусаў, гэтак і ва ўсіх нашых суседніх краінах, інтэлектуалы, апроч свайго непасрэднага духоўнага занятку, мусяць вызначацца і адносна палітыкі і гістарычнай эвалюцыі сваіх краін..
Што датычыць "беларускай сітуацыі", то, мушу падкрэсліць, фактычная палітычная эвалюцыя ў нас моцна замаруджана, можна нават сказаць зацыклена на ўзроўні 1985 года. I гэта не можа не выклікаць глыбокага скепсісу і незадавальнення інтэлігенцыі і інтэлектуалаў. Як
на наш погляд, дзяржава наша Рэспубліка Беларусь догэтуль не сцвердзіла свдйго іАЭнтытэгу, не рэпрэзентавала як след сваёй мовы, культуры і знешняй палітыкі. Адсюль гратэскавыя супярэчнасці, якія можна назіраць у Беларусі: Беларусь але нібыта і без беларускай мовы, Беларусь але нібыта без беларускай культуры, Беларусь як бы і без палітыкі... Беларусь бела-руская. Хацелася б, каб вы гэта разумелі..
Прычыны гратэскавага стану ў Беларусі палягаюць найперш у замаруджанасці Аэмакратычнага працэсу. Менавіта таму лепшыя сілы інтэлігенцыі воленс-ноленс мусяць удзельнічаць у палітыцы, у палітычным руху Беларускага Народнага Фронту "ДАраАЖЭньне", як найбольш пасіянарнай палітычнай сіле ў Беларусі. Інтэлігенцыя наша, па сутнасці, толькі ўступае ў барацьбу за змены, і ці хопіць сіл і волі дамагчыся нармальных Аэмакратычных пераўтварэнняў гэта пытанне. Але вымогі ў гэтым кірунку прыклвАаюцца і пісьменнікамі, і мастацкай інтэлігенцыяй, і інтэлектуаламі. Штодо тонкай палітычнай дыферэнцыяцыі, Аык у насда яе пакуль далёка, бо адносна закансерваванай сацыялістычнай стагнацыі можа быць толькідва радыкальныя франты "за" і "супраць". Хто "за", той маўчыць, хто "супраць" не можа зрабіць амаль нічога. Горад Зэра... У тым наша "спецыфіка".
Але, Аумаецца, мінуў час вектарнага супадзення Аухоўных ідзяржаўных клопатаў нацыянальнай інтэлігенцыі. Так было ўсцяж у XX стагодАЗі. Сёння, аднак, пры непарыўнай гістарычнай еднасці дзяржаўнасці ідухоўнасці краін Усходняй і Сярэдняй Еўропы, інтэлектуалы выступаюць хутчэй як нацыянальныя агасферы, вольныя людзі, првАСтаўнікі міжнароАнага ордэна духу/ арыентавацца ў сваіх стасунках мы мусім перадусім на іАэалістычны элемент ці то ў Польшчы, ці то ў Беларусі, ці то на Украіне. Бо эмпірычная рэальнасць ірэальнасць духоўная, іАэальная, розныя рэчы. Асабліва што датычыць Беларусі-
Знаны польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі, чые фільмы ў мінулым годзе дапялі нарэшце да Беларусі, падзяліўся з глеАачамі поглядамі на будучнасць усхоАнееўрапейскага рэгіёна. Маэстра-філосаф лічыць, што, маючы за сабою стагоААзе страт і марнага лёсу, нашыя народы павінны
знайсці новую ідэнтычнасць у свеце, новае самаасведамленне, / гэта, на яго думху, і павінна даць новы спадзеўны імпульс для палітычнага і духоўнага ўладжання нашых краін, новы штуршок для развіцця мастацтва. 3 гэтай думкай цяжка не пагадзіцца. Але дзеля ўсяго той жаданы ідэнтытэт, тую нязнаную свомасць перадусім трэба знайсці. Знайсці ўсім нам. Дзякуй за ўвагуГ.
Дарэчы, захапіўшыся "Еўропай", зусім забыліся пра Летуву. Для трох славянскіх бакоў польскага, украінскага і беларускага таямніцай засталося, прынамсі, сённяшняе ўнугранае інтэлектуальнае жыццё ўЛетуве, бо яе прадстаўнікі не выявілі славянскага імпэту падчас гамонак і засталіся сам-насам са сваімі думкамі... Ім не перашкаджалі бавіцца ўнутранымі роздумамі.
... Ды ўсё ўрэшце канчаецца. Горад Мілосці застаецца такім толькі да пэўнага часу, і самае галоўнае пакінуць яго да таго моманту, калі з'явіцца першая хмурынка жалю ці то расчаравання. I па той жа Любартоўскай вуліцы, як колісь паны-рада, ці як яшчэ раней Францыск Скарына, сыходзім да вакзала аўтабўснага, акідваючы на развітанне паглядам каралеўскі палац, у які ўваходзіць новая хваля экскурсантаў з усяе Еўропы. Былі там і мы... Перад намі ад Люблінскага вакзала адыходзіць аўтобус "ЛюблінЛондан"... "Шаноўнае спадарства! Падаецца, сам факт арганізацыі такой канферэнцыі, як наша, ёсць сведчаннем на карысць пэўнайметафізічнайз'явы, менавітаметафізічнага зваротуда таго ідэалёва-культурнага кантынууму Іеднасці), што рэальна існаваў у нашай супольнай дзяржаве колісь... Аказваецца, сучасная герменеўтыка сутыкаецца ледзь не з немагчымасцю дыферынцыраваць той кантынуум на польскі, беларускі, украінскі ды летувіскі складнікі, і так па розных відах мастацтва і досведу: музыцы, філасофіі, літаратуры, жывапісе / інш. Адбываецца як быццам унутрана супярэчлівая рэч: грунтуючы культуровыя штудыі ў абсягу свайго айчыннага Іпольскага, украінскага, беларускага...) дыскурсу, мы адначасна торым шлях і ў мінуласць, да мінулае еднасці. I наша прыяцельская сустрэча ў старажытным Любліне ёсць не што іншае, як пэўны знак вяртання да тае еднасці..." казаў адзін з нас на развітальны спіч, і яго чулі сцены Трыбунала, што ў
старажытнасці выслухалі безліч "вышніх" разборак з нагоды ўпартага няскладвання рэчпаспалітай еднасці. На гэты раз "суддзі"ўсядаліся на пышных крэслах, аздобленых дзяржаўнай польскай чырвона-белай сімволікай, у зале, дзе штодзень бяруць шлюб дзесяткі люблінскіх пар... Карцела самазапытацца: няўжо сімвалічнае супадзенне невыпадковае шлюб і паяднанне, каханне і дыялог... Так, ці не ўпершыню за апошнія чатыры стагоддзі сцены люблінскага Трыбунала слухалі поліфанію чатырох суседніх моў: і моўнікі разумелі адзін аднаго без пасярэднікаў, як і іх далёкія продкі; і дзівіўся мясцовы люд, студэнцтва найперш, таму шматгалоссю, так падобнаму да жывога шматгалосся на люблінскім рынку, вакзале, ва універсітэтах...
Дзібіліся і мы, што патрапілі ў гэтую рэальнасць. Яна адпачатку нагадвала сон, які ні на хвіліну не перапыняўся.
Ужо ў менскім цягніку, пасля мяжы, я зразумеў, у чым для мяне надалей будзе заключацца сутнасць Польшчы і палякаў. Суб'ектыўны essai гэтай краіны дазволіў адчуць усё ж існуючы польскі надлом, псіхалагічны надрыў, прыкрыты знешняй экспрэсіяй і эксцэнтрычнасцю. Ці то так выяўляецца памяць пра вайну, пра Майданэк {ён, дарэчы, і знаходзіцца ў Любліне, на поўдні горада), пра савецкі ўціск... Ці, можа, карані польскага надлому знаходзяцца шмат глыбей у канцы XVIII стагоддзя, адкуль даходзяць да нас звесткі пра трагікамічныя дзівацтвы Пана Каханка падчас загібення рэчпаспалітай дзяржавы... Можа ж, карэнне гэтае і яшчэ глыбей у пары каралявання Уладзіслава IV Кучаравага, які ў сярэдзіне XII стагоддзя адмовіўся на карысць немцаў ад зямлі паміж Одрай і Лабай... Увогуле, важней адчуць і ўспрыняць сам надрыў, чым зразумець яго рацыю; бо і нас, беларусаў рацыянальным чынам пэўна ж не зразумець, ды і самі сябе мы ці разумеем..
Я існа адчуў польскі надлом у думцы, аповядзе, дзеі. Дзеля таго гэты народ мне хочацца паважаць, яго гістарычны вопыт хацелася б засвоіць. Бо "сваё" гэта не толькі "наша” "сваё" гэта ўсё сапраўднае навокал; яно, сапраўднае, паўсюль, дзе адбываецца змаганне і трымціць чалавечая пакута, дзедух чалавечы пераўзыходзіць самога сябе ў змаганні за волю. Чамусьці заўжды ўзлёты
духу суправаджаюцца ахвярапрынашэннем... Палякі за сваю вольнасць сплацілі велізарную ахвярную плату. / здабылі ўрэшце тое, што меліся, што заслужылі здабыць. Беларусы кашчунную навуку ахвяравання крэўнага таксама прайшлі. Аднак сёння ад народа патрабуецца не гатоўнасць памерці, a прага жыць. Прага жыць у волі. Навука жыць у волі ніколькі б не зашкодзіла беларусам...
А вясна ў Польшчы, аказваецца, надыходзіць значна раней, чым у Беларусі. Можа, таму, што прынамсі Люблін і люблінцы і створаны адно для вясны для квецені сквераў і садкоў, пастаральнага ўбору гараджан, бясконцай паслабленасці і мройнасці існавання ў гэтым месцы... Гэта быў Горад Мілосці; гэта быў сон, які застанецца заўсёды з табой.
"Культуры для эмацавання і развіцця патрэбна яднаючая, прыцягальная ідэя... Самым благім у нашым перайманні Захаду ці Усходу было перайманне ідэй. Мы бралі чужую ідэю і спрабавалі па ёй жыць. А рацыя ў тым, каб жыць паводле ўласнай ідэі ІДЭІ СЯБЕ. Бо бярэмся мы з ідэі сябе I мы мусім як след выказаць сваю, БЕЛАРУСКУЮ ІДЭЮ. Пасіўнасць беларусаў у той час, калі вельмі актыўна ўзяліся ладзіць свае нацыянальныя гаспадарствы суседзі з усходу, поўначы і поўдня, можна растлумачыць менавіта недавыказанасцю сваёй нацыянальнай ідэі... Ва ўсякім раэе, наш шлях павінен весці да Храма, а ў Храме павінна быць ідэя нас, народа.
...Выратаванне культуры у адраджэнні ўсіх яе кампанентаў, сярод якіх на першым месцы павінна стаяць беларуская нацыянальная філасофія як вершаліна культурнага дрэва. Але_. якімі б дзівоснымі кветкамі гэтае дрэва ні вылучалася, яго кшталтавана-гарадскія пласты, карані дрэва знаходзяцца ў вёсцы, і вясковыя сокі ў ім самыя здаровыя. Героі Коласа з паэмы "Новая Зямля" па-гамераўску эпічныя і класічныя, у іх эахавалася амаль што антычная гармонія, якой няма ні на Захадзе, ні на Усходзе... 3 вясковых каранёў нам належыць выгадаваць дрэва адроджанай культуры".
Мікалай КРУКОУСКІ
Эстэтычнае апраўданне "самаснасці" і вёскі ШЛЯХ ДА ХРАМА "IDEA SUI"
* * *
Пазнаёміліся мы з Міколам Ігнатавічам Крукоўскім на пачатку 1990-х, на адной з кульгурніцкіх канферэнцый у БДУ. Памятаю, адразу ўразіў прамоўніцкі талент вучонага, здзівіла рухомасць думкі, свежасць слова, юначая нацэленасць на палеміку. Больш за трыццаць год чытае ён эстэтыку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце; у свае 70 стала працуе ў дзвюх вышэйшых навучальных установах... Аднак выразная рознасць узростаў і непараўнальная рознасць "досведаў" не перашкодзілі паразумецца патрыярху думкі і журналісту-пачаткоўцу вынікам таго / стаўся наш дыялог, дый не адзін.^
He зважаючы на няўмольны збег "фізічнага" часу, айчынныя паслугачы думкі мусяць трымаць Інтэлектуальную форму баявітай: занадта адказныдля людзей духу, інтэлігенцыі час час перамен, пераходу да іншых вартасцяў. Якраз у такім часе, падаецца, інтэлігент і інтэлектуал і мусяць найперш паказваць незалежны ад акаляючых варункаў прыклад чалавечай годнасці / велічы духу. ^умаецца, іменна ў часе грамадскага крызісу духоўная эліта грамадства павінна яшчэ больш з'яднацца, выявіць сваю ўнутраную духоўную еднасць. Бо, можа, галоўны дэфіцыт часу брак еднасці, пераемнасці думкі, творчай салідарнасці "старога" і "маладога". "Старога" не ў сэнсе зжытага, адпрацаванага, у сэнсе сцверджанага, таго, што адбылося, замацавалася ў жыцці. "Старое" і каштоўнае тым, што ўжо адбылося, сцвердзілася I можа ўяўляць прыклад для "маладога" таго, што толькі пачынае сцвярджацца / расці...
Бясспрэчна, у сціжме інтэлектуалаў мусяць прысутнічаць прыхільнікі розных "моў", розных "вераў" / філасофіі. Але і мыслячая моладзь і патрыярхі духоўнага досведу глядзяць разам на АДЗІНЫ Сусвет Сусвет неўміручых эйдасаў. Сузіраюць Космас думкі. Вычуваюць яго непаўторныя духоўныя хваляванні. Падаецца, у суквецці непаўторных духоўных успрыняццяў і мецьмеся калі-колечы ўзбуяць Дрэва беларускай думкі, беларускага інтэлекту...
Але ў справе інтэлекту, мыслення галоўнае адвага думкі, імкненне да новых ідэй. Апіраючыся на класічную, гегелеўскую традыцыю, наш старэйшы эстэтык Мікола Ігнатавіч Крукоўскі спрабуе ў апошнія гады вытлумачыць беларускі культурнадухоўны шлях з пазіцый эстэтыкі Гегеля, культуралогіі Шпенглера і Тойнбі. Будучыня беларусаў, як ён мяркуе, тоіць у сабе
непрадбачаныя магчымасці для росквіту культуры, навукі, мастацтва... Наперадзе лета беларускай культуры. Што ж паспадзяёмся на прарочыя здольнасці Яе Вялікасці Філасофіі?..
ПРАФЕСАР КРУКОУСКІ ПРА ЭСТЭТЫКУ, ЧАС I ПРА СЯБЕ
...Эстэтыка мая першая і самая моцная любоў. Калі лінгвістыка, кажучы фігуральна, пэўны час была для мяне законнаю жонкай, якую я паважаў і любіў, дык эстэтыка была спачатку маёй тайнай, а пасля яўнай каханкай, зачараваным якой застаюся дагэтуль. Эстэтыкай я пачаў займацца яшчэ ў студэнцкія гады на філфаку БДУ, па эстэтыцы была і дыпломная работа. Ужо ў той рабоце, дарэчы, з'явіліся першыя зярняты эстэтычнай канцэпцыі, над якою потым працаваў амаль усё сваё жыццё... Захапляўся і лінгвістыкай, і калі э-за беспартыйнасці не быў прыняты ў аспірантуру па эстэтыцы, К.Крапіва ўзяў мяне на работу ў Інстытут мовазнаўства АН БССР. Гэта вельмі дапамагло ў далейшым. Прайшоўшы строгую школу добрага лінгвістычнага мыслення ў Інстытуце мовазнаўства (а лінгвістыка, бадай што, самая дакладная і строгая з усіх гуманітарных навук), я аказаўся нядрэнна ўзброеным метадамі лагічнага даследавання. Дапамагло таксама і захапленне гегелеўскай дыялектыкай.
У тагачаснай, пасляваеннай беларускай эстэтыцы, якая ўяўляла сабой убогі злепак з таго, што пісалі маскоўскія і ленінградскія мэтры, панавала дзівосная сумесь цытат з класікаў марксізму-ленінізму і сырых эмпірычных фактаў мастацтвазнаўства. Мне, маладому навукоўцу, захацелася прымяніць у эстэтыцы больш строгія лагічныя метады, абапіраючыся на Гегеля і найноўшыя дасягненні логікі, лінгвістыкі, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Але не тут тое было, як кажуць расейцы... Як я даведаўся значна пазней з сумна вядомай кніжкі М.Якаўлева "ЦРУ протнв Советского Союза", такія падыходы да эстэтыкі ў пятым Упраўленні КДБ кваліфікаваліся як "проіскі" амерыканскіх спецслужбаў. А тады, на пачатку 60-х, мяне хутка і проста паставілі на месца: правалілі доктарскую дысертацыю паводле кнігі "Логіка прыгажосці" і амаль дваццаць пяць год не давалі магчымасці абараніць яе, старанна выкрэслівалі са
спецыялізаваных навуковых часопісаў і выданняў маё прозвішча і спасылкі на мае работы. He маглі дараваць у ЦК КПСС, які курыраваў таксама і эстэтыку, што я больш абапіраўся на Гегеля, Фрэйда, Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, чым на Маркса з Леніным, што ні ў воднай з пяці напісаных кніг па эстэтыцы і лінгвістыцы не спасылаўся ні на з’езды КПСС, ні тым больш на выступленні генсекаў.
Тым не менш сёе-тое ўдалося зрабіць. Гэта перадусім распрацоўка новай класіфікацыі эстэтычных катэгорый, што складаюць лагічную аснову эстэтыкі як навукі, абгрунтаванне сувязі паміж гэтымі катэгорыямі і паняццем стылю ў мастацтвазнаўстве (пры яго абумоўленасці ходам развіцця грамадска-эканамічных фармацый), кібернетычная трактоўка гэтых узаемасувязяў. Распрацаваны метад я прымяніў для аналізу фізічнай прыгажосці чалавека і ў асаблівасці прыгажосці жаночага цела... Створана канцэпцыя чалавека як біясацыяльнага адзінства. Усё гэта аказваецца плённым цяпер, пры распрацоўцы агульнай тэорыі і гісторыі культуры.
Так што пэўныя здабыткі ёсць і, спадзяюся, беларускай эстэтыцы за іх не будзе сорамна. Кнігі мае перакладзены за мяжою, дастаткова вядомыя на Захадзе. Але што датычыць Масквы... Там і вухам не вялі ў бок Беларусі, усяляк замоўчвалі, у прыватнасці, мае распрацоўкі. Больш таго, у часы перабудовы ў Маскве адкрываецца Інстытут чалавека, стваральнікі якога тонам першаадкрывальнікаў заяўляюць пра неабходнасць (для філасофіі) разглядаць чалавека як біясацыяльнае адзінства; пра маю ж канцэпцыю, распрацаваную ў 60-я гады, ані слова... Гэта нешта больш кашчуннае, чым навуковае эпігонства, гэта папранне нашага, беларускага прыярытэту ў поглядзе на чалавека як эстэтычны аб'ект. Цынічнае, без хістанняў сумлення прыўлашчванне Масквою інтэлектуальных напрацовак рэспублік складае, на мой погляд, адну з самых ганебных і завуаляваных старонак савецкай гісторыі. Мы, відаць, яшчэ шмат даведаемся з цягам часу, колькі нашых думак прысвоіў сабе г.зв. Цэнтр.
Tax, мы гнуліся перад цэнтрам і гнулі нас дужа моцна, мыслілі адносна цэнтра, змагаліся за публікацыі ў цэнтральных выданнях. Я, можа, і шкадую цяпер, што пісаў
свае кнігі па-руску, нягледзячы на ігнараванне маіх распрацовак маскоўска-ленінградскімі аўтарытэтамі. Для мяне навука набыла адэкватны сэнс тады, калі я пачаў мысліць сябе адносна сваёй, беларускай культуры, перайшоў, што называецца, з масквацэнтрычнай на мінскацэнтрычную сістэму каардынат...
КУЛЫУРА АД "ВЯСНЫ" ДА "ЗІМЫ".
"ЛЕТА” ПРАЙШЛО?
* * *
Мікалай Ігнагавіч, можа, пачнём з самага "простага" пытання: што такое культура ўвогуле?
Пра культуру адным словам не скажаш. Гэтае паняцце з'явілася ў гісторыі філасофіі адносна і не так даўно, але гаварылася і гаворыцца пра культуру вельмі многа. Адных толькі вызначэнняў паняцця існуе больш 250! Аднак жа пакуль нельга сказаць, каб мы ўжо ўсё ведалі пра гэтую цікавую, вельмі шырокую і вельмі складаную з'яву кулыуру.
У традыцыйным марксізме і тым больш у марксізмеленінізме культуры не вельмі шэнціла: адзінае, што тут больш-менш упэўнена сцвярджалася, гэта тое, што існуюць дзве культуры, адпаведна існаванню двух класаў прыгнятальнікаў і працоўных. На Захадзе і ў расейскай філасофіі таксама існавала вялікае разнамоўе ў трактоўцы культуры. Калі на Захадзе развіццё культуралогіі ішло ў кірунку ўсё больш дробнага эмпірычнага аналізу складнікаў
Доктар філасофскіх навук, прафесар, прээідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, аўтар пяці кніг пра мову і пра эстэтыку, у якіх распрацавана эстэтычная канцэпцыя чалавека як біясацыяльнага адзінства, гэта Мікола Ігнатавіч КРУКОЎСКІ. Імя яго I ідэі доўгі час замоўчваліся бальшавікамі ад філасофіі. Аднак беларускі чытач мог азнаёміцца з кнігамі М.Крукоўскага "Логіка прыгажосці", "Кібернетыка і законы прыгажосці", "Homo pulcher — Чалавек прыгожы" і інш. і аддаць належнае досведу іх аўтара. Сёння вучоны стварае тэарэтычную работу "Філасофія культуры".
і асаблівасцяў канкрэтных культур, дык расійскія рэлігійныя філосафы У.Салаўёў, С.Булгакаў і іншыя схіляліся да абстрактных, універсальных яе трактовак, часам прымаўшых амаль што багасдоўскі характар. Хоць і там і тут было нямала цікавых, плённых канцэпцый.
Культуру цяжка акрэсліць у некалькіх словах, тым больш, што само слова "кулыура" шырока і ў розных сэнсах ужываецца ў побыце. Ці не найслушна пачынаць гутарку пра кулыуру з метафарычных, вобразных азначэнняў. Мне, напрыклад, даспадобы метафара французскага культуролага К.Леві-Строса: калі прыняць дзікую, некранутую чалавекам прыроду за "сырое", дык кулыура гэта ўжо нешта "гатаванае". Немец Г.Касірэр параўноўваў культуру з ракавінай малюска, а вялікі Ф.Шылер з каралавым рыфам, створаным паліпамі. Калі ж пакінуць убаку метафарычныя параўнанні і паспрабаваць даць навуковую фармулёўку, дык я схіляюся да наступнае: культура ёсць цэласная сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, якія створаны чалавецтвам у працэсе яго гістарычнага развіцця і садзейнічаюць яго паўнавартаснаму і шчасліваму існаванню.
Чалавек гэта біясацыяльнае адзінства. Ва ўзаемадзеянні з прыродай ён імкнецца задаволіць свае цялесныя і духоўныя патрэбы і стварае каштоўнасці, якія адпаведна падзяляюцца на матэрыяльныя і духоўныя: страва, адзенне, жыллё, прылады працы і побыту і пэўныя веды, інфармацыя аб знешнім свеце і аб сабе. Носьбітамі гэтых двух відаў каштоўнасцяў з'яўляюцца матэрыяльныя рэчы і мова як аб'ектываваная свядомасць чалавека. Паміж рэчамі і словамі пралягае шырокі прамежкавы пласт мастацкай кулыуры, якая злучае кулыуру матэрыяльную і культуру духоўную. Напрыклад, дызайн і прыкладное мастацтва мяжуюць з чыста матэрыяльнай культурай, прадметамі ўтылітарнай вытворчасці: адзеннем, мэбляй, керамікай і інш., а мастацкая літаратура з культурай духоўнай філасофіяй, навукай, рэлігіяй і г.д.
Вызначаныя пласты культуры звязаны вельмі цесным дыялектычным вузлом і ўтвараюць цэласную сістэму, у якой па-рознаму адлюстроўваецца і выяўляецца сам чалавек. Пагэтаму памыляюцца нашы дзяржаўныя кіраўнікі,
думаючы, што толькі эканомікай, г.зн. матэрыяльнай культурай, адратуецца наша грамадства. Евангельская прыпавесць "He хлебам адзіным..." не губляе свае ісціннасці і па сёння. Марксісцкая ўстаноўка "быше определяет сознанне” ўсё-такі прымітыўная па сваёй сутнасці... Постсавецкі эканамічны крызіс, заняпад у рэспубліках былога СССР трэба тлумачыць найперш крызісам духу, a ўжо затым "парушэннем сувязяў"...
Такім чынам, пвАзенні і ўзлёты чалавецтва, што зафіксаваны ў гісторыі, абумоўлены ў большай ступені ўзлётамі альбо падзеннямі чалавечага ау*ў, АУ*оўнасці?
Культура не ёсць нешта статычнае, нязменнае. Яна развіваецца, праходзячы фазы ўзлёту, росквіту і заняпаду. Заходні культуролаг О.Шпенглер, аўтар вядомай кнігі "Заход Еўропы", метафарычна казаў аб вясне культуры, яе леце, восені і зіме. А за сто гадоў да яго Гётэ параўноўваў жыццё грамадства і яго культуры з біццём чалавечага сэрца: сістала, потым дыястала, сістала, потым дыястала... За гэтымі прыгожымі метафарамі хаваюцца вельмі сур’ёзныя філасофскія і сацыялагічныя паняцці грамадскай фармацыі і фазаў яе развіцця. Падыход да гісторыі як паслядоўнай змены грамадска-эканамічных фармацый даволі шырока распаўсюджаны ў свеце, можа, толькі назвы і азначэнні адрозныя. Кожная фармацыя (тэрмін, на маю думку, можа быць ужываны і цяпер, гэта паняцце не толькі марксізмуі перажывае сваю ўласную, унутраную гісторыю, мае сваю маладосць, сталасць і заняпад альбо, па Шпенглеру, вясну, лета, восень, зіму. Такія ж фазы развіцця перажывае і сам чалавек як культурны тып. Аб гэтым філосафы гавораць амаль што ад Платона, а найбольш выразна і лагічна ў эстэтычным аспекце паказаў гэта Гегель.
Маркс і Энгельс таксама прытрымліваліся такой канцэпцыі развіцця грамадства, але толькі ў вузкім, палітыкаэканамічным аспекце. На маю думку, у гэтым асноўная хіба іх вучэння... Калі паняцце фармацыі моцна шанавалася марксістамі (першабытнаабшчынны лад, рабаўласніцтва, феадалізм, капіталізм і адпаведна сацыялізм), дык паняцце фазы, паслядоўная іх змена ўнутры фармацыі не толькі не цікавілі афіцыйных партыйных любамудраў, але ўспрымаліся імі як нешта крамольнае. Прадчувалі, мабыць, тут нешта
ўлады Сталіна невуцтва, каварства, пачварная жорсткасць. Дыктатура, якую сам Маркс лічыў толькі часовым сродкам "пераходнага перыяду", была прынята Сталіным за сутнасць сацыялізму.
Краіна, метафарычна кажучы, спадобілася самалёту, якому занадта задралі нос, каб набраць вышыню. Хуткасць у выніку пачала падаць... Ужо ніякія гарбачоўскія паскарэнні і перабудовы не змаглі прадухіліць катастрофы: самалёт краіна сарваўся ў штопар, развальваючыся на кавалкі.
3 вашай метафары можна зрабіць выснову, што савецкая культура мела толькі дзве фазы: узлёту і падзення, прамінуўшы фазу гармоніі "лета"?
Такі "прабел" быў непазбежны, бо "ўзлёт", хоць доўга рыхтаваўся ідэйна, выконваўся, аднак, па штучнай траекторыі, якая ў рэчаіснасці сталася падобнай да графіку вытворнай ад недыферынцаванай функцыі: яна мае ўзыход і сыход, але нельга зафіксаваць сам момант гарызантальнага пераходу з аднаго стану ў другі.
Мёртвая кропка, пустата?
Ва ўсякім разе нам цяжка знайсці ў савецкай 70гадовай гісторыі фазу гармоніі, шчасця век Перыкла. Савецкі час не пакінуў па сабе ПРЫГОЖАГА, выпрацаваных культурай эстэтычных ідэалаў. Адносным набліжэннем да прыгожага, гарманічнага можна лічыць хіба пэўныя творы літаратуры і кінематографа 1950 1960-х гадоў...
Своеасаблівым барометрам эстэтычнага стану грамадства з'яўляецца мастацкая і жыццёвая трактоўка кахання. Да вайны тэма кахання была амаль забароненай, уплатанізаванай; пасля вайны жанчына пачынае займаць нармальнае месца ў культуры платанічнае цесна ўзаемазвязана з фізічным, цялесным (наколькі знешне прывабнейшыя гераіні фільмаў 50-х гадоў,у адрозненне ад гераінь кінематографа гадоў 30-х?). Знешні антураж кахання пасля вайны быў рамантычным. Моладзь у 1950 1960-х гадах захаплялася класічнай музыкай, былі шырока распаўсюджаны духавыя аркестры і да т.п.
Атрымліваецца, што рэальнае жыццё пачало ўсё-такі адольваць жыццё ідэалізаванае?
Рэальнае жыццё быццам пачало выбівацца з-пад ідэалагічнага каўпака. У многім гэта абумоўлена вайной,
падчас якой Сталін змушаны быў дазволіць народу выявіць пачуццё патрыятызму і нацыянальнага гонару. Пасля вайны трэба было адбудоўваць краіну, аднаўляць разбураную гаспадарку, а з такой задачай таталітарная ідэалогія, зноўтакі, справіцца не магла: трэба было паслабіць ідэалагічны ціск на грамадства, каб ажылі яго ўнутраныя, жыццестваральныя сілы. Пасля вайны, праўда, пачалася новая хваля ідэалагізацыі, але яна ўжо не была такой стабільнай і роўнай здарылася смерць Сталіна, XX з'езд, авантурызм Хрушчова... "Адліга" хутка змянілася брэжнеўскім зазімкам.
Надышла "восень" савецкай культуры?
Так, застой гэта "восень", фаза падзення ў культуры з адпаведнымі праявамі катэгорый камічнага і нізкага, з іх пераходам ва ўродлівае.
Перабудова сімвалізавала пераход "восені” ў "зіму". 3 пачатку 1990-х гадоў на постімперскай геаграфічнай прасторы пануе сапраўдная "зіма" культуры, падчас якой матэрыяльнае цалкам пераважае над духоўным, рэальнае над ідэальным, патрэбы цела над запатрабаваннямі духу. Асабліва яскрава праяўляецца "зіма" культуры ў сферы палавых адносін, той жа трактоўцы кахання: тут у цэнтры знаходзіцца сексуальнае, фізіялагічнае задавальненне, a маральнае паняцце кахання амаль што забылася. Я разумею абурэнне дзядуляў і бабуляў, увогуле старэйшага пакалення ладам жыцця і паводзінамі сучаснай моладзі...
тннет ЛН ЗАПАД?.."
Падчас гэтай "зімы" многія спрабуюць ратавацца набыткамі Захаду. Як вы ставіцеся да такога пераймання і, дарэчы, які перыяд культуры перажывае цяпер Захад?
У сваім эстэтычным падзенні мы імкліва абганяем Захад. "Бог трахнуў Марыю, і яна нарадзіла Хрыста", так, здаецца, у Амерыцы яшчэ не пішуць, як напісала маладая расійская пісьменніца гаспажа В.Нарбікава...
Выратаванне нашай беларускай культуры не палягае, на мой погляд, у яе амерыканізацыі альбо вестэрнізацыі. Заходняя кулыура і амерыканская ў асаблівасці таксама знаходзяцца на фазе зніжэння. Праўда, заходняе зніжэнне больш плаўнае, павольнае, чым наш катастрафічны штопар.
Там яно нагадвае, хутчэй, мяккае і прыемнае планіраванне. У свой час А.Герцэн пісаў: "Парнж, несомненно, разлагается, но очень прмятно!". Мы паяднаныя з Захадам адзіным эстэтычным знакам знакам падзення, але розніца у вугле, круцізне траекторыі.
У такіх варунках няслушна хапацца за заходнюю культуру, бо яна саслужыць нам ласку "чыгуннага выратавальнага круга". Варта таксама адзначыць, што развіццё заходняй культуры ішло натуральнай хадою, а не праз штучныя эксперыменты. Заходняя культура адносна спакойна прайшла фазы свайго развіцця і яна сталейшая за нашу культуру на некалькі тысячагоддзяў (дзе і якімі мы былі, напрыклад, у часы збудавання егіпецкіх пірамід?). Мне згадваецца ў гэтым выпадку байка пра двух гаспадароў, якія будаваліся побач: адзін усё давёў да ладу, змайстраваў прыбудовачкі і хлявы, розныя выгоды, а потым пачаў збіраць гасцей і баляваць з жанчынамі; другі не дабудаваўся, не зладзіў выгод, але яму, гледзячы на суседа, таксама хочацца пабаляваць, пагуляць... Дык мо лепей усё-такі скончыць будоўлю? Шлюб з Захадам быў бы для нас вельмі нядобрым мезальянсам, бо Захад гэта, калі заўгодна, жанчына бальзакаўскага ўзросту, багатая, вопытная і трохі цынічная; мы маладзенькі, здаровы, але неачэсаны пакуль дзяцюк, якому яшчэ расці-падрастаць ды набірацца розуму.
Захад да свайго росквіту ішоў доўга, сціснуўшы зубы, працаваў на цяперашні дабрабыт. Там усе рэформы, рэвалюцыі адбываліся праз самасвядомасць, яе ўзнікненне папярэднічала радыкальным сацыяльным зрухам. У гэтым адна з істотнейшых заканамернасцяў гісторыі Заходняй Еўропы, якую добра даследаваў Макс Вебер у кнізе "Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму". Еўропа цяпер спачывае на капітале мінулага. Акрамя таго, Захад гэта розныя ментальнасці, французская, германская, амерыканская._ Нам не выпадае іх пераймаць, бо яны з’яўляюцца чужымі набыткамі. Пераймальніцтва, запазычанне заходніх (ці чыіх іншых) набыткаў у крытычныя перыяды сваёй гісторыі наша гістарычная хвароба, якая пачалася пад Уладзімірам Святым, калі Расія яшчэ і не была ўласна Расіяй. Хрысціянства, рэформы Пятра, бальшавізм і марксізм
прыйшлі да нас ці то з Захаду, ці то з Усходу. Таму, калі я і сёння чую ад сваіх маладых калег-філосафаў пра арыентацыю на заходнія інтэлектуальныя плыні, на Хайдэгера ці Гадамера, у мяне міжволі ўзнікае пытанне: а ці не хопіць нам жыць чужым розумам? Мы, беларусы, колісь займалі сваё, пачэснае месца сярод народаў Еўропы, здолелі выпрацаваць сваю, уласную культуру. Трэба гэта ўспомніць сёння і добра сабе ўсвядоміць.
Гэта тым больш важна, што ў культуры сучаснага Захаду праглядаюцца яскравыя ўпадніцкія рысы, якія вельмі нагадваюць позні Рым. Асабліва добра яны бачны ў мастацтве, філасофіі, дзе пануе ірацыяналізм, унікненне сэнсу. Г.Рыд, аналізуючы сучасны заходні жывапіс, называе яго плёнам сацыяльнай шызафрэніі, разрыву рацыянальнага і пачуццёвага пачаткаў творчасці.
Можна сказаць, што сучасная заходняя культура блізкая да раўнавагі, але на ўзроўні не фармацыі, а чалавецтва як суперсістэмы. Раўнавага гэтая вельмі няўстойлівая. Цяжка спрагназаваць, што адбудзецца з чалавецтвам у будучым; баюся, што агульначалавечае "лета" ўжо прайшло..
ЛЮБОЎ СІЛА, ШТО ПРЫЦЯГВАЕ
Мы непакоімся за лёс чалавецтва, забыўшыся клопатаў пра сябе. Вы вельмі добра сказалі пра тое, што беларусам не выпадае пераймаць чужую ментальнасць. Што ж дапаможа нам дачакацца свае вясны, перажыўшы "зіму"?
А ластаўка нашай гіпатэтычнай вясны ўжо лётае гэта беларуская ідэя, пра якую культуролагі кажуць усё смялей.
Самым благім у нашым перайманні Захаду ці Усходу было перайманне ідэй. Мы бралі чужую ідэю і спрабавалі па ёй жыць. А рацыя ў тым, каб жыць паводле ўласнай ідэі ІДЭІ СЯБЕ. Бо бярэмся мы з ІДЭІ СЯБЕ і мы мусім як след выказаць сваю, БЕЛАРУСКУЮ ІДЭЮ. Пасіўнасць беларусаў у той час, калі вельмі актыўна ўзяліся ладзіць свае нацыянальныя гаспадарствы суседзі з усходу, поўначы і поўдня, можна растлумачыць менавіта недавыказанасцю сваёй нацыянальнай ідэі.
Нельга пагадзіцца з тымі гісторыкамі і культуролагамі,
што схільны ўважаць беларускую культуру толькі як палеанталагічную, хоць і вельмі каштоўную. Як вядома, амерыканскія культуролагі шчыра любяць індзейскую культуру і заклапочаны яе знікненнем, але мы ведаем, дзе зараз захоўваецца тая культура ...
Культуры для змацавання і развіцця патрэбна яднаючая, прыцягальная ідэя. Яшчэ Эмпедокл лічыў, што Свет вызначаюць дзве сілы Любоў і Нянавісць. Любоў гэта сіла, якая прыцягвае і фармуе; нянавісць сіла, якая адштурхоўвае і разбурае. "Усё" ўтвараецца з камбінацыі гэтых дзвюх сіл. Калі культура ўзыходзіць, расце, дык мусіць пераважаць Любоў, якая асаблівасці і часткі фармуе ў цэлае. Нянавісць пераважае тады, калі цэлае распадаецца.
Імперскае "сілавое поле" распалася. Колішняга адзінага цэнтра няма, узнікла шмат цэнтраў, вакол якіх з цягам часу будуць фармавацца новыя культурныя палі. Тое ж і ў беларускай культуры: "сілавыя лініі" цягнуцца да Мінска, ён становіцца нашым культурным цэнтрам. Дарэчы, багасловы кажуць, што любоў гэта Бог... Ва ўсякім разе наш шлях павінен весці да Храма, а ў Храме павінна быць ідэя нас, народа.
Такім чынам, унутраная логіка кожнай культуры натуральна вымагае яе палітычнай і якой іншай суверэнізацыі?
У аснове дзяржаўнага суверэнітэту ляжыць дыялектыка юрыдычнай формы і культурнага зместу. Як у Гегеля: дзяржава гэта рэалізацыя маральнай ідэі. Дзяржаўны суверэнітэт становіцца рэальнай сілай, калі ён напоўнены культурным зместам, і наадварот калі няма культуры, суверэнітэт застаецца пустой формай. Суверэнітэт гэта абалонка, палітычнае ўфармаванне культуры.
У нас спачатку націск быў зроблены на палітычны суверэнітэт, была ўзведзена ў абсалют Дэкларацыя аб незалежнасці. Па ідэі, прагалошанне палітычнай незалежнасці павінна быць апошняй прыступкай, па якой узыходзіць народ у сваім станаўленні. Натуральна, прыняцце Дэкларацыі не магло адбыцца на абсалютна пустым месцы. Самая важкая падстава суверэнітэту і яго асноўны аргумент сам народ, які мае сваю культуру. Але вызначальнымі дзеля сутнаснай суверэнізацыі дзяржавы з’яўляюцца ўсётакі чыннікі культуры мова, мастацкая культура, філасофія
і інш. Зрабіўшы палітычны крок, мы цяпер павінны зрабіць крок культурны, "падцягнуць", перасунуць наперад самасвядомасць.
У нашым адраджэнні галоўны ўпор адпачатку быў зроблены на мову; мова сталася абсалютызаванай падставай Адраджэння і сферай прыкладання асноўных высілкаў, у тым ліку і дзяржаўнай палітыкі. Як на вашу думку, наколькі апраўданы такі разлік на мову?
Спадзяванні на мову і яе ратаўнічую функцыю ў справе адраджэння беларускай культуры зусім справядлівыя. Мова з’яўляецца носьбітам духоўнай кулыуры народа. Больш таго, можна прасачыць уплыў мовы на матэрыяльную культуру і іх узаемадыялектыку. Існуе нават семантычная канцэпцыя культуры, паводле якой не толькі мова як свет слоў адлюстроўвае свет рэчаў, але й рэчавы свет адлюстроўвае сабой мову, што добра вядома археолагам. Заходнія лінгвісты і культуролагі Сэпір і Уорф лічылі, што чалавек бачыць акаляючы свет праз каардынатную сетку ўласнай мовы. А калі бачыць, то, пэўна ж, і пераўтварае гэты свет, карыстаючыся той жа каардынатнай сеткай. Перш чым зрабіць матэрыяльную рэч, чалавек задумвае яе ў сваёй галаве, а мысліць то ён на мове, роднай мове.
Было б, аднак, недыялектычна ў справе адраджэння абмяжоўвацца адною мовай. Мова толькі знешні выраз, абалонка культуры. Філосафы з платонаўскіх часоў лічылі мову формай, а зместам думку. Мова ёсць форма, якая выяўляе пэўную самасвядомасць, і нельга адраджаць і адрадзіць мову, не клапоцячыся пра яе змест, г.зн. самасвядомасць у такім разе мова застанецца мёртвай, не запатрабаванай культурай. Тут нагадваецца вобраз зомбі з амерыканскага фільма, які быццам рухаецца, але душа яму штучна ўжыўлена. Такое, дарэчы, было ў беларускай культуры савецкага часу, калі яна знешне, па форме, з’яўлялася нацыянальнай, а змест у яе быў чужы, штучна ўжыўлены марксісцка-ленінская філасофія як выраз ментальнасці зусім іншага сацыяльнага паходжання і нацыянальных каранёў. Можна прасачыць, колькі беларусаўзомбі з прыпісанай яму чужой душой блукае па старонках беларускай савецкай літаратуры...
Душа павінна быць сваёй, якой яна даецца народу ад
пачатку. Выказніцай душы народа з'яўляецца філасофія, як самая інтымная, запаветная частка нацыянальнай культуры. Гэта самасвядомасць народа, выказаная ўжо не ў пачуццёва-размытых мастацкіх вобразах, а ў чыстай, дыстыляванай лагічнай форме. Што датычыць беларускай філасофіі савецкага часу (і большай часткі цяперашняй), дык яна не была нацыянальнай не толькі па змесце, але і па мове спрэс рускамоўная і рускадумная.
Таму выратаванне культуры у адраджэнні не адной толькі мовы, але ўсіх кампанентаў культуры, пачынаючы з матэрыяльнага яе пласта (традыцыйныя народныя формы вытворчасці, рамёствыі і канчаючы пластом духоўным, дзе на першым месцы павінна стаяць беларуская нацыянальная філасофія як вершаліна культурнага дрэва.
Заўважу што мова беларуса-"зомбі", як вы яго назвалі, не была аўтэнтычнай дастаткова паглядзець руска-беларускія слоўнікі пад рэдакцыяй К.Крапівы, паводле якіх беларуская мова сапраўды можа быць успрынята як дыялект мовы рускай... Дарэчы, каля сарака гадоў таму ў Мінску выйшла кніга М.Крукоўскага "Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую мову". Назва досыць празрыстая, каб не здагадацца, што гутарка ідзе пра г.зв. білінгвізм. Як бы вы цяпер ацанілі руска-беларускае моўнае ўзаемадзеянне?
Праблема ўзаемадзеяння моў і цяпер уяўляе вялікую тэарэтычную цікавасць у кантэксце больш шырокай праблемы ўзаемадзеяння культур. У адной з маіх кніжак па эстэтыцы ў свой час было пастаўлена пытанне аб узаемадзеянні розных мастацка-эстэтычных культур, і гэта была навацыя.
У сярэдзіне 50-х гадоў, калі пісалася згаданая вамі кніжка, праблема ўзаемадзеяння моў бачылася даволі рамантычна. Я, напрыклад, лічыў, што магчыма зліццё нацый у адну сям'ю з адзінай, агульнай мовай... Трохі пазней, штудуючы Гегеля, пачаў здагадвацца аб недыялектычнасці такога погляду на культуру, а ў хуткім часе пераканаўся, што на гэтай тэме ідзе бессаромная палітычная спекуляцыя. Калі мне прапанавалі тэму доктарскай дысертацыі "Узаемадзеянне блізкародных моў у варунках развітога сацыялізму", у мяне хапіла розуму і інтуіцыі, каб адмовіцца ад яе_.
Праблема рускамоўнага ўплыву на беларускую мову паранейшаму вострая і актуальная. Руская мова аказала і аказвае ўплыў на беларускую мову з-за вялікай колькасці насельніцтва, якое гаворыць на рускай мове. Ва ўмовах свядомага перамешвання розных нацыянальных груп, што праводзіў г.зв. цэнтр, беларуская мова не толькі падвяргалася ўплыву, асіміляцыі, але ўвогуле выцяснялася са сферы свайго традыцыйнага ўжытку. Уплыў рускай мовы абумоўлены таксама тою акалічнасцю, што ў ёй была больш развітая кніжная лексіка. Прычынай таму таксама русіфікацыйныя працэсы, з-за якіх беларуская мова змагла захаваць сваё жывое функцыянаванне толькі на ўзроўні дыялектаў.
Да гэтых фактараў уздзеяння рускай мовы на беларускую трэба адносіцца па-рознаму. Палітыка зліцця моў, якую праводзілі цэнтральныя маскоўскія ўлады, ужо скасавана Законам аб дзяржаўнай мове. Міграцыю насельніцтва можна ўпарадкаваць эканамічнымі і іншымі захадамі, якія б рабілі міграцыю нявыгаднай. Але трэба працаваць і над узбагачэннем беларускай кніжнай мовы. Тут магчыма папаўненне лексічнага складу за кошт спецыяльнай, навуковай тэрміналогіі, пэўнае граматычнае развіццё. Я, напрыклад, да гэтага часу стаю на пазіцыі, якую абараняў яшчэ ў 1955 годзе перад светлай памяці Кандратам Кандратавічам Крапівой (ён быў маім першым афіцыйным апанентам пры абароне кандыдацкай дысертацыі), пазіцыі, згодна якой і ў беларускай літаратурнай мове павінна быць развітай сістэма прыслоўных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў, бо яны надзвычай павялічваюць магчымасці кніжнай мовы. Дарэчы, у рускай мове яны таксама прымяняюцца пераважна ў кніжнай стылістыцы, у гутарковай жа мове, дыялектах іх няма.
Калі мы выйдзем за межы нацыі, паглядзім на ўзаемадзеянне моў, дык руская мова між намі і светам можа адыграць ролю пасрэдніцкай мовы. Венгры і фіны, напрыклад, пішуць па-нямецку і па-ангельску, бо іхнія мовы малавядомыя ў Еўропе. Аб'ектыўна складваецца іерархія моў, якая адлюстроўвае камунікацыйныя працэсы. Але ні ў якім разе гутарка не можа ісці пра "агульначалавечую" мову альбо культуру. Мовы і культуры па паходжанні
могуць быць толькі нацыянальнымі ці рэгіянальнымі; "агульначалавечае" гэта ідэальнае,як кантаўскі катэгарычны імператыў, да якога можна толькі імкнуцца, але што наўрад ці дасягальнае.
ДЗЯДЗЬКА АНТОСЬ, ЭПІЧНЫ ГЕРОЙ, -
СЫН ЗЯМЛІ, ПАСЫНАК ДЗЯРЖАВЫ
Відаць, самым складаным у далейшым развіцці беларускай нацыянальнай культуры будзе стварэнне філасофіі, філасофская апрацоўка назапашанага за стагоддзі кулыурна-тэкставага матэрыялу. Для такой работы думання патрэбны адпаведныя кадры, як у нас раней казалі, мысляры. Доля інтэлігента ў нас заўжды была незайздроснай, мо з гэтай прычыны, дарэчы, і не ўзнікла беларуская філасофія. Ці знойдуцца самаахвярнікі думання цяпер?
Тут многае будзе залежаць ад таго, як паставіцца да сітуацыі ў культуры дзяржава. Раней, калі дзяржава была машынай прыгнечання і гэтую функцыю спраўна выконвала кампартыя і створаныя ёю дзяржаўныя інстытуты, тады культура знаходзілася пад жорсткім таталітарным кантролем. "Нацыяналістаў" высочваў КДБ, іх трымалі ў гэтай установе на ўліку. Дый што нацыяналістаў: усё інтэлектуальнае жыццё трымалася пад наглядам, адмысловыя аддзелы праводзілі давераныя гутаркі з навукоўцамі, якія меліся ехаць за мяжу, рэкамендавалі ім быць пільнымі і да т.п. Хутка рэагавалі чэкісты і на неасцярожныя выказванні падчас лекцый...
У той дзяржаве інакш і не магло быць. Сёння ж мы будуем новую дзяржаву, і вельмі важна, якой яна будзе, як. зразумее сваю функцыю. У дзяржаве пераходнага ад таталітарызму да дэмакратыі перыяду культура, як мы бачым, працягвае заставацца нялюбай дачкой: пануе той жа прымітыўны, вузкі погляд на кулыуру толькі як на культуру мастацкую (аб гэтым добра сведчыць вопыт работы Міністэрства культуры). Дый лёс мастацкай культуры пачынае ўсё больш залежаць ад густаў і скарбонкі якоганебудзь боса з фірмы "Беларуская гарэлка", чым ад клопатаў дзяржавы.
Калі ж дзяржава здолее нарэшце ўсвядоміць сябе як рэалізацыю маральнай ідэі, г.зн. як увасабленне духоўнага ідэалу народа, вось тады яна і зможа належным чынам клапаціцца пра культуру. Наша дзяржава павінна стаць сапраўды народнай, уяўляць сабой палітычную інстытуцыю рэалізацыі беларускай ідэі. Пакуль жа сам дух дзяржавы застаецца ранейшым, пракамуністычным, бо, як і раней, шчодра фінансуюцца армія, дзяржапарат, в на духоўную сферу, гуманістыку выдзяляюцца мізэрныя капейкі.
Дзяржава, такім чынам, не можа быць надзейнай апорай адраджэння прынамсі, пакуль што не можа. Якія ж апоры тады застаюцца ў культуры?
Міфічны Антэй у крытычныя моманты свайго жыцця кранаўся маці Зямлі, і яна давала яму новую сілу. Так трэба рабіць і нам. У нас застаюцца, па сутнасці, тры апоры ў справе адраджэння нацыянальнай культуры: Захад і ўвогуле іншыя краіны хісткае апірышча, вартае пераймання хіба што ў сферы навукі і тэхналогіі; наша ўласная гісторыя, якой нас амаль зусім пазбавілі, ператварыўшы ў айтматаўскіх манкуртаў, веданне сваёй гісторыі ёсць асновай нацыянальнай самасвядомасці; трэцяя апора вёска з яе бытам, фальклорам, рамёствамі і дыялектамі. Так склаўся гістарычны лёс беларускай культуры, што яна заўсёды была цесна звязана з вёскай. Вёска заставалася ашчадніцай нацыянальнай культуры і пасля залатога веку Вялікага княства Літоўскага, і пад імперска-расійскім панаваннем як у XIX стагоддзі, гэтак і пры саветах. Падобны анабіёз, дарэчы, не толькі тармазіў развіццё беларускай культуры, "закансерваванай’на вёсцы, але садзейнічаў і захаванню яе цэласнасці і гарманічнасці, няхай сабе і на этнаграфічным узроўні. Такой яна ачнулася з анабіёзу ў часы другога Адраджэння ў творах Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Лучыны і асабліва яскрава у творах Купалы, Коласа і Багдановіча. Ачнулася жывой і цэласнай культурай. Героі Коласа з паэмы "Новая зямля" па-гамераўску эпічныя і класічныя, у іх захавалася амаль што антычная гармонія, якой даўно няма ні на Захадзе, ні на Усходзе. Дзядзька Антось класічны вобраз беларуса, у якім найпаўней выяўляюцца беларускі характар і ментальнасць у іх злітнасці і нерасколатасці.
За семдзесят год бальшавізму беларуская вёска падпала пад дэфармацыі, але вясковыя карані засталіся. 3 гэтых каранёў нам належыць выгадаваць дрэва адроджанай культуры. У эстэтычным сэнсе гэтае дрэва абяцае быць прыгожым, бо вясковыя сокі ў ім самыя здаровыя. Якімі б дзівоснымі кветкамі ні вылучалася вершаліна культурнага дрэва, яго кшталтавана-гарадскія пласты, карані дрэва знаходзяцца ў вёсцы. Вёска павінна разглядацца як аснова эстэтычнай вартасці сучаснай беларускай культуры.
Замест P.S.
ПРАФЕСАР КРУКОЎСКІ ПРА БОГА, ВЕРУ I ПАЛІТЫКУ
...Што нам зараз трэба? Што трэба рабіць найперш? Найперш трэба адрадзіць культуру, менавіта духоўную, падняць духоўнасць. Гэта вера. Я не адкідаю тут і рэлігію , праўда, разумею рэлігію ў шырокім сэнсе... Дзюркгейм лічыў, што ёсць два ўзроўні культуры матэрыяльная культура і духоўная. Апошняя і ёсць рэлігія. Этымалогія слова "рэлігія" "тое, што звязвае, злучае"...
Веру адрадзіць трэба, незалежна ад таго, у якой форме. У нас ёсць карані. Трэба толькі паглядзець у гісторыю, бо гэта тая крыніца, якая дасць новую самасвядомасць... ВЕРА гэта самасвядомасць, самаадчуванне: cogito ergo sum можна перафразаваць як credo ergo sum "веру, значыць, існую".
Матэматыкам мы ж верым; мы верым лагічнаму доказу; урэшце, мы верым сваім вачам... ВЕРА магутны фактар. I палітычная лінія адсюль сыходзіць. У гэтым сэнсе патрэбна вяртанне веры, яе адраджэнне з апорай і на хрысціянскія традыцыі, толькі зразуметыя ў шырокім, філасофскім сэнсе, а не ў фармальна-рэлігійным, канфесійным. Традыцыя ў нас ёсць, і традыцыя вялікая. Яе трэба аднавіць сёння на новай глебе, у новым стане.
На рэлігійнай філасофіі на Захадзе заснавана пэўная палітычная лінія, таму што гэтая філасофія дае аптымістычны светапогляд, а не абсалютны скептыцызм. Хрысціянскадэмакратычны рух і палітычныя партыі гэтага кірунку (г.зв. "хадэцыя") на Беларусі могуць мець пад сабой глебу і перспектыву ў далейшым. Гэта шырокі грунт, на якім могуць
аб’яднацца вернікі розных канфесій і вераспавяданняў: пачынаючы з бабуль, што ходзяць у царкву ці касцёл і моляцца канкрэтнаму міфалагічнаму Богу, і канчаючы інтэлігенцыяй, якая можа разумець Бога ў філасофскім сэнсе_. Матэматыкі, як вядома, ідуць у кірунку ўсё большай абстракцыі, імкнуцца ўлавіць ЧЫСТУЮ ІДЭЮ тое, што Платон ужо разумеў. Гэта тое, што адпавядае паняццю Бога... Гегель піша "ідэя" і, праз коску, Бог... Гэта цікавая ўвогуле тэма. Я зайздрошчу той бабульцы, што жыве дзесь на хутары, адна зусім, толькі некалькі курак у гаспадарцы, і на пытанне, ці не страшна ёй так жыць, адказвае не, не страшна са мною ж Бог, і ўсё гэта, вакольнае, Божае... Калі паняцце Бога персаніфікуецца да ўзроўню таго, НЕКАГА, хто глядзіць на цябе, як маці на маленькага паўзунка, і ўвесь час гатовы падтрымаць, калі ты намерышся падаць, гэта ж цудоўна!.. Калі чалавек ўжо стары, і набліжаецца смерць, то быць пры гэтым упэўненым, што "смерць” не поўны распад і не поўнае нішто, гэта таксама здорава. Гэта не "опіум", не ілюзія, каб пазбавіцца боязі смерці, гэта вельмі патрэбная чалавеку ВЕРА.
У філасофскім сэнсе я перакананы, што гэты прадмет, аб'ект, які адпавядае веры, лагічна неабходны. Я не магу пагадзіцца з тым, што ўсё жывое, тое, што старажытныя грэкі называлі Космасам, у процілегласць Хаосу, утварылася выпадкова. Каб утварылася пяро паўліна ніякі Дарвін не дапаможа... Гэта такая утопія, такое дапушчэнне, што дзіву даешся, як мы маглі прымаць такія рэчы... 3 ВЫПАДКУ нічога быць не можа. Калі быць дыялектыкам, то трэба прыняць Космас як ЛАД, ЦЭЛАЕ, АДЗІНАЕ; і ў той жа час Свет нешта шматлікае, многаснае. Калі цэлае знікае, то свет ператвараецца ў хаос. Калі ж цэлае жывое, тады жывыя, існыя і яго часткі...
А дзе Бог? А Бог гэта "я ўвесь”. Калі ўзяць мікракосм, г.зн. цела чалавека, і макракосм увесь свет, то што такое "душа”, дзе яна ёсць? Душа і ёсць ЦЭЛАЕ, цэлае ў самым запаветным сэнсе, у выглядзе часткі душы няма... Гэта менавіта сутнасць, тое, што аб’ядноўвае... Як у выпадку са словам. Бо што такое слова, дзе яго сэнс? Нельга ж тыпаграфскі набор устрэсці такім
чынам, каб з яго склаліся словы і вершы, дзеля таго патрэбен СТВАРАЛЬНЫ ДУХ тое, што задае еднасць і прыдае Сэнс...
Такім чынам, мы прыходзім да вызначэння Бога як Сусветнага Сэнсу, Сусветнай Душы. Гэта добра разумелі Платон і неаплатонікі, і Лосеў разумеў таксама, бо быў увогуле рэлігійным філосафам. СВЕТ ЯК ЦЭЛАЕ, СВЕТ АДЗІНАЕ. Матэрыя многае, часткі. Тут у мяне пачынаю цца разыходжанні з афіцыйным багаслоўем, тут я блізкі да тэасофіі (хоць і не прыхільнік поглядаў пані БлавацкайІ... Імкненне аб'яднаць усе рэлігіі, знайсці агульнаю "кропку амега", як Тэйяр дэ Шардэн гаварыў, і потым сумясціць гэта з навукай, логікай, веру з розумам, гэта вельмі разумны падыход. I Рэрых у гэтым кірунку мысліў... У такім сэнсе я лічу, што паняцце Бога лагічна неабходна.
..А тое, што мы зараз знаходзімся ў такім бязбожным стане, сведчыць аб тым, што наша "сістэма" "блукаючая" (як казаў Вінер), не ўраўнаважаная. Чым большая "сістэма” тым большыя яе "хістанні": калі грамадства вялікае імперыя, напрыклад, то яго ўраўнаважыць шмат складаней, чым маленькую краіну. Арыстоцель лічыў, што дэмакратыю можна добра ўсталяваць толькі ў маленькіх краінах. У грэкаў гэта было ідэальна, з Рымскай імперыі пачаліся блуканн'ь.
Наша "сістэма”, калі разумець пад гэтым словам сістэму палітычную, дзяржаўны лад, вырадзілася. Яе месца на сметніку гісторыі. Чаму? Таму што яна давяла краіну да такога вось гібення. I нішто яе не адратуе, ніякія "геніяльныя" вынаходніцтвы ў галіне эканомікі і да т.п., таму што знік дух, страчана ВЕРА. Вера ў шырокім сэнсе і ў дзяржаву таксама. Бо вера ў шырокім, філасофскім сэнсе ператвараецца ў палітычны давер да пэўных лю дзей, якія сядзяць (ці сядуць) у кіраўнічыя крэслы. Такога даверу няма. Таму найперш трэба адрадзіць ВЕРУ, якая ператворыцца ў палітычны давер да дзяржавы, верне дзяржаве сэнс "рэальнасці маральнай ідэі"...
У гэтай справе будзе выключнай роля інтэлігенцыі. У палітычнай сферы будзе мець вартасць хрысціянскадэмакратычны рух ці рух які-небудзь яшчэ, няхай тэасофскі ці іншы, але такога ж кірунку... Усё-такі кіруючая і рухаючая
сілаўграмадстве непралетарыят-”гегемон", a інтэлігенцыя. "Апосталы соль зямлі", казаў Хрыстос. Хрысціянства брала не сілай, а апостальскім служэннем, ідэяй... Нашым палітычным партыям, што змагаюцца за новыя кшталты ды моцна захоплены бліжэйшымі мэтамі, тактычнай барацьбой, нельга ігнараваць далёкую перспектыву, калі заўгодна, таго Бога, Ідэю, што спараджаюць у грамадстве ВЕРУ. Лю дзі не абавязкова павінны разбірацца ў тонкасцях палітыкі ім дастаткова даверу да пэўнай палітычнай лініі і да лю дзей, што яе прадстаўляюць. Новыя палітычныя сілы, найперш, вядома, Беларускі Народны Фронт, павінны пклапаціцца пра далёкую перспектыву, пра ідэалы, што прывабяць людзей. Нельга недаацэньваць філасофскай працы ў палітыцы...
3 ДЗЕННІКА 16.10.1992
* * *
...Я хацеў 6ы яшчэ раз вярнуцца ў дзяцінства... Ды не, гэта не настальгічны ўсхліп, ях можа падацца напачатку. Пара настальгічнасці прамінула, і я больш жорсткі ў пачуццях, чым нядаўна, калі безадносны рамантызм перамагаў нават павевы якогась рэалізму. Цяпер ужо не тах... Але я хацеў бы яшчэ раз вярнуцца ў вёску, туды, дзе прайшло маё дзяцінства, па тыя скарбы, якімі, як гэта ўсведамляецца цяпер, грэбаваў тады, калі быў малым, да якіх прыглядаўся, напэўна, не так пільна, ях належала. I яхія таму запомніў не на ўсю глыбіню пачуцця.
А яно, пачуццё памяці, магло быць шмат мацнейшым. У дзяцінстве, у школцы мы не ведалі і не маглі, урэшце, ведаць, што нам даваўся АДЗІН шанец спасцігнуць вясховы свет, і найперш мову. Мы бралі мову як бы няўрымсліва, пасіўна, як дзеці, ад бацькоў, яхія ніколі не казалі пра "адраджэнне", любоў да Бацькаўшчыны, шанаванне мовы... Бацьхі тахсама пасіўна перанялі мову і арганізацыю мыслення, асновы сялянскай псіхалогіі і немудрагелістага светапогляду ад сваіх бацьхоў, нашых дзядоў. Але нашы бацькі заставаліся ў вёсцы, ім не пагражаў адрыў ад харанёў. Мы ж, пераймаючы мову без усведамлення якіх-небудзь "звышзадач", адрываліся затым аді асяроддзя роднай мовы / засвойвалі ужо напружана, з адказнасцю, бо падарослелі, рускую літаратуру, рускую філасофію, нават
арфаграфію рускую засвойвалі ў напружанні...
ЦІ прыдасца калі гэтае веданне, на якое патрачаны гады высілкаў?
Потым нешта альбо нехта выслабаняла нашу падсвядомасць, падштурхоўвала да ўспамінання тых, дзіцячых набыткаў, бо галоўны матыў яхі кіраваў нашымі ўспамінальнымі высілкамі, быў матыў усведамлення дзіцячых уражанняў самымі каштоўнымі і сапраўднымі. Але... пры аграмаднай воліда ўспамінання рэалізаваць яе ў поўнай меры не собіць тая, дзіцячая безадказнасць, нячуйнасць да слоў, няўважлівасць да вымаўлення. Нешта не менш "сапраўднае" і "галоўнае", чым ужо ўспомненыя вобразы ідумкі, не запомнілася, засталося па-за намі; і няма больш горкай скрухі, чым скруха па тым, што не запомнілася...
ВЕРСІІ
эсэ
Прысвячаецца бацькам, вяскоўцам
Я ведаю, там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух. Ё.В.Гётэ. "Фаўст".
(Пераклад В.Сёмухі)
Наколькі прынцыповай можа быць для чалавека, сям'і, дзяржавы патрэба НЕЗАЛЕЖНАСЦІ? Што для паасобкавага чалавека, дык для яго ці не кожны дзень гэта змаганне за сябе, за свае прыватныя інтарэсы і мэты. Існаванне без інтарэсу ужо не тваё ўласнае існаванне, a рабства: палітычнае, інтэлектуальнае, пабытовае ці якое яшчэ. "Адваюй сябе для самога сябеГ' вось першая Дэкларацыя Незалежнасці Асобнага Чалавека, аўтар якой рымскі філосаф пачатку новай эры Луцый Анэй Сенека.
Гэтаксама кожная сям'я, якая імкнецца жыць годна і нармальна, выбудоўвае сваю матэрыяльную і маральную інфраструктуру разлічвае надзейныя крыніцы даходаў, плануе сямейны бюджэт, стварае кола знаёмых і сяброў. якія могуць падгрымаць у складаную хвіліну, пасобіць па гаспадарцы і г.д. У выніку такая клапаглівая сям’я набывае сваё поле існавання, уякім яна збольшага ўпэўнена вырашае надзённыя праблемы і не баіцца магчымых сацыяльных катаклізмаў. Псіхалагічны камфорт такой сям'і залежыць ад стану грамадства толькі ўскосна; маральна яна цалкам незалежная ад яго.
Але самае метафізічнае разважанне гэта разважанне пра незалежнасць краіны, грамадства. Гэтую, дзяржаўную незалежнасць, нельга памацаць рукамі, нельга адчуць яе як сваё пачуванне. Дзяржава ж толькі абслугоўвае грамадскія патрэбы людзвй жыхароў тае ці іншае краіны, грамадзян. У прынцыпв пабудова дзяржаўных органаў нягледзячы на адрозныя культуралагічныя ландшафты можа быць аднолькавай ва ўсіх краінах
свету, гэтаксама як усюды аднолькава працуюць законы рынку: яны не залежаць ад моў I рас, для Іх існув толькі вартасць, кошты / г.д. Аднак жа дзяржаўная Ідэалогія напрыканцы XX стагоддзя Ідзалогія падкрзслена незалежніцкая...
• * *
Дзяржава вытворная ад КУЛЬТУРЫ. Менавіта культура ад пачатку фармуацца як унікальны фвноман гісторыі, найбольш прыдатны спосаб Існавання чалавака, прыдуманы (вынайдзены) I ўфармаваны пзўнай чалавачай супольнасцю. Культура на Існуе па-за кантзкстам супольнасці, бо адзінокі чалавек не здольны выпрацаваць культ (cult) пзўны спосаб апрацоўкі поля з мзтай вырошчвання пладоў (як у ЯпоніІ), агульныя правілы выхавання дзяцей (як у Старажытнай ГрзцыІ), альбо кулы рзлігійны духоўнаа паклананна чамусьці ці камусьці з запаватнай мзтай. Культура плін высілкаў калактыўнага розуму людской супольнасці, знойдзаныя чалавацтвам правілы бяспачнага Існавання ў суровай I напрадказальнай стыхіі.
Культура таксама плін чалавечай напаўнавартаснасці I слабасці. Баючыся холаду, які прыносіў з сабой ладавік. чалаввк навучыўся-такі здабываць агонь I паліць вогнішча каб на змврзнуць фізічна; клапоцячыся пра працяг роду I пакутуючы ад фатальных прыгод, якія насла з сабой адзінота, старажытныя людзі ўтварылі сям'ю "муж прыляпіўся да жонкі сваій", каб засцарагчыся змацыянальна. Баронячы сябе ад ваяўнічых сусадзяў, людзі пачалі згуртоўвацца ў абшчыны. ладзіць якую-кольвек вонкавую абарону, г.зн. запачаткоўваць прымітыўную дзяржаўнасць, войска.^ I так ва ўсім, што на сінняшні дзань маацца пад сонцам I слугуа чалаввку.
* « *
Мы звыклыя падкрзсліваць сваю залажнасць ад грамадства, ягоных праблем, маралі. "Жыць у грамадства I быць вольным ад яго нальга", цытуам дза слушна
і дзе няслушна вядомыя словы былога класіка. Пакідаю чы, такім чынам, адказнасць за свой адзіны і непаўторны лёс і ўчынкі нечаму па-за сабой. А па-за намі стагнацыя, асіміляцыя, радыяцыя.„ / глядзіш ужо на табе ўчэпіста сядзіць Яе Вялікасць Сучаснасць /, нагрумадзіўшы незлічонай колькасцю абавязкаў, кіруе на гару пад назовам Абсурд...
* * *
Аднак вядзе ў тым кірунку не культура, а ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ утылізаваная культура, здабыткі праўдзівай культуры у якой ператвораны ў спадручны матэрыял для непісьменнага ўвогуле, не-культурнага гарадскога чалавека, які вырашыў такім чынам пазбегнуць драматызму жыцця і аблегчыць свае жыццёвыя высілкі. Розум (у сэнсе "разум", а не "ум') і маральная ідэя ў чалавека цывілізаванага, бадай, адключаны: лічачы сябе "сучасным". ён папраўдзе ўяўляе сабой тып чалавека пажадлівага, які жыве і кіруецца пераважна пачуццём; матывацыя яго жыцця самая прымітыўная на ўзроўні першай сігнальнай сістэмы.
Сучасная цывілізацыя ладкуецца на РУІНАХ КУЛЫУРЫ.
♦ ♦ ♦
Выміраючая беларуская вёска класічны прыклад руінаў культуры. Дзе-нідзе там яшчэ зарыпяць дзверы, пачуюцца чыстыя, але ўжо кволыя галасы старых яе насельнікаў. Вёска напамінак пра культуру, у якой чалавек меў шчасце быць самім сабой і ў якой яго існаванне мела сэнс. Яго, сэнс існавання, яшчэ маюць нашы бацькі, хто адзінока дажывае свой век у роднай хаце.
Для вяскоўца сэнсам напоўнены кожны дзень, праведзены на полі ціўлесе за працай: бо гэта клопат пра заўтра.
Вясковы чалавек не столькі гаспадар / карыстальнік, колькі вучань прыроды, яе дзіця і культыватар. ён неадрыўны ад прыроды і нават эмацыйна залежны ад змены пораў года, фазаў Месяца, узыходу й заходу
Сонца...
* * *
Горад пазбаўляе цывілізаваных людзей самай галоўнай якасці людзей культурных адказнасці за свае ўчынкі і клопатаў пра заўтрашні дзень. Вялікія шматпавярховыя дамы як турмы з мноствам вязніц, насельнікі якіх не ведаюць, хто пакутуе па суседстве, за сцяной... "Морнльнн всего жнвого" назваў айчынныя гарады самаіты расейскі філосаф "агульнай справы" М.Фёдараў.
А яшчэ ў горадзе табой ніхто не цікавіцца як унікальнай асобай, каштоўнай самой па сабе; тваё існаванне, такім чынам, бессэнсоўнае.
* * *
Вёска гэта вялікая дружная сям'я, у якой усе добра знаёмы / ведаюць праблемы / пакуты іншых. У вёсцы ты зважаеш на меркаванні і ўвагу суседзяў, ты не можаш ігнараваць іх прысутнасці побач.
У вёсцы ты не пакінуты на сіроцтва лёсу, але існуеш пастолькі, паколькі прылучаны да вясковае супольнасці і шануеш яе традыцыі і завядзёнкі.
А яшчэ вёска з'яўляецца натуральным сумоўным аб’ёмам, у якім ніхто не змушае цябе кантактаваць звыш меры; вясковы чалавек не ёсць пакінуты: ён удзельнічае ў супольнай справе ў такой ступені, каб застацца пры сваім інтарэсе.
Вам не даводзілася бачыць твару паміраючага селяніна? Гэта твар дзіцяці культуры.
* ★ *
Культура лад жыцця, які пакідае чалавеку магчымасць быць недасведчаным у той ці іншай галіне, сферы жыццядзейнасці, а дазваляе адно карыстацца агульнымі надзейнымі і праверанымі правіламі, вызваляючы ад неймаверна-цяжкіх высілкаў "наўслеп". Культура, калі заўгодна, дае чалавеку шанец на гультайства. Знаходзячыся ў культуры, ты можаш
спадзявацца на яе надзейнасць і ратаўнічасць, паслабіць ступень адказнасці за арганізацыю знешняга жыцця. Ты проста ведаеш, што ніякіх неспадзяванасцяў не будзе, бо не можа быць у прынцыпе, і з палёгкай уздыхавш, далучаючыся да тае ці іншае культуры беларускае, летувіскае, французскае, як уздыхаеш у бацькоўскім доме, куды вярнуўся з далёкай дарогі знерваваны і змучаны...
Культуру стварае асяроддзе. У не-асяроддзі (у натоўпе, спаміж разрозненых дамамі, вуліцамі, кварталамі людзей) не культура, а нешта іншае. Пэўна цывілізацыя... Тут ты не можаш быць і ніколі не бываеш спакойным. Тут ты ўвесь час хвалюешся за свой побыт і асабістую бяспеку. Але, змагаючыся за ўсё абсалютна, чалавек урэшце можа і зламацца...
* * *
У сучасным беларускім горадзе ты змушаны быць увесь час у напружанні, ты не можаш давяраць гэтаму гораду, дзе на кожным кроку неспадзяванасці і перашкоды, несупынны / суцэльны замах на тваю адзіноту. Ты і горад як бы спаборнічаеце, хто каго перахітрыць: ці ты ўсцеражэшся ад горада, засганешся сам-насам, ці горад завалодае тваёй адзінотай у грамадскім транспарце, у чэргах, у бетонных дамах, за вокнамі якіх здзічэлыя пусткі і праліўны дождж...
Вам не даводзілася бачыць твару паміраючага гарадскога бадзягі? Гэга твар дзіцяці цывілізацыі.
* * *
У культуры самае галоўнае арганізацыя сумоўя, стасункаў людзей такім чынам, кабяны не перашкаджалі адно другому. Стагоддзямі адбірае чалавецтва пэўныя мадэлі сумоўя / адпаведныя сацыяльныя канструкцыі племя, род, абшчыну, гаспадарства, княства... На нейкім этапв культурагенезу з’яўляецца аптымальная мадэль культуры супольнага жыцця вёска. Датычна беларускай гісторыі вёску можна лічыць унікальным вынаходніцтвам нашых продкаў, якія шукалі надзейны спосаб
самазахавання ў варунках крывавыхвойнаў, спусташэння і гвалту. Уратавацца як краіна старабеларусы не маглі, бо яшчэ не ўсталявалася як след дзяржаўнасць, значна паслабіла старабеларусхае адзінства рэлігійная раскіданасць ды іншыя чыннікі. He заставалася іншага спосабу самазахавання, як зыход у глыбіні, у духоўнае падполле... у вёску.
На працягу некалькіх стагоддзяў вёска застаецца сімвалам беларускага жыцця, яго ратавальным апірышчам і пачаткам сучаснай беларускай культуры.
У вёсцы бярэ пачатак усё, што-кольвек сталася феноменам культуры: мова і фальклор, нацыянальная псіхалогія і рамёствы. Але... вяскоўцы як асобы беларускі свет выміраюць. Іх сучасныя дзеці уцекачы ў гарадскую цывілізацыю ужо не валодаюць і дзесятай доляй уменняў сваіх бацькоў, не могуць управіцца з хатняй жывёлай, справіць сенакос, паставіць хату. He кажучы ўжо пра дамашняе ткацтва і вышыванне, ганчарства і печніцтва, велікодныя спевы й вясельныя штукарствы. У вачах якога-небудзь вясковага дзядзькі Міхаля праглядаецца шчымлівая туга па будучыні, у якую ён мусіць уступаць упаасобку, без ніякіх надзей на працяг вясковага роду...
Гэта заход вясковага сонца, і сённяшняя беларуская вёска жыве пад знакам зыходу туды, у мінуўшчыну, у падручнікі і настальгічную паэзію.
* * *
Але вёска зыходзіць таксама / ў будучыню як сімвал таго, куды мы мусім вяртацца, калі заклапочаны вяртаннем у КУЛЬТУРУ. Вяртацца на руіны? запытаеце вы. Але ж вяртанне толькі метафарычная пазнака нашай культуралагічнай перспектывы. Нас жа мусяць больш цікавіць ідэалы, чым рэальнасць руінаў.
Культура жыве, пакуль у яе маюцца ідэалы.
ХРОНІКА ЧАСУ
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 12.08.1994 У РЫБАКАХ, НАД НАРВАЙ...
Перадусім: у гэтым сімпозіуме, сарганіэаваным люблінскай фундацыяй культуры "Музыка Крэсаў" на Беласточчыне, браў удэел I як журналіст, I як непасрэдны ўдзельнік меў да выкладу рэферат на тэму сувязі культуры вёскі I горада... Люблінская фундацыя трэці год працуе нед навукова-даследчай праграмай "Традыцыйная музыка Цэнтральна-Усходняй Еўропы". Гэтак пакрайма, нязмушана, ствараецца нефармальнае чалавечае пабрацімства навукова-кулыурнай эліты суседніх краін БеларусІ, Украіны, ЛІтвы, Польшчы. I праз тое парушаюцца нябачныя, але дасюль дзейныя псіхалагічныя межы, на якія падзелены I навукоўцы, I, болей, самі краіны...
...Сйння я повен разумення таго, што квлі што I "ўратуе" вйску, то толькі не слйэнае вершаванне сваіх пачуццяў, а вось гэткая канкрэтная праца па засваенні I агучванні вясковай традыцыі. Яна яшчэ жывая, асабліва яскрава на "крэсах", I ў пару сусветнай энтрапІІ духу, крызы урбаністычнай цывілізацыі I хрысціянскіх каштоўнасцяў, можа, менавіта яна дасць прытулак тутэйшаму людству, што перажывае радыхальную змену свайго быцця. Мне эдаецца, іменна гэтая думка падсведамасна лунала спаміж удзельнікаў сімпозіума ў Рыбаках; здаецца, да гэтай думкі спакваля прыйдуць I апекуны культуры па абодва бакі мяжы. Хоць бачыцца Істотнея розніца паміж умоаамі Існавання вйскі I фалькларыстыкі там, у Польшчы, I тут, у БеларусІ (пэўна ж, I на Укреіне). КалІ там яахаіана збольшага сама іёска I вясковы лад жыцця, ашчаднае стаўленне да прыроды, то тут, дома, спусташэнне альбо дэфармацыя I вйскі, I прыроды... Тут няма стымулу неште захоўваць I шукаць, бо вышукі канчаюцца кніжным рэквіемем па ўсім вясковым. Там, у Польшчы, "вясковае" пакуль што, у пэўнай меры, натуральнае, ужытковае, жывое. ТолькІ жывое хочацца вывучаць I прыстасоўваць да новага жыцця...
з дзённіка
11-20.07.1994*
Размаітыя грамадствы ў галоўным Іапроч тыпаў эканоміхі, дзяржаўнага ўладкавання, сістэмы адукацыі і г.д-1 адрозніваюцца па тыпах стаўлення да жыцця ўвогуле. Абсалютна спажывальніцкае стаўленне да жыцця на ўсходзе Еўропы. У Цэнтральнай Еўропе, ях гэта бачна хоць бы на прыкладзе Польшчы, яшчэ захавана якаясьці адчувальная доля сахралізацыі ўсяго жывога, прыроды і чалавека. Тут зусім інакшыя і прырода, і чалавек прынамсі, прырода не так панішчана, ях у Айчыне. Нават пабытовыя дробязі, кухня, напрыклад, сведчаць аб пакрыёмым клопаце пра чалавека. I абсалютна інакшая, чымсьці дома, моладзь, болыіі памяркоўная, спакойная, нармальная... Гэта людства, якое ведае вартасць жыцця і таму шануе яго нават у дробязях. У такім людстве пачувацца надзвычай лагодна і лёгка. Быццам спазнаеш забыты смак існавання.
"Аздараўляльнасць" зажжам выяўляецца найболыв уімгненным усведамленні карэннай розніцы між побытам дома і тут, у замежжы. Дома процьма па сутнасці неабавязковых высілкаў выдаткоўваецца на пераадоленне дробязных неганаровых перашкод / замінанняў творчаму, г.зн. вольнаму жыццю. Тут, у замежжы, усе замінанніраптам знікаюць, асыпаюцца як непатрэбны бессэнсоўны друз, і ты ўздыхаеш з неймавернай палёгкай, думаючы па сутнасці пра тое ж, пра што думаў, аб чым хваляваўся там, дома. Тольхі тут, за мяжою, шлях да думкі нашмат аблегчаны і карацейшы. / вітальны асяроддзем. Бо дома гэтхі чын бадай ніхому, апроч самога цябе, не патрэбны і прадстае занадта ўсхладненай знешнімі фактарамі гульнёй. Дома гэткія "гульні" / сапраўды выглядаюць вар'яцтвам альбо абсурдызмам, хворым шалам інтэлекту — на тле "мірнадрэмнага" грамадства. За мяжою адбываецца нармальная, вартая ўвагі рабога. Вось у чым розніца паміж Домам і Еўропай...
* Запісы зроблены падчас побыту ў Польшчы, на музыкалагічным сімпозіуме ў Рыбаках над Нарвай.
...Здаецца, толькі цяпер, пасля дзён знаходжання тут, на Беласточчыне, на яе заходнім прыбелавежскім ускрайку у Рыбаках над Нарвай ІНаравамІ, у Польшчы, зразумеў, штб ёсць мая "малая радзіма". Гэта пэўны абшар вакол Белавежскай пушчы Іуключаючы, зразумела, і самупушчуі, на мяжы Гродзенскай / Брэсцкай абласцей Беларусі / Беластоцкага ваяводства Польшчы. Характэрныя рысы рэгіёна лясістая мясцовасць, балоцістыя мясціны Іале маючыя выразную мяжу, так што "суша" і "балота" не ўзаеманакладваюцца / існуюць самі па сабеі; лагодныя, няшумныя рачулкі накшталт Нарава, з мяккай пяшчотнай вадой і дужа павольным цячэннем; пясчаныя, падзолістыя глебы, так што ўлетку здаецца, быццам небагатая травяная расліннасць на выганах спалена сонцам Ірыхтык у КрымеІ; нарэшце, мякказмешаная шматскладовая мова, з уплывамі польскай, беларускай, "паляшуцкай", расейскай; царква, касцёл і пратэстанцтва, што суіснуюць поруч на надта невялікай тэрыторыі, у адным мястэчку ці сельсавеце... Суцэльная няпэўнасць, размытасць, зманлівасць і зменлівасць у павадхах і постацях людзей тутэйшых. I разам з тым нораўная ўнутраная паслядоўнасць тутэйшага людства, спраўджаная як "рэч у сабе", "ноўмен", а не "феномен"... Гэта абшар пераходаў / змен, трансфармацый і трансмутацый; гэта сінтэз рознага і шматлікага. Гэта зачарованае царства дзяцінства, прастора саматоеснасці / таясамнасці прыродзе. Гэта міфічная запаветная зямля, да якой я прывязаны фактам свайго нараджэння і ўзгадавання.
У пару юнацтва, у пару суворай настальгічнай меланхоліі здавалася, што ўсё тое вясжова-дзіцячае страчана назаўсёды і ніколі не вернецца, што тыя першасныя каардынаты быцця непапраўна зліквідаваны самім ходам быцця. Але... зараз неўспадзеў цяміш, што тое было страчана хіба ў тваіх вачах, зацемненых асабістымі выпрабаваннямі, і што НІЧОГА HE ЗНІКЛА Ў РЭЧАІСНАСЦІ, усё прадаўжае жыць, існуе як ратаўнічы тыгель дзеля ачышчэння і вылекавання збеглых сыноў краю пасынкаў Горада, адрачэнцаў Вёскі. Шанец вылекавання заўсёды ёсць. Ен знаходзіцца дома, на "малой айчыне". Сапраўднае не можа быць "вяліхім" яно толькі малое, нешматлікае: дом бацькоў, сад пры доме, выган вясковы, пах / рык жывёлы... Абліччы і галасы бацькоў, суседзяў, аднавяскоўцаў... Усё гэта трансфармаваныя рэаліі колішняй пракаветнай родавасці, "пляменнасці", "першабытнасці", "паганскасці", усяго таго, да чаго ты прывязаны крэўна і, значыць, сама моцна. Сілком пазбавіцца фізічнай ці эмацыянальнай лучнасці з усім гэтым тое самае,
што здзерці з самога сябе схуру... М а г і ч н а я повязь з родным застаецца дасконным тваім жыццёвым клопатам, можа нават звышзадачай.
Вось так быццам збоку прыйшоў Воланд Іу абліччы польскай фундацыі культуры, што запрасіла прыехаць у ПольшчуІ / неспадзявана аблегчыў перажыванні з нагоды радзімы; ты быццам вынырнуў з зацягненага нырца ў мёртвую ваду ІГорадаІ / хапнуў доўгачаканага свежага паветра у вёсцы, зноў падоўжыўшы біццё сэрца, аднавіўшы акрыленасць быццём...
"Досыць вялікі камень, з якога толькі што сцякла вада, ляжаў на ўзвышку, якраз там, дзе цудоўны гай канчаўся камяністым шляхам. ён знаходзіўся тут сярод траў, стракатых кветкамі, і бачыў мноства камянёў, што ляжалі знізу на шляху. Параіўшыся з самім сабою, ён вырашыў кінуцца ўніз. "Што мне тут рабіць у грамадзе з гэтымі травамі? сказаў ёв сабе. Я хачу жыць адным жыццём са сваімі братамі”. Скаціўшыся ўніз, ён апынуўся у канцы свайго імклівага бегу у жаданым таварыстве. Неўзабаве, аднак, камень апынуўся асуджаным на бесперапынную трывогу, выкліканую то коламі фурманкі, то конскімі падковамі, то проста хадакамі. Па ім каціліся, яго тапталі. Іншы раз ён узлятаў уверх, іншы пакрываўся гразёй ці памётам якой-небудзь жывёлы...
Гэтак бывае з людзьмі, якія пакідаюць жыццё задзіночанага суэірання і прыходзяць у гарады, каб жыць з натоўпам, падуладным незлічоным бедствам".
Леанарда да ВІНЧЫ.
"Байка пра камень"
"МЕСІЯ ў хрысціянскіх народаў адзін, адзіны. МІСІЯ ж у кожнага свая... ”Біце ў сэрцы іх біце мячаміі He давайце чужынцамі быцьі" чым не ідэя, не місіянства: нявольніку стаць свабодным, незалежным, народу вырабіцца ў народ?.. Ад нявольніцтва, жабрацтва духоўнага, палітычнага ўсё яшчэ пахутуе ці не большасць народаў планеты. Ды і ў Еўропе не адным беларусам трэба яшчэ атрэсці каланіялісцкі друз... Пэўна, вопыт нашага самавыбаўлення мог бы мець не толькі беларускае значэнне...
...Прывіднасць усяго толькі стан, пераходны, часовы, своеасаблівае юнацтва беларусаў на шляху да сталасці. Некалі ж пасталеем, узмужнеем, хоць і хацелася б хутчэй. Будзьма, аднак жа, аптымістамі і, традыцыйна, цярпліўцамі... Для мяне істотна адно: УСЕСУПОЛЬНАЕ БЕЛАРУСКАЕ ”Я” ПРАГУЧЫЦЬ, БО HE МОЖА HE ПРАГУЧАЦЬ”.
Аляксей КАЎКА
Аптымістычныя імпрэсіі з ускраіны імперыі БЕЛАРУСКІЯ РАЦЛАВІЦЫ:
СЕННЯ,
I ЗАЎТРА,
I ЗАЎЖДЫ
* * *
У сённяшнім свеце беларусы адзін з нямногіх народаў, хто можа быць САБОЙ па-за сваім грунтам Гпочвой"), хто, вякамі трываючы вонкавы ўціск / прымус, ях народ існаваў пераважна ў "самім сабе" знайшоў духоўнае апірышча ва ўнутранай беларушчыне. I, мусіць, меў рацыю Ігнат Абдзіраловіч ІКанчэўскІІ, калі рабіў гэткую выснову: "Дух нацыянальны заўсёды мацнейшы / чысцейшы ў народаў прыгнечаных" ГАдвечным шляхам", 19211.
Але, молячыся на "чыстае неба" беларушчыны, якое ў нас увесь час было недасяжна высока, мы разам з тым пакрысе, але няўхільна гублялі ўласную прысутнасць у свеце вонкавым тым свеце, які жыў і жыве па законах не касмічных, але зямных. Мы неўпрыкмет трансфармаваліся ў МЕНШАСЦЬ у сваёй краіне, з народа-маўчальніка ператвараючыся ў народ-прывід, які быццам і мае намінальную дзяржаўнасць, літаратурную мову, акрэсленую тэрыторыю пражывання і ўстаноўлены перапісам лік насельніцтва, але не мае выразнай і пераканаўчай прысутнасці ў свеце.
Прывід ён I ў сваім уласным доме тое ўсведамляецца з вялікай скрухаю: па перапісе 1989 года беларусамі "назваліся" блізу 70 працэнтаў жыхароў БеларусІ, аднак беларускай мовай з Іх Гбеларусаў"! валодаюць толькі каля 54^ працэнтаў. КалІ пералічыць тыя "працэнты" на агульную колькасць насельніцтва, дык атрымліваецца, што пашпартная большасць беларусы у моўных адносінах складаюць меншасць: толькі каля 43 працэнтаў насельніцтва БеларусІ валодаюць беларускай мовай. {ДаследчыкІ Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі I фальклору АНБ у выніку сацыялагічных апытанняў высветлілі, што ў самой сталіцы беларусхай дзяржавы, Мінску, беларусхай мовай наштодзень карыстаюцца 1,5-2 працэнты жыхароў.
Хіба ж гэта не яскравыя прыкметы сучаснай беларускай фенаменальнасці прывіднай прысутнасці на тутэйшых абсягах?!..
БеларускІ літаратуразнаўца з Масквы Аляксей Каўка лічыць гэткі прывідны стан на БеларусІ часовым. Часовым дакуль на БеларусІ будуць "правіць баль I задаваць пагоду" ЧУЖЫЯ людзі, ЧУЖЫЯ Ідалы, ЧУЖЫЯ вартасці...
