Выбраныя хайку  Іса Кабаясі

Выбраныя хайку

Іса Кабаясі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 116с.
Мінск 2021
12.31 МБ


Кабаясі Іса
МР83Ф匚 р」8 ХРСГРІ/ХРО.3 匚
□п
Кабаясі Іса
Выбраныя хайку
Перак/юд з японскай
з каментарамі і эсэ Вопьгі ПсееваО
Мінск „Галіяфы'7
2021
УДК 821.521-1
ББК 84(5Япо)-5
К12
Кабаясі Іса.
К12 Выбраныя хайку / Кабаясі Іса ; пер. з яп., каментары і эсэ Вольгі Гапеевай. — Мінск : Галіяфы, 2021.—116 с.: іл.
І8ВЫ 978-985-7209-87-3.
У кнізе сабраныя 63 хайку выбітнага японскага паэта Кабаясі Ісы (1763-1828), класіка японскай літаратуры. Паэзія Ісы — гэта сусвет, дзе ёсць месца для кожнай, нават самай дробнай істоты, дзе ёсць спачуванне да ўсяго жывога і ўсцешанасць быццём, якая часам мяжуе з самотай і подыхам вечнасці.
Суправаджальныя эсэ і культуралагічныя каментары дапамагаюць чытачам глыбей пранікнуць у паэтычны свет Кабаясі Ісы і лепш зразумець паўсядзённасць і культурны пласт японскага жыцця перыяду Эда. Кніга аздобленая ілюстрацыямі японскіх класічных мастакоў.
УДК 821.521-1
ББК 84(5Япо)-5
978-985-7209-87-3
© Іапеева В., пераклад на беларускую мову, каментары і эсэ, 2021
© Афармленне. ПВУП <Таліяфып, 2021
サントリー文化財団51ІМТ0К丫 Р0ОЫОАТІ0Ы
ТНе раЫісаІіоп оННіз Ьоок Ьесате роззіЫе \л/ііН 1Не зсррогі оННе Зопіогу Еоопдаііоп (^арап)
Выданне кнігі сталася магчымым дзякуючы падтрымцы фонда с'бііпіогу" (Японія)
Сапраўднае імя Кабаясі Ісы (1763— 1828) 一 Кабаясі Ятара.
Іса 一 псеўданім, які азначае 'кубак гарбатьь
Кабаясі Іса — разам з Мацуа Басё і Ёса Бусон ——лічыцца адным са стаўпоў традыцыі хайку.
Сутыкаючыся з побытам і матэрыяльнай культурай людзей, што жылі да нас, мы часта здзіўляемся, якімі рознымі былі нашыя ўмовы існавання. Чытаючы паэзію, мы часта здзіўляемся, якімі падобнымі ёсць нашыя эмоцыі і перажыванні.
Спадзяюся, гэта здарыцца і з вамі падчас знаёмства з паэзіяй Кабаясі Ісы.
Сібата Дзэсін. /Іакавыя карціны на розныя тэмы: сервіз для гарбаты Сенча
Кабаясі Іса і ягоны свет
Кабаясі IСа (小林一茶/こばやし いっさ)нарадзіўся ў ВёСцы Касівабара правінцыі Сінай (прэфектура Нагана). Маці паэта, Куні, памерла, калі яму было два гады. Выхаваннем Кабаясі займалася бабуля, якая яго вельмі любіла і песціла. Аднак бацька паэта ажаніўся другі раз, і мачыха была не вельмі лагоднай да пасынка. Пасля смерці бабулі і нараджэння адзінакроўнага брата жыццё Ісы стала невыносным. Ва ўзросце 14 гадоў Іса сыходзіць з дому, выпраўляецца ў сталіцу Эда. Ён вывучае вершаскладанне і шмат вандруе.
У 1792 г. Ятара дае клятву ісці шляхам паэзіі і прымае новае імя 一 Іса, аднак да гэтага ў яго былі і іншыя псеўданімы: Кабаясі Ікіё, Ніракуан Кікумэі, Хайкай-дзі Іудо Іса-бо. Як тлумачыў сам паэт, ён выбраў псеўданім Іса (што значыць “кубак гарбаты") не таму, што яго так захапляла чайная цырымонія, а таму што бурбалка ў кубку гарбаты нагадвала яму жыццё — такая ж празрыстая і кароткачасовая.
Праз пэўны час Іса вяртаецца ў сваю родную вёску і ва ўзросце 51 года бярэцца шлюбам з 27-гадовай дзяўчынай, дачкой фермера, Кіку, імя якой перакладаецца як хрызантэма. Яна нараджае чатырох дзяцей. Усе яны, аднак, памруць у маленстве, а потым памрэ і сама Кіку. Другі шлюб Ісы не будзе доўгім і хутка распадзецца. Трэцяя жонка стане апошняй. Іса памрэ ад другога інсульту, не даведаўшыся, што яна была цяжарнай. Менавіта дачка Ята зробіць так, каб імя ейнага бацькі як паэта не забылася.
Да нас дайшло больш за 20 тысяч хайку Ісы, і гэта без уліку іншых яго твораў: танка і хайбунаў 一 празаічных замалёвак з паэтычнымі ўстаўкамі. Многія даследчыкі адзначаюць, што жыццё Ісы было даволі цяжкім і што няшчас-
нае дзяцінства і ранняя смерць маці моцна паўплывалі на ягонае светаўспрыманне. Магчыма, таму Іса, які не быў лёсікам у звычайным разуменні, асабліва ўважліва ставіўся да тых, хто цярпеў і пакутаваў, а таксама да істотаў, якія не маглі пахваліцца памерамі або значнасцю. Таму часта Ісу называюць паэтам для дзяцей, што, вядома ж, спрашчэнне і няўменне бачыць далей за свой нос.
Храна/іогія жыццёвых падзей
1763 У правінцыі Сінай (вёска Касівабара) у сям'і фермераў сярэдняга класа Іса з'яўляецца на свет.
1765 Памірае маці Ісы, Куні.
1770 Бацька паэта бярэцца шлюбам другі раз.
1772 Нараджаецца Сенроку, адзінакроўны брат Ісы.
1776 Памірае любімая бабуля Ісы, а ён сам цяжка захворвае на ліхаманку.
1777 Вясной ён з'язджае ў Эда (Токіа). На працягу наступных дзесяці гадоў пра яго нічога не вядома.
1787 Іса з'яўляеціда ў запісах школы хайку Ніракуан пад імем Ікуё.
1792Іса вандруе па краіне.
1797
1801 Ва ўзросце 39 гадоў* вяртаецца ў родную вёску, дзе памірае ягоны бацька.
1810 Вядзе складаныя перамовы пра спадчыну з мачыхай.
1813 Ва ўзросце 51 года канчаткова вяртаецца ў сваю родную вёску Касівабара і жыве ў бацькоўскім доме.
1814 Бярэцца шлюбам з Кіку.
1816 Нараджаецца сын Сентара, які памірае праз месяц.
1818 Нараджаецца дачка Сато.
1819 Сато памірае ад воспы.
1820 Нараджаецца другі сын, Ісітара.
1821 Ісітара памірае.
1822 Нараджаецца трэці сын, Канзабура.
1823 Памірае жонка Кіку, а потым і сын Канзабура.
1824 Бярэцца шлюбам з Юкі, дачкой самурая. ГІраз тры месяцы, аднак, яны разводзяцца.
У Ісы здараецца інсульт, на некаторы час ён страчвае магчымасць гаварыць.
1826 Бярэцца 山любам з Яо.
1827 ГІажар ахоплівае вёску Касівабара, знішчаючы дом Ісы.
Паэт перасяляецца ў збожжавы свіран, які ацалеў пасля пажару.
1828 5 студзеня Іса памірае ад інсульту.
* Згодна з японскай традыцыяй, калі дзіця нараджаецца, то ўжо мае і год.
