Замак Отранта | Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй  Мэры Шэлі, Хорас Ўолпал

Замак Отранта | Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй

Мэры Шэлі, Хорас Ўолпал
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 368с.
Мінск 2016
98.81 МБ

ХОРАС УОЛПАЛ ' ЗАМАІ<ОТРАНТА

МЭРЫ ШЭЛІ

ФРАНІ<ЕНШТАЙН

ХОРАС ЎОЛПАЛ

ЗАМАК.ОТРАНТА

МЭРЫ ШЭЛІ

ФРАНКЕНШТАЙН, ЦІ СУЧАСНЫ ПРАМЕТЭЙ

ЗБОРНІІС

Мінск Кнігазбор 2016

УДК 821.111-31

ББК 84(4Вел)-44

У63

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»

Прадмова Ганны Бутырчык Мастак Кацярына Дубовік

ISBN 978-985-7144-49-5

© Янкута Г., Дзергачова М, пераклад, 2016

© Бутырчык Г., прадм., 2016

© Дубовік К. мастак, 2016

© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2016

ГАТЫЧНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ХОРАСА ЎОЛПАЛА I МЭРЫ ШЭЛІ

Гатычны раман — унікальная мастацкая з’ява ў гісторыі ангельскай літаратуры мяжы XVIII—XIX стагоддзяў, якая атрымала развіццё ў мастацкіх практыках наступных эпох. Гатычныя раманы выходзілі як серыямі з трохчатырох тамоў у шыкоўным афармленні, так і ў выглядзе танных брашур з дзівоснымі малюнкамі, што забяспечвала шырокае кола чытачоў — прадстаўнікоў буржуазіі, якая да канца стагоддзя вызначала эканамічнае і сацыякультурнае развіццё краіны. Менш чым за стагоддзе ў Англіі было выдадзена каля іпасцісот гатычных раманаў. Менавіта ангельцы ўбачылі ў «готыцы» нацыянальныя, a не варварскія рысы. Паспрабуем разабрацца, чым у другой палове XVIII стагоддзя ў Брытаніі было абумоўленае масавае захапленне сярэднявечнай культурай і «готыкай», якое дало сусветнай слоўнасці найлепшыя ўзоры гатычнага рамана, пачынальнікам якога лічаць Хораса Ўолпала і яго гатычную аповесць «Замак Отранта» (The Castle of Otranto, 1764) i адзін з найлепшых узораў якога быў створаны пазней Мэры Шэлі — аўтаркай культавага рамана «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» (Frankenstein, or Modern Prometheus, 1818).

У XVIII стагоддзі ў Англіі, якая перажыла дзве буржуазныя рэвалюцыі, у атмасферы прымірэння арыстакратычнага і буржуазнага саслоўяў, цярпімасці англіканскай царквы да асветніцкіх ідэй пачынае фармавацца ідэалагічная аснова еўрапейскага Асветніцтва (дастатко-

ва згадаць «Вопыт аб чалавечым разуменні» Дж. Лока (1690), працы Дж. Берклі, Д. Юма), шпаркімі тэмпамі развіваецца эканоміка, працягваецца каланізацыя Новага свету, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця прыгожага пісьменства, у прыватнасці, у галіне буйнога раманнага жанру: Сэмюэл Рычардсан, Генры Філдынг, Табаяс Смолет і іншыя.

Кожная культурная эпоха ў той ці іншай ступені суадносіла сваю эстэтыку з антычным канонам, успрымаючы яго ў якасці ўзору альбо адмаўляючы. Літаратурная думка XVIII стагоддзя фармавалася вакол знакамітай дыскусіі даўніх, ці старажытных, і новых (ancient and new), распачатай Шарлем Перо пры канцы XVII стагоддзя. Галоўным прадметам дыскусіі зрабілася стаўленне да антычнай спадчыны. Даўнія лічылі антычнае мастацтва безумоўным аўтарытэтам, нормай і ўзорам, на які заўжды трэба арыентавацца ва ўласнай творчасці. Новыя меркавалі, што антычная культура — этап, які застаўся ў далёкім мінулым, а сучаснаму чалавеку патрэбнае сучаснае (а значыць, зразумелае і блізкае) яму мастацтва. У Брытаніі гэтая дыскусія набірае сілу ў пачатку XVIII стагоддзя, калі ў ангельскай філасофскай і навуковай думцы акрэсліваецца тэндэнцыя да змякчэння класіцыстычнай нарматыўнасці ў адпаведнасці з асветніцкімі прынцыпамі: прызнанне абмежаваных магчымасцяў розуму як сродку спасціжэння навакольнай рэчаіснасці; зварот да антычнасці ў пошуках не ўзору, але аналогіі падзеям ангельскай рэчаіснасці; адсутнасць строгай жанравай іерархіі; болыпая свабода ў індывідуалізацыі стылю і г.д. Побач з пераглядам класіцыстычнага канона ў Англіі фармуюцца паняцці навізна (novelty) як важная ўласцівасць мастацкага твора і арыгінальнасць як неперайманне антычных аўтараў. Згодна з класіцыстычным канонам, якога ў значнай ступені прытрымлівалася эстэтыка Асветніцтва, творца павінен ісці за прыродай,

пад якой у кантэксце эпохі разумелася тое, што правяралася эксперыментальна і/ці было звязанае з чалавечым досведам.

У другой палове XVIII стагоддзя найлепшыя розумы Англіі ўсё часцей пішуць пра тое, што прырода ўключае ў сябе і асабісты свет паэта, куды доступ яму адкрывае ўяўленне ці фантазія, і актыўна іпукаюць альтэрнатыву антычнасці. I знаходзяць яе ў сярэднявечным «варварстве». Пра готаў — варвараў, што разбурылі класічную культуру, — згадалі акурат у кантэксце палемікі даўніх і новых. Словам gothic (гатычны) пачалі абазначаць усё, што было знітаванае з эпохай варвараў — Сярэднявеччам.

У 1762 годзе ў «Лістах пра рыцарства і сярэднявечныя раманы» {Letters on Chivalry and Romance) Рычард Хёрд (1720-1808) цікавасць да «готыкі» разглядае як моду на ўсё незвычайнае, новае, здольнае выклікаць жах і вусціш, абуджаць уяўленне; ён абараняе разнастайнасць мастацкіх прыёмаў і багацце тэмаў сярэднявечнай літаратуры і адмаўляе думку, што яны з’яўляюцца прыкметамі кепскага тону, як лічылі асветнікі. Р. Хёрд імкнецца паказаць, што рыцарскія часы былі не менш «варварскімі», чым «гераічная эпоха» Гамэра, і сцвярджае, што «гатычныя норавы» не толькі не саступаюць, але і пераўзыходзяць «норавы антычныя». Гаворачы пра «гатычных» аўтараў, Р. Хёрд заўважае: «Легенда, казка, паданне, чуткі, забабоны — карацей кажучы, іх паветраныя відзежы могуць будавацца на чым заўгодна. Ці турбуе дасціпнага чытача праўдзівасць ці нават праўдападобнасць іх фантазій? He. Болып за ўсё яму падабаецца, калі яго прымушаюць уявіць (усё роўна, з дапамогай якой магіі), як існуе тое, што, як падказвае розум, ніколі не існавала і не магло існаваць»1. Разважаючы

1 Тут і далей усе цытаты, не ўзятыя з аповесці <3амак Отранта» і рамана «Франкенштайн», пераклала аўтарка прадмовы.

пра сучасную ім літаратуру, мысляры Асветніцтва ўсё часцей звяртаюцца да фантазіі і ўяўлення, якія лічаць галоўнай уласцівасцю мастацкага (у прыватнасці, паэтычнага) тэксту.

Прызнанне фантазіі і ўяўлення важнымі складнікамі мастацкага працэсу фактычна азначала паварот ад novel (новага тыпу рамана, які быў створаны Д. Дэфо і атрымаў развіццё ў творчасці С. Рычардсана, Г. Філдынга і іншых ангельскіх асветнікаў), з яго праўдападобнасцю, да romance (сярэднявечнага рамана, неабходным атрыбутам якога была мастацкая ўмоўнасць, то бок адсутнасць неабходнасці верыць у сапраўднасць апісаных падзей). Невыпадкова ў прадмове да другога выдання «Замка Отранта» X. Ўолпал гаворыць пра намер спалучыць два тыпы рамана: «У аповесці робіцца спроба спалучыць два тыпы рамана — старадаўняга і сучаснага. У першым усё было самой фантазіяй і самой неверагоднасцю, у другім жа абавязкова пераймаецца прырода — і часам нават паспяхова. Недахопу ў выдумках няма і цяпер, але магутная плынь фантазіі абмежаваная строгімі правіламі выяўлення штодзённага жыцця. Аднак калі ў сучасных раманах прырода скавала ўяўленне, то хіба што дзеля помсты, бо ў раманы старадаўнія яе проста не дапускалі». Такім чынам, сярэднявечны раман (romance), для якога ўласцівы звышнатуральны фантастычны сюжэт з жахлівай і таямнічай атмасферай, з гатычнымі нягоднікамі і цудоўнымі прыгодамі, з адметнымі калізіямі і атрыбутыкай — замкі, здані, таямнічая атмасфера, гераічны подзвіг, маральна-этычная праблематыка, — з аднаго боку, і раман эпохі Асветніцтва (novel) — з другога ў сукупнасці паслужылі матэрыялам для стварэння гатычнага рамана.

Аўтараў гатычных раманаў натхнялі не толькі здабыткі сярэднявечнай літаратуры. Варта згадаць пра тое, што вусцішныя гісторыі — распаўсюджаны склад-

нік фальклорнай традыцыі ўсіх еўрапейскіх народаў, у тым ліку і беларускага. To бок вусцішныя гісторыі, ад якіх слухачы альбо чытачы былі дыстанцыяваныя ў часе і прасторы, выклікалі ў іх эстэтычнае пачуццё, своеасаблівую форму катарсісу. У 1757 годзе ў трактаце «Філасофскае даследаванне аб паходжанні нашых ідэй узвышанага і прыўкраснага» (A Philosophic Enquiry into the Origin of our Ideas of the Sublime and Beautiful), які справядліва акрэсліваюць як абгрунтаванне гатычнага стылю, Эдмунд Бёрк (1729-1797) называе жах «пануючым прынцыпам узвышанага», пры гэтым само ўзвышанае разглядае як «самую моцную эмоцыю, якую толькі здольная перажываць душа». Цемра, змрок, сіла, магутнасць, велізарныя памеры, велічнасць, бясконцасць, паводле Э. Бёрка, — неабходныя фактары, што суправаджаюць афект жаху. Па сутнасці, Э. Бёрк прапануе неабходны інструментарый стваральнікам гатычнай прозы.

Згадаем традыцыі, запачаткаваныя еўрапейскім паганствам з яго абраднасцю. Пэўная містычнасць паганскіх абрадаў нярэдка выклікала пачуццё жаху перад невядомым. «Дзікунства» гэльскага паганства выдатна адлюстроўвалі «Паэмы Асіяна» Дж. Макферсана, якія актыўна выходзілі ў Брытаніі, калі Хорас Ўолпас пісаў і выдаваў «Замак Отранта».

Для канца XVIII стагоддзя вяртанне чытацкай цікавасці да спадчыны Ўільяма Шэкспіра, занядбанага ў час закрыцця тэатраў пурытанамі, дасягнула апагею, пры гэтым актыўна выдаваліся не толькі зборы твораў стратфардскага барда, але і зборнікі елізавецінскай драмы. Экстравагантнасць і жорсткасць драмы Шэкспіра і елізавецінцаў таксама лічацца магчымымі крыніцамі гатычнага рамана.

Асветніцтва — эпоха актыўнага кантакту паміж Усходам і Захадам. «Усходні каларыт», альбо арыенталізм.

робіцца папулярным атрыбутам мастацкіх твораў у кантынентальнай і ангельскай літаратуры (згадаем у гэтым кантэксце знакаміты твор 0. Голдсміта «Грамадзянін свету, альбо Лісты кітайскага філосафа, які пражывае ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе»), Тое, што гэты складнік быў важны, у прыватнасці, для X. Ўолпала, гаворыць і апублікаваны аўтарам у 1785 годзе ў колькасці шасці экземпляраў зборнік «Іерагліфічных казак», болыпасць з якіх стваралася ў 1766 і 1772 гадах і якія масава не выдаваліся да пачатку XX стагоддзя.

3 улікам дынамікі развіцця гатычнага рамана ў творчасці Эн Рэдкліф (Ann Radcliffe, 1764-1823) («Удольфскія таямніцы» (The Mysteries of Udolpho, 1794), «Італьянец» (The Italian, 1797) назавем яшчэ дзве магчымыя крыніцы гатычнага рамана: цвінтарная (як яе можна назваць па аналогіі з ангельскай назвай — graveyard poetry) лірыка ангельскіх сентымепталістаў (згадаем Томаса Грэя) і сентыментальная спадчына Ж.-Ж. Русо. Цвінтарная лірыка была цесна знітаваная з карцінамі распаду, разбурэння, смерці, любоўю да шпацыраў па могілках, да начных пейзажаў, піто прадвызначала яе праблемна-тэматычнае поле: матывы марнасці чалавечага жыцця, адзіноты, нетрываласць матэрыяльных даброт. Сентыментальная эстэтыка, у сваю чаргу, грунтавалася ў тым ліку на культах пачуццёвасці, дабрадзейнасці. У сентыментальнай літаратуры былі добра распрацаваныя механізмы адлюстравання жаночай пачуццёвасці.

Большасць з названых крыніц гатычнага рамана былі сістэматызаваныя Ф. Р. Карлам у працы «Чытацкі дапаможнік па ангельскім рамане XVIII стагоддзя». Руская даследчыца Наталля Салаўёва выказвае думку пра тое, што драматызадыя жанру гатычнага рамана адбываецца наступнымі сродкамі: увядзенне матыву таямніцы, загадкавага паходжання; дзіўныя паводзіны геро-

яў, якія вызначаюць развіццё сюжэта; абмалёўка руін старажытнага замка ці манастыра, сама атмасфера якіх спрыяе нагнятанню жахлівых загадкавых абставін, што альбо прыводзяць чытача да разгадкі таямніцы, альбо, што здараецца значна часцей, вядуць яго ў бок ад разгадкі сапраўднага сэнсу падзей; пранікненне ў глыбіні разарванай, узрушанай свядомасці героя/гераіні; узнаўленне незвычайных нацыянальных тыпаў; выказванне пункту гледжання, адчужанага ад аповеду аўтара.

Хаця гатычныя творы з’яўляліся ў Англіі і да Хораса Ўолпала, менавіта яго «Замак Отранта» лічыцца кананічным творам жанру. Адметна, што аўтар сам вызначыў яго жанр як гатычную гісторыю {gothic story).

Хорас Ўолпал {Horatio, Horace Walpole, 1717-1797) быў сынам першага ангельскага парламенцкага прэм’ерміністра, які болып за дваццаць гадоў кіраваў дзяржаўнымі справамі Брытаніі. Менавіта гэтая акалічнасць пераіпкодзіла пісьменніку паставіць на вокладцы сваё сапраўднае імя, прынамсі ў першым выданні, калі рэакцыю чытачоў, выхаваных на асветніцкай эстэтыцы, прадказаць было немагчыма. Нягледзячы на тое, што Ўолпал выступаў у многіх літаратурных жанрах, пакінуў цікавую эпісталярную спадчыну, у гісторыю сусветнай слоўнасці ён увайшоў найперш як аўтар гатычнай аповесці. Цікавасць да сярэднявечнай культуры і готыкі абудзілася ў Хораса Ўолпала падчас абавязковага для арыстакрата — выпускніка Кембрыджскага ўніверсітэта вялікага падарожжа, так званага grand tour, па кантынентальнай Еўропе, найчасцей Францыі, Швейцарыі і Італіі. Яго кампаньёнам у гэтай вандроўцы зрабіўся чалавек простага звання, а ў будучыні прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і аўтар знакамітай «Элегіі, напісанай на вясковых могілках» (1751) Томас Грэй, адзін з прадстаўнікоў ангельскай сентыментальнай паэ-

зіі і выключны знаўца сярэднявечнай даўніны. Хаця падарожжа скончылася непаразуменнем паміж школьнымі сябрамі, Хорас Ўолпал, які атрымаў класічную адукацыю ў арыстакратычным Ітане і Кембрыджы, выхаваны на эстэтыцы эпохі Асветніцтва, не без уплыву Т. Грэя захапіўся «варварскай» культурай сярэдніх вякоў.

Як сцвярджае сам X. Ўолпал, яго гатычная гісторыя пачалася з таго, што аднойчы ў сне ён пабачыў старажытны замак, на высокай лесвіцы якога ляжала велізарная рука ў жалезнай пальчатцы. Узрушаны гэтай відзежай, не маючы аніякага папярэдняга плану, менш чым за два месяцы Ўолпал скончыў сваю гісторыю, якую выдаў за ангельскі пераклад сачынення італьянца Ануфрыё Муральта, каноніка царквы святога Мікалая ў Отранта на поўдні Італіі. Адметна, пгго «літаратурная містыфікацыя» Ўолпала, які ўзяў на сябе ролю перакладчыка і каментатара, арганічна ўпісвалася ў тагачасную традыцыю ангельскай літаратуры. Так, Джэймс Макферсан (1739— 1796), чые «Паэмы Асіяна» пачалі выходзіць за некалькі гадоў да з’яўлення «Замка Отранта», аўтарам эпічных паэмаў з жыцця старажытных гэльскіх плямёнаў абвяшчае барда Асіяна, сына Фінгала, а сабе прыпісвае ролю перакладчыка. Фенаменальнай у пазначаным рэчышчы ёсць дзейнасць містыфікатара-«архаіста» Томаса Чатэртана (Thomas Chatterton, 1752-1770), стваральніка цыкла твораў ад асобы выдуманага сярэднявечнага святара Томаса Роўлі.

Прадмову да другога выдання X. Ўолпал пачынае са словаў прабачэння за тое, што ў папярэднім выданні прыкінуўся перакладчыкам, і працягвае: «Адзінымі пабуджэннямі да гэтага маскараду былі нявер’е ва ўласныя здольнасці і навізна тэмы, і аўтар цешыцца надзеяй, што яму даруюць. Ён прапанаваў свой твор на бесстаронні суд чытачоў, вырашыўшы аддаць аповесць забыццю, калі яе не ўхваляць, і не збіраючыся прызнавацца ў аўта-

рстве такой драбніцы, пакуль лепшыя за яго суддзі не засведчаць, што чырванець за твор прычын няма».

Ужо ў перадгісторыі стварэння аповесці і ў самой назве акрэсліваецца важная рыса гатычнага аповеду: дзе янне будуецца вакол старажытнага замка. У прадмове да першага выдання X. Ўолпал выказвае меркаванне: «Гэтая гісторыя, несумненна, здарылася ў нейкім сапраўдным замку: здаецца, што аўтар ненаўмысна апісвае пэўныя мясціны. Ён згадвае пакой з правага боку, дзверы злева, адлегласць ад капліцы да пакояў Конрада — гэтыя і іншыя месцы ў тэксце ўпэўніваюць нас, што аўтар мае перад вачыма канкрэтны будынак». Аўтар зноў дэманструе сваю інтэнцыю спалучаць рысы romance (замкавы хранатоп) і novel (дакладнасць апісанняў). Сярэднявечны замак з таямнічымі сутарэннямі, шматлікімі хадамі і вінтавымі лесвіцамі, капліцай робіцца абавязковым атрыбутам гатычнага рамана. У той момант, калі стваралася гатычная гісторыя, X. Ўолпал працягваў будаўніцтва ўласнага замка на Сунічным пагорку (так называў сваю сядзібу пісьменнік), да якога прыступіў у 1747 годзе. Рэалізацыя гэтага грандыёзнага па тых часах будаўнічага праекта займае больш за дваццаць гадоў. Маленькі гатычны замак паслужыў узорам для адраджэння не толькі ўласна ангельскай, але і еўрапейскай готыкі ў архітэктуры. Будынак з круглай вежай, капліцай, гатычнай галерэяй з вінтавымі лесвіцамі, каляровымі шкельцамі ў вокнах, сярэднявечнай зброяй і ініпымі прадметамі даўніны быў своеасаблівым змяшэннем архітэктурных стыляў розных часоў і народаў, што было адметнасцю гатычнага адраджэння XVIII стагоддзя. Падрабязнае апісанне замка, зробленае X. Ўолпалам, некалькі разоў перавыдавалася (1774, 1784, 1798), у тым ліку ва ўласнай друкарні пісьменніка, якую той заснаваў для выдання рэдкіх кніг.

Сама назва гісторыі — «Замак Отранта» — абумовіла той факт, што замак у гатычным рамане зробіцца месцам дзеяння, а замкавы хранатоп — адной з вызначальных рысаў у творах такога кшталту. Такі замак абавязкова павінен мець свае заблытаныя хады, вусцішныя сутарэнні, таямніцы. Акурат як у творы Ўолпала: «У ніжняй частцы замка было мноства заблытаных пераходаў, і знайсці ў такім устрывожаным стане дзверы, за якімі хавалася падзямелле, было няпроста. У гэтых змрочных калідорах панавала злавесная цііпыня, і толькі час ад часу парывы ветру рыпелі за яе спінай дзвярыма, і скрыгат праржавелых петляў яшчэ доўга адбіваўся рэхам у бясконцых лабірынтах цемры».

Другі неабходны кампанент гатычнага рамана — ву сцішная апгмасфера, якая перадаецца праз выбар лексічных сродкаў. Па-першае, частотнасць слова «жах» і вытворных у аповесці досыць высокая: жах, жахлівая падзея, жахлівыя чуткі, жахлівы замак, жахі апошніх дзён, бязладныя крыкі жаху, усе магчымыя жахі, вялікі нядаўні жах, найжахлівейшая небяспека, тайны жах, таемныя жахі, шчыры і пераканаўчы жах, застыў ад жаху, жах узмацніўся. Па-другое, шырока выкарыстоўваецца ўвесь сінанімічны шэраг: вусцішнае відовішча, ву сцішнасць задумы, вусцішнасць новага становішча, вус цішны сакрэт, вусцішны момант, вусцішныя дні, страх смерці; страшны прыгавор, страшны дзень, страшнае няшчасце, страшныя мукі, баялася, баяцца, злыя духі, злы лёс, злавесная цішыня. Варта аддаць належнае перакладчыцы рамана Ганне Янкуце, якая сродкамі беларускай мовы перадае багатую лексічную палітру X. Ўолпала. Вусцішная атмасфера, з аднаго боку, звязаная з таямніцамі замка і часта абумоўленая якім-небудзь злавесным прадказаннем альбо прароцтвам, што датычыць яго насельнікаў. Так, князь Манфрэд баіцца старадаўняга прароцтва, паводле якога «цяпераіпні род страціць

Отранта, калі яго ўладар зробіцца занадта вялікім, каб там жытлаваць». Ён вырашае ажаніць адзінага сына Конрада з Ізабэлай, якая належыць да роду законных уладароў Отранта. Сэнс гэтага прароцтва незразумелы, япічэ менш зразумела, якое дачыненне прароцтва мае да іплюбу. Завязкай твора, такім чынам, робіцца таемнае злачынства, здзейсненае ў мінулым, якое паступова раскрываецца падчас дзеяння. Толькі праз далейшы аповед аўтар паведамляе, што сапраўдны гаспадар замка Альфонса Добры быў атручаны ў крыжовым паходзе продкам Манфрэда, які дзякуючы падробленаму тэстаменту заўладарыў маёмасцю забітага.

Аповесць пачынаецца імкліва. Раніцай у дзень вяселля Конрада і Ізабэлы велізарны шлем, у сто разоў болыйы за любы чалавечы і ўвянчаны адпаведнай коль касцю чорнага пер’я, падае з нябёсаў і забівае жаніха. Калі для рамана XVIII стагоддзя характэрная разгорнутая экспазіцыя, якая падрабязна знаёміць з абставінамі і героямі, to X. Ўолпал абмяжоўваецца адной старонкай. Пры гэтым функцыя экспазіцыі дыяметральна супрацьлеглая аналагічнай функцыі ў асветніцкім рамане: пісьменнік адразу паглыбляе чытача ў атмасферу таямніцы, прычым таямніца гэтая мае містычны, звышнатуральны характар. Незвычайная смерць Конрада, расціснутага шлемам, што падае з нябёсаў, і ўсё новыя загадкі імгненна захопліваюць увагу чытача: партрэт сыходзіць з муроў, каб спыніць пераследаванне Ізабэлы Манфрэдам; малады селянін Тэадор — насамрэч сын замкавага капелана, былога графа Фальканара, што ажаніўся з дачкой Альфонса. Маркіз Фрэдэрык Вічэнцкі, які многа гадоў быў у палоне ў сарацынаў, разам са світай прыязджае ў замак Отранта, каб уратаваць дачку. Сотня збраяносцаў нясе агромністы меч Альфонса. Сярэднявечны антураж (падрабязнае апісанне ўрачыстай працэсіі рыцара Вялікага Мяча) і выкананне рыцарскіх звычаяў (рыцарскі

гонар і выклік на двубой) ёсць данінай сярэднявечнаму раману: «Праз некалькі хвілінаў кавалькада заехала ў замак. Періпымі ііплі два веснікі з жэзламі. Далей — герольд у суправаджэнні двух пажоў і двух трубачоў. За імі — сотня пешых ахоўнікаў, якім спадарожнічала такая ж колькасць вершнікаў. Потым ішло пяцьдзясят ратнікаў, апранутых у пунсовае і чорнае — колеры рыцара. За імі вялі каня. Па баках крочылі два герольды, a на самім скакуне сядзеў сцяганосец, які трымаў раздзелены на чатыры палі штандар з гербамі Вічэнцы і Отранта, што вельмі абразіла Манфрэда, аднак сваё абурэнне ён стрымаў. Зноў два пажы. Спаведнік рыцара, які перабіраў пацеркі. Яшчэ пяцьдзясят ратнікаў, апранутых у тыя ж колеры, што і папярэднія. Два рыцары ў поўных даспехах з апушчанымі забраламі — таварышы галоўнага рыцара. Збраяносцы іх абодвух са шчытамі і эмблемамі. Збраяносец самога рыцара. Сотня ваяроў, што неслі неверагодных памераў меч і, здавалася, знемагалі ад яго цяжару. I ўрэшце сам рыцар на гнядым скакуне, у поўным узбраенні і з узнятым кап’ём, твар цалкам схаваны пад забралам, іплем увянчаны вялізным плюмажам з пунсовых і чорных пёраў. Пяцьдзясят пехацінцаў з барабанамі і трубамі завяршалі працэсію, якая расступілася ў бакі, каб вызваліць месца для галоўнага рыцара».

У «Замку Отранта» мы знаходзім традыцыйных гераіняў ангельскага сямейнага рамана. Вобразы бацькоў Матыльды пабудаваныя паводле прынцыпу кантрасту: узурпатару Манфрэду супрацьпастаўленая яго пакорлівая і дабрадзейная жонка. Каханне Матыльды і Ізабэлы да Тэадора апісваецца ў найлеппіых традыцыях ангельскага сентыментальнага рамана, хаця сама любоўная лінія, несумненна, узыходзіць да рыцарскага рамана. У Хораса Ўолпала абедзве дзяўчыны кахаюць Тэадора, прычым адна — безадказна.

Развязка рамана такая ж імклівая, як і экспазіцыя. Манфрэд забівае сваю дачку Матыльду, прыняўшы яе за Ізабэлу. 3 сутарэнняў замка вырастае гіганцкая постаць Альфонса, што абвяпічае маладога селяніна сваім пераемнікам.

Кампазіцыйна твор складаецца з пяці раздзелаў, што вымушае нас згадаць арыстоцелеўскі канон трагедыі. Звернем увагу на тое, што ў «Паэтыцы» Арыстоцель усе складнікі антычнай трагедыі разглядае на прыкладзе «Цара Эдыпа» Эсхіла — п’есы, у якой надзвычай важную ролю адыгрывае ідэя лёсу. Ідэя наканаванасці, фатуму і прадказання ў X. Ўолпала несумненна ўзыходзіць да антычнай традыцыі. Развязка «Замка Отранта», акрэсленая ўжо ў прадказанні, мае характар трагічнага лёсу, з якім воля чалавека не здольная змагацца, і набывае характар справядлівай маральнай адплаты. 3 антычным канонам звязаная і таямніца высокага паходжання станоўчага героя, які пераадольвае шматлікія перашкоды на сваім шляху не толькі і не столькі дзякуючы ўласным намаганням, колькі ў адпаведнасці са справядлівым рашэннем лёсу.

Сучаснаму чытачу сюжэт «Замка Отранта» можа падацца наіўным, а кампазіцыя — схематычнай, але менавіта дзякуючы аповесці Ўолпала сфармаваліся ўяўленні пра канон гатычнага рамана. Пра поспех «Замка Отранта» ў XVII-XVIII стагоддзях сведчылі шматлікія перавыданні і пераклады. Так, пераклад на французскую мову з’явіўся праз тры гады пасля выхаду арыгінальнай версіі. Беларускаму чытачу давялося чакаць некалькі стагоддзяў.

Раман выклікаў цэлую хвалю перайманняў. Найбліжэйшай вучаніцай X. Ўолпала была Клара Рыў (Clara Reeve, 1729—1807). Арыгінальную канцэпцыю гатычнага рамана прапанавала Эн Рэдкліф. У класічную гі-

сторыю гатычнага рамана ўпісаныя творы М. Г. Льюіса «Амбросіа, ці Манах» (1795) і ірландца Ч. Р. Мэцьюрына «Мельмот-вандроўнік» (1818). Раман Мэры Шэлі «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» сведчыць пра істотную трансфармацыю гатычнай традыцыі.

Мэры Шэлі (Mary Shelley, Mary Wollstonecraft Godwin, 1797—1851) была дачкой вядомага ліберальнага філосафа Ўільяма Годвіна і пісьменніцы-феміністкі Мэры Ўолстанкрафт, якая памерла неўзабаве пасля родаў. Бацька даў дачцэ цудоўную адукацыю, што было рэдкасцю для таго часу. У 1814 годзе шаснаццацігадовая Мэры знаёміцца з частым госцем у доме бацькі і прыхільнікам яго філасофіі Персі Бішы Шэлі. Малады таленавіты паэт робіцца каханнем Мэры на ўсё жыццё, аднак сустрэча з ім прыносіць ёй нямала нягодаў. Паколькі на момант знаёмства з Мэры Персі быў жанаты, закаханыя вымушаныя былі ўцякаць у Еўропу, пастаянна хавацца ад крэдытораў, жыць сціпла. Каб суцепіыць боль пасля страты першага дзіцяці, якое нарадзілася заўчасна, Мэры паглыбляецца ў чытанне філасофскіх прац і піматтомных сачыненняў антычных і сучасных аўтараў. Па вяртанні ў Лондан іх нягоды не заканчваюцца. Бацька рве адносіны з дачкой. Цяжарная першая жонка Шэлі Гарыет заканчвае жыццё самагубствам. Афіцыйны шлюб Мэры і Персі праз некалькі тыдняў пасля гэтай смерці выклікае хвалю незадавальнення ў лонданскім грамадстве. Сям’я Шэлі ізноў вымушаная пакінуць бацькаўшчыну: муж і жонка едуць у Швейцарыю, дзе на віле Дыядаці нараджаецца грандыёзная задума рамана «Франкенштайн».

Гісторыя напісання твора падрабязна выкладаецца ў прадмовах да першага і трэцяга выданняў. Другая прадмова напісаная ў 1831, калі пісьменніца прайшла праз чарговае «мора бедстваў»: смерць двух дзяцей і

трагічную гібель мужа, які заўжды заахвочваў яе да мастацкай творчасці.

Прадмова, якая, на жаль, не прыводзіцца цалкам у дадзеным выданні, змяшчае адказ на пытанне, як пісьменніца досыць маладога веку магла выбраць для рамана такую жудасную тэму. «Няма нічога дзіўнага ў тым, што дачка бацькоў, якія абодва вызначыліся на літаратурнай ніве, — тлумачыць Мэры Шэлі, — вельмі рана пачала разважаць пра пісьменніцтва і яшчэ ў дзіцячыя гады крэмзала на паперы. У часы адпачынку «напісанне гісторый» зрабілася маёй любімай забавай. Але болыпую асалоду прыносілі летуценні, будаўніцтва паветраных замкаў, калі ў няспыннай плыні думкі паўставалі ўяўныя падзеі. Mae мары былі адначасова і больш фантастычнымі, і болып дарэчнымі за маё пісьмо, у якім я хутчэй пераймала іншых, чым выяўляла плён уласных разважанняў». Далей Мэры Шэлі паведамляе, што ўсё напісанае адрасавалася адзінаму чытачу, пад якім яна разумела Ізабэлу Бахтар і ў сям’і якой жыла ў Дандзі ў 1812-1814 гадах. Мэры не надта ладзіла з мачахай, і бацька вырашыў адправіць дачку ў Шатландыю. «Мясціны, якія сёння падаюцца бязлюднымі і закінутымі, — працягвае М. Шэлі, — былі для мяне арліным гняздом свабоды, дзе нішто не перашкаджала мне камунікаваць з вобразамі, створанымі маёй фантазіяй». Гэта ці не самая знакамітая цытата з прамовы. Тагачасная манера пісаць падаецца Мэры Шэлі банальнай, а ўласная персона — не вартай таго, каб зрабіцца гераіняй гісторыі. Разам з тым, звернем увагу на тое, што першапачаткова вобраз Элізабэт Ларэнца, каханай Віктара Франкенштайна, насіў рысы партрэтнага падабенства з аўтаркай: «Дзейная і энергічная, яна разам з тым была здольная да надзвычайна моцных пачуццяў і ўмела глыбока і аддана кахаць. Ніхто не любіў свабоду больш за яе і ніхто не выказваў большай гатоўнасці саступіць чужой волі і прыхамаці.

Яна мела не толькі багатае ўяўленне, але і рэдкую стараннасць. Аблічча адлюстроўвала яе натуру: арэхавыя вочы, жывыя, бы ў птушкі, глядзелі пяшчотна і мякка. Постаць яе была лёгкай і ўзнёслай, і хаця Элізабэт магла спакойна вынесці самую цяжкую працу, яна падавалася самым кволым стварэннем у свеце». У фінальным варыянце рамана аўтарка дыстанцыюецца ад сваёй гераіні.

Пісьменніца пастаянна звяртаецца да ключавога складніка рамантычнага светасузірання: уяўлення, альбо фантазіі. Свет уяўны для яе больш прыцягальны, чым рэальнасць.

Улетку 1816 года Мэры і Персі Бішы Шэлі прыехалі ў Швейцарыю і пасяліліся побач з лордам Джорджам Горданам Байранам, які ў той час пісаў чацвёртую частку «Паломніцтва Чайльд-Гарольда», давяраючы паперы свае думкі, якія, паводле М. Шэлі, пазней паўставалі ў «светлым і гарманічным аздабленні паэзіі і, здавалася, неслі з сабой прыгажосць і велічнасць нябёсаў і зямлі».

Лета выдалася надзвычай дажджлівым. У рукі кампаніі, у якую ўваходзіў і асабісты доктар Байрана Джон Ўільям Палідоры, трапіла некалькі тамоў апавяданняў пра прывідаў у перакладзе з нямецкай на французскую. I праз шмат гадоў Мэры Шэлі дакладна памятала гісторыі з тых кніжак: пра нявернага каханага, які, абняўптьт нявесту, аказваецца ў абдымках прывіду той, якую калісьці пакінуў, пра грэшніка, якому было наканавана пацалункам асуджаць на смерць усіх малодшых сыноў свайго няшчаснага роду, і іншыя. Лорд Байран прапанаваў зладзіць конкурс на найлеппіую вусцішную гісторыю і пачаў аповесць, урывак з якой апублікаваў у дадатку да паэмы «Мазепа». Шэлі пачаў пісаць нешта з успамінаў свайго ранняга юнацтва. Палідоры прыдумаў даму, у якой замест галавы быў чэрап — пакаранне за тое, што яна падглядала ў замочную шчыліну. Абодвум паэтам неўзабаве зрабілася сумна забаўляцца такім чынам.

Джон Палідоры па слядах знакамітай гатычнай ночы на віле Дыядаці праз колькі гадоў выдасць раман «Вампір» і зробіцца пачынальнікам новага жанру.

Мэры Шэлі вырашыла напісаць, паводле яе ўласных слоў, «такую аповесць, якая звярталася б да нашых схаваных страхаў і выклікала нервовыя дрыжыкі, такую, каб чытач баяўся азірнуцца назад, каб у яго стыла кроў у жылах і гучна грукала сэрца». Кампаньёны штодня заахвочвалі М. Шэлі: «Ну што, прыдумала?» Іпілі дні, але адказ заставаўся адмоўным.

«Індусы лічаць, быццам свет трымаецца на слане, але слана яны ставяць на чарапаху, — разважае М. Шэлі. — Трэба пакорліва прызнацца, што літаратары не ствараюць свае шэдэўры з нічога, але толькі з хаосу; ім патрэбны перш за ўсё матэрыял, яны могуць надаць форму бясформеннаму <„.> Творчасць складаецца са здольнасці адчуць магчымасці тэмы і таленту сфармуляваць выкліканыя ёй думкі». Лорд Байран і Шэлі часта абмяркоўвалі розныя філасофскія пытанні, у тым ліку таямніцу зараджэння жыцця і магчымасць калі-небудзь яе разгадаць. 3 візіянерскай здольнасцю прадбачання, якое ўласцівае сапраўды таленавітым людзям, Байран і Шэлі разважалі пра часы, калі навукоўцы навучацца ствараць асобныя органы, спалучаць іх і даваць жыццё. Гаворкі іпілі і пра папулярныя ў той час эксперыменты па ажыўленні цела пры дапамозе электрычных разрадаў.

Чалавек ніколі не ведае, якая з пачутых гісторый абудзіць хвалю ўласных думак, што прагна будуць прасіцца па паперу. М. Шэлі прызнаецца: «Уяўленне захапіла мяне. <—> Вочы мае былі заплюшчаныя, але нейкім унутраным зрокам я надзвычай яскрава пабачыла бледнага адэпта тайных навук, які схіліўся над сваім стварэннем. Я пабачыла, як агідная істота спачатку ляжала нерухома, а пасля, падпарадкоўваючыся нейкай сіле, падала прыкметы жыцця і нязграбна заварушылася. Гэта было

жахлівае відовішча, бо што можа быць жахлівейшым за чалавечыя спробы пераймаць непараўнальныя стварэнні Бога?» Далей Мэры Шэлі піша пра майстра, які, засынаючы, спадзяецца, пгго істота, ажыўленая напалову, зноў зробіцца мёртвай матэрыяй. Але прачынаецца стваральнік ад таго, што пачвара глядзіць на яго жоўтымі вадзяністымі вачыма.

Апісанне гісторыі стварэння рамана вартае самастойнага твора: «Я ў жаху расплюшчыла вочы. Я так захалілася відзежай, што ўся дрыжэла і хацела замест жахлівага плёну сваёй фантазіі хутчэй пабачыць навакольную рэальнасць. <„.> О, калі б я магла скласці гісторыю так, каб прымусіць чытача перажыць вусціш, якую я перажыла гэтай ноччу». Спачатку Мэры Шэлі хацела апісаць свой сон на некалькіх старонках, але муж пераканаў яе развіць ідэю падрабязней.

Так нараджаўся «Франкенштайн» Мэры Шэлі. Нягледзячы на тое, што раман напісаны ў гатычнай традыцыі, яго жанравая прырода складаная і ўключае элементы сацыяльна-псіхалагічнага, нораваапісальніцкага і, паводле формы, эпісталярнага рамана. У творы здабыткі ангельскага Асветніцтва арганічна спалучаюцца з філасофска-эстэтычнай сістэмай рамантызму.

У рамане тры апавядальнікі, гісторыі якіх нанізваюцца на агульную лінію развіцця сюжэта. Адкрываецца раман лістамі падарожніка Роберта Ўолтана з Санкт-Пецярбурга, Архангельска і бяскрайніх марскіх прастораў да сястры Маргарэт Сэвіл у Лондан.

Эпісталярны жанр быў тым здабыткам эпохі Асветніцтва, якім актыўна карысталіся С. Рычардсан і О. Голдсміт, Ё. В. Гётэ і Ж.-Ж. Русо, а таксама аўтары гатычных раманаў, напрыклад, Эн Рэдкліф альбо М. Г. Льюіс. Адметнасць рамана Мэры Шэлі ў тым, што ў эпісталярную раму лістоў героя-апавядальніка ўкладаецца гісторыя галоўнага героя Віктара Франкенштайна.

Псіхалагічная напружанасць дзеяння ствараецца нанізваннем трагічных падзей, звязаных з пераследаваннем стваральніка монстрам. Менавіта на гэтым узроўні раскрываецца асноўная думка твора — ідэя аб адказнасці навукоўца перад чалавецтвам за плён сваіх навуковых здабыткаў.

Трэцім апавядальнікам у рамане выступае сам монстр, які да моманту расказвання набывае арэол трагічнага героя, што пакутуе ў свеце ад адзіноты. Насычанасць рамана знакавымі падзеямі, якія істотна мяняюць стасункі паміж героямі, уплываюць на іх светапогляд, спрыяюць дынамічнаму разгортванню сюжэта. Наяўнасць трох апавядальнікаў у творы дазваляе аўтару арганічна пераходзіць ад аднаго часавага плану да другога, чаргаваць апісанне падзей з успамінамі герояў.

Роберт Ўолтан — вандроўнік, які імкнецца адкрываць новыя землі і ўпарта ідзе да сваёй мары. У лістах да сястры герой згадвае, як шэсць гадоў таму задумаў адправіцца ў марскую экспедыцыю: многа чытаў і нават пісаў вершы, засвоіў марскую справу, матэматыку, фізіку, медыцыну — навукі, неабходныя для марскога падарожжа, — хадзіў на кітабойным судне, зрабіўся памочнікам капітана, перш чым самастойна адправіцца да Паўночнага полюса. У вобразе Роберта Ўолтана арганічна спалучаюцца рысы рамантычнага героя-летуценніка і навукоўца-першаадкрывальніка, індывідуаліста, які верыць у сваю выключнасць, прагне славы і гатовы ажыццявіць «нешта вялікае». Героем рухае выключна рамантычная мара, бо для пастаноўкі канкрэтнай навуковай мэты Ўолтану бракуе ведаў.

У другім лісце да сястры, апісваючы падрыхтоўку экспедыцыі, Ўолтан параўноўвае сябе з альбатросам С. Т. Колрыджа: «Я паеду ў недаследаваныя мясціны, туды, дзе «туман, і снег, і бірузовы лёд», але не заб’ю альбатроса, а таму не хвалюйся наконт маёй бяспекі: я

не вяэнуся да цябе такім стомленым і сумным, як Стары Мараход. Ты ўсміхнешся такому параўнанню, але я адкрьгю табе адну таямніцу. Я часта тлумачыў сваю адданасць, сваю палкую цягу да небяспечных загадак акіяна жобоўю да гэтага твора, напісанага паэтам з самым багат^ім сярод маіх сучаснікаў уяўленнем. У маёй душы варуігыцца нешта мне невядомае. Я старанны і спраўны работчік, працую дбайна і ўпарта, але ў той жа час ва ўсіх жаіх пачынаннях адчуваецца любоў да чароўнага, вера у чароўнае, што цягнуць мяне далей ад звычайных чалавечых сцежак, ажно ў дзікае мора і нязнаныя мясціны, якія я хачу даследаваць». Перад намі тыповы герой-р<мантык, самотны, няздольны адшукаць суладдзе з грамацствам, які прагне сустрэць роднасную душу, аднадумц7, дасведчанага настаўніка.

У трэцім лісце Роберт Ўолтан паведамляе: нягледзячы на тое, піто ён даволі далёка прасунуўся на поўнач, дасягнуць -каданай мэты ён пакуль не здолеў. Чацвёрты ліст ізноў адсылае чытача да паэмы С. Т. Колрыджа, якіх досыць шмат у рамане: Ўолтан расказвае пра ледзяны палон, 7 які трапіў карабель, і пра небяспеку, з якой звязанае далейшае падарожжа. Як у «Старым Мараходзе» Т. С. ^олрыджа альбатрос выводзіць карабель з туманаў і лёду, так у Мэры Шэлі з’яўленне велізарнай істоты, a пасля — таямнічага незнаёмца, які не адразу наважваецца ўзжяцца на борт, выводзіць каманду карабля са стану жахлзага знібення перад магчымасцю загінуць.

М. Шэлі выкарыстоўвае адзін з асноўных канструктаў гатьваіага твора — матыў таямніцы. Таямніца (і само імя) :алоўнага героя для чытача робіцца вынікам збегу закадкавых абставін і патрабуе расшыфроўкі. Матыў таямпцы, звязаны з ідэяй наканаванасці, фатуму, — істоткы кампанент гатьгчнага аповеду, што ўжо адзначаласл ў дачыненні да твора X. Ўолпала. Сваю гісторыю Віктаэ Франкенштайн пачынае словамі: «Мой лёс амаль

здзейснены. Я чакаю толькі аднае падзеі — і тады змагу спачыць з мірам. <.„> Нііпто не можа змяніць майго наканавання; паслухайце маю гісторыю — і ўбачыце, як беззваротна яно вырашанае». Узрушаны разважаннямі Ўолтана пра тое, што чалавечае жыццё — належная плата за пазнанне, Франкенштайн расказвае сваю гісторыю, каб засцерагчы Ўолтана ад магчымых памылак.

Віктар Франкенштайн і Роберт Ўолтан — героі-двайнікі, якія люструюць адзін аднаго. Іх аб’ядноўвае прага пазнання, навуковая апантанасць, імкненне да славы, мэта, якой абавязкова трэба дасягнуць. Але пры гэтым Ўолтан спалучае ў сабе навукоўца-аматара і паэта, філасофска-эстэтычныя ж погляды Франкенштайна грунтуюцца на чыстым розуме. Іншым двайніком Віктара Франкенштайна ёсць пачвара. «Ніхто не зразумее, які пакуты я перанёс у тую ноч, якую правёў, замёрзлы і прамоклы, пад адкрытым небам. Але ліхога надвор’я я не заўважаў: маё ўяўленне поўнілася карцінамі жаху і адчаю. Я думаў пра істоту, якую выпусціў блукаць сярод людзей і надзяліў воляй і сілай дасягаць жахлівых мэтаў — такіх, як учыненае ёй нядаўна злачынства, — і яна здавалася мне ледзь не вампірам мае ўласнае душы, які вылез з магілы, каб знішчыць усё мне дарагое».

Вобраз створанай Віктарам Франкенштайнам пачвары неадназначны. Яна спасцігае свет праз адчуванні, стварае адзенне і прылады працы, назірае за мірным жыццём сям’і сляпога старога Дэ Ласэя і ўрэшце прыходзіць да самапазнання, якое падрабязна апісваецца ў 15-м раздзеле рамана. Гамункул чытае «Страчаны рай» Мілтана, «Жыццяпісы» Плутарха, «Пакуты маладога Вертэра» Гётэ і спасцігае глыбіню ўласнай адзіноты, адрынутасці, нематываванай нянавісці з боку людзей, якім ён не зрабіў шкоды. Ён абвінавачвае стваральніка, які так жорстка абышоўся з плёнам сваіх намаганняў. У душы героя нараджаецца злосць: «Не, з таго моманту я абвясціў

вечную вайну ўсяму чалавечаму роду і перадусім таму, хто стварыў мяне і асудзіў на невыносную муку». Гэтая вайна выліваецца ў цэлы шэраг злачынстваў.

Монстр заключае дамову з Франкенштайнам і абяцае спыніць забойствы, калі стваральнік зробіць яму сяброўку. Аднак падчас працы над новым гамункулам навуковец усведамляе, што злачынствы яго стварэння выкліканыя паруіпэннем прыродных законаў стваральнікам, і адмаўляецца ад завяршэння працы. Смерць сябра і каханай жанчыны падпарадкоўваюць Франкенштайна адной утрапёнай ідэі — знішчыць сваё стварэнне. Зрэшты, не будзем раскрываць усіх перыпетый рамана чытачу, які адкрывае яго ўпершыню.

Раман «Франкенпітайн, ці Сучасны Прамэтэй» быў апублікаваны ананімна і адразу зрабіўся літаратурнай сенсацыяй. I рэч была не толькі ў тым, што, аддаючы даніну модзе на гатычны раман і вусцііпныя гісторыі, Мэры Шэлі ўключыла ў свой твор элемент навуковай фантастыкі. Яна зрабіла пратаганістам штучна створанага чалавека. Публіка не магла паверыць у тое, што твор, насычаны біблейскімі і мілтанаўскімі аналогіямі (праз суаднесенасць гамункула з Адамам і Сатаной), фаўстыянскімі і праметэеўскімі матывамі, піматлікімі адсылкамі да асветніцкай філасофска-эстэтычнай сістэмы і тонкім веданнем прынцыпаў рамантычнага мастацтва, твор, кампазіцыйна дасканалы і вывераны з пункту гледжання апавядальных тэхнік, магла праланаваць дваццацігадовая пісьменніца.

Нягледзячы на тое, што пісала Мэры Шэлі ўсё жыццё, у гісторыю сусветнай літаратуры яна ўвайіпла як стваральніца рамана «Франкенштайн», што перажыў эпоху рамантызму, і героя, гісторыя якога добра знаёмая нават тым, хто ніколі не чытаў раман.

16 чэрвеня 2016 года споўнілася 200 гадоў са знакамітай ночы вусцішных гісторый на віле Дыядаці. Хіба гэта не добрая нагода перачытаць раман у яго першым беларускім перакладзе?

Прыемнага чытання!

Ганна Бутырчык

ХОРАС УОЛПАЛ

ЗАМАК

ОТРАНТА

Прадмова да першага выдання

Гэтую аповесць знайшлі ў бібліятэцы старой каталіцкай сям’і на поўначы Англіі. Кніга надрукаваная гатычным шрыфтам у Неапалі ў 1529 годзе. Калі дакладна яна была напісаная, невядома. Асноўныя згаданыя ў творы падзеі — з тых, у якія верылі ў самыя змрочныя часы хрысціянскай эпохі, аднак ні ў мове, ні ў паводзінах герояў няма нічога варварскага. Мова — найчысцейшая італьянская. Калі твор быў напісаны па свежых слядах згаданых у ім падзеяў, гэта мусіла б адбыцца паміж 1095 і 1243 гадамі, то бок паміж першым і апошнім крыжовымі паходамі, альбо трохі пазней. У аповесці няма іншых дэталяў, якія б дазволілі вызначыць час падзеяў: імёны герояў відавочна выдуманыя, магчыма нават, знарок замененыя. Аднак гішпанскія імёны чаляднікаў указваюць, відаць, на тое, што твор не мог быць напісаны раней за ўсталяванне ў Неапалі Арагонскай дынастыі — пасля гэтага гішпанскія імёны ў краіне перасталі быць рэдкасцю. Зграбнасць стылю і аўтарскі запал, які, аднак, выбітная разважлівасць трымае ў дазволеных межах, схіляюць мяне да высновы, што аповесць выдалі амаль адразу пасля напісання. Прыгожае пісьменства ў

Італіі тады квітнела і зрабіла нямала для таго, каб зрынуць уладу забабонаў, на якія ў тыя часы рашуча нападалі рэфарматары. Цалкам імаверна, што нейкі спрытны святар мог ужыць супраць наватараў іх жа зброю і з дапамогай свайго пісьменніцкага таленту ўмацаваў сярод простага люду даўнія аблуды і прымхі. Калі такой была яго мэта, дзейнічаў ён, варта прызнаць, надзвычай умела. Твор, змешчаны ніжэй, здольны падпарадкаваць сотні пасрэдных розумаў больш дзейсна, чым палова палемічных кніг, напісаных з часоў Лютэра і да нашых дзён.

Аднак такое тлумачэнне матываў аўтара — толькі здагадка. Чым бы ён ні кіраваўся і чаго б ні дабіваўся, сёння яго працу можна прапанаваць публіцы толькі як займальнае чытво. I нават у гэтым выпадку яно патрабуе пэўных выбачэнняў. Цуды, прывіды, чарнакніжнікі, насланні і іншыя звышнатуральныя з’явы выгнаныя цяпер нават з раманаў. Але ў часы, калі тварыў наш аўтар, і асабліва ў эпоху, да якой адносяцца апісаныя ў аповесці падзеі, усё было іначай. Людзі тых змрочных стагоддзяў так трывала верылі ў розныя дзівосы, іпто, калі б ayTap адмовіўся ад згадак пра неверагоднае, ён, несумненна, выявіў бы тагачасныя норавы непраўдзіва. Сам ён у цуды можа не верыць, але героі яго верыць абавязкова павінныя.

Калі гэтую атмасферу звышнатуральнага чытач прабачыць, болып нічога не вартага сваёй увагі ён там не знойдзе. Успрыміце факты як верагодныя, і вы ўбачыце, што героі паводзяцца для свайго становішча цалкам натуральна. Тут няма напышлівасці, няма параўнанняў, квяцістых метафар, адступленняў ці збыткоўных апісанняў. Усё наўпрост вядзе да трагедыі. Увага чытача не слабне. Драматычныя законы амаль нідзе не парушаюцца. Характары добра вымаляваныя і яшчэ лепш вытрыманыя. Страх — асноўны інструмент аўтара — не дае

аповеду знудзіць чытача і, часта адценены спачуваннем, прыкоўвае розум да пастаяннай змены вострых пачуццяў.

Магчыма, хтосьці палічыць характары чаляднікаў занадта несур’ёзнымі для гісторыі такога кшталту, аднак яны не толькі супрацьпастаўляюцца галоўным персанажам, але і выяўляюць відавочную стараннасць аўтара ў абмалёўцы фігур другога плану. Яны раскрываюць многія важныя моманты гісторыі, што могуць быць асветленыя толькі дзякуючы іх наіўнасці і прастаце: страхі і слабасці Б’янкі граюць, у прыватнасці, істотную ролю ў падрыхтоўцы чытача да трагедыі.

Перакладчык, натуральна, часта бывае перадузяты на карысць абранага ім твора. Бесстаронніх чытачоў вартасці рамана могуць уразіць далёка не так моцна, як мяне. Тым не менш, на недахопы майго аўтара я не закрываю вачэй. Мне б хацелася, каб яго задума абапіралася на болып прыдатную мараль, чым тая, паводле якой нашчадкі ў трэцім ці чацвертым пакаленні караюцца за грахі сваіх продкаў. Сумняваюся, што яго часы моцна адрозніваліся ад нашых і што славалюбцы зацуглялі б тады сваю прагу да ўлады, спалохаўшыся такой аддаленай расплаты. Але нават і гэтая мараль аслабленая схаванымі намёкамі на магчымасць вызваліцца ад пракляцця, верна служачы святому Мікалаю. Тут інтарэсы манаха відавочна перамаглі разважлівасць аўтара. Аднак нягледзячы на ўсе яго промахі, я ўпэўнены, што ангельскі чытач атрымае асалоду ад знаёмства з аповесцю. Пабожнасць, якой уся яна прасякнутая, пастаянныя ўрокі цноты і строгая чысціня пачуццяў ратуюць яе ад асуджэння, якога рыцарскія раманы надта часта заслугоўваюць. Калі ж яе напаткае поспех, на які я спадзяюся, то магу заахвоціцца на перавыданне арыгінальнага італьянскага тэксту, хаця гэта і пазбавіць сэнсу маю ўласную працу. Ангельская мова капітулюе перад чарамі

італьянскай, дасканалай для простых аповедаў, перад яе разнастайнасцю і гармоніяй. Расказваючы гісторыю паангельску, складана не ўзнесціся ў занадта высокі ці не ўпасці ў занадта нізкі тон — недахоп гэты, несумненна, выкліканы тым, што ў паўсядзённых зносінах ангельцы мала клапоцяцца пра моўную чысціню. Кожны італьянец ці француз любога сацыяльнага стану ганарыцца сваёй правільнай мовай, старанна выбіраючы ў размове словы. Я не цепіу сябе надзеяй аддаць у гэтым плане майму аўтару належнае: у яго не толькі зграбны стыль, але і па-майстэрску выяўленыя жарсці. Шкада, што ён не выкарыстаў свой талент у відавочна вартай яго справе — у тэатры.

Але не буду зацягваць прадмову і толькі затрымаю чытача апошняй заўвагай. Хаця сюжэт аповесці выдуманы, а імёны яе герояў змененыя, я не магу пазбавіцца думкі, што яна заснаваная на рэальных падзеях. Гэтая гісторыя, несумненна, здарылася ў нейкім сапраўдным замку: здаецца, што аўтар ненаўмысна апісвае пэўныя мясціны. Ён згадвае пакой з правага боку, дзверы злева, адлегласць ад капліцы да пакояў Конрада — гэтыя і іншыя месцы ў тэксце ўпэўніваюць нас, што аўтар мае перад вачыма канкрэтны будынак. Цікаўныя чытачы, у якіх ёсць вольны час для такіх роспіукаў, магчыма, знойдуць у італьянскіх аўтараў згадкі пра падзеі, якія аўтар узяў за аснову. Калі крыніцай для аповесці паслужыла нейкая рэальная, падобная да апісанай трагедыя, гэта толькі ўзбудзіць чытацкую цікавасць і зробіць «Замак Отранта» япгчэ больш прывабнай для чытання гісторыяй.

Прадмова да другога выдапня

Прыхільнасць, з якой публіка прыняла гэты невялічкі твор, змушае аўтара патлумачыць, чаму ён узяўся за пяро. Але перш чым выкласці свае матывы, ён мусіць папрасіць у чытачоў прабачэння за тое, што выдаў сябе за перакладчыка. Адзінымі пабуджэннямі да гэтага маскараду былі нявер’е ва ўласныя здольнасці і навізна тэмы, і аўтар цешыцца надзеяй, што яму даруюць. Ён прапанаваў свой твор на бесстаронні суд чытачоў, вырашыўшы аддаць аповесць забыццю, калі яе не ўхваляць, і не збіраючыся прызнавацца ў аўтарстве такой драбніцы, пакуль лепшыя за яго суддзі не засведчаць, піто чырванець за твор прычын няма.

У аповесці робіцца спроба спалучыць два тыпы рамана — старадаўняга і сучаснага. У першым усё было самой фантазіяй і самой неверагоднасцю, у другім жа абавязкова пераймаецца прырода — і часам нават паспяхова. Недахопу ў выдумках няма і цяпер, але магутная плынь фантазіі абмежаваная строгімі правіламі выяўлення штодзённага жыцця. Аднак калі ў сучасных раманах прырода скавала ўяўленне, то хіба што дзеля помсты, бо ў раманы старадаўнія яе проста не дапускалі. Дзеянні, пачуцці і размовы герояў і гераінь ранейшых дзён былі такія ж ненатуральныя, як і ўсе механізмы, што прымушалі іх рухацца.

Аўтар наступных старонак палічыў магчымым прымірыць два гэтыя тыпы. Прагнучы вызваліць сілы фантазіі, выпусціць яе ў бязмежнае каралеўства вымыслу і атрымаць такім чынам поле для стварэння цікавейшых сітуацыяў, аўтар хацеў, каб смяротныя персанажы яго драмы дзейнічалі адпаведна законам праўдападобнасці. Карацей кажучы, каб яны думалі, гаварылі і жылі так, як варта было чакаць ад мужчын і жанчын у незвычайных абставінах. Ён заўважыў, што ва ўсіх боганатхнёных

кнігах героі, якія сутыкаюцца з цудамі і робяцца сведкамі самых дзівосных з’яваў, ніколі не страчваюць сваіх чалавечых якасцяў, у рыцарскіх жа раманах ніводная невераемная падзея не абыходзіцца без бязглуздых дыялогаў. Здаецца, што як толькі законы прыроды перастаюць працаваць, дзейныя асобы адразу ж страчваюць розум. Калі публіка такую спробу аўтара ўхваліла, ён не можа казаць, што пастаўленую задачу зусім не выканаў. Аднак калі яму і ўдалося пратаптаць сцяжынку для магутнейіпых талентаў, ён са сціплаю радасцю прызнае, што мог бы выканаць задуманае з болыпым бляскам, калі б у яго было багацейшае ўяўленне ці ён бы ўмеў ярчэй выяўляць жарсці.

Што да пытання паводзінаў чэлядзі, якое я закрануў у мінулай прадмове, то тут мне хочацца дадаць яшчэ некалькі словаў. Прастата іх манер, якая выклікае ўсмешку і на першы погляд не адпавядае сур’ёзнаму характару ўсяго твора, недарэчнай мне зусім не падаецца, больш за тое, я асэнсавана над ёй працаваў. Узорам для сябе я браў натуру. Якімі б урачыстымі, моцнымі ці нават змрочнымі ні былі пачуцці князёў і герояў, яны не павінныя перадавацца слугам. Слугі ніколі не будуць, ды і не павінныя, выяўляць іх у такой жа велічнай манеры. На маю сціплую думку, кантраст паміж узвышанасцю адных і наіўнасцю другіх толькі ўзмацняе патэтычнасць першых. Калі грубыя жарты простага люду адцягваюць фінальную трагедыю, пра якую чытач здагадваецца і якой чакае, яго нецярплівасць узрастае, а значыць, аповед здольны зацікавіць. Аднак на гэты конт існуе меркаванне, нашмат вышэйшае за маё, бо тут я пераймаў Шэкспіра, вялікага знаўцу натуры. Дазвольце спытаць, ці не страцяць «Гамлет» альбо «Юлій Цэзар» значную частку свае яркасці і чароўнае прыгажосці, калі прыбраць з іх альбо перавесці ў напышлівы стыль гумар трунароў, дурасць Палонія ці няўклюдныя жарты рымскіх

грамадзянаў? Хіба красамоўства Антонія, хіба яшчэ высакароднейшая і ненатуральная ў сваёй натуральнасці прамова Брута не адцяняюцца па-майстэрску штрыхамі грубай натуры, увасобленай у іх слухачах? Гэта нагадвае мне аднаго грэцкага скульптара, які, жадаючы перадаць уражанне ад Калоса Радоскага на невялікай выяве на пячатцы, змясціў побач маленькага хлопчыка велічынёй з яго палец.

«Не, — сказаў Вальтэр у сваім выданні Карнэля, — гэтае змяшэнне блазнавання і ўрачыстасці невыноснае»*. Вальтэр — геній1, але не шэкспіраўскага ўзроўню. He звяртаючыся да сумнеўных аўтарытэтаў, Вальтэру я супрацьпастаўлю яго ж самога. He буду спасылацца на яго ранейшы панегірык нашаму магутнаму паэту, хаця французскі крытык двойчы пераклаў адну прамову Гамлета*, некалькі гадоў таму з захапленнем, а нядаўна — з насмешкай, і я з жалем раблю выснову, што яго розум слабее, хаця мусіў бы сталець. Аднак скарыстаюся яго ўласнымі словамі, якія датычаць тэатра ўвогуле і якія былі

1 Гэтая заўвага да згаданага пытання дачынення не мае, аднак яе можна дараваць ангельцу, які жадае думаць, што строгая крытычная ацэнка з вуснаў такога таленавітага пісьменніка, як Вальтэр, дадзеная нашаму бессмяротнаму суайчынніку, ёсць хутчэй паспешлівым меркаваннем і прагай падасціпнічаць, чым вынікам узважанага і ўважлівага прачытання. Хіба веды крытыка што да сілы і магчымасцяў нашай мовы не могуць быць такімі ж недастатковымі і недакладнымі, як яго веды пра нашую гісторыю? Яркія доказы апошняга пакінула яго ўласнае пяро. У сваёй прадмове да «Графа Эсэкскага» Тама Карнэля мсьё дэ Вальтэр дапускае, што ў гэтай п’есе гістарычная праўда моцна сказілася. Апраўдваючы драматурга, ён піша, што ў часы Карнэля высакародныя французы былі слаба начытаныя ў ангельскай гісторыі, але цяпер, адзначае каментатар, калі дваранства яе вывучае, ніхто не стрываў бы такіх памылак. Аднак, забыўшы, што перыяд цемрашальства даўно скончыўся і што болып няма патрэбы вучыць тых, хто і сам ведае, Вальтэр бярэцца на аснове свайго бязмерна багатага чытацкага досведу разгортваць перад дваранствам сваёй радзімы спіс фаварытаў каралевы Елізаветы, сярод якіх, як ён кажа, першым быў Роберт Дадлі, а другім — граф Лестэр. Хто б мог падумаць, што мсьё дэ Вальтэру давядзецца тлумачыць: Роберт Дадлі і граф Лестэр — гэта адзін і той жа чалавек (заув. аўт.).

прамоўленыя тады, калі Вальтэр не збіраўся Шэкспіра ні хваліць, ні асуджаць, то бок калі ён быў бесстаронні. У прадмове да «Enfant Prodigue»1, гэтай вытанчанай п’есы, у захапленні якой я не магу не прызнацца і якую не абсмяяў бы нават праз дваццаць гадоў, ён заўважыў, гаворачы пра камедыю (але аднесці гэтыя словы можна і да трагедыі, калі толькі трагедыя выяўляе, як яна і мусіць, карціну чалавечага жыцця, а таму я не разумею, чаму любы выпадковы жарт больш заслугоўвае выгнання з трагічнай сцэны, чым узвышаная сур’ёзнасць — з камічнай): «Onyvoitun melange de serieux et deplaisanterie, de comique et de touchant; souvent meme une seule aventure produit tous ces contrastes. Rien n ’est si commun qu ’une maison dans laquelle un pere gronde, une fille occupee de sa passion pleure; le fils se moque des deux, et quelques parents prennent differemment part a la scene &c. Nous n ’inferons pas de la que toute comedie doive avoir des scenes de bouffonnerie et des scenes attendrissantes: il y a beaucoup de tres bonnes pieces ou il ne regne que de la gaiete; d’autres toutes serieuses; d’autres melangees: d’autres ой Гattendrissement va jusques aux larmes: il ne faut donner l’exclusion a aucun genre; et si on me demandoit, quel genre est le meilleur, je repondrois, celui qui est le mieux traite»2. Зразумела, калі камедыя мусіць быць toute sürieuse3, трагедыя час ад часу можа разва-

1 «Блудны сын» (фр.).

2 Тут бачнае змяшэнне сур’ёзнага і жартоўнага, смешнага і кранальнага: гэтыя кантрасты часта сумяшчае адна і тая ж прыгода. Няма нічога болып звычайнага, чым дом, дзе бацька лаецца, дачка, ахопленая жарсцю, плача, сын кпіць з абаіх, а яшчэ некалькі сваякоў граюць сваю ролю ў дзеі. Мы зусім не хочам з гэтага вывесці, што ў кожнай камедыі мусяць быць сцэны і смешныя, і кранальныя: вельмі шмат ёсць добрых п’есаў, дзе пануе весялосць, ёсць цалкам сур’ёзныя, ёсць адначасова сур’ёзныя і вясёлыя, а ёсць тыя, што кранаюць да слёз. Таму не варта пагарджаць ніводным жанрам, і калі б мяне спыталі, які з іх найлепшы, я адказаў бы, што той, у якім найлепш раскрытая інтрыга (фр.).

3 Цалкам сур’ёзнай (фр.).

жліва дазволіць сабе ўсмешку. Хто можа ёй гэта забараніць? Хіба мае права крытык, які дзеля самаабароны сцвярджае, што нельга адкінуць ніводнага віду камедыі, дыктаваць правілы Шэкспіру?

Я ведаю, што прадмова, з якой я ўзяў прыведзеную вышэй цытату, падпісаная імем не мсьё дэ Вальтэра, а яго выдаўца, аднак хто сумняваецца, што выдавец і аўтар тут — адна асоба? А інакш дзе яшчэ знойдзецца выдавец, які так паспяхова пераняў стыль свайго аўтара і яго бліскучую прастату аргументацыі? Словы гэтыя, бясспрэчна, — не што іншае, як сапраўдныя развагі вялікага пісьменніка. У пасланні да Мафеі, што папярэднічае трагедыі «Меропа»*, ён выказвае амаль тое ж меркаванне, хаця, думаю, з доляй іроніі. Я яго працытую, а потым патлумачу, навопіта я гэта зрабіў. Пераклаўшы ўрывак з «Меропы» Мафеі, мсьё дэ Вальтэр дадае: «Tous ces traits sent naifs; touty est convenable ä ceux que vous introduisez sur la scene, et aux moeurs que vous lew donnez. Ces familiarites naturelles eussent ete, ä ce que je crois, bien resues dans Athenes; mais Paris et notreparterre veulent une autre espece de simpliciieP. Як я ўжо сказаў, я не ўпэўнены, ці няма ў гэтых словах і далей у пасланні зярнятка з’едлівасці, аднак сіла праўды не слабее нават тады, калі яе падфарбоўваюць насмеіпкай. Мэтай Мафеі было паказаць нешта з грэцкай гісторыі, і афіняне, безумоўна, з не меншай дасведчанасцю маглі меркаваць пра грэцкую манеру і дарэчнасць яе выяўлення на сцэне, чым парыжскі партэр. «Наадварот, — кажа Вальтэр (і тут яго развагамі я магу толькі захапляцца), — у Афінах было дзесяць тысяч жыхароў, насельніцтва ж Парыжа складае восемсот тысяч чалавек, сярод якіх каля трыццаці тысяч могуць лічыцца

1 Гэта вельмі наіўна. Усё тут адпавядае характарам, якія вы выводзіце на сцэну, і паводзінам, якімі вы іх надзяляеце. Такую натуральную нязмушанасць, мяркую, добра прынялі б у Афінах, але Парыж і наш партэр прагнуць прастаты іншага віду (фр.).

суддзямі драматычных твораў». Сапраўды так, але, дапускаючы існаванне такога шматлікага трыбунала, я думаю ўсё ж, што гэта адзіны прыклад, калі трыццаць тысяч гледачоў, жывучы прыкладна на дзве тысячы гадоў пазней за эпоху, пра якую вядзецца гаворка, толькі на падставе сваёй колькасці прэтэндуюць на званне лепшых за саміх грэкаў суддзяў для стылю трагедыі, напісанай на аснове грэцкай гісторыі.

Я не збіраюся пачынаць спрэчку ні пра espece de simplicite1, якой патрабуе парыжскі партэр, ні пра кайданы, у якія трыццаць тысяч суддзяў закавалі сваю паэзію, бо яе галоўная перавага, наколькі я разумею з шэрагу паўтаральных выказванняў з «Новага каментара да Карнэля», палягае ў здольнасці высока скакаць нават у гэтых путах, перавага, якая, калі яе прызнаць, ператворыць паэзію з узвышанага палёту фантазіі ў дураслівую і нікчэмную працу — difficiles nugae2 пры сведках! Я не магу, аднак, не згадаць тут двухрадкоўя, якое на маё ангельскае вуха заўсёды гучала як надзвычай плоскі і дробязны прыклад другаснай значнасці, але якое Вальтэр, сурова разабраўшыся з дзевяццю дзясятымі твораў Карнэля, выдзеліў і асобна абараніў у Расіна:

De son appartement cette porte est prochaine Et cette autre conduit dans celui de la Reine*.

У перакладзе гэта гучыць так:

У пакой караля — тыя дзверы, што злева, А вунь тыя вядуць у пакой каралевы.

Бедны Шэкспір! Калі б ты прьімусіў Разэнкранца расказваць свайму прыяцелю Гільдэнстэрну пра размяшчэнне пакояў у капенгагенскім палацы, а не разгортваў перад намі павучальны дыялог паміж прынцам дацкім

1 Від прастаты (фр.).

2 Складаную лухту (лац.).

і трунаром, адукаванаму парыжскаму партэру і ў другі раз параілі б захапляцца тваім талентам.

Мэта ўсяго сказанага мной — абараніць уласныя рызыкоўныя спробы з дапамогай найярчэйшага генія, прынамсі, сярод народжаных у нашай краіне. Я мог бы спаслацца на тое, што, стварыўшы новы тып рамана, я маю права вызначаць правілы, якіх патрабуе яго напісанне. Аднак мне лепш ганарыцца перайманнем, хай сабе і бляклым, бездапаможным і на адлегласці, такога дасканалага ўзору, чым аддавацца ўсім радасцям вынаходніка, калі б толькі я не стварыў нешта геніяльнае, a не проста самабытнае. Мой твор такі, якім ёсць, і публіка паставілася да яго з дастатковай увагай, якое б месца ні вызначылі яму ў літаратуры яе галасы.

1766

Санет да вмеакароднай лэдзі Мэры Коўк

Няўжо дзявочыя пакуты, Што поўняць гэтыя радкі, He будуць, сябра мой, пачуты I не кране сляза шчакі?

Пагарды да людской нягоды Я ў Вас ніколі не знайду, Бо Вы развееце заўсёды Са строгай мяккасцю бяду.

Ды не спяпіайцеся з папрокам, Крытычным абмінайце вокам Чароды выдуманых дзіў.

Усмешка Ваша — промень славы, Што ў часе бурнае выправы Караблік гэты ацаліў.

Частка I

У Манфрэда, князя Отранцкага, былі сын і дачка, найпрыгажэйшая панна васямнаццаці гадоў на імя Матыльда. Яе брат Конрад, несамавіты і кволы юнак, быў на тры гады маладзейшы і асаблівых надзеяў не даваў. I ўсё ж бацькавым улюбёнцам быў менавіта ён: да Матыльды Манфрэд ніколі не выказваў ніякіх пачуццяў. Жаніцьба Конрада была справай вырашанай: юнак мусіў узяць іплюб з Ізабэлай, дачкой маркіза Вічэнцкага, якую апекуны ўжо даставілі Манфрэду, каб той адсвяткаваў вяселле, як толькі таго дазволіць слабае здароўе Конрада.

I сям’я, і суседзі бачылі, з якім нецярпеннем Манфрэд чакае вясельнае цырымоніі. Ведаючы, аднак, круты нораў князя, родныя не насмельвалася адкрыта абмяркоўваць такую паспешлівасць. Толькі жонка ўладара, Іпаліта, жанчына надзвычай добрая, час ад часу спрабавала пагаварыць з ім пра небяспеку такога ранняга шлюбу, спасылаючыся на юныя гады іх адзінага сына і яго пастаянную нямогласць, аднак у адказ чула толькі пра ўласную бясплоднасць, праз якую князь меў толькі аднаго спадчынніка. Слугі і васалы ў сваіх размовах былі не такія асцярожныя. Спешку з жаніцьбай яны тлумачылі тым, што князь баіцца старадаўняга прароцтва, паводле якога «цяперашні род страціць Отранта, калі яго ўладар зробіцца занадта вялікім, каб там жытлаваць». Знайсці ў гэтым прароцтве сэнс было вельмі складана, яіпчэ складаней — зразумець, якім чынам яно звязанае з вяселлем, аднак, нягледзячы на ўсе таямніцы і супярэчнасці, просты люд цвёрда трымаўся свайго меркавання.

Вянчанне прызначылі на дзень нараджэння юнага Конрада. У замкавай капліцы сабраліся госці, усё было гатовае да пачатку шлюбнае цырымоніі — і тут выявілася, што Конрад знік. Манфрэд не жадаў цярпець

нават найменшае затрымкі і не бачыў, каб сын некуды сыходзіў, а таму выправіў аднаго з чаляднікаў паклікаць маладога. Пасля нядоўгай адсутнасці — за гэты час дайсці да пакояў Конрада было немагчыма — слуга ледзь дыхаючы прыбег назад, ашалелы, з вылупленымі вачыма і пенай ля рота. Ён нічога не казаў, а толькі паказваў на двор.

Гасцей ахапілі здзіўленне і жах. Княгіня, якая не разумела, у чым рэч, але турбавалася за лёс сына, страціла прытомнасць. Манфрэд, не так уражаны, як раз’ятраны чарговай затрымкай, а таксама дурасцю чалядніка, нецярпліва спытаў, пгго там здарылася. Слута нічога не адказваў і толькі паказваў на двор, але калі пытанне паўтарылі некалькі разоў, урэшце выгукнуў: «Ох, шлем! Шлем!»

Некаторыя з прысутных кінуліся на двор, і адтуль пачуліся бязладныя крыкі жаху і здзіўлення. Манфрэд урэшце ўстрывожыўся адсутнасцю сына і таксама рушыў вонкі, каб самому разабрацца ў дзіўным замяшанні. Матыльда засталася на месцы, спрабуючы дапамагчы маці, для таго ж затрымалася ў капліцы і Ізабэла, якая не хацела паказацца нецярплівай у чаканні жаніха: прыхільнасці да яго, кажучы шчыра, яна мела няшмат.

Спачатку Манфрэд убачыў толькі натоўп слуг, якія спрабавалі падняць нешта падобнае да кучы чорнага пер’я. Князь глядзеў на гэтую карціну, не верачы вачам.

— Што вы тут робіце? — гнеўна крыкнуў Манфрэд. — Дзе мой сын?

— О Божа! О наш князю! Княжыч! Княжыч! Шлем! Шлем! — адказаў хор галасоў.

Агаломшаны гэтымі жалобнымі крыкамі і застрашаны сам япічэ не ведаючы чым, князь падбег да грамады і — што за вусцішнае відовішча для бацькоўскіх вачэй! — убачыў сваё дзіця, расціснутае і амаль пахаванае пад велізарным шлемам, у сто разоў большым за любы

чалавечы і ўвянчаным адпаведнай колькасцю чорнага пер’я.

Гэтае страшэннае відовішча і сам жудасны цуд, разгадаць які не мог ніхто з прысутных, на пэўны час пазбавілі князя мовы. Маўчанне, аднак, цягнулася занадта доўга, каб яго можна было патлумачыць адным горам. Манфрэд не адрываў вачэй ад карціны, марна спадзеючыся, што яна акажацца насланнём: здавалася, князя паглынула не столькі горыч страты, колькі развагі пра надзвычайны прадмет, які зрабіўся яе прычынай. Ён абмацваў і вывучаў смертаносны шлем, і нават акрываўленыя і скалечаныя рэшткі юнага спадчынніка не адварочвалі Манфрэда ад гэтага дзіва.

Усіх, хто ведаў, як ён любіў Конрада, такая нячуласць моцна здзівіла і збянтэжыла — не менш, чым само дзівоснае з’яўленне шлема. Слугі самі перанеслі знявечаны труп у замак, не дачакаўшыся ад Манфрэда ніякіх загадаў. 3 гэткай жа няўважлівасцю князь паставіўся да сваіх няпічасных жонкі і дачкі, што засталіся ў капліцы, бо першыя словы, што сарваліся з яго вуснаў, тычыліся зусім не іх і былі такія: «Паклапаціцеся пра панну Ізабэлу».

Чаляднікі не звярнулі на гэты дзіўны загад увагі. Глыбока паважаючы сваю гаспадыню, яны разважылі, што такім нечаканым чынам князь указаў на яе стан, і паімчалі ёй на дапамогу. Калі Іпаліту адвялі ў спальню, княгіня, абыякавая да ўсіх надзвычайных падзеяў дня, апроч смерці сына, была хутчэй мёртвай, чым жывой.

Матыльда, якая бясконца любіла Іпаліту, уласную разгубленасць і скруху хавала і хвалявалася толькі пра тое, каб як найлепей падтрымаць і суцешыць змучаную маці. Ізабэла, да якой княгіня ставілася як да роднай дачкі, з не меншай шчырасцю і стараннасцю вяртала няшчаснай доўг пяшчоты, спрабуючы ў той жа час раздзяліць і аслабіць хаця і прыхаванае, але ўсё ж відавоч-

нае гора Матыльды, да якой Ізабэла таксама адчувала цёплую сяброўскую прыязнасць. He магла яна, аднак, не думаць і пра ўласнае становішча. Ніякіх пачуццяў, апроч спачування, смерць Конрада ў яе не выклікала: вяселле абяцала ёй зусім мала шчасця — ці то праз прызначанага ёй сужэнца, ці то пра суворы нораў Манфрэда: нягледзячы на яго паблажлівае стаўленне, Ізабэла не магла пазбавіцца жаху, выкліканага/бессэнсоўнай строгасцю князя да такіх выдатных дамаў, як Іпаліта і Матыльда.

Пакуль панны ўкладвалі знясіленую маці на ложак, Манфрэд заставаўся на дварэ і, не зважаючы на тлум, які сабрала ля замка неверагодная з’ява, разглядаў злавесны шлем. Князь амаль нічога не казаў, а пытаў толькі, адкуль ён узяўся. Ніхто не мог яму ўцямна адказаць. Усе бачылі, што шлем адзін займае думкі Манфрэда, a таму хутка ўсе размовы ў натоўпе перайшлі на той самы прадмет, прычым бязглуздасць і неверагоднасць меркаванняў адпавядалі нечуванасці трагедыі. У самым разгары бессэнсоўных спрэчак малады селянін з суседняе вёскі, заваблены ў замак пагалоскаю, заўважыў, што дзівосны шлем нагадвае той, які вянчае галаву чорнае мармуровае статуі аднаго з ранейшых князёў, Альфонса Добрага, у царкве святога Мікалая.

— Што ты сказаў, нягоднік?! — усклікнуў Манфрэд, ад здранцвення ўраз пераходзячы да дзікай лютасці і хапаючы юнака за каўнер. — Як ты, здраднік, пасмеў такое сказаць?! Ты заплаціш за гэта жыццём!

Людзі навокал, якія не разумелі прычынаў яго гневу, як не разумелі і ўбачаных сёння на ўласныя вочы дзіваў, дарэшты збянтэжыліся. Малады селянін здзівіўся не менш за іншых, не ўяўляючы нават, як жа ён мог абразіць князя. Аднак, узяўшы сябе ў рукі, ён упэўнена і ціхмяна вызваліўся з Манфрэдавых рук і з пачцівасцю, у якой было больш дбання пра справядлівы суд,

чым трывогі, спытаў пра сваю віну. Манфрэд, зусім яго пакорлівасцю не ўлагоджаны, а, наадварот, раззлаваны рашучасцю, з якой селянін, хай сабе і вельмі асцярожна, выбраўся з яго хваткі, загадаў служкам схаліць няіпчаснага, і калі б сябры князя, якія прыйшлі на вянчанне, не стрымалі ўладара, той юнака адразу б закалоў.

Падчас гэтага замяшання хтосьці з простых людзей збегаў да вялікай царквы, пгго стаяла непадалёк ад замка, і, вярнуўшыся назад з разяўленым ротам, паведаміў, што шлем са статуі Альфонса знік. Навіна гэтая давяла Манфрэда да крайняга шаленства, і, нібыта шукаючы, на каго выліць свой гнеў, ён зноў з крыкам накінуўся на маладога селяніна:

— Нягоднік! Пачвара! Вядзьмак! Гэта ўсё справа тваіх рук! Гэта ты забіў майго сына!

Натоўп, які прагнуў адпаведнага сваім разумовым здольнасцям тлумачэння і чакаў кагосьці, хто лёгка разблытае яго думкі, падхапіў словы свайго ўладара і шматкроць іх паўтарыў:

— Так! Так яго! Гэта ён! Гэта ён — ён скраў шлем з магілы добрага Альфонса і выбіў нашаму княжычу мазгі!

Ніхто і не задумваўся пра важкую розніцу ў памеры паміж мармуровым шлемам у царкве і тым сталёвым, што ляжаў цяпер у замкавым двары. He задумаўся ніхто і пра тое, як юнак, якому з выгляду не было і дваццаці, мог падняць такі цяжар.

Бязглуздыя выкрыкі з натоўпу ацвярозілі Манфрэда. Аднак ці то раз’юшаны заўвагай селяніна пра падабенства паміж двума шлемамі, якое потым пацвердзілася навіной пра знікненне даспеху ў царкве, ці то баючыся, каб з гэтага дзёрзкага суджэння не разрасліся плёткі, ён з усёй сур’ёзнасцю засведчыў, што юнак напэўна чарадзей, і пакуль царква не правядзе расследаванне, выкрыты толькі што чарнакніжнік будзе ўвязнены пад іплемам. На загад гаспадара слугі тут жа паднялі дзіво-

сны прадмет і закінулі пад яго маладога селяніна, прычым князь аб’явіў, што трымаць яго будуць без ежы, бо ўласнае д’ябальскае майстэрства мусіць яго пракарміць.

Марна юнак спрабаваў давесці недарэчнасць гэтага прысуду, марна сябры Манфрэда адгаворвалі князя ад такога бязлітаснага і беспадстаўнага рашэння. Зброд быў у захапленні ад выраку свайго ўладара, бо лічыў загад вельмі справядлівым: чарадзея трэба караць яго ўласнымі сродкамі. Hi ў кога не з’явілася і ценю думкі, што юнак можа памерці ад голаду — усё цвёрда верылі ў яго пякельныя здольнасці і былі ўпэўненыя, што хлопец лёгка забяспечыць сябе ўсім неабходным.

Таму наказ князя ахвотна выканалі. Прызначыўшы варту і строга ёй загадаўшы спыняць любыя спробы перадаць вязню ежу, Манфрэд адправіў сяброў і чаляднікаў па дамах, а сам, зачыніўіпы замкавую браму, за якой засталіся цяпер толькі хатнія ўладара, вярнуўся ў свой пакой.

А тым часам княгіня Іпаліта, дзякуючы клопатам і намаганням дзвюх юных паннаў, апрытомнела. Нягледзячы на глыбокія пакуты, яна часта пыталася пра мужа, спрабавала паслаць сваіх служак даглядаць яго і нарэшце наказала Матыльдзе пакінуць пакой і ісці суцяшаць бацьку. Матыльда, якая ніякага пяшчотнага абавязку перад Манфрэдам не адчувала, хаця і трымцела перад яго строгасцю, падпарадкавалася загаду Іпалітьі і з усёй любоўю перадала апеку над ёй Ізабэле. Распытаўшы чаляднікаў пра князя, яна дазналася, што той сышоў у свой пакой і распарадзіўся нікога да сябе не пускаць. Мяркуючы, што пасля смерці сына бацьку з галавой захлынула скруха, і баючыся, што з’яўленне адзінага цяпер яго дзіцяці выкліча ў яго новыя слёзы, яна доўга вагалася, ці перарываць яго жалобу, але ўрэшце хваляванне, падтрыманае матчыным наказам, перама-

гло, і Матыльда наважылася не паслухацца бацькавай забароны — віны такой яна яшчэ ніколі на сябе не брала.

Праз сваю мяккасць і сарамлівасць яна некалькі хвілінаў памарудзіла перад дзвярыма Манфрэда. Яна чула, як той бязладна мерае крокамі пакой, і такі яго настрой узмацніў яе кепскія прадчуванні. Аднак толькі яна сабралася папрасіць дазволу ўвайсці, як Манфрэд нечакана сам адчыніў дзверы і, не пазнаўшы наведніцу ў паўзмроку калідора, а таксама ў прыцемках сваіх заблытаных думак, гнеўна спытаў, хто да яго прыйшоў.

— Дарагі мой бацька, гэта я, ваша дачка, — дрыжучы, адказала Матыльда.

Манфрэд рэзка адхінуўся назад і закрычаў:

— Прэч! Дачка мне не патрэбная! — і гэтак жа нечакана знік у пакоі, ляснуўшы дзвярыма перад носам напалоханай Матыльды.

Дзяўчына надта добра ведала бацькаву запальчывасць, каб наважыцца на другую спробу. Трохі апамятаўшыся ад узрушэння, выкліканага такім крыўдным прыёмам, яна выцерла слёзы, каб Іпаліта ні пра што не дазналася і не атрымала чарговага ўдару. Калі маці пачала трывожна распытваць дачку пра здароўе Манфрэда і пра тое, як ён пераносіць страту, Матыльда ўпэўніла княгіню, што з ім усё добра і што ў няпічасці ён трымаецца з мужнай стойкасцю.

— Але няўжо мне нельга яго наведаць? — у адчаі спытала Іпаліта. — Няўжо ён не дазволіць мне змяшаць свае слёзы з ягонымі і выплакаць матчына гора на грудзях свайго пана? Можа, ты мяне падманваеш, Матыльда? Я ведаю, як любіў свайго сына Манфрэд, — хіба сённяшні ўдар не занадта для яго цяжкі? Ці не забіла яго нашая бяда? О, ты нічога мне не адказваеш! Я баюся найгоршага! Падыміце мяне, дзяўчаты, — я пайду, пайду пабачыць мужа. Зараз жа вядзіце мяне да яго, бо ён мне даражэйіпы нават за дзяцей!

Матыльда знакамі паказала Ізабэле, што княгіні абавязкова трэба перашкодзіць, і дзве юныя красуні з усёй пяшчотнай настойлівасцю паспрабавалі спыніць і супакоіць няшчасную, як раптам у пакой зайшоў слуга Манфрэда і сказаў Ізабэле, што гаспадар жадае з ёй гаварыць.

— Са мной?! — усклікнула Ізабэла.

— Ідзі ж, — прамовіла Іпаліта, суцешаная весткай ад князя. — Сваю сям’ю Манфрэд бачыць не можа. Ён думае, што ты пакутуеш не так, як мы, і баіцца глыбіні майго гора. Суцеш яго, дарагая Ізабэла, і скажы, піто я хутчэй стрымаю ўласную тугу, чым узмацню ягоную.

Быў ужо вечар, а таму чаляднік, што мусіў суправаджаць Ізабэлу, запаліў паходню. Калі яны падышлі да Манфрэда, які нецярпліва бадзяўся па галерэі, князь страсянуўся і хутка сказаў:

— Прыбяры святло і ідзі прэч!

Ляснуўіпы з сілай дзвярыма, Манфрэд сеў на лаву ля сцяны і запрасіў Ізабэлу прысесці побач. Дзяўчына з трымценнем падпарадкавалася.

— Я паслаў па цябе, панна... — пачаў князь і тут жа замоўк, не ведаючы, што сказаць.

— Я слухаю, гаспадару.

— Так, я паслаў па цябе, бо маю вельмі важную прычыну, — прадоўжыў Манфрэд. — Асушы слёзы, юная панна, хоць ты і страціла сужэнца. Лёс няўмольны — я таксама страціў усе надзеі свайго роду. Але твае красы Конрад быў не варты!

— Мой пане! — усклікнула Ізабэла. — Спадзяюся, вы не думаеце, што я не адчуваю гора, якое мушу адчуваць, — мой доўг і мая прыхільнасць заўсёды будуць...

— Болей пра яго не думай! — перарваў яе Манфрэд. — Конрад быў слабым і нікчэмным дзіцем, а таму нябёсы забралі яго, каб я не даверыў гонар свайго дому такому хліпкаму падмурку. Род Манфрэда патрабуе многіх апо-

раў. Неразумная любоў да гэтага хлопца засціла вочы мае разважлівасці, а таму ўсё да лепшага. Спадзяюся, праз некалькі гадоў смерць Конрада будзе мяне радаваць.

Перадаць здзіўленне Ізабэлы словамі было немагчыма. Спачатку яна падумала, што няпічасце пашкодзіла князеў розум, потым вырашыла, што Манфрэд расстаўляе ёй пасткі, і, баючыся, што той адчуў яе абыякавае стаўленне да хлопца, адказала:

— Добры пане, не сумнявайцеся ў маёй пяшчоце, бо сэрца маё належала таму, каму аддавала я сваю руку. Усе мае клопаты былі прысвечаныя Конраду, і як ні абыдзецца са мною лёс, я заўсёды буду памятаць пра сужэнца, а вас і дабрадзейную Іпаліту буду лічыць бацькамі!

— Да д’ябла Іпаліту! — закрычаў Манфрэд. — 3 гэтага мігу забудзь яе, як забыў я! Карацей кажучы, панна, ты страціла мужа, не вартага тваіх чараў, і цяпер знойдзеш годную яму замену. Замест хворага хлопчыка ты атрымаеш мужа ў росквіце гадоў, які ацэніць тваю прыгажосць і будзе спадзявацца на шматлікіх спадчыннікаў.

— Мой гаспадару, — адказала Ізабэла, — на жаль, мой розум дарэшты паглынула бяда, што напаткала вашую сям’ю, а таму думаць пра іншае замужжа я не магу. Калі аднойчы сюды прыедзе мой бацька і выкажа на тое сваю волю, я падпарадкуюся ёй, як падпарадкавалася ў выпадку з вашым сынам, але да яго прыезду дазвольце мне застацца пад вашым гасцінным дахам і бавіць свае маркотныя гадзіны, суцяшаючы ў няшчасці вас, Іпаліту і мілую Матыльду.

— Я прасіў цябе гэтую жанчыну не згадваць, — раззлавана сказаў Манфрэд. — 3 гэтага моманту для цябе яна мусіць зрабіцца чужой — як ужо зрабілася для мя-

не. Карацей, Ізабэла, калі я не магу даць табе свайго сына, то прапаную самога сябе.

— О Божа! — усклікнула Ізабэла, губляючы апошнія ілюзіі. — Што я чую?! Вы, вы, мой пане? Вы, мой свёкру? Бацька Конрада! Муж дабрадзейнай і клапатлівай Іпаліты!

— Я ж ужо сказаў, што Іпаліта мне болып не жонка! — уладна прамовіў Манфрэд. — 3 гэтай гадзіны я наш пілюб касую. Занадта доўга яе бясплоднасць была маім пракляццем. Мой лёс залежыць ад сыноў, і я веру, што сённяшняя ноч падорыць маім надзеям новае жыццё.

3 гэтымі словамі ён схапіў халодную руку ледзь жывой ад страху і жуды Ізабэлы. Дзяўчына закрычала і адскочыла прэч, Манфрэд падняўся, каб кінуцца за ёй, але тут у акне насупраць узышоў месяц і высвеціў пер’е пагібельнага шлема, якое з замагільным шолахам бурліва гайдалася, сягаючы самага падаконня. Ізабэла, чэрпаючы ў жаху сілы і болып за ўсё баючыся, што Манфрэд не адступіцца ад задуманага, закрычала:

— Глядзіце ж, пане! Глядзіце, само неба паўстала супраць вашых бязбожных намераў!

— Hi неба, ні пекла маёй задуме не перашкодзяць! — усклікнуў князь, зноў набліжаючыся да Ізабэлы.

У гэты момант партрэт Манфрэдава дзеда, які вісеў над лавай, глыбока, на поўныя грудзі, уздыхнуў.

Ізабэла стаяла спінай да партрэта і нічога не заўважыла, але не ведаючы, адкуль ідзе гук, скаланулася і, кінуўшыся да дзвярэй, выгукнула:

— Вы чулі, пане? Што гэта быў за гук?

Манфрэд, разрываючыся паміж жаданнем дагнаць Ізабэлу, якая ўжо была ля прыступак, і нейкай сілай, што прыкавала яго позірк да ажылай карціны, зрабіў урэшце некалькі крокаў да дзяўчыны, не адрываючы ва-

чэй ад партрэта, але раптам яго дзед пакінуў раму і з сумным і змрочным выглядам сышоў у пакой.

— Няўжо я сплю? — усклікнуў Манфрэд, паварочваючы назад. — А можа, супраць мяне паўсталі легіёны д’яблаў? Адказвай, пякельнае насланнё! Калі ты — мой продак, то чаму ты падняўся супраць свайго няшчаснага нашчадка, які так дорага плаціць за...

He паспеў ён скончыць, як прывід зноў уздыхнуў і зрабіў Манфрэду знак ісці за ім.

— Тады вядзі мяне! — усклікнуў Манфрэд. — Я пайду за табой нават у гібельную бездань!

Дух паважна, але з маркотай рушыў у канец галерэі і павярнуў у правы пакой. Манфрэд ішоў трохі ззаду, устрывожаны і перапалоханы, але цвёрды. Калі ён хацеў увайсці следам, нябачная рука з сілай ляснула перад ім дзвярыма. Знікненне духа князя крыху падбадзёрыла, і ён груба ўдарыў у дзверы нагой, але зразумеў, што сіле яны не паддаюцца.

— Калі апраметная маёй цікавасці не задаволіла, — сказаў Манфрэд, — я зраблю тое, пгго ў чалавечай уладзе, каб працягнуць свой род. Ізабэла ад мяне не збяжыць.

Панна ж, чыя раіпучасць змянілася страхам, як толькі Манфрэд застаўся ззаду, спусцілася тым часам шырокімі сходамі ўніз. Там яна прыпынілася, не ведаючы, куды ісці далей і як уратавацца ад неўтаймоўнасці князя. Яна помніла, што замкавая брама зачыненая, a на дварэ стаіць варта. Калі Ізабэла паслухаецца свайго сэрца, пойдзе да Іпаліты і паспрабуе падрыхтаваць яе да жорсткага лёсу, Манфрэд, несумненна, хутка яе знойдзе: люты нораў прымусіць яго з падвойным імпэтам здзейсніць задуманае злачынства, і яны не змогуць уратавацца ад яго ўтрапёнасці. Любая ж затрымка дасць князю магчымасць убачыць вусцішнасць свае задумы, альбо абставіны павернуцца так, што яна хоць на гэтую ноч ухіліцца ад яго гнюснай прапановы. Але дзе ёй за-

таіцца? Як пазбегнуць пераследніка, які будзе ўпэўнена гнаць яе праз увесь замак?

Калі ў яе галаве пранесліся гэтыя думкі, яна ўспомніла пра таемны калідор, які з замкавых сутарэнняў вёў у царкву святога Мікалая. Яна ведала, што калі паспее дабрацца да алтара раней, чым яе нагоняць, то нават жорсткі Манфрэд не наважыцца апаганіць святое месца, а таму вырашыла ўкрыцца сярод святых дзеваў, чый манастыр месціўся ля самае царквы, калі іншага ратавання ёй няма. 3 гэтай думкай яна схапіла каганец, што гарэў ля падножжа лесвіцы, і паспяшалася да таемнага калідора.

У ніжняй частцы замка было мноства заблытаных пераходаў, і знайсці ў такім устрывожаным стане дзверы, за якімі хавалася падзямелле, было няпроста. У гэтых змрочных калідорах панавала злавесная цішыня, і толькі час ад часу парывы ветру рыпелі за яе спінай дзвярыма, і скрыгат праржавелых петляў япічэ доўга адбіваўся рэхам у бясконцых лабірынтах цемры. Кожны шолах напаўняў Ізабэлу новым жахам, аднак больш за ўсё яна баялася пачуць голас ашалелага Манфрэда, які прыспеіпвае чаляднікаў.