* * *
- Пачаць нашу гутарку хацелася б з такога пытання: у Лондане, дзе вам даводзілася працаваць, як успрымаецца такі, з дазволу сказаць, палітычны прывід, як Рэспубліка Беларусь?
- Так і ўспрымаецца, калі гаворка ідзе аб прывідзе: нешта неакрэсленае, малазнанае. Хаця ў вузейшым, навуковым абсягу англамоўны чытач не можа наракаць на адсутнасць належных крыніц, распрацовак адносна гісторыі, культуры нашай краіны. Нямала ў гэтым кірунку парупілася беларуская эміграцыя і ў суладдзі з ёю ангельскія вучоныяславісты. Мог бы прыгадаць выдадзены ў Нью-Йорку пад рэдакцыяй Вітаўта і Зоры Кіпеляў грунтоўны зборнік "Беларуская дзяржаўнасць"; у Лондане публікацыі Арнольда Макміліна, Джэймса Дзінглі, Гая Пікарды пра беларускую літаратуру, мову, музыку, ангельскія пераклады нашай паэзіі, зробленыя Верай Рыч... Наогул жа духоўная спадчына беларусаў няблага прадстаўлена і ў Брытанскім музеі, і ў Інстытуце славянскіх даследаванняў Лонданскага універсітэта, не кажучы пра бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны, унікальны асяродак беларускай кніжнасці і культуры.
Беларуская рэчаіснасць даўнінная і сучасная бачыцца, "глядя нз Лондона", іншым разам выпуклей, мо нават аб'ектыўней. Што да палітычнага вобраза Беларусі, дык прывіднасць яго наўрад ці надуманая... Але чаго тут болей віны ангельцаў ці бяды беларусаў, адназначна не скажаш. Наогул жа бачаць нас пераважна такімі, якімі самі сябе творым і паказваем свету. Якім жа было тое тварэнне і паказванне, прынамсі, да нядаўняга часу, добра вядома.
Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай Акадэміі Навук, доктар філалагічных навук; даследуе гісторыю беларускай лпаратуры. Нарадзіўся ў вёсцы Равецкі Бор Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1961), працаваў у камсамольскіх органах, саветнікам Пасольства СССР у Польшчы, галоўным рэдактарам часопіса "Советское славяноведенме". У навуцы перш займаўся гісторыяй Польшчы і польска-савецкімі адносінамі. Жыве ў Маскве
Як мяркуеце цяпер, пасля Белавежскага пагаднення / ягоных наступстваў міжнародны прэстыж Беларусі ці памкне ўгору: Менск жа аб'яўлены сталіцай Садружнасці, глядзіш, I "все флагн в гостм к нам"?
Мой настрой гэтая перспектыва не падсалоджвае, хутчэй, насцярожвае. Ва ўсякім разе, покуль у самой БеларусІ не навучацца шанаваць свой уласны дзяржаўны сцяг ды ўпару асаджваць дамарослага янычара ад глумлення над нацыянальнымі святынямі. Пакуль не збудзецца рэальны, дзейсны, не дэкаратыўны суверэнітэт краіны. I асабліва суверэнітэт духоўны. Пры скалечаным духу мізарнее I плоць...
Векавечнае ж калечанне беларускай душы не спыняецца. Цяпер, на дадатак, пры дэклараванай незалежнасці, нярэдка нават пад беларускімі назвамі ("Рэспубліка", "Белорусская нмва", "Наша доля", Беларускае тэлебачанне і радыё і Інш.І... Спадар Юрась не задаваўся пытаннем, чаму гэта менавіта да БеларусІ ліпнуць розныя імперскія атопкі звонку калі згадаць толькі пра ваяж па Менску (з выступам па тутэйшым тэлеканале) новаспечанага расейскага "фюрэра" Жырыноўскага хваравітага збаўцы Расеі? I чаму менавіта Радзіма ратнікаў Грунвальда, гетмана Астрожскага, паўстанцаў Каліноўскага, братоў-адраджэнцаў Луцкевічаў абіраецца ў якасці плацдарма дзеля ўваскрошання спачылае імперыі?
He відно, на жаль, кормчага, здатнага ўтаймаваць штучнатворную пеністую паводку, што захліствае кволую рунь новага Адраджэння. Мабыць, не перабольшыў паэт, назваўшы беларусаў "бяздомнікамі” ва ўласным доме, дзе пераважна ЧУЖЫЯ людзі, ЧУЖЫЯ ідалы, ЧУЖЫЯ вартасці па-ранейшаму правяць баль і задаюць пагоду. Яшчэ крыўдней, што яны ўзгадаваны, па большасці, на гэтай жа беларускай зямлі, але зракліся яе духатворных каранёў і падаліся ў іншаземнае моўнае і культурнае жабрацтва...
Так што з замежнымі сцягамі стольнаму Менску, як на мае глузды, няварта спяшацца. Няхай бы спачатку сам уладкаваўся самастойна, годна, на беларускі лад. Каб плошча Незалежнасці, праспект Скарыны, вуліца Багдановіча значылі ў нашым горадзе, па ўсёй краіне-Беларусі штосьці большае, чым проста назвы. He частаваць жа запрошаных
гасцей нажабраванымі кавалкамі пры сваім уласным занядбаным багацці. Вяртаймася ў Еўропу, але без уласнага "азіяцтва" янычарства, манкурцтва ці якіх там іншых таўравых клеймаў.
Усё ж, спадар Аляксей, затрымайма ўвагу на тэме "прывіду": каб выпетрыўся, развеяўся яго эфемерны змест, каб знік прынамсі, у межах гэтай гутаркі фантом "невыразнага беларуса". Нашы бо суседзі палякі, напрыклад, ганарацца Польшчай, якая "не згінэла"; другія суседзі рускі народ моляцца на матухну-Русь, святую, адзінаверную, непадзельную; у нашых суседзяў і напамінку няма пра якуюсь прывіднасць... А вось наш, беларускі менталітэт бы знарок невыразны, няўцямны для іншых. Зрэшты, гэта можа азначаць / тое, што нам не ўласціва месіянства, нацыянальная рамантыка?
МЕСІЯ ў хрысціянскіх народаў адзін, адзіны. МІСІЯ ж у кожнага свая. Есць і ў нашага народа свая місія, сваё прызначэнне ў гісторыі. Сваё слова, свая беларуская ідэя пра саміх сябе і свет, выказаныя прарокамі. "Біце ў сэрцы іх біце мячамі! He давайце чужынцамі быць!" чым не ідэя, не місіянства: нявольніку стаць свабодным, незалежным, народу вырабіцца ў народ? He думаю, што гэта вузка беларуская праблема. Ад нявольніцтва, жабрацтва духоўнага, палітычнага ўсё яшчэ пакутуе ці не большасць народаў планеты. Ды і ў Еўропе не адным беларусам трэба яшчэ атрэсці каланіялісцкі друз. Пэўна, вопыт нашага самавыбаўлення мог бы мець не толькі беларускае значэнне. Тады ў самы раз і "флагм в гос™" свабодны народ запрашае ў свабодную краіну.
Што ж да рамантыкі... Яе, бязмежнае, і нам не займаць, прынамсі, на школьных уроках літаратуры, юбілейных урачыстасцях або вечарынах у Доме літаратара. Праўда, попыт на кнігі беларускіх рамантыкаў дужа саступае попыту на кухонныя рэцэпты "о вкусной м здоровой пнце". Але не дакараць жа народ, што ён любіць добра і смачна паесці (хто не любіць?), нават калі апетыт і засланяе часам ад знешняга вока іншыя яго, шляхотнейшыя кляйноты гонар, рашучасць ці што яшчэ там. Вось вашэсць згадалі, нібы ў процівагу, пра годнасць, самаахвярнасць палякаў і рускіх. Што ж, гэтыя народы гісторыя, здаецца, ужо
выпрабавала, загартавала на нацыянальную трываласць. Відаць, нашыя Рацлавіцы ці Барадзіно, наша агульнанацыянальная баталія інеабавязкова мілітарная, хоць неўнікнёна змагарная), яшчэ наперадзе. Выйграла ж сястра-Украіна генеральную бітву рэферэндум на прадмет свае незалежнасці? Таго ж трохі раней дамаглася другая наша суседка Літва. He дарэшты, майма надзею, запалоханы заклінальнымі "едмнонеделммымн" святцамі і беларусы.
Прывіднасць усяго толькі стан, пераходны, часовы. Своеасаблівае юнацтва, ці, можа, "дзіцячая хворасць" беларусаў на шляху да сталасці і нацыянальнае ўзмужнеласці. Некалі ж пасталеем, узмужнеем, хоць і хацелася б хутчэй... Будзьма, аднак жа, аптымістамі і, традыцыйна, цярпліўцамі. Толькі я не пра тую цярплівасць, з якое не без горычы пасміхаўся Уладзімір Караткевіч, калі іранізаваў: беларуса, маўляў, павесілі, па нейкім часе знялі з пятлі і запыталі пра самаадчуванне. "Нічога, адказаў вісельнік. Спачатку муляла, але потым прывык..." Мне пасля гэтага магільнага досціпу чамусьці згадваюцца тыя нашыя суграмадзяне, для каго малако, ялавічына ў менскіх прадуктовых крамах гэта добра, гэта адзнака беларускае працавітасці, а вось бел-чырвона-белы штандар над Домам урада гэта ўжо кепска, гэта нацыянал-фашызм. Іншаму казнадзею, кормнаму з беларускага мазаля, не зашкодзіла б кроплі калі не спачування, дык хоць бы зразумення беларускай душы: працавітай, цярплівай, лагоднай, але й гордай. Халуйская філасофія накшталт "няхай беларус корміць нас сваім хлебам-мясам, а мы яго будзем пічкаць чужой славай, чужым гонарам” ужо дастаткова сябе скампраметавала.
Дакуль можна суверэнітэт Беларусі вымяраць адно колькасцю прадукаванай кілбасы? I ці не задоўга лёс нашае краіны вызначалі такія вось "кілбасныя" палітыкі? Настае час палітыкаў дзяржаўна-нацыянальных, беларускіх. Яны прыйдуць і ўжо прыходзяць... Некалі Янка Купала запярэчваў абуванню беларусаў у духоўна-жабрацкія лапці. Сёння гэтаму ж пярэчыць пабуджаны народ можа, пакуль не так голасна, рашуча. Але парашучае, чакаць засталося нядоўга...
Вашу футуралагічную думку пра неўнікнёнасць надзвычайнага няйнакш як апакаліпсічнага выпрабавання для беларусаў, можна, аднак, аспрэчыць. Хіба не была нашым усебеларускім, найбольшым, надта ж трагічным тэстам на трываласць Вялікая Айчынная вайна? Якія ж яшчэ і ці магчымы пасля ГЭТАГА Рацлавіцы ці Барадзіно?
Згодзен: мінулая вайна была страшэннай пакутай, урэшце, не толькі для беларусаў. Але наколькі яна ўзмацніла, нацыянальна з'яднала народ, вычуліла ягоны псіхалагічны імунітэт перад сталай пагрозай асіміляцыі? Скажам болей: ці была тая вайна для беларусаў Айчыннай?
Такое пытанне сёння паўстае. Пэўна, чыталі ў друку фрагменты манаграфіі Юры Туронка "Беларусь пад нямецкай акупацыяй". Мне гэтая праца, як і пакутлівы творчы неспакой аўтара, знаёмая вельмі добра... Пачытайце таксама мемуары, публіцыстыку, безліч эміграцыйнай перыёдыкі а чытанне гэтае непазбежнае, калі мы праўдзіва заклапочаны пошукам ісціны.
Дык вось: якую "Айчыну" бараніў беларус у згаданай вайне? Калгасна-сацыялістычную, партыйна-наменклатурную? Тую самую, што яшчэ да трагічнага чэрвеня 1941 года бязлітасна выкасіла ладную, найбольш дынамічную частку беларускага сялянства, мала не ўсю нацыянальна свядомую інтэлігенцыю, што разгарнула на Беларусі татальную асіміляцыю? Ці мо тую афіцыйную "Айчыну", што ў пасляваенны, пераможны час рукамі вылучэнцаў, нярэдка насланых з-за межаў Беларусі, павядзе далейшы наступ супраць духоўна-беларускага ладу жыцця, пачне застрашаць даносамі, шантажом, зубатычынамі ледзь не кожнага, хто супрацівіўся вынішчэнню беларускасці?!
He забывайма, што і народ у той вайне быў падзелены. Адны пайшлі ў партызаны змагацца з гітлераўскім акупантам. Другія, кіруючыся нацыянальным інтарэсам (не тут месца высвятляць, наколькі адэкватным было разуменне гэтага інтарэсу), выбралі змушанае супрацоўніцтва з акупацыйнай адміністрацыяй, выступіўшы і супраць партызан, і супраць той палітычна-ідэалагічнай сістэмы, якую яны ўвасаблялі і баранілі. Трэція (мабыць, большасць) ратаваліся як хто мог, каб выжыць, выплысці з крывавага
віру. Сотні тысяч мірнага насельніцтва... Попел беларускіх Хатыняў ці не задужа высокая плата за ўзарваныя партызанамі рэйкі, падстрэленага аднаго-другога бургамістра, немца-абозніка, ці нават пакаранага падпольшчыкамі гаўляйтара? Гэтымі ж балючымі пытаннямі смыліць кожнае слова ў вершы Ларысы Геніюш "Партызаны”... Ад іх, гэтых пытанняў, цяжка будзе адмаўчацца гісторыкам, дый не толькі ім.
Вайна, пра якую гаворка, наўрад ці прыбавіла беларускаму арганізму гарту, нацыянальнай трываласці. Паўсюдны заняпад, знішчэнне і самаразбурэнне беларушчыны ў Беларусі на працягу паваенных дзесяцігоддзяў сумны, неабвяржальны доказ таму. (Вядома, калі не вымяраць моц і веліч беларускага духу, як гэта рабілася дасюль, сеткаю сіласных вежаў, ліхам асушаных балот, пабудаваных хімічных камбінатаў "усесаюзнага значэння”, рускіх школ, універсітэтаў ды мільярднымі тыражамі рускамоўных газет і КНІГІ.
Адсюль і меркаванне наконт фатальнай неўнікнёнасці ўсебеларускага ўздыму, узрушання або паспалітага рушання, якое б урэшце ацвярэзіла, з'яднала, узмацніла гэты народ дзеля здабытку сваёй незалежнасці, дзеля наймення сваёй, падкрэсліў бы, беларускасці. Іншае калі, у якой праяве адбудзецца тое ўсебеларускае самасцвярджэнне. Ды няхай над гэтым маракуюць прагназісты. Для мяне істотна адно: УСЕСУПОЛЬНАЕ БЕЛАРУСКАЕ "Я" ПРАГУЧЫЦЬ, БО HE МОЖА HE ПРАГУЧАЦЬ.
Зараз існа-інтэлігентныя людзі, найперш інтэлігенцыя (з яе шыхтоў па большасці рускамоўная беларуская інтэлігенцыя), хто хацеў бы вярнуцца да мовы, спасцігнуць яе багацце, скрозь сутыкаюцца з падабенствам Іпрыпадабненнем?) беларускай мовы / рускай. Яны кажуць: навошта калькаваць мову, гэта I не дасціпна, і не рацыянальна, вось бы авалодаць "існа-беларускай" мовай, самавітай, адрознай ад усіх. Вы напісалі кнігудаследаванне "Тутмой народ";якое ваша, скарыназнаўцы, меркаванне: ці не зашмат старакрыўскай лексікі мы забыліся за гісторыю "прыпадабненняў"? Можа, ёсць рацыя ў тым, каб узняць забытыя пласты мовы?
Чаму ж не? Пласты, цэлыя радовішчы старабеларускай
лексікі дастаткова багатыя, эстэтычна I функцыянальна вабныя, каб не "музеіць" Іх адно ў гістарычных слоўніках. Вунь "спадар", "спадарыня",' "спадарства" ужо вярнуліся ў моўны побыт і, заўважце, як адразу памілагучнела, паласкавела нашае маўленне. На падыходзе, трэба спадзявацца, беларускі "сойм", беларускія грошы, мо "талер" ці штось падобнае, беларускі "канцлер" або "гаспадар" (навошта нам пазычаны "прэзідэнт" пры ўласнай мнагавечнай традыцыі вярхоўнага валадара?). Без сумніву скарыстаюць з тае ж спадчыны нашыя суддзі і падсудныя, "старасты", "ваяводы", радныя", "радцы", "пісары земскія", усё чынавенства, пачаўшы "нацыяналізоўваць", беларусіць, асвяжаць сваю замшэлую ў асімілятарстве гаспадарку. He менш вартасным і прынадным бачыцца здавён абеларушчаны рэлігійна-царкоўны пласт Ітакі ж вернецца і ў святыні, бо ў ім словы Скарыны, Цяпінскага, Карповіча, Адама Станкевіча...). Сціплейшымі, мабыць, будуць "старадаўнія" імпульсы адносна адраджэнчых патрэб навукі і тэхнікі. Але галоўнае тут не ў колькасным карыстанні: насамперш павінна адрадзіцца натуральнасць гукавой і граматычнай асновы нашай моўнай культуры, адносна якой продкі пакінулі нам высокі ўзор "рацыі і грацыі". Слынны наш Палачанін мала не пяцьсот гадоў таму напісаў і выдрукаваў "селуняне велмм плачуць па умерлых”. Газеты сённяшнія, ды не толькі газеты скрозь стракацяць "памёршымі", "прыйшоўшымі", нават "сабраўшыміся"... Так што "існаінтэлігентным" можна толькі паспачуваць. I ўсё ж іхні шлях да Беларусі аб'ектыўна пралягае не ўбаку ад роднай беларускай мовы натуральна, ачышчанай ад штучных калек, наогул выбаўленай ад задоўжанага, нярэдка прымусовага ўпадаблення мове рускай. А пакуль даводзіцца слухаць невясёлыя рэляцыі накшталт тае, што мова беларуская сваёй лексічнай "самастойнасцю" амаль напалову паўтарае рускую. Гэта пры ўласным амаль мільённа-слоўным набытку!
-За некалькі апошніх гадоў у сучасным адраджэнстве, здаецца, сказана і выказана ўсё, што-кольвек можна было і хацелася выказаць: і пра гістарычную незалежнасць, / пра нацыянальную "собскасць", a пра мову колькі сказана? Але, на маю думку, пакуль нельга казаць, каб народ
РАЗУМЕЎ адраджэнства і шчыра да яго гарнуўся. У вёсцы ўяўленні пра Беларускі Народны Фронт, сацыялдэмакратычную Грамаду на ўзроўні казак пра нячысцікаў... He здаецца вам, што адраджэнства працягвае хварэць на "элітарнасць", па-ранейшаму і ад пачатку развіваецца бы "само ў сабе", без лучнасці з сацыяльным грунтам?
Па-першае, не пагадзіўся б, што адраджэнства ўжо нагаварылася, выказалася. Яно толькі цяпер набывае роўнага, свабоднага дыхання, голас ягоны мацнее, страйнее, пазбаўляючыся першапачатковага надрыву. Падругое, змена, палагадненне палітычнага клімату ў краіне, страта партакратыяй манаполіі на слова спрыяе зялёнаму святлу на шляху адраджэнскай ідэі, пашырэнню пад ёю сацыяльнай базы. "Казкі пра нячысцікаў" нейкі час, па інерцыі, яшчэ пабытуюць, але платным "казачнікам" работы паменшала і ўвогуле хутка не будзе каму іх слухаць. Таму, па-трэцяе, і супярэчнасць паміж "вярхамі" і "нізамі" ў адраджэнстве будзе паступова вырашацца.
Існуе затое другая праблема, затурбочанасць якой падкрэсліваюць і лідэры БНФ: больш цеснае спалучэнне высокай адраджэнчай ідэі са штодзённымі, штораз вастрэйшымі матэрыяльнымі клопатамі, болькамі людскімі... АДРАДЖЭННЕ НАША НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПАХОДНЯ, I ЯЕ НАТУРАЛЬНАЕ МЕСЦА ПАЛАЦЬ НАПЕРАДЗЕ. Каго-каго, а цягальшчыкаў забабонных шлейфаў за спінаю натоўпу ніколі не бракавала. Гаворка ж наша пра народ, варты, як і кожны іншы, свае народнае эліты.
Паўторы? 3 імі таксама дамо рады па меры памасавення руху, калі носьбітамі, выказнікамі Адраджэння стануць сотні і тысячы беларусаў, і кожнаму, і ўсім разам будзе што сказаць, што зрабіць новае, надзённае дзеля адбудовы супольнага дому беларускага.
Сапраўды, мусіць, кожнаму знойдзецца работа ў гэтым мройным на сёння доме... Аднак жа дзе Беларусь пачынаецца, а дзе канчаецца таксама пытанне. Вы кажаце, што пры ўездзе на Берасцейскі чыгуначны вакзал з боку замежжа можна прачытаць шыльду "Московская сторона", а ў Лондане затое можна пабачыць белчырвона-белыя сцягі... Дарэчы, было б несправядліва пакінуць па-за ўвагай сховы тамтэйшай бібліятэкі імя
Ф.Скарыны.
3 вашае ласкі назаву толькі некаторыя загалоўкі перыёдыкаў, што ў розныя пасляваенныя гады выдаваліся і часткова яшчэ выдаюцца беларускай эміграцыяй. To паслухайце: "Адраджэнне", "Бацькаўшчына", "Баявая Ускалось", "Беларуска", "Беларускае Слова ', "Беларуская Воля", "Беларуская Думка", "Беларуская Праўда", "Беларуская Трыбуна", "Беларускі Патрыёт", "Беларускі Скаут", "Беларускі Царкоўны Голас", ''Беларускі Эмігрант", "Беларускія Навіны", "Беларус", "Беларус на Чужыне", "Божым Шляхам", "Вольнае Слова", "Голас Беларуса", "Голас Гаспадарніка", "Зважай", "Змагар", "Зьніч", "Крывіцкі Сьветач", "Моладзь", "Мэдычная Думка", "Нашыя Ветразі", "Незалежнасць", "Пагоня", "Праваслаўны Беларус", "Пуга", "Рунь”, "Сакавік", "Скаут”, "Студэнцкія Весткі", "Студэнцкі Кліч", "Сьмех на здароўе" Іяк жа беларусу не смяяцца?), "У вырай", "Хрысьціянскі Сьветач", "Шыпшына", "Юнак"... He прытаміліся, слухаючы гэтулькі назоваў? Дый, зрэшты, тут не назовы: дзіўная музыка беларуская, ад якой адзвычаіўся ачарсцвелы слых.
Цяпер параўнайце гэтую гукавую і сэнсавую палітру з адпаведнымі назвамі перыёдыкі ў менскіх ятках, у якіх пасля другой гадзіны цяжка прыдбаць беларускую газету (і гэта пры гандлярскім "ніхто не бярот!"|...
Як бы вы, пабыўшы "на эміграцыі”, пракаментавалі адносіны Бацькаўшчына эміграцыя? Мне здаецца, што дасюль гэта два розныя светы, кожны з якіх ганарыцца толькі сваёй працай, сваім беларусазнаўствам, часта не ведаючы, як і чым жыве замежны візаві...
Чаго не заўважыў у замежных суродзічаў дык гэта якогась падкрэсленага гонару за свае беларусазнаўчыя набыткі, хоць яны, вядома, не малыя. Дастаткова добра праінфармаваныя яны і адносна жыцця свайго, як вы кажаце, візаві. На вітрыне ў "Скарынаўцы" пад шырокі доступ выстаўлена практычна ўся перыёдыка з Беларусі, уключна з цёмнай памяці "Полнтсобеседннком". Людзі прыходзяць, чытаюць, іншым разам палемізуюць... He адважыўся б, праз недасведчанасць, заглыбляцца ў адносіны Бацькаўшчына эміграцыя. Mary толькі падзяліцца адным назіраннем. Эміграцыя, менавіта тыя яе прадстаўнікі.
з якімі давялося пазнаёміцца, не прымаюць пракурорскага тону, нават нотак адпаведных, што трапляюцца ў нашых публікацыях аб беларускім замежжы. Дазвольце, працытую ў гэтай сувязі фрагмент з ліста Юркі Віцьбіча, пісьменніка і публіцыста, да Л.Галяка (Міхэльсдорф, 2 лютага 1947 годаі: "Mae сябры і я не сядзім на лаўцы падсудных, таксама як і зусім не збіраемся каго-небудзь судзіць... Судзіць каго-небудзь з нас Іальбо з вас) мае права толькі наш Вялікі Беларускі Народ. I прыйдзе той светлы час, калі Ен скіне кайданы і скажа сваё абгрунтаванае слова па справе нашае эміграцыі наогул і паасобных эмігрантаў у прыватнасці. А сёння кожны з нас, незалежна ад нашых светапоглядаў і веравызнанняў, мусіць змагацца за тое, каб наблізіць гэты светлы час, мусіць змагацца за здзяйсненне Акту 25 сакавіка, які між іншым зусім не з'яўляецца асабістай спадчынай ці прыватнай уласнасцю тае ці іншае эміграцыйнае групоўкі".
Ці патрэбен каментар?
Застаецца тады асабістае пытанне. Маскоўшчына таксама эміграцыя {учора гэта была эміграцыя ў цэнтры, Бацькаўшчына ж выглядала перыферыяй; цяпер цэнтр перамясціўся на Бацькаўшчыну, а колішні цэнтр зрабіўся перыферыяй)... Як жа сябе пачувае эміграцыя на перыферыі?
Будзіцца з летаргу, беларусіцца патроху. Сярод маскоўскага люду прыбывае беларусаў не толькі з нараджэння, але й з выбару, пераканання. Апошнім часам я ўсё больш схіляюся да тае думкі, што беларусамі сёння не нараджаюцца, а становяцца.. Вяртанне на Бацькаўшчыну? Дык я ж і не разлучаўся з Ею скрозь Яна са мной, пэўна і цяпер, пры нашай гутарцы. Хоць і не раз згадаецца Багушэвічава: "Калок свой мілейшы як чужыя клямкі..."
ЭСЭ ВЯРТАННЯ
Беларушчына ў "чыстым выглядзе” сёння няўтульна пачувае сябе на Радзіме, і гэта не метафара, а рэчаіснасць. Яе носьбітам увесь час даводзіцца трываць крытычныя, a то й папросту зняважліва-агрэсіўныя маральныя шпількі з боку прадстаўнікоўмасавай культуры квазінацыянальнага, культурна не акрэсленага, па-спажывецку зарыентаванага асяроддзя. Адзін менскі знаёмец у 1991 годзе расказваў, як яго на медычным аглядзе неспадзявана пазнаў доктар. "Чаму?" пытаюся. "Таму што паўгода назад я быў у яго першым беларускамоўным пацыентам, адказвае, і, падумаўшы, дадае: Відаць, адзінымУ
Тое быў горад са згаданымі "працэнтамі". Але ж і ў вёсцы нашым "страчаным раі" беларушчыну таксама зазвычай могуць зняважыць ці ўпікнуць. Два калегіжурналісты падчас камандзіроўкі ў перыферыйнае мястэчка Гродненскай вобласці спрабавалі замовіць білеты ў аўтобуснай касе. "У вас неправнльный белорусскнй язык", паступіла строгая заўвага ад пажылой жанчыны Іяк высветлілася, агранома і ўраджэнкі тых месц дзе чалавека, які добра гаворыць па-руску, не заўсёды дакладна разумеюць). Сябры сумеліся, але адзін з іх патрапіў, што адказаць: "Вы хотнте сказать, что у вас правнльный Із націскам на гэтым слове) русскмй язык!" "Н всё равно ваш белорусскнй язык неправнльный!.."
* * *
Такіх ці прыблізна такіх абразкоў паводле тутэйшай рэчаіснасці можна занатаваць багата. Сведчаць жа яны не пра што іншае, як пра наканаванасць Беларушчыне ЗМАГАЦЦА ЗА САМУЮ СЯБЕ. Быць беларусам на пачатку 1990-х гадоў напрыканцы XX стагоддзя бадай што гераічнае Ібез двукосся) і таму няўдзячнае пачуванне; ці не місія быць беларусам сягоння?
Так будзе датуль, дакуль ейныя (беларушчыны) носьбіты будуць складаць грамадскую меншасць. Да тых жа, жаданых і безумоўна лепшых часоў, хадзіцьме беларушчына ў апазіцыі, і духоўнае змаганне з акаляючым соцыумам
неўнікнёнае.
Аднак жа неўнікнёна тэалагізаваны і сэнс таго змагання: "Святло прыходзіць у свет" ІІаана, 3:191. ЦІ не пра гэта ж у Купалы: "Пара ў рукі браць паходні, Уставаць, ісці, ноч рассвятляць!"?
♦ * ♦
Менавіта таму нам Іпершым апошнім з тутэйшых?) невядомы роспач і скруха, нават калі і сцісне балюча сэрца гуга па Радзіме-мроі агульнай, надзейнай, ратавальнай Беларусі, якая цябе, зморанага жыццём, зняверанага і расчараванага ў людзях, прыгорне і супакоіць, прыдасць веры і сілаў жыць далей. He, такой глабальнай, месіянскай Беларусі-засгупніцы нам пакуль што не ўгатавана, ды і ўвогуле ці будзе калісьці ТАКАЯ Беларусь?..
Адзінае спадзяванне на тую, унутрана-невымоўную Беларусь, з якой мы перамаўляемся падчас малітвы ці ў снах; якую кожны з нас адкрывае без вонкавай дапамогі, у адзіноце і цішы, а не на віруючай плошчы ці ў натоўпе.
Тая, невідочная Беларусь, МЕТАФІЗІЧНАЯ. I, мусіць, праз тое вышэйпарадкавая, чымсьці Беларусь наяўная. Мы яе, прымроена-ілюзорную, насіцьмем у сэрцах, і ў кожнага яна свая.
♦ ♦ ♦
Але, на жаль, тая метафізічная Беларусь, хоць і адчуваецца намі найбольш тонка і пранікнёна, яна сыходзіць разам з намі, яе носьбітамі, на Неба, часта не пакінуўшы амаль ніякіх увасобленых у рэчаіснасці прыкметаў свайго існавання, тым самым наканоўваючы нашым нашчадкам, новым тутэйшым чалавекам, нанова паўтараць той жа шлях нацыянальнай экзістэнцыі Івычування беларуса ў сабе, адкрыцця сябе-беларуса і праз тое знаходжання існавальнага апірышчаі, самотны шлях адзіночак, а не паспаліты і таму значна лягчэйшы шлях самаадкрыцця ці самасустрэчы. Мусіць, у тым і заключаецца адвечны кон, драма нашага чалавека; тут палягае д'ябальская мяжа, на якой вырашаецца ягоны лёс.
Можа ж, кожны з нас сам сабе Беларусь? Яе, Беларусі, з'яўленне свету божаму, прамоўленае вуснамі ўчора яшчэ "тутэйшага" чалавека, а сёння ўжо загадкавага "беларуса", заўсёдная нечаканасць для свету, што ўсё імкнецца вылічыць пачатак ці заканчэнне тае інтрыгуючае Беларусі, знайсці яе відочную, выразную / пэўную, і ніяк не можа ТАКОЙ яе ўбачыць, натыкаецца адно на фрагменты, мясціны. To яна праб'ецца ласкавай беларускай песняй у якім-небудзь амерыканскім гарадку, то затрапечацца гарачымі словамі беларускай малітвы ў лонданскай царкве, то паплыве ў радыёпрастору на хвалях радыё "Свабода" з цэнтра нямецкай зямлі Баварыі, Мюнхена... А то й час-пары і на самой Бацькаўшчыне ёй неспадзявана зойме мову, і свет у чарговы раз разгубіцца, няпэўны: дзе, куды дзяецца тая настырная Беларусь?..
Гэтаксама час-пары яна, Беларусь, пачынае гуляць у хованкі з намі самімі: калі, напрыклад, твая беларускасць, залежна ад акалічнасцяў і побытавых варункаў, паздражніцку прымаўкае / хаваецца дзесь да часу ў цёмную падсвядомасць... I ты знаходзіш, што беларус толькі месцамі, а не спрэс.
♦ ♦ *
Але калі ты належыш сабе толькі месцамі, а не спрэс, як жа здолееш ЗМАГАЦЦА ЗА САМОГА СЯБЕ? У тым I рэч, каб не проста пакаяцца і ў адначассе змяніцца "пераніцаваць душу", але каб перажыць, выжыць сябе тадышняга. А гэта не адначасны, не імгненны акт, хай нават і самы шчыры; гэта працяглая / драматычная душэўная работа, несупынныя высілкі па ўласным духоўным асвячэнні.
Гэта доўгі шлях вяртання, з яго непазбежнымі ўхіламі і спакусамі, радасцямі / горасцямі, святлом і цемрай. Але гэта шлях да сябе.
I мы вяртаемся. Мы па адным вяртаемся да саміх сябе, і нас большае, прыбывае з кожным днём сучаснае гісторыі.
Нібы пчолы ў соты з мёдам Да свайго вулля, Мы вяртаемся дадому, Як адна сям’я.
(Янка КУПАЛА.
"Безназоўнае", 1924)
Мы вяртаемся як блудныя дзеці, усаромеўшыся граху адлучэння ад саміх сябе і пакаяўшыся ў ім. Нагадваецца тут новазапаветная прыпавесць пра блуднага сына: "3 таго і трэба было цешыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёрлы і ажыў, прападаў і знайшоўся" ІПаводле Лукі, 15:321. Зрэшты, ці не для таго мы ўвогуле нараджаемся, каб прападаць і знаходзіцца?
Мы радуемся, што брацці нашы ажываюць і далучаюцца да беларускай супольнасці супольнасці духоўнай: бо яны якраз "уцямілі, што разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасці" ІІ.Канчэўскі). Аднак жа нас пакуль што мала, каб зніштожылася тая прывіднасць. Быццам дзеля сучаснасці прарочыў вялікі Купала:
Трэба многа, яшчэ многа тысяч Рук завабіць, рук спагадных, Каб да сонца з сонца сцежку высеч
I спачыць у снах прынадных.
Але мы ўсё-такі радуемся за тых, хто раней сапраўды "прападаў" і зараз знайшоўся: у іх сэрцах гарыць новы, асвячоны беларушчынай агонь, і радасць існавання ў свеце іх ужо не пакіне ЯНЫ ЗНАЙШЛІСЯ. Разам з імі пахрысе знаходзімся і мы-супольныя. А разам з НАМІ знаходзіцца і САМА БЕЛАРУСЬ. I тады знікае Прывід... Але ж, але:
Яшчэ не ўся работа зроблена, He ўсё жніво ў нас пажата, Яшчэ краіны стан пагорблены...
Мы ж вяртаемся, вяртаемся...
Хроніка часу
3 НАТАТНІКА ЖУРНАЛІСТА
У хуткім часе па публікацыі гутаркі з А.Каўкам у "ЛіМе" 110.01.1992) рэдакцыя штотыднёвіка атрымала ёмісты рукапіс ад свайго пільнага і нераўнадушнага на гэта выдаваў стыль пісьма чытача. Доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага тэхналагічнага інстытута Аляксей Андрэевіч Саламонаў і раней досыць часта выступаў у прэсе з палемічнымі I зусім не кароткімі аглядамі лімаўскіх публікацый, так што да ягоных метадычных аглядаў рэдакцыя прывыкла. Але адносна матэрыялу "Усебеларускі ўздым яшчэ наперадзе, і ён неўнікнёны" Ігэтак называлася ў "ЛіМе" гутарка з А.КаўкамІ чытач акрэсліў свае ўражанні вельмі ўжо экспрэсіўна, не пагаджаючыся прынцыпова з пэўнымі тэзамі тае гутаркі. Асабліва негатыўна А.Саламонаў паставіўся да сцвярджэння А.Каўкі "беларусамі сёння не нараджаюцца, a становяцца", абвінаваціўшы сураэмоўнікаў у навяэванні грамадскасці скажонага адмоўнага вобраза беларуса, прыпісванні беларусу комплекса непаўнацэннасці і да т.п. Крытык заклікаў перапыніць развагі наконт нацыянальнага нігілізму беларусаў, бо тым, на яго думку, зневажаецца годнасць народа, які ў сапраўднасці зусім не такі, якім яго прадстаўляюць публіцысты Ю.Залоска і А.Каўка...
Што ж, любая крытыка, нават рэпліка, мае сваю рацыю. Пэўна, меў рацыю і наш апанент, выкрываючы наійу "матэматычную памылку": мы казалі, што беларусы "меншасць у сваёй краіне” Ічытача моцна раэдражніў такі выраз з уступу да публікацыі) a паводле статыстыкі гэта зусім не так... Неўзабаве ў "ЛіМе" быў надрукаваны "Ліст з рэдакцыі", адрасаваны "А.Саламонаву і іншым аматарам статыстыкі", дзе тлумачыцца шаноўным спадарам падтэкст ранейшых сцвярджэнняў.
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 10.04.1992 ПАДВОДЗІЦЬ ПАЧУЦЦЕ ГУМАРУ ЦІ?..
Адказ прафесару А.Саламонаву і іншым аматарам статЬістыкі
...Безумоўна, калі мы казалі пра тое, што беларусы меншасць у сваёй краіне, дык казалі метафарычна, бо пашпартных суайч'ыннікаў сапраўды адносная большасць, як сведчыць апошні перапіс насельніцтва. Але наша метафарычнасць выклікана тым духоўным і моўным станам Беларусі, які інакш, як дэпрэсія, не назавеш. Няўжо вакол вас асабіста большасць беларусы па
духоўнасці, па мове? Можаце не адказваць самі ведаем, што гэта не так. I калі вас задавальняе той вар'яцкі стан, калі чалавека за родную мову могуць папросту зняважыць у сталіцы ягонае краіны, дык мяне і маіх калег такі стан задаволіць не можа.
Беларушчына па-ранейшаму ходзіць у апазіцыі, I гэта не метафара, а рэчаіснасць.
ТолькІ ў краіне з такой рэчаіснасцю можна рабіць кар'еру на галаслоўным патрыятызме, лічачы рэчаіснасцю не саму рэчаіснасць, а лічбы перапісу насельніцтва.. Цікавае месца вашых разваг ”аб суровай Ісціне біялагічнай прыроды" згодна з якой (па-вашамуі беларусамі, рускімі, палякамі, кітайцамі і інш. нараджаюцца, а не становяцца.. Ваш адказчык прапанаваў менавіта этналагічны падыход да разумення нацыі, згодна з якім "нацыянальнае" не ёсць біялагічная (генная) катэгорыя; гэта з'ява сацыяльная, духоўная. Калі грамадства не стварае адпаведных нацыянальнаму інстытуцый школы, літаратуры, сродкаў масавай Інфармацыі і інш. "нацыянальнае" дэградуе, як дэградуе дзіця, пазбаўленае сенсорнай нагрузкі. Здаецца, наша нацыянальная гісторыя XX стагоддзя самы яскравы таму прыклад.
Так, беларусы стары народ. У гісторыі наша апірышча. Але як нацыя мы яшчэ не адбыліся, наша развіццё пасоўвалася са збоямі I катаклізмамі, з надрывам I крывёю. Гэта толькі камуністаў-інтэрнацыяналістаў (і не адных толькі камуністаў: катэгорыя інтэрнацыяналістаў шматскладовая) задавальняла "статыстычная" рэчаіснасць. Праз яе і прапагандаваўся незвычайны росквіт нацый у Савецкім Саюзе, хоць "нацыянальнае" існавала папраўдзе як забароненая праява культуры. Толькі цяпер гэта хваля выходзіць з падполля.
Камуністы на нейкім этапе перабудовы паддаліся на "флірт" нацыяналаў-адраджэнцаў, але хутка зразумелі, мабыць, што гэты флірт для Іх дрэнна скончыцца. Яшчэ да путчу камуністы |і, дарэчы, іншыя "Інтэрнацыяналісты") змянілі ідэалагічны акцэнт з інтэрнацыяналізму на "агульначалавечыя каштоўнасці" пасля таго, як першы быў збэшчаны перабудовачнай публіцыстыкай. Пра агульначалавечыя каштоўнасці кажаце і вы. Няўжо вы лічыце, што недаразвіты нацыянальна народ можа прадукаваць адэкватныя каштоўнасці? Вялікая рэч адпаведнасць. Якім агульначалавечым каштоўнасцям адпавядае наш народ у цяперашнім стане? ДэмакратыІ, рыначнай эканоміцы, абароне правоў чалавека? Да гэтага нам яшчэ расці I расці. Можна казаць пра цярпімасць, ненавязлівасць беларусаў, але ж гэта катэгорыі псіхалагічныя; каштоўнасці ж заўсёды пазнаюцца праз рэчаіснасць, якую можа засаоіць Іншы народ. ТолькІ перш чым ствараць каштоўнасці, трэба прывесці сябе ў нармальны стан, I найперш аднавіць -
успомніць уласную духоўную гісторыю, каб лепш ведаць, што рабіць далей. Без гэтага мы не зможам зрабіць сваё жыццё адухоўленым: не будзем ведаць, на што арыентавацца і якія псіхалагічныя патэнцыі скарыстоўваць.
У гэтым сэнсе кожны журналіст і публіцыст выбірае свой накірунак пошукаў. Мы выбралі кірунак раскопак не эксгумацыіі нашай гісторыі, рэканструкцыі нашага духоўнага развіцця. Гэты кірунак, натуральна, выклікае шмат пытанняў, пярэчанняў, эмоцый I дапушчэнняў, але так заўжды адбываецца, калі ты хочаш назваць неназванае...
3 ДЗЕННІКА
4.09.1994
Так моцна павязана асабістае з грамадскім, нацыянальным... Але ўвесь час адчуваю і адчуваю паралельнасць існавання ў сабе дзвюх плыняў самаўсведамлення; нават нельга адну з іх вызначыць як "галоўную": проста адна плыня свядомасці гэта "Я ТУТ', г.зн. у кантэксце перажыванняў і думак свайго асяроддзя, скажам, прыяцеляў-інтэлектуалаў; другая плыня гэта "Я УНУТРАНЫ", "Я ЭГО", гэта мае асабістыя рахункі з жыццём I са светам, мая асабістая няўтульнасць ці ўладкаванасць у свеце... Івось калі "адраджанізм" перакрывае плыню асабістай экзістэнцыі, рух, эвалюцыю "Я ЭГО" Іа гэткіх сучаснікаў нямала, асабліва ў "старэйшым пакаленні"!, то няма Шчога больш сумнага ў такім выпадку;інават калі "адраджанізм"не выяўлены голасна, усё адно можа быць палоненасць самім кантзкстам Гдыскурсам", як модна стала пісаць і казаць пра кантэкст, метад, правіла...). Усё адно "Я" не эвалюцыянуе; прынамсі, мы адчуваем адсутнасць "Я", незалежнага ад "нацыянальнай задачы”... А хіба ж ДУША не ёсць важнейшая за ўсе "задачы", "адраджэнні", "дыскурсы"?..
іаваным ад вясковага дзяцінг. . I няма канца-краю
*у і здараецца, што^ вяртання ў
насці.
эмпірычным у-' вяртаючыся п
сімвалічны сэнс. Добра па дзеда яго дзеці-гарадчукі, што •уодпускі і жылі ў сястры, маёй маці, м “музеем". "Пайшлі на Груд, у музейГ эаліся ісці ў адведкі з Навасадоў Іна 1 радзіму, у суседнюю вёску Груд, ск\і аўды, то быў музей: захавалася дав^, f ёй ніхто пасля смерці дзеда не ы, свіронак. пуня, дрывотня, істопха,
"Асабліва па-гаспадарску адчувалі сябе нашы продкі ў сваім Доме ў XV — XVI стагоддзях. Іх мова тады была рэальнай дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага; правы гаспадара абаронены артыкуламі беларускамоўнага Літоўскага статута, ледзь не самага дасканалага збору законаў у тагачаснай Еўропе. У Еўропу беларускія землі ўваходзілі тады з годнасцю сваімі добрымі таварамі, сваімі талентамі, мастацтвам. I сама Еўропа тады імкнулася ў Беларусь колькі яе светлых прадстаўнікоў прыязджала сюды, каб жыць і працаваць, тварыць. Усб гэта давала I дае падставы лічыць той перыяд ЗАЛАТЫМ ВЕКАМ у нашай мінуўшчыне. Залатым у параўнанні з папярэднім 1 наступным перыядамі...
На сёння ўнутраны, духоўны патэнцыял беларускай нацыі далёка не рэалізаваны. I рэалізуецца ён відаць, не раней, як у новым тысячагоддэіі”
Адам МАЛЬДЗІС
Нацыя на рыштаваннях недабудаванага дому УСПАМІН ПРА "ЗАЛАТЫ ВЕК” -
НА ПАРОЗЕ III ТЫСЯЧАГОДДЗЯ
* * *
Ці стане ў нас мужнасці будаваць свой Дом?
Нашы продкі вялі будаўнічы рэй цягам стагоддзяў, перадаючы сакрэты рамяства з пакалення ў пакаленне. Хата вось што сталася прытулкам беларусаў на некалькі вякоў, ад сівога сярэднявечча да нашых дзён. Ды ў стагоддзі дваццатым, у час наступу культуры гарадской, новыя пакаленні няўхільна губляюць прыёмы хатабудаўніцтва; апыніся ты ў вёсцы сам-насам з дрэвам і пляцоўкай зямлі нічога не здолееш зрабіць. I раўналеткі, дужыя ды здаровыя хлопцы, не дадуць рады ў тваёй будоўлі, бо таксама нічога не засвоілі з уменняў бацькоў. A бацькі нямоглыя...
He могучы паставіць драўляную хату, мы хочам збудаваць Дом дзяржаўны, усебеларускі... Але хату для сябе ты можаш і не паспець пабудаваць жыццё людское поўнае перашкод, хвароб, замінанняў; удзел жа ў будоўлі супольнага Дому беларускага дае спадзеў, што калі не тваё ўласнае жыццё, дык хоць жыццё твайго дзіцяці будзе ўладкаваным і годным. Такім яно можа быць, калі ты сёння пакладзеш сваю цагліну ў падмурак моцнай і незалежнай Беларускай Дзяржавы.
За стагоддзі гістарычнага шляху беларусы набліжаліся да ўладкавання свайго дзяржаўнага дому асабліва блізка ў часы Вялікага княства ЛІтоўскага, не выпадкова той перыяд у развіцці культуры прынята называць "залатою парой". Аднак, як і шмат якім народам свету, у поўнай меры спраўдзіць мару гаспадарання на сваёй зямлі беларусам не ўдавалася на працягу стагоддзяў. Ды, мабыць, такая істотнейшая заканамернасць гісторыі, што ніякія перашкоды і злыбеды на шляху народа не могуць адпрэчыць у яго жадання будаваць свой дзяржаўны Дом. У сваёй Дзяржаве чалавеку суб'екту гісторыі пачувацца нашмат лепш, чым у чужой, гэтаксама як чалавеку суб'екту быцця свой куток мілей за чужы прытулак. Няма, бадай, больш пакутлівай долі для чалавека, чым лёс Агасфера вандроўніка; а што, калі такуюдолю спазнае народ?..
Беручыся за справу адраджэння свае тысячагадовае культуры, вяртання да жыцця здабыткаў аўтахтоннага мастацтва, беларусы не могуць не памятаць пра здаўна Існаваўшыя на беларускай зямлі нацыянальныя традыцыі, рэлігійныя культы іншых народаў яўрэяў, рускіх Іу першую чаргу стараабрадцаў), татар і іншых,
што жылі побач і супольна з беларусамі стваралі агульную беларускую культуру. Традыцыі розных народаў, і аўтахтонаў, і блукачоў, каго лёс прывёў на гэтую зямлю і асадзіў тут, склалі адэіную культуру беларускую. Шмат якія з'явы ў ёй абумоўлены ўзаемасувяззю / ўзаемапранікненнем традыцый. Напрыклад, гарадская кульгура беларусаў з сярэднявечча і да другой сусветнай вайны зазнала значныя ўплывы культур польскай, яўрэйскай, велікарускай... Нідзе больш у свеце, як у Беларусі, не мелі такога ўкладу жыцця яўрэі. Возьмем статыстыку Расійскай імперыі канца XIX пачатку XX стст.: лічы ў кожным мястэчку Гродзенскай губерні "Северо-Западного края" праваслаўная царква, касцёл, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом Ічаста некалькі такіх дамоўі, дзесяткі гандлёвых крамаў... Ў мястэчку Поразава, напрыклад, Ваўкавыскага павету Гродзенскай губерніі на 1907 было: храмы трох канфесій і яўрэйскі малітоўны дом, 33 крамы, 6 піцейных дамоў, гарбарны завод, медаварны завод, завод для вырабу газіраванай вады... У Поразаве за год збіралася 7 кірмашоў / ўся пералічаная "эканоміка" I "культура" на 1979 жыхароў мястэчкаі.. Мне за гэтай статыстыкай уяўляецца перш за ўсё лад жыцця краю, зладжаны намаганнямі і розумам сужыхароў гэтай зямлі: пераважна саміх беларусаў I яўрэяў, бо польская арыстакратыя I рускае чынавенства знаходзіліся "наверсе" і як такія ўплывалі на культуру болей сілавымі метадамі. Беларусы ж і яўрэі воляй лёсу заставаліся ў адной спалуцы перад парадкамі самадзяржаўя і разам ладзілі свой няхітры, мерны побыт... Потым гэтае "пабрацімства" засведчыцца ў час вайны, калі ў беларускіх сем'ях яўрэі знаходзілі схованку ад смяротнай небяспекі.
Ды ліхі час дарэчы, не такі і вялікі, усяго некалькі дзесяцігоддзяў пабурыў лёсы людскія і лёсы народаў, што жылі колісь побач. Неспавядальнымі шляхамі зышлі з местачковай Беларусі яўрэі, з'ехалі польскія паны... Зазналі нацыянальны заняпад тутэйшыя беларусы. Толькі вобраз утульнага, крэпкага Дому па-ранейшаму актуальны для гэтай зямлі. Якім будзе гэты агульны Дом, якімі сіламі будзе будавацца, чаго вымагае ад будаўнікоў-насельнікаў?..
Адам Мальдзіс, пачынаючы ў 1990 арганізоўваць Скарынаўскі цэнтр, не мог прадбачыць, што ўстанова па навуковым патэнцыяле пачне станавіцца інтэлектуальным цэнтрам новага беларускага Адраджэння. Цэнтр распачаў даследаванні гісторыі і тэорыі беларускай культуры, скарыназнаўства, беларусазнаўства, міжнацыянальных і міжканфесійных дачыненняў на тэрыторыі Беларусі, распаў-ооджання беларускай культуры ў свеце. Па словах спадара Мальдзіса, сказаных у інтэрв'ю з нагоды ўзнагароджання
яго Ордэнам Заслугі Рэспублікі Польшча, "тое, што здарылася з Беларуссю ўвосень 1991 года самы сапраўдны цуд". Як бы там ні было, але палітычныя варункі 1990-х дазваляюць летуценіць пра Усебеларускі Дом і, у меру сваіх магчымасцей, спраўджваць канкрэтныя задумы па матэрыялізацыі гэтага, на сёння, аднак, дужа метафарычнага вобраза...
* * *
Вы, Адам Восіпавіч, я ведаю, пры надзвычайнай занятасці канкрэтнымі справамі заусёды заставаліся рамантыкам, чалавекам, схільным памарыць і палетуценіць. Відаць, гаварыць пра Усебеларускі Дом інакш і не выпадае, як у форме паэтызаваных метафар і тэалагічных афарызмаў...
Прабачце, але давайце пачнём не з метафар, а з рэальнасці, з таго канкрэтнага Усебеларускага Дома, які ствараецца неймаверна цяжка, пакутліва, але ствараецца па ініцыятыве Нацыянальнага невукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны ў будынку былога Інбелкульта (гэта па зуліцы Рэвалюцыйнай у сучасным Менску, у будучым, відаць, зноў вуліцы КойданаўскайІ, які перадаецца нам паводле распараджэння Савета Міністраў. Праўда, слова "перадаецца" я ўзяў бы ў двукоссе. Бо з 27 пакояў перададзены пакуль што толькі два. У астатніх застаюцца таварыства цвярозасці, спартсмены, пракуратура Фрунзенскага раёна. Уяўляеце, у памяшканнях, якія памята-юць Купалу, Коласа, Гарэцкага, Ігнатоўскага, цвет беларускай нацыі, цяпер разбіраюцца з рознымі мафіёзі!? Такі парадокс магчымы толькі ў нас...
Дык вось. У гэтым гістарычным будынку мы рашылі разам з Міжнароднай арганізацыяй беларусістаў, Згуртаваннем беларусаў свету "Бацькаўшчына” стварыць Усебеларускі Дом, установу нетрадыцыйную, якой быў і Інбелкульт. Яна будзе адкрытай для кожнага нашага суайчынніка дзе б ён ні жыў. Яна будзе адкрытай у поўным сэнсе гэтага слова і для горада: у асобных пакоях-кабінетах тут размесцяцца экспазіцыі "Беларусы ў свеце", "Інбелкульт”, "Францішак Скарына", "Беларускаіншанацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне”; могуць збірацца тут і розныя нацыянальныя суполкі. Нашы госці будуць мець магчымасць карыстацца Банкам інфармацыі
па беларусазнаўстве, бібліятэкай, для якой зарубежныя сябры ўжо дакляравалі тысячы тамоў "валютных" кніг, іншымі фондамі. А ў падвале, замест піўбара, які хацелі стварыць "цвярознікі", мецьме адрадзіцца "Беларуская хатка", месца навуковых, творчых і дзелавых сустрэч... Вядома, найперш тут будуць працаваць навукоўцы даследаваць праблемы гісторыі і тэорыі беларускай культуры, яе ўзаемадзеянне з іншымі культурамі свету, фармаванне і развіццё нацыянальнай свядомасці, рэлігіязнаўства, краязнаўства. Спецыяльны аддзел "Беларусы ў свеце" зоймецца пытаннямі нашай дыяспары ў блізкім і далёкім замежжы, падрыхтуе аднайменны энцыклапедычны даведнік Іяго структуру мы абмеркавалі з кіраўніцтвам "Беларускай энцыклапедыі", адкуль зыходзіць ініцыятыва). Навуковая праца, вядома ж, будзе спалучацца з асветнай, культурнай дзейнасцю.
Ну, а цяпер можна і да метафараў перайсці.
- Калі заўгодна васпану. Удалым эпітэтам для гутаркі пра Усебеларускі Дом мне ўяўляюцца радкі Уладзіслава Галубка: "Прыждзем 1 мы святлейшых дней, як скончым строіць дом..." 11912). Як бачым, рамантычную мэту будаваць СВОЙ ДОМ НА СВАёЙ ЗЯМЛІ беларуская інтэлігенцыя ставіла яшчэ на пачатку стагоддзя. Скажыце, Адам Восіпавіч, калі глядзець на гісторыю беларусаў панарамна, пачынаючы, напрыклад, ад Новагародскага княства, ці можна вылучыць у нашай гісторыі перыяды сапраўднага пачування сябе гаспадарамі ў сваёй хаце пачування Дому?
- Можна. Асабліва па-гаспадарску адчувалі сябе
Доктар філалагічных навук, прафесар Адам Восіпавіч МАЛЬДЗІС з 1963 па 1991 год працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе ўзначальваў аддзел беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Даследчык беларускапольскіх і беларуска-літоўскіх літаратурных і культурных узаемасувяэяў, гісторыі культуры Беларусі (аўгар больш за 10 кніг). Са снежня 1990 узначаліў часовы калектыў Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны, з восені 1991 дырэктар установы. Апроч таго, э траўня 1991 прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
нашыя продкі ў сваім Доме ў XV—XVI стагоддзях. Іх мова тады была рэальнай дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, супольнай дзяржавы некалькіх будучых народаў. Бо, прабачце за адступленне, сёння фактычна дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь застаецца мова руская, фактычна гаспадар у сваім доме ўсё яшчэ просіць дазволу пераначаваць пад лаваю (процьму доказаў таму літаральна кожны дзень прыносіць наша прэса)... Дык вось у XV—XVI стст. правы гаспадара былі абаронены артыкуламі беларускамоўнага Літоўскага статута, ледзь не самага дасканалага збору законаў у тагачаснай Еўропе. У Еўропу беларускія землі ўваходзілі тады з годнасцю сваімі добрымі таварамі, сваімі талентамі, мастацтвам Іпрыгадаем, як у Падуі высока ацанілі веды Скарыны, як у Рыме аднесліся да Гусоўскага). Ды і Еўропа тады імкнулася ў Беларусь колькі яе светлых прадстаўнікоў, да прыкладу, той жа Бернардоні, прыязджала сюды, каб жыць і працаваць, тварыць. Усё гэта давала і дае падставы лічыць той перыяд, часы першага нацыянальнага адраджэння, ЗАЛАТЫМ ВЕКАМ у нашай мінуўшчыне. Залатым у параўнанні з папярэднім і наступнымі перыядамі, з той паланізацыяй і русіфікацыяй, што распачаліся напрыканцы XVI стагоддзя і працягваюцца да сённяшняга дня.
- Дадамо, што "залаты век"ВКЛ гэта дасканалая для свайго часу, еўрапейская мадэль уладкавання грамадства, з "вышэйшымі", арыстакратычнымі, і "ніжэйшымі" саслоўямі. Дзейнымі асобамі на рыштаваннях дзяржаўнага Дому бачацца асобы дойліда-працаўніка і дойліда-кіраўніка магната, шляхціца, двараніна... Слухаючы вас, спадар Мальдзіс, я думаю: каб аднавіць дзяржаўную моц нашага народа, якую яму ў сярэднявеччы прыдавала спалука ніжэйшых і вышэйшых саслоўяў саслоўяў аднаго народа, нам у рэфармаванні грамадства трзба прайсці як бы зваротны шлях, роўны двум стагоддзям, шлях за мяжу 1795 г., ад якое, як вядома, пачынаецца каланіяльная гісторыя нашай Бацькаўшчыны...
- ...Нават не двум, а чатыром стагоддзям. Бо наша становішча і ў XVII—XVIII стст. таксама нельга ідэалізаваць. Беларускія нацыянальныя бядоты, размыванне фундаменту пад нашым Домам пачаліся менавіта тады. Гэты дом, што
раней цвёрда і прама стаяў на сваім грунце, усё больш пачаў нахіляцца ў заходнім накірунку, а потым, згубіўшы раўнавагу, з яшчэ болывым імпэтам пахінуўся на ўсход і прабывае ў такім стане да сённяшняга дня. Кволыя спробы прыдаць яму першапачатковы, вертыкальны стан сустракаюць шалёнае супраціўленне (пачытайце "Мы і время”), не, не рускіх, а саміх жа беларусаў, праўда, пазбаўленых пачуцця нацыянальнай годнасці. ёсць рэальная небяспека, што рэзкія, некваліфікаваныя дзеянні па ўзняцці нашага Дома з ненармальнага, нахіленага становішча могуць прывесці да яго расколу на дзве часткі. He дай таго Божа!
У 20-я гады, як сведчыць, прынамсі, статыстыка, Беларускі Дом уздымаўся досыць трывала і кваліфікавана звесткі па "беларусізацыі" таго часуў параўнанні з днём сённяшнім у Беларусі падаюцца неверагоднымі. Дый урад БССР у 20-я гады, як, здараецца, сцвярджаюць гісторыкі, "пачуваў сябе сапраўды ўрадам, а не правінцыйнай адміністрацыяй"... Калі аб'ектыўна ацэньваць культурныя працэсы 20-х гадоў, дык наколькі рэальным уяўляецца абеларушчванне жыцця ў рэспубліцы на той час?
Ва ўсякім выпадку, больш рэальным, чым сёння. Тады дзяржаўнымі мовамі былі чатыры беларуская, польская, руская і яўрэйская. Але яны не заміналі адна другой, a ўзаемадапаўняліся. Чаму? Ды таму, што беларуская тады фактычна была дзяржаўнай мовай Беларусі, што на ёй гаварыў урад (сёння ж некалькі міністраў і жменька дэпутатаў ад апазіцыі, тое ж у дзелавых колах). Калі б мы былі ў сітуацыі 20-х гадоў, то не было б чаго баяцца і дзяржаўнасці рускай, іншых моў. На жаль, як мы ведаем, усе здабыткі тагачаснай беларусізацыі былі перакрэслены сталінскімі рэпрэсіямі, калі ў душах людзей пасяляўся страх, калі насаджаўся комплекс нацыянальнай непаўнацэннасці беларусаў, што жыве, не дае выпрастацца Дому да сённяшняга дня.
Тут, мабыць, найперш трэба гаварыць пра сіндром страху ў паводзінах Ідый не толькі ў паводзінах у духоўным, унутраным пачуванні таксама) беларускай інтэлігенцыі. Доўгі час, да і пасля вайны, яе дбайна апекавалі органы ідэалагічнага і грамадзянскага нагляду, прывучалі пісаць / гаварыць напаўголасу, напаўдумкі,
напаўпачуцця... Замоўчваліся імёны і факты ў літаратуры, мастацтве, спадчына вам гэта, бадай, вядома як нікому. Ды ці не з гэтай прычыны неафіты беларушчыны 1990-х, маладыя навукоўцы, / гатовы ўсумніцца ў навуковай вартасці напрацовак папярэднікаў?
Ваша навукова-філалагічная кар'ера, Адам Восіпавіч, склалася ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе вы сталі кандыдатам і доктарам навук, доўгі час узначадьвалі аддзел беларускай дакастрычніцкай літаратуры; тады ж, у 60-70-я гады вамі напісана каля дзесятка кніг па гісторыі літаратуры. Ці шмат з напісанага тады вы перапісалі б нанава?
Працуючы ў Інстытуце літаратуры, я імкнуўся абаперціся і, лічу, гэта мне ўвогуле ўдавалася на яго вялікасць Факт. He на загадзя і адвольна сканструяваную схему, a на твор, факт біяграфіі, грамадскага жыцця. Адсюль і імкненне да пошукаў новых фактаў, да працы ў архівах, бібліятэках, музеях. Я са шкадаваннем успамінаю час, калі можна было на месяц паехаць у Вільнюс ці Кракаў і там сядзець над рукапісамі. Бо цяпер пераважна праводжу дні на розных пасяджэннях ці ў прыёмных выбіваючы фінансаванне, абсталяванне для таго ж Усебеларускага Дома. Адзіная радасць, што пошукі прадоўжваюць мае былыя аспіранты Алесь Жлутка (ён нядаўна вярнуўся з добрым плёнам з Рыма, куды мне з Генадзем Кісялёвым не ўдалося дарваццаі, Іван Саверчанка, іншыя...
Тады ж, у 60-70-я гады, былі напісаны кнігі, заснаваныя на рэальных фактах, на знаходках, "Падарожжа ў XIX стагоддзе", "Таямніцы старажытных сховішчаў", "Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя” і галоўная сярод іх "На скрыжаванні славянскіх уплываў". Назва яе была ўзята для пэўнага камуфляжу. Бо ў літаратуры XVII— XVIII стст., якая да гэтага лічылася ледзь не адсутнай, галоўнае не ўплывы, а арыгінальная творчасць, барочная, класіцыстычная. I пра гэта сведчылі творы, што там упершыню ўводзіліся ў навуковы ўжытак. Тады ж пісаліся і раздзелы па гісторыі літаратуры, якія сёння не трэба ў пажарным парадку перапісваць нанава. Можа, хіба, удакладніць якія дэталі.
Што ж датычыцца 80-х гадоў, то яны прайшлі ў
карпатлівай рабоце над бібліяграфічнымі картачкамі, над падрыхтоўкай шасцітомнага біябібліяграфічнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі", у якім павінен быць прадстаўлены ўвесь мацярык нашай літаратуры. Ужо выйшлі з друку яго першыя тамы. Але вялікай радасці ад гэтага не адчуваю. Занадта доўга, цэлыя два гады гэтыя тамы праляжалі набранымі так што нельга было ўнесці нават самыя важныя змены {смерць пісьменніка, да прыкладу). А да таго яшчэ тры гады праляжалі без руху ў выдавецтве... Чаму? Ды таму, што ў першым томе былі ў алфавітным парадку і Антон Адамовіч, і Вінцук Адважны, і Францішак Аляхновіч, і Наталля Арсеннева... Яшчэ на пачатку 80-х гадоў мы разумелі, што беларуская літаратура адна, непадзельная, і рызыкнулі ўвесці гэтыя імёны ў слоўнік. Вядома, у духу таго часу ішлі на пэўную страхоўку, ужывалі ў біяграфіях фармулёўкі, якія сёння гучаць наіўна або недарэчна. Але, паўтараю, усё гэта пісалася год восем-дзесяць назад, калі і гэтыя імёны выклікалі жах пры абмеркаванні, і сам слоўнік выглядаў нечым непатрэбным, і ваш пакорны слуга хадзіў у "агентах ЦРУ"... Рыхтаваць бы слоўнік нанава, на сённяшняй фактычнай аснове... Ды няхай жа ідзе ў свет такім, які ёсць, якім нарадзіўся год дзесяць назад. Асноўнае ў ім, паўтаруся, яго вялікасць Факт. А факты не старэюць.
Ну, відаць, у "агентах ЦРУ" вы хадзілі не выпадкова... Лагічна дапусціць, што калі творчая дзейнасць у галіне нацыянальнай культуры ўзмоцнена кантралявалася рознымі першымі аддзеламі Іа што гэта такое, ваш малодшы супрацоўнік, аднак жа, заспеў уведаць напрыканцы 80-х), дык павінна было існаваць нейкае таемнае сумоўе і стасункі людзей літаратуры і мастацтва, нешта накшталт масонскага руху ў культуры. Наколькі падобная з'ява ў Беларусі сапраўды мела месца?
Мела! Безумоўна мела! "Масонства” тады засяроджвалася на прыватных кватэрах, дзе ў час сямейных ці нейкіх прыдуманых урачыстасцяў можна было выгаварыцца, абмеркаваць супольныя "хады" у абарону чагосьці або кагосьці. Збіраліся ў Караткевіча, у інтэрнацкім пакоі Прашковіча, іншых супрацоўнікаў Інстытута літаратуры. Зрэшты, і там трэба было асцярожнічаць. Бо часта з'яўля-
ліся нейкія асобы збоку, да якіх {можа, часам і няслушна) мы адносіліся з насцярогаю. У такіх выпадках Караткевіч патрабаваў : "Хлопцы, у маёй прысутнасці пра палітыку не гаварыць”. Але тады (як і цяпер) беларуская мова, культура, спадчына таксама былі палітыкай. Тут, а не ў афіцыйным палітычным жыцці вырашаўся лёс нацыі...
Праца ННАЦ імя Ф.Скарыны, рух вакол яго таксама ствараюць уражанне нейкай засакрэчанасці і таямніцы... Пра Цэнтр ходзяць легенАы. He ведаеце? Па-першае, легенда "гераічная": Цэнтр мозг Адраджэння; па-другое, легенда "лірычная": што Скарынаўскі цэнтр збор паэтаў... Ды легенды, вядома, нараджаюцца людзьмі і вакол люАзей. Людзі, асобы Аўша кожнай установы, тым больш культурнай. Раскажыце, калі ласка, пра калектыў Цэнтра, адносіны паміж супрацоўнікамі, ну і, канешне, ваша стаўленне да "легенд’?
Што ж, як казаў Караткевіч, чалавек, а тым больш нетрадыцыйная ўстанова павінны абрастаць міфамі, нібы карабель ракавінкамі. Легенды дапамагаюць у будзённым жыцці, калі яны вырастаюць з рэальнасці. Але міфы пра "мозг Адраджэння" і "збор паэтаў", гаворачы словамі Марка Твэна, яўна перабольшаны. Мы хацелі б стаць "мозгам", але пакуль што, хутчэй, з’яўляемся пальцамі на рабочай, мазольнай руцэ.
Што ж датычыцца паэтаў, дык іх у нас толькі двое Алесь Разанаў і Алег Бембель (Зьніч). Але плату яны атрымоўваюць (ці, прынамсі, павінны атрымоўвацьі не за літаратурную, а за навуковую творчасць. Алесь Разанаў яшчэ і ўдумлівы даследчык, кваліфікаваны рэдактар. Мецэнацтвам за кошт кволага дзяржбюджэту мы не маем права займацца. Гэта, мабыць, зразумела Галіна Дубянецкая, чые паэтычныя здольнасці я стаўлю вельмі высока, і падала заяву на звальненне. Для мяне гэта было трагедыяй, але непазбежнай. Як і паступленне ў аспірантуру Ігара Бабкова.
Але, як кажуць, незаменных людзей няма. Хто цяпер складае ядро калектыву, рэалізоўвае навуковыя праграмы?
Што датычыцца калектыву, то, я лічу, ён сапраўды складаецца ў сваёй большасці з Асоб. Адны з іх, да прыкладу Уладзімір Анічэнка, Генадзь Каханоўскі, Уладзімір
Конан, Вячаслаў Рагойша, Алесь Разанаў, Мая Яніцкая, ужо рэалізаваліся як творцы, як даследчыкі. Іншыя (Алесь Анціпенка, Эдуард Дубянецкі, Лідзія Кулажанка, Сяргей Купцоў, Захар Шыбека) актыўна выяўляюць сваё індывідуальнае "я". Прыходзяць неардынарныя людзі, якія пачынаюць новыя напрамкі: Юрка Вашкевіч "польскі”, Янка Войніч "літоўскі", Віталь Зайка, які цяпер знаходзіцца на гадавой стажыроўцы ў Оксфардзе, "габрэйскі", Мікола Матрунчык "праваслаўны", Святлана Грачухіна, якая атрымала трохгадовую стажыроўку у Рыме, "каталіцкі", Сяргей Абламейка "уніяцкі". А чым не індывідуальнасці Вольга Гапоненка і Марыя Міцкевіч, што працуюць на паграніччы "фізікі" і "лірыкі", ці Юрась Жалезка, які вывучыў з дзесятак замежных моў, перакладае на кожную з іх і да таго пачаў пісаць вершы?!
ёсць у нас і нчмала "непрыкметных" у друку людзей (Валянціна Грышкевіч, Браніслава Котава, Уладзімір Ларчанка, Таццяна Махнач, Наталля Пятровіч, Галіна Урупіна), якія любяць "чарнавую" работу: запаўняюць бібліяграфічныя карткі для Банка інфармацыі, сістэматызуюць архіўныя крыніцы, складаюць даведнік "Літаратурныя мясціны Беларусі”. Але гэта якраз тая глеба, без якой нельга ўзрасціць ураджай нацыянальнага адраджэння.
Як бы вы, спадар Мальдзіс, ні імкнуліся стварыць бачнасць бесканфліктнасці ў калектыве, мушу, аднак, вам запярэчыць... Непаразуменне між старэйшымі і малодшымі ў грамадстве ўвогуле, а ў гуманітарнай навуцы / пагатоў, існавала заўжды. Наколькі гэтая праблема актуальная для калектыву "скарынаўцаў"?
Сваім малодшым калегам я хацеў бы пажадаць толькі аднаго: пераўзысці нас. Пераўзысці найперш сваёй працавітасцю, павагаю да таго ж Факта. I больш смела, у параўнанні з нашым, усё ж закамплексаваным пакаленнем уваходзіць у Еўропу, лепш ведаць мовы, здабыткі заходняй культуры. А яшчэ ніколі не зведаць таго, што зведалі мы ў часы таталітарызму. Каўбаса (прынамсі, ліверная) тады нібыта і была. Але быў і страх.
Што ж, ваша пажаданне каб Богу ў вушы... Але, на маю думку, будзе справядлівым прызнаць, што маладое пакаленне застаецца заложнікам спадчыннага страху
старэйшага пакалення. Прыклады? He была адзначана дзяржаўнай прэміяй за 1992 год фундаментальная праца па скарыназнаўстве з-за таго, што ўзніклі рознатлумачэнні Іпадкінутыя збокуі імя I вераспавядання Скарыны: ці то "Францыск" ці то "Францішак" ці то "Георгій"; ці то праваслаўны, ці то католік... Дзе тут ісціна, урэшце?
Імя Скарыны не прадмет для спекуляцый, тым больш у лістах, адрасаваных Камітэту па дзяржпрэміях, які на дзве трэці складаецца з прадстаўнікоў дакладных навук і таму не змог адразу разабрацца, адкуль і чаму пайшлі сумненні. Скарыну трэба называць толькі так, як ён называў (у прадмовах і пасляслоўях да перакладу БіблііІ сябе сам: Францыскам (часцейі ці Францішкам (радзей). Безумоўна, да каталіцкага хрышчэння (для мяне гэта несумненны факті у яго было праваслаўнае імя. Можа і Георгій. Але гэта трэба яшчэ даказаць абапіраючыся на дакументы, а не на магчымую аггіску каралеўскага канцылярыста.
Што датычыцца веравызнання Скарыны, дык для мяне бясспрэчна, што, будучы католікам і адрасуючы свае выданні праваслаўнаму люду "посполнтому", паядноўваючы ўсходні і заходні абрады, ён найперш адчуваў сябе хрысціянінам, чым паказвае прыклад і нам. Абапіраўся на старажытнахрысціянскія традыцыі. Прадбачыў, што рэлігійнае супрацьстаянне фатальна адаб'ецца на лёсе яго народа, яго нацыянальнай самасвядомасці. Тут Скарына блізкі да ідэй сучаснага экуменізму. Як і полацкія бернардзінцы (паводле Я.Кантака, у іх, паслядоўнікаў св. Францішка, сям’я Скарынаў прыняла хрост), што, хрысцячы ў каталіцкую веру, прызнавалі важным і першы, праваслаўны хрост.
Адсюль і "надканфесійнасць" Скарыны, адчуванне належнасці і да праваслаўнага, і да каталіцкага светаў. Найперш Скарына Асоба, пачынальнік беларускага Адраджэння. Яго веліч (асабліва як перастваральніка Бібліі) мы, як паказвае практыка, цяпер толькі пачынаем усведамляць...
Быў Скарына і ці не першым беларускім прадпрымальнікам, што сам шукаў сродкі на выданне сваіх кніг, займаўся камерцыяй. Выдае, Скарынаўскі цэнтр не пазбег долі свайго патрона: вядома пра вашыя сувязі з фондам амерыканскага капіталіста Дж.Сораса. Па-ранейшаму за
мяжой лягчэй знайсці паразуменне ў культурных патрэбах, чым у роднай дзяржаве?
3 фондам "Сорас-Беларусь” у нас сапраўды ўсталёўваюцца добрыя адносіны. Яго кіраўнік, спадарыня Элізабет Смэдлі, прапанавала мне ўвайсці ў лік яго заснавальнікаў (вядома сімвалічных, бо ўклад тут магчымы толькі ў выглядзе ідэй). Але да якога канкрэтнага фінансавання яшчэ далекавата. Таму спадзяёмся найперш на свае сілы. Пры ўдзеле Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў створаны навукова-вытворчы цэнтр "Аднова”, на чале якога стаў вопытны і ініцыятыўны прадпрымальнік Аляксей Кудрэйка. Зоймецца ён і выдавецкай дзейнасцю. A пры нашым Цэнтры ствараецца дабрачынны фонд "Скарынія”.
Адчуваем мы дапамогу і ад вядомай беларускай фірмы "Дайнова". Верыцца, нашы мамантавы, траццяковы і марозавы на падыходзе.
У комплексе праблем, звязаных з будоўляй Усебеларускага Дому, акрамя метафарычнай часткі, ёсць і зусім канкрэтныя. Напрыклад, працэс вяртання твораў матэрыяльнай ідухоўнай культуры беларусаў што "шляхамі няправеднымі" апынуліся за мяжою. Вы, як вядома, уваходзіце ў абедзве "камісіі вяртання" Беларускага фонду культуры / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Вы можаце сёння параўнаць, які аб'ём культурнай спадчыны беларусаў знаходзіцца тут, дома, а які па-за межамі краіны? / ці мажліва неяк храналагічна ўзнавіць працэс вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі сучаснай Беларусі, калі ён пачаўся і ў якім кірунку вывезена больш на Захад ці на Усход?
Вываз каштоўнасцяў пачаўся яшчэ ў XVI стагоддзі: прыгадаем паход Івана Грознага, калі ў Маскву трапілі зборы з Полацка. Дарэчы, у друку прамільгнула вестка, што ў Аляксандраве выяўлена бібліятэка Івана Грознага. Калі гэта так, то трэба пацікавіцца, што там ёсць з полацкіх кніг рукапісных і друкаваных.
Што ж датычыцца накірункаў, дык на ўсход трапіла больш, чым на захад. У пасляваенныя гады многае з таго, што было вывезена ў Германію, праследавала "транзітам” праз Беларусь у Расію. Да прыкладу каменныя "бабы" з Мінскага музея і інш.
Над праблемай пошукаў, фіксавання і вяртання нашых скарбаў сёння ў нашым Цэнтры працуе цэлы аддзел. Выдадзены зборнік "Вяртанне”. 3 апублікаваных там дакументаў вынікае, што толькі ў Маскве і Пецярбурзе ці толькі ў Варшаве і Кракаве беларускіх матэрыяльных каштоўнасцяў болей, чым за ўсіх зборах Беларусі, разам узятых. Усё гэта, у сілу сваіх магчымасцей, мы імкнёмся выявіць і вярнуць. He заўсёды, на жаль, для гэтага ёсць юрыдычныя падставы. У такім выпадку вяртанне гэта публікацыя, мікрафільмаванне або дэманстрацыя на абменных выставах.
Ці існуе нейкая дзейсная працэдура вяртання духоўнай спадчыны хаця б у межах СНД, і чаго можна чакаць у гэтай справе ў бліжэйшы час?
Дзеля гэтага створана спецыяльная міждзяржаўная камісія. Нядаўна ў Мінску адбылося яе першае пасяджэнне. Мы распрацавалі праект адпаведнага пагаднення паміж краінамі СНД, палажэнне аб дзейнасці камісіі. Але... прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі на пасяджэнне не з’явіліся і нічым сваю адсутнасць не растлумачылі...
Больш перспектыўна, на мой погляд, выглядаюць нашы двухбаковыя беларуска-украінскія, беларуска-літоўскія і беларуска-польскія ўзаемадачыненні. Перамовы, афіцыйныя і напаўафіцыйныя, тут ужо вядуцца, і яны могуць даць добры плён. Прынамсі, новы міністр культуры і адукацыі Літвы спадар Д.Трынкунас у час візіту ў Мінск прыхільна аднёсся да ідэі аднаўлення Віленскага беларускага музея, украінскія калегі да вяртання ў Гродна бібліятэкі Храптовічаў. У Наваградскі краязнаўчы музей перададзены архіў ураджэнца Беларусі, аднаго з пачынальнікаў амерыканскай астранаўтыкі прафесара Барыса Кіта, што цяпер жыве ў Германіі. Трэба думаць, працэс гэты будзе развівацца.
Мне здаецца, наша грамадскасць яшчэ не ўсвядоміла як след, што гэта значыць не мець у сябе дома большую частку спадчыны... Дык на што, на якія рэаліі спадзявацца беларусам у такім становішчы? Вы, наколькі мне вядома, прыхільнік беларуска-літоўскага геапалітычнага паяднання?
У будучыню гляджу аптымістычна. Бо ўнутраны, духоўны патэнцыял беларускай нацыі на сёння яшчэ далёка
не рэалізаваны. I рэалізуецца ён, відаць, не раней, як у новым тысячагоддзі. Што ж датычыцца беларуска-літоўскай супольнасці, то само жыццё, эканамічны і палітычны крызіс падштурхоўваюць нас (як бы мы таму ні супраціўляліся) да такога з’яднання. Гэта адпавядала б нашай гістарычнай традыцыі {залаты век у Вялікім княстве Літоўскім), інтарэсам абодвух народаў. Тая граніца, на якую цяпер затрачваецца столькі сродкаў, была праведзена адвольна, "па жывому", і тое, што творыцца на гэтай граніцы Іда прыкладу, у маіх Гудагаях), нагадвае змрочны фарс, патрэбны хіба што прыхільнікам новых карабахаў ці босній...
Беларуска-літоўская супольнасць павінна стаць часткай цэнтральнаеўрапейскай супольнасці. Нездарма географы сцвярджаюць, што цэнтр Еўропы знаходзіцца недалёка ад Мінска...
Дзякуй, Адам Восіпавіч, за гутарку, іхай зладжваецца надалей праца Цэнтра імя Ф.Скарыны.
Замест P.S. (Самацытата).
"МІНСК НІКОЛІ HE БЫЎ ДЛЯ МЯНЕ ДОМАМ..."
(3 інтэрв’ю часопісу "Беларусь", лістапад 1992)
-Калі сёння спрачаюцца, куды нам, беларусам, вяртацца у Еўропу ці' ў Азію, дык гэта ўсё адно штучныя, надуманыя кірункі вяртання. Вяртацца трэба да саміх сябе і ў біблейскім, і ў культурным, і ў геапалітычным сэнсах.
Мы мусім сцвердзіць максіму БЕЛАРУСАЦЭНТРЫЗМУ, пачаць мысліць сябе цэнтрам саміх сябе I ўсяго астатняга. Бо мы перадусім цэнтр саміх сябе, а ўжо затым Еўропы ці больш маштабнай прасторы, скажам, Сонечнай сістэмы...
Колісь цэнтрамдля беларусаў была Вільня горад беларускага жыцця, ашчадніца нацыянальнай духоўнасці. Усё пачалося ў ёй... Без Вільні мы засталіся без унутранага цэнтру, і паглядзіце, што сталася з культурай, яна дэградавала... Менск? Менск такую функцыю нацыянальнага урбаністычнага цэнтру ніколі не выконваў і мабыць, не можа яе выконваць у прынцыпе з-за свае правінцыйнае гістарычнае прыроды. Менск, прынамсі, ніколі не быў для мяне Домам прыцягальным і свойскім, як бацьхоўская хата...
Вось дзе драма: як набыць не, не адваяваць канкрэтна Вільню ці што іншае а набыць які-колечы праўдзіва-беларускі цэнтр, вакол якога ўзніклі б сілы прыцягнення. Магчыма, такіх
унутраных "цэнтраў прыцягнення" можа быць некалькі Нмі вельмі нават верагодна што стануць у перспектыве абласныя гарады апроч пстарычных сталіц, такія гарады, як Маладзечна, Ліда, Ваўкавыск, Баранавічы і інш.), але ўсё адно павінна ўзнікнуць сілавое поле культуры. У бязважкавым стане, без метафізічнае напругі нам наўрад ці ўдасца пераадолець мёртвую, удушлівую абалонку знешняга свету, прарвацца да саміх сябе.
А трэба прарвацца.
3 ДЗЁННІКА*
9.12.1992
* * *
Мы ўсе раўнапраўныя ўладальнікі спадчыны. Кожны з нас, нашчадкаў беларускага роду, можа ў аднолькавай ступені разлічваць на ўладанне спадчынай пакаленняў, прылучэнне да спракаветнай культурнзй традыцыі. Перад продкамі няма лепшых і горшых нашчадкаў, усе роўныя.
Трэба толькі захацець быць моцным, і ты адчуеш, як твая існасць стане напаўняцца спадчынай. I не будзе канца-супынку гэтаму напаўненню, бо яно бясконцае. Бо ты, хто захацеў стаць моцным, таксама робішся бясконцым.
Усё што-кольвек матэрыялізаванае і адухоўленае, што атачала наша дзяцінства і немаўляцтва, выпраменьвала на нас хвалі, сугучныя з Космасам... Драўляны ложак, нізкая столь, печ, смальнякі пад печчу; густая трава ўлетку пад нагамі, манументальныя сумёты снегу ўзімку; цёплы сырадой і пахмянае сена; сабака з катом; развораная ўвосень глеба, з якое выпадаюць белыя камы бульбы; бабульчыны аповяды пра вайну, пра паноў, пра бежанства ў 1914 годзе, пра царкоўнапрыходскія школы, у якіх за адзін год вучыліся чытаць і пісаць... Сваркі бацькоў, якія на чымсьці не пагадзіліся... Усё гэта дух цябестварыўшай рэчаіснасці, пяшчотная аўра дзяцінства.
*
Запісы пасля наведвання лекцый Міхася Раманюка; Міхась Хведаравіч РАМАНЮК кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў, аўтар унікальнай этнаграфічнай працы-альбома "Беларускае народнае адзенне" 11981).
Аўра дзяцінства, сфармаваная ў бацькоўскай хаце, відаць, застаецца, застывае нязменнай у эфірнай прасторы. Мабыць, таму спалучэнне з атрыбутамі твайго крэўнага паходжання дае нечаканы ўздым духоўнай энергіі ці то пасля наведвання музея, дзе ты пабачыў ззелянелыя бязмены і хамуты, ці то падчас спеваў гурта "Ліцьвіны", ці то гартаючы альбом М.Раманюка...
Дома, аднак, ты даўно ўжо не раўнапраўны насельнік, a прышэлец. Звычайна бракуе часу, каб узнавіць цалкам страчаную повязь з домам. Чагосьці будзе не ставаць заўсёды...
Але ты маеш права стаць "жыхаром свету" хіба толькі пасля таго, як застаўся адзін на гэтай зямлі. Сусветнасць стан душы ўжо адзінокіх, страціўшых сваіх родавых папярэднікаў бацьку і маці людзей... Пакуль жа ты ў повязі з бацькамі, пакуль чуеш іх жывыя галасы ты не можаш пачувацца жыхаром свету. Ты трошкі вышэй...
Застаецца толькі адно: усёчасна вяртацца дамоў. Бо ён яшчэ стаіць, наш Дом, яшчэ жывыя і дыхаюць яго насельнікі нашы бацькі-вяскоўцы... Усё, як і раней: узыход / заход сонца, млоснае поле, ток мовы.„ Усё-такі глыбінны, субстанцыйны сэнс маюць для быцця чалавечага гэтак званыя канстанты нашага існавання, тое, што не мяняецца. Нездарма англічане так шануюць свае традыцыі і завядзёнкі ад даўніх часоў, такія кансерватары ў сферы побыту і норавах; невыпадкова дзяржаўнай рэлігіяй Японіі ажно да сярэдзіны XX стагоддзя быў спракаветны сінтаізм; не ад пустога ж у Кітаі сучасным існуюць нязменнымі культы старажытных эпох, жывыя даасізм, канфуцыянства, дзэн... Добра, калі табе ёсць куды вяртацца..
ГАСПАДАР ГРААЛЯ Нарыс-эсэ
"Адзіны наш павадыр гэта самота па доме".
Герман ГЕСЭ. "Стэпавы Воўк"
...Рэчы насяляюць чалавечы свет, яго рэчаіснасць, і жыццё чалавека цячэ ў рэчышчы, абумоўлвным рэчамі, не могучы выхіліцца з-пад іхняга ўплыву і не могучы заставацца там, дэе застаюцца яны.
Страчваючы рэчы, чалавек сірацев, нібыта страчваюцца яго стрыечныя двайнікі, і набывае новыя магчымасці ў новай сустрэчы з імі.
Чалавек трымаецца за рэчы, як за парэнчы, і яшчэ невядома, хто болей каго не хоча адпусціць ад сябе ці ён іх, ці яны яго.
Алесь РАЗАНАЎ. "Рэчы"
...Як я апынуўся ў мініяцюрнай аўдыторыі Беларускай акадэміі мастацтваў на лекцыі М.Раманюка нават і не памятаю. Пэўна, ногі самі прывялі. Для нас, блудных сыноў вёскі, у гэтым спрэс прадказальным горадзе шмат што адбываецца бессвядома, "само". Асірочанае лібіда Іпа К.Юнгу а не па сп. З.Фрэйду!) шукае вяртання да любых сілкавальных рэаліяў да таго свету, з якога ты выйшаў у "адкрыты Космас" здэградаванай, але прыцягальнай цывілізацыі. I вось ментальна ты ў Горадзе, а на г.зв. тонкім, душэўным, сфармаваным ад вясковага дзяцінства ўзроўні Дома, у вёсцы. I няма канца-краю гэтай драме "расшчэпленага духу"...
Таму і здараецца, што а-гароджаны дух неўпрыцям шукае вяртання ў мінулае, у лона Першапрычыны і Цэласнасці.
На эмпірычным узроўні гэта выяўляецца ў змене твайго зроку: вяртаючыся ІнаездаміІ дамоў, ты, ужо спазнаўшы самоту "расшчэпленасці” іншымі вачамі пачынаеш глядзець на вёску; звыклыя рэаліі робяцца незвычайнымі, набываюць ледзь не сімвалічны сэнс. Добра памятаю, напрыклад, як хату майго дзеда яго дзецітарадчукі, што прыязджалі
ў летнія водпускі і жылі ў сястры, маёй маці, называлі жартам "музеем". "Пайшлі на Груд, у музейі" гаварылі, як збіраліся ісці ў адведкі з Навасадоў Інаша вёскаі на малую радзіму, у суседнюю вёску Груд, скуль была маці. / сапраўды, то быў музей: захавалася даваеннай будоўлі хата Іу ёй ніхто пасля смерці дзеда не жыў); на падвор'і хлявы, свіронак, пуня, дрывотня, істопка, склеп, калодзеж з асверам, садок з вуллямі Іпчолы перавяліся на другі год пасля смерці дзедаі. У хаце усё цэлае: печ, печка, сярэднявечныя даўгія лавы, столкі, шафы, кросны, начынне; у сенцах арэхавыя драбіны, кублы, цабры, саганы, кошыкі, начоўкі, жорны... На гарышчы пэўнага прызначэння кацёл, змеявік, ёмістасці... / адзенне: безліч фартухоў, "сачэкаў", нейкіх узораў, вышытых на кавалках матэрыі спраўных яшчэ кажухоў аўчыных. I асабліва ўражвала не так прыгоствам, як "удобствам" дзедава суконная шэрая бурка, пашытая да вайны паразоўскім шаўцом Зэйдхам адмыслова дзеля выездаў зімой у пушчу Іу прыбелавежскія балоты, па сена, якое там загатаўлялі). Казалі, дзед у ёй ніколі не замярзаў, нават у самыя моцныя маразы...