謳く,と月の出て衆る祐野哉寺」“ 一茶は20Жの頃,森田一な門人となっている*
,-.ア ・хг.・・ Й融讓";ム^^絆必り:化 •「田2力かばに風に帕れ行 -&Ш-.一 ・とは第合い,2許した友人の一人である•
もдл-^^臣りバ 俱座
りセ伏受 60なマペタタ国 、 川4号サ投
• 7Я糸遣.Vて亲ぬそ花のЦ成契」•成美との置1:一茶が的原に得(•た後6Нいた・
, -かた羽づつ的爾はすなリうの夕日 普」•番の雄' 0减摄し一茶のナがった•
Хайку, напісаныя рукой Кабаясі Ісы
Эстэтыка і традыцыя хайку, альбо
Што такое хайку і як яго чытаць
Першым маім хайку Ісы было вось гэтае:
鶯の足をふく也梅の花
四曲。по わ/. нго加ксі пСIгі ^те По 仇ハゼ
на кветках слівы пакінуў салавейка сляды ад лапак
Яно ўразіла мяне настолькі, што я адразу захацела яго перакласці і даведацца пра аўтара і ягоную творчасць больш. Увага да такой нязначнай дэталі (Зробны兄 сляды} пакінутыя птушкай на пялёстках) жыва адгукнулася ўва мне і закранула нешта невымоўнае на ўзроўні суперажывання. Хайку падалося мне блізкім яшчэ і таму, што на наш балкон часта прыляталі сінічкі і сядалі на бялізну, што сушылася там, і мама была ўшчувала іх за тое, што яны авыціраюць свае лапкГ аб чыстую бялізну. Здавалася б, такая простая, пабытовая рэч 一 а і тут хаваецца паэзія. Вобраз птушкі, што пакідае сляды на пялёстках, для мяне адначасова кранальны і іранічны, як і само жыццё. Гак пачалася мая любоў да паэзіі Кабаясі Ісы. А першае хайку мела яшчэ некалькі варыянтаў перакладу, сярод якіх былі такія:
* Тут і дален, апроч іерагліфічнага напісання, падаецца і варыянт рамадзі, г. зн. перадача лацінскімі літарамі японскіх словаў, каб можна было хаця б прыблізна ўявіць гучанне ў арыгінале для тых, хто не валодае японскім пісьмом.
там дзе пялёсткі слівы квітнеюць выцер салавей лапкі
сляды ад лапак
вясновага салаўя на кветках слівы
слівы пялёсткі
салаўіныя лапкі прайшліся па іх
слівы пялёсткі нядбала выцер аб іх салавей лапкі
Паняцціахайку і хоку" часам ужываюцца як сінонімы, аднак тэрміналагічна ёсць розніца. Хоку было пачатковай страфой (дарзчы, "хоку" так і перакладаецца) рэнга (форма ланцужковага вершаскладання). Аднак з часоў Мацуа Басё хоку стала з5яўляцца як асобны верш. Структурна хоку вылучылася з танка і з?яўляецца яе скарочанай форман. Гаму ў канцы XIX ст. Масаока Сікі прапанаваў новы тэрмін хайку для абазначэння асобнай формы верша, які не з'яўляецца часткай рэнга.
Такім чынам, тэрмін хоку слушна выкарыстоўваць для абазначэння пачатковай страфы рэнга, а хайку 一 для асобнага жанру.
Звычайна хайку 一 гэта 17 он (або ондзі), метрычна падзеленыхяк 5—7—5. Он (〇〃 / 日)一 гукавая адзінка, якая
ўжываецца ў японскай паэзіі для падліку складоў. Аднак
паняцці “он" і “склаа" адрозніваюцца, таму трэба памятаць, што падлічваюць, хутчэй, не склады ў нашым звыклым разуменні, а он (гукавыя адзінкі), якія адпавядаюць знакам складовай азбукі. Напрыклад, канцовае " н' лічыцца за асобны он. Таму слова Ніхон (Японія) у еўрапейскай традыцыі двухскладовае ——ні-хон, але ў сістэме он яно мае тры он — ні-хо-н.
Традыцыйна хайку друкуецца ў адну вертыкальную лінію, калі ж запісваецца ад рукі, напрыклад, на паштоўцы, то дзеліцца на тры слупкі, каб зрабіць бачнай структуру 5—7—5. Перакладчыкі часта ўжываюць трохрадковую форму са складовай сістэмай 5—7—5, якой я і кіравалася, робячы свае пераклады. Аднак не ўсе так строга падыходзяць да гэтай схемы, лічачы, што склады еўрапейскіх моў 一 не тое ж самае, што і японскія склады, і, адпаведна, няма асаблівай патрэбы захоўваць гэтую колькасць.
Хайку можна разглядаць як рэбус, толькі трэба ведаць, што і як шукаць, каб яго разгадаць. За вобразам можа хавацца адказ на пытанне, дзе адбываецца дзеянне і калі. Адной з такіх падказак служыць кіго, абавязковы элемент хайку. Кіго 一 сезоннае слова, тое, што паказвае на пару года, да якой стасуецца верш. Ёсць нават спецыяльныя слоўнікі сезонных словаў 一 сайдзікі, якія складаюцца з пяці частак: чатыры пары года і асобна Новы год. Таксама ёсць падзел на жывёл, расліны і дзейнасць чалавека. У Японіі да 1873 г. пара года традыцыйна вызначалася па месяцовасонечным календары: так, вясна была з 4 лютага па 5 траўня, лета 一 з 6 траўня па 7 жніўня, восень 一 з 8 жніўня па 6 лістапада, зіма 一 з 7 лістапада па 3 лютага. Далей кожная пара года дзялілася на тры этапы: ранні, сярэдзіну і позні,— і для кожнага з іх існавалі свае кіго. Напрыклад, цыкада 一
сезоннае слова для позняга лета, журавель і лебедзь —— для зімы, хурма 一 для восені, жарабя 一 для вясны і г. д.
Іншай асаблівасцю хайку выступае кірэджы ——падзельнае слова, якое з яўляецца ў канцы аднаго з трох метрычных элементаў і служыць свайго кшталту вербальнай пунктуацыяй. Як абыходзіцца з кірэджы — справа перакладчыцы, хтосьці ўжывае знакі прыпынк^ хтосьці проста апускае. Асноўнае значэнне кірэджы 一 аддзяліць адзін вобраз ад іншага, прымусіць чытача спыніцца на імгненне, задумацца і тым самым узмацніць нечаканасць наступнага вобраза. Да кірэджы належаць такія словы, як や 兄 カヽな кана,そ озо, カ、ка,よ纟 らん ぬ ну ず 03% に 山,じ дЗі і іншыя. Напрыклад,哉 кана часта знаходзіцца ў канцы і сведчыць пра пэўнае здзіўленне. У перакладзе я часам перадавала яе праз часціцу, як і клічнік, напрыклад:
念入て虫が丸しわか葉哉 пеп ігііе т^5І1і да таштезііі \А/аксіЬа капа
як клапатліва / скручвае свежы лісток / маленькі жучок!
У традыцыйнай японскай культуры прысутнічае пэўная колькасць прынцыпаў або каштоўнасцей, якія адрозніваюцца ад тых, што ўласцівыя заходняму свету. Прынцып топо по а^аге — пачуццё прыгожага ў сукупнасці з усведамленнем часовасці (напрыклад, кветкі сакуры), а таксама заЫ 一 духоўная адзінота 一 частыя матывы ў паэзіі Ісы, як і будысцкія тэмы: рэінкарнацыя, спачуванне, хуткаплыннасць, міласэрнасць, услаўленне ўсяго простага і звычайнага.
Часцей за ўсё ў хайку адзін вобраз, але бывае і два. Часам сувязь паміж вобразамі відавочная, часам 一 схаваная,
граматычнае дачыненне бывае адсутнічае. Галоўным для тых, хто піша хайку, з яўляецца аднаўленне карціны, якая іх захапіла. Чым дакладней ты перадаш, узнавіш у словах прадметы і наваколле, тым больш шанцаў, што чытачы адчуюць тое ж самае, што адчула і ты. Лічыцца, што дасведчаныя хайдзіны (гэта тыя, хто пішуць хайку) імкнуцца зрабіць так, каб іх вобраз закранаў як мага больш органаў пачуццяў.гГакім чынам, істотна перадаць сам досвед, а не ўласную рэакцыю на яго, каб чытачы змаглі апынуцца ў тым жа імгненні, пабачыць тое, што кранула хайдзіна і адгукнуцца на “чысты” вобраз уласнымі ўражаннямі.
Для хайку абсалютна не блізкія рыфма і разнастайныя тропы. Па-першае, рыфма для японцаў 一 нешта штучнае, а ўсё, што штучнае, 一 непрыгожае. Па-другое, зыходзячы з фанетычных асаблівасцей японскай мовы, прыдумаць шмат цікавых рыфмаў не атрымаецца. Па-трэцяе, тропы 一 гэта свайго кшталту ўжо прапушчаныя праз успрыманне аўтара вобразы, ягоныя / ейныя асацыяцыі, а гэта зноў жа тое, чаго хайдзіны пазбягаюць. Памятаю, прачытаўшы адзін пераклад на англійскай мове, я здзівілася выразу "бедная бутзлька • Маючы пэўны досвед працы з хайку Ісы, я палічыла такую персаніфікацыю бутэлькі падазронай. Стылістычныя прыёмы нясуць у сабе пэўную ацэначнасць, што нетыпова для хайку. Пакорпаўшыся ў літаратуры і даведніках, я высветліла, што гаворка ішла не пра “бедную бутзльку'; а пра бутэльку бедняка, якая ў дадатак да ўсяго яшчэ і была пэўным тэрмінам: адмысловая пляшка для сакэ ў арэнду для тых, хто не мог сабе дазволіць набыць яе. Гэтая гісторыя ілюструе, як часам істотна ведаць штосьці яшчэ, каб змагчы прачытаць хайку. Менавіта таму пасля некаторых з іх я змясціла адмысловыя каментары, сэнс якіх 一
прадставіць рэаліі і культурна-сацыяльныя асаблівасці Японіі таго часу. Вядома ж, можна не звяртацца да маіх зацемак і задаволіцца ўзроўнем прачытання самога перакладу, але для тых, хто захоча пайсці далей, каб адшукаць дадатковыя сэнсы або вобразы, мае каментары, спадзяюся, будуць карыснымі.