Яна крочыла так мякка, як толькі магло дазволіць ёй нецярпенне, часта спынялася і прыслухоўвалася да гукаў за спінаю. У адзін з такіх момантаў ёй падалося, што побач нехта ўздыхнуў. Яна скаланулася і на некалькі крокаў адступіла. На імгненне Ізабэле падалося, што нехта ідзе следам. Кроў застыла ў яе жылах: дзяўчына вырашыла, што гэта Манфрэд. Ёй тут жа ўявіліся ўсе магчымыя жахі, яна праклінала свае паспешныя ўцёкі, якія прывялі яе туды, дзе на крыкі наўрад ці прыйдзе дапамога. Але гукі чуліся не ззаду. Калі Манфрэд ведае, дзе ўцякачка, то ён мусіў бы ісці не насустрач, a ўслед. Яна застыла, а крокі чуліся ўжо занадта выразна, каб памыліцца з кірункам, адкуль яны даносіліся. Узра-

даваная, што пагоні няма, і спадзеючыся знайсці сябра ў любым чалавеку, апроч князя, яна скіравалася ў той бок. Тут трохі прачыненыя злева дзверы пачалі мякка рухацца, аднак перш чым каганец Ізабэлы асвяціў таго, хто іх адчыніў, ён паспешліва адступіў у цемрадзь.

Ізабэла, якую цяпер палохала любая дробязь, завагалася, ці ісці далей. Аднак страх перад Манфрэдам перамог усе астатнія. Да таго ж думка пра кагосьці, хто баіцца паказвацца ёй на вочы, надала ёй нейкай смеласці. Гэта можа быць, думала панна, толькі хтосьці з замкавай службы. Ізабэла, пяшчотная душа, не мела тут ніводнага ворага, і ўпэўненасць ва ўласнай нявіннасці давала ёй надзею, што чаляднікі, калі толькі гэта не князева пагоня, дапамогуць ёй уратавацца. Умацаваўшы такімі развагамі свой дух і падазраючы, што ўваход у падземны калідор ужо недалёка, яна падышла да адчыненых дзвярэй, але тут нечаканы парыў ветру пагасіў святло, і панна засталася ў непрагляднай цямрэчы.

Апісаць вусцішнасць новага становішча Ізабэлы немагчыма. Адна ў такім злавесным месцы, япічэ пад уражаннем ад жудасных падзеяў дня, без надзеі на ратунак, у чаканні з’яўлення Манфрэда і з трывожнай думкай пра незнаёмца, якога яна зусім не ведае і які чамусьці хаваецца, — усе гэтыя жахі віравалі ў бязладных думках панны, ужо гатовай паверыць сваім самым безнадзейным прадчуванням. Ізабэла ўзмалілася да ўсіх нябесных заступнікаў і бязмоўна папрасіла ў іх дапамогі. Доўгі час яна была ў поўным адчаі.

Аднак урэшце яна так мякка, як толькі магла, намацала дзверы і, дрыжучы, увайшла ў склеп, з якога чуліся нядаўнія крокі. Убачыўшы слабы прамень бляклага месяцавага святла, які падаў зверху, адтуль, дзе столь, відаць, абвалілася і дзе навісала нейкая невыразная глыба — ці то кавалак зямлі, ці то фрагмент будынка, — яна на імгненне адчула штосьці кшталту радасці. Яна прагна

кінулася да расколіны і раптам убачыла чалавека, які стаяў ля самай сцяны.

Ізабэла ўскрыкнула, думаючы, што гэта прывід яе нарачонага Конрада. Аднак фігура, наблізіўшыся, пакорліва сказала:

— He бойцеся, панна, я не зраблю вам злога.

Ізабэла, трохі падбадзёраная словамі незнаёмца і яго тонам, падумала, што гэта мусіць быць той чалавек, які адчыніў дзверы, і, сабраўіпыся з духам, адказала:

— Кім бы вы ні былі, сэр, паіпкадуйце няшчасную панну, якая стаіць на краі пагібелі. Дапамажыце мне збегчы з гэтага жахлівага замка, а іначай праз некалькі хвілін я назаўсёды зраблюся няшчаснай.

— О гора! — уздыхнуў незнаёмец. — Чым я магу вам дапамагчы? Я гатовы загінуць, абараняючы вас, але замка зусім не ведаю і не маю...

— О, проста дапамажыце мне знайсці выхад, які мусіць быць дзесьці побач, — тут жа перарвала яго Ізабэла. — Гэта найлепшае, што вы можаце для мяне зрабіць. Нельга губляць ні хвіліны!

3 гэтымі словамі яна пачала абмацваць падлогу і наказала незнаёмцу заняцца тым самым: трэба было знайсці ўмураваную ў камяні масянжовую пласціну.

— Гэта замок, — патлумачыла панна, — што адмыкаецца спружынай, сакрэт якой я ведаю. Калі мы яе знойдзем, я здолею ўратавацца, калі ж не — тады, о ветлы незнаёмец, я ўцягну вас, на жаль, у свае нягоды: Манфрэд западозрыць, што вы дапамаглі мне збегчы, і вы падзяце ахвярай яго крыўды.

— Жыццё не мае для мяне ніякае каштоўнасці, — адказаў незнаёмец. — Я буду рады страціць яго, спрабуючы вызваліць вас ад уціску князя.

— Высакародны юнак, — сказала Ізабэла, — ці змагу я калі-небудзь вам аддзячыць...

У гэты момант прамень месяцавага святла, бліснуўшы праз трэшчыну ў столі, высвеціў замок, які яны шукалі.

— О цуд! — усклікнула Ізабэла. — Вось і выхад! — і, дастаўшы ключ, націснула на спружыну, якая, адскочыўшы ўбок, адкрыла жалезнае колца. — Падыміце дзверы! — прамовіла панна.

Юнак падпарадкаваўся, і яны ўбачылі ўнізе некалькі каменных прыступак, што губляліся ў непрагляднай цемры.

— Трэба ісці ўніз, — сказала Ізабэла. — Спускайцеся за мной: хай там змрок і вусцііп, мы не згубімся, бо ход вядзе наўпрост у царкву святога Мікалая. Але, магчыма, — сціпла дадала панна, — у вас няма прычынаў пакідаць замак, мне ж вашая дапамога болып не спатрэбіцца, бо праз некалькі хвілінаў я буду бяспечна схаваная ад лютасці Манфрэда. Прашу вас толькі, скажыце, каму я абавязаная?

— Я нізашто вас не пакіну, — горача запэўніў яе незнаёмец, — пакуль не пераканаюся, што вы ў поўнай бяспецы. I не лічыце мяне, панна, больпі высакародным, чым я ёсць, хаця вы цяпер — мой найвялікшы клопат...

Тут юнака нечакана перарваў гул галасоў, якія набліжаліся так хутка, што ўжо можна было разабраць асобныя словы:

— He кажы мне пра чарнакніжніка! Паўтараю, яна ў замку, я знайду яе, і ніякія чары мне не перашкодзяць.

— О неба! — усклікнула Ізабэла. — Гэта голас Манфрэда! Бяжым, інакш мы загінем! Зачыніце за сабой дзверы!

3 гэтымі словамі яна памчалася ўніз, і незнаёмец, спяшаючыся як мага хутчэй да яе далучыцца, выпусціў дзверы з рук. Яны ўпалі на падлогу, і замок зачыніўся. Марна спрабаваў юнак зноў адамкнуць — ён не заўважыў, як Ізабэла націснула на спружыну, а часу спрабаваць не было. Ляскат дзвярэй забраў увагу Манфрэда, і

ён y суправаджэнні слуг з паходнямі паспяшаўся ў патрэбны бок.

— Гэта, мусіць, Ізабэла! — закрычаў Манфрэд, яшчэ не зайшоўшы ў склеп. — Яна ўцякла падземным калідорам і далёка сысці не магла.

3 якім жа здзіўленнем князь у святле паходняў убачыў замест Ізабэлы маладога селяніна, якога ўвязнілі пад гібельным шлемам!

— Здраднік! — ускрыкнуў Манфрэд. — Як ты тут апынуўся? Я думаў, ты зняволены на дварэ!

— Я не здраднік, — смела адказаў юнак, — і за думкі вашыя не адказваю!

— Дзёрзкі нягоднік! — працягваў Манфрэд. — Што, хочаш паспытаць мае ярасці? Ану кажы, як ты адтуль збег! Ты падкупіў вартаўнікоў, і яны адкажуць за гэта жыццём!

— Найлепшая іх абарона, — спакойна адказаў селянін, — мая беднасць. Хоць яны служаць лютасці тырана, іх вернасць была нязменнай — яны дбайна выконвалі несправядлівы загад.

— Ты піто, такі смелы, што пагарджаеш маёй помстай? — спытаў князь. — Катаванне вырве з цябе праўду. Кажы, я хачу ведаць тваіх суўдзельнікаў.

— Вось мой суўдзельнік! — з усмешкай сказаў юнак і паказаў на столь.

Манфрэд загадаў падняць паходні і ўбачыў, што, калі вартаўнікі апусцілі чарадзейны пілем, закінуўшы пад яго селяніна, адзін з нашчочнікаў прабіў у двары замка каменную кладку і зрабіў у столі склепа расколіну, у якую юнак праціснуўся за некалькі хвілінаў да таго, як яго знайшла Ізабэла.

— Ты што, так сюды і спусціўся? — удакладніў Манфрэд.

— Так, — сказаў хлопец.

— Але што гэта за піум чуў я ў падземных ходах? — спытаў князь.

— Ляскат дзвярэй, — адказаў селянін. — Я яго таксама чуў.

— Якіх дзвярэй? — паспеіпліва спытаў Манфрэд.

— Я вашага замка не ведаю, — прамовіў юнак, — я тут першы раз. Гэты склеп — адзінае месца, дзе я пакуль пабываў.

— Але я кажу табе, — сказаў Манфрэд, жадаючы праверыць, ці не знайшоў юнак дзверы, — што шум быў менавіта адсюль. Слугі пацвердзяць.

— Мой гаспадару, — паслужліва перарваў яго хтосьці з чэлядзі, — не сумнявайцеся, гэта быў таемны лаз, і нягоднік акурат збіраўся ўцячы.

— Маўчаць, ёлуп! — гнеўна сказаў князь. — Калі б ён збіраўся ўцячы, то як бы аказаўся з гэтага боку? Я хачу пачуць ад яго самога, што гэта быў за шум. Адказвай праўдзіва: ад шчырасці залежыць тваё жыццё.

— Шчырасць для мяне даражэйшая за жыццё, — прамовіў селянін, — аднак я не збіраюся купляць адно цаной іншага.

— Ну піто ж, юны філосаф, — пагардліва сказаў Манфрэд, — кажы тады, што за шум я чуў.

— Задавайце мне пытанні, на якія я магу адказаць, — адказаў селянін, — і калі я зманю, аддайце на смерць.

Манфрэд, трацячы праз непахісную смеласць і абыякавасць юнака цярпенне, закрычаў:

— Дык адказвай тады, праўдалюбе, — я чуў ляскат патайных дзвярэй?

— Так, — адказаў юнак.

— Так! — сказаў князь. — I як ты дазнаўся, дзе гэтыя дзверы піукаць?

— У месяцавым святле я ўбачыў масянжовую пласціну, — адказаў селянін.

— Але як ты знайшоў замок? — спытаў Манфрэд. — Адкуль ты ведаеш, як яго адамкнуць?

— Божая воля, якая вызваліла мяне з-пад шлема, падказала, дзе шукаць спружыну, — адказаў хлопец.

— Божая воля магла б сягнуць трохі далей і перанесці цябе куды-небудзь за межы дасягальнасці майго абурэння, — сказаў Манфрэд. — Калі Божая воля навучыла цябе, як адамкнуць замок, то яна натрапіла на дурня, які не здолеў гэтай міласцю скарыстацца. Чаму ты не адправіўся дарогай, паказанай табе як ратаўнічая? Чаму зачыніў таемны пралаз, перш чым спусціцца ўніз?

— Я мог бы спытаць вас, мой гаспадару, — адказаў селянін, — адкуль я, зусім не ведаючы замак, мог даведацца, што прыступкі гэтыя вядуць хоць да якога выхаду? Але я пагарджаю думкай ухіліцца ад ваптых пытанняў. Куды б гэтыя прыступкі ні вялі, я б імі, відаць, скарыстаўся, бо аказацца ў горшай сітуацыі, чым я цяпер, немажліва. Але рэч у тым, што я не ўтрымаў дзверы, і вы адразу ж сюды прыйшлі. Праз мяне паднялася трывога, дык якая розніца, калі мяне зловяць: хвілінай раней ці хвілінай пазней?

— Для сваіх гадоў ты, нягоднік, вельмі смелы, — зазначыў Манфрэд. — I ўсё ж падазраю, што ты мяне дурыш. Ты яшчэ не сказаў мне, як адамкнуў замок.

— Гэта я вам, пане, і пакажу, — прамовіў селянін і, узяўшы кавалачак каменя, які зваліўся са столі, лёг на дзверы і пачаў біць у масянжовую пласціну, збіраючыся такім чынам выйграць час і даць панне дабегчы да царквы. Такая вытрымка юнака разам з яго шчырасцю кранула Манфрэда. Ён адчуў нават жаданне дараваць таму, хто не здзейсніў ніякага злачынства. Манфрэд быў не з тых бязлітасных тыранаў, што лютуюць без прычыны: абставіны жыцця дадалі суворасці яго ад прыроды чалавечнаму характару, і яго цноты выяўляліся заўсёды, калі жарсці не затуманьвалі розум.

Пакуль князь вагаўся, з аддаленых калідораў данеслася бязладнае рэха. Калі піум наблізіўся, Манфрэд пазнаў у гармідары галасы сваіх чаляднікаў, выпраўленых ва ўсе пакоі замка піукаць Ізабэлу.

— Пане, вы дзе? Князю!

— Тут я, — адгукнуўся Манфрэд, і галасы пачуліся бліжэй. — Вы знайшлі Ізабэлу?

Періпы служка, які зайшоў у пакой, прамовіў:

— О, мой пане! Якое пічасце, што мы вас знайпілі!

— Знайшлі мяне? — перапытаў Манфрэд. — А ці знайіплі панну?

— Мы думалі, што амаль яе схапілі, — спалохана адказаў служка, — але тут...

— Але што?! — закрычаў князь. — Яна ад вас збегла?

— Хакес і я, гаспадару...

— Так-так, я і Дыега, — перарваў яго другі чаляднік, які зайшоў у склеп яшчэ больш зляканы.

— Гаварыце па чарзе! — загадаў Манфрэд. — Дзе, я вас пытаю, панна?

— Мы не ведаем, — у адзін голас адказалі абодва. — Але мы да смерці перапужаліся.

— Так я, дурні, і думаў, — прамовіў Манфрэд. — I што ж вас так напужала?

— О, уладару! — усклікнуў Хакес. — Дыега бачыў такое, такое! Вашая высокасць не паверыла б сваім вачам!

— Што за новая дурасць? — абурыўся Манфрэд. — Адкажыце мне ўрэшце — альбо, клянуся...

— Адкажам, уладару, калі вашая высокасць зажадае мяне выслухаць, — адказаў нябога. — Дыега і я...

— Так-так, я і Хакес, — падтрымаў яго сябар.

— Хіба я не забараніў вам гаварыць адначасова? — прагрымеў князь. — Адказвай ты, Хакес, бо другі дурань звар’яцеў яшчэ мацней. Дык што ж здарылася?

— Літасцівы мой пане! — пачаў Хакес. — Калі вашая высокасць зажадае мяне выслухаць, то я скажу,

што Дыега і я на загад вашае высокасці пайшлі шукаць юную панну. Мы ведалі, што можам сустрэць прывід нашага маладога княжыча, вашае высокасці сына, хай супакоіць Бог яго дупіу, бо ён па-хрысціянску пакуль не пахаваны...

— Ах вы п’янюгі! — раз’юшыўся Манфрэд. — Значыць, толькі прывід ты і бачыў?

— Ох, мой пане, горш, нашмат горш! — не вытрымаў Дыега. — Лепш бы я ўбачыў дзесяць прывідаў!

— Дай мне Бог цярпення! — прамовіў Манфрэд. — Ад гэтых ёлупаў можна звар’яцець. Прэч з маіх вачэй, Дыега! А цяпер ты, Хакес, адкажы мне адным словам: ты цвярозы? Можа, ты трызніш? Звычайна такой бязглуздзіцы ты не вярзеш. Дык што, адзін жлукта напалохаў сябе самога і цябе за кампанію? Ану кажы — якіх прывідаў ён сабе напрыдумляў?

— Ну як жа, мой уладару, — дрыжучы, адказаў Хакес, — я збіраўся вашае высокасці сказаць, што пасля жудаснага скону нашага маладога княжыча, хай супакоіць Бог яго дарагую душу, ніхто з верных вашае высокасці слуг — а мы вам сапраўды верныя — дык вось, ніхто з нас не насмельваўся паасобку бадзяцца па замку, а таму Дыега і я, думаючы, што нашая юная панна хаваецца ў вялікай галерэі, адправіліся туды пашукаць яе, каб перадаць ёй, што вашая высокасць жадае ёй нешта сказаць.

— Ах вы, няздары, ах вы, ідыёты! — закрычаў Манфрэд. — I пакуль вы там баяліся нейкіх дамавікоў, яна паспела збегчы?! Ах ты, шэльма! Яна ж пакінула мяне ў галерэі, і я сам прыйшоў адтуль.

— Пры ўсім пры гэтым, я думаю, што яна і цяпер можа быць там, — сказаў Хакес, — але хай дзярэ мяне д’ябал, калі я пайду туды шукаць яе зноў. Бедны Дыега! Сумняваюся, што ён калісьці ачуняе...

— Ачуняе ад чаго? — спытаў Манфрэд. — Я што, так ніколі і не дазнаюся, чаго гэтыя круцялі перапужаліся? Але я марную час. Хадзем, хам, пашукаем яе ў галерэі.

— Богам вас малю, мой дарагі, мой добры ўладару, — енчыў Хакес, — не хадзіце ў галерэю. Там, у вялікім пакоі побач, сядзіць сам Шатан!

Гэтая навіна моцна ўразіла Манфрэда, які да гэтага моманту лічыў пярэпалах чаляднікаў пустой трывогай. Ён успомніў духа, што сышоў з партрэта, і дзверы ў канцы галерэі, якія раптам самавольна зачыніліся. Разгублены князь, запінаючыся, спытаў:

— Што ў тым вялікім пакоі?

— Гаспадару, — адказаў Хакес, — калі Дыега і я зайіплі ў галерэю, ён ішоў перпіым, бо лічыў сябе смялейшым. Але там мы нікога не ўбачылі. Потым зазірнулі пад кожную лаву і кожнае крэсла — і ўсё адно нікога не знайпілі.

— Усе карціны былі на месцах? — удакладніў Манфрэд.

— Так, пане, — адказаў Хакес, — але зазірнуць за іх мы не падумалі.

— Ну давай, працягвай, — падагнаў яго князь.

— Калі мы падышлі да дзвярэй вялікага пакоя, — прадоўжыў Хакес, — то зразумелі, што яны зачыненыя.

— I не змаглі іх адчыніць? — спытаў Манфрэд.

— Ох, пане, каб жа не змаглі! — адказаў ён. — Гэта ўсё не я, гэта Дыега — раптам ён адчуў сябе такім смелым, што заламаўся ў пакой, хоць я і раіў гэтага не рабіць... каб я яшчэ калі адчыніў замкнёныя дзверы...

— He марнуй часу, — скалануўшыся, перарваў яго Манфрэд, — а скажы толькі, што вы ўбачылі ў вялікім пакоі.

— Я, гаспадару, быў за спінай Дыега, — Хакес, — але шум я чуў!

— Хакес, — урачыста прамовіў Манфрэд, — душамі маіх продкаў малю, скажы, што ты там бачыў? Што ты там, урэшце, чуў?

— Бачыў жа Дыега, а не я, уладару, — адказаў Хакес. — А я толькі чуў шум. He паспеў Дыега адчыніць дзверы, як адразу ж закрычаў і адскочыў назад. Я таксама адскочыў і спытаў: «Там іпто, прывід?» — «Прывід? He, не, — адказаў Дыега, і ў яго ажно вочы слупам сталі, — гэта волат, ён увесь убраны ў латы, я бачыў яго ступак і частку нагі, і яны такія ж велізарныя, як і шлем у двары». А калі ён, уладару, гэта сказаў, мы пачулі шалёны іпум і ляскат даспехаў, ну, нібыта гігант пачаў падымацца, бо Дыега сказаў мне, што ён, здаецца, ляжаў, выцягнуўшы ногі, на падлозе. Мы япічэ не дабеглі да канца галерэі, а за напіымі спінамі ўжо грукнулі дзверы, але мы не наважыліся азірнуцца і паглядзець, ці не ідзе ён за намі, але цяпер я думаю, што калі б ён кінуўся ўслед, мы б гэта абавязкова пачулі, і я ўсімі святымі малю вас, мой уладару, паслаць па святара, каб той выгнаў з замка нячыстую сілу.

— Калі ласка, пане, калі ласка! — у адзін голас закрычалі слугі. — Альбо нам давядзецца пакінуць службу ў вашай высокасці.

— Маўчаць, дурылы! — прамовіў Манфрэд. — Хадзем за мной — зараз я разбяруся, піто ўсё гэта значыць!

— Мы туды, уладару, не пойдзем! — закрычалі слугі як адзін. — Hi за якія скарбы не ступім у галерэю!

Раптам загаварыў юны селянін, які дагэтуль стаяў моўчкі.

— Ці дазволіце, вашая высокасць, — спытаў ён, — замяніць вас у гэтай выправе? Маё жыццё нікому не патрэбнае, злых духаў я не баюся, а добрых ніколі не абражаў.

— Ты трымаешся лепш, чым можна было чакаць, — сказаў Манфрэд, здзіўлена і нават захоплена пазіраючы на юнака. — Пасля я тваю мужнасць узнагароджу, але

пакуль, — працягнуу ён з уздыхам, — я ў такім становішчы, што магу верыць толькі ўласным вачам. Ты можаш пайсці са мной.

Манфрэд, пакінуўшы ўслед за Ізабэлай галерэю, адправіўся спярша ў спачывальню свае жонкі, бо разважыў, што панна схавалася там. Іпаліта, пазнаўшы яго хаду, паднялася з ложка, каб трывожнай пяшчотай сустрэць мужа, якога не бачыла пасля смерці іх сына. У парыве, у якім змяшаліся радасць і боль, яна была гатовая ўпасці яму на грудзі, але ён груба яе адштурхнуў і спытаў:

— Дзе Ізабэла?

— Ізабэла, мой пане? — перапытала здзіўленая Іпаліта.

— Так, Ізабэла! — уладна ўсклікнуў Манфрэд. — Мне патрэбная Ізабэла.

— Мой пане, — адказала Матыльда, зразумеўшы, як уразілі маці бацькавы паводзіны, — вы выклікалі Ізабэлу да сябе, і яна дагэтуль не вярнулася.

— Кажы мне, дзе яна цяпер, — загадаў князь. — Дзе яна была, мяне не цікавіць.

— Добры мой муж, — прамовіла Іпаліта, — дачка кажа праўду: на ваш загад Ізабэла нас пакінула і з таго часу не вярнулася. Але супакойцеся, пане, і адпачніце: гаротны гэты дзень адабраў усе вашыя сілы. Ранкам Ізабэла будзе чакаць вашых наказаў.

— Значыць, вы ведаеце, дзе яна! — усклікнуў Манфрэд. — Кажыце ж наўпрост, бо я не магу траціць ні секунды. А ты, жанчына, — звярнуўся ён да жонкі, — скажы свайму капелану зайсці да мяне як мага хутчэй.

— Думаю, Ізабэла адпачывае ў сваім пакоі, — мякка сказала Іпаліта. — Яна не прывыкла быць на нагах у такі позні час. О мой міласцівы муж, раскажыце ж, — прадоўжыла яна, — што вас так трывожыць? Ізабэла вас зняважыла?

— He дакучай мне пытаннямі, — сказаў Манфрэд, — а проста скажы, дзе яна.

— Матыльда яе пакліча,— сказала княгіня. — Прысядзьце, князю, і збярыцеся з сіламі.

— Ты што, раўнуеш да Ізабэлы? — спытаў Манфрэд. — Навошта табе прысутнічаць пры нашай размове?

— Божа мой, пане! — усклікнула Іпаліта. — Што вашая высокасць хоча гэтым сказаць?

— Праз некалькі хвілінаў дазнаешся, — адказаў жорсткі князь. — Адпраў да мяне свайго капелана і чакай тут маёй волі.

3 гэтымі словамі ён кінуўся з пакоя пгукаць Ізабэлу, пакінуўшы жанчын, дарэшты збянтэжаных яго словамі і вар’яцкімі паводзінамі, марна гадаць пра яго намеры.

Цяпер Манфрэд з маладым селянінам і некалькімі слугамі, якіх князь прымусіў падпарадкавацца, вяртаўся з падзямельнага склепа. Ён без перапікодаў падняўся да самай галерэі і ля ўваходу ў яе сустрэў Іпаліту з капеланам. Калі Манфрэд адаслаў Дыега, той адразу ж адправіўся да пакоя княгіні, каб папярэдзіць яе пра ўбачанае, але высакародная пані, не болып за Манфрэда сумняваючыся ў рэальнасці здані, зрабіла выгляд, што лічыць аповед чалядніка трызненнем. Жадаючы ўберагчы свайго мужа ад чарговага ўражання, загартаваная дзённымі нягодамі і гатовая бясстрашна сустрэць новую бяду, яна вырашыла зрабіцца першай ахвярай, калі лёс прызначыў гэтую гадзіну часам іх пагібелі. Адправіўшы Матыльду адпачываць, хаця тая моцна працівілася і маліла маці ўзяць яе з сабой, Іпаліта ў суправаджэнні аднаго толькі капелана наведала галерэю і вялікі пакой і, першы раз за доўгія гадзіны зведаўшы душэўны спакой, запэўніла мужа, што прывід гіганцкай нагі быў усяго толькі выдумкай, прычынай якой стаўся, несумненна, перажыты служкамі жах, а таксама цёмная і змрочная

начная пара. Разам з капеланам яна агледзела пакой і нічога надзвычайнага там не знайшла.

Хаця Манфрэд, як і яго жонка, не сумняваўся, што бачанне плодам фантазіі не было, бура ў яго душы, растрывожаная шматлікімі дзіўнымі падзеямі дня, трохі сунялася. Да таго ж ён саромеўся свайго бесчалавечнага абыходжання з княгіняй, якая на кожную несправядлівасць адказвала новымі сведчаннямі пяшчоты і вернасці, і адчуваў, што да яго вяртаецца любоў. Але не менш саромеючыся свайго раскаяння перад той, з якой ён збіраўся абысціся япічэ люцей, ён зацугляў добрыя парывы свайго сэрца і не даў спачуванню перамагчы. Душа яго варухнулася — і схілілася на бок вытанчанага ліхадзейства.

Ведаючы пра нязменную пакорлівасць Іпаліты, ён спадзяваўся, што яна не толькі цярпліва пагодзіцца на развод, але і дапаможа, калі ён таго пажадае, угаварыць Ізабэлу аддаць яму руку. Раптам, пестуючы свае жудасныя мары, Манфрэд успомніў, што Ізабэлу так і не знайшлі. Ачуўшыся, ён загадаў пільна вартаваць усе падыходы да замка і пад страхам смерці нікога вонкі не выпускаць. Маладому селяніну, з якім князь гаварыў цяпер прыхільна, ён наказаў заставацца ў маленькім пакойчыку ля сходаў, дзе стаяў ложак. Ключ Манфрэд забраў з сабой, паведаміўшы юнаку, што пагаворыць з ім раніцай. Тады, адпусціўшы слуг і ўганараваўшы Іпаліту сярдзітым паўкіўком, князь адправіўся ў сваю спачы-

вальню.

Частка II

Да Матыльды, якая на загад Іпаліты вярнулася ў свой пакой, сон не ішоў — панну моцна ўразіў жудасны лёс брата. Да таго ж яе здзівіла адсутнасць Ізабэлы, a незразумелыя словы, кінутыя бацькам, і яго дзікунская жорсткасць да свае жонкі, княгіні, разам з цьмянымі пагрозамі напоўнілі пяшчотны розум князёўны трывогамі і жахамі. Яна з хваляваннем чакала, калі вернецца Б’янка, маладая прыслужніца, якую Матыльда адправіла даведацца, што сталася з Ізабэлай. Б’янка хутка з’явілася і расказала ўсё, што здолела выпытаць у чаляднікаў, а менавіта — што Ізабэлу нідзе не могуць знайсці. Згадала яна і прыгоды знойдзенага ў склепе юнага селяніна, дапоўніўшы аповед мноствам бязладных домыслаў, пачутых ад слуг, і асабліва падрабязна спынілася на гіганцкай назе ў пакоі ля галерэі. Велізарны ступак Б’янку моцна напужаў, і яна ўзрадавалася, даведаўшыся, што Матыльда класціся не збіраецца і будзе чакаць, пакуль прачнецца княгіня.

Князёўна дарэмна спрабавала разгадаць прычыну ўцёкаў Ізабэлы і бацькавых пагрозаў.

— Што ў яго за тэрміновая справа да капелана? — пыталася Матыльда. — Няўжо ён хоча сціпла пахаваць майго брата ў капліцы?

— Ах, пані! — адказала Б’янка. — Я здагадалася! Вы ж зрабіліся спадчынніцай, і яму не цярпіцца вас ажаніць! Ён заўсёды хацеў мець шмат сыноў, і я ручаюся, што цяпер ён марыць пра ўнукаў. Каб я з месца не ўстала, пані, калі не ўбачу вас неўзабаве нявестай! Але, добрая пані, вы ж не адапіляце сваю верную Б’янку і не паставіце нада мной донну Разару, вы ж цяпер наследная князёўна!

— Мая бедная Б’янка, як хутка ты ўсё прыдумала! — усклікнула Матыльда. — Гэта я — наследная князёўна?

Няўжо табе здалося, што пасля смерці брата Манфрэд пачаў ставіцца да мяне хоць трошкі лепш? He, Б’янка, яго сэрца заўсёды было для мяне чужым, але ён мой бацька, і жаліцца я не муіпу. Што ж, калі нябёсы адвярнулі ад мяне бацькоўскае сэрца, яны дораць мне незаслужаную ўзнагароду — любоў маці. О, дарагая мая маці! Вось хто нацярпеўся ад жорсткага Манфрэда. Я спакойна трываю, калі ён груба ставіцца да мяне, але калі бачу яго бессэнсоўную лютасць да маці, гэта раніць маё сэрца.

— О, пані! — прамовіла Б’янка. — Так робяць усе мужы, калі жонкі ім надакучваюць.

— I тым не менш ты толькі што радавалася, — сказала Матыльда, — уявіўшы, што бацька збіраецца выдаць мяне замуж.

— Я хачу, каб вы зрабіліся вялікай дамай, — адказала Б’янка, — а там ужо як атрымаецца. He надта мне хочацца бачыць вас маркотнай манашкай, а дай вам волю — яно так і будзе. Калі б вас не спыняла мая гаспадыня (а вашая матуля ведае, што мець дрэннага мужа лепш, чым не мець мужа ўвогуле), вы б... Божухна! Што гэта за шум! Даруй мне, святы Мікалаю! Я ж усяго толькі пажартавала!

— Гэта вецер, — сказала Матыльда, — які свіпіча скрозь зубцы на вежы. Ты чула яго тысячу разоў.

— Я ж не сказала нічога кепскага, — прамовіла Б’янка. — У размовах пра шлюб няма нічога грэшнага, і, вяртаючыся да нашае гаворкі, пані, няўжо калі наш гаспадар прапануе вам у жаніхі прыўкраснага юнага князя, вы яму паклоніцеся і адкажаце, што вам мілейшы манаскі вэлюм?

— Такая небяспека мне, дзякуй Богу, не пагражае! — сказала Матыльда. — Ты ж ведаеш, колькі ён адхіліў сватанняў...

— I вы ўдзячныя яму як паслухмяная дачка, так, пані? Але ж глядзіце, пані, уявіце сабе, што заўтра

ранкам ён пакліча вас у вялікую залу нарадаў, і там праваруч ад яго вы ўбачыце маладога князя з вялікімі цёмнымі вачыма, ясным белым ілбом і мужнымі кудзерамі колеру чорнага буріптыну, карацей кажучы, пані, юнага героя, падобнага да выявы добрага Альфонса ў нашай галерэі, перад якой вы праседжваеце гадзіны, не адрываючы ад партрэта вачэй...

— He гавары пра гэты партрэт так легкадумна, — з уздыхам перарвала яе Матыльда. — Я разумею, што гляджу на карціну занадта захоплена, аднак у малюнак на дошцы я не закахалася. Проста і сам гэты дабрадзейны ўладар, і пашанота, з якой маці вучыла мяне захоўваць яго памяць, і малітвы, якія яна, не ведаю чаму, наказвала ўзносіць над яго магілай, — усё гэта пераканала мяне, што мой лёс нейкім чынам з ім сплецены.

— Божухна, пані, як гэта можа быць? — здзівілася Б’янка. — Я заўсёды чула, што вашая сям’я з ім не радня, і, шчыра кажучы, не разумею, навошта мая гаспадыня, а вашая матуля, адпраўляе вас халоднымі ранкамі ці сырымі вечарамі маліцца на яго магіле: ён жа не святы з календара. Калі ўжо трэба маліцца, дык чаму б не звярнуцца да нашага вялікага святога Мікалая? Менавіта яго я малю пра мужа.

— Магчыма, Альфонса так бы мяне не крануў, — сказала Матыльда, — калі б маці мне ўсё патлумачыла. Таямніца, якую яна захоўвае, абуджае ўва мне... нават не ведаю, як гэта назваць. Аднак яна нічога не робіць з прыхамаці, таму тут, бясспрэчна, хаваецца нейкі вусцішны сакрэт. Пасля смерці майго брата яна ў роспачы кінула некалькі словаў, якія пераконваюць мяне ў гэтым япічэ больш.

— О, дарагая пані, што ж яна вам сказала?! — усклікнула Б’янка.

— He, — сказала Матыльда, — калі хтосьці з бацькоў кідае слова і хоча ўзяць яго назад, дачцэ не варта яго паўтараць.

— Як, няўжо яна засаромелася таго, што сказала? — спытала Б’янка. — Будзьце ўпэўненая, пані, што мне вы можаце даверыць...

— Mae ўласныя сціплыя таямніцы, калі толькі яны ў мяне ёсць, — перарвала яе Матыльда, — аднак ніколі — таямніцы мае маці. Дзіця не павіннае мець ні вачэй, ні вушэй, калі так захочуць бацькі.

— Што ж, пані, вы проста нарадзіліся для таго, каб зрабіцца святой, — сказала Б’янка. — Прызванню не запярэчыш: вы скончыце свае дні ў манастыры. Вось лэдзі Ізабэла зусім ад мяне не хаваецца і дазваляе размаўляць з ёй пра маладых мужчын, а калі аднойчы ў замак прыехаў прывабны рыцар, яна прызналася, што хоча, каб ваш брат Конрад быў да яго падобны.

— Б’янка, — прамовіла князёўна, — я не дазваляю табе так непаважліва гаварыць пра маю сяброўку. У Ізабэлы вясёлы нораў, але яна чыстая, як сама цнота. Яна ведае пра тваю схільнасць да лянотнай балбатні і, магчыма, час ад часу ёй патурае, хочучы забыць пра сваю скруху і ажывіць самоту, у якой нас трымае мой бацька...

— О, Найсвяцейшая Панна Марыя! — ускочыла раптам Б’янка. — Зноў яно! Мілая пані, хіба вы нічога не чуеце? Ну пэўна ж, у замку з’явіліся прывіды!

— Ціха! — сказала Матыльда. — Прыслухайся. Мне здаецца, я пачула нейкі голас, але, мне, відаць, проста прымроілася: мабыць, мне перадаўся твой страх.

— Але гэта праўда, пані, праўда, — ледзь не плакала Б’янка. — Я ўпэўненая, што чула голас.

— У пакоі знізу хтосьці начуе? — спытала князёўна.

— Ніхто не насмельваецца заставацца там нанач, — адказала Б’янка, — з таго часу, як утапіўся вялікі астролаг, настаўнік вашага брата. Няма сумненняў, пані, што цяпер у пакоі пад намі яго дух сустрэўся з духам вашага брата. Божа мой, давайце схаваемся ў спачывальні вашае матулі!

— He мітусіся! — сказала Матыльда. — Калі гэтых прывідаў мучыць боль, мы палегчым іх пакуты, пачаўшы з імі размову. Мы іх нічым не крыўдзілі, а таму і яны нас не крануць. Ды і хіба мы будзем у большай бяспецы, перайшоўшы з аднаго пакоя ў іншы? Дай мне ружанец — зараз мы памолімся і загаворым з імі.

— Ах, дарагая мая пані, я ні за што ў свеце не буду гаварыць са зданню! — ускрыкнула Б’янка.

На гэтых словах яны пачулі, як ў ніжнім пакоі адчынілася акно. Яны прыслухаліся яшчэ ўважлівей, і праз некалькі хвілін да іх даляцеў чыйсьці спеў, у якім яны ні слова не разабралі.

— Гэта не можа быць злы дух, — ціхім голасам сказала князёўна. — Гэта можа быць толькі нехта з нашай сям’і. Адчыні акно, і мы пазнаем голас.

— На гэта я, пані, ніколі не наважуся, — адказала Б’янка.

— Ты зусім дурная, — прамовіла Матыльда, мякка адчыняючы акно. Аднак яно зарыпела, і спявак замаўчаў, з чаго панны зразумелі, што скрып ён пачуў.

— Ці ёсць там хто? — спытала князёўна. — Калі ёсць, то адгукніцеся.

— Ёсць, — пачуўся незнаёмы голас.

— Хто гэта? — спытала Матыльда.

— Чужак, — адказаў голас.

— Які чужак і як ён трапіў сюды ў такі позні час, калі ўсе брамы даўно зачыненыя?

— Я тут не па сваім жаданні, — адказаў голас. — Але прашу мне, лэдзі, прабачыць, калі я патрывожыў ваш спакой: я не думаў, што мяне хтосьці пачуе. Сон ад мяне бяжыць, а таму я пакінуў свой неспакойны ложак і вырапіыў прабавіць дакучлівыя гадзіны, назіраючы за чароўным надыходам раніцы і чакаючы, калі ж мяне з гэтага замка выпусцяць.

— I словы вашыя, і голас, — прамовіла Матыльда, — поўныя скрухі, і калі вы няшчасны, мне шкада вас. Калі вас мучыць нястача, скажыце мне пра гэта, я заступлюся за вас перад княгіняй, чыя дабрадзейная душа адкрытая гаротным людзям, і яна вам дапаможа.

— Я і праўда няшчасны, — адказаў незнаёмец, — і не ведаю, што такое багацце, але не жалюся на прызначаны нябёсамі лёс, бо я малады і здаровы і зусім не саромеюся жыць з працы сваіх рук. Але вы не падумайце, што я пыхлівы ці што пагарджаю вашай шчодрай прапановай. Я буду ўспамінаць вас у малітвах і прасіць блаславення вашай міласэрнай душы і вашай высакароднай гаспадыні. Калі я ўздыхаю, лэдзі, то гэта за іншых, а не за сябе.

— Цяпер я яго, пані, пазнала, — прашаптала князёўне Б’янка. — Гэта той самы малады селянін, і мне здаецца, што ён закахаўся! Ну і цудоўная прыгода! Давайце, пані, яго распытаем! Вас ён не ведае і лічыць адной са служанак мае гаспадыні, а вашае матулі, лэдзі Іпаліты!

— Як табе, Б’янка, не сорамна! — сказала Матыльда. — Якое мы маем права выведваць таямніцы яго юнага сэрца! Ён здаецца мне цнатлівым і шчырым і кажа, што ён няшчасны. А калі так, то ці ж можам мы скарыстацца ўладай над ім? Хіба мы заслужылі яго давер?

— О Божа, пані, як мала вы ведаеце пра любоў! — адказала Б’янка. — Для закаханага няма большага шчасця, як пагаварыць пра ўладарку свайго сэрца.

— I ты хочаш, каб я пайшла ў наперсніцы да селяніна? — спытала князёўна.

— Ну, давайце я пагавару з ім, — сказала Б’янка. — Хай я і маю гонар быць пакаёўкай вашае светласці, такой важнай я была не заўжды. Дарэчы, калі любоў робіць усіх людзей роўнымі, яна ж можа іх і ўзвысіць. Я паважаю любога закаханага юнака.

— Супакойся, дурніца! — сказала Матыльда. — Хоць ён і сказаў, што няшчасны, гэта зусім не значыць, што ён закахаўся. Падумай пра ўсё, што сёння здарылася, і скажы мне: хіба пакуты — адно ад кахання? Незнаёмец, — вярнулася яна да юнака, — калі бяда здарылася з вамі не па вашай віне і калі княгіня Іпаліта можа вам дапамагчы, я абяцаю, што яна зробіцца вашай заступніцай. Калі вы выберацеся з замка, ідзіце ў манастыр пры царкве святога Мікалая, знайдзіце там айца Гераніма і раскажыце яму сваю гісторыю так падрабязна, як палічыце дарэчным. Ён абавязкова перадасць яе княгіні, a яна — маці для ўсіх, каму патрэбная падтрымка і абарона. А цяпер бывайце — не належыць мне ў такі позні час весці размову з мужчынам.

— Хай бароняць вас святыя, міласэрная лэдзі! — адказаў селянін. — Але ах, ці можа бедны і нікчэмны чужынец прасіць у вас яшчэ хвіліны ўвагі? Няўжо мне пашчасціла? Акно пакуль не зачыненае... Ці магу я насмеліцца...

— Гаварыце хутчэй, — адказала Матыльда, — бо світанне імкліва набліжаецца, і парабкі, што хутка выйдуць у палі, не павінныя нас бачыць. Што вы хочаце спытаць?

— Я не ведаю, як... He ведаю, ці насмелюся... — запінаючыся, прамовіў юнак. — Але дабрыня, з якой вы гаворыце са мной, дадае мне смеласці... Лэдзі, ці магу я вам давяраць?

— О Божа, што вы маеце на ўвазе? — спытала Матыльда. — Што вы хочаце мне даверыць? Гаварыце смела, калі толькі таямніцу вашую можна хаваць у цнатлівай душы.

— Я хацеў бы ведаць, — спытаў, сабраўшыся з сіламі, селянін, — ці праўда тое, іпто я чуў ад чаляднікаў: з замка знікла маладая панна?

— Навошта вам гэта ведаць? — спытала Матыльда. — Першыя вашыя словы сведчылі пра стрыманасць і годную сур’ёзнасць. Няўжо вы прыйшлі сюды выведваць сакрэты Манфрэда? Бывайце — я ў вас памылілася.

3 гэтымі словамі яна паспешліва зачыніла акно, не даўшы юнаку адказаць.

— Я зрабіла б мудрэй, — рэзка сказала князёўна Б’янцы, — калі б дазволіла размаўляць з селянінам табе — ён такі ж цікаўны, як ты.

— Мне спрачацца з вашай светласцю не выпадае, — адказала Б’янка, — але мае пытанні былі б больш дарэчы, чым тыя, якія яму ласкава задалі вы.

— 0, не сумняваюся, — сказала Матыльда, — ты ў нас асоба вельмі разважлівая! Дазволь тады пацікавіцца: што б ты ў яго спытала?

— Той, хто за гульнёй назірае, часам бачыць больш, чым той, хто гуляе, — адказала Б’янка. — Няўжо вы, пані, думаеце, што пытанні пра лэдзі Ізабэлу былі справай адной толькі цікаўнасці? He, пані, не, у іх нашмат болып таго, пра што вы, высокае панства, нават не здагадваецеся. Лопес сказаў, што слугі вераць, нібыта ўцёкі лэдзі Ізабэлы — справа рук гэтага хлопца. А цяпер, пані, заўважце: мы абедзве ведаем, што лэдзі Ізабэла ніколі вашым братам асабліва не захаплялася. Што ж, у вырашальны момант ён загінуў — але я нікога не абвінавачваю! Шлем зваліўся з месяца — так сказаў мой уладар, а ваш бацька, — але Лопес і іншыя кажуць, што юны зух няйначай чарадзей і іпто гэта ён скраў з магілы Альфонса...

— Хопіць гэтай дзёрзкай балбатні! — сказала Матыльда.

— He, пані, вы як сабе хочаце, — усклікнула Б’янка, — але ўсё адно вельмі дзіўна, што лэдзі Ізабэла знікла акурат у той самы дзень і што гэтага юнага чарнакніжніка знайшлі ля таемных дзвярэй. Я нікога не абві-

навачваю, але калі б са смерцю нашага юнага княжыча ўсё было зразумела...

— He смей ганьбіць чыстае імя маёй дарагой Ізабэлы! — загадала Матыльда.

— Чыстая ці нячыстая, — сказала Б’янка, — але яна знікла, затое знайшоўся чужак, якога ніхто не ведае, вы самі яго распыталі, і ён адказаў, што закаханы ці няшчасны, пгго, зрэшты, адно і тое ж — ён жа прызнаўся, што ўздыхае за іншых, а хто будзе ўздыхаць за іншых, калі толькі ён у іх не закаханы? I адразу ж пасля гэтага ён, бедная душа, наіўна пытае, ці праўда, што лэдзі Ізабэла знікла.

— Прызнаюся, — сказала Матыльда, — твае назіранні не пазбаўленыя сэнсу: уцёкі Ізабэлы мяне дзівяць. I цікаўнасць гэтага незнаёмца таксама незразумелая. Але ж Ізабэла ніколі не хавала ад мяне сваіх думак.

— Гэта яна вам так гаварыла, — сказала Б’янка, — каб вывудзіць вашыя ўласныя таямніцы. Але хто, пані, ведае, ці не акажацца гэты чужак якім-небудзь князем. Ну ж, пані, дазвольце мне адчыніць акно і трошкі распытаць юнака.

— He, — адказала Матыльда, — я сама спытаю ў яго, ці не ведае ён чаго пра Ізабэлу. Даўжэйшай размовы ён не варты.

Яна ўжо збіралася зноў адчыніць акно, як раптам ля бакавое брамы замка справа ад Матыльдавай вежы зазваніў звон, перашкодзіўшы князёўне ўзнавіць гаворку.

— Я ўпэўненая, — трохі памаўчаўшы, сказала Матыльда Б’янцы, — што якой бы ні была прычына ўцёкаў Ізабэлы, яна не можа быць нізкай. Калі гэты чужак быў яе суўдзельнікам, значыць, Ізабэла ў яго вернасці і годнасці не сумняваецца. Я заўважыла — а ты, Б’янка, хіба не? — што ў яго словах гучыць надзвычайная пабожнасць. Ліхадзей так не гаворыць. Гэта словы высакароднага чалавека.

— Я ж казала вам, пані! — прамовіла Б’янка, — Я ўпэўненая, што ён — пераапрануты князь.

— I ўсё ж, — сказала Матыльда, — калі ён замяшаны ва ўцёках, як ты патлумачыш тое, што ён Ізабэле не спадарожнічае? Чаму ён так неабдумана аддаўся на міласць майго раззлаванага бацькі?

— А вось чаму, — адказала служанка. — Калі ён змог выбрацца з-пад шлема, ён канечне знойдзе спосаб пазбегнуць гневу вашага бацькі. Я не сумняваюся, што ў яго ёсць талісман ці штосьці такое.

— Ты гатовая ўсё тлумачыць чарадзействам, — сказала Матыльда, — але чалавек, які стасуецца з пякельнымі сіламі, не прамовіў бы тых велічных і святых словаў, якія мы чулі. Няўжо ты не заўважыла, з якім запалам ён паабяцаў згадваць мяне ў малітвах? Так, Ізабэла, несумненна, упэўненая ў яго пабожнасці.

— Расказвайце мне пра пабожнасць хлопца і дзяўчыны, якія змовіліся ўцячы! — усклікнула Б’янка. — He, пані, не, мая лэдзі Ізабэла злепленая зусім з іншага цеста. Побач з вамі яна толькі ўздыхала і ўзводзіла вочы да неба, бо ведала, што вы святая, але варта вам было адвярнуцца...

— Ты да яе несправядлівая, — сказала Матыльда. — Ізабэла зусім не крывадушніца, яна дастаткова пабожная, але ніколі не прыкідваецца, што яе вабіць не прызначанае ёй пакліканне. Наадварот, яна заўсёды змагалася з маім жаданнем сысці ў манастыр, і хаця я прызнаю, што таямніца яе ўцёкаў мяне бянтэжыць, бо яна мусіла б мне як свайму сябру яе адкрыць, я не магу забыць пра шчырую цеплыню, з якой яна ўвесь час супраціўлялася майму памкненню пастрыгчыся ў манашкі. Яна марыла бачыць мяне замужам, хаця тады мой пасаг паменшыў бы спадчыну дзяцей майго брата і яе. Дзеля яе я хачу думаць пра юнага селяніна лепш.

— Дык, значыць, вы думаеце, што паміж імі ёсць нейкая сімпатыя? — спытала Б’янка.

У гэты момант у іх пакой забег слуга і сказаў князёўне, што лэдзі Ізабэла знайшлася.

— Дзе? — спытала Матыльда.

— Яна прытуліла галаву ў царкве святога Мікалая, — адказаў слуга. — Навіну прынёс сам айцец Геранім. Цяпер ён унізе разам з яго высокасцю.

— Дзе мая маці? — спытала Матыльда.

— Яна ў сваім пакоі, пані, і ўжо прасіла вас паклікаць.

Манфрэд падняўся з першымі праменямі новага дня і адправіўся ў пакоі Іпаліты, каб дазнацца, ці не ведае яна чаго пра Ізабэлу. Падчас іх размовы князю паведамілі, што з ім патрабуе сустрэчы Геранім. Манфрэд, не падазраючы, навопіта да яго наведаўся манах, і памятаючы, што той дапамагае Іпаліце ў яе дабрачыннасці, загадаў паклікаць госця і сабраўся пакінуць іх саміх, каб вярнуцца да пошукаў Ізабэлы.

— У вас справа да мяне ці да княгіні? — спытаў Манфрэд.

— Да вас абаіх, — адказаў святы айцец. — Лэдзі Ізабэла...

— Што з ёй? — палка спытаў Манфрэд.

— Яна ля алтара святога Мікалая, — адказаў Геранім.

— Іпаліты гэта не тычыцца, — збянтэжана прамовіў князь. — Хадзем у мой пакой, ойча, і вы раскажаце, як яна туды трапіла.

— He, мой пане, — адказаў добры манах з настойлівасцю і ўладнасцю, што ўтаймавалі нават раіпучасць Манфрэда, які не мог не паважаць святыя цноты Гераніма, — у мяне ёсць даручэнне да вас абаіх, і з ласкі вашае высокасці я выканаю яго ў прысутнасці і вас, і вашае жонкі. Але спачатку, мой пане, я мушу распытаць княгіню, ці ведае яна, чаму лэдзі Ізабэла ўцякла з замка.

— He, клянуся сваёй душой, — сказала Іпаліта. — Няўжо Ізабэла называе мяне суўдзельніцай?

— Я схіляюся перад вашым санам, ойча, — умяшаўся Манфрэд, — але гаспадар тут я, і ніякаму пралазе-святару не дазволена ўмешвацца ў мае сямейныя справы. Калі ў вас ёсць што мне сказаць — хадзем у мой пакой, бо я не дазваляю жонцы цікавіцца сакрэтамі мае вотчыны — жанчыне гэта не да твару.

— Мой пане, — адказаў святы чалавек, — у таямніцы сем’яў я не ўмепіваюся. Мой абавязак — несці мір, лячыць непаразуменні, прапаведаваць пакаянне і вучыць людзей стрымліваць свавольныя жарсці. Я дарую вашай высокасці лютыя словы, бо свой абавязак ведаю і служу ўладару магутнейшаму, чым Манфрэд. Пачуйце таго, хто гаворыць маімі вуснамі!

Манфрэд задрыжаў — ад сораму і гневу. Твар Іпаліты выдаваў здзіўленне і нясцерпнае жаданне дазнацца, чым усё скончыцца, маўчанне ж сведчыла пра адданасць мужу.

— Лэдзі Ізабэла, — працягнуў Геранім, — даручае сябе міласці вас абаіх і абаім дзякуе за дабрыню, з якой ставіліся да яе ў гэтым замку. Яна аплаквае смерць sa­mara сына і ўласнае гора, якое перашкодзіла ёй парадніцца з такой мудрай і высакароднай сям’ёй, з вамі, Ka­ro яна заўсёды шанавала, як сваіх бацькоў, і моліцца пра трываласць вашага саюзу і заўсёднае вашае пгчасце (на гэтых словах Манфрэд змяніўся ў твары), але цяпер увайсці ў вашую сям’ю для яе немагчыма. Яна просіць згоды застацца ў святыні, пакуль не дойдуць да яе весткі ад бацькі ці не пацвердзіцца навіна пра яго смерць, пасля чаго яна з дазволу сваіх апекуноў будзе вольная распарадзіцца сваім лёсам, годна выйшаўшы замуж.

— Я такое згоды не даю, — сказаў князь, — і настойваю на яе неадкладным вяртанні ў замак, бо адказваю

перад яе апекунамі за яе бяспеку, і не пацярплю, каб яна знаходзілася ў чыіхсьці руках, апроч маіх.

— Вашай высокасці варта падумаць, ці будзе гэта цяпер дарэчы, — заўважыў манах.

— Парадаў мне не трэба, — адказаў Манфрэд, барвавеючы. — Паводзіны Ізабэлы выклікаюць вельмі непрыемныя падазрэнні, да таго ж той малады нягоднік, які дапамагаў ёй уцячы, калі не быў прычынай гэтых уцёкаў...

— Прычынай?! — усклікнуў Геранім. — Хіба гэта ён быў іх прычынай?

— Гэтага ўжо занадта! — закрычаў Манфрэд. — Мне што, цярпець, пакуль нейкі нахабны манах няславіць мяне ў маім жа доме? Ды я ўпэўнены, што вы з гэтымі каханкамі заадно!

— Я буду маліць неба, каб яно ачысціла мяне ад вашых чорных падазрэнняў, — сказаў Геранім, — калі вы самі не зразумееце, што абвінавацілі мяне несправядліва. Я буду маліць неба прабачыць вам гэтую лютасць, і я прашу вашую высокасць пакінуць панну ў спакоі ў яе святым прытулку, дзе яе не патрывожаць такія пустыя марнасці, як словы нейкага мужчыны пра каханне.

— He крывадушнічайце перада мной, — сказаў Манфрэд, — а ідзіце да сябе і вярніце панну туды, дзе яна мусіць быць.

— Мой абавязак — перашкодзіць яе вяртанню сюды, — сказаў Геранім. — Цяпер яна там, дзе сіроты і нявінніцы абароненыя ад хітрыкаў і пастак гэтага свету, і нішто, апроч улады яе бацькі, не зможа яе адтуль забраць.

— Я яе бацька, — закрычаў Манфрэд, — і патрабую яе сюды!

— Яна хацела, каб вы зрабіліся яе бацькам, — сказаў манах, — але неба, якое перашкодзіла яе шлюбу,

перарвала паміж вамі ўсе сувязі, і я сцвярджаю вашай высокасці...

— Спыніся, дзёрзкі! — сказаў Манфрэд. — Бойся майго гневу!

— Ойча, — звярнулася да манаха Іпаліта, — ваш абавязак — не лічыцца з людзьмі і казаць тое, чаго патрабуе ваш сан, аднак мой абавязак — не слухаць таго, чаго, на думку майго гаспадара, мне чуць не трэба. А таму ідзіце разам з князем у яго пакой. Я ж адпраўлюся ў капліцу і памалюся, каб Божая Маці падтрымала вас святымі парадамі і вярнула ў сэрца майго міласэрнага гаспадара заўсёдныя мір і мяккасць.

— Выдатная жанчына! — сказаў манах. — Я ў вашым распараджэнні, пане.

Манфрэд разам з манахам зайшоў у свой пакоі і адразу ж зачыніў дзверы.

— Мяркую, ойча, — пачаў ён, — што Ізабэла пазнаёміла вас з маёй задумай. Выслухайце ж цяпер маё рашэнне і выканайце яго. Пільныя патрэбы нашае дзяржавы і мае ўласныя, а таксама бяспека людзей вымагаюць, каб у мяне быў сын. Дарэмна чакаў я спадчынніка ад Іпаліты. Тады я спыніў выбар на Ізабэле. Вы мусіце прывесці яе назад — і нават болып. Я ведаю, пгго Іпаліта вас слухаецца, яе сумленне ў ватттых руках. Прызнаю, яна жанчына бездакорная: душа яе сягае нябёсаў і пагарджае нікчэмнай раскошай гэтага свету — ад яго вы можаце цалкам яе адвярнуць. Упэўніце яе пагадзіцца на скасаванне нашага шлюбу і сысці ў манастыр — любому з іх яна, калі захоча, зможа зрабіць багаты дар, да таго ж у яе будзе магчымасць аддзячыць вашаму ордэну так шчодра, як яна пажадае. Так вы адхіліце ўсе няпічасці, што навіслі над нашымі галовамі, і зробіце княству Отранта паслугу, уратаваўшы яго ад руйнавання. Вы чалавек разважлівы, і хаця я ў запале кінуў вам сёння колькі нягодных абразаў, усё ж я цаню вашыя цноты і жадаю

быць вам абавязаным спакойным жыццём і захаваннем свайго роду.

— Хай здзейсніцца воля нябёсаў! — прамовіў MaHax. — Я — усяго толькі мізэрная зброя. Аднак маімі вуснамі ўзвяшчаюць яны, князю, усю недаравальнасць вашых намераў. Пакуты цнотнае Іпаліты дасягнулі трону Боскага спачування. Праз мяне наш Стваральнік ганіць вашыя здрадніцкія думкі пра развод, праз мяне загадвае адмовіцца ад кровазмяшальнае задумы ў дачыненні да вашае названае дачкі. Неба, якое ўратавала яе ад вашае неўтаймоўнасці ў час, калі кара, што пала на ваш дом, мусіла падрыхтаваць вас да іншых думак, будзе дапамагаць ёй і далей. Нават я, бедны і нікчэмны манах, здольны ўберагчы яе ад вашае жорсткасці, я, ва ўсёй сваёй грэшнасці, люта абвінавачаны вашай высокасцю як суўдзельнік невядома якой любоўнай інтрыгі, пагарджаю спакусамі, якімі вы выпрабоўваеце маю сумленнасць. Я верны свайму ордэну і шаную пабожныя душы, я паважаю дабрадзейнасць нашае княгіні і ніколі не здраджу яе даверу і не буду здабываць выгоды для Царквы брудным і грэшным падладжваннем. Вось ужо сапраўды дабрабыт нашага краю залежыць ад таго, ці будзе ў вашае высокасці сын! Неба смяецца з такой чалавечай недальнабачнасці. Яшчэ ўчора чый дом быў такім жа вялікім, такім жа шчаслівым, як дом Манфрэда? Але дзе цяпер юны Конрад? Мой пане, я шаную вашыя слёзы, але не збіраюся іх спыняць: хай яны цякуць, князю! Перад тварам нябёсаў яны хутчэй паспрыяюць квітненню вашых падданых, чым жаніцьба, заснаваная на юры ці разліку. Скіпетр, што перайшоў вам ад роду Альфонса, нельга ўтрымаць шлюбам, які царква ніколі не ўхваліць. Калі Усявышні палічыў, што імя Манфрэда мусіць знікнуць, змірыцеся, мой пане, з Яго воляй, і вы заслужыце вянец, што будзе вашым на вякі. Так, мой

князю, я ўхваляю вашую скруху, а таму вернемся да княгіні. Яна пра вашыя жорсткія намеры не ведае, а я хацеў вас толькі папярэдзіць. Вы бачылі, з якой пяшчотнай цярплівасцю, з якой магутнай любоўю яна слухала вас, як адмовілася слухаць далей і дазнацца пра вашую бязмежную віну. Я ведаю, што яна прагне прыняць вас у абдымкі і ўпэўніць у сваёй нязменнай адданасці.

— Вы не зразумелі прычыны маёй скрухі, ойча, — сказаў князь. — Я насамрэч шаную цноты Іпаліты, лічу яе святой і дзеля лекавання свае душы мару, каб вузел, які звязвае нас, зацягнуўся яшчэ мацней, але на жаль, ойча, вы не ведаеце пра самы пакутлівы мой боль — часам я пачынаю сумнявацца ў законнасці нашага шлюбу: Іпаліта — мая сваячка ў чацвертым калене. Дыспенсацыю мы, канечне, атрымалі, але мне паведамілі, што яна была заручаная з кімсьці яшчэ. Вось што гняце маё сэрца — бо менавіта незаконнасць нашае жаніцьбы выклікала, відаць, Боскі гнеў, што паў на нас у выглядзе смерці Конрада! Палегчыце ж маё сумленне, развяжыце наш шлюб і завяршыце пабожную справу, якую пачалі вашыя ўзнёслыя казані, крануўшы маю дупіу.

Якімі горкімі былі мукі добрага манаха, калі ён зразумеў, куды хіліць падступны князь! Геранім дрыжаў за Іпаліту, чый злы лёс быў непазбежны, і баяўся, што яго суразмоўца, страціўшы надзею вярнуць Ізабэлу і прагна марачы пра сына, перакінецца на інпіую жанчыну, якая не зможа супраціўляцца такой спакусе, як тытул Манфрэда. На пэўны час святы чалавек паглыбіўся ў думкі. Урэіпце, усклаўшы апошнюю надзею на затрымку справы, ён вырашыў найперш не даваць князю зразумець, што Ізабэла не вернецца. Манах ведаў, што яна, любячы Іпаліту і гідзячыся Манфрэда, будзе падтрымліваць яго ідэю, пакуль супраць разводу не выступіць царква. 3 гэтымі думкамі Геранім, нібыта ўражаны сумненнямі князя, адказаў:

— Мой пане, я ўзважыў вашыя словы, і калі прычынай вашае халоднасці да цнотнае лэдзі насамрэч сталіся пакуты сумлення, я не збіраюся яшчэ больш гнявіць вашае сэрца. Царква — маці спагадная: адкрыйце ёй сваю бядоту, бо толькі яна можа прынесці вашай душы палёгку, супакоіць ваш розум ці, разгледзеўшы вашыя сумненні, даць волю і заахвоціць да законнага працягу свайго роду. У апошнім выпадку, калі лэдзі Ізабэла пагодзіцца...

Такі нечаканы паварот узрадаваў Манфрэда, які вырашыў, што святара ён ужо перахітрыў ці што першапачатковая запальчывасць таго была паказной. Князь зноў паабяцаў Гераніму ўсе магчымыя шчадроты, калі з яго дапамогай праблема хутка развяжацца. Поўны добрых намераў, святар дазволіў яму падмануцца ў сваіх высновах, хаця насамрэч збіраўся супрацьстаяць князю, а не дапамагаць.

— Калі мы ўжо адзін аднаго зразумелі, — падвёў Манфрэд вынік, — я спадзяюся, ойча, што вы адкажаце на адно маё пытанне. Хто той юнак, якога я знайшоў у склепе? Гэта мусіць быць суўдзельнік уцёкаў Ізабэлы. Скажыце мне праўду: гэта яе каханак ці проста давераная асоба іншага жарснага прыхільніка? Я часта заўважаў, што Ізабэла ставіцца да майго сына абыякава, у маёй галаве віруюць тысячы пацверджанняў такога падазрэння. Яна сама гэта добра ўсведамляла, бо падчас нашае размовы ў галерэі апярэдзіла мае пытанні і пачала адмаўляць сваю халоднасць да Конрада.

Манах, які пра юнака ведаў толькі тое, што мімаходзь расказала яму Ізабэла, зусім не здагадваўся, што з хлопцам здарылася, і не да канца ўяўляў гарачнасць князевай натуры, а таму вырашыў, што варта пасеяць у думках Манфрэда зярняты рэўнасці, з дапамогай якіх пазней можна будзе настроіць князя супраць Ізабэлы, калі той пачне настойваць на шлюбе, ці скіраваць яго падманным

следам, заняць няіснай інтрыгай і перашкодзіць новаму ўціску. Прыняўшы гэтае няўдалае рашэнне, манах адказаў так, каб умацаваць падазрэнні Манфрэда наконт сувязі паміж Ізабэлай і юнаком. Манфрэд, чыім жарсцям трэба было няшмат, каб разгарэцца ў пажар, ад такіх намёкаў дарэшты раз’юшыўся.

— Я дакапаюся да самага нутра гэтай інтрыжкі! — закрычаў князь.

Ён пакінуў Гераніма аднаго, загадаўшы нікуды не сыходзіць, і паспяшаўся ў вялікую замкавую залу, куды наказаў прывесці і маладога селяніна.

— Ты, упарты малады ашуканец! — усклікнуў, убачыўшы юнака, князь. — I дзе твая хвалёная шчырасць? Значыць, ты знайшоў замок патаемных дзвярэй толькі дзякуючы Божай волі і месяцаваму святлу? Адказвай, нахабнік, хто ты такі і як даўно ведаеш панну, ды паклапаціся адказаць болып шчыра, чым учора, а інакш праўду з цябе выцягнуць катаванні.

Хлопец зразумеў, што яго ўдзел ва ўцёках Ізабэлы раскрыты, і, вырашыўшы, што цяпер ён ёй ніяк дапамагчы ці перашкодзіць не зможа, адказаў:

— Я не ашуканец, мой уладару, і такое знявагі не заслугоўваю. На ўсе пытанні, якія вашая высокасць задала мне ўчора вечарам, я адказаў з той самай сумленнасцю, з якой адкажу цяпер, прычым не ад страху перад катаваннямі, а проста таму, што душа мая няшчырасцю пагарджае. Прапіу вас, уладару, свае пытанні паўтарыць: я гатовы ў межах сваіх сілаў задаволіць ваіпую цікаўнасць.

— Ты ведаеш, што мяне цікавіць, — адказаў князь, — і толькі цягнеш час, каб прыдумаць адгаворку. Адказвай жа наўпрост: хто ты такі і як даўно ведаеш Ізабэлу?

— Я парабак з суседняе вёскі, — адказаў селянін, — і зваць мяне Тэадор. Мінулым вечарам лэдзі знайшла мяне ў склепе, а да гэтага я яе ніколі не бачыў.

— Можа, я табе і паверу, — сказаў Манфрэд, — але спачатку хачу пачуць твой расказ і праверыць, колькі ў ім праўды. Кажы ж, як панна тлумачыла свае ўцёкі! Ад адказу залежыць тваё жыццё!

— Яна сказала мне, — адказаў Тэадор, — што стаіць на краі пагібелі і што калі не пакіне замак, то ў любы момант можа назаўсёды зрабіцца няшчаснай.

— I з такой хісткай прычыны, як словы дурной паненкі, ты наважыўся выклікаць мой гнеў? — спытаў Манфрэд.

— Калі жанчына ў горы просіць яе абараніць, — сказаў Тэадор, — я не баюся нічыйго гневу.

У час допыту Матыльда ішла ў пакоі Іпаліты. Разам з Б’янкай яна мусіла мінуць абпіытую дошкамі галерэю, закратаваныя вокны якой выходзілі ў залу, дзе сядзеў цяпер Манфрэд. Пачуўшы бацькаў голас і ўбачыўшы слуг, што сабраліся вакол князя, панна спынілася, каб паглядзець, што здарылася. Хутка яна зацікавілася вязнем: яго адказы, цвёрдыя і стрыманыя, а таксама смеласць яго апошніх словаў — першых, якія яна пачула выразна, — схілілі яе на яго карысць. Нават у такой сітуацыі ён быў высакародным, гожым і ўладным, аднак хутка ўсю яе ўвагу забраў яго твар.

— О Божа, Б’янка! — шапнула яна. — Няўжо я сплю? Той юнак выглядае як Альфонса на партрэце ў галерэі!

Болып нічога сказаць яна не паспела, бо голас яе бацькі з кожным словам гучнеў.

— Гэтыя выхвалянні, — казаў ён, — горшыя за ўсё тваё ранейшае нахабства. Зараз ты зразумееш, з якой лютасцю асмеліўся жартаваць. Хапайце яго і вяжыце, — працягваў Манфрэд, — і першая навіна, якую панна пачуе пра свайго абаронцу, будзе пра тое, што яму сцялі галаву!

— Вашая несправядлівасць пераконвае мяне, — сказаў Тэадор, — што, вызваліўшы панну ад вашага прыг-

нёту, я зрабіў добрую справу. Хай яна будзе шчаслівая, што б са мной ні здарылася!

— Вось словы каханка! — раз’юшыўся Манфрэд. — Просты селянін перад тварам смерці на такія пачуцці не здольны. Давай жа, кажы мне, безразважны хлопча, хто ты, альбо твой сакрэт вырве з цябе дыба.

— Вы ўжо палохалі мяне смерцю, — сказаў юнак, — за праўду, якую я вам сказаў, і калі гэта адзіная ўхвала за шчырасць, то задавальняць вашую пустую цікаўнасць далей я не ірвуся.

— Значыць, гаварыць ты не будзеш? — спытаў Манфрэд.

— He, — адказаў хлопец.

— Цягніце яго на двор, — загадаў князь. — Я хачу, каб яму зараз жа адсеклі галаву.

Пачуўшы гэтыя словы, Матыльда страціла прытомнасць, а Б’янка дзіка загаласіла:

— Ратуйце! Памажыце! Пані памерла!

На гэтых крыках Манфрэд падскочыў і запатрабаваў тлумачэння. Малады селянін, які таксама іх пачуў, застыў ад жаху і горача пачаў пытаць пра тое ж, але Манфрэд загадаў неадкладна вывесці хлопца ў двор і падрыхтаваць усё да пакарання, пакуль сам ён высветліць прычыну Б’янчыных словаў. Даведаўшыся, што Матыльда знепрытомнела, князь палічыў гэта звычайным спалохам, наказаў аднесці яе ў спачывальню і выйшаў у двор, дзе, паклікаўшы аднаго з вартаўнікоў, загадаў Тэадору ўкленчыць і чакаць апошняга ўдару.

Бясстраіпны юнак прыняў страшны прыгавор з пакорлівасцю, якая кранула сэрцы ўсіх, апроч Манфрэда. Хлопец прагна хацеў ведаць, што значылі словы пра смерць пані, але баяўся яшчэ больш распаліць супраць яе тырана і маўчаў. Адзіная просьба, якую ён сабе дазволіў, была пра споведзь, што прымірыць яго з небам. Манфрэд, які з дапамогай духоўніка спадзяваўся даведацца

гісторыю юнака, тут жа даў дазвол і, упэўнены, што айцец Геранім цяпер на яго баку, загадаў таму прыйсці і выспаведаць вязня. Святы чалавек, які не прадбачыў, што яго неасцярожнасць выкліча такую трагедыю, упаў перад князем на калені і пачаў усімі святымі заклінаць яго не праліваць нявінную кроў. Ён горка кляў сябе за неабдуманыя словы, спрабуючы абяліць юнака, і зрабіў усё магчымае, каб змякчыць лютасць князя. Манфрэд, якога заступніцтва Гераніма хутчэй раз’юпіыла, чым супакоіла, бо князь западозрыў цяпер, што яго падманваюць абодва, заклікаў манаха выконваць свой абавязак і папярэдзіў, што дае зняволенаму на споведзь усяго некалькі хвілінаў.

— Большага мне, уладару, і не трэба, — сказаў няшчасны хлопец. — Дзякуй Богу, мае грахі не такія шматлікія, іх акурат столькі, колькі можа быць у маім узросце. Асупіыце слёзы, добры ойча, і давайце пачнём. У свеце шмат зла, і ў мяне няма прычынаў шкадаваць пра расстанне з ім.

— О бедны юнача! — усклікнуў Геранім. — Як можаш ты так цярпліва трываць маю прысутнасць? Я — твой забойца! Гэта я — прычына твае нягоды!

— Я ад усёй душы вам дарую, — сказаў юнак, — і спадзяюся, піто нябёсы таксама мне прабачаць. Выслухайце ж мае прызнанні, ойча, і дайце сваё блаславенне.

— Але як я магу падрыхтаваць цябе да пераходу ў іншы свет? — сказаў Геранім. — Ты не зможаш уратавацца, не дараваўпіы сваім ворагам, а хіба ты прабачыш гэтаму бязбожніку?

— Прабачу, — адказаў Тэадор. — Прабачаю.

— Няўжо нават гэта не кране вас, бязлітасны князю? — спытаў манах.

— Я паслаў па вас дзеля споведзі, — сурова сказаў Манфрэд, — а не дзеля яго абароны. Вы самі настроілі мяне супраць яго — і яго кроў будзе на вашых руках!

— Так, на маіх, на маіх! — скрушна сказаў добры манах. — Нам з вамі няма надзеі трапіць туды, дзе хутка будзе гэты блаславёны хлопец!

— Заканчвайце ўжо! — усклікнуў Манфрэд. — Скуголенне святароў кранае мяне не болып за жаночы лямант.

— Як?! — закрычаў хлопец. — Няўжо мой лёс стаўся прычынай крыкаў, што я чуў? Няўжо лэдзі зноў у вашай уладзе?

— Ты толькі нагадваеш мне пра мой гнеў, — сказаў Манфрэд. — Рыхтуйся, гэта твая апошняя хвіліна.

Абурэнне юнака расло, і яго ўсё больш кранала гора, якое ён бачыў на тварах не толькі манаха, але і ўсіх прысутных, аднак ён задушыў свае пачуцці і, скінуўшы дублет і расшпіліўшы каўнер, укленчыў памаліцца. Калі ён нахіліўся, кашуля саслізнула з яго пляча, агаліўшы крывавы знак стралы.

— Святыя нябёсы! — усклікнуў уражаны святар. — Што я бачу! Гэта ж маё дзіця, мой Тэадор!

Наступны выбух пачуццяў можна толькі перажыць самому, бо апісаць іх немагчыма. Слёзы ў князевых слуг перасталі цячы не столькі ад радасці, колькі ад здзіўлення. Здавалася, што чаляднікі ўглядаліся ў вочы свайго ўладара і нібыта пыталі яго, што ім цяпер адчуваць. На твары юнака здзіўленне, сумненне, пяшчота, пашана змянялі адно адно. Са сціплай пакорнасцю прымаў ён слёзы і абдымкі старога. Баючыся, аднак, даваць яму надзею і чакаючы, да чаго схіліць Манфрэда яго няўмольнасць, хлопец кінуў на князя позірк, быццам кажучы: няўжо вас не кране нават гэтая карціна?

Сэрца Манфрэда не страціла яшчэ здольнасці адчуваць. Ад здзіўлення ён забыў пра свой гнеў, аднак пыхлівасць не дазваляла яму прызнаць, што ён уражаны. Князь дапускаў нават, што манах выдумаў усё гэта, каб уратаваць Тэадора.

— Што гэта значыць? — спытаў ён. — Як ён можа быць вашым сынам? Добра ж адпавядае вашаму сану

і агульнавядомай святасці прызнанне сялянскага сына плодам свае распуснае інтрыгі!

— О Божа! — усклікнуў святы айцец. — Няўжо вы ставіце пад сумненне яго паходжанне? Ці адчуваў бы я такі боль, калі б не быў яго бацькам? Злітуйцеся над ім, добры князю! Злітуйцеся — а мяне прынізьце як пажадаеце!

— Злітуйцеся над ім! Злітуйцеся над ім! — крычалі чаляднікі. — Злітуйцеся дзеля гэтага добрага чалавека.

— Маўчаць! — сурова сказаў Манфрэд. — Я мупіу даведацца болып, каб яму дараваць. Байструк святога можа сам святым і не быць!

— Несправядлівы ўладару, — прамовіў Тэадор, — не абцяжарвайце сваю жорсткасць абразамі. Калі я — сын гэтага годнага чалавека, то кроў у маіх жылах цячэ хай не княжацкая, але...

— Так, — перарваў яго манах, — ён высакароднае крыві і зусім не тое нікчэмнае стварэнне, якім вы, мой пане, яго назвалі. Ён мой законны сын, і мала якія дамы ў Сіцыліі могуць пахваліцца такой старадаўнасцю, як дом Фальканара. Але на жаль, мой князю, што такое кроў, што такое высакародства? Усе мы — толькі чарвякі, нікчэмныя, грэшныя істоты. Толькі пабожнасць і можа адрозніць нас ад праху, з якога мы выйшлі і ў які мусім вярнуцца.

— Кідайце свае казані! — прамовіў Манфрэд. — Вы забылі, што вы ўжо болып не айцец Геранім, а граф Фальканара. Раскажыце мне сваю гісторыю — пасля ў вас будзе дастаткова часу для мараляў, калі вы не здабудзеце для гэтага нягодніка памілавання.

— О Найсвяцейпіая Панна Марыя! — усклікнуў MaHax. — Няўжо гэта магчыма, што ўладар адмовіць бацьку ў жыцці яго адзінага даўно страчанага сына? Растапчыце мяне, мой пане, пагарджайце мной, мучце, забярыце маё жыццё, але толькі злітуйцеся над маім сынам!

— Значыць, вы зможаце адчуць, — сказаў Манфрэд, — што такое страціць адзінага сына. Яшчэ гадзіну таму вы прапаведавалі мне паслухмянасць лёсу: калі так вырашыла неба, мой дом мусіць знікнуць... Але граф Фальканара...

— О гора, мой пане! — прамовіў Геранім. — Я прызнаю, што пакрыўдзіў вас, але не паглыбляйце пакутаў старога чалавека! He пыхлівасць прымушае мяне прасіць за гэтага хлопчыка, бо пра такую марнасць я не думаю, а толькі сама прырода, толькі памяць пра цудоўную жанчыну, што нарадзіла яго на свет. Яна памерла, Тэадор?

— Яе душа даўно ўжо далучылася да іншых шчасных душаў, — адказаў юнак.

— Як гэта здарылася?! — усклікнуў Геранім. — Раскажы мне... He, яна цяпер шчаслівая! Цяпер мой галоўны клопат — ты! О грозны ўладару! Ці падорыце, ці падорыце вы мне жыццё майго беднага хлопчыка?

— Вярніцеся ў манастыр, — загадаў Манфрэд, — прывядзіце сюды панну, падпарадкуйцеся ўсім маім астатнім патрабаванням — і я абяцаю, што ён будзе жыць.

— О Божа, — усклікнуў Геранім, — няўжо за жыццё гэтага юнака я мупгу заплаціць сваім гонарам?

— За мяне?! — закрычаў Тэадор. — Лепш я тысячу разоў памру, чым заплямлю вашае сумленне! Чаго патрабуе ад вас гэты тыран? Няўжо лэдзі яшчэ вольная ад яго ўлады? Абараняйце яе, годны ойча, і дазвольце ўсяму яго гневу пасці на маю галаву.

Геранім паспрабаваў стрымаць палкасць хлопца, аднак не паспеў Манфрэд хоць нешта сказаць, як раптам пачуўся тупат коней і пратрубіла медная труба, што вісела ля замкавае брамы. У гэты ж міг чорнае пер’е на зачараваным шлеме, які ўсё яшчэ ляжаў у іншым канцы двара, бурна захвалявалася і тройчы нахілілася наперад, нібыта нябачны гаспадар даспеха тройчы пакланіўся.

Частка III

Калі Манфрэд убачыў, як пад гукі меднай трубы на дзівосным шлеме хвалюецца пер’е, яго адвага пахіснулася.

— Што значаць гэтыя прадвесці, ойча? — спытаў ён у Гераніма, перастаўшы называць манаха графам Фальканара. — Калі я абразіў...

Тут пер’е загайдалася яіпчэ мацней.

— Няшчасны я князь! — ускрыкнуў Манфрэд. — Ойча, няўжо вы не падтрымаеце мяне сваімі малітвамі?

— Мой пане, — адказаў Геранім, — нябёсы, несумненна, раззлаваныя вашымі насмешкамі над іх служкам. Падпарадкуйцеся ж царкве і перастаньце пераследаваць яе святароў. Адпусціце гэтага ні ў чым не вінаватага юнака і навучыцеся паважаць святы сан, які я нашу. Пагарджаць Усявышнім не варта, бачыце ж...

У гэты момант зноў загучала труба.

— Я прызнаю, што занадта паспяшаўся, — сказаў Манфрэд. — Ці не падыдзеце вы, ойча, да акенца ў браме, каб дазнацца, хто да нас завітаў?

— Вы абяцаеце падараваць Тэадору жыццё? — спытаў манах.

— Абяцаю, — адказаў князь, — але даведайцеся, хто там ля брамы!

Геранім упаў на грудзі сына, і з яго вачэй паліўся паток слёз, што сведчыў пра паўнату яго пачуццяў.

— Вы далі слова схадзіць да брамы, — сказаў Манфрэд.

— Спадзяюся, вашая высокасць прабачыць мне, — адказаў манах, — што перш я хачу аддаць вам даніну свае сардэчнае падзякі.

— Ідзіце, мой найдаражэйшы пане, — прамовіў Тэадор. — Падпарадкуйцеся волі князя. Я не заслугоўваю таго, каб выкананне загаду дзеля мяне адкладалася.

Геранім спытаў, хто стаіць ля брамы, і атрымаў адказ: «Герольд».

— Ад каго? — спытаў ён.

— Ад Рыцара Вялізнага Мяча, — адказаў герольд. — Я мупіу гаварыць з узурпатарам Отранта.

Геранім вярнуўся да князя і слова ў слова перадаў яму пачутае ля брамы. 3 першых жа словаў Манфрэда ахапіў жах, аднак даведаўшыся, што яго назвалі узурпатарам, князь зноў запалаў гневам і асмялеў.

— Узурпатар?! — закрычаў ён. — Які дзёрзкі нягоднік асмеліўся сумнявацца ў маім тытуле? Сыходзьце адсюль, ойча, гэтая справа не для манахаў. 3 тым нахабнікам я сустрэнуся сам. Вяртайцеся ў манастыр і падрыхтуйце панну да вяртання. Ваш сын будзе закладнікам вашае вернасці: ад выканання майго загаду залежыць яго жыццё.

— Святы Божа! — усклікнуў Геранім. — Але ваіпая высокасць толькі што вызваліла маё дзіця без ніякіх умоваў! Няўжо вы так хутка забылі пра ўмяшанне нябёсаў?

— Нябёсы не адпраўляюць герольдаў аспрэчваць тытул законнага ўладара, — адказаў Манфрэд. — Сумняваюся таксама, што яны аб’яўляюць сваю волю праз манахаў, але гэта вашая справа, не мая. Цяпер вы ведаеце, чаго я хачу, і калі вы не вернецеся сюды з паннай, ніякі дзёрзкі герольд вашага сына не ўратуе.

Любы адказ манаха быў бы тут дарэмным — Манфрэд загадаў вывесці яго з замка праз бакавую браму і замкнуць яе. Потым ён наказаў некалькім сваім прыспешнікам заключыць Тэадора наверсе чорнай вежы і пільна яго вартаваць, дазволіўшы бацьку толькі наспех абняцца з сынам на развітанне. Затым ён адправіўся ў тронную залу, сеў на княскі сталец і загадаў дапусціць да сябе герольда.

— Чаго табе трэба, дзёрзкі? — сказаў пасланцу князь.

— Я прыбыў да цябе, Манфрэд, узурпатар княства Отранта, — адказаў той, — ад праслаўленага і непераможнага Рыцара Вялізнага Мяча. Ад імені свайго ўладара, маркіза Фрэдэрыка Вічэнцкага, ён патрабуе лэдзі Ізабэлу, маркізаву дачку, якую ты нізкім і здрадніцкім чынам захапіў, падкупіўшы падчас яго адсутнасці яе няверных апекуноў, а таксама жадае, каб ты адмовіўся ад княства Отранта, якое адабраў у згаданага маркіза Фрэдэрыка, найбліжэйшага па крыві родзіча апошняга законнага ўладара княства, Альфонса Добрага. Калі ты неадкладна не выканаеш гэтыя справядлівыя патрабаванні, ён выклікае цябе на смяротны двубой.

3 гэтымі словамі герольд кінуў на зямлю жазло.

— I дзе той самахвал, што адправіў цябе? — пацікавіўся Манфрэд.

— За лігу адсюль, — адказаў герольд. — Ён прымусіць цябе падпарадкавацца свайму ўладару, бо ён — сапраўдны рыцар, а ты — узурпатар і гвалтаўнік.

Хаця выклік быў абразлівы, Манфрэд вырашыў, што не ў яго інтарэсах злаваць маркіза, бо ведаў, што Фрэдэрык мае абгрунтаванае права на пасад, і чуў пра гэта не першы раз. Продкі Фрэдэрыка прынялі тытул князёў Отранцкіх пасля смерці Альфонса Добрага, які не меў спадчыннікаў, але сам Манфрэд, яго бацька і дзед былі занадта моцныя, каб дом Вічэнцы адабраў у іх княства. Фрэдэрык, ваяўнічы і ўлюблівы малады князь, ажаніўся з гожай юнай лэдзі, у якую быў закаханы і якая памерла, нараджаючы Ізабэлу. Яе смерць моцна яго падкасіла, ён даў зарок і выправіўся ў Святую Зямлю, дзе ў змаганні з нявернымі быў паранены, увязнены і лічыўся памерлым. Калі навіна дайшла да Манфрэда, ён падкупіў апекуноў лэдзі Ізабэлы, і тыя прывезлі яе ў Отранта як нявесту Конрада, каб з дапамогай іплюбу аб’яднаць правы абодвух дамоў на княства. Гэтая ж мэта пасля смерці Конрада падмацавала нечаканае рашэнне князя

пра ўласную жаніцьбу і цяпер падштурхоўвала Манфрэда прасіць у Фрэдэрыка дазволу на гэты іплюб, а таксама падахвочвала запрасіць ваяра, што прыбыў ад Фрэдэрыка, у замак, дзе той не зможа даведацца пра ўцёкі Ізабэлы, бо князь сурова забараніў чаляднікам расказваць пра іх камусьці з рыцарскай світы.

— Вяртайся да свайго гаспадара, герольдзе, — адказаў князь, упарадкаваўшы свае думкі, — і скажы яму: перш чым мы вырашым нашую спрэчку на мячах, Манфрэд хацеў бы з ім перагаварыць. Перадай яму запрашэнне наведаць замак, дзе, даю слова сапраўднага рыцара, яго чакае ветлівы прыём і поўная бяспека для яго самога і яго людзей. Калі ж мы не зможам па-сяброўску ўлагодзіць непаразуменне, клянуся, ён бесперашкодна пакіне замак і атрымае поўную сатысфакцыю ў адпаведнасці з законамі зброі, і хай дапаможа мне Бог, у Тройцы адзіны!

Герольд тройчы пакланіўся і выйшаў.

А ў гэты час розум Гераніма разрывалі тысячы пачуццяў. Ён дрыжаў за жыццё сына, і першым памкненнем святога чалавека было ўпэўніць Ізабэлу вярнуцца ў замак. Аднак не менш яго трывожыла думка пра яе шлюб з Манфрэдам. Манах баяўся, што Іпаліта цалкам скорыцца волі свайго сужэнца, але не сумняваўся, што зможа ўстрывожыць пабожную княгіню і ўгаварыць яе адмовіцца ад разводу, калі, безумоўна, да яе дабярэцца. Але як толькі Манфрэд зразумее, што гэта справа рук Гераніма, Тэадор развітаецца з жыццём. Святару не цярпелася дазнацца, адкуль прыбыў герольд, які так рашуча аспрэчыў тытул Манфрэда, аднак ён не адважваўся пакідаць манастыр, каб Ізабэла не збегла і каб яе ўцёкі не паставілі манаху ў віну. Няўцешны Геранім вярнуўся ў сваё жытло, не ведаючы, што цяпер рабіць. Манах, які сустрэў яго ля ганка і звярнуў увагу на яго маркотны твар, спытаў:

— Няўжо, браце, мы і праўда страцілі нашую цудоўную княгіню Іпаліту?

Святы чалавек скалануўся і ўсклікнуў:

— Што ты маеш на ўвазе, браце? Я толькі што з замка, дзе пакінуў яе ў добрым здароўі.

— Чвэрць гадзіны таму міма нас ішоў з замка Мартэлі, — адказаў манах, — які паведаміў, што яе высокасць памерла. Уся нашая брація адправілася ў капліцу маліцца за яе пічаслівы пераход у лепшы свет, а мяне пакінулі чакаць твайго вяртання. Усе ведаюць, як моцна ты прывязаны да нашай добрай лэдзі, і трывожацца, што ты цяжка перанясеш журботную навіну, бо нам насамрэч ёсць з чаго плакаць: княгіня Іпаліта была сапраўднай маці нашага прытулку. Але зямное жыццё — не больш як пілігрымка, і наракаць не варта — усе мы пройдзем той самы шлях! Хай будзе нашая смерць падобная да ейнай!

— Добры мой браце, ты трызніш, — сказаў Геранім. — Кажу табе, я толькі што з замка, дзе пакінуў княгіню ў добрым здароўі. Дзе лэдзі Ізабэла?

— Бедная панна! — усклікнуў манах. — Я перадаў ёй сумную вестку і паклапаціўся пра духоўнае суцяшэнне, нагадаў пра нетрываласць нашага смяротнага існавання і параіў прыняць манаства, згадаўіпы прыклад пабожнай прынцэсы Санчы Арагонскай.

— Твой запал заслугоўвае пахвалы, — нецярпліва сказаў Геранім, — але пакуль патрэбы ў ім няма: з Іпалітай усё добра, і я малю Госпада, каб так было і далей. Нічога іншага я не чуў, аднак баюся, што сур’ёзнасць князя... Ну, браце, дык дзе ж лэдзі Ізабэла?

— He ведаю, — адказаў манах. — Яна доўга плакала, а потым сказала, што вернецца ў свой пакой.

Геранім тут жа пакінуў брата і паспяшаўся да панны, аднак у пакоі яе не было. Ён пачаў распытваць жыхароў манастыра, але ніхто пра яе нічога не ведаў. Марна

шукаў ён па ўсім кляштары і ў царкве і рассылаў па ваколіцы пасланцоў — ніхто яе не бачыў. Разгубленасці добрага манаха не было мяжы. Ён разважыў, што Ізабэла, западозрыўшы Манфрэда ў забойстве жонкі, устрывожылася і пакінула манастыр, каб знайсці бяспечнейшую схованку. Гэтыя новыя ўцёкі дарэшты князя раз’юшаць. Хоць вестка пра смерць Іпаліты здавалася манаху неверагоднай, яго жах узмацніўся. Уцёкі Ізабэлы гаварылі пра яе агіду да шлюбу з Манфрэдам, але Гераніму ад гэтага лягчэй не рабілася, бо жыццё яго сына зноў было пад пагрозай. Святы чалавек вырашыў вярнуцца ў замак з некалькімі братамі, якія засведчаць перад Манфрэдам яго невінаватасць і, калі спатрэбіцца, разам з ім заступяцца за Тэадора.

Князь тым часам выйшаў на двор і наказаў разнасцежыць браму і ўпусціць незнаёмага рыцара і яго світу. Праз некалькі хвілінаў кавалькада заехала ў замак. Першымі ішлі два веснікі з жэзламі. Далей — герольд у суправаджэнні двух пажоў і двух трубачоў. За імі — сотня пешых ахоўнікаў, якім спадарожнічала такая ж колькасць вершнікаў. Потым ішло пяцьдзясят ратнікаў, апранутых у пунсовае і чорнае — колеры рыцара. За імі вялі каня. Па баках крочылі два герольды, а на самім скакуне сядзеў сцяганосец, які трымаў раздзелены на чатыры палі штандар з гербамі Вічэнцы і Отранта, што вельмі абразіла Манфрэда, аднак сваё абурэнне ён стрымаў. Зноў два пажы. Спаведнік рыцара, які перабіраў пацеркі. Яшчэ пяцьдзясят ратнікаў, апранутых у тыя ж колеры, што і папярэднія. Два рыцары ў поўных даспехах з апушчанымі забраламі — таварышы галоўнага рыцара. Збраяносцы іх абодвух са шчытамі і эмблемамі. Збраяносец самога рыцара. Сотня ваяроў, што неслі неверагодных памераў меч і, здавалася, знемагалі ад яго цяжару. I ўрэіпце сам рыцар на гнядым скакуне, у поўным узбраенні і з узнятым кап’ём, твар цалкам схаваны

пад забралам, шлем увянчаны вялізным плюмажам з пунсовых і чорных пёраў. Пяцьдзясят пехацінцаў з барабанамі і трубамі завяршалі працэсію, якая расступілася ў бакі, каб вызваліць месца для галоўнага рыцара.

Пад’ехаўшы да брамы, рыцар спыніўся, і герольд, выступіўшы наперад, зноў зачытаў словы выкліку. Князь, здавалася, амаль не чуў прамовы герольда. Яго вочы спыніліся на велізарным мячы, аднак хутка ўвагу Манфрэда забраў парыў ветру, што падняўся за яго спінай. Князь павярнуўся і ўбачыў, што пёры на зачараваным шлеме зноў шалёна захваляваліся, але быў дастаткова бясстрашны, каб не знясілець пры такім збегу абставінаў, што, здавалася, прарочылі яго гібель. He жадаючы траціць перад чужакамі сваю заўсёдную мужнасць, Манфрэд смела прамовіў:

— Я вітаю вас, шаноўны рыцару, кім бы вы ні былі. Калі вы — смяротны чалавек, то сустрэнецеся з роўным па смеласці, і калі вы — сапраўдны рыцар, то пагардліва адрынеце чары як спосаб дабіцца свайго. Ідуць гэтыя знакі з нябёсаў ці пекла — Манфрэд верыць у сваю рацыю і ў дапамогу святога Мікалая, які заўсёды бараніў яго дом. Сыдзіце з каня, шаноўны рыцару, і адпачніце. Заўтра мы сустрэнемся ў сумленным двубоі, і нябёсы паспрыяюць таму, на чыім баку праўда!

Рыцар нічога не адказаў, а толькі спешыўся і разам з Манфрэдам прайшоў у галоўную залу замка. Калі яны міналі двор, рыцар спыніўся, каб разгледзець чароўны пілем, і ўкленчыў, каб некалькі хвілінаў моўчкі памаліцца. Падняўшыся, ён знакам паказаў князю рухацца далей. Увайшоўшы ў залу, Манфрэд запрасіў незнаёмца пакінуць зброю, але той адмоўна пакачаў галавой.

— Пане рыцару, — прамовіў Манфрэд, — вашая адмова няветлівая, аднак я клянуся, пгго не буду вам пярэчыць, каб вы не мелі прычыны пажаліцца на князя Отранцкага. Здрады я не задумваю, спадзяюся, вы так-

сама. Вось, прыміце мой заклад, — тут Манфрэд падаў яму пярсцёнак. — Вашых сяброў і вас я прыму паводле ўсіх законаў гасціннасці. Адпачывайце тут, пакуль не прынясуць пачастунак. Я ж распараджуся наконт вашае світы і хутка вярнуся.

Тры рыцары пакланіліся, прымаючы ветлівую гасціннасць гаспадара. Манфрэд наказаў суправадзіць картэж незнаёмца ў заезны дом, які зафундавала побач княгіня Іпаліта для пілігрымаў. Калі рыцараў эскорт абышоў двор, рухаючыся да брамы, вялізны меч вырваўся з рук ваяроў, зваліўся на зямлю насупраць іплема і застыў. Новае дзіва амаль не ўразіла Манфрэда, які ўжо прызвычаіўся да звышнатуральнага. Вярнуўпіыся ў залу, дзе ўсё было падрыхтаванае да бяседы, князь запрасіў маўклівых чужакоў да стала. Хаця гаспадару было не па сабе, ён паспрабаваў развесяліць гасцей, задаваў ім пытанні, але яны адказвалі толькі знакамі. Яны прыпаднялі забрала, толькі каб можна было есці, і елі зусім сціпла.

— Шаноўныя госці, — звярнуўся да іх князь, — вы першыя ў гэтых сценах, хто пагрэбаваў размовай са мной. He думаю, што для ўладароў звыкла ставіць на кон землі і годнасць, змагаючыся з бязмоўнымі незнаёмцамі. Вы сказалі, што прыйшлі ад імені Фрэдэрыка Вічэнцкага, а я не раз чуў, што гэта галантны і ветлівы рыцар, які, асмелюся сказаць, не палічыў бы ніжэйшым за сваю годнасць завесці свецкую размову з роўным яму і не чужым ратнай славе князем. I ўсё ж вы маўчыце — што ж, хай будзе так: паводле законаў высакародства і гасціннасці вы гаспадары пад гэтым дахам, а таму рабіце, як вам хочацца. Аднак наліце мне келіх віна: вы ж не адмовіцеся выпіць са мной за здароўе вашых чароўных дам.

Галоўны рыцар уздыхнуў, перахрысціўся і падняўся з-за стала.

— Шаноўны рыцару, — прамовіў Манфрэд, — гэта быў проста жарт. Я ні да чаго не буду вас прымушаць:

хай будзе так, як вам падабаецца. Калі вы не маеце настрою весяліцца, давайце сумаваць. Магчыма, вам да душы будзе размова пра справы. Тады хадзем адсюль, і, можа, тое, што я хачу вам адкрыць, пацешыць вас болып, чым мае марныя спробы забавіць вас за сталом.

Пасля Манфрэд правёў трох рыцараў у адзін з унутраных пакояў замка, зачыніў дзверы і, запрасіўшы ўсіх траіх сесці, звярнуўся да галоўнага з такімі словамі:

— Вы прыбылі сюды, шаноўны рыцару, ад імені маркіза Вічэнцкага, каб забраць панну Ізабэлу, яго дачку, якая перад тварам святой царквы была заручаная з маім сынам са згоды яе законных апекуноў, а таксама каб прымусіць мяне перадаць свае ўладанні вашаму гаспадару, які называе сябе найбліжэйшым па крыві родзічам князя Альфонса, дай яму, Пане, вечны супакой! Я пачну з другога патрабавання. Вы мусіце ведаць, дый ваш гаспадар ведае, што княства Отранта перайшло мне ад майго бацькі, дона Мануэля, а яму — ад яго бацькі, дона Рыкарда. Іх папярэднік Альфонса памёр у Святой Зямлі бяздзетным, пакінуўшы княства ў спадчыну майму дзеду, дону Рыкарда, аддзячыўшы яму гэтым за верную службу.

Незнаёмец адмоўна пакачаў галавой.

