3 гісторыяй на «Вы» выпуск 1

3 гісторыяй на «Вы»

выпуск 1
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 398с.
Мінск 1991
120.7 МБ

 

Мінск «Мастацкая літаратура» 1991

ББК 84Бел7

3 11

Укладанне Уладзіміра Арлова

 

4702120204—042

3 М 302(03)—91        Б3 83—90

ISBN 5-340-00835-5

(£)Укладанне У. А. Арлоў, ^1991

ПАГОНЯ

Толькі ў сэрцы трывожным пачую За Краіну радзімую жах, Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць: Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся За Тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі Цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх,— бійце мячамі, He давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна, He усцішыцца гэтакі боль!..

Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь.

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Максім Багдановіч

ВАСІЛЬ БЫКАЎ

ДЗЕЛЯ БУДУЧЫШ НАРОДА

Уступнае слова на ўстаноўчай канферэнцыі гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі»

Лабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечная наша бяспамятнасць. На працягу стагоддзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт, ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыццяў і — маўчаў.

Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гістарыяграфіі, яго філосафы ўнушалі яму фалыпывую ідэю аб мудрай правільнасці ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэння.

Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўлены ўласнай палітыкі, магчымасці дзейнічаць на карысць народа, а шмат хто з іх сам стаў ахвяраю тэрору, уласнае слепаты і заблуды.

Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым гонары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутніках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду і зрабіць з яе пэўныя высновы.

Найперш праўду трэба сказаць пра мільёны безыменных людзей Беларусі — рабочых, калгаснікаў, інтэлігентаў з народа — беларусаў, рускіх, палякаў, яўрэяў, людзей іншай нацыянальнасці, панішчаных у гады сталіншчыны — без віны, без права, без следу ў народнай памяці. Сімвалам тых панішчаных сёння сталі славутыя Курапаты, але Курапаты — толькі адна кропля ў моры людской крыві.

Мы павінны таксама назваць імены катаў нашых ахвяр. Хто былі гэтыя нелюдзі? Зусім марныя спробы сёння вызначыць іх аблічча на светапоглядных, класавых ці нацыянальных адзнаках. Гэтыя людзі пазбаўлены ўсялякіх людскіх адзнак, бо набылі і насілі на сабе, можа, самую пачварную адзнаку ў гісторыі, імя якой — сталіншчына. Менавіта гэтым тлумачыцца, бадай, усё з дня ўчарашняга, а таксама шмат што — і з дня сёняшняга.

Як даўно вядома, кат і ахвяра інфернальным чынам звязаны між сабой, і чалавецтва павінна ведаць і памятаць абодвух. Гэта патрэбна дзеля справядлівасці, дзеля дэмакратыі, дзеля нашай будучыні. У тым наш святы абавязак перад гісторыяй, маральны абавязак перад наступнымі пакаленнямі,— каб ім не давялося дакараць нас за тое, што мы мелі магчымасць і ўпусцілі яе. Мабыць, ніхто з нашых папярэднікаў не меў такой магчымасці, якую лёс ці гісторыя далі нам, і было б найвялікшай гістарычнай несправядлівасцю не выкарыстаць яе.

Але здзейсніць гэты абавязак, мабыць, будзе нялёгка. Сілы рэакцыі і сталіншчыны не склалі сваёй выпрабаванай зброі і гатовы ўзяць рэванш за іхняе паражэнне ў галоснасці. (Каб пераканацца ў тым, даволі хоць зрэдку браць у рукі газету «Вячэрні Мінск», орган Мінскага гаркома партыі і гарсавета народных дэпутатаў, і паглядзець, хто і супраць чаго там выступае.)

Сілы зла цяпер перажываюць невялікую паўзу ў сваёй антынароднай дзейнасці, перабудова і галоснасць блытае іх адпрацаваныя за гады карты. Але яны ўжо пачалі прыстасоўвацца і да атмасферы перабудовы, a ў некаторых выпадках і браць яе пад сваё кіраўніцтва. Кіраваць з такім разлікам, каб хутка і без страт павярнуць на любы іхнім лакейскім душам таталітарызм з падаўленнем, рэпрэсіямі, п’яным і пакорным існаваннем зняволенага народа.

Таму ўсе, каму дарагія прынцыпы дэмакратыі і сацыялізму, лёс нацыі, павінны быць пільныя. He даць сябе ашукаць ні крывадушнай бюракратыі, ні амаральнай навуковасці, ні тым сапраўдным правакатарам ад перабудовы, якія маюць заданне пусціць яе на злом галавы, адвярнуўшыся ад высакароднай мэты дэмакратычнага адраджэння нацыі, растварыць ідэалы дэма-

кратызацыі ў нацыянальных, рэгіянальных, ведамасных і амбіцыёзных сварках і супярэчнасцях.

Мы павінны скласці велічны мартыралог нашых страт і нашых пакутнікаў. Гэта ляжа вуглавым каменем у падмурку нашай нацыянальнай свядомасці, стане важным элементам гістарычнай памяці і гарантам.

Гарантам будучыні народа, які праз генацыд, кроў і знявагу з упартасцю асуджанага рвецца да сонца, дабра і справядлівасці.

19 кастрычніка 1988 г.

«Літаратура і мастацтва»,

28 кастрычніка 1988 г.

АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ,

доктар гістарычных навук

КАРЛ МАРКС I ФРЫДРЫХ ЭНГЕЛЬС ПРА БЕЛАРУСЬ

Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс, якія ў сваіх тэарэтычных працах, артыкулах, лістах звярталіся да гісторыі многіх народаў свету, шмат увагі надавалі і мінуламу Беларусі. Яна цікавіла іх не толькі сваім рэвалюцыйным рухам і не толькі таму, што заснавальнікі марксізму былі асабіста знаёмыя з рэвалюцыянерамі — ураджэнцамі Беларусі (пра гэта гаворыцца ў кнізе М. I. Іоські «К. Маркс, Ф. Энгельс і рэвалюцыйная Беларусь». Мінск, 1985). Беларусь цікавіла іх своеасаблівым гістарычным лёсам, геаграфічным становішчам, нацыянальным складам насельніцтва, моваю, рэлігійным пытаннем, становішчам сялянства. К. Маркс і Ф. Энгельс вывучалі гісторыю Беларусі, даследавалі з’явы і падзеі, якія адбываліся пры іх жыцці. Толькі на першы погляд можа здавацца, што менавіта пра Веларусь класікамі марксізму сказана мала ці недастаткова. Пры болып уважлівым разглядзе прац К. Маркса і Ф. Энгельса, наадварот, пераконваешся, што напісана імі пра Беларусь шмат. I напісана так, што іх трапныя і дакладныя ацэнкі і сёння гучаць па-сучаснаму.

Аднак масавы чытач, на жаль, мала ведае прынцыпова важныя выказванні класікаў марксізму пра мінуўшчыну Беларусі. Дзесяцігоддзямі шэраг твораў К. Маркса і Ф. Энгельса большасць гісторыкаў Беларусі проста замоўчвала. Гэтыя творы не цытуюцца, пра іх не гаворыцца ў пад-

ручніках гісторыі БССР для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Яны не прымаюцца такімі гісторыкамі і сёння, бо палажэнні і выказванні класікаў марксізму не адпавядаюць іх канцэпцыям, што склаліся ў часы Сталіна і, як цяпер кажуць, застойнага перыяду.

Асновай такіх адносін да некаторых прац заснавальнікаў марксізму-ленінізму было стаўленне Сталіна да тэорыі наогул і, у прыватнасці, да працы Ф. Энгельса «Знешняя палітыка рускага царызму», якая напісана ў снежні 1889 — сакавіку 1890 года ў сувязі з вывучэннем ім знешнепалітычнага становішча ў Еўропе і пагрозаю агульнаеўрапейскай вайны.

Сталін лічыў, што прынцыпы важнейшыя за факты, таму гістарычныя факты, калі гэта нязручна, трэба абмінаць. Ён увёў ва ўжытак дагыатычныя стэрэатыпы мышлення, шмат з якіх жывыя дагэтуль. Гісторыю трэба было пісаць «як належыць», выкідваючы з яе праўдзівыя факты. Што пісаць і як пісаць, вызначалі высокія кіраўнікі ідэалагічнай службы, зыходзячы з указанняў самога Сталіна або асоб з яго бліжэйшага акружэння. Менавіта таму некаторыя працы класікаў і былі выключаны з творчай лабараторыі гісторыкаў.

Асобна ў гэтай групе твораў стаяць прысвечаныя польскаму пытанню рукапісы К. Маркса 1863—1864 гадоў, якія ён падрыхтаваў да выступлення на пасяджэннях Генеральнага Савета I Інтэрнацыянала і да выдання асобнай брашурай. Як заўсёды, Маркс нават і ў нататках для практычнай працы рабіў навуковы аналіз праблемы. Гэтыя матэрыялы апублікаваныя ў XIV томе «Архіва Маркса і Энгельса» пад назваю «Полыпча, Прусія і Расія». К. Маркс робіць тут гістарычны агляд і аналіз прычын палітычнага заняпаду Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі і трох падзелаў гэтай дзяржавы, праведзеных урадамі Расіі, Прусіі і Аўстрыі ў 1772, 1793 і 1795 гадах, у выніку чаго Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Згодна з традыцыяй XIX ст., Літвою Маркс называе Беларусь, якая да канца XVIII ст. уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Карл Маркс адзначаў, што рускія цары ўжо даўно намагаліся захапіць Беларусь, а часам нават і Польшчу. Так, у 1573 г. Іван Грозны ў лісце германскаму імператару Максіміліяну II патрабаваў для сябе «Каралеўства Польскае цалкам і Вялікае княства Літоў-

скае» Гэта было ягонай стратэгічнай мэтаю ў Лівонскай вайне, якую Расія вяла 25 гадоў. К. Маркс звярнуў увагу на тое, што палітыка ўсіх наступнікаў Івана Грознага была фактычна працягам такой стратэгіі. Асабліва гэтыя тэндэнцыі ўзмацніліся падчас царавання Пятра I 2.

«Фактычна Расія кіравала Польшчаю з 1709 г.— на правах саюзніка. 3 часоў Пятра Вялікага рускія арміі амаль безупынна стаялі ў Польшчы, і Расія ва ўсіх сваіх войнах са Швецыяй, Францыяй, Прусіяй і Турцыяй разглядала Польшчу як рускую перавалачную базу» 3,— адзначыў Маркс. Паводле тагачаснай традыцыі, ён часта называў Польшчаю Рэч Паспалітую.

К. Маркс піша, што «пад выглядам сябра, саюзніцы і заступніцы» Расія займала Рэч Паспалітую сваімі войскамі4. Царскія дыпламаты пастаянна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. Пад націскам Пятра I, каб умацаваць уладу ягонага саюзніка Аўгуста II, на сейме 1717 г. былі абмежаваны палітычныя правы некаталіцкай, у тым ліку і неправаслаўнай шляхты (так званых дысідэнтаў), а ў 1733 г. скасаваныя і яе правы займаць дзяржаўныя пасады, выбіраць дэпутатаў у сейм і ўдзельнічаць у Галоўным Літоўскім трыбунале 5. Але, калі гэта было на карысць Расіі, Кацярына II у 1766 г., наадварот, патрабавала ўраўняць правы каталіцкай і некаталіцкай шляхты. Спасылаючыся на дагавор 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, які дазваляў цару апекавацца праваслаўнымі жыхарамі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, царыца выступіла ў ролі заступніцы не толькі праваслаўных, але і пратэстантаў (на што не мела аніякіх правоў). Царскі ўрад арганізаваў у 1767 г. дзве шляхецкія канфедэрацыі (узброеныя часовыя палітычныя саюзы шляхты) у Торуні — польскіх лютэран і кальвіністаў і ў Слуцку — кальвіністаў, лютэран і праваслаўных Вялікага княства Літоўскага, якія патрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталіцкай шляхтай. Акты гэтых канфедэрацый падпісалі толькі 573 чалавекі, прычым,

1 Архнв Маркса н Энгельса. 1973. Т. XIV. М., С. 785. (Далей зноскі даюцца па гэтым выданні.)

2 Тамсама. С. 85, 109, 785—789.

3 Тамсама. С. 45.

4 Тамсама. С. 45, 46, 47, 85, 149, 183.

як адзначыў К. Маркс, за адсутных распісваліся іншыя. Тым не менш, Кацярына II аб’явіла, што яна абараняе інтарэсы шостай часткі насельніцтва Рэчы Паспалітай і падтрымала абедзве канфедэрацыі. У Рэч Паспалітую былі зноў уведзены рускія войскі, што разам з канфедэратамі пайшлі на Варшаву і дамагліся ад сейму ўраўнавання дысідэнтаў у правах, а да таго ж — зацвярджэння анархічнага дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай (1768). А гэта было галоўнай мэтаю, дзеля якой выкарыстоўвалі дысідэнцкую шляхту Яшчэ ў 1764 годзе, як нагадвае К. Маркс, быў падпісаны саюзны дагавор паміж Расіяй і Прусіяй — «Саюз для падзелу Польшчы» 2 (г. зн. Рэчы Паспалітай). К. Маркс падкрэслівае: «Канстытуцыя і дагавор (з Расіяй.— А. Г.) 1768 г. замацавалі вярхоўную ўладу Расіі над Польшчай, і пазнейшыя падзелы Полыпчы былі толькі ўступкамі суседнім дзяржавам...» 3

Пытанне пра дысідэнтаў (іншаверцаў), ды і то толькі шляхты, імператрыца Кацярына II выкарыстала дзеля ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. К. Маркс асуджаў гэтую палітыку царскага ўрада: «Адметна для Расіі, што зачэпкаю для сваёй інтэрвенцыі яна рабіла тады законы пра пазбаўленне дысідэнтаў (некатолікаў) палітычных правоў. Але ж менавіта гэтыя законы супраць дысідэнтаў Расія прадыктавала польскаму сейму 1717 года, абапіраючыся на 60 000 рускіх і 30 000 саксонскіх штыкоў!» 4

К. Маркс выкрываў крывадушнасць Кацярыны II. Будучы самадзяржаўным манархам у Расіі, яна ў 1792 г., рыхтуючы чарговы падзел Рэчы Паспалітай, накіравала свае войскі на Беларусь і ў Літву нібыта дзеля абароны рэспубліканскіх свабод шляхты ад манархічных новаўвядзенняў 5.

Крытыкаваў Маркс і палітыку Напалеона, войскі якога занялі ў 1812 г. Літву і Беларусь. Калі ў Вільні быў створаны часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, Напалеон не даў згоды на ўтварэнне канфедэрацыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Гэта выклікала расчараванне ў шырокіх колах мясцовай шляхты.

1 Архпв Маркса н Энгельса. Т. XIV. С. 59, 61, 63, 65, 109.

2 Тамсама. С. 55.

3 Тамсама. С. 65.

4 Тамсама. С. 109.

5 Тамсама. С. 425.

«Гнюсныя паводзіны войскаў пад камандаю Вестфальскага і Непалітанскага каралёў» (брата імператара Жэрома Банапарта і маршала Францыі Іахіма Мюрата) 1 адштурхнулі мясцовае насельніцтва — памешчыкаў, шляхту і гараджан — ад Напалеона. «Апроч таго,— заўважыў К. Маркс,— літоўскія магнаты былі прыцягнуты на бок Аляксандра Ежы Адамам Чартарыскім. Таму ўступленне французаў не выклікала ніякіх нацыянальных дэманстрацый і хваляванняў» 2. Князь Чартарыскі быў супрацоўнікам Аляксандра I і меў вялікі ўплыў на беларускіх і літоўскіх магнатаў і шляхту. Дарэчы, польскія навукоўцы (М. Кукель) ужо даўно даказалі, што на Літве і Беларусі Напалеон падтрымкі з боку шляхты не атрымаў. Але ў падручніках па гісторыі Беларусі і ў працах навукоўцаў па-ранейшаму пішацца пра нібыта аднадушную падтрымку Напалеона беларускай шляхтай і магнатамі. Дарэчы, К. Маркс лічыць, што адной з сур’ёзных прычын паражэння французскай арміі ў Расіі ў 1812 г. была палітыка Напалеона ў Беларусі і Літве, ягонае нежаданне аднавіць Рэч Паспалітую як незалежную аб’яднаную дзяржаву 3. У выгнанні на востраве Святой Алены Напалеон прызнаў гэтую сваю памылку.

У студзені 1813 года, пасля выгнання французскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і Літвы, князь А. Чартарыскі прапанаваў Аляксандру I аднавіць Полыпчу (Рэч Паспалітую) на чале з адным з братоў імператара. Але Аляксандр адмовіў яму з прычыны пазіцыі рускіх дваран, якія «ніколі не дазволілі б, каб Літва (разам з Беларуссю.— А. Г.), Валынь, Падолія зноў адышлі да Польшчы» 4. Быў адхілены і такі самы праект Міхала Клеафаса Агінскага 5.

Паводле акта Венскага кангрэса 1815 г., пасля напалеонаўскіх войнаў канчаткова вырашаўся лёс розных краін Еўропы. К. Маркс адзначыў, што вялікае герцагства Варшаўскае было пераўтворана ў злучанае з Расіяй каралеўства Польскае са сваёй канстытуцыяй. Былыя падданыя Рэчы Паспалітай павінны былі атрымаць «прадстаўніцтва і нацыянальныя ўстановы» і г. д.

1 Архнв Маркса н Энгельса. Т. XIV. С. 451.

2 Тамсама. С. 607.

3 Тамсама.

4 Тамсама. С. 741.

5 БелСЭ. Т. 1. С. 72.

К. Маркс падкрэсліў, што такая самая аўтаномія прадугледжвалася і для 9 правінцый, што знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі: «Вільня, Гародня, Віцебск, Магілёў, Мінск, Валынь, Падолія, Кіеў і Беласток» Замест гэтага царызм праз нейкі час поўнасцю ліквідаваў іх самабытнасць, зачыніў універсітэт у Вільні, прыгнятаў каталіцкую і уніяцкую царкву, замяніў мясцовыя законы (маецца на ўвазе Статут Вялікага княства Літоўскага) імперскімі2.

Некаторыя звесткі аб адносінах паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай ёсць у працы К. Маркса «Выкрыццё дыпламатычнай гісторыі XVIII стагоддзя», апублікаванай у XV томе твораў К. Маркса і Ф. Энгельса на англійскай мове ў Маскве ў 1986 г. (выдавецтва «Прогресс»). У 1989 г. яна пачала друкавацца на рускай мове ў часопісе «Вопросы нсторші». Трэба адзначыць таксама трапныя назіранні К. Маркса па гісторыі Літвы і Беларусі XIV — XV стагоддзяў у «Храналагічных выпісках» у V і VIII тамах «Архіва Маркса н Энгельса» (М., 1938, 1946). У сваёй працы «Сценька Разін» К. Маркс зрабіў важную заўвагу, гаворачы пра XV—XVI стагоддзі: «Русь тады была падзеленая на дзве дзяржавы: Маскву і Літву» в. Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае ён не лічыў літоўскай дзяржаваю. Дарэчы дваранскія і буржуазныя гісторыкі ў Расіі яшчэ ў XIX стагоддзі прызналі, што гэтае княства мела пераважна славянскі характар, і лічылі немэтазгодным атаясамліваць яго з этнічнай Літвой.

Спынімся таксама на ўжо згаданай працы Ф. Энгельса «Знешняя палітыка рускага царызму». Сталін адмоўна паставіўся да яе ў сваім лісце «Аб артыкуле Энгельса «Знешняя палітыка рускага царызму». Як гаворыцца ў прадмове Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС да 22 тома твораў К. Маркса і Ф. Энгельса, у лісце Сталіна «мае месца парушэнне прынцыпу гістарызму. Да ацэнкі гэтага артыкула Энгельса Сталін падышоў з крытэрыем, які адносіцца да міжнароднай сітуацыі больш позняга часу, дапусціўшы змешванне абставін пачатку 90-х гадоў XIX ст. (калі арты-

1 Архнв Маркса н Энгельса. Т. XIV. С. 607.

2 Тамсама.

3 Маркс К. Стенька Разнн//Молодая гвардня. 1926. № 1. С. 107.

кул быў напісаны.— А. Г.) з той, якая склалася ў эпоху імперыялізму». У часы Сталіна ў асяроддзі гісторыкаў усе знешнепалітычныя акцыі царызму апраўдваліся з дзяржаўна-цэнтралісцкага пункту гледжання, папулярызаваліся ўсе дзеянні, у тым ліку і знешнепалітычныя, вялікіх рускіх князёў і цароў, пачынаючы з Івана III і Івана Грознага. У. I. Ленін жа лічыў артыкул Энгельса «Знешняя палітыка рускага царызму» адным з найбольш важных твораў, якія напісаны «ў духу матэрыялістычнага разумення гісторыі» *.

Ф. Энгельс у гэтай сваёй працы непасрэдна гаворыць пра гісторыю Беларусі. У некалькіх фразах ён вызначае галоўныя напрамкі гістарычных падзей на Беларусі: «У тыя часы, калі Вялікаросія трапіла пад мангольскі прыгнёт, Беларусь і Маларосія знайшлі сабе абарону ад азіяцкага нашэсця, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства» 2. Гаворка ідзе не пра захоп беларускіх і ўкраінскіх земляў літоўскімі феадаламі (як дагэтуль пішуць некаторыя гісторыкі), а пра далучэнне гэтых земляў да дзяржавы, якая і напачатку не мела чыста літоўскага характару. Менавіта так пачалі ў апошнія гады разглядаць гісторыю стварэння Вялікага княства Літоўскага і некаторыя беларускія гісторыкі. Асабліва шмат увагі прысвяціў гэтаму пытанню М. Ермаловіч.

Ф. Энгельс далей піша: «Гэтае княства потым добраахвотна аб’ядналася з Полыпчай»3. Ён азначае, што польскія феадалы не захапілі Вялікае княства Літоўскае, як гэта часта паўтаралася ў працах беларускіх гісторыкаў, а што яно добраахвотна аб’ядналася з Польшчаю. «3 тых часоў, з прычыны болып высокага ўзроўню цывілізацыі Польшчы, дваранства Беларусі і Маларосіі моцна апалячылася, а ў XVI стагоддзі, калі ў Польшчы панавалі іезуіты, праваслаўных рускіх (г. зн. украінцаў і беларусаў.— А. Г.), падданых Польшчы (Ф. Энгельс мае на ўвазе Рэч Паспалітую.— А. Г.) прымушалі далучацца да рымска-каталіцкай царквы. Гэта давала вялікарускім царам жаданую зачэпку для прэтэнзій на тэрыторыю былога Літоўскага

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 2. С. 12.

2 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд. Т. 22. С. 18—19.

3 Тамсама.

княства як на нацыянальную рускую вобласць, прыгнечанаю, аднак, Полыпчаю... Другая зачэпка для ўмяшання была ў тым, каб у якасці абаронцаў праваслаўя выступіць на карысць праваслаўных уніятаў, хоць апошнія даўно ўжо прымірыліся са сваім становішчам у адносінах да рымска-каталіцкай царквы» Ч Ф. Энгельс, такім чынам, адзначае, што уніяты на Беларусі ў XVIII ст. ужо даўно ніякага рэлігійнага прыгнёту не адчувалі. Як сведчаць гістарычныя звесткі, у канцы XVIII ст. уніяты складалі болып 80 працэнтаў сельскага насельніцтва Беларусі. Праваслаўных у Беларусі заставалася толькі 6,5 працэнта насельніцтва 2. Ф. Энгельс падкрэслівае, што рускі царызм лічыў беларусаў і ўкраінцаў рускімі і выкарыстоўваў праваслаўе для далучэння гэтых зямель да Расіі. «Ужо Пётр Вялікі сістэматычна рабаваў Польшчу (г. зн. Рэч Паспалітую.— А. Г. ), яго пераемнікам заставалася толькі працягнуць руку да здабычы» '3.

Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя, як адзначыў Ф. Энгельс, адбыліся з ініцыятывы рускай імператрыцы Кацярыны II: «I хоць Прусія... спахапілася і патрабавала на гэты раз болып значнай долі ў рабаванні Полыпчы, хоць Аўстрыі прыйшлося выдзеліць кавалак Польшчы, але ўсё ж ільвіная доля здабычы зноў-такі дасталася Кацярыне. Амаль уся Беларусь і Маларосія былі цяпер уз’яднаныя з Вялікаросіяй» 4.

Такую характарыстыку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй цалкам падтрымаў У. I. Ленін, які ў 1917 г. у лекцыі «Вайна і рэвалюцыя» сказаў пра трох манархаў, што падзялілі Рэч Паспалітую: «Курляндыю і Польшчу яны разам дзялілі, гэтыя тры каранаваныя разбойнікі. Яны дзялілі сто гадоў, яны рвалі па жывым мясе, і рускі разбойнік урваў болей, бо быў тады мацнейшы» 5.

1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд. Т. 22. С. 19.

2 Грыцкевіч А. П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай//Весці Акадэміі навук ВССР. Серыя грамадскіх навук. 1973. № 6. С. 63.

3 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С. 18.

4 Тамсама. С. 26.

5 Леннн В. Н. ПСС. Т. 32. С. 89—90.

АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ, доктар гістарычных навук ВАЛЯНЦІН ГРЫЦКЕВІЧ правадзейны член геаграфічнага таварыства СССР

АДАМ МАЛЬДЗІС,

доктар філалагічных навук

НЯЎЖО «ЗАБАРОНЕНАЯ ЗОНА»?

За апошнія гады значна ўзрасла цікавасць да гісторыі. Людзі хочуць глыбей асэнсоўваць мінулае. Наколькі ж сучасная беларуская гістарычная навука здавольвае запытанні чытачоў? Як яна выкарыстоўвае дасягненні суседніх рэспублік, сацыялістычных краін? Як яна стыкуецца з іншымі навукамі, у прыватнасці, з філасофіяй, літаратуразнаўствам, мастацтвазнаўствам?

Мы абмяжуемся агульным аглядам стану навукі, якая вывучае гісторыю Беларусі феадальнага перыяду.

Нават на лепшых гістарычных працах па перыяду феадалізму, якія выдаюцца ў рэспубліцы, можна заўважыць шоры разнастайных абмежаванняў, забарон, замоўчванняў, штампы накшталт «агульнапрынятых пунктаў гледжання» і «даўно вырашаных пытанняў». Даводзіцца сустракацца з адхіленнем ад фактаў, з перавагай у бок міфаў. Міфы пачыналі разглядацца як сапраўдная рэальнасць, а спробы нестандартна падысці да мінулага Беларусі заглушаліся. Частыя і адвольныя змяненні гістарычных ацэнак асоб і падзей выклікалі і выклікаюць у нашай рэспубліцы адмоўныя адносіны да гістарычнай навукі-еумненні ў тым,. ці з’яўляецца ян^ шіогул дфвукай, калі яе можна паварочняцВГі^таК і ’гзй*ак.'’         х ? . (

Асабяіва відав®Чйа                         прагучалі

на апошйіх

ci, y газеце «Літаратура i мастацтва». I сапраўды, Biкенцій Канстанцін Каліноўскі быў або «ідэолагам беларускай і польскай шляхты» (Шчарбакоў В. К. Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. Менск, 1934. С. 69), або «сынам ткача», які кіраваў у 1863 г. ужо не шляхецкімі, а сялянскімі атрадамі, якія «нападалі на паноў, царскіх чыноўнікаў і асобныя атрады царскіх войск» (Лочмель II. Ф. Очерк нсторнн борьбы белорусского народа протнв польскнх панов. М., 1940. С. 79). Дарэчы, міф пра Каліноўскага як правадыра сялянскіх атрадаў дзякуючы абагульняючым працам, падручнікам і папулярным артыкулам шырока пранікнуў у чытацкія, студэнцкія і школьныя колы. Такім жа чынам, Францішак Скарына, усходнеславянскі першадрукар, быў або «ідэолагам паноў і купецтва» (Шчарбакоў В. К. Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. С. 69), або прадстаўніком народных мас.

Забароны ў гістарычнай навуцы прывялі да з’яўлення своеасаблівага тыпу гісторыка, які страціў зваротную сувязь з чытачом, арыентаваны толькі на інстанцыю, пазбаўлены пачуцця адказнасці за вынікі сваіх прац. Такому чалавеку ўсё роўна, ці будуць чытаць ягоныя працы і давяраць ім, ці не... Беларускай гістарычнай навукі непасрэдна датычацца словы М. С. Гарбачова на студзеньскім (1987) Лленуме ЦК КПСС: «3 гісторыі і грамадазнаўства адышлі жывая дыскусія і творчая думка, а аўтарытарныя ацэнкі і меркаванні сталі бясспрэчнымі ісцінамі, падлеглымі толькі каменціраванню» (Коммуннст. 1987, № 3. С. 7).

Напрыклад, у артыкуле дактароў гістарычных навук 3. Ю. Капыскага і В. I. Мялешкі «Фактам насуперак» («Советская Белоруссня». 1987, 28 ліпеня) гаворыцца пераважна пра дасягненні ў галіне феадальнай гісторыі Беларусі, даецца пералік калектыўных манаграфій і іншых прац, якія выйшлі або хутка выйдуць у аддзеле гісторыі Беларусі перыяду феадалізму Інстытута гісторыі АН БССР. Пералік публікацый гісторыкаў нагадвае справаздачу аб «валавай прадукцыі», што выпускае прадпрыемства. Але ў навуцы, як і ў эканоміцы, стаўка толькі на «вал» наўрад ці можа быць апраўданай.

Перш за ўсё звернем увагу на адну з актуальных з’яў сучаснай гістарычнай навукі — яе дыферэнцыя18

цыю: гісторыя сацыяльна-эканамічная, ваенная, гісторыя права, мастацтва, навукі і г. д. Гісторыкі ўсяго свету не могуць нават аб’яднаць агульную гісторыю адной толькі культуры. Рэальнасць разгалінавання гісторыі відавочная. Але ўсё ж некаторая інтэграцыя розных яе адгалінаванняў неабходна. У Беларусі ж гэтае разгалінаванне прывяло да таго, што гісторыкі Інстытута гісторыі АН БССР і кафедры гісторыі БССР Беларускага дзяржаўнага універсітэта вывучаюць галоўным чынам сацыяльна-эканамічную гісторыю. Вывучэнне гісторыі культуры Беларусі адведзена літаратуразнаўцам, філосафам, мастацтвазнаўцам, фалькларыстам, этнографам.

Пры гэтым з поля зроку нашых гісторыкаў выпадаюць палітычная гісторыя, ваенная гісторыя, гісторыя права і г. д. Напрыклад, з планавых даследаванняў па гісторыі Беларусі XIII — сярэдзіны XVI стагоддзяў выключаюцца раздзелы па палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага княства Літоўскага ў цэлым. Недаследаваным застаецца пытанне пра нацыянальны характар гэтай дзяржавы, і, такім чынам, пакінута ўбаку, ў якасці «белай плямы», адна з найважнейшых праблем гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.

Натуральна, што, займаючыся разглядам галоўным чынам гісторыка-эканамічных пытанняў, лягчэй уцякаць ад адказу на пытанні гісторыка-палітычныя. Між тым менавіта іх часта ў спекулятыўных палітычных мэтах узнімаюць як беларускія, так і літоўскія буржуазныя гісторыкі.

Недахопы вывучэння гістарычнага мінулага Беларусі ў Інстытуце гісторыі АН БССР, на кафедры гісторыі БССР Беларускага дзяржаўнага універсітэта відавочныя, і даўно ўжо наспела неабходнасць крытычна прааналізаваць гэтае становішча.

Імкненне ўцячы ад вывучэння палітычнай гісторыі прывяло да таго, што на гэтым накірунку нашы гісторыкі адсталі ад сваіх калег у суседніх брацкіх рэспубліках і ў Полыпчы. Але, на жаль, асобныя ўплывовыя аўтары спрабуюць паказаць справу так, быццам бы ніякага адставання няма. Больш таго, са згаданага вышэй артыкула Капыскага і Мялешкі напрошваецца выснова, быццам усё, напісанае гісторыкамі Беларусі па феадальным перыядзе, з’яўляецца зонай па-за крытыкай. Але ж сёння пытанне ставіцца даволі акрэслена:

«зачыненых» зон у нашых грамадскіх навуках няма і быць не можа.

Было б няправільным лічыць, што ўся гістарычная навука, якая вывучае феадальную Беларусь, ішла ў адным рэчышчы. Аднак да асноўных прац па палітычнай гісторыі краю эпохі феадалізму ўсё ж трэба выставіць сур’ёзныя прэтэнзіі, звязаныя з падзеннем узроўню выкладання гісторыі на гуманітарных факультэтах, адыходам ад дыялектычнага метаду ў бок дагматызму, як гэта адбылося пры выданні падручніка па гісторыі БССР для ВНУ.

У чым жа канкрэтныя прычыны застою ў беларускай гістарычнай навуцы, якая вывучае феадальны перыяд?

Вядома, што гісторык залежны. Залежны ад грамадства. Але таксама залежны ад свайго кіраўніцтва, ад свайго асяроддзя. Гісторык вымушаны лічыцца і з адным, і з другім. Але ён абавязаны таксама абараняць сваю незалежнасць. Абараняецца ж ён наступным чынам: чым аб’ектыўней ён будзе разглядаць падзеі мінулага, тым болып даверу будзе да ягоных вынікаў. Марксісцкая гістарычная школа мае ў гэтым сэнсе вялікія дасягненні яшчэ і таму, што насуперак чужой крытыцы і «сваім» вульгарызатарам дае больш поўную і глыбокую інтэрпрэтацыю гісторыі.

Сярод правіл даследавання ва ўжытак гісторыка ўвайшлі: прынцып выкарыстання разнастайных сведчанняў, у тым ліку і «супрацьлеглага боку»; абавязак улічваць літаратуру на іншых мовах; доступ да замежных архіваў і выданняў; неабходнасць сачыць, каб ягоныя веды заставаліся ведамі ўсебаковымі, а не прэпараванымі. Пад «прэпараваннем» маецца на ўвазе не адкрытая фальсіфікацыя (у маральных адносінах яна ўвогуле не падлягае абмеркаванню), а такі адбор фактаў, які дэфармуе аблічча мінулага, вядомае з крыніц, або «пазакрынічных ведаў». Адбор фактаў адносіцца да сутнасці працы гісторыка — гэта яе вельмі адказны этап. Таму сумненні нараджае сітуацыя, калі з поля зроку гісторыкаў знікаюць цэлыя комплексы праблем, калі з мінулага «вылоўліваюцца» асобныя з’явы і, да таго ж, ім штучна надаецца тое значэнне, якога яны ніколі не мелі.

На жаль, у гады застою занявольвалася імкненне гісторыка свабодна, творча мысліць, выказваць асабі20

стае меркаванне, праяўляць ініцыятыву без вокрыку чыноўніка зверху. Вось яшчэ адна прычына застою. Карані гэтай з’явы глыбокія.

Наступная значная прычына — грэбаванне тзорыяй. Калі ў 20-я гады савецкая марксісцкая гістарычная навука нараджалася, у ёй паспяхова пачалі вывучаць тэорыю і методыку гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. Потым, калі I. В. Сталін, які сцвярджаў, што прынцыпы важнейшыя за факты, пачаў насаджаць эмпірычныя і дагматычныя стэрэатыпы мыслення, даследаванні ў гэтай галіне былі надоўга прыпынены — яны пачалі адраджацца толькі пасля XX з’езда КПСС. За апошнія два дзесяцігоддзі спецыялісты па праблемах тэорыі і методыкі гістарыяграфіі і крыніцазнаўства выдалі цікавыя працы, збіраліся раз-пораз для абмеркавання тэарэтычных і метадычных праблем на ўсесаюзнай канферэнцыі. Але ні на адной з крыніцазнаўчых канферэнцый не было прадстаўнікоў беларускай гістарычнай навукі, як няма ў іх тэарэтычных і метадалагічных прац. Самае большае, што з’яўляецца пад іх прозвішчамі,— гэта публікацыі па канкрэтных пытаннях гістарыяграфіі і крыніцазнаўства з пералікам асобных крыніц. На жаль, гістарыяграфія часта зводзілася толькі да пераліку прац у рэцэнзійным стылі з мінімумам аналізу, да таго ж часта з некрытычным выкарыстаннем рэцэнзій, пяцідзесяці і шасцідзесяцігадовай даўнасці, з усімі іх метадалагічнымі памылкамі (Копысскнй 3. Ю., Чепко В. В. Нсторнографня БССР: эпоха феодалнзма. Мннск, 1986; Копысскнй 3. Ю. Нсточнпковеденне аграрной нсторнн Белорусснн. Мннск, 1978; Мнхнюк В. Н. Становленне н развнтне нсторпческой наукн Советской Белорусснн (1919—1941 гг.). Мннск, 1985), або да стараннага пераліку прозвішчаў жывых гісторыкаў (каб, крый божа, кагосьці не пакрыўдзіць) з указаннем паводле праблемнай спецыялізацыі, таксама без усялякага навуковага аналізу (Поффе Э. Г. Учебно-методнческое пособне к курсу «Нсторнографня нсторнн СССР». Мннск, 1986). Гэтыя працы, на жаль, вылучаюцца недахопам праблемнасці, у іх няма належнай аб’ектыўнасці ў паказе развіцця гістарыяграфіі.

Большасць нашых гісторыкаў, якія вывучаюць феадальны перыяд, слаба выкарыстоўваюць дасягненні сучаснай этнаграфіі, што прыводзіць да змешвання рэ-

лігійнай і этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі, у тым ліку да безумоўнага атаясамлення беларускай шляхты і асіміляваных магнатаў з польскімі. Рэдка ўлічваюцца таксама дадзеныя генеалогіі.

Здзіўляе адвольны адбор у гістарыяграфіі Беларусі перыяду феадалізму твораў заснавальнікаў навуковага камунізму, якія маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі. Нават у добрай увогуле манаграфіі М. I. Іёські «К. Маркс, Ф. Энгельс н революцпонная Белоруссня», якая вытрымала два выданні (1977, 1985), не разгледжаны асобныя працы, істотныя для разумення гістарычнага лёсу Беларусі. Асабліва гэта тычыцца палітычнай гісторыі краю ў XVIII—XIX стагоддзях, якую, на жаль, шматлікія гісторыкі Беларусі ўпарта разглядаюць без уліку вядомых прац К. Маркса, Ф. Энгельса, У. I. Леніна па гэтай праблеме, але паводле канцэпцыі, высунутай I. В. Сталіным у ягоным артыкуле «0 статье Энгельса «Внешняя полнтнка русского царнзма» («К нзученню нсторнн». М., 1946), у якой, па ацэнцы аўтараў прадмовы да 22 тома другога выдання Твораў К. Маркса і Ф. Энгельса, «мае месца парушэнне прынцыпу гістарызму. Да ацэнкі гэтага артыкула Энгельса Сталін падышоў з крытэрыем, які адносіцца да міжнароднай сітуацыі болып позняга часу, дапусціўшы змяшэнне абставін пачатку 90-х гадоў XIX ст. (калі артыкул Ф. Энгельса быў напісаны.— Аўтары.) з тымі, якія склаліся ў эпоху імперыялізму» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч., нзд 2-е. Т. 22. С. XXXIII). Пры Сталіне ў асяроддзі гісторыкаў усе знешнепалітычныя акцыі царызму апраўдваліся з дзяржаўна-цэнтралісцкага пункту погляду, папулярызаваліся дзеянні не толькі Івана IV, але і ягоных пераемнікаў.

Сама па сабе «аднабаковасць» асвятлення ў выглядзе канцэнтрацыі даеледчыцкай увагі па пэўнай тэматыцы яшчэ не шкодзіць — наадварот, яна дае магчымасць глыбей паказаць тую або іншую з’яву. Але калі гэта робіцца адвольна, адны з’явы непазбежна перабольшваюцца, іншыя ж недаацэньваюцца або ўвогуле замоўчваюцца. Так, у нас даволі добра вывучана роля каталіцкай царквы на Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях. Але «не пашанцавала» уніяцкай і праваслаўнай цэрквам, што стварае «перакос» у гісторыі рэлігіі. Брэсцкая царкоўная унія 1596 года асвятляецца ў беларускай гістарыяграфіі ізалявана ад гісторыі уніі Ka-

таліцкай і праваслаўнай цэркваў, пачынаючы з Фларэнтыйскай царкоўнай уніі (1439), а Ліёнская царкоўная унія (1274) нават не згадваецца. Насаджэнне Брэсцкай уніі асвятляецца падрабязна, а пра яе ж ліквідацыю ў 1839 годзе амаль не пішацца. А пра ролю ў ліквідацыі царкоўнай уніі Іосіфа Сямашкі звычайна пішуць без уліку таго, што ён знішчыў шматлікія помнікі літаратуры на беларускай мове (на гэтай мове амаль зусім не было каталіцкай і зусім не было праваслаўнай рэлігійнай літаратуры). He ўлічваецца і адмоўная ацэнка дзеянняў Іосіфа Сямашкі, якую даў яму A. I. Герцэн, які называў яго «во Нуде предателем, палачом» (Герцен A. Н. Секуіцее православне. Собр. соч. Т. 13, М., 1958. С. 390).

Адвольны агляд фактаў і падзей прывёў да таго, што ў трох вучэбных дапаможніках для студэнтаў гістарычных факультэтаў (а менавіта такія выданні фармуюць самасвядомасць будучых гісторыкаў) зніклі шматлікія назвы прац польскамоўных гісторыкаў, нават тых, хто нарадзіўся і працаваў на Беларусі. I калі ў двух гэтых дапаможніках (Нсторнческое краеведенне Белорусснн. Мннск, 1980; Пнлнпенко М. Ф. Этнографня Белорусснн. Мннск, 1981) згадваюцца хоць імёны такіх даследчыкаў, дык у трэцім (Нсторнографня БССР. Эпоха феодалнзма. Мннск, 1986) і імён, і прац такіх гісторыкаў няма. Няма ў гэтай кнізе згадкі пра кнігі В. Шчарбакова «Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізму» (Менск, 1935) і I. Лочмеля «Очерк нсторнн борьбы белорусского народа протнв польскнх панов» (М., 1940). Але ж гэтыя выданні шмат у чым вызначылі выклад гісторыі Беларусі XVI— XVIII стагоддзяў у наступных абагульняючых працах. Можна было б растлумачыць (але не зразумець) ігнараванне польскамоўнай літаратуры беларускімі гісторыкамі ў 30-я гады, калі палітычныя адносіны паміж СССР і буржуазнай польскай дзяржавай былі варожыя. Але ніяк нельга зразумець такое замоўчванне ў той час, калі Полыпча стала сацыялістычнай краінай.

Праява тыповага нацыянальнага нігілізму — ігнараванне гісторыі дваранства (шляхецтва) у Беларусі, у той самы час, калі рускія савецкія і сучасныя польскія вучоныя глыбока даследуюць гэтую праблему ў дачыненні да гісторыі Расіі і Польшчы. Можна вытлумачыць абставінамі трыццатых гадоў прыпісванне ў

беларускай гістарыяграфіі беларускай шляхце (па аналогіі з Украінай) прыналежнасць да саслоўя «польскіх паноў», але нельга гэтага зразумець пасля стварэння Польскай Народнай Рэспублікі. Згаданы тэзіс упарта паўтараецца ў шматлікіх працах беларускіх гісторыкаў, пераймаецца ад іх журналістамі. Між тым Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 н 1588 гадоў (а апошні дзейнічаў амаль да сярэдзіны XIX стагоддзя) забаранялі перадачу зямлі і пасадаў некарэнным феадалам, у тым ліку і польскім — гэтае права мела толькі беларуская і літоўская шляхта, мясцовыя ўраджэнцы. Таму наплыву польскай шляхты на Беларусь і ў Літву ніколі не было — у адрозненні ад Украіны, якая ў 1569 г., перад заключэннем Люблінскай уніі, была далучана да каралеўства Польскага. Вось чаму ўся гэтая так званая польская шляхта на Беларусі і ў Літве была напраўду мясцовай, хоць, вядома, шмат у чым засвоіла польскую культуру.

Нельга зразумець адсутнасць у беларускай гістарыяграфіі прац пра дваранскую (шляхецкую) рэвалюцыйнасць у краі, пра паўстанне 1794 г., якім кіравалі па чарзе два ўраджэнцы Беларусі— Тадэвуш Касцюшка і Тамаш Ваўжэцкі, пра паўстанне 1831 г. Здзіўляе замоўчванне ў пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» экспедыцыі Міхала Валовіча — першай спробы спалучыць шляхецкі і сялянскі рэвалюцыйны рух не толькі ў Беларусі, але, бадай, ва ўсёй Расійскай імперыі.

Або такі невытлумачальны факт. Чаму ў супольных планах выдання «Літоўскай метрыкі» — дакументаў канцылярыі вялікіх князёў літоўскіх, найбагацейшага збору крыніц па гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны,— бяруць удзел гісторыкі Польшчы, Літвы, Масквы, але толькі не Беларусі? I ўжо зусім незразумела, чаму дасюль няма Археаграфічнай камісіі пры АН БССР, на стварэнні якой так горача настойваў выдатны савецкі гісторык і археограф М. М. Улашчык.

У той час, як у беларускім літаратуразнаўстве вульгарны сацыялагізм быў досыць грунтоўна крытыкаваны (хоць, вядома, пераадолены ён яшчэ не дазвання), у нашай гістарычнай навуцы гэтага, на жаль, не адбылося. Сумна памятная кніга В. К. Шчарбакова «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (Менск, 1934), шматлікія ацэнкі якой надоўга сталі

эталонамі для беларускай гістарыяграфіі, за паўстагоддзя так і не дачакалася грунтоўнага крытычнага разбору.

Неабходна таксама аб’ектыўна вывучыць кансерватыўныя, рэтраградныя плыні ў развіцці гістарыяграфіі Беларусі. На жаль, дагэтуль да іх ставяцца паводле прынцыпу: «3 ворагам не дыскутуюць, ворага б’юць». Крытыка буржуазных супраціўнікаў, якую аўтары артыкула «Насуперак фактам» ставяць у заслугу сваім старэйшым калегам, фактычна зводзілася да лаянкавага стылю з эпітэтамі «хлуслівы», «паклёпніцкі», «зламысная хлусня», «беспадстаўныя выдумкі», «брудныя спробы» і г. д. (Абэцэдарскі Л. С. У святле неабвержных фактаў. Мінск, 1969. С. 4—7 і інш.) Аргументаваных прац у гэтай галіне мала, а рэцыдывы такога падыходу прыходзіцца сустракаць у прэсе Беларусі нават у нашы дні.

Антыгістарызм выяўляецца таксама ў павярхоўнасці ацэнак, схематызме, анахранічным, пазакласавым праецыраванні сённяшніх з’яў на мінулае. Напрыклад, натуральнае імкненне беларусаў да супрацоўніцтва з братнім рускім народам у сацыялістычную эпоху часам штучна праецыруецца на ранейшыя перыяды гісторыі. Па сутнасці, паўтараюцца неаславістычныя погляды дваранскіх і буржуазных гісторыкаў. Даходзіць да кур’ёзаў. У раздзеле «Масавы адыход насельніцтва Беларусі ў Расію» з кнігі А. П. Ігнаценкі «Борьба белорусского народа за воссоеднненне с Россней (вторая половнна XVII—XVIII вв.)» (Мннск, 1974. С. 57—71) аўтар для доказу свайго тэзіса прывёў 14 выпадкаў такога адыходу ў першай палове XVIII стагоддзя. Аднак пры ўніклівым чытанні вытрымак з дакументаў, якія ён падае, робіцца зразумела, што толькі 4 з 14 прыкладаў падмацоўваюць тэзіс аўтара, бо астатнія дзесяць маюць дачыненне не да адыходу ў Расію, a проста да адыходу з пэўнай мясціны ў невядомым напрамку. Кожнаму зразумела, што такія адносіны да крыніц могуць прынесці толькі шкоду. Яшчэ адзін прыклад. Без крыніцазнаўчага аналізу як сапраўдная крыніца беларускага фальклору XVII стагоддзя часта прыводзіцца песня «Ой, калі б, калі маскалі прыйшлі... (Йсторня БССР. Под ред. В. В. Чепко, А. П. Нгнатенко. Мннск, 1981. Ч. 1. С. 153) у той час, як М. Янчук і Я. Карскі пераканаўча даказалі, што згаданы верш

быў сфабрыкаваны ў вернападданых колах у сярэдзіне XIX ст. (Янчук Н. 0 мннмонародных песнях нсторнческого н мнфологпческого содержання.— Пошана. Сборннк Харьковского нсторпко-фнлологнческого обіцества. Т. 18. Харьков, 1909. С. 286—306; Карскнй Е. Белорусы. Т. 3, ч. 3. Пг., 1922. С. 28—31).

Прыходзіцца са шкадаваннем канстатаваць, што беларуская савецкая гістарыяграфія значна адстае ад ўзроўню агульнасаюзнай, рускай савецкай гістарыяграфіі. Яна абыходзіць вострыя пытанні, якія ў рускай гістарыяграфіі ўжо разглядаюцца. Такія, напрыклад, як гісторыя шляхты, шляхецкай рэвалюцыйнасці. He разглядае адміністрацыйную структуру і дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV—XVI і ў XVI— XVIII стагоддзях. У нашай гістарычнай навуцы не даследавана становішча шляхты ў XVI—XVIII стагоддзях, а без гэтага нельга разгледзець этап рэвалюцыйнасці ў канцы XVIII—XIX стагоддзяў (абарона сваіх правоў, сваёй асабістай годнасці, чаго не было ў велікарускіх «пакаленняў сечаных дваран» (Герцэн). Амаль не знайшлі свайго месца ў даследаваннях прамежкавыя групы насельніцтва.

Шматлікія памылкі ў працах шэрагу беларускіх гісторыкаў абумоўленыя тым, што гэтыя аўтары разглядаюць падзеі на Беларусі феадальнага перыяду выключна з пункту гледжання гісторыі Расіі. Такім чынам, апраўдваюцца ўсе ці амаль усе дзеянні царскіх улад на тэрыторыі Беларусі таго часу, праваслаўе і барацьба за яго аб’яўляецца толькі прагрэсіўнымі, а ўсё, звязанае з каталіцызмам і царкоўнай уніяй, рэакцыйным, антынародным і антынацыянальным. Неўсвядомлена або свядома паўтараюцца прапагандысцкія тэзісы царскай адміністрацыі, якія асабліва шырока пашыраліся пасля паўстання 1863 г.— пра «інтрыгі польскіх паноў» і каталіцкай царквы і пра адвечную адданасць беларускага насельніцтва выключна «роднай» праваслаўнай царкве. Гэтая тэндэнцыя, якая асабліва ўзмацнілася ў беларускай гістарыяграфіі ў 30—50-х гадах, на жаль, не пераадолена дагэтуль. Галоўная задача, што стаіць перад беларускімі гісторыкамі, якія займаюцца перыядам феадалізму,— ліквідаваць «белыя» плямы» ў гістарыяграфіі Беларусі, адмовіцца ад застарэлых і памылковых схем і міфаў, створаных у 30—50-х гадах, сумленна і бесстаронна, у поўным

узбраенні дасягненняў савецкай гістарычнай навукі, праводзіць навуковыя даследаванні па гісторыі беларускага народа. Добрым урокам тут гучаць словы сакратара ЦК КПСС A. М. Якаўлева: «Суровая, але праўда ў кожным разе лепш, чым... замоўчванні, фантазіі або эмоцыі. Ачарніць гісторыю можна толькі маной, праўда яе ўзвышае» («Правда», 4 лістапада 1987 г.).

«Советское славяноведенйе», 1988, № 3

Пераклаў з рускай мовы А. Грыцкевіч

СТАНІСЛАЎ ДУМІН,

кандыдат гістарычных навук

ПРА ВЫВУЧЭННЕ

ГІСТОРЫІ

ВЯЛІКАГА КНЯСТВА

ЛІТОУСКАГА

Нрытычны — у духу нашага часу — погляд на гістарыяграфію папярэдніх дзесяцігоддзяў вымагае ад савецкіх гісторыкаў, у тым ліку і ад вучоных Беларусі, пераацэнкі шмат якіх з’яў мінуласці, перагляду стэрэатыпаў і схем, якія заміналі развіццю гістарычных даследаванняў па шэрагу праблем. У значнай ступені гэта датычыць і гісторыі Беларусі перыяду феадалізму.

Адной з найбольш вострых праблем з’яўляецца ацэнка ролі Вялікага княства Літоўскага ў развіцці беларускага народа, яго дзяржаўнасці.

Як вядома, на працягу XIII—XVIII стагоддзяў беларускія землі былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (так афіцыйна называлася гэтая шматнацыянальная дзяржава са сталіцаю ў Вільні). Тут канчаткова аформілася беларуская феадальная народнасць, тут актыўна развівалася беларуская культура, літаратура, кнігадрукаванне. У гэтай дзяржаве беларуская мова да канца XVII стагоддзя заставалася моваю дзяржаўных дакументаў, заканадаўчых помнікаў, летапісаў. 3 гэтай дзяржаваю звязана пяць стагоддзяў беларускай гісторыі.

Уваходжанне ўсходнеславянскіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага было вынікам кампрамісу, пагаднення літоўскіх князёў з мясцовым баярствам і гарадамі, якія выступалі ад імя заходнерускіх княстваў. Як падкрэсліваў Ф. Эн-

гельс, «у той час, калі Вялікаросія трапіла пад мангольскі прыгнёт, Беларусь і Маларосія знайшлі сабе абарону ад азіяцкага нашэсця, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства» '. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў XIII—XIV стагоддзях Вільня была адным з патэнцыяльных цэнтраў аб’яднання ўсіх старажытнарускіх земляў, а кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага, на якіх моцна ўплывала ўсходнеславянская культура, «адстойвалі агульнарускую праграму»2. У выніку землі Паўночна-Усходняй Русі аб’ядналіся вакол Масквы. Але некалькі стагоддзяў побач з Маскоўскім вялікім княствам (а затым царствам) ва Усходняй Еўропе існавала іншая дзяржава, якая з поўным правам прэтэндавала на ролю спадкаеміцы Кіеўскай Русі.

Ёсць усе падставы лічыць, што гістарычная агульнасць лёсаў літоўскага і беларускага народаў абумоўленая аб’ектыўнымі заканамернасцямі развіцця гэтага рэгіёна. Ёсць падставы сцвярджаць, што Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было формаю дзяржаўнага існавання не толькі літоўскага, але і беларускага народа, а яго ўзнікненне — вынік аб’яднаўчых тэндэнцый, якія дзейнічалі на землях Заходняй Русі.

А між тым яшчэ ў канцы мінулага (1987.— Рэд.) года была перавыдадзена брашура Л. С. Абэцэдарскага, дзе Вялікае княства Літоўскае адназначна ацэньваецца як «дзяржава літоўскіх феадалаў» 3 і дзе сцвярджаецца, што «ў мінулым беларускі народ, як і іншыя народы, не мог мець сваёй (без двукосся.— С. Д.) дзяржавы, бо ў класавым грамадстве дзяржава — заўсёды дзяржава эксплуататараў» 4. Апошнім часам гэтае надзвычай спрошчанае (калі не сказаць прымітыўнае) вытлумачэнне палажэнняў марксісцка-ленінскай тэорыі дзяржавы ўсё ж не з’яўляецца для беларускіх гісторыкаў характэрным. Інакш ацэньваецца ў літаратуры і пытанне пра ролю ў Вялікім княстве Літоўскім усходнеславянскіх, у прыватнасці, беларускіх феадалаў. Але, на жаль, дагэтуль захоўваецца тэндэнцыя падмяняць пытанне пра нацыянальны характар гэтай дзяржавы

1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд. Т. 22. С. 18—19.

2 Греков й. Б. Восточная Европа н упадок Золотой Орды (на рубеже XIV—XV вв.). М„ 1976. С. 49.

3 Дары данайцев. Мн., 1987. С. 30, 41.

4 Тамсама. С. 39.

пытаннем пра яго класавую сутнасць, якое у тзарэтычным плане марксісцкая гістарычная навука даўно вырашыла.

Зразумела, улада ў Вялікім княстве Літоўскім належала прадстаўнікам шматнацыянальнага па сваім складзе класу феадалаў, які ўключаў нашчадкаў літоўскіх, заходнерускіх, польскіх, татарскіх землеўласнікаў. Але ж такой самай дзяржавай феадалаў была ў той перыяд любая суседняя краіна, і нават у Маскоўскай Русі яшчэ не ўзніклі Саветы дэпутатаў працоўных! А як рэальна складваліся дачыненні народаў, якія жылі ў гэтай дзяржаве, што раз’ядноўвала іх, што гуртавала, як славянскае насельніцтва ўплывала на палітычнае і культурнае жыццё краіны, якую ролю гэтая дзяржава адыграла ў працэсе фармавання беларускай народнасці? На жаль, на гэтыя і на шмат якія іншыя прынцыпова важныя пытанні беларуская (дый не толькі беларуская) гістарычная літаратура дагэтуль не здолела даць аб’ектыўных адказаў. Гэта тлумачыцца і недастатковаю ўвагаю даследчыкаў да шэрагу праблем (у прыватнасці, да ўнутрыпалітычнага жыцця Беларусі ў перыяд феадалізму) і ўплывам састарэлых гістарычных канцэпцый (у тым ліку і рускай дваранскай гістарыяграфіі), што выяўляецца, напрыклад, у падыходзе да вырашэння (у гістарычным плане) праблемы нацыянальнай барацьбы на беларускіх землях у перыяд феадалізму.

Яшчэ М. М. Улашчык у рэцэнзіі на падрыхтаваны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце вучэбны дапаможнік па гісторыі БССР адзначаў, што ў беларускай гістарыяграфіі склалася згубная тэндэнцыя паказваць, нібыта пры феадалізме «беларусы — гэта сяляне і часткова мяшчане, феадалы ж — гэта літоўцы і палякі» Такая спрошчаная, прымітыўная канструкцыя зусім не бяскрыўдная, як можа напачатку здавацца. Бо, сцвярджаючы, што ў Вялікім княстве Літоўскім народныя масы эксплуатаваліся іншаземнымі феадаламі, яе аўтары паказваюць сярэднявечную Беларусь нейкай калоніяй спярша літоўскіх, а потым — польска-літоўскіх магнатаў і шляхты. У сувязі з гэтым яны лагічна высоўваюць на першы план праблему нацыянальна-вызваленчай і рэлігійнай барацьбы, якая яўна захінае рэ-

1 Неман. 1983. № 3. С. 169.

алыіую карціну класавай антыфеадальнай барацьбы народа супраць не толькі іншаземных, але і сваіх, мясцовых, беларускіх феадалаў. Аўтары ліста 1 правільна адзначаюць негатыўную ролю стэрэатыпаў, што склаліся ў ЗО-я гады (не без уплыву дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі), калі ўсё беларускае дваранства прылічалася да катэгорыі «польскіх паноў», а таксама адсутнасць (з надзвычай рэдкімі выключэннямі) адмысловых прац савецкіх гісторыкаў, прысвечаных беларускай шляхце, яе становішчу і палітычнай праграме на розных этапах гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адзначым, што наўрад неабходна цалкам адмаўляць наплыў на беларускія землі польскай шляхты і сцвярджаць, што «ўся гэтая так званая польская шляхта на Беларусі і ў Літве ў сапраўднасці была мясцовай шляхтай, якая толькі шмат у чым засвоіла польскую культуру». Генеалагічныя дадзеныя дазваляюць сцвярджаць, што сярод феадалаў Вялікага княства Літоўскага было нямала і радоў польскага паходжання, найперш выхадца з Падляшша, якое ўжо ў XV—XVI стагоддзях «асвоіла» каронная шляхта. Сярод іх былі і такія даволі ўплывовыя сем’і, як Кішкі, Бжастоўскія, Гансеўскія і шматлікія дробныя землеўласнікі, якія асядалі ў магнацкіх уладаннях, атрымлівалі маёнткі ў Лівоніі, на Смаленшчыне і ў іншых мясцінах. Аднак пануючую ролю — у адрозненне ад Украіны — тут стабільна захоўвалі мясцовыя, гэта значыць літоўскія і беларускія магнаты і шляхта, якія і пасля Люблінскай уніі рашуча баранілі свае прывілеі і імкнуліся захаваць адасобленасць Вялікага княства ў складзе Рэчы Паспалітай.

Імкненне шмат якіх беларускіх (і не толькі беларускіх) аўтараў падпарадкаваць усю шматвекавую гісторыю беларускага народа ў гэты перыяд адзінай лініі — барацьбе за ўз’яднанне з Расіяй — скажае рэальную і досыць складаную карціну развіцця беларускіх земляў у складзе Вялікага княства Літоўскага, не дазваляе заўважыць розных варыянтаў гэтага развіцця (якія не ажыццявіліся з прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай). У прыватнасці, натуральнае імкненне беларусаў да супрацоўніцтва з братнім рускім народам у сацыялістычную эпоху часам штучна праецыруецца на папярэднія гістарычныя перыяды. Застаецца

1 А. Грнцкевіч, В. Грнцкевіч, А. Мальдзіс. Няўжо «забароненая зона? //

толькі шчыра пашкадаваць, што пры вывучэнні беларускай гісторыі XVIII стагоддзя даследчыкі так слаба выкарыстоўваюць працы К. Маркса і Ф. Энгельса, прысвечаныя падзелам Рэчы Паспалітай. Дакладныя, недвухсэнсоўныя ацэнкі класікаў марксізму, якія даўно ўвайшлі ў арсенал савецкіх славістаў, дазволілі б канчаткова пераадолець небяспечную тэндэнцыю да ідэалізацыі ўплыву знешняй палітыкі царызму на лёс беларускага народа. Аб’ектыўнае вывучэнне становішча Беларусі ў складзе Расійскай імперыі дазволіла б пераадолець ілюзію, што падпарадкаванне беларускіх земляў самадзяржаўю нібыта спрыяла нейкаму паляпшэнню становішча народных мас, аслабленню нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту (як быццам раздача кацярынінскім фаварытам часткі маёнткаў мясцовых магнатаў, якія, дарэчы, пераважна захавалі свае ўладанні, магла ашчаслівіць прыгонных сялян, як быццам менавіта пра гэта адвечна марыў беларускі народ!). Высока ацэньваючы створаную гісторыяй магчымасць аб’яднання ў барацьбе супраць расійскага самадзяржаўя не толькі рускага, але і ўкраінскага, беларускага, літоўскага, латышскага і іншых народаў Расійскай імперыі, мы ніякім чынам не можам падзяліць захапленне дваранскай гістарыяграфіі з нагоды ўсталявання на Беларусі, Украіне і ў Прыбалтыцы ўлады царызму (таго самага царызму, супраць якога было накіравана найбуйнейшае паўстанне народных мас самой Расіі — сялянская вайна на чале з Емяльянам Пугачовым, якая распачалася неўзабаве пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай).

Рускі і беларускі народы, як і іншыя народы нашай краіны, маюць дастаткова багатыя традыцыі сяброўства і супрацоўніцтва — у супольнай барацьбе супраць самадзяржаўя, за перамогу рэвалюцыі, за пабудову сацыялізму. Іх саюз з гонарам вытрымаў цяжкія выпрабаванні ў гады Вялікай Айчыннай вайны. I, далібог, няма аніякай патрэбы высоўваць на ролю апосталаў нашага сяброўства Івана Грознага, цара Аляксея Міхайлавіча або Кацярыну II.

Дарэчы, на наш погляд, шмат якія аўтары яшчэ схільныя перабольшваць ролю рэлігійнага фактару ў развіцці беларускага народа, ролю праваслаўя ў працэсе фармавання беларускай народнасці (не ўлічваючы, у прыватнасці, пашырэння беларускай мовы па-за

межамі першапачатковай усходнеславянскай супольнасці — сярод часткі літоўцаў, сярод літоўскіх татараў і г. д., пераходу часткі беларусаў, найперш феадалаў, у каталіцтва і пратэстанства). Колькі напісана пра барацьбу беларусаў супраць каталіцызму, супраць уніі! Калі чытаеш некаторыя працы, узнікае ўражанне, што менавіта абарона праваслаўя была асноўным клопатам беларускага народа. Падобна на тое, што частка гісторыкаў так і не вызвалілася ад уплыву дарэвалюцыйнай афіцыйнай гістарыяграфіі (непахісна перакананай у несумненнай перавазе праваслаўя перад каталіцызмам). Мой настаўнік нябожчык М. М. Улашчык пра гэтых сучасных абаронцаў сярэднявечнага праваслаўя ад езуіцкіх падкопаў казаў так: «Вядома, бога няма,— думаюць яны,— але ўсё адно наш барадаты праваслаўны — лепей за іхняга голенага каталіцкага».

Між тым пытанні рэлігійнай барацьбы, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя перадумовы Берасцейскай уніі 1596 ro­fla і выступленняў супраць яе значнай часткі праваслаўнага насельніцтва, пашырэнне на Беларусі каталіцтва, паланізацыя мясцовых феадалаў і яе прычыны — усе гэтыя складаныя з’явы пакуль вывучаны досыць павярхоўна, без усебаковага разгляду ўплыву, які гэтыя працзсы зрабілі на развіццё сярэднявечнай беларускай культуры.

Яшчэ адзін папрок, які трэба адрасаваць не толькі беларускім, але і літоўскім гісторыкам, звязаны з імкненнем абмежаваць даследаванні сучаснымі тэрыторыямі Літоўскай і Беларускай ССР, нярэдка нават без уліку рэальнага рассялення літоўцаў і беларусаў у феадальны перыяд (значнай славянізацыі насельніцтва Усходняй Літвы — Аўкштайціі, наяўнасці вялікай групы беларусаў у сталіцы дзяржавы — Вільні, а з другога боку — літоўскіх паселішчаў на Навагрудчыне, у раёне Вілейкі і ў некаторых іншых мясцінах на тэрыторыі сучаснай Беларусі). Вядома, за межамі іх даследаванняў аказваюцца звычайна і іншыя тэрыторыі, якія доўгі час былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага: Валынь, Кіеўская зямля, Севершчына, Смаленшчына (іхняе вывучэнне «ўваходзіць у кампетэнцыю» ўкраінскіх і рускіх гісторыкаў). Між тым вывучэнне цэлага шэрагу праблем — гісторыя гарадоў, землеўладання, грамадска-палітычная барацьба, ваенная гісторыя, развіццё школьнай справы і г. д.— удачыненніда гісторыі

2 Зак. 264

33

толькі Літвы або толькі Беларусі ў іх сучасных межах значыць свядомае адмаўленне ад асваення гэтых з’яў у комплексе, які адносіцца да адзінага ў той час дзяржаўнага арганізму.

Зразумела, ніхто не будзе адмаўляць асаблівасцяў, што існавалі тады ў развіцці літоўскага і беларускага народаў. Ніхто не будзе аспрэчваць правамернасці і каштоўнасці даследаванняў, прысвечаных сярэднявечнай беларускай, літоўскай, украінскай культуры, грамадскай думкі, шэрагу праблем сацыяльна-эканамічнай гісторыі гэтых народаў (хоць пры гэтым часта вельмі цяжка бывае дакладна вызначыць тэрытарыяльныя і этнічныя межы з’яў і працэсаў). Да гонару гісторыкаў культуры, яны звычайна ўлічваюць і такі важны асяродак развіцця беларускай школы, кнігадрукавання, грамадскай думкі, якім была літоўская сталіца. У іхніх працах прасочваецца ўзаемаўплыў каталіцкіх і праваслаўных школ, адзначана роля Віленскай акадэміі і ў пашырэнні асветы на землях Беларусі. Ёсць і іншыя працы, дзе гаворыцца пра беларуска-літоўскае летапісанне, пра сялян Беларусі і Літвы. Але, напрыклад, гісторыкі феадальнага землеўладання або даследчыкі гарадоў часцей за ўсё лічаць патрэбным абыходзіцца толькі беларускімі (або толькі літоўскімі) землямі ў іхніх сучасных межах (хоць у Вільні было шматлікае і ўплывовае беларускае мяшчанства, а напрыклад, прыватнаўладальніцкія гарады, якія ў Літве належалі «Радвілам», а на Беларусі — Радзівілам, як і іхнія зямельныя ўладанні, складалі, вядома, адзіныя гаспадарчыя і маёмасныя комплексы). Але нельга вывучаць, скажам, буйное землеўладанне ў межах сённяшняй Мінскай вобласці або Тракайскага раёна: у такіх выпадках неабходны комплексны падыход, і тут мы, на жаль, значна адстаём ад нашых польскіх калегаў, якія вывучаюць Вялікае княства Літоўскае ў цэлым.

Такім чынам, перад беларускімі гісторыкамі ўзнікае шмат сур’ёзных праблем. Разгляд феадальнай гісторыі Беларусі не праз прызму знешняй палітыкі царызму, а на грунце аб’ектыўнага вывучэння самабытнага развіцця беларускага народа дазволіць паказаць рэальнае месца Беларусі ў гісторыі Усходняй Еўропы, ацаніць варыянты і альтэрнатывы, якія ўзнікалі на шляху гэтага развіцця.

Трэба сур’ёзна падумаць і аб перспектыве стварэння

(супольна з літоўскімі і рускімі, а можа, і з украінскімі калегамі) абагульняючай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Чынны ўдзел у гэтай працы, несумненна, мог бы ўзяць Інстытут славяназнаўства і балканістыкі AH СССР (ІСБ). Такая праца дазволіла б даць поўную карціну развіцця гэтай дзяржавы, узнікненне якой было важным этапам на шляху кансалідацыі народаў Усходняй Еўропы. Варта было б, напэўна, вызначыць у планах рэспубліканскіх інстытутаў гісторыі і ІСБ доўгатэрміновую праграму даследаванняў па вузлавых праблемах гісторыі Вялікага княства Літоўскага, яшчэ шырэй практыкаваць міжрэспубліканскія канферэнцыі гісторыкаў па гэтай праблематыцы. Актыўней трэба развіваць і міжнароднае супрацоўніцтва, найперш з нашымі польскімі калегамі, не абмяжоўваючыся супольным выданнем кніг Літоўскай метрыкі (дарэчы, савецкаму боку варта было б рашуча паскорыць выданне ўжо падрыхтаваных тамоў гэтай найважнейшай крыніцы).

Эпоха галоснасці дала нам шчаслівую магчымасць адкрыта выказаць усё тое, пра што раней прыцішана гаварылася толькі ў кулуарах гістарычных канферэнцый і сімпозіумаў. У гісторыі Беларусі і Літвы, у агульнай гісторыі літоўскага і беларускага народаў ёсць яшчэ шмат «белых плямаў», шмат запячатаных некалі старонак. Перад гісторыкамі стаяць цяпер вельмі складаныя, маштабныя, але надзвычай цікавыя задачы, якія патрабуюць аб’яднання творчых сіл.

Масква.

«Советское славяноведенйе», 1988, № 6.

Пераклаў з рускай мовы У. Арлоў

АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ,

доктар гістарычных навук

КАРАНІ I КВЕТКІ

ДАГМАТЫЗМУ

See больш і больш выразнай з’яваю грамадскакультурнага жыцця рэспублікі робіцца імкненне людзей ведаць сапраўдную, а не адрэдагаваную гісторыю Беларусі. Значная частка чытачоў газет і часопісаў, слухачоў курсаў і народных універсітэтаў цікавіцца менавіта феадальным перыядам, які ахапіў прыкладна тысячу год нашай мінуўшчыны. У той самы час аматары гісторыі крытычна ставяцца да наяўных гістарычных прац, не пагаджаюцца з канцэпцыямі і тэндэнцыйна падабранымі фактамі, якія выкарыстоўваюць у гэтых працах шмат якія гісторыкі. Такое стаўленне пашыраецца амаль на ўсе працы, якія выходзяць з галоўных навуковых устаноў рэспублікі, гэта значыць з Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР і Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Людзі шукаюць гістарычныя даследаванні з нетрадыцыйнай, нешаблоннай пастаноўкай пытанняў, з новымі падыходамі да гістарычных праблем і новымі адказамі. Невыпадкова няўхільна расце цікавасць да мастацкіх твораў, у якіх раскрываецца далёкая мінуўшчына Беларусі. Нягледзячы на наскокі патэнтаваных і непатэнтаваных крытыкаў, усё болыпай папулярнасцю карыстаюцца творы Уладзіміра Караткевіча, Эрнеста

У аснову артыкула пакладзены даклад, прачытаны на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Народ. Культура. Перабудова» ў чэрвені 1989 г.

Ялугіна, Канстанціна Тарасава, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова, Леаніда Дайнекі, гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча і іншых. Можна сказаць, што сёння ў нашай рэспубліцы ў пашырэнні гістарычных ведаў пісьменнікі фактычна замянілі прафесійных служак Кліо.

Названыя адносіны шырокіх колаў грамадскасці да, так бы мовіць, афіцыйных гістарыёграфаў — гэта не толькі інстынктыўны недавер да іх прац, але і асэнсаванае непрыняцце шматлікіх стэрэатыпаў мінулых дзесяцігоддзяў.

У барабанным боі штогадовых навуковых справаздач у навуковых установах рэспублікі, у пераможных рэляцыях пра новыя манаграфіі і артыкулы бачацца адзнакі крызісу ў гістарычнай навуцы. Вядома, гісторыкі-артадоксы не хочуць гэтага прызнаць, а той-сёй нават гатовы навесіць на незадаволеных, на тых, хто ўзнімае такія пытанні, ярлыкі пяцідзесяцігадовай даўнасці.

Але — хоча гэтага большасць навукоўцаў-гісторыкаў ці не — перабудова ў нашай краіне вымагае аналізу становішча, якое склалася ў гістарычнжй навуцы, у прыватнасці, у той яе галіне, якая вывучае гісторыю Беларусі феадальнага перыяду.

Забароны ў гістарычнай навуцы прывялі да з’яўлення своеасаблівага тыпу гісторыка, які амаль зусім пазбаўлены пачуцця адказнасці за вынікі сваёй працы. Такому «вучонаму» абыякава, будзе чытач чытаць ягоныя працы і давяраць ім ці не. Абы выйшлі манаграфія ці артыкул. Зваротная сувязь з чытачом такога навукоўца зусім не цікавіць. Галоўнае для яго, каб начальства было задаволена — і высокае, і непасрэднае.

Адна з канкрэтных прычын застою ў беларускай гістарычнай навуцы, якая вывучае феадальны перыяд,— тое, што гісторыкі грэбуюць тэорыяй гістарычнай навукі, у тым ліку тэорыяй і методыкай гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. Самае большае, што ёсць у беларускіх гісторыкаў,— гэта публікацыі па канкрэтных пытаннях гістарыяграфіі і крыніцазнаўства з пералікам асобных крыніц даследавання. Гістарыяграфія зводзілася толькі да пераліку прац з мінімумам аналізу і да таго ж — часта некрытычным выкарыстаннем рэцэнзій пяцідзесяціі шасцідзесяцігадовай даўнасці з усімі іх метадалагічнымі памылкамі.

У друку ўжо ішла гаворка пра тое, што гісторыкамі яўна недастаткова выкарыстоўваецца багатая і тэарэтычна каштоўная спадчына, якую пакінулі нам К. Маркс і Ф. Энгельс.

Наогул схема палітычнай гісторыі ў феадальны перыяд, якая склалася за апошнія дзесяцігоддзі ў беларускай гістарыяграфіі, мала змянілася з таго часу, калі ў восьмым нумары часопіса «Большэвік Беларусі» за 1948 год (С. 36—72) былі апублікаваныя «Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР» (калектыў аўтараў на чале з К. Шабуням). Значная частка гэтага тэксту прысвечана перыяду феадалізму. Характэрнымі з’яўляюцца назвы яе раздзелаў: 1. Дафеадальны перыяд. Кіеўская дзяржава. 2. Перыяд феадальнай раздробленасці. 3. Завяршэнне працэсу фарміравання беларускага народа. Беларусь пад уладай літоўскіх і польскіх захопнікаў (XIV—XVIII стагоддзі). 4. Уваходжанне Беларусі ў склад Рускай дзяржавы. 5. Разлажэнне феадальных прыгонніцкіх і зараджэнне капіталістычных адносін у першай палавіне XIX стагоддзя. Гэтыя «Тэзісы» былі ўзятыя за аснову абагульняючай кнігі па гісторыі Беларусі. Паводле такой структуры і прыкладна з такімі загалоўкамі ў 1954 і 1961 гадах выходзіў першы том «Гісторыі Беларускай ССР», а затым, з некаторымі зменамі, і «Гісторыя БССР» 1972 года, а таксама падручнік для сярэдняй школы.

У «Тэзісах», якія вытрыманы ў баявым і нават ваяўнічым стылі, шмат увагі надавалася барацьбе з «беларускімі нацыяналістамі». Таму аргументацыю аўтары тэзісаў замянялі палітычнымі абвінавачваннямі і выразамі тыпу «фальсіфікатары гісторыі Беларусі», «ілжывыя вымыслы ад пачатку да канца», «бессаромнае скажэнне гістарычнай рэчаіснасці», «здзек над беларускім народам і яго гісторыяй» і г. д. Увесь накірунак «Тэзісаў» меў не навуковы, а палітычны характар. Пры гэтым у іх тэксце яшчэ захоўваліся прамыя выпады супраць «панскай Польшчы» (гэта ў дачыненні да падзей XVI—XVIII стагоддзяў) і агрэсіўнай Літвы, якая, маўляў, захапіла Беларусь і працягвала агрэсію супраць Вялікага княства Маскоўскага. На такую пазіцыю аўтараў «Тэзісаў» уплывала знешняя палітыка Сталіна ў 30-х гадах, калі Полыпча і Літва былі буржуазнымі, а значыць варожымі дзяржавамі, і гісторыкам трэба было прытрымлівацца прынцыпу: «Нсторня —

это поллтнка, опроклнутая в прошлое» і даказваць спрадвечную варожасць гэтых дзяржаў да беларускага і рускага народаў.

У выкрыцці «варожых вымыслаў» аўтары не лічыліся з гістарыяграфіяй. Так, напрыклад, яны заяўлялі: «Сцвярджэнне беларускіх нацыяналістаў аб тым, што насельніцтва заходніх абласцей Русі быццам бы дабравольна прызнала над сабой уладу літоўскіх князёў і бачыла ў іх абаронцаў ад татарскай няволі, не вытрымлівае гістарычнай крытыкі» (С. 42). Аднак пра гэта гаварылі яшчэ дарэвалюцыйныя рускія дваранскія і буржуазныя гісторыкі, а ў канцы XIX стагоддзя пра гэта сказаў Ф. Энгельс: «У той час, калі Вялікаросія трапіла пад мангольскі прыгнёт, Беларусь і Маларосія знайшлі сабе абарону ад азіяцкага нашэсця, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства. Гэтае княства пазней добраахвотна аб’ядналася з Польшчаю» Аўтары ж «Тэзісаў» мелі на гэта свой погляд: «У 1569 годзе польскія паны дабіліся заключэння Люблінскай уніі, па якой Літоўскае княства, а значыцца і Беларусь былі ўключаны ў склад польскай Рэчы Паспалітай (С. 45) і трапілі пад уладу панскай Польшчы». Насуперак выказванням К. Маркса і Ф. Энгельса, якія рэзка крытыкавалі падзелы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя, аўтары «Тэзісаў» станоўча ацэньвалі гэтыя падзеі. Тут, як і ва ўсёй тагачаснай савецкай гістарыяграфіі, трэба было ўскосна апраўдаць ліквідацыю Польскай дзяржавы ў 1939 годзе, якая, паводле слоў старшыні Саўнаркома і наркома замежных спраў В. М. Молатава, з’яўлялася «пачварным спараджэннем Версальскага дагавору» і была ліквідавана «ўдарам германскай арміі з аднаго боку і Чырвонай Арміі з другога» 2. Аўтары «Тэзісаў» абапіраліся на кнігу I. Лочмеля «Очерк лсторлл борьбы белорусского народа протпв польсклх панов» (М., 1940). У гэтай кнізе, якая была выдадзена адразу пасля паражэння буржуазнай Польшчы ў германа-польскай вайне 1939 года, дапушчаны вульгарызатарскія памылкі і схематызм. Яны выявіліся ў антыпольскіх выказваннях і ў пэўным капіраванні дарэвалюцыйнай схемы аналізу нацыянальна-рэлігійных адносін, паводле якой праваслаўная царква на Бе-

1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд. Т. 22. С. 18—19.

2 «Нзвестня». 1939. 1 ноября.

ларусі на працягу ўсяго феадальнага перыяду разглядалася як царква нацыянальная.

He грунтуючыся на адмысловых даследаваннях і не вывучыўшы шматлікага дакументальнага матэрыялу, беларускія гісторыкі ў 40-х гадах — першай палове 50-х гадоў стварылі сваю канцэпцыю гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, канцэпцыю, часткова заснаваную на суб’ектыўных меркаваннях і міфах. Паводле яе, Вялікае княства Літоўскае разглядалася толькі як дзяржава літоўскіх феадалаў, прычым усяляк падкрэсліваліся захоп літоўскімі феадаламі беларускіх зямель і барацьба працоўных Беларусі за ўз’яднанне з Маскоўскім княствам, а потым і з Рускім царствам. Пры гэтым уласцівыя перыяду феадалізму звычайныя мяцяжы ўзнімаліся да ўзроўню нацыянальна-вызваленчага руху супраць літоўскіх феадалаў: напрыклад, змова князёў Алелькавіча, Бельскага і Гальшанскага ў 1481 годзе супраць вялікага князя Казіміра (хоць усе трое галоўных змоўшчыкаў былі літоўскага паходжання, а два — нават з дынастыі Альгердавічаў). Тое самае можна сказаць і пра паўстанне ў 1508 годзе князя Міхала Глінскага, які (у адрозненне ад трох вышэйназваных гістарычных асоб, якія былі праваслаўнымі) належаў да католікаў.

У такім самым плане разглядаецца і рэлігійнае пытанне: праваслаўе — гэта нешта сваё, роднае; каталіцызм — чужы, агрэсіўны, прыгнятальнік. У сувязі з гэтым значна перабольшваўся рэлігійны прыгнёт і рэлігійная барацьба, якой надаваўся ранг нацыянальнавызваленчай.

Як ужо адзначалася, Рэч Паспалітая разглядалася як польская дзяржава, а не федэрацыя Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага. Ухваляліся і падзелы Рэчы Паспалітай, зноў-такі з дзяржаўна-цэнтралісцкага пункту гледжання на знешнюю палітыку рускага царызму, насуперак выказванням К. Маркса, Ф. Энгельса і У. I. Леніна, які сказаў пра трох манархаў, што падзялілі Рэч Паспалітую: «Курляндыю і Польшчу яны разам дзялілі, гэтыя тры каранаваныя разбойнікі. Яны дзялілі сто гадоў, яны рвалі па жывому мясу, і рускі разбойнік урваў болей, таму што быў тады мацнейшы» *.

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 32. С. 89—90.

Пазней, у канцэпцыю «Тэзісаў» былі ўнесены пэўныя карэктывы. Так, тэрмін «захоп зямель Заходняй Русі літоўскімі феадаламі» ў першым томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» быў заменены на болып дыпламатычную фармуліроўку: «Шляхі ўключэння асобных заходнерускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага былі розныя» Наогул жа канцэпцыя не змянілася, асабліва ў падручніках і асобных манаграфіях і артыкулах.

Але самае цікавае не гэта. Уважлівы разгляд дваранскай або дваранска-клерыкальнай гістарыяграфіі Паўночна-Заходняга краю (як называліся Беларусь і Літва ў афіцыйных дакументах мінулага стагоддзя) дае магчымасць прасачыць болып глыбокія вытокі пазнейшага дагматычнага падыходу да гісторыі Беларусі феадальнага перыяду. Цікавасць рускай дваранскай гістарыяграфіі другой паловы XIX стагоддзя да гэтай праблемы асабліва вырасла ў сувязі са здушэннем паўстання 1863 года на Беларусі і Літве і палітыкай генерал-губернатара краю М. М. Мураўёва-вешальніка. Тачагасныя дваранскія гісторыкі, пачынаючы з прафесара Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіча (ураджэнца Беларусі) даказвалі, што Беларусь была «нздревле нстннно русскнм краем». Гэтыя гісторыкі асноўным злом для Беларусі лічылі каталіцкую царкву і палякаў, якія намагаліся адарваць рускае насельніцтва (г. зн. беларусаў) ад Маскоўскай дзяржавы, да якой беларусы імкнуліся, а народ у гэтай вызваленчай нацыянальна-рэлігійнай барацьбе нібыта аб’ядноўвала мясцовая руская (гэта значыць беларуская.— А. Г.) арыстакратыя 2. Шавіністычны і вялікадзяржаўны падыход да гісторыі краю быў у той ці іншай ступені ўласцівы і такім прадстаўнікам дваранска-клерыкальнага напрамку, як славянафіл I. Бяляеў, А. Папкоў і іншыя. Але ў адрозненне ад пазнейшых беларускіх гісторыкаў М. Каяловіч ідэалізаваў жыццё «заходнерускага» народа ў Вялікім княстве Літоўскім да Люблінскай уніі 1569 года, усхваляў далучэнне Беларусі да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя як акт, што дазволіў потым далучыць да праваслаўя ў 1794 годзе больш трох

1 Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 125.

2 Кояловнч М. О. Чтення по нсторнн Западной Росснн, СПб, 1884. С. 135.

мільёнаў уніятаў1. Праўда, Каяловіч не піша, што, калі Павел I скасаваў гэты ўказ, 90 працэнтаў з іх вярнуліся назад у унію. Усхваляў гэты аўтар і «мудрую», як ён пісаў, палітыку рускіх цароў і імператараў у дачыненні да «Заходняй Расіі». М. Каяловіч, лічачы беларусаў часткаю рускага народа, таксама пісаў пра існаванне ў Беларусі нейкага народнага і рэлігійнага адзінства, на якое нібыта абапіраўся рускі ўрад 2. Увогуле ён адмыслова падбіраў такі дакументальны матэрыял, які мог бы паказаць «Заходнюю Расію» ахвярай польскай каталіцкай экспансіі, а царскую Расію і праваслаўную царкву — выратавальніцай заняволеных. Каяловіч фактычна даў пачатак манархічнаму клерыкальна-дваранскаму напрамку ў гістарыяграфіі Беларусі: і ў метадалогіі, і ў методыцы.

3 іншых прац гэтага перыяду трэба нагадаць даследаванні П. Бранцава, рускага гісторыка, які выкладаў гісторыю і геаграфію ў Віленскім рэальным вучылішчы. 3 дваранска-клерыкальных пазіцый напісана ягоная кніга «Гісторыя Літоўскай дзяржавы ад старажытных часоў» (Вільна, 1889), у якой ён разглядаў мінулае Паўночна-Заходняга краю са старажытных часоў да М. Мураўёва, а таксама яе скарочаны варыянт — «Нарыс старажытнай Літвы і Заходняй Расіі» (Вільна, 1891). П. Бранцаў падкрэсліў, што калі «беларускі і маларускі народы, як і ўсе славянскія народы, вызначаліся нясталасцю («непостоянством»), няцвёрдасцю ў перакананнях і палітычнай нетактоўнасцю, дык велікарускі народ, наадварот, вызначаўся і вызначаецца сталасцю, цвёрдасцю ў перакананнях і палітычным тактам» 3. Болып таго, «руская мова — адна з самых багатых паміж арыйскімі мовамі» 4. Таму «з поспехам велікарускай цэнтралізацыі палітычныя формы і ідэі маскоўскага народа ў цяперашні час усё болып і больш прымаюць нацыянальны характар і заглушаюць традыцыі беларусаў і маларосаў» 5. Галоўнай заслугай літоўска-беларускіх князёў ён лічыў іх барацьбу за праваслаўе. Праваслаўе нібыта спрыяла развіццю краю, і

1 Кояловнч М. О. Чтення по нсторнн Западной Росснн. СПб, 1884. С.306.

2 Тамсама. С. 303.

3 Брянцев П. Д. Нсторня Лптовского государства с древнейшнх времен. Внльна. 1889. С. 119.

4 Тамсама. С. 121.

5 Тамсама. С. 120.

сяляне да XVI стагоддзя жылі добра '■. Каталіцызм жа і польскія парадкі, польскае права, польскія паны адмоўна ўплывалі на лёс краю. Беларускае сялянства выступала супраць каталіцызму і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569 года, а потым і супраць царкоўнай уніі. Бранцаў дадаў, што «шмат цярпелі праваслаўныя Рэчы Паспалітай ад польскіх паноў, ад лацінскага духавенства, езуітаў, жыдоў і інш., але яшчэ больш — ад сваіх жа рускіх, якія перайшлі ў унію або каталіцтва» 2. 3 далучэннем Беларусі да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя, як піша П. Бранцаў, быў «аблегчаны лёс сялян» 3, але ён не ўдакладняе, як гэта было зроблена. Ён не нагадвае, што Кацярына II і Павел I раздалі сваім вяльможам і генералам дзесяткі тысяч беларускіх сялян, якія раней плацілі грашовы чынш, а цяпер пачалі выконваць паншчыну. На думку П. Бранцава, рускія цары выратавалі беларусаў і літоўцаў ад польскай асіміляцыі.

Такім чынам, ужо М. Каяловіч і П. Бранцаў у другой палове XIX стагоддзя сцвердзілі некалькі палажэнняў, якія потым выкарысталі ў 40-х гадах XX стагоддзя I. Лочмель і аўтары «Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР», а затым — Л. Абэцэдарскі і іншыя.

  1. Лочмель у сваёй кнізе «Очеркн нсторнп борьбы белорусского народа протнв польскнх панов» (М., 1940), карыстаючыся марксісцкай фразеалогіяй, але згодна з вульгарна-сацыялагічнай схемай гісторыі Беларусі (яе ўвёў у сярэдзіне 30-х гадоў В. Шчарбакоў 4), вярнуўся да пазіцый, якія займалі рускія дваранскія і дваранска-клерыкальныя гісторыкі ў другой палове XIX стагоддзя. В. Шчарбакоў раней замяніў у старай дарэвалюцыйнай схеме барацьбу супраць польскіх паноў і каталіцкай царквы барацьбой супраць феадалаў, a «праваслаўных рускіх людзей» (беларусаў.— А. Г.) «працоўнымі масамі». Грунтуючыся на сваёй гістарычнай схеме, што абапіралася на класавую барацьбу (пры-

1 Брянцев П. Д. Нсторня Лнтовского государства с древнейшнх времен. Внльна, 1889. С. 347.

2 Брянцев П. Д. Очерк Древней Лнтвы н Западной Росснн. Внльна. 1891. С. 94—95.

3 Тамсама.

4 Шчарбакоў В. К. Нарыс гісторыі Беларусі. Менск, 1934. Ч. 1; Шчарбакоў В. К. Сялянскі рух і казацтва Беларусі ў эпоху феадалізму. Менск, 1935.

чым нават рабаванне на дарогах ён лічыў класавай барацьбой) і гандлёвы капітал, В. Шчарбакоў адмоўна ставіўся да беларускай культуры феадальнага перыяду. Выкрываючы беларускіх савецкіх гісторыкаў, якіх ён называў «нацдэмамі», В. Шчарбакоў даводзіў: «Нацыянал-дэмакраты ідэалізавалі Скарыну і іншых падобных да яго. Вядома, Скарына перакладаў бібліі і часасловы, друкаваў іх. Але каму служылі яны? Чые інтарэсы абаранялі гэтыя рэлігійныя творы?.. Скарына распаўсюджваннем рэлігійных кніг на роднай мове садзейнічаў развіццю агульна-нацыянальнага рынку, які меў патрэбу ў адзінай мове, зразумелай для ўсіх. Але гэта рабіў ён не ў інтарэсах працоўных мас, аб іх ён менш за ўсё думаў, а ў інтарэсах купецтва, якое разам з панамі і шляхтай эксплуатавала гэтыя масы» *. Лочмель спалучыў класавую барацьбу працоўных мас Беларусі з нацыянальна-рэлігійнай барацьбой, пра якую пісалі манархісты М. Каяловіч, П. Бранцаў і іншыя. Таму ў яго кнізе ідзе гаворка пра барацьбу народных мас супраць літоўска-польскага панавання, далей — супраць польскіх паноў і каталіцкай агрэсіі пасля Крэўскай уніі 1385 года і асабліва пасля Люблінскай уніі, пра барацьбу народных мас супраць Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года. Затым ідзе гераічная барацьба беларускага народа супраць польскіх-паноў у цеснай сувязі з рускім і ўкраінскім народамі. Лочмель выказвае станоўчыя адносіны да падзелу Рэчы Паспалітай, якая, маўляў, не мела права на існаванне, падкрэслівае прагрэсіўны характар далучэння да Расійскай імперыі (бо была ліквідаваная ўлада польскіх паноў). У кнізе з’яўляецца тэрмін «уз’яднанне Беларусі з Расіяй».

Такім чынам, аўтар разгледжанай кнігі зноў вярнуўся да дарэвалюцыйнай схемы барацьбы супраць польскіх паноў і каталіцкай царквы, а таксама да мудрай палітыкі рускіх цароў і сумеснай барацьбы беларускага і рускага народа супраць панскай Полыпчы. Гэта якраз адпавядала палітыцы Сталіна і ягоным поглядам на гісторыю. Схематычная праца I. Лочмеля павінна была апраўдаць ліквідацыю Польскай дзяржавы ў 1939 годзе. Яна лягла ў аснову адпаведных раздзелаў «Тэзісаў 1948 года», а таксама «Гісторыі БССР» 1954 і 1961

1 Шчарбакоў В. К. Нарысы гісторыі Беларусі. Менск, 1934.

Ч. 1. С. 165.

гадоў і шматлікіх іншых прац. Гэтая схема крыху змянілася пры падрыхтоўцы пяцітомнага выдання «Гісторыі Беларускай ССР», але асновы яе захаваліся.

Трэба таксама дадаць, што менавіта гісторыкі 40-х гадоў і ўвялі ў практыку замоўчванне асобных твораў і палажэнняў К. Маркса, Ф. Энгельса і У. I. Леніна.

Задача беларускіх гісторыкаў у час перабудовы ў тым, каб, па-першае, вярнуць належнае месца працам і палажэнням класікаў марксізму-ленінізму, якія датычаць гісторыі Беларусі феадальнага перыяду; па-другое, пачаць творчы пераход на новыя пазіцыі і скончыць, урэшце, паўтараць закамуфляваныя палажэнні рускіх дваранскіх манархічных і клерыкальных гісторыкаў, болып крытычна, з класавых пазіцый ацэньваць ролю і праваслаўнай, а не толькі каталіцкай і уніяцкай цэркваў; па-трэцяе, разглядаць увесь корпус разнастайных гістарычных крыніц, а не асобныя факты, карысныя толькі да сваёй канцэпцыі.

А самае галоўнае — памятаць словы У. I. Леніна: «Нам патрэбна поўная і праўдзівая інфармацыя. А праўда не павінна залежаць ад таго, каму яна павінна служыць»

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 54. С. 446.

АДАМ МАЛЬДЗІС,

доктар філалагічных навук

ЧАЛАВЕК —

СТВАРЭННЕ ГІСТАРЫЧНАЕ

Гістарызм — абавязковая рыса нармальнага грамадскага быцця, рыса, якая выдзяляе homo sapiens сярод усяго жывога. Вобразна кажучы, чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло ў якога — мінулае, другое ж — будучыня. Калі паранена, калі бездапаможна абвісае адно крыло, дык не дзейнічае і другое. Згубіўшы раўнавагу, мажлівасць арыентавацца ў часе і прасторы, такі птах не можа ўтрымацца ў палёце, раней або пазней падае ўніз — у паўсядзённасць і бездухоўнасць. Знікае пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, узнікае імкненне перахітрыць гісторыю, абвесці гэтую мудрую настаўніцу вакол пальца дзеля вузкіх, прагматычных мэтаў. Разам з гістарычным мысленнем знікае гістарычнае сумленне. Калі б яно было ў нашых кіраўнікоў у часы культу асобы і застою, калі б яны ўсведамлялі гістарычнасць свайго быцця, зважалі на непазбежны суд нашчадкаў, відаць, не было б столькі непатрэбных ахвяр, не было б ні Чарнобыля, ні экалагічных праблем у Салігорску ці Наваполацку. Вопыт мінулага вучыць нас: бойцеся людзей, што жывуць толькі сённяшнім днём! Яны могуць намаляваць прыгожанькую перспектыву будучыні, але не ў стане зрабіць яе рэальнасцю, бо не абапіраюцца на цвёрды грунт, напрацаваны папярэднімі пакаленнямі. Перапыняецца пераемнасць развіцця, замаруджваецца само развіццё. I, каб паскорыць яго, каб зноў узляцець, нам аба-

вязкова патрэбны вялікія, самаахвярныя намаганні.

Ці існуе сёння ў нашым грамадстве разуменне, што для далейшага лёту нам неабходна аднавіць моц у абодвух крылах — і таго, з мінулага, і таго, з будучыні?! Так, існуе. Гістарычнасць мыслення становіцца адной з вызначальных тэндэнцый нашага часу, нашай перабудовы. «Без гістарычных каранёў няма народа»,— падкрэсліў М. С. Гарбачоў у гутарцы з Габрыэлем Маркесам Правёўшы нескладаныя супастаўленні, мы заўважым, што пільная цікавасць да мінулага ўвогуле характэрная для пераломных этапаў грамадскага развіцця (дастаткова прыгадаць хаця б ленінскі перыяд). Бо як жа іначай? У часы, калі народ напружвае ўсе свае сілы, калі ён усведамляе сябе не нікчэмнаю шрубкай, а стваральнікам, гэты народ абавязкова захоча асэнсаваць зробленае ім для гісторыі, захоча ведаць яе ва ўсёй паўнаце і праўдзівасці.

Так, за апошнія чатыры гады многае змянілася і ў нашым стаўленні да мінулага, і ў нашым веданні яго. Сёння гістарычная тэматыка не сыходзіць са старонак друку. Сёння за захаванне спадчыны выступаюць нават тыя, хто ўчора па-герастратаўску яе знішчаў. Аднак яшчэ далёка не перавяліся людзі, пазбаўленыя гістарычнай памяці. Навошта ж тыя крылы і той узлёт, разважаюць яны, калі можна жыць сённяшнім днём, самазадаволена, па-мяшчанску спажываючы матэрыяльныя даброты... Аднаўленне памяці яны ўспрымаюць як чарговую кампанію і, далучыўшыся да яе, толькі кампраметуюць святую справу.

Зрэшты, наіўна было б думаць, што аднаўленне гістарычнай свядомасці адбудзецца імгненна, па ўзмаху нейкай чароўнай палачкі. Занадта доўга гэтая свядомасць знішчалася, вытручвалася з душаў і сэрцаў, каб сёння мы адразу пазбыліся ранейшай інерцыі, спынілі б усялякае тармажэнне. «Выхаванне праўдай гісторыі — работа нялёгкая, яна закранае многіх за жывое»,— сказана ў дакладзе сакратара ЦК КПСС Г. П. Разумоўскага на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 118-й гадавіне з дня нараджэння У. I. Леніна 2.

Наша грамадства (дазвольце ўжыць яшчэ адно параўнанне) па-ранейшаму нагадвае дужа аслабленага

1 Звязда. 1987. 16 ліп.

2 Тамсама. 1988. 23 крас.

хваробай чалавека. За апошнія дзесяцігоддзі, ставіць яму дыягназ вядомы рускі пісьменнік Дзмітрый Балашоў, «адбылося самае страшнае — пачалося знікненне гістарычнай памяці народа» *. «Мы самая бяспамятная краіна»,— канстатуе Валянцін Распуцін 2. Гэтыя горкія словы асабліва стасуюцца да нас, да Беларусі, дзе гістарычны нігілізм пусціў вельмі глыбокія карэнні. Да таго ж ён быў памножаны тут на нігілізм нацыянальна-моўны. Хвароба аказалася тым болып небяспечнай, што ахапіла яна малады, няўстойлівы арганізм нацыі, якая ў сілу розных прычын не паспела скласціся падобна суседзям.

Як і кожную хваробу, нашу амнезію, нашу страту гістарычнай і моўнай памяці (першая тут неаддзельная ад другой) трэба лячыць, улічваючы яе прычыны, яе асаблівасці. Вытокі хворасці выразна бачацца там, дзе і вытокі іншых бядот,— у трыццатых гадах з іх парушэннямі законнасці, адступленнямі ад сацыялізму. Нацыянальнае і гістарычнае стала тады ацэньвацца як нацыяналістычнае, варожае. Шматлікія рэпрэсіі нарадзілі той страх, што, па словах вядомага нашага вучонага, гісторыка і правазнаўцы В. А. Круталевіча, дзесьці глыбока жыве і сёння — «у свядомасці кожнага з нас, ад радавога сумленнага чалавека да кіраўніка» 3. Менавіта ў трыццатыя гады наша інтэлігенцыя, наша гістарычная навука панеслі страты, якія цяжка ўзнавіць да сённяшняга дня. Праўда, у пяцідзесятыя гады, пасля XX з’езда партыі, хвароба пачала адступаць, у культуру прыйшло новае пакаленне. Аднак потым яго намаганні адрадзіць гістарычую памяць нейтралізаваліся рознымі праявамі дагматызму і бюракратызму, валюнтарысцкімі рашэннямі. Амнезія стала хранічнай. I — найгорш — сам хворы настолькі звыкся з ёю, што перастаў яе прыкмячаць. Апрача памяці, усё іншае функцыянавала адносна нармальна, і страта яе пачала ацэньвацца не як трагедыя, а як натуральны стан, нават як дасягненне. I толькі пісьменнікі — Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Янка Брыль, Міхась Стральцоў, Уладзімір Дамашэвіч і іншыя — ды яшчэ некаторыя мастакі і краязнаўцы га-

1 Лнт. газета. 1987. 7 окт.

3 Лнт. газета. 1988. 1 янв.

3 Звязда. 1988. 7 крас.

варылі хвораму праўду ў вочы, абуджалі страчаную памяць. Але іх дыягназ часцей за ўсё ігнараваўся.

3 мінулага, нібы з таго пірага, выбіраліся толькі прывабныя для тых, хто меў уладу, кавалкі. Навуковая аб’ектыўнасць ацэньвалася як ідэалізацыя, адыход ад класавых пазіцый. Узрываліся помнікі архітэктуры, а разам з імі, па словах Васіля Быкава, «разбуралася векавая гісторыя народа» Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў, яшчэ адно-два пакаленні — і хвароба стала б невылечнаю. Без гістарычнай і моўнай памяці беларуская сацыялістычная нацыя перастала б існаваць як нацыя. А гэта нанесла б непапраўную шкоду ўсёй савецкай садружнасці, усяму чалавецтву. Вось што піша наконт такой перспектывы казах Абдзіжаміл Нурпеісаў: «Калі ў Казахстане ці Якуціі, Беларусі ці Кіргізіі пачала звужацца сфера ўплыву роднай мовы, роднай культуры, калі духоўная спадчына народа, што склалася вякамі, не знаходзіць ужытку ў сённяшнім дні, у яго паўсядзённай практычнай дзейнасці, а людзі не помняць сваёй гісторыі — усе мы, што жывём у адзінай сям’і народаў, павінны ўсвядоміць гэта як сапраўдную сацыяльную бяду. Hi адна культура, засвоеная ўзамен нацыянальнай, якой багатай і моцнай яна ні была б, не заменіць роднай» 2.

На шчасце, за апошнія гады ў краіне ўзнікла новая атмасфера, дзякуючы якой наша нацыянальная хвароба перастала быць смяротнай. Вірусы амнезіі, якія хутка размнажаліся ў застойным паветры, не вытрымліваюць асвяжальных павеваў галоснасці і дэмакратыі. Хворы ўсё болып усведамляе, што яму патрэбна лячэнне. Пра гэта сведчаць як галасы знізу, пераважна з маладзёжнага асяроддзя, так і пазіцыя кіруючых органаў. Праўда, вельмі трывожыць інертнасць, абыякавасць да нацыянальнай памяці часткі нашай інтэлігенцыі, так званых сярэдніх слаёў, якія па-ранейшаму лічаць, што калі страўнік функцыянуе нармальна, дык здаровы і ўвесь арганізм. У гэтых слаях сёння заўважаецца толькі раздражненне ад унутранага дыскамфорту: як жа так — мне яшчэ давучвацца пад старасць, штудзіраваць нейкую там гісторыю, успамінаць забытую родную мову... Моладзь гэтага хоча, пісьменнічкі патрабуюць? Дык я ж ім!..

1 Нзвестня. 1988. 10 марта.

2 Лнт. газета. 1988. 24 февр.

На жаль, i сама моладзь, нават тая, што заклікае да адраджэння памяці, гісторыю ведае вельмі прыблізна, выхоплівае з яе паасобныя старонкі, не бачачы цэласнай карціны. Гістарычная непісьменнасць сярод моладзі і цяпер жахлівая. Нядаўна, выступаючы перад дзесяцікласнікамі адной з мінскіх школ, я задаў выпускнікам некалькі пытанняў. На першае: кім, калі і дзе была выдадзена першая беларуская кніжка, адказ атрымаў больш-менш здавальняючы. На другое — пра першую беларускую газету — не адказаў ніхто. А хто быў кіраўніком першага беларускага Савецкага ўрада, з двух сабраных разам класаў ведала толькі адна вучаніца. I гэта, падумалася з жахам, у час, калі мы ідзём насустрач 70-годдзю БССР... Тут я павінен зрабіць агаворку: абодва класы мне ў цэлым спадабаліся: зацікаўленыя пытанні, нядрэннае валоданне беларускай мовай. Агульнае ўражанне і ад гэтай, і ад іншых сустрэч засталося прыемнае: моладзь думае, імкнецца ўзняцца над бездухоўнасцю. Але адначасова не ведае самых элементарных, самых істотных момантаў нацыянальнай гісторыі. I тут, скажам прама, не столькі яе BiHa, колькі бяда. Дзе той добры падручнік, дзе тыя захапляючыя папулярныя кніжкі (апрача «Зямлі пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча і «Памятн о легендах» Кастуся Тарасава), дзе тыя разумныя дапаможнікі, якія далі б нашай моладзі мажлівасць узнавіць і асэнсаваць мінулае ва ўсёй яго паўнаце і іпматфарбнасці?! Няма, гаворым мы з сумам. I, мяркуючы па выдавецкіх планах, наўрад ці будуць у бліжэйшыя гады... Між тым добры падручнік, цікавая кніжка па гісторыі, навукова-папулярны гістарычны часопіс, пра адсутнасць якога даўно гаворыцца ў друку,— гэта дзейснае лякарства ад нашай застарэлай хваробы.

Калі ўжо зайшла гаворка пра лекі ад амнезіі, хочацца падкрэсліць, што тут аднолькава непрымальныя як экстрэмісцкая аперацыя, так і саладжавая вадзіца супакаенняў ды агульных разважанняў. Хваробу нельга выдаваць за нармальны стан ці заганяць у сярэдзіну, а лячэнне яе належыць нам усім разглядаць як арганічную, неад’емную частку перабудовы, пераадолення ранейшага застою. Поспех прынясе толькі абдуманы, комплексны курс тэрапіі, які ўжо ў рэспубліцы праводзіцца, хоць і недастаткова інтэнсіўна, непаслядоўна, з незразумелай насцярожанасцю і нават бояззю.

Якія ж лекі найбольш прыдатныя ў сённяшняй сітуацыі? Найперш — канкрэтныя дзеянні. Агульных слоў, дэкларацый, артыкулаў, лістоў, тэлеграм у нас хапае. Дыягназ ставіць усе мы ўмеем, а вось лячыць... Паўтараючы ці, дакладней, суміруючы думкі нашай творчай грамадскасці, выказаныя ў друку найперш у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», укажу на дзве сферы, дзе асабліва патрэбна паўсядзённая, напружаная, самаадданая праца. Спецыфічная беларуская хвароба, частковая страта гістарычнай і моўнай памяці, найболып балюча закранула мозг і сэрца — сістэму адукацыі і сістэму культуры. На іх і трэба засяродзіцца нашым грамадскім, навуковым і творчым сілам. Галоўнае звяно тут — падрыхтоўка спецыялістаў. Колькі б мы ні гаварылі пра тое, што выкладанне гісторыі пастаўлена дрэнна, што навучанне беларускай мовы пара пачаць з першага класа, што ў нашых клубах забылі пра родную песню, а артысты купалаўскага акадэмічнага тзатра дрэнна валодаюць роднай мовай, словы застануцца словамі, пакуль не будзе каму гэтым займацца, не будзе адпаведных кадраў. А яны з’явяцца толькі тады, калі мы станем адпаведна фарміраваць кантынент будучых настаўнікаў і работнікаў культуры, калі запатрабуем ад іх на ўступных і выпускных экзаменах ведання роднай мовы (скажам, у выглядзе сачынення ці дыпломнай работы), калі будзем усяляк заахвочваць — маральна і матэрыяльна — выкладчыкаў ВНУ, тэхнікумаў і педвучылішчаў, якія пяройдуць на беларускую мову выкладання. Усё гэта падняло б прэстыжнасць беларускай мовы і ў сярэдняй школе, і ў сям’і, стварыла б вакол гэтай мовы тую натуральную прыцягальную сілу, без якой немагчыма яе існаванне.

Дарэчы, калі гаворка ўжо зайшла пра сярэднюю школу, хацелася б выказаць некалькі прапаноў, скіраваных на раўнапраўнае і паўнапраўнае функцыянаванне абедзвюх нашых моў. Несправядлівым здаецца, што выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры атрымоўваюць за сваю працу, намнога цяжэйшую ў нашых умовах, чым навучанне нацыянальным мовам у іншых рэспубліках, ніжэйшую аплату ў параўнанні з выкладчыкамі рускай мовы і літаратуры. Ненармальным здаецца, што бацькі-беларусы, якія пажадаюць, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове, павінны пісаць адпаведныя заявы (нібыта школа не павінна забяспечваць

добрае валоданне абедзвюма мовамі). Нарэшце, як нанацыянальная несправядлівасць успрымаецца тое, што выпускнікі беларускіх васьмігодак вельмі часта, трапіўшы ў дзесяцігодку, размешчаную ў райцэнтры, не могуць, не маюць мажлівасці працягваць навучанне на роднай мове. Гэта прыводзіць да зніжэння паспяховасці, дзіцячых трагедый. Таму, хоць я і праціўнік хірургічных умяшанняў, адно ўсё ж прапаную: у кожным райцэнтры перавесці ў беларускія як мінімум адну школу, а для пачатку, з наступнага навучальнага ro­fla, адчыніць у ёй дзевятыя беларускія класы.

Калі ж гаварыць у самым агульным плане, найбольш дзейсныя лекі ад нашай гістарычна-моўнай няпамяці — свядомая арыентацыя на ленінскі перыяд у развіцці савецкага грамадства, на ленінскую нацыянальную палітыку, на тагачасныя партыйныя і ўрадавыя пастановы, якіх ніхто не адмяняў. У 20-я гады на практыцы ажыццяўлялася дзвюхмоўе (ці нават чатырохмоўе), узнімаўся прэстыж роднай мовы, авалоданне ёю лічылася гонарам — асабліва для тых, хто працаваў у сферы навукі, асветы, культуры, урэшце, зацікаўлена, глыбока вывучаліся пытанні нацыянальнай гісторыі. Усё гэта вельмі прыдалося б нам і сёння. Як слушна пісаў нядаўна рускі пісьменнік Яўгеній Носаў, вяртанне да ленінскага перыяду — не адступленне. Яно неабходна ўсім нам, каб «набыць сілу і веру» Ч

А цяпер — колькі слоў пра болып канкрэтныя сродкі тэрапіі. Адзін з іх — вяртанне народу нашай літаратурнай спадчыны ў поўным яе аб’ёме. На гэтай важнай дзялянцы ўжо многае зроблена. За апошнія гады выйшлі (бяру толькі дакастрычніцкі перыяд) творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны, С. Палуяна, факсімільным спосабам узноўлены «Матчын дар» Алеся Гаруна. Упершыню выходзяць зборнікі Сімяона Полацкага, Яна Чачота, падрыхтавана трохтомная анталогія беларускай паэзіі, дзе будуць прадстаўлены і невядомыя раней вершы. Аднак усё гэта робіцца даволі бессістэмна. Пара прыслухацца да рэкамендацый, выказаных у свой час на секцыі мастацкага перакладу, у Інстытуце літаратуры, а таксама на старонках газеты «Звязда» 2, і стварыць, па прыкладу іншых рэспуб-

1 Лнт. газета. 1988. 20 апр.

2 Сідарэвіч А. Нам засталася спадчына: Як мы распараджаемся ёю?//3вязда. 1987. 16 студз.

лік, выдавецкую (ці міжвыдавецкую) серыю «Помнікі беларускай літаратуры» — адзіную па прынцыпах укладання, па афармленні. У ажыццяўленні такой серыі, спадзяюся, возьме самы чынны ўдзел нефармальнае Беларускае навукова-гуманітарнае таварыства, якое, я ведаю, ставіць перад сабой вельмі перспектыўныя задачы. Нарэшце, пара аказаць канкрэтную дапамогу аддзелу тэксталогіі і выданняў Інстытута літаратуры АН БССР у падрыхтоўцы поўных Збораў твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Максіма Гарэцкага (тут я хацеў бы выказаць засцярогу з прычыны змешчанага ў «Літаратуры і мастацтве» артыкула С. Дубаўца пра чатырохтомнік М. Гарэцкага: аўтар слушна ўказвае на вялікія прагалы ў гэтым выданні, але не ўлічвае вельмі істотнага моманту: рыхтавалася ж яно яшчэ ў застойныя часы, у зусім іншых абставінах).

Гаворачы пра выданне нашай спадчыны, хацелася б падкрэсліць, што нам тут трэба быць вельмі настойлівымі, прынцыповымі, але і асцярожнымі, нават далікатнымі — каб не прыпісваць да беларускай літаратуры тое, што належыць іншым народам або з’яўляецца іх супольнай уласнасцю, адносіцца, у лепшым выпадку, толькі да шматмоўнай літаратуры Беларусі. He сакрэт жа, што былі ў нас спробы безагаворачна «прыўлашчыць» сабе і А. Міцкевіча, і Э. Ажэшка, і нават Ф. Дастаеўскага. Відаць, мы не мелі падстаў з такой катэгарычнасцю далучаць да беларускай літаратуры Міколу Гусоўскага. Як відаць з апошніх польскіх публікацый, з адзінага вядомага сёння аўтографа Гусоўскага, знойдзенага прафесарам Е. Ахманьскім \ аўтар «Песні пра зубра» нарадзіўся хутчэй за ўсё ў Гусове каля Ланьцута, называўся «ксяндзом з Перамышленскай дыяцэзіі». Праўда, паэт-гуманіст бываў у Беларусі, і цяпер мы ўжо ведаем, дзе канкрэтна — у Волпе каля Ваўкавыска. I Дняпро ён мог бачыць дзесьці каля Оршы ці Магілёва... Аднак сёння відавочна, што права на Гусоўскага мы павінны дзяліць з палякамі, украінцамі і, можа быць, літоўцамі. Яшчэ болып спрэчнымі выглядаюць нашы прэтэнзіі на Яна з Вісліцы, бо дзе тая Вісліца — добра вядома. А вось такіх лацінамоўных

1  Ochmanski J. Narodowosc Mikotaja Hussowskiego w swietle jego autografu // Slowianszczyzna i dzieje powszechne. Warszawa, 1985. C. 312—318.

паэтаў, як Міхал Карыцкі, ураджэнец Лідчыны і мінскі настаўнік, мы не дужа спяшаемся ўключыць у нашу літаратуру.

Адным з дзейсных сродкаў аднаўлення гістарычнай памяці з’яўляецца годнае правядзенне юбілеяў вялікіх сыноў і дачок нашай зямлі. На жаль, пахваліцца тут асабліва няма чым. Дзесьці мы сталі адзначаць юбілеі нават горш, чым у застойны перыяд. Праводзім іх са спазненнем на месяц, а то і на год, неяк баязліва (прыгадаем 150-годдзе з дня нараджэння К. Каліноўскага). Нямнога часу засталося да 500-годдзя нараджэння Францішка Скарыны. Між тым яшчэ невядома, што будзе з факсімільным узнаўленнем яго выданняў, з масавымі мерапрыемствамі. Паўтараюцца суб’ектыўныя ацэнкі дзейнасці Скарыны: адны залічаюць яго цалкам да Сярэднявякоўя, адлучаюць ад рэнесанснай Еўропы, другія ж мадэрнізуюць яго, ставяць у залежнасць пераважна ад Захаду, робяць ледзь не атэістам. У найноўшых працах, падрыхтаваных у Інстытуце літаратуры, гэтых крайнасцей ужо няма, але ў масавым друку яны сустракаюцца.

Такую ж трывогу павінны выклікаць недалёкія юбілеі Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Янкі Купалы, Якуба Коласа. Нягледзячы на шматлікія і настойлівыя галасы грамадскасці ніяк не ўдаецца навесці парадак у мясцінах, звязаных з іх жыццём,— у Акопах, Пінкавічах, Малой Багацькаўцы і асабліва ў Кушлянах — адзінай захаванай сядзібе беларускага пісьменніка XIX ст. Гіне унікальны сад народнага селекцыянера I. Сікоры, які падтрымліваў сувязі з Л. Талстым. Праўда, у захаванні нашай мемарыяльнай памяці ёсць і прыемныя выключэнні. У Смаргоні прынялі рашэнне зберагчы і ўпарадкаваць «сад Сініцкага», увекавечыць імя свайго земляка-рэвалюцыянера, пісьменніка і падарожніка. Краязнаўцы Дзяржыншчыны паставілі помнік на магіле Каруся Каганца. На добрым узроўні праведзены 1125-годдзе Полацка і асабліва юбілейная навуковая канферэнцыя, дзе ўпершыню былі абнародаваны найцікавейшыя матэрыялы пра Ефрасінню Полацкую (прысвечаны ёй спеўны цыкл XII ст.), а таксама 300-годдзе фарнай аптэкі ў Гродне.

Уважлівае, клапатлівае стаўленне да памятных мясцін, да помнікаў гісторыі і архітэктуры — яшчэ ад54

ны дзейсныя лекі ад нашай амнезіі, добры выхаваўчы сродак для моладзі. На жаль, і тут, апрача полацкай Сафіі і Лідскага замка, пахваліцца асабліва няма чым. Вы можаце мне запярэчыць: а Мірскі замак, а Траецкае прадмесце ў Мінску?! Але ж хіба могуць нас задаволіць тэмпы і якасць рэстаўрацыйных работ у Міры? Хіба аднаўленне даходных дамоў XIX ст. на Траецкім прадмесці пад эклектычна-старажытныя камянічкі не з’яўляецца парушэннем гістарычнай праўды? Чытаючы беларускую прэсу, нельга не прыйсці да высновы, што ў параўнанні з іншымі рэспублікамі мы маем яшчэ мноства фактаў яўнага вандалізму. Сучаснымі герастратамі знішчана гістарычнае наваколле ратушы ў Віцебску, былі пабудаваныя жывёлагадоўчыя фермы ля сцен Гальшанскага замка, Сынковіцкага храма-крэпасці, у Бярозаўскім архітэктурным комплексе і Туганавіцкім парку. Імі ж нядаўна разбураны помнік класіцызму XVIII ст. на плошчы Свабоды, дзе адбылася першая беларуская тэатральная пастаноўка. I, што самае страшнае, герастраты не нясуць пакарання (я толькі раз чытаў пра такое пакаранне — у сувязі з разбурэннем слуцкага гарадзішча). Больш таго, яны спрабуюць ісці ў контрнаступленне, насуперак неабвержным фактам даказаць у друку, што каштоўнасць таго ці іншага помніка «не болып чым чуткі» — прынамсі, так было сказана ў інтэрв’ю галоўнага мастака Мінска А. Грэчына пра той самы помнік класіцызму на плошчы Свабоды Усё гэта сведчыць, што, гаворачы словамі В. Распуціна, «айчыннае варварства ў нас не зменшылася, яно зрабілася толькі асцярожней, але яно ўпэўнена ў сваёй бязгрэшнасці і сіле і час ад часу паказвае іх» 2.

Асаблівы наш сённяшні мемарыяльны клопат — плошча Свабоды, Верхні горад у Мінску. Тут ёсць добрыя зрухі. Пасля актыўнага грамадскага абмеркавання перамог (і, здаецца, канчаткова) найбольш прымальны варыянт аднаўлення, прапанаваны «Белрэстаўрацыяй». Вырашана адбудаваць колішнюю ратушу, іншыя помнікі. Але адначасова ў ахоўнай зоне, па вул. Герцэна, разбураецца старая забудова. Грамадскасць б’е трывогу, што ў сувязі з пракладкай другой лініі метро пад рэальнай пагрозай аказаліся каштоўныя

1 Сов. Белоруссня. 1986. 2 нояб.

2 Кннжное обозренне. 1988. 1 апр.

помнікі архітэктуры. I, галоўнае, рэстаўрацыйныя работы ўвесь час адкладваюцца. Часткова гзта можна зразумець: не стае сродкаў, будаўнічых магутнасцей. Але ж сродкі можна было б сабраць праз Беларускі фонд культуры. Ды і ў гарадскіх улад нямала рэзерваў. Укажу толькі на адзін з іх. У друку ўсё дыскутуецца пытанне, куды б гэта прыстроіць фантан з каляровай музыкай, на які гарвыканкомам выдзяляецца звыш мільёна (дакладней, 1,1 мільёна) рублёў. Алеж такіфантан асаблівага гонару нашай сталіцы не дадасць. Іншая рэч — адноўленая ратуша, папярэдніца гарвыканкома. На ўзвядзенне яе і прапанаваў бы я скіраваць той «фантанны» мільён, пятнаццатую частку ўсіх сродкаў, якія плануецца выдаткаваць на рэгенерацыю Верхняга горада.

Хоць бы колькі слоў трэба сказаць пра сховішчы нашай гістарычнай памяці — музеі, бібліятэкі, архівы. Колькасць іх у рэспубліцы павялічваецца. Нядаўна прыняты рашэнні аб арганізацыі Рэспубліканскага літаратурнага музея, Музея гісторыі беларускага кнігадрукавання ў Полацку. Ёсць і добрыя ініцыятывы ў раёнах. Так, нядаўна, на Дні кнігі ў Астраўцы, дзе прысутнічалі беларускія і літоўскія пісьменнікі, ішла канкрэтная і зацікаўленая гаворка пра тое, каб у Варнянах, на этнічным паграніччы беларусаў і літоўцаў, у тыповай сельскай забудове XVIII ст. арганізаваць Музей гісторыі дружбы двух суседніх народаў, мясцовага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якім выразна праявіліся б узаемныя ўплывы. Падобныя прапановы з месцаў паступаюць у Беларускі фонд культуры, уключаюцца ў яго комплексную праграму «Спадчына». Аднак ёсць і трывожныя сімптомы. У апошні час прыкметна пагоршыліся ўмовы дзейнасці мемарыяльных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яны перастаюць быць ранейшымі цэнтрамі купалазнаўства і коласазнаўства. Аб’яднаная дырэкцыя агаліла іх з кадраў, патрабуе толькі справаздачы, амаль не забяспечвае кваліфікаванай метадычнай дапамогай. Ды і адкуль быць той дапамозе, калі дырэкцыю ўзначальваюць людзі, якія не маюць літаратурнай адукацыі і таму недастаткова кампетэнтныя. Па сутнасці, у дырэкцыі яшчэ HaMa выразнай канцэпцыі будучага Літаратурнага музея БССР, бо тое, што прысылалася ў Інстытут літаратуры, нагадвае вульгарна-сацыялагічную схему ранейшых

часоў, калі літаратурная творчасць разглядалася як нейкая даважка да гістарычных падзей. Таму наспела патрэба ўзмацніць дырэкцыю музея шляхам адкрытага конкурсу, дапамагчы ёй у стварэнні перспектыўнай канцэпцыі. А калі і гэта не дасць вынікаў — падумаць пра вяртанне літаратурных музеяў у сістэму Акадэміі навук.