Дзеці, як бачым, нічога дзедавага не ўзялі з хаты: увесь скарб застаўся на месцы. Сапраўдны музей застаўся! Для мяне, аднак, істоты рамантычнай, дух дзедавай сялібы, дзедаўшчыны, сублімаваўся не ў бурку і не ў змеявік Іхоць, папраўдзе, гадуючыся змалху ў дзеда і бабы, часта-такі прысутнічаў седзячы на каленях у дзеда, на містэрыі "капкап"...), а ў горка-церпкі пах палыну, якога на пясчанай зямлі расло немаведама колькі, і я, малы, часта блытаўся ў яго зарасніках і задыхаўся ад гэтага паху, ратуючыся ў палыне ад злосных гусей і пагрозліва-напышчаных індыкаў... Пах палыну пах майго дзяцінства, пах маёй радзімыпрарадзімы, пах мянестварыўшай рэчаіснасці...
Вось нечакана спазнаўшы ў гэтым пачварным Менску, дзе сцены цябе не трымаюць і цяпло чалавечых адносін захоўваецца, мабыць, толькі ў межах асобных кватэр Іі то не ва ўсіхі, тугу па музеі, я і прыйшоў у майстэрню Міхася Хведаравіча Раманюка. I не памыліўся: я знайшоў у ёй дух нашага музея. Зрэшты, я цвёрда ведаў, што не магу яго не знайсці хоць дзе-небудзь, калі не ў Беларусі савецкай, дык у свеце касмапалітычным; подступы да яго ўжо былі: у
Вільні, уГорадні, дзе караскаўся да старажытна-недасяжнай Каложы... паўз гэткія ж параснікі палыну, як ля дзедавай сялібы Іа ў Вільні адчуваючы дзе-небудзь на вуліцы Субачяўс альбо ля Вострай Брамы дух музея Вялікага, Усебеларускага.І. У майстэрні Міхася Раманюка, на Танкавай у Менску Іу адным доме, дзе жыве і Васіль Быкаў, дзе таксама майстэрня Яўгена Куліка), я знайшоўдух музея малога, таго, дзедавага; музея-рэчы, музея-плоці, музеявобраза... Я зразумеў, што калі хочаш свайму дзіцяці паказаць нешта музейнае, дык майстэрня Міхася Раманюка бадай што і будзе тым адзіным сапраўдным, нефальшывым музеем сярод усіх бачаных менскіх музеяў а ля "дзяржавусграндыёзус". Гэты, раманюкоўскі музей-майстэрня дыхае домам, а майстэрня-дом захоўвае пах музея...
Каб нацыя мела свой твар, ёй патрэбны музеі. Я ведаю музеі і сталічныя і мясцовыя духу народа ў іх няма. У іх ганаровыя граматы і медалі, сцягі і 'кубкі", а сапраўднага духу народа няма. Што сабрана ад "поль скага часу", тое яшчэ захоўваецца, а глыбей нічога няма. Работнікі музеяў пасля вайны амаль нічога / не сабралі... Патрэбны пэўныя тыпы музеяў. Музей саломкі, напрыклад. У нас тахія брамы XVIII стагоддзя... Пярліны. Hi ў воднага народа няма такіх... А літоўцы зрабілі музей бурштыну... Хіба што нашыя літаратары паспелі стварыць свае музеі. Мастакі ж на сёння не маюць нават карціннай галерэі. Няма куды весці дачку-школьніцу, каб паказаць у м у з е і гісторыю Беларусі. Такога музея няма...
Ці тое ж праз карціны. Бо калі гэта народ, дык яго станаўленне павінна быць адлюстравана ў мастацкай творчасці. Украінцы выдаюць альбом "Украінскае вяселле", а мы такога не выдалі таму што мастакі не лічаць патрэбным такія з'явы фіксаваць...
- Можа, ім "не давалі" гэтага рабіць?
- Партыя сапраўды імкнулася ўсіх творчых людзей выраўняць у адзін рад. Распрацоўваліся адны й тыя ж тэмы, "нацыянальнае"лічылася толькіформай... Але ўсё залежыць ад памкненняў асобы. Я "палявік". У тыя часы формай
творчага існавання для мяне была палявая работа Іпрафесіяналычы выраз: азначае непасрэдны збор эмпірычнага навуковага матэрыялу, які яшчэ нідзе нікім не фіксаваўся, і ўвод яго ў навуковы ўжытак. Ю.З.І. Я тады ўсведамляў сваю місію найперш як місію збіральніка эмпірычнага матэрыялу з этнаграфіі беларусаў, фіксуючы яго ў дзённіках, апісаннях, фотаздымках, картатэках; урэшце, збіраючы аўтэнтычныя рэчы. Магчыма, збіральніцтву было аддадзена зашмат увагі і высілкаў нашмат больш, чым для сістэматызацыі і асэнсавання сабранага, але я, прынамсі, ведаў, што пасля мяне застанецца інфарм а цыя пра рэчы; зафіксаваная, не згубленая, застанецца памяць пра традыцыйную культуру Інайперш матэрыяльную) для далейшай апрацоўкі, асэнсавання тымі, хто прыйдзе пасля мяне...
...У майстэрні-музеі рэчы спрэс аўтэнтычныя, сабраныя з усёй Беларусі, прадметы традыцыйнай кулыуры: ёсць і дзівосныя вырабы з саломкі, збаны і збанкі, драўляныя лялькі, скульптура, маляванкі. Апроч рэальных рэчаў, ёсць рэчы ідэальныя, рэчы-інфармацыя: фотазбор, негатывы, апісанні, картатэка па розных праявах традыцыйнай культуры ў Беларусі. Напрыклад, пахавальны абрад зафіксаваны толькі Міхасём Раманюком: афармленне магіл і дамавін Іможа прачытаць цікаўным лекцыю "Арнамент дамавін"), апусканне нябожчыка ўмагілу, змесціва жаночага клуначка "на смерць" Іа гэты звычай і па сёння вядзецца ў вёсках, і што ты можаш адчуваць, пачуўшы раз ад маці, што яна ўжо падрыхтавала свой "клуначак", і ён будзе ляжаць вунь там?..І. Дарэчы, незмяняльны на працягу стагоддзяў пахавальны абрад адлюстроўвае, можна сказаць, саму сутнасць традыцыйнай культуры унікальнай, непадлеглай модзе. За гэтыя яе якасці Міхась Раманюк і прыкіпеў да вёскі найбольш...
А пачыналася ўсё з другога курса Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (факультэт дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, спецыяльнасць "мастак-мадэльер"). Тады, пры канцы 1960-х, Міхась з'ездзіў у адну з першых
этнаграфічных экспедыцый на поўнач Гродзеншчыны. Хоць сказаць "экспедыцыя" было б, відаць, нацяжкай: проста вандроўка апантаных, захопленых ідэяй збору "народных" рэчаў студэнтаў. Першаадкрывальнікам вёскі пасля вайны быў не хто Іншы, як Лявон Баразна, яхі паводле сваіх вандраванняўпа вёсках Гродзеншчыны склаўІмправізаваны, аматарскі альбом у асноўным са здымкаў адзення / прылад працы Ігэты рарытэтны альбом з беларускай этнаграфіі знаходзіцца ў архіве Міхася Хведаравіча, я яго гартаў. Ю.З.І. Баразна і натхніў студэнтаў ідэяй этнаграфізму, заразіў сваёй мовай / патрыятызмам... Потым ужо яны самахоць рухаліся ў навуку / пракладвалі там новыя кірункі...
Міхась Раманюк на дзесяцігоддзі аддаў сябе вёсцы; няма, бадай, на Беларусі зараз мястэчка ці буйной вёскі, дзе бён ні быў. Па сутнасці, ён ператварыўся ў сапраўднага "народніка", бо збор аўтэнтыкі быў толькі часткай, можна сказаць, фармальнай, больш шырокага і глыбокага духоўнага пранікнення ў сялянскі свет Беларусі. Бо дзеля таго, каб заглянуць у той клуначак "на смерць", трэба было перш прайсці шлях да душы тае жанчыны, выслухаць яе, можа, найшчырэйшую за ўсё жыццёдушэўную споведзь, паспагадаць гаротніцам і небаракам... I толькі потым, можа, скарыстаць што-колечы з няхітрага скарбу, a то й не скарыстаць...
Людзі перада мной адкрываліся, бо я не лез да іх наўпрост, без жадных перасцярог, а знаёміўся спакваля, пытаўся заўжды спачатку пра лёс, долю, і толькі потым прасіў расчыніць куфар альбо камору. На ўвагу да іхняга жыццёвага лёсу людзі неяк удзячна адгукаліся; я адчуваў, што гавораць яны вельмі шчыра, спавядальна... Цяпер моцна шкадую, што не было ў мяне тады магнітафона, што не запісваў тыя спавяданні атрымалася б, відаць, цэлая энцыклапедыя лёсаў беларускага сялянства... Сотні, тысячы сустрэч-знаёмстваў і столькі ж лёсаў-аповядаў... Потым, перазнаёміўшыся, людзі паказвалі і андарак "на смерць", / кашулю, / хустку... Вельмі шкадую, што не запісваў тых
расповядаў...
Затое збіралісярэчы, асабліва расла калекцыя народнага адзення. На яе аснове пазней і было зроблена Міхасём Хведаравічам мастацтвазнаўчае раянаванне народных строяў Беларусі / выдадзены альбом-энцыклапедыя галоўная, як ён лічыць, яго "заслуга" ў культуры. He йнакш дзякуючы таму Беларусь з канца 70-х пачала займаць свой "пасад між народамі" не ў чыім-небудзь, а ў сваім, адметным, аўтэнгычным убранні: калекцыя адзення М.Раманюка экспанавалася ў Парыжы, Ліёне, Санкт-Пецярбурзе, Кіеве... Пачалі знаходзіцца пэўныя падабенствы касцюма беларускай жанчыны канца XIX пачатку XX ст. і ўбрання жанчыны галандскай... і інш.
...Чаму літоўцы, эстонцы імкнуліся да незалежнасці мацней, чым мы? Таму што калі ў іх нацыянальнае свята, то інтэлігенцыя апранала народныя касцюмы і выходзіла на вуліцы, плошчы Ісам бачыў, калі вучыўся ў Вільні. Ю.З. Карнавалізацыя ўсёй краіны). У салонах-магазінах яны куплялі касцюмы, вырабленыя аўтэнтычнымі майстрамі, творчасць I праца якіх там заўсёды цанілася і цэніцца вельмі высока, нашмат вышэй, чым у нас. Прысутнасць аўтэнтычных рэчаў у сям'і, у інтэр 'еры жытла для прыбалтаў безумоўная, бо яны, рэчы, індыкатары і вылучальнікі нацыянальнай энергіі, сродкі сімвалічнай сувязі з продкамі. Гэта і спрыяла самасцвярджэнню культуры Іі, можа, мацней, чым якія свядома-палітычныя сродкіі. На жаль, у нас хіба Максім Танк апранаў кашульку, калі яго маляваў Пётра Сергіевіч...
Зноў жа у Вільні тое было...
- Так. Цяпер так апранаецца моладзь, якая ладзіць вечарыны. Дарэчы, моладзь робіць касцюмы сваімі рукамі. Напрыклад, гурт "Ліцьвіны", Валянціна Якімовіч з коласаўскага ліцэя шмат кашуль вышывае.
- Такім чынам, рэчы застаюцца для наступных пакаленняў,
што адрываюцца ад папярэдняй глебы, сымболямі панадчасавай сувязі пакаленняў?
Акрамя таго, выхоўваецца звычайная пашана да тваіх уласных, жывых бацькоў і сваякоў. Японцы керамічны кубачак для гарбаты, які вырабіў прадзед, цэняць вышэй, чым вырабы з золата... Нам вельмі важна сёння стварыць як мага больш такіх рэчавых "індыкатараў", каб яны траплялі ў кватэры. Бо ані тэлевізар, ані кіно не заменяць р э ч а ў...
Y крамных вітрынах павыстаўляны рэчы мо для сустрзчы, а можа, для развітання.
Нібы ля сваіх дарагіх нябожчыкаў, мы спыняемся каля іх, аглядаем іх, убіраем іх у душу і ў памяць.
I адчуваем, хвалюючыся, што з імі нас звязвае тайнав падабвнства, бы некалі, напачатку, калі бог тварыў свет, мы былі гэтаксама рэчамі I будзем некалі эноў.
Усё, чым багаты мы, гэта рэчы, I ўсё, перад чым мы аказваемся багамі, яны—
Алесь РАЗАНАЎ. "Рэчы-П"
Што да мяне ІЮ.ЗХ дык я ўпершыню спазнаў пачуццё фарсу, прымерыўшы на галаве рэч дзедаўскі саламяны капялюш... не, не беларускі, нямецкага паходжання, баўэрскі; дзед прывёз яго дамоў з нямецкага палону, куды трапіў у 1939 Іжолнеж Войсха Польскага), а вызваліўся у 1944... А сёння ў мяне з "нацыяналістычных"рэчаў хіба матчыны сурвэты, вышытыя маці ўдзявоцтве, на пасаг. Яны, накінутыя на ценнік настольнай лямпы, зрэдчас напамінаю ць мне пра іншае, цяплейшае, дамашняе цяпло на свеце...
Толькі цяпер такіх сурвэтаў ніхто не вышывае...
Як не разумець, што да стыхійнай мастацкасці, мастакоўсхага майстэрства вёску змушалі самі ўмовы жыцця, калі ўсе патрэбы і запатрабаванні вырашаліся на месцы: хлеб, малако, мяса, адзенне Із абуткам вось была праблемаі, прыладнае начынне, само жытло, хата / нават лубочныя віды, вышытыя дзеля аздобы хаты на даўгіх кавалках матэрыі. Дый нават царква была ў хаце, дамашняя Іі цяпер так ёсцьі. У гарадской кватэры вяскоўцу чагось не стае, не хапае.. Цэласнасці ці самадастатковасці, ці чаго яшчэ? Бо вясковая хата гэта сапраўдны Іпа, так бы мовіць, функцыянаванні) замак, хрэпасць з усімі выгодамі. Дом з вялікай літары. I, дарэчы, такім ён стаў для нашага селяніна, для маіх бацькоў зусім не "старшыняў" якраз у злашчасныя "застойныя". У канцы 60-х, у70-я гады наша вёсха расхвітнела ва ўсіх сэнсах, апроч, сапраўды што, "ідэалагічнага борзда будаваліся хаты-мураванкі і з дрэва харомы, набывалася тэхніка матацыклы, легкавыя машыны, расло падвор'е і рахункі на ашчадных кніжках. Выдаткаванне бацькамі-вясхоўцамі дзецям-гараджанам грошай на машыну альбо на "хааператыў” было нормай! Стан цяперашні варты жалю ў параўнанні з тымі часамі і Іх магчымасцямі. Tax што сялянства небеспадстаўна хляне цяперашнія неразбярыху і заняпад...
- Вернемся, спадар Міхал, да мастацкага зместу вашых строяў. Ці можна назваць строй мастацкім выяўленнем пэўнага духоўнага ідэалу нашага народа Іяк, скажам, маляванкі Алены Кіш)?
- У нейкім сэнсе можна. Калі назваць касцюм, строй адмысловай ідэальнай мадэллю, то ідэальнай мадэллю чалавек хоча Існаваць у Сусвеце, у Космасе... Прыкладныя рэчы тут не падыходзяць. Жанчына наша ніколі не пойдзе фатаграфавацца, калі ў яе запэцканы фартух... Яна абавязхова павінна пераапрануцца, памыцца, прычасацца. У запэцканым, буднім адзенні цяжка выглядаць годна і пашанліва.
Што датычыць філасофіі строю, дык ён, строй, ях бы
спалучае чалавека ўнутранага з навакольным светам. Строй маскіруе цела ад знешняга свету. Адзеты чалавек гэта ўжо не сапраўдны, не рэальны чалавек, а ідэальны бо аздоблены, прыкрыты адзеннем, якое выяўляе чалавека для свету ідэальна. Калі назваць чалавека інтымным, малым космасам, а свет космасам вялікім, то апратка абалонка чалавека паміж целам і светам, паміж малым і вялікім космасамі. Гэтую ж мяжу паміж космасамі сімвалізуюць парог і дзверы ў хаце...
Так што той ці іншы чалавек для нас заўсёды асацыюецца ў звязцы з нейкай апраткай. Апратка знешні вобраз чалавека. Прычым кожная дэталь адзення можа нешта сімвалізаваць: напрыклад, пэўныя віды фартухоў сімвалізуюць цяжарнасць жанчыны Ібо фартухом яна ях бы прыкрывае будучае дзіця ў сабеі; пояс тую ж мяжу паміж малым і вялікім космасамі: жанчына без пояса -расп у с н а я...
Думаю, сучасная жанчына ў вырабе плацця больш глядзіць на roe, што адзела суседка, альбо заклапочана тым, чым прынадзіць мужчыну, чым думае пра "космасы"...
Тым і адрозніваецца традыцыйная культура, касцюм, ад касцюма дызайнера, што першы не тыражуецца, нават не дубліруецца. Народны касцюм дапасаваны да адной асобы. Нашы пра-бабулі, дый нават маці яшчэ рабілі касцюмы для сябе с а м I, уласнаруч. А адзенне горада эталоннае, стэрэатыпнае, г.зн. ідэал красы тыражовы, не настолькі індывідуалізаваны, як у культуры традыцыйнай вёскі. Канешне, найлепшы варыянт для жанчыны заказваць і шыць плацце ў швачкі з улікам індывідуальных запатрабаванняў але ўсё адно індывідуальнасць тут не тая, што была раней, калі жанчына вырабляла строй сама...
Дык, можа, знаходжанне ў "сітуацыі культуры" вёскі ўвогуле больш спрыяльнае для творчага выяўлення чалавека Ілюбога, не толькі "мастака"/, чым знаходжанне ў "сітуацыі горада"?
Магчыма. У кожным разе ў вёсцы народ сам творца сваёй красы...
Можа скласціся ўражанне, што альбом адзення М.Раманюка па змесце занадта "штыльны", сурова-стрыманы, што ў Ім зашмат цноты ды мала "душы", "эрасу"... He сказаў бы, што эрасу як такога ў альбоме няма, хутчэй наадварот: альбом мне ўяўляецца ўвогуле паршым доследам беларускай жанчыны як прадмета любавання. Па сутнасці, МІхась Хведаравіч сабраў першую калекцыю тыпаў беларускай жанчыны: з цэнтральнай БеларусІ Ізаможны з прыкметамі "заетасці"), з Палесся Іпершародна-дзІкІІ, з усходу Ізамучана-заклапочаны) I, нарэшце, з захаду заможна-свабодалюбна-шляхотны Іузор апошняга, як на маё ўспрыманне, нумар 400, "жанчына ў традыцыйнай намітцы / світцы. Канец XIX ст. Брады, Пружанскі раён"; яна ж нумар 394 у альбоме; здымкі 70-х гадоўі. КалІ казаць пра тое, што выклікае асаблівае замілаванне, дык гэта выява неглюбскага строю Ін. 231 у альбоме), дзе мірная кампанія едзе на возе: жанчыны, дзяўчаты, хлапчукіпадшыванцы... Вёска едзе ў рай... Куды ты едзеш, веска смяхотлівая, у які рай?..
Аык калі ж, МІхась Хведаравіч, знікне наша вёска? ІЗадаю, думаючы што "правакацыйнае", пытаннеі.
Яна ніколі не знікне... I напрыканцы XIX ст. таксама казалі, што традыцыйная культура знікае... Але я / сёння падчас экспедыцый Інават у вёсках, дзе не раз быў, у тых жа маіх любімых Аздамічах у Столінскім раёнеі знаходжу н о в а е, раней невядомае. У рэчах традыцыйнай культуры можна разгледзець усю традыцыю у адным зрэзе. Напрыклад, аналізуючы паходжанне касцюма, можна дайсці да вытокаў народа... Яна сінкрэтычная, культура наша.
У мастацкім сэнсе традыцыйная культура набывае новыя формы. Чалавек I па сённяшні дзень купленыя рэчы імкнецца перарабіць пад сябе, перашывае, напрыклад, плацце / г.д. Відаць, традыцыя знікне тады, як знікне народ...
Я вельмі веру ў адраджэнне свят асабліва Дзядоў. У
лучнасці з продкамі ты робішся дужэйшым... А цяпер мы бачым разрыў традыцыі, нешанаванне працы бацькоў. Калі ў вёсцы сучасная маладзіца вышываным ручніком вымае з печы саганы гэта ўжо дэфармайыя традыцыі, разрыў... Знікне вёска, якая набліжана да горада, пераходная. У такіх вёсках перарываюцца адносіны з продкамі, родам... Застануцца някранутая горадам вёска і сам горад.
Хіба няма падстаў не баяцца, што гэты ненажэрны традыцыйнаю культураю горад не паглыне і пакуль некранутую вёску?
3 горада людзі пачалі перасяляцца ў вёску. Гэта вяртанне ўвогуле да прыроды, таму што горад касуе лучнасць Чалавека і Прыроды, і дзесь падсвядома такі перарыў адчувальны для беларуса Іяк і фізіялагічна адчувальны таксама. I0.3J. Tax што такое вяртанне натуральнае.
Няспынна ўтвараюцца новыя супольнасці людзей. Адны суполкі збіраюцца, другія раскідваюцца, гэта няспынны працэс. Затрымаць супольнасці нязменнымі немагчыма. Урбанізаваная культура, такім чынам, можа зноў трансфармавацца ў традыцыйную,-
Мне здаецца, што сённяшні гараджанін, які вырас на "відзіках", прыйдзе ў вёсху больш ях спажывец, а не як нейкі там "аднаўляльнік традыцыі"...
Але ёсць генетычны покліч вяртання, які з цягам часу ў чалавека прарываецца. Напрыклад, зусім не адразу дарослы чалавек становіцца "нацыяналістам", не адразу задумваецца, дзе і што яго Радзіма, чаму ён гэты, а не той... Зародзяцца новыя традыцыі, адпаведныя новай рэчаіснасці. А ранейшыя аўтэнтычныя здабыткі застануцца ў выглядзе сувенірнай прадухцыі. Адраджаюцца ж гуртхі, народныя рамёствы... Вядома, народны касцюм у тым выглядзе, якім ён быў, паўтарыць немагчыма..
Патрэбны навуковыя лабараторыі. Многае загублена, шмат дзе традыцыя перапынена... У мяне нават з'явілася ідэя-фікс: каб у кожным раёне, гарадку быў работніх культуры (музейшчык, краязнаўца) рэканструктар аўтэнтычнай традыцыі; гэта значыць, каб па-навуковаму ўзнаўляліся сапраўдныя рамёствы, сапраўдныя касцюмы, сапраўдныя песні, каб не было гэтак званага фальклорна-
этнаграфічнага кічу, які пануе цяпер паўсюдна...
А хіба можна навучыцца традыцыі?
Можна. Патрэбна жаданне...
Патрэбна жаданне... Ды кола беларускага жыцця коціцца-пакочваецца не пытаючыся пра нашыя жаданні ці нежаданні прымаць прышласць. Жаданні тут выцясняюцца пачуццямі I разгубленасцю перад векам новым. Нам нясцерпна-цяжка вытрымаць спакойнасць, знаходзячыся ў такім стане; застаючыся на ўсё тым жа месцы, мы не можам далей рахмана паказваць дарогу іншым то на Захад, то на Усход... Мы / самі зараз крычачае пытанне, I, бадай, толькі прарокі, паэты і метафізікі здольны зэраз дарадзіць нам нешта супакойнае...
Прарок казаў: "Сыходзіш, вёска, з яснай явы..." і прадказаў лёс беларускага БЫЦЦЯ ў XX стагоддзі.
Паэт сказаў: "КалІ адчай вякоў гайнёй ваўхоў завые, не трэба анікомуён, сум ля сляпых слупкоў..", прадчуўшы пакуты беларускага ДУХУ пры канцы стагоддзя.
Лірык і метафізіх, адпаведна, сказалі:
Я рыба.
Я толысі што выкінута з вады.
КругІ гарачыя ліюцца прад вачамі.
Травой мне пахнв.
О, як пахне мне травокЯ Мне здаецца: я чалавек I на траве ляжу. Ад сонца змогся. Але я рыба I я паміраю...*
- сказаў адзін.
Дзівосныя рыбіны уначы плававм у бязмежжы,
* М.Стральцоў. "Аазін лапаць, адзін чунь".
а ўдівнь блукаам па сушы, шукаючы ў ій рвшткі страчанага бммежжа^.**
- сказаўдругі. / выказалі разам драму беларускай ДУШЫ.
Метафізік пайшоў далей ён больш рэчаіснасны, I бн не мог не прызнаць паўнамоцтва таго, што ё с ц ь:
Той сват I гэты і'ядноўваюцца ўва мне...
3 дня ў дівнь, і году ў год, і ваку ў вак вбіраюся і тайнаю моцай, каб калі-набудзь абваргнуць сваі Існаванна, адолвць дваістасць I стаць насампраўдіа сабой...
Я вадаю: гэтак, як 4сць, на павінна быць.
Ала гзтак I с ц ь.’*
Гзтае прызнанне, далей, абяртаецца / праз тое здымаецца знаходжаннем метафізічно-арганічнага ШЛЯХУ з пакуты I дваістасці:
Становімся тым, кім яшча не былІ_.“
• * •
А не былі мы ў Горадзе, тым самым, нязнанастрахавітым... Ды, дзякуючы ўпару паспеламу слову метафізіка, знаходзяцца / словы прыручзння I прымірэння I гэтай чарговай судзьбіны-няэнанасці:
Горад горды I высакародны: *н стаІць на высокім масцы на ўвгорку, на грудіе...
ён баспарапыннаа пераўтварэнне до-
•• А.Раяанаў. 3 іершакаааў.
льняга ў "горнае”, мінулага ў ''градучае”, вн Іхнія народзіны, і таму ўсе поэіркі скіроўваюцца да яго, I таму ўсе дарогі сыходзяццв ў Ім, і таму ўсім крывічам і радэімічам ён нібы ўзнагарода, родны I дарагЬ.
Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, I ён з'ядноўвае іх у радзіму, а разнаісную грамаду ... гуртуе ў народ.
I нават калі горад знішчаецца дашчэнту, згарае да гарадзішча, народ I радзіма становяцца тым радовішчам, з якога ён адраджаецца зноўку.
У горадзе валадарыць Рагвалод. горад радуецца Рагнедзе...**
У Горад уступае Пан Сахі і Касы
дадамо мы.
Дык што ён шукаў Міхась Раманюк?
Што збіралі-шукалі З.Пазьняк, А.Марачкін, браты Чарняўскія, браты Луцкевічы, Ластоўскі, Скарына?
Што збіраюць сёння і чым у тым збіранні кіруюцца сучасныя нашаніўцы, грамадоўцы, фронтаўцы... сотні беларускіх юнакоў і дзяўчат?
"Прыдбаць зямлю, набыць свой кут”?
Для мяне, прынамсі, адказ на гэтае пытанне сёння ляжыць за межамі вымоўнасці. А чыста рамантычна думку сфармуляваў бы так:
БЕЛАРУШЧЫНА.
БЕЛАРУШЧЫНА як прыгожае паданне, жаданы міф.
БЕЛАРУШЧЫНА як ідэалістычны цэнтр прыцягнення душы, што вызначае і парадхуе свет рэчаў вакол нас:
жытло, апратку, песні, сны...
БЕЛАРУШЧЫНА як усебеларускі метафізічны Грааль, у які збіраюцца-сыходзяцца токі нацыянальнага духу і які дзеля таго варты такой жа светлай міфалагізацыі, як і той сапраўдны, міфічны Грааль...
Лдзіны нааГпавадыр' -
а, на містэ^і яхога на пясчь,.
злы, часта блытаўся га паху, рагуючыся ў ■напышчаных індыкаўа, пах маёй радзімыэчаіснасці...
ым пачварным Менску, ГАСПАДАР ГРААЛЯ
"Палітыка, як правіла, бруд, 1 прыемнага ў ёй для паэта мала. Але калі пытанне ставіцца пра лёс твайго народа, дык хіба ў паэта ёсць маральнае права заставацца ў баку ад палітычных баталій? Вядома, найпершая справа пісьменніка пісаць мастацкія творы, але, эдаецца, такое зайдроснае долі для беларускіх майстроў слова не ўгатавана„.
Як ні горка гаварыць, але руская плынь (у культуры) не толькі пераважае, але I падаўляе беларускую паўсюдна... Беларускамоўныя астраўкі застаюцца астраўкамі ў іншароднай стыхіі; пералому не адбылося бо не адбылося пераходу на ўласны, нацыянальнабеларускі тып думання, самапачування». Але тэндэнцыя прарастання ў будучыню больш моцная ў беларускай культуры. Толькі ёй патрэбна належная дзяржаўная і грамадская падтрымка. Тады пануючай стане яна, што будзе і натуральна, і нармальна для цывілізаванага грамадства. А рускамоўная культура будзе займаць адпаведнае не сумняваюся: вельмі значнае месца. Значнае, але не дамінуючав...”
Ніл ГІЛЕВІЧ
Паэзія ў палітыцы і палітыка паэзіі
"ТРЭБА ПАВЕРЫЦЬ У СВОЙ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГЕНІЙ, У ЗДОЛЬНАСЦЬ ПАСТАЯЦЬ ЗА СЯБЕ”
* * *
Сустрэча э народным паэтам Беларусі, старшынёй КамісіІ Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры I захаванні гістарычнай спадчыны НІлам Плевічам адбылася ў снежні 1991 года, якраз пасля падпісання ў Белавежскай пушчы кіраўнікамі трох рэспублік БеларусІ, Украіны і Расіі пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У хуткім часе парламент БеларусІ абсалютнай бальшасцю галасоў першым ратыфікаваў пагадненне, скасаваўшы Дагавор 1922 года аб стварэнні СССР. "Драма Віскулёў" толькі распачынала новую эпоху ў гісторыі савецкіх народаў...
Тады, напрыканцы 1991 года, няшмат хто з палітыкаў I журналістаў казаў аб тым, што выхад з Саюза гэта толькі пачатак доўгатрывалай працы па напаўненні дэклараванай незалежнасці канкрэтным эместам палітычным, культурным, псіхалагічным. Дэмакратычныя лідэры ў Вярхоўным Савеце самаахвярна змагаліся за прагалошанне незалежнасці, але... яны амаль дарэшты выклаліся ў той драматычнай барацьбе, не захаваўшы эдольнасці надалей карпатліва т в а р ы ц ь незалежнасць.
Ніл Гілевіч быў тым беларускім паэтам-палітыкам, які ўвесь час працаваў на стварэнне гуманістычнага апірышча беларускай палітыкі I дэяржаўнасці. У 1989 годзе пры яго непасрэдным удзелам ствараецца Таварыства беларускай мовы Імя Ф.Скарыны Іпаэт выбіраецца старшынёй таварыства, рэдагуе газегу "Наша Слова"). Публіцыстыка НІла Плевіча, вершы, прамовы ў Вярхоўным Савеце скіраваны на яднанне грамадскіх сілаў вакол ІдэІ нацыянальнага адраджэння Іна пачатку 90-х выходзяць кнігі вершаў 1 публіцыстыкі НІла Плевіча "Незалежнасць” "Выбар", "Як не спыніць узыходу сонца" і інш.І
Змагаючыся за палітычныя рашэнні, Ніл Плевіч засцерагаў ад залішняй эйфарыі, каэаў аб тым, што абвяшчэнне незалежнасці само па сабе яшчэ не з'яўляецца здабыткам праўдзівай, сутнаснай незалежнасці бо галоўныя змены павінны адбыцца ў грамадскай псіхалогіі, душах людзей. Мабыць, сімвалічна, што "гуманітарную" камісію парламента ўэначаліў менавіта паэт. Паэт у палітыцы: як жа ён пачувае сябе ў гэтай сферы жыцця? Такое пытанне таксама прагучала ў нашай гутарцы...
* * *
Ніл Сямёнавіч, угутарцы з вамі меней за ўсёхацелася б цікавіцца ўнутранай работай камісіі па кульгуры Вярхоўнага Савета. Думаецца, час вымагае і ад палітыкаў, I ад журналістаў іншых клопатаў клопатаў перадусім пра агульнапсіхалагічнае, духоўнае ўратаванне людзей. Ужо доўгі час мяне, прынамсі, не пакідае адчуванне, яхое асабліва ўзмацнілася пасля жнівеньскіх падзей у Маскве: быцца нашыя суайчыннікі страцілі веру ў паляпшэнне жыцця ўласнымі сіламі, прымірыліся з грамадскім бязладдзем і ўбоствам свайго матэрыяльнага існавання. Як на вашу думку, ці можна зараз прапанаваць людзям новыя ідэалы гэткую выратавальную праграму-ідэалогію, паводле якой пасобіць вывесці грамадства з палітычнага і маральнага разладу?
Здавалася б, самае важнае, самае галоўнае адбылося: суверэнная Беларусь дэнансавала Дагавор 1922 года аб стварэнні СССР, уступіла ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Гістарычнае значэнне такіх акцый відавочнае, але, аднак жа, думаю, што на гэтыя заваёвы трэба глядзець толькі як на пэўныя і неабходныя перадумовы аздараўлення грамадства.
Прычыны "хваробы", глыбокага эканамічнага, палітычнага і маральнага крызісу настолькі складаныя і сур'ёзныя, што САМА ПА САБЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ НАС HE ВЫРАТОЎВАЕ. Каб выйсці з катастрафічнага стану, пераадолець агульны I ўсебаковы заняпад, у якім мы апынуліся, сапраўды патрэбна нейкая агульнанацыянальная праграма. Лёгка і проста такая праграма выпрацавацца не можа. I шкада, што над ёю супольна не працуюць лепшыя розумы нацыі здольныя творча і па-сучаснаму мысліць дзяржаўнікі, філосафы, сацыёлагі, гісторыкі. У роздумах над такой "выратавальнай праграмай" давялося 6, на маё разуменне, пільней зірнуць на ўвесь гістарычны шлях нашага народа, на яго ўласны сацыяльны і палітычны вопыт, на яго нацыянальны характар і менталітэт, пачаўшы з элементарнага пытання: хто мы і што мы? Ці ведаем мы належным чынам сябе? Што ў нас, напрыклад, ад Еўропы, а што ад Азіі? I на што з таго лепшага, што калісьці мелі і чым ганарыліся,
яшчэ можам сёння абаперціся, што можам у мэтах нацыянальнага самасцвярджэння замацаваць I развіць?
Нам столькі за стагоддзі гісторыі гвалтоўна навязвалася чужога, неадпаведнага прыроднаму складуладу нашае душы, нашым уласным традыцыям, I столькі гэтага "дабра" напластавалася на ўсім грамадскім I сямейным побыце беларуса, што прабіцца з-пад гэтых напластаванняў, з-пад гэтай нарасці сваімі ўласнымі пачаткамі неймаверна цяжка. I аднак жа мы мусім гэта зрабіць. Іншага шляху-спосабу я не бачу, апрача як глыбока зазірнуць у саміх сябе, зразумець сябе, убачыць тое, што сёння можа быць натуральным працягам нашага гістарычнага лёсу, нашага Існавання як самастойнай славянскай нацыі. Трэба паверыць у свой нацыянальны геній, у свае творчыя магчымасці, у здольнасць пастаяць за сябе абавязкова. Без гэтага мы як народ не акрыяем духам, не мабілізуемся ўнутрана, маральна на тыя вялікія высілкі, якія сёння ад нас патрабуюцца.
Трэба беспаваротна стаць на шлях беларусізацыі ўсяго нашага жыцця, усяго нашага грамадскага I духоўнага ўкладу, нашай грамадскай псіхалоНІ I маралі, з перакананнем, што паратунак толькі тут. ІншымІ словамі, патрэбен паваротны момант у нашай сучаснай гісторыі, сутнасць якога ў тым, каб пачаць рабіць Рэспубліку Беларусь сапраўды беларускай. Да гэтага часу яна такою яшчэ не з'яўляецца. Беларусь яшчэ мае стаць БеларуссюІ Зразумеем жа гэта нарэшце. I барані нас Бог збаяцца, калі пачуем, як залямантуюць нашы "добразычліўцы" агаі нацыяналізмі сепаратызмі правінцыялізмі ПАКУЛЬ СТРАХ HE ПАКІНЕ НАС МЫ HE СТАНЕМ ГАСПАДАРАМІ Ў СВАЕЙ ХАЦЕ, на сваім двары, на сваёй сядзібе, ну, а як жывуць негаспадары вядома... На вялікі жаль, патугі гарластых, нахабных I бесцырымонных "Інтэрнацыяналістаў" не марныя: запалоханыя, настрашаныя горкім нялюдскім мінулым, многія нашы людзі ўсё яшчэ прыслухоўваюцца да голасу Ілжэпрарокаў. Ну, што ж, перадумовы для перамен створаны: у незалежнай дзяржаве, упэўнены, ад гэтай нацыянальнай хваробы мы будзем пазбаўляцца больш рашуча.
Але гэта адзін аспект таго, што вы назвалі "выратавальнай
праграмай" ідэалагічны. Самым цесным чынам звязаны з ім другі маральны. Ідэя адраджэння Беларусі і беларускага народа можа ажыццяўляцца паспяхова толькі на грунце трывалай народнай маральнасці. Гэты грунт яшчэ ёсць, яшчэ дарэшты не знішчаны, не размыты, хаця з кожным днём разбураецца ўсё глыбей. Сорамна і балюча бачыць, што адбываецца з душой чалавека, у што ператвараюцца людзіБалюча, бо мы, беларусы, заўсёды вызначаліся прыродным пачуццём маральнасці, добрасумленнасці, прыстойнасці, нас паважалі за працавітасць і сціпласць, за дабрыню і спагадлівасць. Гэтыя якасці ў нашым характары ўсё больш і больш трацяцца, і мы няйначай як змірыліся з гэтым, махнулі самі на сябе рукой маўляў, усё адно пагібель, ну, дык так нам і трэба. Гэта страшна. Гэта самае горшае, што можа здарыцца з грамадствам.
He сакрэт, што маральныя апоры ў нашым народзе пачалі падрывацца даўно ў супольнасці з агульным працэсам дэмаралізацыі і абездухоўлення на ўсёй тэрыторыі былога Саюза непарушных. Штучнае класавае расслаенне, гвалтоўнае парушэнне прынцыпу сацыяльнай справядлівасці (хто не працуе, усё-такі есць, ды яшчэ як!), засілле партакратычных балбатуноў-дэмагогаў, панаванне беззаконнасці, усё гэта непазбежна вяло і прывяло да заняпаду грамадскай маралі, садзейнічала разбэшчванню і дэградацыі асобы. Дзе яшчэ ў свеце знойдзеш такую непавагу да чалавека, як у нас? Дзе яшчэ ён так сацыяльна і юрыдычна безабаронны? Дзе ў іншым месцы так танна цэніцца яго жыццё? I мы звыкліся з гэтым, пагадзіліся, бо не пратэстуем жа, не паўстаём супраць! Бо лічым, што так і трэба, бо іншае самапачуванне нам проста незнаёмае...
Рэч, аднак, у тым што і духоўна-маральнае аздараўленне нацыі, як і яе эканамічна-сацыяльны прагрэс, магчыма толькі тады, калі мы ўсе, ад малога да вялікага, ці як-то кажуць усенародна, пранікнемся вялікай ідэяй беларускага нацыянальнага Адраджэння, калі гэта ідэя стане для нас усіх магутным стымулам грамадскай чыннасці і нашай запаветнай пуцяводнай зоркай.
На працягу апошніх гадоў ваш, Ніл Сямёнавіч, конавы алтар, калі можна так сказаць, гэта палітычная трыбуна
I, вядома ж, "закуліссе" маладой беларускай палітыкі, якая толькі выгрунтоўваецца, набывае свой твар і прысутнасць у палітыцы сусветнай... Але мне чамусь нагадваецца парада А.Чэхава прыстойным людзям унікаць палітыкі як справы зазвычай не зусім далікатнай, не зусім чыстай. I вось у палітыку прыходзіць паэт тонкая душа, пяснярлірык, паслугач духу... Пазт у палітыцы як жа ён сябе тут пачувае, ці не пакутуе душзўна ў гэтай сферы жыцця?
Думаю, не варта абсалютызаваць выказванні вялікіх у тым ліку і А.П.Чэхава. Гісторыя сусветнай літаратуры ведае безліч прыкладаў, калі паэт мусіў кідацца ў гушчу палітычнай барацьбы і больш таго: непасрэдна мяняць пяро на шаблю або на карабін. У баях за свабоду Бацькаўшчыны загінулі Хрыста Боцеў, Шандар Пецёфі, за палітычную дзейнасць быў павешаны Кандрат Рылееў, быў сасланы ў Сібір на катаргу Алесь Гарун...
Вядома, палітыка, як правіла, бруд, і прыемнага ў ёй для паэта мала. Але калі пытанне ставіцца пра лёс твайго народа быць яму на гістарычнай арэне ці, страціўшы сваю мову і культуру, сысці з яе, сканаць і знікнуць, дык хіба ў паэта ёсць маральнае права заставацца ўбаку ад палітычных баталій, маладушна адседжвацца ў ціхай гавані? За жыццё я наслухаўся нямала мудрых крэда чыстых парнасцаў, накшталт: "Галоўнае таленавіта пісаць, тварыць мастацтва, а палітычнымі пытаннямі займацца ёсць каму...” Ну што ж, у кожнага свой выбар, свой жыццёвы лёс. Вядома, найпершая справа пісьменніка калі зыходзіць з ідэальнага пісаць мастацкія творы. Але, здаецца, такое зайздроснае долі для беларускіх майстроў слова не ўгатавана. Праз усю гісторыю нашай літаратуры праходзіць вобраз пісьменніка, які дорага плаціць за ўдзел у барацьбе дзеля шчасця свайго народа, свайго роднага беларускага краю. Маю на ўвазе не толькі апальных, затраўленых пераследаваннямі, сасланых і расстраляных (а іх дзесяткі), забітых подлымі наймітамі. Думаю таксама і пра тых, што падарвалі здароўе ў турмах і заўчасна сышлі ў магілу, як В.Таўлай, або ў юнацкім узросте згарэлі ад сухотаў, як М.Багдановіч, паколькі лячыць гэтую хваробу, пішучы "Народ, Беларускі Народ!”, немагчыма: такія вершы нават са здаровых грудзей выходзяць крывёю...
Пакутна мне бывае не ад таго, што з галавою акунаюся ў вір палітычнага змагарства, а ад таго, што, па-першае, шмат часу і сілы траціцца на выкананне чыста чыноўніцкіх абавязкаў, а па-другое, што вельмі рэдка ўдаецца застацца сам-насам з белым аркушам паперы і "выдумку слязою абрасіць” (прашу прабачэння за гэты спантанны пераклад пушкінскага радка).
Тым не менш пяройдзем усё-такі да палітыкі. Па сацыялагічнай статыстыцы {над ёю працаваў навуковы калектыў з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруАН БеларусіІ, за апошнія тры гады I1988 19911 колькасць прыхільнікаў адраджэння істотна не пабольшала і застаецца фактычна нязменнай каля 14-16 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. У гэтае кола, трэба думаць, уваходзяць тыя людзі, хто і раней валодаў мовай і каго не трэба было агітаваць за беларушчыну. Такім чынам, выходзіць, шторухза адраджэнне застаецца справай вузкага кола людзей і ператвараецца ў нейкай ступені ў элітарны занятак.
Але ж сучасным "нацыяналістам" ужо задоўжылася пачувацца "нацыяналістамі", бо ідзе час, а жартаўлівая гульня ў адраджэнне на ўзроўні дзяржавы аніяк не ператварыцца ў ЖЫЦЦЕ проста жыццё чалавека, у якім не было б патрэбы змушана пераконваць кагосьці, што ты дыхаеш, бо, маўляў не можаш не дыхаць... Як вы мяркуеце, чаму прырашчэнне адраджэнскага кола не адбываецца барзджэй і ці можна чакаць у гэтай справе новых дзейсных захадаў?
Я, відаць, не зусім пагаджуся з тым, што рух за нацыянальнае адраджэнне Беларусі ператвараецца ў "элітарны занятак", у "жартаўлівую гульню", і не робіцца рэальным жыццё чалавека. Рух за адраджэнне шырыцца і становіцца жыццём, але на яго шляху паўстаюць моцныя перашкоды, якія лёгка і хутка не пераадолееш. Нас чакае вялікая-вялікая работа, разлічаная на доўгі-доўгі час, работа ў межах дзяржаўнага Закона аб мовах, зразумела.
Беларуская мова на працягу, бадай, чатырох стагоддзяў знаходзілася ў вельмі неспрыяльных, экстрэмальных умовах. За колькі ж часу можна вярнуць упушчанае? За год за два? Ды не, вядома. Прышчапляць нашу мову ў душах і
сэрцах жыхароў Беларусі давядзецца доўга. Да таго ж стану, калі гаварыць ёю будзе гэтак жа натуральна, як дыхаць, можа быць, мы дойдзем толькі праз некалькі пакаленняў... Але не трэба ад гэтага ўпадаць у песімізм. Мова належыць да катэгорый, лёс якіх вырашаецца на абсягах вякоў, а не ў межах аднаго ці двух дзесяцігоддзяў. Па маіх назіраннях, усё больш грамадзян рэспублікі спрабуюць вярнуцца да беларускай мовы. Шчаслівае вяртанне! I хаця такіх фактаў яшчэ не вельмі шмат давайце ўсё ж парадуемся ім. Бо нядобра, калі мы трацім здольнасць не толькі спачуваць, але й радавацца за іншых...
Вы нагадалі пра перашкоды на шляху адраджэння. Сапраўды, адначасна з адраджэнскай нацыяналфундаменталісцкай палітычнай плынню ў рэспубліцы існуе і адчувальная плынь захавання прыярытэтнага і прывілеяванага стану рускамоўнай культуры ў Беларусі. Прыкра, што ідэолагі і адэпты рускамоўнай культуры ў нас дасюль не пазбавіліся старой шавіністычнай хваробы і публічна вызначаюць адраджэнскія высілкі як "мяшчанскаправінцыйны комплекс" / да т.п. Якімі бачацца вам шляхі паразумення / прымірэння гэтых розных плыняў?
-Адно з самых цяжкіх і пакутлівых для мяне пытанняў. Пачнём з канстатацыі таго факта, што русіфікацыя Беларусі, усяго дзяржаўнага, грамадскага, духоўнага жыцця ў рэспубліцы дасягнула памераў жахлівых. Жахлівых для лёсу нашай мовы, нашай кулыуры, нашай духоўнасці, для лёсу нашай беларускай нацыі. Далей каціцца ўжо няма куды. Нацыянальна свядомыя беларусы, перш за ўсё з ліку творчай і навуковай інтэлігенцыі, зразумелі гэта даўно і сапраўды жахнуліся. I ўзнялі голас пратэсту за пошук спосабаў процістаяння канчатковай русіфікацыі, за арганізацыю неабходнай работы па самавыратаванню.
Складанасць гэтай задачы ў тым, што руская мова амаль цалкам выцесніла беларускую не толькі ў сферах вытворчых і абслугоўчых, але і ў такіх прэстыжных сферах, як культура, навука, адукацыя. Як і сто гадоў назад, у псіхалогіі шырокіх колаў насельніцтва Беларусі пануе нялюдскі міф, што калі ты хочаш далучыцца да сапраўднай культуры, то павінен адцурацца беларускай мовы і перайсці на рускую, карыстацца рускай. Гэта псіхалагічная
настройка заўсёды жывіла I працягвае жывіць рускамоўную традыцыю на беларускай зямлі.
Як ні горка гаварыць, але руская плынь не толькі пераважае, але I падаўляе беларускую паўсюдна I скрозь. Беларускамоўныя астраўкі хоць I шырэюць, патроху разрастаюцца, але застаюцца ўсё ж астраўкамі ў бязмежнай Іншароднай стыхІІ. Пералому не адбылося бо не адбылося пераходу на ўласны, нацыянальна-беларускі тып думання, самапачування. Беларускае ў духоўна-культурным жыцці рэспублікі выглядае ўсё яшчэ нейкім даважкам, ці, калі хочаце, дамешкам дзеля надання экзатычнага "заходне-рускага" каларыту агульнаму культурнаму варыву, Але тэндэнцыя прарастання ў будучыню больш моцная ў самабытнай беларускай культуры. ТолькІ ёй патрэбна належная дзяржаўная I грамадская падтрымка. I тады пануючай стане яна што будзе I натуральна I нармальна для цывілізаванага грамадства. Так ёсць у любой незалежнай краіне, так павінна быць I ў нас. А рускамоўная культура будзе займаць адпаведнае не сумняваюся: вельмі значнае месца. Значнае, але не дамінуючае, як тое выглядае цяпер. Руская культура будзе плённа засвойвацца намі як I дагэтуль, будзе падтрымліваць развіццё беларускай культуры, узбагачаць I жывіць яе. Ях, зрэшты, I Іншыя культуры свету, толькі ў непараўнальна большай меры адпаведна маштабам распаўсюджанасці I сіле традыцый.
Пытаеце пра шляхі паразумення дзвюх плыняў?.. НаколькІ мірным I плённым будзе Іх суіснаванне I супрацоўніцтва, залежыць, вядома, ад мудрасці, ад меры чалавечнасці I маральнай вышыні абодвух бакоў. Кажу "абодвух", але асабліва хацеў бы падкрэсліць ролю I абавязак, якія ўскладаюцца ў гэтай сітуацыі на прадстаўнікоў рускамоўнай плыні. Тут будзе мець значэнне перш за ўсё тое, як хутка тэарэтыкі I практыкі русіфікацыі перагледэяць, усаромеўшыся, свае пазіцыі I прызнаюць, што весьці далей лінію на асіміляцыю беларускай мовы I культуры справа, папершае, ганебная, па-другое безнадзейная. Вырастаюць I прыходзяць у жыццё новыя, маладыя пакаленні, якія гэтую Ісціну зразумеюць своечасова. Дапаможа Ім у гэтым новая гістарычная рэальнасць станаўленне неэалежнай
беларускай дзяржавы, у якой не на словах, а на справе беларуская мова будзе займаць становішча дзяржаўнай мовы.
Вядома ваша прыхільнасць да мовы, ях кансаліданта народа, нацыі, і гэта важная, асобная тэма разваг. Але ў сённяшніх сацыяльна-эканамічных варунках у стане, так бы мовіць, глабальнага вэрхалу нас хутчэй за ўсё з'яднае і ўжо з'ядноўвае іншая, зусім прымітыўная, зматэрыялізаваная рэч люмпенскае маёмаснае становішча. У гэтых адносінах мы ўсе з'яўляемся "братамі па нядолі": не бачыцца Істогных адрозненняў паміж становішчам прыгоннага калгасніка ці закабалёнага рабочага I, скажам, становішчам народнага дэпутата альбо народнага паэта Беларусі, амаль усе мы ў сэнсе эканамічна-юрыдычным люмпены, жабракі... Вам, Ніл Сямёнавіч, не здаецца, што нас ТАКІХ пачынае папраўдзе з'ядноўваць не мова, не рэлігія, не духоўныя памкненні, a рынак і сітуацыя сацыяльнага выжывання?
У звязку з выказаным / наступны сумлеў. Пры рынку фармуецца тое непазбежна і натуральна сярэдні клас, клас гаспадароў-уласнікаў, заможных людзей, на працавітасці I менталітэце каторых усталявалася заможнасць / высокаразвітасць еўрапейскіх краін. Але ў нас гэтае фармаванне адбываецца на тутэйшы, дзіўны капыл: сярэдні клас у незалежнай Беларусі не з'яўляецца, уласна кажучы, беларускім.
Сутнасць пытання працэс нацыянальнага адраджэння ва ўмовах станаўлення рынку, развіцця прынцыпова іншых эканамічных адносін, інакшых асноў гаспадарання. Тое бясспрэчна, што складваецца, фарміруецца г.зв. "сярэдні клас" у свеце &н здаўна вядомы як клас буржуазіі. Так, мабыць, і патрапляе яго назваць каб не туманіць вочы людзям, якія не здавалі экзаменаў па палітэканоміі.
3 каго ён утворыцца, гэты новы "сярэдні клас"? Павашаму, і беларускія паэты, г.зн. дзеячы культуры, I "прыгонныя калгаснікі" да класа буржуазіі не далучацца нас, маўляў, чакае доля люмпенаў, I аб’ядноўвае нас іменна яна, а не любоў да мовы, не прыхільнасць да нацыянальнага беларускага адраджэння. Пытанне няпростае. 3 гісторыі вядома, што ва ўсіх краінах, якія станавіліся на
шлях незалежнасці, маладая буржуазія падтрымлівала нацыянальна-вызваленчы рух. Але тое было даўно, і ў гісторыі раз на раз прыпадае не заўсёды. Ці павернецца тварам да Бацькаўшчыны "сярэдні клас” у Беларусі? Пакуль што прыкмет такога павароту, на вялікі жаль, не відно (асобныя, адзінкавыя праявы сімпатый прадпрымальнікаў да беларушчыны пагоды не робяць). Як не завалодала беларуская ідэя колішнімі гаспадарамі жыцця гэтак жа не спяшаюцца даць ёй месца ў сэрцы і тыя, хто повен амбіцый і нецярпення гаспадарыць сёння. Зрэшты, многія сённяшнія варацілы гэта тыя ж варацілы ўчарашнія, толькі ў пераніцаванай скуры. Скуру-то пераніцавалі, а душа дык засталася той самай чужой і сцюдзёнай, абыякавай да лёсу нашай мовы і культуры. "А прмчём здесь язык? крычыць тая скасабочаная душа. Я тоже за незавнсммость Беларусн, но прнчём здесь языкі?”
I ўсё ж наднацыянальная хваля веру ў гэта! не пахавае пад сабой першыя парасткі беларускага нацыянальнага адраджэння. Паявяцца свядомыя патрыёты і сярод прадпрымальнікаў, і сярод высокапасадных чыноўнікаў, і сярод людзей вайсковых. Яны ўжо паяўляюцца, і беларуская ідэя у гэтых сацыяльных сферах троху-патроху пачынае знаходзіць разуменне і падтрымку. Толькі трэба гэтую ідэю болыл актыўна прапагандаваць і трактаваць яе як ідэю нацыянальнай згоды.
Надзея на мову, натуральна, застаецца. ІНагад: 3 даклада Ніла Гілевіча на другім з'ездзе ТБМімя Ф.Скарыны, чэрвень 1991 года: "...Вам трэба свабода, дзе не будзе гучаць беларускае слова?Мне такая свабода не патрэбна... Свабоду для Беларусі і беларускага слова можа здабыць толькі САМО беларускае слова, і трэба ваяваць гэтым словам... Мова павінна яднаць усіх нас"І. Аднак сёння варта ўдакладніць, ЯКАЯ мова нас можа з'яднаць. Ці можна чакаць перагляду існуючага правапісуі вяртання ў афіцыйную мову спадчыны Б.Тарашкевіча?
Якая мова можа нас з'яднаць? Зразумала: наша родная, наша цудоўная беларуская мова. Адна з самых прыгожых і мілагучных моў не толькі ў славянскім свеце, але і на абшарах заселенай людзьмі планеты. Мова, прызнаная чалавецтвам ужо хаця б за тое, што на ёй
створаны геніяльны фальклор I вялікая мастацкая літаратура. Але пытанне я разумею маецца на ўвазе тое, ШТО з нашай літаратурнай мовай зараз адбываецца. А адбываюцца рэчы, не дазволеныя нават ва ўмовах таго грамадскапалітычнага I духоўна-маральнага развалу, у якім мы сёння знаходзімся.
Незадаволеныя правапісам, асноўныя прынцыпы якога былі ўзаконены ў 1933 годзе (удакладненні ў 1957 годзе мелі прыватны характар I лічыцца рэформай не могуць), мы пачалі перайначваць нашу літаратурную мову хто як разумее, кожны на свой лад. Вядома, рэформа правапісу 1933 года была нашай мове не на карысць, бо зыходзіла з вульгарных палітычных установак (зрабіць нашу мову як мага больш падобнай і фанетычна, і граматычна, I лексічна, I сінтаксічна на рускую мовуі. Наспела пільная неабходнасць вярнуцца да правапісу з тым, каб удасканаліць яго ў (нтарэсах нацыі, якая зусім не думае нівеліравацца і траціць сваё ўласнае аблічча.
Патрыёты роднага слова няйначай як пачалі выходзіць з цярпення (самаўпраўна вяртацца на старонках друку або да граматыкі Б.Тарашкевіча, або да яшчэ ранейшых беларускіх граматык. Зразумець Іх нецярпенне можна, але ўвогуле гэты шлях не з лепшых, бо вуха I вока масавага чытача прывучаецца да неймавернага моўнага разнабою, а ў выніку насаджаецца непісьменнасць. Лепш было б спачатку ўзаконіць неабходныя змены ў правапісе.
Даўно кажам пра прафесіяналізм у адраджэнстве. Але бываеш у розных калектывах, установах I заўважаеш: усюды ці не аднолькавыя праблемы Іса слоўнікамі, літаратурай і да т.п.І, а думаюць над імі ўпаасобку, прыкладаючы гераічныя намаганні, зусім не ведаючы, што хтосьці клапоціцца аб тым жа. Вось бы тут злучыць высілкі... Ці не слушна было б мець адзіны каардынуючы адраджэнска-прафесійны орган, цэнтр, які б валодаў, напрыклад, грашыма / фінансаваў розныя захады, у тым ліку і прыватныя, па рэалізацыі Закона аб мовах / Інш.?
Вядома, усякую добрую справу трэба выконваць прафесіянальна, у тым ліку I работу па адраджэнню беларускай нацыі. Але справа гэта, апрача прафесіяналізму, вымагае перш за ўсё творчых адносін да яе, асабістай
ініцыятывы, агульныя ж прынцыпы і правілы прадугледжаны законамі і дзяржаўнымі праграмамі. Для аб'яднання высілкаў па беларусізацыі, на маю думку, нейкі спецыяльна створаны "адраджэнска-прафесіянальны цэнтр" наўрад ці патрэбен. Рэспубліка Беларусь суверэнная, незалежная дзяржава, у якое ёсць урад ІСавет МіністраўІ, які абавязаны праводзіць у жыццё законы рэспублікі. У тым ліку Закон аб мовах, Закон аб культуры, Закон аб адукацыі, Закон аб грамадзянстве, тыя законы, што ў першую чаргу павінны абараняць нацыянальную годнасць народа.
Што да праблемы са слоўнікамі, літаратурай і іншым матэрыялам, неабходным для правядзення ў жыццё Захона аб мовах, то такія праблемы, не будзем забываць, нярэдка ствараюцца наўмысна. Скажам, чыняцца перашкоды ў справе выдання беларускай літаратуры, часопісаў, газет і інш. Аднак нельга закрываць вочы і на тое, што праблемы час-пары ўзнікаюць і па прычыне нашага няўмення працаваць, нашай безыніцыятыўнасці і непаваротлівасці. Надта бо любім, каб нехта даў гатовае яечка ды яшчэ й аблупленае... Наш шлях наперад ляжыць праз выпрабаванні і пераадоленне перашкод. Іншая рэч, што мы да гэтага падрыхтаваны недастаткова, дакладней вельмі слаба падрыхтаваны. Выйсце адно набываць належную дзяржаўную форму, кажучы высокім стылем гартаваць дух свабоды і незалежнасці. 3 лакейскай аглядкай на гаспадара да запаветнай мэты не дойдзеш.
Хроніка часу
3 газетнай паласы: ”ЛІМ", 2.10.1992 ВЫВІХ ПСТОРЫІ, ЦІ НЕПАЗБЕЖНЫ ПРАЦЭС РАЗВІЦЦЯ КУЛЬТУРЫ?..
10 верасня ў Вярхоўным Савеце РэспублІкІ Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, наладжаная Камісіяй па адукацыі, культуры I захаванні гістарычнай спадчыны. На пытанні журналістаў адказвалі старшыня камісіі Ніл Плевіч, намеснік старшыні Алег Трусаў.
Ва ўступным слове Н.ПлевІч выказаў засмучэнне пазіцыяй Прэзідыума Вярхоўнага Савета, які з прапанаваных камісіяй законапраектаў (па сферы культуры) да разгляду прыняў толькі адзін... "Недаацэньваць значнасць гуманітарнай сферы, ролю культуры ў жыцці народа няслушна ва ўсіх адносінах," казаў
Н.Плевіч.
Першае пытанне журналістаў, як I трэба было чакаць, тычылася ідэі ўзаконення двухмоўя, што апошнім часам запушчана ў сродках масавай ІнфармацыІ. А.Трусаў звярнуў увагу журналістаў на публікацыі А.Манаева на гэты конт, у якіх паказана псеўданавуковасць сацыялагічных апытанняў, што праводзіліся рознымі лабараторыямі па заказах фірмы "Эрыдан" I іншых арганізацый. "Вынікі гэтых апытанняў аб быццам бы масавым адмаўленні беларусаў ад роднай мовы I масавым жаданні мець у якасці дзяржаўнай мовы мову рускую звычайная фальшыўка", заявіў А.Трусаў. Было паведамлена, што ў Камісію па культуры прыходзяць штодзённа дзесяткі пісьмаў ад грамадзян рэспублікі, у якіх выказваецца абурэнне рознага роду публікацыямі, дзе наўмысна пагардліва кажацца пра беларускую мову. Абсалютная большасць аўтараў лістоў выказваецца за захаванне ў якасці дзяржаўнай толькі адной мовы беларускай.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта "ЛіМа" пра стаўленне членаў камісіі да сітуацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, НГілевІч выказаў засмучэнне расколам, што ўзнік сярод прафесуры філалагічнага факультэта. Прычыны яго, на думку Н.ГілевІча, у "неразуменні таго, што трэба мяняцца". Глабальныя працэсы ў развіцці культуры а такім ёсць нацыянальнае Адраджэнне вымагаюць адпаведных змен у самасвядомасці, асабліва ІнтэлІгенцыІ, якая працуе ў вышэйшай школе. "Адкручваць назад развіццё культуры няўдэячны I безвыніковы занятак", сказаў Н.Гілевіч.
Было таксама зададэена пытанне па Законе "Аб мовах", у прыватнасці, ці не задоўгія тэрміны яго выканання. Разважаючы над ім, Н.ПлевІч сказаў: "Самая надзейная палітыка гэта палітыка, якая грунтуецца на рэаліях. Пра тэрміны выканання закона мы шмат спрачаліся яшчэ ў рабочай групе, што рыхтавала законапраект для колішняга Вярхоўнага Савета БССР. Мая пазіцыя з тае пары не змянілася тэрміны вызначаны рэалістычна. Увогуле, што могуць значыць для мовы, для гісторыі народа дзесяць год? Мова катэгорыя вечная, I яе геній аніколькі не прыменшыцца ад некалькіх гадоў, вызначаных законам...
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 18.09.1992
Па нашых назіраннях, з пачаткам асенняга палітычнага сезону рэзка пачала ўзрастаць папулярнасць дэмакратычнай апазіцыі... Добра, што ў нас ёсць моцная, актыўная апазіцыя... Аднак тыдзень завяршыўся актывізацыяй I іншага полюсу апазіцыйных сіл: у чацвер, 17 верасня, на пляц НезалежнасцІ, гэтае апірышча БНФ,
сабраліся партыі і суполкі неакамуністычнай накіраванасці. Нашага назіральніка ўразіла, што падобныя Ідэі ну ніяк не пасобіла выказаць па-беларуску. Выдае, гэта дзве ў прынцыпе несумяшчальныя рэчы неакамунізм I беларуская мова...
Нататкі пра кулыуру
Працяг
МЁРТВЫ СЕЗОН НА ПЛОШЧЫ СЛОЎ
* * *
У Беларусі крыві не было. ІРука ўжо памкнулася выпісаць: і наўрад ці будзе...). He было якіхсьці стрэсаў, узрушэння як не было іх дзесяцігоддзі перад незалежнасцю. Гэта можа сведчыць, прынамсі, аб дзвюх рэчах: альбо ■ народ ужо даўно здабыў тую жаданую незалежнасць, і афіцыйная дэмагогія на гэты конт яго не турбуе, альбо ў яго бракуе сілаў і мужнасці выйсці шчыльнымі радамі па незалежнасць.
Такая пастаноўка пытання правамоцная толькі ў кантэксце "народа" самым агульным і невыразным, ідэалагічным. Усе гутаркі пра суверэнітэт і незалежнасць, гэтаксама як, дарэчы, і пра адраджэнне, дагэтуль вяліся менавіта ў агульным, ідэалагічным кантэксце, і таму не маглі не набыць дэкларатыўнага гучання. А дэкларацыі з цягам часу ўвогуле трацяць першапачатковы сэнс, нічога, акрамя раздражнёнасці не выклікаюць.
Грамадства стамілася ад ідэалогій, яно навучылася распазнаваць іх інтуітыўна і адпрэчваць.
Падобнае пачынае адбывацца з нашым адраджэннем... Яго слоўна-магічнае ўздзеянне на чалавека губляе сілу, бо словы ўжо не нясуць адэкватнага сітуацыі сэнсу.
Возьмем хоць бы матывацыю адраджэння: як і раней, так / цяпер падставай палітыкі адраджэння з'яўляецца адраджэнская семантыка прычым семантыка ідэалагічнага гучання. Падставовыя словы пачатку стагоддзя ("родная мова", "свой край", "любоў да Бацькаўшчыны" і Інш.І у нязменнай форме перацяклі ў наш час і нязменна паўтараюцца ці не трэці год запар. (Дарэчы, можна заўважыць, што
такое паўтарэнне сяму-таму прыелася, і нехта з актыўных аратараў ужо прымаўкае, больш маўчыць, чым гаворыць). Надыходзіць разуменне таго, што ўчарашні слоўны корпус ужо не адпавядае рэчаіснасці, прынамсі, уплывае на яе не настолькі істотна, каб змяніць.
Такая неадпаведнасць асабліва кідаецца ў вочы падчас розных масавых святаў з удзелам пісьменнікаў і паэтаў. Бадай, толькі ў іх захавалася вера ў безумоўную сілу слова, і яны не саромеюцца паўтараць сёння тое, што казалася ўчора, не зважаючы на тое, што ўчарашнія словы ўжо страцілі сэнс. Паспрабуйце пэўны час пахадзіць на розныя мерапрыемствы ў Дом літаратара, юбілейныя ўрачыстасці, вечарыны / вы заўважыце, што словы не мяняюцца, хоць нагода іх прамаўлення розная.
У дні святкавання 110-га юбілею Купалы рэфрэнам гучала ў Мінску / ў Вязынцы, па ўсёй Беларусі, дзе згадвалася святое нам імя, "За БацькаўшчынуІ". A ўражанне такое, быццам паэт агітуе болыіі самога сябе, чым слухача-сучасніка, які ўспрымае трыбунную паэзію толькі як гукавую аздобу нядзельнага дня. Дый наколькі далікатна пераконваць вяскоўца ў тым, што ён "сын гэтай зямлі"? Яму гэта вядома з калыскі і вядома лепш, чым любому паэту. Прымусіць жа гарадчука "любіць свой край, старонку гэту" аргументамі зямлі, краявіду, таксама праблематычна, бо зямля для яго ўкрыта пад слоем асфальту.
I таму слабнуць словы, прамоўленыя "всуе"...
* * *
Семантыка благая тым, што звяртаецца да ЎСІХ, не зважаючы на дыферэнцыраванасць грамадства. А паколькі ключавыя словы адраджэнскай семантыкі вельмі прыземленыя, простыя, дык успрымаюцца як зварот да некага іншага, але не да цябе. "Наш народ павінен узняцца..." "пераадолець страх быць самімі сабою..."; "ачнуцца ад сну..." і да т.п. Вось ён, адраджэнскі пафас, што выдаецца за вышэйшыя ўзоры нацыянальнай думкі.
Але якому-небудзь дзядзьку Антосю з-пад Ваўкавыска (Маладзечны, Лоева, Турава) такія заклікі проста няўцямныя.
Яму прапаноўваюць любіць тое, што I так стала самым запаветным сэнсам ягонага быцця, прадметам самых Інтымных высілкаў зямлю. Зямля яго жыццё, пачатак / канец. Праца на ёй самы яскравы доказ любові да яе. Дзядзьку кажуць: "Вяртайся!", а ён сын краявіду няблага пачуваецца / без нейкага вяртання; ён не ведае Іншай мовы, акрамя сваёй; яму не патрэбна чужая зямля, бо ён уладальнік сваёй зямлі; у яго нармальная сялянская псіхалогія / здароўе.
Я м у т о л ь к I б р а к у е с в a / х п а л I • т ы к а ў.
Больш складаная сітуацыя ў інтэлігента рускамоўнага беларускага інтэлігента, альбо любога іншага, хто хацеў бы стаць беларускім інтэлігентам. Захапіўшыся пафасам адраджэння, той інтэлігент у шчырым памкненні пачынае шукаць нешта для спажывы інтэлекту Іраней, праўда, ён ужо засвоіў У.Салаўёва, В.Розанава, М.Бярдзяева I інш.І. Што ён знаходзіць? Прымітыўные асветніцтва, дэкламаванне адраджэнскай ідэі ў розных галінах навукі і нават мастацкай творчасці: у гісторыі, літаратуразнаўстве, філасофіі, тэатры і жывапісе. Уласна Інтэлектуальнай спажывы інтэлігент бадай не знаходзіць, апроч эсэ І.Канчэўскага "Адпаведным шляхам" 11921), кніг У.Конана, перакладаў З.Коласа I В.Сёмухі... яшчэ нешта...
I н т з лIг е н т запыняецца пер ад б р а к а м інтэлекту.
* * *
Але ўсе разам і Інтэлігент, I селянін прагнуць СЭНСУ сэнсу Незалежнасці найперш (які ўключае шмат сэнсаў сэнс беларушчыны, сэнс адраджэння і г.д.І Патрэба СЭНСУ абумоўлена новай культурнай сітуацыяй, што склалася па абвяшчэнні НезалежнасцІ, I ў якой Істотна змяніліся ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, памяняліся пазіцыі I апазіцыі ў самой дзяржаве. Культурны і геапалітычны цэнтр перамясціўся ў Беларусь, а ўчарашні цэнтр Масква ператварыўся ў перыферыю. Шараговы грамадзянін рэспублікі апынуўся ў акрэсленай Інарэшце!) самадастатковай прасюры, Ігэтая прасторавая метамарфоза
аб'ектыўна змушае яго наноў зарыентоўвацца / запаўняць пустату с в а і м зместам. А змест гэта рэалізацыя СЭНСУ.
Словы, прамоўленыя "всуе", амаль пазбаўлены сэнсу.
3 ДЗЕННІКА
27.05.1994
...Дзяржава? Дзяржавы для мяне пакуль што не існуе. Бо яна, дзяржава, дагэгуль не выдала мне свой пашпарт I не прапісала як свайго грамадзяніна... Тут у стаўленні да дзяржавы ёсць нешта метафізічна-невытлумачальнае. Найперш "дзяржава" неіснуючая фікцыя, недарэчны падман Іслова-метанІмІяІ; з другога боку, дзяржава зусім канкрэтныя органы, людзі, што маюць заробак як дзяржаўныя службоўцы. Атрымліваецца несправядлівасць. Пакуль мы спавядаем "метафізічнае адмаўленне" ўсякай дзяржавы, нехта побач спраўджвае зусім рэальнае засваенне дзяржавы як інстытута ўлады і магчымасцей. Дык ці слушна гэтага не бачыць? Ці не слушна ўступіць з гэтакай прысвоенай дзяржавай у барацьбу?.. ІГэта да пытання ўдзелу ці няўдзелу ў палітыцыі.
♦ ♦ *
3 палітыкай звязана і наступнае меркаванне. Мова на сёння палітычны сродак і акт, самы натуральны / самы што ні ёсць палітычны. Бо палітыка гэта, афарыстычна кажучы, сфера ўплыву, уплыву ўвогуле. Палітычнае тое, што ўплывае на акаляючае грамадства і вакольную рэчаіснасць. Што мае здольнасць уплываць на паасобнага, канкрэтнага чалавека. I ад уплыву чаго нельга пазбавіцца.
Вось сыходзячы з гэтага, беларусхая мова на сёння ёсць палітыка з аднае толькі прычыны: яна ўплывае на грамадства. Дый што "ўплывае"/ "Рэжа вуха", "кідаецца на воха" "звяртае ўвагу"... Як можа гэткая рэч быць па-за палітыкай? / тах будзе доўга пакуль не знікне "рэзанне вуха". Пакуль мова не перастане заўважацца накшталт акаляючага паветра, -1 не стане сваёй, лагоднай, собсхай... Тады мова і выйдзе э палітыкі. А сёння сёння мы бачым шалёны супраціў моўнай "беларусізацыі". Вораг інстынктыўна чуе свайго магільшчыка...
PS. (Унутраная рэпліка з нагоды аднаго пачутага "напорыстага" выступлення).
... Язык еіце более ндеологнчен, нежелн сама ндеологня. Язык апрнорн задает определенный оценочный тон, касаемый какого-лнбо предмета лнбо проблемы. Т.е. язык еіце до логнческого асмыслення чего-лнбо мнтунтнвно "определяется" в отношеннн этого "чего-лнбо". Напрнмер, русскнй язык апрнорн "заннмает" настороженную "познцню" в отношеннн проблематнкн, касаемой проблем белорусской культуры (no всей внднмостн, н украннской, м прнбалтнйскнх культур также). Вот как полнтнческнй фактор скаэывается в языке н через язык!.. Язык н полнтнка неразрывны: пх связь на деле гораздо более снльна, нежелн представляется нам умозрнтельно.
Нспользуя для нзьяснення какой-лнбо конкретный язык, мы нсподволь н незаметно для себя оказываамся в тотальном плену его понятнй н ндном; м пробмраемся нсключнтельно по его лабнрннтам, которые установлены жестко н практнческн непреодолнмо. Во всем этом мы нмкакне отдаем себе отчета, счнтая. что являемся полноправнымн хозяевамн саоего языка. В то время как нменно язык наш полнокровный господнн н повелнтель, н... наша полнтнческая партня!..
3 ДЗЕННІКА
6.06.1994
Чым болей уражанняў ад выбарчай кампаніі прэзідэнта, тым неяк неадчэпней думка, што мы пакуль што не нацыя... Бо нацыя проста нюхам чуе свайго праўдзівага лідэра і выбірае яго ў кіраўнікі. Даводзіць "лідэрства" трэба недаразвітаму племені, што не зазнала пакуль дзяржаўніцкага вопыту і не ведае асалоды ад улады... Так яно / было: у 1918 годзе дзяржава прыйшла збоку, ад суседа, а не створана на месцы. Захавалася тытульная нацыя, а не дзяржаўны народ. ІКолькі ж беларусаў было абрана беларусамі на дзяржаўныя пасады ў той краіне?..І. Іменна таму, што фармаваў дзяржаву не народ, а мафіёзная партыйная групоўка, і вылучэнне "лідэраў"рабілася ў парткабінетах, у мяне і няма веры ані ў рэальнасць нашай "беларускай" дзяржавы, ані ў правамоцнасць знаходжання пры ўладзе цяперашніх "дзяржаўнікаў"... Патрэбна каласальнае выпраўленне дзяржаватворнай логікі і палітыкі. Без "чысткі" і змены ўлады тут не абысціся...
з дзённіка
2.08.1994
ІПа прыездзе з ПольшчыІ.
...Газетна-слоўны самагіпноз беларускай інтэлігенцыі далей нясцерпны... Інтэлігенцыя, інтэлектуалы жывуць абсалютна кніжнымі, далёкімі ад якой-небудзь рэальнасці матывацыямі. Матывацыі бяруцца з галавы, розуму, а не з самога жыцця... Гэта прыкра ўсведамляць, але гэта так. Гэта вынік жадання ўяўна перанесціся з рэальна плебейскага ІасабістагаІ культурнага і сацыяльнага стану да якасці "дзеячаў культуры незалежнай краіны".. Гэта далёка не тое "адраджэнне", што было на пачатку стагоддзя, калі ўсё рабілася па чыстаму "наіцію" і на справе Іможа, з гэтай прычыны / меліся рэальныя зрухі, помныя й цяпер..! А цяпер адбываецца татальная дыскрэдытацыя дарагой ідэі, бо занадта шмат "слоўнасці" і "слаўнасці", на справе шэрасціі недарэчнасці, занадта мала Ахвярнасці. Таму "адраджэнне" сучаснае I набывае двухсэнсавасць: чысціня ідэі сутыкаецца з татальнай імітацыяй фармальнага чыну. Прыхлады людэей ахвярнага чыну нешматліхія С.Дубавец В.Акудовіч, Я.Шунейка... "Вышэйшая чалавечая парода, найболыв сумленная парода творцаў... Безупынная творчасць, адсутнасць самазадавальнення, вечнае шуканне, вечнае імкненне далей, у глыбіню жыцця... ” Гэта Ігнат Канчэўскі, 1921 год.
Адзіны які-кольвек падтрымальны фактар на фоне агульнай бязрадаснасці ўдачыненніда ўсведамлення бліжэйшых перспехтыў Бацькаўшчыны гэта разгляд геаграфічных мапаў; як бы ні былі далёкія ад "беларускага нацыяналізму" тысячы гайдухевічаў, самасевічаўідубіцкіх,-усёроўна невынішчальным "выкрывальнікам" усё ж беларускасці іх застаецца мапа. Назвы вёсах, засценкаў, рэк і азёр выдаюць паходжанне з іх абшару людзей. Гэта той аб'ектыўны "знахавы" фактар, штодаехоць нейкую падставу для ўнутранай упэўненасці ў непрымроенасці Бацькаўшчыны, у рэальным, не кніжным, грунце быцця Беларусі як краіны. Нават у выпадху зліквідавання гэтай на сёння квазікраіны, мапы захаваюць невытручальныя сведчанні Беларусі ідэальнай... Усё ж Беларусі.
"Змены 1990-91 гадоў у Беларусі сталіся магчымымі таму, што асноўная маса гарадскога насельніцтва, беларускага па паходжанні, маўкліва падтрымала незалежнасць 1 не выступіла супраць... Спрацаваў той псіхагенетычны фактар, што колькі б ты ні імкнуўся быць не самім сабой усё адно другім не станеш: праз пэўны час адпрэчаная "самасць” выйдзе на паверхню, замовіць свае правы._
Цяперашнюю кіруючую сістэму ў БеларусІ задавальняе найдаўжэйшае знаходжанне пад пратэктаратам РасіІ. Кіруючай большасці поўная незалежнасць не патрэбна, бо пры ёй яна не застанецца пры ўладзе.. Зараз мы маем класічную сітуацыю пратэктарату. Самае галоўнае колькі такі стан будзе доўжыцца. Усё залежыць ад таго, хто прыйдзе да ўлады... Асноўнае спадэяванне апазіцыі Беларускага Народнага Фронту, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларускай сялянскай партыі, іншых партый і рухаў нацыянал-адраджэнскай і дэмакратычнай накіраванасці палягае на далейшае нацыянальна-духоўнае адраджэнне Беларусі. Яно, адраджэнне, стратэгічная мэта апаэіцыі".
Алег ТРУСАЎ
Палітыка палітыкі
"АДРАДЖЭННЕ СТРАТЭГІЧНАЯ МЭТА АПАЗІЦЫГ
* * *
На зыходзе XX стагоддзя беларусы ізноў жывуць пад знахам Адраджэння. Колькі іх, "адраджэнняў", было ў беларускай гісторыі? Два, пяць, сем?.. Аб гэтым спрачаюцца даследчыхі, прыводзяць свае аргументы на карысць тае ці іншае лічбы. А мне здаецца, што Адраджэнне ёсць несыходным семантычным знакам нашай гісторыі / хультуры, нашай цяпершчыны і нашай будучыні. Гэта, калі заўгодна, метафара духоўнага нараджэння, прачынання народа, пазнака яго духоўнага хону. У кожным новым пакаленні народ мусіць нараджацца наноў, сцвярджаць свой характар, замаўляць сваё права на існаванне. I ў гэтым нованараджэнні няма перапынкаў, бо ва ўлонні жывучага пакалення ўжо выспявае пакаленне, што прыйдзе. Адраджэнне гэта несупыннае станаўленне народа ў новых пакаленнях.
Напрыканцы XX стагоддзя беларусы зноў жывуць пад знакам Адраджэння. Яно, сучаснае адраджэнне, увабрала ў сябе разнастайныя памкненні народнага духу, які вольна ўздыхнуў у часе распаду савецхай імперыі. Інакш і не магло быць, бо халі ўшчэмлена самасвядомасць народаў, калі творчы дух нацый скуты адзінымі, аднолькавымі інтэрнацыянальнымі формамі найперш адзінай мовай і аднольхавай для ўсяе імперыі масавай культурай, тады непазбежна пачынаюцца цэнтрабежныя працэсы ў сферы духоўнай, пераадоленне накінутых інтэрнацыянальных формаў. Прыснапамятны СССР не мог не распасціся пад напорам жывых крыватокаў у нацыянальных хультурах народаў СССР. "Нацыянальнае аАраджэнне" сталася ідэалогіяй пераадолення імперскіх формаў, лозунгам барацьбы з імперыяй. / яно зрабіла сваю справу, зламаўшы-тахі завядзёную, здавалася, на вечнасць таталітарную сістэму СССР.
Адраджэнне праяўляла сябе ў самых розных формах. Напачатку гэта быў толькі літаратурны міф, прыдуманы нацыянальнасвяАОмай інтэлігенцыяй і пераважна Азеля ўзмацавання самой сябе, бо "з цэлым народам гутарку весці" перашкаджала ўсё тая ж сістэма, што падначаліла сабе сродхі масавай інфармацыі і прапаганды. Затым гэтым міфам пачало жыць настаўніцтва, мастацкая хультура, беларусхамоўныя выданні. Мова сама па сабе зрабілася часткай аАраджэння, і нельга было, працуючы ў галіне мовы, не стаць "адраджэнцам". Міф пра Адраджэнне спахваля ператвараўся ў рэальнасць, хоць само паняцце не стала ад таго меней літаратурным. Адраджэнне, ях
і раней, найпаўнейшую сваю рэалізацыю знаходзіць пераважна ў семантычных формах, ях палітычны лозунг, патрыятычны верш, гістарычная распрацоўка. Адраджэнне падставовае паняцце беларускай публіцыстыхі канца / 980-х пачатку 1990-х гадоў, прадмет самых вострых газетных дыскусій гэтага часу. Яно сягнула таксама і ў царкоўнае жыццё, загучала ў малітвах...
Схіраванае ў будучыню, адраджэнне стаіць на падмурку гісторыі, мінулага. Культурны патэнцыял гісторыі змог ажывіць нас, сучаснікаў, і мы напачатку свайго станаўлення зачароўваліся мінулым, каб вытрымаць супрацьстаянне з сучаснасцю. Мы бралі з мінулага бацькоўскую мову, успаміналі словы, што гучалі ў роднай хаце, набіраліся ўпэўненасці і разважнасці ад дзядоў, і ўступалі ў дыялог з сучаснасцю. Праз гісторыю і мову мы дужэлі, а дыялог з сучаснасцю гартаваў наша цярпенне. / мацнела вера ў беларускае нованараджэнне...
Першую выяву герба "Пагоня” археолаг і псторык Алег Трусаў змайстраваў у 1977 годзе, калі пасля заканчэння універсітэта працаваў са студатрадам на Лідчыне. Цяжха знайсці ў Беларусі помнік культуры, дзе 6 ён не праводзіў рэстаўрацыйных работ. Месца працы рэстаўрацыйныя майстэрні ён змяніў адзін толькі раз, калі, стаўшы народным дэпутатам Беларусі, быў абраны на пасаду намесніка старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні пстарычнай спадчыны. Акрамя таго з'яўляецца намеснікам старшыні парламенцкай апазіцыі, a са снежня 1992 года ўзначальвае Цэнтральную Раду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Гэтае інтэрв'ю Алег Трусаў даў у верасні 1992 года, калі толькі пачынаў абжываць новы кабінет у былым будынку ЦК КПБ, куды пераехаў Вярхоўны Савет. Супрацьстаянне яго ранейшых насельнікаў, заняўшых пасады ва ўрадзе і выканаўчых органах, і апазіцыі БНФ нарастала...
* * *
Алег Анатольевіч, на канферэнцыі па самасвядомасці беларусаў, што ўжніўні 1992 года прайшла ў Маладзечне, вядомы дзеяч эміграцыі Янка Запруднік назваў нашу незалежнасць, дзяржаўны суверэнітэт "байструком гісторыі". Ці пагадзіліся б вы з такім вызначэннем нашай постсавецкай дзяржаўнасці?
Я цалкам не згодны з Янкам Запруднікам. Наша цяперашняя дзяржаўнасць гэта не байструк, а феномен гісторыі. У нас зараз моцная парламенцкая рэспубліка, прычым нашмат мацнейшая, чым у іншых краінах СНД.
Напрыклад, у Таджыкістане дзяржаўнасць імгненна разбурылася, нягледзячы на моцны нацыянальны менталітэт таджыкаў (захаванне мовы, мусульманства і г.д.|. Там пачалі ваяваць кланы, разгарэлася сапраўдная грамадзянская вайна... Таджыкі не дасягнулі яшчэ еўрапейскага самаўсведамлення, там, можна сказаць, захоўваецца сярэднявечча, закансерваванае бальшавікамі. А ў нас, беларусаў, ёсць моцная беларуская дзяржава.
Што значыць "моцная дзяржава"? Таталітарная дзяржава была таксама моцнай, але мы памятаем пра яе псеўдадэмакратычны і антынацыянальны характар. Дарэчы, як бы вы ацанілі цяперашні характар беларускай дзяржаўнасці гэта посттаталітарызм ці што іншае?
У нас цяпер неататалітарны лад. Посттаталітарызм ужо мінуўся, ён быў з 27 ліпеня 1990 года да 25 жніўня 1991 года, усяго толькі год. На працягу таго года існавала кампартыя, але ўжо не была накіроўваючай і вырашальнай>сілай у грамадстве. Існаваў таксама СССР як адзіная дзяржава, але ў нас была адначасова і фармальная незалежнасць. Вельмі добра, што мы хутка прайшлі посттаталітарны перыяд сваёй палітычнай гісторыі.
Пасля паражэння путчу рэфармаванне таталітарнага ладу ў дэмакратычны адбываецца асабліва хуткімі тэмпамі, бо зніклі перашкоды ў асобе КПСС ІКПБ), дзяржбяспекі, палітызаванай ваеншчыны. Разам з тым захавана і штодзённа ўзмацняецца парламенцка-рэспубліканская форма дзяржаўнага ўладкавання, і гэта галоўная падстава сацыяльна-палітычнай стабільнасці Беларусі. Гэтая акалічнасць паспрыяла набыццю Беларуссю міжнароднага аўтарытэту. Зусім не выпадкова ў нас, у Менску, адкрыта першае паўнамоцнае прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у краінах СНД.
У той жа час беларуская дзяржава застаецца антыбеларускай па стаўленні да нацыянальнай культуры і духоўнага адраджэння беларускай нацыі. Вазьміце дзеля прыкладу пазіцыю ўрада па шэрагу пытанняў: вайсковай справе, выкананні Закона аб мовах і іншых. Таму апазіцыя і ставіць пытанне аб адстаўцы ўрада, і раней ці пазней мы адправім яго ў адстаўку...
Такім чынам, галоўнае для апазіцыі зараз выйграць
магчымы рэферэндум?
- Рэферэндум для апазіцыі не самамэта. Гэта толькі актыўны сродак уздзеяння на ўрад. Каб не было пагрозы рэферэндуму, наш ўрад працаваў бы нашмат горш, чым працуе цяпер. Ураду дзеля нармальнай работы патрэбны пастаянныя штуршкі з боку апазіцыі...
Магчымы два варыянты далейшага развіцця падзей. Калі апазіцыя ў выніку рэферэндуму прыходзіць да ўлады, у апазіцыю ператворацца тыя, хто знаходзіцца пры ўладзе цяпер. Мы спадзяёмся на гэты варыянт, бо мяркуем, што возьмем на новых выбарах больш паловы галасоў. У такім разе мы сфарміруем кааліцыйны ўрад, у якім будуць прадстаўлены розныя партыі і рухі. Калі ж такі варыянт не эдзейсніцца апазіцыя не набярэ больш паловы галасоў, тады мы застаемся апазіцыяй і надалей, але апазіцыяй больш моцнай. Гэта таксама някепска, бо цяпер мы маем у Вярхоўным Савеце толькі каля дэесяці працэнтаў галасоў, а такім лікам прадстаўніцтва вельмі цяжка заблакіраваць які-небудзь непажаданы для апазіцыі закон.
Асноўнае спадзяванне апазіцыі Беларускага Народнага Фронту, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларускай сялянскай партыі, іншых партый і рухаў нацыянал-адраджэнскай і дэмакратычнай накіраванасці ўсё-такі не на рэферэндум. Рэферэндум можа быць, a можа й не быць, гэта адзін э дробных этапаў палітычнай барацьбы. Асноўнае наша спадзяванне палягае на далейшае нацыянальна-духоўнае адраджэнне Беларусі. Яно, адраджэнне, з'яўляецца стратэгічнай мэтай апазіцыі.
- Вы кажаце "апазіцыя", падразумяваючы, пэўна, яе нацыянал-дэмакратычны фланг. Аднак жа ёсць і іншы, супрацьлеглы фланг камуністычны. Наколькі сур'ёзным
Алег Анатольевіч ТРУСАЎ нарадэіўся ў 1954 годзе ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Гадаваўся без бацькоў (бацькі паходжаннем з беларускай шляхтыаднадворцаў і расейскіх сялян). Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976), аспірантуру. Кандыдат гістарычных навук (аўтар пяці навуковых кніг, манаграфій і альбомаў і каля пяцісот артыкулаў). Працаваў у рэстаўрацыйных майстэрнях, Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце.
вам уяўляецца процістаянне гэтых частак апазіцыі?
На самай справе камуністычная групоўка з’яўляецца правым флангам кіруючай сістэмы, яе сапраўдным экстрэмісцкім крылом. Гэта кішэнная групоўка ўрада, з ім яна ўэгадняе ўсе свае дзеянні і акцыі...