— Шаноўны рыцару, — мякка сказаў Манфрэд, — Рыкарда быў доблесным і сумленным чалавека, а таксама пабожным вернікам — пра гэта сведчаць яго шчодрыя ахвяраванні на суседнюю царкву і два зафундаваныя ім манастыры. Асабліва ім апекаваўся святы Мікалай, і мой дзед не мог... Кажу вам, сэр, дон Рыкарда быў няздольны... Прашу прабачэння, мяне збіў ваш жэст нязгоды... Я шаную памяць дзеда. А ён гэтае княства ўтрымаў, утрымаў мячом і спрыяннем святога Мікалая, гэтак жа, як і мой бацька, а таму, шаноўныя сэры, я збіраюся зрабіць як і яны, а там няхай будзе што будзе. Але Фрэдэрык, ваш уладар, па крыві бліжэйшы. Я згадзіўся аддаць свой

тытул на міласць мячоў. Няўжо гэта значыць, што мой тытул незаконны? Я мог бы пацікавіцца, дзе Фрэдэрык, ваш уладар. Да нас даходзілі весткі пра яго смерць у няволі. Вы кажаце, вашыя дзеянні кажуць, што ён жывы, я не сумняваюся ў гэтым, а мог бы. Мог бы, але не раблю гэтага. Іншыя князі прапанавалі б Фрэдэрыку ўзяць сваю спадчыну сілай і не ставілі б сваю годнасць пад удар у паядынку! Яны не падпарадкаваліся б рашэнню невядомых маўчуноў — прашу мне, шаноўныя сэры, прабачыць, я зусім разгарачыўся, але ўявіце сябе на маім месцы: хіба не закіпела б у вас, о мужныя рыцары, жоўць, калі б ваш гонар і гонар вашых продкаў паставілі пад сумненне? Але вернемся да справы. Вы патрабуеце перадаць вам лэдзі Ізабэлу. Аднак я мупіу спытаць вас, сэры: ці маеце вы на гэта права?

Рыцар кіўнуў.

— Забірайце яе, — працягнуў Манфрэд, — калі маеце на гэта права, але дазвольце, высакародны рыцару, запытацца: ці маеце вы ўсе паўнамоцтвы?

Рыцар кіўнуў.

— Гэта добра, — сказаў Манфрэд. — Паслухайце тады маю прапанову. Разумееце, сэры, перад вамі — самы няшчасны чалавек у свеце! — тут ён заплакаў. — Знайдзіце для мяне спачуванне, бо я маю на яго права, сапраўды маю. Ведайце, я страціў сваю адзіную надзею, адзіную радасць і апірыпіча свайго дому — учора раніцай Конрад памёр.

Рыцары жэстамі выказалі здзіўленне.

— Так, шаноўныя, лёс адабраў у мяне сына. Ізабэла вольная.

— Дык вы яе вернеце? — перарваўшы маўчанне, усклікнуў галоўны рыцар.

— Яшчэ трошкі цярпення, прашу вас, — прамовіў Манфрэд. — 3 гэтага сведчання вашае добрае волі я рады зрабіць выснову, што справу мы ўлагодзім без крова-

праліцця. У тым нямногім, што засталося мне сказаць, мае выгады няма. Вы бачыце перад сабой чалавека, які гідзіцца свету: смерць сына адвярнула мяне ад зямных турбот. Сіла і ўлада болып не маюць у маіх вачах прыцягальнасці. Я хацеў бы з гонарам перадаць атрыманы ад продкаў скіпетр сыну — аднак цяпер гэта немагчыма! Я з такой абыякавасцю стаўлюся да жыцця, што гатовы з ахвотай прыняць ваш выклік. Сапраўдны рыцар не можа сустрэць смерць больш годна, чым пасці ў бойцы, выконваючы сваё прызванне, і якой бы ні была воля нябёсаў, я падпарадкуюся, бо жыву, на жаль, у вялікай скрусе. Зайздросціць Манфрэду няма ў чым — але вам мая гісторыя, несумненна, вядомая.

Рыцар жэстам паказаў, што невядомая, і, здавалася, зацікавіўся аповедам князя.

— Як магло стацца, што вы не ведаеце мае гісторыі? — працягваў Манфрэд. — Няўжо вы не чулі нічога пра мяне і княгіню Іпаліту?

Рыцары адмоўна пакачалі галовамі.

— He? Тады, шаноўныя, вось яна! Вы, на жаль, лічыце мяне славалюбцам, аднак славалюбства складаецца з грубейшай матэрыі. Калі б я быў славалюбцам, то не мог бы столькі гадоў быць ахвярай самых пякельных пакутаў сумлення. Аднак я злоўжываю вашым цярпеннем, а таму скажу каротка. Ведайце ж: розум мой здаўна ў трывозе за наш з княгіняй Іпалітай саюз. Ох, сэры, бачылі б вы толькі гэтую дзівосную жанчыну! Я шаную яе як жонку і цаню як сябра — але чалавек не створаны для найвышэйіпага шчасця! Яна падзяляе мае сумненні, і з яе згоды я вынес нашую турботу на разгляд царквы, бо мы звязаныя сваяцтвам, занадта блізкім для шлюбу. Кожную хвіліну я чакаю канчатковага рашэння, якое назаўсёды разлучыць нас, і ўпэўнены, што вы спачуваеце мне, бачу, што спачуваеце... Даруйце мне гэтыя слёзы!

Рыцары пераглянуліся, не разумеючы, да чаго ўсё гэ-

та вядзе.

Манфрэд працягваў:

— Смерць дагнала Конрада акурат тады, калі я знемагаў ад трывогі і думаў толькі пра тое, каб перадаць свае ўладанні і сысці на спачын як мага далей ад чалавечых вачэй. Маёй адзінай турботай было прызначыць спадчынніка, які паклапоціцца пра маіх падданых, а таксама ўладкаваць лэдзі Ізабэлу, якая дарагая мне, як кроўная дачка. Я жадаў вярнуць на пасад род Альфонса, хай сабе і яго далёкую галіну, хаця, прашу мне прабачыць, заўсёды быў упэўнены, што сам Альфонса хацеў, каб лінія Рыкарда заступіла месца яго крэўных. Але дзе было мне іх шукаць? Адзіны яго вядомы мне родзіч — Фрэдэрык, ваш уладар, які трапіў у палон да няверных ці ўвогуле памёр, а калі б ён быў жывы і дома, ці захацеў бы ён пакінуць багатую Вічэнцу дзеля такога нязначнага княства, як Отранта? А калі б ён не пагадзіўся, ці вытрымаў бы я думку пра тое, што нейкі жорсткі, бяздушны намеснік пануе над маім бедным верным народам? Бо я, сэры, сваіх падданых люблю і дзякую нябёсам за тое, што людзі мяне таксама любяць. Але вы пытаеце сябе, да чаго я так доўга вас падводжу? Скажу, шаноўныя, як мага карацей. Мне здаецца, што нябёсы, прыслаўшы вас да мяне, паказалі выйсце з усіх гэтых турботаў і нягодаў. Лэдзі Ізабэла цяпер вольная, я таксама хутка буду вольны. Дзеля дабра свайго народа я гатовы пайсці на ўсё. А хіба не будзе гэта найлепшым — не, нават адзіным правільным — крокам спыніць паміж нашымі сем’ямі варожасць, злучыўшы нас з Ізабэлай шлюбам? Вы дзівіцеся. Але хаця я заўсёды буду цаніць цноты Іпаліты, князь ніколі не павінен думаць пра сябе, бо народжаны служыць свайму народу.

У гэты момант у пакой зайшоў слуга, які паведаміў Манфрэду, што Геранім з некалькімі манахам патрабуе неадкладна дапусціць іх да князя.

Князь, раздражнёны тым, што яго перарвалі, і баючыся, каб манах не сказаў незнаёмцу, што Ізабэла сха-

валася ў святыні, сабраўся ўжо было Гераніму адмовіць. Аднак успомніўшы, што ён, відаць, хоча паведаміць пра вяртанне панны, Манфрэд пачаў перад рыцарамі выбачацца за неабходнасць пакінуць іх на некалькі хвілін, але манахі апярэдзілі яго і ўвайшлі ў залу самі. Манфрэд зрабіў ім гнеўную вымову за такое ўварванне і хацеў выіптурхнуць за дзверы, ды Геранім быў занадта ўсхваляваны, каб паддацца сіле. Ён голасна паведаміў пра знікненне Ізабэлы і абвясціў сваю невінаватасць.

Манфрэд, сумеўшыся не толькі ад навіны, але і ад таго, што незнаёмцы яе таксама пачулі, загаварыў нешта бязладнае, то папракаючы манаха, то выбачаючыся перад рыцарамі, палка жадаючы ведаць, што сталася з Ізабэлай, і баючыся, што яны таксама пра гэта дазнаюцца, прагнучы кінуцца наўздагон і палохаючыся думкі пра тое, што яны могуць да попіукаў далучыцца. Ён загадаў адправіць на пошукі пасланцоў, але галоўны рыцар, не ў сілах даўжэй трымаць маўчанне, пачаў рэзкімі словамі папракаць Манфрэда за цёмныя і сумнеўныя інтрыгі і дапытвацца, чаму Ізабэла не ў замку. Князь, суровым позіркам загадаўшы Гераніму маўчаць, схлусіў у адказ, што пасля смерці Конрада Ізабэлу адправілі ў святыню, пакуль не вырашыцца, што з ёй рабіць. Геранім, дрыжучы за жыццё сына, не наважыўся выкрыць ману, аднак адзін з братоў, не маючы падставаў баяцца, пічыра адказаў, што панна ўцякла ў царкву мінулай ноччу. Марна Манфрэд спрабаваў спыніць аповед, які яго бянтэжыў і ганьбаваў. Галоўны незнаёмец, уражаны пачутымі супярэчлівымі адказамі і амаль упэўнены, што Манфрэд, нягледзячы на ўсё свае хваляванне, сам панну і схаваў, з крыкам: «Здрадлівы князю! Я знайду Ізабэлу!» — рушыў да дзвярэй.

Манфрэд паспрабаваў стрымаць яго, але астатнія рыцары дапамаглі таварышу, і той вырваўся і паспяшаўся на двор, клічучы світу. Манфрэд, зразумеўшы, што

спробы ўтрымаць яго ад пошукаў будуць дарэмнымі, прапанаваў адправіцца з ім, сабраў людзей і загадаў Гераніму і манахам паказваць дарогу. Усе разам яны пакінулі замак — князь пры гэтым таемна наказаў ахоўваць рыцараў эскорт, зрабіўшы перад гасцямі выгляд, нібыта адпраўляе пасланцоў выклікаць іх людзей.

Калі ў замку нікога не засталося, адна са служанак паведаміла Матыльдзе, якая бачыла, што маладога селяніна асудзілі ў зале на смерць, моцна ім зацікавілася і раздумвала, як яго ўратаваць, што Манфрэд усіх сваіх людзей выправіў у розныя бакі на пошукі Ізабэлы. Князь у спешцы аддаваў загады ў самых агульных выразах, не збіраючыся, аднак, распаўсюджваць іх на варту, прыстаўленую да Тэадора, — і забыў пра гэта паведаміць. Усе чаляднікі паслужліва кінуліся выконваць загад, іх падштурхоўвалі цікавасць і жаданне далучыцца да новых вясёлых пошукаў. Матыльда збегла ад сваіх служанак, прабралася ў чорную вежу, адамкнула дзверы і з’явілася перад вачыма ўражанага Тэадора.

— Юнача, — сказала яна, — хаця даччыны абавязак і жаночая прыстойнасць мой учынак асуджаюць, святая міласэрнасць, мацнейшая за ўсе астатнія патрабаванні, яго апраўдвае. Бяжыце, бо дзверы вашае турмы адчыненыя, мой бацька і яго служкі сышлі, хаця хутка мусяць вярнуцца. Ідзіце свабодна, і хай анёлы з нябёсаў скіруюць ваш шлях!

— Вы і ёсць адным з гэтых анёлаў! — зачаравана ўсклікнуў Тэадор. — Толькі блаславёная святая можа гаварыць, рабіць і выглядаць як вы. Ці магу я пачуць імя свае боскае заступніцы? Вы, здаецца, згадалі пра свайго бацьку. Няўжо гэта магчыма? Няўжо кроў ад Манфрэдавай крыві адчувае святое спачуванне? Прыўкрасная лэдзі, вы не адказваеце. Але як вы тут апынуліся? Чаму забылі пра ўласную бяспеку і траціце сваю ўвагу на такога бедака, як Тэадор? Давайце збяжым адсюль

разам: жыццё, якое вы мне падарылі, я прысвячу вашай абароне.

— На жаль, вы памыляецеся, — уздыхнула Матыльда. — Я і праўда дачка Манфрэда, але ніякая небяспека мне не пагражае.

— 0 дзіва! — усклікнуў Тэадор. — Яшчэ ўчора вечарам я меў шчасце расплаціцца паслугай за тую міласцівую дапамогу, якую вы цяпер так велікадушна мне вяртаеце.

— I зноў вы памыляецеся, — сказала князёўна, — але часу на тлумачэнні няма. Бяжыце, дабрадзейны юнача, пакуль я магу вас уратаваць, бо калі вернецца мой бацька, і вы, і я будзем мець прычыну для страху.

— Як? — уразіўся Тэадор. — Няўжо вы, чароўная панна, думаеце, што я прыму жыццё пад пагрозай навесці на вас бяду? Лепш я тысячу разоў памру!

— Мне нічога не пагражае, — прамовіла Матыльда, —нічога, апроч затрымкі. Паспяшайцеся ж — і ніхто не дазнаецца, што гэта я дапамагла вам уцячы.

— Пакляніцеся ўсімі святымі, — сказаў Тэадор, — што ніхто вас не западозрыць, а інакш, даю слова, я застануся тут і буду чакаць наканаванага.

— О, вы занадта высакародны! — адказала Матыльда. — Але не сумнявайцеся, што на мяне не ўпадзе нават цень падазрэння.

— Тады дайце мне сваю прыўкрасную руку на знак Ta­ro, што вы мяне не падманваеце, — прамовіў Тэадор, — і дазвольце акрапіць яе слязьмі падзякі.

— He! — сказала князёўна. — Гэтага я не дазваляю!

— О гора! — сказаў Тэадор. — Да гэтага моманту бачыў я ў жыцці адны злыбеды, і, магчыма, зведаць шчасця мне больш не давядзецца — дык прыміце ж чысты парыў удзячнасці, які мая душа прагне адзначыць пацалункам на вашай руцэ.

— Стрымайцеся і сыходзьце, — сказала Матыльда. — Што сказала б Ізабэла, калі б убачыла вас ля маіх ног?

— Якая Ізабэла? — здзіўлена спытаў хлопец.

— О Божа! — усклікнула князёўна. — Баюся, я дапамагаю хлусу. Няўжо вы забылі, пра што з такай цікаўнасцю распытвалі сёння раніцай?

— Вашае аблічча, вашыя дзеі, уся вашая прыўкрасная душа здаюцца мне зямным увасабленнем боскасці, — сказаў Тэадор, — аднак словы вашыя цьмяныя і загадкавыя. Патлумачце ж, лэдзі, але так, каб ваш слуга зразумеў.

— Усё вы добра разумееце! — сказала Матыльда. — Але я зноў загадваю: ідзі, бо калі я змарную час на пустыя размовы, вашая кроў, якую можна яшчэ ўратаваць, будзе на маіх руках.

— Я пайду, лэдзі, — сказаў Тэадор, — таму што гэта вашая воля і таму, што не хачу да скону напоўніць скрухай жыццё свайго сівога бацькі. Толькі скажыце, чароўная панна, што вашае пяшчотнае спачуванне са мной.

— Стойце, — сказала Матыльда, — я адвяду вас у падземныя калідоры, якімі збегла Ізабэла, — яны выведуць вас у царкву святога Мікалая, дзе вы знойдзеце прыстанак.

— Што?! — усклікнуў Тэадор. — Значыць, гэта камусьці іншаму, а не вам, прыўкрасная панна, дапамог я знайсці падземны ход?

— Так, — адказала Матыльда, — але больш ні пра што не пытайцеся! Як жахліва, што вы ўсё яшчэ тут! Хутчэй у святыню!

— У святыню... — прамовіў Тэадор. — He, князёўна, святыні — для бездапаможных паненак ці для злачынцаў. Душа Тэадора вольная ад віны і не будзе несці яе пячатку! Дайце мне меч, лэдзі, і ваш бацька пабачыць, што ганебнымі ўцёкамі Тэадор пагарджае!

— Безразважны юнача! — прамовіла Матыльда. — Няўжо вы наважыліся б падняць сваю дзёрзкую руку на князя Отранцкага?

— He, на вашага бацьку напраўду не наважыўся б, — адказаў Тэадор. — Прабачце мне, панна, я забыўся. Аднак ці мог я, гледзячы на вас, помніць, што вы нарадзіліся ад тырана Манфрэда? I ўсё ж ён ваш бацька, а таму адгэтуль мае крыўды аддаюцца забыццю.

Аднекуль зверху пачуўся нізкі глухі стогн, які прымусіў князёўну і Тэадора скалануцца.

— Святыя нябёсы, нас нехта чуе! — ускрыкнула князёўна.

Яны прыслухаліся, але не пачулі больш ніякага шуму і зрабілі выснову, што гэта выпарэнні, якія не могуць знайсці выхаду. Матыльда бясшумна павяла Тэадора ў бацькаву збройню, а пасля выйшла з узброеным юнаком да замкавае брамы.

— He заходзьце ў суседні гарадок, — сказала яму князёўна, — і не падыходзьце да замка з захаду. Менавіта там Манфрэд і незнаёмцы вядуць пошукі, а таму лепш паспяшайцеся ў супрацьлеглы бок. Вунь там, за лесам на ўсходзе, цягнецца ланцуг скалаў, сточаных лабірынтамі пячораў, якія выводзяць на марскі бераг. Там вы зможаце хавацца, пакуль які-небудзь карабель не заўважыць вашыя знакі і не забярэ вас адсюль. Ідзіце ж — і хай нябёсы скіроўваюць ваш шлях. Часам згадвайце ў малітвах... Матыльду!

Тэадор кінуўся да яе ног і, злавіўшы лілейную руку, якую яна пасля пэўных ваганняў дазволіла пацалаваць, пакляўся пры першай жа магчымасці дабіцца ўзвядзення ў рыцары, каб горача маліць яе потым пра дазвол вечна ёй служыць. He паспела князёўна адказаць, як раптам пачуліся такія грымоты, што замкавыя муры затрэсліся. Тэадор, не зважаючы на навальніцу, збіраўся настойваць на сваіх просьбах, але князёўна спалохалася і тут жа паспяшалася ў замак, так загадаўшы хлопцу сысці, што ён не змог не падпарадкавацца. Ён уздыхнуў і адступіўся, аднак не адводзіў вачэй ад брамы, пакуль Матыльда

яе не зачыніла, скончыўшы такім чынам размову, якая напаіла сэрцы абаіх невядомай ім раней жарсцю.

Тэадор задуменна рушыў да манастыра, каб паведаміць бацьку пра сваё вызваленне. Там ён даведаўся, што Гераніма няма і што вакол замка ідуць пошукі лэдзі Ізабэлы — некаторыя падрабязнасці гэтай гісторыі ён пачуў толькі цяпер. Юнак з усёй высакароднай адвагай захацеў панне дапамагчы, аднак манахі не змаглі падказаць яму, якую дарогу для ўцёкаў яна абрала. Аддаляцца ж ад замка хлопец не збіраўся, бо Матыльда пакінула ў яго сэрцы такі глыбокі след, што хлопец не мог адысці ад яе жытла на вялікую адлегласць. Пяпічота, якую Геранім выказаў да сына ў замку, узмацніла нежаданне хлопца пакідаць гэтыя мясціны, і Тэадор упэўніў сябе, што менавіта праз сыноўскую прывязанасць ён бадзяецца цяпер паміж замкам і манастыром.

Урэшце Тэадор вырашыў адправіцца ў паказны яму Матыльдай лес і пабыць там да вечара, калі Геранім дакладна мусіць вярнуцца. Дабраўшыся туды, юнак пачаў шукаць самы густы цень, які найбольш адпавядаў бы салодкаму суму, што запанаваў у яго думках. Аддаўшыся яму, Тэадор незаўважна для сябе даблукаў да пячораў, дзе калісьці жылі пустэльнікі, а цяпер, як расказвалі сяляне, — злыя духі. Тэадор успомніў пра гэтыя чуткі, але як чалавек мужны і рызыкоўны парадаваўся мажлівасці задаволіць сваю цікаўнасць і даследаваць таямнічыя закуткі лабірынта. Ён не паспеў зайсці далёка ў пячору, як раптам пачуў крокі, нібыта хтосьці адступаў перад ім углыб.

Хаця Тэадор цвёрда верыў ва ўсё, у што мусіў згодна з нашай святой верай, ён не мог уявіць, што добры чалавек без паважнай прычыны будзе пакінуты на волю сілаў цемры. Ён падумаў, што тут хутчэй пасяліліся разбойнікі, чым тыя прыхадні з пекла, якія, паводле чутак, чапляюцца да вандроўных і збіваюць іх з дарогі.

Хлопцу даўно не цярпелася выпрабаваць сваю смеласць. Выцягнуўшы меч, ён спакойна пакрочыў наперад, туды, адкуль чуўся лёгкі піолах. Ляскат Тэадоравага даспеха ў сваю чаргу пазначаў для таго, хто адступаў, кірунак небяспекі. Упэўніўіпыся цяпер, што ён не памыліўся, юнак удвая паскорыў хаду і, хаця ўцякач таксама прыспеіпыўся, хутка яго нагнаў, аж раптам выявілася, што збягала ад яго жанчына, якая тут жа знясілена ўпала ля яго ног. Тэадор ківуўся да яе, але жах яе быў такі вялікі, што юнак зразумеў: бяглянка знепрытомнее ў яго на руках. Хлопец з усёй пяіпчотай паспрабаваў развеяць яе трывогу і ўпэўніць уцякачку, што не збіраецца яе крыўдзіць, а гатовы з рызыкай для ўласнага жыцця абараняць. Ад такога ветлага абыходжання лэдзі трохі акрыяла і, гледзячы на свайго абаронцу, сказала:

— Я ўпэўненая, што чула ваш голас раней.

— He ведаю, дзе, — адказаў Тэадор, — калі толькі вы не лэдзіІзабэла.

— Міласэрны Божа! — усклікнула панна. — Але вас жа не адпраўлялі знайсці мяне, праўда?

3 гэтымі словамі яна кінулася перад ім на калені і пачала ўпрошваць не выдаваць яе Манфрэду.

— Манфрэду?! — закрычаў Тэадор. — He, лэдзі, аднойчы я ўжо дапамог вам вызваліцца ад яго прыгнёту — і цяпер, чаго б мне гэта ні каштавала, укрыю вас ад яго наступных замахаў.

— Няўжо вы і праўда той самы незнаёмец, якога я сустрэла мінулай ноччу ў падзямеллі? — спытала Ізабэла. — Тады вы не можаце быць смяротным, вы — мой анёл-ахоўнік. Дазвольце ж мне ўкленчыць і падзякаваць...

— Высакародная панна, стойце! — сказаў Тэадор. — He прыніжайцеся перад бедным і самотным юнаком. Калі неба абрала мяне зброяй для вашага ўратавання, яно сваю справу завершыць і ўмацуе дзеля вас маю руку.

Але хадземце ж, лэдзі, мы занадта блізка ад уваходу ў пячору, давайце зойдзем як мага далей, бо мне не будзе спакою, пакуль я не схаваю вас ад небяспекі.

— О Божа, што вы маеце на ўвазе, сэр? — спытала Ізабэла. — Хаця ўчынкі вашыя высакародныя, хаця пачуцці вашыя сведчаць пра чысціню душы, ці варта мне ісці з вамі сам-насам у гэтыя заблытаныя падзямеллі? Што скажа пра мае паводзіны суровы свет, калі хтосьці раптам на нас натрапіць?

— Я шаную вашую цнатлівую чуллівасць, — сказаў Тэадор, — і ўпэўнены, што вы не тоіце падазрэнняў, якія зачапілі б мой гонар. Я хацеў толькі адвесці вас у самую схаваную пячору гэтых скалаў, а потым ахоўваць уваход туды ад любой жывой істоты нават цаной уласнага жыцця. Апроч таго, лэдзі, — працягнуў ён, глыбока ўздыхнуўшы, — хаця аблічча вашае прыўкраснае і дасканалае, а я не чужы палкім жаданням, ведайце, што маё сэрца належыць іншай, бо...

Нечаканы шум перарваў Тэадора. Хутка яны пачалі разбіраць асобныя словы:

— Ізабэла! Гэй, Ізабэла!

Панна задрыжала — яе ахапіў нядаўні жах. Тэадор паспрабаваў узбадзёрыць яе, але марна. Хлопец упэўніваў Ізабэлу, што хутчэй памрэ, чым пацерпіць, каб яна зноў аказалася ва ўладзе Манфрэда: угаварыўшы яе заставацца ў схове, ён выйшаў насустрач шукальніку, каб перакрыць яму дарогу.

Ля ўваходу ў пячору Тэадор убачыў узброенага рыцара, якому селянін расказваў пра лэдзі, што заблукала сярод скалаў. Рыцар ужо збіраўся адправіцца на яе пошукі, калі Тэадор, перагарадзіўшы яму шлях і агаліўшы меч, пад страхам смерці забараніў ісці далей.

— Хто насмеліўся заступіць мне дарогу? — пагардліва спытаў рыцар.

— Той, хто бярэ на сябе цяжар па сілах, — адказаў Тэадор.

— Я шукаю лэдзі Ізабэлу, — сказаў рыцар, — а яна, як я разумею, знайшла прыстанак сярод гэтых стромаў. He перашкаджай мне — альбо паіпкадуеш, што выклікаў мой гнеў.

— Намер твой такі ж нягодны, як нікчэмны твой гнеў, — адказаў Тэадор. — А таму вяртайся туды, адкуль прыйшоў, альбо мы зараз даведаемся, чый гнеў жахлівейшы.

Незнаёмец, які насамрэч быў галоўным рыцарам, што прыбыў ад маркіза Вічэнцкага, паскакаў ад Манфрэда прэч, пакуль той распытваў пра ўцякачку і раздаваў загады, каб перашкодзіць тром гасцям знайсці панну самастойна. Галава прыбылых падазраваў, што Манфрэд ведае ўсё пра ўцёкі Ізабэлы, і абраза ад чалавека, якога, як ён думаў, князь паставіў сцерагчы панну, пацвердзіла яго падазрэнні. Таму рыцар нічога не адказаў, а кінуўся з аголенай зброяй на Тэадора і хутка, несумненна, расчысціў бы сабе шлях, калі б Тэадор, які палічыў яго за аднаго з падручных Манфрэда і быў аднолькава гатовы і кінуць выклік, і падмацаваць яго справай, не прыняў удар на свой пгчыт. Уся адвага, якая дагэтуль хавалася ў грудзях юнака, тут жа вырвалася вонкі: хлопец імкліва напаў на рыцара, якога гордасць і шал з не меншай сілай штурхалі ў бясстрашную атаку. Бойка была лютай, але нядоўгай. Тэадор тройчы параніў рыцара і ўрэшце абяззброіў яго, бо ад страты крыві праціўнік саслаб.

Селянін, які збег пасля першага ж удару, падняў трывогу сярод чаляднікаў, якія на загад Манфрэда рассеяліся па лесе ў пошуках Ізабэлы. Яны прыбеглі да пячоры, акурат калі рыцар зваліўся, і хутка пазналі ў ім высакароднага госця. Тэадор, нягледзячы на нянавісць да Манфрэда, не мог радавацца здабытай перамозе, не адчуваючы пры гэтым велікадушнага спачування. Яшчэ

болып расчуліўся ён, даведаўшыся пра знатнасць свайго суперніка, які выявіўся зусім не памагатым Манфрэда, а яго ворагам. Хлопец дапамог слугам князя зняць з рыцара даспех і паспрабаваў разам з імі спыніць кроў, якая цякла з ран. Калі да незнаёмца вярнулася мова, ён слабым і няцвёрдым голасам сказаў:

— Высакародны мой праціўніку, мы з табой абодва памыліліся. Я палічыў цябе зброяй тырана і бачу, што ты гэтак жа заблытаўся. Выбачацца цяпер ужо позна. Я слабею. Калі Ізабэла тут — пакліч яе: я мушу адкрыць ёй важную таямніцу...

— Ён памірае! — закрычаў адзін са слуг. — Ёсць у каго распяцце? Памаліся за яго, Андрэа.

— Прынясіце вады, — сказаў Тэадор, — і дайце яму папіць, пакуль я прывяду панну.

Юнак кінуўся да Ізабэлы і ў некалькіх словах сціпла расказаў ёй пра сваю нешчаслівую памылку і пра параненага прыдворнага яе бацькі, які хоча перад смерцю паведаміць ёй нешта важнае.

Ізабэлу, якая моцна ўзрушылася, калі Тэадор паклікаў яе выйсці з пячоры, навіна гэтая агаломшыла. Дазволіўшы хлопцу, новы доказ бясстрашнасці якога дапамог ёй сабрацца з сіламі, вывесці сябе на свет, Ізабэла падыпіла да скрываўленага ваяра, што бязгучна ляжаў на зямлі. Але калі лэдзі ўбачыла слуг Манфрэда, усе яе жахі вярнуліся. Яна зноў збегла б у схоў, калі б Тэадор не звярнуў яе ўвагу на тое, што чаляднікі без зброі, і не прыгразіў бы ім імгненнай смерцю, калі яны раптам асмеляцца схапіць панну.

Незнаёмец, адкрыўшы вочы і ўбачыўшы дзяўчыну, спытаў:

— Прапху цябе, адкажы мне шчыра: ты Ізабэла Вічэнцкая?

— Так, — прамовіла яна, — хай падорыць літасцівы Госпад вам вылячэнне.

— Тады ты... — прамовіў рыцар, з цяжкасцю вымаўляючы кожнае слова. — Тады ты бачыш перад сабой роднага бацьку. Пацалуй жа...

— О Божа! О цуд! О гора! Што я чую! Што я бачу! — закрычала Ізабэла. — Мой бацька! Вы — мой бацька? Як вы аказаліся тут, сэр? Богам малю, кажыце! Ох, бяжыце па дапамогу, ён жа можа памерці!

— Так яно і ёсць, дзіця маё, — сказаў паранены рыцар, збіраючы апошнія сілы, — я — твой бацька, Фрэдэрык. I я прыехаў сюды, каб вызваліць цябе. Але лёс рассудзіў іначай... Пацалуй мяне на развітанне і вазьмі...

— He марнуйце сілаў, сэр, — прамовіў Тэадор, — і дазвольце нам перанесці вас у замак.

— У замак? — усклікнула Ізабэла. — Няўжо мы не знойдзем дапамогі бліжэй, чым у замку? Вы хочаце аддаць майго бацьку ва ўладу тырана? Калі яго адправяць туды, я не наважуся яго суправаджаць... але хіба магу я яго пакінуць?

— Дзіця маё, — прамовіў Фрэдэрык, — цяпер ужо няма розніцы, куды мяне аднясуць. Праз некалькі хвілін ніякая небяспека болып не будзе мне пагражаць. Але пакуль мае вочы яшчэ могуць радавацца, не пакідай мяне, дарагая Ізабэла! Гэты мужны рыцар — я не ведаю, хто ён такі, — абароніць тваю нявіннасць. Вы ж не пакінеце маё дзіця, сэр?

Праліваючы слёзы над сваёй ахвярай, Тэадор пакляўся ахоўваць панну цаной уласнага жыцця і ўгаварыў Фрэдэрыка даць дазвол на вяртанне ў замак. Рыцара перавязалі як маглі і пасадзілі на каня, які належаў аднаму з чаляднікаў. Тэадор крочыў побач, а змучаная горам Ізабэла, якая не магла расстацца з бацькам, маркотна ішла ззаду.

Частка IV

Як толькі жалобная працэсія прыбыла ў замак, яе адразу сустрэлі Іпаліта і Матыльда, да якіх Ізабэла адправіла з весткай аднаго з чаляднікаў. Лэдзі загадалі перанесці Фрэдэрыка ў найбліжэйшы пакой і сышлі, даючы лекарам мажлівасць агледзець раны. Матыльда пачырванела, убачыўшы Тэадора побач з Ізабэлай, але пастаралася схаваць свае пачуцці, абняўшы дзяўчыну і паспачуваўшы няшчасцю, што напаткала яе бацьку. Хутка з’явіліся лекары, якія паведамілі Іпаліце, што ніводная з ранаў не пагражае жыццю маркіза і што ён прагне ўбачыць сваю дачку і княгіню з князёўнай.

Тэадор не мог супрацьстаяць жаданню пайсці за Матыльдай, а таму зрабіў выгляд, нібыта хоча засведчыць сваю радасць ад весткі, што іх з Фрэдэрыкам двубой не прывёў да смерці маркіза. Сустрэўшыся з хлопцам позіркам, Матыльда так часта апускала вочы, іпто Ізабэла, якая сачыла за Тэадорам не менш уважліва, чым ён за Матыльдай, хутка здагадалася, да каго юнак адчувае пяшчоту, у якой прызнаўся ў пячоры. Падчас гэтай нямой сцэны Іпаліта выпытвала ў Фрэдэрыка, чаму ён з такой таямнічасцю прыехаў па дачку, і ўсяляк спрабавала апраўдаць шлюб, якім Манфрэд збіраўся звязаць іх дзяцей.

Хаця Фрэдэрык і злаваўся на князя, ветлівае і прыязнае абыходжанне Іпаліты не магло пакінуць яго безуважным, але яіпчэ мацней яго ўразіла прыгажосць Матыльды. Каб затрымаць абедзвюх лэдзі ля ложка, госць расказаў княгіні сваю гісторыю. У палоне ў няверных ён убачыў сон, што яго дачка, пра якую ён доўга нічога не чуў, зняволеная ў замку, што ёй пагражае найжахлівейшая небяспека і што калі ён вызваліцца і прыйдзе ў лес каля Яфы, то даведаецца болып. Устрывожаны такай начной мрояй і не могучы выканаць яе ўказанне,

Фрэдэрык яшчэ больш, чым калі, пакутаваў ад цяжкіх кайданаў. Але пакуль ён думаў, як вызваліцца, да яго дайпіла радасная навіна: саюзныя князі, што змагаліся ў Палестыне, заплацілі за яго выкуп. Ён адразу ж выправіўся ў лес, які быў названы яму ў сне.

Тры дні блукаў ён разам са слугамі ў гушчэчы, не сустрэўшы ніводнай жывой дупіы, а вечарам трэцяга дня яны выйшлі да келлі, у якой знайшлі вялебнага пустэльніка ў перадсмяротных муках. 3 дапамогай гаючых зёлак яны вярнулі непрытомнаму манаху мову.

— Дзеці мае, — сказаў ім ён. — Я шчыра ўдзячны за вашую міласэрнасць... але яна не прынясе плёну... Я адыходжу на вечны спачын... і ўсё ж цяпер памру шчаслівы, бо выканаю волю нябёсаў. Як толькі я ўцёк у гэтае бязлюддзе, убачыўшы, што мая краіна зрабілася здабычай няверных, — а з таго вусцііпнага моманту прайпіло ўжо, о гора мне, каля пяцідзесяці гадоў! — перада мной з’явіўся святы Мікалай і расказаў таямніцу, якую забараніў адкрываць любому смяротнаму да самай маёй апошняй гадзіны. Гэты страшны дзень надышоў, а вы, несумненна, і ёсць тымі абранымі ваярамі, якім я мушу адкрыць даверанае мне. Як толькі вы справіце над маім нікчэмным целам усе патрэбныя абрады, капайце пад сёмым дрэвам злева ад маёй беднай пячоры — і ўся вашая праца... о, святыя нябёсы, прыміце маю душу!

3 гэтымі словамі святы чалавек апопші раз уздыхнуў і сышоў з жыцця.

— На світанні новага дня, — працягваў Фрэдэрык, — аддаўшы святыя парэшткі манаха зямлі, мы пачалі капаць ва ўказаным месцы. Якім жа было нашае здзіўленне, калі на глыбіні шасці футаў мы знайшлі вялізны меч — той самы, што ляжыць цяпер у вахпым двары. На яго клінку, які тады часткова высунуўся з похваў, але цалкам схаваўся, калі мы падымалі яго з зямлі, было напісанае наступнае... Але не, прабачце мне, пані, —

прамовіў маркіз, паварочваючыся да Іпаліты, — я не буду паўтараць іх з павагі да вашага полу і высокага тытулу. Яе не вазьму на сябе віну абразіць ваш слых і зняважыць нешта для вас дарагое.

Ён замоўк. Іпаліта задрыжала. Яна не сумнявалася, што неба прызначыла Фрэдэрыку прынесці іх дому наканаваную пагібель. Па шчоках княгіні, якая з трывожнай любоўю глядзела на Матыльду, пацяклі маўклівыя слёзы. Аднак узяўшы сябе ў рукі, Іпаліта сказала:

— Працягвайце, мой пане, бо нябёсы нічога не чыняць проста так, і нам, смяротным, трэба прымаць іх найвышэйшыя ўказанні пакорліва і слухмяна. Мы можам толькі прасіць іх пра літасць ці схіляцца перад іх воляй. А таму паўтарыце тыя словы, мой пане, мы пачціва слухаем.

Фрэдэрык замаркоціўся, што зайшоў так далёка. Годнасць і цярплівая стойкасць Іпаліты выклікалі ў яго павагу, а пяшчотная і маўклівая прыхільнасць, з якой лэдзі глядзелі адна на адну, расчуліла яго амаль да слёз. Усведамляючы, аднак, што адмова ўстрывожыць іх яшчэ болып, госць няўпэўненым і ціхім голасам прачытаў наступныя радкі:

Дзе шлем у пару я сабе знайду, дачка твая цяпер цярпіць бяду, ды кроў Альфонса зла прагоніць цень — і князева душа спачне ў той дзень.

— Чым гэтыя радкі абражаюць лэдзі? — нецярпліва спытаў Тэадор. — Навошта хваляваць іх таямнічай далікатнасцю, калі для яе няма сур’ёзных падставаў?

— Вашыя словы, юнача, гучаць груба, — прамовіў маркіз, — і калі ўжо аднойчы лёс вам паспрыяў...

— Шаноўны мой бацька, — сказала Ізабэла, раззлаваўшыся на гарачнасць Тэадора, выкліканую, як яна заўважыла, пачуццямі да Матыльды, — не зважайце на

заўвагі сялянскага сына: ён забыў пра дарэчную ў такіх выпадках пачцівасць, бо не звык...

Спрэчка ўстрывожыла Іпаліту, якая дакарыла Тэадора за дзёрзкасць, усім сваім выглядам дзякуючы яму, аднак, за падтрымку, і пасля змяніла тэму, спытаўшы ў Фрэдэрыка, дзе ён пакінуў яе мужа. Маркіз ужо быў гатовы адказаць, як раптам звонку пачуўся шум, і як толькі яны падняліся дазнацца, што здарылася, у пакой увайшлі Манфрэд, Геранім і людзі са світы, якія ўжо ведалі, што адбылося. Манфрэд паспяшаўся да ложка Фрэдэрыка, каб паспачуваць і спытацца пра падрабязнасці паядынку, але раптам у жудасці і здзіўленні скалануўся і закрычаў:

— Ты прыйшла, вусцішная відзежа? Няўжо блізіцца мой час?

— Найдаражэйшы мой, міласцівы гаспадару! — усклікнула Іпаліта, ахінаючы яго рукамі. — Што вы ўбачылі? Ува што вы так утаропіліся?

— Няўжо, Іпаліта, ты нічога не бачыш?! — задыхаючыся, крыкнуў Манфрэд. — Тады гэтую пачварную здань адправілі толькі да мяне — праклясці таго, хто не...

— Дзеля ўсяго святога, пане, — маліла Іпаліта, — вазьміце сябе ў рукі, умацуйце свой розум. Тут няма нікога, апроч нас, вашых сяброў.

— Хіба гэта не Альфонса? — крыкнуў Манфрэд. — Хіба ты яго не бачыш? Няўжо гэта ўсяго толькі трызненне?

— Мой пане, гэта ж Тэадор, той нешчаслівы юнак, — сказала Іпаліта.

— Тэадор? — змрочна перапытаў Манфрэд, ударыўшы сябе па ілбе. — Тэадор ён ці прывід, але ён пазбавіў маю душу раўнавагі. Як ён сюды трапіў? Адкуль у яго даспех?

— Думаю, ён шукаў Ізабэлу, — сказала Іпаліта.

— Ізабэлу?! — ускрыкнуў Манфрэд, зноў люцеючы. — Так, так, сумненняў тут ніякіх. Але як ён выбраўся з вязні, дзе я яго зняволіў? Хто даў яму свабоду — Ізабэла ці гэты крывадушны манах?

— Няўжо бацька зробіцца злачынцам, мой уладару, — спытаў Тэадор, — калі задумае вызваліць сваё дзіця з няволі?

Геранім, уражаны такім абвінавачаннем, не ведаў, што і думаць. Ён не мог зразумець, як Тэадор збег, калі паспеў узброіцца і сутыкнуцца з Фрэдэрыкам. I ўсё ж ён не асмельваўся задаваць пытанні, каб не раз’юшыць Манфрэда і не настроіць яго супраць юнака. Маўчанне манаха ўпэўніла князя, што менавіта Геранім прыклаў руку да вызвалення Тэадора.

— Вось як ты, няўдзячны стары, — павярнуўся князь да манаха, — адплаціў за мае і Іпаліціны шчадроты! Ты не толькі ідзеш насуперак найдаражэйшым марам майго сэрца, але і ўзбройваеш свайго вырадка, каб ён прыйшоў у мой замак і там мяне абражаў!

— Мой уладару, — прамовіў Тэадор, — вы несправядлівыя да майго бацькі: ні ён, ні я не здольныя выношваць планы супраць вашага спакою. Ці палічыце вы за нахабства, калі я сам здамся на міласць вашае высокасці? — з гэтымі словамі ён пачціва паклаў меч да ног Манфрэда. — Вось мае грудзі: біце, уладару, калі падазраяце, што ў іх стаілася здрадніцкая думка. Усе пачуцці ў маім сэрцы падпарадкаваныя аднаму — глыбокаму шанаванню вас і вашых блізкіх.

Пачцівасць і палкасць, з якой хлопец вымавіў гэтыя словы, кранулі ўсіх у пакоі. Яны ўразілі нават Манфрэда, але яго захапленне душыў таемны жах ад падабенства хлопца да Альфонса.

— Падыміся, — сказаў ён. — Пакуль ёсць справы, важнейшыя за тваё жыццё. Але раскажы мне сваю гісто-

рыю — як атрымалася, што ты звязаны з гэтым старым здраднікам?

— Мой пане... — горача пачаў Геранім.

— Маўчы, махляр! — абарваў яго Манфрэд. — Ніякіх падказак!

— Мой уладару, — сказаў Тэадор. — Дапамога бацькі мне не патрэбная, бо гісторыя мая вельмі кароткая. Пяцігадовым хлопчыкам я быў прывезены ў Алжыр pasaw з маці, якую паланілі на беразе Сіцыліі карсары. Менш чым праз год яна памерла ад гора, — на гэтых словах з вачэй Гераніма паліліся слёзы, а на твары адлюстравалася тысяча пачуццяў і трывогаў. Тэадор працягнуў: — Перад смерцю яна прывязала мне на руку пад адзенне запіску, дзе гаварылася, што я сын графа Фальканара.

— Святая праўда, — сказаў Геранім, — я яго няпічасны бацька.

— Я зноў патрабую цішыні, — загадаў Манфрэд. — Працягвай.

— Я заставаўся ў рабстве да таго часу, — сказаў Тэадор, — пакуль год таму, суправаджаючы гаспадара ў марской вандроўцы, не быў вызвалены хрысціянскім суднам, што адолела піратаў. Калі я адкрыўся капітану, ён велікадушна высадзіў мяне на сіцылійскім узбярэжжы, але там я, на жаль, бацькі не знайшоў, а даведаўся, іпто яго прыморскі маёнтак быў спустошаны тым жа піратам, які выкраў маці і мяне, што замак дашчэнту спалены і што бацька па вяртанні прадаў ацалелае, a сам пастрыгся ў манахі дзесьці ў Неапалітанскім каралеўстве, але дзе дакладна — ніхто сказаць не мог. Самотны і абяздолены, я ўжо не спадзяваўся, што змагу калі-небудзь яго абняць, аднак з першай жа магчымасцю адплыў у Неапаль, адкуль за шэсць дзён дабраўся да гэтай правінцыі, падтрымліваючы жыццё працай уласных рук, і да ўчарашняга ранку не мог і падумаць, што нябё-

сы прыбераглі для мяне іншую долю, апроч пакорлівай беднасці і душэўнага спакою. Вось, мой уладару, і ўся гісторыя Тэадора. Шчасце маё большае, чым я спадзяваўся, бо я знайшоў бацьку, але і пакуты гарчэйшыя, чым таго заслужыў, бо вы, вашая высокасць, так мной не задаволеныя.

Хлопец замоўк. Сярод слухачоў пачуўся ўхвальны шэпт.

— Гэта яшчэ не ўсё, — сказаў Фрэдэрык. — Гонар абавязвае мяне дадаць тое, пра што ён змаўчаў. Хай ён сціплы, але я мушу быць шматслоўным і сказаць, што гэта адзін з найсмялейшых юнакоў у хрысціянскіх землях. Так, ён гарачы, і нават ведаючы яго так мала, я гатовы паручыцца за яго сумленнасць: ён не стаў бы расказваць пра сябе, калі б расказ гэты быў непраўдзівы, і што да мяне, юнача, я паважаю тваю шчырасць, якая адпавядае твайму высокаму паходжанню. Хаця ты толькі што мяне абразіў, высакароднай крыві, што цячэ ў тваіх жылах, дазволена часам кіпець, асабліва цяпер, калі ты толькі нядаўна дазнаўся пра яе выток. Ну ж, мой пане, — звярнуўся ён да Манфрэда, — калі я магу дараваць яму, то можаце і вы: юнак не вінаваты, што вы палічылі яго прывідам.

Жорсткая насмешка абурыла Манфрэда.

— Калі істоты з іншага свету і могуць выклікаць мой страх, — фанабэрліва адказаў ён, — то ніводнаму са смяротных гэта не пад сілу, асабліва такому бязвусаму маладзёну.

— Мой гаспадару, — умяшалася Іпаліта, — вашаму госцю неабходны адпачынак. Можа, пакінем яго самога?

3 гэтымі словамі княгіня ўзяла мужа пад руку і разам з ім выйіпла з пакоя. За імі следам рушылі і ўсе астатнія.

Князь зусім не шкадаваў, што размова перарвалася, бо яна выдала яго самыя таемныя жахі, і даў адвесці ся-

бе ў спачывальню, папярэдне дазволіўшы Тэадору пайсці з бацькам у манастыр пры радасна прынятай хлопцам умове, што наступным ранкам ён вернецца ў замак. Матыльда і Ізабэла былі занадта занятыя ўласнымі думкамі і занадта моцна адна адной незадаволеныя, каб працягнуць гэтым вечарам размову. Яны замкнуліся ва ўласных пакоях, развітаўшыся так цырымонна і абыякава, як ніколі раней, пачынаючы з дзяцінства.

Хаця разышліся панны зусім не сардэчна, на досвітку яны паспяшаліся сустрэцца. Стан іх думак не дазволіў ім ноччу заснуць, і кожная ўспамінала тысячы пытанняў, якія хацела зараз жа задаць другой. Тэадор двойчы ратаваў Ізабэлу ў цяжкую хвіліну, і Матыльда не магла паверыць, што гэта выпадковасць. У пакоі Фрэдэрыка, іпто праўда, яго вочы ўвесь час спыняліся на ёй, але, магчыма, яму проста хацелася схаваць свае пачуцці ад абодвух бацькаў. Гэта лепей было б высветліць. Матыльда хацела ведаць праўду, каб не зашкодзіць сяброўцы, закахаўшыся ў яе абранніка. Такім чынам, рэўнасць падіптурхоўвалася цікаўнасцю, знаходзячы ў той жа час апраўданне ў сяброўстве.

Ізабэла трывожылася не менш, аднак яе падазрэнні мелі больш сур’ёзныя падставы. I словы, і вочы Тэадора сведчылі пра тое, што яго сэрца занятае, але Матыльда, магчыма, узаемнасцю яму не адказвае: яна заўсёды здавалася неадчувальнай да кахання і думала толькі пра нябёсы.

«Навошта я яе разупэўнівала? — пытала ў сябе Ізабэла. — Вось мая велікадушнасць і пакараная! Але калі яны паспелі сустрэцца? I дзе? He, гэтага не можа быць, я падманулася. Відаць, мінулым вечарам яны спаткаліся ўпершыню. Яго пачуццямі завалодала нейкая іншая панна, а тады я не такая ўжо і няшчасная, бо гэта не мая сяброўка Матыльда... Але што са мною? Як магу я так зневажаць сябе і жадаць увагі ад чалавека, які груба

і няпрошана засведчыў мне сваю абыякавасць? Прычым у такую хвіліну, калі нават простая ветлівасць патрабавала ад яго хоць нейкае прыязнасці? He, я пайду да маёй дарагой Матыльды, якая ўмацуе мяне ў дарэчным гонары. Мужчыны ілжывыя, і я параюся з ёй наконт пострыгу: яна ўзрадуецца такому майму настрою, і я скажу тады, што больш не праціўлюся яе намерам пайсці ў манастыр».

3 такімі думкамі Ізабэла адправілася ў пакой князёўны, збіраючыся цалкам адкрыць ёй свае пачуцці. Яе сяброўка ўжо сядзела адзетая, задуменна падпёршы рукой галаву: выглядала на тое, што яна перажывала гэтак жа, як Ізабэла. Падазрэнні апошняй зноў ажылі, а жаданне вярнуць былую пічырасць знікла. Пабачыўшы адна адну, панны пачырванелі, бо не ўмелі япічэ хаваць пачуцці. Пасля абмену некалькімі словамі Матыльда пацікавілася прычынай уцёкаў Ізабэлы. Тая ж, занятая новай жарсцю, пра жарсць Манфрэда зусім забыла, а таму вырашыла, што князёўну цікавяць уцёкі з манастыра, якія прывялі да падзеяў апошняга вечара.

— Мартэлі прынёс у кляштар вестку пра смерць твае маці, — адказала Ізабэла.

— Б’янка патлумачыла ўжо мне гэтую памылку, — адгукнулася Матыльда. — Убачыўшы мяне без прытомнасці, яна закрычала: «Пані памерла!» — і Мартэлі, які прыйшоў у замак па звычайную міласціну...

— А чаго ты страціла прытомнасць? — перапыніла яе Ізабэла, якую ўсё астатняе не цікавіла.

Матыльда пачырванела і, запінаючыся, адказала:

— Мой бацька... ён акурат вяршыў суд над злачынцам...

— Якім злачынцам? — прагна спытала Ізабэла.

— Над юнаком, — адказала князёўна. — Думаю... Мне здаецца, гэта той самы юнак, які...

— Гэта Тэадор? — спытала Ізабэла.

— Так, — адказала Матыльда. — Я ніколі не бачыла яго раней і не ведала, чым ён пакрыўдзіў майго бацьку, але калі ён дапамог табе, то я радая, што князь яму дараваў.

— Дапамог мне?! — усклікнула Ізабэла. — Ён параніў і ледзь не забіў майго бацьку, ты гэта называеш дапамогай? Хаця шчасце ведаць свайго бацьку падараванае мне толькі ўчора, я спадзяюся, Матыльда не лічыць, што даччыная пяшчота чужая мне настолькі, каб я не пагарджала геройствам гэтага нахабнага хлопца. Я ніколі не змагу адчуць прыязнасць да чалавека, які наважыўся падняць руку на таго, хто даў мне жыццё. He, Матыльда, маё сэрца яго гідзіцца, і калі ты захавала яшчэ сяброўскае да мяне стаўленне, у якім клялася з самага ранняга дзяцінства, то таксама ўзненавідзіш чалавека, які ледзь не зрабіў мяне назаўсёды няшчаснай.

Матыльда, апусціўшы галаву, адказала:

— Я цешуся надзеяй, што мая найдаражэйшая Ізабэла не сумняваецца ў сяброўстве свае Матыльды: да ўчарашняга дня я гэтага юнака ніколі не бачыла, і ён для мяне амаль чужы, але калі лекары лічаць, што жыццю твайго бацькі нічога не пагражае, не варта так жорстка крыўдзіцца на таго, хто не ведаў, я ўпэўненая, што маркіз — твой родзіч.

— Ты з такім спачуваннем за яго заступаешся, — сказала Ізабэла, — асабліва калі ўлічыць, што ён для цябе ўсяго толькі чужак! Калі я не памыляюся, гэтая міласць узаемная.

— Аб чым ты? — спытала Матыльда.

— Hi аб чым, — сказала Ізабэла, ужо шкадуючы, што намякнула на сардэчную схільнасць Тэадора, і, змяніўшы тэму, спытала ў панны, чаму Манфрэд прыняў хлопца за прывід.

— Божа мой, — адказала князёўна, — няўжо ты не заўважыла, як падобны ён да партрэта ў галерэі? Я ка-

зала пра гэта Б’янцы яшчэ да таго, як убачыла яго ў даспеху, а ў шлеме яго ад Альфонса ўвогуле не адрозніць!

— Я партрэты так не разглядаю, — прамовіла Ізабэла, — і тым больш не вывучаю твар Тэадора так уважліва, як гэта, відаць, робіш ты. Ах, Матыльда, тваё сэрца ў небяспецы, але дазволь мне па-сяброўску цябе папярэдзіць: ён прызнаўся мне, што закаханы, прычым наўрад ці ў цябе, бо ўчора ж вы сустрэліся ўпершыню, праўда?

— Канечне, — адказала Матыльда. — Але чаму мая найдаражэйшая Ізабэла вырашыла, што... — тут яна спатыкнулася, але адразу ж прадоўжыла: — Але цябе ён убачыў першай, і я далёкая ад пыхлівай думкі, што мае сціплыя чары могуць паланіць адданую табе душу. Будзь шчаслівая, Ізабэла, і няважна, які лёс чакае Матыльду!

— Мілая мая сяброўка! — усклікнула Ізабэла, чыё сэрца было занадта пічырым, каб працівіцца такой дабрыні. — Тэадор захоплены менавіта табой. Я бачыла гэта. Я ўпэўненая ў гэтым. Ніякая думка пра ўласнае пгчасце не дазволіць мне разбурыць тваё.

Такая адкрытасць выклікала ў пяпічотнай Матыльды слёзы, і рэўнасць, якая ненадоўга ўзвяла паміж дзвюма мілымі паннамі сцяну холаду, хутка саступіла месца прыроднай шчырасці і добразычлівасці. Кожная прызналася, якое ўражанне зрабіў на яе Тэадор, і гэтыя прызнанні пацягнулі за сабой барацьбу велікадуіпнасцяў — кожная гатовая была саступіць хлопца сяброўцы. Урэшце годнасць і цнота нагадалі Ізабэле, што Тэадор ледзь не наўпрост аддаў перавагу яе суперніцы, і гэта прымусіла яе перамагчы сваю прыхільнасць і пакінуць прадмет свайго кахання Матыльдзе.

У час гэтага сяброўскага змагання ў пакой князёўны ўвайшла Іпаліта.

— Мілая, — звярнулася яна да Ізабэлы, — ты з такой цеплынёй ставішся да Матыльды і так па-добраму цікавішся жыццём гэтага няшчаснага дома, што ў нас

з дачкой няма сакрэтаў, якія нельга было б даверыць і тваім вушам.

Словы гэтыя выклікалі ў паненак цікаўнасць і трывогу.

— Ведай жа, Ізабэла, — працягнула Іпаліта, — і ты, мая найдаражэйшая Матыльда: падзеі двух апошніх вусціпгных дзён упэўнілі мяне, што нябёсы вырашылі адабраць уладу над Отранта ў Манфрэда і перадаць яе маркізу Фрэдэрыку, і мне ў галаву прыйіпла думка, як уратаваць нас ад поўнага зруйнавання, злучыўшы іплюбам два варожыя дамы. 3 гэтай мэтай я прапанавала Манфрэду, майму гаспадару, выдаць нашае дарагое дзіця за Фрэдэрыка, вашага бацьку.

— Мяне за лорда Фрэдэрыка?! — усклікнула Матыльда. — О святыя нябёсы! Мая добрая матуля, вы ўжо сказалі пра гэта майму бацьку?

— Сказала, — адказала Іпаліта. — Ён ласкава выслухаў маю прапанову і пайшоў перадаць яе маркізу.

— О, няпічасная княгіня, — закрычала Ізабэла, — што вы нарабілі! Якае страшнае няшчасце нясе ваша неасцярожная дабрыня вам самой, мне і Матыльдзе!

— Я нясу няшчасце табе і майму дзіцяці? — здзівілася Іпаліта. — Што гэта значыць?

— На жаль, чысціня вашага сэрца перашкаджае вам убачыць чужыя заганы, — адказала Ізабэла. — Ваш муж Манфрэд, гэты бязбожнік...

— Спыніся! — перарвала яе Іпаліта. — У маёй прысутнасці ты, юная лэдзі, не павінная так непачціва згадваць Манфрэда: ён мой муж і ўладар, а таму...

— Ён будзе ім нядоўга, — сказала Ізабэла, — калі здолее выканаць свае падступныя намеры.

— Гэтыя словы дзівяць мяне, — сказала Іпаліта. — Ізабэла, у цябе гарачы нораў, але дагэтуль я ніколі не заўважала, каб твая стрыманасць табе здраджвала. Што

такога зрабіў Манфрэд, каб гаварыць пра яго як пра злачынцу ці забойцу?

— 0 цнотная, але надта даверлівая княгіня! — адказала Ізабэла. — Ён не хоча пазбавіць вас жыцця, а толькі пазбавіцца ад вас самой, развесціся з вамі! Ён хоча...

— Развесціся са мной?! Развесціся з маёй маці?! — разам усклікнулі Іпаліта і Матыльда.

— Так, — адказала Ізабэла, — і каб давесці злачынства да канца, ён задумаў... я не магу гэта вымавіць!

— Што можа быць горшым за тое, пра што ты ўжо сказала? — спытала Матыльда.

Іпаліта маўчала. Гора сціснула ёй горла, бо ўспамін пра нядаўнія цьмяныя словы Манфрэда пацвярджаў словы панны.

— Высакародная, дарагая пані! Шаноўная лэдзі! Маці! — ускрыкнула Ізабэла, у парыве пачуцця падаючы да ног Іпаліты. — Верце мне, паслухайце мяне, я хутчэй прыму тысячу смерцяў, чым згаджуся вас пакрыўдзіць, чым саступлю такому гнюснаму... ах!..

— Гэта ўжо занадта! — усклікнула Іпаліта. — Колькі зла цягне за сабой адно злачынства! Дарагая Ізабэла, падыміся, у тваёй цноце я не сумняваюся. Ах, Матыльда, гэты ўдар для цябе занадта цяжкі! Але не плач, маё дзіця, і не наракай, прашу цябе. Памятай, што ён усё яшчэ твой бацька!

— Але ж вы — мая маці! — палымяна прамовіла Матыльда. — I вы — чыстая, вы — нявінная! Ах, ну хіба не мушу я, хіба не мушу я плакаць?

— Ты не мусіш, — сказала Іпаліта, — пабачыш, усё будзе добра. Пасля смерці твайго брата Манфрэд моцна пакутуе і сам не ведае, што кажа. Магчыма, Ізабэла няправільна яго зразумела: у яго добрае сэрца, ды і ты, маё дзіця, ведаеш не ўсё! Над намі вісіць злы лёс. Наканаванне ўжо занесла руку — ах, калі б я толькі магла ўратаваць цябе ад пагібелі! Так, — цвёрда ска-

зала яна, — магчыма, ахвяраваўшы сабой, я выкуплю віну нашага дому. Я пайду і прапаную яму развесціся — якая розніца, што станецца са мной? Я сыду ў суседні кляштар і правяду рэшту жыцця ў малітвах і слязах за маё дзіця — і за князя!

— Вы занадта добрая для гэтага свету, — сказала Ізабэла, — як Манфрэд — занадта нягодны, але не думайце, пані, што вашая слабасць зменіць маё рашэнне. Хай чуюць мяне ўсё анёлы, я клянуся...

— Спыніся, малю цябе! — закрычала Іпаліта. — Памятай, што ад цябе гэта не залежыць, у цябе ж ёсць бацька.

— Мой бацька занадта пабожны, занадта высакародны, — перарвала яе Ізабэла, — каб падштурхнуць мяне да бязбожнага ўчынку. А калі б ён такое і задумаў, хіба можа бацька загадаць дачцэ ўчыніць грэх? Я была заручаная з вашым сынам, дык хіба магу я ажаніцца з яго бацькам? He, пані, не, ніякая сіла не зацягне мяне ў гідкі ложак Манфрэда. Я пагарджаю ім, я яго ненавіджу: боскія і чалавечыя законы забараняюць... а мая дарагая сяброўка, мая Матыльда! Няўжо я параню яе пяшчотную душу, пакрыўдзіўшы яе любую маці? Маю ўласную маці, бо іншай я ніколі не ведала!

— Ах, яна маці для нас абедзвюх! — усклікнула Матыльда. — Любога захаплення, Ізабэла, любой любові будзе замала!

— Mae мілыя дзеці! — прамовіла расчуленая Іпаліта. — Мяне скарае вашая цеплыня, але я не павінная ёй саступаць. Выбіраць не нам: за нас вырашаюць нябёсы, наптыя бацькі і мужы. А таму пацярпіце, пакуль не пачуеце, да чаго дамовіліся Манфрэд з Фрэдэрыкам. Калі маркіз пагодзіцца прыняць руку Матыльды, я ведаю, што яна падпарадкуецца. А далей, магчыма, умяшаецца неба і папярэдзіць астатняе. Што здарылася, дзіця маё? — спыталася яна, убачыўшы, што Матыльда павалілася да

яе ног і залілася бязмоўнымі слязьмі. — Але не, нічога мне, мілая дачка, не кажы: я не павінная чуць ні слова пярэчання супраць волі твайго бацькі.

— О, не сумнявайцеся ў маім паслушэнстве, балючым паслушэнстве яму і вам! — сказала Матыльда. — Але як магу я, о найшаноўнейшая пані, адчуваць усю вашу пяпічоту, усю бязмерную дабрыню і таіць ад найлепшай маці свае думкі?

— Што ты збіраешся расказаць? — дрыжучы, спытала Ізабэла. — Апамятайся, Матыльда.

— He, Ізабэла, — адказала князёўна. — Я не заслугоўвала б такой незраўнанай маці, калі б хавала ў самым таемным кутку свае душы хоць адну думку без яе дазволу, — не, я ўжо і так правінілася: дазволіла жарсці ўвайсці ў маё сэрца і не прызналася ў гэтым, але цяпер я свайго пачуцця выракаюся і клянуся небу і ёй...

— Дзіця маё, дзіця маё! — усклікнула Іпаліта. — Што ты кажаш! Што за новыя насланні рыхтуе нам лёс! Ты... і жарсць? У гэты час нашае нягоды...

— О, я разумею ўсю сваю віну! — прамовіла Матыльда. — Я пагарджаю сабой, калі прынесла сваёй маці боль. Яна даражэйшая мне за ўсё на свеце... О, я болып ніколі, ніколі на яго не зірну!

— Ізабэла, — сказала княгіня, — ты ведаеш гэты горкі сакрэт. Гавары!

— Што?! — закрычала Матыльда. — Няўжо я настолькі страціла любоў свае маці, што яна не дазволіць мне хаця б расказаць пра сваю віну? О, бедная, бедная Матыльда!

— Вы занадта жорсткая, — сказала Іпаліце Ізабэла. — Як можаце вы бачыць мукі гэтае цнатлівае душы і не спачуваць ім?

— Я не шкадую сваё дзіця?! — усклікнула Іпаліта, абдымаючы дачку. — Ах, я ведаю, што яна добрая, што

яна — сама цнота, сама мілажальнасць і вернасць. Я дарую табе, мая цудоўная, мая адзіная надзея!

Панны адкрылі Іпаліце сваю агульную прыхільнасць да Тэадора і намер Ізабэлы саступіць яго Матыльдзе. Іпаліта дакарала іх за безразважнасць і тлумачыла, што бацька любой з іх нізашто не пагодзіцца выдаць сваю спадчынніцу за бедняка, хай сабе і высакароднага паходжання. Яна крыху суцепгылася, калі пачула, што абедзве панны закахаліся зусім нядаўна і што ў Тэадора амаль няма прычынаў западозрыць у іх гэтыя пачуцці. Княгіня строга наказала паннам пазбягаць любых з ім дачыненняў. Матыльда дала палкае абяцанне паслухацца, Ізабэла ж, апраўдваючы сябе жаданнем паспрыяць шлюбу хлопца са сваёй сяброўкай, на такое абяцанне наважыцца не магла і таму нічога не адказала.

— Зараз я адпраўлюся ў манастыр, — прамовіла княгіня, — і распараджуся служыць болей імшаў за збаўленне нас ад бедаў.

— О, мая маці, — сказала Матыльда, — вы хочаце нас пакінуць, прыняўшы манаства, і даць бацьку магчымасць здзейсніць свае пагібельныя намеры. О гора нам! На каленях я малю вас адмовіцца ад гэтай думкі — няўжо вы аддасце мяне ў ахвяру Фрэдэрыку? Я пайду разам з вамі ў манастыр.

— He трывожся, маё дзіця, — сказала Іпаліта. — Я адразу ж вярнуся. Я ніколі цябе не пакіну, хіба толькі па волі нябёсаў і дзеля твае ж карысці.

— He падманвайце мяне, — сказала Матыльда. — Я не выйду замуж за Фрэдэрыка, калі толькі вы мне не загадаеце. О Божа, што са мной будзе?

— Навошта гэтыя крыкі? — сказала княгіня. — Я ж сказала, што вярнуся...

— Ах, матуля, — адказала Матыльда, — застаньцеся тут і ўратуйце мяне ад сябе самой. Адзін ваш хмуры позірк зробіць болып, чым уся суровасць майго бацькі.

Я аддала сваё сэрца, і толькі вы адна можаце прымусіць мяне забраць яго назад.

— Маўчы, — сказала Іпаліта, — не паддавайся слабасці, Матыльда.

— Я магу забыць пра Тэадора, — адказала князёўна, — але ці трэба мне выходзіць за іншага? Дазвольце разам з вамі прыняць пострыг і назаўсёды замкнуцца ад свету.

— Твой лёс у руках твайго бацькі, — прамовіла Іпаліта. — Мая пяшчота прынесла толькі зло, калі навучыла цябе шанаваць нешта болей за бацьку. Бывай, маё дзіця, я іду за цябе маліцца!

Сапраўднай мэтай Іпаліты было параіцца з Геранімам пра тое, ці можа яна з чыстым сумленнем пагадзіцца на развод. Яна нярэдка ўпэўнівала Манфрэда адмовіцца ад улады, якая ўвесь час абцяжарвала яе чулую душу. Гэтыя згрызоты рабілі думку пра расстанне з мужам не такой жудаснай.

Папярэднім вечарам Геранім, пакідаючы замак, сурова спытаў у Тэадора, чаму той назваў яго перад Манфрэдам суўдзельнікам сваіх уцёкаў. Хлопец прызнаўся, што зрабіў гэта, каб адвесці князева падазрэнне ад Матыльды, і дадаў, што святое жыццё Гераніма і яго пабожны характар ахаваюць яго ад гневу тырана. Манах усім сэрцам засмуціўся, даведаўшыся пра прыхільнасць сына да князёўны, і пакінуў яго адпачыць, паабяцаўшы ўранку давесці, чаму гэтую жарсць неабходна змагчы.

Тэадор, як і Ізабэла, зазнаў уладу бацькі занадта нядаўна, каб падпарадкаваць яго рашэнню парывы свайго сэрца. У хлопца было мала жадання слухаць развагі манаха і япічэ менш схільнасці яму скарыцца. Чароўная Матыльда ўразіла яго болып, чым сустрэча з бацькам. Усю ноч ён аддаваўся любоўным мроям і толькі праз некаторы час пасля ютрані ўспомніў, што манах загадаў яму прыйсці да магілы Альфонса.

— Тваё спазненне, юнача, — прамовіў Геранім, убачыўшы сына, — мне зусім не да душы. Бацькоўскія наказы так хутка страцілі для цябе вагу?

Тэадор няёмка папрасіў прабачэння і патлумачыў затрымку тым, што праспаў.

— Ну і кім былі занятыя твае сны? — строга спытаў манах.

Яго сын пачырванеў.

— Слухай жа, безразважны юнача, — працягнуў MaHax, — гэтага не мусіць быць — вырві заганную жарсць са сваіх грудзей.

— Заганную жарсць! — усклікнуў Тэадор. — Хіба можа грэх ужывацца з нявіннай прыгажосцю і цнатлівай ціхмянасцю?

— Грэшна захапляцца тымі, — адказаў манах, — Ka­ro нябёсы асудзілі на'пагібель. Род тырана мусіць быць выкаранены да трэцяга і чацвертага калена.

— Хіба нябёсы пакараюць нявінную за злачынствы грэшнікаў? — здзівіўся Тэадор. — У прыўкраснай Матыльды хопіць цнотаў...

— Каб загубіць цябе, — перарваў яго Геранім. — Ты іпто, так хутка забыў, як люты Манфрэд двойчы асудзіў цябе на смерць?

— Я памятаю гэта, сэр, — адказаў Тэадор, — як і тое, што міласэрнасць яго дачкі ўратавала мяне з-пад яго ўлады. Я магу забыць крыўды, але ніколі не забываю дапамогі.

— Крыўды, нанесеныя табе родам Манфрэда, — прамовіў манах, — вышэйшыя за тваё разуменне. Нічога не кажы, але зірні на гэтую святую выяву! Пад гэтым мармуровым помнікам спачывае прах добрага Альфонса, князя, упрыгожанага ўсімі цнотамі, бацькі сваіх падданых, уцехі чалавечага роду! Дык укленч жа, свавольны юнача, і бацька адкрые перад табой поўную жахаў гісторыю, якая вырве з твае душы ўсе пачуцці, апроч прагі

да святой помсты. Альфонса, жорстка абражаны ўладар, хай твой спакутаваны дух грозна лунае ў неспакойным паветры, пакуль гэтыя дрыготкія вусны... гэй, хто там ідзе?..

— Самая няшчасная сярод жанчын! — прамовіла Іпаліта, падыходзячы да кліраса. — Ойча, ці маеце вы зараз час? Але навошта тут укленчыў гэты юнак? Што значыць страх на вашых тварах? Чаму ля гэтай шанаванай труны... О Божа! Вы нешта бачылі?

— Мы акурат узносілі ў неба маленні, — трохі збянтэжана адказаў манах, — каб яно паклала канец ліхалеццю, ад якога пакутуе нашае княства. Далучыцеся да нас, лэдзі! Вашая бязгрэшная душа можа атрымаць збаўленне ад кары, якую так яскрава прарочаць вашаму дому прадвесці апошніх дзён.            _

— Я горача малюся Богу, каб Ён ахаваў нас ад зла, — сказала пабожная княгіня. — Вы ведаеце, што я ўсё жыццё спрабую вымаліць блаславенне для свайго гаспадара і ні ў чым не вінаватых дзяцей. Аднаго з іх ужо, о гора, у мяне адабралі! Ці пачуе неба мае малітвы за бедную Матыльду! Памаліцеся за яе, ойча!

— Любое сэрца блаславіць яе! — захоплена ўсклікнуў Тэадор.

— Замаўчы, неразважны юнача! — сказаў Геранім. — А вы, лагодная княгіня, не спрачайцеся з найвышэйшымі сіламі! Бог даў — Бог і ўзяў, а вы слаўце Яго святое імя і скарайцеся Яго прысудам.

— Я шчыра скараюся, — прамовіла Іпаліта, — але хіба не паіпкадуе Ён маю адзіную ўцеху? Няўжо Матыльда таксама загіне? Ах, ойча, я прыйшла... Але адпусціце вашага сына. Толькі вашыя вушы павінныя чуць тое, што я зараз скажу.

— Хай выканаюць нябёсы любую вашую просьбу, найвыдатнейшая княгіня! — прамовіў Тэадор на развітанне. Геранім нахмурыўся.

Іпаліта расказала манаху, што яна прапанавала Манфрэду аддаць руку Матыльды Фрэдэрыку і што князь згадзіўся і адразу ж пайшоў да госця. Геранім не мог схаваць прыкрасці, аднак выдаў яе за сумненне ў тым, піто Фрэдэрык, найбліжэйшы па крыві продак Альфонса, які прыбыў сюды вярнуць сваю спадчыну, пагодзіцца на саюз з узурпатарам сваіх правоў. Але неўразуменню манаха не было мяжы, калі Іпаліта прызналася, што гатовая прыняць развод, і спытала ў святога чалавека пра законнасць такой згоды. Манах з гарачнасцю схапіўся за магчымасць даць параду і, прамаўчаўшы пра сваю агіду да меркаванага шлюбу Манфрэда з Ізабэлай, у самых трывожных фарбах абмаляваў Іпаліце грэіпнасць такой згоды, асудзіў яе на страшныя мукі, калі яна прыме развод, і найстрога наказаў ёй ставіцца да любой такой прапановы з найвялікшым абурэннем і пагардай.

Манфрэд у гэты час паведаміў пра свой план Фрэдэрыку, прапанаваўшы таму падвойнае вяселле. Бязвольны маркіз, уражаны красой Матыльды, прыхільна выслухаў такую прапанову. Варожасць да Манфрэда была забытая: Фрэдэрык бачыў, што вырваць уладу сілай амаль немагчыма, і цешыў сябе надзеяй, што шлюб яго дачкі з тыранам можа не прынесці дзяцей і што саюз з Матыльдай зробіць яго натуральным спадчыннікам княства. Трошкі для прыліку папярэчыўшы, маркіз прыняў прапанову з умоваю, што Іпаліта пагодзіцца на развод. Манфрэд узяў гэта на сябе.

Натхнёны поспехам, князь, прагнучы як мага хутчэй забяспечыць сабе працяг роду, паспяшаўся ў пакоі жонкі, каб дабіцца яе згоды на развод. Там ён з абурэннем даведаўся, што тая адправілася ў манастыр. Пачуццё віны падказвала Манфрэду, што Ізабэла ўжо паведаміла княгіні пра яго жаданне. Князь трывожыўся, ці не збіраецца Іпаліта застацца ў кляштары, пакуль у яе не з’явіц-

ца магчымасць перашкодзіць яго планам. Даўні недавер да Гераніма ўпэўніў Манфрэда, што манах не падзяляе яго поглядаў, а таму падтрымае рашэнне Іпаліты. Каб хутчэй з усім разабрацца і перашкодзіць іх задумам, Манфрэд паімчаў у манастыр і прыбыў туды акурат у той момант, калі манах горача ўпэўніваў княгіню ніколі не пагаджацца на развод.

— Якая справа прывяла вас сюды, пані? — сказаў Манфрэд. — Чаму вы не дачакаліся, пакуль я вярнуся ад маркіза?

— Я прыйшла сюды маліцца пра блаславенне для вашых справаў, — адказала Іпаліта.

— Маім справам няма карысці ад умяшання манаха, — сказаў Манфрэд. — Няўжо вам няма з кім параіцца, апроч як з гэтым сівым здраднікам?

— Бязбожны князь! — усклікнуў Геранім. — Вы будзеце абражаць пры алтары яго служак? Вашыя ганебныя планы адкрыліся, Манфрэд! Нябёсы і гэтая цнотная лэдзі ведаюць пра іх — не, не хмурцеся, князю. Царква гідзіцца вашай зламыснасці. Яе грымоты заглушаць ваш гнеў. Толькі паспрабуйце і далей думаць пра свой выкляты развод, пакуль не прагучыць вырак царквы, — і тады я зараз жа абрыну на вапіую галаву анафему.

— Дзёрзкі баламут! — закрычаў Манфрэд, спрабуючы схаваць трымценне, выкліканае словамі манаха. — Як ты смееш пагражаць свайму законнаму ўладару?

— Вы не законны ўладар, — адказаў Геранім, — вы не князь. Ну, ідзіце і абмяркуйце свой тытул з Фрэдэрыкам, а калі скончыце...

— Ужо скончылі, — перарваў яго Манфрэд. — Фрэдэрык прымае руку Матыльды і гатовы адмовіцца ад сваіх патрабаванняў, калі ў мяне народзіцца сын.

У гэты момант з носа статуі Альфонса ўпалі тры кроплі крыві. Манфрэд збялеў, а княгіня ўпала на калені.

— Глядзіце! — сказаў манах. — Вось цудоўны знак, што кроў Альфонса ніколі не змяшаецца з крывёй Манфрэда!

— Мой літасцівы гаспадару, — звярнулася да князя Іпаліта, — падпарадкуемся нябёсам! He думайце, што вечна пакорная вам жонка паўстае супраць вашае ўлады. У мяне няма волі, апроч волі майго мужа і царквы. Звернемся да гэтага святога суду. He нам вырашаць, ці можам мы разарваць путы, якія нас з’ядналі. Калі царква ўхваліць скасаванне нашага саюзу, то хай так і будзе — мне засталося пражыць няшмат гадоў, і тыя ў скрусе. Дык ці не лепш правесці іх ля гэтага алтара, молячыся за вас і Матыльду?

— Але да таго часу вы тут не застаняцеся, — сказаў Манфрэд. — Вяртайцеся разам са мной у замак, дзе я буду раіцца, як найлепш абставіць развод. А гэты назола-манах з намі не пойдзе, мой гасцінны дом болып не прытуліць здрадніка. Што да атожылка вашае вялебнасці, — працягваў ён, — я выганяю яго са сваіх уладанняў. Ён, мяркую, не ўганараваны санам і не знаходзіцца пад абаронай царквы. Хто б ні зрабіўся мужам Ізабэлы, ім будзе не гэты выскачка — сын айца Фальканара.

— Выскачкі — гэта тыя, што гвалтам захопліваюць трон законнага ўладара, — прамовіў манах, — але яны чэзнуць, як трава, і ад іх не застаецца следу.

Манфрэд, кінуўшы на манаха пагардлівы позірк, вывеў Іпаліту з манастыра, але ля царкоўных дзвярэй шапнуў аднаму са сваіх чаляднікаў схавацца недзе побач і адразу ж паведаміць яму, калі сюды прыйдзе хтонебудзь з замка.

Частка V

Разважаючы пра паводзіны манаха, Манфрэд амаль упэўніўся, што Геранім замяшаны ў любоўную інтрыгу паміж Ізабэлай і Тэадорам. Аднак нечаканая дзёрзкасць святара, якая так адрознівалася ад яго ранейшай мяккасці, выклікала ў князя яшчэ змрачнейшыя прадчуванні. Ён западозрыў нават, што манаха таемна падтрымлівае Фрэдэрык, чый прыезд супаў з незвычайным з’яўленнем у замку Тэадора, — такое супадзенне здавалася невыпадковым. Яшчэ болып князя непакоіла падабенства паміж Тэадорам і партрэтам Альфонса. Апошні — князь ведаў гэта напэўна — памёр, не пакінуўшы нашчадкаў. Фрэдэрык пагадзіўся выдаць Ізабэлу за Манфрэда. Усе гэтыя супярэчнасці мучылі розум князя бясконцымі сумненнямі.

Ён бачыў толькі два спосабы выбрацца з непрыемнасцяў. Першы — саступіць княства маркізу, аднак супраць гэтага паўставалі гонар, пыхлівасць і вера ў старадаўнія прароцтвы, дзе казалася, што ён можа захаваць уладу для сваіх дзяцей. Другім спосабам была найхутчэйшая жаніцьба з Ізабэлай. Заняты гэтымі трывожнымі разважаннямі, Манфрэд маўкліва крочыў разам з Іпалітай у замак. Нарэшце ён перарваў маўчанне, расказаўшы жонцы пра свае сумненні, і пачаў лісліва і пераканаўча даводзіць ёй неабходнасць разводу і прасіць дапамогі з яго падрыхтоўкай. Іпаліту не трэба было доўга ўгаворваць, каб яна схілілася перад яго воляй. Яна паспрабавала ўгаварыць яго адмовіцца ад княжання, але, зразумеўшы марнасць такіх угавораў, запэўніла мужа, што не будзе супраціўляцца разрыву, наколькі гэта дазволіць яе сумленне, толькі не бачачы пакуль сур’ёзных для яго прычынаў, сама патрабаваць разводу не будзе.

Згода княгіні, хай сабе і няпоўная, зноў абудзіла Манфрэдавы надзеі. Князь пачаў спадзявацца, што яго ўлада

i багацце паспрыяюць поспеху хадайніцтва пры рымскім двары — Манфрэд вырашыў, што выправіць туды з гэтай мэтай Фрэдэрыка. Маркіз загарэўся такой жарсцю да Матыльды, што князь разлічваў дабіцца яго згоды, падтрымліваючы ці разбураючы надзеі маркіза ў залежнасці ад яго гатоўнасці дапамагаць. Ужо сам ад’езд Фрэдэрыка прынёс бы шмат выгады: тады Манфрэд змог бы яшчэ лепш умацаваць сваю бяспеку.

Адпусціўшы Іпаліту ў яе пакоі, Манфрэд скіраваўся да маркіза, але, мінаючы вялікую залу, сутыкнуўся з Б’янкай. Ён ведаў, што абедзве панны давяраюць гэтай служанцы свае таямніцы, і тут жа вырашыў распытаць дзяўчыну пра Ізабэлу і Тэадора. Падазваўшы Б’янку да сцішнай аконнай нішы і ўлагодзіўшы яе ласкавымі словамі і абяцаннямі, ён спытаў, што яна ведае пра пачуцці Ізабэлы.

— Я, мой уладару? He, мой уладару... He, то бок так, мой уладару... Бедная лэдзі! Бацькавы раны так страшна яе ўстрывожылі, але я кажу ёй, іпто ўсё будзе добра — праўда ж, вапіая высокасць?

— Я не пытаю, што яна думае пра бацьку, — перарваў яе Манфрэд. — Яна табе давярае. Ну, будзь жа добрай дзяўчынай і ўсё мне раскажы. Ці ёсць які малады чалавек... ха, ты і сама мяне разумееш!

— Божа літасцівы! Я вас разумею? Нічога я не разумею... Я сказала ёй, што гаючыя зёлкі і адпачынак...

— Я гавару не пра яе бацьку, — нецярпліва адказаў князь, — я ведаю, што з ім усё добра.

— Божухна, як я радая гэта пачуць, бо хоць я не хацела, каб юная лэдзі маркоцілася, усё ж мне здавалася, што маркіз выглядае змучаным, і, магчыма... Помніцца, калі венецыянец параніў маладога Фердынанда...

— Ты ўхіляеіпся ад адказу, — абарваў Манфрэд, — але вось, вазьмі гэты пярсцёнак, можа, хоць ён дапаможа табе засяродзіцца... не, ніякіх паклонаў, мая зы-

члівасць на гэтым не скончыцца... А цяпер кажы мне праўду: што ў Ізабэлы на сэрцы?

— О, вашая высокасць такі ветлы! — усклікнула Б’янка. — Але ці ўмее вашая высокасць захоўваць таямніцы? Калі вашыя вусны аднойчы выдадуць...

— He выдадуць, не выдадуць! — закрычаў Манфрэд.

— А вы пакляніцеся!.. Божухна, калі хтосьці дазнаецца, што я сказала... Але што праўда, тое праўда — не думаю, каб лэдзі Ізабэла была так ужо ў вашага сына закаханая, а ён жа быў такі мілы юнак! Скажу вам шчыра: калі б я была князёўнай... авохці, Божухна! Я мушу бегчы да лэдзі Матыльды, яна будзе дзівіцца, куды я падзелася!

— Стой! — прыкрыкнуў Манфрэд. — На маё пытанне ты яшчэ не адказала. Ці перадаваў хто праз цябе якуюсьці цыдулку ці ліст?

— Праз мяне? Божа барані! — усклікнула Б’янка. — Перадаваць праз мяне лісты? Нізашто, хай мяне хоць каралевай зробяць! Спадзяюся, вашая высокасць ведае, што хай я і бедная, але ўсё адно сумленная. Хіба вашая высокасць ніколі не чулі, што прапаноўваў мне граф Марсільі, калі прыехаў сватацца да лэдзі Матыльды?

— У мяне няма часу слухаць твае байкі, — сказаў Мафнрэд. — У тваёй сумленнасці я не сумняваюся, але твой абавязак — нічога ад мяне не хаваць. Калі Ізабэла пазнаёмілася з Тэадорам?

— Ой, ад вашай высокасці нічога не схаваеш! — адказала Б’янка. — He тое каб я пра гэта нешта ведала... Тэадор, канечне, годны хлопец і, як кажа лэдзі Матыльда, выглядае рыхтык як добры Альфонса... Вашая высокасць гэта таксама заўважылі?

— Так, так... Не!.. Ты мяне мучыш, — сказаў Манфрэд. — Дзе яны сустрэліся? Калі?

— Хто? Лэдзі Матыльда? — спытала Б’янка.

— Ды не ж, не Матыльда, а Ізабэла! Калі Ізабэла ўпершыню ўбачыла гэтага Тэадора?

— О, Найсвяцейшая Панна Марыя! — усклікнула Б’янка. — Адкуль жа мне ведаць?

— Ты гэта ведаеш, — прамовіў Манфрэд, — мупіу ведаць і я — і даведаюся...

— Божухна! Няўжо вашая высокасць раўнуе да юнага Тэадора? — здзівілася Б’янка.

— Раўную? Ды не, што ты! Навошта мне раўнаваць? Магчыма, я хачу злучыць іх саюзам... Калі толькі ўпэўнюся, іпто Ізабэла не адчувае да яго агіды...

— Агіды? О не, магу за яе паручыцца! — сказала Б’янка. — Прыгажэйшага хлопца ў хрысціянскіх землях не знайсці. Мы ўсе ў яго проста закаханыя, у замку няма ніводнае душы, што не хацела б бачыць яго наіпым уладаром — я маю на ўвазе, пасля таго, як нябёсы пажадаюць забраць вашую высокасць да сябе.

— Нават так? — спытаў Манфрэд. — Справы зайшлі так далёка? Пракляты манах! Але нельга марнаваць час — давай, Б’янка, ідзі да Ізабэлы, але каб ніводнага слова пра нашую размову! Вызнай, як яна ставіцца да Тэадора, прынясі мне добрыя навіны — і ў таго пярсцёнка з’явіцца пара. Чакай мяне ўнізе вітай лесвіцы, я наведаю маркіза, а калі вярнуся — мы прадоўжым размову.

Абмяняўшыся з Фрэдэрыкам агульнымі фразамі, князь папрасіў госця адпусціць двух рыцараў, каб спакойна паразмаўляць пра пільныя справы. Як толькі яны засталіся адны, Манфрэд пачаў па-майстэрску выпытваць у маркіза пра яго пачуцці да Матыльды, а зразумеўшы, што той схільны прыняць прапанову, намякнуў на складанасці з вяселлем, якія можна абмінуць, калі...

I тут у пакой уварвалася Б’янка — яе вочы дзіка гарэлі, а парывістыя рухі выдавалі бязмежны страх.

— Ах, мой уладару, мой уладару! — крычала яна. — Нам усім канец! Яно зноў вярнулася! Яно вярнулася!

— Што вярнулася? — здзіўлена спытаў Манфрэд.

— Божухна, рука! Волат! Рука! Падтрымайце мяне, я падаю! Які жах! — крычала Б’янка. — Начаваць я сёння ў замку не буду. Куды падацца? Mae рэчы хай вышлюць мне заўтра — чаму я не выйшла за Франчэска? Гэта ўсё пыха!

— Што цябе так спалохала, дзяўчына? — спытаў маркіз. — He бойся, тут ты ў бяспецы.

— Ох, вашая светласць такі добры! — сказала Б’янка. — Але я не асмелюся... Дазвольце мне сысці... Лепш я ўсё кіну, чым правяду пад гэтым дахам хоць гадзіну!

— Ды ідзі, ідзі, зусім звар’яцела! — сказаў Манфрэд. — He перашкаджай нам, мы абмяркоўваем важныя рэчы. 3 гэтай дзеўкай, мой пане, часам здараюцца прыпадкі... Хадзем жа, Б’янка, давай...

— Ах, дзеля ўсіх святых, не! — закрычала Б’янка. — Яно напэўна прыйшло папярэдзіць вашую высокасць, а інакш навошта яно мне з’явілася? Я чытаю малітвы ўранку і ўвечары — ах, калі б толькі вашая высокасць паверыў Дыега! Гэта тая самая рука, ад якой ён бачыў тады ў галерэі нагу! Айцец Геранім часта казаў нам, што найбліжэйшымі днямі прароцтва мусіць здзейсніцца. Б’янка, казаў ён, запомні мае словы...

— Ты трызніш! — раз’ятрана ўсклікнуў Манфрэд. — Ідзі адсюль і палохай сваімі дурасцямі інпіых слуг!

— Вы што, уладару, думаеце, я нічога не бачыла?! — закрычала Б’янка. — А вы самі падыдзіце да лесвіцы — каб мне з месца не сысці, калі я не бачыла!

— Бачыла што? Кажы нам, мілая дзяўчына, што ты бачыла, — прамовіў Фрэдэрык.

— Няўжо вы, мой пане, будзеце слухаць трызненні гэтай дурной дзеўкі, якая так наслухалася казак пра зданяў, што сама ў іх паверыла? — здзівіўся Манфрэд.

— Гэта болып чым выдумка, — прамовіў маркіз. — Яе жах такі шчыры і такі пераканаўчы, што не можа быць плодам фантазіі. Скажы ж нам, мілая дзяўчына, што цябе так уразіла?

— Так, пане, дзякуй, вашая светласць, — прамовіла Б’янка. — Я, відаць, і праўду пабляднела, але гэта міне, калі я прыйду ў сябе... На загад яго высокасці я ішла ў пакой лэдзі Ізабэлы...

— Падрабязнасцяў не трэба, — перарваў яе Манфрэд. — Калі ўжо яго светласць жадае цябе выслухаць — кажы, але карацей.

— Вы збілі мяне з панталыку, уладару! — адказала Б’янка. — Баюся, мае валасы сталі... Мабыць, я ніколі ў жыцці... Як я казала вашай светласці, я ітпла на загад яго высокасці да лэдзі Ізабэлы, а яна жыве ў бляклаблакітным пакоі, падняцца на некалькі пралётаў, а потым направа, дык вось, калі я падышла да лесвіцы, а я тады акурат разглядала гэты падарунак яго высокасці...

— Тут не хопіць ніякага цярпення! — закрычаў Манфрэд. — Гэтая дзеўка дойдзе калі-небудзь да сутнасці? Якая маркізу розніца, што я падарыў табе за верную службу маёй дачцэ нейкую драбязу? Мы хочам ведаць, што ты бачыла!

— 3 вашага дазволу, вашая высокасць, — сказала Б’янка, — я акурат да гэтага падышла. Я, значыць, працірала пярсцёнак і не паспела ступіць на трэцюю прыступку, як раптам пачула ляскат зброі — такі самы, які пачуў Дыега, калі волат напужаў яго ў галерэі.

— Што за волат, мой пане? — пацікавіўся маркіз. — Ваш замак населены гігантамі і прывідамі?

— Божухна, няўжо вашая светласць не чуў гісторыі пра волата ў галерэі? — усклікнула Б’янка. — Няўжо вам нічога не расказалі? Мабыць, вы і пра прароцтва не чулі...

— Я не магу болып трываць гэтую балбатню! — зноў перарваў яе Манфрэд. — Давайце адашлём гэтую дзеўку прэч, мой паве! Нас чакаюць важнейшыя справы.

— Гэта, з вашага дазволу, зусім не балбатня, — запярэчыў Фрэдэрык. — Велізарны меч, да якога мяне скіравалі ў лесе, і вунь той шлем, пара мячу, — няўжо ўсё гэта толькі бачанні, што ўзніклі ў галаве гэтай дзяўчыны?

— Вось і Хакес так думае, калі вашая светласць дазволіць... — сказала Б’янка. — Ён кажа, што яшчэ ветах не растане, як мы пабачым нямала дзіўнага. А сама я не здзіўлюся нават, калі ўсё гэта здарыцца ўжо заўтра, бо, як я ўжо сказала, на лесвіцы я пачула ляскат зброі і тут жа пахаладзела. Я падняла вочы і, хочаце верце, вашая светласць, хочаце — не, але на самым версе парэнчаў я ўбачыла руку ў даспеху — вялікую-вялікую. Я думала, што страчу прытомнасць, але не — імчалася да самага вашага пакоя і ні разочку не азірнулася, а лепш бы ўвогуле адсюль збегла! Учора раніцай лэдзі Матыльда казала, што яе высокасць Іпаліта нешта ведае.

— Ах ты нахабніца! — закрычаў Манфрэд. — Мой пане, я падазраю, што гэтая сцэна падрыхтаваная загадзя, каб абразіць мяне. Няўжо маіх уласных чаляднікаў падкупілі, каб яны чуткамі ганьбавалі мой гонар? Дабівайцеся сваіх мэтаў мужчынскай адвагай альбо забудзем пра нашую варажнечу, ажаніўшыся з дочкамі адзін аднаго. Але верце мне: асобе вашага паходжання не варта злоўжываць паслугамі карыслівых служанак.

— Я пагарджаю вашымі абвінавачаннямі, — прамовіў Фрэдэрык. — Да гэтага моманту я ніколі раней гэтай дзяўчыны не бачыў, і пярсцёнак ёй дарыў не я. Князю, князю, вашае сумленне, вашая віна выдаюць вас, і вы спрабуеце наўзамен абвінаваціць мяне. Пакіньце ж пры сабе сваю дачку і забудзьце пра Ізабэлу. Ваш дом ужо прыгавораны, і парадніцца з вамі я не магу.

Рашучы тон, якім Фрэдэрык прамовіў гэтыя словы, устрывожыў Манфрэда, і князь паспрабаваў госця супакоіць. Адпусціўшы Б’янку, ён сыграў перад маркізам TaKyra пакорлівасць і так па-майстэрску ўсхваліў вартасці Матыльды, што Фрэдэрык зноў завагаўся. Аднак жарсць яго была зусім свежая, а таму не магла адразу адолець усе сумненні. Словаў Б’янкі было дастаткова, каб упэўніць яго, што нябёсы адвярнуліся ад дому Манфрэда. Прапанаваныя шлюбы змушалі на няпэўны час адмовіцца ад патрабаванняў, а трывалая ўлада над Отранта спакушала маркіза болып, чым хісткая надзея атрымаць яе разам з Матыльдай. Але зусім адмовіцца ад думкі пра заручыны ён таксама не жадаў, а таму вырашыў пацягнуць час і запытаў Манфрэда, ці праўда Іпаліта згодная на развод. Узрадаваны, што іншых перашкодаў няма, і ўпэўнены ў сваім уплыве на жонку, князь пераканаў маркіза, што яна згодная і што Фрэдэрык можа атрымаць пацверджанне з яе ўласных вуснаў.

Падчас гэтай размовы прыйпіла вестка, што банкет гатовы. Манфрэд праводзіў Фрэдэрыка ў вялікую залу, дзе іх сустрэла Іпаліта з абедзвюма паннамі. Князь пасадзіў маркіза ля Матыльды, а сам сеў паміж жонкай і Ізабэлай. Іпаліта трымалася сур’ёзна, але нязмушана, юныя ж лэдзі былі маўклівыя і маркотныя. Манфрэд вырашыў трымацца абранай лініі, а таму зацягнуў бяседу дапазна, удаючы бесклапотную весялосць і падносячы Фрэдэрыку келіх за келіхам. Але той, насуперак спадзяванням Манфрэда, пільнасці не губляў і ад празмернага пачастунку адмаўляўся, спасылаючыся на нядаўнюю страту крыві. Князь жа, каб падняць настрой і лепш удаць бестурботнасць, парадаваў сябе немалой колькасцю пітва, хаця і не да страты глуздоў.

Калі банкет завяршыўся, вечар ужо даўно змяніўся ноччу. Манфрэд хацеў прадоўжыць размову, але Фрэдэрык, спаслаўпіыся на слабасць і патрэбу адпачыць, пай-

шоў у свой пакой, галантна даручыўшы дачцэ займаць увагу князя, пакуль сам ён не ў сілах. Манфрэд ахвотна прыняў замену і, на вялікі жаль Ізабэлы, праводзіў яе да пакоя. Матыльда засталася пры маці, якая захацела нацешыцца вечаровай свежасцю на замкавых валах.

Неўзабаве пасля таго, як кампанія разышлася, Фрэдэрык выйшаў у галерэю і спытаў у служанкі Іпаліты, ці адна княгіня ў сваім пакоі. Служанка, якая не заўважыла, як гаспадыня сышла, сказала, што ў гэты час тая звычайна выпраўляецца ў сваю капліцу, дзе маркіз яе хутчэй за ўсё і знойдзе. Падчас вячэры маркіз не зводзіў з Матыльды вачэй, усё болып аддаючыся жарсці. Цяпер ён хацеў упэўніцца, што Іпаліта і праўда згодная на развод, як казаў яе муж. Прадвесці, якія яго ўстрывожылі, у запале пачуццяў былі забытыя. Бясшумна і незаўважна прабраўшыся да пакояў Іпаліты, ён увайшоў туды з намерам заахвоціць княгіню да разводу, бо разумеў, што жаніцьба Манфрэда з Ізабэлай — нязменная ўмова яго ўласнага шлюбу з князёўнай.

Маркіза не здзівіла цішыня, што панавала ў пакоях княгіні. Думаючы, што яна, як і сказала служанка, у капліцы, Фрэдэрык прайшоў далей. Дзверы былі прачыненыя, цемра — змрочная і непраглядная. Мякка штурхануўшы дзверы, ён убачыў, што нехта кленчыць перад алтаром. Наблізіўшыся да схіленай фігуры са спіны, Фрэдэрык зразумеў, што гэта не жанчына, а незнаёмец у доўгай валасяніцы. Здавалася, ён цалкам заглыблены ў малітву. Маркіз ужо сабраўся сысці, як раптам незнаёмец падняўся і на некалькі хвілінаў застыў, не звяртаючы на яго ўвагі. Маркіз чакаў, што святы чалавек рушыць яму насустрач, і хацеў папрасіць прабачэння за няветлівае ўварванне, а таму пачаў:

— Вялебны ойча, я шукаю лэдзі Іпаліту.

— Іпаліту? — адказаў глухі голас. — Хіба ты прыйшоў у гэты замак шукаць Іпаліту? — тут незнаёмец ма-

рудна павярнуўся, і Фрэдэрык убачыў аголеную сківіду і пустыя вачніцы іпкілета, загорнутага ў манаскую сутану.

— Анёлы Панскія, абараніце мяне! — закрычаў, адніснуўшыся, Фрэдэрык.

— Дык заслужы іх абарону! — прамовіў дух.

Фрэдэрык укленчыў і пачаў маліць прывід пра літ&сць.

— Памятаеш мяне? — спытала здань. — Успомні jec ля Яфы!

— Дык ты той святы пустэльнік? — затрымцеў Фрэдэрык. — Што мне зрабіць, каб душа твая супакоіласу?