Выклікае таксама трывогу лёс нашай Ленінкі, галоўнай бібліятэкі рэспублікі, дзе захоўваюцца асноўныя фонды беларускіх кніг, газет і часопісаў. Захоўваюцца ў неймавернай цеснаце, якая можа прывесці да трагедыі. Як засведчыла камісія, пажар у бібліятэцы АН СССР у Ленінградзе нанёс такія спусташальныя страты унікальным фондам, у тым ліку і Радзівілаўскім, толькі таму, што напоўненасць сховішчаў перавышала нарматывы ў 2,5 разы. Аналагічная, перадаварыйная сітуацыя і ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. Таму трэба памножыць намаганні (ведаю, што яны ўжо робяцца), каб выдзеліць ёй неадкладна, яшчэ да будаўніцтва новага сховішча, часовыя памяшканні. Нельга не кінуць папрок і самой бібліятэцы. У апошнія гады яна аслабіла дзейнасць па камплектаванні нацыянальных фондаў. Няма ў ёй, хаця б у мікрафільмах і ксеракопіях, многіх гадавікоў беларускай перыёдыкі, якія ёсць у Маскве, у Хімках, іншых бібліятэках краіны. Рабіць гэта трэба, не адкладваючы, бо старыя газеты буцвеюць, рассыпаюцца ад пальцаў у пыл. У бібліятэку не паступаюць многія працы па беларусіцы, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на мовы народаў СССР. А зарубежных перакладаў у ёй меней, чым у аднаго Аляксея Гардзіцкага... Я разумею, што ў бібліятэцы цесна, але ўпэўнены, што пры колішнім дырэктары, I. Сіманоўскім, эканомія плошчаў адбывалася б у ёй не коштам нацыянальных фондаў.

Як бачым, шляхоў і сродкаў, каб цалкам, ва ўсёй паўнаце, вярнуць нам гістарычна-моўную памяць, ёсць багата. Падрабязна ахарактарызаваць кожны з іх у мяне, зразумела, мажлівасці няма. Аднак усё ж хачу сказаць колькі слоў пра адзін сумніцельны сродак, які наўрад ці дасць плённыя вынікі. Маю на ўвазе стэрэатып, што склаўся сярод часткі пісьменніцкай і не толькі пісьменніцкай інтэлігенцыі, нібы толькі вёска з’яўляецца хавальніцай нацыянальнага генетычнага кода, нібы толькі арыентацыя на вёску — панацэя ад

усіх нашых бядот. А з тае прычыны, што старой, традыцыйнай вёскі, фактычна ўжо амаль няма, пачынаецца песімістычнае, хаўтурнае аплакванне беларускай' культуры ўвогуле. Але ж хочацца запярэчыць, вёска заўсёды і ўсюды, у добрым і дрэнным (у тым ліку і ў адмаўленні ад родных традыцый) ішла за горадам (на шчасце, яна часам рабіла гэта са спазненнем, мацней трымалася традыцый). Таму цяпер лёс нашай генетычнай памяці, і тут я згодны з думкамі 3. Пазняка, выказанымі ў «Літаратуры і мастацтве», болып залежыць ад горада, чым ад вёскі. Хочам мы таго ці не, але на змену філалагічным пакаленням, якія фарміраваліся пераважна з учарашніх вяскоўцаў, прыходзяць урбаністычныя пакаленні — і ў літаратуры (найперш у гістарычнай), і ў жывапісе, і ў музыцы. Да вёскі, да вытокаў урбаністы абавязкова звернуцца, але ўжо на новым узроўні.

Вядома, гарадская моладзь часта шакіруе нас сваімі крайнасцямі, сваёй бурапеннасцю, сваімі нязвычнымі мастацкімі сродкамі. Але ж іншай, больш зручнай, болып ціхамірнай моладзі ў нас няма! 3 яе выйдуць будучыя прадаўжальнікі перабудовы, будучыя класікі. I наша задача цяпер у тым, каб перадача эстафеты ад аднаго пакалення да другога адбывалася без непатрэбных выдаткаў, як кажуць, без крыві. Разважлівасць, талерантнасць тут належыць паказаць абодвум канфліктуючым бакам — як левым, так і кансерватарам. Першыя ў сваім катэгарычным адмаўленні часта забываюць, што гісторыя пачынаецца не з іх, што сённяшняга абнаўлення не было б, калі б не барацьба за яго папярэдніх пакаленняў (дастаткова згадаць Машэрава, Прытыцкага, Жэбрака, Шырму, Мележа, Караткевіча, Макаёнка). Карацей кажучы, моладзі (калі меркаваць з падборкі ў красавіцкім нумары «Маладосці» або з некаторых публічных выступленняў) вельмі часта не стае той жа гістарычнасці мыслення, да якой яна сама заклікае... Натуральнае жаданне змяніць свет да лепшага, шчырыя эмоцыі ў яе не заўсёды падмацоўваюцца цярплівай, карпатлівай, паўсядзённай працай дзеля гэтых змен... 3 другога боку, кансерватары і нават людзі памяркоўныя, карыстаючыся сваёй уладай, націскаюць не столькі на аргументы, колькі на недазволеныя прыёмы (я маю на ўвазе апісаны ў «ЛіМе» інцыдэнт у 121-й мінскай школе, калі нефармалаў, а з

імі некаторых настаўнікаў, рабочых і нават тэлебачанне проста не дапусцілі на юбілейнае мерапрыемства, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму, а таксама апісанае ў «Чырвонай змене» незаконнае затрыманне міліцыяй двух хлопцаў з «Талакі»). У выніку адбываецца не кансалідацыя духоўных, творчых сіл, а іх непатрэбная канфрантацыя. Я разумею, што барацьба — нармальны стан грамадства, і не заклікаю да ідэйнага ўсёдаравання. Але ж у гэтай барацьбе, асабліва калі яна вядзецца не класавымі антаганістамі, не павінна быць сілавых прыёмаў, арганізацыйных вывадаў і навепь вання ярлыкоў. Гэта нам здаецца, што левы край у барацьбе сам па сабе, а правы сам па сабе, што яны дзесьці на адной прамой лініі. На самай справе гэтая лінія падобна да нязамкнутага ўверсе кола. I там, дзе збліжаюцца левы і правы краі (а крайнасці звычайна збліжаюцца), паміж імі разгараецца агонь канфрантацыі. Экстрэмізм злева, памножаны на экстрэмізм справа (а экстрэмізм справа значна мацнейшы, бо абапіраецца на шматгадовыя традыцыі застойнага перыяду), толькі раздзьмухвае, распальвае гэты агонь, увогуле непрадуктыўны і нават шкодны для грамадскага развіцця, бо вядзе да анігіляцыі сіл, накіраваны найчасцей толькі на задавальненне асабістых амбіцый. На жаль, некаторыя публікацыі ў друку, прысвечаныя нашай гісторыі, нашай моладзі, садзейнічаюць гэтай канфрантацыі. Я маю на ўвазе выступленні рыцараў тармажэння А. Залескага і В. Пепяляева, два артыкулы ў «Вячэрнім Мінску» пад агульнай назвай «Пазіцыя ці поза?>, дзе прынцыповыя пытанні, у тым ліку і недахоп гістарызму ў моладзі, быў, па сутнасці, падменены асабістымі нападкамі на тых, хто далучыўся да патрыятычнага руху. Праўда, ёсць і іншыя прыклады. Вельмі прынцыпова і глыбока прааналізавана гісторыка-патрыятычная дзейнасць гродзенскага клуба «Паходня», тая парадаксальная сітуацыя, што склалася вакол яго, у артыкуле С. Крапівіна «Факел н сквознякн», апублікаваным нядаўна ў газеце «Советская Белоруссня». Узважаныя публікацыі на гістарычныя тэмы ўсё часцей з’яўляюцца ў «Звяздзе», «Чырвонай змене».

Засяроджваючы ўвагу на праблемах, на недахопах, я ні ў якім разе не хачу, каб узнікала ўражанне, нібы ва ўзнаўленні спадчыны, у даследаванні гістарычнага мінулага ў нас усё дрэнна, няма ніякіх прыкметных

зрухаў, істотных здабыткаў. Такія зрухі і здабыткі ёсць. I найперш яны — у самой мастацкай літаратуры. Па добрым прыкладзе Уладзіміра Караткевіча абуджэнне гістарычнай памяці стала жыццёвай справай многіх празаікаў, паэтаў, драматургаў, літаратуразнаўцаў. I, у адрозненне ад ранейшых часоў, яна знаходзіць прызнанне грамадства. Знамянальна, што сярод твораў, удастоеных прэмій СП БССР за 1987 год, аказаліся два буйныя гістарычныя раманы — «Гаспадар-камень» Г. Далідовіча і «Меч князя Вячкі» Л. Дайнекі. Ды і ў зборніку Р. Баравіковай, адзначаным прэміяй, ёсць цыкл вершаў, прысвечаны С. Русецкай — асобе гістарычнай, падарожніцы і лекарцы, якая жыла ў XVIII ст. У дакладзе У. Карпава на пленуме Праўлення СП СССР сказана, што найболып цікавымі творамі беларускай літаратуры на гістарычную тэматыку чытачы і крытыка палічылі кнігі прозы В. Адамчыка, Г. Далідовіча, В. Коўтун, К. Тарасава, Л. Дайнекі, У. Арлова. Пералічыць усе імёны і прааналізаваць усе здабыткі не ўваходзіць у маю задачу. Тым болып што зусім нядаўна, у другім нумары «Полымя» і пятым нумары «Беларусі», гэта кваліфікавана зрабілі Кастусь Тарасаў і Міхась Тычына. Адзначу толькі некалькі твораў, апублікаваных літаральна ў самы апошні час. Алег Лойка парадаваў нас раманам-эсэ «Францыск Скарына», дзе па-новаму асэнсаваны многія старонкі жыцця нашага першадрукара. Добра чытаецца раман Леаніда Дайнекі «След ваўкалака», у якім, здаецца, знойдзены аптымальныя суадносіны агульнарускага і мясцовага ў часы Кіеўскай Русі. Па-майстэрску, з добрым веданнем гістарычных рэаліяў напісаны апавяданні «Гайна і MiKam» Вольгі Іпатавай і «Кроніка Лаўрына Баршчэўскага» Уладзіміра Арлова. Абяцае быць цікавым раман Таісы Бондар «Спакуса», урывак з якога апублікаваны ў трэцім нумары «Беларусі». З’яўляюцца новыя імёны прыхільнікаў музы Кліо — Мар’ян Віж з яго «Лабірынтам», Віктар Чаропка. Урэшце, падзеяй стала дакументальная аповесць Эрнеста Ялугіна пра Цішку Гартнага — нашага класіка і дзяржаўнага дзеяча.

У апошнія гады шмат зроблена нашымі навукоўцамі. Сапраўдны подзвіг здзейснілі фалькларысты, выдаўшы шматтомны Збор беларускай народнай творчасці, за што па праву атрымалі Дзяржаўную прэмію БССР. Мовазнаўцы ўзбагацілі нас «Слоўнікам мовы

Францыска Скарыны», васьмю выпускамі «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы». Мастацтвазнаўцамі закончана выданне трохтомнай (у чатырох кнігах) гісторыі беларускага тэатра і распачата (выйшлі ўжо два тамы) гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. Пры ўсіх хібах, аб якіх ужо гаварылася ў друку, увогуле станоўча трэба ацаніць шматтомны Збор помнікаў беларускай гісторыі і культуры — першае выданне такога тыпу ў краіне. Многа карысных выданняў на рахунку нашых энцыклапедыстаў. Услед за пяцітомнай «Энцыклапедыяй літаратуры і мастацтва Беларусі», дзе багата новых гістарычных звестак, услед за энцыклапедычным слоўнікам «Янка Купала» выйшаў энцыклапедычны слоўнік «Францыск Скарына». На чарзе — шасцітомны «Біябібліяграфічны слоўнік беларускіх пісьменнікаў», які рыхтуецца сумесна з Інстытутам літаратуры АН БССР. У ім упершыню будзе прадстаўлены ўвесь кантынент беларускага прыгожага пісьменства ад старажытнасці да нашых дзён — усяго звыш тысячы персаналій. «Слоўнік» абяцае быць не пантэонам для выбраных, а аб’ектыўным і па магчымасці поўным даведнікам.

У тым жа інстытуце закончана аўтарская работа над навуковай часткай «Скарынаўскай праграмы» : выдадзены зборнік дакументаў і матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць нашага першадрукара, складзены В. Дарашкевічам, здадзены ў выдавецтва творы Ф. Скарыны, зборнік «Спадчына Скарыны», распачынаецца рэдагаванне калектыўнай манаграфіі «Скарына і яго эпоха». Апублікавана чарговая кніга Генадзя Кісялёва, прысвечаная спадчыне В. Дуніна-Марцінкевіча. У бліжэйшых планах акадэмічных літаратуразнаўцаў — выданне старажытнай беларускай паэзіі, прозы, драматургіі, летапісаў, даследаванне праблем метаду, стылю, жанраў, напісанне новай гісторыі.

Ёсць і менш значныя, але вартыя добрага слова выдавецкія ініцыятывы: У. Содалем і Е. Мацюш укладзены багаты альбом пра жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча, М. Васілеўскай — серыя бібліяграфій пра беларускія матэрыялы ў зарубежным друку XVI—XIX стст., а калектывам выкладчыкаў БДУ — першы краіназнаўчы дапаможнік, дзе зарубежны студэнт знойдзе даволі поўную інфармацыю па гісторыі нашай рэспублікі.

На жаль, апрача грунтоўнага зборніка «К. Калн-

новскнй: ІІз печатного н рукопнсного наследня», падрыхтаванага ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, нічым асаблівым не парадавалі чытачоў нашы гісторыкі. Праўда, выдадзены або выдаюцца шматтомныя гісторыі беларускага рабочага класа і сялянства. Але, як слушна гаварылася ў дакладзе I. Навуменкі на нядаўнім гадавым сходзе АН БССР, некаторыя з тамоў аказаліся адразу ўстарэлымі. Гісторыкі абыходзяць многія дыскусійныя пытанні нашага палітычнага, ідэалагічнага, культурнага мінулага. Занядбана выданне першакрыніц. Гэта ж факт, што ў апошні час найбольш значныя помнікі нашай гісторыі — Першы Літоўскі Статут, полацкія граматы, Літоўская метрыка, беларуска-літоўскія летапісы, Радзівілаўскі летапіс — апублікаваны або рыхтуюцца да друку за межамі Беларусі.

У свой час беларускія гісторыкі дужа пакрыўдзіліся на словы Ніла Гілевіча, што яны, маўляў, знаходзяцца пад «каўпаком абэцэдаршчыны», і нават выступілі з артыкулам, дзе горача даказвалі, што ў іх заўсёды і ўсё было добра, што ім, у адрозненне ад вучоных з іншых рэспублік, зусім не трэба перабудоўвацца. Вядома, словы Ніла Гілевіча, як мне здаецца, патрабуюць пэўнага ўдакладнення. Пад каўпаком ніколі не знаходзіліся нашы археолагі, якія зыходзяць пераважна з канкрэтных фактаў. Адвольна сканструяваныя схемы не падзяляліся беларускімі гісторыкамі, што жылі ці жывуць у Маскве і Ленінградзе (М. Улашчык, А. Каўко, В. Грыцкевіч, Г. Харашкевіч і інпі.). Ды і сам каўпак аказаўся, асабліва ў апошні час, вельмі нетрывалым, дзіравым. Многія вучоныя (не буду тут называць прозвішчы, каб не аказацца суб’ектыўным) ужо даўно вылезлі з-пад каўпака або спрабуюць выбрацца. Праўда, дзейнічае і «каўпаковая» карпаратыўнасць. Самых смелых адразу пачынаюць ушчуваць: сядзець, не смець высоўвацца! Таму даводзіцца, гаворачы словамі Уладзіміра Арлова, нашай музе гісторыі «не задаволена ўсміхацца, а збянтэжана чырванець» Ч Чырванець таму, што, паводле Пімена Панчанкі,

Мала ў Беларусі Разумных гісторыкаў, Якія любяць і ведаюць Родную гісторыю 2.

1 Лнт. газета. 1988. 17 февр.

2 Літ. і мастацтва. 1988. 26 лют.

А не любяць сваё мінулае самі гісторыкі — не любяць яго і шырокія масы. У тым ліку інтэлігенцыя, работнікі культуры. He любяць, не ведаюць, баяцца. Прыгадаем хаця б памятную забарону альманаха «Спадчына». Такі ж лёс напаткаў грунтоўную і патрэбную, асабліва моладзі, манаграфію Г. Галенчанкі «Нарысы духоўнай культуры Беларусі XVI—XVII стагоддзяў». Зыходзячы з багатага канкрэтнага матэрыялу, аўтар нарысаў паспрабаваў паказаць дзве культуры ў тагачаснай феадальнай культуры, але абэцэдаршчыкі адразу абсадзілі яго: якая яшчэ там культура? Акрамя лапцюжнай не было ніякай! Або такі факт, з галіны кур’ёзаў: рэжысёр, які захацеў зрабіць фільм пра Кастуся Каліноўскага, неяк шукаў нашага шаноўнага Генадзя Кісялёва, каб той падзяліўся перад аб’ектывам... сваімі асабістымі ўспамінамі пра легендарнага рэвалюцыянера. Адным словам, атрымоўваецца зачараванае кола: не ведаем гісторыі, таму што баімся яе, баімся ж таму, што не ведаем.

Гаворачы ў самым агульным плане, нашы прэтэнзіі да духоўных нашчадкаў Л. Абэцэдарскага, якія да таго ж часта утрыруюць думкі свайго настаўніка, даводзяць іх да абсурду, зводзяцца да таго, што яны слаба ўдзельнічаюць у вяртанні нашай гістарычнай памяці, у фармаванні гістарычнай свядомасці. А сёння, у часы перабудовы, гэта вельмі важна. «Фармаванне гістарызму мыслення,— цытую «Правду»,— неабходная састаўная частка развіцця марксісцка-ленінскага светапогляду, адзін з дзейсных сродкаў актывізацыі чалавечага фактара» Народная свядомасць сёння павінна фармавацца і «ўсё болып фармуецца на прынцыпах навуковага гістарызму і праўды» 2. А якая ж тут праўда, калі мы часта падганяем гісторыю пад зручныя або і спекулятыўныя схемы і стэрэатыпы і ўсё тое, што не ўкладваецца ў іх, абыходзіцца, адкідваецца ці нават абвяшчаецца варожым?! Якая ж тут аб’ектыўнасць, калі мы дужа любім кідацца з адной крайнасці ў другую, маляваць канкрэтныя асобы і цэлыя перыяды або толькі станоўча, або толькі адмоўна?! Да бела-

1 Журавлев Внт., Журавлев Вал. Нсторнзм мыслн н действня//Правда. 1987. 5 пюня.

2 Прннцнпы перестройкн, революцнонность мышлення н действня//Правда. 1988. 6 апр.

рускай гістарычнай навукі асабліва стасуюцца словы М. Гарбачова, сказаныя на сустрэчы ў ЦК КПСС з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, ідэалагічных устаноў і творчых саюзаў: «Патрэбна дыялектыка, a не шараханне то ў чорнае, то ў белае. У жыцці такога няма, усё ідзе побач, у барацьбе і ўзаемасувязі»

Зыходзячы з гэтых слоў, паспрабуем, хаця б бегла, глянуць на некаторыя «задзірванелыя» ўчасткі нашай нацыянальнай гісторыі. Падысці да некаторых яе момантаў і з’яў з такой пазіцыі: а для свайго часу былі яны прагрэсіўныя ці рэгрэсіўныя, адпавядалі народным інтарэсам ці не? Я разумею, што вырашаць гістарычныя праблемы павінны не літаратары, не пісьменнікі, а самі гісторыкі. Мы робім гэта часам занадта эмацыянальна, суб’ектыўна. Але ж, як сказаў на ўсесаюзным пісьменніцкім пленуме вядомы азербайджанскі пісьменнік Анар, «гісторыя занадта сур’ёзная рэч, каб давяраць яе толькі гісторыкам» 2.

Перыяд Кіеўскай Русі. Сёння мы добра разумеем, што ўваходжанне крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў у Кіеўскую дзяржаву адпавядала іх інтарэсам, іх далейшаму развіццю. Далучэнне беларускіх зямель да хрысціянства садзейнічала пашырэнню тут пісьменнасці, візантыйскіх і антычных (г. зн. агульнаеўрапейскіх) традыцый, фармаванню першых элементаў будучай беларускай літаратуры. Дзякуючы Кіеву беларускія княствы ўзняліся на новую ступень грамадска-культурнага развіцця. Аднак нельга ўяўляць Кіеўскую Русь такой цэнтралізаванай дзяржавай, якой была Расія, скажам, пры Кацярыне II. Беларускія княствы захоўвалі ў ёй пэўную самастойнасць. Полацкія ці тураўскія князі ў болыпай ці меншай ступені абаранялі ў агульнай дзяржаве мясцовыя, у тым ліку і народныя інтарэсы. I мы маем усе падставы ганарыцца некаторымі са сваіх продкаў так, як рускія ганарацца Юрыем Далгарукім ці Аляксандрам Неўскім. Таму мне зусім незразумелая раздражнёнасць і навешванне ярлыкоў, з якімі нашы гісторыкі сустракаюць спробы літаратараў ці мастакоў аддаць належнае гэтым князям, знайсці станоўчае ў тым, што яны зрабілі для свайго часу. Найболып яскравы прыклад такога гістарычнага нігілізму — рэ-

' Літ. і мастацтва. 1988. 15 студз.

2 Лнт. газета. 1988. 9 марта.

акцыя на артыкул Міколы Ермаловіча, прысвечаны Полацку.

Перыяд Вялікага княства Літоўскага. Напіы гісторыкі не шкадуюць намаганняў, каб даказаць, пгго гэтае дзяржаўнае ўтварэнне не мела да беларусаў ніякага дачынення, што літоўскія князі сілай захапілі беларускія землі, а літоўскія феадалы ўчынялі тут ледзь не нацыянальны прымус. Такія ідэі ёсць і ў рукапісе кнігі, які год з дзесяць таму, у часы застою, быў падрыхтаваны ў Інстытуце гісторыі і дагэтуль настойліва прапануецца для выдання ў «Навуцы і тэхніцы». Раней кніга павінна была называцца «Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага», цяпер жа ў планах значыцца нешта яшчэ больш эўфемістычнае: «Беларусь у XIV—XVI стагоддзях». Аўтараў гэтага гістарычнага «даўгабуда» не бянтэжыць тое, што рукапіс быў адмоўна ацэнены маскоўскімі гісторыкамі, што прапанаваная схема разыходзіцца з фактамі і што гэтая схема дужа нагадвае нацыяналістычныя прэтэнзіі, выказаныя літоўскімі эмігрантамі ў кнізе «Літве — семсот гадоў» '. Там таксама сцвярджаецца, што літоўцы — выключны і магутны народ, які зброяй пакарыў «рускія» плямёны, што Вялікае княства Літоўскае было толькі літоўскай дзяржавай і яно павінна быць адроджана ў межах ад Балтыйскага да Чорнага мораў... Крайнасці, як бачым, зноў пачалі змыкацца! А дзе ж ісціна? Яна дзесьці бліжэй да сярэдзіны. Пачнём з галоўнага. Адпавядала ўваходжанне раздробленых беларускіх княстваў у склад Вялікага княства Літоўскага інтарэсам іх жыхароў ці не адпавядала? За адказам звернемся да Ф. Энгельса, прывядзём словы, якія не дужа любяць цытаваць нашы гісторыкі: «У тыя часы, калі Вялікаросія трапіла пад мангольскае ярмо, Беларусь і Маларусь знайшлі сабе абарону, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства» 2. Такім чынам, Ф. Энгельс бачыў і непрымусовасць, добраахвотнасць самога аб’яднання, і карысць ад яго (карысць, дадамо, узаемную, бо «русічы» дапамаглі літоўцам выстаяць у барацьбе з крыжакамі, перамагчы пад Грунвальдам), і ўмоўны характар самой назвы княства (прыгадаем, што ў яго поўнай назве на другім месцы стаіць слова «рускі»).

1 Lithuania 700 Years. N.— Y., 1969.

2 Маркс K., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С. 18—19.

3 Зак. 264

65

Бо дзіўна выглядае гэтае заваяванне (хаця, вядома, былі і ўзброеныя міжусобныя сутычкі), пасля якога пераможцы прынялі мову пераможаных у якасці дзяржаўнай мовы, мовы пісьменнасці, дазволілі праваслаўным феадалам заняць дастойнае месца сярод паноўрады. Безумоўна, літоўскія феадалы часам прыгняталі беларускіх сялян, але ж беларускія рабілі тое ж самае з літоўскімі сялянамі, і гнёт гэты быў не нацыянальны, а феадальны, класавы. У нацыянальна-рэлігійных адносінах беларускія землі карысталіся ў княстве значнай незалежнасцю, талерантнасцю, што і прывяло да росквіту беларускай феадальнай культуры ў канцы XV — першай палове XVI стст., да яе «залатога веку» («залатога» — у параўнанні не з сучаснасцю, а з гадамі папярэдняга і наступнага застояў).

Такім чынам, гістарычная рэальнасць аказваецца значна болып складанай, чым адвольна сканструяваная схема. Ці можам мы лічыць Вялікае княства Літоўскае толькі беларускай дзяржавай, як гэта робіцца эмігрантамі на Захадзе? He, бо палітычная ўлада ў ёй належала і літоўскім князям. Ці можам мы лічыць княства выключна літоўскім, як гэтага чамусьці хочацца некаторым беларускім гісторыкам? Таксама не, бо аснову эканамічнай і ваеннай магутнасці княства складалі беларускія землі. Іх жыхары, прыняўшы хрысціянства на трыста год раней, вышэй стаялі ў культурных адносінах, першымі пачалі летапісанне і кнігадрукаванне, што дабратворна адбілася і на фармаванні літоўскай нацыянальнай свядомасці. Як бачым, Вялікае княства Літоўскае трэба лічыць дзяржавай агульнай, «поліэтнічнай» L Памяць пра гэтую агульнасць умацоўвалася потым у барацьбе, скажам, з паланізацыяй. I я не разумею, навошта сёння, калі беларускі і літоўскі народы ўваходзяць у сацыялістычную садружнасць, з узаемнай карысцю спаборнічаюць, рэанімаваць міф пра ўяўны захоп і ўяўны прыгнёт літоўскімі князямі і феадаламі беларускіх зямель і беларускага народа?! Міф, далёка не бяскрыўдны для нашых узаемаадносін. Бо вынікі яго бываюць часта нечаканыя. Прывяду толькі адзін прыклад. 3 тае прычыны, што мы адмаўляліся ад дзяржаўнага ўдзелу ў Вялікім княстве Літоўскім, не ў Мінск, а ў Вільнюс

1 Этнаграфія беларусаў. Мн., 1985. С. 122.

былі вернуты з Масквы, з Дзяржаўнага мастацкага музея, «літоўскія» паясы, вырабленыя ў... Слуцку.

Коратка пра перыяд, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Адпавядала гэта ўваходжанне інтарэсам беларускага народа ці не адпавядала? У адрозненне ад Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага — у цэлым не адпавядала. Дакладней, адпавядала пераважна інтарэсам сацыяльных вярхоў, на якія былі пашыраны прывілеі польскай шляхты. Становішча народных мас у складзе Рэчы Паспалітай не палепшылася, а пагоршылася: побач з феадальным узмацніўся і нацыянальна-рэлігійны прыгнёт. Пачалася дэнацыяналізацыя беларускай шляхты, беларускага народа. Праўда, яна ніколі не была поўнай. Беларускія (ці, як хочуць гэта давесці нашы гісторыкі,— «літоўскія») феадалы не сталі польскімі — яны толькі вонкава паланізаваліся. У беларускай культуры па-ранейшаму былі дзве культуры, і ў кожнай з іх лёгка знайсці неацэнныя па сваёй значнасці каштоўнасці. Такім чынам, у выніках абедзвюх уній больш адмоўнага, чым станоўчага (хаця было і станоўчае: пашырэнне здабыткаў заходнееўрапейскай культуры, сумесны адпор туркам і шведам). 3 другой паловы XVI ст., з наступу сіл контррэфармацыі на чале з езуітамі, пачаліся нашы нацыянальныя бядоты (у тым ліку і сённяшнія). I цяжка зразумець некаторых маладых людзей, якія прыхарошваюць пасляунійную дзейнасць каталіцкага духавенства, прыніжаюць ролю праваслаўя ў адстойванні нацыянальных традыцый. Для свайго часу («секуіцнм» праваслаўе стала ў Беларусі пазней) такое адстойванне, няхай у нечым і кансерватыўнае, мела станоўчае значэнне.

Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Уваход беларускіх земляў у этнічна роднасную Расійскую дзяржаву быў прагрэсіўны па сваіх выніках і перспектыве. Аднак, даказваючы гэтую прагрэсіўнасць, мы нярэдка выкарыстоўваем сумніцельныя аргументы: змянпіэнне прыгнёту, спыненне паланізацыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнёт пасля далучэння не зменшыўся, а, наадварот, узрос; паланізацыя дасягнула тут свайго апагею ў першай палове XIX ст., а пасля паўстання 1830—1831 гг. змянілася ўзмоцненай русіфікацыяй. I адначасова забываем пра сапраўдныя аргументы. Напрыклад, пра тое, што, па словах К. Маркса і Ф. Эн-

гельса, цэнтралізаваная Расійская імперыя стаяла на вышэйшай ступені грамадскага развіцця, чым дэцэнтралізаваная Рэч Паспалітая, якая ў XVIII ст. трымалася на «беспарадку», знаходзілася на мяжы развалу *. Праўда, класікі марксізму, у адрозненне ад нас, заўсёды бачылі істотную розніцу паміж далучэннем беларускіх і ўкраінскіх земляў да Расіі 2 і падзелам самой Рэчы Паспалітай, які сцэментаваў сілы рэакцыі3, падкрэслівалі, што Рэч Паспалітая стаяла на парозе значных буржуазных рэформ. Забываючы пра гэта, мы тым самым ставім пад сумненне мэтазгоднасць усяго шляхецкага вызваленчага руху XIX ст., яго прагрэсіўны характар, адзначаны ў працах У. I. Леніна 4.

Тое ж сумненне ў патрэбе вызваленчага руху ўзнікала, калі ў часы застою мы ставілі ледзь не знак роўнасці паміж царскай уладай, рускім чыноўніцтвам і самім рускім народам з яго вялікай культурай. Забываючы пра тое, што царская імперыя была «турмой народаў», што існавалі дзве Расіі (як і дзве Польшчы, дзве Беларусі), мы тым самым адыходзілі ад класавых пазіцый, болып таго, ускосна ставілі пад пытанне заканамернасць Кастрычніцкай рэвалюцыі. А што такія тэндэнцыі ў нас былі — мноства таму доказаў. Мы абыходзілі ўвагай нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863—1864 гг. Мы сарамліва замоўчвалі прымусовую ліквідацыю уніі, якая, сама народжаная пад прымусам, потым не спраўдзіла ўскладзеных на яе надзей і стала веравызнаннем плебса — па словах Ф. Энгельса, да XIX ст. уніяты ўжо «звыкліся са сваім становішчам» 5 і не гарнуліся да праваслаўя. Мы згладжвалі ўсялякую, сапраўдную і ўяўную крытыку царскіх улад і царскіх чыноўнікаў, баючыся, што нехта можа за гэта пакрыўдзіцца. Спашлюся на такі красамоўны прыклад. Калі выходзіла мая аповесць «Восень пасярод вясны», дзе ашмянскі земскі прыстаў Серабракоў, чалавек перадавы, мусіў, ратуючы будучых паўстанцаў, застрэліць несвядомага беларускага мужыка, які

1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С. 23.

2 Тамсама. Т. 16. С. 163.

3 Тамсама. Т. 5. С. 351.

4 Леннн В. Н. ПСС. Т. 25. С. 297.

5 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С. 19.

хацеў выдаць канспірацыю, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ад мяне рашуча запатрабавалі (і гэта людзі разумныя, якіх я глыбока паважаю) перарабіць усю сцэну, бо як жа так: рускі чыноўнік ды забівае беларускага селяніна... Давялося паступіцца гістарычнай праўдай, прымусіць героя ўтапіцца.

Аддаючы даніну застойнай інерцыі, мы часта ставім пад сумненне прагрэсіўнасць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст. Бо чым жа тады вытлумачыць, што дасюль мы нігілістычна ставімся да «Нашай нівы», лічачы яе па традыцыі не столькі нацыянальным, колькі буржуазна-нацыяналістычным выданнем. Так, буржуазныя ідэі безумоўна адбіліся на старонках першых беларускіх легальных газет. Але ж для таго часу, пакуль задачы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі заставаліся няздзейсненымі (здзейсніў іх толькі Кастрычнік), гэтыя ідэі былі актуальныя — яны расхіствалі асновы самаўладства. I пра які нацыяналізм можна гаварыць, калі ў «Нашай ніве» мы не знойдзем дэкларацый пра нацыянальную выключнасць, вышэйшасць беларусаў. Наадварот, нават найболып «правыя» аўтары газеты заклікалі да супрацоўніцтва народаў, да таго, што мы сёння называлі б інтэрнацыяналізмам. Для доказу працытую артыкул А. Уласава: «Ад супольнага жыцця некалькіх розных нацый край мае шмат карысці: яго агульная культура падымаецца. Кожны вядзець штодзённае змаганне за сваю нацыянальную ідэю, і там, дзе ідзець такая вайна, штодзень нешта новае вытвараецца; змаганне ёсць разам і вытварэнне новага» I далей ідуць словы, скіраваныя Ў будучыню: «Калі наш край дачакаецца ціхага і згоднага жыцця ўсіх нацый і будуць праведзены справядлівыя нацыянальныя граніцы, тады развіццё духоўнае і матэрыяльнае — высока падымецца, нават шмат вышэй, чым у мейсцах з адным толькі племенем». А вось што пісаў, баронячы літоўскіх сялян, А. Луцкевіч: «Пара, даўно пара літоўскім, а таксама і нашым беларускім сялянам зразумець, што яны належаць да аднэй мужыцкай сям’і і становяць адну нацыю (г. зн. адзін клас.— A. М.), а ўсе старанні «нацыяналістаў» рознага гатунку толькі аслабляюць сілы сялян, сілы

1 У(ласаў) А. Край з пяццю нацыямі//Наша ніва, 1909. 7 чэрв.

вёскі» '. Дзе ж тут «нацыяналізм»?— хочацца спытаць у сённяшняга затоенага апанента. Хутчэй, наадварот: гучыць заклік да яднання працоўных розных нацый.

Аналізуючы беларускі нацыянальна-вызваленчы рух пачатку XX стагоддзя, выразнікам якога была «Ha­ma ніва», мы сёння бачым усю яго неадназначнасць, супярэчлівасць. Так, ён далёка не заўсёды быў рэвалюцыйны. Так, у ім адлюстроўваліся дробнабуржуазныя памкненні, інтарэсы беларускага сялянства2. Але ж трэба памятаць, што нацыянальная ідэя тады аб’ядноўвала шырокія народныя масы. Для беларусаў і ўкраінцаў «Бацькаўшчына» ў той час, гаворачы словамі У. I. Леніна, яшчэ «не адспявала ўсёй сваёй гістарычнай песні», яшчэ магла быць і фактычна была «абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды» 3.

Беларускі нацыянальны рух дапаўняў сацыяльны, актывізаваў рэвалюцыйныя настроі — адным словам, набліжаў Кастрычнік, набліжаў абвяшчэнне БССР. Дзякуючы ім здзейсніліся надзеі не толькі рабочых і сялян, але і нацыянальнай інтэлігенцыі. Дзякуючы ім наш народ узняўся ад «тутэйшасці» да свядомага, нацыянальнага быцця.

Ідэя аб утварэнні БССР не была прыўнесена «збоку», як гэта сцвярджаюць нашы недругі ды і мы самі, гіпербалізуючы ролю А. Мяснікова і яго акружэння. Akt 1 студзеня 1919 года быў лагічным і заканамерным вынікам шматгадовага вызваленчага руху, сацыяльнага і нацыянальнага. Кастрычнік і абвяшчэнне БССР рыхтавалі дзекабрысты і філаматы, народнікі і каліноўцы. Без Багушэвіча і Цёткі, Купалы і Коласа не было б Гартнага-Жылуновіча, не прыйшлі б у літаратуру «маладнякоўцы». Без самаадданай дзейнасці папярэдніх пакаленняў немагчымы быў бы ўздым у ленінскі перыяд нашага жыцця. Таму, параўноўваючы нашы дасягненні з мінулымі часамі, мы не павінны іх супроцьпастаўляць: маўляў, да рэвалюцыі ўсё было дрэнна, маўляў, раней беларусы ведалі толькі

1 Г. Б. (Луцкевіч А.) Янішская справа//Наша ніва. 1913. 19 крас.

2 Гл. Полымя. 1988. № 4. С. 192.

3 Леннн В. Н. ПСС. Т. 30. С. 90.

лапці ды каўтун, маўляў, раней мы былі нейкім выключным, негістарычным народам і толькі цяпер набылі паўнацэннасць.

Дык давайце адносіцца да сябе як да нармальнага народа, што мае ўласную, прытым багатую і даўнюю гісторыю! Давайце ўзновім яе ва ўсім аб’ёме, усёй супярэчнасці, велічы, гераічнасці і трагічнасці — нічога не прыхарошваючы, не ўзвышаючы сябе над суседзямі, але і не прыніжаючы!

1988

МІХАСЬ БІЧ,

доктар гістарычых навук

НАЦЫЯНАЛЬНЫ НІГІЛІЗМ

I БЕЛАРУСКАЯ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ

Нацыянальна-культурна-моўную сітуацыю ў нашай рэспубліцы ў адносінах да карэннай нацыянальнасці на сёння можна ацаніць як крытычную: 10-мільённая славянская нацыя з багатай гісторыяй і культурай знаходзіцца на мяжы знікнення. Страшэнная для кожнай нацыі хвароба — нацыянальны нігілізм — шырока распаўсюдзілася ва ўсіх сацыяльных пластах беларускага насельніцтва.

Што ж такое нацыянальны нігілізм? Гэта — адрачэнне ад роднай мовы, нацыянальнай культуры, шматвяковых народных традыцый і звычаяў, нормаў маралі, зняважлівыя, пагардлівыя адносіны да іх як да нечага аджылага і нікому не патрэбнага; гэта — засваенне безнацыянальнай, касмапалітычнай маскультуры, з якой непасрэдна звязаны рост у грамадстве бездухоўнасці, мяшчанска-спажывецкіх настрояў, эгаізму, абыякавых, па сутнасці, амаральных адносін да працы, сям’і, роднай зямлі і прыроды, а таксама рост крымінальнай злачыннасці ў самых розных формах і праявах.

Адпаведнымі прыкладамі, якія амаль ужо не здзіўляюць, перапоўнены зараз усе сродкі масавай інфармацыі. Ды і самі мы ўсё часцей сутыкаемся з падобнымі з’явамі. Ёсць людзі — сталіністы і іх духоўныя нашчадкі, якія звязваюць такія з’явы з перабудовай. Гэта, вядома, дэмагогія. Эканамічны і духоўны крызіс, у якім апыну-

лася наша грамадства на восьмым дзесятку гадоў сваёй гісторыі, ёсць, несумненна, вынік дзейнасці бюракратычна-каманднай сістэмы, створанай і выпеставанай Сталіным. Што датычыць нацыянальнага нігілізму, дык і ён, хоць і меў на Беларусі пэўныя гістарычныя карані, распаўсюджваўся ўсё ж не стыхійна. Спрыяльная глеба для яго росту была падрыхтавана ў 30-я гады шляхам вынішчэння нацыянальнай інтэлігенцыі, абвінавачанай у так званым нацыянал-дэмакратызме. Адначасова, адкінуўшы ленінскія прынцыпы і нормы нацыянальнай палітыкі, Сталін разам са сваімі памагатымі пачаў паслядоўна і няўхільна праводзіць антыгуманную палітыку, накіраваную на зліццё моў, культур і народаў, фактычна — на іх асіміляцыю і уніфікацыю. Сталінскія ідэолагі лічылі гэта адной з перадумоў паспяховага будаўніцтва камуністычнага грамадства, маючы на мэце казарменны камунізм. Тое ж рабілася і ў часы Хрушчова — Брэжнева. Адпаведныя задачы выконвалі пастаўленыя на службу да жданавых і суславых і пад іх поўны кантроль грамадазнаўчыя навукі, сістэма народнай адукацыі, друк, радыё, тэлебачанне, кіно, тэатр і ўсемагутная цэнзура. Рэакцыйная палітыка прыкрывалася наскрозь фальшывымі лозунгамі аб сацыялістычным інтэрнацыяналізме.

Кіраўнікі нашай рэспублікі ў ажыццяўленні асіміляцыйнай палітыкі ўсе пасляваенныя дзесяцігоддзі значна апярэджвалі іншых. Родную мову зрабілі непатрэбнай пры паступленні ва ўсе ВНУ і тэхнікумы рэспублікі, за выключэннем спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». У выніку прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці, якія вучыліся на роднай mo­bb, у сваёй жа рэспубліцы былі пастаўлены на ўступных экзаменах у ВНУ і тэхнікумы ў горшае становішча ў параўнанні з тымі, хто яе, гэтую мову, увогуле не вывучаў. Так былі створаны перадумовы для масавага пераводу беларускамоўных школ («па жаданні бацькоў»!) на рускую мову і нарастання хвалі хадайніцтваў аб вызваленні дзяцей ад вывучэння беларускай мовы як прадмета. Усе такія заявы бацькоў амаль аўтаматычна задавальняліся. Выкладчыкам беларускай мовы давялося вытрымаць яшчэ адзін здзек: ім за ўрок пачалі плаціць значна менш, чым выкладчыкам рускай мовы.

Беларускамоўных школ у рэспубліцы амаль не засталося зусім, бо ўвесь корпус педагогаў рыхтавалі выключна па-руску, не зважаючы на наяўнасць у вёсцы беларускамоўных школ. Тое ж датычыць падрыхтоўкі кадраў спецыялістаў, у тым ліку рабочых, для ўсіх галін народнай гаспадаркі і культуры рэспублікі, а таксама — сістэмы дашкольнага выхавання. Такім чынам, беларуская мова ў БССР была пастаўлена, па сутнасці, па-за законам: яе выкінулі практычна з усіх сфераў дзяржаўнага, грамадска-палітычнага і гаспадарчага жыцця, пакінуўшы дажываць і паміраць у вёсцы разам са старэйшымі пакаленнямі сялян. Засталіся як бы для дэкарацыі некалькі беларускамоўных газет і часопісаў з мізэрнымі тыражамі, 2—3 нацыянальныя тэатры, мясцовыя радыёі тэлеперадачы, у якіх, дарэчы, запрошаныя для выступлення людзі зазвычай гаварылі па-руску.

Адна з галоўных перадумоў пашырэння нацыянальнага нігілізму — адсутнасць у людзей гістарычнай свядомасці. Шмат гадоў гісторыя Беларусі ў сярэдніх школах не вывучалася зусім, затым пачала вывучацца ў якасці неабавязковага дадатку да ўрокаў па гісторыі СССР. У ранг самастойнага вучэбнага прадмета яна не ўведзена да нашых дзён. Адсюль і адпаведныя адносіны да яе вывучэння як з боку настаўнікаў, так і вучняў. У сістэме вышэйшай адукацыі рэспублікі гісторыя Беларусі, за выключэннем некалькіх гуманітарных спецыяльнасцей, да апошняга часу не вывучалася зусім, а там, дзе існаваў адпаведны курс, на яго адводзілася мізэрная колькасць гадзін. Пра што можна гаварыць, калі нават на гістарычных факультэтах педінстытутаў (стацыянар) зараз уся дасавецкая гісторыя Беларусі ўкладваецца ў 38 лекцыйных гадзін. У выніку многія пакаленні людзей, у тым ліку з вышэйшай адукацыяй, уступілі ў самастойнае жыццё, зусім не ведаючы гісторыі свайго народа.

А які змест нашай гістарыяграфіі? Пачынаючы з 30-х гадоў, яна па многіх пытаннях свядома фальсіфікавалася. У гістарычную навуку ўкараняліся схемы і догмы вульгарнай сацыялогіі і эканамічнага матэрыялізму, чорнае нярэдка паказвалася як белае і наадварот. I ў цэлым — складваецца ўражанне — рабілася ўсё, каб народ не ведаў сваёй сапраўднай гісторыі і культуры і не ўсведамляў сябе як народ, нацыя. Най-

болып поўна і яскрава пазіцыі гісторыкаў сталінскай школы па праблемах дасавецкай гісторыі адлюстраваліся ў першым акадэмічным выданні «Гісторыі БССР» (1954) пад рэдакцыяй У. Перцава, К. Шабуні і Л. Абэцэдарскага, у 12-ці выданнях школьнага падручніка Л. Абэцэдарскага, М. Баранавай і Н. Паўлавай і ў навучальным дапаможніку для студэнтаў гістарычных факультэтаў (1981) пад рэдакцыяй А. Ігнаценкі і В. Чапко.

У гэтай сувязі напомнім аб праблеме этнагенезу беларусаў. Цяжка злічыць, колькі існуе навуковых гіпотэз па гэтай праблеме, але ў названых выданнях, у нашай афіцыйнай гістарыяграфіі пануе адна: беларускі этнас утварыўся на аснове старажытнарускай народнасці, сам факт існавання якой застаецца навукова неабгрунтаваным. Гэта падаецца як ісціна ў апошняй інстанцыі. Іншыя погляды вучоных адносна старажытнарускай і ўтварэння беларускай народнасцей не толькі не разглядаюцца, але нават не ўпамінаюцца, не зважаючы на іх міжнародны аўтарытэт. Галоўным фактарам утварэння старажытнарускай народнасці падаецца ўзнікненне раннефеадальнай Кіеўскай дзяржавы — «шматковай імперыі Рурыкавічаў», як называў яе К. Маркс. Затушоўваецца самастойнае — на працягу стагоддзяў — існаванне Полацкага княства, якое толькі эпізадычна ўваходзіла ў склад гэтай «імперыі» і часта аспрэчвала ў войнах з Кіевам і Ноўгарадам першынства ў Старажытнай Русі.

Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага да нядаўняга часу адназначна трактавалася як ваеннае заняволенне беларусаў (іх продкаў) літоўцамі і амаль што атаясамлівалася з устанаўленнем у Паўночна-Усходняй Русі татара-мангольскага іга. Адпаведным чынам паказвалася і далейшая гісторыя беларусаў у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай: яны быццам бы не ўсведамлялі сябе ў якасці самастойнага этнасу, не бачылі ўласнага гістарычнага шляху і на працягу многіх стагоддзяў пастаянна імкнуліся аб’яднацца са «старэйпіым братам», г. зн. трапіць пад дэспатычную ўладу вялікіх князёў і цароў маскоўскіх. А Вялікае княства Літоўскае, ва ўтварэнні якога прымалі непасрэдны ўдзел і ў якім панавала іх мова і культура, было для беларусаў, паводле схемы гісторыкаў сталінскай школы, чужарод-

най прыгнятальніцкай дзяржавай. Таму, сцвярджалі яны, беларусы падчас шматлікіх войнаў Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім, адкрывалі маскоўскім ваяводам брамы сваіх гарадоў і крэпасцяў, усяляк дапамагалі заваяваць («вызваліць») сваю зямлю, а ў выпадках паражэнняў тых ваяводаў «добраахвотна» перасяляліся ў Расію. Пра тое, што яны там сустракалі, нашы афіцыйныя гісторыкі не пісалі. Замоўчвалі яны таксама масавыя ўцёкі ў той час рускага насельніцтва на Беларусь ад сваволу і дзікай дэспатыі сваіх князёў, цароў і іх апрычнікаў. Адным словам, беларускі народ у перыяд існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай у нашай афіцыйнай гістарыяграфіі паказваўся нейкай кволай, непаўнацэннай істотай, якая не ўсведамляла сябе, не магла цвёрда стаяць на ўласных нагах, не мела нічога гераічнага ў сваёй тысячагадовай гісторыі эпохі феадалізму і марыла толькі аб адным: як бы ўз’яднацца з царскай Расіяй.

Такая менавіта канцэпцыя гісторыі беларускага народа прапагандавалася рускай манархічнай гістарыяграфіяй у XIX — пачатку XX стст. Невыпадкова паслядоўнікі яе ў савецкай гістарыяграфіі цалкам замоўчвалі канцэпцыю Маркса і Энгельса, паводле якой Вялікае княства Літоўскае з моманту свайго ўзнікнення з’яўлялася разам з Маскоўскім княствам адным з двух цэнтраў дзяржаўнага аб’яднання ўсходніх славян.

Л. Абэцэдарскі і яго аднадумцы ўпарта змагаліся з буржуазна-нацыяналістычнай канцэпцыяй аб «бяскласавасці беларускага народа». Але самі фактычна прапагандавалі яе, бо ўсіх магнатаў, шляхту і часткова духавенства Беларусі, якія актыўна ўдзельнічалі ў палітычным, ваенным і культурным жыцці ВКЛ, адносілі да літоўцаў і палякаў і лічылі іх дзейнасць варожай беларускаму народу. На гэтай падставе іх імёны выкідваліся з гісторыі Беларусі (у дадзеным выпадку выкарыстоўваўся «класавы падыход»). Асвятленне пытанняў, звязаных з веравызнаннем беларусаў, зноў-такі давалася паводле высноваў рускай манархічна-клерыкальнай гістарыяграфіі, бо беларусы атаясамліваліся з праваслаўнымі. У адрозненне ад праваслаўнай царквы дзейнасць каталіцкага і асабліва уніяцкага духавенства ўсяляк ахайвалася як антынародная. Пры гэтым замоўчвалася, што толькі уніяцкая

царква і ў набажэнстве, і ў асветніцкай дзейнасці карысталася народнай беларускай мовай і выдавала на ёй адпаведную літаратуру, якая ў масе была знішчана пры гвалтоўнай ліквідацыі уніі ў 1839 годзе. Болып Ta­ro, насуперак фактам сцвярджалася, што уніяцкая царква займалася выключна паланізацыяй беларусаў. Разам з тым не адзначаўся русіфікатарскі напрамак дзейнасці праваслаўнай царквы. 3 такіх самых — някласавых і немарксісцкіх пазіцый ацэньваліся беларускімі гісторыкамі сталінскай школы падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне Беларусі да царскай імперыі, якое беспадстаўна характарызавалася як «ўз’яднанне» (супраць гэтага ненавуковага ў дадзеным выпадку тэрміна выступаў нават Л. Абэцэдарскі).

Пазнейшая гісторыя Беларусі паказвалася па агульнарасійскай схеме. Пры гэтым беларускі матэрыял быў толькі дадаткам-ілюстрацыяй да рускай гісторыі. Спецыфіка нацыянальнай гісторыі не раскрывалася. Дарэчы і недарэчы падкрэсліваўся ўплыў рускай культуры на беларускую і не адзначалася (адносна XVI— XVII стст.) вельмі значнае адваротнае ўздзеянне. У выніку вучань, студэнт-гісторык, настаўнік рабіў выснову, што беларуская нацыянальная культура — грамадская думка, літаратура, публіцыстыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і г. д.— мела не самастойны, а другасны, неаўтэнтычны характар. Адсюль і нігілістычныя адносіны да яе. У дадатак — груба скажалася гісторыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Разгледзім гэта болып падрабязна, абмежаваўшы сваю задачу перыядам барацьбы за звяржэнне самадзяржаўя ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. Гістарыяграфія наступнага этапу нацыянальнага руху заслугоўвае асобнай гаворкі.

Дамовімся адразу, як разумець паняцце «нацыянальна-вызваленчы рух». Паводле Леніна, гэта грамадскі рух, адной з галоўных задач якога з’яўляецца забеспячэнне адзінства нацыянальнай мовы, свабоды яе развіцця і замацавання ў літаратуры. Гэтым патрабаванням нацыянальнага жыцця найбольш адпавядае дзяржаўнае аб’яднанне тэрыторыі з насельніцтвам, якое гаворыць на адной мове. Стварэнне нацыянальнай дзяржавы, як неаднаразова падкрэсліваў Ленін, з’яўляецца тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху прыгнечаных народаў. Таму спробу некаторых грама-

дазнаўцаў падмяніць паняцці — лічыць нацыянальнавызваленчым рухам чыста класавы рэвалюцыйны рабочы і сялянскі рух супраць царызму, памешчыкаў і капіталістаў — трэба прызнаць ненавуковымі і няплённымі; акрамя беспрасветнай блытаніны, яны ў навуку нічога не ўносяць. Такія спробы, у прыватнасці, яскрава праявіліся ў «Очерках нсторнн КПБ» \ у многіх іншых працах беларускіх гісторыкаў 50—70-х гадоў. В. I. Яфрэмава, напрыклад, пісала: «Формай нацыянальна-вызваленчага руху на ўскраінах Расіі, у т. л. і на Беларусі, стала перш за ўсё барацьба сялян за зямлю» 2. Рабілася гэта свядома — з мэтай аб’явіць сапраўдны нацыянальна-вызваленчы рух буржуазнанацыяналістычным, контррэвалюцыйным, па сутнасці — антынародным. Маю на ўвазе перш за ўсё ацэнкі дзейнасці Беларускай сацыялістычнай грамады і яе газет «Наша доля» і «Наша ніва» — першых у гісторыі беларускага народа легальных перыядычных выданняў на яго роднай мове. Але пра гэта ніжэй.

Зараз хацелася б спыніцца на нацыянальнай праграме К. Каліноўскага. На жаль, да нас не дайшло амаль нічога, напісанага ім па гэтым пытанні. Але беларускія гісторыкі 20-х гадоў (А. Цвікевіч, У. Ігнатоўскі), спасылаючыся на кнігу паплечніка М. Мураўёва генерала В. Ратча, а таксама на ўспаміны відных дзеячаў паўстання 1863 г. (як «чырвоных», так і «белых»), адзначалі, што Каліноўскі выступаў з патрабаваннем самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі як беларускі патрыёт. Супраць такіх ацэнак у канцы 20-х гадоў і пазней зацята змагаўся С. Агурскі, які лічыў Каліноўскага польскім шавіністам, ідэолагам польскай шляхты, што выступала за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Ігнатоўскі ўжо ў 1930 г. стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, і пункт гледжання Агурскага перамог. Праўда, у канцы 30-х гадоў Каліноўскага зноў прызналі рэвалюцыйным дэмакратам, а ў 1945 г. акадэмік АН БССР У. Перцаў апублікаваў артыкул, у якім падкрэсліў, што Каліноўскі змагаўся за ўтварэнне самастойнай Літоўска-Беларускай рэспуб-

1 Очеркн нсторнн КНВ. Ч. 1. Мн., 1968. С. 22, 91.

2 йз нсторян обіцественной мыслн Белорусснн конца XIX — начала XX вв. Мн., 1972. С. 61.

лікі і ацаніў гэта станоўча. «Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР» (1948), адным з аўтараў якіх быў Перцаў, не адмаўлялі наяўнасці ў Каліноўскага адзначанага лозунга, але ён ацэньваўся ўжо як памылковы. А ў першым томе «Нсторнн БССР» (1954) сцвярджалася, што «намер стварэння Літоўска-Беларускай рэспублікі, адарванай ад Расіі, Каліноўскаму прыпісалі беларускія буржуазныя нацыяналісты». Такім чынам, У. Перцаў, аўтар адпаведнага раздзела, цалкам адмовіўся ад сваёй ранейшай пазіцыі па гэтым пытанні. Погляды Каліноўскага, заявіў ён далей, «адпавядалі даўнім імкненням беларускага народа ўз’яднацца з вялікім рускім народам у адзінай братняй сям’і». Як бачым, аўтары і рэдактары кнігі прыпісалі Каліноўскаму намер ажыццявіць тое, што ў канцы XVIII ст. здзейсніла імператрыца Кацярына II. Вядомы беларускі філосаф I. Лушчыцкі ацэньваў патрабаванне незалежнай Літоўска-Беларускай рэспублікі ў час паўстання 1863 г. як контррэвалюцыйнае і рэакцыйнае. 3 такой ацэнкай у 50-я гады пагаджаўся і А. Смірноў. Апошні, аднак, у пачатку 60-х гадоў прызнаў яе памылковай, немарксісцкай. Пазней беларускія гісторыкі ўвогуле не сталі ўпамінаць пра пастаноўку Каліноўскім пытання аб утварэнні самастойнай БеларускаЛітоўскай рэспублікі, абмяжоўваючыся агульнай фразай, што ён выступаў за права ўсіх народаў на самавызначэнне свайго лёсу.

Пасля незвычайна жорсткай расправы з паўстанцамі 1863 г. і ўсімі, хто ім дапамагаў, вызваленчы рух на Беларусі адрадзіўся толькі ў час другой рэвалюцыйнай сітуацыі, якая ўтварылася ў Расіі ў канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў XIX ст. Менавіта тады сярод беларусаў-студэнтаў пецярбургскіх і іншых ВНУ, а таксама мясцовай вучнёўскай моладзі ўзніклі народніцкія гурткі. Некаторыя з іх у сваіх нелегальных выданнях («Да беларускай моладзі», «Пісьмы пра Беларусь», «Пасланне да землякоў-беларусаў», «Да беларускай інтэлігенцыі», двух нумарах часопіса «Гоман») заявілі аб існаванні этнічна самастойнай беларускай нацыі, тэарэтычна абгрунтавалі гэтую выснову і сфармулявалі праграму беларускага нацыянальна-вызваленчага руху (права беларускага народа «на федэратыўную самастойнасць у сям’і іншых народнасцей Расіі»). Ажыццяўленне сваёй праграмы яны пераваж-

на звязвалі з барацьбой за звяржэнне царскага самадзяржаўя ў шэрагах агульнарасійскай рэвалюцыйнай партыі «Народная воля».

Названыя творы беларускіх народнікаў — выдатныя помнікі нацыянальнай грамадскай думкі. Аднак да пачатку 70-х гадоў яны па сутнасці замоўчваліся ў нашай гістарыяграфіі. Я. Карнейчык нават у спецыяльнай манаграфіі, прысвечанай праблеме ўтварэння беларускай нацыі (1969), абышоў праграму і дзейнасць вядомай яму групы «Гоман». Ідэі «Гомана» не раскрываліся ў школьным падручніку па гісторыі БССР і нават у навучальным дапаможніку для студэнтаў-гісторыкаў. Думаецца, што рабілася гэта свядома — з мэтай не даць настаўніку-гісторыку, школьнай і студэнцкай моладзі матэрыялу, на якім магло прарасці зерне нацыянальнай свядомасці. Аўтары падручнікаў разам з кіраўнікамі былых міністэрстваў асветы і вышэйшай адукацыі БССР яўна ігнаравалі акадэмічную «Гісторыю Беларускай ССР», (т. 2, 1972 г.) і манаграфію С. М. Самбук «Обіцественно-полнтнческая мысль Белорусснн во второй половнне XIX в.» (1976), дзе «Гоман» і іншыя выданні беларускіх народнікаў разгледжаны даволі грунтоўяа. У 1985 г. усе яны апублікаваны ў зборніку «Публпцнстпка белорусскнх народннков» (укладальнікі С. і I. Александровічы). Але тыраж зборніка (2 тыс.) зусім невялікі і вядомасць яго, відаць, не выйшла за межы вузкага кола спецыялістаў-даследчыкаў.

Наступны этапны момант у развіцці беларускага нацыянальна-вызваленчага руху звязаны з узнікненнем Беларускай сацыялістычнай грамады. Утварылася яна зімою 1902—1903 гг. у выніку аб’яднання гурткоў студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Пецярбургу, Вільні і Мінску. У. I. Ленін адносіў БСГ да дробнабуржуазных нацыянальных партый леванародніцкага, г. зн. рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку. Сваёй бліжэйшаю мэтай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя «ў саюзе з пралетарыятам усіх народаў Расейскага гасударства» і (паводле праграмы 1903 г.) выказалася за ўтварэнне незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.

У студзені 1906 г., на другім з’ездзе БСГ, незалежніцкі лозунг быў заменены патрабаваннем для Беларусі палітычнай аўтаноміі ў складзе Расійскай дэ-

макратычнай рэспублікі з культурна-нацыянальнай аўтаноміяй для нацыянальных меншасцей краю.

Першымі гісторыкамі БСГ у 20-я гады выступілі яе актыўныя ў мінулым дзеячы і аднадумцы: Алесь Бурбіс, Зміцер Жылуновіч, Язэп Дыла, Антон Луцкевіч, Фёдар Турук і іншыя. Аўтары абапіраліся пераважна на свае ўспаміны, падмацоўваючы іх асобнымі дакументамі і матэрыяламі з асабістых архіваў. Адзначым, што без гэтых публікацый не можа абысціся і сучасны даследчык гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Аднак яны патрабуюць уважлівых, крытычных адносін, бо ў іх сустракаюцца розныя недакладнасці і супярэчнасці, перабольшваецца размах дзейнасці БСГ і яе ўплыў на масы і сама яна ў той ці іншай ступені ідэалізуецца. Аналагічным чынам пісалася тады, дарэчы, і гісторыя яўрэйскага Бунда. Разам з тым трэба адзначыць, што ў органе ЦК КПБ «Вперёд» відны дзеяч кампартыі Літвы Алекса Ангарэціс у 1923 г. яўна пераменшваў ролю і значэнне БСГ, характарызуючы яе як арганізацыю ледзь не фіктыўную. Ацэнку Ангарэціса ў шматлікіх публікацыях прапагандаваў С. Агурскі.

У. Ігнатоўскі ў 20-я гады называў Грамаду «першай сацыялістычнай партыяй на Беларусі, стаўшай на мясцовы беларускі нацыянальны грунт і паставіўшай сабе за мэту развязаць беларускае нацыянальнае пытанне». Разам з тым ён справядліва адзначаў, што сацыялістычная частка праграмы БСГ невыразная. Выданні Грамады, на яго погляд, «найчасцей абыходзяць сацыяльныя пытанні і абмяжоўваюцца палітычным зместам. Першае месца займае барацьба з рускім самаўладствам». У. Ігнатоўскі першы ў 20-я гады заўважыў і правільна ацаніў замену ў выданнях БСГ лозунга «Пралетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» на лозунг «Працавітая бедната ўсіх краёў, злучайся!». Гэта, як адзначыў даследчык, сведчыла аб тым, што БСГ «пачала глядзець на сябе хутчэй як на сялянскую, чым на пралетарскую арганізацыю». Легальная газета БСГ «Наша доля», паводле Ігнатоўскага, была «не класава-сацыялістычнай, а нацыянальна-дэмакратычнай». Зусім не ідэалізаваў Ігнатоўскі і «Нашу ніву», якую характарызаваў як «ліберальную газету». «Наша ніва», пісаў ён, «з класавым кірункам зусім парвала і стала на грунт адзінаганацыянальнагафронту».Разам

з тым Ігнатоўскі падкрэсліваў, што «Наша ніва» часта «з ліберальнага грунту сыходзіла ў бок народніцкага дэмакратызму» *. 3 гэтым нельга не пагадзіцца і сёння.

У 20-я і 30-я гады па пытаннях гісторыі БССР і КПБ нярэдка выказваліся кіраўнікі Кампартыі Беларусі. Так, першы сакратар ЦК КПБ А. Крыніцкі ў палітычнай справаздачы X з’езду КП(б)Б у студзені 1927 года справядліва адзначыў, што «да Кастрычніцкай рэвалюцыі дробнабуржуазная інтэлігенцыя розных палітычных адценняў была гегемонам у пытаннях нацыянальнага руху ў Беларусі». «Болыпая частка гэтых груповак,— гаварыў ён,— абымалася Беларускай сацыялістычнай грамадой, у якую ўваходзілі як элементы кадэцкага толка, так, галоўным чынам, эсэраўскія і народніцкія элементы. Да кастрычніка 1917 г. у БСГ намецілася левае ядро работнікаў, частка якіх пазней увайшла ў камуністычную партыю». Крыніцкі адзначыў спробы ідэалізацыі БСГ у гістарычнай літаратуры і як прыклад прывёў уводзіны да зборніка «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года», падрыхтаванага да друку ў 1926 г. Інбелкультам. У гэтых уводзінах гаварылася, што БСГ мела сацыялдэмакратычную арыентацыю і па сваёй дзейнасці была блізкай да бальшавікоў. Спаслаўшыся на высновы камісіі Гістпарта пры ЦК КП(б)Б, Крыніцкі заявіў, што БСГ «ёсць эсэраўская, народніцкая, сялянская па сутнасці арганізацыя, якая адлюстроўвала дробнабуржуазную, а не пралетарскую плынь у рэвалюцыйным руху» 2.

Пад уплывам партыйнай крытыкі ў зборніку «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (Мн., 1927) ацэнка БСГ была папраўлена: Грамада характарызавалася як «нацыянальна-рэвалюцыйна-народніцкая дэмакратычная партыя».

У 1928 г. першы сакратар ЦК КПБ В. Кнорын, падкрэсліваючы непралетарскую сутнасць БСГ, адзначыў разам з тым, што «Грамада была сапраўды нацыянальна-рэвалюцыйнай» 3.

Пэўную навуковую аргументацыю пададзеныя пар-

1 Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стст. Мн„ 1928. С. 207—218.

2 X сьезд КП(б)Б 3—10 января 1927 г. Стенографнческнй отчет. Мн. 1927. С. 25—26, 43—44.

3 Звезда. 1928. 19 крас.

тыйныя ацэнкі БСГ атрымалі ў брашуры гісторыка М. Поташа «Балыпавізм і дробнабуржуазныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. у Беларусі» (Мн., 1931).

Аднак ужо ў 1929—1930 гг. па падказцы «зверху» пачала разгортвацца барацьба з так званымі «нацдэмамі». У снежні 1929 г. бюро ЦК і прэзідыум ЦКК КП(б)Б прынялі спецыяльную рэзалюцыю, ухваленую затым на студзеньскім (1930) пленуме ЦК КП(б)Б, у якой старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў быў, між ініпым, абвінавачаны ў ідэалізацыі «буржуазных нацыянальных дарэвалюцыйных партый Беларусі». Адначасова пад удар трапілі 3. Жылуновіч, У. Ігнатоўскі Ч

Як бачым, атака пачалася перш за ўсё на выдатных прадстаўнікоў беларускай савецкай інтэлігенцыі, відных дзяржаўных і партыйных дзеячаў рэспублікі, у мінулым — актыўных удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, людзей, якія стваралі БССР. Яны загінулі. У 30-я гады ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі многія тысячы стваральнікаў і прапагандыстаў беларускай нацыянальнай культуры — пісьменнікаў, публіцыстаў, акцёраў, мастакоў, вучоных, настаўнікаў, дзеячаў заходнебеларускага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, што трапілі ў БССР. Цудам засталіся жывымі Я. Купала і Я. Колас, але і на іх творчасці не маглі не адбіцца жудасныя гады масавых рэпрэсій. Боязь быць абвінавачаным у нацыяналізме, «нацдэмаўшчыне» паралізавала нацыянальныя пачуцці і свядомасць, творчы патэнцыял тых, хто ацалеў.

Разам з тым рабіліся захады з мэтаю пазбавіць народ гістарычнай памяці. Імёны рэпрэсіраваных выкідваліся з гісторыі, а найбольш вядомых ахайвалі як ворагаў народа, абвяшчалі ідэолагамі эксплуататарскіх класаў.

У такіх умовах, вядома, не магло быць і гаворкі пра навуковае асвятленне гісторыі нацыянальнай куль-

1  Гл.: Данільчык і Карнейчык. Супраць нацыянал-дэмакратычных выпрабаванняў гісторыі Савецкай Беларусі//Бальшавік Беларусі. 1930. № 1—2. С. 127—144; Рэзалюцыя бюро ЦК і прэзідыуму ЦКК КП(б)Б «Аб пазіцыі тав. Чарвякова па пытаннях барацьбы з правым ухілам і нацыянал-дэмакратызмам»//Тамсама. С. 172—173; С. Агурскі. Нацыянал-дэмакратычныя тэндэнцыі на гістарычным фронце ў Беларусі//Пролетарская революцня. 1930. № 8. С. 103—137.

туры і вызваленчага руху. У «Тыповай праграме па гісторыі КП(б)Б», выдадзенай Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б у 1934 годзе, газета «Наша HiBa » характарызавалася як апалагет сталыпіншчыны. Далей гаварылася пра яе «здрадніцкую ролю», пра «здзелку «Нашай нівы» з вялікадзяржаўнай рускай контррэвалюцыйнай буржуазіяй у барацьбе супраць рэвалюцыі» (С. 19—30).

У першыя пасляваенныя гады ў грамадскай думцы рэспублікі адчувалася пэўнае ажыўленне. У часопісе «Беларусь» у 1945—1946 гг. былі апублікаваны артыкулы Ю. Пшыркова «Янка Купала — рэдактар «Нашай нівы», М. Ларчанкі «Творчасць А. Гаруна», Л. Фіглоўскай — пра Каруся Каганца і шмат іншых, у часопісе «Полымя» — артыкул У. Перцава пра К. Каліноўскага. Ю. Пшыркоў ацаніў выданне газет «Наша доля» і «Наша ніва» як сведчанне таго, што «ў агульна-рэвалюцыйнай барацьбе беларускі народ выступіў з акрэсленымі сацыяльнымі і нацыянальнымі патрабаваннямі і праз свой друк заявіў свае правы на самастойнае дзяржаўнае існаванне». Ролю «Нашай нівы» ў развіцці беларускай літаратуры даследчык параўноўваў з тым, што зрабіў някрасаўскі часопіс «Современннк» у рускай літаратуры. Творчасць абсалютнай большасці пісьменнікаў-«нашаніўцаў», на думку Ю. Пшыркова, мела ярка акрэслены дэмакратычны характар.

Неўзабаве, аднак, разгарнулася чарговая ідэалагічная кампанія ў духу 30-х гадоў — барацьба «з бязродным касмапалітызмам і нацыяналізмам». У «Полымі» № 2 за 1948 г. з’явіўся пагромны артыкул В. Барысенкі «Аб некаторых пытаннях гісторыі беларускай літаратуры», накіраваны супраць публікацый М. Ларчанкі, Ю. Пшыркова і інш. Яны абвінавачваліся ў тым, што не заўважалі праяў класавай барацьбы ў «нашаніўскай» літаратуры, за тое, што залічвалі А. Гаруна да «купалаўскага напрамку ў літаратуры», а ў цэлым—«у прапагандзе рэакцыйнай тэорыі адзінага патоку». У аснову тэарэтычна бездапаможных «Тэзісаў па асноўных пытаннях гісторыі беларускай літаратуры», складзеных В. Барысенкам і I. Гутаравым (1949), былі пакладзены «гістарычныя ўказанні таварыша Сталіна», вядомыя пастановы ЦК ВКП(б) таго часу і выступленні таварыша Жданава аб часопісах «Звезда»

і «Ленннград». «Наша ніва» ацэньвалася аўтарамі як газета буржуазна-ліберальнага, нацыяналістычнага, a па сутнасці — рэакцыйнага напрамку. Да буржуазнанацыяналістычнай літаратуры была аднесена творчасць Ядвігіна Ш., А. Гаруна, Г. Леўчыка і іншых «нашаніўцаў». Іх фактычна выкрэслівалі з гісторыі беларускай літаратуры.

У «Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР», выдадзеных на год раней (аўтары М. Нікольскі, У. Перцаў, К. Шабуня, Н. Каменская і інш.) сям-там яшчэ адчуваўся подых гістарычнай праўды. БСГ характарызавалася як дробнабуржуазная нацыяналістычная арганізацыя, а яе газета «Наша доля» — як рэвалюцыйна-дэмакратычная. Адзначалася, што БСГ у 1905 г. выступала супраць самадзяржаўя, хоць арыентавалася на ліберальную буржуазію як кіруючую сілу рэвалюцыі. Палітычны твар «Нашай нівы» вызначаўся як ліберальна-нацыяналістычны, але гаварылася і пра тое, што ў «Нашай ніве» бралі ўдзел і прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнай інтэлігенцыі на чале з Я. Купалам і Я. Коласам. Да 1954 г. пазіцыі аўтараў «Тэзісаў» істотна змяніліся. У першым томе «Нсторнн БССР» БСГ паказана, як арганізацыя беларускіх буржуазных нацыяналістаў, якія выступалі супраць рэвалюцыі і «па сутнасці памагалі царызму ў яго палітыцы нацыянальнага прыгнечання», актыўна абаранялі памешчыцкую ўласнасць на зямлю і з’яўляліся злейшымі ворагамі працоўных мас сялянства (С. 362—363, 381). Да такіх абсурдных высноваў не даходзілі нават у 30-я гады. Леванародніцкая партыя, якая з’яўлялася ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, была, такім чынам, пераведзена з рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера ва ўрадавы, контррэвалюцыйны, чарнасоценны лагер. Аўтары сцвярджалі, што і «Наша ніва» падтрымлівала царызм, што ўдзел у газеце Цёткі, Купалы, Коласа на напрамак газеты не ўплываў (С. 464). У выніку атрымалася так, што рэвалюцыянеры-дэмакраты супрацоўнічалі ў газеце, якая выступала ў падтрымку царызму, і самі служылі той самай мэце.

Адліга ў грамадс.ка-палітычным клімаце краіны пасля XX з’езда КПСС, па сутнасці, не паўплывала на гістарычную навуку ў Беларусі. У гэтай сувязі варта напомніць такі эпізод. М. Ларчанка ў канцы 1956 г. у

«ЛіМе» зноў паставіў пытанне аб пераглядзе ацэнак творчасці фактычна выкінутых з гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры пісьменнікаў-«нашаніўцаў» К. Каганца, Ядвігіна ILL, А. Гаруна, а таксама газеты «Наша ніва». На думку М. Ларчанкі, нельга было ацэньваць «Нашу ніву» без уліку публікацый на яе старонках многіх твораў Купалы, Коласа і іншых паэтаў і празаікаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку. Аўтар прапанаваў правесці дыскусію па гэтых пытаннях, і рэдакцыя «ЛіМа» прыняла прапанову. Але дыскусія не адбылася. Гісторыкі Л. Абэцэдарскі і А. Сідарэнка ў студзені 1957 г. апублікавалі ў «Звяздзе» артыкул «За ідэйную чысціню нашых літаратурных пазіцый». Беспадстаўна абвінаваціўшы Ларчанку ў адступленні ад ленінскіх пазіцый, яны самі насуперак Леніну і ў адпаведнасці з антынавуковымі ўстаноўкамі сталінскага «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» заявілі, што ва ўмовах Расіі перыяду імперыялізму ідэалогія буржуазнага дэмакратызму не была і не магла быць прагрэсіўнай. Аўтары паўтарылі катэгарычныя вывады «Йсторлн БССР»: публікацыя твораў пісьменнікаў-дэмакратаў у «Нашай ніве» не змяняла палітычную лінію газеты L Такім чынам, на дыскусіі была пастаўлена кропка. I ўсё ў нашай гістарыяграфіі нацыянальна-вызваленчага руху засталося па-ранейшаму. Сам Ларчанка неўзабаве перайшоў на пазіцыі сваіх уплывовых апанентаў і, у прыватнасці, далучыў К. Каганца да прадстаўнікоў рэакцыйна-дваранскага напрамку, якія «прапаведавалі рэакцыйныя ідэі захавання царскапамешчыцкага ладу» 2.

Ацэнкі, дадзеныя ў першым томе «Нсторнн БССР» (1954) у той ці іншай форме паўтараліся і вар’іраваліся ў другім выданні кнігі (1961), у «Очерках псторнн КПБ», ч. 1 (1961, 1968), у манаграфіях А. Воранавай «Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1960), К. Шабуні «Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусспн в революцпіі 1905—1907 гг.» (1962), Ц. Саладкова «Борьба трудяіцнхся Белорусснн протнв царнзма» (1967), Я. Карнейчыка «Беларуская нацыя. Гістарычны нарыс» (1969), В. Яфрэмавай «ІІз нсторпн обіцественной мыс-

1 «Звязда». 1957. 12 студз.

2 Ларчанка М. Па шляху рэалізму. Мн., 1959. С. 82—84.

лп Белорусспн конца XIX— начала XX вв.» (1972), a таксама, вядома, у школьным падручніку Л. Абэцэдарскага, М. Баранавай і Н. Паўлавай, у навучальным дапаможніку для студэнтаў гістарычных факультэтаў універсітэтаў і педінстытутаў рэспублікі пад рэдакцыяй А. Ігнаценкі і В. Чапко і ў іншых працах.

Зыходныя пазіцыі названых аўтараў у асвятленні вызваленчага руху вызначаліся схемай і ацэнкамі сталінскага «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)», паводле якіх балыпавіцкая партыя і на этапе буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі была адзінай рэвалюцыйнай партыяй і кіраўніком рабочага і сялянскага руху. У сувязі з гэтым усе астатнія партыі і арганізацыі, у тым ліку паўпралетарскія і дробнабуржуазныя — народніцкія (эсэры, БСГ), сацыял-дэмакратычныя (меншавікі, Бунд) — адносіліся да контррэвалюцыйнага лагера — нават на этапе барацьбы з царызмам. Гэта пісалася, вядома, насуперак гістарычнай рэчаіснасці, дакументам і матэрыялам, якія характарызуюць дзейнасць адпаведных партый, насуперак Леніну. Аўтары, па сутнасці, адкідалі ленінскае вучэнне аб барацьбе трох лагераў у грамадска-палітычным руху краіны на этапе буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, неабходнасць і заканамернасць тактыкі левага блоку, адкідалі прамыя ленінскія ацэнкі асобных дробнабуржуазных партый (напрыклад, эсэраў) як рэвалюцыйна-дэмакратычных. I ўсё гэта рабілася ў той час, калі ў цэнтрах савецкай гістарычнай навукі пад уздзеяннем рашэнняў XX з’езда КПСС пачынаўся паварот да гістарычнай праўды, паварот ад «Кароткага курса» да ленінскай канцэпцыі вызваленчага руху, што дастаткова яскрава выявілася, напрыклад, у другім томе шматтомнай «Нсторнн Коммуннстнческой партнн Советского Союза» (1967), a да гэтага — у шматлікіх іншых публікацыях.

Буржуазным нацыяналізмам гісторыкі сталінскай школы называлі актыўную, паслядоўную прапаганду «Нашай нівай» ідэі нацыянальнага згуртавання ўсіх беларусаў — незалежна ад веравызнання і класавага становішча — з мэтай барацьбы за прызнанне існавання беларускай нацыі, яе раўнапраўнасці з іншымі народамі, свабоды развіцця нацыянальнай мовы і культуры. «Наша ніва» заклікала да барацьбы за нацыянальную свабоду і «мужыка», і «пана». I вось менавіта такая — нацыянальная — ідэалогія была аб’яўлена

«буржуазным нацыяналізмам», больш таго — прыроўнена да вялікадзяржаўнага шавінізму, які катэгарычна адмаўляў сам факт існавання беларусаў як нацыі. Аўтары падобных «адкрыццяў» свядома ігнаравалі прынцыповую ў дадзеным выпадку пазіцыю У. I. Леніна, які падкрэсліваў: «У кожным буржуазным нацыяналізме прыгнечанай нацыі ёсць агульнадэмакратычны змест супраць прыгнёту, і гэты змест мы безумоўна падтрымліваем»

He заўважалі гэтыя гісторыкі і таго, што «Наша HiBa», адбіваючы бесперапынныя атакі рускіх і польскіх шавіністаў, ніколі, нават у самым крытычным становішчы, не атаясамлівала іх з рускім і польскім народамі. Наадварот, яна паслядоўна прапагандавала дружалюбныя міжнацыянальныя адносіны, дэмакратычную рускую і польскую культуру. Незадоўга да канца свайго існавання газета пісала: «Многа разоў тлума^ чылі мы нашым чытачам, што калі польскія нацыяналісты, выступаючы проціў беларушчыны, гавораць ад імя польскага народу, дык гэта брэхня! Польскі мужыкхлебароб, польскі парабак ці фабрычны рабочы мо бліжэй да нашага беларуса-селяніна, чым да свайго пана. He раз выказвалі мы, што па той жа дарозе ідуць і расейскія нацыяналісты. Дарма «Внленскнй вестннк» баламуціць людзей, даводзячы, быццам бы ўся Расія глядзіць на беларусаў яго вачыма. Дарма ўсе гэтыя Кансультанты і Саланевічы (чарнасоценныя публіцысты.— М. Б.) стараюцца зменшыць вагу слоў аб беларускім руху Максіма Горкага, катораму бот на назе завязаць яны недастойны...» (1915, № 16). Як бачым, гэта сапраўды класавая, можна нават сказаць, марксісцкая пастаноўка нацыянальнага пытання. Ці «стыкуецца» яна з буржуазным нацыяналізмам, а тым болып з вялікадзяржаўным шавінізмам?!

He даспадобы гісторыкам і палітыкам сталінскай школы было і тое, што «Наша ніва», змагаючыся за права беларусаў быць беларусамі, энергічна і паслядоўна выступала супраць антынавуковай канцэпцыі зліцця моў, культур і народаў. У змаганні з рускімі і польскімі шавіністамі, якія заяўлялі аб прагрэсіўнасці асіміляцыі — русіфікацыі або, адпаведна, паланізацыі — «адсталых» беларусаў з мэтай болып хуткага далучэння

1 ПСС. Т. 25. С. 275—276.

іх да цывілізацыі, «Наша ніва» кіравалася канцэпцыяй вялікага рускага крытыка-дэмакрата В. Бялінскага. У артыкуле «Ці маем права быць беларусамі?» (1912, №№ 22, 23, 26) газета падрабязна асвятліла яе і працытавала, у прыватнасці, наступныя радкі класіка: «Толькі ідучы рознымі шляхамі, чалавецтва можа дасягнуць сваёй адзінай мэты, толькі жывучы сваім самабытным жыццём, можа кожны народ прынясці сваю долю ў агульную скарбніцу». Зыходзячы з гэтых пазіцый, «Наша ніва» прыйшла да высноваў аб немагчымасці «апрацаваць нейкую ўсёагортваючую культуру, адну на ўсіх», аб адсутнасці такога народа, які«могбы апрацаваць культурныя формы, каторыя пасля будуць здатны для розных народаў», аб непраўдзівасці канцэпцыі пра зліццё народаў і ўтварэнне ў перспектыве нейкага адзінага сусветнага народа. Свой сімвал веры яна выказала наступнымі словамі: «Нязменны закон, каторым кіруецца ўвесь свет: тварыць культурныя рэчы ўсясветнай вартасці можна толькі ў роднай мове... Замяніць жа народу яго мову — гэта значыць забіць душу таго народу, яго асобенную творчаскую здольнасць... Мы, беларусы, не толькі маем права, але і павінны застацца беларусамі». Як бачым, вельмі актуальныя праблемы нацыянальнага жыцця і лёсу беларускага народа ўзнімала і асвятляла на сваіх старонках «Ha­ma ніва». Але ўсё гэта або замоўчвалася, або галаслоўна ахайвалася ў афіцыйнай гістарыяграфіі як контррэвалюцыйны буржуазны нацьіяналізм.

Сёння відавочна, што ў пасляваенныя дзесяцігоддзі, калі ў рэспубліцы інтэнсіўна праводзілася палітыка, накіраваная на асіміляцыю беларускага народа, барацьба «Нашай нівы» за заваяванне беларускай мове «месца ў жьіцці», за пашырэнне нацыянальнай свядомасці, за нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусаў ке магла атрымаць належнага асвятлення і навукова-аб’ектыўнай ацэнкі. Тым не менш і ў нашай рэспубліцы рабіліся спробы пераацэнак пэўных з’яў у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. У часопісе «Полымя» (1963, № 2) М. Верабей апублікаваў артыкул «Ленінскі твор на старонках газеты «Наша ніва», у якім выявіў вельмі блізкую сэнсавую і нават тэкстуальную пераклічку ананімнага нашаніўскага артыкула «Навуковая сістэма выціскання поту» (1913, 10 мая) і аднайменнага артыкула У. I. Леніна ў газеце «Правда»

(1913, 13 сакавіка). Разам з тым аўтар паказаў прагрэсіўныя пазіцыі газеты па некаторых іншых пытаннях, адзначаў, у прыватнасці, што яна асвятляла цяжкае становішча сялян і рабочых.

Публікацыя артыкула М. Вераб’я выклікала пагромную рэцэнзію Л. Абэцэдарскага, В. Яфрэмавай, Я. Карнейчыка і К. Шабуні («Вопрекн псторнческнм фактам».— «Коммуннст Белорусснн». 1963. № 5). Аўтары прызналі пытанне аб класавым і палітычным абліччы газеты «Наша ніва» вырашаным, спаслаўшыся пры гэтым, як на «ісціну ў апошняй інстанцыі», на публікацыі В. Барысенкі ў «Полымі» № 2 за 1948 і № 2 за 1949 гг., а таксама на артыкул Л. Абэцэдарскага і А. Сідарэнкі ў «Звяздзе» ад 12 студзеня 1957 года. Рэцэнзенты не адмаўлялі той факт, што «Наша ніва» друкавала артыкулы аб цяжкім становішчы рабочых і сялян, але, сцвярджалі яны, «гэта было ліберальнае, дэмагагічнае заігрыванне з рабочымі і сялянамі, гульня ў дэмакратызм ва ўгоду буржуазіі і яе класавым інтарэсам».

Вось так адмяталіся факты, якія не ўкладваліся ў канцэпцыю аўтараў. Рэцэнзенты свядома закрывалі вочы на тое, што «Наша ніва» ў незвычайна цяжкіх умовах вяла смяротную барацьбу з магутнымі ворагамі маладога беларускага нацыянальна-адраджэнцкага руху — царызмам, рускімі і польскімі памешчыцка-буржуазнымі партыямі і арганізацыямі, іх шматлікай прэсай, а таксама праваслаўнай царквою і каталіцкім касцёлам — за права беларусаў на «пачэсны пасад між народамі». Рэцэнзенты не заўважалі прагрэсіўнага, агульнадэмакратычнага зместу гэтай барацьбы. Болып таго, яны заявілі, што патрабаванне беларусізацыі школы на Беларусі, якое настойліва выстаўляла і прапагандавала «Наша ніва», «было ва ўмовах царскай Расіі глыбока шкодным, нацыяналістычным». Каруся Каганца — аднаго са стваральнікаў БСГ і публіцыста «Нашай нівы», які зусім не меў уласнай зямлі, сям’і якога ў час яго турэмнага зняволення за рэвалюцыйную дзейнасць пагражала галодная смерць, Абэцэдарскі і кампанія залічылі да буйных землеўласнікаў. Яны не пасаромеліся нават запазычыць з чарнасоценнай прэсы правакацыйны паклёп, быццам фінансавую падтрымку «Нашай ніве» аказвалі польскія магнаты Вайніловіч, Івашкевіч, Магдалена Радзівіл. А на заканчэнне абвінавацілі рэ-

дакцыю «Лолымя» за публікацыю «Успамінаў пра брата» акадэміка Г. I. Гарэцкага менавіта за тое, што ён не адзначыў прыналежнасць Максіма Гарэцкага да беларускіх буржуазных нацыяналістаў. Адпаведныя органы прымусілі рэдакцыю «Полымя» перадрукаваць гэты абвінаваўчы акт на сваіх старонках.

Выступленне Л. Абэцэдарскага і кампаніі не паўплывала, аднак, на пазіцыю акадэміка АН БССР Ц. С. Гарбунова, які ў 1964 г. апублікаваў у маскоўскім зборніку «400 лет русского кннгопечатання» раздзел аб кнігадрукаванні ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Аўтар адзначыў важную ролю «Нашай нівы» ў гісторыі барацьбы беларускага народа за стварэнне сваёй дзяржаўнасці, а таксама народнай нацыянальнай літаратуры і культуры, падкрэсліў істотныя змены ў пазіцыях газеты ў той час, калі адказным яе рэдактарам быў Я. Купала. У цэлым Ц. Гарбуноў ацаніў «Нашу ніву» як саюзніцу бальшавіцкага друку. (Неяк не верыцца, што такія ацэнкі «Нашай ніве» мог даць кіраўнік ідэалагічнай службы рэспублікі, які ўзвысіўся ў канцы 30-х гадоў і быў сакратаром ЦК КП(б)Б у 40—50-я гады. Што ці хто стаіць за гэтым фактам, невядома. Так ці інакш адпаведны раздзел у названай кнізе падпісаны Ц. Гарбуновым.)

У прынцыпе гэта было правільна, хоць і недастаткова аргументавана. У цяжкай барацьбе з рускім вялікадзяржаўным шавінізмам і польскім памешчыцкаклерыкальным нацыяналізмам у «Нашай ніве» аб’ядналіся прадстаўнікі ліберальна-народніцкай і рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыняў беларускага нацыянальнага руху, які ў цэлым меў вызваленчы характар і з’яўляўся састаўной часткай дэмакратычнага лагера.

У 1966 г. аўтар гэтых радкоў апублікаваў у «Полымі» (№ 8) артыкул «У змаганні за лепшую долю», прысвечаны 60-годдзю з часу выдання газеты «Наша доля» — легальнага органа Беларускай сацыялістычнай грамады. Аналіз публікацый «Нашай долі» паказаў, што яна, а тым самым і Грамада, займала рэвалюцыйна-дэмакратычныя пазіцыі, хоць ва ўмовах наступлення контррэвалюцыі і рэакцыі ў канцы 1906 г. у пазіцыях кіраўнікоў газеты праявіліся пэўныя ваганні ў бок лібералізму. У 1971 г. выйшлі працы С. Александровіча «Пуцявінамі роднага слова», У. Конана «Демократнческая эстетнка Белорусснн», у якіх у пэўнай

ступені паказаны прагрэсіўны характар беларускага нацыянальна-культурнага руху і пазіцый «Нашай нівы». Істотныя карэктывы ў ацэнцы БСГ, газет «Наша доля» і «Наша ніва» на пачатку 70-х гадоў удалося ўнесці аўтару гэтага артыкула ў другім томе «Гісторыі Беларускай ССР» і ў адпаведных артыкулах Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Аднак новае асвятленне гісторыі беларускага нацыянальнага руху прабівалася ў друк з незвычайнымі цяжкасцямі. Спашлёмся на некаторыя прыклады са свайго вопыту. У 1966 г. рэдакцыя «Полымя» прымала да публікацыі мой рукапіс «Беларускі нацыянальны рух і газета «Наша ніва» памерам больш 3 выдавецкіх аркушаў. Аднак свету ён не пабачыў па незалежных ад аўтара прычынах. Болып 20 гадоў чакаў публікацыі рукапіс пра рэвалюцыйна-дэмакратычныя погляды і дзейнасць К. Каганца ў БСГ («Полымя», 1988, № 3). Артыкул пра фарміраванне беларускай нацыі і развіццё беларускага нацыянальнага руху ў XIX — пачатку XX стст., прызначаны для 12 тома БелСЭ, не прайшоў кантрольныя інстанцыі і быў заменены рэдакцыйным матэрыялам, напісаным у духу афіцыйнай канцэпцыі. Ледзь-ледзь, з пэўнымі ўступкамі, удалося адстаяць новыя пазіцыі ў артыкуле пра «Нашу ніву» ў БелСЭ (т. VII, 1973 г.). За асвятленнем гэтых праблем быў устаноўлены асабліва жорсткі кантроль. Прадстаўляючы ў 1985 г. у часопіс «Весці АН БССР, серыя грамадскіх навук» заказаны мне юбілейны артыкул пра рэвалюцыю 1905—1907 гг., дзе была зроблена спроба даць больш аргументаваную характарыстыку ролі і значэння «Напіай нівы» ў беларускім нацыянальным руху, я сустрэўся з катэгарычным патрабаваннем рэдакцыі скараціць адпаведныя старонкі — сказаць не больш як у маім жа артыкуле пра «Напіу ніву» ў ВелСЭ. Пры гэтым рабіліся спасылкі на існаванне нейкіх указанняў «зверху», абавязковых для рэдакцыі. Такіх цэнзурных абмежаванняў навуковай думкі не існавала нават у часы царызму. Фактычна навукова-аб’ектыўнае даследаванне гісторыі беларускага нацыянальнага руху на працягу 60 апошніх гадоў было немагчыма. Поўны прастор мелі толькі тыя, хто насуперак гістарычнай праўдзе і марксісцка-ленінскай метадалогіі ўсяляк ахайваў гэты РУх.

Мэта ахайвання зараз стала відавочнай: пазбавіць

народ гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці з тым, каб у бліжэйшай будучыні рэалізаваць вульгарна-марксісцкую, сталінскую канцэпцыю аб «зліцці» нацый і нацыянальных культур. Як адзначалася, наша рэспубліка ў гэтых адносінах ішла далёка наперадзе іншых. А ў выніку атрымала шырокае распаўсюджанне не камуністычная інтэрнацыяналісцкая свядомасць (як чакалася), а нацыянальны нігілізм, дэгуманізаваная, касмапалітычная маскультура з яе спадарожнікамі — бездухоўнасцю і маральнай дэградацыяй асобы. Пераадоленне гэтай страшэннай хваробы немагчыма без мэтанакіраванай, шырока разгорнутай прапаганды ў народных масах гістарычнай і нацыянальнай свядомасці, ідэй нацыянальнага адраджэння, якімі нарэшце павінна ўзброіцца і партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва рэспублікі. Трэба выпраўляць дапушчаныя памылкі. Гэта датычыць, вядома, і гісторыкаў, усіх грамадазнаўцаў, задача якіх — сказаць новае, праўдзівае і пранікнёнае слова і пра мінулае, і пра сённяшні дзень свайго народа з тым, каб яно служыла лепшай будучыні Радзімы.

Палемічны клуб «Звязды»

НАРАДЖЭННЕ

РЭСПУБЛІКІ

Гэтая размова адбылася ў палемічным клубе «Звязда».

М. Кузняцоў, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, доктар гістарычных навук:

Я буду гаварыць пра трох актыўных удзельнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў шматграннай работы па ўсталяванні і адстойванні Савецкай улады ў Беларусі — А. Ф. Мяснікова, В. Г. Кнорына, 3. X. Жылуновіча. Бясконца адданыя справе партыі, яны часам і аступаліся, рабілі памылкі, аднак заўсёды знаходзілі мужнасць прызнаваць, пераадольваць іх.

Адносіны да гэтых асоб і іх укладу ва ўтварэнне БССР неадназначныя. Гэта неадназначнасць абумоўлена якраз тым, што мы да сённяшняга дня глыбока і ўсебакова не аналізавалі як нашай гісторыі ў цэлым, так і дзейнасці асобных людзей. Адсюль супярэчлівыя тлумачэнні, абывацельскія выдумкі, непраўдападобньія легенды.

Мяснікоў і Кнорын, як вядома, былі накіраваны на Заходні фронт, там праводзілі лінію партыі на заваяванне на бок рэвалюцыі салдацкіх мас, вялі настойлівую, карпатлівую работу па падрыхтоўцы рэвалюцыі. У. I. Ленін даў высокую ацэнку дзейнасці бальшавікоў Заходняга фронту. Гэта ацэнка ўбірае ў сябе і характарыстыку дзейнасці Мяснікова і Кнорына. Разам з іншымі бальшавікамі, такімі, як Фрунзе, Фамін, Алібегаў, Любімаў, Каменшчыкаў, яны аднаўлялі разгромленыя

царскай ахранкай партыйныя ячэйкі, вялі агітацыю сярод салдат, фармавалі класавую свядомасць, аб’ядноўвалі бальшавіцкія арганізацыі ў абласную арганізацыю на чале з Паўночна-Заходнім абласным камітэтам, а затым і ў Кампартыю Беларусі. I невыпадкова Мяснікоў і Кнорын карысталіся ў бальшавікоў Заходняга фронту, рабочых, сялян Беларусі самым высокім давер’ем і павагай. Гэта бясспрэчныя і агульнапрызнаныя заслугі.

Нястомная праца Мяснікова і Кнорына ў барацьбе за ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі праклала шлях і да ўтварэння нашай рэспублікі. Аднак ці то з-за няведання, ці то з-за палітычнай нясталасці асобныя прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі не хочуць лічыцца в гэтай разнастайнай работай, называюць Мяснікова, Кнорына і іншых бальшавікоў чужым нам словам «прышлыя». Некалі гэта слова можна было прачытаць толькі ў кнігах нашых непрыяцеляў, цяпер яно часам перакачоўвае ў працы беларускіх літаратараў. Так, газета «Чырвоная змена» 11 мая 1988 года апублікавала артыкул Камінскага, які прама называе Мяснікова, Калмановіча, Кнорына і Ландара людзьмі «прышлымі», якія слаба ведалі мінулае нашага краю, імкненні працоўных мас. Бадай, можна пагадзіцца з тым, што яны недастаткова ведалі Беларусь. Але ў тым, што яны не былі знаёмыя з патрэбамі і імкненнямі рабочых і сялян, абвінавачваць гэтых людзей бестактоўна.

Нагадвала аб сабе эканамічная, культурная і духоўная роднасць народаў-братоў. He апошнюю ролю адыгрывала імкненне буржуазна-нацыяналістычных колаў да буржуазнага самавызначэння Беларусі. А аб тым, што спробы стварэння буржуазна-нацыяналістычнай улады былі, сведчыць хоць бы скліканне Беларускага з’езда 15 снежня 1917 года.

У рабоце з’езда актыўна ўдзельнічаў як прадстаўнік левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады 3. X. Жылуновіч. Неаднаразова выступаў на ім. Кнорын, характарызуючы з’езд, адзначаў, што там была даволі моцная левая фракцыя і пры ўмелым партыйным кіраўніцтве, магчыма, з’езд удалося б раскалоць і рэвалюцыйную частку аб’яднаць пад савецкім флагам. Але гэта не было зроблена з-за шэрагу пралікаў.

Мэты з’езда, адразу не зразуметыя Жылуновічам, былі правільна вытлумачаны Аблкамзахам і Саўнарко-

мам вобласці. Зразумела, што з’езд быў распушчаны. Гэта рашэнне прыняў выканком, які ўзначальваў К. I. Ландар. Тым не менш у некаторых літаратараў нене ды і пачуеш абвінавачванні ў адрас Мяснікова. «Напэўна, ужо тады Гартны затаіў крыўду на Мяснікова, якая праявіцца праз год»,— піша ў сваёй дакументальнай аповесці пісьменнік Эрнест Ялугін. Цяжка зразумець матывы крыўды, але ж напісанае кідае неапраўданы цень на Мяснікова.

Думаецца, усё ж гісторыя са з’ездам не мінула бясследна ні для Мяснікова, ні для Кнорына, ні для Жылуновіча. Кнорын адзначаў, і, відаць, не без падстаў, што вялікія цяжкасці ў першьія месяцы Савецкай улады былі пры правядзенні нацыянальнай палітыкі. 3. X. Жылуновіч праз пэўны час зразумеў, у якую кампанію трапіў. У яго хапіла класавай загартоўкі, каб вытрымаць палітычныя выпрабаванні, застацца з Саветамі. Больш таго, ён дамогся, каб левая частка БСГ прыняла рэзалюцьію, у якой з’езд характарызаваўся як антысавецкі, контррэвалюцыйны.

20 кастрычніка 1918 года Жылуновіч уступае ў партыю. У лістападзе выбіраецца старшынёй Беларускіх камуністычных секцый, а ў снежні — старшынёй Цэнтральнага бюро секцый.

Канферэнцыя беларускіх секцый пры ЦК у снежні 1918 года выказалася за самавызначэнне Беларусі, прыняла рашэнне аб утварэнні рабоча-сялянскага ўрада. Белнацком спрабуе наладзіць кантакты з Паўночна-Ззходнім абкомам і Аблвыканзахам, намеціць агульныя падыходы. Але сустракае неразуменне Мяснікова і Кнорына.

У артыкуле, змешчаным Кнорыным у «Звяздзе» 12 чэрвеня 1918 года, прапаноўвалася наогул перагледзець тэкст Праграмы партыі аб самавызначэнні. Ён указваў: «Пралетарыят, які стаіць на чале ўлады, не толькі не зацікаўлены ва ўстанаўленні якіх бы там ні было памежных слупоў, наадварот, адна з яго задач — разбурэнне існуючых меж, стварэнне сусветнага аб’яднання сацыялістычных рэспублік, сусветнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі».

Такія ж тэарэтычныя памылкі дапускаў Кнорын і ў іншых артыкулах. Натуральна, гэтыя памылкі ўплывалі і на палітыку абкома партыі і Аблвыканзаха, што нервавала Жылуновіча. Так, у 1918 годзе Аблвыканзах

адхіліў прапанову Белнацкома ўтварыць пры Аблвыканзаху сваё аддзяленне. Абком партыі адхіліў прапанову аб перайменаванні Заходняй вобласці. Відавочна, гэта вылівалася і ў асабістыя канфлікты, якія, аднак, не атрымалі дакументальнага пацвярджэння. На жаль, літаратары, не лічачыся з адсутнасцю дакладных фактаў, часам паказваюць гэта ў паўлегендарным святле. Так, спасылаючыся нібыта на расказ пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, Эрнест Ялугін піша ў названым ужо творы, нібыта Жылуновіч, стварыўшы Беларускі ўрад, заявіў Мяснікову: « А цябе я не вазьму нават наркомам абароны». He ўпрыгожвае аповесць і тое, што людзі, якія памыляліся ў пытаннях нацыянальнага будаўніцтва, называюцца ворагамі. Аўтар піша: «Ворагі стварэння Савецкай Беларусі выкінулі апошні козыр». Напрошваецца пытанне: хто гэтыя ворагі? Напэўна, аўтар спадзяецца, што астатняе чытач дадумае сам: Мяснікоў, Кнорын, іншыя «абласнікі». Паўстае пытанне: каму гэта выгадна?

Дзеля аб’ектыўнасці варта сказаць, што 3. X. Жылуновіч часам таксама не меў рацыі і быў недастаткова вытрыманы. Ужо на першым пасяджэнні ЦБ, выбраным першым з’ездам Кампартыі Беларусі, ён абвінаваціў ЦБ, у тым ліку Мяснікова, у парушэнні ўмоў, гэта значыць папярэдняй дамоўленасці ў Маскве аб прыярытэтным прадстаўніцтве ў выканаўчым органе Кампартыі Беларусі. На жаль, умовы не захаваліся, калі яны наогул існавалі, у пісьмовым выглядзе. Гэтак жа не пацвярджаецца данымі і тое, што ў адпаведнасці з гэтымі ўмовамі старшынёй ЦБ аўтаматычна становіцца кіраўнік Часовага ўрада, г. зн. 3. X. Жылуновіч. Пра гэта таксама нагадвае Э. Ялугін. Пісаць так, не абапіраючыся на факты,— значыць свядома абвінавачваць ва ўсім «абласнікоў», «шыць» справу Мяснікову і Кнорыну.

Былі ў Жылуновіча і іншыя памылкі: не адразу ён зразумеў правамернасць ліквідацыі пасля ўтварэння КПБ камуністычных секцый. Нельга апраўдаць яго паводзіны і пры фармаванні ўрада, калі ён патрабаваў выключыць са спіса наркомаў трох вядомых дзеячаў рэвалюцыі з Беларусі.

Першапраходцам заўсёды цяжка. Яны і аступаюцца і памыляюцца. Гэта характэрна і для Мяснікова, і для Кнорына, і для Жылуновіча.

Рэпліка:

Ці вырашана пытанне з рэабілітацыяй Жылуновіча?

А д к а з:

Так, вырашана. Па прапанове ЦК КПБ Цэнтральны Камітэт КПСС поўнасцю рэабілітаваў Жылуновіча.

А. ЗАЛЕСКІ, доктар гістарычных навук, прафесар:

У сувязі з тым, што ў праграму сённяшняга пасяджэння ўключана пытанне і аб гістарыяграфіі 20— 30-х гадоў, я хачу спыніцца на гістарычных поглядах У. М. Ігнатоўскага і адначасова выказаць свае адносіны да двух артыкулаў (у «Советской Белорусснн» і ў «Полымі»), з якімі выступілі акадэмік АН БССР I. М. Ігнаценка і кандыдат гістарычных навук A. С. Кароль. Перш за ўсё аўтары зрабілі У. М. Ігнатоўскага рэвалюцыянерам з 18-гадовым стажам, а царскія «міласці», якія сыпаліся на настаўніка прыватнай гімназіі, аб’явілі нейкай нелагічнасцю, спрабавалі «даводзіць», быццам падобныя «міласці» мог атрымаць любы настаўнік за выслугу па сваім працоўным стажы. Але ж I. М. Ігнатоўскі як настаўнік з вышэйшай гістарычнай адукацыяй быў адным з асноўных сааўтараў гістарычных нарысаў у зборніку, прысвечаным 300-годдзю дома Раманавых (выйшаў у Вільні ў 1913 г.), дзеўслаўляўся не толькі Мікалай Крывавы, але і Мураўёў-вешальнік. Іменна за гэта (і яшчэ за нейкія заслугі) У. М. Ігнатоўскі з трохгадовым стажам работы (у прыватнай гімназіі) быў назначаны кіраўніком Мінскага настаўніцкага інстытута і без шматгадовай выслугі ў хуткім часе атрымаў царскі ордэн і быў прадстаўлены да чыну калежскага асэсара, які даваў асабістае дваранства. А калі У. М. Ігнатоўскі стаў прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук (1928), то на пасадзе яе неадменнага сакратара (па-цяперашняму — галоўнага вучонага сакратара) апынуўся былы кіраўнік урада контррэвалюцыйнай так званай Беларускай народнай рэспублікі (БНР), вядомы нацыяналіст В. Ю. Ластоўскі. Першая з кніг Ігнатоўскага — «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» ў асноўным прысвечана падзеям ад старажытных часоў да ўз’яднання Беларусі з Расіяй. Яе аўтар насуперак гістарычным фактам адмаўляе існаванне адзінай старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі, а таксама не прызнае паходжання велікарусаў, беларусаў і ўкраін-

цаў з адзінага кораня — старажытнарускай народнасці. Гэта канцэпцыя выкарыстоўваецца сучаснымі 6еларускімі і ўкраінскімі нацыяналістамі ў буржуазных краінах для таго, каб выклікаць антырускія настроі.

У. М. Ігнатоўскі завяршыў фармаванне поглядаў аб бяскласавасці беларускай нацыі, што нібыта яна складалася толькі з «мужыкоў і чорнарабочых», якія прыгняталіся «ці польскім шляхціцам, ці рускім вяльможам». У скажоным выглядзе падае У. М. Ігнатоўскі рэвалюцыйныя падзеі пачатку XX стагоддзя. Няправільна паказвае ўзнікненне БНР і абвяшчэнне БССР.

А. МАЛЬДЗІС, загадчык аддзела Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, доктар філалагічных навук:

3 галоўным пафасам выступлення Мікалая Васільевіча Кузняцова, безумоўна, трэба пагадзіцца ў тым сэнсе, што да ўсіх гэтых трох асоб варта падыходзіць канкрэтна гістарычна і паказваць усю праўду.

Я папрасіў слова, бо хачу ўвесці ва ўжытак такі цікавы матэрыял, як успаміны Язэпа Дылы, які быў у Першым беларускім савецкім урадзе наркомам працы. У 1967 годзе часопіс «Полымя» накіраваў мяне ў Саратаў у камандзіроўку, каб запісаць там яго ўспаміны. Язэп Дыла тады ўжо цяжка хварэў і прасіў мяне або цалкам надрукаваць успаміны, або не друкаваць нічога. (У 1967 годзе нататкі не ўбачылі свет, бо час быў не самы спрыяльны.) Язэп Дыла расказваў пра ўзаемаадносіны паміж Гартным і Мясніковым, якія былі вельмі складанымі. Дайшло да таго (гэты факт малавядомы), што па загадзе Мяснікова Жылуновіч і Дыла былі арыштаваны. Нейкі час яны правялі ў турме і былі вызвалены пасля таго, як Жылуновіч знайшоў спосаб адправіць на волю тэлеграму Леніну.

Былі і іншыя прыкрыя факты. У прыватнасці, узніклі спрэчкі з-за Беларускага з’езда. Левая фракцыя, наколькі я магу меркаваць са слоў Дылы, была вельмі моцная, і, відаць, можна было раскалоць з’езд, схіліць яго на бальшавіцкі шлях. Але не хапіла ў Мяснікова (я зноў спасылаюся на Дылу) «ні тактыкі, ні разумення беларускай справы». А можа, далі аб сабе знаць пэўныя асабістыя амбіцыі.

Сам ён адсутнічаў. Прыслаў на з’езд свайго прадстаўніка. I Дыла адназначна гаварыў, што ў гэтым Мяснікоў праявіў тактычную неабачлівасць і памыл-

ковасць. Такім чынам, мне здаецца, і да Мяснікова, і да Кнорына, і да Жылуновіча, і да Ігнатоўскага, пра якога мы тут пачалі спрачацца, трэба ставіцца не так, як мы па традыцыі ставімся. У нас яшчэ, на жаль, ва ўжытку ў асноўным адназначныя прысуды: або рэпрэсаваць, або ўзнагародзіць; або святы, або нягоднік.

Чаму я не прымаю таго, што гаварыў тут Адам Іосіфавіч Залескі? Калі лагічна праводзіць яго думку да канца, выходзіць, што ён усюды бачыць нацыяналізм. Мне здаецца, што гэта крайне абвостранае непрыманне мінулага. Чаму?

Мы бачым у тыя дні на хвалі ўтварэння БССР абуджэнне нацыянальнай свядомасці. Мы даганялі тое, што наша нацыя ўпусціла з-за шэрагу гістарычных прычын — адбывалася актыўнае фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасці. Ці можна называць гэта нацыяналізмам, падмяняючы нацыянальнае нацыяналістычным, у час, калі мы вяртаемся да ленінскіх фармулёвак?

У. ЯКУТАУ, старшы. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, кандыдат гістарычных навук:

Лічу, што БССР была створана па ініцыятыве Белнацкома і беларускіх секцый пры ЦК РКП(б), якія настойліва дабіваліся вырашэння гэтага пытання (Жылуновіч, Чарвякоў, Лагун і іншыя). Абмеркаваўшы гэтыя прапановы і прааналізаваўшы ўнутраную і знешнюю сітуацыю, ЦК у канцы снежня 1918 года прыняў канчатковае рашэнне аб утварэнні Беларускай ССР. Гэта пацвярджаецца тэлеграмамі ЦК РКП(б) з Масквы ў Смаленск.

Тут трзба мець на ўвазе наступнае: многія лідэры партыі лічылі тады вышэйшым ідэалам сусветную пралетарскую рэвалюцыю. Нацыянальнае пытанне імі проста ігнаравалася. Да таго ж Мяснікоў і Кнорын лічылі беларусаў адгалінаваннем рускай нацыі — і нічым болып. Аднак смаленскі партыйны касцяк на чале з Мясніковым вынес асноўны цяжар у арганізацыі барацьбы за перамогу Кастрычніка на Беларусі і адпору інтэрвенцыі і ўнутранай контррэвалюцыі. Яны змагаліся за рэальную аснову для стварэння Беларускай ССР і Кампартыі Беларусі.

П. БАШКО, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, кандыдат гістарычных навук:

13 лістапада 1918 года прынята пастанова ВЦВК і

СНК з нагоды Брэсцка-Літоўскага дагавора. Там упамінаюцца Польшча, Фінляндыя, Украіна, Прыбалтыка, Каўказ і г. д. Пра Беларусь размовы няма. Відаць, у ЦК гэтае пытанне канчаткова не вырашалася да склікання канферэнцыі беларускіх арганізацый у Маскве. Прывяду такі дакумент, як пастанова ЦВК аб абласных аб’яднаннях, датаваная 23 снежня. У ёй гаворыцца, што да карэннага перагляду адміністрацыйнага падзелу Савецкай рэспублікі захоўваюцца яе губернскія абласныя цэнтры. Называюцца Уральскае, Заходняе (сюды ўваходзіла частка тэрыторыі Беларусі) і Паўночнае абласныя аб’яднанні. Значыць, да 23 снежня гэта пытанне аб Беларусі як аб дзяржаве ў ЦК не абмяркоўвалася. I вось скліканне канферэнцыі беларускіх арганізацый у Маскве стала адным са штуршкоў. 23 снежня 1918 года датаваны і дакумент аб прызнанні незалежнасці савецкіх рэспублік Літвы, Латвіі і г. д. Відавочна, да гэтага моманту ЦК партыі ў сувязі з лозунгам аб сусветнай рэвалюцыі, магчыма, пакідаў нейкі калідор для ўздзеяння на рэвалюцыйныя падзеі на Захадзе, асабліва ў Лольшчы і Германіі. Я так мяркую.

Таму ў сувязі з пастановай ЦВК ад 23 снежня нельга так ужо катэгарычна абвінавачваць Мяснікова і Кнорына. Вядома, памылкі ў іх былі, але зыходзілі яны часам з пастаноў вышэйшых органаў дзяржаўнай улады.

У. ПАЛУЯН, загадчык аддзела Інстытута гісторыі АН БССР, доктар гістарычных навук:

У выступленні А. Залескага адчувалася, што ён хоча адназначна адмоўна ацаніць Ігнатоўскага. А ў яго ж мяняліся пазіцыі і погляды. Адны ён меў, калі не быў членам Камуністычнай партыі, і зусім іншыя — потым. А яму ў асноўным выстаўлялі абвінавачанні па першых працах, напісаных у іншых умовах. Далей. Ігнатоўскі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1905 года, і тагачасныя яго пазіцыі можна ацэньваць як рэвалюцыйнадэмакратычныя. Потым ваганні, потым 1917 год, і ён ужо ў партыі левых эсэраў. Потым ідзе далей і нарэшце арганізуе Беларускую камуністычную арганізацыю. Узначальвае яе і прыводзіць у састаў Камуністычнай партыі. Сотні камуністаў у такі цяжкі момант, калі не было актывістаў, калі людзі былі вельмі неабходны! Хто з дзеячаў Беларусі можа пахваліцца, што ён прывёў у партыю столькі людзей? А Ігнатоўскага потым

абвінавацілі, што нібыта ён хацеў стварыць Беларускую Камуністычную партыю.

Трэба ўлічваць і яшчэ адну акалічнасць, звярнуць увагу на артыкул Леніна «Памяці Праш’яна». Там вельмі глыбока сказана пра эвалюцыю рэвалюцыйнадэмакратычных дзеячаў ад дробнабуржуазных да сацыялістычных пазіцый. He ўсе, зразумела, у партыі эсэраў былі сацыялістамі. Большасць нават не былі імі, але вось такія, як Праш’ян, стаялі ўжо на сацыялістычных пазіцыях. У гісторыі Беларусі гэта пацвердзіла БКА, гэта пацвердзіла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя ў Заходняй Беларусі.

У чым памылкі Ігнатоўскага? Няраз ужо гаварылася, што першыя яго працы, якія выйшлі ў 1919— 1920 гадах, напісаны з пазіцый старой буржуазнай гістарыяграфіі. Праяўлялася, праўда, спачуванне да мас, але былі памылкі ў трактоўцы нацыянальнага пытання. У той жа час у наступных выданнях Ігнатоўскі зрабіў вялікі крок наперад у трактоўках у бок класавага тлумачэння сацыяльных працэсаў. Яго пераход на марксісцкую метадалогію быў даволі хуткім. Асобныя памылкі дапускаліся і потым, але гэта памылкі творчасці. Трэба ўлічваць і стан тагачаснай гістарычнай навукі, нераспрацаванасць праблем.

Ігнатоўскі крытыкаваў пазіцыі некаторых пісьменнікаў, якія ідэалізавалі феадальнае мінулае Беларусі. Цікавая ацэнка перадрэвалюцыйнага друку. Ігнатоўскі паказвае, што «Наша доля» стаяла на прагрэсіўных, радыкальных, рэвалюцыйных пазіцыях, а «Наша ніва» адышла ўправа, схілілася да ліберальна-буржуазных пазіцый. Але ён убачыў і друг бок. «Наша ніва» ў шэрагу пытанняў сыходзіла на пазіцыі абароны сацыяльных нізоў.

Сур’ёзнае пытанне аб манаграфіі Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі». Гэта вялікае грунтоўнае даследаванне, напісанае з марксісцкіх пазіцый. Ёсць тут, вядома, свае недахопы, але аўтару ў заслугу трэба паставіць тое, што кніга напісана не сумна, не так, як цяпер цішуць. Трактоўкі Ігнатоўскага спрабаваў аспрэчваць С. X. Агурскі, які выступіў са сваімі ацэнкамі паўстання 1863 года і сцвярджаў, што яно арганізавана памешчыкамі, дваранамі, духавенствам і г. д. Варта адзначыць, што Агурскі асвятляў гэтыя пытанні, не разбіраючыся і не вывучаючы іх як след. 3 другога боку,

трэба ўлічваць узровень Агурскага: гэты чалавек не меў адпаведнай адукацыі. Яго трактоўкі супадалі з трактоўкамі старой дваранскай гістарыяграфіі. У той жа час Ігнатоўскі правільна даў ацэнкі паўстанню 1863 года і Каліноўскаму. Паўстанне ён ацаніў як прагрэсіўнае, буржуазна-дэмакратычнае, што адпавядае характарыстыкам Маркса, Энгельса, Леніна.

Абвінавачанняў супраць Ігнатоўскага было шмат, добры тузін. I прытым самых неверагодных. Пачаць хоць бы з таго, што ён «выйшаў з чужога сацыяльнага асяроддзя». А з якога асяроддзя выйшлі Маркс, Энгельс, многія іншыя рэвалюцыянеры? Энгельс — сын капіталіста. А Ігнатоўскі — сын вясковага настаўніка прыходскіх школ. Далей: «Схаваў свае дробнабуржуазныя погляды, прыналежнасць да дробнабуржуазных партый». Якім чынам можна было гэта схаваць? Усім было вядома, што ён нічога не хаваў. Больш таго, у 1924 годзе, калі збіраліся адзначаць 20-годдзе грамадска-палітычнай дзейнасці Ігнатоўскага, у газеце «Звезда» прама гаварылася, што ён прадстаўляе тых дзеячаў лева-народніцкага, дробнабуржуазнага руху, якія ўсвядомілі правамернасць сацыялістычнай рэвалюцыі, рэвалюцыйнага руху і прыйшлі ў канчатковым выніку ў Камуністычную партыю.

Я. БАБОСАЎ, член-карэспандэнт АН БССР:

Пры ацэнцы творчасці і асобы Ігнатоўскага трэба зыходзіць з узроўню развіцця навукова-гуманітарных ведаў і гуманітарнай думкі Беларусі 20-х гадоў. Ігнатоўскі ў гэтай справе пачынаў з чыстага ліста, не было ні універсітэтаў, ні навуковых прац. Гэта першае. Другое: неабходна ўлічваць, што ў 20-х гадах адбываўся інтэнсіўны працэс станаўлення новай беларускай сацыялістычнай нацыі і, як і ўсякі такі працэс, ён суправаджаўся велізарным усплёскам нацыянальнай самасвядомасці. Іншага тады і быць не магло. Трэцяе: неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаўся інтэнсіўны, хоць і супярэчлівы, працэс эвалюцыі многіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі ва ўсіх рэспубліках — эвалюцыі ў бок марксізму, авалодання марксісцка-ленінскай метадалогіяй. Працэс гэты вельмі складаны — ломка ўласнай свядомасці, калі хочаце,— насілле над уласнай думкай. Ігнатоўскі, да яго гонару, стараўся гэта зрабіць.

Я думаю, вельмі важны тут і яшчэ адзін момант:

эвалюцыя поглядаў гэтых буйных прадстаўнікоў інтэлігенцыі (філосафаў і літаратараў у тым ліку) збліжалася з працэсам зацікаўлення бальшавікоў у тым, каб гэтыя людзі перайшлі на бок рэвалюцыі, на бок яе ідэалогіі. I даравалася тады шмат. Ведалі, што яны памыляюцца, але іншых людзей не было. Калі з гэтых пазіцый паспрабаваць ацаніць тое, што зрабіў Ігнатоўскі, дык ясна, што яго працы таксама не без памылак. I найперш — адсутнічае аналіз сацыяльна-экамічнага развіцця грамадства. Фактычна ў Ігнатоўскага сацыяльна-палітычны аналіз робіцца праз прызму нацыянальнага. I вось тут пытанне. Што аддзяляе прадстаўніка нацыянальнай інтэлігенцыі, якім быў Ігнатоўскі, ад прадстаўніка нацыяналістычнага крыла ў гэтай інтэлігенцыі?

Гэта вельмі тонкая грань. Думаю, што гэта грань, якая аддзяляе нацыянальную інтэлігенцыю ад нацыяналістычнай, дастаткова рухомая, і ў Ігнатоўскага яна ўвесь час перамяшчалася на пазіцыі, якія ўсё болып і больш аддалялі яго ад нацыяналістычных элементаў. I яшчэ некалькі заўваг. Я думаю, што, нягледзячы на памылкі тэарэтычнага і метадалагічнага характару, якія, безумоўна, у Ігнатоўскага, у працах яго засталіся, мы павінны прызнаць, што ён першы паказаў гісторыю беларускага народа ў выглядзе адзінага гістарычнага працэсу ад IX стагоддзя да пачатку XX. I гэта вялікая заслуга перад гістарычнай навукай і ў цэлым перад беларускай культурай. Гэта першае, што мы павінны прызнаць. У яго працах маса фактычнага матэрыялу, без якога наогул нельга лічыць гісторыю поўнай, шмат апісанняў, шмат звестак аб жыцці польскіх, рускіх, беларускіх дзеячаў культуры, ёсць цікавыя характарыстыкі іх як асоб. Усе яны напісаны цікавай, жывой мовай. I, скажам шчыра: цікава іх чытаць, у адрозненне ад многіх прац сучасных аўтараў, дзе ні цікавага тэксту, ні цікавых асоб мы не знаходзім. I я думаю, што прыйшоў час дастаць гэтыя працы са спецыяльных сховішчаў Ленінскай бібліятэкі і пакінуць у зале агульнага карыстання.

