Замежны дэтэктыў  Агата Крысці, Жорж Сімянон, Нікалае Штэфанеску

Замежны дэтэктыў

Агата Крысці, Жорж Сімянон, Нікалае Штэфанеску
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 352с.
Мінск 1988
126.87 МБ

 

ЗАМЕЖНЫ ДЭТЭКТЫЎ

Агата Крысці

Жорж Сіменон Нікалае Штэфанеску

МІНСК, «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА», 1988

ББК 84.4-4

3-26

Укладанне і прадмова Максіма Лужаніна

3 англійскай, французскай, румынскай

Пераклалі

П. МАРЦІНОВІЧ, А. АСТАШОНАК, Л. КАЎРУС

В сборннке публнкуются повесть А. Крнстн «Зеркало покойннка», романы Ж. Снменона «Порт в тумане» н Н. Штефанеску «Долгое лето...»

4703000000—133

3-------------- 161—88

М 302(03)—88

ISBN 5-340-00167-9 (беларус.) © Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1988.

He будзем псаваць чытачу настрой доўгімі папярэджаннямі і растлумачэннямі. Перад вамі кніга, а ў ёй — падарожжа ў невядомае, вандроўка з нечаканасцямі, трагічнымі акалічнасцямі, вострымі сутычкамі, неадольнымі, здавалася б, перашкодамі.

Толькі прайшоўшы праз гэты лабірынт, можна выкіравацца на дарогу ісціны, а яна, як высвятляецца, прабягала зусім поруч з пуцявінамі вашых уласных здагадак і меркаванняў, што абавязкова ўзнікаюць пры чытанні, калі вы след у след ступаеце за героямі, не ведаючы яшчэ цвёрда, што гэта за яны і ў якой ступені прычыніліся да падзеі або здарэння.

Хто вінаваты, хто ўдзельнік або саўдзельнік, хто сведка, хто назіральнік,— невядома. Усе героі, паводле волі аўтара, могуць неаднойчы мяняцца ролямі і месцамі, выходзіць на пярэдні план і адступацца ў цень. I вы, уважлівы чытач, адкладаеце кніжку, міжволі ўцягваецеся ў дзеянне: спачуваеце адным, падазраеце другіх і ўскладаеце на сябе абавязкі найвышэйшага суддзі — над аўтарам і над усімі дзейнымі асобамі,— узважваеце, што вядома пра падзею, што магло быць, як, нарэшце, адбылося ўсё. Адным словам, трымаецеся, як самы сапраўдны дэтэктыў, расшукнік, сышчык.

Вось у такой добраахвотнай дзейнасці розуму па дашукванні прычын здарэння, высноўванні здагадак, дазнаванні акалічнасцей і бачыцца безумоўная каштоўнасць твораў, ахрышчаных англійскім словам — дэтэктыў.

Відаць, з гэтай самай прычыны дэтэктыўнай літаратурай не толькі не грэбуюць, а ставяцца з належнай павагай многа хто: ад падлеткаў да сівагаловых акадэмікаў, дапытлівых даследчыкаў, руплівых падарожнікаў, неўтаймоўных вынаходцаў.

Адзін з польскіх літаратараў не без з’едлівасці заўважыў, што пры перакладанні на мову кінематографа з мастацкімі творамі абыходзяцца падобна да таго, як вар’ят есць рыбу: грызе касцяк,

а мяккае выкідае ў памыйніцу. Прыкладна так бяздумна гартаюць творы дэтэктыўнага жанру, не чытаючы, а глытаючы («а што ж будзе далей?»)', аддаючы ўсю ўвагу таму, як раскручваюцца тугія віткі спружыны сюжэта, і так атрымліваюць асалоду ад ласавання сухім рыбіным касцяком.

He будзем начыста адмаўляць карысць такога чытання. Хоць гэта не набытак, а хутчэй — страта, усё ж у істоце адбываецца пэўная вентыляцыя, парушаецца абвыклы стан ураўнаважанасці і часам застойнасці. Аднак не варта прагортваць старонкі любавання заходам сонца, скажам, або мінаць размовы, здавалася б, на далёкія ад падзеі тэмы, пакідаючы без увагі, як выглядаў пры гэтым той ці іншы герой, можа, здрыгануўся ці збялеў або страціў мову.

Акурат такія падрабязнасці — далёка не дробязі і ў тым самым разгортванні сюжэта і, галоўнае як матэрыял для складання ўласных версій ды меркаванняў і, такім чынам, для працы розуму.

He збіраемся вінаваціць у легкаважным абыходжанні з дэтэктывамі выключна чытача, вымагаць ад яго: чытай актыўна! He ўсе кнігі і публікацыі нясуць у сабе магчымасці для гэтага. Часам выдаўцы і рэдактары задавольваюцца не вельмі хітрымі схемамі: злачынства — ахвяра — недалужны ці ўдачлівы прадстаўнік росшуку. Усе выбіваюцца з сіл, ходзячы па манлівых слядах злачынцы, тым часам удумлівая бабулька або цікаўны падлетак без асаблівых намаганняў выходзяць на вінаватага.

Такое, з дазволу сказаць, дэтэктыўнае варыва і печыва не спрыяе абуджэнню ў чытача творчага неспакою, не падахвочвае думаць самастойна. Калі ў вас пры адольванні больш-менш тоўстага тома ні разу не ўзнікне жадання адкласці кнігу ўбок і пачаць самастойна разгадваць пастаўленую загадку,— можаце не сумнявацца: перад вамі не дэтэктыў, а толькі нешта вонкава падобнае да яго.

Можна запярэчыць: а што рабіць, калі кніга не адпускае ад сябе, не дазваляе адкладаць сябе ўбок, а змушае няспынна рушыць наперад па пракладзеным аўтарам рэчышчы? Адкажам: вам пашанцавала, вам трапіўся выдатны твор выдатнага ўмельца. I дададзім: чым больш цікавы і бездакорны твор, тым больш магчымасцей тоіць ён у сабе, каб паставіць чытача на шлях самастойнага думання.

Мне пашанцавала ў маленстве: на самым пачатку сябравання з кнігай трапілі ў рукі Артур Конан Дойль і Аляксандр Дзюма.

Таму шматлікія прынады ў выглядзе капеечных кніжачак з працягам, дзе апісваліся незвычайныя прыгоды расшукніка Ніка 4

Картэра і рускага разбойніка Антона Крэчата, не ўзрушалі — не тая работа!

Тут, відаць, не месца займацца паходжаннем, прыродай і развіццём дэтэктыўнага жанру. Тым больш што адны крытычныя галасы схільны адносіць да гэтай катэгорыі творы пра злачынныя справы — забойствы, крадзяжы, заблытаныя махлярствы, другія — не супраць далучыць у гэты гурт творы пра сакрэтных агентаў, разведчыкаў, вострасюжэтную і часткова дакументальную прозу.

Але ў кожнай справе ёсць свой пачатак. У дэтэктыўнай літаратуры на чале роду яе ставяць славутага паэта Эдгара По з яго аповесцю «Залаты жук» і дэтэктыўнымі апавяданнямі. Вышэй мы згадвалі пра Конана Дойля, ён стварыў вобраз дэтэктыва настолькі рознабаковы і цікавы, што многія з чытачоў вымаўляюць яго імя Шэрлак Холмс, як бы атаясамліваючы з аўтарам. Той жа лёс падзяляе і Герберт Чэстартон, пад яго пяром ажыў дэтэктыў у духоўным убранні, патэр Браўн, і ў чытацкім уяўленні як бы зліўся з аўтарам.

Прыгодніцкая лінія значна ў шмат якіх раманах Чэстартана («Пералётная карчма» і інш.).

У савецкай літаратуры, як кажуць, дэтэктыўнай ластаўкай з’явіўся раман «Мес-Менд» М. Шагінян. Нельга не ўспамянуць добрым словам і пазнейшыя творы Л. Авалава, Л. Шэйніна, П. Ніліна.

Беларускаму дэтэктыву належыць разгарнуцца як след, працягнуць і пашырыць практыку У. Караткевіча, які за свой кароткі век паспеў пакінуць нам «Чорны замак Альшанскі» і «Дзікае паляванне караля Стаха».

Гэта кніга -— першая спроба даць нашаму чытачу замежны дэтэктыў на роднай мове. Адзначым, што пераклады зроблены з арыгінала, такія магчымасці і кадры зараз у рэспубліцы ёсць. Аўтары змешчаных тут раманаў настолькі вядомыя, што і рэкамендацый не патрабуюць. Жорж Сіменон, ці, як жартліва ён назваў сябе ў адным з інтэрв’ю, Георгій Сямёнаў, прадстаўлены раманам «Порт у тумане».

Створаны пісьменнікам тып расшукніка камісара Мегрэ замацаваны ў людской памяці і праз кінематограф.

Аповесць «Нябожчыкава люстэрка» Агаты Крысці — навіна, у Савецкім Саюзе выдаецца ўпершыню.

Пісьменніца, як і яе герой Пуаро, мае добрую вядомасць на радзіме і ў нас.

Будзем спадзявацца, што трэці твор кнігі «Доўгае лета» румынскага пісьменніка Н. Штэфанеску не ашукае чытацкіх спадзяванняў.

Папярэджваць аб чым-небудзь і падступацца да аналізу, пераказваць змест, каб тым самым, па ўзору многіх прадмовапісцаў, выявіць асноўнае накіраванне аўтараў,— ці варта? Нашы чытачы зробяць гэта самі, яны даўно даспелі да самастойных поглядаў на з’явы літаратуры і мастацтва.

Тым больш што кніга свежая, карціць пачаць чытаць яе хутчэй, стаць міжвольным і свядомым саўдзельнікам барацьбы добрага са злом.

МАКСІМ ЛУЖАНІН

Агата Крысці

НЯБОЖЧЫКвВв ЛЮСТЭРКЯ

1

Кватэра была сучасная. Мэбля ў пакоі таксама была сучасная. Вялікія квадратныя крэслы з вострымі кантамі. Сучасны пісьмовы стол, пастаўлены квадратам насупраць акна. А за сталом сядзеў маленькі пажылы чалавек. Яго

галава была, па сутнасці, адзіная не квадратная рэч у пакоі. Формай яна нагадвала яйцо. Містэр Эркюль Пуаро чытаў ліст:

Станцыя: Уімпам Тэлеграма: Гэмбара Св. Яна

Містэру Эркюлю Пуаро

Гэмбара Клоўз

Гэмбара Св. Марыі

Уэстшыр

Верасень, 24, 1936

Дарагі сэр,

узнікла справа, якая патрабуе вялікай далікатнасці і такту. Я чуў добрыя водгукі пра вас і вырашыў даверыць гэтую справу вам. Я маю падставы лічыць, што з’яўляюся ахвярай падману, але па сямейных прычынах не хачу звяртацца ў паліцыю. Я сам раблю пэўныя захады, звязаныя з гэтай справай, але вы павінны быць гатовыя прыехаць сюды адразу ж, як атрымаеце тэлеграму. Буду вам удзячны, калі вы не адкажаце на гэты ліст.

Шчыра ваш                                    Гервазы Шэвені-Гарэ.

Бровы містэра Эркюля Пуаро павольна ўзнімаліся ўгору, пакуль амаль не зніклі ў валасах.

«I хто, уласна кажучы,— спытаўся ён у сябе,— гэты Гервазы Шэвені-Гарэ?»

Пуаро падышоў да кніжнай шафы і ўзяў вялікую тоўстую кнігу.

Перакладзена з выдання: Agatha Christie, «Dead Man’s Mirror», y кнізе: «Murder in the Mews», Pan Books, London and Sydney, 1976.

Ён знайшоў тое, што хацеў, даволі хутка.

Шэвені-Гарэ, сэр Гервазы Фрэнсіс Ксаверы, 10-ты баранет, роду нададзен тытул у 1694; раней капітан 17-га уланскага; нар. 18 мая 1878; стар. сын сэра Гая ШэвеніГарэ, 9-га баранета, памёр у 1911, і лэдзі Клаўдзіі Брэзэтан, 2-й дачкі 8-га графа Волінфорда. Ажаніўся 1912, Ванда Элізабет, стар. дачка палкоўніка Фрэдэрыка Абасната, гл. спіс асоб, якія скончылі Ітан. Удзельнік сусветнай вайны 1914—1918. Захапленні: падарожжы, паляванне на буйную дзічыну. Адрас: Гэмбара Св. Марыі, Уэстшыр і плошча Лаўндыс, 218, Паўночны Захад I. Клубы: кавалерыйскі, падарожнікаў.

Пуаро не дужа задаволена паківаў галавой. Хвіліну ці дзве ён быў паглыблены ў свае думкі, потым падышоў да стала, выцягнуў шуфляду і дастаў стосік візітных картак.

Яго твар пасвятлеў.

— A la bonne heure!1 Якраз тое, што мне трэба! Ён абавязкова будзе там!

* * *

Герцагіня сустрэла яго з празмерным захапленнем. — Дык вы ўсё-такі змаглі прыйсці да нас, містэр Пуаро! О, як цудоўна!

— Мне гэта прыемна, мадам,— прамармытаў Пуаро, кланяючыся.

Ён спрытна абмінуў некалькі важных і бліскучых асоб — вядомага дыпламата, такую ж вядомую актрысу і надзвычай вядомага лорда — аматара вясёлага жыцця — і знайшоў нарэшце персону, якую ён і прыйшоў шукаць: містэра Сэтазвэйта, аднаго з тых гасцей, пра каго, пералічваючы прысутных, нязменна пішуць: «і іншыя».

Містэр Сэтазвэйт прыязна гаманіў:

— Дарагая герцагіня... Я заўсёды захапляюся яе гасціннасцю... Такая асоба, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе. Я часта бачыў яе на Корсіцы некалькі гадоў назад...

У размове містэр Сэтазвэйт надзвычай часта ўпамінаў сваіх тытулаваных знаёмых. Мажліва, што ён мог часам знаходзіць прыемнасць і ў кампаніі з містэрам Джоўнсам, Браўнам ці Робінсанам, але калі і так, то ён не згадваў пра гэта. I ўсё ж апісаць містэра Сэтазвэйта як пустога сноба, і толькі, было б несправядліва. Ён быў праніклівы назіраль-

1 Ну, з богам! (фр.) (Тут і далей заўвагі перакладчыка.)

нік чалавечай натуры, і калі праўда, што глядач ведае пра гульню найболып, дык містэр Сэтазвэйт ведаў нямала.

— Ах, дарагі сябар, я вас не бачыў цэлую вечнасць. Я заўсёды адчуваю сябе шчаслівым, што мне пашанцавала быць побач з вамі, калі вы займаліся справай Варонінага Гнязда. Пасля таго мне здаецца, што я ў курсе, як кажуць. Дарэчы, я бачыў лэдзі Мэры толькі на тым тыдні. Чароўнае стварэнне — папуры і лаванда!

Паслухаўшы трохі пра свежыя скандалы — нясціплыя прыгоды дачкі графа і абуральныя паводзіны віконта, Пуаро здолеў уставіць у гаворку імя Гервазы Шэвені-Гарэ.

Містэр Сэтазвэйт адгукнуўся адразу ж:

— А, гэта характар, нічога не скажаш! Апошні баранет — такая ў яго мянушка.

— Пардон, я не зусім разумею.

Містэр Сэтазвэйт памяркоўна растлумачыў чужому чалавеку:

— Гэта жарт, разумееце — жарт. На самай справе ён не апошні баранет у Англіі, але ён такі і ўвасабляе канец эры. Адважны Неразважны Баранет, звар’яцелы баранет сарвігалава, вельмі папулярны ў раманах мінулага стагоддзя, чалавек, які ідзе ў самы неверагодны заклад і выйграе яго.

Сэтазвэйт пачаў больш падрабязна тлумачыць, што ён мае на ўвазе.У маладыя гады Гервазы Шэвені-Гарэ плаваў вакол свету на парусніку. Удзельнічаў у экспедыцыі на полюс. Выклікаў рызыканта-пэра на дуэль. Пабіўшыся аб заклад, ён заехаў на сваёй любімай кабыле па лесвіцы ў дом герцага. Аднойчы выскачыў з ложы на сцэну і вынес з тэатра славутую актрысу на сярэдзіне яе ролі. Анекдотаў пра яго было не злічыць.

— Гэта старадаўняя сям’я,— гаварыў далей містэр Сэтазвэйт,— Сэр Гай дэ Шэвені ўдзельнічаў у першым крыжацкім паходзе. Цяпер, на жаль, род, здаецца, згасае. Стары Гервазы — апошні Шэвені-Гарэ.

— Ён збяднеў?

— Ніколькі. Гервазы казачна багаты. Валодае каштоўнай нерухомай маёмасцю — радовішчамі вугалю, і ў дадатак ён, калі быў яшчэ малады, заснаваў шахту ў Перу ці недзе ў іншым месцы ў Паўднёвай Амерыцы, і яна прынесла яму багацце. Незвычайны чалавек. За што ні возьмецца, заўсёды ўдачліва.

— Зараз ён пажылы чалавек, вядома?

— Так, бедны стары Гервазы.— Містэр Сэтазвэйт уздыхнуў, паківаў галавой.— Большасць людзей сказала б,

што ён вар’ят. Гэта праўда, але часткова. Ён вар’ят не ў тым сэнсе, што ў яго няма памяці або што ў яго галюцынацыі, а ў тым сэнсе, што ён анармальны. Ён заўсёды быў чалавекам вялікай арыгінальнасці.

— I з гадамі арыгінальнасць становіцца эксцэнтрычнасцю? — зрабіў здагадку Пуаро.

— Менавіта. Гэта якраз тое, што здарылася з бедным старым Гервазы.

— У яго, мажліва, раздутае ўяўленне пра сваю асобу?

— Абсалютна. Я думаю, у галаве Гервазы свет заўсёды быў падзелены на дзве часткі: на адной яны, ШэвеніГарэ, на другой — усе астатнія людзі.

— Гіпербалізаванае пачуццё сваёй радавітасці!

— Але. Усе Шэвені-Гарэ фанабэрыстыя, як д’яблы,— законы дыктуюць яны! У Гервазы, апошняга з іх, гэтага аж занадта. Сапраўды, калі яго слухаеш, можна падумаць, што ён, э-э, усявышні!

Пуаро павольна і задуменна паківаў галавою.

— Так, я падумаў пра гэта. Я атрымаў, разумееце, ад яго ліст. Гэта незвычайны ліст, які не просіць, а кліча!

— Каралеўскі загад,— сказаў містэр Сэтазвэйт, злёгку хіхікнуўшы.

— Менавіта. Гэтаму сэру Гервазы не прыйшло ў галаву, што я, Эркюль Пуаро, салідны чалавек, у якога так многа спраў! Што надзвычай малаверагодна, каб я адкінуў усё ўбок і прыбег, як паслухмяны сабака, як нікчэмны паслугач, які рады атрымаць хоць якое даручэнне!

Містэр Сэтазвэйт прыкусіў губу, каб схаваць усмешку. Ён мог падумаць, што калі гаварыць пра эгаізм, дык тут не было вялікай розніцы паміж Эркюлем Пуаро і Гервазы Шэвені-Гарэ.

Ён прамармытаў:

— Вядома; а калі справа, якой датычылася гэтая позва, была пільная?..

— He была! — Рукі Пуаро ўзняліся ў паветра, зрабіўшы выразны жэст.— Я павінен быў быць у яго пад рукою, вось і ўсё, на выпадак, калі яму спатрэбіцца выклікаць мяне! Enfin, je vous demende!1

Рукі зноў красамоўна ўзняліся ўгору, лепш за словы перадачы гнеў містэра Эркюля Пуаро.

— Я зразумеў так,— сказаў містэр Сэтазвэйт,— што вы адмовіліся?

1 Нарэшце, прашу вас! (фр.)

— Я яшчэ не меў магчымасці,— павольна сказаў Пуаро.

— Але вы адмовіцеся?

Новы выраз мільгануў на твары маленькага чалавека. Яго брыво разгублена тарганулася. Ён адказаў:

— Як бы гэта сказаць? Адмовіцца — так, гэта была мая першая рэакцыя. Але я не ведаю... Часам ёсць нейкае прадчуванне. Ці не пахне тут рыбай...

Містэр Сэтазвэйт успрыняў гэтыя апошнія словы сур’ёзна.

— Вось як? — сказаў ён.— Цікава...

— Мне здаецца,— гаварыў далей Эркюль Пуаро,— што чалавек, якога вы намалявалі, можа быць вельмі крыўдлівы...

— Крыўдлівы? — здзівіўся містэр Сэтазвэйт. Гэтае слова было не з тых, якія ў яго звычайна асацыіраваліся з Гервазы Шэвені-Гарэ. Але ён быў праніклівы і кемлівы чалавек. Ён разважліва сказаў:

— Здаецца, я разумею, што вы маеце на ўвазе.

— Гэта чалавек у латах, так, у латах — у сапраўдных латах! Латы крыжакоў — нішто ў параўнанні з імі, з латамі фанабэрыі, гонару, страшэннай самаўпэўненасці. Гэтыя латы ў пэўным сэнсе абарона: стрэлы, штодзённыя стрэлы жыцця, адлятаюць ад іх. Але тут ёсць і небяспека: чалавек у латах часам можа нават і не ведаць, што яго атакуюць. Ён бачыць запаволена, запаволена чуе, яшчэ павольней адчувае.

— Пуаро памаўчаў, потым спытаўся ўжо іначай:

— Якая сям’я гэтага сэра Гервазы?

— Ванда — яго жонка. Яна з Абаснатаў, была вельмі прыгожая дзяўчына. Яна і цяпер прыгожая жанчына. Страшэнна незразумелая, аднак. Адданая Гервазы. У яе, я ведаю, прыхільнасць да акультных навук. Носіць амулеты і скарабеяў і заяўляе, што яна — пераўвасабленне егіпецкай царыцы... Далей, Рут — прыёмная дачка. У іх няма сваіх дзяцей. Вельмі прывабная дзяўчына ў сучасным стылі. Вось і ўся сям’я. Апрача, вядома, Х’юга Трэнта. Гэта пляменнік Гервазы. Памела Шэвені-Гарэ выйшла замуж за Рэгі Трэнта, і Х’юга быў іх адзінае дзіця. Ён сірата. Х’юга не можа атрымаць у спадчыну тытул, вядома, але я думаю, што яму пяройдзе ўрэшце большасць грошай Гервазы. Прыгожы хлопец; служыць у коннай гвардыі.

Пуаро задумліва паківаў галавой. Потым спытаўся: — Сэра Гервазы засмучае, напэўна, што ў яго няма сына, каб той прыняў яго імя?

— Думаю, вельмі моцна засмучае.

— Імя роду — ён апантаны гэтым?

— Але.

Містэр Сэтазвэйт хвіліну-дзве маўчаў, дужа заінтрыгаваны. Нарэшце ён адважыўся:

— Вы бачыце важную прычыну, каб паехаць у Гэмбара Клоўз?

Пуаро адмоўна паволі паківаў галавой.

— He,— сказаў ён.— 3 таго, што мне вядома, не вынікае ніякай прычыны наогул. Але, тым не менш, я мяркую, што паеду.

2

Эркюль Пуаро сядзеў у куце вагона першага класа. Цягнік хутка ішоў па англійскай сельскай мясцовасці.

Задумліва дастаў ён з кішэні акуратна складзеную тэлеграму, разгарнуў яе і прачытаў зноў:

Выязджайце ў чатыры трыццаць з Пэнкраса загадайце кандуктару спыніць экспрэс у Уімпэлі. Шэвені-Гарэ.

Ён згарнуў тэлеграму і паклаў яе назад у кішэню.

Кандуктар быў надзвычай паслужлівы. Джэнтльмен едзе ў Гембара Клоўз? О, так, для гасцей сэра Гервазы ШевеніГарэ цягнік заўсёды спыняецца каля Уімпэлі. «Асаблівая прывілея, сэр, я думаю».

Пасля гэтага кандуктар двойчы заходзіў у вагон, першы раз — запэўніць падарожніка, што ўсё будзе зроблена, каб спыніць для яго цягнік, другі — каб аб’явіць, што цягнік позніцца на дзесяць хвілін.

Цягнік павінен быў прыбыць у 7.50, але было дакладна дзве хвіліны дзевятай, калі Эркюль Пуаро сышоў на платформу маленькай станцыі і ўсунуў у руку клапатліваму кандуктару чаканыя паўкроны.

Свіснуў паравоз, і паўночны экспрэс рушыў далей.

Да Пуаро падышоў высокі шафёр у цёмна-зялёнай уніформе.

— Містэр Пуаро? У Гэмбара Клоўз?

Ён падняў акуратненькі сакваяж дэтэктыва і павёў Пуаро са станцыі да вялікага ролс-ройса. Шафёр патрымаў дзверцы, пакуль Пуаро залез у машыну, потым накрыў яму калені шыкоўным пледам з футра, і яны паехалі.

Праехаўшы хвілін дзесяць па прасёлках, па палявых

дарожках, аўтамабіль павярнуў да шырокай брамы з двума вялізнымі каменнымі грыфонамі па баках.

Праз парк яны праехалі да дома. Дзверы дома былі адчыненыя, імпазантных прапорцый дварэцкі паказаўся на лесвіцы параднага ўвахода.

— Містэр Пуаро? Сюды, сэр.

Дварэцкі павёў яго па зале і, прайшоўшы да сярэдзіны, адчыніў насцеж дзверы справа.

— Містэр Эркюль Пуаро,— абвясціў ён.

У пакоі было некалькі чалавек у вячэрніх касцюмах, і Пуаро сваім пільным зрокам адразу ўбачыў, што яго не чакалі. Вочы ўсіх прысутных застылі з непадробным здзіў леннем.

Потым высокая сіваватая жанчына няўпэўнена па'дышла да яго.

Пуаро схіліўся над яе рукой.

— Прашу прабачэння, мадам,— сказаў ён.— Баюся, што мой цягнік спазніўся.

— Нічога, нічога,— разгублена сказала лэдзі ШэвеніГарэ. Яе вочы ўсё яшчэ пазіралі на яго няўцямна.— Нічога, нічога, містэр... э-э... я трохі недачула...

— Эркюль Пуаро.

Ён вымавіў сваё імя гучна і выразна.

Недзе за сабой Пуаро пачуў раптоўны рэзкі ўздых.

I тут жа ён усвядоміў, што, бясспрэчна, гаспадара ў гэтым пакоі няма. Ён ветліва сказаў:

— Вы ведалі, што я прыязджаю, мадам?

— О, ведала...— Словы яе прагучалі непераканаўча.— Я думаю... Я маю на ўвазе... Я мяркую... Але я гэткая непрактычная, містэр Пуаро. Я ўсё забываю...— У яе голасе чулася меланхалічная задаволенасць гэтым фактам.— Мне шмат пра што гавораць. Мне здаецца, я запамінаю ўсё, але яно толькі праходзіць праз мой розум і знікае! Як быццам ніколі і не было!

I з прывычным выразам, які гаварыў, што яна нібыта даўно спазнілася выканаць пэўны абавязак, гаспадыня паглядзела вакол і ціха сказала:

— Я думаю, вы ведаеце кожнага.

Але гэта было зусім не так, і фраза была звычайнай банальнай формулай, якою лэдзі Шэвені-Гарэ пазбывалася клопатаў знаёміць гасцей і напружання, з якім ёй даводзілася б прыгадваць іх імёны,

3 вялікім намаганнем яна авалодала сабой у гэтай цяж-

кай сітуацыі і дадала:

— Мая дачка — Рут.

Дзяўчына, якая стаяла перад ім, была таксама высокая і цёмная, але зусім іншага тыпу. Замест дробных, невыразных рысаў лэдзі Шэвені-Гарэ ў яе быў вытачаны, трохі арліны нос і выразная, вострая лінія падбародка. Чорныя валасы спадалі назад і ўтваралі хвалю маленькіх тугіх кудзеркаў. Яе чысцюткі твар ажно ззяў, трохі за кошт касметыкі. Яна была, так падумаў Эркюль Пуаро, адна з найпрыгажэйшых дзяўчат, якіх ён бачыў.

Ён зразумеў і тое, што яна не толькі прыгожая, але і разумная і што ёй не бракуе таксама характару і гонару. Словы яна вымаўляла трохі расцягнута, і яму здалося гэта наўмысным.

— Як прыемна,— сказала яна,— мець госцем містэра Эркюля Пуаро! Дзядуля зрабіў нам невялікі сюрпрыз, я мяркую.

— Дык вы не ведалі, што я маюся прыехаць? — хутка спытаўся ён.

— Я нічога не ведала пра гэта. I змагу ўзяць свой альбом для аўтографаў толькі пасля абеду.

3 залы пачуліся гукі гонга, дварэцкі адчыніў дзверы і абвясціў:

— Абед пададзены.

I амаль перад тым, як было вымаўлена слова «пададзены», здарылася нешта вельмі дзіўнае. Архірэйская фігура слугі стала, на адзін толькі момант, надзвычай здзіўленай чалавечай істотай...

Метамарфоза была такая імгненная і маска добра натрэніраванага слугі зноў з’явілася на твары так хутка, што чалавек, які не ўмее назіраць, не заўважыў бы ніякай змены. Але Пуаро якраз назіраў. Ён здзівіўся.

Дварэцкі ў дзвярах вагаўся. Хоць на твары яго не было ніякага выразу, у постаці адчувалася напружанне.

Лэдзі Шэвені-Гарэ сказала няўпэўнена:

— 0, божа, гэта проста незвычайна. Сапраўды, я... Проста не ведаеш, што рабіць.

Рут звярнулася да Пуаро:

— Гэтае дзіўнае замяшанне, містэр Пуаро, выклікана тым, што мой бацька ўпершыню, прынамсі, за апошнія дваццаць гадоў, позніцца на абед.

— Гэта вельмі нязвычна!..— усклікнула лэдзі ШэвеніГарэ.— Гервазы ніколі...

Да яе падышоў пажылы стройны чалавек з вайсковай выпраўкай. Ён шчыра засмяяўся.

— Добры стары Гервазы! Нарэшце спазніўся! Даю слова, мы яму папомнім гэта. Відаць, яму не даваўся ў рукі гузік, калі ён прышпільваў каўнер да кашулі, як вы думаеце? Альбо, можа, у Гервазы імунітэт супраць нашых малепькіх слабасцей?

Лэдзі Шэвені-Гарэ сказала ціхім азадачаным голасам:

— Але Гервазы ніколі не спазняецца.

Яно амаль было камічнае, замяшанне, выкліканае гэтай простай contretemps1.1, аднак, Эркюлю Пуаро не было смешна... За гэтым замяшаннем ён адчуў напружанасць — магчыма, нават страх. I яшчэ — здалося дзіўным, што Гервазы Шэвені-Гарэ не з’явіўся сустрэць госця, якога выклікаў з такой таямнічасцю.

Тым часам было відавочна: узнікла беспрэцэдэнтная сітуацыя, калі ніхто не ведае, што рабіць.

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўрэшце ўзяла ініцыятыву ў свае рукі, калі гэта магло называцца ініцыятывай, бо вельмі ж няўпэўнена яна сказала:

— Снэл, ці твой гаспадар?..

Яна не скончыла фразу, толькі з чаканнем паглядзела на дварэцкага.

Снэл прывык да метадаў здабывання інфармацыі, якімі карысталася яго пані, бо хутка адказаў на своеасаблівае пытанне:

— Сэр Гервазы сышоў уніз у пяць хвілін восьмай, мілэдзі, і адразу пайшоў у свой кабінет.

— Вось як...— Яна на нейкі час так і застыла з разяўленым ротам, вочы, здавалася, глядзелі некуды далёка.— Ці не думаеш ты, што ён не чуў гонг?

— Я думаю, ён абавязкова чуў, мая лэдзі, гонг жа якраз за дзвярыма кабінета. Я, безумоўна, не ведаў, што сэр Гервазы ўсё яшчэ ў кабінеце, інакш я далажыў бы яму, што абед гатовы. Можа, цяпер зрабіць гэта, мілэдзі?

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўхапілася за гэтую прапанову з відавочнай палёгкай.

— О, дзякую, Снэл. Але, зрабі гэта, калі ласка. Абавязкова.

Калі дварэцкі пакінуў пакой, яна сказала:

— Снэл — проста скарб. Я цалкам давяраюся яму. Сама не ведаю, што б я рабіла без Снэла.

Нехта штосьці спагадна прамармытаў, згаджаючыся з ёю, але ніхто нічога не сказаў. Эркюлю Пуаро, а ён назіраў

Тут: затрымка (фр.).

за людзьмі ў пакоі, раптам вельмі выразна падумалася, што яны, усе да аднаго, у напружанні. Яго вочы хутка бегалі па іх, «класіфіцыруючы» ўсіх у агульных рысах. Два пажылыя мужчыны, адзін вайсковага выгляду, той, які толькі што гаварыў, і хударлявы, тонкі, сівы мужчына са шчыльна сціснутымі вуснамі. Двое, далей, маладжавыя мужчыны, вельмі розныя па тыпу. Адзін, з вусамі і выразам стрыманай ганарыстасці, напэўна, пляменнік сэра Гервазы, коннагвардзеец. Другога,'з прылізанымі, зачасанымі назад валасамі і даволі банальнай прыгажосцю, ён залічыў да бясспрэчна ніжэйшага сацыяльнага класа. Была тут і маленькая жанчына сярэдніх гадоў з пенснэ і з разумнымі вачыма, і яшчэ была дзяўчына з агніста-рыжымі валасамі.

У дзвярах з’явіўся Снэл. Яго манеры былі дасканалыя, але праз абалонку безаблічнага дварэцкага праступалі знакі чалавечай устурбаванасці.

— Даруйце, мілэдзі, дзверы ў кабінет замкнутыя.

— Замкнутыя?

Гэта быў мужчынскі голас — малады, імклівы, з ноткамі ўзбуджанасці, голас прыгожага маладога чалавека з прылізанымі валасамі. Ён спытаўся, ірвучыся наперад:

— Можна, я пайду і пагляджу?..

Але Эркюль Пуаро дужа спакойна ўзяў камандаванне на сябе. Ён зрабіў гэта так натуральна, што ніхто не палічыў дзіўным, што гэты чужы чалавек, які вось толькі прыехаў, бярэ справу. ў свае рукі.

— Хадземце,— сказаў ён,— у кабінет.

I далей, ужо Снэлу:

— Вядзі нас, калі ласка.

Снэл паслухаўся. Пуаро, як цень, ішоў за ім, і, як статак авечак, ішлі следам і ўсе астатнія.

Снэл вёў іх праз вялікую залу, паўз вялізны выгін лесвіцы, паўз велізарны высокі стаячы гадзіннік і паўз нішу, у якой стаяў гонг, па вузкім калідоры, у канцы якога былі дзверы.

Тут Пуаро апярэдзіў Снэла і асцярожна крануў ручку. Яна павярнулася, але дзверы не адчыніліся. Пуаро лёгенька пастукаў костачкамі пальцаў па філёнзе дзвярэй. Ён стукаў мацней і мацней. Потым раптам стаў на калені і прынік вокам да замочнай шчыліны.

Неўзабаве павольна ўстаў і паглядзеў на ўсіх вакол сябе. Яго твар быў суровы.

— Джэнтльмены! — сказаў ён.— Гэтыя дзверы трэба зараз жа выламаць!

Па яго загадзе двое маладых людзей, абодва высокія і дужыя, налеглі на дзверы. Гэта была нялёгкая справа. Дзверы ў Гэмбара Клоўз рабілі дыхтоўныя.

Нарэшце, аднак, замок паддаўся, і дзверы з шумам хістануліся ўнутр пакоя. Дрэва раскалолася і затрашчала.

Нейкі момант усе стаялі ціха, стоўпіўшыся на парозе. Усё святло ў пакоі было ўключана. Уздоўж сцяны злева стаяў вялікі пісьмовы стол, салідны выраб з каштоўнага дрэва. У крэсле, не за сталом, а збоку, сутуліўся вялікі чалавек, яго спіна была якраз насупраць іх. Галава і верх цела навіслі над правым білам крэсла, а правая рука бязвольна звісала. Тут жа ўнізе на дыване пабліскваў маленькі пісталет...

He было ніякай патрэбы рабіць здагадкі. Усё было зразумела. Сэр Гервазы Шэвені-Гарэ застрэліўся.

3

Хвіліну-дзве натоўп у дзвярах стаяў нерухома, у здранцвенні, пазіраючы на жудасную сцэну. Потым Пуаро ступіў наперад.

У гэты ж момант Х’юга Трэнт гучна сказаў:

— Божа мой, стары застрэліўся!

I тут жа за гэтымі словамі пачуўся працяглы страшны стогн лэдзі Шэвені-Гарэ.

— О, Гервазы... Гервазы!

Цераз плячо Пуаро рэзка сказаў:

— Выведзіце адсюль лэдзі Шэвені-Гарэ! Яна тут нічым не дапаможа.

Пажылы мужчына з вайсковай выпраўкай выканаў загад. Ён сказаў:

— Хадзем, Ванда. Хадзем, мая дарагая. Ты не можаш зрабіць нічога. Гэта ўжо адбылося. Хадзем і ты, Рут, глядзі сваю маці.

Але Рут Шэвені-Гарэ праціснулася ў пакой і стала каля Пуаро, калі той схіліўся над жахліва абмяклым целам у крэсле — целам чалавека магутнага, як Геракл, з барадой вікінга.

Яна спыталася нізкім напружаным голасам, але надзвычай стрымана і прыглушана:

— Вы цвёрда ўпэўнены, што ён — мёртвы?

Пуаро ўзняў вочы.

На твары дзяўчыны быў адбітак нейкіх эмоцый — сурова-стрыманых, затоеных, якія ён не зусім разумеў. Гэта

было не гора — гэта было больш падобна на ўзбуджанасць і страх.

Маленькая жанчына ў пенснэ мармытала:

— Твая маці, мая мілая... Ці не думаеш ты?..

Істэрычным голасам дзяўчына крыкнула:

— Дык гэта быў не аўтамабіль і не корак ад шампанскага! Мы чулі стрэл...

Пуаро павярнуўся і паглядзеў на ўсіх. Ён сказаў:

— Нехта павінен звязацца з паліцыяй...

Рут Шэвені-Гарэ шалёна крыкнула:

— He!

Пажылы мужчына з тварам юрыста сказаў:

— Баюся, гэта непазбежна. Ты паклапоцішся пра гэта, Бароўз? Х’юга...

— Вы містэр Х’юга Трэнт? — звярнуўся Пуаро да высокага маладога чалавека з вусамі.— Было б добра, я думаю, калі б усе, апрача вас і мяне, пакінулі гэты пакой.

Зноў яго паўнамоцтвы не былі пастаўлены пад сумненне. Юрыст пагнаў «статак» з пакоя. Пуаро і Х’юга Трэнт засталіся адны.

Х’юга сказаў, утаропіўшыся ў Пуаро:

— Паслухайце, хто вы? Я хачу сказаць, я не маю нават уяўлення... Што вы тут робіце?

Пуаро дастаў з кішэні футарал для візітных картак і выбраў сваю картку.

Х’юга Трэнт сказаў, узіраючыся ў яе:

— Прыватны дэтэктыў, га? Вядома, я чуў пра вас... Але я па-ранейшаму не разумею, што вы робіце т у т?

— Вы не ведалі, што ваш дзядзька... Ён быў вам дзядзька, праўда?

Х’юга зіркнуў на мёртвага:

— Стары? Але, ён быў мой дзядзька.

— Вы не ведалі, што ён пасылаў па мяне?

Х’юга адмоўна паківаў галавой і павольна сказаў:

— Я нічога не ведаў пра гэта.

У яго голасе чулася пачуццё, якое даволі цяжка паддавалася класіфікацыі. Твар быў драўляны і тупы — выраз, падумаў Пуаро, які служыць добрай маскай на стрэс.

Пуаро спакойна сказаў:

— Мы знаходзімся ў Вэстшыры, праўда? Я вельмі добра ведаю вашага галоўнага канстэбля, маёра Рыдла.

Х’юга сказаў:

— Рыдл жыве прыкладна за мілю адгэтуль. Ён, відаць, сам заедзе сюды.

— Гэта будзе вельмі дарэчы,— сказаў Пуаро.

Ён пачаў уважліва, не спйшаючыся знаёміцца з пакоем. Адсунуў убок штору і агледзеў французскія вокны1, злёгку тузануўшы іх. Яны былі зачыненыя.

На сцяне за сталом віеела круглае люстра. Люстра было раструшчана. Пуаро нагнуўся і падняў нейкі маленькі прадмет.

— Што гэта? — спытаўся Х’юга Трэнт.

— Куля.

— Яна прайшла якраз праз яго галаву і разбіла люстра?

— Здаецца, што так.

Пуаро асцярожна паклаў кулю там, дзе знайшоў яе, падышоў да стала. Нейкія паперы былі ўпарадкаваны, акуратна складзены ў стосы. На блоку прамакальнай паперы ляжаў вырваны аднекуль ліст, упоперак якога вялікімі друкаванымі літарамі няроўным почыркам было напісана слова даруйце.

Х’юга сказаў: •

— Напісаў, мабыць, у апошнія хвілі перад тым, як... зрабіў гэта.

Дэтэктыў задумліва кіўнуў.

Ён паглядзеў на раструшчанае люстра, потым на мёртвага.

Бровы Пуаро трохі нахмурыліся, як быццам ад здзіўлення. Ён падышоў да дзвярэй, якія крыва віселі з разбітым замком. У дзвярах, як ён ведаў, не было ключа — інакш нельга было б глянуць праз замочную шчыліну. He было ключа і на падлозе. Пуаро нахіліўся над мёртвым і абшукаў яго.

— Так,— сказаў ён.— Ключ у кішэні.

Х’юга выняў партсігар і запаліў цыгарэту. Ён гаварыў хрыплавата.

— Здаецца, зразумела,— сказаў ён.— Мой дзядзька ўсё пазачыняў і зачыніўся сам, накрэмзаў гэтае пасланне на кавалачку паперы і потым застрэліўся.

Пуаро задумліва кіўнуў. Х’юга казаў далей:

— Але да мяне не даходзіць, навошта ён пасылаў па вас. Якая ў яго магла быць справа?

— Гэта трохі цяжэй растлумачыць. Пакуль мы чакаем, містэр Трэнт, уладаў, якія возьмуць клопат на сябе, магчыма, вы паінфармуеце мяне, хто такія ўсе гэтыя людзі, якіх я ўбачыў сёння вечарам, калі прыехаў?

1 Французскае акно — на дзве палавінкі, да падлогі, яно служыць і як дзверы ў сад або на балкон.

— Хто яны? — Х’юга адказваў амаль няўцямна.— О, так, вядома. Прабачце, можа мы сядзем? — Ён паказаў на канапку ў самым далёкім ад цела нябожчыка куце пакоя. I гаварыў далей адрывіста: — Так, Ванда — мая цётка, вы ведаеце. I Рут, мая кузіна. Але вы знаёмы з абедзвюма. Другая дзяўчына завецца Сьюзен Кардвэл. Яна проста гасцюе тут. I яшчэ палкоўнік Бэры. Ён стары сябар сям’і. I містэр Фобз. Ён таксама стары сябар, апрача таго, ён сямейны юрыст і ўсё такое. Абодва старыя былі закаханыя ў Ванду, калі яна была маладая, і па-ранейшаму круцяцца каля яе, верныя і адданыя. Смешна, але даволі кранальна. Яшчэ тут ёсць Годфры Бараўз, старога — я маю на ўвазе майго дзядзьку — сакратар, і міс Лінгард, якая дапамагае яму пісаць гісторыю Шэвені-Гарэ. Яна рыхтуе гістарычны матэрыял тым, хто піша. Вось, здаецца, і ўся кампанія.

Пуаро кіўнуў. Потым сказаў:

— Як я зразумеў, вы сапраўды чулі стрэл, якім быў забіты ваш дзядзька?

— Так, мы чулі. Думалі, гэта быў корак ад шампанскага; прынамсі, я так падумаў. Сьюзен і міс Лінгард лічылі, што гэта была зваротная ўспышка аўтамабіля — дарога зусім блізка, ведаеце.

— Калі гэта было?

— Ну, прыблізна ў дзесяць хвілін дзевятай. Снэл якраз першы раз ударыў у гонг.

— I дзе вы былі, калі пачулі яго?

— У зале. Мы — мы смяяліся наконт гэтага, спрачаліся, разумееце, пра тое, адкуль гэты гук. Я сказаў, што са сталовай, а Сыозен сказала, што з гасцінай, а міс Лінгард — што грукнула недзе ўгары, а Снэл сказаў — гэта з дарогі, з вуліцы, і даляцеў да нас праз вокны наверсе. А Сьюзен спыталася: «Больш ніякіх тэорый?» А я засмяяўся і сказаў: «Забойствы бываюць заўсёды!» Даволі дурны жарт, як падумаеш.

Яго твар нервова перасмыкнуўся.

— Нікому не прыйшла думка, што гэта, магчыма, застрэліўся сэр Гервазы?

— He, вядома, не.

— Вы сапраўды не ўяўляеце сабе, чаму ён мог застрэліцца?

Х’юга павольна сказаў:

-— О, ну... Я не сказаў бы, што...

— У вас ёсць здагадка?

— Але... ёсць... Гэта цяжка растлумачыць. Вядома, я не

чакаў, што ён скончыць жыццё самагубствам, але тым не менш я не надта здзіўлены. Бо мой дзядзька быў вар’ят, містэр Пуаро. Кожны ведаў пра тое.

— Гэта здаецца вам дастатковым тлумачэннем?

— Угу, людзі страляюцца, калі яны трохі звіхнутыя.

— Надзіва простае тлумачэнне.

Х’юга ўтаропіўся ў яго. -

Пуаро зноў устаў і пачаў бязмэтна блукаць па пакоі. Пакой быў утульна мэбліраваны, пераважаў цяжкаваты віктарыянскі стыль. Масіўныя кніжныя шафы, вялізныя крэслы з поручнямі і некалькі меншых — сапраўдны чыпендэйл1. Тут не было лішняй аздобы, але невялікія вырабы з бронзы на каміне прыцягнулі ўвагу Пуаро і відавочна выклікалі ў яго захапленне. Ён падымаў іх адзін за адным, старанна аглядаў кожны і асцярожна ставіў на месца. 3 аднаго, крайняга злева, ён скалупнуў нешта пазногцем.

— Што гэта? — спытаўся Х’юга без вялікай цікавасці.

— Нічога асаблівага. Маленечкі асколак люстра.

Х’юга сказаў:

— Сапраўды неяк дзіўна раструшчана куляй гэтае люстра. Разбітае люстра азначае нешанцаванне. Бедны стары Гервазы... Я думаю, яму шанцавала залішне доўга.

— Ваш дзядзька быў шчаслівы чалавек?

Х’юга хіхікнуў.

— Дзіва што, яму шанцавала, як у казцы! Усё, да чаго ён ні дакранаўся, ператваралася ў золата! Калі ён ставіў на аўтсайдэра2, той раз-два і ў дамках! Калі ён укладаў грошы ў самую бесперспектыўную шахту, там адразу ж адкрывалася рудная жыла! Яму ўдавалася выблытацца неверагодным шляхам з самага рызыкоўнага, самага безнадзейнага становішча. Ён ратаваўся нейкім цудам, нават не раз. Ведаеце, ён быў па-свойму неблагі стары. «Шмат дзе пабыў, шмат чаго пабачыў» — болей, чым хто з яго пакалення.

Пуаро запытаўся сяброўскім тонам:

— Вы любілі свайго дзядзьку, містэр Трэнт?

Пытанне гэтае, здалося, трохі збянтэжыла Х’юга Трэнта.

— Э, так, вядома,— сказаў ён даволі няўпэўнена.— Ведаеце, часам ён быў цяжкаваты. Жыць з ім было вельмі нялёгка, і наогул. На шчасце, я бачыўся з ім не часта.