— Ці для таго цябе выбавілі з няволі, — спытіў дух, — каб ты ганяўся за грэшнымі асалодамі? Няўжо ты забыў пра выкапаны меч і пра запавет на ім?

— He забыў, не, не забыў, — прамовіў Фрэдэрык. — Але скажы мне, праведная душа, з чым ты да мяле прыйшла? Што я мушу зрабіць?

— Забыць Матыльду! — адказала здань і знікла.

Кроў зледзянела ў жылах Фрэдэрыка. Некалькі хзілінаў ён не мог скрануцца з месца. Потым распасцёрзя перад алтаром і пачаў маліць усіх святых пра заступнідтва перад Госпадам. 3 вачэй пацяклі слёзы, і, насупер*к волі маркіза, у думках з’явіўся вобраз прыўкраснай Матыльды. Фрэдэрык зноў упаў ніцма, яго дупіу разрывалі раскаянне і жарсць. He паспеў ён ачомацца, як у малельню зайпіла Іпаліта. Яна была адна і несла ў руках свечку. Убачыўшы чалавека, які нерухома ляжаў на падлюзе, яна закрычала, думаючы, што ён мёртвы. Яе ўскрнк змусіў Фрэдэрыка ачуняць. Ён тут жа ўскочыў з мокрі^м ад слёз тварам і хацеў кінуцца прэч, але Іпаліта яго сплніла, сумным голасам спытаўшы, чым ён так расстроены і праз які дзіўны выпадак яна застала яго ў такім ставе.

— Ах, годная княгіня! — прамовіў прыгнечаны скрухай маркіз і спыніўся.

— Дзеля ўсяго святога, мой пане, — сказала Іпаліта, — адкрыйце мне прычыну вашага смутку. Што значаць гэтыя пакутлівыя стогны, гэты трывожны ўскрык, калі вы назвалі маё імя? Якія новыя нягоды падрыхтавала неба для няшчаснай Іпаліты? Але вы маўчыце... Усімі міласэрнымі анёламі малю вас, высакародны маркіз, — прадоўжыла яна, падаючы да яго ног, — адкрыйце мне, што за боль у вас на сэрцы. Я бачу, вы спачуваеце мне, адчуваеце, як жорстка мяне мучыце... Будзьце літасцівы, кажыце! Вы ведаеце нешта пра маю дачку?

— Я не магу гаварыць! — пракрычаў Фрэдэрык, кідаючыся вонкі. — О, Матыльда!

Так нечакана пакінуўшы капліцу, маркіз паспяшаўся ва ўласную спачывальню. Ля дзвярэй ён сутыкнуўся з Манфрэдам, які, узбуджаны віном і каханнем, прыйшоў прапанаваць яму прабавіць яшчэ некалькі начных гадзінаў за выпіўкай і музыкай. Абражаны залрашэннем, якое так не супадала са станам яго душы, Фрэдэрык груба адіптурхнуў гаспадара, увайшоўшы ў пакой, рашуча ляснуў дзвярыма перад самым носам Манфрэда і зачыніўся на засаўку. Фанабэрлівы князь, раззлаваны дзіўнымі паводзінамі госця, пайшоў прэч, гатовы на любыя крайнасці. Мінаючы двор, ён сустрэў слугу, якога адправіў у манастыр сачыць за Геранімам і Тэадорам. Чаляднік, задыхаючыся пасля хуткага бегу, паведаміў уладару, што ў гэты момант Тэадор сустракаецца самнасам ля магілы Альфонса ў царкве святога Мікалая з нейкай юнай лэдзі з замка. Слуга высачыў Тэадора, але начны змрок перашкодзіў яму разабрацца, хто тая жанчына.

Манфрэд на гэты момант ужо моцна запаліўся, бо Ізабэла прагнала яго, калі ён зноў пачаў нястрымна выказваць жарсць, і цвёрда ўпэўніўся, што трывога панны была выкліканая жаданнем як мага хутчэй сустрэцца з Тэадорам. Раззлаваны гэтай здагадкай і яшчэ болып

раз’ятраны паводзінамі маркіза, князь цішком паспяшаўся да вялікай царквы. Бясшумна праслізнуўпіы ў праход паміж лавамі, ён у бляклым месяцавым святле, што ледзь-ледзь блішчэла скрозь вітражы, пракраўся да магілы Альфонса — туды яго прывёў пачуты ім невыразны шэпт. Першыя словы, якія ён змог разабраць, гучалі так:

— О Божа, няўжо гэта залежыць ад мяне? Манфрэд ніколі не дасць згоду на наш шлюб.

— Ніколі! I вось як я гэтаму перашкоджу! — закрычаў тыран, выхапіў кінжал і з-за пляча панны, што стаяла да яго спінай, ударыў ёй у грудзі.

— Ах, я паміраю! — ускрыкнула Матыльда, асядаючы. — Святыя нябёсы, прыміце маю душу!

— ТТТтп ты зрабіў, гнюсны, бесчалавечны звер! — закрычаў Тэадор, кінуўся на князя і вырваў у яго кінжал.

— Спыніце сваю бязбожную руку! — ускрыкнула Матыльда. — Гэта мой бацька!

Манфрэд нібыта апрытомнеў і пачаў біць сябе ў грудзі, рваць валасы і адбіраць у Тэадора кінжал, каб забіць сябе. Тэадор, які таксама амаль звар’яцеў, стрымаў парывы свайго гора і кінуўся дапамагаць Матыльдзе. Хутка на яго крыкі прыбеглі манахі. Пакуль адны разам з юнаком спрабавалі спыніць кроў, іншыя трымалі Манфрэда і не давалі яму ў роспачы накласці на сябе рукі.

Матыльда, ціхамірна скарыўшыся свайму лёсу, падзякавала Тэадору за старанні поўным кахання позіркам. Але кожны раз, калі ў яе атрымлівалася пераадолець слабасць, яна маліла сваіх памочнікаў паклапаціцца пра бацьку. Сумная навіна тым часам дайшла да Гераніма, і ён таксама прыйшоў у царкву. Ён дакорліва паглядзеў на Тэадора, але звярнуўся да Манфрэда:

— Глядзі, тыран, як здзейснілася няшчасце, што мусіла абрынуцца на тваю грэшную асуджаную галаву! Кроў Альфонса маліла нябёсы пра помсту, і Госпад даз-

воліў апаганіць алтар забойствам, каб ты праліў уласную кроў ля магілы гэтага ўладара!

— Жорсткі чалавек! — закрычала Матыльда. — Ты паглыбляеш бацькавы пакуты! Хай нябёсы блаславяць яго і даруюць яму, як даравала я! Мой бацька, мой літасцівы гаспадару, вы даруеце свайму дзіцяці? Я прыйшла сюды не для таго, каб пабачыць Тэадора. Я ўбачыла, як ён моліцца ля гэтай труны, да якой матуля адправіла мяне ўзнесці малітвы за вас і за яе... О найдаражэйшы бацька, блаславіце сваю дачку і скажыце, што даруеце ёй.

— Ты просіш даравання ў забойцы і пачвары?! — закрычаў Манфрэд. — Хіба ў злачынцаў просяць пра дараванне? Я палічыў цябе за Ізабэлу, але нябёсы скіравалі маю крывавую руку ў сэрца ўласнага дзіцяці. Ах, Матыльда! Я не магу прамовіць гэта... Ці можаш ты прабачыць маю сляпую ярасць?

— Mary і прабачаю, нябёсы не дадуць мне схлусіць! — прамовіла Матыльда. — Але пакуль ува мне яшчэ засталося жыццё прасіць пра гэта... о, мая матуля! Што будзе з ёй? Вы суцешыце яе, пане? Вы не пакінеце яе? Яна шчыра вас любіць! Але я слабею... Аднясіце мяне ў замак. Ці пражыву я столькі, каб яна магла закрыць мне вочы?

Тэадор і манахі пачалі горача ўгаворваць Матыльду застацца ў кляштары, але яна так настойліва прасілася ў замак, што панну ўрэшце паклалі на насілкі і панеслі туды, куды яна хацела. Тэадор падтрымліваў яе галаву і, схіляючыся над Матыльдай у няўцешных муках кахання, спрабаваў захаваць у ёй надзею на жыццё. Геранім жа суцяшаў няпічасную аповедамі пра рай, трымаў перад ёй распяцце, якое яна абмывала нявіннымі слязьмі, і рыхтаваў яе да пераходу ў вечнасць. Манфрэд, занураны ў найглыбейшую скруху, замыкаў пакутлівае шэсце.

He паспелі яны дабрацца да замка, як Іпаліта, якой ужо расказалі пра жахлівую падзею, выбегла сустрэць сваё смяротна параненае дзіця, але калі ўбачыла маркотную працэсію, гора адабрала ў яе ўсе сілы, і яна страціла прытомнасць, паваліўшыся, як мёртвая, на зямлю. Ізабэла і Фрэдэрык, якія яе суправаджалі, былі амаль гэтак жа ахопленыя адчаем. Адна Матыльда нібыта не заўважала свайго стану: усе яе думкі паглынаў клопат пра маці.

Матыльда загадала спыніць насілкі. Як толькі Іпаліта ачуняла, князёўна папрасіла паклікаць бацьку. Манфрэд падышоў, не здольны вымавіць ні слова. Узяўпіы яго руку і руку маці, Матыльда злучыла іх сваёй і прыціснула да сэрца. Такой кранальнай адданасці князь вытрымаць не мог. Ён кінуўся на зямлю і пракляў дзень, калі нарадзіўся на свет. Ізабэла, баючыся, што такога ўсплёску пачуццяў Матыльда не вытрымае, сама загадала аднесці Манфрэда ў яго спачывальню, а князёўну размясціць у найбліжэйпіым пакоі. Іпаліта, не нашмат жывейшая за дачку, не зважала ні на што, апроч свайго дзіцяці, але калі пяшчотная Ізабэла паспрабавала адвесці яе ад Матыльды на час, пакуль лекары агледзяць рану, княгіня закрычала:

— Забраць мяне ад дачкі? Ніколі, ніколі! Толькі ў ёй было маё жыццё, з ёй я і памру!

Пачуўшы голас маці, Матыльда падняла павекі, але нічога не сказала і тут жа зноў іх апусціла. Пульс яе слабеў, рука халадзела — на іпчаслівы зыход не засталося ніякай надзеі. Тэадор выйшаў з пакоя следам за лекарамі і, вар’яцеючы ад роспачы, выслухаў смяротны вырак.

— Калі яна не можа быць маёй у жыцці, — закрычаў ён, — хай будзе маёй хаця б у смерці! Ойча! Геранім! Ці можаце вы злучыць напіыя рукі? — маліў ён манаха, які разам з маркізам далучыўся да лекараў.

— Што за шалёная легкадумнасць? — прамовіў Геранім. — Хіба цяпер час для шлюбу?

— Самы час! — усклікнуў Тэадор. — Іншага, на жаль, не будзе!

— Ты занадта неразважны, юнача! — прамовіў Фрэдэрык. — Няўжо ў гэтую пагібельную хвіліну мы павінныя выслухоўваць твае любоўныя прызнанні? Якое права ты маеш на князёўну?

— Права князя, — прамовіў Тэадор, — адзінаўладнага гаспадара Отранта. Гэты вялебны айцец, мой бацька, расказаў мне, хто я.

— Ты трызніпі! — сказаў маркіз. — Тут няма іншага князя Отранта, апроч мяне, бо Манфрэд, здзейсніўшы злачынства, гэтае блюзнерскае забойства, усе правы на ўладу страціў.

— Пане, — прамовіў Геранім уладным тонам, — ён гаворыць праўду. Я не збіраўся так хутка раскрываць гэтую таямніцу, але лёс спяшаецца здзейсніць наканаванае. Усё, што выдаў жарсны парыў, я пацвярджаю. Ведайце ж, маркіз, што калі Альфонса адплыў у Святую Зямлю...

— Хіба час цяпер для тлумачэнняў? — усклікнуў Тэадор. — Хадзем жа, ойча, вы злучыце мяне з князёўнай: яна будзе маёй! Ва ўсім астатнім я слухмяна вам падпарадкуюся. Жыццё маё! Мая каханая Матыльда! — закрычаў Тэадор, кінуўшыся ў пакой, дзе ляжала панна. — Няўжо вы не будзеце маёй? Няўжо не блаславіце...

Тут Ізабэла зрабіла яму знак маўчаць, разумеючы, што канец князёўны блізкі.

— Яна памерла? — ускрыкнуў Тэадор. — Хіба гэта магчыма?

Яго палкі ўскрык прывёў Матыльду ў прытомнасць. Падняўшы павекі, яна агледзелася, шукаючы маці.

— Я тут, жыццё мае душы! — прамовіла Іпаліта. — He хвалюйся, я цябе не пакіну.

— Ax, якая вы добрая! — сказала Матыльда. — Але не плачце праз мяне, матуля! Я іду туды, дзе няма ніякіх бядотаў... Ты любіла мяне, Ізабэла, дык хай твая любоў, як любоў дачкі, ніколі не пакіне маю дарагую, дарагую матулю. Я слабею...

— Ах, маё дзіця, маё дарагое дзіця! — залівалася слязьмі Іпаліта. — Як мне хоць на імгненне затрымаць цябе?

— Гэта немагчыма, — прамовіла Матыльда. — Даверце мяне нябёсам... Дзе мой бацька? Прабачце яму, найдаражэйшая маці, даруйце яму маю смерць — гэта была памылка. Ах, я зусім забыла... я клялася, што болып ніколі не ўбачу Тэадора... можа, гэта і прывяло да няшчасця... але тое была выпадковасць... вы даруеце мне?

— О, не рань маю спакутаваную душу! — адказала Іпаліта. — Ты ніколі не магла мяне пакрыўдзіць... О Божа, яна слабее... Памажыце! Памажыце!

— Я б хацела япгчэ сказаць... — з апошніх сіл прашаптала Матыльда, — але болып не магу... Ізабэла... Тэадор... Дзеля мяне... Ах... — і яна памерла.

Ізабэла і яе служанкі адарвалі Іпаліту ад цела, але Тэадор прыгразіў забіць кожнага, хто паспрабуе разлучыць яго з мёртвай каханай. Ён пакрываў яе халодныя рукі тысячамі пацалункаў і прамаўляў усе словы, якія толькі падказвала яму роспачная любоў.

У гэты час Ізабэла павяла зняможаную Іпаліту ў яе спачывальню, але на сярэдзіне двара іх сустрэў Манфрэд, які, амаль звар’яцеўшы ад уласных думак і прагнучы яшчэ раз убачыць дачку, спяшаўся ў пакой, дзе яна ляжала. Месяц ужо ўзышоў, а таму на тварах няшчасных жанчын ён прачытаў навіну, якой так баяўся.

— Няўжо яна памерла?! — закрычаў ён у дзікім адчаі.

I ў гэтае ж імгненне замак да самых асноваў скалануўся ад грымотаў: зямля затрэслася, і за іх спінамі па-

чуўся бразгат болып грозны, чым ад зброі смяротных. Фрэдэрык з Геранімам падумалі, што набліжаецца Судны дзень. Манах кінуўся на двор, цягнучы за сабой юнака. Як толькі Тэадор з’явіўся ў двары, замкавы мур за спінай Манфрэда пад уздзеяннем нейкай магутнай сілы паваліўся, і сярод руінаў узнялася фігура Альфонса, што разраслася да неверагодных памераў.

— Глядзіце, вось Тэадор, сапраўдны спадчыннік Альфонса! — прамовіў прывід і, сказаўшы гэтыя словы, што суправаджаліся грымотамі, пачаў урачыста падымацца ў неба. Хмары над яго галавой рассунуліся, і сам святы Мікалай сустрэў дух Альфонса, а тады здані хутка зніклі, патануўшы ў ззянні славы.

Усе, хто бачыў гэта, палі ніцма, схіляючыся перад Боскай воляй. Першай цішыню парушыла Іпаліта.

— Глядзіце, мой гаспадару, — звярнулася яна да роспачнага Манфрэда, — вось яна, марнасць чалавечай велічы! Конрад памёр. Матыльды болып няма. Сапраўдны валадар Отранцкага княства — Тэадор. Якім цудам ён зрабіўся ім, я не ўяўляю, але нам даволі і таго, што мы ведаем: лёс наш вызначаны! Ці не павінныя мы цяпер прысвяціць рэшту нашых маркотных дзён малітвам, каб убараніцца ад далейшага гневу нябёсаў? Нябёсы нас адрынулі — куды ж нам цяпер ісці, як не ў святы манастыр, дзе мы можам яшчэ знайсці сабе прыстанак?

— Нявінная і ўсё ж няшчасная жанчына! Твае няшчасці — вынік маіх злачынстваў! — адказаў Манфрэд. — Сэрца маё ўрэшце адкрылася для тваіх пабожных парадаў. Ах, калі б я мог... Але ўжо не магу... Вы дзівіцеся... Дазвольце ж мне самому здзейсніць над сабой суд! Пакрыць сваю галаву сорамам — вось адзінае, што я магу зрабіць, каб абражаныя нябёсы злітасцівіліся. Ва ўсіх гэтых нягодах вінаваты толькі я — дык хай жа мая споведзь выкупіць... Але што можа выкупіць тыранію і забітае дзіця? Дзіця, забітае ў святым месцы. Слухайце ж

усе, і хай мой крывавы аповед паслужыць папярэджаннем для будучых тыранаў!

Вы ведаеце, што Альфонса памёр у Святой Зямлі. Тут вы перарвяце мяне і скажаце, што памёр ён не сваёй смерцю, і гэта чыстая праўда, бо іначай Манфрэду не давялося б выпіць гэты горкі кубак да дна. Рыкарда, мой дзед, быў яго мажардомам. Я спрабаваў утаіць злачынствы майго продка, але марна! Альфонса быў атручаны. Падроблены тэстамент абвяшчаў Рыкарда спадчыннікам князя. Здзейсненыя злачынствы пераследавалі дзеда — але не ён страціў Конрада і Матыльду! Я адзіны расплачваюся за скрадзены намі пасад! На зваротнай дарозе Рыкарда трапіў у шторм. Прыгнечаны сваёй віной, дзед паабяцаў святому Мікалаю ўзвесці царкву і два манастыры, калі дабярэцца да Отранта жывым. Ахвяра была прынятая: святы з’явіўся яму ў сне і сказаў, што нашчадкі Рыкарда будуць уладарыць у Отранта, пакуль яго сапраўдны гаспадар не зробіцца занадта вялікім, каб жытлаваць у замку і пакуль будуць жывыя Рыкардавы спадчыннікі мужчынскага полу, але, о гора мне, у гэтым няшчасным родзе не засталося спадчыннікаў ні мужчынскага, ні жаночага полу, апроч мяне! Я скончыў — рэшту раскажуць нягоды трох апошніх дзён. Як гэты юнак можа быць спадчыннікам Альфонса, я не ведаю, але ні ў чым не сумняваюся. Гэтыя ўладанні належаць яму: я ад іх адмаўляюся, хаця і не ведаў раней, што ў Альфонса былі дзеці... Я скараюся волі нябёсаў... Беднасць і малітвы запоўняць рэшту маіх тужлівых дзён, пакуль Манфрэда не паклічуць услед за Рыкарда.

— Астатняе застаецца расказаць мне, — прамовіў Геранім. — Калі Альфонса адплыў у Святую Зямлю, бура прыбіла яго карабель да берагоў Сіцыліі. Другое судна, на якім, як вы, вашая высокасць, мусіць, ведаеце, плылі Рыкарда і яго світа, моцна ад яго адстала.

— Усё так, — пацвердзіў Манфрэд, — аднак тытул, з якім вы да мяне звярнуліся, занадта велічны для выгнанца... Няважна, працягвайце.

Геранім пачырванеў, але прадоўжыў:

— Вецер затрымаў Альфонса на Сіцыліі на тры месяцы. Там князь пакахаў прыўкрасную панну на імя Вікторыя. Ён быў занадта пабожны, каб схіляць яе да забароненай сувязі. Яны ажаніліся. Альфонса, аднак, лічыў сваё каханне недарэчным у час, калі ён звязаны святым зарокам, а таму вырашыў утаіць свой шлюб — забраць каханую з Сіцыліі і абвясціць яе сваёй законнай жонкай толькі вярнуўшыся з крыжовага паходу. Ён пакінуў яе цяжарнай. Чакаючы мужа, Вікторыя нарадзіла дачку, але не паспела ачуняць ад родавых пакутаў, як пачула жахлівыя чуткі, што яе сужэнец памёр, прызначыўшы сваім спадчыннікам Рыкарда. Што магла зрабіць самотная бездапаможная жанчына? Што значыла б яе сведчанне? Але ўсё ж, мой пане, у мяне ёсць сапраўдная грамата...

— Яна непатрэбная, — прамовіў Манфрэд. — Жахі апошніх дзён, спасланыя нам бачанні — усё гэта пацвярджае вашыя словы лепш за тысячу пергаментаў. Смерць Матыльды і маё выгнанне...

— Супакойцеся, мой гаспадару, — прамовіла Іпаліта, — святы айцец не збіраўся нагадваць вам пра вашыя нягоды.

Геранім працягваў:

— Я апуіпчу нязначныя дробязі. Народжаная Вікторыяй дачка, увайшоўшы ў належны ўзрост, выйшла замуж за мяне. Вікторыя памерла, і таямніца была схаваная ў маіх грудзях. Астатняе вы ведаеце з гісторыі Тэадора.

Манах замоўк. Няўцешная сябрына рушыла ў тую частку замка, што захавалася. Ранкам Манфрэд з ухвалення Іпаліты падпісаў адмову ад улады, і абодва яны

прынялі пострыг у суседніх манастырах. Фрэдэрык прапанаваў руку свае дачкі новаму князю, і Іпаліта, якая пяшчотна любіла Ізабэлу, падтрымала гэты шлюб. Гора Тэадора было, аднак, занадта свежым, каб ён дапусціў думку пра новае каханне. Толькі пасля многіх размоваў з Ізабэлай пра яго дарагую Матыльду юнак упэўніўся, што адзінае яго шчасце — злучыцца з той, якая зможа раздзяліць вечны сум яго душы.

3 ангельскай мовы пераклала Ганна Янкута'

1 Рэдактар перакладу — Антон Францішак Брыль.

МЭРЫ ШЭЛІ

ФРАІІКЕПШТАІІП.ШВ ціІСУЧАСП ЫІП РАМЕТЭП

Прадмова

Гісторыя, якая легла ў аснову гэтага твора, доктару Дарвіну і некаторым нямецкім пісьменнікамфізіёлагам не здавалася немагчымай. He варта думаць, што я хоць з якой сур’ёзнасцю стаўлюся да такой фантазіі, і ўсё ж, прыняўшы яе за аснову для працы ўяўлення, я не лічу сябе проста стваральніцай кнігі пра звышнатуральныя жахі. Гісторыя, ад якой залежыць, будзе твор захапляльным ці не, пазбаўленая недахопаў простай казкі пра прывідаў ці чарадзейства. На яе карысць кажа навізна развітых у ёй сітуацый, і хоць яна немагчымая як фізічны факт, яна прапануе ўяўленню пункт погляду, з якога можна абмалёўваць чалавечыя жарсці, болып складаныя і ўладныя за тыя, што спараджаюцца звычайнымі стасункамі ў сапраўдных абставінах.

Я, такім чынам, паспрабавала праўдзіва выявіць базавыя прынцыпы чалавечае натуры, у той жа час без страху ўносячы новае ў іх камбінацыі. Гэтаму правілу падпарадкоўваюцца «Іліяда», грэцкая трагічная паэзія, Шэкспір у «Буры» і «Сне ў летнюю ноч» і асабліва Мілтан у «Страчаным раі», і самы сціплы раманіст, які

імкнецца ў сваёй працы даваць ці атрымліваць асалоду, можа не баяцца падацца нахабным і выкарыстоўваць у сваёй мастацкай прозе гэты дазвол ці нават правіла: такім чынам найцудоўнейпіыя ўзоры паэзіі адлюстравалі столькі выбітных камбінацыяў чалавечых пачуццяў.

Абставіны, на якіх заснаваная мая гісторыя, мне падказалі ў звычайнай размове, што пачалася часткова дзеля забавы, часткова — як неабходнае практыкаванне нявыкарыстаных рэсурсаў розуму. Астатняе дадалося падчас працы. Мне ні ў якім разе не ўсё адно, якім чынам маральныя схільнасці, закладзеныя ў пачуцці ці характары персанажаў, могуць паўплываць на чытача; мой галоўны клопат у гэтым плане — пазбегнуць тых рысаў сучасных раманаў, што знясільваюць чытачоў, і паказаць прывабнасць сямейнае любові і перавагу ўніверсальнае дабрадзейнасці. Погляды, якія натуральна перадаюцца праз характар героя і сітуацыю вакол яго, ні ў якім разе не варта лічыць усталяванымі ў маёй свядомасці — гэтак жа, як і любую выснову, якую на старонках рамана можна справядліва палічыць шкоднай для той ці іншай філасофскай тэорыі.

Дадаткова мяне як аўтарку цікавіла тое, што гісторыя пачалася і ў асноўным адбывалася ў чароўных мясцінах і ў таварыстве, якому можна толькі паспачуваць. Лета 1816-га я прабавіла ў ваколіцах Жэневы. Гэта быў халодны і дажджлівы час, і вечарамі мы збіраліся вакол яркага агню, каб забавіць адно аднаго нямецкімі гісторыямі пра прывідаў, гісторыямі, што выпадкова траплялі нам у рукі. Такія казкі абуджалі ў нас гуллівую прагу да пераймання. Мы з двума сябрамі (казка з-пад пяра аднаго з іх была б нашмат больш прымальнай для публікі, чым усё, што я спадзяюся стварыць) дамовіліся напісаць па гісторыі, заснаванай на звыпшатуральных здарэннях.

Аднак на дварэ раптам распагодзілася, і абодва мае сябры пакінулі мяне вандраваць па Альпах адну і згубілі сярод чароўных пейзажаў усе згадкі пра свае прывідныя бачанні. Наступная гісторыя — адзіная, якая была даведзеная да канца.

Марлаў, верасень 1817 га

Ліст 1

Місіс Сэвіл, у Англію

Санкт-Пецярбург, 11 снежня 17**

Табе будзе прыемна пачуць, піто падарожжа, якое выклікала ў цябе такія кепскія прадчуванні, пачалося без непрыемнасцяў. Я прыбыў сюды ўчора і найперш паклапаціўся пра тое, каб паведаміць любай сястры пра свой добры стан і ўсё болыпую ўпэўненасць у поспеху задуманага.

Я ўжо далёка на поўнач ад Лондана і, блукаючы па вулках Пецярбурга, адчуваю на сваіх пічоках гульню сіверу, які казыча мне нервы і зачароўвае. Ці разумееш ты гэтае пачуццё? Гэты вецер, які прыляцеў адтуль, куды я накіроўваюся, дае мне прадчуванне тых ледзяных абшараў. Натхнёныя гэтым ветрам абяцання, мае мары зрабіліся болып палымянымі і яркімі. Марна я пераконваю сябе, што полюс — жытло марозу і адзіноты: ён паўстае перад маім уяўленнем як месца прыгажосці і захаплення. Там, Маргарэт, сонца заўсёды бачнае, і яго шырокі дыск толькі праходзіць ля гарызонту і выпраменьвае бясконцы бляск. Там — з твайго дазволу, мая сястра, я выкажу давер папярэднім вандроўнікам — знікаюць снег і мароз, і хвалі спакойнага мора могуць прынесці нас, вандроўнікаў, да зямлі, дзівоснейшай і прыгажэйшай за любую іншую, адкрытую на заселеным зямным

шары. Асаблівасці і багацці гэтых недаследаваных мясцінаў могуць быць выключнымі, як і паводзіны назіраных там нябесных целаў. Чаго толькі не чакаеш ад краінаў з вечным святлом. Я магу адкрыць там дзівосную сілу, якая прыцягвае стрэлку компаса, і ўпарадкаваць тысячу нябесных назіранняў — толькі такой вандроўкі не хапала, каб назаўжды паслядоўна вытлумачыць іх уяўную немагчымасць. Я задаволю сваю палкую цікаўнасць, убачыўшы частку свету, якую ніколі не наведваў чалавек, і змагу прайсці па зямлі, на якую яшчэ не ступала нага чалавека. Вось мае спакусы, і іх дастаткова, каб перамагчы боязь небяспекі ці смерці і натхніць мяне на гэтае цяжкае падарожжа, напоўніць радасцю дзіцяці, якое на вакацыях садзіцца ў чаўнок з таварышамі, каб выправіцца ў экспедыцыю па мясцовай рачулцы. Але нават палічыўшы гэтыя здагадкі няслушнымі, ты не можаш аспрэчыць неацэнную карысць, якую я прынясу ўсяму чалавецтву да апопіняга пакалення, знайшоўшы дарогу праз полюс да тых краінаў, куды цяпер трэба дабірацца столькі месяцаў, ці адкрыўшы сакрэт магніту, які калі і можа быць адкрыты, то толькі такімі намаганнямі.

Усе гэтыя развагі супакоілі хваляванне, пад уплывам якога я пачаў ліст, і я адчуваю ў сэрцы гарачы энтузіязм, які ўздымае мяне ў нябёсы: нішто так не супакойвае розум, як дакладная мэта — кропка, на якой душа можа засяродзіць сваё мысленне. Гэтая экспедыцыя была ўлюбёнай марай майго юнацтва. Я з захапленнем чытаў апісанні разнастайных вандровак, здзейсненых з мэтай трапіць у паўночную частку Ціхага акіяна праз моры вакол полюса. Ты, магчыма, памятаеш, што гісторыі такіх даследчых вандровак складалі ўсю бібліятэку нашага добрага дзядзькі Томаса. Я закінуў навучанне і з жарсцю аддаўся кнігам. Тыя тамы былі прадметам майго вывучэння ўдзень і ўночы, і, знаёмячыся з імі ў дзяцінстве, я

адчуваў усё болыпы жаль ад таго, што загад майго памерлага бацькі забараніў дзядзьку даваць мне доступ да засваення марское прафесіі.

Гэтае зацятасці паменела, калі я ўпершыню ўважліва прачытаў паэтаў, чыя шчырасць зачаравала маю душу і ўзняла ў неба. Я таксама зрабіўся паэтам і прыкладна год жыў ва ўласнаручна створаным раі; я ўяўляў, што таксама магу заняць нішу ў вежы з імёнамі Гамэра і Шэвспіра. Ты добра ведаеш пра мой правал і пра тое, як цяжка я перажываў расчараванне. Але якраз тады я атрымаў спадчыну ад стрыечнага брата, і мае думкі вярнул.ся ў ранейшы кірунак.

ІДэсць гадоў мінула, перш чым я наважыўся на гэтае падарожжа. Я нават цяпер магу згадаць момант, з якога цалкам прысвяціў сябе гэтаму вялікаму прадпрыемс^ву і пачаў рыхтавацца да цяжкасцяў. Я далучыўся да ЕІтабояў у суворых экспедыцыях у Паўночнае мора, добраахвотна трываў холад, голад, смагу і недахоп сну, часта працаваў удзень болып зацята за звычайных маракэў, а ночы прысвячаў вывучэнню матэматыкі, медыцыЕскай тэорыі і тых галінаў фізічнае навукі, ад якіх марскі вандроўнік можа атрымаць найбольшую практычную карысць. Двойчы я нават наймаўся падшкіперам на грэнландскі вельбот; маёй узнагародай было само захапленне ад гэтай працы. Я мушу адчуваць пэўны гонар, бо і-.апітан прапанаваў мне другую паводле значнасці пасаду на вельбоце і з вялікай шчырасцю ўгаворваў застацца — такімі каштоўнымі ён лічыў мае паслугі.

Дык што, любая Маргарэт, хіба я не заслугоўваю Ta­ro, каб дасягнуць свае вялікае мэты? Маё жыццё магло прайсці ў лёгкасці і раскошы, але я аддаў славе перавагу перад любой спакусай, якую прапаноўвала мне багацце. О, хай бы мяне падбадзёрыў чый-небудзь станоўчы адказ^ Мая мужнасць і рашучасць нязменныя, але надзеі хісткія і дух часта прыгнечаны. Я на парозе працяглае і

складанае вандроўкі, цяжкія абставіны якой запатрабуюць напружання ўсіх маіх сіл: мне трэба не толькі падымаць настрой іншых, але часам падтрымліваць і свой.

Цяпер найлепшы час для вандроўкі па Расіі. Сані тут хутка імчаць праз снег, і гэты рух прыемны, нашмат прыемнейшы, як на мяне, чым вандроўка ангельскім дыліжансам. Холад не надмерны, калі захінуцца ў футра — а яго я ўжо набыў, бо хадзіць па палубе — гэта зусім не тое, што гадзінамі нерухома сядзець і не мець магчымасці разагрэць з дапамогай практыкаванняў кроў у венах. Я зусім не хачу памерці на паштовай дарозе між Санкт-Пецярбургам і Архангельскам.

У гэты горад я паеду праз два ці тры тыдні; мой намер — арандаваць там карабель, і гэта лёгка зрабіць, заплаціўіпы яго ўласніку страхоўку і наняўшы сярод звыклых да кітабойнага промыслу столькі матросаў, колькі я палічу патрэбным. Я мяркую адправіцца не paHeft, чым у чэрвені, а калі вярнуся? Ах, любая сястра, як я магу адказаць на гэтае пытанне? Калі мне пашчасціць, то пройдзе шмат, шмат месяцаў, магчыма, гады, перш чым мы зможам сустрэцца. Калі ж мяне напаткае няўдача, то ты пабачыш мяне хутка — ці ніколі.

Бывай, мая любая, цудоўная Маргарэт. Няхай неба блаславіць цябе і ўратуе мяне, каб я зноў і зноў мог падзякаваць табе за ўсю тваю любоў і дабрыню.

Твой адданы брапг.

Р. Ўолтан

Ліст 2

Місіс Сэвіл, у Англію

Архангельск, 28 сакавіка 1 7**

Як павольна ідзе тут час для тых, хто, як я, скаваны снегам і марозам! Толькі другі крок зроблены на шляху да здзяйснення маёй задумы. Я наняў карабель і цяпер займаюся пошукам матросаў; тыя, каго я ўжо выбраў, падаюцца безумоўна бясстрашнымі людзьмі, якім можна давяраць.

У мяне ёсць адно жаданне, якое я ніколі не мог задаволіць, і для мяне гэта надзвычай цяжкае няшчасце. Мне не хапае сябра, Маргарэт: калі я ўпэўнены ў поспеху, ніхто не падзяляе мае радасці, калі я спустошаны расчараваннем, ніхто не спрабуе ўзняць мне настрой. Так, я магу выліць свае думкі на паперу, але яна слаба падыходзіць для таго, каб перадаць ёй пачуцці. Мне патрэбная кампанія чалавека, які б спачуваў мне, у чыіх вачах я бачыў бы водгук на свае словы. Ты можаш палічыць мяне рамантыкам, любая сястра, але я глыбока прагну мець побач сябра. Аднак нікога няма — чалавека мяккага, але мужнага, з уніклівым розумам, з густамі, падобнымі да маіх, чалавека, які прымаў бы мае планы і нешта б сам мне прапаноўваў. Як такі сябар выправіў бы памылкі твайго беднага брата! Я занадта эмацыйны ў дзеяннях і нецярплівы, калі пачынаюцца цяжкасці. Але найвялікшая мая праблема — тое, што я самавук: першыя чатырнаццаць гадоў свайго жыцця я пасвіўся на волі і не чытаў нічога, апрача кніжак дзядзькі Томаса пра вандроўкі. У гэтым узросце я пазнаёміўся з найвыдатнейшымі паэтамі нашае краіны. Але я занадта позна ўсвядоміў неабходнасць ведаць іншыя мовы апроч сваёй роднай — тады, калі гэтае ўсведамленне ўжо не магло прынесці мне карысці. Цяпер мне дваццаць восем, а я

адукаваны горш за многіх пятнаццацігадовых іпкольнікаў. Праўда, я больш думаў і мае мары былі чароўнейшымі і сягалі далей, але нават гэтым марам неабходнае, як яго называюць мастакі, суладдзе, і мне пільна патрэбны сябар, які б меў дастаткова клёку, каб не лічыць мяне рамантыкам, і дастаткова любові, каб прывесці мае думкі ў парадак.

Зрэшты, гэтыя скаргі бессэнсоўныя: я дакладна не знайду сябра ў шырокім акіяне ці нават тут, у Архангельску, сярод купцоў і маракоў. Хоць нават у іх грубых сэрцах ёсць месца для пачуццяў, не характэрных адкідам чалавечае прыроды. Мой памочнік, прыкладам, чалавек надзвычайнае мужнасці і прадпрымальнасці, прагна марыць пра славу, ці, інакш кажучы, прафесійнае дасканаленне. Ён англічанін і, нягледзячы на ўсе не змякчаныя выхаваннем забабоны, характэрныя для яго нацыі і прафесіі, вылучаецца шэрагам высакародных чалавечых якасцяў. Я пазнаёміўся з ім на вельбоце і, высветліўшы, што ён беспрацоўны, тут жа наняў яго спадарожнічаць мне ў вандроўцы.

Капітан жа — чалавек цудоўнага характару, вядомы на караблі сваёй дабрынёй і мяккасцю ў справе пакаранняў. Менавіта гэтыя якасці, а таксама яго агульнавядомая непадкупнасць і бязмежная мужнасць прымусілі мяне наняць яго. Маё самотнае юнацтва, мае найлепшыя гады, адзначаныя тваім мяккім жаночым выхаваннем, паклалі ў аснову майго характару такую вытанчанасць, што я не мог пераадолець непрыязнасці да грубасці, якая звычайна пануе на караблях. Я ніколі не верыў, што яна неабходная, і таму, дазнаўшыся пра марака, вядомага адначасова не толькі сваёй дабрынёй, але і павагай і паслухмянасцю, якімі адказвае яму экіпаж, я зразумеў, што мне паіпчасціла. Я пачуў пра яго даволі рамантычным чынам — ад жанчыны, абавязанай яму сваім пічасцем. Вось яго кароткая гісторыя. Некалькі гадоў таму ён

закахаўся ў рускую дзяўчыну сярэдняга дастатку, і калі назбіраў з узнагародаў за рэйсы значную суму, бацька дзяўчыны пагадзіўся на шлюб. Сустрэўшыся з каханай перад цырымоніяй, капітан пабачыў, што яна ўся ў слязах. Кінуўшыся да яго ног, дзяўчына маліла пашкадаваць яе, прызнаўшыся, што кахае іншага, але ён бедны, і бацька ніколі не дазволіць ім пажаніцца. Мой шчодры сябар супакоіў яе і, спытаўшы пра імя абранніка, адмовіўся ад вяселля. На сабраныя сродкі ён ужо набыў ферму, дзе збіраўся правесці рэшту жыцця, але падарыў яе суперніку разам з рэштай грошай для набыцця быдла і асабіста папрасіў бацьку дзяўчыны пагадзіцца на яе шлюб з каханым. Стары рашуча адмовіў, бо лічыў сябе звязаным словам гонару. Тады мой сябар, бачачы такую ўпартасць, з’ехаў з краіны і вярнуўся толькі тады, калі дазнаўся, што яго былая нарачоная выйшла замуж за таго, за каго хацела. «Які высакародны чалавек!» — усклікнеш ты. Такі ён і ёсць — і пры гэтым зусім неадукаваны, ціхі, як турак*, у ім адчуваецца нейкая цёмнасць і легкадумнасць, што хоць і робіць яго паводзіны яшчэ болып дзіўнымі, аднак усё ж змяншае цікавасць і спачуванне, якія ён можа выклікаць.

Але не думай, што я сумняваюся ў сваіх рашэннях, бо трохі жалюся і мару пра падмогу ў сваёй цяжкай працы. Mae рашэнні няўхільныя, як лёс, і я адкладаю падарожжа толькі да таго часу, пакуль надвор’е не зробіцца больш спрыяльным. Зіма тут жахліва суворая, але вясна абяцае быць лагоднай і надзіва ранняй, таму я, магчыма, адчалю хутчэй, чым спадзяваўся. Я не зраблю неабдуманых крокаў: ты ведаеш мяне дастаткова, каб быць упэўненай у маёй асцярожнасці і разважнасці, калі справа тычыцца бяспекі давераных мне людзей.

Я не магу апісаць пачуцці, якія выклікае ў мяне найбліжэйшая будучыня майго прадпрыемства. Гэтае дрыготкае адчуванне, радаснае і страшнае адначасова, з якім

я рыхтуюся да адпраўлення, перадаць немагчыма. Я паеду ў недаследаваныя мясціны, туды, дзе «туман, і снег, і бірузовы лёд»*, але не заб’ю альбатроса, а таму не хвалюйся наконт маёй бяспекі: я не вярнуся да цябе такім стомленым і сумным, як Стары Мараход. Ты ўсміхнеіпся такому параўнанню, але я адкрыю табе адну таямніцу. Я часта тлумачыў сваю адданасць, сваю палкую цягу да небяспечных загадак акіяна любоўю да гэтага твора, напісанага паэтам з самым багатым сярод маіх сучаснікаў уяўленнем. У маёй душы варушыцца нешта мне невядомае. Я старанны і спраўны работнік, працую дбайна і ўпарта, але ў той жа час ва ўсіх маіх пачынаннях адчуваецца любоў да чароўнага, вера ў чароўнае, што цягнуць мяне далей ад звычайных чалавечых сцежак, ажно ў дзікае мора і нязнаныя мясціны, якія я хачу даследаваць. Але вернемся да болып прыемных развагаў.

Ці ўбачу я цябе зноў, пераадолеўшы бязмежныя моры і вярнуўшыся з-за самага паўднёвага мыса Афрыкі ці Амерыкі? Мне не стае нахабства разлічваць на такі поспех, але зірнуць на іншы бок гэтай карціны я таксама не магу. Пішы мне пры кожнай нагодзе: магчыма, я атрымаю твае лісты якраз тады, калі мне найбольш спатрэбіцца падтрымка. Вельмі пяшчотна люблю цябе. Памятай мяне з любоўю, нават калі ніколі болып пра мяне не пачуеш.

Твой адданы брат,

Роберт Ўолтан

Ліст 3

Місіс Сэвіл, у Англію 1 7 ліпеня 17**

Мая любая сястра!

Я пііпу гэтыя некалькі радкоў, каб паведаміць, што я ў бяспецы і добра прасунуўся ў сваім падарожжы. Ліст дабярэцца да Англіі з гандлёвым караблём, які вяртаецца дадому з Архангельска, ён шчаслівейшы за мяне, бо я, магчыма, не ўбачу радзімы яшчэ шмат гадоў. I ўсё ж я ў гуморы: мае людзі ўпэўненыя ў сабе і ў нашай мэце; побач праплываюць ільдзіны, папярэджваючы пра небяспекі, якія чакаюць наперадзе, і спрабуючы нас напужаць. Мы ўжо дасягнулі высокіх шыротаў, але лета ў разгары, і хаця тут не так цёпла, як у Англіі, паўднёвыя вятры, што імчаць нас да жаданых берагоў, нясуць подых нечаканае цеплыні.

Ніякіх выпадкаў, вартых згадкі ў лісце, не адбылося. Адна-дзве моцныя буры і прабоіна — гэта падзеі, якія дасведчаныя мараплаўцы пасля і не ўспамінаюць, і я буду задаволены, калі з намі не здарыцца нічога горшага.

Adieu, мая любая Маргарэт. Будзь пэўная, што дзеля сябе і дзеля цябе я неабдумана не кінуся насустрач небяспецы. Я буду спакойным, разважным і асцярожным.

Але поспех увянчае мае намаганні. Чаму б і не? Я пракладаю новую дарогу сярод бязмежных мораў, і самі зоркі будуць сведкамі майго трыумфу. Чаму б мне не рушыць углыб дзікай, і ўсё ж паслухмянай стыхіі? Што спыніць рашучае сэрца і цвёрдую волю?

Маё сэрца перапоўненае пачуццямі, і яны міжволі выплюхваюцца ў гэтых словах. Але трэба заканчваць. Хай неба блаславіць маю любую сястру!

Ліст 4

Місіс Сэвіл, у Англію 5 жніўня 1 7**

3 намі здарыўся такі дзіўны выпадак, што я не магу ўтрымацца і не запісаць яго, хаця вельмі магчыма, што мы ўбачымся раней, чым ты атрымаеш гэты ліст.

У мінулы панядзелак (31 ліпеня) мы былі амаль цалкам аточаныя ільдамі, што скавалі карабель з усіх бакоў, ледзь пакінуўшы прастору для манеўравання. Нашае становішча зрабілася досыць небяспечным, асабліва праз надзвычай густы туман. Заставалася толькі чакаць зменаў у надвор’і і атмасферы.

Каля другое гадзіны туман рассеяўся, і мы ўбачылі шырокія ледзяныя раўніны, якія здаваліся бясконцымі. Некаторыя мае таварышы застагналі, і я сам пачаў устрывожана і ўважліва ўзірацца ў даль, як раптам напіую ўвагу забрала дзіўнае відовііпча і прымусіла нас пра ўсё забыць. Мы ўбачылі нізкія сані, запрэжаныя сабакамі. Яны рухаліся на поўнач за паўмілі ад нас. У санях сядзела і кіравала сабакамі істота, што абрысамі нагадвала чалавека, але была вялізных памераў. Мы назіралі за рухам падарожніка ў падзорныя трубы, пакуль ён не знік сярод узгорыстых ільдоў.

Гэтае відовішча ўсхвалявала нас: мы думалі, што знаходзімся за сотні міляў ад хоць якой сушы, убачанае ж, здавалася, сведчыла, што яна не так далёка, як мы меркавалі. Аднак, скаваныя лёдам, мы не маглі рушыць услед запрэжцы, за якой так уважліва назіралі.

Гадзіны праз дзве мы пачулі шум хваляў: да ночы лёд разбіўся і вызваліў наш карабель. I ўсё ж мы прастаялі да раніцы на месцы, баючыся натрапіць у цемры на вялізныя ледзяныя масы, што застаюцца пасля таго,

як пачнецца крыгалом. Я скарыстаўся гэтай затрымкай і некалькі гадзін адпачыў.

Зранку, як толькі развіднела, я ўзняўся на палубу і ўбачыў, што ўсе маракі сабраліся на борце карабля, відавочна, размаўляючы з кімсьці ў моры. Выявілася, што ўначы да нас на вялікай льдзіне прыбіла сані, падобныя да тых, што мы бачылі ўчора. Жывым з усёй запрэжкі застаўся толькі адзін сабака, затое ў санях сядзеў чалавек, і матросы ўгаворвалі яго падняцца на палубу. Гэта быў не дзікі насельнік нейкага невядомага вострава, якім нам падаўся ўчорашні падарожны, а еўрапеец. Калі я з’явіўся на палубе, капітан сказаў:

— Вось наш галоўны, ён не дазволіць вам загінуць у адкрытым моры.

Убачыўшы мяне, незнаёмы загаварыў па-ангельску, хаця і з замежным акцэнтам:

— Перш чым я ўзыду на палубу, скажаце мне ласкава, куды вы кіруецеся?

Уяві маё здзіўленне, калі я пачуў такое пытанне ад чалавека, які быў на мяжы смерці, хоць я думаў, што мой карабель для яго — гэта шанец, які ён не прамяняў бы на ўсе багацці свету. Я адказаў, што мы плывем даследаваць Паўночны полюс.

Пачутае яго, відаць задаволіла, і ён падняўся на борт. Вялікі Божа! Калі б ты ўбачыла, Маргарэт, чалавека, якога мы ледзь угаварылі ўратавацца, ты бязмежна б здзівілася. Яго канцавіны былі моцна абмарожаныя, a цела жахліва знясіленае стомай і пакутамі. Я ніколі не бачыў чалавека ў такім вартым жалю стане. Мы паспрабавалі аднесці яго ў каюту, але без свежага паветра ён хутка страціў прытомнасць. Мы зноў вынеслі яго на палубу і вярнулі да жыцця, прымусіўшы праглынуць крыху брэндзі. Як толькі ён падаў знакі жыцця, мы загарнулі яго ў коўдры і паклалі ля кухоннае трубы. Па-

крысе ён апрытомнеў і з’еў крыху супу, які цудоўна яго падмацаваў.

Мінула два дні, перш чым ён змог загаварыць, і я часта баяўся, што пакуты пазбавілі яго розуму. Калі ён крыху ачуняў, я перавёў яго ў сваю каюту і даглядаў, наколькі дазвалялі мае абавязкі. Я ніколі не сустракаў такога цікавага чалавека: яго позірк звычайна дзікі ці нават шалёны, але калі нехта выказвае да яго дабрыню ці робіць яму хоць дробную паслугу, незнаёмец пачынае ўвесь прамяніцца ўдзячнасцю і прыязнасцю, роўных якім я не бачыў. Але часцей за ўсё ён занураны ў меланхолію і адчай, а часам рыпіць зубамі, нібы не можа трываць няшчасці, што абрынуліся на яго.

Калі мой госць крыху паправіўся, мне было цяжка стрымліваць людзей, якія хацелі задаць яму тысячу пытанняў, але я не дазваляў ім з назойлівай цікаўнасцю турбаваць яго ў тым стане, калі ўзнаўленне душы і цела відавочна залежала ад адпачынку. Аднаго разу мой памочнік усё ж спытаў у яго, чаму ён заехаў так далёка ў ільды на такім дзіўным транспарце.

Твар незнаёмца рэзка азмрочыўся, і ён адказаў:

— Каб знайсці таго, хто збег ад мяне.

— Той, хто ад вас збег, вандраваў такім жа чынам?

— Так.

— Тады мы, здаецца, бачылі яго: за дзень да таго, як мы вас падабралі, на гарызонце з’явіліся сані, якія цягнулі сабакі і ў якіх сядзеў чалавек.

Mae словы зацікавілі незнаёмца, і ён пачаў задаваць безліч пытанняў пра маршрут дэмана — так ён яго называў. Пасля, застаўшыся са мной сам-насам, ён сказаў:

— Я, несумненна, абудзіў вашую цікаўнасць, як і цікаўнасць гэтых добрых людзей; але вы занадта далікатны, каб распытваць мяне.

— Натуральна, бо хваляваць вас такімі роспытамі нахабна і бесчалавечна.

— Але ж вы ўратавалі мяне ў дзіўнай і небяспечнай сітуацыі і высакародна вярнулі да жыцця.

Неўзабаве пасля гэтага ён спытаў, што я думаю пра тыя, іншыя, сані: ці зніпгчыў іх крыгалом? Я адказаў, што не магу меркаваць, бо крыгалом пачаўся апоўначы, і той чалавек мог паспець дабрацца да болып бяспечнага месца; але дакладна я не ведаў.

3 таго моманту новыя сілы ажывілі змардаванае цела незнаёмца. Ён прагна імкнуўся быць на палубе, каб выглядаць сані, але я прымушаў яго заставацца ў каюце, бо для такога выпрабавання ён быў яшчэ надта слабы. Я паабяцаў, што нехта будзе глядзець замест яго і скажа адразу, як нешта ўбачыць.

Вось што я ў той дзень запісаў пра гэтае дзіўнае здарэнне. Незнаёмцу значна палепшала, але ён увесь час маўчыць і пачуваецца няёмка, калі нехта, апрача мяне, заходзіць у каюту. Аднак трымаецца ён так мірна і лагодна, што ўсе маракі цікавяцца яго станам, хаця і амаль з ім не стасуюцца. Што да мяне, то я палюбіў яго як брата, і яго пастаянная і глыбокая туга выклікае ў мяне жаль і спачуванне. Якім высакародным быў ён у лепшыя свае дні, калі і цяпер, калі дух яго зняможаны, ён такі шчыры і так да сябе прываблівае!

У адным з лістоў я пісаў, мая любая Маргарэт, што не знайду сябра ў адкрытым акіяне, — і ўсё ж сустрэў чалавека, якога быў бы шчаслівы назваць сваім сардэчным братам, калі б яго не зламала пакута.

Я буду час ад часу пісаць пра незнаёмца, калі здарыцца нешта новае.

13 жніўня 1 7**

Мая прыязнасць да госця ўзрастае з кожным днём. Ён выклікае маё захапленне і ў той жа час іпкадаванне. Як я магу бачыць такога высакароднага чалавека

няшчасным, не адчуваючы пакутлівага гора сам? Ён такі мяккі і ў той жа час такі мудры, яго розум такі дасканалы, і калі ён нешта кажа, старанна падбіраючы словы, яны ўсё адно плывуць імкліва і надзвычай красамоўна.

Ён зусім ачуняў ад немачы і стала знаходзіцца на палубе, усё выглядаючы тыя сані. Ён усё япічэ няшчасны, але ўжо не дарэшты занураны ва ўласнае гора і нават глыбока цікавіцца нашымі справамі. Ён часта распытвае мяне, і я шчыра дзялюся з ім сваімі планамі. Ён уважліва выслухаў довады на карысць мае задумы і разабраўся з кожнай дробяззю, пра якую я паклапаціўся дзеля яе выканання. Мяне канчаткова скарыла выказаная ім сімпатыя, і я загаварыў на мове свайго сэрца, раскрыў усю жарсць свае душы і з усім палам, які падтрымліваў мяне, паведаміў яму, што ахвотна ахвяраваў бы сваім маёнткам, сваім жыццём, кожнай сваёй надзеяй дзеля поспеху гэтага пачынання. Жыццё ці смерць аднаго чалавека — малая цана за тыя веды, якіх я шукаў, за ўладу, якую я здабуду, над усімі адвечнымі ворагамі чалавечага роду. На гэтых словах твар майго слухача азмрочыўся. Спачатку я падумаў, што ён спрабуе схаваць свае пачуцці; ён закрыў вочы рукамі, і калі я ўбачыў між ягоных пальцаў слёзы, калі з яго грудзей вырваўся стогн, мой голас задрыжаў і абарваўся. Я спыніўся — і нарэшце ён перарывіста загаварыў:

— Няпічасны! I вы такі ж вар’ят, як я? I вы адпілі Ta­ro атрутнага пітва? Выслухайце мяне, і я раскажу сваю гісторыю, каб вы выкінулі кубак, які паднеслі да вуснаў!

Такія словы, як ты можаш уявіць, абудзілі маю цікаўнасць, але яго гора аказалася мацнейшым за яго слабыя сілы, і для аднаўлення яму спатрэбілася доўгія гадзіны адпачынку і спакойных размоваў.

Справіўшыся са сваімі пачуццямі, ён, здавалася, пагарджаў сабою як рабом жарсцяў; змагаючыся з цёмнай уладай адчаю, ён зноў загаварыў пра мяне. Ён спытаў

пра маё юнацтва. Мой адказ быў кароткім, але ён задаў напрамак нашым далейшым развагам. Я расказваў пра мару знайсці сябра, прагу да глыбейшае блізкасці з іншым чалавекам (такой мне япічэ ў жыцці не выпадала) і выказаў перакананне, што чалавек не можа лічыць сябе пічаслівым, калі ён пазбаўлены такога дару.

— Я з вамі згодны, — сказаў ён, — мы быццам бясформенныя істоты, створаныя толькі напалову, пакуль нехта мудрэйшы і лепшы за нас — такім павінен быць сябар — не дапаможа нам выправіць нашыя хібныя і заганныя натуры. Калісьці ў мяне быў сябар, самы высакародны чалавек у свеце, і таму пра сяброўства я ведаю не з чутак. У вас ёсць надзея, перад вамі — свет, і ў вас няма прычын для адчаю. А я... я страціў усё і ніколі не пачну жыццё наноў.

На гэтых словах на яго твары з’явіўся спакойна-пакутлівы выраз, які крануў мяне да самага сэрца. Але больш ён нічога не сказаў і пайшоў да сябе ў каюту.

Нават у такім цяжкім стане ён адчувае прыгажосць прыроды глыбей за іншых. Зорнае неба, мора, любое відовішча, якое прапануюць гэтыя цудоўныя мясціны, здольныя ўзнесці яго дупгу высока над зямлёй. Такі чалавек вядзе падвойнае існаванне: ён можа пакутаваць ад гора і расчаравання, але сышоўшы ў сябе, робіцца падобным да нябеснага духа, аточанага ззяннем, якое не прапускае ніякую дурасць і гора.

Ці прымусіць цябе энтузіязм, з якім я апісваю дзівоснага вандроўніка, усміхнуцца? He, калі ты ўбачыш яго. Ты вучылася і выхоўвалася на кнігах удалечыні ад свету, ты патрабавальная, і гэта дапамагло б табе ацаніць надзвычайныя якасці гэтага цудоўнага чалавека. Часам я спрабую высветліць, якая якасць так неадольна ўзвышае яго над усімі, каго я ведаю. Мяркую, гэта нейкая інтуіцыя, здольнасць хутка і беспамылкова рабіць высновы, пранікненне ў самую сутнасць рэчаў, неверагодна яснае

і дакладнае; дадай да гэтага ўменне быць выразным і голас, інтанацыі якога могуць зачароўваць, як музыка.

Учора госць сказаў мне:

— Вы, напэўна, здагадаліся, мсьё Ўолтан, што я перажыў вялікія, нечуваныя нягоды. Я вырашыў калісьці, што памяць пра гэтае ліха мусіць памерці са мной, але вы прымусілі мяне змяніць рашэнне. Вы шукаеце ведаў і мудрасці, як і я калісьці, і я вельмі спадзяюся, што вашыя мроі не ператворацца ў змея-спакушальніка, як гэта сталася са мной. He ведаю, ці дапаможа вам расказ пра маю нядолю, і ўсё ж калі я пакажу, што вы ідзяце той жа дарогай, уступаеце ў бой з тымі ж небяспекамі, што зрабілі мяне такім, думаю, вы зразумееце мараль мае гісторыі, якая, можа, накіруе вас у выпадку поспеху і суцешыць пры няўдачы. Падрыхтуйцеся пачуць пра падзеі, якія звычайна лічацца дзівоснымі. Калі б мы былі сярод звыклых прыродных пейзажаў, я б баяўся вашага недаверу і нават смеху, але ў гэтых дзікіх і таямнічых мясцінах шмат што падасца магчымым, хоць яно і выклікае смех у незнаёмых з непастаяннымі сіламі прыроды; да таго ж я не сумняваюся, што сама мая гісторыя змяшчае ў сабе доказ свае праўдзівасці.

Ты можаш лёгка ўявіць, як я ўзрадаваўся такой прапанове, хаця не быў упэўнены, ці варта яму вярэдзіць гора пераказам былых няўдач. Я адчуваў наймацнейшае жаданне пачуць абяцаную гісторыю, часткова з цікаўнасці, часткова прагнучы палепшыць яго лёс, калі магчыма. Пра ўсё гэта я сказаў яму.

— Дзякуй, — сказаў ён, — за вашае спачуванне, але ў ім няма сэнсу: мой лёс амаль здзейснены. Я чакаю толькі аднае падзеі — і тады змагу спачыць з мірам. Я разумею вашыя пачуцці, — працягваў ён, бачачы, што я хачу яго перабіць, — але вы памыляецеся, мой сябра, калі дазволіце так сябе называць: нішто не можа змяніць майго

наканавання; паслухайце маю гісторыю — і вы ўбачыце, як незваротна яно вырашанае.

Ён паабяцаў пачаць расказ наступнага дня, калі ў мяне будзе вольны час. Я горача яму падзякаваў і вырашыў пугоночы, калі ў мяне не будзе абавязкаў, як мага дакладней занатоўваць яго словы. Калі ж часу не хопіць, буду проста рабіць зацемкі. Гэты рукапіс ты, без сумненняў, прачытаеш з вялікай асалодай, але з якой цікавасцю прачытаю яго калі-небудзь я, які ведаў апавядальніка і чуў усё з ягоных вуснаў! Нават цяпер, калі я толькі пачынаю, я чую ўвушпіу яго паўнагучны голас, яго прамяністыя вочы сумна і пяшчотна глядзяць на мяне, і я бачу, як ён захоплена ўздымае сваю тонкую руку, а яго твар выпраменьвае святло душы. Дзіўнай і пранізлівай мусіць быць яго гісторыя, і жудаснай — тая віхура, што захапіла гэты вытанчаны карабель і разбіла яго!

Раздзел I

Я нарадзіўся ў Жэневе, і мая сям’я — адна з найбольш вядомых у рэспубліцы. Mae продкі шмат гадоў былі дарадцамі і сіндыкамі, а бацька з гонарам і годнасцю займаў некалькі грамадскіх пасадаў. Усе, хто яго ведаў, паважалі яго за непадкупнасць і неаслабную ўвагу да грамадскіх праблемаў. Ён правёў маладосць, займаючыся дзяржаўнымі справамі; збег абставінаў не даў яму ажаніцца рана, і мужам і бацькам ён зрабіўся ўжо ў сталыя гады.

Абставіны жаніцьбы шмат гавораць пра яго характар, таму я не магу на іх не спыніцца. Адзін з яго вельмі блізкіх сяброў быў негацыянтам, які пасля росквіту перажыў колькі няўдачаў і збяднеў. Гэты чалавек, на імя Бафор, быў рашучага і непахіснага нораву і не мог жыць у беднасці і забыцці ў тым жа краі, дзе быў калісьці вядомы

высокім становішчам і багаццем. А таму, выплаціўшы пазыкі, ён годна перабраўся з дачкой у Люцэрн, дзе і жыў у невядомасці і галечы. Мой бацька любіў Бафора як сапраўднага сябра і глыбока перажываў праз яго ад’езд у такіх непрыемных абставінах. Ён вельмі шкадаваў пра марны гонар, які схіліў Бафора да ўчынку, што быў так мала варты іх узаемнае прыхільнасці, і тут жа пачаў шукаць сябра з надзеяй прымусіць яго прыняць падтрымку і дапамогу і пачаць жыццё спачатку.

Бафор вельмі стараўся, каб яго не знайшлі, і бацька аддаў пошукам дзесяць месяцаў. Шчаслівы, што ўрэшце знайшоў сябра, ён паспяшаўся да дома на беднай вулачцы ля ракі Ройс. Але калі ён туды ўвайшоў, яго прывіталі толькі гора і адчай. Бафор уратаваў зусім малую частку былога багацця, якой хапіла на некалькі месяцаў; сам ён тым часам спадзяваўся атрымаць прыстойную працу ў гандлёвым доме. Такім чынам, гэтыя месяцы прайшлі ў бяздзеянні; яго гора рабілася болып пакутлівым і глыбокім, калі ў яго быў час на развагі, і хутка яно так авалодала яго розумам, што праз тры месяцы ён ужо ляжаў у ложку хворы і не мог нічога рабіць.

Дачка надзвычай клапатліва даглядала яго, з адчаем назіраючы, як іх сціплы запас знікае, а іншых крыніц даходаў не прадбачылася. Але Караліна Бафор мела моцны характар, і ў яе хапіла мужнасці, каб падтрымаць у няпічасці. Яна занялася шыццём, пляла з саломы і рознымі сродкамі здолела зарабіць мізэрныя грошы, каб хоць неяк пракарміцца.

Так прайшло некалькі месяцаў. Яе бацьку рабілася горш, яго догляд забіраў у яе ўсё больш часу, і сродкаў на жыццё рабілася ўсё менш. На дзясяты месяц бацька памёр у яе на руках, пакінуўшы Караліну сіратой і жабрачкай. Гэты апошні ўдар знясіліў яе, і яна з горкімі слязамі ўкленчыла ля труны. У гэты момант у пакой зайшоў мой бацька. Ён зрабіўся анёлам-ахоўнікам беднае

дзяўчыны, якая аддалася яго апецы, і пасля пахавання перавёз яе ў Жэневу, даверыўшы клопатам свае сваячкі. Праз два гады Караліна Бафор зрабілася яго жонкай.

Розніца ва ўзросце маіх бацькоў была значная, але гэта, здавалася, яшчэ мацней з’яднала іх адданым каханнем. Майго бацьку вылучала пачуццё справядлівасці, якое шмат патрабавала ад глыбокай любові. Магчыма, калісьці ён пакутаваў, занадта позна ўсвядоміўшы, што яго даўняя каханая не вартая яго пачуццяў, таму цяпер быў схільны надзвычай цаніць каштоўнасці, выпрабаваныя нягодамі. У яго прыхільнасці да мае маці былі ўдзячнасць і глыбокая пашана, адрозныя ад сляпога захаплення чалавека ва ўзросце, бо яны былі натхнёныя пачцівасцю да яе цнотаў і імкненнем хоць неяк узнагародзіць яе за ўсе перажытыя скрухі, што надавала яго пачуццю неперадавальнае вытанчанасці. Ён рабіў усё, каб задаволіць яе жаданні і забяспечыць ёй утульнасць. Ён стараўся абараніць яе, як садоўнік абараняе экзатычную расліну ад кожнага павеву грубага ветру, і атачаў яе ўсім, што магло выклікаць у яе пяшчотнай і ўдзячнай душы прыемныя пачуцці. Перажытае пахіснула яе здароўе і душэўную раўнавагу. Перад вяселлем мой бацька два гады паступова адмаўляўся ад усіх грамадскіх абавязкаў, і адразу пасля цырымоніі яны выправіліся ў Італію, мяккі клімат якой, а таксама змена абстаноўкі і цікавасць, што спадарожнічалі іх вандроўцы па зямлі цудаў, мусілі аднавіць яе аслабелы арганізм.

3 Італіі яны паехалі ў Германію і Францыю. Я, іх старэйшае дзіця, нарадзіўся ў Неапалі і суправаджаў іх у вандроўках. Некалькі гадоў я быў у іх адзіным. Як бы яны ні былі прывязаныя адно да аднаго, у іх знаходзіліся япічэ невычарпальныя запасы любові для мяне. Мяккая пяшчота маці і добразычлівая ўсмешка бацькі былі маімі першымі ўспамінамі. Я быў іх цацкай, іх ідалам і нават лепш — іх дзіцем, чыстай і бездапаможнай істо-

тай, падоранай небам, тым, каго трэба выхоўваць, тым, чыя будучыня была ў іх руках, пічаслівая ці няшчасная, у залежнасці ад таго, як яны выканаюць свае абавязкі ў дачыненні да мяне. Яны глыбока ўсведамлялі свой доўг перад тым, каму далі жыццё, і абое поўніліся найвялікшай пяшчотай, а таму няцяжка ўявіць, што ў маленстве я штогадзінна атрымліваў урокі цярпення, міласэрнасці і стрыманасці, бацькі вялі мяне на шаўковым шнурку, так што ўсё падавалася мне спрэс забавай.

Доўгі час я быў галоўным іх клопатам. Маёй маці вельмі хацелася мець дачку, але я заставаўся іх адзіным дзіцем. Калі мне было гадоў пяць, мае бацькі падчас паездкі за межы Італіі правялі тыдзень на возеры Кома. Дабрыня часта прымушала іх грукацца ў дзверы бедных. Для мае маці гэта было чымсьці большым за абавязак — неабходнасцю, жарсцю: яна памятала свае пакуты і тое, як яе вярнулі да жыцця, і цяпер прыйіпла яе чарга зрабіцца для няшчасных анёлам-ахоўнікам. Падчас адной з прагулак іх увагу забрала зусім убогая хатка ў даліне — мноства ледзь адзетых дзяцей ля яе сведчыла пра найжудаснейшую беднасць. Аднаго дня, калі мой бацька з’ехаў у Мілан, маці зайшла туды са мной. Там мы ўбачылі селяніна з жонкай: спрацаваныя, стомленыя нягодамі і работай, яны дзялілі вартыя жалю крышкі ежы паміж пяцярымі галоднымі дзецьмі. Адна з дзяўчынак прывабіла маю маці больш за інтпых. Яна нібыта была іншае пароды. Чацвёра астатнія былі цемнавокімі цягавітымі валацужкамі, гэтае ж дзіця здавалася худзенькім і вельмі светлым. Яе валасы адлівалі найярчэйшым золатам і, нягледзячы на бедную апратку, вылучалі яе і каронай вянчалі галоўку. Яе лоб быў піырокі і ясны, блакітныя вочы — бясхмарнымі, а вусны і рысы твару — такімі выразнымі і пяшчотнымі, што нельга было не заўважыць выключнасці гэтага спасланага

нябёсамі стварэння, рысы якога быццам неслі на сабе нябесную пячатку.

Заўважыўшы, што мая маці здзіўлена і захоплена глядзіць на цудоўную дзяўчынку, сялянка ахвотна расказала яе гісторыю. Гэта было не яе дзіця, а міланскага вяльможы. Маці дзяўчынкі, немка, памерла ў родах. Дзяўчынку аддалі гэтым добрым людзям, каб яны яе выкармілі: сям’я тады была больш забяспечанай. Яны незадоўга да таго ажаніліся, і ў іх якраз нарадзіўся першынец. Бацька іх гадаванкі быў з тых італьянцаў, што выхоўваліся ў памяці пра антычную славу Італіі, адным з schiavi ognor frementi1, што змагаліся за вызваленне краіны. Ён стаўся ахвярай гэтае ідэі. Загінуў ён ці ўсё яшчэ знемагаў у адной з аўстрыйскіх турмаў, невядома. Яго маёмасць канфіскавалі, і яго дачка засталася сіратой і жабрачкай. Яна расла ў прыёмных бацькоў і квітнела ў іх грубай хацінцы, прыгажэйшая за садовую ружу ў зарасцях цемналістае ажыны.

Вярнуўшыся з Мілана, мой бацька ўбачыў, як я гуляю ў зале нашае вілы з дзіцем, святлейшым за херувіма з карціны — істотай, з вачэй якой нібы праменіла святло і якая рухалася лягчэй, чым сарна на ўзгорках. Хутка ён пачуў тлумачэнне. Атрымаўшы яго дазвол, мая маці ўгаварыла апекуноў аддаць ёй дзяўчынку. Тыя любілі мілую сіротку, яе прысутнасць здавалася ім блаславеннем, але калі нябёсы пасылалі ёй такіх магутных апекуноў, было б несправядліва пакінуць яе ў беднасці і нястачы. Яны параіліся з вясковым святаром, і ўрэіпце Элізабэт Лавэнца пасялілася ў доме маіх бацькоў і зрабілася мне болып чым сястрой — маёй прыўкраснай і ўлюбёнай сяброўкай ва ўсіх занятках і забавах.

Усе любілі Элізабэт. Я падзяляў тую палкую і амаль пашанотную прывязанасць, якую яна ва ўсіх выклікала.

1 Schiavi ognor frementi — заўжды лютыя рабы* (іт.).

ганарыўся і захапляўся ёй. Увечары перад тым, як яна мусіла да нас пераехаць, маці жартаўліва мне сказала:

— У мяне ёсць цудоўны падарунак для майго Віктара, заўтра ён яго атрымае.

I калі наступнага дня яна падарыла мне Элізабэт, я з дзіцячай сур’ёзнасцю ўспрыняў словы маці літаральна і пачаў лічыць дзяўчынку сваёй — той, якую трэба абараняць, любіць і песціць. Усе пахвалы ёй я ўспрымаў як зробленыя мне. Мы па-сямейнаму называлі адно аднаго кузэнам і кузінай. Ніякімі словамі нельга апісаць тую повязь, што злучыла мяне з ёй, больш чым сястрой, толькі маёй — да самае смерці.

Раздзел II

Мы выхоўваліся разам; розніца ва ўзросце ў нас была меншай за год. He варта і казаць, што паміж намі не было ні знаку разладу ці спрэчкі. У нашым сяброўстве панавала гармонія, і рознасць характараў збліжала нас яшчэ больш. Элізабэт была болып спакойнай і засяроджанай, я ж, пры ўсёй сваёй няўседлівасці, вылучаўся большай руплівасцю і глыбейшай прагай да ведаў. Яе болып цікавілі высокія выдумкі паэзіі і чароўныя і дзівосныя пейзажы ля нашага іпвейцарскага дома — ганарлівыя абрысы гор, змены пораў года, буры і зацішшы, цішыня зімы, жыццё і буйнасць альпійскага лета: яна знаходзіла ў іх невычэрпную крыніцу для захаплення. Пакуль яна сур’ёзна і натхнёна назірала за вонкавай прыгажосцю свету, я ўтрапёна даследаваў яго ўнутраную сутнасць. Свет быў для мяне сакрэтам, які трэба было раскрыць. Цікаўнасць, імкненне спазнаць таямнічыя законы прыроды, блізкая да экстазу радасць, калі гэта атрымлівалася, — адны з періпых пачуццяў, якія я

памятаю.

Пасля нараджэння другога сына, малодшага за мяне на сем гадоў, мае бацькі адмовіліся ад вандроўнага ладу жыцця і аселі ў роднай краіне. У нас быў дом у Жэневе і Campagne1 ў Бэльрыў*, на ўсходнім беразе возера, болып за льё2 ад горада. Мы жылі пераважна ў загарадным доме, мае бацькі аддавалі перавагу адасобленаму ладу жыцця. Я таксама схільны пазбягаць натоўпу, затое моцна прывязваюся да нямногіх. Таму я абыякава ставіўся да школьных таварышаў у цэлым, але цесна пасябраваў з адным з іх. Анры Клерваль быў сынам жэнеўскага негацыянта, таленавіты хлопчык з цудоўным уяўленнем. Ён любіў подзвігі, цяжкасці і нават небяспеку дзеля яе самой. Ён зачытваўся кнігамі пра рыцарства і каханне, пісаў гераічныя песні і выдумляў казкі пра чараўніцтва і рыцарскія прыгоды. Ён спрабаваў прымусіць нас граць у п’есах і ўдзельнічаць у маскарадах, пераапранаючыся ў герояў Рансеваля, рыцараў Круглага стала караля Артура і ваяроў, што пралілі кроў за вызваленне Труны Гасподняй з рук няверных.

Hi ў аднаго чалавека не было дзяцінства, шчаслівейшага за маё. Mae бацькі былі адухоўленыя дабрынёю і цярпімасцю. Мы адчувалі, што яны не тыраны, якія кіруюць нашым лёсам паводле сваіх прыхамацяў, а нашыя памочнікі і стваральнікі многіх радасцяў, што цешылі нашыя сэрцы. Сустракаючыся з іншымі сем’ямі, я яскрава адчуваў, як мне пашанцавала, і ўдзячнасць узмацняла маю сыноўнюю любоў.

Часам мой нораў рабіўся гарачым, а жарсці — нястрымнымі, але нейкім чынам яны скіроўваліся не на дзіцячыя забавы, а на прагнае пазнанне — проста не ўсяго запар. Мушу прызнацца, што мяне не вабілі ні структура моваў, ні законы, ні палітычныя праблемы розных

1 Campagne — вёска, сельская мясцовасць, тут: загарадны дом, лецішча (фр.).

2 Льё — адзінка даўжыні, каля 4,83 кіламетра.

дзяржаваў. Я хацеў вывучаць таямніцы неба і зямлі: мяне надзвычай займала і вонкавая абалонка рэчаў, і ўнутраная сутнасць прыроды, і загадкавая чалавечая дупіа, таму мае росшукі тычыліся метафізічных, ці, у найвышэйшым сэнсе гэтага слова, фізічных таямніц свету.

Клерваль тым часам займаўся, так бы мовіць, маральнымі сувязямі паміж рэчамі. Яго сферай была актыўная дзейнасць, гераічныя цноты, чалавечыя подзвігі, ён спадзяваўся і марыў зрабіцца адным з тых высакародных і бясстрашных дабрадзеяў чалавечага роду, чые імёны ўпісаныя ў гісторыю. Святая душа Элізабэт ззяла ў нашым мірным доме, бы алтарная лампада. Яна дарыла нам сваю любоў, яе ўсмешка, мяккі голас, чароўны бляск незямных вачэй заўжды былі з намі, каб бласлаўляць і адорваць жыццём. Яна была жывым духам любові, які змякчае і вабіць; праз пастаяннае навучанне я мог зрабіцца ваўкаватым, а праз жарснасць свае натуры — грубым, калі б яна адной сваёй мяккасцю не супакойвала мяне. А Клерваль — ці магло якое зло пранікнуць у высакародную дуіпу Клерваля? Але нават ён з яго жарсцю да подзвігаў не быў бы такім дасканала чалавечным, такім уважлівым і велікадушным, такім поўным дабрыні і спагадлівасці, калі б яна не адкрыла яму сапраўднае хараство дабрадзейнасці і не зрабіла дабро мэтай яго высокіх памкненняў.

Я адчуваю незвычайную асалоду, згадваючы дзяцінства, калі нягоды яшчэ не заплямілі мой розум і не ператварылі яго светлае бачанне ўсеагульнага дабра ў змрочную і абмежаваную засяроджанасць на ўласным «я». Дарэчы, малюючы карціну тых дзён, я расказваю і пра падзеі, што незаўважнымі крокамі вядуць да наступнай гісторыі пра маё няшчасце, бо калі апісваю нараджэнне тае жарсці, якая пасля пачала кіраваць маім лёсам, я разумею, што яна, бы горная рака, з’явілася з

незаўважных і амаль забытых вытокаў, але паступова зрабілася плынню, якая знесла ўсе мае надзеі і радасці.

Мой лёс вызначылі прыродазнаўчыя навукі, таму ў гэтым аповедзе я імкнуся перадаць абставіны, што прывялі мяне да іх. Калі мне было трынаццаць, мы ўсёй сям’ёй выправіліся ў купальні ля Танона, аднак непрыветнае надвор’е прымусіла нас цэлы дзень правесці ў гатэлі. Там я выпадкова знайшоў томік Карнэлія Агрыпы*. Я абыякава разгарнуў яго, але тэорыя, якую ён спрабуе там даказаць, і цудоўныя факты, на якія спасылаецца, хутка ператварылі абыякавасць у энтузіязм. Святло новых ведаў азарыла мяне, і я радасна падзяліўся гэтым адкрыццём з бацькам. Ён безуважна паглядзеў на тытульную старонку кнігі і сказаў:

— А! Карнэлій Агрыпа! Мой мілы Віктар, не марнуй свой час, гэта нудная бязглуздзіца.

Калі б замест гэтага ён паклапаціўся патлумачыць, што прынцыпы Агрыпы былі цалкам абвергнутыя і што сучасная навуковая сістэма мае болыпыя магчымасці, чым антычная, бо магутнасць апошняй хімерычная, a цяперашняй — рэальная і практычная, то я б напэўна закінуў Агрыпу як найдалей і задаволіў бы сваё разгарачанае ўяўленне, з новымі сіламі вярнуўшыся да ранейшых заняткаў. Мажліва нават, што ход маіх думак ніколі б не атрымаў таго згубнага штуршка, які прывёў мяне да краху. Але павярхоўны позірк, які бацька кінуў на кнігу, ніяк не даказваў мне, што ён знаёмы з яе зместам, і я з найвялікшай прагнасцю чытаў далей.

Вярнуўпіыся дадому, я найперш пастараўся знайсці ўсе працы гэтага аўтара, а таксама Парацэльса і Альберта Вялікага*. Я з асалодай чытаў і вывучаў іх дзікія фантазіі, яны падаваліся мне скарбамі. адкрытымі нямногім акрамя мяне. Я ўжо апісваў сябе як чалавека, натхнёнага гарачым жаданнем пранікнуць у таямніцы прыроды. Нягледзячы на напружаную працу і цудоўныя адкры-

цці сучасных філосафаў, мае заняткі заўсёды пакідалі мяне расчараваным і незадаволеным. Кажуць, сэр Ісаак Ньютан прызнаваў, што адчувае сябе дзіцем, якое збірае ракавінкі ля вялікага і нязведанага акіяна ісціны. Яго паслядоўнікі ў розных галінах прыродазнаўчых навук, з якімі я быў знаёмы, нават майму хлапечаму ўяўленню падаваліся пачаткоўцамі, занятымі той самай справай.

Неадукаваны селянін глядзіць на рэчы вакол сябе і знаёміцца з іх практычным выкарыстаннем. Але і самы адукаваны філосаф ведае не нашмат болып. Ён толькі часткова зняў покрыва з твару Прыроды, аднак яе бессмяротныя рысы дагэтуль застаюцца цудам і таямніцай. Ён можа прэпараваць, анатамаваць і даваць імёны, але прычыны з’яваў другога і трэцяга парадку яму невядомыя, не кажучы пра прычыну найвышэйшую. Я ўважліва ўглядаўся ва ўмацаванні і перашкоды, якія, здавалася, стрымлівалі людзей ад пранікнення ў цытадэль прыроды, і неабдумана і неасцярожна імкнуўся да нязбытнага.

Але перада мной былі кнігі, перада мной былі людзі, якія пранікалі глыбей і ведалі больш. Я паверыў ва ўсё, што яны сцвярджалі, і зрабіўся іх паслядоўнікам. Можа падацца дзіўным, што такое адбылося ў васямнаццатым стагоддзі, але, навучаючыся ў жэнеўскай школе, я што да маіх любімых прадметаў быў амаль самавукам. Мой бацька навукамі не цікавіўся, і я сам-насам змагаўся з дзіцячым няведаннем, да якога дадалася юначая прага пазнання. Пад кіраўніцтвам маіх новых настаўнікаў я пачаў старанна шукаць філасофскі камень і эліксір жыцця; апошні хутка цалкам паглынуў маю ўвагу. Багацце здавалася мне другасным, аднак якая слава чакае мяне, калі я змагу перамагчы людскія хваробы і абараніць чалавека ад любой смерці, апроч гвалтоўнай!

Але марыў я не толькі пра гэта. Mae любімыя аўтары шчодра абяцалі навучыць выклікаць прывідаў ці дэма-

наў, і я прагнуў, каб гэтае абяцанне споўнілася. Mae чарадзействы былі беспаспяховымі, і я прыпісваў правал толькі ўласнай недасведчанасці і памылкам, а не недахопу ў маіх настаўнікаў ведаў ці ўменняў. Такім чынам, я пэўны час прысвяціў гэтым адрынутым вучэнням, блытаючы, як любы невук, тысячы супярэчлівых тэорый, бездапаможна боўтаючыся ў твані самых розных звестак, кіруючыся палкім уяўленнем і дзіцячымі развагамі, пакуль адзін выпадак не надаў маім думкам новы кірунак.

Калі мне было гадоў пятнаццаць, мы з’ехалі ў наш дом у Бэльрыў, дзе нас заспела надзвычай моцная і жахлівая навальніца. Яна прыйшла з-за гораў Юра, і гром страшнае сілы выбухнуў адначасова ў розных частках неба. Пакуль доўжылася навальніца, я з цікаўнасцю і захапленнем назіраў за ёй. Стоячы ля дзвярэй, я раптам убачыў, як са старога цудоўнага дуба, які стаяў ярдаў за дваццаць ад нашага дома, вырвалася полымя, і калі асляпляльнае святло згасла, знік і дуб, і не засталося нічога, акрамя абвугленага пня. Калі мы прыйшлі туды наступным ранкам, то ўбачылі, што дрэва было знішчанае вельмі дзіўным чынам. Удар не раскалоў яго, a цалкам расшчапіў на тонкія драўляныя стужкі. Ніколі раней я не бачыў такога поўнага разбурэння.

Тады мне не былі вядомыя асноўныя законы электрычнасці. У дзень, калі гэта здарылася, у нас гасцяваў знакаміты прыродазнавец; узрушаны катастрофай, ён пачаў тлумачыць сваю тэорыю электрычнасці і гальванізму, якая для мяне была і новая, і дзіўная. Усё, што ён сказаў, адсунула ў цень Карнэлія Агрыпу, Альберта Вялікага і Парацэльса, уладароў майго ўяўлення. Але воляю лёсу іх звяржэнне пацягнула за сабой і неахвоту прадаўжаць ранейшыя штудыі. Мне здавалася, што нічога не можа быць спазнаным — і не будзе. Усё, што так доўга займала маю ўвагу, раптам падалося мізэрным. Адной прыхамаці розуму з тых, што, відаць, найбольш

характэрныя для ранняга юнацтва, хапіла, каб я закінуў ранейшыя заняткі, назваў прыродазнаўства і ўсё з ім звязанае бясплодным і пачаў глядзець звысоку на гэтую несапраўдную навуку, якая ніколі не пераступіць парог сапраўднага пазнання. У такім настроі я ўзяўся за матэматыку і блізкія да яе галіны, што ляжаць на цвёрдай аснове, а таму вартыя маёй увагі.

Як дзіўна створаныя нашыя душы і якія тонкія межы аддзяляюць нас ад росквіту ці правалу. Калі я азіраюся на тыя часы, мне здаецца, што да такой амаль цудоўнай змены зацікаўленняў мяне падштурхнуў мой анёл-ахоўнік, і гэта была апошняя спроба ратавальных сіл папярэдзіць шторм, які ўжо тады вісеў нада мной, гатовы на мяне абрынуцца. Іх перамога прынесла мне незвычайны спакой і душэўны мір замест нядаўніх пакутаў, звязаных з антычнымі штудыямі. Мне варта было ўжо тады зразумець сувязь паміж злом і тымі доследамі, паміж шчасцем — і адмовай ад іх.

Добры дух з усяе моцы рабіў спробы мяне ўратаваць, але марна. Кон быў занадта магутны, і яго няўхільныя законы прадвызначылі маю незваротную і жахлівую пагібель.

Раздзел III

Калі мне споўнілася сямнаццаць, бацькі выраіпылі, што мне трэба паступіць ва ўніверсітэт у Інгальштаце. Я вучыўся ў школах у Жэневе, але бацька палічыў, што для завяршэння адукацыі я мушу пазнаёміцца са звычаямі не толькі свае краіны. Маё паступленне, такім чынам, было справай вырашанай, але за дзень да меркаванага ад’езду здарылася першая бяда ў маім жыцці — прадвесце будучых няшчасцяў.

Элізабэт захварэла на шкарлятыну, хвароба была сур’ёзнай і небяспечнай. Усе дарэмна ўгаворвалі маці ўстрымацца ад наведванняў хворай. Спачатку яна саступіла нашым просьбам, але даведаўшыся, што жыццё яе ўлюбёнкі ў небяспецы, больш не магла стрымліваць трывогу. Яе клопат і догляд пераадолелі ліхую хваробу, Элізабэт уратавалася, але наступствы такой неасцярожнасці былі згубнымі для яе збаўцы. На трэці дзень захварэла маці, разам з ліхаманкай з’явіліся і больш сур’ёзныя сімптомы, у вачах дактароў чыталася найгоршае. Але і на смяротным ложку сіла духу і дабрыня не пакінулі гэтую найлепшую з жанчын. Яна злучыла нашы з Элізабэт рукі.

— Дзеці мае, — сказала яна, — мае надзеі на будучае шчасце заўсёды былі звязаныя з вашым шлюбам. Цяпер гэтае чаканне будзе суцяшэннем вашаму бацьку. Элізабэт, любоў мая, табе давядзецца замяніць мяне малодшым дзецям. Ах! Я шкадую, што пакідаю вас, бо хіба не цяжка паміраць такой шчаслівай і любімай? Але не пра гэта мне варта думаць, я паспрабую без жалю падрыхтавацца да смерці і спадзявацца на сустрэчу з вамі на тым свеце.

Яна памерла спакойна, і на яе твары нават пасля смерці захаваўся выраз любові. Няма патрэбы апісваць пачуцці тых, каго гэтае непапраўнае зло пазбаўляе найдаражэйшых блізкіх, пустэчу ў іх душы, адчай на тварах. Розум яшчэ не хутка зможа прыняць, што тая, якую мы бачылі штодня і якая была часткай нашага існавання, можа сысці навекі, што можа згаснуць бляск любімых вачэй, сціхнуць такі знаёмы і мілы вуху голас. Такімі былі роздумы першых дзён, але калі час пацвердзіў сапраўднасць бяды, прыйшла сапраўдная горыч. Ды ў каго грубая рука не забірала блізкіх? I нашто мне апісваць скруху, якую ўсе мы адчувалі і будзем адчуваць? Урэшце прыходзіць час, калі гора робіцца не такім няўмольным.

а болып літасцівым, і ўсмешка, што грае на вуснах, ужо не забароненая, хоць і можа падацца блюзнерствам. Мая маці памерла, але ў нас заставаліся абавязкі: мы мусілі жыць далей і вучыцца быць шчаслівымі, пакуль смерць не забярэ алошняга з нас.

Мой ад’езд у Інгальштат, адкладзены праз гэтыя падзеі, зноў няўхільна набліжаўся, але я пераканаў бацьку затрымаць яго на колькі тыдняў. Мне здавалася блюзнерствам так хутка пакідаць дом жалобы, цішыня якога нагадвала смерць, і вяртацца да жыцця. Гэта была мая першая скруха, але яна нямала мяне напалохала. Я хацеў быць з тымі, хто ў мяне заставаўся, а найбольш — хоць неяк падтрымаць маю мілую Элізабэт.

Яна ж хавала сваё гора і спрабавала быць нам усім суцяшальніцай. Яна засталася стойкай і выконвала свае абавязкі мужна і старанна. Яна прысвяціла сябе тым, каго прывыкла называць дзядзькам і кузэнам. Ніколі яна не была такой чароўнай, як тады, калі зноў змагла дарыць нам сонечнае святло сваіх усмешак. Каб дапамагчы нам забыць пра гора, яна забыла пра сваё.

Нарэшце дзень майго ад’езду надышоў. Клерваль правёў апошні вечар з намі. Ён спрабаваў пераканаць свайго бацьку дазволіць яму далучыцца да мяне і паступіць у той жа ўніверсітэт, але марна. Яго бацька быў абмежаваным гандляром, які бачыў у памкненнях і амбіцыях свайго сына толькі гультайства і свой будучы крах. Анры глыбока пакутаваў ад немагчымасці атрымаць добрую адукацыю. Размаўляў ён мала, але калі пачынаў гаварыць, у ягоных палымяных вачах, у ягоных красамоўных позірках я чытаў схаванае, але цвёрдае рашэнне не звязваць сябе ланцугамі камерцыі.

Мы засядзеліся дапазна. He маглі ні адарвацца адно ад аднаго, ні вымавіць гэтае слова: «Бывай!» Але яно прагучала, і мы разыпіліся, нібыта праз стому, і кожны спадзяваўся, што іншыя ў гэта паверылі, але калі на сві-

танні я выйшаў да экіпажа, які мусіў забраць мяне, яны ўсе чакалі ўнізе: бацька — каб блаславіць мяне, Клерваль — каб паціснуць руку, мая Элізабэт — каб зноў папрасіць пісаць часцей і апошні раз кінуць позірк на сябра і таварыша ў гульнях.

Я ўпаў на сядзенне экіпажа, які мусіў адвезці мяне далёка ад іх, і аддаўся самым сумным разважанням. Я, заўсёды аточаны любоўю сяброў, што ўвесь час клапаціліся пра нашую ўзаемную зручнасць, цяпер быў адзін. Ва ўніверсітэце, куды я ехаў, мне трэба было самому шукаць знаёмствы і самому сябе аберагаць. Маё жыццё дагэтуль бьгло замкнёным і працякала ў сямейным коле, і новыя абставіны выклікалі ў мяне неадольную агіду. Я любіў сваіх братоў, Элізабэт і Клерваля; гэта былі «знаёмыя ўсё твары»*, і я адчуваў сябе няздольным завязваць стасункі з чужакамі. Такімі былі мае разважанні падчас паездкі, але паступова настрой і надзеі ажывалі. Я горача прагнуў ведаў. Дома я часта думаў, што ў маладосці цяжка жыць быццам пад замком, і жадаў выйсці ў свет і заняць сваё месца сярод людзей. Цяпер мае памкненні задаволіліся, і было не надта разумна пра гэта шкадаваць.

Я прысвяціў час вандроўкі ў Інгалыптат гэтым і шмат якім іншым разважанням — а яна была доўгай і ўтомнай. Урэшце перад маімі вачыма з’явілася высокая белая званіца. Я выйшаў, мяне правялі ў маю адзінокую кватэру, і я прабавіў вечар як мне хацелася.

Наступным ранкам я перадаў рэкамендацыйныя лісты і завітаў да некаторых з галоўных прафесараў. Выпадак — ці, хутчэй, ліхі Анёл Пагібелі, які ўзяў нада мной поўную ўладу з таго моманту, як я неахвотна пакінуў бацькоўскі парог, — прывёў мяне найперш да мсьё Крэмпэ, прафесара прыродазнаўчых навук. Ён быў грубаватым чалавекам, але глыбока натхнёным таямніцамі свету. Ён задаў мне колькі пытанняў, каб праверыць мае

веды ў розных галінах прыродазнаўства. Я адказваў легкадумна і трохі пагардліва, згадаўшы імёны алхімікаў як галоўных аўтараў, якіх вывучаў. Прафесар утаропіўся ў мяне.

— I вы праўда, — спытаў ён, — марнавалі час на гэткую бязглуздзіцу?

Я кіўнуў.

— Кожная хвіліна, — палка працягваў мсьё Крэмпэ, — кожнае імгненне, змарнаванае на гэтыя кнігі, страчаныя назаўсёды і незваротна. Вы засмецілі сваю памяць абвергнутымі тэорыямі і непатрэбнымі імёнамі. Вялікі Божа! У якой пустэльні вы жылі, калі ніхто вам не паведаміў, што фантазіям, якім вы так прагна аддаваліся, ужо тысяча гадоў, што яны састарэлі і зацвілі? Я і не ўяўляў, што ў наш навуковы век можна сустрэць прыхільніка Альберта Вялікага і Парацэльса. Мой дарагі сэр, вам трэба пачаць усё спачатку.

Тут ён скончыў роспыты, склаў для мяне спіс кніг па прыродазнаўстве і адпусціў, паведаміўіпы, што на наступным тыдні ён пачынае курс лекцыяў па агульным прыродазнаўстве, і што мсьё Вальдман, таксама прафесар, будзе чытаць лекцыі па хіміі ў іншыя дні тыдня.

Я вярнуўся дадому не тое каб расчараваным, бо і сам даўно лічыў заганнымі асуджаныя прафесарам кнігі. Але я не збіраўся хоць неяк працягваць вывучэнне гэтай навуковай галіны. Мсьё Крэмпэ быў маленькім камлюкаватым чалавечкам з грубым голасам і вельмі непрыемным тварам: настаўнік не зрабіў на мяне ўражання і не схіліў да прыродазнаўства. У досыць філасофскім ключы я ўжо расказваў пра свае высновы наконт гэтае навукі, зробленыя ў юнацтве. У дзяцінстве мяне не задавальнялі вынікі, абяцаныя сучаснымі даследчыкамі прыродазнаўчых навук. 3 блытанінай у галаве, якая тлумачылася маім юным узростам, не маючы таго, хто скіраваў бы мяне ў правільнае рэчышча, я адправіўся па веды ў мінулае і аб-

мяняў адкрыцці сучасных навукоўцаў на мары забытых алхімікаў. Да таго ж я з грэблівасцю ставіўся да прыкладнога характару сучаснага прьгродазнаўства. Іншая рэч, калі магістры навук шукалі бессмяротнасці і ўлады: іх задумы былі вялікімі, хаця і марнымі, цяпер жа ўсё змянілася. Імкненне даследчыка, здавалася, абмяжоўвалася адмаўленнем тых поглядаў, на якіх базаваліся мае навуковыя зацікаўленасці. Ад мяне патрабавалася памяняць бязмежна грандыёзныя хімеры на нічога не вартую рэальнасць.

Так я разважаў у першыя два-тры дні свайго жыцця ў Інгалыптаце, падчас якіх пераважна знаёміўся з горадам і сваімі суседзямі. Але ў пачатку наступнага тыдня я згадаў, што мсьё Крэмпэ казаў наконт лекцыяў. I хаця я не збіраўся ісці і слухаць, што гэты самазадаволены чалавечак будзе вяшчаць з кафедры, я успомніў пра мсьё Вальдмана, якога япічэ не бачыў, бо яго не было ў горадзе.

Часткова з цікаўнасці і часткова ад няма чаго рабіць я пайшоў у аўдыторыю, дзе хутка з’явіўся і сам мсьё Вальдман. Гэты прафесар быў зусім не падобны да свайго калегі. Ён выглядаў на пяцьдзясят, і ў яго быў вельмі добразычлівы твар; валасы на скронях былі сівыя, але на патыліцы — амаль чорныя. Ён быў невысокі, але трымаўся вельмі прама, голас жа ў яго быў самы прыемны з усіх, што я чуў. Ён пачаў лекцыю з адступлення пра гісторыю хіміі і навуковыя адкрыцці ў ёй, з асаблівым палам назваўшы імёны самых выбітных даследчыкаў. Далей ён зрабіў кароткі агляд сучаснага стану навукі і патлумачыў шэраг асноўных тэрмінаў. Паказаўпіы некалькі ўступных доследаў, ён скончыў пахвалой сучаснай хіміі ў словах, якіх я ніколі не забуду:

— Даўнія настаўнікі гэтае навукі, — сказаў ён, — абяцалі немагчымае і не дасягнулі нічога. Сучасныя навукоўцы абяцаюць вельмі мала; яны ведаюць, што немагчыма пераўтвараць металы і што эліксір жыцця —

хімера. Але менавіта гэтыя мысляры, чые рукі, здаецца, толькі корпаюцца ў брудзе, а вочы — глядзяць у мікраскоп ці ў плавільны тыгель, насамрэч здзяйсняюць цуды. Яны пранікаюць у таямніцы прыроды і паказваюць, як яна дзейнічае ў сваіх нетрах. Яны ўздымаюцца ў нябёсы; яны патлумачылі, як цыркулюе кроў, высветлілі прыроду паветра, якім мы дыхаем. Яны дасягнулі новае, амаль неабмежаванае ўлады; яны могуць кіраваць грымотамі нябеснымі, імітаваць землятрус і нават кінуць выклік нябачнаму свету і яго ценям.

Такімі былі словы прафесара — можна сказаць, словы лёсу, — што прагучалі мне на пагібель. Пакуль ён прамаўляў, я адчуваў, што мая душа схапілася з годным супернікам; ён адзін за адным кранаў ключы, што запускалі механізм маёй душы, прымушаў гучаць струну за струной, і хутка мой розум запоўніла адна думка, адна ідэя, адна мэта. Калі столькі ўжо зроблена, усклікнула душа Франкенштайна, то я дасягну болыпага, нашмат большага; ідучы чужымі слядамі, я адкрыю новы шлях, неспазнаную ўладу і пакажу свету найглыбейшыя таямніцы быцця.