А.  КАРОЛЬ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, кандыдат гістарычных навук:

Як вядома, з 1931 года Ігнатоўскі быў у «зоне маўчання». Пісаць пра яго можна было толькі ў адмоўным

ключы. Асабліва ў трыццатыя гады. Усе гэтыя пункты і па ордэну, і па зборніку, і пра манархічныя погляды, пра БКА, як спробу стварыць быццам бы асобную партыю,— усё гэта праходзіла ў абвінавачанні супраць Ігнатоўскага, на падставе якога ён быў выключаны з партыі.

Якая палітыка да старых кадраў праводзілася ў першыя паслякастрычніцкія гады? Калі спецыяліст хоць крыху разабраўся ў сутнасці сацыялістычнага перавароту і не выступаў супраць Савецкай улады, яму давалі работу і не нагадвалі аб мінулым. Вось гэта палітыка праводзілася ў 20-я гады, недзе так да 28-га. Калі канкрэтна па Ігнатоўскаму, дык першае абвінавачанне ў яго адрас прагучала ў 29-м годзе. Дарэчы, не толькі супраць яго аднаго. У 29-м годзе крытыкуюць Чарвякова. За што? За цытаванне Бухарына, за тое, што гаварыў пра неабходнасць развіцця сялянства. У гэты ж час Жылуновіча і Ігнатоўскага выключаюць з партыі, на адным пасяджэнні, у адзін і той жа дзень. Хоць асабіста адзін да аднаго яны ставіліся вельмі складана, недзе, я б сказаў, нават непрыязна, але калі ішлі допыты, яны якраз захавалі гонар і годнасць, не абвінавачвалі адзін аднаго ні ў чым.

Нарэшце, гістарычныя погляды Ігнатоўскага. Тут вельмі правільна гаварылі, што іх трэба разглядаць у эвалюцыі. Менавіта ў эвалюцыі і ў кантэксце развіцця гістарыяграфіі ў 20—30-я гады.

Як у працах Ігнатоўскага адлюстраваны Вялікі Кастрычнік і ўтварэнне БССР? Ігнатоўскі няшмат пісаў аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і аб утварэнні БССР. Ён сапраўды не здолеў дакладна разабрацца ў асаблівасцях развіцця Кастрычніка на Беларусі. Сацыялістычныя пераўтварэнні мелі месца толькі на неакупаванай частцы Беларусі, а Ігнатоўскі разглядае гэтыя тры гады барацьбы, г. зн. грамадзянскую вайну, у нейкай меры як працэс развіцця рэвалюцыі на Беларусі. Наогул, страшнага ў гэтым нічога няма, гэта была абарона заваёў рэвалюцыі. Хоць пэўная недакладнасць ёсць. Але Ігнатоўскі зусім правільна трактаваў Кастрычніцкую рэвалюцыю як сацыяльную з’яву, якая павінна вырашыць і нацыянальнае пытанне. Дарэчы, само нацыянальнае пытанне ён правільна разглядаў як другаснае ў адносінах да асноўнага пытання рэвалюцыі — аб уладзе. Надзвычай цікавая яго ацэнка першага Усебе-

ларускага кангрэса. Ігнатоўскі пісаў, што кангрэс заняў як бы сярэдняе становішча паміж рэвалюцыяй і контррэвалюцыяй, а потым — скаціўся на контррэвалюцыйныя пазіцыі. I далей зусім правільна гаворыць, што такіх пазіцый Савецкая ўлада прыняць не магла.

Ён правільна лічыў, што ўтварэнне Літоўска-Беларускай рэспублікі было выклікана неабходнасцю абароны Савецкай улады. I не бачыў у гэтым факт ліквідацыі БССР. Погляды Ігнатоўскага, прынамсі, эвадюцыя іх у бок навуковай метадалогіі марксізму-ленінізму для мяне не выклікаюць ніякіх сумненняў.

Яго спасцігла ў канцы 20-х гадоў трагедыя, трагедыя, якая мела потым свой працяг у 30-я гады.

Мне здаецца, перад намі, гісторыкамі, сёння стаіць неадкладная задача — разабрацца ў нацыянал-дэмакратызме як з’яве. Колькі тут скажонага і колькі нескажонага? Што датычыць канкрэтных абвінавачанняў у адрас Ігнатоўскага, яны абсалютна не стасуюцца з той роляй, якую ён адыгрываў у жыцці рэспублікі. Яны супярэчаць і рашэнням і ацэнкам самой Кампартыі.

Вось палітычная справаздача Цэнтральнага бюро Кампартыі бальшавікоў Беларусі, гэта 20-ты год, 22— 25 лістапада: «Беларуская камуністычная арганізацыя, кіруемая тав. Ігнатоўскім, якая мае некалькі дзесяткаў ячэек на месцах, заявіла, што яна цалкам стаіць на платформе РКП(б), прымае яе праграму, статут і тактыку і жадае як арганізаванае цэлае ўвайсці ў Камуністычную партыю Беларусі. Цэнтральнае бюро Кампартыі Беларусі прызнала, што БКА сапраўды зжыла свае ілюзіі і рэшткі нацыянал-сацыялізму, і пастанавіла прыняць яе членаў у рады партыі, паколькі супраць асобных з іх не будзе індывідуальных адводаў». Павятовым камітэтам Кампартыі Беларусі было дадзена адпаведнае ўказанне, да 20 жніўня БКА спыніла сваё існаванне.

А ў 31-м годзе ўжо ставяць у віну Ігнатоўскаму, што ён ствараў БКА як альтэрнатыву Камуністычнай партыі, і ставяць яму ў віну, што ён перабольшваў ролю БКА. Між тым, у сваіх працах ён сціпла згадвае БКА адным абзацам і нават не гаворыць аб тым, што ён ствараў гэту арганізацыю. Гэта як рыса яго асобы — сціпласць. Вяртаючы з небыцця постаці мінулага, трэба быць аб’ектыўнымі і ва ўсякім выпадку не скочвац-

ца на той вульгарызатарскі пункт погляду, які пачаў замацоўвацца ў гістарыяграфіі з канца 20-х гадоў.

А. ЗАЛЕСКІ:

Я поўнасцю далучаюся да тых прамоўцаў, якія сёння тут выказалі думку пра Мяснікова і яго паплечнікаў як пра бальшавікоў-ленінцаў, што часам памыляліся, але ажыццявілі ўказанне У. I. Леніна адносна ўтварэння БССР. Адказваючы на маё пытанне, ніхто сёння не змог назваць гістарычных крыніц, на падставе якіх сцвярджаецца, быццам Ігнатоўскі ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Я вось трымаю ў руках адказ на маё пісьмо дырэктара Дзяржаўнага архіва Яраслаўскай вобласці, дзе таксама гаворыцца, што ў іх няма дакументаў аб удзеле Ігнатоўскага ў рэвалюцыі 1917 г. (Ён тады жыў у Яраслаўлі.)

А.КАРОЛЬ:

Ігнатоўскага як левага эсэра ў падзеях 1917 г. у Яраслаўлі зафіксаваны ў яго аўтабіяграфіі, у адпаведных анкетах. Гэта не ставілася пад сумненне нават, калі яго выключалі з партыі. Наадварот, прыналежнасць да левых эсэраў (з якімі, дарэчы, бальшавікі ў той час на пэўных умовах супрацоўнічалі) ставілася яму ў віну, лічылася адной з падстаў выключэння з КП(б)Б. Па-другое, нават калі б і не было гэтага ўдзелу, нават калі б ён сапраўды быў лаяльны да рэжыму, a толькі пасля Кастрычніка 1917 года прымкнуў да бальшавікоў, ці ж гэта магло быць падставай да шальмавання, калі чалавек на працягу 10 гадоў сумленна працаваў на карысць Савецкай улады. Прычым на адказных партыйных пасадах, быў членам ЦК КП(б)Б, загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды ЦК, першым прэзідэнтам АН БССР. А ці ж мала мы ведаем выпадкаў, калі нават былыя царскія генералы пераходзілі на бок рэвалюцыі?

В.  КРУТАЛЕВІЧ, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і npaea АН БССР, доктар юрыдычных навук, прафесар:

Мне здаецца, у выступленні Кузняцова трохі прыглушаны драматызм адносін паміж Мясніковым, Кнорыным і іх паплечнікамі — з аднаго боку, і групай Жылуновіча — з другога. Дакументы сведчаць аб тым, што напал быў вельмі вялікі, асабліва да абвяшчэння рэспублікі, таму былі верагодныя тыя эксцэсы, якія ўзніклі пасля ўтварэння рэспублікі і пра якія ўжо ішла

гаворка. У партыі была цзлая плынь, якая недаацэньвала нацыянальных адносін, нацыянальных праблем. Узяць хоць бы выступленне Бухарына, выдатнага партыйнага дзеяча, на XIII з’ездзе партыі, пасля таго як ужо на захадзе краіны абвешчана было 5 рэспублік: Беларуская, Украінская, тры Прыбалтыйскія. Ён заявіў, што не разумее гэту гульню ў самавызначэнне. Магчыма, былі і асабістыя адносіны да нацыянальных праблем, бо сапраўды гэта выклікала перамяшчэнне кадраў, адны павінны былі пакінуць свае пасады, другія — прыйсці. Напружанасць канфлікту паўплывала на стварэнне ўрада і адносіны ва ўрадзе.

Але тут трэба падкрэсліць галоўнае другараднае. Усё ж галоўнае пытанне — гэта адносіны да самавызначэння беларускага народа. У гэтым сэнсе Жылуновіч, вядома, меў рацыю. Ён адстойваў рэалізацыю права на самавызначэнне. Цяпер, што датычыць памылак Жылуновіча ў адносінах да фармавання ўрада. Зразумела, яму, як старшыні ўрада, хацелася мець большасць, каб праводзіць рашэнні.

Яшчэ адно пытанне, якое закрануў Башко. Яно не зусім высветлена: гэта драматызм абстаноўкі ў канцы снежня 18-га года. Вось Башко гаворыць, што ў акце аб ануляванні Брэсцка-Літоўскага дагавора пералічваюцца ўсе нацыянальныя раёны: Польшча, Украіна, Літва, Эстонія, Латвія, але не ўпамінаецца Беларусь. Гэты дакумент зыходзіць ад ВЦВК і Саўнаркома, быў падпісаны вышэйшымі дзяржаўнымі кіраўнікамі. Я думаю, што гэта невыпадкова, што тут не абышлося без моцнага націску «абласнікоў». Прадстаўнікі вобласці, і перш за ўсё Мяснікоў, актыўна настойвалі на захаванні вобласці пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў. 3 меркаваннем кіраўніцтва Заходняй вобласці цэнтральны ўрад не мог не лічыцца. Адміністрацыйная камісія з удзелам Мяснікова прымае рашэнне аб захаванні Заходняй вобласці, і пытанне разглядаецца 23 снежня ка пасяджэнні ВЦВК. Цікава, што ў гэты час выступае Сталін і дакладвае, што Савет Народных Камісараў прыняў дэкрэты, якія зацвярджаюць самавызначэнне прыбалтыйскіх рэспублік. 3 аднаго боку, здавалася б, адмаўляецца права беларускага народа на самавызначэнне, а з другога — у Прыбалтыцы ствараюцца тры нацыянальныя рэспублікі. Становішча даволі супярэчлівае. Гэта ў пэўнай ступені дае Mar-

чымасць гаварыць аб пазіцыі і Сталіна, і Свярдлова.

Адбыўся з’езд беларускіх секцый, які вынес рашэнне аб стварэнні ўрада. Якога ўрада? Аўтаномнай рэспублікі ці суверэннай — аб гэтым не гаварылася. Я думаю, што пералом адбыўся дзякуючы ўмяшанню JieHina. Разгляд пытання быў перанесены ў Цэнтральны Камітэт партыі. Уладзімір Ільіч, як паказваюць дакументы, быў знаёмы з абстаноўкай, з адносінамі прадстаўнікоў Заходняй вобласці і Белнацкома. Вядома тэлеграма Сталіна ў Смаленск, у якой выкладалася просьба Леніна прыняць беларусаў, прадстаўнікоў беларускіх секцый, як малодшых братоў.

Я думаю, што і Мяснікоў, і Жылуновіч заслугоўваюць таго, каб мы, напіа пакаленне, аддалі належнае памяці гэтых выдатных дзеячаў, і было б вельмі добра, калі б у сталіцы рэспублікі стаяў помнік Мяснікову і помнік першаму старшыні беларускага Савецкага ўрада Жылуновічу.

Другое пытанне — гэта адносіны да Беларускага з’езда. Дыскусія аб ім ідзе даўно, і выказваюцца розныя меркаванні. Лічу, што пазіцыя з’езда ішла ўразрэз з устанаўленнем улады Саветаў на Беларусі. Але ці правільна зрабілі, што разагналі з’езд? Я думаю, што была альтэрнатыва і прыхільнікам гэтай альтэрнатывы бьіў Мяснікоў, якога ў час работы з’езда ў Мінску не было. Ён прапаноўваў менавіта такі шлях: раскалоць з’езд, павесці за сабой дэмакратычную рэвалюцыйную большасць. Але была адна цяжкасць, якая стаяла перад кіраўніцтвам Заходняй вобласці, цяжкасць гэтая якраз і адыграла рашаючую ролю. Справа ў тым, што з’езд прама ставіў пытанне: абвяшчаць ці не абвяшчаць беларускую дзяржаўнасць? Прадстаўнікі вобласці на з’ездзе да канкрэтнага адказу яшчэ не былі гатовы.

М. СТАШКЕВІЧ, загадчык сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, кандыдат гістарычных навук:

У верасні 1917-га Ленін сфармуляваў палажэнне, згодна з якім, пасля таго як пралетарыят возьме ўладу ў свае рукі, будзе дадзена палітычная свабода Фінляндыі, Украіне, Беларусі і мусульманам. Але пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі аж да снежня 1918 года ўпамінанне пра Беларусь знікае. I я прыйшоў да высновы, што кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома, і найперш Мяснікоў (я зусім не змяншаю яго ролі як выдат-

нага рэвалюцыянера і чалавека, які забяспечыў заваяванне і ўмацаванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі), не разумела нацыянальнага пытання.

Ён не лічыў беларусаў за нацыю, бачыў у іх этнаграфічную галіну рускага народа. А калі няма нацыі — навошта ствараць нацыянальную дзяржаўнасць? I ён, як кіраўнік вобласці, уплываў на пазіцыю цэнтральных органаў.                                                                   *

2 снежня 1918 года збіраецца Паўночна-Заходні абком партыі — выпрацоўваецца парадак правядзення канферэнцыі. Мяснікоў шле ў Маскву тэлеграму і піша, што сярод беларусаў ёсць сепаратысцкія настроі. Я не ведаю, што адказаў Якаў Міхайлавіч Свярдлоў, аднак ужо 24 снежня было рашэнне Цэнтральнага Камітэта аб стварэнні беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Некаторыя гісторыкі і пісьменнікі гавораць, што ёсць яшчэ закрытая пастанова, што яна нібыта звязана з міжнародным фактарам, з праблемай сусветнай рэвалюцыі. I гавораць, што ў гэтай пастанове запісана пунктам аб стварэнні Беларускай ССР. Міжнародны фактар усяляк падкрэсліваў і Мяснікоў, і потым адзначаў яго ў сваіх публікацыях Кнорын, які тры разы мяняў пункт погляду.

ЦК РКП(б), прымаючы рашэнне аб самавызначэнні Беларусі, найперш падтрымліваў ініцыятыву працоўных, іх імкненне да нацыянальнай дзяржаўнасці. Прычым ставіў гэту абставіну на першае месца. Хаця, безумоўна, была ўлічана і тагачасная складаная міжнародная абстаноўка.

1  . ІГНАЦЕНКА, акадэмік АН БССР:

У нас часта пераацэньваецца левая фракцыя Беларускага з’езда. Іх было ўсяго толькі 118 чалавек з 1100 з лішкам дэлегатаў з рашаючым голасам. Левыя грамадаўцы на чале з Жылуновічам (іх было некалькі чалавек) нават не выступалі з прывітаннем з’езду, не выклалі свой пункт погляду. Што датычыць бальшавікоў Паўночна-Заходняга абласнога камітэта, яны прыслалі двух наркомаў — унутраных спраў і наркома па справах нацыянальнасцей. Але гэтыя наркомы высту* пілі няўдала і паводзілі сябе не зусім прыстойна, за што наркома ўнутраных спраў, па сутнасці, выштурхалі са з’езда, a другі, Берсан, замест таго каб выступіць на нацыянальным з’ездзе з праграмнымі пытаннямі

Паўночна-Заходняга ўрада, пачаў выступаць ад імя ППС як прадстаўнік польскай лігі.

Гэтыя выступленні выклікалі здзіўленне ў тых дэлегатаў, якія спадзяваліся атрымаць рэальныя растлумачэнні пазіцый бальшавікоў. Адсюль і далей работа з’езда пайшла не ў тым напрамку, у якім яна магла пайсці. Кнорын ужо значна пазней прызнаваў гэту памылку Паўночна-Заходняга камітэта, прызнаваў, што яны недаацанілі з’езд, не ўключыліся ў актыўную растлумачальную работу. А можна было на з’ездзе дабіцца павароту.

У сувязі з гэтым я думаю, што так адназначна падыходзіць да факта разгону з’езда таксама нельга. Тут ужо Вадзім Андрэевіч гаварыў пра пастанову аб ануляванні Брэсцкага міру, у якой не ўпамінаецца Беларусь. Але ёсць яшчэ адзін дакумент таго часу — тэлеграма галаўкому Вацэцісу, падпісаная асабіста Леніным, якая прама ўказвае, што рабіць на вызваленых Чырвонай Арміяй ад нямецкіх захопнікаў тэрыторыях. I там называюцца ўсе: і Украіна, і прыбалтыйскія тэрыторыі, і Беларусь. Так што Уладзімір Ільіч не забыў, што ёсць такая тэрыторыя — Беларусь і беларускі народ. Відаць, нейкія іншыя былі фактары, якія часова адсунулі гэта пытанне.

16 студзеня 1919 г. была пастанова аб тым, каб тры губерні выдзеліць з Беларускай ССР: Магілёўскую, Віцебскую і Смаленскую і каб Беларускую ССР у саставе Мінскай і Гродзенскай губерняў злучыць з Літвой і ўтварыць Літбел. Так што наўрад ці была пастанова ў снежні, як некаторыя сцвярджаюць. Інакш навошта было праз два тыдні прымаць зусім іншую пастанову? Хутчэй за ўсё, гэта пытанне ў ЦК было ў стадыі абмеркавання. Вырашылі ўтварыць, абвясціць БССР. А потым паспелі новыя даныя, і гэтыя даныя, як бы мы ні хацелі, зводзяцца да палітычнага моманту, да ўзброенай абароны Кастрычніцкай рэвалюцыі і да імкнення, відаць, выкарыстаць перамогу рэвалюцыі ў Германіі для таго, каб праштурхнуць сацыялістычную рэвалюцыю далей на Захад. I ў гэтым плане Літбел, якая ішла далей, мела больш рацыі, чым адна рэспубліка.

Тэрытарыяльнае пытанне — пытанне няпростае. I нездарма, калі ў 20-м годзе пасля ўжо другога абвяшчэння рэспублікі, гэтым цікавіўся ЦК РКП(б), дык

кіруючыя беларускія таварышы сказалі, што пакуль Булак-Балаховіч тут, пакуль няма цвёрдага рашэння аб міры з Полыпчай, трэба ўстрымацца ад перагляду граніц. Беларусь знаходзілася ў такіх умовах, калі рэальнай падставы існавання суверэннай рэспублікі не было.

Сёння ўсе гаварылі аб ўтварэнні рэспублікі, але ніхто не гаварыў аб утварэнні Кампартыі Беларусі. Лічыцца, што гэта пытанне яснае. Аднак і тут у нас адзінага падыходу няма. М. I. Кулічэнка некалі ўвёў ідэю, што асновай КПБ з’явіліся беларускія секцыі і партыйныя арганізацыі, якія дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў нямецкім тыле. А дзе ж Паўночна-Заходняя арганізацыя была? Тая шматтысячная арганізацыя, якая вяла ўсю работу і на свабодных савецкіх тэрыторыях, і на акупаваных тэрыторыях кіравала барацьбой супраць нямецкіх інтэрвентаў? Дзе ж яна? Мы ж маем рэальны факт: VI канферэнцыя, якая пераўтварыла сябе ў I з’езд, абвясціла ўтварэнне КПБ.

«Звязда», 25 верасня 1988 г.

АНАТОЛЬ ЦІТОЎ

TAK ПАЧЫНАЛАСЯ АДРАДЖЭННЕ

Нацыянальна-кулыурнае будаўніцтва ў БССР 1921—1928 гг.

Нрыдычнае агалошанне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі без адпаведнага нацыянальна-культурнага будаўніцтва зводзіла б існаванне ССРБ да ўзроўню фармальнага, у лепшым выпадку, буфернага элементу паміж Расійскай федэрацыяй і буржуазнай Полыпчай. Перад Камуністычнай партыяй бальшавікоў Беларусі і Урадам рэспублікі стаяла вельмі складаная задача, больш складаная, чым у некаторых іншых рэгіёнах краіны. Гістарычны лёс народа склаўся такім чынам, што апошнія паўтара-два стагоддзі ён амаль не меў у пануючых класах прадстаўнікоў, якія б ясна ўсведамлялі сваю асабістую прыналежнасць да яго. Рэвалюцыі ў Расійскай імперыі абудзілі не толькі класавую, але і нацыянальную свядомасць піырокіх колаў насельніцтва. Трэба адзначыць, што пераважна сельскае насельніцтва, якое належала да карэннай нацыянальнасці, не мела такога вопыту барацьбы і культурна-асветніцкай дзейнасці, як іншыя асяроддзі тагачаснага грамадства. Пры гэтым астатнія часта разглядалі яго як сродак для дасягнення ўласных мэт.

Пасля замацавання Савецкай улады ў Мінску ўзнікла шэраг пытанняў, звязаных з нацыянальна-культурным адраджэннем Беларусі. Варта адзначыць, што палітычныя падзеі папярэдніх часоў прывялі да таго, што ў 1921 годзе ўся Савецкая Беларусь змяшчалася ў межах шасці паветаў бы-

лой Мінскай губерні. Такім чынам, адной з праблем адраджэння было тэрытарыяльнае пытанне. Другой — вяртанне мовы з хаты селяніна, куды яна была загнана ў часы позняй Рэчы Паспалітай і больш чым стогадовага панавання Расійскай імперыі.

Гэтыя фактары былі першаснымі для адраджэння нацыі і пераўтварэння яе ў сацыялістычную. Прычым, як сёння здаецца, пытанне вяртання грамадзянскіх правоў мове было найбольш вострым і важным, бо без ягонага вырашэння знікалі аўтаматычна і ўсе іншыя.

Вельмі важнай падзеяй у справе адбудавання нацыі была XII Усебеларуская партканферэнцыя (1923), якая падкрэсліла, што Савецкая Беларусь можа хутка адрадзіцца толькі пры ўмовах:

—   уключэння ў тэрыторыю Беларусі родных ёй суседніх раёнаў;

—   большай дэцэнтралізацыі кіравання галінамі мясцовай прамысловасці;

—   прыцягнення шырокіх працоўных мас у актыўнае савецкае будаўніцтва;

—   умацаванне культурна-асветніцкай працы на родных (беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай) мовах.

Канферэнцыя адзначыла, што пры выкананні гэтых умоў уціснутая беларуская культура мусіць адрадзіцца Ч Рашэнні XII партканферэнцыі не былі першай спробай высветліць галоўную задачу ўрада і партыі рэспублікі. Гэта была канкрэтызацыя сродкаў дасягнення мэты.

Ужо на другім з’ездзе работнікаў асветы ў 1921 г. падкрэслівалася неабходнасць «назаўсёды зліквідаваць непісьменнасць беларусазнаўства» сярод работнікаў гэтага профілю 2. Ды і самі работнікі асветы (яны тады зваліся шкрабы — школьныя работнікі) прымалі актыўны ўдзел у гэтым. Вясной пры 1-й вячэрняй Савецкай школе другой ступені на рагу Захар’еўскай і Архірэйскай у Менску былі адкрыты 3-месячныя курсы беларусазнаўства. На іх вывучаліся беларуская мова, гісторыя, геаграфія, літаратура, акрамя тэарэтычных заняткаў праводзіліся і практычныя, а таксама экскурсіі для слухачоў.

1 Звезда. 1923. № 73.

3 Звезда. 1921. № 25.

Крыху пазней Наркамасветы ССРБ даручыў А. Навіне скласці гісторыю беларускай літаратуры, а пасмяротнае выданне твораў А. Гаруна і М. Багдановіча рыхтавалі Я. Лёсік і Я. Дыла.

Даволі шырока быў адзначаны 10-гадовы юбілей беларускага тэатра (трупы I. Буйніцкага), урачыстае святкаванне якога было ўскладзена на камісію ў складзе Жылуновіча, Ляжневіча, Буйніцкага.

Занепакоенасць станам беларускай культуры была ў цэнтры ўвагі ўрадавых органаў рэспублікі. Так на III сесіі ЦВК і Саўнаркома А. Чарвякоў сказаў: «Мы прынялі ўсе меры да таго, каб даць беларускай нацыянальнай культуры магчымасць свабоднага развіцця, абмежаваўшы яе ад уплываў варожых фактараў» Ч

Беларускай культуры неабходна была ўвага ў большай ступені, чым іншым суіснаваўшым з ёй на той жа тэрыторыі і часта за яе кошт. Стагоддзі знаходжання ў прыгнечаным становішчы не загубілі, але прывялі беларускую культуру ў стан, блізкі да заняпаду, тым больш што вялікая частка Беларусі працягвала знаходзіцца ў неспрыяльных умовах. У звароце VI Усебеларускага надзвычайнага з’езда Саветаў «Да ўсіх працоўных Беларусі» гаварылася: «Там, побач з палямі селяніна-беларуса павялічваюцца панскія палі. Там, за кардонам, зачынена магчымасць вучыць дзяцей на роднай мове, там уціскаецца ўсялякая спроба да адраджэння нацыянальнай культуры. Царскі ўрад і былыя тут акупацыйныя ўлады імкнуліся насаджаць культуру і мову пануючай нацыі і як мага ўціскалі ўсе парасткі мясцовае нацыянальнае культуры» 2.

Прапановы аб стварэнні спрыяльных умоў маглі б застацца толькі гучнымі словамі, калі б яны не падмацоўваліся рэальнымі справамі і канкрэтным прыкладам. Мова можа быць дзеючым інструментам толькі тады, калі ёй карыстаюцца на ўсіх узроўнях грамадства. Гэта тады добра разумела кіраўніцтва рэспублікі. Таму і рабіліся канкрэтныя захады і даваўся асабісты прыклад. Так, беларусізацыя апарату ЦВК і Саўнаркома рэспублікі, як паведамляла газета «Звезда» (№ 276), павінна была закончыцца да 1 студзеня 1925 г.

Пры ЦВК была створана камісія для праверкі ве-

1 Звезда. 1921. № 89.

2 Звезда. 1924. № 61.

даў па беларусізацыі ўрадавых устаноў рэспублікі. Пры гэтым праводзілася праверка падрыхтаванасці апаратаў Наркамздраву, Наркамфіну, ЦСУ і г. д. да магчымасці абслугоўвання на роднай мове не толькі беларусаў, але і яўрэяў, палякаў, рускіх і іншых нацыянальнасцей у БССР Як выявіла праверка НКУС — 92 % супрацоўнікаў апарату авалодалі беларускай мовай, гэта былі істотныя зрухі, бо папярэдняя праверка вызначыла, што моваю валодае толькі 15 %. Нацыянальная камісія прапанавала адміністрацыі Народнага камісарыяту ўнутраных спраў зрабіць самыя сур’ёзныя захады да тых, хто ўхіляўся ад вывучэння беларускай мовы — нават да звальвання іх з працы 2.

Для праверкі ведаў на месцах працавалі акруговыя нацкамісіі, створаныя з работнікаў культурна-асветніцкіх устаноў. Яны арганізоўвалі гурткі па вывучэнні беларускай мовы і курсы беларусазнаўства, на якіх вывучаліся гісторыя, літаратура, геаграфія рэспублікі. У 1926 годзе, напрыклад, у Мазыры існавалі курсы беларусазнаўства, якія наведвала 242 чалавекі. Увогуле па акрузе на гэты час налічвалася 314 беларускіх, 14 яўрэйскіх, 5 польскіх і 3 нямецкія школы, а ў самім горадзе — 2 школы з беларускай мовай навучання3. У Азарыцкім раёне той самай акругі ўсе школы ў 1926 г. перайшлі на беларускую мову навучання, як прадмет яна выкладалася і ў яўрэйскіх школах. Райвыканком перайшоў на 85 працэнтаў на мову. Затрымка была за міліцыяй, нарсудом, поштай і некаторымі іншымі ўстановамі. Цяга да беларусізацыі назіралася з боку сельсаветаў. Для вывучэння беларускай мовы ў раёне былі з’арганізаваны 4-месячныя курсы4.

Вялікія намаганні прыкладаліся і ў Чэрыкаўскім раёне Калінінскае акругі. Праца па правядзенні нацыянальнай палітыкі на Чэрыкаўшчыне распачалася ў кастрычніку 1924 г. Спачатку было негатыўнае стаўленне з боку некаторых асоб. Узімку 1925 г. былі арганізаваны курсы па беларусазнаўству для настаўніцтва, працаўнікоў савецкіх устаноў і г. д. Курсы далі добры плён. Адчуваўся інтарэс слухачоў да паглыблення сва-

1   Звезда. 1926. №        248.

2   Звезда. 1927. №        115.

3   Звезда. 1926. №        299.

4   Тамсама, №  241.

іх ведаў y галіне беларусазнаўства; як вынік гэтага па вёсках рэгіёну было створана 30 беларускіх гурткоў. Праца школ у 1925/26 навучальным годзе была пераведзена на беларускую мову. Усе прадметы як у пачатковых, так і ў школах-сямігодках вяліся па-беларуску. За перыяд з сакавіка па жнівень 1925 г. усе ўстановы раёна цалкам перайшлі на беларускую мову L

Беларусізацыя па ўсёй Калінінскай акрузе дала наступныя вынікі. Усяго было праверана 832 чалавекі: 67,5 % паказалі добрыя веды беларускай мовы, 24 % — слабыя, 8,8 % — увогуле не валодалі мовай. 3 ліку тых, хто зацята ўхіляўся ад вывучэння беларускай мовы, 8 чалавек звольнена з працы, 68 атрымалі вымову, 140 было аб’яўлена папярэджанне 2.

Як паказала праверка беларусізацыі Барысаўскае акругі, у 8 акруговых установах і 5 райвыканкомах з усімі раённымі ўстановамі з 348 правераных работнікаў апарату — ведалі мову здавальняюча — 165 асоб, слаба — 126 і зусім не ведалі 57. Трэба адзначыць, што нават сам факт праверкі быў добрым штуршком для прыспешвання тэмпу беларусізацыі.

Хуткі пераход на беларускую мову абслугоўвання насельніцтва адбыўся ў Старадарожскім раёне Слуцкае акругі, дзе ў 1927 г. райвыканком і ўсе сельсаветы працавалі на роднай мове.

Імкненне насельніцтва да вывучэння мовы адзначалася ў прамове Зм. Жылуновіча, які на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў гаварыў: «У некаторых месцах з беларускім жыхарствам, якія не належалі да Беларускай Савецкай Рэспублікі, справа беларусізацыі ішла саматугам, з поўнае згоды працоўных гушчаў. Да далучэння ў Гомелыпчыне працавала амаль што паўтараста народных школ на беларускай мове» 3.

Уз’яднанне Полаччыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гомельшчыны ў Савецкай Беларусі садзейнічала кансалідацыі беларускай сацыялістычнай нацыі, спрыяла яе эканамічнаму і культурнаму развіццю. Гэтая падзея выклікала расчуленую заяву А. Луцкевіча, які знаходзіўся ў «сэрцы Заходняй Беларусі — Вільні», аб тым, што «нацыянальная праблема будзе толькі тады

1 Звезда, 1926, № 241.

2 Звезда. 1927. № 103.

3 Тамсама, № 83.

правільна вырашана, калі ўлада пяройдзе ў рукі прадстаўнікоў рабочых і сялян» Ч

Вяртанне народу яго гістарычных рэгіёнаў было толькі адным з крокаў на шляху адраджэння нацыі. Трэба было яшчэ вярнуць народу і нацыянальную свядомасць. Частка партыйных і савецкіх работнікаў Віцебскай і Гомельскай губерняў, стоячы на вялікадзяржаўных шавіністычных пазіцыях, змагаліся супраць уз’яднання гэтых рэгіёнаў з БССР. Прынцыповая ацэнка ЦК РКП(б) у маі 1923 вымусіла іх падпарадкавацца, але толькі знешне. Адным з іхніх ідэалагічных цэнтраў было «Полацкае зямляцтва» ў Ленінградзе — «актыўны саюз барацьбы супраць беларусізацыі, які меў сваю праграму, статут, праўленне, пленумы, рэвізійныя камісіі з велізарна распрацаваным планам барацьбы з беларускай культурай на Беларусі» 2.

Як адзначаў Зм. Жылуновіч — Пшчолка, Пігулеўскі, Карскі — гэта чорная сотня расейскага шавінізму 3. Антыбеларускія выступленні адлюстроўвалі наступальны шавінізм у асобе Пшчолкі, выступленнях некаторых прафесараў БДУ і іншых навучальных устаноў, у апошніх працах акадэміка Карскага, выдадзеных Усесаюзнай Акадэміяй навук, у варожых да беларусізацыі выступленнях значнай часткі савецкага апарату» 4. Сацыяльнымі карэннямі гэтай з’явы былі пласты гарадскога мяшчанства, былога чыноўніцтва і афіцэрства, інтэлігенцка-спецаўскае праслойкі, якія знаходзілі моцную падтрымку за межамі Беларусі.

На канец 1925 года праверка акруговых і раённых устаноў рэспублікі паказала, што 45 % служачых не ведаюць беларускай мовы 5.

На Полаччыне, як і па ўсёй рэспубліцы, былі створаны курсы для служачых савецкіх устаноў. Надалей было вырашана рабіць рашучыя захады — да звальнення з працы — супраць тых, хто не хацеў вучыць мову 6. Гэтыя захады далі пажаданыя вынікі: менш чым праз год старшыня Полацкага акрвыканкома Браўковіч у гутарцы з карэспандэнтам «Звезды» пад-

1 Звезда. 1927. № 21.

2 Тамсама, № 66.

3 Тамсама, № 82.

4 Тамсама, № 66.

5 Звезда. 1926. № 29.

6 Тамсама, № 151.

крэсліў, што апарат акрвыканкомаў, райвыканкомаў Полацкае акругі пераведзены на беларускую мову ’.

Як адзначалася ў рэзалюцыі, прынятай 9 кастрычніка 1926 г. на Пленуме ЦК КП(б)Б па нацыянальнай палітыцы, «настаўніцтва павярнулася да партыі». Адначасова падкрэслівалася, што ў сувязі з узмоцненымі тэмпамі беларусізацыі апаратаў савецкіх устаноў, русіфікаваная частка інтэлігенцыі, што працуе ў апаратах, рэагавала ўзмацненнем вялікадзяржаўных настрояў у сваім асяроддзі, імкнучыся так або іначай затрымаць правядзенне мерапрыемстваў у гэтай галіне 2. Сабатаж у правядзенні беларусізацыі праводзіўся ў розных формах. Напрыклад, у Барысаве, як паведамляў рабкор «Звезды» Шапіра, у бібліятэцы рабочага клуба маюцца кнігі на рускай і яўрэйскай мовах, а на беларускай — няма. Калі рабочыя патрабуюць такія кнігі, ім адказваюць: няма грошай на набыццё беларускай літаратуры. Як правільна мяркуе рабкор, «тут справа не ў сродках (ёсць жа яны на набыццё расейскіх і яўрэйскіх кніг), а ў тым, што кіраўнікі ніяк не хочуць «прызнаць» беларускую мову» 3.

Было і неразумнае, а мо і знарочыстае неразумнае імкненне выперадзіць падзеі. У адпаведнасці з пастановай Урада рэспублікі ад 18 верасня 1926 г. беларусізацыя ва ўстановах азначала праверку ведання мовы і здольнасці служачага працаваць на ёй. Але бывалі выпадкі, калі нацкамісіі наладжвалі дадатковыя іспыты па веданні гісторыі, літаратуры, геаграфіі. I гэта ў той момант, калі далёка не ўсе служачыя мелі не толькі вышэйшую, але нават і сярэднюю адукацыю. Пры гэтым іспытам падлягалі і тэхнічныя работнікі — кур’еры, прыбіральшчыцы і г. д. Такі бюракратычны падыход болып шкодзіў справе, чым дапамагаў. Яшчэ вельмі характэрны прыклад разнарадачнага падыходу і абароны бюракратыяй сваіх пазіцый: з Чавускага райвыканкома звольнілі за няведанне беларускай мовы страхавога агента, але ні старшыня, ні ягоны намеснік таксама не ведалі мовы. Тым не менш, яны засталіся на сваіх пасадах 4.

1   Звезда. 1927. №        85.

2   Звезда. 1926. Ms       239,

3   Звезда. 1927. №        63.

4   Тамсама, №  47.

Справа беларусізацыі, нягледзячы на перашкоды, паспяхова прасоўвалася наперад. 3 1 студзеня 1927 г. уведзена новая сістэма і форма справаводства органаў загса. Усе актавыя кнігі павінны былі весціся толькі на беларускай мове. Бланкі пасведчанняў, выпісы і г. д. — на беларускай, а таксама на адной з нацыянальных моў *.

У галіне народнай асветы пастановай II сесіі ЦВК БССР шостага склікання было канстатавана, што на далучанай тэрыторыі (Віцебшчына і Магілёўшчына) наладжана «выкладаньне на беларускай мове ў першых трох групах сямёхгодак і чатырохгодак, у астатняй жа частцы БССР усе (быўшыя расейскія школы) сямёхгодкі і чатырохгодкі поўнасьцю пераведзены на беларускую мову. Ва ўсіх сямёхі чатырохгодках, дзе вучацца дзеці небеларускай нацыянальнасьці, з 1925/26 навучальнага году ўведзена беларуская мова як прадмет з другога году навучэньня» 2. Крыху пазней была выдадзена другая пастанова Наркамасьветы БССР аб тым, што ўсе настаўнікі і загадчыкі хатаў-чытальняў Гомельскай і Рэчыцкай акруг павінны да 1 верасня 1928 года вывучыць беларускую мову 3.

Увогуле ў 1926/27 навучальным годзе ў Беларусі налічвалася 4576 нацыянальных школ з 4-х і 7-гадовым тэрмінам навучання. Сярод іх было 4201 беларускіх, 189 яўрэйскіх, 117 польскіх, 40 рускіх, 19 латышскіх, 3 нямецкіх, 6 літоўскіх і 1 эстонская 4.

Да лета 1926 года ў СССР налічвалася восем беларускіх зямляцтваў, у жніўні было створана новае, у Саратаве. Беларусы, раскіданыя па ўсёй краіне, стваралі свае асяродкі культуры, якія дапамагалі ім не губляць сувязей з Бацькаўшчынай. Вялікая іх колькасць паза межамі Беларусі была вынікам першай сусветнай вайны. Толькі з адной Гродзенскай губерні ў той час было гвалтоўна, з дапамогаю казацкіх нагаек выселена каля 1 млн. жыхароў. Шмат уцекачоў, як адзначаў А. Чарвякоў, далі таксама Мінскі, Навагрудскі, Мазырскі паветы, а таксама Віленская губерня. Да 50 % усіх

1 Звезда. 1926. № 194.

2 Тамсама, № 154.

3 Звезда. 1927. № 118.

4 Тамсама, № 16.

іх, асабліва дзяцей, жанчын, старых памерла ад хвароб і голаду Ч Тыя, што засталіся жывымі, імкнуліся вярнуцца на Бацькаўшчыну ці хоць удалечы дакранацца да яе і захоўваць родную спадчыну.

Відавочна, што патрэбны былі кадры, якія маглі праводзіць навучанне і ўвогуле асветніцкую працу на роднай мове. Адной з такіх кадравых крыніц былі педагагічныя тэхнікумы. У 1926/27 навучальным годзе было запланавана адкрыць: 3 — у Гомельскай губерні, 2 — у Пскоўскай, 1 — у Смаленску, дзе ўжо існаваў беларускі аддзел рабфака; планавалася таксама адчыніць беларускае аддзяленне ў Смаленскай саўпартшколе.

Пэўныя захады рабіліся і ў галіне вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы. Яны на сённяшні стан спраў могуць здацца неверагоднымі. Так, у 1926 г. па ўсіх дысцыплінах, якія чыталіся па-беларуску, залікі павінны былі прымацца таксама на гэтай мове. Выпускнікоў універсітэта, якія не паказалі дастатковых ведаў па беларускай мове, пакідалі яшчэ на год дзеля спецыяльнага яе вывучэння. Варта адзначыць, што калі ў 1924/25 навучальным годзе чыталася на мове 13 дысцыплін, дык у 1925/26 — ужо 57. У 1927/28 навучальным годзе толькі на педагагічным факультэце БДУ 55 % дысцыплін чыталася на беларускай мове. Паступова праводзілася беларусізацыя і на медыцынскім факультэце.

Адпаведна з пастановай калегіі Наркомасветы рэспублікі ўся работа па пераводу на мову Беларускага камуністычнага універсітэта павінна была скончыцца да пачатку 1928/29 навучальнага года. Звяно, якое звязвала школу з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, таксама не знаходзілася ў баку ад падзей — у 1925/26 навучальным годзе ў БДУ першыя курсы рабфакаў былі поўнасцю пераведзены на беларускую мору, а другі курс быў беларусізаваны на 50% 2.

Беларусізацыя ахоплівала ўсе сферы грамадства, нават узброеныя сілы. Як паведамлялася, «ужо некалькі год фарміруюцца беларускія нацыянальныя вайсковыя часьці, дзе бытавая і выхаваўчая праца вядзецца на беларускай мове... Падрыхтоўка камандзіраў робіц-

1 Звезда. 1921. № 119.

2 Звезда. 1926. №№ 12, 138, 156, 193.

ца Аб’яднанай Беларускай вайсковай школай імя ЦВК БССР, якая знаходзіцца ў Менску» *.

Гэтая праца была паспяховай. У загадзе № 1 ад 25 снежня 1928 г. па Беларускай вайсковай акрузе, падпісаным у адміністрацыйным цэнтры БВА, Смаленску, камандуючым войскамі БВА А. Ягоравым і членам РВС БВА С. Кажэўнікавым гаварылася: «Мы маем нацыянальныя беларускія часьці, дзе вучоба вядзецца на роднай мове і беларускі склад іншых часьцей таксама ўсё шырэй абслугоўваецца ў галіне культурнай і палітычнай працы на роднай мове. У дзесятую гадавіну БССР РВС вокругу пачынае выданьне спецыяльнай вайсковай газеты на беларускай мове» 2.

«Чырвонаармейская праўда», орган Управы Беларускай вайсковай акругі пачала выходзіць 30 студзеня 1928 г. два разы на тыдзень.

Працэс беларусізацыі не развіваўся стыхійна. Гэта была праца, накіраваная на выпраўленне гістарычнай несправядлівасці, якая была зразумета лепшымі розумамі народа, найбольш актыўнай часткай грамадства. Пастановы Бюро ЦК ВКП(б)Б настойліва праводзілі ў жыццё стратэгічную лінію, яе праціўнікі бачылі ў беларусізацыі спробу адштурхнуць на другі план прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У пастановах 1926 г. Бюро ЦК КП(б)Б падкрэслівалася, што «пры падборы парцейных работнікаў у падмурак трэба класці ў перпіую чаргу парцейную вытрыманасць, дзелавыя якасці і веданне беларускае мовы і ўмоў БССР (тыя ж патрабаванні па лініі яўрэйскай, польскай і іншых нацыянальнасцей» 3.

У пастанове аб ліквідацыі беларускай непісьменнасці гаварылася: «Парцейцы беларусы і добра разьвітыя іншых нацыянальнасцяў павінны вывучаць белмову на працягу зімы, а астатнія, якім цяжка вывучаць адразу белмову на ўмовах слабага развіцця ў працягу цэлага году» 4.

Тлумачэнне найбольшай увагі менавіта да беларускай культуры і мовы дадзена першым сакратаром ЦК КП(б)Б А. Крыніцкім у артыкуле «Чарговыя задачы

1   Звезда. 1927. №        105.

2   Звезда. 1929. №        1.

3   Звезда. 1926. №        197.

4   Тамсама, №  254.

нацыянальнае палітыкі КП(б)Б». Ён пісаў: «Уся работа Наркамасьветы і Інбелкульта, таксама работа яўрэйскага і польскага аддзелаў павінна быць накіравана на тое, каб спрыяць развіцьцю беларускай культуры, па свайму зместу адпавядаючай агульным задачам сацыялістычнага будаўніцтва, якое вядуць працоўныя ўсіх нацыянальнасцей БССР.

Пры роўных магчымасцях і аднолькавай палітыцы прадугледжваюцца розныя тэмпы ў разгортванні культурнага будаўніцтва на розных мовах. Найгоршым з’яўляецца становішча беларускай культуры, што тлумачыцца тым, што яна знаходзілася пад найболыпым уціскам царскай палітыкі, а таксама ў сувязі з тым, што яна з’яўляецца культурай галоўнай часткі насельніцтва рэспублікі.

Пры гэтым магчымы асобныя памылкі, калі замест узмоцненай увагі да задач беларусізацыі,— замест гэтага будзе выключная ўвага да гэтых задач. Памылкі гэтыя трэба бачыць, выпраўляць і ні ў якім выпадку не разумець іх як аргумент супраць беларусізацыі.

Трэба заўжды памятаць, што беларусізацыя з’яўляецца самай значнай часткай усёй нацыянальнай палітыкі, але не можа быць пастаўлена на месца ўсёй увогуле нацыянальнай палітыкі ў БССР.

Што датычыцца служачых савецкіх і іншых апаратаў, зусім зразумела, што па лініі нацыянальнай палітыкі галоўным патрабаваннем, якое да іх будзе прад’яўляць Савецкая ўлада, з’яўляецца веданне беларускай мовы (не нацыянальнасць). I гэтае патрабаванне Савецкая ўлада праводзіць і цвёрда правядзе ў жыццё. 3 гэтага пункту гледжання ёсць правільным той крок, які зрабіла камісія пры ЦВК, распачаўшая праверку беларусізацыі, зняўшы з работы некалькі супрацоўнікаў Наркамзему».

Далей Крыніцкі падкрэсліў: «Што датычыцца русіфікаванай часткі беларускіх рабочых, дык тут патрэбна цярплівая выхаваўчая і растлумачальная праца» L

Курс на беларусізацыю быў падкрэслены на X з’ездзе КП(б)Б. У палітычным дакладзе, які зрабіў Крыніцкі, было ўдзелена пімат увагі пытанням міжнацыянальных зносін. Галоўнымі накірункамі выпраўлення гэтай работы, было адзначана, «з’яўляюцца беларусі-

1 Звезда. 1926. № 205.

зацыя і работа ў адносінах да нацыянальных меньшасцей, карэнізацыя апарату, далучэнне ўсёй партыі, КСМ і рабочых у справу нацыянальнай палітыкі» *.

Адзначалася, што ЦК КП(б)Б праводзіць беларусізацыю як цвёрдую лінію на шляху прымусу ў адносінах да служачых дзяржаўнага і кааператыўнага апаратаў, апаратаў партыі, камсамола, у адносінах да актыву партыі. Толькі пры такой цвёрдай лініі можна стварыць нармальныя ўмовы для развіцця беларускай культуры, пры забеспячэнні кіраўніцтва партыі.

Былі падкрэслены магчымыя памылкі і іхнія вынікі — першы бачыўся ў тым, што, змагаючыся супраць актыўнай беларусізацыі, будзе наступаць расійскі нацыяналізм, другі — што пачне ўздымаць галаву беларускі мясцовы шавінізм, ажывуць «нацыянальна-дэмакратычныя» тзндэнцыі ў некаторай часткі беларускай інтэлігенцыі 2.

Што датычыцца расійскага нацыяналізму, дык ягоная праява бачылася ў змаганні з беларусізацыяй, a таксама ў кансалідацыі пэўных палітычных сіл на ўз’яднаных з БССР тэрыторыях з тымі, хто выступаў супраць беларусізацыі і раней.

He менш увагі было ўдзелена ў дакладзе яўрэйскаму нацыяналізму. Прычыны яго бачылі ў працягу ідэалагічных традыцый Бунда. Ва ўмовах Беларусі Бунд быў самай моцнай дробнабуржуазнай партыяй і шмат гадоў выхоўваў яўрэйскіх працоўных. Прыкметы беларускага нацыяналізму былі адзначаны Крыніцкім у наступных фактах: на акадэмічнай канферэнцыі, якая адбылася на паўтара месяца раней, зала была ўпрыгожана амаль выключна ў нацыянальных (белачырвона-белых.— А. Ц.) колерах. У зале не было партрэта У. I. Леніна і чырвоных сцягоў. На канферэнцыі «некаторыя камуністы прапанавалі перайсці на лацініцу ў беларускім правапісе. што з’явілася адлюстраваннем арыентацыі некаторых асобных інтэлігентаў на Захад, а не на Пралетарскую Маскву». Далей гаварылася аб п’есе «Тутэйшыя» і аб ідэалізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады.

У заключнай прамове Крыніцкі на X з’ездзе КП(б)Б, цытуючы I. Сталіна, адзначыў: «Гавораць аб стварэнні

1 Звезда. 1926. № 205.

2 Звезда. 1927. № 6.

адзінай агульначалавечай мовы з адміраннем усіх астатніх моў у перыяд сацыялізму. Я мала веру ў гэтую тэорыю адзінай, усёахопліваючай мовы. Вопыт ва ўсялякім выпадку гаворыць не за, а супраць гзтай тэорыі.

Дагэтуль справа ішла так, што сацыялістычная рэвалюцыя не паменьшала, а павялічвала колькасць моў, таму што яна ператрусвала глыбейшыя нізы чалавецтва і выштурхоўвала іх на палітычную сцэну, падахвочвала да новага жыцця шэраг новых нацыянальнасцей, раней невядомых ці малавядомых...

Калі справа ідзе аб далучэнні розных нацыянальнасцей да пралетарскай культуры, дык ці наўрад можна сумнявацца ў тым, што далучэнне будзе праходзіць у формах, адпавядаючых мове і быту гэтых нацыянальнасцей. ...Трэба ўявіць сабе ўвесь працэс паступовай беларусізацыі нашае партыі. Трэба адказаць на пытанне: ці можа партыя кіраваць пытаннямі культурнага будаўніцтва і стаць галоўным кіраўніком у гэтым, калі яна не авалодае беларускай мовай? Адказ — безумоўна не можа... I вось тут пачынаецца памылка, тут некаторыя таварышы пачынаюць прыкладна так ставіць пытанне: «Добра, ну няхай будзе пераход на беларускую мову, толькі не сёння, а заўтра». He пашкодзіць нагадаць анекдот аб дзвярах нейкай установы, дзе для наведвальнікаў вісела аб’ява: «Сёння за грошы, а заўтра ў пазыку...» Тут, таварышы, прыкладна тое ж атрымліваецца, што паступовы пераход да беларусізацыі адносіцца на заўтра, на наступны месяц і г. д. і г. д. Але калі-небудзь трэба пачаць пераламваць цяжкасці засвойвання і разумення беларускай мовы ’.

Пытанні нацыянальнай палітыкі разглядаліся і ў цэнтры. Адпаведна з пастановай III сесіі ЦВК СССР (25.02.1927 г.) па дакладзе Урада рэспублікі былі ўхвалены мерапрыемствы і падкрэслена неабходнасць далейшага развіцця беларусізацыі савецкага апарату з забеспячэннем культурна-нацыянальных пытрэбнасцяў усіх нацменшасцяў БССР. Пастанова падпісана Старшынёй ЦВК СССР А. Чарвяковым і Сакратаром ЦВД СССР А. Енукідзе 2. Але варожа настроены да беларусізацыі апарат працягваў гамаваць справу, не прымаў тых захадаў, якія рабіліся ўрадавымі органамі. Напярэ-

1 Звезда. 1927. № 11.

2 Тамсама, № 49.

дадні VIII Усебеларускага з’езда Саветаў у «Звезде» быў надрукаваны перадавы артыкул аб беларусізацыі. Ёсць падставы меркаваць, што яго аўтарам быў А. Чарвякоў. У перадавіцы побач са станоўчымі фактамі было адзначана: «У нашых апаратах яшчэ шмат ёсць такіх людзей, якія не дбаюць аб тым, каб удасканаліць, пашырыць і паглыбіць свае веды ў беларускай мове, a толькі робяць від, нібы яны ведаюць мову, накшталт таго, як шмат якія працаўнікі замест таго, каб займацца сапраўднай справай, робяць нешта для блізіру. Ёсць і такія, што адмаўляюцца ад вывучэння белмовы і ніяк не хочуць зразумець той думкі, што апарат існуе не для супрацоўнікаў, а для насельніцтва» L

VIII Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся ў красавіку 1927 года, прыняў новую Канстытуцыю рэспублікі, 22 артыкул якой зацвердзіў беларускую мову «для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі».

У заключнай прамове А. Чарвякоў адзначыў, што «на VIII з’ездзе адбылося канстытуцыйнае афармленне Савецкай Беларусі як дзяржавы» 2.

Абагульняючы, трэба адзначыць, што гэты перыяд можна смела лічыць перыядам беларускага рэнесансу XX ст. Шчыльнае ўзаемадзеянне партыйнага кіраўніцтва з інтэлігенцыяй, цярплівая выхаваўчая праца з шырокімі народнымі масамі, хуткае рэагаванне на праявы шавінізму і нацыянальнага нігілізму адыгрывала станоўчую ролю. Але ў нетрах тагачаснага сацыялістычнага будаўніцтва ўжо нараджаліся жахі наступнай трагедыі народаў. У сакавіку 1921 г. у Мінску на Петрапаўлаўскай вуліцы ўжо існаваў канцэнтрацыйны лагер для асоб, у дачыненні якіх адбыліся пастановы суду і прыгаворы 3. Выходзячы за храналагічныя рамкі артыкула, адзначым, што апошні такі лагер у Мінску (каля Батанічнага саду) спыніў сваё існаванне на пачатку 50-х гадоў.

Вяртаючыся ж да 20-х гадоў, варта ацаніць тыя дасягненні і вынікі ў справе нацыянальнага будаўніцтва, да якіх сёння нам яшчэ вельмі далёка.

1 Звезда. 1927. № 68.

2 Тамсама, № 85.

3 Звезда. 1921. № 69.

BIKT AP ЧАРОПКА

... I РОБІЦЦА ТРЫВОЖНА

■№ ацелася i мне аддаць даніну модзе і зазірнуць у тлумачальны слоўнік У. Даля, каб знайсці тлумачэнне слова «фальсіфікацыя». SB Такім чынам спадзяваўся я пазбавіцца неабходнасці распавядаць чытачу, што такое гісторыя Беларусі ў выкладзе афіцыйнай гістарычнай навукі. На жаль, «фальсіфікацыі» ў слоўніку не знайшоў. Але ці значыць гэта, што ў канцы XIX стагоддзя не было такой з’явы?

Фальсіфікацыя існавала яшчэ раней. Ужо сярод першых летапісцаў і гісторыкаў чалавецтва былі і тыя, хто, дагаджаючы венцаносным асобам, кіруючыся палітычным інтарэсам, скажаў у сваіх пісаннях гістарычную Праўду.

Даўнюю традыцыю мае і фальсіфікацыя гісторыі Беларусі. I распачаў яе аўтар «Аповесці мінулых часоў». Так і не даведаліся мы ўсёй праўды пра Нямігскую бітву. Так і не адкрыў ён, чаму «пераможцы» Яраславічы замест таго, каб пасля перамогі над Усяславам Чарадзеем ісці паходам на безабаронны Полацак, раптам немаведама чаму пакінулі межы Полацкай зямлі. Ці не ўтаіў Нестар паражэнне кіеўскіх войск? 3 блаславення Нестара і пайшла вандраваць па старонках летапісаў, хронік, гістарычных манаграфій і падручнікаў фальсіфікацыя мінулага Беларусі. Фальсіфікацыяй было народжана «Сказанне пра князёў Уладзімірскіх», у якім апраўдваліся прэтэнзіі вялікіх князёў маскоўскіх на беларускія землі.

У тым самым XVI стагоддзі ўзніклі летапісы, напісаныя на старажытнабеларускай мове, дзе даводзілася, што «панство Лнтовское почалося зватн н множнтн от Жомойтн». Так жамойцкія феадалы імкнуліся прыпісаць сабе галоўную ролю ў стварэнні Вялікага княства Літоўскага, абгрунтаваць свае правы на палітычнае першынства ў дзяржаве. Ідэя перавагі жамойцкіх нобіляў над літоўскімі і беларускімі феадаламі ўвасобілася і ў «Хроніцы Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», якая больш «навукова» за папярэднія летапісы распрацавала міф пра літоўскую заваёву Беларусі. Гэты міф трапіў у хроніку каталіцкага каноніка з Жамайціі Мацея Стрыйкоўскага, які быў знаходкаю для польскай шляхты і каталіцкай царквы, зацікаўленых у жамойцкім сепаратызме, у разладзе і варожасці паміж феадаламі Вялікага княства. Вельмі даспадобы міф пра заваёву Беларусі жамойцкімі феадаламі прыйшоўся і Кацярыне II, калі спатрэбілася даказаць правамоцнасць захопу царызмам земляў пад сцягам «аб’яднання сваяцкіх плямёнаў, якія насілі рускае імя» ’. Гісторыкі зарыпелі пёрамі, распавядаючы, як жорсткія літоўскія князі, а пасля не менш жорсткія польскія паны захапілі безабаронную Беларусь і толькі дабрадзейная «матушка-нмператрнца» вызваліла беларусаў ад шматвяковага прыгнёту. Гэтай схемы пры асвятленні мінулага Беларусі трымаюцца шмат якія гісторыкі і цяпер.

«Пакуль царызм крамсаў і мардаваў Украіну, Беларусь, Літву і другія народы ў рэальным жыцці, гісторыкі рабілі тое самае з гісторыяй гэтых народаў у сваіх працах»,— прызнаецца савецкі гісторык У. Пашута. Правільныя словы, і, здавалася б, можна было спадзявацца, што сам іхні аўтар «крамсаць і мардаваць» гісторыю не будзе. Але ж... Чытаеш фундаментальны том ягонага «Утварэння Літоўскай дзяржавы» (у самой ужо назве гэткая хітрая аблудлівасць: дзе ж Энгельсава думка, што Вялікае княства Літоўскае было літоўскім толькі па назве; дзе Марксава сцвярджэнне, што гэта была славянская дзяржава?) і сустракаеш той самы міф з хронік «Літоўскай і Жамойцкай» М. Стрыйкоўскага, з прац царскіх гісторыкаў. Зноў ідзе гаворка пра захоп Беларусі літоўскімі князямі, хаця ні Пашута, ні ін-

1 Маркс К., Энгельс Ф. Збор твораў. Т. 22. С. 31.

шыя гісторыкі так і не прывялі з гістарычных крыніц ніводнага дакладнага факта гэтага захопу. Ды хіба толькі Пашута «нязменна паказваў да апошняга часу проста-такі сыноўскую прыхільнасць да царызму, малюючы двухгаловага арла ў выглядзе нейкага анёлаахоўніка, які прысвяціў сябе выключна дабрачынным дзеянням дзеля росквіту падуладных яму народаў» Пасля таго як праўдзівая гісторыя стала не патрэбна Сталіну і яго хаўруснікам, у савецкай гістарычнай навуцы на доўгія дзесяцігоддзі запанавала фальсіфікацыя.

I вось, схаваўшы свой езуіцкі твар за маску праўды, фальсіфікацыя абвясціла сябе праўдзівай гісторыяй Беларусі. Іншы погляд на нашае мінулае фальсіфікацыя гучна абвяшчала... фальсіфікацыяй. А ў гэты час разбуралі помнікі беларускага дойлідства, выганялася са штодзённага ўжытку беларуская мова, гвалтам зачыняліся беларускія школы. I фальсіфікацыя апраўдвала і абгрунтоўвала гэты духоўны генацыд супраць беларускага народа.

He трэба падманваць сябе, што ў наш час яна адступіла, здала свае пазіцыі. Зноў перавыдадзена «евангелле» аднаго з апосталаў фальсіфікацыі беларускай гісторыі Л. Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (Дары данайцев. Мінск, 1987).

Абэцэдарскі, як і шмат якія іншыя гісторыкі, імкнецца даказаць наяўнасць у мінулым старажытнарускай народнасці. Палітонім Русь, які з цягам часу пашырыўся на ўсходнееўрапейскія землі, ён выдае за агульны для ўсіх усходніх славян этнонім і даводзіць, што была, маўляў, такая старажытнаруская народнасць, і ўсё тут. Але калі ж яна паспела скласціся, гэтая народнасць? Летапісы ўказваюць нам на неаднароднасць усходніх славян. Так, да 1018 года як пра асобны народ летапісы кажуць пра наўгародскіх славенаў, да 1127 — пра крывічоў, да 1149 — пра дрыгавічоў, да 1169 — пра радзімічаў, да 1183 — пра северанаў, да 1197 — пра вяцічаў. (Нямецкія хронікі згадваюць пад 1314 годам пра «зямлю крывіцкую», пад 1393 — «зямлю дрыгавічоў»). Як бачым, за сорак гадоў да нашэсця на Усходнюю Еўропу татара-манголь-

1 Васіле Бахнару, Канстанцін Тэнасэ. Як у нас адымалі мову і звычаі//Радуга. 1989. № 1.

скіх орд яшчэ працягваўся працэс распаду племянной сістэмы. Дык што, сур’ёзна лічыць, што за гэтыя сорак гадоў і склалася старажытнаруская народнасць? Вядома, ненавуковы доказ — сцвярджэнне, што ва ўсходніх славян была адзіная мова. Нельга выдаваць царкоўнаславянскую мову справаводства, летапісаў і царкоўнай літаратуры за жывую народную мову. Царкоўнаславянская мова выконвала на Русі тыя самыя функцыі, якія ў Заходняй Еўропе ў сярэднявеччы — лацінская, але нікому не прыйдзе ў галаву на падставе гэтага сцвярджаць аб наяўнасці нейкай агульнай для Заходняй Еўропы мовы, а значыць і народа. У нас жа падобнае якраз і робяць.

Запазычаную з Візантыі царкоўную культуру, якую неслі на Усходнюю Еўропу візантыйскія і балгарскія святары, таксама нельга выдаваць за сведчанне нібыта адзінай старажытнарускай культуры. Дадзеныя археалогіі абвяргаюць сцвярджэнні пра «чысціню» і аднароднасць усходнеславянскай культуры ў старажытнасці. Нельга назваць пераканаўчым тэзіс, які ўслед за царскімі і шмат якімі савецкімі гісторыкамі паўтарае Абэцэдарскі,— што старажытнаруская народнасць склалася з усходнеславянскіх плямёнаў. У апошні час частка даследчыкаў прыходзіць да высновы, што крывічы былі аславяненымі балтамі. Так, ленінградскія гісторыкі Ю. Лаучютэ і Д. Мачынскі пішуць: «Паўночная Беларусь і вобласць Верхняга Падзвіння і Падняпроўя ў VIII—X стст. былі заселены крывічамі, якіх «Аповесць мінулых часоў» збліжае са славянамі па звычаях і гістарычным лёсе, але не прылічвае ні да ўласна «словенов», ні да «ннпх языцев». Корань гэтага этноніма супадае з найменнем вярхоўнага жраца Пяркунаса ў Прусіі і Літве (Крэве). Матэрыяльная культура крывічоў мае выразныя балцкія элементы» Карысна было б прывесці выснову са змешчанага ў гэтай самай кнізе артыкула А. Мачынскай і О. Давідана адносна ролі крывічоў у старажытнай Русі: «Аналіз усіх дадзеных дазваляе бачыць у крывічах вярхоўяў Дзвіны і Дняпра і нізоўяў Волхава этнагрупы, што складаліся з паўночных праславянаў і балтаў, якія ў далейшым цалкам аславяніліся. Па Вол-

1  Гл.: Балтскне нстокн древнерусской сакральной пары Перун-Велес//Проблемы этннческой нсторня балтов. Рнга, 1985,

хаве і ў Прыладожжы сувязі крывічоў са скандынавамі, «словенамі» і рознымі групамі фінаў прыводзяць да складвання этнасоціума, які называецца ў летапісах «Русь». На тэрыторыі пражывання славяна-балтаў крывічоў завязваюцца важныя вузлы рускай дзяржаўнасці, тут фіксуюцца найстаражытнейшыя ў лясной зоне знаходкі земляробчых прылад тых тыпаў, якія пазней пераважаюць на Старажытнай Русі, старажытныя адміністрацыйна-дружынныя і гадлёва-рамесніцкія цэнтры, тут складваецца і сістэма паганскай рэлігіі паўночнарускай протадзяржавы».

Разглядаючы праблему ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, Л. Абэцэдарскі паўтараў сцвярджэнні фальсіфікатараў гісторыі Беларусі. Цытую «неабвержныя факты»: «Вялікае княства Літоўскае ўтварылася ў XIII стагоддзі на тэрыторыі ўласна Літвы як дзяржава літоўскіх феадалаў». Гэта напісана ім адразу ж пасля слсў, што «мы павінны кіравацца адзіна правільнай, марксісцка-ленінскай характарыстыкай дзяржавы». Бачым поўнае ігнараванне Л. Абэцэдарскім і прыведзеных намі вышэй выказванняў класікаў марксізму наконт характару Вялікага княства Літоўскага.

Абэцэдарскі не абцяжарваў сябе аналізам летапісаў і гістарычных крыніц. Навошта? Былі гатовыя схемы і канцэпцыі. Першы ж сур’ёзны аналіз паведамленняў Іпацьеўскага летапісу ды іншых крыніц, які зрабіў М. Ермаловіч, адразу выявіў мноства фактаў, якія, па сутнасці, абвяргаюць старыя канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Ён нарэшце пакончыў з блытанінаю адносна месцазнаходжання гістарычнай Літвы, давёўшы, што яна была не на тэрыторыі сучаснай Літвы, а ў Верхнім Панямонні. Менавіта адсюль назва «Літва» пашыралася на Нальшчаны, Аўкштайцію, а ў XIX стагоддзі і на Жамайцію. Да тых фактаў, якія прывёў на гэты конт М. Ермаловіч хачу дабавіць яшчэ некалькі.

Паведамляючы пра паход літоўскіх дружын у 1268 годзе на «Ляхн», Іпацьеўскі летапіс удакладняе, што яны «ндоша мпмо Дорогнчлн». Навошта такое вялікае калена, калі напасці на Полыпчу можна было непасрэдна з сучасных літоўскіх земляў, якія з ёю межавалі? Але, ведаючы, што старажытная Літва знаходзі-

1 Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989.

лася ў Верхнім Панямонні, становіцца зразумела, што літоўскія дружыны і рухаліся адтуль паўз Драгічын на Польшчу. Красамоўныя звесткі падае пад 1311 годам нямецкая хроніка. У гэты час вялікі князь Віцень напаў на Прусію. Паводле хронікі Дусбурга, літвіны вярталіся з паходу не на тэрыторыю сучаснай Літвы, а ў бок Гародні, гэта значыць у кірунку Верхняга Панямоння. Якраз непадалёку Гародні крыжакі дагналі дружыну Віценя і напалі на яе.

Вызначэнне месцазнаходжання гістарычнай Літвы дало магчымасць М. Ермаловічу разгадаць тайну «літоўскага сфінкса» (В. Ластоўскі). Звярнуўшы ўвагу на запіс Іпацьеўскага летапісу, што Міндоўг «Лнтву зане», ён слушна давёў, што Міндоўг зрабіў гэта з Наваградка, у які ён трапіў з-за «ворожьство» з літоўскімі феадаламі і прыняў са сваімі баярамі «веру от Востока» (Густынскі летапіс). Даследчыкі беларускай гісторыі не звяртаюць увагі на другое паведамленне Іпацьеўскага летапісу: «По том же лете Даннл же возведе на Кондрата Лнтву Мшгьдога Нзяслава Ногородьского», а гэты запіс выразна паказвае васальную залежнасць Міндоўга ад Ізяслава Наваградскага (пра залежнасць Літвы ад Наваградка піша ў сваёй хроніцы і М. Стрыйкоўскі). Цяжка сказаць, у чым гэтыя васальныя адносіны праяўляліся: ці быў Міндоўг намеснікам наваградскага князя ў падуладным яму Верхнім Панямонні, ці Міндоўг служыў у Наваградку наймітам. Але зразумела, што ў Наваградку яго ведалі. Летапісныя запісы дапамагаюць нам высветліць, што пры заваёве Літвы Міндоўг апіраўся на наваградскую дружыну. Так 1-шы Ноўгарадскі летапіс, распавядаючы пра падзеі, што адбыліся пасля Міндоўгавай смерці, піша, што Войшалк прыйшоў на Літву «сьвкупн около себе вон отца своего н прнятелн», а Іпацьеўскі летапіс удакладняе, што гэта былі наваградчане. He дзіўна, што ваяводай у Міндоўга служыў славянін Астафій Канстанцінавіч і два другія ягоныя ваяводы — Хвал і Лагвеній — якіх згадваюць летапісы, мелі славянскія імёны.

Менавіта ў гэты час (1261 год) беларускі перакладчык «Хронікі» Іаана Малалы ў тэксце пра «поганьскую прелесть Совня» называе Літву не як варожую краіну — не «погана» Літва, як яе называлі галіцка-валынскія і ноўгарадскія летапісы, a — «нашае». I калі ўявіць, што апавяданне пра Совія пісалася ў Наваград-

ку (толькі ў гэтым выпадку перакладчык мог ведаць пра паганскія звычаі наваградскіх суседзяў яцвягаў і літвінаў), дык вызначэнне «нашае Літва» трэба разумець як Літву, што належала Наваградку.

Правадніком наваградскай палітыкі быў і Міндоўгаў сын Войшалк. Абапіраючыся на наваградскія і пінскія дружыны, ён далучыў да Наваградка Літву, a пасля з дапамогай галіцка-валынскіх войск — Нальшчаны і Дэволтву. Улада Наваградка распаўсюджвалася на Полацк з Віцебскам. Так Наваградак, які ўзнік на землях старажытнай Літвы, што адваяваў Яраслаў Мудры ў 1044 годзе, і Літва (Верхняе Панямонне) сталі ядром новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Як бачым, яно складалася не на сучасных літоўскіх землях, а на беларускіх, і складалася як дзяржава беларускіх феадалаў. Наваградак быў першай сталіцай гэтай дзяржавы, беларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай, наваградскі герб «Пагоня» стаў дзяржаўным гербам.

Гаворачы пра гэты герб, Абэцэдарскі выкарыстоўвае (кажучы ягонымі ж словамі) «свой звычайны ашуканскі прыём» і даводзіць, што «Пагоня» «ніколі не была беларускім гербам, а служыла асабістым гербам вялікіх князёў літоўскіх». Якія ж довады прыводзіць Абэцэдарскі? Ён спасылаецца на Хроніку Быхаўца і цытуе словы міфічнага літоўскага князя Рыманта, які кажа зноў-такі пра міфічнага князя Нарымонта, што той нібыта прыдумаў сабе герб: «...той герб азначае дарослага гасудара». Вось так — спасылкі на неіснуючыя падзеі, на неіснуючых гістарычных асоб, спасылкі не на гістарычныя крыніцы, а на літаратурныя —і гэта довад, і гэта — неабвержны «факт».

А вось гістарычныя факты. Сама славянская назва герба «Пагоня» ясна ўказвае на яго беларускае паходжанне. Пра гэта пісаў і Стрыйкоўскі: «I герб рускі (беларускі.— В. Ч.), ездніка з шабляю прыняў (Віцень), дагэтуль карыстаюцца». Італьянскі падарожнік Гваніні, які ў XVI стагоддзі пабыў на Беларусі, паведамляе, што ў мінулым гербам Наваградскага княства быў «езднік на белым кані ў чырвоным сцягу з шабляю над галавою», гэта значыць той герб, які пры Віцене будзе прыняты як дзяржаўны. На думку некаторых даследчыкаў, ён азначаў не «дарослага гасудара», а святога Меркурыя Смаленскага, які, паводле народ-

ных паданняў, быў абаронцам крыўскіх земляў. «Вера ў тое, што нацыянальны Крыўскі герой уставаў з гробу, узбройваўся ў сваю зброю, садзіўся на вешчага каня і выступаў у кожнай вайсковай патрэбе краю, падсунула мысль Крывічом выабражаць сьв. Мэркурага на дзяржаўных пячатках і дзяржаўных сьцягах» \— лічыў В. Ластоўскі. Есць і меркаванні, што на гербе «Пагоня» адлюстраваны бог Ярыла.

Тую ж некрытычнасць, паўтарэнне старых догмаў бачым у сцвярджэнні Абэцэдарскага, што «ўсе без выключэння вялікія літоўскія князі былі літоўскага паходжання». Але акрамя наймення «літоўскі», якое азначае тую зямлю, дзе яны ўладарылі, нішто не ўказвае, што яны былі літоўцамі. Затое славянскія імёны вялікіх князёў сведчаць пра іх славянскае паходжанне. Польскі даследчык Ю. Латкоўскі лічыў, што імя Міндоўг мела правільную форму Мендог, якая, дарэчы, чаргуецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» з формамі Мендок і мае ў беларускім анамасціконе прамыя адпаведнікі Мендзя, Мендзік, а ў рускім — Мендуй, Мендзюк. Славянскага паходжання былі імёны і Міндоўгавых сыноў Войшалка (блізкае яму беларускае імя Войшаль, Войша), Рапекі, Руклі. Славянскія імёны мелі і сямейнікі вялікага князя Тройдзеня: ён сам, ягоныя браты Борза, Серпуцый, Лесій (Лесь, Алесь). Славянскага паходжання было імя Віцень. Нагадаем, што гэта імя насіў першы вядомы гісторыі князь абадрытаў. Сустракаецца яно сярод беларусаў і пазней, напрыклад, у 1528 г.2. Вядома рускае імя «Еднман», a таксама крывіцкае селішча Едыманава. Гэта навО' дзіць на думку, што імя Гедымін — таксама крыўскае. Ці не назіраем мы тут уласцівае беларускай мове з’яўленне зычнага «Г» перад галоснымі? Напрыклад, рускае жаночае імя Елена мае беларускую форму Гелена, Анна — Ганна; гэтую з’яву назіраем і ў мужчынскіх імёнах: Олыпа — Гольша, Ердень — Гердзень. Славянскімі імёнамі называліся і іншыя браты Віценя — вялікі князь полацкі Воін і князь Фёдар.

На першы погляд, імёны Гедзімінавых сыноў — Монвід, Нарымунт, Карыат, Альгерд, Кейстут, Лю-

1 Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926. С. 60.

2 Попнсы войска Велнкого княжества Лнтовского//Руская нсторнческая бнблнотека. Т. 33. Птг., 1915. С. 93.

барт, Яўнуцій — літоўскія, але гісторык В. Юргевіч давёў іх нелітоўскае паходжанне Ч Так, імя Альгерд ён лічыў вытворным ад Аляксандра, Кейстут — ад Канстанціна (нагадаем наўгародскае імя Кестуй). Імя Карыат, на думку Юргевіча, паходзіла з імёнаў Кір або Кірыак, Яўнуцій — ад памяншальнага хроснага імя гэтага князя (Іванюта), Нарымонт — ад памяншальнага Наруша. Калі нагадаць, што Гедымін княжыў спачатку ў Троках, а пасля ў Вільні і жыў у аўкштайцкім асяроддзі, якое на свой лад пераіначыла імёны ягоных сыноў, дык становіцца зразумелай іх «літоўскасць». Нельга не звярнуць увагу на тое, што імёны па бацьку вялікіх князёў літоўскіх маюць характэрны для беларускай мовы патранамічны суфікс — віч (іч), а ў літоўскіх імёнаў гэтага суфікса няма.

На славянскае паходжанне вялікіх князёў літоўскіх указваюць і летапісы. Так, «Хроніка Быхаўца» паведамляе, што Ягайла казаў пра князёў Гальшанскіх (паводле літоўска-беларускіх летапісаў, яны паходзілі ад вялікіх князёў літоўскіх і былі ў блізкім сваяцтве з Тройдзенем), што яны былі з «пакалення рускага». Тыя ж літоўска-беларускія летапісы паведамляюць, што міфічны літоўскі князь Скірмонт Мікгайлавіч быў нашчадкам «князёў рускіх». Вядома, такія запісы не былі выпадковымі. У народзе памяталі, ад каго вялі сваё паходжанне вялікія князі. Літоўскае паданне захавала памяць, што Гедзімінавічы былі нашчадкамі выхадцаў з племені дрыгавічоў. Васкрасенскі летапіс выводзіў род Гедзімінавічаў ад полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча. Цікава, што ў XVIII стагоддзі Кацярына II, якая займалася пытаннямі генеалогіі вялікіх князёў літоўскіх і карысталася дакументамі, якія не дайшлі да нашага часу, пацвердзіла паведамленне Васкрасенскага летапісу. Яшчэ адзін факт ускосна пацвярджае славянскае паходжанне вялікіх князёў літоўскіх. У 1350 годзе сыны Гедыміна заключаюць з польскім каралём дамову, у якой час вызначаецца па славянскіх святах: «а мнр от Покрова буде до Нваня уже до Купале». Заўважым, што пры царскім двары ў Маскве Гедымінавічаў таксама прызнавалі за нашчадкаў полацкага князя Расціслава

1  Опыт oÖiacHeHna нмен князей лнтовскнх//Чтення в нмператорском обіцестве нсторнн н древностей росснйскнх. Кн. 3. Птб., 1883.

Рагвалодавіча. Пра гэта маскоўскія баяры афіцыйна паведамлялі ў 1562 годзе паслам Вялікага княства Літоўскага: «Только вспомннте старнну, какнм образом гетманы лнтовскне Рогволодовнчей Даннла н Мовколда на Лнтовское княжество взялн...» 1 Характэрна, што родавы герб Гедымінавічаў — «Калюмны» на вялікай дзяржаўнай пячатцы цара Івана Грознага быў названы «печать полотцкая».

Імкнучыся абавязкова даказаць неіснуючую «заваяванне» літоўскімі фадаламі Беларусі, Абэцэдарскі ўсяляк падкрэслівае нібыта прывілеяванае становішча літоўскіх феадалаў у параўнанні з беларускімі: «Беларускія феадалы не мелі кіруючай ролі ў дзяржаве, яны не ўваходзілі ў склад «паноў-рады», не ўдзельнічалі ў выбарах вялікага князя, не валодалі асабістымі гарантыямі». Незразумела, па якіх прынцыпах Абэцэдарскі падзяляе феадалаў Вялікага княства Літоўскага на літоўскіх і беларускіх. Па веравызнанні? Католікі — літоўцы, праваслаўныя — беларусы? Але ж гісторыкі ведаюць, што многія беларускія феадалы былі католікамі, а літоўскія — праваслаўнымі. Па месцы іх пражывання? Але вядома, што многія феадалы з беларускіх земляў атрымлівалі зямельныя ўладанні ў Літве і, наадварот, літоўскія — на Беларусі. Па паходжанні? Балты — літоўцы, славяне — беларусы. Але ўжо навукова даказана, што беларуская народнасць складалася шляхам асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў, што жылі на Беларусі. Так што само балцкае імя яшчэ мала пра што сведчыць. I сапраўды вельмі цяжка пагадзіцца, што даўно абеларушаныя Гаштольды, Монвіды, Радзівілы, Остыкі, Трабскія былі літоўскімі феадаламі. У адваротным выпадку трэба ігнараваць факты пражывання іхніх продкаў і іх саміх на Беларусі, карыстання беларускай мовай, служэння Беларусі. Кіруючыся такой логікай, можна шэраг беларускіх культурных дзеячаў з балцкімі прозвішчамі — Мядзёлку, Пукста, Мележа, Бембеля, Камейшу, Ягоўдзіка, Шніпа, Бітэля, Бічэль — назваць літоўцамі, а пасля сур’ёзна даводзіць пра «засілле» літоўскай культуры на Беларусі. Тым не менш Абэцэдарскі карыстаецца ў сваёй працы менавіта такімі ненавуковымі і наогул абсурднымі прыёмамі,

1 Соловьев С. Лсторня Росснн с древнейшнх времен. Кн. III. М., 1989. С. 556.

і ўсё гэта друкуецца і падаецца як сур’ёзная навуковая праца. У разліку на што? На недасведчанасць беларусаў? Бядома, мы яшчэ, на жаль, вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю, таму і вольна адчуваюць сябе фальсіфікатары, таму і завучана бубняць яны ўсе адно і тое ж: «Літоўскія захопнікі... Польскія паны-прыгнятальнікі... Няшчасная Беларусь... Сусветна-гістарычнае значэнне ўз’яднання Беларусі з Расіяй... Росквіт Беларусі...»

Але вернемся да «навуковых» поглядаў прафесара Абэцэдарскага. Дапусцім, ён кіраваўся прынцыпамі: славяне — беларусы, балты — літоўцы. А цяпер зазірнём у гістарычныя крыніцы. Вось толькі невялічкі пералік беларускіх феадалаў славянскага паходжання, якія займалі важныя дзяржаўныя пасады: Іван Хадкевіч — кіеўскі ваявода, луцкі стараста; Іван Сапега — ваявода віцебскі, канцлер; Дзмітрый ПуцятаДруцкі — намеснік Мценскі і Бранскі; Канстанцін Астрожскі — ваявода кіеўскі, гетман, ваявода троцкі; Станіслаў Кішка — стараста гародзенскі, гетман; Станіслаў Глебавіч — полацкі ваявода, канцлер; Рыгор Хадкевіч — гетман; Ян Еранім Хадкевіч — земскі маршалак, жамойцкі стараста, гетман, намеснік Вялікага князя ў Лівоніі; Еўстафій Валовіч — канцлер; Леў Сапега — канцлер, вялікі гетман, віленскі ваявода; Ян Карл Хадкевіч — намеснік вялікага князя ў Лівоніі, вялікі гетман, кіраўнік войск Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў бітве з туркамі каля Хоціна ў 1621 годзе... Спіс можна доўжыць і доўжыць, але і прыведзеныя факты ўжо выкрываюць «канцэпцыю» Абэцэдарскага. Беларускія феадалы заўсёды адыгрывалі галоўную ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Так, сярод паноў-рады ў 1483 годзе беларусамі былі пяцёра з васьмі, у 1511 годзе ў склад паноў-рады ўваходзіла пяць беларускіх феадалаў, а ў 1574-м з адзінаццаці сяброў паноў-рады з Беларусі было дзевяць.

Шмат увагі Абэцэдарскі адводзіць Крэўскай уніі і Гарадзельскаму прывілею, спрабуючы ў традыцыях царскіх гісторыкаў даказаць прывілеяванае становішча літоўскіх феадалаў у параўнанні з беларускімі. Але зноў спекуляцыя ісцінай. Шаноўны прафесар не гаворыць, што прывілеі, якія былі дадзены Ягайлам феадалам Вялікага княства пасля Крэўскай уніі і Pa-

радзельскага прывілея, не падзялялі іх па этнічным прызнаку: асобныя прывілеі атрымалі не літоўцы, a католікі, сярод якіх былі і беларусы. Забываецца Абэцэдарскі і пра такія важныя дакументы, як прывілеі Полацкай і Віцебскай зямель, якія бралі пачатак з дамоваў палачанаў з князямі. Гэтыя дакументы пацвярджалі аўтаномны статус Полацкай і Віцебскай земляў, дэкляравалі «старыны не рухаць», захоўваць дэмакратычны вечавы лад, прызначаць ваяводаў «згодна са старым звычаем, каго захочуць», дэкляравалі свабоду веравызнаняя, маёмасныя правы. Вялікі князь не меў права судзіць палачаніна або віцябляніна — яны былі падсудныя сваім мясцовым судам; полацкія купцы былі вызваленыя ад мыта ва ўсёй беларуска-літоўскай дзяржаве, у той час, калі на межах Полацкай зямлі заставаліся мытні. У 1434 годзе Уладзіслаў III зраўняў феадалаў праваслаўнага і каталіцкага веравызнання ў палітычных правах.

Паўтараючы словы У. Пашуты, што «Беларусь была падуладнай і эксплуатаванай літоўскай магнатэрыяй краінай», Абэцэдарскі так і не прывёў ніводнага дакумента ў доказ гэтага сцвярджэння. Хіба Беларусь плаціла Літве даніну, як Маскоўская Русь — Залатой Ардзе? He, не плаціла. Хіба на Беларусі былі вышэйшыя, чым у Літве, дзяржаўныя падаткі? He. Хіба «літоўскія заваёўнікі» насаджалі на Беларусі сваю культуру, лад жыцця, веру, хацелі асіміляваць беларусаў? He. Хіба «літоўскія заваёўнікі» рабавалі, спусташалі Беларусь, выводзілі яе насельніцтва ў палон і прадавалі ў няволю, разбуралі храмы, як рабілі, скажам, у Полыпчы, Прусіі, Лівоніі? He, няма і пра гэта ніякіх сведчанняў. Можа, Абэцэдарскі і Пашута грунтуюцца на тым, што некаторыя аўкштайцкія і жамойцкія феадалы атрымлівалі на Беларусі землі? Але і гэта не сведчанне «падуладнасці» Беларусі Літве. He трэба забывацца, што значна болып беларускіх феадалаў атрымалі ўладанні ў Жамайціі і Аўкштайціі. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зазірнуць у Попісы войска Вялікага княства Літоўскага, дзе пайменна перапісана ўся аўкштайцкая і жамойцкая шляхта. Сярод імёнаў «літоўскай» шляхты мы сустракаем такія беларускія антрапонімы, як Трацьяк, Чыж, Жаба, Клопат, Шчыт, Добрагост, Зарэцкі, Жук, Люля, Завіша, Кісель, Гардына, Белазор, Карызна, Дуброва, Ску-

ра, Яварка, Гутарка, Звяга, Чаропка, Мошка, Лыка, Быхавец, Гогаль, Хадыка, Савіч, Пабачок, Пахмелка, Выдра, Воўк... Няма аніякіх сумненняў, што іх носьбіты былі беларусы. Напрыклад, паводле Попісу 1567 года, толькі ў адным Віленскім павеце сярод шляхты я налічыў 76 чалавек з падобнымі антрапонімамі, у Вількамірскім — 57. Але пераважная частка шляхты мела антрапонімы з уласцівым для беларусаў патранамічным суфіксам «віч», такія, як Багдановіч, Багушэвіч, Валковіч, Некрашэвіч. Носьбіты такіх антрапонімаў былі беларусы або абеларушаныя літоўцы. Падобных антрапонімаў, якія ўказваюць на беларускасць літоўскай шляхты я налічыў (па Віленскім, Вількамірскім, Троцкім, Уцінскім, Ковенскім паветах) 1301, антрапонімаў балцкага паходжання, такіх, як Жвірбліс, Санкгайла, Кузеліс, Вілкоженціс, Пуйдак, і балцкіх антрапонімаў з суфіксам «віч»: Монтаўтавіч, Вайшвілавіч і г. д. — 875. Каля 735 чалавек жамойцкай шляхты (Попіс 1528 года) мелі беларускія імёны(Смятаннік, Кравец, Вепр, Рагоўскі, Сестрынец, Крыж Юр’евіч, Ясь Мікутэвіч, Рэкоша, Некіпелы, Багдановіч, Багушэвіч, Варовіч, Алехновіч, Саковіч... і 1250 — балцкія імёны. Пра што могуць казаць гэтыя лічбы? Пра каланізацыйную палітыку ўрада Вялікага княства Літоўскага на балцкіх землях, імкненне замацаваць іх за беларускімі феадаламі. Безумоўна, не ўсе носьбіты беларускіх антрапонімаў сярод літоўскай шляхты былі беларусы, было сярод іх і нямала абеларушаных аўкштайцаў і жамойтаў, што яшчэ раз яскрава сведчыць аб працэсе беларусізацыі літоўскай шляхты.

Тут трэба звярнуцца да пытання ўнутранай палітыкі вялікіх князёў літоўскіх. Палітыка гэтая была па сутнасці сваёй беларускай. Прызнанне беларускай мовы дзяржаўнай, занатаваная ў Статуце ўрадавая пастанова, паводле якой на дзяржаўныя пасады ваяводы дапускалі людзей, «знаюіцнх законы н русскую грамоту», узаконьвалі працэс беларусізацыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Вось вынікі гэтай палітыкі: канчатковая асіміляцыя летапіснай Літвы, Нальшчанскай зямлі, Віленскага краю. У 1897 годзе рускі гісторык А. Качубінскі пісаў, што «ў Троках (цяпер Тракай.— В. Ч.) літоўскі элемент амаль не прыкметны», «Віленская губернія, гэты чаканы намі зямельны фонд літоўскага арыйца, ужо ўваходзіць у тэрыторыю беларуска-

га племені, а сама Вільна ўжо за мяжой літоўскай». А вось сведчанні сучаснай даследчыцы Е. Грынавецкене, прыведзеныя ў «Балта-славянскім зборніку» (М., 1972): «Жыхары паўднёва-заходніх ваколіц літоўскай сталіцы (паўднёва-заходняя частка Вільнюскага р-на, усходняя частка Тракайскага р-на, Эйшышскі р-н) у асноўным размаўляюць па-беларуску (ці, як яны самі кажуць, «па-просту»), у ваколіцах ІПальчынінкай, напрыклад, пакінулі размаўляць па-літоўску гадоў 70— 80 таму назад». Тыя ж сапраўды гістарычныя факты, якія прыводзіць у сваёй працы Абэцэдарскі, трактуюцца ім тэндэнцыйна. Вядомая змова беларускіх князёў Міхайлы Слуцкага, Івана Гальшанскага, Фёдара Бельскага ў 1480 годзе, мэтай якой быў дзяржаўны пераварот і ўзвядзенне на вялікакняскі пасад Міхайлы Слуцкага, Абэцэдарскі падае як імкненне «беларускіх феадалаў, незадавольных засіллем літоўскай феадальнай знаці, далучыць да Расіі ўсходнія беларускія землі». Паўстанне Міхайлы Глінскага шаноўны прафесар трактуе таксама як імкненне беларускіх феадалаў «далучыць беларускія землі да Расіі». На сапраўдныя мэты Міхайлы Глінскага ўказвае ліст Жыгімонта Старога да Васіля III, у якім польскі кароль і вялікі князь літоўскі пісаў: «А как то гораздо было сведомо, нже бы вотчыну нашу велнкое князество Лнтовское, по смертн брата нашего, без бытностп нашое, первей ннжелн до нашего господарства прпехалн, хотел подступнвпш под намн подсестн». Менавіта барацьба за ўладу ў Вялікім княстве вымусіла Глінскага падняць мяцеж і шукаць падтрымку ў Васіля III, але, не дамогшыся свайго, Глінскі здрадзіў маскоўскаму гасудару, забыўшыся пра «барацьбу за ўз’яднанне Беларусі з Расіяй».

Дзіўная няпамятлівасць у Абэцэдарскага, калі ён распавядае пра падзеі 1654—1667 гадоў. Нельга аспрэчваць, што беларускі народ, які падняўся на ўзброеную барацьбу супраць феадальна-каталіцкай рэакцыі, з надзеяй глядзеў на Маскву, на праваслаўнага цара. Але Аляксей Міхайлавіч цэлыя шэсць гадоў «раздумваў», ці дапамагчы Беларусі і Украіне, а дакладней, чакаў аслаблення народнага руху, каб пасля дыктаваць свае ўмовы беларускаму і ўкраінскаму народам. Беларусы чакалі царскіх войск як саюзнікаў, але сустрэлі рабаўнікоў і захопнікаў. Маўчыць

Абэцэдарскі пра шматлікія факты гвалтоўнага захопу царскімі войскамі беларускіх сялян у палон, аб ганебным гандлі беларусамі (чалавек каштаваў тры рублі), аб нявольніцкім рынку ў Астрахані, на якім прадавалі беларусаў азіяцкім купцам. Маўчыць Абэцэдарскі і пра факт знішчэння 30 000 мсціслаўцаў па загадзе князя Трубяцкога, маўчыць пра спаленыя царскімі войскамі болей за 200 беларускіх вёсак і гарадоў \ маўчыць і пра рабункі ўкраінскіх казакаў Залатарэнкі, якія палілі селішчы сялян, «без остатку выпалнлн» Койданава, а жыхароў яго «под меч пустнлн», за што цар прыслаў Залатарэнку сваю падзяку 2, маўчыць і пра барацьбу беларускіх сялян, гараджан, шляхты і ўкраінскіх казакаў супраць царскіх войск. Гэтыя факты не ўкладваліся ў штучную тэорыю «дружбы народаў» і «векавечнай мары беларускага народа аб’яднацца з рускім», а таму Абэцэдарскі, як і іншыя гісторыкі, іх абмінуў.

Як з’яву прагрэсіўную разглядаў Абэцэдарскі далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі, якую Ленін трапна назваў «турмой народаў». Выпадак у гістарычнай навуцы беспрэцэдэнтны. Страта народам сваёй дзяржаўнасці гісторыкам гэтага народа разглядаецца не як нацыянальная трагедыя, а як дабро, шчасце, прагрэс, выратаванне для народа. Пра якое скасаванне рэлігійнага прыгнёту можна было пісаць, калі царызм гвалтам пераводзіў з уніяцтва ў праваслаўе сотні тысяч беларусаў, калі зачыняліся уніяцкія цэрквы, дзе гучала беларуская мова, знішчаліся уніяцкія святыні. Як можна пісаць пра аслабленне нацыянальнага прыгнёту, калі саму назву «Беларусь» царызм забараніў, калі не было адчынена ніводнай беларускай школы, калі знішчаліся помнікі беларускай культуры, калі падаткі на Беларусі былі фактычна ў 4—5 разоў вышэйшымі за падаткі ў другіх месцах імперыі, бо бралі іх не асігнацыямі, а золатам і срэбрам. Калі да цяжару прыгонніцтва (канстытуцыя 1794 года ў Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзілі заходнія землі Беларусі, прыгон скасавала) дабавіўся цяжар рэкрутчыны (толькі перад Айчыннай вайной царскі ўрад забраў

1 Маркевнч С. Лсторня Малоросснн. Т. 1. Спб., 1842. С. 355.

2 Акты нсторнн Южной н Западной Росснп. Т. XIV. Спб., 1889. С. 750—751, 754.

у рэкруты з Беларусі болей за 130 тысяч чалавек, a ўсяго за перыяд з 1782 па 1811 гады з Беларусі было ўзята болей за 220 тысяч рэкрутаў *. «Няма правінцыі ў былой імперыі, да якой бы так сурова адносіўся ўрад, як да Беларусі»,— пісаў беларускі гісторык Доўнар-Запольскі ў брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (Гродня, 1919), сумна падводзячы вынік знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

З’яўленне «неабвержных фактаў» Абэцэдарскага як бы падтрымала адэптаў старых тэорый пра «заваёву» Беларусі літоўскімі феадаламі, бездзяржаўнасці беларускага народа і г. д. I вось правадзейны член Геаграфічнага таварыства А. Рогалеў слова ў слова паўтарае ўжо неаднойчы сказанае фальсіфікатарамі гісторыі Беларусі: «Са смерцю Усяслава закацілася былая магутнасць Полацкай зямлі. Сыны яго не ўмелі і не хацелі мірна падзяліць бацькоўскую спадчыну. Успомнім радкі з вялікага «Слова» : «Дзвіна балотам цячэ к тым грозным палачанам пад клікі паганых». «Клікі паганых» на берагах Дзвіны — гэта воінскія справы язычнікаў-літоўцаў, якія ў сярэдзіне XII стагоддзя і ў той час, калі пісалася «Слова», рабілі напады на беларускія землі, даходзілі да Мазыра, Турава і Пінска, а ў 1190 годзе захапілі і Полацк» 2. Дзіўна чытаць пра «воінскія подзвігі язычнікаў-літоўцаў», якія «рабілі напады на беларускія землі» пасля таго, як М. Ермаловіч у нарысе «Самы старажытны» («Маладосць». 1987. № 5) растлумачыў, што меў на ўвазе аўтар «Слова», калі пісаў пра клікі паганых на берагах Дзвіны. Прывёўшы шэраг фактаў выкарыстання полацкімі і менскімі князямі вайсковых дружын з падуладнай ім Літвы ў міжусобнай барацьбе і вайне з кіеўскімі князямі, М. Ермаловіч слушна даводзіць, што не самі «паганыя» прыходзілі на Дзвіну — іх прыводзілі князі ў сваіх мэтах. Кіеўскія князі, як вядома, таксама выкарыстоўвалі ў міжусобнай барацьбе полаўцаў і іншых «паганых». За гэта аўтар «Слова» асуджае і кіеўскіх, і полацкіх князёў: «Яраслава ўсе ўнукі і Усяслава!.. Вы... сваімі крамоламі пачалі наводзіць паганых на зямлю Рускую, на надзел Усяслава!..» Невядома, з якіх гістарычных крыніц узяў Рогалеў факт, што літоўцы

1 Тарасов К. Память о легендах. Мн., 1986. С. 133.

2 Чырвоная змена. 1988. 27 жн.

ў 1190 годзе захапілі Полацк. Гэта супярэчыць гістарычным звесткам, бо вядома: з 1186 года па 1216 год у Полацку княжыў полацкі князь Уладзімір — «вялікі кароль» Вальдэмар, як называе яго Генрых Латвійскі. Трыццацігадовае праўленне Уладзіміра — сведчанне палітычнай стабільнасці і еднасці Полацкай зямлі. Менавіта ў гэты час «грозные» палачане і разбілі смаленска-разанскія войскі, спынілі націск крыжакоў, не пусціўшы іх на свае спрадвечныя землі. Нешта не падобна на заняпад былой магутнасці Полацкай зямлі, пра якую кажа Рогалеў.

Многія гісторыкі робяць падобную выснову на падставе таго, што літоўскія войскі ішлі ў набегі на рускія землі праз нібыта аслабелую ад міжусобіц Полаччыну. Яіпчэ ў 1911 годзе рускі гісторык A. I. Сабалеўскі ў сваёй працы «Дзе жыла Літва?» абвергнуў гэтыя сцвярджзнні. На падставе аналізу летапісных звестак Сабалеўскі давёў, што ў раёнах Усвятаў і Тарапца захаваўся вялікі востраў балцкага насельніцтва, гэтаксама як на рацэ Протве жыло балцкае племя голядзь. Пра гэтых балтаў, якіх па традыцыі называлі Літвой (у некаторых летапісах і Голядзь выступае, як Літва), і Ноўгарадскі летапіс кажа, што пасля набегаў яны вярталіся «на селшцн в Торопьчьской волостн». Вось адкуль і адбываліся літоўскія набегі на Смаленскія, Пскоўскія і Ноўгарадскія землі, а не з сучаснай Літвы, як гэта памылкова лічылі гісторыкі. У. Пашута, які карыстаўся працай Сабалеўскага пры напісанні сваёй манаграфіі «Утварэнне Літоўскай дзяржавы», у дагоду кананізаваным гістарычным уяўленням пра заняпад Полацкай зямлі і падлегласці яе Літве замаўчаў і гзты факт. Цікава адзначыць, што паходы рускіх дружын у адказ на гэтыя набегі даходзілі да Усвятаў, іншымі словамі — да межаў Полацкага княства. Ці не наводзіць гэта на думку, што Літва, якая жыла ў раёне Тарапца і Усвятаў, была пад заступніцтвам Полацка і сваімі набегамі на суседнія з ім рускія землі праводзіла палітыку полацкіх князёў? Характэрна, што летапісы маўчаць пра напады літоўскіх дружын на Полацкія землі, толькі аднойчы ў Лаўрэнцьеўскім летапісе нагадваецца пра напад Літвы на Полаччыну (1235), але ў акадэмічным спісе гэтага летапісу і ў I Наўгародскім летапісе гэтая звестка не пацвярджаецца.

«Разрядная кннга похода царя Нвана Васнльевнча

1563 года» паведамляе пра ўдзел у паходзе «Ліітвы Медынскай». Адсюль вынікае, што ў раёне Медыні ў мінулым, відаць, таксама знаходзіўся востраў балцкага насельніцтва, які таксама мог пагражаць рускім княствам.

Вельмі цяжка зразумець, пра які «злашчасны лёс Полацкага княства» кажа А. Рогалеў, да якога такога скону хілілася Полацкая зямля? Можа, А. Рогалеў лічыць «злашчасным» тое, што Полаччына, аб’яднаўшыся з Вялікім княствам Літоўскім, захавала дэмакратычна-вечавы лад унутранага жыцця, палітычную аўтаномнасць, магчымасць развіваць адметную полацкую культуру, дала свету такіх волатаў духу, як Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. А можа, паводле Рогалева, «шчаслівы лёс» — гэта лёс Ноўгарада і Пскова. «Пскоў і Ноўгарад — культурныя цэнтры старажытнарускай вечавой дэмакратыі. Там пачыналася рускае Адраджэнне. Яно не развілася, таму што рэспублікі былі раздаўлены Масквой» Можа, такі лёс для Полацка быў бы не злашчасны? Можа, гвалтоўны вывад з Радзімы на чужыну, крывавыя расправы апрычнікаў Івана Грознага, як гэта здарылася з наўгародцамі і пскавічамі,— гэта шчаслівы лёс?

Міф пра «заваёву» Беларусі літоўскімі феадаламі прыйшоўся даспадобы і Г. Філісту, аўтару кнігі «Увядзенне хрысціянства на Русі» (Мн., 1988). «У 1230 г. на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю былі ўтвораны тры літоўскія княствы: Ердзівіна, Мінгайлы і Скірмунта. Да сярэдзіны века князь Міндоўг аб’яднаў іх у Вялікае княства Літоўскае, куды ўвайшла амаль уся тэрыторыя сучаснай Беларусі і часткова Смаленская зямля». Чытаеш гэты пераказ поглядаў царскіх гісторыкаў-фальсіфікатараў і не верыцца, што ўсё гэта напісана ў наш час, а не гадоў сто таму. Але кніга выйшла ў нашы сённяшнія, «перабудовачныя» дні, і прыходзіцца канстатаваць: о, ваша вялікасць фальсіфікацыя, гады не стараць вас! Да ведама Г. Філіста, князі Ердзівін, Мінгайла, Скірмунт — асобы міфічныя, якіх ніводны летапіс тых часоў не прыгадвае. I пры Міндоўгу «амаль уся тэрыторыя сучаснай Беларусі і часткова Смаленская зямля» не ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага; паводле нямецкіх хронік і

1 Лнхачев Д. Боль Отечества //Огонек. 1988. № 34.

Іпацьеўскага летапісу, Міндоўг княжыў у Наваградку і Літве (летапіснай). Hi Полацкая зямля, ні Менская, ні Турава-Пінскія землі не ўваходзілі ў склад Міндоўгавай дзяржавы, як не ўваходзілі ў яе склад ні Нальшчанская зямля, ні Аўкштайція, ні Жамайція. I толькі пасля 1260 года, калі на возеры Дурбе жамойцка-куршскае войска разбіла атрады Лівонскага ордэна, жамойцкі князь Транята, хочучы заручыцца падтрымкаю Міндоўга ў барацьбе з крыжакамі, прызнаў яго ўладу над сабой. Сучасныя ж землі Літвы ў склад Вялікага княства Літоўскага ўвайшлі ў XIV стагоддзі пры Віцені і Гедыміне. Іпацьеўскі летапіс выразна паказвае, што пры Гедыміне Аўкштайція ўжо была тэрыторыяй Княства: «Нача княжетн Кгеднмнн Влтуновнч в Лптве, в Новгородку н Кернове». Кярнава знаходзілася на землях Аўкштайціі, якая тады, як бачым, яшчэ і не называлася Літвой. Смаленская зямля ў склад Вялікага княства Літоўскага ўвайшла пры Вітаўце на пачатку XV стагоддзя.

Памыляецца Г. Філіст, калі кажа, што полацкі князь Таўцівіл не прыняў хрысціянства. Паводле Рыфмованай хронікі і Іпацьеўскага летапісу, «креіцен бы» Таўцівіл у Рызе, прыняўшы каталіцтва пад імем Готліб. Паводле ж хронікі Літоўскай і Жамойцкай, заняўшы полацкае княжэнне, Таўцівіл перайшоў у праваслаўе пад імем Феафіл. Трэба адзначыць, што гістарычная навука дакладна не высветліла, ці былі вялікія князі Віцень і Гедымін язычнікамі, але чамусьці бяздоказна сцвярджаецца, у тым ліку і Г. Філістам, што яны не прынялі Хрыстовае веры. Але існуюць, хоць і не прамыя, а ўсё ж доказы іх прыналежнасці да хрысціянства. Так, у вядомай грамаце 1300 года рыжскаму пробсту і ратманам полацкі епіскап Якаў называе Віценя «сыном монм», а гэта традыцыйная форма звароту святараў да хрысціяніна. В. Юргевіч у згаданай вышэй працы «Опыт обьяснення нмен князей лптовскнх» прыводзіць факты, якія сведчаць, што і Гедымін вызнаваў хрысціянства. У грамаце, адпраўленай папу Іаану XXII, ён пісаў, што верыць у тройцу, і карыстаўся хрысціянскімі выразамі. На пячатках гэтай граматы былі адбіты анёлы. Гэтыя факты паказваюць, што трэба крытычна ставіцца да звестак нямецкіх хронік, дзе Віцень і Гедымін выступаюць як язычнікі. Зразумела, што Ордэн быў зацікаўлены прадставіць

уладароў Вялікага княства Літоўскага язычнікамі, каб апраўдаць крыжацкую экспансію на балцкія землі пад выглядам іх хрысціянізацыі. Паступовая хрысціянізацыя паганскага насельніцтва Княства адбывалася яшчэ да Крэўскай уніі. I калі ў 1386 годзе каталіцкія святары прыбылі на Літву, дык ахрысцілі ўсяго каля 30 000 чалавек і то пераважную большасць з іх у Аўкштайціі. Гэта значыць, што да афіцыйнага хрышчэння Літвы яна ўжо была ў значнай ступені хрышчаная праваслаўнымі святарамі, што, безумоўна, адбывалася з ведама вялікіх князёў. Трэба нагадаць, што са згоды таго ж Альгерда, якога абвінавачваюць ва ўціску хрысціян, па загадзе ягонай жонкі Марыі Яраслаўны ў Вільні было разбурана паганскае капішча бога Рагуціса і пабудавана Пятніцкая царква. Факт, які зусім не характарызуе Альгерда абаронцам паганства і ворагам хрысціянства, як гэта падае Д. Балашоў у рамане «Сымон Ганарлівы».

Ужо калі гісторыкі з навуковымі званнямі выяўляюць такую любоў да яе вялікасці Фальсіфікацыі, дык што тут казаць пра шматлікі штат шэраговых гісторыкаў і краязнаўцаў. Чытаеш іх нататкі, допісы, кнігі па нашай гісторыі і нельга пазбавіцца ўражання, што іх пяром вадзіла пані Фальсіфікацыя. Зноў тыя самыя, знаёмыя і бяздоказныя сцвярджэнні, якія панавалі ў гісторыі Беларусі з часоў М. Стрыйкоўскага. Зноў знаёмыя словы пра «перыяд панавання літоўскіх феадалаў у Беларусі», пра прагрэсіўнае значэнне ўключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі і г. д.

Найболып тыповая ў гэтых адносінах кніга «Волковысскнй военно-йсторнческнй музей нм. П. Н. Багратнона» (аўтар-складальнік Н. Дудзін, Мн., 1987). Для нас яна цікавая тым, што адлюстроўвае характар экспазіцый шмат якіх наіпых музеяў, у тым ліку і Дзяржаўнага музея БССР. Фальсіфікацыя і там пачуваецца няблага. Музеі так і не сталі асяродкамі гістарычнай адукацыі і патрыятычнага выхавання народа. Мінулае Беларусі ў нашых музеях падмяняецца гісторыяй Расіі. У экспазіцыях пануюць міфы і схемы, вядомыя факты замоўчваюцца або трактуюцца скажона. Напрыклад, Н. Дудзін у сваёй кнізе называе паходы галіцка-валынскіх дружын на Наваградчыну вызваленчымі. Аўтар і сам не разумее, што сказанае ім — нонсенс. Ад каго маглі вызваляць галіцка-валынскія

князі наваградцаў, калі ў Наваградку ніколі не панавалі ніякія літоўскія захопнікі, калі Вялікае княства Літоўскае складвалася як беларуская дзяржава. Атрымліваецца, што галіцка-валынскія князі вызвалялі наваградцаў ад... саміх наваградцаў. I ўвогуле як можна назваць вызваленчымі паходы князёў, якія былі ў «волі татарскай» і пры падтрымцы мангола-татарскіх атрадаў намагаліся пашырыць гзтую «волю» і на заходнія землі Беларусі? Іпацьеўскі летапіс яскрава паказвае рабаўніцкі характар гэтых ваенных экспедыцый.

3 кнігі Н. Дудзіна мы даведваемся, што ў Ваўкавыскім музеі на адным са стэндаў апавядаецца пра рускіх ваяводаў Аляксандра Неўскага і Дзмітрыя Данскога. А вось месца беларускім палкаводцам Давыду Гарадзенскаму, Віценю, Гедыміну, Альгерду, Андрэю Полацкаму, Вітаўту ды іншым ні ў Ваўкавыскім музеі, ні ў Дзяржаўным музеі БССР не знайшлося. А значыць, наведнікі гэтых музеяў так і не даведаюцца пра шматвяковую барацьбу беларусаў супраць крыжацкай і татарскай навалы, не даведаюцца і пра подзвігі князёў Вячкі і Усевалада, пра бітвы беларуска-літоўскага войска з крыжакамі каля Стравы, Рудавы, пра перамогу беларускіх вояў над татарамі каля Сіняй Вады. У Ваўкавыскім музеі можна даведацца пра Мініна і Пажарскага, але дарэмна будзе шукаць наведнік стэнды, якія распавялі б яму пра гераічную барацьбу беларуска-літоўскіх ваяроў супраць царскіх войск у часы Лівонскай вайны і «крывавага патопу». He знойдзе ён гэтых стэндаў і ў нашым Дзяржаўным музеі. Замоўчванне — адзін з універсальных сродкаў фальсіфікацыі. Дзякуючы яму можна дасягнуць адразу некалькіх мэт.

Мы не ведаем шмат чаго з нашага мінулага (у прыватнасці, палітычнай і вайсковай гісторыі), не ведаем фактаў, якія супярэчаць псеўданавуковым канцэпцыям, а то і зусім абвяргаюць іх «стройныя схемы». Пры замоўчванні адных гістарычных асоб і падзей можна ўсхваляць іншыя. Як правіла, беларускія дзеячы замоўчваюцца на карысць рускіх. Выдатны сын Беларусі Тадэвуш Касцюшка, камандуючы рэвалюцыйнымі войскамі ў Амерыцы, правадыр паўстання супраць царызму — для беларусаў асоба амаль невядомая, мы не шануем яго памяці. Затое царскі генерал

А. Сувораў, які камандаваў захопніцкімі войскамі, што падаўлялі паўстанне Касцюшкі, ушаноўваецца намі, як герой: яго імем названыя дзесяткі вуліц, калгасаў, яму пастаўлены помнікі, адчынены музей.

У тых выпадках, калі нейкія факты з нашай гісторыі замаўчаць нельга, гісторыкі-фальсіфікатары «нямеюць», прыводзячы гэтыя факты без каментарыяў. Напрыклад, пазнаёміўшыся з размовай па прамым провадзе I. Сталіна з А. Мясніковым за 25 снежня 1918 года, дапытлівы юнак так і не знойдзе ў нашых гісторыкаў адказу на пытанне, якія такія «меркаванні, аб якіх цяпер казаць не выпадае», далі падставу «згадзіцца з беларускімі таварышамі на ўтварэнне Беларускага Савецкага ўрада». Сапраўды, якія іншыя «меркаванні», калі не абвешчанае Савецкім урадам права самавызначэння народаў, меў на ўвазе I. Сталін?

Дзе дапытлівы юнак знойдзе тлумачэнне вось гэтым словам: «Абвяшчэнне Савецкай рэспублікі Беларусі не толькі не служыла б інтарэсам барацьбы з нацыяналістычнымі тэндэнцыямі дробнай буржуазіі, але якраз давала б магчымасць гэтым тэндэнцыям развівацца. А гэта не ў інтарэсах сацыялістычнай рэвалюцыі. Тое, што мы прызнаём дапушчальным у адным месцы ў сілу тактычных меркаванняў, не павінна быць перанесена ў другія месцы, дзе такіх практычных меркаванняў няма і быць не можа» (газета «Западная Коммуна». 1918. 21 снежня). А дзе знайсці адказ, на якой падставе адразу пасля абвяшчэння БССР ад гэтай суверэннай дзяржавы былі адабраныя і адышлі да РСФСР Магілёўская, Віцебская, Смаленская губерні, a таксама некалькі паветаў Чарнігаўскай? На прамыя пытанні трэба адказваць прама, праўду называць праўдай, хлусню — хлуснёй, ігнараванне суверэнных правоў народа — ігнараваннем, гвалт — гвалтам, анексію — анексіяй. Але дарэмна чакаць гэтага ад фальсіфікатараў.

У часы Даля працэс «крамсання і мардавання» гісторыі падуладных Расійскай імперыі народаў яшчэ не набыў сваёй назвы. Цяпер ён называецца фальсіфікацыяй, і ў любым тлумачальным слоўніку мы можам прачытаць, што гэта — падробка, замена сапраўднага несапраўдным, фальшывым. Але калі гісторыя — Ha­ma памяць, дык як можа быць памяць несапраўднай? Калі гісторыя — наш нацыянальны гонар, дык як mo-

жа быць нацыянальны гонар несапраўдным? Калі чалавецтва, як сказаў хтосьці з вялікіх, ідзе ў будучае з позіркам, накіраваным у мінулае, дык куды ідзём мы?

На старонках друку чуваць і галасы тых, хто супакойвае: вось павялічым колькасць гадзін на выкладанне беларускай мовы ў школах, вось распрацуем праграму нацыянальнага адраджэння, вось напішам новы падручнік па гісторыі Беларусі — і не трэба хвалявацца. Так хацелася б верыць у гэта, так хацелася б застацца аптымістам.

Але калі ўжо былі напісаны гэтыя нататкі, набыў я энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (Мн., 1988). Зноў тыя самыя аповяды пра літоўскую заваёву Беларусі. У артыкуле «Вялікае княства Літоўскае» (аўтары — 3. Капыскі і В. Мялешка) чытаю пра «аўкштайцкага нобіля» Міндоўга (хаця ў гістарычных крыніцах няма звестак, што ён быў аўкштайцкім феадалам), якому ўдалося «пашырыць сваю ўладу на некаторыя беларускія землі». А варта было пісьменніку I. Ласкову выказаць сумненні наконт старых поглядаў на гісторыю Беларусі (ЛіМ, 10 лютага 1989 г.), як адразу кандыдат філалагічных навук А. Катэрлі дасылае ў гэтую газету гнеўны ліст пад адметнаю назваю «Паглядзім з пазіцый праўды» (ЛіМ, 19 мая 1989 г.), дзе рашуча падымаецца на абарону прыхільнікаў канцэпцыі «заваёвы Літвой сучасных беларускіх зямель». Вядома, не прыводзіцца ніводнага гістарычнага факта, які пацвердзіў бы гэтую «заваёву», але гэта не бянтэжыць А. Катэрлі.

Зноў знаёмыя словы. Зноў падман, што абвяшчае сябе праўдай. I робіцца трывожна на сэрцы...

ЛЕАНІД ЛЫЧ,

доктар гістарычных навук

НАЗВЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ: ВЯРНУЦЬ СТРАЧАНАЕ

Нацыя, якая пагарджае сваёй гісторыяй, ставіць пад сумненні і сваю будучыню.

М. С. Гарбачоў. «ПравЗа». 1987, 31 сакавіка

Нультура кожнага чалавека і народа ўвогуле найлепш за ўсё вызначаецца тым, як яны ставяцца да сваёй гісторыі, духоўных традыцый папярэдніх пакаленняў. Паважаючы сваё, трэба шанаваць і створанае іншымі народамі, бо чым больш культурных каштоўнасцей знаходзіцца ў іх распараджэнні, тым багацей духоўны патэнцыял сусветнай цывілізацыі. Разбуральнікаў культуры іншых народаў называюць вандаламі, варварамі. Шкада, што няма трапнага вызначэння для тых, хто знішчае ўласную культуру, бо і такіх выпадкаў нямала ў гістарычнай практыцы. I, відаць, першым учыніў такое яшчэ за колькі стагоддзяў да нашай эры ўраджэнец Эфеса Герастрат. He маючы ніякіх заслуг перад народам, але моцна прагнучы абяссмерціць сваё імя, ён паліць адно з «сямі цудаў свету» — храм Артэміды Эфескай. Атрымалася так, як пажадаў злачынца. Хоць пасля пакарання Герастрата было забаронена ўпамінаць яго імя, яно ўсё ж засталося ў гісторыі. I сёння ўсякія дзеянні па разбурэнні духоўных каштоўнасцей часта называюць герастратаўскімі.

На беларускай зямлі не было і цяпер няма ніводнага з «сямі цудаў свету». Але мелася нямала іншых духоўных і гістарычных каштоўнасцей, да якіх мы ставіліся — не так і даўно — па-герастратаўску. Мая гаворка — пра народную тапаніміку, якую часта называюць мовай зямлі.

Чыя толькі рука ні паласавала назвы беларускай зямлі! Спачатку за гэтую ганебную справу ўзяліся афіцыйныя ўлады Рэчы Паспалітай, калі паставілі перад сабой мэту паступова пазбавіць беларусаў іх гістарычных каранёў і апалячыць. У адных выпадках геаграфічная назва цалкам замянялася, у другіх — перакручвалася на польскі лад. Такія пераробкі і да сёння захаваліся, адчуваюць сябе па-гаспадарску на нашай карце, нясуцца ў эфір па Беларускім радыё. Магчыма, не ўсе ведаюць, што такі ж лёс некалі спасцігнуў і цяперашнюю сталіцу Беларусі Мінск, які першапачаткова называўся Менеск, Менск. Да апошняга варыянту назвы беларускі народ вярнуўся неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, сцвердзіўшы гэтым самым важны ўчынак па адраджэнні сваёй гістарычнай спадчыны, У такім вымаўленні назва падабалася людзям і, напэўна, захавалася б па сённяшні дзень, калі б на нашай зямлі не запалала барацьба з надуманай нацдэмаўшчынай, калі б не нішчылася ўсё, што найбольш падкрэслівала нацыянальную існасць беларуса.

He шанавала нашу народную тапаніміку і адміністрацыя Расійскай імперыі, да якой у канцы XVIII стагоддзя былі далучаны беларускія землі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Заносячы на геаграфічныя карты, у розныя службовыя даведнікі назвы населеных пунктаў Беларусі, іх часта стараліся замяніць блізкім па сэнсе рускім словам.

Часам даходзіла да кур’ёзаў: каб як-небудзь унізіць, зганьбіць годнасць беларускага народа, асобныя назвы населеных пунктаў да такой ступені перараблялі, што яны рабіліся немілагучнымі ці набывалі зневажальны для іх жыхароў характар. Менавіта не без удзелу памешчыкаў і чыноўнікаў Прапошаск сталі пісаць Прапойск (цяпер Слаўгарад), з’явіліся Дурневічы (цяпер Лугавая, Баранавіцкі раён).

Але ўсё тое, што зроблена з назвамі беларускай зямлі адміністрацыяй Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, не ідзе ў параўнанне з учыненым дамарослымі, уласнай гадоўлі герастратамі. Першыя замахі былі зроблены адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Трэба сказаць, што ўвогуле адносіны да гістарычнай, духоўнай спадчыны ў той час не вызначаліся асаблівай гуманнасцю і ўзважанасцю. Пакуль як след разабраліся, што да чаго, было зруйнавана і на Беларусі

нямала помнікаў гісторыі і культуры, каштоўных твораў літаратуры і мастацтва. Перабудоўшчыкаў старога свету шмат у чым не задавальнялі і назвы нашай роднай зямлі. Вядома, штосьці і сапраўды не «стыкавалася» з новай эпохай, але адмаўляцца ад яго трэба было з усёй абачлівасцю. На жаль, яе часта не ставала, што асабліва добра ўсведамляецца з пазіцый сённяшняга дня, калі нам так хочацца вярнуць усё каштоўнае, што належала шматлікім пакаленням Бацькаўшчыны. Цяпер бы ў нас не выклікала аніякіх пярэчанняў існаванне такіх назваў, што зніклі за даваенны час, як Аўгустава, Бузава, Вароны, Голае, Дзягцянка, Загаліха, Ігумен, Карпілаўка, Кабыльнікі, Койданава, Маёнтак, Пагосцішча, Рэутполе, Святое, Убібачкі, Царэўск, Чапяліна, Шчацінка і іншыя. Наадварот, яны лепш успрымаюцца на слых, нясуць значна большую сэнсавую нагрузку, чым словы, што прыйшлі ім на замену, да прыкладу: Звязда, Першамайская, Свабода, Чырвоны Заранак, Новае Жыццё, Чырвоны Пасёлак. Гэта ж зусім выпадковыя словы, якія ні цяпер, ні пазней не дадуць аніякага матэрыялу для разумення нашай гісторыі, болып таго, будуць заводзіць у зман сваёй напышлівасцю і пампезнасцю.

Першыя паплаціліся гістарычнай спадчынай у 1918 годзе жыхары вёскі Раманава, што на тэрыторыі сучаснага Горацкага раёна. Прычына скасавання не патрабуе тлумачэння: геаграфічная назва атаясамлялася з назваю царскай дынастыі. Доўга не думаючы, вёску назвалі Леніна, нібы паміж старым і новым словамі была нейкая лагічная сувязь. У 1921 годзе аналагічны лёс напаткаў і вёску Раманава Слуцкага павета. I ўсё гэта дарэмна, бо як у першым, так і ў другім выпадках скасавалі назву, што існавала яшчэ да таго, як на троне Расійскай дзяржавы з’явілася дынастыя Раманавых.