Я не ведаю, якім будзе лёс гэтай кнігі, думаецца, аднак, што паэзія Ісы можа наблізіць нас да таго, каб быць больш уважлівымі і далікатнымі да травінкі і мятліка, да саміх сябе і тых, хто побач, каб слухаць, бачыць і адчуваць, адным словам 一 суперажываць.
Выяўленчае мастацтва перыяду Эда
Пакуль рабіліся пераклады, я ўсё больш і больш паглыблялася ў тагачаснае жыццё Японіі, і неяк сама сабой прыйшла цікаўнасць да выяўленчых формаў мастацтва, тым больш што часта хайку суправаджаліся замалёўкамі. Існуе нават асобны жанр жывапісу 一 хайга 一 'карціны хайку: дзе мастакі імкнуцца перадаць тую мімалётнасць, лёгкасць і глыбіню, што ўласцівыя паэзіі хайку. Часта самі паэты і рабілі замалёўкі, як, напрыклад, Іса або Бусон.
На японскае выяўленчае мастацтва моцны ўплыў аказваў кітайскі жывапіс. Сансуйга (ці па-кітайску 山水ІЭІ шаньшуіхуа) 一 жанр жывапісу, які прадстаўляў ідэалізаваную прыроду, само слова шаньшуіхуа складаецца з іерогліфаў: шань ——горы, шуі — вада і хуа — малюнак. Галоўная ідэя такіх краявідаў 一 прадстаўленне гармоніі сусвету, таму горы і вада, як элементы супрацьлегласцей (інь і янь), былі для іх асноўнымі. Пад уплывам заходняга рэалізму ў канцы XVIII ст. большую папулярнасць пачынае займаць іншы від пейзажу 一 фукэй-га (風景里),які адмаўляўся ад канцэптуальнага або ідэалізаванага выяўлення прыроды, аддаючы перавагу рэальным відарысам. Заходняя геаметрычная перспектыва (з часоў Рэнесансу) сімвалізавала навуковы светапогляд, у той час як асновай сансуйга выступаў даасізм, таму ён і выбудоўваўся па іншых канонах.
Для кнігі я вырашыла адабраць ілюстрацыі тых мастакоў, якія працавалі ў перыяд Эда, што цягнуўся з 1600 па 1868 гг. 3 1630-х гг. у Японіі пачалася палітыка самаізаля-
цыі. Засталіся камерцыйныя і культурныя сувязі толькі з галандцамі і кітайцамі праз порт Нагасакі. Гэта быў час уздыму нацыянальных пачуццяў і ўзнікнення ў канцы XVII ст. так званай школы жанравага жывапісу і гравюры.
Укіё-э (перакладаецца як “выявы/малюнкі хуткацечнага свету") — жанравыя сцэны з жыцця і побыту гараджанаў. Гэтыя выявы пераважна вырабляліся як гравюры, атрыманыя шляхам друку з драўляных шыльдаў. Таму часта укіё-э выступае як сінонім японскай гравюры таго часу. Метад друку з драўляных шыльдаў быў запазычаны з Кітаю ў VII ст., напачатку выкарыстоўваўся ў асноўным у духоўнай сферы, менавіта так тыражаваліся будысцкія тэксты і выявы. Варта адзначыць, што працэс вытворчасці гравюры ўключаў працу некалькіх чалавек: мастака, рэзчыка і друкара. Адной з характарыстык гравюраў была іхняя абагульненасць формаў. Асноўную інфармацыю пра герояў, а таксама пра іхнія настроі і пачуцці неслі кампазіцыйныя прыёмы, касцюмы, каляровыя рашэнні. Так, у партрзтах" прыгажунь славутага Кітагавы Утамары гераіня пазнавалася не па вонкавым падабенстве, а дзякуючы сукенцы, аксесуарам, гербам і тэкстам, якія суправаджалі гравюру.
Гравюра ніколі не лічылася высокім мастацтвам, тым не менш, аднак, выклікала неспакой з боку ўрада, які разглядаў укіё-э як крыніцу маральнага разлажэння і вальнадумства. Як любая друкаваная прадукцыя, яна праходзіла цэнзуру, і многія тэмы траплялі пад забарону. Былі нават спецыяльныя аўказы супраць раскошы (шэраг законаў, уведзеных ваенным урадам Такугава (1603一1868), якія абмяжоўвалі валоданне прадметамі раскошы для розных сацыяльных слаёў, у тым ліку рэгламентавалі выкары-
станне дарагіх тканін, каштоўных матэрыялаў і г.д., усё гэта ўплывала на тое, што мастакі маглі маляваць і якія колеры ўжываць.
Пейзажны жанр фукэй-га ў японскай гравюры становіцца самастойнай з'явай з канца XVIII стагоддзя. Да гэтага часу пейзажныя матывы існавалі толькі як фон у кніжных ілюстрацыях або станковых гравюрах. На пачатку XIX стагоддзя, пасля ўвядзення цэнзарскіх абмежаванняў на малюнкі куртызанак і акцёраў, пейзаж робіцца вядучым жанрам укіё-э.
Кацё-э або кацё-га ("малюнкі кветак і птушак") — падвід японскай гравюры ўкіё-э. Гэта своеасаблівы паджанр пейзажу, дзе малявалі парамі расліны і жывых істотаў. Там маглі быць не толькі кветкі і птушкі, але розныя жывёлы, казюркі, марскія насельнікі, а таксама разнастайныя дрэвы і зёлкі, што асацыююцца з парой года. Часта выявы раслінаў і жывёлаў суправаджаліся вершамі. Жанр "кветкі і іітушкі атрымаў развіццё ў канцы XVIII стагоддзя ў творчасці Кітагавы Утамары, у XIX стагоддзі найбольш ярка ў гэтым жанры працавалі Кацусіка Хакусай і Утагава Хірасігэ.
Бідзін-га (перакладаецца як "малюнкі прыгожых людзен ) 一 падвід японскай гравюры ўкіё-э, узыходзіць да японскага жанравага жывапісу сярэдзіны XVII стагоддзя. Як правіла, аб'ектамі бідзін-га рабіліся куртызанкі з так званых вясёлых кварталаў, якія былі ў любым буйным горадзе. Прыкладам таму можа служыць квартал Ёсівара, які знаходзіўся ў паўночнай частцы Эда.
Далей можна азнаёміцца з кароткімі біяграфічнымі звесткамі мастакоў, чые працы прадстаўленыя ў кнізе. Звесткі пададзеныя ў храналагічным парадку.
Кіёхара Юкінобу ці Кана Юкінобу (Кіуоііага УпкіпоЬц/ 清原雪信)(1643-1682)
Адна з нешматлікіх жанчын, якая атрымала прызнанне як мастачка. Нягледзячы на тое, што дзяўчатаў заахвочвалі займацца мастацтвам (часта у пасаг клалі пэндзлі), і заможныя дзяўчаты маглі наймаць сабе настаўнікаў, якія 6 вучылі іх мастацтву дома, аднак мала хто з іх рабіўся знакамітай. Юкінобу мела магчымасць вучыцца ў свайго бацькі, які, як і ейны дзед, быў мастаком і належаў да знакамітай школы Кана. Юкінобу вядомая сваімі тонкімі і чароўнымі карцінамі і з5яўляецца адной з самых істотных мастачак перыяду Эда.
У кнізе прадстаўлены працы:
'Дзве чаплі у снезе
'Амялушкі, квітнеючая вішня і бамбук3
Кітагава Утамара (Кйада\уаІЛатаго/喜多丿丨 I 歌暦)(1753一 1806)
Асноўным сюжэтам ягоных гравюраў было паўсядзённае жыццё жанчын. На пачатку сваёй кар'еры ілюстраваў п есы і вершы, рабіў партрэты акцёраў кабукі. Пазней Утамара пачаў цікавіцца малюнкам жанчын у поўны рост. Ён выправіўся ў квартал Ёсівара, дзе жылі куртызанкі і бандыты, і стаў першым, хто паказаў жаночую прыгажосць цела з пэўным эратызмам і элегантнасцю. Шмат працаваў у жанры бідзін-га і быў прызнаным лідарам укіё-э.