1 Стыль англійскай мэблі XVIII ст.

2 Конь, на якога не робяць ставак на скачках.

— А ён любіў вас?

— He так, каб гэта можна было заўважыць. Калі па шчырасці, ён хутчэй цярпеў маё існаванне.

— Як гэта было, містэр Трэнт?

— Рйзумееце, у яго не было свайго сына, і ён вельмі шкадаваў аб гэтым. Дрыжаў над усім, што датычылася сям’і. Я ўпэўнены, яго калаціла ад думкі, што, калі ён памрэ, скончыцца і род Шэвені-Гарэ. Яны, ведаеце, вядуць свой пачатак з часоў йарманскіх заваёў, яшчэ адтуль. Стары быў апошні з іх. Я думаю, гэта была, з яго пункту гледжання, даволі паганая перспектыва.

— Вы самі не падзяляеце гэтага пачуцця?

Х’юга паціснуў плячыма.

— Усе такія рэчы здаюцца мне досыць архаічнымі.

— Што будзе з маёмасцю?

— Папраўдзе, не ведаю. Магчыма, пяройдзе мне. А можа, ён пакінуў яе Рут. Альбо Ванда будзе валодаць усім да канца жыцця.

— Дык ваш дзядзька не выказаў сваіх намераў дакладна?

— Ну... Але ён песціў адну мару...

— I якую ж?

— Рут і я павінны пажаніцца. Гэта была яго мара.

— Гэта, безумоўна, было б дужа зручна.

— Надзвычай зручна. Але Рут — Рут мае свой вельмі выразны погляд на жыццё. Улічыце, яна незвычайна прывабная маладая жанчына і яна ведае гэта. Ёй не карціць выйсці замуж і звіць гняздо.

Пуаро нахіліўся да яго:

— Але вы самі хацелі б, містэр Трэнт?

Х’юга сказаў стомленым голасам:

— Я сапраўды не бачу аніякай розніцы, з кім ты жэнішся ў наш час. Развод такі лёгкі. Калі вы не ладзіце, то няма нічога лягчэйшага, як рассячы вузел і пачаць зноў.

Дзверы адчыніліся, і ўвайшоў Фобз разам з высокім франтаватым мужчынам. Мужчына кіўнуў Трэнту.

— Хэло, Х’юга! Мне вельмі шкада. Гэта вялікае гора для ўсіх вас.

Эркюль Пуаро ступіў наперад.

— Як вы маецеся, маёр Рыдл? Вы памятаеце мяне?

— Вядома! — Галоўны канстэбль паціснуў Пуаро руку.— Дык гэта в ы тут?

У яго голасе гучала задумлівая нота. Ён з цікаўнасцю паглядзеў на Эркюля Пуаро.

4

Мінула дваццаць хвілін.

— Ну? — спытаўся маёр Рыдл. Пытальнае «ну» галоўнага канстэбля было адрасавана сяржанту паліцыі, хударляваму пажылому чалавеку з сіваватымі валасамі.

Той паціснуў плячыма.

— Ён мёртвы больш за паўгадзіну, але не больш за гадзіну. Вы не любіце тэхнічных падрабязнасцей, я ведаю. таму не буду дакучаць імі. Гэты чалавек застрэлены ў галаву, пісталет быў за некалькі дзюймаў ад правай скроні. Куля прайшла акурат праз мозг і выйшла.

— Усё адпавядае самагубству?

— Усё. Цела потым звалілася ў крэсла, і пісталет выпаў з яго рукі.

— Вы знайшлі кулю?

— Знайшоў.— Доктар паказаў яе.

— Добра,— сказаў маёр Рыдл.— Мы захаваем кулю, каб упэўніцца, што яна з гэтага пісталета. Я рады, што гэта незаблытаная справа і няма ніякіх цяжкасцей.

Эркюль Пуаро мякка сказаў:

— Вы ўпэўнены, што тут няма цяжкасцей, доктар?

Доктар павольна адказаў:

— Ну, я думаю, адна рэч можа здацца вам трохі дзіўнай. Калі ён страляўся, то, напэўна, быў крыху схілены направа. Інакш куля зачапіла б сцяну ніжэй люстра, а не трапіла б якраз усярэдзіну.

— Некамфартабельная поза для самагубства,— сказаў Пуаро.

Доктар паціснуў плячыма.

— Ну, камфорт, калі вы збіраецеся з усім гэтым скончыць...— Ён не дагаварыў.

Маёр Рыдл спытаўся:

— Цела можна вынесці зараз?

— Можна. Я займаўся ім да поўдня.

— Што скажаце вы, інспектар? — Маёр Рыдл звярнуўся да высокага, з апатычным тварам чалавека ў простай вопратцы.

— О’кэй, сэр. Мы атрымалі ўсё, што нам трэба. Засталіся толькі адбіткі пальцаў нябожчыка на пісталеце.

— Дык вы можаце працягваць.

Цела Гервазы Шэвені-Гарэ было перанесена. Галоўны канстэбль і Пуаро засталіся адны.

— Так,— прамовіў Рыдл,— усё нібы зразумела і проста.

Дзверы замкнуты, акно зачынена, ключ ад дзвярэй у кішэні мёртвага. Усё як след — апрача адной акалічнасці.

  • — I якой жа, мой дружа?

— Вы! — сказаў Рыдл адкрыта,— Што вы робіце тут?

Замест адказу Пуаро ўручыў яму ліст, які ён атрымаў ад нябожчыка тыдзень назад, і тэлеграму, якая ўрэшце прывяла яго сюды.

— Гм,— сказаў галоўны канстэбль.— Цікава. Мы павінны дакапацца да сутнасці справы. Мушу сказаць, тут прамая сувязь з яго самагубствам.

— Я згодзен.

— Мы павінны праверыць усіх у доме.

— Mary назваць іх прозвішчы. Я толькі што задаваў сякія-такія пытанні містэру Трэнту.

Ён паўтарыў імёны.

— Магчыма, вы, маёр Рыдл, ведаеце што-небудзь пра гэтых людзей?

— Я, натуральна, сёе-тое ведаю пра іх. Лэдзі ШэвеніГарэ гэткая ж на свой манер вар’ятка, як і стары сэр Гервазы. Яны былі адданы адно аднаму — і абое зусім вар’яты. Яна самая незразумелая істота на свеце, з рэдкай, незвычайнай праніклівасцю, здольная біць у цэль неверагодна трапна. Людзі добра-такі смяюцца з яе. Я думаю, яна ведае гэта, але не звяртае ўвагі. У яе абсалютна няма пачуцця гумару.

— Міс Шэвені-Гарэ ўсяго толькі іх прыёмная дачка, як мне здаецца?

— Але.

— Вельмі прыгожая маладая лэдзі.

— Надзіва прывабная дзяўчына. Сее смуту сярод тутэйшых юнакоў. Водзіць за нос і кпіць з іх. Добра сядзіць у сядле, і ў яе цудоўныя рукі.

— Гэта цяпер нас не датычыцца.

— Э, так, магчыма, не... Добра, наконт іншых людзей. Я ведаю старога Бэры, безумоўна. Ён тут амаль заўсёды. Як свойскі кот у гэтым доме. Накшталт ад’ютанта лэдзі Шэвені-Гарэ. Ён вельмі даўні сябар. Яны ведалі яго ўсё жыццё. Я думаю, ён і сэр Гервазы — абодва мелі інтэрас у кампаніі, дырэктарам якой быў Бэры.

— Освальд Фобз. Ці ведаеце вы што-небудзь пра яго?

— Амаль упэўнены, што сустракаў яго аднойчы.

— Міс Лінгард?

— Ніколі не чуў пра яе.

— Міс Сьюзен Кардвэл?

— Даволі прывабная дзяўчына з рыжымі валасамі? Я бачыў яе тут апошнія некалькі дзён, яна была з Рут Шэвені-Гарэ.

— А містэр Бараўз?

— Але, я ведаю яго. Сакратар Шэвені-Гарэ. Паміж намі кажучы, мне ён не падабаецца. Мілавідны і ведае гэта. He з самых лепшых.

— Ці доўга ён быў з сэрам Гервазы?

— Гады два, я думаю.

— I тут няма больш нікога?..

Пуаро абарваў фразу.

Высокі бялявы мужчына ў будным гарнітуры паспешна зайшоў у пакой. Ён задыхаўся і быў усхваляваны.

— Добры вечар, маёр Рыдл. Я пачуў вестку, што сэр Гервазы застрэліўся; і вось прыбег сюды. Снэл кажа, што праўда. Гэта неверагодна. He магу паверыць!

— Праўда, Лэйк. Дазвольце вас адрэкамендаваць. Містэр Лэйк, агент сэра Гервазы па справах маёнтка. Містэр Эркюль Пуаро, пра якога вы, мабыць, чулі.

На твары Лэйка адбіліся і захапленне, і недавер.

— Містэр Эркюль Пуаро? Я страшэнна рады сустрэчы з вамі. Ва ўсякім выпадку...— Ён раптоўна змоўк, жвавая прыемная ўсмешка знікла — цяпер ён выглядаў устурбаваным і засмучаным.— Ці не пахне тут рыбай — гэтае самагубства, сэр?

— Чаму тут павінна пахнуць рыбай, як вы гэта называеце? — рэзка спытаўся галоўны канстэбль.

— Бо тут містэр Пуаро. О, і таму, што ўся справа здаецца вельмі нёверагоднай!

— He, не,— хутка сказаў Пуаро.— Я тут не таму, што памёр сэр Гервазы. Я быў у доме — як госць.

— Ах, вось што. Дзіўна, а ён не сказаў мне, што вы прыязджаеце, калі я з ім займаўся рахункамі сёння папаўдні.

Пуаро спакойна сказаў:

— Вы двойчы ўжылі слова «неверагодна», капітан Лэйк. Дык вы сапраўды здзіўлены весткай пра самагубства сэра Гервазы?

— Сапраўды. Вядома, ён быў вар’ят; кожны згодзіцца з гэтым. Але ўсё роўна я проста не магу ўявіць — як ён быў здатны падумаць, што свет зможа існаваць без яго.

— Але,— сказаў Пуаро.— Вось іменна.— I ён ухвальна паглядзеў у адкрыты разумны твар маладога чалавека.

Маёр Рыдл адкашляўся.

— Раз вы тут, капітан Лэйк, можа, вы сядзеце і адкажаце на некалькі пытанняў?

— Добра, сэр.

Лэйк сеў на крэсла насупраць іх.

— Калі вы апошні раз бачылі сэра Гэрвазы?

— Сёння, гадзіне а трэцяй. Трэба было праверыць некаторыя рахункі і яшчэ вырашыць пытанне пра новага арандатара адной фермы.

— Доўга вы з ім былі?

— Магчыма, паўгадзіны.

— Падумайце добра і скажыце мне, ці не заўважылі вы чаго-небудзь нязвыклага ў яго паводзінах?

Малады чалавек задумаўся.

— He, наўрад. Ён быў, бадай, трошкі ўзбуджаны, але гэта не было нязвыкла для яго.

— Можа, ён быў хоць крыху прыгнечаны?

— О, не, ён быў у гуморы. Ён цешыўся жыццём менавіта цяпер, пішучы гісторыю роду.

— I як даўно ён заняўся гэтым?

— Пачаў месяцаў шэсць назад.

— Тады, як прыехала сюды міс Лінгард?

— He. Яна прыехала прыкладна два месяцы назад, калі ён убачыў, што сам не справіцца з даследчай работай.

— Дык вы думаеце, ён быў у добрым настроі?

— О, проста ў цудоўным! Ён сапраўды лічыў, што на свеце нішто не мае значэння, апрача яго роду.

У голасе маладога чалавека раптам прамільгнула горыч.

— Значыцца, наколькі вы ведаеце, у сэра Гервазы не было ніякай трывогі?

Паўза, вельмі кароткая, але паўза была, перш чым капітан Лэйк адказаў:

— He.

Пуаро нечакана кінуў пытанне:

— Вы думаеце, сэр Гервазы зусім не быў заклапочаны сваёй дачкой?

— Сваёй дачкой?

— Менавіта.

— Як мне вядома, не,— стрымана адказаў малады чалавек. Пуаро больш нічога не гаварыў. Маёр Рыдл сказаў:

— Добра, дзякуй вам, Лэйк. Мусіць, вам лепш пабыць недзе тут на выпадак, калі мне спатрэбіцца яшчэ што ў вас запытацца.

— Вядома, сэр.— Лэйк устаў.— Я магу што-небудзь зрабіць?

— Вы можаце прыслаць сюды дварэцкага. I, можа, вы пацікавіцеся для мяне, у якім стане лэдзі Шэвені-Гарэ і ці магу я трошкі пагутарыць з ёю зараз; ці яна занадта засмучаная...

Малады чалавек кіўнуў і пакінуў пакой хуткім рашучым крокам.

— Прыемная асоба,— сказаў Эркюль Пуаро.

— Але, цудоўны хлопец і спраўны на службе. Яго ўсе любяць.

5

— Сядайце, Снэл,— сказаў маёр Рыдл сяброўскім тонам.— У мяне багата пытанняў. Разумею, гэта быў шок для вас.

— О, сапраўды, сэр. Дзякуй, сэр.— Снэл сеў з такім сціплым, нясмелым выглядам, што гэта, па сутнасці, было тое самае, калі б ён застаўся стаяць.

— Служыце тут ужо ладны кавалак часу, ці не так?

— Шаснаццаць гадоў, сэр, з той самай пары, як сэр Гервазы, э, асеў, як кажуць.

— Ага. Вядома ж, ваш гаспадар быў у свой час вялікі падарожнік.

— Але, сэр. Ён прымаў удзел у экспедыцыі на полюс і ў многія іншыя цікавыя мясціны.

— Добра, Снэл, прашу, скажыце мне, калі апошні раз вы бачылі свайго гаспадара сёння вечарам?

— Я быў у сталовай, сэр, сачыў, каб як след быў сервіраваны стол. Дзверы ў залу былі адчынены, і я бачыў, як сэр Гервазы сыходзіў па лесвіцы, ішоў праз залу, а пасля па калідоры пайшоў у кабінет.

— А каторай гадзіне гэта было?

— Якраз каля васьмі. Магчыма, ужо было без пяці восем,— спакойна адказаў Снэл.

— I тады вы бачылі яго апошні раз?

— Але, сэр.

— Вы чулі стрэл?

— О, так, сэр; але, вядома, я і не падумаў, што гэта стрэл. Ды і як я мог падумаць?

— А што вы падумалі?

— Я палічыў, што гэта аўтамабіль, сэр. Шаша зусім блізка ад паркавай агароджы. Або гэта мог быць стрэл у лесе — браканьер, можа. Я ніяк не думаў...

Маёр Рыдл перабіў яго:

— Калі гэта было?

— Роўна восем хвілін дзевятай, сэр.

Галоўны канстэбль рэзка запытаўся:

— Як вы можаце памятаць час з такой дакладнасцю?

— Проста, сэр. Я толькі што даў першы гонг.

— Першы гонг?

— Але, сэр. Паводле загаду сэра Гервазы гэты гонг заўсёды павінен быў гучаць за сем хвілін да сапраўднага абедзеннага гонга. Ён заўсёды пільна сачыў, сэр, каб усе ўжо былі ў сталовай, калі ўдарыць другі гонг. Дык вось, даўшы другі гонг, я падышоў да дзвярэй сталовай і абвясціў абед, і ўсе ўвайшлі.

— Я пачынаю разумець,— сказаў Эркюль Пуаро,— чаму ў вас быў такі здзіўлены выгляд, калі вы сёння абвясцілі абед. Сэр Гервазы звычайна быў у сталовай?

— Ніколі раней не ідаралася, каб ён у гэты час не быў там, сэр. Гэта быў проста шок. Я падумаў, што...

Маёр Рыдл зноў спыніў яго:

— I астатнія таксама звычайна былі там?

Снэл кашлянуў.

— Ніводзін чалавек, які спазніўся на абед, сэр, ніколі не запрашаўся ў дом другі раз.

— Гм, вельмі сурова.

— Мой гаспадар, сэр, наняў кухара, які раней быў ва ўладара Маравіі. Сэр Гервазы нярэдка гаварыў, сэр, што абед — гэткая ж вельмі важная справа, як і рэлігійны рытуал.

— А што наконт яго ўласнай сям’і?

— Лэдзі Шэвені-Гарэ заўсёды вельмі клапацілася, каб не засмуціць яго, сэр, і нават міс Рут не асмельвалася спазніцца на абед.

— Цікава,— прамармытаў Эркірль Пуаро.

— Зразумела,— сказаў Рыдл.— Значыцца, раз абед — у чвэрць дзевятай, то вы далі першы гонг у восем хвілін дзевятай, як звычайна?

— Так, сэр, толькі ж гэта было не як заўсёды. Звычайна абед у нас быў а восьмай. Сэр Гервазы загадаў, каб сёння абед быў у чвэрць дзевятай, бо ён чакаў джэнтльмена з апошняга цягніка.

Снэл злёгку пакланіўся Пуаро.

— Калі ваш гаспадар ішоў у кабінет, ці не здаўся ён вам засмучаным або ўстурбаваным?

— Я не магу адказаць, сэр. Ён быў занадта далёка ад

мяне, каб я мог бачыць выраз яго твару. Я проста заўважыў сэра Гервазы, вось і ўсё.

— Ён адзін ішоў у кабінет?

— Так, сэр.

Ш заходзіў хто-небудзь у кабінет пасля гэтага?

, — Я не магу адказаць, сэр. Потым я пайшоў у буфетную і быў там да першага гонга ў восем хвілін дзевятай.

— Тады вы і пачулі стрэл?

— Так, сэр.

Пуаро мякка ўставіў пытанне:

— Думаю, іншыя таксама чулі гэты стрэл?

— Так, сэр. Містэр Х’юга і міс Кардвэл. I міс Лінгард.

— Гэтыя людзі таксама былі ў зале?

— Міс Лінгард выходзіла са сталовай, а міс Кардвэл і містэр Х’юга якраз спускаліся па лесвіцы.

Пуаро пацікавіўся:

— А была якая-небудзь размова пра тое?

— Была, сэр. Містэр Х’юга спытаўся пра шампанскае на абед. Я сказаў яму, што на стол пастаўлены чэры, рэйнвейн і бургундскае.

— Ён падумаў, што стрэліў корак ад шампанскага?

— Так, сэр.

■— I ніхто не ўспрыняў гэта ўсур’ёз?

— Ніхто, сэр. Яны ўсе пайшлі ў сталовую, усе гаманілі і смяяліся.

— Дзе былі астатнія члены сям’і?

— Я не магу адказаць, сэр.

Маёр Рыдл спытаўся:

— Вы што-небудзь ведаеце пра гэты пісталет? — Гаворачы, ён працягнуў яго Снэлу.

— О, так, сэр. Пісталет належыць сэру Гервазы. Ён заўжды трымаў яго ў шуфлядзе стала, вось тут.

— Ён звычайна быў зараджаны?

— Я не магу сказаць, сэр.

Маёр Рыдл паклаў пісталет і адкашляўся.

— Зараз, Снэл, я задам вам досыць важнае пытанне. Я спадзяюся, вы адкажаце на яго з усёй шчырасцю. Ці ведаеце вы якую-небудзь прычыну, якая магла прывесці гаспадара да самагубства?

— He, сэр. Я нічога такога не ведаю.

— Вас не здзіўляў у апошні час сэр Гервазы, яго манеры? Ён не быў прыгнечаны? Альбо ўстурбаваны?

Снэл кашлянуў, як бы просячы прабачэння.

— Даруйце мне, сэр, тое, што я скажу, але сэр Гервазы

заўсёды здаваўся чужым людзям трохі дзіўным. Ён быў надзвычай арыгінальны джэнтльмен, сэр.

— Угу, угу, я ведаю гэта.

— Людзі збоку, сэр, не заўсёды разумелі сэра Гервазы.

Снэл вымавіў слова «разумелі» з такой значнасцю, што яно павінна было б пісацца з вялікай літары.

— Ведаю, ведаю. Але ці не было чаго-небудзь, што вы назвалі б нязвыклым?

Дварэцкі вагаўся.

— Я думаю, сэр, што Гервазы быў нечым заклапочаны,— нарэшце вымавіў ён.

— Заклапочаны і прыгнечаны?

— Я не сказаў бы, што прыгнечаны, сэр. Але што заклапочаны — дык напэўна.

— Вы не здагадваецеся, якая магла быць прычына яго заклапочанасці?

— He, сэр.

— Можа, гэта было звязана, напрыклад, з якой-небудзь канкрэтнай асобай?

— Я зусім нічога не магу сказаць, сэр. Ва ўсякім выпадку, гэта толькі маё ўражанне.

Пуаро загаварыў зноў:

— Вы былі здзіўлены яго самагубствам?

— Надта здзіўлены, сэр. Для мяне гэта быў страшэнны ўдар. Я не мог уявіць, што такое магчыма.

Пуаро задуменна паківаў галавой.

Рыдл зірнуў на яго і сказаў:

— Добра, Снэл, відаць, гэта ўсё, пра што мы хацелі спытацца ў вас. Вы цвёрда ўпэўнены, што ў вас няма больш нічога расказаць нам — ніякага незвычайнага выпадку, напрыклад, які здарыўся ў апошнія дні?

Дварэцкі, устаючы, адмоўна паківаў галавой.

  • — Нічога, сэр, абсалютна нічога.

— Тады вы можаце ісці.

— Дзякую, сэр.

Снэл пайшоў быў да дзвярэй, але адступіў назад і стаў убаку: лэдзі Шэвені-Гарэ заплыла ў пакой. Яна была апранута ў нейкі ўсходні ўбор з пурпурова-аранжавага шоўку, які туга аблягаў яе цела. Твар яе быў спакойны, і ўся яна была спакойная і засяроджаная.

— Лэдзі Шэвені-Гарэ! — Маёр Рыдл ускочыў.

— Мне сказалі, вы хацелі б пагаварыць са мной, вось я і прыйшла.

— У гэтым пакоі вам, напэўна ж, надта балюча. Пяройдзем у іншы?

Лэдзі Шэвені-Гарэ адмоўна паківала галавой, і села на адно з крэслаў чыпендэйл. Яна прамармытала:

— О, нічога, якое гэта мае значэнне?

— Гэта вельмі добра, лэдзі Шэвені-Гарэ, што вы не даяце волі сваім пачуццям. Я разумею, якім страшным шокам гэта было, і...

Лэдзі Шэвені-Гарэ перабіла яго.

— Праўда, спачатку было як шок,— пагадзілася яна. Яе тон быў лёгкі, гутарковы.— Але, ведаеце, ніякай смерці ў сапраўднасці няма, ёсць толькі Змена.— Яна дадала: — На самай справе, Гервазы стаіць зараз якраз за вашым левым плячом. Я выразна бачу яго.

Левае плячо маёра Рыдла злёгку ўздрыгнула. Ён з недаверам паглядзеў на лэдзі Шэвені-Гарэ.

Яна ўсміхнулася яму загадкавай, шчаслівай усмешкай.

— Вы не верыце, вядома! Мала хто верыць! А мне свет духаў такі ж рэальны, як гэты. Але, калі ласка, пытайцеся ў мяне што хочаце і не бойцеся ўсхваляваць мяне. Я зусім не засмучана. Разумееце, усё — Лёс. Чалавек не можа мінуць сваёй Кармы1. Усё супадае—люстра — усё.

— Люстра, мадам? — запытаўся Пуаро.

Яна слаба кіўнула галавой у той бок.

— Але. Яно разбіта, вы бачыце. Сімвал! Ведаеце верш Тэнісана? Я любіла чытаць яго дзяўчынай, хоць, вядома, тады не разумела глыбіннага сэнсу. «Раскалолася люстра ад краю да краю. Праклён мяне спасцігае!» — крыкнула лэдзі з Шэлата». Вось што здарылася з Гервазы. Праклён спасцігнуў і яго. Я думаю, вы ведаеце, што большасць вельмі старых родаў носяць на сабе праклён... Раскалолася люстра. Ён ведаў, што быў асуджаны! Праклён збыўся!

— Але, мадам, не праклён раскалоў люстра — гэта была куля!

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўсё тым жа саладжавым голасам сказала:

— Гэта ж тое самае... Гэта лёс.

— Але ваш муж застрэліўся.

Лэдзі Шэвені-Гарэ паблажліва ўсміхнулася.

1 Ка рма — з рэлігіі індуізму: вучэнне аб пераўвасабленні душ, вера ў тое, што ўсе ўчынкі чалавека вызначаюць яго лёс у будучым, пасля пераўвасаблення.

— Ён не павінен быў так рабіць, зразумела. Але Гервазы быў заўсёды нецярплівы. Ён ніколі не ўмеў чакаць. Яго час прыйшоў — ён ступіў насустрач. Усё так проста...

Маёр Рыдд раздражнёна выкашляўся і рэзка сказаў: — Дык вы не былі здзіўлены, што ваш муж скончыў жыццё самагубствам? Вы чакалі, што так здарыцца?

— О, не! — Яе вочы акругліліся.— Нельга заўсёды прадбачыць будучыню. Гервазы, несумненна, быў вельмі дзіўны чалавек, незвычайны чалавек. Ён быў зусім не падобны ні на кога. Ён быў адным з Вялікіх і цяпер народжаны зноў. Я ведала гэта даўно. Думаю, ён сам гэта ведаў. Яму цяжка было прыстасоўвацца да дурных і дробных стандартаў штодзённага жыцця.— Пазіраючы цераз плячо маёра Рыдла, яна дадала: — Ён усміхаецца зараз. Ён думае, якія ўсе мы неразумныя. Такія мы і ёсць, сапраўды. Проста як дзеці. Прыкідваемся, што свет існуе на самай справе і што гэта мае значэнне... Жыццё — толькі адна з вялікіх Ілюзій.

Адчуваючы, што ён прайграе бітву, маёр Рыдл у роспачы запытаўся:

— Вы зусім не можаце дапамагчы нам высветліць, . ч а м у ваш муж скончыў жыццё самагубствам?

Яна паціснула сваімі тонкімі плячыма.

— Сілы рухаюць намі — яны рухаюць намі... Вы не можаце зразумець. Вы рухаецеся толькі ў матэрыяльнай сферы.

Пуаро кашлянуў.

— Гаворачы пра матэрыяльную сферу, ці ведаеце вы што-небудзь, мадам, пра тое, як ваш муж размеркаваў свае грошы?

— Грошы? — Яна здзіўлена паглядзела на яго.— Я ніколі не думаю пра грошы.— У яе голасе гучала пагарда.

Пуаро пераключыўся на іншую тэму:

— У які час вы спусціліся сёння ўніз на абед?

— Час? Які ён, Час? Бясконцы, вось вам адказ. Час бясконцы.

Пуаро сказаў:

— Але ваш муж, мадам, быў даволі пунктуальны ў часе — асабліва, як мне казалі, калі датычылася абедзеннага часу.

— Ах, мілы Гервазы...— Яна памяркоўна ўсміхнулася.— Ён быў такі дурненькі з той пунктуальнасцю. Але гэта рабіла яго шчаслівым. I таму мы ніколі не пазніліся.

— Вы былі ў сталовай, мадам, калі пачуўся першы гонг?

— He, я была тады ў маім пакоі.

— Ці памятаеце вы, хто быў у сталовай, калі вы сышлі ўніз?

— Амаль усе, мне здаецца,— няўпэўнена сказала лэдзі Шэвені-Гарэ.— Гэта мае значэнне?

— Магчыма, не,— пагадзіўся Пуаро.— Тады што-нішто яшчэ. Ці казаў вам калі-небудзь ваш муж, што яго, як ён падазрае, абкрадваюць?

Лэдзі Шэвені-Гарэ, здавалася, не дужа цікавіла гэта пытанне.

— Абкрадваюць? He, я не думаю.

— Абкрадваюць, ашукваюць, абіраюць нейкім чынам?..

— He, я не думаю... Гервазы вельмі ўгневаўся б, калі б хтосьці адважыўся на такое.

— Прынамсі, ён нічога не гаварыў вам?

— He, не.— Лэдзі Шэвені-Гарэ адмоўна паківала галавой, па-ранейшаму без вялікай цікавасці.— Я памятала б...

— Калі апошні раз вы бачылі свайго мужа жывога?

— Ён заглянуў як звычайна, спускаючыся ўніз перад абедам. Мая служанка была там. Ён проста сказаў, што ідзе ўніз.

— Прыгадайце, пра што ён больш за ўсё гаварыў апошнія некалькі тыдняў?

— О, пра гісторыю роду. Ён так паспяхова займаўся гэтым. Забаўная, мілая міс Лінгард — ён ужо не мог без яе. Яна шукала і знаходзіла яму матэрыялы ў Брытанскім музеі — усё, што патрэбна. Яна, ведаеце, працавала з лордам Малкастарам над яго кнігай. I была тактоўная — я маю-на ўвазе, яна абмінала лішняе. Урэшце, ёсць такія продкі, якіх не хочацца чапаць. Гервазы быў вельмі чуллівы. Яна дапамагала і мне. Здабыла мне процьму інфармацыі пра Хэтшыпсат'. Я — пераўвасабленне Хэтшыпсат, ведаеце.— Лэдзі Шэвені-Гарэ зрабіла гэтую заяву спакойным голасам.— А да таго,— гаварыла яна далей,— я была жрыцай у Атлантыдзе.

Маёр Рыдл пакруціўся ў крэсле.

— Э-э, вельмі цікава,— сказаў ён.— Добра, лэдзі Шэвені-Гарэ, я думаю, гэта ўсё. Вы былі надзвычай зычлівыя.

Лэдзі Шэвені-Гарэ ўстала, разгладзіла свае шаты.

— Дабранач,— сказала яна. Позірк яе скіраваўся ў нейкую кропку за маёрам Рыдлам.— Дабранач, любы Гервазы. Я хацела б, каб ты прыйшоў, але, ведаю, ты мусіш заставац-

Хэтшыпсат — егіпецкая царыца (XV ст. да н. э.).

ца тут.— Яна дадала, растлумачваючы яму: — Ты мусіш заставацца там, дзе ты адышоў ад нас, самае меншае дваццаць чатыры гадзіны. Павінен мінуць пэўны час, перш чым ты зможаіп свабодна рухацца і камунікавацца.

Яна выплыла з пакоя.

Маёр Рыдл выцер лоб.

— Ух! — мармытнуў ён.— Вар’ятка куды болыпая, чым я думаў. Яна сапраўды верыць ва ўсё гэтае глупства?

Пуаро з сумненнем, задумліва паківаў галавой.

— Магчыма, яна так ратуецца,— сказаў ён.— Ёй трэба стварыць свет ілюзій, каб уцячы ад суровай рэальнасці, ад мужавай смерці.

— Мне здаецца,— сказаў маёр Рыдд,— фармальна яе можна палічыць вар’яткай. Нагаварыць кучу ўсялякай лухты — і ніводнага разумнага слова!

— He, не, дружа мой. Самае цікавае, як Х’юга Трэнт мімаходзь заўважыў тое, што з усяго гэтага пустаслоўя прабліскваюць разумныя думкі. Яна паказала гэта сваёй заўвагай пра тактоўнасць міс Лінгард, што тая не выпінала непажаданых продкаў. Паверце мне, лэдзі Шэвені-Гарэ ніякая не дурная.

Ён устаў і пахадзіў туды-сюды.

— У гэтай справе мне сёе-тое не падабаецца. Так, зусім не падабаецца.

Рыдл з цікаўнасцю паглядзеў на яго.

— Вы маеце на ўвазе матыў самагубства?

— Самагубства, самагубства! Усё гэта памылкова. Гэта памылкова псіхалагічна. Кім лічыў сябе ШэвеніГарэ? Калосам, незвычайна важнай асобай, цэнтрам сусвету! Хіба такі чалавек знішчае сябе? Зразумела, не. Хутчэй ён знішчыць каго-небудзь іншага, раздушыць, як мурашку, нікчэмную чалавечую істоту, што адважылася раздражняць яго... Такі ўчынак ён мог бы лічыць як неабходны, свяшчэнны! Але самазнішчэнне? Знішчэнне такім эгаістам самога сябе?

— Усё гэта вельмі добра, Пуаро. Але факты, факты. Дзверы замкнуты, ключ у яго ўласнай кішэні. Акно зачынена на шпінгалет. Я чытаў пра такія рэчы ў кнігах, але я ніколі не сустракаўся з імі ў рэальным жыцці. Што-небудзь яшчэ?..

— Так, ёсць што-нішто яшчэ.— Пуаро сеў на крэсла.— Я Шэвені-Гарэ. Я сяду тут, за мой стол. Я вырашыў забіць сябе, бо, дапусцім, я адкрыў у гісторыі нашага роду нешта страшэнна ганебнае. He дужа пераканаўча, праўда,

але гэта будзе дастаткова. Eh bien', што я раблю? Я крэмзаю на кавалку паперы слова «ДАРУЙЦЕ». Так, гэта зусім магчыма. Потым адчыняю шуфляду стала, дастаю пісталет, які тут хаваю, зараджаю, калі ён не зараджаны, і потым — страляюся? He, я спачатку паварочваю сваё крэсла кругом — так, і трохі нахіляюся направа — так, і тады — тады прыкладваю пісталет да скроні і страляю!

Пуаро ўскочыў з крэсла і, апісаўшы круг, усклікнуў: — Я пытаюся ў вас, ці гэта мае сэнс? Навошта паварочваць крэсла кругом? Калі б, напрыклад, тут на сцяне вісела карціна, тады так, гэта можна было б вытлумачыць. Нейкі партрэт, апошняя рэч на свеце, якую хацелася б убачыць перад смерцю; але фіранка — ah non2, гэта не мае сэнсу.

— Ён мог захацець глянуць з акна. Апошні позірк на маёнтак.

— Мой дарагі дружа, вы самі не верыце ў тое, што гаворыце. Вы самі ведаеце: гэта нонсэнс. У восем хвілін дзевятай было цёмна, і ў любым выпадку фіранкі апушчаны. He, тут павінна быць нейкае іншае тлумачэнне...

— Я тут бачу толькі адно. Гервазы Шэвені-Гарэ быў вар’ят.

Пуаро адмоўна паківаў галавою: не, гэта яго не задавольвала. Маёр Рыдл устаў.

— Хадземце,— сказаў ён.— Пойдзем і пагутарым з усімі астатнімі. Можа, што-небудзь высветлім такім шляхам.

6

Пасля цяжкай гутаркі з лэдзі Шэвені-Гарэ маёр Рыдл адчуў значную палёгку, размаўляючы з такім спрактыкаваным юрыстам, як Фобз.

Містэр Фобз быў надзвычай стрыманы і асцярожны ў сваіх заявах, але яго адказы вызначаліся беззаганнай дакладнасцю. Ён прызнаўся, што самагубства сэра Гервазы аглушыла яго. Ён ніколі не палічыў бы сэра Гервазы такім чалавекам, які можа адмовіцца ад свайго жыцця. Ён не ведаў ніякай прычыны для такога кроку.

— Сэр Гервазы быў не толькі мой кліент, але і вельмі даўні сябар. Мы пазнаёміліся яшчэ падлеткамі. Я б сказаў, ён заўсёды любіў жыццё.

1 Так (фр.).

2 He (фр.).

— Пры такіх акалічнасцях, містэр Фобз, я хачу прасіць вас гаварыць абсалютна адкрыта. Ці не вядомы вам тайная трывога або перажыванні сэра Гервазы?

— He. У яго, як і ў большасці людзей, былі такія-сякія турботы, але нічога сур’ёзнага.

— Ніякай хваробы? Ніякіх спрэчак з жонкай?

— He. Сэр Шэвені-Гарэ і лэдзі Шэвені-Гарэ былі адданыя адно аднаму.

Маёр Рыдл асцярожна сказаў:

— У лэдзі Шэвені-Гарэ як быццам трохі дзіўныя погляды.

Містэр Фобз усміхнуўся — паблажлівая мужчынская ўсмешка.

— Жанчынам,— адказаў ён,— трэба дараваць іх дзівацтвы.

— Вы займаліся ўсімі юрыдычнымі справамі сэра Гервазы? — гаварыў далей галоўны канстэбль.

— Так, мая фірма «Фобз, Оджыльві і Спэнс» апякуецца сям’ёй Шэвені-Гарэ больш за сто гадоў.

— Ці былі якія-небудзь скандалы ў сям’і Шэвені-Гарэ?

Бровы містэра Фобза ўзняліся.

— На самай справе, я вас не разумею.

— Містэр Пуаро, вы не дасце містэру Фобзу ліст, які паказвалі мне?

Пуаро моўчкі ўстау і з лёгкім паклонам працягнуў гэты ліст містэру Фобзу.

Той стаў чытаць, і бровы яго ўзняліся яшчэ вышэй.

— Проста незвычайны ліст,— сказаў ён.— Цяпер я разумею ваша пытанне. He, нічога з таго, што мне было вядома, не вымушала пісаць такі ліст.

— Сэр Гервазы не сказаў вам пра яго?

Hi слова. Мушу сказаць, мне вельмі дзіўна, што ён не зрабіў гэтага.

— Ён давяраў вам?

— Думаю, ён лічыўся з маёй думкай.

— I ў вас няма ніякіх здагадак — чаго датычыўся гэты ліст?

— Я не хацеў бы рабіць паспешлівых здагадак.

Маёр Рыдл ацаніў далікатнасць гэтага адказу.

— А зараз, міСтэр Фобз, можа, вы азнаёміце нас з тым, як сэр Гервазы размеркаваў сваю спадчыну.

— Калі ласка. У мяне няма ніякіх пярэчанняў супраць гэтага. Сваёй жонцы сэр Гервазы пакінуў шэсць тысяч фунтаў гадавога прыбытку з маёнтка і на выбар — Даўэр-

Хаўс або гарадскі дом на плошчы Лаўндыс, што яна пажадае. На яе накладаліся, вядома, абавязацельствы выплаціць некалькім асобам пэўную суму і перадаць пэўную нерухомую маёмасць, але нічога значнага. Спадчына, ужо без таго, што аддавалася па даравальных запісах, была пакінута яго прыёмнай дачцэ Рут, пры ўмове, што, калі яна выйдзе замуж, яе муж возьме прозвішча Шэвені-Гарэ.

— Яго пляменніку, містэру Х’юга Трэнту, не пакінута нічога?

— Было, так, пяць тысяч фунтаў.

— Дык трэба разумець, што сэр Гервазы быў багаты чалавек?

— Нават вельмі багаты. Апрача маёнтка, валодаў вялізнай прыватнай маёмасцю. Вядома, быў не такі заможны як даўней. Фактычна ўвесь прыбытак з капіталу, укладзенага ў бізнес, паступаў з натугай. Апрача таго, сэр Гервазы страціў нямала грошай праз адну кампанію — «Пэраган сінтэтык рабэ сабстыт’ют»1, куды палкоўнік Бэры пераканаў яго ўкласці значную суму.

— He дужа мудрая парада?

Містэр Фобз уздыхнуў.

— Адстаўныя вайскоўцы — найбольшыя няўдачнікі, калі яны ўключаюцца ў фінансавыя аперацыі. Я пераканаўся, што іх даверлівасць пакідае далёка за сабой даверлівасць удоў, а гэтым сказана многа!

— Але тыя няўдалыя інвестыцыі рэзка не зменшылі прыбыткаў сэра Гервазы?

— О, не, не вельмі. Ён усё роўна заставаўся багатым чалавекам.

— Калі было складзена гэтае завяшчанне?

— Два гады назад.

Пуаро сказаў:

— Ці не было яно трохі несправядлівым да містэра Х’юга Трэнта, пляменніка сэра Гервазы? Ён усё-такі найбліжэйшы кроўны сваяк сэра Гервазы.

Містэр Фобз паціснуў плячыма.

— Трэба ўзяць у рахубу і сёе-тое і з гісторыі роду. — Напрыклад?

Містэр Фобз, здавалася, не надта хацеў гаварыць далей.

Маёр Рыдл сказаў:

— Прашу вас, не думайце, што мы надта любім корпац-

'«Дасканалы сінтэтычны заменшк каўчуку».

ца ў старых скандалах і плётках. Але гэты ліст сэра Гервазы містэру Пуаро павінен быць вытлумачаны.

— Бясспрэчна, тут няма нічога скандальнага — чаму сэр Гервазы так ставіўся да свайго пляменніка,— хутка сказаў містэр Фобз.— Проста сэр Гервазы сваё становішча галавы сям’і заўсёды ўспрымаў вельмі сур’ёзна. У яго былі малодшыя брат і сястра. Брат, Энтані Шэвені-Гарэ, забіты на вайне. Сястра, Памела, выйшла замуж, і сэр Гервазы не прыняў яе замужжа. Ён, словам, лічыў, што яна абавязана была атрымаць яго згоду. I што сям’я капітана Трэнта недастаткова знакамітая, каб парадніцца з Шэвені-Гарэ. Сястру гэта толькі забаўляла. У выніку сэр Гервазы ніколі не быў прыхільны да свайго пляменніка. Мяркую, гэтая непрыхільнасць магла паўплываць на яго рашэнне ўдачарыць Рут.

— He было ніякіх надзей на тое, што ў яго будуць свае дзеці?

— Ніякіх. Недзе праз год пасля яго шлюбу нарадзілася мёртвае дзіця. Дактары сказалі лэдзі Шэвені-Гарэ, што яна ніколі ўжо не зможа мець дзіцяці. Прыблізна праз два гады ён удачарыў Рут.

Пуаро спытаўся:

— I хто ж была мадэмуазель Рут? Што прымусіла іх спыніць свой выбар менавіта на ёй?

— Яна была, мяркую, дзіця іх далёкага сваяка.

— Так я і думаў,— сказаў Пуаро. Ён зірнуў на сцяну, увешаную партрэтамі.— Відаць, што яна адной з імі крыві — і нос, і лінія падбародка. Яны паўтараюцца на гэтых партрэтах шмат разоў.

— Яна атрымала ў спадчыну і характар таксама,— суха сказаў містэр Фобз.

— Натуральна. Як яны ладзілі з прыёмным бацькам?

— Так, як гэтага і трэба было чакаць. Паміж імі часам разгараліся зацятыя баталіі. Але, нягледзячы на сваркі, я ўпэўнены, што ў іх была і глыбінная гармонія.

— Тым не менш мадэмуазель Рут нямала нервавала яго?

— Бясконца нервавала. Але магу запэўніць вас: не настолькі, каб з-за гэтага пакідаць жыццё.

— Ну, вядома,— пагадзіўся Пуаро.— Ніхто не выбівае сабе мазгі праз тое, што ў яго ўпартая дачка!.. Дык мадэмуазель — спадчынніца! Ці сэр Гервазы ніколі не думаў пра змены ў сваім завяшчанні?

— Кх! — Містэр Фобз кашлянуў, каб прыхаваць не-

вялікую збянтэжанасць.— Праўду кажучы, я, прыехаўшы сюды, два дні назад атрымаў інструкцыі ад сэра Гервазы, калі дакладна — па складанні новага завяшчання.

— Што такое? — маёр Рыдл рыўком прысунуў сваё крэсла трохі бліжэй.— Вы не гаварылі нам пра гэта.

Містэр Фобз хутка адказаў:

— Вы ж пыталіся пра ўмовы завяшчання сэра Гервазы. Я даў вам інфармацыю, якую вы прасілі. Новае завяшчанне не было нават як след аформлена і тым больш не падпісана.

— Якія ж былі яго ўмовы? Яны могуць праліць святло на душэўны стан сэра Гервазы.

— У асноўным яны такія ж, як і ранейшыя, але міс Шэвені-Гарэ магла стаць спадчынніцай, толькі згадзіўшыся выйсці замуж за містэра Х’юга Трэнта.

—■ Ага,— сказаў Пуаро.— Гэта дужа вялікая розніца.

— Я нё ўхваляў гэтага пункту,— сказаў містэр Фобз.— I лічыў сябе абавязаным падказаць, што ён мог быць паспяхова аспрэчаны. Суд не падтрымлівае запісаў з пэўнымі абавязацельствамі. Аднак сэр Гервазы быў непахісны.

— А калі б міс Шэвені-Гарэ або выпадкова містэр Трэнт адмовіліся выканаць гэтую ўмову?

— Калі б містэр Трэнт не пажадаў ажаніцца з міс Шэвені-Гарэ, то грошы перайшлі б да яе без ніякіх умоў. Але калі бён хацеў, а яна адмовілася, грошы, наадварот, перайшлі б да яго.

— Дзіўна,— сказаў маёр Рыдл.

Пуаро нахіліўся наперад, злёгку пастукаў юрысту па калене.

— Але што хаваецца за гэтым? Што было на думцы ў сэра Гервазы, калі ён рабіў гэтую агаворку? Тут абавязкова было нешта пэўнае... Тут абавязкова, я мяркую, меўся на ўвазе нейкі іншы чалавек... чалавек, якога ён не хацеў. Я думаю, містэр Фобз, што вы павінны ведаць, хто такі гэты чалавек?

— На самай справе, містэр Пуаро, у мяне няма ніякіх звестак.

— Але ў вас магла б з’явіцца здагадка.

— Я ніколі не раблю здагадак,— сказаў містэр Фобз абураным тонам. Зняўшы пенснэ, ён выцер яго шаўковай насоўкай і запытаўся: — Вас цікавіць што-небудзь яшчэ?

— Пакуль што не,— адказаў Пуаро.— Нічога, што датычыць мяне.

Містэр Фобз паглядзеў так, быццам не паверыў у гэтае

«нічога», і скіраваў сваю ўвагу на галоўнага канстэбля.

— Дзякуй вам, містэр Фобз. Думаю, гэта ўсё. Я хацеў бы, калі можна, пагаварыць з міс Шэвені-Гарэ.

— Вядома. Яна, напэўна, наверсе з лэдзі Шэвені-Гарэ.

— О, няхай. Можа, я спачатку пагутару з — як яго завуць? — з Бараўзам і з жанчынай, гістарыёграфам роду.

— Яны абое ў бібліятэцы. Я скажу ім.

7

— He так гэта проста,— сказаў маёр Рыдл, калі юрыст пакінуў пакой.— Выцягванне інфармацыі з такіх старамодных занудлівых юрыстаў патрабуе намаганняў. Усё, мне здаецца, звязана з гэтай дзяўчынай.

— Напэўна, так.

— А вось ідзе Бараўз!

Годфры Бараўз увайшоў з мілай гатоўнасцю быць карысным. Яго ўсмешка была тактоўна афарбавана смуткам і толькі паказвала трошкі болей як трэба зубы. Яна была хутчэй механічная, чым спантанная.

— Дык вось, містэр Бараўз, мы хочам задаць вам некалькі пытанняў.

— Вядома, маёр Рыдл. Пытайцеся што хочаце.

— Добра. Першае і галоўнае, гаворачы проста, без хітрыкаў: ці ёсць у вас свае ўласныя здагадкі, чаму сэр Гервазы скончыў жыццё самагубствам?

— Абсалютна ніякіх. Я ажно аслупянеў, пачуўшы пра гэта.

— Вы чулі стрэл?

— He, я ў той час, мусіць, быў у бібліятэцы, так я разумею. Я спусціўся досыць рана і пайшоў у бібліятэку ўзяць патрэбную даведку. Бібліятэка — гэта якраз з другога ад кабінета боку дома, таму я не мог нічога чуць.

— Ці быў хто-небудзь з вамі ў бібліятэцы? — спытаўся Пуаро.

— Нікога.

— Ці не ведаеце вы, дзе ў той час былі астатнія члены сям’і?

— Большасць, мабыць, пераапраналася наверсе.

— Калі вы прыйшлі ў гасціную?

— Якраз перад прыездам містэра Пуаро. Тады ўсе былі там — акрамя сэра Гервазы, вядома.