У ліку першых нешчасліўцаў апынулася і вёска Алеская цяперашняга Ельскага раёна. Назва як назва, але ж камусьці ў галаву прыйшла думка перайменаваць яе ў 1919 годзе ў Роза Люксембург — у гонар пазверску забітай дзяячкі міжнароднага рабочага руху. Думаецца, зусім невялікі гонар для памяці Розы Люксембург — надаць яе імя сярэдняй паводле сваіх памераў беларускай вёсачцы, а вось пракол у тапанімічнай тканіне нашай зямлі зрабілі. Дый сама новая

назва зусім для беларускай мовы чужая, вельмі цяжка падпарадкоўваецца яе граматычным правілам. Ад такой назвы даволі складана ўтварыць прыметнік, a яшчэ цяжэй вымавіць яго.

Словам, па часе перакройкі тапанімікі Беларусь аніяк не адставала ад іншых нацыянальных раёнаў, a можа, нават ішла наперадзе. Мы прыступілі да гэтай заганнай справы яшчэ да таго, як горад Гатчына перайменавалі ў Троцк (у гонар Троцкага), Екацярынабург — у Свярдлоўск, Сімбірск — ва Ульянаўск, Царыцын — у Сталінград і г. д.

Больш спакойным дзесяцігоддзем у гісторыі нашай геаграфічнай тапанімікі былі 20-я гады. I гэта невыпадкова. Курс на культурнае адраджэнне беларусаў вымусіў больш уважліва паставіцца да сваіх духоўных традыцый, выклікаў у гушчы народа вялікую зацікаўленасць да сівой мінуўшчыны. Усяму гэтаму вельмі садзейнічала палітыка беларусізацыі, якую актыўна падтрымаў працоўны люд. Усяго за 20-я гады (разам з вёскай Раманава Слуцкага павета) былі заменены назвы толькі чатырох населеных пунктаў. Самым неабдуманым лічу замену назвы Рудабельскай воласці Бабруйскага павета на Акцябрскую. Яе жыхары ўпісалі яскравую старонку ў барацьбу за Савецкую ўладу. Нават у той час, як Бабруйскі павет быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі і буржуазнай Польшчы, жыхарам Рудабелкі ўдалося адстаяць Савецкую ўладу ў сваёй воласці, якую з гонарам называлі тады Рудабельскай рэспублікай. Гераізм рудабельцаў у барацьбе за ўладу Саветаў паслужыў матэрыялам беларускаму пісьменніку С. Грахоўскаму для напісання цікавай дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка», паводле матываў якой быў пастаўлены спектакль, зняты кінафільм. Прачытаць пра гераізм рудабельцаў можна і ў шмат якіх гістарычных працах. Дзякуючы гэтаму практычна кожны культурны чалавек ведае, што для беларускага народа значыць Рудабельская рэспубліка. Дык ці ж можна ў такім разе мірыцца з тым, што з карты нашай зямлі выкаранена назва Рудабелка?

He будзем палохацца, што з адраджэннем назвы Рудабелка давядзецца адмовіцца ад такога аўтарытэтнага ў беларусаў, як і ва ўсіх савецкіх народаў, слова — «Октябрь». Па-першае, яно даволі часта ўжы-

ваецца ў рэспубліцы ў якасці тапоніма, што не садзейнічае яго аўтарытэту, а, наадварот, вядзе да пэўнай дэвальвацыі. Па-другое, слова «Акцябр» адсутнічае ў беларускай мове, яго выкарыстанне супярэчыць нормам нашай нацыянальнай тапанімікі. На геаграфічнай карце рзспублікі неабходна пакінуць зусім невялікую колькасць назваў, якія ўвасабляюць паваротны этап гісторыі чалавецтва, і ўсе іх даць у беларускім напісанні: Кастрычнік, Кастрычніцкі, Кастрычніцкая і г. д.

Калі звязанае з палітыкай беларусізацыі абуджэнне нацыянальнай свядомасці садзейнічала недатыкальнасці назваў Бацькаўшчыны, дык з разгулам барацьбы з так званай нацдэмаўшчынай сур’ёзны замах быў учынены і на народную тапаніміку з тым, каб адарваць беларускі народ ад яго гістарычных вытокаў, духоўных традыцый. Падмацаваць сказанае можна такім фактам. Калі ў першай палове 30-х гадоў з геаграфічнай карты зніклі толькі 5 былых назваў населеных пунктаў, дык у другой — 67, прычым усе ў 1938— 1939 гг. У рэспубліцы бязвінна гінуць людзі ад ілжывых даносаў, а бюракраты экстравагантнымі, патрыятычнымі слоўцамі, імёнамі кіраўнікоў разбаўляюць беларускую тапаніміку. Вось некалькі прыкладаў такой творчасці. У Лепельскім раёне вёску Аўгустава ахрысцілі Зоркай, у Сенненскім Буй — імем Будзённага, у Дрысенскім Страшныя — Новым Ладам, Кабыльнікі — Перамогай, Вароны — Свабодай, у Суражскім Гаруны — Камунаркай, Хаеўшчыну — Майскай Раніцай, у Смалявіцкім Дзягцянку — Чырвоным Світанкам, у Лепельскім Ізабеліна — Свабодным Жыццём, Карсашчыну — Шчаслівым Жыццём, Плешкі — Росквітам, у Расонскім Куляшова — Чырвоным Сцягам, Старыну — Чырвоным Маяком. Нічым іншым, як здзекам з народа, што нёс такія вялікія ахвяры ў гады культу Сталіна, не назавеш прыведзеныя факты перайменавання. А колькі за 30-я гады прыйшло на замену народнай тапанімікі назваў святочнага тыпу: Першае Мая, Першамайская, Чырвоны Кастрычнік, Кастрычнік. У Суражскім раёне дадумаліся вёску Князі назваць Другой Пяцігодкай.

Самым шчаслівым для назваў нашай зямлі быў перыяд першых пятнаццаці гадоў пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Людзі, якія за час акупацыі перажылі страшэнныя здзекі і паку-

ты, вярнуліся з цяжкіх ваенных дарог, з асаблівым замілаваннем ставіліся да роднага куточка сваёй малой радзімы. Усё да дробязі, што ўцалела ад разбурэнняў і папялішчаў, было дарагім і любым кожнаму чалавеку. Датычыла гэта і назваў родных вёсак і гарадоў, бо кожная з іх упісала ў свой летапіс адметныя старонкі нядаўняга змагання з ворагам. He было ніводнай нават маленечкай вёсачкі, якая б не паслала на фронт, у партызаны амаль усю здольную да ваеннай службы частку свайго мужчынскага насельніцтва. He было ніводнага паселішча, з якога б не ішлі пісьмы на фронт і з фронту. Пасля вяртання дахаты былыя воіны яшчэ шмат гадоў памяталі тую радасць, якая апаноўвала іх у далёкім ад дома краі пры дакрананні да пакамечанага салдацкага канверта-трохкутніка з роднай назвай сваёй зямлі. I хоць рукамі самых блізкіх і дарагіх людзей на іх былі напісаны зусім не мілагучныя словы: Аплеўніца, Блошнікі, Воўчая Яма, Гібайлавічы, Дзяругі, Жабаўка, Заграззе, Кабаны, Лапці... (а такія і падобныя да іх назвы сапраўды меліся тады на нашай карце), кожнае з іх успрымалася з асаблівай цеплынёй, не выклікала і кропелькі нейкай агіды, абразлівасці. Гэтыя назвы доўга заставаліся блізкімі, дарагімі тым, хто перажыў акупацыю, апынуўся ўдалечыні ад бацькоўскай хаты, са зброяй у руках прайшоў тысячы кіламетраў франтавых дарог. Улічваючы такія пачуцці, ніхто з мясцовай адміністрацыі амаль два дзесяцігоддзі пасля вайны не адважваўся «пахадзіць» з чырвоным алоўкам каля народнай тапанімікі. Толькі адзін беларускі горад Прапойск пазбавіўся (і надзвычай па-асабліваму) сваёй былой назвы. Шмат зведала яна на сваім вяку, але ўсё ж да мая 1945 года дажыла. Спачатку гэта паселішча мела назву Прупой, Прупошаск, Прапошаск і, нарэшце,— Прапойск. Чаму поруч з велізарнымі клопатамі па адраджэнні разбуранай у час фашысцкай акупацыі гаспадаркі раптам узнікла патрэба мяняць назву Прапойска? Прычыну знайшлі, толькі ці была яна апраўданай?

У баях за Прапойск вызначылася адно з вайсковых падраздзяленняў. У тыя часы было прынята прысвойваць найменаванні па назве вызваленага горада. У дадзеным выпадку гэта азначала, што да нумара воінскай часці дадаць слова «Прапойская». Палічылі, што яно будзе абразай, ганьбай для воінаў-вызваліце-

ляў, бо назву горада выводзілі ад зняважлівага для ўсялякага культурнага чалавека рускага слова «пропойца», якога ў нашай мове няма. Значыць, у народную, беларускую назву горада не закладзена нічога брыдкага, непрыстойнага. Выдатны спецыяліст у галіне тапанімікі В. А. Жучкевіч у кнізе «Краткнй топоннмнческпй словарь Белорусснн» (Мінск, 1974) выводзіў паходжанне назвы гэтага горада ад ракі Проні. I з такой думкай можна пагадзіцца, бо на Беларусі сустракаецца шмат выпадкаў паходжання назвы горада ад ракі ці іншага геаграфічнага аб’екта. Калі ж ваеннае камандаванне не магло пайсці на наданне вайсковаму фармаванню азначэння «Пропойское», дык можна было б у гэтых мэтах выкарыстаць больш мілагучную, на яго погляд, назву суседніх населеных пунктаў. А на практыцы атрымалася штосьці зусім недарэчнае: вайсковая часць вызваляе Прапойск, a прысвойваюць ёй назву Слаўгарадская, пасля чаго адпаведна змяняюць назву горада. Усё гэта было вельмі нечаканым для жыхароў Прапойска і выклікала з іх боку заканамерную нязгоду, бо назва іх роднага горада мае вельмі глыбокія гістарычныя карані. Мінула багата часу, а мне зусім нядаўна даводзілася чуць, як маладыя людзі на пытанне: «Адкуль вы, хлопцы, будзеце?» адказвалі без гумару, зусім сур’ёзна: «Мы з Прапойска», не бачачы ў гэтым слове нічога заганнага, зняважлівага. Калі б былая назва ва ўяўленні прыстойных людзей мела сувязь са словам «п’янчуга», дык наўрад ці захоўвалася б яна ў іх памяці.

«Залатыя» два дзесяцігоддзі беларускай тапанімікі абрываюцца 1964 годам. Прадстаўнікі мясцовых улад вырашылі, што прыйшоў час дзейнічаць. Народ пакрысе забываўся, якім велізарным шчасцем для яго была захаваная і адбудаваная пасля вайны вёска. Дый адносіны да яе сацыяльна-эканамічнага, культурнага развіцця кульгалі на абедзве нагі. Найболып адукаваная, самая перспектыўная частка сельскага насельніцтва — выпускнікі няпоўных і сярэдніх агульнаадукацыйных школ — гужом пацягнулася ў горад па адукацыю, для працаўладкавання на прадпрыемствах прамысловасці і транспарту, будоўлях, у сферы быту, дзе аплата працы была вышэйшая, чым у калгасах і саўгасах. Так што на месцы заставалася ўсё менш і менш свядомых людзей, якія маглі б стаць на абарону назваў сваёй

зямлі. He трэба забываць, што пад гэты час сродкам масавай інфармацыі, розным ідэалагічным службам, агульнаадукацыйнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школе шмат удалося зрабіць па размыванні нацыянальнай свядомасці беларускага народа, грунтоўна падрыхтаваць яго да зліцця культур і моў ды і саміх нацый. Вядома, у такім этнічна дэфармаваным стане ён ужо не мог правільна ўсведамляць значэнне створанай на працягу ўсёй гісторыі нацыянальнай тапанімікі, стаць яе абаронцам ад усялякіх замахаў з боку мясцовай адміністрацыі. I яна гэта вельмі добра разумела, таму так смела і ўзялася руйнаваць тое, чаго сама не ў стане была належным чынам ацаніць з-за свайго вельмі нізкага культурнага ўзроўню, гістарычнага беспамяцтва.

Цяжка ўявіць, адкуль было ўзяць тыя сродкі, але ў 1964 годзе ў нас з’явілася магчымасць «па просьбе працоўных» змяніць назвы болып як 300 населеных пунктаў!!! Мо не шкадавалі грошай таму, што рабілася гэтая акцыя ў год дваццацігоддзя вызвалення беларускага народа ад нямецка-фашысцкай акупацыі? Магчыма, юбілей быў прычынай, што адразу ў жыхароў такой вялікай колькасці вёсак з’явілася жаданне развітацца з назвамі, якія прыйшлі ад старэйшых пакаленняў?

Практыка паказвае, што калі мяняецца назва нават аднаго паселішча, дык і то не заўсёды ўдаецца пазбегнуць памылак. Прыгадаем тут самыя свежыя прыклады з Рыбінскам, Іжэўскам, Набярэжнымі Чаўнамі, Чаромушкамі, назвы якіх нядаўна вярнулі людзям. Чаму ж тады апаратчыкі Беларусі адважыліся ў 1964 годзе на такую маштабную, беспрэцэдэнтную для іншых саюзных рэспублік замену народнай тапанімікі? Мо ў іх у руках быў добра адладжаны компас, што даваў магчымасць не збочыць з правільнага курсу і ў самых заблытаных сітуацыях? He, яны кіраваліся іншым. У выніку некампетэнтнага падыходу за адзін год амаль дашчэнту было разбурана тапанімічнае палатно краю, што стагоддзямі, без спеху, удумліва ткалася нашымі разумнымі ад прыроды, хоць і не заўсёды пісьменнымі продкамі. Калі былая тапаніміка была ў поўным сэнсе слова гістарычнай памяццю беларускага народа, аб’ектыўна адлюстроўвала ўсю складанасць, адметнасць яго жыцця, дык усё тое новае, што напрыдум-

лялі нам перакройшчыкі карты, вызначалася ў пераважнай большасці пустатой і бязглуздзіцай. Калі мы пакінем усё, што «падаравалі» нам у 1964 годзе бяздумныя рэфарматары тапанімікі, дык яна праз 50— 100 гадоў зможа завесці ў зман адносна таго, як жылося беларусам у 60-я гады XX стагоддзя, нават самых таленавітых, масцітых гісторыкаў.

Знаходзячыся пад моцным уплывам распрацаванай у час кіравання Хрушчова тэорыі аб непазбежнай і вельмі хуткай пабудове камунізму, прадстаўнікі мясцовых Саветаў выявілі асаблівую нецярпімасць да назваў, што не адпавядалі іх поглядам на шчаслівую і светлую будучыню. Відаць, вырашылі, што да яе неабавязкова ісці праз магутны ўздым прадукцыйных сіл, культурны росквіт народа, таму найбольш клапаціліся не пра ўнутраныя эканамічныя і духоўныя перадумовы новага ладу, а пра знешнія з’явы, многія з якіх, як на грэх, былі павернуты да мінулага і, значыць, недапасоўваліся да заўтрашняга дня. Вось чаму так бязлітасна і чынілі расправу над найменнямі накшталт Авечкі, Мучыжок, Неўмывакі, Паўшляхты, Ракаедаўшчына, Свінкі, Трыпуціха, Ушыўцы і іншыя.

Ну, а што ж узамен атрымаў абкрадзены народ? Нічога людскага. Нібы на здзек, бачачы, як ускладняецца сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі, прадстаўнікі ўлады, яўна ўхіляючыся ад вырашэння канкрэтных гаспадарчых і культурных задач, навадняюць нашу зямлю гучнымі, эфектнымі і «радаснымі» найменнямі. А паколькі слоў-сінонімаў з такімі прыемнымі адценнямі не так ужо і пімат было ў галовах рэфарматараў, пагадзіліся на іх неаднаразовыя паўторы. На карце Беларусі застракацелі назвы Краснапольцы, Ягадная, Садовая, Раздольная, Грушаўка, Калінавая, Ураджайная, Вішнёўка, Ліпавая, Сонечная і падобныя да іх. «Во бесклапотнае жыццё было ў беларусаў»,— падумае хтосьці, чытаючы Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР за 1964 год аб перайменаванні населеных пунктаў.

У той змрочны для беларускай нацыянальнай тапанімікі год не паскупіліся і на слоўцы-назвы, якія адлюстроўвалі штосьці з рэвалюцыйных, працоўных і ратных падзей. Найбольшая перавага была аддадзена такім найменням, як Партызанская, Мірная, Савецкая,

Перадавая, Светач, Дружба, Гвардзейская, Майская, Камунарка, Прагрэс і г. д.

Кіруючыся шкоднай, антынавуковай тэорыяй аб непазбежнасці зліцця ўжо ў бліжэйшай перспектыве нацый і моў, заўзятыя пераўтваральнікі наваднілі нашу тапаніміку мноствам рускіх слоў, што самым істотным чынам паўплывала на яе нацыянальны каларыт. Тут, мабыць, пэўную ролю адыграла і кепскае валоданне беларускай мовай асобамі, што ўзяліся за перакройванне геаграфічнай карты. 3 найбольш нетыповых і наогул чужых для нашай нацыянальнай тапанімікі назваў 1964 года нараджэння хацелася б прывесці (падаю іх спецыяльна на рускай мове, каб не ўносіць дысананс праз беларускае напісанне) наступныя: Зерновая, Ключегорская, Восход, Первомайская, Знаменская, Роіца, Ковровая, Снреневка, Красноармейское, Октябрьское, Черемушкп.

Калі ў нашым жыцці адбываецца штосьці важнае, мы, акрамя непасрэдных удзельнікаў гэтых падзей, зусім справядліва называем і тых, хто ўзначальваў тады нашу палітычную сістэму, стаяў на правым флангу культуры і навукі, бо без іх плённай працы нельга дамагчыся чагосьці адметнага ў любой сферы дзейнасці чалавека. Ну а як быць, калі трэба гаварыць пра адмоўнае, пра хібы на гістарычным шляху нацыі? Вядома ж, няма падстаў забываць і пра дзяржаўных, культурных дзеячаў, якія абавязаны падзяляць поспех і няўдачу, радасць і гора разам са сваім народам.

Адносна прафесійнай падрыхтаванасці, нацыянальнай прыналежнасці тагачасных палітычных лідэраў, кіраўнікоў навукі і культуры нельга выказаць асаблівых прэтэнзій. Ці ж можна паставіць пад сумненне багацце вопыту партыйнай і дзяржаўнай дзейнасці першага сакратара ЦК КПБ К. Т. Мазурава, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР В. I. Казлова, Старшыні Савета Міністраў БССР Ц. Я. Кісялёва? Усе яны нарадзіліся ў беларускіх вёсках і, напэўна, добра ведалі, што сельскім жыхарам звыклая, перададзеная ад продкаў назва ў дзесяткі разоў даражэйшая за любое штучна прыдуманае найменне. Вясковец і раней і цяпер болып за ўсё заклапочаны сацыяльна-бытавым і культурным становішчам сваёй малой радзімы і ніколі не выявіць ініцыятывы скасаваць яе спрадвечнае імя, хоць сэнс яго мо і вельмі далёка адстае ад рэалій

сучаснага жыцця. Цяжка сказаць, чаму нашы партыйныя і дзяржаўныя дзеячы не палічыліся тады з прыхільнасцю вяскоўцаў да родных каранёў, учьініўшы такую недаравальную расправу над гістарычнай і духоўнай спадчынай беларускага народа. I дзіўна, што страта нацыянальнай тапанімікі адбывалася і ў тых мясцінах, адкуль паходзілі самі К. Т. Мазураў, В. I. Казлоў, Ц. Я. Кісялёў. Звычайна чалавек з павагай ставіцца не толькі да сваёй роднай вёскі, але і да ўсіх тых населеных пунктаў, што ляжаць паблізу яе. А тут гэты фактар нейкім чынам не спрацаваў ні ў 1964 годзе, ні пазней. Звярну ўвагу, што ў некаторых з указаных палітычных дзеячаў было даволі часу, каб адумацца ды паправіць становішча, каб хоць трохі змыць свае цяжкія грахі перад нашчадкамі.

Сур’ёзныя прэтэнзіі выставіць гісторыя элітнай частцы навуковай і творчай інтэлігенцыі, якая, атрымоўваючы з кішэні народа немалыя сродкі на сваё ўтрыманне, у адазны момант не выступіла ў абарону нацыянальных каштоўнасцей. Мо не так балюча і трагічна ўспрымаўся б вандалізм 1964 года на ніве беларускай тапанімікі, калі б наша навука і культура знаходзіліся ў зародкавым стане, калі б там не было людзей заслужаных і прызнаных, са званнямі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, са ступенямі дактароў навук. Такі рубеж ужо даўно мінула Беларусь. На той час у нас меліся даволі аўтарытэтныя навуковыя калектывы — маю на ўвазе акадэмічныя інстытуты мовазнаўства і гісторыі, прамы абавязак якіх пры ўсіх акалічнасцях адстойваць недатыкальнасць народных назваў, сачыць за парадкам у тапанімічнай гаспадарцы, выхоўваць у новых пакаленняў павагу да яе. На шчасце, сёння ва ўстановах навукі і культуры яшчэ працуюць асобы, якія адпаведна свайму высокаму сацыяльнаму, прафесійнаму статусу не мелі права заставацца ў 1964 годзе абыякавымі да вымывання нацыянальнага элементу з беларускай тапанімікі. Пішу «на іпчасце» таму, што ў час нашага новага, гуманістычнага стаўлення да гістарычнай памяці ёсць надзея, што хтосьці з іх усё ж паклапоціцца, увойдзе ў дзелавыя кантакты з адпаведнымі органамі ўлады з тым, каб пачаць адраджэнне нацыянальнай тапанімікі і хоць крыху выкупіць сваю віну.

Зайздросны алімпійскі спакой нашых вучоных-гра-

мадазнаўцаў, пісьменнікаў, іншых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, які быў праяўлены імі ў год масавага генацыду беларускай тапанімікі, развязаў рукі бюракратам, выклікаў цвёрдую перакананасць у справядлівасці іх дзеянняў. Таму шкодны, супярэчны законам гісторыі працэс перайменавання назваў населеных пунктаў працягваўся, і калі не ў такіх маштабах, як у 1964 годзе, дык толькі таму, што ў рэспубліцы з цягам часу вельмі добра прыжылося паняцце «неперспектыўныя вёскі». У іх разрад заносілася абсалютная большасць сельскіх населеных пунктаў. Гледзячы на іх, як на нейкую часовую з’яву, прызналі зусім немэтазгодным мяняць іх карэнныя назвы, бо яны самі па сабе адыдуць у нябыт са знікненнем самога паселішча. I так, на жаль, даволі часта і здаралася. Колькі ўжо ў нас мёртвых вёсак, найменні якіх можна вызначыць не па дарожных указальніках, а толькі па дакументах сельскіх Саветаў?!

Зусім іншым падыходам кіравалася мясцовая адміністрацыя ў адносінах да «перспектыўных» вёсак, якім шчаслівы лёс прадвызначыў шырокі шлях у светлае будучае — камунізм. Прынцып тут быў такі: даваць дазвол у гэтую прагрэсіўную сацыяльна-эканамічную фармацыю толькі вёскам з узнёслымі, мілагучнымі, светлымі, патрыятычнымі назвамі, таму тапонімы, ад якіх, на думку функцыянераў, пахла анахранізмам, патрэбна было вынішчаць самым рашучым чынам. I яны вынішчаліся з зайздроснай стараннасцю, што зноў-такі не гарантавала ад сур’ёзных памылак. Па традыцыі мінулых гадоў менш за ўсё ўлічвалася лексіка беларускай мовы. I гэта зразумела. Калі грамадства скіравана на найхутчэйшае, маштабнае зліццё моў, значыць, гэтаму «заканамернаму і прагрэсіўнаму працэсу» трэба ўсяляк садзейнічаць і праз свядомую пераробку тапанімікі. Галоўным у яе перабудове была знешняя прывабнасць, напышлівасць, а што датычыць нацыянальнага аспекту тапанімікі — мовы, адпаведнасці гістарычным і духоўным традыцыям, прыроднагеаграфічным умовам — дык гэта лічылася другарадным фактарам, які не варта браць пад увагу. У выніку і пасля 1964 года мы зведалі новыя немалыя страты ў сваёй духоўнай спадчыне. За 1965—1985 гг. на нашай карце з’явілася велізарная колькасць назваў накшталт Дружная, Мнловндная (рускія словы перадаю праз

рускую мову), Отрадное, Победа, Ураджайная, Ромашкн, Вясенняя, Родніікл, Березовая Роіца, Славная, Роіцнца, Звездная, Арэхаўка, Светлая, Чырвонае Сяло, Знаменка, Салаўёўка, Ясная Паляна, Сакалоўка, Клянок, Сонечная, Светач, Трудовая, Брацкая, Возрожденне і іншага такога ж пустацвету.

Значна павялічылася колькасць адных і тых жа назваў, і, зразумела, болып за ўсё — нібыта з патрыятычным адценнем, бо загадзя ведалі, што наверсе ніхто не адважыцца пярэчыць супроць такіх слоў, як Першае Мая, Красный Октябрь, Ленінск, Партызанка, Победа, добра не падумаўшы, што ад частага ўжывання нават самых папулярных у народзе слоў непазбежна адбываецца іх абясцэньванне.

Практыка сведчыць, што калі за вырашэнне якойсьці важнай ідэі не бяруцца людзі, якім гэта належыць рабіць паводле іх прафесійнага статуса, высокай службовай пасады, абавязкова знаходзяцца зусім шэраговыя, без асаблівага становішча ў грамадства асобы, што пачынаюць змагацца за праўду і гістарычную справядлівасць. Дзесяць гадоў таму стаць на цярністы шлях барацьбы з разбуральнікамі нацыянальнай тапанімікі адважыўся і аўтар гэтых радкоў.

Моцна ўразіў мяне прыняты ў жніўні 1979 года Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні вёскі Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў Нёман. Быў перакананы, што функцыянеры раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, праз рукі якіх ішоў сфабрыкаваны ў сельскім Савеце дакумент, зусім не ведаюць, што назва Магільна мае велізарнае гістарычнае, агульнанацыянальнае значэнне, бо ўпамінаецца ў старажытных летапісах, дарэвалюцыйнай і савецкай навуковай літаратуры з нагоды бітвы з татара-мангольскімі заваёўнікамі, што адбылася тут у XIII ст. У сваіх здагадках я не памыліўся: у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР мне заявілі, што факт такой бітвы ім не вядомы. Прызналі перайменаванне сур’ёзнай памылкай і прапанавалі даць грунтоўную гістарычную даведку пра вёску Магільна, што я ахвотна згадзіўся зрабіць, бо валодаў такімі матэрыяламі. На развітанне супакоілі, што вяртанне да былой назвы зусім не абумоўлена ніякімі фінансавымі ці якімі іншымі цяжкасцямі і нават пажартавалі: «Гэта ж не перанос вёскі Магільна з усімі яе хатамі з ле-

вага берага Нёмана на правы». Яно і сапраўды так.

Хоць я і са спакойнай душой пакідаў апартаменты Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, аднак вельмі рупіла высветліць прычыны гістарычнага бяспамяцця вяскоўцаў, даведацца, чаму яны з такой абыякавасцю пайшлі на скасаванне гістарычнай назвы, якую на працягу сямі стагоддзяў пісанай гісторыі шанавалі іх продкі. He! Абыякавасці, як высветлілася, з боку магільнян не было. У мініяцюры, на ўзроўні калгаса «Нёман» і Магільнянскага сельскага Савета спрацаваў апарат сталінска-брэжнеўскай камандна-бюракратычнай сістэмы. Папярэдне не была вывешана аб’ява аб перайменаванні; пытанне разглядалася не на сходзе жыхароў вёскі Магільна, а на калгасным сходзе, дзе прысутнічала не болып як 20 магільнян з іх агульнай колькасці каля 400 чалавек; прапанову аб замене назвы зрабіў не мясцовы жыхар, а кіруючы работнік Уздзенскага райвыканкома, які ніколі не жыў у Магільне.

У прававой дзяржаве, калі высветліцца, што той ці іншы юрыдычны акт складзены на падставе фальшывых дакументаў, ён адразу ж скасоўваецца. Лёгка зразумець, з якой упэйненасцю нёс я ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР гістарычную даведку пра вёску Магільна, а ў дадатак яшчэ і інфармацыю пра злосныя злоўжыванні кіраўніцтва мясцовага калгаса, сельскага і раённага Саветаў. 3 даведкай пазнаёміліся, інфармацыю выслухалі, але адказ быў зусім несуцяшальны: «Зрабіць нічога не можам, бо ў замене назвы замешана адна з высокіх асоб Беларусі». Між іншым, і былы старшыня калгаса «Нёман» М. А. Пармон, якога магільняне лічылі самым галоўным віноўнікам у згубе назвы іх вёскі, на адным са сходаў сяльчан, каб зняць з сябе гэтую віну, неканкрэтна заявіў, што званок аб перайменаванні Магільна ён атрымаў ад высокай асобы з Мінска.

Маю настойлівую просьбу назваць гэтую асобу, каб паведаміць ёй, як незаслужана пакаралі гістарычную назву, прадстаўнікі Прэзідыума Вярхоўнага CaseTa БССР не палічылі патрэбным задаволіць. Заставалася толькі гадаць, хто ў 1979 годзе мог быць гэтай асобаю: першы саратар ЦК КПС П. М. Машэраў (тут у мяне было найбольш сумненняў), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР I. Я. Палякоў, Старшыня

Савета Міністраў БССР A. Н. Аксёнаў?.. На адыход парэкамендавалі лепш нідзе гэтага пытання не паднімаць.

He паслухаўся я, бо вельмі ж багаты ў назве Магільна гістарычны патэнцыял, бо вельмі ж антыдэмакратычна, з грубымі парушэннямі савецкіх законаў адбылося яе перайменаванне. Спрабаваў дамагчыся прыёму ў старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Дарэмна. Далей прыёмнай не пусцілі. Уся надзея была на друк. Газеты адмовіліся апублікаваць мой ліст. Згадзілася і ў той час найбольш дэмакратычная газета «Літаратура і мастацтва». 17 ліпеня 1980 ro­fla пад загалоўкам «Асцярожна: гісторыя!» яна змясціла мой артыкул, праўда, значна ўрэзаўшы аб’ём і згладзіўшы вострыя вуглы. Але і ў такім выглядзе публікацыя прыцягнула да сябе ўвагу нацыянальна свядомых людзей, дала штуршок для роздуму. Праз розныя сродкі масавай інфармацыі дзесяткі вучоных, пісьменнікаў і журналістаў выказалі свае негатыўныя адносіны да факту сапраўднага варварства ў адносінах да гэтай гістарычнай назвы. He маўчаць яны і сёння, калі ўся найболып прагрэсіўна настроеная частка беларускага народа так рашуча ўзялася за адраджэнне сваёй духоўнай спадчыны.

Ну а як жа перабудаваліся прадстаўнікі мясцовых улад? Што яны паспелі вярнуць гісторыі з неабдумана выкрасленых народных назваў, тым болып што ў краіне перамены тут даволі выразна абазначыліся? На жаль, у нас ціха, як у танку. Адпаведныя органы Беларусі былі ў 60-я гады рэкардсменамі па колькасці ўчыненых перайменаванняў, а сёння яны найбольш зацята супраціўляюцца вяртанню дарагой для нашай гісторыі тапанімікі. Пацвердзім сказанае на прыкладзе той жа вёскі Магільна.

Як ужо паведамлялася ў друку, у краіне ствараецца ўсесаюзны турыстычны маршрут «з грэкаў у варагі», які пройдзе і па тым месцы, дзе знаходзілася летапіснае Магільна. Зразумела, у турыстаў адразу ўзнікне пытанне, чаму гістарычную назву замянілі на «Нёман»? Тут нават самая разумная галава не знойдзе апраўдання. Каб у вачах турыстаў не быць такімі злоснымі разбуральнікамі гістарычнай спадчыны, трэба вярнуць вёсцы яе былую назву. He сумняваюся, у такім выпадку і нашы продкі, каб яны толькі змаглі

загаварыць, абавязкова б падалі голас у абарону Магільна.

Глыбока ўсведамляючы сваю адказнасць за стварэнне маршруту «з грэкаў у варагі», Беларускі фонд культуры сумесна з Мінскім аблвыканкомам распрацавалі ўвосень 1988 года шырокі комплекс адпаведных мерапрыемстваў. Вядома, сюды ўвайшло і адраджэнне назвы Магільна. He раз выязджалі на месца прадстаўнікі БФК, мінскіх АК КПБ і аблвыканкома, каб удакладніць, як практычна будуць ажыццяўляцца прынятыя мерапрыемствы. Неўзабаве і жыхары вёскі Нёман з вялікай радасцю даведаліся, што збіраюцца вярнуць ёй былую назву. Каб паскорыць справу, яны ўручылі старшыні сельскага Савета калектыўнае пісьмо. Але зрухаў аніякіх. Відаць, службовыя асобы розных рангаў, са згоды якіх дзесяць гадоў таму адбывалася скасаванне летапіснай назвы, уважліва сочаць за спробамі вярнуць яе і ўсяляк супраціўляюцца гэтаму адзіна правільнаму кроку. Заўважу, што шэраг гэтых асоб сёння працуюць недалёка ад Уздзенскага раёна, атрымалі павышэнні і, значыць, маюць усе магчымасці ўплываць у патрэбным кірунку на мясцовыя ўлады, a праз іх і на насельніцтва, што на «высокім узроўні» так часта практыкавалася ў папярэднія гады. Але цяпер не той час. Уладу патрэбна выкарыстоўваць не на падрыў, а на аднаўленне духоўнай спадчыны беларускага народа. I было б лагічна разумна, каб сям-там ініцыятыву ў гэтай высакароднай справе праявілі людзі, якія некалі пад уплывам антынавуковай шкоднай тэорыі зліцця нацый і культур недаацанілі значэнне гістарычнай тапанімікі, нарабіўшы ў ёй процьму праколаў.

Адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры будзе аднабаковым, няпоўным, калі ў комплексе звязаных з ім мерапрыемстваў не прадугледзім вяртання на пачэсны пасад народных назваў. Найперш трэба аднаўляць тыя, што маюць багатую гісторыю, упамінаюцца ў старажытных летапісах, навуковай і мастацкай літаратуры розных часоў. Гэта — Гарадзец (цяпер Дзіўнае Шаркоўшчынскага раёна), Дрыса (Верхнядзвінск), Ігумен (Чэрвень), Маргі (Асінавец Бешанковіцкага раёна), Перадзелкі (Бараўшчына Гарадоцкага раёна), Прапошаск, або Прапойск (Слаўгарад), Фальварак (Садовая Сенненскага раёна), Шацілкі (Светлагорск) і г. д.

Са школьньіх гадоў кожны з нас добра ведае: калі ў сачыненні па беларускай мове трапляецца рускае слова, настаўнік лічыць гэта за памылку, выпраўляе яе і адпаведна зніжае бал. Такіх памылак з прычыны няправільнага падыходу да нацыянальнай палітыкі нарабілі на нашай геаграфічнай карце вельмі шмат. Цяпер, калі мы знаходзімся на парозе надання беларускай мове статуса дзяржаўнай, да яе патрэбна максімальна дапасаваць нашу тапаніміку. Ад таго, што ў ёй замест назваў Звездное, Лучезарная, Октябрьск, Первое Мая, Победное, Родннкн іі г. д. будуць Зоркавая, Прамяністая, Кастрычнік, Першае Мая, Пераможная, Крыніцы нізвання не зменшыцца любоў беларускага народа да Краіны Саветаў, не парушыцца дружба з рускім народам, кантакты з яго культурай і мовай, бо ўсё гэта будзе рабіцца толькі ў імя адной мэты: ліквідаваць непісьменнасць у беларускай тапаніміцы.

Да мінімуму трэба звесці напрыдумляныя рэфарматарамі назвы тыпу Альховая, Вішнёўка, Грушаўка, Малінавая, Ягадная, якія не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі. Давайце лепш пакінем на ўсю Беларусь толькі адну Вішнёўку, але там, дзе сапраўды ўся вёска ў вішнях, і не ў абы-якіх, а ў гатунковых. Зусім неапраўдана шырокае выкарыстанне ў тапаніміцы ўзнёслых, юбілейных назваў, персаналій, да прыкладу — імя Будзённага, Дружная, Зорка, Майская, Мірнае, Новае Жыццё, Раздольная, Ураджайная, Усход, імя Чапаева. Гэта толькі ўводзіць у зман аб нашым сапраўдным жыцці ў XX стагоддзі.

Пры адраджэнні гістарычнай тапанімікі не трэба баяцца вярнуць назвы рэлігійнага характару: яны ж таксама адлюстроўваюць рэальныя старонкі нашай мінуўшчыны, сведчаць аб існаванні на беларускай зямлі язычніцтва, розных хрысціянскіх плыняў, ісламу, іудзейства. 3 мэтаю вынішчэння веры ў бога мы скасоўвалі зусім бяскрыўдныя — асабліва з пазіцый сённяшняга дня — тапонімы тыпу Аўгустава, Аўраамаўская, Ганнаспаская, Гапоны, Дзякі, Іконы, Манастыры, Папоўка, Святое, Старцы, Хрэсты, Царковішча, насаджаючы замест іх розныя недарэчныя назвы.

Велізарная праца чакае нас, праца па адраджэнні народных назваў, страчаных па віне сляпых выканаўцаў камандна-бюракратычнай сістэмы часоў куль-

ту асобы, валюнтарызму і' застою. Як перайначваць назвы — вопыт у нас багаты. Згодны, што ініцыятыва павінна зыходзіць ад саміх жыхароў вёсак і гарадоў, а потым узгадняцца з навуковымі ўстановамі, каб у пагоні за прыгожым, мілагучным словам часам не страціць дарагі для гісторыі і культуры тапонім. А вось калі справа датычыць вяртання былой назвы, страчанай у адпаведнасці з добра заплямленай формулай «па просьбе працоўных», тут ужо ініцыятыва цалкам за кампетэнтнымі ўстановамі навукі і культуры, якія, ставячы пытанне перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР, вядома ж, кіруюцца не якімі-небудзь лакальнымі фактарамі, воляй 50—100—200 жыхароў той ці іншай вёскі, а агульнанацыянальнымі інтарэсамі. Было б неразумным адраджэнне назвы, надзвычай важнай у гістарычных і культурных адносінах для ўсяго беларускага народа, ставіць у поўную залежнасць ад пажаданняў жыхароў таго ці іншага населенага пункта.

Наводзячы парадак у геаграфічных назвах, нам вельмі сур’ёзна трэба паклапаціцца пра іх унармаванне. Цалкам згодны з добрым знаўцам гэтай праблемы В. П. Лемцюговай, якая слушна заяўляе, што «нельга лічыць нармальным адрозненні ў пісьмовай і вуснай формах тапоніма». У нас жа такія адрозненні сустракаюцца часцей, чым унармаванасць. Такога роду недарэчнасці здараюцца галоўным чынам ад таго, што мы ў сваю нацыянальную тапаніміку ўключылі шмат рускіх слоў, якія не заўсёды ўдаецца правільна перадаць па-беларуску. Перашкаджае і тое, што часта карэнную беларускую назву імкнёмся перакруціць на рускі лад. Эталонам ва ўсіх выпадках павінна быць існуючае ў кожнай канкрэтнай мясцовасці вымаўленне тапоніма, пад якое трэба дапасоўваць і яго напісанне на беларускай мове.

Маючае адбыцца масавае адраджэнне каштоўных, неацэнных для гісторыі і культуры назваў населеных пунктаў абумоўлівае неадкладнае стварэнне пры Беларускім фондзе культуры тапанімічнай камісіі, як гэта ўжо зроблена ў Маскве і ў шэрагу іншых рэспублік. У складзе такой камісіі павінны працаваць кампетэнтныя^ ў гэтай галіне навукі мовазнаўцы, гісторыкі, прадстаўнікі органаў Савецкай улады. Поспех іх дзейнасці будзе залежаць і ад ініцыятывы на месцах. Ве-

рыцца, што нацыянальная свядомасць і павага да гістарычных, духоўных традыцый у беларускага народа цяпер знаходзяцца на такім узроўні, што пры сур’ёзным, узважаным падыходзе мы вернем сабе беспадстаўна выкасаваныя з геаграфічнай карты скарбы нашай тапанімікі.

«Літаратура і мастацтва», 4жніўня 1989.

ІВАН ЛАСКОЎ

ЯК ЯНА ПАЧЫНАЛАСЯ

Роздум над раманам аб вайне

Яне гісторык. Hi ваенны гісторык, ні наогул. I на вайне не быў. Я нават зусім не памятаю яе: нарадзіўся за тры дні да 22 чэрвеня.

Але, можа, менавіта таму, што нарадзіўся за тры дні да вайны, так і імкнецца думка ў той чэрвень — незагойную нашу агульную рану. Заплюшчваю вочы і чую, як над вяршынямі хвояў і бярэзін са злавесным выццём ляцяць самалёты — на Кіеў, Каўнас, Севастопаль. На Мінск. На Гомель, дзе я — тады трохдзённы — можа, спаў, а можа, плакаў у сваёй калысцы.

Заплюшчваю вочы і бачу, быццам у кашмарным мультфілыме, як карычневая муць залівае карту маёй краіны, страшнымі языкамі рвецца за Мінск, Гомель, Смаленск — да Масквы. Чаму так хутка? Чаму несупынена?

Гэтае пытанне пакутлівае не толькі для мяне. Тысячы і тысячы і сёння шукаюць на яго адказу.

Як проста было ў школьныя гады, калі нас вучылі: «Ваенныя няўдачы першага перыяду вайны тлумачацца тым, што гітлераўская Германія нечакана і вераломна парушыла пакт аб ненападзе, заключаны ў 1939 годзе паміж ёй і СССР».

Потым, калі школа засталася ззаду, раптам усплыло імя Рыхарда Зорге. Яно прыйшло да нас з-за мяжы, разам з фільмам «Хто вы, доктар Sopre?». Прыйшло, пасеяўшы збянтэжанасць у такіх спакойных дагэтуль галовах. Значыць, вайна не была нечаканай? Ведаў бацька народаў, што яна

пачнецца, і нават ведаў, калі, у які дзень. Тады чаму ворагу не быў дадзены адпор з першай хвіліны? Чаму перамога, якую было паабяцана здабыць малою крывёю, аказалася піравай — цаною больш чым дваццаці мільёнаў?

Друк у тыя дні даваў такі адказ: «I. В. Сталін унёс сур’ёзны ўклад у справу абароны краіны і барацьбы з фашызмам. Аднак напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ён няправільна ацэньваў міжнароднае становішча. Пераболыпваючы значэнне савецка-германскага дагавора аб ненападзе, I. В. Сталін не верыў звесткам аб прамой падрыхтоўцы ўварвання нямецка-фашысцкіх войск на тэрыторыю СССР. Ён адпрэчваў усе прапановы аб неабходнасці прывядзення савецкіх войск прыгранічных акруг у баявую гатоўнасць. Гэта стала адной з прычын таго, што для савецкіх войск у заходніх раёнах напад гітлераўскіх армій аказаўся нечаканым» (БСЭ. 2-е выд. Т. 40. С. 423. Том падпісаны да друку 20 лістапада 1957 г.).

Значыць, справа зноў амаль праяснілася. Аказваецца, правадыр празмерна давяраўся заключанаму ім пакту. Заставалася вырашыць чаму: па дурноце ці па прычыне асаблівай сімпатыі да Гітлера. Мы, тымчасовая моладзь, дружна вырашылі: па дурноце. Мы маглі дапусціць, што наш нядаўна развянчаны бог быў дурнем. Што ён меў сімпатыі да Гітлера — ніколі і нізавошта!

Ды вось пайшоў са свайго паста, з ярлыком валюнтарыста, аўтар гэтай версіі, і неўзабаве ўзнікла новая. I па ёй былы бацька народаў зноў аказаўся ім жа, «бацькам». Ён, вядома, ведаў, што вайны не пазбегнуць. Але страшны, вельмі небяспечны быў вораг, а наша краіна да барацьбы з ім такая не гатовая! Трэба было скончыць падрыхтоўку, перш чым ваяваць. Спачатку вайну ўдалося адцягнуць: дзякуючы пакту — на паўтара года. Але вось вораг зноў павярнуўся тварам да нашай граніцы. Заставалася адно: не даваць падстаў для вайны, нягледзячы на правакацыі і на тое, што па той бок мяжы канцэнтруюцца войскі. Карацей кажучы, вытрываць усе прыніжэнні, толькі б вораг не напаў зараз. Хай праз год нападзе. Вось тады мы яму!.. А цяпер нельга. Шмат крыві пральецца.

Але подлы вораг парушыў дагавор, раней выступіў, чым спадзяваўся мудры бацька народаў. Толькі ў 170

гэтым ягоная віна: пралічыўся ў вызначэнні даты. Але з самых лепшых памкненняў!..

Аўтар гэтай версіі — гісторык па адукацыі і пісьменнік, ваяваў. Баявы афіцэр. Чаму ж яму не верыць? I шмат хто паверыў. Тым больш што раман выдаецца і раз, і другі, і трэці, адзначаецца Дзяржаўнай прэміяй. Як не паверыць, калі, мяркуючы па хвалебных рэцэнзіях, аўтар з усімі маршаламі знаёмы, а то і з Молатавым самім? Чэрпае праўду-матку з першых рук!

А вось мне не паверылася. He паверылася ў мудрасць — пасля праўды пра генетыку-кібернетыку, у бацькоўскія пачуцці — пасля праўды пра 33-ці і іншыя гады. Хутчэй у дурноту паверу, чым у гэта...

Ды адно — не верыць у чыюсьці правату, а другое — быць у неправаце яго перакананым. Якое, уласна, права ў мяне? Хіба я ваяваў, з маршаламі знаёмы? He, з ніводным генералам нават...

Але ёсць, на шчасце, сведкі, аднолькава даступныя мне і яму. Якім не пагражае склероз. Якія не гавораць учора адно, сёння іншае. Сведкі гэтыя — газеты свайго часу. У іх, вядома, не поўная праўда, і нават не палова праўды, але хоць чвэрць праўды ў іх ёсць? Да гэтых сведкаў я і наважыўся звярнуцца.

Перш за ўсё — пра версію 1957 года. Яна памылковая. He мог Сталін пераболыпваць «значэнне савецкагерманскага дагавора». Ніяк не мог. Цану такіх дагавораў ён ведаў. Перад тым як напасці на Полыпчу, Гітлер парушыў такі самы дагавор. У СССР падобныя дагаворы былі з Польшчай і Фінляндыяй. Hi той, ні другі Сталіна не спыніў.

Характэрна, якая была знойдзена прычына, каб парваць дагавор з Фінляндыяй. На савецкім баку паблізу фінскай граніцы ўпала сем снарадаў. Hi болып ні менш. У сувязі з гэтым Молатаў накіраваў ноту. У ёй патрабавалася адвесці на дваццаць пяць кіламетраў ад граніцы фінскія войскі. У адказ фіны паведамілі, што правялі расследаванне і высветлілі: снарады прыляцелі ва ўказанае месца не з фінскага, а з савецкага боку. Выказалі асцярожнае меркаванне: ці не ў выніку нейкіх няўдачных вучэнняў прыляцелі гэтыя снарады? Падкрэслілі, што ля граніцы не трымаюць аніякіх такіх гармат, каб іх снарады маглі легчы на другі бок мяжы. Прапанавалі стварыць сумесную камісію. «Ах, нахабнікі! Здзекуюцца з ахвяр абстрэ-

лу!» — абурыўся савецкі бок. I — дэнансаваў дагавор.

Пасля былі пасланы войскі. «Вызвалілі» гарадок Тэрыёкі. Адразу невядома, адкуль з’явіўся новы фінскі ўрад з О. Куусіненам на чале (будучы сакратар і член прэзідыума ЦК КПСС). Заключылі з ім новы «савецка-фінскі дагавор», у адпаведнасці з якім правялі на карце новую граніцу з Фінляндыяй. А калі Ліга нацый спытала, чаму гэта СССР, член гэтай Лігі, ваюе супраць другога яе члена, адказалі: мы ў стане вайны з Фінляндыяй не знаходзімся. Адно аказваем дапамогу законнаму ўраду, па яго просьбе...

Так гэта было, і калі хто не верыць, хай звернецца да «Правды» ці «Нзвестнй» канца лістапада — пачатку снежня 1939 года.

He, «перабольшванне значэння» не праходзіць. Чалавек, які сам такім чынам абыходзіўся з пактамі аб ненападзе, верыць у іх магічную сілу не мог...

Ну, а версія раманіста? Пра яе гаворка наперадзе.

Ёсць у рамане такі эпізод. 21 чэрвеня, вечар. Цімашэнка, Жукаў і Ватуцін прыходзяць да Сталіна і паведамляюць, што з нямецкага боку прыйшоў перабежчык, які сцвярджае, што заўтра пачнецца вайна. У тым, што вайна будзе, вайскоўцы перакананыя. Яны падрыхтавалі ўжо дырэктыву аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць. Жукаў чытае дырэктыву ў прысутнасці членаў палітбюро. Усе згодны, што дырэктыва неабходная. Сталін — таксама. Але ён гаворыць: «Такую дырэктыву зараз даваць ранавата, можа, пытанне яшчэ ўдасца ўладзіць мірным шляхам. Трэба даць кароткую дырэктыву, у якой указаць, што напад можа пачацца з правакацыйных дзеянняў нямецкіх часцей. Войскі пагранічных акруг не павінны паддавацца ні на якія правакацыі, каб не выклікаць ускладненняў». Такая ўсечаная дырэктыва і пасылаецца ў рамане ў акругі.

He сумняваюся, што так было і ў сапраўднасці. Гэта, у прыватнасці, пацвярджаюць успаміны маршала Жукава.

Чым жа вытлумачвае такі страх Сталіна перад будучай вайной раманіст? «А да вайны ў нас яшчэ не ўсё гатова»,— гаворыць Сталін Молатаву. «А калі мы не гатовы да вайны, значыць, трэба як мага далей тры-

маць сябе так, каб у Гітлера былі звязаны рукі...

Ну што вы, шаноўны раманіст! Гэта мы цяпер з вамі ведаем, што не былі гатовы да вайны. Таму ведаем, што немцы дайшлі да Масквы і Волгі. Але ж Сталін не мог ведаць напярэдадні вайны, што яны дойдуць да Масквы і Волгі! I, ацэньваючы шанцы свае і Гітлера, зыходзіў не з таго, што адбылося пасля пачатку вайны, а з таго, што ведаў да вайны.

Што ён ведаў пра ўласныя сілы? 9 лютага 1946 ro­fla ў перадвыбарчай прамове, прысвечанай вынікам вайны, Сталін гаварыў:

«Каб прыняць удар такога ворага, даць яму адпор, а пасля нанесці яму поўнае паражэнне, для гэтага неабходна было мець акрамя бяспрыкладнай храбрасці нашых войск зусім сучаснае ўзбраенне, і прытым у дастатковай колькасці, і добра наладжанае забеспячэнне — таксама ў дастатковых памерах. Але для гэтага неабходна было мець, і прытым у дастатковай колькасці, такія элементарныя рэчы, як: метал — для вытворчасці ўзбраення, рыштунку, абсталявання прадпрыемстваў; паліва — для падтрымання работы прадпрыемстваў і транспарту; бавоўна — для вытворчасш абмундзіравання; хлеб — для забеспячэння арміі.

Ці можна сцвярджаць, што перад уступленнем у другую сусветную вайну наша краіна мела мінімальна абавязковыя матэрыяльныя магчымасці, неабходныя для таго, каб задаволіць гэтыя патрэбы? Я думаю, што можна сцвярджаць» (курсіў мой.— I. Л.).

Значыць, у раманіста Сталін гаворыць: краіна да вайны не гатова; рэальны Сталін сказаў: была гатова. Які ж Сталін болып шчыры? Думаецца, рэальны. He толькі таму, што Сталін у раманіста — плён яго мастацкага ўяўлення, а яшчэ і таму, што ў яго Сталін ніяк негатоўнасць не аргументуе, рэальны ж гатоўнасць абгрунтоўваў:

«Што тычыцца 1940 года, дык на працягу гэтага года ў нашай краіне атрымана: 15 мільёнаў тон чыгуну, г. зн. амаль у чатыры разы болып, чым у 1913 годзе; 18 мільёнаў 300 тысяч тон сталі, г. зн. у 4 з паловай разы болып, чым у 1913 годзе; 166 мільёнаў тон вугалю, г. зн. у 5 з паловай раз болып, чым у 1913 годзе; 31 мільён тон нафты, г. зн. у 3 з паловай разы болып, чым у 1913 годзе; 38 мільёнаў 300 тысяч тон таварнага збожжа, г. зн. на 17 мільёнаў тон болып, чым

у 1913 годзе; 2 мільёны 700 тысяч тон бавоўны-сырцу, г. зн. у 3 з паловай разы больш, чым у 1913 годзе... Розніца, як бачыце, каласальная».

Ну, а што ён ведаў аб эканоміцы Германіі? Наўрад ці Шцірліцы збіралі аб гэтым звесткі, у іх былі іншыя задачы. Такім чынам, можна меркаваць, што Сталін карыстаўся тымі ж самымі крыніцамі, якімі можам карыстацца і мы — публікацыямі таго часу.

«Германія прайграе» — гаворыць загаловак адной з іх у нумары «Правды» за 26 ліпеня 1939 года. «Пад такім загалоўкам,— паведамляе рэдакцыя,— у ліпеньскім нумары амерыканскага часопіса «Харперс» змешчаны артыкул Вільсана Вудсайда. У гэтым артыкуле аўтар падрабязна аналізуе магчымы зыход «маланкавай вайны» Германіі супраць Англіі і Францыі. Ніжэй даём скарочаны пераклад гэтага артыкула».

Галоўная думка гэтага артыкула: Германія ў 1939 годзе куды горш гатова да вайны, чым у 1914 годзе. Гітлераўцы, пагражаючы суседзям, разлічваюць на «маланкавую вайну». Але вера ў «маланкавую вайну» ілюзорная. Гэтая ілюзія ўжо адыграла згубную ролю для Германіі ў першай сусветнай вайне, такую ж ролю сыграе і цяпер. Германія прайграе.

«Параўнаем на момант сённяшнюю Германію з Германіяй, што ўступіла ў вайну ў жніўні 1914 года. Тая Германія мела выдатную армію, якая стваралася дзесяткі гадоў. Кожны здаровы мужчына ў краіне быў трэніраваным салдатам. Кадры афіцэраў былі ўкамплектаваны зверху да нізу. Гэта давала магчымасць неадкладна выставіць сто першакласных дывізій, а пасля хутка давесці колькасць дывізій да 200... Побач з гэтымі велізарнымі сухапутнымі сіламі, імператарская Германія мела тады досыць буйны ваенна-марскі флот... Гэтая ваенная машына абапіралася на пачатак вайны на квітнеючую эканоміку, на вялікія запасы сыравіны, на вытворчасць сталі (разам з Аўстра-Венгрыяй), большую, чым у Англіі, Францыі і Расіі, узятых разам, і мела ўласную руду, на квітнеючы замежны гандаль, буйныя капіталаўкладанні і масу палкіх прыхільнікаў у нейтральных краінах і, нарэшце, на 1 мільярд долараў золата ў ваеннай казне...

Гітлераўская Германія сваёй лютасцю робіць яшчэ больш застрашлівае ўражанне, чым вільгельмаўская, і ў такой ступені, што на першы погляд не відаць, на-

колькі яна ў сапраўднасці слабейшая ў ваенных адносінах. У арміі назіраецца недахоп афіцэраў усіх рангаў, асабліва ж маёраў, падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Лейтэнанты і капітаны прызначаны з капралаў і сяржантаў пасляваеннага прафесійнага рэйсхсвера. Маса рэзервістаў мае толькі шасцітыднёвую падрыхтоўку, 17 кантынгентаў ва ўзросце ад 24 да 41 года болыпай часткаю — неабучаныя. Па падліках германскіх улад, у сувязі з больш высокімі патрабаваннямі, якія сучасная вайна вымагае ад прамысловасці, Германія можа мабілізаваць каля 6 мільёнаў чалавек, замест дзесяці ў мінулую вайну. Замест грознага флоту дрэдноўтаў імперскай Германіі, фашысцкая Германія мае толькі два лінкоры па дваццаць тысяч тон водазмяшчэння...

Эканамічнае становішча і настрой насельніцтва ў Германіі цяпер больш нагадваюць 1917-ты, чым 1914 год. Людзі і машыны працуюць ваеннымі тэмпамі на працягу шэрагу гадоў, першыя — без адпачынку, другія — без замены. Дзяржаўныя чыгункі былі вымушаны скараціць аб’ёмы сваёй работы..., прынамсі, 10 % рухомага саставу патрабуе замены.

Становішча на германскім сыравінным рынку, асабліва цяпер, нагадвае 1917 год... Ці можа Германія, якая стаіць перад тварам велізарнай індустрыяльнай магутнасці Францыі, Англіі, англійскіх дамініёнаў, Расіі, a магчыма, і ЗША, дазволіць сабе выдзеліць 500 тысяч людзей — 15 армейскіх карпусоў,— якія патрэбны будуць толькі для вытворчасці заменнікаў бензіну і нафты, неабходных для вядзення вялікай вайны?

...Германская ваенная прамысловасць зараз фактычна базіруецца на шведскай рудзе, якой пакрываецца амаль палова спажывання. У час сусветнай вайны Швецыя прадавала Германіі руду і іншыя прадметы забеспячэння, пакуль Германія мела золата... Абяцанні — гэта ўсё, што можа Германія прапанаваць цяпер. Яе фінансавае становішча гэтак жа, як і ўнутранае, нагадвае 1917 год...

Калі пачнецца вайна, фашыстаў будзе больш за ўсё непакоіць не тэхніка і не забеспячэнне, а настрой насельніцтва. Нездарма карыстаецца фашысцкі рэжым шырокавядомай сістэмай тайнай паліцыі, канцэнтрацыйных лагераў. Германскі народ ужо не той, што ў 1914 годзе. Мільёны людзей у Германіі ненавідзяць фашысцкі рэжым. Цяперашняе насельніцтва Германіі

нельга павесці на вайну, асабліва на вайну, якая вядзецца не дзеля абсалютнай самаабароны. Ці можа Гітлер быць настолькі недасведчаны аб гэтых настроях свайго народа, што робяць небяспечнай для яго любую вайну, якую германскі народ палічыць ненавязанай» (курсіў мой.—I. Л.).

Ці чытаў Сталін гэты артыкул? Можна не сумнявацца: чытаў, і вельмі ўважліва. Узяць, напрыклад, сцверджанне, быццам Германія можа мабілізаваць у армію толькі каля 6 мільёнаў чалавек. Сталін моцна памятаў аб гэтым. 7 лістапада 1941 года на Краснай плошчы ён гаварыў: «За чатыры месяцы вайны Германія страціла 4 з паловай мільёны салдат, Германія сцякае крывёю, яе людскія рэзервы канчаюцца». Хіба не гучыць у гэтых словах упэўненасць, што людскія рэзервы ворага складаюць менавіта шэсць мільёнаў?

Але асабліва блізка прыняў Сталін той абзац артыкула, дзе гаворыцца аб унутраным становішчы Германіі, аб тым, што гэтае становішча робіць для Гітлера небяспечнай «любую вайну, якую германскі народ палічыць ненавязанай». У выступленні 3 ліпеня 1941 ro­fla Сталін гаварыў: «У гэтай вызваленчай вайне мы не будзем адзінокія. У гэтай вялікай вайне мы будзем мець верных саюзнікаў у асобе народаў Еўропы і Амерыкі, у тым ліку ў асобе германскага народа, прыгнечанага гітлераўскімі верхаводамі». Яшчэ больш падрабязна на гэтую тэму гаварыў ён у дакладзе 6 лістапада 1941 года, калі, па ягоных разліках, народ Германіі павінен ужо быць гатовым да паўстання: «...Пасля таго, як ... гітлераўцы сталі на шлях імперыялізму, на шлях захопу чужых земляў і заняволення чужых народаў, ператварыўшы народы Еўропы і народы СССР у заклятых ворагаў сённяшяй Германіі,— у германскім народзе адбыўся глыбокі пералом супраць працягу вайны, за ліквідацыю вайны, канца якой яшчэ не відаць; мільёны чалавечых ахвяр; голад; галеча; эпідэміі; вакол варожая немцам атмасфера; неразумная палітыка Гітлера, які ператварыў народ СССР у заклятых ворагаў сённяшняй Германіі,— усё гэта не магло не павярнуць германскі народ супраць непатрэбнай і спусташальнай вайны. Толькі гітлераўскія прыдуркі не могуць зразумець, што не толькі еўрапейскі тыл, але і германскі тыл нямецкіх войск уяўляе вулкан, які гатовы выбухнуць і пахаваць гітлераўскіх авантурыстаў». Ta-

кое было перакананне нашага «генія», выкліканае... амерыканскім журналістам.

Дык вось, у СССР вытворчасць металу, паліва, збожжа, бавоўны да 1940 года ў параўнанні з 1913 вырасла — што ў тры, што ў пяць разоў, Германія ж сваё становішча ў параўнанні з даваенным пагоршыла: горш было з сыравінай, фінансамі, людскімі рэзервамі арміі, з’явілася ўнутраная апазіцыя, здольная ператварыць тыл нямецкіх войск у «вулкан, які гатовы выбухнуць і пахаваць». Што яшчэ ведаў Сталін? Што ў яго краіне з 1913 года насельніцтва павялічылася на 60 мільёнаў, колькасць жа немцаў практычна не павялічылася; што ў яго гіганцкай краіне адступаць можна амаль бясконца, Гітлеру ж адступаць няма куды; што ў яго краіне ёсць і руда, і нафта, і бавоўна, а ў Германіі руды не хапае — даводзіцца купляць, нафты і бавоўны няма зусім; што ў яго, у Сталіна, у тыле не можа быць варожага фронту — усе ворагі даўно знішчаны, нават і звыш неабходнага... I калі ўжо ў першую сусветную Расія ваявала з Германіяй на роўных, дык цяпер на чыім баку рашаючая перавага? Чаго баяцца?

Ён і не баяўся. Раманіст яўна дапускае нацяжку. Успамінае трыццаць восьмы год, напрыклад, а належных высноў не робіць. Што ў 1938 годзе адбывалася, я нагадаю не па рамане, а па больш сур’ёзнай крыніцы. Пачытайце другое выданне БСЭ (Т. 12. С. 338. Том падпісаны да друку 28.V.1952 г): «У 1938, па даручэнні I. В. Сталіна, Готвальд перадаў прэзідэнту Чэхаславакіі Э. Бенешу паведамленне аб гатоўнасці Савецкага Саюза аказаць Чэхаславакіі ваенную дапамогу для абароны яе ад гітлераўскай агрэсіі нават у тым выпадку, калі гэтага не зробіць Францыя, што, у адпаведнасці з савецка-чэхаславацкім дагаворам 1935 года аб узаемадапамозе, было ўмовай савецкай дапамогі, і нават у тым выпадку, калі тымчасовая панская Польшча ці баярская Румынія адмовяцца прапусціць савецкія войскі». I гэта былі не пустыя словы, сам раманіст піша, што «ўжо былі згрупаваны на Украіне сілы, каб кінуць іх на дапамогу Чэхаславакіі». Такім чынам, Сталін рваўся ў бойку з Гітлерам, а заадно з Румыніяй і Польшчай — адзін, без саюзнікаў — яшчэ ў 1938 годзе!

Разумеючы, што такая безаглядная хвацкасць з пазнейшай гітлерабояззю неяк не стасуецца, раманіст на гэтую хвацкасць не націскае. Наадварот, стараецца на-

ват яе прыглушыць. Напрыклад, аб тым, што, дапамагаючы Чэхаславакіі, давялося б парушыць граніцы Румыніі і Польшчы, ён і не ўспамінае.

Пакт аб ненападзе пад гітлерабоязь, здавалася б, падвесці прасцей: заключыў таму, што баяўся. Але адкуль узялася такая перамена? Чаму ў 1938 годзе не баяўся, а праз год стаў баяцца? Гэтага раманіст не вытлумачвае.

I як суаднесці з гэтай гітлерабояззю такія словы, апублікаваныя ў «Правде» ўсяго за 9 дзён да пакта, падпісанага нібыта з прычыны боязі:

«Бальшавікі — не пацыфісты. Сапраўдная абарона міру заключаецца не ва ўступках ці патуранні агрэсару, а ў двайным удары на ўдар падпальшчыкаў вайны... Калі фашысцкія агрэсары вымусяць савецкі народ узяцца за зброю, дык вайна Савецкага Саюза супраць іх будзе сапраўды айчыннай вайною... Але весці абарончую вайну зусім не азначае стаяць на рубяжах сваёй зямлі. Лепшы від абароны — імклівае наступленне для поўнага знішчэння праціўніка на яго тэрыторыі. Такі асноўны вопыт балыпавіцкай стратэгіі... Знішчыць праціўніка — значыць знішчыць фашызм, падняць супраць яго працоўных, дапамагчы ім у вайне супраць фашызму».

Працытаваная «лекцыя» «Аб войнах справядлівых і несправядлівых» праф. I. Мінца займае ўсю чацвёртую паласу газеты. Вядома, напісана яна не Сталіным, але такія артыкулы ў той час не маглі публікавацца, тым больш у «Правде», без ведама Сталіна і яго прагляду. Падвал жа пятай паласы займае заметка «Выкрыты міф». Таксама досыць цікавая. Чым? А тым, што даказвае тое ж самае, што і двайны падвал «Правды» за 26 ліпеня 1939 года — «Германія прайграе».

«Міф аб ваеннай дапамозе Германіі». Пад такім загалоўкам,— пачынаецца заметка,— Гаральд Ласкі публікуе ў «Дэйлі Геральд» падрабязную рэцэнзію на нядаўна выдадзеную кнігу венгерскага вучонага доктара Лайаша «Ваенныя шанцы Германіі». Кніга ўгрунтавана на лічбах».

Да якіх жа высноў прыйшоў доктар Лайаш у сваёй кнізе, забароненай, як сказана ў заметцы, венгерскім урадам па патрабаванні гітлераўцаў?

«Аўтар падлічвае матэрыяльныя магчымасці, якімі валодае Германія на выпадак вайны, і на аснове да178

кументаваных дадзеных прыходзіць да цвярозага вываду, што Германія гэтую вайну прайграе...

Германія... мае толькі адзін мільён абучаных салдат, у параўнанні з Францыяй, якая мае 5 мільёнаў абучаных салдат. Выключна дрэнныя справы з харчаваннем..., значна горшыя, чым у 1914 годзе. Ваенная прамысловасць Германіі працуе поўным ходам, але гэтая акалічнасць толькі падрывае агульную эканоміку краіны. Яна выклікае ўсё больш востры недахоп сыравіны. Германіі не хапае нафты... Вельмі не хапае ўсёй германскай прамысловасці чыгуну. Пошукі заменнікаў нафты і высакаякаснай сталі не даюць станоўчых вынікаў. Усё гэта адбіваецца на якасці ў першую чаргу ваенных матэрыялаў; самалётаў, танкаў і г. д. Характэрна, што з усіх дзяржаў толькі Германія не публікуе дадзеных аб сваіх паветраных аварыях... Навейшыя германскія падводныя лодкі маюць сур’ёзныя дэфекты».

Як бачым, ацэнка тая ж самая, што і ў артыкуле «Германія прайграе». Нават канчаецца, па сутнасці, тым жа, хіба што не даслоўна:

«Паліцыі ўсё часцей даводзіцца сутыкацца з такімі з’явамі, як сабатаж і хваляванні. Гімлер — кіраўнік гестапа — аднойчы заявіў, што ў час вайны ў Германіі будзе чацвёрты фронт... Германскі штаб... баіцца народа, які не хоча вайны і настроены супраць вайны».

He, не пра гітлерабоязь сведчыць гэты слоўны залп, выпушчаны па Германіі «Правдой» 14 жніўня 1939 ro­fla! Дык пра што ж? Паспрабуем даць адказ і на гэтае пытанне з дапамогаю старых газет.

«Нзвестпя» за 1 верасня 1939 года. «Аб ратыфікацыі савецка-германскага дагавора аб ненападзе. Паведамленне тав. Молатава на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР 31 жніўня 1939 года»:

«Выкрываючы шуміху, паднятую англа-французскай і паўночна-амерыканскай прэсай адносна германскіх «планаў» захопу Савецкай Украіны, т. Сталін гаварыў тады (на XVIII з’ездзе ВКП(б) у сакавіку 1939 г.— I. Л.): «Падобна на тое, што гэты падазроны шум меў сваёй мэтай выклікаць гнеў Савецкага Саюза супраць Германіі, атруціць атмасферу і справакаваць канфлікт з Германіяй без відочных на тое пад-

стаў». Як бачыце, т. Сталін біў у самую кропку, выкрываючы пошукі заходнееўрапейскіх палітыкаў, што імкнуцца сутыкнуць ілбамі Германію і Савецкі Саюз.

Трэба прызнаць, што і ў нашай краіне былі паасобныя блізарукія людзі, якія, захапіўшыся спрошчанай антыфашысцкай агітацыяй, забываліся на гэтую правакатарскую работу нашых ворагаў. Тав. Сталін, улічваючы гэтую акалічнасць, яшчэ тады паставіў пытанне аб магчымасці іншых, неварожых, добрасуседскіх адносін паміж Германіяй і СССР.

Цяпер відаць, што ў Германіі ўвогуле правільна зразумелі гэтыя заявы т. Сталіна і зрабілі з гэтага практычныя высновы... Ужо вясной гэтага года германскі ўрад прапанаваў аднавіць гандлёва-крэдытныя перагаворы. Перагаворы былі неўзабаве прадоўжаны. Шляхам узаемных уступак удалося прыйсці да пагаднення. Гэтае пагадненне, як вядома, 19 жніўня было падпісана».

А раманіст піша, быццам немцы ні з чога ні з якога прыкацілі са сваім пактам ужо тады, калі ішлі англафранка-савецкія ваенныя перагаворы! Быццам ён і не ў курсе, што першая вуда да стварэння саюза з Германіяй была закінута Сталіным яшчэ ў сакавіку і што ўжо тады гітлераўская хеўра «ўвогуле правільна» зразумела яго. Што адначасова з савецка-аніла-французскімі ішлі германа-савецкія перагаворы.

Але дзеля чаго гэта было патрэбна?

Наўрад ці хто з савецкіх людзей, асабліва з тых, каму вайна прынесла пакуты і смерць блізкіх, стане спрачацца з тым, што напярэдадні другой сусветнай вайны адзінай у свеце сацыялістычнай дзяржаве трэба было трымацца так, каб не ўвязацца, нават выпадкова, у сутычку імперыялістычных драпежнікаў. Сталін меркаваў інакш. He для таго ён некалькі пяцігодак будаваў рукамі народа ваенную прамысловасць, ствараў і муштраваў шматмільённую армію, каб «назіраць з гары, як грызуцца тыгры». Такая ўжо схільнасць ганарыстых і ўладных людзей — назапашаны ваенны патэнцыял непазбежна ўключаць у работу.

Пад такое жаданне падганялася і марксісцка-ленінская тэорыя вайны, падмяняючыся тэорыяй «ленінскасталінскай». «Балыпавікі не былі простымі пацыфістамі (прыхільнікамі міру), што ўздыхалі аб міры і абмяжоўваліся прапагандай міру,— абвяшчаў «Кароткі

курс гісторыі ВКП(б)», які выйшаў у 1938 годзе.— Бальшавікі не былі супраць усялякай вайны. Яны былі толькі супраць захопніцкай, супраць імперыялістычнай вайны.

Бальшавікі лічылі, што вайна бывае двух родаў: а) вайна справядлівая, незахопніцкая, вызваленчая, якая мае на мэце абарону народа ад знешняга нападу і спроб яго заняволення, ці вызваленне народа ад рабства капіталізму, ці, нарэшце, вызваленне калоній і залежных краін ад прыгнёту імперыялістаў, і б) вайна несправядлівая, захопніцкая, якая мае на мэце захоп і заняволенне іншых народаў» (С. 161).

Няцяжка заўважыць, што па гэтай тэорыі любая вайна сацыялістычнай дзяржавы супраць капіталістычнай аб’яўлялася справядлівай, бо мэтаю такой вайны заўсёды магло быць абвешчана «вызваленне народа ад рабства капіталізму». Надалей заяўлялася адкрыта: «Сацыялістычная дзяржава па сваёй прыродзе можа весці толькі справядлівыя войны» (БСЭ. 2-е выд. Т. 8. С. 573. Тэкст падпісаны да друку 16 лістапада 1951 года).

Ці трэба даказваць, што У. I. Ленін не мае да гэтай «тэорыі» ніякага дачынення?

Удзел СССР у буйнамаштабных ванных дзеяннях пачаўся не ў 1941 і нават не ў 1939 годзе. Першая прыкметная сутычка адбылася ў Іспаніі. Як бачым, і ў тыя, болып раннія, гады Сталін на гітлерабоязь не хварэў.

У 1938 годзе вайна ў Іспаніі працягвалася. Таму не дзіўна, што, ужо знаходзячыся фактычна ў стане вайны з Гітлерам, Сталін так адважна рваўся на дапамогу Чэхаславакіі праз польскую і румынскую тэрыторыі. Вайна ж усё адно ішла.

Аднак вайна з фашызмам у Іспаніі да сакавіка 1939 года была прайграна. Менавіта з гэтага моманту і пачынаецца новы этап у савецка-германскіх адносінах. I XVIII з’езд ВКП(б) прайшоў у тым жа сакавіку.

Што ж здарылася? Як відаць, да гэтага часу скончылася поўнае перараджэнне Сталіна з дзеяча рэвалюцыйнага руху ў манарха-абсалютыста, які надалей кіраваўся не інтарэсамі народаў, а ўласнымі інтарэсамі і сімпатыямі, а таксама ўласным, звыродлівым разуменнем свету і працэсаў, што адбываліся ў ім.

Як дзіўна ўспрымаў Сталін германскі фашызм, сведчыць яго прамова на ўрачыстым пасяджэнні 6 лістапада 1941 года, прысвечаным гадавіне Кастрычніка: «Па сутнасці справы, гітлераўскі рэжым — копія таго рэакцыйнага рэжыму, які існаваў у Расіі пры царызме». Такое, значыць, было яго разуменне фашызму! Чаго ж здзіўляцца, калі пры ім фашыстамі аб'яўляліся абы-хто: і Пілсудскі, і лідэры балтыйскіх краін, і нават Ціта.

У тым жа дакладзе Сталін «па костачках» разбіраў назву гітлераўскай партыі: яна, маўляў, і не сацыялісцкая, і не нацыяналісцкая. Што не сацыялісцкая — з гэтым спрачацца не будзем, але чаму ж не нацыяналісцкая? Яна, гаворыць Сталін, была нацыяналісцкай, калі «збірала» нямецкія землі: Рэйнскую вобласць, Аўстрыю і г. д. Пасля таго як напала на Савецкі Саюз, яна стала імперыялісцкай.

Такі быў тэарэтычны ўзровень «карыфея», які лічыў сябе галоўным распрацоўшчыкам пытання аб нацыянальных адносінах!

Але гэта не ўсё. Чытаючы разважанні аб ператварэнні нацыяналісцкай партыі ў «імперыялісцкую», міжволі адзначаеш: каб нацысцкая партыя засталася «нацыяналісцкай», каб яна не стала «імперыялісцкай», гэта Сталіна цалкам бы задаволіла. У тым, што Гітлер «збіраў» «нямецкія» землі — тую ж Чэхаславакію, Аўстрыю, Полыпчу, Сталін грэху не бачыў. Знаходзіў і нешта агульнае ў лёсах Германіі і СССР. На гэта ўказвае прамова Молатава, сказаная 31 жніўня 1939 года:

«Гісторыя паказала, што варожасць і вайна паміж нашай краінай і Германіяй былі не на карысць, а на шкоду нашым краінам. Самымі пацярпелымі з вайны 1914—1918 гадоў выйшлі Расія і Германія (голас: «Правільна!»). Таму інтарэсы народаў Савецкага Саюза і Германіі ляжаць не на шляху варожасці між сабою».

Тут, вядома, маецца на ўвазе, што накшталт таго, як Германія страціла па Версальскім міры частку тэрыторыі і ўсе калоніі, у складзе СССР не аказалася былых земляў Расійскай імперыі — Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, Польшчы, ІТрыбалтыкі, Фінляндыі, Бесарабіі. Пры гэтым быццам заплюшчваліся вочы на тое, што ў страце значнай часткі гэтых земляў была вінавата менавіта Германія. Важней, маўляў, іншае — што ў СССР і Германіі падобны лёсы.

У гэтай падобнасці быў і другі, больш важны бок, чым узаемнае спачуванне. Саюз з Англіяй і Францыяй не абяцаў перадзелу Еўропы. У такім перадзеле пераможцы першай сусветнай зацікаўлены не былі. Наадварот, усе іх намаганні былі скіраваны на тое, каб захаваць еўрапейскі статус-кво (хоць часам яны і рабілі ўступкі, як засведчыла мюнхенская змова). У саюзе з Англіяй і Францыяй цяжка было спадзявацца на аднаўленне ранейшых граніц Расіі, да чаго, уласна, для пачатку і імкнуўся Сталін, як паказалі падзеі 1939— 1940 гг.

Германія ж якраз і прагнула новага перадзелу Еўропы. Таму, пацярпеўшы паражэнне ў Іспаніі і расчараваўшыся ў еўрапейскім рэвалюцыйным руху, няздольным выратаваць хоць бы адну сацыялістычную рэспубліку, Сталін задумаў саюз з Гітлерам. Гэты саюз, вядома, задумваўся не вечным, a — як тактычны сродак, з дапамогай якога можна было далучыць да СССР былыя землі Расіі.

Так быў зроблены намёк Германіі на XVIII з’ездзе. 3 гэтага моманту, як прызнаў Молатаў, пачынаецца пошук узаемаразумення паміж СССР і Германіяй. Але фармальна палітыка заставалася ранейшай, з арыентацыяй на Англію і Францыю супраць Германіі. У красавіку ў Маскве пачаліся савецка-англа-французскія перагаворы. Перагаворы гэтыя, як вядома, доўжыліся ажно да заключэння пакта аб ненападзе паміж СССР і Германіяй і скончыліся нічым. Раманіст ва ўсім абвінавачвае падступных французаў і асабліва англічан. «Зрабіўшы цэлы каскад хітрых манеўраў, Англія і Францыя ўхіліліся ад падпісання пагадненняў». А тым часам немцы быццам бы заявілі: альбо вайна, альбо пакт аб ненападзе.

«Дьік вось, альбо немінучы пачатак вайны з Германіяй летам 1939 года — і гэтая вайна пагражала ператварыцца ў «крыжовы паход» аб’яднаных сіл капіталістычнага свету супраць СССР, альбо пагадненне з Германіяй. Савецкі ўрад палічыў разумным пайсці на пагадненне».

Баюся, што ўсё гэта далёка ад праўды. Пачну з Ta­ro, што «летам» 1939 года вайна Савецкаму Саюзу ніяк не магла пагражаць. Бо вайна Германіі супраць Польшчы, якая адкрыла другую сусветную вайну, пачалася, калі лета ўжо скончылася,— 1 верасня. А не прайшоў-

шы тэрыторыю Польшчы, Гітлер напасці на СССР не мог. Даваць Германіі калідор для нападу на СССР Польша не збіралася. Значыць, Гітлер спачатку павінен быў Полыпчу заваяваць. Пасля вайны любому войску патрэбны адпачынак, пераўпарадкаванне і г. д. Да зімы ўсё гэта не скончылася б, а зімой войны не пачынаюць. Значыць, і без пакта Савецкаму Саюзу былі гарантаваны, прынамсі, 9—10 месяцаў.

Па-другое, прапануючы пакт аб ненападзе, вайной не пагражаюць. У такіх выпадках знаходзяць іншыя, больш прыемныя словы, а то і абяцанні. Абяцанні, сапраўды, былі. Раманіст сам гаворыць пра іх: «Рыбентроп... прапанаваў падпісаць савецка-германскі сакрэтны пратакол, які б размежаваў інтарэсы абедзвюх краін па лініі «на ўсім працягу ад Чорнага да Балгыйскага мора» і завяршае гэтую тэму так: «Савецкі ўрад адхіліў гэтыя прапановы». Але ж дзейнічаў пасля ў адпаведнасці з імі...

Па-трэцяе, пра англа-французска-савецкія перагаворы. I тут, здаецца, было не так, як пераконвае раманіст. Перш за ўсё, хто быў болып у іх зацікаўлены? Аўтар рамана сцвярджае, што болыпая небяспека пагражала нам — значыць, болып зацікаўленыя былі мы. Ці так гэта? Думаецца, не так. У СССР з Германіяй не было агульнай мяжы, а ў Францыі — была. I Англія ад Германіі аддзелена толькі нешырокім морам. Зусім не тое, што СССР — трэцімі дзяржавамі. Гэта — па-першае. Па-другое, ці былі ў Германіі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да СССР? He, СССР былымі германскімі тэрыторыямі не валодаў. А да Францыі? Былі (Эльзас). Да Англіі? Былі (калоніі). Па-трэцяе, і Англія, і Францыя былі звязаны ўзаемнымі абавязацельствамі — аб’явіць вайну Германіі нават і ў тым выпадку, калі Германія нападзе не на іх, а на Польшчу (што пазней і здарылася). Дык каго ж болып турбавала, будзе заключана антыгерманскае пагадненне ці не?

Аб тым, што гэта болып турбавала не Сталіна і Молатава, гаворыць хоць бы тое, што перагаворы праходзілі ў Маскве, а не ў Лондане ці Парыжы, не на нейтральнай тэрыторыі. СССР паводзіў сябе на гэтых перагаворах па-гаспадарску: запрасіў каго хацеў, нягледзячы на тое, што ажыццяўленне савецкай дапамогі было звязана з парушэннем межаў Польшчы і балтыйскіх краін, прадстаўнікі гэтых краін на перагаворы не

запрашаліся. I невыпадкова. Як паведамляла ТАСС («йзвестня». 1939. 2 жніўня), «у сваёй прамове ў палаце абшчын парламенцкі намеснік міністра замежных спраў п. Батлер сказаў, як перадае друк, што англійскі ўрад робіць усе захады да ліквідацыі рознагалоссяў паміж СССР і Англіяй, галоўнае з якіх — пытанне аб тым, ці павінны мы замахвацца на незалежнасць прыбалтыйскіх дзяржаў ці не. Я згодзен, сказаў п. Батлер, што мы не павінны гэтага рабіць, і менавіта ў гэтым галоўныя прычыны зацяжкі перагавораў». Англічане і французы пайшлі нават на тое, каб паслаць у Маскву ваенныя місіі, не чакаючы заканчэння палітычных перагавораў» (гл. той самы нумар «йзвестлй», прамову Чэмберлена).

Ішла на гэтых перагаворах гаворка і пра Польшчу. У інтэрв’ю Варашылава аб англа-франка-савецкіх ваенных перагаворах, змешчаным у «Йзвестлях» 27 жніўня 1939 года (інтэрв’ю супрацоўніку «йзвестлй»), ёсць і такое пытанне: «Дыпламатычны аглядальнік газеты «Дэйлі Геральд» піша, што ваенныя місіі Англіі і Францыі быццам бы спыталі ў савецкай місіі: «Ці гатовы СССР забяспечваць Польшчу самалётамі, боепрыпасамі і трымаць у гатоўнасці на мяжы Чырвоную Армію?>, а савецкая ваенная місія быццам бы адказала на гэтую прапанову гатоўнасцю «неадкладна пасля пачатку вайны акупаваць Вільню і Навагрудак на паўночным усходзе, а таксама Львоўскае, Тарнопальскае і Станіслаўскае ваяводствы на паўднёвым усходзе, адкуль Чырвоная Армія магла б дапамагчы палякам, калі гэта спатрэбіцца». «Як вы расцэньваеце гэтую заяву (...)?» На такое прамое пытанне прагучаў і не менш прамы адказ старога шабляра: «Гэтая заява — ад пачатку да канца лжывая, аўтар яе — нахабны хлус, a газета, якая надрукавала гэтую лжывую заяву свайго дыпламатычнага аглядальніка,— паклёпніцкая газета».

Ну, а чым жа тлумачыў сам т. Варашылаў правал перагавораў? Зусім не тым, чым раманіст: «Савецкая ваенная місія лічыла, што СССР, які не мае агульнай мяжы з агрэсарам, можа дапамагчы Францыі, Англіі, Польшчы толькі пры ўмове пропуску яго войск праз польскую тэрыторыю, бо не існуе іншых шляхоў для Ta­ro, каб савецкім войскам увайсці ў сутыкненне з войскамі агрэсара... Нягледзячы на ўсю відавочнасць пра-

вільнасці такой пазіцыі, французская і англійская ваенныя місіі не згадзіліся з такой пазіцыяй савецкай місіі... Гэтая акалічнасць зрабіла немагчымым ваеннае супрацоўніцтва СССР і гэтых краін».

Ці можна было прыдумаць з такога выпадку штонебудзь больш смехатворнае! Навошта ж ехалі ў Маскву ваенныя місіі Англіі і Францыі, калі яны ставілі ўмову, каб у выпадку вайны Германіі з Полыпчай Савецкі Саюз не перасякаў польскай мяжы!

Значыць, як можна зразумець, на гэтых перагаворах ішоў гандаль: палохаючы германскай пагрозаю і сваёй адмовай дапамагчы, савецкі бок спрабаваў дамагчыся ад Англіі і Францыі згоды на далучэнне Прыбалтыкі і часткі тзрыторыі, падпарадкаванай Польшчы, у абмен на ваенную дапамогу. Аднак Англія і Францыя да 1 верасня 1939 года былі самаўпэўненыя — уяўленні аб сіле Германіі лідэры гэтых краін мелі з тых жа артыкулаў і кніг, што і Сталін. Ісці на ўступкі «чырвоным» палічылі недапушчальным. I, як вядома, жорстка паплаціліся, асабліва Францыя.

Трэба думаць, на гэтыя перагаворы Сталін і Молатаў — сааўтары знешняй палітыкі СССР таго часу — не надта і разлічвалі. Сваіх мэт яны мелі намер дамагчыся з дапамогаю іншых перагавораў. Пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што аб перагаворах з «заходнімі дэмакратыямі» сякія-такія паведамленні ўсё ж былі як у савецкім друку, так і ў заходнім. Перагаворы ж з Германіяй вяліся зусім сакрэтна. (У сцвярджэнне раманіста, быцам бы пакт з Германіяй быў заключаны «раптам», на працягу некалькіх дзён, паверыць немагчыма: знянацку такія справы не робяцца, ды і Молатаў жа прызнаваў, што пачатак перагаворам быў пакладзены ці не XVIII з’ездам.) Такім чынам, складваецца ўражанне, што перагаворы з Англіяй і Францыяй былі, па-першае, своеасаблівым манеўрам, каб замаскаваць галоўныя перагаворы, па-другое, перагаворы гэтыя выкарыстоўваліся для таго, каб націснуць на Германію, дамагаючыся большых уступак, у прыватнасці, у Полыпчы. Тым самым мэтам служыла і публікацыя такіх артыкулаў, як «Аб войнах справядлівых і несправядлівых» — у «Правде» за 14 жніўня 1939 г.: «Бальшавікі — не пацыфісты! Савецкі народ... абрушыць на фашысцкіх вылюдкаў усю моц жалезных батальёнаў Чырвонай Арміі, усю сілу сваёй пера-

давой тэхнікі». Зрэшты, на тое, што менавіта ў гэты дзень 14 жніўня Шуленбург заявіўся да Молатава з «сакрэтным пратаколам», паўплываў, вядома, не столькі артыкул, колькі перагаворы ваенных місій СССР, Англіі і Францыі, якія пачаліся 11 жніўня. I, трэба сказаць, на перагаворах з немцамі ўдалося дамагчыся большага, чым пасля ў жыцці: першапачаткова дэмаркацыйная лінія ў Полыпчы паміж германскімі і савецкімі войскамі была вызначана па Вісле (карта з гэтай лініяй у канцы верасня 1939 года штодзённа друкавалася ў газетах). Але германскія войскі апярэдзілі, і «канчатковая» мяжа была праведзена куды больш на ўсход. Пры гэтым немцы пакінулі Львоў і Беласток, якія паспелі былі заняць.

Апошнім часам у сувязі з работай сумеснай савецка-польскай гістарычнай камісіі раз-пораз мільгае выраз: «дагавор Молатава — Рыбентропа». Але, мне здаецца, намі і палякамі ўкладваецца ў яго розны сэнс. Мы разумеем яго як дагавор аб ненападзе, палякі ж маюць на ўвазе другі дагавор, таксама падпісаны Молатавым і Рыбентропам — «Дагавор аб дружбе і мяжы паміж СССР і Германіяй» ад 28 верасня 1939 года. Вось урыўкі з яго:

«Артыкул I. Урад СССР і Германскі Урад устанаўліваюць у якасці мяжы паміж узаемнымі дзяржаўнымі інтарэсамі на тэрыторыі былой польскай дзяржавы лінію, якая нанесена на прыкладзеную да гэтага карту і больш падрабязна будзе апісана ў дадатковым пратаколе.

Артыкул II. Абова Бакі прызнаюць устаноўленую ў артыкуле I мяжу ўзаемных дзяржаўных інтарэсаў канчатковай і не дапусцяць ніякага ўмяшання трэціх дзяржаў у гэтае рашэнне.

Артыкул III. Неабходнае дзяржаўнае ўладкаванне на тэрыторыі на захад ад указанай у артыкуле I лініі праводзіць Германскі Урад, на тэрыторыі на ўсход ад гэтай лініі — Урад СССР».

Як беларус, я не магу не сказаць, што ўз’яднанне Заходняй Беларусі з СССР адпавядала даўнім спадзяванням беларускага народа. Але горка і балюча думаць, што гэта было зроблена ў выніку ганебнай змовы.

Тэрыторыя на захад ад намаляванай на карце лініі аддавалася на здзек новым «сябрам» «вялікага права-

дыра і настаўніка міжнароднага пралетарыяту», як быў ён узвялічаны ў прывітанні Выканкома Камінтэрна ў дзень 60-гадовага юбілею.

Юбілей гэты, дарэчы, прайшоў у абстаноўцы міжнароднай ізаляцыі СССР, выключанага з Лігі Нацый. 3 замежных дзяржаўных дзеячаў былі атрыманы прывітанні толькі ад Гітлера, Рыбентропа, Чан Кай-шы, «прэзідэнта» Славакіі Цісо, міністра замежных спраў Турцыі, міністраў замежных спраў Прыбалтыйскіх краін ды ад О. Куусінена, кіраўніка «фінляндскага ўрада». Як дзіўна і страшна чытаць такі, напрыклад, адказ на адно з гэтых прывітанняў:

«Міністру Замежных Спраў Германіі пану Іяхім фон Рыбентроп

Дзякую Вам, пан міністр, за віншаванні. Дружба народаў Германіі і Савецкага Саюза, змацаваная крывёю, мае ўсе падставы быць моцнай.

  1. Сталін».

Дружба, змацаваная крывёю! 3 кім дружба?

Пра гэта раманіст не піша...

Дык вось, у 1938 годзе Сталін прагнуў схапіцца з Гітлерам, а ў 1939-м заключыў з ім, як яму здавалася, вельмі выгадны дагавор. За спіной Германіі, якая закрывала СССР з захаду, удалося не толькі ўключыць у СССР Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, Прыбалтыку, але і дасягнуць тэрытарыяльных набыткаў за кошт Румыніі і Фінляндыі — краін, над якімі апекаваліся Англія і Францыя. Ды толькі гэта бяспеку СССР не ўмацавала, а наадварот, паслабіла: па-першае, з’явілася агульная мяжа з Германіяй — патэнцыяльным агрэсарам; па-другое, з’явіліся новыя ворагі — Румынія і Фінляндыя, што ў гады вайны падоўжыла фронт на тысячы кіламетраў; Германія ж пры гэтым атрымала румынскую нафту. Акрамя таго, у выніку падзелу Еўропы СССР атрымаў найбольш адсталыя яе краіны, а Германія — найбольш развітыя (Францыю, Бельгію, Нідэрланды), і ў Польшчы заходняя частка была болып развітой, чым усходняя. Наўрад ці Сталін не ўсведамляў гэтага, але ў такіх выніках нічога неча-

канага не было, калі б Сталін такіх вынікаў палохаўся, ён бы на пакт не пайшоў.

Пэўнае стратэгічнае паслабленне на працягу 1940 і 1941 гадоў кампенсавалася напружаннем сіл, кінутых на вытворчасць ваенных матэрыялаў, асабліва самалётаў. Як успамінае нарком авіяпрамысловасці таго часу Шахурын, Сталін даў яму заданне давесці выпуск самалётаў у чэрвені 1941 года да пяцідзесяці ў дзень! Гэтае заданне было перавыканана. Усяго праз два месяцы пасля пачатку вайны Шахурын атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Вельмі вялікае ўражанне пакідаюць успаміны тадышняга наркома ўзбраенняў Ваннікава, апублікаваныя часопісам «Знамя» ў першых двух нумарах за гэты год. Вытворчасць танкаў, артылерыі, вінтовак, патронаў былі пастаўлена на паток, з’яўляліся новыя віды ўзбраенняў. Па колькасці самалётаў і танкаў Савецкі Саюз пераўзыходзіў Германію. 3 1939 года ў тры разы (!) вырасла армія.

Тым часам, пакуль СССР у спакойнай абстаноўцы рыхтаваўся да вайны, Германія ваявала. Яна захоплівала ўсё новыя краіны, але і траціла пры гэтым салдат, самалёты, танкі, траціла боепрыпасы, распыляла войскі на гарнізоны па ўсёй Еўропе, змагалася з рухам Супраціўлення ў Полыпчы, Францыі, Грэцыі, Югаславіі, Нарвегіі. Сямідзесяці мільёнаў немцаў, здавалася, не павінна хапіць і для таго, каб замацаваць за сабою заваяванае — куды ім далей!

Першамайскі ваенны парад 1941 года быў задуманы, відаць, як генеральны агляд сіл. Парад у Маскве доўжыўся 1 гадзіну 45 мінут, у Кіеве — паўтары гадзіны. Усюды, акрамя рэгулярных часцей, маршыравалі «ўзброеныя атрады працоўных». Па Краснай плошчы ішлі ўсе віды тэхнікі, ад ваенных веласіпедаў і матацыклаў да цяжкай артылерыі. Вось як апісвала гэтае відовішча «Правда»:

«Усеагульнае захапленне выклікае марш артылерыі. Супрацьтанкавыя гарматы. Шматлікая палявая артылерыя. I, нарзшце, цяжкія гарматы. Уся артылерыя ідзе на механічнай цязе. У першых падраздзяленнях гарматы на колах, у наступных — на гусеніцах. Цяжкая артылерыя ўражвае разнастайнасцю тыпаў гармат і іх калібраў. Паволі рухаюцца дальнабойныя гарматы. Далей з’яўляюцца магутныя гаўбіцы, здоль-

ныя зруйнаваць жалезабетон варожых умацаванняў. Гул захаплення прабягае па трыбунах, калі ў ар’ергардзе артылерыі ідуць змышмагутныя гарматы найноўшай канструкцыі. Многія з іх правозяцца ў разабраным выглядзе магутнымі цягачамі.

Парад наземных войск завяршаюць танкі. У вялікай колькасці праносяцца быстраходныя танкі сярэдняга памеру. За імі — цяжкія танкі і, нарэшце, рухомыя сталёвыя крэпасці.

У той час, як перад трыбунамі праходзілі шматлікія танкавыя злучэнні, над Краснай плошчай паявілася авіяцыя. Гэта была цудоўная дэманстрацыя ўзаемадзеяння наземных і паветраных сіл Чырвонай Арміі. Самалёты ідуць у два ярусы. Хуткасныя бамбардзіроўшчыкі ідуць эскадрыллямі і звёнамі. За бамбардзіроўшчыкамі следам — хуткасныя знішчальнікі. Усеагульную ўвагу прыцягваюць хуткасныя бамбардзіроўшчыкі новай канструкцыі. Хуткасць гэтых машын перавышае ўсё бачанае дагэтуль на Краснай плошчы.

Заключным акордам паветранага параду быў палёт пікіруючых хуткасных бамбардзіроўшчыкаў. Лётчыкі-пікіроўшчыкі прадэманстравалі выдатнае лётнае майстэрства. 3 вялікай вышыні, на велізарнай хуткасці яны імкліва пікіравалі над Краснай плошчаю і знікалі гзтак жа імгненна, як і паяўляліся».

А на граніцы ў тыя ж дні, да гэтых дзён і асабліва пасля іх ішла дэманстрацыя іншага роду — дэманстрацыя слабасці і бесклапотнасці.

Дам слова гісторыку: «Рыхард Зорге яшчэ 5 сакавіка 1941 года перазняў і адправіў у СССР фотакопіі зусім сакрэтных дакументаў — тэлеграм Рыбентропа паслу ў Токіо Отту аб запланаваным нападзе на СССР у другой палове чэрвеня, 19 мая паведаміў дакладныя дадзеныя аб сканцэнтраванні на заходніх межах СССР 150 нямецкіх дывізій, a 15 чэрвеня, за тыдзень да нападу, пераадольваючы неверагодныя цяжкасці, рызыкуючы жыццём, здолеў перадаць: «Вайна будзе пачата 22 чэрвеня».

Тым не менш, нашы войскі не былі своечасова прыведзены ў стан баявой гатоўнасці. А ў той самы час ім забаранялася весці агонь па нямецкіх самалётах-парушальніках. 3 кастрычніка 1940 да чэрвеня 1941 года

Дзяржаўную мяжу СССР парушыла 185 самалётаў. Добра вядома, што нямецкія лётчыкі фатаграфавалі ваенныя аб’екты. 461 парушальніка ў маі і чэрвені 1941 года затрымалі пагранічнікі. Дыверсійныя групы са зброяй і радыёстанцыямі закідваліся на нашу тэрыторыю» («Соцналнстнческая пндустрня». 1987. 24 мая).

Раманіст, зрэшты, гэтых фактаў не хавае. Ён нават дадае да іх і іншыя. Так, згадвае пра збор зенітчыкаў Заходняй вайсковай акругі пад Мінскам якраз напярэдадні вайны — вось, аказваецца, чаму не было каму абараняць беларускія гарады ў ноч на 22 чэрвеня. Паказвае, як дзейнічае банда дыверсантаў у гэтую ноч, перарэзваючы правады, праколваючы шыны штабных машын. Шмат разоў згадвае «Паведамленне ТАСС», апублікаванае ў газетах 14 чэрвеня, паказвае мітусню на мінскім вакзале, выкліканую тым, што байцы і камандзіры акругі рынуліся ў адпачынкі (да «Паведамлення ТАСС» адпачынкі былі скасаваныя).

Чаму ж, чаму такая магутная дзяржава, што так ваяўніча бразгала самай сучаснай зброяй на Краснай плошчы, у той самы час дапускала такое несусветнае разгільдзяйства на мяжы? Як можна было дазваляць фатаграфаваць з паветра аэрадромы, ваенныя гарадкі і лагеры, канцэнтрацыю танкаў і артылерыі? Дзеля чаго гэта рабілася, дзеля чаго?

У раманіста на гэта адказ такі: «Лічу,— гаворыць аўтар вуснамі ваеннага прафесара,— што Сталін ды і Генштаб усё яшчэ спадзяюцца стрымаць Гітлера. Яны занялі не новую ў гісторыі ўзаемаадносін між варожымі дзяржавамі пазіцыю: не даваць падставы для вайны... Мы робім усё, каб на мяжы было спакойна, нягледзячы на правакацыі і на тое, што па той бок канцэнтруюцца войскі».

Так, у гісторыі такія прыклады былі, калі болып слабы сусед імкнуўся не злаваць болып моцнага. Мудры прафесар толькі па волі аўтара забывае дадаць, што такая тактыка поспеху, як правіла, не мела, хоць прафесар, вядома ж, павінен быў ведаць пра гэта. Ведаў 1 Сталін. He мог жа ён, напрыклад, не чытаць у «Нзвестнях» за 1 жніўня 1939 года артыкул В. Хвастова «Урокі гісторыі» (да 25-годдзя пачатку першай сусветнай вайны), у якім расказваецца пра аб’яўленне вайны кайзераўскай Германіяй Францыі: «Французскі ўрад, улічваючы, што Германіі трэба спяшацца (пасля абвя-

шчэння вайны Расіі.— I. Л.), знарок пазбягаў усялякіх памежных інцыдэнтаў і наогул падстаў для канфлікту, хоць цвёрда вырашыў падтрымаць сваю саюзніцу — Расію. Германскаму камандаванню не цярпела ся. Яму былі важныя ўжо нават не дні, а гадзіны. 3 жніўня была скарыстана недарэчная чутка пра HeftKara французскага лётчыка, які нібыта скінуў бомбы на германскай тэрыторыі. Гэтым было матывавана аб’яўленне Германіяй вайны Францыі. Пазней сам германскі канцлер прызнаў, што ўсё было хлуснёю».

I гэта кайзераўская Г'ерманія, якая яшчэ прытрымлівалася пэўных правілаў прыстойнасці. Чаго ж у такім выпадку трэба было чакаць ад Гітлера, які без усялякай зачэпкі і прычыны акупаваў да чэрвеня 1941 ro­fla Нарвегію, Югаславію, Грэцыю? У Германіі да іх не магло быць ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій. У іх не было нават агульнай мяжы.

«Палітыка міру зусім не азначае ўступак агрэсарам, уступак, якія толькі распальваюць драпежны апетыт захопнікаў»,— пісаў I. Мінц у артыкуле «Аб войнах справядлівых і несправядлівых» і адразу дадаваў: «Мяккасцю,— гаварыў старажытны іранскі паэт Саадзі,— не зробіш ворага сябрам, а толькі павялічыш яго дамаганні».

Няўжо для разумення Сталіна было недаступна тое, што разумеў старажытны іранскі паэт? He можа быць.

Тады дзеля чаго гэтыя «ўступкі агрэсару» (Мінц), гэтая «мяккасць да ворага» (Саадзі)? Дзеля чаго, напрыклад, публікацыя за тыдзень да вайны (калі і дата нападу была ўжо вядома!) «Паведамлення ТАСС»?

Раманіст «Паведамленне» гэтае згадвае няраз і нават часткова цытуе, а тлумачыць яго публікацыю вуснамі ўсё таго ж прафесара так: «Паведамленне ТАСС»... гэта апошняя, так я мяркую, спроба заклікаць Гітлера да разважлівасці. Апошні спробны шар...»

Вось яно, гэтае «Паведамленне ТАСС» за 14 чэрвеня 1941 года. Яго даўно ніхто не чытаў, таму прыводжу цалкам:

«Яшчэ да прыезду англійскага пасла ў СССР п. Крыпса ў Лондан, асабліва ж пасля яго ад’езду, у англійскім і наогул у замежным друку сталі мусіравацца чуткі аб «блізкасці вайны паміж СССР і Германіяй». Паводле гэтых чутак 1) Германія быццам бы выставіла СССР прэтэнзіі тэрытарыяльнага характару

і цяпер ідуць перагаворы паміж Германіяй і СССР аб заключэнні новага, болып цеснага пагаднення паміж імі; 2) СССР быццам бы адхіліў гэтыя прэтэнзіі, у сувязі з чым Германія стала канцэнтраваць свае войскі ля мяжы СССР з мэтаю нападу на СССР; 3) Савецкі Саюз, у сваю чаргу, стаў быццам бы рыхтавацца да вайны з Германіяй і канцэнтруе войскі ля яе межаў.

Нягледзячы на відавочную бязглуздасць гэтых чутак, адказныя колы ў Маскве ўсё ж палічылі неабходным, у сувязі з упартым мусіраваннем гэтых чутак, упаўнаважыць ТАСС заявіць, што гэтыя чуткі — няўклюдна сфабрыкаваная прапаганда варожых СССР і Германіі сіл, зацікаўленых у далейшым пашырэнні і развязванні вайны.

ТАСС заяўляе, што 1) Германія не выстаўляла СССР ніякіх прэтэнзій і не прапануе якога-небудзь новага, болып цеснага пагаднення, у сувязі з чым і перагавораў на гэты конт не магло быць; 2) па звестках СССР, Германія такеама няўхільна прытрымліваецца ўмоў савецка-германскага пакта аб ненападзе, як і Савецкі Саюз, у сувязі з чым, на думку савецкіх колаў, чуткі аб намеры Германіі парушыць пакт і здзейсніць напад на СССР пазбаўлены ўсялякіх падстаў, а перакідка апошнім часам германскіх войск, якія вызваліліся ад аперацый на Балканах, ва ўсходяія і паўночна-ўсходнія раёны Германіі звязана, трэба думаць, з іншымі матывамі, якія не маюць дачынення да савецка-германскіх адносін; 3) СССР, як гэта вынікае з яго мірнай палітыкі, захоўваў і мае намер захоўваць умовы савецка-германскага пакта аб ненападзе, у сувязі з чым чуткі аб тым, што СССР рыхтуецца да вайны з Германіяй,— ілжывыя і правакацыйныя; 4) летнія зборы запасньіх Чырвонай Арміі, якія зараз праводзяцца, і будучыя манеўры маюць сваёй мэтай не што іншае, як абучэнне запасных і праверку работы чыгуначнага апарату, што ажыццяўляюцца, як вядома, штогод, у сувязі з чым паказваць гэтыя мерапрыемствы Чырвонай Арміі як варожыя Германіі, прынамсі, неразумна».

Вось такая «апошняя спроба заклікаць Гітлера да разважлівасці». А ўслед за ёю ў «Правде» і ў «Нзвестнях» рэпартажы з летніх вучэнняў, пра якія ідзе гаворка ў «Паведамленні». У «Правде» (20 чэрвеня, «У школе сяржантаў»): «Большасць байцоў на стадыёне, на спортпляцоўцы... Асобныя таварышы, уладка-

ваўшы на каленях блакнот, пішуць лісты родным, знаёмым. Некаторыя праглядваюць новыя часопісы і газеты, саджаюць і паліваюць кветкі ля палатак (курсіў мой.— I. Л.), спяшаюцца ў цырульню». У «Нзвестпях» (15 чэрвеня, «Камандзіры»): «Пры досыць высокім агульным узроўні падрыхтоўкі маладыя камандзіры ўсё ж недастаткова знаёмыя з некаторымі відамі зброі, якая знаходзіцца на ўзбраенні стралковага палка».

Як жа яно магло, гэтае «Паведамленне» разам з такімі рэпартажамі, заклікаць Гітлера да разважлівасці? Ён жа ўжо разведаў з дапамогай самалётаў і лазутчыкаў усё савецкае прымежжа. Высветліў, што савецкія войскі не разгорнутыя і бесклапотныя. Можна нападаць. Застаецца адно сканцэнтравацца на граніцы і разгарнуць войскі. Але гэта справа далікатная, Савецкі Саюз можа ачуцца — запратэставаць і падняць уласныя сілы. I раптам СССР заяўляе, што Гітлер можа трымаць на мяжы колькі хоча войск, сам жа СССР падцягваць войскі да мяжы не збіраецца: ёсць «болып важны» клопат — штолетнія вучэнні...

Здарылася тое, што ў такіх умовах не магло не здарыцца: 14 чэрвеня, у той самы дзень, калі ў газетах з’явілася «Паведамленне ТАСС», нацысцкай вярхушкай было прынята канчатковае рашэнне аб нападзе на СССР (Н. Якаўлеў. Маршал Жукаў. «Роман-газета». 1986. № 1. С. 13).

Ці разумеў Сталін, што яго страусавая палітыка — хаваць пры небяспецы галаву ў пясок — можа прывесці да такіх вынікаў? А дзеля чаго, уласна, яна, такая палітыка, і праводзілася? Палітыка гэтая была зусім свядомая, і канчатковай мэтаю яе была вайна. Заахвоціць, не спалохаць агрэсара, які падрыхтаваўся да скачка,— вось чаго дамагаўся Сталін сваімі загадамі, аддадзенымі пасля таго, як даведаўся аб рашэнні гітлераўцаў напасці. Hi да якой іншай, больш праўдападобнай высновы нельга прыйсці, калі бесстаронна і аб’ектыўна супаставіць усю суму вядомага. Інакш давядзецца прызнаць, што Сталін быў ідыёт. Але з гэтым, думаецца, не пагодзіцца ніхто.

Між тым вайна зусім не была непазбежнай, як на гэтым настойвае раманіст. У немцаў у памяці добра оядзеў вопыт першай сусветнай вайны, якую яны прайгралі толькі з-за таго, што развязалі яе на два франты. У 1941 годзе ў Гітлера было даволі клопату на Заха-

дзе. Заваяванне Англіі яшчэ і не пачыналася, а тым часам англійская авіяцыя прасавала германскія гарады, пакідаючы нечуваныя разбурэнні і ахвяры. Вось-вось маглі ўступіць у вайну ЗША. У такіх умовах зацяжная вайна з СССР была для гітлерызму смяротнай. Напасці на СССР Гітлер мог толькі ў абсалютнай упэўненасці ў тым, што яму забяспечана маланкавая перамога. Менавіта гэтай упэўненасці і дамагаўся ў маньяка Сталін, адначасова, міжволі ўсыпляючы ўласную армію, робячы яе няздольнай да адбіцця першага ўдару. Аднак Гітлер дарэшты так і не быў упэўнены, што перамога над СССР можа быць лёгкай. Спачатку меркавалася напасці вясной, пасля тэрмін быў перанесены на лета. I нават 14 чэрвеня, пасля прыняцця канчатковага рашэння, у Гітлера заставаліся вялікія сумненні. Ён сказаў Герынгу: «Гэта будзе, Герынг, наша самая цяжкая барацьба, самая цяжкая!» Здзіўлены Герынг спытаў: чаму? «Упершыню нам давядзецца змагацца супраць ідэалагічнага ворага, фанатычнага ідэалагічнага ворага» (Н. Якаўлеў. Маршал Жукаў. С. 13). Праз пяць дзён пасля пачатку вайны, 27 чэрвеня, Гітлер прызнаўся: «Калі б у мяне было хоць мінімальнае ўяўленне аб гіганцкіх сілах Чырвонай Арміі, я ніколі б не прыняў рашэння аб нападзе». А яшчэ праз два дні «бесноватый» сакрэтным загадам прызначыў пераемніка — гэта значыць задумаўся аб смерці (Тамсама. С. 16).

Такім чынам, калі б Савецкі ўрад замест «мяккасці» праявіў цвёрдасць, замест уступак ворагу — рашучасць, калі б ён недвухсэнсоўна заявіў, што пратэстуе супраць канцэнтрацыі германскіх войск на сваёй мяжы,— гэтыя войскі не зрабілі б на ўсход ні кроку і другая сусветная вайна магла б абысціся без нашага ўдзелу. Але Сталіна гэта не прываблівала.

«Бальшавікі — не пацыфісты»... Абылгаўшы бальшавізм, ён, я ў гэтым перакананы, прагнуў вайны — напэўна, у ліку іншага і дзеля таго, каб пацвердзіць сваю веліч як палкаводца,— астатніх «велічаў» яму ўжо было мала. Але чаму ў такім выпадку ён сам не паслаў войскі? У таго, хто нападае, заўсёды лепшыя шанцы. Тут давядзецца зноў звярнуцца да «ленінскасталінскай» тэорыі войнаў.

Прыгледзімся, якія войны прызнаваў справядлівымі «Кароткі курс»: «а) вайна справядлівая, незахоп-

ніцкая, вызваленчая, якая мае сваёю мэтаю альбо абарону народа ад варожага нападу і спроб яго заняволення. альбо вызваленне народа ад рабства капіталізму, ці, нарэшце, вызваленне калоній і залежных краін ад прыгнёту імперыялістаў». Як бачым, паводле гэтай «тэорыі», вайна за «вызваленне народа ад рабства капіталізму» аб’яўляецца справядлівай вайной, у сувязі з чым любая вайна сацыялістычнай краіны супраць капіталістычнай — таксама. Але, з другога боку, прызнаецца справядлівай і вайна, якая мае на мэце «абарону народа ад варожага нападу». Такім чынам, калі нападаючым бокам будзе сацыялістычная краіна, а краіна, на якую напалі, капіталістычнай, узнікае няяснасць, з чыйго боку вайна справядлівая? 3 абодвух бакоў, ці што?

Гзтая супярэчнасць адпадае, калі нападаючай краінай будзе капіталістычная. У гэтым выпадку сацыялістычная краіна будзе весці вайну справядлівую ў квадраце: і таму, што яна сацыялістычная, і таму, што на яе напалі. «Калі фашысцкія агрэсары вымусяць савецкі народ узяцца за зброю,— чытаем у артыкуле «Аб войнах справядлівых і несправядлівых,— ...вайна Савецкага Саюза будзе самай справядлівай і законнай вайной з усіх войнаў чалавецтва» (курсіў мой.— I. Л.).

Так падводзілася тэарэтычная і юрыдычная база пад падбухторванне, заманьванне праціўніка на вайну супраць уласнай краіны.

Сталін разумеў, вядома, што нападаючы бок мае перавагу, і гэтая перавага можа выявіцца ў першыя дні вайны. Пра гэта сведчыць яго прамова 3 ліпеня 1941 ro­fla: «Што датычыцца таго, што частка нашай тэрыторыі аказалася ўсё ж захопленай нямецка-фашысцкімі войскамі, дык гэта тлумачыцца галоўным чынам тым, што вайна фашысцкай Германіі супраць СССР пачалася пры выгадных умовах для нямецкіх войск і нявыгадных для савецкіх войск. Справа ў тым, што войскі Германіі як краіны, што вядзе вайну, былі ўжо цалкам адмабілізаваныя, і 170 дывізій, кінутых Германіяй супраць СССР і падведзеных да межаў СССР, знаходзіліся ў стане поўнай гатоўнасці, чакаючы толькі сігналу для наступлення, а савецкім войскам трзба было яшчэ адмабілізавацца і падысці да мяжы». Але ён лічыў, што напад ворага прынясе і выгоды, прычым больш істотныя, чым магчымую шкоду: «Што выйграла і

што прайграла фашысцкая Германія, вераломна парваўшы пакт і зрабіўшы напад на СССР? Яна дамаглася пэўнага выйгрышнага становішча для сваіх войск на працягу кароткага тэрміну, але яна прайграла палітычна, выкрыўшы сябе ў вачах усяго свету як крывавага агрэсара. He можа быць сумнення, што гэты непрацяглы ваенны выйгрыш — для Германіі эпізод, a велізарны палітычны выйгрыш для СССР — сур’ёзны і працяглы фактар, на аснове якога павінны разгарнуцца рашучыя ваенныя поспехі Чырвонай Арміі».

Занадта, занадта спакойныя, разважлівыя, глыбакадумныя гэтыя словы, каб яны маглі прыйсці ў гарачцы першых дзён вайны! Яны былі знойдзены Сталіным задоўга да 22 чэрвеня, калі ў цішыні кабікета «геніяльны палкаводзец» узважваў шанцы бакоў. I тады яму здавалася, што справа бяспройгрышная: Германія і без таго ваюе з паловай Еўропы, сілы яе падарваныя, а калі яна нападзе яшчэ і на СССР, несправядлівасць такой вайны стане відавочнай не толькі для ўсяго свету, але і для германскага пралетарыяту, які неадкладна скіне свой урад, калі ён так зарваўся.

Але гэтая выгода не адзіная. He меншае, калі не большае значэнне мела і тое, як паставіцца да вайны ўласны народ. Германія — гэта ж не Фінляндыя, Германію голымі рукамі не возьмеш. Вайна можа задоўжыцца. На два, на тры, на чатыры гады,— як першая сусветная. Пры такой вайне незадаволенасць народа непазбежна. Калі вайну пачаць самому, незадаволенасць народа будзе падвоенай. А ён выдатна памятаў, як у гады першай сусветнай вайны бальшавікі выкарысталі незадаволенасць народа, у выніку чаго выбухнулі адна за адной лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, як грымнулі рэвалюцыі ў Аўстра-Венгрыі і Германіі. Дзе гарантыі, што гэта не паўторыцца? Значыць, нельга дапускаць двайной незадаволенасці, самому пачынаць не варта, хай пачне «маньяк». Тады таварыш Сталін узначаліць «абарону народа ад варожага нападу» («Кароткі курс») і будзе апраўданая любая жорсткасць, якую ён дапусціць пры гэтым. На такую думку наводзяць словы, якія Сталін сказаў 3 ліпеня: «Вось чаму ўся наша доблесная Чырвоная Армія, увесь наш доблесны Ваенна-Марскі Флот, усе нашы лётчыкі-сокалы, усе народы нашай краіны, усе лепшыя людзі Еўропы, Амерыкі і Азіі, нарэшце, усе лепшыя людзі

Германіі — кляймуюць вераломныя дзеянні германскіх фашыстаў і спачувальна адносяцца да Савецкага ўрада, ухваляюць паводзіны Савецкага ўрада (курсіў мой.— I. Л.).

Ці не праўда, якая дзіўная логіка і сувязь? Гітлер напаў на СССР нечакана і подла. Напаў на краіну, на народ. А гэты народ, з першых хвілін зведваючы цяжкія ахвяры, чамусьці павінен спачувальна адносіцца да свайго ўрада, як быццам гэты ўрад у перпіую чаргу пацярпеў. I ўвесь свет спачувальна адносіцца не да савецкага народа, які лье кроў, а да Савецкага ўрада, г. зн. да Сталіна. I ўся краіна, і ўвесь свет ухваляюць паводзіны Сталіна. Якія паводзіны? Відаць, тыя, якія папярэднічалі вайне. Але ж гэтыя «паводзіны» не прадухілілі вайну! Тут яму сказаць бы: «не вінавацяць», а ён — «ухваляюць».

Ён, вядома, у гэты момант ніякай віны за сабой не адчуваў. I што падумае, што скажа пра яго народ, вырашаў за народ ён сам. I ў канцы прамовы звычна заклікаў народ з’яднацца вакол сябе: «Дзяржаўны Камітэт Абароны... заклікае ўвесь народ з’яднацца вакол партыі Леніна-Сталіна, вакол Савецкага ўрада».

Паводле паасобных успамінаў, Сталін у першыя дні вайны выглядаў разгубленым. Думаецца, што гэта была роля, якая адпавядала «знянацкаму» нападу. Ніякай разгубленасці не адчуваецца па тымчасовых газетах. Нумары з паведамленнямі аб пачатку вайны выйшлі з вялізнымі партрэтамі Сталіна, быццам ён ужо перамог. Ва ўсялякім разе, думаў ён, маральная перамога ўжо атрымана, Гітлера ўдалося перахітрыць, ён пачаў першы, а гэта — зарука і ваеннай перамогі.

Але неўзабаве настрой Сталіна пачаў мяняцца. Войскі зведвалі незапланаваныя паражэнні, вораг ірваўся да Масквы. Узнікла пачуццё віны за пралік. 3 газет паступова пачалі знікаць загалоўкі з імем Сталіна, паменела згадак пра Сталіна ў перадавіцах і іншых тэкстах. У нумары «Правды» за 16 кастрычніка 1941 ro­fla — не паверыў сваім вачам! — я не знайшоў ніво дн a г а ўпамінання пра Сталіна. Да гэтага часу адносіцца шматзначны эпізод, зафіксаваны ва ўспамінах маршала Конева («Знамя», 1988, № 1. С. 100). Маршал піша: «У ноч з 3 на 4 кастрычніка 1941 года, калі ўжо здарыўся прарыў немцаў на абодвух флангах Заходняга фронту і пад Масквой склалася найцяжэйшае

становішча, я па ВЧ далажыў Сталіну абстаноўку і папрасіў дазволу адвесці войскі на Гжацкі рубеж. Сталін не прыняў у гэты момант ніякага рашэння і знячэўку загаварыў пра сябе чамусьці ў трэцяй асобе: «Таварыш Сталін не здраднік. Таварыш Сталін не прадажнік. Таварыш Сталін сумленны чалавек. Таварыш Сталін зробіць усё, каб выправіць тое, што здарылася». Як відаць, дакоры сумлення Сталін часам таксама адчуваў. Але не гэта галоўнае. Галоўнае — тое, што Сталін прызнаў: яго дзеянні, што прывялі да такога драматычнага і небяспечнага становішча для Масквы, для ўсёй краіны, прыроўніваюцца да здрадніцтва. Якія менавіта? Можна не сумнявацца: накліканне вайны на краіну, аддача стратэгічнай ініцыятывы ў рукі праціўніка. У гэтым ён быў вінаваты асабіста, чаго не мог не прызнаваць. У канкрэтных жа ваенных няўдачах, як вядома, ён сябе не вінаваціў: за іх адказвалі — хто пасадаю, хто галавой — генералы.

Страшныя дні кастрычніка 1941-га моцна заселі ў памяці Сталіна. Пра іх ён памятаў і пасля перамогі. 24 мая 1945 года ў Крамлі на прыёме ў гонар камандуючых войскамі ў славутым заключным тосце ён гаварыў:

«Я падымаю тост за здароўе рускага народа не толькі таму, што ён — кіруючы народ, але і таму, што ў яго светлы розум, стойкі характар і цярплівасць.

У нашага ўрада было нямала памылак, былі ў нас моманты адчайнага становішча ў 1941—1942 гг., калі наша армія адступала... таму што не было іншага выйсця. Іншы народ мог бы сказаць Ураду: вы не апраўдалі нашых спадзяванняў, ідзіце прэч, мы паставім іншы ўрад, які заключыць мір з Германіяй і забяспечыць нам спакой. Але рускі народ не пайшоў на гэта, бо ён верыў у правільнасць палітыкі свайго ўрада».

Значыць, у 41-м Сталін прагаварыўся, што яго можна абвінаваціць у здрадзе, у 45-м — што ў першыя гады вайны не заслугоўваў права кіраваць краінай. Але так і здаецца зноў, што гэтыя словы — «вы не апраўдалі нашых спадзяванняў, ідзіце прэч» — узніклі раней, яшчэ да вайны. Магчыма, нават задоўга да вайны, калі ён прадумваў і прыкідваў, як уцягнуцца ў вайну і што з гэтага выйдзе. Чаму? Ды таму, што пасля гэтых слоў ідуць словы: «Мы паставім іншы ўрад, які заключыць мір з Германіяй і забяспечыць нам спакой». Hi ў

адзін з момантаў Вялікай Айчыннай вайны ў савецкага народа не магло ўзнікнуць думкі аб міры з Германіяй. Гэта была вайна на знішчэнне, і народ выдатна пра гэта ведаў. Такія войны мірам не канчаюцца.