Утамара памёр даволі рана, ва ўзросце 53 гадоў, так і не здолеўшы ачуняць пасля хатняга арышту, дзе, як мяркуецца, ён правёў 50 дзён з завязанымі рукамі ў якасці пакарання за тое, што намаляваў на адной са сваіх карцінаў дзяржаўнага чыноўніка ў непрывабным выглядзе. Вялікімі амата-
рамі Утамары былі французскія мастакігІулуз-Латрэк і Дэга, апошні калекцыянаваў гравюры Утамары і вучыўся па іх.
У кнізе прадстаўлены працы:
<(Сузіранне квітнення сакуры з гары Татэняма' (частка трыпціха)
аНаніва Акіпга глядзіцца сябе у люстэрка п
Ловы светлякоў^ (частка трыпціха)
Нагасава Расэцу (На§аза\уа Ко8еі8ц /長澤蘆雪)(1754— 1799)
Мастак школы Маруяма, вядомы сваім рознабаковым стылем. Ён нарадзіўся ў сям'і самурая нізкага рангу. У Расэцу была жонка і чацвёра дзяцей, усе яны памерлі ў маленстве. Сам мастак памёр у Осаке пры загадкавых абставінах. Ягоныя надзвычай дынамічныя карціны ствараліся энергічнымі мазкамі пэндзля, а часам нават пальцамі метадам $Ыіо^а (маляванне пальцамі і рукамі). Аднак мастак пісаў і больш вытанчаныя кампазіцыі, выкарыстоўваючы тонкія пэндзлі і багатую каляровую палітру.
У кнізе прадстаўлены працы:
“Журавы" (частка дыптыха)
"Ру%ьレ матылёк і шчанятьГ
'Мядуза бы поўня'
Пацукі на стале навукоўца'
Кацусіка Хакусай (Каі8Ц8Ьіка Нокц8аі/®Іг|і ІЬЖ)(1760—— 1849)
Пачынаў як і ўсе тагачасныя мастакі з ксілаграфіі, але самастойна вучыўся і заходнім тэхнікам, напрыклад, афортам, якія кантрабандай правозілі ў Японію галандцы. Хакусай належаў да багемы і эліты часоўгГакугава. Самай знакамі-
тай ягонай гравюрай лічыцца "Вялікая хваля': Для свайго часу гэта выява была досыць нетыповай, бо ўкіё-э замаўлялі звычайна заможныя арыстакраты, якія хацелі бачыць гейшаў і сумаістаў, самураяў і вулічнае жыццё, а не бедных рыбакоў ці марскія краявіды.
У кнізе прадстаўлены працы:
аПяць веераў^
'Кот вылізвае 刀〃り"
Бухта Эдзіры ў правінцыі СунсюУІ
Тара Фудзі па-за кветкамі сакуры^
Утагава Кунісада (ІЛа§а\уа КшіВасіа/歌丿丨丨 国貞),вядомы Таксама як УТагава ТоёкунІ ІП (二代歌丿丨丨豊国),(1786-1865)
Найбуйнейшы японскі мастак і майстар японскай гравюры ўкіё-э перыяду Эда. Ягоны талент заўважыў майстар Таякуні і ўзяў вучыцца ў сваю школу (Утагава). Першапачатковая спецыялізацыя гэтай школы — традыцыйная японская гравюра і малюнкі акцёраў тэатра Кабукі (якутса-э). Аднак пазней Кунісада пашырыў свае інтарэсы ў бок бідзін-га і краявідаў. Ён ніколі не выязджаў за межы Эда і памёр там жа, пакінуўшы пасля сябе больш за 20 тысяч гравюраў.
У кнізе прадстаўлены працы:
"Она-но КамацГз серыі Пародыі на шэсць бессмяротных' аКраявід у тумане'
Утагава ХІраСігэ (ІЛа§а\уа Ніго由І卽/歌丿丨丨広重)(17971858)
Японскі жывапісец, стваральнік ксілаграфій. Вядомы ў першую чаргу як аўтар серыі'Тіяцьдзясят тры станцыігІакайда'; якая лічыцца шэдэўрам японскага мастацтва ўкіё-э.
Такайда ў перакладзе 一 усходнемарскі шлях. У Японіі XVIII一 XIX стст. гэта былі 53 мястэчкі-станцыі, якія знаходзіліся на ўсходнемарскім шляху, на прамежку ад вялікага моста Трэцяй вуліцы ў Кіёта да японскага моста ў Эда.
У кнізе прадстаўлены працы:
Нечаканая летняя залева над мостам Ахамі ў Атакэ^ з серыі а 100 знакамітых краявідаў Эда)}
Строма ракі ў снезе”
аКамбара. Вечаровы. сне/'з серыі аПяцьдзясят тры станцыі ТакаНЗа”
'Восеньская поўня над ракой Тама"
Сібата ДззСін (ЙііЬаіа 2емІп/柴田 是真)(1807-1891)
Мастак канца эпохі Эда 一 пачатку эпохі Мэйдзі. Вядомы ў першую чаргу як майстар па лаку. Лічыўся даволі кансерватыўным мастаком у плане сюжэтаў, быў сябрам Імператарскай Акадэміі Мастацтваў. Браў удзел як афіцыйны прадстаўнік японскага мастацтва ў міжнародных выставах у Вене (1875 г.), Філадэльфіі (1876 г.) і Парыжы. Удасканаліў і распрацаваў новыя тэхнікі працы з лакам.
У кнізе прадстаўлены працы:
Лакавыя карціны на розныя тэмы: сервіз для гарбаты Сенча"
'Каштаны^
^Лакавыя карціны на розныя тэмы: півоні .
аЛакавыя карціны на розныя тэмы: цвыркун на гарбузегарлянцы
Мыш і бяроа з серыі аПараўначне кветак"
"Сем Багоў шчасц兄"
ХАНКУ
Утагава Хірасігэ. Строма ракі ў снезе
鶯の足をふく也梅の花
ыдоізо по азЫ \л/о пагі оте по Напа
на кветках слівы пакінуў салавейка сляды ад лапак
На самай справе птушка, што ўзгадваецца ў гэтым хайку (угуісу) — сапраўдная караткакрылая чаротаўка, вядомая таксама як японскі салавей/ якая, аднак, адрозніваецца ад еўрапейскага салаўя. Ейны вобраз часта сустракаецца ў японскай паэзіі і з'яў/іяецца словам-кіго, што пазначае прыход вясны.
念入て虫が丸しわか葉哉
пеп ігііе тозЫ да таштезНі \л/акаЬа капа
як клапатліва
скручвае свежы лісток маленькі жучок!
鳥の音に咲うともせず梅の花
Іогі по пе пі закб то зего оте по Ьапа
птушка спявае калі ўжо заквітнеюць галінкі слівы
У гэтым хайку мы сустракаем сліву, якая ў арыгінале называецца ўмэ —— японская марз八я^ і хоць часта яе перакладаюць як сліву, яна бліжэй да марэлі.
Кіёхара Юкінобу. Амялушкі, квітнеючая вішня і бамбук
Амялушкі сімвалізуюць гармонію ў шлюбе і сямейны дабрабыт,山то з'яシляецца адной з магчымых інтэрпрэтацый карціны.
зо
朝零皺手にったふ初日哉
зНігшкш 5Іпі\л/асІе пі Еіаіі ね⑼ Ы капа
раніцай кропля
бяжыць у мар山чак рукі пер山ы дзень года
馬の子も同じ日暮よかたつぶり ота по ко то опа]і Нідоге уо каГаІзоЬьгі
山то для жарабя сонца хіліцца долу што для слімака
3ュ
Сібата Дзэсін. Каштаны
栗の木の白髪太夫の暑哉
кіігі по кі по зЫгада ІауО по аі5115а капа
дрэва каштана на ім вусень пухнаты як жа спякотна!
としよれば煤け扇もたのみ哉
ІозЫуогеЬа 511511ке оді то іапоті капа
хоць веер стары закурэлы ў плямах надзейны аднак
Веер у культуры і жыцці Японіі неад^мны атрыбут, які не толькі абараняў ад сонца і дапамагаў у спякотныя дні, але быў яшчэ і зброяй, і прадметам мастацтва. Веер быў адным з самых папулярных падарункаў, лічылася, што ён прыносіць шчасце і росквіт.
Існуе дзве асноўныя разнавіднасці: вееры складаныя (о「レ сэнсу) і нескладаныя (уціва), падобныя да буйнога пялёстка кветкі, каркас якіх робіцца з дроту або суцэльнага кавалка дрэва, і з абодвух бакоў абклейваецца паперай або ядвабам. У гэтым хайку ўжыты складаны варыянт一огі.