Той ноччу я не заплюпгчыў вачэй. Маё ўнутранае «я» бушавала і кіпела, я адчуваў, што з гэтага бушавання і кіпення з’явіцца новы парадак, але мне не ставала моцы яго стварыць. Урэшце на світанні прыйшоў сон. Калі я прачнуўся, думкі мінулае ночы падаліся марамі. Засталося толькі рашэнне вярнуцца да ранейшых штудыяў і прысвяціць сябе навуцы, для якой, я лічыў, я створаны. У той жа дзень я наведаў мсьё Вальдмана. У прыватнай размове ён трымаўся япгчэ болып мякка і прыязна, чым за кафедрай: пэўная велічнасць, з якой ён чытаў лекцыю, змянілася ў хатняй абстаноўцы на незвычайную прыветнасць і дабрыню. Я расказаў яму пра свае ранейшыя заняткі тое ж, што і яго калегу. Ён уважліва выслухаў мяне і ўсміхнуўся, калі я згадаў імёны Карнэлія

Агрыпы і Парацэльса, але без пагарды, якую выказаў мсьё Крэмпэ. Ён сказаў:

— Нястомнай працы гэтых людзей сучасныя даследчыкі абавязаныя падмуркам сваіх ведаў. Яны пакінулі нам лёгкае заданне: даць новыя назвы і класіфікаваць факты, якія ў пэўнай ступені выйшлі на святло дзякуючы ім. Працы генія, хаця і скіраваныя ў няправільны бок, амаль заўсёды прыносяць карысць чалавецтву.

Я выслухаў яго заўвагі, зробленыя без высакамернасці ці штучнае ветлівасці, і дадаў, што яго лекцыі змянілі маё меркаванне пра сучасных хімікаў; я гаварыў стрымана, сціпла і паважліва, як вучань размаўляе з настаўнікам, не дазваляючы сабе выдаць, саромеючыся свае недасведчанасці ў жыцці, энтузіязму, які натхняў мяне на цяжкую працы. Я папрасіў яго парады наконт вартых прачытання кніг.

— Я рады, — сказаў мсьё Вальдман, — знайсці новага вучня; і калі ваша стараннасць такая ж, як здольнасці, я не сумняваюся ў вашым поспеху. Хімія — гэта галіна прыродазнаўства, у якой ужо зробленыя і будуць зробленыя найвялікшыя вынаходніцтвы. 3 такім разлікам я яе і абраў, хоць у той жа час не абдзяляў увагай і іншыя галіны навукі. Кепскі той хімік, які прысвеціць сябе толькі свайму прадмету. Калі вы жадаеце стаць сапраўдным навукоўцам, а не абмежаваным эксперыментатарам, я б параіў заняцца ўсімі галінамі прыродазнаўства, а таксама матэматыкай.

Затым ён павёў мяне ў лабараторыю, патлумачыў прызначэнне розных прыбораў, якія мне трэба было набыць, і паабяцаў дазволіць карыстацца сваімі, калі я дасягну дастатковага ўзроўню, каб не сапсаваць іх. Ён таксама даў мне спіс кніг, які я прасіў, і я сышоў.

Так скэнчыўся той памятны для мяне дзень. Ён прадвызначыў мой лёс.

Раздзел IV

3 таго дня прыродазнаўства, і асабліва хімія, у самым шырокім сэнсе гэтага слова, зрабілася маім амаль адзіным заняткам. Я з захапленнем чытаў геніяльныя і скрупулёзныя працы, напісаныя на гэтую тэму сучаснымі даследчыкамі. Я наведваў лекцыі і знаёміўся з універсітэцкімі навукоўцамі, нават у мсьё Крэмпэ выявіў шмат разважлівасці і цікавых ведаў, якія, папраўдзе, спалучаліся з агіднымі манерамі і абліччам, але ад таго былі не менш каштоўнымі. У асобе мсьё Вальдмана я знайшоў сапраўднага сябра. У яго мяккасці ніколі не адчувалася ніякага дагматызму, а яго парады, шчырыя і добразычлівыя, не выклікалі і думкі пра педантызм. Тысячамі спосабаў выводзіў ён мяне на сцежку ведаў і рабіў самае складанае зразумелым. Мая стараннасць спачатку была няпэўнай і няўстойлівай, але поспехі яе ўзмацнялі: хутка я пачаў займацца так палка і нястрымна, што зоры часцяком ужо знікалі ў ранішнім святле, калі я пакідаў сваю лабараторыю.

А таму можна лёгка ўявіць, якім імклівым быў мой рост. Мая зацятасць уражвала ініпых студэнтаў, а здольнасці — выкладчыкаў. Прафесар Крэмпэ часта з хітрай усмешкай пытаў мяне, як пажывае Карнэлій Агрыпа, a мсьё Вальдман сардэчна радаваўся маім поспехам. Так мінулі два гады, цягам якіх я не завітваў у Жэневу, бо быў дарэшты заняты, разлічваючы зрабіць шэраг адкрыццяў. Ніхто, апрача тых, хто сам перажыў гэта, не можа ўявіць спакусаў навукі. Займаючыся чымсьці іншым, ты даходзіш датуль, дакуль іншыя ўжо даходзілі, вынаходзіць там больш няма чаго, навуковы ж попіук дае бясконцыя магчымасці для адкрыццяў і цікаўнасці. Нават чалавек з сярэднімі здольнасцямі, шчыльна паглыбляючыся ў нейкую сферу, непазбежна дасягне ў ёй вялікіх поспехаў, я ж, доўгі час шукаючы ведаў у адной галіне,

засяродзіўшыся толькі на ёй, удасканальваўся так хутка, што праз два гады змог палепшыць некаторыя хімічныя інструменты, і гэта забяспечыла мне павагу і захапленне ва ўніверсітэце. Калі я дасягнуў гэтага ўзроўню і дазнаўся пра тэорыю і практыку прыродазнаўства ўсё, што маглі мне даць на лекцыях інгальштацкія прафесары, маё знаходжанне там перастала быць неабходнай умовай росту, і я падумаў, ці не вярнуцца ў родны горад да сяброў. I раптам выпадак затрымаў мяне ў Інгальштаце.

Адным з феноменаў, які заўсёды забіраў маю ўвагу, была будова чалавечага, ды і ўвогуле любога жывога цела. Дзе, часта пытаў я сябе, схаваныя асновы жыцця? Гэта было дзёрзкае пытанне, адно з тых, што заўсёды лічыліся таямніцаю, з тых, на мяжы адказу на якія мы б стаялі, калі б баязлівасць ці няўважлівасць не стрымлівалі нашыя пошукі. Я перабраў гэтыя абставіны ў галаве і вырашыў сур’ёзней засяродзіцца на галінах прыродазнаўства, звязаных з фізіялогіяй. Калі б не мой надзвычайны энтузіязм, гэтыя заняткі былі б для мяне дакучнымі і амаль невыноснымі. Каб высветліць прычыны жыцця, мы мусім спярша звярнуцца да смерці. Я вывучыў анатомію, але гэтага было замала: я мусіў япічэ даследаваць прыродны распад і гніенне чалавечага цела. Выхоўваючы мяне, бацька заўсёды стараўся, каб я не сутыкаўся са страхам перад звышнатуральным. Я нават не памятаю, каб дрыжаў ад казкі пра прывід ці баяўся сустрэць здань. Цемра не ўплывала на маё ўяўленне, a цвінтар быў для мяне толькі месцам захавання мёртвых целаў, якія, страціўшы моц і прыгажосць, зрабіліся ежай для чарвякоў. Цяпер мне трэба было вывучыць прычыны і ход гэтага распаду, бавячы дні і ночы ў склепах. Мая ўвага была скіраваная на самыя непрымальныя для чалавечых пачуццяў з’явы. Я бачыў, як раскладалася і зніпічалася вабнае чалавечае цела, як чарвякам даставалася ў спадчыну ўсё, што радавала вока і розум. Я паволі

вывучаў і аналізаваў усе прычынныя сувязі: як жыццё рабілася смерцю і смерць рабілася жыццём, — пакуль з глыбіні цямрэчы нечакана не выйшаў на святло, такое яркае і цудоўнае, і ўсё ж відавочнае, што я, уражаны адкрытымі мне перспектывамі, здзівіўся, іпто сярод столькіх геніяў, якія займаліся той жа навукай, менавіта я раскрыў такі чароўны сакрэт.

Але не забывайце, што гэта не гісторыя вар’ята. Mae словы — такая ж ісціна, як і тое, піто сонца свеціць у нябёсах. Магчыма, гэта быў цуд, хоць дарога да вынаходніцтва была відавочная і цалкам чаканая. Пасля дзён і начэй надзвычайных высілкаў я здолеў раскрыць прычыну нараджэння і жыцця; акрамя таго, я сам навучыўся ствараць жывое з нежывога.

Здзіўленне, выкліканае вынаходніцтвам, хутка ператварылася ў захапленне. Пасля такой доўгай і пакутлівай працы мае мары ўрэшце здзейсніліся — і гэта было найвялікшаю ўзнагародай. Але вынаходніцтва было такім вялікім і так агаломшвала, што я забыў увесь пройдзены да яго іплях: у памяці захаваўся толькі вынік, які быў мэтай і марай наймудрэйшых людзей пачынаючы са стварэння свету. Але ж не ўсё раскрылася перада мной нібы пад дзеяннем чараўніцтва: веды, якія я атрымаў, вымагалі далейшага даследавання, а не сведчылі пра тое, што я ўжо дасягнуў свае мэты. Я быў нібы араб, якога пахавалі разам з памерлымі і які адпіукаў дарогу да жыцця, кіруючыся цьмяным святлом адной відавочна ненадзейнай свечкі*.

Я бачу ў вашых вачах здзіўленне і цікаўнасць, вы чакаеце, што я выдам свой сакрэт, але гэта немагчыма: цярпліва даслухайце маю гісторыю да канца, і тады лёгка зразумееце, чаму я трымаю яго пры сабе. Я не павяду вас, такога ж палкага і безабароннага, якім я быў тады, да разбурэння і непазбежнай паразы. Хай калі не мае павучанні, дык прынамсі мой прыклад пакажа вам, які-

мі небяспечнымі могуць быць веды і наколькі чалавек, які верыць, што яго родны гарадок — гэта ўвесь свет, пічаслівейшы за таго, хто імкнецца за межы дазволенага прыродай.

Калі гэткая дзіўная ўлада аказалася ў маіх руках, я пэўны час вагаўся, як лепей яе выкарыстаць. Хаця я і мог падарыць целу жыццё — стварыць яго само, з усімі яго тканкамі, мускуламі і венамі, усё яшчэ падавалася мне цяжкай справай. Спачатку я вагаўся, варта мне стварыць істоту свайго ўзроўню ці прасцейшы арганізм, аднак маё ўяўленне было занадта ўзбуджанае першым поспехам, каб я засумняваўся ў сваёй здольнасці даць жыццё такой складанай і дзівоснай істоце, як чалавек. Матэрыялаў, якія былі ў наяўнасці, наўрад ці хапіла б для настолькі складанай задумы, але ў выніку я быў упэўнены. Я падрыхтаваўся да мноства няўдачаў, да таго, што ў працэсе часта буду апынацца ў тупіку і што рэзультат акажацца недасканалым; тым не менш, думаючы пра тыя крокі наперад, якія штодня робяцца ў навуцы і механіцы, я падбадзёрыў сябе надзеяй, што мае сённяшнія спробы стануць прынамсі падмуркам для далейшых перамог. Грандыёзнасць і складанасць майго плану не сведчылі пра яго невыканальнасць. Такімі былі мае перажыванні, калі я пачаў ствараць чалавечую істоту. Падбор дробных частак мяне б моцна замарудзіў, таму я вырашыў, насуперак першаму памкненню, стварыць гіганта каля васьмі футаў росту1 і адпаведнага целаскладу. Прыняўшы такое рашэнне і правёўшы колькі месяцаў, збіраючы і рыхтуючы матэрыялы, я ўзяўся за справу.

Немагчыма ўявіць усе пачуцці, што накрылі мяне, бы ўраган, у дні першай удачы. Жыццё і смерць падаваліся мне абсалютнымі межамі, праз якія я першы праб’юся і прынясу прамень святла ў наш цёмны свет. Новы чала-

Восем футаў — 2,4 метра.

вечы род блаславіць мяне як свайго творцу; шмат пічаслівых і дасканалых істот будуць абавязаныя мне існаваннем. Ніводны бацька не будзе мець такога права на ўдзячнасць свайго дзіцяці, як я. Падіптурхнуты гэткімі развагамі, я падумаў, што калі цяпер змагу надзяліць духам нежывое, то з часам (пакуль гэта здавалася немагчымым) здолею таксама вяртаць жыццё целу, якое смерць ужо аддала разбурэнню.

Гэтыя думкі падтрымлівалі мой дух, і я займаўся справай з нязменнай зацятасцю. Mae шчокі пабляднелі ад заняткаў, я змарнеў ад адзіноты. Часам, калі я ўжо набліжаўся да перамогі, мяне чакала няўдача, але я ўсё ж не страчваў надзеі, што наступны дзень ці наступная гадзіна пранясуць жаданы вынік. Вядомая толькі мне таямніца давала спадзяванне, якому я прысвяціў сябе, і месяц глядзеў на мае начныя шчыраванні, калі я, без адпачынку, задыхаючыся ад прагі, прымушаў прыроду раскрыць свае сакрэты. Хто ўявіць жахі мае таемнае працы, калі я корпаўся ў ганебнай вогкасці магілы ці катаваў жывую істоту, каб ажывіць тлен? Mae канцавіны і цяпер дрыжаць, а вочы засцілае памяць пра тыя падзеі, але тады непераадольная, амаль шалёная сіла гнала мяне наперад; здавалася, я страціў усе пачуцці дзеля аднае мэты. Гэта сапраўды была часовая ўтрапёнасць: усе мае пачуцці з былой вастрынёй уваскрэслі, як толькі звышнатуральныя стымулы перасталі дзейнічаць, і я вярнуўся да старых звычак. Я збіраў косткі ў склепах і грэшнымі пальцамі дакранаўся да вусцііпных сакрэтаў чалавечае абалонкі. Мая майстэрня для мярзотнай творчасці хавалася ў адасобленым пакоі, ці хутчэй каморцы, у самай верхняй частцы дома, аддзеленай ад іншых памяпіканняў галерэяй і лесвіцай; ад асобных падрабязнасцяў маёй працы вочныя яблыкі ледзь не выпадалі ў мяне з вачніцаў. Анатамічны тэатр і бойня давалі мне шмат матэрыялу; часам мая душа з агідай адварочвала-

ся ад майго занятку, і ўсё ж, пад ціскам жадання, што рабілася ўсё болыпым, я вёў працу да канца.

Пакуль я ўсім сэрцам і душой аддаваўся справе, мінула лета. Гэта быў найцудоўнейіпы час: ніколі палі не давалі больш пгчодрага ўраджаю, а лозы — болып раскошнага вінаграду, але мае вочы былі неадчувальнымі да чараў прыроды. Тыя ж прычыны, што выклікалі маю абыякавасць да прыгажосці навокал, прымусілі мяне забыцца на сяброў — яны былі так далёка і я так даўно іх не бачыў. Я разумеў, што маё маўчанне хвалюе іх, і добра памятаў бацькавы словы: «Я ведаю, што пакуль ты задаволены сабой, ты будзеш згадваць нас з любоўю і мы будзем рэгулярна атрымліваць ад цябе лісты. Ты павінны прабачыць мне, калі я палічу тваё маўчанне доказам таго, што ты гэтак жа занядбаў і іншыя абавязкі».

Такім чынам, я добра ведаў, што думае мой бацька, але не мог адарвацца ад пачатай справы, якая была гідкай, але цалкам завалодала маім уяўленнем. Я хацеў адкласці усё, звязанае з маімі прыхільнасцямі, пакуль вялікая задума, што паглынула мяне, не будзе ўвасобленая ў жыццё.

Я думаў тады, што бацька несправядлівы, тлумачачы маё маўчанне заганным ладам жыцця, але цяпер разумею, што ён меў рацыю. Дасканалая чалавечая істота павінная заўсёды захоўваць спакойны і мірны розум і ніколі не дазваляць жарсці ці мімалётнаму жаданню парушаць гэты спакой. He думаю, што прага да ведаў будзе выключэннем у гэтым правіле. Калі навучанне, якому ты аддаеш сябе, пачынае аслабляць твае прыхільнасці і разбураць імкненне да простых, нічым не азмрочаных радасцяў, то ў гэтым навучанні напэўна ёсць нешта недапупічальнае, не вартае чалавечага розуму. Калі б гэтае правіла заўсёды выконвалася, калі б ніхто ні дзеля чаго не ахвяроўваў звыклымі прыхільнасцямі, Грэцыя не трапіла б у рабства, Цэзар пашкадаваў бы сваю краіну.

асваенне Амерыкі ішло б павольней, а імперыі Мексікі і Перу не былі б разбураныя.

Але я забыўся і пачаў маралізаваць у найцікавейшай частцы свайго аповеду, і ў вашых позірках чытаецца просьба працягваць.

Бацька не дакараў мяне ў лістах і на маё маўчанне адказваў яшчэ больш падрабязнымі роспытамі. Мінулі зіма, вясна і лета, але я не бачыў квецені ці лістападу, якія раней выклікалі ўва мне такое захапленне, — так я паглыбіўся ў працу. Лісце апала да таго, як я наблізіўся да заканчэння, і кожны дзень прыносіў усё новыя доказы поспеху. Але да майго энтузіязму прымешвалася хваляванне, і я быў болып падобны да раба ў шахце ці на іншай небяспечнай працы, чым да мастака, занятага любімай справай. Штоночы мяне трэсла ліхаманка, і мае нервы былі пакутліва напятыя; падзенне ліста палохала мяне, і я адчуваў сябе злачынцам. Часам я хваляваўся, што ператвараюся ў руіну, мяне падтрымлівала толькі імкненне да мэты: праца набліжалася да канца, і я верыў, што фізічныя практыкаванні і адпачынак прагоняць хваробы, што ўжо нараджаліся ўва мне; усё гэта я паабяцаў сабе, як толькі скончу свой акт стварэння.

Раздзел V

Была змрочная лістападаўская ноч, калі я ўбачыў завяршэнне свае працы. 3 трывогай, якая амаль пераходзіла ў агонію, я сабраў вакол сябе інструменты, якімі мусіў удыхнуць іскру жыцця ў нежывое стварэнне, што ляжала ля маіх ног. Была гадзіна пасля апоўначы, дождж злавесна грукатаў па шкле, і мая свечка амаль дагарэла, калі ў яе няпэўным святле я ўбачыў, як стварэнне расплюшчыла цьмянае жоўтае вока. Істота цяжка задыхала, і па яе руках і нагах прабегла канвульсія.

Як мне апісаць свае эмоцыі, выкліканыя той катастрофай, як намаляваць вобраз няшчаснага, якога я з такім бясконцым болем і цяжкасцю наважыўся стварыць? Цела яго было прапарцыйным, я абраў для яго прыгожыя рысы твару. Так, о Госпадзе. прыгожыя! Жоўтая скура ледзь хавала ад вачэй працу яго мускулаў і артэрыяў, валасы былі гладкімі і бліскуча-чорнымі, зубы — жамчужнае белізны, але тым жахлівейшы кантраст гэта стварала з вадзяністымі вачыма, што колерам амаль не адрозніваліся ад шараватых вачніц, у якіх яны ляжалі, зморшчанага твару і простай рысы чорных вуснаў.

Рэчаіснасць мяняецца не так хутка, як чалавечыя пачуцці. Амаль два гады я цяжка працаваў з адзінаю мэтай — ажывіць бяздушнае цела. Дзеля гэтага я страціў спакой і здароўе і імкнуўся да гэтага з захапленнем, якое нічога не стрымлівала. Але цяпер, калі я скончыў працу, прыгажосць мары знікла: маё сэрца напоўнілі жах і агіда, ад якіх я ледзь мог дыхаць. He здольны вынесці прысутнасці створанае мною істоты, я выбег з пакоя і доўгі час мераў крокамі спальню, але заснуць таксама быў не здольны. Урэшце стома перамагла душэўныя пакуты, і я, апрануты, упаў на ложак, спадзеючыся на некалькі момантаў забыцця. Але марна: я заснуў, але мяне мучылі шалёныя сны. Элізабэт, якая квітнела здароўем, блукала па вулках Інгальштата. Захоплены і здзіўлены, я абняў яе, але пры першым жа пацалунку яе вусны змярцвелі, рысы твару пачалі мяняцца, і вось я ўжо трымаў у руках сваю памерлую маці; яе цела захутваў саван, і ў складках тканіны я бачыў магільных чарвякоў. Я прачнуўся ў жаху, у мяне на ілбе выступіў халодны пот, зубы ляскаталі, я ўвесь дрыжаў. Тады ў цьмяным жоўтым святле месяца, што прабівалася праз аканіцы, я ўбачыў пачвару — створанага мною брыдкага монстра. Ён прыўзняў полаг ложка, і яго вочы, калі гэта можна было назваць вачыма, утаропіліся ў мяне. Яго сківіцы рухаліся, ён вы-

даваў няпэўныя гукі, яго пічокі моршчыліся ад усмешкі. Напэўна, ён нешта казаў, але я яго не чуў. Ён выцягнуў руку, каб затрымаць мяне, але я ўскочыў і пабег уніз па лесвіцы. Я схаваўся ў двары і правёў там рэшту ночы, усхвалявана ходзячы туды-сюды, уважліва слухаючы і баючыся кожнага гуку, які нібы сведчыў пра набліжэнне д’ябальскай істоты, якой я, на жаль, даў жыццё.

О, ніводны смяротны не перажыў бы такога жахлівага відовішча. Нават мумія, да якой вярнулася душа, не магла б быць больш брыдкай. Я бачыў сваё стварэнне няскончаным — яно і тады было выродлівым, але калі гэтыя мускулы і суставы набылі здольнасць рухацца, яно ператварылася ў істоту, якую не мог уявіць сам Дантэ.

Я перажыў жудасную ноч. Часам мой пульс быў такі моцны і хуткі, што я адчуваў яго ў кожнай артэрыі, часам я, наадварот, ледзь не падаў ад надзвычайнае слабасці. Да гэтага жаху прымешвалася горыч расчаравання: мары, іпто так доўга былі ці не адзіным маім пасілкам і адпачынкам, зрабіліся пеклам, і гэтая змена была такой раптоўнай, а параза такой няўмольнай!

Урэшце надышоў непагодны і злавесны ранак, адкрыўшы маім бяссонным і стомленым вачам інгельштацкую царкву, яе белую званіцу і гадзіннік, што паказваў шэсць. Швейцар адчыніў браму дворыка, што зрабіўся маім начным прыстанкам, і я выйшаў у горад, хуткім крокам мінаючы вуліцу за вуліцай, нібы баючыся на кожным павароце напаткаць пачвару. Я не наважваўся вярнуцца да сябе і нібы адчуваў патрэбу кудысьці спяшацца, нягледзячы на дождж, што ліў з чорнага пахмурнага неба.

Я блукаў так некаторы час, спадзеючыся, што фізічная нагрузка палегчыць цяжар маіх думак. Я бадзяўся вуліцамі, не маючы выразнага ўяўлення, дзе я і што раблю. Маё сэрца трымцела ад хваравітага страху, і я ўсё паскараў няроўныя крокі, не асмельваючыся азірнуцца:

Як той, хто з жахам і жудой

Ідзе за далягляд,

Хто, раз зірнуўшы за плячо,

Болып не глядзіць назад,

Бо вораг жудасны за ім — Адступіць ён наўрад1*.

Так я ўрэшце дайшоў да гатэля, дзе звычайна спыняліся дыліжансы. Там, не ведаючы, навошта, спыніўся і некалькі хвілінаў не зводзіў вачэй з экіпажа, што набліжаўся да мяне з іншага канца вуліцы. Калі ён пад’ехаў бліжэй, я ўбачыў, што гэта швейцарскі дыліжанс. Ён спыніўся проста каля мяне, і калі дзверы адчыніліся, я ўбачыў Анры Клерваля, які, заўважыўшы мяне, адразу ж выскачыў.

— Мой мілы Франкенштайн! — усклікнуў ён. — Як я рады бачыць цябе! Якая ўдача, што ты апынуўся тут, якраз калі я прыехаў!

Немагчыма перадаць маю радасць ад сустрэчы з Клервалем: ён абудзіў думкі пра бацьку, Элізабэт і ўсе любыя майму сэрцу хатнія радасці. Я схапіў яго за руку і на момант забыўся на свой жах і сваё няшчасце, бо раптам адчуў, упершыню за шмат месяцаў, спакойную светлую радасць. Я шчыра прывітаў сябра, і мы пайшлі да майго каледжа. Клерваль расказваў пра нашых агульных сяброў і пра сваё шчасце — яму дазволілі прыехаць у Інгальштат.

— Ты лёгка можаш ўявіць, — сказаў ён, — як цяжка было давесці майму бацьку, што не ўсе патрэбныя чалавеку веды заключаюцца ў высакародным мастацтве рахункаводства. Насамрэч я перакананы, што ён так да канца мне і не паверыў, на мае бясконцыя просьбы ён заўсёды адказваў гэтак жа, як нідэрландскі настаўнік у «Векфілдскім вікарыі»*: «Я маю дзесяць тысяч фла-

1 Тут і далей вершаваныя ўстаўкі з ангельскай мовы пераклала Ганна Янкута.

рынаў у год без грэцкае мовы, я ем уволю без грэцкае мовы». Але яго любоў да мяне ўрэшце пераадолела нелюбоў да навучання, і ён дазволіў мне вандроўку ў краіну ведаў.

— Бачыць цябе — найвялікшая радасць! Але раскажы пра бацьку, братоў і Элізабэт.

— Жывыя і здаровыя, іх адзіная непрыемнасць — тое, што ты так рэдка пішаш. Дарэчы, я і сам збіраўся зрабіць табе на гэты конт вымову. Але, мілы мой Франкенштайн, — працягваў ён, раптам спыніўшыся і ўгледзеўшыся ў мой твар, — я не заўважыў адразу, якім хворым ты выглядаеш — ты такі худы і бледны, нібы не спаў некалькі начэй.

— Ты правільна здагадаўся: нядаўна я так захапіўся адной справай, што амаль не даваў сабе адпачынку, але спадзяюся, шчыра спадзяюся, што мае заняткі заверіпаныя і я нарэшце свабодны.

Мяне калаціла, і я не мог падумаць, а тым больш расказаць пра падзеі мінулае ночы. Я паскорыў крок, і неўзабаве мы апынуліся перад дзвярыма майго каледжа. Я падумаў тады — і думка гэтая прымусіла мяне задрыжаць яшчэ мацней, — што істота, якую я пакінуў у пакоі, можа дагэтуль, жывая, там бадзяцца. Я баяўся ўбачыць монстра, але яшчэ больш баяўся, што яго ўбачыць Анры. Папрасіўшы яго пачакаць некалькі хвілінак унізе, я кінуўся ў свой пакой. Мая рука ўжо ляжала на ручцы дзвярэй, калі я схамянуўся, завагаўся, і мяне прабрала халодная дрыготка. Пасля я рэзка расхінуў дзверы, як робяць дзеці, калі думаюць, іпто па той бок іх чакае прывід, але ў пакоі нікога не было. Я са страхам зайшоў, але там сапраўды было пуста; жахлівага госця не было і ў спальні. Я з цяжкасцю верыў у такое вялікае шчасце, але, упэўніўшыся, іпто ворага сапраўды няма, пляснуў рукамі і пабег да Клерваля.

Мы прайшлі ў мой пакой, слуга хутка прынёс сняданак, але я не мог трымаць сябе ў руках. Мной авалодала

не проста радасць — я дрыжаў, перапоўнены пачуццямі, і пульс біўся як шалёны. Я не мог уседзець на месцы і скакаў праз крэслы, пляскаў у далоні і гучна смяяўся. Клерваль спачатку прыпісаў мой незвычайны настрой свайму прыезду, але, прыгледзеўшыся да мяне больш пільна, убачыў у маіх вачах піаленства, якога не мог патлумачыць, і мой гучны, нястрыманы і зусім не сардэчны смех напалохаў і здзівіў яго.

— Мой мілы Віктар, — усклікнуў ён, — што, напрамілы Бог, здарылася? He смейся так. Ты зусім хворы! У чым прычына ўсяго гэтага?

— He пытай мяне, — усклікнуў я, закрыўпіы вочы рукамі — мне падалося, што брыдкі прывід праслізнуў у пакой. — Ён можа расказаць. О, ратуй мяне! Ратуй!

Мне здалося, што монстр схапіў мяне, я пачаў зацята змагацца і ў прыступе ўпаў на падлогу.

Бедны Клерваль! Што адчуў ён тады? Сустрэча, ад якое ён чакаў радасці, прынесла толькі горыч. Але я не быў сведкам яго гора, бо страціў прытомнасць і доўгі час не мог ачуняць.

Гэта быў пачатак нервовае ліхаманкі, якая на некалькі месяцаў прыкавала мяне да ложка. Увесь гэты час Анры быў маёй адзінай сядзелкай. Потым я даведаўся, што ён, памятаючы пра ўзрост майго бацькі, ужо не здольнага на такую доўгую паездку, і ведаючы, як будзе перажываць Элізабэт, пазбавіў іх гэтых пакут і не сказаў пра сур’ёзнасць мае хваробы. Ён ведаў, што я не знайду лепшае і болып уважлівае сядзелкі, чым ён, і, цвёрда спадзеючыся на маю папраўку, не сумняваўся, што гэтым мне не заіпкодзіць, а толькі дапаможа.

Але насамрэч я быў вельмі хворы, і толькі бясконцыя ўпартыя намаганні сябра вярнулі мяне да жыцця. Аблічча пачвары, якой я падараваў жыццё, увесь час стаяла ў мяне перад вачыма, я трызніў ёй. Няма сумненняў, мае словы здзіўлялі Анры; спачатку ён палічыў іх плё-

нам майго хворага ўяўлення, але настойлівасць, з якой я згадваў пачвару, пераканала яго, што прычынай мае хваробы зрабілася нейкае незвычайнае жахлівае здарэнне.

Я папраўляўся вельмі павольна, і майго сябра не раз трывожылі і засмучалі паўторныя прыпадкі. Я памятаю першы раз, калі змог зноў агледзецца навокал: апалае лісце знікла, і на дрэвах, што зацянялі акно, раскрыліся маладыя пупышкі. Вясна была чароўная і значна паспрыяла майму выздараўленню. У маёй душы таксама нараджаліся радасць і любоў, смутак знік, і неўзабаве я зрабіўся гэткім жа бадзёрым, як да абуджэння тае фатальнае жарсці.

— Мілы Клерваль, — усклікнуў я, — які ты добры, які цудоўны! Ты абяцаў сабе, што будзеіп усю зіму займацца, а замест гэтага прабавіў яе ў пакоі хворага. Як магу я аддзячыць табе? Мне шкада, што ўсё так гдарылася, але ты мне даруеш.

— Ты напоўніцу мне аддзячыш, калі не будзеш пераймацца і як мага хутчэй паправішся. I калі ўжо ты ў такім добрым настроі, можна мне пагаварыць з табой пра адну рэч?

Я задрыжаў. Пагаварыць пра адну рэч! ІПто гэта можа быць? Ці згадае ён тое, пра што я не хацеў і думаць?

— Супакойся, — сказаў Клерваль, заўважыўшы, як змяніўся колер майго твару, — я не буду казаць пра тое, што цябе хвалюе. Але твае бацька і кузіна будуць радыя атрымаць ліст, напісаны тваёй рукой. Яны не ведаюць, як моцна ты хварэў, і перажываюць праз тваё доўгае маўчанне.

— I гэта ўсё, мой дарагі Анры? Як ты мог падумаць, што мая першая думка будзе не пра маіх мілых, мілых сваякоў, якіх я люблю і якія так гэтай любові вартыя?

— Калі ты ў такім настроі, сябра, ты напэўна ўзрадуешся лісту, што чакае цябе некалькі дзён. Здаецда, ён ад твае кузіны.

Раздзел VI

Клерваль уклаў ліст мне ў рукі. Ён быў ад маёй Элізабэт:

Мой мілы кузэн!

Ты хварэў, вельмі хварэў, і нават частыя лісты мілага добрага Анры не маглі мяне супакоіць. Табе нельга пісаць, нават трымаць асадку, але хопіць і аднаго слова ад цябе, мілы Віктар, каб суцешыць нас. Я даўно чакаю паслання ад цябе з кожнай поштай, толькі мае ўгаворы ўтрымліваюць дзядзьку ад паездкі ў Інгальштат. Я не хачу, каб ён пацярпеў ад нязручнасці і, магчыма, небяспекі такой доўгай дарогі, але як часта я шкадую, што не магу выправіцца ў гэтую дарогу сама! Я ўяўляю, што цябе даглядае якая-небудзь старая нанятая сядзелка, якая не ўмее адгадваць тваіх жаданняў і выконваць іх такой з любоўю і клопатам, як твая бедная кузіна. Але ўсё гэта ўжо ў мінулым: Клерваль піша, што табе сапраўды лепш. Шчыра спадзяюся, што ты хутка зможаш сам пра гэта напісаць.

Ачуньвай — і вяртайся да нас. Ты знойдзеш пічаслівы, вясёлы дом і сяброў, якія цябе так любяць. Здароўе твайго бацькі выдатнае, ён хоча толькі пабачыць цябе, пераканацца, што з табой ўсё добра, і тады ніводная турбота не азмрочыць яго высакародны твар. А як прыемна будзе табе пачуць пра поспехі нашага Эрнэста! Яму шаснаццаць, і ён поўны сіл і натхнення. Ён хоча зрабіцца сапраўдным швейцарцам і паступіць у замежныя войскі, але мы не можам расстацца з ім, прынамсі, пакуль да нас не вернецца яго старэйшы брат. Дзядзька не ўхваляе яго ідэю служыць у далёкай краіне, але Эрнэст ніколі не меў твае схільнасці да навукі. Ён лічыць, што навучанне толькі абцяжарвае чалавека, і бавіць час на вольным паветры, узбіраючыся на ўзгоркі ці вяслуючы на возеры.

Баюся, ён зробіцца лайдаком, калі мы не дазволім яму заняцца прафесіяй, якую ён абраў.

Пасля твайго ад’езду нічога асабліва не змянілася, калі не лічыць таго, што нашыя мілыя дзеці выраслі. Блакітнае возера і снежныя вершаліны гор ніколі не мяняюцца, і я думаю, што наш мірны дом і нашыя задаволеныя сэрцы жывуць паводле нейкіх нязменных законаў. Дробныя клопаты займаюць мой час і радуюць мяне, і мая ўзнагарода — добрыя і шчаслівыя твары вакол. Толькі адно змянілася з твайго ад’езду. Ці памятаеш ты, як трапіла ў нашую сям’ю Жустына Морыц? Магчыма, і не памятаеш. Яе маці, мадам Морыц, засталася ўдавой з чатырма дзецьмі, Жустына была трэцяй. Дзяўчынка была бацькавай улюбёнкай, але маці чамусьці яе незалюбіла і пасля смерці мсьё Морыца вельмі кепска з ёй абыходзілася. Мая цётачка даведалася пра гэта і, калі Жустыне было дванаццаць, папрасіла яе маці адпусціць дзяўчынку жыць у нас. Рэспубліканскі строй нашай краіны спарадзіў болып просты і шчаслівы лад жыцця, чым у суседніх вялікіх манархіях. У нас менш адрозненняў паміж рознымі слаямі грамадства, ніжэйпіыя з іх не такія бедныя і прыніжаныя і таму паводзяцца болып вытанчана і маральна. Слуга ў Жэневе — не тое ж, што слуга ў Францыі і Англіі. Жустына, трапіўшы ў нашую сям’ю, прыняла абавязкі служанкі, аднак гэтае становішча ў нашай пічаснай краіне не сведчыць пра невуцтва ці страту чалавечае годнасці.

Жустына, як ты мусіш памятаць, была тваёй улюбёнкай, і я згадваю, як аднойчы ты сказаў, што аднаго яе позірку дастаткова, каб палеппіыць твой настрой, — Арыёста ў тым жа ключы гаворыць пра прыгажосць Анджэлікі*: яна выглядала такой шчырай і шчаслівай. Цётка ставілася да яе з асаблівай прыхільнасцю і дала ёй лепшую адукацыю, чым меркавалася спачатку. Гэтая ласка вярнулася ёй напоўніцу, бо Жустына была з

самых удзячных людзей у свеце; я не маю на ўвазе, што яна ўрачыста дзякавала ёй на словах, і не чула, каб нешта такое злятала з яе вуснаў, але ў яе вачах чыталася, што яна абагаўляе сваю апякунку. Хаця яе нораў быў вясёлым і шмат у чым бесклапотным, яна з найвялікшай увагай ставілася ледзь не да кожнага жэсту цёткі. Яна лічыла цётку дасканалым узорам і спрабавала пераймаць яе выразы і манеры, таму дагэтуль часта мне яе нагадвае.

Калі мая мілая цётачка памерла, усе былі надта занятыя сваім горам, каб зважаць на бедную Жустыну, якая падчас хваробы даглядала яе з самай шчырай любоўю. Бедная Жустына сама моцна захварэла, але яе чакалі і іншыя выпрабаванні.

Яе браты і сястра памерлі адно за адным, і маці засталася адна, калі не лічыць пагарджанае колісь дачкі. На душы ў жанчыны было неспакойна: яна пачала думаць, што смерць любімых дзяцей была карай нябёсаў за перадузятасць. Яна была каталічкай, і я думаю, што яе духоўнік падтрымаў яе намер. Праз некалькі месяцаў пасля твайго ад’езду ў Інгальштат маці, раскаяўпіыся, забрала Жустыну дадому. Бедная дзяўчына! Як яна рыдала, пакідаючы наш дом; пасля смерці цёткі яна змянілася, гора надало мяккасці і чароўнай ціхмянасці яе манерам, якія раней вылучаліся жывасцю. Жыццё ў матчыным доме не вярнула ёй весялосці. Бедная жанчына была вельмі непаслядоўнай у сваім раскаянні. Часам яна маліла Жустыну дараваць ёй абыякавасць, але нашмат часцей абвінавачвала дачку ў смерці братоў і сястры. У выніку пастаяннае раздражненне аслабіла мадам Морыц: спачатку яна зрабілася япічэ больш невыноснай, цяпер жа спачывае з мірам. Яна памерла з першым подыхам холаду, у самым пачатку мінулае зімы. Жустына вярнулася да нас, і павер, я пяшчотна яе люблю. Яна вельмі разумная, ветлівая, надзвычай прывабная, і, як я пісала

раней, яе манеры і выраз твару нагадваюць мне мілую цётачку.

Я мушу таксама расказаць табе, дарагі кузэн, пра нашага маленькага цудоўнага Ўільяма. Як я хачу, каб ты яго пабачыў: на свой узрост ён вельмі высокі, у яго мілыя вясёлыя блакітныя вочы, цёмныя вейкі і кучаравыя валасы. Калі ён усміхаецца, на яго ружовых шчочках з’яўляюцца дзве маленькія ямачкі. У яго ўжо было дзве ці тры маленькія «жоначкі», але самая любімая сярод іх — Луіза Бірон, чароўная маленькая дзяўчынка пяці гадоў.

А цяпер, мілы Віктар, я думаю, цябе зацікавяць навіны пра добрых людзей Жэневы. Чароўная міс Мэнсфілд ужо прымае віншавальныя візіты з нагоды хуткага вяселля з маладым ангельцам Джонам Мелбурнам, эсквайрам. Яе непрыгожая сястра Манон выйшла мінулай восенню за мсьё Дзювіяра, багатага банкіра. Твой школьны таварыш Луі Мануар перажыў колькі няўдачаў пасля ад’езду Клерваля, але ён хутка павесялеў і, паводле чутак, жэніцца з жывенькай і прыгожай францужанкай, мадам Тавернье. Яна ўдава і нашмат старэйшая за Мануара, але ўсе любяць яе і іпчыра ёй захапляюцца.

Пішучы табе ліст, я сама развесялілася, мілы кузэн, але цяпер, калі заканчваю, трывога зноў вяртаецца. Напіпіы нам, найдаражэйшы Віктар: нават адзін радок, адно слова будзе для нас шчасцем. Дзесяць тысяч падзяк Анры за яго дабрыню, адданасць і шматлікія лісты — мы так яму ўдзячныя. Adieu! Беражы сябе, мілы кузэн, і пішы, я малю цябе!

Элізабэт. Лавэнца

Жэнева, 18 сакавіка 17**

— Мілая, мілая Элізабэт! — усклікнуў я, прачытаўшы ліст. — Я напішу неадкладна і развею іх хваляванне.

Я напісаў ліст, і гэта вельмі мяне стаміла. Але я няўхільна ішоў на папраўку і тыдні праз два ўжо мог пакідаць пакой.

Адным з маіх першых абавязкаў пасля выздараўлення было пазнаёміць Клерваля з некаторымі ўніверсітэцкімі прафесарамі. Робячы гэта, я перажыў нямала непрыемных момантаў, што вярэдзілі раны, ад якіх пацярпеў мой розум. 3 тае згубнае ночы, калі скончылася мая праца і пачаліся няўдачы, я рашуча ўзненавідзеў само слова «прыродазнаўства». Нават калі здароўе вярнулася да мяне, адзін выгляд хімічных прыбораў мог вярнуць агонію нервовага прыпадку. Анры заўважыў гэта і прыбраў усе інструменты з маіх вачэй. Ён таксама пасяліў мяне ў іншы пакой, бо зразумеў, што я не люблю таго, дзе мясцілася мая былая лабараторыя. Але гэта ўсё сышло на нішто, калі я наведаў сваіх прафесараў. Мсьё Вальдман прынёс мне сапраўдную пакуту, іпчыра і горача пахваліўшы мае дзівосныя навуковыя поспехі. Ён хутка зразумеў, што тэма мне непрыемная, але памылкова патлумачыў мае пачуцці сціпласцю і перавёў размову ад маіх поспехаў да ўласна навуковых пытанняў, відавочна, каб даць мне сябе праявіць. Што я мог? Ён хацеў мяне парадавапь, а ў выніку — катаваў. Здавалася, ён асцярожна, адзін за адным, раскладваў перада мной інструменты, якімі пасля аддасць мяне маруднай і пакутлівай смерці. Мяне калаціла ад яго словаў, але я стараўся не паказваць, што мне балюча. Клерваль, які заўсёды хутка заўважаў і ўлоўліваў пачуцці інпіых, змяніў тэму размовы, спаслаўпіыся на поўную недасведчанасць, і мы загаварылі пра болып агульныя рэчы. Я падзякаваў сябру ў думках, але ўголас нічога не сказаў. Я бачыў, што ён здзіўлены, але не спрабуе выцягнуць мой сакрэт, і хаця любоў да яго змешвалася ўва мне з бязмежнай павагай і захапленнем, я не наважваўся расказаць яму пра па-

дзею, што так часта ўсплывала ва ўспамінах, бо баяўся, што гэта толькі глыбей пашкодзіць мой розум.

Мсьё Крэмпэ быў не такім кемлівым, і ў маім тагачасным стане абвостранае адчувальнасці яго грубаватыя панегірыкі прынеслі яшчэ болып болю, чым прыхільныя пахвалы мсьё Вальдмана.

— О, гэты чарцяка! — усклікаў ён. — Кажу вам, мсьё Клерваль, ён перасягнуў усіх нас. Можаце таропіцца на мяне колькі захочаце, але гэта праўда. Маладзён, які пару гадоў таму верыў Карнэлію Агрыпу як Евангеллю, абышоў увесь універсітэт! Калі так пойдзе і далей, мы ўсе тут страцім спакой. Так-так, — працягваў ён, заўважыўшы мой пакутніцкі выраз твару, — мсьё Франкенштайн сціплы — цудоўная якасць для маладога чалавека. Маладым людзям не варта фанабэрыцца, мсьё Клерваль. I я ў маладосці быў сціплы, але надоўга гэтага не хапае.

Тут мсьё Крэмпэ перайшоў да самаўсхваленняў, забыўшыся, на пічасце, пра тэму, якая так мяне трывожыла.

Клерваль ніколі не падзяляў мае любові да прыродазнаўчых навук: ён, у адрозненне ад мяне, цікавіўся філалогіяй. Ён прыйшоў ва ўніверсітэт, каб вывучаць усходнія мовы і рыхтавацца да кар’еры, якую сабе вызначыў. Поўны рашучасці зрабіцца знакамітым, ён звярнуў увагу на Усход, дзе адкрываліся магчымасці для яго прадпрымальнага духу. Яго прыцягвалі персідская, арабская і санскрыт, і ён хутка схіліў да гэтых заняткаў і мяне. Бяздзейнасць заўсёды мяне стамляла, і цяпер я, узненавідзеўшы ранейшыя заняткі, хацеў абстрагавацца ад сваіх думак, таму адчуў вялікую палёгку, займаючыся разам з сябрам і знаходзячы ў працах усходніх аўтараў не новыя веды, а суцяшэнне. Я не шукаў, як ён, навуковай асновы гэтых дыялектаў і не хацеў ад іх ніякае карысці — толькі часовае забавы. Я чытаў, толькі каб зразумець сэнс твораў, і мае высілкі былі ўзнагароджа-

ныя. Іх меланхалічнасць супакойвала, а радасць узвышала мацней, чым радасць ад чытання аўтараў любой іншай краіны. Калі чытаеш усходніх пісьменнікаў, жыццё нібы ператвараецца ў цёплыя сонечныя промні і ружавы сад, ва ўсмешкі і хмурыя погляды чароўнай праціўніцы, у полымя, што спальвае тваё сэрца. Як гэта адрозніваецца ад мужнай і гераічнай паэзіі Грэцыі і Рыма!

Так мінула лета. Маё вяртанне ў Жэневу было прызначанае на канец восені, але адклалася праз некалькі здарэнняў, прыйшлі зіма і снег, дарогі зрабіліся непраходнымі, і паездка зноў перанеслася на вясну. Я перажываў праз гэтую затрымку, бо прагнуў пабачыць родны горад і любімых сяброў. Маё вяртанне так адклалася толькі таму, што я не хацеў пакідаць Клерваля ў незнаёмым месцы, пакуль у яго не з’явяцца там знаёмцы. Зрэшты, зіму мы прабавілі весела, і, хаця вясна была надзіва позняй, калі яна прыйшла, яе прыгажосць прымусіла нас забыць пра яе спазненне.

Надышоў травень, і я штодня чакаў ліста, які б прызначыў дзень майго ад’езду, калі Анры прапанаваў мне пешую вандроўку па ваколіцах Інгалыптата, каб я мог развітацца з мясцінамі, дзе так доўга жыў. Я ахвотна пагадзіўся, бо любіў гуляць, а Клерваль заўжды быў маім любімым спадарожнікам у шпацырах па нашых родных ваколіцах.

Мы вандравалі два тыдні. Mae здароўе і настрой даўно аднавіліся, а гаючае паветра, падарожныя прыгоды і размовы з сябрам дадаткова падмацоўвалі мяне. Заняткі адарвалі мяне ад іншых студэнтаў і зрабілі нелюдзімым, але Клерваль абудзіў у маім сэрцы найлепшыя пачуцці: ён зноў навучыў мяне любіць кожную часцінку прыроды і вясёлыя твары дзяцей. Цудоўны сябар! Як шчыра ты любіў мяне і імкнуўся ўзняць мой дух да аднаго ўзроўню са сваім! Сябелюбныя памкненні звязалі і абмежавалі мяне, але ты сваёй пяіпчотай і адданасцю сагрэў і раскрыў

маё сэрца — я зноў зрабіўся гэткім жа радасным, як і раней, калі любіў і быў любімы ўсімі і не меў клопатаў і трывог. Калі я бываў шчаслівы, неадушаўлёная прырода магла выклікаць ува мне чароўныя пачуцці. Яснае неба і зялёныя палі дарылі мне асалоду. Тая пара сапраўды была боская: у жывых агароджах квітнелі веснавыя кветкі і ўжо хаваліся ў пупышках летнія. Мяне не турбавалі думкі, якія ціснулі ўвесь мінулы год, нягледзячы на намаганні адагнаць іх.

Анры радаваўся маёй весялосці; ён і сам імкнуўся весяліць мяне і адначасова шчыра дзяліўся эмоцыямі, што перапаўнялі яго душу. Яго розум тады ўражваў мяне: у яго словах было столькі натхнення, і часта, пераймаючы арабскіх і персідскіх пісьменнікаў, ён прыдумляў поўныя фантазій і жарсці гісторыі. Іншым жа разам ён чытаў мае ўлюбёныя вершы ці ўцягваў у надзвычай дасціпныя спрэчкі.

Мы вярнуліся ў каледж у нядзелю ў другой палове дня; сяляне танчылі, і мы сустракалі толькі вясёлых і шчаслівых людзей. Я сам быў у гуморы і адчуваў бязмежную ўзнёслую радасць.

Раздзел VII

Па вяртанні я знайшоў наступны ліст ад бацькі:

Мой мілы Віктар!

Мяркую, ты нецярпліва чакаў ліста, які б прызначаў дату твайго вяртання да нас, і я спачатку хацеў напісаць толькі пару радкоў, назваўшы адно дзень, калі буду чакаць цябе. Але ў такой дабрыні было б шмат жорсткасці, і я ад яе адмаўляюся. Ты ўразішся, сыне, калі, чакаючы шчырай і радаснай сустрэчы, знойдзеш тут гора і слёзы! Але як, Віктар, расказаць пра нашае няшчасце? Доўгая

адсутнасць не мусіла зрабіць цябе менш адчувальным да нашых радасцяў і перажыванняў — дык як мне прынесці такую пакуту майму сыну, якога так даўно няма побач? Я хапеў бы падрыхтаваць цябе да жахлівае навіны, але ведаю, што гэта немагчыма: нават цяпер твае вочы, відаць, праглядаюць старонку, іпукаючы жахлівых навінаў.

Ўільям памёр — гэтае мілае дзіцятка, чые ўсмешкі радавалі і грэлі маё сэрца, гэтае пяшчотнае і такое вясёлае дзіцятка! Віктар, яго забілі.

Я не буду спрабаваць суцешыць цябе, проста раскажу, як гэта здарылася.

У мінулы чацвер (сёмага траўня) я, мая пляменніца і два твае браты пайшлі на шпацыр у Пленпале. Вечар быў цёплы і спакойны, і мы зайшлі далей, чым звычайна. Ужо шарэла, калі мы падумалі вяртацца, і тут убачылі, што Ўільям і Эрнэст, якія ііплі наперадзе, зніклі з вачэй. Мы прыселі адпачыць і пачакаць іх. Неўзабаве да нас падышоў Эрнэст і спытаў, ці не бачылі мы Ўільяма. Яны гулялі ў хованкі, малодшы пабег схавацца, і Эрнэст доўга і марна шукаў яго, а потым чакаў, але той не вярнуўся.

Гэта ўстрывожыла нас, і мы піукалі хлопчыка да ночы, пакуль Элізабэт не разважыла, што ён мог пайсці дадому. Але і там яго не было. Мы вярнуліся да попіукаў, ужо з паходнямі, бо я не мог супакоіцца, думаючы, што мой маленькі сынок згубіўся сярод туманаў і росаў ночы. Элізабэт таксама вельмі пакутавала. А пятай ранку я знайшоў свайго любага хлопчыка, зусім нядаўна такога шчаслівага і здаровага, на траве, нерухомага і шэрага: на яго шыі былі адбіткі пальцаў забойцы.

Яго перанеслі дадому, і, убачыўшы мой твар, на якім так відавочна адлюстраваліся пакуты, Элізабэт усё зразумела. Яна захацела ўбачыць Ўільяма. Я хацеў стрымаць яе, але яна настаяла. Увайшоўшы ў пакой, дзе ён

ляжаў, яна адразу ж агледзела шыйку ахвяры і, пляснуўшы ў далоні, усклікнула:

— О, Божа! Я забіла маё мілае дзіцятка!

Яна страціла прытомнасць і ледзь ачуняла — каб толькі плакаць і ўздыхаць. Яна сказала, што ў той самы вечар Ўільям упрошваў яе дазволіць яму надзець вельмі каіптоўную мініяцюру, якую яна атрымала ад свае маці. Медальён знік, і няма сумненняў, што гэта ён прывабіў забойцу. Пакуль мы не знайшлі слядоў нягодніка, хаця ўсе нашыя высілкі скіраваныя на яго пошук. Але гэта не дапаможа ажывіць майго любімага Ўільяма!

Вяртайся, мілы Віктар, ты адзін зможаш супакоіць Элізабэт. Яна бесперастанна плача і несправядліва абвінавачвае сябе ў яго смерці. Яе словы разрываюць мне сэрца. Мы ўсе няпічасныя, і хіба гэта не падштурхне цябе, сыне, вярнуцца і быць нашым суцяшальнікам? Бедная твая маці! Ах, Віктар! Я дзякую Богу за тое, што яна не дажыла да гэтага моманту і не ўбачыла жорсткай, скрушнай смерці свайго малодшага дзіцяці!

Вяртайся, Віктар, толькі не з думкамі пра помсту забойцу, а з мірам і любоўю, якія залечаць, а не развярэдзяць нашыя раны. Вяртайся ў дом жалобы, мой сябра, але з дабрынёй і пяшчотай да тых, хто цябе любіць, а не з нянавісцю да ворагаў.

3 любоўю, твой няшчасны бацька

Альфонс Франкенштайн Жэнева, 12 траўня 17**

Клерваль, які назіраў за выразам майго твару, пакуль я чытаў ліст, здзівіўся, чаму радасць ад новых сяброўскіх вестак замянілася адчаем. Я кінуў ліст на стол і закрыў твар рукамі.

— Дарагі Франкенштайн! — усклікнуў Анры, пачуўшы мой горкі ўсхліп. — Няўжо цябе чакаюць няшчасці? Дарагі сябра, раскажы, што здарылася!

Я паказаў яму на ліст, а сам ў найвялікшым кваляванні захадзіў па пакоі туды-сюды. Калі Клерваль прачытаў пра маю бяду, з яго вачэй таксама паліліся слёзы.

— Я не магу суцешыць цябе, сябра, — сказаў ён, — твой боль яевылечны. Але што ты намерваешся рабіць?

— Неадкладна ехаць у Жэневу. Хадзем, .Хнры, замовім коні.

Пакуль мы ішлі, Клерваль спрабаваў мяне неяк суцешыць, але мог толькі выказаць шчырае спачуванне.

— Бедны Ўільям! — сказаў ён. — Мілае чароўнае дзіця — цяпер яно сустрэлася са сваёй маці-анёлам! Любы, хто бачыў яго, радаснага і здаровага, юнага і прыгожага, аплача яго заўчасную смерць! Памерці так жахліва, адчуць на шыі рукі забойцы! Тысячу разоў забойца той, хто знішчыў такое пічаснае і чыстае стварэняе! Бедны хлопчык! Толькі адно суцяіпэнне мы маем: пакутуюць і плачуць яго сябры, ён жа — спачывае. Яго пакуты скончыліся, боль назаўсёды знік. Зямля ахутала ягэ пяшчотнае цела, і ён не ведае гора. He яго трэба цяпэр шкадаваць, а тых няшчасных, што засталіся жыць.

Так казаў Клерваль, пакуль мы ішлі праз «улкі. Яго словы адбіваліся ў маёй галаве, і пазней я згадваў іх у адзіноце. Але цяпер, як толькі з’явіліся коні, я хутка сеў у экіпаж і развітаўся з сябрам.

Паездка была вельмі сумнай. Спачатку я спяшаўся, каб суцешыць няшчасных любых сваякоў, але даехаўшы да роднага гарадка, запаволіўся. Я ледзь вьгтрымліваў наплыў пачуццяў, што ахапілі мяне. Я праязджаў мясціны, знаёмыя з дзяцінства, не бачаныя ўжо шэсць гадоў. Як, напэўна, за гэты час усё змянілася! Вось адбылася адна раптоўная і пакутлівая змена, але тысяча дробязяў магла выклікаць тысячы іншых метамарфозаў — менш відавочных, аднак, магчыма, не менш выраіпальных. Страх апанаваў мяне, і я ўжо не спяшаўся, баючыся тысячы безназоўных бедаў, хаця і не мог іх назваць.

Два дні я заставаўся ў Лазане, адчуваючы роспач. Сузіраў возера: яго воды былі ціхія, усё вакол — спакойнае, і снежныя горы, «прыродныя палацы»*, не змяніліся. Паступова спакой і нябесная прыгажосць месца ажывілі мяне, і я паехаў далей.

Дарога бегла па беразе возера, якое звужалася непадалёк ад майго роднага гарадка. Я пазнаваў ужо чорныя схілы Юры і бліскучую вяршыню Манблана і плакаў, як дзіця. «Мілыя горы! Маё цудоўнае возера! Як вы сустрэнеце свайго вандроўніка? Вашыя вяршыні чыстыя, неба і возера — блакітныя і спакойныя. Гэта абяцаны мір ці кпіны з маіх няшчасцяў?»

Баюся, сябра, што стамляю вас перадгісторыяй і яе падрабязнасцямі, але тое былі яшчэ параўнальна пічаслівыя дні, і я згадваю іх з прыемнасцю. Мой край, любы край! Толькі зямляк зразумее захапленне, з якім глядзеў я на твае рэкі, твае горы і асабліва на тваё чароўнае возера!

Аднак калі я наблізіўся да дома, гора і страх зноў апанавалі мяне. Вечарэла, я перастаў бачыць цёмныя горы і пазмрачнеў. Краявід пачаў здавацца мне цьмяным і неабсяжным уладаннем ліха, і я прадбачыў, што лёс прысудзіў мне зрабіцца самым няшчасным з людзей. Ах! Я напрарочыў сабе праўду і памыліўся толькі ў адным — уяўленыя мной няпічасці не складалі і сотай часткі таго, што мне было наканавана перажыць.

Было ўжо зусім цёмна, калі я пад’ехаў да ваколіц Жэневы. Браму ўжо зачынілі, і давялося пераначаваць у Сэшэроне, вёсачцы за палову льё ад горада. Неба было ясным, і, я, не могучы заснуць, вырашыў схадзіць на месца, дзе забілі беднага Ўільяма. Я не мог прайсці праз горад, а таму паплыў да Пленпале лодкай. Падчас гэтай кароткай паездкі я ўбачыў маланкі, што малявалі вакол вяршыні Манблана найпрыгажэйшыя фігуры. Набліжаўся шторм, і, прыстаўшы да берага, я ўзышоў на невысокі

ўзгорак, каб паназіраць за ім. I вось ён абрынуўся на зямлю, хмары схавалі нябёсы, і хутка я адчуў першыя вялікія кроплі дажджу, моц якога імкліва ўзрастала.

Я ўзняўся і пакрочыў далей, хоць з кожнай хвілінай цемра згушчалася, а навальніца ўзмацнялася і над галавой жахліва грымеў гром. Яму адказвала рэха з ЛеСалеў, Юры і Савойскіх Альпаў, яркія выбліск_ маланак асляплялі мяне, асвятляючы возера і ператвараючы яго ў суцэльную паласу агню, і тады на момант усё ахоплівала непраглядная цемра, пакуль вока не ўзнаўлялася пасля сляпучага сполаху. Навальніца, як гэта часта бывае ў Швейцарыі, бушавала адначасова ў розных частках неба. Найбольш грымела на поўначы горада. над той часткай возера, што ляжыць паміж мысам Бэльрыў і вёсачкай Капэ. Іншая бура асвечвала слабымі водліскамі Юру, яшчэ адна то хавала ў цемры, то выхоплівала з яе гару Ле-Моль на ўсходзе ад возера.

Назіраючы за навальніцай, такой прыгожай, хоць і страшнай, я хуткім крокам ішоў наперад. Высакародная вайна ў небе натхняла мяне; я заламаў рукі і гучна ўсклікнуў:

— Ўільям, мілы анёл! Вось тваё пахаванне, вось твая паніхіда!

I тут я заўважыў у змроку постаць, што крабіралася сярод дрэваў. Я застыў і ўгледзеўся ў яе — я не мог памыляцца. Бляск маланкі высветліў яе, і я яскрава ўбачыў абрысы гэтай істоты — яе гіганцкі раст, яе немагчыма брыдкая для чалавека звыродлівасць імгненна пацвердзілі, што перада мной пачварны, агідны, створаны мною дэман. Што ён тут рабіў? Ці мог ён — ад аднае гэтае думкі я скалануўся — быць забойцам майго брата? He паспела гэтая здагадка прыйсці да мяне, як я зразумеў яе слушнасць; мае зубы застукаталі, і мне давялося абаперціся на дрэва, каб не ўпасці. Постаць хутка праскочыла міма мяне і знікла ў змроку. Ніводны чалавек не

змог бы забіць чароўнае дзіця. Забойцам быў ён\ Я не мог гэтага адмаўляць. Сама мая думка неаспрэчна гэта даказвала. Я хацеў быў пагнацца за д’яблам, але гэта было бессэнсоўна, бо ў наступнай успышцы я ўбачыў яго сярод камянёў на схіле Ле-Салеў, што на паўднёвай мяжы Пленпале. Ён хутка дабраўся да вяршыні і знік.

Я не мог зварухнуцца. Гром сціх, але дождж працягваўся, і ўсё было ахутана цемрай. Я аднавіў у думках падзеі, якія датуль спрабаваў забыць: усю сваю паспяховую працу, з’яўленне ажылага твора маіх рук ля свайго ложка, яго знікненне. Два гады мінула з тае ночы, калі ён атрымаў жыццё; ці было гэта яго першае злачынства? Ах! Я прывёў у свет заганную пачвару, што цешылася болем і крывёй, — хіба не яна забіла майго брата?

Ніхто не зразумее, які пакуты я перанёс у тую ноч, якую правёў, замёрзлы і прамоклы, пад адкрытым небам. Але ліхога надвор’я я не заўважаў: маё ўяўленне поўнілася карцінамі жаху і адчаю. Я думаў пра істоту, якую выпусціў блукаць сярод людзей і надзяліў воляй і сілай дасягаць жахлівых мэтаў — такіх, як учыненае ёй нядаўна злачынства, — і яна здавалася мне ледзь не вампірам мае ўласнае душы, які вылез з магілы, каб знішчыць усё мне дарагое.

Развіднела, і я адправіўся ў горад. Браму ўжо адчынілі, і я паспяшаўся да бацькавага дома. Першым маім памкненнем было расказаць усё, што я ведаю пра забойцу, і тут жа арганізаваць пагоню. Але я завагаўся, калі паразважаў над гісторыяй, якую мусіў расказаць. Істота, якую я стварыў і надзяліў жыццём, сустрэлася мне апоўначы сярод абрываў недасяжнае гары. Згадаў я і нервовую ліхаманку, якая авалодала мной, калі я ўпершыню сустрэўся з гэтым д’яблам, — у вачах інпгых яна ператворыць маю гісторыю, і без гэтага невераемную, у трызненне. Я зразумеў, што калі б сам пачуў яе, то палічыў бы апавядальніка вар’ятам. Акрамя таго, дзіўная прырода

пачвары дапамагла б ёй схавацца ад пошукаў, нават калі б я і пераканаў сваякоў у іх неабходнасці. Дый якая ад іх карысць? Хто арыштуе істоту, здольную ўскараскацца на непрыступны Ле-Салеў? Такія роздумы схілілі мяне да таго, што найлепшае рашэнне — маўчаць.

Было каля пяці раніцы, калі я зайшоў у бацькаў дом. Я папрасіў слуг не хваляваць сям’ю і пайшоў у бібліятэку чакаць звычайнага часу абуджэння маіх родных.

Шэсць гадоў мінула, прайшло як сон, калі не лічыць аднаго непапраўнага следу, — і я стаяў у тым жа месцы, дзе апошні раз абняў бацьку перад ад’ездам у Інгалыптат. Любімы і паважаны бацька! Такім ён застаўся для мяне. Я глядзеў на партрэт маці, што стаяў на каміне. Намаляваны паводле жадання майго бацькі, ён быў у стылістыцы гістарычных палотнаў — Караліна Бафор на ім у адчаі кленчыла ля труны свайго памерлага бацькі. Яе вопратка была жабрацкай, шчокі — бледнымі, але ў ёй было столькі годнасці і красы, што адмаўлялі любое шкадаванне. Тут жа стаяў мініяцюрны партрэт Ўільяма, і калі я зірнуў на яго, у мяне пацяклі слёзы. У гэты час увайшоў Эрнэст: ён чуў, як я прыбыў, і паспяшаўся прывітаць мяне. Ён сустрэў мяне з сумнай радасцю.

— Вітаю, мілы Віктар, — сказаў ён. — Ах, калі б ты прыехаў тры месяцы таму, то заспеў бы нас вясёлымі і шчаслівымі. Але ты вярнуўся цяпер, каб раздзяліць з намі нашае невылечнае гора. Твая прысутнасць, спадзяюся, крыху суцешыць бацьку, зусім раздаўленага няшчасцем, і ты ўпэўніш Элізабэт не абвінавачваць сябе і не катаваць. Бедны Ўільям! Ён быў нашым гонарам і нашым улюбёнцам!

Слёзы цяклі з вачэй майго брата, і мяне ўсяго сціснула смяротная скруха. Раней я толькі ўяўляў гора ў нашым доме, рэчаіснасць жа аказалася для мяне новай, не менш жахлівай бядой. Я спрабаваў супакоіць Эрнэста і распытваў яго пра бацьку і тую, каго называў кузінай.

— Ёй болып за ўсіх патрэбнае суцяшэнне, — сказаў Эрнэст, — бо яна абвінавачвае сябе ў яго смерці, і гэта робіць яе вельмі няшчаснай. Але цяпер, калі забойцу знайшлі...

— Забойцу знайшлі?! Вялікі Божа! Як гэта магчыма? Хто мог злавіць яго? Гэта немагчыма — як абагнаць вецер ці саломінкай спыніць горную плынь. Я сам бачыў яго — яшчэ гэтай ноччу ён быў на волі!

— He разумею, пра што ты, — здзіўлена адказаў брат, — але вынік расследавання паглыбіў нашую бяду. Ніхто спачатку не мог паверыць, а Элізабэт не верыць і цяпер, нягледзячы на ўсе доказы. Ды і хто б мог падумаць, што Жустына Морыц, такая добрая і такая ўсім нам адданая, раптам пойдзе на жахлівае злачынства?

— Жустына Морыц? Бедная, бедная дзяўчына, яе абвінавацілі? Але гэта памылка, усе ведаюць гэта і не вераць, праўда, Эрнэст?

— Ніхто не верыў, але пасля высветліліся пэўныя абставіны, якія амаль прымусілі нас пераканацца. Да таго ж яна так дзіўна паводзілася, што, баюся, месца сумненням не застаецца. Сёння суд, і ты сам усё пачуеш.

I ён расказаў мне, што тым самым ранкам, калі ўсе дазналіся пра забойства беднага Ўільяма, Жустына захварэла і праляжала ў ложку некалькі дзён. У гэты час служанка, пераглядаючы вопратку, у якой яна была ў ноч забойства, знайшла у кішэні мініяцюру мае маці, якая лічылася матывам. Служанка адразу паказала медальён іншай, і тая, не сказаўшы сям’і ні слова, пайшла ў суд. На аснове яе паказанняў Жустыну затрымалі. Пачуўшы абвінавачанне, бедная дзяўчына толькі ўзмацніла падазрэнні сваім надзвычайным замяшаннем.

Аднак гэтая дзіўная гісторыя мяне не пераканала, і я настойліва паўтарыў:

— Вы ўсе памыляецеся. Я ведаю забойцу. Жустына, бедная добрая Жустына, невінаватая.

У той момант увайшоў бацька. Я ўбачыў на яго твары сляды глыбокіх пакутаў, але ён пастараўся сустрэць мяне бадзёра. Абмяняўшыся жалобнымі вітаннямі, мы ўжо былі гатовыя перайсці на тэмы, не звязаныя з нашай бядой, як Эрнэст усклікнуў:

— Вялікі Божа, тата! Віктар кажа, што ведае забойцу беднага Ўільяма!

— На жаль, мы таксама, — адказаў бацька, — хоць лепей бы я ніколі не ўведаў праўды, чым знайшоў столькі няўдзячнасці і заганнасці ў той, якую так высока цаніў.

— Мой мілы бацька, вы памыляецеся: Жустына невінаватая.

— Калі так, дай Божа, каб яе не прызналі вінаватай. Сёння суд, і я спадзяюся, шчыра спадзяюся, што яе апраўдаюць.

Яго словы мяне супакоілі. Я быў цвёрда ўпэўнены, што ні Жустына, ні любы іншы чалавек не вінаваты ў гэтым забойстве. Таму я не баяўся, што нейкі ўскосны доказ акажацца такім пераканаўчым, каб яе асудзілі. Шырока агучыць сваю версію я не мог: мой жахлівы расказ падаўся б простым людзям вар’яцкім. Хто, акрамя мяне, яго творцы, паверыў бы ў існаванне жывога помніка саманадзейнасці, які я выпусціў у свет?

Хутка да нас далучылася Элізабэт. Яна змянілася з тае пары, калі я бачыў яе апошні раз, дадаўшы хараства, якое шматкроць пераўзыходзіла яе дзіцячую прывабнасць. У ёй была ўсё тая ж чысціня, тая ж жывасць — a цяпер яшчэ і чуллівасць, і разумнасць. Яна з найвялікшай прыязнасцю прывітала мяне.

— Твой прыезд, мілы кузэн, — сказала яна, — напаўняе мяне надзеяй. Магчыма, ты знойдзеш як уратаваць бедную невінаватую Жустыну. Ах, хто ў бяспецы, калі яна абвінавачаная? Я веру ў яе невінаватасць гэтак жа, як у сваю. Нашае няпічасце зрабілася ўдвая цяжэйшым:

мы не толькі страцілі чароўнага хлопчыка, але можам страціць і бедную дзяўчыну, якую я пічыра люблю і якой пагражае яшчэ горшая смерць. Калі яе асудзяць, я ніколі болып не зведаю радасці. Але не, я не веру ў гэта, яе не асудзяць, і тады я зноў буду шчаслівай, нават нягледзячы на сумную смерць маленькага Ўільяма.

— Яна невінаватая, мая Элізабэт, — сказаў я, — і гэта дакажуць. He бойся нічога і з радасцю вер у яе хуткае апраўданне.

— Які ты добры і велікадушны! Усе астатнія вераць у яе вінаватасць, і гэта робіць мяне няшчаснай: я ж ведаю, што гэта немагчыма, і перадузятасць гэтых людзей выклікае ўва мне безнадзейнасць і адчай.

Яна заплакала.

— Любая пляменніца, — сказаў бацька, — асушы свае слёзы. Калі яна, як ты лічыпі, невінаватая, даверся нашым справядлівым законам, а я паклапачуся, каб яе судзілі без перадузятасці.

Раздзел VIII

Мінула некалькі сумных гадзін да адзінаццатай, калі пачынаўся суд. Мой бацька і рэшта сям’і мусілі выступаць сведкамі, і я далучыўся да іх. Гэта быў сапраўдны здзек з правасуддзя, які прымусіў мяне страшна пакутаваць. Суд мусіў вырашыць, ці загіне ў выніку маіх беззаконных эксперыментаў і маёй цікаўнасці яшчэ адзін чалавек — яго чакала найжудаснейшая смерць і ганьба, якая мусіла назаўсёды закляйміць Жустыну таўром злачынцы; першай жа ахвярай было ўсмешлівае дзіця, чыстае і радаснае. Жустына была годнай дзяўчынаю і мела якасці, што абяцалі ёй шчаслівае жыццё, — і цяпер яе чакалі прыніжэнне і гібель, а прычынай быў я! Ды я б хутчэй тысячу разоў прызнаў сябе вінаватым, каб

яе апраўдалі, але мяне не было тут тады — і мая заява падалася б трызненнем вар’ята і не дапамагла б той, што пацярпела праз мяне.

Жустына выглядала спакойнай. Яна была ў жалобе, a яе твар, заўсёды жвавы, пад уплывам маркоты зрабіўся надзвычай прыгожым. Яна, упэўненая ў сваёй невінаватасці, не дрыжала, хоць на яе глядзелі і пракліналі тысячы. Прысутныя не зважалі на яе прыгажосць, якая ў іншым выпадку магла б выклікаць спагаду, бо ўяўлялі жудаснае ліхадзейства, у якім яе падазравалі. Яна здавалася ціхамірнай, хоць гэтая ціхамірнасць відавочна была вымушанай; паколькі яе збянтэжанасць палічылі за доказ віны, яна спрабавала трымацца мужна. Увайшоўшы ў судовую залу, яна адразу агледзелася і хутка знайшла нас. У гэты момант на яе вачах з’явіліся слёзы, але яна хутка пераадолела сябе і паглядзела з сумнай цеплынёй, якая пацвярджала яе невінаватасць.

Працэс пачаўся, і пасля прамовы абвінаваўцы выклікалі некалькі сведак. Супраць Жустыны было некалькі нечаканых фактаў, якія маглі пераканаць у яе віне кожнага, хто не меў такіх доказаў, як я. Усю тую ноч яе не было дома, а ранкам гандлярка бачыла яе недалёка ад месца забойства, і калі жанчына спытала, што яна там робіць, Жустына з дзіўным выглядам дала збянтэжаны і цьмяны адказ. Яна вярнулася дадому каля васьмі, а на пытанне, дзе была ноччу, адказала, што шукала дзіця, і пачала ўпарта дапытвацца, ці няма пра яго навінаў. Калі ёй паказалі цела, у яе пачалася істэрыка, і яна на некалькі дзён злегла. Пасля ёй прадэманстравалі медальён, які знайшоўся ў яе кішэні, і калі Элізабэт трымтліва прызнала, што гэта той самы, які яна надзела на шыю дзіцяці за гадзіну да яго знікнення, залу напоўніў гоман абурэння і жаху.

У Жустыны спыталі, што яна можа сказаць у сваю абарону. Пакуль ішоў працэс, выраз яе твару змяніўся.

Цяпер на ім былі напісаныя здзіўленне, жах, пакута. Часам яна ледзь стрымлівала слёзы, але калі трэба было выступаць, яна сабралася і загаварыла гучным, хоць і зрывістым, голасам.

— Бачыць Бог, — сказала яна, — што я цалкам невінаватая, але разумею, што адна такая заява мяне не абароніць. Я хачу даць простае тлумачэнне фактам, якія выкарыстоўваюцца супраць мяне, і спадзяюся, што сам мой характар схіліць суддзяў прыхільна да мяне паставіцца, хоць падзеі здаюцца ім сумнеўнымі і падазронымі.

Яна расказала, што з дазволу Элізабэт правяла вечар напярэдадні забойства ў Шэнэ — вёсачцы за льё ад Жэневы, дзе жыве яе цётка. Вяртаючыся адтуль каля дзявятай, яна сустрэла чалавека, які спытаў, ці не бачыла яна зніклае дзіця. Яна ўстрывожылася і некалькі гадзін пгукала яго, а потым гарадскую браму зачынілі, і ёй давялося прабавіць рэшту ночы ў свірне ля аднаго дома, гаспадароў якога яна добра ведала і таму не хацела іх турбаваць. Заснуць яна не змагла, хіба толькі на некалькі хвілін уранку, але чыесьці крокі яе абудзілі. Ужо развіднела, і яна пакінула свой прыстанак, каб зноў шукаць майго брата. Калі яна і прайшла недалёка ад месца забойства, то сама гэтага не ведала. Калі гандлярцы яна здалася збянтэжанай, то гэта не дзіўна: яна правяла ноч без сну і дагэтуль нічога не ведала пра лёс беднага Уільяма. Што да мініяцюры, то тут яна нічога не можа патлумачыць.

— Я разумею, — працягвала няшчасная ахвяра, — як неспрыяльна склаліся для мяне абставіны, але я не здольная даць гэтаму тлумачэння. Я нічога не ведаю, і мне застаецца толькі здагадвацца, як медальён трапіў мне ў кішэню. Але і тут я губляюся. Мне здаецца, што ў мяне няма ворагаў і ніхто не хоча мяне знішчыць. Можа, гэта зрабіў забойца? Але ў яго не было магчымасці,

а калі і была, то навошта яму красці каштоўнасць, каб так хутка з ёй расстацца?

Я аддаюся ў рукі справядлівых суддзяў, хоць і ні на што не спадзяюся. Прашу толькі апытаць некалькіх сведак, якія змогуць расказаць пра мяне, і калі іх паказанні не пераважаць маю меркаваную віну, карайце мяне, хоць, клянуся ратаваннем свае душы, я невінаватая.

Выклікалі некалькі сведак, якія ведалі дзяўчыну шмат гадоў, і яны добра адгукаліся пра яе, але страх і агіда да злачынства, у якім яе падазравалі, зрабілі іх пужлівымі і нерашучымі. Элізабэт убачыла, што апошняя надзея абвінавачанай на добрыя водгукі пра яе цудоўны характар і бездакорныя паводзіны знікае, і, нягледзячы на хваляванне, папрасіла дазволу выступіць перад судом.

— Я — кузіна няшчаснага забітага дзіцяці, — сказала яна, — ці, хутчэй, яго сястра, бо выхоўвалася і жыла ў ягоных бацькоў яшчэ да яго нараджэння. Хтосьці можа палічыць, што мне не варта тут выступаць, але калі я бачу, што чалавек можа загінуць праз баязлівасць сваіх нібыта сяброў, я мушу выступіць замест іх. Я добра знаёмая з абвінавачанай. Я жыла з ёй у адным доме, спачатку пяць, а пасля яшчэ амаль два гады. Увесь гэты час яна здавалася мне верным і велікадушным чалавекам. Яна з найвялікшай любоўю і стараннасцю даглядала мадам Франкенштайн, маю цётку, падчас яе апошняе хваробы, а потым і сваю немачную маці, выклікаючы захапленне ва ўсіх, хто яе ведаў, пасля чаго зноў перасялілася ў дом майго дзядзькі, дзе ўсе яе любілі. Яна была вельмі прывязаная да памерлага хлопчыка і ставілася да яго як самая адданая маці. Нягледзячы на ўсе сведчанні супраць яе, я ўпэўненая ў яе поўнай невінаватасці. У яе не было ніякіх матываў, а што да галоўнага доказу, гэтага медальёна, то калі б яна папрасіла, я б ахвотна ёй яго падарыла — так я яе люблю і цаню.

Простыя і рашучыя словы Элізабэт выклікалі ў зале ўхвальны гоман, аднак гэтае ўхваленне было прызначанае высакароднай заступніцы, а не беднай Жустыне, якую натоўп з новай сілай абвінавачваў цяпер япічэ і ў самай чорнай няўдзячнасці. Падчас прамовы Элізабэт яна плакала, але нічога не адказвала. Сам я цягам усяго суду надзвычай хваляваўся і пакутаваў, бо верыў у яе невінаватасць, ведаў дакладна. Ці мог дэман, які (у чым я ні імгнення не сумняваўся) забіў майго брата, дзеля свае пякельнае асалоды давесці невінаватую да ганьбы і смерці? Я не мог трываць такога жаху, і калі з гоману ў зале і выразу твараў суддзяў зразумеў, што няшчасная ахвяра ўжо асуджаная, то ў адчаі выбег з залы. Я пакутаваў болып за абвінавачаную: яе падтрымлівала ўласная чысціня, маю ж дуіпу катавалі іклы сумлення, вырвацца з якіх я не мог.

Ноч я правёў жахліва. Ранкам я пайшоў у суд; мае вусны і горла перасохлі. Я не хацеў задаваць пагібельнае пытанне, але мяне там ведалі і здагадаліся пра прычыну майго прыходу. Суддзі ўжо прагаласавалі, і іх вырак быў аднагалосны: Жустына вінаватая.

Я не магу апісаць тое, што адчуў тады. Пачуццё жаху было мне вядомае і раней, і я спрабую знайсці для яго апісання адпаведныя выразы, але словы не могуць перадаць адчаю, што сціснуў мне тады сэрца. Чалавек, да якога я звярнуўся, дадаў, што Жустына прызнала сваю віну.

— У такім відавочным выпадку, — патлумачыў ён, — гэта наўрад ці было абавязковым, але я ўсё адно рады, бо насамрэч ніводнаму суддзю не хочацца абвінавачваць паводле ўскосных доказаў, хай сабе і такіх несумненных.

Яго словы былі дзіўныя і нечаканыя: што гэта магло значыць? Няўжо мае вочы падманулі мяне? Ці я і праўда той вар’ят, якім мяне палічыў бы ўвесь свет, даведаў-

шыся, каго падазраю я? Я паспяшаўся дадому, і Элізабэт нецярпліва запатрабавала навінаў.

— Кузіна, — адказаў я, — усё вырашылася менавіта так, як ты, напэўна, і баялася. Усе суддзі лічаць, што хай лепш дзесяць невінаватых пакутуюць, чым адзін вінаваты пазбегне прысуду. Але яна сама прызналася.

Гэта было жахлівым ударам для беднай Элізабэт, якая цвёрда верыла ў адваротнае.

— Ах! — сказала яна. — Як я цяпер магу верыць у чалавечую дабрыню? Як магла Жустына, якую я любіла як родную сястру, так падманліва нявінна ўсміхацца ў судзе? Яе мяккія вочы выдавалі няздольнасць на любую жорсткасць ці зло, а яна ўчыніла забойства!

Неўзабаве мы даведаліся, што бедная ахвяра хоча сустрэчы з маёй кузінай. Бацька не хацеў, каб тая ішла, але даў ёй вырашаць самой.

— Так, — сказала Элізабэт, — я пайду, хоць яна і вінаватая; і ты, Віктар, далучышся да мяне, бо я не магу пайсці адна.

Адна думка пра гэта была для мяне катаваннем, але адмовіцца я не мог.

Мы ўвайшлі ў змрочную камеру і ўбачылі Жустыну, якая сядзела на саломе ў дальнім куце. Яе рукі былі скаваныя, і галава ляжала на падцягнутых да грудзей каленях. Яна ўзнялася, убачыўшы нас і, калі мы засталіся адны, кінулася да ног Элізабэт, горка плачучы. Тая таксама заплакала.

— О, Жустына! — сказала яна. — Чаму ты пазбавіла мяне апошняга суцяшэння? Я верыла ў тваю невінаватасць і, хаця была няпгчаснай, усё ж пакутавала менш, чым цяпер.

— I ты таксама верыш у тое, што я вельмі, вельмі сапсаваная? Ты далучаешся да маіх ворагаў, каб знішчыць мяне, закляйміць як забойцу?

Дзяўчына задыхалася ад рыданняў.

— Падыміся, мая бедная, — сказала Элізабэт, — чаму ты ўкленчыла, калі ты невінаватая? Я не з тваіх ворагаў — я верыла табе, нягледзячы на ўсе доказы, пакуль не пачула, што ты сама прызналася. Ты кажаш, што гэта няпраўда. Дарагая Жустына, не сумнявайся, нішто не зрушыць маю веру ў цябе, акрамя твайго ўласнага прызнання.

— Я прызналася, але гэта была няпраўда. Я прызналася, каб мяне дапусцілі да споведзі, але цяпер гэтая хлусня ляжыць на маім сэрцы, цяжэйшая за ўсе іншыя грахі. Хай Бог на небе даруе мне! 3 таго часу, як мне вынеслі прысуд, мой духоўнік не адставаў ад мяне, пагражаў і запалохваў, пакуль я амаль не паверыла, што і ёсць той пачварай, якой ён мяне лічыў. Ён пагражаў мне перад смерцю адлучэннем ад царквы і пякельным полымем, калі я і далей буду ўпарціцца. Мілая лэдзі, тут няма нікога, хто б падтрымаў мяне, усе глядзяць на мяне як на нягодніцу, вырачаную на ганьбу і вечныя пакуты. Што я магла зрабіць? У ліхую гадзіну я згадзілася на хлусню і зрабілася сапраўды няшчаснай.

Яна замоўкла і заплакала, а пасля працягнула:

— Я з жахам думала, мая мілая лэдзі, што вы паверыце, быццам вашая Жустына, якую вы і вашая блаславёная цётка так любілі, здольная на злачынства, якое мог учыніць хіба д’ябал. Мілы Ўільям! Мілае, дарагое дзіця! Хутка я зноў убачу цябе на нябёсах, дзе мы ўсе будзем шчаслівыя, і гэта суцяшае мяне, калі я іду насустрач знявазе і смерці.

— О, Жустына! Даруй, піто я на момант засумнявалася ў табе. Навошта ты прызналася? Але не гаруй, бедная дзяўчына, не бойся: абяцаю, я дакажу тваю невінаватасць. Я растаплю каменныя сэрцы тваіх ворагаў слязьмі і мальбамі. Ты не памрэш! Ты, мая сяброўка па гульнях, мая сястра — на эшафоце? He! Я не перажыву такога жудаснага няшчасця.

Жустына сумна пакачала галавой:

— Я не баюся памерці, — сказала яна, — боязь ужо ў мінулым. Госпад злітасцівіўся над маёй слабасцю і дае мне сілы прыняць найгоршае. Я пакідаю сумны свет пакутаў, і калі вы будзеце помніць пра мяне і ведаць, што гэта было несправядлівае абвінавачанне, я скаруся перад лёсам. Глядзіце, мілая лэдзі, як цярпліва трэба прымаць волю нябёсаў!

Падчас гэтае размовы я адышоў у кут, каб схаваць свае жахлівыя пакуты. О, адчай! Што вы ведаеце пра салраўдны адчай? Нават бедная ахвяра, якая заўтра міне страшную мяжу паміж жыццём і смерцю, не адчувала такога болю, як я, такой глыбокай і пакутлівай агоніі. Я зарыпеў зубамі, сціснуў іх, і з самых глыбіняў мае душы вырваўся стогн. Жустына скаланулася. Пазнаўшы мяне, яна падыіпла і сказала:

— Вы такі добры, сэр, што наведалі мяне. Спадзяюся, вы не верыце, што я вінаватая?

Я не мог адказаць.

— He, Жустына, — сказала Элізабэт, — ён болып верыў у тваю невінаватасць, чым я, бо нават тваё прызнанне не пахіснула яго веры.

— Шчыры дзякуй! У гэтыя апошнія моманты я адчуваю глыбокую ўдзячнасць да тых, хто па-добраму пра мяне думае. Як гэта важна для такіх няшчасных, як я! Гэта ўдвая палягчае мае нягоды, і я ведаю, што памру з мірам, калі вы верыце мне, мая мілая лэдзі і ваш кузэн.

Так гаротная пакутніца спрабавала суцешыць нас і сябе. Яна і праўда дасягнула жаданай ціхамірнасці. Але я, сапраўдны забойца, нібы адчуваў, што ў маіх грудзях навечна пасяліўся чарвяк, і не будзе мне ні надзеі, ні суцяшэння. Элізабэт таксама плакала і бедавала, але гэта было няіпчасце чыстае душы — воблака, што мінае ясны месяц, ненадоўга яго схаваўшы, але не пазбавіўшы яркасці. Гора і адчай праніклі ўглыб майго сэрца, пекла

разгарэлася ўва мне, і ўратавацца ад было немагчыма. Мы прабылі з Жустынай некалькі гадзін, і Элізабэт ніяк не магла з ёй расстацца.

— Хацела б я, — усклікнула яна, — памерці разам з табой: я не магу жыць у гэтым свеце няшчасця!

Жустына старалася выглядаць бадзёрай, ледзь стрымліваючы горкія слёзы. Яна абняла Элізабэт і сказала голасам, у якім чулася здушанае хваляванне:

— Бывайце, мілая лэдзі, мілая Элізабэт, мая дарагая і адзіная сяброўка! Хай неба ў сваёй ласцы блаславіць і ўратуе вас, хай гэта будзе вашым апошнім горам! Жывіце, будзьце пічаслівай і нясіце шчасце іншым.

Назаўтра Жустына памерла. Палымянае красамоўства Элізабэт не змагло пахіснуць цвёрдую ўпэўненасць суддзяў у злачыннасці гэтае нявіннае пакутніцы. Яны не хацелі слухаць і мае жарсныя і абураныя просьбы. Калі я атрымаў іх халодныя адказы і пачуў іх жорсткія і нячулыя довады, прызнанне замерла на маіх вуснах. У іх вачах я зрабіўся б вар’ятам, але не ўратаваў бы сваю няшчасную ахвяру ад прыгавору. Яна памерла на эшафоце — як забойца!

Нягледзячы на ўласныя душэўныя пакуты, я спрабаваў суцішыць глыбокае нямое гора маёй Элізабэт. Гэта таксама мая віна! I бацькава гора, і жалоба ў колісь шчаслівым доме — усё было працай маіх тройчы праклятых рук! Вы плачаце, няшчасныя, але гэта не апошнія вашыя слёзы! Зноў будзе пахаванне, і зноў і зноў будзе гучаць ваш лямант! Франкенштайн, ваш сын, ваш сваяк, ваш даўні і любімы сябар, той, хто аддаў бы па кроплі ўсю кроў, каб уратаваць вас, хто не думаў пра радасць, калі яна не чыталася на вашых тварах, хто няспынна прасіў бы для вас блаславення і ўсё жыццё служыў бы вам, — гэта ён стаў прычынай вашых слёз, незлічоных слёз, і ён будзе бязмежна пгчаслівы ў сваіх надзеях, калі

няўмольны лёс задаволіцца і спыніць разбурэнні да таго, як вашыя маркоты і мукі не знойдуць спачыну ў магіле!

Так казала мая прарочая душа, калі, разрываны пакутамі, жахам і адчаем, я назіраў, як тыя, каго я любіў, смуткавалі на магілах Ўільяма і Жустыны, першых няшчасных ахвяраў майго грэшнага мастацтва.

Раздзел IX

Для чалавечага розуму няма нічога больш балючага за мёртвы спакой прастрацыі і яснасць, што надыходзяць пасля напружання пачуццяў, выкліканых хуткаплыннай зменай падзеяў, — яны не пакідаюць у душы ні боязі, ні спадзяванняў. Жустына памерла, спачыла — а я быў жывы. Кроў вольна бегла па маіх жылах, але цяжар адчаю і правіны сціскаў маё сэрца, якому нішто не прыносіла палёгкі. Сон пакінуў мяне, і я блукаў, быццам ліхі дух, бо здзейсніў учынкі, нават горшыя за тыя, што можна апісаць словам «жудасны», — a наперадзе (думаў я сабе) было япічэ больш, больш жахаў. Маё сэрца, аднак, поўнілася любоўю і імкненнем да дабра. Я пачаў жыццё з высакароднымі памкненнямі і чакаў моманту, калі здзейсню іх і прынясу чалавецтву карысць. Цяпер усё перакрэслілася: замест гэтага яснага ўсведамлення, якое колісь дазваляла мне задаволена азірацца назад і чакаць новых надзеяў, у мяне з’явілася пачуццё віны, якое гнала мяне ў пекла такіх моцных пакутаў, што іх нельга апісаць словамі.

Такі стан духу не найлепшым чынам адбіўся на маім здароўі, якое, напэўна, так цалкам і не ўзнавілася ад таго першага ўдару. Я пазбягаў людзей, любы гук, што сведчыў пра радасць ці задавальненне, катаваў мяне, і маім адзіным суцяшэннем была адзінота — глыбокая, змрочная, падобная да смерці адзінота.

Бацька з болем назіраў за гэтымі зменамі ў маім стане і звычках і з дапамогай довадаў, якія падказвалі яму яго чыстае сумленне і праведнае жыццё, спрабаваў удыхнуць у мяне стойкасць і абудзіць мужнасць, якая дапамагла б мне рассеяць навіслае нада мною чорнае воблака.

— Ты думаепі, мілы Віктар, — казаў ён, — што я не пакутую, як і ты? Ніхто не любіў сваё дзіця болып, чым я любіў твайго брата, — тут на яго вачах з’явіліся слёзы, — але хіба мы не павінныя стрымлівацца ў праявах свайго бязмежнага гора, каб не паглыбляць пакуты іншых? Гэта і твой абавязак перад самім сабой, бо празмерны смутак перашкаджае нам удасканальвацца і радавацца ці нават выконваць свае штодзённыя справы, а інакш чалавек не можа быць часткай грамадства.

Яго парады, хоць і добрыя, не маглі мне дапамагчы: я б першы хаваў сваё гора і суцяшаў сяброў, калі б віна не рабілася ўсё гарчэйшай, а жах — усё болып трывожным. Цяпер я мог толькі адказваць бацьку поўным адчаю поглядам і хавацца ад яго вачэй.

У той час мы пераехалі ў наш дом у Бэльрыў. Змена месца прынесла мне карысць. Гарадскую браму зачынялі а дзясятай, і я не мог заставацца на возеры пасля гэтага часу, а таму жыццё, абмежаванае жэнеўскімі сценамі, вельмі мяне стамляла. Цяпер я быў вольны. Часта, калі сям’я клалася спаць, я браў лодку і шмат гадзін бавіў на вадзе. Часам, паставіўшы ветразь, я аддаваў сябе ветру, часам, даплыўшы да сярэдзіны возера, пакідаў лодку на волю плыні і паглыбляўся ў маркотныя роздумы. Калі вакол усё было мірным і я адзіны парушаў спакой нябеснае прыгажосці, калі не лічыць кажаноў і жабак, чыё рэзкае і непрыемнае кваканне чулася толькі ля берага, у мяне не раз узнікала спакуса апусціцца ў ціхае возера, чые воды сышліся б нада мной і маімі бедамі назаўжды. Але я стрымліваўся, думаючы пра мужную пакутніцу Элізабэт, якую так моцна любіў і з якой мяне так шмат

звязвала. Я думаў таксама пра бацьку і другога брата: ці мог я адмовіцца ад свайго абавязку і пакінуць іх безабароннымі перад зламыснай пачварай, якую сам жа на іх напусціў?

У такія хвіліны я горка плакаў і прагнуў, каб мой дух зноў зрабіўся спакойным, каб падарыць родным суцяшэнне і пічасце. Але гэта было немагчыма. Згрызоты сумлення знііпчалі ўсякую надзею. Праз мяне здарылася непапраўнае ліха, і я жыў у заўсёдным страху, што створаная мною пачвара прынясе новую бяду. У мяне было цьмянае адчуванне, што гэтым усё не скончыцца і монстр япічэ здзейсніць злачынства, перад жудасцю якога папярэдняе паблякне. Мне было чаго баяцца, пакуль хоць адзін з тых, каго я любіў, стаяў за мной. Маю нянавісць да гэтае пачвары не перадаць словамі. Думаючы пра яе, я сціскаў зубы, мае вочы бліпічалі, і я палка хацеў знішчыць жыццё, якое так неабдумана падарыў. Калі я ўспамінаў яе злачынствы і злосць, мае злосць і прага помсты выходзілі за ўсе магчымыя межы. Я ўзышоў бы на самы высокі пік Андаў, калі б мог скінуць яе адтуль. Я хацеў зноў убачыць яе, каб абрынуць на яе галаву ўсю сваю агіду і адпомсціць за смерць Ўільяма і Жустыны.

Наш дом быў домам жалобы. Жах мінулых падзеяў моцна адбіўся на бацькавым здароўі. Элізабэт была сумнай і маркотнай і больш не радавалася сваім звыклым заняткам: любая асалода падавалася ёй здрадай памяці памерлых, і яна думала, што нявінна знішчанае і зганьбаванае жыццё трэба ўшаноўваць вечным горам і слязьмі. Яна болып не была той пічаслівай дзяўчынай, якая колісь блукала са мной па берагах возера і захоплена абмяркоўвала будучыню. Гэта быў першы са смуткаў, што спасылаюцца нам, каб адлучыць ад зямнога, і яго змрочны цень зацьміў яе мілыя ўсмешкі.

— Калі я думаю пра няшчасную смерць Жустыны Морыц, мілы мой кузэн, — казала яна, — я болып не

магу глядзець на свет і яго з’явы так, як раней. Колісь ліха і несправядлівасць, пра якія я чытала ў кнігах ці чула ад іншых, падаваліся мне казкамі са старажытных часоў ці плёнам чыйгосьці ўяўлення, яны былі нечым далёкім, плёнам хутчэй разумовай працы, чым фантазіі, але цяпер няшчасце прыйшло ў наш дом, і людзі падаюцца мне пачварамі, што прагнуць крыві адно аднаго. Канечне ж, казаць так несправядліва. Усе верылі, што бедная дзяўчына вінаватая, і калі б яна магла здзейсніць злачынства, за якое пацярпела, яна была б самым заганным чалавекам. Дзеля нейкіх каіптоўнасцяў забіць сына свайго апекуна і сябра, дзіця, якое яна песціла з самага яго нараджэння і, здавалася, любіла як сваё! Я не хачу жадаць нікому смерці, але і не хацела б, каб такі чалавек заставаўся сярод людзей. Але яна была невінаватай, я ведаю, я адчуваю, што яна невінаватая, ты сам такога ж меркавання, і гэта ўмацоўвае маю ўпэўненасць. Ах, Віктар, калі хлусня так падобная да праўды, хто паверыць у шчасце? Я нібы блукаю па краі прорвы, a тысячны натоўп усё бліжэй, ён прагне скінуць мяне ўніз. Ўільям і Жустына забітыя, а забойца пазбег пакарання, ён свабодны і, магчыма, паважаны сярод людзей. Але нават стоячы на эшафоце, абвінавачаная ў гэткіх злачынствах, я б не памянялася месцамі з такім нелюдзем.

Я слухаў яе ў найвялікшай пакуце. Сапраўдным забойцам — калі не наўпрост, дык ускосна — быў я. Элізабэт убачыла на маім твары боль, мякка ўзяла маю руку і сказала:

— Мілы сябра, супакойся. Бачыць Бог, нядаўнія падзеі давялі мяне да глыбокага адчаю, і ўсё ж я не такая няшчасная, як ты. Роспачны, а часам і помслівы выраз на тваім твары прымушае мяне дрыжаць. Але мілы Віктар, гані гэтыя цёмныя жарсці прэч. Помні пра сваіх сяброў, якія ўскладаюць на цябе надзеі. Няўжо мы болып не зможам зрабіць цябе пічаслівым? Ах, пакуль

мы любім, пакуль мы пічырыя адно з адным, тут, на зямлі спакою і красы, у тваёй роднай краіне, мы можам зведаць усе мірныя радасці. Што патурбуе наш спакой?

Хіба не маглі словы той, якую я цаніў больш за любы іншы дарунак лёсу, прагнаць пачвару, што хавалася ў маім сэрцы? Калі яна гаварыла, я прыхінаўся бліжэй да яе, быццам баючыся, што ў гэты самы момант разбуральнік скрадзе яе ў мяне. Hi шчырае сяброўства, ні прыгажосць зямлі і неба не маглі ўратаваць маю душу ад няшчасця — і нават словы кахання не дапамаглі. Мяне агарнула хмара, непранікальная для дабрадайнага ўплыву. Я быў падобны да параненага аленя, што кульгае ў дзікія нетры, сузірае там стралу, якая пратнула яго, — і памірае.