А вось першая сусветная вайна магла скончыцца серыяй сепаратных перамір’яў. Брэсцкі мір быў менавіта такім сепаратным мірам, заключаным па патрабаванні народа, які стаміўся ад вайны і сказаў Часоваму ўраду: «Ідзіце прэч, мы паставім іншы ўрад, які заключыць мір з Германіяй і забяспечыць нам спакой».

Такім чынам, вопыт першай сусветнай вайны паказаў, што стомлены ад вайны народ можа прымусіць урад аддаць уладу. I, думаючы аб будучай вайне, Сталін не мог не ўлічваць гэтага.

Як жа ахаваць сябе ад магчымай успышкі народнага гневу?

Многія вучоныя і публіцысты заходзяць у тупік, калі спрабуюць асэнсаваць маштабы сталінскіх рэпрэсій. Дзеля чаго тысячы і тысячы, ды што там тысячы! — мільёны ахвяр? Дзеля зацвярджэння ўласнай улады такая колькасць іх была празмернай. Асцярожна выказваецца думка пра псіхічнае нездароўе.

Усё становіцца на свае месцы, калі зразумець, што ўся дзейнасць Сталіна была накіравана на дасягненне яго «вышэйшых» мэт ваеннымі сродкамі.

Так, для барацьбы за ўладу М. I. Бухарын у 1937 годзе не быў перашкодаю. Але, разважаў Сталін, гэта — у дні міру. А пачнецца вайна, дапушчу я якуюнебудзь палітычную ці ваенную памылку, і вакол такіх бухарыных пачнуць групавацца незадаволеныя. Як тады за імі сачыць, калі вораг на парозе? Трэба знішчыць іх загадзя...

I знішчаў.

He толькі апазіцыю. Знішчаў і апазіцыю патэнцыяльную — кожнага, хто меў неасцярожнасць выказаць якое-небудзь сумненне ў велічы і геніяльнасці правадыра, сумненне ў правільнасці таго, што адбываецца. Такія людзі на выпадак вайны былі небяспечныя. Сталін сам браў удзел у барацьбе з самадзяржаўем, у звяржэнні Часовага ўрада і ведаў, якія людзі гэтым займаюцца. Самыя разумныя, палымяныя, ініцыятыўныя, з абвостраным пачуццём справядлівасці — няхай сабе рабочыя, дваране, сяляне ці папоўскія дзеці. Тыя, Ka­ro не задавальняе існуючы парадак.

Менавіта такія і вынішчаліся... Тыя, што былі па светаўспрыманні паслухмянымі выканаўцамі ці прыкідваліся імі, заставаліся жыць і нават рабілі кар’еру, займаючы месцы знішчаных.

Асобна стаіць пытанне: чым былі выкліканы рэпрэсіі ў арміі? Сорак тысяч афіцэраў, як сказана ў фільме «Працэс»! Добра, што гэтая лічба паўторана ў «Правде», інакш падумаў бы, што той, хто назваў яе, абмовіўся. Ды 20 тысяч работнікаў НКУС — гэта ж таксама афіцэры.

Рыхтавацца да вайны і — абезгалоўліваць армію? Навошта?

Незаменных няма, гаварыў правадыр, што меў людзей за шрубкі. Значыць, знойдзецца замена і для сарака, для шасцідзесяці тысяч. Затое знікне патэнцыяльна самая небяспечная праслойка — тая, што валодае зброяй і камандуе людзьмі. Калі сярод яе ўзнікне незадаволенасць — пішы прапала. 3 афіцэрствам трэба зрабіць так, каб у тых, хто прыйдзе на месца знішчаных, і ценю думкі не ўзнікла, што ў іх можа быць нейкае там іншае меркаванне, чым у правадыра. Безумоўнае, пакорлівае падпарадкаванне, ніякай палітыкі! Невыпадкова з вышэйшых палітработнікаў не ацалеў ніхто! Палітык, які жыве ў войсках, камандуе імі,— што можа быць болып небяспечнае для тырана?

Але адных рэспрэсій здавалася мала. I перад вайной, і ў ходзе яе Сталін працягваў берагчы сябе ад любых выпадковасцей канцэнтрацыяй улады. Застаючыся на пасадзе генсека, роўна за паўтара месяца да вайны зрабіўся Старшынёй Саўнаркома. 3 гэтага, дарэчы, моманту яго партыйная пасада генсека перастае ўпамінацца. 30 чэрвеня ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны з наданнем яго пяці членам (Сталін, Молатаў, Варашылаў, Малянкоў, Берыя) выключных правоў і паўнамоцтваў. Сталін становіцца Старшынёй ДКА. Пасля — Вярхоўным Галоўнакамандуючым. Затым — наркомам абароны. Пяць галоўных пасад у дзяржаве! Гэта рабілася не таму, як сцвярджае раманіст, што так, маўляў, было зручней кіраваць краінай і войскамі, а для таго, каб побач не стаяў чалавек, надзелены роўнай ці большай уладай над арміяй. Цікава, што гэтая канцэнтрацыя ўлады працягвалася і пасля вайны. Так, да 1946 года побач з наркаматам абароны існаваў наркамат Ваенна-Марскога Флоту. У 1946 годзе

яны былі аб’яднаны ў адно Міністэрства Узброеных Сіл, і першым міністрам яго стаў Сталін. I не сказаць, што для таго часу было характэрна аб’яднанне наркаматаў: наадварот, іншыя драбніліся. Нават і пасля вайны, пакуль былі фізічныя сілы, Сталін не выпускаў армію з рук.

He ведаю, маю я рацыю ці не, але новую ўспышку рэпрэсій, пачынаючы з 1949 года, можна, бадай, вытлумачыць падрыхтоўкай да новай ваеннай авантуры. Час быў напружаны. У 1950 годзе, як аб’явіў Сталін, аднаўленне народнай гаспадаркі закончылася. Значыць, можна было зноў...

Вынікі Вялікай Айчыннай вайны, як вядома, Сталін падсумаваў у прамове 9 лютага 1946 года. Якімі ж адкрыццямі дзяліўся з народам пра гэтую вайну ён — той, хто ўкраў славу сапраўдных палкаводцаў, хто быў абвешаны ордэнамі і зоркамі, увенчаны званнем генералісімуса, уваскрэшаным спецыяльна для яго, «найвялікшага стратэга ўсіх часоў і народаў»? Што, на яго думку, прынесла краіне гэта вайна?

Аказваецца, толькі добрае.

Страшна чытаць развагі аб «станоўчых баках» вайны. Аказваецца, «вайна была не толькі пракляццем». Яна паказала, які ў нас выдатны грамадскі лад, які добры ў нас дзяржаўны лад; яна пашырыла межы краіны і ўмацавала іх; наладзіла цудоўную праверку кадрам... Быццам яно і так, і няма з чым спрачацца. Чаму ж яна выклікае пратэст, гэтая «гістарычная» прамова?

Таму што ў ёй няма ні слова пра пакуты народа.

* * *

Ну, а як раманіст? Ці ведаў ён пра ўсё тое, што тут напісана?

Несумненна, ведаў.

Ён не мог не ведаць, таму што тое самае вывучаў куды шырэй і падрабязней, чым я. Ён жа пісаў не артыкул — раман.

Ведаў праўду і свядома прыхаваў яе. Пісаў няпраўду і баяўся, што колькі б вяровачцы ні віцца — канец будзе. Прыйдзе новы час, прыйдуць новыя людзі і яму не павераць.

I ён вырашыў у сваім рамане загадзя расквітацца з імі.

«Знойдуцца... такія,— піша ён,— якія дазволяць сабе меркаваць аб падзеях тых дзён без належнага разумення іх трагічнасці, разглядаць іх з пазіцый нейкага філасофска-гістарычнага дальтанізму. А іншыя, сарамліва забыўшыся на колішнюю веру і публічныя сцвярджэнні, пачнуць шукаць «маятнік» «новага» часу і нярэдка рыпенне флюгера на чужым даху прымаць за голас ісціны. Гэтыя людзі пры пэўных гарантыях бяспекі для сябе, калі страх за свой дабрабыт не бянтэжыць іх сэрца (Берыю б на іх! — 1. Л.), хуткія на першае слова і на сумніцельную справу. Яны старанна пачнуць высякаць сваімі пёрамі іскры з кола гісторыі і выдаваць іх за промні праўды. Гледзячы ў мінулае праз прызму свайго разгарачанага ўяўлення, яны будуць замешваць ісціну на хлусні і на ўласным невуцтве, падносячы плён працы сваёй як азарэнне геніяў, што ўзнаўляюць сапраўдную і ўсеабдымную гісторыю ».

Няхай сабе. Да праўды лаянка не ліпне.

«Літаратура і мастацтва», 28 кастрычніка, 4 лістапада, 11 лістапада 1988 г.

Пераклаў з рускай мовы М. Гіль

УЛАДЗІМІР АРЛОУ

КАБ HE ПЕРАТВАРЫЦЦА У ТАЎРАЎ

Днкость, подлость н невежество не уважают прошедшего, пресмыкаясь перед одннм настояіцпм.

  1. С. Пушкін

Гадоў пятнаццаць таму мы, былыя студэнты адной з груп гістарычнага факультэта БДУ, з’ехаліся ў сталіцу і сабраліся на кватэры ў аднакурсніка-мінчаніна, каб адзначыць першую гадавіну свайго выпуску. Былі адпаведныя нагодзе ўспаміны паміж келіхам шампанскага і філіжанкаю кавы, а на дадатак — падрыхтаваныя нашым гаспадаром тэсты. Сярод іх і такі: адразу, без роздуму назваць колькі імёнаў гістарычных асоб, якія нараджае ў памяці родны факультэт. Вынікі гэтага жартоўнага іспыту выклікалі за сталом гамерычны рогат: чатыры з пяці ўдзельнікаў на першыя месцы ў сваіх адказах паставілі мудрагелістыя імёны валадароў феадальнай Японіі — сёгунаў. Зрэшты, недасведчанаму чытачу тут патрэбна тлумачэнне. Гэтыя самыя сёгуны былі ў нас апошнім паратункам на заліку па гісторыі краін Азіі і Афрыкі ў прафесара Г. М. Ліўіпыца. Калі студэнт нічога не ведаў, наш Гілер Маркавіч, найдабрэйшая душа, кідаў тапельцу выратавальную саломінку і, пачуўшы некалькі японскіх імёнаў, выводзіў «зачтено».

Гэты тэст потым шмат разоў прыходзіў мне на памяць, прычым успамін пакрысе страчваў сваю вясёлую афарбоўку і набываў крыху іншае адценне. Бо як ні круці, як ні спісвай усё на жарт, а вынікі тэста сведчылі не толькі пра паблажлівасць прафесара, але і пра ўзровень нашых гістарычных ведаў.

Адразу пасля універсітэта я, як і большасць сяброў, выкладаў гісторыю ў сярэдняй школе. Ужо тады, вядома, са спазненнем, але і з усёй бязлітаснасцю паўстала перад намі парадаксальнае, на першы погляд, пытанне: а ці ведаем мы, маючы дыпломы аб заканчэнні гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, гісторыю Беларусі? Галоўнаю прычынаю сумненняў былі «адкрытыя» намі ў той час творы Уладзіміра Караткевіча — раманы «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», «Цыганскі кароль», навелы на гістарычныя сюжэты. Яны літаральна руйнавалі гістфакаўскія стэрэатыпы і ўяўленні пра мінулае нашага краю. Памятаю, менавіта пасля судакранання з адметным талентам і гістарычнай эрудыцыяй У. Караткевіча прыйшло да мяне пачуццё адказнасці перад вучнямі, адказнасці не абстрактнай, а вельмі канкрэтнай: ці здолею навучыць гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак павазе да мінулага роднай зямлі, ці здолею пераканаць, што нацыянальная гісторыя — брама ў гісторыю сусветную, уваходзячы ў якую, мы спасцігаем сённяшні дзень свайго народа і ацэньваем ягоную перспектыву?

«Забыўшыся» на пяцёрку, якая стаяла па гісторыі БССР у маім дыпломе, аднаго разу я вырашыў правесці рэвізію сваіх ведаў і паставіць ім уласную адзнаку. На пачатак склаў па памяці спіс найбуйнейшых дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі IX—XIX стагоддзяў і паспрабаваў даць кожнаму хоць бы самую кароткую характарыстыку. (Пачуўшы пра такую методыку, Hex­Ta скептычна ўсміхнецца, але яму можна запярэчыць, што гісторыі без герояў проста не існуе.) Рэвізія прывяла да вельмі сумных высноваў. Некаторыя імёны, напрыклад, апетага ў «Слове пра паход Ігаравы» полацкага князя Усяслава Чарадзея або нашай першай асветніцы, самай адукаванай жанчыны сваёй эпохі Ефрасінні Полацкай, я ведаў, але, па сутнасці, тады яны заставаліся для мяне «рэччу ў сабе». Іншыя, як, напрыклад, імя выдатнага паэта XVI ст. Міколы Гусоўскага ці героя «Народнай волі» Ігната Грынявіцкага ў той, захаваны мною да сённяшняга дня спіс (шчыра кажучы, не надта доўгі) наогул не трапілі. He суцешыла і гэткая ж самаправерка, датычная цяперашняга стагоддзя. Тут «белыя плямы» і «чорныя дзіркі» сустра-

каліся — асабліва ў трыццатыя — пяцідзесятыя гады — ці не часцей, чым у самыя далёкія часіны.

Узнікла наступнае пытанне: калі такі ўзровень ведання роднай гісторыі ў нас, дыпламаваных спецыялістаў, дык які ён у тых, хто ў БДУ не вучыўся, а прайшоў толькі куртаты і нецікавы, калі не сказаць убогі школьны падручнік?

Чую, чую нецярплівыя галасы: ну так, зразумела, пятнаццаць гадоў таму, пік «застою» і гэтак далей. Але цяпер становішча, пэўна ж, змянілася або мяняецца на лепшае — і са школьнымі падручнікамі, і з праграмамі па нацыянальнай гісторыі для ВНУ. Адным словам, аптымістычна настроеныя чытачы прагнуць атрымаць сучасную панараму праблемы.

На вялікі жаль, панарама гэтая і цяпер такая ж няўсцешная. Болыпая частка насельніцтва рэспублікі (вядома, не па сваёй віне) мае пра мінулае Беларусі — і далёкае і адносна нядаўняе — уяўленне надзвычай туманнае. Пануюць або элементарнае няведанне, або міфы і замшэлыя схемы, створаныя ў трыццатыя гады, а часам і значна раней. Прыклады? Іх безліч. Нядаўна давялося быць сведкам таго, як кандыдат гістарычных навук дацэнт адной з віцебскіх ВНУ абсалютна сур’ёзна разважаў, якія велізарныя духоўныя страты прынёс беларусам 300-гадовы татара-мангольскі прыгнёт, хоць ніякага прыгнёту азіяцкіх прыхадняў на нашых землях у той час не было. (Між іншым, гэтую асаблівасць развіцця беларускай народнасці палічыў неабходным адзначыць у сваёй працы «Знепіняя палітыка рускага царызму» Ф. Энгельс.) Побач з Сафійскім саборам у маім родным горадзе экскурсаводы і сёння ледзьве не з замілаваннем апавядаюць турыстам, як добры цар-бацюхна Іван Грозны вызваляў Полацк ад палякаў, хоць напраўду, калі ўжо ён і вызваліў самы старажытны беларускі горад ад каго-небудзь, дык гэта ад саміх палачанаў, загадаўшы знішчыць усё іншавернае насельніцтва і ўзяць у палон астатніх гараджанаў і сялян, што схаваліся ад захопнікаў у замку. Кожнаму з нас няраз даводзілася чытаць і чуць з розных трыбун, што Беларусь была, маўляў, адной з самых адсталых ускраін былой царскай Расіі. Думка нявартая навуковай крытыкі, бо на пачатку XX стагоддзя ў беларускіх губернях хутка развіваўся капіталістычны ўклад, у той час, як мільёны жыхароў Расійскай імпе-

рыі яшчэ жылі ва ўмовах феадальнага і нават родавага ладу. Дзякуючы шэрагу неаб’ектыўных публікацый, шмат хто з беларусаў непахісна ўпэўнены, што А. Мяснікоў, К. Ландар і В. Кнорын кіравалі стварэннем БССР, хоць напраўду яны рашуча і паслядоўна змагаліся супраць атрымання беларусамі дзяржаўнасці. А спытайцеся нашых школьнікаў, хто такі Сымон Будны ці Васіль Цяпінскі? Любы закаранелы троечнік няхай сабе краем вуха, але ўсё ж чуў нешта пра Джардана Бруна, а вось пра Казіміра Лышчынскага, выдатнага беларускага філосафа-атэіста, таксама спаленага за свае перакананні на вогнішчы, доўга будзе ўзгадваць, наморшчыўшы лоб, нават пераможца абласной алімпіяды па гісторыі. Ведаю са сваёй практыкі, што сярэдняга выпускніка нашай сярэдняй школы ставіць у тупік самае простае, здавалася б, пытанне пра тое, каму належыць прыярытэт ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні — Францыску Скарыну ці Івану Фёдараву. Болыпасць мяркуе, што Фёдараву. Нічога дзіўнага, да гэтай думкі падводзяць школьнікаў нашы падручнікі і ўся сістэма выкладання гісторыі. Такія прыклады можна прыводзіць, бадай, бясконца.

У красавіку 1988 года ў Маскве адбылася навуковая канферэнцыя гісторыкаў і пісьменнікаў па актуальных праблемах гістарычнай навукі і літаратуры. Выступаючы там, вядомы савецкі вучоны Ю. Афанасьеў казаў: «Мне здаецца, калі б мы паспрабавалі сумеснымі намаганнямі адказаць на пытанне, што такое нашы гістарычныя веды сёння, дык зрабілі б выснову, што няма, пэўна, на свеце краіны з такой сфальсіфікаванай гісторыяй, як наша. Гэта датычыцца найперш савецкай гісторыі. I не толькі. Фальсіфікуючы савецкую гісторыю, гісторыкі мусілі рабіць тое самае і з дакастрычніцкай». («Советская культура», 5 мая 1988 г.) Ну а калі паглядзець на праблему ў маштабе краіны? Баюся, што сярод народаў, чыё мінулае найбольш сфальсіфікавана, у ліку першых апынемся мы, беларусы. He ведаю, ці існуюць яшчэ дзе-небудзь у нашай краіне гістарычныя факультэты, выкладчыкі якіх, называючы сябе марксістамі, так зацята пераконвалі б студэнтаў у памылках Маркса і Энгельса, як гэта робяць некаторыя гісторыкі з БДУ. Гаворка ідзе насамперш пра ўжо згаданую працу Ф. Энгельса «Знешняя палітыка рускага царызму», дзе зроблены бліскучы аналіз за-

хопніцкай палітыкі расійскага самаўладдзя, у тым ліку і ў дачыненні да Беларусі. He даспадобы нашым шаноўным гісторыкам (яны дагэтуль блытаюць нацыянальны характар дзяржавы і яе класавую сутнасць) і праца «Сценька Разін», у якой К. Маркс прызнае Вялікае княства Літоўскае славянскай дзяржавай. Ну a XIV том «Архіва Маркса і Энгельса», цалкам прысвечаны Рэчы Паспалітай, а значыць і Беларусі, гісторыкі з БДУ, і не толькі яны, старанна замоўчваюць.

Думаю, ніхто не будзе аспрэчваць таго факта, што для абсалютнай большасці грамадзян гістарычная памяць, гістарычная свядомасць пачынаецца ўсё-такі са школьнага падручніка. Давайце ж зазірнём у дванаццатае выданне «Нсторші БССР» (нягледзячы на шматлікія спробы, знайсці беларускамоўны варыянт гэтага падручніка мне не ўдалося), якое ў 1987 годзе выпусціла выдавецтва «Народная асвета» і па якім цяпер вучацца нашы дзеці.

Пачуццё непаразумення нараджаецца ўжо тады, калі знаёмішся з самымі першымі параграфамі. Чаму, гаворачы пра ўзнікненне гарадоў, аўтары падручніка Л. Абэцэдарскі, М. Баранава і Н. Паўлава забываюць першыя згадкі летапісаў пра Полацк (862) і Тураў (980) і пачынаюць адпаведную храналогію з Бярэсця (1019)? Чаму маўчаць пра тое, што зямля нашых продкаў пазбегла татарскага ярма? (Ці не адсюль «навуковыя» разважанні віцебскага дацэнта?) Чаму Грунвальдскай бітве, якая стала яскравым прыкладам ратнага пабрацімства славянскіх і літоўскага народаў і шмат у чым прадвызначыла далейшы гістарычны лёс беларусаў і іхніх суседзяў, аўтары падручніка адвялі ўсяго пяць няпоўных радкоў? Хіба зацікавіць вучня голая канстатацыя таго факта, што нямецкія рыцары былі разгромленыя? Дзе схема бітвы, яе апісанне? Якія, урзшце, яе вынікі і значэнне? Школьніку не зашкодзіла б ведаць, іпто пасля Грунвальда нага ўзброенага немца пяцьсот гадоў не ступала на ўсходнеславянскія землі. Чаму падручнік маўчыць пра чынны ўдзел беларусаў у гусіцкіх войнах? (У 1422 г. князь Вітаўт паслаў на падмогу гусітам пяцітысячнае рушэнне, велізарнае для таго часу войска.) Падобных пытанняў мноства.

«Нсторпя БССР» у вельмі значнай ступені дэперсаналізаваная, у ёй адчуваецца востры дэфіцыт харак208

тарыстык і нават імёнаў вядомых гістарычных асоб. Даўно ўжо мінуліся часіны, калі псеўдагісторыкі і псеўдазмагары з рэлігіяй называлі (дакладней, абзывалі) асветніцу Ефрасінню цемрашалкаю, аднак і сёння беларускі школьнік з падручніка не даведаецца пра яе нічагуткі. Зрзшты, аўтараў можна зразумець: па-першае, Ефрасіння — манашка; па-другое, сацыяльнае паходжанне — з князёў; па-трэцяе (крый Божа!) кананізавана праваслаўнай царквою. Але чаму ў такім разе нашы паважаныя гісторыкі не баяцца назваць імя Аляксандра Неўскага — таксама ж і святы, і з князёў?

He знойдзем у падручніку ані згадкі пра палкаводца XIV стагоддзя Давыда Гарадзенскага, што выславіўся паспяховаю барацьбою з наступам Лівонскага ордэна. Два гады таму ў Гродзенскім музеі атэізму і гісторыі рэлігіі была разгорнута мастацкая выстава, прысвечаная 660-м угодкам князя Давыда. На аб’яву пра вернісаж наведнікі глядзелі як козы на новы плот: што за невядомы ваявода? Аналагічная сітуацыя была ў 1980 годзе падчас выставы, прымеркаванай да 500-годдзя Міколы Гусоўскага. Прайшло восем гадоў, а імя нашага знакамітага паэта, якога даследчыкі ставяць у адзін шэраг з Петраркам і чый юбілей адзначаўся на календары ЮНЕСКА ва ўсім свеце, у школьным падручніку так і не з’явілася.

Пералік гэтых сумных парадоксаў атрымліваецца занадта доўгім. Няўжо няварты хоць бы простага ўпаміну вялікі князь Вітаўт, які камандаваў пад Грунвальдам аб’яднаным усходнеславянскім войскам? А кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве Тадэвуш Касцюшка? Ці былі паплечнікі па барацьбе ў Кастуся Каліноўскага і Валерыя Урублеўскага? Можа, гэта іхнія неназваныя прозвішчы, а не прозвішча царскага генерал-губернатара Мураўёва-вешальніка трэба было б выдзеліць у падручніку курсівам? Марна мы будзем шукаць у кнізе хоць бы два-тры словы пра Антона Трусава, што прайшоў шлях ад камандзіра атрада інсургентаў у 1863 г. да сакратара Рускай секцыі I Інтэрнацыянала, пра рэвалюцыянера Івана Пуліхава (ягоным імем названа адна з мінскіх вуліц), што ў 1906 г. зрабіў замах на мінскага губернатара Курлова, па загадзе якога быў расстраляны мітынг на Прывакзальным пляцы...

Ці не занадта старанна клапоцяцца аўтары падруч-

ніка пра тое, каб не абцяжарваць памяць вучняў? Ці не будзе гэтая памяць занадта лёгкай? Ды і які выхаваўчы эфект мае такая гісторыя без імёнаў?

Уражвае баязлівасць, нейкая цяжка зразумелая абачлівасць падручніка ў тых выпадках, калі неабходна вызначыць нацыянальную прыналежнасць той або іншай гістарычнай асобы. Дайшло да таго, што на стар. 48-й у вынятцы з пастановы калегіі прафесараў Падуанскага універсітэта аб наданні вялікаму палачаніну вучонай ступені доктара медыцыны школьнік прачытае: «Выдатны рускі доктар Францыск Скарына...» Памылка сярэднявечнай прафесуры? He, дзіўная недасведчанасць сучасных аўтараў. У навуковы ўжытак даўно ўжо ўведзены дакладны пераклад згаданай пастановы, зроблены вядомым лаціністам Я. Парэцкім, але, ігнаруючы яго, аўтары падручніка навязваюць сваё непісьменнае прачытанне важнага дакумента, уводзячы школьнікаў у зман. Або такі прыклад. Мужны рэвалюцыянер Ігнат Грынявіцкі, які паводле прысуду «Народнай волі» пакараў смерцю цара Аляксандра II, разам з некаторымі сваімі таварышамі неакрэслена названы «ўраджэнцам Беларусі», хоць даказана, што ён быў беларусам не толькі па нараджэнні, але і па перакананнях. Невыпадкова выдаўцы падпольнага часопіса «Гомон» называлі Грынявіцкага адным з заснавальнікаў беларускай фракцыі «Народнай волі», органам якой быў гэты часопіс.

Павярхоўна, а часам проста тэндэнцыйна асвятляецца ў падручніку гісторыя культуры. Напрыклад, з параграфа 9-га «Утварэнне беларускай народнасці. Беларуская культура XIV — першай паловы XVII стагоддзяў» школьнікі не даведаюцца пра масавыя паездкі беларускай моладзі, у тым ліку і прадстаўнікоў «люду паспалітага», на вучобу ва універсітэты Заходняй Еўропы — у Кракаў, Прагу, Балонью, Падую... Недасведчаны вучань можа зрабіць выснову, што Францыск Скарына быў сярод нашых землякоў адзіным, каму пашчасціла атрымаць у той час вышэйшую адукацыю. Але ж вядома, што адначасова са Скарынам у Кракаўскай alma mater вучыліся Мікола з Ашмянаў, Вінцусь са Слуцка, Павел з Гародні, Марка з Нямігі, Георгій з Ваўкавыска... У канцы XV ст. у гэтым універсітэце магістр Ян з Полацка чытаў шкалярам «Пісьмы» Цыцэрона, а магістр Ян з Мастоў — «Этыку» і «Метафі-

зіку» Арыстоцеля. Віленец Мацвей быў абраны рэктарам Сіенскага універсітэта. Беларускія студэнты неслі на радзіму і развівалі тут ідэі Адраджэння і Рэфармацыі. Такім чынам, наша культура актыўна ўключалася ў агульнаеўрапейскае рэчышча. «Нсторня БССР» гэтую надзвычай важную з’яву проста замоўчвае.

У кнізе няма ні слова пра першую легальную беларускую газету «Наша ніва», якая адыграла велізарную ролю ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці, развіцці беларускай мовы і літаратуры. Уадначас з гэтым аўтары падручніка чамусьці старанна падрэсліваюць культурную адсталасць беларусаў. Настолькі старанна, што гэтую дзіўнасць заўважаюць і вучні. Памятаю, як адзін уніклівы дзесяцікласнік запытаўся ў мяне: «Чаму нас хочуць пераканаць, што Беларусь была болып непісьменная, чым у сапраўднасці?» Запытаўся і падмацаваў свае словы вельмі наглядным прыкладам. На стар. 129 школьная «Нсторня БССР» паведамляе, што «да пачатку XX ст. 77 працэнтаў насельніцтва Беларусі былі непісьменныя», а зазірнуўшы ў трэці том «Краткой Белорусской Советской энцнклопеднн» (Мінск, 1980, стар. 6) можна даведацца нешта іншае: паводле дадзеных усерасійскага перапісу 1897 года, непісьменнымі былі 68 працэнтаў жыхароў беларускіх губерняў. Розніца, як бачым, немалая.

У параграфе «Перамога культурнай рэвалюцыі ў БССР» няма ніводнага імя беларускага савецкага вучонага, не названыя нашы першыя акадэмікі. У пераліку сучасных пісьменнікаў не згаданы У. Караткевіч, які — асмелюся выказаць гэтую крамольную думку — зрабіў дзеля адраджэння гістарычнай памяці беларускага народа, бадай, болей за ўсіх нашых сучасных гісторыкаў.

У рэспубліканскай перыёдыцы ўжо адзначалася, што ў падручніку амаль цалкам адсутнічае палітычная і вайсковая гісторыя беларускіх земляў на працягу цэлых стагоддзяў, недапушчальна звужаны паказ багатых традыцый класавай, нацыянальна-вызваленчай, рэвалюцыйнай барацьбы нашага народа. «ІІсторня БССР» маўчыць пра паўстанне Тадэвуша Касцюшкі і паўстанне 1830—1831 гадоў. Характарызуючы падзеі 1863 г. аўтары кнігі павінны былі прывесці ацэнку, якую далі паўстанню ў Беларусі і Літве К. Маркс і Ф. Энгельс. Дарэчы, істотна адрозніваюцца пазіцыі

класікаў марксізму-ленінізму і аўтараў «ІІсторші БССР» і ў аналізе становішча беларускага народа пасля далучэння Беларусі да Расіі (менавіта далучэння, а не ўз’яднання, як сцвярджае падручнік, бо беларускія землі ў склад Расійскай імперыі раней ніколі не ўваходзілі). Гэтая падзея, магчыма, мела і некаторыя пазітыўныя вынікі, але, кажучы пра іх, нельга забываць словы Ф. Энгельса пра рэакцыйнасць і падступнасць царызму, які зусім не збіраўся вызваляць беларускіх сялянаў ад улады польскіх і апалячаных паноў, дадаўшы да гэтага прыгнёту яшчэ і свой. «Яно (далучэнне да Расіі.— У. А.) выратавала беларускі народ ад прымусовага акаталічвання і паланізацыі»,— чытаем у падручніку. Але крыніцы і гістарычныя працы сведчаць, што з часоў Люблінскай уніі 1569 г. палітыка апалячвання беларусаў мела найбольшыя поспехі якраз з 1772 па 1830 год, ужо ў час знаходжання Беларусі ў Расійскай імперыі. Між іншым, праваслаўная Расія была адной з дзвюх краін ва ўсім свеце, дзе ордэн езуітаў працягваў дзейнічаць пасля яго скасавання ў 1773 г. рымскім папам Кліментам XIV. Кацярына II заахвочвала езуітаў, а Павел I пазней дабіўся ад папы прызнання гэтага ордэна. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў на змену паланізацыі прыйшла гэткая ж гвалтоўная русіфікацыя. Як бачым, аўтары падручніка ігнаруюць абавязковае для сумленных гісторыкаў правіла — асвятляць падзеі і з’явы не аднабакова, а ў сукупнасці ўсіх фактаў.

У школьным падручніку мы сустракаемся не толькі з вульгарызатарскімі схемамі трыццатых гадоў, тут на поўны голас гучыць і рэха дарэвалюцыйнай буржуазна-дваранскай гістарыяграфіі, якая апраўдвала палітыку цароў, праваслаўе лічыла прагрэсіўным, а ўсё, звязанае з каталіцызмам і царкоўнай уніяй выстаўляла рэакцыйным, антынародным і антынацыянальным. Аўтары «Псторнн БССР» падкрэсліваюць станоўчую ролю праваслаўных брацтваў і створаных пры іх школ і друкарняў у развіцці беларускай культуры і нічога не кажуць, напрыклад, пра кальвінісцкія друкарні і навучальныя ўстановы. Але ж нельга выкрасліць з гісторыі той факт, што першую на сучаснай тэрыторыі Беларусі кнігу на беларускай мове Сымон Будны выдаў у 1563 г. у нясвіжскай пратэстанцкай друкарні. На стар. 58 чытаем: «У казках, жартоўных песнях, пры-

маўках народ з’едліва высмейваў шляхту, каталіцкае і уніяцкае духавенства». Хочацца запытаць: няўжо беларусы не высмейвалі духавенства праваслаўнае, якое было не менш жорсткім прыгнятальнікам? (Вядомы беларускі гісторык М. Улашчык дасціпна казаў пра сучасных абаронцаў сярэднявечнага праваслаўя ад езуіцкіх падкопаў: «Вядома, Бога няма,— думаюць яны,— але ўсё адно наш барадаты праваслаўны — лепей за іхняга голенага каталіцкага».) Дарэчы, ужо даўно аб’ектыўнай ацэнкі, а не адной толькі лаянкі вымагае уніяцтва, паслядоўнікамі якога, паводле падлікаў доктара гістарычных навук А. Грыцкевіча, у XVIII ст. было 75 працэнтаў насельніцтва Беларусі (а ў сельскай мясцовасці — больш за 80).

У падручніку, па сутнасці, апраўдваецца ўмяшанне царызму, што быў, як мы памятаем, жандарам Еўропы, ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Або такі красамоўны прыклад. «Нсторня БССР» неаднаразова паведамляе пра ўцёкі і перасяленні беларусаў у межы Рускай дзяржавы, але замоўчвае добраахвотныя перасяленні рускіх сялян і гараджан на беларускія землі. Прычынай гэтай масавай з’явы было не толькі ўзмацненне феадальнай эксплуатацыі, але і жорсткі пераслед старавераў і іншых недзяржаўных рэлігійных плыняў. 3 «Нсторнп Росснн» С. Салаўёва можна даведацца, што ўрад імператрыцы Лізаветы Пятроўны ў 1754 г. патрабаваў ад сейма Рэчы Паспалітай вярнуць мільён (!) уцекачоў. Хіба гэты факт не даказвае прыязнасць і цесную сувязь усходнеславянскіх народаў, прадстаўнікі якіх у цяжкі час шукалі і знаходзілі прытулак сярод братоў па крыві?

Шмат сур’ёзных прэтэнзій можна прад’явіць і да храналагічнай табліцы падручніка. У ёй няма дат першай летапіснай згадкі пра Полацк, Грунвальдскай бітвы, нават паўстання 1863—1864 гг. Своеасаблівы працяг хібаў тэксту — змешчаны ў канцы ілюстрацыйны матэрыял. Тут яўна бракуе рэпрадукцый беларускіх мастакоў на гістарычныя тэмы. Чаму б, напрыклад, не пазнаёміць школьнікаў з адным са шматлікіх жывапісных твораў, прысвечаных Міколу Гусоўскаму? Але ж вучань спытае: «Хто такі Гусоўскі?», а гэтага, як мы ўжо казалі, у кнізе няма. Яўна недарэчнай выглядае ў падручніку гісторыі рэпрадукцыя карціны В. Цвірко «Лета». Кніга не мае слоўнічка тэрмінаў і паняц-

цяў, спісу літаратуры для пазакласнага чытання.

Загарнуўшы «Нсторню БССР», можна зрабіць толькі адну выснову: гэтая кніга даўно і безнадзейна састарэла. На жаль, тое самае даводзіцца казаць і пра падручнік па гісторыі Беларусі для ВНУ, дзе паўтараюцца — натуральна, ужо на іншым узроўні — практычна ўса названыя, далікатна кажучы, «недахопы» школьнага падручніка. (Тым, хто хоча падрабязней пазнаёміцца з крытыкай інстытуцкай «йсторнн БССР», можна парэкамендаваць грунтоўны артыкул Валянціна Грыцкевіча «Каб ведалі факты», надрукаваны ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» 14 жніўня 1987 г.)

Такім чынам, пры цяперашніх падручніках і сістэме выкладання нацыянальнай гісторыі, калі ў сярэдняй школе з чацвёртага да дзесятага класа на вывучэнне тысячагадовага мінулага Беларусі адводзіцца толькі 34 урокі, гістарычная самасвядомасць беларусаў проста не можа быць іншаю. Зрэшты, было б не зусім правільна сцвярджаць, што наша рэспубліка ;— гэта нейкае выключэнне. Названая праблема ў той або іншай ступені, але дастаткова востра стаіць у маштабах усёй краіны.

Прасцей за ўсё было б абвінаваціць у такім становішчы адных гісторыкаў. Але галоўная віна, мы разумеем, ляжыць не на іх. Рэжыму, што ўсталяваўся ў нашай краіне ў канцы дваццатых гадоў, гісторыя як навука была не патрэбна. Яна была патрэбна як паслугачка прапаганды — каб апраўдваць знішчэнне лепшае часткі грамадства. Клопаты афіцыйных гісторыкаў Ta­ro часу былі вельмі блізкія да высілкаў, створаных фантазіяй Джорджа Оруэла ў ягонай антыутопіі «1984» чыноўнікаў «міністэрства праўды», установы, якая займалася нястомнаю падгонкаю мінулага пад сучаснасць і пераўтварэннем хлусні ў праўду. Гісторыкі, што асмельваліся пратэставаць, непазбежна траплялі ў бязлітасныя жорны ГПУ — НКВД. А. Даўжэнка пісаў тады ў сваім дзённіку, што на гістарычныя факультэты даводзілася заганяць сілай, бо сёння ты студэнт-гісторык, а заўтра — гатовы «вораг народа». Той страшны час і спарадзіў гісторыкаў, якія, абвяшчаючы сябе марксістамі, служылі не марксізму, не народу, не ісціне, a — уладзе. Ім было абыякава, чытае народ іхнія пісанні ці Н9, галоўнае, каб наверсе былі задаволеныя. Ска-

заць, што такое становішча назаўсёды канула ў Лету,— значыць пайсці супраць праўды.

Мы ведаем, што і ў самыя змрочныя гады сталіншчыны былі гісторыкі, якія не прадалі свайго сумлення. Некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў засценкі НКВД, высылалі і адпраўлялі ў лагер беларускага гісторыка і археографа М. Улашчыка. Незадоўга да смерці Мікалай Мікалаевіч апавядаў мне, як на адным з допытаў у 1950 г. ён папрасіў следчага перадаць у камеру ягоныя працы. Следчы адказаў здзеклівым рогатам. «Міл-чалавек,— супакоіў ён вучонага,— ды нікому твае працы ўжо ніколі не спатрэбяцца». Час рассудзіў па-свойму: кнігі Улашчыка спатрэбіліся нам, спатрэбіцца і яго апошняя кніга пра мінулае роднай вёскі, якую нядаўна выдала «Мастацкая літаратура».

He ў самыя спрыяльныя для гістарычнай навукі 60—70-я гады побач з Улашчыкам сумленна працавалі і працягваюць працаваць цяпер браты Анатоль і Валянцін Грыцкевічы, Аляксей Каўка, Генадзь Каханоўскі, Генадзь Кісялёў... Спіс можна працягнуць. Гэтым людзям было нялёгка раней, не надта лёгка, відаць, і сёння. Чаму? Ды таму, што значная частка, калі не большасць прадстаўнікоў нашай гістарычнай навукі па-ранейшаму арыентуюцца ў сваёй дзейнасці не на праўду, а на начальства. Ну а бюракратыі неабходны, як вядома, не чалавек-творца, не чалавек-мысліцель — ёй трэба не абцяжараны лішнімі ведамі чалавек-функцыянер. Бюракратыя не любіць, калі ў яе пад нагамі блытаюцца непаслухмяныя гісторыкі і іншыя асобы, што перашкаджаюць займацца сапраўды дзяржаўнымі справамі. Менавіта з такіх пазіцый, напрыклад, напісана карэспандэнцыя М. Амельчанкі «Поўмільёна за «прагулку» ў XI стагоддзе» («Звязда», 1988, 6 мая). Гаворка ў ёй ідзе пра станцыю метро «Няміга», якая будуецца на тэрыторыі Мінскага замка, пагражаючы найболып значным архітэктурным і археалагічным помнікам нашай сталіцы. Публікацыя вытрымана ў пагардліва-абразлівым тоне. «Зразумела,— піша М. Амельчанка,— вучоным трэба нешта вывучаць, адкрываць і, у рэшце рэшт, абараняць дысертацыі. Чаму б археолагам не скіраваць пільную ўвагу ў бок вёскі Гарадзішча Мінскага раёна... Калі гэтага мала, працягвайце вывучаць Мінск XI ст., размеры замчышча таксама вялікія». Журналіст дае вучоным безапеляцыйнае ўка-

занне, дзе праводзіць даследаванні. А каб яно прагучала болып важка, далей падаецца такая сентэнцыя: «Паважаць гісторыю трэба, але трэба паважаць і нялёгкую працу людзей, якія будуюць метро для тых, хто кожную раніцу дабіраецца на работу ў перапоўненых аўтобусах». Такім чынам высветлілася, што археолагі і ўсе, хто іх падтрымлівае, замінаюць ажыццяўляць няўхільны клопат аб працоўным чалавеку.

Бюракратыя ніколі не была і не будзе зацікаўлена ў жывой дзейнасці. Яна зацікаўлена ў іншым — у імітацыі гэтай дзейнасці. Навошта займацца нялёгкай канкрэтнай працай па пераадоленню выродлівых дэфармацый ленінскай нацыянальнай палітыкі, якія паставілі беларускую мову на мяжу знікнення? Лепей наладзіць якую-небудзь піумную кампанію і прыняць яшчэ адну пастанову па ўзмацненні выхаваўчай работы. Дарэчы, для аматараў такіх кампаній цудоўным дарункам стаў змешчаны ў часопісе «Полнтнческнй собеседннк» (№ 5, 1987) артыкул У. Бегуна «Пераасэнсаванне сімвала», прысвечаны, у прыватнасці, старажытнаму беларускаму гербу «Пагоня». Дэманструючы неглыбокую дасведчанасць у гістарычных фактах, блытаючыся ў тэрміналогіі (скажам, называючы падзелы Рэчы Паспалітай падзеламі Вялікага княства Літоўскага, якіх ніколі не адбывалася) і высоўваючы зусім не бясспрэчны тэзіс пра тое, што «сімвал уздзейнічае на свядомасць чалавека ў сваім апошнім пераасэнсаваным (хочацца ўдакладніць, пераасэнсаваным кім: У. Бегуном ці народам? — У. А.) значэнні, аўтар абвяшчае «Пагоню», якая мае 700-гадовую гісторыю, не чым іншым, як «эмблемай нацыяналізму і папаўзлівасці перад іншаземнымі гаспадарамі». Вось табе і маеш! Гэта герб, пад якім змагаліся беларускія і літоўскія палкі пад Грунвальдам, герб, які быў на штандарах паўстанцаў Каліноўскага. Але сёй-той, чые веды пра мінулае Беларусі яшчэ лягчэйшыя, чым у Бегуна, успрыняў ягоны артыкул як сапраўднае адкрыццё. Зразумела, пачалася новая кампанія. Здымалі шыльды, здымалі з экспазіцый мастацкія палотны, праз лупу разглядвалі кніжныя ілюстрацыі. Можа, паменела б у гэтых пільных таварышаў рупнасці, каб яны ведалі, што ў 1863 годзе цыркуляры з забаронаю рэвалюцыйных знакаў з «Пагоняй» выдаваў кат паўстання граф Мураўёў-вешальнік.

Нядаўна Полацк адзначаў сваё 1125-годдзе, а ў герб горада, як вядома, таксама ўваходзіць збройны рыцар на кані. Што ж рабіць? Цалкам закасаваць старажытны герб усё-такі страхавіта. Тады мастаку, што афармляў юбілейныя ўрачыстасці, загадалі каня паставіць на ўсе чатыры нагі, а замест паднятага над галавою мяча, у якім хтосьці, відаць, угледзеў пагрозу для ідэалаў сацыялізму, даць вершніку ў рукі сцяг. Праўда, пазней нехта звышпільны і ў гэтым сцягу ўбачыў «сцяг незалежнасці». Што ж гэта такое, як не рэцыдывы азіятчыны, пра якую з болем і абурэннем пісаў некалі ў сваім дзённіку Кузьма Чорны? 0, калі б гэтыя барацьбіты з «нацыяналізмам» з гэткай самай шчырасцю змагаліся б за вяртанне беларускай мовы ў дзіцячыя сады і школы, у інстытуты і дзяржаўныя ўстановы, дзе яна працягвае заставацца ў становішчы зняважанай падчаркі.

Вышэй ужо ішла гаворка, што вельмі значная частка прадстаўнікоў нашай гістарычнай навукі застаецца на старых пазіцыях, якія ўступілі ў канфлікт з самім часам дэмакратызацыі і імкнення да галоснасці. Вядома, кіраўніцтва Інстытута гісторыі АН БССР, інстытута гісторыі партыі, гістарычнага факультэта БДУ будзе сцвярджаць, што гэта не так, што калі яны яшчэ не зусім вызваліліся з мёртвых бюракратычных путаў, дык, прынамсі, прагнуць хутчэй з іх вырвацца. Вельмі хацелася б даць веры, але выступленні нашых масцітых гісторыкаў у друку сведчаць пра адваротнае. BapTa было на пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў БССР у чэрвені 1987 года Н. Гілевічу выказаць сваю думку пра стан беларускай гістарычнай навукі, як у «Советской Белорусспіі» адразу ж з’явіўся артыкул дактароў навук В. Мялешкі і 3. Капыскага «Фактам насуперак». Аўтары гэтай мажорнай публікацыі пераконвалі чытачоў, што наогул з гістарычнай навукай у нас поўны парадак. У прыватнасці, яны пісалі: «Са сцверджання Н. Гілевіча атрымліваецца, што тыя, хто асвятляе гісторыю беларускага народа, быццам бы не маюць неабходных ведаў, не валодаюць марксісцкаленінскай метадалогіяй...» і г. д. Але, па-першае, нічога такога Н. Гілевіч у сваім дакладзе не казаў, а, падругое, тон артыкула міжволі ўваскрашае ў памяці старажытнае лацінскае выслоўе: «Юпітэр, ты злуешся, значыць, праўда не на тваім баку». Карацей, сумлен-

най палемікі зноў не атрымалася, яе замяніла барацьба за гонар мундзіра.

Яшчэ адзін прыклад рэакцыі нашых гісторыкаў на крытыку — надрукаванае ў «Полнтнческом собеседннке» (№ 4, 1988) інтэрв’ю з членам прэзідыума Беларускага рэспубліканскага савета па каардынацыі навукова-доследнай работы ў галіне гісторыі КПСС і партыйнага будаўніцтва доктарам гістарычных навук прафесарам А. Малашкам. Частка гэтага інтэрв’ю прысвечана палеміцы з маім артыкулам «Калі чырванее Кліо» («Лнтературная газета», 17 лютага 1988 г.). На жаль, слова «палеміка» і ў гэтым выпадку даводзіцца браць у двукоссе. Прафесар Малашка, як у не такія яшчэ і далёкія ад нас часіны нястомнага выкрыцця «ворагаў народа», пачынае не з доказаў, а з абвінавачвання. Паведаміўшы, што ў рэспубліцы ідзе працэс рэабілітацыі рэпрасаваных дзеячаў, што пра іх пачалі з’яўляцца артыкулы і ўспаміны, аўтар затым піша: «У сувязі з гэтым мы лічым абсалютна беспадстаўным, загадзя тэндэнцыйным сцверджанне Уладзіміра Арлова на старонках «Ліітературной газеты», што любыя спробы адысці ад створаных у 30-я гады вульгарных схем будуць сустрэты ў нас у рэспубліцы ў штыкі, што мы, беларусы, будзем абавязкова размахваць «аглобляй». Доктар навук дэманструе няўменне (ці нежаданне?) зразумець тое, што бярэцца так заўзята аспрэчваць. Стары знаёмы прыём падтасоўвання фактаў і прыпісвання апаненту таго, што той і ў сне не бачыў. Гаворка ў маім артыкуле ішла не толькі і не столькі пра ахвяры сталінізму, як пра неабходнасць пераадолення вульгарызатарскіх схем, датычных усёй гісторыі Беларусі. I аглобляй у артыкуле размахваюць не беларусы, а рэцэнзенты тыпу А. Залескага, якіх прафесару А. Малашку не варта было б атаясамліваць з усімі беларусамі. Далей ён супакойвае чытача: маўляў, сумнавядомая рэцэнзія А. Залескага на кнігу К. Тарасава «Память о легендах» была апублікавана ў «Коммуннсте Белорусснн» вельмі даўно, цэлыя два гады назад, а значыць, няма чаго і згароду гарадзіць. I ўвогуле «А. Залескі — даўно ўжо пенсіянер і на развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі, па сутнасці, не ўплывае». Такі вось бяскрыўдны пенсіянер. Аднак пры гэтым прафесар Малашка чамусьці сарамліва маўчыць, што аглабельныя артыкулы Залескага працягваюць

публікаваць нашы рэспубліканскія выданні. (У 1987 г. ён на старонках «Звязды» ў традыцыях 30-х гадоў граміў эсэ М. Ермаловіча пра старажытны Полацк.) «Ціхі пенсіянер» Залескі заваліў сваёй прадукцыяй шматлікія рэдакцыі — ад «Полымя» да «Ллтгазеты». Можа, на развіццё гістарычнай навукі ён ужо і не ўплывае, але бяскрыўднымі выступленні гэтага вучонага мужа не назавеш. Да прыкладу, адна з рэдакцый у свой час адхіліла маю рэцэнзію на кнігу К. Тарасава з тае прычыны, што гэтай кнізе, маўляў, ужо даў партыйную ацэнку ў «Коммунлсте Белорусснл» доктар гістарычных навук А. Залескі. Відаць, з пачуцця прафесійнай салідарнасці прафесар Малашка ў «Полнтнческом собеседнлке» далікатна прамаўчаў і пра згаданы мною ў «Ллтературной газете» артыкул яшчэ аднаго доктара навук А. Ігнаценкі, які на старонках «Звязды» актыўна падтрымліваў Залескага. Дарэчы, А. Ігнаценка, зусім не пенсіянер і, працуючы на гістарычным факультэце БДУ, на навуку, бясспрэчна, уплывае.

Рэдакцыям, што любяць даваць слова прафесару А. Залескаму, хацелася б, карыстаючыся выпадкам, паведаміць, што гэты аўтар — ніякі не спецыяліст па гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. Усе асноўныя ягоныя працы прысвечаны быту беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямала намаганняў прыклаў ён таксама, вывучаючы вобраз I. В. Сталіна ў партызанскім фальклоры. Пачытаць артыкулы А. Залескага па названых тэмах было б, пэўна, сапраўды цікава і карысна.

На пачатку XX стагоддзя М. Багдановіч напісаў горкія словы пра абкрадзеную душу беларускага народа, у якой «нават мовы няма». Кастрычніцкая рэвалюцыя дала беларусам магчымасць свабодна развіваць нацыянальную культуру, але з канца дваццатых гадоў, калі пачаліся бязлітасныя крывавыя рэспрэсіі ў дачыненні да нацыянальнай інтэлігенцыі, душа беларускага народа зноў апынулася ў становішчы абкрадзенай. На жаль, словы М. Багдановіча сёння актуальныя, відаць, нават болып, чым у час напісання. Нам трэба вярнуць свой бясцэнны духоўны скарб — родную мову, але не менш надзённая задача — вяртанне народу гістарычнай памяці, без якой немагчыма паўнацэнная нацыянальная самасвядомасць. У сувязі з гэтым хацелася б сфармуляваць некаторыя прапановы.

Безумоўна, неабходныя новыя падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэдніх школ і ВНУ. У свой час у друку чуліся абяцанні кіраўнікоў Міністэрства асветы БССР абвясціць конкурс на новы падручнік. Але пакуль грамадскасць заспакойвалі, падручнік быў падрыхтаваны цішком, без усякага конкурсу. На ягоным абмеркаванні, якое адбылося ў лістападзе 1988 г., гучала вострая і абгрунтаваная крытыка новага тэксту за паўтарэнне шмат якіх старых схем і памылак. (Іначай, відаць, і быць не магло, бо ў стварэнні «новага» падручніка бралі ўдзел дзве аўтаркі старога — М. Баранава і Н. Паўлава, толькі месца Л. Абэцэдарскага заняў прафесар Э. Загарульскі. Тым не менш, падобна, што плён іхняе працы работнікаў новага Міністэрства народнай адукацыі цалкам задавальняе.

Аднак перагляду вымагаюць не толькі падручнікі — уся сістэма выкладання роднай гісторыі. Цяпер яна — нейкая не надта абавязковая даважка да гісторыі СССР. Трэба падняць нацыянальную гісторыю да ўзроўню самастойнага прадмета школьнай праграмы. Курс гісторыі БССР павінен чытацца не толькі ў гуманітарных ВНУ (або на факультэтах) і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, але і ў інстытутах, тэхнікумах і вучылішчах усіх профіляў. Тады нарэшце ўдасца разарваць заганнае кола, калі выпускнік сярэдняй школы кепска ведае родную гісторыю, павярхоўна вывучае яе ў ВНУ, а потым ідзе вучыць дзяцей.

Такая праблема існуе і ў іншых рэспубліках, у тым ліку і ў нашых суседзяў-прыбалтаў, хоць там узровень гістарычнай свядомасці значна вышэйшы. У друку з’явілася паведамленне («Советская молодежь». 1988. 19 студз.), што на вывучэнне курса гісторыі Латв. ССР дадаткова выдзелена 35 гадзін. А што зрабілі ў нас? А ў нас у «Настаўніцкай газеце» (12 жніўня 1987 г.) надрукаваны інструктыўны ліст упраўлення школ цяпер ужо былога Міністэрства асветы БССР «Аб выкладанні гісторыі ў вячэрніх школах у 1987/88 навучальным годзе». Гэты цікавы дакумент, між іншым, паведамляе, што ў X класе вячэрніх школ зменшана колькасць гадзін на гісторыю, а таму матэрыял па гісторыі БССР можна вывучаць разам з адпаведным матэрыялам па гісторыі СССР на тых самых уроках. Практычна гэта азначае скасаванне самастойных уро-

каў па гісторыі Беларусі на працягу ўсяго навучальнага года. Вось такая перабудова.

Час перавыдаць з неабходнымі каментарыямі найбольш капітоўныя працы беларускіх гісторыкаў 20-х — пачатку 30-х гадоў — У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага, М. Доўнар-Запольскага, У. Пічэты, С. Агурскага...

Існуе вострая неабходнасць стварыць у рэспубліцы часопіс гістарычнага профілю, які мог бы задаволіць і вучоных і чытачоў-неспецыялістаў, піто хочуць запоўніць лакуны ў сваёй гістарычнай памяці.

Пры Акадэміі навук БССР трэба, урэпіце, стварыць Археаграфічную камісію, што занялася б выяўленнем і публікацыяй гістарычных крыніц, якія захоўваюцца ў архівах нашай краіны і за мяжой, найперш у Полыпчы.

Мэтазгодна было б распрацаваць праграму і адкрыць пастаянныя рэспубліканскія і абласныя курсы па гісторыі і культуры Беларусі для партыйных і савецкіх работнікаў. He сакрэт, што багаж гістарычных ведаў пімат якіх нашых мясцовых, і не толькі мясцовых кіраўнікоў недапушчальна лёгкі. У выніку грамадскасць, напрыклад, звяртаецца ў гарвыканком з прапановаю назваць вуліцу імем К. Каліноўскага або Ф. Скарыны і даводзіцца тлумачыць, хто гэта такія і ці заслугоўваюць гзтыя людзі, каб напіы вуліцы насілі іхнія імёны.

Мякка кажучы, не песціць нас фільмамі пра мінулае роднай зямлі кінастудыя «Беларусьфільм». Кінастужка «Я, Францыск Скарына» ды экранізацыя «AsiKara палявання караля Стаха» У. Караткевіча — вось, здаецца, і ўсё «прадстаўніцтва» нацыянальнай гісторыі дакастрычніцкага перыяду ў сучасным беларускім кінематографе. Але ж тое, піто зрабілі беларускія літаратары за апопінія гады ў гістарычным жанры, дае ўсё ж падставы разлічваць на болыпае. Хіба няварты экранізацыі раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»? Дзеля праўды трэба заўважыць, што ў свой час быў зняты фільм па ягоным жа рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аднак з гледачом ён так і не сустрэўся. Гады два таму пачуліся на гэты конт аптымістычныя абяцанні, было арганізавана некалькі паказаў, але на тым усё і скончылася. Падобна, што нехта зноў келейна вырашыў, што народ фільма не зразумее, што народу нецікава ўбачыць на экране ў адной

з роляў самога аўтара «Хрыста», пачуць песні, якія ён выконвае.

Каб пазбыцца ганебнага комплексу гістарычнай непаўнацэннасці, нам патрэбны матэрыяльныя сімвалы велічы нашай гісторыі. Гаворка не толькі пра помнікі беларускага дойлідства (большасць з іх па-ранейшаму бліжэй не да рэстаўрацыі, а да разбурэння), але і пра помнікі тым, хто сваім ахвярным жыццём ствараў гэтую гісторыю. Так, ёсць цудоўныя помнікі Ф. Скарыну і С. Буднаму ў Полацку і ў Нясвіжы. Але ці шмат у нас такіх сімвалаў? Куды прыйсці пакланіцца ўсходнеславянскаму Златавусту нашаму земляку Кірыле Тураўскаму, Ефрасінні Полацкай, Васілю Цяпінскаму, Міколу Гусоўскаму?.. Нязбыўная наша ганьба — адсутнасць помніка нацыянальнаму герою беларусаў Кастусю Каліноўскаму. Калі змагацца з бяспамяцтвам, дык без прадуманай манументальнай прапаганды (замест адкрыцця ў гарадах і вёсках стандартных помнікаў-блізнятаў) абысціся немагчыма. А колькі магілаў беларускіх літаратараў, мастакоў, тэатральных дзеячаў чакаюць хоць бы сціплага каменя з некалькімі ўдзячнымі словамі. Чакаем мы і таго часу, калі можна будзе ўскласці кветкі і памаўчаць каля манумента тым, хто загінуў за ідэалы сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці ў гады крывавай вакханаліі сталінізму.

Мяжа паміж гісторыяй і сучаснасцю няўлоўная. Тое, што адбылося ўчора, ужо належыць мінуламу. Таму нас не можа не турбаваць, якая праўда застанецца пра нашы дні будучым пакаленням, у тым ліку і пакаленням будучых гісторыкаў. He будзем забываць, што газеты і часопісы, якія мы сёння дастаем са сваіх паштовых скрынак, калісьці зробяцца гістарычнымі крыніцамі. Ці будуць гэтыя крыніцы чыстыя ад хлусні і ад аднаго з самых агідных яе відаў — замоўчвання? Ці змогуць яны перадаць нашчадкам увесь пафас і шматстайнасць нашага часу? Мы з радасцю кажам пра скасаванне мараторыя на праўду, але ці не паспешлівая гэтая радасць? Хіба мала яшчэ зонаў і тэм, дзе гэты мараторый працягвае дзейнічаць? Бюракратыя зацікаўлена ў захаванні сваёй манаполіі на праўду, у тым, каб заглушыць парасткі дэмакратызацыі травою забыцця або абвясціць іх пустазеллем. Прыкладаў гэтага шмат. У 1987 годзе па нечым загадзе было накладзена вета на публікацыі пра цудоўнае інтэрнацыяна-

лістычнае пачынанне беларускай і латышскай моладзі, якая супольным заплывам па Дзвіне пратэставала супроць рэалізацыі авантурнага і непісьменнага праекта Даўгаўпілскай ГЭС. (Як вядома, Савет Міністраў СССР неўзабаве прыняў рашэнне спыніць будаўніцтва гэтай станцыі.) Павярхоўна і неаб’ектыўна асвятлялася ў друку рэспубліканская нарада (сойм) прадстаўнікоў патрыятычных гісторыка-краязнаўчых аб’яднанняў. Беларуская прэса маўчала пра шматтысячны экалагічны мітынг, які адбыўся ў сакавіку 1988 года ў Наваполацку. У абласным і мясцовым друку, дзе прамаўчаць было ўжо проста немагчыма, гэты мітынг цнатліва назвалі «традыцыйным днём адкрытага пісьма», які, маўляў, правёў гарвыканком. Як быццам Наваполацкі гарвыканком кожны месяц наладжвае мерапрыемствы, калі стаяць напагатове дзесяткі запраўленых вадою пажарных машын і прысутнічаюць сотні ахоўнікаў парадку ў форме і ў цывільным. Тэндэнцыйнымі, і па стылі і па аргументацыі вытрыманымі ў духу трыццатых гадоў, былі навязаныя ў кастрычніку 1988 г. практычна ўсім рэспубліканскім і абласным газетам артыкулы «Эвалюцыя палітычнага невуцтва» і «Пена на хвалях перабудовы», якія мелі на мэце дыскрэдытаваць маладзёжныя аб’яднанні «Талака» і «Тутэйшыя», толькі што створанае рэспубліканскае гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі», убіць клін паміж творчай інтэлігенцыяй і рабочым класам. Антыперабудовачныя сілы рабілі ўсё магчымае, каб схаваць праўду пра тое, што адбылося ў Мінску 30 кастрычніка 1988 года, калі быў разагнаны шматтысячны мітынг-рэквіем «Дзяды», які меў ярка выяўлены антысталінісцкі характар. Што можна сказаць у сувязі з гэтым? Той, хто ўтойвае ад народа праўду, нясе маральную адказнасць не толькі перад намі, але і перад будучыняй.

Гісторыя — не ўласнасць бюракратычнага апарату. Гісторыя — духоўнае багацце народа. Нам пашчасціла жыць у час, калі пачынаецца вяртанне гэтага багацця ягонаму законнаму валадару. Гэтае вяртанне — не толькі вынік змен «наверсе», якія зрабілі атмасферу нашага грамадства чысцейшаю. Яно найперш абумоўлена ростам нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта гэты працэс паклікаў да жыцця шматлікія нефармальныя патрыятычныя суполкі. Менавіта дзякуючы яму ў

літаратуру і мастацтва, у навуку прыйшло новае пакаленне, з якім звязваюць вялікія надзеі на адраджэнне беларускай мовы і ўсёй нацыянальнай культуры. Названы працэс прымусіў пераацаніць свае пазіцыі і шмат якіх прадстаўнікоў старэйшага пакалення. 3 горкай усмешкаю, але ўсё-такі і з пэўным аптымізмам прыгадваю, як, выступаючы на Скарынаўскім свяце кнігі ў Полацку, даволі вядомы беларускі паэт прызнаваўся: раней, маўляў, саромеўся, што беларус, а цяпер пачаў гэтым ганарыцца.

Белыя плямы і чорныя дзіркі ў нашай гістарычнай свядомасці паступова запаўняюцца. Пакуль навука буксуе, рэй тут па-ранейшаму вядуць літаратура і мастацтва. Калі казаць пра апошнія гады, дык нельга не назваць апублікаваную ў «Нёмане» дакументальную аповесць Э. Ялугіна «Пасля небыцця», прысвечаную жыццёваму шляху пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча, старшыні першага ўрада БССР Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), гістарычныя раманы «Крыж міласэрнасці» В. Коўтун і «След ваўкалака» Л. Дайнекі, надрукаваны ў «Полымі» дзённік К. Чорнага. Нельга не ўспомніць выставу палотнаў і скульптур на гістарычныя тэмы А. Марачкіна і А. Шатэрніка ў Полацкай карціннай галерэі і рэспубліканскую мастацкую выстаўку ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага. Усё гучнейшым робіцца і голас прафесійных слуг музы гісторыі Кліо: па выніках праведзенай часопісам «Крыніца» («Родннк») анкеты ў ліку дзесяці лепшых кніг 1987 года дзве пазіцыі занялі кнігі па гісторыі беларускай архітэктуры і медыцыны, што належаць пяру В. Грыцкевіча і М. Ткачова.

Гаворачы пра рост нацыянальнай самасвядомасці, не магу прамаўчаць пра вельмі радасную для мяне падзею — у цяжкай шматмесячнай барацьбе з мінскімі праектыроўшчыкамі і мясцовай бюракратыяй грамадскасць майго роднага Полацка дабілася адхілення абсурднага праекта так званай рэгенерацыі цэнтральнай плошчы, які пагражаў канчаткова знявечыць архітэктурны твар патрыярха нашых гарадоў.

Усё гэта, вядома, дапамагае перамагчы няўпэўненасць, а часам і роспач, з якімі шмат хто глядзеў на перспектывы беларускай культуры яшчэ ў самым нядаўнім мінулым. Так, нашы надзеі на тое, што духоўная сувязь часоў і пакаленняў не абарвецца, што на-

род не ператворыцца ў безаблічнае, пазбаўленае памяці насельніцтва, якое не мае Радзімы, а жыве на нейкай тэрыторыі, ператворанай паводле вобразных слоў Р. Гамзатава ў своеасаблівую нарыхтоўчую кантору, гэтыя нашыя надзеі памацнелі. Але было б недаравальнаю легкадумнасцю лічыць, што небяспека нябыту, пра што не раз папярэджваў нас незабыўны У. Караткевіч, мінулася. Магчыма, найбольш моцна і палымяна яго перасцярога прагучала ў вершы пра загадкавы народ — таўраў, якія жылі некалі ў Крыме і зніклі ў цемры стагоддзяў. Радкамі з яго і хочацца закончыць гэтыя нататкі.

Дрэмле Кошка-гара, Дрэмлюць таўраў руіны. Я стаю і ўяўляю, Што я не ізгой, He паэт з беларускіх узгоркаў сініх, А апошні таўр Народа свайго.

О, якая ганебнасць у гэтых згадках!

О, які атрутны бяспамяцтва дым!.. Крый нас, Божа, калі і на нас Нашчадкі Паглядзяць, Як мы На таўраў Глядзім.

«Нёман», 1989, № 3

Пераклад з рускай мовы аўтара

8 Зак. 264

ВАЛЯНЦІН ГРЫЦКЕВІЧ

ПАД ЗНАКАМ ДНЯ УЧАРАШНЯГА

Як будзе сувымяраць чалавек мінулае свайго народа з сучасным, якой будзе яго гістарычная свядомасць, шмат у чым залежыць ад Ta­ro, якія кнігі па гісторыі роднага краю ён прачытае ў маладосці. Таму цяжка пераацаніць значнасць адпаведных падручнікаў. He менш важна і тое, якія метадычныя сродкі прапануюцца там маладому чалавеку. Бо яны шмат у чым вызначаюць тое, крытычна ці не ён будзе ставіцца да гістарычных фактаў, крыніц і даследаванняў, у якіх гэтыя факты зафіксаваны і растлумачаны. 3 такімі вось думкамі мы і ўзялі ў рукі падручнік для гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў — «Нсторню БССР» (ч. 1, Мінск, 1981) пад рэдакцыяй В. В. Чапко і A. I. Ігнаценкі.

Аўтары падручніка выкарысталі працы дарэвалюцыйных і беларускіх савецкіх гісторыкаў, іх пераліку і пераліку асноўных крыніц прысвечаны «Уводзіны» — вельмі важны раздзел, які вызначае метадычныя асновы кнігі. На жаль, усё звялося да аднаго пераліку крыніц і прац, без іх адбору і грунтоўнага аналізу. На 18 старонках раздзела названыя ажно 79 крыніц і 127 гістарычных прац. Зразумела, пры такой насычанасці тэксту назвамі сур’ёзнага аналізу і не магло быць.

У пераліку найбольш важных крыніц па гісторыі Беларусі няма крыніц на польскай і іншых мовах (хронікі М. Стрыйкоўскага, апісанняў па-

дарожжаў і г. д.). Няма ўпамінанняў пра публікацыі 32 і 35 тамоў «Поўнага Збору рускіх летапісаў» з беларускімі летапісамі, што выдадзены ў 1975—1980 гадах вядомым археографам М. М. Улаіпчыкам у Маскве ў выдавецтве Акадэміі навук СССР. Няма «Мужыцкай праўды» К. Каліноўскага. Няма «Статута Вялікага княства Літоўскага». He названыя неабходныя для гісторыкаў метады групоўкі, пошукаў, прачытання і тлумачэння крыніц, хоць менавіта на прыкладзе аналізу дарэвалюцыйных мясцовых археаграфічных публікацый гэтыя метады наглядна прадэманстраваў М. М. Улашчык у сваіх «Нарысах па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» (М., 1973). Але гэтая кніга ў падручніку не згадваецца. А студэнту асабліва востра неабходна метадалагічная падрыхтоўка да працы з крыніцамі ў сувязі з пашырэннем спосабаў іх аналізу і апрацоўкі.

Месцамі аўтары «Нсторнн БССР» недастаткова крытычна падыходзяць да крыніц, не ўлічваючы нацыянальнай, рэлігійнай, класавай і наогул групавой прыналежнасці іх аўтараў, жанравых асаблівасцяў крыніц. Пры цытаванні на с. 144 публіцыстычнага твора Ю. Выбіцкага (1776) пра цяжкі стан сялянства Беларусі не ўлічваецца тое, што падобныя творы ўзніклі на аснове казаняў — дыдактычных прамоўніцкіх твораў з пэўнымі этычнымі патрабаваннямі — і абавязкова змяшчалі ў сабе рытарычныя фігуры перабольшвання.

На старонках 144, 168—169 аўтары для пацвярджэння тэзісу пра цяжкі стан беларускіх сялян карыстаюцца ўражаннямі: 1) аднаго рускага памешчыка (ім быў сенатар Д. Б. Мертвага.— В. Г.), які нібыта быў на Беларусі ў 1789 г. (сапраўды — у 1808 г.— В. Г.) 2) англійскага падарожніка У. Кокса (1779) і 3) сенатара Г. Р. Дзяржавіна (1800). Пры гэтым не ўлічана тое, што абодва сенатары ставіліся да рускіх сялян з не меншай жорсткасцю, чым «глупыя паны», якіх яны ганілі — да беларускіх, бо хацелі апраўдаць падпарадкаванне іх царызму, а У. Кокс параўноўваў Беларусь з Англіяй, дзе, вядома, быў болып высокі жыццёвы ўз-

1 Мертваго Д. Б. Запнскн//Русскнй архнв. 1867. Кн. 8—9. С. 133—134; гл. таксама: В. Грыцкевіч, А. Мальдзіс. ІПляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980. С. 171.

ровень. Ha с. 153 прыводзіцца як сапраўдная крыніца беларускага фальклору XVII стагоддзя вядомы верш «Ой, калі б, калі маскалі прыйшлі», у той час як навука пераканаўча даказала, што ён быў сфабрыкаваны хутчэй за ўсё кімсьці з беларускага праваслаўнага духавенства ў XIX стагоддзі L Аўтары падручніка пішуць, што разбураная войнамі гаспадарка Беларусі была ў заняпадзе да падзелаў Рэчы Паспалітай (с. 142). Але савецкія гісторыкі Д. Пахілевіч, П. Казлоўскі, Я. Мараш, А. Карпачоў, В. Мялешка ў выніку вывучэння крыніц даўно адмовіліся ад гэтага погляду 2.

I пры чытанні гістарыяграфічнага нарыса кнігі ўзнікае шэраг пытанняў прынцыповага характару. Чаму ў пераліку прац савецкіх даследчыкаў гісторыі Беларусі сярод амаль ста прозвішчаў няма М. Г. Беражкова, М. М. Улашчыка, У. Ц. Паіпуты, A. Н. Мальцава, У. Д. Каралюка (усе — Масква), Д. Л. Пахілевіча (Львоў) і іншых? Чаму не знайшлося месца для тых гісторыкаў, хто працуе за межамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Інстытута гісторыі АН БССР? Чаму не згаданыя творы супрацоўнікаў Інстытутаў літаратуразнаўства, філасофіі і права, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору? Чаму не названыя працы даследчыкаў духоўнай культуры A. I. Мальдзіса, Г. В. Кісялёва, С. А. Падокшына, Э. К. Дарашэвіча, У. М. Конана, этнографаў М. Я. Грынблата, Л. А. Малчанавай, археолагаў В. В. Сядова, Л. В. Аляксеева, М. М. Вароніна, М. А. Ткачова, П. А. Рапапорта, Ф. А. Гурэвіч і шмат якіх іншых вучоных? Няма ў нарысе аніводнага імя са шматлікіх гісторыкаў Беларусі, якія пісалі на польскай мове, не гаворачы ўжо пра іх замежных калег. He згадваюцца нават кнігі супрацоўнікаў кафедры гісторыі філасофіі

1 Янчук Н. О мннмонародных белорусскнх песнях нсторнческого н мнфологнческого содержання//Пошана. Сб. Харьковского нст.-фнлологнч. обіцества. Харьков (1909). Т. XVIII. С. 186—306; Е. Карскнй. Белорусы. Птг., 1922. Т. 3. Ч. 3. С. 28—31; А. Мальдзіс. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 7—8.

2 Похнлевнч Д. Л. Крестьяне Белорусснн н Лнтвы во второй половнне XVIII в. Внльнюс, 1966. С. 131; Козловскнй П. Г.. Крестьяне Белорусснн во второй половнне XVII в. Мннск, 1969. С. 138; Мелешко В. Н. К вопросу о состояніш экономнкн Белорусснн н Лнтвы в конце XVIII в.//Сов. славяноведенне. 1969. № 2. С. 77; Мараш Я. Н. Ватнкан п католнческая церковь в Велорусснн. Мн., 1971. С. 228.

БДУ М. I. Іёські і A. А. Біралы, хоць тыя і працавалі з аўтарамі ў адной установе.

У той самы час на с. 19—22 нарыса ўлічаныя часам па дзве, а то і па тры кнігі адных і тых самых аўтараў, што асвятляюць гістарычныя праблемы за адзін перыяд і тэматычна паўтараюць адна другую. Маюцца на ўвазе кнігі Л. П. Ліпінскага, Н. В. Каменскай, A. Н. Сарокіна, A. Н. Мацко, I. С. Краўчанкі, I. Е. Марчанкі, А. Я. Залескага, Ц. Е. Саладкова.

I што ўжо зусім дзіўна: у гістарыяграфічным раздзеле няма падраздзелу «Творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. I. Леніна пра Беларусь». Яго ніякім чынам не можа замяніць бібліяграфічны пералік іхніх прац, у які чамусьці не трапіў XIV том «Архіва Маркса і Энгельса» (М., 1973), які цалкам прысвечаны гісторыі Рэчы Паспалітай, а гэта значыць і Беларусі. Няма там і прац У. I. Леніна «Пра нацыянальную годнасць вялікаросаў» 1 і «Да пытання пра нацыянальнасці або пра аўтанамізацыю» 2. Ігнаруюцца ў падручніку такія багатыя на інфармацыю ў галіне гісторыі даведнікі, што абагульняюць вынікі гістарычнай працы шматлікіх даследчыкаў, як «Беларуская савецкая энцыклапедыя», адзначаная Дзяржаўнай прэміяй БССР, і «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя».

Аўтары кнігі ў асноўным разглядалі развіццё Беларусі ў плане праяўлення агульных заканамернасцяў гісторыі чалавецтва, але з улікам асаблівасцяў краю. Правільна, напрыклад, асвятляецца пытанне аб тым, што тэрыторыі з сумесным беларуска-літоўскім насельніцтвам сталі ядром Вялікага княства Літоўскага, што ўключэнне іншых беларускіх земляў у склад княства адбывалася не толькі з прычыны ваеннай моцы феадалаў, але і на добраахвотнай згодзе, падмацоўвалася шлюбамі. Аўтары «Нсторнн Белорусснн» падкрэслілі, што частка беларускіх тэрыторый захавала аўтаномію, што ўключэнне ў склад княства беларускіх і ўкраінскіх земляў узнавіла адзінства ўсходняга славянства на гэтых землях. Шкада толькі, што не прыведзены дадзеныя пра складанасць этнаніміі і яе гістарычныя змены там, дзе гаворка ідзе пра тапанімію Беларусі

1 Леннн В. Н. ПСС, Т. 26. С. 106—110.

2 Тамсама. Т. 45. С. 356—362.

(с. 103). He тлумачыцца, чаму палітонім 1 «літовец» або «ліцвін» ўжываўся ў якасці этноніма для беларусаў на працягу стагоддзяў. Шкада таксама, што ў раздзеле пра фармаванне Вялікага княства Літоўскага не выкарыстана заўвага Карла Маркса, што «Русь тады была падзелена на дзве дзяржавы: Маскву і Літву», як на два цэнтры аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель 2.

Праўдзіва паказана ў кнізе вядучая роля беларускага этнасу ва ўтварэнні дзяржаўнай культуры Вялікага княства Літоўскага, ураўнанне правоў праваслаўных беларускіх феадалаў з каталіцкімі па прывілеях 1432, 1434, 1447, 1547, 1563 гадоў, барацьба гараджан за самакіраванне па магдэбургскім праве, якую падтрымлівала вярхоўная ўлада. На жаль, аўтары не растлумачылі некаторыя названыя імі тэрміны з гісторыі дзяржаўнасці і права, напрыклад, «сеймы» і «сеймікі» (с. 76), «liberum veto» (с. 158), «мяжа аседласці» (с. 161) і г. д. Для студэнтаў застанецца цьмяным шмат чаго з унутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага: як працавалі сеймы і сеймікі, якія ляжалі ў аснове шляхецкай дэмакратыі і кіравання краінай на працягу некалькіх стагоддзяў; якім было войска Вялікага княства Літоўскага; з каго яно фарміравалася; якія войны вяла гэтая дзяржава і г. д.

У кнізе не асветлены і іншыя бакі гісторыі дзяржаўнасці Беларусі, напрыклад, нічога не сказана пра асаблівае ўнутранае становішча яе ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў, пра праекты М. Агінскага стварэння аўтаномнага Вялікага княства Літоўскага ў пачатку XIX стагоддзя 3, аб спробах захаваць асобную кадыфікацыю на Беларусі Т. Кукевіча і асабліва I. Даніловіча 4.

Нельга згадзіцца з меркаваннем аўтараў, нібы Вялікае княства Літоўскае з 1569 г. пасля Люблінскай

1 Саманазва людзей, якія жывуць у межах аднаго палітычнага ўтварэння (Ю. Б. Бромлей. Современные проблемы этнографнн. М„ 1981. С. 13).

2 Маркс К. Стенька Разнн//Молодая гвардня. 1926. № 1. С. 107.

3 М. Oginski. Memoires. Paris, vol. 4. P. 235.

4 Нольде A. Э. Очеркн no коднфнкацнп местных гражданскнх законов прп графе Сперанском. Вып. 1. Попыткн коднфнкацнн лнтовско-польского права. СПб., 1906. С. 89—101, 125—130.

уніі стала аўтаномным у складзе Рэчы Паспалітай (с. 96). У процілегласць акту Люблінскай уніі, юрыдычны кодэкс Вялікага княства Літоўскага — Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.— замацаваў значную дзяржаўна-палітычную самастойнасць Вялікага княства, якое ўваходзіла на роўных правах з Польскім каралеўствам у склад федэратыўнай дзяржавы «Рэчы Паспалітай абодвух народаў» але магло існаваць самастойна. Доказам гэтага было тое, што Статут 1588 г. захоўваў за Вялікім княствам Літоўскім адасобленасць дзяржаўных устаноў, войска, заканадаўства, эканомікі і скарбу 2.

He варта было б у «Нсторнн Белорусснн» месцамі замоўчваць вядомыя факты мінулага. У. I. Ленін падкрэсліваў: «Трэба паспрабаваць усталяваць такі падмурак з дакладных і бясспрэчных фактаў, на якім можна было б супастаўляць кожнае з тых «агульных» ці «прыкладных» разважанняў, якімі так без меры злоўжываюць у некаторых краінах у нашы дні. Каб гэта быў сапраўдны падмурак, трэба браць не асобныя факты, а ўсю сукупнасць фактаў, якія адносяцца да разглядаемага пытання, без адзінага выключэння, інакш непазбежна ўзнікае падазрэнне ў тым, што факты выбраны або падабраны адвольна, што замест аб’ектыўнай сувязі і ўзаемазалежнасці гістарычных з’яў у іх цэлым падносіцца суб’ектыўнага «прыгатавання для апраўдання магчыма бруднай справы» 3.

Пішучы пра тое, што польскія феадалы пасля Люблінскай уніі 1569 года атрымалі права набываць зямлю ў Вялікім княстве Літоўскім (с. 96), складальнікі не сказалі пра іншае,— што Статут 1588 года забараніў палякам набываць зямлю і атрымліваць высокія дзяр-

1 Слова «народ» у дадзеным выпадку азначала не «этнас», a насельніцтва адной з дзвюх дзяржаў, якія складалі федэратыўную Рэч Паспалітую.

2 Волыпая Советская Энцнклопедня. 3-е нзд. Т. 14. С. 557; Гл. таксама: Вансявнчюс С. Проблемы государственностн Ліітвы после Люблннской уннн 1569 г.— V кн.: Teisiniy intsitutu raida Lietuvoje XIV—XIX a. Vilnius, 1981. P. 55—56. C. Вансявічус лічыць, піто Рэч Паспалітая ўяўляла сабой няпоўнасцю сфарміраваную дуалістычную федэрацыю Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, бо ва ўсіх унутраных справах абодва члены уніі захоўвалі суверэнітэт, а ў перыяд міжцаравання нават пытанні знешняй палітыкі вырашаліся самастойна.

3 Леннн В. Н. ПСС. Т. 30. С. 350—351.

жаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім '. У кнізе не сказана, што памянёны Статут быў выдатным помнікам беларускай мовы і юрыдычнай думкі свайго часу; што многія яго артыкулы ўвайшлі ў Саборнае ўлажэнне — кодэкс законаў Рускай дзяржавы 1649 года; што ён дзейнічаў на Беларусі, у Літве, на Украіне ажно да 1831—1840 гадоў і прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхты за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю 2. А ў падручніку Статуту 1588 г. удзелена ўсяго тры радкі, ды і то ён разгледжаны толькі з боку ўпрывілеявання ў ім шляхты, а пра іншае там нічога не сказана.

Добра, што аўтары надалі шмат увагі барацьбе народных мас супраць феадальна-прыгонніцкага ўціску, але ў паказе няспыннага росту прыгнёту сялянства з боку паноў ёсць яўныя перабольшанні. Так, уціск рос, але калі б у прыгоннай вёсцы ва ўзаемаадносінах паміж феадаламі і прыгоннымі панавала адзіная тэндэнцыя — эксплуатацыя і барацьба з ёй, дык, як пісаў маскоўскі даследчык A. Н. Сахараў, «для фізічнага знішчэння сялянства хапіла б і двух-трох пакаленняў» 3. Трэба мець на ўвазе і другую тэндэнцыю феадалаў і прыгонных — да ўзмацнення сялянскай гаспадаркі. У. I. Ленін пісаў: «Беззямельны, безгаспадарчы селянін — няздатны аб’ект для прыгонніцкай эксплуатацыі» 4. Таму П. Казлоўскі, Я. Мараш і іншыя беларускія даследчыкі падкрэсліваюць, зыходзячы з архіўных крыніц, што вытворчыя сілы сялянскай гаспадаркі раслі 5. Калі сялянства Беларусі вытрывала ў барацьбе з феадаламі, дык дзякуючы яго працаздольнасці, удасканаленню вытворча-тэхнічных навыкаў, якія былі

1 Лаппо II. II. Лнтовскнй статут (1588 г.) в московском переводе-редакцнн. Юрьев, 1916. С. 85—86 (ст. III. О вольностях шляхетскнх. Гл. 12: «Чужеземцам шікому ннкакова достоннства снречь чннов болыпнх, нн урядов не давать, а прнходяіцнм нз ііных нашйх (курсіў мой.— В. Г.) государств вотчнн не давать»).

2 БССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 1. С. 660—661.

3 Сахаров A. Н. Антнкрепостннческне тенденцнн в русской деревне XVII в.//Вопросы нсторнн. 1964. № 3. С. 73.

4 Леннн В. Н. ПСС. Т. 17. С. 72.

5 Козловскнй П. Г. Крестьяне Белорусснн (...). Мн., 1960. С. 190; Мараш Я. Н. Ватнкан н католнческая церковь. Мн., 1971. С. 241.

набытыя шматлікімі пакаленнямі працоўных вёскі. А вось на гэтае аўтары падручніка неяк забыліся.

Пры грунтоўным асвятленні сацыяльна-эканамічных праблем аўтары менш месца ўдзялілі падзеям палітычнай гісторыі, а таксама гісторыі развіцця дваранства як класа. А яно ж, у адрозненне ад некаторых суседніх краін, складала да 8 % ад агульнага насельніцтва і вызначала знешнюю і ўнутраную палітыку ў Вялікім княстве Літоўскім. (Вышэй ужо адзначалася адсутнасць у кнізе тлумачэння дзейнасці па кіраванню краінай у XVI—XVIII стагоддзях.)

У раздзеле пра Айчынную вайну 1812 года ані слова не сказана пра размежаванне беларускага дваранства ў гэты час на два лагеры — болыпы, які падтрымліваў Аляксандра I (прадстаўнікі гэтага лагера баяліся, каб Напалеон не скасаваў прыгон па прыкладзе суседняга Вялікага герцагства Варшаўскага), і меншы, які быў на баку захопнікаў (прычым толькі да адпаведнага часу) *. У аўтараў жа і тут, і ў папярэдніх раздзелах амаль нічога не гаворыцца пра русафільскія тэндэнцыі ў асяроддзі беларускага дваранства, калі не лічыць выступленняў канца XV і пачатку XVII стагоддзяў (с. 93), выказванняў старасты Красінскага (с. 146) і руху беларускай шляхты ў 1654 годзе (с. 128). Нібыта ўвесь лагер беларускага дваранства быў на баку Полыпчы! Але сапраўды было зусім не так.

Аўтары ўнікалі характарыстык найбольш уплывовых асоб з шэрагу дваранства, нават такіх, як палкаводзец Канстанцін Астрожскі, Міхал-Клеафас Агінскі, Леў Сапега (рэдактар Статута 1588 года, прыхільнік суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага і вядзення справаводства на роднай мове)2 і іншыя. I гэта ў той час, як гісторыкі Расіі ў падобных падручніках не замоўчваюць, а старанна аналізуюць дзейнасць прагрэсіўных прадстаўнікоў эксплуататарскіх класаў (А. Ардына-Нашчокіна, В. Галіцына, А. Меншыкава, В. Тацішчава і іншых).

Кніга значна дэперсаналізаваная, у ёй мала харак-

1 Гл.: Погоднн А. Л. Наполеон н Лнтва. У кн.: Отечественная война н русское обіцество. 1812—1912. М., 1912. Т. 3. С. 162— 170; М. Kukiel, Woina 1812 roku. Kr., 1933. T. 1. C. 382.

2 Гл.: Сокол С. Ф. Соцналнстнческая н полнтнческая мысль Белорусснн во второй половнне XVI в. Мн., 1974. С. 127—140.

тарыстык персанажаў гістарычных падзей. Чытаеш пра рэвалюцыйны рух у 1905—1907 гады (с. 247—280), але на 33 старонках, апроч шасці ўдзельнікаў руху — М. Кузняцова, Е. Беленькага, Д. Пасталоўскага, М. Уладзімірава, Г. Шклоўскага і Я. Коласа, не ўпамінаецца больш ніхто, ды і біяграфічных звестак пра памянёных асоб няма. Няма ў кнізе ніводнага імя ўдзельнікаў паўстання 1794 года, нават ураджэнца Беларусі Т. Ваўжэцкага, які змяніў Т. Касцюшку на пасту начальніка паўстання. Ці можна зводзіць масавы рух да схемы, без жывых герояў, на прыкладзе якіх трэба выхоўваць моладзь?

На старонках, прысвечаных навучальным установам (с. 167—168, 193—194, 235—236, 314—315) не названа ніводнага з выдатных вучоных, падарожнікаў, грамадскіх дзеячаў, якіх выхавалі гэтыя ўстановы. Няма, таму што яны працавалі па-за межамі Беларусі, у выніку палітыкі царскіх улад, якія не дапускалі на яе тэрыторыі вышэйшых навучальных устаноў!

Аўтары не лічацца з гістарычнай геаграфіяй, калі замоўчваюць ролю Вільні ў развіцці беларускай культуры. Для ўяўлення пра погляд аўтараў на гэтае пытанне паказальным з’яўляецца паведамленне пра тое, што «дзеячы беларускага музычнага мастацтва прапагандавалі беларускія народныя песні і па-за межамі Беларусі (курсіў мой.— В. Г.): яны гучалі ў канцэртах у Маскве, Пецярбургу, Вільні (! — В. Г.)...» (с. 319). Аўтары тут не лічацца з этнічнымі рухамі і адміністрацыйным падзелам у мінулым. Пра Віленскі універсітэт сказана толькі тое, што ў ім было таварыства філаматаў (с. 186) і што ён быў зачынены (с. 192). А пра яго ролю ў выхаванні беларускай моладзі ў прагрэсіўным кірунку, пра тое, як ён быў рэарганізаваны ў пачатку XIX ст., няма ні слова.

Аўтары не замоўчваюць цёмныя бакі мінуўшчыны Беларусі, напрыклад, агульнасць поглядаў і палітыкі царскага ўраду і мясцовых прыгоннікаў — і ў час вайны 1654—1667 гадоў, і ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Пішуць яны і пра тое, як царскі ўрад распальваў нацыянальныя супярэчнасці між беларускімі сялянамі і апалячанымі беларускімі панамі. Але, на жаль, гэтых паноў кніга чамусьці называе то «палякамі», то «польскімі панамі» (с. 136, 160, 188), а іншы раз, прычым побач — «ana-

лячанымі беларусамі» (с. 160, 188, 197), што больш адпавядае гістарычнай праўдзе. Гаворыцца і пра тое, што царызму ўдалося дабіцца таго, каб сялянства не падтрымала паўстання 1863 года, пра тое, як царскія ўлады забаранялі ўжываць беларускую мову, выкладаць і друкаваць на ёй. Шкада, што не сказана аб забароне Мікалаем I ужывання тэрміну «беларускія губерні» і ўвядзенне ім замест «Беларусі» назвы «Паўночна-Заходні край».

Часам аўтары губляюць пачуццё класавай ацэнкі падзей і выкарыстоўваюць не ўсе крыніцы працы гісторыкаў, а толькі тыя, якія ім падаліся прыдатнымі для падмацавання сваіх тэзісаў. А часам прыводзяць факты, не апісаныя ў даступных крыніцах. Ці можна было б, напрыклад, без спасылак на крыніцы пісаць пра тое, што ў час паходу Івана Грознага на Лолацк у 1563 годзе «беларускае насельніцтва непасрэдна падтрымлівала рускую армію, а пры ўзяцці Полацка шматлікія гараджане ўдзельнічалі ў штурме крэпасці» (с. 95)? Вядома, што 11 060 сялян Полацкай акругі — наадварот — схаваліся ад царскага войска ў Ніжнім замку горада, а пра ўдзел гараджан у штурме не ўспамінае ніводная крыніца (а іх старанна сабраў віцебскі дарэвалюцыйны краязнаўца А. Сапуноў) L Аб прычыне здачы Полацка цару сучасны гісторык 3. Капыскі высоўвае толькі гіпотэзу: «Відавочна, ваяводу напалохала... вострае незадавальненне болыпай часткі гараджан 2, а другі сучасны гісторык М. Косман піша, што «ваявода падазраваў беларускае насельніцтва ў тым, што яно спрыяла маскоўскаму войску, але гэта не было даведзена» 3.

Але там, дзе іншыя гісторыкі вагаюцца, аўтары падручніка сумненняў не маюць.

Затое пра расправу Івана IV (які не шкадаваў і сваіх суайчыннікаў) з палачанамі ў падручніку нічога няма. А вядома ж з рускіх крыніц, што ўсіх 11 060 сялян ён раздаў у палон падначаленым4, што па дарозе

1 Сапунов А. П. Внтебская старііна. Внтебск, 1885. Т. 4. Ч. 1. Полоцкое воеводство под властью царя Ноанна Васнльевнча Грозного.

2 Полоцк. Нсторнческнй очерк. Мн., 1962, С. 44—45.

3 Kosman М. Historia BiatorusL Wroclaw, 1979, С. 103.

4 Полное собранне русскнх летопнсей. СПб., 1902. Т. 13. Вторая половнна. С. 356; Внтебская старнна. Т. 4. Ч. 1. С. 208.

ў палон люд замярзаў, паміраў ад голаду \ што ў горадзе было забіта іншавернае насельніцтва, што мяшчан і шляхту — усяго 50 000 чалавек цар паланіў 2. Тыя, хто адмовіліся ад царскай службы, разам з жонкамі і дзецьмі доўга сядзелі па турмах у кайданах 3, а праз сем гадоў 665 палонных па загадзе цара былі забітыя 4. Так што для жыхароў Полаччыны царскі паход стаўся трагедыяй, а беларускую шляхту іншых земляў штурхнуў у абдымкі польскай, паскорыўшы Люблінскую унію.

У кнізе спрошчана разглядаюць прычыны некаторых складаных з’яваў. Напрыклад, прычыны саюза Вялікага княства Літоўскага з Лівонскім ордэнам у 1557 годзе тлумачацца тым, што ўрад княства нібыта палохаўся таго, што «ваенныя дзеянні рускіх могуць быць (курсіў мой.— В. Г.) з радасцю сустрэты беларускім народам» (с. 95). Сапраўды ж літоўскі ўрад проста рыхтаваў захоп Лівоніі, што ўрэшце здзейсніў у 1582 годзе.

Пры асвятленні падзей вайны 1654—1667 годаў, калі Беларусь была часова захопленая царскімі войскамі (с. 131—132), прычынаю страты імі заваяванай тэрыторыі аўтары кнігі называюць знешнія падзеі, a менавіта, знясіленне войск і Расіі, і Рэчы Паспалітай. Ці сапраўды было так? He. Тут замоўчваецца галоўная ўнутраная прычына, не знешнепалітычная, а класавая — саюз царызму з беларускай шляхтай (пра гэта мімаходзь гаворыцца на с. 129—130) супраць народных мас, якія ва ўкраінскіх казаках бачылі вызваліцеляў ад шляхецкага прыгнёту 5.

Некваліфікавана складзены раздзел пра Паўночную вайну — без уліку і складаных міжнародных абставін узнікнення, і ходу вайны (у прыватнасці, удзелу ў ёй не толькі трох названых у кнізе дзяржаў), і ўнутранай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Неабходна было

1 Штаден Г. О Москве Нвана Грозного. Запнскн опрнчннка. Л. 1925. С. 117.

2 Gwagnin A. Kronika Sarmaciej Europskiej. Kr., 1611. C. 126.

s Штаден Г. Назв. твор. C. 117.

4 Шлнхтннг A. Новое нзвестне о Росснн временн ІІвана Грозного. 4-е нзд. Л., 1936. С. 67, 78—79, 95; II. Таубе, Э. Крузе. Велнкого князя Московского неслыханная тнрання//Русскнй нсторнческнй журнал, 1922. Кн. 8. С. 49.

5 Пра гэта гл. падрабязней у кн.: Мальцев A. Н. Россня н Белоруссня в середнне XVII в. М., 1974. С. 218—254.

разгледзець дачыненні паміж феадальнымі групоўкамі, бо менавіта ў ходзе іхняй барацьбы род Сапегаў прызваў шведскае войска ў Літву і на Беларусь. Па гэтым пытанні ёсць шмат крыніц і даследаванняў, якія, відавочна, не выкарыстаны аўтарамі, іначай бы ў кнізе вайна не была б пададзена толькі як двубой паміж Пятром I і Карлам XII. Дайшло да кур’ёзаў — звычайныя кантрыбуцыі, якія, па ваенных звычаях тых часоў, збіралі рускія войскі ў краі ў час Паўночнай вайны і Айчыннай вайны 1812 года, падручнік тлумачыць так: «Сяляне і гараджане забяспечвалі рускіх салдат харчаваннем, зброяй, абуткам» (с. 137, 180). He праверыўшы крыніц, аўтары сцвярджаюць, нібыта ля Гародні сяляне стралялі ў Карла XII. У сапраўднасці, як піша сучаснік падзей, гэты эпізод меў месца ў Курпёўскай пушчы, у межах этнічнай Полыпчы, не менш, чым за сто вёрст на захад ад Гародні. I стралялі ў швецкага караля не беларусы (якіх там проста не было), а курпы — прадстаўнікі асобнай этнічнай групы польскай народнасці

Вядома, што ў сучаснай гістарыяграфіі нельга абысціся без скарыстання колькасных метадаў ацэнкі з’яў. Нельга сказаць, што аўтары абмінулі гэтыя метады. Але яны даюць такую ацэнку не асноўным гістарычным з’явам, а часцей за ўсё ўскосным. Толькі ў адным выпадку «Нсторня Белорусснл» прыводзіць агульную лічбу насельніцтва краю на сярэдзіну XVII стагоддзя (с. 84), а ў іншых месцах — адно колькасць гарадскога насельніцтва. Ёсць падлік таго, колькі зямлі займала валока (с. 82), нават колькі авечак было ў краі (с. 171), але няма галоўнага — дынамікі колькаснай і полавай структуры насельніцтва ў розныя стагоддзі, хоць менавіта такая ацэнка насельніцтва (у тым ліку працаздольнага) магла паказаць, як змены ў насельніцтве ўплывалі на эканоміку краю. Без уліку гэтага нельга сцвярджаць (як гэта робіцца ў кнізе на с. 132), нібыта не войны сярэдзіны XVII стагоддзя (як даказаў старанным падлікам Ю. Можы) 2, а адсталае, вельмі нізкае па тэхнічным узроўні земляробства, заняпад гарадско-

1 Otwinowski Е., Dzieje Polski pod panowaniem Augusta II od r. 1696—1728. Kr., 1849. C. 131.

2 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Bialorusi w II pol. XVII w. Poznan, 1965. C. 405.

га рамяства, унутранага і знешняга гандлю прывялі да таго, што калісьці ўрадлівыя землі зарасталі, а гарады і вёскі ў канцы XVII стагоддзя пусцелі (с. 132). Нібы не вынікі вайны, а нешта іншае прывяло да такога заняпаду!

Удакладнення вымагаюць і дадзеныя пра колькасць пісьменных на Беларусі паводле перапісу 1897 года (с. 237). Яны супадаюць з дадзенымі «Гісторыі БССР» (т. 2, Мінск, 1972. С. 200) — 25 працэнтаў агульнай колькасці жыхароў. Але М. М. Улашчык 1 прыводзіць лічбу 36,4 працэнтаў, а кніга «БССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 3. Мінск, 1980. С. 18) — 32 працэнты. Трэба было растлумачыць спосаб падлікаў, якім карысталіся аўтары падручніка. Для нас гэты спосаб застаўся загадкаю.

Толькі колькасны ўлік насельніцтва здолеў бы растлумачыць такія складаныя з’явы, як міграцыі яго з Беларусі і на Беларусь у XVII—XVIII стагоддзях. Падручнік тлумачыць уцёкі з Беларусі ў Расію і на Украіну толькі ўзмацненнем прыгону. Пры гэтым не ўлічваецца слушная заўвага У. Д. Каралюка і М. А. Ючаса, што ўцёкі гэтыя былі больш звязаныя з агульным разбурэннем гаспадаркі, пачатым яе ўзнаўленнем і ўнутранай каланізацыяй2.

Аўтары сцвярджаюць, што пасля падпісання міру 1686 года паміж Расіяй і Польшчай пачаліся масавыя ўцёкі насельніцтва Усходняй Беларусі ў Расію (с. 146), але нічога не гаворыцца пра папярэдняе, больш масавае перасяленне насельніцтва ўсіх частак Беларусі туды ж. Яно атрымала максімальныя памеры ў час вайны 1654—1667 гадоў. Тады рускія дваране з дапамогаю войска масамі ўводзілі палонных у свае ўладанні 3, а царскія ўлады, хоць і спрабавалі абмежаваць памеры гэтых перасяленняў, але самі ж і дазвалялі выводзіць «літоўскі палон» 4. Л. С. Абэцздарскі звярнуў увагу на пажаданне цара Аляксея і патрыярха Нікана

1 Улаіцнк Н. Н. Грамотность в дореволюцнонной Белорусснн//Нсторня СССР, 1968. № 1. С. 108.

2 Королюк В. Д„ Пашуто В. Т., Ючас М. A. К выходу в свет 1 тома «Гісторыі ВССР» // йсторня СССР. 1973. № 2. С. 164.

3 Morzy J. Kryzys demografichny na Litwie... C. 85. Мальцев A. H. Россня н Белоруссня... С. 178, 185, 187; Богоявленскнй С. К. Научное наследне. М., 1980. С. 10.

4 Мальцев A. Н. Россня н Белорусспя (...). С. 187.

(1654) перасяліць у Расію 300 тысяч беларусаў 1 і падлічыў, што ў апошняй траціне XVII стагоддзя каля 20 працэнтаў жыхароў адной толькі Масквы складалі перасяленцы з Беларусі.

У кнізе няма нічога пра шматлікія пераезды беларускіх феадалаў са сваімі слугамі ў Маскоўскае вялікае княства і рускіх феадалаў у Вялікае княства Літоўскае ў папярэднія стагоддзі. He сказана і пра масавыя ўцёкі рускіх сялян і гараджан на Беларусь у XVIII стагоддзі з прычыны росту дзяржаўнага і феадальнага ўціску. Памеры ж апошніх (калі меркаваць нават толькі па двух прыкладах) былі вялізныя. Дастаткова сказаць, што ўрад імператрыцы Елізаветы афіцыйна патрабаваў у сейма Рэчы Паспалітай у 1754 годзе вярнуць ажно мільён уцекачоў 2, а кіраўнік замежнай палітыкі пры Кацярыне II М. Панін як адну з падставаў для першага падзелу Рэчы Паспалітай выстаўляў страты рускіх памешчыкаў і ўраду ад уцёкаў 300 тысяч толькі прыгонных (не кажучы пра гараджан) у памеры 915 тысяч рублёў 3.

Нічога не гаворыцца ў кнізе пра масавыя ўцёкі старавераў (а з імі і артадаксальных праваслаўных, якія маскіраваліся пад старавераў) на Усходнюю Беларусь у XVIII стагоддзі, адкуль іх двойчы прымусам перасялялі царскія войскі (вядомыя «Веткаўскія выгнанні»), але загнаць усіх у Сібір не здолелі. Між тым усе гэтыя добраахвотныя перасяленні з аднаго славянскага краю ў другі ці ж не сведчаць аб цеснай узаемасувязі двух блізкіх народаў?

Ці можна замоўчваць шэраг прыведзеных намі гістарычных фактаў? Ці ёсць у гэтым нейкая патрэба? Нагадаю, што У. I. Ленін пісаў Я. С. Варгу, што «нам

1 Абецедарскнй Л. С. Белоруссня н Россня. Очеркн русскобелорусскнх связей второй половнны XVI—XVII вв. Мн., 1978. С. 214, 224.

2 Соловьев С. М. Нсторня Росснн. М., 1964. Кн. 12. С. 220.

3 Сборннк нмператорского Русского нсторпческого обіцества. СПб., 1891. Т. 72. № 639. С. 143—144, 150; Бумагн, касаюіцнеся первого раздела Полыпп нз архпва графа В. Н. Паннна//Руссклй архнв. 1872. № 1. Документ № XVIII. С. 89; гл.: Грнцкевнч В. П. Массовая мнграцня русскнх в Лктву н Белоруссню в первой половнне XVIII века как форма классовой борьбы протнв уснлення крепостнпческого гнета (по опублпкованным русскнм нсточнлкам)//Научные труды выспшх учебных заведеннй Лнтовской ССР. Внльнюс, 1984. Т. XXIV. С. 69—83.

патрэбна поўная і праўдзівая інфармацыя. А праўда не павінна залежаць ад таго, каму яна служыць» L

He заўсёды расстаўлены класавыя акцэнты ў той частцы кнігі, што прысвечана падзелам Рэчы Паспалітай і папярэднім падзеям. Тут слаба ўлічаны вельмі важныя для разумення справы крыніцы і працы К. Маркса, У. I. Леніна і Ф. Энгельса (асабліва артыкул Ф. Энгельса «Знешняя палітыка рускага царызму» (Соч. 2-е нзд. Т. 22. С. 11—52; гл. таксама ўводзіны да тома, с. XXXII—XXXIII). Напрыклад, аўтары сцвярджаюць, нібыта дзеянні царызму ў 1767 годзе, каб ураўняць у правах некатолікаў з католікамі, былі «прагрэсіўнымі» (с. 158—159). У савецкай гістарыяграфіі ўжо дадзена адмоўная ацэнка гэтым дзеянням, якія, папершае, выкарыстоўваліся як прыкрыццё для дасягнення царызмам сваіх знешнепалітычных мэтаў, а падругое, справа ішла толькі аб ўраўненні ў правах шляхты, а не працоўных 2. Гэтая ацэнка цалкам адпавядае не ўлічаным аўтарамі падручніка поглядам Ф. Энгельса, які пісаў пра падзеі 1767 года: «I вось рускі ўрад, які ў сябе ў краіне не цярпеў ніякай іншай рэлігіі, акрамя праваслаўнай, і караў вераадступніцтва, які заваёўваў чужыя вобласці, прыядноўваючы направа і налева чужыя землі, і ў той самы час усё мацней скоўваў рускага прыгоннага — гэты самы рускі ўрад хутка абрынуўся на Польшчу ў імя рэлігійнай цярпімасці, бо Польшча нібыта прыгнятала праваслаўных, у імя прынцыпу нацыянальнасцяў, бо жыхары ўсходніх вобласцяў былі маларосамі і таму патрабавалася іх прыяднаць да Вялікаросіі, у імя рэвалюцыйнага права, узбройваючы прыгонных супраць іх паноў» 3.

На с. 159—165 падручніка пры ацэнцы далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай не ўлічана меркаванне У. I. Леніна наконт прагрэсіўных спраў, якія калі-нікалі робяць рэакцыйныя колы: «Не наша справа дэмакратаў (не гаворачы ўжо пра сацыялістаў) дапамагаць Раманаву — Боб-

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 54. С. 446.

2 Грыцкевіч А. П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай//Весці АН БССР, серыя грамадскіх навук. 1973. № 6. С. 62—71.

3 Энгельс Ф. Какое дело рабочему классу до Польшн//К. Маркс п Ф. Энгельс. Соч. 2-е нзд. Т. 16. С. 165.

рынскаму — Пурышкевічу душыць Украіну і г. д. Бісмарк па-свойму рабіў прагрэсійную справу, аб’ядноўваючы Германію, але ж добры бы быў той сацыяліст, які падтрымліваў бы яго. I пры гэтым Бісмарк дапамагаў эканамічнаму развіццю, аб’ядноўваючы раздробленых немцаў, якія цярпелі ўціск ад іншых народаў» Ч I ў гэтым пытанні аўтары кнігі не ўлічылі думкі савецкіх гісторыкаў, называючы далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі ўз’яднаннем (с. 165, 169), хоць некалі Л. С. Абэцэдарскі пераканаўча даказаў, што беларускія землі ў XVIII стагоддзі не ўз’ядналіся з Расійскай дзяржавай, а былі далучаныя да яе, бо ў складзе гэтай дзяржавы ніколі не былі. Ён падкрэсліў, што тагачасная Беларусь і Расія знаходзіліся ў складзе Старажытнай Русі яшчэ тады, калі Расійскай імперыі не існавала 2.

Супярэчліва трактуецца пытанне пра час фармавання беларускага этнасу. На с. 103 «Нсторня Белорусснн» паведамляе, што беларуская народнасць сфармавалася ў XIV — першай палове XVII стагоддзяў, а на с. 168 — што ў 1772—1795 гадах «беларускі народ уз’яднаўся з рускім пасля 600-гадовага гвалтоўнага адрыву». Такім чынам атрымліваецца, што беларускі народ існаваў ужо ў XII стагоддзі. А вышэй, на с. 14 аўтары крытыкуюць беларускіх нацыяналістычных гісторыкаў за тое, што яны лічылі, нібы беларускі народ утварыўся менавіта ў гэтыя часы! Ці не атаясамляюць тут аўтары старажытнарускую народнасць з пазнейшымі трыма ўсходнеславянскімі этнасамі?

Калі чытаеш кнігу, мімаволі ўспамінаеш выступленне вядомага гісторыка акадэміка М. П. Кіма, які гаварыў: «Увогуле трэба адзначыць, што пры асвятленні гісторыі ўзаемаадносін народаў Расіі ў нас у літаратуры мае месца пэўная мадэрнізацыя. Калі паслухаць некаторых гісторыкаў, дык атрымліваецца, што брацкая дружба народаў існавала ўжо даўно і, па сутнасці, Кастрычніцкай рэвалюцыі тут рабіць было нечага. Але ў сапраўднасці нацыянальныя адносіны ў дарэвалюцыйны час былі вельмі складаныя, яны былі звя-

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 26. С. 109.

2 Абецедарскнй Л. С. Борьба белорусского народа за соеднненне с Россней (вторая половнна XVI—XVII вв.). Автореферат докторской днссертацнн. Мн., 1965. С. 9—10.

заныя і з нацыянальным уціскам, і з нацыянальнай розню, і варожасцю, якія распальвалі эксплуататарскія класы... 1 Толькі ідэалізацыяй (прычым зусім не бяскрыўднай) мінулага можна лічыць спробы замоўчыць злачынствы Івана Грознага, апраўдаць умяшанне царызму ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. 3 гэтага ж разраду сцверджанні, нібыта царскі ўрад вымушаны быў прыняць праект першага падзелу гэтай краіны насуперак сваім жаданням, мімаволі (с. 159), спробы замоўчыць уцёкі рускіх сялян і гараджан з Расіі на Беларусь у XVIII стагоддзі, нават тое, што вядомы кат беларускага і літоўскага народаў, душыцель паўстання 1863—1864 гг. Мураўёў меў ганебную мянушку «Вешальнік» (с. 209)!

Замоўчваецца ў кнізе і шэраг іншых важных з’яў і падзей беларускага мінулага. Напрыклад — паездкі беларускай моладзі па навуку ва універсітэты Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў XV—XVIII стагоддзях 2. Студэнту, што вучыцца па такім падручніку, М. Гусоўскі і Ф. Скарына будуць уяўляцца людзьмі, якія атрымалі вышэйшую асвету толькі дзякуючы нейкаму незвычайнаму шанцаванню, якія невядома для каго пісалі і друкавалі ў родным краі кнігі. Уся іхняя дзейнасць будзе выглядаць не праяваю заканамернасці, a выпадковасцю.

Падручнік маўчыць пра багатыя кнігасховішчы ў краі ў XV—XVIII стагоддзях, аднак адзначае высокі ўзровень бібліятэк пры народных вучылішчах пасля далучэння краю да Расіі, нібыта дагэтуль бібліятэк тут не было. Аўтары пішуць, што XIV—XVI стагоддзі толькі нацыяналісты лічылі часам уздыму пісьменнасці і культуры краю (с. 14), а на старонках 108—114 яны, супярэчачы самім сабе, вядуць гаворку менавіта пра ўздым культуры і асветы на Беларусі, прыводзячы таму шэраг прыкладаў.

«Нсторня БССР» сведчыць, што яе аўтары вельмі часта некрытычна карысталіся працамі дваранска-бур-

1 Кнм М. П. Обсужденне доклада П. Н. Федосеева н Ю. П. Францева//Нсторня н соцнологня. М., 1964. С. 128—-129.

2 Пра гэтыя паездкі гл.: Голенченко Г. Я. Студенты Велнкого княжества Лнтовского в Краковском уннверснтете в XV— XVI вв.//Культурные связн народов Восточной Европы в XVI в. М., 1976. С. 228—240; Грііцкевпч В. П. Путешествня нашнх земляков. Мн., 1968. С. 9—11.

жуазнай гістарыяграфіі, не адчуваючы (ці не жадаючы заўважаць) яе вузасці, тэндэнцыйнасці, апалагетычнасці ў адносінах да палітыкі царызму. Вымушаныя карыстацца працамі дарэвалюцыйных гісторыкаў Беларусі і найперш М. О. Каяловіча, яны, не заўсёды правяраючы крыніцы, успрымалі трактоўкі асобных эпізодаў, падзей, а часам і цэлых перыядаў. Спадчынаю дарэвалюцыйнай дваранска-царкоўнай гістарыяграфіі можна палічыць сцверджанне, нібыта ўжыванне беларускай мовы ў XVIII стагоддзі ў судах і дзяржаўных установах было забаронена (с. 136, 153). Пры гэтым аўтары спаслаліся на пастанову ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў ад 29 жніўня 1696 года. Яна абвяшчала, што ў справаводстве Вялікага княства Літоўскага «цяпер усе рашэнні павінны складацца на польскай мове». Аўтары чамусьці абрываюць на гэтым цытату з дакумента, у якім далей гаворыцца наступнае: «Усе папярэднія акты, запісы, рашэнні і паказанні захоўваюць сваю моц» *. Члены калегіі гродскіх і земскіх судоў у XVII—XVIII стагоддзях абавязкова мусілі ведаць акрамя польскай беларускую мову 2. Вядома, што шматлікія дзяржаўныя акты і ў тым ліку Статуты Вялікага княства Літоўскага былі напісаныя і выдадзеныя на беларускай мове. Ані ў памянёнай вышэй пастанове, ані ў іншых пра забарону беларускай мовы гаворкі няма. Больш таго, беларуская мова на працягу ўсяго XVIII стагоддзя ўжывалася ў справаводстве, у рукапісных зборніках і ў друкаваных выданнях, на ёй ствараліся беларускія інтэрмедыі, парадыйная паэзія і проза, казані, рэлігійныя і свецкія песні і вершы. Так, у пастанове пінскай кангрэгацыі 1791 ro­fla гаварылася, што бакалярамі (настаўнікамі) могуць быць толькі асобы, якія валодаюць польскай і беларускай мовамі. Слуцкая праваслаўная кансісторыя загадвала тады ж, каб універсал сейма пераклалі на беларускую мову 3. Калі кароль Станіслаў Аўгуст прыехаў у 1784 годзе на Палессе, дык усю дарогу з Пінска да Крыстынава аздобілі празаічнымі і вершаванымі

1 Coaequatio iurium stanöw W.X.Lit. z Koronq Polskq; 1697 // Volumina legum. Ed. 2. Petersburg, 1870, T. 5. C. 418.

2 Гісторыя БССР. Мн„ 1972. T. 1. C. 390.

3 Мальдзіс A. Ha скрыжаванні славянскіх традыцый. Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палова XVII— XVIII стст.). Мн„ 1980. С. 223—224.

надпісамі на польскай, лацінскай, русінскай (беларускай) і яўрэйскай мовах Ч

У той самы час праваслаўная царква выдавала ўсе кнігі рэлігійнага зместу на стараславяншчыне. Высокае праваслаўнае духавенства выступала супраць ужывання беларускай мовы сярод сваіх падначаленых. Адданы Кацярыне II уладыка Віктар Садкоўскі на Слуцкім епархіяльным саборы пагражаў святарам: «Я вас скореню, знншчу, штоб н языка вашого проклятого лнтовского (беларускага.— В. Г.) н вас самнх не было; я вас у зсылкн порассылаю альбо у солдаты пааддаю, a свонх з-за кордону (з Расійскай імперыі.— В. Г.) понавожу» 2.

Аўтары падручніка нярэдка дэкларуюць правільныя тэзісы, але слаба іх падмацоўваюць. Вось тыповы прыклад: 11 разоў (с. 98, 101, 102, 110, 111, 125, 135, 148), часам па некалькі разоў на адной старонцы называюць такую з’яву, як гвалтоўнае акаталічванне і каталіцкую агрэсію, 10 разоў (с. 99, 102, 115, 145, 150, 152, 159) згадваюць пра барацьбу беларускага народа супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. I пацвярджаюць гэтыя тэзісы толькі двума-трыма прыкладамі: забойствам архіепіскапа Кунцэвіча ў 1623 годзе, збіваннем уніяцкіх папоў у вёсцы Дашкаўка (1740) і сведчаннем папскага нунцыя ў Польшчы (1662) аб тым, што «нянавісць рускага народа да каталікоў даходзіць да такой ступені, што, убачыўшы ксяндза, яго прадстаўнікі плююць ад жаху і агіды на землю». Між тым апошняе сведчанне гаворыць, вядома, не пра барацьбу, а пра настрой насельніцтва, які ў барацьбу яшчэ не перайшоў. Усе ж астатнія факты выступленняў беларускага народа ў XVII—XVIII стагоддзях (с. 99— 101, 116—132, 145—152) — гэта прыклады барацьбы не супраць ксяндзоў і акаталічвання, а супраць звычайнага феадальнага ўціску.

Іншы раз аўтары «Нсторнн Белорусснн» свой тэзіс

1 Dyaryusz bytnosci najjasniejszego Krola imci Stanislawa Augusta w Pinsku i Krystynowie// Biblioteka Warszawska. 1860. T. 3. C. 253—282. Мальдзіс A., Грыцкевіч B. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980. С. 169; Мальдзіс А. На скрыжаванні (...). С. 234.

2 Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. С. 223— 224; Е. Sakowicz. Kosciol prawoslawny w Polsce w (...) 1788— 1792 r. Warszawa. 1935. C. 79.

цытатан з дакумента не пацвярджаюць, а наадварот, разбураюць. На с. 151 яны прыводзяць скаргу сялян маёнткаў ля Брэста ў 1768 годзе як імкненне прыяднання гэтай тэрыторыі (аддаленай ад мяжы з Расіяй на 550 кіламетраў) да Расійскай імперыі. А далей падаюць радкі з дакумента, якія сведчаць толькі пра імкненне сялян выкарыстаць пратэкцыю расійскіх войск. (Аб тым, як яны апынуліся на такой адлегласці ад сваёй мяжы, падручнік сціпла маўчыць, бо гэтыя войскі прыйшлі туды для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, а зусім не для абароны сялян.) У кнізе правільна пішацца пра тое, як царскія ўлады, раздаючы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі і сялян рускім панам, у той самы час (як і раней, у 1654—1667 гадах) падтрымлівалі сваіх братоў па класу — багатых беларускіх паноў, як падтрымлівалі яны і «чужую» каталіцкую царкву. Але з тэзісам аўтараў, нібыта пасля падзелаў Рэчы Паспалітай «быў ліквідаваны нацыянальна-рэлігійны ўціск беларускага народа польскімі (болып дакладна было б: «апалячанымі беларускімі».— В. Г.) феадаламі і каталіцкім духавенствам», згадзіцца цяжка. Па-першае, нацыянальны ўціск беларускага народа не спыніўся наогул да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па-другое, на с. 168 аўтары вымушаны прызнацца ў тым, што пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расіі ў краі працягвалі дзейнічаць школы каталіцкіх ордэнаў, а на с. 192—193 — што школы беларускіх губерняў былі падпарадкаваныя Віленскай навучальнай акрузе (а вядома, што мова навучання ў ёй была польская), што да 1828 года ў краі працавала, як і раней, 25 манастырскіх, каталіцкіх сярэдніх навучальных устаноў і 70 прыхадскіх (парафіяльных) вучылішч. У іх выкладанне працягвала весціся на польскай мове і ў духу каталіцызму. Аб гэтым сведчаць даследаванні гісторыка асветы У. С. Посэ \ які падкрэсліў, што асноўнае месца ў вучылішчах займала вывучэнне польскай мовы і літаратуры, што царызм не толькі захаваў, але і ўмацаваў становішча гэтых школ, разлічваючы на да-

1 Гісторыя БССР. Мн. 1972. Т. 1. Cj 508—509; Поссе В. С. Просвеіценне в Велорусснн в конце XVIII — первой половнне XIX вв.//Аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі. Мінск, 1963. С. 8—10.

памогу каталіцкага духавенства, якое дамінавала ў асвеце, у барацьбе супраць нацыянальна-вызваленчага руху. Урад дазволіў арганізаваць нават фактычна незалежную езуіцкую навучальную акругу. Вядома, што адзінай з дзвюх у свеце краін, у якой езуіцкі ордэн захаваўся пасля яго скасавання папам Кліментам XIV у 1773 годзе, была праваслаўная Расія 1 (другой краінай, якая захавала езуітаў, была пратэстанцкая Прусія Фрыдрыха Вялікага). Кацярына II за старанную службу царскаму ўраду заахвочвала езуітаў, а Павел I дабіўся ад папы Пія VII у 1801 годзе прызнання існавання гэтага ордэна. Царызм адкрыў перад езуітамі шырокае кола дзейнасці. Ён не мог не выкарыстаць адкрытую прапанову імі сваіх паслуг для барацьбы супраць «ідэй аб пераваротах і рэвалюцыях» 2. У 1812 годзе на базе езуіцкага калегіума была ўтворана Полацкая езуіцкая акадэмія, якой былі падначалены ўсе езуіцкія школы Расіі. Гэтая вышэйшая навучальная ўстанова стала апірышчам каталіцкай агрэсіі ў Расіі.

Памылкова сцвярджаецца (с. 168), што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай каталіцкае духавенства мусіла ўвесці ў навучальныя планы сваіх вучылішч рускую мову. Сапраўды ж яе ўводзілі ў планы толькі тады, калі былі ахвотнікі яе вывучаць 3. I крыніцы, і гістарычныя працы сведчаць, што апалячванне (з боку і Віленскай, і езуіцкай навучальных акруг пад эгідай царскіх улад) мела найболыпыя поспехі ў краі з часоў Люблінскай уніі якраз з 1772 па 1831 год 4, калі царскі ўрад (у сувязі з паўстаннем 1830—1831 гадоў) палярна, на 180 градусаў змяніў свае адносіны да паланізаваных дваран Беларусі. Але пра гэта ў кнізе няма ні слова.

На с. 186—187 пра дзекабрыстаў коратка пераказана ўсё тое, пра што можна даведацца з падручніка па гісторыі СССР, але няма галоўнага — поглядаў на

1 Морошкнн М. Незунты в Росснн с царствовання Екатернны II н до нашего временн. СПб., 1867—1870. Ч. 1—2. С. 501, 528; БСЭ, 3-е нзд. Т. 10. С. 45.

2 Гісторыя БССР. Т. 1. С. 510.

3 Тамсама. С. 508.

4 Де Пуле М., Янковскнй П. // Древняя н новая Россня. 1876, № 8. С. 324; М. В. Довнар-Запольскнй. Основы государственностн Белорусснн. Гродна, 1918. С. 7.

гісторыю, на межы Беларусі, на тое месца, якое адводзілася ёй у планах дваранскіх рэвалюцыянераў. He названы нават прозвішчы тых дзекабрыстаў, хто па паходжанні і выхаванні быў непасрэдна звязаны з Беларуссю.