— Ці не здзівіла вас тое, што яго не было?

— Але, здзівіла, па праўдзе кажучы. Звычайна ён прыходзіў у гасціную да першага гонга.

— Ці не заўважылі вы ў апошні час якой-небудзь змены ў паводзінах сэра Гервазы? Ці не быў ён заклапочаны? Ці ўстрывожаны? Мо прыгнечаны?

Годфры Бараўз задумаўся.

— He, не думаю. Трохі — так, заклапочаны, бадай што.

— А ён не здаваўся ўстурбаваны якой-небудзь пэўнай справай?

— О, не!

— Ці не было ў яго якіх клопатаў, звязаных з фінансамі?

— Ён трохі непакоіўся за справы адной кампаніі, a дакладна — «Сінтэтык пэраган рабэ компані».

— Што ён, уласна кажучы, гаварыў пра гэта?

Механічная ўсмешка Годфры Бараўза бліснула ’зноў, і зноў яна здалася трохі ненатуральнай.

— Ну што ж... Ён сказаў літаральна так: «Стары Бэры альбо дурань, альбо махляр. Мяркую, што дурань. Я павінеп быць тактоўным з ім дзеля Ванды».

— А чаму ён сказаў: «дзеля Ванды»? — запытаўся Пуаро.

— Усё ў тым, што палкоўнік Бэры дужа падабаўся лэдзі Шэвені-Гарэ, і ён моцна любіў яе. Хадзіў за ёю, як сабака.

— Сэр Гервазы не быў... раўнівы хоць трохі?

— Раўнівы? — Бараўз вылупіў вочы, а потым засмяяўся.— Сэр Гервазы раўнівы? Ён не ведаў, што гзта такое. Ды яму ніколі і ў галаву не прыйшло б, каб хто калі мог аддаць перавагу не яму, а другому чалавеку. Разумееце, такога проста не магло быць.

Пуаро мякка зазначыў:

— Мне здаецца, вы не вельмі любілі сэра Гервазы Шэвені-Гарэ?

Бараўз пачырванеў.

— He, не вельмі. Хаця б таму, што ўсе такія рэчы даволі смешныя ў наш час.

— Якія «ўсе такія рэчы»? — запытаўся Пуаро.

— Ну, феадальныя перажыткі, калі хочаце. Гэты культ продкаў і фамільная фанабэрыя. Сэр Гервазы быў вельмі здольны ў многіх адносінах чалавек і ён жыў цікавым жыццём, але сам быў бы цікавейшы, калі б разумеў, што ёсць яшчэ нешта апрача яго і яго эгаізму.

— А дачка сэра Гервазы была згодна з вамі ў гэтым?

Бараўз успыхнуў зноў — на гэты раз колер быў цёмнапурпуровы.

Ён адказаў:

— Я думаю, міс Шэвені-Гарэ самая сучасная жанчына! Зразумела, я не павінен дыскутаваць з ёю пра яе бацьку.

— Але сучасныя людзі я к р а з дыскутуюць пра сваіх бацькоў колькі хочаце! — сказаў Пуаро.— Гэта цалкам у сучасным стылі — крытыкаваць сваіх бацькоў!

Бараўз паціснуў плячыма.

Маёр Рыдл спытаўся:

— I больш нічога не было — ніякіх іншых фінансавых клопатаў? Сэр Гервазы ніколі не казаў, што яго ашуква л і?

— Ашуквалі? — вымавіў Бараўз вельмі здзіўлена.— Ды не!

— А вы самі былі ў добрых адносінах з ім?

— Безумоўна. Чаму ж не?

— Я пытаюся ў вас, містэр Бараўз.

Малады чалавек панурыўся.

— Мы былі з ім у найлепшых адносінах.

— Ці ведалі вы, што сэр Гервазы напісаў ліст містэру Пуаро з просьбай прыехаць сюды?

— He.

— Сэр Гервазы звычайна сам пісаў свае лісты?

— He, амаль заўсёды ён дыктаваў іх мне.

— Але ён не зрабіў так гэтым разам.

— He.

— Чаму, як вы думаеце?

— He ведаю.

— Вы не можаце знайсці ніякай прычыны, чаму гэты ліст яму спатрэбілася пісаць самому?

— He, не магу.

— А! — сказаў маёр Рыдл, дадаючы спакойна: — Даволі дзіўна. Калі вы бачылі сэра Гервазы апошні раз?

— Якраз перад тым, як пайшоў апрануцца на абед. Я прынёс яму падпісаць некалькі лістоў.

— У якім стане ён быў тады?

— У зусім нармальным. Наогул, я сказаў бы, ён быў як быццам задаволены сабой у сувязі з нечым.

Пуаро варухнуўся ў сваім крэсле.

— А? — сказаў ён.— Дык у вас было такое ўражанне, што ён быў нечым задаволены? I, аднак, неўзабаве страляецца. Дзіўна!

Годфры Бараўз паціснуў плячыма.

— Я толькі передаю вам свае ўражанні.

— Так, так, яны дужа каштоўныя. Апрача ўсяго, вы, мабыць, адзін з апошніх людзей, што бачылі сэра Гервазы жывога.

— Снэл быў апошні, хто бачыў яго.

— Бачыў, так, але не размаўляў з ім.

Бараўз не адказаў.

Маёр Рыдл спытаўся:

— Каторая была гадзіна, як вы пайшлі наверх апрануцца на абед?

— Прыкладна пяць хвілін восьмай.

— Што рабіў сэр Гервазы?

— Я пакінуў яго ў кабінеце.

— Ці доўга ён звычайна пераапранаўся?

— Ён звычайна аддаваў на гэта аж тры чвэрці гадзіны.

— Значыцца, калі абед быў у пятнаццаць хвілін дзевятай, ён, верагодна, пайшоў бы наверх, самае позняе, а палове восьмай?

— Вельмі верагодна.

— Вы самі пайшлі пераапранацца рана?

— Але, я вырашыў, што пераапрануся і тады пайду ў бібліятэку і вазьму патрэбныя мне даведкі.

Пуаро задумліва кіўнуў. Маёр Рыдл сказаў:

— Добра. Я думаю, пакуль усё. Вы не запросіце міс — як яе завуць — да нас?

Маленькая міс Лінгард шмыгнула ў пакой амаль імгненна. На ёй было некалькі ланцужкоў, яны ціха звінелі, калі яна сядала і запытальна пераводзіла позірк з аднаго мужчыны на другога.

— Усё гэта вельмі... э-э... сумна, міс Лінгард,— пачаў маёр Рыдл.

— Сапраўды, вельмі сумна,— сказала міс Лінгард, як ёй і належала сказаць.

— Вы... калі прыйшлі ў гэты дом?

— Месяцы два назад. Сэр Гервазы напісаў свайму сябру ў музеі — палкоўніку Фозэрынгею, і палкоўнік Фозэрынгей парэкамендаваў мяне. Я зрабіла нямала гістарычных даследаванняў.

— Сэр Гервазы быў цяжкі для вашай сумеснай работы?

— О, не. Трэба было, вядома, трохі ўлагоджваць яго. Але ж, я ведаю, гэта заўсёды даводзіцца рабіць з мужчынамі.

3 нялёгкім пачуццём, што міс Лінгард, мабыць, улагоджвае яго ў гэтую хвіліну, маёр Рыдл гаварыў далей:

— Вы павінны былі дапамагаць сэру Гервазы ў рабоце над кнігай, якую ён пісаў?

— Але.

— Што ў гэта ўваходзіла?

Нейкі момант міс Лінгард выглядала зусім пачалавечы. Яе вочы міргалі, калі яна адказвала:

— Ну, ведаеце, фактычна — напісанне кнігі! Я збірала інфармацыю, і рабіла нататкі, і апрацоўвала матэрыял. А потым, пазней, рэдагавала, што напісаў сам Гервазы.

— Напэўна, вам давялося праявіць нямала такту, мадэмуазель,— сказаў Пуаро.

— Такту і цвёрдасці. Патрэбны і тое, і другое,— адказала міс Лінгард.

— Сэра Гервазы не абурала ваша... э... цвёрдасць?

— О, зусім не. Вядома, я пераканала яго, што ён не павінен звяртаць увагі на дробязі.

— О, так, я разумею.

— На самай справе гэта было зусім проста,— сказала міс Лінгард.— Сэрам Гервазы можна было проста кіраваць, толькі належным чынам.

— А цяпер, міс Лінгард, адкажыце мне: ці не ведаеце вы чаго-небудзь, што магло б праліць святло на гэтую трагедыю?

Міс Лінгард адмоўна паківала галавой.

— Баюся, не. Ведаеце, ён, натуральна, ніколі не раскрываў мне сваю душу. Я, па сутнасці, яму чужая. Ва ўсякім разе, я думаю, ён быў занадта ганарысты, каб гаварыць з кім-небудзь пра сямейныя турботы.

— Дык вы лічыце, менавіта сямейныя турботы — прычына яго самагубства?

Міс Лінгард як быццам трохі здзівілася.

— Ну, вядома ж! Хіба ёсць якая іншая?

— Вы ўпэўнены, што б ы л і сямейныя справы, якія турбавалі яго?

— Я ведаю, што ў яго былі цяжкія душэўныя пакуты.

— Як, вы ведаеце гэта?

— Ну так, вядома.

— Скажыце мне, мадэмуазель, ці гаварыў ён з вамі па сутнасці справы?

— Невыразна.

— Што ён казаў?

— Дайце падумаць. Я заўважыла, што ён як быццам не чуе, што я кажу...

— Адну хвілінку. Пардон. Калі гэта было?

— Сёння папаўдні. Мы звычайна працавалі з трох да пяці.

— Прашу вас, гаварыце.

— Як я сказала, сэру Гервазы, здавалася, было цяжка засяродзіцца — сапраўды, ён так і сказаў, дадаўшы, што некалькі важных спраў не даюць яму спакою. I ён сказаў... Дайце падумаць... Нешта накшталт (вядома, я не ўпэўнена ў дакладнасці слоў): «Гэта жахліва, міс Лінгард, калі на сям’ю, адну з самых гордых на зямлі, «п а д а е г р э х».

— I што вы сказалі на гэта?

— О, толькі нешта суцяшальнае. Мне здаецца, я сказала, што кожнае пакаленне мае і сваіх слабых сыноў — што гэта частка расплаты за веліч — але што іх памылкі рэдка памятаюцца наступнымі пакаленнямі.

— I гэта дало жаданы эфект, на які вы спадзяваліся?

— Больш-менш. Мы вярнуліся да сэра Роджэра ШэвеніГарэ. Я знайшла вельмі цікавае ўпамінанне пра яго ў тагачасным манускрыпце. Але сэр Гервазы зноў стаў няўважлівы. Урэшце ён сказаў, што сёння больш не будзе працаваць. I яшчэ — што ў яго б ы ў шок.

— Шок?

— Менавіта гэта ён сказаў. Вядома, я не стала задаваць ніякіх пытанняў. Проста сказала: «Мне сумна чуць гэта, сэр Гервазы». I потым ён папрасіў мяне перадаць Снэлу, што прыедзе містэр Пуаро і каб той перанёс абед на восем пятнаццаць, і паслаў машыну на вакзал, цягнік — у сем пятнаццаць.

— Ці заўсёды ён даваў вам такія даручэнні?

— Ды не... Увогуле, гэта была справа містэра Бараўза. Я нічым не займалася, апрача чыста літаратурнай работы. Я не была сакратаркай ні ў якім сэнсе слова.

Пуаро запытаўся:

. — Як вы лічыце, у сэра Гервазы былі пэўныя падставы прасіць у вас гэтай паслугі замест таго, каб даручыць усё містэру Бараўзу?

Міс Лінгард задумалася.

— Так, маглі быць... Я не думала пра гэта тады. Я думала, так яму проста зручней. А цяпер прыгадваю, што сапраўды ёнпапрасіў мяне не гаварыць нікому, што прыязджае містэр Пуаро. Гэта павінна быць сюрпрызам, сказаў ён.

— Ага! Ён так і сказаў? Вельмі дзіўна, вельмі цікава. I ці г а в а р ы л і вы каму-небудзь?

— Вядома, не, містэр Пуаро. Я сказала Снэлу пра абед і каб шафёр сустрэў госця, які прыедзе цягніком у сем пятнаццаць.

— Ці гаварыў сэр Гервазы што-небудзь яшчэ, што магло мець адносіны да справы?

Міс Лінгард задумалася.

— He... Я не думаю... Ён быў надта напружаны... Добра памятаю, якраз, калі я пакідала пакой, ён прамовіў: «Н і ч ога добрага, што ён зараз прыязджае. Занадта п о з н а».

— I вы не маеце ніякай здагадкі, што ён меў на ўвазе?

— Н-не...

Цьмянае падазрэнне ўзнікла ў Пуаро ад той нерашучасці, з якой яна вымавіла простае «не». Ён, нахмурыўшыся, паўтарыў:

— «Занадта позна»... Гэта ён сказаў, гэта? «3 а н а д т а п о з н а».

Маёр Рыдл спытаўся:

— Вы не можаце нам дапамагчы, міс Лінгард, высветліць сутнасць справы, якая так засмучала сэра Гервазы?

Міс Лінгард павольна сказала:

— У мяне ёсць падазрэнне, што гэта нейкім чынам звязана з Х’юга Трэнтам.

— 3 Х’юга Трэнтам? Чаму вы так думаеце?

— Ну, нічога пэўнага не было, але ўчора папаўдні мы якраз закранулі сэра Х’юга дэ Шэвені, які, баюся, паказаў сябе не з лепшага боку ў вайне Пунсовай і Белай ружы, і сэр Гервазы сказаў: «I трэба ж было маёй сястры выбраць імя Х’юга свайму сыну! Яно заўсёды было няўдалым імем у нашай сям’і. Яна магла б ведаць, што з ніводнага Х’юга не будзе толку».

— Тое, што вы нам кажаце, наводзіць на роздум,— сказаў Пуаро.— Але, гэта падказвае мне новую думку.

— Сэр Гервазы не сказаў нічога больш пэўнага? — спытаўся маёр Рыдл.

Міс Лінгард пакруціла галавой.

— He, і, вядома, спецыяльна мне ён не казаў нічога. Сэр Гервазы, па сутнасці, размаўляў сам з сабою. Ён, па сутнасці, не гаварыў са мною.

— Абсалютна так,— сказаў Пуаро.— Мадэмуазель, вы, чужы чалавек, былі тут два месяцы. Было б, я думаю, вельмі карысна, калі б вы шчыра падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі пра сям’ю і пра ўсіх тутэйшых.

Міс Лінгард зняла сваё пенснэ і задумліва заміргала.

— Ведаеце, напачатку, калі папраўдзе, я думала, што трапіла ў вар’яцкі дом! Лэдзі Шэвені-Гарэ, якая ўвесь час бачыць рэчы, якіх тут няма, і сэр Гервазы, які паводзіць сябе, як... як кароль, і нешта вытварае з сябе самым экстравагантным чынам,— так, сапраўды, я і падумала, што яны самыя дзіўныя людзі, якія мне калі-небудзь сустракаліся. Безумоўна, міс Шэвені-Гарэ абсалютна нармальная. А неўзабаве я пераканалася, што лэдзі Шэвені-Гарэ ў сапраўднасці вельмі добрая, зычлівая жанчына. Ніхто не быў дабрэйшы і зычлівейшы да мяне, чым яна. Сэр Гервазы — так, я сапраўды гэтак думаю, ён б ы ў вар’ят. Яго эгаманія — здаецца, так гэта называецца — з кожным днём усё больш абвастралася.

— А як астатнія?

— Мне здаецца, містэру Бараўзу ў гэты час было нялёгка з сэрам Гервазы. Мяркую, ён быў рады, што наша работа над кнігай трохі вызваліла яго. Палкоўнік Бэры быў заўсёды прыемны. Ён вельмі шанаваў лэдзі Шэвені-Гарэ і выдатна спраўляўся з сэрам Гервазы. Містэр Трэнт, містэр Фобз і міс Кардвэл толькі некалькі дзён тут, таму, зразумела, я мала што ведаю пра іх.

— Дзякуй вам, мадэмуазель. А што наконт капітана Лэйка, агента?

— 0, ён вельмі сімпатычны. Усе любілі яго.

— I сэр Гервазы?

— О, так. Я чула, як ён казаў, што Лэйк — найлепшы агент з усіх, якія ў яго былі. Зразумела, у капітана Лэйка таксама былі свае цяжкасці з сэрам Гервазы, але наогул ён спраўляўся з усім даволі добра. Гэта было нялёгка.

Пуаро задумліва сказаў:

— Нешта... нешта я хацеў запытацца ў вас... адну дэталь... Што ж гэта такое?

Міс Лінгард з цярплівым выразам на твары павярнулася да яго.

Пуаро раздражнёна пакруціў галавой.

— Ша! Яно круціцца ў мяне ў галаве.

Маёр Рыдл пачакаў хвіліну-другую, потым, убачыўшы, што Пуаро па-ранейшаму хмурыцца, зноў павёў допыт.

— Калі апошні раз вы бачылі сэра Гервазы?

Калі мы пілі чай, у гэтым пакоі.

— Які быў яго.стан тады? Нармальны?

— Нармальны, як і заўсёды.

— Ці адчувалася якое-небудзь напружанне сярод блізкіх і гасцей?

— He, я думаю, кожны адчуваў сябе зусім звыкла.

— Куды пайшоў сэр Гервазы пасля чаю?

— Ён, як заўсёды, узяў з сабой у кабінет містэра Бараўза.

— I гэта апошні раз, калі вы яго бачылі?

— Але. Я пайшла ў маленькі пакой, дзе працую, і друкавала раздзел кнігі са сваіх нататак, якія ўзгадніла з сэрам Гервазы, да сямі вечара, а тады паднялася наверх адпачыць і апрануцца на абед.

— Вы сапраўды чулі стрэл, як я разумею?

— Так, я была ў гэтым пакоі. Пачуўшы нешта падобнае на стрэл, я выйшла ў залу. Містэр Трэнт быў там і міс Кардвэл. Містэр Трэнт запытаўся ў Снэла, ці ёсць шампанскае на абед, і нават пажартаваў. Нам і ў галаву не прыйшло, што гэта нешта сур’ёзнае. Мы засталіся ўпэўненыя, што гэта была зваротная ўспышка аўтамабіля.

Пуаро запытаўся:

— Вы чулі, як містэр Трэнт сказаў: «Забойствы бываюць заўсёды»?

— Я ўпэўнена, ён сказаў штосьці накшталт гэтага — жартам, вядома.

— Што было потым?

— Мы ўсе ўвайшлі сюды.

— Вы можаце ўспомніць, у якім парадку ўсе прыйшлі на абед.

— Міс Шэвені-Гарэ была першая, мне здаецца, а тады містэр Фобз. Потым палкоўнік Бэры з лэдзі ШэвеніГарэ, містэр Бараўз адразу ж за імі. Я думаю, такі быў парадак, але не зусім упэўнена, бо яны ўсе зайшлі амаль разам.

— Іх сабраў першы гонг?

— Але. Кожны заўсёды спяшаўся, калі чуўся гэты гонг. Сэру Гервазы пунктуальнасць увечары была страшэнна важная.

— Калі ён сам звычайна сыходзіў?

— Ён амаль заўсёды ўжо быў у пакоі, калі гучаў першы гонг.

— Вас здзівіла, што яго на гэты раз не было ўнізе?

— Надта.

— Ага, так! — усклікнуў Пуаро.

Калі другія двое запытальна паглядзелі на яго, ён сказаў:

— Я ўспомніў, пра што хацеў спытацца. Сёння ўвечары, мадэмуазель, калі мы ўсе ішлі ў кабінет, пачуўшы ад Снэла, што ён замкнуты, вы нагнуліся і нешта паднялі.

— Я падняла? — Міс Лінгард, здавалася, вельмі здзівілася.

— Але, якраз, калі мы паварочвалі ў калідор, які вядзе да кабінета. Нешта маленькае і бліскучае.

— Вось дык дзіва — я не памятаю. Пачакайце — ага, успомніла. Проста я не падумала. Хвілінку — гэта павінна быць тут.

Адкрыўшы сваю чорную атласную сумачку, яна высыпала ўсё, што ў ёй было, на стол.

Пуаро і маёр Рыдл з цікавасцю агледзелі рэчы. На стале ляжалі дзве насоўкі, пудраніца, малы звязак ключоў, футарал на акуляры і яшчэ адна рэч, якую прагна схапіў Пуаро.

— Божа мой, куля! — сказаў маёр Рыдл.

Рэч, якая па форме сапраўды нагадвала кулю, на самай справе была маленькім алоўкам.

— Вось гэта я падняла,— сказала міс Лінгард.— Я зусім забылася.

— Вы ведаеце, чый ён, міс Лінгард?

— О, так — палкоўніка Бэры. Ён загадаў зрабіць гэты аловак з кулі, якая трапіла — ці, правільней, не трапіла, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе,— на паўднёваафрыканскай вайне1.

— Калі апошні раз гэты аловак быў у яго?

— А, ён быў у яго сёння папаўдні, калі яны гулялі ў брыдж, бо я заўважыла, ён ім запісваў лік, як я прыйшла ггіць чай.

— Хто гуляў у брыдж?

— Палкоўнік Бэры, лэдзі Шэвені-Гарэ, містэр Трэнт і міс Кардвэл.

— Я думаю,— мякка сказаў Пуаро,— няхай ён пабудзе ў нас, мы самі вернем яго палкоўніку.

— О, калі ласка. Я такая забыўлівая і магла б забыцца зрабіць гэта.

— Ці не маглі б вы, мадэмуазель, запрасіць сюды палкоўніка Бэры?

— Добра. Я зараз жа пайду і знайду яго.— Яна хуценька выйшла. Пуаро ўстаў і пачаў бязмэтна хадзіць па кабінеце.

— Мы пачынаем,— сказаў ён,— рэканструяваць гэты поўдзень. Цікава вось што. А палове трэцяй сэр Гервазы займаецца рахункамі з капітанам Лэйкам. Ён трохі заклапочаны. А трэцяй ён абмяркоўвае кнігу, якую піша

1 Маевда на ўвазе англа-бурская вайна 1899—1902 гт.

з міс Лінгард. Ёнустрашэнна цяжкім душэўным стане. Міс Лінгард звязвае гэты цяжкі душзўны стан з Х’югам Трэнтам на падставе выпадковай рэплікі. На вячэрнім чаі яго паводзіны нармальныя. Пасля чаю, кажа Годфры Бараўз, ён быў у добрым настроі ад чагосьці. У пяць хвілін восьмай ён ідзе наверх, заходзіць у свой кабінет, крэмзае «даруйце» на кавалачку паперы і страляецца!

Рыдл павольна сказаў:

— Я разумею, што вы маеце на ўвазе. Тут няма паслядоўнасці.

— Дзіўныя змены настрою ў сэра Гервазы ШэвеніГарэ! Ён заклапочаны — ён моцна засмучаны — ён у звычайным стане — ён у гуморы! Нешта вельмі дзіўнае! I яшчэ, гэтая фраза: «Занадта позна». Што я прыязджаю сюды занадта позна. Так, гэта праўда. Я прыехаў сюды занадта позна — каб убачыць яго жывога.

— Разумею. I вы лічыце?..

— Я ніколі ўжо не даведаюся, чаму сэр Гервазы пасылаў па мяне! Гэта бясспрэчна!

Пуаро ўсё хадзіў па кабінеце. Ён паправіў адну-другую рэч на каміннай паліцы, агледзеў картачны столік каля сцяны, адчыніў у ім шуфляду і дастаў маркёры для брыджа. Потым падышоў да пісьмовага стала і ўважліва зазірнуў у кошык для паперы. Там не было нічога, апрача папяровага мяшэчка. Пуаро дастаў яго, панюхаў, прамармытаў: «Апельсіны» і, разгладжваючы мяшэчак, прачытаў на ім: «Карпентэр і сыны, гандаль садавінай, Гэмбара Святой Марыі». Ён якраз акуратна складваў мяшэчак, ражок да ражка, калі ў пакой зайшоў палкоўнік Бэры.

8

Палкоўнік плюхнуўся на крэсла, пакруціў галавой, уздыхнуў і сказаў:

— Як гэта жахліва, Рыдл! I якая цудоўная, цудоўная лэдзі Шэвені-Гарэ. Вялікая жанчына! Колькі ў яе мужнасці!

Мяккім крокам вяртаючыся да свайго стула, Пуаро сказаў:

— Вы, пэўна, ведаеце яе даўно?

— Так, я быў яшчэ на яе першым балі. Памятаю, у валасах — бутоны руж. I белая, лёгкая, як паветра, сукенка... Ці ж хто-небудзь мог дакрануцца да яе!

Голас яго быў поўны захаплення. Пуаро падаў яму аловак.

— Гэта ваш, я думаю?

— А? Што? О, дзякую, ён быў у мяне сёння папаўдні, калі мы гулялі ў брыдж. Незвычайна, ведаеце, сотня пікавых анёраў1 тройчы запар. Такога не было ніколі раней.

— Вы гулялі ў брыдж перад вячэрнім чаем як я разумею? — сказаў Пуаро.— Які настрой быў у сэра Гервазы, калі ён прыйшоў піць чай?

— Звычайны, зусім звычайны. Мне ў галаву не магло прыйсці, што ён наважваўся пакончыць з сабой. Магчыма, ён быў трохі больш узбуджаны, чым заўсёды, зараз я гэта прыгадваю. Пачынаю так думаць.

— Калі вы бачылі яго апошні раз?

— Вось тады! На вячэрнім чаі. Больш я ўжо не бачыў, небараку, жывога.

— Вы наогул не заходзілі ў кабінет пасля чаю?

— He, больш я не бачыў яго.

— Калі вы спусціліся вячэраць?

— Пасля першага гонга.

— Вы і лэдзі Шэвені-Гарэ сышлі разам?

— He, мы — э-э — сустрэліся ў зале. Я думаю, яна была ў сталовай, даглядала кветкі, ці што.

Маёр Рыдл сказаў:

— Спадзяюся, вы не будзеце пярэчыць, палкоўнік Бэры, калі я задам вам, можна сказаць, прыватнае пытанне. Ці былі якія спрэчкі паміж вамі і сэрам Гервазы наконт «Сінтэтык пэраган рабэ компані»?

Твар палкоўніка Бэры раптам стаў пурпуровы. Ён пачаў гаварыць трохі блытана:

— Зусім не. Зусім не. Стары Гервазы быў неразважны чалавек. Вы павінны памятаць гэта. Ён заўсёды чакаў, што з усяго, да чаго ён ні дакранецца, пацякуць малочныя рэкі! Здавалася, ён не разумеў, што ўвесь свет ахоплены крызісам. I што крызіс, безумоўна, уплывае на капітал.

— Дык паміж вамі ўсё-такі былі нейкія спрэчкі?

— Ніякіх спрэчак. Проста д’ябальская неразважнасць Гервазы.

— Ён вінаваціў вас за панесеныя страты?

— Гервазы не быў нармальны! Ванда ведала гэта. Але яна заўсёды ўмела кіраваць ім. Я ахвотна перадаваў усё ў яе рукі.

Картачны тэрмін.

Пуаро кашлянуў, і маёр Рыдл, зірнуўшы на яго, перамяніў тэму:

— Я ведаю, што вы вельмі даўні сябар сям’і, палкоўнік Бэры. Ці вядома вам што небудзь аб тым, як сэр Гервазы падзяліў спадчыну?

— Ну, думаю, болыпая частка пяройдзе да Рут. Гэта я зразумеў з яго выпадковых слоў.

— Вы не лічыце, што гэта было вельмі несправядліва ў адносінах да Х’юга Трэнта?

— Гервазы не любіў Х’юга. Цярпець яго не мог.

— Але ж у яго было моцна развіта пачуццё сям’і. Міс Шэвені-Гарэ, урэшце, толькі прыёмная дачка.

Палкоўнік Бэры вагаўся, але потым, трохі пахмыкаўшы і памыкаўшы, сказаў:

— Паслухайце, я думаю лепей сказаць вам. Строга канфідэнцыяльна і ўсё такое.

— Безумоўна, безумоўна.

— Рут незаконная, але яна Шэвені-Гарэ. Дачка брата Гервазы, Энтані, які загінуў на вайне. Здаецца, у яго быў раман з машыністкай. Калі ён загінуў, дзяўчына напісала Вандзе. Ванда паехала да яе — дзяўчына чакала дзіця. Ванда з Гервазы ўсё абгаварылі; ёй якраз сказалі, што сама яна ніколі не будзе мець дзяцей. I яны ўзялі дзяўчынку, калі яна нарадзілася, і ўдачарылі яе па закону. Маці адмовілася ад усякіх правоў на яе. Яны выхавалі Рут, як сваю дачку, і фактычна яна і ё с ц ь іх дачка, і варта толькі паглядзець на яе, каб зразумець, што яна сапраўды ШэвеніГарэ!

— Ага! — сказаў Пуаро.— Вось яно што. Гэта робіць стаўленне да яе сэра Гервазы намнога больш зразумелым. Але калі ён не любіў містэра Х’юга Трэнта, то чаму ён так хацеў ажаніць яго з мадэмуазель Рут?

— Каб упарадкаваць пазіцыю сям’і. 3 яго пункту гледжання гэта быў самы адпаведны шлюб.

— Хоць ён і не любіў маладога чалавека ці не давяраў яму?

Палкоўнік Бэры фыркнуў.

— Вы не разумееце старога Гервазы. Ён не ўмеў глядзець на людзей як на людзей. Ён наладжваў шлюбы, быццам пары былі каралеўскага роду! Ён лічыў за належнае, што Рут і Х’юга пажэняцца, што Х’юга возьме імя ШэвеніГарэ. А што Х’юга і Рут думалі самі, не мела значэння.

— А ці мадзмуазель Рут згаджалася прыняць гэтыя ўмовы?

Палкоўнік Бэры хіхікнуў.

— Яна! Яна як фурыя!

— Ці ведалі вы, што незадоўга да сваёй смерці сэр Гервазы складаў новае завяшчанне, паводле якога міс Шэвені-Гарэ стала б яго спадчынніцай толькі пры ўмове, што яна выйдзе за містэра Трэнта?

Палкоўнік Бэры свіснуў.

— Дык яго сапраўды напалохаў яе раман з Бараўзам...

Вымавіўшы гэта, ён прыкусіў язык, але было позна. Пуаро ўхапіўся за гэтае прызнанне.

— Паміж мадэмуазель Рут і маладым месье Бараўзам нешта было?

— Напэўна, нічога, зусім нічога.

Маёр Рыдл кашлянуў.

— Я лічу, палкоўнік Бэры, што вы павінны сказаць нам усё, што ведаеце. Гэта магло мець прамыя адносіны да стану сэра Гервазы.

— Думаю, што магло,— сказаў палкоўнік Бэры, вагаючыся.— Так, усё ў тым, што малады Бараўз нябрыдкі хлопец,— прынамсі, жанчыны, здаецца, думаюць так. Менавіта ў апошні час здавалася, што яго з Рут вадой не разліць, і Гервазы гэта не падабалася — зусім не падабалася! Ён не хацеў звальняць Бараўза, баючыся прыспешыць ход падзей. Ведаў, якая яна, Рут. Ёю не пакамандуеш. Таму, мяркую, ён і ўхапіўся за гэты план. Рут — не такая дзяўчына, што ахвяруе ўсім дзеля кахання. Яна любіць раскошнае жыццё і грошы. .

— Ці прыхільна вы самі ставіцеся да містэра Бараўза?

Палкоўнік выказаў думку, што Годфры Бараўз трошкі хамаваты, гэтая заява канчаткова збянтэжыла Пуаро, а маёра Рыдда прымусіла ўсміхнуода ў вусы.

Было яшчэ некалькі пытанняў і адказаў, а тады палкоўнік Бэры пайшоў.

Рыдл зірнуў на Пуаро, які сядзеў, паглыблены ў думкі. — Якую выснову робіце вы з гэтага, містэр Пуаро? Маленькі чалавек узняў рукі.

— Здаецца, я ўяўляю, як усё было. Гэта абдуманы план.

— Гм, складана,— сказаў Рыдл.

— Вядома, складана. Але адна выпадковая фраза здаецца мне ўсё больш і больш істотнай.

— Што такое?

— Тыя забаўныя словы, якія сказаў Х’юга Трэнт: «Забойствы бываюць заўсёды...»

Рыдл рэзка сказаў:

— Бачу, вы ўвесь час хіліце ў гэты бок.

— А вы не згодны, дружа мой, што чым больш мы даведваемся, тым менш і менш знаходзім матываў для самагубства? А для забойства збіраецца цэлая калекцыя матываў!

— I ўсё ж не забывайце фактаў — дзверы замкнутыя, ключ у кішэні нябожчыка. О, я ведаю, ёсць адпаведныя спосабы і сродкі. Сагнутыя шпількі, вяроўкі — усе віды прыстасаванняў. Увогуле, такое м а г ч ы м а... Але ці было яно на самай справе? Вось у чым я моцна сумняваюся.

— Ва ўсякім разе, давайце спачатку разгледзім сітуацыю так, што гэта было забойства, а не самагубства.

— О, калі ласка. Раз вы на сцэне, дык, напэўна, б у д з е забойства!

Пуаро спачатку ўсміхнуўся, а пасля сказаў:

— He дужа падабаецца мне ваша заўвага.

Потым ён зноў стаў сур’ёзны.

— Што ж, давайце разгледзім выпадак як забойства. Чуваць стрэл; чатыры чалавекі ў зале: міс Лінгард, Х’юга Трэнт, міс Кардвэл і Снэл. Дзе ўсе астатнія?

Бараўз быў у бібліятэцы, па яго словах. Ніхто не праверыць гэтую заяву. Іншыя былі, мабыць, у сваіх пакоях, але хто ведае, ці сапраўды былі яны там? Кожны нібыта спускаецца ўніз паасобку. Нават лэдзі Шэвені-Гарэ і Бэры сустрэліся толькі ў зале. Лэдзі Шэвені-Гарэ прыйшла са сталовай. Адкуль прыйшоў Бэры? Хіба не можа быць, што ён прыйшоў не зверху, а з кабінета? Вось і гэты аловак...

Але, аловак — гэта цікава. Бэры не праявіў ніякіх эмоцый, калі я дастаў яго, але так магло быць таму, што ён не ведаў, дзе я знайшоў аловак, і яму было невядома, што ён згубіў яго. Давайце паглядзім, хто яшчэ гуляў у брыдж, калі аловак быў ва ўжытку? Х’юга Трэнт і міс Кардвэл. Яны выпадаюць. У міс Лінгард і дварэцкага жалезнае алібі. Чацвёртая была лэдзі Шэвені-Гарэ.

— Вы не можаце ўсур’ёз падазраваць яе.

— Чаму не, мой дружа? Паверце, што датычыць мяне — я магу падазраваць кожнага! Дапусцім, што, нягледзячы на яе відавочную адданасць мужу, яна шчыра кахае адданага ёй Бэры?

— Гм,— сказаў Рыдл.— Нейкім чынам у іх было нешта накшталт menage a trois1 — на працягу многіх гадоў.

1 Сям’я з трох (фр.).

— I яшчэ канфлікт праз гэтую кампанію паміж сэрам Гервазы і палкоўнікам Бэры.

— Праўда тое, што сэр Гервазы мог намервацца перайсці да рашучых і небяспечных дзеянняў. Мы ж не ведаем акалічнасцей. Гэта магло з’явіцца прычынай вашага выкліку сюды. Скажам, сэр Гервазы падазрае, што Бэры наўмысна абірае яго, але ён не хоча агалоскі, баючыся, што можа быць замешана і яго жонка. Так магчыма. Гэта дае абаім рэальны матыў. I сапраўды трохі дзіўна, што лэдзі Шэвені-Гарэ ўспрыняла смерць мужа так спакойна. А гэтыя духі могуць быць гульнёй!

— Потым, ёсць яшчэ адна складанасць,— сказаў Пуаро.— Міс Шэвені-Гарэ і Бараўз. Яны зацікаўлены, каб сэр Гервазы не падпісаў новага завяшчання. Калі гэта так, яна атрымлівае ўсё пры ўмове, што яе муж бярэ прозвішча сям’і...

— Так, і расказ Бараўза пра настрой сэра Гервазы ў гэты вечар трохі насцярожвае. У гуморы, нечым задаволены! Гэта не адпавядае нічыім словам.

—■ А яшчэ тут ёсць містэр Фобз. Надзвычай карэктны, надзвычай строгі, за ім — старая і агульнапрызнаная фірма. Але юрысты, нават самыя рэспектабельныя, вядомыя тым, што яны прысвойваюць грошы свайго кліента, калі ў саміх нявыкрутка.

— Я думаю, вы робіцеся трохі меладраматычным, Пуаро.

— Вы лічыце, што мае ідэі занадта падобныя на кіно? Але часта жыццё маё, Рыдл, надзіва падобнае на кіно.

— У Вестшыры пакуль што не было такога,— сказаў галоўны канстэбль.— Лепей мы скончым нашы размовы з астатнімі, як вы думаеце? Позна ўжо. Мы не бачылі яшчэ Рут Шэвені-Гарэ, а яна, напэўна, самая важная з усіх.

— Добра. Але ёсць яшчэ міс Кардвэл. Можа, нам сустрэцца спачатку з ёю, бо гэта не зойме многа часу, а з міс Шэвені-Гарэ пагутарым напаследак.

— Слушная прапанова.

9

У той вечар Пуаро толькі зірнуў на Сьюзен Кардвэл. Цяпер ён пільней прыгледзеўся да яе. Разумны твар, падумаў ён, нельга сказаць, што прыгожы ў поўным сэнсе

слова, але надзелены прывабнасцю, якой проста мілавідная дзяўчына магла б пазайздросціць. Валасы пышныя, твар з густам дагледжаны. Назіральныя вочы.

Пасля некалькіх папярэдніх пытанняў маёр Рыдл сказаў:

— Я не ў курсе, як блізка вы знаёмыя з гэтай сям’ёй, міс Кардвэл?

— Я іх зусім не ведаю. Х’юга зрабіў так, каб мяне сюды запрасілі.

— Дык вы сябруеце з Х’юга Трэнтам?

— Такі мой статут у гэтым доме: сяброўка Х’юга Трэнта.— Сьюзен Кардвэл усміхалася, працяжна вымаўляючы словы.

— Вы даўно знаёмы з ім?

— О, не, усяго нейкі месяц.— Яна зрабіла паўзу, а потым дадала: — Я тут у якасці нявесты.

— I ён прывёз вас пазнаёміць са сваімі?.

— О, божа, зусім не так! Мы трымалі гэта ў глыбокай тайне. Я проста прыехала на разведку. Х’юга казаў мне, што іх сям’я — як вар’яцкі дом. Я вырашыла: прыеду сама і пагляджу. Небарака Х’юга — мілы пястун, але ў яго не варыць як след галава. Становішча, ведаеце, было досыць крытычнае. Hi ў Х’юга, ні ў мяне — ніякіх грошай, а сэр Гервазы, галоўная надзея Х’юга, гарэў жаданнем ажаніць свайго пляменніка з Рут. Х’юга, ведаеце, трохі слабавольны. Ён мог згадзіцца на гэты шлюб, разлічваючы развесціся потым.

— Такая ідэя не вабіць вас, мадэмуазель? — мякка запытаўся Пуаро.

— Абсалютна. Рут магла б атрымаць усё і адмовіць яму ў разводзе ці яшчэ што. Я цвёрда рашыла: не зраблю і кроку ў Найтбрыдж Святога Поля, пакуль не змагу з’явіцца сюды, дрыжучы, з ахапкам лілеяў у руках.

— Дык, значыць, вы прыехалі вывучыць сітуацыю? — Але.

— Eh bien! — сказаў Пуаро.

— Вядома, Х’юга меў рацыю! Усе ў гэтай сям’і ненармальныя! За выключэннем Рут, тая як быццам нармальная. Яна залучыла сабе прыяцеля і ставілася да ідэі шлюбу не з большым энтузіязмам, чым я.

— Вы маеце на ўвазе містэра Бараўза?

— Бараўза? Ды не! Рут не закахалася б у такога няшчырага чалавека.

— Дык хто ж быў прадметам яе захаплення?

Сьюзен Кардвэл памаўчала, працягнула руку па цыгарэту, закурыла і адказала:

— Лепей вы пацікаўцеся пра тое ў яе. Урэшце, што мне да таго.

Маёр Рыдл запытаўся:

— Калі апошні раз вы бачылі сэра Гервазы?

— Надвячоркам, калі быў чай.

— Вы не заўважылі чаго-небудзь нязвыклага ў яго паводзінах?

Дзяўчына паціснула плячыма.

— Ён быў як заўсёды.

-— Што вы рабілі пасля чаю?

— Гуляла ў більярд з Х’юга.

— Больш вы не бачылі сэра Гервазы?

— He.

— А як вы ўспрынялі стрэл?

— 3 гэтым было трохі дзіўна. Разумееце, мне здалося, іпто быў першы гонг, таму я хуценька пераапранулася, выскачыла з пакоя, пачула, як я падумала, другі гонг і кінулася ўніз па лесвіцы. У першы вечар я спазнілася на адну хвіліну на абед, і Х’юга сказаў мне, што гэта амаль перакрэсліла нашы надзеі на Старога. Вось я і пабегла ўніз. Х’юга быў якраз перада мною, і тады пачуўся нейкі дзіўны трэск, і Х’юга сказаў: гэта корак ад піампанскага; але Снэл запярэчыў; дарэчы, і я не думала, што той гук даляцеў са сталовай. Міс Лінгард лічыла, што ён пачуўся зверху, але ўрэшце мы сышліся на зваротнай успышцы аўтамабіля, іурмой рушылі ў гасціную і забыліся пра гэта.

— Вам ніколі не прыходзіла, хоць на момант, думка, што сэр Гервазы мог застрэліцца? — запытаўся Пуаро.

— Ну, як такое магло прыйсці мне ў галаву? Стары, здавалася, цешыўся жыццём і сабою. Я не магла і падумаць, іпто ён зробіць такое. I не магу здагадацца, чаму ён гэта зрабіў. Відаць, толькі таму, што быў ненармалыіы.

— Нешчаслівая падзея.

— Вельмі, для Х’юга і мяне. Ён як быццам нічога не пакінуў Х’юга ці амаль нічога.

— Хто вам сказаў гэта?

— Х’юга выпытаў у старога Фобза.

— Ну што ж, міс Кардвэл...— Маёр Рыдл хвілінку падумаў.— Відаць, гэта ўсё. Як вы лічыце, міс Шэвені-Гарэ адчувае сябе дастаткова добра, каб прыйсці і пагаварыць з намі?

— О, я думаю, яна зможа прыйсці. Я скажу ёй.

Пуаро ўмяшаўся:

— Адну хвілінку, мадэмуазель. Ці бачылі вы гэта раней? Ён працягнуў аловак, падобны на кулю.

— Ага, бачыла, калі мы гулялі ў брыдж сёння пасля поўдня. Гэта старога палкоўніка Бэры, я думаю.

— Ён забраў яго пасля робера?

— Чаго не ведаю, таго не ведаю.

— Дзякую, мадэмуазель. Гэта ўсё.

— Добра, я скажу Рут.

Рут Шэвені-Гарэ ўвайшла ў пакой, як каралева. Твар яе быў свежы, галава высока ўзнята. Але вочы, як і вочы Сьюзен Кардвэл, пазіралі ўважліва. На ёй была тая ж сукенка бледна-абрыкосавага колеру, што і тады, калі Пуаро прыехаў. Сукенку аздабляла прышпіленая да пляча ружа густога колеру самон1. Гадзіну назад яна была свежая і яркая, а цяпер прывяла.

— Дык што?..— абазвалася Рут.

— Мне вельмі няёмка турбаваць вас,— пачаў маёр Рыдл.

Яна перабіла яго:

— Вядома, вы павінны патурбаваць мяне. Вы павінны патурбаваць кожнага. Аднак я магу сэканоміць ваш час. Я ўяўлення не маю, чаму Стары скончыў жыццё самагубствам. Адзінае, што магу вам сказаць: гэта ані не падобна на яго.

— Вы не заўважылі ў яго сённяшніх паводзінах чагонебудзь нядобрага? Ці не быў ён у дэпрэсіі або празмерна ўзбуджаны — ці хоць што было анармальнае?

— He думаю. Я не заўважыла...

— Калі вы апошні раз бачылі яго?

— Калі мы пілі чай.

Пуаро спытаўся:

— Вы не заходзілі ў кабінет — пазней?

— He. Апошні раз бачыла яго ў гэтым пакоі. Ён сядзеў вось тут.— Яна паказала на крэсла.

— Зразумела. Вам знаёмы гэты аловак, мадэмуазель?

— Аловак палкоўніка Бэры.

— Вы яго бачылі нядаўна?

— Я сапраўды не памятаю.

— Вам вядома што-небудзь пра... нязгоду паміж сэрам Гервазы і палкоўнікам Бэры?

Аранжава-ружовы колер.

— Вы маеце на ўвазе гісторыю з «Пэраган рабэ компані»?

— Але.

— Думаю, што так. Стары быў раз’юшаны гэтым!

— Ён, магчыма, лічыў, што яго ашукваюць?

Рут паціснула плячыма.

— Ён нічога не разумеў у фінансах.

— Ці магу я задаць вам пытанне, мадэмуазель,—• сказаў Пуаро,— трохі дзёрзкае пытанне?

— Вядома, калі вы жадаеце.

— Яно такое: ці шкадуеце вы, што ваш... бацька памёр?

Яна са здзіўленнем паглядзела на яго.

— А як жа, шкадую. Я не ўпадаю ў сентыментальнасць, але мне будзе не хапаць яго... Я любіла Старога. Так мы, Х’юга і я, называлі яго заўсёды. «Стары» — разумееце, нешта накшталт першабытнага антрапоіда-малпы —сапраўднага патрыярха радавой справы. Гэтыя словы гучаць як быццам непаважліва, але за імі — глыбокая прыхільнасць. А так ён быў самы безгаловы асёл на свеце!

— Вы мяне зацікавілі, мадэмуазель.

— У Старога быў авечы розум! Шкада, што даводзіцца так гаварыць, але гэта праўда. Ён быў няздатны ні да якой разумовай працы. Майце на ўвазе, гэта была яркая асоба. Фантастычна адважная і гэтак далей! Ён мог смела ісці на полюс альбо біцца на дуэлях. Я ўпэўнена, ён так выхваляўся таму, што ведаў — у галаве ў яго мала клёку. Кожны мог узяць верх над ім.

Пуаро дастаў ліст з кішэні.

— Прачытайце, мадэмуазель.

Яна прачытала ліст і аддала яму назад.

— Дык вось што прывяло вас сюды!

— Ці не наводзіць вас на якую-небудзь думку гэты ліст?

Яна адмоўна паківала галавой.

— He. Гэта, напэўна, чыстая праўда. Любы мог абіраць беднага старога небараку. Джон кажа, апошні перад ім агент ашукваў Старога направа і налева. Разумееце, ён быў такі велічны і фанабэрысты, што ніколі не апускаўся да таго, каб заглыбіцца ў дэталі! Ён быў як запрашэнне махлярам.

— Вы, мадэмуазель, ствараеце зусім іншы вобраз сэра Гервазы, чым той, агульнавядомы.

— О, так — у яго быў даволі добры камуфляж. Ванда, мая маці, выручала яго як умела. Ён быў такі шчаслівы, важна іграючы ролю Усявышняга. Вось чаму, часткова, я рада, што ён нежывы. Гэта найлепш для яго.

— Я не зусім разумею вас, мадэмуазель.