Часам я мог змагацц і з панурым адчаем, які апаноўваў мяне, але потым вір жарсцяў мае душы прымушаў шукаць хоць нейкай палёгкі нясцерпным пакутам у фізічных практыкаваннях і змене месца. Падчас аднаго такога прыступу я раптоўна пакінуў дом і выправіўся ў суседнія альпійскія даліны, імкнучыся ў вечнай прыгажосці тых мясцінаў забыць пра сябе і свае эфемерныя — бо чалавечыя — мукі. Я вырашыў дабрацца да даліны Шамані, бо часта наведваўся туды ў дзяцінстве. Мінула шэсць гадоў, я быў знішчаны, але нічога не змянілася ў тых дзікіх і бессмяротных пейзажах.

Першую частку шляху я праехаў на кані, а потым наняў болып цягавітага мула — на такіх цяжкапраходных дарогах ён радзей шкодзіць сабе ногі. Пагода стаяла прыемная, была сярэдзіна жніўня, і са смерці Жустыны, таго сумнага пералому, з якога я адлічваў свае няшчасці, мінула каля двух месяцаў. Чым болып я паглыбляўся ў цясніну ракі Арв, тым лягчэйшым рабіўся цяжар, піто ляжаў на маёй душы. Велічэзныя горы і прорвы, што атачалі мяне з усіх бакоў, гул ракі, што шалёна неслася праз камяні, грукат вадаспадаў — усё сведчыла пра ма-

гутнасць Усявышняга, і я пераставаў баяцца і трымцець перад любой істотай, апроч таго, хто стварыў свет і кіраваў стыхіямі, якія я бачыў тут ва ўсёй іх надзвычайнай велічы. Чым вышэй я ўздымаўся, тым больш чароўнай і дзівоснай рабілася даліна. Руіны замкаў, што віселі на парослых соснамі стромах, імклівы Арв, хаціны, што тут і там праглядалі між дрэваў, стваралі незвычайнае красы відовішча. Але сапраўдную веліч яму надавалі магутныя Альпы, чые белыя бліскучыя піраміды і купалы ўзвышаліся над усім, нібы належачы іншай зямлі, заселенай невядомай нам расай.

Я праехаў праз мост Пелісье, з якога мне адкрылася створаная ракой цясніна, і пачаў уздымацца на навіслую над ёй гару. Хутка я трапіў у даліну Шамані. Гэтая даліна — яшчэ больш цудоўная і велічная, але не такая маляўнічая і прыгожая, як даліна Серво, якую я толькі што мінуў. Яе нязменна атачалі высокія заснежаныя горы, але я больш не бачыў старадаўніх развалінаў і ўраджайных палёў. Вялізныя леднікі падступалі да самай дарогі, я чуў раскацісты грукат лавіны і бачыў воблака пылу, што сведчыла пра яе набліжэнне. Над навакольнымі пікамі ўздымаўся Манблан, чароўны і магутны Манблан, і яго надзвычайны купал азіраў з вышыняў усю даліну.

У той паездцы мяне наведала даўно забытае дрыготкае адчуванне асалоды. Нейкі паварот дарогі, нейкі новы раптам заўважаны і прыгаданы прадмет маглі абудзіць успаміны пра мінулыя дні і бестурботныя радасці дзяцінства. Самі вятры напіэптвалі мне нешта суцяшальнае, і маці-прырода ўгаворвала мяне болып не плакаць. Але раптам чары рассейваліся, і гора зноў скоўвала мяне, і я аддаваўся пакутлівым развагам. Тады я прышпорваў мула, спрабуючы забыць пра ўвесь свет, свае страхі і больш за ўсё — пра сябе, альбо спешваўся і адчайна кідаўся на траву, абцяжараны жахам і адчаем.

Урэшце я дабраўся да вёсачкі Шамані. Мая стомленасць перайшла ў поўнае спусташэнне і душы, і цела. Я крыху пасядзеў ля акна, сузіраючы бледныя маланкі, што гулялі над Манбланам, і слухаючы рокат Арва, які шумліва бег уніз. Гэтыя калыханкі залюлялі мае абвостраныя пачуцці, і я, паклаўшы галаву на падуіпку, адразу ж праваліўся ў сон, блаславіўшы гэты дар забыцця.

Раздзел X

Наступны дзень я прабавіў, бадзяючыся па даліне. Я пастаяў ля вытокаў Арвейрона, што бралі пачатак у ледніку, які павольна спускаўся з вяршыняў, перакрываючы даліну. Перада мной былі абрывістыя схілы вялізных гор, над галавой навісала ледзяная сцяна, вакол ляжалі раскіданыя абломкі соснаў, і змрочная цішыня гэтае троннае залы імператрыцы-прыроды парушалася толькі шумам вод ці падзеннем вялікае каменнае глыбы, грукатам лавіны ці раскацістым трэскам назапашанага вякамі лёду, які ў выніку дзеяння нейкіх нязменных законаў час ад часу, быццам крохкая цацка, труіпчыўся і ламаўся. Гэтыя вечныя і чароўныя сцэны дарылі мне найвялікшае суцяшэнне, якое я мог прыняць. Яны ўздымалі мяне над дробнымі пачуццямі і, хаця не знішчалі маё гора, дык прынамсі змякчалі яго і супакойвалі. У нейкай ступені яны адцягвалі ад думак, што абцяжарвалі мяне ўвесь апошні месяц. Увечары я лёг адпачыць, і мой сон суправаджалі і падтрымлівалі велічныя вобразы, якія я бачыў цягам дня. Яны сабраліся вакол мяне — чыстая заснежаная горная вяршыня, бліскучы пік, сосны, скалістая пустынная цясніна, арол, які лунаў у аблоках, — яны ўсе атачылі мяне і абяцалі спакой.

Але куды яны зніклі, калі я прачнуўся? Усё, што натхняла душу, знікла разам са сном, і мае думкі захмарыліся цёмнай меланхоліяй. Дождж ліў як з вядра, густая смуга схавала вяршыні гор, і я ўжо не бачыў твараў гэтых магутных сяброў. Але я магу прайсці скрозь туманную завесу і шукаць іх у іхным завоблачным прытулку. Што мне дождж і бура? Майго мула прывялі да дзвярэй, і я вырашыў падняцца на Мантанвер. Я памятаў сваё першае ўражанне ад сустрэчы з гэтым гіганцкім ледніком, які ніколі не спыняецца. Ён напоўніў мяне надзвычайным захапленнем, што акрыліла душу, і яна ўзнялася ад змрочнага свету да святла і радасці. Сузіранне жахлівага і велічнага ў прыродзе заўжды рабіла мае думкі больш урачыстымі і прымушала забываць усе часовыя клопаты жыцця. Я меўся пайсці без правадніка, бо добра ведаў сцежку, а прысутнасць чужаніцы парушыла б велічную адзіноту гор.

Схіл гары зусім абрывісты, але сцежка ўвесь час звіваецца, і гэтыя звівы дапамагаюць абысці небяспечныя месцы. Мясціны тыя жудасна самотныя. Можна натрапіць на тысячы слядоў зімовае лавіны — раскіданыя па зямлі зламаныя дрэвы, адны — зусім распічэпленыя, іншыя — выгнутыя, нахіленыя да каменных выступаў гары ці інптых дрэваў. Чым вышэй я падымаўся, тым часцей сцежку перасякалі заснежаныя яры, па якіх час ад часу каціліся зверху камяні: адзін з такіх яроў асабліва небяспечны, бо любы гук — напрыклад, чалавечага голасу — скаланае паветра і можа абрынуць пагібель на галаву таго, хто гаворыць. Сосны тут не высокія і пышныя, а змрочныя і япгчэ больш падкрэсліваюць суворасць ландшафту. Я паглядзеў уніз, у даліну — над рэкамі ўздымаўся туман, і яны беглі праз яго, а ён густымі клубамі ахутваў горы насупраць, чые вяршыні хаваліся ў аблоках, у той час як з цёмнага неба ліў дождж, узмацняючы змрочнае ўражанне, якое выклікала ўсё навокал.

Ах, чаму чалавек хваліцца пачуццямі, што нібыта ўзвышаюць яго над жывёламі: праз гэта ў яго толькі болып патрэбаў. Калі б нашыя пачуцці былі зведзеныя да голаду, смагі і пажадлівасці, мы былі б амаль вольнымі, a так паддаемся любому павеву ветрыку, любому выпадковаму слову ці ўспаміну, які гэтае слова выклікае.

Заснем — ды сны атруцяць наш спакой, Прачнёмся — ды атруціць думка дзень. Ці поўныя мы шчасцем, ці тугой — Усё аднойчы праглынае цень.

Усё адно! — бо радасцям і ropy Прызначаны заўжды адзін зыход. I заўтра я не той, што быў учора, Нязменлівы адзіна зменаў лёт*.

Недзе апоўдні я дасягнуў вяршыні. Пэўны час праседзеў на скале, з якой адкрываўся від на ледзяное мора. Смуга хавала і яго, і горы навокал. Раптам ветрык развеяў воблака, і я спусціўся на ляднік. Яго паверхня была вельмі няроўнай, яна ўздымалася, нібы хвалі неспакойнага мора, і сыходзіла ўніз, і яе перарэзвалі глыбокія шчыліны. Ледзяное поле было каля льё шырынёй, але мне спатрэбілася ці не дзве гадзіны, каб перасячы яго. Гара насупраць абрывалася стромкім схілам. Мантанвер быў якраз насупраць, за льё ад мяне, і над ім велічна ўзвышаўся Манблан. Я стаяў у паглыбленні скалы, сузіраючы гэтае цудоўнае і грандыёзнае відовішча. Ледзяное мора, ці, хутчэй, шырокая ледзяная рака вілася сярод яго гор-васалаў, чые паднябесныя вяршыні віселі над яе залівамі. Ледзяныя бліскучыя пікі ззялі над аблокамі ў сонечным святле. Маё сэрца, што дагэтуль смуткавала, адчула цяпер нешта падобнае да радасці, і я ўсклікнуў:

— Душы памерлых! Калі вы сапраўды вандруеце тут, а не спачываеце ў вузкіх ложках, дазвольце мне імгненне гэтага прывіднага пічасця ці забярыце мяне, свайго таварыша, далей ад усіх радасцяў жыцця!

I тут я ўбачыў удалечыні чалавека, які з нечалавечай хуткасцю рухаўся ў мой бок. Ён пераскокваў праз пічыліны ў лёдзе, сярод якіх я так асцярожна ішоў. Калі ён наблізіўся, яго рост падаўся мне надзвычай высокім. Я захваляваўся, адчуў слабасць і ўваччу пацямнела, але халодны горны вецер хутка вярнуў мне прытомнасць. Калі чалавек наблізіўся, я пазнаў у ім (якое вусцішнае і агіднае відовішча!) створаную мной пачвару. Задрьіжаўшы ад жаху і лютасці, я вырашыў дачакацца яго і ўступіць у смяротную бойку. Ён падышоў, і на яго твары адбілася горкая пакута разам з пагардай і злосцю, у той час як яго незямная выродлівасць рабіла гэтае відовішча амаль невыносным для чалавечых вачэй. Але я ледзь заўважыў гэта: раз’юшанасць і нянавісць адразу ж пазбавілі мяне мовы, а калі яна вярнулася, я змог толькі агаломшыць яго словамі лютае нянавісці і знявагі.

— Ты асмелішся наблізіцца да мяне, д’ябал?! — усклікнуў я. — Няўжо ты не баішся, што мая лютая помста абрынецца на тваю няшчасную галаву? Ідзі прэч, подлая нікчэмнасць! Ці лепей заставайся, і я ўтапчу цябе ў пыл! О, калі б я мог, знішчыўшы тваю ганебную істоту, ажывіць па-д’ябальску забітых табою ахвяраў!

— Я чакаў такога прыёму, — сказаў дэман. — Людзі ненавідзяць няшчасных —як жа яны мусяць ненавідзець мяне, самага няшчаснага сярод жывых! Нават ты, мой творца, пагарджаеш мной, сваім стварэннем, а нас жа з табой яднае вязьмо, якое разарве толькі смерць, твая ці мая. Ты думаеш забіць мяне, але як ты асмельваешся так гуляць з жыццём? Выканай свой абавязак перада мной, і тады я выканаю свой — перад табой і ўсім чалавецтвам. Прымі мае ўмовы, і я пакіну ўсіх вас у спакоі, але калі ты адмовішся, я дасыта напаю смерць крывёй тваіх яшчэ жывых сяброў.

— Агідная пачвара! Ты сапраўдны шатан! Твае злачынствы не выкупяць нават пякельныя пакуты. Пракляты

нягоднік! Ты дакараеш мяне за тое, што я цябе стварыў? Дык падыдзі бліжэй, каб я мог затушыць іскру, якую я так неабдумана запаліў!

Мая лютасць не ведала межаў, я кінуўся на яго, апанаваны ўсімі пачуццямі, якія могуць прымусіць адну істоту замахнуцца на жыццё іншай.

Ён лёгка ўхіліўся ад мяне і сказаў:

— Супакойся! Малю, выслухай мяне, перш чым абрынуць нянавісць на адданую табе галаву. Ці не дастаткова я пакутаваў, што ты хочаш паглыбіць маё няшчасце? Жыццё, хай сабе і поўнае мук, дарагое мне, і я буду яго абараняць. Памятай, ты зрабіў мяне мацнейшым за сябе: я вышэйшы і мае суставы болып гнуткія. Але я не хачу з табой змагацца. Я — тваё стварэнне, і я гатовы быць мяккім і пакорлівым перад сваім прыродным уладаром і каралём, калі і ты выканаеш свой абавязак перада мной. О, Франкенштайн, няўжо ты будзеш справядлівы да ўсіх, апрача мяне, якому твая справядлівасць і нават твая дабрыня і прывязанасць патрэбныя болып за ўсіх. Памятай, я — тваё стварэнне, я мусіў быць тваім Адамам, але зрабіўся хутчэй тваім зрынутым анёлам, якога ты беспрычынна пазбаўляеш радасці. Шчасце ёсць усюды — і толькі я нязменна яго пазбаўлены. Я быў пічырым і добрым, але няпічасце зрабіла мяне ліхім. Зрабі мяне шчаслівым — і я зноў буду дабрадзейным.

— Ідзі прэч! Я не хачу цябе чуць. Паміж намі не можа быць дамоўленасці: мы — ворагі. Ідзі прэч ці давай праверым напгую моц у бойцы, у якой адзін з нас мусіць пасці.

— Як мне крануць тваё сэрца? Няўжо ніякія мальбы не ігрымусяць цябе зычліва зірнуць на сваё стварэнне, якое просіць дабрыні і спагады? Павер мне, Франкенштайн, я быў добрым, душа мая поўнілася любоўю і чалавечнасцю. Але я такі адзінокі, няіпчасны і адзінокі! Нават ты, мой творца, жахаешся мяне, дык чаго тады

чакаць ад іншых, нічым мне не абавязаных? Яны адрынаюць і ненавідзяць мяне. Пустынныя горы і панурыя леднікі — вось мой прытулак. Я блукаў тут шмат дзён; ледзяныя пячоры, якіх толькі я і не баюся, былі маім жытлом — адзіным, якога людзі мне не пашкадавалі. Я радуюся гэтым змрочным нябёсам, бо яны дабрэйшыя да мяне за тваіх братоў-людзей. Калі б большасць з іх ведала пра маё існаванне, то зрабіла б тое ж, што і ты: узброілася б, каб мяне знішчыць. Як тады мне не ненавідзець тых, хто ненавідзіць мяне? Я не заключу з ворагамі пагаднення. Я няпічасны, і яны раздзеляць са мной маё гора. Але ў тваёй уладзе ўзнагародзіць мяне і ўратаваць ад бяды не толькі сябе і сваю сям’ю, але і тысячы іншых людзей, — а інакш іх паглыне вір мае лютасці. Злітуйся і не грэбуй мною. Выслухай маю гісторыю — і тады пакінь мяне аднаго ці пашкадуй, рассудзіўіпы сам, чаго я заслугоўваю. Але выслухай. Паводле чалавечых законаў, якімі б крывавымі яны ні былі, абвінавачаным дазваляюць сказаць слова ў сваю абарону перад прысудам. Выслухай, Франкеніптайн. Ты абвінавачваеш мяне ў забойстве, а сам са спакойным сумленнем хочаш знішчыць уласнае стварэнне. Вось яна, вечная чалавечая справядлівасць! Усё ж я праіпу не злітавацца нада мной, а выслухаць, і тады ты зможаш, калі захочаш, зруйнаваць працу сваіх рук.

— Чаму ты нагадваеш мне пра абставіны, — адказаў я, — якія я хачу забьіць, прычынай і няшчасным віноўнікам якіх я зрабіўся? Хай будзе пракляты той дзень, калі ты, брыдкі д’ябал, уперпіыню ўбачыў святло! Хай будуць праклятыя (я кляну сябе!) рукі, што стварылі цябе! Ты зрабіў мяне бязмежна няшчасным і пазбавіў сілы вырашаць, правільна я раблю з табой ці не. Ідзі прэч! Вызвалі мяне ад сваёй ненавіднай прысутнасці.

— Вось так я вызвалю цябе, мой стваральнік, — сказаў ён і закрыў мне вочы сваімі гнюснымі рукамі, якія

я люта адштурхнуў, — так я пазбаўлю цябе ад непрыемнага відовішча. Цяпер ты можаш выслухаць і пашкадаваць мяне. Прашу цябе пра гэта ў імя ўсіх цнотаў, якія я калісьці меў. Выслухай маю гісторыю, але яна доўгая і дзіўная, а надвор’е ў гэтых мясцінах не надта спрыяльнае для твайго слабага цела, таму хадзем у хаціну на гары. Сонца яшчэ высока ў небе, і да таго як яно схаваецца за снежныя вяршыні і асвеціць іншы свет, ты ўсё пачуеш і прымеш рашэнне. Ад цябе залежыць, навечна я адмоўлюся ад таварыства людзей і буду весці бяскрыўднае жыццё ці зраблюся бізуном для тваіх братоў і неўзабаве знішчу цябе самога.

3 гэтымі словамі ён пайшоў праз ільды, я — за ім. Маё сэрца перапаўнялі пачуцці, і я не адказаў, але, ідучы за ім, перабраў усе яго аргументы і вырашыў прынамсі выслухаць яго гісторыю. Маё рашэнне часткова падмацоўвала цікаўнасць, але найперш — спачуванне. Я падазраваў яго ў забойстве свайго брата і прагнуў пацвердзіць ці абвергнуць гэтую гіпотэзу. Апроч таго, я ўпершыню адчуў абавязак стваральніка перад сваім стварэннем і зразумеў, што павінен быў спярпіа паклапаціцца пра яго шчасце, а не абвінавачваць у злачынствах. Усё гэта прымусіла мяне пагадзіцца на яго просьбу. Такім чынам, мы мінулі ледзяное поле і падняліся на гару насупраць. Паветра было халодным, зноў пачаўся дождж, і мы ўвайшлі ў хаціну: мой вораг — радасны, я — пануры і з цяжкім сэрцам. Але я пагадзіўся слухаць, сеў ля запаленага маім агідным спадарожнікам агню, і ён пачаў сваю гісторыю.

Раздзел XI

Я з цяжкасцю ўспамінаю пачатак свайго жыцця: усе падзеі таго часу здаюцца мне блытанымі і цьмянымі. Дзіўнае мноства пачуццяў напоўніла мяне, і я ў адно імгненне пачаў бачыць, адчуваць, чуць і заўважаць пахі. Прайшло шмат часу, перш чым я змог адрозніваць адчуванні. Я прыгадваю, што паступова моцнае святло пачало ўздзейнічаць на мае нервы, і мне давялося заплюшчыць вочы. Тады мяне агарнула цемра, і я захваляваўся, але адразу ж зноў, як я цяпер думаю, адкрыў вочы — і на мяне зноў пралілося святло. Я кудысьці пайшоў, здаецца, уніз, і тут адчуў, што мае пачуцці моцна змяніліся. Спачатку мяне атачалі цёмныя невыразныя прадметы, недасяжныя для дотыку і позірку, але я ўжо зразумеў, што магу свабодна хадзіць і пераадольваць ці абыходзіць любыя перашкоды. Святло і спёка, што стамлялі мяне падчас хадзьбы, ціснулі ўсё больш, і я пачаў шукаць цень. Знайшоў я яго ў інгальштацкім лесе, дзе лёг і адпачываў ля ручая, пакуль мяне не адолелі голад і смага. Яны развеялі маю дрымоту, і я з’еў колькі ягад, што знайшоў на кустах і зямлі. Смагу я наталіў вадой з ручая, а пасля зноў лёг і заснуў.

Калі я прачнуўся, было цёмна. Я змёрз і, напалову спалохаўшыся, інстынктыўна адчуў самоту. Япічэ ў тваім доме я, спазнаўшы холад, накінуў на сябе нейкую адзежыну, але яна не магла абараніць мяне ад начное расы. Я быў бедны, бездапаможны і няшчасны, нічога не ведаў і не разумеў, але адчуваў, што з усіх бакоў на мяне нападае боль, — і таму сеў і заплакаў.

Хутка ў нябёсах з’явілася мяккае святло, і гэта мяне парадавала. Я ўскочыў і пачаў назіраць за ззяннем, што ўздымалася між дрэваў. Я глядзеў на яго з цікаўнасцю. Яно рухалася паволі, але ўжо асвятляла маю сцежку, і я зноў узяўся піукаць ягады. Мне было холадна, але пад

адным з дрэваў я знайшоў нейкі вялікі плашч, захутаўся ў яго і сеў на зямлю. У мяне не было пэўных думак, усё ў галаве блыталася. Я адчуваў святло, і голад, і смагу, і цемру, незлічоныя гукі звінелі ўвушшу, з усіх бакоў мяне віталі розныя пахі; адзіным, што я мог вылучыць, быў яркі месяц, і я з асалодай глядзеў на яго.

Ноч колькі разоў змянілася днём, і начное свяціла істотна зменшылася, калі я пачаў адрозніваць адны свае пачуцці ад іншых. Я паволі пачаў усведамляць, што ёсць чыстая плынь, якая дае мне ваду, і ёсць дрэвы, якія даюць мне цень. Я з захапленнем высветліў, што прыемныя гукі, які я так часта чуў, ідуць з горлачкаў маленькіх крылатых істот, якія часта мільгалі паміж маімі вачыма і святлом. Я пачаў больш пільна назіраць за рэчамі вакол мяне і заўважаць межы бліскучага светлага даху нада мной. Часам я беспаспяхова пераймаў прыемныя гукі птушак, часам па-свойму спрабаваў выказаць уласныя пачуцці, але грубыя няўцямныя гукі пужалі мяне, і я змаўкаў.

Месяц знік і пасля зноў з’явіўся, але быў ужо менпшм, а я ўсё яшчэ жыў у лесе. Mae пачуцці на той момант аформіліся, і кожны дзень у галаве з’яўляліся новыя думкі. Вочы прызвычаіліся да святла і навучыліся ўспрымаць розныя формы: я адрозніваў насякомае ад расліны, а хутка — і адну расліну ад іншай. Я зразумеў, што верабей выдае толькі рэзкія гукі, а дрозд — чароўныя і прыемныя.

Аднаго дня, пакутуючы ад холаду, я знайшоў вогнішча, пакінутае нейкімі валацугамі, і быў у захапленні ад яго цяпла. Шчаслівы, я засунуў руку ў вуглі і тут жа з крыкам болю яе адхапіў. Як дзіўна, падумаў я, адна і тая ж прычына можа выклікаць такія супярэчлівыя наступствы! Я пачаў разглядаць, з чаго складаецца вогнішча, і на сваю радасць убачыў у ім дрэва. Я хутка сабраў некалькі галінак, але яны былі сырыя і не гарэлі. Расча-

раваны, я сеў каля агню і доўга сузіраў яго. Сырое дрэва, якое я паклаў побач, хутка высахла і таксама загарэлася. Я задумаўся над гэтым і, дакрануўшыся да розных галінак, зразумеў прычыну і пачаў збіраць дрэва, каб высушыць яго і забяспечыць сябе цяплом. Калі прыйшла ноч і быў час класціся спаць, я страшэнна баяўся, што маё вогнішча знікне. Я асцярожна накрыў яго сухім дрэвам і лісцем, зверху паклаў вільготнае галлё, а пасля, рассцяліўшы плаіпч, лёг на зямлю і заснуў.

Зранку я прачнуўся, і першым маім клопатам было праверыць вогнішча. Я расцерушыў яго, і лёгкі ветрык хутка раздзьмуў полымя. Я заўважыў і гэта і прыдумаў веер з галінак, якім раздзімаў вуглі, калі яны амаль згасалі. Калі зноў прыйшла ноч, я з прыемнасцю ўбачыў, што агонь не толькі грэе, але і дае святло, а таксама можа быць карысным для гатавання: я знайшоў рэшткі ежы, падсмажанай вандроўнікамі, — яны былі смачнейшыя за сабраныя з кустоў ягады. Я паспрабаваў такім чынам прыгатаваць і свае харчы, паклаўшы іх на вуглі. Ягады ад гэтага сапсаваліся, а арэхі і карані зрабіліся нашмат лепшымі.

Ежы між тым меншала, і часта я цэлы дзень марна піукаў хоць колькі жалудоў, каб сцішыць пакуты голаду. Зразумеўшы гэта, я вырашыў знайсці іншае месца, дзе мне было б лягчэй задавальняць свае сціплыя патрэбы. Я перажываў, што мне давядзецца пакінуць вогнішча, якое я знайшоў выпадкова і не ведаў, як яго стварыць наноў. Некалькі гадзінаў я сур’ёзна абдумваў гэтую цяжкасць, але быў вымушаны кінуць усе спробы ўзяць яго з сабой і, загарнуўшыся ў плапгч, пайшоў праз лес услед за вечаровым сонцам. Так я ііпоў тры дні і ўрэшце адшукаў адкрытае месца. Мінулай ноччу выпала шмат снегу, і ўсе палі былі белымі. Відовішча гэтае засмучала мяне, а мае ногі мерзлі праз халоднае і вільготнае рэчыва, што пакрывала зямлю.

Было каля сёмай раніцы, і я прагнуў ежы і прытулку. Урэшце я заўважыў на ўзгорку маленькую хацінку, пабудаваную, відаць, для нейкага пастуха. Такога я яшчэ не бачыў і таму цікаўна агледзеў пабудову. Яе дзверы былі адчыненыя, і я ўвайшоў. Ля агню сядзеў стары і гатаваў сняданак. Ён павярнуўся, пачуўшы гук, і, пабачыўшы мяне, голасна крыкнуў, выскачыў з хаткі і пабег палямі з такой хуткасцю, на якую яго слабае цела здавалася няздольным. Яго аблічча, не падобнае да ўсяго, што я бачыў раней, і яго ўцёкі здзівілі мяне. Але хатка мяне зачаравала: сюды не траплялі снег і дождж, падлога была сухой — хаціна падалася мне такім цудоўным і раскошным прытулкам, якім стаўся Пандэмоніум для пякельных дэманаў пасля іх пакутаў у вогненным возеры*. Я прагна знііпчыў рэшткі сняданку, які складаўся з хлеба, сыру, малака і віна; апошняе мне, аднак, не спадабалася. Тады, стомлены ўшчэнт, я лёг на салому і заснуў.

Прачнуўся я апоўдні і, зачараваны цеплынёй сонца, што асвятляла белую зямлю, вырашыў працягнуць сваю вандроўку. Склаўшы рэшткі сялянскае ежы ў знойдзеную тут жа торбу, я некалькі гадзінаў ішоў праз палі і да заходу сонца выйшаў да вёскі. Якой цудоўнай яна мне падалася! Я па чарзе захапляўся хацінкамі, акуратнымі дамкамі і велічнымі маёнткамі. Гародніна на градках, малако і сыр, якія я бачыў у вокнах некаторых дамоў, абудзілі мой апетыт. Я зайшоў у адзін з найлепшых дамоў, але не паспеў і парогу пераступіць, як дзеці закрычалі, а адна з жанчын страціла прытомнасць. Уся вёска ўзрушылася: хтосьці збег, хтосьці напаў на мяне, і вось я, пабіты камянямі і іншай падручнай зброяй, кінуўся ў поле наўцёкі і з жахам схаваўся ў невялікім хляўку, зусім пустым і вартым жалю пасля тых палацаў, што я пабачыў у вёсцы. Хлявок, праўда, прылягаў да ахайнага і мілага дамка, але, навучаны горкім досведам, я туды не

пайшоў. Мой прытулак быў драўляны і такі нізкі, што я ледзь мог змясціцца там седзячы. Падлога была земляная, без аніякага драўлянага насцілу, затое сухая, і хаця праз незлічоныя пічыліны дзьмуў вецер, я палічыў гэтую хацінку добрай схованкай ад дажджу і снегу.

Там я і лёг адпачываць, шчаслівы, што знайшоў прыстанак, хай сабе і такі нікчэмны, ад непагоды і асабліва ад жорсткасці людзей.

На світанні я выпаўз са свайго заканурка, каб паглядзець на суседні дамок і высветліць, ці змагу заставацца ў сваёй хованцы далей. Яна размяшчалася ля задняй сцяны дамка, паміж свінушнікам і чыстай сажалкай. 3 аднаго боку хлявок быў адкрыты — так я ў яго і запоўз. Я заклаў усе шчыліны, праз якія мяне можна было ўбачыць, камянямі і дрэвам, але так, каб можна было, прыбраўшы іх, вылезці. Цяпер святло трапляла да мяне толькі праз свінушнік, але гэтага было дастаткова.

Уладкаваўшы так сваё жытло і заслаўшы яго свежай саломай, я схаваўся там, бо ўбачыў удалечыні чалавечую постаць. Я занадта добра памятаў прыгоды мінулае ночы, каб даверыцца незнаёмцу. Але перад гэтым я забяспечыў сваё існаванне на дзень: скраў бохан грубага хлеба і кубак, з якога піць было зручней, чым з прыгаршчы, — я набраў у яго вады ля самай сваёй схованкі. Падлога была крыху прыпаднятай і таму сухой, а дзякуючы блізкасці да коміна — яіпчэ і досыць цёплай.

Так сябе забяспечыўшы, я вырашыў застацца ў гэтай хаціне, пакуль новыя абставіны не змусяць мяне змяніць рашэнне. Гэта быў сапраўдны рай у параўнанні з маім былым прытулкам — халодным лесам, дзе з галінаў сыпаліся кроплі і дзе зямля была сырая. Я з асалодай з’еў сняданак і збіраўся ўжо адсунуць загарадку, каб пайсці па ваду, як раптам пачуў крокі і ў шчылінку ўбачыў дзяўчо з вядром на галаве, што ішло міма майго хляўка. Дзяўчына была зусім юная і пяшчотная, не та-

кая, як бачаныя мной сялянкі і служанкі з фермаў. Яна была апранутая проста — у грубую блакітную спадніцу і ільняную блузу, а яе светлыя валасы былі заплеценыя ў касу і нічым не ўпрыгожаныя; яна выглядала цярплівай, але сумнай. Яна знікла, але праз чвэрпь гадзіны вярнулася, і цяпер яе вядро было поўнае малака. Пакуль яна з цяжкасцю цягнула сваю ношу, ёй насустрач выйшаў малады чалавек; выраз яго твару быў зусім прыгнечаны. Вымавіўшы нешта сумнае, ён забраў у яе вядро і сам панёс яго ў хату. Яна пайшла за ім, і яны абодва зніклі. Неўзабаве я зноў убачыў юнака з інструментамі ў руках — ён ішоў праз поле за хатай. Дзяўчына таксама працавала, то ў хаце, а то і на дварэ.

Агледзеўшы сваё жытло, я ўбачыў, што раней на яго выходзіла акно дамка, але цяпер яго забілі дошкамі. У адной з іх я знайшоў маленькую, ледзь заўважную шчылінку, у якую можна было з цяжкасцю зазірнуць. Праз яе быў відаць маленькі пакойчык, чыста выбелены, але амаль без мэблі. У куце, каля невялікага агню, сядзеў стары, у адчаі апусціўшы галаву на рукі. Дзяўчына спачатку завіхалася ў хаце, а пасля выцягнула з камоды рукадзелле і села ля старога, а той узяў інструмент і пачаў граць — ствараць гукі, мілейшыя за спевы дразда ці салаўя. Гэта было чароўнае відовішча, нават для такога небаракі, як я, які ніколі дагэтуль не бачыў нічога прыгожага. Сівыя валасы і высакародны твар старога выклікалі маю пашану, а абыходлівасць дзяўчыны — маю любоў. Ён граў салодкую і маркотную мелодыю, якая, я бачыў, выклікала слёзы на вачах яго чароўнае слухачкі, якіх ён не заўважаў, пакуль яна гучна не зарыдала. Тады ён нешта вымавіў, і цудоўнае стварэнне кінула працу і ўкленчыла перад ім. Ён узняў яе і ўсміхнуўся з такой дабрынёй і любоўю, што я адчуў новае магутнае хваляванне, сумесь болю і радасці, якой я не ведаў раней ні ад

голаду, ні ад холаду, ні ад цеплыні, ні ад ежы; і я адышоў ад акна, не здольны гэта вытрымаць.

Неўзабаве вярнуўся юнак з вязанкай дроваў. Дзяўчына сустрэла яго ў дзвярах, дапамагла зняць ношу і, узяўшы крыху дроваў у дом, падкінула іх у агонь; потым яны адыпілі ў кут, і ён паказаў ёй вялікі бохан і кавалак сыру. Яна, відаць, узрадавалася і пайшла да градак па нейкія карэньчыкі і агародніну, якія пасля кінула ў ваду і паставіла на агонь. Пасля зноў узялася за рукадзелле, а юнак тым часам пайшоў у агарод і пачаў капаць і вы цягваць карэнне. Недзе праз гадзіну яна выйшла да яго, і яны разам вярнуліся ў дамок.

Стары ў гэты час сядзеў занураны ў думкі, але калі яны вярнуліся, падбадзёрыўся, і яны селі есці. Абед хутка знік. Дзяўчына зноў пачала завіхацца, стары на некалькі хвілін выйшаў на сонца, абапіраючыся на руку юнака. Немагчыма перадаць прыгажосць кантрасту паміж гэтымі годнымі людзьмі. Адзін быў стары і сівы, з высакародным і прыязным абліччам, другі — стройны і зграбны, з правільнымі рысамі, але надзвычай сумным і прыгнечаным поглядам і выразам твару. Стары вярнуўся ў хату, а юнак узяў нейкія — не тыя, што зранку — прылады працы і пайшоў у палі.

Хутка надышла ноч, але, на маё здзіўленне, жыхары дамка прадоўжылі дзень, запаліўшы свечкі, і я ўзрадаваўся, што заход не паклаў канец маёй асалодзе назіраць за суседзямі. Заняткаў моладзі я не разумеў, стары ж узяў інструмент, што нараджаў боскія гукі, якія зачаравалі мяне зранку. Калі ён скончыў, юнак пачаў — не, не граць, а выдаваць манатонныя гукі, не падобныя ні да грання старога, ні да птушыных спеваў; потым я даведаўся, што ён чытаў уголас, але тады я яшчэ не ведаў пра навуку словаў і літараў.

Прабавіўшы некаторы час за гэтымі заняткамі, сям’я загасіла святло і пайшла, як я зразумеў, спаць.

Раздзел XII

Я ляжаў на саломе, але ніяк не мог заснуць, згадваючы падзеі мінулага дня. Што болып за ўсё мяне ўразіла, дык гэта ціхамірнасць тых людзей, і я хацеў далучыцца да іх, але не асмельваўся. Я надта добра памятаў, як цкавалі мяне жорсткія вяскоўцы, і таму, думаючы, што мне рабіць далей, вырашыў пакуль перачакаць у сваім хляўку, каб паназіраць за гэтымі людзьмі і паспрабаваць зразумець матывы іх паводзінаў.

На наступны дзень жыхары дамка падняліся раней за сонца. Дзяўчына пачала завіхацца па гаспадарцы і гатаваць ежу, а хлопец пасля сняданку сышоў.

Дзень мінуў у тых жа занятках, што і папярэдні. Юнак працаваў у палях, дзяўчына — дома. Стары — я хутка даўмеўся, што ён сляпы, — прысвячаў вольны час музыцы ці развагам. Нішто не можа зраўняцца з павагай і любоўю, што выказвалі годнаму старому маладыя жыхары дамка. Яны пяшчотна дарылі яму ўсе магчымыя знакі ўвагі, і ён адказваў ім цёплымі ўсмешкамі.

Але зусім шчаслівымі яны не былі. Хлопец і дзяўчына часта адасабляліся і, здаецца, плакалі. Я не разумеў прычыны іх смутку, хаця глыбока ім спачуваў. Калі TaKia чароўныя істоты няшчасныя, то што ўжо казаць пра мяне, недасканалага і адзінокага? I ўсё ж чаму гэтыя пяшчотныя стварэнні былі няшчаснымі? У іх цудоўны дом (такім ён, прынамсі, мне падаваўся) і ўсялякая раскоша: агонь, які грэў іх, смачная ежа, каб наталіць голад, яны былі добра апранутыя, а галоўнае — мелі пічасце бачыць адно аднаго, размаўляць, штодня абменьвацца позіркамі, поўнымі любові і прыязнасці. Што значылі іх слёзы? Няўжо яны сапраўды адчувалі боль? Спачатку я не мог адказаць на гэтыя пытанні, але час і пільная ўвага дапамаглі мне патлумачыць тое, што на першы погляд здавалася загадкай.

Мінула шмат часу, перш чым я зразумеў адну з прычын няшчасця гэтае мілае сям’і — беднасць: яны надзвычай пакутавалі ад гэтага ліха. Усю іх ежу складала гародніна з градак і малако ад каровы, якога ўзімку было вельмі мала, калі гаспадары ледзь здабывалі для яе харч. Яны, напэўна, часта мучыліся ад голаду, асабліва маладыя: яны часта ставілі ежу перад старым, нічога не пакінуўшы сабе.

Такая дабрыня асабліва мяне ўразіла. Я прызвычаіўся красці ў іх непіта сабе на пракорм уночы, але зразумеўшы, што так я павялічваю іх пакуты, пачаў абмяжоўвацца ягадамі, арэхамі і каранямі, што знаходзіў у суседнім лесе.

Таксама я знайшоў спосабы дапамагчы ім у працы. Заўважыўшы, што большую частку дня юнак збірае для сям’і дровы, я пачаў браць ноччу яго прылады, прызначэнне якіх хутка зразумеў, і прыносіў ім запас на некалькі дзён.

Памятаю, калі я ўпершыню гэта зрабіў, дзяўчына, адчыніўшы зранку дзверы, вельмі ўразілася, пабачыўшы гэтулькі дроваў. Яна гучна вымавіла некалькі словаў, і да яе падышоў юнак, які таксама здзівіўся. Я з радасцю ўбачыў, што таго дня ён у лес не хадзіў, а працаваў у хаце і на агародзе.

Неўзабаве я зрабіў япічэ важнейшае адкрыццё. Я зразумеў, што гэтыя людзі з дапамогай вымаўленых гукаў маглі перадаваць адно аднаму свае веды і пачуцці. Я заўважыў, што іх словы выклікаюць на тварах слухача радасць ці боль, усмешку ці смутак. Гэта была боская навука, і я прагнуў авалодаць ёю. Але спробы мае былі марнымі. Яны гаварылі хутка, і іх словы не мелі відавочнае сувязі з бачнымі рэчамі, а таму я не мог знайсці ключ да гэтае таямніцы. Аднак дзякуючы намаганням я, пражыўшы ў хляўку некалькі зменаў месяца, вывучыў назвы некаторых рэчаў, якія выкарыстоўваліся часцей

за ўсё: агонь, малако, хлеб, дровы. Вывучыў я і імёны насельнікаў дамка. Юнак і дзяўчына мелі па некалькі імёнаў, стары ж — толькі адно: бацька. Дзяўчына звалася сястра ці Агата, хлопец — Фелікс, брат, ці сын. Я не магу перадаць радасці, з якой я дазнаваўся пра сэнс гэтых гукаў і вучыўся іх вымаўляць. Я вылучыў і колькі іншых словаў, пакуль не разумеючы іх сэнсу — добры, даражэнькі, няшчасны.

Так я правёў зіму. Ціхамірнасць і прыгажосць жыхароў дамка прывязалі мяне да іх: калі яны былі няшчасныя, я таксама сумаваў, калі радаваліся, радаваўся і я. Апроч іх я амаль нікога не бачыў, і калі да іх прыходзілі госці, іх грубасць і рэзкасць толькі падкрэслівалі перавагі маіх сяброў. Стары, як я бачыў, часта спрабаваў падтрымаць дзяцей (так ён часта іх называў), угаварыць іх прагнаць смутак. Ён казаў ім нешта бадзёрае з такой дабрынёй, што яна кранала нават мяне. Агата слухала яго з павагай, і часам яе вочы напаўняліся слязамі, якія яна спрабавала незаўважна выцерці, але звычайна пасля размоваў з бацькам яе голас і твар рабіліся весялейшымі. 3 Феліксам усё было іначай. Ён заўжды быў сярод іх самым сумным, і нават мае неспрактыкаваныя вочы заўважалі, што ён мучыўся глыбей за ўсіх. Але калі яго твар быў болып змрочным, то голас — болып бадзёрым за голас сястры, асабліва калі ён звяртаўся да старога.

Я магу бясконца прыводзіць прыклады высакароднасці гэтых мілых людзей. Нават пакутуючы ад беднасці і нястачы, Фелікс прынёс сястры перпгую маленькую белую кветачку, што прабілася праз снег. Уранку, калі яна яшчэ не прачнулася, ён расчышчаў ёй ад снегу сцежку да хлява, прыносіў вады са студні і дроваў з паветкі, запас якіх, на яго нязменнае здзіўленне, увесь час папаўняла чыясьці нябачная рука. Днём ён, відаць, часам працаваў на суседняга фермера, бо сыходзіў надоўга, да самага абеду, і не прыносіў дроваў. Іншым разам ён пра-

цаваў у агародзе, але паколькі ўзімку працы там было няшмат, ён чытаў уголас старому і Агаце.

Спачатку гэтае чытанне збівала мяне з панталыку, але потым я зразумеў, што падчас яго ён выдаваў такія ж гукі, што і пры размове. 3 гэтага я зрабіў выснову, што ён разумее знакі на паперы, і захацеў таксама іх зразумець, але як? Я ж не разумеў нават гукаў, якія гэтыя знакі абазначалі. Хоць у гэтай навуцы я і прасунуўся, маіх ведаў не хапіла б нават каб зразумець хоць якую размову, а я ж стараўся з усіх сіл. Нягледзячы на тое, што я марыў адкрыцца жыхарам дамка, мне не варта было гэтага рабіць, пакуль я не авалодаю мовай: тады, магчыма, яны не будуць зважаць на маю пачварнасць, якую я асэнсаваў дзякуючы кантрасту, што ўвесь час быў перад маім вачамі.

Я захапляўся дасканалымі абліччамі жыхароў дамка — іх грацыяй, красой і далікатнымі тварамі; і як жа я жахнуўся, пабачыўшы ў лужыне сябе! Спачатку я адхінуўся, не верачы, што ў люстранай паверхні адбіўся менавіта я, але калі пераканаўся, іпто гэтая пачвара я і ёсць, мяне перапоўнілі горкая крыўда і адчай. Ах, я яшчэ не разумеў фатальных наступстваў свае выродлівасці.

Сонца прыгравала мацней, дзень падаўжаўся, снег знік, і я ўбачыў голыя дрэвы і чорную зямлю. 3 гэтага часу ў Фелікса было больш працы, і пагроза голаду знікла. Іх ежа, як я потым зразумеў, была грубай, але карыснай, і цяпер яе было дастаткова. На градках прабілася некалькі новых раслінаў, якія яны гатавалі; з кожным днём з’яўлялася ўсё больш добрых знакаў.

Штодня апоўдні стары гуляў, абапіраючыся на сына, калі толькі не было дажджу — так яны казалі, калі з неба лілася вада. Такое здаралася часта, але моцны вецер хутка сушыў зямлю, і надвор’е рабілася болып прыем-

ным.

Мой лад жыцця ў хляўку не мяняўся. Зранку я назіраў за заняткамі сваіх сяброў, а калі яны разыходзіліся па розных справах, клаўся спаць; рэшту дня зноў назіраў. Калі яны засыналі, а ў небе свяцілі зоры і месяц, я ішоў у лес і піукаў ежы для сябе і дроваў — у хату. Вярнуўшыся, я чысціў, калі гэта было трэба, сцежку ад снегу і рабіў тое, што звычайна рабіў Фелікс. Потым я даведаўся, што праца, зробленая нябачнай руксй, вельмі дзівіла іх: раз ці два я чуў словы добры дух і цуд, але не разумеў іх значэння.

Мая галава працавала ўсё лепш, і я прагнуў зразумець, чаго хочуць і што адчуваюць гэтыя мілыя стварэнні, хацеў ведаць, чаму Фелікс такі няшчасны, а Агата — такая сумная. Я, дурань, спадзяваўся, што магу вярнуць гэтым годным людзям шчасце. Калі я спаў ці бадзяўся па лесе, перад маімі вачыма стаялі вобразы паважнага сляпога бацькі, пяшчотнае Агаты і прыўкраснага Фелікса. Я глядзеў на іх як на найвышэйшых іетот, што трымаюць у руках мой лёс. Тысячы разоў я ўяўляў, як з’яўлюся перад імі і як яны мяне прымуць. Я думаў, як яны будуць гідзіцца мяне, пакуль я сваімі добрымі паводзінамі і цёплымі словамі не заслужу іх прыхільнасць, а потым — і любоў.

Такія думкі радавалі мяне і натхнялі з ноеымі сіламі прадаўжаць вывучэнне мовы. Mae галасавыя звязкі былі грубымі, але падатлівымі, і хаця голас мой не быў падобны да іх мяккіх музычных галасоў, я даволі лёгка вымаўляў тыя словы, што разумеў. Гэта было як у байцы пра асла і хатняга сабачку*. I я думаю, што сціплы асёл, прыязны, але грубаваты, заслужыў лепшае стаўленне, чым удары і лаянка.

Прыемныя дожджыкі і вясновая цеплыня вельмі змянілі зямлю. Людзі, што датуль быццам хаваліся па сваіх норах, рассеяліся па палях і пачалі іх аэрабляць. Весялей заспявалі птушкі, а на дрэвах пачало распускац-

ца лісце. Шчаслівая, шчаслівая зямля! Яшчэ нядаўна халодная, бясплодная і сырая, яна зрабілася цяпер годным прытулкам для багоў. Хараство прыроды радавала маю душу, мінулае знікла з маёй памяці, цяперашні дзень абяцаў спакой, а будучыня расквечвалася промнямі надзеі і чаканнем шчасця.

Раздзел ХПІ

I вось я набліжаюся да самае кранальнае часткі свае гісторыі. Зараз я раскажу пра падзеі, якія зрабілі мяне такім, якім я ёсць.

Вясна хутка змяняла свет, надвор’е паляпшалася, неба рабілася бязвоблачным. Мяне здзіўляла, як нядаўняя маркотная пустэча расквечвалася найпрыгажэйшымі кветкамі і зелянела. Тысячы чароўных водараў і прыўкрасных відовішчаў радавалі і асвяжалі мае пачуцці.

Быў адзін з тых дзён, калі мае сябры адпачывалі ад працы — стары граў на гітары, а дзеці яго слухалі. На твары Фелікса я бачыў меланхолію, ён часта ўздыхаў, і аднаго разу бацька нават спыніў гранне; я зразумеў, што ён ведае, чаму сын сумуе. Фелікс адказаў яму вясёлым тонам, і стары вярнуўся да музыкі, але тут нехта пагрукаў у дзверы.

За дзвярыма стаяла лэдзі, іпто прыехала верхам; яе суправаджаў вясковец. На ёй быў цёмны строй і тоўсты чорны вэлюм. Агата нешта ў яе спытала, і незнаёмка пяшчотна назвала імя Фелікса. У яе быў меладычны голас, але ён адрозніваўся ад галасоў маіх сяброў. Пачуўшы яе, Фелікс падбег да лэдзі, яна ж, пазнаўшы яго, адкінула вэлюм, і я ўбачыў твар анёльскае прыгажосці. Яе валасы былі чорныя як смоль і па-майстэрску заплеценыя, вочы — цёмныя, пяпгчотныя і жывыя, рысы тва-

ру — правільныя, стан — стройны, а шчокі — чароўнаружовыя.

Здавалася, яе прыезд бязмежна ўзрадаваў Фелікса: з яго твару зніклі ўсе сляды смутку, і хлопец вокамгненна заззяў надзвычайнай радасцю, на якую я не лічыў яго здольным, яго вочы заблішчэлі, а да пічок прыліла кроў — у той момант я падумаў, што ён такі ж прыгожы, як незнаёмка. Яе ж, здавалася, перапаўнялі іншыя пачуцці: выцершы з вачэй некалькі слязінак, яна падала Феліксу руку, і той захоплена пацалаваў яе, назваўшы незнаёмку, калі я правільна пачуў, сваёй чароўнай арабкай. Яна яго, здаецца, не зразумела, але ўсміхнулася. Ён дапамог ёй спешыцца, адпусціў правадніка і павёў у дамок. Тут ён перамовіўся аб чымсьці з бацькам, і маладая незнаёмка ўкленчыла перад старым і хацела пацалаваць яго руку, але той падняў дзяўчыну і пяшчотна абняў.

Хутка я зразумеў, што хоць незнаёмка выразна вымаўляе нейкія гукі і, відаць, мае сваю мову, яна не разумее жыхароў дамка, а тыя не разумеюць яе. Яны тлумачыліся знакамі, якіх я не разумеў, але бачыў, што яе прысутнасць прынесла ім радасць, прагнаўшы смутак, як сонца праганяе ранішнюю смугу. Асабліва шчаслівым выглядаў Фелікс, які захопленымі ўсмепікамі вітаў сваю арабку. Агата, заўжды ветлая Агата, цалавала чароўнай незнаёмцы рукі і, паказваючы на брата, знакамі тлумачыла, як ён сумаваў. Так мінула некалькі шчаслівых гадзінаў, і з іх твараў не знікала радасць, прычынаў якое я не разумеў. Пачуўшы, што незнаёмка часта паўтарае адны і тыя ж словы, я здагадаўся, што яна спрабуе вывучыць іх мову, і мне ў галаву прыйшла думка, што я магу гэтым скарыстацца. На першым уроку яна запомніла дваццаць словаў, большасць з якіх я ўжо, праўда, ведаў, затое астатнія былі для мяне новымі.

Увечары Агата і арабка рана пайшлі спаць. На развітанне Фелікс пацалаваў незнаёмцы руку і сказаў:

«Дабранач, любая Сафі!» Пасля ён яшчэ доўга сядзеў і гутарьгў з бацькам, і з частага паўтарэння яе імені я зразумеў, іпто прадметам гаворкі была чароўная госця. Я прагнуў зразумець іх і рабіў для гэтага ўсё, што мог, але гэта было немагчыма.

Наступным ранкам Фелікс пайшоў на працу, а калі Агата дарабіла свае штодзённыя справы, арабка села ля ног старога і, узяўшы яго гітару, зайграла такія чароўныя і прыгожыя мелодыі, што я не змог стрымаць сумных і салодкіх слёз. Яна заспявала, і яе голас пераліваўся багатымі інтанацыямі, уздымаючыся і заціхаючы, — так спявае ў лесе салавей.

Скончыўшы, яна перадала гітару Агаце, якая спачатку аднеквалася, пасля ж сыграла просты матыўчык і міла, зусім не так дзівосна, як госця, сабе падпела. Стары, відаць, быў у захапленні і сказаў некалькі словаў, якія Агата паспрабавала патлумачыць Сафі: ён хацеў выказаць, як яна парадавала яго сваім спевам.

Дні міналі гэтак жа мірна, як і раней, з той адзінай розніцай, што на тварах маіх сяброў радасць заняла месца смутку. Сафі заўжды была вясёлай і шчаслівай, мы з ёй хутка прасоўваліся ў вывучэнні мовы, так што праз два месяцы я ўжо разумеў амаль усё, што казалі мае дабрадзеі.

Тым часам чорная зямля пакрылася травой, і гэты зялёны дыван запярэсціўся прыемнымі на выгляд і на пах незлічонымі кветкамі, што месячнымі начамі свяціліся ў лесе бледнымі зорамі; сонца рабілася ўсё гарачэйшым, ночы — яснымі і водарнымі, і мае начныя бадзянні зрабіліся сапраўднай асалодай, хоць і істотна скараціліся, бо сонца заходзіла пазней і ўставала раней, а я не хацеў выходзіць на дзённае святло, памятаючы цкаванне ў першай вёсцы, куды зайшоў.

Цэлымі днямі я пільна слухаў, каб як мага хутчэй авалодаць мовай, і мог пахваліцца большым поспехам.

чым у арабкі, якая яшчэ мала разумела і размаўляла з моцным акцэнтам, у той час як я разумеў і мог паўтарыць амаль любое з вымаўленых словаў.

Удасканальваючы мову, я вывучаў і таямніцы літараў, якія тлумачылі арабцы, і не пераставаў здзіўляцца і захапляцца.

Фелікс вучыў Сафі па кнізе Вальнэя «Руіны імперыі>*. Я б ніколі яе не зразумеў, калі б Фелікс, чытаючы, не даваў падрабязных тлумачэнняў. Ён абраў гэтую кнігу, бо яе стыль імітаваў усходніх аўтараў. Дзякуючы ёй я крыху даведаўся пра гісторыю і многія імперыі, што існуюць цяпер у свеце; яна расказала мне пра звычаі, урады і рэлігіі розных нацыяў. Я чуў пра лянівых азіятаў, пра бязмежны творчы геній і розум грэкаў, пра войны і цудоўныя цноты ранніх рымлянаў, іх наступны заняпад і пра развал магутнае імперыі, пра рыцарства, хрысціянства і каралёў. Я дазнаўся пра адкрыццё Амерыкі і разам з Сафі плакаў над няпічасным лёсам яе карэнных насельнікаў.

Гэтыя цудоўныя гісторыі напаўнялі мяне дзіўнымі пачуццямі. Няўжо чалавек насамрэч такі магутны, цнотны і велічны — і такі заганны і нізкі? Ён здаваўся то нашчадкам злой сілы, то амаль богападобным увасабленнем усяго высакароднага. Быць вялікім і дабрадзейным чалавекам мусіла быць для разумнай істоты найвялікшым гонарам, быць подлым і заганным — а такімі былі многія героі кнігі — здавалася мне самым жудасным падзеннем, жахлівейшым за лёс сляпога крата ці нікчэмнага чарвяка. Я доўга не мог зразумець, як чалавек можа забіваць іншых і для чаго існуюць законы і ўрады; але, даведаўшыся болып падрабязна пра заганы і кровапраліцці, я перастаў здзіўляцца і адчуў пагарду і агіду.

Цяпер кожная размова жыхароў дамка адкрывала мне новыя цуды. Слухаючы тлумачэнні, якія Фелікс даваў арабцы, я пачынаў разумець дзіўную будову чалавечага

грамадства. Я даведаўся пра няроўны раздзел дабротаў, пра вялізныя багацці і ўбогую галечу, пра чыны, паходжанне і высакародную кроў.

Гэтыя словы прымусілі мяне задумацца пра сябе. Я даведаўся, што найбольшай павагай сярод вас, людзей, карыстаюцца тыя, хто мае багацце, высокае паходжанне і незаплямленае імя. Чалавек можа дабіцца павагі, нават маючы адзін з гэтых прывілеяў, без іх жа ён, за рэдкімі выключэннямі, будзе толькі валацугай ці рабом, што аддае ўсе свае сілы, працуючы на нямногіх выбраных! А кім быў я? Пра сваё стварэнне і стваральніка я нічога не ведаў — ведаў толькі, што ў мяне няма ні грошай, ні сяброў, ні маёмасці. Да таго ж у мяне жахліва брыдкае і мярзотнае цела — я адрозніваўся ад чалавека нават сваёй прыродай. Я быў хутчэйшым за людзей і мог ужываць грубейшую ежу, менш пакутаваў ад холаду і спёкі і быў нашмат вышэйшым. Азіраючыся вакол, я не бачыў нікога і не чуў ні пра кога, падобнага да сябе. Няўжо я — пачвара, пляма на твары зямлі, ад якое ўсе бягуць і якое цураюцца?

He магу апісаць, як мучылі мяне гэтыя думкі: я спрабаваў адагнаць іх, але спазнанне памнажала боль*. О, чаму я не застаўся назаўжды ў родным лесе, не ведаючы і не чуючы нічога, апроч голаду, смагі і спёкі!

Якая дзіўная рэч — спазнанне. Новыя веды ўкараняюцца ў галаве, як лішайнік у скалах. Часам я хацеў адкінуць усе думкі і пачуцці прэч, але зразумеў, што пераадолець боль немагчыма і што існуе смерць — яе я баяўся, хаця і не разумеў. Я захапляўся дабрадзейнасцю і высокімі пачуццямі, мне падабаліся ціхамірнасць і абаяльнасць маіх сяброў, але я быў адрэзаны ад іх і назіраў за імі крадком, нябачны і невядомы, і гэта толькі распальвала, а не наталяла маю прагу зрабіцца адным з іх. Ласкавыя словы Агаты і чароўныя ўсмеіпкі арабкі прызначаліся не мне. Мяккія павучэнні старога і жывыя

гісторыі Фелікса былі не для мяне. Няпічаснае, адрынутае стварэнне!

Некаторыя ўрокі ўражвалі мяне яіпчэ болып. Я даведаўся пра рознасць полаў, нараджэнне і выхаванне дзяцей, пра тое, як бацька радуецца ўсмешкам немаўлят і свавольствам старэйшых дзяцей, як усё жыццё і клопаты маці аддаюцца каштоўнай ношы, як малады розум развіваецца і здабывае веды, як людзі — браты, сёстры і іншыя сваякі — злучаюцца паміж сабой вязьмом узаемнае блізкасці.

Але дзе мае родныя і сябры? За днямі майго дзяцінства не назіраў бацька, а маці не дарыла мне ласкі і ўсмешкі, а калі гэта і было, усё маё мінулае жыццё было цяпер плямай, пустым месцам, дзе нічога нельга было ўбачыць. Колькі я сябе памятаў, я заўжды быў такога ж росту і целаскладу, як цяпер. Я ніколі не бачыў нікога падобнага да сябе і ні з кім не меў стасункаў. Кім я быў? Гэтае пытанне ўсплывала зноў і зноў, і адказам на яго былі толькі стогны.

Хутка я патлумачу, да чаго прывялі гэтыя пачуцці, але пакуль дазволь мне вярнуцца да жыхароў дамка, чыя гісторыя выклікала ўва мне столькі абурэння, захаплення і цікаўнасці і ў выніку прымусіла мяне яшчэ больш любіць і паважаць сваіх абаронцаў — бо менавіта так я называў іх, аддаючыся нявіннаму і напаўбалючаму самападману.

Раздзел XIV

Мінуў пэўны час, перш чым я даведаўся гісторыю сваіх сяброў. Яна, несумненна, глыбока мяне ўразіла, бо многія яе абставіны былі цікавыя і дзівосныя для такога недасведчанага стварэння, як я.

Старога звалі Дэ Ласэй. Ён паходзіў з добрае французскае сям’і і шмат гадоў пражыў у дастатку, паважаны

сярод людзей вышэйшага звання і любімы сярод роўных. Яго сын рыхтаваўся да вайсковае службы, а Агата займала годнае месца сярод лэдзі найвышэйшага кола. За некалькі месяцаў да майго з’яўлення яны яшчэ жылі ў вялікім і багатым горадзе Парыжы сярод сяброў, карыстаючыся любымі дабротамі, якія толькі можа прапанаваць дабрадзейнасць, адукаванасць і тонкі густ, а таксама прыстойны даход.

Прычынай іх збяднення стаўся бацька Сафі. Ён быў турэцкім купцом і шмат гадоў жыў у Парыжы, як раптам з нейкай незразумелай для мяне прычыны зрабіўся для ўраду непажаданай асобай. Яго арыштавалі і кінулі ў турму ў той самы дзень, калі з Канстанцінопаля прыехала Сафі. Яго судзілі і выраклі на смерць. Прысуд быў відавочна несправядлівы, і ўвесь Парыж абураўся: казалі, што прычынай такога прысуду былі яго рэлігія і багацце, а зусім не злачынства, у якім яго абвінавацілі.

Фелікс выпадкова прысутнічаў на працэсе і, пачуўшы прысуд, жахнуўся і разгневаўся. Ён даў урачыстую клятву ўратаваць вязня і пачаў шукаць для гэтага сродкі. Пасля шматлікіх безвыніковых спробаў трапіць у турму ён знайшоў моцна закратаванае акенца ў той частцы будынка, што не ахоўвалася, — праз гэтае акенца ў цямніцу няшчаснага мусулычаніна, які, закаваны ў ланцугі, роспачна чакаў выканання жорсткага прысуду, трапляла святло. Ноччу Фелікс наведаў яго і паведаміў пра свае намеры. Здзіўлены і радасны турак паспрабаваў распаліць стараннасць свайго ратавальніка, паабяцаўшы яму грашовую ўзнагароду. Фелікс з пагардай адмовіўся, аднак, убачыўшы аднойчы чароўную Сафі, якой дазволілі наведаць бацьку і якая знакамі выказала хлопцу гарачую ўдзячнасць, не мог стрымацца ад думкі, што ў вязня сапраўды ёсць скарб, які ўзнагародзіў бы любыя высілкі і рызыку.

Турак тут жа заўважыў, якое ўражінне зрабіла яго дачка на Фелікса, і вырашыў замацавіць інтарэс, паабяцаўшы яму руку дачкі, як толькі ён сам апынецца ў бяспечным месцы. Фелікс быў занадта далікатны, каб прыняць такую прапанову, аднак пача’ марыць пра гэтую магчымую падзею як пра найвышэяшае шчасце.

Некалькі дзён, пакуль ішла падрыхтоўка да ўцёкаў, стараннасць Фелікса падагравалася лістамі, якія ён атрымліваў ад чароўнае дзяўчыны: яне знайшла спосаб пісаць пасланні на мове свайго прыхілыііка з дапамогай старога бацькавага слугі, які ведаў фчанцузскую. Яна ў самых палкіх выразах дзякавала хлспцу за абяцаную бацьку дапамогу і ў той жа час горка аплаквала свой лёс.

У мяне ёсць копіі гэтых лістоў, бо, жывучы ў хляўку, я змог здабыць пісьмовыя прылады, а лісты часта з’яўляліся ў руках Фелікса ці Агаты. Я дам іх табе перад тым як сысці: яны засведчаць праўдзівасць мае гісторыі. Цяпер жа, калі сонца ўжо сядае, мне ледзь хопіць часу пераказаць іх змест.

Сафі пісала, што яе маці была ахрьлпчанай арабкай, якую туркі выкралі і ўзялі ў рабства. Сяаёй прыгажосцю яна заваявала сэрца бацькі Сафі, і той з ёй ажаніўся. Дзяўчына з любоўю расказвала пра маці, якая нарадзілася вольнай і таму пагарджала рабскім станам. Яна выхоўвала дачку згодна з хрысціянскімі прынцыпамі і вучыла яе імкнуцца да інтэлектуальнага развіцця і незалежнасці, забароненых жанчынам — паслядоўніцам Мухамеда. На той момант яе ўжо не б^іло на свеце, але гэтыя ўрокі незваротна паўплывалі на розум Сафі, якая жахліва баялася зноў вярнуцца ў Азію і трапіць у сцены гарэма з яго несур’ёзнымі заняткамі, пто не адпавядалі памкненням яе душы, ужо прызвычаенай да высокіх думак і шляхетнага імкнення да цноты. Яе вабіла магчымасць выйсці замуж за хрысціяніна і застацца ў краіне.

дзе жанчынам дазвалялі займаць нейкае месца ў грамадстве.

Дзень, калі турка мусілі пакараць смерцю, ужо прызначылі, але напярэдадні ноччу ён збег і да ранку быў за шмат льё ад Парыжа. Фелікс здабыў пашпарты на сваё імя, а таксама на імя свайго бацькі і сястры. Папярэдне ён расказаў бацьку пра свой план, і бацька дапамог яму ў падмане, нібыта дзеля паездкі пакінуўшы дом і схаваўшыся з дачкой у аддаленым прадмесці Парыжа.

Фелікс правёў уцекачоў ў Ліён, а пасля праз Ман-Сэні ў Ліворна, дзе купец мусіў чакаць зручнай магчымасці дабрацца да якіх-небудзь турэцкіх уладанняў.

Сафі выраіпыла застацца з бацькам да яго ад’езду, і турак паўтарыў сваё абяцанне злучыць яе іплюбам з іх ратавальнікам. Фелікс заставаўся, чакаючы пічаслівае падзеі і цешачыся таварыствам арабкі, што выказвала яму самую шчырую і пяпічотную прыхільнасць. Яны размаўлялі з дапамогаю перакладчыка, а часам і без яе перакладаючы позіркі адно аднаго, і Сафі спявала яму дзівосныя песні свае радзімы.

Турак не пярэчыў супраць гэтага збліжэння і падтрымліваў надзеі маладых закаханых, тоячы ў сэрцы зусім іншыя планы. Яго абурала думка, што дачка выйдзе замуж за хрысціяніна, але ён баяўся паказаць гэта Феліксу, бо ведаў, што япічэ знаходзіцца ў яго ўладзе: хлопец мог выдаць уцекача італьянскай дзяржаве, дзе яны цяпер жылі. Турак прыдумляў тысячу спосабаў зацягваць свой падман, пакуль у ім не знікне неабходнасць і ён таемна не забярэ дачку з сабой. Здзейсніць гэтыя намеры дапамаглі весткі з Парыжа.

Уцёкі турка раззлавалі французскі ўрад, і ён не шкадаваў высілкаў, каб знайсці і пакараць збаўцу ахвяры. Задума Фелікса хутка раскрылася, і Дэ Ласэй з Агатай трапілі ў турму. Гэтая навіна дайпіла да Фелікса і вырвала яго з прыемных мараў. Яго сляпы стары бацька і

пяшчотная сястра пакутуюць у мярзотнай вязніцы, пакуль ён цеіпыцца свабодай і таварыствам каханай! Гэтая думка яго катавала. Ён тут жа дамовіўся з туркам, што, калі той знойдзе магчымасць уцячы раней, чым Фелікс вернецца ў Італію, Сафі застанецца ў кляштары ў Ліворна, і, пакінуўшы чароўную арабку, паспяшаўся ў Парыж і аддаўся ў рукі правасуддзя, спадзеючыся тым самым вызваліць Дэ Ласэя і Агату.

Але ў яго нічога не атрымалася. Яны праседзелі ў турме япічэ пяць месяцаў да суду, які прыгаварыў іх да пажыццёвага выгнання з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Яны і пасяліліся ва ўбогім дамку ў нямецкай вёсачцы, дзе я іх і знайшоў. Фелікс хутка даведаўся. што падступны турак, праз якога яго сям’я перацярпела такія нечуваныя бедствы, дазнаўшыся пра збядненне збаўцы, здрадзіў свайму слову і гонару і пакінуў Італію з дачкой, выслаўшы Феліксу трохі грошай, каб дапамагчы, як ён напісаў, неяк уладкавацца.

Вось што катавала дупіу Фелікса і рабіла яго, калі я ўпершыню яго ўбачыў, самым няшчасным у сям’і. Ён мог трываць беднасць і, калі б яна была расплатай за яго высакародства, ганарыўся б ёй, але няўдзячнасць турка і страта каханае Сафі былі занадта горкімі і непапраўнымі няшчасцямі. Прыезд арабкі быццам падарыў яго душы новае жыццё.

Калі да Ліворна дайшла навіна пра тое, што Фелікс страціў багацце і высокае становіпіча, купец загадаў дачцэ забыць пра яго і рыхтавацца да вяртання на радзіму. Шчырая Сафі абурылася такім загадам і паспрабавала адгаварыць бацьку ад гэтага рашэння, але той у злосці пакінуў яе адну, паўтарыўшы свой дэспатьгчны загад.

Праз колькі дзён турак зайшоў у пакоі дачкі і паспешліва сказаў, што французскія ўлады (у яго ёсць усе падставы так думаць) даведаліся пра яго схованку ў Ліворна, а таму ён ужо наняў карабель, які праз некалькі

гадзінаў адплывае ў Канстанцінопаль. Ён хацеў пакінуць дачку пад апекай надзейнага слугі, каб яна далучылася да бацькі пазней разам са значнай часткай яго маёмасці, якую яшчэ не давезлі да Ліворна.

Застаўшыся адна, Сафі сама вырашыла, піто ёй рабіць. Жыццё ў Турцыі было ненавісным для яе — супраць яго паўставалі і яе пачуцці, і яе вера. 3 бацькавых папер, якія трапілі ёй у рукі, яна даведалася пра выгнанне каханага і запомніла месца, куды ён з’ехаў. Пэўны час яна яіпчэ вагалася, але ўрэшце прыняла рашэнне. Узяўшы свае каштоўнасці і трохі грошай, яна пакінула Італію ў суправаджэнні служанкі, што нарадзілася ў Ліворна, але крыху разумела турэцкую, і выправілася ў Германію.

Яны шчасліва дабраліся да гарадка за дваццаці льё ад жытла Дэ Ласэяў, калі яе спадарожніца сур’ёзна захварэла. Сафі пяшчотна і аддана даглядала яе, але няпічасная дзяўчына памерла, і арабка засталася адна, не ведаючы ні мясцовае мовы, ні звычаяў гэтага свету. Аднак ёй пашанцавала з добрымі людзьмі: італьянка паспела сказаць ёй назву месца, куды яны накіроўваліся, і пасля яе смерці гаспадыня дому парупілася, каб Сафі паспяхова дабралася да дамка, дзе жыў яе каханы.

Раздзел XV

Такая была гісторыя маіх любых сяброў. Яна глыбока мяне ўразіла, бо адкрыла мне розныя бакі грамадскага жыцця і навучыла захапляцца цнотамі і абурацца заганамі чалавецтва.

Зло было для мяне яшчэ чымсьці далёкім, дабрыня і іпчодрасць жа штодня стаялі перад вачыма, напаўняючы мяне прагай атрымаць ролю ў спектаклі, дзе на сцэну выйшла так шмат выбітных якасцяў. Але расказваючы

пра сваё развіццё, я не магу апусціць адну падзею, якая здарылася ў пачатку жніўня таго самага года.

Ноччу, па звычцы прабіраючыся ў суседні лес, каб сабраць ежы для сябе і дроваў для сваіх апекуноў, я знайшоў скураную дарожную торбу з нейкім адзеннем і кнігамі. Я прагна схапіў знаходку і вярнуўся з ёй у хлявок. На шчасце, кнігі былі напісаныя на мове, якую я часткова вывучыў: гэта былі «Страчаны рай», адзін з тамоў «Жыццяпісаў» Плутарха і «Пакуты маладога Вертэра». Гэтыя скарбы прынеслі мне найвялікшую асалоду: цяпер я мог увесь час вучыцца і развіваць чытаннем розум, нават калі мае сябры займаліся штодзённымі клопатамі.

Цяжка апісаць, як гэтыя кнігі ўздзейнічалі на мяне. Яны абудзілі мноства новых вобразаў і пачуццяў, якія часам захаплялі, але часцей тапілі ў найглыбейшым смутку. «Пакуты маладога Вертэра» цікавыя не толькі простым і кранальным сюжэтам, але і прапануюць столькі розных поглядаў, праліваюць столькі святла на незразумелыя для мяне рэчы, што я знайшоў у іх невычэрпную крыніцу для роздумаў і здзіўлення. Там апісваецца такі мірны і хатні лад жыцця ў спалучэнні з высокімі пачуццямі і перажываннямі, у якіх няма месца сябелюбству, і гэта добра адпавядала майму ўяўленню пра жыхароў дамка і жаданням, што жылі ў маёй уласнай душы. А Вертэр падаваўся мне найвышэйшым стварэннем з усіх, каго я бачыў і ўяўляў: у яго характары не было нічога асаблівага, аднак ён быў надзвычай глыбокі. Развагі пра смерць і самагубства, несумненна, мусілі мяне здзівіць. He магу сказаць, каб я асэнсаваў усе бакі гэтага пытання, але быў схільны пагадзіцца з героем, чыю смерць горка аплакваў, хаця і не разумеў яе цалкам.

Чытаючы, я шмат звяртаўся да ўласных пачуццяў і жыццёвага досведу. Я бачыў сваё падабенства і ў той жа час рэзкае адрозненне ад стварэнняў, пра якіх чытаў і размовы якіх чуў. Я спачуваў ім і часткова іх разумеў,

але розум мой быў яшчэ не сфармаваны: я ні ад кога не залежаў і ні з кім не быў звязаны. «Прызначаны заўжды адзін зыход»*, — і ніхто б не аплакваў маю пагібель. Я быў вялізным і брыдкім. Што гэта значыла? Кім я быў? Чым я быў? Адкуль я ўзяўся? Якое маё прызначэнне? Гэтыя пытанні не давалі мне спакою, але адказаць на іх я не мог.

Томік «Жыццяпісаў» Плутарха, якім я завалодаў, змяшчаў гісторыі заснавальнікаў старажытных рэспублік. Гэтая кніга паўплывала на мяне зусім не так, як «Пакуты маладога Вертэра». Ад Вертэра я дазнаўся пра смутак і адчай, Плутарх жа ўнушыў мне высокія думкі — ён узняў мяне над вартымі жалю роздумамі, прымусіўшы любіць і захапляцца героямі мінулых стагоддзяў. Шмат што з прачытанага выходзіла за межы майго досведу і разумення. Я меў цьмянае ўяўленне пра каралеўствы, неабсяжныя краіны, магутныя рэкі і бязмежныя моры, пра гарады і вялікія зборышчы людзей не ведаў зусім нічога. Дамок маіх апекуноў быў для мяне адзінай школай чалавечае прыроды, а гэтая кніга адкрывала мне новыя далягляды. Я чытаў пра людзей, якія займаліся грамадскімі справамі, кіравалі сваімі братамі ці забівалі іх. Я адчуваў у сабе вялікую цягу да цнотаў і агіду да заганаў, наколькі я разумеў значэнне гэтых словаў, звязваючы іх з асалодай і болем. Апанаваны такімі пачуццямі, я захапляўся мірнымі заканадаўцамі, Нумам, Салонам і Лікургам, больш, чым Ромулам і Тэзеем. Патрыярхальнае жыццё маіх сяброў узмацняла такія мае думкі; магчыма, калі б маім першым знаёмым сярод людзей быў малады жаўнер, які прагне подзвігаў і славы, мяне б апанавалі іншыя фантазіі.

«Страчаны рай» выклікаў у мяне нашмат глыбейшыя пачуцці. Я чытаў яго, як і астатнія кнігі, цалкам верачы ў напісанае. Вобраз усёмагутнага Бога, які змагаецца са сваімі стварэннямі, напоўніў мяне захапленнем і трапя-

таннем. Я пастаянна праводзіў паралелі з уласным жыццём. Як у Адама, у мяне ў свеце не было сваякоў, але ва ўсім астатнім мы розніліся. Ён быў створаны рукамі Бога як дасканалая істота, шчаслівая і задаволеная, абароненая клопатамі Стваральніка; ён мог размаўляць з найвышэйшымі істотамі і вучыцца ў іх, я ж быў адзінокі, няшчасны і бездапаможны. Шматкроць параўноўваў я сваё становііпча са становішчам шатана, бо, бачачы, як і ён, шчасце сваіх суседзяў, я адчуваў, як унутры мяне разліваецца горкая зайздрасць.

Япічэ адна падзея ўзмацніла гэтыя пачуцці. Неўзабаве пасля таго як я пасяліўся ў хляўку, я знайшоў у KimaHi вопраткі, узятай з твае лабараторыі, нейкія нататкі. Спачатку я не звярнуў на іх увагі, але потым, калі змог разабраць літары, пачаў іх старанна вывучаць. Гэта быў твой дзённік за чатыры месяцы да майго стварэння. Ты падрабязна апісаў у ім кожны крок гэтага доследу, перамяжаючы гэтыя нататкі згадкамі пра штодзённае жыццё. Ты, безумоўна памятаеш гэтыя запісы. Вось яны. Ты занатаваў у іх усё звязанае з маім праклятым нараджэннем — кожная мярзотная дэталь працэсу стварэння, найпадрабязнейшае апісанне майго пачварнага і гідкага цела; усе гэтыя апісанні сведчаць пра твой жах, забыць які я ніколі не змагу. Калі я чытаў, мяне трэсла ад агіды. «Пракляты стваральнік! — усклікнуў я ў агоніі. — Навошта ты стварыў пачвару, якая палохае нават цябе? Міласэрны Бог стварыў чалавека прыгожым паводле вобразу Свайго, але маё цела — гэта брыдкае падабенства самога сябе, і ад гэтага яно яшчэ жудаснейшае. У шатана былі браты, яго дэманы, якія падтрымлівалі яго і захапляліся ім, я ж самотны і ўсімі пагарджаны!»

Такімі былі развагі маіх адзіноты і адчаю, але бачачы дабрадзейнасць сваіх сяброў, іх добразычлівасць і высакароднасць, я пераконваў сябе, што яны пашкадуюць мяне, даведаўшыся пра маё захапленне іх цнотамі, і не

будуць зважаць на маё выродлівае аблічча. Няўжо яны прагоняць ад сваіх дзвярэй істоту, хай сабе і пачварную, якая прагне іх спачування і сяброўства? Урэшце я вырашыў не адчайвацца, а як мага лепш рыхтавацца да сустрэчы з імі, якая вырашыць мой лёс. Я адклаў яе яшчэ на некалькі месяцаў, бо значэнне, якое я надаваў яе паспяховасці, прымушала мяне страшэнна баяцца правалу. Да таго ж штодзённы досвед развіваў мой розум, і я не хацеў заўчасна рабіць важныя крокі, бо некалькі месяцаў палепіпылі б маё мысленне.

Тым часам у дамку адбыліся нейкія змены. Сафі прынесла яго жыхарам шчасце, а таксама дастатак. Фелікс і Агата болып часу аддавалі размовам і забавам, а ў працы ім даламагалі слугі. Яны не выглядалі багатымі, але былі шчаслівымі і задаволенымі; у доме панаваў мір і спакой, я ж з кожным днём рабіўся ўсё больш разгубленым. Новыя веды давалі мне зразумець, які я няшчасны і адрынуты. Што праўда, мяне падтрымлівала надзея, але варта мне было ўбачыць свой адбітак у вадзе ці цень у месяцавым святле, як яна знікала, хоць адлюстраванне і было зменлівым, а цень — падманлівым.

Я спрабаваў змагацца з гэтым страхам і ўмацаваць сябе перад хуткім выпрабаваннем, якое я пастанавіў прайсці праз некалькі месяцаў. Часам я адпускаў свае думкі, дазваляў ім вольна блукаць па райскіх палях і асмельваўся маляваць ва ўяўленні чароўных і мілых стварэнняў, якія спачувалі мне і развейвалі маю тугу; усмешкі на іх анёльскіх тварах неслі мне суцяіпэнне. Але гэта была мроя, бо ніякая Ева не змякчала майго смутку, не падзяляла маіх думак: я быў адзін. Я памятаў малітвы Адама да свайго стваральніка — але дзе быў мой стваральнік? Ён выракся мяне, і я з горыччу пракляў яго.

Так мінула восень. Са здзіўленнем і сумам я заўважаў, як вяне і ападае лісце і як прырода навокал зноў робідца голай і змрочнай, як тады, калі я ўпершыню

ўбачыў лясы і чароўны месяц. Але я не зважаў на кепскае надвор’е, бо холад трываў лепш, чым спёку. Проста мяне радавалі кветкі, птушкі і іншыя праявы вясёлага лета; калі яны зніклі, я пачаў аддаваць болып увагі людзям. Сыход лета не зменшыў іх шчасця. Яны любілі адно аднаго, і іх радасці залежалі толькі ад іх саміх, a не ад зменаў навокал. Чым болып я за імі назіраў, тым болып мне хацелася папрасіць у іх ласкі і абароны: маё сэрца прагнула, каб гэтыя мілыя істоты пазналі мяне і палюбілі. Мне хацелася лавіць іх любоўна скіраваныя на мяне дарагія погляды, і гэта было верхам маіх мараў. Я не асмельваўся думаць, што яны могуць глядзець на мяне з агідай і жахам. Яны ніколі не гналі прэч жабракоў, што спыняліся ля іх дзвярэй. Я, што праўда, збіраўся прасіць большага, чым хлеб і адпачынак, — мне былі патрэбныя цяпло і дабрыня, і я не верыў, што зусім іх не варты.

Наступіла зіма; з часу, як я прачнуўся да жыцця, прайшоў поўны сезонны цыкл. Тады ўсе мае думкі былі скіраваныя да таго, як мне прадставіцца сваім апекунам. Я перабраў шмат ідэй, але ўрэшце вырашыў зайсці ў дамок тады, калі там застанецца адзін сляпы бацька. Мне хапала дальнабачнасці, каб зразумець, што ўсе, хто бачыў мяне дагэтуль, найперш палохаліся мае незвычайнае выродлівасці. Мой голас, хоць і грубы, страшным не быў, і я падумаў, што калі ў адсутнасці дзяцей я змагу заваяваць прыхільнасць Дэ Ласэя, то і маладыя апекуны паставяцца да мяне з цярпімасцю.

Аднаго дня, калі сонца ярка асвятляла апалую барвовую лістоту і ўсё япгчэ радавала погляд, хоць і не дарыла цеплыні, Сафі, Агата і Фелікс выправіліся на доўгую прагулку, стары ж захацеў застацца ў дамку. Калі яго дзеці сышлі, ён узяў гітару і зайграў некалькі журботных і салодкіх мелодыяў, болып журботных і салодкіх за тыя, што я чуў ад яго раней. Спачатку яго твар

асвяціўся асалодай, але яна хутка саступіла месца задуменнасці і смутку; урэіпце, адклаўшы інструмент, ён занурыўся ў роздумы.

Маё сэрца хутка забілася: прыйшоў час выпрабавання, якое здзейсніць усе мае надзеі ці пацвердзіць страхі. Слугі пайшлі на суседні кірмаш. У дамку і вакол яго панавала цішыня; гэта была цудоўная магчымасць, аднак калі я вырашыў ажыццявіць свой план, ногі здрадзілі мне, і я асеў на зямлю. Я тут жа зноў узняўся і, сабраўшы ўсю раіпучасць, адсунуў дошкі, якія хавалі мяне ў хляўку. Свежае паветра ўзбадзёрыла мяне, таму я з новымі сіламі падышоў да дзвярэй дамка і пагрукаў.

— Хто там? — спытаў стары. — Уваходзьце.

Я ўвайшоў.

— Даруйце мне гэтае ўварванне, — сказаў я. — Я вандроўнік і хачу крыху адпачыць, а таму буду вельмі ўдзячны, калі вы дазволіце мне трошкі пасядзець ля агню.

— Уваходзьце, — сказаў Дэ Ласэй, — і я паспрабую хоць неяк вам дапамагчы. На жаль, маіх дзяцей няма дома, а я сляпы, і, баюся, мне будзе цяжка прыгатаваць ежу.

— He хвалюйся, мой добры гаспадару, у мяне ёсць ежа, і адзінае, чаго мне не стае, — гэта цеплыня і адпачынак.

Я сеў, і запанавала цішыня. Я ведаў, што кожная хвіліна дарагая, але не ўяўляў, як прадоўжыць размову, як раптам стары сам звярнуўся да мяне:

— 3 вашага вымаўлення, падарожны, я раблю выснову, што вы — мой суайчыннік, француз.

— He, але я выхоўваўся ў французскай сям’і і разумею толькі гэтую мову. Цяпер я збіраюся прасіць літасці ў сяброў, якіх шчыра люблю і на прыязнасць якіх вельмі спадзяюся.

— Яны немцы?

— He, французы. Але давайце пра іншае. Я няшчаснае і адзінокае стварэнне і калі гляджу вакол, то не бачу на ўсёй зямлі ніводнага сябра ці сваяка. Тыя добрыя людзі, да якіх я іду, ніколі мяне не бачылі і амаль нічога пра мяне не ведаюць. Я вельмі баюся, бо, пацярпеўшы няўдачу, назаўжды застануся ў гэтым свеце адрынутым.

— He адчайвайцеся. He мець сяброў — гэта сапраўды няіпчасце, але сэрцы людзей, не апанаваных сябелюбствам, поўныя братэрскае любові і міласэрнасці. А таму верце сваім надзеям, і калі гэтыя сябры — добрыя людзі, то адчайвацца не трэба.

— Яны добрыя, так, яны найлепшыя людзі ў свеце, але, на жаль, яны перадузята настроеныя супраць мяне. У мяне добрыя намеры, я нікому дагэтуль не рабіў зла і нават спрабаваў неяк дапамагаць іншым, але фатальная перадузятасць засціць ім вочы, і замест пяшчотнага сябра яны бачаць ува мне толькі жахлівую пачвару.

— Гэта сапраўды бяда, але калі вы сапраўды ні ў чым не вінаваты, хіба нельга ім гэта даказаць?

— Я збіраюся зрабіць гэта, і таму мяне перапаўняе страх. Я ўсім сэрцам люблю тых сяброў: невядомы ім, я ўжо шмат месяцаў спрабую ім дапамагаць, але яны могуць падумаць, што я хачу ім нашкодзіць. Вось тая перадузятасць, якую я хачу перамагчы.

— Дзе жывуць гэтыя сябры?

— Непадалёк адсюль.

Стары памаўчаў, а пасля сказаў:

— Калі вы праўдзіва і падрабязна раскажаце мне сваю гісторыю, магчыма, я здолею іх пераканаць. Я сляпы і не бачу вашага твару, але нешта ў вашых словах пераконвае мяне ў вашай пічырасці. Я і сам бедны выгнаннік, але сапраўды буду рады дапамагчы вам.

— Добры чалавек! Я з удзячнасцю прымаю вашую высакародную прапанову. Такая дабрыня падымае мяне з праху, і я веру, што з ваіпай дапамогай я не зраблюся выгнаннікам сярод людзей.

— Божа барані! Нават калі б вы былі злачынцам, гэта прывяло б вас да адчаю, а не падіптурхнула б да цнотаў. Я таксама няшчасны: мяне і маю сям’ю беспадстаўна абвінавацілі, таму ўявіце самі, як я спачуваю вашым нягодам.

— Як магу аддзячыць вам, мой адзіны і цудоўны дабрадзею? 3 ваіпых вуснаў я пачуў у свой адрас першыя добрыя словы, і я буду заўсёды вам удзячны, бо вашая чалавечнасць дае мне спадзеў, што сябры, з якімі я мушу сустрэцца, мяне прымуць.

— Ці магу я спытаць, як іх клічуць і дзе яны жывуць?

Я замаўчаў. Вось ён, думаў я, той вырашальны момант, які падорыць мне іпчасце ці назаўсёды яго пазбавіць. Марна спрабаваў я адказаць яму — гэты высілак пазбавіў мяне ўсіх сіл, я апусціўся на крэсла і зарыдаў. У гэты момант я пачуў крокі сваіх маладых сяброў. Нельга было губляць ні секунды, і таму, схапіўшы старога за руку, я ўсклікнуў:

— Час надышоў! Абараніце мяне! Вы і ваша сям’я — вось сябры, якіх я шукаю! He ганіце мяне ў гэты час выпрабавання!

— Магутны Божа! — усклікнуў стары. — Хто вы?

У гэты момант дзверы адчыніліся, і ў дамок ўвайшлі Фелікс, Сафі і Агата. Хто апіша жах і агіду, што з’явіліся на іх тварах, калі яны ўбачылі мяне? Агата страціла прытомнасць, Сафі, не могучы дапамагчы сяброўцы, выбегла прэч. Фелікс кінуўся да нас і са звышнатуральнай сілай адштурхнуў мяне ад старога, чые калені я абдымаў. Раз’ятраны, ён шпурнуў мяне на зямлю і моцна ўдарыў кіем. Я мог разарваць яго на шматкі, як леў — антылопу. Але сэрца маё напоўнілася горыччу, і я стрымаўся. Праз боль і адчай я ўбачыў, што ён хоча паўтарыць удар, а таму пакінуў дом і сярод агульнага пярэпалаху незаўважана праслізнуў у хлявок.

Раздзел XVI

Пракляты, пракляты стваральнік! Навошта мне жыць? Чаму ў тое ж імгненне я не згасіў іскру жыцця, якую ты так безразважна мне падарыў? Я не ведаю. Адчай япічэ не завалодаў мною, і ўва мне кіпелі толькі ятра і прага помсты. Я з асалодай разбурыў бы дамок разам з яго насельнікамі і насыціўся б іх крыкамі і пакутамі.

Калі прыйшла ноч, я пакінуў схованку і адправіўся ў лес. Цяпер, калі мяне ўжо не стрымлівала боязь быць знойдзеным, я даў выйсце болю і жудасна завыў. Я быў нібы дзікі звер, які разарваў путы і цяпер разбурае ўсё навокал, з імклівасцю аленя носячыся па лесе. О, якую невыносную ноч я перажыў! Халодныя зоры кпілі з мяне ў небе, а голыя дрэвы гайдалі нада мной галінамі. Час ад часу ў цішыні быў чуваць салодкі птушыны спеў. Усе, акрамя мяне, адпачывалі ці радаваліся жыццю, я ж, як шатан, нёс у сабе пекла і, не знаходзячы спачування, хацеў вырываць дрэвы, сеяць вакол хаос і разбурэнне, a потым сядзець і радавацца знішчэнню.

Але гэтае буйства пачуццяў не магло цягнуцца доўга: я стаміўся ад напружання і, бездапаможны ад адчаю, апусціўся на вільготную траву. Мільёны людзей на зямлі не маглі мяне пашкадаваць ці падтрымаць — дык навошта мне быць добрым да сваіх ворагаў? He, з таго моманту я абвясціў вечную вайну ўсяму чалавечаму роду і перадусім таму, хто стварыў мяне і асудзіў на невыносную муку.

Узышло сонца, я пачуў галасы людзей і зразумеў, што сёння не змагу вярнуцца ў сваю схованку, таму заглыбіўся ў лес, вырашыўшы прысвяціць наступныя гадзіны развагам пра сваё становішча.

Прыемнае сонечнае святло і чыстае паветра крыху супакоілі мяне: згадаўшы падзеі мінулага дня, я падумаў, што, можа, занадта паспяшаўся ў высновах. Відавоч-

на, я дзейнічаў неасцярожна. Mae словы, несумненна, выклікалі ў Дэ Ласэя сімпатыю, але я быў дурнем, паказаўшыся дзецям і выклікаўшы іх жах. Мне варта было бліжэй пазнаёміцца са старым, а потым паступова адкрыцца рэшце сям’і, калі яны былі б падрыхтаваныя да сустрэчы. Але я не верыў, пгго мая памылка непапраўная, і пасля глыбокіх роздумаў выраіпыў вярнуцца, зноў пагаварыць са старым і перацягнуць яго на свой бок.

Такія думкі супакоілі мяне, і апоўдні я заснуў, але ліхаманка ў маёй крыві не давала бачыць мірныя сны. Жахлівая сцэна папярэдняга дня стаяла перад маімі вачыма: жанчыны разбягаліся, а раз’юшаны Фелікс адцягваў мяне ад бацькавых ног. Я прачнуўся знясілены і, убачыўшы, што ўжо ноч, вылез з хованкі і пайшоў шукаць ежы.

Наталіўшы голад, я скіраваўся да добра знаёмай сцежкі, што вяла да дамка. У ім панавала цішыня. Я праіпмыгнуў у свой хлявок і пачаў маўкліва чакаць звыклага часу, калі сям’я прачнецца. Мінула гадзіна, сонца паднялася высока, але жыхары дамка не паказваліся. Я моцна дрыжаў, баючыся нейкае страіпнае бяды. У дамку было цёмна, там не чулася ні гуку, і я не магу апісаць, якім пакутлівым было чаканне.

Вось побач прайпілі двое сялян, якія, спыніўпіыся ля хаты, пачалі размову, суправаджаючы яе рэзкімі жэстамі, але я не разумеў нічога, бо яны размаўлялі на мове гэтай краіны, якая адрознівалася ад мовы маіх абаронцаў. Хутка, аднак, з’явіўся Фелікс з інпіым чалавекам. Я здзівіўся, бо не бачыў, каб гэтым ранкам ён выходзіў з дому, і з трывогай чакаў, спадзеючыся з яго словаў усё зразумець.

— Вы ж разумееце, — сказаў Феліксу яго спадарожнік, — што вам давядзецца заплаціць рэнту за тры месяцы і пакінуць тут увесь ураджай? Я не хачу такіх

несправядлівых прыбыткаў і прашу падумаць яшчэ некалькі дзён.

— У гэтым няма сэнсу, — адказаў Фелікс, — мы больш не зможам тут жыць. Мой бацька пасля тых жахаў, пра якія я расказваў, у кепскім стане. Mae жонка і сястра ніколі ад іх да канца не акрыяюць. Калі ласка, не трэба мяне ўгаворваць. Вось вам ваш дом — дазвольце мне як мага хутчэй адсюль збегчы.

Кажучы гэта, Фелікс увесь дрыжаў. Яны з суразмоўцам зайшлі ў дамок, дзе прабавілі некалькі хвілінаў, пасля чаго сям’я з’ехала. Больш я Дэ Ласэяў ніколі не бачыў.

У безнадзейным тупым адчаі я правёў у хляўку рэшту дня. Mae абаронцы збеглі, парваўшы адзіную повязь, што злучала мяне са светам. Упершыню мае грудзі напоўніліся нянавісцю і прагай помсты, і я не стрымліваў сябе, а даў волю думкам пра зніпічэнне і смерць. Калі я думаў пра сваіх сяброў, пра ласкавы голас Дэ Ласэя, мілыя вочы Агаты і надзвычайную прыгажосць арабкі, гэтыя думкі знікалі, і замест іх прыходзілі слёзы, якія трошкі мяне змякчалі. Але калі я зноў успамінаў, што яны мяне адштурхнулі і пакінулі аднаго, злосць вярталася — такая лютая злосць, пгго я, не могучы нанесці іпкоду чалавеку, скіроўваў лютасць на неадушаўлёныя прадметы. Калі надышла ноч, я абклаў дамок усім, што магло гарэць, знішчыў у агародзе ўсе расліны і пачаў нецярпліва чакаць, калі месяц знікне і я змагу выканаць задуманае.

3 надыходам ночы з лесу падзьмуў моцны вецер, які хутка разагнаў марудлівыя аблокі, — яго парывы нагадвалі магутную лавіну, што зацьміла мой розум і разнесла ўсе межы свядомасці. Я падпаліў сухую галіну дрэва і шалёна затанчыў вакол вырачанага дамка, гледзячы на захад, дзе месяц ужо дакрануўся да далягляду. Калі яго частка ўрэшце схавалася, я ўзмахнуў паходняй, а калі

ён знік, з гучным крыкам падпаліў усю сабраную салому, і верас, і галлё. Вецер раздзьмуў полымя, і дамок хутка знік у агні, што ўскараскаўся на яго і пачаў лізаць раздвоенымі разбуральнымі языкамі.

Упэўніўіпыся, што нішто ўжо не ўратуе жытло, я ўцёк шукаць прытулку ў лесе.

I вось, калі перада мной ляжаў цэлы свет, куды было мне адправіцца? Я вырашыў як мага далей збегчы ад месца сваіх няўдачаў, але для мяне, каго ненавідзелі і кім пагарджалі, усе краіны сталі б аднолькава жахлівымі. Урэшце я падумаў пра цябе. 3 тваіх нататак я даведаўся, што ты мой бацька, мой стваральнік — дык да каго мне звяртацца, як не да таго, хто даў мне жыццё? Сярод урокаў, якія Фелікс даваў Сафі, была геаграфія, і з яе я ведаў пра адноснае размяшчэнне розных краін свету. Ты згадваў Жэневу як свой родны горад; туды я і вырашыў пайсці.

Але як было знайсці дарогу? Я ведаў, што трэба ісці на паўднёвы захад, але адзіным памочнікам мне было сонца. Я не ведаў назваў гарадоў, праз якія трэба прайсці, і не мог нікога спытаць — але я не адчайваўся. Я мог чакаць толькі тваёй дапамогі, хаця адчуваў да цябе адно нянавісць. Бязлітасны, бессардэчны стваральнік! Ты даў мне пачуцці і жарсці, а потым прагнаў прэч, каб людзі мяне баяліся і гідзіліся. Але толькі ў цябе я мог патрабаваць шкадавання і адплаты за пакуты, і я вырашыў шукаць у цябе справядлівасці, якой марна прасіў у іншых істот з чалавечымі абліччамі.

Mae вандроўкі былі доўгімі, а пакуты — неапісальнымі. Была позняя восень, калі я пакінуў месца, дзе так доўга пражыў. Я ішоў толькі ноччу, баючыся сустрэчы з чалавекам. Прырода вакол мяне засынала, сонца болып не дарыла цяпла, пачаліся дажджы і снег, шырокія рэкі пакрываліся лёдам, зямля прамярзала і рабілася цвёрдай і голай, і я нідзе не знаходзіў прытулку. О, зямля! Як

часта праклінаў я сваё існаванне! Мяккасць мая знікла, і ўсё ўнутры напоўнілася злосцю і горыччу. Чым больш я набліжаўся да твайго жытла, тым мацнейшай рабілася помслівая нянавісць у маім сэрцы. Ішоў снег, вадаёмы замерзлі, але я не спыняўся. Час ад часу дапамагалі выпадковасці — так у мяне з’явілася карта краіны, але я часта адхіляўся ад дарогі. Пакуты не давалі мне адхлання, любы выпадак толькі падмацоўваў ува мне лютасць і адчай, але тое, што здарылася, калі я дабраўся да межаў Швейцарыі, а сонца зноў зрабілася цёплым і зямля зазелянела, асабліва ўзмацніла мае горыч і жах.

Звычайна я адпачываў днём і выпраўляўся ў дарогу толькі тады, калі ноч хавала мяне ад людскіх вачэй. Аднак аднаго ранку, убачыўшы, што сцежка пралягае праз густы лес, я вырашыў ісці і пасля ўсходу сонца; гэты дзень, адзін з першых веснавых дзён, нават мяне падбадзёрыў хараством сонечнага святла і пахкім паветрам. Я адчуваў асалоду і пяпічоту, якія, здавалася, даўно ўва мне памерлі. Уражаны гэтымі новымі пачуццямі, я дазволіў ім авалодаць сабой, забыў пра сваю адзіноту і выродлівасць і асмеліўся быць шчаслівым. Па маіх шчоках пабеглі пяшчотныя слёзы, і я нават удзячна падняў вільготныя вочы да блаславёнага сонца, якое падарыла мне такую радасць.