Наша, дэмакратычная апазіцыя ў Вярхоўным Савеце апазіцыя канструктыўная. Урад Кебіча лічыцца з апазіцыяй больш, чым урад Гайдара з уяўнай апаэіцыяй у Расіі. Хоць мы ўрад крытыкуем і ставім пытанне аб яго адстаўцы, але мы з ім супрацоўнічаем там, дзе лічым патрэбным. Крытэрый для супрацоўніцтва апазіцыі з урадам адзін умацаванне беларускай дзяржаўнасці. У гэтым канструктывізм апазіцыі. Я, напрыклад, свядома дапамагаю некаторым міністрам вырашыць тое ці іншае пытанне, калі гэта, на мой погляд, паспрыяе ўмацаванню міністэрства. Калі б я быў класічным апазіцыянерам, дык я зрабіў бы ўсё магчымае, каб разбурыць гэта міністэрства і прыйсці на месца міністра. Але задача нашай апазіцыі не разбурэнне існуючых структур, а іх рэфармаванне да кшталту дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Для нас больш важныя не ўласныя акцыі, мітынгі БНФ, а рэальныя змены структур дзяржавы. Напрыклад, галоўным дасягненнем апазіцыі ў вайсковай справе было не свята беларускай вайсковай славы 8 верасня, а прыняцце рэальнай прысягі 6 верасня курсантамі Менскіх ваенных вучылішчаў...
Атрымліваецца, што нацыянальны змест дзяржаўнасці здабывае апазіцыя БНФ, а не афіцыйная ўлада, якая па ідэі прадстаўляе беларускую дзяржаву, выступае ад імя беларускага народа, але не з'яўляецца беларускай сутнасна...
Апазіцыя сапраўды выконвае вядучую ролю ў сферы гуманітарнага заканадаўства, у якую "большасць" у Вярхоўным Савеце амаль не ўмешваецца, а толькі пасіўна супраціўляецца. Законы аб культуры, адукацыі, грамадзянстве ў Беларусі выкананы на высокім прафесійным узроўні, такіх законаў не здолелі распрацаваць у іншых рэспубліках. Напрыклад, Расія прыняла закон аб адукацыі, цалкам узяўшы за аснову адпаведны наш закон, і гэта не адзіны прыклад юрыдычнага пераймальніцтва...
Што тычыцца "небеларускасці" афіцыйнай кіруючай
сістэмы ў Беларусі, дык прычыны гэтага караняцца ў нашай гісторыі. Вядомая статыстыка нацыянальнага складу дзяржаўных служачых беларусы сярод іх складаюць адносную меншасць. У гэтым няма нічога дзіўнага. КПБ сярод кампартый рэспублік былога Саюза была самай горшай партыяй. Калі ў ЗО-я гады з яе кіраўнікоў адстралялі апошняга беларуса, у ЦК прыйшоў Панамарэнка. Вядомы дакументы, паводле якіх Панамарэнка прасіў Маскву павялічыць колькасць расстраляных на Беларусі... Панамарэнка пачаў дамагацца , каб на кіруючых пасадах было як найменей беларусаў, вылучаў да кіраўніцтва пасланцоў з Расіі альбо рускамоўных, перарадзіўшыхся беларусаў. Калі літоўцы, казахі, таджыкі і інш. вылучалі нацыянальныя кадры, тым самым блакіруючы ўплывы цэнтральных, саюзных органаў, у Беларусі рабілася наадварот. Акрамя таго, Панамарэнка выхаваў тутэйшых "янычараў" К.Мазурава, П.Машэрава, якія палітыку русіфікацыі праводзілі больш жорстка, чым гэта рабілі б выхадцы з Расіі. Мне згадваецца, напрыклад, 1973 год, калі Машэраў выдаў загад па партыі змагацца з нацыяналізмам. Быў складзены "чорны" спіс, куды патрапілі г.зв. "нацыяналістычныя” арганізацыі, сярод іх акадэмічныя інстытуты гісторыі, мастацтвазнаўства, літаратуры, рэстаўрацыйныя майстэрні (дзе я потым працаваў). Многія людзі тады пацярпелі, назаву хіба прозвішчы З.Пазьняка, М.Чарняўскага, С.Друшчыца, Л.Ліпеня...
Дарэчы, якім чынам з такога зрусіфікаванага інтэлігенцкага масіву змаглі вылучыцца дзеячы цяперашняй апазіцыі? У суседняй Летуве, як вядома па публікацыях, актыўна дзейнічала заходняя рэзідэнтура, звязаная з летувіскай эміграцыяй у ЗША, ідэі незалежнасці / адраджэння без перашкод прапагандаваліся ў нацыянальных літаратурнамастацкіх выданнях...
Літоўцы, у адрозненне ад беларусаў, ніколі не сумняваліся, што Літва стане незалежнай. Я не ведаю ніводнага літоўца-гісторыка, археолага альбо пісьменніка, які ў 70-я гады сумняваўся б у гэтым. Верылі ў незалежнасць Літвы і камуністы. He выпадкова выходзілі такія летувіскія газеты і часопісы: ЦК КПЛ і літоўскі КДБ рабілі выгляд, што іх не чыталі. КДБ працаваў актыўна, і
кіраўніцтва КПЛ цудоўна ведала, што гаворыць і піша нацыянальная інтэлігенцыя. Taro, аднак, не маглі ведаць маскоўскія агенты ў структурах улады Літвы, бо яны не валодалі літоўскай мовай. ЦК КПЛ умацаваў рэспубліканскую дзяржбяспеку мясцовымі кадрамі, і фактычна не КДБ кантраляваў партыю, але летувіская кампартыя кантралявала дзяржбяспеку. Часта здаралася так, што тайныя агенты КДБ з'яўляліся г.зв. "двайнымі" агентамі, і больш працавалі на Бацькаўшчыну, чым на Маскву. Цяпер у Вільні пачалося актыўнае выкрывальніцтва такіх агентаў сярод дэпутатаў парламента, лідэраў партый...
Літоўцы выступалі за незалежнасць адзіным фронтам: і літоўцы-камуністы,і літоўцы-эмігранты. Дзесь на нейтральнай тэрыторыі яны знаходзілі агульную мову, бо разумелі, што толькі супольнымі намаганнямі могуць дабіцца незалежнасці Літвы. Працуючы на незалежнасць, літоўцы выкарыстоўвалі ўсё, што можна было. Была кіруючая партыя выкарыстоўвалі партыю. Літоўскія камуністы, дзяржаўныя кіраўнікі былі больш літоўцамі, чым камуністамі. Доўгі час КПЛ кіраваў Антанас Снечкус. Гэтаму літоўцу Літва яшчэ паставіць помнік. У часы хрушчоўскага наступу на культуру і рэлігію А.Снечкус не дазволіў знесці ў Літве аніводнага храма, больш таго ніводзін храм не быў закрыты. У той час, як на Беларусі сотнямі ўзрываліся храмы і помнікі культуры, у тым ліку была ўзарвана Благавешчанская царква ў Віцебску, у Літве на дзяржаўныя, савецкія грошы I!) будаваўся Тракайскі замак, супраць чаго катэгарычна выступаў М.Хрушчоў, разумеючы, што тым самым у Літве адраджаецца адзін з самых галоўных сімвалаў незалежнасці. Хоць кіраўнікі КПЛ Снечкус, а за ім Грышкявічус і даводзілі ў Маскве, што будаўніцтва спынена, яно тымчасам ніколі не перапынялася...
Выходзіць, што можна было спрыяць нацыянальнаму адраджэнню і ва ўмовах таталітарнай сістэмы?
Безумоўна. I хто спрыяў, той і атрымаў. Возьмем для прыкладу Латвію і Літву. Дзве прыбалтыйскія краіны. У 1940 годзе Латвія была мацнейшай і па эканоміцы, і па войску, і па менталітэце за Літву. Пасля вайны літоўцы, аднак, аказалі больш упартае супраціўленне саветызацыі сваёй краіны, чым латышы, якія пачалі выязджаць за мяжу. I зараз
латышоў у Латвіі крыху больш паловы насельніцтва...
Літоўцы ўступалі ў партыю не дзеля таго, каб слугаваць Маскве і камуністычнай ідэалогіі, а каб не дапусціць у партыю нелітоўцаў і тым самым заблакіраваць камандаванне з Масквы. У свой час я доўга вагаўся, уступаць ці не ўступаць у партыю, куды мяне настойліва запрашалі. У мяне не было якіхсьці ілюзій наконт таго, што гэта за партыя. Літоўскія сябры мне раілі: калі ты хочаш працаваць на культуру, на адраджэнне сваёй Беларусі, уступай у партыю. I сапраўды, зрабіць удалося шмат: колькі ўратавана ад разбурэння помнікаў, цэркваў, іншых храмаў. 3 дванаццаці год членства ў партыі дзевяць год я ўзначальваў партарганізацыю рэстаўрацыйных майстэрань. Колькі б ні было праверак з ЦК, каб мяне зняць з сакратарства і выкінуць з партыі Іасабліва калі я быўу складзе аргкамітэта БНФІ, цэкоўскія кантралёры сутыкаліся з пазіцыяй партарганізацыі, якая дружна ваступала ў маю абарону. 3 цэлай жа арганізацыяй нельга было нічога зрабіць, і прысланыя цэрберы толькі разводзілі рукамі: ну і нацыяналісты тут сабраліся! Але такіх арганізацый у КПБ былі лічаныя адзінкі...
Беларусы, на маю думку, павінны будуць паставіць помнікі Аляксандру Чарвякову і Цішку Гартнаму, якія рабілі тое ж, што ў Літве пасля вайны рабіў А.Снечкус. Калі б іх не растралялі ў ЗО-я гады, не рэпрэсіравалі, дык зараз у нас такіх праблем з культурай не было б: у нас, упэўнены, засталіся б і мова, і гістарычная свядомасць, і нацыянальная адукацыя. Мы мелі б такі самы ўзровень культуры, які ёсць у Летуве, а можа і большы...
Сталінскія рэпрэсіі выкасілі тых людзей, якія, будучы камуністамі, рабілі беларускую справу. На іх месца ў партыю прыйшлі альбо пасланцы з Расіі, альбо тутэйшыя янычары, нашчадкі якіх зараз згрупаваліся ў Савеце Міністраў і займаюць антыбеларускую пазіцыю...
Скажыце, Алег Анатольевіч, якім жа чынам здолелі самаўсвядоміцца беларусамі, загарэцца ідэяй нацыянальнага адраджэння ў 70-я гады вы і вашы паплечнікі па апазіцыі, БНФ, Грамадзе? Якую ролю сыграла ў тым эміграцыя?
У тым, што пачалося адраджэнне, асноўная заслуга ўнутраных сіл у Беларусі. Беларуская эміграцыя ў адрозненне
ад літоўскай не магла выступіць ініцыятарам адраджэння, яна не стварыла такіх моцных цэнтраў, і дасюль расколата. Канцэпцыя неэалежнасці Беларусі сфарміравалася ў часы Уладзіміра Караткевіча і з яго дапамогай. Сама з'ява Караткевіча для Беларусі гэта тое самае, што з'ява Сянкевіча для Польшчы альбо Данелайціса для Літвы. Калі ў нацыі ўзнікае такі пісьменнік, гэта нацыя хутка стане незалежнай. Гэта знак з будучыні.
Выспяванню ідэі неэалежнасці папярэднічалі аб'ектыўныя зрухі ў грамадстве. Мы атрымалі незалежнасць дзякуючы таму, што ўпершыню за 300 год займелі беларускі горад. Беларуская Народная Рэспубліка загінула, на маю думку, з тае прычыны, што ў 1918 годзе гарады Беларусі яшчэ не былі ўласна беларускімі. Самы "беларускі” горад Віцебск налічваў тады каля 30% беларусаў, а дамінавалі ў ім яўрэі, рускія, палякі. Такі ж стан назіраўся ў Вільні, Менску, іншых гарадах. Аднак пасля апошняй вайны мы ў другой палове XX стагоддзя нарэшце стварылі беларускія гарады.
Нашы гарады ствараліся за кошт вёскі, вяскоўцаў, якія перасяляліся ў іх. Першае пакаленне вяскоўцаў, што асвойвала горад, падпала пад татальную русіфікацыю. Яны рабілі агромністыя высілкі, каб адцурацца "дзеравенскай" мовы і звычаяў. Беларуская культура ў горадзе зведала поўны дэкаданс: 60-я і першая палова 70-х гадоў пік супроцьбеларускасці. Але... у вяскоўцаў-гарадчукоў пачалі падрастаць дзеці, якія, атрымаўшы вышэйшую адукацыю і дзякуючы Караткевічу дапяўшы да гісторыі, сталі ўспамінаць тое, што адпрэчылі ад сябе іх бацькі мову, фальклор, мастацтва... Спрацаваў той псіхагенетычны фактар, што колькі б ты ні імкнуўся быць не самім сабой усё адно другім не станеш: праз пэўны час адпрэчаная "самасць" абавязкова выйдзе на паверхню, замовіць свае правы...
Такім чынам, нельга было самаўсвядоміцца без вывучэння / спасціжэння сваёй гісторыі?
Hi ў якім разе. Ці маглі б здабыць незалежнасць літоўцы без гісторыі, хай нават яны яе ў многім прыдумалі?
У літоўцаў былі цудоўна захаваны мова і адукацыя...
Калі б не было гісторыі, не было б і мовы. Усё вызначае гістрычная свядомасць. Беларускае адраджэнне
ў XIX стагоддзі пачалося з таго, што спаланізаваная беларуская шляхта пачала пісаць сваю гісторыю. Адзін з першых беларускіх гісторыкаў Тэадор Нарбут, які на польскай мове напісаў ’Тісторыю народа літоўскага", дзе супрацьпаставіў ліцьвінаў палякам і расейцам. На гэтых ідэях гадоў праз пяцьдзесят выхаваліся Францішак Багушэвіч, Янк.а Купала, Алесь Гарун...
Мова будзе заставацца мёртвай, пакуль у народа не з'явіцца гістарычная канцэпцыя. He так істотна дзеля пачатку, на якой мове гэтая канцэпцыя будзе стварацца. Беларуская канцэпцыя пачала пісацца на польскай мове, многае затым было дапісана на рускай мове, але галоўнае у сутнасці напісанага. Кастусь Тарасаў, напрыклад, выдаў сваю кнігу "Пагоня на Грунвальд” паруску, але яна выклікала большы эфект, чым некаторыя беларускія публікацыі...
Бо па-беларуску мала хто чытае...
Мова, на маю думку, вяртаецца толькі тады, калі прыходзіць гістарычнае самаўсведамленне. Натуральна, што шэдэўры літаратуры можна стварыць толькі на роднай мове. Мова-пасрэднік прыдатная толькі да пэўнага часу.
Вы, Алег Анатольевіч, зважаеце на генетычны базіс адраджэння, але ж існавала і сістэма-монстр, паліцэйская дзяржава, што трымала пад каўпаком інтэлігенцыю. Як жа яна, кволая нацыянальная інтэлігенцыя, здолела без дапамогі звонку, сваімі ўнутранымі сіламі дамагчыся прыняцця незалежнасці Беларусі?
Кволая інтэлігенцыя не здолела б дамагчыся палітычнай незалежнасці дзяржавы. Аднак за адраджэнне змагалася зусім не эліта, якая цалкам прадалася кіруючай сістэме і зараз ёй служыць, а дробная шляхта інтэлігенцкая, калі можна так сказаць: мастакі не сябры Саюза мастакоў, архітэктары без званняў, гісторыкі без ступеняў... У Літве, паўтараю, карціна была адваротнай, там быў адзіны фронт змагання за незалежнасць, разыходжанні існавалі хіба ў метадах змагання.
Змены 1990-91 гадоў у Беларусі сталіся магчымымі таму, што асноўная маса гарадскога насельніцтва, беларускага па паходжанні, маўкліва падтрымала незалежнасць і не выступіла супраць. Акрамя таго, нам
вельмі дапамагла такая фармальная акалічнасць як членства ў ААН. Што гэта дапаможа нам здабыць незалежнасць, я падсвядома здагадваўся раней. Калі б не было членства ў ААН, калі б БССР існавала як частка СССР, дык мы са сваёй аслабленай ментальнасцю маглі б і не ўзняцца... Расія пасля распаду Саюза магла б тут жа заявіць прэтэнзіі на "Северно-Западный край" як новую правінцыю Расіі. Увогуле, калі б не было БССР, беларусы наўрад ці захаваліся як нацыя: нас бы Расія асімілявала гэтак жа, як былі асіміляваны беларусы Смаленшчыны. Tax што ўсё, што робіцца ў гісторыі народа, не робіцца выпадкова, а мае сваё гістарычнае значэнне.
Як жа тады зразумець негатыўную пазіцыю цяперашняга ўрада адносна нацыянальнага адраджэння, яна таксама мае сваё значэнне?
Цяперашнюю кіруючую сістэму ў Беларусі задавальняе найдаўжэйшае знаходжанне пад пратэктаратам Расіі. Кіруючай большасці поўная незалежнасць не патрэбна, бо пры ёй яна не застанецца пры ўладзе. I дзве дзяржаўныя мовы ім патрэбны дзеля таго, каб не вывучаць беларускай мовы, захаваць і надалей сваю неадукаванасць. Бо калі адно толькі справаводства будзе цалкам пераведзена на беларускую мову з пратэктаратам будзе назаўжды пакончана. Зараз мы маем класічную сітуацыю пратэктарату. Самае галоўнае колькі гэта сітуацыя будзе доўжыцца. Усё залежыць ад таго, хто прыйдзе да ўлады...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 6.11.1992
Мінулы тыдзень вызначаўся рэдкай для рэспублікі канцэнтрацыяй грамадска-палітычных і культурных падзей. Па-першае, 29 кастрычніка вырашаўся лёс рэферэндуму галасаваннем у Вярхоўным Савеце; па-другое, святкаваліся традыцыйныя ўгодкі з дня нараджэння Якуба Коласа; па-трэцяе, упершыню дзяржава святкавала дзень памінання продкаў Дзяды.
На Дзяды грамадскасць рэспублікі панесла цяжкую, балючую страту памёр галоўны рэдактар "Беларускай Энцыклапедыі”, лідэр БСДГ, прафесар МІхась Ткачоў. У Дом літаратара, дзе адбывалася грамадзянская паніхіда, цяжка было прабіцца... Слова казалі С.ШушкевІч, А.Бутэвіч, І.ХаўратовІч, Я.ЛугІн, пасол
Польшчы ў Беларусі сп. Э.Смулэк, уніяцкі святар а. Я.Матусевіч, абрад адпявання правялі Уладыка ФІларэт і а. Г.Латушка па праваслаўнай традыцыі. Пахаваны М.Ткачоў на Маскоўскіх могілках г.Мінска..
3 ДЗЕННІКА 3.11.1992
* ♦ *
Сёння пахавалі Міхася Ткачова... Ткачоўі Толькі згубіўшы чалавека, суайчынніка, суграмадзяніна ты ў адначассе раптам разумееш, колькі ён для цябе асабіста значыў, не будучы асабістым сябрам...
Ен Міхась Ткачоў увайшоў у эмоцыі і думкі кожнага, хто апошнія гады тры цікавіўся палітыкай і культурай, перажываў падзеі на плошчы. Шмат для каго асоба Міхася Ткачова сталася сімвалам веры.
I вось чалавека няма~ Вера, перш за ўсё вера зыходзіць з ім, пакідаючы нас сам-насам з быццём, з будучыняй, з цемрай піліпаўскіх вечароў.
Шмат хто плакаў сёння...
Такіх людзей балюча губляць яшчэ і таму, што вельмі ўжо вялікі цяжар адказнасці нясуць яны на сабе пры жыцці. Цяпер гэты цяжар кладзецца на асірацелых пабрацімаў, паплечнікаў, сяброў...
P.S. У снежні 1992 г. адбыўся з'езд Грамады, на якім старшынёй Цэнтральнай Рады БСДГ быў абраны Алег Трусаў.
Нататкі пра культуру
Працяг
ПРАГА САМОЙ КУЛЬТУРЫ
* * *
Функцыя дзяржавы як рухальніка адраджэння Іразвіцця культуры ўвогуле) абмежавана ідэалагічным уздзеяннем на грамадства; можна нават сказаць, што ‘дзяржава выканала сваю місію, абвясціўшы незалежнасць і прыняўшы адпаведныя законы ў сферы культуры. Чыноўнік з белчырвона-белымі кляйнотамі на мундзіры толькі швейцар на ўваходзе ў КУЛЬТУРУ, у лабірынтах якой кожны чалавек
мусіць прабірацца самастойна, карыстаючыся адно агульнымі правіламі руху законамі. Можна сказаць і так: КУЛЬТУРА мусіць сама правесці чалавека праз свае лабірынты.
Прамоўца дэкламатар беларушчыны толькі дыктар у лабірынтах КУЛЬТУРЫ, якога слухаюць пастолькі, паколькі карысныя дзеля далешага руху моўленыя словы. Калі яны, словы, узяты з інструкцыі ў швецара на ўваходзе то яны мёртвыя, яны як надпісы на пахавальных стужках на вянку культуры іх чытаюць з меркаванняў тактоўнасці, але не ПАТРЭБЫ.
На законе місія дзяржавы ў адраджэнні і дыяпазон яе ўздзеяння на грамадства канчаюцца, місія ж САМОЙ КУЛЬТУРЫ ад гэтага моманту толькі пачынаецца.
* * *
Адраджэнская ідэалогія, "словы"бяссільныя перад тым, што цяпер прынята называць экзістэнцыяй чалавека. Любая ідэалогія, у тым ліку і нацыянал-адраджэнская, бяссільная перад інтымным чалавечым "Я": яно мусіць самастойна, без пасрэдніка ў асобе дзяржавы зрабіць выбар, прылічыць сябе менавіта да беларускай культуры.
Рускамоўная беларуская інтэлігенцыя таму / вагаецца ў выбары, што не мае падставовых тэкстаў, хаб зрабіць свядомы не ўзнёсла-рамантычны выбар на карысць нацыянальнай культуры. Апеляцыі да "душы”, папрокі ў лянівасці, нізкай маральнасці і да т.п. тут няслушныя: гэта праслойка моцна адарвана ад вясковага краявіду, яе экзістэнцыйны шлях больш рацыяналізаваны, чым інтуітыўны Івось каму патрэбны "падставы рацыянальнага нацыяналізму").
Акрамя таго, для эліты ўсялякая ідэалогія гэта гвалт, тым больш ідэалогія, што накідваецца ў якасці дзяржаўнай. Інтэлігент пастаўлены ў жорсткія ўмовы: знешняя сітуацыя скіроўвае яго ўвагу на месца, дзе ён знаходзіцца, месца гэтае ён прачытаць не можа, а дзяржава змушае яго прылучаць сябе да таго месца. Прылучэнне самаахвярнейшы акт асобы, ахвяра сваім "я" на карысць ЧАГОСЬЦІ. Каліж такі выбар робіцца пад прымусам, то гэта хутчэй адверне інтэлігента ад культуры, чым прылучыць да яе.
Для сённяшняга інтэлігента, дый для любога іншага годнага чалавека заклік "Людзьмі звацца!" гучыць непамысна: ён скіраваны хутчэй да люмпенізаванай масы, чым для годных, думаючых людзей.
з дзеннікл
6-13.05.1994
...Пасля паездкі ў Люблін адчувальна пахіснулася беззагананнасць веры ў сваю Радзіму... Тыя супярэчнасці, што смутна прадчуваліся раней, зараз замацаваліся ў выразнай пэўнасці: наш край то край Іу параўнанні з суседзямі) досыцьтакі пасіўных, кансерватыўных людзей, "арыштаваных лёсам" / могучых заразіць сваёй коснасцю любы парастак акрыленасці... Цяпер я выдатна разумею С.Дубаўца, што асэнсавана пераехаў з уладкаванага Менска ў "чужую" Вільню; відаць, таксама адчуў гнятлівае тут атачэнне: самога места, людзей, скалечанай камунікацыямі прыроды... У мяне няма нічога, апроч спачування, да "паэтызатараў" менскага быту.
...У Любліне, выступаючы перад студэнтамі аддзялення беларусхай мовы і літаратуры універсітэта М.Складоўскай-Кюры (запрошаны нашым выкладчыкам С.КавалёвымІ, нечакана назваў Мінск "амерыканізаванай сталіцай усходнееўрапейскай краіны", славянскім Нью-Еркам. Думаецца, не памыліўся.
Культура... Беларуская культура на сёння нешта якраз аб'ектыўнае, а не эфемернае, ідэалёвае. Бо адзіны яе рэальны суб'ект рэальна {аб'ектыўнаі існуючае на сёння сялянства ці яго рэшткі. Сялянства гэта мова Іці яе рэшткіі. Затым гэта ж сялянства робіць жыццепадтрымальны ўнёсак у ВНП Івалавы нацыянальны прадукті у выглядзе харчу... Такім чынам, беларуская культура стварае / базіс жыцця Беларусі, аб'ектыўны базіс Гбытне", якое вызначае свядомасцьі культуры. Горад, далей, штучнае ўтварэнне на целе сялянскай нацыі; труцень-паразіт, што сілкуецца сокамі жыцця / яшчэ й плюе ў твар даўцу гэтых сокаў. Амаральнасць, пагарджальнасць, цынізм горада; таму я й глыбока пагарджаю Іу сваю чаргуі такім горадам мне яго ніколі не будзе шкада. I я не ўпэўнены, што гэткая несправядлівасць будзе доўжыцца вечна...
"У Еўропу мы вернемся пры ўмове дэмакратызацыі, ператварэння нашай краіны ў неэалежную, дэмакратычную, прававую дзяржаву. Гэта ідэал сацыял-дэмакратаў, і ён для Беларусі не новы: мы, беларусы, вяртаемся да таго, што было закладзена ва Устаўных граматах БНР. Зараз наш ідэал незалежная краіна э эканамічным, палітычным і культурным плюралізмам. Наш шлях шлях сацыяльнай дэмакратыі... Айцы-стваральнікі БНР змагаліся менавіта за сацыяльную дэмакратыю. Думаю, яны ў пэўнай ступені апярэдзілі свой час...
Цяпер сацыял-дэмакраты, мабыць, упісваюцца ў кантэкст. Нас турбуе, што ёсць звышдэмакраты, прыхільнікі абсалютна свабоднага рынку; мы ведаем, што пры любым ладзе ці камуністычным, ці то капіталістычным ёсць аматары пажывіцца за чужы кошт. Таму мы ставім на мэце бараніць інтарэсы слабейшых, інтарэсы работнікаў, змагацца за эканамічную і грамадскую роўнасць і свабоду, за тое, каб свабода аднаго грамадзяніна не абмяжоўвала свабоды іншых..."
Анатоль СІДАРЭВІЧ
"Грамада” вяртае ідэал і вяртае імёны ВЕДА ПРА ПАЧАТАК
* * *
Для многіх адраджэнцаў 80-х гадоў самаўсведамленне адбывалася праз ПАЛПЫКУ самы апрошчаны, але й самы напружаны жанр сацыяльнай дзейнасці. Палітыка інтрыгавала нас усіх, хто выйшаў са спарахнелага шыняля марксізму-ленінізму і застаўся сам-насам з праблемай светапогляднага выбару. Памятаю, увосень 1989 года, вяртаючыся з войска, набыў у Вільні нумар "Навінаў БНФ" з матэрыяламі ўстаноўчага з 'езда Беларускага Народнага Фронту. Гэта была вяха ў асабістым жыцці... Пасля тая "самвыдатаўская" газетка доўга хадзіла ў вёсцы па руках, яе чыталі і перачытвалі, пыталіся, адкуль ТАКОЕ ў нашай краіне магло ўзяцца.
Аднак жа "ўзялося". Цяпер, на. пачатку 90-х, я пэўна разумею, што ідэі незалежнасці і суверэнітэту Беларусі не маглі не спарадзіцца як метастазы колішняй, трывалай хваробы хваробы, якую розныя лехары апекуны Беларусі спрабавалі лячыць гвалтам і хірургічнымі аперацыямі, усякаючы' тэрыторыю Беларусі на карысць то ўсходняга, то заходняга суседа. Але хвароба, загнаная ў сярэдзіну народнага арганізму, стала хранічнай. Мы памятаем Слуцкае паўстанне 1920 года, дзейнасць С.БулакБулаховіча, 100-тысячную "Грамаду" і Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі. Выявілася тая хвароба і ў часе другой сусветнай вайны, калі пад нямецкай акупацыяй зноў з'яўляюцца беларускія школы (што, зрэшты, было і ў першую сусветную вайнуі, ствараюцца нацыянальныя арганізацыі, мясцовыя жыхары ідуць служыць у г. зв. паліцыю парадку, якая кантралю е цывільнае жыццё: большасць служачых тае паліцыі маладыя людзі, выхаваныя савецкай уладай, яны йшлі ў паліцыю свядома, пішучы ў заявах, што пакрыўджаныя савецкім ладам...
У Заходняй Беларусі хвароба праяўлялася і пасля вайны, калі сяляне, меўшыя пры паляках уласную гаспадарку, да пачатку 50-х гадоў не ўступалі ў калгасы, усялях супрацівіліся камунізацыі працы, доўга трымаліся свайго падвор'я, хутароў, якія ўладам даводзілася бурыць трактарамі. Здагадваюся, што ўплывы тае хваробы выявіліся і ў наш час, калі праводзіўся рэферэндум аб захаванні СССР: у Беларусі найбольшы працэнт прагаласаваўшых "супраць" зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці.
Кажу "хвароба", але лаўлю сябе на пытанні: а ці хвароба тое? Колькі сябе памятаю, быўшы на касавіцы ці пры другіх вясковых
клопатах, мужчыны старэйшага веку ў гутарках заўсёды бэсцілі савецкую ўладу, успамінаючы лепшым словам часы пад Пілсудскім, калі працавалася вальней. Ад тых гутарак дасюль застаўся ў памяці выраз: "Бальшааікі толькі на картовыя ганавіцы дадуць зарабіць". Дык ці хвароба тое? Ці можа быць хваробай устойлівы светапогляд, унутрана-нязменныя перакананні? Мусіць, не хваробай было ўсё павярхоўнае, відочнае жыццё, усе тыя штучныя "сацспаборніцтвы", "камударніцтва", нават ордэны і граматы іх вясковы люд успрымаў як нейкую несамавітую, нячэсную гульню. Шчырым было тое, што выказвалася супраць калгаснай рэчаіснасці; розныя "абавязацельствы" і "планы" выконваліся / пераконваліся хутчэй па інерцыі, ад немагчымасці працаваць нядбайна. Співаліся і лайдачылі на вёсцы не тыя, хто трымаўся свае сялібы і гаспадаркі, але тыя "блудныя дзеці", каго партыя і камсамол у юнацтве паклікалі на цалінныя землі, гарадскія будоўлі, у ФЗУ. Адтуль вясковыя хлопцы вярталіся парадкам падпсаваныя, зломленыя маральна нямногія здолелі ізноў вярнуцца да вясковае плыні жыцця...
Напрыканцы 1980-х хвароба нацыі ў чарговы раз узнаўляецца, толькі цяпер віруе горад, а вёска недаверліва вычэквае, прыглядаецца да хады падзей. Цэлае сгагоддзе выспяваў новы нацыянальны выбух. Першы, у 1918 годзе, беларусы не здолелі дзяржаўна ўфармаваць, пакінуўшы "нацыяналізм" у якасці хваробы, а не вядучага прынцыпу дзяржаўна-культурнага будаўніцтва. Сёння хвароба вядомая, вядомыя і лекі, і, мусіць, у хворага на гэты час болей шанцаў змагчы нямогласць ён цяпер сам сабе лекар...
Летам 1990 года ў апазіцыйным друку з'явіліся "Нататкі незалежніка" публіцыста і гісторыка Анаголя Сідарэвіча, у якіх, бадай, упершыню за перабудовай была выказана ідэя дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Праз год, у сакавіку 1991 года аўтар "Нататкаў" выступае адным з ідэолагаў новай палітычнай партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады ІБСДП, праграмнай мэтад каторай узята пабудова незалежнай, дэмакратычнай, прававой беларускай дзяржавы. Гэтае інтэрв'ю ў кастрычніку 1991 года Анатоль Сідарэвіч даваў мне перадусім у якасці палітыка.
* * *
Анатоль Міхайлавіч, ці слушна параўноўваць гісгарычную місію сучасных беларускіх адраджэнцаў з місіяй нашых незалежнікаў у 1918 годзе, з той толькі розніцай, што зараз існуе рэальная перспектыва ажыццявіць свае намеры?
Вядома, сучасных адраджэнцаў можна параўнаць з незалежнікамі 1918 года, толькі трэба ўдакладніць, што і тыя і тыя з’яўляюцца адначасова і адраджэнцамі, і незалежнікамі. Паміж імі ёсць і прынцыповая розніца калі прааналізаваць знешнія падзеі ў свеце.
Што такое 1918 год? Гэта эпоха імперыялізму, прырода якога адбілася і на лёсе Беларусі. 3 сакавіка 1918 года: Нямеччына і Расія дзеляць Беларусь. 12 ліпеня 1920 года: Расія і Летува дзеляць Беларусь. 18 сакавіка 1921 года: Расія і Польшча дзеляць Беларусь. Яшчэ ў 1914 годзе А.Луцкевіч пісаў, што Беларусь зможа нечага дамагчыся толькі ў супольнасці з дэмакратыямі іншых краін. Беларуская дэмакратыя тады была яшчэ маладая, а дэмакратыя ў Францыі, Англіі была больш для ўнутранага ўжытку, таму беларусам НЕЛЬГА было нечага дамагчыся.
Возьмем такі прыклад: 1919 год, Антон Луцкевіч прадстаўляе Беларускую Народную Рэспубліку на Парыжскай мірнай канферэнцыі, там жа прадстаўнікі Летувы, Латвіі, Эстоніі, Украінскай Народнай Рэспублікі. Ані Брытанія, ані Францыя, ані ЗША не звярнулі ўвагі на іх прысутнасць, прызналі суверэнам Калчака. Пазней, калі змяніліся абставіны, яны зрабілі стаўку на Пілсудскага, потым прызналі Леніна... I ў наш час Захад вельмі доўга не прызнаваў незалежнасці краін Балтыі, іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Такой маруднасці не трэба дзівіцца: заходнія краіны хацелі б мець зносіны з адным партнёрам, бо так ім зручней. Але сёлета ў нас, у адрозненне ад 1918 года, ёсць адна перавага, хоць падзякуй Сталіну прадстаўніцтва ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ніякія тэрытарыяльныя прэтэнзіі нашых суседзяў да нас не могуць быць задаволены: Беларусь правадзейны сябар ААН, і ў кожным разе яна можа звярнуцца па дапамогу да міжнароднай супольнасці. Дарэчы, парадокс: хоць мы і сябар міжнароднай супольнасці, але нам яшчэ належыць улучыцца ў супольнасць еўрапейскую...
Узнікае пытанне: ЯКІМІ мы прыходэім / ці прыйдзем у Еўропу?
У Еўропу мы вернемся пры ўмове дэмакратызацыі, ператварэння нашай краіны ў незалежную, дэмакратычную, прававую дзяржаву. Гэта ідэал сацыял-дэмакратаў, і ён для
Беларусі не новы: мы, беларусы, вяртаемся да таго, што было закладзена беларускімі сацыялістамі ва Устаўных граматах БНР 1918 года.* Зараз наш ідэал незалежная дзяржава з эканамічным, палітычным і культурным плюралізмам. Наш шлях шлях сацыяльнай дэмакратыі.
Дэмакратыя ў свеце йшла пакручастымі сцежкамі. Можна нагадаць афінскую рабаўладальніцкую дэмакратыю, полацкую дэмакратыю, якая таксама была абмежаванай... Нарэшце пралетарска-бальшавіцкая дэмакратыя дэмакратыя для меншасці і дыктатура для большасці. Сацыял-дэмакраты ў той час, калі бальшавікі змагаліся за дэмакратыю для меншасці і дыктатуру для большасці, высунулі лозунг САЦЫЯАЬНАЙ ДЭМАКРАТЫІ. Гэта дэмакратыя для соцыуму, для ўсяго грамадства, усталяваная на прынцыпах свабоды, роўнасці і салідарнасці. Сацыялдэмакратыя дамаглася ў свеце ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права выключаючы гвалтоўныя метады барацьбы, уласцівыя бальшавікам і іншым левым экстрэмістам. ■
Такая ж цывілізаваная тактыка была і ў нашых беларускіх незалежнікаў пачатку XX стагоддзя. Айцыстваральнікі БНР змагаліся менавіта за сацыяльную дэмакратыю.
- ...Якой тое грамадства яшчэ не ў стане было прыняць?
- Думаю, што яны ў пэўнай ступені апярэдзілі свой час, гэтаксама як і расійскія сацыял-дэмакраты, якія ішлі за Пляханавым, Мартавым, Данам. Стваральнікі БНР былі надта цывілізаванымі людзьмі для свайго часу. А якія гэта былі людзі і палітыкі Луцкевічы, Смоліч, Тарашкевіч, РакМіхайлоўскі, Лёсік! Яны для нас узор у сучасным аднаўленні беларускай сацыял-дэмакратыі, а іх спадчына
* Пры мностве спасылак на дакументы сам першасны тэкст быў доўгі час цалхам змешчаны толькі ва ўлётцы "Дзень волі 90", выдадзенай у сакавіку 1990/. групай энтузіястаў незалежнага друку А.Гурковым, С.Дубаўцом, П.Жуком. Рыхтаваў публікацыю Устаўных грамат БНР, карыстаючыся эміграцыйнымі хрыніцамі, А.СідарэвІч. Ен жа змясціў ва ўлётцы артыхул "Як стваралася БНР".
Акрамя прыгаданае хрыніцы I якая з цягам часу стала бібліяграфічнай рэдкасцю), гісторыі БНР прысвечана багата публіхацый перыядычнага друху. Адэін з самых грунтоўных артыхулаў, на думху аўтара, артыхул
- той падмурак, на якім ствараецца БСДГ.
Размовы аб стварэнні партыі сацыял-дэмакратаў вяліся яшчэ падчас I з'езда БНФ. Многія палітычныя дакументы Фронта, захады парламенцкай апазіцыі распрацаваны сябрамі БСДГ.
- ЦІ не зашмат цывілізаваныя для нашага часу айцыстваральнікі БСДГ?
- Цяпер сацыял-дэмакраты, мабыць, упісваюцца ў кантэкст. Хоць мы не думаем, што станем масавай партыяй. Мы думаем, што будзем уплываць на грамадскія працэсы, дзякуючы інтэлектуальнаму патэнцыялу. Да нас ідуць эканамісты, юрысты, настаўнікі, навукова-тэхнічная інтэлігенцыя, высокакваліфікаваныя рабочыя і сяляне. Кожная парламенцкая партыя а такой БСДГ сябе ў перспектыве ўяўляе павінна браць не колькасцю, а перш за ўсё інтэлектам.
Нас турбуе, што ёсць эвышдэмакраты, якія кажуць аб прыярытэце прыватнай уласнасці, прыніжаючы ролю ўласнасці калектыўнай. ёсць таксама прыхільнікі абсалютна свабоднага рынку. Рынак, аднак, рэгулюецца і ў ЗША: туды цяжка завесці тавар, які можа заглушыць пэўную галіну амерыканскай прамысловасці і г.д. Мы, сацыял-дэмакраты, ведаем, што пры любым ладзе ці камуністычным, ці то капіталістычным ёсць аматары пажывіцца за чужы кошт, і таму ставім на мэце бараніць інтарэсы слабейшых, інтарэсы работнікаў, г.зн. змагацца за эканамічную і грамадзянскую роўнасць і свабоду, за тое, каб свабода аднаго грамадзяніна не абмяжоўвала свабоды іншых. Такі наш прынцыповы падыход да пабудовы грамадства.
- Вы кажаце пераважна ад імя партыі, але яшчэ да стварэння БСДГ вы заявілі аб сабе як публіцыст і гісторык, знаўца палітычнай гісторыі Беларусі. Скажыце, Анатоль
У.Казберука "Паміж молатам I накавальняй” ("ЛІМ", нумары за 8,15 I 22 сакавіка1991). У 1991 г. кааперацыйна-выдавецкім таварыствам "Адраджэнне" (сп. А.Жынкін| зроблена факсімільнае перавыданне працы А.ЦвікевІча "Краткій очерісь вознікновенія Бвлорусской Народной Республнкм" ІКІеў, 19181. Наклад выдання 3000 асобнікаў.
У сакавіку 1992 года, на чарговыя ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР, тэксты Устаўных грамат нарэшце надрукавалі некаторыя афіцыйныя, дэяржаўныя выданні.
Міхайлавіч, як вы адукоўваліся на незалежніцкі кшталт?
Было шмат шляхоў. Нават у часы брэжнеўшчыны чалавек, які не ленаваўся, мог прачытаць тое, што было забаронена. Каб прачытаць Салжаніцына ці Сахарава, існавалі адны каналы, каб пазнаёміцца з кнігамі і публіцыстыкай Луцкевіча, Ластоўскага, Цвікевіча, Ігнатоўскага і іншых існавалі другія каналы. Заставалася старая беларуская інтэлігенцыя, якая мела патрэбныя кнігі. Многае можна было прачытаць у Віленскай акадэмічнай і універсітэцкай бібліятэках, сёе-тое знаходзілася ў нашай Дзяржаўнай бібліятэцы. Змагаючыся з "нацыяналістамі", тадышнія ідэалагічныя цэрберы не ўцямілі, што тыя "нацыяналісты" многія ідэі ўзялі ў царскіх гісторыкаў Галубоўскага, Сапунова, Данілевіча і іншых, якія, здаралася, выступалі большымі "нацыяналісгамі", чым Мікола Ермаловіч. Зрэшты, калі кнігі Ластоўскага, Ігнатоўскага, Смоліча забараняліся ў БССР, іх можна было свабодна прачытаць у Маскве і ў Ленінградзе, бо там яны чамусь не патрапілі ў спісы забароненых і свабодна выдаваліся, гэтаксама як падшыўкі беларускай перыёдыкі.
Уся бяда ў тым, што наша школа адвучвала людзей самастойна шукаць веды і звесткі, інфармацыю, адвучвала ад акадэмічнай працавітасці. Нас, старэйшых адраджэнцаў, бывае запыняюць і пытаюцца: ці пішаце вы падручнік? У мяне тады ўзнікае сустрэчнае пытанне: а што робіце вы, маладыя? Іх, нашых маладых патрыётаў, я мала бачу ў чытальнях і аўдыторыях, і самая прыкрая рэч яны не хочуць працаваць у школе, скончыўшы універсітэт, усімі праўдамі і няпраўдамі яе пазбягаць. I ўнікаюць працы на вёсцы. Але вёска гэта той мацярык, тая Атлантыда, якую
Анатоль Міхайлавіч СІДАРЭВІЧ нарадэіўся ў 1948 годзе на хутары Доўгі Лес, што на мяжы Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў, у сялянскай сям'і. 3 шаснаццаці год на ўласным хлебе. Завочна скончыў філасофскае аддзяленне БДУ (1977), вучыўся ў аспірантуры. Працаваў у раённых газетах, настаўнікам у школе, супрацоўнікам "ЛіМа" і часопіса "Крыніца". 3 вясны 1992 года выкладае паліталогію, філасофскую прапедэўтыку, логіку I гісторыю рэлігіі ў Беларускім гуманітарным ліцэі ў Менску.
трэба падняць, асвеціць... Вёска не адразу стане вёскай свабодных гаспадароў. Дарэчы, мае вучні нават у самыя застойныя часы а ў школе я працаваў амаль 9 гадоў ведалі, што бел-чырвона-белы сцяг гэта наш сцяг, a "Пагоня" гэта наш герб...
Адсюль вынікае мой песімізм: шмат "прастарэквання", але мала работнікаў. Многія з нас умеюць казаць слушныя рэчы, але ў народ трэба несці перадусім друкаванае слова. Самы час сядаць за пісьмовы стол і пісаць, каб падзяліцца сваімі інтэлектуальнымі набыткамі з іншымі. Толькі на такую працу нашым інтэлектуалам бракуе часу альбо нечага іншага...
Ваш песімізм распаўсюджваецца, як гэта бачна з вашых артыкулаў, і на рэлігійнае жыццё Беларусі. Гэта адкуль: ад аналізу сітуацыі ці з-за асабістага атэізму?
Перадусім мушу зазначыць, што я не атэіст. Я католік усходняга абраду, уніят; натуральна, прысутнічаю на багаслужбах, бяру прычасце і г.д. I тое, што я сацыялдэмакрат, анітрохі не пярэчыць маёй рэлігійнасці. Новы Запавет на беларускую мову таксама пераклаў сацыялдэмакрат Антон Луцкевіч разам з баптыстам ДзекуцьМалеем...
У мяне аднолькава непрыязнае стаўленне і да польскакаталіцкага духавенства, і да руска-праваслаўнай іерархіі, таму што на сённяшні дзень і рыма-катгліцкі, і праваслаўны клір з'яўляюцца ў Беларусі ПРАВАДНІКАМІ ІНТАРЭСАЎ ЧУЖЫХ ДЗЯРЖАЎ. Менавіта: Польшчы і Расіі. Гэтыя групоўкі знаходзяцца па-за беларускаю культураю, па-за працэсам станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Тыя нешматлікія каталіцкія і праваслаўныя святары, якія адпраўляюць багаслужбу па-беларуску, вартыя ўсякай маральнай падтрымкі. Пакуль жа палітыка Рыма-Каталіцкай і Рускай Праваслаўнай Царквы будзе ігнараваць інтарэсы беларускай дзяржавы, культуры да таго часу я буду змагацца з іерархіяй. Але, змагаючыся з іерархіяй, я не змагаюся з Богам, я, паўтараю, не атэіст...
Перспектыва гэта будаўніцтва Беларускай Каталіцкай і Беларускай Праваслаўнай Цэркваў. Рыма-Каталіцкая Царква больш гнуткая, яна навучылася самастойна жыць і весці самастойную палітыку. Руская Праваслаўная Царква
таго не можа, бо ўвесь час знаходзілася пад пятой вялікіх князёў маскоўскіх, цароў і імператараў. Усталяванне беларускай незалежнай дзяржавы прымусіць, аднак жа, абедзве цэрквы мяняць сваю палітыку і "паступацца прынцыпамі".
Раней, да палітычнай дзейнасці, вы багата пісалі нацыясофскіх нататкаў. Як лічыце: цяпер чаго нам бракуе, каб стацца нацыяй?
Я хацеў бы, каб да стварэння нацыі вяла партыйная работа БСДГ.
У адным лісце Уладзімір Жылка неяк пісаў: у Менску, маўляў, хваляцца, што на Беларусі няма ніякай буржуазіі; яно было б добра, піша далей Жылка, калі б буржуазіі не было ўвогуле, а раз яна ёсць, дык трэба, каб была і беларуская буржуазія. БУРЖУАЗІЯ ГЭТА АДЗНАКА СТАЛАСЦІ НАЦЫІ. Усе нацыі з'явіліся толькі тады, калі з'явілася нацыянальная буржуазія. Так было ў Францыі, гэтак рабілася ў Нямеччыне, іншых краінах Еўропы. I ў Беларусі адбываліся падобныя працэсы, толькі іх спыніла нашэсце бальшавізму. Я хачу, каб Беларусь мела нармальную буржуазію: багатую, але не скнарую, якая б фундавала на карцінныя галерэі і на будаўніцтва тэатраў, на ўтрыманне акторскіх труп і на выпуск газет і часопісаў. Апірышча сацыяльнай дэмакратыі моцны сярэдні клас, які сімвалізуе сабой заможнасць грамадства і неадступна пільнуецца свабоды.
Але галоўнае ўсё-такі духоўныя, інтэлектуальныя высілкі, кулыурная работа ў вёсцы, станаўленне беларускай навукі і школы, беларускай царквы штодзённая праца на ніве асветы...
♦ * *
"...ЗАПЭЎНІЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ТВОРЧАСЬЦІ МЫ МОЖАМ ТОЛЬКІ Ў РАЗЕ АДСУТНАСЬЦІ ПЕРШ-НАПЕРШ ЧУЖЫНСКАГА ПРЫМУСУ. 3 ГЭТАГА ВЫПЛЫВАЕ ПАДСТАВА ДА НЕАБХОДНАСЬЦІ ПАЛІТЫЧНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, ЯК ПЕРШАЯ ПАДСТАВА ДЛЯ НАРОДУ БЫЦЬ САМІМ САБОЙ... Але трэба адзначыць, што дамаганьню незалежнасьці, як падставе грамадзкай творчасьці, гэтай творчасьці I не хапіла. Трэба прызнацца, што справа незалежнасьці толькі ў першыя часы
свае неазначальнасьці мела свой праўдзівы, шчыры характар, за што той перыяд (ураду АЛуцкевіча) I можна назваць "утапічным", рамантычным. Калі ж справа незалежнасьці скіравалася на практычны шлях сучаснай палітычнай працы, яна апынулася ў шпонах палітычнага прымусу, палітычнаклясавай зацікаўленасьці, і ад сучаснай палітыкі мала чаго можа чакаць народ, быццам ён выкарыстае яе для свае народнае творчасьці...”
* ♦ ♦
"На жаль усё тое, што цяпер робіцца ў грамадзянскім жыцьцЬвельмі далёка ад дасягненьня сацыяльнай творчасьці, ад узгадваньня творчай адэінкі... Ня здолелі актыўныя палітычныя партыі разьвязаць справу вольнай творчай асобы і сацыяльнай творчасьці, бо ў ідэале кожнай быў ланцуг, прымус, дыктатура, як для іншых, так і на саміх сябе... У сучасных умовах так далёка нам яшчэ да запаўненьня грамадзянскай творчасьці шляхам адной палітычнай працы... Палітычная дзейнасьць у кірунку незалежнасьці, падгрунтованая на захапленьні ўлады палітычна-клясавымі органамі, мала можна задаволіць сумленнага чалавека. Яна не дасягне ўсё роўна забесьпячэньня грамадзкае самадэейнасьці і можа выклікаць новую роспач I нездавальненьне..."
* * *
"Час пераканацца, што няма формаў унівэрсальных, формаў, ахопліваючых усё жыцьцё I яму адпаведных. He затрымалася чалавечае сумленьне ні адной форме, цудоўны цяг імкне яго далей, вышэй. Упалі ўсе формы, якія хацелі панаваць над чалавекам, бо ня можна з чыстым сумленьнем пасьвячаць ім сваю душу... Ня мёртвыя формы, а сам чалавек гаспадар свайго жыцьця. Ен творыць усе формы жыцьця, яны залежны ад чалавека, а не чалавек мусіць заставацца пад мёртвай уладай струхлеўшых формаў.„ Час зразумець, што жыцьцё кіруець формамі, ане наадварот, што сам чалавек, яго вялікая, родная сонечным косам душа, яе натуральныя памкненьні да сьвятла, хараства, праўды эьмест жыцьця, што ў праўдзівым незалежным жыцьці няма месца ні і д э алам, ні ахвярам (разрадка мая Ю.3.)._"
Ігнат КАНЧЭЎСКІ. "Адвечным шляхам"
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛІМ” 4.09.1992 ХАЦЕЛАСЯ Б ПАМЫЛІЦЦА_.
У асяроддзі мінскай навуковай I культурнай інтэлігенцыі ходзяць чуткі, што недзе ў канцы верасня ўрад нашай краіны мае намер зрабіць Рускай Праваслаўнай Царкве ў асобе мітрапаліта ФІларэта да "тысячагоддзя праваслаўя на БеларусІ" каштоўны падарунак полацкі храм Св.СафІі. Што будзе далей, прадбачыць няцяжка: з храма будзе выкінуты арган, на фасадзе з'явіцца праваслаўная мазаіка, будзе збіта са сцен барочная аздоба..
Хацелася б думаць, што ўсё гэта толькі чуткі, што ўрад не пойдзе на тое, каб абразіць нацыянальныя пачуцці беларускага народа, перадаўшы ва ўласнасць Іншай дзяржаве... галоўны храм БеларусІ, спрадвечны Із часоў Полацкай дзяржавы) сімвал яе незалежнасці I духоўнай сілы.
Наша газета з задавальненнем надрукавала б абвяржэнне чутак і прынесла б прабачэнні ўраду за тое, што так кепска пра яго падумала... ІАўтар працытаванай нататкі супрацоўнік "ЛіМа" Пётра ВасІлеўскіІ.
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 25.09.1992 ХАЦЕЛАСЯ Б ПАМЫЛІЦЦА ЯШЧЭ РАЗ_
Шчыра кажучы, рэдакцыя не чакала такога розгаласу, які выклікала невялічкая нататка "Хацелася б памыліцца„". Гутарка йшла пра магчымую перадачу праваслаўнай царкве напярэдадні святкавання 1000-годдзя хрысціянства на БеларусІ полацкага храма Св.СафіІ. Выказвалася ў сувязі з гэтым сумненне ў мэтазгоднасці такога "падарунка" царкве, якая яшчэ не набыла нацыянальнага аблічча, фактычна падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярху I праводзіць яго Інтарэсы на тэрыторыі нашай краіны. Такая царква не можа прэтэндаваць на манапольнае ўладанне галоўным храмам Беларусі, сімвалам яе незалежнасці і духоўнай моцы. Газета выказала гатоўнасць надрукаваць афіцыйнае абвяржэнне чутак пра перадачу СафійкІ праваслаўнай царкве.
Як паказала далейшае развіццё падзей, невялічкая зацемка выклікала проста-так! выбуховую рэакцыю з боку Беларускага Экзархата. ЖодзІнскІ святар А.ШынкевІч выступіў па "Радыёфакту", а затым на прэс-канферэнцыі ў Менскім епархіяльным упраўленні з заявай ад Імя святароў у абарону годнасці мітрапаліта Філарэта, быццам бы зняважанага публікацыяй "ЛіМа". Гэты ж святар заявіў, што "ЛіМ" пастаянна нападае на праваслаўе, ганьбіць гэту царкву. Карэспандэнта "ЛіМа" моцна здзівіла такая
нянавісць духоўнага айца, рэдактара газеты "Царкоўнае Слова" (!) да газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі, на першай староны якой нядаўна быў змешчаны яго ўласны партрэт з ухвальным тэкстам пра духоўную місію а. Алексія Шынкевіча ў жодзінскай акрузе. Надта ўжо няўдзячная забыўлівасць.. Забыўся чамусь а. Алексій I на артыкул у "ЛІМе" протаіерэя Сергія Гардуна з Жыровіц у абарону праваслаўнай традыцыі на Беларусі, Іншыя матэрыялы_ Ва ўсякім разе, мы няпэўныя ў тым, што прамаўляла праз вусны а. А.ШынкевІча ў "Радыёфакце" I на прэс-канферэнцыі Імкненне да справядлівасці ці што Іншае, незразумелае цалкам I яму самому_
Што тычыцца абразы УладыкІ Філарэта, як быццам прадстаўніка інтарэсаў замежнай краіны, дык тут пераблытаны сэнс публікацыі. НІхто не сумняваецца ў тым, што Уладыка, народны дэпутат БеларусІ, ёсць грамадзянін БеларусІ 1 фізічна, як грамадзянін, пражывае тут, а не ў Маскве. I вельмі ўхвальна, што святарства таксама добра разумее гэтую акалічнасць I бароніць свайго іерарха. Але ў публікацыі "ЛіМа” гутарка вялася пра Іншае: пра неадпаведнасць намінальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы нацыянальнаму характару, мове, Інтарэсам беларускага народа. Па адказах на гэтае пытанне, якое наш карэспандэнт задаў на прэс-канферэнцыі ў Экзархаце, можна было зрабіць выснову, што справы з дапасаваннем праваслаўя да Інтарэсаў верніцтва не такія I лагодныя. Мова па-ранейшаму амаль не ўжываецца ў пропаведзях, не ўжывае яе I сам шаноўны Уладыка Філарэт. Дый што мова нічога не было сказана нават пра ўдзел праваслаўных святароў у маральным аднаўленні грамадства, у філантропных акцыях, у нацыянальна-культурным адраджэнні БеларусІ.
Нам затое дакладна вядомы факты процілеглага характару з жыцця тутэйшай праваслаўнай царквы. Вядома, напрыклад, пазіцыя і адпаведная прапаганда ў храме Божым служак СвятаПятра-Паўлаўскай царквы ў Менску, якія называюць беларускую мову насланнём нячысціка, а Дом літаратара месцам зборышчаў псіхічна хворых, ненармальных людзей, "белорусскмх пнсьменнмков". Мы добра ведаем, як успрымаецца ў колах менскага праваслаўнага кліру дзейнасць Беларускага праваслаўнага брацтва трох ВІленскІх пакутнікаў. Вядомы I паводзіны праваслаўных вернікаў, Інспіраваныя паствай, у Гродне, дзе царква заняла памяшканні музея гісторыі рэлігіі. Такія факты не могуць не выклікаць засмучэння і сумненняў у "беларускасці" БПЦ. Пакуль што факты кажуць хіба пра адваротнае. Добра, канешне, што БПЦ пачынае ўсведамляць сваю юрыдычную прыпіску да РэспублІкІ Беларусь, але падаецца, што асноўная, сутнасная справа па яе паяднанні з жыццём вернікаў-беларусаў,
з іх мовай, на якой гаворыць пераважная большасць жыхароў рэспублікі I абсалютная большасць саміх беларусаў, яшчэ наперадзе. Самы надзённы клопат для гэтай царквы зараз зжыццё прыгаданых выказванняў I настрояў спаміж айцоў духоўных, бо калі ў храме чуцён "стогн I скрыгат зубоў”, дык гэта папраўдзе ад нячысціка..
Далей апавядалася пра журналісцкае даследаванне "чутак" наконт перадачы Сафійскага сабора праваслаўнай царкве. Hi ва ўрадзе, ні ў Міністэрстве культуры іх не пацвердзілі Іпазней ад іх адмежаваўся і Полацкі гарвыканкамі. Такім чынам, усчатая між газетай і цархвой палеміка аказалася дарэмнай. Ды затое для журналістаў выпала нагода выхазацца па канфесійным пытанні...
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 31.01.1992
ПРЫЧАСЦЕ ПАЧАЛОСЯ
..Хутка мы зразумеем, што "дэмакратычная" зададзенасць ва ўспрыманні падзей зрабіла дрэнную паслугу. Усё, што надыходзіла пад лозунгам "дэмакратызацыі", аўтаматычна, без сумненняў залічвалася на рахунак "новай свядомасці", "агульначалавечых каштоўнасцяў" і да т.п. Як высвятляецца зараз, спадзяванні не спраўдзіліся, нічога новага I выратавальнага мы не атрымалі, хутчэй за ўсё наадварот: паболела "лаўцоў чалавекаў", хто яшчэ ўчора марыць не мог пра такую перспектыву. Мяняюцца ідэалагізмы Іза апошнія гады мы начуліся Іх багатаі, але змены карэннай сапраўднага АДУХАЎЛЕННЯ жыцця дагэтуль не адбылося.
Сёння, на мой погляд, застаецца толькі адзін шанец такой змены, і заключаецца ён у тым, што застаецца пакуль што неспаганенай I неспавергнутай Царква. "Дэмакратычная паводка" здолела раэбурыць ці не ўсе колішнія структуры: партыю, дзяржаўнасць, армію, а Царква па-ранейшаму застаецца "краевугольным" каменем у жыцці мільёнаў беларусаў„ У вёсцы, правінцыйных гарадсках I мястэчках (ды I ў сталіцыі цэрквы, касцёлы, малельныя дамы з'яўляюцца практычна адзінымі ачагамі духоўнасці... На нашых вачах збываецца біблейскае: "Прыйдзіце да мяне ўсе змучаныя, I я супакою вас".
Надыходзіць час пераасэнсаваць ролю і месца рэлігіі ў жыцці грамадства. Рэлігійныя святы, якія мы нядаўна ўпершыню святкавалі як святы дзяржаўныя Ікаталіцкае I праваслаўнае Нараджэнне ХрыстоваІ, на многіх паўплывалі. Упершыню слухаючы па радыё праваслаўную літургію 7 студзеня, шмат хто задумаўся, наколькі
прымітыўным быў падзел людзей на "зеруючых" I "няверуючых", наколькі недарэчна гучалі сцвярджэнні ”Бог ёсць" I "Бога няма"... Шмат хто ўпершыню ў жыцці зайшоў у царкву і паставіў свечку альбо набраў на Хрышчэнне асвячонай вады, шмат хто, мо й на схіле гадоў, перажагнаўся_ Можа, у гэтым унутраным трымценні і нараджаецца "новы чалавек"?
Грамадства наша даўно знаходзіцца перад рэлігійным прычасцем, патрэба гэтая адчувалася I раней, ды толькі ідэалагічная мадэрнізацыя адцягвала яе на будучыню. Сёння гэты момант надышоў. Дасюль духоўны стан грамадства толькі фармальна насіў рэлігійную афарбоўку. Цяпер наша "утылізаваная" ментальнасць нарэшце можа скінуць мёртвыя аковы спажывецкасці і стаць духоўнай па сутнасці. Балазе, спажывецкі разлад таму спрыяе.
...Блюзнерская імітацыя рэлігійнасці ўсім нам надакучыла. ёсць рэчы, у якія нельга "гуляць". Асабліва калі падчас гульні льецца кроў і галадаюць дзеці. Можа, наша жыццё палепшыцца, калі дзеці нашы пойдуць у першы клас, цвёрда ведаючы запаветы Майсея I малітву "Ойча наш"; калі мы станем паважаць мёртвых і існа шанаваць жыаых; калі перад кожнай адказнай і не вельмі адказнай справай запытальна паглядзім на Неба, чакаючы дазволу на дзеянне, калі.„ Многа, безліч такіх "калі" набярэцца, а зводзяцца яны да аднаго: адчуць Бога ў бліжнім I ў сабе. Верагодна, тады I зменіцца матывацыя нашых паводзін, бо многія рэчы зробяцца драбязой у параўнанні з Вечнасцю...
3 ДЗЁННІКА
28.08.1994
13 нагоды ВЕРЫІ
Для беларуса, пазбаўленага ўХХ стагоддзі сваёй арыстакратыі, элітарнай адукацыі, па сутнасці і дэяржавы, а значыць усталяваных ТРАДЫЦЫЙ, пытанне ВЕРЫ надта няўдзячнае, нефармалізаванае. Бо бальшыня дзяцей веку сучаснікаў ішлі надта не-сваімі шляхамі ў кірунку sakrum. Нас многіх, гарадскіх, у прыватнасці, бацькі хрысцілі ў царкве ці ў касцёле як бы х ав а ю ч ы с я, як бы саромеючыся чагось не толькі вакольнадзяржаўнага "атэізму". Бацькі с а м / не былі ўзорнымі, дысцыплінаванымі католікамі альбо праваслаўнымі як бы часткова, напалавіну ці начасна час святочнай службы ў храме, пэўнага абраду, радзіннага ці мярліннага~ Мы, такім чынам, не самахоць далучаліся да невыразнай, амаль неўсвядомленай
традыцыі ВЕРЫ веры хрысціянсхай. / гэткі шлях у-веравання не мог не выклікаць не надта цвёрдае вераванне ў хрысціянскія пастулаты, балазе у канкрэтныя абрады сакраманту^ У выніку не надта цвёрдай апынулася пазацаркоўная Іпазакасцельная) паспалітая мараль. Карацей кажучы, фармальнае хрысціянства не стала хрысціянствам асабістым, унутраным, "іставым". ВЕРА набыла тахім чынам двухсэнсоўнасць: яна як быццам / "вера", але нібыта I несур'ёзная, дзеля блізіру...
Усё гэта не выпадкова. He выпадковае гэткае "безалабернае" стаўленне да фармальнай цархвы Ікасцёла, хоць угэтым выпадху не так ясхраваі нашага сялянства унутрана нашы бацькі адвечна сумняваліся ўпраўдзівасці, аднамагчымасціхрысціянсжай веры: удушы цепліўся агеньчык і веры іншай, бадай, бессвядомай Іці пазасвядомай, інстынктыўна-правільнайі ВЕРЫ, што / павінна была басэнсоўвацца як дар ТРАДЫЦЫІ, як адвечная Гнзначальная") пракаветная духоўнасць нашых продкаў. Бо БЕЗ ВЕРЫ чалавех разумны не можа, не змог бы існаваць як такі ў п р ы н ц ып е; інакш гэта душэўнахворы, духапакалечаны прадстаўнік роду людскога. Калі ж бальшыня нас, сучаснікаў, і бальшыня нашых продкаў здаровыя, то НЕШТА Ж павінна быць апірышчам гэтай здаровасці?..
Я схільны лічыць, што гутарку далей трэба весці менавіта АБ ТРАДЫЦЫІ, ях аб ідэалістычнай парадыгме Іхантынуацыі духу) пэўнага народа альбо супольніцтва,Бо ўсе мы аднекуль выйшлі I кудысь прыйшлі, захаваўшы першапачатковую еднасць і аблічча ў такім сённяшнім стане. Але ўсё-такі гэта, сённяшняе, адбітак таго, ПЕРШАСНАГА, ПРАЎДЗІВАГА, і, значыць, звенне ТРАДЫЦЫІ.
/ як што мы загаварылі пра ТРАДЫЦЫЮ, то ў гэтым выпадку слушным і істотным становіцца ўсё-кольвек датычнае мінуўшчыны твайго народа. Найперш яго паходжанне, генезіс... Помніцца, Томас Ман у эсэ-прадмове да "Іоскра / яго братоў" зазначыў, што калі ісці ўглыб гісторыі чалавецтва, то за адным здабытым храналагічным / культурным акрэсам непазбежна паўстане другі, не менш прываблівы і ашаломны, чым папярэдні / чалавечая думка асуджана наўмысна дзесьці спыніцца, каб аднекуль пачаць пісьмовы летапіс гісторыі... Ды магічны змест, непарыўнасць і двухнакірункавая бясконцасць гісторыі ўсё адно ідуць глыбей, за далягляд чалавечага далягляду ДА ПЕРШАВЫТОКУ...
Апошнім часам усё актыўней уздымаецца тэма арыяў / арыйскай гісторыі у кантэксце гутарак пра "беларускую гісторыю". ІЯк учора гаварылі пра балтаў, "балцкі фактар" у этнагенезе.З. Сутыкнуўся з гэтым і ва ўкраінцаў на канферэнцыі ў Любліне. А што ж можа быць ЗА арыямі?.. Вось скуль выплывае
ТРАДЫЦЫЯ, зразуметая шырока, існасна... ДЗЕСЬ ТАМ, за хрысціянствам і "паганствам" перадхрысціянскім, было схавана нешта большае, істотнейшае, больш агульнае і праўдзівае, чым вузка-канкрэтызаванае і фармалізаванае хрысціянстваIШТО там было выключнай складанасці / ўтрапення задача для душы і розуму, якія рупяцца сёння не ВЕРАЙ-формай, a ВЕРАЙ-існасЦЮ-.
Што да "безалабернага" стаўлення нашых бацькоў да хрысціянства як царквы то выкажам здагадху наконт існавання ў іх, бацькоўскім, менталітэце нейкіх больш глыбінных і трывалых духоўных структур, менавіта існасных, якія перадаваліся як ДАР першапачатковай традыцыі і якія I мацуюць наш знявечаны, спрацаваны сялянскі народ на юдолі лёсу. ТОЕ мацнейшае за ўсе фармалізаваныя "веры" і "культы"; тое час-пары цьмяна ўсведамляецца-праступае ў нашай асучасненай і спрымітыэаванай прагматычнай свядомасці... I падступае да разгубленага сэрца як нейкая трывалая і ратаўнічая духоўная рэмінісцэнцыя-прыпамінанне не канкрэтны знак з мінулага, a проста тон, фон, агульнае напяцце душы знутры... Гэта і ёсць ВЕРА іманентная, вера інтуітыўная, вера асабістая_ Вера ў яе існасным вымярэнні. Гэта і не "паганства", і не "экуменізм", "I не "атэізм", і не "містыха"-. Гэта прыкметы блукання {перадродавага?! ТРАДЫЦЫІ ў нашых душах. Гэта прадчуванне СУСТРЭЧЫ 3 ТРАДЫЦЫЯЙ, народжанае сёння, але прызначанае для заўтра.
Dum spiro, spero.
Dum vivo, quaero. Пакуль жыву шукаю.
Вобраз, зрузуменне ТРАДЫЦЫІ. Як быццам АДНЕКУЛЬ, адтуль, з-за нас пасылаецца промень святла наперад, цераз пагоркі і раллю быцця, і шлях праходжання промня адзначаецца разнастайнымі водсветамі, блікамі, ад якіх у сваю чаргу сыходзяць адлюстравачні. Важна разгледзець УВЕСЬ гэты шлях, усю дарогу адлюстраванняў і рэфлексаў што ад чаго пайшло I што ад чаго адбітае^.
Традыцыя тое, што пастаянна аднаўляецца, узнаўляецца як звышсэнсавая духоўная задача. Гэта перманентныя высілкі духу. Гэта, калі заўгодна, парадыгма Іірацыянальная) творчасці, спантанныя ўзлёты духу, увенчаныя здабыццём нейкай ісціны ці ідэалу-ідэі...
Карацей, перш чым дбаць пра нацыянальную трад ы ц ы ю мусім як след паапехавацца традыцыяй асабістайвопытам духоўнага росту. Як пісаў Мераб Мамардашвілі, "Ісус Хрыстос мог нарадзіцца колькі заўгодна раэоў, але калі ў адзін цудоўны дзень ён не народзіцца ў табе, ты загінуў..."
”У сучаснай Беларусі больш натуральным мне ўяўляецца інтэлігент-беларус, скаваны ланцугом неабходнага дзеяння, чым эстэт у белых пальчатках... Гістарычна так яно і праглядаецца: белыя пальчаткі разняволенага духу заўсёды ляжалі поруч з цяжкімі кайданамі неабходнасці. Сам тэрмін "адраджэнец", раўназначны паняццю свядомага інтэлігентабеларуса, ужо апрыёрна заключаў у сабе дзве несумяшчальныя рэчы кайданы I пальчаткі. Каб надзець пальчаткі, кайданы трэба скінуць. А вось гэтага якраз і не можа сабе дазволіць беларуская інтэлігенцыя. Гэта наша, беларускае пракляцце...
За апошнія 30 год школа змянілася непазнавальна. Тыя, хто ў 60-я гады вызначаў духоўную атмасферу школы, мяккія 1 добрыя інтэлігенты "адлігі", сёння амаль не вызначаюць школьнае аблічча. На змену ім у 70-я гады прыйшла кагорта хваткіх настаўнікаў. Добрыя арганіэатары і прадметнікі, яны, аднак, не неслі ў сабе шарму духоўнасці сваіх папярэднікаў. На змену ім заступае "страчанае пакаленне"... У школу трэба вяртаць асобу духоўную. Усё, што мы робім на факультэце беларускай філалогіі і культуры, гэта спроба, дослед, мэта якога уладкаванне такой атмасферы навучання, калі сутнасць кожнай асобы будзе вызначацца перш за ўсё голадам па духоўнасці...”
Ігар ЖУК
Беларускі інтэлігент паміж кайданамі неабходнасці і пальчаткамі свабоды
"ЗНОУКУ, УВЕСЬ ЧАС, ПЕРМАНЕНТНА ПАТРАБУЮЦЦА АГРОМНІСТЫЯ ЗВЫШВЫДАТКІ ДУХОУНЫХ СІЛ„"
* * *
Нацыянальную ідэю, як і кожную Іншую, твораць мысляры тыя, хто крытычна абдумвае рэальнасць / прапануе свой праект яе ўдасканалення. У большасці краін свету, якія жывуць паводле нацыянальнай ідэі, мыслярамі ад пачатку і зараз з'яўляецца інтэлігенцыя Ібяру унікальна-расейскае слова; там, дзе яно не прыжылося, кажуць "эліта"). Па сутнасці, у РасіІ канца XIX стагоддзя інтэлігенцыя ўяўляла сабой класічны прыклад "зліты", а яе духоўная вытворчасць прыклад "элітарнай культуры", як антытэзы культуры масавай.
Расейская інтэлігенцыя-эліта XIX ст. стварыла рускую ідэю. Пачатах ідэятворчасці паклаў ці не Пушкін у сваім "Современннку". Часопісы ў Расіі XIX стагоддзя сталіся адмысловымі грамадскімі клубамі, у якіх можна было абмярхоўваць свае, "дамашнія" праблемы, рэфлехсаваць у глыбіню расейскае душы, будаваць геапалітычныя пражэкты... На мой погляд, менавіта традыцыя часопіснага думання паспрыяла з'яўленню напрыканцы стагоддзя "чыстых" філосафаў У.Самўёва, М.Бярдзяева, В.Розанава, іншых. Такім чынам, інтэлігенцыя здолела прамовіць рускую ідэю на розных узроўнях паэзіі, дэкламацыі, рыторыкі, філасофіі, стварыць ідэйны космас расейскай культуры.
3 рускае ідэі паўстала руская супольнасць, нацыя.
У БЕЛАРУСАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ ПАДОБНАГА КШТАЛТУ НІКОЛІ HE БЫЛО.
Зрэшты, існуе гіпотеза, што беларуская інтэлігенцыя канца XIX пачатку XX стагоддзя, хоць I выйшла ў бальшыні з вёскі, сялянскіх сем'яў, але з'яўляецца працягам беларускіх асветнікаў XVI стагоддзя: многія шляхетныя рады праз стагоддзі перайшлі ў сялянстаа, I менавіта перапыненая традыцыя асветніцтва выклікала нараджэнне беларусхай інтэлігенцыі напрыканцы XIX стагоддзя. Аднак^ у нас ніколі не было нацыянальнай інтэлігенцыі ў сучасным яе разуменні. "Маладая ўсхалось", што спрабавала брацца за нацыянальную справу хвалямі, пачынаючы ад другой паловы XIX стагоддзя вынішчалася амаль адразу пасля з'яўлення, прычым тэндэнцыя фізічнага вынішчэння ўзмацнялася ў часе і стала зусім дамінуючай у 30-я гады, калі ГУЛАГ паглынуў лепшыя нацыянальныя сілы.
Беларуская самасвядомасць ізноў апынулася ў духоўным
падполлі, як да нашаніўскае пары.
Трагедыя беларускай Інтзлігенцыі ў XX стагоддзі палягае ці не на тым, што яна не здолела, не паспела ў 20-30-я гады закласці механізм самааднаўлення праз вышэйшую школу, навуку, літаратурныя клубы, прэсу. Усё што-холечы "нацыянальнае" у гэтых сферах было пастаўлена па-за законам, быў фактычна забаронены сам беларускі тып мыслення яго замяніла сацыялістычная ідэалогія, перахладзеная на беларускую мову. Сама мова набыла рысы мёртвай мовы, бо на ёй казалася 1 пісалася пра неіснуючую рзальнасць-
Можна ўявіць сабе экзістэнцыйную драму беларускага інтэлігента пасляваеннага часу: ён ніяк не мог набыць закончанага, тоеснага сваёй сутнасці самаўсведамлення, запыняўся на паўдарозе да самога сябе. Але адначасова мусіў імітаваць відавочную Інтэлехтуальную задаволенасць, лаяльнасць у стаўленні да ўлад. А сітуацыя яшчэ больш паглыбляла расшчэпленасць свядомасці беларускага пісьменніка, вучонага, узмацняючы матыў непаўнавартаснасці, выклікаючы амаль блазенскія адносіны да акаляючага свету. Настаўніх беларускай мовы / літаратуры ў школе ў 1980-я гады трагікамічны сацыяльны тып Із нац/скам на трагРІ^
Але канфлікт паміж унутраным "я" беларускага інтэлігента / яго знешняй свядомасцю рана ці позна не мог не адбыцца. Ен выспяваў на працягу дзесяцігоддзяў як выніх ненармальнай зкзістэнцыйнай сітуацыі. Як толькі паслаб таталітарна-ідэалагічны ўціск, унутранае "я" беларусхага інтэлігента загаварыла на поўны голас, выказваючы самае запаветнае, што доўгі час таймавалася ў глыбінях душы.
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ ПАЧАЛА СЦВЯРДЖАЦЬ СВАЮ МІСІЮ АДРАДЖАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЫП МЫСЛЕННЯ, ВЫКАЗВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ІДЭЮ.
Літаратуразнаўца I літаратурны крытык Ігар Жук, дэкан факультэта беларускай філалогіі / культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, лічыць, што ашчадніхамі нацыянальнай мысліцельнай энергіі павінны стаць універсітэты. Наша гутарка адбылася ў лістападзе 1991 года, халі на факультэце вучыліся студэнты першага прыёму, калі сам ГродзенскІ універсітэт толькі пачынаў усталёўваць пад сабой грунт беларускай дзяржавы..
* * *
Ігар Васільевіч, прапанову "палетуценіць на тэму інтэлігенцыі" вы сустракаеце сакраментальным "I ты, Брут?...". Пагаджаюся, нашага інтэлігента-сямідзесятніка канчаткова зацкавалі пад часамі перабудовы / галоснасці зараз ён яшчэ большы 'унутраны эмігрант", чым калінебудзь. Але нават разумеючы гэтыя маральныя цяжкасці, запрашаю інтэлігента-'чорнарабочага" палетуценіць пра... інтэлігента-эстэта. Мне думаецца, што зараз надыходзіць пара адраджэнцаў-эстэтаў, нацыяналаў у белых пальчатках і адначасна прафесіяналаў беларускай справы, знаўцаў / носьбітаў аўтэнтычнай культуры. Ці падзяляеце вы такую ацэнку сітуацыі?
Інтэлігенты-адраджэнцы у белых пальчатках? Нішто сабе. Гэткае мройлівае сненне аб удасканаленым і вольным стане беларускага адраджэння, беларускага духу, прызнацца, да мяне яшчэ не прыходзіла. Бо сам беларускі рух, бо сама беларуская ідэя яшчэ мусяць курчыцца ў аковах неабходнасці. Кашчэіста-крывавыя знакі кайданаў на руках нацыяналаў-адраджэнцаў, па ўсім відаць, яшчэ на добрае пакаленне пажыццёва застануцца ў спадчыну невытручанымі плямкамі і, калі хочаце, своеасаблівай радзімкай іх свядомасці. У сучаснай Беларусі болыв натуральным мне ўяўляецца інтэлігентбеларус, скаваны ланцугом неабходнага дзеяння, чым эстэт у белых пальчатках.
Вось выток глыбокай супярэчнасці: дзеля таго, каб беларускі рух не пайшоў па замкнёным коле, вельмі важна займець інтэлектуальную эліту беларускай нацыі, і ў той жа час сёння мы не можам яе мець, паколькі нацыяналы мусяць быць чорнарабочымі нацыянальнай ідэі. Гістарычна так яно і праглядаецца: белыя пальчаткі разняволенага руху заўсёды ляжалі поруч з цяжкімі кайданамі неабходнасці. Сам тэрмін "адраджэнец", раўназначны паняццю свядомага інтэлігента-беларуса, сама неабходнасць філасофскага асэнсавання этапаўбеларускага адраджэння ўжо апрыёрна заключаюць у сабе дзве несумяшчальныя рэчы кайданы і пальчаткі. Каб надзець пальчаткі, кайданы трэба скінуць. А вось гэтага якраз і не можа сабе дазволіць беларуская
інтэлігенцыя. Гэта наша, беларускае пракляцце.
Андрэй Лабановіч з трылогіі "На ростанях" класічны прыклад і класічны сімвал. Коласаўскі герой прыйшоў у Цельшына, у свой народ э недурной і вельмі высакароднай місіяй духоўна-асветніцкай дзейнасці, а жыццё зрабіла яго "чорнарабочым валом”, палоннікам і ахвярай гэтай ідэі. Максім Багдановіч таксама быў найвялікшым эстэтам беларускага руху, і ў той жа час намёртва схоплены тым, што я называю аковамі неабходнасці.
Самая магутная хваля беларускага адраджэння пачатку XX стагоддэя рухалася ў эстэцкім напрамку. Гэта быў час, калі беларусы аб'ектыўна трапілі на вось еўрапейскага духоўнага развіцця (самавызначэнне пасля развалу шэрагу імперый). Беларускі народ натуральна вылушчваў са сваіх нетраў не адзінкі, але масава, у масавым маштабе нацыянальную інтэлігенцыю, якая здолела не проста абслугоўваць першасныя запатрабаванні народа, але і актыўна фарміраваць яго духоўную самасць. Дзякуючы не ў апошнюю чаргу гэтамў часу Іскажам так "восеваму часу"| стаўся магчымым яркі росчырк 20-х гадоў на шпальтах беларускай ідэі. Росчырк быў такі зіхоткі, паветрана лёгкі, што і сапраўды здавалася, быццам ён здзейснены ў белых пальчатках.
- Хоць гэта было зусім не так...
- Безумоўна. Мяне час ад часу свідруе і не адпускае фантастычная думка. Фантастычная, бо грунтуецца пераважна на псіхалогіі інтуітыўнага пазнання. Сэнс яе ў тым, што закуты знак "чорнарабочай неабходнасці" ў 20-я гады беларускай інтэлігенцыі дапамагалі зняць з сябе і інтэлігенты-небеларусы, якія проста і шчыра служылі беларускай ідэі. Іх дзейнасць у пэўнай ступені развейвала псіхалагічны дыскамфорт паміж неабходнасцю служыць
Ігар Васільевіч ЖУК нарадзіўся ў вёсцы Зані Мядзельскага раёна ў сям'і вясковых настаўнікаў. Закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1979) і аспірантуру. 3 1982 года выкладае літаратураэнаўства ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, з вясны 1991 года дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры.
першачарговым патрэбам і слугаваннем вечнасці. Фактычна мог скласціся новы тып самапачування беларускага дзеяча, аднак д'ябальскае паляванне на інтэлект, раз'ятраная сталінская машына прывялі да чарговай наканаванасці усё пачынаць ледзь не з падмурка.
Па характары задач і па колькасным складзе цяперашняя адраджэнская інтэлігенцыя аказалася адкінутай на стагоддзе, калі не больш. Па прарэджанасці ў народным масіве беларус-нацыянал "пасяленец" XIX стагоддзя (чаму беларускі рух разбіўся "паштучна" пытанне вялікай асобнай гаворкй, па грунтоўнасці і сутнасці ідэалу пачатку XX стагоддзя. Цікава, што якраз моладзь выявіла асаблівасць сённяшняй ментальнасці дастаткова выразна цераз настальгію па героях-касінерах, па настроях нашаніўскага перыяду. У расіян своеасаблівым сколкам з гэтага рашуча заяўленая і прынятая моладдзю настальгія па паручніках і есаулах, імітацыя іх насгрояў і пачуццяў. Натуральная гэтая настальгія: у часы пахінутага менталітэту позірк заўсёды шукае падтрымкі ў гераічных перыядах народнага жыцця.
Але трэба разумець, што гэта ў нейкім сэнсе толькі імітацыя, падробка пад есаулаў ці нашаніўцаў. Высакародная імітацыя, але калі яна стане масавай з'явай, то мы з непазбежнасцю сутыкнёмся з вульгарызацыяй ідэалу, вульгарызацыяй культуры (надрыўна-безгалосыя спевы наваяўленых есаулаў красамоўна на гэта паказваюць). Трэба зразумець, што мы іншыя, што ў нас інакшы стыль і ўклад жыцця... Мы з поўным правам можам накрэсліць на сваіх штандарах нашаніўскі ідэал, але шляхі яго рэалізацыі шмат у чым не могуць супасці. Істотна падобным застаецца адно: ЗНОУКУ, УВЕСЬ ЧАС, ПЕРМАНЕНТНА ПАТРАБУЮЦЦА АГРОМНІСТЫЯ ЗВЫШВЫМТКІ ДУХОУНЫХ СІЛ.
- Пра супадзенне ідэалаў можна спрачацца. Ва ўсякім разе дзеля стварэння інтэлектуальнай эліты што ёсць звышзадачай сучаснага беларускага Адраджэння недастаткова патэтыкі і рамантыкі нашаніўскай пары. Трэба прарывацца ў сферу рэфлексіі, у інтэлектуальна-філасофскі космас, бо эліта гэта перадусім спажыўцы і ўладальнікі ідэяў, што назапашаны чалавецтвам. Але ці гатовая да
звышвыАвткаў духоўных сіл тая канфармісцкая, плебейская пабытова і Аухоўна інтэлігенцыя, якая ў савецкі час пазбылася луху пратэсту, апазіцыі?
У нас увогуле вельмі тонкі пладаносны слой інтэлігенцыі. Прафільтраваныя навучальнымі ўстановамі ў духу бальшавіцкай веры, пралетарскага цара, абэцэдаршчыны, маладыя людзі з дыпломамі ВНУ станавіліся на дзяржаўную службу, а штодзённая муштра зазвычай дабівала і тыя парасткі свядомасці, што з большым ці меншым поспехам закідваліся ў душу сейбітамі "разумнага, добрага, вечнага". Імперскай дзяржаве гэта было страшэнна зручна. Лічы, дармавая рабочая сіла кідалася ў пошуках выйсця тудысюды, але ўсюды ўпіралася ў безвыходнасць: наўкол была адна манапольная ўстанова, а дзяржаўная служба ў гэтай установе нагадвала агромністую прыгонную кабалу. Выпускнік, ашчасліўлены дыпломам, тут жа трапляў пад ярмо інтэлектуальнага і службовага прыгону... Гэта была прыгонная інтэлігенцыя, а не плебейская. Прыгоннае існаванне спараджала і сваю правінцыйна-прыгонную псіхалогію. А тут яшчэ дзяржаўная афіцыёзная прэса дзесяткамі гадоў свядома большую ўвагу ўдзяляла жывёлагадоўлі, чым чалавечаму духу. Вось і ўзнікла дзікунскае супрацьстаянне: ці кілбаса, ці мова. А калі ёсць супрацьстаянне, то ўзнікае неабходнасць выбару. Я не асуджаю тых, хто, скалечаны жабрацкім існаваннем, падсвядома пацягнуўся да кілбасы; я асуджаю тых, хто на кілбасе купіўся...
ТАК не можам мы "людзьмі звацца"! Іншы Купалаў герой казаў: трэба разбіць спрадвечную ману, што мы не ёсць мы, што мы "нешта нейкае", як быдлё, якое накарміў, дык і сыта будзе... Абэцэдаршчына небяспечная не толькі самім фактам фальсіфікацыі гісторыі, колькі духоўным самаедствам, паглынаннем саміх сябе ў імя гэтай спрадвечнай маны. Сістэма сацыяльнай міфатворчасці была заснавана на выкарыстанні найперш нацыянальных кадраў, а таму доўгажывучая. Карані яе традыцыі працінаюць тоўшчу стагоддзяў, і адным мэнтам духоўная касабокасць выпраўлена быць не можа.
Таму настаўнікі найперш павінны быць выпрабаваны гісторыяй залатым скарбам духоўнай моцы Беларусі.
Спадзяюся, зразумела, якія постаці маюцца на ўвазе.
Як бы вы ўвогуле ацанілі сітуацыю ў школе: які кшталт сучасных настаўнікаў?
За апошнія 30 год школа змянілася непазнавальна. Тыя, хто ў 60-я гады выэначаў духоўную атмасферу школы, мяккія і добрыя інтэлігенты "адлігі", сёння амаль не вызначаюць школьнае аблічча. На змену ім у 70-я гады прыйшла своеасаблівая кагорта хваткіх настаўнікаў. Добрыя арганізатары і някепскія прадметнікі, яны, аднак, не неслі ў сабе шарму духоўнасці сваіх папярэднікаў. На змену ім заступае "страчанае пакаленне", якое не мае ні першага, ні другога, ні трэцяга. Я не хацеў бы, каб гэта ўспрымалася "аблыжным” абвінавачваннем, але ў масе сваёй гэта так.
У школу трэба вяртаць асобу духоўную. Усё, што мы робім на факультэце беларускай філалогіі і культуры, гэта спроба, эксперымент, дослед, мэта якога уладкаванне такой псіхалагічнай атмасферы навучання, калі сутнасць кожнай асобы будзе вызначацца перш за ўсё голадам па духоўнасці.
Задача, так бы мовіць, філасофска-прыкладная: ідэалёвая духоўнасць і практычныя, прагматычныя крокі да яе. Якія ж крокі вы спрабуеце рабіць у сябе на факультэце?
Рэч у тым, што сучасная сістэма адукацыі непаваротлівая. Часта ў яе вязкасці грузнуць, патанаюць арыгінальныя і смелыя педагагічныя ідэі, вырвацца з учэпістых схем грувасткага навучальнага працэсу вельмі цяжка. А малады чалавек ён і ёсць малады чалавек, для яго эфект навізны і займальнасці адыгрывае ледзь не вырашальную ролю дзеля канчатковага выбару.
Што мы паспрабавалі здзесніць?
Перш за ўсё імкнуліся разарваць цягучы рытм філалагічнай адукацыі. Прапанавалі вывучаць дысцыпліны досыць хутка, кампактна, у лагічных повязях-блоках. Рызыкнулі нават на своеасаблівы "грэх" аб'ядналі практыку фальклорную і дыялектную, тым самым з'явілася ніша для новай практыкі краязнаўчай, і яна, здаецца, набыла поспех.
Увялі новыя курсы: "Уводзіны ў беларусазнаўства", "Старажытнабеларуская міфалогія", "Псторыя грамадскай і філасофскай думкі Беларусі", вялікі, разлічаны на два гады, стабільны курс па гісторыі беларускай культуры. Па
задумцы, усе стацыянарныя дысцыпліны разбіваюцца веерам спецыяльных праблемных курсаў. Пачынаючы з 5га семестра кожны студэнт будзе слухаць на тыдзень па 3-4 лекцыі такіх спецдысцыплін. Што і якія дысцыпліны захоча ён выбера сам. Гэта і будзе праўдзівай спробай рэалізаваць прынцып вольнага наведвання: студэнт вольны не ў тым, хадзіць ці не хадзіць на заняткі, такога выбару ў яго і не павінна быць, студэнт вольны ў выбары таго, што ён хоча слухаць.