Рут задумліва сказала:

— Яго хвароба прагрэсіравала. He сёння-заўтра яго запраторылі б у вар’яцкі дом... Людзі пачалі ўжо гаварыць, так яно было...

— Ці ведалі вы, мадэмуазель, што ён абдумваў завяшчанне, паводле якога вы маглі б атрымаць яго грошы толькі ў тым выпадку, калі б выйшлі замуж за містэра Трэнта?

Яна ўскрыкнула:

— Які абсурд! Усё роўна, я ўпэўнена, суд адхіліў бы гэта... Я ўпэўнена, нельга дыктаваць людзям, за каго яны павінны выходзіць замуж.

— Калі ён сапраўды падпісаў такое завяшчанне, ці згадзіліся б вы, мадэмуазель, выканаць гэтую ўмову?

Яна ашаломлена глядзела на яго.

— Я... я...

Дзве-тры хвіліны яна сядзела, нерашучая, пазіраючы на свой туфель-лодачку, што звісаў з нагі. Маленькі камячок зямлі ўпаў з абцаса на дыван. Раптам Рут Шэвені-Гарэ сказала:

— Пачакайце! — Устала і выбегла з пакоя. Вярнулася хутка з капітанам Лэйкам.

— Гэта павінна выйсці наверх,— задыхаўшыся, сказала яна.— Вы таксама можаце ведаць гэта зараз. Джон і я пажаніліся ў Лондане тры тыдні назад.

10

3 іх дваіх капітан Лэйк выглядаў куды больш збянтэжаным.

— Гэта вялікі сюрпрыз, міс Шэвені-Гарэ... міс Лэйк, дакладней кажучы,— вымавіў маёр Рыдл.— I ніхто не ведаў пра гэты ваш шлюб?

— He, мы ўсё трымалі ў сакрэце. Джону не вельмі падабалася гэта.

Лэйк сказаў, трохі заікаючыся:

— Я... я ведаю, гэта даволі пагана так пачынаць жыццё. Я павінен быў проста пайсці да сэра Гервазы...

Рут перабіла яго:

— I сказаць яму, што ты хочаш ажаніцца з яго дачкой, і вылецець кулём з пакоя, і ён, напэўна, пакінуў бы мяне без спадчыны, зрабіў бы пекла ў доме, і мы з табою захапляліся б, як цудоўна паводзілі сябе! Павер мне, я прыдумала

лепш! Што зроблена — тое зроблена. Усё роўна быў бы скандал, але Стары ўрэшце супакоіўся б.

Лэйк па-ранейшаму выглядаў няшчасным. Пуаро спытаўся:

— Калі вы намерваліся паведаміць навіну сэру Гервазы?

— Я рыхтавала глебу,— адказала Рут.— Ён даволі падазрона прыглядваўся да нас з Джонам, і я прыкінулася, што пераключыла сваю ўвагу на Годфры. Натуральна, ён раззлаваўся. Я прыйшла да высновы, што навіна пра мой шлюб з Джонам была б палёгкай!

— Ці ведаў наогул хто-небудзь пра гэты шлюб?

— Урэшце я прызналася Вандзе. Я хацела перацягнуць яе на мой бок.

— I вы мелі поспех?

—Угу. Разумееце, яна не надта захаплялася ідэяй майго шлюбу з Х’юга — я думаю, таму, што ён мой кузен. Яна, мабыць, прыкідвала: раз у сям’і ўсе не ў сваім розуме, то ў нас, пэўна, нарадзіліся б зусім дурныя дзеці. Гэта, відавочна, досыць абсурдна, бо я толькі прыёмная дачка, як вы ведаеце. Упэўнена, я дзіця нейкага зусім далёкага сваяка.

— Вы перакананы, што сэр Гервазы ані не здагадваўся аб праўдзе?

— О, не, не здагадваўся.

Пуаро спытаўся:

— Ці так гэта, капітан Лэйк? Вы цвёрда ўпэўнены, што ў вашай размове з сэрам Гервазы сёння пасля поўдня не ўпаміналася гэтая справа?

— He, сэр, не ўпаміналася.

— Бо, разумееце, капітан Лэйк, ёсць пэўныя сведчанні, якія паказваюць, што сэр Гервазы быў вельмі ўзбуджаны пасля сустрэчы з вамі і што ён гаварыў раз ці два пра сямейную ганьбу.

— Нічога не ўпаміналася,— паўтарыў Лэйк. Яго твар увесь збялеў.

— Вы бачылі тады сэра Гервазы апошні раз?

— Угу, я ўжо гаварыў вам.

— Дзе вы былі ў восем хвілін дзевятай сёння ўвечары?

— Дзе я быў? У сваім доме. У канцы вёскі, можа, з паўмілі адсюль.

— Вы не былі паблізу Гэмбара Клоўз у гэты час?

— He.

Пуаро павярнуўся да дзяўчыны.

— Дзе вы былі, мадэмуазель, калі ваш бацька застрэліўся?

— У садзе.

— У садзе? Вы чулі стрэл?

— О, так. Але я асабліва не задумалася, палічыла — нехта страляе трусоў. А зараз успамінаю, што тады падумала, як блізка гэта гучыць.

— Якой дарогай вы вярнуліся ў дом?

— Я ўвайшла праз гэтае акно.

Рут паказала паваротам галавы на французскае акно за ёю.

— Хто-небудзь быў тут?

— He. Але Х’юга, Сьюзен і міс Лінгард увайшлі ў залу амаль адразу. Яны гаварылі пра стрэл, пра забойства і гэтак далей.

— Разумею,— сказаў Пуаро.— Так, здаецца, зараз я разумею...

Маёр Рыдл з сумненнем сказаў:

— Добра, э-э, дзякую. Думаю, пакуль усё.

Рут з мужам павярнуліся і выйшлі з пакоя.

— Ліха яго ведае...— пачаў маёр Рыдл і скончыў даволі безнадзейна: — Усё цяжэй і цяжэй не збіцца са следу.

Пуаро кіўнуў. Ён падняў той маленькі камячок зямлі, што ўпаў з абцаса туфлі Рут, і задумліва трымаў яго ў руцэ.

— Гэта падобна на тое разбітае люстра,— вымавіў ён.— Нябожчыкава люстра. Кожны новы факт, на які мы натыкаемся, паказвае нам нейкі іншы бок нябожчыка. Ён адлюстроўваецца з усіх магчымых пунктаў гледжання. Неўзабаве ў нас будзе поўны малюнак...

Ён устаў і паклаў маленькі камячок зямлі ў кошык для непатрэбнай паперы.

— Я скажу вам адно, дружа мой. Ключ да ўсёй таямніцы — люстра. Зайдзіце ў кабінет і паглядзіце самі, калі вы не верыце мне.

Маёр Рыдл рашуча сказаў:

— Калі тут забойства, дык ваш абавязак даказаць гэта. А як вы спытаецеся ў мяне, я скажу: гэта, несумненна, самагубства. Памятаеце, што дзяўчына сказала пра агента, які быў раней,— ашукваў старога Гервазы? Я ўпэўнены, Лэйк расказаў гэтую казку для сваёй карысці. Ён, напэўна, трохі падкормліваўся за кошт гаспадара; сэр Гервазы гэта падазраваў і паслаў па вас, бо ён ведаў, як далёка зайшло ў Лэйка з Рут. Потым, учора папаўдні, Лэйк паведаміў яму, што яны пажаніліся. Гэта разгневала Гервазы. Было «занадта позна», каб што-небудзь зрабіць. Ён выра-

шыў пазбыцца ўсяго гэтага. Сапраўды, яго розум, які ніколі не вызначаўся цвярозасцю і ў лепшыя часы, памутнеўся. Вось што, на маю думку, адбылося. Што вы можаце сказаць на гэта?

Пуаро, як і раней, стаяў на сярэдзіне пакоя.

— Што я магу сказаць? Вось што: нічога не магу сказаць супраць вашай тэорыі — але на ёй далёка не паедзеш. Ёсць некаторыя нюансы, якіх яна не прымае пад увагу.

— Напрыклад?

— Супрацьлеглыя ацэнкі ўчарашняга настрою сэра Гервазы, знаходка алоўка палкоўніка Бэры, сведчанне міс Кардвэл (яно вельмі важнае), сведчанне міс Лінгард — у якім парадку людзі сыхэдзіліся на абед, тое, дзе стаяла крэсла сэра Гервазы, калі таго знайшлі, папяровы мяшок, у якім захоўваліся апельсіны, і, нарэшце, самы галоўны ключ — разбітае люстра.

Маёр Рыдл здзіўлена глядзеў на Пуаро.

— Вы хочаце сказаць мне, што гэтая лухта м а е з н ач э н н е? — спытаўся ён.

Эркюль Пуаро мякка адказаў:

— Я спадзяюся, што зраблю, каб да заўтрашняга дня гэта мела значэнне.

11

Якраз развіднела, калі назаўтра Эркюль Пуаро прачнуўся. Яму адвялі спальню ва ўсходнім крыле дома.

Устаўшы з ложка, ён адцягнуў убок штору і ўсцешыўся, што сонца ўзышло і што раніца такая цудоўная.

Ён пачаў апранацца, як і заўсёды, педантычна-старанна. Скончыўшы туалет, захутаўся ў тоўстае паліто і заматаў шыю шалікам.

Потым на дыбачках выйшаў з пакоя і прабраўся праз маўклівы дом у гасціную. Бязгучна адчыніў французскае акно і выйшаў у сад.

Сонца якраз толькі паказвалася. У паветры стаяла смуга, смуга цудоўнай раніцы. Ідучы па ступеньчатай дарожцы вакол дома, Эркюль Пуаро падышоў да вокнаў кабінета сэра Гервазы. Тут ён спыніўся і агледзеўся.

Адразу ж перад вокнамі паралельна з домам цягнулася паласа травы, акаймаваная шырокім бардзюрам. Астры ўсё яшчэ былі прыгожыя. Перад бардзюрам была зарослая дарожка, дзе і стаяў Пуаро. Трава расла і на дарожцы за бардзюоам да самай веранды. Пуаро ўважліва агледзеў да-

рожку і пакруціў галавой. Ён перавёў сваю ўвагу на бардзюр абапал веранды. Зноў задумліва паківаў галавой. На правай клумбе на мяккай глебе выразна выдзяляліся сляды. Ён, хмурачыся, уважліва глядзеў на іх, але раптам пачуў нейкі гук і рэзка ўзняў галаву.

Уверсе над ім адчынілі акно. Паказалася рыжавалосая галава. Як у залаціста-чырвоным арэоле ўбачыў ён разумны твар Сьюзен Кардвэл.

— Што, не магу ўцяміць, вы робіце тут у такі час, містэр Пуаро? Гэта тое месца, адкуль вы высочваеце злачынцаў?

Пуаро пакланіўся з надзвычайнай карэктнасцю.

— Добрай раніцы, мадэмуазель! Але, так яно і ёсць, як вы кажаце. Зараз вы бачыце дэтэктыва — вялікага дэтэктыва, можна сказаць — у дзеянні, як ён раскрывае злачынства!

Фраза была трохі квяцістая. Сыозен схіліла галаву набок.

— Я павінна адзначыць гэта ў сваіх мемуарах,— сказала яна.— Мне сысці ўніз і дапамагчы вам?

— Я быў бы ў захапленні.

— Спачатку я прыняла вас за рабаўніка. Як вы выбраліся з дому?

— Праз акно ў гасцінай.

— Адну хвілінку, і я буду з вамі.

Яна была верная свайму слову.

Як відаць, Пуаро быў дакладна там, дзе і тады, калі яна ўпершыню ўбачыла яго.

— Вы вельмі рана прачнуліся, мадэмуазель?

— Я кепска спала. У мяне быў якраз такі агідны стан, які бывае ў пяць раніцы.

— Цяпер не зусім так рана, як вы думаеце!

— Я адчуваю сябе так! А зараз, мой супердэтэктыў, што мы аглядаем?

— Як што, вывучаем, мадэмуазель, сляды.

— Сляды ёсць.

—■ Чатыры сляды,— працягваў Пуаро.— Вось, я вам іх паказваю. Два — да акна, два -— адтуль.

— Чые? Садоўнікавы?

— Мадэмуазель, мадэмуазель! Гэта адбіткі малых элегантных жаночых туфелек на высокім абцасе. Зірніце, пераканайцеся самі. Ступіце, прашу вас, на зямлю вось тут, no634 з імі.

Сьюзен хвілінку павагалася, потым нясмела паставіла нагу на глебу там, дзе паказаў Пуаро. Яна была абута ў не-

вялічкія туфлі-лодачкі з цёмна-карычневай скуры на высокім абцасе.

— Бачыце, вашы амаль такога ж памеру. Амаль, але не зусім. Гэтыя другія зроблены трохі большай, чым ваша, нагой. Магчыма, гэта сляды міс Шэвені-Гарэ, або міс Лінгард, ці нават лэдзі Шэвені-Гарэ.

— He лэдзі Шэвені-Гарэ — у яе маленькія ногі. Людзі ў тыя часы ўхітраліся мець маленькія ногі. А міс Лінгард носіць смешныя чаравікі з нізкімі абцасамі.

— Дык гэта сляды міс Шэвені-Гарэ... А, так, я памятаю, яна згадвала, што выходзіла ў сад учора вечарам.

Ён павёў яе назад вакол дома.

— Мы ўсё яшчэ ідзём па следзе?

— Ну, вядома ж. Зараз мы зойдзем у кабінет сэра Гервазы.

Ён пракладваў дарогу. Сьюзен Кардвэл ішла за ім.

Дзверы па-ранейшаму паныла звісалі. Унутры пакой быў такі ж, як і ўчора вечарам. Пуаро адсунуў шторы і ўпусціў у пакой дзённае святло. Ён пастаяў, пазіраючы на бардзюр хвіліну-дзве, а потым сказаў:

— Мяркую, вы не дужа добра знаёмы з рабаўнікамі, мадэмуазель?

Сыозен Кардвэл са шкадаваннем адмоўна паківала галавой.'

— Баюся, не, містэр Пуаро.

— Галоўны канстэбль таксама не можа пахваліцца сяброўскімі адносінамі з імі. Яго сувязі з крымінальнікамі заўсёды былі строга афіцыйныя. У мяне — не гэтак. Аднойчы я меў вельмі прыемную гутарку з рабаўніком. Ён расказаў мне цікавую штуку пра французскія вокны — трук, які часам можа выкарыстоўвацца, калі запор даволі свабодны.

Гаворачы, ён павярнуў ручку левага акна, прэнт пасярэдзіне выйшаў з адтуліны ўнізе, і Пуаро пацягнуў абедзве палавіны французскага акна да сябе. Ён шырока расчыніў іх, а потым зачыніў зноў — зачыніў, не паварочваючы ручку, каб прэнт не апусціўся ў свой паз. Ён выпусціў ручку, хвілю пачакаў, а потым рэзка стукнуў знізу ўгору па цэнтры прэнта. Ад удару прэнт апусціўся ўніз у паз — ручка сама павярнулася.

— Вы бачыце, мадэмуазель?

— Думаю, так.

Сыозен аж пабялела.

— Акно зараз зачынена. Немагчыма ў в а й с ц і ў пакой, калі акно зачынена, але можна в ы й с ц і з пакоя.

пацягнуць створкі звонку, потым стукнуць, як я зрабіў, і sa­nop ідзе ўніз, паварочваючы ручку. Акно, такім чынам, шчыльна зачынена, і кожны, хто паглядзіць на яго, скажа, што яно было зачынена з н у т р ы.

— Гэта тое...— Голас Сьюзен злёгку задрыжаў.— Гэта тое, што адбылося ўчора вечарам.

— Думаю, тое, мадэмуазель.

Сьюзен з роспаччу сказала:

— Я не веру ніводнаму гэтаму слову.

Пуаро не адказаў. Ён падышоў да каміннай паліцы. Потым рэзка павярнуўся.

— Мадэмуазель, прашу вас быць за сведку. Я ўжо маю аднаго сведку, містэра Трэнта. Ён бачыў, як я знайшоў гэты маленькі асколачак люстра ўчора вечарам. Я казаў пра яго яму. Я пакінуў яго там, дзе ён быў, для паліцыі. Я нават сказаў галоўнаму канстэблю, што разбітае люстра — гэта важны ключ. Але ён не надаў значэння майму намёку. Зараз вы сведка таго, як я кладу гэты асколачак люстра (на які, памятайце, я ўжо звярнуў увагу містэра Трэнта) у маленькі канверт,— вось так. Сказана — зроблена. I я пішу на ім — так — і запячатваю. Вы сведка, мадэмуазель?

— Але... толькі... толькі я не ведаю, што гэта значыць.

Пуаро перайшоў на другую палавіну пакоя. Ён стаяў перад сталом і пільна глядзеў на раструшчанае люстра на сцяне насупраць.

— Я скажу вам, што гэта значыць, мадэмуазель. Калі б вы стаялі тут учора вечарам, гледзячы ў гэтае люстра, вы маглі б убачыць у ім, як адбывалася забойства.

12

Упершыню ў жыцці Рут Шэвені-Гарэ — зараз Рут Лэйк — прыйшла снедаць своечасова. Эркюль Пуаро быў у зале і адвёў яе ўбок, перш чым яна зайшла ў сталовую.

— У мяне ёсць адно пытанне да вас, мадам.

— Слухаю.

— Вы былі ў садзе ўчора вечарам. Ці ступалі вы хоць раз на клумбу, што за акном кабінета сэра Гервазы?

Рут здзіўлена паглядзела на яго.

— Так, двойчы.

— А! Двойчы? Як двойчы?

— Першы раз я рвала астры недзе каля сёмай гадзіны.

— Вам не здаецца, што гэта быў даволі дзіўны час, каб ірваць кветкі?

— Так, праўда. Я нарвала кветак учора раніцай, але Ванда сказала пасля чаю, што кветкі на стале не надта свежыя. Я падумала, што нічога, пастаяць і гэтыя, таму не нарвала свежых.

— Але ваша маці папрасіла вас нарваць? Праўда?

— Праўда. Вось я і выйшла якраз каля сямі гадзін. Я нарвала кветак з гэтага боку бардзюра, бо наўрад ці хто-небудзь ходзіць тут, і таму не страшна сапсаваць выгляд.

— Ну, ну, а другі раз. Вы сказалі, што выходзілі другі раз?

— Гэта было якраз перад абедам. Я трошкі запляміла сукенку брыльянцінам — каля пляча. Ленавалася пераапрануцца, і ніводная з маіх штучных кветак не падыходзіла да жоўтай сукенкі. Я ўспомніла, што бачыла познюю ружу, калі рвала астры, і хуценька выйшла, знайшла яе і прыкалола да сукенкі.

Пуаро павольна кіўнуў галавой.

— Так, я памятаю, што на вас была ружа ўчора вечарам. Колькі было часу, мадам, калі вы сарвалі гэтую ружу?

— Я проста не памятаю.

— Але гэта і с т о т н а, мадам. Падумайце... Паразважайце...

Рут нахмурылася. Кінула на Пуаро быстры позірк і адвяла вочы.

— Я не магу сказаць дакладна,— нарэшце вымавіла яна.— Гэта мусіла быць — о, вядома — гэта мусіла быць недзе ў пяць хвілін дзевятай. Калі я вярталася назад, ідучы каля дома, то пачула гонг, а потым гэты дзіўны гук. Я паспяшалася, бо падумала, што гэта другі гонг, а не першы.

— А, дык вы падумалі гэта — і вы не спрабавалі адчыніць акно кабінета, калі стаялі там на клумбе?

— Калі папраўдзе, спрабавала. Я падумала, яго можна адчыніць і будзе хутчэй. увайсці такім чынам. Але яно было зачынена.

— Значыцца, усё зразумела. Я віншую вас, мадам.

Яна са здзіўленнем паглядзела на яго.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Тое, што ў вас ёсць тлумачэнне на ўсё: зямля на вашых туфлях, вашы сляды на клумбе, адбіткі вашых пальцаў на вонкавым баку акна. Усё гэта вельмі падыходзіць.

Перш чым Рут паспела адказаць, па лесвіцы збегла міс Лінгард. На яе шчоках быў дзіўны пурпуровы румянец, і

яна як бы нават трохі спалохалася, убачыўшы Пуаро і Рут побач.

— Прашу прабачзння,— сказала яна,— Што-небудзь здарылася?

Рут злосна адказала:

— Я думаю, містэр Пуаро звар’яцеў!

Яна прашмыгнула паўз іх у сталовую. Міс Лінгард павярнула здзіўлены твар да Пуаро.

Ён адмоўна паківаў галавой.

— Пасля снедання,— сказаў ён,—• я растлумачу. Я хацеў бы, каб усе сабраліся ў кабінеце сэра Гервазы а дзесятай гадзіне.

Пуаро паўтарыў гэтую просьбу і ў сталовай.

Сьюзен Кардвэл кінула на яго быстры позірк, а пасля паглядзела на Рут. Калі Х’юга сказаў:

— Э? Што за ідэя? — яна рэзка штурхнула яго ў бок, і ён паслухмяна змоўк.

Паснедаўшы, Пуаро ўстаў і пайшоў да дзвярэй. Ён павярнуўся і дастаў вялікі старамодны гадзіннік.

— Зараз пяць хвілін дзесятай. Праз пяць хвілін — у кабінеце.

* * *

Пуаро абвёў поглядам усіх. Кола зацікаўленых твараў глядзела на яго. Усе тут, адзначыў ён, за адным выключэннем, і якраз у гэты момант тое выключэнне заплыло ў пакой. Лэдзі Шэвені-Гарэ ўвайшла мяккім плаўным крокам. Яна выглядала змучанай і нездаровай.

Пуаро падсунуў ёй вялікае крэсла, яна села.

Зірнуўшы на разбітае люстра, яна ўздрыгнула і трошкі павярнулася з крэслам убок.

— Гервазы па-ранейшаму тут,— сказала, нібы канстатуючы, яна.— Бедны Гервазы... Неўзабаве ён будзе вольны.

Пуаро адкашляўся і абвясціў:

— Я папрасіў вас усіх прыйсці сюды, каб вы маглі пачуць праўду пра самагубства сэра Гервазы.

— Гэта быў Лёс,— сказала лэдзі Шэвені-Гарэ.— Гервазы быў моцны, але яго Лёс быў мацнейшы.

Палкоўнік Бэры трохі падаўся наперад.

— Ванда... мая дарагая...

Яна ўсміхнулася яму, пасля працягнула руку. Ён узяў яе ў сваю. Яна мякка сказала:

— Ты маё суцяшэнне, Нэд.

Рут рэзка сказала:

— Нам трэба разумець так, містэр Пуаро, што вы канчаткова ўстанавілі прычыну самагубства майго бацькі?

Пуаро адмоўна кіўнуў галавой.

— He, мадам.

— Дык навошта ўся гэтая валтузня?

Пуаро спакойна адказаў:

— Я не ведаю прычыны самагубства сэра Гервазы, б о сэр Гервазы Шэвені-Гарэ не канчаў жыццё самагубствам. Ён не забіваў сябе. Ён быў забіты.

— Забіты? — Некалькі галасоў рэхам паўтарылі гэтае слова. На Пуаро глядзелі здзіўленыя твары. Лэдзі Шэвепі-Гарэ сказала: «Забіты? О, не!» — і паволі адмоўна паківала галавой.

-— Забіты, вы кажаце? — гэта загаварыў Х’юга.— He можа быць. У пакоі не было нікога, калі мы ўламаліся. Акно было зачынена. Дзверы замкнуты знутры, а ключ ляжаў у кішэні майго дзядзькі. Як жа ён мог быць забіты?

— Тым не менш ён быў забіты.

— А забойца, мяркую, уцёк праз замочную шчыліну? — скептычна заўважыў палкоўнік Бэры.— Альбо вылецеў праз комін?

— Забойца,— сказаў Пуаро,— выйшаў праз акно. Я пакажу вам як.

Ён паўтарыў свой вопыт з акном.

— Бачыце? Вось як гэта было зроблена! 3 самага пачатку я не мог лічыць верагодным, што сэр Гервазы скончыў жыццё самагубствам. У яго была рэзка выяўленая эгаманія, а такі чалавек не забівае сябе. I былі яшчэ іншыя рэчы! Відавочна, перад сваім самагубствам сэр Гервазы сеў за пісьмовы стол, накрэмзаў слова «даруйце» на аркушы паштовай паперы і тады застрэліўся. Але перад гэтым апошнім учынкам ён з нейкай прычыны пераставіў крэсла, павярнуўшы яго бокам да стала. Чаму? Павінен быць адказ. Я пачаў што-нішто разумець, калі знайшоў знізу на цяжкай бронзавай статуэтцы прыліплы маленькі асколачак люстра...

Я задаў сабе пытанне: як асколак разбітага люстра трапіў туды? I адказ прыйшоў сам. Люстра было разбіта не куляй, а ўдарам цяжкай бронзавай статуэткі. Гэтае люстра было разбіта наўмысна. Але навошта? Я вярнуўся да стала і агледзеў крэсла. I тады я ўбачыў, што ўсё было не так. Ніякае самагубства не павярнула б крэсла кругом, не нахіліла б яго самога на край і тады застрэліла.

Усё бнло падроблена. Самагубства было фалыпыўкай!

А цяпер я пераходжу да вельмі важнага. Сведчанне міс Кардвэл. Міс Кардвэл сказала, што яна бегла ўніз па лесвіцы ўчора вечарам, бо ёй здалося, што гэта гучаў другі гонг. Такім чынам, яна думала, што ўжо чула першы гонг.

Цяпер разважце, калі сэр Гервазы сядзеў за сваім сталом у нармальнай позе і быў застрэлены, куды б трапіла куля? Летучы па прамой лініі, яна прайшла б праз дзверы, калі яны былі адчынены, і ўрэшце трапіла б у гонг!

Вы разумееце цяпер значнасць заявы міс Кардвэл? Ніхто больш не чуў той першы гонг, але ж яе пакой — непасрэдна над гэтым, і, такім чынам, у яе была найлепшая магчымасць чуць яго. Яна сцвярджае, што чула толькі адзін гук, памятайце.

He можа быць ніякай гаворкі пра самагубства сэра Гервазы. Мёртвы чалавек не здольны ўстаць, зачыніць дзверы, замкнуць іх і ўсесціся ў патрэбнай позе! Нехта іншы паклапаціўся, і, такім чынам, гэта было не самагубства, а забойства. Нехта, чыя прысутнасць не выклікала пярэчанняў сэра Гервазы, стаяў каля яго збоку, размаўляючы з ім. Сэр Гервазы нешта пісаў, магчыма. Забойца падносіць пісталет да яго правай скроні і страляе. Злачынства ўчынена! Цяпер хутчэй, за работу! Забойца надзявае пальчаткі. Дзверы замкнуты, ключ пакладзены ў кішэню сэра Гервазы. Але што, як адзін моцны гук гонга быў пачуты? Тады стане зразумела, што дзверы былі а д ч ы н е н ы я, н е з а ч ы н е н ы я, калі з пісталета стрэлілі. Таму — крэсла павернута, цела перасунута, пальцы нябожчыка сціскаюць пісталет, люстра наўмысна разбіта. Потым забойца выходзіць праз акно, хітрамудра яго зачыняе, ступае не на траву,а на клумбу, дзе сляды можна будзе пасля знішчыць; потым абыходзіць сцяну і ідзе ў сталовую.

Пуаро зрабіў паўзу, пасля працягваў:

— Толькі адзін чалавек быў у садзе, калі стрэлілі. Той самы чалавек пакінуў свае сляды на клумбе і адбіткі сваіх пальцаў на вонкавым баку акна.

Ён накіраваўся да Рут.

— I матыў меўся, так? Ваш бацька даведаўся пра ваш тайны шлюб. Ён рыхтаваўся пазбавіць вас спадчыны.

— Гэта хлусня! — Голас Рут быў звонкі і поўны пагарды.— У вашай гісторыі няма ні слова праўды. Хлусня ад пачатку і да канца!

— Доказы супраць вас, мадам, вельмі моцныя. Суд прысяжных можа паверыць вам. Ён можа іне паверыць!

— Ёй не трэба будзе станавіцца перад судом.

Усе павярнуліся, ашаломленыя. Міс Лінгард устала са свайго месца. Яе твар зусім змяніўся. Яна ўся дрыжала.

— Я застрэліла яго. Прызнаюся! У мяне былі прычыны. Я... я чакала пэўны час. Містэр Пуаро не памыляецца. Я пайшла за ім сюды. Пісталет узяла з шуфляды раней. Я стаяла побач з ім, размаўляючы пра кнігу, і я застрэліла яго. Было якраз пасля васьмі. Куля ўдарыла ў гонг. Я ніколі не думала, што яна так пройдзе праз яго галаву. He было калі выходзіць і шукаць кулю. Я замкнула дзверы і паклала ключ яму ў кішэню. Потым павярнула крэсла, разбіла люстра і, накрамзоліўшы на кавалку паперы «даруйце», выйшла праз акно і зачыніла яго так, як містэр Пуаро паказаў вам. Я ступіла на клумбу, але разраўняла сляды маленькімі граблямі, якія там загадзя паклала. Потым пайшла ў гасціную. Пакінула акно адчыненым. Я не ведала, што Рут выходзіла праз яго. Мы, відавочна, абышлі дом з розных бакоў. Я мусіла прыбраць граблі пад паветку, як вы разумееце. Я пачакала ў гасцінай, пакуль не пачула, як нехта спускаецца ўніз і Снэл ідзе да гонга, а тады...

Яна паглядзела на Пуаро.

— Вы не ведаеце, што я зрабіла тады?

— О, ведаю. Я знайшоў папяровы мяшок у кошыку. Ваша ідэя была вельмі разумная. Вы зрабілі тое, што любяць рабіць дзеці. Вы надзьмулі папяровы мяшок і ляснулі па ім. Гэта быў усё ж моцны гук. Выкінуўшы мяшок у кошык, вы паспяшаліся ў залу. Вы «ўстанавілі» час самагубства і забяспечылі сабе алібі. Але заставалася адна рэч, якая вас турбавала. У вас не было часу падняць кулю. Яна, вядома, ляжала недзе каля гонга. Было важна, каб кулю знайшлі ў кабінеце дзе-небудзь паблізу люстра. Я не ведаю, калі ў вас з’явілася ідэя ўзяць аловак палкоўніка Бэры...

— Іменна тады,— сказала міс Лінгард.— Калі мы ўсе прыйшлі з залы. Я здзівілася, убачыўшы ў пакоі Рут. I зразумела, што яна прыйшла з саду няйначай як праз акно. Тады я заўважыла аловак палкоўніка Бэры на стале для брыджа. Я сунула яго ў сумку. Калі б пазней хтосьці ўбачыў, як я падымаю кулю, я магла б сказаць, што гэта аловак. Праўду кажучы, я не думала, што нехта бачыў, як я падняла кулю. Я кінула яе паблізу люстра, пакуль вы аглядалі цела. Калі вы загаварылі са мной наконт гэтага, я вельмі ўсцешылася, што падумала пра аловак.

— Але, гэта было разумна і зусім збянтэжыла мяне.

— Я баялася, нехта мог пачуць стрэл, але ведала, што

ўсе апраналіся на абед, за сценамі пакояў. Слугі былі ў сваіх памяшканнях. Толькі міс Кардвэл, магчыма, чула яго, і яна, відаць, падумае, што гэта зваротная ўспышка аўтамабіля. Тое, што яна чула, быў гонг. Я думала... я думала, усё было зроблена — камар носа не падточыць...

Містэр Фобз павольна і выразна вымавіў:

— Проста незвычайная гісторыя. Няма як быццам ніякага матыву...

Міс Лінгард цвёрда сказала:

— Б ы ў матыў...

I са злосцю дадала:

— Ідзіце, званіце ў паліцыю! Чаго вы чакаеце?

Пуаро ветліва звярнуўся да ўсіх:

— Ці не будзеце вы ласкавы ўсе пакінуць пакой? Містэр Фобз, пазваніце маёру Рыдлу. Я пабуду тут, пакуль ён прыедзе.

Павольна, адзін за адным, усе выходзілі з пакоя. Нічога не разумеючы, ашаломленыя, шакіраваныя, яны кідалі збянтэжаныя позіркі на акуратненькую прамую фігуру з яе гладкім сівым праборам.

Рут была апошняя. Яна стаяла ў дзвярах, вагаючыся.

— Я не разумею.— Яна гаварыла злосна, з выклікам, з асуджэннем Пуаро.— Дык што, вы думалі, я ўчыніла гэта?

— He, не,— Пуаро пакруціў галавой.— He, я ніколі так не думаў.

Рут павольна выйшла.

Пуаро застаўся з маленькай афіцыйна-стрыманай жанчынай сярэдняга веку, якая толькі што прызналася ў дасканала прадуманым і спакойным забойстве.

— He,— сказала міс Лінгард.— Вы не думалі, што яна гэта зрабіла. Вы абвінавачвалі яе, каб прымусіць гаварыць м я н е. Праўда?

Пуаро схіліў галаву.

— Пакуль мы чакаем,— проста сказала міс Лінгард,— вы маглі б адкрыць мне, што прымусіла вас падазраваць мяне?

— Некалькі фактаў. Па-першае, ваш расказ пра сэра Гервазы. Горды чалавек накшталт сэра Гервазы ніколі не гаварыў бы з пагардай пра свайго пляменніка чужому, тым больш каму-небудзь з вашага кола. Вы хацелі ўзмацніць тэорыю самагубства. I яшчэ вы з усіх сіл стараліся навязаць ідэю, што прычынай самагубства была нейкая ганебная справа, звязаная з Х’югам Трэнтам. Пра гэта, зноўтакі, сэр Гервазы нават не заікнуўся б чужому. Потым —

прадмет, які вы паднялі ў зале, і вельмі важны факт — вы не ўпамянулі, што Рут увайшла ў сталовую з саду. I яшчэ я знайшоў папяровы мяшок — надзвычай неадпаведны прадмет для кошыка ў гасцінай такога дома, як Гэмбара Клоўз! Толькі вы адна былі ў гасцінай, калі чуўся «стрэл». Трук з папяровым мяшком сам прыйшоў у галаву жанчыне — хітрамудрае дамашняе прыстасавашіе. Такім чынам, усё супадае. Спроба скіраваць падазрэнне на Х’юга і адцягнуць ад Рут. Механізм злачынства — і яго матыў.

Маленькая сівая жанчына варухнулася.

— Вы ведаеце матыў?

— Думаю, што ведаю. Шчасце Рут — гэта было матывам. Я мяркую, што вам даводзілася бачыць яе з Лэйкам — вы ведалі пра іх каханне. I потым, дзякуючы лёгкаму доступу да папер сэра Гервазы, вам трапіўся накід яго новага завяшчання — Рут не атрымлівае спадчыны, пакуль не выйдзе замуж за Х’юга Трэнта. Гэта прымусіла вас учыніць свой суд, выкарыстоўваючы той факт, што сэр Гервазы папярэдне пісаў мне. Вы, мабыць, бачылі копію гэтага ліста. Якое цьмянае падазрэнне і які страх схілілі яго напісаць мне, я не ведаю. Ён, напэўна, падазраваў, што Бараўз альбо Лэйк пастаянна абкрадваюць яго. Няпэўнасць у вызначэнні пачуццяў Рут змусіла яго шукаць дапамогі ў прыватнага дэтэктыва. Вы гэты факт выкарысталі і наўмысна рыхтавалі сцэну для самагубства, падмацоўваючы яе сваім сведчаннем пра тое, што ён быў вельмі прыгнечаны чымсьці, звязаным з Х’юга Трэнтам. Вы паслалі мне тэлегра.му і паведамілі, быццам сэр Гервазы сказаў, што я прыязджаю «занадта позна».

Міс Лінгард угневана закрычала:

— Гервазы Шэвені-Гарэ грубіян, сноб і пустазвон! Я не збіралася дазволіць яму зруйнаваць шчасце Рут.

Пуаро мякка сказаў:

— Рут — ваша дачка?

— Ага, яна мая дачка. Я часта думала пра яе. Даведаўшыся, што сэр Гервазы Шэвені-Гарэ шукас некага, хто б дапамог яму напісаць гісторыю роду, я схапілася за гэты шанц. Мне вельмі хацелася пабачыць маю... маю дзяўчынку. Я ведала, што лэдзі Шэвені-Гарэ не пазнае мяне. Прайшлі гады — тады я была маладая і мілавідная, ды і прозвішча я змяніла. Апрача таго, лэдзі Шэвені-Гарэ занадта няўважлівая, каб нешта ведаць дакладна. Я любіла яе, але ненавідзела сям’ю Шэвені-Гарэ. Яны ставіліся да мяне, як да быдла. I Гервазы збіраўся знішчыць жыццё Рут з-за сваёй

фанабэрыі і снабізму. Але я цвёрда вырашыла, што яна павінна быць шчаслівая. I яна будзе шчаслівая — калі ніколі не даведаецца пра м я н е!

Гэта была мальба — не пытанне.

Пуаро схіліў галаву.

— Ніхто не даведаецца пра гэта ад мяне!

Міс Лінгард ціха сказала:

— Дзякуй вам.

ф

Пазней, калі паліцыя прыйшла і пайшла, Пуаро знайшоў Рут Лэйк з мужам у садзе.

Яна сказала з выклікам:

— Вы сапраўды думалі, што я зрабіла гэта, містэр Пуаро?

— Я ведаў, мадам, што вы не маглі зрабіць гэтага, ведаў дзякуючы астрам.

— Астрам? He разумею.

— Мадам, там былі чатыры сляды і ўсе толькі на бардзюры. Але калі б вы рвалі кветкі, там было б намнога болей. Значыцца, паміж вашым першым візітам і другім нехта загроб усе тыя сляды. Гэта магло быць зроблена толькі вінаватым, і раз вашы сляды н е б ы л і знішчаны, вы не былі вінаватыя. 3 вас аўтаматычна спадала падазрэнне.

Твар Рут пасвятлеў.

— О, я разумею. Ведаеце, напэўна, гэта жахліва, але мне нават шкада гэтай беднай жанчыны. Урэшце, яна згадзілася хутчэй сама прызнацца, чым дазволіць арыштаваць мяне,— ці, ва ўсякім разе, так яна думала. Гэта нават даволі высакародна. Страшна падумаць, што яна стане перад судом як забойца.

Пуаро мякка сказаў:

— He хвалюйцеся. Да гэтага не дойдзе. Доктар гаворыць, што ў яе вельмі кепска з сэрцам. He шмат тыдняў яна пражыве.

— Добра, што будзе так.— Рут сарвала восеньскі крокус і бестурботна прытуліла яго да шчакі.— Бедная жанчына, і чаму яна гэта зрабіла...

Жорж Сіменон

ПОРТ У ТУМвНЕ

  1. Кошка ў доме

Калі а трзцяй гадзіне дня яны ад’язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. He паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні.

Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытуліў галаву да сцяны і, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назіраў за двума пасажырамі насупраць — такімі непадобнымі адно да аднаго.

Капітан Жарыс спіць. Парык з’ехаў набок — відаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Касцюм памяты.

А Жулі, склаўшы рукі на сумачцы са штучнай, гад кракадзілавую, скуры, стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд.

Камісар крымінальнай паліцыі Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё віхурай урываюцца незнаёмыя людзі, цэлымі днямі, тыднямі, месяцамі патрабуюць пільнай увагі, а пасля зноў знікаюць у безаблічным натоўпе.

Пад стук колаў мерна цякуць яго думкі, заўсёды адны і тыя самыя ў пачатку кожнай новай справы. Якая япа будзе гэтым разам: агідная ці трагічная, заінтрыгуе ці не?

Мэгрэ глядзіць на Жарыса, ледзь прыкметна ўсміхаецца. Дзіўны чалавек! На набярэжнай Арфэўр1 яго пяць дзён называлі — «гэты чалавек», нават імя не ўдавалася высветліць.

Перакладзена з выдання: Simenon J. Le port des brumes.— Paris: Fayard, 1963.— 221 p.

1 Ha набярэжнай Арфзўр знаходзіцца галоўны камісарыят крымінальнай паліцыі Парыжа.

Падабралі яго на Вялікіх бульварах — кінулася ў вочы, як ён кідаўся то ўзад, то ўперад у патоку аўтобусаў і легкавых машын. Загаварылі з ім па-французску. Hi слова адказу. Паспрабавалі распытаць яго на сямі ці васьмі мовах. Зноў маўчанне. Мігаў глуханямых таксама не зразумеў.

Вар’ят? У кабінеце Мэгрэ яго абшукалі. Касцюм, бялізна, чаравікі — усё на ім было новае. Усе меткі з адзежы зрэзаны. Hi дакументаў, ні кашалька. Але ў адной кішэні — пяць зусім новенькіх купюр па тысячы франкаў.

Невясёлы, нічога не скажаш, пачатак расследавання! Пошукі ў службовых журналах, у антрапаметрычнай картатэцы. Тэлеграмы ва ўсе канцы Францыі і за мяжу. А «гэты чалавек», як ні мучаюць яго надакучлівымі допытамі, толькі лагодна ўсміхаецца з раніцы да вечара!

На выгляд яму гадоў пяцьдзесят. Каржакаваты карантыш. Ніякіх прыкмет неспакою або незадаволенасці не выказвае. Усміхаецца, і ўсё. Іншы раз, праўда, здаецца, намагаецца нешта ўспомніць, але надоўга яго не хапае. Страта памяці? Знялі парык і ўбачылі: не далей як два месяцы назад чэрап чалавеку раскавяліла куля.

Дактары ў захапленні ад хірургавай працы: нячаста даводзіцца сустракацца з гэтакім майстэрствам!

Новыя тэлеграмы ў шпіталі і клінікі Францыі, Бельгіі, Германіі, Галандыі...

Праходзяць пяць дзён карпатлівага пошуку. Вынікі аналізу плямаў на адзежы і пылінак у кішэнях бянтэжаць.

Знойдзена рэштка высушанай і скрышанай трасковай ікры, якую апрацоўваюць гэтакім чынам на поўначы Нарвегіі і выкарыстоўваюць як прынаду пры лоўлі сардзін.

Выходзіць, што «гэты чалавек» — адтуль? Можа, скандынаў? Некаторыя прыкметы паказваюць на тое, што ён зрабіў доўгае падарожжа па чыгунцы. Але як мог ён ехаць адзін — без’языкі, перапалоханы недарэка, які адразу звяртае на сябе ўвагу?

Змясцілі яго фота ў газетах. Атрымалі тэлеграму з Вістрэама: «Незнаёмы апазнаны».

За тэлеграмай прыехала жанчына, дакладней будзе сказаць — дзяўчына. I вось яна ў кабінеце ў Мэгрэ. Твар стомлены, са слядамі памады і пудры. Завуць яе Жулі Легран, яна — служанка «гэтага чалавека».

Зрэшты, таго ўжо больш так не называюць, бо ведаюць, хто-ён такі.

Гэта Іў Жарыс, былы капітан гандлёвага флоту, цяпер начальнік вістрэамскага порта.

Жулі плача. Яна нічога не разумее! Упрошвае свайго гаспадара сказаць ёй хоць слова. А той адно глядзіць на яе пяшчотна і зычліва — як і па ўсіх астатніх.

Капітан Жарыс знік з Вістрэама шаснаццатага верасня. Цяпер канец кастрычніка.

Што здарылася з ім за гэтыя паўтара месяцы?

«У той вечар ён як звычайна — расказала Жулі,— пайшоў у порт на начное шлюзаванне. Я легла спаць. А назаўтра, устаўшы, не знайшла яго ў доме...»

Спачатку вырашылі, што Жарыс няўдала ступіў і ўпаў у ваду — які ж густы быў у той вечар туман! Шукалі яго бусакамі. Пасля падумалі, што капітан уцёк,— была, відаць, на тое нейкая прычына.

— Лізьё! Прыпынак тры хвіліны.

Каб размяцца, Мэгрэ выйшаў на платформу, зноў набіў люльку. Ён ужо столькі курыў у дарозе, што ў купэ стала шыза.

— Цягнік адпраўляецца!

Жулі скарысталася адсутнасцю Мэгрэ і прыпудрыла кончык носа. Вочы ў яе яшчэ чырвоныя ад слёз.

Дзіўна, але яна то здаецца прыгожай і нават вытанчанай, то невядома чаму робіцца раптам няўклюдай, манеры якой проста бянтэжаць.

Цяпер яна папраўляе парык на галаве ў капітана, свайго «гаспадара», як сама яго называе. Робячы гэта, Жулі глядзіць на Мэгрэ, нібыта заяўляе: «Гэта маё права — даглядаць яго!»

Сям’і ў Жарыса няма. Ужо шмат гадоў Жулі жыве ў яго доме. Капітан называў яе сваёй ахмістрыняй.

«Ён любіў мяне, як родную .дачку»,— усхвалявана падкрэсліла Жулі.

Ворагаў у яго не было! Чалавек самавіты, ніякіх благіх звычак не меў.

Пасля трыццацігадовай службы на моры ён не змог прывыкнуць да бяздзейнасці і, нягледзячы на пенсійны ўзрост, папрасіў назначыць яго начальнікам вістрэамскага порта. Збудаваў сабе ў гарадку маленькі домік...

I вось увечары шаснаццатага верасня ён раптам знікае, а праз паўтара месяцы аказваецца ў Парыжы ў гэтакім выглядзе!

Жулі проста сумелася, калі ўбачыла свайго гаспадара ў шэрым крамным касцюме. Яна прывыкла бачыць яго толькі ў форме марскога афіцэра.

Яна нервуецца, ёй не па сабе. Кожны раз, калі глядзіць

на капітана, на твары ў яе і замілаванасць, і няясны страх, і нейкая неадолыіая трывога. Гэта, вядома, ён, яе «гаспадар», але ў той жа час і не зусім ён.

«Ён паправіцца, праўда?.. Я буду яго даглядаць...->

Па шкле сцякаюць цяжкія кроплі. Вагон уздрыгвае, і масіўная галава Мэгрэ ківаецца з боку на бок... Камісар спакойна назірае за спадарожнікамі. Жулі, мусіць, думас, што можна было ўсё-такі абысціся, як яна казала, вагонам трэцяга класа — гэтак яна звычайна і робіць. Жарыс час ад часу прачынаецца і азіраецца, нічога не разумеючы, па баках.

Яшчэ адзін прыпынак у Кане, пасля — Вістрэам.

«У гэтым гарадку каля тысячы жыхароў,— сказаў камісару адзін саслужывец, родам з тых мясцін.— Порт невялікі, але важны, бо звязаны з Канам каналам, па якім праходзяць караблі ў пяць тысяч тон і болей».

Мэгрэ не спрабуе ўявіць сабе гэты гарадок. Ён ведае па вопыце, што ўсё роўна памыліцца. Пакуль што ён проста едзе туды, і позірк яго раз-пораз падае на парык, якім прыкрыты ўсё яшчэ ружовы шрам.

Да таго, як капітан знік, у яго былі густыя, вельмі цёмныя валасы з ледзь прыкметнай сівізною на скронях. Яшчэ адна прычына адчаю Жулі: яна бачыць не можа гэты голы чэрап! I кожны раз, калі парык спаўзае, яна спяшаецца паправіць яго.

«Я так думаю, што яго хацелі забіць»,— сказала Жулі ў кабінеце.

У яго стралялі, гэта факт! Але потым давялі да ладу такія выдатныя дактары...

Калі ён знік, грошай пры ім не было. А знайшлі яго з пяццю тысячамі франкаў у кішэні!

Ёсць над чым падумаць.

А тут яшчэ Жулі адкрывае раптам сумачку.

— Зусім забылася! Я прывезла карэспандэнцыю гаспадара.

Пошта не дужа багатая. Праспекты фірм, якія гандлююць марацкімі таварамі, квітанцыя на ўплату членскіх узносаў у прафсаюз капітанаў гандлёвага флоту... Паштоўкі ад сяброў, якія яшчэ плаваюць, адна — з Пунта-Арэнас1...