Сур’ёзныя недахопы і памылкі дапушчаны і ў раздзелах, дзе асвятляецца грамадска-палітычны рух на Беларусі і ў перыяд капіталізму. На с. 221 сказана, што народнікі адмаўлялі перадавую рэвалюцыйную ролю пралетарыяту ў пераўтварэнні грамадства на сацыялістычных пачатках. Правільна было б так: з прычыны нізкага ўзроўню развіцця капіталістычных адносін у 60—70-я гады XIX стагоддзя народнікі не бачылі ў Расіі ні капіталізму, ні пралетарыяту і менавіта на гэтай падставе разлічвалі, што Расія зможа перайсці да сацыялізму, абмінуўшы капіталізм, на базе сялянскай абшчыны. Па сутнасці, не раскрытыя погляды беларускіх нарадавольцаў, што дзейнічалі ў Пецярбурзе, у прыватнасці — гоманаўцаў. Пра іх напісана (с. 225), што яны былі тыповай нарадавольніцкай арганізацыяй. У чым тыповай? Па агульных пытаннях тэорыі сялянскага сацыялізму, праграмы і тактыкі яны сапраўды стаялі на пазіцыях рускіх нарадавольцаў. А вось што яны сказалі канкрэтна пра Беларусь, пра беларускі народ? Гэтага чытач не даведаецца. А трэба было б адзначыць, што гоманаўцы першымі ў гісторыі грамадскай думкі выразна заявілі аб існаванні этнічна самастойнай беларускай нацыі і тэарэтычна абгрунтавалі гэты факт. Зыходзячы з прынцыпаў нацыянальнага раўнапраўя, яны ўключылі ў сваю праграму патрабаванне дзяржаўнай самастойнасці Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі.

Вельмі блытана паказана гісторыя рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі. He будзем зважаць на шэраг параўнальна дробных недакладнасцяў, хоць і іх у кнізе для студэнтаў-гісторыкаў быць не павінна. Адзначым толькі важнейшыя хібы, якія «колюць вока». На с. 233 напісана, што ў Мінску ў 1895 годзе ўпершыню адбылася першамайская дэманстрацыя з удзелам 300 рабочых. У літаратуры вядомы факт, што тады ў Мінску была праведзена першая маёўка, a гэта значыць, тайны, канспіратыўны сход 40 рабочых. Ад такой сходкі, якія звычайна праводзіліся ў лесе або на канспіратыўных кватэрах, да адкрытай вуліч-

най дэманстрацыі ва ўмовах паліцэйскай дзяржавы — «днстанцня огромного размера». I пераадольвалі яе, гэтую дыстанцыю, мінскія рабочыя аж 5 гадоў: першая вулічная дэманстрацыя ў горадзе адбылася ў 1900 годзе, і ў ёй сапраўды ўдзельнічалі каля 300 рабочых. Дарэчы, дэманстрацый рабочых у 1895 годзе не было яшчэ нідзе ў Расіі. Гэтая якасна новая і вельмі важная форма рабочага руху выразна праяўляецца толькі на пачатку 900-х гадоў. Няўжо аўтарам і рэдактарам невядомы асноўныя этапы развіцця рабочага руху ў Расіі перыяду капіталізму, асветленыя ў падручніках па гісторыі СССР? Пачынаеш пераконвацца ў гэтым, калі чытаеш наступныя старонкі кніжкі.

Супаставім, напрыклад, такія сцвярджэнні аўтараў (дзеля эканоміі месца не цытуем іх, а перадаём змест): 1. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, якія ўзніклі на Беларусі ў другой палове 90-х гадоў, разгарнулі работу па шырокай палітычнай агітацыі (с. 232); 2.1 Мая 1899 г. у многіх гарадах Беларусі распаўсюджваліся адозвы сацыял-дэмакратычных камітэтаў і лістоўкі з заклікам звергнуць царскае самадзяржаўе, устанавіць дэмакратычны дзяржаўны лад (с. 233— 234); 3. На рубяжы XIX—XX стагоддзяў узмацніліся ідэйныя хістанні... Мясцовыя сацыял-дэмакратычныя камітэты займаліся арганізацыяй галоўным чынам эканамічнай барацьбы (с. 234); 4. Цытуем: «Пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратычных арганізацый рабочыя Беларусі пачалі пераходзіць ад эканамічных стачак і дэманстрацый (??!) да палітычнай барацьбы (!). У 1900 г. у многіх гарадах Беларусі адбыліся першамайскія дэманстрацыі і стачкі, якія мелі палітычны характар... У першамайскай стачцы ў Гомелі прынялі ўдзел каля 600 рабочых» (с. 247).

Разгледзім спачатку палажэнні, змешчаныя пад пунктам 4. Перш за ўсё ўзнікае пытанне: як разумець слова «дэманстрацыя», калі яно стаіць побач з эканамічнымі стачкамі і ад дэманстрацый робіцца пераход да палітычнай барацьбы? Калі думаеш над гэтым загадкавым спалучэннем слоў, прыходзіш да высновы: аўтары і рэдактары кнігі для студэнтаў гістарычных факультэтаў, відаць, упершыню ў сусветнай гістарыяграфіі адносяць дэманстрацыі да форм эканамічнай, а не палітычнай барацьбы. Бо інакш як можа адбыцца пераход рабочых ад дэманстрацый да палітычнай ба-

рацьбы, які, паводле аўтараў, пачаўся на Беларусі ў 1900 годзе?

А зараз параўнаем усе чатыры пункты. Палажэнні, адзначаныя ў першых двух, гавораць пра тое, што сацыял-дэмакраты Беларусі ў другой палове 90-х гадоў у цэлым і ў 1899 годзе ў прыватнасці займаліся шырокай палітычнай агітацыяй; трэці тэзіс сцвярджае панаванне эканамізму на мяжы XIX—XX стагоддзяў, а чацвёрты — пераход да палітычнай барацьбы ў 1900 годзе.

Дык у якім жа годзесярод сацыял-дэмакратаў Беларусі панаваў эканамізм? Выходзіць, не было такога году і не было чаго тут, у нас, рабіць ленінскай «Нскре», калі яшчэ да яе выхаду мясцовыя сацыялдэмакратычныя камітэты ў такіх шырокіх маштабах займаліся арганізацыяй палітычнай барацьбы рабочых.

Сапраўды ж усё было інакш. I гэта можна вельмі лёгка высветліць, звярнуўпіыся да адпаведных выданняў, у прыватнасці, да другога тома «Гісторыі Беларускай ССР». У 2-й палове 90-х гадоў сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі, зыходзячы з вядомай апартуністычнай тэорыі стадый, займаліся амаль выключна эканамічнай агітацыяй. У 1899 годзе лістоўкі і адозвы з заклікамі да звяржэння самадзяржаўя не распаўсюджваліся. У 1900-м адбылася толькі адна палітычная стачка (у Віцебску). Адкуль узялі аўтары звесткі пра гомельскую стачку і пра ўдзел у ёй 600 рабочых — невядома. Відаць, гэтая стачка з такога роду «фактаў», як і мінская дэманстрацыя рабочых 1895 года або міфічныя антыўрадавыя выступленні, якія адбываліся ў шэрагу месц Беларусі ў 1899 годзе ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня нараджэння A. С. Пушкіна (с. 238).

Чытаем далей: «Пасля II з’езда РСДРП 1903 г. сталі афармляцца і хутка расці сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі» (с. 254); «У 1903—1904 гг. сацыял-дэмакратычныя групы былі арганізаваны ў Магілёве, Оршы, Копысі» (с. 255). Тут зноў-такі ўзнікае пытанне: а дзе падзеліся тыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, якія ўзніклі на Беларусі ў другой палове 90-х гадоў? Чаму з’явілася неабходнасць стварэння новых сацыял-дэмакратычных арганізацый? Адказу на гэтыя пытанні ў дапаможніку не знойдзем, бо ў ім нідзе не адзначана, што: 1) сацыял-дэмакратычныя ар-

ганізацыі, якія ўтварыліся ў другой палове 90-х гадоў, на мяжы XIX—XX стагоддзяў, амаль усе ўступілі ў Бунд; 2) пасля II з’езда РСДРП на Беларусі фармаваліся не проста сацыял-дэмакратычныя групы, а інтэрнацыянальныя, не звязаныя з Бундам, накіраваныя супраць нацыяналізму і сепаратызму Бунда арганізацыі РСДРП, бальшавіцкія арганізацыі. Здавалася б, элементарныя ісціны, якія павінны быць вядомы па курсе гісторыі БССР для сярэдняй школы, а тут навучальны дапаможнік для студэнтаў гістарычных факультэтаў не дапамагае, а фактычна заблытвае сутнасць гістарычнага працэсу.

He на ўзроўні сучаснай гістарычнай навукі стаяць аўтары дапаможніка і ў пытаннях ацэнкі і такіх партый, як Бунд, БСГ, сацыялісты-рэвалюцыянеры. У 1-м і 2-м тамах «Нсторнн Коммуннстнческой партнн Советского Союза», выдадзеных у сярэдзіне 60-х гадоў, Бунд адносіцца да ліку нацыянальных сацыял-дэмакратычных арганізацый, эсэры — у адпаведнасці з ленінскай ацэнкай да дробнабуржуазных рэвалюцыйна-дэмакратычных партый леванародніцкага кірунку. Да апошняга тыпу партыі далучаў У. I. Ленін і Беларускую сацыялістычную грамаду. А ў дапаможніку, выдадзеным ў 1981 годзе, чытаем: «Іх (Бунду, БСГ, эсэраў) ідэі і практычная дзейнасць выяўлялася ў абароне інтарэсаў эксплуататарскіх класаў, былі чужыя і варожыя працоўным масам» (с. 257). А чые ж, цікава спытацца, інтарэсы выказвалі кадэты, сіяністы, акцябрысты, нарэшце, чарнасоценцы? Ці Бунд, БСГ, эсэры знаходзіліся ў адной хеўры з гэтымі партыямі і разам абаранялі інтарэсы эксплуататарскіх класаў і выступалі супраць працоўных? Паводле дапаможніка — і насуперак У. I. Леніну, яго вучэнню пра тры палітычныя лагеры, што склаліся ў Расіі да пачатку XX стагоддзя,— атрымліваецца менавіта так. Невыпадкова, відаць, орган БСГ — газета «Наша ніва» на с. 282 трапіла ў адну кампанію з чарнасоценнымі вялікадзяржаўнымі органамі «Северо-западная жнзнь» н «Мннское слово»! Няўжо аўтарам дапаможніка нідзе не давялося прачытаць, што паміж «Нашай нівай» і процьмай чарнасоценных газет (найперш якраз з названымі тут) па пытанні аб існаванні беларускага народа ішла барацьба не на жыццё, а на смерць? Што на старонках «Нашай нівы» ўбачылі свет і змаглі адыграць гістарычную ролю абу-

джальнікаў беларускага народа творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага і дзесяткаў іх паплечнікаў? Што «Северо-западная жнзнь», «Мннское слово» і зграя падобных ім мясцовых і сталічных органаў усяляк цкавалі «Нашу ніву», адмаўляючы сам факт існавання этнічна самастойнага беларускага народа, яго мовы і нацыянальнай культуры?

Як магло здарыцца, што «Наша ніва» разам з Купалам, Коласам, Багдановічам, Гарэцкім стала ў рад чарнасоценных, прадажных газет, сваіх смяротных ворагаў?

Hi аўтары, ні рэдактары, ні рэцэнзенты дапаможніка, відаць, не ставілі перад сабой ні гэтага, ні іншых пералічаных прынцыповых пытанняў.

Пры ацэнцы «Нашай нівы» і Беларускай сацыялістычнай грамады (с. 256, 315) у кнізе не адзначаны народна-вызваленчы характар выдання і арганізацыі, не ўлічана заўвага У. I. Леніна пра тое, што абавязкова неабходна адрозніваць «нацыяналізм нацыі, якая прыгнятае, і нацыяналізм нацыі прыгнечанай, нацыяналізм вялікай нацыі і нацыяналізм нацыі маленькай» \ Шматлікія даследаванні па гісторыі беларускага народа, у прыватнасці — дакастрычніцкай беларускай літаратуры, грамадскай думкі, друку, апублікаваныя ў 60—70-я гады, засталіся няўлічаныя. Па многіх пазіцыях сацыяльна-палітычнай гісторыі дапаможнік стаіць на ўзроўні гістарыяграфіі трыццатых гадоў.

Праўда, у некаторых выпадках аўтары паспрабавалі ўлічыць дасягненні гістарыяграфічнай думкі пазнейшага часу. Але што з гэтага атрымалася, паказвае наступны прыклад. На с. 267 адзначана, што ў Мінску ў час усеагульнай кастрычніцкай стачкі ў 1905 годзе быў арганізаваны кааліцыйны савет, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ад Мінскай бальшавіцкай групы РСДРП і мясцовых камітэтаў Усерасійскага чыгуначнага саюза, эсэраў і Бунда. Сказана таксама, што гэты савет дзейнічаў як орган рэвалюцыйнай улады. У выніку атрымалася, што ў адзіным органе рэвалюцыйнай улады апынуліся разам і супрацоўнічалі бальшавікі і выразнікі інтарэсаў эксплуататарскіх класаў, чужыя і

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 45. С. 358—359.

варожыя працоўным масам эсэры і бундаўцы (а менавіта так яны атэставаны на с. 257).

Вось і думай, студэнт-гісторык, над гэтай і іншымі загадкамі, змешчанымі ў напісаным для цябе падручніку. Можна было б параіць табе не браць яго ў рукі, a звярнуцца непасрэдна да 1-га і 2-га тамоў «Гісторыі БССР», да адмысловай літаратуры, якой маецца цяпер нямала. Але, каб атрымаць добрую адзнаку на экзаменах, у якой ты жыццёва зацікаўлены, табе, відаць, давядзецца адказваць па курсу гісторыі БССР дакастрычніцкага перыяду ў адпаведнасці з разгляданай кніжкай, бо яна мае тытул вучэбнага дапаможніка. Так што, выбачай, малады калега, не ведаем, што табе параіць.

Наогул, тэматыка падручніка звужана. Гісторыі культуры адведзены 43 старонкі з 328. Нераўнамерна размеркаваны і адпаведны матэрыял. У раздзелах пра кулыуру IX—XVII стагоддзяў з 41 згаданых асоб 38 — беларускага паходжання, што ж датычыць XVIII стагоддзя, дык тут з 15 памянёных асоб — аніводнае беларускай (затое сустракаем імёны Русо, Мільтана, Бюфона, Лесажа, Мантэск’е і Мальера). He ўлічваюць аўтары такія асаблівасці культуры Беларусі, як яе полілінгвізм і нацыянальная неадназнакавасць Ч Вядома, што большасць яе таленавітых прадстаўнікоў — паэтаў, вучоных, грамадскіх і вучоных дзеячаў — выступалі ад імя другіх народаў, пісалі на чужых беларускаму народу мовах. 3 другога боку, захопнікі, праводзячы асіміляцыйную палітыку, прысвойвалі сабе каштоўнасці духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў. Выключэнне са сферы айчыннай культуры польскамоўных і лацінскамоўных твораў і дзеячаў збядняе ўяўленне пра культурную спадчыну Беларусі. Роля М. Гусоўскага ў развіцці яе культуры ў кнізе, на шчасце, адзначана, а вось згадак пра іншыя творы, напісаныя на Беларусі і пра Беларусь беларусамі па паходжанні, але на іншых мовах, няма. Няма чамусьці і ўпамінанняў пра кампазітараў, радзімаю якіх была Беларусь (М. Агінскі, С. Манюшка, М. Карловіч), хоць інтэрпрэтацыя іх твораў не патрабуе моўнага тлумачэння, а мелас,

1  Гл.: Мальдзіс A. I. На скрыжаваннях (...). С. 12—15; Подокшнн С. А. Францнск Скорнна. М., 1981. С. 56—62.

які ляжыць у аснове гэтых твораў, часцей за ўсё беларускі.

3 кнігі незразумела, чаму на беларускіх землях узніклі цудоўныя арыгінальныя творы фрэскавага жывапісу, сфарміравалася адметная іканапісная школа, якая была заснавана на асэнсаванні традыцый візантыйскага, паўднёваславянскага і заходнееўрапейскага рэнесанснага мастацтва. У раздзеле «Культура XVII — XVIII стагоддзяў» няма ані слова пра развіццё партрэтнага мастацтва, пра фармаванне ў архітэктуры напрамку, які атрымаў назву «беларускае барока». Каб пазбегнуць гэтых «памылак», трэба былоб усяготолькі узяць у рукі «Всеобіцую нсторню архнтектуры» (М., 1958, тД 6) і «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.») (Мінск, 1980).

Цьмяна выкладзены нацыянальныя і рэлігійныя адносіны ў краі, няма колькаснай характарыстыкі насельніцтва па нацыянальным і рэлігійным складзе ў розныя часы. Аўтары нідзе не пішуць, што трэба адрозніваць звычайных католікаў ад царкоўнай іерархіі. Але ж вядома, што насуперак устойліваму паланізатарскаму імкненню гэтай іерархіі простыя католікі — беларусы, як і праваслаўныя, адчувалі сваю нацыянальную еднасць і развівалі нацыянальную самасвядомасць ікультуру.

Ці трэба было замоўчваць у кнізе бясспрэчны факт, што з ліку асоб каталіцкага веравызнання выйшлі заснавальнікі новай беларускай літаратуры: В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Янка Купала, бацькі Якуба Коласа, М. Багдановіча? Ці можна было б беларускай культуры збудаваць нешта трывалае на нацыянальнай і нават на рэлігійнай варожасці? Ці не сведчыць на карысць беларускай мовы той факт, што на ёй складаліся нават рэлігійныя кнігі прадстаўнікоў іншых рэлігійных меншасцяў у краі — мусульман і іудзеяў? 1 Ці гэта не доказ інтэграцыйнай ролі беларускай мовы і культуры?

У розных раздзелах кнігі сустракаюцца ўзаемасупярэчлівыя сцвярджэнні. На с. 195 гаворыцца, што «ў

1 Гл.: Карскнй Е. Ф. Белорусы. П., 1921. Т. 3, вып. 2. С. 18— 21; Шлюбскі А. Беларуская мова арабскпй транскрыпцыяй // Наш край, 1926. №№ 6—7 (9—10). С. 51—52; Антоновнч A. К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом. Внльнюс, 1968.

першай палове XIX ст. з’яўляецца нацыянальны беларускі тэатр», на с. 239 — гаворка ідзе ўжо пра другую палову XIX стагоддзя — што ініцыятарам стварэння беларускага прафесійнага тэатра стаў В. Дунін-Марцінкевіч, а на с. 318 выказваецца болып слушная думка пра стварэнне нацыянальнага тэатра I. Буйніцкім. На с. 237—238 сказана, што беларускае друкаванае слова пасля 1863 года было забаронена. А на той самай 238 старонцы чытаем: «Да канца XIX ст. значна ўзрасла колькасць перакладаў на беларускую мову твораў класікаў рускай, украінскай і польскай літаратур». Такім чынам, пераклад «Сігналу» У. Гаршына і пары быліц «Пана Тадэвуша» трэба мець за «значны рост». Калі лічыць ад нуля, дык гэта сапраўды будзе ўражваць.

«Нсторлю БССР» кепска адрэдагавалі. На с. 4 сказана, што адзін з аўтараў кнігі напісаў раздзелы XII—XIII, у той час, як у ёй толькі XII раздзелаў.

Дасведчаны чытач з самых першых старонак адзначае шматлікія памылкі: «аўкштайны» (с. 69) замест «аукштайты», «фландрское» сукно (с. 87) замест «фламандскае», «Острово» (с. 91) замест «Остров»; «Ф. Кмлт-Чернобыльсклй» (с. 107) замест «Ф. КмлтаЧернобыльсклй», «Мацеевлчл» (с. 163) замест «Мацеевлце», «Рожаны» (с. 166) замест «Ружаны», «Добруж» (с. 166) замест «Дорогобуж», «Лессаж» (с. 168) замест «Лесаж», «Ян Боріцевсклй» (с. 194) замест «Ян Баршевсклй» і гэтак далей. Аўтары іншым разам мяшаюць у рускім тэксце беларускія словы з рускімі. На с. 77 пішацца, што «в огородах сажалл капусту, репу, редьку, буракл (?), морковь, огурцы, лук».

Сур’ёзным недахопам кнігі трэба лічыць адсутнасць параўнальнага аналізу гістарычных з’яў і працэсаў на Беларусі (і этнагенетычнага працэсу суадносін рэлігій, памераў феадальнага і нацыянальнага ўціску, росту нацыянальнай свядомасці і г. д.) з падобнымі працэсамі ў іншых краінах Еўропы з аналагічнымі ўмовамі дзяржаўнага развіцця (Украінай, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Сяміграддзем, Славакіяй, Чэхіяй, Харватыяй, Славеніяй, Македоніяй, Шатландыяй, Ірландыяй), хоць падабенства з імі само напрошваецца, а падобнасць і адрозненні ў этнагенезе народаў Усходняй Еўропы рознабакова вывучаюцца ў еўрапейскіх сацыялістычных краінах.

Студэнтам даецца адзіная плоская ацэнка піматмерных з’яў. Гістарыяграфія такіх з’яў і пытанняў застаецца па-за межамі падручніка, бо кароткі гістарыяграфічны ўступ да кнігі, як паказана вышэй, заменены пералікам прац тых аўтараў, якія падабаюцца складальнікам падручніка (або імёны якіх першымі трапілі ім пад руку).

У. I. Ленін у свой час, прапануючы ператварыць кнігу М. М. Пакроўскага «Руская гісторыя ад старажытных часоў» у падручнік, рэкамендаваў даць у ім супастаўленне буржуазнай і марксісцкай ацэнкі гістарычных падзей з тым, «каб не было верхаглядства, каб ведалі факты, каб вучыліся супастаўляць старую навуку і новую»

Супастаўлення ацэнак у кнізе няма. Факты ў ёй часам вельмі штучна прэпараваныя. Кніга наогул складзена без уліку чытача, напісана даволі складанай моваю, не мае ілюстрацый, карт, персанальнага і геаграфічнага паказальнікаў. У ёй шмат недастаткова адабранага матэрыялу і ў той самы час замоўчваюцца складаныя пытанні гісторыі, якія яшчэ не заўсёды дастаткова высветлены ў сучаснай навуцы. Але аўтары замест таго, каб нацэльваць маладое пакаленне гісторыкаў на іх вывучэнне, сарамліва абмінаюць гэтыя праблемы, тым самым збядняючы і спрашчаючы навуку.

Спасылка аўтараў на тое, што падручнік складзены адпаведна з «Праграмай курса гісторыі БССР для ВНУ», зацверджанай Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ІБ., с. 3), не ратуе іх ад папрокаў, таму што згаданая праграма складзена самімі ж аўтарамі падручніка.

Зусім не зразумела, чаму рэцэнзавалі падручнік прафесары М. П. Бяляўскі і В. А. Фёдараў, працы якіх па гісторыі БССР спецыялістам не вядомыя. Хоць аўтары і спасылаюцца на значную састарэласць «Нсторіш БССР» 1961 года і на тое, што ў 1970-я гады выйшаў пяцітомнік «Гісторыі БССР», іх праца не набыла добрых якасцей пяцітомніка і засталася, на жаль, на ўзроўні «Нсторнн БССР» 1961 года.

У нашых беглых нататках хацелася звярнуць увагу гісторыкаў на некаторыя пытанні, якія яшчэ недастат-

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 52. С. 24.

кова высветлены і якія абавязкова прыйдзецца разглядаць. Бо без іх вывучэння — і гэта відавочна — мы, гісторыкі, не зможам разабрацца ў складанай плыні гістарычнага працэсу развіцця нашага народа. Мы перад ім у даўгу, і гэты доўг павінны аддаваць на прафесійным узроўні.

Студзень 1982 г.

Ленінград

УЛАДЗІМІР АРЛОУ

«СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО», АБО АДЗІН У ТРОХ ШАСТАСЯХ

Нататкі няўдзячнага вучня

Пачну з запозненага шкадавання.

Лёсу было заўгодна, каб аднаго разу мы засталіся сам-насам на цэлыя паўтары гадзіны. Здарылася гэта на пачатку 70-х гадоў у ліфце, што зламаўся акурат паміж пятым і шостым паверхамі галоўнага корпуса нашай alma mater, дзе месціцца родны гістарычны факультэт. Якое інтэрв’ю я ўзяў бы ў свайго візаві, каб той выпадак мог паўтарыцца! А тады... Тады, не ацаніўшы гістарычнасці гэтых хвілін, я замест інтэрв’ю з усёй легкадумнасцю інфантыльнага дваццацігадовага бэйбуса чытаў зборнік фантастычных апавяданняў Рэя Брэдберы.

Зрэшты, дзеля ісціны трэба зазначыць, што, апрача інфантыльнасці, тут не апошнюю ролю адыграла і франдзёрства. За колькі дзён да сустрэчы ў ліфце ў нас на факультэце адбыўся гэтак званы ленінскі залік «Рашэнні XXIV з’езда КПСС — у жыццё!», дзе высветлілася, што маімі ўлюбёнымі пісьменнікамі былі тады Рэй Брэдберы і Роберт Шэклі. Уражаная такімі неартадаксальнымі літаратурнымі сімпатыямі, да таго ж выказанымі па-беларуску (на той час з Беларускага дзяржаўнага універсітэта паўсюль, апрача філфака, беларускую мову ўжо даўно і паспяхова выкаранілі), камісія з прадстаўнікоў партбюро і камітэта камсамола вырашыла, што дапамагчы ў такім выпадку можа толькі актыўнае чытанне грамадска-палітычнай літаратуры і абавязковая падпіс-

ка на папулярны часопіс «Комсомольская жнзнь».

Папярэдні абзац— толькі штрых да партрэта таго часу і ніякім чынам не спроба самаапраўдання. У зламаным ліфце я моўчкі праседзеў паўтары гадзіны з прафесарам Лаўрэнціем Абэцэдарскім. Ці даруе мне калі-небудзь такую злачынную непрадбачлівасць муза гісторыі Кліо? Са сціплаю надзеяю заслужыць яе дараванне і бяруся за гэтыя нататкі. Тым больш што імя іх героя апошнім часам усё часцей мільгае ў друку, гучыць з тэлеэкранаў і даносіцца з радыёпрымальнікаў. Аднак пры ўсім пры тым ці шмат мы ведаем пра чалавека, які два дзесяцігоддзі, па сутнасці, быў заканадаўцам у гісторыі Беларусі і якому ў гэтай гісторыі трэба нарэшце вызначыць адпаведнае месца?

3 энцыклапедый можна даведацца небагата. Нарадзіўся ў 1916 годзе ў Горках. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. 3 1950 да 1958 года ўзначальваў там кафедру гісторыі СССР, з 1958 да 1975 — гісторыі БССР. Доктар гістарычных навук. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР. Дапытліваму юнаку, які палезе ў старыя падшыўкі, сярод траскучых фраз пра «глыбокае валоданне марксісцкай метадалогіяй», «камсамольскі гарт і жыццё на крайняй мяжы намаганняў» і іншага слоўнага шалупіння, можа, пашчасціць знайсці і яшчэ сякія-такія драбніцы. Напрыклад, высветліць, што дзейнасць Л. С. Абэцэдарскага «цесна звязана з Беларускім дзяржаўным універсітэтам з 1937 г.» («Звязда», 8 ліпеня 1975 г.). Або з замілаваннем прачытаць, як пачыналася ў Оршы, яшчэ да універсітэцкай вучобы працоўнае жыццё будучага светача нашай гістарычнай навукі. «Які гэта быў палымяны важак піянераў, завадатар усіх карысных спраў піянерыі 30-х гадоў!» («Народная асвета». 1976. № 7).

Абэцэдарскі быў шматграннай асобаю. Адданыя вучні і паслядоўнікі Лаўрэнція Сямёнавіча нязменна называлі яго не толькі вялікім вучоным-даследчыкам, але яшчэ і выдатным педагогам, грамадскім дзеячам. Так бы мовіць, адзіным у трох іпастасях.

1

Як даследчыку Абэцэдарскаму Л. С. уласцівы навуковая добрасумленнасць, смеласць у пастаноўцы і вырашэнні складанейшых навуковых праблем. Непрымірымы да малейшай фальсіфікацыі гісторыі беларускага народа, Абэцэдарскі ў кожнае са сваіх даследаванняў уносіць бальшавісцкую страснасць і партыйную прынцыповасць.

3 газет

Чалавек неабазнаны, выцягнуўшы ў бібліяграфічным каталозе скрыначку з адпаведнымі літарамі, будзе ўражаны колькасцю картак з прозвішчам Абэцэдарскі. Праўда, хутка выявіцца, што яго пяру належаць толькі тры працы, якія можна аднесці да навуковых,— «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века», «Белорусы в Москве XVII в.» і «Белоруссня н Россня. Очеркн русско-белорусскнх связей второй половнны XV—XVII вв.». Усё астатняе — бясконцыя перавыданні напісанага ім у сааўтарстве школьнага падручніка па гісторыі БССР.

У трох вышэйназваных кніжках, асабліва ў другой і трэцяй, сабраны каштоўныя гістарычныя матэрыялы, у прыватнасці, пра дзейнасць у Масковіі беларускіх перасяленцаў, якія прынеслі з сабой невядомыя рускім мастацкія прыёмы, перадавую тэхналогію шматлікіх рамёстваў, якія аздобілі сваёй разьбой Каломенскі палац цара Аляксея Міхайлавіча і Смаленскі сабор былога Новадзявочага манастыра, пакінулі піэдэўры ў Збройнай, Залатой і Срэбнай палатах, друкавалі кнігі, склалі трупу першага ў Расіі прыдворнага тэатра. Праўда, Абэцэдарскі зазвычай маўчыць, што ў мностве выпадкаў беларусы траплялі ў Маскоўскую дзяржаву зусім не па сваёй волі, а прыкладна так, як 11 060 сялян, якіх у 1563 годзе пагналі па зімовых дарогах на ўсход з захопленага Іванам Грозным Полацка пасля ўчыненай там крывавай разні.

Доктар гістарычных навук А. П. Грыцкевіч, якому калісьці давялося слухаць лекцыі Абэцэдарскага на вячэрнім аддзяленні БДУ, прыгадвае, што той любіў паўтараць: «Гісторык павінен умець знаходзіць факты

для сваёй канцэпцыі». Па першай частцы гэтай сентэнцыі прэтэнзіі да Лаўрэнція Сямёнавіча, бадай, няма. Але вучонага вызначае не ўменне збіраць і падбіраць факты, а якраз канцэпцыя. Ці меў Абэцэдарскі сваю канцэпцыю гісторыі Беларусі? Адказ на гэтае пытанне дае яго выдадзеная ў 1968 годзе брашура пад не надта пісьменнаю назваю «У святле неабвержных фактаў». (Хіба не ўсе факты — неабвержныя? Зрэшты, калі згадаць сталінскае «прыцыпы важней за факты»,— не ўсе.)

«Ворагі міру і прагрэсу — ідэолагі імперыялізму ўсімі сродкамі імкнуцца падарваць веру працоўных у ідэі навуковага камунізму, у непазбежнасць яго перамогі»,— палохае Абэцэдарскі ў першых абзацах. Замежных даследчыкаў гісторыі Беларусі, якім збіраецца даць адпор, ён, чамусьці не падаючы ніводнага прозвішча, называе «былымі гітлераўскімі паслугачамі» або, у лепшым разе, «наймітамі амерыканскіх і заходнегерманскіх імперыялістаў», а іх працы — «беспадстаўнымі паклёпніцкімі выдумкамі» і «зламыснай хлуснёй». Знаёмая тэрміналогія.

У брашуры, якую нас, студэнтаў гістарычнага факультэта, змушалі штудзіраваць і канспектаваць ледзь не нароўні з працамі класікаў, робіцца спроба насуперак сапраўды неабвержным фактам давесці, што беларусы да 1919 года не мелі сваёй дзяржаўнасці. Адмаўляючы беларусам у праве на дзяржаўнасць у Вялікім княстве Літоўскім, якое пачало складвацца на беларускіх землях, болыпую частку насельніцтва якога ў другой палове XVI — канцы XVIII стагоддзяў складалі беларусы, дзяржаўнай моваю якога чатырыста гадоў была беларуская, Абэцэдарскі салідарызаваўся з нацыяналістычнымі польскімі і літоўскімі гісторыкамі, якія прыніжалі нацыянальную годнасць беларускага народа акурат такім самым чынам.

Шмат намаганняў паклаў Л. С. Абэцэдарскі і на тое, каб выкрыць цяжкія грахі уніяцтва, якое «фальсіфікатары» насмельваюцца называць народнай рэлігіяй беларусаў. Тут няма магчымасці спыніцца на гэтым прынцыповым пытанні болып падрабязна, адзначым толькі, што уніяты (у адрозненне ад католікаў і праваслаўных) карысталіся беларускай моваю ў набажэнстве і кнігадрукаванні і што, паводле падлікаў А. П. Грыцкевіча, да уніятаў у канцы XVIII стагоддзя

належала болып за тры чвэрці насельніцтва Беларусі.

У раздзеле «Беларусы і Расія» Абэцэдарскі старанна падкрэслівае станоўчыя аспекты «ўз’яднання» Беларусі з Расіяй у канцы XVIII стагоддзя. Бяру гэтае слова ў двукоссе, бо да таго часу Беларусь у складзе Расійскай імперыі ніколі не была, а значыцца, трэба казаць не пра ўз’яднанне, а пра далучэнне. Аб «навуковай добрасумленнасці» аўтара брашуры і ягонай «непрымірымасці да малейшай фальсіфікацыі гісторыі беларускага народа» красамоўна сведчыць і такі прыклад. «Пасля ўз’яднання з Расіяй,— пераконвае нас Лаўрэнцій Сямёнавіч,— у Беларусі быў знішчаны рэлігійны і аслаблены нацыянальны прыгнёт». Аднак пра якую ліквідацыю рэлігійнага прыгнёту можна казаць, калі толькі 6,5 працэнтаў жыхароў Беларусі было тады праваслаўнымі, а абсалютную болыпасць беларусаў царскі ўрад з-пад палкі, з крывёю і рэпрэсіямі пачаў пераганяць у праваслаўе, аб чым з абурэннем пісаў «Колокол» Герцэна. Што да аслаблення нацыянальнага прыгнёту, дык гэта таксама міф. Большасць польскіх і апалячаных феадалаў прысягнулі Кацярыне II і захавалі ўладанні і прыгонных, апрача таго царыца, а затым яе сын Павел I падаравалі рускім памешчыкам у далучаных беларускіх губернях 208 тысяч душ мужчынскага полу, г. зн. фактычна столькі ж сем’яў або мільён чалавек — 1/4 частку насельніцтва. Дарэчы тут згадаць выказаную Энгельсам у яго працы «Знешняя палітыка рускага царызму» думку пра падступнасць расійскага ўрада, які зусім не збіраўся вызваляць беларускага селяніна, дадаўшы да ранейшага прыгнёту яшчэ і свой.

Адметна, што на 110 старонках сваёй брашуры Абэцэдарскі нідзе (калі не лічыць дзвюх спасылак, датычных утварэння класавай дзяржавы ўвогуле) не спасылаецца на К. Маркса і Ф. Энгельса. А між тым класікі марксізму, асабліва Энгельс, глыбока вывучалі гісторыю Беларусі і пакінулі шэраг грунтоўных прац, дзе разглядалі беларусаў як самастойны народ, падкрэслівалі такую важную асаблівасць яго фармавання, як адсутнасць 240-гадовага татара-мангольскага прыгнёту, выкрывалі захопніцкую палітыку Расіі ў дачыненні да суседніх краін і народаў. Спасылак на класікаў няма з вельмі простае прычыны: Абэцэдарскі разыхо-

дзіўся з імі ў ацэнцы практычна ўсіх прынцыповых праблем нашай гісторыі. Энгельс у «Знешняй палітыцы рускага царызму» і Маркс у працы «Сценька Разін» глядзелі на Вялікае княства Літоўскае як на славянскую дзяржаву. Энгельс адзначаў, што уніяты на Беларусі ў XVIII стагоддзі даўно звыкліся са сваім становішчам і ніякага рэлігійнага прыгнёту не адчувалі. Класікі марксізму, вядома, не лічылі «ўз’яднаннем» і вынік грабежніцкіх падзелаў Рэчы Паспалітай, якія Расія — як мы памятаем, жандар Еўропы,— ажыццявіла разам з Прусіяй і Аўстрыяй.

Такім чынам, разгледжаная брашурка Абэцэдарскага — тыповы атрутны плод з узгадаванага сталіншчынай магутнага дрэва вульгарызатарскай псеўдагісторыі. На яго разложыстых галінах і цяпер спеюць плады і салодка пяюць птушкі. Прадстаўнікі гэтай «гісторыі» заўсёды служылі тым, хто пры ўладзе. Называючы сябе марксістамі, яны замоўчваюць непрыдатныя ім працы Маркса, Энгельса і Леніна. Яны цудоўна засвоілі зноў запанавалае ў 30-я гады (калі сталінскае кіраўніцтва вярнулася да імперскай палітыкі і ў дачыненні да народаў нашай краіны, і на міжнароднай арэне) імперскае мысленне з адпаведным падыходам да гістарычных з’яў, паводле якога ўся знешняя палітыка рускіх цароў, як і сто гадоў таму, абвяшчаецца прагрэсіўнай, захопы называюцца «ўз’яднаннямі», ці «добраахвотнымі ўваходжаннямі», праваслаўе разглядаецца як нешта значна болып перадавое за каталіцызм, уніяцтва і любыя іншыя канфесіі... He, невыпадкова «неабвержныя факты» разам са «сваёй» канцэпцыяй зноў тэрмінова спатрэбіліся, калі колькі гадоў таму пачуліся першыя незадушаныя галасы пра неабходнасць вяртання народу яго сапраўднай гісторыі. У 1987 годзе фальсіфікатарская пісаніна Абэцэдарскага, якая зневажае наш нацыянальны гонар, была ў кампаніі з іншымі творамі прыблізна такога самага гатунку, тэрмінова перавыдадзена ў сумна вядомым зборніку пад двухсэнсоўнаю назваю «Дары данайцаў». (Памятаеце, як данайцы падаравалі абаронцам Троі свайго драўлянага каня?)

3 такой самай «страснасцю» і «прынцыповасцю» напісаны і падручнік па гісторыі БССР, які практычна ў нязменным выглядзе (калі не лічыць апошніх параграфаў, дзе ўслаўляюцца рашэнні чарговых гістарыч-

ных з’ездаў і новыя заваёвы развітага сацыялізму) вытрымаў болып як дзесятак выданняў і па якім да 1989 года вучыліся нашы школьнікі. Выступаючы на IX з’ездзе пісьменнікаў Беларусі, вядомы празаік У. М. Дамашэвіч, які і ў самыя змрочныя гады застою меў мужнасць адстойваць праўду, сказаў, што такі ўбогі, нецікавы і хлуслівы падручнік хутчэй выхавае для роднай зямлі не патрыётаў, а антыпатрыётаў.

Камусьці здаецца, што гучыць занадта катэгарычна? Тады разгорнем адзінаццатае выданне «Гісторыі БССР» (1986) і зазірнём, напрыклад, у храналагічную табліцу з абавязковымі для запамінання датамі. Дарэмна мы будзем шукаць тут гады першых летапісных згадак пра Полацк, Віцебск, Тураў, што адлічваюць ужо другое тысячагоддзе сваёй гісторыі. Марнымі будуць пошукі даты Грунвальдске бітвы, перамога ў якой выратавала беларускі і літоўскі народы ад вынішчэння і асіміляцыі. He знойдзем даты не толькі паўстання Тадэвуша Касцюшкі, але нават нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў. Вядома, школьнікі найперш павінны запомніць іншыя даты: прыняцця Канстытуцыі БССР 1937 года, усіх пяцігодак, шчодрых узнагароджванняў брэжнеўскай «эпохі»... На перыяд з 1917 года прыпадае 33 даты, на папярэдняе тысячагоддзе — 27...

Мала гэтых аргументаў? Тады паспрабуйма з падручніка даведацца хоць што-небудзь пра Рагвалода і Рагнеду, Ефрасінню Полацкую і Давыда Гарадзенскага, пра Вітаўта Вялікага і Міколу Гусоўскага, пра Льва Сапегу, Канстанціна Астрожскага, Тадэвуша Касцюшку, Антона Трусава, Івана Луцкевіча... Пералік імёнаў гістарычных асоб — дзяржаўных дзеячаў, ваяводаў, асветнікаў, рэвалюцыянераў, без якіх немагчыма ўявіць наша сапраўднае мінулае і пра якіх сучасны падручнік маўчыць,— можна працягваць доўга. Затое школьнік даведаецца, што «суцэльная калектывізацыя стварыла неабходныя ўмовьі для ліквідацыі апошняга і самага шматлікага эксплуататарскага класа — кулацтва. Раскулачванне ажыццяўлялі самі бядняцкасерадняцкія масы». Як адбывалася гэтая народная драма, якую сёй-той дагэтуль абвяшчае перамогай, найлепей паказаў у асваёй апошняй аповесці «Аблава» Васіль Быкаў. Жорны сталінскага генацыду знішчылі каля двух мільёнаў беларусаў, а аўтары падручніка

прапануюць школьніку параграф пра «бліскучы росквіт культуры беларускага народа» ў 30-я гады, «які з’явіўся вынікам паслядоўнага ажыццяўлення ленінскай нацыянальнай палітыкі Камуністычнай партыі». Гартаеш старонкі і міжволі ловіш сябе на чаканні: вось зараз лагодна глянуць на цябе добрыя і ясныя вочы бацькі народаў. А яшчэ згадваецца плакат з нядаўняй мастацкай выставы: фаліянт з назваю «Гісторыя Беларусі» і пячатка на ім «Совершенно секретно».

У 1950-м, калі трыццацічатырохгадовы Л. С. Абэцэдарскі ўжо загадваў кафедрай, беларускі гісторык М. М. Улашчык ужо трэці раз у сваім жыцці глядзеў на свет праз турэмныя краты і калючы лагерны дрот. Латарэя? Возьмем іншы час — той, калі брывастаму правадыру ледзь не штотыдзень чаплялі новую ўзнагароду. Наклейваюцца ярлыкі на М. I. Ермаловіча, выключаюць з ліку аўтараў кнігі «3 глыбіні вякоў» В. П. Грыцкевіча, цяжка дыхаць А. П. Грыцкевічу, М. А. Ткачову, Г. А. Каханоўскаму, іншым сумленным гісторыкам. Абэцэдарскі піша закрытыя рэцэнзіі і водгукі для ЦК. Зноў латарэя?

Сістэма ніколі не любіла сачыненняў на вольныя тэмы. Яна любіць дыктоўкі. Абэцэдарскі не рабіў у гэтых дыктоўках памылак.

У аўтара славутых «Непрычасаных думак» Станіслава Ежы Леца ёсць афарызм: «Авалодаў навукай, але не апладатварыў яе». У дадзеным выпадку неабходна дадаць: не толькі не апладатварыў, але і заразіў брыдкай хваробаю, якая пакуль што слаба паддаецца лячэнню.

На заканчэнне знаёмства з першай іпастассю нашага героя зробім адну агаворку. He трэба ствараць у сваім уяўленні вобраз нейкага Дон Кіхота — наадварот і спісваць усе, далікатна кажучы, грахі нашай гістарычнай навукі на Абэцэдарскага. Ваяўніча наставіўшы дзіды, прышпорваючы сваіх расінантаў, у атаку на спробы аднавіць гістарычную праўду побач з ім імчаліся іншыя. М. I. Ермаловіч успамінае, як колішні дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР I. М. Ігнаценка ў 1974 годзе бэсціў яго за «спробу аднавіць даўно адкінутую нашай савецкай гістарычнай навукай тэорыю аб беларускай дзяржаўнасці ў Вялікім княстве Літоўскім», а доктар гістарычных навук 3. Ю. Капыскі на пасяджэнні Вучонага савета таго ж інстытута патраба-

ваў звярнуцца ў ЦК з мэтаю забараніць Міколу Іванавічу друкавацца («Студэнцкая думка». 1989. № 4). Спіс рыцараў можна доўжыць, але гэтым разам гаворка пра Л. С. Абэцэдарскага.

2

Усе свае веды, сілы і энергію, свой вялікі вопыт і выдатны талент Абэцэдарскі Л. С. аддае справе навучання і выхавання маладога пакалення, пакалення будаўнікоў камунізму.

3 газет

Да гэтага эпіграфа варта далучыць вытрымку з таго самага газетнага артыкула: «3 1949 г. Абэцэдарскі чытае на гістарычным факультэце БДУ распрацаваны ім курс гісторыі БССР, спецкурсы, кіруе спецсемінарамі. Яго глыбокія па зместу, арыгінальныя па форме лекцыі выклікаюць у студэнтаў выключную цікавасць, прымушаюць іх думаць, імкнуцца да творчасці...»

Сёе-тое з гэтага — святая праўда. Ну, скажам, наконт арыгінальнасці. Хіба не арыгінальна для доктара гістарычных навук называць са сваёй прафесарскай кафедры асветніцу XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую цемрашалкаю, а нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага — нацыянальным ідалам? He даспадобы былі Лаўрэнцію Сямёнавічу і «нацдэмаўцы тыпу Язэпа Лёсіка» (рэпрэсаванага акадэміка, аўтара падручнікаў, па якіх вучыліся пісаць мільёны беларусаў), якія ў часы «так званай беларусізацыі» мелі, маўляў, нахабства адвечныя і зразумелыя беларусам словы замяняць на штучныя і няўцямныя. (Напрыклад, адвечнае беларускае слова «перпендыкуляр» — на «простастаўнік».)

Была арыгінальнасць і іншага гатунку. Памятаю, як трымцелі мае слабанервовыя аднакурсніцы, калі, выставіўшы наперад бараду і пабліскваючы бялкамі вачэй маэстра імкліва заходзіў у аўдыторыю і пачынаў лекцыю. Любога з нас ён мог падняць з месца раптоўным пытаннем. Сам па сабе гэты педагагічны прыём пярэчанняў не выклікаў, вось толькі няправільны адказ (нярэдка проста ад боязі і разгубленасці) прафесар

зазвычай каментаваў зняважлівай рэплікай, a то і парадаю памыць вушы.

У свой час на гістарычным факультэце БДУ вучыўся сын «беларускага» Берыі — Лаўрэнція Цанавы; кажуць, нашчадак ката заяўляўся на экзамены з аўчаркаю і, навязаўшы яе побач са сталом экзаменатара, пачынаў рыхтавацца да адказу. Цяпер ужо цяжка высветліць, ці здаваў Цанава-малодшы іспыты Абэцэдарскаму і, калі здаваў, як той трымаўся ў кампаніі ваўкарзза. Затое сотні выпускнікоў БДУ памятаюць яго паводзіны на экзаменах у 70-я гады. Напрыклад — букет ружаў, купленых зімою на дарагія студэнцкія рублі і на заліку выкінутых прафесарам у вакно на той падставе, што ён — «не карова». А колькі зняваг мусілі выслухоўваць ад барадатага маэстра тыя, хто таксама адважыўся запусціць бараду! Вырашальную ролю ў атрыманні заліка ці добрай адзнакі — значыць, і ў атрыманні стыпендыі — вельмі часта адыгрывала веданне, якую руку падняў Уладзімір Ільіч на помніку каля Дома ўрада («кароннае» пытанне выдатнага педагога) або гатоўнасць студэнта збегаць у краму па гарбату з лімонамі ці задаволіць якую іншую прыхамаць выхавацеля маладога пакалення будаўнікоў камунізму. Такая арыгінальнасць у гады гэтак званага застою была досыць тыповаю — той, хто аддана служыў уладзе, у якасці ўзнагароды меў і права беспакарана паздзекавацца з залежных ад яго людзей. Абэцэдарскі карыстаўся гэтым правам, якое мала чым адрознівалася ад права Цанавы-малодшага навязваць свайго ваўкарэза, з вялікай ахвотаю.

Быў перыяд, калі ён чытаў лекцыі і прымаў экзамены па-беларуску. Нам тыя часіны здаваліся ўжо амаль міфалагічнымі. Студэнт-гісторык, які насмельваўся ў наш час адказваць шаноўнаму Лаўрэнцію Сямёнавічу на роднай мове, зазвычай чуў з’едліва-пагрозлівае: «Так вы хотлте сказать, что знаете белоруссклй язык?», пасля чаго ніхто не мог гарантаваць, што рызыкоўная спроба скончыцца паспяхова.

Ну так, мы атрымлівалі на яго лекцыях пэўныя гістарычныя звесткі, але сапраўднае мінулае Беларусі спасцігалі не дзякуючы, а насуперак свайму педагогу — найперш праз кнігі Уладзіміра Караткевіча, якога Абэцэдарскі настолькі не паважаў, што нават не ўклю-

чыў у сваім падручніку ў пералік вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Дык ці быў ён выдатным педагогам, «які падрыхтаваў буйны атрад высокакваліфікаваных спецыялістаў і вучоных»? Мяркуйце самі. Вось як павучалі даследчыка беларускай культуры сярэднявечча М. Прашковіча аспіранты БДУ В. Люкевіч і Я. Трашчонак у артыкуле пад адметнаю назваю «Нстпне вопрекн» («Советская Белоруссня», 22 лютага 1966 г.): «Вопрекн нстнне Н. Прашковнч пытается доказать, что ...Велнкое княжество Лнтовское было белорусско-украннскнм государством». (Цяпер права беларусаў на дзяржаўнасць у Вялікім княстве прызнаў на старонках «Звязды» нават вядомы аглабельнымі рэцэнзіямі спецыяліст па этнаграфіі савецкага перыяду, а заадно і па ўсіх іншых гістарычных перыядах і праблемах А. Залескі.) I далей: «Н. Прашковнч с апломбом поучает, что уння нмела н положнтельное значенне... могла бы содействовать выработке нацнонального сознанля, патрнотнзма, борьбе за народный язык». Сёння мы можам толькі ўдакладніць выснову, якую Прашковіч у свой час не меў магчымасці сфармуляваць болып канкрэтна: «не могла бы содействовать», a — актыўна садзейнічала.

Умеў, умеў Лаўрэнцій Сямёнавіч знайсці і выхаваць сабе паплечнікаў і паслядоўнікаў. Адкрыем маленькую таямніцу: эпіграфы да раздзелаў гэтых нататак належаць пяру М. П. Баранавай і Н. Г. Паўлавай — сааўтараў Абэцэдарскага па школьнай «Гісторыі БССР».

3

Сваё прызванне Абэцэдарскі Л. С. разумее ў самым шырокім сэнсе — ён не толькі вучоны, педагог, але і актыўны грамадскі дзеяч.

3 газет

Як мы памятаем, яго жыццё і дзейнасць звязаны з БДУ не з якога-небудзь іншага, а менавіта з 1937 года. Напэўна, гэта выпадковае супадзенне. Праўда, ёсць у грамадскай дзейнасці Абэцэдарскага адзін штрых, які ў маёй памяці адклаўся побач з той страшнай датай. Нябошчык М. М. Улашчык, доктар гістарычных навук, вядомы не толькі ў нашай краіне археограф, публікатар і каментатар беларуска-літоўскіх летапісаў.

апавядаў мне, як, даведаўшыся пра яго намер пераехаць на працу з Масквы ў Мінск, Абэцэдарскі даверна папярэдзіў: «Памятай, Мікола, дасье на цябе ляжыць у мяне ў сейфе». Факт могуць пацвердзіць блізкія Мікалая Мікалаевіча. Сястра вучонага В. М. Улашчык казала пра гэта ў Доме літаратара на прэм’еры пасмяротнай братавай кнігі «Была такая вёска».

Найбольшае разгарненне грамадская дзейнасць Абэцэдарскага набыла ў першай палове 70-х гадоў. Для Беларусі, як і для нашай суседкі Украіны, гэтыя гады, апрача ўсяго іншага, былі часам палявання на ведзьмаў. Адпаведная служба, абапіраючыся на шырокі, так бы мовіць, няштатны актыў, заўзята шукала, выкрывала, ляпіла ярлыкі і «обезврежнвала» тых, хто быў супраць брэжнеўска-суслаўскіх тэорый паскоранага зліцця нацый і стварэння «новай этнічнай супольнасці». Водгулле гэтага змагання даносілася і да нас, тагачасных студэнтаў. «Ветэраны вайны і працы» бэсцілі ў газетах аповесць Вольгі Іпатавай «Прадслава», прысвечаную Ефрасінні Полацкай. Дасталося і Эрнэсту Ялугіну, які выдаў кнігу «Мсціслаўцаў посах». «Но все лн нсторнческне акценты расставлены в повестн верно? — пытаўся са старонак «Советской Белорусспн» нейкі 0. Чарноў.— Возьмем, к прнмеру, главу «В корчме рыжего Ёселя», в которой прямо-такн восхваляется это злачное место, куда трудовой люд прнноснт свон потом добытые деньгн...» н г. д. Надоўга знікалі ўзятыя пачытаць сім-тым з факультэцкіх камсамольскіх актывістаў нумары бяскрыўднага, але беларускамоўнага машынапіснага часопіса «Мілавіца», які мы з сябрамі пачалі выдаваць у 1974 годзе.

Адбываліся і падзеі больш трывожныя.

На адной сустрэчы з чытачамі давялося выслухаць кінутае беларускай інтэлігенцыі абвінавачанне: ніхто, маўляў, не выступаў у тыя гады супраць татальнага абалваньвання і падману, супраць дратавання мовы і гістарычнай памяці народа, ніхто за свае перакананні не пацярпеў, не развітаўся з цёплым крэслам.

Гэта няпраўда. Гадамі не друкавалі Уладзіміра Караткевіча. У Гародні білі вокны Васілю Быкаву. У 1972 годзе загінуў пры нявысветленых да канца абставінах мастак Лявон Баразна. У 1974-м у Мінску выкрылі «нацыяналістычную арганізацыю». Пачаліся выклікі, сходы, выключэнні з партыі. Шмат каму паказалі на

дзверы. Навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору 3. С. Пазняк мусіў перакваліфікавацца ў фатографы, кандыдат філалогіі М. I. Прашковіч — у грузчыкі. Кандыдат гістарычных навук археолаг М. М. Чарняўскі паўтара года грузіў у мастацка-вытворчым камбінаце цэмент, збіваў і грунтаваў шчыты пад наглядную агітацыю, з якіх абвешаны зоркамі і ордэнамі «верны ленінец» на кожным гарадскім скрыжаванні паведамляў нам: «Верной дорогой ндете, товаршцн!» Толькі праз пяць гадоў Міхась Міхайлавіч упершыню ў жыцці выпадкова пабачыў чалавека, поплеч з якім каваў крамолу ў «нацыяналістычным падполлі».

Цікава, што ў нас, у адрозненне ад Украіны, «нацыяналістаў» тады не саджалі. Думаю, у пэўных сферах існавала думка, што магчымасць нацыянальнага адраджэння на Беларусі ўжо канчаткова ліквідаваная, а таму дзейнасць «нацыяналістаў» не ўяўляе вялікай небяспекі. Сёй-той цяпер яўна кусае локці, што спудлаваў, трэба было саджаць.

Але якое дачыненне мела да ўсяго гэтага — да ганенняў на інтэлігенцыю, пагромных рэцэнзій на літаратурныя творы — грамадская дзейнасць Абэцэдарскага? Калі не самае непасрэднае, дык, безумоўна, вялікае. Ён быў у той час, па сутнасці, прыдворным гісторыкам. Ужо згадвалася, што ён пісаў закрытыя рэцэнзіі і агляды для партыйнага кіраўніцтва. Ягоная думка магла вырашыць лёс кнігі, фільма. Вучоных-гуманітарыяў, якія прыносілі свае рукапісы ў выдавецтвы ці ў рэдакцыі, тады часта сустракалі пытаннем: «А як на гэта паглядзіць Абэцэдарскі?»

Постаць Абэцэдарскага адразу паўстае ўваччу, калі чытаеш матэрыялы XIII пленума ЦК КПБ (красавік 1974 г.), які разгледзеў пытанне «Аб далейшым павышэнні дзейснасці ідэйна-палітычнай работы ў святле рашэнняў XXIV з’езда КПСС». 3 даклада няцяжка зразумець, як меркавалася павышаць гэтую дзейснасць: «Перад наяўнасцю такіх маштабных задач асабліва вострымі становяцца пытанні партыйнай адказнасці вучонага, выразнасці яго светапоглядных, класава-палітычных пазіцый. Аб гэтым даводзіцца напамінаць у сувязі з тым, што ў некаторых публікацыях, у тым ліку аб народных паэмах «Энеіда навыварат» і«Тарас на Парнасе», у работах аб Ефрасінні Полацкай, Смат-

рыцкім, Зізаніі праявіліся адгалоскі пазакласавага аб’ектывізму, ідэалізацыі асобных багасловаў, як выдатных асветнікаў». Затым ішла крытыка аддзялення грамадскіх навук АН БССР, якое «санкцыянуе правядзенне мерапрыемстваў, не задумваючыся над іх маг-\ чымымі негатыўнымі вынікамі, як гэта мела месца з сімпозіумам, які намячаўся па праблеме этнагенезу беларусаў...» («Звязда», 30 красавіка 1974 г.). Цікава пашукаць адказ на пытанне: чаму так занепакоіў гэты сімпозіум шаноўнага П. М. Машэрава, які выступаў з дакладам? Якіх негатыўных вынікаў чакала кіраўніцтва рэспублікі ад навуковай размовы пра паходжанне беларусаў? (Сімпозіум, безумоўна, забаранілі.) I, дарэчы, якога Зізанія меў на ўвазе дакладчык, сцвярджаючы, што багаслоў не можа быць асветнікам? Зізаніяў жа было двое: пісьменнік-палеміст, прапаведнік Стафан і педагог, царкоўны дзеяч, перакладчык Лаўрэн. Дзейнасць абодвух багасловаў артадаксальная царква ацаніла высока: погляды Лаўрэна Зізанія былі абвешчаныя ерэтычнымі, а яго брат за выдадзены ў 1595 годзе ў Вільні «Катэхізіс» быў пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы. Зрэшты, пра недаравальна лёгкі багаж гістарычных ведаў шмат якіх высокапастаўленых асоб мы цудоўна ведаем. (На шчасце, сёння хоць ужо не трэба даводзіць ім, што Скарына і Будны не былі беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі — поступ відавочны!) Абэцэдарскі і кампанія карысталіся гэтай гістарычнай непісьменнасцю і, між іншым,— пэўна ж, незнарок — дыскрэдытавалі ў вачах інтэлігенцыі тых, хто чытаў падрыхтаваныя імі даклады.

Ці не назіраем мы нешта падобнае і цяпер?

Грамадская дзейнасць вучонага (а гісторыка і пагатоў) вызначаецца яго навуковай пазіцыяй. Калі слова «навуковая» ў дадзеным выпадку вымагае прыдомку «анты», тое самае адбываецца і са словам «грамадская».

* * *

Год смерці Л. С. Абэцэдарскага — 1975-ты. Падпісаны на самым высокім узроўні некралог паведамляў: «Памёр вялікі вучоны, педагог, выдатны чалавек, чулы і добразычлівы таварыш, прынцыповы камуніст».

Пасля некалькіх маіх артыкулаў пра нашу гіста-

рычную свядомасць (ці, дакладней, несвядомасць), са старонак рэспубліканскага друку пачуліся галасы апанентаў. Асабліва абураліся некаторыя чытачы «Настаўніцкай газеты». Аргументаў не хапала, а таму аўтара абвінавацілі ў «зневажанні памяці свайго настаўніка нябожчыка Л. С. Абэцэдарскага». Пра нябожчыкаў — толькі добрае. Але мне бліжэй да дупіы парада, пакінутая старажытнымі рымлянамі: «Aut bene, aut veritas — Або добра, або праўду».

Грамадскі прысуд такім, як Абэцэдарскі, вынес у сваім рамане «Гульня ў бісер» Герман Гесэ: «Вучоны, які з трыбуны, з кафедры ці ў сваіх працах свядома абвяпічае няпраўду, свядома падтрымлівае ману і фальш, не толькі грашыць супраць галоўных арганічных законаў, ён яшчэ... нясе страшэнную іпкоду свайму народу, ён забруджвае паветра і зямлю, ежу і ваду, атручвае мысленне і законы і падтрымлівае ўсе злыя сілы, якія пагражаюць знішчыць яго нацыю».

1989

КАСТУСЬ ТАРАСАУ

ПАДЗЕІ ГІСТОРЫІ I ВЕРСІІ ЛІТАРАТУРЫ

Беларуская гістарычная проза адрозніваецца ад прозы «сучаснай» істотнаю, можна сказаць, «прывілеяй» — наш чытач амальнічога не ведае з роднае даўніны, усё ідзе яму за першы гатунак. Толькі спецыялісты ды начытаныя аматары гісторыі здольныя выявіць, наколькі праца пісьменніка адпавядае фактам эпохі і праўдзе крыніц. «Люду паспалітаму» прыходзіцца шчыра прымаць на веру аўтарскую дасведчанасць (часам недасведчанасць за дасведчанасць) і ўводзіць рэканструкцыю пэўнай мінуўшчыны ў сваю карціну свету, у сваю гістарычную свядомасць.

Неабходна зрабіць адну заўвагу — дарэчы, пра тое, што разумеецца тут пад гістарычнай прозай. Бо аб’ектыўна і мінулы дзень — ужо гісторыя, якую не пераробіш. Але векапомны Кастрычнік, рэвалюцыйная барацьба, падзеі грамадзянскай вайны ідэйна з намі, яны штодзённа ў нашых справах, нашым светаадчуванні. Так, як цалкам і наскрозь сучасныя «Віленскія камунары» Максіма Гарэцкага ці раман Івана Шамякіна «Петраград — Брэст». Усяляк падкрэсліваючы патрэбу твораў, якія ўзнаўлялі б ранак станаўлення нашай сацыялістычнай дзяржавы, я ў сваіх развагах спынюся толькі на тых творах нашай літаратуры, якія засвойваюць даўніну ад далетапісных часоў па пярэдадзень нашага стагоддзя, бо яно знаходзіцца ў полі пільнай увагі ўсіх жанраў літаратуры. А тое

жыццё мы ведаем мала і маем магчымасць глядзець на мінуўшчыну як бы з пагорка на далеч, замглёную сівымі туманамі.

«Далеч, замглёная сівымі туманамі» — гэта маё відавочнае запазычанне з арсенала рамантычнай вобразнасці, так бы мовіць, рытарычная фігура, даўно ўтвораны эўфемізм, якім нас прывучалі карыстацца, каб не думаць пра тое, што патрабавала і патрабуе асэнсавання. Але ўсё выглядае значна болып празаічна і жорстка.

Сёння ўсе ведаюць банальную ісціну, што для фармавання гістарычнай свядомасці народу неабходна вялікая праца адпаведных грамадскіх інстытутаў і сфер: школы, літаратуры, выяўленчага мастацтва, царквы і касцёла. Неабходны агульнанародныя памятныя даты і г. д. Амаль нічога з гэтага пераліку мы не мелі столькі часу, што паспелі знікнуць носьбіты ведаў і культура традыцыі.

He разглядаючы ўсе аспекты гэтай сумнай з’явы, адзначу тут, што першы нарыс беларускай гісторыі, створаны В. Ластоўскім у 1913 годзе, хутка пайшоў пад нож, а сам аўтар у 30-х гадах быў рэпрэсаваны.

Той жа лёс напаткаў «Кароткую гісторыю Беларусі» У. Ігнатоўскага, выдатнага нашага грамадскага дзеяча і навукоўца, які быў вымушаны пусціць сабе кулю ў скронь яшчэ ў 1931 годзе. Нават той аб’ектыўны позірк на беларускую старажытнасць, які меўся выказаць Уладзімір Караткевіч у сваёй «Зямлі пад белымі крыламі», доўга прабіваўся да чытача. Да сённяшняга дня нашыя вучні і студэнты набываюць веды пра родную даўніну па падручніках, дзе гісторыя Беларусі старанна сфальсіфікавана.

Пранікненне фальсіфікаваных гістарычных версій у свядомасць беларусаў узмацнялася і іншымі сродкамі ідэалагічнага ўплыву. Нашыя навука і літаратура не мелі падмуркаў. У той час, як усе нашы суседзі стваралі гістарычную бібліятэку, ужо з паловы XVIII стагоддзя беларускія гісторыкі і пісьменнікі здолелі распачаць гэтую працу толькі ў 20-х гадах, а фактычна — пасля сталіншчыны. Зразумела, што за малы час у маласпрыяльных умовах добрая гістарычная бібліятэка нарадзіцца не магла. Асабліва гэта тычыцца прозы.

Ёсць шмат ракурсаў, з якіх можна разглядаць гістарычную прозу,— усё ў невялікім артыкуле не разгледзіш. 3 гэтай прачыны артыкул не засяроджваецца на эстэтычных вартасцях аповесцей і раманаў. Сам аўтар піша ў гістарычным жанры, і пэўныя эстэтычныя ацэнкі з ягонага боку, магчыма, выглядалі б нясціпла. Эстэтычны аналіз — клопат крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія, на жаль, нашу гістарычную бібліятэку пакуль што не надта заўважалі. Так што гаворка пойдзе галоўным чынам пра гістарычны змест аповесцей і раманаў.

Варыянты асэнсавання мінулага ў літаратуры супярэчлівыя, а вытлумачэнне крыніц рознымі аўтарамі бывае непадобнае, а іншым разам — і супрацьлеглае. Напрыклад, адзін з персанажаў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» беларускі князь у Герцыке Усевалад і ўладар герцыкскі латгал Вісвалд з рамана латышскага пісьменніка Яніса Ніэдрэ «I ветры гуляюць на папялішчы» — адна і тая ж гістарычная асоба. Дайнека карыстаўся летапісным запісам. Ніэдрэ разглядаў гэты запіс як славянскую кальку з латышскай тагачаснасці. Хто бліжэйшы да праўды? Дапусцім, што мае рацыю Яніс Ніэдрэ. Тады пачынае хістацца знаёмая нам з нашых гістарычных дапаможнікаў сістэма адносін старажытнага Полацка з латышскімі землякамі. Калі ж лічыць блізкай да ісціны трактоўку Леаніда Дайнекі, тады раман Ніэдрэ цяжка ўспрыняць інакш, як патрыятычную спробу ўзбагаціць родную літаратуру прыгожай легендай.

Дададзім да двух названых твораў вядомы раман У. Чывіліхіна «Памяць», дзе Усевалад герцыкскі згадваецца ўжо як рускі князь, і ўявім дыяпазон традыцыйных і новых мастацкіх інтэрпрэтацый толькі вакол адной асобы і па адным пытанні.

Можна прывесці прыклады інтэрпрэтацый больш значных па змесце, чым нацыянальная прыналежнасць героя. У нас у розных жанрах набярэцца цяпер з паўтузіна твораў, прысвечаных Уладзіміру, Рагвалоду, Рагнедзе, лёсу Полацкага княства ў Кіеўскай Русі. Адкрывае гэты шэраг Купалава «Гарыслава», на вялікі жаль, няскончаная. Ёсць п’еса Алеся Петрашкевіча «Кіеўская Русь», ёсць паэма Таісы Бондар «Рагнеда», ёсць паэма пра Рагнеду і Рагвалода ў Дануты БічэльЗагнетавай, ёсць раман Эдуарда Скобелева «Міра-

слаў — князь дрыгавіцкі», ёсць аповесць «Тры жыцці Рагнеды» аўтара гэтага артыкула. Але самы вядомы раман пра тыя часы належыць украінскаму пісьменніку Уладзіміру Склярэнку. Пацікавімся трактоўкамі эпохі Уладзіміра Хрысціцеля ў рамане Склярэнкі «Уладзімір» і ў рамане Скобелева «Міраслаў — князь дрыгавіцкі». У Склярэнкі хрышчэнне Русі, па сутнасці, пазбаўлена палітычных матывіровак, адзіная важкая прычына — прасвятленне, зведанае Уладзімірам. Разлютаванае супраціўленне Русі «грэчаскай» веры паказана як асобныя ўчынкі «худых» людзей. Ідалаў скінулі ў Дняпро і Волхаў, Пярун нікога не забіў, усе хутка супакоіліся. Уладзімір, стаўшы першым рускім імператарам, скарае і прылучае суседнія плямёны, ствараючы імперыю. Гэтая імперская канцэпцыя ўскладнена ператварэннем Уладзіміра (дзіця дынастычнага шлюбу паміж Кіевам і непакорлівымі драўлянамі, сына Святаслава і драўлянскай князёўны Малушы) у «сына рабыні», гэта значыць як бы ў «свайго хлопца», з нізоў народа; рознымі спосабамі ён адмыты ад грахоў, якіх багата налічылі за ім летапісцы. Жорсткая братазабойчая барацьба за ўладу атрымала трактоўку аб’яднаўчай вайны за Русь, знішчэнне Полацка і полацкай дынастыі князёў намалявана, як вызваленне горада ад варага Рэгвельда; не было забойства брата, разбурэння гарадоў, гвалту, карацей кажучы, нічога такога, што кінула б цень на азначэнне «святы», якое атрымаў Уладзімір ад царквы і якое сведчыць аб высокай духоўнасці-

У Скобелева хрышчэнне Русі даследуецца як трагічнае сутыкненне «старой» і «новай» праўды. Такая ломка свядомасці, якая патрабуе адмаўлення ад веры дзядоў і прадзедаў, пагардлівых да іх адносін, сама па сабе адбывацца не можа. Замена былых міфаў новымі звязана са знішчэннем людзей, якія трымаліся старых традыцый, а таксама з фізічным уціскам абаронцаў даўніны, якія гатовы адстойваць свае святыні і перакананні зброяй. Гэтае знішчэнне атрымала форму дзяржаўнай палітыкі, на два-тры стагоддзі сталася адной з функцый велікакняскай улады. Быў створаны прэцэдэнт вырашэння дзяржавай, яе ўзброенымі сіламі пытанняў духоўнага жыцця, гвалтоўнага ўкаранення новай ідэалогіі, стварэння новай народнай свядомасці. Дзейнічаў, зразумела, і сацыяльны інтарэс супрацьлег-

лага боку: страціўшы «дзяржаўнае падмацаванне», вешчуны стварылі апазіцыю, маючы на мэце вярнуць з былым духоўным аўтарытэтам і былы дабрабыт. Ламаць тысячагадовы ўклад здолее толькі моцны духам. Людзі былі дужыя, выхаваныя на язычніцкай культуры разумення сэнсу жыцця, родавых адносін, кантрастнага адрознення паняццяў «свой» — «чужы», «вораг» — «сябар», «жорсткасць» — «літасць». Калі верыць «Уладзіміру» Склярэнкі, дык памыляюцца археолагі, якія раскапалі спапялёны старажытны полацкі дзядзінец. Калі верыць «Міраславу — князю дрыгавіцкаму», дык жорсткія рэформы і паходы Уладзіміра — спроба затрымаць той працэс, які завяршаецца Любецкім з’ездам князёў і разбурэннем Кіева войскамі Андрэя Багалюбскага задоўга да з’яўлення татар.

Дарэчы, Э. Скобелеў выказаў у «Міраславе» арыгінальную, на маю думку, версію пра Рагвалода, ягоныя адносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Вось як гэтая версія завязваецца: «В пору Деревляньской войны, на второе лето, Рогволод, Полотьскнй посадннк, об'ьявнл ся князем землн н отложнл ся от Кнева». Гэты ўчынак распачынае драму Рагвалода і трагедыю Полацка. Палітычныя пралікі князя каштавалі жыцця яму, жонцы, сынам, пагібелі ці палону большасці полацкага жыхарства. Што ж гэта за пралікі? Князь недаацаніў Уладзіміра і перабольшыў здольнасці Яраполка. Ягонае жаданне займець праз шлюб добрыя адносіны з вялікім князем кіеўскім сведчыць, што чуўся Рагвалод не надта моцна і ўпэўнена. Ды і адмова, якую паводле загаду бацькі дала Рагнеда сватам Уладзіміра, не сведчыць пра вялікі княжацкі розум Рагвалода. Задужа ў гэтым адказе пыхі. Вялікай крывёй давялося заплаціць за гэтую пыху нашым продкам. He нам, зразумела, судзіць чалавека праз тысячу год. Але што да літаратуры, дык няўдачлівы чалавек на княжым пасадзе — сюжэт не менш цікавы, чым герой, які нарадзіўся пад шчасліваю зоркаю.

На жаль, нельга сказаць, што такіх прыкладаў — твораў на адну тэму, пра адну асобу — можна прыводзіць шмат. Зусім наадварот. Іх вельмі мала, можна на пальцах пералічыць. Бо ў нашай літаратуры жанр гістарычнай прозы толькі распачынае сваё існаванне. У нас ёсць паасобныя творы, але мы ніколі не мелі (і сёння не маем) пэўнай школы гістарычнай мастацкай

літаратуры. Toe ж можна сказаць і пра гістарычную навуковую літаратуру. Няма пакуль што і традыцыі павагі да роднай гісторыі, традыцыі сумленных адносін да гістарычнага матэрыялу, адмоўнага стаўлення да паўпраўды, якая, яч вядома, падманвае больш за фантастыку. Асабліва гэты недахоп адчуваецца ў навуковых распрацоўках, дзе пераважае тэндэнцыя. Хібы даследніцкай думкі абавязкова адбіваюцца на літаратуры, бо пісьменнік, перш чым сесці за пісьмовы стол, чытае спе* цыяльныя працы.

Той напрамак нашай гістарычнай прозы, што складваўся ў пасляваенны час, даўно паказаў сваю бесперспектыўнасць, бо свядома спрошчваў гістарычны працэс.

У мінулым стагоддзі на Беларусі мелася даволі трывалая традыцыя пісьменства на сюжэты з рэгіянальнай гісторыі. Досыць успомніць творчасць Адама Міцкевіча і Юзафа Крашэўскага. Але ў рэчышчы гэтай традыцыі стваралася польскамоўная літаратура, адпаведна не здольная на «беларускія» інтэрпрэтацыі таго матэрыялу, які па-мастацку асэнсоўвала. За прататыпа Анджэя Кміціца ў шырокавядомым «Патопе» Генрыка Сянкевіча ўзята гістарычная асоба — аршанскі войт Самуэль Кміціч; Білевічы з гэтага ж рамана — старадаўні род, які меў адгалінаванні на Літве і Беларусі. На землях Полаччыны адбываюцца трагічныя падзеі рамана «Маці Іаанна ад анёлаў» Яраслава Івашкевіча. Называю гэтыя творы, бо яны перакладзены на рускую мову, неаднаразова выдаваліся і набылі шырокую папулярнасць, дзякуючы, у дадатак да высокіх літаратурных вартасцей, і выдатным экранізацыям. Але ніводнаму чытачу гэтых твораў не ўзгадаецца беларуская даўніна, яе постаці.

Марудна ўзводзіць свае муры і сучасная гістарычная навука, якая з розных прычын не песціць увагай пытанні палітычнай і ваеннай даўніны Беларусі. У рэспубліцы 70 дактароў і 600 кандыдатаў гістарычных навук; наогул, даследчыцкай і навукова-педагагічнай працай займаецца 1200 чалавек. За 1981—1985 гады ў нас выдадзена 192 назвы кніг і брашур па гісторыі. 3 іх толькі 9 прысвечаны даследаванню эпохі феадалізму. Назаву некаторыя з гэтых выданняў: Козлов-

скнй П. Землевладенне н землепользованне в Белорусснн в XVII — первой половпне XIX вв.; Чепко В. Города Белорусснн в первой половнне XIX века: Экономнческое развнтне; Лютый А. Соцнально-экономнчесское развнтне городов Белорусснн в конце XVIII — первой половнне XIX веков; Мелешко В. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половнне XVII—XVIII веках; Мохнач Н. Обіцественно-полнтнческая н этнческая мысль Белорусснн начала XIX века.

Літаратуру на працягу дзесяцігоддзяў арыентавалі на мастацкае ілюстраванне таго абмежаванага набору падзей і з’яў, які здаваўся «ідэалагічна бяспечным». Але нават адмеранае для апрацоўкі тэматычнае поле беларуская гістарычная проза не здолела ўзараць. Плён наш не дужа вялікі, і калі фігуральна палічыць тысячагадовую гісторыю Беларусі мацерыком, які літаратура адкрывае, дык на ім «белых плям» непараўнальна болып, чым мясцін асвоеных. Пра XI стагоддзе — адзіны твор: раман Леаніда Дайнекі «След ваўкалака». Наступны век, насычаны падзеямі, адлюстраваўся толькі ў аповесці Вольгі Іпатавай пра Ефрасінню Полацкую. XIII стагоддзе — станаўленне беларуска-літоўскай дзяржавы, пераможныя бітвы з татарамі, з крыжакамі — зацікавіла пакуль што Уладзіміра Арлова і Леаніда Дайнеку. Пра змаганне Кейстута з Ягайлам напісаў толькі Пятро Бітэль (драматычная паэма «Замкі і людзі»). Пра Крэўскую унію адважыўся напісаць адзін Мікола Арочка. Між тым для нашай гісторыі унія мела выключна адмоўнае значэнне. Пра гэта ў паэме «Крэва» слушна разважае князь Вітаўт:

Куды ты хілішся, О княства лёс! За рысаю якой твая дзяржаўнасць? I страта тая — вера і ўладарства? Усё, што здабывалася яднаннем, I вольна, і нявольна, Курганамі, Крывёю ратнай, памнажэннем моцы — Няўжо ўсё гэта Дымам, крахам, прахам На злом і на распад пайдзе?!

Пра Гарадзельскую унію многія пісалі, але ўскосна, тэзісамі. Наогул амаль усё XV стагоддзе засталося 278

па-за ўвагай прыгожага пісьменства. Таксама уніі Люблінская і Брэсцкая, Паўночная вайна, падзелы Рэчы Паспалітай, прылучэнне Беларусі да Расійскай імперыі пакуль што не натхнілі нашых творцаў нават на маленькую аповесць. Сярод выключэнняў — раман Эрнеста Ялугіна «Апошні князь» і аповесць маладога празаіка Віктара Чаропкі «Храм без бога» пра Клецкую бітву. Найболей пашанцавала падзеям нацыянальна-вызваленчага руху ў XVII I XIX стагоддзях. Апошнім часам з’явілася некалькі гісторыка-біяграфічных твораў: Валянціна Коўтун напісала раман пра Алаізу Пашкевіч, Васіль Хомчанка прысвяціў аповесць Францішку Багушэвічу, Пятро Бітэль аддаў даніну памяці Апанасу Філіповічу, пад пяром Адама Мальдзіса ў аповесці «Восень пасярод вясны» паўстае постаць Уладзіслава Сыракомлі. Вобразы Ігната Грынявіцкага і Казіміра Лышчынскага стварыў У. Арлоў. Але калі называць тых, каго мастацкая літаратура не адзначыла хоць бы старонкай, дык прыйдзецца пералічваць натоўп.

Ды не варта задужа папікаць пісьменнікаў за няўважлівасць, а гістарычную навуку сароміць за «белыя плямы» на гістарычнай карце. Ведаючы, якія цяжкасці сустракаюць навукоўцаў пры выданні арыгінальных прац, не маем мы маральнага права крытыкаваць іх за маўчанне. Зразумела, маю на ўвазе дасведчаных, сумленных навукоўцаў, бо хапала і такіх, хто з меркаванняў кан’юнктуры старанна пераводзіў гісторыю з трохмернай прасторы ў двухмерную сістэму. У якасці яскравага прыкладу нагадаю тут рэцэнзію доктара гістарычных навук A. I. Залескага на артыкул Міколы Ермаловіча, прысвечаны 1125-годдзю Полацка і змешчаны ў майскім нумары «Маладосці» за 1987 год. Вульгарна-сацыялагічныя погляды Залескага, як гэта ні дзіўна, знайшлі падтрымку ў пэўнай часткі навукоўцаў, сведчаннем гэтага стаў артыкул доктара гістарычных навук А. П. Ігнаценкі пад гучнай назвай «Гістарычны факт — не фантазія», апублікаваны ў газеце «Звязда» (24 верасня 1987 года) на паласе, адданай палеміцы з артыкулам Ермаловіча. Пра артыкул Ігнаценкі паведамлялася, што ён абмяркоўваўся на кафедры гісторыі БССР нашага сталічнага універсітэта і

падтрыманы супрацоўнікамі кафедры. Падтрыманы тэзісы, што не было нападу Уладзіміра на Полацк, забойства Рагвалода, гвалту над Рагнедай, што ўсё гэта — «народнае паданне». He буду пераказваць увесь змест артыкула, хто зацікавіцца, можа прачытаць, прывяду толькі апошні абзац: «Такім чынам, мае рацыю А. Залескі, даючы адмоўную ацэнку артыкулу М. Ермаловіча, які скажае гістарычнае мінулае беларускага народа». Чаму Мікола Ермаловіч, які дзесяцігоддзі прысвяціў вывучэнню летапісаў, якому належыць мноства доказных артыкулаў і выдатных даследаванняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, «скажае», a A. I. Залескі, які наўрад ці трымаў беларуска-літоўскія летапісы ў руках (пра што сведчыць спіс ягоных навуковых прац, ягоныя кандыдацкая і доктарская дысертацыі), «мае рацыю»,— зразумець немагчыма. Бо калі б ён і ягоныя аднадумцы зазірнулі ў Лаўрэнцьеўскі, Радзівілаўскі, Акадэмічны летапісы, у гісторыю Карамзіна і паставілі б сабе мэтай іх асэнсаваць, дык з павагай паставіліся б да звестак, занатаваных старажытнымі храністамі. I калі б уважліва чыталі гістарычную спадчыну К. Маркса, дык не адважыліся б прыпісваць яму захапленне «імперыяй Рурыкавічаў». Бо, паводле слоў К. Маркса, для гэтай імперыі былі характэрнымі «васальная залежнасць без ленаў і лены, якія складаліся выключна з даніны», «прымітыўная арганізацыя заваёў», «хуткі працэс росту ва ўсіх напрамках», уласцівы і «іншым варварскім (гатычным) народам Еўропы». Але відавочна, на што арыентуюць літаратуру «аўтарытэты» — ісці па наезджанай каляіне, трымацца тых штучных вешак, якіх панаставілі ў трыццатыя гады. Інакш кажучы, пісьменнікам прапануюцца малюнкі для расфарбоўкі. Дакладнае ўяўленне пра тыя вешкі дае артыкул А. Залескага, надрукаваны ў «Полымі» (№ 7, 1989).

Л. М. Талстой, які глыбока цікавіўся гісторыяй, свой адыход ад гістарычнай прозы растлумачыў наступным чынам: «3 Пятроўскай эпохі я не мог напісаць таму, што яна занадта аддаленая ад нас, і я адчуў, што мне цяжка пранікнуць у душы тагачасных людзей, такія яны непадобныя да нас». Многія з нашых пісьменнікаў не займаюцца гістарычнай прозай

таму, што ад іх чакаюць, каб тагачасныя людзі былі моцна падобныя да нас.

Л. М. Талстой, як вядома, быў максімаліст. Прывяду болып памяркоўную думку, выказаную Аляксандрам Блокам. У «Гістарычных малюнках» ён пісаў: «Скарыстаўшы гістарычныя абагульненні нашага часу, трэба зрабіць пры святле іх зваротны шлях, вярнуцца ад гісторыі да летапісу, малюючы падзеі ў іх спрадвечнай наіўнасці і летапіснай прастаце,— аднак такім чынам, каб у гэтым малюнку праглядвала і напрошвалася сама сабой сувязь паміж падзеямі, якую вызначыла гісторыя». Наша літаратура не шмат яшчэ нарабіла такіх «малюнкаў», не назапасіла яшчэ матэрыялу, багатага на канцэптуальныя вытлумачэнні. Дык і адкуль ім узяцца, калі дактары гістарычных навук лічаць, што ёсць толькі адна ісціна, менавіта тая, якой трымаюцца яны. Іншыя — «народнае паданне».

Вышэй я ўжо адзначаў, што часам няма нават магчымасці параўнаць творы, прысвечаныя падзеі ці адным і тым жа гістарычным асобам. Сярод лічаных выключэнняў — раман Л. Дайнекі «Меч князя Вячкі», дзе атрымаў «адмоўную характарыстыку» полацкі князь Уладзімір, і аповесць Уладзіміра Арлова «Дзень, калі ўпала страла», дзе той жа Уладзімір характарызуецца «станоўча». У гэтым аспекце названыя творы як бы тэза і антытэза. У Дайнекі князь Уладзімір, узрушаны пачаткам паходу, памірае, як раней казалі, ад разрыву сэрца. У аповесці Арлова князь стаў ахвярай змовы крыжакоў, якія атруцілі яго напярэдадні паходу. У Дайнекі Уладзімір быў у вялікай нязгодзе з горадам, баяўся яго, пралікі ягонай палітыкі — вынік недальнабачнасці. Паводле Арлова, Уладзімір жыў з палачанамі душа ў душу, яны любілі яго, ён быў разважлівы і мудры, а пралікі княжай палітыкі адбываліся болып з прычыны крыжацкіх падкопаў. I калі б не змова, калі б не атрута, дык войска рушыла б на тэўтонаў, перамагло, і ўся гісторыя на нашых землях магла пайсці інакш. Але князь памёр, паход не адбыўся, і гісторыя Полацкага княства пакрочыла сцяжынай няўдачы.

Я з прыязнасцю стаўлюся да абодвух аўтараў, лічу, што ёсць свае вартасці ў кожным з названых тво-

раў, і наогул, на маю думку, не мае сэнсу вызначаць, дзе болып, дзе менш верагоднасці. Ніхто не ведае, як сапраўды было. Таму, чым больш інтэрпрэтацый, тым лепш. Так што скарыстаю зручны выпадак выказаць некаторыя ўласныя меркаванні. Лічу, што сутнасць полацкіх падзей пачатку XIII стагоддзя мала залежала ад вартасцяў князя. Мела месца драма; можа, нават будзе бліжэй да праўды, калі сказаць, што мела месца трагедыя — Полацк сыходзіў з гістарычнай сцэны ў цень, ён страціў магчымасць іграць значную ролю ў тагачасным гістарычным працэсе на Беларусі. Гэты заняпад быў падрыхтаваны братазабойчымі войнамі, якія цягнуліся запар амаль два стагоддзі. Найболып адчувальна на моцы і будучыні Полацка адбіліся бязлітасныя паходы Манамаха, арышт і высылка ў Візантыю полацкіх князёў, дзе большасць з іх загінула. Разбітае на ўдзелы Полацкае княства не магло супрацьстаяць арганізаванаму наступу крыжакоў. Але заклік да аб’яднання сіл усіх беларускіх княстваў, які так хораша гучыць на старонках названых і іншых нашых раманаў, ужо няможна было ажыццявіць гэтаксама, як і заклік да саюза рускіх князёў перад палавецкай пагрозай. Аб’яднанне патрабавала дужай рукі. Полацкі Уладзімір, як паказалі падзеі, якасцей аб’яднаўцы не меў. Сітуацыя не выправілася ўдзелам полацкіх і віцебскіх палкоў у пераможных бітвах разам з наўгародцамі на Няве і Чудскім возеры. Гэта — гераічны факт нашай гісторыі, прыгожы фінал пэўнай эпохі. Традыцыя перарвалася, ствараецца новая дзяржава — беларуска-літоўская ці літоўска-беларуская, але ані не пераемніца Полацка.

Мне здаецца, што мы, пісьменнікі (і некаторыя крытыкі-навукоўцы), робім вялікую памылку, калі наіўна ўяўляем, што гераізаванае асвятленне трагічных падзей выканае выхаваўчую задачу літаратуры. Суцэльную плынь беларускай гісторыі можна прасачыць толькі праз прызму трагічнасці. Мы былі народам, абраным ці асуджаным (можа, праз геаграфічнае становішча) на бясконцае выпрабаванне пакутамі. Мы вытрывалі іх. Наш галоўны гістарычны вопыт — мужнае цярпенне няўдач. Нашы перамогі і здабыткі рэдка ішлі нам на карысць. Мы праз стагоддзі не ведалі, хто мы такія. Кастусь Каліноўскі быў першы, хто звярнуўся з заклікам да ўсяго беларускага народа. Але пра-

гучаў гэты заклік у 1862 годзе. Праз тысячу гадоў пасля заснавання Полацка. Ці ж не патрабуюць ад чытача добрай гістарычнай падрыхтоўкі і пэўнага нестандартнага, недагматычнага мыслення тыя шматлікія тлумачэнні, якімі мы цяпер аздабляем свае аповесці, артыкулы, даследаванні, нататкі, напрыклад, пра тое, што некалі Літва была не там, дзе сёння, а тое, што сёння называецца Літвой, раней называлася Аўкштотай і Жмуддзю, што «літвін» — зусім не літовец, а беларус, што Вільня настолькі ж была сталіцай для Беларусі ў часы Вялікага княства Літоўскага, наколькі лічылася сталіцай і ў літоўцаў, што князі літоўскага паходжання ў беларускіх, украінскіх, рускіх гарадах былі вьімушаны хрысціцца ў праваслаўе (Таўцівіл, Андрэй Полацкі, Карыбут, Яўнут, Ягайла, Вітаўт) і г. д. Але трымаць у галаве табліцу паправачных казфіцыентаў — задача складаная. Куды прасцей успрымаецца міф пра заваёву Беларусі літоўскімі князямі, а потым польскімі панамі з усімі жахлівымі вынікамі такога захопу, нацыянальнага і рэлігійнага ўціску і зразумелай неабходнасці вызваліць з-пад прыгнёту «захопленых братоў». Антынавуковы і амаральны тэзіс пра «старэйшага» і «малодшых» братоў, раздзьмуты ў сталінскія часы дзеля ідэалагічнага апраўдання падзей 1939 года, змрочна адбіўся на ацэнках гістарычнай навукай падзей XVIII стагоддзя, паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага, ваенных дзеянняў Івана Грознага і цара Аляксея. На падставе гэтага тэзіса, у выніку наўмыснага атаясамлення дзяржавы з радзімай, народа з урадам і дасюль сцвярджаецца, што вялікую ласку Беларусі зрабіў A. В. Сувораў, верны памагаты Кацярыны II, старанны выканаўца ўсіх яе загадаў, душыцель Пугачоўскага паўстання і паўстання 1794 года на Беларусі. 13 тысяч беларускіх сялян — такім пічодрым падарункам аддзякавала імператрыца свайго генералісімуса за кроў, якую той выпусціў з паўстанцаў. За палкамі Суворава прыцягнуліся на Беларусь тысячы расійскіх памешчыкаў, каб салодка есці, седзячы на карку прыгнечанага беларускага селяніна. I вось мы, унукі тых сялян, называем імем заваёўніка 58 вуліц у нашых гарадах, надаём яго імя 23 калгасам. У той самы час імя нашага выдатнага асветніка і першадрукара Скарыны маюць 8 вуліц. Музей Суворава ёсць, музея Скарыны няма. Імем князя Аляксандра Неўска-

га названы вуліцы ў чатырох населеных пунктах Беларусі. Імя князя Канстанціна Астрожскага, пераможцы над крымскімі татарамі, зразумела, здадзена ў нябыт. Пра Дзмітрыя Данскога, пераможцу ў Кулікоўскай бітве, нагадваюць шыльды ў Брэсце і Лідзе, імя вялікага князя Вітаўта, пераможцы над немцамі ў Грунвальдскай бітве, на думку нашых улад, не заслугоўвае такой пашаны. Такую паралель можна правесці паміж сотнямі імёнаў, і заўжды вынікі параўнання будуць не на карысць роднай гісторыі, яе выдатных асоб. Міф аб «вызваленні» падтрымліваецца ганебнай для нашае годнасці няўдзячнасцю да продкаў.

Па праўдзе кажучы, мне адным часам здавалася, што гэты міф, створаны дваранскай гістарыяграфіяй, зняты з «узбраення» сучаснай літаратурай. Але некалькі год назад трапіў у рукі раман Рамана Іванычука «Цёмна-чырвонае віно», прысвечаны драматычным падзеям на землях Беларусі, Украіны і Літвы ў 1430—1435 гадах, калі па смерці Вітаўта вялікім князем стаў С.відрыгайла. На некаторых ідэях гэтага цікавага, таленавітага рамана варта спыніцца. Менавіта на думках Свідрыгайлы. Вось што думае князь: «Ён жыў у часы, калі выходзілі з балот і пушчаў упартыя, учэпістыя лютыя ў сваёй маладой сіле яцвягі і куршы, захоплівалі амаль без супраціўлення некалі магутныя, а потым разрозненыя татарамі княствы Чорнай, Белай і Чырвонай Русі — і дабраліся да самога Кіева... Цёмнымі заваявалі яны Русь і ад Русі адукаваліся, праваслаўную веру перанялі ў іх... і аслаблі разам з захопленым народам... Яшчэ не паспела адкаціцца на ўсход татарская арда, як з захаду наляцелі жалезныя полчышчы тэўтонаў... Тады з Кракава ў Вільню прыбылі паслы да слабога, але жорсткага і славалюбнага літоўскага князя Ягайлы, паказалі залатую польскую карону... і на праваслаўных землях пайшоў каталіцкі «паморак»...

I пачалася, паводле логікі аўтара, народная барацьба за прыніжаную веру, за вольную Русь. 3 пункту гледжання беларускай гісторыі ўсё ў такой інтэрпрэтацыі ці перакручана, ці перасунута з XVII стагоддзя на дзвесце гадоў назад. Ніколі яцвягі і куршы не стваралі дзяржаву, тым болып такую, якая захоплівала рускія княствы. Яцвягаў адціскалі ў пушчы яшчэ

з часоў Уладзіміра. Напрыклад, аднялі ў іх Брэсцкую зямлю. У 1263 годзе яцвягі далучыліся да вайны прусаў з Ордэнам, а ў 1283 годзе пасля разгрому паўстання апошні яцвяжкі князь Скурдо вывеў свой род піукаць прытулку на так званай Чорнай Русі (Заходняя Беларусь). Разрознілі рускія княствы не татары, а Любечскі з’езд князёў за паўтара стагоддзя да нашэсця. Дзяржава, пра якую ідзе гаворка, была створана ў сярэдзіне XIII стагоддзя на падмурку Наваградскага княства, куды за баявога князя быў запрошаны Міндоўг, радавое гняздо якога знаходзілася паблізу Ашмян (літоўска-беларускае памежжа). Украіна была не захоплена, а вызвалена ад татар войскамі Альгерда, вядома, разам з украінцамі. А ў войску Альгерда тры чвэрці складалі дружыны з беларускіх зямель. Кіеў пасля Батыевага нашэсця прыйшоў у такі заняпад, што там, паводле сведчання падарожнікаў, налічвалася каля 200 двароў. Нават мітрапаліт пакінуў былую сталіцу. У Кіеве сядзеў ардынскі зборшчык даніны. Калі войска Альгерда «дабралася да самога Кіева», то там сеў княжыць праваслаўны князь Уладзімір Альгердавіч — стрыечны брат Дзмітрыя Баброка-Валянскага, таго самага, што ўзначальваў засадны полк у Кулікоўскай бітве. Кіеў быў адбіты ў татар, вернуты праваслаўю і пачаў адраджацца. Праваслаўнае насельніцтва ў тым стагоддзі прымусовага акаталічвання яшчэ не зведала. «Паморак» на беларускіх і ўкраінскіх землях пачаўся пасля Трыдэнцкага сабора, калі пачала свой наступ контррэфармацыя, гэта значыць праз стагоддзе пасля смерці Свідрыгайлы. Дзе ж ішоў «каталіцкі паморак» у часы Вітаўта і Свідрыгайлы? На этнічных літоўскіх землях — тут дзяржава праводзіла гвалтоўную хрысціянізацыю. Вось у язычніцкай Жмудзі сапраўды пасціналі тысячы галоў.

Так што вайна Свідрыгайлы з Жыгімонтам Кейстувічам — зусім не народная вайна супраць акаталічвання і нацыянальнага прыгнёту, а барацьба праваслаўнай феадальнай знаці за прывілеі, якія яна не атрымала па Гарадзельскай уніі.

У нас, у беларускай літаратуры, некаторыя пісьменнікі таксама «пакутуюць» за «пакрыўджанае латынянамі праваслаўе» мацней, чым царкоўныя гісторыкі.

Ведаю гэта з уласнага вопыту, бо сам «пакутаваў» за «рускую» царкву, калі пісаў «Пагоню на Грунвальд». Забываемся мы, што дзяржаўнае праваслаўе было ані не лепшым за дзяржаўны каталіцызм. Памятаючы пра «паморак каталіцкі», выкрываючы гэтае зло амаль у кожным гістарычным творы, мы маўчым, як нямыя, пра «паморак» праваслаўны», які абрынуўся на беларускі народ пры Кацярыне II і асабліва пры Мікалаю I, калі зацвердзілася трыадзіная формула «самаўладдзе, праваслаўе, народнасць». Трагедыяй беларускага народа быў гвалтоўны перавод ва уніяцкую царкву ў XVII стагоддзі, але не менш трагічным стаў і адваротны перавод з уніятаў у праваслаўе, які праводзіла самаўладдзе пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Вось што, напрыклад, пісаў на гэтую тэму Герцен у «Колоколе»: «Мы получнлн на днях некоторые подробностн о деле православного разбоя в Гродненской губерннн, о котором мы пнсалн в прошлом ллсте. Нтак, эта ужасная нсторня справедлпва, н гнусный Семашко высек себе новый памятннк на спнне беззаіцнтных жертв. Co стороны гражданского начальства нстязаннем заведовал окружной Новнцкнй. Этот полнцейскнй апостол сек людей до тех пор, пока мучнмый соглашался прннять прнчастпе от православного попа. Одпн 14-летннй мальчнк после двухсот розог отказался от такого обіцення co Хрнстом, его снова началн сечь, н тогда только, уступая страшной болн, он согласнлся. Православная церковь восторжествовала!»

Пакуль што сацыяльны і палітычны змест «добраахвотнага вяртання» ў «лона праваслаўнай царквы» наша гістарычная проза не закранула. Бо «небяспечны» сюжэт. «Небяспека» чакае аўтара, які хацеў бы напісаць пра падзелы Рэчы Паспалітай у адпаведнасці хоць бы з тымі дакументамі, якія прыводзіць Салаўёў у сваёй «Гісторыі Расіі», ці пра паход Івана Грознага на Полацк, ці пра ваенныя дзеянні, якія вёў цар Аляксей Міхайлавіч на Беларусі ў 1654—1661 гадах. Пра паўстанні, якія папярэднічалі гэтай вайне, напісана шмат, а пра вайну нават у 5-томнай «Гісторыі БССР» некалькі цьмяных слоў.

У кнізе «Мінулае — будучыні» акадэмік Д. С. Ліхачоў пісаў: «Я люблю Старажытную Русь. У чым адрозненне маёй любові ад некаторых славянафільскіх ідэалізацый Старажытнай Русі? Славянафілы не прык-

мячаюць ніякіх недахопаў. Яны захоплены красою старажытнарускага жыпця, якое сапраўды ў нейкіх адносінах было прыгожым, хоць у іншых — і вельмі непрыгожым.

У Старажытнай Русі было вельмі шмат такіх бакоў, якімі зусім не варта было б захапляцца. Але, тым не менш, я гэтую эпоху вельмі люблю, таму што бачу ў ёй барацьбу, пакуты народныя, спробу надзвычай інтэнсіўную ў розных групах грамадства паправіць недахопы...

Я вельмі люблю стараверства не за самыя ягоныя ідэі, а за тую цяжкую перакананую барацьбу, якую стараверы вялі, асабліва на першых этапах, калі стараверства было сялянскім рухам...»

Ну а мы, што мы любім з уласнай гісторыі, што ўпіанавалі, чым ганарымся? Ганарымся Скарынаю, Будным, Грынявіцкім, Каліноўскім, Купалам. Ганарымся ўдзелам у Грунвальдскай, Кулікоўскай і Барадзінскіх бітвах. Ганарымся Лышчынскім і Ельскім. Спіс можна працягваць доўга. Але мы пакуль не асэнсавалі і не ўвялі ў свой духоўны ўжытак такую унікальную з’яву, як адносіны паміж народамі ў Вялікім княстве Літоўскім з часу яго стварэння і да контррэфармацыі. Паміж трыма народамі — беларускім, літоўскім, украінскім, якія складалі насельніцтва Вялікага княства, на працягу стагоддзяў не было нацыянальнай варожасці, бітваў, сутычак. Кажучы сучаснай мовай, тут заўсёды панавала інтэрнацыянальная свядомасць.

Даследаванняў, прысвечаных такому сяброўству, нібыта няма. А шкада, бо яны прыйшліся б на карысць інтэрнацыянальнаму выхаванню моладзі. У гэтым сэнсе не скарыстаныя і тыя магчымасці, якія дае гісторыя XIX стагоддзя для паказу сяброўства паміж рускім і беларускім народамі, што гартавалася падчас першай Айчыннай вайны, абароны Севастопаля, вызваленчай вайны ў Балгарыі супраць турак. У Мінску, у царкве Аляксандра Неўскага на вайсковых могілках, захаваны на мармуровых дошках імёны мінчукоў, якія аддалі свае жыцці за вольнасць балгар. А ў нас так і няма аповесці пра беларусаў, якія спяць вечным сном на балгарскай зямлі.

Наогул, незашораны позірк на «малюнкі гісторыі» дазваляе аб’ектыўна ўбачыць іх сацыяльны змест, стварыць інтэрпрэтацыі, далёкія ад кан’юнктуры. Напрыклад, пры знешняй яснасці тлумачэння народнай вайны ў XVII стагоддзі на Украіне і на Беларусі рэлігійнымі прычынамі і нацыянальным прыгнётам, становяцца зусім незразумелымі падзеі, якія адбыліся пасля Багдана Хмяльніцкага. Як, зыходзячы з «веры», зразумець павальную здраду казацкай старшыны і ўсіх кіраўнікоў народных атрадаў, што раней прысягалі на вернасць цару Аляксею Міхайлавічу? Чаму атрады сялян і гараджан павярнулі зброю супраць рускіх войск? He таму ж толькі, што некалькі палкоўнікаў і атаманаў з былых прыгонных і казакаў атрымалі ад караля шляхецтва. Цар нічога не змяніў у сацыяльнай сістэме — прыгон на Беларусі і Украіне які быў, такі і застаўся. Наадварот, цар супрацьдзейнічаў сацыяльнай народнай барацьбе, не спыніўся нават перад карнымі акцыямі супраць паўстанцаў і ўцекачоў. Прыгняталі каталіцкія паны, сталі прыгнятаць праваслаўныя баяры, ды і мацней за першых, бо пераганялі насельніцтва ў свае «вотчыны», прадавалі захопленых людзей на нявольніцкіх рынках. Войны 1648—1667 гадоў прынеслі Беларусі небывалыя страты жыхароў і разбурэнне эканомікі. Болып жахлівых часоў у нашай гісторыі, за выключэннем гадоў Вялікай Айчыннай вайны, не было. Але ні пісьменнікі, ні гісторыкі не зрабілі яшчэ сур’ёзнай спробы асэнсаваць гэтую трагедыю. Творы пра той час ёсць (напрыклад, «Белая Русь» Іллі Клаза), але напісаны яны з задачай «гераічнага выхавання». Адзіны праўдзівы твор пра тыя падзеі належыць Барысу Сачанку. Гэта аповесць — «Дыярыуш Мацея Белановіча», трагічная хроніка ўзаемнага знішчэння людзей, якіх кожная з ваюючых краін пасылае на бойню за свае дзяржаўныя інтарэсы. «Дыярыуш» і напісаны выдатна. Гэта ў мастацкіх адносінах адна з лепшых аповесцей нашай гістарычнай прозы: цікавая форма, вытанчаная стылізацыя, мноства характараў, сакавітае слова. Аповесць не сапсавана павярхоўнай гераічнай псіхалогіяй, і таму, можа, многія яе старонкі западаюць у памяць, як, напрыклад, апісанне апошніх хвілін жыцця палкоўніка Міхайлы Крычэўскага: «А таму князь, гетман Януш Радзівіл параненага Міхайлу Крычэўскага пільна дапытваць

казаў і на свой бок схіляць, мовячы, што палкоўніка Крычэўскага ў Рэчы Паспалітай помняць і цэняць і, калі ён удасць планы Хмяльніцкага, вылечаць і зноў у войску каронным службу высокую дадуць. Міхайла Крычэўскі маўчаў і толькі, вочы заплюшчыўшы, стагнаў ды зубамі ад болю скрыгітаў. Князь Януш Радзівіл спытаў, можа, хоча Крычэўскі папа, абы паспавядацца, на што палкоўнік казацкі адповеў: «Знаеш князь? Хачу, праўда, вядро вады халоднай!» I з гэтымі словамі раптам апантана на ногі ўсхапіўся і галавой аб рыфу з сілай усёй стукнуўся. I бездыханны на зямлю зваліўся. I тое зрабілася імгненна ў хвілю адну, так што не чакаў ніхто і перашкодзіць таму не мог. I нас усіх смерць тая вельмі ж уразіла, а нават князя Яго Мосць самога... I ўзлаваны тым усім князь вельмі быў, і казаў казакаў, каторых у палон узялі мы, шаблямі там жа ў лесе густым пасеч, і Крычэўскага таксама сеч, хоць той і нежывы ўжо быў».

Дык чаму ж мы мала пішам пра трагічную даўніну?

Бо трагічныя сюжэты цяжка суаднесці з важкімі стэрэатыпамі, з легкаважкімі экстрапаляцыямі сучасных дасягненняў на мінулыя эпохі. Напрыклад, тэрытарыяльныя дамаганні Расійскай імперыі, прылучэнне да імперыі тых ці іншых народаў. He бярэцца ў разлік, што сапраўдныя сацыяльныя перамены і нацыянальнае адраджэнне многіх народаў сталіся вынікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўтварэння сацыялістычнай дзяржавы, аднак Савецкі Саюз працягваў палітыку Расійскай імперыі. Гэта, на жаль, гістарычная рэальнасць.

Падобнае экстрапаліраванне не хоча бачыць, што некалькі пакаленняў людзей асаблівага прагрэсу не ведалі, а ведалі гнёт імперыялістычнага дзяржаўнага механізму. Перанос на мінулае дасягненняў савецкай явы спрошчвае значэнне і памяншае аб’ём рэвалюцыйных перамен у свядомасці народаў, наогул, сацыялістычнай перабудовы жыцця. На Беларусі ўвесь XIX век дзейнічала забарона друку, справаводства, літаратуры на роднай мове. Даволі прыгадаць тыя цяжкасці і перашкоды, што зведала творчасць аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры В. ДунінаМарцінкевіча. Пад выглядам барацьбы з уніятамі былі знішчаны шматлікія помнікі гісторыі і культуры,

у эканамічных адносінах беларускія землі разглядаліся як аграрны дадатак і г. д. Зразумела, такая нацыянальная палітыка фармавалася не ў народным рускім асяроддзі, а ў імперскіх кабінетах. Але яна была рэальнасцю.

Па-за межамі памяці пра яе нельга зразумець пазнейшага станаўлення многіх нацыянальных літаратур, ды і шэрагу важных падзей у гісторыі некаторых народаў, скажам, паўстання 1863 года на Беларусі і Літве, вайны на Каўказе і г. д. Па-за межамі такой памяці становіцца незразумелай і праблематыка такіх твораў беларускай літаратуры, як драма «Хамуціус» Аркадзя Куляшова і раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», рамана літоўскага пісьменніка Вінцаса Пуцінаса «Паўстанцы».

У апошняе дзесяцігоддзе выйшла некалькі раманаў, якія, на мой погляд, змянілі звычайныя далягляды гістарычнай прозы. Гэта, у прыватнасці, «I кожны, хто сустрэнецца са мной» Атара Чыладзе, «Белая царква» Іона Друцэ, «Памяць» Уладзіміра Чывіліхіна, «Паміж трыма пошасцямі» Яана Кроса, «Легенда пра разбураны горад» Нерча Зітрднцяна. Можна сказаць, што раман Чыладзе пра родавую свядомасць, «Памяць» — пра народнае адраджэнне, кніга Кроса — аб творчай асобе ў шчамлётках эпохі, але пры гэтай поўнай розніцы яны маюць аб’яднаўчы пачатак — гэта творы пра духоўнасць як аснову жыцця.

У «Легендзе пра разбураны горад» узнаўляецца Арменія эпохі цара Аршака II. Чацвёртае стагоддзе, войны паміж Персіяй і Візантыяй, маленькая краіна паміж варожых дзяржаў, а ў гэтай маленькай Арменіі сутыкаюцца свае непрымірымыя сілы, бязлітасна льецца кроў. Хаос са здзейсненых забойстваў і няздзейсненых надзей, малых удач і вялікіх паражэнняў, упартая пагоня за шчасцем і заўсёднае расчараванне, страшэнная безвыходнасць (не персы, дык грэкі), раздвоенасць дзяржаўных інтарэсаў і асабістых імкненняў, цьмянасць лёсу, адвечнае выпрабаванне сумлення на чысціню, веры — на трываласць — усё гэта і ёсць жыццё народа. He было б персаў ці візантыйцаў, было б лепш, але не сталася б добра, бо ў кожным хаваецца прага ўлады і славы, варожасць чужой волі, прымхі, боязь за жыццё і гонар ці самалюбства, якія перамагаюць гэтую боязь.

Што мае кожны, тым валодае і народ. Змяніць жыццё можна, толькі змяніўшы душу, а гэта — самае цяжкае на свеце.

Перамогай духу над бездухоўнасцю вырашаецца сюжэт «Белай царквы». Калі з дапамогай загаду і сувораўскага генія можна зрабіць тое, што немагчыма, але трэба зрабіць,— захапіць непрыступны Ізмаіл, дык вярнуць людзей да маральнасці, да сумлення загадамі генералісімуса немагчыма. Гэта даецца толькі душы, якая можа любіць.

У нашай гістарычнай прозе твор высокага духоўнага зместу — раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Наша літаратура можа ганарыцца, што мае такі твор. Па сутнасці, гэта новы апокрыф, народнае прачытанне Евангелля. Абуджаны дух робіць з блазнаў — апосталаў, з малой асобы, з шукальніка прыгод — Хрыста, чалавека, здольнага ахвяраваць жыццём за народ, чалавека, словы якога запаляюць скамянелыя сэрцы.

Прывяду тут Нагорную казань Юрася Братчыка, з якой ён звярнуўся да паўстанцаў.

«Блажэнны тыя, хто ахвяруе людзям кроў сваю і свой гнеў, таму што на рахманых ездзяць.

Блажэнны міратворцы, калі не прыніжаны чалавек...

Блажэнны выгнанцы за праўду.

Блажэнны, калі выходзіце са зброяй за просты, бедны люд і падаеце... Таму што тады вы — соль зямлі і святло свету. Любіце і мірыцеся. Але і ненавідзьце тых, хто замахваецца на вас і вашу любоў. Мячом, занесеным над моцнымі, над хцівымі, над забойцамі праўды, дайце ўсім простым мір. I як спытаюць, нашто прыйшлі адкажыце: адпусціць змучаных на свабоду, рабоў — з ланцугоў, бедных — з халуп, мудрых — з турмаў, гордых — з ярма».

Няцяжка зразумець, чаму фільм, пастаўлены па гэтым рамане, праляжаў пад забаронай 25 гадоў і ўзнёслыя словы Юрася Братчыка не прагучалі з экрана для мільёнаў людзей.

Бібліятэка беларускай гістарычнай літаратуры яшчэ невялікая; адпаведна і ейны ўплыў на грамадскую свядомасць носіць абмежаваны характар. Праўда, і супрацьдзеянне новым гістарычным поглядам паменшылася зусім нядаўна. Літаратуры цяжка ўплываць на 50*

фармаванне гістарычнай памяці асяроддзя, якое дзесяцігоддзямі адвучалі ад цікаўнасці да роднае даўніны, ад пачуцця нацыянальнай годнасці. Дзе ж яшчэ, апрача нашага краю, сталася б магчымым, каб на раман «Чорны замак Альшанскі», які заахвочваў наведаць старажытныя Гальшаны, партыйнае начальства адказала дазволам ператварыць руіны замка ў кароўнік. I было гэта ўжо ў нашыя перабудовачныя часы.

Цікавасць да духоўнага боку жыцця адкрывае шлях да ўвасаблення даўніны без ілжывых дамінантаў на гераічнай ці ахвяравальнай старонках нацыянальнай мінуўшчыны.

Сучасная гістарычная проза ў сваіх лепшых творах даследуе барацьбу за шчасце, якую вялі папярэднія пакаленні, асэнсоўвае спазнаныя імі тупікі бездухоўнасці і духоўныя ўзлёты. Героіка духоўнасці патроху пачынае пераважаць над духам гераізацыі. Мужнасць, дабрыня, непрымальнасць крыўды — галоўны ўрок, які можа даць нам мінулае.

1989

МІХАСЬ ТКАЧОЎ,

доктар гістарычных навук

ПІСЬМЕННІКІ, ГІСТОРЫЯ

I «РЭВІЗОРЫ»

Бываюць жа ў літаратуры дзіўныя выпадкі! Гістарычная проза Кастуся Тарасава, якая адразу ж была з вялікай прыхільнасцю сустрэта шырокімі коламі чытачоў, тут жа трапіла ў «абдымкі» гісторыка, прафесара

  1. I. Залескага. Ужо каторы год ён стаў ценем пісьменніка, візаві, што з аглаблёю наперавес суправаджае кожны яго творчы крок. I ўсё з-за Ta­ro, што К. Тарасаў рызыкнуў сваім мастацкім словам узараць дзірван нашай сярэдневяковай гісторыі, на здзічэлым выбітым палетку якой бачым мы сёння толькі адзінокія постаці рупліўцаў-ратаяў.

Асабліва «пашчасціла» яркай мастацка-публіцыстычнай кніжцы К. Тарасава на рускай мове «Памяць аб легендах» (Мінск, 1984). Першая рэцэнзія А. Залескага з’явілася ў 1986 годзе Чаго было болып у той рэцэнзіі — амбіцыі, недасведчанасці ці гіпертрафаванай прэтэнцыёзнасці,— паглядзім ніжэй. Адзначым толькі, што рэдкалегія часопіса ва ўмовах галоснасці не дала магчымасці К. Тарасаву выступіць з адказам. На маю тэлефонную просьбу даць магчымасць выступіць у дыскусіі з А. Залескім таксама быў дадзены адмоўны адказ.

Тым часам рэцэнзент-прафесар вырашыў яшчэ

1  Залесскнй А. й. He в ладах с фактамн нсторпн // Коммуннст Белорусснн. 1986. № 5.

раз падзарабіць на «Памяці аб легендах» і падаў у «Полымя» (1989, № 7) бухматы воз абсурдных прэтэнзій, які на праверку аказаўся пашыраным варыянтам першай рэцэнзіі. Па сваім змесце «новая размова» носіць дыдактычна-мемуарны характар «аксакала» ад гісторыі (літаратуры, этнаграфіі, археалогіі і яшчэ шмат якіх іншых навук), які залез на трон дыдаскала.

Па сутнасці свайго зместу абедзве «рэцэнзіі» падобны як блізняты, як збаны-спарышы, куды наліта аднолькавая мутная поліўка. Праўда, акрамя К. Тарасава, з’явіліся новыя «хлопчыкі для лупцоўкі»: незабыўны наш светлай памяці Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі 1 (трагічна загінуў у 1931 годзе) і Мікола Іванавіч Ермаловіч, сённяшні падзвіжнік гісторыі. У прыцэле новай «рэцэнзіі» і новыя, апошнія творы К. Тарасава. Калі пісьменніка К. Тарасава рэцэнзент распластаў на ўласным «лобным месцы», дык У. М. Ігнатоўскі пастаўлены каля струхлелай «сцяны плачу» нядобрай памяці 30-х сталінскіх гадоў. Сюды, да гэтай сцяны, на думку А. Залескага, наканавана дарога і паслядоўнікам «буйнейшага ідэолага беларускага нацыяналізму, прафесара У. Ігнатоўскага». Вось як пышна велічае адзін прафесар — жывы другога прафесара — нябожчыка... Дарога гэтая, выклятая Богам і людзьмі, густа парасла здзічэлым чортапалохам і дурнап’янам, але яшчэ не перавяліся тыя, хто верыць у д’ябла і цешыць сябе надзеяй у адраджэнне колішняга бітага сталінскага гасцінца. Вось і прафесар А. Зелескі начынае яго прабіваць нанова. Зразумела, што ўсе і ўсё, што прафесару не пад густ, ідзе са знакам «мінус». I людзі, і падзеі. Рэкамендавана ісці па гэтай дарозе роўненька, бо крок улева або ўправа — лічыцца ўцёкамі... Пажадана ісці пяцёрачным строем. Здавён, са сталінскіх часоў, пільныя ахоўнікі «беззаганнасці, ідэалагічнай і духоўнай чысціні» трымаюць усіх іншадумцаў «на мушцы». Як трапна сказаў у свой час паэт, «обложнв нам свободу флажкамн, бьют уверенно, наверняка».

Повадам, зачэпкай чарговай пагромнай рэцэнзіі

1 Вехі жыцця і дзейнасці У. М. Ігнатоўскага. Гл.: Мнхнюк В. Н. Становленне н развнтпе нсторнческой наукн Советской Белорусснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985. С. 24, 75, 101, 215, 220— 221, 248—250; Ігнаценка I., Кароль А. Пад сцяг чырвоны... // Полымя. 1988. № 5.

  1. I. Залесскага стаў артыкул К. Тарасава ў часопісе «Полымя» (1988, № 2) «Падзеі гісторыі і версіі літаратуры». Тут пісьменнік некалькімі радкамі згадаў прафесара А. Залескага, якога абвінаваціў у «вульгарнасацыялагічным схематызме».

Апошні артыкул прафесара прысвечаны «сувязігістарычнай навукі з мастацкай літаратурай», асобным недахопам матэрыялу Кастуся Тарасава, а таксама жаданню пагаварыць пра некаторыя яго творы «і выказаць свае адносіны да палемічных разважанняў гэтага аўтара».

Прафесар адразу падкідвае чытачу славесную шараду-загадку: ці можна лічыць аўтэнтычнымі паняцці «поўная праўда» і «ўся праўда»? На яго думку, «гэта не адно і тое самае». Болып таго, сцвярджаецца, што «паказаць усю праўду наогул немагчыма, бо ўсёй праўды па любым гістарычным сюжэце ніхто не ведае і ніколі ведаць не будзе...». Чаго болып у гэтым заключэнні — схаластыкі ці сафістыкі,— пакінем гадаць філосафам, тым болып што яны нам яшчэ раней давялі, што поўная праўда, уся праўда ці абсалютная ісціна складаюцца з сумы адносных ісцін, якія пазнаць немагчыма. Даводзіцца нам, шаноўныя чытачы, пашкадаваць адзін аднаго, бо мы з вамі выглядаем наіўнымі людзьмі ў сваім жаданні ведаць поўную праўду «па любым гістарычным сюжэце». Скажам, мы ніколі не даведаемся, колькі людзей загінула ў перыяд калектывізацыі і за ўвесь час сталінскіх рэпрэсій, колькі людзей праглынула вайна альбо колькі ваенных было рэпрэсавана са згоды Сталіна, Варашылава і іншых «правадыроў» за гады іх тыраніі. Вось жа небаракі мы з вамі...

У сувязі з вышэй згаданымі высновамі рэцэнзента нелыа не правесці адну паралель і прыклад з пагромна-гістарычных «твораў» прафесара А. Залескага. Варта было К. Тарасаву ў сваёй «Памяці аб легендах» напісаць: «Жнзнь народа не нмеет отправной точкн, во всяком случае, она не поддается познанню», як яго тут жа абвінавацілі ў спробе «прапагандаваць ідэалістычныя погляды аб непазнавальнасці асноўных з’яў гістарычнага працэсу» Дык як жа тады кваліфікаваць сцвярджэнне А. Залескага, які пераконвае нас,

1 Залесскнй A. Н. He в ладах с фактамн нсторнн. С. 91.

што праўду гісторыі таксама «ніхто не ведае і ніколі ведаць не будзе»?

Ну як тут не прыгадаць унтэр-афіцэрскую ўдаву, што сама сябе высекла... He дапамаглі А. Залескаму дзве пары яго гісторыка-філасофскіх ключоў, якімі ён вучыць валодаць чытачоў «Полымя». У замкў гісторыі нешта яны «заядаюць». Далейшыя разважанні прафесара А. Залескага пра гісторыю са зваротам да «марксісцка-ленінскага вучэння аб грамадстве», да твораў У. I. Леніна, да кастрычніцкіх падзей у 1917 годзе і іх «прагрэсіўнай ролі ў гісторыі чалавецтва» выглядаюць штучна, хадульна, надумана і не маюць непасрэдных адносін да кнігі К. Тарасава, бо ён вышэй за падзеі Айчыннай вайны 1812 года не падымаўся. Тым болып што няма падстаў абвінавачваць К. Тарасава ў ігнараванні марксісцка-ленінскай метадалогіі. Звернем яшчэ ўвагу чытачоў на «мадэль поўнай гістарычнай праўды» ў трактоўцы прафесара. На яго думку, гэтая праўда залежыць ад «прапарцыянальнасці паказу станоўчых і адмоўных фактаў». А гэта значыць, што факты павінны падавацца і аналізавацца не ва ўсёй сукупнасці, а дазіравана, паводле таго антынавуковага прынцыпу, што панаваў у «застойны перыяд» і з якім сёння савецкая гістарычная навука рашуча парывае. Яна вяртаецца да асноватворнага палажэння і погляду У. I. Леніна на канкрэтна-гістарычныя факты як на фундамент навукі. «Каб гэта быў сапраўдны фундамент,— пісаў У. I. Ленін,— неабходна браць не асобныя факты, а ўсю сукупнасць фактаў, якія адносяцца да разгляданага пытання, без адзінага выключэння, бо інакш непазбежна ўзнікне падазрэнне, і зусім законнае падазрэнне, у тым, што факты выбраны ці падабраны адвольна, што замест аб’ектыўнай сувязі і ўзаемазалежнасці гістарычных з’яў у іх цэлым падносіцца прадукт суб’ектыўнага гатавання для апраўдання, магчыма, бруднай справы... Гэта ж бывае... часцей, чым здаецца» Ч

Пісьменнік К. Тарасаў у сваёй кнізе менавіта з такіх ленінскіх палажэнняў стараецца паказаць і прааналізаваць вядомыя гістарычныя факты.

Адной з «казырных» картаў прафесар А. Залескі лічыць сваё сцвярджэнне, паўторанае з варыяцыямі ў

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 30. С. 351.

абедзвюх сваіх «рэцэнзіях», што ў кнізе «Памяць аб легендах» К. Тарасаў фактычна адмаўляе «адзінства паходжання беларускага і рускага народаў, імкнецца даказаць, нібыта беларуская народнасць узнікла незалежна ад агульнасці ўсходнеславянскіх плямёнаў, аб’яднаных у старажытнарускай Кіеўскай дзяржаве» Ч Крытык К. Тарасава сцвярджае, што пісьменнік паўтарае зады розных нацыяналістычных фальсіфікацый, у тым ліку — і прызнаючы Полацк «цэнтрам аднаго з беларускіх княстваў» 2.