Больш складана рэалізаваць задуму, так бы мовіць, інтэгруючага навучання, каб адна дысцыпліна, не трацячы сваёй спецыфікі, знаходзіла падтрымку другой, трэцяй і наадварот. Інтэгральным звяном тут з'яўляецца, безумоўна, культура. Мова як фактар культуры, а не толькі як звод правіл і арфаграм; літаратура як асобная форма духоўнай дзейнасці. Гэта значыць, што мы стаім перад неабходнасцю, дагэтуль яшчэ нязнанай неабходнасцю распрацоўкі тэорыі нацыянальнай культуры. Тут, на ўзбочынах розных навуковых "ланшафтаў”, спадзяёмся на самыя нечаканыя здагадкі дзеля тварэння нацыянальнай канцэпцыі адукацыі і выхавання. Акрамя таго, калі студэнт з розных бакоў гляне на твор гэта ж цудоўна! Беларускія летапісы як гістарычная крыніца, як твор старажытнай літаратуры, як жанр летапісання, нарэшце, як помнік старажытнабеларускай мовы і г.д. Здаецца, за тры-чатыры падыходы можна чагосьці і дабіцца, прынамсі, хоць раз ды дачытаць твор да канца...
Дарэчы, з усяго дыдактычнага працэсу выпала менавіта гэтае важнае звяно веды. Веды не як прынука, страх перад сесіяй, але як духоўнае запатрабаванне. I прыкра, што разам з гэтым звяном страцілася і яднаючае прафесара і шкаляра пачуццё КАЛЕЖСКАСЦІ па вытвору духоўнага прадукту.
У нашых планах таксама стварэнне творчых лабараторый і майстэрань народных рамёстваў, літаратурнай гасцёўні, фарміраванне якаснай бібліятэкі, здабыванне і капіраванне архіўных матэрыялаў. А яшчэ хацелася б завесці якінебудзь "салон прыгожых манер". Хлопцаў у нас мала, майстэрству рыцарскага фехтавання вучыць не даводзіцца, а вось дзяўчатам арганізаваць семінар, дзе яны маглі б
прафесійна знаёміцца з напрамкамі моды, культуры прычоскі, нават проста грацыёзнай паходкі і ўмення трымаць сябе перад аўдыторыяй, такі семінар стварыць варта. Дэеці часта капіруюць сваіх настаўнікаў, дык няхай жа капіруюць прыгожае.
Але культуру на пальцах не пакажаш патрэбна якасная тэхніка, дызайн, за якія трэба плаціць грошы. Грошай беларускаму адраджэнню, культуры, бракавала заўжды, бракуе і сёння. Культура, аднак, вымагае інтэлектуальных унёсак менавіта сёння, цяпер не зважаючы на матэрыяльнае ўбоства навучальных устаноў. Як жа задаволіць патрэбы культуры ў такіх варунках?
Так, усе задумы ўпіраюцца ў "ціхую ўладу магчымасцяу Эканамічная самастойнасць факультэта пакуль жаданы ідэал. Дзяржава нашая яшчэ слабая, глеба для мецэнацтва яшчэ не выстаялася. У такіх варунках застаецца адзіны зрэшты, традыцыйны для многіх культураў "ідэалістычнарамантычны" сродак выхавання: цераз адухоўленасць пазнання роднага краю. У гэтай справе нам цяжка нешта зрабіць толькі сваімі сіламі, нават сіламі навуковай грамадскасці рэспублікі: варта заклікаць беларусазнаўцаў з-за мяжы. Мы замыслілі нетрадыцыйны лекторый па беларусазнаўстве, і першыя падваліны заклалі калегі з Польшчы Алесь Барскі і Ян Чыквін. Асабіста я мару пра пашырэнне геаграфіі лекторыя: каб лепшыя беларусісты Еўропы, Амерыкі, Канады чыталі лекцыі ў нас. Гэта быў бы смяротны ўдар па той жа абэцэдараўшчыне з яе дамарослым прынцыпам, што ”мы не ёсць мы". Гэта было б крушэннем іміджу правінцыйнай Беларусі, а Гародні як правінцыі Беларусі...
Калі аналізуеш палітыку мясцовых улад, то прыходзіш да роспачнага вываду універсітэт для большасці гродзенскіх чыноўнікаў знаходзіцца на задворках іх свядомасці. I трэба даказваць відавочную рэч што Гродна MAE УНІВЕРСІТЭТ; што ёсць на свеце і такі універсітэцкі! горад; што універсітэт гэта своеасаблівае магдэбурскае права на гуманізм і цывілізацыю... Зрэшты, такі стан аб’ектыўны: недастаткова глыбока асэнсавана патрэба змены імперскай сістэмы адукацыі нацыянальнай сістэмай адукацыі і выхавання. Хоць сёння ўсе разумеюць, што
выступаць напрамую супраць нацыянальнай ідэі досыць рызыкоўна. Нават у катэгарычных непрыхільнікаў беларушчыны нацыянальныя фарбы паступова становяцца казырнай картай дзеля доказу свайго права быць "на паверхні"... Такім чынам можа адбыцца чарговая вульгарызацыя важнейшай грамадскай з'явы: нацыянальная работа ператвараецца ў гульню ў жмуркі з нацыяй.
Але пагадзіцеся: можна патрабаваць хіба абслугоўвання культуры і задавальнення патрэб эліты. Усё ж самае істотнае самаразвіццё культуры, яе ўнутранае ўзбагачэнне. Што можа паспрыяць гэтаму цяпер?
Універсітэты, перш за ўсё універсітэты павінны стаць беларускімі па сваім духу. Навуковыя адкрыцці не кучкуюцца ў адным месцы, а прапісаны ў розных куточках планеты. Працэс доказу, тэмперамент логікі непазбежна ўключае непаўторныя рысы логікі і тэмпераменту вучонага як асобы нацыянальнай. I толькі аднаму Богу вядома, колькі няздзейсненых адкрыццяў не дабрала і не выкарыстала чалавецтва з-за вымусовай адсутнасці ў прыродзе беларускага тыпу мыслення. Вось чаму і беларуская мова павінна як мага хутчэй акрыяць у навуцы і навучальных установах як натуральная форма выяўлення нацыянальнай мысліцельнай энергіі.
Універсітэт, каб сцвердзіць сябе як навучальная ўстанова, павінен сталяваць пад сабой грунт беларускай дзяржавы...
* * *
P.S. Духоўныя работнікі ў народзе, сейбіты духоўнага... У РасіІ мінулага стагоддзя імі былі земскія ўрачы і настаўнікі, павятовыя юрысты і свяшчэннікі. У Беларусі Іх сваіх не было. Былі расейскія, польскія, яўрэйскія інтэлігенты, якія заўгодна, толькі не свае. Да рэвалюцыі Іу Заходняй Беларусі і пад Пілсудскім) тая іншародная інтэлігенцыя была такой жа, як і ў іншых частках Расейсхай імперыі ІПольшчыІ, праводзіла адзіную рускую ІпольскуюІ ідэю і мела для таго матэрыяльныя магчымасці. Напрыклад, настаўніку ў польскай школе ў 30-я гады дзе-небудзь на Наваградчыне можна было наняць работнікаў на гаспадарку, набываць кнігі, трымаць пакаёвах, мець прыстойны, не абцяжараны матэрыяльнай нястачай побыт. Гэта была каста, яхой нішто не замінала выконваць сваю місію слугаваць пэўнай ідэі, ідэалогіі.
Запатрабавальшчыкі ідэі, улады ведалі, наколькі гэта свяшчэнная справа прапаганда агульнадзяржаўнай ідэі, і не шкадавалі адпаведных сродкаў.
Ці зразумеюць такім чынам сваю місію сучасныя беларускія ўлады? У нас сёння ўсё ўзаемазавязана і ўзаемаабумоўлена: і ўладу, / ідэю, I інтэлігенцыю даводзіцца ствараць адначасова, у драматычнай напрузе нацыянальных сілаў, найперш сілаў эліты. Сілаў, якіх у нас тах мала...
3 ДЗЁННІКА 28.05.1992*
* * *
...Здольнік. маладая ўсхалось, інтэлігент у першым пакаленні. Выхадзец з вёскі надзея "цёмнага і забітага" народа. Місія Янкі Здольніка, настаўніка, калі браць удухоўным, вышэйшым сэнсе паняцця, не проста настаўніцтва, але асэнсаванне свайго народа, прамаўленне яго Ідэі. 3 тае прычыны гэты народ і "цёмны, забіты", што не мае свае ідэі. Ен пахуль што "тутэйшы" сын гэтых краявідаў, насельніх гэтай прасторы. Яна яго прастора, але хтб ў ёй ён гэтага пакуль яму не дадзена ведаць.
Янка Здольнік і пачынае прамаўляць ідэю свайго народа, падаючы агульную праўду ў форме лозунга, рамантычнаўзнёслых прамоў і летуценняў. Глядач спехтакля Ірэжысёрпастаноўшчык Мікалай Пінігін), чалавек ханца стагоддзя, пасмейваецца, слухаючы "скрозь-беларускія" маналогі Здольніка Івыканаўца ролі артыст Аляксандр ЛабушІ. Смяшыць яго прамалінейнасць, нацыянал-артадаксальнасць Ікалі мець на ўвазе нематываваны, дэкларатыўны "нацыяналізм"!; ён цвёрда часам да пацешнага цвёрда стаіць за беларускае жыццё.
Здольніку-Лабушу не дазволены штукі, што вытварае на сцэне яго антытып калежскі рэгістратар Міхіта Зносак Іартыст Віктар Манаеў), які можа холькі заўгодна іранізаваць і блазнаваць. Зносак "тутэйшы", знаходзіцца ў прасторы тутэйшасці і вольна сябе ў ёй паводзіць. ЕН СВАБОДНЫ, у адрозненне ад Здольніка.
Здольнік такой магчымасці пазбаўлены, бо ён ужо не атаесамляе сябе з "тутэйшасцю" і таму губляе яе. Здольніх бярэцца пераасэнсоўваць тутэйшую прастору, і ўсведамленне
’Амаль эсэ. Запіс пасля чарговага прагляду трагікамічных сцэнаў у 2-х частках "Тутэйшыя" ў Нацыянальным ахалэмічным тэатры Імя Я.Купалы.
"тутэйшасці" паступова здымаецца праз усведамленне "беларускасці", якая / дэкларуецца настаўнікам. Дэкларацыі рэжуць слух, але пры ўсёй штучнасці яны натуральная форма замацавання новай, ледзь-ледзь выяўленай ідэі. Прыняць правілы гульні гандляра-чыноўніка Зносака настаўнік Янка Здольнік не можа аб'ектыўна: гэта была б пагібель, растварэнне навароджанай ідэі ў тутэйшасці. Таму Здольнік фатальна пазбаўлены магчымасці кампрамісу і асуджаны на нацыянальную артадаксальнасць.
Рэч, аднак, у тым, што ІНАКШАЕ падачы беларускай ідэі Іі інакшага тыпу беларускай інтэлігенцыі адпаведнаі тады не магло быць. Ідэя толькі нараджалася і замацоўвалася найперш у форме маніфесту, а не рафініраванага, прадуманага ведання. Веданне заўжды больш жаданае, чым ідэалагічнага гучання маніфест: ідэалогія ў мастацкім творы выкліхае ўнутраны пратэст гледача ці чытача. Можа таму глядач "Тутэйшых" і аддае больш сімпатый Зносаку-Манаеву, а не Здольніху-Лабушу, што лінія жыцця першага "вельмі простая", а душа "рэальная" Гхто мне лепей плаціць, таму / служу I кіхаць хачу на ўсякія ідэі").
Янка Здольнік ужо заварожаны ІДЭЯЙ, / таму яго душа "ідэальная". Напачатку ён хацеў бы бараніць Гсаміх сябе") ад навалы зносакаў, але потым унікае змагання, з'язджае на вёску. Здольнік і смяшыць гледача дзіцячай упартасцю ад'ехаць у сяло / там заняцца асветніцтвам Іхрытых-рацыяналіст скажа: трэ было не ўцякаць на вёску, а заставацца ў горадзе і займацца перадусім палітыхай, бо ў палітыцы тады вырашыўся лёс нацыі). Мне здаецца, што вёска для Здольніка не ўцёкі, але НАТУРАЛЬНЫ выбар прасторы, найбольш адпаведнай, па-першае, дзеля зжыцця свае першапачатковае артадаксальнасці, падругое, дзеля адаптацыі "злоўленае" нацыянальнае ідэі да нацыянальнай рэальнасці. Гэта зусім нагуральны свядомы акт аб'ехтывацыі ідэі, пераправеркі сваіх перакананняў.
Але самае, бадай, цікавае пытанне што Здольнік мог бы рабіць пасля. Хутчэй за ўсё прыехаў бы ён у Менск. зноў і працаваў бы ці то ў Інбелкульце, ці дзе яшчэ. Пачаўся б новы, рэфлексійны этап стварэння нацыянальнай ідэі. Далей можна ўзгадаць што заўгодна: асвету, літаратуру, навуку... / стаў бы Здольнік акадэмікам...
Аднак чырвоны малох зліхвідаваў / Здольніка, і Зносака, / папоў з ксяндзамі. (Акадэмікі, праўда, з'явіліся, толькі па большасці прышлыяі. Засталася тая самая вёсха, што тах цягнула да сябе Янку Здольніка. У вёсцы / па сёння захоўваецца нацыянальная энергетыка, што ажыўляе беларусаў як народ, адухаўляе грамадскі рух за адраджэнне. Шляхі зноў вядуць у вёску... Паўтараецца планіда Здольніка? Прынамсі, новы віток
беларускай спіралі пачынаецца, як I на пачатку стагоддзя, у вёсцы; куды ж, да якіх рэаліяу ён вывядзе?..
3 ДЗЕННІКА
14.05.1994
* * *
...Пэўная катэгорыя людзей жыве ўслухоўваннем у рэчаіснасць, не спыняецца ў экзістэнцыі, ідэе да сутнасці... Таму пэўная рэчаіснасць можа ў часе набыць зусім іншы сэнс, чым раней, страціць водгук ці магчымасць адгукацца... Тое робіцца з Менскам. Праз гады ён^стаў маім бо не мог такім стаць. Гэта я яго засвоіў, а не ён стаўся маім. Іцяпер нават рэшткі рэха знікаюць, I горад усё больш для мяне замаўкае, аддаляецца, ніякавее {робіцца ніякімі...
* * *
"Рацыяналізм" прыкмета такога небяскрыўднага стану свядомасці I псіхікі, калі / свядомасць, I "самасць", / "экзістэнцыя" патрапляюць, пастаўлены ў залежнасць не ад розуму нават ад нейкіх складзеных напярод "меркаванняў", то бох сфармуляваных у словах мэтаў, дзеянняў, крокаў... Усе сілы свядомасці мабілізуюцца на дасягненне, спраўджанне тых "меркаванняў"; экзістэнцыя, такім чынам, патрапляе ў палон "ідэі", інтэлекту.
Сапраўднае быццё тымчасам застаецца збоку, па-за ўвагаю істоты, патэнцыяльнага суб'екта быцця. Істота стаецца аўтаматам, што жыве штучным і нават марным жыццём. Такіх людзей прынамсі, у Менску большасць; найперш гэта чыноўнікі і дзяржслужбоўцы Івось адкуль сарказм Ніцшэ па іх адрасе...). Стасавацца з такімі людзьмі мне асабіста цяжка да нудоты быццам марна траціцца час. На жаль, ёсць такія і ў творчых арганізацыях; тады сродкам "аўтаматызацыі" асобы стаецца пэўны засвоены абсяг прафесійных прыёмаў Іслова, фарба, гух...І, умельства абыходжання з якімі надае ўпэўненасці ў сваіх сілах, заспакойвае... / не дае рухацца наперад. Таму / бачым у рэдакцыях газет і часопісаў бальшыню "ўпэўненых" / меншыню "апантаных", г.зн. творцаў у сваім кірунху ІСлова, Фарба, Гyx..J. Менавіта творцы працярэбліваюць шлях наперад, штурмуюць муры ўстаноўкі на заспакоенасць і ўрэшце выводзяць сваё атачэнне на новы ўскраех змагання з быццём. Нехта тут жа пачынае будаваць "Ідэалогію спакою", а нехта, спачыўшы, цэліць наперад,далей,да прадчувальнага
нязведанага. Менавгта таму "творца" ёсць рэалістычны містык, a не проста містык; гэга містына адмысловага кшталту, маючая падтрымку рэчаіснасці.
* * *
"Сіла, якая супрацьстаіць рэакцыі, гэта не рэвалюцыя, a творчасць. Свет пастаянна знаходзіцца ў стане рэакцыі, і таму яму пастаянна пагражае рэвалюцыя. Прагрэс жа папраўдзе абумоўлены тым, што пры любых парадках творцы нястомна знаходзяць такія формы, якія пераадольваюць дух рэакцыі і інерцыі, I таму адпадае патрэба рэвалюцыі. Калі творчыя лю дзі перастаюць э'яўляцца, рэвалюцыя непазбежна".
А.КАМЮ. 3 нататнікаў 1951 1959 гг.
"У этналогіі ёсць тэорыя "спавернутага гвалту", паводле якой народ, якога гвалтавалі ў гісторыі, абавязкова той гвалт верне... Але беларусам ніколі не былі ўласцівы помслівасць і нянавісць да іншых народаў як рысы нацыянальнага характару...
За якія-небудзь 30-40 гадоў камуністычнаму рэжыму ўдалося зрабіць тое, чаго не эдолелі дамагчыся ані польскія, ані расейскія асімілятары за некалькі стагоддзяў. Гэта быў крок назад, у прымітыўнае грамадства. Сэнс адбудовы беларускага грамадства палягае сёння найперш у стварэнні дасканалай сістэмы этнізацыі, узнаўлення ўсіх яе інстытутаў. Бо працэсы дээтнізацыі не прыпынены этнас працягвае распадацца. Новая хваля нацыянальнага руху (1979-1990-я гады) эдолела толькі прыпыніць гэты згубны працэс, але саму сістэму забеспячэння жыццядзейнасці этнасу яшчэ маем стварыць...
Суверэнізацыя і "нацыяналізацыя” рэспублік былога Саюза працэс аб'ектыўны і непазбежны. Рускае насельніцтва паўсюль страчвае камфортныя ўмовы пражывання; адаптацыя рускіх да новых умоў будэе адбывацца няпроста 1 няхутка... Ці здолее руская меншасць усвядомійь сваю роўнасць э іншымі народамі? Зразумела адно: эахаваць статус-кво рускай абшчыне ў Беларусі не ўдасца; галоўнае, каб самавызначэнне рускіх як меншасці адбывалася натуральным чынам, без падштурхоўвання і прынукі. Адкаэная роля ў гэта справе будзе належаць дзяржаве..."
Павел ЦЕРАШКОВІЧ
В 1 J ON S S V M. POLONIS S V B E ₽. GERMANIS Bl IONT: IC N A R Ц VRI NOMEN DGDERANT
Новая тэорыя даследуе і прагназуе ПРА СПАВЕРНУТАСЦЬ I НЕСПАВЕРНУТАСЦЬ ГВАЛТУ Ў ГІСТОРЫІ
* * ♦
Адраджэнскаму руху спатрэбілася каля пяці гадоў 1198619911, хаб вырасці ў грамадскі рух склзайік грамадскага жыцця Беларусі. Тыя пяць гоа яшчэ можна назваць часам адраджэнскай стыхіі, эмоцыі. Яны былі неабходны каб адбыўся нацыянальны катарсіс, у выніку якога наступіла душэўная палёгка для многіх людзей. Так заўсёды эдараецца ў хультуры, калі ЖЫВОЕ АОўгІ час знаходзіцца пад прэсінгам іншае культуры, I народ стагоддзямі маўчыць. Першыя гукі вырываюцца таму вельмі напружана 1 няроўна, з надрывам, які кагосьці бянтэжыць, а то й абражае. Ды надрыўны зык мусіць прагучаць-прастагнацца каб зняўся душэўны цяжар, які перашкаджае гаварыць спакойна.
Але як толькі народ набывае нармалёвую "культурную форму", здольнасць гаварыць спакойна, узнікае патрэба ў тым, ШТО гаварыць і, адпаведна, што рабіць. Тут ужо эмоцыі, самыя патрыятычныя, не выратоўваюць: адраджэнне, культура не пасунуцца ні на крок без дасведчанасці, рацыянальнага досведу, адукаванасці. Для адраджэнства надыходзіць момант пераходу з вуліц I плошчаў, з мітынгаў і імпрэз у аўдыторыі і лекцыйныя залы, архівы і чытальні. Адраджэнне пачынае набываць "асвечаны твар".
Паўстае, такім чынам, праблема н о в а й т з о р ы I. Раней была адзіная тэорыя-метадалогія, марксісцка-ленінская. Ею перахварэлі многія адраджэнцы сучаснікі "перабудовы", але затым запыніліся перад тэарэтычным вакуумам, бо за час дысІАЗнцтва мала хто дбаў аб інтэлектуальных набытках напісанні кніг, навуховых прац. У нейкай ступені запоўніла інтэлехтуальны вакуум энцыклапедыя "Этнаграфія Беларусі", у якой тэорыя нацыі, прынамсі, выкладзена адрозна ад мархсісцкай традыцыі. Аўтарам таго энцыхлапедычнага артыкула з'яўляецца гісторык I этнолаг Павел Церашковіч.
...Як падалося напачатку, гутарка ў нас атрымалася лекцыйнага, акадэмічнага характару бо прадметам яе была абрана адмысловая тэорыя этнасу інфармацыйная, прыхільнікам якой з'яўляецца навуковец. Але розгалас у прэсе засведчыў, што тэорыя гэта звязана з жыццём грамадства, а значыць вартая ўвагі...
* * *
Павел Усеваладавіч, век XX стаўся эпохай нацыяналізму ці, дакладней кажучы, "нацыяналізмаў". Беларусы таксама перажываюць зараз свой "нацыяналізм", успамінаюць гісторыю, мову, традыцыі. Сусветны вопыт паказвае, што нацыяналізм ёсць глабальная з’ява ў культуры, адмысловы рухавік самой культуры, што выводзіць яе на агульначалавечы ўзровень. Разам з тым нацыяналізм заўсёды крытыкаваўся, а яго носьбіты ў пэўныя перыяды гісторыі патраплялі ў турмы альбо ўвогуле знішчаліся як у Савецкім Саюзе ў часы сталіншчыны. Але ніводзін рэжым і ніводная ідэалогія не маглі зліквідаваць сам феномен нацыю. Што гэта за феномен, як ён узнікае ў гісторыі?
У этналогіі існуе шмат тэорый, якімі нельга грэбаваць. Усе яны ў нейкай ступені ўзаемадапаўняльныя, бо раскрываюць асобныя бакі досведу. Але мы доўгі час жылі пры духоўным таталітарызме: да 1990-х гадоў ва ўсіх грамадскіх навуках дамінавала марксісцкая тэорыя, і ў этналогіі таксама. Я, напрыклад, падчас вучобы ў аспірантуры доўгі час не мог пазбавіцца гіпнозу марксісцкай тэорыі нацыі, пакуль не зразумеў, што трэба шукаць новую, прыдатную, сваю тэорыю каб перапыніць інтэлектуальны "бег на месцы" і як-колечы пасунуцца наперад у даследаванні этнасу і яго гісторыі. Марксізм, наколысі гэта разумеецца зараз, не быў і не з'яўляецца м е т а д ал а г і ч н а й тэорыяй; ён тэорыя ідэалагічная, а таму не прыдатная для навукі.
Тэорыю, прыдатную для вывучэння этнасу, у тым ліку і этнасу беларускага, шукаў каля васьмі гадоў. Адштурхнуўся ад адной з найбольш фундаментальных ідэй у гісторыі сусветнай сацыялагічнай думкі Іад А.Конта і Э.Дзюркгейма да Д.Бэла і У.РастоуІ аб прынцыповых адрозненнях паміж "традыцыйнымі" Іці прымітыўнымі, даіндустрыяльнымі) грамадствамі і грамадствамі "сучаснымі" Ііндустрыяльнымі, ці дынамічнымі). Варта адзначыць яшчэ асаблівую карыснасць дзеля фармавання новага падыходу "спецыялізаваных" тэорый К.Бюхера, які ўсю гісторыю цывілізацыі разглядаў скрозь прызму супрацьпастаўлення натуральнай і таварнай гаспадарак, і Х.Цёніса, які зрабіў грунтоўнае параўнанне сацыяльных сістэм, заснаваных на
грамадзе-абшчыне, з сучасным грамадствам.
Выкарыстана таксама распрацаваная ў 70-я гады С.Аруцюнавым і М.Чэбаксаравым інфармацыйнакамунікатыўная тэорыя этнасу, згодна з якой неабходнай умовай існавання этнічных супольнасцяў з'яўляюцца механізмы міжпакаленных сувязяў. Этнічная гісторыя чалавецтва і асобнага этнасу прадстаўляецца як працэс павелічэння інфармацыйных плыняў у грамадстве. Прычым, істотна важна, як транслюецца пакаленная інфармацыя у вуснай Іфальклорнай) форме, ці праз грамадскі інстытут этнізацыі, які складаюць сродкі масавай інфармацыі, мастацкая культура і асвета. У "данацыянальным” грамадстве пераважае першая форма: міжпакаленныя формы, сацыялізацыя і этнізацыя асобы ажыццяўляюцца ў межах сям'і і грамады-абшчыны. Адзінства данацыянальных супольнасцяў з'яўляецца вынікам агульнасці іхняга паходжання.
Узнікненне нацыі гэта вынік кансалідацыйнага ўздзеяння грамадскіх інстытутаў, у першую чаргу таго камунікатыўнага механізма, які існуе па-за сям'ёй і пры дапамозе якога адбываецца тыражаванне тэкстаў праз сродкі масавай інфармацыі і мастацкую кулыуру. Этнізацыя ў гэтым выпадку забяспечваецца не асобнай сям'ёй, але грамадствам праз агульнаграмадскую сістэму выхавання і адукацыі. На данацыянальнай ступені развіцця самасвядомасць народа яшчэ не ёсць цэласная і скансалідаваная, яна раздробленая. Нацыя ж мае сваім адпаведнікам цэласную нацыянальную самасвядомасць, якая ўзнікае на аснове мэтанакіравана створанай нацыянальнай ідэалогіі, на ўсведамленні сябрамі супольнасці свайго моўна-культурнага
Павел Усеваладавіч ЦЕРАШКОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ. Нарадэіўся ў 1958 годэе ў Севастопалі ў сям’і ваеннаслужачага, э 1975 года жыве ў Мінску. Закончыў гістфак БДУ (1980) і аспірантуру. Працаваў настаўнікам геаграфіі, супрацоўнікам менскіх музеяў, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтваэнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ. Укладальнік кнігі збору дакументаў 'Трамадскі рух у Беларусі 1986 1991 гг.". Аўтар больш за 40 навуковых артыкулаў.
падабенства і агульнасці паходжання.
Такім чынам, этнас пачынае кансалідавацца ў нацыю праз дзеянне грамадскага інстытута этнізацыі. Ніводзін чалавек не нараджаецца адраэу сябрам пэўнай нацыянальнай супольнасці (рускім, беларусам, украінцамі: ім трэба стаць праз сістэму выхавання, адукацыі, засваенне літаратуры і ведаў праз сродкі масавай інфармацыі. Гэтыя інстытуты назапашваюць, перапрацоўваюць і фармулююць агульнаэтнічную самасвядомасць, якая паступова набывае якасць нацыянальнай свядомасці, і транслююць яе грамадству, новым пакаленням.
Якім жа чынам працэс узнікнення нацыі звязаны з агульнагістарычнай эвалюцыяй ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, / калі менавіта этнас ператвараецца ў нацыю?
Менавіта ў дынамічным грамадстве этнас становіцца нацыяй. Гэтае грамадства характарызуецца наяўнасцю таварна-грашовых зносін, гандлю, адпаведных сацыяльных стратаў (класаў) і інш. Прыкметы індустрыяльнасці выяўляюцца за некалькі тысячагоддзяў да ўсталявання сучаснага індустрыяльнага грамадства. Напрыклад, элементы гандлю, пачынаючы ад прымітыўнага міжпляменнага абмену, заўсёды прысутнічалі ў гісторыі чалавецтва. I сімптаматычным выглядае тое, што менавіта першы гандлёвы народ фінікійцы стварыў фанетычнае пісьмо, якое ляжыць у аснове таго пісьма, якім карыстаемся і мы. Паўсюль, дзе гандаль пачынае адыгрываць прыярытэтную ролю ў жыцці грамадства, узнікаюць этнічныя з'явы, падобныя нацыянальным, мастацкая літаратура і культура найперш. На гандлі заснаваны і росквіт антычнай культуры, якая вельмі нагадвае сучасную нацыянальную культуру.
Успамінаецца таксама такая акалічнасць, што ў старажытнай Грэцыі была пашырана рэспубліканская форма кіравання. Можна, такім чынам, зафіксаваць наступную карэляцыю: РЫНКАВАЯ ЭКАНОМІКА ІСНАВАННЕ НАЦЫІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ЛАД; альбо наадварот: АДСУТНАСЦЬ РЫНКАВАЙ ЭКАНОМІКІ АДСУТНАСЦЬ НАЦЫІ АДСУТНАСЦЬ ДЭМАКРАТЫІ. Апошняя карэляцыя ўласціва даіндустрыяльнаму,традыцыйнаму грамадству. Калі агульную гісторыю чалавецтва раэглядаць як працэс пераходу ад
натуральнай гаспадаркі да таварнай, ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, дык адмысловая парадыгма гэтага пераходу: як у старажытнай Грэцыі, дык там улада ад зямельнай арыстакратыі да дэмакратыі пераходзіць праз тыранію. Да сучаснага грамадства ўзяліся пераходзіць і мы, і вельмі складана ўнікнуць тае агульнае гістарычнае парадыгмы Івось скуль бярэцца пагроза путчаў і пераваротаў, аўтарытарызму).
Што да гісторыі асобнага народа, дык сэнс згаданае парадыгмы зусім канкрэтны: пасля этнагенезу развіваецца працэс кансалідацыі народа ў нацыянальную супольнасць сінхронна з індустрыялізацыяй грамадства. Для Еўропы ІЗаходняй, Сярэдняй і Усходняй) пераломны момант ва ўсталяванні індустрыяльнага грамадства Рэнесанс.
Але, наколькі правільна я вас зразумеў, агульная матрыца нацыі закладваецца яшчэ на пачатку этнагенезу, у пра-часы?
Неяк армянскі калега падчас навуковай канферэнцыі задаў мне пытанне: колькі гадоў беларусам? Калі я адказаў, што беларусам гадоў 800-900, той здзівіўся. "А армянам, кажа, дык 2,5 тысячы гадоў!.." Тады і ўзнікла самазапытанне: а што ў беларўсаў магло быць РАНЕЙ?
Лагічна дапусціць, што беларусы адпачатку складалі адзінае цэлае і паходзяць з аднаго цэнтра. Возьмем, напрыклад, мову. Фанетыка самы кансерватыўны яе пласт, які нельга пазычыць (можна тут дзеля пераканання паслухаць нашых сучасных парламентарыяў-беларусафобаў, што гавораць па-руску, але з якіх нават таталітарная сістэма не здолела выбіць беларускае вымаўленне, як яны таго ні хацеліі. Тым часам не зразумела, якім жа чынам жыхары агромністай прасторы ад Беластока да Смаленска, ад Вільні да Палесся, пераважную большасць якіх складалі сяляне-абшчыннікі, у XIY ці XY стагоддзі раптоўна кінулі размаўляць па-старажытнаруску і перайшлі на беларускую мову... Слушна лічыць, што моўнае адзінства, зафіксаванае ў беларусаў напярэдадні ўтварэння літаратурнай мовы, існавала і ў XIY, і ў XIII стагоддзях, і раней. Яно было забяспечана генетычна існаваннем ПРОТАБЕЛАРУСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
Калі такая магла ўзнікнуць? Пэўна, што да славянскай
каланізацыі тэрыторыі Беларусі. Славяне прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыкладна ў YIII ст., але яшчэ да пачатку эпохі вялікага перасялення славянская супольнасць уяўляла сабою адзіны моўна-культурны кантынуум, у якім не было дакладных межаў паміж трыма цэнтрамі дыферэнцыяцыі існавала этналінгвістычная непарыўнасць. Дэмаграфічны выбух ва ўмовах экстэнсіўнай гаспадаркі выклікаў масавыя міграцыі, а засваенне новых тэрыторый вымагала ў сваю чаргу моцнай ваеннай арганізацыі, згуртавання насельніцтва пад кіраўніцтвам аднаго аўтарытэтнага лідэра. Менавіта ў той час напярэдадні масавага засялення славянамі Усходняй Еўропы у славянскай супольнасці ўтвараюцца тры перасяленчыя аб'яднанні з Кры/э/вам, Д/о/ры/у/гавітам і Радзімам на чале. У розны час і рознымі шляхамі яны дасягнулі тэрыторыі Беларусі, куды прывялі іх тры лідэры Крыў, Дрыгавіт і Радзім, місію якіх можна параўнаць з місіяй біблейскага Майсея. Яшчэ адзін аргумент на карысць існавання протабеларускай супольнасці падабенства культур беларускай і славацкай (вельмі падобны гістарЬічны лёс і сімволіка бел-чырвона-белы колер і падвойны крыж і інш.|.
Прапанаваную мадэль этнагенезу нельга пакуль назваць канцэпцыяй, бо не хапае пэўнага ліку фактаў; гэта хутчэй інтуітыўнае прадчуванне. He хапае, аднак, фактаў I ў падтрымку тых тэорый, што паходжанне беларусаў вядуць ад адзінай "старажытнарускай народнасці".
Наконт ролі "старажытнарускай народнасці" ў гісторыі беларусаў можна спрачацца, гэтаксама як небясспрэчная і ваша гіпотэза аб існаванні протабеларускай супольнасці. Відаць, бліжэйшыя для нас часы маю на ўвазе гісторыю Полацкага княства даюць нам ужо больш рэальных фактаў для роздуму. Вы заўважылі, што нацыёстваральны працэс супадае з працэсам "індустрыялізацыі" традыцыйнага грамадства. Калі першыя праявы індустрыяльнасці бачныя ў Беларусі?
У Беларусі праявы індустрыяльнасці даследчык можа заўважыць з часоў Ефрасінні Полацкай (ХІІст.|. На той час ужо з’яўляюцца гарады апірышча індустрыяльнага грамадства. Першым парасткам індустрыяльнасці ў Беларусі
можна лічыць Ефрасіннеўскі протарэнесанс у Полацку. Якія яго вызначальныя рысы? Дзейнасць Ефрасінні характарызуецца імкненнем да тыражавання ведаў, стварэння асветы (нагадваецца перапісванне кніг). У Полацку мы назіраем неверагодную для таго часу павагу да асобы творцы, што як норма ўзнікае значна пазней. Мы таксама ведаем імёны твоцаў ювеліра Лазара Богшы, які паставіў сваё імя на крыжы, і дойліда Іаана. Значыць, яны ўжо ўсведамлялі сябе творцамі, і такімі іх уважала грамадства. Ад Ефрасінні бярэ пачатак устойлівая беларуская культурная традыцыя традыцыя павагі да кнігі і ведаў. Ужо сын Рагнеды, прапраўнучкай якой з'яўляецца Ефрасіння, увайшоў у гісторыю як першы князь-кніжнік калі большасць князёў не ведала граматы.
Варта яшчэ сказаць, што ўзнікненне гарадоў парасткаў індустрыяльнасці і асветы вяло да пераадолення царкоўнаславянскіх канонаў і культурна-палітычнага гегемагізму Кіева: у пісьменнасць пранікаюць і замацоўваюцца мясцовыя фанетычныя і лексічныя моўныя асаблівасці. Аб гэтым працэсе, на маю думку, сведчаць юрыдычныя дакументы XIIIXIY стст. з беларускімі моўнымі рысамі, але не выключна, што пачаўся ён раней, толькі адсутнічаюць больш старажытныя крыніцы, каб у тым пераканацца. Падобнае, дарэчы, адбывалася і ў маскоўска-рускім арэале чытайма наўгародскія берагпаныя граматы.
Ефрасіннеўскі протарэнесанс заклаў трывалую, як паказала пасля гісторыя, культурную традыцыю традыцыю асветніцтва. Ва ўлонні гэтай традыцыі з’яўляецца праз некалькі стагоддзяў доктар Францыск Скарына з Полацка...
Але мы не сказалі яшчэ пра адну вельмі важную рысу эпохі Ефрасінні гандаль, які быў развіты ў Полацкім рэгіёне. Гандлёвыя зносіны сведчуць пра пэўны ўзровень даволі высокі і свядомасці тагачаснага грамадства.
Далейшае ўзмацненне кансалідацыйных працэсаў адбываецца ў XY—XYIctct., калі развіццё таварнатрашовых адносін істотна паўплывала на традыцыйны лад грамадства: пачынае разбурацца абшчыннае землекарыстанне, растуць гарады і фарміруецца іх сацыяльнае жыццё. Які прагрэс мы назіраем у культуры! XYI ст. прынята называць "залатым векам" буларускай культуры. Там мы знаходзім і
кнігадрукаванне, і стварэнне асветы, якая выходзіць за рамкі саслоўнасці, і засваенне ідэй гуманізму, пратэстантызму, рэнесанснай эстэтыкі. Дарэчы, тое, што ў Беларусі ўспрынялі такую інтэлектуальную рэлігію як пратэстантызм, сведчыць пра "буржуазізацыю" свядомасці (гэта важна ў звязку з тэорыяй узнікнення пратэстанцкай этыкі Макса ВебераІ. Такая свядомасць магла ўзнікнуць толькі на пэўным сацыяльна-эканамічным грунце, значыць, закладваліся асноўныя механізмы індустрыяльнага грамадства як і ў Заходняй Еўропе.
Выходзіць, да канца XY1 ст. беларусы ў сваім культурнасацыяльным развіцці не адставалі ад народаў Заходняй Еўропы?
Узровень развіцця Беларусі ў XYI ст. гэта пачатковая стадыя ўтварэння нацыі. 3 такой жа стадыі пачалося фармаванне нацый французскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іншых. Беларусь, можа, адставала на паўстагоддзе ад іх, але парадыгма была аднолькавая (пазней Беларусь ужо ніколі так блізка да Еўропы не стаяла).
У Заходняй Еўропе фармаванне нацый адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў ад эпохі Рэнесансу да буржуазных рэвалюцый XYIII-XIX стст., пры ўмовах паступовасці і непарыўнасці гэтага працэсу. Калі б такія ўмовы меліся ў Беларусі, дык беларуская нацыя сфармавалася б ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Але на мяжы XYI-XYII стст. мы трацім уласную зямельную арыстакратыю, якая выступала на той час апірышчам нацыянальнай кансалідацыі, яе эканамічнай базай. Засталося гарадское насельніцтва, мяшчанства, якое па інерцыі яшчэ трымалася сваіх каранёў, аднак гэтае саслоўе мела трагічны лёс яно было амаль цалкам вынішчана ў войнах Вялікага княства Літоўскага з Расіяй, Расіі са Швецыяй, a хто ацалеў эміграваў ў іншыя землі, на Усход альбо на Захад.
У снежні 1991 года прэзідэнт Расіі Б.Ельцын перадаў беларускаму парламенту ў якасці гістарычнай рэліквіі граматы расейскага цара Аляксея Міхайлавіча. Той учынак можна растлумачыць хіба што няведаннем гісторыі нашых узаемаадносін, а яна такая: вайна Рэчы Паспалітай з
Масковіяй 1654-1667 гг. самая страшная вайна ў гісторыі Беларусі. Тады Беларусь страціла больш за палову насельніцтва з 2,9 млн. засталося каля 1,4 млн. Іамаль дзвесце год спатрэбілася, каб аднавіць ранейшую колькасць жыхароўі. Таму і называюць тыя падзеі першай дэмаграфічнай катастрофай беларусаў (Генрык Сянкевіч назваў ХУІІст. "эпохай патопу"|.
Такім чынам, беларусы сграчваюць гарадское мяшчанства сярэдні клас, і ператвараюцца ў этнас з няпоўнай сацыяльнай структурай, можна сказаць, "сялянскі этнас" альбо "малы народ". Гэта вярЧанне ў той прымітыўны стан, калі этнізацыя адбывалася ў межах сям'і. На ўзроўні сям'і-абшчыны затрымаўся і працэс кансалідацыі ў нацыю.
Тым не менш уХІХ стагоддзі зноў пачынаецца беларускі нацыянальны рух адраджэнскі. Улічваючы, што на некалькі стагоддзяў замарудзіўся працэс кансалідацыі беларусаў у нацыю, што колісь па кшталту еўрапейская культура была адціснута ў вёску, а вышэйшыя яе дасягненні прысвоены суседзямі, узнікае пытанне, як жа гэты занядбаны народ здолеў ачнуцца да нацыянальнасвядомага жыцця?
Беларускі нацыянальны pyx у XIX стагоддзі з'ява сапраўды фенаменальная, і, здавалася б, невытлумачальная: УСё было супраць уваскрошання народа, які на стагоддзі падпаў пад чужынскую ўладу (то Польшча, то РасіяІ, аказаўся раздробленым канфесійна Іуніяты, праваслаўныя, католікі). Трэба адзначыць, што дыскрэтнасць (перапыненасцьі у нацыянальным развіцці зведалі многія народы, не адны толькі беларусы. Але апошнія мелі такую перапыненасць, у выніку якой моцна праблематычнай аказалася сама мажлівасць узнаўлення нацыянальнага руху, развіцця "сялянскага этнасу" у нацыю. Нам не пашанцавала, што Беларусь ЦАЛКАМ увайшла ў склад Расійскай імперыі. Царскія ўлады закансервавалі прыгон да 1861 года (у Польшчы ён быў адменены ў 1807 годзе), і ў Беларусі быў звышпрыгон пад ім знаходзілася каля 80 працэнтаў насельніцтва; умовы жыцця былі больш жорсткімі, чым на астатніх тэрыторыях Расійскай імперыі, напрыклад, падаткі браліся не асігнацыямі, а сярэбранай манетай, і г.д.
Беларусь, пазбаўленая якой-небудзь формы аўтаноміі,
ператварылася ў аб'ект уздзеяння іншародных эканамічных сіл, не зацікаўленых у яе ўласным развіцці. Працягам эканамічна-палітычнай экспансіі быў кулыурны ўціск: у 1839 годзе зліквідавана уніяцкая царква; у 1840 годзе указам цара Мікалая I забаронена назва Беларусь; адбываецца паслядоўная русіфікацыя асветы. Тэарэтычнай асновай русіфікацыі паўстала канцэпцыя "западнорусснзма", ідэалогі якой разглядалі беларусаў як частку рускага народа, "падпсаваную" польскіміўплывамі. Заходнерусізм меў, як паказвае гісторыя, сваіх прыхільнікаў з боку мясцовага насельніцтва. ІЦі не пра гэта ж сведчыць гісторыя канца XX ст., калі ў Беларусі ўзнікаюць суполкі з тымі ж ідэйнымі лозунгамі, што прапагандаваліся "заходне-русамі" у XIX ст.: беларусы, маўляў, частка рускага народа, таму не маюць права на якую-колечы незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць; другая рыса, акрамя беларусафобіі антысемітызм. Асабліва смела дзейнічалі сучасныя заходне-русы падчас "перабудовы", калі яшчэ існавала кампартыя, з якой можна было хаўрусавацца на фактычна адзінай ідэалагічнай платформе).
3 другога боку, адбываліся і працэсы паланізацыі, асабліва ў заходняй частцы Беларусі, дзе ўзнікалі легальныя польскія школы. Беларусы не мелі нават тылу, дзе нацыянальны рух мог бы спакойна развівацца. Нашы суседзі такі тыл мелі: цэнтрам украінскага руху ў XIX ст. быў пазаімперскі Львоў, а летувіскі рух захоўваўся ў занёманскай Літве на Віленшчыне ўсё было знішчана альбо забаронена...
Беларускі рух, такім чынам, яго новыя этапы пачыналіся як бы самі па сабе, не было амаль ніякай пераемнасці. Тут мне ўзгадалася сацыялагічная парадыгма гісторыі, аб якой вы казалі: рынак дэмакратыя нацыя. Што да гісторыі беларусаў, дык гэтая парадыгма мянялася зазвычай гвалтоўна, як у XVI стагоддзі, калі мы ізноў апынуліся ва ўмовах традыцыйнага грамадства. Аднак жа праходзіў пэўны час, і пачыналася чарговае адраджэнне. Вам не здаецца, што ад часу Ефрасінні беларусы нейкім магічным чынам закладваюць і культуралагічную парадыгму свайго развіцця, якая дапамагае ім выжыць, вытрымаць гістарычныя катаклізмы?
Магчыма, вы маеце рацыю. Ва ўсякім разе, нягледзячы на пераследы нацыянальнага руху, у пачатку XX ст. ён набывае выразную акрэсленасць: у "нашаніўскую пару" фарміруецца нацыянальная ідэалогія як ідэалогія Адраджэння, узнікае нацыянальная мастацкая культура, ствараецца спектр беларускіх палггычных партый. Лагічным, заканамерным этапам нацыянальнага развіцця сталася стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (люты лістапад 1918 г.І. 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць беларускай дзяржавы ў межах Міншчыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны Із Беластокам), Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і памежных раёнаў, заселеных беларусамі. Створаная 1 студзеня 1919 г. Беларуская ССР дэкларавала захаванне пад сваёй юрысдыкцыяй прыблізна такой жа тэрыторыі...
Але самым галоўным, значным дасягненнем беларусаў у першай палове XX ст. было ўсё-такі не сімвалічнае абвяшчэнне дзяржаўнасці, а стварэнне цэласнай нацыянальнай кулыурнай інфраструктуры на мове этналогіі яе можна назваць нацыянальным камунікатыўным механізмам. ён праіснаваў усяго некалькі гадоў, быў, зрэшты, моцна саветызаваны, функцыянальна недасканалы, але ж ён рэальна дзейнічаў, ахапіўшы ўсё грамадства. Пачынаючы з 1924 года, у БССР пачала праводзіцца палітыка "беларусізацыі", паводле якой было замацавана прыярытэтнае становішча беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, уключаючна з ваеннай сферай, стваралася сістэма нацыянальнай народнай адукацыі, вышэйшая школа, сродкі масавай інфармацыі, навуковыя ўстановы; працягвала развівацца і мастацкая культура. У 1930-1931 гг. пераважная большасць школ Беларусі мела беларускую мову навучання, 90 працэнтаў літаратуры, што выдавалася, было беларускай.
Адначасова ствараюцца ўмовы дзеля задавальнення нацыянальных патрэб іншаэтнічнага насельніцтва. Канстытуцыяй БССР 1927 г. існаванне рускай, польскай і яўрэйскай моў прызнаецца ўпоравень з беларускай мовай. У 1928 г. у БССР маюцца 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія саветы, у 1932 г. створаны польскі нацыянальны раён.
Палітыка беларусізацыі задала спрыяльныя ўмовы для канчатковай кансалідацыі беларусаў у нацыю гэты працэс, калі б ён пасоўваўся паслядоўна, завяршыўся б, відаць, праз 10-15 гадоў стварэннем жыццяздольнай, аформленай нацыі...
Чарговае набліжэнне да "саміх сябе", якое ў чарговы раз скончылася адкатам назад?
Так, усталяванне сталінскага рэжыму спыніла натуральнае нацыянальнае развіццё. Храналагічна супадаюць "вялікі пералом" у вёсцы і пачатак рэпрэсій супраць нацыянальнасвядомай інтэлігенцыі. Ліквідацыя таварнаграшовых адносін і вольных таваравытворцаў пазбавіла нацыянальнае развіццё сацыяльна-эканамічнай базы; вынішчэнне інтэлігенцыі спыніла развіццё нацыянальнай свядомасці і культуры, засталіся адзінкі Я.Купала, Я.Колас... Па сутнасці, у 30-я гады бярэ пачатак палітыка "контрбеларусізацыі”, альбо этнацыду, наступствы якой асабліва згубна адбіліся на сацыяльнай псіхалогіі: на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў нават інтэлігенцыя асцерагалася выяўляць нацыянальную самасвядомасць.
Падобныя працэсы адбываліся таксама і ў Заходняй Беларусі, далучанай да Польшчы, дзе да канца 30-х гадоў былі закрыты беларускія школы, забаронена дзейнасць нацыянальных арганізацый.
Перадваенная гісторыя малавядомая сучаснікам, хто вырас пасля вайны і меўся жыць пры камунізме... Што адбылося з беларускай культурай пасля вайны з пункту гледжання этналогіі?
Трагедыя 30-х гадоў была толысі прэлюдыяй да глабальнага разбурэння ўсёй этнічнай сістэмы ў 60-я на пачатку 80-х гадоў. Нацыянальныя сілы былі значна абяскроўлены падчас Вялікай Айчыннай вайны, калі загінулі рэшткі інтэлігенцыі, хто займаўся культурнаасветнай дзейнасцю пры немцах; значная частка інтэлігенцыі падалася ў эміграцыю, каб пазбегнуць рэпрэсій за "супрацоўніцтва з акупантамі".
Пасля вайны Сталін аб’яўляе рускі народ "руководяіцей нацней", пачынаецца татальная русіфікацыя рэспублікі пад лозунгамі будаўніцтва камунізму і зліцця нацый, Мовай дзяржаўных устаноў, вышэйшай школы паступова
становіцца руская мова, цалкам пераводзяцца на рускую мову сярэднія школы ў гарадах. Гарадская дээтнізаваная рускамоўная культура, якая сфармавалася да пачатку 60-х гадоў, набыла больш высокі сацыяльны статус у параўнанні з культурай беларускай. Гэтаму ў многім садзейнічала празмерна хуткая урбанізацыя рэспублікі. Мігранты з вёскі гублялі сваю мову і культуру ("вясковую") і ўлучаліся ў іншакультурнае асяроддзе. Замацоўваўся стэрэатып негатыўнага ўспрыняцця роднай культуры і мовы.
Сітуацыя развівалася ў кірунку дээтнізацыі цэлага народа. Да сярэдзіны 80-х гадоў практычна ЎСЕ элементы нацыянальна-культурнай сістэмы былі моцна дэфармаваны альбо цалкам разбураны, у культуры пачалі з'яўляцца незапоўненыя нішы Іасабліва што тычыцца навукі, філасофіі, гісторыі, якіх ва ўласна нацыянальных формах не існавала; калі і трымаліся такія галіны дзейнасці, дык былі рускамоўнымі). HE ЗАХАВАЛАСЯ НІВОДНАГА ГРАМАДСКАГА ІНСТЫТУТА, АРЫЕНТАВАНАГА НА ФАРМІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ. У гарадах не засталося ніводнай беларускай школы, а тыя, што існавалі ў вёсках, з'яўляліся намінальна беларускімі. Комплекс прадметаў, якія непасрэдна ўплываюць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці, быў адціснуты на другі план, шырока распаўсюдзілася практыка вызвалення школьнікаў ад вывучання беларускай мовы і літаратуры. Згодна статыстыцы, у 1988 г. у беларускіх школах вучылася толькі 14 працэнтаў дзяцей (у 1930 1931 гг. 88 працэнтаў). Дый нават у беларускіх школах на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры адводзілася толькі 2/3 ад колькасці гадзін, якія выдзяляліся на вывучэнне рускай мовы і літаратуры; у рускіх школах гэтая розніца была яшчэ большай.
Дээтнізацыя сістэмы народнай адукацыі спалучалася з вынішчэннем народнай абраднасці, разбурэннем архітэктурных помнікаў, гістарычнай забудовы, культурных ланшафтаў і г.д. Такім чынам, траціла этнічную своеасаблівасць і вонкавае асяроддзе.
У такіх варунках фарміраванне і выхаванне нацыянальнай свядомасці ператварылася ў асабістую справу, якой можна было займацца хіба што ў сям’і. Грамадскі інстытут
забеспячэння сябетоеснасці народа знік, і этнас наблізіўся да дэградацыі. Памяркуем: мова не толькі згубіла сацыяльную функцыю, але ў гарадах выйшла з хатняга ўжытку Іпа сусветнай шкале акультурацыі непажаданым з'яўляецца знікненне мовы з войска; сям'я знаходзіцца у гэтай шкале на апошнім месцы пасля этнас распадаецца). Само ўжыванне беларускай мовы на працы, карыстанне ёю дзеля зносін успрымаліся масавай свядомасцю негатыўна (сацыялагічныя даследванні 1989 г. паказваюць, што беларускай мовай на вытворчасці карысталася каля 10,5% беларусаў, у тым ліку ў гарадах каля 1,5%). Надзвычай звузілася выкарыстанне мовы ў сферы нацыянальнай культуры: спектаклі на беларускай мове ставіліся толькі ў трох з шаснаццаці тэатраў рэспублікі; кінафільмы ўвогуле не здымаліся Ікалі не лічыць адзінкавыя творы кінематографа). Больш шырока выкарыстоўвалася мова ўсродках масавай інфармацыі Ірадыё, тэле), аднак разавы тыраж рускамоўнай прэсы ў дзесяць разоў перабольшваў выпуск беларускіх выданняў. Мастацкая літаратура, пазбаўленая рэальнай сувязі з сацыяльным грунтам, ператварылася ў замкнёную на сябе сістэму, у яе не стала спажыўца. Беларуская літаратура, выпушчаная пасля вайны, заставалася ў большасці не запатрабаваная грамадствам, асядала "мёртвым грузам" у бібліятэках. Зрэшты, па колькасці выданняў на нацыянальнай мове Беларусь сярод рэспублік Саюза напрыканцы 80-х гадоў займала апошняе месца...
Адпаведна дэфармавалася і нацыянальная свядомасць: на масавым узроўні яна набыла адміністратыўнатэрытарыяльны характар; самавызначэнне беларуса абмяжоўваецца веданнем пашпартнага запісу.
Такім чынам, за якія-небудзь 30-40 гадоў камуністычнаму рэжыму ўдалося зрабіць тое, чаго не здолелі дамагчыся ані польскія, ані расейскія асімілятары за некалькі стагоддзяў. Гэта быў крок назад, у прымітыўнае грамадства. Сэнс адбудовы беларускага грамадства палягае сёння найперш у стварэнні дасканалай сістэмы этнізацыі, узнаўлення ўсіх яе інстытутаў. Бо працэсы дээтнізацыі не прыпынены этнас працягвае распадацца. Новая хваля нацыянальнага руху (1979-1990-я гады) здолела толькі прыпыніць гэты згубны працэс, але саму сістэму забеспячэння
жыццядзейнасці этнаса яшчэ маем стварыць...
Вы казалі пра карэляцыю РЫНАК НАЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЯ. Апірышча нацыі, такім чынам, сярэдні клас, свая буржуазія. У беларусаў такога класу не было і няма; тая "буржазія" з крымінагенным адценнем, што ўзнікае зараз, не ёсць уласна беларуская. Але ж без буржуазіі стварыць нацыю не ўяўляецца магчымым па вашай тэорыі...
Мяркую, што не варта перабольшваць ролю буржуазіі ў стварэнні нацыі.
Па-першае, буржуазія таксама мае свае "рангі". Гэта не толькі буйная прамысловая буржуазія, гэта таксама і вольныя таваравытворцы, уласнікі зямлі, якімі, дарэчы, многія з нас стануць пасля зямельнай рэформы. Падругое, самы выгадны для любой буржуазіі варыянт каб існавала яе нацыянальная дзяржава, бо толькі ў такой дзяржаве буржуазія найлепшым чынам ажыццяўляе "сваю сутнасць". Па-трэцяе, фармаванне нацыі гэта перадусім місія інтэлігенцыі, а не буржуаэіі. Для інтэлігенцыі не так важна, хто менавіта дае грошы на развіццё і існаванне культуры буржуазія ці дзяржава (можа, дзяржава павінна рабіць гэта ў першую чаргу); важна, каб грошы на культуру выдаткоўваліся і існавалі спрыяльныя для яе развіцця ўмовы.
Для таго, каб перайсці да сучаснага грамадства, заснаванага на рыначных адносінах, патрэбна зняць з прадпрымальнікаў усе магчымыя абмежаванні (уплыў прафсаюзаў, падаткі і г.д.І. Але паўстае праблема: ШТО будзе стрымліваць прадпрымальнікаў. Ва ўсякіх пераходах галоўнае арыенцір, які не дазваляе сацыяльным працэсам ператварыцца ў стыхію. Калі пераходзяць ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, дык такі арыенцір маецца гэта клас зямельнай арыстакратыі, на культуру і традыцыі якога мусіць зважаць буржуазія, што імкнецца зліквідаваць гэты клас, каб заняць яго месца і здабыць уладу. "Працуюць” таксама нормы традыцыйнай маралі, рэлігійнай этыкі аб гэтым сведчыць гісторыя Заходняй Еўропы. На каго ж будуць арыентавацца нашыя прадпрымальнікі?
Пытанне гучыць рытарычна, бо ніякай арыстакратыі няма (ролю сацыяльнай эліты выконвала партнаменклатура, ды
пра яе існаванне ўжо забываемсяі. Таталітарызм моцна панішчыў і традыцыйную мараль, знівеляваў маральныя каштоўнасці, паглуміўся над рэлігіяй. Страчана пераемнасць, парушана кулыурная традыцыя, да якой не так проста вярнуцца зноў. Патрэбен сацыяльны арыенцір. Мусіць, гэта з разраду нетрывіяльных хадоў, але трэба вяртаць на Беларусь былую зямельную арыстакратыю Сапегаў, Радзівілаў, Тышкевічаў. Тады знайшоўся б і гаспадар зямлі, і чалавек, у якога можна было б вучыцца як бавіць вольны час і паводзіць сябе на людзях.
Гісторыя захавала для нас прыклады нацыянальнага арыстакратызму. Менскі маршалак Аляксандр Аскерка ў 1861 годзе выдаў у Варшаве першы беларускі лемантар; нагадваецца дабрадзейства памешчыка Рамана Скірмунта, кіраўніка Ураду БНР, дабрачынная дзейнасць Магдалены Радзівіл, якая набыла ў Вільні памяшканнні Базыльянскіх муроў, на якія цяпер прэтэндуе віленская "Сябрына”. Мы здаўна лічылі, што нацыянальны рух ладзіла шляхецкая інтэлігенцыя. Аднак з апошняга выдання "Хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст." даведваемся (лісты СавічЗаблоцкагаІ, што напярэдадні паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага акрамя дэмакратычнага кола шляхецкай інтэлігенцыі існавала і кола інтэлігенцыі магнацкай, якая вырашыла падтрымаць беларускую справу (гэта былі дзеці буйных магнатаў, каля 50 чалавек, студэнты, чыноўнікі і інш.І. Пасля падзей 1860-х гадоў існаваў "Крывіцкі вязак", удзельнікі якога сабралі грошы на выданне літаратуры, аднак дзейнасць суполкі была прыпынена...
Усё-такі інтэлігенцыя сейбіты духоўнага, вечнага... Але дзе яны? Большасць у мінулым слугавала сістэме, таталітарызму, а не "чыстай красе"... Частка пачувалася ў духоўнай эміграцыі, не лезла ў грамадскае жыццё. Няма сацыяльнага досведу, каб рэфармаваць грамадства Імо таму і перабудова ператварылася ў "бег на месцы" і такім чынам была асуджана на банкруцтва?!. Для мнбНх адраджэнства ўяўляецца шэрагам фармальных акцый, яны і задавальнялі грамадства некалькі гадоў. Але на пачатку /990-х "бег на месцы" адчуўся і ў нацыянальным руху, калі пачаліся паўторы, звароты да ўчарашніх ідэй і выказванняў...
Мне здаецца, што адраджэнсгву бракуе гнуткага ўздзеянння на грамадскую свядомасць. На першы погляд здаецца, што беларусізацыя пасоўваецца поўным ходам: адраджаецца школа, друк, але, як казаў М.Жванецкі, "уключаеш усё роўна не працуе". Ляжаць нераскупленыя творы В.Быкава, У.Караткевіча, не кажучы ўжо пра іншых пісьменнікаў. He адбываецца КАРДЫНАЛЬНЫХ зрухаў. Чаму?
Ніяк не можам зразумець, што сэнс культуры у яе СПАЖЫВАННІ, а не толькі веданні. Культура жыве, калі яна ўспрымаецца і выкарыстоўваецца на пабытовым узроўні. Зараз асноўныя культурныя намаганні варта было б перанесці з фармальных уводзін мовы на выхаванне самасвядомасці, без якое ніхто мову вучыць не стане. Трэба выдаць шмат папулярных матэрыялаў па гісторыі Беларусі, у тым ліку і на рускай мове, "практычнай" мове большасці жыхароў рэспублікі. Да ўзроўню масавай свядомасці варта апусціцца і кінематографу. Зноў жа, з разраду нетрывіяльных хадоў: чаму не выкарыстаць вопыт эстонцаў, у якіх у 70-я гады адбываліся працэсы дээтнізацыі, падобныя да нашых. Эстонцы дэградавалі як этнас, што занепакоіла інтэлігенцыю, дзеячаў мастацтва. Быў зняты фільм "Апошняя рэліквія" нешта накшталт "Рабыні Ізаўры” на эстонскі капыл. Той фільм выклікаў надзвычайны эфект у эстонскім грамадстве... Можна ж зняць таксама і беларускую меладраму, якая раскажа гледачам, як пакутавала беларуская дзяўчына Зоська ад таго, што... Гэта дойдзе да людзей хутчэй, чым кнігі, над якімі трэба ж пэўны час і думаць...
Павел Усеваладавіч, вы як этнолаг аналізуеце міжнацыянальныя зносіны ўБеларусі. У шмат яхіх рэспубліках былой імперыі ўзніклі вострыя міжнацыянальныя канфлікты. Які можа быць прагноз для Беларусі?
Мне здаецца, што ў межах былой імперыі не выключаны канфлікт паміж рускім і нярускім насельніцтвам. Суверэнізацыя і "нацыяналізацыя" рэспублік былога Саюза працэс аб'ектыўны і непазбежны. Рускае насельніцтва паўсюль страчвае камфортныя ўмовы пражывання. Што да Беларусі, дык тут гэтыя ўмовы былі больш камфортнымі, чым у самой Расіі. Адаптацыя рускіх
да новых умоў будзе адбывацца няпроста I няхутка, бо гэта заўсёды балюча, I справа не толькі ў адраджэнні беларускай мовы, якая паступова займае і будзе займаць дамінуючае месца ў культурным жыцці рэспублікі, праблематычна, ці здолеець руская меншасць усвядоміць сваю роўнасць з іншымі народамі, сярод якіх ёй даводзіцца пражываць. Бо рускі народ гэта "особый путь", гэта іерархічная ментальнасць (павадка "старэйшага брата"), гэта максімалісцкі характар. Шмат гадоў рускаму народу тлумачылі, што ён "баганосец", а сгаліца Расіі "трэці Рым"; што ён "кіруючая нацыя"; што ён "вялікі народ і сапраўдны інтэрнацыяналіст". Але цяпер, на пачатку 1990-х, гэты "вялікі народ" на вачах ператвараецца ў "малы народ", набывае якасць звычайнай этнічнай групы, якой трэба цывілізавана ўжыцца ў суполцы такіх жа звычайных народаў.
У адрозненне ад іншых народаў імперыі рускі народ не зведаў нацыянальнага прыгнёту, захаваў усе інстытуты этнізацыі. Іх страцілі іншыя народы, каторыя цяпер адкрываюць нанова ўласную гісторыю, у якой праўдзівай гісторыі ранейшыя расейскія героі ператвараюцца ў антыгераяў (Пётр I, Сувораў і інш.І. Паступова змяняюцца стэрэатыпы успрымання рускіх (дакладней, ажываюць стэрэатыпы мінулага стагоддзя зусім не рамантычныя, а адмоўныяі. У этналогіі ёсць тэорыя "спавернутага гвалту", паводле якой народ, якога гвалтавалі ў гісторыі, абавязкова той гвалт ў той ці іншай форме верне... Але беларусам ніколі не былі ўласцівы помслівасць і нянавісць да іншых народаў як рысы нацыянальнага характару. На нашай зямлі спакойна жылося яўрэям, нашчадкі якіх зараз прыязджаюць з Іэраіля на радзіму бацькоў у Беларусь; без засцярог вандравалі і вандруюць па Беларусі цыганы, ладзяць камерцыю л'ггоўцы, латышы,украінцы,уэбекі, азербайджанцы... На зямлі недружалюбнага народа такое было б немагчыма. Як будзе развязвацца "рускае пытанне" ў Беларусі цяжка спрагназаваць. Зразумела адно: развіццё беларусізацыі прымусіць рускае насельніцтва самавызначацца і адкрэсліваць сваё становішча пэўным чынам, як гэта зрабілі іншыя этнічныя меншасці, што стварылі свае культурныя таварыствы. У 20-30-я гады ў Беларусі Існавалі пэўныя
формы расейскай культурнай аўтаноміі, яшчэ раней, пачынаючы з ХУІсгагоддзя, заклалася традыцыя старавераў, якія жылі закрытымі абшчынамі. Захаваць статус-кво рускай абшчыне ў Беларусі не ўдасца; галоўнае, каб самавызначэнне рускіх як меншасці адбывалася натуральным чынам, без падштурхоўвання і прынукі. Адказная роля ў гэтай справе будзе належаць дзяржаве. У такіх варунках вельмі важна, каб дзяржава кантралявала міжнацыянальныя зносіны, прадухіляла любыя правакацыі да гвалту ў гэтай сферы...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ”, 16.10.1992
Яшчэ адна "Русь"...
30 верасня адбыўся ўстаноўчы сход Мінскага таварыства рускай культуры "Русь". Разглядаліся мэты I прынцыпы дзейнасці таварыства, абмяркоўваўся яго статут. "Русь" абараняцьме нацыянальныя 1 культурныя запатрабаванні рускага насельніцтва беларускай сталіцы.
Старшыня "Русі", галоўны Інжынер праекта храма Іконы Божай МацІ ўсіх гаротных РадасцІ Г.Уласаў падкрэсліў на сходзе, што "Русь" не палітычная, а культурна-асветніцкая арганізацыя, у якой могуць удзельнічаць прадстаўнікі любых партый I веравызнанняў... Хацелася б, канешне, каб у рускай абшчыны ў Беларусі а не толькі ў МІнску нарэшце з'явілася сваё культурнае таварыства, сапраўдны, а не правакацыйны выказнік яе Інтарэсаў. Ва ўсякім разе, да суполак кшталту "Отечество", "Славянскпй Собор” нованароджанае кулыурнае таварыства "Русь" не прымкнула, 1 гэта не можа не абнадзейваць...
3 газетнай паласы: "ЛіМ”, 23.10.1992
АДРОДЗІМСЯ РАЗАМ I НАРОЎНІ
...На прэс-канферэнцыі, наладжанай Камісіяй Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных зносінах было адзначана, што нацыянальныя меншасці ў Беларусі не маюць якіхсьці абмежаванняў у галіне правоў чалавека, палітычнай дзейнасці, у выступленнях у сродках масавай ІнфармацыІ. Кожнай суполцы адкрыты дзверы на радыё і тэлебачанне. (Асабліва актыўна выступаюць па радыё прадстаўнікі яўрэйскіх
арганізацый, якіх на Беларусі зараэ каля сямідзесяці; з дапамогаю Ізраіля функцыянуе радыёканал "Мост" Іпазней адкрыты і тэлеканал. Ю.З.). Няма абмежаванняў і ў правах выбаршчыкаў, сацыяльным забеспячэнні.
...Большасць суполак лаяльна сгавіцца да нацыянальнай палітыкі ў Беларусі, падтрымлівае палітыку нацыянальнага адраджэння. За адзіную дзяржаўную мову беларускую выказаліся прадстаўнМ малдоўскай, украінскай, татарскай суполак... Старшыня суполкі "Русь" Г.Уласаў выказаўся супраць "беларусізацыі", але за адраджэнне усіх нацыянальнасцяў на тэрыторыі рэспублікі, якія таго прагнуць. Кіраўніка расійскай абшчыны трывожыць "рост нацыяналізму" з боку БНФ, уціск рускай мовы, арыентацыя БНФ на Захад, а не на Усход.. На пытанне, у чым канкрэтна выяўляецца той беларускі нацыяналізм, спадар Уласаў адказваў невыразна, урэшце пагадзіўшыся, што на бытавым узроўні беларускага нацыяналізму няма, а прапагандуюць яго некаторыя народныя дэпутаты.
Да Г.Уласава было чамусь найбольш пытанняў журналістаў. Відаць, таму, што дагэтуль руская меншасць (абшчына) як такая не мела свайго культурнага аб'яднання, а суполкі тыпу "Славянскмй Собор" I інш. пазбягалі прамога і адкрытага кантакту з прэсай. Г.Уласаў катэгарычна адмежаваўся ад гэтых палітычных арганізацый, падкрэсліўшы асветніцкі характар "Русі". "Русь” будзе выступаць за дзяржаўнасць беларускай мовы I статус рускай мовы як мовы міжнацыянальнага сумоўя, за захаванне адукацыі на рускай мове пакуль у гэтым ёсць грамадская патрэба.. "Русь" пачынае сваю дзейнасць спакойна і ўзважана, як і належыць таварыству, якое прадстаўляе вялікую культуру.
Лейтматывам прэс-канферэнцыі ў Камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных зносінах стала думка, якую можна сфармуляваць так: кудьтура ўратуе нас, толькі будаваць культуру патрэбна разам I нароўні...
ЗАПІСЫ 3 НАГОДЫ НАЦЫЯНАЛІЗМУ
* * *
Нацыянальны чалавек усё-такі ідэалагічны чалавек, а не псіхалагічны. Псіхалагічна чалавек ёсць не кім іншым, як касмапалітам, жыхаром свету, Сусвету. Але ў зямным свеце, які падзелены на загоны для народаў краіны, дзяржавы, калоніі, псіхалагічна касмапалітычны чалавек мусова становіцца нацыянальным каб як мага зменшыць верагоднасць патраплення
ў найгоршы загон.
* * *
Сытаму / задаволенаму жыццём чалавеку не трэба нацыянальнасць, нацыянальнае самаўсведамленне, гэтаксама як і Бог: Бога і нацыянальнасці шукаюць у выпадку абнішчання, згаладаласці, усялякіх жыццёвых прыцясненняў I крыўд. Нацыянальнае пачуццё сцяг пакрыўджаных.
* * *
Шлях пазнання не залежыць ад нацыянальнасці. Нацыянальнасць не ёсць твая асабістая заслуга, не ёсць плён намаганняў; гэта толькі зададзены стан твайго шляху. I ты робіш крокі па ім, зважаючы Іпераадольваючы ягоі на гэты стан. Гэтаксама як калі ты, хочучы працаваць, мусіш зважаць ье стан свайго здароўя, на хваробу, калі нездарова сябе адчуваеш. Ты ўлічваеш свойхваравіты стан, але не больш: Інакш плён твае працы будзе цалкам хваравіты у ёй будзе больш ад хваробы, чым ад здароўя.
Нацыянальнасць таксама можа стацца хваробай хваробай АУху
* * *
У апошнім выпадку нацыянальнае самаўсведамленне падмяняецца "самасцю". Так лягчэй "адраджацца": нічога не трэба даказваць, даводзіць. Псіхіка вызвалена ад бясконцых высілкаў па доказе свайго Існавання, прысутнасці ў свеце, па доказах прысутнасці гэтага свету ў нас / вакол нас. У такім "адраджэннГ няма месца напружанай душэўнай рабоце, прарывам духу, скрозь рэляцыі і дэкларацыі.
Ды гэта пыха.
Сам па сабе ты яшчэ нічога не вызначаеш; ты толькі сродак свайго адраджэння. Наперадзе ў цябе шлях.
"Культура і гуманістычная традыцыя пастаянна мяняюць свае формы, перацякаючы э аднае формы ў іншую, э прыступкі на прыступку, са сферы ў сферу. Іншы раз моваю культуры гаворыць горад, затым вёска. Гэтыя рэчы... валодаюць надзвычайнай здольнасцю да рэгенерацыі і змены функцый. На нейкім гістарычным адрээку культура і гуманітарная традыцыя найбольш голасна гавораць аб сабе моваю архітэктуры, на іншым кнігадрукаваннем, на яшчэ нейкім росквітам інтуітывізму... Стагоддзямі гісторыя і геапалітыка працавалі супраць беларусаў, пазбаўляючы Іх традыцый: традыцыі дзяржаўнасці, традыцыі гарадскога жыцця, традыцыі вайсковай справы, традыцыі кнігадрукавання... і шмат яшчэ якіх традыцый. Зараз... у Беларусі ёсць шанец аднавіць парушаныя традыцыі.
Што датычыцца пошуку традыцыі, то я схільны Ісці следам эа Фрыдрыхам Аўгустам фон Хаекам: "Традыцыі знаходзяцца паміж інстынктам I розумам у лагічным, псіхалагічным і часавым сэнсе". Упэўнены, што інстынктам беларусаў Бог не абдзяліў; сустракаемся таксама і з праявамі розуму, значыць, палетак для пошуку традыцыі ёсць. Трэба йіукацьк"
Андрэй КІШТЫМАЎ
Традыцыя паміж розумам і інстынктам "ПАЛЕТАК ДЛЯ ПОШУКУ ТРАДЫЦЫІ ЁСЦЬ. ТРЭБА ШУКАЦЫ.."
* * *
Напэўна, пасля выбараў першага прэзідэнта БеларусІ ўжо нельга будзе пісаць без "папраўкі" на Іх вынікі. Татальная залежнасць ад палітыкі атруціла культурнае жыццё БеларусІ ў 1990-х гадах. Грамадства палітолагаў I палітолагі-самавукі... Урэшце збанкрутавана палітыка / перакручана паспалітае жыццё. Пытанне пра ўдзел-няўдзел у палітыцы тымчасам набыло сафістычнае адценне: яно зацямняе больш сутнае, галоўнае пытанне пра тое, ЦІПАВІННЫ БЫЦЬ У ПРЫНЦЫПЕ сферы, вольныя ад палітыкі.
Аля Захаду такой сферай традыцыйна з'яўляецца сфера intelligibilis, Інтэлігібельны абшар. Менавіта таму ў культурным топасе Еўропы арганічна пачуваюцца людзі прадстаўнікі г.зв. суполкі "інтэлектуалаў". Аля нас жа па сёння незалежнасць сферы розуму выклікае падазрэнне і менавіта таму пытанне бясконца дыскутуецца. Між тым, ад Скарыны Іі гэта ўмоўная кропка адлікуі былі на Беларусі-Літве людзі, што займаліся звыклай еўрапейскай працай філасофска-тэалагічнымі штудыямі, матэматыкай, мовазнаўствам... Была процьма каталіцкіх ордэнаў, выдавецтваў, таемных таварыстваў... Аы каб не было свайго напрацаванага падмурку мыслення, то ці паўсталі б у XX стагоддзі нашы Акадэмія навук, вышэйшыя навучальныя ўстановы, фундаментальная навука сусветнага класа? I, па сутнасці, наш татальна залежны ад ІдэалогіІ I палітыкі працаўнік "разумовага фронту" I ўвасабляў Ідэю, прынцып intelligibilis на свой, савецхі капыл.
I дзякуй Богу, што навука I думка пад нядаўнімі часамі на БеларусІ не змарнелі; дзякуй Богу, што сёння мы можам спрачацца з нагоды гістарыясофскіх пытанняў, HE ЎЛІЧВАЮЧЫ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прэзідэнты прыходзяць I сыходзяць, а прага мыслення застаецца. Iніводзін "прэзідэнт", ніводзін "лад" ці "парадак" не вырашаць праблем чалавечай думкі. Яна сама, высілкамі нямногіх, праз смугу часу пасоўваецца сваім шляхам, пакідаючы на цалікумовы ледзь прыкметныя баразёнкі ІМ.ХайдэгерІ. Псторык Андрэй КІштымаў схільны бачыць вартасць гуманітарнай навукі найперш у яе метадалагічным падмурку.
* * *
У "ЛіМе" ўвосень 1993 года друкаваўся вялікі гістарычны нарыс Вітаўта Чаропкі "Гісторыя нашага імя" як бы ў працяг росшукаў, пачатых Міколам Ермаловічам Іпабачыла свет I кніга нарысаў В.Чаропкі "Імя ў летапісе"!. Звычайна такія, напаўнавуковыя-напаўмастацкія, росшукі магчымы, калі ёсць глеба, спрыяльная міфатворчасці у адваротным выпадку прызнаецца нейкая асновалеглая, пануючая канцэпцыя гісторыі і затым толькі ўдакладняецца гістарычная прастора вакол яе. Што гісторыя Беларусі, сама Беларусь для вас: усё-такі рэальнасць ці ў большай ступені міф?
Гісторыя Беларусі рэальнасць, і рэальнасць настолькі суровая, што гэта і правакуе схавацца за міф. Дазволю сабе доўгую цытату з М.Кіселя: "Ухваляючы рамесныя вырабы, якія сведчаць публіцы толькі тое, што яна хоча чуць, публіка выяўляе сваё нежаданне разабрацца ў эмоцыях, якія сапраўды ёю авалодалі. He жадае пранікаць ва ўласныя пачуцці, таму што цьмяна прадчуе праўду і баіцца яе, баіцца, бо ўсведамленне сітуацыі запатрабуе прыняцця адказных рашэнняў, а плыць па цячэнні і лягчэй і прыемней. Плата эа страх душэўнае спусташэнне і паралізуючае пачуццё абыякавасці..."
На мой погляд, здольнасць да бязлітаснага самааналізу ёсць неабходная ступень у станаўленні нацыянальнай свядомасці. Нагадаю, што для станаўлення англійскай нацыі англійскі памфлет зрабіў не меней, чым Шэкспір. A Расія? Больш суровых слоў пра рускі народ, чым Радзішчаў, Пушкін, Герцэн, Салтыкоў-Шчадрын і філосафы "срэбнага веку", не казаў ніхто...
Мы хочам аздаравіць нацыю. Ідучы да сябе і ад сябе. Гістарычнае пазнанне толькі адна з форм нацыянальнай свядомасці. Гэта лекі, лекі моцныя. А моцныя лекі нярэдка бываюць горкімі. Можна, канешне, выкарыстоўваць гісторыю, прыпраўленую пікулямі, але я аддам перавагу менш экзатычнаму: гісторыі ў чыстым выглядзе, аўтэнтычнаму прадукту. Папулярны сёння М.Ермаловіч, даючы ўласную карціну гісторыі Беларусі ад першавытокаў да аналізу поглядаў класікаў марксізму-ленінізму на Беларусь, акрэсліў
гіганцкую гістарычную рамку ў 15 стагоддзяў. Далейшыя яго даследаванні ўнутры гэтай рамкі сутыкнуліся з непераадольнымі цяжкасцямі, сярод якіх рэзкае павелічэнне ліку гістарычных крыніц і прац і рост прафесійнага майстэрства беларускіх гісторыкаў..
Дарэчы, пра Ермаловіча. Вы, як не заангажаваны ніякім палітычным рухам навуковец, пэўна, можаце з неабходнай мерай крытычнасці выказацца адносна ролі і заслуг у навуцы гэтага даследчыка-самавука. Такім чынам, як успрыняты гістарычнай навукай працы Міколы Ермаловіча, яго выказванні наконт нашай сярэднявечнай гісторыі? Як ацэньваеце яго ідэі асабіста вы?
Што ж, калі б не было на Беларусі Міколы Ермаловіча, яго трэба было б выдумаць... I калі пра яго будзе выдадзена кніга, дык назва для яе ўжо ёсць "Па слядах аднаго міфа". He дзеля крыўды Міколы Іванавіча скажу, што ён на сёння знаходзіцца па-за рамкамі афіцыйнай гістарычнай навукі і, на маю думку, можа ганарыцца тым, што не з'яўляецца прадуктам яе развіцця. Усё адбылося з дакладнасцю наадварот: гістарычная навука ішла і ідзе сама па сабе, Ермаловіч сам па сабе.
Грамадскі рэзананс артыкулаўі манаграфій М.Ермаловіча намнога перабольшыў рэагаванне на іх у навуковых колах. На яго працы практычна няма рэцэнзій навукоўцаў, іх амаль не цытуюць; Ермаловіч застаецца па-за акадэмічнай і універсітэцкай гістарычнай навукай... Затое яго жыццё і погляды улюбёная тэма беларускіх журналістаў. I справа тут не толькі ў тым, што Ермаловіч "пабранзавеў’’ як-ніяк лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Лаўрэатаў у нас хапала ва ўсе часы... Узважаная ацэнка гістарыяграфіі Ермаловіча ўскладняецца тым, што ў беларускай публіцыстыцы пануе міф аб ім, як аб чалавеку, якога "дзесяцігоддзямі не
Андрэй Леанідавіч КІШТЫМАУ нарадэіўся ў 1954 годзе ў сям'і вайскоўца. Гісторык, скончыў БДУ. Працуе навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (аддзел гісторыі Беларусі XIX пачатку XX стагоддэя); публіцыст пытанні геапалітыкі, унутранай і знешняй палітыкі Беларусі, гісторыі прамысловасці, прадпрымальніцтва і фарміравання навукова-тэхнічнай культуры Беларусі.
друкавалі, ганьбавалі і шальмавалі", і як аб аўтары толькі дзвюх кніг "Па слядах аднаго міфа" і "Старажытная Беларусь", "якія вартыя іншых бібліятэк" ці "шматлікіх тамоў". У гэтым міфе адзінай праўдзівай рысай ёсць толькі "фанатычная апантанасць" М.Ермаловіча, усё астатняе не адпавядае сапраўднасці. Напрыклад, свой першы твор М.Ермаловіч надрукаваў яшчэ ў 15 гадоў, а ў 1948-1959 гадах і з 1969 года да нашых дзён не было і года без з'яўлення яго публікацый.
На дылетанта звычайна робіць надзвычайнае ўражанне колькасць крыніц, выкарыстаных М.Ермаловічам, і ён поўніцца даверам да аўтара, не падазраючы, што яшчэ большая колькасць крыніц, супярэчных канцэпцыі М.Ермаловіча, не выкарыстана. He бясспрэчна яго асноўнае сцвярджэнне наконт таго, што "Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аднак па гісторыі свайго ўтварэння на тэрыторыі Беларусі, дзе знаходзіцца яе ядро, па панаванні ў ёй беларускай культуры і мовы яна была найперш беларускай дзяржавай". У гэтым сцвярджэнні спачатку гутарка ідзе аб этнічнай ацэнцы, затым аб геаграфічнай, потым аб культуралагічнай, а выснова з гэтага робіцца чамусьці палітычная...
Шырыня абагульненняў, папулярызатарства і непасрэднасць у выказваннях набліжаюць працы М.Ермаловіча да першых зборных прац па гісторыі Беларусі В.Ластоўскага і У.Ігнатоўскага. Чытача вабіць палітызацыя і мадэрнізацыя гістарычнага матэрыялу М.Ермаловічам, у яго працах лёгка пазнаюцца сучасныя палітычныя прыхільнасць аўтара. Ды праз тое паніжаецца іхняя навуковая вартасць: тое, што ў іншых гісторыкаў падавалася як гіпотэза, меркаванне, у М.Ермаловіча нярэдка становіцца асноўным тэзісам...
Пераказваючы словы Пушкіна аб Карамзіну, можна сказаць, што старажытная Беларусь адкрыта Ермаловічам, як Амерыка Калумбам. Ермаловіч наш апошні летапісец. Роля Ермаловіча ў аднаўленні гістарычнай памяці беларусаў падобная да ролі Карамзіна ў замацаванні гістарычнай памяці рускіх. Дарэчы, як ні дзіўна, можна знайсці падабенства і ў іх жыццёвых лёсах. Аднак Карамзін адначасна пасунуў наперад і гістарычную навуку, a Ермаловіч, ідучы шляхам Карамзіна, спазніўся на 150
гадоў.
Ермаловіч пачынальнік школы інтуітывістаў у беларускай гістарыяграфіі. Ім уласціва найперш цікаўнасць да палітычнай гісторыі, праца з ужо выяўленым матэрыялам, схільнасць да гістарычнай гіпотэзы, суцэльнае аспрэчванне гістарычных аўтарытэтаў. Інтуітывістам уласцівы шлях ад уласнай канцэпцыі да фактаў, а не наадварот. Сярод установак гэтай школы выбарачнае стаўленне да праўдзівасці гістарычнага матэрыялу, калі крытэрыем ісціны робіцца яго адпаведнасць выбранай даследчыкам схеме. Падобны дагматызм набліжае іх да марксісцка-ленінскай школы гістарычнага аналізу.
У працах інтуітывістаў нараджаецца беларуская гістарычная міфалогія. Яны рэдка індывідуальныя, у іх няма месца для гісторыі іншых народаў. Іх метадалагічны грунт годны толькі для разгляду беларускай гісторыі і не варты дзеля пашыранага і універсальнага выкарыстання. Паводле яго немагчыма даследаванне гісторыі як сусветнагістарычнага працэсу.
Беларускія інтуітывісты патрыёты. 3 лозунгам прапаганды беларускасці ў гісторыі яны прыйшлі да яе вывучэння, растварыліся ў ёй, і, можна сказаць, жывуць з ёю і ў ёй. Па маштабах мастацкага асэнсавання гістарычнай рэчаіснасці, хай нават на шкоду аб’ектыўнай рэальнасці, параўнацца з імі няма каму.
Ну добра, хай Ермаловіч інтуітывіст і патрыёт. Але хіба інтуіцыя і патрыятызм так несумяшчальныя з навукай? Цікава даведацца, хто тады з беларускіх гісторыкаў удае з сябе сапраўднага гісторыка, "акадэміста" у піку "інтуітывістам"'. Можа, дзеля таго, каб быць "акадэмістам" і "сапраўдным вучоным”, якраз і трэба пісаць наўмысна нецікава, абыходліва, "надзейна"? Можа, дзеля таго трэба, каб цябе не чыталі не-вучоныя? А, можа, гэта сама гісторыя як прадмет досведу нецікавая?
А можа не будзем глядзець на гісторыю як на даступную дзеўку, якая абавязана быць усім "цікавай"? Дарэвалюцыйныя расійскія публіцысты жанчын такога кшталту называлі "ахвярамі грамадскага тэмпераменту". Вось і любасная майму сэрцу гісторыя па-ранейшаму застаецца такой ахвярай грамадскага тэмпераменту. Што
пішуць гісторыкі па-ранейшаму цікавіць усіх. I ўпэўніць, якая гісторыя нам патрэбна, таксама карціць многім. Затое як жывуць сёння беларускія гісторыкі, у якіх умовах працую ць, нікому не цікава..
Нават калі пошукавае поле гісторыка звузіцца да межаў Рэспублікі Беларусь, грунт для дапытлівага даследчыка застанецца. Гістарычны цалік Беларусі вялікі настолькі, што на ім хопіць месца і патрыётам, і інтуітывістам, і яшчэ шмат каму. Я за поліфанію ў гісторыі, але з адною ўмовай: гісторыю можна даследаваць, але нельга вынайсці. Нагадаю засцярогу аўтара "Апалогіі гісторыі" Марка Блока: "He выключана, што калі-небудзь наша цывілізацыя адвернецца ад гісторыі. Гісторыкам варта было б над гэтым падумаць. Блага вытлумачаная гісторыя, калі не засцерагчыся, можа ў рэшце рэшт выклікаць недавер і да гісторыі, зразуметай лепш".
А праблема чытача для вучонага, на мой погляд, уяўная. Праўда, калі ў "тэхнароў" і прыродазнаўцаў чытач роўны самому навукоўцу, бо прафесіянал у іх сферы чытае прафесіянала, дык кола чытачоў гуманітарыя не абмежаванае нічым, апроч хіба межаў чалавечай цікаўнасці. Чыя ацэнка больш аўгарытэтная: калегі па рабоце ці таго, чыё знаёмства з гісторыяй абмяжоўваецца школьнай праграмай ды раманамі Дзюма і Пікуля? He ведаю.
3 іншага боку, няўжо ж сапраўдныя паэты гэта тыя, каго паэты не чытаюць?..
Мне лёгка назваць сапраўднага гісторыка, "акадэміста" па вашай тэрміналогіі. Я быў асабіста з ім знаёмы. Гэта Мікалай Мікалаевіч Улашчык. Чалавек складанага лёсу, і не міфалагічнага, а рэальнага. Калі ў Міколы Ермаловіча быў рэпрасаваны бацыса, дык Мікалай Улашчык сам пабыў у сталінскіх лагерах трапіў у першую хвалю рэпрэсій у 1929 годзе. Яго шлях у навуцы быў складаным. Пачаўся ён у славутым, ужо амаль легендарным Інстытуце беларускай культуры, закончыўся у Маскве, у Інстытуце гісторыі AH СССР... Сібірская высылка не астудзіла яго любові да Беларусі і яе гісторыі, хоць працаваць яму на радзіме болей не давялося. Быў час, ужо ў 70-я гады, калі, як гавораць, тагачасны прэзідэнт Акадэміі навук БССР М.Барысевіч быў прыхільнікам вяртання Улашчыка ў Мінск,
ды тутэйшыя "карыфеі" гістарычнай навукі катэгарычна на тое не пагадзіліся. Я добра памятаю горкія словы Мікалая Мікалаевіча аб тым, што ён многа разоў прасіў даць яму аспіранта з Беларусі не давалі; аб тым, што ён сыходзіць, а архівы і картатэку перадаць няма каму... Гэта была размова ў яго кватэры, зусім побач з Беларускім вакзалам у Маскве, пры канцы лістапада 1985 года апошняга года яго жыцця...
Абсяг гістарычных інтарэсаў М.Улашчыка аграмадны: ад вытокаў летапісання да адмены прыгоннага права. Працы яго бездакорныя, навуковы, даведачны апарат узорны. Канешне, у чыіхсьці вачах "Введенне в мзученме белоруссколнтовского летопнсання" М.Улашчыка прайграе "Старажытнай Беларусі" М.Ермаловіча. Але там ёсць карпатлівая праца гісторыка, які цярпліва, крок за крокам, здымае павуцінне часу і смугу міфалогіі з мінуўшчыны і вядзе за сабою чытача па гістарычную ісціну,
Ці была мова прац Улашчыка "наўмысна нецікавай"? Вось жа не! У іх і вострая палеміка, і строгая доказнасць суседнічаюць са строгімі па форме і арыгінальнымі па сэнсе высновамі. За якую тэму ні браўся Мікалай Мікалаевіч, рабіў ён справу грунтоўна і фундаментальна, без таго напалову іранічнага адцення, якое набыў гэты эпітэт сёння. А ўзяць яго пасмяротна выдадзены гістарычнаэтнаграфічны нарыс "Была такая вёска" аб сваёй роднай Віцкаўшчыне? Ды ніводзін беларускі пісьменнік, акрамя М.Гарэцкага, такога помніка ў гістарычнай прозе свайму роднаму куту не паставіў... Хіба што Уладзімір Арлоў будуе такі помнік роднаму Полацку, наследуючы настаўніка. I ён, і Кастусь Тарасаў атрымалі блаславенне Улашчыка, і ўспамінаць аб гэтым ім варта было б часцей. Ці гэта інтуітывізм перашкаджае?