Згодна з японскім этыкетам, нельга было выкарыстоўваць веер па прамым прызначэнні пры сустрэчы з чалавекам больш высокапастаўленым ——твар падначаленага заўсёды павінен быць адкрытым.
Кацусіка Хакусай. ГІяць веераў
зб
はつ雪に餅腹こなす烏哉
ね⑼ уіікі пі тосЬі Нага копазリ кагазо капа
раструшчыў крумкач рысавую смакотку сыпле першы снег
かたつぶりそろそろ登れ富士の山
каІаІзоЬогі ^огобого поЬоге по уата
ты паўзі-паўзі слімачок не спяшайся гара фудзісан
Адно з самых знакамітых хайку Ісы, і, пэўна, таму яно спараджае столькі розначытанняў. ГІершае, што прыходзіць на розум, — супрацьпастаўленне маленькага слімака і вялікай гары Фудзі. Магчыма, Іса пабачыў, як слімак паўзе па сцяблінцы, а на заднім фоне была Фудзіяма. Іншы варыянт, які прапануецца некаторымі даследчыкамі, грунтуецца на тым, што ўзысці на гару было святой справай вернікаў, аднак не ўсе маглі гэта здзейсніць з прычын узросту або здароўя.'Гаму ля будысцкіх храмаў рабілі 山тучныя насыпы або скульптуры, якія імітавалі Фудзіяму, і вось на адной з такіх мініятурных 〃「〇р" і пабачыў слімака Іса. Дарэчы, савецкія чытачы маглі сустрэцца з гэтым хайку ў кнізе братоў Стругацкіх 〃Слімак на схіле* а англамоўныя —— у аповесці Дж. Сэлінджэра 〃Фрзні і Зуі".
Сібата Дзэсін. /Іакавыя карціны на розныя тэмы: півоні
大牡丹貧乏村とあなどるな оЬоІап ЬітЬо тога Ю апасіош па
пані півоня пагардліва не глядзі на беднасць вакол
正直はおれも花より団子哉
5Н6]ікі \л/а оге то Напа уогі сіапдо капа
па праудзе сказаць прыгожыя кветкі 刀еп山 шарыкаў з рысу
У арыгінале гаворка ідзе пра І/данга,/ —山арыкі з моці (від рысавага цеста) на палачцы, якія падаюць з соусам. Гэтае хайку адсылае да прыказкі „данга лепей за кветкі", якая азначае, 山то людзі болей зацікаўленыя ў практычных, матэрыяльных рэчах, чым у эстэтыцы.
Нагасава Расэцу. Ружы, матылёк і шчаняты
赤い実を嚏た所が鶯ぞ
акаі ПАІ \л/о кіітаеіе Іоко да одоізо 20
салавей усім чырвонаю ягадай йыхваляецца
盃に蚤およぐぞよおよぐぞよ
$ака2しікі пі поті оуодо гоуо оуодіі гоуо
кубачак сакэ боўтаецца там блошка ты плыві-плыві
Для сакэ выкарыстоўваюць розныя віды кубкаў, у гэтым хайку ўжыта слова сокадзукі, якое азначае пляскаты, падобны да сподачка кубак.
Сібата Дзэсін. /Іакавыя карціны на розныя тэмы: цвыркун на гарбузе-гарлянцы
こほろぎの巣にはいつなる我白髪
кдгоді по зо пі \л/а іізо паш \л/ада зЫгада
калі ўжо цвыркун гняздзечка спляце з маіх валасоў
Для японцаў цвыркун асацыюецца з канцом лета і надыходам восені, таму у хайку ён выступае сезонным словам (кіго) для восені. У Японіі нават ёсць адмысловы храм, дзе ўтрымліваюць цвыркуноў, каб яны цешылі сваімі спевамі японцаў цэлы「ОД/ а не толькі ўвосень.
Японцы цанілі цвыркуноў значна вышэй за цыкадаў, якіх лічылі „вульгарнымі балбатунамі" і не трымалі ў клетках, як цвыркуноў. У класіка японскай літаратуры Кавабата Ясунары ёсць апавяданне „Цыкада і цвыркун", дзе чытаем такія радкі: „і адным днём табе падасца, што нават сапраўдны цвыркун 一 гэта ўсяго толькі цыкада". Не ведаючы стаўлення японцаў да цыкадаў і цвыркуноў, не зусім ясна, што маецца на ўвазе, але, даведаўшыся пра гэтую жамярыную іерархію, разумееш больш. Цікава, што для беларускай свядомасці цыкада, наадварот, выступае нечым экзатычным і таму больш рамантызаваным за цвыркуна, які асацыюецца хутчэй з домам. Ва ўсходніх славянаў ён быў сімвалам утульнасці і дабрабыту, ахоўнікам хаты. Забіць цвыркуна значыла наклікаць бяду. Варта ўлічваць гэтую асаблівасць пры прачытанні хайку.
笹ツ葉の春雨なめる鼠哉
зазарра по Ьагшзате патеш пегшті капа
з лісця бамбука слізвае кроплі дажджу мышка-палёўка
Сібата Дзэсін. Мыш і вярба.
3 серыі^Параўнанне кветак"
猫塚に正月させるごまめ哉
пеко Ека пі 5116даМ зазеш дотате капа
магіла коткі дробныя рыбкі на ёй шчасця ў новы год!
Гамамэ — дробныя сушаныя анчоусы, адна са страваў, што падаецца звычайна на сняданак у першыя тры дні студзеня і належыць да так званых страваў „асечы роры" (озесНі гуогі), кожная з якіх прыцягвае ўдачу ў дом. Гамамэ сімвалізуе багаты ўраджай. У часы Эда фермеры рыхтавалі ўгнаенне для палёў з гэтых рыбак, дадаючы попел. Перыяд Эда (1603—1868) яшчэ называюць перыядам Такугава, падчас якога адбывалася станаўленне японскай нацыянальнай ідэі, развіццё эканомікі і гарадской культуры, росквіт літаратуры і мастацтва, аднак з прычыны палітыкі самаізаляцыі кантакты са знешнім светам былі мінімальныя. Эда ——старая назва горадаТокіа да 1868 г. (які тады ж і быў абвешчаны новай сталіцай замест Кіёта) і старажытнай часткі горада побач з замкам Эда, які быў рэзідэнцыяй сёгунатаТакугава.
У старажытнай Японіі каты вельмі цаніліся. Раней толькі заможныя людзі маглі дазволіць сабе мець катоў. Бедныя набывалі статуэткі або выявы ката, каб адганяць пацукоў і мышэй і прыцягваць удачу.
はつ空を挎へる也茶のけぶり
Наізогога \л/о козНіігаеш пагі сНа по кеЬогі
пара з гарбаты стварае неба наноў пер山ы дзень года
鳥の巣や翌は切らるる門の松
Іогі по 50 уа азо \л/а кігашш каСо по таТзо
птушка у гняздзечку на кроне сасны што заўтра свята аздобіць
Сасна — адзін з сімвалаў Японіі, які азначае трываласць і даўгалецце. Само слова 〃сасна" (люду) аманімічна ў японскай мове дзеяслову 〃чакаць". Кадамацу ——літ. 'сасна перад варотамі дома'——служыла ўпрыгожаннем на Новы год. /Іічылася, што на ейную верхавіну „сядала" боства Новага года, таму напярэдадні хвоі выкопвалі, ссякалі ў гарах ці набывалі ў храмах і ставілі потым перад варотамі дома.
Іса тонка падмячае пераменлівасць гэтага свету.Тое, што сёння здаецца непарушным, заўтра можа знікнуць у адно імгненне. Сёння ў птушкі ёсць дом, але заўтра людзі спілуюць дрэва; на якім яна пабудавала сваё гняздо.
Кацусіка Хакусай. Бухта Эдзіры ў правінцыі Сунсю. 3 серыі/Д'рыццаць шэсць відаў Фудзі"
親も斯見られし山や冬電
оуа то ко тігагезНі уата уа ^уыдотогі
і бацька калісь глядзеў на гэту гару зіма за вакном
花さくや目を縫れたる鳥の鳴
Напа зако уа те \л/о піі\л/агеі:аш !:огі по пако
кветкі на вішні
з за山ытымі вачыма 山чабечуць птушкі
Магчыма, адсылка да птушынага кірма山у, дзе можна было пабачыць пту山ак з за山ытымі вачыма. Гэта рабілі для таго, каб абезруховіць птушак у клетках. Згодна з іншай версіяй, такая практыка выкарыстоўвалася як прынада для іншых птушак, якія маглі пачуць жаласлівыя спевы сваіх суродзічаў і прыляцець на дапамогу.