Ліст з Нармандскага банка ў Кане. Бланк запоўнены на машынцы:

«...маем гонар паведаміць вам, што праз пасрэдніцтва

1 Горад і порт у Чылі.

Нідэрландскага банка ў Гамбурзе на Ваш рахунак 14 173 пераведзена сума ў 300 000 франкаў».

А Жулі ўжо колькі разоў казала, што капітан небагаты! Мэгрэ глядзіць па чарзе на абаіх спадарожнікаў.

Трасковая ікра... Гамбург... Чаравікі нямецкай вытворчасці...

Адзін толькі Жарыс мог бы ўсё растлумачыць! Жарыс, які шырока і зычліва ўсміхаецца, як толькі прыкмячае, што Мэгрэ глядзіць на яго.

— Кан. Цягнік ідзе да Шэрбура. Пасажыры на Вістрэам, Ліён-сюр-Мэр, Люк...

Сем гадзін вечара. Туман такі густы, што святло ліхтароў на платформе ледзь прабіваецца праз яго малочную заслону.

— Чым цяпер паедзем? — пытаецца Мэгрэ ў Жулі, прабіраючыся праз шчылыіы натоўп пасажыраў.

— Больш няма чым. Цяпер прыгарадны ходзіць толькі два разы на дзень.

Каля вакзала стаяць таксі, можна садзіцца. Але Мэгрэ хоча есці. Ён не ведае, што чакае яго ў Вістрэаме, і прапануе Жулі павячэраць у буфеце.

Капітан Жарыс усё такі ж памяркоўны. Есць усё, што яму даюць, усё роўна як паслухмянае дзіця. Нейкі чыгуначнік круціцца каля іх стала, разглядвае Жарыса, пасля пытаецца ў Мэгрэ:

— Ці не начальнік гэта вістрэамскага порта?

I круціць пальцам каля скроні. Мэгрэ ківае, і той адыходзіць. Відаць, яму нялёгка паверыць у тое, што ён бачыць. А Жулі ўсё незадаволеная:

— Дванаццаць франкаў за гэтакую вячэру! Дый згатавана не на масле. Нібыта нельга было павячэраць дома...

Мэгрэ думае: «Стрэл у галаву... Трыста тысяч франкаў...» Ён пільна ўзіраецца ў нявінныя вочы Жарыса — разгледзець бы ў іх, якая такая загадка за ўсім гэтым...

На вакзале да іх пад'язджае таксі — старая прыватная машына. Рысоры бязбожна скрыпяць. Мэгрэ і яго спадарожнікі з цяжкасцю ўмяшчаюцца на прамятым сядзенні. Жулі сядзіць паміж мужчынамі, і яны ўвесь час навальваюцца на яе.

— He памятаю, ці замкнула я садовую брамку,— шэпча яна. Відаць, яе ўжо адольваіоць розныя гаспадарчыя клопаты.

Выязджаючы з горада, машына літаральна ўразаецца ў сцяну туману. Шафёр прытарможвае. Але ўсё роўна пе-

рад самым носам узнікаюць раптам, быццам здані, конь і павозка. Паабапал дарогі — прывідныя дрэвы, дамы...

Прыходзіцца ехаць яшчэ цішэй. Машына ўжо ледзь паўзе: дзесяць кіламетраў у гадзіну. Ды зноў з туману раптам выскоквае веласіпедыст — і ледзь не пад колы. Спыніліся. Усё абышлося добра.

Машына ўязджае ў Вістрэам. Жулі апускае шкло.

— Едзьце да порта,— кажа яна шафёру,— пасля будзе развадны мост, за ім і дом — каля маяка.

Ад гарадка да порта — з кіламетр шашы, абапал якой — бледныя светлячкі газавых ліхтароў. Каля моста ўбачылі святло ў нейкім вялізным акне, пачулі шум.

— Шынок «Марацкі прытулак»,— растлумачыла Жулі.— Тут партавікі бавяць звычайна час.

За мостам шашы, лічы, ужо няма — дарога губляецца ў балотах, што падступаюць да самага берага рэчкі Орны.

Тут увогуле нічога няма, апроч маяка і двухпавярховага доміка з невялікім садам.

Таксі спыняецца. Мэгрэ назірае за Жарысам, які выходзіць сам з машыны і ўпэўнена кіруецца да брамкі.

— Бачыце, пан камісар! — ускрыквае Жулі. Яна ажно дрыжыць ад радасці.— Ён пазнаў дом! Я проста ўпэўнена, што ўрэшце ён ачуняе.

Яна ўстаўляе ключ у замок, адчыняе брамку — тая скрыпіць — ідзе па гравійнай сцежцы. Мэгрэ плаціць шафёру, даганяе Жулі. Таксі ад’язджае, і ўсё навокал тоне ў цемры.

— Запаліце, калі ласка, сярнічку! He магу ніяк трапіць у замок...

Успыхвае запалка. Жулі адчыняе дзверы. Пад нагамі ў Мэгрэ прабягае нешта цёмнае. Жулі, якая ўвайшла ўжо ў калідор, запальвае святло, здзіўлена глядзіць на падлогу, шэпча:

— Гэта ж кошка выскачыла, здаецца?

Прывычна здымае капялюш і паліто, вешае, адчыняе дзверы кухні, запальвае там святло, міжволі паказваючы гэтым, што менавіта на кухні прымаюць гасцей у доме.

Кухня — прасторны пакой з выкладзенымі керамічнаю пліткаю сценамі, нашараваным пяском вялікім драўляным сталом. Паўсюды зіхацяць начышчаныя да бляску каструлі.

Капітан прывычна ідзе да плеценага крэсла каля печкі, садзіцца.

— Я ж, здаецца, калі ад’язджала, выпусціла кошку,— кажа Жулі сама сабе. Відаць, што яна занепакоеная.—

Але, вядома... Усе дзверы зачыненыя... Пан камісар, калі ласка, давайце пройдзем разам па пакоях... Мне адной страшна...

Жулі такая напалоханая, шго ледзь асмельваецца ісці першая.

Адчынілі дзверы ў сталовую. Ідэальны парадак. Паркет і мэбля — што люстра. Піяніна. Фарфор, прыгожыя кітайскія лакіраваныя цацкі, прывезеныя, пэўна, капітанам з Далёкага Усходу. Здаецца, гэтым пакоем ніколі не карысталіся.

— Гляньце, калі ласка, за шторамі,— просіць Жулі.

Пасля — гасцёўня. Мэбля тут расстаўлена ў тым самым парадку, у якім стаяла ў краме, дзе куплялася. Капітан ідзе за імі, яўна задаволены. Яны падымаюцца па засланай чырвоным дываном лесвіцы. Наверсе — тры пакоі, адным з якіх зноў-такі, відаць, не карыстаюцца.

I ўсюды — ідэальная чысціня, бездакорны парадак. Прыемна пахне вёскаю і кухняю.

Нікога ў доме. Вокны і дзверы ў сад — зачыненыя.

— Кошка, мусіць, прабралася ў дом праз якую-небудзь дзірку,— кажа Мэгрэ.

— Няма ў нас ніякіх дзірак...

Усе вяртаюцца на кухню. Жулі адчыняе шафу.

— Можа, наліць вам чаго-небудзь выпіць? — пытаецца ў Мэгрэ Жулі.

Менавіта цяпер, у звычайным гаспадарчым клопаце, наліваючы лікёр у маленькія чарачкі, аздобленыя маляванымі кветачкамі, яна адчула асабліва востры адчай і заплакала.

Яна ўпотайкі кідае позірк на капітана, які спакойна сядзіць у крэсле. Ёй цяжка глядзець на свайго гаспадара, і яна адварочваецца ад яго і лапоча, каб хоць крыху забыцца:

— Я падрыхтую вам пакой...

I зноў плача. Здымае са сцяны белы фартух і выцірае слёзы.

— Я спынюся лепш у гатэлі,— кажа камісар.— Тут ёсць які-небудзь гатэль?

Жулі глядзіць на маленькі насценны гадзіннік — такія звычайна выйграюць на кірмашах. Ціканне яго вельмі натуральна ўпісваецца ў патрыярхальнасць дома.

— Але, ёсць,— адказвае дзяўчына.— Цяпер там яшчэ не спяць. Гэта па той бок шлюза, якраз непадалёк ад шынка, што вы бачылі.

Аднак відаць, што ёй не хочацца адпускаць яго. Пэўна, яна баіцца застацца адііа з капітанам, бо і зірнуць цяпер на яго не асмельваецца.

— Вы думаеце, у доме няма нікога чужога? — пытаецца яна.

— Вы ж самі бачылі.

— Вы прыйдзеце заўтра раніцай?

Яна праводзіць яго да дзвярэй — і адразу ж зачыняецца. Туман такі густы, што Мэгрэ не ведае, куды ісці. Але брамку ўсё ж такі знаходзіць. Выйшаўшы з саду, ён адчувае спачатку, што ідзе па траве, пасля выходзіць на брук. Удалечыні чуваць нейкі гук, але нельга зразумець, што гэта такое.

Гук падобпы на мычанне каровы, але нейкі роспачны.

— Во дзе дурань! — кажа раптам сам сабе Мэгрэ.— Гэта ж карабельны сігнал, на туман...

Камісар дрэнна арыентуецца. Далёка ўнізе, пад нагамі, ён бачыць ваду — яна дыміцца. Мэгрэ і не ведае, што стаіць на сцяне шлюза. Недзе скрыпяць дзержакі. Камісар не памятае, у якім месцы яны пераехалі канал, і, убачыўшы вузенькі масток, ужо мерыцца ступіць на яго.

— Асцярожна! — чуе ён голас.

Ну і ну! Голас зусім побач, Мэгрэ здаецца, што ён тут зусім адзін, а за тры метры ад яго, аказваецца, стаіць чалавек. Толькі пільна ўгледзеўшыся, Мэгрэ распазнае сілуэт.

Камісар адразу ж разумее перасцяпогу: масток, на які ён ужо ледзь не ступіў быў, апускаецца. Гэта вароты шлюза. Неўзабаве відовішча робіцца яшчэ болып фантасмагарычнае: побач, за некалькі метраў ад Мэгрэ, узнікае ўжо не постаць чалавека, а сапраўдная сцяна вышынёю з добры дом. Уверсе, над сцяіюю — цьмяныя агеньчыкі.

Зусім побач з камісарам, як выцягнуць руку, праплывае параход! Падае швартоў, хтосьці падымае яго, цягне да кнехтаў і замацоўвае.

— Назад!.. Асцярожна! — зпоў крычыць нехта, ужо па капітанскім мастку.

Яшчэ хвіліну назад усё навокал здавалася мёртвым, пустынным. А цяпер, ідучы ўздоўж шлюза, Мэгрэ прыкмячае, што ў тумане рухаюцца чалавечыя постаці. Хтосьці круціць дзяржак, нехта цягне другі швартоў. Таможнікі чакаюць, пакуль з борта спусцяць трап.

I ўсё гэта людзі робяць, лічы, усляпую.

Мэгрэ дакранаецца да вусаў — на іх цяжкія кроплі вільгаці.

— Хочаце перайсці? — крычыць яму зноў нехта.

Голас зусім побач з камісарам — Мэгрэ стаіць цяпер каля другіх варотаў шлюза.

— Давайце хутчэй, a то прыйдзецца чакаць хвілін пятнаццаць.

Мэгрэ пераходзіць, трымаючыся за парэнчы. Пад нагамі бурліць вада, а ўдалечыні гэтаксама, як і раней, чуецца роспачны гудок. Чым далей праходзіць наперад Мэгрэ, тым больш узнікае ў тумане постацей, тым жвавей віруе ў порце загадкавае жыццё. Увагу камісара прыцягвае недалёкі агеньчык. Мэгрэ падыходзіць бліжэй і ў прывязанай да пірса лодцы бачыць рыбака, які апускае і падымае вялікія сеткі, прымацаваныя да жэрдак.

Рыбак кідае на камісара абыякавы позірк і зноў пачынае разбіраць у сваім кашы дробную рыбу.

Побач з параходам трохі святлей. Відаць, як на палубе ходзяць людзі. На мастку англійская гаворка. На краі пірса мужчына ў форменнай фуражцы візіруе дакументы.

Начальнік порта. Чалавек, які замяняе цяпер Жарыса.

Як і той, гэты мужчына невысокага росту, але худзейшы і рухавейшы. Ён перакідваецца жартамі з афіцэрамі на караблі.

Увогуле, свет цяпер раздзелены для Мэгрэ на дзве часткі: некалькі адносна светлых квадратных метраў порта і бясконцая цемра, у якой угадваюцца абрысы сушы і мора, што ледзь чутна шуміць злева.

Ці не ў такі вось вечар знік з Вістрэама Жарыс.? Пэўна, ён правяраў дакументы, як гэта робіць цяпер яго калега, гэтаксама жартаваў, сачыў за шлюзам, за манеўрам судна. Бачыць нешта ў гэтым тумане яму не трэба было: ён выдатна арыентаваўся па прывычных гуках. У порце звычайна ніхто і не глядзіць сабе пад ногі, калі ідзе.

Мэгрэ распальвае люльку і хмурыцца: яму непрыемна адчуваць сябе тут няўклюдным, нязграбным сухапутнікам, якога палохае і хвалюе ўсё, што мае дачыненне да мора.

Вароты шлюза адчыняюцца. Судна выходзіць у канал, толькі троху вузейшы за Сену ў Парыжы.

— Прабачце, вы — начальнік порта? Камісар Мэгрэ з крымінальнай паліцыі... Я толькі што прывёз дадому вашага калегу.

— Жарыса?.. Значыць, гэта праўда ён?.. Сёння раніцай

мне расказвалі... Праўда, што ён?..— кранае началыгк порта пальцам скроню.

— У гэты момант... Звычайна вы ўсю ночь праводзіце ў порце?

— He, не больш пяці гадзін запар: толькі ў прыліў. У гэты час узровень вады даволі высокі, каб судны маглі ўвайсці ў канал або выйсці ў мора. Час прыліву непастаянны... Сёння, напрыклад, ён толькі што пачаўся і закончыцца недзе а трэцяй гадзіне ночы...

Чалавек трымаецца проста, размаўляе з Мэгрэ як з роўным: урэшце ён — такі ж самы чыноўнік на службе.

— Прабачце...

Ён глядзіць у мора, дзе і не відаць нічога, аднак адразу ж аб’яўляе:

— Паруснік з Булоні. Ашвартаваўся каля пірса, чакае, калі адкрыюць шлюз.

— Вам паведамляюць пра судны, якія прыбываюць?

— Часцей паведамляюць. Асабліва пра параходы. Амаль усе яны ходзяць па раскладзе: з Англіі вязуць вугаль, з Кана — руду...

— Давайце пойдзем вып’ем чаго-небудзь,— прапануе Мэгрэ.

— Пакуль не магу: мушу быць тут да канца прыліву...

Начальнік порта аддае каманды падначаленым, якіх не бачыць, але хто з іх дзе, ведае выдатна.

— Вы расследуеце справу Жарыса?

3 боку гарадка набліжаюцца крокі. Па варотах шлюза праходзіць мужчына. Ён аказваецца пад ліхтаром, і тут Мэгрэ прыкмячае за яго спінаю дула стрэльбы.

— Хто гэта?

— Мэр. Ідзе паляваць на качак... У яго ёсць будан на беразе Орны. Яго памочнік, мусіць, ужо там, рыхтуецца да начлегу...

— Як вы думаеце, гатэль яшчэ адкрыты?

— «Універсаль»? Вядома. Але спяшайцеся: гаспадар хутка закончыць гуляць у карты і пойдзе спаць... Тады ўжо не падымецца нізашто на свеце...

— Да заўтра,— кажа Мэгрэ.

— Бывайце. Буду ў порце з дзесяці раніцы, з пачаткам прыліву.

Яны паціскаюць адзін аднаму рукі, хоць практычна яшчэ і не знаёмыя. А ў тумане, у якім Мэгрэ раз-пораз на каго-небудзь наскоквае, па-ранейшаму віруе жыццё.

Камісара разбірае нейкі неспакой, наплывае трывога, ён

прыгнечаны. Нібыта побач — чужы свет, які жыве сваім зусім асаблівым жыццём. У цемры — людзі або, напрыклад, паруснік, які чакае сваёй чаргі за два-тры крокі ад вас,— а знаку ніякага.

Мэгрэ зноў праходзіць міма рыбака, што застыў пад ліхтаром. Камісару хочацца сказаць яму што-небудзь.

— Бярэ?

Замест адказу чалавек сплёўвае ў ваду, а Мэгрэ ідзе далей, злуючы на сябе: ну нашто ён гэта ляпнуў?

Шум аканіц, якія зачыняюць у Жарысавым доме,— вось апошняе, што ён чуе, уваходзячы ў гатэль. Страшна, мусіць, Жулі: ніяк не забудзе пра кошку, што выскачыла з дому, як толькі адчынілі дзверы...

— Гэты гудок так і будзе выць усю ноч? — незадаволена пытаецца Мэгрэ, убачыўшы, гаспадара гатэля.

— Пакуль туман... Але да гэтага прывыкаеш...

❖ 'і’

Спаў камісар неспакойна, як спяць, калі баліць страўнік, або ў дзяцінстве, калі чакаюць якой-небудзь важнай падзеі. Двойчы падымаўся, падыходзіў да акна, прыціскаўся тварам да халоднага шкла, але не бачыў нічога, апроч пустыннай дарогі і промня маяка, які, здавалася, шукаў у заслоне туману месца, каб праткнуць гэтую сцяну. I ўсё выў і выў гудок, нават гучнеў і яшчэ болын халадзіў кроў.

Прачнуўшыся другі раз, Мэгрэ паглядзеў на гадзіннік. Было чатыры гадзіны раніцы. У порт, стукаючы па асфальце сабо', ішлі з кашамі за плячыма рыбакі.

А неўзабаве нехта загрукатаў у дзверы і расчыніў іх, не чакаючы дазволу. Мэгрэ ўбачыў збянтэжаны твар гаспадара гатэля.

У акно ўжо свяціла сонца, але, нягледзячы на гэта, гудок усё яшчэ выў.

— Хутчэй! Капітан памірае!..

— Які капітан?

— Капітан Жарыс. Жулі прыбегла ў порт, каб тэрмінова выклікалі вас і доктара.

Мэгрэ, не прычэсваючыся, нацягнуў штаны, надзеў, не зашнуроўваючы, чаравікі, схапіў пінжак, а пра накладны каўнерык і зусім забыўся.

1 С а б о (фр.) — чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з лрэва.

— Што-небудзь глынулі б?.. Кубак кавы?.. Шкляначку рому?..

Дзе тут ужо да гэтага! Няма калі. На вуліцы, нягледзячы на сонца, было даволі холадна, вільготна. Праходзячы цераз шлюз, камісар убачыў мора, зусім спакойнае, бледна-блакітнае. Віднелася, праўда, толькі вузенькая палоска: каля берага доўгі шлейф туману размыў небакрай.

На мосце да Мэгрэ падышоў нейкі чалавек.

— Вы — камісар з Парыжа? Я палявы вартаўнік. Рады пазнаёміцца. Вам ужо расказалі?

— Што?

— Кажуць, гэта проста жахліва!.. А вось і доктарава машына.

Рыбацкія лодкі ў порце ляніва пагойдваліся на вадзе, па якой прабягалі каляровыя блікі. Ветразі былі ўзнятыя, мабыць, на прасушку. На кожным напісаны чорнаю фарбаю нумар.

Перад капітанавым домікам, побач з маяком стаяла некалькі жанчын. Дзверы былі адчыненыя. Мэгрэ абагнала доктарава машына.

— Кажуць, яго атруцілі... Нібыта ён пазелянеў,— не адставаў ад камісара палявы вартаўнік.

Мэгрэ ўвайшоў у дом якраз у той самы момант, калі заплаканая Жулі, з прыпухлымі павекамі і чырвоным Teapaw, паволі спускалася з другога паверха. Яе толькі што выставілі з пакоя, дзе доктар аглядаў капітана. На ёй было накінута паліто, з-пад якога віднелася доўтая белая начная кашуля, на нагах — пантофлі.

— Гэта жудасна, пан камісар!.. Вы не можаце сабе ўявіць... Падымайцеся хутчэй!.. Можа быць...

Калі Мэгрэ ўвайшоў у спальню, доктар, які нахіліўся над ложкам, выпрастаўся. Па яго твары было ясна відаць, што капітану ўжо нічым не паможаш.

— Я з паліцыі...

— А, добра... Усё скончана. Магчыма, яшчэ дзве-тры хвіліны можа... Пэўна, гэта стрыхнін, калі я не памыляюся...

Ён падышоў да акна і расчыніў яго: капітану, здавалася, не хапала паветра. А за акном — усё тая ж карціна: сонца, порт, лодкі з узнятымі ветразямі, рыбакі, якія перакладвалі рыбу што так і зіхацела луской, з перапоўненых кашоў у скрыні.

На гэтым фоне Жарысаў твар здаваўся яшчэ больш жоўтым, бадай, нават зялёным — немагчыма было раза-

браць, што гэта за колер, настолькі ён не адпавядаў звычайным уяўленням пра чалавечае цела.

Рукі і ногі ў капітана выгіналіся і торгаліся, у той час як твар заставаўся спакойны і нерухомы, вочы нібы застылі, утаропіўшыся ў сцяну.

Доктар трымаў руку на капітанавым запясці, сачыў, як слабеў пульс. Нарэшце ён вачыма даў знаць Мэгрэ: «Зараз... зараз...»

У гэты момант здарылася нешта зусім нечаканае.

Пэўна, няшчасны апрытомнеў на якоесь імгненне. Твар у яго зморшчыўся, усё адно як у дзіцяці, што зараз заплача, склаўся ў жаласную грымасу пакутніка, які не можа больш цярпець невыноснага болю... Па шчоках каціліся дзве буйІІЫЯ слязіны...

I тут — прыглушаны доктараў голас:

— Усё. Кончана.

Неверагодна, але слёзы цяклі па твары ў самы момант смерці.

Яны яшчэ жылі, гэтыя слёзы, сцякалі на падушку, a капітан ужо быў мёртвы.

На лесвіцы пачуліся крокі. Унізе гучна ўсхліпвала Жулі. Яе абступілі жанчыны. Мэгрэ выйшаў на пляцоўку і паволі вымавіў:

— У спальню не ўваходзіць.

— Ён...— пачаў быў нехта.

— Але! — адно і сказаў камісар, перапыняючы пытанне.

I адразу ж вярнуўся ў заліты сонцам пакой. Доктар рыхтаваў шпрыц, збіраючыся зрабіць Жарысу ўкол у cappa,— бадай што, толькі дзеля таго, каб выканаць да канца свой абавязак.

А на садовым муры сядзела зусім белая кошка.

  1. Спадчына

Недзе ўнізе, мабыць, на кухні, у акружэнні суседак гучна рыдала Жулі.

Праз адчыненае акно Мэгрэ ўбачыў, што з гарадка ішлі і беглі людзі — жанчыны з дзецьмі на руках, мужчыны ў сабо... Хлопчыкі ехалі на веласіпедах. Гэты стракаты ўсхваляваны натоўп дасягнуў моста, пераваліў праз яго і рушыў да капітанавага дома, нібы ўсіх там чакала прадстаўленне вандроўнага цырка або аўтамабільная аварыя.

Неўзабаве на дварэ быў ужо такі гвалт, што Мэгрэ зачыніў акно. Муслінавыя шторы змякчалі сонечнае святло, і

камісар адчуў сябе ў пакоі ямчэй, вальней. Агледзеўся.

Ружовыя шпалеры, светлая, начышчаная мэбля. На каміне — ваза з кветкамі.

Мэгрэ вярнуўся да доктара, які разглядваў на святло шклянку і графін, што стаялі на начным століку. Доктар памачыў палец у вадзе ў шклянцы і лізнуў яго.

— Атрута?

— Але. Мабыць, капітан меў звычку піць ноччу ваду. Калі я не памыляюся, ён піў гадзіны ў тры ночы. А чаму не паклікаў нікога — не разумею.

— Ды таму, што не мог гаварыць, нават гуку вымавіць быў няздольны,— здзіўлена паглядзеў на доктара Мэгрэ.

Ён паклікаў палявога вартаўніка і адправіў яго папярэдзіць мэра і пракурора ў Кане. Чуваць было, як унізе ўсё яшчэ ўваходзілі і выходзілі людзі. На дарозе яны збіраліся ў групкі. Некаторыя, каб было ямчэй чакаць, садзіліся на траву.

Пачынаўся прыліў, мора затапляла пясчаныя водмелі каля ўвахода ў порт. На гарызонце віднеўся дым парахода, які чакаў моманту, каб падысці да шлюза.

— У вас ужо ёсць якія-небудзь меркаванні? — пачаў быў доктар, але змоўк, убачыўшы, што Мэгрэ заняты. Камісар адчыніў сакрэтнік з чырвонага дрэва, які стаяў паміж вокнамі, і з уласцівай яму ў такія моманты засяроджанасцю разглядваў змесціва скрынак. Цяпер Мэгрэ каму хочаш здаўся бы грубым. Паволі зацягваючыся, ён курыў велізарную люльку і бесцырымонна перабіраў тоўдтымі пальцамі кожны прадмет.

Больш за ўсё было фатаграфій — толькі паспявай разглядваць. На многіх — сябры ў марской форме, амаль усе Жарысавага ўзросту. Відаць было, што капітан падтрымліваў сувязь з таварышамі па марской школе ў Брэсце. Яны пісалі яму з усіх канцоў свету. Фатаграфіі ці не ўсе з паштоўку, з аднолькава банальнымі, ледзь не стандартнымі надпісамі, адкуль бы яны ні прыходзілі, з Сайгона ці з Сант’ яга: «Прывітанне ад Анры!» або «Нарэшце трэцяя лычка! Салют! Эжэн!».

Большасць гэтых фотакартак высланы на адрас: «Кан. Англа-Нармандская кампанія, судна «Дыяна», капітану Жарысу».

— Вы даўно знаёмы з капітанам? — спытаўся Мэгрэ ў доктара.

— Некалькі месяцаў. 3 тае пары, як ён служыў у порце.

Да таго ён дваццаць восем гадоў плаваў капітанам на судне мэра.

— Судне мэра?

— Але, пана Эрнэста Гранмэзона, дырэктара АнглаНармандскай кампаніі. I ўладальніка ўсіх яе адзінаццаці суднаў...

Яшчэ адна фатаграфія: Жарыс у дваццаць пяць гадоў. Ужо тады ён быў каржакаваты, і ўсмешка, відаць, часта з’яўлялася на яго шырокім, троху ўпартым твары. Сапраўдны брэтонец!

I нарэшце, у палатнянай папцы — дакументы, ад школьнага атэстата да дыплома капітана гандлёвага флоту... Розныя афіцыйныя паперы, метрыка, ваенны білет, пашпарт...

На падлогу ўпаў канверт — ужо крыху пажаўцелы. Мэгрэ падняў яго, выняў аркуш паперы.

— Завяшчанне? — спытаўся доктар, які, закончыўшы тут свае справы, чакаў прадстаўнікоў пракуратуры.

Мусіць, капітан поўнасціо давяраў Жулі: канверт нават не быў запячатаны. На аркушы было напісана прыгожым почыркам натарыуса:

«Я, што ніжэй падпісаўся, Іў-Антуан Жарыс, нарадзіўся ў Пэнполі, марак па прафесіі, пакідаю ўсю рухомую і нерухомую маёмасць маёй ахмістрыні Жулі Легран, у знак удзячнасці за шматгадовую верную службу.

Абавязваю яе перадаць:

кацер — капітану Дэлькуру; кітайскі фарфоравы сервіз — яго жонцы; кульбаку з разьбянай слановай косці...»

He быў забыты амаль ніхто з партовых служачых, якіх Мэгрэ сустрэў ноччу. Нават шлюзаўшчык, якому капітан адпісаў «трайную рыбацкую сетку, што пад адлевам».

У гэты момант Жулі, скарыстаўшыся тым, што жанчыны пакінулі яе адну, каб згатаваць ёй для падтрымання сілы грог, узбегла па лесвіцы, адчыніла дзверы ў капітанаву спальню, кінулася да ложка, выдаючы ўсім сваім выглядам на вар’ятку, і адразу ж адступілася, спалохаўшыся мерцвяка, грымнулася на дыван і стала крычаць нешта неразборлівае.

Можна было ўгадаць: «немагчыма... М о й бедны гаспадар... м о й... м о й...»

Мэгрэ паволі падышоў да яе, дапамог устаць і адвёў дзяўчыну, як тая ні супраціўлялася, у яе пакой. Там усё было ў беспарадку: на ложку валялася адзежа, на падлозе стаяў тазік з мыльнай вадою.

— Хто наліваў капітану ваду ў графін на начным століку?

— Я... Учора раніцай... Калі ставіла ў вазу кветкі.

— Вы ў доме былі адна?

Жулі цяжка дыхала, але патроху прыходзіла да памяці — і тут такія вось пытанні камісара.

— Што гэта вам прыйшло ў галаву? — ускрыкнула яна раптам.

— Нічога. Супакойцеся. Я толькі што прачытаў Жарысава завяшчанне.

— Ну і што?

— Ён пакінуў вам усю сваю маёмасць. Цяпер вы багатая...

У адказ Жулі толькі разрыдалася.

— Капітана атруцілі вадою з графіна.

Дзяўчына кінула на Мэгрэ поўны нянавісці позірк і літаральна завыла:

— Што вы хочаце гэтым сказаць, га? Што вы хочаце сказаць?

Яна была ў такім стане, што схапіла Мэгрэ за рукаў і ліхаманкава трэсла яго. Яшчэ трохі — і ўчапілася б пазногцямі, так раз’юшылі яе камісаравы словы.

— Цішэй. Супакойцеся. Расследаванне толькі пачынаецца. Я ні на што не намякаю, а толькі спрабую разабрацца, што здарылася.

У дзверы пастукалі. Гэта быў палявы вартаўнік.

— Пракурор зможа прыйсці толькі пасля абеду,—■ паведаміў ён.— Пан мэр вярнуўся раніцаю з палявання і яшчэ не ўстаў. Ён прыйдзе, як толькі будзе гатовы.

Усе ў доме былі ўзнерваваныя. А людзі на дварэ, якія самі не ведалі, чаго тут чакалі, толькі нагняталі гэтую ўзнерваванасць.

— Вы застанецеся тут? — спытаўся Мэгрэ ў дзяўчыны.

— Вядома. А куды мне яшчэ дзецца?

Мэгрэ папрасіў доктара выйсці з пакоя і замкнуў дзверы на ключ. Ён пакінуў з Жулі толькі дзвюх жанчын, жонку дазорца з маяка і жонку аднаго шлюзаўшчыка.

— He пускайце нікога,— сказаў ён палявому вартаўніку.— Калі спатрэбіцца, паспрабуйце збыць занадта цікаўных.

Мэгрэ выйшаў з дома, прайшоў праз натоўп і накіраваўся да моста. Удалечыні па-ранейшаму выў гудок, але цяпер ён ужо быў ледзь чутны, бо вецер дзьмуў на мора. Было цёпла, сонца свяціла ўсё ярчэй. Пачынаўся прыліў.

Два шлюзаўшчыкі былі ўжо на сваіх месцах. На мосце Мэгрэ сустрэў капітана Дэлькура, з якім гаварыў ноччу. Той падышоў да яго.

— Дык гэта праўда? — спытаўся капітан.

— Але. Жарыса атруцілі.

— Хто?

Натоўп каля Жарысавага дома пачаў раставаць. Было відаць, як палявы вартаўнік, жэстыкулюючы, пераходзіў ад аднае групкі да другой і нешта казаў. Людзі азіраліся на камісара. Цяпер іх цікавіў толькі ён.

— Ну што, пачынаецца шлюзаванне?

— Яшчэ не. Трэба, каб вада ўзнялася на тры футы. Вунь тое судна на рэйдзе чакае з шасці раніцы.

Іншыя служачыя — таможнікі, механік, гаспадар вартавога кацера, інспектар рыбааховы — не рашаліся падысці да капітана з камісарам. Кідаючы ў іх бок позіркі, яны рыхтаваліся да працы.

Урэшце, гэта і былі тыя самыя людзі, постаці якіх Мэгрэ ледзь распазнаваў у начным тумане і якіх мог цяпер добра разгледзець.

«Марацкі прытулак» быў зусім побач. 3 яго вокнаў, прыгледзеўся Мэгрэ, можна было ўбачыць і шлюз, і мост, і пірс, і маяк, і Жарысаў дом.

—■ Хадзем вып’ем па шклянцы? — прапанаваў камісар.

Ён здагадаўся, што ў час дзяжурства, калі можна было, увесь невялікі персанал порта збіраўся ў шынку.

Капітан паглядзеў на ўзровень вады.

— Паўгадзіны ў мяне ёсць,— сказаў ён.

Яны ўвайшлі ў шынок — за імі нерашуча прасунуліся і астатнія. Мэгрэ запрасіў усіх за свой столік.

Трэба было пазнаёміцца з людзьмі, знайсці да іх нейкі ключ, заваяваць іх давер і нават стаць тут, наколькі гэта было магчыма, сваім.

— Што будзеце піць?

Усе пераглянуліся. Людзі яшчэ пачувалі сябе няёмка.

— Звычайна гэтай парой мы п’ём каву з ромам,— адказаў нехта.

Афіцыянтка прынесла каву'. Людзі, якія, ідучы ад Жарысавага дома, пераходзілі мост, так і стараліся зазірнуць у вокны шынка. Відаць было, што разыходзіцца па дамах ім не хацелася — цікавей было бадзяцца ў порце, чакаючы, што там будзе далей.

Набіўшы люльку, Мэгрэ пусціў капшук па крузе. KaniTan Дэлькур адмовіўся: ён курыў цыгарэты. Але механік,

пачырванеўшы, прамармытаў: «3 вашага дазволу» — і паклаў у рот каліва тытуню.

— Дзіўная гісторыя, згадзіцеся,— вымавіў нарэшце Мэгрэ.

Усе ведалі, што ён пачне размову пра гэта,— і ўсё-такі над столікам запала маўчанне.

— Здаецца, капітан Жарыс быў слаўны чалавек...

Сказаўшы гэта, Мэгрэ ўпотайкі зірнуў на твары партавікоў.

— I не кажыце,— сказаў Дэлькур.

Ён быў крыху старэйшы за свайго папярэдніка, не такі акуратны, як той,— можна было меркаваць па адзежы, і, здаецца, не грэбаваў спіртным.

Аднак ён не забываўся, паглядваючы раз-пораз у акно, назіраць за ўзроўнем вады і за суднам, якое якраз падымала якар.

— Рана пачынаюць! Цячэнне Орны можа знесці іх на водмель...

— Ваша здароўе... Урэшце, ніхто не ведае, што здарылася шаснаццатага верасня...

— Ніхто... Ноччу быў туман, як і сёння ноччу... Я тады не дзяжурыў. Праўда, прабыў тут да дзевяці гадзін — гуляў у карты з Жарысам і з сябрамі, якіх вы тут бачыце...

— Вы сустракаліся кожны вечар?

— Амаль што... У Вістрэаме не дужа дзе адпачнеш, хіба што ў гэтым шынку... У той вечар Жарыс некалькі разоў выходзіў, каб паглядзець, як праходзілі судны... А палове дзесятай прыліў скончыўся... Жарыс знік у тумане — думалі, што пайшоў дамоў...

— Калі вы даведаліся, што яго тут няма?

— На раніДу... Жулі прыйшла ў порт спытаць, дзе ён... Япа заснула да таго, як капітан мусіў вярнуцца дамоў, і здзівілася, калі не застала яго ў спальні...

— Я не хачу сказаць пра яго нічога благога, толькі ён быў нейкі не такі, як усе... He тое каб ганарлівы, не!.. Але надта ўжо глядзеў за сабою, разумееце!.. Ён ніколі не прыйшоў бы на працу ў сабо, як Дэлькур. Гуляў тут у карты, па вечарах, але ўдзень не заходзіў сюды ніколі... Са шлюзаўшчыкамі быў на «вы»... He ведаю, ці разумееце вы, што я хачу сказаць...

Мэгрэ выдатна яго разумеў. Ён правёў у чысцюткім доме Жарыса, дзе ўсё так і патыхала добрым буржуазным парадкам, некалькі гадзін. А цяпер бачыў заўзятых наведнікаў шынка, людзей нашмат прасцейшых за нябожчы-

ка. Яны, напэўна, прапускалі тут чарку за чаркаю. Гамонка рабілася ўсё больш гучная, вольная, нязмушаная.

— Жарыс шмат выпіў у той вечар?

— Ён ніколі не піў больш аднае чаркі,— сказаў таможнік, якому, як было відаць, не цярпелася далучыцца да гаворкі.— I не курыў!

— Ну, а... скажыце... у яго з Жулі...

Усе пераглянуліся. Некаторыя нерашуча заўсміхаліся.

— Цяжка сказаць... Жарыс кляўся, што не... Толькі...

У гаворку зноў уступіў таможнік:

— Жарыс заходзіў сюды толькі, каб пагуляць трохі ў карты. Ніколі не расказваў пра сваё прыватнае жыццё і ішоў дамоў пасля першай чаркі.

— Жулі ўжо каля васьмі гадоў жыве ў яго доме... Тады, як ён яе ўзяў да сябе, ёй было шаснаццаць... Была простая вясковая дзяўчына, лічы, смаркатая, кепска адзетая...

— А цяпер...

Падышла афіцыянтка, хоць яе ніхто і не клікаў, і зноў наліла рому ў шкляначкі, на дне якіх засталося крыху кавы. Мабыць, гэта таксама ўваходзіла ў рытуал.

— А цяпер вунь яна якая... Ну, вось... На вячорках яна ніколі не танцуе абы з кім... Калі хто ў краме з ёй па-простаму, дык яна ўжо сярдуе... А хто ты такая, калі ўжо на тое пайшло?.. А вось брат у яе...

— Брат?..

Механік паглядзеў таможніку ў вочы. Але Мэгрэ перахапіў гэты позірк.

— Камісар усё роўна дазнаецца пра яго! — сказаў таможнік, які, відаць, прапусціў сёння ўжо каторую добрую шкляначку.— Яе брат адбыў на катарзе восем гадоў... Неяк напіўся вечарам з сябрамі ў Анфлёры, ну, і нарабілі на вуліцы гвалту... Падаспела паліцыя, і хлопец так прыклаўся да аднаго паліцэйскага, што той праз месяц памёр.

— Ён — марак?

— Раней хадзіў у дальнія рэйсы, а потым вярнуўся сюды. Плавае цяпер на шхуне «Сэн-Мішэль» з Пэнполя.

Капітан Дэлькур занерваваўся.

—• Хадзем! — сказаў ён, устаючы.— Пара ўжо...

— Параход яшчэ ў шлюз не ўвайшоў,— уздыхнуў таможнік — гэты не надта спяшаўся.

— «Сэн-Мішэль» бывае тут хоць калі?

— Але, заходзіць...

— Ён быў тут шаснаццатага верасня?

Таможнік, усё роўна як апраўдваючыся, сказаў суседу:

— Ён бы ўсё адно даведаўся пра гэта з партовага журнала!.. Быў ён тут... 3-за туману яны нават правялі на ўваходзе ў порт ноч і адплылі толькі на золку...

— Куды?

— У Саўтхэмптан. Дакументы правяраў я... Яны везлі з Кана будаўнічы камень.

— А больш брата Жулі тут не бачылі?

Цяпер таможнік завагаўся. Уздыхнуў, дапіў ром.

— Трэба спытаць у тых, хто кажа, што бачыў яго ўчора... Асабіста я яго не сустракаў.

— Учора?

Таможнік паціснуў плячыма. У акно было відаць, як праходзіць паволі між муроў шлюза, узвышаючыся над усім портам, велізарны чорны параход — яго труба плыла над старымі дрэвамі ўздоўж канала.

— Мне трэба ісці...

— Мне таксама...

— Колькі з нас, прыгажуня? — спытаўся Мэгрэ.

— Заплаціце другім разам. Гаспадыні цяпер няма...

Людзі, якія ўсё яшчэ чакалі, ці не здарыцца што-небудзь цікавае каля Жарысавага дома, назіралі цяпер за англійскім параходам, што стаяў ужо ў шлюзе. Мэгрэ выйшаў з шынка. У гэты момант да порта падыходзіў нейкі мужчына, і камісар здагадаўся, што гэта мэр, якога ён бачыў ноччу здалёк.

Гэта быў чалавек высокага росту, гадоў прыкладна сарака пяці — пяцідзесяці, ружовашчокі, трохі цяжкаваты. На ім быў шэры касцюм паляўнічага, на нагах — гетры. Мэгрэ падышоў да яго.

— Пан Гранмэзон? Камісар Мзгрэ, з крымінальнай паліцыі.

— Вельмі прыемна,— машынальна вымавіў мэр і паглядзеў на шынок. Потым зірнуў на Мэгрэ —• і зноў на шынок, нібыта кажучы: «Дзіўнаватая кампанія для такой персоны!»

Ён ішоў да шлюза, цераз які трэба было перабрацца, каб выйсці да Жарысавага дома.

— Кажуць, Жарыс памёр?

— Кажуць,— адказаў Мэгрэ, якому мэраў тон не прыйшоўся даспадобы.

Звычайна так паводзяць сябе местачковыя «шышкі», якія ўяўляюць, што яны — пуп зямлі. Апранаюцца, як вясковыя арыстакраты, і аддаюць даніну дэмакратыі, паціскаючы на хаду, бы міжволі, рукі грамадзянам, кідаюць ім пры гэтым два-тры нязначныя словы, а зрэдку нават распытваюць збольшага пра дзяцей.

— I вы ўжо знайшлі забойцу?.. Як я разумею, гэта вы прывезлі Жарыса і... Прабачце, калі ласка...

Мэр падышоў да інспектара рыбааховы, які, відаць, прыслугоўваў яму на паляванні, бо Гранмэзон сказаў яму цяпер:

— Увесь чарот злева трэба выпрастаць... Адна з падсадных качак нікуды не вартая, сёння ўранку была ледзь жывая...

— Добра, пан мэр.

Гранмэзон вярнуўся да Мэгрэ. Па дарозе паспеў паціснуць руку начальніку порта, спытаўшыся:

— Як тут у вас?

— Нармальна, пан мэр.

— Дык пра што, камісар, мы гаварылі?.. Колькі праўды ва ўсіх гэтых расказах пра зашыты чэрап, вар’яцтва і ўсё такое?..

— Як вы ставіліся да капітана?

— Ён служыў у мяне дваццаць восем гадоў. Слаўны чалавек, бездакорны на службе.

— Сумленны?

— Яны тут амаль усе сумленныя.

— Колькі ён зарабляў?

— Па-рознаму, вайна ж усё пераварушыла... Аднак дастаткова, каб купіць дамок. Іду ў заклад, што ў банку ў яго было сама меней тысяч дваццаць пяць.

— А можа, больш?

— He думаю. Ну, хіба што тысяч на пяць, але не больш.

У гэты час адчынілі верхнія вароты шлюза, і судна выходзіла ў канал, а другое, што прыйшло з Кана, рыхтавалася заняць яго месца ў шлюзе, каб выйсці пасля ў адкрытае мора.

Стаяла цішыня. Людзі сачылі вачыма за камісарам і мэрам. 3 палубы англійскага карабля матросы абыякава пазіралі на натоўп, не забываючы манеўраваць.

: Што вы думаеце пра Жулі Легран, пан мэр?

Пан Гранмэзон прамаўчаў, пасля адказаў:

— Дурніца, якой ускружыла галаву занадта пачцівае Жарысава далікацтва... Думае пра сябе... немаведама што... ва ўсякім выпадку, зусім не тое, што яна ёсць на самой справе...

— А яе брат?

— Я яго ніколі не бачыў... Мне казалі, што нягодны чалавек...

Перабраўшыся праз шлюз, яны падыходзілі цяпер да

агароджы Жарысавага дома, каля якой усё яшчэ ашываліся некалькі хлопчыкаў.

— Ад чаго ён памёр?

— Стрыхнін.

Выгляд у Мэгрэ быў самы рашучы. Ён ступаў паволі, засунуўшы рукі ў кішэні, у роце была люлька, якая пасавала яго шырокаму твару,— у яе ўваходзіла чвэрць пачка махоркі.

На нагрэтай сонцам агароджы ляжала белая кошка. Прыкмеціўшы людзей, яна ўскочыла і ўцякла.

— Вы не будзеце заходзіць? — здзівіўся мэр, убачыўшы, што Мэгрэ чамусьці спыніўся.

— Хвілінку! Як вы думаеце, ці была Жулі каханкаю ў капітана?

— He ведаю,— з раздражненнем адказаў Гранмэзон.

— Вы часта бывалі ў яго доме?

— Ніколі! Жарыс служыў у мяне, а ў такіх выпадках...

Зрабіўшы невялікую паўзу, мэр усміхнуўся — шматзначна, з годнасцю вялікага пана.

— Пакончым з гэтым хутчэй,— дадаў ён,— калі вы не пярэчыце. Неўзабаве абед, у мяне будуць госці...

— Вы жанаты?

Мэгрэ ўпарта распытваў мэра, паклаўшы руку на клямку брамкі.

Гранмэзон паглядзеў на яго зверху ўніз (ён быў вышэйшы — прыкладна метр восемдзесят пяць). Камісар заўважыў, што мэр крыху касавокі.

— Мушу вас папярэдзіць, што калі вы і далей будзеце гаварыць са мною такім тонам, то для вас гэта можа скончыцца непрыемнасцю... Пакажыце мне тое, што вы павінны паказаць.

Мэр сам адчыніў брамку. Калі ён ступіў на ганак, палявы вартаўнік, які ахоўваў дом, пачціва адышоўся ўбок.

Праз зашклёныя дзверы кухні Мэгрэ кінулася ў вочы, што ў пакоі сядзелі абедзве жанчыны, але Жулі не было.

— Дзе яна? — спытаўся камісар.

—• Паднялася да сябе... Зачынілася і не хоча выходзіць...

— Чаму гэта раптам?..

Жонка дазорцы з маяка растлумачыла:

— Ёй стала лепш... Праўда, яна яшчэ плакала, але ўжо меней, толькі калі гаварыла... Я прапанавала ёй з’есці штонебудзь, і яна адчыніла шафу...

— Ну і што?

— He ведаю... Мне здалося, яна спалохалася... Кінулася

адразу ж па лесвіцы, мы і пераглянуцца не паспелі, як яна зачынілася на ключ...

У шафе не было нічога асаблівага: посуд, кошык з яблыкамі, талерка з марынаванымі селядцамі, дзве міскі з рэшткамі лою — мусіць, нядаўна там было мяса.

— Я чакаю, пакуль вы зробіце ласку заняцца справаю,— нецярпліва сказаў мэр з калідора.— Ужо ж палова дванаццатай... Мне здаецца, што паводзіны гэтай Жулі...

Мэгрэ замкнуў шафу, паклаў ключ у кішэню і, цяжка ступаючы, рушыў да лесвіцы.

III.   Кухонная шафа

— Адчыніце, Жулі!

Hi слова адказу. Чуваць адно, як дзяўчына кінулася на ложак.

— Адчыніце!

Зноў маўчанне. Тады Мэгрэ ўдарыў плячом у дзверы, і замок вылецеў.

— Чаму вы не адчынялі?

Яна не плакала. На твары — ніякага хвалявання. Больш таго, яна спакойна скурчылася на ложку і, застылая, глядзела на шклянку вады на крэсле. Калі камісар падышоў да дзяўчыны, яна ўскочыла і кінулася да дзвярэй.

— Пакіньце мяне адну! — вымавіла яна.