М.Улашчык вяртаў Беларусі яе гісторыю. А зараз трэба вярнуць Беларусі яго самога. Вярнуць, перавыдаўшы яго працы, якія даўно ўжо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, вярнуць, праводзячы акадэмічныя чытанні яго памяці, вярнуць, устанавіўшы імянную стыпендыю на гістфаку БДУ. Нарэшце, выдаць нявыдадзенае...
Мабыць, мы невыпадкова выйшліна тэму "інтуітывізму". Калі браць шырэй, то і ў іншых галінах гуманітарнай веды
літаратура-, мастацтвазнаўстве і інш. пашырыўся гэта "метад” работы. Мне здаецца, гэта ўвогуле прыкмета пэўнага крызісу нашай сучаснай гуманістыкі, менавіта таго, што наша гуманістыка пазбаўлена пэўнай жыватворнай традыцыі, з якое ж і павінна, і можа вырастаць сапраўдная навуковасць. Як вы глядзіце на гэту праблему?
Наконт крызісу ў гуманістыцы, і, шырэй, у культуры я не пагаджуся. He пагаджуся нават з магчымасцю крызісу. На мой погляд, тое, што мы звыкла ці па інерцыі называем крызісам у гэтых сферах, ёсць толькі змена форм. Старая форма памірае, і гэта заканамерна, а нам здаецца крызіс. Культура і гуманістычная традыцыя пастаянна мяняюць свае формы, перацякаючы з аднае формы ў іншую, з прыступкі на прыступку, са сферы ў сферу. Іншы раз моваю культуры гаворыць горад, затым вёска. Больш таго, гэтыя рэчы (я менавіта так і хачу сказаць рэчы, і гэта слова не культуролага, а гісторыка) валодаюць надзвычайнай здольнасцю да рэгенерацыі і змены функцый. На нейкім гістарычным адрэзку культура і гуманістычная традыцыя найбольш голасна гавораць аб сабе моваю архітэктуры, на іншым кнігадрукаваннем, на яшчэ нейкім росквітам інтуітывізму...
Што ж датычыць традыцыі, то ў пошуках яе я схільны ісці следам за Фрыдрыхам Аўгустам фон Хаекам: "Традыцыі знаходзяцца паміж інстынктам і розумам у лагічным, псіхалагічным і часавым сэнсе". Упэўнены, што інстынктам беларусаў Бог не абдзяліў; сустракаемся таксама і з праявамі розуму, значыць, палетак для пошуку традыцыі ёсць. Трэба шукаць!
Мы разам з вамі назіраем сёння спробы нашых раўналеткаў нейкім чынам фарсіраваць "еўрапеізацыю" беларускай культуры, навукі і мастацтва. Як бы вы ацанілі плённасць гэтых спроб і ці бачыце ў іх перспехтыву?
Такі "фарсаж" мне па душы. Стагоддэямі гісторыя і геапалітыка працавалі супраць беларусаў, пазбаўляючы іх традыцый: традыцыі дзяржаўнасці, традыцыі гарадскога жыцця, традыцыі вайсковай справы, традыцыі кнігадрукавання, традыцыі мовы і шмат яшчэ якіх традыцый... Зараэ, у пару ўсеагульнага збянтэжання, "вялікай смуты" і на Захадзе, і на Усходзе, у Беларусі ёсць шанц аднавіць парушаныя
традыцыі.
Парадокс, падгледжаны ў рэчаіснасці: мы ведаем Еўропу лепей, чым яна нас. Але ж у Еўропы быў час напрацаваць свае традыцыі, а ў нас яго няма. Тады, можа, нам удасца не пражыць, a прагаварыць гэтыя традыцыі і такім чынам далучыцца да іх? Толысі не трэба глядзець на Борхеса, як Ленін на Карла Маркса...
Мне здаецца, асноўная цяжкасць "прагаворвання" будзе палягаць у браку метадалогіі, з аднаго боку, / спакусе міфатворчасці, з другога. Як бачыцца вырашэнне гэтай цяжкасці?
Для мяне бессумніўнае правіла: я магу займацца вывучэннем гісторыі, але не магу яе вынаходзіць. Зрэшты, мне міфалагізм не пагражае, бо ёсць імунітэт. Пры жаданні я й сам магу быць міфатворцам: напрыклад, для мяне беларусы гэта кельты сярод славян. Браты беларусаў у Еўропе не па крыві, па менталітэце ірландцы, славакі і сіцылійцы. А, можа быць, і па крыві... Але тая апантанасць, з якою нас штурхаюць з аднае утопі ў другую, насцярожвае. У XX стагоддзі мы "ашчаслівілі" чалавецтва дзвюма буйнейшымі катастрофамі: сацыяльнай рэвалюцыя, і тэхнічнай Чарнобыль. Назіраючы сённяшнія палітычныя гульні, ніякавата бачыць, што іншага сродку развітання з мінулым, апроч антыкамунізму, няма. Сёння мы працягваем ганіць улады не за тое, што будавалі сацыялізм, а за тое, што яго не дабудавалі. Нашыя закіды сацыялізму зусім іншага кшталту, чым непрыманне яго ідэй на Захадзе. (Гэта не занепакоенасць чалавека, які баіцца ўсё згубіць альбо ўсё ўжо згубіў, гэта нянавісць таго, хто заблудзіўся і так нічога і не знайшоў...).
Прычына гэтага найперш беднасць метаду. Традыцыі, аб якіх мы з вамі гаворым, маюць мноства псеўданімаў, і адзін з іх метадалогія. Метадалагічнае ўбоства родных гуманітарыяў жахае дастаткова зірнуць на новыя школьныя падручнікі. А хутка ж і універсітэцкія напішуцьі..
Аб метадалогіі можна гаварыць доўга. Яшчэ болей можна гаварыць пра метадолагаў, сярод якіх сустракаюцца вельмі забаўныя людзі. Як сваё асабістае вызначэнне метадалогіі, я называю яе станам навуковай цяжарнасці. Метадалогія, як I кожная абстрактная тэарэтычная
канструкцыя, стварае поле мыслення. Тут варта нагадаць аб тонкасці, абавязковай для зносін з мысліцельнымі прасторамі: яны ўводзяцца дзеля таго, каб на іх забыцца, як толькі яны выконваюць сваё прызначэнне. I аб гэтым "забыцца" трэба памятаць.
- He можам абмінуць і сакраментальную тэму: інтэлектуал / палітыка...
- На маю думку, няма нічога больш варожага інтэлекту, чым палітыка. Калі інтэлектуал сыходзіць у палітыку, бясспрэчна адно мы губляем фізіка, археолага, паэта... Ці набываем пры гэтым палітыка вялікае пытанне. I тым не менш, хваля за хваляй ідуць інтэлектуалы ў палітыку. Рухае іх асабісты інтарэс. Уласная незразумеласць, памножаная на ідэал служэння народу, страшэнная сіла. Дадамо, што шлях з інтэлектуалаў у палітыкі магчымы, але рэдка каму шанцуе вярнуцца назад... Псторыя не падае прыкладаў ператварэння ў інтэлектуалы прыроджаных палітыкаў.
Палітыкі інстынктыўна варожыя інтэлектуалам, бо ведаюць, што апошнія штораз узломваюць іх каставую замкнёнасць. Больш таго, інтэлектуалы ў кожны момант гатовы палітыкаў замяніць, а адказаць тым жа палітыкі не могуць... 3 універсітэта альбо Акадэміі навук шлях ва ўладарныя эліты адкрыты, а вось зваротнага шляху няма... Намінальна, канешне, можна здабыць і навуковую ступень, і прафесарскае званне, і нават чын акадэміка усё тое прыдумана палітыкамі для ўтаймавання інтэлектуалаў, але інтэлектуальнае асяроддзе адторгне палітыка. Калі заўгодна, ступень палітызацыі любой галіны чалавечых ведаў адваротна прапарцыянальная прысутнасці духу інтэлектуаліэму ў ёй.
Часцей, чым непасрэднае ўваходжанне ва ўладу, інтэлектуалы прапаноўваюць уладзе свае паслугі. 3 гэтым я магу пагадзіцца, але да пэўнае мяжы. Справа інтэлектуала прапанаваць меню, справа палітыка зрабіць выбар. Таталітарнае грамадства сталоўка з комплекснымі абедамі, дэмакратыя рэстарацыя з шыкоўным меню.
Сам я нічога не маю супраць палітыкі і палітыкаў, але трымаюся ўласнага разумення іх. Сваю пазіцыю вызначыў бы так: у палітыцы, але па-за партыямі.
Карэннае адрозненне палітыка ад інтэлектуала ў тым, што палітык усё і заўсёды тлумачыць іншым, але ніколі сабе. Урэшце, у "правадырстве” і заключаецца яго прафесійны доўг.
Інтэлектуальная дзейнасць маехарактар поля. Палітычная, кіроўная дзейнасць характар вектара. Гэта піраміда з ярка выяўленай асобай на вастрыі. Палітычны вектар небясконцы і мае межы. Толькі пракладка яго ў інтэлектуальным полі спрыяе яго пашырэнню. Аднак з’яўленне вектарных рысаўу інтэлектуальным полі сведчыць аб дэградыцыі інтэлектуалізму. I яшчэ. Чым больш магутнае ўздзеянне, тым менш яно дзейснае, асэнсаванае і мэтазгоднае, тым меней яно здольна спарадзіць традыцыю. Гэта тычыцца і свету прыроды з яе катастрофамі, і свету людзей з іх войнамі і рэвалюцыямі. Мяне, аднак, суцяшае, што ёсць у свеце рэчы з іншай вартаснай накіраванасцю, чым эканамічны дабрабыт ці палітычная ўлада. I сярод тых іншавартасных рэчаў гісторыя. Я цешуся, што ў гісторыі няма прыватных прыкладаў, яна ўся прыватны прыклад. Даць сваё разуменне таго, хто мы ёсць, і таго, кім былі, вось рамкі, дастатковыя для гуманітарыя. Усё астатняе ад ліхога... ці ад палітыкі.
Дзякуй за шчырасць.
3 ДЗЁННІКА 13.07.1994*
* * *
...Заўчора пан К. з Херсона прывёз вестку пра абранне прэзі'АЭнтаў на Украіне / ў БеларусІ. Улічваючы магчымасць самага неверагоднага далейшага развіцця падзей у Беларусі, тымчасам усведамляеш, што нацыянальны pyx, npa-elita беларуская ўжо нізавошта не здасца і не растворыцца ў варунках магчымага культурна-палітычнага засілля; яна хутчэй загіне, але не паддасца на асіміляцыю / кампрамісы. Гэта пруткая, загартаваная сталь. Перакаваць яе на штось іншае без суцэльнай пераплаўкі
*3апісы зроблены падчас побыту ў Польшчы, на музыкалагічным сімпозіуме ў Рыбаках над Нарвай ІБеласточчынаІ.
матэрыялу немагчыма. Так што маем перспектыву існавання "дзяржавы ў дзяржаве" Дзяржавы Інтэлектуалаў.
..А прэзідэнта абрала сабе насельніцтва БедарусІ, а не беларусы. Беларусь канчаецца перад мяжою заводскіх раёнаў гарадоў / ля парогаў рабочых інтэрнатаў, гэта яны абралі сабе "прэзідэнта". Забойчы прыклад таго, як лёс краіны, лёс аўтахтоннага насельніцтва залежыць ад прысутнасці наноснага матэрыялу Ідакладней ад якасці наноснага матэрыялу. пад ім разумееца найперш "наносная" Ідэалогія, грамадская псіхалогія, маскультураі. Разумееш цяпер часовую апраўданасць знаходжання пры ўладзе нацыянальнага па пазіцыі палітыка не выбранага ўсенародна
* * *
Мы ідзём неяк услед за іншымі народамі, суседнімі краінамі. Мы як быццам спазняемся даганяем іншых. Але мы ўвесь час рухаемся да ляпейшага ўладкавання свайго нацыянальнага быту, нацыянальнага жыцця; наш нацыянальны быт у XX стагоддзі так атрымлівалася выдае, уладкоўвалі прышлыя сілы, найбольш бальшавізм. Самыя накінутыя формы грамадскага быцця, у палоне якіх апынуўся свет у XX стагоддзі, урэшце аб’ектыўна станоўча ўплывалі на станаўленне дзяржаўнай беларускай традыцыі Іад 1917-га да 1939 года; пасля другой сусветнай вайны; у 1990-1991 гадах..! Так ці інакш, беларусы пабочным "сонзволеннем" атрымаліперш тытульна-нацыянальнуюрэспубліку 119181, затым у 1939 годзе цалкам аб'ядналі нацыянальны абшар, за выняткам нязначных асіміляваных суседзямі ўскрайкаў. Затым уступленне ў ААН; затым цалкавітая (дэклараваная, праўдаі незалежнасць у 1991 годзе. Як бы не хочучы ўсяго гэгага, беларусы, тым не менш, усё гэта атрымалі. Дык што гэта? Можа, спагаданне Вышэйшай ВолІ; можа, боскі аванс на будучыя самастойныя мужныя крокі? Так ці інакш, але гэткі парадак уладкавання нацыянальнага быту мае тую загану, што ёсць небяспека захавання нвсамастойнасці народа і надалей; апроч таго, увесь час існуе небяспека скасавання здабытага ўзроўню нацыянальнай дзяржаўнасці пабочнымі мацнейшымі і агрэсіўнымі сіламі. Апошні выпадак адбываецца зараз, улетку 1994 года Іміжвольная асацыяцыя з 1794 годам..}. Зрэшты, другое звычайна толькі каталізуецца першым несамастойнасцю народа. I гэта нараджае даўно вядомую лагічную дылему каб быць свабодным, трэба вартасць свабоды ўсведамляць; а каб усвядоміць свабоду як вартасць, трэба стан свабоды спазнаць... Але ўрэшце, ідучы за іншымі народамі рэгіёна, паўтараючы вопыт
суседзяў Іпрытым унікаючы Іх памылакі, мы мякка планіруем да нейкай пасадачнай пляцоўкі. Якой яна будзе пакажа толькі час...
* * *
...Знаходзячыся, жывучы адно дома, ты неўзабаве стаешся палоннікам наступнага заганнага ўспрымання рэчаіснасці: да цябе ідуць імпульсы толькі ад тутэйшага абшару, / ў хуткім часе ты глядзіш на свет вачыма, што звыклі бачыць адно толькі тутэйшае. Атрымалася замкнёнае кола: край ты, ты край; a што за краем не для цябе... Гэта і ёсць выпадак правінцыялізму альбо местачковасці Іі побыту, і мысленняі. Перцэпцыя ІуспрыманнеІ свету патрапляе ў экзістэнцыйны тупік, нявыкрутку, няздольнасць набыць "дэмакратычную" якасць. 3 гэткага стану магчыма выйсце толькі адно шляхам актыўных стасункаў з акаляючым асяроддзем, з народамі, што жывуць поруч, з рэгіянальным абшарам (у нашым выпадку цэнтральна-ўсходнееўрапейскімі. Гэта зусім не "касмапалітызм", заўжды разуметы толькі ў піку "патрыятызму", гэта патрыятызм дасканалы, не абмежаваны акрэсамі твайго мястэчка; гэта, больш таго, праўдзівая зрзалізацыя зкзістэнцыялу асобы Імаюцца на ўвазе найшырокія быццёвыя магчымасці чалавекаі. А яшчэ ж можа быць пераход не толькі цераз гарызантальныя межы вёска мястэчка места краіна рэгіён кантынент свет, яшчэ можа адбывацца і рух па вертыкалі, уверх, з аднаго ўзроўню спазнання / асэнсавання вёскі мястэчка места краіны рэгіёна свету, на вышэйшы... Так што мяжы дасканаласці ў засваенні акаляючай рэчаіснасці можа не быць; усё залежыць толькі ?д тваіх асабістых памкненняў, ад ускрайку тваёй асабістай percepcji свету...
* * *
На прыкладзе культурнай дзейнасці палякаў бачыш, што значыць праўдзіва клапаціцца пра культуру, працаваць укультуры. (На Беларусі надзвычай пашырана выслоўе "Служыў культуры..." Як быццам культура нешта аб'ектыўна-дадзенае, накшталт завода, які вымагае доўгатэрміновай статычнай "службы"І. Праца ў культуры на польскі кшталт гэта найперш вялізазная і прытым усвядомленая як належнае АДКАЗНАСЦЬ; гэта напружаная работа розуму над сітуацыяй у дзяржаве, рэгіёне / свеце; гэта ўсёчасная работа розуму над асэнсаваннем жыцця ўвогуле, прадумваннем яго, жыцця, перспектыў. Гэта адсутнасць апеляцый да нейкай абстрактнай статычнай усеагульнай "культуры"; гэта штодзённае тварэнне той самай культуры I апеляцыі толькі да плёну сваіх асабістых высілкаў у пэўнай дзялянцы
мастацтва ці навукі, а не да ўсеагульнай ананімнай "культуры".
Праца ў культуры на польскі кшталт гэта ўсёчасная работа розуму, не зважаючы на як быццам міжнародны ці то рэгіянальны палітычны "зацішак" альбо няпэўнасць; гэта ў выніку разумовае пераадоленне таго "зацішку" ці няпэўнасці. I тады краіна твая не апынецца заложнікам "непрадбачанага развіцця падзей" бо яны, падзеі, будуць своечасова прадбачаны I спрагназаваны, прадуманы наперад; тады твая краіна здабудзе з надышоўшых "перамен" / "ўскладненняў" найбольшую карысць дзеля свайго геапалітычнага і культурнага мацавання. Толькі дурань лічыць, што сіла гэта сёння / назаўсёды; сіла гэта ўчора I заўтра, паяднаныя неаслабнай работай свядомасці I ўвесьчасным шуканнем сэнсу ў неакрэсленым і няпэўным сёння... Мне вельмі шкада, што Беларусь у гэтых адносінах уяўляе сабой досыць пуставаты абшар. Абшар, які аб'ектыўна таму падпадае пад "апеку" пабочных сіл альбо расейскай, альбо польскай Ічасткова і ўкраінскай наваті культурнай і палітычнай свядомасці. Адвечны праклён адказных беларусаў паміж двума полюсамі ўвагі ды без свайго полюса прыцягнення...
* * *
"Сапраўднай падставай жыцьця можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку. у штодзённай працы, у сямейных адносінах, у грамадзянскім руху... Толькі невялічкая частка людзей хочуць быць сапраўднымі творцамі, ды заказаны ім творчыя шляхі ў абшары грамадзянскай і асабістай штодзённасьці, і ўся іх творчая энэргія кіруецца ў вольныя даліны мастацтва і навукі— Вось як рашае пытаньне аб цякучасьці жывой чалавечай душы і прытарнаваньні да яе формы вышэйшая чалавечая парода, найбольш сумленная парода творцаў безустаннай творчасьцю, адсутнасьцю самаздавальненьня, вечным шуканьнем, вечным імкненьнем далей, у глыбіню жыцьця... Мы ў нашым штодзённым жыцьці павінны стаць такімі тварцамі. Зьдзейсьнілі адну форму жыцьця, а ўжо ў глыбіні душы хаваецца новае, яшчэ смутнае і невыразнае, а ўжо нездаваленьне~ Разумней паляпшаць жыцьцё паступова, кожны дзень, слухаючы голасу сумленьня, чым у гаротныя часы рэвалюцыяў ня быць у сілах стрымліваць голасу помсты і крыўды...”
Ігнат КАНЧЭЎСКІ. "Адвечным шляхам”
"Калі беларусам даводзілася жыць пад уладаю Іншых дзяржаў, яны замыкаліся ў сваёй тутэйшасці, у любові да роднай зямлі... Паганская рэлігія беларусаў вынік духоўнага развіцця незлічоных пакаленняў нашых продкаў на працягу тысяч гадоў. Гэтая рэлігійная сістэма ў максімальнай ступені адлюстравала псіхалогію як людзей нашай зямлі, так і іх духоўны вопыт. I яна аніколькі не супярэчыць хрысціянству як маральнай аснове сучаснага грамадства. Хрысціянства, як сусветная рэлігія, нічога не страціць, калі будзе мець нацыянальныя дадаткі ў выглядзе фальклору, эпасу, літаратуры вывераных стагоддзямі звычаяў.»
Вяртанне да каранёў, да вытокаў этнічнай аўтэнтычнасці натуральны працэс. Без яго немагчыма захаванне гістарычнай памяці. Нвсумненна, што беларусы, страціўшы за апошнія стагоддзі многае, не павінны абмяжоўвацца толькі тым, што з'явілася пасля прыняцця хрысціянства. Патрэбна творча выкарыстаць усю папярэднюю духоўную спадчыну» Хто ведае, можа, аднавіць суладдзе ў адносінах з прыродай нам дапаможа вяртанне да светапогляду зліцця з прыродай светапогляду нашых продкаў?..”
Эдвард ЗАЙКОЎСКІ
Лёс народа ў святле старажытнай антытэзы РЭКВІЕМ ПА МАРКАВАЙ ГАРЫ
.* * *
Мусіць, ужыцці кожнага чалавека рана ці позна абвастраецца НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЕРАЖЫВАННЕ. Яно тым больш драматычнае, чым больш нацыянальна неакрэсленае вонкавае асяроддзе, няпэўнае веданне мінулага, чым больш навокал супярэчнасцей у сферы культуры і палітыкі. Калі такіх супярэчнасцей няма, згаданае перажыванне працякае, мабыць, не так драматычна і нашмат хутчэй, у вын/ку проста замацоўваюцца стэрэатыпы дзяцінства, сямейнага выхавання, I чалавек надалей ужо свядома заяўляе, што ён немец, яўрэй, француз... і г.д. Відавочнае становіцца яшчэ больш відавочным.
У выпадку супярэчлівасцей, культурнай блытаніны ў асяроддзі нацыянальнае перажыванне абвастраецца / можа зацягнуцца на самы няпэўны час. Даводзілася, напрыклад, сустракацца з суайчыннікамі, хто беларуса адкрыў у сабе гадоў так пад пяцьдзесят...
Для беларусхай моладзі самавызначэнне напрыканцы XX ст. значна меней драматычны акт, чым для Іх бацькоў, хто сталеў пры "развітым сацыялізме" і доўгі час лічыў сябе "савецкім чалавехам". Але палёгка гэтая знешняя, не ўнутраная; ідэнтыфікацыя сябе беларусам, гаворка па-беларуску Іне мае розніцы дзе: у горадзе ці ў вёсцыі прыносіць чалавеку больш непрыемнасцей і праблем, чым нацыянальная невыразнасць Ічытай працяг існавання па "саўковай" зададзенасці, што, зрэшты, таксама менталітэт, толькі ў ім абсалютна дамінуе сацыяльна-ідэалагічны зместі. Застаецца адзінае: мацаваць сваё ўнутранае пачуццё, праводзіць тонкую самарэфлексію узбагачаць асабісты духоўны космас, які супрацьстаіць знадворнаму асяроддзю. A наш асабісты космас мае сэнс толькі ў кантэксце космасу супольнага у кантэксце менталітэту твае нацыі Іэтнаса, народаі.
Разам з археолагам Эдвардам Зайкоўскім мы паспрабавалі заглыбіцца ў тыя часы, калі фармаваўся менталітэт беларускі. Гутарка з навукоўцам адбылася ўвесну 1992 года года тысячагоддзя распаўсюджання хрысціянства на БеларусІ.
* * *
Эдвард, беларускаму чытачу вы вядомы як археолаг, даследчык матэрыяльнай культуры каменнавугольнага перыяду. Але паступова вы змянілі прадмет даследніцтва, пачалі вывучаць і прапагандаваць пагансхую* гісторыю і духоўную культуру Беларусі. Чым абумоўлена такая змена навуковага інтарэсу?
Займаючыся даволі працяглы час археалогіяй, я паступова прыйшоў да думкі, што звядзенне ўсяго жыцця нашых продкаўтолькі да вытворчай дзейнасці, да здабывання ежы вядзе да прыніжэння, збяднення нашай гісторыі. Канцэнтруючы ўвагу толькі на тым, як расколваўся камень, кавалася жалеза ці ляпілася пасудзіна, даследчык у большасці выпадкаў пакідаў убаку пытанні ўнутранага свету чалавека, яго светапогляд, звычаі, эстэтычныя ідэалы. А духоўная культура ва ўсе эпохі была неад'емнай складовай часткай жыцця чалавецтва. Як заўважае вядомы этнограф і лінгвіст Мікіта Талстой, асаблівасцю духоўнай культуры, якая адрознівае яе ад культуры матэрыяльнай, з’яўляецца здольнасць развівацца і напаўняцца новым, не адмаўляючыся ад старога. Прыёмы вытворчасці і яе ўзровень, як правіла, не адлюстроўваюць этнічную спецыфіку, залежаць толькі ад прыродных умоў і эканамічнай развітасці рэгіёна. Найбольш устойлівыя этнавызначальныя прыкметы адносяцца не да сферы вытворчасці, а да асаблівасцяў мовы, рэлігіі, арнаменту, пахавальнага абраду і іншых галін духоўнай культуры. Вывучэнне старажытнай духоўнай культуры як з'явы дастаткова кансерватыўнай (уплыў змен у гаспадарцы на якую апасродкавы і адбываецца не адразуі можа ў значнай ступені паслужыць высвятленню складаных пытанняў этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў.
Варта прызнаць, што паганская рэлігія і міфалогія, першабытнае мастацтва, якое ў моцнай ступені мела магічна-сакралізаваны характар, а таксама звязаныя з імі культавыя абрады і помнікі, з'яўляюцца аднымі са старажытнейшых праяў творчага духу чалавека. Старажытная
* Язычніцкую.
духоўная культура гэта сукупнасць ведаў нашых продкаў пра акаляючы свет і сацыяльны космас, рэлігійны пантэон і дэманалогію, эстэтычная сістэма каштоўнасцяў і мастацтва, рытуал і маральна-этычныя нормы. Рэканструкцыя і асэнсаванне ўсяго гэтага неабходная ўмова для разумення складаных этнагенетычных працэсаў, каранёў беларускага менталітэту, светапоглядна-псіхалагічных перадумоў фармавання нацыі.
Рэканструяваць мінулае магчыма па зафіксаваных звестках, пісьмовых крыніцах, захаваных рэчах культуры. Ці ёсць тахія матэрыялы ў беларусаў?
Такія матэрыялы ёсць і іх даволі многа. Напрыклад, беларускі фальклор, нават калі ўлічваць толькі апублікаваныя крыніцы, адзін з самых багатых у Еўропе. Калі гэтае багацце выкарыстаць разам з ужо назапашанымі археалагічнымі матэрыяламі, а таксама запатрабаваць дадзеныя этнаграфіі, мовазнаўства, старажытных пісьмовых крыніц і параўнаць іх з міфалагічнымі сістэмамі іншых індаеўрапейскіх народаў, то можна рэканструяваць тое, што складала сутнасць духоўнага жыцця старажытных насельнікаў Беларусі да прыняцця хрысціянства. Гэта робіць магчымым выдзяленне агульнага і этнічнаспецыфічнага, выяўленне эвалюцыйных зменаў і пераломных момантаў гісторыі, пераемнасці і захавання традыцый.
Адносна археалогіі міфалагічны змест культуры закадзіраваны ўстаражытных матэрыяльных сведчаннях. Як лічаць некаторыя даследчыкі, злучаючы міф і рэч, мы тым самым як бы аднаўляем у выніку такой археалагічнай рэканструкцыі рэальна існаваўшае ў гісторыі культуры адзінства. У Беларусі шмат захавалася археалагічных помнікаў, звязаных з паганскімі культамі: свяцілішчаў, культавых камянёў, крыніц, свяшчэнных узгоркаў,
Эдвард Міхайлавіч ЗАЙКОЎСКІ нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975), аспірантуру. Працаваў настаўнікам гісторыі ў вясковай школе. Зараз навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, кандыдат гістарычных навук. Даследуе археалогію і духоўную культуру першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі.
палеастранамічных аб'ектаў, месцаў знаходжання ідалаў. Нягледзячы на тысячагадовае панаванне хрысціянства, многім з гэтых помнікаў тутэйшае насельніцтва працягвае пакланяцца, прыносіць ахвяраванні. Здзівіла, напрыклад, падчас даследавання Дажбогава каменя пад Лагойскам, як мясцовыя бабулькі прыходзілі на раскопкі і, не саромеючыся старонніх, клалі на камень манеты і кветкі. Пад Менскам, ідучы па слядах вельмі маляўнічага падання аб прыгажуні дзяўчыне і загінуўшых у змаганн: за яе хлопцах, удалося выявіць цікавы помнік, звязаны з дахрысціянскім культам Дзявочую гару._ Вельмі распаўсюджаны ў нас таксама валуны-следавікі і інш. Усё гэта знакі тае старажытнае духоўнасці, нямыя сведкі мінуўшчыны беларусаў.
Зразумела, як археолаг я зацікавіўся гэтай шматстайнасцю, якой раней удзялялася недастатковая ўвага. Вывучэнне помнікаў запатрабавала іх інтэпрэтацыі, тлумачэння матывацыі паводзін і светапогляду старажытнага насельніцтва Беларусі.
Ці не ёсць такія доследы прыдатнымі толькі для абстрактнай навукі? Якая карысць ад рэканструкцыі мінуўшчыны можа быць для сучаснага грамадства?
На маю думку, здзіўляючыя поспехі Японіі ў эканамічным развіцці за апошнія дзесяцігоддзі ў значнай ступені абумоўлены максімальным выкарыстаннем нацыянальных традыцый, унутраных струн японскага характару. Для гэтага патрэбна было адпаведнае веданне сваёй духоўнай гісторыі. Варта ўлічыць, што ва ўмовах сучаснай аўтаматызацыі жыцця, якое ўсё больш адрываецца ад сваіх першавытокаў, у розных мясцінах Еўропы ўзнікла настальгічная туга па мінулым, з яго сапраўднай ці ўяўнай гармоніяй, імкненне да пошуку гістарычных каранёў, да вяртання страчанага ў розныя часы, усведамленне віны за гібель спракаветнага духоўнага космасу. Асобныя аўтары плённасць гэтых пошукаў звязваюць з псіхатэрапеўтычным эфектам, у выніку якога чалавек ці калектыў маглі б наймець душэўную (духоўнуюі цэласнасць і пазбавіцца "расколатасці" свядомасці.
Пачынаючы вывучаць старажытнабеларускае паганства, я зважаў на рост аналагічных даследаванняў у Польшчы і на Украіне, у нашых балтыйскіх суседзяў. Шэраг
выдадзеных прац па агульнаславянскім паганстве падаліся мне эклектычнымі і павярхоўнымі, напісанымі з пазіцыі "старэйшага брата"...
Наколькі правільна я вас зразумеў, нельга без агаворак казаць пра "агульнаславянскае паганства"?
Адзінага ўсходнеславянскага паганства, гэтаксама як і адзінай старажытнарускай народнасці, не было.
Каб зразумець, напрыклад, трываласць і адметнасць паганскай традыцыі ў жыцці нашага народа, варта засяродзіць увагу на ўласнай гісторыі беларусаў, менавіта паганскім яе перыядзе. Апошнія яго стагоддзі былі часам засялення тэрыторыі Беларусі славянамі. Да таго нашу тэрыторыю займалі балцкія плямёны. Асаблівасці беларускай ментальнасці абумоўлены асіміляцыяй славянамі балтаў. На месцы ядра будучай Расіі славяне сутыкнуліся з фінауграмі, на Украіне з фракійскімі, цюркскімі ды іранамоўнымі групамі. Уплыў тых субстратаў значна абумовіў асаблівасці будучых беларускай, украінскай і расейскай народнасцяў. Пры славянізацыі балтаў, напрыклад, захоўваліся многія іх асаблівасці ў матэрыяльнай культуры Іпрыёмы домабудаўніцтва, прылады земляробства, промыслаў, адзенне і г.д.), у мове, міфалогіі, фальклоры, народным мастацтве, а таксама ў фізічным тыпе. Вядома, што ў славян было некалькі агульных багоў, але такія ж па функцыях і блізкія па назве былі вядомы і ў балтаў (Пяркунас, Велс і інш.І. Што ж датычыць некаторых іншых персанажаў пантэона, то яны ў розных славянскіх племянных саюзах адрозніваліся. У той час, як ў кіеўскіх палян вярхоўным богам быў Пярун, уладар грому і апякун вайсковай справы, на беларускіх землях галоўнае значэнне надавалі Вялесу, богу жывёлагадоўлі і багацця, уладару царства мёртвых і апекуну святароўвалхвоў. Такім чынам, крывічы, у адрозненне ад Кіева, больш шанавалі святароў, чым вояў.
Беларуская і балцкая міфалогіі надзвычай блізкія, падобныя іх касмаганічныя паданні, некаторыя культы (ушанаванне змей, камянёў і да т.п.|.
Сярэднявечныя аўтары паведамлялі, што да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне Інайперш, вядома, з абшараў Беларусі) хадзілі на Жмудзь пакланяцца тамтэйшым багам.
Есць падставы меркаваць, што Вільня першапачаткова ўзнікла менавіта як паганскі культавы цэнтр славянаў і балтаў. Археолагі і мовазнаўцы да гэтага часу спрачаюцца, які са складнікаў славянскі ці балцкі напачатку пераважаў у племені крывічоў, назву якіх збліжаюць з найменнем вярхоўнага святара Крыве. Па Беларусі ў паласе найбольшага распаўсюджання паганскіх свяцілішчаў астраўкі балтаў захоўваліся яшчэ доўгі час. Гэта паўночны захад Беларусі, дзе паганскі перыяд аказаўся больш працяглым, чым на астатняй тэрыторыі.
Узнікшыя ў паганскія часы адрозненні паміж этнасамі прасочваюцца і ў пазнейшых фальклорна-этнаграфічных матэрыялах. Напрыклад, у валачобных песнях. Яны распаўсюджаны толькі ў беларусаў і звязаны са святам Вялікдзень, якое ў старажытнасці было прысвечана Вялесу. Штось падобнае на валачобныя песні ёсць толькі ў сербаў. Купалле наша больш нагадвае літоўскае свята Роса ці латышскае Ліго, чым адпаведнае расейскае каляндарнае свята.
У 1992 годзе адзначаецца тысячагоддзе распаўсюджання хрысціянства на Беларусі. Якім чынам узаемадзейнічалі і суіснавалі на нашай зямлі пракаветнае паганства і хрысціянства, што прыйшло здалёк?
Гістарычны шлях хрысціянства на Беларусі быў своеасаблівы. Пэўны час старажытным беларусам давялося суіснаваць у адной дэяржаве з этнічнымі літоўцамі (ранняе Вялікае княства Літоўскае), хрысціянізацыя якіх адбылася толькі ў 1387 годзе. Пэўна, да Крэўскай уніі дапускаўся некаторы плюралізм у рэлігійным жыцці. Згодна "Жыцію віленскіх пакутнікаў" святыя Іаан, Антоній і Яўстафій, што загінулі ў часы князя Альгерда, мелі да хрышчэння славянскія імёны Кумец, Круглец і Няжыла. Таму слушна меркаваць, што ў тыя часы частка ліцьвінаў "абславянілася”, але працягвала заставацца язычнікамі. Больш таго: і надалей, да самой Рэфармацыі, хрысціянізацыя нашых продкаў адбывалася, можна сказаць, павярхоўна, і ў многім мела фармальны характар. Падаецца, што менавіта гэтая акалічнасць выклікала крытычную ўвагу пратэстанцкіх прапаведнікаў, якім было выгадна абвінавачваць сваіх апанентаў у захаванні перажыткаў паганства. Гэта ў сваю
чаргу актывізавала місіянераў, дзейнасць каталіцкіх і праваслаўных святароў па больш глыбокім пранікненні ў духоўнае жыццё вернікаў.
Рэлігійная барацьба розных хрысціянскіх канфесій за ўплыў на беларусаў своеасаблівым чынам уплывала на наш народ, выпрацоўваючы ў ім некаторую індыферэнтнасць да афіцыйнай царквы і спрыяючы захаванню народнай формы рэлігійнасці, дзе значнае месца займалі традыцыі паганства. Як не раз адзначалі фалькларысты, светаўспрыманне беларусаў у аснове сваёй заставалася дахрысціянскім, язычніцкім. Вядомы цяпер беларускі фальклор па змесце пераважна паганскі, хрысціянскія сюжэты ў ім складаюць меншасць.
Характарызуючы багацце міфалагічных паданняў і песняў на Беларусі, галоўны змест якіх адносіцца да часоў паганства, даследчыкі мінулага стагоддзя адзначалі, што сюды трэба аднесці і абрадавыя звычаі, якія тояць у сабе шмат ніцяў, што звязваюць сучаснасць з даўнейшым мінулым. Адам Багдановіч падкрэсліваў абагаўленне беларускімі сялянамі прыроды (пантэізм), іх веруў персанажы дахрысціянскай міфалогіі. He выпадкова князі-хрысціяне дэяржаўным сімвалам Беларусі зрабілі Пагоню, правобразам якой з'яўляецца бог-вершнік Ярыла.
Аднак з сярэднявечча хрысціянства становіцца дамінуючай, абсалютызаванай светапогляднай сістэмай і дзяржаўнай рэлігіяй. Дзяржава і афіцыйная царква, ях вядома, не зважалі на язычніцкія каштоўнасці, насаджалі сваю веру "агнём / мячом". Наколькі ваяўніча альбо мірна ўсталёўвалася хрысціянства на Беларусі?
Хрысціянства няўхільна выцясняла паганства з духоўнага жыцця нашых продкаў. Аднак рэзкага выцяснення паганскіх вераванняў не было: у летапісах не паведамляецца, каб на нашай зямлі адбывалася нешта падобнае хрышчэнню "агнём і мячом", як тое было ў Ноўгарадзе. Князь Усяслаў Чарадзей, які пабудаваў Сафійскі сабор у Полацку, цярпліва ставіўся да паганства. Мы ведаем затое, якімі жорсткімі метадамі праводзіў палітыку выкаранення дахрысціянскай культуры тагачасны касцёл у Польшчы...
Знікалі ў першую чаргу знешне прыкметныя абрады і звычаі, іншыя адаптаваліся царквой і такім чынам
"нейтралізаваліся". Напрыклад, Вялікдзень, Сёмуха, Каляды, збліжэнне датаў Купалля і дня Іаана Хрысціцеля, падключэнне да царкоўнага ўшанавання ранейшых паганскіх культавых камянёў, крыніц ды ўзгоркаў. Каталіцкія і асабліва праваслаўныя святары сталі з цягам часу служыць набажэнствы на спрадвечных эемляробчых святах; у некаторых выпадках паганскім багам і духам надавалі імёны падобных па функцыях хрысціянскіх святых.. Але пранікнуць ва ўсе сферы паўсядзённага жыцця царква не магла, таму шматлікія, паганскія па паходжанні абрады захоўваліся і надалей, а з імі і фальклорныя творы, звычаі.
Глыбокага ўспрымання хрысціянства непісьменнымі сялянамі не магло адбыцца. Наколькі сярэднявечных беларускіх сялян можна лічыць хрысціянамі? Пэўна, надыходзіў час, калі ў той ці іншай мясцовасці пасяляўся хрысціянскі святар, які праводзіў хрышчэнне над парафіянамі; магчыма, нават будавалася царква, у якую на вялікія святы сыходзіліся жыхары навакольных вёсак. Тыя людзі, пазбаўленыя асветы, не чыталі ні Бібліі, ні Катэхізіса, і пра хрысціянства мелі самае прыблізнае ўяўленне, з пачутых падчас рэдкага наведвання храма казанняў. He будэем забывацца, што сетка цэркваў была тады досыць рэдкая.
Мусіць, пагэтамухрысціянству спатрэбілася ажно некалькі стагоддзяў, каб выкараніць пэўныя паганскія звычаі. Напрыклад, вельмі доўга трымаўся паганскі абрад насыпання курганоў над памерлымі... Больш глыбокае, "зацікаўленае" успрыняцце хрысціянства пачынаецца з распаўсюджаннем асветы. Паспрыяла гэтаму і пратэстанцтва, каторае вымагала асэнсаванага прыняцця пастулатаў веры.
Такім чынам, у аснове беларускай ментальнасці закладзена як бы антытэза паганскага і хрысціянскага? Ці не гэтай акалічнасцю абумоўлена рэлігійная індыферэнтнасць беларусаў, іх няздольнасць да сгварэння ўласнай формы хрысціянскай царквы?
Безумоўна, хрысціянства за тысячы гадоў аказала значны ўплыў на мараль грамадства, змякчыла яго норавы. Але традыцыйныя культы, каляндарная абраднасць за гэты час у прынцыпе мала змяніліся. ёсць падставы для таго, каб сцвярджаць, што і пасля прыняцця хрысціянства развіццё дахрысціянскай міфалогіі працягвалася. Спецыфіка
сялянскай працы спрыяла захаванню пад хрысціянскай афарбоўкай аграрных кулыаў і звязанага з ім фалыслору. Таму можна казаць пра ўзаемапранікненне традыцый, іх сінтэз.
На шляху сінтэзу рэлігій былі і страты. Пацярпеў пэўны пласт этнічнай духоўнай культуры. Найбольш артадаксальная частка духавенства імкнулася выкараніць усё, што не адпавядала класічнаму хрысціянству, не зважаючы на тую акалічнасць, што кожны народ успрымае Біблію па-свойму.
Што да ролі хрысціянскай рэлігіі ў фармаванні беларускага менталітэту, дык ці не самым важным, фаталістычным для лёсу нацыі чыннікам можна лічыць расколатасць беларусаўвернікаў на праваслаўных і католікаў, што вяло і цяпер прыводзіць да памылковага атаясамлення рэлігійнай прыналежнасці з нацыянальнай. На ўзроўні масавай свядомасці каталіцкая вера значыць, "польская", праваслаўная вера значыць, "руская"; дзе ж у такім разе вера беларуская? Зрэшты, рэлігійная раздвоенасць у сэнсе духоўным адыграла і пазітыўную ролю: не маючы адзінай рэлігіі-кансаліданта, беларусы не сталі звышнабожным народам, не набылі ані польскага фанатызму, ані маскоўскай "нстовос™ в вере". Гэта можна заўважыць нават звонку. цэркваў і касцёлаў "на душу насельніцтва" ў Беларусі заўсёды было менш, чым у Маскоўшчыне альбо ў Польшчы. Вера беларуса заставалася пераважна ўнутранай, без паказной набожнасці, і ў гэтым наша істотнае адрозненне ад усходніх і заходніх суседзяў, якія не раз выкарыстоўвалі знешняе "благочестме" як палітычную карту.
Для беларусаў увогуле не характэрна знешняя бравада, накшталт услаўляемай у рускіх песнях "русской удалн". Яшчэ ў сярэднявеччы для беларусаў, прынамсі, для незапрыгоненай іх часткі, у вышэйшай сгупені было ўласціва пачуццё годнасці. У дакументах таго часу адсутнічаюць звароты накшталт "твой холопншко Петруша". Раба лянівага, задзірыстага ў адсутнасці гаспадара, выхоўвае, як вядома, сістэматычнае прыніжэнне чалавека. Беларусь жа не зведала азіяцкага іга з яго жорсткім падаўленнем асобы, накіраваннем энергіі пераважна на знешняе. Імкнення да крыклівай вонкавай паказухі ў нас
ніколі не было, напрыклад, не было расейскага звычаю пакрываць купалы цэркваў пазалотай і зусім не з-за беднасці. Добра гэта ці блага, але Беларусь абмінуді такія прэтэнцыёзныя Ідэі, як канцэпцыя апошняй цытадэлі праваслаўя альбо "трэцяга Рыму". Працяглыя і сталыя кантакты Полацка і Турава, а потым Вялікага княства з Заходняй Еўропай абумовілі спакойныя і блізкія адносіны беларусаў да еўрапейскай культуры; пазбеглі мы і згубнага супрацьпастаўлення "разбэшчанага" Захаду "праведнаму" Усходу...
Беларусы аказаліся няэдольнымі набыць псіхалогію месіянізму, уласцівую расейцам і палякам, жадання сілком ашчаслівіць іншых. Яшчэ на пачаткуХНІ ст. крыжакі папракалі палачан за тое, што яны "стараюцца пакарыць краіны не для адраджэння праз веру Хрыстову, а дзеля падаткаў I здабычы". Тут мы бачым знаёмую беларускую рысу адсутнасць імкнення навяэваць свае перакананні іншым. Калі ж беларусам даводзілася жыць пад уладаю іншых дзяржаў, яны замыкаліся ў сваёй тутэйшасці, у любові да роднай зямлі, але абыякава ставіліся да абароны чужых інтарэсаў. Tax было, напрыклад, у апошні перыяд Рэчы Паспалітай, калі з-за паланізацыі вышэйшых саслоўяў паміж імі і асноўнай масай беларускага люду ўзнікла значнае адчужэнне...
Але ж, дальбог, нашы недахопы працяг нашых вартасцяў. Энергія народа, заціснутага паміж моцнымі суседэямі, шукала выйсця. Пры адсутнасці сваёй дзяржавы тая энергія часта служыла ўзмацненню чужых дзяржаў Іпрыклады Тадэвуш Касцюшка, Аляксандр Меншыкаў, Ігнат Дамейка, Зыгмунт Мінейка ды безліч іншых дзеячаўі. Працяглая адсутнасць сваёй дзяржавы, акцыі палітычнага і культурнага ўціску, што ўчыняліся над народам шматкроць, аказалі моцны дэфармуючы ўплыў на нацыянальны менталітэт. Сам гвалтоўны пачатак нашай датаванай гісторыі (падзеі, звязаныя з Рагвалодам і Рагнедай) павінен быў адбіцца на этнапсіхалогіі. Бліжэй да нашага часу можна адзначыць такія шокавыя моманты, як мураўёўшчыну ў XIX ст. і звязаную з ёй дэейнасць "западно-руссов", пазней сталіншчыну, "вялікія пераломы".
Варта сказаць і пра тое, што ў нас, у адрозненне ад
шэрагу краін Еўропы, празмерна хутка адбывалася урбанізацыя, у часе якой рускамоўны горад паглынуў вялікую масу вяскоўцаў з іх незнішчальнымі комплексамі "калгаснасці" і непаўнавартаснасці. Тыя прышлыя вяскоўцы не зрабіліся сапраўднымі гараджанамі па духу, па ўспрыманню гарадской культуры. У наш век прэсы, радыё, тэлебачання нельга не ўлічваць і шматгадовую, масіраваную прапаганду імперскасці, з-за чаго свядомасць значнай часткі нашых суграмадзян засмечана "саўковай" маскультурай. Ніколі не забудуся, як у радыёінтэрв’ю загадчыца аднаго вясковага клуба з захапленнем пабеларуску распавядала пра святкаванне ў іхнім месцы "провадаў рускай зімы". Вось жа нават і зімы сваёй людзі не маюць!..
Найлепшага плёну і найбольшага росквіту, як паказвае гісторыя, беларусы дасягалі пры ўмове ўласнай самастойнасці, без чужога нагляду і загаду. Найбліжэй па развіцці да Заходняй Еўропы Беларусь знаходзілася ў сярэдзіне XVI ст. калі з’яўлялася цалкам незалежнай дзяржавай.
Сёння шмат гаворыцца пра самаідэнтыфікацыю беларусаў, пра пошукі саміх сябе. Вам як археолагу якім уяўляецца сучасны беларускі культуралагічны ланшафт; дзе ён больш аўтэнтычны, дзе менш, і чым гэта тлумачыцца?
Працэс фармавання беларускай нацыі з-за шэрагу гістарычных абставін аказаўся незавершаным. Трэба ўлічваць разарванасць Беларусі на часткі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, па Рыжскай дамове 1921 года і ў выніку сталінскіх перадзелаў. Яшчэ цяпер старэйшае пакаленне ўсведамляе даваенны падзел на "заходнікаў" і ’’ўсходнікаў". Жыццё гэтых дзвюх частак насельніцтва ў розных краінах ІСССР і ПольшчыІ наклала адчувальны адбітак на ментальнасць жыхароў, ён адчуваецца і дасюль. У межах Заходняй Беларусі, у сваю чаргу, можна прасачыць унутраныя адрозненні ў паводзінах і мове жыхароў асобных мясцовасцяў з праваслаўным, каталіцкім ці рэлігійна змешаным насельніцтвам (чаго нельга сказаць пра моладзь, якую нівелюе русіфікаваны гораді. У тых частках беларускага этнасу, якія воляй палітычных камбінацый апынуліся за дзяржаўнымі межамі Рэспублікі Беларусь,
мова і ментальнасць зазналі яшчэ больш адчувальныя змены. Напрыклад, беларусы Віленскага краю, захаваўшы беларускую мову, страцілі нацыянальную самасвядомасць (лічаць сябе палякамі). На беларусаў заходняй Смаленшчыны негатыўны ўплыў аказала адсутнасць беларускіх школ і ўстаноў культуры, а таксама шматгадовая прапаганда гэтых зямель, як "западного форпоста Росснн". Свае асаблівасці склаліся і ў беларусаў Беласточчыны.
Гаворачы пра ўсебеларускую еднасць, трэба мець на ўвазе, што пасля страты дзяржаўнасці і наступу паланізацыі альбо русіфікацыі вышэйшых саслоўяў культура магла развівацца ў асноўным ў фальклорна-сялянскай форме. Прафесійная надрэгіянальная гарадская сфера культуры перастала адыгрываць кансалідуючую ролю, не здолела прапагандаваць агульныя для ўсяе нацыі каштоўнасці. Такое становішча захавалася і пад савецкім часам. Можа, таму захаваліся рэгіянальныя адрозненні ў светапоглядзе і паводзінах беларусаў.
Калі паспрабаваць вылучыць арэал з найбольш аўтэнтычнай беларускай супольнасцю, дык выкажу дапушчэнне, што гэта перадусім тэрыторыя паміж сучаснай і колішнімі сталіцамі Менскам, Полацкам, Наваградкам і Вільняй. Своеасаблівы прыём картаграфаванне мясцін нараджэння беларускіх пісьменнікаў выяўляе найбольшую іх канцэнтрацыю ў раёне Слуцк Капыль Узда. Хаця, канешне, невядома, наколькі апошні паказчык можа служыць індыкатарам "пасіянарнай актыўнасці" нашага этнасу...
3 пункту гледжання археолага магу канстатаваць, што найбольш характэрная этнічная тэрыторыя гэта арэал, дзе ў старажытнасці адбывалася змяшэнне славянаў з балтамі. Рызыкую стаміць чытача навуковымі звесткамі, але ўжо ў V-VIII стст. існавала банцараўская культура, межы якой на ўсходзе, паўночным усходзе і поўдні супадаюць з этнічнымі межамі беларусаў (па Я.КарскамуІ. Дастаткова дакладна этнічная мяжа пазнейшага часу прасочваецца таксама і па арэале распаўсюджання такой з'явы, як валачобныя песні.
3 вамі, Эдвард, я, безумоўна, пагаджуся ў тым, што паганскія ўплывы ў паводзінах беларусаў адчуваюцца і па
сёння для гэтага дастаткова пажыць у вёсцы, адкуль, можна сказаць, мы ўсе паходзім. Вы гаварылі пра адраджэнне паганскіх традыцый. Наколькі гэта рэальная задума?
Поўнае адраджэнне паганства, мабыць, немагчымае хаця б з тае прычыны, што мы ніколі не адновім цалкам сумы звестак, якія адносяцца да гэтага комплексу вераванняў. Некаторыя звенні выпалі і беззваротна згублены, навука не можа іх рэканструяваць. Нават пра антычныя рэлігійныя сістэмы, якія добра адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах, не вядома абсалютна ўсё. Беларускае паганства вывучаць тым больш складана, бо маюцца толькі ўскосныя дадзеныя. Да таго ж веды пра старажытную рэлігію мы ўспрымаем вачамі людзей канца XX стагоддзя. He ўсё з паганскіх маральна-этычных нормаў сёння прымальна. Тым не менш вяртанне да каранёў, да вытокаў этнічнай аўтэнтычнасці працэс натуральны. Без яго немагчыма захаванне гістарычнай памяці.
Нельга выпускаць з-пад увагі тое, што паганская рэлігія беларусаў вынік духоўнага развіцця незлічоных пакаленняў нашых продкаў на працягу тысяч гадоў. Гэтая рэлігійная сістэма ў максімальнай ступені адлюстравала як псіхалогію людзей нашай зямлі, так і іх духоўны вопыт. I яна аніколькі не супярэчыць хрысціянству як маральнай аснове сучаснага грамадства. Хрысціянства, як сусветная рэлігія, нічога не страціць, калі будзе мець нацыянальныя дадаткі ў выглядзе фальклору, эпасу, літаратуры, вывераных стагоддзямі звычаяў. У Бібліі ёсць Стары запавет, што адлюстроўвае старажытную гісторыю яўрэяў; у іншых народаў у якасці такога запавету могуць выступіць здабыткі яго народнай творчасці...
Вывучэнне і ўзнаўленне здабыткаў нацыянальнага паганства даўно разгарнулася ў краінах Заходняй Еўропы. Групы энтузіястаў неапаганства існуюць у Летуве, Эстоніі, Латвіі. ёсць такая суполка і ў Беларусі Цэнтр этнакасмалогіі "Крыўе" пры Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Несумненна, што беларусы, страціўшы за апошнія стагоддзі многае, не павінны ў далейшым абмяжоўвацца толькі тым, што з'явілася пасля прыняцця хрысціянства. Патрэбна творча выкарыстаць усю папярэднюю духоўную
спадчыну. Хто ведае, можа, аднавіць суладдзе ў адносінах з прыродай нам дапаможа вяртанне да светапогляду зліцця з прыродай светапогляду/ нашых продкаў?..
Замест P.S.
РЭКВІЕМ ПА МАРКАВАЙ ГАРЫ
Вывучаючы беларускае паганства, Эдвард Зайкоўскі сабраў багаты фотаархіў. ПерагляАаючы яго, я патрапіў на фота з выявай язычніцкіх пахаванняў паблізу маёй роднай вёскі Навасады ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. / тады я ўспомніў, што і ў маіх Навасадах ёсць Маркава гара узвышша з прыкметамі старажытнага пахавання. Для вока сучаснага чалавека гэта проста "камяні". Аднак людзі старэйшага веку, якіх у вёсцы застаецца ўсё меней і меней, час-пары бяруцца ўзгадваць нешта накшталт легенды. Гучыць яна вельмі спрошчана мабыць, штосьці самае істотнае незваротна забылася ў мінуўшчыне: маўляў, назва гары прыйшла ад імя эаснавальніка места Марка, а на самой гары пахаваны яго род.
He прыпомню, каб хто-колечы пакланяўся таму пахаванню. Наадварот: калгасныя палеткі штогод ўсё болей насоўваюцца на Маркаву гару, дратуючы спракаветны дзірван. Сцягваюцца з гары на крушню старажытныя камяні знакі роду Марка...Толькі векавыя сосны непахісна трымаюцца на гары. У некалькі абхопаў ствалы голыя, без жаднай кары, што няйнакш як здзьмута скразнякамі часу; недасяжная, прарэджаная вятрамі I дажджамі крона. / магутнае карэнне, што праступіла з зямлі, быццам імкнучыся адарвацца ад яе і ўзняцца ў паветра. Тыя карані мне нагадвалі ў дзяцінстве бабуліны далоні, на якіх можна было раэгледзець кожную венку і сухажылле... А яшчэ на соснах мелі сваё жытло буслы, што летнімі раніцамі абуджалі вёску клёкатам. Але зніклі тыя буслы, засталіся навідавоку толькі рэшткі колішніх гнёздаў... Чаму ж асірацела Маркава гара?
Чаму на раней недатыкальнае месца, па каторым шасталі адно чароты гусей і дзе гулялі дзеці, чаму на яго пачалі згружаць дровы, угнаенні, смецце? Цяпер, халі мне "ўжо” дваццаць пяць, я ведаю чаму: таму што ў вёсцы... памёр Бог. Яго, Бога, няма, ён зляцеў разам з бусламі, развеяўся ў часе. Няма "духу вёскі", які змацаваў яшчэ маіх бацькоў, прынітаваўшы да зямлі і гаспадаркі, жывёлы і лесу. Мы ж, дзеці, выраслі духоўнымі сіротамі, не аблашчанымі "духам вёскі". Мы пагрэбавалі яго апекай, захацелі знайсці іншы прытулак у гарадах, на фабрыках і заводах, у перанаселеных інтэрнатах... / хто мы цяпер толькі духоўныя бадзягі?
Нам, блудным сынам вёскі, наканавана блукаць у духоўнай пустаце, самотна шукаючы якога-колечы апірышча, каб выжыць. Для нашага далёкага продка апірышчам была Гара сімвал зямельнасці, тленнасці існавання, але й сімвалам нябеснасці. Марк / яго род ведалі, што сыдуць у Гару. Зыходзячы ў Гару узыходзілі на Неба. А куды сыдзем мы? Гара, зямля, што сцерагла дух вёскі, занядбана. Няма, больш няма ў вёсцы колішняга спакою, і колькі б я ні прыязджаў да бацькоў, на сваю радзіму, у маёй душы штораз уэмацняецца матыў трывогі. Ссыхае сад, вымяльчаюць калодзежы, сівеюць мае бацькі... / пасля кожнага наезду дамоў я падоўгу не магу супакоіцца ад роспачанага пачуцця нейкай аграмаднай, незваротнай страты...
Можа, нашае дзіцятка, каго бабуля за ручку прывядзе на Маркаву гару, захоча дапытацца, хто быў Марк, / паважліва пагладзіць рэліктавыя камяні?..
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "Свіслацкая газета”, 9.10.1993
САД БЕЗ САДОВННКА
К сожаленню, эффектмвность печатного слова в нашм днн сошла на нет. Н что пз того, что какой-то прмезжнй журналмст, пусть п уроженец района, скажет пару слов "по поводу”?
Но, тем не менее, пусть хоть слово скажется, раз дело не делается.
Слово о Саде. О нашем новосадском Ісказать "совхозном" нельзя) саде-велнкане, что раскннулся сразу за деревней м занммает несколько гектаров между селом н молочно-товарной фермой "Новосады”. Посажен он после войны, в 50-е годы, когда eqe был колхоз. Как его смотрелн, сторожклм тогда да н позже, вплоть до конца семпдесятых! Прн Хрушеве, вспомннают родмтелн, яблочко нельэя было просто так сорвать. Всевндяіцнй сторож настмгал вора м следовала кара вычеркнутый трудодень...
Мне, не заставшему тех времен, немзвестно, как мспользовалмсь тогда яблокн, что с нммм делалм. Главное, что, по словам очевндцев, в саду был порядок, досматрнвалнсь деревья, лечнлнсь больные яблонм, окапывалнсь плодоносы. Земля между деревьямн культнвнровалась. В сад не ступала нн нога лпхого человека, нй жмвотных. У сада был Хозянн заботлмвый м знаюіцпй, как обраіцаться с деревьямн.
Совсем мная картнна наблюдается последнме лет десять. Заложенные первоначально ряды деревьев хотя н сохраннлмсь, но п только: сад оказался брошенным, одпчал, зарос. Лома-
ются старые деревья, по-варварскн, с веткамн отрясаются яблокм осенью |м так мз года в годі. Вдоль п поперек колесят по некогда лелеемому н цветуіцему саду тракторы, наездают охочме до ннчейного добра людн, снммают лучшпе яблокн. Остальные, опавшне, остаются лежать на земле, гннют, втаптываются в грязь забредшммм сюда коровамн._ Н самн новосадцы (н это естественно: село же ведьі в основном скармлнвают прекрасные яблокн скоту. Разве э™, даром посланные людям дары прнроды, не заслужмлн лучшего прнменення?..
Что самое обндное людп молчат. Людп ко всему прмвыклн. Людн нашн всегда завнселн от Хозянна, "гаспадара”, властм, будь то председатель нлм дпректор, будь то пан. ІКста™, основа новосадского сада была заложена еіце прм лесковском панеосадннке, до 1939 года). Где же настояіцее, хозяйское раденне о земле совхозного Хозянна? Ведь этн дармовые яблокн, что большей частью погмбнут под снегом, можно было сдать на соответствуюіцпе предпрмятня, продать на ярмарках, еце лучше самнм наладнть промзводство сока п джема... Можно...
Но все это, конечно, лншь рнторпка, п, боюсь, у нынешнего совхозного начальства не хватмт нн терпення, нн, главное, желанмя как-то упорядочнть сад, коль не хвашло пх в последнме десять лет. Начальству проіце бороться co следствмямн "коммунмзма" в хозяйствованнн: ловнть по вечерам "несунов", которые таіцат с фермы муку, комбмкорма, с полей свеклу, картофель, капусту...
..А новосадскнй сад нз года в год без нмкакой агрононнм сам по себе дает все большме, рожденные самою прмродой урожан. Сад, взраіценный заботлнвымн людьмм для людского же добра, умнрать не хочет. Сад клнчет к себе Гаспадара, садовнмка, опекуна. Может, такой м найдется. A то картнна в нашем заброшенном саду снльно похожа на разбрасыванме хлебом во время голода...
Релмгнозные людп знают, что п прнрода обладает душой, н что ей, прнроде, бывает больно. Больно как раз тогда, когда о своей душевностм забывает сам человек, становяіцнйся от того бесчувственным потребнтелем.
Деревья уммрают стоя. Человек, случается, уммрает в суетлнвом двнженнн когда оно лмшено той разумностм м нравственного начала, с какпх начннается всякое улучшенпе жнзнн. 06 этом зналп, этого держалнсь нашн предкн. Зналм онм м о том, что всякмй большой апокалмпспс начннается с малого непорядка за калнткой твоего дома. За Новосадамм малый апокалмпсмс, садовый. Хотелось бы, пока не поздно, чтобы у этого брошенного на уммранме, некогда окультуренного клочка
землн хозямн нашелся. Н назван он будет Садовнмком...
3 ДЗЕННІКА 7.01.1994
* * *
ІКалядны вечар)
...Апоўначы жывёла I прырода быццам робяцца разумнымі... Прырода, вакольнае разумнее. I так з году ў год. Каляды.
Што такое хрысціянства, Хрысц/янская Царква, хрысціянская традыцыя? Царква, у шырок/м сэнсе, не што Іншае, як інстытут НАПАМІНАННЯ чалавеку пра яго духоўную прыроду Іальбо пра заўсёдную, стоеную звонку, духоўную Існасць чалавека; пра Чалавечае як адмыслова чалавечы, людскі феномен, што ёсць, павінен быць жаданай I заўсёднаЧснуючай ЗВЫШМЭТАЙ чалавека). ПростымІ словамі: царква I яе ўмоўнасці большай часткай "недарэчныя", асабліва ў вясковым, правінцыйным Іх выяўленні, не ў стал/чных саборах, напамінак людству пра магчымасці разумнага, спаважнага ўладкавання жыцця чалавечага; напамінак пра Імператыў разумных адносін да жыцця I вакольнай прыроды I жывёл спадарожнікаў чалавека...
Апоўначы на Раство жывёла I прырода вакольная быццам робяцца разумнымі... Разумнеюць, разумнець павінны ўслед за імі / людзі.
* * *
"Дым Отечества нам сладок н прнятен..."
Дым, пах Навасадоў Імгненна, з магічнай Імклівасцю ўзмацоўвае, вылеквае ад набыта-нажытых болек / недамогаў. Дыхаеш гэтым салодка-вогкім паветрам, п'еш найсмачнейшую ў свеце ваду / з кожным імгненнем набіраеш у сябе моцы, адчуваеш ачышчэнне I набранчанне новай сілаю...
Папраўдзе: н/якага жадання ад 'язджаць адсюль няма. НіколІ б не вяртаўся адсюль туды. Заўсёды вернешся сюды... У пуставатым свеце, спаміж выпадкова-невыпадковых людзей тваіх спадарожнікаў у цябе ўсё-такі няма надзейнага апірышча, надта-ўтульнага прытулку. Ты чужынец у знойдзеным свеце; свой сярод чужых, рэдкі наезджы госць сярод сваіх... Але: радзіма ў цябе ёсць I радзіма вечная; I радзіма твая надзейная. Яна толькі дыхае чысцінёй I заўжды чакае цябе да сябе. ТолькІ ты прыязджай не на коратка прыязджай настолькі, каб набыцца...
3 ДЗЕННІКА 9.05.1994
* * *
ІПасля Вялікадня/
...Матчын пірог самы смачны ў свеце... Уся гэта "сялянская кулінарыя" святло патухлай зоркі. ЗоркІ быцця. Адтаго той нечуваны адчай, калі маці справаджае нас з дому, адтаго тая штораз горкая I гарчэйшая горыч расстання... Адвечна ратаўнічае сялянскае беларускае быццё, пахаванае жыўцом. Бацькі апошнія з магікан?..
Р. S. Тое, аб чым пісаў М.Стральцоў, я зараз перажываю...
* * *
Крызіс цяперашняй культуры ёсць крызіс хрысціянства, таму што іншай культуры няма на працягу дваццаці стагоддзяў. Колькі ў культуры культурнага нехрысціянскага, столькі таго, што перажыве крызіс. Новае адраджэнне ёсць шчырае нараджэнне новага Пана... Новы рэалізм рэалізм народаў, язычніцкі. Новая рэчаіснасць урачыстае ўступленне Пана ў ГОРАД, Адраджэнне Пана ў горадзе. ГОРАД не прыродная рэальнасць: у прыродзо сапраўдных гарадоў няма, толькі казачныя. Горад жа паданне. Горад сапраўдны толькі як энак, слова, культура; паданне гісторыя. Прыйшоў час вясны горада".
Густаў ШПЕТ. "Эстэтычныя фрагменты”
"Мы, беларусы, найбольш адэкватныя гэтаму свету менавіта як беларусы. Прырода наша такая, характар, сфармаваны спецыфічным атачэннем I гістарычным лёсам. I найбольш чалавечныя мы як беларусы, і найбольш свабодныя... А свабода тым большая, чым большая і непадзельная адказнасць. Я адказваю і толькі. Што зрабіў тое і ёсць. Адсюль прага прафесіяналізму». Гэта тры сланы: свабода, людскасць, прафесіяналізм. А жаўла пад імі безадноснае існаванне чалавека...
Мы выказваемся. Мы спрабуем стварыць вобраз сваёй нацыі, імкнёмся надаць уласным культурным каштоўнасцям той выгляд, у якім яны інтэграваліся б у сусветную культуру... Недзе там, на выхадзе, гэта скажацца і на палітыцы... Калі заўгодна, мы ачышчаем вобраз нацыі ад наліплых ярлыкоў, шукаем логіку нацыі, сцвярджаем яе права на існаванне..."
Сяргей ДУБАВЕЦ
Апошняе новае пакаленне выбірае Беларушчыну і Вільню
ПАДСТАВЫ РАЦЫЯНАЛЬНАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ
* * *
У часе вучобы ва універсітэце Сяргей Дубавец браў удзел у "Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні" адной з першых нефармальных нацыянальных маладзёжных арганізацыі 80-х галоў, паэней выступіў адным з арганізатараў абяднання маладых літаратараў "Тутэйшыя". Абіраўся сябрам Сойму БНФ, каля двух гадоў рэдагаваў незалежную газету "Свабода".
У траўні 1991 года ў Вільні выходзіць першы нумар адноўленай беларускай газеты "Наша Ніва". Заснавальнік выдання менскі прадпрымальнік Павел Жук. У "крывіцкую Мэку" тымчасам з'язджаюць літаратары і мастакі з Беларусі, беларускі асяродак у Летуве мацнее. Там абдумваецца культурная сітуацыя на Беларусі, генеруюцца свежыя адраджэнскія ідэі. "Калі б я застаўся ў Менску, дык мае думкі, мабыць, набывалі спрошчаны характар: дарэшты ўлез бы ў палітыку... У Вільні бываў эдаўна, і прыйшоў час, калі трэба было засцерагчыся ад функцыянерства. Акрамя таго, зразумеў, што без Вільні нельга прадумваць нацыянальны беларускі светапогляд", казаў Сяргей Дубавец у гутарцы са мной у красавіку 1992 года. А пачалося наша знаёмства ў Вільні ўвосень 1991-га з гутаркі аб уласна ролі ВільнІ ў развіцці беларускай культуры.
Дыялог першы
"ПАМІЖ СВЯДОМАСЦЮ БЕЛАРУСА I ВІЛЬНЯЙ HE ПАВІННА БЫЦЬ АНІЯКІХ МЕЖАУ..."
Сяргей, з восені 1990 года ты стбла жывеш у Вільні. НапярэдаАні пераезду туды ты неяк выказаў думку, што Вільня "наша". У якую ж Вільню ты трапіў "нашу" ці якую-небудзь іншую?
Для мяне гэта такое самае пытанне, як ці наш Менск? Ці наша Беларусь? Ці нашыя мы самі?..
Вільня для беларуса пахне домам прызабытым, жаданым і_. незваротным. Нешта падобнае адчуваеш у старым Наваградку, і яшчэ гадоў 20 таму можна было адчуць у Мазыры. Я магу сказаць, што для мяне Вільня свая, і калі ты кажаш тое самае, тады для нас двух яна
наша. Мы кажам: наша мова, наша мінуўшчына, наша Вільня так, як брат і сястра кажуць: наш дом.
Напэўна, у чалавечым жыцці мусіць быць нешта большае за гэта жыццё. Я пазайздройсціў Сартру, які на працягу 30 гадоў у адным і тым жа шапіку на рагу адной і той жа вуліцы набываў адны й тыя цыгарэты, і я... пераехаў у Вільню. Ужо няма таго горада, у якім я нарадзіўся, і таго, у якім вырас і жыў. Там не пахне цяпер домам. А Вільня што пяць, што дваццаць гадоў назад, што цяпер тая самая. Магчыма, тут жыве дух беларускага мястэчка, які колісь жыў па ўсёй Беларусі, але нідзе так і не здолеў развіцца ў дух сучаснага беларускага горада, бо быў адкінуты прышлымі урбанізатарамі.
Добра, калі з гадамі ты змяняешся адносна свайго горада, а не наадварот. Менск на маіх вачах змяняўся адносна такіх рэчаў, як Партыя, Ленін, Камунізм, а яны заставаліся нязменныя і ўвасаблялі вечнасць. Сёння, калі раптам не стала тых максімаў, няма і майго Менску. Няма Круглай плошчы, няма Цэнтральнай, няма колішніх шапікаў, дзе я набываў першыя цыгарэты. Гэты Менск, магчыма, стане домам для нашых дзяцей, а, магчыма, і яны перажывуь яго.
Вільня свая і для мяне, і для старога Луцкевіча, для кожнага настолькі, колькі ён гэтаму гораду аддаў. Бо "аддаў" і значыць "прысвоіў". Спрачацца трэба не за тое, каму належыць Вільня, а за тое, каб належаць ёй. За ўвесь пасляваенны час урад БССР не даў Вільні ані капейкі, ані цагліны, ані якой "чалавекахвіліны". А колькі ў тутэйшыя асяродкі, школы, друк, у рэстаўрацыю старога горада ўклала Варшава! Магчыма, гэта якраз тыя сродкі, якія мусіў укласці, але не ўклаў Менск, і таму цяпер палякаў на Віліншчыне ў некалькі разоў больш, чым беларусаў...
Рацыя: быў бальшавізм, была стаўка на тры асноўныя нацыянальнасці летувісаў, расейцаў і палякаў. Дзве апошнія тут не карэнныя, у краі няма ані польскага, ані расейскага аўтэнтычнага фальклору. Гэтыя кулыуры ўводзіліся сюды заўсёды штучна, праз экспансію. Прайшлі магутныя хвалі русіфікацыі і паланізацыі, была знішчана амаль уся беларуская інтэлігенцыя сотні настаўнікаў, літаратараў, палітыкаў... Але быў захаваны ГОРАД -
традыцыя, у якую нябачным складнікам уваходзіць і беларускі дух.
У 1985 годзе, без аніякай дапамогі з Менску (адкуль дагэтуль чуваць інерцыя палітыкі адчужэння "Вільнюса" і летувісаў), гэты дух пачаў матэрыялізавацца і за шэсць гадоў набыў рэальныя формы. Мала сказаць пра дзесятак згуртаванняў і арганізацый: трэба прыйсці на пасяджэнне віленскіх беларусаў і пабачыць поўную залу беларускіх дзядоў. Што такое менскія ветэраны беларушчыны, самыя "старыя" з іх? У Вільні на такіх яшчэ глядзяць як на падшпаркаў!.. Луцкевічы, Станкевічы, Каўшанка, Дуж-Душэўскі... Адчуваеш, як пад твае звыклыя да пустаты ногі падплывае трывалая глеба. Як гарантыя ад паўтарэння памылак, ад хранічнае нясталасці нашага адраджэнства, ад страты каардынацыі рухаў...
Зоську Верас, апошнюю з нашаніўцаў, мы хавалі, выдаўшы трэці нумар адноўленае газеты. Як нехта сказаў, "паспелі завязаць вузел".
Да газеты пераходзіць, мабыць, дачасна: яшчэ далёка не вычарпана тэма горада Вільні. Цяпер ужо няма колішняй палітычнай неспадзяванасці: Вільня пэўна застаецца за летувісамі. Ці не выглядае тады беларуская прысутнасць у горадзе як аматарска-Іміграцыйны феномен, рух, якому ўжо ніколі не набыць вызначальнага ўплыву на горад? Я да таго, што адраджацца нам давядзецца "увы"! без Вільні...
Без Вільні нічога не атрымаецца. Прынамсі, ужо.
Што да неспадзяванасці, дык яе не бывае толькі ў аднамернай палітыцы таталітарных дзяржаў, якой быў Савецкі Саюз. У апошнія, "перабудовачныя" гады пасля
Сяргей Іванавіч ДУБАВЕЦ нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры ў сям'і службоўцаў, жыў у Менску. У 19781984 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у ’Томельскай праўдзе”, часопісе "Нёман". 3 восені 1990 года жыве ў Вільні, рэдагуе газету "Наша Ніва”*.
* У масгацкім афармленні кнігі выкарыстаны элементы дызайну "Нашай Нівы".
кожнай станоўчай падзеі собіла думаць, што "гісторыя ўжо адбылася", але за станоўчымі ішлі падзеі адмоўныя і паказвалі, які крохкі навокал свет. He думаю, што ў геапалітычнай сітуацыі сёння запанавала стабільнасць. Выйшлі са сну, але яшчэ нікуды не прыйшлі ані Расея, ані Польшча, ані Беларусь, ані Летува. Ніхто не можа сказаць, што будзе ў Расеі праз месяц, што будзе ў Польшчы праз год. Ніхто таксама не гарантуе нас ад экспансіі гэтых краінаў. А гістарычны досвед, наадварот, касуе найменшыя гарантыі. Уся надзея толькі на тое, што "свет стаў іншы". Але ці стаў? I ці наш гэта свет?..
Уплываць на Вільню мы можам толькі праз аднаўленне ў ёй свайго нацыянальнага жыцця школ, музея, друку, суполак... Але гэты горад настолькі самадастатк.овы, "кандыцыйны", што, мне здаецца, гэта ён уплывае на нас, а не мы на яго.
Рана ці позна незалежнай Беларусі трэба будзе вызначаць сяброў у сваёй вагавай катэгорыі паміж неімперскіх нацый-суседзяў. Першы такі сябра Летува, з усіх суседзяў самая далёкая і самая блізкая. А першая падстава для аднаўлення добрых стасункаў супольны клопат пра Вільню, абумоўлены, між іншым, рэальным фінансавым становішчам абедзвюх краін і аб’ёмам неабходнай рэстаўрацыі. Але найперш у Менску мусяць зразумець, што беларусы маюць на Вільню такое ж гістарычнае права, як і летувісы г.зн. не меншую нясуць адказнасць. Горад запачаткоўвалі крывічы, тут была сталіца нашай супольнай дзяржавы, якую беларусы баранілі і адбудоўвалі пасля войнаў, тут быў цэнтр антырасейскіх паўстанняў 1794, 1831, 1863 гадоў, тут Каліноўскі, Багушэвіч, тут, уласна, і адрадзіліся беларусы ў нашаніўскую пару, тут Купала, Колас, Цётка, тут была сталіца Заходняй Беларусі, сотні беларускіх выданняў... Усё гэта было. I адраджэнне канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага было б ці не лепшым варыянтам новай беларускай палітыкі.
Валодаць Вільняй гэта найперш "валодаць пытаннем". Што толку "валодаць" Полацкам, Наваградкам, Берасцем, неўяўляючы пры гэтым, ЧЫМ валодаеш. Дзеля нацыянальнага адраджэння ад гэткага валодання мала карысці. Як той
казаў, "тэхніка ў руках дзікуна груда металу". Сэнс у тым, каб валодаць Вільняй так, як мы валодаем Бацькаўшчынай ці, скажам, Янкам Купалам, альбо роднай мовай.
Калі казаць пра эміграцыю... Нехта пажартаваў: ВІльня самы блізкі Ьд Менска абласны горад. Асабіста я не пачуваюся эмігрантам у атачэнні беларусаў і старой нацыянальнай традыцыі за 200 км ад Менска, за 100 ад жончынае вёскі і за паўдня пешай хады ад Рэспублікі Беларусь. Зрэшты, дзе тая Беларусь пачынаецца, а дзе канчаецца?..
У Шумску-Шумскасе спыталіся ў тамтэйшага дзядулі пра мясцовага лесніка, а дзядуля й кажа: "Стары ляснік памёр, а новы з Літвы прыязджае". А вы на якой мове гаворыце? "На беларускай". А самі хто? "Паляк. Тут жа Польшча была". А газеты беларускія чытаеце? "He, цяжка рускімі літарамі разбіраць. Вось радыё слухаем"._ Шумск гэта на ўсход. Але такія ж гутаркі былі ў нас і на захад (Трокі, Грыгішкі), і на поўнач ад Вільні. Алег Мінкін жыве ў Юсцінішках Імікрараён у кірунку Рыгі), бегае кросы каля бліжніх вёсак. Дык старыя людзі, кажа, гавораць на "зусім літаратурнай" беларускай мове. Што ўжо казаць пра наш раён Новую Вільню: тут мову на вуліцы пачуеш штодня...
Тэлефануе знаёмы, кажа у нас на заводзе працуе 2 тысячы беларусаў прыйшлі б, стварылі якую арганізацыю... Каля парламента кабета, сама летувіска, цётка Зіта, падыходзіць I кажа: вы беларусы? А я евангелістка. У нас у суполцы 400 чалавек, 60% беларусы. I прасвітар беларус, і намеснік. А як пяюць! Паставіла нам касету, а там аркестр і голас чысты I стройны, мужчынскі. I ўсё пра краявіды, пра Бацькаўшчыну, пра родную мову. I пра Бога...
Аддалі беларускай суполцы яе даваенную маёмасць тры дамкі на вуліцы Жыгімонта. Пачынаем рабіць рамонт. Замовілі тынкоўшчыка прыходзіць, па-беларуску гаворыць, хлопец з Солаў. Замовілі электрыка тое самае, з Ашмян. Гэта я да таго, што такія прыклады можна доўжыць бясконца.
Рызыку не-адраджэння. ў дадзеным выпадку можна скасаваць праз рэальную дапамогу беларусам Віленшчыны з ЛЛенска, пранікальныя межы, папулярызацыю "крывіцкай Мэкі" у самой Рэспубліцы Беларусь.
Здаецца, у нас з'явілася магчымасць змяніць нарэшце метафару надлому Ібеларускае жыццё то па заходнім, то па ўсходнім часе, не змяняючы свайго) і звязаць парваныя ніткі ўласнага натуральнага гістарычнага развіцця. Але за апошні час Іскажам, год-дваіда адраджэнцаў-незалежнікаў ("тысячы") далучылася не так і багата новых людскіх сілаў. Колішнія незалежнікі-"падпольшчыкі" па-ранейшаму як бы ў цяні, а паспаліта кіруюць і нешта вырашаюць дзеячы ўчарашніх дзён... Гэтыя дзядзькі здатны надзейна заблытаць 70 гадоў найноўшай гісторыі нас у тым пераконваюць парваныя ніткі нацыянальнай палітычнай і культурнай традыцыі. Ці здольны адраджэнскі рух унікнуць такой перспектывы?
Здольны, але што для гэтага трэба зрабіць? Што рабіць, калі сам стаіш на раздарожжы эстэтыкі і палітыкі, сам схіляешся да першай, а сітуацыя хіліць да другой? ТРЭБА ВЫБІРАЦЬ.
Адраджэнскі рух, якім ён прыйшоў з падполля, не аддзяляў эстэтыку ад палітыкі і зусім не думаў пра камерцыю. Палітычная дзейнасць Пазьняка выражалася ў змаганні за помнікі старога Менска, Садоўскага у змаганні за культуру мовы, браты Чарняўскія напаўнялі палітычным зместам свае археалагічныя пошукі. Інакш было нельга. А сёння можна толькі інакш. Многія ўчарашнія мастакі становяцца прафесійнымі Іг.зн. "чыстымі") палітыкамі. Але з'яўляюцца ўжо і "чыстыя" мастакі. Камерсанта, які выйшаў з адраджэнскага руху, я ведаю толькі аднаго гэта Павел Жук.
Адраджэнскі рух грыбніца новае беларускае інтэлігенцыі: палітыкаў, мастакоў, прадпрымальнікаў. У гэтых людзях ужо закладзена тое, што можна параўнаць з прыродным высакародствам дваранства. Што ж тычыцца тых палітыкаў, мастакоў, камерсантаў, якіх у часы стагнацыі мала хвалявала знікненне цэлай старажытнай культуры, лёс Беларусі і яе народа, дык менавіта гэтыя людзі могуць заблытаць парваныя ніткі і... іх значна болей, чым кола "дзеячаў учарашніх дзён".
Вось дзве праблемы. Праблема кадраў, якая шчыльна звязана з праблемай выбару. Скажам, Віліншчыне патрэбна беларусхая газета, нармальная "раёнка", а я хачу выдаваць
нешта "вышэй галавы". Інакш не варта, па-мойму, рабіць нічога. I я выбіраю сваё. На газету (прынамсі, пакуль яна стане на ногі) патрэбны немалыя грошы. У нас няма сёння такіх дабрадзеяў, як Магдалена Радзівіл ці Раман Скірмунт, таму трэба зарабляць грошы нейкімі пабочнымі справамі. А гэта значыць зноў паступацца прафесіяналізмам, мяшаць эстэтыку з камерцыяй. Усё ж з пункту гледжання камерцыі беларушчына сфера досыць экзатычная, хоць і перспектыўная, маючы на ўвазе будаўніцтва свае дзяржавы.
Нацыяналізм у падполлі і дзяржаўнае будаўніцтва розныя рэчы, як дылетанцтва і прафесіяналізм. Трэба выбіраць. Плён сёння даюць тыя, хто выбраў. А тыя, хто працуе па-ранейшаму, выклікаюць пачуццё жалю. Беларушчына цяпер не клуб аматараў: ёй патрэбны дзяржаўныя галовы і работнікі. Можна бясконца папракаць "лянівую моладзь", але школа ўсё ж пачынаецца з настаўніка, а не з вучняў. Школа у самым шырокім сэнсе. Гэта і палітычная партыя, і выданне , і эстэтычны кірунак. Страта нацыяй пачуцця пераемнасці адбіваецца і на адраджэнцах. Маю на ўвазе пераемнасць, скіраваную ў заўтра. Учора мы казалі: апрацаваць чалавека, беларусізаваць. Сёння трэба працаваць з чалавекам, стварыць, скажам, калектыў прафесійных работнікаў дзеля выдання газеты або партыйнай работы, стварыць функцыянальную структуру. I зусім неабавязкова, каб людзі былі фанатыкамі тваёй ідэі: яны могуць цудоўна ажыццяўляць нацыянальную ідэю, працуючы дзеля добрага заробку. А твая справа арганізаваць іхнюю працу і забяспечыць заробак.
Есць такі закід: акрамя таго, што адраджэнскаму руху па-ранейшаму бракуе людзей, беларускаму абывацелю непатрэбны гістарычна-беларускія набыткі Із іх найперш самы духоўна-вызначальны незалежнасцьі. А тады й мала шанцаў змяніць геапалітычную арыентацыю з фармальна спачылай, але захаваўшай сваё поле прыцягальнасці "эсэсэрыі" на еўрапейскую супольнасць.
Выяўляецца, што зварот страчанага інстытута незалежнасці ў сённяшніх умовах вельмі цяжка забазаваць на колішніх каштоўнасцях: уніяцкай царкве як кансаліданце рэлігійным, дарэформавым правапісе як кансаліданце
моўным, гэтыя каштоўнасці для абывацеля не стануць СВАІМІ, натуральна засвоенымі. На што ў такіх варунках разлічваеце вы, аднаўляючы выданне колішняй "Нашай Нівы"?
Дзяржаўнае будаўніцтва грунтуецца на згаданай пераемнасці, на грунце пад нагамі. У нашым выпадку гэта дзяржаўныя рэаліі БНР, мадэрнізаваныя рэаліі Вялікага княства Літоўсжага. Вярхоўны Савет пачаў з самага простага са сцяга і герба. Далей мусіць быць рэформа ўсяго дзяржаўнага апарату, заканатворчасць з максімальным прыцягненнем традыцый. Тут як у мове. Якуб Калас пісаў: перш, чым пазычаць слова, трэба як след абшукаць кішэні ўласнае памяці абавязкова знойдзецца нешта сваё.
Рэлігія... Рэлігія не можа быць кансалідатам нашае нацыі. На практыцы мы бачым нешта адваротнае. Так што мусім застацца свецкай дзяржавай з аднолькавай цярпімасцю да ўсіх канфесій.
Што да мовы... Наркомаўка гэта не правапіс увогуле, гэта палітыка ў абалонцы правапісу. I таму чыста мовазнаўчага канфлікту паміж наркомаўкай і тарашкевіцай няма. Паспрабуй "перакласці", скажам, В.Быкава ці А.Разанава з наркомаўкі на тарашкевіцу, і ты ўбачыш, што наша мова адна, незалежна ад правапісу. Практыка сведчыць, што тыя, хто далучаецца да мовы, вучацца ў Купалы, у Гарэцкага, у Караткевіча, па старой перыёдыцы, дзе заўгодна, толькі не па выданнях пад рэдакцыяй К.Крапівы. Паводле маіх назіранняў, кансалідацыйнае значэнне мовы для беларусаў сёння вялікае.
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БУДЗЕ БУДАВАЦЦА НА ВЕДАННІ ТРАДЫЦЫЙ НАШАЙ ЗЯМЛІ, НА ТРАДЫЦЫІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА, ДЭМАКРАТЫЗМУ. ГЭТА БУДЗЕ СВЕЦКАЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. Я не згодны, калі кажуць пра апатыю народа. Маўляў, народ усе сілы аддаў будаўніцтву камунізму, і на, будаўніцтва ўласнай дзяржавы ў яго моцы не засталося. Taxi погляд вядзе да высновы: або адмовіцца ад свае дзяржаўнасці, або ўжыць максімальна жорсткія меры, якімі спрадвеку дыктатары перамагалі ''апатыю народа". Трэба новая небяспека, новыя ворагі. Што мацуе нацыю ў пару станаўлення? Напрыклад, памежны канфлікт з суседзямі, у якім свае палітыкі могуць перамагчы і засведчыць сваю паўнавартаснасць... Але думка пра апатыю і пра патрэбу
жорсткіх мер цалкам пярэчыць думцы пра пераемнасць.
Беларусы стары народ. Яны перажылі ўсе жахі XX стагоддзя без сваёй уласнай дзяржавы. I цяпер, калі, здаецца, усё наладжваецца, яны не адчуваюць патрэбы ў такім моцным абарончым сродку, якім з'яўляецца Свая Дзяржава. Але гэта зусім не праява апатыі, гэта хутчэй норма. Адчуванне патрэбы сваёй дзяржавы прыходзіць з кожным новым крокам рэспублікі да незалежнасці, з асветай, са зменай візуальных адзнак асяроддзя. Марудна, але гэтае адчуванне прыходзіць. Заўваж, народ яшчэ не запярэчыў аніводнаму кроку да незалежнасці. ён з мудрым спакоем прыняў і Дэкларацыю, і сімволіку. Ен прыме свае грошы, сваё войска, павольна, але ён прыме і мову. Бо гэта ўсё, як і сама незалежнасць, разумныя і негвалтоўныя меры. Наш народ не прыме хіба гвалту, нахачвання новай ідэалагізацыі.
Пераконваць народ ў небяспецы дэнацыяналізацыі тое самае, што тлумачыць небяспеку веткаўскай бабцы, якая як хадзіла, так і ходзіць у лес па чарніцы. I крычалі на тую бабку, і лічбамі палохалі, а яна ходзіць. Што рабіць? Адказ агульнавядомы перасяліць, а ад бабкі патрабаваць толькі аднаго згоды, але не разумення радыяцыйных працэсаў. Тое ж і з дэнацыяналізацыяй. He трэба на народ перакладаць справы палітыкаў. Народу дзеля ўсяго патрэбны ўмовы, а не якая-небудзь новая "сознательность".
3 тае згаданае табою "тысячы" адраджэнцаў сярод некалькіх соцень падпісчыкаў на "Нашу Ніву" не набярэцца і дзесятка. Яшчэ 10 гадоў таму я ведаў амаль усіх, хто з прынцыпу гаворыць па-беларуску і ходзіць на ўсе імпрэзы. Цяпер жа з соцень падпісчыкаў і карэспандэнтаў газеты я не ведаю амаль нікога. Адбываецца "прырашчэнне" кола. Прычым, пішуць збольшага не дзівакі, не "унікумы”, і нават не палымяныя адраджэнцы, а зусім звычайныя людзі. Такіх на Беларусі сотні тысяч. У параўнанні з поштай "Свабоды" допісы ў "Нашу Ніву" усе па-беларуску, менш эмацыйныя, больш дзелавыя, канкрэтныя. Дапамажыце, напрыклад, дастаць звесткі, утварыць таварыства, выдаць газету і г.д. Падобна, што на глебе беларушчыны пачынаецца "жмвое творчество масс". Tax што ёсць на што разлічваць.