Я доўга кружляў сцяжынкамі, пакуль не дайшоў да ўскрайку лесу, дзе цякла глыбокая і імклівая рака, да якой дрэвы схілялі галіны з пупышкамі — веснікамі свежае вясны. Там я спыніўся, не ведаючы, якую сцежку абраць, і нечакана пачуў галасы, што прымусілі мяне тут жа схавацца ў цені кіпарыса. Ледзь паспеў я гэта зрабіць, як у мой бок са смехам выбегла дзяўчына, нібыта жартам ад кагосьці ратуючыся. Яна пабегла далей уздоўж абрывістага берага, як раптам паслізнулася і ўпала ў імклівую плынь. Я кінуўся са схованкі і, напружыўшы ўсе сілы ў змаганні з патокам, уратаваў яе і выцягнуў

на бераг. Яна страціла прытомнасць, і я з усіх сіл спрабаваў яе ажывіць, калі мае спробы перарваў селянін — магчыма, той, ад каго яна жартам уцякала. Убачыўшы мяне, ён кінуўся наперад і, вырваўшы дзяўчыну з маіх рук, пабег у глыбіню лесу. Я паспяшаўся за ім, сам не ведаючы, чаму, але ён, заўважыўшы гэта, направіў на мяне ружжо і стрэліў. Я ўпаў, а мой крыўдзіцель з япічэ болыпай хуткасцю знік у лесе.

Вось удзячнасць за маю дапамогу! Я ўратаваў чалавечае жыццё і ў якасці ўзнагароды курчыўся цяпер ад пякучай раны — стрэл разарваў плоць і раздрабіў костку! Дабрыня і любоў, якія напаўнялі мяне хвіліну таму, зніклі, і на іх месца прыйшлі пякельная нянавісць і скрыгат зубоўны. Раз’ятраны болем, я пакляўся ненавідзець усіх людзей і помсціць ім. Але пакуты ад раны змучылі мяне: пульс спыніўся, і я страціў прытомнасць.

Некалькі тыдняў я бедаваў у лесе, спрабуючы вылечыць рану. Куля трапіла ў плячо, і я не ведаў, засела яна там ці прайшла наскрозь; у любым выпадку, выцягнуць яе я б не змог. Mae пакуты ўзмацняліся гнятлівым пачуццём несправядлівасці. Я штодня кляўся, што адпомпічу — страшнай, смяротнай помстай, якая адна адплаціць за ўсе мае абразы і пакуты.

Праз некалькі тыдняў рана загаілася, і я адправіўся далей. Яркае сонца і веснавы ветрык болып не суцяшалі мяне: любая радасць была цяпер толькі здзекам з майго адчаю і давала мне яшчэ мацней адчуць, што я створаны не для шчасця.

Але я набліжаўся да мэты і праз два месяцы дабраўся да ваколіцаў Жэневы.

Калі я ўрэшце дайшоў, вечарэла; я спыніўся адпачыць у адным з тых палёў, што атачалі горад, і пачаў думаць, як лепей да цябе звярнуцца. Я пакутаваў ад стомы і голаду і быў занадта няшчасны, каб зважаць на

мяккі вечаровы ветрык і прыгажосць сонечнага заходу за вялізнымі гарамі Юра.

Урэшце сон адагнаў ад мяне балючыя развагі, але яго перарваў чароўны хлопчык, які па-дзіцячы жвава забег у маю схованку. Калі я ўбачыў яго, да мяне раптам прыйшла думка: гэтае дзіця не мусіць быць перадузятым, бо пражыло замала, каб адчуць агіду да выродлівасці. A значыць, калі я злаўлю яго і зраблю сваім таварышам і сябрам, я не буду такім адзінокім на гэтай заселенай людзьмі зямлі.

3 гэтымі думкамі я схапіў хлопчыка і прыпягнуў яго да сябе. Убачыўшы мяне, ён закрыў вочы рукамі і закрычаў ад жаху. Я з сілай адвёў яго рукі ад твару і сказаў:

— Навошта, хлопча, ты крычыш? Я не збіраюся цябе крыўдзіць! Паслухай мяне!

Ён адбіваўся з усіх сіл.

— Пусці мяне! — крычаў ён. — Пачвара! Брыдкае стварэнне! Ты хочаш мяне з’есці і разадраць на кавалкі! Ты — людаед! Пусці мяне, а то я раскажу тату!

— Ты больш ніколі не ўбачыш бацьку, хлопча, ты мусіпі пайсці са мной.

— Брыдкі монстр! Пусці мяне! Мой тата — суддзя, мсьё Франкенштайн, ён цябе пакарае! Ты не можаш мяне трымаць!

— Франкенштайн? Значыць, ты адзін з маіх ворагаў, якім я пакляўся вечна помсціць, — і ты будзеш маёй першай ахвярай!

Дзіця вырывалася, называючы мяне словамі, якія прыводзілі мяне ў адчай. Я схапіў яго за горла, каб ён замаўчаў, і праз імгненне ён ляжаў мёртвы ля маіх ног.

Я глядзеў на сваю ахвяру, і сэрца маё поўнілася пякельнай радасцю і трыумфам. Пляснуўіпы ў далоні, я ўсклікнуў: я таксама магу сеяць гора! Мой вораг таксама ўразлівы, і гэтая смерць прывядзе яго ў роспач, а тысячы іншых няпгчасцяў знясіляць яго і заб’юць!

Спыніўшыся позіркам на целе, я ўбачыў на грудзях у хлопчыка нешта бліскучае — партрэт найчароўнейшае жанчыны. Нягледзячы на ўсю маю злосць, яе аблічча змякчыла мяне і прывабіла. Некалькі імгненняў я захоплена глядзеў на цёмныя вочы, доўгія вейкі і чароўныя вусны, але неўзабаве нянавісць вярнулася. Я згадаў, што назаўжды пазбаўлены прыязнасці такіх прыгожых стварэнняў, і калі б тая, чыёй красой я цяпер захапляюся, убачыла мяне, яе боскай дабрыні твар скрывіўся б ад агіды і страху.

Нядзіўна, што такія думкі напаўнялі мяне нянавісцю. Мяне здзіўляе толькі, чаму ў той момант я абмежаваўся адно пакутлівымі енкамі і не кінуўся на людзей, каб загінуць, спрабуючы іх знііпчыць.

Прыгнечаны гэткімі развагамі, я пакінуў месца забойства і, шукаючы лепшага сховішча, натрапіў на свіран, які падаўся мне пустым. Аднак у ім на саломе спала жанчына — маладая, не такая прыгожая, як на партрэце, але з прыемнымі рысамі. Яна квітнела маладосцю і здароўем. Вось, падумаў я, гэта адна з тых, што дорыць радасныя ўсмешкі ўсім, апрача мяне. Тады я нахіліўся да яе і прашаптаў: «Прачніся, прыгажуня, твой каханы тут, побач з табой, і гатовы аддаць жыццё за адзін твой прыхільны позірк; каханая, прачніся!»

Яна паваруіпылася, і я задрыжаў ад жаху. А раптам яна насамрэч прачнецца, заўважыць мяне, пракляне і назаве забойцам? Так яна і зробіць, калі толькі расплюпгчыць вочы і ўбачыць мяне. Гэтая вар’яцкая думка абудзіла ўва мне пачвару: хай не мяне, а яе пакараюць за здзейсненае мной забойства, бо ў мяне навечна скралі тое, што яна магла мне даць. Хай яна за гэта заплаціць! Яна была прычынай злачынства, хай яе і пакараюць! Дзякуючы ўрокам Фелікса і крывавым людскім законам я навучыўся рабіць зло. Я схіліўся над ёй і схаваў

партрэт у складках яе сукенкі. Яна зноў паварушылася, і я збег.

Некалькі дзён я бадзяўся ў мясцінах, дзе ўсё гэта адбылося, то жадаючы ўбачыць цябе, то думаючы назаўжды пакінуць гэты свет пакутаў. Урэшце я падняўся ў горы і цяпер блукаю ў гэтым бясконцым прытулку, апанаваны пякельнай жарсцю, якую зможаш суцііпыць толькі ты. Мы не расстанемся, пакуль ты не паабяцаеш выканаць маё патрабаванне. Я адзінокі і няіпчасны, людзі не хочуць ведаць мяне, але такое ж непрыгожае і жахлівае стварэнне, як я, не адвернецца ад мяне! Мая сяброўка мусіць нагадваць мяне і быць такой жа выродлівай! Ты павінен яе стварыць!

Раздзел XVII

Істота замаўчала і ўтаропілася ў мяне, чакаючы адказу. Але я быў агаломшаны, збіты з панталыку і не мог сабрацца з думкамі, каб цалкам зразумець яго патрабаванне. Ён працягваў:

— Ты павінен стварыць для мяне жанчыну, з якой я мог бы жыць ва ўзаемнай прывязанасці, неабходнай для майго існавання. Толькі ты здольны зрабіць гэта, я патрабую ад цябе задавальнення гэтага майго права, і ты не можаш мне адмовіць.

Апошняя частка яго аповеду абудзіла ўва мне злосць, якая ўжо была прыціхла, калі ён апісваў мірнае жыццё сярод жыхароў дамка, і калі ён сказаў гэтыя словы, я больш не мог стрымліваць нянавісці, якая палала ўнутры мяне.

— Я адмаўляюся, — сказаў я, — і ніякае катаванне не выцягне з мяне згоды. Ты можаш зрабіць мяне самым няшчасным сярод людзей, але ніколі не прымусіш так пасці ва ўласных вачах! Стварыць істоту, падобную

да цябе, каб вы разам абязлюдзілі свет? Прэч! Вось мой адказ — можаш мяне закатаваць, але я не перадумаю.

— Ты памыляешся, — прамовіла пачвара, — я буду цябе не запалохваць, а пераконваць. Злосць мая — ад няшчасця. Хіба людзі не пазбягаюць і не ненавідзяць мяне? Ты, мой стваральнік, з радасцю разадраў бы мяне на кавалкі! Зразумей гэта і скажы, чаму я павінен шкадаваць чалавека больш, чым ён шкадуе мяне? Ты не лічыў бы сябе забойцам, скінуўшы мяне ў адну з гэтых ледзяных цяснін і знішчыўшы плён сваіх рук. Дык як жа мне паважаць таго, хто мной грэбуе? Хай чалавек ставіцца да мяне з дабрынёй — і я забудуся на злосць, асыплю яго дабротамі і буду са слязамі дзякаваць ужо за тое, пгго ён іх прыняў. Але гэтага не будзе: пачуцці чалавека таму перашкодай. Я не буду прыніжаным рабом і адпомшчу за свой боль. Калі я не магу выклікаць любоў, то выклічу страх, і асабліва ў цябе, майго галоўнага Bo­para, бо ты — мой стваральнік, якога я паабяцаў вечна ненавідзець. Беражыся! Я знішчу цябе, я не спынюся, пакуль не спустошу тваё сэрца, і ты праклянеш дзень, калі нарадзіўся!

Пякельная нянавісць сказіла яго твар — гэтыя сутаргі былі нясцерпнымі для чалавечага вока. Але хутка ён супакоіўся і сказаў:

— Я хачу табе патлумачыць. Гарачая нянавісць мне толькі зашкодзіць, бо ты не разумееш, што ты і ёсць яе прычынай. Калі б нейкая істота паставілася да мяне ласкава, я б вярнуў ёй ласку стакроць! Дзеля адной гэтай істоты я прымірыўся б з усім чалавецтвам! Але гэта толькі мары, нязбытныя мары. Мая просьба — разумная і памяркоўная: мне патрэбная істота іншага полу, гэткая ж брыдкая, як я. Невялікая радасць — але гэта ўсё, што я магу атрымаць, і мне таго дастаткова. Так, мы будзем пачварамі, адрэзанымі ад свету, але тым мацней гэта нас з’яднае! Можа, мы не будзем шчаслівымі, але будзем

бясшкоднымі і вольнымі ад няшчасця, якое зведаў я. О, стваральнік, зрабі мяне пічаслівым, дай мне адчуць удзячнасць за тваю адзіную ласку! Дай мне ўбачыць, што і я магу выклікаць прыхільнасць жывога стварэння, не адмаўляй мне!

Я быў крануты і, хоць скаланаўся, уяўляючы наступствы свае згоды, адчуваў, што ў нечым ён мае рацыю. Яго словы і выказаныя ім пачуцці даводзілі, што ён — чуллівая істота, і хіба я, стваральнік, не павінен падарыць яму кавалачак шчасця, калі гэта ў маіх сілах? Ён заўважыў змену ўва мне і працягнуў:

— Калі ты пагодзііпся, то ні ты, ні хтосьці яіпчэ больш ніколі нас не ўбачыць: мы адправімся ў дзікія прасторы Паўднёвай Амерыкі. Я ем не тое, што чалавек, не забіваю ягнят ці казлянят дзеля задавальнення сваіх патрэбаў, жалудоў і ягад мне дастаткова. Мая сяброўка будзе такой жа, як я, і гэтак жа харчавацца. Мы будзем спаць на сухой лістоце, сонца будзе свяціць нам, як і ўсім людзям, і спеліць для нас плады. Глядзі, якое гэта будзе мірнае, чалавечнае жыццё, не адмаўляй мне дзеля таго, каб паказаць сваю ўладу і жорсткасць! Якім бы ты ні быў бязлітасным, цяпер я бачу спачуванне ў тваіх вачах; дай мне скарыстаць спрыяльны момант, паабяцай мне тое, чаго я так прагну.

— Ты мяркуеш, — сказаў я, — збегчы ад людзей і пасяліцца на пустках, дзе тваімі суседзямі будуць толькі звяры. Як ты, які прагне чалавечае любові і прыязнасці, вытрываеш такое выгнанне? Ты вернешся, зноў будзеш чакаць ад людзей дабрыні і зноў сустрэнеш іх агіду. Твая злосць успыхне зноў, але ты ўжо будзеш не адзін, твая сяброўка дапаможа табе адпомсціць. Я не магу гэтага дапусціць, а таму не настойвай, я не магу пагадзіцца.

— Які ты непастаянны ў пачуццях! Імгненне таму мае словы цябе краналі — дык чаму ж ты зноў так жорстка ставішся да маіх скаргаў? Клянуся зямлёй, на якой жы-

ву, і табой, сваім стваральнікам, што мы з сяброўкай, якую ты створыш, будзем пазбягаць суседства з чалавекам і абіраць самыя дзікія месцы! Mae ліхія жарсці развеюцца, бо я знайду прыхільнасць! Маё жыццё пацячэ спакойна, і паміраючы, я не пракляну свайго творцу.

Яго словы дзіўна падзейнічалі на мяне. Я спачуваў яму, амаль хацеў суцешыць, але, падымаючы на яго вочы, бачыў перад сабой толькі брыдкую масу, якая рухалася і размаўляла; мне рабілася млосна, і мае пачуцці ператварыліся ў жах і агіду. Я спрабаваў утаймаваць іх, думаў, што, хоць я і не магу адчуць да яго прыязнасць, я не маю права адмовіць яму ў тым кавалачку інчасця, які магу даць.

— Ты клянешся не прыносіць шкоды, — сказаў я, — але хіба ты ўжо не праявіў сваю злосць, якая не дае мне табе паверыць? Можа, гэта толькі спосаб зрабіцца мацнейшым і атрымаць болып магчымасцяў для помсты?

— Як гэта так? He жартуй са мной, мне патрэбны адказ! Калі ў мяне не будзе сувязяў і прыхільнасцяў, маім лёсам зробяцца нянавісць і грэх, любоў жа іншае істоты зніпічыць прычыны маіх злачынстваў, і ніхто не дазнаецца пра маё існаванне! Mae ліхадзействы — вынік адзіноты, і мая дабрадзейнасць расквітнее пад уплывам стасункаў з роўным мне стварэннем! Я адчую любоў істоты, што мысліць, і зраблюся звяном ланцуга, з якога цяпер выключаны.

Я задумаўся над яго словамі і доказамі. Я думаў пра зародкі дабра, якія выявіліся ў ім у пачатку жыцця і пасля знішчылася знявагай і агідай, што выказалі да яго жыхары дамка. Я не забыў пра яго здольнасці і яго пагрозы: калі ён можа выжыць у ледзяных пячорах і збягаць ад пераследу ўскрайкамі недасяжных прорваў, марна было б спрабаваць з ім змагацца. Абдумаўшы ўсё, я прыйшоў да высновы, што было б справядліва ў да-

чыненні як да яго, так і да чалавецтва задаволіць гэтую просьбу. Я сказаў:

— Я выканаю тваю просьбу — а ты дасі ўрачыстую клятву назаўжды пакінуць Еўропу і ўсе інпіыя населеныя мясціны, як толькі я ствару жанчыну, якая будзе спадарожнічаць табе ў выгнанні.

— Клянуся сонцам, блакітным небам і полымем любові, што гарыць у маім сэрцы! — усклікнуў ён. — Клянуся, што калі ты задаволіш маю просьбу, то болып не ўбачыш мяне, пакуль яны існуюць! Вяртайся ж дадому і пачні працаваць, а я буду назіраць за тваімі поспехамі з невымоўнай трывогай. Будзь пэўны: як толькі ты скончыш — я прыйду.

Сказаўшы гэтыя словы, ён раптоўна знік, баючыся, відаць, што я змяню рашэнне. Я бачыў, як ён спускаўся з гары хутчэй, чым ляціць арол; хутка ён згубіўся сярод хваляў ледзянога мора.

Яго расказ заняў цэлы дзень, і сонца ўжо хілілася да небакраю, калі ён сышоў. Я ведаў, што трэба як найхутчэй спусціцца ў даліну, пакуль мяне не заспела цемра. Аднак на сэрцы ў мяне было цяжка, і гэта замаруджвала мой крок. Я паглыбіўся ў развагі пра падзеі сённяшняга дня, а між тым трэба было прабірацца па вузкіх горных сцежках і ступаць цвёрда і ўпэўнена. Была ўжо ноч, калі я прайшоў паўдарогі да дому і сеў ля крыніцы на прывале. Час ад часу між аблокамі праблісквалі зорьі, перада мной узвышаліся цёмныя сосны, тут і там ляжалі паваленыя дрэвы. Гэтая ўрачыстая карціна абудзіла ўва мне дзіўныя думкі. Я горка заплакаў і, роспачна ўзняўшы рукі, усклікнуў: «О, зоры, аблокі, вятры, усе вы здзекуецеся з мяне! Калі вам сапраўды шкада мяне, пазбаўце мяне памяці і пачуццяў! Дайце мне зрабіцца нікім! A калі не — прэч, прэч, пакіньце мяне ў цемры!»

Гэта былі дзікія, адчайныя думкі, і я не магу апісаць, як гняло мяне мігценне вечных зораў, як я ўслухоўваў-

ся ў кожны павеў ветру, нібы гэта злавесны сірока, што пагражае мне пагібеллю.

Калі я дайшоў да Шамані, ужо развіднела. He адпачыўшы там, я пайшоў далей, у Жэневу. Я не мог разабрацца ў сваіх пачуццях — яны наваліліся на мяне, цяжкія, бы гара, і нават мае пакуты здаваліся не такімі невыноснымі. Так вярнуўся я дадому і з’явіўся перад вачыма сям’і. Мой стомлены, дзікі выгляд выклікаў у родных трывогу, але я не адказваў на іх пытанні і ледзь мог гаварыць. Я адчуваў на сабе праклён і не меў права на спачуванне, не мог радавацца іх блізкасці. Аднак я не пераставаў іх палка любіць — і дзеля іх выратавання вырашыў прысвяціць сябе жахліваму занятку. Перад яго перспектывамі ўсё астатняе знікала як сон, і толькі гэтая думка была для мяне сапраўднай.

Раздзел XVIII

Пасля майго вяртання ў Жэневу мінулі дні і тыдні, а я не мог набрацца мужнасці і ўзяцца за працу. Я баяўся, што падманутая пачвара пачне помсціць, але быў не ў стане пераадолець агіду да справы, якую мне навязалі. Выявілася, пгго я не магу стварыць жанчыну без папярэдніх шматмесячных грунтоўных даследаванняў і лабараторных вопытаў. Я чуў пра некаторыя адкрыцці, зробленыя ангельскім навукоўцам, яны маглі быць карысныя для мае працы, і я нават падумаў папрасіць бацьку адпусціць мяне з гэтай нагоды ў Англію. Але я чапляўся за кожную магчымасць адкласці вырашэнне гэтага пытання і не наважваўся зрабіць першы крок да справы, якая пачала здавацца мне не такой ужо і пільнай. Я досыць моцна змяніўся: падарванае здароўе аднавілася, адпаведна паляпшаўся і мой настрой, калі мяне не трывожылі згадкі пра маё няшчаснае абяцанне.

Бацька з радасцю сачыў за гэтымі зменамі, думаючы, як найлепш развеяць рэшткі мае меланхоліі, якая час ад часу вярталася і чорнаю хмараю адтэрміноўвала блізкі світанак. У такія часы я пгукаў паратунку толькі ў поўнай адзіноце. Тады я, млявы і абыякавы, цэлыя дні бавіў на возеры ў маленькай лодцы, назіраў за аблокамі і слухаў плёскат хваляў. Але свежае паветра і яркае сонца амаль заўсёды вярталі мяне да жыцця, так што потым я адказваў на вітанні сяброў з больш шчырай усмешкай і бадзёрым сэрцам.

Пасля адной з такіх прагулак бацька, адвёўшы мяне ўбок, сказаў наступныя словы:

— Я ўсцешаны, любы сыне, што ты вярнуўся да былых радасцяў і зноў зрабіўся сабой. Аднак ты ўсё япічэ няшчасны і дагэтуль цураешся нашага таварыства. Пэўны час я губляўся ў здагадках пра прычыны гэтага, але ўчора да мяне прыйшла думка, і, калі я маю рацыю, прашу цябе, прызнай гэта. Замоўчваць такое не толькі не мае сэнсу — гэта можа нават прынесці нам яшчэ большыя няшчасці.

Ад такога ўступу я ўсім целам задрыжаў, а бацька працягваў:

— Прызнаю, сыне, што заўсёды лічыў твой шлюб з мілай Элізабэт вярпіыняй нашага сямейнага шчасця і апорай мне ў старасці. Вы прывязаныя адно да аднаго з дзяцінства, вучыліся разам і па густах і схільнасцях адно аднаму падыходзіце. Але чалавечы досвед сляпы, і тое, у чым я бачыў найкарацейшую дарогу да шчасця, можа цалкам яго разбурыць. Магчыма, ты ставішся да яе як да сястры і зусім не марыш пра тое, каб яна зрабілася тваёй жонкай. Ты мог сустрэць інпіую дзяўчыну і пакахаць яе, але лічыш сябе звязаным з Элізабэт словам гонару. Такая барацьба з пачуццямі магла выклікаць пакутлівы боль, які ты, здаецца, адчуваеш.

— He думайце так, мой любы бацька! Я шчыра і пяшчотна кахаю сваю кузіну. Я ніколі не сустракаў жанчы-

ны, якая б выклікала ў мяне такое захапленне і любоў, як Элізабэт. Mae надзеі на будучыню і ўсе мае мары звязаныя толькі з наіпым чаканым шлюбам.

— Твае словы, любы Віктар, абуджаюць ува мне радасць, якой я даўно не ведаў. Калі твае пачуцці і праўда такія, мы дакладна будзем шчаслівыя, як бы ні прыгняталі нас нядаўнія падзеі. I я хачу аслабіць гэты прыгнёт смутку, які, здаецца, так моцна ахутаў твой розум. Ці не будзеш ты супраць таго, каб вы як найхутчэй злучыліся ў шлюбе? Мы пакутавалі ад нягодаў, нядаўнія падзеі знішчылі наш ранейшы штодзённы мір і спакой, якога патрабуюць мае гады і немачы. Ты малады, аднак, улічваючы твой дастатак, я не думаю, што ранні іплюб перашкодзіць табе выканаць любыя высакародныя і карысныя для грамадства намеры. He думай, што я збіраюся навязваць табе шчасце ці што затрымка з твайго боку моцна мяне ўстрывожыць. Прашу цябе, зразумей мае словы правільна і адкажы мне шчыра і ўпэўнена.

Я моўчкі выслухаў бацьку і пэўны час нічога не мог сказаць. Мноства думак пранеслася ў маёй галаве, і я прагнуў знайсці хоць нейкае рашэнне. Але не! Неадкладны шлюб з Элізабэт падаваўся мне жахам, палохаў мяне. Я быў звязаны ўрачыстым абяцаннем, якое дасюль не выканаў і не асмельваўся парушыць — а інакш якія б няпічасці навіслі б нада мной і маёй дарагой сям’ёй! Ці мог я баляваць на вяселлі, калі на шыі ў мяне вісіць смяротны цяжар, што гне да зямлі? Я мусіў выканаць сваё слова і дазволіць пачвары сысці разам са сваёй сяброўкай, і толькі потым радавацца саюзу, які абяцаў мне спакой.

Я ўспомніў таксама пра неабходнасць паехаць у Англію ці пачаць доўгае ліставанне з тамтэйшымі навукоўцамі, чые веды і адкрыцці былі неабходныя мне ў маёй працы. Іншы спосаб атрымаць жаданыя звесткі мог аказацца доўгім і марным, акрамя таго, я не дапускаў і дум-

кі, што такая брыдкая справа будзе рабіцца ў бацькавым доме, побач з тымі, каго я так любіў. Я ведаў, што можа здарыцца тысяча жудасных рэчаў і любая дробязь зможа раскрыць маю жахлівую таямніцу, якая прьімусіць дрыжаць ад вусцішы ўсіх маіх родных. Ведаў я і тое, што буду часта траціць кантроль над сабой і не змагу хаваць пакутлівыя пачуцці, якія будуць апаноўваць мяне падчас мае пякельнае працы. На гэты перыяд мне трэба адасобіцца ад усіх, каго я люблю. Узяўшыся за справу, я хутка б яе скончыў і вярнуўся б у шчаслівую і мірную сям’ю. Я б выканаў абяцанне, і монстр назаўсёды б сышоў. А можа (малявалася мне ў маіх бессэнсоўных фантазіях), яго аднойчы знішчыць нейкая катастрофа, і майму рабству прыйдзе канец.

Такія пачуцці і прадыктавалі мой адказ бацьку. Я выказаў жаданне наведаць Англію, але не раскрыў яго сапраўдных прычын, спаслаўшыся на абставіны, якія не выклікалі падазрэнняў, і так настойваў на гэтай паездцы, што бацька лёгка пагадзіўся. Пасля доўгага перыяду ўсёпаглынальнай меланхоліі, якая па моцы і праявах нагадвала вар’яцтва, ён быў рады, што я з такой прыемнасцю думаю пра вандроўку, і спадзяваўся, што змена абстаноўкі і разнастайныя забавы канчаткова вернуць мяне да жыцця яшчэ да таго, як я акажуся дома.

Я мусіў сам вызначыць, колькі будзе прадаўжацца мая адсутнасць, — меркавалася, што некалькі месяцаў ці, самае вялікае, год. 3 пяіпчотнай абачлівасцю бацька паклапаціўся пра спадарожніка: нічога мне не сказаўшы, ён дамовіўся з Элізабэт, і яны разам зрабілі ўсё, каб у Страсбургу да мяне далучыўся Клерваль. Я ўжо не быў у самоце, неабходнай для паспяховага выканання мае мэты, аднак у пачатку падарожжа прысутнасць сябра ніяк не перашкаджала, і я шчыра радаваўся, што ўратуюся ад доўгіх гадзінаў самотных разваг, якія могуць ператварыць мяне ў вар’ята. Больш за тое, Анры

мог перашкодзіць майму ворагу з’явіцца. Калі я буду адзін, ці не пачне той час ад часу навязваць мне сваё таварыства, каб нагадаць пра маю задачу ці прасачыць, як я яе выконваю?

Такім чынам, я выпраўляўся ў Англію, і мы вырашылі, што адразу ж па маім вяртанні мы з Элізабэт ажэнімся. Мой бацька пагадзіўся на адтэрміноўку з неахвотай, і яго можна было зразумець, улічваючы ягоны ўзрост. Што да мяне, то я абяцаў сабе за ненавісную працу толькі адну ўзнагароду, адно суцяпіэнне ў нечуваных пакутах: гэта было чаканне таго дня, калі я вызвалюся ад нікчэмнага рабства, зраблю прапанову Элізабэт і ў шлюбе з ёй забуду былыя няшчасці.

Я рыхтаваўся да падарожжа, але мяне пераследавала думка, што поўніла дуіпу страхам і хваляваннем: на час паездкі я пакідаў родных, якія не ведалі пра існаванне свайго ворага і таму не былі абароненыя ад яго нападу, калі ён раптам раззлуецца праз мой ад’езд. Але ён абяцаў усюды ісці за мной — дык ці будзе ён суправаджаць мяне ў Англію? Гэтая думка сама па сабе была жудаснай, але суцяшала тым, што абяцала бяспеку маім сябрам. Я да смерці баяўся таго, што можа здарыцца ў адваротным выпадку. Але ўвесь час, што я быў рабом свайго тварэння, я дзейнічаў пад уплывам моманту і цяпер адчуваў, што пачвара пойдзе за мной і не будзе строіць падкопы маёй сям’і.

У канцы верасня я зноў пакінуў радзіму. Паехаць у Англію было маім уласным жаданнем, таму Элізабэт не спрачалася, але хвалявалася, што ўдалечыні ад яе ў мяне зноў будзе цяжка на душы, а яна не зможа суцешыць маё гора. Гэта дзякуючы яе клопатам Клерваль паехаў са мной, і ўсё ж мужчына не заўважае тысячы побытавых дробязяў, якія адразу ж забіраюць пільную жаночую ўвагу. Яна хацела папрасіць мяне вярнуцца як мага хутчэй, але мноства супрацьлеглых пачуццяў прымусіла

яе маўчаць, і яна развіталася са мной у слязах, але без словаў.

Я сеў у экіпаж, слаба разумеючы, куды еду, і не зважаючы на тое, што адбываецца вакол. 3 вялікай горыччу я памятаў толькі, што трэба загадаць, каб запакавалі маё хімічнае абсталяванне. Апанаваны бязрадаснымі думкамі, я праехаў многія прыгожыя, маляўнічыя мясціны, але мае вочы, што глядзелі ў адну кропку, нічога не бачылі. Я мог думаць толькі пра мэту падарожжа і працу, якая чакала мяне наперадзе.

Праз колькі дзён млявай бяздзейнасці, за якія я праехаў шмат льё, я апынуўся ў Страсбургу, дзе два дні чакаў Клерваля. Ах, якой відавочнай была розніца між намі! Ён жыва цікавіўся кожным новым краявідам, радаваўся прыгажосці сонечных заходаў, а яшчэ больш — світанням і пробліскам новага дня. Ён паказваў мне на змену колераў у наваколлі і нябёсах.

■— Вось што значыць жыць! — усклікаў ён.— Цяпер маё жыццё — асалода! Але чаму ты, мілы Франкенштайн, такі пануры і засмучаны?

Я і праўда заглыбіўся ў змрочныя думкі і не заўважаў ні заходу вечаровае зоркі, ні адлюстраванняў залатога ўсходу ў Рэйне. I вам, мой сябра, было б нашмат цікавей пачытаць дзённік Клерваля, які глядзеў на ўсё з захапленнем, чым слухаць мае разважанні. Бо нада мной, нябогам, вісеў праклён, які закрываў мне ўсе дарогі да радасці.

Мы вырашылі спусціцца па Рэйне ў лодцы ад Страсбурга да Ратэрдама, а там сесці на карабель да Лондана. Так мы праплылі шмат парослых вербамі выспаў і ўбачылі некалькі прыгожых гарадкоў. Мы на дзень затрымаліся ў Манхайме, а на пяты дзень пасля ад’езду са Страсбургу прыбылі ў Майнц. За Майнцам Рэйн рабіўся ўсё болып маляўнічым, а яго плынь цякла ўсё хутчэй, пятляючы між пагоркаў — невысокіх, але крутых і прыгожа акрэ-

сленых. Мы бачылі іпмат руінаў замкаў ля самых абрываў, аточаных чорнымі лясамі, высокімі і непралазнымі. У гэтай частцы Рэйна пейзажы сапраўды надзвычай разнастайныя. У адным месцы бачыш няроўныя пагоркі і разваліны, што навісаюць над галавакружнымі цяснінамі, на дне якіх імкліва цячэ чорны Рэйн, а вось рака вільнула — і за мысам на зялёных пакатых схілах квітнее вінаград і рака віецца між густанаселеных гарадоў.

У той час якраз збіралі вінаград, і, спускаючыся па рацэ, мы слухалі песні сялян. Нават я, прыгнечаны тугой і апанаваны змрочнымі пачуццямі, упадабаў іх. Я ляжаў на дне лодкі і, гледзячы ў бязвоблачнае блакітнае неба, нібы ўсмоктваў спакой, якога так даўно не ведаў. Калі нават мае пачуцці былі такімі, то што ўжо казаць пра Анры. Яму здавалася, што ён трапіў у чароўную краіну і насалоджваецца шчасцем, якое людзям даецца рэдка.

— Я бачыў, — казаў ён, — найпрыгажэйшыя мясціны свае роднае краіны; я бьгў на азёрах кантонаў Люцэрн і Уры, дзе снежныя горы амаль строма падыходзяць да вады, кідаючы на яе чорныя непраглядныя цені, якія б выглядалі змрочна і жалобна, калі б не зялёныя астраўкі, якія радуюць вока сваёй весялосцю. Я бачыў возера, усхваляванае бурай, калі вецер уздымаў вадзяныя віхуры — і ты можаш тады ўявіць, якія віхуры ўздымаюцца ў вялікім акіяне. Хвалі люта біліся аб падножжа гары, дзе калісьці святара і яго каханку накрыла лавінай — кажуць, іхныя перадсмяротны крыкі дагэтуль чуваць, калі сціхае начны вецер. Я бачыў горы кантонаў Вале і Bo. I ўсё ж гэтая краіна, Віктар, захапляе мяне болып за ўсе тыя цуды. Швейцарскія горы больш велічныя і дзіўныя, але ў берагах гэтае боскае ракі ёсць такое хараство, якога я ніколі не бачыў. Паглядзі на замак, што вісіць над безданню, і на выспу, амаль не бачную ў лістоце чароўных дрэваў, а цяпер на сялян, што вяртаюцца з ві-

награднікаў, і на вёсачку, напаўсхаваную ў цені гары. О, пэўна, душа духа-ахоўніка гэтых мясцін знаходзіцца ў болыпым суладдзі з чалавечай душой, чым той дух, што грувасціць леднікі ці адпачывае на недасяжных вяршынях гор нашае роднае краіны.

Клерваль! Любы сябра! Нават цяпер успаміны пра твае словы нясуць мне радасць, і я ўсхваляю цябе — ты гэта сапраўды заслужыў! Яго ўзгадавала сама паэзія прыроды*. Яго дзікае бурлівае ўяўленне стрымлівалася яго чуллівым сэрцам. Яго душа была здольная на гарачую прывязанасць, яго сяброўства было адданым і дзівосным — такое, калі верыць побытавай мудрасці, можа існаваць толькі ў нашых фантазіях. Але нават чалавечыя прыхільнасці не маглі цалкам задаволіць яго прагны розум. Прыроду, якой іншыя толькі любуюцца, ён любіў з жарсцю:

...Бурлівы вадаспад

Прывабліваў яго, а стромкі схіл, Гара ды змрочны і адвечны лес, Іх колеры, і формы, і аблічча Былі яго любоўю, і яна

He вымагала разумовай працы — Пасрэдніка для адчування чараў: Для гэтага хапала і вачэй... *

I дзе ён цяпер? Няўжо гэты высакародны і пічыры чалавек знік назаўсёды? Няўжо гэты розум, перапоўнены ідэямі, чароўнымі і неверагоднымі фантазіямі, што стваралі свет, існаванне якога залежала ад жыцця яго стваральніка, — няўжо гэты розум загінуў? Няўжо ён цяпер існуе толькі ў маёй памяці? He, гэта не так — гэта тваё цела, такое дасканалае і прыгожае, зрабілася нічым, але твой дух наведвае твайго няпічаснага сябра, каб яго суцешыць.

Прабачце мне гэтае журботнае адступленне. Mae бяссільныя словы — толькі сціплая даніна непаўторнай да-

брадзейнасці Анры, але яны суцяшаюць маё сэрца, што пакутуе ад гэтых успамінаў. Я працягваю сваю гісторыю.

За Кёльнам мы спусціліся на раўніны Галандыі і вырашылі рэпггу дарогі праехаць сушай, бо вецер перамяніўся, а плынь была надта слабай, каб дапамагчы нам.

У гэтым месцы нашае падарожжа зрабілася менш цікавым, калі казаць пра маляўнічасць прыроды, але праз колькі дзён мы дабраліся да Ратэрдама, адкуль паплылі на караблі ў Англію. Адным ясным ранкам у канцы снежня я ўпершыню пабачыў белыя ўцёсы Брытаніі. Берагі Тэмзы былі новым для нас відовішчам — яны былі плоскія, але ўраджайныя. Амаль кожны гарадок быў вядомы дзякуючы таму ці іншаму паданню. Мы бачылі форт Тыльбюры і ўспомнілі Гіпшанскую Армаду, бачылі Грэйвсэнд, Вулвіч і Грынвіч — месцы, пра якія я чуў яшчэ на радзіме.

Урэшце мы ўбачылі незлічоныя пшілі Лондана, купал сабора святога Паўла, які ўзвышаўся над імі ўсімі, і слынны ў ангельскай гісторыі Таўэр.

Раздзел XIX

У Лондане мы мусілі адпачыць і таму вырашылі пажыць некалькі месяцаў у гэтым цудоўным слынным горадзе. Клерваль прагнуў пазнаёміцца са знакамітасцямі таго часу, але для мяне гэта было другасным: я заняўся пошукам інфармацыі, неабходнай для таго, што я паабяцаў. У гэтым мне дапамаглі рэкамендацыйныя лісты, адрасаваныя найбольш выбітным прыродазнаўцам.

Калі б гэтае падарожжа адбылося за часамі майго шчаслівага навучання, яно б прынесла мне шмат радасці. Але ўсё маё існаванне было атручанае, і я наведваў гэтых людзей толькі дзеля новых ведаў па тэме, цікавасць да якой сталася для мяне фатальнай. Таварыства мяне

раздражняла: застаўшыся адзін, я мог заняць свой розум сузіраннем неба і зямлі. Голас Анры суцяшаў мяне, і я мог падмануць сябе мімалётнай ілюзіяй спакою. Але чужыя заклапочаныя, абыякавыя ці радасныя твары зноў даводзілі мяне да адчаю. Я бачыў, што паміж мной і іншымі людзьмі вырас непераадольны бар’ер, змацаваны крывёй Ўільяма і Жустыны; успамінаць гэтыя імёны і звязаныя з імі падзеі было пакутай.

Але ў Анры я бачыў колішняга сябе — цікаўнага, прагнага да новага досведу і ведаў. Разнастайныя звычаі, якія ён назіраў, былі для яго невычарпальнай крыніцай захаплення. Да таго ж ён імкнуўся да свае даўняе мэты — наведаць Індыю. Ён верыў, што, вывучыўшы мноства тамтэйшых моваў і традыцый, ён зможа зрабіць унёсак у еўрапейскую каланізацыю і гандаль. Толькі ў Брытаніі ён мог наблізіцца да выканання свае задумы. Ён увесь час быў заняты, і адзінае, што яго засмучала, — гэта мая маркота і прыгнечанасць. Я спрабаваў хаваць іх як мог, каб не пазбаўляць яго прыемнасцяў, натуральных для чалавека, што пераварочвае новую старонку жыцця, не маючы ніякіх клопатаў ці горкіх успамінаў. Я часта адмаўляўся далучыцца да яго, спасылаючыся на іншае запрашэнне, каб застацца аднаму. Я пачаў таксама збіраць матэрыялы для новага стварэння, і гэта было нібы катаванне вадой, калі кроплі адна за адной бесперастанку падаюць на галаву. Кожная думка пра гэта была надзвычайнай пакутай, кожнае слова, звязанае з маёй задачай, прымушала мае вусны дрыжаць, a сэрца — калаціцца.

Праз некалькі месяцаў жыцця ў Лондане мы атрымалі ліст з Шатландыі ад чалавека, які колісь наведваў нас у Жэневе. Ён апісваў хараство свае краіны і запэўніваў нас, што гэтае хараство — дастаткова важкая нагода прадоўжыць падарожжа на поўнач, у Перт, дзе ён жыў. Клерваль загарэўся жаданнем прыняць запрашэнне, ды і

мне, як я ні цураўся людзей, захацелася зноў пабачыць горы, бурлівыя плыні і ўсе дзівосныя творы, якімі прырода шчодра адорвае абраныя месцы.

Мы прыбылі ў Англію ў пачатку кастрычніка, а цяпер быў люты. Мы вырашылі прызначыць паездку на канеп, наступнага месяца, намерваючыся не ехаць галоўнай дарогай на Эдынбург, а наведаць Віндзар, Оксфард, Мэтлак і камберлендскія азёры. Так мы дабраліся б да мэты нашага падарожжа ў канцы ліпеня. Я сабраў хімічныя прыборы і здабытыя матэрыялы, вырашыўшы скончыць працу ў глухмені паўночных высакагор’яў Шатландыі.

Мы выехалі з Лондана 27 сакавіка і некалькі дзён прабавілі ў Віндзары, блукаючы па тамтэйшым прыгожым лесе. Для нас, жыхароў гор, гэта быў незвычайны краявід: чароўныя дубы, безліч дзічыны, статкі велічных аленяў — усё было нам у навінку.

Адтуль мы паехалі ў Оксфард. На ўездзе ў горад нас адразу ахапілі ўспаміны пра падзеі, што адбываліся там больш за паўтара стагоддзя таму. Тут Карл I збіраў свае войскі. Горад застаўся яму верным, калі ўся краіна адступілася ад яго і стала пад сцягі парламента і свабоды. Памяць пра гэтага няшчаснага караля і яго паплечнікаў, дабрадушнага Фолклэнда, фанабэрлівага Горынга, каралеву і яе сына, выклікала цікавасць да кожнае часткі горада, дзе яны, магчыма, жылі. Тут знайшоў прытулак дух ранейшых дзён, і мы з гатоўнасцю ішлі яго слядамі. Калі б гэтыя чаканні і не здзейсніліся, горад усё адно быў такі прыгожы, што выклікаў нашае захапленне: будынкі каледжаў, старажытныя і маляўнічыя, амаль чароўныя вуліцы, і вабная Айзіс*, што бяжыць між неверагодна зялёных лугоў, спакойна разлівае воды, у якіх адбіваюцца велічныя вежы, шпілі і купалы ў абдымках векавых дрэваў.

Я любаваўся гэтым відовішчам, і ўсё ж да асалоды дамешвалася горкая памяць пра мінулае і думкі пра будучыню. Я быў створаны для мірнага шчасця. У дні юнацтва я не ведаў смутку, а калі мне і было сумна, сузіранне прыгажосці прыроды ці вывучэнне цудоўных і велічных твораў чалавека заўсёды абуджала маё сэрца і развейвала тугу. А цяпер я — зламанае дрэва. Маланка працяла маю дупіу, і мне засталося толькі выжываць, удаючы тое, чым я хутка перастану быць — вартым жалю падабенствам чалавека, што пацярпеў крушэнне, якое выклікае шкадаванне ў навакольных і нясцерпнае для мяне самога.

Мы досыць доўга заставаліся ў Оксфардзе, блукаючы па ваколіцах і спрабуючы адшукаць усе месцы, звязаныя з самымі цікавымі падзеямі ангельскае гісторыі. Нашыя маленькія вылазкі часта зацягваліся, калі мы знаходзілі чарговую цікавостку. Мы наведалі магілу знакамітага Хэмпдэна* і поле бітвы, на якім загінуў гэты патрыёт. На імгненне мая душа ўзнялася над нізкімі ганебнымі страхамі да высокіх ідэяў свабоды і самаахвяравання, увекавечаных у гэтых помніках і мясцінах. На імгненне я наважыўся скінуць ланцугі і агледзецца вакол годна і вольна, але жалеза путаў ужо ўелася ў маё цела, і, дрыжучы і адчайваючыся, я зноў занурыўся у няшчасце.

Мы з жалем пакінулі Оксфард і скіраваліся ў Мэтлак, нашае наступнае месца адпачынку. Ваколіцы гэтага мястэчка болып нагадвалі швейцарскія пейзажы, але былі меншага маштабу: над зялёнымі пагоркамі не ставала кароны далёкіх заснежаных Альпаў, што заўсёды ўзвышаліся над лясістымі гарамі мае радзімы. Мы пабывалі ў цудоўнай пячоры і маленькіх музеях натуральнай гісторыі, дзе цікавосткі размяшчаліся гэтак жа, як у калекцыях Серво і Шамані. Калі Анры вымавіў апошнюю назву, я задрыжаў і паспяшаўся пакінуць Мэтлак, які выклікаў у мяне такія вусцішныя ўспаміны.

3 Дэрбі мы паехалі далей на поўнач і прабавілі два месяцы ў Камберлэндзе і Ўэстмарлэндзе. Там я адчуваў сябе амаль як у швейцарскіх гарах. Маленькія плямы снегу, якія япічэ заставаліся на паўночных схілах гор, азёры, рокат горных плыняў — усё гэта было для мяне такім знаёмым і родным! Там мы завялі некалькі знаёмстваў, якія амаль вярнулі мне былое пічасце. Клерваль захалляўся ўсім яшчэ больш за мяне: яго розум ззяў у кампаніі таленавітых людзей, і мой сябар знайшоў у сабе болып здольнасцяў і магчымасцяў, чым ён мог уявіць, стасуючыся з тымі, хто быў за яго ніжэйшы.

— Я пражыў бы тут усё жыццё, — казаў ён мне. — Сярод гэтых гор я наўрад ці сумаваў бы па Швейцарыі і па Рэйне.

Але ён разумеў, што вандроўнае жыццё нясе не толькі радасць, але і нягоды. Падарожнік заўсёды ў напружанні: толькі ён аддасца адпачынку, як ужо трэба ехаць далей, пакідаць прыемныя месцы дзеля чагосьці новага, што зноў забярэ яго ўвагу і што ён кіне дзеля наступных адкрыццяў.

Мы ледзь паспелі агледзець розныя азёры Камберлэнда і Ўэстмарлэнда і пасябраваць з некаторымі з тамтэйшых жыхароў, калі наблізіўся час сустрэчы з нашым шатландскім сябрам, і мы пакінулі новых знаёмцаў і рушылі далей. Асабіста я пра гэта не пікадаваў. Я на пэўны час адклаў выкананне абяцання, таму баяўся помсты расчараванае пачвары. Яна магла застацца ў Швейцарыі і спагнаць злосць на маіх родных. Гэтая думка не давала мне спакою нават тады, калі я меў магчымасць адпачыць. Я надзвычай нецярпліва чакаў лістоў; калі яны затрымліваліся, мяне апаноўвалі тысячы страхаў, і я пачуваўся няшчасным. Калі ж яны ўрэшце даходзілі і я бачыў адрас, надпісаны рукой Элізабэт ці бацькі, я ледзь асмельваўся іх прачытаць і даведапда пра свой лёс. Часам я думаў, што пачвара ідзе за мной і можа ад-

помсціць за павольнасць, забіўшы майго сябра. У такія моманты я не адпускаў Анры ад сябе і рабіўся яго ценем, каб абараніць ад уяўнай лютасці монстра. Я адчуваў сябе найвялікшым злачынцам і ніколі пра гэта не забываў. Я быў невінаваты, але наклікаў на сваю галаву жудасны праклён, які, як і злачынства, нёс смерць.

Я прыехаў у Эдынбург зусім млявы — але ж гэты горад можа зацікавіць найняшчаснейшага ў свеце чалавека. Клервалю ён спадабаўся менш, чым Оксфард, чыя старажытнасць прыцягвала яго мацней. Але прыгажосць і правільная планіроўка новага Эдынбурга, яго рамантычны замак і найцудоўнейшыя ў свеце ваколіцы — Крэсла Артура, крыніца святога Бернара і Пентландскае ўзвышша — палепшылі першае ўражанне і захапілі майго сябра. Але мне не цярпелася дабрацца да канца нашага падарожжа.

Праз тыдзень мы пакінулі Эдынбург, праехалі праз К’юпар, Сэнт-Эндрус і па берагах Тэй дабраліся да Перта, дзе нас чакаў наш сябар. Але я быў не схільны жартаваць і размаўляць з чужымі людзьмі, з ветлівасцю, якой чакаюць ад госця, цікавіцца іх пачуццямі і намерамі, а таму сказаў Клервалю, што хачу павандраваць па Шатландыі адзін.

— Забаўляйся сам, — сказаў я, — тут будзе месца нашай сустрэчы. Мяне не будзе месяц ці два, і праіпу цябе не пераіпкаджаць маім паездкам. Пакінь мяне ненадоўга ў спакоі, а калі я вярнуся, то спадзяюся быць болып бесклапотным і такім жа вясёлым, як ты цяпер.

Анры хацеў адгаварыць мяне, але ўпэўніўся ў цвёрдасці майго рашэння і змірыўся. Ён папрасіў пісаць яму як мага часцей.

— Лепш бы я раздзяліў з табой падарожжа, — сказаў ён, — чым заставаўся з гэтымі шатландцамі, якіх не ведаю. А таму паспяшайся, мой мілы сябар, і вяртайся

хутчэй, каб я зноў адчуў сябе як дома — без цябе гэта немагчыма.

Развітаўшыся з Клевалем, я вырашыў адшукаць у Шатландыі якое-небудзь глухое месца і там у адзіноце давесці працу да канца. Я не сумняваўся, што пачвара трымаецца непадалёк, і як толькі я скончу, монстр з’явіцца, каб забраць сяброўку.

Вырашыўшы гэта, я перасек паўночнае нагор’е і спыніўся на самым аддаленым з Аркнейскіх астравоў. Гэтае месца якраз падыходзіла для такіх заняткаў: тое была не болып чым звьгчайная скала, у якую няспынна біліся хвалі. Глеба там неўраджайная і ледзь забяспечвае травой неіпматлікіх хударлявых кароў, а аўсом — жыхароў вострава, усяго пяць чалавек, чые тонкія знясіленыя целы сведчылі пра ўбоства іх харчавання. Гародніну і хлеб, якія лічыліся раскошай, і нават свежую ваду дастаўлялі з вялікага вострава, да якога было пяць міляў.

На ўсім востраве былі толькі тры вартыя жалю хаткі, і адна з іх на момант майго прыезду была вольнай. Я наняў яе. Яна мела ўсяго два пакоі, а яе выгляд гаварыў пра самую жахлівую галечу. Саламяны дах праваліўся, сцены былі нетынкаваныя, а дзверы — сарваныя з петляў. Я загадаў падрамантаваць хаціну, набыў крыху мэблі і пачаў гаспадарыць, што, безумоўна, магло б здзівіць тамтэйшых жыхароў, калі б усе іх пачуцці не заглушылі беднасць і нястача. Як бы там ні было, я мог не баяцца лішняй цікавасці і ўвагі і нават не чуў асаблівых падзяк за прывезеныя ежу і вопратку: так доўгія пакуты зніпічаюць у людзях нават самыя простыя пачуцці.

Ранкі я прысвячаў працы ў сваім прытулку, вечары ж, калі надвор’е дазваляла, бавіў на каменным марскім узбярэжжы, слухаючы рокат хваляў, што разбіваліся ля маіх ног. Гэтае відовішча было аднастайным і ўсё ж штораз новым. Я думаў пра Швейцарыю, пра тое, як яна адрозніваецца ад гэтых панылых няўтульных мясці-

наў! Яе пагоркі параслі вінаграднікамі, а дамкі шчыльна ўсейвалі даліны, празрыстыя азёры люстравалі лагоднае блакітнае неба, а калі ўзнімаўся вецер, буянне іх хваляў здавалася вясёлай дзіцячай гульнёй у параўнанні з ровам магутнага акіяна.

Так я спачатку размяркоўваў свой час, але з кожным днём мая праца рабілася ўсё больш жахлівай і дакучлівай. Бывала, я некалькі дзён не мог прымусіць сябе ўвайсці ў лабараторыю, а бывала, што цэлыя суткі не выходзіў адтуль, імкнучыся скончыць усё як мага хутчэй. Праца сапраўды была агіднай. Падчас першага эксперыменту мяне асляпляла ліхаманкавае захапленне, і я не заўважаў жахлівасці сваіх заняткаў, мой розум увесь час быў засяроджаны на завяршэнні працы, а вочы не бачылі жуды, што адбывалася. Але цяпер гэтае насланнё знікла, і маё сэрца не прымала таго, іпто рабілі рукі.

Уладкаваўшыся так і паглыбіўшыся ў самыя гідкія заняткі, аддаўшыся адзіноце, у якой нішто ні на міг не адцягвала мае ўвагі ад мэты, я пачаў пакутаваць ад рэзкіх зменаў настрою: я рабіўся ўсё болып трывожным і нервовым, штохвіліны баючыся сустрэцца са сваім катам. Часам я сядзеў, утаропіўшыся ў зямлю, баючыся падняць вочы і ўбачыць таго, каго так баяўся ўбачыць. Я страшыўся далёка адыходзіць ад людзей, каб ён не заспеў мяне аднаго і не пачаў патрабаваць новага стварэння.

Тым часам я працягваў працу і ўжо значна пасунуўся наперад. Я чакаў яе заканчэння з трапяткой і прагнай надзеяй, у якой не наважваўся сабе прызнацца, але якая змешвалася з прадчуваннямі бяды, і сэрца замірала ў грудзях.

Раздзел XX

Аднаго вечару я сядзеў у лабараторыі; сонца зайшло за небакрай, а месяц толькі ўздымаўся з-за мора. Святла для заняткаў мне не ставала, і я бяздзейнічаў, узважваючы, адпачыць мне гэтую ноч ці з яшчэ большай дбайнасцю прыспешыць працу. Думка за думкай прывялі мяне да развагаў пра наступствы таго, чым я займаўся. Тры гады таму я быў гэтак жа заняты і стварыў шатана, чыя непараўнальная жорсткасць спустошыла маё сэрца і назаўжды напоўніла яго самым горкім раскаяннем. I зараз я збіраўся стварыць яшчэ адну істоту, чые намеры былі мне невядомыя. Яна магла быць у тысячу разоў больш злоснай за свайго папярэдніка і знаходзіць радасць у забойствах і шале. Ён пакляўся мне адмовіцца ад суседства з чалавекам і схавацца ў пустынях, яна — не; яна хутчэй за ўсё будзе здольная мысліць і з лёгкасцю зможа адрынуць умову, заключаную да яе стварэння. Можа, яны нават узненавідзяць адно аднаго: калі ён жахаўся ўласнае выродлівасці, дык хіба зможа ён гэтую выродлівасць упадабаць, пабачыўшы яе ў жаночым абліччы? I яна таксама можа з гідкасцю адвярнуцца ад яго, пабачыўшы чалавечую прыгажосць, можа ўцячы ад яго, і ён зноў застанецца адзін, знясілены новай абразай, але ўжо ад роўнай сабе істоты.

Нават калі яны пакінуць Еўропу і паселяцца ў пустынях Новага свету, першым жа вынікам іх прыхільнасці, пра якую марыць дэман, будзе нараджэнне дзяцей. Раса д’яблаў расселіцца па зямлі і паставіць існаванне чалавека пад пагрозу, зробіцца яго жахам. Ці маю я права дзеля ўласнае карысці абрынуць гэты праклён на наступныя пакаленні? Довады створанай мною істоты кранулі мяне, жорсткія пагрозы — напалохалі, але цяпер я ўпершыню асэнсаваў усю заганнасць свайго абяцання. Я дрыжаў ад адной думкі, што наступныя пакаленні мо-

гуць праклясці мяне як прычыну ўсіх сваіх бедаў, як сябелюбца, які, не вагаючыся, купіў сабе мір за кошт гібелі ўсяе чалавечае расы.

Я задрыжаў, сэрца балюча сціснулася ў грудзях. I тут раптам, узняўшы галаву, я пабачыў у акне дэмана. Яго вусны скрывіла жудасная ўсмешка, калі ён заўважыў, што я выконваю даручаную ім справу. Так, ён увесь гэты час ішоў маімі слядамі, бадзяўся па лясах, хаваўся ў пячорах ці знаходзіў прытулак на неабсяжных і бязлюдных веразавых пустках, а цяпер прыйшоў праверыць мае поспехі і запатрабаваць выканання таго, што я яму паабяцаў.

Я глядзеў на яго і бачыў твар надзвычайнага ліхадзея і падступніка; абяцанне стварыць падобную істоту раптам падалося мне вар’яцтвам, і я, дрыжучы ад гневу, кінуўся рваць на кавалкі цела, што ляжала на стале. Пачвара ўбачыла, як я зніпічаю тую, з чыім існаваннем ён звязваў надзеі на шчасце, і знікла з д’ябальскім роспачным енкам, у якім чулася абяцанне помсты.

Я выйшаў з пакоя, замкнуў дзверы і ад усяго сэрца ўрачыста пакляўся ніколі больш не ўзнаўляць сваіх заняткаў; гасля гэтага я няроўнымі крокамі дабраўся да хаціны. Я быў адзін; не было нікога побач, хто развеяў бы змрок і вызваліў бы мяне ад млоснага ціску найжахлівейшых думак.

Мінула некалькі гадзінаў, а я заставаўся ля акна і глядзеў на мора: яно было амаль нерухомым, бо вятры пасціхалі, і ўся прырода адпачывала пад наглядам ціхага месяца. Некалькі рыбалоўных суднаў падаваліся кропкамі на паверхні вады, і час ад часу лагодны ветрык даносіў да мяне галасы рыбакоў, што пераклікаліся адзін з адным. Я адчуваў цішыню, хаця наўрад ці ўсведамляў яе надзвычайнасць, пакуль да маіх вушэй раптам не данёсся плёскат вёслаў на ўзбярэжжы і нехта не высадзіўся ля мае хаты.

Праз некалькі хвілінаў я пачуў рыпенне дзвярэй, нібы іх спрабавалі мякка расчыніць. Я задрыжаў усім целам, я адчуваў чужую прысутнасць і хацеў паклікаць каго-небудзь з жыхароў найбліжэйшай хаткі, але мяне апанавала бездапаможнасць, як гэта часта здараецца ў страшных кашмарах, калі ты марна спрабуеш ўцячы ад непазбежнае пагрозы. Мяне нібы прыкавала да месца. Вось крокі пачуліся зусім блізка, дзверы адчыніліся, і пачвара, якое я жахаўся, зайшла ў пакой.

Зачыніўшы дзверы, мой кат падышоў і, задыхаючыся, спытаў:

-— Ты знішчыў увесь плён пачатае табой працы — гэта і быў твой намер? Няўжо ты наважышся парушыць абяцанне? Я цярпеў стому і нястачу, пакінуў Швейцарыю разам з табой, краўся па берагах Рэйна, паміж яго вярбовых выспаў і ўзгор’яў, пімат месяцаў правёў сярод ангельскіх пустак і шатландскіх самотных раўнін, змагаўся з неймавернай стомай, холадам, голадам — дык няўжо ты наважышся разбурыць мае надзеі?

— Ідзі прэч! Я бяру свае словы назад і ніколі не ствару нікога падобнага да цябе, гэткага ж брыдкага і ліхога.

— Раб, дагэтуль я спрабаваў пераканаць цябе, але ты аказаўся не вартым мае памяркоўнасці. Памятай жа пра маю ўладу! Ты ўжо лічыш сябе няшчасным, але я зраблю так, каб, прыгнечаны горам, ты ўзненавідзеў сонечнае святло. Ты — мой творца, але я — твой уладар. Скарыся мне!

— Мінуў час мае нерашучасці — дык паказвай жа сваю ўладу! Твае пагрозы не прымусяць мяне стварыць новае ліха, а толькі пераканаюць у намеры не рабіць табе паплечніцу ў злачынствах. Як я магу са спакойнай душой выпусціць на зямлю дэмана, якога радуюць смерць і разбурэнне? Прэч! Я зрабіў выбар, а твае словы толькі павялічаць маю лютасць.

Пачвара прачытала на маім твары рапіучасць і ў бяссільнай злосці заскрыгатала зубамі.

— Хіба не кожны чалавек, — закрычаў шатан, — шукае сабе спадарожніцу, хіба не кожная жывёла шукае сабе пару, дык чаму я мупіу быць адзін?! Я ўмею любіць, але ў адказ атрымліваю толькі агіду і грэблівасць! Чалавеча! Ты можаш мяне ненавідзець, але сцеражыся! Адведзены табе час пройдзе ў жаху і няшчасцях, і хутка абрынецца ўдар, які навечна пазбавіць цябе радасці! He быць табе шчаслівым, пакуль мяне прыгінае да зямлі неймаверная пакута! Ты можаш знішчыць іншыя мае жарсці, але помста застанецца — помста з гэтага дня будзе для мяне важнейшай за святло і ежу! Я магу загінуць, але спачатку ты, мой тыран і кат, праклянеш сонца, што кідае святло на тваё гора. Сцеражыся, бо я не маю страхаў і таму ўсёмагутны. Я з падступнасцю змяі буду сачыць за табой і атручу цябе змяіным ядам. Ты раскаешся ў зле, якое зрабіў мне, чалавеча!

— Знікні, д’ябал, і не атручвай паветра злосцю. Я сказаў табе пра сваё рашэнне, і тваім словам мяне не спалохаць. Пакінь мяне, я буду няўмольным.

— Што ж, я сыду, але памятай: я буду з табой у тваю шлюбную ноч.

Я кінуўся да яго і ўсклікнуў:

— Ліхадзей! Перш чым паабяцаць мне смерць, пераканайся, што сам у бяспецы!

Я б схапіў яго, але ён адхіснуўся і паспешліва пакінуў хату. Праз некалькі імгненняў я ўбачыў яго ў лодцы, якая з імклівасцю стралы рассекла ваду і хутка знікла сярод хваляў.

Зноў запанавала цііпыня, але словы яго гучалі ўвушшу. Я прагнуў кінуцца следам за знішчальнікам майго спакою і зрынуць яго ў акіян. Я ў трывозе паспешліва мераў крокамі пакой, а перад вачыма прабягалі тысячы жахлівых вобразаў, што катавалі мяне і раздзіралі на

часткі. Чаму я не дагнаў яго, не схапіўся з ім у смяротнай бойцы? Я дазволіў яму збегчы, і цяпер ён плыў на вялікую зямлю. Я скаланаўся ад думкі пра тое, хто можа зрабіцца наступнай ахвярай яго ненаеднае помсты. А потым я успомніў яго словы: «Я буду з табой у пгваю шлюбную ноч». Вось калі вырашыцца мой лёс. У тую гадзіну я памру, і яго злосць задаволіцца і суцішыцца. Такія думкі не выклікалі ўва мне страху, але як толькі я ўявіў каханую Элізабэт, яе слёзы і бясконцы смутак, калі яна зразумее, што яе нарачоны так жорстка адабраны ў яе, то ўпершыню за шмат месяцаў заплакаў і вырашыў не здавацца ворагу без адчайнае барацьбы.

Мінула ноч, і над акіянам узышло сонца. Я супакоіўся, калі можна назваць спакоем стан, калі люты шал пераходзіць у глыбокі адчай. Я пакінуў хатку, дзе ноччу адбыліся такія страшныя падзеі, і пайшоў да берага мора, што здавалася амаль непераадольнай сцяной паміж мной і іншымі людзьмі; мне нават захацелася, каб так і было. Я захацеў правесці ўсё жыццё на гэтай голай скале, жыццё бядотнае, але абароненае ад нечаканых удараў лёсу. Калі я з’еду, мне трэба будзе чакаць смерці — сваёй ці тых, каго я люблю, — ад рук дэмана, якога я сам стварыў.

Я блукаў па востраве, бы нястомны прывід, адасоблены ад усіх, каго любіў, і праз гэта вельмі няшчасны. Апоўдні, калі сонца ўзнялося вышэй, я лёг на траву і аддаўся глыбокаму сну: усю папярэднюю ноч я, неймаверна ўсхваляваны, не звёў вачэй, стомленых ад убачанага і перажытага. Цяпер сон нарэшце асвяжыў мяне: калі я прачнуўся, то зноў адчуў сябе прыналежным да чалавечага роду і пачаў разважаць больш ураўнаважана. Аднак словы пачвары дагэтуль пахавальнымі званамі гучалі ў маіх вушах — яны падаваліся сном, але былі выразнымі і суворымі, як сама рэчаіснасць.

Сонца ўжо наблізілася да далягляду, а я ўсё сядзеў на беразе, наталяючы настойлівае пачуццё голаду аўсяным праснаком. Раптам я заўважыў, што да вострава набліжаецца рыбалоўнае судна: яно прывезла мне пакет з лістамі з Жэневы і ад Клерваля, які ўмольна прасіў мяне зноў да яго далучыцца. Ён пісаў, што адно марнуе час, і яго новыя лонданскія сябры пераконваюць яго ў лістах давесці індыйскую задуму да канца. Ён болып не мог адкладаць свой ад’езд, а паколькі пасля вяртання ў Лондан яго раней, чым планавалася, чакала япічэ болып далёкая вандроўка, ён хацеў правесці са мной як мага больш часу. Таму ён маліў мяне пакінуць адзінокі востраў і далучыцца да яго ў Перце, каб далей мы разам рушылі на поўдзень. Гэты ліст у нейкім сэнсе вярнуў мяне да жыцця, і я вырашыў з’ехаць з вострава праз два дні.

Аднак перад гэтым трэба было давесці да канца адну справу, як бы яна мяне ні палохала: я мусіў спакаваць хімічныя інструменты, а для гэтага трэба было вярнуцца ў пакой, дзе я аддаваўся вусцішнаму занятку, і ўзяць у рукі прылады, ад аднаго выгляду якіх мне рабілася млосна. Наступным ранкам, на світанні, я набраўся мужнасці і адамкнуў дзверы лабараторыі. Парэшткі напалову скончанай істоты, якую я знішчыў, валяліся на падлозе, і я адчуваў сябе так, нібы пакалечыў жывое чалавечае цела. Мне давялося ўзяць сябе ў рукі, каб увайсці. Калі я збіраў прылады, рукі мае дрыжалі, але я ведаў, што нельга пакідаць ніякіх слядоў свае працы, якія могуць абудзіць жах і падазрэнні сялян, таму паклаў астанкі ў кош разам з вялікай колькасцю камянёў, каб ноччу скінуць гэта ўсё ў акіян. Затым я сеў на беразе і пачаў чысціць і сартаваць хімічныя прылады.

Немагчыма ўявіць сабе большай перамены, чым тая, што адбылася з маімі пачуццямі пасля начное сустрэчы з дэманам. Дагэтуль я ставіўся да свайго абяцання са змрочным адчаем — як да слова, што незалежна ад аб-

ставінаў трэба выконваць, але цяпер я адчуваў сябе так, нібы смуга, што засцілала мне вочы, развеялася, нібы я ўпершыню мог бачыць усё такім, як ёсць. Думка аднавіць свае заняткі больш да мяне не вярталася; пагрозы пачвары сціскалі мне сэрца, але я ўжо не думаў, што здольны выправіць становіпіча, пагадзіўшыся на непрымальныя ўмовы. Я вырашыў, што стварэнне япічэ адной пачвары, падобнай да монстра, якога я зрабіў, будзе праявай нізкага і гідкага самалюбства. Я гнаў любую думку, што магла прывесці да іншае высновы.

Паміж другой і трэцяй гадзінай раніцы падняўся месяц, і тады я, узяўшы кош, адплыў ад берага на невялічкім чоўніку мілі на чатыры. Навокал было самотна, толькі некалькі лодак вярталася да вострава, але я далёка абышоў іх. Мне здавалася, што зараз я ўчыню жахлівае злачынства, таму, дрыжучы ад трывогі, я пазбягаў любога чалавека. Калі месяц, дагэтуль ясны, раптам схаваўся за вялізным воблакам, я скарыстаўся цемрай і скінуў кош у мора, прыслухоўваючыся да булькання, a потым адплыў прэч. Неба захмарылася, але паветра было чыстым, хаця і халаднаватым ад паўночна-ўсходняга ветру, што якраз узняўся. Ён асвяжыў мяне і напоўніў такімі прыемнымі пачуццямі, што я вырашыў застацца ў моры, замацаваў стырно ў прамым кірунку і расцягнуўся на дне чоўніка. Месяц схаваўся за аблокі, было цёмна, і я чуў толькі, як кіль разразае хвалі; гэты гук закалыхаў мяне, і неўзабаве я моцна заснуў.

He ведаю, як доўга я спаў, але прачнуўшыся, убачыў, піто сонца ўжо высока. Вецер узмацніўся, і хвалі ўвесь час пагражалі бяспецы майго чоўніка. Вецер быў паўночна-ўсходні, ён, відаць, аднёс мяне далёка ад берага, і я паспрабаваў змяніць курс, але хутка зразумеў, што, калі паўтару гэтую спробу, чоўнік адразу заліе вадой. Такім чынам, я мог рухацца толькі ўслед за ветрам. Прызнаюся, што адчуў сапраўдны жах: у мяне не было з сабой

компаса, а з геаграфіяй тых мясцінаў я быў знаёмы так павярхоўна, што і сонца было мне невялікай дапамогай. Човен магло занесці ў бяскрайні Атлантычны акіян, дзе мяне катаваў бы голад; мяне маглі паглынуць бясконцыя воды. што раўлі навокал, разгойдваючы лодку. Мінула шмат гадзін з майго адплыцця, і я ўжо адчуваў разгаранне смагі — самы пачатак пакутаў. Я ўзняў вочы да нябёсаў, у якіх вецер ганяў аблокі, пасля апусціў позірк на мора, якое мелася зрабіцца маёй магілай.

— Пачвара, — усклікнуў я, — твая мэта дасягнутая!

Я падумаў пра Элізабэт, пра бацьку, пра Клерваля — усе яны заставаліся на пацеху крыважэрнаму і бязлітаснаму монстру. Гэтая думка прывяла мяне ў такі адчай і жах, што і цяпер, усведамляючы блізкасць свайго канца, я дрыжу ад аднаго гэтага ўспаміну.

Так мінула некалькі гадзінаў; калі сонца пачало паступова спускацца да гарызонту, сціх і вецер, ператварыўшыся ў лёгкі брыз, а на моры зніклі буруны. Затое з’явілася зыб, і мне зрабілася млосна. Я быў ледзь здатны кіраваць стырном, калі нарэшце ўбачыў на поўдні абрысы гарыстае мясцовасці.

Амаль знясілены шматгадзінным голадам і жахам невядомасці, я адчуў раптоўны прыліў да сэрца цёплае хвалі радасці, і з маіх вачэй паліліся слёзы.

Як хутка змяняюцца напгыя пачуцці і як дзіўна, што любоў да жыцця не пакідае нас нават у найгарчэйшым няшчасці! Я змайстраваў з вопраткі яіпчэ адзін ветразь і скіраваў лодку да берага. Ён падаваўся дзікім і гарыстым, але, наблізіўшыся, я зразумеў, што ён заселены. Ля берага стаялі чаўны — значыць, я нечакана трапіў да цывілізаваных людзей, а ўважліва агледзеўшыся, я заўважыў за невысокім мысам шпіль. Ушчэнт знясілены, я вырашыў плыць адразу ў горад, каб як мага хутчэй здабыць ежы; на шчасце, грошы былі ў мяне з сабой. Абмінуўшы мыс, я ўбачыў акуратны невялічкі гарадок

і зручную гавань. Маё сэрца закалацілася: я радаваўся такому нечаканаму выратаванню.

Прывязваючы на беразе лодку і прыбіраючы ветразь, я заўважыў непадалёк невялічкі натоўп. Здавалася, людзей надзвычай здзівіла маё з’яўленне, але замест таго каб прапанаваць дапамогу, яны шапталіся і абменьваліся жэстамі, якія б у любы іншы час трохі мяне насцярожылі. Аднак у тым стане я здолеў толькі зразумець, што размаўляюць яны па-ангельску, і звярнуцца да іх на гэтай мове.

— Mae добрыя сябры, — сказаў я, — падкажыце мне ласкава назву гэтага гарадка і патлумачце, дзе я.

— Ты хутка пра гэта даведаешся, — хрыпла адказаў адзін чалавек. — Можа, нашыя мясціны табе не спадабаюцца, але будзь пэўны, ніхто цябе пра гэта не спытае.

Я быў надзвычай здзіўлены такой грубасцю ад незнаёмца і разгублены пахмурнымі і нават злоснымі тварамі яго спадарожнікаў.

— Чаму вы так груба мне адказваеце? — спытаў я. — Гэта не ў ангельскіх звычаях — так негасцінна вітаць незнаёмцаў.

— He ведаю, якія там звычаі ў ангельцаў, — адказаў чалавек, — а вось у ірландцаў ліхадзеяў не вітаюць.

Падчас гэтае дзіўнае размовы натоўп хутка павялічваўся. На тварах людзей чыталася злосць і цікаўнасць, што раздражняла мяне і трохі трывожьіла. Я спытаў, як прайсці да гатэля, але ніхто мне не адказаў. Тады я рупіыў наперад, і ў натоўпе ўзняўся гоман. Людзі атачылі мяне, а нейкі хваравітага выгляду чалавек паляпаў мяне па плячы і сказаў:

— Хадзем, сэр, я адвяду вас да містэра Кірвіна, каб вы пра ўсё яму расказалі.

— Хто такі містэр Кірвін? Чаму я павінен пра ўсё яму расказваць? Хіба гэта не свабодная краіна?

— Што вы, сэр, свабодная — для сумленных людзей. Містэр Кірвін — гарадскі суддзя, а расказваць вы яму будзеце пра смерць джэнтльмена, забітага тут мінулай ноччу.

Гэта адказ агаломшыў мяне, але я хутка супакоіўся. Я быў невінаваты, і гэта лёгка даказаць. Я моўчкі пайшоў за чалавекам, і ён адвёў мяне ў адзін з найлепшых дамоў у горадзе. Я гатовы быў упасці ад стомы і голаду, але вакол быў натоўп, таму я палічыў за лепшае ўзяць сябе ў рукі, каб маю знясіленасць не патлумачылі страхам ці ўсведамленнем віны. Хіба мог я тады прадчуваць бяду, якая чакала мяне ўжо праз некалькі імгненняў і якая сваім жахам і безнадзейнасцю зацьміць усе астатнія страхі ганьбы і смерці?

Тут мне лепей спыніцца, бо ўспамін пра тыя жудасныя падзеі вымагае вялікіх высілкаў, а я збіраюся не ўпусціць у расказе ніводнай падрабязнасці.

Раздзел XXI

Хутка мяне прывялі да суддзі, добразычлівага старога, спакойнага і мяккага. Ён досыць сурова акінуў мяне позіркам, а потым павярнуўся да маіх канваіраў і спытаў, хто з іх быў сведкам здарэння.

Наперад выйшла чалавек шэсць. Суддзя выбраў аднаго, і той паведаміў, што мінулай ноччу рыбачыў з сынам і зяцем Дэніэлам Ньюджэнтам, калі гадзіне а дзясятай узняўся моцны паўночны вецер, і яны скіраваліся да берага. Ноч была цёмная, месяц яшчэ не з’явіўся, і яны прысталі не ў гавані, а, як і заўжды, у бухце, мілі на дзве ніжэй. Сам ён ішоў першым, несучы рыбалоўныя снасці, а сваякі крочылі за ім на адлегласці. Ідучы па пяску, ён спатыкнуўся аб нешта нагой і расцягнуўся на зямлі. Сын і зяць падбеглі дапамагчы і ў святле ліхтара

ўбачылі, піто ён упаў на чалавечае цела, відаць, мёртвае. Спачатку яны вырашылі, што нейкага тапельца выкінула на бераг хвалямі, але, прыгледзеўшыся, заўважылі, што вопратка чалавека не вільготная, а цела нават не паспела астыць. Яго адразу ж аднеслі да найбліжэйшае хаткі, дзе паспрабавалі — хоць і безвынікова — вярнуць да жыцця. Гэта быў прыгожы малады чалавек гадоў дваццаці пяці. Яго відавочна задушылі — пра гэта казалі чорныя сляды ад пальцаў на шыі, адзіныя сляды гвалту.

Першая частка гэтых паказанняў мяне не зацікавіла, але пачуўшы пра сляды пальцаў, я ўспомніў пра забойства свайго брата і вельмі ўсхваляваўся: рукі і ногі мае задрыжалі, вочы заслала смуга, і я быў вымушаны абаперціся на крэсла. Суддзя пільна паглядзеў на мяне і, вядома, зрабіў не самыя спрыяльныя высновы.

Сын пацвердзіў словы бацькі, а Дэніэл Ньюджэнт яшчэ пакляўся, што незадоўга да падзення свайго спадарожніка бачыў непадалёк ад берага лодку, а ў ёй — чалавека. Наколькі ён мог меркаваць у цьмяным святле зораў, гэта была тая ж лодка, у якой прыбыў я.

Адна з жанчын засведчыла, што жыве на ўзбярэжжы і, прыкладна за гадзіну да таго як дазналася пра цела, яна стаяла ў дзвярах свае хаты, чакаючы рыбакоў і раптам убачыла лодку з адным стырнавым, які адплываў якраз ад той часткі берага, дзе пасля знайіплі труп.

Яшчэ адна жанчына пацвердзіла, што рыбакі прынеслі цела да яе, і яно япгчэ не здранцвела. Яго паклалі ў ложак і расцерлі, Дэніэл пайшоў у горад па лекара, але жыццё нябогі ўжо згасла.

Яшчэ некалькіх чалавек параспытвалі пра маё прыбыццё і пагадзіліся, што з улікам моцнага паўночнага ветру, які падняўся ўначы, мяне цалкам магло насіць па моры шмат гадзін і я быў вымушаны вярнуцца да месца, з якога адплыў. Акрамя таго, яны лічылі, што я прывёз

цела з сабой і, не ведаючы берага, зайшоў у гавань, не разабраўшыся, наколькі месца, дзе я пакінуў труп, блізкае ад горада.

Містэр Кірвін, выслухаўшы ўсе паказанні, загадаў адвесці мяне ў пакой, дзе чакала пахавання цела, каб паглядзець, якое ўражанне зробіць на мяне гэтае відовішча. Такую думку яму, відаць, падказала маё надзвычайнае хваляванне ад апісання спосабу забойства. Такім чынам, суддзя і яшчэ некалькі чалавек павялі мяне за сабой. Незразумелыя супадзенні гэтае насычанае ночы не маглі мяне не дзівіць, але ведаючы, што ў час, калі знайшлі цела, я якраз гаманіў з людзьмі на востраве, я зусім не турбаваўся пра наступствы.

Я зайшоў у пакой, і мяне падвялі да труны. Як мне апісаць свае пачуцці, калі я ўбачыў загінулага? Мяне дагэтуль абдае жахам, і я не магу ўспамінаць той жудасны момант без болю і дрыжыкаў. Роспыты, прысутнасць суддзі і сведак — усё гэта, бы сон, вылецела з мае галавы, калі я ўбачыў перад сабой труп Анры Клерваля. Я пачаў задыхацца, упаў на цела і ўсклікнуў:

— Няўжо мае ліхія ўчынкі пазбавілі жыцця і цябе, мой дарагі Анры? Дваіх я ўжо забіў, астатнія ахвяры чакаюць выраку лёсу. Але ты, Клерваль, мой сябра, мой дабрадзею...

Чалавек не ў сілах вытрымаць такіх пакутаў, і мяне, апанаванага моцнымі сутаргамі, вывелі з пакоя.

Затым прыйшла ліхаманка. Я праляжаў два месяцы на мяжы жыцця і смерці. Трызненне маё, як мне потым сказалі, усіх напалохала: я выкрываў сябе, называючыся забойцам Ўільяма, Жустыны, Клерваля. Часам я маліў дапамагчы мне знішчыць пачвару, што катавала мяне, часам адчуваў гідкія пальцы на сваёй шыі і крычаў ад жаху і пакуты. На шчасце, я трызніў на роднай мове, і мяне разумеў толькі містэр Кірвін, але мае жэсты і енкі жахалі іншых сведак.

Чаму я не памёр? Самы няшчасны з усіх людзей, што жылі на зямлі, чаму я не аддаўся забыццю і спакою? Смерць крадзе столькіх здаровых дзяцей, крадзе адзіную надзею іх несуцешных бацькоў; а колькі нявест і маладых нарачоных сёння квітнеюць здароўем і марамі, а заўтра чэзнуць і ператвараюцца ў ежу для чарвякоў! 3 чаго ж я быў зроблены, калі змог перажыць столькі нягодаў, якія, нібы павярнуўшы кола, увесь час пачыналі катаванне наноў?

Але я быў вырачаны на жыццё і праз два месяцы быццам ачуняў ад жахлівага сну ў турме, на голым ложку, сярод турэмпгчыкаў, наглядчыкаў, замкоў і іншых жудасных атрыбутаў вязніц. Памятаю, быў ранак, калі мая свядомасць прачнулася. Я забыў падрабязнасці таго, што адбылося, і адчуваў толькі, што здарылася надзвычайнае няшчасце. Але калі я азірнуўся і ўбачыў закратаваныя вокны і ўбогі пакой, перад вачыма прайшлі ўсе нядаўнія падзеі, і я горка застагнаў.

Мой стогн патрывожыў старую, што спала ў крэсле побач. Яна была жонкай аднаго з турэмпічыкаў і маёй сядзелкай. На яе твары адлюстроўваліся ўсе найгоршыя якасці, уласцівыя прадстаўнікам гэтага саслоўя. Рысы яе твару былі жорсткімі і грубымі, як у тых, хто звык без спагады сузіраць чужыя мукі. У яе голасе чулася поўная абыякавасць; яна звярнулася да мяне па-ангельску, і я зразумеў, што чуў яе ў часы сваіх пакутаў.

— Вам ужо лепей, сэр? — спыталася яна.

Я на той жа мове ледзь чутна адказаў:

— Здаецца, так, але калі ўсё гэта праўда, а не сон, то я шкадую, што дагэтуль жывы і здольны адчуваць гэты боль.

— Калі вы пра джэнтльмена, якога вы забілі, — сказала старая, — то, думаю, вам і праўда лепей было б памерці; мяркую, вам будзе цяжка. Аднак гэта мяне не датычыць, мяне прыслалі наглядаць за вамі і дапамаг-

чы вам ачуняць. Я з чыстым сумленнем выконваю свой абавязак. Было б добра, калі б і астатнія рабілі гэтак жа.

Я грэбліва адвярнуўся ад жанчыны, што магла так бяздушна звярнуцца да толькі што ўратаванага ад смерці чалавека, але яшчэ быў знясілены і не мог асэнсаваць усё, што адбылося. Маё жыццё падавалася мне цяпер сном, і часам я пічыра сумняваўся, ці перажыў я ўсё гэта напраўду, бо карціны, якія паўставалі перад маім унутраным зрокам, былі пазбаўленыя рэалістычнасці.

Вобразы, што луналі перад вачыма, зрабіліся больш выразнымі, і ліхаманка вярнулася: мяне ахутала цемра, а побач не было нікога, хто суцешыў бы мяне добрым і прыязным словам, нікога, чыя рука магла б мяне падтрымаць. Доктар прыходзіў і выпісваў лекі, старая рыхтавала іх для мяне, але першы быў відавочна абыякавы, а другая — надзвычай грубая. Karo мог зацікавіць лёс забойцы, акрамя вешальніка, які мусіць зарабляць свае грошы?

Такімі былі мае першыя думкі, але хутка я зразумеў, што містэр Кірвін ставіцца да мяне з надзвычайнай спагадай. Ён загадаў аддаць мне найлепшае памяшканне ў турме (мая ўбогая камера сапраўды была найлепшай) і паклапаціўся пра доктара і сядзелку. Праўда, ён рэдка мяне наведваў: імкнучыся палегчыць пакуты кожнага чалавека, ён не хацеў, аднак, назіраць за хваробай забойцы і слухаць яго трызненне. I ўсё ж ён прыходзіў пераканацца, што мяне не занядбалі, хоць яго візіты былі кароткія і рэдкія.

Аднаго дня, калі мне зрабілася лепш, я сядзеў у крэсле з прымружанымі вачыма, бледны, быццам нежывы, апанаваны горам і безнадзейнасцю, і думаў, ці не лепей мне шукаць смерці, а не заставацца ў гэтым поўным няпічасцяў свеце. Часам я падумваў, ці не прызнацца мне ў забойстве, прыняўшы вызначанае законам пакаранне, бо я быў болып вінаваты, чым калісьці Жустына.

Такімі былі мае думкі, калі дзверы адчыніліся, і ў камеру зайшоў містэр Кірвін. На яго твары былі спагада і спачуванне, ён падсунуў да мяне крэсла і загаварыў па-французску:

— Баюся, вам цяжка знаходзіцца ў гэтым месцы. Я магу як-небудзь палегчыць ваш лёс?

— Дзякую вам, але мне ўсё адно. Нічога на зямлі не палегчыць мой лёс.

— Я ведаю, што спачуванне незнаёмца — слабае суцяшэнне для таго, на чыю долю выпалі такія выпрабаванні. Але я спадзяюся, хутка вы пакінеце гэтае змрочнае месца, бо веру, што мы лёгка знойдзем доказ, які вызваліць вас ад крымінальнае адказнасці.

— Гэта мала мяне турбуе: дзіўным чынам абставіны склаліся так, што я зрабіўся самым няшчасным з усіх смяротных. Я перажыў такія жахі і пакуты, што наўрад ці палічу смерць за ліха.

— Абставіны сапраўды склаліся дзіўным і непічаслівым чынам. Вы выпадкова выплылі на гэты слаўны сваёй гасціннасцю бераг, аднак вас тут жа схапілі і абвінавацілі ў забойстве. Першае, што вы тут убачылі, — гэта цела вашага сябра, якога забіў і падкінуў вам нібыта нейкі шатан.

Пачуўшы гэтыя словы, я, нягледзячы на хваляванне, выкліканае згадкамі пра мае пакуты, здзівіўся, як шмат ён пра мяне ведае. Мабыць, здзіўленне адбілася на маім твары, бо містэр Кірвін паспешліва дадаў:

— Як толькі вы захварэлі, мне прынеслі паперы, што былі пры вас, і я прагледзеў іх, шукаючы згадкі пра родных, якім мог бы паведаміць пра вашую бяду і хваробу. Я знайшоў некалькі лістоў: адзін з іх, мяркуючы па ўсім, быў ад вашага бацькі. Я неадкладна напісаў у Жэневу, і з таго часу мінула ўжо два месяцы... але вам кепска, вы дрыжыце, вам нельга так хвалявацца.

— Невядомасць у тысячу разоў горшая за самую страшную бяду. Скажыце ж, што за новае забойства адбылося і чыю смерць мне аплакваць цяпер?

— 3 вашай сям’ёй не здарылася нічога кепскага, — мякка адказаў містэр Кірвін, — і адзін з вашых сваякоў прыехаў вас наведаць.

He ведаю, якія развагі прывялі мяне да такой думкі, але я адразу ж уявіў забойцу, што прыйшоў пакпіць, пасмяяцца са смерці Клерваля, падпітурхнуць мяне вы канаць яго пякельнае жаданне. Я закрыў вочы рукамі і ў жаху ўскрыкнуў:

— 0! Праганіце яго прэч! Я не хачу яго бачыць, Богам малю, не дазваляйце яму зайсці!

Містэр Кірвін устрывожана паглядзеў на мяне і, відаць, палічыўшы маё хваляванне доказам віны, сувора адказаў:

— Я думаў, юнача, што прыезд вашага бацькі вас узрадуе, а не выкліча такую лютую агіду.

— Бацька! — усклікнуў я, і кожная рыса, кожная мьппца майго твару расслабілася, трывога ператварылася ў радасць. — Ён праўда тут? Які ён добры, які неверагодна добры! Але дзе ён, чаму не спяшаецца да мяне?

Такая перамена прыемна здзівіла суддзю: мажліва, ён палічыў папярэдні вокліч кароткачасовым трызненнем, і да яго вокамгненна вярнулася ранейшая добразычлівасць. Ён падняўся і разам з сядзелкай пакінуў пакой. Адразу ж пасля гэтага ўвайшоў мой бацька.

Нішто ў той момант не магло ўзрадаваць мяне болып за ягоны прыезд. Я выцягнуў да яго рукі і ўсклікнуў:

— Значыць, вы ў бяспецы... А Элізабэт?.. А Эрнэст?..

Бацька супакоіў мяне, запэўніўшы, што з імі ўсё добра, і паспрабаваў, успамінаючы мілыя майму сэрцы рэчы, падбадзёрыць мяне. Але неўзабаве ён адчуў, што турма — не месца для радасці.

— Вось дзе ты знайшоў сабе прытулак, сыне! — сказаў ён, змрочна гледзячы на закратаваныя вокны і ўбогі пакой. — Ты адправіўся шукаць шчасця, але лёс нібы пераследуе цябе. А бедны Клерваль...

Імя няшчаснага забітага сябра надзвычай усхвалявала мяне, і гэта было занадта цяжкім выпрабаваннем: я разрыдаўся

— О гора! Так, бацька, — адказаў я, — мяне гняце няўмольны лёс, і я мушу жыць, каб прайсці гэты горкі шлях, а інакш лепш бы я памёр ля труны Анры.

Нам не дазволілі доўга размаўляць, бо стан майго здароўя патрабаваў асаблівага клопату пра маю душэўную раўнавагу. Увайшоў містэр Кірвін і настаяў на тым, што не трэба лішне мяне стамляць. Але прыезд бацькі падзейнічаў на мяне як сустрэча з добрым анёлам, і паступова мне рабілася лепш.

Хвароба мінала, але нішто не магло развеяць змрочнасць і чорны смутак. Вобраз Клерваля, бледнага, забітага, назаўжды застаўся перад маімі вачыма. Неаднойчы ад гэтых успамінаў мяне калаціла так, што мае сябры баяліся вяртання немачы. Ах, навошта яны бераглі маё пакутлівае, агіднае мне самому жыццё? Мабыць, для таго каб я прайшоў гэтую дарогу да канца, які цяпер ужо блізкі. Хутка, о, вельмі хутка смерць загасіць мае турботы і вызваліць ад цяжкага ярма трывог. Калі справядлівасць будзе ўсталяваная, я змагу ўрэшце спачыць. Тады смерць была яшчэ далёкай, хаця часам я і жадаў яе. Часта я гадзінамі сядзеў, нерухомы і маўклівы, чакаючы катастрофы, якая б пахавала пад руінамі і мяне, і майго ворага.

Надышла пара выязных судовых сесіяў. Я правёў у турме тры месяцы і быў яшчэ даволі слабы, а пагроза таго, штэ хвароба вернецца, заставалася, аднак мяне абавязалі праехаць каля сотні міляў да гарадка, дзе адбываліся паседжанні. Містэр Кірвін нястомна збіраў

сведчанні ў маю абарону. Мне не давялося з ганьбай з’явіцца на публіцы злачынцам, бо маю справу не перадалі ў суд, ад якога залежалі б маё жыццё ці смерць. Прысяжныя знялі з мяне абвінавачанне, таму што было даказана, што ў час забойства майго сябра я знаходзіўся на Аркнейскіх астравах, і праз два тыдні пасля пераезду мяне адпусцілі на волю.

Бацька надзвычай узрадаваўся, дазнаўіпыся, што абвінавачанне з мяне знялі і што я зноў магу дыхаць свежым паветрам і вярнуцца ў родны край. Я не падзяляў яго пачуццяў: для мяне сцены турмы і палаца былі аднолькава ненавіснымі. Кубак майго жыцця быў назаўжды атручаны. Сонца свяціла мне, як і ўсім шчаслівым і радасным людзям, але я не бачыў вакол нічога, апрача жудаснай непрагляднай цемры, дзе не было месца святлу і дзе блішчэла толькі адна пара вачэй, працінаючы мяне наскрозь. Часам гэта былі выразныя вочы знясіленага смерцю Анры, зусім цёмныя і амаль не бачныя з-пад павек і доўгіх чорных веек, часам — мутныя вадзяністыя вочы пачвары, упершыню пабачаныя мной у інгалыптацкім пакоі.

Бацька спрабаваў абудзіць ува мне любоў да сяброў. Ён згадваў Жэневу, у якую я меўся хутка вярнуцца, Элізабэт і Эрнэста, але яго словы прымушалі мяне толькі горка ўздыхаць. Часам я насамрэч хацеў адчуць сябе шчаслівым і з сумнай радасцю ўспамінаў любімую кузіну ці з балючай maladie du pays1 марыў зноў пабачыць блакітнае возера і хуткаплынную Рону, такія мілыя майму сэрцу яшчэ з маленства. Але звычайным маім станам было здранцвенне, і тады турма здавалася мне найлепшым прытулкам, не горшым за дом сярод чароўных краявідаў. Такі настрой зрэдчас перарываўся параксізмам адчаю. У такія моманты я часта марыў пакласці канец

Maladie du pays — тут: сум па радзіме, настальгія (фр.).

свайму існаванню, і патрабаваўся пастаянны ўважлівы нагляд, каб я не зрабіў з сабой чаго-небудзь страшнага.

У мяне заставаўся адзін абавязак, успамін пра які нарэшце дапамог мне перамагчы сябелюбную роспач. Я мусіў неадкладна вярнуцца ў Жэневу, каб паклапаціцца пра тых, каго любіў усім сэрцам, і там пільнаваць забойцу, чакаючы магчымасці знайсці яго схованку ці моманту, калі ён наважыцца з’явіцца перада мной, каб цвёрдай рукой пакласці канец існаванню пачвары, якую я надзяліў нейкім падабенствам душы, не менш пачварнай, чым яго цела. Але бацька хацеў адкласці ад’езд, непакоячыся, што я не перажыву цяжкай вандроўкі, бо ад мяне застаўся толькі цень. Сілы пакінулі мяне, і я быў проста шкілетам: ліхаманка днём і ноччу раздзірала маё слабае цела.

I ўсё ж я настойваў на ад’ездзе з Ірландыі з такой трывогай і нецярплівасцю, што бацька палічыў за лепшае пагадзіцца. Мы селі на судна, што кіравалася ў Гаўрдэ-Грэйс, і са спадарожным ветрам пакінулі ірландскія берагі. Была поўнач. Я ляжаў на палубе, гледзячы на зоры і прыслухоўваючыся да плёскату хваляў. Я вітаў цемру, што схавала ад мяне Ірландыю, і сэрца маё білася хутчэй ад ліхаманкавае радасці, што неўзабаве я зноў пабачу Жэневу. Мінулае я бачыў быццам праз прызму вусцішнага сну, аднак судна, што несла мяне, вецер, што гнаў мяне далей ад ненавісных берагоў Ірландыі, і мора навокал занадта яскрава сведчылі, што гэта быў не сон і што Клерваль, мой сябра і дарагі спадарожнік, стаў ахвярай створанае мной пачвары. Я ўзнавіў у памяці ўсё сваё жыццё — ціхае шчасце у Жэневе, калі я жыў разам з сям’ёй, смерць маці, ад’езд у Інгалыптат. Дрыжучы, я успомніў, як шалёная зацятасць прыспешвала мяне як мага хутчэй стварыць гідкага ворага, успомніў ноч, калі ён ажыў. Мяне апанавала тысяча пачуццяў, ланцуг успамінаў перарваўся, і я горка заплакаў.

Нават пасля таго як ліхаманка мінула, я па-ранейшаму штоноч выпіваў крыху настойкі огіуму, бо толькі з яго дапамогай мог адпачыць неабходную для жыцця колькасць часу. Прыгнечаны ўспамінамі пра свае нягоды, у тую ноч я прыняў двайную дозу і глыбока заснуў, але сон не прынёс жаданага спакою: мае сны толькі паўтаралі тысячы ўспамінаў, палохаючы мяже. Кашмары не адпускалі мяне да ранку: я адчуваў на шыі пальцы пачвары і не мог вызваліцца, а ўвушшу гучэлі крыкі і стогны. Бацька, які сядзеў нада мной, заўважыў, што мой сон трывожны, і абудзіў мяне. Навокал піумелі хвалі, аблокі схавалі неба, а пачвары побач не было. Адчуванне бяспекі і ўсведамленне таго, што паміж цяперашняй гадзінай і непазбежнай пагібельнай будучыняй мяне чакае зацішша, прынеслі мне мяккае забыццё, на якое так здатны гнуткі чалавечы розум.

Раздзел ХХП

Падарожжа наблізілася да канпа. Мы прыбылі на кантынент і адправіліся ў Парыж. Я хутка зразумеў, што пераацаніў свае сілы і мушу адпачыць, перш чым працягваць паездку. Бацька ставіўся да мяне з ранейшымі клапатлівасцю і ўвагай, але прычына маіх пакутаў заставалася для яго невядомай, таму ён марна спрабаваў вылечыць невылечнае. Ён хацеў, каб я знайшоў суцяпіэнне сярод людзей — я ж жахаўся чалавечых твараў. О не, не жахаўся! Яны былі маімі братамі, такімі ж істотамі, як і я, і мяне вабілі нават самыя непрыемныя з іх, быццам яны былі стварэннямі анёльскае прыроды і нябеснае сутнасці. Але я адчуваў, што не маю права стасавацца з імі. Я выпусціў да іх ворага, лкі лічыў за радасць раздзіраць іх целы і за асалоду — чуць іх стогны.

Як бы яны, усе да аднаго, гідзіліся і цкавалі мяне, калі б даведаліся, што прычына гэтых злачынстваў — ува мне!

Бацька нарэшце саступіў майму імкненню пазбягаць людзей і пачаў шукаць іншыя сродкі прагнаць мой адчай. Часам ён думаў, што мяне гняце знявага, звязаная з абвінавачаннем у забойстве, і спрабаваў давесці, што гэта марная пыхлівасць.

— На жаль, бацька, — адказаў я, — вы кепска мяне ведаеце! Людзі, іх пачуцці і жарсці напраўду былі б зняважаныя, калі б такі нікчэмны чалавек, як я, быў пыхлівым. Жустына, бедная няшчасная Жустына, гэткая ж невінаватая, як і я, перажыла тое самае. Яна загінула, і я — прычына яе смерці: я забіў яе. Ўільям, Жустына і Анры — усе яны памерлі ад маіх рук.