— Добра. Толькі аддайце мне запіску, Жулі.

— Якую запіску?

Дзяўчына, пэўна, спадзявалася, што як будзе дзёрзкая, дык не выдасць сябе, што маніць.

— Капітан дазваляў вашаму брату наведваць вас?

Маўчанне.

— Значыцца, не дазваляў. А ваш брат усё-такі прыходзіў! I, здаецца, прыходзіў той ночы, калі знік Жарыс.

Яна кінула на яго злосны позірк — здавалася, вось-вось выбухне нянавісцю.

— «Сэн-Мішэль» стаяў у порце, і, натуральна, брат мог зайсці да вас. Адно пытанне: калі ён прыходзіць, вы яго корміце?..

— Жывёліна! — выціснула Жулі.

Мэгрэ гаварыў:

— Ён прыходзіў сюды ўчора, калі вы былі ў Парыжы. He застаўшы вас тут, пакінуў запіску. А для ўпэўненасці,

што вы яе знойдзеце, паклаў у кухонную шафу... Дайце мне гэтую запіску.

— У мяне яе ўжо няма!

Мэгрэ паглядзеў на халодны камін, на зачыненае акно.

— Дайце мне яе!

Жулі ўся сціснулася і была цяпер падобная не на дарослую дзяўчыну, а на раззлаванае дзіця. Злавіўшы яе позірк, Мэгрэ зычліва сказаў:

  • — Дурніца!

Запіска была пад падушкаю, на якой Жулі толькі што ляжала. Але замест таго, каб прыціхнуць, упартая дзяўчына зноў пачала наступаць на Мэгрэ, спрабуючы вырваць запіску яго ж такія паводзіны проста пацяшалі.

— Ну, годзе! — нарэшце пагрозліва вымавіў ён, перахапіўшы руку дзяўчыны.

Запіска была кароткая. Адразу ж кінуліся ў вочы нязграбныя літары і мноства памылак: «Калі вернешся з гаспадаром, глядзі за ім, бо ёсць чалавек, які мае на яго зуб. Я вярнуся з суднам праз два-тры дні. Катлет не шукай, я іх з’еў. Твой брат навек».

Мэгрэ апусціў галаву, настолькі збіты з панталыку, што забыўся ўжо зусім на дзяўчыну.

Праз чвэрць гадзіны начальнік порта сказаў яму, што «Сэн-Мішэль» цяпер, мабыць, у Фекане і прыйдзе сюды, калі не пераменіцца вецер, ноччу.

— Вы ведаеце, дзе якое судна ў які час?

Мэгрэ занепакоена паглядзеў на зіхоткае мора — недзе ўдалечыні віднеўся адзінокі дымок.

— Паміж портамі існуе сувязь. Паглядзіце, вось спіс суднаў, якія мы чакаем сёння,— паказаў капітан Дэлькур на чорную дошку, што вісела на сцяне партовай канторы: там былі напісаны крэйдаю назвы суднаў.

— Знайшлі што-небудзь?.. He верце надта таму, што расказваюць... Нават калі гэта людзі сур’ёзныя!.. Ведалі б вы толькі, колькі тут можа быць розных дробных разлікаў!.. Зайздрасць, якая-небудзь крыўда,— сказаў Дэлькур, памахаўшы рукой капітану судна, што выходзіла ў мора. Потым, зірнуўшы ў бок шынка, уздыхнуў.— Убачыце самі!

Гадзіны ў тры дня прадстаўнікі пракуратуры закончылі агляд дома нябожчыка, выйшлі на двор, адчынілі садовую брамку і накіраваліся да сваіх машын, каля якіх сабралася нямала вістрэамцаў.

— Мабыць, тут багата качак! — сказаў пракурораў намеснік мэру, акінуўшы позіркам наваколле.

— Сёлета не вельмі... А вось летась...

Мэр кінуўся да першае машыны, якая кранулася з месца.

— Спынімся на хвілінку ў мяне, добра? Жонка чакае нас...

Мэгрэ застаўся на вуліцы адзін, і мэр, хочучы здавацца ветлівым, сказаў яму:

— Едземце з намі. Вам трэба пабыць трохі з гэтымі людзьмі.

У капітанавым доме засталіся толькі Жулі і дзве жанчыны, а каля дзвярэй палявы вартаўнік чакаў фургон, які павінен быў забраць нябожчыка ў Кан.

У машынах размовы ўжо дужа выдавалі на тыя, што нярэдка здараюцца пасля пахавання і заканчваюцца ў люднай кампаніі вельмі і вельмі весела. Мэгрэ ўладкаваўся не лепшым чынам: сядзеў на адкідным крэсле. Мэр гаварыў з пракуроравым намеснікам:

— Калі б гэта залежала ад мяне аднаго, я жыў бы тут увесь год. Але жонцы вёска не вельмі даспадобы, таму і жывём больш у нашым доме ў Кане... Цяпер яна вярнулася з Жуан-ле-Пэн, дзе адпачывала месяц з дзецьмі...

— Колькі гадоў старэйшаму?

— Пятнаццаць.

Партовыя служачыя глядзелі на машыны, што праехалі акурат міма іх, з відавочнай цікаўнасцю.

Неўзабаве пад’ехалі да мэравай вілы. Стаяла яна каля дарогі на Ліён-сюр-Мэр. Гэта быў вялікі дом, пабудаваны ў нармандскім стылі. Вакол яго былі газоны з белымі агароджамі і фаянсавымі фігуркамі звяркоў.

У вялікай прыхожай гасцей сустрэла пані Гранмэзон, у сукенцы з цёмнага шоўку. Яна стрымана ўсміхалася, як і належыць даме з вышэйшага свету. Дзверы ў гасцёўню былі адчыненыя. На стале было поўна лікёраў і скрыначак з цыгарамі.

Усе добра ведалі адно аднаго: тут сабралася цяпер ці не ўся канская эліта. Служанка ў белым фартуху прымала паліто і капелюшы.

— Пан суддзя, вы напраўду не былі ні разу ў Вістрэаме, хоць і жывяце ў Кане столькі гадоў?..

— Дванаццаць гадоў, пані... Бог ты мой, а вось і мадэмуазель Жызэль...

Да гасцей выйшла пакланіцца дзяўчынка гадоў чатырнаццаці, якая здавалася ўжо дзяўчынаю, асабліва

манераю трымацца, вельмі свецкай, як і ў яе маці. Між тым пазнаёміць Мэгрэ з гаспадыняю дома забыліся.

— Мяркую, пасля таго што вы ўбачылі, вы ахвотнеіі вып’еце чарачку лікёру, а не чаю... Трошкі каньяку, пан намеснік пракурора? Ваша жонка ўсё яшчэ ў Фантэнбло?..

Гаварылі з усіх бакоў разам. Мэгрэ лавіў абрыўкі фраз.

— Не!.. Дзесятак качак за ноч — сама болей... Клянуся, зусім не холадна... Будан уцеплены...

3 іншага боку:

— ...вялікія маюць страты ад крызісу ў фрахтаванні?..

— Усё залежыць ад кампаніі. Тут гэта не адчуваецца. Ніводнага судна не паставілі на прыкол. Але дробныя •суднаўладальнікі, асабліва тыя, у каго толькі маленькія кабатажныя шхуны, ужо ў накладзе... Можна сказаць, у прынцыпе ўсе шхуны мэтазгодна прадаць: яны сябе не акупляюць...

— He, мадам,— шэптам тлумачыў непадалёк пракурораў намеснік.— He трэба нічога баяцца. Тайна гэтага забойства, калі яна існуе, хутка будзе разгадана. Ці ж не так, пан камісар?.. Але... Дарэчы, вас пазнаёмілі?.. Камісар Мэгрэ, адзін з выдатных кіраўнікоў нашай крымінальнай паліцыі...

Мэгрэ ўсё роўна як застыў на месцы, твар у яго быў абсалютна абыякавы. Ён неяк дзіўна зірнуў на Жызэль, якая падавала яму талерку з пірожнымі.

— Дзякую, не трэба.

— Вы не любіце пірожных?

— Ваша здароўе!

— За здароўе нашай мілай гаспадыні!

Судовы следчы, высокі хударлявы чалавек гадоў пяцідзесяці, які вельма дрэнна бачыў, хоць і насіў акуляры з тоўстымі лінзамі, адвёў Мэгрэ ўбок.

— Вядома, я даю вам поўную свабоду дзеяння. Але тэлефануйце мне кожны вечар і трымайце ў курсе. Што вы пра ўсё гэта думаеце? Забойства з мэтаю рабунку, праўда?..

I паколькі да іх падыходзіў Гранмэзон, ён загаварыў гучней:

  • — Вам пашанцавала з мэрам: ён аблегчыць вашу задачу... Ці ж не, мой мілы сябар?.. Я казаў камісару, што...

— Калі ён таго пажадае, мой дом будзе і яго домам... Мне здаецца, вы спыніліся ў гатэлі?

— Але. Дзякую за запрашэнне, толькі там мне бліжэй да порта.

— I вы мяркуеце, што падступіцеся да разгадкі ў шын-

ку?.. Асцярожней, камісар!.. Вы не ведаеце Вістрэама!.. Падумайце, чаго толькі не забяруць у галаву людзі, што днямі сядзяць у шынку!.. Ды яны на бацьку нагавораць, на маці, абы языкамі пачасаць...

— Давайце не будзем болей пра гэта,— прапанавала пані Гранмэзон, лагодна ўсміхаючыся.— Пірожнае, камісар?.. Няўжо?.. Вы праўда не любіце салодкага?..

Другім разам! Гэта ўжо лішне! Мэгрэ ледзь не выцягнуў з кішэні сваю велізарную люльку.

— Дазвольце развітацца... Мне трэба разабрацца ў некаторых дэталях справы...

Ніхто і не спрабаваў яго трымаць. Зрэшты, яго прысутнасцю тут не даражылі, як і сам ён не адчуваў асалоды ад кампаніі гэтых людзей. На вуліцы ён набіў люльку і пайшоў паволі ў порт. Камісара тут ужо ведалі. Знаючы, што ён прапусціў з партавікамі ў шынку, некаторыя здароўкаліся з ім, як з добрым знаёмым.

Калі ён падыходзіў да пірса, машына, якая забрала цела капітана Жарыса, каціла ўжо ў бок Кана. За акном на першым паверсе дома нябожчыка можно было разгледзець твар Жулі, якую жанчыны спрабавалі вывесці на кухню.

Каля рыбацкага баркаса, які вярнуўся толькі што з уловам, стаяла некалькі чалавек. Два матросы перабіралі рыбу. Таможнікі, абапершыся на парапет моста, бавілі доўгія гадзіны дзяжурства.

— Мне толькі што пацвердзілі, што «Сэн-Мішэль» прыбывае заўтра,— сказаў капітан, падыходзячы да Marpa.— Ён прастаяў тры дні ў Фекане на рамонце бушпрыта...

— Скажыце, ён перавозіць калі-небудзь сушоную трасковую ікру?

Трасковую ікру? He. Яе прывозяць з Нарвегіі на скандынаўскіх шхунах ці параходзіках... Але яны не заходзяць у Кан, а ідуць адразу да портаў, у раёнах якіх ловяць сардзіны,— у Канкарно, Сабль-д’Алон, Сэн-Жандэ-Люз...

— А маржовы тлушч?

Капітан аж вочы вылупіў.

— А гэта нашто?..

— He ведаю...

— He! Судны кабатажнага плавання перавозяць заўсёды амаль адно і тое ж: гародніну, асабліва цыбулю — у Англію, вугаль — у брэтонскія парты, камень, цэмент, шыфер... Я гаманіў са шлюзаўшчыкамі наконт апошняга

заходу «Сэн-Мішэля». Шаснаццатага верасня ён прыйшоў з Кана якраз у канцы прыліву. Партавікі збіраліся закончыць работу. Жарыс сказаў, што ў фарватэры мала вады, каб выходзіць у мора, асабліва ў тумане. А капітан дамогся ўсё ж такі свайго, і ім дазволілі прайсці шлюз, каб яны маглі адплыць ужо на золку. Яны правялі ноч вось тут, у пярэдняй частцы порта, прышвартаваўшыся да паляў. У адліў судна ледзь не села на водмель, і яны адплылі толькі а дзевятай гадзіне раніцы...

— Брат Жулі быў на борце?

— Вядома! Іх усяго трое: капітан, ён жа і гаспадар судна, і два матросы. Вялікі Луі...

— Гэта мянушка катаржніка?

— Але. А імя ■— Луі. Ён ростам вышэйшы за вас і прыдушыць любога адной рукою...

— Небяспечны тып?

— Калі вы спытаеце пра яго ў мэра або ў іншага тутэйшага буржуа, вам скажуць, што небяспечны. Ну, а я ведаў яго да таго, як ён трапіў на катаргу. Нячаста ён тут і бывае. Mary адно сказаць, што ў Вістрэаме ён глупстваў ніколі не рабіў. П’е, вядома... Ці пзўна п’е... цяжка сказаць... Заўсёды нейкі спляжаны... To з’явіцца, то знікне... Накульгвае на адну нагу, галава і плечы ўсё роўна як крыху перакошаныя — вось і выглядае падазрона... Толькі капітан «Сэн-Мішэля» ім задаволены...

— I ён быў учора, калі адсутнічала сястра?

Дэлькур адвярнуўся, не рашыўшыся зманіць. I Мэгрэ зразумеў, што ўсяе праўды яму тут ніколі не скажуць: усе гэтыя людзі мора былі звязаны нейкім моцным духам еддасці.

— He адзін ён.

— Што вы хочаце сказаць?

— А нічога. Кажуць, што бачылі нейкага незнаёмага... Зрэшты, хто яго ведае...

  • — Хто яго бачыў?

— He ведаю... Кажуць так некаторыя... Можа, вып’ем?.. Гэтым разам Мэгрэ ўвайшоў у шынок, паціскаючы працягнутыя рукі.

— Хуценька ж яны ўправіліся, пракуратуршчыкі!..

— Што будзеце піць?

— Піва.

За ўвесь дзень сонца ні разу не схавалася. Але паміж дрэвамі працягнуліся ўжо смугі туману, дый вада ў канале пачынала дыміцца.

— Зноў на ўсю ноч у гэтую вату! — уздыхнуў капітан.

I адразу ж завыла сірэна.

— Гэта сігнальны буй, там, пры ўваходзе ў фарватэр.

— Капітан Жарыс часта хадзіў у Нарвегію? — спытаўся раптам Мэгрэ.

— Калі служыў у Англа-Нармандскай кампаніі, дык нярэдка. Асабліва адразу пасля вайны: не хапала дрэва. Паршывы груз, ніякай магчымасці манеўраваць...

— Вы служылі ў адной кампаніі?

— Нядоўга. Я болып служыў у бардоскай кампаніі «Вормс». Хадзіў, як мы кажам, на «трамваі», гэта значыць па адным і тым самым маршруце: Бардо — Нант, Нант —■ Бардо... I так — васемнаццаць гадоў!

— Адкуль родам Жулі?

— Дачка рыбака з Порт-ан-Бэсэна... Зрэшты, які там рыбак!.. Бацька ніколі сур’ёзнай справай не займаўся... Памёр у вайну... Маці, напэўна, і сёння гандлюе на вуліцы рыбай, а больш п’е ў шынку...

I зноў, думаючы пра Жулі, Мэгрэ ледзь прыкметна ўсміхнуўся. Ён згадаў, як яна рашуча ўвайшла ў яго кабінет у Парыжы, а потым, як сёння раніцай спрабавала вырваць у яго з рук братаву запіску.

Жарысаў дом ужо знікаў у тумане. Святла не было ні на другім паверсе, адкуль забралі нябожчыка, ні ў сталовай — яно гарэла толькі ў калідоры і, мабыць, на кухні, дзе суседкі сядзелі з Жулі.

У шынок увайшлі памочнікі шлюзаўшчыкоў. Каб не замінаць камісару і капітану, яны селі за столік у глыбіні шынка і пачалі партыю ў даміно. У порце запалілі маяк.

— Паўтарыце! — сказаў капітан афіцыянтцы, паказваючы на чаркі.— Цяпер я частую,— зноў павярнуўся ён да Мэгрэ.

А той спытаў у яго нечакана мяккім голасам:

— А дзе б ён цяпер быў, Жарыс, калі б быў жывы? Тут?..

— He! Сядзеў бы ў сябе дома ў пантофлях!

— У сталовай? У спальні?

— На'кухні... чытаў бы газету, потым садовую кнігу... 3 нейкага часу ён захапіўся кветкамі... Паглядзіце! Позняя восень, а ў яго поўны сад кветак...

Астатнія наведнікі шынка засмяяліся. Але, відаць, ім было крыху ніякавата ад таго, што яны марнуюць час тут, а не маюць якога-небудзь вартага захаплення, накшталт кветак, як у Жарыса...

— Ён не хадзіў на паляванне?

— Зрэдку... Хіба што калі яго хто запрашаў...

— 3 мэрам?

— I такое бывала... Калі качак было багата, яны разам палявалі з будана...

Святло ў шынку было такое слабае, што ў тытунёвым дыме амаль не было відаць гульцоў у даміно. I паветра было спёртае: увесь час палілі ў печцы. На вуліцы была поўная цемра, але ў тумане яна рабілася мутная — нечым нездаровым патыхала ад яе. Па-ранейшаму выла сірэна. Люлька ў Мэгрэ патрэсквала.

Адкінуўшыся на крэсле і прыплюшчыўшы вочы, ён спрабаваў злучыць асобныя дэталі справы, пакуль яшчэ нічым між сабою не звязаныя.

— Жарыс знік на паўтара месяцы і вярнуўся з разбітым і залатаным чэрапам! — сказаў ён, не прыкмеціўшы, што думае ўголас.— А ў дзень вяртання яго чакала тут атрута.

I толькі на раніцу Жулі знайшла запіску ад брата!

Мэгрэ цяжка ўздыхнуў і прамармытаў, нібы рабіў выснову:

— Урэшце, яго спрабавалі забіць! Пасля вылечылі. А потым усё ж такі забілі! Калі толькі...

Гэтыя тры падзеі ніяк не звязваліся ў адно. I тут раптам у галаву прыйшла дзіўная думка — настолькі дзіўная, што нават спалохала яго.

«Калі толькі першы раз яго спрабавалі не забіць, а проста зрабіць ідыётам...»

Хіба парыжскія медыкі не казалі, што аперацыю зрабіў майстар сваёй справы?

Але няўжо, каб зрабіць чалавека непаўнацэнным, трэба раскраіць яму чэрап?

I потым, што гаворыць за тое, што Жарыс страціў розум?

На Мэгрэ глядзелі ў пачцівым маўчанні. Хіба што таможнік паказаў адзін раз афіцыянтцы на чаркі:

— Тое ж самае...

Усе сядзелі, ёмка ўладкаваўшыся на крэслах, разамлелыя ад цяпла і задуменныя. I думкі гэтыя, і без таго не надта ясныя, рабіліся зусім цьмяныя.

Чуваць было, як праехалі тры машыны: прадстаўнікі пракуратуры вярталіся ў Кан пасля прыёму ў мэра. А цела капітана Жарыса ў гэты час ужо ляжала ў халодным моргу Інстытута судова-медыцынскай экспертызы.

Усе маўчалі. У куце пастуквалі па абшарпаным стале

костачкамі даміно памочнікі шлюзаўшчыкоў. I адчувалася ўжо, што загадка Жарысавай смерці занепакоіла спакваля і партавікоў, ціснула на кожнага з іх, здавалася, павісала ўжо ў паветры і не давала думаць ні пра што іншае... Твары нахмурыліся. Самы малады таможнік не выцерпеў і ўстаў.

— Пайду дамоў... Жонка чакае...

Мэгрэ працягнуў свой капшук суседу, які, набіўшы люльку, перадаў яго далей. Тады пачуўся голас Дэлькура.

Той таксама ўстаў, бо не мог тут болей трываць.

— Колькі я вінен вам, Марта?

— За дзве порцыі?.. Дзевяць франкаў семдзесят пяць сантымаў... Плюс тры дзесяць за ўчарашняе...

Цяпер ужо ўсталі ўсе. Праз зачыненыя дзверы ў шынок цягнула халодным паветрам. Паціснулі адзін аднаму рукі.

На вуліцы, ахутанай туманам, кожны пайшоў у свой бок. Чуваць быў стук абцасаў, які перакрыла раптам сірэна.

Мэгрэ, нерухомы, прыслухоўваўся нейкі час да крокаў — яны былі то цяжкія, то няўпэўненыя, то рабіліся раптам хуткія...

I камісар зразумеў, што немаведама як, але страх працяў гэтых людзей.

Яны баяліся, усе, што ішлі цяпер дамоў, баяліся ўсяго і нічога — нейкае няяснае небяспекі, нечага нядобрага, што нельга было пакуль яшчэ прадказаць, баяліся і цемры і святла.

«Што, калі гэтым не скончыцца?» — думалі, мусіць, яны.

Мэгрэ вытрас з люлькі попел і зашпіліў паліто.

  1. «Сэн-Мішэль»

— Ну як? — занепакоена пытаўся гаспадар гатэля, як толькі Мэгрэ браўся за новую талерку.

— Нічога,— адказваў камісар, які, па праўдзе сказаць, і не заўважаў, штб ён еў.

Мэгрэ сядзеў адзін у гатэльным рэстаранчыку на сорак — пяцьдзесят чалавек. Жыццё ў гатэлі віравала толькі ўлетку, калі ў Вістрэам прыязджалі адпачыць на беразе мора. Мзбля — як і ва ўсіх пляжных гатэлях. Вазачкі на сталах.

Нічога агульнага з Вістрэамам, які цікавіў камісара

і які ён, адчуваючы задавальненне, пачынаў разумець.

У кожным расследаванні ён больш за ўсё не любіў менавіта пачатку: за няёмкасць першых сустрэч і розныя падманлівыя меркаванні.

Напрыклад, ужо сама назва — Вістрэам. У Парыжы яму чамусьці здавалася, што гэта — партовы гарадок, як Сэн-Мало. А потым, у першы ўжо вечар, Мэгрэ зразумеў, што гэта — змрочны куток зямлі, населены суровымі і маўклівымі людзьмі.

Цяпер ён ведаў Вістрэам і пачуваў сябе ў ім як дома. He дужа самавіты гарадок, у які вядзе абсаджаная дрэўцамі дарога. Адзін толькі порт і заслугоўвае ўвагі: шлюз, маяк, Жарысаў дом, шынок «Марацкі прытулак». Цікава было назіраць жыццё гарадка, якое раней здалося загадкавы.м, цяпер рабілася ўсё больш зразумелым: два шлюзавашіі на дзень, рыбакі з кашамі, жменька людзей, якія толькі тым і займаюцца, што сочаць за праходам суднаў, якія вяртаюцца з кабатажнага плавання, іх капітаны...

Ключа да разгадкі тайны пакуль не было. Усё заставалася загадкавым. Але добра было ўжо хоць тое, што цяпер ён бачыў дзейных асоб гэтай заблытанай гісторыі кожную на сваім месцы, у сваім асяродку, занятую сваёй заўсёднай справаю...

— Вы тут надоўга? — спытаўся гаспадар, падаючы каву.

— He ведаю.

— Здарылася б гэта ў сезон, былі б у мяне вялікія страты...

Цяпер Мэгрэ дакладна адрозніваў чатыры Вістрэамы: Вістрэам-порт, Вістрэам-гарадок, Вістрэам буржуазны, з некалькімі віламі, як у мэра, уздоўж дарогі, і, нарэшце, Вістрэам курортны, які часова не існуе.

— Пойдзеце куды-небудзь?

— Пайду пагуляю крыху перад сном.

Пычынаўся прыліў. Было халадней, чым напярэдадні, бо туман, не радзеючы, ператвараўся ў кропелькі ледзяной вады.

Усё наўкол было чорнае, вокны і дзверы зачыненыя. Віднелася толькі вільготнае вока маяка. Са шлюза даносіліся галасы.

Кароткі гудок карабля. Набліжаліся два агні — чырвоны і зялёны. Уздоўж шлюза плыла нейкая велізарная маса.

Цяпер Мэгрэ зразумеў, што з мора ішоў параход.

Камісар убачыў чалавечую постаць. Зараз марак прыме з судна швартоў і замацуе яго на першым кнехце. Потым капітан загадае даць задні ход, каб судна спынілася.

Міма Мэгрэ, неспакойна гледзячы на пірсы, прайшоў Дэлькур.

— Што здарылася?

— He ведаю...

Ён хмурыў бровы, з усёй сілы ўзіраючыся ў мора, нібыта можна было, напружыўшы волю, разгледзець штонебудзь у гэтай непрагляднай цемрадзі. Двое рабочых ужо збіраліся зачыняць вароты шлюза. Дэлькур крыкнуў ім:

— Пачакайце крыху!

I раптам вымавіў здзіўлена:

— Гэта ён...

У той самы момант метраў за пяцьдзесят ад іх пачуўся голас:

— Гэй, Луі! Стаў фок і падыходзь левым бортам.

Голас даносіўся знізу, з цёмнай дзіркі, ад пірсаў. Светлячок набліжаўся. Цяпер можна было ўжо разгледзець збольшага чалавека на палубе. Зазвінелі колцы ветразей, якія са звонам упалі на леер.

Потым міма Мэгрэ праплыў, як выцягнуць руку, разгорнуты грот-парус.

— Ну і ну! — прабурчаў капітан.— Злаўчыліся ж!

Павярнуўшыся да парусніка, Дэлькур крыкнуў:

— Дайце наперад! Носам да левага борта парахода, інакш не зачыніць вароты...

Нейкі чалавек саскочыў на зямлю са швартовым і, упёршыся рукамі ў бокі, выглядваў нешта ў цемры.

— «Сэн-Мішэль»? — спытаўся Мэгрэ.

— Ён самы... Яны ішлі з хуткасцю парахода...

Унізе, на палубе, гарэла толькі адна маленькая лямпачка, якая асвятляла бочку, груду канатаў, чалавека, што бег ад руля да носа шхуны.

Адзін за адным падыходзілі шлюзаўшчыкі і, не верачы вачам, глядзелі на судна.

— На месцы, хлопцы!.. Давайце!.. Гэй там, каля дзержакоў!

Калі вароты зачыніліся, вада пайшла праз засаўкі і судны пачалі падымацца. Слабы агеньчык наблізіўся яшчэ болын. Палуба была ўжо на ўзроўні прычала, і чалавек на ёй загаварыў з начальнікам порта:

— Як справы?

— Нічога,— адказаў Дэлькур.— Хутка ж вы ўправіліся!

— Вецер быў спадарожны, і Луі паставіў усе ветразі. Нават абышлі нейкі параход!

* — Ты ў Кан ідзеш?

— Але, на разгрузку! Тут нічога новага?

Мэгрэ стаяў за два крокі ад капітана «Сэн-Мішэля», з якім гаварыў Дэлькур, Вялікі Луі — крыху далей, але яны амаль не бачылі адзін аднаго.

Начальнік порта павярнуўся да камісара, не ведаючы, што і сказаць.

— Праўда, што Жарыс вярнуўся? Здаецца, пра гэта пісалі ўжо ў газеце...

— Ён вярнуўся і зноў паехаў...

— Як гэта?..

Засунуўшы рукі ў кішэні, Вялікі Луі падышоў крыху бліжэй. Незвычайна высокі і шырокі ў плячах, быў ён нейкі нязграбны, скасабочаны, азызлы. Праўда, у гэтакай цемрадзі ён мог здацца шмат больш непрыгожы целам, чым быў на самой справе.

— Ён памёр...

Цяпер Луі наблізіўся да Дэлькура ўсутыч.

— Гэта праўда? — выціснуў ён з сябе.

Толькі цяпер пачуў Мэгрэ ягоны голас. Ён быў нейкі млявы, хрыплы, манатонны. Твар па-ранейшаму быў нябачны.

— У першую ж ноч, як вярнуўся, яго атруцілі...

Абачлівы Дэлькур паспяшаўся дадаць — з яўным намерам папярэдзіць:

— Вось камісар з Парыжа, якому даручана справа.

Дэлькуру стала лягчэй. Ён ужо даўно думаў, як ім пра гэта паведаміць. Можа, ён баяўся якой-небудзь неабачлівасці экіпажа «Сэн-Мішэля»?

— А, гэта пан з паліцыі...

Судна ўсё яшчэ падымалася. Капітан перамахнуў праз борт на прыстань, не ведаючы, падаваць Мэгрэ руку ці не.

— Ну і ну! — вымавіў ён, думаючы пра Жарыса.

Адчувалася, што ён таксама занепакоены — і яшчэ больш, чым Дэлькур. Велізарны нязграбны Луі тупаў на месцы. Ён усё роўна як прагаўкаў нешта зусім неразборлівае.

— Што ён кажа? — спытаў камісар.

— Балбоча па-тутэйшаму: «Свалата на свалаце!..»

— Хто — свалата? — спытаўся Мэгрэ ў былога катаржніка.

Але той толькі паглядзеў яму ў вочы. Цяпер Мэгрэ і Луі

стаялі амаль побач. Відаць было, што твар у матроса азызлы, адна шчака таўсцейшая або здавалася такой, бо ён трымаў галаву набок. Вочы — вялікія, лупатыя.

— Учора вы былі тут,— сказаў яму камісар.

Шлюзаванне скончылася. Адчыніліся верхнія вароты. Параход паплыў па канале, ' і Дэлькуру прыйшлося бегчы за ім, каб спытаць, які ў яго танаж і адкуль ён ідзе. 3 мастка данеслася:

— Дзевяцьсот тон!.. Руан...

Але «Сэн-Мішэль» са шлюза не выходзіў. Людзі, якія стаялі на сваіх месцах, гатовыя да манеўру, адчувалі, што адбываецца нешта незвычайнае, і напружана чакалі.

Вярнуўся Дэлькур, занатоўваючы на хаду ў запісную кніжку атрыманыя звесткі.

— Ну дык як? — нецярпліва спытаўся Мэгрэ ў Луі.

— Што — як? — прабурчаў той.— Вы кажаце, што я быў тут. Ну, значыцца, быў...

Зразумець яго было нялёгка, бо ён неяк дзіўна глытаў словы, гаварыў, не разяўляючы рота, усё адно як жаваў штосьці. Да таго ж у яго было тыповае тутэйшае вымаўленне.

— Навошта вы прыходзілі?

— 3 сястрою пабачыцца...

— А раз яе не было дома, пакінулі ёй запіску.

Мэгрэ ўпотайкі разглядваў капітана шхуны, які быў апрануты гэтаксама проста, як і яго матрос. Нічога асаблівага ў ім не было. Выдаваў хутчэй на заводскага майстра, чым на капітана.

— Прастаялі тры дні на рамонце ў Фекане. Вось Луі і скарыстаўся выпадкам, каб праведаць Жулі! — умяшаўся ён.

Людзі, што стаялі вакол шлюза, прыслухоўваліся, напэўна, да размовы і стараліся не шумець. Удалечыні выла сірэна. Туман рабіўся ўсё больш вільготны, і брук пад нагамі аж блішчаў.

На палубе шхуны адкрыўся люк, высунулася нечыясь галава. Валасы ў чалавека былі раскудлачаныя, твар няголены.

— Ну і што?.. Так і будзем стаяць тут?..

— Заткніся, Сэлестэн! — рэзка крыкнуў гаспадар шхуны.

Дэлькур прытупваў нагамі — можа, каб сагрэцца, а можа, каб не выдаць сваёй збянтэжанасці, бо не ведаў, што цяпер рабіць: заставацца тут ці ісці, куды яму трэба.

— Чаму вы лічыце, Луі, што Жарысу пагражала небяспека?

— Ну... раз яму рассадзілі чэрап,— паціснуў плячыма матрос,— дык няцяжка здагадацца.

Каб размаўляць з ім, патрэбны быў, бадай што, перакладчык, так нялёгка было разабраць яго бурчанне.

Дужа скоўвала няёмкасць, а тут яшчэ ўсё адно як нейкая трывога павісла ў паветры.

Луі паглядзеў у бок Жарысавага дома, але нічога не ўбачыў.

— Яна там, Жулі?

— Там... Вы пойдзеце да яе?

Ён пакруціў галавою, усё роўна як мядзведзь.

— Чаму?

— Раве цяпер, відаць,— сказаў ён з агідаю чалавека, які цярпець не можа слёз.

Туман гусцеў і гусцеў. Дэлькур не мог ужо больш выносіць гэтага маўчання і тупання на адным месцы.

— Можа, хадзем вып’ем?..

Нейкі рабочы, які стаяў непадалёк, папярэдзіў:

— Шынок толькі што зачынілі.

Тады капітан «Сэн-Мішэля» прапанаваў:

— Давайце прапусцім па адной у кубрыку — калі хочаце...

  • 1” у

Яны сядзелі ўчатырох: Мэгрэ, Дэлькур, Вялікі Луі і капітан судна Ланэк. Кубрык быў невялікі. Маленькая печачка ажно палала, і ўсё вакол запацела. Святло падвеснай газнічкі здавалася чырвоным.

Сцены былі з пакрытых лакам сасновых дошак. Дубовы стол сцёрты і парэзаны нажом, месца жывога на ім не было. На стале — брудныя талеркі, залапаныя шклянкі з тоўстага шкла, паўбутэлькі чырвонага віна.

Ложкі капітана і Луі, яго памочніка, былі незасланыя. На іх валяліся боты і брудная адзежа. Пахла смалою, спіртам, кухняй і спальняй, але ўсё гэта перабівалі карабельныя пахі, якія цяжка назваць нейкім пэўным словам.

У асветленым пакоі людзі ўжо не здаваліся такімі загадкавымі. У Ланэка былі цёмныя вусы, жывыя, разумныя вочы. Ён ужо дастаў з шафы бутэльку і апалоскваў цяпер шклянкі, выліваючы ваду на падлогу.

— Здаецца, вы былі тут у ноч на шаснаццатае верасня? — спытаўся Мэгрэ.

Вялікі Луі сядзеў, ссутуліўшыся і паклаўшы рукі на стол. Наліваючы ў шклянкі, Ланэк адказаў:

— Але, былі.

— Вы рэдка начуеце ў порце? 3-за прыліву тут вачэй нельга спускаць са швартовых...

— Бывае такое,— адказаў Ланэк і вокам не маргнуўшы.

— Гэта дае магчымасць выйграць некалькі гадзін,— уступіў у гамонку Дэлькур, які, здаецца, узяў на сябе ролю лагодна настроенага пасрэдніка.

— Капітан Жарыс не падымаўся ў тую ноч да вас на борт?

— Калі шлюзаваліся... А больш не.

— I вы і не бачылі і не чулі нічога дзіўнага?

— Ваша здароўе!.. He... нічога.

— Вы, Луі, ужо спалі?..

— Здаецца, спаў...

— Што вы сказалі?

— Я сказаў, што, здаецца, спаў... I ўжо даўно.

— Вы не заходзілі да сястры?

—■ Можа, і заходзіў... Ненадоўга.

— А хіба Жарыс не забараніў вам прыходзіць у яго дом?

— Пустое!

— Што вы хочаце гэтым сказаць?

— Нічога... Пустая балбатня — і ўсё... Я вам яшчэ патрэбен?

Ніякіх фактаў супраць яго не было.

— Сёння — не.

Луі сказаў нешта па-брэтонску гаспадару, узняўся, дапіў налітае і дакрануўся рукою да брыля фуражкі.

— Што ён вам сказаў? — спытаўся камісар.

— Што я не маю ў ім патрэбы, каб схадзіць у Кан і назад. Я забяру яго па дарозе назад, разгрузіўшыся.

— Куды ён пайшоў?

— Гэтага ён не сказаў.

Дэлькур падышоў да люка, высунуў галаву і прыслухаўся.

— Ён на борце драгі,— сказаў начальнік порта.

— На борце чаго?

— Вы бачылі дзве драгі, у канале? Яны стаяць на прыколе. Там можна заначаваць. Маракі ахватней спыняюцца нанач на судне, чым у гатэлі.

— Яшчэ шкляначку? — прапанаваў Ланэк.

Прышіюшчыўшы вочы, Мэгрэ агледзеўся па баках і ўладкаваўся ямчэй на крэсле.

— У які порт зайшлі вы адразу пасля шаснаццатага верасня, як выйшлі з Вістрэама?

— У Саўтхэмптан... Мне трэба было выгрузіць там будаўнічы камень...

— А потым?

— У Булонь.

— А ў Нарвегію вы не заходзілі пасля гэтага?

— Я быў там толькі адзін раз, шэсць гадоў таму...

— Вы добра ведалі Жарыса?..

— Мы тут, вы разумееце, усе няблага знаёмыя... Ад Ля Рашэлі да Ратэрдама... Ваша здароўе! Джын я прывёз якраз адтуль, з Галандыі. Вы цыгары курыце?

Ён дастаў з шуфляды скрыначку з цыгарамі.

— Яны каштуюць там дзесяць цэнтаў... цэлы франк штука!..

Цыгары былі тоўстыя, з залатымі абадкамі.

— Дзіўна!— уздыхнуў Мэгрэ.— Мне сказалі, што Жарыс падымаўся да вас на борт ужо ў порце, разам з нейкім чалавекам...

Ланэк засяроджана абрэзаў кончык цыгары. Калі ён падняў галаву, твар у яго быў такі ж спакойны, як і да камісаравай заўвагі.

— Мне не было б сэнсу ўтойваць гэта...

Пачуўся шум — наверсе нехта скочыў на палубу. Над лесвіцай паказалася галава.

— Параход з Гаўра!

Дэлькур ускочыў і ўжо на хаду кінуў камісару:

— Трэба падрыхтаваць для яго ш'люз... «Сэн-Мішэль» зараз адправіцца...

— Думаю, што мне можна ісці далей,— сказаў Ланэк. — У Кан?

— Ну. Заўтра вечарам закончым, пэўна, разгрузку...

Усе яны здаваліся прастадушнымі. Усе глядзелі адзін аднаму ў вочы. I ўсё ж такі ва ўсім адчувалася і нешта фальшывае! Але пачуццё гэтае было настолькі няўлоўнае, што цяжка было сказаць, чаму яно ўзнікала, ад чаго менавіта патыхала фальшам.

^Мілыя людзі! I Ланэк, і Дэлькур, і Жарыс, і ўсе наведнікі «Марацкага прытулку» — пра каго з іх можна было сказаць што благое? А хіба Вялікі Луі не здаваўся ладным марачком?

— Я сам аддам швартоў, Ланэк... Сядзі!

I начальнік порта пайшоў здымаць трос з кнехта. Стары матрос, які вылез з будкі, зусім скалелы і незадаволены, вылаяўшыся, сказаў:

— Вялікі Луі зноў змыўся!

Ён паставіў ветразі — фок і бом-клівер, пасля бусаком адштурхнуў шхуну ад прычала. Мэгрэ саскочыў на зямлю ў самы апошні момант. Цяпер ужо ішоў дождж, які разагнаў туман. Можна было ўбачыць агні ў порце, постаці людзей, параход з Гаўра, які нецярпліва даваў гудкі.

Скрыпелі дзержакі. Вада выцякала са шлюза праз адчыненыя пад’ёмныя засаўкі. Ветразі шхуны перакрывалі перспектыву канала.

Стоячы на мосце, Мэгрэ разгледзеў дзве драгі — жудаснага выгляду збудаванні з вельмі складанымі контурамі і змрочнымі заржавелымі надбудовамі.

Ён падышоў да іх асцярожна, бо наўкол валялася ўсялякае смецце, старыя канаты, якары, розныя жалязякі. Пасля прайшоў па дошцы, якая служыла сходкамі, і ўбачыў праз шчыліны слабае святло.

— Луі! — паклікаў ён.

Святло адразу ж пагасла. 3 люка, які нічым не быў прыкрыты, высунуўся Вялікі Луі і буркнуў:

— Чаго вам?

У той самы час пад ім, у труме драгі, пачуўся шоргат. Потым асцярожна праслізнуў нейкі цень. Чуваць было, як чалавек на нешта натыкаўся. Разы са тры празвінела ліставое жалеза перакрыцця.

— Хто тут з табою?

— Са мною?..

Мэгрэ агледзеўся, зрабіў крок убок і ледзь не ўпаў у трум, на дне якога было ці не па калені гразі.

Несумненна, тут нехта толькі што быў, але цяпер ужо ён далёка адсюль. Скрып даносіўся з другога боку драгі. Мэгрэ ступіў яшчэ крок і ўдарыўся галавою аб велізарны коўш.

He маючы ніякага ўяўлення пра тое, што і дзе тут месціцца, камісар адчуваў сябе на дразе бы сляпы.

— Маўчыш?

У адказ пачулася нейкае невыразнае мармытанне, якое, пэўна, азначала: «Не разумею, пра што вы будзеце казаць...»

Каб абшукаць у гэтакай цемрадзі абедзве драгі, спатрэбіўся б добры дзесятак паліцэйскіх, якія выдатна ведаюць порт. Мэгрэ адступіў. Праз дождж галасы было

чуваць здалёк — проста надзіва. Камісар пачуў, як нехта ў порце сказаў:

— ...якраз папярок фарватэра...

Мэгрэ падышоў да шлюза. Памочнік капітана з гаўрскага парахода паказваў нешта Дэлькуру, які, убачыўшы камісара, збянтэжыўся.

— Цяжка паверыць, што яны згубілі яе і не прыкмецілі гэтага,— сказаў чалавек з парахода.

— Што згубілі? — спытаўся Мэгрэ.

— Шлюпку.

— Якую шлюпку?

— Тую, на якую мы натыкнуліся ў порце,— адказаў чалавек з парахода.— 3 парусніка, што ішоў наперадзе нас. Назва напісана на карме: «Сэн-Мішэль».

— Можа, яна сама адвязалася,— уставіў Дэлькур, паціснуўшы плячыма.— Бывае і такое.

— Яна не магла адвязацца з той простай прычыны, што ў дрэннае надвор’е шлюпку трымаюць не на вадзе, за кармою, а падымаюць на палубу.

Шлюзаўшчыкі, кожны на-сваім месцы, па-ранейшаму прыслухоўваліся да размовы.

— Заўтра паглядзім. Пакіньце лодку тут.

Павярнуўшыся да Мэгрэ, Дэлькур прамармытаў, ненатуральна ўсміхнуўшыся:

— Бачыце, што за работа ў нас. Вечна што-небудзь здарыцца.

Але камісар не ўсміхнуўся ў адказ. Наадварот, ён самым сур’ёзным тонам сказаў:

— Калі заўтра ў сем ці, скажам, восем гадзін раніцы мяне тут не будзе, тэлефануйце ў пракуратуру Кана.

— Што?..

— Дабранач! А шлюпка няхай застанецца тут.

Каб збіць іх з панталыку, Мэгрэ пайшоў уздоўж пірса, засунуўшы рукі ў кішэні і ўзняўшы каўнер. Мора шумела каля яго ног — і ўперадзе, і справа, і злева, Паветра, напоўненае пахам ёду, лагодна лашчыла твар.

Дайшоўшы амаль да канца пірса, ён нахіліўся і падняў нешта з зямлі.

  1. Капліца ў дзюнах

На золку, ледзь цягнучы ногі ад стомы, Мэгрэ вярнуўся ў гатэль. Ад сырасці яго паліто ацяжэла, у горле пяршыла: усю ноч ён курыў люльку за люлькаю. У гатэлі было

пуста. Пахадзіўшы, камісар знайшоў гаспадара на кухні — той разводзіў агонь.

— Правялі ўсю ноч у порце?

— Але. Прынясіце мне кавы, і, калі ласка, як мага ху гчэй. А ванну ў вас можна прыняць?

— Калі толькі катлы распаліць.

— Тады не варта...

Раніца была шэрая, усё яшчэ стаяў туман, але ўжо празрысты. Пашчыпвала павекі. Чакаючы, калі гаспадар прынясе каву, Мэгрэ падышоў да адчыненага акна.

Дзіўная ноч. Нічога асаблівага ён не знайшоў — хіба што адкрыў колькі больш-менш цікавых дэталяў. Аднак ён усё ж пасунуўся крыху наперад у расследаванні гэтай драмы, намацаў у ёй новыя звенні.

Прыбыццё «Сэн-Мішэля». Паводзіны Ланэка. Нельга, вядома, сказаць, што яны двухсэнсоўныя. Але ж адчувалася ў іх і нейкая няўпэўненасць. Тое самае можна было сказаць і пра Дэлькура. Дый пра ўсіх астатніх, хто быў тады ў порце!

Напрыклад, наводзяць на падазрэнні паводзіны Вялікага Луі. Ён не адправіўся на шхуне ў Кан, а пайшоў начаваць у драгу. I было ясна, што быў ён там не адзін.

А крыху пазней стала вядома, што перад тым, як увайсці ў порт, «Сэн-Мішэль» згубіў шлюпку. У канцы пірса быў знойдзены прадмет, дужа незвычайны для гэтага месца: аўтаручка з залатым пяром.

Пірс быў драўляны і стаяў на палях. У канцы яго, каля зялёнага сігнальнага агню, у мора спускалася жалезная лесвіца. Там і знайшлі лодку'.

Значыць, на «Сэн-Мішэлі», калі той прыбыў у порт, быў пасажыр, якому важна было, каб у Вістрэаме яго не заўважалі. Ён прычаліў да берага ў шлюпцы, а потым яна паплыла па цячэнні. На верхніх прыступках лесвіцы, калі ён нахіліўся, каб выбрацца на пірс, з яго кішэні выпала аўтаручка з залатым пяром.

Пасажыр схаваўся на адной дразе, куды і прыйшоў да яго потым Луі.

Дакладнасць гэтай лагічнай пабудовы была амаль матэматычная. Растлумачыць гэтыя факты неяк інакш было немагчыма.

Выснова: у Вістрэаме хаваецца незнаёмы. Прыбыў ён сюды не проста так: у яго была пэўная мэта. I быў ён з таго кола людзей, у якім карыстаюцца аўтаручкамі з залатым пяром!

Гэта не марак! I не просты бадзяга! Раз чалавек меў такую аўтаручку, значыцца, і вопратка ў яго была адпаведная. Такога чалавека ў гэтых мясцінах назавуць, вядома, панам.

А зімою ў Вістрэаме такую асобу не могуць не прыкмеціць. Удзень ён драгу пакінуць не мог. Тады, можа, ноччу выберацца дзеля справы, якая яго сюды прывяла?..

He ў лепіііым гуморы згадзіўся Мэгрэ з неабходнасцю сачыць гэтай ноччу за драгаю: гэта ж занятак для вышукніка-пачаткоўца. Гадзінамі трэба будзе сядзець пад дажджом і напружліва ўзірацца ў вычварныя абрысы гэтай драгі.

I прамучыўся ён гэтую ноч марна, нікога не падпільнаваў. А на світанку злаваўся, што не можа прыняць гарачую ванну. Глядзеў на свой ложак і думаў, ці варта класціся на колькі гадзін.

Гаспадар прынёс каву.

— Вы спаць не збіраецеся?

— Пакуль не ведаю. Маглі б вы зрабіць ласку занесці на пошту тэлеграму?

Гэта быў загад інспектару Люка, з якім камісар звычайна вёў разам справу, прыехаць у Вістрэам. Мэгрэ не хацелася зноў правесці ўсю ноч на нагах.

Праз расчыненае акно былі добра бачныя порт, Жарысаў дом, пясчаныя водмелі бухты.

Пакуль Мэгрэ пісаў тэкст тэлеграммы, гаспадар стаяў каля акна і пазіраў на вуліцу. He надаючы значэння сваім словам, ён сказаў:

— А вунь і капітанава служанка выйшла прагуляцца...

Камісар узняў галаву і ўбачыў Жулі, якая, зачыніўшы брамку, хутка пайшла да пляжа.

— Што ў тым баку?

— Пра што гэта вы?