Мы выказваемся. Мы спрабуем стварыць вобраз сваёй
нацыі, гаворым пра нацыянальныя адметнасці, параўноўваем беларускі светапогляд з іншымі, імкнёмся надаць уласным культурным каштоўнасцям той выгляд,у якім яны інтэграваліся б у сусветную культуру. Недзе там, на выхадзе, гэта скажацца і на палітыцы. I не будзе заяў кшталтам "Беларусь не мае нацыянальных асаблівасцяў, беларускую нацыю стварыла савецкая ўлада". Калі заўгодна, мы робім газету асаблівасцей. Ачышчаем вобраз нацыі ад наліплых ярлыкоў, шукаем логіку нацыі, сцвярджаем яе права на існаванне...
Дарэчы, "Нашу Ніву", мусіць, слушна ўважаць за менавіта віленскую з'яву. з іншым горадам (скажам, Менскам) ці местам яна папросту не асацыюецца?
Так, пра Вільню я ўжо сказаў. "Наша Ніва" віленская з'ява і, гэтаксама як Вільня, хутчэй САМА ўплывае на нас, чым мы на яе.
Колішняя газета "Свабода", якую на пачатку стагоддзя спрабавалі выдаць за некалькі гадоў да "НН", таксама як. і "Наша Доля", як "Гоман" што выходзіў пасля "НН", гэта ўсё газеты, якія ўваходзяць у нашаніўскую арбіту. Я тут увогуле бачу адно выданне "Нашу Ніву". Адны людзі, адны мэты, адзін кірунак, адзін журналізм. Гэта БЕЛАРУСКАЯ газета, з якой можа вырасці і ўся ўласна беларуская журналістыка, вольная ад "бэсэсэраўскіх" стэрэатыпаў. Калі я вучыўся на журфаку, там ці не ая мэту ставілася выбіць з чалавека ягоную індывідуальнасць. Першаснымі былі ідэалогія, узор "Правды", партыйнай прэсы (нават калі гутарка ішла пра макет), ленінская школа журналістыкі. I гэта ў той час, калі ў свеце адбываліся найцікавейшыя пошукі зместавых і выяўленчых канцэпцый газет! Асоба журналіста на журфаку была на дзесятым месцы... Гэтая ўстанова рабіла і, мабыць, робіць усё, каб такой з'явы, як. беларуская школа журналістыкі, не існавала. Які-небудзь Бялінскі там пераважае ўсю нашу немалую самабытную традыцыю...
Але вернемся да Вільні, Быў у пярэбарах туды і беларуска-летувіскі чыннік. Нашыя 500 гадоў існавання ў адной дзяржаве гэта ўдалае спалучэнне адрозных менталітэтаў, тонкая і каштоўная механіка. У нашыя адносіны сама прырода заклала мяжу прыстойнасці. Мы
не "зліпнемся", а тое адчужэнне, якое колісь практыкавала Масква, яно штучнае. I гэта таксама справа ”НН" перакінуць культурны ды светапоглядны масток праз тую адчужанасць. Калі кажуць пра шлях у Еўропу, дык асабіста мне ён бачыцца не праз Маскву, як гэта было, і не праз Варшаву, а... праз Вільню. Гэта надзейны, добра правераны шлях.
У сучаснай "Нашай Ніве" газеце 1990-х гадоў прачытваецца апазіцыйнасць традыцыйнаму друку. Але вы паставілі, здаецца, за мэту ўвасобіць на бачынах "НН" прынцып людскасці. Няўжо разлічваеце на пераарыентацыю тутэйшых чытачоў ад звыклае звышідэалагізаванае прэсы да пакуль што апазіцыйнага і ўдадатак яшчэ й "замежнага" друку?
Апазіцыйнасць, калі яна ёсць, гэта інерцыя, недахоп. Апазіцыйнаму прасцей, бо ён нясе меншую адказнасць і ў сучасных умовах дбае толькі пра сваё ўласнае рэнамэ. Прасцей рабіць нешта ў піку камусьці, чым проста рабіць. Але прынцып людскасці сапраўды не можа быць зрэалізаваны ў татальна апазіцыйным выданні. Гэта прынцып мэта, якая ўвесь час уцякае. Таму праз "апазіцыйнасць" давядзецца пераступіць. Увогуле апазіцыйнасць гэта ВЫМУШАНЫЯ ўцёкі ад нармальнай працы і ад свабоды. Гэта ніколі не рацыянальна. Для маладосці апазіцыйнасць можа быць апраўдана бракам досведу і сродкаў. Цяпер жа няма патрэбы станавіцца ў апазіцыю да ЦК, КДБ, СП, дурной літаратуры. Трэба апраўдваць усе свае авансы. Апазіцыянер заўсёды залежыць ад таго, каму процістаіць. Апазіцыянер плён пазіцыянера, і я імкнуся быць пазіцыянерам.
Што да арыентацыі чытачоў, дык я не думаю, каб яны звыкліся са звышідэалагізаванай прэсай. Звыкся той, хто можа звыкнуцца з турмой, біццём палкай па галаве... Людскасць у прэсе сцвярджала колішняя "НН" яшчэ да ўсякіх ідэалогій і звышідэалогій. Дый "замежнасць", калі яна адчуваецца, мусіць быць пераадолена. Паміж свядомасцю Беларуса і Вільняй не павінна быць аніякіх межаў.
Як выдаўцы "Нашай Нівы” разумеюць сучасны, еўрапейскі ўзровень журналізму?
Гэта свабода. А свабода, дарэчы, больш за
еўрапейскасць ці амерыканскасць, ці які панславізм. Яна больш дакладная за іх, бо яна можа быць толькі свая. Мы, беларусы, найбольш адэкватныя гэтаму свету менавіта як беларусы. Прырода наша такая, характар, сфармаваны спецыфічным атачэннем і гістарычным лёсам. I найбольш чалавечныя мы як беларусы, і найбольш свабодныя. A свабода тым большая, чым большая і непадзельная адказнасць. Я адказваю і толькі. Што зрабіў тое і ёсць. Адсюль прага прафесіяналізму, каб не рабіць лухты. Гэта тры сланы: свабода, людскасць і прафесіяналізм. А жаўла пад імі безадноснае існаванне чалавека. Вось і ўсё. Ці не пра тое ж пісаў І.Абдзіраловіч, які падвёў філасофскую рысу пад шуканнямі нашаніўскай пары? Калі б у школе на ўроках беларускай літаратуры вывучалі толькі яго, усё астатняе вучні прачыталі б самі...
3 ДЗЕННІКА 17.04.1993
* * *
... На вялікі жаль, у Вільню з Менску еду як у свабодную краіну з несвабоднай; як у край, што вечна прываблівае, але не пускае да сябе... Розніца паміж месцічамі: у Менску гэта меркантыльна-прагматычныя людзі, у Вільні пры той жа матэрыяльнай спрытнасці нейкая няўлоўная, але адчувальная адухаўлёнасць, акультуранасць. Магчыма, таму, што гэтаму спрыяюць самі сцены Вільні-горада, ВільнІ-мястэчка, Вільнідома... Таму і кажуць, што ў Вільні ёсць ДУША. У Менска ёсць магутныя мускулы / моцнае сэрца, але няма душы...
Вясной нясцерпна цягне ў Вільню... Што гэта Вільня? Салодкі міф, настальгія па страчаным прытулку?.. ёсць і можа быць у нас нешта падсвядомае, "няўцямнае", імкненне да нечага светлага, утульнага, дыхтоўнага; да ідэалу, якога няма ТУТ, але, спадзяёмся, можа ёсць ТАМ, дзесь там... Адвечная прага Дому.
3 ДЗЁННІКА 4.07.1994
* * *
...У Мінску мы жывём з-за змушанасці ў Ім жыць. Інтарзс жа заўжды застаецца дзесь у Іншым месцы; у прымроенай краіне Ідэаліі... Так і снуем вечна паміж зазвыклым дадзеным бытаваннем I мроямі, прагай адэкватнага быту I акаляючай прасторы. Вільня і ёсць краіна маій, прынамсі, адэкватнасці, спраўджання мрояў. Тут я сустракаюся з самім сабой.
He ведаю, але, мабыць, нельга жыць у ВІльні / ўспрымаць яе рацыяналістычна, як, напрыклад, С.Д.; таксама нельга жыць у ВільнІ стала і мець з ёю "стасункі" містычныя у такім выпадку губляецца пачуццё святыні. Сітуацыя, аналагічная зносінам з каханай жанчынай. Такая ВІльня для мяне сёння: не аб'ектпрадмет, a аб’ект паломніцтва, суб'ект сакруму...
* * *
Гэтакая ж трансфармацыя адбылася, бадай, / з роднай вёскай: яна таксама эараз аб'ект паломніцтва, а не прасцяг жыцця. Толькі адзінкавыя імпульсы прыносяць адчуванне шчасця... Вось яна, радзіма, шматковае, фрагментарнае фармаванне: куточак вёскі, кавалак Вільні, імгненні Менску... Усяго патроху. "Зборная" Радзіма.
I гэта выратоўвае. Бо можаш спазнаць "радзіму" дзе заўгодна / якой заўгодна: альбо канкрэтна-асязальнай, як падвор'е бацькоўскай сядзібы; альбо манументальнай, як міражы Менску; альбо мройліва-загадкавай, як пяянне рачулкі ВільнІ за праваслаўнай Катэдрай у Вільні-месцы... Так/м чынам, Бацькаўшчына Ілюзорнае фармаванне, што складваецца са станоўчых уражанняў ад роднай вёскі, Менску, Вільні, Іншых мясцін Беларусі, у тым ліку / гістарычных. Нейкія імпульсы істотныя прыходзяць ад вёскі, нейкія ад Менску, яшчэ іншыя ад ВільШ... I паўсюль фармуецца адмысловы вобраз Бацькаўшчыны, розны ў розных мясцінах і адзіны ў кантэксце ўсяе БеларусІ. Няма сумнення, што вобраз гэты Ідэальны, надзямны; але ў тым I ратаўнічасць, / ўстойлівасць яго, што паўсюль ён мае здольнасць да рэгенерацыі, аднаўлення. Яго фармуюць пэўныя флю/ды, што сыходзяць ад рэалій па Беларусі. Менавіта таму Беларусь у кожнага з нас свая...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 4.01.1991 ВЯРТАННЕ Ў ВІЛЬНЮ
3 камандзіровачнага дыярыуша*
Заўсёды еду ў Вільню-Вільнюс з нейкай трапяткой узнёсласцю ў Аушы... Гэты горвА мнв дарагі. Праведзвныя ля яго "сівых муроў" стуАЗнцкія гады, якім наканавана было супасці з імклівым літоўскім узлётам ад імперскай васальнасці да п'янкой свабоАЫ, не маглі не ўлюбіць назаўжАЫ ў задуманныя I таямнічыя буАынІны, у ціхія, блякла-змрочныя вуліцы, у зберажоныя памяркоўнымі літоўцамідухаўныя святыні. Віленскія рарытэты быццам схавалі ў сабе шляхецкі гонар былой сталіцы вялікай дзяржавы. Мабыць, не без яго Азпамогі два Г8АЫ назаА над вежай Гваымінв залунаў летувіскі сцяг...
...Бадай ці не апошнім штуршком для вандроўкі ў Літву з'явіўся перапынак у чытацкіх допісах адтуль. Але, як высветлілася, гэты перапынак "зусім натуралёвы", калі казаць словамі Лявона Луцкевіча, якога сёння ў нашым друку называюць "прадстаўніком беларускай грамадскасці" ў Вільні. А яшчэ ўчора для партызаванага друку гэтая постаць была персонай нон-грата: як жа сын прэм’ера БНР Антона ЛуцкевічаІ.. Адчыніў мне сам гаспадар. Высакародны, з глыбокімі маршчынамі твар, памяркоўныя манеры, выкшталцонасць кожнага слова. Гэты чалавек літаральна выгадаваўся ў сутарэннях Беларускага музея, дырэктарам якога быў ягоны бацька. Але менавіта ў апошнія два гады прабіў час разгарнуцца плённай I няўрымслівай адраджэнскай дзейнасці спадара Лявона. Лявон Луцкевіч з'яўляецца аднаасобным арганізатарам і аўтарам беларускіх перадач на Літоўскім радыё. Два разы на месяц гучыць у тамтэйшым эфіры "Беларускае слова на хвалях Літвы". У дзень майго візіту меўся адбыцца запіс чарговай, каляднай перадачы, яму папярэднічала наша пяцігадзінная размова...
*ААна з першых публікацый у якасці сталага супрацоўніка "ЛіМа". Камандзіроўка ў Вільню албывалася пры канцы 1990 года года выхаду Літвы са складу СССР ІсакавікІ, напярэдадні тых крывавых студэеньскіх падзей 1991-га, калі ў ВільнІ загінулі людзі. Людзі, што баранілі тэлевежу і Дом друку...
КУДЫ ЗНІКЛІ БЕЛАРУСЫ ВІЛЕНСКАГА КРАЮ?
Сапраўды куды? Тут змушаны дастасаваць да матэрыялу гутаркі статыстычныя звесткі, ласкава пададзеныя мне ў Дэпартаменце па пытаннях нацыянальнасцяў пры ўрадзе ЛІтоўскай РэспублікІ... Паводле перапісу 1897 года абсалютную большасць насельніцтва Віленскай губерні Іа яе тэрыторыя амаль тоесная тэрыторыі сучаснага краю) складалі этнічныя беларусы 56% (палякі 8,2% , літоўцы 17,6% ). На сённяшні дзень у Вільнюскім раёне жыве каля 4,7% беларусаў, 20,8% літоўцаў 163,6% палякаў (назваліся гэткімі). У Шальчынінскім раёне 3,6% беларусаў, 8,5% літоўцаў I 82,4% палякаў. Вось якая этнічная метамарфоза... Здаецца, вялікі перасоўшчык народаў не вывозіў згэтуль беларусаў у Азію?..
Трэцяя частка дзяцей польскай нацыянальнасці ў Віленскім краі свядома вучыцца не ў польскіх, а ў рускіх школах! I гэта пры тым, што польскія школы з'яўляюцца дзяржаўнымі ў Літве. Больш таго, пэўная частка "пашпартных" палякаў сваёй роднай моваю называе беларускую!..
Тое, што беларусаў краю "напісалі на палякі" пры польскім часе, сёння ўжо прызнаецца нават I польскім бокам. Але абмежавацца гэтай канстатацыяй, на маю думку, было б не зусім памяркоўна, лічыць Лявон Луцкевіч. ВІленскі край гэта крайпагранічча, край літоўска-беларускага памежжа, польскі элемент куды быў штучна ўкроплены і ніколі не меў тут этнічных каранёў. Як развіваліся дэмаграфічныя працэсы на Віленшчыне пасля першай сусветнай вайны гэтага ніхто ніколі ўсур'ёз не вывучаў. Вось чаму, каб растлумачыць згаданы парадокс, трэба ліквідаваць гэтую "белую пляму" ў гісторыі беларусаў. Патрабуецца перш за ўсё паслядоўнае навуковае вывучэнне эвалюцыі беларускага этнасу на Віленшчыне ў XX стагоддзі, такім мне мяркуецца пачатак вяртання да віленскага вытоку. Прынамсі, Ім не могуць служыць безадносныя геапалітычныя рахункі Літве з боку беларускага парламента...
У гэтым жа рэчышчы патрэбна напісаць поўную гісторыю беларускага палітычнага руху на Віленшчыне да 1939 года, каб яна ўвайшла ў школьныя падручнікі. Гэта I не зусім прыстойная для сённяшніх палякаў пілсудска-клерыкальная дыскрымінацыя беларускай Інтэлігенцыі, вязніцкі шлях у Картуз-Бярозу, і хуткі другі ўдар забойцаў-крымінальнікаў НКУС у верасні-кастрычніку 1939 года, калі бясследна загінулі ў лагерных засценках А.Луцкевіч, на тым часе дырэктар Беларускага музея, У.Самойла, першы настаўнік Я.Купалы, ВБагдановіч, беларускі сенатар у сейме Польшчы, I многа іншых беларускіх рупліўцаў краю, уцалеўшых ад
дэфензіўскага молаху. Гэта былі старшэнныя канцэнтраваныя ўдары спрадвечных крыўдзіцеляў Беларусі Масквы I Варшавы. ТрэцІ ўдар аказаўся больш здзеклівым і татальным: па вайне беларусы Віленшчыны засталіся без сваіх школ і грамадскага жыцця, што канчаткова зрабіла працэс Іх "знікнення" незваротным...
Такім чынам, пасля вайны беларусы на Віленшчыне былі выключаны з нацыянальнага руху. I толькі з лета 1988 года, з пачаткам незалежніцкага руху ў самой Летуве ўзнікла Таварыства беларускай культуры пры Фондзе культуры ЛР, атрымаў статус юрыдычнай асобы клуб амаратаў беларускай народнай творчасці "Сябрына" I пачалі выходзіць радыёI тэлеперадачы.
У якасці журналісцкага каментару да аповяду ЛЛуцкевіча і статыстыкі мне хацелася б спыніцца вось на чым. Вопыт вывучэння нацыянальных меншасцяў на тэрыторыі самой рэспублікі ў нашых навукоўцаў ёсць. Яшчэ ў 60-х гадах экспедыцыяй АН БССР была цудоўна вывучана літоўская супольнасць на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Менавіта вынікі той экспедыцыі скарыстала віленскае згуртаванне літоўцаў выхадцаў з Астравеччыны 'Тервяты”, якое распрацавала праграму будаўніцтва ў вёсцы Рымдзюны Гервяцкага сельсавета, дзе кампактна пражывае каля 1,5 тыс. летувісаў, літоўскага культурна-асветніцкага цэнтра з бібліятэкаю, нацыянальнай школай, Домам культуры. Чаму ў той жа час Інтарэсы карэнных і прыезджых беларусаў у самой Літве не знаходзяцца, так бы мовіць, пад эгідай БССР? На маю думку, беларускі ўрад можа I павінны арганізаваць акадэмічную экспедыцыю на Віленшчыну дзеля грунтоўных этнаграфічных і дэмаграфічных даследаванняў, каб атрымаць дакладнае ўяўленне аб сучасным становішчы беларускага этнасу. I толькі затым можна весці гаворку аб дзейснай нацыянальнай палітыцы і адпаведных культурных праграмах у Літоўскай Рэспубліцы.
ЦІ ІСНУЕ "БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАННЕ” НА ВІЛЕНШЧЫНЕ?
3 фармальнага пункту гледжання, здавалася б, беларусы ў ЛІтве зусім нават I нядрэнна "ўладкаваліся": маюць таварыства, клуб, выхад на ТБ, лаяльнае стаўленне з боку ўладаў. У параўнанні з караімамі, немцамі, украінцамі, яўрэямі, можа, I пэўная перавага ў рэалізаваных магчымасцях. Але...
Беларускі рух у Літве рэпрэзентуецца ні кім іншым, як аматарамі. Так, ва ўсіх іх няма складанасцяў з роднай мовай, ведаюць яны дасканала I літоўскую, ірускую. Дзяцей навучылі беларускай мове дома. Здымаю капялюш перад Л.ЛуцхевІчам, В.Стэхам, КНюнькам, але чаму ж іх паспалітыя мерапрыемствы
збіраюць зусім невялікую частку беларусаў, што пражываюць у ВІльні?
Мне ўяўляецца, што гэта трывожны сімптом, і ён якраз знак таго, што беларускае пытанне на Віленшчыне не ёсць вырашанае. Тут не падыходзяць польскія крытэрыі (маецца на ўвазе пытанне аб польскай нацыянальнай аўтаномііі. Так, свядомая інтэлігенцыя заўсёды сумленне нацыі, але гэта яшчэ не ўся нацыя...
Дык у чым жа разгадка пасіўнасці значнай часткі беларусаў Віленшчыны? Можа, памыляюся, але справа, хугчэй за ўсё, не ў вартасці "Сябрыны", якая I не можа прадстаўляць Інтарэсы ўсіх беларусаў ЛІтвы. Справа ў вартасці самога беларускага этнасу ў Літве. А ён там гэтаксама, як і ў Беларусі, знаходзіцца на шляху да распаду, I ў гэтым сэнсе "беларускае пытанне" на ВІленшчыне існуе, хоць для яго абвастрэння паводле польскага сцэнарыя, сапраўды, грунту няма... Мы з-за ненармальных эканамічных варункаў не можам разлічваць у бліжэйшы час на адкрыццё пастаянных беларускіх школ, хаця ў адной ВільнІ на сённяшні дзень пражывае каля 30,3 тыс. беларусаў Іу ЛІтве 63 тыс.1.
А тымчасам навейшыя дэмаграфічныя звесткі сведчаць аб няспынным "знікненні" беларусаў на Віленшчыне. За першыя 9 месяцаў 1990 года найбольшую частку грамадзян Літвы, якія пажадалі змяніць сваю нацыянальную прыналежнасць, "перапісаліся", склалі хто б, вы думалі? Правільна, беларусы, 3 304 "пярэваратняў” 80 беларусаў, што самахоць зрабіліся палякамі...
.„Калі ўжо накіраваўся да вакзала, здарылася неспадзяваная паломка на тралейбуснай лініі, і давялося лёгкім бегам, каб не спазніцца, дабірацца на цягнік. На вуліцах гадзіна пік, усе прыпынкі запоўнены людзьмі, якія закончылі працоўны дзень. Але віленчукі не спяшаліся ісці дамоў пехатою бавілі час у гутарках, тым больш, што выдаўся цудоўны снежаньскі дзень з прыемным марозікам. Вільня любавалася сваёй цішшу і памяркоўнасцю, у якой мне заўжды мроіцца схаваная здань Пагоні...
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 12.08.1994
ДОБРЫ ПАЧАТАК
Першы з’езд беларусаў БалтыІ
6-7 жніўня ў Вільні адбыўся Першы з'езд беларусаў краін БалтыІ. Яго Ініцыятарамі сталі дзеячы беларускіх культурных суполак Эстоніі, Латвіі і Літвы, а непасрэднымі арганізатарамі 1 гаспадарамі месца правядзення кіраўнікі віленскіх беларускіх асяродкаў, найперш Таварыства беларускай культуры (Х.Нюнька, Л.Луцкевіч|, суполкі ЗБС "Бацькаўшчына" (А.Анішчык|, клуба
аматараў беларускай народнай творчасці "Сябрына" (В.СтэхІ I Інш.
,_У Віленскім палацы мастацтваў Імя Чурлёніса сабраліся прадсгаўнікі беларускіх арганізацый трох прыбалтыйскіх краін I Беларусі. Прадсгаўнікі суполак падзяліліся станам спраў у сваіх асяродках, надзённымі клопатамі I праблемамі. Адзначалася, што з'езд сабраўся I скліканы вельмі дарэчы, бо за 5-7 гадоў у краінах БалтыІ паўстала багата беларускіх асяродкаў II яны працягваюць гуртавацца, напрыклад, у Коўне), паміж якімі патрэбна ўсталяваць пастаянную сувязь I абмен думкамі_ З'езд I закліканы закласці падмурак сувязі беларусаў краін БалтыІ„. Адбыўся шырокі абмен інфармацыяй, проста чалавечы, эмацыянальны кантакт калег па культурнай рабоце з Кохтла-Ярве, Даўгаўпілса, РыгІ, ВІсагяніса, ВІльні, Салечнікаў ІШальчынінкайІ, Коўна (Каўнаса), I калі дагэтуль кантактаванне адбывалася збольшага выпадкова ці прыватным чынам, то зараз закладзена традыцыя абмену думкамі I афіцыйнай канстатацыі сваёй пазіцыі. Адно з рашэнняў з'езда перыядычнае правядзенне з'ездаў беларусаў краін Балтыі_
* * *
Падчас з'езда наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўнічкай кафедры беларускай мовы, літаратуры I этнакультуры Віленскага педагагічнага універсітэта сп. Лілеяй Плыгаўкай. 3 гэтага навучальнага года спадарыні ЛілеІ выпадае яшчэ быць I дырэктарам першай у паваеннай Летуве агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання 68-й сярэдняй школы горада ВІльні. Як паўстала школа?
Школа, дзеля навучання ў якой пададзена на сёння болей за 140 заяў з ВІльні I Віленшчыны, паўстала ўсяго з аднаго беларускамоўнага класа, які быў арганізаваны настаўніцай Г.СІвалавай. У ім вучылася толькі каля дзесятка чалавек. Аднак, дзякуючы арганізацыйнай працы беларускай кафедры I віленскіх настаўнікаў, аднаўленню ў Летуве Таварыства беларускай школы, а таксама дапамозе клуба "Сябрына", ТБК, справа беларускай школы істотна зрушылася.„ Улады Летувы пайшлі насустрач дамаганням беларускай грамады і выдзелілі пад школу памяшканне...
Што можа даць беларускамоўная школа дзецям Віленшчыны? Найперш, як лічыць Л.Плыгаўка, дэмакратычны I беларускі характар адукацыі Апроч таго, школа цалкам пазбаўлена якойнебудзь палітызацыі. Яе "ідэалогія" нацыянальная, беларуская, але з улікам спецыфіхі краіны ЛІтоўскай Рэспублікі, I рэгіёна Віленшчыны, які з'яўляецца шматнацыянальным.
Дыялог другі*
"БЕЛАРУШЧЫНА СТАРТАВАЯ ПЛЯЦОЎКА,
3 ЯКОЙ МЫ ВЫХОДЗІМ У СВЕТ ТВОРЧАСЦІ"
Цяпер, калі Сяргей Дубавец прызнае няслушнасць апазіцыйнасці, альбо аналізуе мінулае па крытэрыю "рацыянальна-нерацыянальна", ці не схіляецца ён да думкі, што гісторыя "Тутэйшых" гэта хутчэй, Аосвед уцёкаў ад літаратуры, час, марна патрачаны на імітацыю літаратуры, але не сама літаратура?
"Тутэйшыя" гэта была, па сутнасці, апазіцыйная палітычная арганізацыя; арганізацыя нацыяналістычная ў здаровым сэнсе слова. Ці магла на той час узнікнуць такая арганізацыя зусім адкрыта? Трэба было нечым прыкрыцца... Глабальнасць нацыянальнае задачы вымагала адпаведнага жанру мы выбралі жанр літаратуры. Такім чынам, пад прыкрыццём літаратуры ўзнікла арганізацыя, якая ўласна літаратурных задач і не ставіла. Нават калі і ўзгадаць "задачу" "Каб кожны напісаў па дэтэктыву", дык гэта латышскі досвед (там, дарэчы, такім шляхам узнікла нацыянальная школа дэтэктыву).
- Такім чынам, дамінантай "Тутэйшых" быў палітычны аспект?
- Безумоўна. Чым скончылі "Тутэйшыя"? Акцыяй 30 кастрычніка 1988 года, калі народ быў разагнаны міліцыяй. У маніфесце "Тутэйшых", між іншым, сказана, што літаратура гэта Бацькаўшчына, і таму мы творым Бацькаўшчыну. Нас не можа задаволіць тая канфармісцкая літаратура, якая існуе, і дзеля таго мы пачынаем ствараць нацыянальнае жыццё, якога няма, праз стварэнне нармальнай літаратуры.
Такое самаразуменне дало свае вынікі і ў літаратуры, і, шырэй, у культуры. Так што я не пагаджуся с табой ў тым, што "Тутэйшыя" гэта "марна патрачаны на імітацыю літаратуры час, але не сама літаратура". "Тутэйшыя" гэта літаратура таксама, хоць перадусім нас цікавілі светапоглядныя падставы жыцця і творчасці. Нас, маладых, і сёння цікавіць, каб светапогляд быў нацыянальны,
* Красанік 1992, Менск.
беларускі, і гэта мае самыя непасрэдныя дачыненні да літаратуры, бо літаратура стаіць на светапоглядзе.
Хіба вашыя літаратурныя папярэднікі не напрацавалі прыдатнага дзеля вас светапогляду? Вунь колькі ў нас празаікаў, крытыкаў, паэтаў цэлы літаратурны цэх!
Светапогляд нашых папярэднікаў ці, дакладней, "старэйшых" не быў цэльна-нацыянальным. Калі й былі нацыянальныя моманты, дык яны хаваліся: час быў такі. A мы ўжо замаўлялі сваё на поўны голас. He скажу, што з гэтага не вырасла літаратура. Банальна паўтараць імёны Анатоля Сыса, Адама Глобуса... На "Тугэйшых" завязана і культура бардаў, рокераў, мастакоў і фотамастакоў, тут цэлы клубок з'яў у культуры. Гаворачы пра нацыянальную ідэю, мы выходзілі не толькі на процікамунізм.. але і на праблему урбанізацыі (тады пра яе шмат пісалі, абмяркоўвалі, зараз нешта перасталі). Тое таксама звязана са светапоглядам. Так што "Тутэйшыя", халі імкнуцца акрэсліць з'яву найбольш адэкватна, гэта светапоглядная тусоўка. Адсюль бралася і літаратура, і культура, і палітыка, і любаякольвек каштоўная дзейнасць.
Выглядае, што арганічнай рысай вашых грамадскіх паводзін Іна тле канфармізму і непазбежнага дэкадэнсу савецкай беларушчыныі была бескампраміснасць ва ўзаемаадносінах з афіцыйнымі структурамі у тым ліку і з тымі, якія браліся прэзентаваць беларускую літаратуру і культуру?
... Таму, што нашая апазіцыя была апазіцыяй і кампрамісу як такому. У літаратуры старэйшага пакалення нас не задавальняла менавіта "беспрынцыповая кампраміснасць". Апроч таго, мы ўсведамлялі маладзёжную фронду і адпаведна яе падкрэслівалі, не імкнучыся сталець раней часу.
Храналагічна мы ідзем услед за пакаленнем "сямідзесятнікаў", аднак мы не можам лічыць сябе ягоным працягам, паколькі яно надломленае пакаленне (як, зрэшты, і ўсе папярэднія). Прычым, як мне бачыцца, "сямідзесятнікі" надломлены найбольш балюча; гэта пакаленне, у якім шмат смерцяў у маладым веку. Можна нават вывесці смяротную рэтраспекцыю, пачынаючы заўчасна памерлай Т.Чабан, далей згадваюцца А.Кабаковіч, Я.Янішчыц,
Р.Семашкевіч... Доўгі можа атрымацца шэраг.
Каго мы лічым сваімі папярэднікамі? Тут бы я фармуляваў сціплей, у форме нейкай задачы для сябе. Канец ніткі, да якой мы павінны прывязацца, каб стаць яе працягам, гэта Ігнат Канчэўскі са сваім "Адвечным шляхам", як завяршэнне нашаніўскай пары. Усё што было пазней гэта цікава, мора фактуры, багаты час, але як генеральная лінія ў развіцці нацыянальнага светапогляду апошнім быў Ігнат Канчэўскі. Думаю, культура на Беларусі не пойдзе далей Канчэўскага, не пойдзе, прынамсі, без мастацкай літаратуры.
Суліма? Уладзімір Суліма (Самойла) больш універсітэцкага складу філосаф, не столькі генератар, колькі інтэрпрэтатар. Ен не вызначае генеральную лінію, а расслойвае; ён ставіў на мэце стварэнне нацыянальнай філасофіі, дзеля гэтага звярнуўся да Фіхтэ, іншых, пайшоў па прынцыпу "мы павінны паўтарыць усё, чаго не прайшлі". Але ж гэта не прадуктыўны шлях, бо нам нічога не трэба паўтараць; мы ўсё прайшлі, толькі гэта "усё" закадзіравалася ў адмысловых і, мусіць, самадастатковых формах інакш бы культура не існавала. Закадзіравана тое I ў нас цяперашніх, толькі не ў адкрытых, не ў выразных формах, не ў формах маніфесгу ці грунтоўнай тэарэтычнай працы, "яно" можа існаваць нябачна, як метастазы, каб пасля раптам выявіцца ў нейкай хваробе.
Што тычыцца свайго пакалення, дык я схіляюся да думкі, што яно выйшла з палітыкі. 3 палітыкі і для мяне асабіста з юначага духу пярэчання. Мусіць, таму я і ўплішчыўся ў адпаведны літаратурны жанр крытыку. Хоць пачыналі ўсе з вершаў, нават Вінцук Вячорка... Мы былі разам і да "Тутэйшых": першым зародкавым фармаваннем, з якога пасля выйшлі "Тутэйшыя" і "Талака", была "Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня". Гэта была дастаткова шматлікая арганізацыя, тусоўка на філфаку. Можна ўспомніць зіму 1980 года, Каляды, разагнаныя міліцыяй (якія пасля апісаў У.Арлоў у сваёй першай аповесціі, і іншае.
Падчас нашага вылучэння з агульнага масіву на пачатку і ў сярэдзіне 80-х гадоў працавала, так бы мовіць, агульная нясучая канструкцыя, на якой усе сядзелі. Яна напрацавана за ўвесь савецкі час гэта завядзёная сістэма адукацыі,
саўдэпаўскія традыцыі, навуковы камунізм, які ўсе праходзілі ў поўным аб'ёме, і г.д. Тады ГЭТА было нармальна, канструкцыя "везла" ўсіх, і ўсе, хто не цураўся, мог спажыцца ад сістэмы званняў, кватэр, пуцёвак, пасад... Але мы здолелі паўстаць адносна гэтага ў апазіцыяю, бо бачылі аб'ект ва.ўсёй яго пачварнасці. Можна сказаць, што беларуская культура напружылася з астатніх сілаў і выпладзіла тых філфакаўцаў, журфакаўцаў, гістфакаўцаў. "Народзіны" і сімвалізуе сабой "Майстроўня".
Да каго з мэтраў беларушчыны вы звярталіся па дапамогу? Кажуць, вас разумеў Уладзімір Караткевіч...
У.Караткевіч быў дзесьці побач... Найбольш блізкім з "жывых класікаў" быў для нас Алесь Разанаў. Мы маглі з ім размаўляць, у адрозненне ад Караткевіча, якім бясконца захапляліся, але з каторым "у жывую" не маглі знайсці агульнай мовы. Хоць спробы былі...
Калі мы сустракаліся з Алесем Разанавым, дык ён казаў, што ўсё жывое складаецца са збояў. I далей прыводзіў купалаўскую думку наконт таго, што "прыгожых дум цвет адно толькі на зломе ўзрастае”. Мы гэта прымалі, і пасля ўжо маглі гадзінамі размаўляць з Разанавым, стоячы на лесвіцы на філфаку... Блізкі быў Алег Бембель. Пасля ўжо ён стаў пісаць толькі "радочкі”, а тады гэта быў філосаф, эстэтык з глыбокім розумам, і мы яго слухалі. Калі ў Лондане з'явілася яго кніжка пра мову, ён нам даваў яе чытаць. Гэта была асоба, набліжаная да А.Разанава.
Па тым ланцугу выходзілі на кнігі Уладзіміра Конана, доктара філасофіі, эстэтыка, чыталі і дзівіліся яго нонканфармізму на той час: ён не дазваляў сабе пачынаць кнігу з цытавання матэрыялаў чарговага з'езда КПСС. Так. вымалёўвалася нейкая нітка. Пасля асяроддзе мастакоў: Марачкін Купава Кулік. Як пасля высветлілася, за гэтым асяроддзем стаяў ні хто іншы, як Зянон Пазьняк... Пазьняк не давяраў маладым, у ім сядзеў такі "правідловы" падпольшчык... А мастакі нас прымалі як роўных, бо займаліся падпольшчынай нашага ўзроўню. Да з'езду пісьменнікаў у першай палове 80-х яны перазнялі фотаспосабам прадмову Ф.Багушэвіча да "Дудкі беларускай", і мы распаўсюджвалі яе. Рабілася гэта ў вялікай канспірацыі, што цалкам нам імпанавала. Тую
прадмову (у чыстым выглядзе, без аніякіх каментараў) мы разнеслі па адрасах пісьменнікаў і паўкладалі ў паштовыя скрынкі. Успамінаецца, што не ўдалося даставіць прадмову толькі А.Макаёнку, бо той жыў у доме, які ахоўвала міліцыя... Абразок нацыянальнай культуры: студэнты нясуць прадмову Ф.Багушэвіча беларускаму пісьменніку і не могуць яе данесці у пад'ездзе сядзіць міліцыянер...
Асабіста для мяне каштоўным было знаёмства з Анатолем Сідарэвічам, які ў першай палове 80-х працаваў у "ЛіМе". Да яго мяне прывёў галоўны рэдактар А.Жук. Тады ў "ЛіМе", у адрозненне ад іншых беларускіх газет, "тое-сёе" праскоквала. Напрыклад, прозвішча Антона Луцкевіча, за што наўздагон выгаворвалі рэдактару і таму ж А.Сідарэвічу. (Дзеля таго, каб "правесці” гэтае прозвішча, я напісаў рэцэнзію на кнігу Р.Семашкевіча, працытаваўшы артыкул з "Лнтвы лнтературной", дзе згадваўся А.Луцкевіч...).
Мы спакваля ўцягваліся ў літаратуру, і не толькі беларускую, бачылі, што рабілася ў свеце. У "Майстроўні", напрыклад, паставілі "Цара Максіміляна"/ а другой пастаноўкай абралі "Лысую спявачку" Эжэна Енэско французскую п'есу абсурду. Адным словам, да розуму цягнуліся па-свойму. Нацыянальная ідэя, кажуць, замкнёнасць, абмежаванасць. Нам жа свет адкрыўся ПРАЗ яе...
Пакаленне? Магчыма, час "пакаленняў" сыходзіць, і нас ужо зменіць не нейкая новая тусоўка, a персаналіі. Як толькі скончылася эпоха застою знікла, развалілася "агульная нясучая канструкцыя", усё скранулася і паплыло. Сітуацыя мяняецца ці не кожны дзень; чалавек, прыгаломшаны зменай цэн, дэстабілізацыяй, упадае ў дэпрэсію. Мы раней казалі, што супрацьстаім мяшчанству. Вазьмі ”ЛіМ" пачатку 80-х, і там ледзь не ў кожным нумары: мяшчанства гэта... 3 адмоўным знакам. А дзе сёння тое мяшчанства?
Таго, адносна чаго можна сябе пралічыць, няма. Узнікае, такім чынам, праблема для пакалення наступнага: адносна чаго сябе мысліць? Мабыць, таму маладыя будуць ісці не нейкай групай, а асобамі. У прынцыпе, так яно і павінна быць: кожны рэалізуе свой праект.
Калі ты ўсвядоміў свбй праект, канчаткова перасягнуўшы палітыку і схіліўшыся да літаратуры?
Відаць, тады ж, на пачатку 80-х. Творчасць вабіла больш, чым палітыка, хоць яшчэ доўгі час мы рабілі наскрозь палітызаваны самвыдат. Праўда, грунтоўных палітычных распрацовак у нас не было. Літаратура адначасова была палітыкай; палітыка вельмі часта пераходзіла ў літаратуру. I тое і другое было неакрэслена.
Але калі беларуская дзяржаўная палітыка набывае акрэсленасць і самастойнасць, і нацыянальная мара такім чынам ператвараецца ў рэальнасць а тое для мары пэўная "смерць”, тады для беларушчыны ёсць выйсце ў Космас, на касмапалітычны ўзровень. БЕЛАРУШЧЫНА СТАРТАВАЯ ПЛЯЦОУКА, 3 ЯКОЙ МЫ ВЫХОДЗІМ У СВЕТ ТВОРЧАСЦІ. У ёй мы набываем светапогляд, набываем галоўнае дзеля творчасці мову, каторая ёсць мысленне, і з тым выходзім у Космас, дзе наша мара і мае быць.
У сярэдзіне бе'ларушчыны нам няма чаго дзяліць і ўчыняць канфрантацыі: у нас няма дастаткова моцных пазіцый, каб яны маглі паўстаць у апазіцыю адна да адной. Хоць ёсць зусім розныяўзроўні адраджэнцаў. Нацыянальнае адраджэнне павінна быць ПАЛІТРАЙ; усякае аднадумства было б для нас канцом усяму...
Людзі робяць выбар і ажыццяўляюць яго па-свойму. Можна, напрыклад, ускінуць рукі і распачаць плаканне, галас Ічаго не бракавала ў мінулым і яшчэ дастаткова чуваць цяпер). Але плаканне ўстыла: нельга што-небудзь збудаваць крычучы, лемантуючы, бясконца драматызуючы становішча, бо гэта ўсё дэструкцыя. Трэба прадумаць сітуацыю і пачынаць рабіць сцвярджальныя рэчы. У мяне была спроба перагледзець спадчыну Купалы, Багушэвіча, Багдановіча, каб выбраць сцвярджальныя рэчы. I яны ёсць, іх можна вылучыць. Падборкі ствараюць дзіўнае ўражанне ГЭТА ЗУСІМ ІНШАЯ ЛІТАРАТУРА.
Прыйшла пара канчаць з негатывам: калі мы дбаем пра ўзгадаванне ва ўлонні беларушчыны новага творчага пакалення, трэба будаваць новую нясучую канструкцыю. Гэта будзе, дапусцім, нацыянальная дзяржава і беларуская духоўнасць, якія мусяць мець такое цалкам магчыма прывабны выгляд. Але дзеля гэтага трэба найперш пачынаць працаваць у сярэдзіне самой культуры. Мы ж настолькі здылетанцелі ў галіне мыслення.. Чытаеш
літаратурную прафесуру і думаеш: а чым, уласна, іх мысленне адрозніваецца ад мыслення любога з дзесяці тысяч, што сабраліся на плошчы і крычаць "За Бацькаўшчыну!"? Але ж прафесар гэта прафесійнае мысленне...
Слушна глядзець на рэчаіснасць не як на гібель нацыі, а як на зададзены аб'ём працы. Найлепей жа робіцца з добрым настроем...
3 ДЗЕННІКА 14.05.1994
* * *
...С. Дубавец у газеце "Свабода" стала, ужо ледзь не паўгода, вядзе рубрыку "Сёння". Рэфлексуе над сучаснасцю, галоўным чынам сацыяльнай. Прычым заўжды неяк таленавіта ўвязвае эмпірыю з ratio, стратэгічнымі роздумамі...
У №18 за травень г.г. выйшла калонка С.Д., прачытаўшы якую зразумеў, што аўтар найперш сам для сябе Іі для нас) раэвязаў невырашальную, здавалася, праблему праблему мовы I палітыкі, тактыкі. У выніку "рускамоўнікі" становяцца прыяцелямі, а не непрыяцелямі Ідля беларускага адраджэння), якімі былі ўвесь гэты час. I сапраўды, "рускамоўе" факт, сцверджаны аб'ектыўна, усёй нядаўняй сістэмай выхавання і адукацыі, івінаваціць угэтым людзей нельга... У той жа час, развязаўшыся з мовай, пераходзім да галоўнага быту, гаспадарання на зямлі. Iідэалам робіцца ГАСПАДАР, уладальнік гэтай зямлі і гэтых магчымасцей. "Мова мусіць "нарасці" на гэтым Істварэнні сярэдняга класа. Ю.З.І і толькі тады можа стаць вызначальнаю характарыстыкаю сацыяльнага падзелу грамадства..." піша Сяргей Дубавец. Уся праблема ўрэшце зводзіцца да пераарыентацыі беларушчыны з парабка на гаспадара... Бо сутнасць "нацыяналізму" глыбей, чым яго з'ява: мова. Мова знешняе, вонкавае; углыбіні ляжыць імкненне жыць годна. Нацыяналізм, такім чынам, пераводзіцца і асэнсоўваецца на ўзроўні універсаліі, а не паталогіі ці "экстрэм/зму"...
Нататкі пра кулыуру. Заканчэнне
ПЕРАД ЧЫСТЫМ ЛІСТОМ
Усё-такі адраджэнне калі гэтым паняццем вызначаць стан тае ці іншае культуры, рэжым яе жыццядзейнасці -
хутчэй, метафара здабывання апоры, грунту пад нагамі. "АдраАжэнне" канчаецца, як толькі гэты грунт знойдзены. Тады пачынаецца... паміранне культуры. Той зпадмазырскій дзядзька, што грунту не губляў ніколі, жыве паміраючы. I паміранне ягонае ані прыспешыш, ані прымарудзіш у ім можна толькі саўдзельнічаць.
Ты саўдзельнік памірання твайго этнасу, сэрца якога перастане біцца на тваім апошнім уздыху...
У адраджэнскай сітуацыі собіць толькі будавацца як будуецца новаяхата, маючая аб'ектыўнай сваёй перадумовай грунт, зямлю пад нагамі. Потым ужо ўкопваюцца шулы, ачэсваюцца бярвенні і кладзецца зруб. У нас няма нармальнай перадасновы, на якой было б магчыма перакласці ранейшы, пахінуты, бо адпачатку нетрывала складзены, зруб. Тут дзіўны стан: савецка-беларускае культурнае збудаванне лепш не чапаць увогуле, не руйнаваць. Яно, скарыстаўшы для свайго афармлення матэрыялы жывой, сапраўднай нацыянальнай культуры, сталася, аднак, пусталоннем: яно сёння не цяжарнае новаю культураю. Побач з гэтым нацыянал-камуністычным прывоем на дрэве культуры прарасцімуць новыя парасткі, што з'акумулююць вопыт усяе папярэдняе традыцыі.
Ці можа быць нацыянальнае жыццё рамяством спадчынным? Ты адраджэнне сам ёсць. Ты арганізатар і натхняльнік свайго адраджэння і адраджэння свайго этнасу. Аднак ты не прадаўжальнік, a пачынальнік. Бо сёння табе няма чаго прадвўжаць. Хіба можна ўлітаратурным сэнсе прадоўжыць белсацрэалізм, адпаведную крытыку? Ды з усяго гэтага масіву тэкстаў мы возьмем дзеля працягу поступу культуры не так і шмат цытат, разумеючы, што ўсё гэта часовае, пераходнае; што, скажам, крытычныя працы А.Адамовіча, Р.Бярозкіна і М.Стральцова на шалях культурагенезу важаць ці не больш, чым бібліятэка планавых працаў Інстытута літаратуры. Гётэ называў змесціва літаратуры фрагментарным, захоўваючым помнікі чалавечага духу ў той ступені, у якой яны былі зафіксаваны пісьмом. "Як мала з таго, што адбылося, запісана!" у скрусе вымаўляе Гётэ...
Такім чынам, гы адно пачынаеш. 3 нуля, з чыстага ліста.
3 самаго сябе. "Наша Ніва" ў Вільні адноўлена з рэдакцыі, што пачала рабіць выданне перадусім для самой сябе, a ўжо затым гісторыі... Усю нашу спадчыну, у тым ліку і І.Канчэўскага, ты будзеш трымацьхіба толькі ў падсвядомасці, у падтэксце, а тэкст мусіць быць твой, абсалютна новы. "Усё ўзнікае з нічога", гэта якраз той выпадак.
Вось формула разумення сябе ў сітуацыі HE ПРАДАЎЖАЛЬНІКІ, А СТВАРАЛЬНІКІ. "Я той хто шлях і хто па Ім ідзе", вось формула самой сітуацыі, прамоўленая Алесем Разанавым. Здаецца, яна дае адказ на пытанне: штб ты? Толькі ідўчы. Навошта табе прыдумваць яшчэ й дэкларацыю свайго шляху? Ідзі сабе, ідзь.
* * *
Лозунг "нацыянальнага адраджэння" за чатыры гады прагалошання Іберучы за адлік лета 1989 года дату Устаноўчага Сойму БНФ "Адраджэнне"), праўдападобна, вычарпаў свае здольнасці ўздзельнічаць на ўсі грамадства. Першапачаткова высунуты сталічнай інтэлігенцыяй перадусім дзеля самой сябе, гэты лозунг заканамерна перасягнуў межы зацікаўленай супольнасці і ужо ў форме агульнадзяржаўнай ідэалогіі пашырыўся на ўсю нацыю. I цяпер упокліча "Адраджэнне" няма адрасата: кажучы гэты лозунг, мы маем на ўвазе кагось іншага, хто побач і хто мусіць адраджацца, але не сябе. Мы маем на ўвазе народ, беларускі народ... Можа, ўсё-такі пакінем народ у спакоі?
Зрэшты, зразумела, скуль паўзнік фантом "народа" і чаму ён заўладарыў у лексісе адраджэння: пры змене ідэалогіі з камуністычнай на нацыяналісгычную ў "здаровым сэнсе слова" аніколькі не змянілася, бо не магла так хутка змяніцца, агульная збальшавізаваная ментальнасць, у тым ліку і псіхалогія інтэлігенцыі, якая хоць і можа зараз пахваліцца эпізадычным вальнадумствам у тыя часы,ды ўсё ж тое вальнадумства было прыстасаваным да ўсеагульнага бальшавізму. Відаць, падладжваючыся пад "час, век, эпоху”, інтэлігенцыя аб'ектыўна губляла ў сабе нешта сутнаснае здольнасць да незалежнай ад часу дэмакратыі духу, духоўную самастойнасць. I цяпер,
калі дэмакратыя духу фактычна ўзаконена, інтэлігенцыя па інерцыі пачынае ісці ўслед за ідэалогіяй новай, нацыяналістычнай, якая, незалежна ад такога свайго зместу, ізноў трымае інтэлігенцыю ў заложніках, прымушаючы карыстацца ўсё тым жа эбітым паняццем "народ"...
Ды народ розны, шматстайны; зрэшты, ён заўжды быў розны і па сацыяльным стане, і па інтэнцыях духу. "Адраджаць " увесь народ бессэнсоўна; у варунках вядомых будзённых праблем гэты рамантычны і, аднак жа, далёкі ад канкрэтнай рэчаіснасці лозунг не кранае ані прыгнечаную і косную вясковую інтэлігенцыю, ані прагматычнакасмапалітычную гарадскую, ані індыферэнтны калгасназавадскі люмпен. Далёка не ўсе слаі грамадства ў часе сацыяльна-маральнага злому, які фатальна задоўжыўся, можа задаволіць адна толькі мова. Відаць, мова рэч дастатковая элітарная, каб так проста стацца агульным сімвалам выратавання... Тутдарэчы згадваецца паказальная эскапада героя апавядання Андрэя Федарэнкі "Заява": "Сам гавары ты хоць па-кітайску! Любіш любі, гаворыш гавары, а другіх прымушаць не смейце!" Сітуацыя, у звыклай для аўтара манеры пачатая ад скрайняй іроніі і самаіроніі: "Ты пераконвай мяне, пераконвай!..", і развітая затым да "голасу рэальнасці": "He пераканаў...", абсалютна рацыянальная.
Гаварыць пра "адраджэнне" ўхаце сваіх бацькоў у мяне не паварочваецца язык гэтак амаль фізічна адчуваецца недарэчнасць падобных гавэндаў у вёсцы, за 300 кіламетраў ад сталіцы. Ці то "травесційнасць" абстаноўкі выклікае такое пачуццё?
А, можа, лозунг павінен вярнуцца да адрасата самой інтэлігенцыі? ЦІ увогуле грансфармавацца ў нешта новае, нязнанае?..
* * *
У варунках шматнацыянальнай культуры Саюза ССР асобная нацыянальная культура выстаўлялася не тое што як экзот, але як самадастатковы і закончаны экзот. Крытэрыяў закончанасці культуры не існавала; можна было запыніцца на любым крытэрыі і ён прымаўся як абсалютны.
Напрыклад, "мужыцкасць" беларускай культуры з усімі выцякаючымі... Хоць які-небудзь прафесар філфака аб'ектыўна займаў у грамадстве арыстакратычную нішу і мусіў аб'ектыўна выціскаць са свае самасвядомасці комплекс "мужыцкасці". Сацыялагізацыя эстэтыкі, такім чынам, была непазбежнай: "мужыцкасць" сацыяльнага паходжання адмыслова спалучалася са светапоглядам інтэлігента ў першым пакаленні. Дарэчы, ніхто такіх падлікаў не рабіў, але, відаць, "першапакаленцы" дасюль пераважаюць у беларускай літаратуры...
* * *
Якія цяглавыя механізмы вымкнуць хультуру ў тое заўтра?
Шукаючы адказу на гэтае пытанне, нам аніяк не абысці тэмы элітарнасці ў культуры і на ўзроўні метафары, / на ўзроўні сацыяльным. Калі "Нашу Ніву" Ісучасную) перакласці з "тарашкевіцы" на афіцыйны правапіс, дых яе элітарнасць пэўна здэфармуецца гэтак жа, як зынакшыцца ўспрыняцце "ЛіМа", выдадзенага, дапусцім, у старым правапісе. А ўсё таму, што мы аднолькава тузаемся паміж "элітарнасцю" і "масавасцю", раз-пораз мусова аднаўляючы старыя формулы грунт / адразу пераходзячы на ўзвышэнне, куды цягнем за сабою чытача, разумеючы, што грунт гэта яшчэ не элітарнасць, а толькі яе перадумова. Як розняцца нашы аўтары! Сярод іх і слесары, / прафесары, і хатнія гаспадыні. I парадохс яны неяк змяшчаюцца разам на адной паласе... Дзе ты, electis?
Элітарнасць ёсць прылада, што дапасоўвае нацыянальнае Ілітаратуру, тэатр, кіно і г.д.1 да агульналюдскага. Нацыянальнае а яно ўяўляецца ўсё-такі адмежаванай тэрыторыяй спаміж іншых культурных палетхаў свету павінна мець такую інстытуцыю, у якой яно перакладалася б на мову людства, і, наадварот, дзе агульначалавечае адаптавалася б да патрэб нацыянальнай культуры. Нацыянальная культура павінна мець паміж сабой і лю дствам пасрэдніка, які ў дыялогу natio з светам выконвае функцыю перакладчыка, забяспечвае паразуменне бакоў і захаванне балансу інтарэсаў.
Electis, трэба думаць, узнікне тады, калі дзяржава і грамадзянская супольнасць канчаткова разыдуцца па розных палюсах, размяжуюцца. Але пры ўмове, што дзяржава будзе зацікаўлена ўтрымліваць сферу нацыянальнай эліты. Пытанне, ці сама дзяржава створыць гэтую сферу, закладзе адукацыйныя, эстэтычныя, выхаваўчыя і якія Іншыя інстытуты элітарнасці, ці ініцыятыва будзе зыходзіць з нетраў самога грамадства. Хутчэй за ўсё, гэта працэс двухбаковых намаганняў.
Рацыя: культура пачынаецца там,дзе канчаецца дзяржава. Дзяржава ўвогуле не той орган, што выпрацоўвае культуру; яна, хутчэй, ахоўнік-забеспячэнец культуратварэння інстытутаў I акадэмій, пісьменніцтва, тэатру і музыкі і г.д. Амаль усё што-кольвек новае і заўважнае ў культуры апошнім часам узнікла пераважна як плён прыватных альбо напалову прыватных ініцыятыў: ці то адноўленая "НН", ці то фальклорны гурт "Ліцьвіны", ці то факсімільныя выданні "кааперацыйна-выдавецкага таварыства "Адраджэнне". У сціжме прыватных ініцыятыў, несумненна, трэба разглядаць I студэнцкія суполкі, рэлігійныя грамады, "Беларускую капэлу". Паўсюль вызначальная роля належыць асобе: С.Дубаўцу, У.Бербераву, А.Жынкіну, М.Матрунчыку, Ф.Янушкевічу, Я.Паплаўскаму... Розніца паміж справай прыгаданых дзеячаў і Мінкультуры відавочная: калі першыя аднаўляюць, замацоўваюць і распрацоўваюць аўгэнтычную культуру, дык Міністэрства, увогуле спрыяючы ім, ці не большыя сродкі накіроўвае на забеспячэнне г.зв. "патрэб часу", імкнучыся дагадзіць усім, хто з'яўляецца на мясцовых маскультурных пляцоўках з мэтай "абслугоўваць культурныя запатрабаваннінарода"... А яшчэ трэба ўзгадаць неабходнасць утрымання традыцыйнай сістэмы клубаў і бібліятэк, хораў, бо за імі стаяць людзі, і іх многа... Так што прыватныя ініцыятывы рэалізуюцца як бы самі па сабе, амаль незалежна ад дзяржавы.
Аб'ехтыўна, бачачы розніцу паміж зместам / кшталтам прыватных намаганняў у культуры і мерапрыемствамі ўстаноў культуры, трэба прызнаць іх эстэтычную несумяшчальнасць і рознаўзроўневасць. Сведчыць жа гэтая рознасць не пра што іншае, ях пра пачатак адслаення пэўных плыняў культуры ад дзяржаўнага тулава; творчыя
магчымасці для выбраных на гэтым шляху непрадбачаныя.
* * *
Гэтаксама наўрад ці створыць культуру формула "дзяржава робіць нацыю". Нацыя, магчыма, зарганізоўваецца і такім, дзяржаўным шляхам, але каб культура... Гэты датклівы, бездапаможны і як нішто ўстойлівы, дасканалы эфір? Гэтая свяшчэнная эманацыя жывога свету Іі твайго народа таксамаі ці можа яна стацца магчымай з волі дзяржавы, што наглядае за механічнай правільнасцю знешняга жыцця? Ды не, відаць; на парозе культуры ўладарнасць дзяржавы блякне, канчаюцца яе ўсюдыісныя паўнамоцтвы. Тут пачынаюць дзейнічаць іншыя, нябачныя звонку законы, вядзецца ўтоеная ад знешняга вока гульня, у выніку якой ажывае спракаветны фальклор, гучаць перакладзеныя шэдэўры сусветнай літаратуры, ну і, вядома, пішуцца свае шэдэўры... Што можа Дзяржава без Культуры? Хіба што, тоячы сваю сутнасную бездапаможнасць, скарыстаць мову, думкі, эстэтыку суседшчыны? Аднак у такім разе дзяржава ператвараецца і ў культуртрэгера суседшчыны...
♦ * ♦
Калі слесар і прафесар кажуць адны й тыя ж думкі такое грамадства яшчэ няздольнае весці дыялог са знешнім светам, бо ў яго няма каму гаварыць. Такое, аднамернае грамадства ўсім тулавам адкрыта знадворнаму свету, пазбаўлена абарончай лінзы, праз якую павінны прапускацца праменні зводдаль, каб прадухіліць апёкі... Ролю грамадска-культурнай лінзы і мусіць выконваць нацыянальная эліта.
* * *
Пасля перахладу Васілём Сёмухам рамана Г.Гесэ "Гульня шкляных перлаў" ('Тульня ў бісер") мы не маем права толькі паўтараць далей формулы Багушэвіча, Купалы, "НН". Прынамсі, мудрасць патрыярхаў ужо не можа задаволіць цалкам. Аледа новых формулаў ляжыць ШЛЯХ.
Магчыма, яны яшчэ знаходзяцца ў чэраве культуры і іх немагчыма вымавіць сёння, бо формула сцверджаная рацыя культуры, вынік шляху.
Паўтарыўшы ў 1989 годзе Купалу "Людзьмі звацца", мы як бы закальцавалі спіраль векавога развіцця культуры прыйшлі да тае ж кропкі, ад якое ўсчаўся адлік адраджэнства на пачатку стагоддзя. Каб прывязацца да тае кропкі, трэба было абавязкова ўзнавіць колішнія формулы.
Акрамя таго, існаванне ў формулах мінуўшчыны два-тры гады таму было ці не адзінай спраўнай формай нацыянальнага існавання. Кажучы "Мова -душа народа", мы найперш надавалі сэнс сваёй уласнай мове, бо знаходзілі ў ёй надзейную светапоглядную каардынату, адносна якой вывяраліся крокі з савеччыны. Формулы патрыярхаў нас ніколі не падводзілі; у савеччыну нас вяртала грэбаванне тымі формуламі. Хто робіць у Беларусі рыхтык аднолькавыя газеты? Ды тыя, хто не можа адарвацца ад марфалогіі маскоўскіх, колішніх "цэнтральных" выданняў, якія доўгі час выстаўляліся ўзорам журналістыкі. Калі свае запазычаныя думкі адно перакладаюцца на беларускую мову, дык адкуль жа ўзяцца стылёвым адрозненням паміж матэрыяламі "Звязды" I, скажам, "Народнай газеты"? Ці не з гэтых жа пёраў творыцца міф пра залежнасць Беларусі ад Масквы Гяк узаемазлучаныя сасуды: што ў іх, тое са спазненнем і ў нас"). Вядома, што вызначальныя ў прыродзе згаданага міфу не логіка, не знешне-пераканалыя аргументы, a астаткавы рэфлекс асабістай духоўнай залежнасці аўтараў ад Масквы, ад думак маскоўскіх палітыкаў і публіцыстаў, ад суседняй культуры ўрэшце рэшт. I ўся іх беларушчына перакладная, і яна такая і ёсць камяк з цытатаў Бярдзяева, Бабурына і Юры Шаўчука з "ДДТ" Ікаму хто даспадобы, той выкарысюўваецца, цытуецца болейі.
Рацыянальна процістаяць гэтаму камякувельмі складана: ён таксама, як мы раней сказалі пра дзяржаву, усюдыісны. Застаецца, бадай, адзіны шлях ладкаваць іншы, інакшы кшталт мовы, думак, запазычанняў з суседшчыны...
Існуючы ў аўры Багушэвіча і Купалы, мы, аднак, існавалі і ў свеце няведамым свеце будучыні. Надзённасць была
Іяк і ёсць такоюідля нас несапраўднай, неадпаведнай. Наш нацыянальны ідэал быў і ёсць вынесены за межы цяпершчыны.
А што цяпер?
Цяпер, відаць, уся справа ў хуткасці напрацоўкі новага лексісу культуры, які, набраўшы крытычнай масы, праз нейкі час можа ўздацца новымі 'формуламі, рацыямі, пытаннямі... Але сёння амаль усе формулы згубілі сугучнасць сітуацыі. Адпаведным і цэласным застаешся хіба толькі ты той, хто можа казаць і без замацавання ў "радзе", у якім сплішчыліся твае папярэднікі. Такім чынам, ты пачынаеш упаасобку. Спераду ў цябе незрэалізаваныя пакуль магчымасці; ззаду хамяк неадэкватных памкненняў тваіх папярэднікаў. Каб скарыстаць свой шанец, ты павінен унікнуць камяку і пачаць з чыстага ліста...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 7.05. 1993
У МУЗЕІ КУПАЛЫ, ЗА КАВАЙ._
На мінулым тыдні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сарганізавала брыфінг з адмысловай павесткай дня: ’’Культура I прэса”. Тэма брыфінгу тычылася праблем супрацоўніцтва Міністэрства культуры і друкаваных выданняў.
У нейкім сэнсе такі брыфінг у Інфармацыйным жыцці рэспублікі падзея незвычайная. КалІ раней сустрэчы журналістаў I міністэрскіх работнікаў адбываліся часцей з якой-небудзь спецыфічнай нагоды, канкрэтнай падзеі ў кулыурным жыцці, дык цяпер міністэрства сп. Я.ВайтовІча вырашыла зрабіць адмысловы крок да журналісцкай грамадскасці каб, са свайго боку, падзяліцца сваімі стратэгічнымі планамі і паўсядзённымі клопатамі, і, з другога боку, выслухаць меркаванні сваіх спраўных крытыкаў I "дабрадзеяў", якімі ёсць Іці, прынамсі, павінны быць) для любой дзяржаўнай структуры прадстаўнікі "чацвёртай улады" ў краіне. Варта асабліва адзначыць, што гэта не просга манерны крок з боку міністэрства, але крок падрыхтаваны...
Выступілі практычна ўсе намеснікі міністра, кіраўнікі некаторых аддзелаў, рэктар Беларускага інстытута праблем культуры, прадстаўнікі Саюза майстроў народнай творчасці, Канфедэрацыі творчых саюзаў I асацыяцый Рэспублікі Беларусь I інш. Ад "высокага стылю”, які спачатку былі задалі на сустрэчы міністэрскія работнікі, гутарка, дзякуючы спадарам журналістам,
набыла, можна сказаць, больш Інтымную, камерную форму_ I неяк у каторы ўжо раз за апошнія гады стала зразумела простая, даўняя, але неўпрыкмет забытая Ісціна: якімі б скрутнымі, жорсткімі ні былі сацыяльна-палітычныя катаклізмы ў краіне, творчыя людзі, дбаўцы пра культуру ці то ўрадаўцы-дзяржаўнікі, ці то Інтэлектуальная, духоўная эліта грамадства ні ў якім разе не павінны раз'ядноўвацца, замыкацца ў сваіх унутраных праблемах I недамогах. А прэса, сродкі масавай ІнфармацыІ на тое I прызначаны, каб падтрымліваць I, у выпадку неабходнасці, узнаўляць лучнасць дзяржаўнай I духоўнай сфер грамадства_.
"Чым больш я жыву, чым больш чытаю, слухаю I бачу, тым больш пачынаю разумець, што вёска гэта нешта адзіна сапраўднае ў свеце вар’яцтва... I, калі ўжо так цяжка адарвацца ад Дастаеўскага, дык, па-мойму, "вёска ўратуе сввт”, а не нешта іншае. У маіх апавяданнях ёсць I пра вёску I пра вясковых людзей жорсткія словы, але яны не ад няведання, не ад абыякавасці, а якраз ад жалю I, па выразу Буніна, "любові лютай"_. ■
...Каб не раэгубіцца ў акіяне ідэй, пісьменнік павінен ввдаць, што ён хоча, павінен "цягнуць" нейкую сваю лінію, моцна верыць у нешта нават не так важна, у што: у Бога, авангардызм, адраджэнне I г.д. і круціцца вакол гэтага нечага. Мастацкі твор уяўляецца мне ямаю, вакол якой, па краях, ходэіць пісьменнік I запаўняе яе словамі...”
Андрэй ФЕДАРЭНКА
Пісьменнік перад белым лістом ГОРЫЧ "ЛЮБОВІ ЛЮТАЙ", АЛЬБО ЛІТАРАТУРА ЖАЛЮ
* * *
Звычайна пра літаратуру разважаюць "мэтры", г. зн. тыя пісьменнікі, хто прызнаны крытыкай і чытачом, напісалі буйныя творы ці пачалі выдаваць збор твораў... Збор твораў празаіка Андрэя ФедарэнкІ пакуль не намячаецца, раманы яшчэ не напісаны першая кніга прозы "Псторыя хваробы" выдадзена ў 1989 годзе; у!994 годзе пабачыла свет другая кніга прозы "Смута". Аднак жа чаму для гутаркі пра літаратуру журналіст выбраў менавіта гэтага аўтара?
Відаць, таму, што сам зацікавіўся яго творчасцю больш, чым чыёйсьці іншай. Андрэй Федарэнка, на мой погляд, пакуль не разгаданы ані крытыкай, ані чытачом можа, з гэтай прычыны на яго першую кнігу не было напісана ніводнай рэцэнзІІ, што здараецца даволі рэдка. Хоць апавяданні атрымалі не адну літаратурную прэмію, у тым ліку I прэмію "ЛіМа" за 1992 год апавяданне "Бляха".
Такім чынам, у беларускую літаратуру прыйшоў новы, малады пісьменнік Гмладалітаратарства" атрымае на арэхі ў гэтай гутарцыі, які раптам не змог патрапіць у літаратуразнаўчую схему, аказаўся не такі лёгкі для разгадвання... Магчыма, гэта ўласцівасць кожнага сапраўднага таленту?Апроч таго, пісьменнік прыйшоў у літаратуру ў часе крызісу сацрэалізму і адасобіў сябе ад гэтага метаду. Свой творчы метад А.Федарэнка вызначае як "чысты рэалізм"...
Проза Федарэнкі трымае. Трымае менавіта голым, чыстым, неўпакаваным ні ў якую ідэалогію рэалізмам. Яго героі ці то студэнты, ці то вясковыя дзядзькі і цёткі душэўна пакутуюць на гэтай зямлі, у сваім часе. Сам час, самі рэаліі быцця аднесены на другі план бытапісання; на першым плане сам Чалавек, са сваёй несканчонай унутранай драмай...
* * *
Літаратура была белы ліст, цяпер ён увесь спісаны. Трэба перавярнуць альбо дастаць )ншы.
Л.Талстой. 3 дэённіка, 1897
Калі не памыляюся, Андрэй, крытыка ўжо ідэнтыфікуе Федарэнку як прадаўжальніка традыцыйнага метаду ў літаратуры, прозе. Ці падзяляеш, па-першае, само вызначэнне "традыцыйная літаратура"; па-другое, ці згодзен з крытыкамі?
Юрась, давай адразу дамовімся: ты запрасіў мяне на гэтую гутарку не як нейкую "з'яву", якую, бачыце, ужо "ідэнтыфікуе крытыка", а як звычайнага сярэдняга літаратара, што мала чым вылучаецца ад тых, з кім разам прыйшоў у літаратуру. Кепска, калі фальшывая сціпласць, але яшчэ горш, калі не трымацца межаў аніякай сціпласці... Проста, сапраўды, і звычайны сярэдні літаратар мае свае думкі пра жыццё, пра літаратуру, таму Ч найперш, дзякую за гэтае запрашэнне выказацца. Ага, і яшчэ адно: я наперад кажу, што буду шмат "якаць", але гэта ад таго толькі, к.аб падкрэсліць, што адказы мае не аксіёмы, а ўласныя, толькі маё меркаванні.
Значыць, ці прадаўжальнік я "традыцыйнага метаду ў прозе"? Але ў якой прозе? Беларускай? У літаратуры кожнага народа свае традыцыйныя метады, і нават расейскія значна розняцца ад беларускіх. Мне спадабалася выказванне І.Жука на анкету "ЛіМа" да гадавіны М.Гарэцкага калі расейскія пісьменнікі ў большасці сваёй ставілі пытанні "что делать?" і "кто внноват?", дык іншыя, у прыватнасці, Гарэцкі "за што?" (цікава, што бадай адзіны твор Талстога на тэму беларуска-польскага паўстання 1830-31 гадоў таксама называецца ”3а што?"). Дык вось, калі я прадаўжальнік традыцый беларускай прозы... He ведаю, хутчэй за ўсё не згодзен. Справа ў тым, што ў беларускай прозе амаль скрозь дамінантаю была (і цяпер ёсць, толькі з іншым знакамі традыцыя сацыялістычнага рэалізму. Але я не пішу гэтым метадам. Я прыхільнік
чыстага, аб'ектыўнага рэалізму, і хачу ў меру сваіх, вядома, здольнасцей толькі "ставіць дыягназ". Я не выбіраў гэты метад неяк знарок, проста ён сам склаўся як найбольш адэкватны для майго мыслення, мне лягчэй так выказвацца. Але ў цэлым для мяне гэтае пытанне зусім няважнае; я, калі пішу, менш за ўсё думаю, традыцыяналіст я ці яшчэ нехта проста пішу, як на душу кладзецца.
Добра, такім чынам, ты "проста пішаш"... Але яшчэ рана ўздыхаць з палёгкаю! Цябе чакае іншы "шасток" у літаратуры младалітаратарства. Творы А.Федарэнкі, напрыклад, нярэдка адносяць да "маладой прозы", a самаго аўтара называюць "маладым літаратарам" альбо "пачынаючым пісьменнікам". Калі ты чуеш падобныя дэфініцыі, якія пачуцці ў цябе гэта выклікае: успрымаеш як належнае, як недарэчны стэрэатып у тутэйшай літаратуршчыне маю на ўвазе жаргон літарацкіх, рэдакцыйна-выдавецкіх дачыненняў, крыўдуеш?
Успамінаецца, як раз прыбег у рэдакцыю "Полымя" Сыс і, сціскаючы свой пудовы кулак, казаў: "Калі хтонебудзь напіша яшчэ раз пра мяне "малады паэта..." Можа гэта і залішне, але, сапраўды, я ўспрымаю гэта як здек, як цяжкі неразумны жарт. Давайце тады пісаць так пра Абдзіраловіча, Багдановіча, Лермантава, Ясеніна, Бялінскага (37), Джэка Лондана 140), Эдгара По 140), Мапасана (43), Пушкіна (37), іншых "маладых празаікаў і пазтаў"... Уладзімір Клімовіч у 23 гады напісаў харошае, сур'ёзнае апавяданне "Бацька”, а Даір Слаўковіч у 60 "Талерку над Бршыкамі". Якія пачуцці (асабліва пасля спіску, што я назваў) можа выклікаць прадмова да кніжкі з бібліятэчкі "Маладосці" "Гром на світанку’1 "Малады пяцідзесяцігадовы празаік Іван Галубовіч нарадзіўся і вырас._"? Яшчэ можна змірыцца з "пачынаючым" хоць слова якое! а "маладая проза", для мяне, у прыватнасці, да дваццаці гадоў, а там ужо гэта альбо проста проза, альбо нешта іншае.
Андрэй Міхайлавіч ФЕДАРЭНКА нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Беларускі празаік. Скончыў Мінскі інстытут культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела гісторыі культуры I літаратуры часопіса "Полымя”. Выдаў кнігі прозы 'Тісторыя хваробы", "Смута".
Але якую "прыстаўку" мець ці не мець ніякай, ці ў 50 год трываць младалітаратарства ці ў 25 уважацца ледзь не класікам, тое ў найбольшай ступені зёлежыць не ад творцы, а ад версіі крытыкі, і, адпаведна, погаласу ў творчым саюзе, дзе пісьменнікі гуртуюцца... Акрамя гэтай залежнасці, якую, увогуле, можна не браць пад увагу, даводзілася чуць выказванні пра залежнасць аб'ектыўную: маўляў членства ў любой фармальнай суполцы можа негатыўна адбіцца на творчасці, "прычасаць" думкі, знівеляваць стыль... Схажы, наколькі папраўдзе такімі наступствамі "духу вольнаму" пагражае членства ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі?
Кожны пісьменнік тут павінен сам выбіраць і сам за сябе адказваць. Асабіста я за два з паловаю гады свайго знаходжання ў Саюзе пісьменнікаў бачыў ад яго толькі дабро, ганаруся і ганарыўся, калі мяне ў гэты Саюз прынялі. Да мяне проста не даходзіць, калі я чытаю альбо чую, як вядомыя пісьменнікі паліваюць гразёю арганізацыю, у якой самі ўсё жыццё карміліся і дзякуючы якой паўладкоўвалі сваіх дзяцей і ўнукаў. "Прычэсвае думкі..." He ведаю, як прычэсвалі думкі і стыль члену Саюза пісьменнікаў М.Булгакаву, калі ён пісаў такія рэчы. Хоць, можа, раней, калі друкаваўся нейкі смелы твор, збіраліся, абмяркоўвалі, забаранялі друкаваць як, скажам, было з Салжаніцыным... Але Салжаніцыну гэтая забарона яшчэ невядома якую службу саслужыла. Зрэшты, ні я, ні ты часоў тых не засталі, цяжка нешта казаць, а цяпер ну якім чынам могуць "прычэсваць" цяпер? Я што, напісаўшы апавяданне, нясу яго ў СП на праверку Зуёнку?
На такія версіі хочацца адказаць словамі таго ж незабыўнага Булгакава: "Всё это чепуха, уверяю вас!"
3 боку ідэолагаў "Тутэйшых" Іу прыватнасці, Францішка Эн.) можна было пачуць закіды па адрасе "БСЛ" "беларускай савецкай літаратуры" наконт таго, што яна "амаль не ўплывае на духоўнае жыццё нацыі", знаходзіцца на яго перыферыі. Паколькі ты не толькі назіраеш літаратурны працэс звонку, але і ўдзельнічаеш у ім, бачыш яго знутры, дык якое тваё меркаванне наконт уплыву літаратуры на "духоўнае жыццё нацыі" (хоць калі хочаш ведаць, то твой суразмоўца схільны ўважаць літаратуру як
і кожны від мастацтва сферай самадастатковай / па сваім змесце пазарэчаіснаснай; на г.зв. "жыццё" літаратура можа ўплываць пастолькі, паколькі яна запатрабоўваецца гэтым самым "жыццём"; яшчэ лепш, калі літаратуру ніхто не "запатрабоўвае" Ідзеля сацыяльных мэтаў), і яна развіваецца сама па сабе).
На духоўнае жыццё нацыі аказвае ўплыў не тое што беларуская савецкая літаратура, а нават забойства камара. Усім жа вядома апавяданне Брэдберы, мой адзін з самых любімых твораў: як галоўны герой патрапіў у мінулае і выпадкова задушыў матыля, а калі вярнуўся ў свой час, амаль нічога вакол не пазнаў... Я не ведаю "ідэолагі "Тутэйшых", як ты кажаш, быццам не вучыліся ў школах, інстытутах, "універмагах", дзе выкладалася беларуская літаратура няважна, на якім узроўні выкладалася, але няўжо не было ніякага ўплыву, хай сабе кепскага, хай станоўчага? Няўжо фільмы па творах Быкава, Шамякіна, Караткевіча, Дударава, Адамчыка, Мележа, Чыгрынава, Асташонка, Адамовіча буду паўтараць, няважна, добрыя ці кепскія фільмы, захапляліся імі альбо не няўжо яны не аказвалі і не аказваюць "амаль ніякага ўплыву"? Спектаклі, радыёпастаноўкі, барды, рокгурты... карацей, усё, так ці інакш з беларускай літаратурай звязанае? Дык гэта толькі прамы ўплыў, а ёсць жа яшчэ ўскосны, дзе беларускамоўнае выданне выступае як рэч, як аб'ект: людзі прыходзяць у кнігарні, падыходзяць да кіёскаў, прабягаюць вачыма па назвах і няважна, радуюцца ці плююцца ў душы ужо ўплыў нейкі ёсць.
Іншая справа, калі б "ідэолагі "Тутэйшых" выказаліся хоць бы так: БСЛ не аказвае станоўчага ўплыву на дух нацыі... Але тут ужо, прабачце, якая нацыя, такі і уплыў...
Значыцца, уплыў усё-такі ёсць, хоць па большасці ўскосны. Добра. Але ў такім разе мы ані не можам прамінуць тэму элітарнай масавай літаратуры Іі, шырэй, культуры). Калі ты прымаеш такі падзел мабыць, гэта так, дык куды ты аднёс бы г.зв. традыцыйную літаратуру?
Пытанне нібыта кароткае, але без канкрэтызацыі круціць яго можна да бясконца... Па-першае, трэба помніць, дзе мы жывем. Гэта рускія ці палякі могуць задавацьсамі сабе і адказваць на такія пытанні. А ў нас дзе тыя
беларускія чытацкія масы?.. Ды ў нас, па логіцы, пару дзесяткаў слоў, звязаных так-сяк у абзац, ужо можна лічыць элітарнаю літаратураю: большая частка нашых "масаў" яго, гэты абзац, проста фізічна не здолее прачытаць-
Але раз ты пытаешся асабіста маё меркаванне, паспрабую адказаць. Я падзяляю так: масавай беларускай літаратуры ў нас пакуль няма і невядома калі будзе, a самае галоўнае, на мой розум, яна і зусім не патрэбна. Тое, што ў нас ёсць, я падзяляю на добрую літаратуру і кепскую. Добрая гэта тая, што падабаецца як мага большаму колу людзей, як правіла, сюжэтная, па якой можна зняць фільм, паставіць спектакль, якая перадае нацыянальны дух, пэўныя нацыянальныя асаблівасці, не банальная, улічвае, па магчымасці, лепшыя здабыткі іншых літаратур, каб не паўтараць іх, якую зможа чытаць і інжынер, і селянін, і пісьменнік да т.п. Кепская гэта лггаратура няякасная, бессюжэтная, касмапалітычная, зразумелая толькі маленькаму колу аднадумцаў альбо традыцыйная ў горшым значэнні слова г.зн. літаратура неначытанага пісьменніка. Апошняе патлумачу. Колісь Чэхаў, чытаючы Г.Сянкевіча, пасля некалькіх старонак адкінуў у бок кніжку і напісаў сябру: Тэта жахліва... адразу бачу, што ён не чытаў Талстога, не чытаў "Карэнінай”, а бярэцца апісваць жанчын..." Вось нешта падобнае адчуваю і я, калі чытаю, скажам, апавяданне пра вёску, і бачу, што аўтар не ведае ні прозы Пташнікава, ні Адамчыка, ні Мележа; чытаю гумарэску ў "Вожыку" і бачу, што аўтар дужа здзівіўся б, калі б пачуў, што жыў некалі на свеце такі Аверчанка...
Г.зв. традыцыйную літаратуру а ў беларускай літаратуры традыцыйнай я называю сацрэалістычную я адношу ў большасці сваёй да літаратуры добрай. Гэты метад даў свету вялікія творы і вялікіх пісьменнікаў...
Пра "вялікія творы і вялікіх пісьменнікаў" патрэбна, мабыць, гаварыць з агаворкамі, ды тэма гэта, напэўна, вымагае асобнай гутаркі... А цяпер, бачу, мы пераключаемся на развагі аб прыродзе пісьменніцкай творчасці. Тваё папярэдняе разважанне нагадала мне адну тэорыю заходняй культуралогіі (К.Леві-Строс) аб хультурах "халодных" і "гарачых". Калі першыя функцыянуюць "на
падставе самой сябе", бясконца паўтараючы ўжо вынайдзенае, статычныя культуры, дык другія, "гарачыя", імкнуцца не паўтараць знойдзенае і заўсёды шукаюць новае дынамічныя культуры... Паспрабуем змадэляваць, зыходзячы з гэтага, сітуацыю літаратурнай творчасці: пісьменнік ва ўсе часы пастаўлены ў жорсткую сітуацыю выбару альбо пісаць затым толькі, як асвоіў усё напісанае да яго, папярэднюю пісьмовую спадчыну, каб не паўтараць ужо напіснае, альбо асмеліцца пісаць "з сябе". У першым выпадку, шчыра памкнуўшыся засвойваць гісторыю духоўнай культуры, можна / разгубіцца перад акіянам ідэй, / так і не асмеліцца ўзяць у рукі пяро.. У другім выпадку небяспечны літаратурны авантурызм.
Мяне цікавіць тваё разуменне, адносіны да тлумачанай сітуацыі. I, прынамсі, калі яна ў тваім вопыце "мела месца", дык якім чынам ты вырашыў для сябе дылему "перш чытаць пасля толькі пісаць сваё"?
Ну, часткова я адхазваў на гэта ў папярэднім пытанні... Але можна і развіць. Папытаю і я цябе: Камю гэта што? Новае на голым месцы? Ды большая частка філасофіі Камю гэта Талстой і Дастаеўскі, ён прама пра гэта піша. Прачытай пра ўплыў Тургенева на Мапасана. Хэмінгуэй пісаў толькі з сябе? "У параўнанні з Талстым апісанне нашай грамадзянскай вайны ў Стывена Крэйна здавалася бліскучай выдумкай хворага хлопчыка..."
I "халодныя" і "гарачыя" культуры магчымы толькі пасля таго, як стваральнікамі гэтых культур будзе засвоена як мага большая папярэдняя пісьмовая спадчына. Неначытаны пісьменнік, што нібыта збіраецца пісаць толькі з "сябе", школьнага сачынення як след не напіша, не тое што "створыць нешта новае". Хоць паўтаруся, я асабіста ведаю пісьменнікаў, якія разважаюць пра што хочаш, не ведаючы нават школьных скарочаных праграмных твораў. Зразумела, што для такога ўсё, што б ён ні напісаў, будзе лепшае і новае...
Каб не разгубіцца ў "акіяне ідэй", пісьменнік павінен ведаць, што ён хоча, павінен "цягнуць" нейкую сваю лінію, моцна верыць у нешта нават не так важна, у што: у Бога, авангардызм, адраджэнне і г.д. і круціцца вакол гэтага нечага; тады ў яго чытанні не будзе схаластыкі, ён
сам выбярэ, што для яго можа быць карысным, а што можна прабегчы па дыяганалі.
Увогуле сам мастацкі твор уяўляецца мне ямаю, вакол якой, па краях, ходзіць пісьменнік і запаўняе яе словамі.
Выходзіць, пісьменнік сам творца свайго светапогляду і ўзначнай ступені сам выбірае сабе духоўных, літаратурных настаўніхаў? Што ж, цудоўна! А каго ў якасці Настаўніхаў абраў сабе ты?
Гэта небяспечнае пытанне. Менш за ўсё хачу, каб мяне да некага ці да нечага прывязвалі. Але што ж: пэўныя ўплывы на мяне былі і ёсць, як і ў кожнага, хто піша ці збіраецца пісаць. Напрыклад, у часопісе "Роднае слова" было такое; "У настаўнікі Федарэнка ўзяў сабе перш за ўсё Талстога і Дастаеўскага, прыхільнасць да якіх у творах маладога празаіка выяўляецца асабліва выразна"; таксама я чуў пра сябе мянушку, прыдуманую мастаком Пушкіным, "Талстаеўскі". Але Дастаеўскага я ніколі не любіў найперш за знарочыстыя няправільнасці ў мове, за таўталогію, за няведанне, нелюбоў да сялян; мне нічога не гавораць яго афарызмы-рэбусы з агульных слоў, a вык.азванне "красота спасёт мнр", якое выдаецца як ледзь не найвышэйшая праява чалавечай думкі, для мяне і па сённяшнні дзень "пустыя згукі": што за "красота", як "спасать”? Ды самое слова "красота" мае тысячу вызначэнняў, ніхто і цяпер толкам не можа вызначыць, што гэта такое... У Талстым я захапляюся не столькі мастацтвам, колькі яго яснай філасофіяй, якая, лічу, увабрала ў сябе крытыку і разгляд ці не ўсіх філасофій, што існавалі і існуюць на свеце. Пісалі, што ў мяне ёсць "бунінскія ноткі”, але да Буніна я стаўлюся холадна. Блізкія мне і пэўны ўплыў аказвалі і аказваюць Чэхаў, Мапасан, Купрын, Набокаў, Аверчанка, Булгакаў, Зошчанка; з беларусаў Мележ (раманы), Колас, Гарэцкі.
Успамінаецца выпадак, калі крытык С.Дубавец сказаў мне неяк: "Я цябе і тваё месца ў беларускай літаратуры раскусіў: ты Дамашэвіч". He ведаю, што ўклаў у гэтыя словы крытык, але гэта лепшы камплімент за ўсю маю "творчую дзейнасць". Уладзіміра Максімавіча люблю як пісьменніка і як чалавека, лічу сваім Настаўнікам; дзякуючы яму, я прыйшоў у літаратуру.
Але літаратар Іяк і журналіст, дарэчы) існуе ў пэўным асяроддзі, сутыкаецца э пэўнай рэдактурай, моўнымі шаблонамі рэдактуры а гэта, трэба думаць, і шаблоны мыслення, / калі рэдактар нешта не прымае чыста суб'ектыўна, дык заўсёды знойдзецца "філалагічнае" апраўданне рэдактарскага непрымання пэўнай думкі, сказа, слова... Гутарка пра літаратурны кантэкст, у якім наканавана фізічна існаваць кожнаму пісьменніку і які змушае пісьменніка зважаць на тое, што робіцца побач, каб не вытыркнуцца, не парушыць "правілы ветлівага тону" ў літаратуры. А такое аглядванне навокал не можа не прэсінгаваць творцу, падрывае, на мой погляд, асабовы пачатак у літаратуры. В.Акудовіч у лімаўскім эсэ "Літаратура ў краіне Сакрэту" 11.01.1993 I малюе вобраз кантэксту як "сцяны, да якой прыкуты мастак, і самае большае, што ён можа адбегчыся на даўжыню ланцуга".
Скажы, наколькі такая залежнасць мастака сапраўды існуе; наколькі табе ўдаецца ісці сваім шляхам улітаратуры?
3 сорамам мушу прызнацца, што гэтага артыкула я амаль не зразумеў, як увогуле не разумею большай часткі цяперашніх філасофскіх артыкулаў і эсэ, не разумею з-за простай прычыны: да мяне не даходзіць сэнс слоў. Чытаючы такія артыкулы, мне хочацца класці побач ліст паперы і "перакладаць" сказы і абзацы з артыкула на "сваю" мову. Няўжо самую найсур’ёзную думку нельга выказаць нармальнымі словамі, нармальным стылем? Але ж для гэтага патрэбна, як мінімум, каб аўтар сам добра ведаў, што хоча сказаць...
"Мастак бегае на даўжыню ланцуга..." Ну і што? спытаю я. Што з гэтага мастаку? Я не жартуючы кажу: я зразумеў, вынес з гэтага артыкула для сябе толькі тое, што, аказваецца, камерцыйную групоўку Шайбака і Клімковіча зусім марна спалучаюць з Глёбусам і Сцяпанам. Ну, няхай, можа, і такая праблема існуе... Адно толькі суцешыла, што ў канцы аўтар стаў маім саюзнікам, падтрымаў мяне, лагічна заключыўшы, што гульня ў сістэматызацыю Іразумей, галоўная думка артыхулаі бясконцая, блытаная і не надта сур'ёзная.
Пісьменнік, які хоча сказаць сваё слова ў літаратуры, нешта новае, павінен дбаць у першую чаргу не пра "ланцугі",
a пра чыста тэхнічныя рэчы: ці жывыя героі, цікавы сюжэт, ці ясная і простая мова, ці не зацягнуты альбо, наадварот, ці не ўсечаны пачатак... А сядаць пісаць твор і адной часткай галавы думаць, што "вось я ствараю новую літаратуру, вось вырываюся з кантэксгу, ірву ланцугі і г.д.", тое ж самае, як справядліва заўважыў Леў Мікалаевіч, як араты ішоў бы за плугам і выпісваў нагамі танцавальныя па. Таму з твайго дазволу перакладу "ланцуговыя прэсінгі кантэксту" на сваю мову: ты пытаеш, ці задавальняе мяне стыль, якім я пішу, тэмы, і ці не хацелася мне іх неяк памяняць, паспрабаваць нечага іншага? За некаторыя свае "рэчы", скажу шчыра, мне проста сорамна (напр., апавяданні "Сачыненне", "Падстрэлены"|, некаторыя лічу добрымі, і цяпер мала што паправіў бы (апавяданне "Малая")... Але сапраўды ну, сёння "малая", заўтра "малая"... Што далей? Нельга ж не бачыць, і многія, думаю, лепш за мяне бачаць, што часы ''сацрэалістычных” аповесцяў і раманаў мінулі гадоў дзесяць назад і цяпер толькі запаволеная інерцыя; што апавяданні, асабліва вялікія, таксама на ладан дыхаюць; узораў еўрапейскага мабільнага рамана пакуль няма і невядома калі з'явяцца; навелаў у іх сапраўдным значэнні (сцісласць, інтрыга, нечаканы канеці лічаныя ўдалыя адзінкі... He ведаю, куды ісці і па што. Мяне асабіста заўсёды (а цяпер больш, чым калі) цягнула пісаць нешта вольнае, не думаючы, які гэта жанр, нічым сябе не скоўваю чы, нешта такое, накшталт сваёй, на жаль, недасканалай аповесці "Гісторыя хваробы"...