Перш за ўсё адзначым, што нічога падобнага К. Тарасаў у сваёй кнізе не сцвярджае. Ён добра разумее, калі з’явілася беларуская народнасць, зазначаючы ўжо на адзінаццатай старонцы свайго твора, што «назва Белая Русь у прылажэнні да сучаснай тэрыторыі рэспублікі склалася толькі ў мінулым стагоддзі». Ясна, што ўсе назвы тыпу «беларусы», «беларускія землі», «беларускія княствы» пішуцца К. Тарасавым у сённяшнім разуменні і тлумачэнні гэтага азначэння. Рэцэнзент такую відавочнасць не хоча разумець, гэта яму нявыгадна, таму што тады ўвесь комплекс ягоных надуманых абвінавачанняў рассыпаецца, як картачны домік. Адчуваючы хісткасць і надуманасць сваіх абвінавачанняў, рэцэнзент дзеля большага жаху і экспрэсіі выклікае сабе на дапамогу ўсю жывую і мёртвую «нячыстую сілу» — беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў з іхнімі канцэпцыямі, ставячы знак роўнасці паміж К. Тарасавым і гэтай «нячыстай сілай». Такі танны прыём ужываецца рэцэнзентам кожны раз, калі ў яго не хапае аргументаў, калі ён падступае да тае небяспечнае рысы, за якой ёсць шанс пачуць пра сябе словы з андэрсенаўскай казкі: «А кароль жа голы...» Галізну сваю яму не ўдаецца прыкрываць дагматычнымі апраткамі, пашытымі яшчэ ў сталінскія часы «росквіту» гістарычнай навукі. Каб уратаваць становішча і сваё рэнамэ, тут жа рэкрутуюцца безадбойныя славесныя снарады-словаспалучэнні, якія служаць А. Залескаму надзейным прыкрыццём у яго псеўдагістарычных казаннях. Гэта асабліва добра відаць, калі А. Залескі пачынае шаманіць і «трэсці чорны мак» над

1 Залесскнй A. Н. He в ладах с фактамн нсторнн. С. 92.

2 Тамсама.

К. Тарасавым у сувязі з тэмай «Кіеўская Русь і Полацк». Тут для А. Залескага няма ніякіх праблем ні з сутнасцю і складам дзяржавы, ні з праблемай старажытнарускай народнасці. Усё ясна: «Кіеўская Русь была адзінай і непадзельнай», у яе ўваходзілі арганічна і непарыўна ўсе ўсходнеславянскія землі; усходнеславянская народнасць узнікла як вынік пераплаўкі ўсходнеславянскіх плямёнаў. Паводле версіі А. Залескага, усе, хто думае інакш,— разбуральнікі адзінай калыскі трох усходнеславянскіх народаў. Такія падлягаюць неадкладнаму ганьбаванню. Зразумела, што, акрамя яго думак, думкі ўсіх астатніх гісторыкаў — памылковыя. He кажучы пра пісьменніка К. Тарасава, які не працаваў з манаграфіямі, а толькі імі «карыстаўся» (з’едліва-здзеклівае двукоссе належыць А. Залескаму.— М. Т.). Тут жа К. Тарасаў «выкрываецца» ў тым, што ён не называе імя і творы «аднаго з буйнейшых ідэолагаў беларускага нацыяналізму, прафесара У. М. Ігнатоўскага», ад якога нібыта К. Тарасаў шмат чаго запазычыў. Вось так, «ннчтоже сумняшеся», аб’яднаны навек два «нацыяналісты» — К. Тарасаў і У. Ігнатоўскі. Як на 30-я гады, дык і гатова свежанькая «нацдэмаўшчына», па якой даўно плачуць сённяшнія «пракуроры ад гісторыі»...

Перш за ўсё прааналізуем канцэптуальныя палажэнні А. Залескага і савецкай гістарычнай навукі па праблемах Кіеўскай Русі і старажытнарускай народнасці.

Кідаецца ў вочы, што А. Залескі не зусім разумее сэнс гістарычных тэрмінаў «племя» і «зямля». Вядомыя савецкія вучоныя Б. А. Рыбакоў, А. П. П’янкоў, Г. А. Хабураеў і многія іншыя лічаць апісаныя ў летапісах плямёны дзяржаўнымі ўтварэннямі, «спароджанымі асаблівасцямі эпохі» *. Рускія дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі (В. I. Сергіевіч, М. В. УладзімірскіБуданаў, М. А. Дзьяканаў, A. А. Шахматаў, Б. А. Рыбакоў і інш.) лічаць, што тэрмінамі «зямля», «княжанне», «воласць» называліся невялікія дзяржавы, якія існавалі адначасова» 2. Яны называліся не па назве

1 Фплнст Г. М. Введенпе хрнстнанства на Русн: предпосылкн, обстоятельства, последствня. Мн., 1988. С. 24.

2 Греков Б. Д. Кневская Русь. М,— Л., 1939. С. 160—161, 166, 170.

племя, што ўзначаліла саюз плямёнаў, а па найменні горада — цэнтра гэтага племя і цэнтра — сталіцы саюза плямёнаў.

Як сведчыць Б. Рыбакоў, «родавыя старэйшыны і важакі дружын, якія захоплівалі абшчынныя землі, ператвараліся ў феадалаў, князі плямён станавіліся феадальнымі гасударамі, саюзы плямён перарасталі ў феадальныя дзяржавы...» На тэрыторыі Беларусі вядома некалькі раннефеадальных дзяржаў — «земляў» ўжо ў X—XI стагоддзях. Гэта Полацкая зямля (980), Тураўская воласць (980), Берасцейская зямля (981) 2.

У Полацку ў 50—80-я гады X стагоддзя на дзяржаўным стале ўжо сядзеў вялікі князь Рагвалод, становішча якога сярод іншых мясцовых князёў летапісец ахарактарызаваў так: «держаіцю н владеюіцю н княжаіцю Полотьскую землю». Прычым «вялікага князя» ў Полацку «Повесть временных лет» называе ўжо ў пачатку X стагоддзя. Яго нібы ў 907 годзе падначаліў Алег 3. Ды, відаць, ненадоўга, бо праз паўстагоддзя тут кіраваў самастойны князь Брачыслаў. Гэта бясспрэчна пацверджана летапісам, але не прызнаецца прафесарам А. Залескім. Ён вызнае ідэю «адзінай і непадзельнай Русі» з жалезна-непарушнымі межамі, ліквідаванай самастойнасцю княстваў-земляў і палітычным жыццём паўсюдна на адзін капыл. Гэта як бы этнічны кацёл, дзе ўсе плямёны «пераплавіліся» ў старажытнарускую народнасць, страцілі сваё аблічча, свае асаблівасці, ператварыліся ў гістарычнае «нііпто», застылі ў сваім развіцці і чакалі татара-мангольскага і крыжацкага наслання, каб падзяліцца на тры ўсходнеславянскія народнасці. Нястрыманая уніфікацыя, ідэалізацыя і просталінейнасць, згладжанасць, адпрасаванасць гісторыі Кіеўскай Русі проста здзіўляе. Для прафесара А. Залескага даўно ўсё ясна, відаць таму, што ён ніколі сур’ёзна не заглыбляўся ў такія праблемы.

Давайце, аднак, зірнем, як гэты спектр пытанняў

1 Нсторня СССР с древнейшнх времен до конца XVIII в. М., 1988. С. 49.

2 Полное собранне русскнх летопнсей. ПСРЛ. Т. II. С. 63—64; Фнлнст Г. М. Введенне хрнстнанства на Русн: предпосылкп, обстоятельства, последствня. С. 26, 32.

3 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. Мн., 1975. С. 9—10.

ацэньваюць тыя спецыялісты, што займаюцца праблемай гісторыі Кіеўскай Русі. Так С. В. Бахрушын лічыў, што «да апошняй чвэрці X стагоддзя мы не назіраем прыкмет існавання трывала складзенай дзяржавы», што «эфемернае адзінства Русі... усталявалася наўрад ці раней Святаслава». На яго думку, «толькі з канца X стагоддзя і пачынае, уласна кажучы, складвацца дзяржава як цэласная арганізацыя» Ч

А. П. Навасельцаў лічыць бяспрэчным, што «старажытнаруская дзяржава да 80-х гг. X ст. паўстае як своеасаблівая фэдэрацыя княстваў на чале з Кіевам...». Адносіны і ўзаемасувязь з Кіевам усходнеславянскіх тэрыторый будаваліся на падставе дагавора — «ряда». Канстанцін Багранародны, візантыйскі імператар, называў залежнае ад Кіева насельніцтва «пактыётаміданнікамі па дагаворы-пакце»2. Асноўнай формай эксплуатацыі такіх залежных тэрыторый — лічыў П. М. Траццякоў,— было «збіранне даніны з насельніцтва» 3.

Тэрмін «Кіеўская Русь», якім сучасныя гісторыкі вельмі часта называюць старажытнарускую дзяржаву, не сустракаецца ў летапісах. «Русь», «Руская зямля» — гэта летапісныя геаграфічныя азначэнні IX— XIII стагоддзяў, якімі называлі толькі Кіеўскую зямлю ў межах Сярэдняга Падняпроўя, што ляжала вакол гарадоў Кіева, Чарнігава і Пераяслаўля-Рускага. Фактычна гэта летапісныя «поляне, яже ныне завомая Русь». Шматлікія звесткі летапісаў даказваюць, «што ажно да XII—XIII стагоддзяў ні Наўгародскія, ні Смаленскія, ні Растова-Суздальскія, ні Галіцка-Валынскія землі Руссю не называліся» 4. Гэта ж цалкам датычыцца і тэрыторыі Полацкай і іншых земляў сённяшняй Беларусі.

Гаворачы пра ўзнікненне дзяржаўнасці на ўсходнеславянскіх землях, Карл Маркс пісаў, што тут «узніклі спачатку дзве дзяржавы: Кіеў і Ноўгарад. Алег

1 Цыт. па кн.: Б. Д. Грэкава «Кневская Русь». С. 165.

2 Новосельцев А. П. Прннятне хрнстнанства Древнерусскнм государством как закономерное явленне эпохн // Йсторня СССР. 1988. № 4. С. 104.

3 Третьяков П. Н. Восточнославянскне племена. М., 1953. С. 294.

4 Третьяков П. Н. У нстоков древнерусской народностн. Л., 1970. С. 9, 73—74.

падпарадкаваў таксама другую рускую дзяржаву — Кіеў, пераносіць туды... месцазнаходжанне ўрада...»

Заўвага К. Маркса адносна Ноўгарада вельмі істотная ў тым плане, што ў апошніх працах Б. А. Рыбакова адмаўляецца роля Ноўгарада ў стварэнні старажытнарускай дзяржавы.

Гэтая тэндэнцыя нядаўна якраз востра крытыкавалася 2.

Адзначым, што заходнія крыніцы, у прыватнасці скандынаўскія сагі і саксонскія легенды, бачылі ў тыя часы на ўсходзе Еўропы тры цэнтры, тры палітычнадзяржаўныя арганізацыі славянскіх зямель — Ноўгарад, Полацк і Кіеў 3.

К. Маркс рэальна ацэньваў Кіеўскую дзяржаву як велізарную, наспех арганізаваную дзяржаву — імперыю Рурыкавічаў. Ён лічыў, што гэта «несообразная, нескладная н скороспелая нмперня, составленная Рюрнковнчамн нз лоскутьев, подобно другнм нмперням аналогпчного пронсхожденля» 4. К. Маркс сапраўды параўноўваў «імперыю» Рурыкавічаў з «імперыяй» Карла Вялікага, але бачыў слабасці адной і другой, называючы іх «варварскімі дзяржавамі», распад якіх спарадзіў на карце Еўропы «новыя народы» 5. У яго спакойнай, цвярозай ацэнцы Кіеўскай дзяржавы няма ніякіх звышзахапленняў. Гэта і адзначыў К. Тарасаў у сваёй працы, фактычна ідучы за К. Марксам. Якія ж падставы мае А. Залескі абвінавачваць пісьменніка ў скажэнні думак К. Маркса аб «імперыі Рурыкавічаў»?

Вельмі не падабаецца А. Залескаму паказ К. Тарасавым барацьбы Полацкай зямлі за сваю самастойнасць, якую яна ніколі не спыняла. Уладзімір Святаслававіч у 970 ці 980 годзе здолеў Полаччыну часова падпарадкаваць, але ненадоўга. Пры ім жа гэтае кня-

1 Архнв Маркса н Энгельса. М., 1938. Т. 5. С. 42.

2 Новоеельцев А. П. Нсточннк — основа работы нсторнка // Вопросы нсторнн. 1988. № 3. С. 29.

3 Кузьмнн А. Г. «Варягн» н «Русь» на Балтнйском море // Вопросы нсторнн. 1970. № 10. С. 54—55; Яішн В. Л., Алепіковскнй М. X. Пронсхожденне Новгорода (к постановке проблемы).—■ йсторня СССР. 1971. № 2. С. 48.

4 Marx К., Engels F. Collected Works. Moscow. Progress Publi­shers. 1986. V. 15. S. 76—77.

5 Ibidem. C. 77.

ства адасобілася зноў Самастойная дынастыя мясцовых князёў (Ізяслаў, Брачыслаў, Усяслаў і інш.) датуль змагалася за сваю «зямлю» («н оттоле мечь взнмають Рогволожн внуцн протнву Ярославлнм внуком»), пакуль Кіеў не адступіўся. Самастойнасць сваю Полацк адстаяў у вострым саперніцтве з Ноўгарадам і Кіевам. На думку Б. Д. Грэкава, Полацкае княства ўжо з 1021 года стала «жыць аўтаномным жыццём, ведучы працяглую барацьбу з Кіевам» 2. Яно надоўга стала асноўным палітычным ворагам Кіева 3. Следам за Полацкам, які першы праявіў сепаратысцкія тэндэнцыі, гэтым шляхам пайшлі астатнія «землі». Яны развалілі Кіеўскую Русь, «як шкарлупіну, у якой ім стала цесна» 4.

Уздужэлыя асобныя вобласці паспелі настолькі ўзмацніцца, што змаглі супрацьпаставіць сябе ўладзе Кіева, перасталі дзяліцца з ім сваімі прыбыткамі і праявілі «яўную тэндэнцыю да аўтаномнага існавання» 5. Да канца XI стагоддзя «форма адзінай аўтакратычнай імперыі ўжо зжыла сябе, і для поўнай адпаведнасці надбудовы базісу патрэбна было паменшыць маштабы аб’яднання, наблізіць дзяржаўную ўладу да феадалаў на месцах, паставіць побач з Кіевам яшчэ некалькі цэнтраў» 6.

Пасля 1132 года, паводле летапісу, «раздрася вся земля Русская» на асобныя самастойныя княжанні. Пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Перад «землямі» паўсталі ўласныя палітычныя і сацыяльнаэканамічныя задачы. Аднесціся да факта распаду старажытнарускай федэратыўнай дзяржавы трэба спакойна, дыялектычна, бачачы ў гэтых падзеях адмоўныя і станоўчыя бакі. Усім «плакалыпчыкам» па колішняй велічы Кіеўскай Русі вельмі добра адказаў Б. А. Рыбакоў: «Неабходна адмовіцца ад разумення ўсёй эпохі феадальнай раздробленасці як часу рэгрэсу, руху назад... Кіеўская Русь была маці, якая вырасціла многіх

1 Шахматов A. А. Разыскання о древнейшнх русскнх летопнсных сводах // СПб., 1908. С. 173—175; Насонов A. Н. «Русская земля» н образованпе террнторнн Древнерусского государства. М., 1951. С. 30; Кузьмнн А. Г. К вопросу «о полочанах» начальной летопнсн // Сб. «Древнне славяне н нх соседн». М., 1970. С. 127.

2 Греков Б. Д. Кневская Русь. С. 257.

3 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. М., 1966. С. 242.

4 Греков Б. Д. Кневская Русь. С. 255.

5 Тамсама. С. 253.

6 Нсторня СССР. М., 1966. Т. 1. С. 576.

сыноў, што склалі новае пакаленне» *. Да яго адносіцца і Полацкае княства... У 1132—1139 гадах «Полацкая зямля канчаткова адасобілася ад Кіева. Кіеўскія князі назаўсёды пакінулі спробу падпарадкаваць сабе Полацк» 2.

Полацкая зямля аж да пачатку свайго раздраблення ў XII стагоддзі была «найбольш самастойнай палітычнай адзінкаю старажытнай Русі, якая мела да Ta­ro ж арыгінальную культуру... Маючы самастойныя сувязі з Візантыяй (сваяцтва з імператарскім домам Камнінаў.— М. Т.), Заходняй Еўропай і, магчыма, з Усходам (археалогія цяпер гэта пацвярджае.— М. Т.), Полацк стаў буйным культурным цэнтрам..., які ўвабраў лепшыя традыцыі тагачаснай сусветнай культуры...» 3. Нягледзячы на сваю дзяржаўна-палітычную і эканамічную самастойнасць, аўтаномнае жыццё, Полацкая зямля тым не менш была трывала звязана з астатнімі ўсходнеславянскімі «землямі» блізкасцю тэрыторыі, эканамічнымі сувязямі, агульнасцю паходжання, пісьменнасцю, мовай і рэлігіяй, усёй культурай. Трываласць Полацкага княства пасля адасаблення ад Кіева тлумачыцца тым, што яно, як і іншыя «землі», склалася «пераважна ў рамках колішніх племянных саюзаў, этнічная і абласная ўстойлівасць якіх падтрымлівалася прыроднымі рубяжамі і мясцовымі культурнымі традыцыямі, што складваліся стагоддзямі» 4. Князі такіх «земляў» валодалі ўсімі правамі суверэнных гасудароў.

Шмат разоў упікаючы К. Тарасава за паказ самастойнасці Полацкай зямлі і іншых старажытнабеларускіх княстваў, што пацвярджаецца крыніцамі, А. Залескі, спавіты догмамі і старымі схемамі гісторыі Беларусі, начыста адмаўляе мясцоваму насельніцтву ў здольнасці стварыць дзяржаву ў тагачасным разуменні і сэнсе. Усе суседзі, бачыце, маглі, а нашы продкі не... Дык што ж, можа, тут быў край непаўнацэнных людзей, дэгенератаў, дрымучых «непуганных пднотов»? Але ж не баяліся візантыйскія імператары браць

1 Рыбаков Б. А. Кневская Русь н русскне княжества XII— XIII вв. М„ 1982. С 470—472.

2 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. С. 12.

3 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 291.

4 Нсторня СССР с древнейшнх времен до конца XVIII в. С. 89.

сабе ў жонкі полацкіх князёўнаў і аддаваць сваіх царэўнаў у Тураў. Чамусьці менавіта ў Полацку шукаў і знайшоў сабе жонку Аляксандр Неўскі, а потым і вялікі князь літоўскі. У адрозненне ад А. Залескага, яны ўсё-такі прызнавалі мясцовых валадароў за годную раўню і абсалютна нармальных людзей. Храніст крыжакоў Генрых Латвійскі ў сваёй «Хроніцы Лівоніі» называў Полацкую зямлю «магутным каралеўствам», а яе князя Уладзіміра («Вальдэмара») «каралём» *.

Эканамічная, палітычная і вайсковая самастойнасць Полацкай зямлі, якая асацыіравалася ў суседзяў з яе суверэннасцю і дзяржаўным статусам, замацаваліся на стагоддзі. Нават у складзе Вялікага княства Літоўскага Полацкая зямля жыла адасоблена, мела аўтаномію. Гэта адзначаюць абласныя прывілеі Полацкай зямлі за 1511, 1547, 1580, 1634 гады.

Ва ўступных частках прывілеяў гаварылася аб Полацкай зямлі як аб адзіным цэлым: «Бнлн нам чолом вся земля Полоцкая» 2. У адпаведнасці з міжнародным правам на граніцы паміж Полацкай і Смаленскай землямі, якія, дарэчы, разам у пачатку XVI стагоддзя былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, стаялі, як і ў даўнія часы, мытніцы і на падставе даўніх традыцый бралася мыта з тавараў 3. Здаецца, каментарыі тут залішнія. Рэха самастойнасці Полацкай дзяржавы ў адносінах з суседзямі яшчэ выразна адбівалася ў дакументах XV—XVII стагоддзяў.

Перападае К. Тарасаву і па пытанні старажытнарускай народнасці. Для А. Залескага тут усё ясна і бясспрэчна: усе ўсходнеславянскія плямёны ўзніклі ў час Кіеўскай Русі і ўтварылі адну народнасць. Аднак летапісныя крыніцы і еўрапейскія хронікі сведчаць, што ўсё было далёка не так проста. Аказваецца, засталіся і пытанні, на якія трэба яшчэ адказаць. Гісторыя сведчыць, што старажытнаруская народнасць — дыялектычна складаная з’ява. 3 аднаго боку гэта было бясспрэчнае адзінства, асабліва ў адносінах і супастаўлен-

1 Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. М.— Л., 1938. С. 95—96; Гісторыя БССР. Мн., 1972. С. 117—118.

2 Юхо II. А. Правовое положенне населення Белорусснн в XVI в. Мн., 1978. С. 49—50.

3 Тамсама. С. 51.

ні з іншамоўнымі суседзямі. 3 другога боку, яна мела даволі складаную структуру, адлюстраваннем якой было дзяленне ўсяго ўсходняга славянства на летапісныя «плямёны». Гэта былі ўтварэнні этнічнага парадку, што ва ўмовах завяршэння працэсу класаўтварэння набылі і палітычныя функцыі мясцовых, лакальных княжанняў. Яшчэ В. В. Маўродзін у свой час пісаў: «Старажытнаруская народнасць не была аднастайнай («едннообразной»). У мове, быце, звычаях, вераваннях, адзенні, упрыгожваннях асобных галін старажытнарускіх народнасцей захоўвалася шмат адрозненняў, атрыманых у спадчыну яшчэ ад племянных асаблівасцей. Аднак з-за знешняй агрэсіі фармаванне народнасці прыпынілася. Сам гэты «працэс не завяршыўся» Ч

Даследчык, якому А. Залескі безагаворачна давярае,— акадэмік Б. Рыбакоў,— таксама мае іншую ад яго думку па гэтай вострай праблеме. У адной са сваіх прац ён так выказаўся: «Зліццё зямель колішніх племянных саюзаў у адзіную старажытнарускую народнасць не было поўным і канчатковым; нягледзячы на наяўнасць агульных рыс, існавала цалкам свядомая тэндэнцыя да захавання мясцовых асаблівасцей» 2. На яго ж думку, у плямёнаў IX—XII стагоддзяў жыло глыбокае адчуванне «сваёй зямлі», якая мела свой цэнтр прыцягнення «ў выглядзе сярэдзіннага горада, цэнтра саюза плямёнаў, накшталт Смаленска, горада зямлі крывічоў, Полацка ў зямлі палачан, Валыні ў зямлі валынян» 3.

Як мяркуе П. М. Траццякоў, «не варта думаць, што складванне старажытнарускай народнасці цалкам завяршылася адразу пасля стварэння старажытнарускай дзяржавы.

На пачатку сярэднявечча народнасць была агульнасцю вельмі адноснай: яшчэ доўга выяўляліся своеасаблівыя яе кампаненты. He толькі моўныя асаблівасці, звязаныя са старажытнымі дыялектамі розных

1 Мавроднн В. В. Образованне Древнерусского государства. Л„ 1945. С. 400—401.

2 Рыбаков Б. A. О двух культурах русского феодалнзма.— В сб. «Ленннскне нден в язученнн нсторнн первобытного обіцества, рабовладення н феодалнзма». М., 1970. С. 27.

3 Тамсама.

славянскіх груповак і неаднолькавым неславянскім субстратам, не толькі спецыфічныя рысы культуры, бытавога ўкладу і рэлігійных уяўленняў, атрыманых у спадчыну ад мінулага, але і канкрэтныя асаблівасці ў развіцці грамадскага ладу і розныя гаспадарчыя традыцыі ў першыя часы так ці інакш адрознівалі адну ад другой асобныя часткі старажытнарускай народнасці, якая фармавалася. Таму... насельніцтва зусім не адразу пачало ўспрымаць сябе ў якасці адзінай народнасці.

He толькі ў IX—X стагоддзях, але і ў XI—XII стагоддзях Руссю, Рускай зямлёй называлі адно параўнаўча невялікую вобласць у межах Сярэдняга Падняпроўя, што ляжала ля трох гарадоў: Кіева, Чарнігава і Перыяслаўля-Залескага. Насельніцтва іншых зямель... рускімі спачатку не называлася» *.

Няхай нам даруюць чытачы за такія доўгія цытаты па праблеме «народнасці», але мы мусім гэта зрабіць, бо толькі так можна даказаць як памылковасць, схематызм думак прафесара А. Залескага, так і складанасць праблемы. Гэта прызнае ў самай свежай працы і член-карэспандэнт AH СССР А. П. Навасельцаў: «Праблема старажытнарускай народнасці, як гэта ні дзіўна, вывучана дрэнна, і існуюць вельмі розныя... пункты гледжання як аб часе яе афармлення, так і аб датыроўцы яе распаду на велікарускую, украінскую і беларускую» 2.

Каб падкрэсліць усю складанасць і неардынарнасць праблемы старажытнай народнасці, ад сябе дадамо таксама некалькі пытанняў і фактаў. Так, напрыклад, як зразумець, што пасля ўжо канчатковага выхаду Полацкай зямлі з-пад рукі Кіева ў летапісах па-ранейшаму згадваюцца плямёны, якія былі ўключаны ў склад Полаччыны? Напрыклад, крывічы згадваюцца Іпацьеўскім летапісам пад 1140 і 1162 гадамі, а Васкрасенскім летапісам — пад 1129 і 1162-м 3. Пад 1149 годам у Іпацьеўскім летапісе чытаем: «н всн дрегвнче», дрыгавіцкімі называюцца гарады «Случеск» і

1 Третьяков П. Н. У нстоков древнерусской народностн. С. 9.

2 Новосельцев А. П. Лсточннк — основа работы нсторнка.— Нсторня СССР. 1988. № 4. С. 119.

3 ПСРЛ. СПб., 1843. Т. II. С. 15 н 91; ПСРЛ. СПб., 1856. Т. VII. С. 28 н 76.

«Клеческ» у 1116 і 1149 гадах Ч Племя «радзімічаў» апошні раз згадваецца ў летапісе пад 1169 годам як этнаграфічная адзінка ўсходняга славянства2. I, нарэшце, прывядзём сведчанні еўрапейскіх храністаў. Так, «Хроніка Віганда Марбургскага» — герольда і храніста крыжацкага ордэна — яшчэ ў 1393 годзе называе Брэстчыну» terra Dregovitiae — «зямля дрыгавічоў» 3.

У «Хроніцы Прускай зямлі» Пятра Дусбурга, даведзенай да 1330 года, усё яшчэ згадваецца «terra Crivitiae» — «зямля Крывіцкая». Мяркуючы па хроніцы, размова ідзе аб тэрыторыі вакол Наваградчыны, куды ў 1314 годзе адбыўся паход крыжакоў 4.

Гэтыя факты ставяць вялізны пытальнік для А. Залескага і іншых прыхільнікаў спрошчанага погляду на праблему старажытнарускай народнасці і сувязі з ёю гістарычнага лёсу насельніцтва тагачасных зямель Беларусі пасля адасаблення ад «Кіеўскай Русі». Тут яшчэ працаваць ды працаваць, ды і не аднаму гісторыку. I не дзіва, іпто летапісныя звесткі XII стагоддзя, згадваючы на тэрыторыі Беларусі плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў (а крыжацкія храністы і пазней — у XIV стагоддзі) лагічна ставяць пытанне: дык на якой жа аснове склалася беларуская народнасць? Ці на аснове старажытнарускай народнасці ў межах тагачаснай дзяржавы, ад якой Полацкая дзяржава цалкам адступілася ў 30-я гады XII стагоддзя, калі, дарэчы, і старажытнаруская народнасць сама не завяршыла свайго фармавання, ці на грунце мясцовага племянного этнасу з дамешкам балцкага насельніцтва? Дадамо, што працэс славянізацыі балтаў яшчэ працягваўся ў XII—XIII стагоддзях, а ўплыў балцкага этнасу бясспрэчны і вельмі значны ва ўсім 5.

Я. Ф. Карскі на падставе лінгвістычнага аналізу і В. В. Сядоў на базе матэрыялаў археалогіі, звестак антрапалогіі, этнаграфічных матэрыялаў і дадзеных

1 Повесть временных лет. М.— Л., 1950. Ч. I. С. 13, 200; ПСРЛ. Т. П. С. 203, 268, 384.

2 ПСРЛ. Т. П. С. 538.

3 Chronik wigands von Marburg (1293—1394). Scriptores rerum Prussicarum. Leipzig. 1862. PP. 660—662. Далей: SRP.

4 Dusburg. Chronica terrae Prussia. SRP. T. I, pars. IV. PP. 64—67.

5 Седов B. B. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. М., 1970. С. 162—186.

мовазнаўства прыйшлі да аднолькавай высновы: ядром беларускай народнасці былі летапісныя плямёны дрыгавічоў, радзімічаў, часткі крывічоў-палачан і асіміляваных балтаў Ч Гэта добра ведае пісьменнік К. Тарасаў і не ведае ці проста не хоча ведаць прафесар А. Залескі і «нже с ннм». Таму ўсе абвінавачанні ў гэтым плане ў адрас К. Тарасава не маюць пад сабой глебы. Апанент К. Тарасава безнадзейна адстаў ад сучаснай гісторыка-археалагічнай навукі, цягне ў сённяшні дзень даваенны схематызм і вульгарную сацыялогію. Хоць ён здаў кандыдацкія экзамены яшчэ да вайны, але нават не засвоіў абавязковы элементарны гістарычны мінімум тых часоў. Мы нездарма рабілі спасылкі на даваеннае трэцяе фундаментальнае выданне акадэміка Б. Д. Грэкава «Кневская Русь». Што-што, а гэтую капітальную працу грэх не ведаць любому студэнту, не кажучы пра прафесара, доктара гістарычных навук. Таму трэба лічыць амаральнымі выступленні А. Залескага ў нашым друку з мэтаю публічнага ганьбавання і ачарнення сумленных савецкіх людзей, шальмавання і навешвання на іх зачумленых ярлыкоў сталінскай эпохі.

Асабліва ярка і заўзята праяўляе свае гісторыкарэвізорскія здольнасці прафесар А. Залескі, праводзячы «следства» па яшчэ адным гістарычным факце — забойстве наўгародскім князем Уладзімірам Святаслававічам сям’і полацкага князя Рагвалода. Як вядома з летапісаў, адмова дачкі Рагвалода Рагнеды выйсці замуж за Уладзіміра прывяла да штурму Полацка, крывавай разні ў княскіх пакоях Рагвалода, дзе на вачах сваіх бацькоў і братоў Рагнеда была згвалчана, a потым ужо на яе вачах захлынуліся ў крыві яе родныя.

Растаптаны дзявочы гонар, дзікае забойства крэўных, прымус быць адной з жонак нялюбага не змаглі дарэшты зламаць і затаптаць гонар полацкай князёўны-нявольніцы. Нягледзячы на ўсю трагічнасць свайго лёсу, Рагнеда захавала чалавечую годнасць і мужнасць. Яны далі ёй сілы ўзняць нож на ненавіснага мужа-распусніка, якому летапіс даў поўную і яскравую

1  Карскнй Е. Ф. Белорусы. Варшава, 1903. Т. 1. С. 63—118; Карскнй Е. Ф. Русская дналектологня. Л., 1924. С. 81—83, 117; Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. М., 1970. С. 162—186.

характарыстыку. Паводле летапісца, Уладзімір быў закаснелы язычнік, які чалавечымі ахвярапрынашэннямі паганіў капішча язычніцкіх ідалаў, быў ненасытны ў блудзе, меў некалькі жонак і 800 наложніц. Ён без разбору гвалціў дзяўчынак і замужніх жанчын, адным словам, увяз у грахах Ч

Пісьменнік К. Тарасаў у сваёй кнізе «Странствне в тесном кругу» даў князю і яго паводзінам адпаведную характарыстыку. Гэта, аднак, прыйшлося вельмі не даспадобы А. Залескаму. Ён назваў напісаны літаратурны вобраз Уладзіміра ў аповесці «лаянкай і праклёнам», сцвярджаючы, што пісьменнік тым «ачарняе Уладзіміра і Кіеўскую Русь». Безумоўна, у кожнага чалавека — свой густ. К. Тарасаву ўсё нялюдскае ў характары Уладзіміра агіднае, ён яго паказаў мастацкімі сродкамі такім, якім намаляваў летапіс. Пісьменнік лічыць, што духоўныя якасці людзей ва ўсе часы павінны адыгрываць важную выхаваўчую ролю. Дык што ж, сённяшні чытач, асабліва малады, павінен ухваліць гвалт, учынены Уладзімірам над юнай Рагнедай, пасмяяцца з крывавага забойства яе родных, радавацца людскім ахвярам на капішчы, ухваліць распуснасць? Чытач павінен, следам за А. Залескім, асудзіць Рагнеду за тое, што яна паўстала супраць дэспатызму, і пагадзіцца з ягоным абсурдным сцвярджэннем, што дзейнасць Рагнеды (спроба забойства Уладзіміра) «мела рэакцыйны характар», бо была накіравана на сепаратызм Полацкай зямлі і на падрыў магутнасці адзінай старажытнарускай Кіеўскай дзяржавы. Засталося яшчэ запісаць у «рэакцыянеры» безліч наложніц, што па начах цягаліся ў апачывальню Уладзіміра (каб іх цягалі дактары...). Гэта ж яны так знясільвалі князя, падрываючы тым самым і яго здароўе, і моц дзяржавы, якая ўрэшце развалілася, а князь заўчасна памёр...

Жаданне прафесара А. Залескага дыктаваць, як і што павінен пісаць пісьменнік, гаворыць пра тое, што ён губляе пачуццё меры, хапае цераз край, дэманструючы свой «звышпатрыятызм». Але хіба ж гэта не элементарны прымітывізм сцвярджаць, што Уладзімір праліваў кроў полацкіх (ды ці толькі іх?) князёў дзеля таго, каб стварыць адзіную дзяржаву, бо тады над-

1  Памятнпкн лнтературы Древней Русн. М., 1979. С. 94.

та ж націснулі печанегі... Для падтрымкі гэтых тэзісаў пакліканы нават «сусветна вядомы акадэмік Б. Рыбакоў». Вядома, акадэмік правільна ахарактарызаваў пагрозу з боку печанегаў, але пры чым тут Рагнеда, Заслаўе, куды яна з сынам была выслана? Дарэчы, гэта вельмі важны і паказальны факт, бо выслаць іх Уладзімір мог богведама куды. Але саслаў якраз на родную Полаччыну.

Нігілізм у адносінах да Полацкай зямлі, яе князёў яшчэ раз яскрава сведчыць пра тое, што прафесар А. Залескі не разумее ўсёй складанасці сітуацыі, якая існавала тады ў «Кіеўскай Русі». He разумее двуадзінства працэсаў яе распаду і выкрышталізоўвання новых усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў. Безаглядныя сімпатыі прафесара да князя Уладзіміра — яго асабістая рэч. Але навошта ж іх навязваць усім?

Увогуле, ацэньваючы павучальна-дыдактычныя рэмінісцэнцыі А. Залескага, жаданне ўзвесці іх ва ўсеагульны закон і патрабаванне непадзельнага права вадзіць рукой пісьменнікаў і гісторыкаў, адкажам яму словамі вялікага Льва Талстога: «Рознагалоссе (пісьменніка.— М. Т.) у апісанні гістарычных падзей з апавяданнямі гісторыкаў... не выпадковае, а непазбежнае... Гісторык мае справу да вынікаў падзеі, мастак — да самога факта падзеі» Ч

Пакінем на сумленні прафесара А. Залескага зняважлівы, ментарскі тон у адносінах да К. Тарасава і М. Ермаловіча ў сувязі з Рагнедай і, як ён піша, «Рагнедыянай». Для нас дастаткова ясна, што для спрэчак з апанентамі прафесар не гатовы, і гэтага не схаваць ні заклінаннямі і зваротамі да гонару «нашых гераічных продкаў — народа Кіеўскай Русі», ні да «беларускіх нацыяналістычных гісторыкаў».

He вартая ўвагі прэтэнзія А. Залескага адносна «этнаграфічнай Беларусі», дзе ён выстаўляе рахункі фактычна самому акадэміку Я. Карскаму. Акадэмік дакладна вызначыў гэтыя межы, таму адсылаем апанента да яго карты2. Што да карты Вялікага княства Літоўскага на XV стагоддзе, дык сапраўды гэтая дзяржава, як і пісаў К. Тарасаў, тады была ад Балтыкі да

1 Толстой Л. Н. О лнтературе. М., С. 117—118.

2 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн., 1963.

Чорнага мора, прасціраючыся далёка на ўсход Ч Што было, тое было. Усё гэта гісторыя.

Слабасць сваіх «тэрытарыяльных амбіцый» А. Залескі, як заўсёды, зноў жа падмацоўвае нечаканай спасылкай. Гэтым разам на карту 1939 года белаэмігранта Васіля Русака. Думаю, што 99,9 працэнта чытачоў нават не ведаюць такога прозвішча, не былі ў Брытанскім музеі і не бачылі там такой карты.

Паклёп чыстай вады і сцверджанні А. Залескага, што К. Тарасаў прыпісаў у склад Беларусі «Смаленск, Бранск, Ноўгарад-Северскі (с. 11, 25, 34, 90 і інш.)». Трэба проста ўважліва прачытаць тэкст на згаданых старонках, і кожны чытач убачыць, што размова ідзе аб усходніх межах Вялікага княства Літоўскага, куды ў розныя часы былі ўключаны згаданыя тэрыторыі. К. Тарасаў нідзе не напісаў, што яны ўваходзілі ў склад Беларусі. Навошта ганьбаваць чалавека? Што да насельніцтва нязначнай часткі далучаных рускіх земляў, дык звычайна рускі ўрад выводзіў адсюль карэннае насельніцтва ў глыб сваёй дзяржавы, а з Вялікага княства Літоўскага, наадварот, сюды ехалі перасяленцы і шляхта. Так, напрыклад, было ў першай трэці XVII стагоддзя ў Себежы, Невелі і Веліжы, на Смаленшчыне і ў іншых землях 2.

Натуральна, жыхары, якія прысягнулі на вернасць свайму гораду і каралю, абавязаны былі пад пагрозай смяротнай кары абараняць горад ад любога праціўніка. Гэтага ж патрабавала і магдэбургскае права.

Нястрыманая ідэалізацыя А. Залескім асобных князёў (Уладзіміра, Івана Грознага і інш.), агульнай сітуацыі ў Расіі ў часы праўлення цара Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) дасягае мяжы абсурду. Што адбывалася ў гады царавання Аляксея, ясна напісана на старонцы 104 кнігі К. Тарасава — «трыццаць паўстанняў за трыццаць гадоў». Аднак А. Залескі смела бярэ царызм пад абарону, не дазваляючы кінуць на яго нават ценю сумнення. Ён павучае К. Тарасава, a заадно і прыніжае ўклад С. Полацкага ў тагачасную расійскую культуру. Асабліва абурае прафесара сме-

1 Вялікае княства Літоўскае. БелСЭ. Т. III. С. 232—233, каляровая карта на XIII—XVI стагоддзі.

2 Галоўны архіў старажытных актаў г. Варшавы. Архіў Радзівілаў, аддзел XXV, № 2612, аркуш 44—46.

лае сцверджанне K. Тарасава, што С. Полацкі сваёй творчасцю абагнаў расійскую рэчаіснасць «на цэлы век». Зразумела, што аўтар не меў на ўвазе «просвеіценный абсолютпзм» XVIII стагоддзя. Але які «шумгам-тарарам» узняў А. Залескі, баронячы сваіх венцаносных куміраў! Кругом суцэльныя павучанні... Заўважым, што А. Залескі сам сабе пісаць пра князёў і цароў дазваляе, а вось К. Тарасаву ён у гэтым праве адмаўляе наадрэз. Працытуем папрок А. Залескага: «На старонках кнігі твораць гісторыю самадзержцы, князі, пануючая феадальная знаць, арыстакраты (21, 23, 24 і інш.)». А яшчэ яму надта ж не падабаюцца «сваяцка-дынастычныя адносіны, шлюбныя інтарэсы і існуючыя падобныя з’явы». Відаць, трэба было тагачасных князёў і іх акружэнне паказаць доўбнямі і бясполымі істотамі...

Karo ж прафесар не пускае «на старонкі гісторыі»: Міндоўга, Аляксандра Неўскага, Даўмонта Пскоўскага, Давыда Гарадзенскага, Івана Каліту, Дзмітрыя Данскога і г. д. і да т. п. Ну хіба ж гэта не дэмагогія?

У той час, як сённяшнія гісторыкі рэзка ставяць пытанне пра недапушчэнне збедненасці гісторыі, пра неабходнасць насяліць яе людзьмі, дзяржаўнымі дзеячамі, зрабіць змястоўнай \ пазіцьія прафесара А. Залескага ранейшая: «Хапаць і не пушчаць!», выцясняць гістарычныя асобы на другі і трэці план, а прастору гісторыі напаўняць дэмагагічнымі сентэнцыямі.

Абсалютна не разумее прафесар А. Залескі сутнасці Люблінскай уніі 1569 года, структуры Рэчы Паспалітай, федэратыўнасці яе ладу, вялікай аўтаноміі і самастойнасці Вялікага княства Літоўскага. Гаворачы пра ўзмацненне пасля гэтай уніі сацыяльнага, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту, прымусовай паланізацыі беларусаў, ён лішні раз пацвярджае, што не браў у рукі Статутаў Вялікага княства Літоўскага, асабліва 1588 года. Статуты недвухсэнсоўна забаранялі іншаземцам (і палякам!) набываць у Беларусі і Літве зямлю, беларуская мова не траціла свайго дзяржаўнага статуса і прызнавалася каралямі Рэчы Паспалітай. Болып таго, вядома, што С. Баторый дазваляў адчыняць беларускія школы.

1 Нскандеров A. А. Нсторня н обіцество. «Вопросы нсторіш».

  1. № 3. С. 3—4.

Асабліва траціць пачуццё рэальнасці А. Залескі, калі пачынае апраўдваць ваенныя дзеянні рускіх цароў у дачыненні да насельніцтва і тэрыторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў. Чаго ў яго канцэпцыі «ўз’яднання з Расіяй» болып — амбіцый, безагляднай мадэрнізацыі гісторыі ці жадання не ведаць гістарычнай праўды,— сказаць цяжка.

Перш за ўсё прафесар А. Залескі не хоча бачыць таго бясспрэчнага факта, што з 30-х гадоў XII стагоддзя да XVI—XVIII стагоддзяў прайшло 500—700 гадоў, што за гэты час узніклі беларусы, украінцы, рускія. Патрабаванне зямель часоў «Кіеўскай Русі», якія колісь самі выйшлі з яе і ўтварылі ўласную дзяржаву,— што гэта азначае? Царызм і баяры, здзейсніўшы напад на Беларусь у Лівонскую вайну XVI стагоддзя і ў руска-польскую вайну сярэдзіны XVII стагоддзя, праявілі перш-наперш клопат пра «новую зямліцу» для расійскага дваранства. Гэта толькі мяняла стары прыгонны хамут тутэйшага сялянства на новае ярмо іншаземнага баярства. Цар не збіраўся даваць волю сялянам. Гісторыя канкрэтна раскрывае мэты руска-польскай вайны сярэдзіны XVII стагоддзя. Яна паказвае, што галоўнай задачай яе было далучэнне тэрыторыі Рэчы Паспалітай да Расіі і захоп царом Аляксеем Міхайлавічам польскага трона. Авалоданне Беларуссю і Украінай было першым этапам вайны. Далей шлях ляжаў непасрэдна ў Польшчу. У 1655 годзе цар з Вільні прама пісаў у Маскву сваім сёстрам, што праз тыдзень, назапасіўшы на Віленшчыне правіянту, «пойдем к Оршаве». Karo ж збіраўся ён вызваляць «под Оршавою», дзе, як усім вядома, тады ні беларусы, ні ўкраінцы не жылі?

Канкрэтныя гістарычныя факты дазвання абвяргаюць беспадстаўныя сведчанні А. Залескага пра тое, што нібыта «паходы рускіх войск супраць Рэчы Паспалітай заўсёды падтрымліваліся жыхарамі Беларусі». Можна падумаць, што мясцовы люд глядзеў на вайну як на вясёлы сяброўскі пікнік і зусім не ведаў, якое гора і смерць яна яму несла. Сцверджанні A. I. Залескага сведчаць, што ён проста не разумее ўсёй сістэмы ваенных абавязкаў насельніцтва беларускага горада і вёскі, якое плаціла жыццём за адмову станавіцца са зброяй у руках на сцены гарадоў і замкаў. Было якраз так і не інакш. Таму даволі прыкладаў. Згаданая вай-

на была недвухсэнсоўна ацэнена беларускім народам. Рускі царызм пацярпеў у ёй заканамерны разгром. Нікуды не дзець і тыя неабвержныя і красамоўныя факты, што руска-польская вайна каштавала жыцця больпі як палове насельніцтва Беларусі. Сотні тысяч палонных мяшчан-рамеснікаў, сялян, шляхты былі выведзены ў палон, расцягнуты па маёнтках баяр і дваран па царскіх прыказах. У час узяцця беларускіх гарадоў радавыя стральцы бралі любога мешчаніна ці селяніна ў палон і прадавалі любому баярыну па 3 рублі за галаву *. Беларусамі былі забіты нявольніцкія рынкі Астрахані, адкуль іх прадавалі ў Турцыю, Сярэднюю Азію, на арабскі Усход2. Хіба ж гэта не здзек з ісціны, калі А. Залескі сцвярджае, што такія войны Рускай дзяржавы «былі гістарычна апраўданы і насілі прагрэсіўны характар». Народ адмёў такі «прагрэс» і, нягледзячы на каласальныя страты, не прыняў царскага ярма.

На жаль, такую канцэпцыю «ўз’яднання», антынавуковую і бессаромна мадэрнізаваную, нягледзячы на гістарычныя факты, выведзеную на плоскасць міжнацыянальных адносін сучаснай савецкай дзяржавы, дагэтуль падтрымліваюць многія гісторыкі накшталт А. Залескага. Але галоснасць, насуперак усялякім дэмагогам і спекулянтам ад гісторыі, прыйдзе і сюды. Праўда гісторыі будзе адроджана, і праўда будзе поўная, як бы ёй ні пярэчылі «рэвізоры».

Дрэннае веданне А. Залескім беларускай сярэдневяковай гісторыі, якую ён набіў схемамі, догмамі, няпраўдамі, рознага роду «табу», лішні раз паказвае кожнаму сумленнаму даследчыку і чытачу, з якога жудаснага «балота» трэба выцягваць, ачышчаць і адмываць тагачасную гісторыю Беларусі. Як трэба неадкладна, рашуча і смела вызваляцца і ад халуйскіх генаў застою з яго «аднадуіпным ухваленнем» усяго, што прамармыча чарговы «генерал ад гісторыі».

Сваім дагматычным, аднабаковым падыходам да праблем беларуска-рускіх адносін эпохі сярэднявечча А. Залескі і яго паслядоўнікі не толькі калечаць іх, падаючы ў сваім крывым люстэрку кан’юнктуры, але і

1 Мальцев Л. Н. Россня н Белоруссня в середнне XVII века. М„ 1974. С. 49, 185.

2 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Bialorusi w TT poiowie XVII wieku. Poznan, 1965. C. 84.

забываюць, што рускі народ, сам не будучы свабодным, ніяк не мог прынесці свабоду беларускаму народу. Сваімі псеўдагістарычнымі казаннямі «залескія» свядома прыніжаюць гістарычную ролю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Менавіта яна адна і ўпершыню прынесла сапраўднае разняволенне ўсім народам Расіі — гэтай «турмы народаў». Пакуль рэвалюцыя не сталася, Беларусь сапраўды была паміж двух жорнаў, якія малолі з тутэйшага люду пытляванку. Царскі жарон А. Залескі хоча выдаць за мяккую сяброўскую падуіпку, а пагаршэнне становішча насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі — за жаданае дабро. А куды дзець жорсткі прыгнёт царызму з яго мураўёвымі-вешальнікамі? Ці вялікая радасць была 25-гадовая салдатчына? He будзем паўтараць доказы і прыклады К. Тарасава (ён жа «пад падазрэннем»...). Дамо слова рэвалюцыянерам-дзекабрыстам.

Адзін з іх, пісьменнік А. Бястужаў-Марлінскі, які ў 1821 —1822 гадах жыў на Беларусі, так апісвае жыццё мясцовых сялян: «Шкада толькі бачыць панскіх сялян... Hi ў кога з іх няма чалавечага твару — бледныя, худыя, змучаныя. Многія за цэлы тыдзень атрымліваюць ад паноў паўгарнца ячменю на чалавека. Можаце ўявіць іхняе становішча» Ч

Так, можам, але прафесар А. Залескі — не.

Другі дзекабрыст Аляксандр Розэн паўтара года жыў у Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай губернях. Вось яго ўражанне: «Сапраўды вартая жалю Літва! Сяляне — у поўным сэнсе слова рабы па сваім становішчы і па сваім знешнім выглядзе. Галеча ва ўсім... Яны на ніжэйшай ступені грамадзянскасці, гібеюць сярод невуцтва і галечы...» 2

Пазней, у 1839 годзе, едучы праз Магілёўскую і Віцебскую губерні, А. Розэн бачыў тое ж самае: «...Уся Беларусь мімаволі наводзіць сум: направа — беднасць, налева — бядота, сяляне замучаны, храмы Боскія і ў свята былі пустыя... Жыхары ў большасці мелі выгляд хворы і незадаволены; палеткі іх былі такія ж бедныя, як і статкі іхнія» 3.

1 Памятн декабрнстов. Сборннк матерналов. Л., 1929. Т. 1. С. 26.

2 Розен А. Запнскн декабрнстов. Нркутск, 1984. С. 86.

3 Тамсама.

На думку A. Розэна, з 1772 года, калі Беларускі край быў далучаны да Расіі, тут нічога не змянілася, «жыхары ані не прасунуліся наперад у добраўпарадкаванні,, і паўсюдна выяўляецца крайняя беднасць» Ч

Чамусьці не даспадобы А. Залескаму людскія страты Беларусі ў розных войнах, пра якія піша К. Тарасаў. Глядзець на гісторыю Беларусі «праз прызму трагічнасці» прафесар не хоча. Яму падавай што-небудзь вясёленькае...

Нельга не звярнуць увагу чытачоў на нялюдскую нянавісць прафесара А. Залескага да колішняга грамадскага і партыйнага дзеяча БССР, вядомага гісторыка Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага. Зацкаваны ў свой час свежазляпанымі абвінавачаннямі ў нацыяналізме, вучоны і патрыёт У. Ігнатоўскі быў ашальмаваны і ў 1931 годзе застрэліўся. У нас няма сумнення, што прыйдзе час і яго добрае імя будзе вернута народу і навуцы: на аптымістычны лад настройваюць не толькі галасы вучоных-гісторыкаў У. Палуяна і У. Міхнюка, якія падалі ў ЦК КПБ даведку пра яго жыццё і дзейнасць з прапановай рэабілітацыі, але і грунтоўны артыкул у «Полымі» (1988, № 5) I. Ігнаценкі і А. Караля «Пад сцяг чырвоны...». (Рэабілітацыя У. Ігнатоўскага адбылася ў 1989 г.— Рэд.).

Узнікае законнае пытанне: хто даў права прафесару А. Залескаму публічна і неаднойчы глуміцца з імя гэтага бязвіннага чалавека, які нават на парозе смерці цаною жыцця абараніў ад палітыканаў сваю чалавечую годнасць?

3 упартаю метадычнасцю А. Залескі «дзяўбе» гэтае святое імя, лічыць за нішто яго фундаментальныя працы, выкідвае яго з «савецкай гістарыяграфіі», залічвае ў «беларускія нацыяналістычныя гісторыкі», з сарказмам называе яго «савецкі прафесар», паціраючы рукі, голасам «прарока» абвяшчае, «што антымарксісцкія погляды У. Ігнатоўскага даўно раскрытыкаваны і асуджаны савецкай гістарычнай навукай». Відаць, A. I. Залескі ў сабе вырашыў увасобіць усю «савецкую гістарычную навуку...». Нам застаецца толькі парадавацца, што такі «змагар за чысціню марксізму», як А. Залескі, пазнавата нарадзіўся, а калі б яго «кіпенне» прыпала на сталінскія часы?..

1  Розен А. Запнскн декабрнстов. Нркутск, 1984. С. 86

Сёння толькі даводзіцца здзіўляцца, як антынавуковыя думкі прафесара А. Залескага знайшлі сабе трыбуну ў выглядзе навукова-тэарэтычнага часопіса.

«Па справе» К. Тарасава была створана ледзьве не знакамітая «тройка» сталінскіх часоў, якая спачатку патаемна, у выглядзе закрытых рэцэнзій, а потым адкрыта абвясціла свой «вердыкт». Хто ж яны? Маскоўскі прафесар В. В. Каргалаў, які ніколі не займаўся гісторыяй Беларусі і заўжды пісаў пра барацьбу Масковіі і Русі з рознымі качэўнікамі, гродзенскі прафесар Я. Н. Мараш — спецыяліст па гісторыі каталіцызму. Ну і, нарэшце, сам А. Залескі, адзін з буйнейшых спецыялістаў па гісторыі ўсенароднай барацьбы ў тыле нямецка-фашысцкіх акупантаў. Аднагалоснасць прафесара не здзіўляе. Здзіўляе іншае: дрэннае веданне прафесарамі многіх аспектаў беларускай гісторыі. На іх «рэцэнзіі» можна напісаць асобную контррэцэнзію, але рабіць гэтага не варта. Для ілюстрацыі «аргументаў» рэцэнзентаў назавём толькі некалькі фактаў. Скажам, прафесары сцвярджалі, што на Кулікова поле ў 1380 годзе князь Андрэй Полацкі прывёў атрад «палачан», хоць вядома, што князь у той час быў выгнаны з Полацка, служыў у Пскове. Натуральна, прывесці на бітву ён мог пскавічоў, што, дарэчы, і пацвярджае летапіс. К. Тарасава абвінавацілі ў прыніжэнні ролі войск Д. Данскога, у змяншэнні іх колькасці. Сапраўды, Ніканаўскі летапіс, «Задоншчына» і «Сказання» розных аўтараў гавораць пра 150—400 тысяч рускіх апалчэнцаў. К. Тарасаў жа называе лічбу 30 тысяч. Гэта, дарэчы, бліжэй да ісціны. Многія гісторыкі пісалі і называлі свае лічбы. Так В. Тацішчаў лічыў, што рускіх войск было не болей як 60 тысяч; айчынны ваенны гісторык Я. Разін называў лічбу 50—60 тысяч; вядомы ў СССР і Еўропе гісторык А. Кірпічнікаў у юбілейным даследаванні спыніўся на 40—45 тысячах *. Дык чаму ж К. Тарасаву нельга выказаць свае сцверджанні?

Абсурдных прэтэнзій прафесары прад’явілі багата. I як вынік — у канцы нашага XX стагоддзя не дзе-небудзь у Чылі ці яшчэ ў якойсьці краіне, дзе правяць «гарылы», а ў нас, у Беларусі, паводле слоў аўтара,

1 ПСРЛ. СПБ„ 1897. Т. 11. С. 59; Татніцев В. Н. Нсторня Росснйская. М,— Л., 1965. Т. 5. С. 149, 291; Разнн Е. A. М., 1957. Т. 2. С. 272; Кнрпнчннков A. Н. Кулнковская бнтва. Л., 1980. С. 66.

знішчылі частку тыражу ягонай кнігі «Памяць аб легендах». 3-за «вердыкту» трох савецкіх прафесараў...

Што да «мемуарнай» часткі «рэцэнзіі» А. Залескага, дык відаць, старым людзям гэта неабходна рабіць, каб хоць сябе пераканаць у карысці зробленага. Колішнія калегі добра памятаюць паводзіны прафесара А. Залескага, тое «усердне», з якім ён глуміў усё перадавое і трымаў кан’юнктуру пад руку. Была мода лаяць Васіля Быкава і яго творы — лаяў, лічыў, што той няправільна паказваў вайну. Быццам пісьменнік В. Быкаў мог бачыць тую вайну толькі праз вузкі прыцэл 45-міліметровай гарматы (салдаты яе звалі «Бывай, Радзіма!»), пастаўленай на прамую наводку перад акопамі. Гэта не тое, што бачыў са сваёй хімроты будучы прафесар,— вядома ж, велічнае і маштабнае палатно перамаганоснай вайньі ва ўсёй яе эпічнасці. Як кажуць людзі — «болыпое вндлтся на рассстояннн», а будучы пісьменнік усё роўна, нібы той крот, акопваўся на перадавой.

Калі В. Быкаву ў 1974 годзе далі Дзяржаўную прэмію СССР, прафесар А. Залескі на партсходзе Інстытута гісторыі АН БССР гэты факт пракаментаваў так: «Мы далі яму прэмію не за «Круглянскі мост» і «Мёртвым не баліць»...» Яму зноў было відней, бо ідэалагічная вышыня, якую прафесар набраў пры напісанні сваіх шматлікіх навуковых прац, дазваляла яму «дакладна» ацэньваць любы твор на ваенную тэму...

А. Залескі ўсё жыццё стараўся быць на хвалі кан’юнктуры. Яшчэ не паспела высахнуць чарніла на старонках «Малой зямлі», як ён ужо прапанаваў вывучаць гэты і іншыя «несмяротныя творы» ўсяму калектыву Інстытута гісторыі АН БССР. На той час яшчэ нават у ЦК КПСС не дадумаліся да такога.

А колькі адаслана ім спісанай паперы з чарговай «праўдай» на нашых беларускіх навукоўцаў, ведаюць канцылярыі не толькі розных партыйных і савецкіх устаноў. Прафесар па-ранейшаму смела ідзе ў перадавых радах рэтраградаў і кан’юнктуршчыкаў, нават шуміць з усяе сілы аб перабудове, адначасова глумячы маладыя парасткі беларускай гісторыі і гістарычнай прозы. Ды толькі кіруе ў другі бок, назад...

Мы завяршаем артыкул словамі самога прафесара А. Залескага з часопіса, дзе ён быццам бы напісаў не пра К. Тарасава, а сам пра сябе: «Аўтар... праявіў тэа-

рэтычную бездапаможнасць і аказаўся не ў стане прааналізаваць сацыяльныя, палітычныя, канкрэтна-гістарычныя працэсы з пункту гледжання ленінскай метадалогіі...»

Даводзіцца прызнаць, што пасля «рэцэнзій» А. Залескага папулярнасць твораў Кастуся Тарасава рэзка ўзрастае. I гэтым чытачы даюць сваю ацэнку як пісьменніку, так і яго «рэвізорам». Дыялектыка!..

«Полымя», 1989, № 7.

АЛЕГ ТРУСАЎ,

кандыдат гістарычных навук

ДЗЕ Ж ЁН, «МОМАНТ ІСЦІНЫ»?

Гэты артыкул быў напісаны ў 1986 годзе, калі перабудова ў нашай краіне толькі пачыналася і шмат якія зрухі ў нашым грамадскім і палітычным жыцці яшчэ былі наперадзе. Калі цяпер яго перапісваць, дык можна было б зрабіць шмат спасылак на новыя гістарычныя факты, якія з’явіліся, нягледзячы на цёмныя хмары «застою» на нашым гістарычным небасхіле. Але перабудова ў беларускай гістарычнай навуцы яшчэ не набрала неабходнай хуткасці, і таму не надрукаваны ў свой час (нягледзячы на вялікія намаганні аўтара) артыкул не страціў сваёй актуальнасці ісёння.

Некалькі разоў уважліва перачытаў рэцэнзію А. Залескага 1 на кнігу К. Тарасава «Память о легендах: Белорусской старнны голоса н лнца» (Мннск, 1984) і кожны раз усё болей і болей звяргаў увагу на яе прадузятасць і навуковую недасканаласць. Асноўнымі недахопамі кнігі, на думку рэцэнзента, з’яўляюцца: 1) ідэалістычныя погляды аб непазнавальнасці асноўных з’яў гістарычнага працэсу; 2) паўтор розных нацыяналістычных фальсіфікацый гісторыі.

Разгледзім жа падрабязней гэтыя цяжкія абвінавачанні, выказаныя да пісьменніка, які не мае спецыяльнай гістарычнай адукацыі, прафеса-

Залесскнй A. He в ладах с фактамп нсторіш Ц Коммунііст Белорусснн. 1986. № 5.

рам, доктарам гістарычных навук, прафесійным даследчыкам.

А. Залескаму вельмі не даспадобы словы К. Тарасава пра тое, што «жлзнь народа не лмеет отправной точкл». Хацелася б адразу спытаць у рэцэнзента, а які народ, на яго думку, мае канкрэтную кропку адліку сваёй гісторыі, вылічаную з дакладнасцю да года? Ужо некалькі стагоддзяў ідзе навуковая дыскусія аб паходжанні славян, аб часе першай згадкі пра іх у пісьмовых крыніцах, аб прарадзіме і прыналежнасці да канкрэтных археалагічных культур. Возьмем напрыклад, гісторыю рускага народа. Вось што піша на гэты конт вядомы гісторык Маўродзін: «...Рассмотренле вопроса о пролсхожденлл русского народа мы должны начлнать с древнейшей лсторлл славян, с выделенля лз массы славянского населенля Европы восточных славян п сллянля лх в первую этнлческую обіцность, характерную для эпохл феодаллзма, в едлную древнерусскую народность, являюіцуюся предком всех трех восточнославянсклх народностей, а впоследствлл л нацлй — русской, ллл веліікорусской, укралнской л белорусской». (Усе цытаты ў тэксце дзеля болыпай дакладнасці даём на мове арыгінала.— A. Т.) Далей ён гаворыць наступнае: «Еслп говорлть не об лсключенлях, а о закономерностях развлтпя этнлческлх обіцностей, то народ вечен л не может нл «родпться», «нл умереть». У любого народа есть л своп предкп, л свол потомкл, суіцествованле которых выходлт за хронологлческле рамкп «пронсхождення», л, говоря о «пролсхожденлл русского народа», мы понлмаем не сравнлтельно огранлченный отрезок временл в лсторлп восточных славян, а все те этапы пх этнлческого развлтля, которые могут быть прослежены по любым влдам дошедшлх до нас псточнлков, л этл полскл не могут быть огранлчены нл во временл, нл в пространстве» Ч Гэтыя словы можна цалкам дастасаваць і да гісторыі беларускага народа, які мае цесныя гістарычныя карані з рускім і ўкраінскім. Дзе ж тут А. Залескі знайшоў ідэалізм?

Далей ён піша, што К. Тарасаў «преподноснт члтателям «народный дух» в качестве основного двлгателя лсторпческого процесса» і пры гэтым дае спасылку на

1 Мавроднн В. В. Пронсхожденне русского народа. Л., 1978. С. 6—8.

стар. 9. Але нічога падобнага на гэтай старонцы няма. К. Тарасаў разумее пад народным духам нацыянальную псіхалогію і нацыянальную свядомасць або самасвядомасць. Іншая справа, што, на жаль, праблемы нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай псіхалогіі на працягу цэлага шэрагу гадоў у нашай краіне не вывучаюцца Але ў гэтым пісьменнік не вінаваты. Трэба адзначыць, што тэрмін «народны дух», які так не падабаецца А. Залескаму, ужывае ў сваім выступленні на XXVII з’ездзе КПСС член Палітбюро Я. К. Лігачоў: «...людей нашнх надо воспнтывать так, чтобы онп былн ревностнымн храннтелямн духа народного, который жнвет в памятшіках нсторнн н культуры, в камне п бронзе, в самом неповторнмом звучаннн пмен нашнх городов, сел н улпц» 2.

Пераходзім да наступнага абвінавачання К. Тарасава ў тым, што ён фактычна адмаўляе адзінства находжання беларускага і рускага народаў і імкнецца даказаць, «...будто белорусская народность возніікла незавнснмо от обіцностн восточнославянскнх племен, об’ьеднненных в «древнерусском Кневском государстве» (с. 92). Тут гісторык-прафесіянал робіць першую значную памылку, прапаноўваючы чытачам дзіўны тэрмін «Кіеўская дзяржава», прычым паўтарае яго некалькі разоў, нягледзячы на існаванне ў сучаснай савецкай гістарычнай навуцы вызначэння «старажытнаруская феадальная дзяржава», якая яшчэ называецца таксама Кіеўскай Руссю (а не дзяржавай! — A. Т.), або Старажытнай Руссю Атрымалася, што сам таго не жадаючы, стварыўшы «новае» гістарычнае вызначэнне, А. Залескі, па сутнасці, трапіў у адзін лагер з украінскімі буржуазнымі даследчыкамі, якія і цяпер лічаць, што Кіеўская Русь — «Украінская дзяржава» 4. Час існавання «едпного Кневского государства» (верагодна, усё ж такі Кіеўскай Русі! — A. Т.) у рэцэнзента IX—XII стст. (с. 92). Але ў публікацыях апошніх

1 Шерстобнтов В. Н. Актуальные проблемы нзучення нацнональных отношеннй в СССР на современном этапе // Нсторня СССР. 1986. № 5. С. 45.

2 Правда. 1989. 28 лют.

3 ІІсторня СССР с древнейшнх времен до конца XVIII в. ІІзд. 2-е. М., 1983. С. 45; Лнхачев Д. С. Земля родная. М., 1983. С. 108—109.

4 Афанасьев А. Полынь в чужнх полях. Мн., 1983. С. 152.

год даецца больш дакладная дата — IX — пачатак XII стст. L

Разгледзім уважліва наступны абзац рэцэнзіі: «Велнкорусская же, украннская н белорусская народностн возннклн на основе не племенных, а новых государственных феодальных образованнй, появнвшнхся после распада едлной Кневской Русн». Звернемся да акадэміка Б. Рыбакова. Ён лічыць, што пасля смерці князя Мсціслава (1132 год) адзіная Кіеўская Русь распалася на паўтара дзесятка самастойных княстваў2. Што ж тады мае на ўвазе А. Залескі, якія новыя феадальныя ўтварэнні?

Абапіраючыся, на яго думку, на найноўшыя (?) дадзеныя савецкай гістарычнай навукі, рэцэнзент лічыць, што беларуская народнасць утварылася ў XIV—XVI стст., і пры гэтым спасылаецца дзеля ўпэўненасці не на канкрэтную старонку, а на цэлы раздзел (с. 78—176) «Гісторыі Беларускай ССР», кнігі, якая ўбачыла свет у 1972 годзе.

У літаратуры васьмідзесятых гадоў нашага стагоддзя маюцца іншыя дадзеныя. Акадэмік Д. С. Ліхачоў лічыць, што Русь належала да агульнай усходнеславянскай народнасці ў храналагічным прамежку прыкладна да сярэдзіны XIII ст.3. Да такой думкі прыходзяць і беларускія этнографы, якія датуюць пачатак фармавання беларускай народнасці канцом XIII — пачаткам XIV стст.4. Зыходзячы з таго, што апошнія дадзеныя сведчаць аб заканчэнні фармавання рускай (велікарускай) народнасці ў канцы XV—XVI стагоддзях 5, можна лічыць часам канчатковага фармавання беларускай народнасці другую палову XV — пачатак XVI стст.

Далей мы чытаем, што «согласно нацпоналнстііческнм нзвраіценням», крывічы, дрыгавічы і радзімічы — непасрэдныя продкі беларускай народнасці. Але ў адной з апошніх гістарычных манаграфій, што выйшла на Беларусі, гаворыцца, што нацыяналісты памылкова

1 Нсторня СССР... С. 53.

2 Рыбаков Б. А. Кневская Русь н русскне княжества. М., 1982. С. 468.

3 Лнхачев Д. С. Земля родная. М., 1983. С. 242.

4 Этнаграфія беларусаў. Мн., 1985. С. 5.

5 Нсторня СССР... С. 209.

вялі паходжанне беларускага народа толькі ад крывічоў, а не ад усіх трох вышэйназваных славянскіх плямёнаў

На думку рэцэнзента, К. Тарасаў лічыць, што «племена крнвнчей, дреговнчей н раднмпчей еіце до Кневской Русн былн прямымн н непосредственнымн предкамп белорусов» (с. 92). Звернемся да рэцэнзуемай кнігі. На с. 56 добра відаць адносіны пісьменніка да гэтага пытання. Ён піша: «Язычество восточных славян отражало все то обіцее, что было прнсуіце многочнсленным племенам, составнвшнм впоследствйй Древнюю Русь — полянам, древлянам, дреговнчам, крнвнчам, полочанам, словенам, родпмнчам, вятнчам, северянам, дулебам н т. д.». Тут, як кажуць, усё на месцы: і той факт, што плямёны існавалі да ўзнікнення першай усходнеславянскай дзяржавы, і правільная яе назва — Старажытная Русь (параўнайце з міфічнай Кіеўскай дзяржавай, створанай паважаным рэцэнзентам.— A. Т.).

Цяпер звернемся да сцвярджэння рэцэнзента, што, на думку К. Тарасава, «еіце во времена Кневского государства (?) древніій Полоцк был центром одного нз белорусскйх княжеств». Паглядзім на старонку, згаданую А. Залескім. Зноў бачым звычайную для рэцэнзента падтасоўку гістарычных фактаў, бо на старонцы 97 пісьменнік апавядае толькі пра дзяцінства Сімеона Полацкага, які жыў у XVII ст. (!).

К. Тарасаў паведамляе, што некалі Полацк меў уласную дынастыю князёў і займаў на Белай Русі кіруючае становішча (у XIV — першай палове XVI стст.— гэта самы вялікі беларускі горад. Што ж тут недакладна? Пісьменнік цалкам мае рацыю, калі надае асаблівую ўвагу Полацкаму княству, а потым і Полацкай зямлі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Менавіта тут, а не ў Гарадзенскім ці ў Турава-Пінскім княствах трэба шукаць у першую чаргу гістарычныя карані беларускага народа. Так лічыць і акадэмік Б. А. Рыбакоў. Ён піша: «В 1132 г. Полоцк самостоятельно выбрал себе князя н одновременно с другнмн землямн Русн обособплся окончательно от властн Кнева». I далей: «Полоцко-Внтебско-Мннская земля, став-

1 Мнхнюк В. Н. Становленне н развнтне псторнческой наукн Советской Велорусснп (1919—1941 гг.). Мн., 1988. С. 164—165.

шая позднее, в XIV в. основой белорусской народностн, обладала своеобразной культурой, ннтересной нсторней...» 1

Няма ніякага сумнення, што тэрміны «Белая Русь», ці «белорусская земля», якія ўжывае часам Кастусь Тарасаў у дачыненні да XII—XIII стагоддзяў, найперш маюць геаграфічны, а не палітычны сэнс. Дарэчы, гэтага прынцыпу прытрымліваюцца і сучасныя савецкія гісторыкі. Пагартайма гістарычныя часопісы апошніх гадоў... «К настояіцему временн выявлено несколько десятков древнерусскнх поселеннй, ннтерпретнруемых как феодальные замкп-усадьбы. Онн обнаружены в разлмчных регнонах: Среднем Поднепровье, Галнцкой земле, Смоленіцнне, Белоруссйй, Рязанской н Ростово-Суздальской землях». «Однако планы Ордена распространнлнсь не только на землн «язычннков»-лнтовцев, но н на землн «схнзматнков» (православных) — белорусскйе н украннскне, оказавшнеся с конца XIII — начала XIV вв. под властью велнкнх князей лнтовскнх» 2.

У палеміцы доктар гістарычных навук не заўважыў, як памыліўся на цэлае стагоддзе. Ён сцвярджае, што на пачатку XII ст. нямецкі рыцарскі ордэн ваюе з беларусамі (с. 92).

Пры гэтым даследчык не гаворыць, які ордэн ён мае на ўвазе,— мечаносцаў ці Тэўтонскі, заснаваны ў 1237 годзе?

У той самы час А. Залескі не звярнуў увагі на недакладнасць К. Тарасава, калі той піша аб удзеле продкаў беларусаў у бітве з мангола-татарамі на р. Калка. Справа ў тым, што ўдзел у ёй нясвіжскага князя Юрыя яшчэ рана звязваць з тэрыторыяй Беларусі. Спачатку трэба разабрацца, аб якім Нясвіжы ў летапісе ідзе гаворка і ці існаваў беларускі горад Нясвіж у XIII ст. (археалагічна гэта пакуль не даказана).

Далей мы знаходзім у А. Залескага выказванне, што з Беларуссю ў далейшым звязана толькі гісторыя былых палачан — адной з груп племяннога саюза крывічоў.

1 Рыбаков Б. А. Кневская Русь н русскне княжества XII— XIII вв. М., 1982. С. 520, 522.

2 Горскнй A. А. Феодалнзацня Русн. Основное содержанне процесса // Вопросы нсторнн. 1986. № 8. С. 79; Флоря Б. Н. Грюнвальдская бнтва // Вопросы нсторнн. 1985. № 7. С. 105.

Пры гэтым ён спасылаецца на 72 і 75 старонкі «Гісторыі Беларускай ССР», нягледзячы на тое, што на стар. 173 гэтага выдання можна прачытаць наступнае: «Разам з нашчадкамі дрыгавічоў, крывічоў і іх заходняга адгалінавання — палачан і ўсходняга — смаленска-віцебскіх крывічоў і насельніцтва радзіміцкай зямлі ў склад беларускай народнасці ўвайшла частка нашчадкаў севяран, драўлян і валынян».

Наступнае абвінавачанне А. Залескага заключаецца ў тым, што Смаленск, Бранск, Ноўгарад-Северскі ўваходзілі ў склад Беларусі. Але К. Тарасаў дакладна вызначае рускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.

На старонцы 18 ён піша: «Последуюіцее прнсоеднненпе к Велнкому княжеству другнх белорусскнх, украннскнх н частн русскйх земель вообхце стало неразрешнмым препятствнем для расшпренпя ллтовского содержанля государства». Глядзім старонкі 33—34: «...руссклй народ в ллце сволх князей не воспользовался моментом, не ударлл в сплну, не пошел воевать Смоленск, Бряніцнну, белорусскйе землл».

Можна л далей падрабязна разбіраць артыкул А. Залескага, але тады гэта зойме не адзін тузін старонак. Спынімся толькі на самых галоўных яе недахопах.

а) Рэцэнзент лічыць, што пісьменнік ідэалізавана асвятляе Брэсцкую унію, аднак не падмацоўвае свой тэзіс ніякімі доказамі. Зноў прыйдзецца цытаваць К. Тарасава: «Уння служлла целям католлзацпл л ополячлванля, о чем свлдетельствует реакцля православных магнатов, быстро сорлентлровавшлхся, что выгодно поскорее порвать с православлем л невыгодно прлнлмать роль его заіцптннков» (с. 85).

б) А. Залескі сцвярджае, быццам К. Тарасаў імкнецца даказаць, што барацьба ў XVI—XVIII стст. за ўз’яднанне Беларусі з Рускай дзяржавай не была гістарычна апраўдана і не мела прагрэсіўнага характару» (с. 93). На старонках 141—142 «Памятл о легендах» чытаем: «Для Белорусслл Бородннская блтва обрела снлу слмвола действлтельного соедлненля с руссклм народом, соедлненля, освяіценного совместно проллтой кровью. Соедлненле Белорусслл с Росслей наступлло не по решенню Екатерлны, австрлйского лмператора л прусского короля, a no чувству народов, нспытавшнх

бедствня войны на дорогах отступлення п на дорогах наступлення».

Ва ўсіх пабудовах Залескага адчуваецца ідэалізацыя царызму, імкненне надаць яму станоўчую, асветніцкую місію. Як не ўспомніць тут словы Ю. Афанасьева, які выступіў у 1985 годзе на старонках часопіса «Коммуннст»: «Прнходіітся, к сожаленню, констатнровать, что вплоть до самого последнего временп н в нсторнческой науке, н особенно в романнстпке нмелн место отступлення от требованнй маркснстской методологпп, нензбежно сопровождавшпеся недопустнмым нскаженнем нсторнческой правды. Достаточно вспомнлть выдвнгавшееся некоторымн ученымн положенпе о некоей просветнтельной, цнвнлнзнруюіцей мнсснн царского самодержавня в нацнональных окраннах Росснн...» 1

А цяпер некалькі канкрэтных прыкладаў з артыкула А. Залескага. На думку рэцэнзента, К. Тарасаў «утверждает, что русскне войска грабнлн да разрушалн города на террнторнн Белорусснн».

Па-першае — не рускія, а царскія войскі, шаноўны прафесар! Навошта класавы падыход замяняць нацыянальным? Бо ў феадальных войсках Рэчы Паспалітай XVI—XVII стст. і Рускай дзяржавы XII ст. акрамя прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, што жылі на іх тэрыторыях, былі і наёмнікі, і іншая розная навалач, якім было ўсё роўна, што разбураць і каго рабаваць.

Па-другое, трэба адзначыць, што, нягледзячы на шматлікія войны паміж сабою, феадалы абодвух дзяржаў (асабліва рускія, беларускія і ўкраінскія) падтрымлівалі сталыя дынастычныя, палітычныя і эканамічныя адносіны, якія грунтаваліся на прыналежнасці іх старажытных продкаў да Кіеўскай Русі, адкуль усе яны, нават Гедымінавічы, імкнуліся выводзіць свой раДавод.

Пра гэта сказаў у сваёй папулярнай кніжцы Ф. Несцераў: «Несмотря на то, что борьба Росснн протнв Лнтвы н Полыіш велась более трех столетіій, в ней не впдно того ожесточенпя, которое, напрнмер, всякнй раз прорывалось в более короткпх столкновенпях русскнх с Орденом. В разгар Смуты русскне города по доб-

1 Афанасьев Ю. Прошлое н мы // Коммуннст. 1985. № 14.

С. 110.

рой воле прнсягалн Владлславу, а польско-лптовская шляхта не раз выдвлгала кандлдатуру московского царя на престол Речл Посполнтой». «Русскле (беларускія, украінскія, літоўскія.— A. Т.) магнаты Острожскле, Влшневецкле, Ходкевлчл, Чарторыйскле, Сапегл л другле вошлл в высшлй слой польской арлстократлл, оттеснпв члсто польсклх по своему пролсхожденлю Пястов. Н, напротпв, до третл всех боярсклх л дворянскнх семей в Московлл пролзошлл от выходцев лз Польшл л Лптвы» \

На жаль, класавая структура беларускага народа і асабліва змены, што адбыліся ў ёй у XVI—XVIII стст. у сучаснай гістарычнай літаратуры асветлены недастаткова або наогул памылкова. Аб гэтым добра сказаў у сваёй рэцэнзіі на «Нсторлю БССР», ч. 1, што выйшла ў 1981, вядомы савецкі гісторык М. Улашчык: «В пособлл говорлтся только о крестьянах л в редклх случаях о горожанах (меіцанах). А что, феодалов-белорусов не было? Отсутствле данных о нлх делает непонятным — кто борется с восставшлмл белоруссклмл крестьянамл, с белоруссклм народом? Это только лнтовскле феодалы» 2.

У якасці прыклада можна прывесці з выпіэйзгаданага падручніка і такі прыклад аб выніках уваходу Беларусі ў склад Расійскай імперыі. «В результате включенля террлторлл древнлх западно-русскйх земель в состав Росслйской лмперлл было лйквйдйровано нацйонально-релйгйозное угнетенйе белорусского народа польсклмл феодаламл л католпческлм духовенством» 3.

Па-першае, як можна растлумачыць тут тэрмін «западно-русскне землн»? Бо да заходніх зямель Кіеўскай Русі звычайна належыць і Смаленскае княжства. Цікава, што калі паглядзець на карту Кіеўскай Русі, то будучыя беларускія землі знаходзяцца на Поўначы ад Кіева, а не на Захадзе.

Па-другое, як можна казаць аб ліквідацыі ў канцы

1 Нестеров Ф. Связь времен. М., 1984. С. 78.

2 Улаіцнк Н. Н. Нсторня с «нсторней» // Неман. 1983. № 3. С. 169.

3 Нсторпя БССР. Часть I (Под ред. В. В. Чепко н А. П. Пгнатенко). Мн., 1981. С. 3.

XVIII (!) ст., нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту беларускага народа польскімі феадаламі і каталіцкай царквой?

а)  Валоданні ўсіх польскіх і амаль цалкам спаланізаваных беларускіх магнатаў і шляхты, што прысягнулі царскаму ўраду (а такіх было пераважная большасць), захоўваліся на тэрыторыі ўсёй Беларусі з рознымі зменамі да Кастрычніцкай рэвалюцыі, а на тэрыторыі Заходняй Беларусі, што ўваходзіла ў склад буржуазнай Польшчы — да 17 верасня 1939 г. калі пачаўся вядомы паход Чырвонай Арміі.

б) Тое ж самае можна сказаць і аб каталіцкай царкве. Нават езуіцкі ордэн доўгі час дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі пасля 1795 года.

в) Чаму нічога тут не сказана аб нацыянальна-рэлігійным уціску беларускага народа з боку рускіх памешчыкаў і царскіх фаварытаў, а таксама праваслаўнай (а да 1839 года і уніяцкай) царквой.

На жаль, іншых падручнікаў па гісторыі Беларусі яшчэ няма, і таму А. Залескі (як і яго «паплечнікі па барацьбе») мае з боку універсітэцкіх выкладчыкаў значную падтрымку.

Такое становішча яўна будзе працягвацца да таго часу, пакуль мы не пазбавімся міфалагізаванай і фальсіфікаванай «афіцыйнай» гісторыі нашай зямлі.

Шкада, што А. Залескі з маўклівай згоды рэдакцыі імкнецца павесіць ярлыкі на цэлы шэраг вядомых навукоўцаў, якія напісалі станоўчыя рэцэнзіі на кнігу К. Тарасава. Гэта звычайная для «застойных» часоў практыка была рашуча асуджана на Усесаюзнай нарадзе загадчыкаў кафедрамі грамадскіх навук. Там адзначалася: «Понск нстнны должен лдтп через сопоставленле разллчных точек зренля, длскусслл л обсужденля, ломку прежнлх стереотлпов...» «Высокая культура длскусслй несовместлма с вывепілванлем ярлыков, упрекамл во мннмых отступленпях от соцлаллзма.

Все этл прлемы, не нмеюіцне отношенля нл к подллнной науке, нл к подллнному творчеству, нл к подллнному маркслзму» ’.

Лічу, што нельга ставіць кропку на надрукаванай рэцэнзіі. Неабходна ў духу перабудовы працягнуць аб-

1  Советская культура. 1986. 2 окт.

меркаванне і кнігі К. Тарасава, і публікацыі А. Залескага, тым болып што кніжка мае шэраг не прыдуманых, а наяўных недакладнасцей, зусім не заўважаных А. Залескім. У першую чаргу гэта мастацкае афармленне, якое сведчыць аб вельмі павярхоўным веданні мастаком А. Карчагіным (зрэшты, гэта ўжо хранічная хвароба шмат якіх мастакоў-ілюстратараў) матэрыяльнай культуры Беларусі. Хацелася б спадзявацца, што К. Тарасаў улічыць гэта ў другім, дапоўненым і, як мне вядома, ужо беларускамоўным выданні сваёй кнігі.

«Полымя», 1989, № 7

МІХАСЬ ТКАЧОЎ,

доктар гістарычных навук

НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СІМВАЛЫ: НАРОД I ГІСТОРЫЯ

Рака народнага жыцця і айчыннай гісторыі бярэ свой пачатак у запаведных глыбінях вякоў. Праз стагоддзі, праз непазбежныя водмелі і перакаты нясе яна сваю даніну ў акіян агульначалавечай гісторыі. А разам з гэтай ракою плыве пад ветразямі Надзеі, Мудрасці, Працы і напоўнены справамі сотняў пакаленняў нашых продкаў карабель народнай памяці, якім кіруе Лёс. Сярод малых і вялікіх караблёў сусветнай сям’і народаў карабель беларусаў ніколі не быў лішні. У шматкалёрнасці сцягоў і сімвалаў гэтай эскадры горда луналі і нацыянальныя гістарычныя сімвалы беларусаў, што апавядалі свету пра наш радавод, пра братоў і пабрацімаў па супольным жыцці на гэтай пакутнай і дарагой нам зямлі.

Карабель нашай гістарычнай памяці ведаў і змрочныя часіны, калі грабежніцкая рука чужынца зрывала з яго флагштокаў нацыянальныя святыні. Няраз кідала яго ў жорсткія штормы еўрапейскай і расійскай гісторыі, няраз на ім гаспадарылі зайздросныя і сквапныя суседзі, рабуючы нашу спадчыну, падымаючы свае сцягі над здратаванымі спадзяваннямі народа.

Рэвалюцыйная віхура абудзіла надзеі беларусаў, падараваўшы ім адраджэнне, волю, роўнасць і будучыню. Але як няпроста склаўся іхні лёс! Сёння, калі перабудова вяртае народам краіны зняважаныя святыні, калі да нас вяртаецца згвал-

таваная і ўтрамбаваная ў сталінскія душабойкі, утаптаная ў дрыгву застою Праўда, прыйшла пара на нейкі час прыпыніцца і спакойна абдумаць, асэнсаваць перажытае, паспрабаваць адказаць на шэраг пытанняў, вакол якіх кіпяць страсці. Прычына ці не з самых гарачых — нацыянальныя сімвалы.

Здавалася б, што нам да гэтае сімволікі, калі пустымі паліцамі сустракаюць прадуктовыя крамы, калі існуе і пашыраецца дэфіцыт на тысячы відаў тавараў? Але недарэмна вялікія і мудрыя продкі казалі: «Не адным толькі хлебам жыве чалавек!»

Калі на дварэ час новай рэвалюцыі, што завецца перабудовай, калі, скінуўшы кайданы сталіншчыны, суседзі закасалі рукавы і на ўсю шчырасць узяліся перарабляць свой бацькоўскі дом, ці да гонару нам, беларусам, сядзець склаўшы рукі? Магутная ідэя нацыянальнага адраджэння ламае затаптаны асфальт старых догмаў і ўсеабдымнай хлусні, які дзесяцігоддзі хаваў ад народа праўду пра мінуласць — ад дасвецця нашай савецкай дзяржаўнасці да часоў далёкага сярэднявечча. Як і заўсёды, на зломе гісторыі, у момант нацыянальна-духоўнага ўздыму, перад народам, перад новымі пакаленнямі нацыі паўстае заканамернае пытанне: «Хто мы?» I тады ў думках мы вяртаемся ў глыбіню роднай гісторыі і прыходзім на выратавальны бераг гэтай вялікай невычарпальнай ракі. Тут мы шукаем адказы на свае пакутлівыя пытанні. У тым ліку і на пытанне пра нацыянальную сімволіку беларусаў — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

У асяроддзі пэўнага кола беларускіх гісторыкаў і тых «аматараў ад гісторыі», што пачалі апошнім часам жывіцца з гэтае тэмы, досыць доўга існавала дый цяпер існуе думка, што гістарычных сімвалаў у беларусаў няма і ніколі не было. Такі вось безаблічны і «негістарычны» народ... Усе размовы пра сімволіку, маўляў, ад нячысціка, а праўдзівей — ад «нацыяналістаў». Болып таго, сёй-той адважна запэўнівае чытачоў, слухачоў і гледачоў у неславянскім характары «Пагоні», намякаючы на яе нібыта чыста літоўскае паходжанне, называючы «гербам літоўскіх феадалаў». Заявы, далікатна кажучы, безадказныя. Такім самым чынам вырашаецца і праблема бел-чырвона-белага сцяга, узнікненне якога наогул датуюць XX стагоддзем.

Найперш адзначым, што большасць тых, хто сёння піша і гаворыць пра нацыянальныя беларускія сімвалы, робяць шэраг недапушчальных памылак. Размову пра герб «Пагоня» яны зазвычай пачынаюць з моманту яго з’яўлення, гэта значыць з XIII стагоддзя, выкрэсліваючы выключна важны і значны перыяд праславянскай гісторыі і гісторыі ўсходнеславянскіх земляў X—XIII стагоддзяў. А менавіта там, у глыбінных пластах гэтай мінуласці, і трэба шукаць вытокі пазнейшай беларускай, украінскай і рускай сімволікі.

Што датычыць нацыянальных колераў, дык пачатак іхняе гісторыі адносіцца да часоў індаеўрапейскай супольнасці, калі большасць плямёнаў найболей шанавалі два колеры — белы і чырвоны. Белы, паводле тагачаснага светаўспрымання, атаясамляўся з колерам матчынага малака, асацыяваўся з зямлёй-карміцелькай, з жыццядайнаю маці-прыродай. Чырвоны колер лічыўся сімвалам агню і вечнага жыцця, бо ў тых суровых жыццёвых умовах агонь сапраўды гарантаваў жыццё. У сувязі з развіццём паганскай рэлігіі і фармаваннем прымітыўнага філасофскага светапогляду з’явілася вера ў замагільнае жыццё. Нябожчыкаў, асабліва дзяцей, жадаючы працягнуць іх жыццё ў іншым свеце, пасыпалі чырвонай мінеральнай фарбаю-вохрай.

Асабліва шанавалі белы і чырвоны колеры славяне. Яны лічылі іх святымі. Гэта былі асноўныя колеры іхняга адзення.

Ужо ў эпоху родаплемяннога ладу і ўзмацнення ваенных сутычак пачалі з’яўляцца розныя сімвалічныя баявыя знакі. Звычайна яньі мелі рэлігійны змест і адлюстроўвалі галоўных багоў (або іхнія атрыбуты) нейкага племя ці народа. Гэта былі разнастайныя фігуркі, малюнкі і значкі на доўгіх дзяржальнах — іх нарадзіла практычная неабходнасць адрозніваць у бітве свае атрады ад чужых. Безумоўна, усе яны вельмі істотна адрозніваліся ад баявых сімвалаў нашага часу.

Вядома, што старажытныя славяне карысталіся баявымі знакамі, якія называліся «станіцы» (ад слова «стан» — шацёр, а ў болып шырокім тлумачзнні — паселішча, прыстанак). Назва перайшла пазней на баявыя сцягі, якія разам з іншымі мясцовымі святынямі звычайна захоўвалі ў «стане божым» — у храме. Гэтыя святыні былі пад аховаю найлепшых воінаў, іх асабліва шанавалі і выносілі толькі ў выпадку вайны

або святаў. Розныя крыніцы, якія апісваюць славянскія паганскія храмы, паведамляюць, што ўсярэдзіне яны былі абцягнутыя тканінаю чырвонага колеру. Святары насілі белае адзенне з залатым гафтам і чырвоны пас.

Паводле ўяўленняў нашых продкаў, кожны воін, які стаў пад баявы штандар, адразу трапляў пад боскую апеку і пад абарону гэтае святыні, што ў баявым паходзе атаясамлялася з Бацькаўшчынай і родным домам. Вось чаму ў бітве святыню баранілі з асабліваю самаадданасцю, часта аддаючы за яе жыццё.

Старажытнарускія летапісы, славутае «Слова пра паход Ігаравы» паведамляюць нам назвы баявых знакаў усходніх славян — «прапорцы», «стягн». У «Слове» гаворыцца пра белыя сцягі і чырвоныя шчыты. Пра сапраўдныя формы і памеры станіц, прапарцаў, сцягоў і шчытоў мы можам толькі здагадвацца.

Вышэйсказанае адносіцца да ўсіх усходніх славян, у тым ліку і да плямёнаў, што жылі на тэрыторыі Беларусі.

3 абаронаю Айчыны, бацькоўскага дома звязана старажытная ўсходнеславянская традыцыя — пагоня. Вытокі традыцыі — у родаплемянным перыядзе; яна, па сутнасці,— адна з найяскравейшых рысаў тагачаснага жыцця, поўнага войнаў і ўзаемных сутыкненняў. Гэтая традыцыя раскрывае нам самы важны бок арганізацыі жыцця і быту таго няпростага часу, калі кожны адказваў за жыццё свайго супляменніка. I калі падчас раптоўнага нападу ворагі захоплівалі ў палон жыхара паселішча, кожны мужчына, які меў права насіць зброю, павінен быў конна або пеша кінуцца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палонных. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі, у тым ліку і ў эпоху «Кіеўскай Русі», гэты звычай нашыя продкі выконвалі няўхільна.

Вось як апавядае Іпацьеўскі летапіс аб «пагоні» ў Берасці ў 1280 годзе, калі польскі атрад з 200 воінаў «паваяваў» каля горада і па рацэ Кросне дзесяць вёсак і са здабычаю рушыў назад. Берасцейскі ваявода Ціт з 70 жыхарамі горада ўчыніў «пагоню». Як паведамляе летапіс, «берестьянн же собрашася і гнаша по ннх», не ўважаючы на сваю малалікасць. На чале з ваяводам, які быў «везде славен мужьством на ратех н ловех н тако угоннвше нх (палякаў.— М. Т.) н бншася с ннмн. Божнею же мнлостью победнша Бере*-

стьяне Ляхн п убня нх 80, а другня понмаша, а полон свой отполоннша. Н тако прндоша во Берестнн co честью, славяіце Бога н пречнстую его Матерь во вся века».

Гэтае летапіснае сведчанне непазбежна змушае нас звярнуцца да двух пластоў айчыннай гісторыі, пра якія трэба сказаць асобна. Гэта, па-першае, хрысціянізацыя беларускіх земляў і, па-другое, іх уваходжанне ў склад будучага Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Вядома, што ўведзенае на Русі ў 988 годзе хрысціянства досыць асцярожна ставілася да векавых традыцый народа. He займаючыся пералікам, адзначым толькі, што традыцыю вайсковай «пагоні» царква ўспрыняла цалкам і ўсяляк заахвочвала. I да прыняцця хрысціянства і пасля ўсходнія славяне заўсёды шанавалі ваеннае служэнне і разглядалі яго як гатоўнасць аддаць дзеля бліжніх жыццё — самае дарагое і святое, што ёсць у чалавека. У вырашальных бітвах (згадаем Кулікова поле) царква бласлаўляла сваіх інакаў на ратаборства з ворагам навідавоку ва ўсяго воінства. Такім чынам яна набывала ў вернікаў яшчэ большы аўтарытэт.

У часы цяжкіх для Бацькаўшчыны выпрабаванняў царква заўсёды была з народам, заклікаючы яго ахвярна бараніць веру і родную зямлю. Святары і манахі былі ў складзе дружын, натхнялі воінаў на бітву, адпявалі забітых, перавязвалі і лекавалі параненых, збіралі грошы на іхнія патрэбы. Лёс царквы знітаваўся з лёсам народа і краіны.

XIII стагоддзе ў лёсе ўсходніх славян было адным з самых драматычных. Дзве страшныя сілы абрынуліся на іх: рыцары-крыжакі з захаду і татара-манголы з усходу. Гістарычныя лёсы будучых беларусаў, украінцаў і рускіх разышліся. На долю кожнага народа выпала шмат выпрабаванняў. Землі Беларусі і Украіны ўратаваліся, далучыўшыся да Вялікага княства Літоўскага.

Хацелася б асабліва адзначыць, што гэтыя землі ўвайшлі ў названую дзяржаву на аснове матрыманіяльных, дыпламатычных і палітычных пагадненняў, паводле дамовы — «ряда», галоўным прынцыпам якога было: «не рухать старнны, не вводнть новнны». Меч як сродак аб’яднання адыгрываў тут не галоўную ро-

лю. Падкрэсліваем гэта, бо сярод гісторыкаў Беларусі яшчэ бытуе жывучая думка пра нейкае «заваяванне беларускіх земляў літоўцамі». Па-свойму хворыя на гэты «комплекс» і некаторыя даследчыкі Прыбалтыкі. Мы ж павінны казаць пра ўзнікненне унікальнай сярэднявечнай дзяржавы — федэрацыі беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў, адной з першых федэрацый у Еўропе. Славянскі элемент меў тут вялікую перавагу. Нелітоўскія землі і нелітоўскае насельніцтва складалі дзевяць дзесятых тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Недарма Ф. Энгельс назваў гэтую дзяржаву «так званае Літоўскае княства». Гэтае аб’яднанне было выгаднае ўсім народам, якія ў яго ўвайшлі. Беларускія землі далі маладой дзяржаве магутны эканамічны падмурак. У XII стагоддзі ў самой Літве гарадоў яшчэ не існавала, а на Беларусі іх было ўжо некалькі дзесяткаў — буйных цэнтраў ідэалагічнага і культурнага жыцця з добра развітымі рамяством і гандлем, з прававымі традыцыямі. Уваходжанне беларускіх земляў у склад так званай Літоўскай дзяржавы не было актам, які ашчаслівіў жабракоў, слабых і ўбогіх ні з таго, ні з другога боку. Вялікае княства Літоўскае вынікла з беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Народы, што жылі ў гэтай магутнай сярэднявечнай дзяржаве, супольна прайшлі праз страшныя выпрабаванні лёсу.

Дастаткова сказаць, што з канца XIII стагоддзя і да 1410 года крыжакі, якіх бласлаўляла папская курыя, болып за 140 разоў урываліся ў межы Літвы і Беларусі, рабуючы і дратуючы землі Панямоння і Падзвіння. За няпоўныя сто гадоў беларуска-літоўскія палкі зрабілі каля 60 паходаў у адказ. Сюды трэба дадаць адбіццё набегаў крымскіх татараў, якія з 1477 да 1569 года зрабілі ў межы дзяржавы 75 хіжацкіх рэйдаў. Стан татальнай вайны, у якім знаходзіліся землі Вялікага княства Літоўскага, зрабіў беларусаў і літоўцаў гістарычнымі пабрацімамі якія разам адстойвалі «на крыві» жорсткіх сечаў сваю агульную будучыню. Тут мы павінны асабліва адзначыць заслугі шматлікага беларускага воінства. Вайсковая арганізацыя беларускіх земляў (у тым ліку і традыцыя народнай «пагоні») з моманту іх уваходжання ў склад Літоўскае дзяржавы была ёю ўспрынята і сінтэзавана, а затым выкарыстана дзеля патрэб краіны.

Ужо пасля уніі Полыпчы з Вялікім княствам Літоўскім, у 1387 годзе, кароль і вялікі князь Ягайла у грамаце, адрасаванай насельніцтву Полацкай зямлі, Мсціслаўшчыны, Наваградчыны, Гародзеншчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі пісаў пра «пагоню» так: «Паводле старажытнага звычаю, ваенны паход застаецца абавязкам, які ажыццяўляецца сваім коштам і выдаткамі. У тым жа разе, калі давядзецца гнацца за ворагамі, непрыяцелямі нашымі, дык у гэтае праследаванне, якое па-народнаму завецца пагоняй, абавязаны выпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына, незалежна ад свайго паходжання і багацця, абы ён здольны быў насіць зброю».

Ідэя абароны Айчыны, сфакусаваная ва ўсходнеславянскай традыцыі народнай пагоні, зрабілася для ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага той ідэалогіяй, якая цэментавала дзяржаву, давала ўсім перспектыву жыцця і веру ў будучыню. Толькі яна гарантавала суверэннасць, адзінства і развіццё. Традыцыя народнай пагоні пачала ператварацца ў ідэалагічны знак эпохі, а пад уплывам еўрапейскай геральдыкі неўзабаве ўвасобілася ў графічны сімвал — герб «Пагоня».

Упершыню пра гэты герб беларуска-літоўскім летапісы і хронікі паведамляюць каля 1270 года. Ён узнік як княскі і гарадскі герб у старажытным беларускім горадзе Навагародку (Навагрудку). Паводле летапісаў Рачынскага, Альшэўскага, Румянцаўскага, Яўрэінскага, «Хронікі Быхаўца» і хронікі М. Стрыйкоўскага, спачатку герб выглядаў так: «человек на конн з мечом, a то знаменуючн через той герб пана дорослого лет, хто бы мог бороннтн мечом Отчнзны своее». Для жыхароў Навагародка і ўсёй Навагародскай зямлі з яе «грады многп» — Ваўкавыскам, Слонімам, Гародняй, Турыйскам, Здзітавам, Зэльваю — пагоня была звычайнаю справаю. Толькі за перыяд з 1293 да 1316 года яны адбілі больш за 30 паходаў крыжакоў і самі ўчынілі 14 акцый у адказ. Невыпадкова, што тагачасны навагародскі князь Віцень (ёсць звесткі, што імя гэтае — старажытнарускае) каля 1293 года таксама «нзмысліі себе герб п печать: рыцер збройны на коне з мечем еже ныне нарнчут Погоня».

Старажытнаславянскі сімвал народнай воінскай традыцыі зрабіўся дзяржаўным гербам федэрацыі — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. I та-

му прынцыпова памылковыя, ненавуковыя і, асмелімся сцвярджаць, непатрыятычныя заявы тых даследчыкаў, якія, не разабраўшыся ў вытоках і радаводзе гэтай бясспрэчна старажытнаславянскай і старажытнабеларускай святыні, спяшаюцца абвясціць, што яна «не мае пад сабою чыста беларускай этнагістарычнай асновы». Даводзіцца толькі выказаць шкадаванне з прычыны пазіцыі рэспубліканскага таварыства «Веды», якое растыражавала гэтую думку ў брашуры Я. Бабосава і А. Матусевіча «Самодеятельные обіцественные двнже-' ння» (Мінск, 1989). Аўтары прадублявалі сваё сцверджанне праз газету АН БССР «За передовую науку». I ў цэнтры рэспубліканскай навукі з яе Інстытутам гісторыі не знайшлося даследчыка, які б аргументавана запярэчыў названаму вышэй творчаму дуэту. Болып таго, супрацоўнікі гэтага інстытута, што ўдзельнічалі ў пасяджэнні палемічнага клуба газеты «Звязда» на тэму «Сімволіка на Беларусі: учора і сёння» склалі свой дуэт з дактароў гістарычных навук П. Лысенкі і У. Палуяна. Адзін з іх без усякага вагання заявіў, што «Пагоня» — літоўскі герб, які пазней пашырыўся на беларускія землі як прыўнесены» (Лысенка). Паўтараючы напарніка, Палуян таксама сцвярджае: «Пагоня» ўзнікла як герб літоўскі. Падтрымалі гэтую думку і некаторыя іншыя ўдзельнікі названай сустрэчы. Паўстае заканамернае пытанне: ці трэба так паспешліва раздаваць налева і направа нацыянальныя святыні?

«Аддаўшы» нашым суседзям старажытнабеларускі герб «Пагоня», названыя вышэй даследчыкі, самі пра тое не падазраваючы, стварылі немалыя цяжкасці і для рускай геральдыкі. Тут ім, відаць, давядзецца прапанаваць лічыць герб Рускай дзяржавы, што ўзнік у канцы XIV стагоддзя, так званы «Яздзец» — вершнік з дзідай, які забівае змея — запазычаным у Літвы. Але ж гэта — тая самая старажытнаславянская «Пагоня». Толькі ў адрозненне ад герба Вялікага княства Літоўскага, дзе коннік павернуты налева, на захад, адкуль пагражалі крыжакі, рускі «Яздзец» глядзіць направа, на ўсход. Адтуль прыйшоў на землі Русі страігны татара-мангольскі прыгнёт, які паказаны на гербе ў вобразе змея. Праваслаўная рэлігія надала воіну старажытнарускай «Пагоні» аблічча Георгія Пераможцы, але сутнасці герба гэта не мяняе. Яшчэ раней выяву конніка мелі пячаткі Аляксандра Неўскага (памёр у

1262 г.). Выкарыстоўвалі гэты сімвал і смаленскія князі, а на пач. XV ст. — сустракаем яго на пячатцы маскоўскага князя Васілія Дзмітрыевіча. Перад намі відавочны факт: у «Пагоні» і ў рускага герба «Яздзец» адзін радавод, адзін корань, адзін выток — народная ўсходнеславянская традыцыя.

Відарыс «Пагоні» прайшоў значны шлях развіцця. Вядомы пяць варыянтаў вершніка з мячом: з німбам вакол галавы; без німба; з мячом, але без шчыта; з мячом і са шчытом, на якім герб «Калоны»; з мячом і шчытом, а на ім — шасціканцовы крыж. Апошні варыянт звязаны найперш з імем Ягайлы, які зрабіў TaKi шчыт для свае дамавіны. Прычым шасціканцовы крыж дакладна адпавядае святыні Полацкай зямлі — славутаму крыжу Ефрасінні Полацкай, зробленаму ювелірам Лазарам Богшам: верхняя папярэчына кароткая, а ніжняя — болып доўгая. Выява гэтай полацкай святыні на гербе дзяржавы і на дзяржаўным сцязе найперш выкарыстоўвалася для ідэалагічнага ўздзеяння на праваслаўнае воінства.

Верагодна, пасля Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года крыж на геральдычным шчыце зрабіўся роўнаканцовым або падвойным. Ён нагадваў старажытнаславянскі знак бога сонца — Ярылы, які сімвалізаваў вечнае жыццё на зямлі і ў замагільным свеце. Сёй-той атаясамляе такі крыж з патрыяршым (гэта магчыма) і нават з бургундскім крыжам.

Герб «Пагоня» быў шырока пашыраны на Беларусі. Паводле Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гадоў, кожны павет меў пячатку з «Пагоняю». Гэты герб павінен быў абавязкова размяшчацца на вежах магістратаў усіх беларускіх гарадоў. Ім аздаблялі спічакі гарадскіх брам. Напрыклад, у 1660 годзе над Трыумфальнай брамай Магілёва, над яе крытым бляхай купалам лёгка лунаў складаны трох’ярусны флюгер-ветраўнік у выглядзе пазлачонай «Пагоні», сцяжка і пазлачонай зоркі, якая ўвенчвала вежавы спічак.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя і далучэння Беларусі да Расіі ўсе гэтыя гербы былі заменены двухгаловым арлом. Адрадзіўся стары герб толькі ў час паўстання К. Каліноўскага ў 1863 годзе, а затым эпізадычна з’яўляўся ў розныя часы.

Сваёй выяваю «Пагоня» ва ўмоўным і даступным

для глядацкага ўспрымання сімвале давала ўяўленне пра краіну, яе гісторыю, народ і грамадскі лад.

Безумоўна, з моманту з’яўлення агульнадзяржаўнага герба ўзнік і дзяржаўны сцяг Вялікага княства Літоўскага. Як сведчаць дакументы, у XVI стагоддзі ён меў выгляд сцяга з пурпуровага або чырвонага ядвабу-кітайкі даўжынёю 60 локцяў. На ім былі вышытыя «Пагоня» і Багародзіца з немаўлём, што мела велізарную ідэалагічную значнасць, бо ўсе ваяры належалі да хрысціянскіх канфесій. Трэба сказаць, што з баявым воклічам «Багародзіца! Памагай!» войска тады хадзіла ў атаку.

Згодна правілаў тагачаснай еўрапейскай геральдыкі і з улікам даўніх народных традыцый, герб і сцяг беларуска-літоўскай дзяржавы мелі вельмі канкрэтныя колеры. Герб меў выгляд пурпуровага шчыта з белай «Пагоняй». Пурпуровы колер уважалі за самы высакародны. Насіць пурпуровае адзенне маглі толькі каралі і вялікія князі. Пурпур таксама сімвалізаваў агонь, адвагу, ваяўнічасць, смеласць, доблесць.

Белы колер, які ў геральдыцы адпавядае срэбру, азначаў у нашых продкаў дабро, ваду, чысціню, незалежнасць.

Яшчэ адзін элемент герба — шасціканцовы крыж на шчыце конніка быў залаты. Золата сімвалізавала святло, а сярод духоўных вартасцяў — высакароднасць, бадзёрасць, надзею, узнёсласць.

Калі пачынаеш аналізаваць колеравую гаму нашай старажытнай нацыянальнай сімволікі, міжволі адчуваеіп глыбокую павагу да тых далёкіх продкаў, якія ў сімвалах і колерах абуджалі ў сваіх сучаснікаў самыя лепшыя чалавечыя і грамадзянскія якасці. Усё гэта адрасавана і нам, у сённяшяі дзень.

На пачатку XVI стагоддзя на Беларусі і ў Літве, як і па ўсёй Еўропе, пачалі з’яўляцца сцягі і вымпелы, звязаныя сваімі колерамі з гербам дзяржавы. Упершыню выяву бел-чырвояа-белых сцяжкоў мы бачым у конніцы Вялікага княства Літоўскага, якая ўдзельнічала ў бітве пад Оршай у 1514 годзе. (Прысвечаны гэтай падзеі жывапісны твор невядомага мастака захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.)

Паступова пачалі складвацца перадумовы для адмаўлення ад старога сцягу з выяваю «ІІагоні» і Багародзіцы і пераходу да двухколернага. У такіх выпад-

ках галоўным быў колер герба, гэта значыць бялюткай «Пагоні». Яе колер зрабіўся асноведдзю (фонам) сцяга, пасярод якога праходзіла гарызантальная пурпуровая палоса — колер геральдычнага шчыта. Узнікла трохпалоснае спалучэнне бел-чырвона-белага колераў. Трохпалосны сцяг паказаў на гравюры 1551 года ў сваёй «Хроніцы» М. Бельскі. У той самы час з’яўляецца і двухпалосны бела-чырвоны польскі сцяг.

Пасля Люблінскай уніі 1569 года ўзнікла федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, якая аб’яднала Полыпчу і Вялікае княства Літоўскае ў федэрацыю з адзіным выбарным каралём (ён жа адначасова і вялікі князь літоўскі). Робяцца першыя спробы аб’яднаць абодва сцягі ў адзін, балазе ў іхняе аснове былі аднолькавыя колеры. I вось у 1605 годзе кароль Жыгімонт Ваза выкарыстаў сцяг трохпалосны: чырвона-белачырвоны з гербамі пасярэдзіне. Да таго самага XVII стагоддзя адносіцца і чатырохпалосны сцяг з чаргаваннем белага і чырвонага колераў. Тут перад намі найболып выразная спроба спалучэння сцягоў дзвюх дзяржаў, што сдваралі федэрацыю. Але такі колеравы сімбіёз доўга не пратрываў, і неўзабаве кожная дзяржава вярнулася да свайго сцяга.

Трэба адзначыць, што ў гэты час і да самых падзелаў Рэчы Паспалітай на Беларусі карысталіся і сцягамі з выяваю «Пагоні». Пасля адміністрацыйнай рэформы 1564—1566 гадоў, калі ўзніклі ваяводствы, кожнае з іх атрымала з вялікакняжага скарбу сцяг пэўнага колеру з відарысам дзяржаўнага герба. Вядома, што Полацкае ваяводства мела жоўты сцяг («снкоража»), Наваградскае — паласаты («пелнстый»), Віцебскае — зялёны. Мінскае — гваздзіковы; на ўсіх гэтых сцягах «Пагоня» была на белым полі. У Берасцейскага ваяводства быў блакітны, а ў Мсціслаўскага — жоўты сцяг з гербам на «чнрвоным полю».

Выяву «Пагоні» мелі таксама сцягі паветаў і гарадоў. Вайсковыя сцягі Гродзенскага і Слонімскага паветаў, адзіныя, што захаваліся да нашых дзён, у часы караля Жыгімонта III (1566—1632) былі малінавага («кармазынового») колеру з «Пагоняй».

У XVI—XVIII стагоддзях вайсковаслужылыя татары Вялікага княства, якія жылі ў розныя мясцінах Беларусі і Літвы, карысталіся сваім сімвалам — татарскай «Пагоняй». На ёй вершнік замест мяча трымаў

лук, а шчыта не было. Баявы сцяг татарскай конніцы быў бел-чырвона-белага колераў з выяваю зоркі і паўмесяца.

Існавала таксама гэтакзваная малая «Пагоня» — рыцарская рука ў даспехах з мячом. Такі герб меў горад Мсціслаў, некаторыя шляхецкія і магнацкія роды.

Трэба таксама сказаць пра несумненную сувязь з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам сімволікі праваслаўнай царквы на Беларусі і Украіне. Гаворка ідзе пра бел-чырвона-белую стужку, якая ўваходзіла ў адзенне іерархаў. Яна тлумачылася дваяка: як знак патрыяршае ўлады і як сімвал настаўніцкай місіі Ісуса Хрыста, якую ён перадаў сваім вучням. Белай, чыстай лічылася душа верніка, а чырвоны пасак атаясамляўся з вогненнай праўдаю накрэсленага ў гэтай душы слова Божага.

3 канца XVIII стагоддзя і да 1863 года выкарыстанне на беларускіх землях яе старажытных сімвалаў было немагчыма. У 1840 годзе Мікалай I забараніў згадваць само найменне — Беларусь, хоць «Пагоня» (відаць, з тактычных меркаванняў) увайшла ў атрыманыя ад царскіх улад гербы шэрагу беларускіх гарадоў.

Нацыянальныя сімвалы вярнула да жыцця толькі паўстанне 1863 года на чале з К. Каліноўскім. Вядома, што напачатку інсургенты дзейнічалі пад польскім сцягам з двума гербамі — «Арлом» і «Пагоняй». Аднак пасля разрыву з «белымі» ўдзельнікамі паўстання Каліноўскі карыстаецца новай пячаткаю сваёй рэвалюцыйнай арганізацыі — з відарысам толькі «Пагоні». Адначасова ён адмаўляецца і ад польскага сцяга. Мы выказваем меркаванне, што К. Каліноўскі як патрыёт свае зямлі, як высокаадукаваны чалавек не мог не звярнуцца да старажытнага, гэта значыць бел-чырвонабелага сцяга. Дакументы пра гэта пакуль маўчаць, але некаторыя факты ўскосна пацвярджаюць нашую думку. Вядома, што ў 1870 годзе ўзнікла Тэрбацкае студэнцкае брацтва младалатышоў, якое абмяркоўвала будучыню Латвіі і, у прыватнасці, вырашала пытанне пра нацыянальны сцяг. Была прапанова разгледзець і варыянт бел-чырвона-белага сцяга, аднак ад яго хутка адмовіліся, бо «ў такой камбінацыі ён супадаў са сцягам беларусаў». Урэшце младалатышы спыніліся на спалучэнні чырвона-бела-чырвоных колераў. (Цяпер гэты сцяг прызнаны ў Латвіі нацыянальным.) Прыве-

дзены факт даказвае, што водгулле паўстання Каліноўскага ў 70-я гады мінулага стагоддзя яшчэ жыло на суседняй з Беларуссю латышскай зямлі, народ якой зафіксаваў у сваёй гістарычнай памяці выкарыстанне беларусамі бел-чырвона-белага сцяга.

Далейшы лёс нашых нацыянальных сімвалаў даволі складаны. Паводле ўспамінаў віднага дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя Я. Сушынскага, гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам карысталася дэмакратычнае беларускае студэнцтва ў Пецярбурзе, наладжваючы ў 1909—1912 гады культурна-асветніцкія вечары. Удзел у іх браў і малады Янка Купала, які няраз выказваў надзею, што калі-небудзь Беларусь будзе дзяржаваю. Я. Суіпынскі прыгадвае, што «Пагоню» і нацыянальны сцяг яшчэ ў канцы XIX стагоддзя выкарыстоўвалі пецярбургскія студэнты — урадзімцы Беларусі і Літвы — удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху супраць самаўладдзя. Гэтае меркаванне выказаў і беларускі гісторык М. Сташкевіч.

Ёсць шматлікія факты прысутнасці нацыянальнай сімволікі ў штодзённым жыцці беларускага насельніцтва ў перадрэвалюцыйныя гады. Вядома, напрыклад, што беларускае Таварыства імя Францішка Скарыны каля 1915 года выдала паштоўку і друкавала афішы з партрэтам славутага першадрукара, аблямаваныя стужкаю з нацыянальных колераў. У 1916 годзе гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам карысталася арганізацыя «Сувязь незалежнай Беларусі», якая ставіла задачу барацьбы за незалежную народную рэспубліку.

Мінскія газеты за 10—13 сакавіка 1917 года паведамлялі, што ў горадзе з поспехам прайшоў «Дзень беларускага значка» з шырокім продажам відарысаў белчырвона-белага сцяга. Атрыманыя грошы пайшлі ў фонд беларускай прэсы. Часопіс «Гоман» у інфармацыі, пазначанай 12 кастрычніка 1917 года, надрукаваў інфармацыю пра дзейнасць беларускіх школ і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства ў Пецярбурзе, над будынкам якога лунаў беларускі сцяг.

Беларуская Рада XII дзейнай арміі на сваім пасяджэнні ад 8 снежня 1917 года пастанавіла: салдатыбеларусы павінны ўшыць у другую пятліцу шыняля стужку бел-чырвона-белага колераў. Адначасна было прынятае рашэнне пра стварэнне Беларускага войска.

Змітрок Бядуля ў сваім рэпартажы пра адкрыцце 15 снежня 1917 года Усебеларускага з’езда ў Мінску паведамляе, што зала гарадскога тэатра была аздоблена нацыянальнымі сцягамі. Нядаўна апублікаваныя звесткі Я. Дылы пра чырвона-бела-блакітны сцяг — памылковыя. Іх абвяргае і згаданы ўжо Я. Сушынскі, што быў дэлегатам з’езда.

Падсумоўваючы сказанае вышэй, трэба прызнаць, што задоўга да 25 сакавіка 1918 года, калі абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, нацыянальны герб і сцяг былі ў нацыянальна-вызваленчага руху ў шырокім ужытку. Пазней, у 1918—1920 гады, нацыянальнымі сімваламі карысталіся беларускія вайсковыя фарміраванні ў Польшчы і Літве.

Пасля Рыжскай дамовы (1921 ) паміж Полыпчай і савецкай Расіяй лёс Беларусі, лёс яе народа быў жорстка распалавінены. На землях Заходняй Беларусі, уключанай у склад буржуазнай Польскай дзяржавы, нацыянальна-вызваленчы і дэмакратычны рух ішоў пад нацыянальнай сімволікай. Яе выкарыстоўвалі ва ўсіх беларускіх школах і гімназіях, на мітынгах працоўных; яна была на ўзбраенні ў Таварыства беларускай школы, у беларускіх студэнтаў. Навучэнцы Наваградскай беларускай гімназіі ў 1929 годзе ў час трохдзённай забастоўкі ў падтрымку выключаных за «камуністычныя эксцэсы» вучняў Віленскай гімназіі, хадзілі па горадзе з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам. Нацыянальныя сімвалы былі на галаўных уборах беларускіх школьнікаў (аколышкі, цэшкі). У 1939 годзе насельніцтва Заходняй Беларусі і Віленскага краю сустракала часткі Чырвонай Арміі не толькі з чырвонымі сцягамі.

Іначай склаўся лёс нацыянальнай сімволікі ў БССР. Тут спроба вярнуцца да нацыянальных колераў была зроблена толькі аднойчы — у 1926 годзе, калі старшыня ЦВК рэспублікі Я. Адамовіч прапанаваў выкарыстаць іх пры распрацоўцы сцяга і герба БССР. Але час, відаць, быў ужо не той. Сталіншчына ўбіралася ў сілу. Прапанова не прайшла, а сам Адамовіч неўзабаве апынуўся за межамі рэспублікі ў якасці старшыні Цукартрэста СССР, а потым — і кіраўніком акцыянернага таварыства на Камчатцы, адкуль пайшоў на сталінскую плаху ў крывавым 1937-м. Зразумела, што ва ўмовах рэалій тагачаснага жыцця яіхто ўжо не адваж-

ваўся ўголас нагадваць пра гістарычныя сімвалы народа. Сталін увёў адзіны для ўсёй краіны сцяг. Толькі ў 1956 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў новы сцяг рэспублікі, які існуе і цяпер. Аднак створаны ён быў насуперак агульнапрынятым геральдычным канонам. Традыцыйны для беларусаў белы колер нават не быў улічаны; на палотнішча вынесены нацыянальны арнамент, што супярэчыць законам геральдыкі і чаго мы не сустрэнем ні на якім сцязе іншых краін.

Разам з тым адметныя для ўсіх замежных славянскіх народаў іх улюбёныя белы і чырвоны колеры ўвайшлі ў сённяшнія дзяржаўныя сцягі НРБ, СФРЮ, ЧССР і ПНР. Былі гэтыя колеры, дарэчы, і на сцязе дарэвалюцыйнай Расіі.

Але пазбавіць увесь народ гістарычнай памяці нельга. Яна жыве разам з людзьмі, нават калі лёс адрывае іх ад Бацькаўшчыны. Уся беларуская працоўная эміграцыя, якая склалася з тых, хто пакінуў Заходнюю Беларусь да 1939 года і жыве цяпер у розных частках свету, карысталася і працягвае захоўваць вернасць беларускай нацыянальнай сімволіцы. Яна ўвасабляе для гэтых людзей маці-Радзіму, дарагую Айчыну, любую сэрцу Беларусь. Як нацыянальная яна жыве і цяпер у асяроддзі беларусаў ПНР. He лічыцца з гэтым нельга, як нельга не лічыцца і з тым фактам, што сёння ў рэспубліцы склалася ненармальная сітуацыя, калі па волі чыноўнай бюракратыі і некаторых гісторыкаў — «Нванов, не помняіцнх родства» — робяцца спробы наглуха зачыніць дарогу вяртанню гістарычных нацыянальных сімвалаў на сваю спрадвечную Бацькаўшчыну.

Ворагі нацыянальнай сімволікі падаюць факты выкарыстання яе беларускімі калабарацыяністамі ў мінулай вайне. Але ці вінаватая сімволіка, калі ёю спрабавалі карыстацца ў сваіх антынародных мэтах тыя, у каго на руках была кроў суайчыннікаў? Мы толькі можам і павінны дадаць да іхніх злачынстваў і асудзіць і гэтае — кашчуннае імкненне завалодаць нацыянальнай святыняй, нажыць на ёй свой капітал Іуды. Але чым правінавацілася нацыянальная сімволіка? Хіба здраднікі пыталіся ў народа дазволу здзекавацца з яго нацыянальнай сімволікі?

Адначасова дзеля ісціны і гістарычнай праўды трэба абсалютна адназначна кваліфікаваць як бяздо-

казныя сцвярджэнні, нібыта «пад нацыянальнымі сімваламі беларускія карныя паліцэйскія батальёны знішчалі мірных жыхароў, жанчын, старых і дзяцей». 3 таго ж разраду і паведамленні, што беларускія паліцэйскія насілі бел-чырвона-белыя нарукаўныя павязкі. Менавіта такія «факты» прапаноўваў сумна вядомы артыкул «Эвалюцыя палітычнага невуцтва», растыражаваны рэспубліканскай прэсай у кастрычніку 1988 ro­fla. Падобныя сцвярджэнні былі паўтораныя рэспубліканскімі газетамі ў артыкуле «Шмат шуму з нічога» ў лютым 1989 года.