Складанасць гэтага вер山а ў тым,山то эмоцыі, якія спараджае дадзеная карціна, супярэчлівыя. Тут можна ўбачыць кантраст прыгажосці і болю, трагедыі: як часта тое,山то прыгожа, далося пакутамі. Так і спевы птушак, здавалася б, такія мілагучныя, але, даведаўшыся пра крыніцу спеваў і пра тое, што гэта песня болю, засмучаешся, і робіцца няёмка. 3 іншага боку, прыгажосць кветак, якую гэтыя птушкі ўжо не пабачаць, па-ранейшаму тут.
売馬の親かへり見る秋の雨
リバ ыта по оуа каегі тігリ акі по ате
восеньскі дождж прадаў гаспадар каня ці азірнецца
渡り鳥日本の我を見しらぬか
^аіагі-сіогі піНоп по \л/аге \л/о тізЫгапы ка
птушкі выраю ці не бачылі мяне у Японіі
紅皿にうはうけにけり春の雪
Ьепі-гага пі ы\л/аоке пі кегі Наш по уіікі
сподак з памадан сыплецца сыплецца снег чырвань на донцы
Варта адзначыць, што у эпоху Эда жанчыны карысталіся памадай для вуснаў, якая прадавалася ў маленькіх піялках-сподачках. На паверхню такога сподачка наносілі слаі фарбы бэні, што выраблялася з кветак сафлора фарбавальнага (ён жа дзікі шафран, чартапалох фарбавальны). Калі трэба было пакарыстацца памадай, бралі пэндзлік або мачылі палец і праводзілі па сценцы сподачка. Колер можна было вар'іраваць
у залежнасці ад колькасці вады. Калі памада была высокай якасці, у застылым выглядзе яна мела зялёна-бранзаваты колер.
Мне падалося істотным патлумачыць асаблівасці памады таго часу, нават не толькі і не столькі каб пашырыць кругагляд чытачак і чытачоў, але ў першую чаргу дзеля разумення самога вобраза імгнення, якое малюе дадзенае хайку. Калі ўявіць еўрапейскую памаду і што раптам на яе пачаў сыпаць снег, нічога асабліва не зменіцца, ейны колер застанецца такім жа. 3 японскай памадай, наадварот, пакуль да яе не дакрануцца, яна бронзава-зялёнага колеру, як крыльцы жука, але варта патрапіць вільгаці (сняжынкам) 一 яна адразу робіцца чырвонай. Таму імгненне, якое апісвае Іса,——з'яўленне чырвонай плямкі сярод белага снегу.
Таксама ў арыгінале чытаем Наш по уіікі — 'вясновы сне「‘,што азначае не столькі сезон, колькі памер сняжынак, бо само хайку датуецца снежнем. Памятаем, што вясна ўтрадыцыйным японскім календары пачыналася 5 лютага, і так званы вясновы снег адрозніваецца ад зімовага, ён буйней山ы і ля「чзн山ы. Хайку было напісана ў год смерці Кіку, першай жонкі Ісы (1823), якая памерла акурат увесну. Магчыма, гэта яшчэ адна прычына, чаму Іса спалучае вясну і снег. Сподачак з памадай, верагодна, нагадаў яму пра памерлую жонку.
Утагава Кунісада. Она-но Камаці.
3 серыі „Пародыі на шэсць бессмяротных77
„Шэсць бессмяротных" або /хШэсць лепшых паэтаシ"—шэсць японскіх паэтаў, якія пісалі ў жанры вака ў IX ст. Она-но Камаці ——японская паэтка жанра вака (японскі сярэднявечны паэтычны жанр, часта ўжываецца як сінонім танка), адна з шасці леп山ых паэтаў вака ранняга перыяду Хэян. Яна была вядомая сваёй незвычайнай прыгажосцю. Слова камаці зрабілася агульным і з'яўляецца сінонімам жаночай прыгажосці ў Японіі. Яна ўваходзіць у лік трыццаці шасці бессмяротных паэтаў (,丁рыццацв шэсць бессмяротных"——складзены ў Сярэднявеччы спіс найвялікшых паэтаў Японіі). Слова „пародыя", якім часта карысталіся мастакі, калі рабілі выявы на вядомыя сюжэты мінулых стагоддзяў, усё ж варта ўспрымаць хутчэй як алюзію ці водгук, чым сапраўдную пародыю ў сучаснай трактоўцы гэтага слова.
У левым верхнім куце карціны бачым цытату з верша Она-но Камаці і выяву кветак сафлоры, з якіх выраблялі тагачасную памаду. У позні перыяд эпохі Эда прадавалі памаду з назвай Камаці-бені. Жартаўлівая карціна звязвае прыгажуню Камаці і звычайную жыхарку Зда, якая пры дапамозе памады хоча наблізіцца да ідэалу тагачаснай прыгажосці.
聞倦て人は去也枝の蝉
кікі аііе 卜汇〇 \л/а загы пагі еда по зеті
слухаць стаміўся
і прэч пайшоў чалавек а цыкада тут
首出して身寄虫見るらん巣なし鳥
кыЬі сІазЫіе даопа тігогап зс пазЬі Іогі
высунуўся краб
птах што не мае гнязда глядзіць на яго
Тут згадваецца краб-пустэльнік, які мае сваю ракавінку.
小奇麗にしてくらす也やもめ鳥 кодігеі пі зЫіе когазо пагі уатоте Іогі
птушка гняздзечка даглядае старанна хаця і ўдава
Нагасава Расэцу. Журавы (частксі дыптыха)
Асаблівасць гэтага дыптыха ў адсутнасці традыцыйнага краявіду ці расліннага фону, тыповага для тагачаснага жывапісу.
Сато, дзяўчынка, 35-ы дзень, пя магіпы
秋風やむしりたがりし赤い花
акі каге уа тозНігіІадагізЫ акаі Напа
восеньскі вецер пунсовыя пялёсткі больш не збіраеш
Гэтае хайку прысвечанае дачцэ Ісы, Сато, якая памерла ў маленстве.
籠の鳥蝶をうらやむ目つき哉
кадо по іогі сН6 \л/о шгауаты теізокі капа
у клетцы птушка
з зайздрасцю паглядае на лёт матылька
Утагава Хірасігэ. Нечаканая летняя залева над мостам Ахамі ў Атакэ. 3 серыі 〃іоо знакамітых краявідаў 3ムず
夕立や貧乏徳利のころげぶり
уОдасНі уа ЬітЬо іокіігі по когодеЬыгі
вечар залева пустая пляшка сакэ дзын-дзын па вулцы
Не ўсе маглі дазволіць сабе набыць цэлую вялікую бутэльку сакэ. I таму гандляры выдавалі ў сваіх крамах напракат спецыяльныя „бутэлькі для беднякоў" (бзнб/ такуры), куды можна было наліць столькі напою, колькі чалавек мог сабе дазволіць.
蝉ばかり涼しき衣きたりけり зеті Ьакагі 5112115кіікі когото кі Іагі кегі
бывае толькі на цыкадзе кімано такім празрыстым
КітагаваУтамара. Наніва Акіта глядзіцца на сябеўлюстэрка
鳥も巣を作るに橋の乞食哉
Гогі то 5リ 770 Ізоксш пі НазНі по ко]ікі капа
птушка будуе гняздзечка сваё як і жабрак пад мостам
菅笠に日傘に散しさくら哉
зшде-даза пі Ы-даза пі сЫгізЫ закога капа
на капе/інэ山日 сыпле пялёсткі вішня на парасоны
ГІад капелюшом тут маецца на ўвазе традыцыйны завостраны конусны галаўны ўбор — сугэгаса, які вырабляецца з асакі, самы просты від, што выкарыстоўваўся ў асноўным падчас працы ў полі. Вядомыя шмат ін山нх тыпаў капелюшоў: дзінгаса — агульная назва для розных вайсковых капелюшоў, сандагаса — капялюш для вандровак і ін山.
Парасоны былі завезеныя ў Японію з Кітая і напачатку былі даступныя толькі заможным асобам, лічыліся прыкметай статусу. I толькі ў эпоху Эда сталі больш распаўсюджанымі. У хайку згадваецца хігаса ——парасон ад сонца, які не прамасліваўся. Ёсць і іншыя віды парасонаў, большыя і трывалейшыя — бангаса, якія выкарыстоўваліся часцей мужчынамі, лягчэйшыя для танцаў一могаса і ін山.
Адпаведна, гэтае хайку апісвае момант прыгажосці прыроды, даступны і бедным, і заможным. Сакура аднолькава падае як на капелюшы беднякоў, так і на парасоны паноў і паненак.
Цікава, што словы „капялюш/, і //парасон/, гучаць аднолькава (каса), маюць, аднаК/ рознае іерагліфічнае напісанне (笠 і 傘).У адпаведнасці з фанетычнымі асаблівасцямі японскай мовы, калі слова каса ўжываецца само па сабе, яно вымаўляецца з першым гукам (к), аднак, калі з'яўляецца часткай складанага слова, (к) пераходзіць у (「).