— Куды яна можа пайсці? Там ёсць дамы?

— Ніякіх дамоў там няма. Проста бераг, на які ніколі не ходзяць, бо там хвалярэз і ямы з цінаю.

— А ёсць якая-небудзь дарога ці хоць сцежка?

— He! Ад самага вытоку Орны ўздоўж берага адны балоты... He, забыўся!.. У -балотах ёсць буданы для палявання на качак...

Нахмурыўшы лоб, Мэгрэ выйшаў з гатэля. Ён хутка прайшоў праз мост, і, калі выйшаў на бераг, паміж ім і Жулі было толькі нейкіх дзвесце метраў.

Бераг — суцэльная пустка. Адны чайкі з крыкамі лёта-

лі ў тумане. Справа былі дзюны, і камісар зайшоў за іх, каб заставацца нябачным.

Паветра дыхала прахалодаю. Мора было неспакойнае. Белы яго краёчак накатваўся і накатваўся, разбіваючыся, на бераг. Шапацелі раструшчаныя ракавіны.

Жулі не прагульвалася. Яна ішла хутка, захінаючыся ў чорнае паліто. Пасля смерці Жарыса яна не паспела яшчэ справіць сабе жалобную адзежу і насіла ўсё чорнае ці проста цёмнае, што толькі знайшла ў сябе: шарсцяныя панчохі, капялюш з паламанымі палямі, паліто, якое даўно ўжо выйшла з моды...

Hori яе гразлі ў пяску, і таму паходка была вельмі няроўная. Двойчы яна азіралася, але не прыкмеціла Мэгрэ, які ішоў, хаваючыся за дзюнамі.

Нарэшце, прыкладна за кіламетр ад Вістрэама, яна павярнула направа — і зрабіла гэта так раптоўна, што камісар ледзь не выдаў сябе.

Але ішла яна не да будана, як падумаў спачатку Мэгрэ, а да невялікай будыніны, што самотна ўзвышалася сярод пяску і асакі.

Тварам да мора, метраў за пяць ад таго месца, да якога ў прыліў даходзіла вада, стаяла капліца. Адзін яе мур быў цалкам зруйнаваны. Пабудавана яна была, пэўна, яшчэ некалькі стагоддзяў назад.

Скляпенне было паўкруглае. Пралом у муры даваў магчымасць вызначыць таўшчыню іншых муроў: каля метра кладкі.

Жулі ўвайшла ў капліцу — і неўзабаве Мэгрэ пачуў, як яна шоргае там нейкімі невялікімі прадметамі, хутчэй за ўсё марскімі ракавінамі.

Камісар падкраўся да капліцы. У дальнім ад яго муры была невялікая закратаваная ніша. Пад ёю было нешта накшталт малюпасенькага алтара. Нахіліўшыся долу, Жулі штосьці там шукала.

Дзяўчына імкліва азірнулася, пазнала камісара, які не паспеў схавацца, і хутка спытала:

— Што вы тут робіце?

— А вы?

— Я... я прыйшла памаліцца божай маці Дзюнаў.

Жулі была ўстрывожаная. Па ёй няцяжка было здагадацца, што яна нешта хавае. Мабыць, яна дрэнна спала гэтай ноччу, бо вочы ў яе былі чырвоныя. 3-пад капелюша выбіваліся дзве пасмачкі кепска прычасаных валасоў.

— Дык гэта што — капліца божай маці Дзюнаў?..

Сапраўды, за кратамі ў нішы стаяла статуя божай маці, такая старая і знявечаная часам, што яе і пазнаць было амаль немагчыма.

На муры, вакол нішы, людзі зрабілі, хто алоўкам, хто сцізорыкам, надпісы, якія напаўзалі адзін на адзін:

«Няхай Дэніза здасць экзамен... Святая багародзіца, зрабі так, каб Жажо навучыўся хутка чытаць... Дай здароўя ўсёй сям’і і асабліва дзядулю з бабуляю...»

Былі і такія — над сэрцамі, працятымі стрэламі:

«Рабэр і Жанна — каханне навек».

На кратах засталіся сухія сцяблінкі, якія колісь былі кветкамі.

Увогуле, капліца была падобная на многія іншыя — адно што ў гэтай былі марскія ракавіны, складзеныя на разбураным алтары. Ракавіны ўсякіх формаў, якія толькі можна ўявіць. I на ўсіх, у асноўным алоўкам, надпісы. Найчасцей няўпэўнены дзіцячы почырк.

«Няхай будзе ўдалы лоў на Новай Зямлі, і няхай тату не трэба будзе ісці ў новы рэйс».

Але іншы раз адчувалася і больш моцяая рука.

Глінабітная паддога. Праз велізарную дзірку ў муры бачны быў прыбярэжны пясок і серабрыстае, у белай смузе мора. Жулі, не ведаючы, як сябе паводзіць, з асцярогай паглядвала на ракавіны.

— Вы прынеслі сваю? — спытаўся Мэгрэ.

Яна адмоўна пакруціла галавою.

— Аднак, калі я прыйшоў, вы іх перасоўвалі. Што вы шукалі?

— Нічога... Я...

— Вы?..

— Нічога!

Жулі ўпарцілася і яшчэ больш захуталася ў паліто.

Мэгрэ прыйшлося перабіраць ракавіны адну за адной і чытаць надпісы на ix. I раптам ён усміхнуўся. На адной велізарнай ён прачытаў:

«Святая багародзіца, зрабі так, каб Луі ўсё ўдалося і мы сталі шчаслівыя».

Пад надпісам была пазначана дата: «13 верасня». Інакш кажучы, гэтая ракавіна з просценькім надпісам Жулі была пакладзена тут за тры дні да знікнення Жарыса!

I ці не прыйшла сюды цяпер дзяўчына, каб забраць яе?

— Вы гэта шукалі?

— А што вам да гэтага?

Яна вачэй не адводзіла ад ракавіны. Можна было па-

думаць, што яна збіралася кінуцца на Мэгрэ, каб вырваць яе ў яго з рук.

— Аддайце яе мне!.. Пакладзіце яе на месца!..

— Я пакладу яе на месца, добра, але трэба, каб і вы яе адсюль не забіралі... Хадзем!.. А па дарозе пагаворым...

— Мне няма пра што гаварыць з вамі...

Яны пайшлі, нахіляючыся наперад, бо ногі гразлі ў мокрым пяску. Было так холадна, што насы ў іх пачырванелі, а скура на твары задубела.

— Ваш брат нічога талковага ў жыцці не зрабіў, праўда?

Яна моўчкі глядзела на пясчаны бераг.

— Ёсць рэчы, якіх нельга ўтоіць. Я не толькі пра тое... што прывяло яго на катаргу...

— Ну як жа, зноў гэта! I праз дваццаць гадоў будуць языкі часаць.

— Ды не! He, Жулі. Ваш брат — добры марак. Кажуць, нават выдатны марак, мог бы стаць і памочнікам капітана. Толькі прыходзіць раптам дзень — і ён напіваецца з выпадковымі сябрамі, робіць розныя глупствы, не вяртаецца на судна, недзе бадзяецца цэлымі тыднямі, нідзе не працуючы. Хіба не? I ідзе ў такія дні за дапамогаю да вас. Да вас, а яшчэ некалькі тыдняў назад і да Жарыса. А потым зноў жыве спакойна і не турбуе вас.

— Ну і што?

— Які ў вас быў план трынаццатага верасня? Вы ж хацелі, каб вам нешта ўдалося?

Жулі спынілася, паглядзела Мэгрэ ў твар. Цяпер яна была намнога спакайнейшая. Мусіць, абдумалася. У вачах у яе з’явілася прыемная сур’ёзнасць.

— Я ведала, што ўсё гэта прывядзе да няшчасця. Але брат мой, знайце, не рабіў нічога благога! Я клянуся вам, што, калі б ён забіў капітана, я была б першая, хто адплаціў бы яму тым самым.

У яе глухім голасе пачулася рашучасць.

— Проста бываюць супадзенні. А тут яшчэ гэтая гісторыя з катаргай, якую ўвесь час прыгадваюць. Зробіць чалавек у жыцці адну памылку, ну і вешаюць на яго пасля ўсе чужыя грахі...

— Які ў Луі быў план?

— Гэта быў не план. Усё намнога прасцей. Ён сустрэў нейкага чалавека, вельмі багатага, не ведаіо вось толькі — у Гаўры ці ў Англіі. Мне ён яго прозвішча не называў. Чалавеку гэтаму надакучыла жыць на сушы, і ён хацеў купіць яхту. Вось і папрасіў брата знайсці яму судна.

Яны ўсё яшчэ стаялі. Удалечыні, там, дзе быў Вістрэам, адсюль віднеўся толькі бялюткі маяк, які добра вылучаўся на фоне бледнага неба.

— Луі расказаў пра гэта гаспадару. Ланэк і сам з некаторага часу падумваў прадаць «Сэн-Мішэль». Вось і ўсё! «Сэн-Мішэль» — лепшы кабатажнік, які толькі можна знайсці, каб перарабіць яго на яхту. Спачатку брат павінен быў атрымаць, калі тое выйдзе, дзесяць тысяч франкаў. А пасля пакупнік прапанаваў яму застацца на гэтым судне капітанам — як даверанаму чалавеку.

Яна адразу ж пашкадавала, што сказала апошнія словы — Мэгрэ мог іранічна засумнявацца,— і ўгледзелася цяпер у яго твар, чакаючы ўсмешкі.

He ўбачыўшы яе, дзяўчына адчула ўдзячнасць. Мэгрэ ж мог і прыкладна так адказаць: «Катаржнік — давераная асоба?!»

Але нічога падобнага яму ў галаву не прыйшло. Камісар думаў. Ён быў здзіўлены простасцю гэтага расказу, тою простасцю, якая надавала словам Жулі праўдзівасць.

— Толькі вы не ведаеце, хто гэты пакупнік?

— He ведаю.

— Дзе ваш брат мусіў зноў сустрэцца з ім?

— He ведаю.

— Калі?

— Вельмі хутка. Здаецца, шхуну хацелі пераабсталяваць у Нарвегіі, а праз месяц яна павінна была адправіцца ў Міжземнае мора, да Егіпта.

— Гэты чалавек — француз?

— He ведаю.

— А сёння вы прыйшлі ў капліцу забраць вашу ракавіну?

— Таму што падумала: знойдуць яе — чаго толькі не падумаюць, апрача праўды. Прызнайцеся, вы ж не верыце мне?

Замест адказу ён спытаў:

— Вы бачыліся з братам?

Яна ўздрыгнула.

— Калі?

— Сёння ноччу ці раніцай.

— Луі тут?

Здавалася, што пытанне напалохала яе, збіла з панталыку.

— «Сэн-Мішэль» прыйшоў.

Гэтыя словы крыху яе супакоілі, быцца.м яна баялася, што брат з’явіцца тут без шхуны.

— Дык ён адправіўся ў Кан?

— He! Ён пайшоў спаць на драгу.

— Хадзем! — сказала яна.— Мне холадна.

Вецер з мора ўсё свяжэў, а хмары яшчэ больш зацягвалі неба.

— I часта ён спіць на старых суднах?

Яна не адказала. Гаворка абарвалася сама сабою. Яны ішлі, чуючы толькі шапаценне пяску пад нагамі і гудзенне прыбярэжнай машкары — устрывожаная людзьмі, яна спыніла свой пір і кружыла цяпер над водарасцямі, выкінутымі на бераг прылівам.

«Яхта... Аўтаручка з залатым пяром»,— круцілася ў галаве ў Мэгрэ.

Камісар думаў. Раніцай цяжка было растлумачыць, хто б мог згубіць на пірсе гэтую аўтаручку: знаходка ніяк не вязалася ні з экіпажам «Сэн-Мішэля», ні з ягонымі гасцямі, людзьмі для такой рэчы дужа простымі. «Яхта... Аўтаручка з залатым пяром...»

Цяпер з’яўлялася логіка! Багаты немалады мужчына шукае яхту для падарожжаў і губляе аўтаручку з залатым пяром...

Але, заставалася яшчэ растлумачыць, чаму гэты чалавек, замест таго каб прыйсці ў порт са шхунаю, сышоў з яе і перасеў у лодку, потым выбраўся на пірс і схаваўся на дразе, якая ці не на палову ўжо затанула.

— У той вечар, калі знік Жарыс, брат, як прыходзіў да вас, нічога не казаў пра свайго пакупніка? He казаў, напрыклад, што той на шхуне?

— He... Ён толькі аб’явіў мне, што справа амаль ужо скончана.

Яны падышлі да маяка. Жарысаў дом стаяў побач, злева, і ў садзе яшчэ віднеліся кветкі, пасаджаныя капітанам.

Жулі пахмурнела, разгублена азірнулася вакол, як чалавек, які ўжо не ведае, што рабіць у жыцці.

— Мусіць, вас хутка выклічуць да натарыуса з нагоды завяшчання. Цяпер вы багатая...

— Ды кіньце вы! — сказала яна суха.

— Што вы хочаце сказаць?

— Самі добра ведаеце... Казкі ўсё гэта — пра багацце... Капітан не быў багаты...

— Вы не можаце гэта ведаць.

— Ён нічога не ўтойваў ад мяне. Калі б у яго былі сотні тысяч франкаў, ён сказаў бы. I, вядома, купіў бы летась зімою паляўнічую стрэльбу за дзве тысячы франкаў. Яна ж яму так спадабалася! Ён убачыў яе ў мэра і даведаўся пра цану...

Яны падышлі да брамкі.

— Вы зойдзеце?

— He... Я, мабыць, хутка вас убачу...

Яна не рашалася ўвайсці ў дом, дзе зноў застанецца адна.

* * *

Прайшло некалькі гадзін. Нічога не здарылася. Мэгрэ хадзіў вакол драгі, паглядаючы на яе, усё роўна як разявака ў нядзелю, які з міжвольнай пачцівасцю назірае новае для сябе відовішча. А тут было што разглядаць: вялікія трубы, каўшы, ланцугі, кабестаны...

Гадзін у адзінаццаць ён выпіў аперытыву за партавікамі.

— He бачылі Вялікага Луі?

Яго бачылі раніцай. Ён выпіў у шынку дзве чаркі рому і рушыў некуды па шашы.

Мэгрэ хацелася спаць. Ноччу ён, мусіць, прастудзіўся. I настрой у яго быў, як у чалавека, які захварэў на грып. Гэта можна было прыкмеціць па яго рухах і млявым твары.

Камісар і не спрабаваў хаваць свой дрэнны настрой, што яшчэ больш устрывожыла наведнікаў шынка, якія ўпотайкі паглядвалі на яго. Размова не клеілася. Капітан Дэлькур спытаў:

— Што мне рабіць са шлюпкаю?

— Прышвартуйце яе дзе-небудзь.

I зноў Мэгрэ задаў пытанне без неабходнай хітрасці:

— Ніхто не бачыў сёння на вуліцы незнаёмага?.. He заўважылі нічога такога каля драг?..

Ніхто нічога не бачыў! Але цяпер, пасля гэтага пытання, усе пачалі нечагась чакаць.

Цікава: людзі чакалі, што здарыцца нейкая драма. Прадчуванне? Пачуццё таго, што ланцуг падзей не замкнуўся, што ў ім не хапае нейкага звяна?

Пачуўся гудок парахода, які запрошваў шлюз. Парта-

вікі ўзняліся. Мэгрэ пайшоў на пошту паглядзець, ці няма яму якіх паведамленняў. Люка адбіў тэлеграму, што прыедзе ў дзве гадзіны дзесяць хвілін.

У названы час цягнічок, які ішоў уздоўж канала Кан — Вістрэам і быў падобны на дзіцячую цацку — са сваімі вагонамі ўзору тысяча восемсот пяцідзесятага года, прагудзеў удалечыні. Пад грукат тугіх тармазоў і свіст пары ён спыніўся каля самага порта.

Люка выйшаў, падаў камісару руку. Здзівіўся, убачыўшы хмурны твар Мэгрэ.

— Ну як?

— Нармальна.

Нягледзячы на розніцу ў чыне, Люка не ўтрымаўся ад смеху.

— Па вас не скажаш!.. Ведаеце, я не абедаў...

— Хадзем у гатэль. Там што-небудзь засталося напэўна, каб перакусіць...

Яны селі ў вялікай зале, дзе гаспадар зладзіў стол новаму жыльцу. Гаварылі вельмі ціха. Гаспадар, здавалася, чакаў моманту, каб уставіць слова.

Падаўшы сыр, ён рашыў, што момант настаў, і спытаўся ў Мэгрэ:

— Ведаеце, што здарылася з мэрам?

Мэгрэ ўздрыгнуў. Твар у яго быў такі ўстрывожаны, што гаспадар сумеўся.

— Нічога асаблівага... Карацей кажучы, ён упаў у сябе дома на лесвіцы... He ведаю, як гэта яго собіла, але твар у яго цяпер такі размаляваны, што ён нават злёг...

У галаве ў Мэгрэ адразу ж бліснула здагадка. Менавіта здагадка, бо ў адно імгненне ён выразна ўявіў, як яно здарылася.

— Пані Гранмэзон цяпер у Вістрэаме?

— He. Раніцаю, як толькі развіднела, паехала з дачкою на машыне... Думаю, у Кан...

У камісара грыпозны настрой як рукою зняло.

— Доўга ты яшчэ будзеш аб’ядацца? — буркнуў ён інспектару.

— Ну, вядома,— спакойна адказаў Люка,— таму, у каго жывот поўны, галодны за сталом здаецца монстрам... Яшчэ тры хвіліны! He забірайце камамбер', гаспадар!

Гатунак сыру.

  1. Падзенне на лесвіцы

Гаспадар гатэля не падмануў. Але ўсё-такі перабольшыў: Гранмэзон не ляжаў у ложку.

Калі, адаслаўшы Люка назіраць за драгаю, Мэгрэ падыходзіў да мэравай вілы, ён заўважыў за адным акном постаць чалавека ў класічнай позе хворага, вымушанага сядзець дома.

Камісар не разгледзеў твару. Але, відавочна, гэта быў мэр.

Далей ад акна стаяў яшчэ адзін чалавек, распазнаць якога было немагчыма.

Калі Мэгрэ пазваніў, крокаў у доме пачулася больш, чым калі б нехта проста пайшоў адчыняць. Нарэшце з’явілася служанка, жанчына сярэдніх гадоў, даволі свавольнага выгляду. Пэўна, яна без меры пагарджала ўсімі наведнікамі, бо нават слова не сказала.

Адчініўшы, яна ўзнялася па прыступках, якія вялі ў хол, і Мэгрэ прыйшлося самому зачыняць за сабою дзверы. Потым яна пастукалася ў мэраў кабінет і знікла, калі камісар ужо ўваходзіў.

Ва ўсім гэтым адчувалася штосьці загадкавае. Гэта быў не той выпадак, калі нешта адразу ж кідаецца ў вочы. Здзіўлялі розныя дробязі, якія выдавалі, што ў доме не зусім спакойна.

Віла была вялікая, амаль новая, пабудаваная ў стылі, які часта сустракаецца на ўзбярэжжы.

Але, улічваючы той факт, што Гранмэзон быў уладальнік амаль усіх акцый буйной Англа-Нармандскай кампаніі, можна было чакаць большага багацця.

Можа, яго дом у Кане быў раскошнейшы?

Мэгрэ ступіў некалькі крокаў, і толькі тады пачуўся голас:

— Гэта вы, камісар?

Голас даносіўся ад акна. Гранмэзон сядзеў у глыбокім фатэлі, паклаўшы ногі на крэсла. Супраць святла яго было дрэнна відаць, але Мэгрэ ўсё ж прыкмеціў, што замест каўнерыка на шыі ў гаспадара была чорная хустка. Левую шчаку мэр прыкрываў рукою.

— Сядайце,— сказаў ён.

Мэгрэ абышоў пакой і сеў акурат насупраць суднаўладалыііка. Камісар не без цяжкасці стрымліваў усмешку: ён не чакаў сустрэць мэра ў такім стане.

Яго левая шчака, якую рука закрывала не поўнасцю,

прыкметна распухла, як і вусны. Але больш за ўсё мэр стараўся прыкрыць велізарны сіняк пад вокам.

Усё гэта выглядала б не так камічна, калі б суднаўладальнік не стараўся захоўваць важнасць. Нерухомы, ён глядзеў на Мэгрэ варожа і з недаверам.

— Вы прыйшлі паведаміць мне пра вынікі расследавання?

— He. Вы так добра прынялі мяне мінулы раз, што я хацеў падзякаваць вам за гасціннасць.

Мэгрэ ніколі не ўсміхаўся іранічна. Наадварот, чым болып ён насміхаўся з чалавека, тым больш сур’ёзным здаваўся яго твар.

Ён разглядваў кабінет. Сцены былі пазавешваны схемамі грузавых суднаў і фатаграфіямі караблёў Англа-Нармандскай кампаніі. Мэбля была звычайная: чырвонае дрэва добрай якасці — і толькі. На пісьмовым стале ляжала некалькі папак, лісты, тэлеграмы.

Падлога была пакрытая лакам, і, спыняючы раз-пораз вочы на яе гладкай паверхні, камісар пачаў задаваць пытанні.

— 3 вамі, здаецца, нешта здарылася?

Мэр уздыхнуў, паварушыў нагамі і прабурчаў:

— Спатыкнуўся на лесвіцы.

— Сёння раніцай? Як, мусібыць, напалохалася пані Гранмэзон!..

— Жонкі тады ўжо не было.

— Сапраўды, у такое надвор’е няма чаго рабіць каля мора... Хіба што паляваць на качак... Мяркую, пані Гранмэзон цяпер у Кане, разам з дачкою?

— He, у Парыжы.

Адзеўся суднаўладальнік не надта вытанчана. Цёмныя штаны, халат на фланелевую кашулю, лямцавыя пантофлі.

— А што было ўнізе лесвіцы?

— Што вы маеце на ўвазе?

— На што вы ўпалі?

Зласлівы позірк, сухі адказ:

— На падлогу.

Гэта была мана, мана відавочная! Такі сіняк пад вокам не заробіш, упаўшы проста на падлогу. I ўжо на шыі слядоў таго, што цябе душылі, напэўна не застанецца!

А Мэгрэ выдатна бачыў кожны раз, калі хустка ў мэра хоць трохі збівалася з шыі, кровападцёкі, якія спрабаваў той схаваць.

— Вы, вядома, былі ў доме адзін?

— Чаму «вядома»?

— Ды таму, што няшчасныя выпадкі заўсёды здараюцца, калі няма каму памагчы!

— Служанка пайшла па прадукты.

— У доме толькі яна?

— Ёсць яшчэ садоўнік, але ён паехаў у Кан, таксама нешта купляць...

— Мусіць, і балела ж вам...

Больш за ўсё непакоілі мэра сур’ёзнасць Мэгрэ, яго спагадлівы голас.

Гадзіннік паказваў толькі палову чацвёртай, але ўжо цямнела, і мэраў твар стала відаць яшчэ гррш.

— Вы дазволіце? — выцягнуў Мэгрэ сваю люльку.

— Калі хочаце цыгару — яны на каміне.

Цэлы стос скрыначак з цыгарамі. На падносе — бутэлька старога арманьяку. Мэгрэ звярнуў увагу на высокія дзверы з пакрытай лакам смольнай сасны, якія вялі ў гасцёўню.

— Ну, як ваша расследаванне? — спытаўся мэр.

Невыразны жэст камісара. Мэгрэ стараўся не глядзець на гэтыя дзверы: яны неяк дзіўна пачыналі ні з таго ні з сяго дрыжаць.

— Ніякіх вынікаў?

— Ніякіх.

— Хочаце пачуць, што я пра гэта думаю? He трэба было рабіць з гэтай гісторыі нічога складанага.

— Ну вядома! — адказаў Мэгрэ.— Што ж тут складанага, у гэтай гісторыі?! Аднойчы вечарам знікае чалавек, і паўтара месяца ніхто не ведае, што з ім. Нарэшце яго знаходзяць у Парыжы з разбітым і залатаным чэрапам, зусім без памяці. Яго прывозяць дамоў, і тае ж ночы ён памірае — атручаны. Тым часам з Гамбурга на яго банкаўскі рахунак прыходзіць трыста тысяч франкаў. Усё проста! Усё ясна!

Нягледзячы на камісаравы словы і даволі зычлівы тон, з якім яны былі сказаны, мэр адказаў яшчэ больш катэгарычна:

— Ва ўсякім выпадку, справа, можа, усё роўна прасцейшая, чым вы думаеце. I, дапускаючы, што ў ёй нямала дзіўнага, не варта было, лічу, надаваць ёй такі трывожны характар. Калі разважаць пра гэта ў шынках, дык можна дужа засмуціць галовы тым, у каго мазгі праз алкаголь і без таго размяклі.

Мэгрэ адчуваў на сабе жорсткі інквізітарскі позірк.

Мэр гаварыў павольна, чаканіў словы, усё роўна як прамаўляў абвінаваўчы акт.

— 3 другога боку, паліцыя ані разу не звярнулася да кампетэнтных органаў улады!.. Я, мэр, нічога не ведаю пра тое, што адбываецца ў порце...

— Ваш садоўнік носіць сандаліі на вяровачнай падэшве?

Мэр хутка зірнуў на паркет, дзе віднеліся сляды. Малюнак вяровачнай падэшвы быў выразны.

— Адкуль я ведаю?

— Прабачце, што перапыніў вас... Проста ў галаву прыйшла адна думка... Дык вы кажаце?..

Але працягваць свой наступ на камісара мэр не стаў.

— Перадайце мне, калі ласка, скрынку з цыгарамі... Вось гэтую... Дзякую...

Ён запаліў цыгару і прастагнаў, бо занадта шырока разявіў рот.

— Увогуле, што вам удалося даведацца? Вы, напэўна, багата што высветлілі...

— Так мала!

— Дзіўна... У партавікоў фантазіі хапае, асабліва пасля некалькіх чарак аперытыву...

— Мяркую, вы адправілі жонку ў Парыж, каб уберагчы яе ад хваляванняў, звязаных з усімі гэтымі драматычнымі падзеямі?.. I тымі, што могуць яшчэ здарыцца?..

3 абодвух бакоў адчувалася непрыязнасць. Урэшце, камісар і мэр былі людзі з розных грамадскіх класаў, вельмі непадобныя адзін на аднаго.

Мэгрэ выпіваў у партовым шынку з рыбакамі і шлюзаўшчыкамі.

Мэр прымаў паноў з пракуратуры, частаваў іх чаем з лікёрамі і пірожнымі.

Мэгрэ быў просты чалавек, сацыяльую прыналежнасць якога цяжка было вызначыць.

Пан Гранмэзон належаў да мясцовае знаці, паходзіў са старадаўняй буржуазнай сям’і, меў рэпутацыю самавітага суднаўладальніка, прыбыткі якога няспынна растуць.

Вядома, паводзінам мэра была ўласцівая дэмакратычнасць. Ён размаўляў на вуліцы з простымі людзьмі. Але гэтая дэмакратычнасць была маскаю, якую трэба надзяваць, каб мець поспех і на наступных выбарах. Гэта была частка абдуманай жыццёвай лініі.

Камісар трымаўся вельмі ўпэўнена. А з пухлага ружовага твару пана Гранмэзона спакваля сыходзіла важнасць, саступаючы месца разгубленасці.

Каб не выдаць сябе, мэр зрабіў выгляд, што сярдуе.

— Пан Мэгрэ,— пачаў ён, вымавіўшы гэтыя два словы так, нібыта збіраўся дэкламаваць.— Пан Мэгрэ, я дазволю сабе нагадаць вам, што ў якасці мэра абшчыны...

Камісар падняўся — і зрабіў гэта так нязмушана, што субяседнік шырока расплюшчыў вочы. Мэгрэ падышоў да дзвярэй у гасцёўню і спакойна адчыніў іх.

— Ды ўваходзьце ўжо, Луі! Гэта дзейнічае на нервы — няспынна бачыць, як дрыжаць дзверы, і чуць, як вы за імі сапяце!

Калі Мэгрэ спадзяваўся на тэатральны эфект, дык яго чакала расчараванне. Вялікі Луі, скасабочыўшы як звычайна плечы і нахіліўшы галаву, пакорліва ўвайшоў у кабінет і ўтупіўся вачыма ў падлогу.

Гэта была поза чалавека, які трапіў у далікатнае становішча: як мог ён, просты матрос, апынуцца ў доме ў такой важнай і багатай асобы?

Што ж да мэра, дык гэты зацягваўся цыгараю, выпускаў густыя клубы дыму і глядзеў некуды нерухомымі вачыма.

У пакоі ўжо амаль нічога не было відаць. На вуліцы запалілі ліхтар.

— Я запалю святло, з вашага дазволу,— сказаў Мэгрэ.

— Хвілінку... Закрыйце спярша шторы... Прахожым не абавязкова бачыць... Вось так... Левы шнур... Асцярожна...

Вялікі Луі застыў пасярод пакоя. Мэгрэ павярнуў выключальнік, падышоў да каміна і паварушыў вуголле.

Гэта была яго старая звычка. Яшчэ ён мог, калі быў заклапочаны, стаяць каля печы, заклаўшы рукі за спіну, пакуль не пачынала пячы ў бакі.

Але ж ці змянілася хоць крыху сітуацыя? Гранмэзон па-ранейшаму насмешліва пазіраў на камісара, які на хвіліну задумаўся.

— Вялікі Луі быў тут, калі... калі з вамі гэта здарылася?

— He! — суха адказаў мэр.

— Шкада! Вы маглі б упасці, скажам, на яго кулак...

— Што дазволіла б вам яшчэ больш растрывожыць некаторыя галовы, расказваючы ў партовым шынку розныя фантастычныя гісторыі... Лепей, мусіць, скончыць з гэтым, камісар?.. Гэтай драмай трэба заняцца нам абодвум... Вы прыехалі з Парыжа... Прывезлі мне адтуль капітана ў вельмі

нецікавым стане, і ўсё гаворыць за тое, што не ў Вістрэаме яго так апрацавалі... Вы былі тут, калі яго забілі... Следства вы ведзяце, як вам заманецца...

У голасе ў мэра гучала рашучасць.

— Я мэр гэтага гарадка ўжо дзесяць гадоў, ведаю ўсіх яго жыхароў і лічу сябе адказным за ўсё, што з імі здараецца. I як мэр кірую адначасова і мясцовай паліцыяй... Дык вось!..

Ён спыніўся на нейкі момант, каб зацягнуцца цыгараю. Попел упаў і рассыпаўся ў яго на халаце.

— Пакуль вы бегаеце па шынках, я таксама не сяджу склаўшы рукі, хай гэта вас не пакрыўдзіць...

— I выклікаеце Вялікага Луі...

— Я выклікаю і іншых, калі знаходжу гэта патрэбным... А цяпер, мяркую, вы не маеце больш нічога істотнага паведаміць мне?..

Ён устаў, каб праводзіць наведніка да дзвярэй. Было відаць, што ногі ў яго трохі зацяклі.

■— Спадзяюся,— ціха сказаў Мэгрэ,— вы не будзеце мець нічога супраць, калі Луі пойдзе са мною... Учора ноччу ён ужо даваў мне паказанні... Мне трэба задаць яму яшчэ некалькі пытанняў...

Гранмэзон паказаў жэстам, што яму гэта ўсё роўна. Але сам Вялікі Луі і з месца не скрануўся, усё адно як здранцвеў,— стаяў, апусціўшы вочы.

— Пакуль што не,— буркнуў ён як звычайна.

— Заўважце,— сказаў мэр,— я зусім не супраць таго, каб ён ішоў з вамі. I хачу, каб вы зафіксавалі гэты факт у сваёй памяці і не закідалі мне, што я ўстаўляю вам палкі ў колы... Я выклікаў Вялікага Луі для высвятлення некаторых акалічнасцей... Калі ён пажадаў застацца ў мяне, значыцца, яму ёсць яшчэ што мне сказаць...

Аднак цяпер у вачах у мэра была трывога — не, паніка! Вялікі Луі ўсміхаўся з нейкім жывёльным задавальненнем.

— Я пачакаю вас на вуліцы! — сказаў Мэгрэ матросу.

Але адказу камісар не пачуў. Толькі мэр выціснуў з сябе:

— Да сустрэчы, пан камісар...

Дзверы былі адчыненыя. 3 кухні прыйшла служанка і моўчкі, з незадаволеным тварам праводзіла Мэгрэ да дзвярэй вілы, якія адразу ж і зачыніла, толькі ён выйшаў.

Дарога была пустынная. Метраў за сто ад вілы ў акне нейкага дома гарэла святло, і далей свяціліся агеньчыкі, але адлегласць паміж імі была вельмі вялікая: пабудовы

ўздоўж дарогі Рыва-Бэла танулі ў велізарных садах.

Засунуўшы рукі ў кішэні і ссутуліўшыся, Мэгрэ ступіў некалькі крокаў і апынуўся ў канцы садовага плота, за якім пачыналася пустка. Усе вістрэамскія дамы цягнуліся ўздоўж дзюнаў. За садамі не было нічога, апроч пяску і асакі.

У цемры з’явілася чыясьці постаць. Пачуўся голас: — Гэта вы, камісар...

— Люка? — адгукнуўся Мэгрэ.

Яны хутка сышліся.

— Чалавек з драгі...

— Выйшаў адсюль? — перапыніў Мэгрэ.

— He, яшчэ тут.

— Даўно?

— He больш чвэрці гадзіны... Адразу за вілай.

— Праз плот пералез?

— He... Здаецца, чакае некага... Я пачуў вашы крокі і пайшоў паглядзець...

— Вядзі...

Яны абышлі сад і апынуліся за вілаю. Люка вылаяўся.

— Што такое?

— Яго тут болей няма...

— Ты ўпэўнены?

— Ён стаяў каля таго куста тамарыксу...

— Думаеш, зайшоў у дом?

— He ведаю...

— Заставайся тут і не сыходзь з месца ні ў якім выпадку...

Мэгрэ пабег да дарогі. Але і там нікога не ўбачыў. У акне кабінета віднелася палоска святла, аднак да падаконніка нельга было дацягнуцца.

Камісар не стаў вагацца. Рашуча прайшоў праз увесь сад і пазваніў у дзверы. Служанка адчыніла амаль адразу.

— Здаецца, я пакінуў у кабінеце пана мэра люльку...

— Зараз пагляджу.

Яна пакінула яго на ганку, але як толькі жанчына трохі адышла, камісар увайшоў і, ціха падняўшыся на колькі прыступак, зазірнуў у кабінет.

Мэр па-ранейшаму сядзеў на сваім месцы, выцягнуўшы ногі. Перад ім стаяў маленькі столік, з другога боку якога сядзеў Вялікі Луі. На століку ляжалі шашкі.

Перасунуўшы шашку, былы катаржнік усё адно як гаўкнуў:

— Ваш ход...

3 раздражненнем гледзячы на служанку, якая марудліва

шукала яго люльку, мэр ледзь не сарваўся на крык: — Ну, вы ж бачыце, што яе тут няма... Скажыце камісару, што ён згубіў яе, мабыць, недзе на вуліцы... Ваш ход, Луі...

— А потым вы прынесяце нам выпіць! — самаўпэўнена, нахабна сказаў матрос.

VII.   Дырыжор

Калі Мэгрэ выйіпаў з вілы, Люка зразумеў, што настае вельмі адказны момант. Выгляд у камісара быў дужа заклапочаны — здаецца, ён нічога не бачыў перад сабою.

— Ты яго не знайшоў?

— Думаю, што і шукаць не варта. Каб злавіць чалавека ў дзюнах, трэба арганізаваць натуральную аблаву.

Пакусваючы канец люлькі, Мэгрэ зашпіліў паліто і засунуў рукі ў кішэні.

— Бачыш шчыліну ў шторах? — паказаў ён на акно кабінета.— I сцяну насупраць. Дык вось, стаўшы вунь на той карніз, што на гэтай сцяне, ты, я думаю, зможаш сёе-тое праз гэтую шчыліну ўбачыць.

Люка быў такі ж масіўны, як і Мэгрэ, але меншы ростам. Уздыхнуўшы, ён палез на карніз, адначасова гледзячы на дарогу, каб пераканацца, што там цяпер няма прахожых.

Са змярканнем пацягнула ветрам. Ён хутка набіраў сілу, дрэвы ў садзе шумелі.

— Бачыш што-небудзь?

— He, трошкі не дацягваюся, сантыметраў пятнаццаць — дваццаць.

Мэгрэ моўчкі падышоў да груды камення ўскрай дарогі і прынёс некалькі.

Паспрабуй так.

— Край стала бачу, людзей — яшчэ не.

Камісар прынёс яшчэ некалькі камянёў.

— Цяпер добра! Яны гуляюць у шашкі. Служанка падае шклянкі, яны дымяцца — думаю, гэта грог.

— Заставайся тут!

I Мэгрэ пачаў крочыць узад і ўперад па дарозе. Метраў за сто ад вілы віднеўся «Марацкі прытулак», а за ім — порт. Праехаў грузавічок булачніка. Камісар ледзь не спыніў яго, каб пераканацца, што ў ім ніхто не хаваецца, але перадумаў.

Бываюць аперацыі на першы погляд даволі простыя, але правесці іх немагчыма. Напрыклад, знайсці чалавека,

які раптам нібыта скрозь зямлю праваліўся за мэравай вілаю! Дзе яго шукаць: у дзюнах, на беразе, у порце, у гарадку? Перакрыць усе дарогі? Дык і дваццаці жандараў на тое б не хапіла. Калі гэты чалавек хітры — усё роўна з рук выслізне.

А тут невядома яшчэ, ні хто ён, ні як выглядае.

Мэгрэ вярнуўся да сцяны, на карнізе якой стаяў, трымаючыся з усяе сілы, Люка.

— Што яны робяць?

— Гуляюць.

— Размаўляюць?

— He разяўляючы рота. Катаржнік паклаў локці на стол і п’е ўжо трэцюю шклянку грогу.

Прайшло яшчэ чвэрць гадзіны. Люка пачуў званок і паклікаў камісара.

— Звоніць тэлефон. Мэр хоча падысці, але трубку здымае Луі.

Яны не чулі, што гаварыў Луі, але было абсалютна ясна, што ён задаволены.

— Скончыў?

— Зноў пачалі гуляць.

— Заставайся тут.

Мэгрэ рушыў да шынка. Там, як звычайна ў гэты час, некалькі партавікоў гулялі ў карты. Убачыўшы камісара, яны пачалі запрашаць яго выпіць з імі.

— He цяпер. Дзяўчына, у вас ёсць тэлефон?

Апарат вісеў на сцяне ў кухні. Там сядзела старая — чысціла рыбу.

— Алё, гэта пошта? Я з паліцыі. Будзьце ласкавы, скажыце, адкуль толькі што тэлефанавалі мэру?

— 3 Кана, пан.

— Які нумар?

— Сто дваццаць два... Гэта вакзальны шынок...

— Дзякую...

Нейкі час ён так і стаяў пасярод шынка, нічога не прыкмячаючы вакол сябе.

— Адсюль да Кана дванаццаць кіламетраў,— прашаптаў ён раптам.

— Трынаццаць! — паправіў капітан Дэлькур, які толькі што ўвайшоў у шынок.— Як справы, камісар?

Мэгрэ нічога не чуў.

— Інакш кажучы, паўгадзіны на веласіпедзе,— зноў прашаптаў ён.

Ён успомніў, што партовыя рабочыя, якія амаль усе жылі

ў гарадку, прыязджалі ў порт на веласіпедах і пакідалі іх на цэлы дзень каля шынка.

— Праверце, калі ласка, ці ўсе веласіпеды на месцы!

I з гэтага моманту ўсё пайшло, нібы ў зладжаным механізме. Думка Мэгрэ працавала, быццам шасцярня, рух якой дакладна адпавядаў развіццю падзей.

— Чорт! Няма майго...

Камісар не здзівіўся, не задаваў пытанняў. Ён зноў прайшоў на кухню і зняў трубку.

— Дайце мне паліцэйскі камісарыят Кана... Так... Дзякуй... Алё! Гэта галоўны камісарыят? 3 вамі гаворыць камісар Мэгрэ з крымінальнай паліцыі. Калі адыходзіць цягнік на Парыж?.. Як?.. He раней адзінаццаці?.. Не!.. Слухайце!.. Будзьце ласкавы, занатуйце... Першае. Праверце, ці праўда пані Гранмэзон... але, жонка суднаўладальніка... паехала на аўтамабілі ў Парыж. Другое. Даведацца, ці не з’яўляўся ў іх у доме або ў канторы хто-небудзь незнаёмы. Але, гэта проста! Толькі гэта яшчэ не ўсё. Вы натуеце? Трэцяе. Абысці ўсе гаражы горада. Колькі іх?.. Каля дваццаці?.. Чакайце! Мяне цікавяць толькі тыя, што даюць машыны напракат... Пачніце з раёна вакзала... Высветліце таксама, ці не браў хто напракат машыну да Парыжа, з шафёрам ці без... Даведайцеся, ці не купіў хто старую машыну... Алё! Чакайце, я вам кажу!.. Магчыма, ён пакінуў у Кане веласіпед... Але, гэта ўсё!.. У вас хопіць паліцэйскіх, каб зрабіць гэта ўсё адразу ж?.. Добра, дамовіліся!.. Як толькі хоць пра што-небудзь даведаецеся, тэлефануйце мне ў «Марацкі прытулак» у Вістрэаме...

Партавікі, якія пацягвалі патроху аперытыў у горача натопленай зале, чулі ўсё. Калі Мэгрэ вярнуўся з кухні, твары ў іх былі сур’ёзйыя, устрывожаныя.

— Вы думаеце, мой веласіпед...— пачаў быў шлюзаўшчык.

— Грогу! — суха загадаў Мэгрэ.

Гэта быў ужо не той чалавек, які яшчэ ўчора зычліва ўсміхаўся і чокаўся з кожным з іх. Цяпер ён ледзь бачыў наведнікаў шынка, амаль не пазнаваў...

— «Сэн-Мішэль» не вярнуўся з Кана?

— Яны занялі чаргу на вячэрняе шлюзаванне. Але надвор’е не дазволіць ім выйсці ў мора.

— Шторм?

— Ва ўсякім разе, вецер будзе вялікі. Ды яшчэ паўночны, а з гэтым лепш не жартаваць. Вы чуеце мяне?

Напружыўшы слых, можна было пачуць, як б’юцца аб

палі пірса хвалі. Дзверы ў шынку аж дрыжалі — так усхадзіўся вецер.

— Калі мне раптам будуць тэлефанаваць, паклічце мяне. Я буду на дарозе... Метраў сто адсюль...

— Насупраць мэравага дома?

На вуліцы Мэгрэ з вялікаю цяжкасцю распаліў люльку. Густыя хмары праплывалі так нізка, што здавалася, закраналі вершаліны таполяў уздоўж дарогі. Нават за пяць метраў было амаль немагчыма разгледзець інспектара Люка, які па-ранейшаму стаяў на карнізе.

— Нічога новага?

— Болып не гуляюць. Луі раптам абрыдла, і ён змяшаў шашкі.

— Што цяпер робяць?

— Мэр сядзіць у крэсле, выцягнуў ногі. Луі курыць цыгары і п’е грог. Разламаў ужо з дзесятак цыгар. Робіць гэта з іранічным выглядам, каб больш раззлаваць мэра.

— Колькі ён грогу выпіў?

— Пяць або шэсць шклянак...

Мэгрэ бачыў толькі вузкую палоску святла. Міма праехалі на веласіпедах да гарадка муляры — вярталіся з працы. Потым з’явілася нейкая павозка. Разгледзеўшы ў цемры постаці людзей, селянін пачаў паганяць каня — аддаляючыся, колькі разоў з трывогаю азірнуўся.

— А што служанка?

— Яе больш не відаць. Мабыць, на кухні. Мне яшчэ доўга тут стаяць?.. Прынясіце ўжо хоць яшчэ колькі камянёў, a то ж на дыбачках стаю...

Мэгрэ прынёс камяні. Мора ўсё больш раз’юшвалася. Хвалі каля берага падымаліся, пэўна, метры на два і разбіваліся на пяску ў белы шум.

У раёне порта нехта гучна бразнуў дзвярыма. Відаць, у шынку. У садзе з’явілася чыясьці постаць — чалавек нешта выглядваў. Мэгрэ кінуўся да яго.

— А, гэта вы... Вас просяць да тэлефона...

Выклікаў Кан.

— Алё!.. Камісар Мэгрэ? Як вы гэта ўгадалі?!. Пані Гранмэзон праехала сёння раніцаю праз Кан з Вістрэама ў Парыж. Яна пакінула дачку дома, пад нагляд гувернанткі... Апоўдні выехала на машыне... Наконт незнаёмага вы таксама ўгадалі... Толькі мы звярнуліся ў першы ж гараж, насупраць вакзала, нам адразу адказалі... Гэты чалавек прыехаў на веласіпедзе... Хацеў узяць напракат машыну без шафёра... Яму адказалі, што яны такіх паслуг не робяць...

Чалавек спяшаўся... Ён спытаў, ці нельга купіць якую машыну, хуткую на хаду, але пажадана старую... Яму прадалі аўтамабіль за дванаццаць тысяч франкаў, якія ён адразу ж і выклаў... Машына — жоўтая, спартыўнага тыпу, з адкрытым верхам... Як і на ўсіх машынах, што на продаж, на ёй напісана літара «w»...

— Вам вядома, куды яна накіравалася?

— Чалавек пытаўся, як праехаць у Парыж праз Лізьё і Эўрэ.

— Тэлефануйце ў паліцыю і жандармерыю Лізьё, Эўрэ, Манту, Сэн-Жэрмэна... Папярэдзьце Парыж, каб сачылі за ўсімі ўездамі ў горад, асабліва ў раёне Маё...

— Машыну трэба спыніць?

— Але, і арыштаваць вадзіцеля! У вас ёсць яго апісанне?

— Гаспадар гаража кажа, што ён даволі высокага росту, сярэдніх гадоў, у светлым элегантным касцюме...

— Загад ў сіле: тэлефанаваць мне ў Вістрэам, як толькі...

— Прабачце, хутка сем гадзін... Пасля сямі тэлефоннай сувязі з Вістрэмам няма... Хіба што вы звернецеся да мэра...

— Чаму?

— Таму што яго нумар першы і ноччу ў яго прамая сувязь з Канам.

— Пасадзіце каго-небудзь на камутатар. Калі папросяць мэра, трэба праслухаць размову... У вас ёсць машына?

— Але, малалітражка.

— Ну й хопіць, каб даехаць да мяне з паведамленнем... Я па-ранейшаму ў «Марацкім прытулку».

У шынку капітан Дэлькур асмеліўся спытацца ў Мэгрэ:

— Гэта вы забойцу ловіце?

— He ведаю!

Людзі ў шынку не маглі зразумець, чаму Мэгрэ, яшчэ ўчора такі сардэчны і просты, здаваўся цяпер далёкім ад іх і нават злым.

Ён выйшаў, нічога не растлумачыўшы. Вецер усё больш хваляваў мора. На мосце, які дрыжаў пад націскам буры, камісару прыйшлося шчыльна зашпіліцца.

Каля Жарысавага дома ён спыніўся і пасля некаторых ваганняў зазірнуў у замок. У глыбіні калідора ён убачыў зашклёныя дзверы кухні. Гарэла святло. Нехта хадзіў паміж плітою і сталом.

Мэгрэ пазваніў. Жулі замерла са сподачкам у руках, пасля паставіла яго на стол і выйшла з кухні да дзвярэй.

— Хто там? — спытала яна з трывогаю.

— Камісар Мэгрэ!

Жулі адчыніла, прапусціла яго. Яна нервавалася, увесь час азіралася, вочы ў яе былі чырвоныя ад слёз.