Дзеля высвятлення гістарычнай праўды аўтар афіцыйна звярнуўся ў Беларускі музей Вялікай Айчыннай вайны з просьбаю пазнаёміцца з матэрыяламі, якія маглі б дакументальна падмацаваць прыведзеныя вышэй заявы. Нягледзячы на калектыўныя пошукі супрацоўнікаў, у музеі такіх дакументаў не выяўлена. На здымках у акупацыйнай «Беларускай газэце» можна ўбачыць з бел-чырвона-белымі павязкамі толькі сяброў Саюза беларускай моладзі. Але, як вядома, СБМ быў арганізацыяй, якая вербавала моладзь пераважна ў працоўныя фармаванні, дзе юнакам і дзяўчатам давалі грамадзянскую спецыяльнасць і адпраўлялі на працу ў Нямеччыну. Там іх выкарыстоўвалі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы як дармавую сілу. Гэтых бядакоў можна з поўным правам залічыць у ахвяры злачыннай дзейнаеці тых нешматлікіх здраднікаў, якія дапамагалі фашыстам. Аўтар кнігі «Саўдзельнікі ў злачынствах» (Мінск, 1964) В. Раманоўскі пісаў, што «спробы фашысцкіх халуёў з СБМ справакаваць беларускую моладзь на ўзброеную барацьбу супраць свайго народа праваліліся. He знайшлося сярод беларускай моладзі «добраахвотнікаў», каб стварыць хоць бы адну роту і адправіць яе на фронт...». Самі юнакі і дзяўчаты расшыфроўвалі СБМ як «смерць беларускай моладзі».

Як выявілася, не меў бел-чырвона-белых павязак і батальён здраднікаў на чале з Б. Рагулем. Сам ён фарсіў і пазіраваў фатографам у нацысцкай павязцы са свастыкай. Шэраговы склад батальёна насіў звычайную паліцэйскую форму і белую павязку з чорнай лацінскай літарай «Р».

Удзельнікі партызанскага руху ў розных рэгіёнах Беларусі народны пісьменнік Я. Брыль (раён дзеян346

няў — Мір, Карэлічы, Стоўбцы, Налібоцкая пушча), вучоны-фалькларыст Ф. Янкоўскі (Мінская вобласць), пісьменнікі У. Калеснік (Баранавіцкае партызанскае злучэнне) і А. Карпюк (Беласточчына і Гродзеншчына) адмаўляюць выкарыстанне паліцаямі нацыянальных колераў на павязках. Больш таго, былы камандзір партызанскага атрада імя Каліноўскага А. Карпюк сцвярджае, што на той тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Усходняй Прусіі (паўночна-заходнія раёны Брэстчыны, Беластоцкая вобласць з Гродняй і Ваўкавыскам), павязкі былі жаўтаватага колеру з нямецкім гербам (арол трымае ў кіпцюрах свастыку) і чорным надпісам «Hilfspolicei», што азначае «памочнік паліцэйскага». На гэтых землях паліцэйскім мог быць толькі немец па паходжанні, а дамарослым здраднікам-«бобікам» дазвалялася быць адно памагатымі.

У зоне армейскага тылу акупантаў (Віцебская, Магілёўская, болыпая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці) паліцаі насілі белыя павязкі з чорным лацінскім «Р». Аналагічная сітуацыя была і ў паўднёвых раёнах Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей, уключаных у рэйхкамісарыят «Украіна».

He пацвярджаюцца выказванні аўтараў артыкула «Эвалюцыя палітычнага невуцтва» М. Дарожкіна, А. Барданава, А. Філімонава, Д. Жмуроўскага, К. Дамарада, што «пад сцягамі гэтага колеру (бел-чырвонабелымі.— М. Т.) дзейнічалі карныя атрады Беларускай краёвай абароны. Аўтар гэтых радкоў звярнуўся да трох аўтараў сусветна вядомай кнігі «Я з вогненнай вёскі...» былых партызанаў Я. Брыля, У. Калесніка і А. Адамовіча з пытаннем, ці не сустракаліся ім падчас працы па зборы матэрыялаў, успамінаў жывых ахвяр фашысцкага генацыду факты выкарыстання карнікамі-паліцаямі ў час акцый супраць мірнага насельніцтва белчырвона-белага сцяга і адпаведных нарукаўных ггавязак. Адказ быў адмоўны. Адзін вядомы даследчык карнай палітыкі і генацыду фашыстаў і іхніх паслугачоў на Беларусі на такое самае пытанне адказаў коратка: «Мастацкі свіст».

Вядома, свіст бывае розны, але надакучлівы газетны свіст усё больш пачынае нагадваць свіст Салаўяразбойніка, перакананага, што няма на яго калёнай

стралы і Іллі Мурамца, які паўтарыў бы падзеі папулярнай рускай быліны.

Нельга не прызнаць абразлівымі для нашага народа сцвярджэнні пра «беларускія паліцэйскія карныя фармаванні», бо сярод тых, хто служыў у паліцыі, беларусы складалі мізэрную меншасць. Большасць жа была своеасаблівым зрэзам нашай шматнацыянальнай дзяржавы. Karo сярод фашысцкіх халуёў было болей — няхай падлічваюць спецыялісты, але бясспрэчна тое, што пераважная колькасць жыхароў Беларусі, якія апынуліся ў акупацыі, пайшла не ў паліцыю, а ў партызаны. Нават такія фармаванні, як Беларуская краёвая абарона, створаная ў студзені 1944 года, узнікалі шляхам прымусовай мабілізацыі пад пагрозаю расстрэлу. Бралі ў БКА сілай — абкружалі вёску і хапалі ўсіх годных. Людзі разбягаліся па лясах, хаваліся ад фашыстаў дзе толькі можна. Заставаліся ў БКА прафесійныя злодзеі, забойцы і жменька здраднікаў. Правалілася задума акупантаў і з Беларускай самааховай, якая існавала з ліпеня 1942-га да красавіка 1943 года, калі яе распусцілі з прычыны таго, што яна не спраўдзіла надзеі гаспадароў.

Складаныя пачуцці выклікаюць часам заявы некаторых ветэранаў вайны — былых партызанаў, якія разам з праўдаю не саромеюцца, далікатна кажучы, «падпусціць туману». Удзельнік мітынгу Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», які адбыўся 19 лютага 1989 года на мінскім стадыёне «Дынама», I. Фёдараў, былы камісар партызанскай брыгады «Штурмавая» выступіў у беларускай прэсе з інтэрв’ю. Ветэран падзяліўся з карэспандэнтам БелТА шкадаваннем з нагоды свайго ўдзелу і выступлення на мітынгу. Ён выклаў перад журналістам сваю не выкарыстаную супраць БНФ і нацыянальнай сімволікі «партызанскую бомбу» — успамін пра зверствы заслаўскай паліцыі. Пададзім яго даслоўна. I. Фёдараў прыгадвае, як паліцаі разнюхалі, што па заданні партызан старэйшыя выхаванцы Сёмкаўскага дзіцячага дома хадзілі ў разведку ў Мінск і Заслаўе. «...Ночью белорусскне поллцан ворваліісь в дом н нзбнлн шомполамн до полусмертн многнх детей п воспнтателей. Затем 20 полужлвых тел карателп побросаліі в грузовнк л увезліі навсегда в заславскую комендатуру, над которой развевался бело-красно-белый флаг...» 3 таго часу не можа I. Фёдараў спакойна

глядзець на гэтае палотнішча, «полнтое детской кровью» («Много шума нз ннчего...» — «Знамя юностн», 23 февраля 1989 г.).

I мы ў смутку схілім галаву перад памяццю гэтых пакутнікаў — нашай няспраўджанай надзеі, нашай будучыні, якая загінула ад рук нелюдзяў. Схілім і запытаемся ў I. Фёдарава: «Навошта Вам разам з горкай праўдаю вярзці грушы на вярбе? Востра адчулі кан’юнктуру палітычнага моманту? Спадзяецеся, што нельга спраўдзіць факты? Давядзецца расчараваць Вас, a таксама ўсіх тых, хто даверліва прыслухоўваўся да Вашых слоў пра сцяг над камендатурай.»

Як сведчаць дакументы і, у прыватнасці, загады Гітлера ад 25 чэрвеня і 17 ліпеня 1941 года, «Камандуючыя войскамі вермахта на акупаваных усходніх тэрыторыях маюць поўную ваенную і адміністрацыйную ўладу» (Преступные целн — преступные средства. М., 1968. С. 50—51, 56—59). Паводле гэтых загадаў, ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах былі створаны камендатуры — нямецкія вайсковыя ўстановы на чале з гітлераўскімі камендантамі — афіцэрамі вермахта. Ім падпарадкоўваліся ўсе вайсковыя фармаванні дадзенага рэгіёна, у тым ліку і паліцэйскія. Камендатура ўвасабляла ўладу рэйха на занятай тэрыторыі, была прадстаўніцтвам нямецкай дзяржавы. Як нагляднае пацвярджэнне гэтага факта над будынкам камендатуры вывешвалі чырвоны фашысцкі сцяг з чорнай свастыкай на белым полі.

Толькі наіўны і маладасведчаны чалавек можа даць веры, што камендант, афіцэр вермахта, здыме з даверанай яму фюрэрам дзяржаўнай установы свой дзяржаўны сцяг і вывесіць сцяг акупаванага народа або калабарацыяністаў. Пагатоў, першы-лепшы нямецкі яфрэйтар мог тады запатрабаваць ад любога паліцэйскага беспярэчнага падпарадкавання. Фашысты не збіраліся дзяліць уладу ні з кім, пакуль пад Мінскам не загрукатала савецкая артылерыя. За тыдзень да вызвалення сталіцы Беларусі 27 чэрвеня 1944 года была разыграна камедыя па скліканні «Ўсебеларускага кангрэса». Фашысты вырашылі даць Беларусі «дзяржаўную незалежнасць». Але падзеі, якія прыгадвае I. Фёдараў, адбываліся ў 1943 годзе, калі акупанты пачуваліся яшчэ вельмі ўпэўнена.

Што да «белорусскнх полнцейскнх» у Заслаўі, дык

сумняваемся, што I. Фёдараў зазіраў у іхнія пашпарты і высвятляў нацыянальнасць. Там маглі быць і не беларусы. Увогуле, паліцыя на нашай акупаванай зямлі менш за ўсё кіравалася беларускай нацыянальнай ідэяй. Гэта былі пераважна прафесійныя крымінальныя элементы, несумленныя людзі, якія нажываліся на народным горы, некаторыя асобы, пацярпелыя ад рэпрэсій сталіншчыны, а таксама мабілізаваныя пад пагрозаю расстрэлу і адпраўкі на фашысцкую катаргу. Рэкрутаваліся ў паліцыю і асобы з ліку ваеннапалонных. Ва ўмовах суровых рэалій вайны сцягі былі паліцыі не ў галаве.

Відаць, дрэнную паслугу зрабіла I. Фёдараву памяць. Балазе і сам ён у інтэрв’ю БелТА прызнаваўся: «Ведаеце, памяць ужо не тая».

Павучаючы «нефармалаў», якія рызыкнулі правесці на мінскім стадыёне «Дынама» свой санкцыянаваны мітынг, I. Фёдараў дзеля эфекту і прыгожага слоўца заявіў, што «с такнмп «борцамп за перестройку» в разведку бы не пошел». А дарма. Думаецца, болыпасць з іх значна надзейнейшыя за некаторых яго баявых памочнікаў па партызанскай брыгадзе «Штурмавая», дзе I. Фёдараў быў камісарам. (Мы зусім не хочам пакрыўдзіць гераічных партызанаў гэтай брыгады, якія сумленна выконвалі свой абавязак перад Радзімай.) Часопіс ЦК КПБ «Поллтнческнй собеседнлк» (№ 5, 1989 г.) у артыкуле Э. Скобелева «У пошуках ісціны» і газета «Мінская праўда» (13—15 чэрвеня 1989 г.) у артыкуле «Міфы і праўда» паведамілі пра дзейнасць баявых таварышаў I. Фёдарава — камбрыга Б. Луніна і начальніка асобага аддзела брыгады I. Беліка.

На сумленні двух гэтых «лзвергов» (характарыстыка часопіса «Поллтлческлй собеседнпк».— М. Т.) расстрэл дзвюх груп разведчыкаў галоўнага разведупраўлення Генштаба Чырвонай Арміі і прыцягнутых імі да супрацоўніцтва мірных жыхароў. Усіх восем чалавек яны выдалі за нямецкіх агентаў. Па асабістым згадзе цалкам разбэшчанага ў маральна-бытавых дачыненнях Луніна начальнік асобага аддзела Белік, абвінаваціўшы ў шпіянажы, расстраляў не меней як трох жанчынсужыцелек свайго камандзіра. У ліку расстраляных член Мінскага падпольнага гаркома ЛКСМБ Вера Верхаводзька і дачка аднаго з членаў урада БССР Валянціна Шырко. Такі самы трагічны лёг напаткаў камап-

дзіра атрада «Грозны» I. Чугуя і камандзіра атрада імя Фрунзе Г. Гурко, якія выступілі супраць самавольства і беззаконняў камбрыга. У 1943 годзе Белік расстраляў сем’і некалькіх жыхароў вёсак Пляшчаны (Мінскі раён) і Дашкі (Лагойскі раён) — агулам 13 чалавек, у тым ліку малыя дзеці і немаўляты. Спіс гэты няпоўны.

Дзе ж быў камісар брыгады I. Фёдараў, які адначасова з’яўляўся і другім сакратаром Заслаўскага падпольнага РК КП(б)Б, прадстаўляючы ў сваёй асобе прысутнасць і волю партыі? Чаму не запярэчыў, не пайшоў супраць усяго, што чынілася ў яго навідавоку? Марна чакаць адказу. Бо тады шаноўнаму ветэрану супрацьстаялі не «нефармалы», а пярэваратні, ваўкі ў чалавечым абліччы, змагацца з якімі мог толькі чалавек, надзелены мужнасцю. Дарэчы, Лунін і Белік, асуджаныя ў 1957 годзе на 7 (!) гадоў пазбаўлення волі, пазбаўленыя ўсіх узнагародаў (першы з іх — і звання Героя Савецкага Саюза) недзе жывуць і ходзяць сярод нас...

He будзем прыпадабняцца да I. Фёдарава і пытацца, на рахунак якога сцяга запісаць кроў нявінных ахвяр яго баявых паплечнікаў, асабліва дзяцей і немаўлят. He будзем пытацца, пад якімі сімваламі гэта адбывалася. He будзем упадаць у крайнасці, ведаючы, што не толькі мярзотнікі Лунін і Белік мелі розныя ўзнагароды ў тым ліку і ордэн Леніна — кат савецкіх народаў Берыя меў іх ажно 8 штук. Нельга патрабаваць з гэтае прычыны адмены ўзнагароды, бо ордэн Леніна не вінаваты, што трапіў у рукі катаў. Гэтаксама як невінаватыя і іншыя сімвалы, пад якімі чыніліся злачынствы.

Сімвалы невінаватыя. А вось ахвота «хадзіць у разведку» з I. Фёдаравым пасля ўсяго, што здарылася, знікае нават у «нефармалаў». Такім чынам, усеягоныя сентэнцыі засталіся незапатрабаванымі.

He, намі кіруе не ганарлівасць і амбітнасць, а святая памяць пра напіых дарагіх братоў, бацькоў і дзядоў, якія не вярнуліся з той Вялікай і праклятай вайны, якія прайшлі і падполле, і ўвесь крывавы ратны шлях Чырвонай Арміі. Для нас, тых, што гадаваліся напалову сіротамі ў паваенных гарадскіх зямлянках і жабрацкіх хацінах, што разам з нашымі маці аралі на сабе поле свайго шматпакутнага лёсу,— для нас яны

ўвасабляюць праўду і наш вялікі народ. А народ у тое ваеннае ліхалецце гісторыі захаваў свае адвечныя духоўныя святыні, на ўсю поўніцу выявіў якасці свайго нацыянальнага характару, якія за дзесяць стагоддзяў не змяніліся. Яны для старажытнай Белай Русі і для Савецкай Беларусі былі, ёсць і назаўсёды застануцца ўвасобленымі ў двух колерах — белым і чырвоным. Белае — гэта знак дабра, крынічнай вады, чысціні, высакароднага срэбра, знак няскоранасці. Белае — гэта душа беларуса. Чырвонае — гэта знак жыццядайнага агню, сімвал адвагі і ваяўнічасці, мужнасці і праведнай крыві, пралітай за Бацькаўшчыну. Чырвонае — гэта гарачае сэрца беларуса. Паміж нацыянальнай сімволікай і ўлюбёнымі колерамі народа была і ёсць непарыўная гістарычная сувязь. Нацыянальныя колеры — гэта прызнае ўвесь цывілізаваны свет — вызначаюцца не рашэннямі інстытутаў улады; яны прыйшлі з традыцыяй народа, яны жывуць у свядомасці нацыі, і таму яны — неўміручыя. Яны могуць памерці толькі разам са сваім народам.

У крывавыя дзесяцігоддзі сталіншчыны, у гады брэжнеўскага духоўнага ўбоства і застою практычна ўсё нацыянальнае было адкінута і абплявана. He да нацыянальнай сімволікі было, калі на карту ставіліся лёсы цэлых народаў. Велізарныя і страшныя выпрабаванні зведалі ўсе народы СССР, але гістарычная справядлівасць вымагае прызнаць, што беларусам выпала асабліва цяжкая доля. Па нашай зямлі асабліва жорстка пракацілася крывавая калясніца першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Па жывым целе Беларусь распаласавала Рыжская дамова 1921 года. Ля калыскі маладой Савецкай Беларусі па волі лёсу стаялі палітычныя дзеячы (А. Мяснікоў, В. Кнорын і іншыя), якія не лічылі беларусаў за нацыю і не хацелі ўзнікнення іх сацыялістычнай дзяржаўнасці. Толькі мудрасць У. I. Леніна ненадоўга дала беларусам шанц падняцца ў складзе СССР як нацыі. Але ўжо з канца 20-х гадоў усё пакацілася назад — і ва ўсёй краіне, і на Беларусі, дзе фармаванне сацыялістычнай нацыі не завяршылася.

Сякера сталінскіх рэпрэсій пад корань высекла малады квітучы сад беларускай культуры. Паўсюль была гвалтоўна ўзаконена палітыка прынцыповага адмаўлення беларускіх наныянальных інтарэсаў. Іх абарона

прыраўноўвалася да нацыяналізму 1 была падставаю для рэпрэсій з боку сталінскага НКУС. На аснове гэтага нялюдскага прынцыпу быў сканструяваны такі механізм сацыяльнага ўзыходжання, калі галоўнай умоваю службовага і матэрыяльнага дабрабыту зрабілася абыякавасць або варожае стаўленне да нацыянальных інтарэсаў, да беларускай мовы і гісторыі. У выніку ўсяго гэтага адбыліся фундаментальныя змены ўнутранай структуры грамадства — яго маральнае разлажэнне, штучнае і грубае парушэнне грамадскага жыцця і суадносін здольных і бяздарных, сумленных і тых, у каго няма сумлення. Мы атрымалі катастрафічную дэвальвацыю маральнасці і прафесійнай кваліфікацыі, якая працягваецца і дасюль. Праз гвалтоўнае выключэнне з палітычнага жыцця патрыятычна настроеных прадстаўнікоў беларускага народа, а таксама найболып высокамаральнай яго часткі адбылося маральнае перараджэнне, разбурэнне нацыі, якая траціць свой інтэлектуальны генафонд, робіцца грамадска пасіўнай. У ранг адзінага клопату ў сацыяльнай сферы было ўзведзена дасягненне матэрыяльнага дабрабыту (вельмі часта — любымі сродкамі). Ці да нацыянальнай сімволікі было ў такой сітуацыі?

Тыя, хто адмаўляе гэтую сімволіку, глыбока абыякавыя да гісторыі народа, лёсу краіны, да яе будучыні. Лагер гэтых «адмаўляльнікаў» надзвычай іпматстайны: гэта таемныя і яўныя шавіністы, прыхільнікі «адзінай і непадзельнай Расіі»; разнамасныя спадкаемцы «вялікага і мудрага правадыра ўсіх часін і народаў»; былыя супрацоўнікі вялікай дзяржавы — НКУС, ягоных жудасных вязніц і лагераў, якія цяпер жывуць сярод нас у абліччы не заўсёды ціхіх пенсіянераў; гэта «вождн» мясцовага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў і клапатліва ўзгадаванае імі племя дамарослых манкуртаў, што мае адгалінаванне ў выглядзе «звышінтэрнацыяналістаў», якім усё нацыянальнае «да высокага ліхтара». Усе яны адчайна не хочуць, каб да народа вярнулася яго памяць, гісторыя, самасвядомасць. He хочуць, каб вялікі еўрапейскі народ з тысячагадовай гісторыяй загаварыў на поўны голас, каб беларусы, як пісаў Янка Купала, пачалі «людзьмі звацца». Таму так палохае іх рыцар з мячом на белапенным кані — адвечны абаронца Бацькаўшчыны, гаротных удоў і сірот, заступнік праўды і справяд-

лівасці; таму яны ўзахапы зневажаюць бялютка-пунсовы сцяг нашае Памяці. I таму яшчэ чуюцца «генеральскія» вокрыкі, і так цяжка перабудове на беларускай зямлі.

Але наш народ — працаўнік, воін і пакутнік — ужо даўно сказаў: «Усё мінецца — адна праўда застанецца!»

I гэтую ісціну не дадзена змяніць нікому.

Жнівень 1989 г.

Пераклаў з рускай мовы У. Арлоў

ВІНЦУК ВЯЧОРКА

«КРОЎ ЛЯГЛА ЧЫРВОНАЙ ПАЛАСОЙ...»

Да гісторыі беларускіх нацыянальных колераў

Цяперашняе беларускае нацыянальна-культурнае і дэмакратычнае Адраджэнне — далёка не першае ў нашай гісторыі. Хто кажа — трэцяе, іншы падлічыў — пятае... Гушкаемся на арэлях гісторыі, прычым без засцерагальных рамянёў, ад чарговага заняпаду да ўздыму, вымушаныя штораз нешта губляць, каб потым адшукваць ізноў. I як нялёгка забытыя і знойдзеныя скарбы здабываюць належны ім пачэсны пасад!

Час кінуў народам выклік: ці не выракліся самі сябе? Ці вартыя пашаны чалавецтва і памяці нашчадкаў? Народы выклік прынялі. Скрозь па Савецкім Саюзе чуваць цвёрдыя галасы ў абарону родных моў, гістарычнае спадчыны, непаўторнае культуры. Прыкметаю і сімвалам паўсюднага Адраджэння сталі старадаўнія гожыя іптандары — увасабленне няспыннасці ракі Гісторыі. Няпростыя былі лёсы гэтых штандараў, у пакутах адраджаліся яны да новага жыцця. Калі залуналі харугвы са срэбнаю «Пагоняй» і бел-чырвонабелыя сцягі над Беларуссю, яны адразу сустрэлі шалёны адпор, іх прабавалі сплюгавіць, перакрэсліць іхнюю дастойную гісторыю. Спробы сышлі марна. Людзі, паверыўшы ў змены на лепшае, згуртаваліся менавіта вакол гэтых сцягоў. А значыць, яны захавалі ў сабе ранейпіую вабнасць і моц, засталіся гэткія ж родныя і свойскія.

Містычны страх бюракратыі перад сцягам, за-

канадаўчы пераслед нацыянальнае сімволікі, рэспрэсіі супроць сцягоўнікаў лішне сведчаць пра дакладнасць выбару штандара Адраджэння. Чалавек з бел-чырвона-белым сцягам у руках ужо трывала і нязрушна стаіць на роднай зямлі, ён урастае ў яе каранямі, падсечанымі ранейшым пакаленнем таталітарнай сякерай. Ён робіць рашучы крок і да роднае мовы, і да спасціжэння таемстваў нацыянальнае гісторыі, творчага духу; ён кладзе пачатак уласнаму Адраджэнню.

На бяду, марна мы чакаем, што дапаможа нам вярнуць гістарычную памяць школьны падручнік, вярнуць праўду — іншая газетная публікацыя. Жыццёпіс сцяга для многіх белая пляма, не бракуе тут домыслаў ды звычайных фальсіфікацый. Таму, відаць, варта падзяліцца сціплымі вынікамі сваіх росшукаў, у якіх дапамагалі многія шчырыя людзі.

Вексілалогія (сцягазнаўства) адрознівае дзяржаўную, афіцыйна ўзаконеную, і нацыянальную сімволіку. Дзяржаўныя сімвалы — сцяг, герб, гімн — гэта атрыбуты дзяржавы, сведчанні яе суверэнітэту. Яны фіксуюцца ў юрыдычных дакументах (як правіла, у Канстытуцыях), а іх ужыванне строга вызначана нарматыўнымі актамі. Нацыянальныя ж колеры, гістарычныя сімвалы нельга ні ўвесці, ані адмяніць якім-небудзь актам, бо яны існуюць аб’ектыўна і незалежна ад волі заканадаўцы. Даследчык К. Іваноў дае наступнае азначэнне: «Спрадвеку складалася гама любімых народам, найболып распаўсюджаных у народзе колераў. Гэтыя колеры былі асноўнымі ў строях, прадметах побыту... Палотнішчы нацыянальных колераў прынята называць нацыянальнымі сцягамі. Расфарбоўка нацыянальных сцягоў... народжаная народам, жыве ў ягонай свядомасці і несмяротная для яго» L Як правіла, нацыянальныя сцягі становяцца і дзяржаўнымі, бо нацыянальная свядомасць народа заўсёды імкнецца ўвасобіцца ў суверэннай яго дзяржаўнасці. Выключэнняў няшмат. Сцяг Грэцыі — белы крыж на сінім — і грэцкае нацыянальнае крыжа-паласатае палотнішча; фінскі, балівійскі, яшчэ некаторыя дзяржаўныя штандары розняцца ад нацыянальных нанесеным на іх гербам. Ну і, вядома, сцяг ЭССР і эстонскі сіне-чорна-белы «трыкаляр», вішнёва-чорна-белы грузінскі ды чырвона-

1 Кванов К. Флагн государств мнра. М., 1974. С. 14.

блакітны Грузінскай ССР і г. д. Цікава, што ніводная з усходнееўрапейскіх краін не памяняла колер дзяржаўнага сцяга са зменай грамадскага ладу: колеры сцягоў тут — нацыянальныя.

Але вернемся дадому. Якая ж найболып характэрная гама беларускае вышыўкі, ткацтва? Самы распаўсюджаны колер — чырвоны (часам з чорным) на белым фоне. Гэта тычыцца мужчынскіх і жаночых строяў, ручнікоў, абрусаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Лакальныя адрозненні выяўляюцца хіба ў адценнях чырвонага колеру: ад бледна-чырвонага на паўночным усходзе да аранжава-чырвонага ды цёмна-вішнёвага на паўднёвым захадзе Дарэчы, самавіта глядзіцца каляровая гама гатычнага дойлідства Беларусі: муроўка чырвоная, нішы — белыя і ў вежах Мірскага замка, і ў Сынковіцкім, і ў Мураванскім храмах.

Бела-чырвоная гама — не выпадковасць: яна сведчыць пра архаічнасць традыцыйнае культуры Беларусі. Даследчыкі гісторыі духоўнае культуры сыходзяцца ў думцы, што проціпастаўленне і спалучэнне белага і чырвонага сягае часоў індаеўрапейскага адзінства. Выдатны індаеўрапеіст і славіст Вяч. Ус. Іванаў сцвярджае: «Індаеўрапейская іерархічная сімволіка колераў вызначаецца суаднесенасцю найвышэйшага (святарскага) рангу з белым колерам, наступнага па значэнні сацыяльнага рангу — ваярскага — з чырвоным колерам...» 2. Роднаснае тлумачэнне геральдычных колераў захавалася ў сярэднявечнай Еўропе: белы — колер міру, чысціні, веры, ачышчальнае вады; чырвоны ўвасабляе мужнасць, агонь, каханне; у беларускай традыцыі — Сонца, бога Ярылу. Беламу ў геральдыцы і астралогіі адпавядаюць срэбра і Месяц, чырвонаму — рубін і Марс.

У хрысціянскай традыцыі чырвоны колер на белым фоне — знак Хрыстовае пакуты, пралітае за чалавецтва крыві. На карціне Альбрэхта Альтдорфэра «Уваскрасенне Хрыста» (1518) уваскрослы Збаўца тры-

1 Сергеенко Ю. Г. О локальных особенностях белорусского народного орнамента.— У кн.: Этногенез белорусов. Тезнсы докладов на научной конференцнп по проблеме «Этногенез белорусов» (3—6 декабря 1973 г.). Мн„ 1973. С. 185.

2 ІІванов Вяч. Вс. Цветовая снмволнка в географнческнх названнях в свете данных тнпологнн (К названню Белорусснн).— У кн.: Балто-славянскне нсследовання. 1980. М., 1981. С. 166.

мае белую трохзубую харугву з чырвонаю паласой пасярэдзіне. Ёсць гэтыя колеры ў адзенні вышэйшага праваслаўнага святарства.

У гісторыі Беларусі ўлюбёныя народам колеры, выяўленыя на харугвах і штандарах, не раз гуртавалі яго дзеля абароны Бацькаўшчыны. Варта звярнуць увагу на каляровую гаму баявых знакаў славян у «Слове пра Ігараў паход»: «Чрьлень стягь, біла хорюговь, чрьлена чолка, сребрено стружне...»

Чырвоны сцяг, харугву белую, чырвоную грыўку, срэбную зброю — вою харобраму Святаслававічу! (Пераклад Р. Барадуліна)

Гербам і сцягам Вялікага княства Літоўскага — беларуска-літоўскае дзяржавы — стала белая (срэбная) выява конніка з узнятым мечам «Пагоня» на чырвоным шчыце або палотнішчы. Пагоняю звалі паспалітае рупіэнне (апалчэнне) дзеля абароны і выгнання ворага. Гісторыя ўзнікнення і выкарыстання герба «Пагоня» добра асветленая ў працах і артыкулах беларускіх гісторыкаў Г. Штыхава, М. Ткачова, А. Грыцкевіча, А. Цітова, і я на ёй запыняцца не буду. Нагадаю хіба, што пад «Пагоняю» нашыя продкі перамаглі крыжакоў пры Грунвальдзе ў 1410 годзе; «Пагоня» выяўлена на зямельных гербах болыпасці беларускіх ваяводстваў, на прынятых у XVIII ст. «новых» гербах Віцебска, Полацка, Магілёва, іншых гарадоў; ёсць яна на манетах, пячатках, вежах і помніках (напрыклад, на наўгародскім помніку «Тысячагоддзе Расіі», аўтар якога — беларус М. Мікешын).

Гама «Пагоні» адлюстроўвае архаічную знакавую сістэму колераў. «Збройнага рыцара на кані» атаясамліваюць са св. Юрыем — апекуном Беларусі. Ён, як і генетычна блізкі яму св. Георгі-змеябойца з герба Масквы, у народнай свядомасці набываў рысы бога Ярылы, таму нездарма шасціканцовы залаты крыж на шчыце «Пагоні» завуць Ярылавым.

Сёння можна ўпэўнена казаць, што першыя сцягі з чырвонымі палосамі на белым з’явіліся не пазней за 1514 год. Вялікае алейнае палатно «Бітва пад Воршай 1514 г.», якое створана, мяркуюць, удзельнікам бітвы, а захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі, з

фатаграфічнай дакладнасцю ўзнаўляе дэталі тае перамогі над утрая болыпымі сіламі маскоўскага наездцы Кожны беларускі рыцар трымае дзіду, на канцы якое — доўгі белы сцяжок ці вымпел з паземнаю чырвонай паласой пасярэдзіне і вертыкальнай — бліжэй да дрэўка: прамым чырвоным крыжам на белым фоне. Крыжы рознай формы і колеру на палотнішчы ў хрысціянскай традыцыі маюць сваё значэнне. Напрыклад, дыяганальны блакітны крыж на белым фоне (ці наадварот — белы на блакітным) — гэта знак св. апостала Андрэя, распятага ў Галіі рымскім намеснікам на крыжы ў форме літары X. Крыж св. Патрыка — чырвоны дыяганальны на белым фоне. Беларускія воі таксама абралі баявы знак нездарма: гэта не што інпіае, як Крыж св. Юр’я, метафара, іншасказ «Пагоні». Падобныя сцягі, толькі, натуральна, чорна-белыя, відаць на гравюрах з «Кронікі» М. Бельскага: «Бітва пад Варнай 1444 г.» — сцягі і вымпелы, аналагічныя апісанаму; «Бітва пад Абэртынам 1531 г.» — трохпалосны сцяг.

Цікава, што бел-чырвона-белы вымпел як баявы знак захаваўся да XX ст. У войску міжваеннае Польшчы быў швадрон уланаў, у якім служылі беларускія татары — нашчадкі татараў, якім яшчэ Вітаўт дазволіў пасяліцца на Беларусі і якія гэтак спраўна баранілі сваю новую Бацькаўшчыну пад Грунвальдам, у іншых бітвах. Дык вось знак гэтага швадрону — двузубы вымпел з гарызантальнаю чырвонай паласой, на якой — зялёная зорка і паўмесяц2.

За Жыгімонта III Вазу афіцыйна ўздымалі чырвона-бела-чырвоны сцяг, за Уладыслава IV — чырвонабела-чырвона-белы (XVII ст.). Іх расфарбоўка непасрэдна вынікала з колераў дзяржаўных гербаў Кароны Польскае і Вялікага княства Літоўскага, што ўтварылі федэратыўную Рэч Паспалітую: белы (срэбны) арол і белая (срэбная) Пагоня на чырвоных шчытах. Правілы еўрапейскае геральдыкі прадугледжваюць магчымасць своеасаблівага «перакладу» геральдычнага сімвалу з мовы гербаў на мову сцягоў: колер эмблемы герба вызначае верхні або асноўны колер сцяга, а колер шчы-

1 Muzeum Narodowe w Warszawie. Malarstwo. W-wa: Arkady. 1984. C. 35.

2 Kosztyia Z. Dzieje Szwadronu ulanow tatarskich.— «Biaiostocczyzna». 1986. N 4. C. 11—15.

та — ніжні або дадатковы яго колер. Апісаныя вышэй сцягі ўтвораныя «наадварот» — ці не паводле аўстрыйскіх правіл. Суіснавалі дзве сістэмы «перакладу» і на Украіне. Таму галіцкі залаты леў на блакітным шчыце перадаецца там дваяка: і блакітна-жоўтым («па аўстрыйску»), і жоўта-блакітным (паводле еўрапейскіх правіл) сцягам.

У паўстаннях 1794, 1830—1831 і 1863—1864 гадоў нацыянальная і гістарычная сімволіка набыла значэнне закліку да свабоды, яна асвячала барацьбу за вызваленне ад тыраніі «турмы народаў», за роўнасць і братэрства. Колішнюю — страчаную — дзяржаўнасць і для беларусаў, і для літоўцаў, і для палякаў увасаблялі чырвоны з белым. Паўстанчы Сойм прыняў 7 лютага 1831 г. ухвалу: «Нацыянальную кукарду будуць складаць колеры герба Кароны Польскае і Вялікага княства Літоўскага, г. зн. колер белы з чырвоным». Вядомыя белыя кукарды-«мятлікі» з чырвонаю перавязкай, круглыя кукарды з трох канцэнтрычных кругоў: белага, чырвонага і белага або наадварот Ч Да гэтых колераў, дзякуючы ўплыву ідэяў Францускае рэвалюцыі, сталі далучаць сіні, які пазней памылкова (а можа, і свядома, каб адрозніваць ад «польскіх» колераў) прыпісвалі Беларусі і Літве 2. Але пераважаюць белы і чырвоны. У Музеі Войска Польскага захоўваецца белы сцяг паўстанцаў 1863 г. з вялікім чырвоным крыжам і надпісам: «За нашу і вашу волю». Сярод паўстанцкіх сцягоў былі чырвона-белыя рознага размяшчэння колераў, чырвоныя, чырвона-сінія (з белай Пагоняй і белым жа польскім Арлом), на шапках паўстанцы насілі падобныя кукарды. Уладзімір Караткевіч прысвяціў героям і іхняму сцягу верш «Павешаным 1863 года»:

Ў крыві краіны наша бель, Прыходзіць час смяротных сноў, I нашай волі карабель,— Няскораны — ідзе на дно.

(Зборнік

                                *Быў, ёсць, буду»)

1 Russocki St., Kaczynski S. K., Willaume J. Godto, barwy i humn Rzeczypospolitej. Zarys dziejow. W-wa, 1970. C. 165, 178.

2 Аднак нялішне тут будзе згадаць, што ў свой час харугва Вялікага гетмана літоўскага была «лазуровае масьці», мела на адным баку выяву «Пагоні», на другім — абраз св. Станіслава. Пра гэта піша вядомы гісторык Аляксандр Гваньіні ў сваёй «Хроніцы еўрапейскай Сарматыі» (1578).

Паўстанцкія колеры кідалі выклік чорна-жоўта-беламу сцягу дынастыі Раманавых (як дзяржаўны сцяг Расійскае імперыі ўжываўся да 1896 г.).

У XIX ст. болып-менш усталявалася традыцыя называць Беларусь яе сучасным імем (раней яна ці паасобныя землі яе зваліся Крывічы, Русь, Літва і інш.). Першая вядомая згадка пра Белую Русь сягае сярэдзіны XIII ст.: так назваў славянскія землі, што суседзілі з балцкімі, ірландскі місіянер. Паходжанне гэтага эпітэта і сёння цьмянае: «белы» тлумачаць і як «заходні», і «ўсходні», і «вольны», і «хрысціянскі». У кожным разе назва Беларусі ўмацоўвала пазіцыю белага колеру як аднаго з нацыянальных. Пасля інкарпарацыі Беларусі Расійскай імперыяй узнікла нават такое тлумачэнне колераў бела-сіне-чырвонага сцяга Расіі (зацверджаны Пятром I у 1709 г., узноўлены ў 1896-м, лічыцца расійскім нацыянальным): чырвоны колер, маўляў, адпавядае велікаросам, сіні — «маларосам» (украінцам), белы — беларусам Ч Тлумачэнне, вядома, палітычна беспадстаўнае, бо ўкраінцы і беларусы ў імперыі цярпелі жорсткі нацыянальны прыгнёт. Але цікава, якія колеры лічыліся беларускімі і ўкраінскімі?

Асобнае і важнае пытанне — месца нашага нацыянальнага сцяга паміж сцягоў іншых народаў. «Герб, колеры і гімн вылучаюць нас сярод іншых народаў свету. Але не адрываюць ад іх»,— пішуць аўтары цытаванае кнігі пра польскія сімвалы. Гэта ж можна сказаць і пра беларускі сцяг. Белы і чырвоны — сведчанні індаеўрапейскіх і славянскіх нашых каранёў — радняць нас з чэхамі і рускімі, палякамі і народамі Югаславіі, з балгарамі (агульна-славянскімі лічацца чырвоны, белы і сіні). Амаль люстэркавы адбітак нашага штандара — кармінава-бела-кармінавы — спрадвеку маюць латышы (на думку некаторых даследчыкаў, колеры латышскага нацыянальнага сцяга пачаткова маглі быць вендскія — заходнеславянскія). Нацыянальны літоўскі жоўта-зялёна-чырвоны штандар, у лютым 1989 г. абвешчаны ў Літоўскай ССР і дзяржаўным, ствараўся параўнальна позна — у 1918 г.— і не паводле геральдычных правілаў, а толькі з улікам некаторых колераў нацыянальнага адзення і ткацтва. Калі ў 1938 годзе ў літоўскім друку зноў разгарнулася дыскусія пра дзяр-

1 ІІванов К. Флагн государств мнра. С. 41.

жаўныя знакі, выдатны мастак Літвы, беларус Амсціслаў Дабужынскі запрапанаваў. зыходзячы з колераў «Пагоні», бел-чырвона-жоўты сцяг (срэбны коннік, чырвоны шчыт герба, залаты крыж Ярылы) \ Такія колеры падкрэслівалі б адзінства гістарычньіх лёсаў беларусаў і літоўцаў.

Чырвоны крыж св. Юр’я (Джорджа) на белым палотнішчы стаў сцягам Англіі (не блытаць з «Юніон Джэкам» усяе Вялікабрытаніі!); белы крыж на чырвоным — «Данэброг» — сцяг Даніі. Бела-чырвоная гама — на штандарах Швейцарыі, Аўстрыі, Манака, Мальты, многіх нямецкіх земляў (Брэмэн, Гамбург, Гесэн, Любэк). Так што наш трохпалосны, у якім пічасліва спалучыліся і народная, і геральдычная, і хрысціянская традыцыі, пачуваецца ў сям’і еўрапейскіх штандараў сваім. Двайная перавага белага колеру ў нашым сцягу падкрэслівае назву народа, робіць сцяг непаўторным і лёгка пазнавальным. Мільярд тэлегледачоў усяе планеты, пэўна ж, добра запомніў упадабаны тэлеаператарамі бел-чырвона-белы штандар, які на сусветны рок-фестываль супраць наркаманіі ў Маскве прывезлі невядомыя магілёўскія хлопцы.

Беларускае Адраджэнне пачатку XX ст. патрабавала самавыяўлення ў сімволіцы, і адраджэнцы, натуральна, звярнуліся да нацыянальных колераў і традыцыйнага герба як увасаблення эстэтычных ідэалаў народа і гістарычнае памяці. Мяркую, што сімволіку вярнуў да жыцця знаўца гісторыі і геральдычных правілаў Вацлаў Ластоўскі. Відавочна, гэта адбылося і да абвяшчэння Беларускае Народнае Рэспублікі, і да Кастрычніцкае рэвалюцыі. У 1916 годзе Пецярбургскі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны вывешваў на сваім будынку беларускі сцяг 2. А калі Лютаўская рэвалюцыя выплеснула на вуліцы пачуццё трыумфу і сімвалы свабоды, дык сярод іх знайшлося месца беларускім. 12 сакавіка ў Мінску адбыўся «Дзень беларускага значка» — свята беларускае мовы і культуры, на якім распаўсюджваліся і значкі адпаведных колераў. Пра свята шырока пісалі тагачасныя мінскія газеты 3.

1 Rimsa Е., Rudis G. Tautines veliavos spalvos.— «Komjaunimo tiesa», 1988. 7. IX.

2 «Гоман». 1917. № 82. 12 лістап.

3 «Мннская газета». 1917. 13 сакавіка: «Вестннк Мйнского губ. комнссара». 1917. 11 сак.

Вайскоўцы-беларусы на франтах першай сусветнай вайны надзявалі бел-чырвона-белыя стужкі, выконваючы рашэнне Рады беларускіх культурна-прасветных гурткоў у войску ад 5 жніўня 1917 г. ’. Старэйшая нашая пісьменніца Зоська Верас (Людвіка Войцікава) узгадвае, як яна вышывала чырвонымі ніткамі па белым лозунг «Нехай жыве вольная Беларусь», што вісеў на сцэне падчас мінскага з’езда беларускіх арганізацый у сакавіку 1917 г., а потым вырабляла значкі. За вясну-лета бурлівага 1917 года нацыянальныя колеры зноў занялі трывалае месца ў беларускай палітычнай свядомасці. На віленскіх і мінскіх беларускіх форумах стала правілам вывешваць «Пагоню» і трохпалосныя сцягі. Яны служылі сімваламі не якой-небудзь палітычнай арыентацыі, а шырокага нацыянальна-вызваленчага руху.

Таму не дзіўна, што прапанаваны на I Усебеларускім з’ездзе 1917 г. праект новага — чырвона-бела-блакітнага — сцяга не быў ухвалены. Калі беларускі палітычны рух узняўся да рэалізацыі ідэі незалежнасці Бацькаўшчыны — абвяшчэння Беларускае Народнае Рэспублікі 9 сакавіка і прыняцця Устаўное граматы аб яе незалежнасці 25 сакавіка 1918 года — праблемы выбару сімволікі не паўставала.

Сутнасць Беларускае Народнае Рэспублікі цяпер абмяркоўваецца гісторыкамі ў шырокіх дыскусіях. У. Калеснік, напрыклад, лічыць, што трэба зыходзіць з прынцыпаў ленінскай нацыянальнай палітыкі пры ацэнцы дзейнасці «тых прадстаўнікоў беларускай нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая ў 1918 годзе бралася няўмела і няўдала за палітыку, часта памылкова, са шкодай для рэвалюцыі, сацыялізму і Савецкай улады, але без злой волі дамаглася права на нацыянальнае самавызначэнне», што варта зважаць і на недаацэнку кіраўніцтвам Заходняй вобласці нацыянальнага пытання 2. Лідэры гэтага кіраўніцтва, напрыклад, А. Мяснікоў, спачатку адмаўлялі само існаванне беларускай нацыі, што не спрыяла паразуменню паміж імі і дзеячамі нацыянальнага руху. Натуральна, што апошнія выкарыстоўвалі нацыянальныя сімвалы і ў часы БНР.

1 Турук Ф. Белорусское двнженне. М., 1921. С. 91.

2 «Літаратура і мастацтва». 1988. 29 ліпеня.

Кароткая і трагічная гісторыя БНР неадлучная ад бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». Дарэчы, ёсць сведчанні, што нямецкія акупанты ў 1918 годзе зрывалі гэты сцяг.

У часы, калі ў БССР ішла «беларусізацыя», калі захоўваліся цывілізаваныя нормы нацыянальнае палітыкі, нацыянальная сімволіка суіснавала з дзяржаўнай. Так, у 1926 г. у Мінску адбылася надзвычай важная для культурнага адраджэння падзея — Першая Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Сярод гасцей з розных краін быў вялікі латышскі паэт Яніс Райніс. Вось што ён пісаў у падарожных нататках: «Паседжанні праходзяць у памяшканнях клуба імя К. Маркса... У дзвярах клуба і на лесвіцы — віншаванні ўдзельнікам канферэнцыі і замежным гасцям, яны кідаюцца ў вочы вялізнымі чырвонымі літарамі на белым фоне. Трэба ведаць, што беларускія нацыянальныя колеры — белы і чырвоны... Пры ўваходзе ў залу кідаецца ў вочы за памостам вялікае, з пяццю промнямі, сонца ў беларускіх нацыянальных фарбах... Вокны ўпрыгожаныя белымі вялізнымі ручнікамі з чырвонымі палосамі на канцах... Уражанне цудоўнае і ўрачыстае» *. Пра аздобленую белым і чырвоным залу піпіа ўдзельнік канферэнцыі Вацлаў Ластоўскі: «Зала была дэкарыравана ў чырвонабелыя барвы беларускага (крывічанскага) народнага сцяга» 2.

Дзівіць мяне адно выказванне М. Сташкевіча, супрацоўніка Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Ён кажа, што арганізатары канферэнцыі нібыта лічылі нацыянальнымі аранжавы ды «ізумрудны» (смарагдавы) колеры і адпаведна аформілі залу. 3 гэтага свайго сцверджання Сташкевіч робіць выснову: «...Традыцыі БНР не атрымалі распаўсюджання сярод беларускай грамадскасці ў 20-я гады» 3.

Каму ж нам трэба сёння верыць — удзельнікам гістарычнае падзеі Райнісу 1 Ластоўскаму ці Сташкевічу?

Былі спробы скарыстаць нацыянальную сімволіку пры распрацоўцы Дзяржаўнага герба БССР. 24 ліста-

1 Рыжскі літаратурны музей, № 23175 Rai 82/1; nep. М. Сантса і А. Чыжава.

2 «Крывіч». 1927. № 12.

3 «Звязда». 1989. 7 чэрв.

пада 1926 г. Саўнарком БССР, разгледзеўшы пададзеныя на конкурс праекты герба, прапанаваў дапрацаваць іх, між іншым, так, каб у акаймоўцы была белчырвона-белая стужка.

Мастак В. Волкаў у канцы снежня прадставіў такі праект, але ў сакавіку наступнага года СНК усё ж абраў іншы варыянт

3 пачаткам масавых рэпрэсій супраць дзеячаў нацыянальнае культуры «рэпрэсаванымі» аказаліся і нацыянальна-гістарычныя сімвалы. Купалу прымусілі напісаць ліст, дзе ён выракаўся «буржуазна-нацыяналістычнай», «ненавіснай» «Пагоні». Загінулі ў засценках ад рук людзей з чырвонымі зоркамі на цэшках арганізатары і ўдзельнікі Акадэмічнае канферэнцыі, якім інкрымінаваліся і колеры аздаблення залы. Нацыяналістычным крыміналам стала нават выява блакітнага васілька на вокладцы кніжкі 2. Надоўга знік з вачэй чытачоў набатна-гімнавы, праграмны верш вялікага Максіма Багдановіча «Пагоня»... Нічога дзіўнага, што нямецкія акупанты ў часе другой сусветнай вайны, заплюшчыўшы вочы на свае сапраўдныя адносіны да беларускай сімволікі (пад «Пагоняй» немцаў перамаглі ў 1410 г. пры Грунвальдзе, а ў 1918 акупанты зрывалі бел-чырвона-белыя сцягі як знакі беларускае дзяржаўнасці), згадзіліся на яе выкарыстанне на тэрыторыі Беларусі.

За гэтым стаяў халодны палітычны разлік: літасціва дазволіць пэўныя праявы нацыянальна-культурнага жыцця, каб выглядаць лепш за папярэдніх гаспадароў палітычнага становішча. Беларускую нацыянальную сімволіку, насуперак пашыранаму меркаванню, не ўжывалі ані паліцыянты, ані карнікі: гэта пераканаўча даказаў доктар гістарычных навук Міхась Ткачоў.

Лёс сімволікі ў гады акупацыі стаў галоўным аргументам супроць яе.

Але ці варта нам адмаўляцца, прыкладам, ад роднае мовы, бо на ёй гаварылі і калабаранты? Ад народ-

1 Васільеў Я., Камінскі М. Як ствараўся герб БССР. «Маладосць». 1970. № 1.

2 Бабровіч Л., Шпілеўскі I., Грынблят М., Ляўданскі А. «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. Этнаграфія. Музейная справа. Т. 1. Ч. III. Менск, 1931. С. 199.

ных песень, таму што іх зборнікі выходзілі ў акупаваным Мінску? Якія ж крытэрыі анафемы?

Складанасць пытання ў тым, што таталітарызм планамерна вытручваў гістарычную памяць народаў. I сёння не кожны, пабачыўшы «Пагоню» ці бел-чырвона-белы штандар, падумае пра грунвальдскую славу, або мужнасць паўстанцаў Каліноўскага, або зацятую барацьбу заходніх беларусаў супроць апалячвання: проста таму, што чалавек можа нічога не ведаць пра гэтыя старонкі нашае гісторыі. Трэба ж ведаць пра ўсё, і тады дылема: што пераважыць — некалькі гадоў акупацыі ці шматвяковая гісторыя народа — вырашыцца сама сабой.

У міжваенны перыяд нацыянальныя сімвалы сталі знакамі прыналежнасці да нацыянальна-культурнага і вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Тры паласы былі на цэшках вучняў Віленскае беларускае гімназіі, на штандарах барацьбы, у беларускіх клубах і чытальнях можна было бачыць беларускія нацыянальныя сімвалы.

Захавалася мноства фотаздымкаў беларускіх урачыстасцяў з абавязковай нацыянальнай атрыбутыкай. Так, у прэзідыуме акадэміі (урачыстага паседжання) на святкаванні 10-х угодкаў існавання беларускае сярэдняе школы пад бел-чырвона-белым штандарам, пад «Пагоняю» ды партрэтам Івана Луцкевіча годна сядзяць кампазітар, хормайстар, старшыня Таварыства беларускае школы Рыгор Шырма, выдатны спявак Міхал Забэйда-Суміцкі, іншыя дзеячы культуры. Вялікі наш мастак Язэп Драздовіч, тонка адчуваючы каларыт, эстэтычныя вартасці нацыянальна-гістарычнай сімволікі, часта ўкампаноўваў яе ў творы («Алегорыя мінуўшчыны»); абавязковымі атрыбутамі ў ягоных мастацкіх майстэрнях, як і ў дзіцячых студыях, былі герб і сцяг.

Варта працытаваць выдатнага заходнебеларускага паэта-рамантыка Уладзіміра Жылку, што вучыўся ў Празе, а ў 1926 годзе выехаў у БССР (і неўзабаве загінуў у ссылцы):

Увесь я не памру, нястленнымі дарамі Найлепшае з мяне запэўніць мой працяг, Пакуль Пагоні меч зіхціць на Вострай Браме I рух нясе наш бел-чырвона-белы сцяг.

(»Прыкладзіны»)

3  нацыянальнымі сцятамі людзі ішлі на першамайскія дэманстрацыі Дзе-нідзе, свята верачы ў будучы шчаслівы лёс уз’яднанага народа, з бел-чырвона-белымі сцягамі ў верасні 1939 г. сустракалі Чырвоную Армію.

Тэма нацыянальных сімвалаў трывала ўвайшла ў беларускую літаратуру. Вершы пра «Пагоню», пра нацыянальны сцяг ёсць у М. Багдановіча, М. Краўцова, У. Жылкі, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, многіх паэтаў маладзейшае генерацыі. «Балада пра князя» знанага паэта і барда Сержука Сокалава-Воюша — гэта метафарычнае асэнсаванне нацыянальных колераў. Паранены князь, сарваўшы белыя павязкі з чала і ўзняўшы іх, як штандар, павёў за сабою ваяроў, якія былі ўжо адступілі:

Кроў лягла чырвонай паласой Цераз палатна сляпучы снег. I схапіўся зноў за зброю вой, I чужак заснуў у кургане.

Няпростае пытанне — узаемадачыненні нацыянальнае беларускаё сімволікі і сучасных дзяржаўных знакаў БССР. Знаўцы вексілалогіі сцвярджаюць: «...Ступень «патэнтнай чысціні» дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае і дакляруе ўзровень самастойнасці і незалежнасці самой дзяржавы» 2. Мінімальны ўзровень суверэннасці БССР адбіўся і на сцягу рэспублікі: да 1951 года яго чырвань рознілася ад чырвані іншых сцягоў адно літарамі ССРБ або БССР. Пасля вайны сталінскі рэжым быў вымушаны зважаць хаця б на вонкавыя прыкметы суверэнітэту рэспублік. Адной з прычын была магчымасць іх увядзення ў ААН. У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў распачалася кампанія стварэння новых гімнаў і сцягоў саюзных рэспублік. Апошнія ўтвараліся далучэннем палосак ці іншых дэталяў да чырвонага палотнішча з зоркаю, сярпом і молатам. Колер палоскі ў большасці выпадкаў падбіралі, зыходзячы з прынцыпу «ад супраціўнага»: ён не ўваходзіў у лік нацыянальных колераў пэўнага народа. Гэтак блакітную палоску атрымала Грузія, сінюю — Латвія.

1 Дзярновіч А., Далінскі Э. Сказана яшчэ не ўсё...— «Чырвоная змена», 1989. 11 лют.

2 Тюрнн П., Тюрнн М. «Nach wendischen siten» (йз іісторнн красно-бело-красной снмволнкн).— «Советская Латвня», 1988.

3 сент.

Зялёнага колеру не дасталося ўсходнім народам (акрамя таджыкаў, якія маюць вузенькі зялёны пасак), затое ўпершыню зеляніну на сцягу займелі Беларусь, Малдавія і Карэла-Фіншчына.

Новы сцяг БССР быў прыняты 25 снежня 1951 г. Намеснік начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры CM БССР А. Міхальчанка сведчыць, што «Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР у 1951 годзе, калі быў аб’яўлены конкурс на новы флаг, апрача ўказа, у архівах нічога не пакінуў» !. Відавочна, ніякага ўсенароднага абмеркавання праекта сцяга не было дый быць у тых умовах не магло.

Міхальчанка адшукаў імя аўтара сцяга — Гусеў М. I.; «як жывапісец ён малавядомы» 2. Відаць, Гусеў быў малавядомы і як геральдыст, як сцягазнаўца.

Сцяг БССР парушае правілы геральдыкі, якія забараняюць непасрэдна спалучаць паміж сабой г. зв. эмалі (сіні, чырвоны, чорны, зялёны колеры). Эмалі могуць суседзіць толькі з г. зв. металамі (срэбрам — белым і золатам — жоўтым). Гэтыя правілы тлумачацца і эстэтычнасцю спалучэнняў колераў, і тэхналогіяй нанясення герба на шчыт, Беларускі арнамент, хоць ён і нацыянальных колераў, ніколі на сцягах не бываў і для сцягоў не прызначаўся, бо мае надта дробныя дэталі. У цэлым сцяг БССР — тыповы прыклад г. зв. варварскага геральдычнага стылю. Няпэўнасць геральдычнага статуса новых сцягоў выявілася і ў тым, што, як трапна заўважыў згаданы сцягазнаўца К. Іваноў, «афіцыйныя дакументы, якія б тлумачылі сімволіку расфарбоўкі новых сцягоў, не выдадзены» 3. На маю думку, можна зразумець тых, хто негатыўна ставіцца да сцяга, стварэнне якога ўкараноўвае перыяд таталітарнага сталінізму.

I тым не менш не даводзілася чуць патрабаванняў замяніць яго нацыянальным — у ролі сцяга Беларускай ССР.

Тыднёвік «Собеседннк», разважаючы пра расійскі бела-сіне-чырвоны сцяг, уразіў парадаксальнаю трактоўкай праблемы адраджэння сімвалаў. Карэспандэнт

1 «Звязда». 1989. 7 чэрв.

2 Тамсама.

3 ІІванов К. Згад. праца. С. 32.

газеты К. Міхайлаў піша: «Пытанне: «Ці можа трохколерны сцяг быць нашым?» —я б перавярнуў: «Ці маем мы права на гэты сцяг?» Гэтаксама і мы, сучасныя беларусы: ці дастаткова мы ведаем сваю мінуўшчыну?

Ці годна захоўваем вернасць матчынай мове і традыцыям прадзедаў?

Ці можна лічыць, што Беларусь набыла належны ёй па канстытуцыі суверэнітэт?

Пытанні рытарычныя.

13 Зак. 264

АЛЯКСЕП КАЎКА

ЛІСТ

ДА РУСКАГА СЯБРА

Белорусскнй язык... В век научно-техннческой революціш не постнгнет лн его участь волжского дналекта?

3 размовы

8Вашых словах 1 выказана сумненне наконт самай істотнай адметнасці майго народа, у якой выяўляецца дух, індывідуальнасць і, урэшце, жыццёвая трывалась беларусаў. Перанесенае з сярэднявечча, з дарэвалюцыйнага часу пытанне пра беларускую мову ў пэўным сэнсе існуе і сёння, хаця, вядома, зусім не ў такім выглядзе, як, напрыклад, сто гадоў таму. Тады і беларуская мова, і ўвесь дзесяцімільённы народ, што на ёй гаварыў, быў абвешчаны хімераю або «польской ннтрнгою» ў Паўночна-Заходнім краі. Тады, паводле трыадзінай формулы — самаўладдзе, праваслаўе, народнасць — вырашалася «русское дело», праблема як мага хутчэйшае пераніцоўкі тамтэйшых «западноруссов» в «нстннно русскнх» людзей. Гэтае «русское дело», якое лічылі сваёй найвялікшай гістарычнаю місіяй, на жаль, не толькі паліцэйска-бюракратычныя колы, лёс адправіў на звалку гісторыі разам з адламанаю дзюбаю хіжай птушкі з імператарскага герба.

Беларусы набылі сваю сацыялістычную дзяржаўнасць, першарадныя сацыяльныя і палітыч-

Адрасаваны канкрэтнай асобе, «Ліст да рускага сябра» ў 1979 годзе нечакана, без ведама аўтара, з’явіўся асобным выданнем у Лондане, з паралельным перакладам на англійскую мову; затым быў перададзены беларускай і ўкраінскай рэдакцыямі радыёстанцыі «Свабода», змешчаны ў эміграцыйным рускім і польскім друку. У розных публікацыях на Захадзе «Ліст...» дагэтуль разглядаецца як ананімны, «самвыдавецкі» твор.

ныя правы разам з правам развіваць асвету на роднай мове. На прарочае пытанне «Паглядзім, што скажуць яшчэ самі беларусы?», якое для прыгнечанага і прыніжанага народа прагучала ў тыя змрочныя гады голасам шчырай спагады і светлай надзеі, на гэтае пытанне пра самабытнасць і жыццяздольнасць мае суайчыннікі адказвалі і працягваюць адказваць шматлікімі і шматстайнымі доказамі, якія развейваюць сумненні адносна гістарычнага месца беларусаў у агульначалавечай сям’і.

Можна было б скіраваць Вашую ўвагу на гэтыя доказы, і Ваш жывы розум сам знайшоў бы патрэбны адказ на пастаўленае пытанне. Але праблема, выходзячы за межы прыватнае гутаркі двух сяброў, выглядае дастаткова складанай і балючай, каб яе замоўчваць. Яна сапраўды існуе — і ў рэштках імперскага мыслення, і ў рэцыдывах імперскай палітыкі — ранячы беларусаў, не пакідаючы абыякавымі і старонніх назіральнікаў. У рэакцыі на сучаснае становішча беларускай мовы прыкметна розняцца погляды ўкраінцаў, палякаў, чэхаў, славакаў, балгараў, якія наведваюць БССР,— з аднаго боку і некаторых рускіх — з другога. Першыя застаюцца ў непаразуменні з прычыны штучнага стрымлівання развіцця беларускай мовы, другія — з прычыны «пскусственного» насаджэння беларускай мовы на Беларусі.

У сваіх сумненнях Вы — не выключэнне, хоць мне і цяжка схаваць прыкрасць з-за таго, што стэрэатып пра маё роднае слова жыве нават у свядомасці асвечаных рускіх людзей, у тым ліку і тых, хто сёння пакутліва задумваецца над адраджэннем рускай ідэі. Пра масавага абывацеля, у якога ад заўзятага пакланення залатому цяльцу і «лптым богам» выгасла павага да сваіх нацыянальных каштоўнасцей, і гаварыць няварта.

Такім чынам, праблема ёсць і праблема трывожная: на Беларусі мы апынуліся ў становішчы сведкаў разгорнутай асіміляцыі. Завадатары гэтага духоўнага кастрыравання народа дзейнічаюць пад сцягам інтэрнацыяналізацыі і непазбежнага зліцця нацый, ігнаруючы тую элементарную ісціну, што ў будучую адзіную агульначалавечую сям’ю ідуць і прыйдуць не абязмоўленыя народы-кастраты, якія забудуць сваю годнасць і найменне, а кожны прынясе з сабою непаўторны бу-

кет свайго разумення хараства і праўды. Навошта беларусам каму б там ні было аддаваць права выказваць за сябе сваё ўласнае прызначэнне на гэтай планеце, пагатоў неаднаразовыя спробы магутных суседзяў беларускага народа выказаць за яго ягоныя волю і імкненні часта сканчваліся зусім не на карысць беларусам, ствараючы на гэтай частцы цывілізаванае Еўропы «культурнае» падабенства каланіяльнай Афрыкі.

Тыповы прадукт асімілятарскай палітыкі вы маглі назіраць у асобе таго самага капітана далёкага плавання, які выказваў сваю пагарду да мовы зямлі, што ўзгадавала яго. Нешта падобнае можна ўбачыць у цяперашняй беларускай інтэлігенцыі з яе надзвычай дзіўнай «бязмоўнасцю» і нацыянальнай індыферэнтнасцю; з гэтае прычыны крытэрыі яе інтэлігентнасці выглядаюць вельмі сумніцельна, і, відаць, болып правільна было б весці гаворку не пра інтэлігенцыю, а, напрыклад, пра кадры з вышэйшай адукацыяй у паўночназаходняй частцы СССР.

Вядома, асіміляцыя (ніжэй мы паспрабуем паказаць некаторыя яе рэальныя рысы), як бы яе ні фарсіравалі, мае свае межы, устаноўленыя (няхай і абмежаванай) беларускай дзяржаўнасцю, і таму асіміляцыйная палітыка не можа стрымаць развіццё мовы і культуры беларускага народа, хоць здольная звузіць абсяг гэтага незваротнага працэсу, гамуючы і дэфармуючы яго. I хоць «русское дело» на Беларусі ў 1977 годзе ні па змесце, ні па форме, ні па мэтах не адэкватнае свайму «цёзку» 1877 года, нас не можа не непакоіць сам факт яго існавання, няхай сабе і ў ініпых, нібыта болып гуманных формах.

He бачу патрэбы, як той казаў, біцца за пусты мех, стамляючы Вас, філолага, тлумачэннем адрозненняў паміж дыялектам і мовай. Але хачу ўсё ж вярнуцца да некаторых «вузельчыкаў» на гістарычнай лініі ўзыходжання і адраджэння беларускага народа, якія маглі б, як мне здаецца, даць уяўленне пра глыбінныя крыніцы развіцця і жыццёвай трываласці маёй сінявокай Радзімы, і роднае мовы маёй, а таксама сказаць пра часовы характар хваробы «бязмоўнасці».

Ліст да рускага сябра — гэта і мая туга па сённяшнім Мікалаю Дабралюбаву, здольнаму з вышыні ма-

гутнага велікарускага палёту зірнуць на лёс беларусаў велікадушна і спачувальна.

А зараз — падарожжа ў гісторыю.

У час руху славян з Поўдня на Поўнач, перасяленцы, якія прыйшлі на берагі возера Ільмень у гэтым наваколлі «нашлн уже славянскнй народ, говорнвшнй белорусской речью (крнвнчей)», раку Мутную, уздоўж якой рассяліліся прыхадні, яны назвалі Волхавам, a возера Мойска, адкуль выцякала рака — Ільмерам. «Вероятно, что страна, где поселнлнсь новгородцы, была нмн обнтаема нлн граннчнла с обнтаемою Крнвнчамн (белорусамл), подтверждая тем, что белорусское наречне действнтельно вторгается в глубнну Новгородской землн» L

Магчыма, якраз непадобнасць звычаяў тутэйшых жыхароў і прыхадняў (якія пазней запросяць сабе ў князі скандынава Рурыка) прычынілася да спарадычных сутыкненняў паміж князямі полацкімі і наўгародска-пскоўскімі. Сепаратызм палачан, як вядома, быў адной з істотных перашкод на шляху цэнтралізацыі старажытнарускай дзяржавы.

Вядома і пра тое, як жыхарам Полацкай зямлі даводзілася разлічвацца за няўменне спалучаць свой вечавы пачатак з агульнарускім (кіеўскім) цэнтралізмам, які на той час, трэба меркаваць, яшчэ не быў у блізкім сваяцтве з дэмакратызмам. «На Немнзе снопы стелют головамн, молотят чепн харалужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душу от тела. Немнзе кровавн брезе не бологом бяхуть посеянн, посеянн костьмп русскнх сынов»,— апавядае аўтар «Слова пра паход Ігаравы», які ствараў свой неўміручы твор, як мяркуе шэраг даследчыкаў, на берагах Нямігі або Свіслачы. Праз 17 гадоў пасля гэтае бітвы, у 1084 г., да берагоў пакутніцыНямігі прыйдзе кіеўскае войска на чале з князем Уладзімірам. Князь прыйдзе не ў абліччы «красного солнышка», не з братняю мэтаю: «Не оставшпа нн челяднна, нн скотнны, все разграбшпа н пожгоша».

«Не оставнша» н «пожгоша» — варта запомніць гэтыя словы, якія фатальным рэфрэнам гучаць на тых старонках тысячагадовай гісторыі Беларусі, дзе пакі-

1 Костомаров Н. II. Правда москвнчам о Русн // Основы. Спб., 1861. Кн. 10. С. 4.

нулі свае сляды кіеўскія князі, польскія каралі, татарскія ханы, маскоўскія цары, французскі імператар, нямецкія мечаносцы.

Сотні год, непрыяцелем-братам прыбітая, Зарастаючы зеллем чужым, як лазой сенажаць, Ты ляжала, няпамяці пылам пакрытая, А народ твой быў змушан маўчаць і табой пагарджаць.

Гэтае чатырохрадкоўе Баяна беларускага адраджэння (калі не памыляюся, не перакладзенае на рускую мову) факусіруе яшчэ не напісаную гісторыю і філасофію майго народа і можа падказаць нешта істотнае таму, хто заклапочаны лёсам беларускае мовы і невядомага беларускага Гамлета.

Але вернемся да ранняга сярэднявечча. Ці толькі феадальнай раздробленасцю, натуральным імкненнем полацкіх, віцебскіх, мінскіх, гродзенскіх, смаленскіх капіталаў на Захад і іншымі падобнымі «матэрыяльнымі» прычынамі тлумачацца паводзіны беларускіх князёў-«сепаратыстаў», якія, не навучаныя крывавымі ўрокамі, і пазней, як сведчыць летапісец, не хацелі ісці ў агульнай запрэжцы, змушаючы Манамахавага сына Мсціслава наракаць, што «зане не бяхуть в его волн, не слушахуть его, колн зовяше в русскую землю»? Прычыны такой палітыкі, на думку сумленнага гісторыка, трэба шукаць не ў фамільнай варажнечы, не ў нейкіх знешніх акалічнасцях, а «в настроеннях самого населення», якія абумоўленыя геаграфіяй, кліматам і іншымі натуральнымі чыннікамі Ч

Ужо ў эпоху крушэння імперый гэтае імкненне да самасцвярджэння дапамагло беларусам на ўвесь голас абвясціць пра сваё права «людзьмі звацца». Дапамагло выжыць, абараняючы заваяванае права, тады, калі не толькі дух, але і плоць народа апынуліся на мяжы фізічнага знішчэння. Чалавечым попелам Хатыні і 627 вёсак, якія напаткаў такі самы лёс, жыццём кожнага чацвёртага беларусы канчаткова заручыліся прызнаннем і павагаю народаў і дзяржаў, заняўшы сваё месца ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і адстойваючы разам з усімі мір і справядлівасць паміж людзьмі і народамі.

Праўда, сёй-той дагэтуль хацеў бы мець справу з

1 Любавскнй М. Н. Основные моменты нсторнн Белорусснн. М., 1918. С. 11.

беларусамі і нават шчодра адорваць іх кампліментамі наконт іх мужнага і памяркоўнага характару... па-за межамі беларускай мовы. He бянтэжачыся ад таго, што гэта быў бы погляд не на жывы народ, а на нейкі этнаграфічны манекен, пазбаўлены душы і таму абыякавы да розных «моўных» апранах, якія на яго накідваюць. Падыход да беларусаў як да этнаграфічнага матэрыялу, прыдатнага адно для іншых, «гістарычных» народаў сто гадоў таму (з прычыны «спячкі» беларусаў) можна было б палічыць звычайнаю памылкай. Сёння ж — пасля такіх шматлікіх і надзвычай дарагіх сведчанняў яго гістарычнай паўнацэннасці — ненацыянальны (нямоўны) погляд на гэты народ цяжка не назваць блюзнерствам. Тое, што прызнавалі нормаю ў самадзяржаўнай Расіі — турме народаў, у «саюзе непарушным» можна і трэба называць сапраўдным імем: ашуканства. Нам яшчэ давядзецца казаць пра веліч і велікадушнасць і супярэчнасць паміж імі, што зусім не спрыяе беларускаму адраджэнню, якое — як ні парадаксальна — цяжка лічыць завершаным хаця б з прычыны яшчэ не знятых абмежаванняў у развіцці беларускай мовы.

Але, перш чым перайсці да пытання пра «лінгвістычныя» хваробы беларускага грамадства, варта нагадаць пра галоўнае: пра існаванне і развіццё беларускага нацыянальнага арганізма. Арганізма, які жыве і расце, які няраз даводзіў сваю трываласць і імунітэт перад самымі неспрыяльнымі «гістарычнымі» ін’екцыямі.

* * *

Жанчына ў час родаў крычыць «мама» на той мове і нават з тым адценнем, якія засвоеныя з матчыным малаком. Так, напэўна, і народы — радасць і боль, тугу і надзею, усё самае істотнае ў сабе выказваюць сваім натуральным словам.

He так даўно гісторыі было заўгодна яшчэ раз — і цяпер асабліва сурова і пільна — угледзецца ў твар беларуса, выпрабаваць дух беларускі: яго расстрэльвалі, вешалі, палілі. Ён вытрываў, пранёсшы праз магільныя ямы і дым папялішчаў сваё роднае слова. Услухайцеся:

«Палілі нас у сорак другім годзе, напрадвесні. Гэ-

та эсэсаўцы былі. 3 чарапамі... Нас пяць душ выскачыла. Ага, дык яны як ляцелі ключэм цераз гэтае вакно, дык немцы па іх вочарадзь пусцілі... Яны беглі ўсе, як гусі якія, ключэм так яны ўсе і паляглі, гэтыя людзі. А я ззаду ў вакно выпала, і тут канаўка была, і кусцікі былі такія... I ляжала я ў гэтай канаўцы. Каб на мяне гэты агонь быў, вецер, дык я б згарэла, усё роўна згарэла б у гэтай канаўцы, але вецер кланіў туды, на склады, склады таксама гарэлі. Дык я і засталася».

«Я, мае дзеткі, трохі недачуваю... Я вам буду расказваць, як было. ...I толькі, мае вы дзеткі залатыя, як гэта мы з вамі гаворым — ужо выстрал. Ужо людзі — хто на конях з таго Адамова-першага ляцяць сюды. 3 гравейкі выстрал. Тут упаў адзін... Ён так упаў, яго не забілі... Ой! Пулі свісцяць. ...Пабілі мне акно ў хаце. Пуля пабіла. Усё ўжо — немцы тут. Акружылі... А мае (дзеткі) як сядзелі на палу... Вядома, маленькія, а каля печы полічак быў такі... Хата была новая, харошая. Як згарэла, дык яны... Іх кірпіч і заваліў там... Яны ўжо там і папякліся... Мы после іх толькі костачкі TaKia пазнаходзілі. I з плацціцаў пугавічкі... A то згарэлі яны ўжо... Гэтыя трупы мы паўбіралі, пазакопвалі. Трун не рабілі. Так палаценцамі пазасцілалі і пазакопвалі... От як здзекаваліся з народа! ... Мой быў пасля ў партызанах. А пасля прыйшоў з вайны з гэтае і забалеў ён, і памёр».

«Сорак восем было гаспадарак. Чалавек сто восемдзесят — усіх пабілі. Асталося чатыры бабы і два мужчыны. Адзін у ячмяні лёг, а другі ў калодзеж ускочыў».

«Штыхамі дзетак маленькіх паролі...

А потым, як ужо наша армія ішла, нашы ў плен іх узялі. I шанавалі. Мы пайшлі глядзець іх, дык яны сядзяць каля агню, павычосваліся... Пленныя! Дык мы кажам:

— Каб вас у агонь пакідаў, як вы нашых дзяцей кідалі! ...Так яны і пасунуліся ад агню далей».

«Як ужо білі!.. Ай білі! ... Лес шумеў і зямелька стагнала, як білі».

Вось такая яна, мова беларусаў, якая сёння апавядае чалавецтву пра тое (магчыма, менавіта тут і трэба 376

шукаць ключ да нацыянальнай ідэі народа), якой звышскацінаю робіцца кожны, каму заманецца зрабіцца звышчалавекам. Няўжо мова, загартаваная здзекамі «чынгісханаў з тэлеграфамі» (А. Адамовіч), выжыла дзеля таго, каб знікнуць у хітрамудрых лабірынтах «асвечанага» Малоха? He думаю.

Навукова-тэхнічны прагрэс нясе ў сабе не толькі суцэльную уніфікацыю. Дыферэнцыяльнасць, разнастайнасць — таксама. Тэхнічная рэвалюцыя — не толькі смерць і гніццё. Яна таксама — нараджэнне і абуджэнне. У народа, як і ў асобы, яна ўзмацняе пазіцыі ведаў, а з імі — годнасць, гордасць, дух творчасці, самавыяўлення і самасцвярджэння. Словам, у ёй — свая жыццядайная крыніца і свая багна, свой росквіт і сваё завяданне, але і завяданне — толькі адна з праяў жыцця, ды не само бясконцае ў развіцці жыццё. Ад нас з вамі залежыць, чаму аддаць перавагу.

Насуперак дапушчанаму напачатку агульнаму сцвярджэнню Беларусь мае сваю інтэлігенцыю. Вядома, яе колькасць не адпавядае колькасці кадраў з вышэйшай адукацыяй, але гэтая інтэлігенцыя здольная надаць народу нацыянальна-інтэлектуальнае паскарэнне, стрымаць якое не зможа самая шматлікая раць чыноўнікаў і «генералаў». Знайшліся ж тры беларускія інтэлігенты, што, узброіўшыся дасягненнямі гэтай самай НТР, аб’ездзілі і абышлі беларускія вёскі і мястэчкі, запісалі на магнітафонную стужку ўспаміны ацалелых смертнікаў нашых хатыняў і пакінулі сучаснікам і нашчадкам унікальны гістарычны і літаратурны помнік.

Угледзьцеся ў твары жывых з «вогненных вёсак», услухайцеся ў іхнія журботныя ўспаміны, якія дыхаюць не толькі смуткам. Шмат скажуць вам гэтыя людзі, у тым ліку і пра бестэрміновы пашпарт сваёй мовы.

* * *

Як сведчаць дні мінулыя і сённяшнія, беларускі народ — не раб і не нямко. 3 пазіцый гэтага народа Вашага пытання не існуе. Яно ўзнікла не сярод беларусаў, а ўбаку ад іхняга гістарычнага ўзыходжання і насупор яму. У яго вельмі даўняя, ды не вельмі слаўная гісторыя. Гэтае пытанне народжана сярод тых, хто глядзеў на беларусаў прыкладна так, як глядзіць

сталяр на негабляваную дошку, мераючыся габляваць яе да неабходнай, на яго думку, гладкасці.

Спачатку польскі кароль імкнуўся дагабляваць мой народ да бляску акаталічанага шляхціца. Потым маскоўскі цар-«адзінавернік», выпраўляючы намаганні свайго польскага калегі, «лекаваў» зранены беларускі арганізм, сілячыся ўдыхнуць у яго вялікадзяржаўны дух «лстннного веллкоросса». Амаль паўтысячагоддзя мой народ, пакінуты і здраджаны сваімі найвышэйшымі і сярэднімі саслоўямі, іншаземныя валадары прагнулі — кожны на свой капыл — зрабіць «нстннным». He атрымалася. Ён, верны свайму прызначэнню, застаўся беларускім народам, але пасля такіх доўгіх эксперыментаў выйшаў з інквізітарскай лабараторыі духоўна надламаным. Амаль без сваіх пісьменнікаў, гісторыкаў, філосафаў, мастакоў, кампазітараў.

Чатыры стагоддзі яму было дазволена толькі нараджаць для больш магутных суседзяў Касцюшкаў, Міцкевічаў, Дастаеўскіх. Затое не дазвалялася перадаваць дзецям сваім сваю мову, а праз яе — дух і мудрасць народа. I вырасталі дзеці, якія забылі сваіх продкаў, мяняліся пакаленні, што не памяталі ўжо свайго спрадвечнага радаводу і наймення. I самі беларусы ўжо былі сур’ёзна засумняваліся ў сваёй «самостн»: амаль у цэнтры Еўропы з’явілася этнаграфічнае дзіва — мужыцкі народ, які называў сябе «тутэйшымі».

Відаць, значны «маштаб дасканаласці» (Ё. Гердэр) атрымаў гэты народ на пачатку свайго шляху, калі прахапіўся ад духоўнай спячкі і няпамяці менавіта тады, калі гісторыя ўжо, здавалася, завяршыла на гэтай частцы зямлі пайменны ўлік усіх дзяржаў і народаў.

Багушэвіч, Купала, Колас, Багдановіч, Цётка, Ядвігін Ш., браты Луцкевічы... 3 глыбінь беларускіх прыходзяць людзі і імкнуцца выказаць ідэю свайго народа, схаваную пад яго саматканаю апранахаю. I якраз з адраджэння беларускай мовы пачынаюць яны сваю вялікую і нялёгкую працу.

На гэтай мове, што яшчэ чатыры стагоддзі таму гучала ў палацах літоўска-беларускіх канцлераў і магнатаў, быў створаны і выдадзены самы дасканалы для свайго часу ў Еўропе кодэкс законаў (Статут Вялікага княства Літоўскага). Геній Францыска Скарыны падараваў беларусам і ўсяму ўсходняму славянству

першы пераклад «Бібліі», спрыяючы «наученню простых людей рускаго (не блытаць з «русскнм»! — A. К.) языка» і «лепшаму вразумленлю люду «хрлстлялского л посполлтого». Мова, якая на поўны голас заявіла пра свае велізарныя магчымасці ў часы Рэнесансу, на некалькі стагоддзяў (іронія геапалітык і геакультур?) аказалася выцесненай з усіх шляхоў і скрыжаванняў публічнай культуры і палітыкі і загнанаю ў курныя сялянскія хаціны. Гэтую мову ў яе ж доме давялі да становішча брыдкага качаняці. Паскорыўшы свой поступ, гісторыя пачынае абыходзіць яе стараной са сваімі навуковымі і мастацкімі адкрыццямі, творамі, прамыслова-тэхнічнымі пераваротамі, палітычнымі рэвалюцыямі — усімі тымі з’явамі, у непасрэднай сувязі з якімі развіваліся, удасканальваліся (зрэшты, і засмечваліся) іншыя еўрапейскія мовы.

Беларуская мова, якая на мяжы XIX—XX стагоддзяў падала свой спакутаваны, але яшчэ досыць жывы голас, нечым нагадвала нясмелую, сарамяжлівую Папялушку, што адважылася выправіцца на каралеўскі баль. Праўда, першыя беларускія падзвіжнікі, што ўзяліся вывесці сваю «мужыцкую» мову на шырокі свет, не мелі дапамогі ні ад добрай чараўніцы, ні ад магутнага прынца. Наперадзе ў беларускай Папялушкі была нялёгкая задача пераканаць фанабэрыстую і самаўпэўненую публіку ў тым, што за яе простым абліччам хаваецца не праставатасць, а нешта болып істотнае і не менш шляхетнае і што яе словатворныя здольнасці не маюць аніякага дачынення да «трапкі», «парадка» ды іншых прыкладаў з трасянкі, якімі захапляюцца гумарысты пэўнага гатунку.

«Не пакідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі!» — з такім наказам уступілі беларусы ў XX стагоддзе, адначасова наганяючы тое, што было ўпушчана ў эпохі мінулыя, і ажыццяўляючы ўладныя загады новага часу. Вынікі гэтай буйнамаштабнай і шматстайнай працы немагчыма ўявіць па-за межамі беларускай мовы, да шматжыльнасці якой дадаецца нямала іншых вартасцяў, якія дазваляюць ёй падымаць свой, ужо зусім не мужыцкі народ да ўзроўню сучаснай эпохі.

Мяркуйце самі. У 1906 годзе намаганнямі невялікай групы дробнашляхецкіх інтэлігентаў-беларусаў выйшлі першыя газеты на беларускай мове «Наша доля» і «Наша ніва», уквелена сустрэтыя тагачаснай ру-

сафільскай і паланафільскай публікай як нешта надуманае і супрацьнатуральнае. Праз 70 гадоў прадстаўнік ААН з удзячнасцю прымае ад маіх суайчыннікаў на захаванне 12 тамоў «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». Да больш і менш магутных моў нашага СССР і іншых краін, якія даўно і стала асвойваюць творы беларускай літаратуры, нядаўна прыбавілася англійская мова. Уолтэр Мэй, перакладчык анталогіі «Беларускай паэзіі», імкнуўся, як ён сам піша, перадаць англійскаму чытачу «прыгажосць, мілагучнасць беларускай мовы, яе шчырасць і сілу, раскрыць крыніцу мужнасці і непахіснай веры народа ў лепшую будучыню, усё тое, што (ён) так палюбіў у беларускай паэзіі і ў беларусах». Дзякуючы савецкай касмічнай прамысловасці мая мова гучала з вуснаў Пятра Клімука, які чытаў Якуба Коласа другому насельніку зорнага карабля свайму рускаму брату Севасцьянаву.

Словам, наказ Мацея Бурачка, бацькі беларускага адраджэння, не забыты. Жыве і развіваецца мова беларуская, а з ёю — народ Беларусі. I калі камусьці здаецца, што гэтае развіццё вядзе да скону, дык у такой памылцы менш за ўсё вінаватыя беларусы.

Пытанне, з якога пачаўся гэты ліст, не выказвае — паўтараю — ні інтарэсаў, ні волі беларускага народа. Але адлюстроўвае пэўнае стаўленне да беларусаў збоку. Так ужо вядзецца здавён — Вы гэта бачылі! — што збоку зусім не заўсёды «адгадвалі», што для беларусаў лепей і што горш. Здавалася б, канулі ў Лету прычыны, праз якія гэты народ доўгі час заставаўся аб’ектам чужых інтарэсаў і палітык, а стан нашае мовы па-ранейшаму выклікае пытанні і непаразуменні.

Чаму ж так адбываецца? Чаму і сёння жыццё вымагае ад беларусаў шмат намаганняў на расчыстку завалаў і перашкод на піляху развіцця сваёй мовы і культуры? Чаму гісторыя, надаўшы ім неабходнае паскарэнне, не абараніла беларусаў ад путаў інерцыі і кансерватызму, якія часта трымаюць культурнае ўзыходжанне на халастых абаротах, а часам нават даюць гэтаму працэсу адваротны ход?

Грунтоўныя адказы на гэтыя пытанні мне не па сіле, колькі б я ні працягваў гэты і так некароткі ліст. He ўпэўнены, што такія адказы сёння ўвогуле магчымы. (Даводзіцца памятаць да таго ж: жывём мы не толькі ў век братэрства, але і ў век даносаў. 3 гэтае прычыны

маўчанне перад несправядлівасцю не ў меншай пашане за саму святую справядлівасць.) I ўсё ж наважуся скіраваць Вашую ўвагу на адзін істотны бок праблемы, які зможа, магчыма, раскрыць і саму праблему. А менавіта — на рэшткі «русского дела» ў... суверэннай сацыялістычнай Беларускай Рэспубліцы.

* * *

Вось пра што сведчыць «Лысая гара», літаратурны помнік беларускай народнай творчасці 70-х гадоў XX стагоддзя.

Быў час, быў век, была эпоха, Калі, наеўшыся ў адвал, Сёй-той прыкінуў, што панчоха — Зусім някепскі ідэал.

Калі ў сталіцы беларускай Культурнасыты мешчанін Лічыў грамадскаю нагрузкай «Язык тутэйшы» прышчаміць.

Калі другі артыст народны He знаў і двух народных слоў, Затое меў тут харч нязводны I ўволю цешыўся з аслоў.

Яны даўно былі гатовы Ажыццявіць «святы» парыў — Ліквідаваць дашчэнту мову, Якой Купала гаварыў.

Паэтычныя абагульненні такога накалу не з’яўляюцца самі сабой. У іх — кроватачывая рана беларусаў. He тых, якія на пачатку стагоддзя, захацеўшы «людзьмі звацца», панеслі па свеце на худых плячах «сваю крыўду». Дзеці і ўнукі тых беларусаў ужо зрабіліся людзьмі і таму не могуць змірыцца з прыніжэннем іхняй нацыянальнай годнасці. Тады крык беларусаў спагадліва пачула Расія Горкага і Ульянава-Леніна. Я не ведаю імя Расіі, якая прыслухоўваецца да сённяшняга смутку маіх суайчыннікаў, хочацца верыць, што гэты смутак усё ж пачуюць.

Дзе прычыны асіміляцыі? Хто непасрэдна вінаваты ў гэтым? Такія пытанні вымагалі б адмысловага разгляду. Але сёе-тое нам падказваюць кагадзе працытаваныя строфы.

Зло — часткова ў самой эпосе, якая дазваляе «панчосе» быць ідэалам найвышэйшага ўзроўню. Цяжка зразумець, адкуль узнікаюць такія «ідэалы» (у выніку няўдалай стыкоўкі абедзвюх рэвалюцый або з характару адной з іх), але яны ў наяўнасці і, каб у гэтым пераканацца, неабавязкова ехаць у сталіцу Беларусі. Калі ж «панчоха» знаходзіць сабе прытулак у палітыцы, у культуры, вынікі з’яўляюцца хутка. I хіба толькі на Беларусі?

Прызнаюся Вам: калі гляджу на паліцы і вітрыны маскоўскіх кнігарняў, учытваюся ў загалоўкі рускіх газет, якія недалёка адышлі ад «казенных громкоговорнтелей» (М. Кальцоў), бачу, што становішча з маёй моваю ненашмат цяжэй, чым з моваю Пушкіна, Гогаля, Твардоўскага, Шолахава. Якая доля слоўнікавага запасу гэтай мовы сёння ў чынным ужытку? He ўпэўнены, што гэтая доля дастатковая для паспяховага абслугоўвання дзвюх рэвалюцый адначасова і пагатоў — для падрыхтоўкі будучай «рэвалюцыі духу». Да таго ж «ускраінам» не ўсё адно, з якім багажом наведваецца да іх «велнкнй н могучнй». Са словамі «революцня», «коммуннзм», «коллектнв» (няхай сабе н запазычанымі) альбо са словамі «блат», «бронь», «очередь», «бардак» і безліччу іншых слоў і паняццяў, якія ўкараніліся ў жыццё і побыт беларусаў (і не толькі іх).

Але значна горш, калі вялікая і развітая мова (прычым неабавязкова ў руках рускіх) робіцца сродкам дасягнення зусім не вялікіх мэт. «Панчошныя» справы па-майстэрску абладжваюць сёння «самн белорусы». Нядаўна, напрыклад, яны прынялі закон БССР пра народную адукацыю, запісаўшы ў ім, што вучням сярэдняй школы даецца магчымасць навучання на роднай мове або на мове другога народа СССР, а бацькі маюць права выбіраць для дзяцей па сваім жаданні школу з адпаведнай мовай навучання. А вось палітыка, якая дзейнічае «па законе»: «Открывая шнрокпе возможностн для нзучення белорусского п русского языков, мы счнтаем непозволйтельным какне-лнбо шагн, создаюіцне предпочтнтельные условпя для любого нз ннх, подчеркнваюіцне прнорнтет того ллн другого» Ч

Варта Вам хоць ненадоўга завітаць на Беларусь,

1  Кузьмнн А. Ннтернацнональное воспнтанне // Полнтнческое самообразованне. 1977. № 2. С. 42.

і Вы пераканаецеся, што знешне бяскрыўдныя словы палітыка пра роўнасць абедзвюх моў на практыцы азначаюць «роўнасць» Чырвонай Шапачкі і Шэрага Ваўка, што рэзка скарачаецца колькасць школ з беларускай мовай навучання, што вучняў спрэс («по желанню роднтелей») вызваляюць ад вывучэння роднай мовы, а калі кагосьці і прымушаюць яе вучыць (калі існуе Беларусь, хоць нехта ж павінен вучыць беларускую мову), дык «вывучаюць» яе з усёй вынаходлівасцю засваення не самых улюбёных школьных дысцыплін. Такі «моўны» клімат выхавання будучых «капітанаў» далёкага і блізкага плавання.

На наступнай прыступцы, да прыкладу, дзе-небудзь у Бабруйску, вучня будуць вучыць палехскаму промыслу, але не традыцыйнаму беларускаму роспісу, яшчэ вышэй — вучыць праектнай і будаўнічай справам пераважна ў ракурсе жалеза і бетону, у век НТР як быццам «безнацыянальных». Так вырастаюць мастакі, гатовыя зарабляць, але не здольныя ствараць. Так з’яўляюцца праекціроўшчыкі, абдзеленыя пачуццём нацыянальнай своеасаблівасці, гістарычнай пераемнасці і няздольныя ў сваім вынаходніцтве падняцца вышэй фантазіі жыхароў горада Глупава. Да прыкладу, беларускія глупаўцы хоць і не Волгу «толоком замеснлн», затое жывую Нямігу засыпалі жвірам і закаталі асфальтам, за адным разам зруйнаваўшы старадаўнія кварталы старажытнага Мінска.

Праблема, вядома, не толькі ў развіцці мастацкіх промыслаў, архітэктуры. Жывапіс, скульптура, графіка, плакат, музыка, кіно, харэаграфічнае мастацтва, словам, стан усёй беларускай культуры нельга зразумець па-за праблемаю беларускай мовы (зразумела, разглядаючы мову не толькі як сродак зносін паміж людзьмі, але найперш — як дух і спосаб іх жыццядзейнасці і самавыяўлення). Асабліва не рызыкуючы памыліцца, можна выказаць меркаванне, што сёння ў беларускай культуры, за выняткам літаратурнага цэха, шмат спецыялістаў, кадраў з вышэйшай адукацыяй і мала, да крыўды мала беларускіх інтэлігентаў.

Што ж тут заганнага, запытаецеся Вы, калі людзі самі аддаюць перавагу рускай мове? Хіба можна не лічыцца з жаданнямі людзей? Але ў тым і сутнасць праблемы, што вонкавыя і выпадковыя (прыўнесеныя шматгадовымі неспрыяльнымі акалічнасцямі) прыкме-

ты часам выдаюцца за натуральнае волевыяуленне. Паводле такой сумніцельнай логікі, можна было, напрыклад, і ў 1922 годзе прыслухацца да настрою слуцкага селяніна, які адмаўляўся падтрымліваць школу ў сваёй вёсцы толькі з тае прычыны, што там «маліцца не вучаць, а нейкую беларускую мову заводзяць». Дарэчы, і тады знаходзіліся людзі, гатовыя бачыць у сялянскай адсталасці патрабаванне самога часу. Гэтыя людзі — ужо не царскія сатрапы, а буравеснікі рэвалюцыі — якія выступалі ў першыя гады Савецкай улады супраць «нскусственного насаждення белорусской нацлональностн» \ у сэрцы, відаць, былі перакананыя ў слушнасці сваёй пазіцыі, бо навідавоку ў іх быў тагачасны настрой гэтак званага сярэдняга беларуса, што яшчэ не зусім абудзіўся ад чатырохсотгадовай спячкі. Буравеснікам светлай будучыні яшчэ трэба было засвоіць той элементарны ўрок гісторыі, што ні яднанне пралетарыяў усіх краін, ні ўсталяванне сусветнага братэрства народаў немагчымыя над нацыянальнасцямі і пагатоў — насуперак ім. Жыццё неўзабаве змусіць іх прызнаць, што рэвалюцыю — калі не зводзіць яе да звычайнага палітычнага перавароту — нельга паднесці народу як нейкі падарунак; яе здзяйсняе сам народ у адпаведнасці са сваім гістарычным досведам і духам.

Толькі на такім грунце беларусы, уцягнуўшыся ў перабудову жыцця, змаглі будаваць яго па-новаму, як бы нанова ствараючы і саміх сябе: людзей са сваім імем, моваю, са сваёй культурай.

Варункі сацыялістычнага будаўніцтва, якія забяспечвалі нацыянальне і сацыяльнае адраджэнне беларускага народа, не заўсёды спрыялі гэтым працэсам. 3 60 гадоў Савецкай улады 20 прыпадае на тэрытарыяльную раз’яднанасць беларускага арганізма (За-

1 «Мы счптаем,— пісаў сакратар Паўночна-заходняга камітэта РКП(б) В. Кнорын,— что белорусы не являются нацней н что те этнографнческне особенностп, которые нх отделяют от русскнх, должны быть нзжнты» («Звезда». 1918. 6 кастрычніка). Ha XI з’ездзе партыі нарком I. Сталін мусіў адмыслова спыняцца на памылках нацыянальных нігілістаў, што выступалі супраць самавызначэння беларускай нацыі (гл. XI сьезд РКП(б). Стенографнческнй отчет. М., 1963. С. 213). Хто перамог бы тады ў спрэчцы, каб «мужыцкая мова» не выйшла б на той час на бурлівыя скрыжаванні эпохі, сказаць цяжка. Беларускі рух той пары разам са сваімі героямі яшчэ дачакаецца вартых сябе даследчыкаў, дачакаецца ўвагі і павагі нашчадкаў.

ходняя Беларусь пад прыгнётам буржуазнай Польшчы), 7 гадоў — на дзве вайны, якія перааралі край удоўжкі і ўпоперак, гадоў 10 — на паваенную нармалізацыю жыцця (праблема кавалка хлеба і даху над галавой). Застаецца толькі 20 з нечым гадоў, дый тыя не пазбаўлены крайнасцяў або звычайнага авантурызму ў нацыянальнай палітыцы.

За такі кароткі тэрмін было магчыма панабудаваць на Беларусі заводаў і гарадоў, асушыць балоты (перастараліся, кажуць, і тут, часам зводзячы асушэнне да высушэння), забяспечыць сацыяльныя выгоды. Але не паспела і не магло паспець завяршыцца нацыянальнае адраджэнне, найвышэйшай праяваю якога можна было б лічыць дасягненне народам у с еагульнай моўнай к у л ь т у р ы. Маецца на ўвазе такое становішча, калі беларуская мова ў сваёй літаратурнай форме вернецца ў кабінеты суддзяў і палітыкаў, у залы пасяджэнняў, у дзіцячыя сады, школьныя класы і студэнцкія аўдыторыі, у тэатры і клубы (прычым не толькі на сцэну), на вуліцы і плошчы гарадоў і пасёлкаў. Карацей, калі яна з арнаментальнае аздобы ператворыцца ў жывую тканіну грамадскага жыцця, а беларускае слова ў тралейбусе, у крамах беларускай сталіцы будуць прымаць гэтаксама натуральна, як прымаюць тут сёння сапсаваную рускую мову, якая сапраўды хутчэй нагадвае не арыгінальную мову, а дыялект. Калі, урэшце, сфармуецца і стабілізуецца патрэбны нацыянальна-моўны макраклімат, без якога беларускія Рамэо і Джульета былі б асуджаныя на вечную немату.

Цяжка сказаць, калі прыйдзе пакаленне беларусаў, якое канчаткова вылечыцца ад комплексу моўнай непаўнацэннасці, ад своеасаблівай нацыянальнай сарамлівасці. Але фармаванне гэтага пакалення ўжо сёння — не прывід, а жывая рэальнасць, што цягнецца да сонца маладымі парасткамі на абноўленай беларускай ніве. Палітыкі, дапушчаныя да гэтага незваротнага працэсу, могуць яго паскараць або запавольваць (на жаль, часцей яны аддаюць перавагу другому з названых варыянтаў), але не могуць перарабіць ягоную ўнутраную логіку нават з дапамогаю новых законаў, якія адкрываюць шлях... да беззаконнасці.

«Ахавальнікам» роўнасці правоў абедзвюх моў на Беларусі чамусьці няўцям, што гэтая «роўнасць» —

на няроўных зыходных магчымасцях аднаго і другога і што мацнейшы мае больш прывілеяў. Ім (відаць, яны сур’ёзна маюць сябе за марксістаў-ленінцаў) няўцям, што пасля шматвяковага пераследу, які моцна загамаваў і дэфармаваў развіццё беларускай мовы, трэба найперш знішчыць фактычную няроўнасць — велізарныя гістарычна-культурныя дыспрапорцыі ва ўзроўнях абедзвюх моў. Карацей, трэба забяспечыць «выраўноўванне ўзроўняў» у адпаведнасці з прыродаю сацыялізму, як яе разумелі Маркс і Ленін. He пашкадуйце ўчарашняму «брыдкаму качаняці» цеплыні і корму; толькі тады, калі яно стане на крыло і зойме сваё месца ў роўным жураўліным ключы,— тады ваша пракурорская «недапушчальнасць» можа мець нейкі сэнс.

Але калі «потреба дня» або «угода дьявола» захінаюць асобным дзеячам гістарычную перспектыву — ад гэтага сама перспектыва яшчэ не знікае. Некаторым «заканадаўцам» 30-х гадоў, якія былі адзначаныя татальным наступам на маладыя, яшчэ не ўздужэлыя сілы беларускай інтэлігенцыі (М. Гарэцкі, У. Ігнатоўскі, М. Шчакаціхін, П. Галавач, М. Чарот...), гэтым «заканадаўцам» таксама было, пэўна, няўцям, што іхні р-р-рэвалюцыйны наступ на «буржуазны нацыяналізм» у сацыялістычнай Беларусі недалёка адышоў ад самай махровай контррэвалюцыі, што прыкрывае свае брудныя справы чырвоным сцягам. Няўцям, што праз нейкія дваццаць гадоў час рэабілітуе ахвяры, хоць (пакуль) не назаве яшчэ сапраўдным імем ініцыятараў і выканаўцаў неронаўшчыны XX стагоддзя. Беларуская культура яшчэ няхутка ачуняе пасля крывавага злачынства, учыненага над першым пакаленнем яе інтэлігенцыі...

Дарэчы, адзначым, што прысуд 1864 года аб пакаранні смерцю першага беларускага інтэлігента і рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага быў складзены на рускай мове. Гэтая ж мова спадарожнічала шальмаванню і «пуску в расход» (яшчэ адно словазлучэнне) Каліноўскіх новага часу. Прычына, вядома, не ў мове, а ў яе канкрэтных носьбітах. Таму я і не магу не зрабіць тут нотабена: на маю зямлю мова братняга народа прыходзіць не толькі ў вобразе бунтоўнай ліры Лермантава і богатворнага смутку Чэхава, але таксама — у абліччы самазадаволенага, бяспрэчнага «не п-п-потерплю!», якое часта заглушае наша роднае, мяккае

«калі ласка». I сёння пад гэтае «не п-п-потерплю!» на Беларусі працягваецца паляванне на «нацыяналістаў», хоць, трэба прызнаць, спосабамі больш дэмакратычнымі. Цяперашнія «паляўнічыя» навучыліся абыходзіцца без крывапусканняў. Ёсць надзея, што па часе яны наб’юць аскоміну і на духоўных рэпрэсіях, калі афіцыйнымі «выкрываннямі» забіваюць ісціну.

Нават сацыяльна справядлівы лад, як бачым, робіцца бяссільны там, дзе палітыка адрываецца ад маральнасці. Пераадоленню гэтага разрыву — дзеля болып спрыяльнага развіцця роднай мовы і не толькі дзеля гэтага — магла б значна пасадзейнічаць беларуская інтэлігенцыя. Але тая сама, як Вы ведаеце, хворая на бязмоўнасць. У гэтым яе і віна, і бяда. У гэтым, магчыма, адна з найвастрэйшых праблем беларускага нацыянальнага жыцця. А хвароба інтэлігенцыі тлумачыцца, мякка кажучы, далікатным становішчам беларускай мовы, якую не пераследуюць, але і не вельмі каб заахвочвалі.

Дзе ж выйсце з гэтага зачараванага кола і ці ёсць яно ўвогуле? Думаю, што ёсць. Яно ў стварэнні сапраўды роўных (хоць бы роўных, калі перавагі «непозволнтельны») умоў для абедзвюх моў.

Што ж адбываецца на практыцы? Пасля 400-гадовага выгнання нашай роднай мове дазволілі нарэшце існаваць побач з рускай, але на ўмовах, якія нечым нагадваюць умовы жыцця беднага сваяка (і гэта на сваёй зямлі!). Беларуская мова выцеснена са сферы дашкольнага і школьнага (горад) выхавання і навучання, з прафесійнай сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі; не дазволілі ёй замацавацца ні ў партыйным, ні ў савецкім апараце. Усё афіцыйнае жыццё рэспублікі абслугоўвае руская мова Ч

1  Трэба адзначыць, што так было не заўсёды. Юная рэвалюцыя калісьці і на гэтым накірунку зрабіла была першы і, як высветлілася, адзіны крок, паставіўшы задачУ «далейшага паглыблення і пашырэння беларусізацыі ў партыйным і савецкім апараце», высунуўшы не менш высакароднае патрабаванне, «каб уся КП(б)Б загаварыла на беларускай мове» (XI з’езд Камуністычнай партыі (балыпавікоў) Беларусі. Мн., 1928. С. 424). Сёння беларуская партарганізацыя — адзіная, бадай, з усіх рэспубліканскіх партарганізацый, якая не шануе сваю родную мову на пасяджэнняз, нарадах, бюро, пленумах, сесіях, сходах. He думаю, каб і гэтая «інтэрнацыяналісцкая» рыса доўга заставалася нязменнай. У прыватных гутарках і тут пачынаюць усё часцей лекаваць flyray родным, незаменным словам.

Інтэлігенцыя, якая фармуецца і жыве ў такіх абставінах, не засвоіўшы як след роднай мовы і не прызвычаіўшыся да яе, не можа перадаць яе сваім дзецям. Найчасцей дзеці такіх інтэлігентаў разам з матчыным малаком засвойваюць мову... не матчыну. Можна зразумець іх пазнейшую рэакцыю на вывучэнне беларускай мовы ў школе, як і павальныя намаганні бацькоў (балазе дзейнічаюць яны пад сцягам закону) уратаваць сваіх сыночкаў і дачок ад празмернай вучэбнай нагрузкі.

He засвойвае гэтая інтэлігенцыя глыбока і чужое мовы — зразумелай, даступнай, але не адухаўляючай. На гэтай мове яна стварае электронна-вылічальныя машыны, піша канцылярскія даведкі і палітычныя даклады. Але на ёй немагчыма развіваць культуру, якая спрадвеку вырастала на канкрэтнай зямлі, жывілася сокамі гэтае зямлі, дыхала яе паветрам, грэлася пад яе сонцам (гаворка — не пра спажыўцоў, а пра стваральнікаў культуры).

I ўсё ж магчымасці дэнацыяналізацыі беларускай інтэлігенцыі маюць свае межы. Пра бесперспектыўнасць адзначанай з’явы можна меркаваць па глыбінных тэндэнцыях як самога беларускага грамадства, так і сумежных з ім народаў: палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў, зрэшты — усяго сучаснага чалавецтва, у якога цяжкае перарывістае дыханне неўтаймоўнага «прагрэсу» спараджае новыя і значна болып моцныя нацыянальныя імпульсы, здольныя лекаваць і ўзвышаць чалавечы дух над «свінымі памыямі» часу.

Беларуская інтэлігенцыя па часе растлумачыць свету, што яе міжнацыянальная камунікатыўнасць вырастае з яе ўласных нацыянальных вартасцяў, але зусім не ў баку ад іх і што ненацыянальны «інтэрнацыяналізм» мае столькі ж агульнага з прыродаю і духам сацыялістычнага ладу, як і незлічоныя «дворянскпе гнезда» і «дома бедноты» — лясныя і гарадскія палацы «слуг народа», якія паразітуюць на народным целе толькі з тае прычыны, што народ яшчэ не сказаў свайго спрадвечнага: досыць!

Веру маю падтрымліваюць фізікі-вандроўнікі, якія ратуюць ад «навукова-тэхнічнага» варварства жывапіс старажытнага Палесся (рэшткі сядзібы Дастаеўскіх уратаваць яны не паспелі). У іхнім падзвіжніцтве —

заўтрашні дзень беларускай інтэлігенцыі ў высокім сэнсе гэтага слова.

Спадзеючыся ў завяршэнні нацыянальнага адраджэння найперш на яе, не будзем прыніжаць значнасць іншых сацыяльных роўніц беларускага грамадства. Аднак можна выказаць меркаванне, што падвышэнне ролі рабочых, спецыялістаў, чыноўнікаў, прафесійных вайскоўцаў і г. д. у гэтым працэсе шмат у чым абумоўлена тым, што яны засвойваюць найвышэйшыя каштоўнасці нацыянальнай культуры і найперш — літаратурнай мовы. I гэты шматабяцальны працэс, які прыспешвае тая самая НТР, нараджаецца ў нас навідавоку, варта толькі захацець да яго прыслухацца і прыгледзецца. Шэраг фактаў кажуць, што ў недалёкай будучыні мы зробімся сведкамі з’яўлення нечага накшталт адзінага нацыянальнага фронту, які павінен будзе ў поўным аб’ёме скончыць справу, пачатую на Беларусі Багушэвічам і Купалам, Леніным і Чарвяковым. I тады мой народ, канчаткова спазнаўшы і ўсвядоміўшы сваю ідэю, той самы «маштаб дасканаласці» і зрабіўшыся поўнаўладным гаспадаром у сваім доме, наўрад ці дазволіць нацубіць на сябе без патрэбы іншамоўныя апранахі. Бо ажыццявіць сваё прызначэнне яму зручней будзе ў сваёй спрадвечнай, беларускай. Ад гэтага ў беларусаў зусім не паменшае ахвоты спасцігаць здавён блізкую і незамяняльную для іх паўнакроўнага жыцця мову сястры Расіі.

Можна спадзявацца таксама: з часам і руская мова знойдзе ў сваіх дачыненнях з беларускай аптымальнае спалучэнне велічы з велікадушнасцю. Балазе гэтая суладнасць закладзена ў самой прыродзе мовы братняга народа, кіруючыся якою паважаны ўсімі велікарус Ульянаў-Ленін імкнуўся сам і нам наказваў «заіцшцать росснйскнх ннородцев от нашествня того нстннно русского человека велнкоросса-шовнннста, в суіцностн подлеца н наснльннка, какнм является тнпнчный русскнй бюрократ»

Навучаныя гісторыяй, мы адрозніваем дабратворны ўплыў мовы рускага народа і тлятворнае «не п-п-потерплю!», «р-р-разорю!» «нстпнно русского держнморды», зборнае аблічча якога дапаўняе сёння збюракрачаная і дэнацыяналізаваная частка беларускага

1 Леннн В. Н. ПСС. Т. 45. С. 357.

грамадства. Гэтая частка, аднак, не зводзіцца да цэлага і не мае нічога агульнага з унутраным станам і гістарычнай дынамікай цэлага.

Відаць, мой не зусім прычасаны ліст здоўжыўся. Сябар павінен усё разумець з паўслова. Але, пакутуючы над гэтымі радкамі, я думаў не толькі пра сяброў. Пра зласліўцаў — таксама. Як вядома, Госпад не надзяліў іх здольнасцю хуткага разумення. Там, дзе варта было б прыслухацца да голасу розуму і сумлення, з іх боку чуюцца сапраўдныя вадаспады абвінавачванняў. Іхняя самаўпэўненая безапеляцыйнасць часткова і прычынілася да падрабязных тлумачэнняў у пытаннях увогуле ясных.

Зусім не збіраючыся ў нечым Вас адукоўваць, я не мог не спадзявацца на разуменне і падтрымку рускімі сябрамі пазначаных у гэтым лісце сённяшніх імкненняў беларусаў. Надзея мая грунтуецца на глыбокай павазе да рускай ідэі з яе (наколькі яна даступная майму разуменню) адмаўленнем рэлігіі ўлады і сцвярджэннем рэлігіі духу. Натуральная і наша салідарнасць з адраджэннем вашай ідэі: без духоўнага самаачышчэння рускага народа і нам цяжка разлічваць на поспех сваёй справы. Беларусы не маюць, магчыма, саборных якасцяў, але па сваёй сутнасці яны — таксама народ богачалавечы і чужы чалавекабогу.

Народы, якіх моцна параднілі стагоддзі, будуць разам і ў наканаваным Славянству будучым выпрабаванні. I мы выйдзем з яго тым больш паспяхова, чым раней пазбавімся ад рэшткаў унутранага пан-мангалізму, навучыўшыся паважаць тое, што адрознівае кожнага з нас ад суседзяў, гэтаксама, як і навучыўшыся даражыць сваёй крэўнасцю.

Нашае імкненне — у поўнай згодзе з тым, як разумелі агульнаславянскае адзінства яго геніяльныя выразнікі. «Было бы очень прнскорбно, еслн бы, напрнмер, подражая полнтнке канцлера Бнсмарка, мы поставнлн вопрос о напшх окрннах на почву прннуднтельного н прямолннейного обрусення» Ч Боскай волі заўгодна было прымусіць Расію адмовіцца як ад «сваіх» ускраін, так і ад часткі сваёй дзяржаўнасці на карысць блізкіх ёй народаў. Hi магутнасць і слава ру-

1 Соловьев В. Нацпональный вопрос в Росснн. Спб., 1888.

С. 106.

скага народа, ні павага да яго з боку беларусаў, украінцаў (палякаў і фінаў — і пагатоў) ад гэтага ні на драбок не паменелі, а братнія пачуцці — калі яны сапраўды ёсць — надзейней за ўсё шукаць у наш час.

Дык будзьма паслядоўнымі, слухаючыся Боскае волі!

XI.1976—IV.1977.

Масква

Скарочаны пераклад з рускай мовы У. Арлова

Ганарар за гэтую публікацыю аўтар і перакладчык просяць пералічыць на рахунак Таварыства беларускае мовы імя Ф. Скарыны.

РЫГОР БАРАДУЛІН

БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ «АДРАДЖЭНЬНЕ» НА ДЗЕНЬ З’ЕЗДУ

Беларускі Народны фронт — Пасынак дубалобай Вандэі. Ты глыбока кідаеш зонд Адраджэння святой ідэі:

Кожнаму спрыяць у сяўбе, Каб надзея ў сэрцы рунела, Каб свой род, Свой народ, Сябе

Называў кожны існы смела.

Каб Пагоня наўскапыта У працягласць вякоў ляцела, Каб нікчэмнасць і свалата Лютым гневам марна люцела.

Каб — нарэшце! — днець пачало У айчынным нашым абсягу, Каб чало Ацяніла святло Бел-чырвона-белага сцягу.

He адступіш у барацьбе, Як бы трупна вораг ні сыкаў, Бо на правым флангу ў цябе Лазняк, Адамовіч, Быкаў.

Я вітаю

Твой Першы з’езд

У літоўска-крывіцкай Вільні.

3 годных местаў

Твой склаўся змест, Бо не выправілі правільні,

Што хацелі на свой капыл Крывіча абчасаць і знеміць. Паабтрэсшы заезджы пыл, Беларус мусіць жыць і кеміць!

0, Літоўскі Народзе, Здавён

Поруч нашы харугвы і пікі, Нашу крэўнасць не возьме скон — Асвяціў яе Вітаўт Вялікі!

Зніч нязломнасці не патух. Векавечаць падмурак трывалы Каліноўскага зорны дух, Цень Скарыны, Адчай Купалы.

Беларускі Народны фронт — Разняволеных спраў аснова. Рухнуў дом — He мяняюць гонт — Рубяць зруб

I ставяць нанова!

«Літаратура і мастацтва», 7 ліпеня 1989

ВАСІЛЬ БЫКАЎ

АДГОРНЕМ

НОВУЮ СТАРОНКУ

Выступленне на Устаноўчым з’ездзе Беларускага народнага фронту

Вялікі клопат і нязгасная трывога пасяліліся ў сэрцах кожнага, хто не глухі да небяспечнага поступу рэчаіснасці. Пад пагрозай вымірання апынулася наша культура, наша старажытная мова. Дамагацца іх аднаўлення старымі бюракратычнымі захадамі — прыняццем пастаноў і стварэннем камісій,— мусіць, марная справа, для гэтага патрэбны высілкі ўсёй грамады. Але каб намагчыся на тыя высілкі, перш трэба ўсвядоміць, штб нам пагражае, і неяк арганізавацца. Нашчадкі нам не даруюць, калі на жыцці нашых пакаленняў перапыніцца гістарычны шлях нацыі, і на яе касцях народзіцца беспамятнае племя манкуртаў. Ужо відаць, што эканоміка рэспублікі напярэдадні краху, сістэма картак усё болей запаноўвае нашым жыццём, і калі не зрабіць радыкальных захадаў — нас у хуткім часе чакае галеча, усеагульная беднасць,— пакутны лёс заняпалай краіны. Дзіўна, што тыя, ад каго залежыць дабрабыт народа, зачараваныя магіяй планавання і планавыканання, не хочуць усвядоміць, якая бяда насоўваецца на рэспубліку.

Беларускі народны фронт не дамагаецца для сябе ні багацця, ні ўлады. Але мы не хочам усенароднай галечы і прагнем справядлівасці. Мы ўпэўнены, што беларускі народ за сваю драматычную гісторыю заслужыў лепшай долі, чым тая, якой яго надзяліла шматгадовае панаванне бюракратычнай сістэмы. Урэшце толькі сляпы не ба-

чыць, што гэтая сістэма аджыла сваё і не можа даць народу нічога. Цяпер — зрэшты, як і заўсёды — яна занепакоена адным: праблемаю сваёй улады.

Шматпакутны народ Беларусі не баіцца цяжкасцяў, не цураецца працы. Ён толькі хоча, каб гзтая праца не была марнай і ішла на карысць хоць каму-небудзь, калі не яму самому. Нядаўнія дзесяцігоддзі, аднак, засведчылі, што гэтае элементарнае спадзяванне — і самае праблематычнае. Напружаная праца мільёнаў, шматгадовае абмежаванне імі сваіх элементарных патрэб замест належнага плёну неслі гора ды расчараванні. Варта прыгадаць, што нам даў Афганістан, Афрыка, Блізкі Усход, Цэнтральная Амерыка. Колькі яны нам каштавалі і чым адплацілі. Усё тое — несумненны вынік непамерных амбіцый, бескантрольнасці ды імперскай прагнасці нядаўняга палітычнага кіраўніцтва дзяржавы. Нацыянальныя і эканамічныя катаклізмы сацыялістычных краін — таксама вынік іхняй нецярпімасці, іхняй паліцэйскай, па-сутнасці, знешняй палітыкі. Увесь свет сацыялізму ўстрывожаны крызісам, у які яго ўвялі, і шукае выйсця. Сотні разоў ашуканыя. мы сваё выйсце павінны знайсці самі.

Наш рух за перабудову з’яўляецца нацыянальным па форме і дэмакратычным па змесце. У ім знойдзецца месца ўсім нацыям, з якіх складаецца народ Беларусі. Мы не выдзяляем з яго нашых даўніх братоў па зямлі і лёсе — рускіх людзей, якія даўно і бязвінна пакутуюць разам з намі. Таксама як і трагічную яўрэйскую нацыю, з якой на працягу амаль усёй нашай гісторыі мы дзялілі небагатыя набыткі нашай зямлі. Палякі і літоўцы — нашы гістарычныя браты, і мы маем безліч сведчанняў сумеснага, сапраўды братняга існавання — у межах адной экалогіі, адной культуры, і нават адной дзяржавы. Калі тое было магчыма на зары нашай гісторыі, дык чаму гэта немагчыма цяпер? Народ павінен стварыць дзяржаву на сапраўды дэмакратычных пачатках — рэспубліку для ўсіх, хто ў ёй жыве і паважае яе гісторыю, мову, яе культуру.

У тым мы не адзінокія. У нас ёсць выдатны прыклад нашых братоў — прыбалтыйскіх народаў. У гэты вырашальны для лёсу нацый час яны аказаліся мудрэйшымі і больш дальнабачнымі за нас, іхняя палітычная воля творыць цуд, і мы жадаем ім поспеху. Болей таго — мы ідзём следам, спадзеючыся на жыватвор-

ную сілу іхняга прыкладу, іхнюю дапамогу. Тое, што мы праводзім свой першы з’езд у святой для нашых народаў Вільні — найлепшы з магчымых доказаў нашай дружбы і еднасці.

Але гэта толькі пачатак. Поспех усёй нашай справы будзе залежаць ад меры палітычнай і нацыянальнай свядомасці народа Белай Русі. Мы ступілі на трудны і цяжкі шлях дэмакратычнага пераўтварэння жыцця, і на гэтым шляху нас, мусіць, чакае рознае. Але мы маем упэўненасць: зорка нашага лёсу — наперадзе.

Ззаду галеча, змрок, сталінскі таталітарызм.

Таму з вялікім клопатам і з не меншай надзеяй адгорнем новую старонку нашай шматпакутнай гісторыі.

«Літаратура і мастацтва», 7 ліпеня 1989 г.

ЗМЕСТ

Васіль Быкаў

Дзеля будучыні народа...................... 6

Анатоль Грыцкевіч

Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс пра Беларусь 9

Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч,

Адам Мальдзіс

Няўжо «забароненая зона»? Пераклад з рускай мовы А. Грыцкевіча 17

Станіслаў Думін

Пра вывучэнне гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Пераклад з рускай мовы У. Арлова 28

Анатоль Грыцкевіч

Карані і кветкі дагматызму................ 36

Адам Мальдзіс

Чалавек — стварэнне гістарычнае...... 46

Міхась Біч

Нацыянальны нігілізм і беларуская гістарыяграфія           72

Палемічны клуб «Звязды». Нараджэнне рэспублікі           94

Так пачыналася адраджэнне . ............... 113

Віктар Чаропка ...і робіцца трывожна 127

Леанід Лыч

Назвы Бацькаўшчыны: вярнуць страчанае . . 150

Іван Ласкоў

Як яна пачыналася. Пераклад з рускай мовы М. Гіля       169

Уладзімір Арлоў

Каб не ператварыцца ў таўраў. ТІераклад з рускай мовы аўтара         204

Валянцін Грыцкевіч

Пад знакам дня ўчарашняга............... 226

Уладзімір Арлоў

«Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях        257

Кастусь Тарасаў

Падзеі гісторыі і версіі літаратуры...... 272

Міхась Ткачоў Шсьменнікі, гісторыя і «рэвізоры»         293

Алег Трусаў

Дзе ж ён, момант ісціны?................... 320

Міхась Ткачоў

Нацыянальныя сімвалы: народ і гісторыя. Пе-

раклад з рускай мовы Ў. Арлова .... 331

Вінцук Вячорка

«Кроў лягла чырвонай паласой...».... 355

Аляксей Каўка

Ліст да рускага сябра. Пераклад з рускай мовы У. Арлова         370

Рыгор Барадулін

Беларускаму народнаму фронту « Адраджэньне» На дзень з’езду      392

Васіль Быкаў Адгорнем новую старонку.. 394

3 гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя арты3 11 кулы/Уклад. У. Арлова.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 398 с.: іл.

ISBN 5-340-00835-5.

С нсторней на «Вы»: Публііцнст. ст.

«Белыя плямы» мінулага, узаемадачыненні літаратараў і прафесійных гісторыкаў, нацыянальная сімволіка і іншыя праблемы вяртання беларусам іх гістарычнай памяці — такое кола тэмаў публіцыстычных артыкулаў, якія склалі гэтую кнігу. Сярод яе аўтараў вядомыя пісьменнікі і гісторыкі — Васіль Быкаў, Анатоль Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кастусь Тарасаў, Міхась Ткачоў і іншыя.

3 4702120204-042                                       ББК 84Бел7

ЛГ ОПО/АОі     П4    

Лнтературно-художественное нзданне

С НСТОРЙЕЙ НА «ВЫ»

Публйцйстйческйе статьй

Составнтель Орлов Владймйр Алексеевйч

Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке

Літаратурна-мастацкае выданне

3 ГІСТОРЫЯЙ НА «ВЫ»

Публіцыстычныя артыкулы

Укладальнік

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Рэдактары Г. С. Шупенька, У. А. Арлоў. Мастак П. М. Драчоў. Мастац* кі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Т. М, Сокал. Карэктар Я. Ф. Харко.

ІБ № 3610

Здадзена ў набор 19.03.90. Падп. да друку 14.01.91. Фармат 84X108’/». Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 21,00. Ум. фарб.-адб. 21,32. Ул.-выд. арк. 21,07. Тыраж 2200 экз. Зак. 264. Цана 1 р. 90 к.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.