馬の屁に吹とばされし蛍哉
ота по Ье пі {скі-ІоЬазагезЬі Ніоіаш капа
конь пукнуў і вось дагары нечакана ляціць светлячок
Пацешныя хайку — насамрэч вельмі істотная частка паэзіі Ісы. Яны дэманструюць тое, як важна заўважаць і не саромецца нейкіх натуральных для жывых арганізмаў рэчаў, якія таксама могуць несці з сабой нешта нечакана прыгожае або забаўнае.
Варта адзначыць, што японскія светлякі большыя і ярчэйшыя за тых, што пражываюць у нас. У ліпені японцы любяць назіраць за іхнім свячэннем накшталт таго, як яны назіраюць за квітненнем сакуры. Светлякоў раней часта лавілі і трымалі як хатніх жывёлаў. Лічылася,山то светлякі — душы ваяроў і жаўнераў, якія загінулі падчас бою. Пачынакэчы прыблізна з VIII ст.; светлячкі служылі метафарай глыбокага і часта патаемнага кахання ў паэзіі.
Кітагава Утамара. /Іовы светлякоў(частка трыпціха)
やれ打な蝇が手をすり足をする уаге о1:5опа Нае да 1е \л/о зогі азЬі \л/о зош
нз山то забіваць бач пацірае лапкі муха старанна
わかな摘鷺も淋しく思ふやと
\л/акапа Усіті $аді то заЬізЫко отоы уа 1о
парасткі зёлак
на свята скубе чапля таксама адна
У арыгінале ўжытае слова вакана (わかな)— парасткі зелак, з якіх гатуюць стравы на сёмы дзень пасля Новага года. У гэты дзень з дому выносяць усе ўпрыгожанні, якія былі на свята, і спальваюць ці пускаюць па вадзе ў знак ачышчэння.
淋しさは得心しても窓の霜
заЬізЫза ^а ІокозЬіп зНііІе то тасіо по зНіто
мароз на вакне і той запэўнівае у адзіноце
Кіёхара Юкінобу. Дзве чаплі ў снезе
Чаплі з'яўляюцца папулярным матывам для кітайскага жывапісу яшчэ і таму,山то ў кітайскай мове слова 〃чапля" вымаўляецца гэтак жа, як і слова 〃ロоспех" (лу) і, аапаведна, служыць сымбалем дабрабыту. У Японіі чаплі займелі папулярнасць у перыяд Мурамаці (1392—1568) праз уплыў кітайскага жывапісу, аднак у Японіі гэтыя пту山кі не маюць такой станоўчай канатацыі, як у Кітаі.
もどかしや雁は自由に友よばる
тосІоказНі уа кагі ^а]іус пі Іото уоЬаго
так раздражняе гусі і тыя могуць штось сябру сказаць
Гэтае хайку адсылае да моманту у жыцці Ісы, калі ён часова страціў мажлівасць размаўляць пасля інсульту.'Гут паэт зайздросціць гусям, якія, у адрозненне ад яго, могуць гагатаць паміж сабой.
蝉鳴や物喰ふ馬の頰べたに
$еті пако уа топо коо ыта по ЬоЬЬеІа пі
на 山чацз каня
што пасвіцца на траве пяе цыкада
亡母や海見る度に見る度に
пакі НаНа уа ілті ті① ГаЬі пі тіш ІаЬі пі
думкі пра маму што ўжо не тут як гляджу гляджу на мора
送り火や今に我等もあの通り
окогіЬі уа іта пі \л/агега то апо ідгі
палаюць агні развітальных вогнішчаў чакаючы нас
Развітальныя вогнішчы запальваюцца падчас свята Абону — дня памерлых, для таго каб іх душы маглі знайсці дарогу назад у той свет.
Кітагава Утамара. Сузіранне квітнення сакуры з гары Гатэн'яма (частка трыпціхо)
死支度致せ致せと桜哉
зЫпуіГако ііазе ііазе 1о закьга капа
кветкі сакуры
час прыйшоў рыхтавацца і вам да смерці
Гэты вер山 адсылае да будысцкага прынцыпу мудзё: якімі 6 прыгожымі ні былі кветкі сакуры, — і яны сыдуць у нябыт, тут няма ні горычы, ні радасці, гэта проста факт. Традыцыйнае назіранне за тым, як квітнее сакура, называецца хонамі. Раней верылі, што ў кветках сакуры жывуць ду山ы памерлых продкаў, таму і глядзець на суквецці азначала ўзгадваць родных. Таксама квітненне сакуры для сялянаў было пачаткам сельскагаспадарчага цыкла, і чым раскошней квітнела сакура, тым багацейшым абяцаў быць ураджай.
Дарэчы, усім вядомая японская сакура, пра якую мы прывыклі думаць як пра аналаг нашай вішні, насамрэч не канкрэтная расліна, а зборная назва формаў, вылучаных на аснове некалькіх (13-16) усходнеазіяцкіх відаў, па генетыцы яна быццам сліва (і ў японскай класіфікацыі знаходзіцца ў родзе Ршпоз, т.б. сліва), але па выглядзе ўсё ж нагадвае вішню і ў айчыннай класіфікацыі існуе як род Сегазыз, т.б. вішня.
花びらがさわっても出る涙哉
ЬапаЬіга да за^аііе то сіеш патісіа капа
хочацца плакаць адно дакрануўшыся вішні пялёсткаў
生若い紅葉もほろりほろり哉
пата \л/акаі тотリі то Ьогогі Ногогі капа
новае лісце з'явілася і тут жа долу апала
Кацусіка Хакусай. Кот вылізвае лапу
猫の子のほどく手つきや笹粽
пеко по ко по Ьосіоко Іеізокі уа 5853 сЫтакі
кацяня хоча
лапкай сваёй разгарнуць смачны чымакі
Чымакі ——традыцыйны японскі сезонны ласунак, салодкі цягучы рыс, загорнуты ў лісце бамбука.
是がまあつひの栖か雪五尺
коге да таа ヌ5 по зотіка ка уіікі до зНако
стаю у развагах
ці то мой апо山ні дом? пяць стопаў снегу
Гэтае хайку прынята лічыць так званым „вершам на смерць^ тыповым для культуры Усходняй Азіі, бо менавіта яно высечана на надмагільным камяні Ісы. Хайку датуецца 1812 г., калі Іса вярнууся ў родную вёску, каб выканаць апошнюю волю бацькі ——пасяліцца ў сямейным доме. У вершы ўжытая японская традыцыйная мера даўжыні — ся" роўная 30,3 см. Для перакладу была выбраная беларуская старажытная мера — стапа (стопа), роўная прыблізна 32,5 см.
Утагава Хірасігэ. Камбара. Вечаровы снег. 3 серыі „Пяцьдзясяттры станцыі7акайда//
草の葉にかくれんぼする蛙哉
八по На пі какогепЬо зош ка\л/аіы капа
шамаціць лісце гуляецца ўхованкі у траве жабка
芝栗や馬のばりしてうつくしき
зЫЬадогі уа ііта по Ьагі зЬіІе ііМкіібМкі
каштаны ўтраве пабліскваюць прыгожа конь тут пасікаў
Паэтычны свет Ісы ——гэта свет, які не мае цэнзуры. Ус& што існуе у ім, натуральна, нічога не варта саромецца, паэзію можна а^山укацв дзе заўгодна і калі заўгодна.
船頭よ小便無用浪の月
5епсІ6 уо зЬбЬеп тыуо паті по Ізыкі
паслухай чаўняр
сікаць на поўню ўхвалях куды то варта
Утагава Хірасігэ. Восеньская поўня над ракойТама
大猫が尿かくす也花の雪
опеко да Міо как^5^ пагі Напа по уіікі
шаснуўу кусты кот вялізны пасікаць пялёсткавы снег
夜の霜しんしん耳は蝉の声
уоз по зНіто зНіп-зНііп тіті \л/а $еті по кое
бярэцца мароз бы цыкада стракоча ля вуха ўначы
六道の辻に立けりかれ尾花
гокіі сід по пі ІасЫ кегі каге оЬапа
на скрыжаванні шасці сусветаў стаю пажухлы трыснёг
Пад шасцю сусветамі маюцца на ўвазе шэсць магчымасцей перараджэння ў сансары ——колазвароце нараджэння і смерці.
Нагасава Расэцу. Мядуза бы поўня
Шэсць шляхоў
世の中は地獄の上の花見哉
уо по пака \л/а^ідок^ по ііе по Ніапаті капа
у гэтым свеце
па-над пеклам глядзім як квітнее вішня
Цыкл „Шэсць 山刀яхоシ"прысвечаны так званым шасці шляхам (або сусветам) перараджэння і звязаны з ключавым для будызму паняццем сансары 一 кругазваротам нараджэння і смерці ў светах, абмежаваных кармай.