Існуе думка, што прозы ў Беларусі зараз увогуле няма. Прадэкламаваў яе Сяргей Дубавец. Існуе таксама меркаванне, што ў беларускай прозе мусіць адбыцца прарыў прыход "новага Мележа". Ці магчыма, на твой погляд, падобнае ў нашай літаратуры?
С.Дубавец сказаў "няма прозы", а ты, напрыклад, можаш сказаць "ёсць проза", і што? Усё гэта толькі "словё, словё" і, як амаль заўсёды, поўная адсутнасць доказаў і канкрэтыкі. Можа, няма добрай прозы ці прозы, якую любіць, якую хацелася б бачыць Дубаўцу? Ды й ці такой няма? Дубаўцу, ведаю, падабаецца Быкаў у першым нумары "Полымя" за гэты год (а ў хуткім часе і асобнаю кніжкаю) выходзіць новая аповесць Быкава;
падабаюцца Арлоў і Б.Пятровіч тры кнігі Арлова выйшлі ў 92-м годзе і кніжка Б.Пятровіча. Зрэшты, Дубаўца яшчэ трэба ўмець чытаць. У адным месцы ён напіша, што прозы на Беларусі няма, у другім што лепш за Навуменку сёння пішуць чалавек дзесяць плюс шматкроп'е ў канцы; у адным артыкуле ён параўнае кнігу белетрыстыкі Алеся Наварыча са Статутам ВКЛ штб лепш, у другім напіша, што Быкаў і Стральцоў "хорошо", а Шамякін "плохо", нібы не разумеючы, што гэта тры рэалісты {смела скажу сацрэалісты), якіх рэзка супастаўляць проста несур’ёзна той жа рэалізм, той жа гуманізм, тая ж вера ў чалавека працы, і ў Шамякіна ёсць рэчы ані не слабейшыя за быкаўскія; нібы і не ведае С.Дубавец, што Быкаў адгукаўся на творчасць Шамякіна, напрыклад, рэцэнзіяй "Улада праўды" на аповесць "Мост"... Крытэрыі Дубаўца "ненсповедммы есть", так што не здзіўлюся, калі ён заўтра напіша, што проза на Беларусі ёсць, прычым самага высокага ўзроўню.
Наконт "прарыву, прыхода новага Мележа" нічога не магу сказаць проста не ўяўляю сабе, як прыйдзе ў рэдакцыю малады чалавек і прынясе пад пахаю раман накшталт "Палескай хронікі"„. Мележ для свайго часу сваю работу зрабіў, зрабіў на вышэйшым узроўні, і новага Мележа, думаю, не толькі не будзе, а ён і не трэба новы. Мне іншае цікава як часценька пачало гэта імя згадвацца. Празаік Алесь Асташонак у "ЛіМе" аж двойчы, нібы смакуючы, паўтарыў амаль слова ў слова, што "аднымі Купаламі і Мележамі з іхнімі паслядоўнікамі, пры ўсёй нашай бясконцай да іх павазе, аўтарытэт нашай літаратуры нё падымеш". Зноў-такі: што за наступнікі, хто? Гэта нейкая большасць у беларускай літаратуры, цэлая аднародная плыня? Для мяне, у прыватнасці, спадчына Мележа гэта пластыка стылю, дзе ўсё на сваім месцы і нічога лішняга, кожнае слова "паспрабавана на зуб", гэта тэхніка пісьма, яснасць, прастата, нацыянальны дух, цудоўныя дыялогі, калі пазнаеш герояў без рэмарак... I можна падняць "аўтарытэт літаратуры", не ўлічваючы гэтую спадчыну? He ўзяўшы ўсё лепшае, каб з гэтым набыткам рухацца ўжо далей, хоць да той жа "еўрапеізацыі", Бог з ёю?..
Наша бяда не ў тым, што ў нас дужа многа
паслядоўнікаў Мележа, якія нібыта адныя збіраюцца падымаць аўтарытэт літаратуры, выцясняючы сабою ўсіх іншых, а ў тым, што паслядоўнікаў у гэтым плане, на вялікі жаль, амаль няма. I на месцы шаноўнага А.Асташонка, ведаючы яго ўвогуле цэнтрысцкую пазіцыю, я сфармуляваў бы гэтую думку так: "Аднымі "еўрапеізатарамі" і г.д. нашу літаратуру не выратаваць".
Ці задавальняюць цябе як пісьменніка магчымасці нашай мовы? Я, напрыклад, адчуваю пэўныя пустоты ў ёй, калі не собіць адэкватна выказаць складаную думку ці працытаваць нешта з сусветнай класікі Ідакладней з рускіх перакладаў сусветнай класікі). Ці мова цябе цалхам задавальняе і справа толькі ў здольнасці карыстацца ёю?
Тут я згодзен, я таксама адчуваю пустоты такога роду, нейкія мёртвыя паўзы. Тады мне хочацца, на манер Дастаеўскага, знарок ламаць сказ, неяк няправільна пабудаваць яго, уставіць на самым відным месцы русізм... Але гэта не толькі ў беларускай, а і ў любой мове ёсць, я чытаў пра гэта ў многіх пісьменнікаў... Яшчэ адзін доказ, што нашая мова ў цэлым такая ж, як і ўсе. Чаму ў цэлым? Найперш таму, што нашыя газеты, часопісы, пісьменнікі перакладаюць усё, што можна перакласці ("Месячная саната", прыгажунька, бачна, "прыгажосць уратуе свет"_.|; мала таго, што гэтыя пераклады часта недарэчныя, недакладныя, гумарыстычныя яны выстаўляюць вялікую беларускую мову правінцыяльнай і напаўмёртвай.
Другое: гэта нежаданне, боязь вярнуцца да мілагучнай, пластычнай мовы па граматыцы Тарашкевіча. Нядаўна адзін вядомы, паважаны пісьменнік казаў мне: "Усімі сіламі будзем змагацца з гэтымі мяккімі "эль", бо людзі, чытачы ад нас адвернуцца". I так і не мог я растлумачыць, што больш, чым ад нас адвернутыя, ужо немагчыма адвярнуцца, проста губляць няма чаго. Набыць жа можна многае. Ніколі не забуду, як мая напаўпісьменная матка казала: "Трэба памяняць лягу"; я спачатку нават не зразумеў аказалася, "лагу", на якую сцелецца падлога! I гэта ў нас, на паўднёвым усходзе, дзе паляка жывога ніхто ў вочы не бачыўі
Асабіста я быў і ёсць прыхільнікам гэтай мовы, усе мае
чарнавікі, дзённікі, лісты пішуцца з мяккімі знакамі і з мяккім "эль", аповесць 'Тісторыя хваробы" у чарнавіках увогуле напісана лацінкаю. Яшчэ: ты, мабыць, звярнуў увагу, што стваральнікі часопіса "Бярозка", газеты "Наша Ніва", праграм радыёстанцыі "Беларуская маладзёжная", якія карыстаюцца "тарашкевіцай", у асноўным людзі гарадскія, якім не давялося вучыцца ў беларускамоўных школах, якія вучылі мову самі; я думаю, іхні пераход на "тарашкевіцу" не ад аднаго авангардызму-еўрапеізму, не толькі ад фронды, яны, як людзі разумныя, убачылі, што іхняя гарадская беларуская мова ў цяперашнім варыянце, мякка кажучы, не зусім жывая. Граматычныя асаблівасці "тарашкевіцы" згладжваюць гэта, і мова гучыць як след.
Круг твайго чытання. Што чытаеш штодзень ? Ці чытаеш газеты?
ёсць, бачыш, чытачы, якія прынцыпова чытаюць толькі беларускую літаратуру і перыядычныя выданні. Як у цябе? Я, напрыклад, мяркую, што гэтакае чытанне натуральнае хіба на нейкім часе, а калі ўвогуле, дык шмат якіх чытацкіх патрэб беларуская сучасная літаратура задаволіць не можа, найперш запатрабаванняў інтэлектуальных, культуралагічных, медытычных. I ніякая "самасць", перанесеная ў літаратуру, не кампенсавацьме браку адпаведнай літаратуры...
Газет, акрамя "ЛіМа" не выпісваю і не чытаю ўжо даўно, але калі вакол пачынаюць гаварыць пра нешта цікавае, сенсацыйнае, тады знаходжу газету і чытаю. "ЛіМу" аддаю перавагу не таму, што друкуюся ў ім, а таму, што, акрамя літаратуры, мяне цяпер мала што цікавіць. Часопісы (беларускамоўныя) выпісваю альбо купляю і чытаю ўсе, асабліва падабаецца маладая "Тэатральная Беларусь"... Круг чытання прозы на кожны дзень што пад руку, але адно проста прабягаю вачыма, другое чытаю яшчэ і з выпіскамі. Цяпер проста захапляюся г.зв. другой, незаўважанай хваляй расейцаў канца XIX ст.: ЛазараўГрузінскі, Шчыглоў, Авілава, Патапенка, Лейкін, Білібін, НеБуква, Ціханаў, Тэфі "сярэднія пісьменнікі" чэхаўскай пары...
Да другой часткі пытання. Ну ’вядома, беларуская сучасная літаратура не можа задаволіць чытацкіх патрэб
як не можа ні руская расейцаў, ні французская французаў і г.д. У сувязі з тваім пытаннем мне ўспомніўся цікавы выпадак. Адноймы я ехаў разам у вагоне метро з адным, як у нас кажуць, "сумашэчым", які голасна, на ўвесь вагон, даваў характарыстыкі ўсім, хто сядзеў насупраць. I вось, паказваючы пальцам на барадатага маладога мужчыну, ён закрычаў: "Ты, Міклуха-Маклай! Хочаш быць Міклуха-Маклаем? Будзь ім!" і перайшоў да наступнай "ахвяры". Вось і ў нас з табой тое ж самае: хочаш задаволіць свае інтэлектуальныя, кулыуралагічныя і іншыя запатрабаванні задаволь іх. Хоць на беларускай, хоць на японскай, хоць на любой іншай мове.
Бачу, за час па напісанні апавядання "Заява" Іздаецца, 1988 год?), галоўны герой якога даволі заўзяты "беларусізатар”, аўтарскае разуменне ролі мовы ў грамадстве змянілася...
Апошнім часам я ясна зразумеў, што навучыць чалавека мове, тым больш беларуса, прымусіць яго палю біць мову абсалютна немагчыма, да тых часоў, пакуль ён з гэтага "капейку мець не будзе". У прынцыпе, гэта і раней было ясна, але раней я злаваўся на гэтых людзей і лічыў іх як бы непаўнацэннымі.
Памятаеш апавяданне У.Крупіна, дзе галоўны герой кажа: "Для того, чтобы не воровалм, нужно сделать всех полковнмкамн, тогда всем воровать будет стыдно, п воровство мсчезнет"; калі яму заўважылі, што ўсіх жа не зробіш палкоўнікамі, ён адказаў: "Тогда м не судмтьВось гэты момант бачыцца мне геніяльнай мадэллю цяперашняй, ды і заўсёднай, моўнай сітуацыі на Беларусі. Для таго, каб уся Беларусь загаварыла па-беларуску, трэба рабіць усіх пісьменнікамі, але гэта немагчыма; тады, відаць, не варта і строга асуджаць людзей, якія ведаюць і разумеюць мову, але прынцыпова не хочуць на ёй размаўляць. Калі б нешта залежала ад мяне асабіста, я плаціў бы кожнаму беларускамоўнаму грамадзяніну двайны аклад. Без усялякіх жартаў. Паглядзі, на колькі дзесяцігоддзяў (!) разлічана г.зв. беларусізацыя, колькі сродкаў убухалі і ўбухаюць у гэтую, у большасці сваёй шкодную справу! Калі б адну дзесятую ад тых сродкаў пусцілі на аплату беларускамоўным, праблема "беларусізацыі" вырашылася б за тры дні...
Разумею, што праз гіпербалізацыю і гратэск выказвацца зручней, хоць і не зусім падзяляю такі прыём. Мяне больш цікавіць, як ты разумееш місію пісьменніка ў такой моўнай сітуацыі. Бо паколькі няма цэласнага нацыянальнага быцця, дык мова ўяўляецца ў такіх варунках больш чым мовай гэта само быццё альбо голас неіснуючага быцця; сучасны беларускі пісьменнік у большасці сваёй пасланец вёскі ў горад і ёсць выказнік гэтага голасу, і ёсць творца сапраўднага быцця сваіх суродзічаў... Як сваю пісьменніцкую місію ўсведамляеш сабе ты?
Я, з твайго дазволу, спынюся на "пасланцы вёскі"... Сапраўды, чым больш я жыву, чым больш чытаю, слухаю і бачу, тым больш пачынаю разумець, што вёска гэта нешта адзіна сапраўднае, нейкі светлы разумны куточак у свеце вар'яцтва... I, калі ўжо так цяжка адарвацца ад Дастаеўскага, дык, па-мойму, "вёска ўратуе свет", а не нешта іншае. У маіх апавяданнях ёсць і пра вёску і пра вясковых людзей жорсткія словы, але яны не ад няведання, не ад абыякавасці, а якраз ад жалю і, па выразу Буніна, "любові лютай"... Адзін шаноўны літаратар сказаў пра маю "Камандзіроўку": "Гэта паклёп, гэта здзек з вясковых людзей... Як можна пісаць пра тахія рэчы гумарыстычна?!" Зайшоў бы ён у любую вясковую краму ды паслухаў!.. Добры гумар: тут слёзы плывуць, калі бачыш гэтых перавязаных накрыж хусткамі бабаў і п'яных ад цяжкай працы і самагонкі мужычкоў з самакруткамі, якіх столькі ўжо часу так бязлітасна і ўпарта цягнуць да "рыначнай эканомікі эўрапейскага ўзроўню”; усё часцей і часцей лезе ў гадаву перафразаванае радзішчаўскае: "Што ім скора астанецца паветра?" Пра апавяданне "Бляха" давялося пачуць, што гэта традыцыйная, добра скляпаная літаратурная выдумка, але такіх выпадкаў, які апісаны ў апавяданні, тысячы; па вёсках Мазыршчыны дзень і ноч снуюць тудысюды машынкі, цягаюцца падазроныя "странннкк" і крадуць, крадуць бязбожна: веласіпеды, тэлевізары, сала з камораў, курэй, яйкі з-пад курэй, з агародаў бульбу, цыбулю што вочы бачаць... Ну, гэта матэрыя... А ў духоўным плане "місія тварыць быццё"... гэта можна сказаць, напрыклад, пра Караткевіча, Данчыка ці СокалаваВоюша... Што пра сябе? Я атрымаў чатыры лісты ад
незнаёмых людзей на аповесць "Гісторыя хваробы”; мне расказвалі, як на Мазырскім дрэваапрацоўчым камбінаце паміж рабочых перадаваўся "ЛіМ" з маёй "Камандзіроўкай"; прыемна было, што менавіта вясковае апавяданне "Пеля" атрымала першае месца на Усесаюзным конкурсе "Молодые дарованмя”... У гэтым плане, вяртаючыся да пытання, у меру сваіх здольнасцяў, для суродзічаў, для беларускай літарагуры я тое-сёе раблю.
Дзякуй, Андрэй, за гутарку, і дай Бог табе новых, нечаканых твораў...
3 ДЗЕННІКА Студэень1993
* * *
...Часам лаўлю сябе на такім няўтульным, непрыемным пачуванні: быццам пішу на штучнай, мёртвай, мусова прыцягненай мове... Калі такое бывае часта, бо работа спрыяе гэткім варункам стасуешся з калегамі-каляжанкамі, увесь час у коле людзей, дзе пра ўсё, і, што асабліва важна, пра філасофскія, адцягненыя паняцці гаворыцца па-літаратурнаму, па-беларуску, тады быццам і не заўважаеш нічога асаблівага адносна мовы; мова I само быццё быццам зліваюцца ў адзінае цэлае быццё мовіцца па-беларуску, мова робіцца самім быццём. I ты задаволена існуеш у гэтым адзінстве мовы / быцця табе, прынамсі, утульна і добра... Але калі што бывае рэдка, бо асаблівага жадання пакідаць сваё звыклае, утульнае кола стасункаў няма, толькі пабытовыя праблемы змушаюць гэта рабіць апынаешся насуперак сваёй волі ў пабочным гарадскім асяроддзі, дзе паніжаны інтэлектуальна-літаратурныя крытэрыі сумоўя, але якое больш маштабнае, аб'ёмнае прасторава, тады адзінства мовы і быцця скасоўваецца, дэфармуецца. Быццё мовіцца ўжо не на такой мове. Тая, ранейшая мова парывае еднасць з быццём, застаецца існаваць сама па сабе... У гэты момант узнікае пачуццё ўласнай неадэкватнасці быццю: мова, на якой ты гаворыш пра быццё, выказваеш сваё быццё, хай і у такім асяроддзі выказваеш пераважна падсвядомасна, моўчкі, застаецца ранейшай, высакапробнай; быццё ж кліча цябе да іншых гукаў... / ты сутаргавата адбіваешся ад гэтага зынакшанага, нялюбага табе быцця / прабіваешся да быцця еднаснага і дарагога. Там табе Ізноў будзе добра...
Аднак жа: калі б не было такіх адначасна існуючых быццяў, калі б еднасці быцця і мовы пастаянна штось не пагражала, ці магчыма было б тады літаратурнае мастацтва ўвогуле?..
3 ДЗЕННІКА
Люты травень 1994
* * *
...Колішняя думка наконт заганы сучаснай літаратуры ІбеларускайІ: яна занадта штучная, занадта "несамастойная" ў абыходжанні з фактурай уласных твораў; усё тое паўтарэнне ранейшых набыткаў, з-за чаго літаратура згубіла свой імпэт / самавіты дух, ператварылася менавіта ў гульню ш к л я н ы х перлаў... Але і пра тое добра давёў М.Бахцін у "Эстэтыцы слоўнай творчасці" пісьменнік усё-такі мусіць н а н а в a засвойваць, спасцігаць гэты свет Ізнешні ці ўнутраныі, т в a р ы ц ь н о в а е; іншымі словамі, мець уласную адчувальную душу і імкнуцца да адкрыцця... Але на сёння мы бачым у нашых "тоўстых" часопісах такі брак духоўнага зместу, духоўна-новага, што чытаць гэта / нецікава, / цяжка... Ідзе гульня штампамі рамесніцтва ў літаратуры.
* * *
...Пара лірыкі Іу літаратурыі прамінула даўно. Бо лірыка гэта лірызм і ўдушы, і навокал. А які лірызм можа цяпер ? Навокал
зруйнаванне... Сапраўды меў рацыю Гесэ, калі казаў пра "інтэлектуальнае ўтаймаванне феноменаў эпохі" як задачу крытыкі і, шырэй, літаратуры ўвогуле. Прынамсі, рэалістычная літаратура не "ўтаймоўвала" феномены сваёй эпохі, a апявала іх альбо ўцякала ад Іх тады атрымліваўся гратэск ці пародыя... Але што, калі "эпоха" пакідаецца ў спакоі як эпоха, а само мастацтва ІлітаратураІ прыходзіць да ўсведамлення сваёй інакшасці, апрычонасці ў атачэнні размаітых "феноменаў эпохі"? Тады мастак Іпісьменнік) пэўна ведае сваё месца, сваю праўдзівую прастору, дзе толькі / мае права дзеяць г.зн. казаць СЛОВА. Інакш словы атрымаюцца падманнымі, непраўдзівымі.
Бо СЛОВА так проста не нараджаецца. Янодаецца на вастрыі пачуцця і перажывання, генералізуецца. Мы, прынамсі, не можам пісаць гэтак жа шматслоўна, як папярэднікі. Мы асуджаны самой рэальнасцю на бясслоўё з-за адсутнасці нармальнага бытавання мовы ў рэальнасці і Ізвязана з гэтымі з-за ў многім
к н I ж н a г а характару нашай літаратурнай дасведчанасці. A слова ж вырастацьме з жыццяі Яго, слова, трэба мяць у руках, перакідаць у роце, нюхаць, гладзіць, каўтаць ішматкроць, каб затым словам жа выявіць той “феномен эпохі". Мы ж выяўляем феномены слоў жа... Вось гэта і адчуваецца апошнім часам абвострана, смыліць, як глабальная супярэчнасць быцця Іу тым ліку і літаратурнагаі...
* * *
Пра мову. Мова не толькі гукавы, інфармацыйнапаведамляльны сродак, але й сродак "магічны" сродак прылучэння да рэчаіснасці. Без гэтай звязкі мова/быццё усялякі літаратурны вопыт губляе сэнс. Уся сучасная беларуская літаратура амаль пазбаўлена сэнсу...
* * *
Зноў пра мову. Адна мова для творчасці Іці мова творчасціі. Гэта тая мова, што засвоена “з малаком маці"; увабрана ях неад 'емная частка рэчаіснасці, спазнанай з дзяцінства. Першыя крокі па зямлі першыя словы; I наадварот... Гэта жывая, першая мова-стыхія, не ўтаймаваная граматычнымі I літаратурнымі канонамі рэальная мова быцця. Сутнасць у тым, што толькі на гэткай першай мове спазнання свету мажліва казаць падсвядомасна, адэкватна рэфлексаваць, "гуляць у словы" на паперы, адным словам "тварыць"...
/ зусім інакшая мова мова, на якой собіць тлумачыцца на вуліцы ці ў краме, звяртацца да першага стрэчнага на гарадской вуліцы. Уся справа ў тым, што тут трэба казаць зразумела, даходліва, а дзеля гэтага "мова творчасці" якраз / не падыходзіць. Яна прыватны сродак зносін "з паперай", сродак самавыяўлення на паперы. Мова сацыяльнага жыцця зусім інакшая, і з гэтым фактам трэба пагадзіцца... У такім разе сучасная беларуская літаратурная творчасць Іуключна з літаратурнай журналістыкайі менавіта прыватны, запаветны занятак, хобі. Сацыяльнае жыццё карыстаецца ж Іншай I на здароўеі мовай: мовай не-роднай, не-нашай, не-творчай...
* * *
Варта зазначыць, што апошнім часам вернута ў літаратурны ўжытак шмат колішніх слоўнікаў ІВ.Ластоўскага, М.Байкова і С.Некрашэвіча, Я.Станкевіча і інш.І, якія ў дадатак значна
размякчаюць канструкцыю цяперашняй "афіцыйна-філфакаўскай" беларускай мовы той мовы, якую мы вучылі ў школе і ва універсітэце. I, трэба сказаць, гэткая беларуская мова як і сацыяльна-расейская таксама не вельмі спрыяла г в о р ч ас ц L. Яна таксама, як і сацыяльна-расейская, не супадала з той, першай мовай спазнання свету матчынай мовай... Зараз жа у мову вяртаюцца рэгіянальныя асаблівасці, дыялектызмы, размагтая лексіка... / гэта выдатна. Гэта робіць мову ўсё больш прыдатнай для "слоўнай творчасці", творчага самавыяўлення канкрэтнага чалавека. Мы ж таксама ўсе надта розныя, не "афіцыйнаўсярэдненыя", каб нам хапала аднае мовы... Мове вяртаецца яе рэальная, жывая размаітасць.
* * *
ЛІтарагурная творчасць сапраўды "яма", "прорва", "бездань", што забірае ўсе сілы даастатку I не дае перадыхнуць; вяртанне да жыцця вяртанне да неабходнага адпачынку. Вечнае няведанне меры творчасці / меры адпачынку...
* * *
Розныя спосабы авалодання светам: можа быць эканамічнае {грашоваеі авалоданне вонкавай рэчаіснасцю: тады ты "прадпрымальнік", чалавек СПРАВЫІДЗЕІ; можа быць палітычнае Гваждзізм"! авалоданне рэчаіснасцю: тады ты правадыр, палітык, агітатар, чалавек ЗАКЛІКУ I ЎПЭЎНІВАННЯ; і можа быць трэці, метафізічны спосаб "утаймавання" стыхіі жыцця: сутнасць яго у "інтэлектуальным утаймаванні феноменаўэпохі"Іформула Г.Гесэі. Гэта доля пэўнага тыпу людзей, што народжаны для ДУМКІ / СЛОВА. Выяўляецца пераважна ўлітаратурнай творчасці, філасофіі і мастацтве.
Ўвогуле функцыянальна тры тыпы авалодання светам маюць адну сутнасць: гэта проста розныя спосабы забеспячэння існавання чалавека ў свеце. ІСэнс наладжанне сувязі са знешняй рэчаіснасцю / падтрыманне стасункаў з ёю праз пасярэдніцтва пэўных сродкаў. грошай, улады, думкі-слова..!
Штода "літаратурнага засваення"жыцця, то яно, пэўна, самае складанае / ў рэальнасці трагічнае, гэта пацверджана безліччу пісьменніцкіх лёсаў. Рэч, аднак, у тым, што кожная, нават дробная літаратурная форма, нават зацемка, карацелька ў газеце ужо акт засваення, "утаймавання" рэчаіснасці з дапамогаю СЛОВА. Акт надання ФОРМЫ быццю. Стыхія форма, форма стыхія, стыхія форма... Адвечнае памкненне "літаратараў". Вышэйшы тып
авалодання рэчаіснасцю, які пакідае па сабе нябачную глебу для замацавання ўсіх астатніх тыпаў жыцця...
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ" 1-4.05. 1993
У ВОЛЬНЫ ВЫРАЙ
8 траўня г.г. ў Наваполацку адбыўся ўстаноўчы сход маладых літаратараў Беларусі па стварэнні новай літаратурнай суполкі Таварыства Вольных Літаратараў. Ініцыятарам і практычным арганізатарам збору выступіў наваполацкі літаратар і выдавец Алесь Аркуш Іусяго прысутнічала на ўстаноўчым сходзе каля 20ці літаратараў з усяе рэспублікі).
Сход абмеркаваў літаратурный працэс у рэспубліцы, у чым бралі ўдзел як самі ўдзельнікі сходу, так і журналісты, госці, запрошаныя на сход з вобласці, і прыняў "Заяву сяброў Таварыства Вольных Літаратараў”. "Вольналітаратарцы" між іншым адзначаюць:
"...Мы вольныя ад догмаў, якімі кіравалася ўсё літаратурнае жыццё ў савецкай Беларусі, мы вольныя ад манапольнай літаратуры, мы вольныя ад чыёйсьці літасці ў вырашэнні нашых літаратурных лёсаў; мы лічым, што гэтага дастаткова, каб называцца вольнымі.
Мы не вынаходзім веласіпеда і не лічым сябе калумбамі. Васіль Быкаў у студзені 1989 года, адказваючы на пытаннр, ці патрэбен адзіны Саюз пісьменнікаў, сказаў: "Калі мы сапраўды імкнёмся пакончыць з тым, што перажылі, і стаць дэмакратычным грамадствам, то СП у тым выглядзе, у якім ён знаходзіцца сёння, пісьменнікам не патрэбны. I я лічу, што ў будучым на змену яму, відаць, прыйдуць добраахвотныя аб'яднанні пісьменнікаў на аснове агульнасці мастацкіх поглядаў, этнічнай агульнасці або проста чалавечых схільнасцях. Як гэта было часткова ў 20-я гады ў нас або як гэта мае месца зараз у заходняй літаратуры..."
Камуністычная дэспатыя на Беларусі зліквідавана, а ў літаратурным жыцці рэспублікі нічога не змянілася. Прыйшоў час на практыцы ажыццяўляць змены. Мы не збіраемся ні з кім варагаваць. Мы хочам быць самастойнымі. Мы не кажам, што мы л^пшыя. Як усе літаратары на Беларусі, мы марым пра росквіт беларускай літаратуры. Але мы супраць манаполіі ў літаратуры. Мы супраць пратэкцыянізму і карупцыі ў мастацтве. Наш сцяг бел-чырвона-белы, але мы супраць псеўдафальклорных нацыяналістычных межаў у мастацтве. Наша бацькаўшчына Беларусь, а радзіма планета Зямля".
Подпісы пад заявай паставілі: Алесь Аркуш, Павел Бурдыка, Славамір Адамовіч, Юрась Пацюпа, Юры Гумянюк, Анжаліна Дабравольская, Ігар Сідарук, Лера Сом, Мікола Касцюкевіч, Юрась Лаўрык, Вінцэсь Мудроў, Алесь Касцень, Алесь Туровіч, Сяржук Мінскевіч...
* * *
"Людзі страшэнна супрацівяцца, калі які-небудзь мастак альбо цэлая суполка творчай моладэі, узрушваючы невыносны ціск прынятых стыляў, спрабуюць увесці ў зварот новыя выразы I мовы. Для суграмадзян мова (усялякая мова, засвоеная імі з цяжкасцю, не толькі слоўная) святыня. Для суграмадзян святыня ўсё агульнае I калектыўнае, усё, што кожны падзяляе з многімі, па магчымасці з усімі, што не прымушае думаць пра адзіноту, нараджэнне і смерць, пра запаветнае "я"... Суграмадзяне, раэвучыўшы мову, якая лічыцца ў іх мовай мастацтва, задаволены і летуцяць, што вось цяпер жа яны раэумеюць мастацтва, але_. даведаўшыся, што мова, з такой цяжкасцю равучаная імі, прыдатная толькі для нязначнай сферы мастацтва, прыходзяць у шаленства...
Мастацтва спараджае новыя выявы, новыя мовы, пановаму вучыцца гаварыць і выяўляць сябе, яно сытае па горла ўчарашнімі і пазаўчарашнімі мовамі, яно прагне не толькі маўлення, але таксама I танца, жадае зламаць усе межы, ссунуць капялюш набакір і пайсці эігзагам. I ад гэтага суграмадэяне раз'юшаны, ім здаецца, што гэта здек над імі, што э карэннем вырываюцца іх каштоўнасці, і, лаючыся, яны хаваюцца пад коўдру ўласнай адукацыі, сыходзяць абразамі..."
Г.ГЕСЭ. 3 эсэ "Мова"
"Нам патрэбна дэяржава, якая будзе апорай для ўсіх беларусаў... Сёння мы пераконваемся, што голас крыві ці не наймацнейшая з'ядноўваючая сіла; у міжнародных адносінах пачынаюць праяўляцца I дамінаваць працэсы нацыянальнай кансалідацыі.
Свет урэшце павінен будэе лічыцца з інтарэсамі і думкамі кожнага народа, бо няўвага і ігнараванне іх занадта дорага чалавецтву каштавалі... Навукова-тэхнічны прагрэс прывёў чалавецтва да такой пагрозы самаэнішчэння, што прадухіліць яе можна толькі ДУХОЎНЫМІ сродкамі праз мараль і маральнасць дачыненняў. I менавіта ў гэтым місія бвларусаў. Мы можам і маем права пакаэаць свету, што такое магчыма. Мы нацыя, якая ад амаральнай палітыкі заўсёды цярпела... Нашы людзі таму і шануюць памяркоўнасць і шчырасць у адносінах, што гэта першасныя, зыходныя якасці, якія закладваюць гуманную I трывалую аснову Існавання людзей у адным супольніцтве. Толькі гэтыя якасці закладваюць падмурак бяспечнай будучыні. Усё астатняе, любыя спробы падмануць, перахітрыць, пайсці патаемнымі шляхамі, рана ці позна прывядуць да абвастрэння сітуацыі, калі нейкі адзін чалавек можа вырашыць лёс чалавецтва, націснуўшы на кнопку...”
Ганна СУРМАЧ
Дзейсны ідэалізм на Беларусі
"МЫ МОЖАМ ЗАЦІКАВІЦЬ СВЕТ ТОЛЬКІ СВАЕЙ МАРАЛЬНАСЦЮ I АДКРЫТАСЦЮ..."
* * *
Голас жанчыны ў беларускай палітыцы з'ява не такая / распаўсюджаная.Магчыма, сучасная палітыка занадта не-жаночая справа? Але куды прыйдзе палітыка, пазбаўленая духоўнага падмурку, палітыка, што разыходзіцца з маральнасцю і сумленнем?..
Воляй лёсу інтэрв'ю з Ганнай Іванаўнай Сурмач замыкае нашы дыялогі. Аўтар рады, што пры канцы кнігі Іі ў рэальнасціі да суполкі інтэлектуалаў-мужчын нарэшце далучылася жанчына адзіная жанчына спаміж семнаццаці мужчынскіх галасоў Іуключна з голасам аўтараі, у якой выпала ўзяць інтэрв'ю пасля Першага з'езда беларусаў свету...
* * *
Спадарыня Сурмач, ці было для вас абранне на пасаду Старшыні Рады ЗБС нечаканасцю?
He, не было. Але не ў тым сэнсе, што я занадта самаўпэўненая. Працуючы над падрыхтоўкай з’езда, я разумела, што такое пытанне можа ўзнікнуць, раз ужо давялося выйсці на пярэднія пазіцыі ў гэтай справе. Але мне не было калі думаць пра гэта, бо для мяне найважней было добра зрабіць справу. А да ўсялякіх пасад я стаўлюся найперш як да выніку працы. Права на іх трэба спачатку заслужыць тады ўсё ідзе натуральным шляхам. Прызнацца, мяне нават палохала такая перспектыва. Я больш думаю пра адказнасць. А праца Старшыні Рады БЗС "Бацькаўшчына” мне ўяўляецца надзвычай адказнай і, думаю, складанай, бо такога вопыту мы яшчэ не маем, у адрозненне ад другіх народаў, якія ўжо даўно зразумелі неабходнасць супрацоўніцтва са сваёй дыяспарай. Давядзецца спадзявацца пакуль што на ўласны вопыт, здабыты ў прафесійнай працы, а таксама ў грамадскай дзейнасці.
Напэўна, вашая праца архівы давала вам магчымасць знаёміцца з большым абсягам гісторыкакультурнай інфармацыі, чым іншым гуманітарыям. Але ж...
архівы ў савецкія часы, як вядома, выконвалі функцыю ўтойвання "небяспечнай" інфармацыі ад грамадства, былі, па сутнасці, дапаможнай службай савецкай ідэалагічнай сістэмы. Як жа ў тых варунках можна было выйсці на свой, незалежны ад сістэмы, патрыятычны шлях?
Мая сапраўдная адукацыя як гісторыка сапраўды адбылася ў архівах. Бо архівы крыніца інфармацыі пра мінулае і пра сучаснасць. Інфармацыя ў сучасным свеце з'яўляецца матэрыяльнай сілай, і хто валодае інфармацыяй, той валодае магчымасцямі. Такім чынам, архіўная служба дае доступ да інфармацыі, грамадская дзейнасць дазваляе арыентавацца ў палітычнай сітуацыі. I вельмі важны яшчэ вопыт адміністратара, бо ён дапамагае рацыянальна і эфектыўна арганізоўваць працу і дасягаць сваёй мэты. Акрамя таго, працуючы ў архівах, засвойваеш асновы навукі кіравання, справаводства, пачынаеш арыентавацца ў сістэме дзяржаўнага кіравання. У застойныя гады архівы захоўвалі аб'ектыўную інфармацыю пра "пабудову сацыялізму"; працуючы з рознымі дакументамі, мы пераконваліся, што ў сапраўднасці робіцца зусім не тое, пра што піша друк...
Але асабліва паўплывала на маё станаўленне праца ў архіве літаратуры і мастацтва. Тут захоўваецца дакументацыя, звязаная з творчым патэнцыялам нацыі. Творчая інтэлігенцыя гэта людзі найбольш развітай думкі, неардынарнага мыслення. У нас захоўваюцца таксама дакументы перыяду беларускага адраджэння пачатку стагоддзя, сярод іх архіў рэдакцыі "Нашай Нівы”, дакументы Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча. Архіў "НН" быў доўгі час засакрэчаны. Калі я, дзяржаўны чыноўнік, захавальнік "сакрэтаў", паглядзела, якія там пісьмы, як людзі пісалі, як думалі, у мяне ўзнікла недаўменне: чаму ж гэтая газета закрытая ад людзей, яе ж трэба ўсім паказаць... Калі я сутыкнулася з такой супярэчнасцю, пачала шукаць іншыя дакументы, вывучаць гісторыю адраджэнскага руху. Пазнаёмілася з дзейнасцю такіх адданых беларускай справе людзей, як браты Луцкевічы, Ластоўскі і інш. Затым убачыла, што побач ёсць людзі, якія думаюць гэтак жа, якія знайшлі адказы на пытанні. Гэта падштурхнула да грамадскай дзейнасці, да чаго я ўвогуле схільная... Маё асабістае
нацыянальнае самаўсведамленне, такім чынам, развівалася сваім шляхам, індывідуальна, але яно супала з агульным развіццём палітычных падзей у другой палове 80-х гадоў, з пачаткам новага беларускага адраджэння. Памятаю, як мяне здзіўляла афіцыёзная крытыка першых праграмных дакументаў БНФ, абвінавачванне ў іх адарванасці ад жыцця. Мне ж у іх было зразумела кожнае слова, бо яны грунтаваліся на ідэях беларускага адраджэнскага руху...
"Бацькаўшчына", як вядома, арганізацыя грамадскакультурная, а не палітычная. Ці можна сказаць, што пытанні сучаснай палітыкі вас зусім не тычацца? Як наогул вы ставіцеся да палітыкі?
Што такое палітыка? Гэта найперш барацьба за ўладу. За яе набыццё ці ўтрыманне. "Бацькаўшчына" гэтымі мэтамі не турбуецца і ніколі іх не ставіла. Мэты, што мы вызначылі для сябе, могуць цікавіць усіх, кожнага прадстаўніка нацыі. Гэта тое, што стаіць вышэй за палітыку нацыянальны ці жыццёвы інтарэс нацыі. Але складанасць у тым, што нацыянальны інтарэс цесна пераплецены з ідэяй нацыянальнай дзяржаўнасці. Свая дзяржава стварае найлепшыя ўмовы для існавання і развіцця нацыі. Адсутнасць яе можа стацца драмаю для народа. Паглядзіце, сёння мы апынуліся ў такім цяжкім эканамічным стане, асабліва інтэлігенцыя, бо працавалі не на сваю дзяржаву, а на іншую, на былую савецкую імперыю,мы ж нічога не маем. Куды ўкладзена наша праца на працягу дзесяцігоддзяў?.. Такім чынам, наш агульнанацыянальны інтарэс адбудова нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці, дзе дзяржава будзе клапаціцца пра грамадзян, а грамадзяне, у сваю чаргу, будуць шанаваць і давяраць сваёй дзяржаве. Нам патрэбна
Ганна Іванаўна СУРМАЧ нарадзілася ў вёсцы Пацэвічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыла гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1970), працавала ў дзяржаўнай архіўнай службв. Больш за 10 год дырэктар Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. у рабоце Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына” прымае ўдзел ад пачатку заснавання арганізацыі ўвосень 1990 года; на Першым э'ездзе беларусаў свету ў ліпені 1993 года абрана Старшынёй Рады БЗС.
дзяржава, якая будзе апорай для ўсіх беларусаў у свеце, дзе б яны ні жылі. I ўсё гэта звязана з палітыкай. У такіх суадносінах нас і цікавіць сучасная палітыка. Але мы ў сваёй працы арыентуемся на выкарыстанне непалітычных сродкаў культурна-асветную працу, спрыянне нацыянальнаму адраджэнню.
Вы лічыце, што непалітычныя сродкі валодаюць дастатковай аб'ядноўваючай сілай?
Сёння мы пераконваемся, што голас крыві ці не наймацнейшая з'ядноўваючая сіла ў свеце. Падзеі, якія адбываюцца, паказваюць, што ў міжнародных адносінах пачынаюць праяўляцца і дамінаваць працэсы нацыянальнай кансалідацыі. Распаліся імперыі, народы хочуць жыць уласным розумам. Свет спакваля асэнсоўвае, што місія кожнага і чалавека, і народа быць самім сабой. I чалавецтва я ўпэўнена вернецца да гэтага пераканання.
Скажам так: ніхто не зможа пакіраваць табой лепш, чым ты сам.
Усе мы спрычынены да гэтага працэсу, і ўсё, што адбываецца ў Беларусі, можна разглядаць, зыходзячы з такога бачання сітуацыі.
Тады, можа, варта вызначыць дзейнасць, скіраваную на нацыянальнае згуртаванне Іва ўсім свеце, і ў Беларусі таксама), як вышэйшы ўзровень палітыкі альбо як палітыку ў шырокім сэнсе слова?
Я б сказала "ў высокім сэнсе". Звычайна палітыка цяжка стасуецца з маральнасцю. Палітыка гэта зброя для дасягнення мэты, у тым ліку і для дасягнення нацыянальнага інтарэсу. Калісьці сродкам забеспячэння супольнага інтарэсу былі племя, абшчына і г. д. Зараз такі сродак дзяржава. Таму мы падтрымліваем такую палітыку, якая высокамаральная j скіравана на дасягненне нацыянальнага інтарэсу. Але яшчэ раз хачу падкрэсліць, што пад нацыянальным інтарэсам разумею жыццёвы інтарэс нацыі, зыходзячы з пазіцыі агульначалавечых каштоўнасцей і права кожнага народа на існаванне ў свеце нароўні з іншымі, а не за кошт іншых.
Працэс аб'яднання беларускай нацыі выклікае ў некаторых колах грамадства і негатыўную рэакцыю, гучаць нават абвінавачванні ў нацыяналізме. Некаторыя тут бачаць
пвАвбенства з сіянісцкім рухам. Ці пагвАЗіліся б з такой аналогіяй?
Hi ў якім разе.
Тым, хто схільны бачыць у нашых дзеяннях праявы нацыяналізму, можна нагадаць класічнае вызначэнне нацыяналізму як непавагі да іншых народаў і ўзвышэння свайго перад усімі. Мы ж стаім на тым, што хочам паважаць сябе і іншых аднолькава.
У параўнанні з сіянісцкім рухам таксама не бачу аналогіі. Сіянісцкі рух мае свае нацыянальныя інтарэсы, але іх прырода, скажам так, занадта адрозная ад беларускай, гісторыя іх паходжання зусім не падобная. Сіянісцкі рух адлюстроўвае інтарэсы нацыі, якая рассеяна па свеце і якая толькі з 1947 года атрымала кавалак зямлі, на якім змагла стварыць сваю дзяржаву. У нас жа зусім іншая сітуацыя. Мы здавён мелі сваю тэрыторыю і дзяржаўнасць і страцілі апошнюю толькі на працягу двух стагоддзяў. Адсюль розныяўмовы нацыянальнага існавання, розныя гістарычныя мэты. Для сусветнага яўрэйства цяжка прымяніць паняцце "дыяспара": рассеянне па свеце у пэўным сэнсе натуральная форма яго існавання і жыцця. Беларуская ж дыяспара стваралася так, як і ў іншых народаў, якія мелі раней сваю дзяржаўнасць, найперш у выніку натуральных міграцыйных працэсаў. Але ёсць і асаблівасці масавыя плыні прымусовай эміграцыі, звязаныя са стратай сваёй дзяржавы; палітычная эміграцыя пасля разгрому паўстанняў, у час войнаў, і эканамічная бо край не забяспечваў матэрыяльнага дабрабыту. У гэтым заключаецца драматызм беларускай эміграцыі. Драматычна і тое, што паміж Беларуссю і яе дыяспарай не было адзінства, а часам існавала і варожасць. Таму не было згуртаванасці, якая характэрна для яўрэйскага руху. Цяпер жа мы аб'ядноўваемся найперш дзеля адбудовы сваёй дзяржавы, а не для замацавання сваіх пазіцый у краінах, дзе жывуць беларусы. Таму для нашага руху характэрная адкрытасць.
А вам не злаецца, што гістарычныя і сучасныя няўАачы беларускага палітычнага руху ў многім абумоўлены якраз яго залішняй аАкрытасцю, у той час як у гісторыі іншых нароАаў, нашых суселзяў таксама, важную ролю алыгралі таемныя таварыствы, ложы / да т.п.?
Згодна з вамі ў тым, што ў патаемнасці ёсць свая сіла, але ў ёй ёсць і слабасць з маральнага боку. Гэта якраз несупадзенне палітыкі з мараллю. Я лічу, што ў свеце сёння адбываюцца падзеі, якія прывядуць да таго, што гэтыя паняцці палітыка і мараль, такія несумяшчальныя сёння стануць сумяшчальнымі, супадуць...
?
Я веру ў гэта, бо на сёння гэта ці не адзіная магчымасць выжыць свету. I свет урэшце павінен будзе лічыцца з інтарэсамі і думкамі кожнага народа, бо няўвага і ігнараванне іх занадта дорага чалавецтву каштавалі успомнім хоць бы дзве сусветныя вайны XX стагоддзя. Так сталася, што навукова-тэхнічны прагрэс прывёў чалавецтва да такой пагрозы самазнішчэння, што прадухіліць яе можна толькі духоўнымі сродкамі праз мараль і маральнасць дачыненняў. I менавіта ў гэтым, я лічу, місія беларусаў. Мы можам і маем права паказаць свету, што такое магчыма. Мы нацыя, якая ад амаральнай палітыкі заўсёды цярпела, як і іншыя нацыі, і сёння мы можам даць прыклад іншай арганізацыі суіснавання. Нашы людзі таму і шануюць памяркоўнасць і шчырасць у адносінах, што гэта першасныя, зыходныя якасці, якія закладаюць гуманную і трывалую аснову існавання людзей у адным супольніцтве. I толькі гэтыя якасці закладваюць падмурак бяспечнай будучыні. Усё астатняе, любыя спробы падмануць, перахітрыць, пайсці патаемнымі шляхамі рана ці позна прывядуць да абвастрэння сітуацыі, калі нейкі адзін чалавек можа вырашыць лёс чалавецтва, націснуўшы на кнопку...
Баюся, Ганна Іванаўна, што на практыцы спраўджваць гэты ідэал вельмі цяжка...
He толькі цяжка, але і доўга яшчэ давядзецца ісці да яго.
Я лічу, што сёння трэба працаваць з імкненнем да высокага. Мы як нацыя знаходзімся ў стадыі адраджэння, аднаўлення асноў. Калі яны, асновы, будуць здаровымі, то нешта здаровае і вырасце. А калі ў аснову будзе пакладзена нейкая патаемнасць, нейкі варыянт тутэйшага масонства, будаванне нацыі рознымі "такімі" шляхамі, дык, я думаю, тады мы можам і не пратрымацца. "Звыклымі" шляхамі могуць пакуль ісці тыя нацыі, што стварылі сваю
інфраструктуру, арыентуючыся якраз на гэтыя ўмовы. У іх ёсць сваё лобі, фінансавыя сродкі і да т.п. Мы ж нічога такога не маем... Сёння мы можам зацікавіць свет толькі сваёй маральнасцю і адкрытасцю рысамі характару, якія маюць перспектыву для ўсяго чалавецтва. У астатнім мы нікога не перахітрым.
Ці ж гэта не ідэалізм?
Так, гэта ідэалізм, але ў першасным яго значэнні, як імкненне да ідэальнага. Да яго, дарэчы, я прыйшла праз практычную дзейнасць. Вы, напрыклад, пыталіся, ці не нажыла я падчас працы ў архіве службовых непрыемнасцяў і канфліктаў з начальствам калі мае перакананні пачалі супярэчыць сэнсу маёй службы, не, не нажыла, бо ніколі не працавала ўпотай, падпольнымі метадамі. Я заўсёды працавала адкрыта. I калі нешта гаварыла, дык імкнулася даводзіць сваю думку доказна і пераканаўча, цытуючы крыніцы і прыводзячы факты. А доказным аргументам цяжка запярэчыць...
Але ж апроч інтэлекту любая грамадская дзейнасць вымагае яшчэ і процьмы звычайных, надзённых стасункаў і кантахтаў, у якіх ідэалізм павінен саступіць месца прагматызму, выгадзе. Як спалучыць гэтыя два пачаткі: ідэалёвы / пабытовы?
Многім можа падацца, што да тэарэтычных высноў я прыйшла, седзячы пад скляпеннямі архіва. Але ўсё наадварот пад гэтымі скляпеннямі сяджу я якраз і не шмат, а больш бываю ў іншых месцах, кантактую з людзьмі... Найбольш моцныя пазіцыі складваюцца тады, калі ты спакойны за маральны бок справы; калі ты ні на кога не наступіў а гэта значыць, што пасля ён на цябе не наступіць; калі ты паспрыяў іншым, рабіў не толькі сваю справу, але адначасова, робячы сваё, падтрымліваў іншых, хто побач. Потым, калі табе спатрэбілася дапамога, яна прыйшла збоку, як бы сама сабою. Я не ствараю сабе ворагаў (а ворагі ствараюцца найбольш праз падман). Ты ж не можаш увесь час думаць пра тое, каб абараніцца ад нейкага ўдару, таму нельга ствараць іх пагрозу. Я лепш буду думаць пра самую справу, пра тое, каб пабудаваць такі падмурак, як будавалі раней, калі раствор замешваўся на курыных яйках, хоць і марудна і дорага гэта было,
ды затое падмурак выходзіў найтрывалы...
Калі ты да кагосьці паставіўся несумленна, дык пасля, калі пачнеш выходзіць "наверх", табе гэта абавязкова "адгукнецца". Тады ў цябе ёсць слабы бок... Дык вось: і ў працэсе падрыхтоўкі з'езда, I падчас яго мы імкнуліся ўсе пытанні маральнасці вытрымаць. Папраўдзе кажучы, падчас з'езда я столькі ўсяго "гэткага" наглядзелася, што вопыту хопіць надоўга, каб ніколі не ступаць на такі слізкі шлях...
Як вядома, у падрыхтоўцы З'езда беларусаў свету ўдзельнічалі і былі зацікаўлены два бакі урадавы і грамадскі (у асобе "Бацькаўшчыны"!. Дарэчы, за гэты "звяз" "Бацькаўшчына" найболый і падвяргалася крытыцы дэмакратычных сіл: маўляў, пайшлі на здрадлівы кампраміс з антынацыянальнай дзяржавай. Але адзіна справядлівы паказнік "здрадлівасці" альбо "няздрадлівасці", на маю думку, рэальныя вынікі падзеі. Якія вынікі З'езда беларусаў, зыходзячы з гэтага пункту гледжання?
Спачатку хачу зазначыць, што актывістам "Бацькаўшчыны" было вельмі няпроста прыняць рашэнне аб падрыхтоўцы да з'езда ва ўмовах, калі супраць яго выступіла большасць дэмакратычных сіл. Але, калі мы прынцыпова вызначыліся, то давялося шукаць такія падыходы да справы, якія б забяспечылі правядзенне з'езда на карысць не столькі ўрада, колькі на карысць беларускай справы. Мне здаецца, гэта ўдалося зрабіць, хоць і было часам даволі цяжка.
Асаблівасцю з'езда было тое, што ўпершыню, на маю думку, быў знойдзены новы ў нашых умовах шлях да супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі I грамадскімі структурамі. У савецкія часы, калі грамадскія арганізацыя былі на службе ў дзяржавы, усе сумесныя мерапрыемствы праводзіліся пры поўным дамінаванн! апошняй. Цяпер жа сітуацыя змянілася, I калі наша дзяржава хоча быць дэмакратычнай, то яна павінна лічыцца з грамадскімі сіламі, паважаць lx I супрацоўнічаць з ІмІ партнёрамі. Такая спроба I была зроблена пры падрыхтоўцы з'езда. He адразу ўсё Ішло гладка, але з цягам часу дзяржаўныя структуры адчулі сілу грамадскасці, I наша сумесная праца пачала набываць больш цывілізаваныя формы...
Што да вынікаў з'езда, дык яны, на наш погляд, даволі значныя. Асноўны вынік арганізацыйнае афармленне сусветнай беларускай супольнасці. У грамадскім жыцці краіны ўзнікла новае паняцце, новы фактар, можна нават сказаць новая грамадская сіла. Усё гэта ў канчатковым варыянце можна разглядаць як агульны вынік таго працэсу кансалідацыі беларускай нацыі, які распачаўся з новым беларускім адраджэннем. Да яго спрычыніліся ўсе дэмакратычныя сілы як у Беларусі, так і ў дыяспары.
Як надоўга, на ваш погляд, захаваецца патрэба ў такой арганізацыі, як "Бацькаўшчына"?
Мы яшчэ толькі пачынаем, наперадзе вялікая праца.
Спадзяюся, што роля "Бацькаўшчыны" ва ўмацаванні ўсебеларускіх сувязей не толькі не будзе змяншацца, але і ўзрасце. Ужо сёння згуртаванне заняло сталае месца сярод грамадзянскіх угварэнняў краіны і аказалася здольным правесці два значныя мерапрыемствы Сход беларусаў замежжа (снежань 1992 г.) I Першы з'езд беларусаў свету.
Дыяспара наша, не гледзячы ні на якія размовы аб быццам яе выміранні, становіцца важным фактарам у нашым нацыянальным жыцці. У нас сёння вялізная эміграцыя ў блізкім замежжы, на ўсходзе. Гэта як правіла найбольш адукаваныя нашы кадры, хто ў свой час быў пасланы "на павышэнне" ў іншыя рэгіёны ці патрапіў туды па размеркаванні пасля навучання. Многія з іх працавалі ў Маскве I маюць вопыт удзелу ў кіраванні вялізнай краінай. (У Маскве нават узнікла суполка кІраўні$оў-беларусаў, якія гатовы спрыяць БеларусіІ. Заходняя эміграцыя ў сваю чаргу дапамагае нашым палітыкам далучацца да сусветнага палітычнага вопыту. Нашы народныя дэпутаты, грамадскія дзеячы ладзяць паездкі ў 3LUA, у многім дзякуючы таму, што там жывуць нашы суродзічы. А яшчэ падрыхтоўка афіцыйных, урадавых візітаў... Хто нам лепш дапаможа зразумець I разгледзець замежжа, як не нашы суродзічы за мяжой? А мы сёння павінны далучыцца да сусветнай цызілізацыі.
Дый увогуле эміграцыйныя працэсы ў сучасным свеце пашыраюцца, дзякуючы развіццю сродкаў зносін, пашырэнню кантактаў паміж людзьмі. Паўстае таксама і праблема новай беларускай эміграцыі. Цяпер жа шмат хто выязджае ў свет па эканамічных меркаваннях, не адчуваючы сваіх
каранёў. Але, апынуўшыся паміж іншых, "свядомых" народаў, такія выязджанцы рана ці позна пачынаюць успамінаць пра свае карані. Чалавек без каранёў жыць не можа, бо гэта робіць яго безабаронным перад светам. Хіба што такое пачуццё прыходзіць у больш сталым узросце...
I тут мы вяртаемся да першапачатку "Бацькаўшчыны": яна была створана для забеспячэння ўсебеларускай сувязі ў свеце. Але аспект дыяспары толькі адзін з аспектаў нашай работы. Праблемы дыяспары ў глабальным маштабе не могуць быць вырашаны без вырашэння агульных пытанняў тут, у Беларусі, вось чаму "Бацькаўшчына", як я падкрэслівала, зацікаўлена глядзіць на ход унутранай палітыкі ў Беларусі, у адрозненне ад іншых арганізацый, што працуюць на замежжа, "Радзімы" і інш. Думаю, што ЗБС мае і ў гэтым перспектыву для дзейнасці.
- На заканчэнне Авзвольце пацікавіцца вашым меркаваннем наконт ролі жанчыны ў сучаснай палітыцы...
- Думаю, што жанчына павінна іграць у палітыцы найперш сваю ўласную ролю прадстаўляць інтарэсы адной палавіны грамадства. Калі ўлічыць, што найлепш жанчына можа прадставіць і дзіцячыя інтарэсы, то гэта наогул будзе большая частка нацыі... Жанчына дае жыццё, гадуе дзяцей, таму менавіта яна глыбей ведае кошт чалавечага жыцця, а яно ў наш час ў асноўным залежыць ад палітыкі. Жанчына можа прыўносіць у палітыку большую адказнасць, памяркоўнасць у вырашэнні канфліктных сітуацый, а таксама духоўнасць, дабрыню, высокія ідэалы. He выпадкова асноўным сімвалам Першага з'езда беларусаў свету стала постаць вялікай жанчыны Беларусі Ефрасінні Полацкай...
- Дзякуй за гутарку, і лобрых сіл вам у вашай грамвАСкай Азейнасці, у жыцці наогул.
Хроніка часу
3 газетнай паласы: "ЛіМ" 10-16.07.1993 МЫ ЯШЧЭ СУСТРЭНЕМСЯ...
ПАСЛЯСЛОЎЕ ДА ПЕРШАГА З’ЕЗДА БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ
...Цяпер, пасля заканчэння работы Першага з'езда беларусаў свету, а праграма яго мерапрыестваў расцягнулася амаль на першы ліпеньскі тыдзень, здаецца, становіцца зразумелым галоўны недахоп гэтага форуму, а іменна: I падчас пасяджэнняў у Дзяржаўным тэатры оперы I балета, 1 асабліва падчас сустрэч I імпрэз па Мінску, па рэспубліцы, склалася ўражанне, што ўсётак) з'езд быў скліканы ў першую чаргу для дыяспары, для замежжа, а не для самой, унутранай, так бы мовіць, БеларусІ. Увага 1 клопат пра замежных дэлегатаў I гасцей З’езда відавочна дамінавалі, кідаліся ў вочы нават у кулуарах паміж рабочымі пасяджэннямі I на "круглых сталах". Становіцца зразумелым, што доўгая няпэўнасць з афіцыйнай назвай з'езда не была выпадковай: назва Сусветны э’езд беларусаў, напэўна, сведчыла б пра іншыя, больш глабальныя, можна нават сказаць агульнанацыянальныя функцыі форуму...
Першы наш З’езд I рухаўся наперад, Імкнучыся пераадолець той ад пачатку зададзены "дыяспарны" характар I набываючы якасць агульнанацыянальнага збору, сходу, сустрэчы... Упершыню ў незалежнай краіне заяўлена пазіцыя нацыянальнай грамадскасці вышняга ўзроўню грамадзянскай супольнасці. У гэтым, на наш погляд, галоўнае дасягненне Першага з'езда беларусаў свету I яго галоўны сэнс. Несумненная заслуга арганіэатараў форуму тут мы мусім добрым словам узгадаць практычную работу Старшыні Рады ЗБС "Бацькаўшчына” Я.Лецкі у тым, што яны здолелі наладзіць кантакты I паразуменне з дыяспарай, сабраць яе прадстаўнікоў...
Нельга не сказаць пра другі дэяржаўны аспект З'езда. У тым I унікальнасць форуму, што так ці Інакш ён стаўся кампрамісам паміж нацыянальна-грамадзянскай беларускай супольнасцю і дзяржавай (Рэспублікай БеларусьІ, мастком паміж народам і ўладай. Рэальнае дзяржаўнае будаўніцтва адбываецца сёння, цяпер і зараз, і сутнасць яго ў кампрамісах, дакладней, майсгэрстве кампрамісаў паміж грамадскасцю I дзяржавай. Дэлегаты памяталі, дзеля чаго яны сабраліся і КАГО прадстаўляю ць ПЕРАД ДЗЯРЖАВАЙ. У зваротах да беларускага народа, да ўрада і парламента З'езд прынцыпова выказваўся за правядзенне новых выбараў у Вярхоўны Савет, павагу да меркавання больш за 400 тыс. грамадзян наконт правядзення рэферэндуму ў
рэспубліцы, рыначнае рэфармаванне эканомікі, адбудову культуры..
Можна канстатаваць, што Першы з'езд беларусаў свету самім фактам свайго правядзення як бы падрахаваў, падсумаваў развіццё нацыянальнай супольнасці за апошнія пяць гадоў. У дакладзе ад сусветнай беларускай супольнасці знайшлі замацаванне асноўныя формулы беларускай думкі гэтага пяцігадовага рубяжа: нацыянальная самастойнасць, дзяржаўная незалежнасць, культурнае адраджэнне. Падрахаваўшы найноўшы беларускі час, З'езд пакідае спрошчаныя формы і ўяўленні ў мінулым, вызваляючы мысліцельную прастору для новай, больш складанай, больш творчай працы...
3 ДЗЁННІКА 12.07.1993
* * *
...Галоўны недахоп г.зв. "беларускага адраджэння" і цяперашняга і колішняга адсутнасць у ім закрытага, таемнага духу. Усё ж вялікае / масавае робіцца магчымым, дзякуючы нейкай інтымнай, "сокровенной"ініцыяцыігэтага вялікага. Апошняе справа выбраных, выбранцаў, "таямнічых".
Беларусь жа, беларускі палітычны I кулыурна-асветны рух заўжды на паверхні, навідавоку. Можа, якраз таму, што "беларушчынай"увесь часкарысталісяяк нікому непагражальным, адцягненым лозунгам, які, да таго ж, ні да чога дзейснага не абавязвае? Сапраўднае "адраджэнне" зробіцца тады, як беларушчына пачне разглядацца падставаю не толькі духоўнакультурных, але / глабальна-палРычных мэтаў, г.зн. набудзе ранг "рухаючай сілы гісторыі". Бо толькі такія сілы на жаль здольны ў наш час выклікаць да сябе грамадскую павагу, і толькі з такімі сіламі прывык лічыцца абывацель. Абывацель лічыцца з усім, што яму недаступна, чым ён не валодае як сваім, але ад чаго, верагодна, можа залежаць у будучым. Дзеля гэтага "адраджэнскі рух" і павінен сфармаваць недаступную абывацелю ідэалёвую дактрыну, якая да пары да часу і павінна заставацца такой ідэалёвай / таямнічай. "He кідайце жэмчуг перад свіннямі", чым не тое самае правіла? Само сабой, яно тычыцца толькі "жэмчуга": у астатнім усёчасны фронт барацьбы з абывацелем, за абывацеля, з дапамогай абывацеля... Ідэалы робяцца рэальнасцю спакваля / заўжды не так, як гэта спрабуюць прадбачыць. Але спачатку фармуюцца ідэалы / толькі затым рэальнасць... ІВерагодна, усё сказанае версія, абумоўленая назіраннямі за грамадскім жыццёмі.
ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ
* * *
Едучы дадому, да бацькоў, ты насампраўдзе едзеш толькі... па мову! Дбайна спакаваныя маткай вандзэлкі з дому на дарогу хіба прыкрыццё тае, асноўнае ўзяткі, патрэба ў якой і паклікала цябе выбрацца нарэшце! у вёску? Нават родныя абліччы бацькоў неяк неўпрыкмет аддаляюцца і прызабываюцца ў часе і клічуць да сябе ўжо не так непераадольна, як у дзяцінстве, юначай парою. He слабне толькі покліч мовы, жывых галасоў, простых хатніх гукаў...
* * *
Той свет, што цябе выпладзіў, выпеставаў сваімі краявідамі, выпаіў сваёю вадой, ён будзе трымаць цябе жалезнай хватхай яшчэ доўга; магчыма, ён будзе трымаць цябе дасконна. I нат калі ты саўеш сваё гнездо дзесь у іншым месцы, спакайнейшым / лагаднейшым, чым зямля бацькоў, тая ласкавейшая зямля не перабора суровы і не заўсёды ласкавы свет твайго дзяцінства. Ты да яго з'адсюль будзеш вяртацца.
Мне здаецца, што з чалавехам, які з тых ці іншых прычын альбо па сваёй волі, альбо ў выніку г.зв. акалічнасцяў развітваецца са сваёй "малой радзімай", траціць з ёй трывалую сувязь, адбываецца нейкая непапраўдная душэўная траўма, псіхалагічная мутацыя. Усё-такі малая радзіма крыніца духоўнай падпіткі, жыццёвай, быццёвай энергіі.
Колькі вершаў песень, музычных твораў ёй, вёсцы, прысвечана! Колькі лёсаў чалавечых зламалася ПАСЛЯ разрыву з ёй...
* * *
Едучы па Беларусі, назіраючы мястэчкі з хасцёламі і цэрквамі, ты будзеш адно сузіраць і думаць: ХТО пабудаваў гэтыя бастыёны духу? Ты навучаны, што на тваёй зямлі спрадвеку панавала галеча і нішчымніца; што дзяды твае
ніколі не ведалі граматы; што ў іх жыцці нічога светлага не было... Але ты назіраеш гэтыяхрамы, рэшткі старажытных паркаў, іншай забудовы ледзь захаваныя сімвалы былой велічы твайго краю, і думаеш: ЯКІМ МОЦНЫМ павінен быў быць народ, будаўнік гэтай велічы? Бо ж касцёлы і цэрквы Іасабліва касцёлыі будаваліся пакаленнямі людзей, і ім трэба было мець упэўненасць, што гэтая карпатлівая будоўля мае нейкі вышэйшы сэнс...
Твае продкі ведалі, што будуюць. Ці задумваемся мы, ЧЫМ карыстаемся, што сузіраем з вакон аўтобусаў, едучы паўз сваю краіну?..
* * *
Аднак жа бачу прыкметы зараджэння дужай, гордай нацыі беларусаў. У горадзе. У тым горадзе, які сцвярджае няўхільна сваю культуру. Пара гарадскога будаўніцтва змянілася парою ладкавання гарадской культуры што магчыма толькі ў перыяды спакою I ўстоянасці.
Вёска паціху задыхаецца, захлынаецца новым часам, тым часам, што сутыкнуў вёску з горадам. Горад у гэтай сутычцы перамог, у значнай меры выпампаваўшы з вёскі пасляваенныя пакаленні людзей. А вёска трымалася галоўным чынам на пераемнасці, на непарыўнасці пакаленняў. Азеці 30-х гадоў бадай, апошнія сапраўдныя яе прадстаўнікі. Гэта нашы бацькі...
Зразумела, вясковы заняпад, п'янства не ёсць з'ява этычнай дэфармацыі вёскі, вяскоўцаў; гэта хутчэй УЦЁКІ ад рэчаіснасці, у якой месца вёсхі выкраслена. Калі наперадзе цёмна, калі ў падсвядомасць убілася ідэя беспрасветнасці I канца тады застаецца толькі сысці ў наркатычнае існаванне: бацькі каб дажыць неяк гэты "згублены час", дзеці, хто застаўся ў вёсцы, каб неяк перажыць зыход, страту бацькоўскага свету і страту саміх бацькоў...
А ў горадзе зараджаецца новая, дужая нацыя, што пераймае гены здаровых ідужых продкаў. Калі гэтая нацыя будзе памятаць пра тое, ШТО закладзена ў аснову яе сілы, яна сапраўды стане на ногі...
* * *
А пад нагамі ў нас толькі Зямля. Зямля бацькоў, дзядоў, продкаў Зямля надзеі нашай. I якія б хмары ні засцілі неба над ёй, яна па-ранейшаму застаецца нашым пачаткам і канцом, раджэннем і смерцю, песняй і плачам, воляй і стогнам... I, можа, адзіным сапраўдным апірышчам у жыцці. Больш жа няма нічога.
ПАСЛЯСЛОЎЕ
(3 прыкметамі новай прадмовы)
Урэшце пара і перапыніць маўленне, перапыніцца... Аўтар вычарпаў амаль увесь першапачатковы імпэт, што абудзіў ледзь не на тры гады, акурат ад путча 1991 года да другой паловы 1994-га яго пільную цікаўнасць да акаляючых людзей і спраў, дзяржаўных I культурных, да слоў, што мовіліся вакол. Бадай, болей за ўсё да слоў, бо гэта дужа ж такі прыцягальная сіла СЛОВЫ. У аўры слоў здзяйсняецца наша жыццё, адбываюцца лёсы, надыходзяць змены. БЕЗ СЛОВА жыццё ўявіць немагчыма: толькі слова I робіць чалавечую істоту чала-векам, чалавека грамадзянінам, грамаду народам...
Аўтар апынуўся ў моры слоў, дакладней кажучы, усвядоміў сябе ў тым слоўным моры, якое яму належала пераплыць, пераадолець, пасля жніўня 1991-га. Тады як быццам разламаліся сценкі вялікага непранікальнага акварыума, у якім дагэтуль шумелі ўнутраныя буры, але з падзеннем сценах змесціва яго з рыбамі, камянямі, глеем, разлілося ўшыркі, захліснула натуральны, прыродны грунт. Стала МОЖНА гаварыць УСЕ... Слоўная плыня спакваля пачала набіраць сілу, змятаючы на сваім шляху ўсё аджылае, спрыклае, ачышчаючы цела мовы ад адыёзных учарашніх тэрмінаў і клішэ... У такіх метафарызаваных варунках і працякалі гутаркі, што склалі "Версіі". Пішучы развітальны аўтограф, аўтар рады адзначыць, што разам з напружаннем гутаркі прынеслі яму і нямала прыемных, хвалюючых хвілін, сапраўднай творчай узнёсласці Іяк, спадзяюся, і суразмоўнікамі, склалі, па сутнасці, пэўны перыяд ужурналісцкай біяграфіі. Тым прыемней усвядоміць зараз яго вычарпанасць і заканчэнне.
Цяпер ад перажытых імгненняў адкрыцця, спасціжэння пасвойму нейкай частачкі часу, застаецца гэты, досыць ашчадна скенструяваны зборнік. Напэўна, ён адлюстроўвае сам характар часу: фрагментарны, дэкларатыўны, месцамі кідка-рытарычны, месцамі псеўдапрарочы... Для мяне наш час здаецца ўвогуле чымсьці падобным да эпохі г.зв. маньерызму Іу мастацтвеі, якім сканчалася Вялікае Адраджэнне ІРэнесансІ і распачыналася Барока. To быў час разлучэння еўрапейцаў са спакойным, устойлівым існаваннем, падмацаваным неабвержнымі дагматамі сярэдневяковай схаластыкі, час, "калі ўсё скранулася і паплыло"; у стыхіі вайсковых забурэнняў свет ізноў паўстаў перад людствам як непрадказальны хаос, доля чалавека у якім апынулася асуджанай на няпэўнасць і пахутлівасць. У мастацтве
гэта 4acmanierismo Іітал.І манернічання, адвольнага, суб'ектыўнага самавыяўлення творцы, перад якім не стала ранейшых канонаў, але і не паўстала новых. Тады / ўзнікла ўяўленне пра мастацтва як плён індывідуальнага духоўнага высілку, напружання пачуццяў і розуму мастака Ішто прапаведаваў Дж.Бруна, а засведчыў, стварыўшы першыя эсэ ў сучасным разуменні жанру "Доследы ” М.МантэньІ. Затым, як вядома, чалавецтва пераадолела I неўпэўненасць, і абумоўлены часам самацэнтрызм, зноў вярнуўшыся да ўяўленне пра гармонію і цэласнасць Сусвету, усталёўваючы класічныя каштоўнасці...
У нас жа сёння, на пачатку 1990-х, зноўэпоха маньерызму, ці, калі заўгодна, неаманьерызму. вызваленыя з-пад улады "абсалютаў" нядаўняга мінулага, мы пакуль не маем, не здабылі абсалютаў іншых, апроч як... саміх сябе. У нас няма крытыкаў і суддзяў, хто мог бы хораша паказаць нам няслушнасць таго ці іншага новаўтворанага ўяўлення, высветліць няслушнасць той ці іншай выказанай думкі, за ўсё даводзіцца адказваць і хвалявацца самім. Ды іншага і не дадзена: усё сваё і даводзіцца здабываць самім, на свой клопат I рызыку.
Гэта першая тэза: наша асуджанасць на БЕЛАРУСАЦЭНТРЫЗМ. ёсць свет і ёсць мы; каштоўнасці свету занадта доўга адчужаліся ад нашай тутняй прыроды, каб ураз стацца нашымі, зрабіцца засвоенымі. Прымаючы нахланнё дзівос свету, мы, хутчэй, зоймем пазіцыю быкаўскага Петрака: як быццам нас гэта і не тычыцца, і не з намі адбываецца; нам даражэй усведамленне сваёй унутранай праўды, якая значна вышэй за ўсё прыноснае, знешняе. А гэта, дарэчы, I ёсць першы крок унутр. Каб затрымаць наступ свету, яго залішне энергічныя абдымкі, у якіх сканае і без таго кволая ўнутраная самаснасць, Пятрок павінен зладз/ць свой Дом.
Гэта другая тэза: ДОМАБУДАЎНІЦТВА. Сутнасць яе ў тым, што найлепшы прытулак на Зямлі чалавек Інацыя, народі можа займець тольхі ў сааім Домв. Але што такое "сваё"? "Сваё" на сёння вынік напружанага змагання, здабыцця сваіх правоў на годнае I, падкрэслім, арыстакратычнае існаванне народа на сваёй зямлі, спаміж іншых народаў свету. "Сваё" зазвычай базуецца на ахвярах, часам жудасных; увогуле на ахвярапрынашэнні народа, які за нешта сваё змагаецца. Хоць, здавалася б, канец XX стагоддзя занадта лагодны, "выхаваны", занадта цывілізаваны, каб чалавецтва магло зноў выкарыстоўваць такія каменнавяковыя паняцці, як "ахвяры", "змаганне", "кроў"_ Ды ўсё як / раней: / барацьбе за ўладу чалавек адкідае ўсе ўяўленні аб нібыта сваёй "цывілізаванасці", бярэцца за зброю; у спаборнічанне не на жыццё: на смерць уступаюць самыя старажытныя інстынкты,
сіла якіх мацней за сілу пісанай маралі / рэлігіі.
Незалежнасць ЗША напрыканцы XVIII стагоддзя аплочана немалой крывёй / гераізмам вольных фермераў; нават найдасканалая, "пяшчотная" дэмакратыя паўстае на ахвярах і ахвярным высілку.
А што беларусы? Антыномія ахвяры/бяскроўнасці, падаецца, стала той загваздкай, якая стрымлівае фармаванне незалежнай беларускай палітыкі. Бо тая рытуальная, і знешне і сутнасна падобная да савецкай, палітыка, якую маем, нагадвае, хутчэй, палітычны гратэск, урэшце комікс, чым палгтыку як выяўленне пэўнай ВОЛІ, з якой мусіць лічыцца кожны, хто з ёю сутыкаецца. Думаецца, аднак, што беларуская палітыка набудзе сваё сусветнае рэнамэ якраз праз фармаванне ў Беларусі моцнай, не аперэтачна-паслясавецкай, а нармальнай, дзейснай, дэмакратычназарыентаванай улады. Мабыць, фармаванне такой новай ўлады і станецца для Беларусі яе выпрабавальным "асялком”, яе сучаснымі РацлавіцамІ і Барадзіно. I, дарэчы, гэтая задача здымае антыномію ахвяры/бяскроўнасці. Бо спатрэбіцца не ружжо, не імклівая ваяўнічасць, а ахвярнасць адмысловага гатунку, асобай пробы АХВЯРНАСЦЬ ДУХУ, якая запатрабуе ад нацыі, яе сумленных прадстаўнікоў надзвычайнага напяцця духу і волі, штоімгненнага духоўнага высілку па замацаванні беларускага палітычнага фактару прынамсі, у рэгіёне. / што можа быць больш драматычным за такую, метафізічную па сутнасці, задачу нацыі: выпеставаць сваю волю не як адказ на знешнюю пагрозу альбо ваяўнічы выклік, a нарадзіць і ўзмацніць яе 3 СЯБЕ, са сваіх уяўленняў пра годнае і жаданае жыццё?..
Я толькі не ведаю, як метафізіку нацыі можа ператварыць у палітыку, у дзейсныя захады, паслядоўную праграму пер аўтв арэнняў...
Зрэшты, адно ўсведамлецца пэўна: УСЕ жаданае і практычнае пачынае ўсталёўвацца з АБДУМВАННЯ ШЛЯХОЎ далейшага развіцця, збірання ідэй, якія маглі 6 прамым ці ўскосным чынам паўплываць на зрухі ў відочнай рэчаіснасці. Кажучы больш звыклай мовай, напачатку павінна адбыцца збіранне і гартаванне інтэлектуальнага патэнцыялу.
Узгадаем, што беларуская інтэлігенцыя на другую палову 1980-х гадоў не мела такой ідэйнай змацаванасці, як, напрыклад, інтэлігенцыяЛітвы, Латвіі, Эстоніі. Пазбаўленая адзінства, беларуская інтэлігенцыя не здолела дзейсна ўплываць на палітыку, што чынілася ў рэспубліцы, бо яе меркаванне не ўлічвалася ўладай, зрэшты, як і выказвалася не надта ўпэўнена... Сёння, калі мы загаварылі пра метафізіку нацыі, дык, пэўна, духоўнае выпрабаванне ў першую чаргу чакае менавіта інтэліген-цыю, выпрабаванне
на здольнасць да адзінства ў адстойванні дэмакратычнай Ідэі, на духоўную бескампраміснасць, на непаддайнасць да палітычнага згодніцтва з нявартай даверу ўладай. Але як можна дасягнуць такога стану, мінуўшы палітыку, унікнуўшы ўдзелу ў палітыцы? Мне здаецца, у бліжэйшым часе такой магчымасці быць "паза палітыкай" у беларускай інтэлігенцыі не будзе. У адваротным выпадку пры г.зв. "апалітызме" гэта будзе тая ўяўная, падманная апалітычнасць, якая, па працытаваных у кнізе словах Т.Мана, будзе на карысць палітыцы няправага чыну.
Па сутнасці сапраўдная палітызацыя беларусаўяшчэ наперадзе. Якое яна будзе мець аблічча: рацыянальнапрагматычнае, агрэсіўнае, "аксамітнае"?.. Тут таксама незакрытае пытанне адносна сродкаў здабыцця мэты: ведаем, што палітыка будуецца на разліку, скрытнасці, жорсткім змаганні з сапернікамі. Але ёсць I новы Ідэал Ізрэшты, ці такі новы?І Ідэал палітыкі адкрытай / сумленнай як максіма палітыкі XXI стагоддзя. Я вельмі хачу верыць у жыццяздольнасць гэтага Ідэалу Ганны Іванаўны Сурмач...
Ды зашмат пра палітыку. Мне здаецца, пры любой палітыцы / самай рэакцыйнай, / дужа дэмакратычнай місія журналіста застаецца нязменнай: адстойваць незалежнае ад няправай улады меркаванне, свабодную думку, "пазіцыю духу". Бо Інакш сілы духу страцяць свайго адваката I заступніка, ператворацца ў маўхлівага сузіральніка бяспраўя / сервілізму... Місія журналіста дбайна занатоўваць Іальбо нават правакавацьІІ ІдэІ I меркаванні, якія б маглі паслужыць справе паляпшэння жыцця, калі заўгодна весці інтэлектуальны летапіс эпохі.
"Версіі", вядома ж, не "летапіс" толькі фрагменты часу, аднак ідэй, хочацца спадзявацца, у Іх не бракуе. Канешне, любыя ІдэІ, апроч Іншага, маюць / свой часавы кантэкст, абмежаваную здольнасць да распаўсюджання ў часе. He выключэнне ў гэтым плане I "ВерсІІ": пэўна, не ўсе выказанае ў Іх з-за кантэксту часу перадасца ў будучыню, прыдасца дзеля далейшага абдумвання шляхоў развіцця культуры. Хоць нешта, напэўна, I вытрымае Іспыт часам, застанецца ў інтэлектуальным ужытку.
Збіральніцтва ідэй, на мой погляд, як ніколі патрэбна цяпер, калі мы нанова сцвярджаем сябе сярод народаў свету, наладжваем судачыненні з сусветнай супольнасцю. А што можа быць больш выгоднай візітоўкай народа, як не яго розум, Інтэлект? Культуралогія сіння гаварыць аб надыходзе плры дыялогу культур. Ях гэты глабальны дыялог можа наладзіцца; што для таго павінны зрабіць філосафы I вучоныя, мастакі I палітыкі; якую ролю ў Ім можа адыграць журналістыка? Падобныя пытанні ўзнікаюць хіба як пытанні на заўтра I, пэўна, распачына-
юць ужо Іншую, наступную кнігу. Мы ж тымчасам перагорнем апошнюю старонку гэтай кнігі з налзеяй, urro калІ-небуАЗь неАавыказанае ці нявыказанае тут неяк выкажацца...
А ў лзенніку, палсумоўваючы набыты вопыт, зробім такі выніковы запіс: "Праз нашы сзрцы ліацца панвАчасавы ток баларушчыны, мы ж сваімі Аухоўнымі высілкамі ўзмацнявм яго I Аоўжым у часв. Мы ў ім ЖЫВЫЯ, / нават пасля зямнога зыхоау, знікаючы фізічна, мы на знікаам Аўхоўна застаавлся на Наб» баларушчыны. У М наш паршы I апошні прытулак, у ій наша аАЗІна-праўАЗІва» Аухоўнаа апірышча. Губляючы Яа, мы губляам I сяба-назалажных; тады мы пыл, еіроты Космасу. 3 ію I ў М мы ісць, мы Існасць, / наша назалажнасць у нас саміх..."
кастрычнік 1991 кастрычнік 1994
ЗМЕСТ
Замест прадмовы. Уступны аўтограф 10
Нататкі пра культуру.
Безумоўная неапраўданасць платы крывёй 14
Пісьменнік на пярэднім рубяжы.
Воля да незалежнасці: мера памкненняў і мера ахвяр 20
Дыялог першы вусны. Менталітэт грамадства і лёс дэмакратыі.
Выратавальнасць радыкалізму 21
Дыялог другі пісьмовы.
Духоўны крызіс: драма страчаных пакаленняў 24
Дыялог трэці вусны. Спакуса таннай незалежнасці 32
Хроніка часу. 3 нататніка журналіста 35
3 дзённіка. 29.09.1992 36
Яшчэ адна спроба дадумаць пасляімперскую сітуацыю ў Беларусі (сакавік. 1993).
"Мы апошнія. За намі чарга..." 37
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 14.05.1993. Літаратура на краёчку часу 43
Наймагутны рыцар любові (амаль дзённік) 46
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛІМ” 24.06.1994. Сем запаветных жаданняў майстра 48
Застануцца Вера,Бог,Сумленне лепшае, што цепліцца ў чалавеку...
Метафізіка будучыні 52
Пытанне каталіцкае 53
Пытанне "польскае" 59
Пытанне палітычнае з пункту гледжання мастака 64
Пытанне метафізічнае I зноў палітычнае 69
Пытанне ўласна мастацкае 78
Нататкі пра кулыуру. Працяг.
Вяртанне ў заўтра 82
Хроніка часу.
3 гвзетнай паласы: "Кулыура", 8.06.1994. Халоднае эсэ 84
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 9.04.1993. Пра г.зв. апалітызм у момант выбару 87
Філосафы і філасофія ў новай
культурнай сітуацыі. Пярэдадзень новага кроку. Наперадзе светла 92
Змена словазлучэння. Новы сінтаксіс 93
Ігар Бабкоў па сакрэце Ю.З.: Розныя нішы беларушчыны 93
Пра што мы мусім дамовіцца. "Таямніца, якая дыхае ў патыліцу..." 94
Ігар Бабкоў па сакрэце Ю.З.: Філосафы ў сітуацыі культуры I канторы 98
Заключны сакрэт Ігара Бабкова 100
3 дзённіка. 29.09.1992 100
Нататкі пра культуру. Працяг. Тастамент 101
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "Наша Ніва", 9,1992. Супроць Адраджэння 103
Культура паміж рэальнасцю і ідэаламі.
Сусветная экзістэнцыя сімфонія самабытных нацыянальных галасоў 108
Творчы імператыў Уладзіміра Конана 108
Настальгія па перабудове 109
...I па філасофіі 111
Беларускі месіянізм як няздзейсная метафара 116
"Рэчы ў сабе” і рэчы для нас 118
Постманалог Уладзіміра Конана.
Аб касмічнай перспектыве беларушчыны 123
Замест P.S. Прыватная перапіска 125
"ЛІМ" I шляхі нацыянальнага адраджэння. Тэзы 1992 126
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛІМ”, 22.04.1994. Свабода як духоўны Імператыў 128
Хроніка часу. 3 газетнай паласы:
"Кулыура” "ЗНО", 15.06.1994. Музыка абшару 130
3 дзённіка. 13.07.1994 .. 131
Горад Мілосці. Эсэ 132
Эстэтычнае апраўданне "самаснасці" і вёскі. Шлях да Храма "ideasui" 144
Прафесар Крукоўскі пра эстэтыку, час I пра сябе 145
Культура ад "вясны" да "зімы”. "Лета” прайшло? „ 147
"Гнмёт лн Запад?.." 153
Любоў сіла, што прыцягвае 155
Дзядзька Антось, эпічны герой, сын зямлі пасынак дзяржавы 160
Замест P.S. Прафесар КрукоўскІ пра Бога, Веру, I палітыку 162
3 дзённіка. 16.10.1992 165
ВЕРСІІ. Эсэ 169
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "АіМ” 12.08.1994.
У Рыбаках, над Нарвай 178
3 дзённіка. 11-20.07.1994 „.179
Аптымістычныя Імпрэсіі з ускраіны імперыі.
Беларускія Рацлавіцы: сёння, і заўтра, і заўжды 184
Эсэ вяртання 195
Хроніка часу. 3 нататніка журналіста 199
3 газетнай паласы: "AIM", 10.04.1992 199
3 дзённіка. 4.09.1994 201
Нацыя на рыштаваннях недабудаванага дому.
Успамін пра "залаты век” на парозе
III тысячагоддзя 206
Замест P.S. (СамацытатаІ.
"Мінск ніколі не быў для мяне домам...” „..219
3 дзённіка. 9.12.1992 220
Гаспадар Грааля. Нарыс-эсэ 224
Паэзія ў палітыцы і палітыка паэзіі.
"Трэба паверыць у свой нацыянальны геній, у здольнасць пастаяць за сябе" 240
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "AIM”, 2.10.1992.
Вывіх гісторыі ці непазбежны працэс развіцця культуры? 251
3 газетнай паласы: "AIM", 18.09.1992 252
Нататкі пра культуру. Працяг.
Мёртвы сезон на плошчы слоў 253
3 дзённіка. 27.05.1994 256
3 дзённіка. 6.06.1994 257
3 дзённіка. 2.08.1994 258
Палітыка палітыкі. "Адраджэнне стратэгічная мэта апазіцыі" л 262
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 6.11.1992 272
3 дзённіка. 3.11.1992 273
Нататкі пра культуру. Працяг.
Прага самой кулыуры 273
3 дзённіка. 6-13.05.1994 275
"Грамада" вяртае ідэал і вяртае імёны.
Веда пра пачатак 278
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "AIM", 4.09.1992. Хацелася б памыліцца 287
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 25.09.1992 Хацелася б памыліцца яшчэ раз 287
3 газетнай паласы: "AIM”, 31.01.1992.
Прычасце пачалося 289
3 дзённіка. 28.08.1994 290
Беларускі інтэлігент паміж кайданамі неабходнасці і пальчаткамі свабоды. "Зноўку, увесь час, перманентна патрабуюцца агромністыя звышвыдаткі духоўных сіл..." 296
3 дзённіка. 28.05.1992 306
3 дзённіка. 14.05.1994 308
Новая тэорыя даследуе і прагназуе.
Пра спавернутасць і неспавернутасць гвалту ў гісторыі 312
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "AIM", 16.10.1992. Яшчэ адна "Русь" 330
3 газетнай паласы: "AIM", 23.10.1992.
Адродзімся разам I нароўні 330
Запісы з нагоды нацыяналізму 331
Традыцыя паміж розумам і інстынктам.
"Палетак для пошуку традыцыі ёсць. Трэба шукаць!.." 336
3 дзённіка. 13.07.1994 346
Лёс народа ў святле старажытнай антытэзы. Рэквіем па Маркавай гары 352
Замест P.S. Рэквіем па Маркавай гары 365
Хроніка часу. 3 газетнай паласы: "Свіслацкая газета”, 9.10.1993. Сад без садовнмка 366
3 дзённіка. 7.01.1994 368
3 дзённіка. 9.05.1994 369
Апошняе новае пакаленне выбірае
Беларушчыну і Вільню. Падставы рацыянальнага нацыяналізму 372
Дыялог першы. "Паміж свядомасцю беларуса I Вільняй не павінна быць аніякіх межаў..." 372
3 дзённіка. 17.04.1993 384
3 дзённіка. 4.07.1994 385
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛІМ", 4.01.1991. Вяртанне ў ВІльню 386
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 12.08.1994.
Добры пачатак. Першы з'езд беларусаў БалтыІ 390
Дыялог другі. "Беларушчына стартавая пляцоўка, з якой мы выходзім у свет творчасці" 392
3 дзённіка. 14.05.1994 398
Нататкі пра культуру. Заканчэнне. Перад чыстым лістом 398
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "AIM", 7.05.1993. У музеі Купалы, за кавай 406
Пісьменнік перад белым лістом. Горыч "любові лютай", альбо літаратура жалю 410
3 дзённіка. Студзень 1993 425
3 дзённіка. Люты травень 1994 426
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛіМ”, 14.05.1993. У вольны вырай 429
Дзейсны ідэалізм на Беларусі.
"Мы можам зацікавіць свет толькі сваёй маральнасцю і адкрытасцю..." 434
Хроніка часу.
3 газетнай паласы: "ЛіМ", 10-16.07.1993.
Мы яшчэ сустрэнемся...
Пасляслоўе да Першага з'езда беларусаў свету 444
3 дзённіка. 12.07.1993 445
Падарожныя нататкі 446
Пасляслоўе (з прыкметамі новай прадмовыі 452
Юрась Залоска
ВЕРСІІ
шлях
flAXPAMA«IDEASUI>: ДЗЁННІК, ДЫЯЛОП, ЭСЭ
Літаратурна-мастацкае выданне
ЗАЛОСКА Юрый Іванавіч
ВЕРСІІ. ШЛЯХ ДА ХРАМА «IDEA SUI»
Дзённік, дыялогі, эсэ
Камп'ютэрны арыгінал-макет падрыхтаваны аўтарам
(пры ўдзеле В. БЯГУНІУ. БОЙКІ)
Адказны за выпуск В. БАГДАНОВІЧ
Падп. да друку 18.04.95. Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Гарнітура Glasnostlight.
Афсетны друк. Ум.друк.арк. 24,36. Ул.-выд.арк. 23,5. Тыраж2500паасобнікаў. Замова 360-
Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія». ЛІцэнэія ЛВ № 436.220007, Мінск, вул. Магілёўская, 43. Тэл/факс 0172/21-77-40. Друкарня Імя Францыска Скарыны выдавецтва «Навука I тэхніка». 220067, Мінск, вул. Жодзінская, 18.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.