Яшчэ падчас зняволення бацька часта чуў ад мяне TaKia прызнанні. Калі я гэтак абвінавачваў сябе, ён часам хацеў тлумачэнняў, а часам, здаецца, лічыў мае словы трызненнем, нейкім хваравітым насланнём, якое пасялілася падчас хваробы ў маім уяўленні і так і не знікла. Я пазбягаў тлумачэнняў і працягваў упарта маўчаць пра створаную мной пачвару. Я разумеў, што мяне палічаць вар’ятам, і ўжо гэта магло навечна звязаць мой язык. Акрамя таго, мне не хацелася раскрываць сваю таямніцу, якая выкліча агіду ў майго слухача і напоўніць яго сэрца страхам і надзвычайнаю жудой. Таму я зацугляў сваю нецярплівую прагу да спачування і маўчаў, працягваючы хаваць ад свету жахлівы сакрэт. I ўсё ж часам з мяне вырываліся непаслухмяныя розуму словы, падобныя да згаданых вышэй. У мяне не было для іх тлумачэння, але іх праўдзівасць часткова палягчала маю таемную жалобу. У той жа дзень бацька з бязмежным здзіўленнем спытаў:

— Мой дарагі Віктар, што гэта за апантанасць? Любы сыне, малю цябе болып ніколі сябе так не абвінавачваць.

— Я не вар’ят! — утрапёна ўсклікнуў я. — Сонца і нябёсы, адзіныя сведкі былога, пацвердзілі б маю праўдзівасць. Я — забойца гэтых самых нявінных ахвяраў. Яны памерлі праз мяне. Я б тысячу разоў праліў сваю кроў, кроплю за кропляй, каб уратаваць іх жыцці, але не мог, бо быў няздольны ахвяраваць усім чалавечым родам.

Канец маёй прамовы пераканаў бацьку, што ў мяне ў галаве блытаніна, і ён тут жа змяніў тэму гаворкі, спрабуючы змяніць і кірунак маіх думак. Ён так моцна жадаў знішчыць усе ўспаміны пра тое, што адбылося ў Ірландыі, пгго сам ніколі пра гэтага не згадваў і не даваў згадваць мне.

Мінаў час, і я спакайнеў. Гора не знікла з майго сэрца, але ў мяне болып не вырываліся такія несвядомыя прызнанні: хапала таго, што я ўсведамляў сваю віну. Ненавідзячы сябе, я стрымліваў уладны голас пакуты, які часам ірваўся прагучаць на ўвесь свет, і ўпершыню з часоў падарожжа на ледзяное мора пачаў трымацца болып спакойна і стрымана.

За некалькі дзён да ад’езду з Парыжа ў Швейцарыю я атрымаў наступны ліст ад Элізабэт:

Мой дарагі сябра!

Як прыемна было атрымаць ад дзядзькі ліст з Парыжа. Цяпер нас ўжо не раздзяляе недасяжная адлегласць, і я спадзяюся ўбачыць цябе менш чым праз два тыдні. Мой бедны кузэн, колькі табе давялося перажыць! Напэўна, я ўбачу цябе яшчэ больш хворым, чым калі ты з’язджаў з Жэневы. Гэтая зіма была для мяне вельмі цяжкай, бо я пакутавала ад невядомасці, але цяпер спадзяюся пабачыць на тваім твары спакой і ўпэўніцца, што сэрца тваё можа суцешыцца і замірыцца з самім сабою.

I ўсё ж я баюся, што пачуцці, якія так гнялі цябе год таму, з часам зрабіліся толькі мацнейшымі. Я б не трывожыла цябе ў час, калі ты перажыў столькі гора, аднак мая размова з дзядзькам перад яго ад’ездам патрабуе, каб я яшчэ перад нашай сустрэчай нешта табе патлумачыла.

Так, патлумачыла! Магчыма, ты спытаеш: што такога можа патлумачыць Элізабэт? Калі ты сапраўды так скажаш, гэта і будзе адказам на маё пытанне, усе мае сумненні развеюцца. Але ты далёка і, магчыма, спалохаешся гэтага тлумачэння ці ўзрадуешся яму. Улічваючы гэта, я не магу адкладаць напісанне гэтага ліста. Падчас тваёй адсутнасці я шмат разоў хацела выказаць табе ўсё, але мне не ставала мужнасці.

Ты добра ведаеш, Віктар, іпто наіп шлюб быў дарагой марай тваіх бацькоў яшчэ з часоў нашага дзяцінства. Нам казалі пра гэта ў юнацтве і вучылі чакаць вяселля як запланаванай падзеі. Мы таварышавалі ў гульнях, любілі адно аднаго ў маленстве і потым, спадзяюся, засталіся блізкімі і шчырымі сябрамі. Але брат і сястра часта адчуваюць прыязнасць адно да аднаго, не жадаючы болып блізкіх стасункаў, — можа, тое самае і ў нас? Адкажы мне, дарагі Віктар, заклінаю цябе наптым супольным пічасцем, адкажы мне проста і праўдзіва: ты не кахаеш іншую?

Ты вандраваў, ты правёў некалькі гадоў жыцця ў Інгальштаце, і прызнаюся, мой сябра, калі я пабачыла мінулай восенню, што ты такі няшчасны, прагнеш самотнасці і пазбягаеш таварыства любое жывое істоты, я не магла не падумаць, што ты пікадуеш пра нашыя заручыны і лічыш сябе звязаным неабходнасцю выканаць жаданне бацькоў, нават калі яно супярэчыць памкненням твайго сэрца. Але гэта няслушна. Я прызнаюся табе, мой сябра, што кахаю цябе і што ў маіх бесклапотных марах пра будучыню ты заўжды быў маім сябрам і мужам. Але

я жадаю табе шчасця як сабе самой, таму кажу, што наш шлюб зробіць мяне навекі няшчаснай, калі ты пагодзішся на яго супраць свае волі. Нават цяпер мне горка думаць, што пасля такіх жыццёвых выпрабаванняў ты лічыш сябе звязаным словам гонару і гатовы адмовіцца ад мажлівага кахання і шчасця, якія адны і вернуць цябе ў ранейшы стан. Я, якая так бескарысліва цябе кахае, магу шматкроць павялічыць твае няіпчасці, калі стану перашкодай на шляху да здзяйснення тваіх жаданняў. Ах, Віктар, будзь пэўны, што твая кузіна і сяброўка ў гульнях занадта іпчыра кахае цябе, каб не пакутаваць ад такога дапушчэння. Будзь шчаслівы, мой сябра, і калі ты выканаеш гэтую просьбу, не сумнявайся, што нішто на зямлі больш не парушыць мой спакой.

Хай гэты ліст цябе не патрывожыць: не адказвай на яго ні заўтра, ні паслязаўтра, ні нават да свайго вяртання, калі гэта прынясе табе боль. Дзядзька дашле мне вестку пра тваё здароўе, і калі, сустрэўшы цябе, я пабачу на тваіх вуснах усмешку, выкліканую гэты.м ці іншы.м маім учынкам, я не буду шукаць іншага шчасця.

Элізабэт Лавэкца Жэнева, 18 траўня 17**

Гэты ліст узнавіў у маёй памяці тое, на што я забыўся, — пагрозу пачвары: «Я буду з табой у тваю шлюбную ноч!» Такім быў мой прысуд, і ў тую ноч дэман зробіць усё, каб знішчыць мяне і пазбавіць нават кроплі шчасця, якая б часткова суцііпыла мае пакуты. У тую ноч ён завершыць свае злачынствы маёй смерцю. Што ж, хай так і будзе: у тую ноч адбудзецца смяротны двубой, і калі пачвара пераможа, я нарэшце супакоюся, і яе ўладзе нада мною прыйдзе канец. Калі ж яна пацерпіць паразу, я буду вольным. Але якой будзе тая воля? Той, якая ёсць у селяніна, калі на яго вачах забілі яго сям’ю, падпалілі яго хату, калі спустошылі яго землі.

калі ён пакінуты на волю лёсу, бяздомны, не мае нічога за душой — але вольны. Так, такой яна і будзе, і толькі мая Элізабэт зробіцца маім скарбам і ўраўнаважыць усе пакуты сумлення і пачуццё віны, якое будзе грызці мяне да самае смерці.

Мілая, каханая Элізабэт! Я чытаў і перачытваў яе ліст, і ў сэрцы абуджаліся пяшчотныя пачуцці, якія наважваліся нашэптваць мне райскія мары пра каханне і радасць. Але яблык ужо з’едзены, рука анёла пазбаўляе мяне надзеяў. I ўсё ж я памёр бы дзеля яе шчасця. Калі пачвара ажыццявіць сваю пагрозу, смерць непазбежная, аднак я задумваўся, ці паскорыць вяселле здзяйсненне майго лёсу. Мая смерць можа надысці на некалькі месяцаў раней, але калі мой кат западозрыць, што я адкладаю час свайго знішчэння, ён знойдзе іншы, магчыма, нашмат больш жахлівы сродак помсты. Ён пакляўся быць са мной у маю шлюбную ноч, але не сказаў, што да гэтага пакіне мяне ў спакоі, і каб паказаць мне, што не насыціўся крывёю, ён забіў Клерваля адразу ж пасля таго, як прагучала гэтая пагроза. А таму я вырашыў, што калі мой неадкладны шлюб з кузінай прынясе шчасце і ёй, і бацьку, то ўсе намеры майго ворага, скіраваныя супраць мяне, не павінныя адтэрміноўваць яго ні на гадзіну.

У такім душэўным стане я напісаў Элізабэт. Мой ліст быў спакойным і пяшчотным. «Баюся, мая каханая, — пісаў я, — на зямлі для нас засталося мала шчасця, але ўсё, што мяне радуе, заключанае ў табе. Адгані ж пустыя страхі: табе адной я прысвячаю сваё жыццё і свае надзеі на лепшае. У мяне ёсць адна таямніца, Элізабэт, жахлівая таямніца. Пачуўшы яе, ты б скаланулася ад агіды і болып не дзівілася таму, што я няшчасны, — a толькі таму, як я здолеў усё гэта перажыць. Я раскажу табе пра гэтыя сумныя падзеі на наступны дзень пасля нашага вяселля, таму што, мая мілая кузіна, паміж намі павінен быць поўны давер. Але да таго часу малю цябе

не згадваць пра гэта і не закранаць у нашых размовах. Я пгчыра прапгу цябе пра тое і ведаю, што ты так і зробіш».

Прыкладна праз тыдзень пасля таго як я атрымаў ліст ад Элізабэт, мы вярнуліся ў Жэневу. Мая чароўная дзяўчына прывітала мяне з цёплай прыязнасцю, хаця ў яе вачах з’явіліся слёзы, калі яна заўважыла маю знясіленасць і ліхаманкавую бледнасць. Я таксама заўважыў у ёй перамены. Яна схуднела і страціла сваю дзівосную жывасць, што зачароўвала мяне калісьці, але яе дабрыня і ласкавыя спачувальныя позіркі рабілі яе найлепшай спадарожніцай для такога нікчэмнага і няшчаснага чалавека, як я.

Аднак такі прыемны для мяне спакой быў нядоўгім: я вар’яцеў ад успамінаў і, згадваючы мінулае, упадаў у шаленства. Часам я лютаваў і разгараўся нянавісцю, часам рабіўся ціхім і прыгнечаным. Тады я ні з кім не размаўляў і ні на кога не глядзеў, а проста нерухома сядзеў, здранцвелы ад безлічы перажытых нягодаў.

Адна Элізабэт была здольная выцягнуць мяне з такога стану: яе пяшчотны голас суцяшаў мяне, калі я шалеў, і абуджаў ува мне чалавечыя пачуцці, калі я быў у здранцвенні. Яна плакала са мной і праз мяне. Калі розум мой вяртаўся, яна пераконвала мяне змірыцца. Ах, няіпчасных можна суцешыць, але вінаватым супакаення няма. Пакуты сумлення атручваюць асалоду, якую часам можна знайсці ў самой надмернасці гора.

Неўзабаве пасля майго прыезду бацька загаварыў пра мой хуткі шлюб з Элізабэт. Я маўчаў.

— Можа, у цябе ёсць іншая прыхільнасць?

— Нікога на гэтай зямлі. Я кахаю Элізабэт і з радасцю чакаю нашага пілюбу. Прызначайце ж дзень, і я прысвячу сябе, жывога ці мёртвага, шчасцю мае кузіны.

— Мой дарагі Віктар, не кажы так. На наш лёс выпалі цяжкія нягоды, але хай гэта прымусіць нас болып цаніць тое, што засталося, і перанесці нашую любоў з

тых, каго мы страцілі, на тых, хто яшчэ жывы. Нашае кола будзе вузкае, але моцна звязанае любоўю і мінулай бядой. А калі час змякчыць твае пакуты, народзяцца тыя, пра каго ты будзеш клапаціцца і хто заменіць аднятых у нас жорсткім лёсам.

Так вучыў мяне мой бацька, але я не мог забыць пра пагрозы пачвары: вас наўрад ці здзівіць, што пасля пралітых дэманам рэкаў крыві я лічыў яго амаль усёмагутным і непераможным, а калі ён сказаў: «Я буду з табой у тваю шлюбную ноч», — я вырашыў, што ад яго пагрозы не схавацца. Але смерць не падавалася мне ліхам, калі на іншым баку шаляў ляжала страта Элізабэт, таму я спакойна і нават бадзёра пацвердзіў бацьку, што, калі кузіна пагодзіцца, нам варта праз дзесяць дзён ажаніцца; тады, падавалася мне, мой лёс будзе змацаваны пячаткай.

Вялікі Божа! Калі б я хоць на адно імгненне уявіў пякельны намер свайго пачварнага ворага, я б хутчэй назаўжды пакінуў родную краіну і самотным выгнаннікам бадзяўся па свеце, чым пагадзіўся б на гэты злашчасны шлюб! Але пачвара, быццам маючы чароўную сілу, асляпіла мяне, і я не зразумеў яе сапраўднага намеру: думаючы, што рыхтую ўласную смерць, я замест гэтага прыспешваў смерць іншай ахвяры, болып дарагой, чым я сам.

Прызначаны час іплюбу набліжаўся, і ці то ад страху, ці то ад прадчування бяды сэрца маё балюча сціскалася. Але я хаваў свае пачуцці за весялосцю, ад якой мой бацька ўсміхаўся і святлеў тварам, ды гэта наўрад ці магло падмануць назіральную Элізабэт. Яна чакала нашага саюзу з ціхай радасцю, да якой прымешваўся жах, выкліканы мінулымі нягодамі: тое, што падавалася безумоўным і непазбежным шчасцем, магло хутка ператварыцца ў мімалётны сон і не пакінуць ніякіх слядоў, апроч глыбокай вечнай жалобы.

Падрыхтоўка да вяселля скончылася; мы прынялі ўсе віншавальныя візіты, і вакол ззялі ўсмешкі. Я як мог хаваў трывогу ў сэрцы і рабіў выгляд, што шчыра цікаўлюся планамі бацькі, хаця і ведаў, што, магчыма, рыхтую дэкарацыі да ўласнае смерці. Бацькавымі намаганнямі аўстрыйскі ўрад вярнуў Элізабэт частку эе спадчыны. Ёй належаў невялічкі маёнтак на берагах возера Кома, і мы вырашылі, што пасля вяселля паедзем Еа вілу Лавэнца і прабавім першыя шчаслівыя дні на чароўным возеры.

У той жа час я рыхтаваўся абараняць сваё жыццё, калі пачвара наважыцца напасці на мяне ў адкрытую. Я насіў пры сабе пісталеты і кінжал, заўжды быў напагатове, і гэта ў нейкай ступені супакойвала мяне. Аднак чым больш цырымонія набліжалася, тым больш пустой і не вартай хвалявання здавалася мне пагроза, а шчасце, якога я чакаў ад пілюбу, з набліжэннем урачыстасцяў выглядала ўсё болып несумненным, і я не раз чуў ад людзей навокал, што нашаму вяселлю ЕІчога не зможа перашкодзіць.

Элізабэт падавалася шчаслівай: мой спакой вельмі яе суцяшаў. Аднак у дзень, калі мой лёс і мары мусілі здзейсніцца, яна засумавала ад кепскіх прадчуванняў: можа, думала пра страшную таямніцу, якую я абяцаў раскрыць на наступны пасля вяселля дзень. Майго ж бацьку перапаўняла радасць: захоплены вясельнай мітуснёй, ён лічыў маркоту пляменніцы не болып чым сарамлівасцю нявесты.

Пасля цырымоніі госці сабраліся ў доме майго бацькі, але было дамоўлена, што мы з Элізабэт выправімся ў падарожжа па вадзе, пераначуем у Эўяне і на наступны дзень паедзем далей. Была пагода, дзычуў спадарожны вецер, і ўсё ўсміхалася нашай вясельнай вандроўцы.

Такімі былі апошнія шчаслівыя моманты майго жыцця. Мы хутка рухаліся наперад, сонца прыпякала, але мы схаваліся ад яго прамянёў пад навесам і атрымлівалі

асалоду ад прыгажосці наваколля. На адным беразе возера мы бачылі Ле-Салеў, прывабны бераг Манталегра, a ўдалечыні над усім узвышаўся чароўны Манблан і група заснежаных гор, што марна спрабавалі з ім супернічаць, на другім беразе — велічную Юру, чый цёмны масіў перагарадзіў бы дарогу пыхліўцу, які захацеў бы пакінуць радзіму, і быў амаль непераадольнай перашкодай для захопнікаў, што паспрабавалі б яе скарыць.

Я ўзяў руку Элізабэт.

— Ты смуткуеш, маё каханне. Ах, калі б ты ведала, што я перажыў і што мяне чакае, ты б захацела падарыць мне спакой і вызваліць ад адчаю — гэта ўсё, што можа даць мне сённяшні дзень.

— Будзь шчаслівы, мой дарагі Віктар, — адказала Элізабэт. — Спадзяюся, тут цябе нічога не мучыць. Будзь пэўны, нават калі на маім твары ты не бачыш пгчасця, ім поўніцца маё сэрца. Нешта нашэптвае мне не ўскладаць столькі надзеяў на будучыню, якой мы з табой так чакаем, але я не слухаю гэтага злавеснага голасу. Заўваж, як хутка мы рухаемся і як аблокі, якія то хаваюць велічны Манблан, то ўздымаюцца па-над ім, робяць гэтыя маляўнічыя мясціны яшчэ прыгажэйшымі. Паглядзі на безліч рыб у празрыстых водах, дзе можна разгледзець кожны каменьчык на дне. Які дзівосны дзень! Якой пічаслівай і ціхамірнай падаецца ўся прырода!

Так Элізабэт спрабавала адцягнуць сваю і маю ўвагу ад сумных думак, але яе настрой хутка змяняўся: на некалькі імгненняў у вачах загаралася радасць, але ўвесь час саступала месца задуменнасці і смутку.

Сонца апусцілася ніжэй. Мы мінулі раку Дранс, палюбаваўшыся яе плынню, што бегла цяснінамі высокіх гор і далінамі ніжэйшых пагоркаў. У гэтым месцы Альпы падыходзілі да самага возера, і мы дабраліся да амфітэатра гор, што замыкаюць іх на ўсходзе. Шпілі Эўяна

ўжо блішчэлі сярод вакольных лясоў і вяршынь, якія ўздымаліся адна над адной і над горадам.

Вецер, што дагэтуль нёс нас з неймавернай хуткасцю, бліжэй да заходу сонца ператварыўся ў лёгкі брыз, мяккія павевы толькі злёгку рабацілі ваду і прыемна шалахцелі галінкамі дрэваў, калі мы наблізіліся да берага, які сустрэў нас чароўным водарам кветак і сена. Калі мы прычалілі, сонца ўжо спусцілася за далягляд, і, зрабіўшы на беразе першы крок, я адчуў, як ува мне ажываюць усе мае клопаты і страхі — ажываюць, каб ужо ніколі не адпусціць.

Раздзел XXIII

А восьмай мы былі на беразе. Крыху паблукалі, радуючыся святлу, якое ўжо згасала, а потым вярнуліся ў гатэль, любуючыся хараством вод, лясоў і гор, прыхаваных у змроку, — іх чорныя абрысы япічэ былі бачныя. Паўднёвы вецер сціх, і адразу нечувана моцна задзьмуў заходні. Поўня паднялася высока ў небе, дасягнуўшы зеніту, і пачала спускацца; аблокі ляцелі паўз яе хутчэй, чым зграі драпежных птушак, ад чаго святло яе было цьмяным. Воды возера адлюстроўвалі трывожнае неба, якое здавалася япічэ болып трывожным праз хвалі, што рабіліся ўсё болып неспакойнымі. Раптам пачалася залева.

Увесь дзень я быў спакойны, але калі ноч пачала хаваць абрысы прадметаў, тысяча страхаў апанавала мяне. Я ўсхвалявана азіраўся, сціскаючы правай рукой схаваны за пазухай пісталет. Кожны гук палохаў мяне, але я вырашыў дорага прадаць сваё жыццё, не пазбягаць сустрэчы і біцца з ворагам, пакуль адзін з нас не знііпчыць іншага.

Элізабэт у трывожным маўчанні назірала за мною, баючыся перапыніць мае думкі. Але нешта ў маіх вачах напоўніла страхам і яе. Дрыготкім голасам яна спытала:

— Што хвалюе цябе, любы Віктар? Чаго ты баішся?

— О, супакойся, каханне маё, — адказаў я. — Ноч міне — і ўсё будзе добра... але гэтая ноч страшная, о, якая страшная...

У такім хваляванні мінула гадзіна, і тут я раптам падумаў, чым будзе для мае жонкі двубой, які, як я чакаў, мусіць вось-вось адбыцца. Я ўгаварыў яе пакінуць мяне, вырашыўпіы прыйсці да яе толькі тады, калі дазнаюся, дзе мой вораг.

Яна сышла, а я яшчэ некалькі разоў праверыў усе закуткі ў доме, дзе мог бы схавацца монстр. Але яго і следу не было. Я пачаў ужо думаць, што нейкі шчаслівы выпадак перашкодзіў яму ажыццявіць свае пагрозы, калі пачуў крык, поўны неўтаймоўнага жаху. Ён гучаў з пакоя Элізабэт. I тады я зразумеў усё. Рукі мае апусціліся, а цела здранцвела, і я адчуў, як кроў б’ецца ў маіх венах. Але гэтае здранцвенне доўжылася ўсяго момант. Крык прагучаў ізноў, і я кінуўся ў пакой.

Божа літасцівы! Чаму я не памёр тады? Чаму я тут і мушу расказваць пра забойства найчысцейшае ў свеце істоты, пра смерць найлепшых маіх надзеяў? Яна была там, ляжала ўпоперак ложка, нерухомая, нежывая. Галава яе звісала ўніз, твар, бледны і скажоны, быў напалову схаваны валасамі. I цяпер, куды б я ні глядзеў, я ўсюды бачу толькі бяскроўныя рукі і бяссільнае цела, кінутае забойцам на шлюбны ложак. Як я мог бачыць гэта і не памерці? Ах, жыццё ўпартае і чапляецца за тых, хто ненавідзіць яго наймацней. На момант вытрымка пакінула мяне, і я непрытомна ўпаў на падлогу.

Ачуняўшы, я ўбачыў вакол сябе людзей з гатэля. На іх тварах быў дзікі жах, але пачуцці іншых падаваліся мне толькі слабым ценем маіх. Я кінуўся ад іх у пакой.

дзе было цела маёй Элізабэт, маёй каханай, маёй жонкі, нядаўна яшчэ такой жывой, такой любай, такой чароўнай. Поза, у якой я знайшоў яе, была змененая: цяпер яна ляжала выпрастаная, галава схілілася да пляча, a твар і шыю хавала насоўка — можна было падумаць, што яна спіць. Я кінуўся да яе і палка абняў, але холад яе цела нагадаў, што я трымаю ўжо не Элізабэт, якую кахаў і шанаваў. На яе шыі былі сляды пальцаў пачвары, і дыханне болып не кранала дарагіх вуснаў.

Стоячы над ёй у бязмерным адчаі, я выпадкова ўзняў вочы. Вокны раней былі зацемненыя, але цяпер — о жах! — я ўбачыў бледную жоўтую поўню. Аканіцы былі расчыненыя, і з неапісальнай жудасцю я ўбачыў у акне брыдкую, ненавісную постаць. Твар монстра крывіла ўхмылка, ён пагардліва паказваў пачварным пальцам на цела мае жонкі. Я кінуўся да акна, выхапіў пісталет і стрэліў. Але ён адхіліўся, падскочыў і з хуткасцю маланкі кінуўся ў возера.

На гук стрэлу ў пакой збегся натоўп. Я паказаў туды, дзе знік забойца, і мы выправіліся следам за ім на лодках. Мы кідалі сеткі, але марна. Праз колькі гадзін няспынных пошукаў мы вярнуліся, страціўшы надзею. Болыпасць ужо лічыла, што пачвара існавала толькі ў маім уяўленні. Яны працягвалі піукаць на беразе, падзяліўшыся на часткі і разышоўшыся па лясах і вінаградніках.

Я хацеў пабегчы з імі і недалёка адышоў ад дому, але галава мая кружылася, ногі не слухаліся мяне, бы п’янага, я быў спустопіаны, смуга засцілала вочы, а скура гарэла ад невыноснага жару. Мяне аднеслі назад і паклалі на ложак: я ледзь разумеў, што адбываецца. Мой позірк блукаў па пакоі, нібы піукаючы штось згубленае.

Неўзабаве я падняўся і, нібы падпарадкоўваючыся інстынкту, пайшоў у пакой, дзе ляжала цела маёй каханай. Там плакалі жанчыны, і я далучыў да гэтых слёз

свае, поўныя смутку. Увесь гэты час у маёй галаве не было пэўных думак, яны пераскоквалі з аднаго прадмета на іншы, цьмяна адлюстроўваючы мае няшчасці і іх прычыну. Я заблукаў у смузе жаху. Смерць Ўільяма, Жустына на эшафоце, забойства Клерваля і ўрэшце маёй жонкі... Невядома, ці ўратуюцца яшчэ жывыя мае сябры ад ліхой пачвары. Магчыма, у гэты самы момант монстр душыць майго бацьку, а Эрнэст ляжыць мёртвы ля яго ног. Гэтая думка агаломшыла мяне — і заклікала да дзеяння. Я ўскочыў і вырашыў не марудзячы імчаць у Жэневу.

Коней я не знайшоў, трэба было вяртацца возерам. Вецер быў неспрыяльны, да таго ж ішоў моцны дождж. Аднак ранак толькі пачынаўся, і да ночы я спадзяваўся дабрацца. Я наняў весляроў і сам узяў вясло, бо фізічнае напружанне заўжды давала мне палёгку ў душэўных пакутах. На жаль, глыбіня перанесенага мной няшчасця зрабіла мяне няздольным да якіх-колечы высілкаў. Я адкінуў вясло і, абхапіўшы галаву рукамі, аддаўся змрочным трывожным думкам. Азірнуўшыся, я мог убачыць прыгажосць, знаёмую мне ў шчаслівейшыя часы, — я любаваўся ёй учора разам з той, якая цяпер была толькі ценем, толькі ўспамінам. 3 маіх вачэй ліліся слёзы. Дождж крыху сцііпыўся, і я ўбачыў, як у вадзе гуляюць рыбы, — гэтак жа, як колькі гадзін таму, калі на іх глядзела Элізабэт. Што можа быць больш балючым за раптоўную моцную змену? Няважна, свеціць сонца ці набягаюць хмары — нішто не верне мяне ва ўчорашні дзень. Пачвара скрала ў мяне ўсе надзеі на пічасце; не было нікога няпічаснейшага за мяне, ні з кім не здаралася горшага.

Але навошта расказваць пра дробязі, якія адбыліся пасля ўсёпаглынальнага няшчасця? Мая гісторыя і так поўніцца жахамі. Я дабраўся да самага страшнага, і тое, што я магу апавесці далей, можа стаміць вас паўторамі.

Адно за адным памерлі ўсе, хто быў мне блізкі, і я застаўся адзін. Я спустошаны і магу толькі сцісла скончыць расказ.

Я прыехаў у Жэневу. Бацька і Эрнэст япічэ былі жывыя, але першага мае весткі падкасілі. Як цяпер бачу яго — добрага, высакароднага старога! Яго позірк блукаў у пустэчы, бо ён страціў сваю красу, сваю Элізабэт, якая была для яго больш чым дачкою, якую ён любіў любоўю чалавека, што на схіле гадоў мае мала прыхільнасцяў і тым болып шчыра аддае сябе тым, што засталіся ў яго. Пракляцце, пракляцце монстру, які абрынуў няшчасце на яго сівую галаву і вырак на тужлівае, нікчэмнае дажыванне. Ён не перанёс удараў, здаўся і, няздольны падняцца з ложка, праз колькі дзён памёр у мяне на руках.

Што было са мной? He ведаю. Я не заўважаў нічога навокал і нічога не адчуваў, апрача цяжару цемры і ланцугоў. Часам, праўда, я сніў, нібы блукаю па квяцістых лугах і прыемных долах з сябрамі юнацтва, але прачынаўся ў нейкай вязніцы. Прыходзіла журба, але паступова я ўсвядоміў свае няіпчасці, і тады мяне вызвалілі. Як высветлілася, мяне палічылі вар’ятам, і, як я зразумеў, я шмат месяцаў пражыў у адзіночнай палаце.

Аднак калі б разам з розумам ува мне не абудзілася прага адпомсціць, воля была б бескарысным падарункам. Калі мяне зноў і зноў апаноўвалі ўспаміны пра няшчасці, я пачаў думаць пра тое, што зрабілася іх прычынаю, — пра створанага мной монстра, якога я выпусціў у свет сабе на згубу. Калі я думаў пра яго, то вар’яцеў ад нянавісці. Я палка маліўся пра магчымасць адпомсціць праклятай пачвары.

Мая нянавісць нядоўга абмяжоўвалася пустымі жаданнямі: я пачаў думаць, як лепей іх ажыццявіць. Дзеля гэтага недзе праз месяц пасля вызвалення я пайшоў да гарадскога суддзі па крымінальных справах і сказаў, што ведаю забойцу свае сям’і і патрабую ад суду скарыстаць усю яго ўладу, каб таго затрымаць.

Суддзя выслухаў мяне прыязна і з увагаю.

— Будзьце ўпэўнены, сэр, — сказаў ён, — я не пашкадую намаганняў, каб знайсці злачынцу.

— Дзякую вам, — адказаў я. — Тады прашу вас выслухаць мае паказанні. Насамрэч гэта неверагодная гісторыя, і, баюся, вы паставіліся б да яе скептычна, калі б у ісціне, якой бы дзівоснай яна ні была, не хавалася нешта такое, што змушае ў яе паверыць. Мой аповед будзе занадта звязным, каб палічыць яго выдумкай, і ў мяне няма прычынаў хлусіць.

Я сказаў гэта з пачуццём, але спакойна; у сваім сэрцы я вырашыў пераследаваць забойцу да смерці, і гэта супакоіла мяне і на пэўны час вярнула да жыцця. Я выклаў сваю гісторыю каротка, але рашуча і ясна, з дакладнымі датамі, без скаргаў і праклёнаў.

Суддзя спачатку, здаецца, не даваў мне веры, але паступова пачаў уважліва і зацікаўлена слухаць. Часам я бачыў, як ён дрыжыць ад жаху, а часам на яго твары з’яўлялася моцнае здзіўленне, змяшанае з сумневам.

Скончыўшы аповед, я сказаў:

— Вось істота, якую я абвінавачваю, і прашу выкарыстаць усю вапіую ўладу, каб злавіць яе і пакараць. Гэта ваш абавязак суддзі, і я веру і спадзяюся, што і вашыя чалавечыя пачуцці заклікаюць вас да таго ж.

Пасля гэтых словаў выраз твару майго суразмоўцы змяніўся. Ён слухаў мяне, напалову верачы, як слухаюць казкі пра духаў і звышнатуральныя з’явы, але калі прыйшоў час дзейнічаць ад імя афіцыйнае асобы, увесь яго недавер вярнуўся. Ён, аднак, мякка адказаў:

— Я ахвотна дапамог бы вам, але гэтая істота, падаецца, мне непадуладная. Як злавіць жывёлу, якая перасякае ледзяное мора і жыве ў пячорах і бярлогах, куды не наважыцца завітаць чалавек? Акрамя таго, мінула некалькі месяцаў, і ніхто не ведае, куды яна скіравалася і дзе можа быць цяпер.

— Я не сумняваюся, што монстр недалёка ад мяне, a калі ён і праўда ратуецца ў Альпах, можна пачаць на яго паляванне, як на сарну, і знішчыць, як дзікага звера. Але я разумею вашыя думкі: вы не верыце мне і не збіраецеся лавіць і караць майго ворага, як ён гэтага заслугоўвае, — маіх вачах бліснула раз’юшанасць.

Суддзя збянтэжыўся.

— Вы памыляецеся, — сказаў ён. — Я зраблю ўсё магчымае, і калі ў маіх сілах будзе злавіць монстра, ён панясе пакаранне, адпаведнае сваім злачынствам. Але мяркуючы з вашага апісання яго здольнасцяў, гэта будзе немагчыма, то бок, нягледзячы на ўсе нашыя высілкі, баюся, вас чакае расчараванне.

— Вы памыляецеся, — сказаў я, — але няма сэнсу вас пераконваць. Мая помста — нішто для вас. Можа, гэта і заганна, але цяпер гэта галоўная, адзіная жарсць мае дуіпы. Нельга апісаць нянавісць, якую я адчуваю ад думкі, што створаны мной забойца яшчэ існуе. Вы адмаўляеце мне ў справядлівым патрабаванні, і мне засталося толькі адно: прысвяціць сябе, сваё жыццё ці смерць таму, каб яго зніпічыць.

Я дрыжаў ад хвалявання, кажучы гэта. У маіх паводзінах было нешта ад вар’ята і ад пакутніка старажытных часоў — тая ганарлівая суворасць, якую ім прыпісваюць. Але жэнеўскі суддзя думаў зусім не пра ахвярнасць і гераізм, і гэтая ўзрушанасць была для яго прыкметай вар’яцтва. Ён паспрабаваў супакоіць мяне, як нянька — дзіця, і паставіўся да маіх словаў як да наступстваў трызнення.

— О людзі, — усклікнуў я, — якія ж дурныя вы, калі ганарыцеся сваёй мудрасцю! Досыць! Вы самі не ведаеце, што кажаце.

Я выбег з яго дому злосны і раздражнёны і адправіўся думаць пра іншыя спосабы дзейнічаць.

Раздзел XXIV

Я быў у тым стане, калі ўсе разумныя думкі губляюцца ў віры пачуццяў. Я лютаваў, і прага помсты дадавала мне сілы і вытрымкі, накіроўваючы мае памкненні ў патрэбнае рэчышча і робячы мяне разважлівым і спакойным — а інакш я б звар’яцеў ці памёр.

Маім першым рашэннем было назаўжды пакінуць Жэневу і краіну, якая была дарагой майму сэрцу, калі я быў шчаслівы і любімы, і якую цяпер, у час нядолі, узненавідзеў. Я запасся грашыма, узяў некалькі матчыных каштоўнасцяў і з’ехаў.

Так пачаліся блуканні, якія скончацца толькі разам з маім жыццём. Я аб’ездзіў большую частку планеты і перажыў усе цяжкасці, з якімі сутыкаюцца вандроўнікі па пустынях ці варварскіх краінах. Я і сам не ведаю, як выжыў: пшат разоў я клаўся на пясок, бязвольна выцягнуўшы рукі і ногі, і маліўся пра смерць, але прага помсты надавала мне моцы. Я не наважваўся памерці, пакуль мой вораг жывы.

Пакінуўшы Жэневу, найперш я пачаў шукаць сляды, па якіх змог бы высачыць пачварную істоту, але не вельмі ўяўляў, што трэба для гэтага рабіць. Шмат гадзін я правёў у ваколіцах горада, не ведаючы, якую сцежку абраць. Калі надышла ноч, я апынуўся ля ўваходу на могілкі, дзе спачывалі Ўільям, Элізабэт і мой бацька. Я ўвайшоў і наблізіўся да іх магілаў. Навакол было ціха, адно шамацела на лёгкім ветрыку лісце. Ноч была даволі цёмнай, і нават незацікаўленаму назіральніку відовішча падалося б урачыстым і кранальным. Духі тых, што сышлі, нібыта мільгалі навокал, кідаючы на жалобніка цень — нябачны, але адчувальны.

Глыбокі смутак, які спачатку выклікалі могілкі, хутка змяніўся гневам і адчаем. Яны памерлі, а я жыў. Жыў і іх забойца, дзеля знішчэння якога я мусіў працягваць

сваё бязрадаснае існаванне. Укленчыўшы і пацалаваўшы зямлю дрыготкімі вуснамі, я ўсклікнуў:

— Клянуся гэтай святой зямлёй пад маімі нагамі, гэтымі ценямі, што блукаюць навокал, маім глыбокім вечным гсрам, і табой, о Ноч, і духамі, што ўладараць над табой. клянуся пераследаваць дэмана, вінаватага ў гэтым няіпчасці, і няхай адзін з нас загіне ў смяротным двубоі. Дзеля гэтага я застаюся жыць, дзеля гэтае салодкае помсты я зноў буду бачыць сонца і крочыць па зялёнай зямлі, якія інакш назаўсёды зніклі б для мяне. Заклінаю ваз, духі памерлых, і вас, вандроўныя пасланцы помсты, дапамажыце мне і накіруйце, дайце пякельнай пачвары зазнаць найглыбейшыя пакуты і перажыць такі ж адчай, які цяпер забівае мяне.

Я пачаў сваё закляцце з такой урачыстасцю і трымценнем, што амаль паверыў, быццам мае забітыя сябры пачулі і ўхвалілі маю адданасць, аднак пад канец мяне апанавалі фурыі помсты і нянавісць сціснула горла.

Адказам мне ў змрочнай начной цішыні быў гучны пачварны смех. Ён доўга і люта звінеў у маіх вушах, паўтораны горным рэхам, і мне падалося, што гэта пекла акружыла мяне здзеклівым рогатам. Бясспрэчна, у тое імгненне мяне ахапіла шаленства, і я скончыў бы са сваім гаротным існаваннем, калі б мой зарок не быў пачуты і я не мусіў прысвяціць сябе помсце. Смех заціх, і амаль над самым вухам пачуўся гучны і гідкі знаёмы шэпт:

— Я задаволены, няшчасны! Ты вырашыў жыць, і я задаволены!

Я кінуўся на гук, але д’ябал зноў выслізнуў. 3-за аблокаў раптам выйшла поўня і асвяціла яго брыдкую жудасную постаць, што з нечалавечай хуткасцю знікала ўдалечыні.

Я пагнаўся за ім і пераследаваў шмат месяцаў. Узяўшы яго няпэўны след, я спускаўся звілінамі Роны, але ўсё было марна. Паказалася сіняе Міжземнае мора, і дзя-

куючы дзіўнаму выпадку я ўбачыў, як ноччу пачвара хаваецца на караблі, што накіроўваўся ў Чорнае мора. Я сеў на той жа карабель, аднак мой вораг зноў невядома як збег.

Я ішоў яго следам сярод дзікіх абсягаў Тартарыі* і Расіі, аднак ён усё ўцякаў. Часам пра яго мне расказвалі спалоханыя яго жахлівай брыдкасцю сяляне, часам ён сам пакідаў знакі, нібыта баючыся, што я згублю яго, адчаюся і памру. Калі мяне засыпала снегам, я знаходзіў на пабялелай зямлі яго вялізны след. Вы толькі пачынаеце жыць і не ведаеце няшчасцяў і трывог, а таму не зразумееце, што я перажыў і перажываю дагэтуль. Холад, стома і голад былі найменшымі з маіх пакутаў: нейкі д’ябал пракляў мяне, і я насіў сваё вечнае пекла з сабой. I ўсё ж за мной ішоў дух-ахоўнік і накіроўваў мяне, і калі я болып за ўсё наракаў, ён раптам дапамог мне ў, здавалася б, непераадольных цяжкасцях. Часам, калі мае фізічныя сілы былі амаль вычарпаныя голадам і я знемагаў, сярод пустыні я знаходзіў ежу, якая ажыўляла мяне і давала сілы. Вядома, ежа была грубай, такую елі мясцовыя сяляне, але я не меў сумненняў, што мне дапамагалі выкліканыя мною духі. Часта, калі ўсё навокал высыхала, у небе не было ні хмаркі і я паміраў ад смагі, невядома адкуль з’яўлялася воблачка, якое дарыла мне колькі жыватворных кропляў — і знікала.

Я стараўся, дзе гэта было магчыма, ісці ўздоўж рэк, аднак дэман звычайна абыходзіў іх, бо там жыло больш людзей. У іншых месцах людзей амаль не сустракалася, і я харчаваўся мясам дзікіх жывёл, што трапляліся мне на дарозе. У мяне былі грошы, што забяспечвалі мне падтрымку сялян, а часам я дзяліўся дзічынай, пакідаючы сабе толькі невялікую частку, у абмен на агонь і начынне для гатавання.

Я ненавідзеў сваё жыццё і толькі падчас сну зазнаваў радасць. О блаславёны сон! У дні найгоршых нягодаў я

правальваўся ў забыццё, і сны прыносілі мне паратунак. Іх дарылі мне духі-ахоўнікі — гэтыя імгненні ці, хутчэй, гадзіны, калі я мог узнавіць сілы для далейшых бадзянняў. Калі б не перадышкі, цяжкасці зламалі б мяне. Удзень мяне падтрымлівала і натхняла надзея на начны адпачынак, калі я мог зноў убачыць сваіх сяброў, сваю жонку, сваю дарагую радзіму; я зноў глядзеў у добры бацькаў твар, чуў срэбны галасок маёй Элізабэт, бачыў Клерваля ў росквіце маладосці і здароўя. Часта, знясілены доўгай дарогай, я пераконваў сябе, што сплю, a з надыходам ночы прачнуся ў абдымках мілых сяброў. Якую балючую любоў да іх я адчуваў! Як чапляўся я за іх родныя сэрцу вобразы, калі часам яны наведвалі мяне нават наяве, як упарта даводзіў сабе, што яны жывыя! У такія моманты гарачая прага помсты знікала з майго сэрца, і я імкнуўся знішчыць пачвару хутчэй таму, што гэта была прызначаная мне нябёсамі роля ці нейкі неўсвядомлены механічны парыў, чым таму, што гэтага адчайна прагнула мая душа.

Што ж да пачуццяў самой пачвары, якую я пераследаваў, то я пра іх нічога не ведаў. Часам мой вораг пакідаў мне знакі на кары дрэваў ці высякаў іх на камні, каб скіраваць мяне ў правільны бок і падсілкаваць маю лютасць. «Майму панаванню яшчэ не канец, — так абвяшчаў адзін з яго разборлівых надпісаў, — пакуль ты жывы, ты ў маёй поўнай уладзе. Ідзі за мной, я кіруюся да вечных ільдоў поўначы, дзе ты будзеш пакутаваць ад холаду і марозу, якім я непадуладны. Непадалёк адсюль ты знойдзеш, калі не прамарудзіш, забітага мной зайца, падсілкуйся і адпачні. Давай, мой вораг, нас яшчэ чакае смяротная бойка, але да таго ты перажывеш не адну гадзіну нястачы і пакут».

Насмеіплівы д’ябал! Я зноў клянуся адпомсціць табе, зноў выракаю цябе, нікчэмны вораг, на пакуты і смерць. Я не спыню поіпукаў да самай гібелі — яго ці сваёй, a

потым з такой радасцю далучуся да Элізабэт і страчаных сяброў, якія ўжо рыхтуюць мне ўзнагароду за мой утомны жахлівы шлях!

Чым далей прасоўваўся я на поўнач, тым таўсцейшым было снежнае покрыва, а холад рабіўся амаль невыносным. Сяляне зачыніліся ў сваіх хацінах, і толькі зрэдку нехта з іх наважваўся выйсці на паляванне на жывёл, якіх голад выганяў з хованак на пошук здабычы. Рэкі былі пакрытыя лёдам, лавіць рыбу было немагчыма, і я пазбавіўся галоўнага спосабу здабыць ежу.

Чым цяжэй мне было, тым больш радаваўся мой вораг. Аднаго разу ён пакінуў мне такі надпіс: «Рыхтуйся! Твае нястачы толькі пачынаюцца. Захутайся ў футра і забяспеч сябе ежай, бо хутка мы выправімся ў такое падарожжа, што твае пакуты задаволяць маю бясконцую нянавісць».

Гэтыя насмепілівыя словы ўзмацнілі маю мужнасць і ўпартасць. Я быў поўны рашучасці выканаць сваю мэту і, заклікаючы нябёсы дапамагчы, з неаслабным запалам крочыў далей неабсяжнымі заснежанымі пустынямі, пакуль не ўбачыў на гарызонце акіян. О, які непадобны ён быў да сініх водаў поўдня! Пакрыты лёдам, ён адрозніваўся ад сушы толькі надзвычайнай дзікасцю і няроўнай паверхняй. Калісьці грэкі, што спускаліся з азіяцкіх пагоркаў, заплакалі ад радасці, убачыўшы Міжземнае мора, і ўславілі канец сваіх пакутаў. Я не заплакаў, але апусціўся на калені і ад усяго сэрца падзякаваў добраму духу, што прывёў мяне да гэтага месца, дзе я спадзяваўся, нягледзячы на кпіны майго ворага, сустрэцца з ім і схапіцца ў бойцы.

За некалькі тыдняў да таго я набыў сані і сабак і мог цяпер з неймавернай хуткасцю імчаць праз снягі. Я не ведаў, ці мела пачвара такі ж сродак перасоўвання, аднак высветліў, што раней я штодня адставаў ад монстра ўсё болей, а цяпер наганяў яго: калі я ўпершыню ўбачыў

акіян, паміж намі быў усяго дзень дарогі. Я спадзяваўся дагнаць яго яшчэ да таго, як ён дасягне берага. 3 новымі сіламі рушыў я далей і праз два дні дабраўся да беднай вёсачкі на ўзбярэжжы. Распытаўшы яе жыхароў пра пачвару, я атрымаў самыя дакладныя звесткі: жахлівы монстр з’явіўся там мінулай ноччу. Пры ім была стрэльба і некалькі пісталетаў, і адзін яго вусцішны выгляд прымусіў разбегчыся жыхароў аднае адасобленае хаткі. Ён спустошыў іх зімовы склад, перанёс прадукты ў сані, скраў навучаных ездавых сабак, запрог іх і ў тую ж ноч, на радасць перапужаным вяскоўцам, рушыў далей, праз акіян — туды, дзе не было ніякае зямлі. Яны меркавалі, што неўзабаве ён загіне, калі разбурыцца лёд, ці замерзне на вечным марозе.

Пачуўшы гэта, я спярша адчаяўся. Ён збег, і мяне чакала гібельнае і амаль бясконцае падарожжа сярод ледзяных глыбаў акіяна на холадзе, які маглі вытрываць не ўсе мясцовыя жыхары і які не пакідаў надзеяў мне, народжанаму пад цёплым сонцам. Аднак думка пра тое, што пачвара застанецца жыць і будзе святкаваць перамогу, абудзіла мае лютасць і нянавісць — яны, як магутны паток, затапілі ўсе астатнія пачуцці. Пасля кароткага адпачынку, падчас якога вакол луналі духі мёртвых, падбухторваючы мяне да помсты, я пачаў рыхтавацца да падарожжа.

Я абмяняў свае сухадарожныя сані на болып прыдатныя для язды па замерзлым акіяне, набыў вялікі запас правізіі і рушыў прэч ад берага.

He магу сказаць, колькі з таго часу мінула дзён, ведаю толькі, што перажыць такія мукі мне дапамагла неўміручая прага адплаты, якая палала ў маім сэрцы. Вялізныя і непраходныя глыбы лёду часта перакрывалі мне дарогу, і я не раз чуў пад імі грукат хваляў, што пагражалі мне смерцю. Але мароз мацнеў, і дарога зноў рабілася бяспечнай.

Мяркуючы па колькасці з’едзеных харчоў, я бьгў у дарозе тры тыдні. Мая здольнасць спадзявацца сутыкалася з ўсё новымі выпрабаваннямі, што не раз выціскалі з маіх вачэй горкія кроплі прыгнечанасці і гора. Я ўжо амаль зрабіўся ахвярай адчаю і мог неўзабаве патануць у ім. Але аднойчы, калі бедныя жывёліны з неймавернымі высілкамі зацягнулі сані на вяршыню ледзяное спадзістае гары, і адзін з сабакаў, знясілены ад напругі, тут жа акалеў, я пакутліва агледзеў разлеглы перада мной абшар, і раптам позірк выхапіў сярод змрочных раўнін цёмную пляму. Я напружыў зрок, каб разгледзець яе, і дзіка закрычаў ад радасці: гэта былі сані і знаёмыя пачварныя абрысы ненавіснай мне постаці. О, якім гарачым струменем улілася ў маё сэрца надзея! Вочы напоўніліся цёплымі слязьмі, якія я паспешліва сцёр, каб яны не засцілі мне пачвару, аднак гарачая вільгаць усё ж затуманіла зрок, і я гучна разрыдаўся, даючы волю пачуццям.

Марудзіць было нельга; я выпраг мёртвага сабаку, шчодра накарміў рэшту і пасля неабходнай, хоць і прыкрай, гадзіны адпачынку прадоўжыў пагоню. Я ўсё яшчэ бачыў сані і больш не губляў іх з поля зроку, не лічачы імгненняў, калі іх засланялі ледзяныя глыбы. Я відавочна даганяў пачвару, і калі праз два дні паміж намі засталося не болып за мілю, маё сэрца ўзрадавалася.

I калі я ўжо быў гатовы вось-вось схапіць свайго Bo­para, усе мае надзеі раптам згаслі, і я згубіў яго след, згубіў так, як не губляў ніколі дагэтуль. Я чуў, як пад лёдам б’ецца мора, як коцяцца пад нагамі і зыбаюць хвалі, і іх шум з кожным імгненнем рабіўся ўсё больш злавесным і вусцііпным. Я паспяшаўся наперад, але марна. Вецер узмацніўся, мора раўло, і раптам, нібы ад моцнага ўдару землятрусу, лёд з жудасным скрыгатам раскалоўся. Усё гэта адбылося вельмі хутка: ужо праз некалькі хвілін паміж мной і маім ворагам бурліла мора, і мяне

несла льдзіна, якая няўхільна змяншалася, рыхтуючы мне жахлівую смерць.

Так мінула шмат страшных гадзінаў. Некалькі маіх сабак памерла, і я сам ужо знемагаў ад пакутаў, калі ўбачыў ваш карабель, які стаў на якар і абяцаў надзею на дапамогу і жыццё. Я і не ведаў, што судны заплываюць так далёка на поўнач; гэтае відовішча мяне ўразіла. Хутка разламаўшы сані і зрабіўшы з іх вёслы, я, дарэшты змучаны, скіраваў свой ледзяны плыт да вашага карабля. Я вырашыў, калі вы ідзяце на поўдзень, аддацца на волю акіяна, але не адмаўляцца ад свае мэты. Я спадзяваўся пераканаць вас даць мне лодку, на якой я працягнуў бы пагоню. Але вы трымалі курс на поўнач. Вы ўзялі мяне на борт, калі мяне пакінулі ўсе сілы, a інакш я, не вытрымаўшы невыносных цяжкасцяў, хутка сустрэўся б са смерцю, якой баюся дагэтуль, бо мая задача япгчэ не выкананая.

О, калі ж мой добры дух прывядзе мяне да дэмана і падорыць жаданы спачын? Няўжо я павінен памерці, a ён будзе жыць? Калі так, пакляніцеся мне, Ўолтан, што ён не ўцячэ, што вы адпіукаеце яго і адпомсціце за мяне. Але ці я магу я прасіць вас прадоўжыць маё падарожжа і цярпець тыя ж пакуты, што і я? He, я не такі сябелюб. I ўсё ж, калі ён з’явіцца тут пасля таго, як я памру, калі духі адплаты прывядуць яго да вас, пакляніцеся, што ён не сыдзе жывым, пакляніцеся, што ён не будзе трыумфаваць над маімі мукамі і не выжыве дзеля далейшых злачынстваў. Ён красамоўны і ўмее быць пераканаўчым — аднойчы яго словы займелі ўладу і над маім сэрцам, — але не верце яму. Яго душа такая ж д’ябальская, як і цела, яна падступная і бязмежна ліхая. He слухайце яго, згадайце Ўільяма, Жустыну, Клерваля, Элізабэт, майго бацьку і няшчаснага Віктара — і ўсадзіце яму ў сэрца кінжал. Я буду лунаць побач і скірую ваш клінок.

Ўолтан, у якасці працягу

26 га жніўня 17**

Ты прачытала гэтую дзіўную і жахлівую гісторыю, Маргарэт, і хіба твая кроў не стыне ад жаху, як і мая — нават цяпер? Часам, сціснуты раптоўнымі пакутамі, Франкенштайн не мог працягваць аповед, часам голасам, пранізлівым, хаця і надламаным, ён з цяжкасцю вымаўляў прасякнутыя скрухай словы. Яго цудоўныя вочы то гарэлі абурэннем, то затуманьваліся смуткам і гаслі ад бясконцай журбы. Часам ён авалодваў сабой і сваім голасам і расказваў пра самыя жахі зусім спакойна, хаваючы ўсе прыкметы хвалявання, а потым выбухаў, нібы вулкан, яго твар раптам рабіўся дзікім і раз’юшаным, і ён выкрыкваў пракляцці свайму кату.

Яго расказ быў цалкам звязны і гучаў проста — як ісціна, — хаця мушу прызнацца, што ў праўдзівасці яго словаў мяне пераканалі хутчэй лісты Фелікса і Сафі, якія ён мне паказаў, і сама пачвара, якую мы бачылі непадалёк ад карабля, чым яго запэўненні, хай сабе сур’ёзныя і шчырыя. Монстр існуе! Я не сумняваюся ў гэтым, хоць не перастаю здзіўляцца і захапляцца. Часам я спрабаваў высветліць у Франкенштайна падрабязнасці стварэння істоты, але ў гэтым ён быў непахісны.

— Сябра, вы звар’яцелі? — пытаў ён. — Куды вашая бяздумная цікаўнасць вас завядзе? Можа, вы таксама створыце жахлівага ворага сабе і ўсяму свету? Спакойна, спакойна! Слухайце гісторыю маіх нягодаў і пастарайцеся не наклікаць іх на сябе.

Заўважыўшы, што я запісваю яго словы, Франкенштайн папрасіў дазволу прагледзець мае нататкі і шмат дзе паправіў іх і пашырыў, асабліва засяродзіўшыся на размовах з пачварай, якім ён надаў жывасці і праўдападабенства.

— Калі вы хочаце захаваць маю гісторыю, — сказаў ён, — я не хацеў бы, каб яна дайшла да нашчадкаў у скажоным выглядзе.

Цэлы тыдзень я слухаў самы дзіўны аповед, які толькі магло стварыць чалавечае ўяўленне. Цікавасць да госця захлынала ўсе мае думкі і пачуцці — яго гісторыя, яго ўзвышаныя і высакародныя манеры не маглі яе не выклікаць. Я хацеў бы суцешыць яго, але хіба можна вярнуць да жыцця кагосьці настолькі няпічаснага і пазбаўленага надзеі на мір? О не! Яму засталася апошняя радасць — дачакацца часу, калі яго зламаны дух знойдзе спачын у смерці. Праўда, ёсць у яго і адно суцяшэнне, народжанае трызненнем і самотай: ён верыць, што сны, у якіх ён бачыць сяброў і знаходзіць у размовах з імі палёгку ці натхненне для помсты, — гэта не плён яго ўяўлення і што да яго насамрэч завітваюць госці з іншага свету. Гэтая вера надае ўрачыстасці яго мроям і робіць іх для мяне амаль такімі ж значнымі і цікавымі, як сама праўда.

Нашыя размовы не заўжды звязаныя з яго гісторыяй і няўдачамі. Ён надзвычай начытаны, калі казаць пра літаратуру ўвогуле, і яго суджэнні вельмі дасціпныя. Ён умее пераконваць і кранаць: я не мог без слёз слухаць яго апісанні трагічных здарэнняў, і ён лёгка выклікае ў слухача спачуванне і любоў. Якім жа выдатным чалавекам быў ён, відаць, у часы свайго росквіту, калі нават цяпер, у час пакутаў, такі ўзвышаны і высакародны! Здаецца, ён і сам усведамляе свае вартасці і веліч свайго падзення.

— У маладосці, — казаў ён, — я верыў, што прызначаны для чагосьці вялікага. Я ўмею глыбока адчуваць, a да таго ж маю неперадузятае мысленне, неабходнае для вялікіх дасягненняў. Разуменне ўласнае вартасці падтрымлівала мяне, калі ініпыя ўжо былі гатовыя здацца: я лічыў злачынствам аддавацца бессэнсоўнай скрусе.

калі мае таленты маглі прыдацца іншым. Думаючы пра свае дасягненні — а я стварыў істоту, якая здольная думаць і адчуваць, — я не мог не паставіць сябе вышэй за ўвесь натоўп звычайных тэарэтыкаў. Але цяпер гэтая думка, што ў пачатку мае працы так мяне падтрымлівала, яшчэ глыбей топіць мяне ў брудзе. Усе мае задумы і надзеі скончыліся нічым, і, як арханёл, што пажадаў усёмагутнасці, я вырачаны на вечнасць у пекле. У мяне было жывое ўяўленне, неверагодная здольнасць да аналізу і ўпартасць; спалучэнне якасцяў дапамагло мне задумаць і стварыць чалавека. Нават цяпер я не магу спакойна ўспамінаць, як марыў, працуючы над пачварай. У думках я пракладаў сцежку да нябёсаў, упіваючыся ўласнай магутнасцю, і горача летуценіў пра вынікі сваіх заняткаў. Mae мары з дзяцінства былі ўзвышанымі, a славалюбства — высакародным; але якім было маё падзенне! О, мой сябра, калі б вы ведалі мяне такім, якім я быў калісьці, вы б не пазналі мяне ў гэтым вартым жалю стане. У маім сэрцы не было роспачы, і здавалася, што мяне чакае незвычайнае жыццё, пакуль я не ўпаў, каб ніколі, ніколі не ўзняцца.

Няўжо я мушу страціць гэтага неверагоднага чалавека? Я прагнуў мець сябра, іпукаў таго, хто будзе суперажываць мне і любіць мяне. I вось я знайшоў яго пасярод пустыннага мора, але, баюся, знайшоў толькі для таго, каб ацаніць яго вартасці і страціць. Я б зноў прымірыў яго з жыццём, але ён гоніць такія думкі.

— Дзякую вам, Ўолтан, — сказаў ён, — за дабрыню да такога змучанага пакутніка, як я, але, гаворачы пра новыя сувязі і прыхільнасці, няўжо вы думаеце, што нехта зможа замяніць тых, хто сышоў? Няўжо нехта зможа зрабіцца для мяне другім Клервалем ці другой Элізабэт? Нават не валодаючы асаблівымі перавагамі перад іншымі людзьмі, сябры дзяцінства маюць над намі выключную ўладу, якая наўрад ці дастанецца сябрам пазней-

шых гадоў. Яны ведаюць нашыя дзіцячыя схільнасці, і нават калі тыя з часам мяняюцца, то ніколі не знікаюць дарэшты; іх меркаванні пра нашыя ўчынкі болып дакладныя, бо яны лепш ведаюць іх сапраўдныя матывы. Брат ці сястра ніколі не западозраць нас у падмане ці няшчырасці, хіба што падловяць на схільнасці да хлусні ў раннім дзяцінстве, на сябра ж, якім бы блізкім ён ні быў, час ад часу можна міжволі зірнуць з падазрэннем. Mae сябры прыносілі мне радасць, я цаніў іх не толькі па звьгчцы ці таму, што яны побач, але і за іх цноты, і дзе б я ні быў, мне ўсё япічэ чуюцца пяшчотны голас маёй Элізабэт і словы Клерваля. Яны памерлі, і я цяпер такі самотны, што толькі адно пачуццё можа даць мне сілы жыць далей. Калі б я быў заняты высокімі адкрыццямі ці даследаваннямі, што абяцалі б людзям шмат карысці, я мог бы жыць дзеля свае справы. Але не гэта мой лёс — я павінен высачыць і знішчыць таго, каго стварыў. Тады маё зямное прызначэнне будзе выкананае, і я змагу памерці.

2 га верасня

Любая сястра, я пішу табе, знаходзячыся ў небяспецы і не ведаючы, ці ўбачу зноў дарагую Англію і яшчэ даражэйшых сяброў, што жывуць там. Мяне атачаюць ледзяныя горы, з якіх нельга выбрацца і якія штохвіліны пагражаюць расціснуць мой карабель. Mae мужныя паплечнікі чакаюць ад мяне падтрымкі, але што я магу зрабіць? Мы ў жахлівым становішчы, але мужнасць і надзея не пакідаюць мяне. I ўсё ж мне цяжка ўсведамляць, што жыцці ўсіх гэтых людзей аказаліся пад пагрозай праз мяне. Калі мы загінем, віной гэтаму будзе мая вар’яцкая задума.

А што будзеш думаць ты, Маргарэт? Ты так і не даведаешся пра маю пагібель і будзеш трывожна чакаць май-

го вяртання. Мінуць гады, ты зведаеш адчай, але надзея ўсё яіпчэ будзе катаваць цябе. О, любая сястра, думка пра твае няспраўджаныя надзеі жахае мяне болып за ўласную смерць. Але ў цябе ёсць муж і чароўныя дзеці, ты можаш быць шчаслівай. Хай блаславяць цябе нябёсы і падораць гэтае шчасце!

Мой бедны госць пічыра мне спачувае. Ён спрабуе ажывіць ува мне надзею і гаворыць так, быццам лічыць жыццё каштоўным падарункам. Ён нагадвае мне, як часта нешта такое здаралася ў гэтых водах з іншымі мараплаўцамі, і я мімаволі пачынаю верыць у лепшае. Нават маракі адчуваюць сілу яго красамоўнасці: яго словы развейваюць іх адчай і абуджаюць сілы; чуючы яго голас, яны пачынаюць верыць, што бясконцыя ледзяныя горы — гэта не болып чым насыпаныя кратамі пагорачкі, якія знікнуць перад чалавечай рашучасцю. Але іх упэўненасць хутка чэзне: кожны дзень затрымкі напаўняе іх усё большым страхам, і я пачынаю баяцца, што адчай давядзе іх да бунту.

5га верасня

Толькі што разыгралася такая цікавая і незвычайная сцэна, што я не магу яе не запісаць, хоць вельмі верагодна, што гэтыя нататкі ніколі не трапяць табе ў рукі.

Вакол усё яшчэ леднікі і пагроза, што яны нас расціснуць. Холад неймаверны, і некалькі маіх няпічасных таварышаў ужо знайіплі апошні прытулак у гэтых закінутых мясцінах. Франкенштайну робіцца ўсё горш: у яго вачах дагэтуль палае ліхаманкавы агонь, ён знясілены, a калі даводзіцца напружвацца, потым ён адразу ж упадае ў напаўмёртвае забыццё.

У апошнім лісце я ўжо згадваў, што баюся бунту. Сёння ранкам, калі я сядзеў і ўглядаўся ў бледны твар

майго сябра — яго вочы былі напалову заплюпічаныя, a рукі і ногі абмяклі, — паўтузіна матросаў папрасілі дазволу зайсці ў каюту. Яны зайшлі, і да мяне звярнуўся іх правадыр. Ён сказаў, што рэшта экіпажу выбрала іх і дэлегавала да мяне з настойлівай прапановай, у якой я, па справядлівасці, не магу ім адмовіць. Мы замураваныя ў ільдах і можам ніколі не вярнуцца, але яны баяцца, што калі паміж леднікамі з’явіцца праход, я неабачліва захачу прадоўжыць свой шлях і павяду іх да новых нягодаў пасля таго, як мы шчасліва выкараскаемся з гэтай. Такім чынам, яны настойваюць, каб я ўрачыста паабяцаў ім скіраваць карабель на поўдзень, як толькі ён вызваліцца з ільдоў.

Гэтая прамова мяне ўсхвалявала. Я яшчэ не адчайваўся і не думаў вяртацца, калі мы вызвалімся. Але ці мог я ім адмовіць, ці меў хоць нейкую такую магчымасць? Я завагаўся, і тут Франкенштайн, які дагэтуль маўчаў і, здавалася, быў няздольны зразумець, пра што гаворка, ачуняў: яго вочы заблішчэлі, а шчокі запалалі ад часовага прыліву сіл. Павярнуўшыся да матросаў, ён сказаў:

— Што вы маеце на ўвазе? Вы патрабуеце чагосьці ад кіраўніка вашай экспедыцыі? Так лёгка адварочваецеся ад мэты? Хіба вы не называлі гэтую выправу слаўнай? А чаму яна слаўная? А таму, што наперадзе вас чакала не лёгкае і прыемнае плаванне, як у паўднёвых марах, a поўная жахаў і пагрозаў дарога, калі на кожным кроку трэба паказваць мужнасць і стойкасць, бо навокал — небяспека і смерць, якія трэба сустрэць тварам да твару і перамагчы. Вось чаму гэта слаўная і ганаровая выправа. Вы адправіліся сюды, каб зрабіцца дабрадзеямі ўсяго чалавецтва, каб нашчадкі ўшанавалі вашыя імёны як імёны смелых людзей, што кінулі выклік смерці дзеля гонару і карысці ўсяго свету. Аднак калі з’явіліся першыя прыкметы небяспекі, ці, калі хочаце, першае сур’ёзнае і страшнае выпрабаванне вашае мужнасці, вы ўцякаеце,

гатовыя праславіцца як тыя, у каго не хапіла духу вытрываць холад і нягоды. О, бедныя, вы крыху падмерзлі і вярнуліся да цёплых камінкоў. Дык навошта тады былі ўсе зборы, навошта ісці так далёка і няславіць сябе ганебнай паразай толькі для таго, каб даказаць, што вы баязліўцы? О, будзьце годнымі людзьмі, будзьце болып чым людзьмі! Ідзіце да свае мэты і будзьце цвёрдымі як скала. Гэты лёд не такі трывалы, як могуць быць вашыя сэрцы, ён растае і не можа супрацьстаяць вашаму націску — калі толькі вы так вырашыце. He вяртайцеся ж да сваіх сем’яў з ганебным таўром на чале, вяртайцеся як героі, якія змагаліся і перамаглі, не ведаючы, што значыць павярнуцца да ворага спінай.

Яго голас так падкрэсліваў выказаныя ім пачуцці, a ў вачах было столькі адвагі і гераізму, пгго няма нічога дзіўнага ў тым, што мае людзі ўсхваляваліся. Яны абменьваліся позіркамі і нічога не адказвалі. Тады загаварыў я, сказаўшы ім вяртацца да сваіх і падумаць пра пачутае і запэўніўшы, што не прымушу іх ісці на поўнач, калі яны пажадаюць павярнуць назад. Але спадзяюся, адзначыў я, што разам з развагамі да іх вернецца мужнасць.

Яны пайіплі, і я павярнуўся да свайго сябра, аднак ён вельмі аслабеў, і ў ім амаль не засталося жыцця.

Чым гэта скончыцца, не ведаю, але лепш бы я памёр, чым так бясслаўна вярнуўся дадому, не дабраўшыся да мэты. Баюся, аднак, што менавіта такі лёс мяне і чакае: калі людзей не падтрымлівае надзея на славу і гонар, яны ніколі не будуць добраахвотна трываць такія ліхія прыгоды.

7-га верасня

Мой лёс вырашаны: я пагадзіўся вярнуцца, калі нас не распіснуць ільды. Так баязлівасць і нерашучасць

знішчылі мае надзеі; я вяртаюся расчараваны, не дазнаўшыся нічога новага. Я мушу па-філасофску і больш цярпліва ставіцца да такой несправядлівасці, але не здольны на гэта.

12 га верасня

Усё скончана: я вяртаюся ў Англію. Я страціў надзею праславіцца і прынесці людзям карысць, а таксама страціў сябра. Паспрабую, любая сястра, расказаць табе пра гэтыя горкія абставіны падрабязней. Хвалі нясуць мяне ў Англію, да цябе, таму я не буду журыцца.

Дзявятага верасня лёд пачаў рухацца. 3 усіх бакоў з жахлівым трэскам расколваліся ледзяныя астравы, і здалёк быў чуваць іх грукат, падобны да раскатаў грому. Небяспека няўхільна набліжалася, і мы маглі толькі пасіўна чакаць развязкі. Мая ўвага ў той час была звернутая перадусім на няшчаснага госця, якому рабілася ўсё горш: ён ужо не ўставаў з ложка. За намі трашчаў лёд, яго з сілай гнала на поўнач. Падзьмуў заходні вецер, і адзінаццатага верасня праход на поўдзень цалкам вызваліўся. Калі матросы заўважылі гэта і амаль упэўніліся, што вернуцца на радзіму, з іх грудзей вырваўся нястрымны радасны кліч, гучны і працяглы. Франкенштайн абудзіўся ад дрымоты і спытаў мяне, што гэта за шум

— Яны крычаць, — адказаў я, — бо хутка вернуцца ў Англію.

— Дык вы сапраўды вяртаецеся?

Так, на жаль, я не магу супрацьстаяць іх патрабаванням. He магу супраць іх волі весці іх у небяспечнае плаванне. Я мушу вярнуцца.

— Вяртайцеся, калі вы так вырашылі, я ж не вярнуся. Вы можаце забыць пра сваю мэту, але мая даручаная мне нябёсамі, і я не асмелюся ад яе адмовіцца. Я слабы,

але духі, што дапамагаюць мне помсціць, несумненна, дададуць мне патрэбных сіл.

3 гэтымі словамі ён паспрабаваў узняцца з ложка, але ўпаў на спіну і страціў прытомнасць.

Мінула шмат часу, перш чым ён ачуняў; я паспеў ужо не раз падумаць, што ён развітаўся з жыццём. Нарэпіце, цяжка дыхаючы, Франкенштайн расплюшчыў вочы; гаварыць ён не мог. Карабельны лекар даў яму супакойлівы напой і загадаў не турбаваць хворага. Мне ж сказаў, што майму сябру засталося няшмат.

Такім чынам, прысуд прагучаў, і я мог толькі гараваць і чакаць. Я сядзеў ля ложка і глядзеў на хворага: яго вочы былі заплюшчаныя, і я вырашыў, што ён спіць, але неўзабаве ён слабым голасам папрасіў мяне прысунуцца бліжэй і сказаў:

— На жаль, сілы, на якія я спадзяваўся, мяне пакінулі. Я адчуваю, што хутка памру, а ён, мой вораг і пераследнік, магчыма, яшчэ жывы. He думайце, Ўолтан, што ў апошнія імгненні жыцця я ўсё яшчэ палаю колішняй нянавісцю і пякучай прагай помсты, але я лічу справядлівым жадаць яго смерці. У гэтыя дні я шмат разважаў пра свае мінулыя ўчынкі і не магу іх асуджаць. Я стварыў разумную істоту ў шалёным энтузіязме і быў абавязаны як мог забяспечыць ёй шчасце і дабрабыт. Гэта быў мой доўг перад ёй — але іншы мой доўг быў вышэйшы. Доўг перад людзьмі быў для мяне на першым месцы, бо вялося пра шчасце і пакуты болыпай колькасці істотаў. Таму я адмовіў свайму стварэнню ў сяброўцы і думаю, што меў рацыю. Ён праявіў нечуваную лютасць і самалюбства, забіў маіх сяброў, прысвяціў жыццё зніпічэнню тых, хто ўмеў тонка адчуваць, быў шчаслівы і мудры. Я не ведаю, да чаго прывядзе такая прага помсты. Ён сам няшчасны, але каб не рабіць няшчаснымі іншых, ён мусіць памерці. Я павінен быў яго знішчыць, але не справіўся з гэтай задачай. Калі мной кіравала

самалюбства і іншыя заганныя матывы, я папрасіў вас скончыць маю нявыкананую справу — і цяпер прашу зноў, але ўжо кіруючыся розумам і дабрадзейнасцю.

Але я не магу прасіць вас дзеля гэтага адмовіцца ад радзімы і сяброў. Цяпер, калі вы вяртаецеся ў Англію, вы наўрад ці сустрэнецеся з ім. Прыняць канчатковае рашэнне мусіце вы, узважыўшы тое, што лічыце сваімі абавязкамі, а мае думкі ўжо затуманьвае блізкасць смерці. Я не смею прасіць вас зрабіць тое, што лічу правільньы я, бо мяне можа падманваць мая жарсць.

Мяне хвалюе, што пачвара жыве і можа тварыць зло, калі б не гэта, мая апошняя гадзіна, калі я чакаю вызвалення, зрабілася б адзінай шчаслівай за апошнія гады. Нада мной ужо лунаюць мае памерлыя сябры, і я спяшаюся ў іх абдымкі. Бывайце, Ўолтан! Шукайце шчасця ў спакоі і не прагніце славы, нават такой нявіннай, як слава чалавека, што прысвяціў сябе навуцы і адкрыццям. Хаця навошта я гэта кажу? Сам я пацярпеў няўдачу, дык, можа, іншага чакае поспех.

Яго голас рабіўся ўсё слабейшым і ўрэшце, стомлены высілкамі, змоўк. Праз паўгадзіны ён зноў паспрабаваў загаварыць, але не здолеў. Ён ледзь адчувальна сціснуў маю руку і назаўжды закрыў вочы. Мяккая ўсмешка растала на яго вуснах.

Маргарэт, што можна сказаць пра заўчаснае згасанне такой высакароднай душы? Як выказаць, як перадаць табе глыбіню майго смутку? Усе словы будуць марнымі і недастатковымі. У мяне цякуць слёзы, а розум азмрочвае расчараванне. Але я вяртаюся ў Англію; можа, там я знайду суцяшэнне.

Мяне перарываюць. Што могуць значыць гэтыя гукі? Цяпер поўнач, дзьме адчувальны вецер, вахты на палубе амаль не чуваць. Вось зноў: нейкі голас, падобны да чалавечага, але больш хрыплы; ён даносіцца з каюты.

дзе япічэ ляжыць цела Франкенштайна. Трэба пайсці і разабрацца. Дабранач, сястра.

Вялікі Божа! Што за сцэна толькі што разыгралася! У мяне дагэтуль галава ідзе кругам. He ведаю, ці змагу апісаць усе падрабязнасці, але мой расказ будзе няпоўны без гэтай апошняй і дзівоснай трагічнай сцэны.

Я ўвайшоў у каюту, дзе ляжала цела майго няшчаснага высакароднага сябра. Над ім схілілася стварэнне, апісаць якое мне не хопіць словаў. Яно было вялізнае, грубае і выродлівае. Паколькі пачвара схілілася над труной, яе твару не было відаць праз доўгія касматыя пасмы, затое я ўбачыў руку, колерам і выглядам падобную да рукі муміі. Пачуўшы маё набліжэнне, монстр перарваў свае жахлівыя роспачныя енкі і адскочыў да акна. Ніколі я не бачыў такога гідкага твару, такога мярзотнага выродства. Я міжволі заплюпічыў вочы і нагадаў сабе, што ў мяне ёсць абавязак. Я загадаў монстру спыніцца.

Ён спыніўся і здзіўлена паглядзеў на мяне. Зноў павярнуўшыся да мёртвага цела свайго стваральніка, пачвара нібы забыла пра маё існаванне. У кожнай рысе яе твару, у кожным руху яе цела адчувалася нейкая шалёная лютасць, нейкая нястрымная жарсць.

— I гэта таксама мая ахвяра! — усклікнула істота. — Гэтае забойства завяршае мае злачынствы. Маё няшчаснае існаванне неўзабаве скончыцца! О Франкенштайн, высакародны і самаадданы! Які сэнс прасіць цябе цяпер дараваць мне? Мне, таму, хто зніпічыў цябе і ўсіх, каго ты любіў! О гора! Ён змярцвеў і болып мне не адкажа!

Дэман нібы задыхаўся, і першым маім памкненнем было выканаць апошнюю волю майго сябра і забіць яго ворага, аднак яно тут жа змянілася цікаўнасцю і спачуваннем. Я наблізіўся да жахлівае істоты, не насмельваючыся падняць вочы на яе твар — так мяне палохала яго нечалавечая выродлівасць. Я паспрабаваў загаварыць, але словы замерлі на вуснах. Дэман усё працягваў дзіка

і бязладна абвінавачваць сябе, і ўрэшце, калі яго бурлівая жарсць крыху суцішылася, я наважыўся да яго звярнуцца.

— Тваё пакаянне, — сказаў я, — цяпер непатрэбнае. Калі б ты паслухаў голас сумлення і адчуў яго ўколы да таго, як твая д’ябальская помста дайшла да апошняе мяжы, Франкенштайн дагэтуль быў бы жывы.

— Няўжо ты думаеш, — адказаў ён, — што я тады не ведаў пакутаў сумлення? Нават ён, — працягваў дэман, паказваючы на цела, — завяршаючы свае справы, і на адну дзесяцітысячную не пакутаваў так, як я, паволі ведучы яго да смерці. Мяне прыспешвала гідкае самалюбства, але маё сэрца ўжо было атручанае раскаяннем. Няўжо ты думаеш, што стогны Клерваля былі для маіх вушэй музыкай? Маё сэрца стварылі для любові і спачування, а калі нягоды звярнулі яго да нянавісці і зла, ты не ўяўляеш, якія пакуты прынёс гэты гвалт.

Пасля забойства Клерваля я вярнуўся ў Швейцарыю прыгнечаны і з разбітым сэрцам. Я шкадаваў Франкенштайна, жахліва шкадаваў, а сябе ненавідзеў. Але калі я даведаўся, што ён, стваральнік майго жыцця і віноўнік маіх невымоўных пакутаў, асмеліўся спадзявацца на шчасце, што, пакінуўшы мне боль і адчай, сам піукаў радасці менавіта ў тых пачуццях і жарсцях, у якіх мне адмовіў назаўжды, — калі я даведаўся пра гэта, бясконцая зайздрасць і горкае абурэнне напоўнілі мяне неспатольнай прагай помсты. Я згадаў сваю пагрозу і вырашыў яе ажыццявіць. Я ведаў, што выракаю сябе на смяротныя мукі, але быў рабом, а не гаспадаром сваіх памкненняў, якія я ненавідзеў, але якім не мог не падпарадкавацца. I ўсё ж, калі яна памерла... He, тады я не пакутаваў. Я адрынуў усе пачуцці, падпарадкаваў сабе ўвесь свой боль і даў выхад бязмежнаму адчаю. 3 таго часу зло зрабілася маім дабром. Зайшоўшы так далёка, я ўжо не меў выбару і мусіў прыстасоўвацца да абранага шляху. Завяршэ-

нне мае дэманічнае мэты зрабілася непераадольнай жарсцю. I цяпер усё скончылася: вось мая апошняя ахвяра!

Спачатку яго няшчасце мяне кранула, аднак потым я ўспомніў, што Франкенштайн казаў пра яго красамоўнасць і здольнасць пераконваць, яшчэ раз зірнуў на памерлага сябра і зноў загарэўся абурэннем.

— Нягоднік! — усклікнуў я. — Навошта ты прыйшоў сюды аплакваць бяду, якую сам і выклікаў? Ты кінуў запаленую паходню ў шэраг будынкаў, а калі яны згарэлі, ты сеў на руіны і залямантаваў аб страце. Крывадушнік! Калі б той, каго ты аплакваеш, быў жывы, ты б зноў пачаў яму помсціць і ён зноў зрабіўся б тваёй ахвярай. He яго ты шкадуеш, а таго, што няшчасны больш для цябе недасяжны.

— О, гэта не так, зусім не так, — перапыніла мяне істота. — Аднак мае ўчынкі, відаць, робяць менавіта такое ўражанне. Ды я не піукаю спачування, мне ніколі яго не знайсці. Калі я ўпершыню пачаў шукаць яго. Ma­ne перапаўнялі любоў да цноты, радасць і прыязнасць — і я хацеў раздзяліць гэтыя пачуцці з іншымі. Але цнота зрабілася для мяне ценем, а радасць і прыязнасць ператварыліся ў горыч, адчай і нянавісць. Дык дзе мне шукаць спачування? Мой лёс — пакутаваць аднаму, пакуль гэтая пакута не скончыцца, а пасля смерці памяць пра мяне абцяжараць ганьба і нянавісць. Калісьці я цешыў сябе марамі пра дабрыню, славу і шчасце. Калісьці я марна спадзяваўся сустрэць тых, хто даруе мне мой выгляд і палюбіць мяне за выдатныя здольнасці, якія я мог праявіць. Я песціў думкі пра гонар і адданасць, але злачынствы зрабілі мяне ніжэйшым за найгоршую жывёлу. У свеце няма ні віны, ні зла, ні заганы, ні няпгчасцяў, якія маглі б зраўняцца з маімі. Успамінаючы страшны спіс сваіх грахоў, я не магу паверыць, што я — тая істота, чые думкі калісьці поўніліся высокімі і ўзнёслымі вобразамі хараства і чароўнае дабрыні. Але гэта так: анёл паў

і зрабіўся д’яблам. Ды нават вораг Бога і чалавека мае ў выгнанні сяброў і паплечнікаў, я ж адзін.

Ты, хто называе Франкенштайна сябрам, відаць, ведаепі пра мае злачынствы і яго нягоды. Але як бы падрабязна ён ні расказаў табе пра іх, ён не мог апісаць гадзіны і месяцы пакуты, якія я змарнаваў на бяссільныя жарсці. Разбураючы яго надзеі, я не мог наталіць уласную прагу. Яна адвечная і няўмольная: я жадаў любові і таварыства, а мяне з агідай праганялі. Хіба гэта справядліва? Мяне лічаць адзіным злачынцам — хоць перада мной вінаватае ўсё чалавецтва! Чаму ты не асуджаеш Фелікса, які з ганьбай прагнаў сябра ад сваіх дзвярэй? Чаму не праклінаеш селяніна, што хацеў забіць ратавальніка свайго дзіцяці? He, яны светлыя і бездакорныя стварэнні! I толькі я — няшчасны і гнаны вырадак, якога можна біць і таптаць, якім можна пагарджаць. Нават цяпер мая кроў закіпае ад згадкі тае несправядлівасці.

Але я і праўда нягоднік. Я забіваў мілых і бездапаможных істот, дупіыў невінаватых у сне, пераціскаў горлы тых, хто ніколі не рабіў шкоды ні мне, ні каму іншаму. Я асудзіў свайго стваральніка, які быў выбітным узорам усяго, што вартае сярод людзей любові і захаплення, на пакуту і гнаў яго да непазбежнага канца. Вось ён ляжыць, халодны і мёртвы. Ты ненавідзіш мяне, але твая агіда не зраўняецца з маёй агідай да самога сябе. Я гляджу на рукі, што прынеслі яму смерць, думаю пра сэрца, дзе нараджалася думка пра яе, і прагна чакаю імгнення, калі мае вочы больш не будуць бачыць гэтых рук, а ўспамін пра гэтую думку не зможа мяне пераследаваць.

He бойся, што я зноў пачну чыніць ліха. Мая справа амаль скончаная. Для яе завяршэння не патрэбная ні твая, ні чыясьці яшчэ смерць — толькі мая. He думай, што я прамаруджу з гэтай ахвярай. Я пакіну твой карабель на тым жа ледзяным плыце, на якім прыбыў

сюды, і адпраўлюся шукаць самы паўночны полюс, дзе зладжу сабе пахавальнае вогнішча і ператвару ў попел сваё шматпакутнае цела, каб мае парэшткі не дапамаглі якому цікаўнаму грэшніку стварыць кагосьці падобнага да мяне. Я памру. Я болып не буду адчуваць болю, які з’ядае мяне, і забуду пра неспатольныя і неадступныя жаданні. Памёр той, хто выклікаў мяне да жыцця. Калі не стане і мяне, памяць пра нас хутка знікне. Я болып не ўбачу ні сонца, ні зораў і не адчую, як мае шчокі кранае, гуляючыся, вецер. Святло, пачуцці, усе мае думкі знікнуць, і тады я спазнаю шчасце. Некалькі гадоў таму мне адкрыліся ўсе гэтыя вобразы свету, я зведаў ласкавую летнюю цеплыню, пачуў шоргат лістоты і спевы птушак, і тады я аплакваў бы ўсё гэта, калі б ведаў, што мушу памерці. Цяпер жа смерць — маё адзінае суцяіпэнне. Атручаны злачынствамі і закатаваны горкім раскаяннем, дзе, як не ў ёй, магу я шукаць спакою?

Бывай! Я пакідаю цябе, і ты апошні з людзей, каго ўбачаць мае вочы. Бывай, Франкенштайн! Калі б ты быў яшчэ жывы і дагэтуль песціў жаданне мне адпомсціць, табе было б лепш пакінуць мяне жыць, а не знішчаць. Выйшла не так: ты шукаў майго знішчэння, каб я не рабіў больш зла, але калі б нейкім невядомым мне чынам твае думкі і пачуцці не згаслі, ты не мог бы пажадаць мне жахлівейіпых пакут, чым тыя, што я перажываю цяпер. Якім бы няшчасным ты ні быў, мой боль япічэ мацнейшы; пякучае джала раскаянне будзе вярэдзіць мае раны, пакуль іх назаўжды не закрые смерць.

Але хутка ўжо, — урачыста і змрочна ўскрыкнуў ён, — я памру і болып нічога не буду адчуваць! Гэтыя пякельныя пакуты хутка знікнуць. Я з трыумфам узыду на сваё пахавальнае вогнішча і ўзрадуюся болю, які прынясе мне агонь. Святло ад гэтага пажарышча хутка згасне, і вецер развее мой попел над акіянам. Мой дух

спачне ў спакоі, а калі і будзе мысліць, гэта будуць ужо іншыя думкі. Бывай!

3 гэтымі словамі ён выскачыў у акно, на свой ледзяны плыт ля самага карабля. Хвалі хутка аднеслі яго ўдалечыню, і ён знік у цемры.

3 ангельскай мовы пераклала Марына Дзергачова'

1 Рэдактарка перакладу — Ганна Янкута.

КАМЕНТАР

Хорас Ўолпал Замак Отранта

«Не, — сказаў Вальтэр у сваім выданні Карнэля, — гэтае змяшэнне блазнавання і ўрачыстасці невыноснае» — у 1764 годзе Вальтэр выдаў збор твораў П’ера Карнэля ў дванаццаці тамах, суправадзіўшы іх грунтоўным каментаром. Вальтэр крытыкаваў Карнэля з пазіцыяў класіцызму за зніжаны стыль і бытавыя выразы, якія не маглі, на яго думку, з’явіцца ў высокай трагедыі.

«...хаця французскі крытык двойчы пераклаў адну прамову Гамлета...» — першы пераклад быў зроблены ў 1734 годзе ў «Філасофскіх, ці Ангельскіх лістах» (XVIII ліст), друті раз — у 1761 годзе ў памфлеце «Адозва да народаў у славу Карнэля і Расіна супраць Шэксіііра і Атвэя».

Шыпіёне Мафеі (1674-1755) — італьянскі паэт, археолаг і мастацтвазнаўца, аўтар шэрагу п’есаў. Трагедыя «Меропа» (1714) — самы знакаміты твор Мафеі, які неаднаразова ставіўся ў Еўропе і быў даволі папулярны, — напісаная паводле французскіх узораў.

«De son. appartement cette porte est prochaine // Et cette autre conduit dans celui de la Reine» — цытата ўзятая з I сцэны трагедыі Расіна «Берэніка».

Мэры Шэлі Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй

Ліст 2

«...зусім неадукаваны, ціхі, як турак...» — у пачатку XIX ст. Турцыя была цэнтрам Атаманскай імперыі, і шараговы ангельскі чытач уяўляў яе перадусім як краіну, дзе пануе абсалютызм і карупцыя. Ангельцы сутыкаліся з туркамі на Усходзе (у гэты час расце брытанская прысутнасць у Індыі і ў Афганістане) і таму мелі свае стэрэатыпы пра гэтую нацыю.

«...туман, і снег, і бірузовы лёд...» — цытата ўзятая з «Балады пра Старога Марахода» Сэмюэла Тэйлара Колрыджа (Samuel Taylor Coleridge, 1772-1834).

Раздзел I

«Заўжды лютыя рабы» — маецца на ўвазе група грамадзянаў Мілана, што выступала за вызваленне Ламбардыі ад Аўстрыі і яе вяртанне да Італіі. Многія з іх траплялі ў знакамітую аўстрыйскую турму ў замку Шпільберг ці шукалі прытулку ў Брытаніі, і брытанскія чытачы ў асноўным ім сімпатызавалі. Аднак з’яўленне міланцаў у рамане «Франкенштайн» — гістарычны анахранізм: Ламбардыя трапіла пад уладу Аўстрыі ў выніку Венскага кангрэсу 1814-1815, дзеянне ж рамана адбываецца раней.

Раздзел II

Бэльрыў — прадмесце Жэневы, размешчанае на поўначы яг горада і на заходнім беразе Жэнеўскага возера. Валоданне загарадным домам у Бэльрыў сведчыць пра высокі сацыяльны статус і матэрыяльны дастатак сям’і.

Карнэлій Агрыпа (Генрых Карнэлій Нетэсхаймскі, ці Агрыпа Нетэсхаймскі; Agrippa von Nettesheim, 1486-1535) — нямецкі доктар, алхімік, натурфілосаф і акультыст, аўтар кніг «Пра марнасць філасофіі» (De incertitudine et vanitate scientiarum) i «Пра таемную філасофію» (De Occulta Philosophia).

Парацэльс (Paracelsus, сапр. імя Філіп Аўрэол Тэафраст Бомбаст фон Гогенхайм, 1493 1541) — швейцарскі алхімік, доктар, натурфілосаф, адзін з заснавальнікаў ятрахіміі — кірунку алхіміі, мэтай якога было паставіць хімію на службу

медыцыне. Лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай навукі, рэфарматарам медыцыны і найвялікшым акультыстам свайго часу. Альберт Вялікі, ці св. Альберт (Albertus Magnus, каля 1200—1280) — сярэднявечны нямецкі навуковец, філосаф і тэолаг, дамініканін, прызнаны каталіцкай царквой Настаўнікам Царквы. Настаўнік Фамы Аквінскага. Аўтар прац «Сума пра тварэнні» (Summa de creatoris), «Пра душу» (De anima), «Пра прычыны і пра ўзнікненне ўсяго» (De causis et processu universitatis), «Метафізіка» (Metaphysica), «Сума тэалогіі» (Summa theologiae).

Раздзел III

«...знаёмыя ўсе пгвары...» — адсылка да верша Чарлза JiaMa (Charles Lamb, 1775—1834) «The Old Familiar Faces» (1798). Чарлз Лэм быў блізкім сябрам бацькі Мэры Шэлі Ўільяма Годвіна.

Раздзел IV

«Я быў нібы араб, якога пахавалі разам з памерлымі і які адшукаў шлях да жыцця, кіруючыся цьмяным святлом адной відавочна ненадзейнай свечкі...» — маецца на ўвазе Сіндбадмараход з «Тысячы і адной ночы», які падчас аднаго са сваіх плаванняў ажаніўся з дачкой заморскага караля. Неўзабаве ягоная жонка памерла, і, згодна з мяецовымі звычаямі, яго пахавалі жыўцом разам з ёй.

Раздзел V

«..Адступіць ён наўрад...» — паэтычны фрагмент узяты з «Балады пра Старога Марахода» Сэмюэла Тэйлара Колрыджа.

«Векфілдскі вікарый» (The Vicar of Wakefield, 1766) — сентыментальна-меладраматычны раман Олівера Голдсміта (Oliver Goldsmith, 1730-1774), адзін з самых папулярных і найболып чытаных раманаў XVIII ст.

Раздзел VI

«Арыёста ў тым жа ключы гаворыць пра прыгажосць Анджэлікі...» — маецца на ўвазе італьянскі паэт Лудавіка Арыёста (Ludovico Ariosto, 1474-1533) і гераіня ягонай паэмы «Неўтаймаваны Раланд» (Orlando furioso).

Раздзел VII

«Прыродныя палацы...» — цытата з «Паломніцтва ЧайльдГарольда» (Childe Harold’s Pilgrimage) Джорджа Гордана Байрана (George Gordon Byron, 1788—1824), песня III, верш 62: «... Альпы — нада мной, // Прыродныя палацы, што да хмар // Узнесліся заснежанай сцяной...» Гэты фрагмент быў напісаны ў 1816 годзе — тым самым, калі Мэры Шэлі пачала пісаць «Франкенштайна».

Раздзел X

«...Нязменлівы адзіны зменаў лёт» — тут прыводзяцца дзве апошнія страфы верша «Зменлівасць» (Mutability) мужа Мэры Шэлі, Персі Бішы Шэлі (Percy Bysshe Shelley, 1792-1822).

«...я мусіў быць тваім Адамам, але зрабіўся хутчэй тва ім зрынутым анёлам...» — адсылка да паэмы «Страчаны рай» (Paradise Lost) Джона Мілтана (John Milton, 1608 1674).

Раздзел XI

«...хаціна падалася мне такім цудоўным і раскошным пры тулкам, якім стаўся Пандэмоніум для пякельных дэманаў пасля іх пакутаў у вогненным возеры...» — адсылка да паэмы «Страчаны рай» Джона Мілтана.

Раздзел XII

«Гэта было як у байцы пра асла і хатняга сабачку...» — маецца на ўвазе байка «Асёл і сабачка» (L’Ane et le petit Chien) Жана дэ Лафантэна (Jean de la Fontaine, 1621-1695), y якой асёл вырашыў па прыкладзе хатняга сабачкі падлашчыцца да гаспадара, але ў адказ атрымаў толькі лаянку і пабоі.

Раздзел XIII

Канстанцін Франсуа Вальнэй, (Constantin Francois Volney, сапр. прозвішча Буажырэ, 1757-1820) — французскі асветнік, філосаф, навуковец-арыенталіст і палітычны дзеяч. Праца па філасофіі гісторыі «Руіны імперыі» (Les Ruines, ou meditations sur les revolutions des empires), y якой рэзка крытыкуюцца ўсе палітычныя і рэлігійныя ідэалогіі таго часу, з’явілася ў 1791 годзе. Першы ангельскі пераклад гэтай працы зрабіў блізкі сябар бацькі Мэры Шэлі, Джэймс Маршал (James Marshall).

«...спазнанне памнажала боль...» — адсылка да паэмы Дж. Г. Байрана «Манфрэд» (Manfred, 1817). Пар. таксама з

Бібліяй: «Бо пры многасці мудрасці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнанне, той памнажае і боль» (Экл 1:18, пер. В. Сёмухі).

Раздзел XV

«Прызначаны заўжды адзін зыход...» — цытата з верша «Зменлівасць» Персі Бішы Шэлі (гл. каментар да раздзела X).

Раздзел XVIII

«Яго ўзгадавала сама паэзія прыроды...» — адсылка да верша Лі Ханта (Leigh Hunt, 1784-1859) «Гісторыя Рыміні» (Story of Rimini, 1816) пра легендарнае каханне італьянскай дамы Франчэскі да Рыміні і малодшага брата яе мужа Паола Малатэсты, згаданае ў «Боскай камедыі» Дантэ. Лі Хант быў адным з найбліжэйшых сяброў Мэры і Персі Бішы Шэлі, а сам верш прысвечаны Дж. Г. Байрану.

«Для гэтага хапала і вачэй...» — тут цытуюцца 76-83 радкі з верша «Радкі, нашсаныя за некалькі міляў ад Тынтэрнскага абацтва» (Lines Composed a Few Miles above Tintern Abbey) Ўільяма Ўордсварта (William Wordsworth, 1770—1850).

Раздзел XIX

Сэр Люцыус Кэры, другі віконт Фолклэнд (Sir Lucius Cary, 2nd Viscount Falkland, 1610-1643) — ангельскі літаратар i палітык, які падтрымліваў Карла I. Загінуў у бітве пад Ньюберы падчас Ангельскай грамадзянскай вайны. Прататып аднаго з герояў рамана «Прыгоды Калеба Ўільямса» Ўільяма Годвіна, бацькі Мэры Шэлі. Сэру Люцыусу Кэры і сэру Генры Морысану прысвечаная адна з першых одаў у брытанскай літаратуры, напісаная Бэнам Джонсанам.

Джордж Горынг (George Goring, 1608-1657) — ангельскі арыстакрат, што змагаўся падчас Ангельскай грамадзянскай вайны на баку раялістаў.

Айзіс — так называецца частка Тэмзы ўверх ад шлюза Іфлі, якая цячэ міма Оксфарда.

Джон Хэмпдэн (John Hampden, 1595-1643) — ангельскі палітык, што актыўна аспрэчваў права караля Карла I на абсалютную ўладу напярэдадні Ангельскай грамадзянскай вайны. Быў адным з пяці чалавек, незаконны арышт якіх у Палаце аб-

шчынаў у 1842 годзе стаў нагодай для пачатку рэвалюцыі. Быў смяротна паранены ў бітве пад Чалгроў непадалёк ад Оксфарда і праз 6 дзён памёр.

Раздзел XXIV

Тартарыя — назва, якая з XIII да XIX ст. выкарыстоўвалася ў заходнееўрапейскай літаратуры і картаграфіі ў дачыненні да тэрыторыяў ад Каспія да Ціхага акіяна і да межаў Кітая і Індыі.

3M ECT

Гатычная традыцыя Хораса Ўолпала і Мэры Шэлі Ганна Бутырчык    3

Хорас Ўолпал

Замак Отранта 3 ангсльскай мовы псраклала Ганна Янкута      26

Мэры Шэлі

Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй 3 ангсльскай моеы псраклала Марына Дзсргачова............................. 151

Каментар.............................................. 360

Ўолпал, X., Шэлі М.

У63 Замак Отранта : аповесць / Хорас Ўолпал ; пер. з англ. Г. Янкуты ; Франкенпгтайн, ці Сучасны Праметэй : раман / Мэры Шэлі ; пер. з англ. М. Дзергачовай ; прадм. Г. Бутырчык. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 368 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScript um >>).

ISBN 978-985-7144-49-5.

Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — «Замак Отранта» Хораса Ўолпала (1717-1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» Мэры ІПэлі (1797-1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.

УДК 821.111-31

ББК 84(4Вел)-44

Літаратурна-мастацкае выданне

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»

Ўолпал Хорас

Замак Отранта

Шэлі Мэры

Франкеніптайн, ці Сучасны Праметэй

Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактары Антон Францішак Брыль, Ганна Янкута Камп’ютарны дызайн, вёрстка Ларысы Гарадзецкай Мастак Кацярына Дубовік Карэктар Кацярына Маціеўская

Падпісана да друку 08.07.2016. Фармат 84x108 '/^.

Папера афсетная. Рызаграфія.

Ум. друк. арк. 19,32. Ул.-выд. арк. 15,07. Наклад 250 асоб. Замова 275.

Выдавец ПУП «Кнігазбор».

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014.

Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.

Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682 83 86.

E-mail: bkniha@tut.by

Надрукавана з арыгіналамакета заказчыка ў ЗАТ «Аргбуд». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/182 ад 15.02.2016. Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск.  

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.