і.Свет пекла;
2 .Свет галодных духаў;
З .Свет жывёлаў;
4,Свет дэманаў і / або паўбагоў;
5,Свет людзей;
б.Свет багоў.
У залежнасці ад кармы і стану свядомасці на момант смерці можна трапіць у адзін з сусветаў. Існуе два варыянты гэтага цыкла. Адзін з'явіўся ў 1812「ソ ін山ы быў апублікаваны пасля смерці Ісы ягонымі вучнямі ў 1829 г. Дадзенае хайку было толькі ў першай версіі 1812 г.
夕月や鍋の中にて鳴田にし
уОгокі уа паЬе по пака пііе пакіі ІапізЫ
1.
поўня ўзыходзіць у саганку гарачым шыпяць слімакі
Гэтае хайку з'явілася ў версіі 1829 г.
Утагава Кунісада. Краявід у тумане
Гравюра з серыі на тэму туману і дажджу даводзіць, што Кунісада змог пайсці далей за традыцыйны жанр ілюстрацыі „знакамітых месцаシ".I хоць здалёк усё яшчэ бачны профіль Фудзі — як напамін пра традыцыю, карціна дэманструе новыя тэндэнцыі ў напісанні краявідаў, якія з'явіліся ў гравюрах позняга перыяду Эда.
ちる花や呑みたい水も遠がすみ сЫгы Напа уа потііакі т泛リ ^а ібда^ііті
2.
ляцяць пялёсткі смага даймае але ж туман далёка
ちる花に仏とも法ともしらぬ哉
сНііго Напа пі Ьоізо Іото погі Іото зЫгапо капа
3-
ляцяць пялёсткі для некаторых няма буды і дхармы
Дхарма азначае паводзіны, што лічацца ўзгодненымі з парадкам, які робіць магчымымі жыццё і Сусвет, і ўключаюць у сябе абавязкі, правы, законы і адпаведны лад жыцця. У будызме Дхарма азначае „касмічны закон і парадак".
Кацусіка Хакусай. Гара Фудзі па-за кветкамі сакуры
声々に花の木蔭のばくち哉
кое-дое пі Напа по кокаде по ЬакысЫ капа

людзі гамоняць у засені сакуры рэжуцца ў карты
Азартныя гульцы асацыююцца з дэманамі. Гэтае хайку з'яві刀ася толькі ў пасмяротным выданні 1829 г.
陽炎の中にうごめく衆生かな
кадегб по пака пі шдотеко 5111капа
5-
віюцца вужом
у пякельным марыве гэтыя людзі
Перараджэнне ў целе чалавека лічыцца каштоўным, бо менавіта яно можа даць магчымасць усвядоміць свае абмежаванні і прыняць шлях нірваны,山то немагчыма ў ін山ых сусветах.
かすむ日やさぞ天人の御退屈
казото М уа заго Іеппіп по оЧаікоІзо
6.
смужліва вакол мусіць нудзяцца багі сярод туману
У гэтым хайку бачым іранічны погляд Ісы на тое, што адбываецца ў раі.
Сібата Дзэсін. Сем Багоў шчасця
Сем Багоў шчасця (七福/ сіціфуку-дзін) — сем бажаствоў, якія прыносяць поспех у сінтаізме. У японскім фальклоры Такарабунэ („карабель скарбаў")——гэта міфічны карабель, на якім плывуць па нябёсах сем багоў шчасця ў першыя тры дні Новага года. Выява карабля з яуляецца неад'емнаレ часткай традыцыйных японскіх навагодніх святаў.
生て居るばかりぞ我とけしの花 ікіТе іТіі Ьакагі 20 ^аге іо НезНі по Напа
быць існуючы
вось і ўсё што мы робім кветка маку й я
ありがたや衾の雪も浄土から
агідаіа уа {озста по уокі то]ос!о кага.
як жа я ўдзячны!
ложак засланы снегам што з Чыстай Зямлі
Гэтае хайку знайшлі пад падушкай Ісы пасля ягонай смерці. „Чыстая Зямля" — будысцкі тэрмін, месца, дзе адраджаюцца тыя, хто верыць у выратавальную сілу буды Аміда, аднаго з пяці вярхоўных Будаў, які лічыцца стваральнікам Х/Чыстай Зямлі". Асабліва ўшаноўваўся ўЯпоніі.
露ちるや地獄の種をけふもまく
Ібыуіі сЫш уа]ідоко поіапе \л/о куд то такіі
блішчаць расінкі сёння зноў засеюцца зярняты пекла
Для разумення гэтага хайку будзе істотным прыгадаць знакаваць расы ў жыцці японцаў, якія цэняць яе не толькі за прыгажосць, параўноўваючы яе з каштоўнымі камянямі, але і за ейную мімалётнасць, падобную да квітнення сакуры. Кроплі расы са старажытных часоў разглядаліся як паэтычная метафара зменлівасці, хуткаплыннасці чалавечага існавання, іншымі словамі, яны лічыліся праявай прынцыпу мудзё. У Японіі эфемернасць чалавечага жыцця настолькі моцна асацыюецца з восеньскай расой, што гэты свет і наша жыццё завуцца „расінкавы свет" (Муіі по уо 露の世)або „расінкавае жыццё" (Муы по іпосНі 露の命).Мне бачыцца ў гэтым хайку пэўны сум, выкліканы разуменнем таго, што і сёння лкэдзі не перастануць быць людзьмі і будуць рабіць рэчы, далёкія ад прынцыпаў будызму (і таму тут узгадваецца пекла, як крыніца чалавечых засанаў), зноўку чалавечыя слабасці не будуць пераадоленыя і ўсё паўторыцца.
鳴ながら虫の流るる浮木かな пакі падага тозНіі по падагшго іікіді капа
нясецца ракой дрэва а山1"епак на ім цвырчыць казюрка

庭のてふ子が這へばとびはへばとぶ піга по сНо ко да НаеЬа і:оЬі НаеЬа ІоЬо
малеча паўзе
хоча схапіць матылька а той пырх ды пырх
т

Кабаясі Іса. Матылёку садзе
Перад намі прыклад хайго — малюнак па матывах хайку7 выкананы самім Іса. Для хайга істотныя тры элементы: выява, верш і каліграфія. Іса намаляваў не дзіця або матылька, а хацінку, тым самым ён адышоў ад літаральнасці і надаў хайга дадатковы сэнс. Таксама каліграфію можна тут разглядаць як траекторыю палёту матылька.
Само хайку можна чытаць як метафару таго, як мы спрабуем схапіць нешта прыцягальнае па-за межамі сябе і імкнёмся яго займець, але тое, што звонку, будзе заўсёды недасяжным. Ілюзія матэрыяльнага свету, які, нібы матылёк, адлятае кожным разам, калі, здаецца, мы ўжо амаль схапілі яго.
ЗМЕСТ
В. Гсіпеева. Кабаясі Іса і ягоны свет 7
Храналогія жыццёвых падзей 9
В. Гапеева. Эстэтыка і традыцыя хайку, альбо Што такое хайку і як яго чытаць н
В. Гапеевсі. Выяўленчае мастацтва перыяду Эда 17
ХАЙКУ. ПеракハВ. Гапеевсій 25
Нагасава Расэцу. Пацукі на стале навукоўца

Літаратурна-мастацкае выданне
Кабаясі Іса
Выбраныя хайку
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактура Алена Брава
Вокладка Сяргей Шабохін Вёрстка Дар'я Пушкар Карэктура Алена Брава, Лія Кісялёва
Падпісана да друку 08.09.2021. Фармат 84x108/32.
Папера крэйдаваная. Друк афсетны. 厂、 Ум. друк. арк. 6,09. Ул.-выд. арк. 2,35. ゼ+ Наклад 1000 асоб. Замова 1341.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства "Ікліяфы': Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10. 2013. Вул. Куйбышава, 22, к. 6, п. 6, 220029, Мінск, Беларусь.
Е-таі1: уізЬ@Ьк.гц \у\™.ка1і)аіу.Ьу
Вытворчае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства “Друкарня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі': Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №2/18 ад 26.11.2013. Пл. Свабоды 23-103, 220030, г. Мінск.

"Паэзія Ісы набліжае нас да таго, каб быць боль山 уважлівымі і далікатнымі да травінкі і мятліка, да саміх сябе і тых, хто побач, каб слухаць, бачыць і

адчуваць, адным словам -
суперажываць.
Вольга Гапеева
быць існуючы вось і ўсё шіто мы робім
кветка маку й я
Кабаясі Іса

НР8®ФІІР」一」心匚08 ХРСГРІ/ХРСІ ①匚
р^оврдря 咎-茶
Ахнрх в_4нро.д58

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.