— Уваходзьце... Я рада, што вы прыйшлі. Ведалі б вы, як мне страшна ў гэтым доме адной! Мусіць, я тут не застануся...

Мэгрэ ўвайшоў у кухню, як звычайна старанна прыбраную.

На стале, засланым белай цыратаю, стаялі толькі кубак і талерка з хлебам і маслам. Ад каструлі на пліце ішоў салодкі пах.

— Какава? — спытаўся Мэгрэ.

— He хочацца гатаваць сабе адной... Вось абыходжуся кубкам какавы...

— He звяртайце на мяне ўвагі... Ешце...

Спачатку яна саромелася, пасля, рашыўшыся, наліла ў кубак какавы і пачала ўмачаць у яе вялікія кавалкі намазанага маслам хлеба, які ела потым з лыжкі, апусціўшы застылыя вочы.

— Ваш брат яшчэ не прыходзіў?

— He! Нічога не разумею... Толькі што хадзіла ў порт, думала сустрэць яго там. Маракі, калі ім няма чаго рабіць, заўсёды бадзяюцца ў порце...

— Вы ведалі, што ваш брат сябруе з мэрам?

Жулі кінула на камісара разгублены позірк.

— Што вы хочаце сказаць?

— Цяпер яны гуляюць у шашкі ў мэравым доме.

Дзяўчына падумала, што яе разыгрываюць, але калі Мэгрэ запэўніў яе, што гэта чыстая праўда, яна сумелася яшчэ больш.

— He разумею...

— Чаму?

— Таму што мэр не такі ўжо просты з людзьмі... А галоўнае, я ведаю, як ён не любіць Луі. Колькі разоў чапляўся да яго! Хацеў нават пазбавіць пасведчання на права жыхарства...

— А з капітанам Жарысам?

— Што?

— Пан Гранмэзон сябраваў з капітанам?

— Як з усімі! Здароўкаецца за руку. Жартуе... Дадае колькі слоў пра надвор’е — але гэта ўсё. Іншы раз, я ўжо вам казала, ён браў майго гаспадара на паляванне... Але толькі каб не быць аднаму...

— Вы яшчэ не атрымалі ліст ад натарыуса?

— Атрымала! Ён паведамляе, што я адзіная спадчынніца... Што б гэта ўсё магло значыць? Праўда, што дом застаецца мне?

— I трыста тысяч франкаў таксама!

Амаль нерухомая, яна машынальна працягвала есці, пасля, круцячы галавою, вымавіла:

— Гэта немагчыма... Недарэчнасць нейкая... Я ж вам кажу: у капітана ніколі не было такіх грошай!

— Дзе яго звычайнае месца?.. Ён вячэраў на кухні?

— Там, дзе вы седзіце, у плеценым крэсле.

— Вы елі разам?

— Звычайна... Хіба што час ад часу я ішла зірнуць на пліту і падаць што-небудзь... За вячэраю ён любіў чытаць газету, іншы раз уголас...

Мэгрэ быў не надта чуллівы. I ўсё ж такі яго ўсхваляваў ідылічны спакой, у якім ён цяпер сябе адчуваў. Здавалася, што гадзіннік цікаў надзвычай марудна. Водбліск святла ад меднага маятніка адбіваўся на сцяне. I гэты салодкі пах какавы... Пры кожным руху Мэгрэ плеценае крэсла прыемна паскрыпвала — як і тады, пэўна, калі ў ім сядзеў капітан Жарыс...

Жулі было страшна адной у гэтым доме. Але яна не рашалася пакінуць яго. I камісар разумеў, што нешта трымала яе ў гэтых сценах — не адпускала, бадай, звычка...

— Яна ўстала і пайшла да дзвярэй. Мэгрэ сачыў за ёю вачыма. Жулі ўпусціла ў кухню белую кошку, якая падышла да міскі з малаком каля печы.

— Бедная Міну! — сказала дзяўчына.— Гаспадар так любіў яе... Сядзела пасля вячэры ў яго на каленях, пакуль ён не ішоў спаць...

Які глыбокі спакой — у ім адчувалася нават нейкая пагроза... Спакой цяжкі і напружаны...

— Вы напраўду нічога не хочаце мне сказаць, Жулі? Яна дапытліва глянула на яго.

Я думаю, што вось-вось адкрыю праўду... Любое ваша слова дапаможа мне... Вось чаму я і пытаюся, ці не хочаце вы расказаць мне што-небудзь...

— Клянуся вам...

— Пра капітана Жарыса...

— Нічога!

— Пра вашага брата...

— Нічога... Клянуся вам...

— Пра чалавека, які, пэўна, быў у гэтых мясцінах і якога вы не ведаеце...

— He разумею...

Яна ўсё ела кавалкі хлеба, якія плавалі ў жоўтай ад масла какаве — Мэгрэ і глядзець на гэтакую ежу было непрыемна.

— Добра, я пайду!

Жулі кінула на камісара роспачны позірк, у якім адчувалася і нейкая крыўда. Дзяўчыну зноў чакала адзінота. Відаць было, што ёй хочацца пра нешта спытацца.

— Скажыце, а пахаванне... Я думаю,— узняла яна на яго вочы,— нельга так доўга чакаць... бо труп...

— Ён пакладзены ў лёд,— з цяжкасцю знайшоў камісар адказ.

Жулі ўздрыгнула.

— Ты тут, Люка?

Было так цёмна, што ўжо нічога нельга было разгледзець. Да таго ж бура заглушала ўсё навокал. У порце, кожны на сваім месцы, чакалі прыбыцця судна з Глазга, якое, зрабіўшы няправільны манеўр, гудкамі падавала каля пірса сігналы.

— Я тут.

— Што яны робяць?

— Ядуць. Хацеў бы я быць на іх месцы. Крэветкі, малюскі, амлет і нешта падобнае на халодную цяляціну.

— Яны абодва за сталом?

— Абодва. Луі ўсё яшчэ не зняў са стала локці.

— Гутараць?

— Мала. Час ад часу выціскаюць па слову, але, здаецца, ім няма пра што гаварыць.

— П’юць?

— Матрос п’е. На стале дзве бутэлькі. Дарагое віно. Мэр увесь час падлівае.

— Бы напаіць хоча?

— Выдае йа тое. Служанка смешна трымаецца. Так баіцца зачапіць госця, што калі ёй трэба прайсці міма, дык абыходзіць яго.

— Ніхто больш не званіў?

— He... Чакайце. Луі сморкаецца ў сурвэтку, устае... Ідзе па цыгары. Скрынка — на каміне. Падае мэру — той адмаўляецца, круціць галавою. Служанка нясе сыр... Хоць бы сесці на што-небудзь! — жаласна дадаў Люка.— У мяне ногі замерзлі. Паварушыцца баюся, каб не грымнуцца.

Гэтага было мала, каб разжаліць Мэгрэ: ён і сам дзесяткі разоў быў у падобных сітуацыях.

— Зараз прынясу табе паесці і выпіць.

У гатэлі «Універсаль» была добрая вячэра, але Мэгрэ абышоўся кавалкам хлеба з паштэтам, праглынуў яго стоячы. Пасля зрабіў калегу бутэрброд і ўзяў недапітую бутэльку бардоскага віна.

— А я зрабіў вам такі буайбэс', які вы і ў Марселі не пакаштуеце! — пачаў угаворваць прысесці гаспадар.

Але нішто ўжо не магло ўтрымаць камісара. Вярнуўшыся да Люка, ён у каторы раз задаў тое самае пытанне:

— Што яны робяць?

— Служанка прыбрала стол. Мэр у крэсле курыць адну за адной цыгары. Па-мойму, Луі засынае. Цыгара ў яго ўсё яшчэ ў роце, але дыму не відаць.

— Што яму далі выпіць?

— Поўную шклянку з бутэлькі, што на каміне.

— Арманьяк,— успомніў Мэгрэ.

— Чакайце... На трэцім паверсе запалілася святло... Пэўна, служанка збіраецца спаць. Мэр устае, ідзе...

Чуюцца нейкія галасы — недзе каля шынка. Шум матора. Можна разабраць адсюль некаторые словы:

— За сто метраў? У доме?..

— He. Каля дома.

Мэгрэ пайшоў насустрач машыне. Спыніў яе даволі далёка ад дома, каб не ўстрывожыць мэра. У машыне сядзелі некалькі чалавек у паліцэйскіх мундзірах.

— Што новага?

— 3 Эўрэ паведамілі, што чалавек у жоўтай машыне арыштаваны.

— Хто ён?

— Пачакайце! Ён пратэстуе. Пагражае, што выкліча пасла.

— Іншаземец?

— Нарвежац. Нам сказалі па тэлефоне яго прозвішча, але немагчыма было разабраць: Марціно ці Маціно... Здаецца, што дакументы ў парадку... Жандары пытаюцца, што з ім рабіць...

— Везці яго сюды, разам з жоўтай машынаю... Хтонебудзь з жандараў, напэўна, умее вадзіць. А вы едзьце ў Кан... Паспрабуйце даведацца, дзе звычайна спыняецца пані Гранмэзон, калі прыязджае ў Парыж...

1 Рыбны суп з часнаком і вострымі прыправамі.

— Нам гэта ўжо сказалі. Гатэль «Лютэцыя», бульвар Распай.

— Тэлефануйце туды з Кана і даведайцеся, ці прыехала яна і што робіць. Гэта не ўсё! Калі яна там, звярніцеся ад майго імя ў крымінальную паліцыю і папрасіце ўзяць яе пад нагляд. Але каб асцярожна!..

Машына ў тры прыёмы развярнулася на вузкай дарозе. Мэгрэ зноў падышоў да Люка — той чамусьці спускаўся ўніз.

— Чаму ты злез?

— А няма на што больш глядзець.

— Разышліся?

— He. Але мэр падышоў да акна і зашмаргнуў шторы...

Метраў за сто ў шлюз паволі ўваходзіла судна з Глазга. Чуліся англійскія каманды. Вецер сарваў з галавы камісара капялюш. Святло ў акне на трэцім паверсе раптам пагасла. Віла патанула ў цемры.

VIII.    Мэр вядзе следства

Мэгрэ стаяў пасярод дарогі, засунуўшы рукі ў кішэні і нахмурыўшы бровы.

— Вы чымсьці ўстрывожаны? — спытаў Люка, які добра ведаў свайго шэфа.

Сам ён быў устрывожаны, бо надта змрочна пазіраў на вілу.

— Нам трэба быць там, усярэдзіне,— ціха сказаў камісар, узіраючыся ў кожнае акно.

Але ўсе яны зачыненыя. He было ніякай магчымасці прайсці ў дом. Мэгрэ ціха падышоў да дзвярэй, нахіліў галаву, прыслухаўся. Зрабіў памочніку знак маўчаць. I абодва прыпалі вушамі да дубовых дзвярэй.

Галасоў чуваць не было. Але з кабінета даносіўся тупат ног і глухі, мерны стук.

Няўжо яны біліся? Наўрад ці: удары не былі б такія роўныя. Калі б яны біліся, дык, пэўна, перамяшчаліся б па пакоі, штурхалі адзін аднаго і натыкаліея на мэблю, a ўдары былі б то часцейшыя, то радзейшыя.

А тут нібыта палі забівалі. Можна было нават пачуць цяжкае дыханне таго, хто наносіў удары:

— Х-ха!.. Х-ха!.. Х-ха!..

I як кантрапункт гэтаму хаканню — глухі хрып.

Мэгрэ глянуў інспектару ў вочы, паказаў рукою на

замок — і Люка ўсё зразумеў, выняў з кішэні набор адмычак.

— Толькі ціха! — папярэдзіў Мэгрэ.

I ў доме цяпер было ціха. Цішыня была нейкая цяжкая, трывожная. Hi ўдараў, ні крокаў. Хіба што чулася яшчэ крыху хрыплае дыханне чалавека, як бы з астатняй сілы.

Люка даў знак і адчыніў дзверы. Злева, з кабінета, прабівалася святло. Мэгрэ паціснуў плячыма, нічога не разумеючы. Ён перавысіў свае паўнамоцтвы. Вельмі перавысіў. I зрабіў гэта ў доме афіцыйнай асобы, ды яшчэ такой далікатнай, як мэр Вістрэама.

— Ну, што тут ужо зробіш!

3 калідора выразна даносілася дыханне, але толькі аднаго чалавека. Ніякіх рухаў. Люка намацаў у кішэнні рэвальвер. Адным штуршком Мэгрэ адчыніў дзверы.

1 адразу ж, збянтэжаны, застыў. Ён не стаў сведкам новай драмы.

Перад яго вачыма было нешта зусім іншае.

Карціна, якую ўбачылі Мэгрэ і Люка, была дзіўная і недарэчная. Гранмэзон стаяў з разбітымі вуснамі і падбародкам, залітым крывёю. Халат, раскіданыя валасы, тупы выраз твару надавалі яму выгляд баксёра, які прыходзіць да прытомнасці пасля накаўта.

Ледзь трымаючыся на нагах, ён абапіраўся на камін, так моцна адхіліўшыся назад, што можна было толькі дзівіцца, як ён яшчэ не грымнуўся вобзем.

За два крокі ад яго стаяў Вялікі Луі. Валасы раскудлачаныя, на яшчэ сціснутых кулаках — кроў. Кроў мэра!

Выходзіць, гэта яго дыханне чулі яны ў калідоры. Гэта ён соп, лупцуючы Гранмэзона! Ад матроса пахла спіртным. На стале — перакуленыя шклянкі.

Камісар і інспектар былі настолькі разгублены, а мэр і Вялікі Луі так атупелі, знясіленыя, што прайшло яшчэ колькі часу, перш чым яны загаварылі.

Гранмэзон выцер вусны і падбародак крысам халата і, стараючыся трымацца на нагах, прамармытаў:

— Што ж... што ж гэта?..

— Выбачайце мяне за тое, што я ўвайшоў у дом,—пачціва сказаў Мэгрэ.— Я пачуў шум... Дзверы былі не зачыненыя.

— Хлусня!

Мэр сабраў усю сваю сілу, каб вымавіць гэтае слова.

— Ва ўсякім выпадку, я задаволены, што своечасова прыйшоў, каб абараніць вас і...

Мэгрэ кінуў позірк на Вялікага Луі, які не здаваўся разгубленым,— наадварот, неяк дзіўна ўсміхаўся, пільна гледзячы на мэра.

— Я не маю патрэбы ў ахове.

— Аднак гэты чалавек напаў на вас.

Стоячы перад люстрам, Гранмэзон спрабаваў прывесці сябе ў парадак і нерваваўся, бо кроў не пераставала цячы.

Цяпер гэта было неверагоднае, вычварнае спалучэнне сілы і слабасці, упэўненасці і млявасці.

Заплылае вока, сінякі і раны сагналі з яго твару лялечную гладкасць — ён стаў шэры.

3 нечаканай хуткасцю мэр зноў напусціў на сябе самаўпэўнены выгляд і, прытуліўшыся спінаю да каміна, пачаў атаку на камісара з інспектарам:

— Мяркую, што вы зламалі дзверы майго дома...

— Прабачце! Мы хацелі памагчы вам.

— Хлусня! Вы не маглі ведаць, што мне што-небудзь пагражае. I мне нішто не пагражала! — наўмысна адчаканіў ён апошнія словы.

Мэгрэ ўважліва ўгледеўся ў Вялікага Луі.

— Спадзяюся, аднак, што вы дазволіце мне забраць гэтага пана...

— Hi ў якім разе!

— Ён вас біў. I, дарэчы, жорстка...

— Мы ва ўсім разабраліся самі. I гэта нікога не датычыцца, апроч самога мяне!

— Я магу меркаваць, што вы, крыху спешна спускаючыся сёння раніцаю па лесвіцы, натыкнуліся менавіта на яго кулак...

Тут варта было б сфатаграфаваць усмешку Вялікага Луі: той проста свяціўся ад задавальнення. Аддыхваючыся, матрос разам з тым сачыў, што адбывалася вакол яго. Апошняя сцэна, здавалася, была яму асабліва прыемная — чыстая асалода. Бясспрэчна, Луі былі вядомыя таемныя спружыны таго, што хацеў цяпер разгадаць камісар!

— Я ўжо казаў вам, пан Мэгрэ, што і я са свайго боку вяду расследаванне. Я не ўмешваюся ў вашыя справы, дык, будзьце ласкавы, не ўмешвайцеся і вы ў мае... I не здзіўляйцеся, калі я падам на вас у суд за парушэнне недакранальнасці жытла з узломам.

Цяжка сказаць, чаго было больш у гэтай сцэне: камічнага ці трагічнага. Мэр хацеў здавацца важным, трымаўся, расправіўшы плечы, але з яго вуснаў па-ранейшаму цякла

кроў, а твар быў як адзін вялізны сіняк, халат быў увесь памяты...

Нарэшце, прысутнасць Вялікага Луі, здавалася, усё роўна як падсцёбвала яго.

Памятаў ён, мусіць, і пра папярэднюю сцэну, якую няцяжка было ўявіць: катаржнік, напэўна, біў з блізкай адлегласці і з такою сілаю, што ўрэшце не мог ужо і размахнуцца як след.

— Выбачайце, пан мэр, але я не магу пайсці ад вас зараз. Улічваючы той факт, што вы — адзіны грамадзянін Вістрэама, у якога ноччу дзейнічае тэлефон, я дазволіў сабе даць ваш нумар, бо мне павінны званіць.

Замест адказу Гранмэзон суха сказаў:

— Зачыніце дзверы!

Сапраўды, дзверы былі зачыненыя.

Мэр узяў адну з рассыпаных на каміне цыгар, хацеў закурыць, але, відаць, адзін ужо дотык цыгары да вуснаў выклікаў у яго вельмі непрыемнае пачуццё, бо ён з раздражненнем адкінуў яе.

— Калі ласка, Люка, злучы мяне з Канам.

Камісар перавёў позірк з мэра на Вялікага Луі. Думкі імкліва праносіліся ў яго ў галаве.

На першы погляд жорстка адлупцаваны Гранмэзон павінен быў здавацца пераможаным, слабым не толькі фізічна, але і маральна: яго ж заспелі ў надзвычай непрыемнай сітуацыі, якая так уніжала яго!

Дык не! За колькі хвілін ён падабраўся і хоць збольшага вярнуў сабе рэспектабельны выгляд паважанага буржуа.

Цяпер ён быў амаль спакойны і глядзеў на Мэгрэ высакамерна.

У Вялікага Луі роля была прасцейшая. Ён быў пераможца, на ім не было ніводнае драпіны. I яшчэ хвіліну назад ва ўсмешцы ў яго ззяла амаль дзіцячая радасць.

Але неўзабаве матрос пачаў адчуваць сябе неяк няёмка і не ведаў цяпер, што рабіць, як стаць, куды глядзець.

«Хто з іх можа быць галоўны ў гэтай справе?» — задаваў сабе пытанне Мэгрэ.

Hi адзін, ні другі адказ відавочным не здаваўся. Пад падазрэннем заставаліся абодва.

— Алё! Паліцыя Кана? Камісар Мэгрэ просіць перадаць вам, што ён будзе ўсю ноч у доме мэра... Мэра... Тэлефануйце па нумары адзін... Алё!.. Ёсць што-небудзь новае? Ужо ў Лізьё?.. Дзякуй! Але.

Паклаўшы трубку, Люка сказаў камісару:

— Машына толькі што праехала праз Лізьё. Яна будзе тут праз сорак пяць хвілін.

— Калі я не памыляюся,— пачаў мэр,— вы сказалі...

— Што я застануся тут на ўсю ноч. 3 вашага дазволу, натуральна... Ужо два разы вы пачыналі расказваць мне пра ваша ўласнае расследаванне. Думаю, лепей за ўсё будзе, калі вы дазволіце аб’яднаць вынікі, якія мы атрымалі абодва.

Мэгрэ не іранізаваў. Ён злаваўся, бо нічога не разумеў у сітуацыі.

— Растлумачце мне, калі ласка, Луі, чаму, калі мы ўвайшлі, вы... хм... білі пана мэра?

Але Вялікі Луі не адказваў, пазіраючы на мэра так, нібыта прапаноўваў яму: «Гаварыце вы!»

Гранмэзон вымавіў:

— Гэта мая асабістая справа.

— Вядома! Кожны мае права быць адлупцаваным, калі яму гэта даспадобы,— усміхнуўся раззлаваны Мэгрэ.— Люка, папрасіце гатэль «Лютэцыя».

Удар быў дакладны. Гранмэзон разявіў рот, хочучы нешта сказаць. Яго рука сціснула мармуровую дошку каміна.

Люка гаварыў па тэлефоне:

— Пачакаць тры хвіліны?.. Дзякуй... Але...

Мэгрэ гучна запытаўся:

— Вам не здаецца, што расследаванне прымае дужа дзіўны характар? Дарэчы, пан Гранмэзон, вы маглі б зрабіць мне паслугу... Вы — суднаўладальнік і, пэўна, ведаеце некаторых людзей вашага кола з іншых карцін. Ці не чулі вы пра такога... чакайце... як гэта яго... Марціно... ці Маціно... з Бергена або Транхейма... Нарвежца, словам...

Маўчанне. Твар у Вялікага Луі пасуровеў. Матрос машынальна наліў сабе ў шклянку віна.

— Шкада, што вы яго не ведаеце... Зараз ён прыедзе...

Усё! Можна было ні пра што больш не распытваць: ніхто не адкажа ні слова! Ніхто і не ўздрыгне нават! Гэта можна было зразумець па адных толькі паставах мэра і матроса.

Гранмэзон змяніў тактыку. Ён прытуліўся спінаю да каміна — вуголле палала каля самых яго ног,— і, гледзячы на яго збоку, можна было падумаць, што ў пакоі толькі ён адзін і быў.

Ну і твар быў у яго цяпер! Размытыя рысы, з падцёкамі і сінякамі, кроў на падбародку. Сумесь рашучасці і пакуты. Адчувалася, што ён панікуе.

Вялікі Луі, паставіўшы ногі на крэсла, усеўся н і яго спінцы. Пазяхнуўшы тры ці чатыры разы, ён задрамаў.

Зазваніў тэлефон. Мэгрэ хутка зняў трубку.

— Алё! Гатэль «Лютэцыя»? Алё?.. He вешайце трубку... Дайце мне, калі ласка, пані Гранмэзон... Але, яе... Яна павінна была прыехаць сёння пасля абеду ці ўвечары... Я чакаю...

— Спадзяюся,— бляклым голаса-м пачаў мэр,— вы не збіраецеся ўблытваць маю жонку ў вашыя, скажам так, прынамсі, дзіўныя манеўры?

Але камісар моўчкі чакаў, прыціснуўшы трубку да вуха і разглядваючы сурвэту на стале.

— Алё!.. Слухаю... Як вы кажаце?.. Паехала назад?.. Хвілінку... Давайце па парадку... Калі яна прыехала?.. У сем гадзін... Выдатна!.. На сваёй машыне і з шафёрам... Кажаце, павячэрала ў гатэлі, а потым яе паклікалі да тэлефона?.. I адразу ж паехала назад?.. Дзякуй... He, гэтага дастаткова...

Ніхто не паварушыўся. Гранмэзон здаваўся яшчэ больш спакойным. Мэгрэ павесіў трубку, неўзабаве зняў зноў.

— Алё! Паштовае аддзяленне Кана?.. 3 вамі гавораць з паліцыі... Будзьце ласкавы, скажыце, абанент, ад якога я вам тэлефаную, заказваў размову з Парыжам яшчэ да майго званка?... Кажаце, хвілін з пятнаццаць назад?.. Мусіць, прасіў злучыць з гатэлем «Лютэцыя»?.. Дзякую вам...

На лобе ў Мэгрэ блішчалі кропелькі поту. Ён паволі набіў пальцам люльку, потым наліў віна ў адну з дзвюх шклянак, што стаялі на стале.

— Мяркую, камісар, вы ўсведамляеце, што вашыя цяперашнія дзеянні — процізаконныя? Вы залезлі ў дом, зламаўшы дзверы. Застаяцеся тут без майго дазволу. Ды яшчэ сееце паніку ў маёй сям’і. Нарэшце, трымаецеся са мною ў прысутнасці іншага чалавека, як са злачынцам. Вам прыйдзецца адказваць за ўсё гэта.

— Адкажу!

— I раз ужо я не гаспадар у сваім уласным доме, прашу вашага дазволу пайсці спаць.

— He!

Камісар ужо прыслухоўваўся да шуму матора на дарозе.

— Ідзі адчыні ім, Люка.

Мэгрэ машынальна кінуў у агонь шуфлік вугалю і павярнуўся да дзвярэй якраз у той самы момант, калі ў пакой увайшлі два жандары з Эўрэ.

Паміж імі ішоў мужчына ў наручніках.

— Пакіньце нас,— сказаў Мэгрэ жандарам.— Ідзіце ў партовы шынок і чакайце мяне там усю ноч.

Hi мэр, ні Вялікі Луі не зварухнуліся. Можна было падумаць, што яны ці нічога перад сабою не бачылі, ці не хацелі бачыць. Што ж да чалавека ў наручніках, дык гэты захоўваў абсалютны спакой. Хіба што ледзь прыкметна ўсміхнуўся, калі заўважыў распухлы мэраў твар.

— 3 кім я мушу гаварыць? — спытаўся ён, аглядваючы прысутных.

Мэгрэ паціснуў плячыма, усё роўна як паказваў тым самым, што жандары відавочна перастараліся, выняў з кішэні маленькі ключ і разамкнуў наручнікі.

— Дзякую вам... Я быў так здзіўлены...

Мэгрэ з абурэннем спытаўся:

— Здзіўлены?.. Чым?.. Тым, што вас арыштавалі?.. Вы ўпэўнены, што гэта вас так здзівіла?

— Інакш кажучы, я чакаю, калі мне паведамяць, у чым мая віна.

— Ды хоць бы ў тым, што вы ўкралі веласіпед!

— Прабачце, але я, так сказаць, пазычыў яго! Гаспадар гаража, у якім я купіў машыну, можа гэта пацвердзіць. Я пакінуў веласіпед у ягоным гаражы і папрасіў гаспадара пераправіць яго ў Вістрэам, а таксама заплаціць яго ўладальніку за нанесеную шкоду...

— Ну, ну!.. Але ж, здаецца, вы не нарвежац?..

Незнаёмы гаварыў без акцэнту ды і з твару не быў падобны на скандынава. Ен быў высокага росту, даволі малады, фігуру меў прыгожую. Элегантны касцюм быў крыху памяты.

— Прабачце! Я не нарвежац па паходжанні, але нарвежскі падданы...

— А жывяце ў Бергене?

— У Трамсё, на Лафатэнскіх астравах.

— Вы — камерсант?

— У мяне завод па перапрацоўцы адходаў траскі.

— Такіх, як ікра, напрыклад?

— Ікра і ўсё, астатняе. Робім з галоў і печані рыбін тлушч, з касцей — угнаенне...

— Выдатна! Проста выдатна! Застаецца толькі высветліць, што вы рабілі ў Вістрэаме ў ноч з шаснаццатага на семнаццатае верасня...

Незнаёмы не разгубіўся, паволі азірнуўся і адказаў:

— Мяне не было ў Вістрэаме.

— Дзе ж вы былі?

— А вы?

Усміхнуўшыся, ён растлумачыў свой адказ:

— Я хачу сказаць: ці б маглі вы самі вось гэтак раптоўна сказаць, што вы рабілі ў які-небудзь дзень, гадзіну, калі з тае пары прайшло ўжо больш за месяц?

— Вы былі ў Нарвегіі?

— Магчыма.

— Трымайце!

I Мэгрэ працягнуў субяседніку аўтаручку з залатым пяром, якую нарвежац, падзякаваўшы, спакойна паклаў у кішэню.

Дальбог, прыгожы мужчына! Прыкладна таго ж узросту і росту, што і мэр, але больш статны і дужы. У яго цёмных вачах можна было ўгадаць напружанае ўнутранае жыццё. А ўсмешка тонкіх вуснаў казала пра вялікую ўпэўненасць чалавека ў сабе.

На камісаравы пытанні ён адказваў пачціва.

— Мяркую,— сказаў ён,— наша сустрэча — простая памылка, і быў бы рады зноў адправіцца ў дарогу...

— Гэта ўжо іншае пытанне. Дзе вы пазнаёміліся з Вялікім Луі?

Але незнаёмы, насуперак чаканню Мэгрэ, і не паглядзеў на матроса.

— Вялікім Луі? — перапытаў нарвежац.

— Вы пазнаёміліся з капітанам Жарысам, калі ён яшчэ плаваў?

— Прабачце. Я не разумею.

— Вядома! А калі я спытаю ў вас, чаму вы начуеце на борце разваліны-драгі замест таго, каб уладкавацца ў гатэлі, вы таксама будзеце здзіўлены?

— А як вы думаеце? Згадзіцеся, што на маім месцы...

— I, аднак, учора вы прыбылі ў Вістрэам на борце «Сэн-Мішэля». Пры ўваходзе ў порт пераселі са шхуны ў шлюпку. Потым перабраліся на драгу і правялі там ноч. Сёння пасля абеду абышлі вілу, у якой мы цяпер знаходзімся,потым узялі веласіпед і паехалі ў Кан. Купілі там машыну. Выехалі ў Парыж. I ці не з пані Гранмэзон вы павінны былі сустрэцца ў гатэлі «Лютэцыя»? У такім выпадку няма патрэбы нікуды ехаць. Або я дужа памыляюся, або яна будзе тут сёння ноччу.

Маўчанне. Мэр ператварыўся ў статую. Позірк у яго быў настолькі нерухомы, што ў ім не адчувалася ніякага жыцця. Вялікі Луі пачэсваў раз-пораз патыліцу і пазяхаў, усё яшчэ седзячы, тым часам як усе астатнія стаялі.

— Вас завуць Марціно?

— Але, Жан Марціно.

— Ну дык вось, пан Жан Марціно, падумайце! Ці сапраўды вам няма чаго паведаміць нам? Вельмі нават магчыма, што адзін з тых, хто тут прысутнічае, хутка ўстане перад судом.

— Мне не толькі няма чаго вам сказаць, але і хочацца папрасіць вашага дазволу папярэдзіць нарвежскага консула, каб ён прыняў неабходныя меры.

I гэты туды ж! Гранмэзон пагражаў ужо, што паскардзіцца, цяпер і Марціно збіраецца зрабіць тое самае! Хіба што адзін Вялікі Луі нікому нічым не пагражаў, згодзен цярпець што хочаш, было б толькі што выпіць.

Чуваць было, як бушаваў шторм, які з прылівам дасягнуў свайго піку.

Позірк у Люка быў вельмі красамоўны. Канечне, ён думаў: «Ну і ўліплі ж мы ў гісторыю! Хоць бы што-небудзь высветлілася!..»

Мэгрэ хадзіў па пакоі, сердаваў, курыў.

— Значыць, вы нічога не ведаеце, ні адзін, ні другі, пра знікненне капітана Жарыса і яго смерць?

Абодва моўчкі пакруцілі галавою. Раз-пораз Мэгрэ спыняў свой позірк на Марціно.

У гэты момант звонку пачуліся хуткія крокі і стук у дзверы. Пасля кароткіх ваганняў Люка пайшоў адчыняць. Убегла Жулі. Яна цяжка дыхала. Спыніўшыся, ледзь вымавіла:

— Камісар,. мой брат...

I адразу ж здзіўлена змоўкнула, убачыўшы перад сабою гіганцкую постаць Вялікага Луі, які ўстаў з крэсла.

— Ваш брат?..— перапытаў Мэгрэ.

— Нічога... Я...

Яна паспрабавала ўсміхнуцца, усё яшчэ цяжка дыхаючы. Адступаючы спінаю назад, наткнулася на Марціно, павярнулася да яго.

— Прабачце, пан...

Стала ясна, што яна не знаёмая з ім.

Праз адчыненыя дзверы ў пакой урываўся вецер.

  1. Змова маўчання

Жулі спяшалася ўсё расказаць:

— Я была дома зусім адна... Мне было страшна... Легла спаць не раздзеўшыся. Раптам у дзверы моцна пастукалі... Прыйшоў Ланэк, братаў капітан...

— «Сэн-Мішэль» у порце?

— Ён быў у шлюзе, калі я праходзіла міма... Ланэк хацеў тэрмінова пабачыць брата... Здаецца, яны спяшаюцца адплыць... Я сказала яму, што Луі нават не заходзіў да мяне... I ўстрывожылася за яго, бо ён плёў нешта дзіўнае, я нават не разабрала нічога...

— Чаму вы прыйшлі сюды? — спытаўся Мэгрэ.

— Хацела даведацца, ці няма для Луі якой небяспекі... Ланэк сказаў, што небяспека ёсць і што, мажліва, нічым ужо не паможаш... А ў порце мне перадалі, што вы тут...

Незадаволены матрос паціснуў плячыма, быццам казаў тым самым, што жанчыны часта хвалююцца праз любую драбязу.

— Вам пагражае небяспека? — спытаўся Мэгрэ, спрабуючы злавіць яго позірк.

Вялікі Луі засмяяўся. Смех у яго быў штучны і здаўся ідыёцкім.

— Чым устрывожаны Ланэк?

— А я адкуль ведаю?

Агледзеўшы прысутных, камісар задуменна, з горыччу вымавіў:

— Значыцца, вы нічога не ведаеце! I ўсе ў аднолькавым становішчы. Вы, пан мэр, не знаёмы з панам Марціно і не ведаеце, чаму Вялікі Луі, якога вы прымаеце, як добрага знаёмага, гуляеце з ім у шашкі, корміце і поіце, пачынае раптам біць вас па твары кулакамі, проста малаціць...

Hi слова ў адказ.

— I гэта яшчэ не ўсё! Вы лічыце такія паводзіны матроса натуральнымі! He бароніцеся! Адмаўляецеся нават падаць на яго скаргу. Ды што там — і не думаеце выставіць «вашага сябра» за дзверы!

Камісар павярнуўся да Вялікага Луі.

— Вы таксама нічога не ведаеце! Праводзіце ноч на дразе, але хто там быў з вамі — сказаць не можаце... Вас прымаюць у гэтым доме, як дарагога госця, а за гасціннасць вы плаціце гаспадару лупцоўкаю... I, вядома, вы, як і ўсе, ніколі не сустракаліся з панам Марціно!..

Ніхто нават не ўздрыгнуў. Усе ўпарта разглядвалі карункі на сурвэце.

— I вы, пан Марціно, таксама ведаеце не больш за іншых. Вам вядома хоць, на чым вы прыбылі з Нарвегіі ў Францыю? Не?.. Вам ямчэй спаць на старой канапе на борце драгі, чым у мяккім ложку ў гатэлі... У Парыж вы едзеце спачатку на веласіпедзе, пасля купляеце машыну... Але вы не ведаеце нічога і нікога! Hi пана Гранмэзона, ні Луі, ні

капітана Жарыса... Ну, а вы, Жулі, натуральна, ведаеце пра ўсё гэта яшчэ менш за іншых!..

Камісар разгублена зірнуў на Люка. Той зразумеў: і думаць нават не прыходзілася, каб арыштаваць усіх.

Кожны з іх паводзіў сябе вельмі дзіўна, маніў і сам сабе пярэчыў. Але ж і ніхто не даваў сапраўднага доказу!

Гадзіннік паказваў адзінаццаць вечара. Мэгрэ выбіў люльку ў камін.

— Я вымушаны прасіць вас усіх заставацца ў руках правасуддзя. Мне, несумненна, прыйдзецца яшчэ задаць вам некалькі пытанняў, нягледзячы на тое, што вы нічога не ведаеце... Мяркую, пан мэр, вы не маеце намеру пакінуць Вістрэам?

— He!

— Я вам удзячны... Вы, пан Марціно, маглі б зняць нумар у гатэлі «Універсаль», дзе спыніўся і я...

Нарвежац пачціва нахіліў галаву.

— Люка, правядзі пана ў гатэль,— сказаў камісар памочніку і павярнуўся да Вялікага Луі і Жулі.— Вы абое ідзіце за мною...

Выйшаўшы з вілы, Мэгрэ рушыў спачатку ў шынок. У перапынку паміж шлюзаваннямі партавікі пілі там гарачы грог, грэліся. Камісар адпусціў жандараў, што чакалі яго тут, як ён загадаў. На дварэ зірнуў услед Люка і Марціно. У гатэлі яшчэ гарэла святло: гаспадар не клаўся спаць, чакаў пастаяльцаў.

Жулі была без паліто і дрыжала цяпер ад холаду. Луі зняў куртку і сілаю накінуў яе дзяўчыне на плечы.

Дзьмуў такі моцны ве'цер, што амаль немагчыма было гаварыць. Закладвала вушы. Халоднае паветра апякала твар, балелі павекі. Ішлі, нахіляючыся ўперад. Партавікі ў шынку глядзелі ім у спіну.

— Гэта «Сэн-Мішэль?» — спытаўся камісар, убачыўшы паруснік, які выходзіў са шлюза ў порт. Судна здалося Мэгрэ вышэйшым, чым тады, калі ён убачыў яго ўпершыню.

Матрос нешта прабурчаў. Камісар ледзь зразумеў, што той хацеў сказаць: судна выгрузілася ў Кане і цяпер ішло ўлегцы па новы груз.

Яны падыходзілі ўжо да доміка Жарыса, калі да іх наблізіўся чыйсьці цень. Каб пазнаць адно аднаго, трэба было стаць твар у твар. Чалавек, што падышоў да іх, не надта ўпэўнена сказаў Вялікаму Луі:

— А, вось і ты... Спяшайся, адплываем...

Мэгрэ паглядзеў на недарослага капітана-брэтонца,

пасля на мора, якое з грукатам кідала свае магутныя хвалі на пірсы. Неба, скрозь у хмарах, якія плылі і плылі, было трывожнае.

«Сэн-Мішэль» стаяў на якары каля паляў, у поўнай цемры, калі не лічыць маленькае лямпачкі, што гарэла пад рубкаю.

— Хочаце адплываць?— спытаўся камісар.

— А што ж нам рабіць?

— Куды курс?

— У Ларашэль, загрузімся віном...

— Вялікі Луі вам вельмі патрэбны?

— А вы думаеце, можна ўправіцца ўдвух у такое надвор’е?

Жулі замерзла. Слухаючы мужчын, яна пераступала з нагі на нагу. Луі глядзеў то на Мэгрэ, то на судна, на якім ужо скрыпелі шківы.

— Чакайце мяне на шхуне,— сказаў камісар Ланэку.

— Толькі...

— Што?

— Праз дзве гадзіны вада спадзе, і тады нам у мора не выйсці...

У вачах у Ланэка прамільгнуў нейкі цьмяны неспакой. Відаць было, што яму ніякавата. Ён таксама пераступаў з нагі на нагу і не мог ні на чым спыніць позірк.

— Мне трэба зарабляць на жыццё!

Капітан і Луі коратка пераглянуліся, і Мэгрэ зразумеў, якімі думкамі паспелі яны абмяняцца. Іншы раз інтуіцыі можна даверыцца.

Ланэкаў позірк здаваўся нецярплівым і выказваў нешта накшталт гэтага: «Судна побач... Застаецца аддаць швартоў... Умантуль разок паліцэйскаму — і парадак!»

Пасля кароткіх ваганняў Вялікі Луі змрочна зірнуў на Жулі, крутнуў галавою.

— Чакайце мяне на судне! — паўтарыў Мэгрэ.

— Але...— пачаў быў капітан...

Мэгрэ не адказаў і падаў брату і сястры знак ісці за ім у дом.

Яны сядзелі ўтраіх на кухні. У жалезнай печы дамавіта гарэў агонь, гудзенне якога часам пераходзіла аж у грукат — такая была цяга.

— Дай нам чаго-небудзь выпіць,— сказаў камісар Жулі.

Дзяўчына дастала з шафы графін з кальвадосам і размаляваныя шклянкі.

Мэгрэ адчуваў, што быў тут цяпер лішні. Жулі дорага б заплаціла, каб застацца з братам сам-насам. Той сачыў за ёй вачыма, у якіх угадваліся любоў і нейкая няўклюдная пяшчота.

Як сапраўдная гаспадыня, Жулі, наліўшы мужчынам, засталася стаяць і падкінула ў печ вугалю.

— Светлая памяць капітану,— сказаў Мэгрэ.

Потым запала доўгае маўчанне. Мэгрэ не спяшаўся з размоваю.

Цішыня давала кожнаму магчымасць лепш адчуць прыемную, цёплую ўтульнасць пакоя.

Патроху гудзенне ў печы загучала пад роўнае ціканне гадзінніка як нейкая мелодыя. Пасля ветру і холаду шчокі расчырванеліся, вочы заблішчалі. Паветра ў пакоі напоўнілася вострым пахам кальвадосу.

— Капітан Жарыс...— задуменна сказаў камісар.— Цяпер я сяджу на яго месцы, у яго крэсле... Плеценым крэсле, якое скрыпіць пры кожным руху... Калі б капітан быў жывы, дык вярнуўся б у гэты час з порта і, пэўна, таксама папрасіў бы крыху спіртнога, каб сагрэцца... Так, Жулі?..

Дзяўчына адвярнулася.

— Ён не адразу пайшоў бы спаць... Іду ў заклад, што капітан зняў бы абутак, вы прынеслі б яму пантофлі... А ён сказаў бы: «Ну і надвор’е... «Сэн-Мішэль усё-такі вырашыў выйсці ў мора, памагай яму бог...»

— Адкуль вы ведаеце?

— Што?

— Што ён так казаў: «Памагай яму бог»?.. Менавіта так ён і гаварыў!..

Дзяўчына расхвалявалася і глядзела на камісара з удзячнасцю.

Вялікі Луі ўнурыўся.

— Болын ён гэтага не скажа... А які быў шчаслівы... Меў прыгожы дом, сад з кветкамі, якія так любіў, і грошы ў яго былі... Здавалася, усе яго любяць... I ўсё ж такі нехта паклаў усяму гэтаму канец, раптоўна, усыпаўшы крыху белага парашку ў шклянку з вадою...

Жулі зморшчылася. Яна ледзь трымалася, каб не заплакаць.

— Крыху белага парашку — і ўсё... А той, хто гэта зрабіў, будзе жыць шчасліва — ніхто ж не ведае, хто ён!.. Хоць, мусіць, быў нядаўна сярод нас...

— Маўчыце! — папрасіла Жулі, умольна склаўшы рукі. Па твары ў яе цяклі слёзы.

Але камісар ведаў, што робіць. Ён ціха, паволі вымаўляў слова за словам. Гульнёю гэта нельга было назваць — Мэгрэ аддаўся ёй сам. Віною таму быў ідылічны спакой гэтага вечара, які так хваляваў душу, варта толькі было ўявіць сабе ў чатырох сценах кухні каржакаватую Жарысаву постаць.

— У нябожчыка толькі адзін сябар — я!.. Чалавек, які б’ецца ў адзіноце, каб адкрыць праўду і перашкодзіць забойцу Жарыса быць шчаслівым.

Жулі, не вытрымаўшы, рыдала — Мэгрэ гаварыў далей:

— А ўсе вакол маўчаць, усе хлусяць, так што міжволі падумаеш, што ўсе ў нечым вінаватыя, усе маюць дачыненне да злачынства!

— Гэта няпраўда! — крыкнула Жулі.

Вялікі Луі, які адчуваў сябе ўсё больш ніякавата, зноў наліў у абедзве шклянкі.

— Луі першы маўчыць,— зірнуў на матроса камісар.

Жулі паглядвала праз слёзы на брата, быццам працятая праўдай, якую яна толькі што пачула.

— А ён сёе-тое ведае... I нямала ведае... Можа, ён баіцца забойцы?.. Можа, яму ёсць чаго баяцца?..

— Луі! — крыкнула Жулі.

Луі сурова глядзеў некуды ўбок.

— Скажы, што гэта няпраўда, Луі!.. Ты чуеш?..

— He ведаю я, чаму гэта камісар...

Матрос узняўся — на месцы яму не сядзелася.

— Луі маніць больш за іншых! Запэўнівае, што не знаёмы з нарвежцам, а сам яго ведае! Кажа, што не мае ніякіх спраў з мэрам, а я застаю яго ў доме гэтага мэра, калі ён лупцуе гаспадара...

На вуснах у катаржніка з’явілася ледзь прыкметная ўсмешка. Інакш адрэагавала на гэтыя словы Жулі.

— Гэта праўда, Луі?

I, паколькі той не адказваў, схапіла яго за руку.

— Тады чаму ты не кажаш праўды?.. Ты ж не зрабіў нічога благога, я ў гэтым упэўнена!..

Усхваляваны, ён вызваліў руку. Магчыма, ён быў гатовы здацца. Мэгрэ не даў яму часу абдумацца.

— Хапіла б, можа, адной маленькай дэталі, адной малюпасенькай праўды, каб развалілася ўся гэтая вежа хлусні!..

Ды не! Нягледзячы на ўмольны позірк сястры, Луі быццам скалануўся, усё роўна як скідваў з сябе дробных, але злых ворагаў.

— Нічога я не ведаю...

Адчуўшы, што брат нешта тоіць, Жулі спыталася:

— Чаму ты маўчыш?

— Я нічога не ведаю...

— Камісар кажа...

— Я нічога не ведаю!..

— Паслухай, Луі! Я заўсёды верыла табе, ты гэта добра ведаеш! I абараняла цябе, нават перад капітанам Жарысам...

Тут яна пачырванела, пашкадавала, пэўна, што сказала апошнія словы, і спешна загаварыла зноў:

— Ты скажаш праўду, Луі! Я не магу так больш... Я не застануся больш адна ў гэтым доме!..

— Маўчы! — выдыхнуў Луі.

— Што ён павінен сказаць вам, камісар?

— Дзве рэчы. Па-першае, хто такі Марціно. Па-другое, чаму мэр дазваляе лупцаваць сябе?..

— Чуеш, Луі? Гэта ж няцяжка.

— Я нічога не ведаю...

Жулі пачала злавацца.

Агонь у печы гудзеў і гудзеў. Роўна цікаў гадзіннік, у медным маятніку адбівалася святло лямпы.

На гэтай чысцюткай кухні сціплага ранцье матрос здаваўся залішне вялізным, няўклюдным, грубым. Ён сядзеў, схіліўшы галаву набок, плечы як звычайна былі перакошаныя, вялізныя рукі не знаходзілі сабе месца, позірк бегаў і бегаў, не ведаў, на чым спыніцца.

— Трэба, каб ты сказаў!

— Няма чаго мне казаць...

Ён хацеў наліць сабе яшчэ, але Жулі схапіла графін.

— Хопіць! Зноў нап’ешся!

Жулі была ўзнерваваная ўшчэнт. Яна цьмяна адчувала, наколькі важны можа быць гэты момант, і чаплялася за надзею, што ўсё стане ясна з аднаго слова.

— Луі... гэты чалавек... нарвежац... гэта ён хацеў купіць «Сэн-Мішэль» і стаць тваім гаспадаром, га?

Адказ быў хуткі і катэгарычны:

— He!

— Тады хто ён? Яго ніколі не бачылі ў нас. Іншаземцы сюды не заязджаюць...

— He ведаю...

Але сястра настойліва напірала на яго, з чыста жаночым пачуццём знаходзіла патрэбныя словы:

— Мэр цярпець цябе не мог... Праўда, што ты вячэраў сёння ў яго?

— Праўда...

Яна задрыжала ад нецярпення.

— Дык скажы мне тады хоць што-небудзь! Гэта неабходна, Луі! Або клянуся табе, што стану думаць...

Жулі недаказала. Знясіленая, разгубленая, яна апусціла рукі, зірнула роспачна на плеценае крэсла, пасля на печ, гадзіннік, размаляваную кветкамі вазу...

— Ты паважаў капітана, я гэта ведаю!.. Сто разоў гэта казаў, і калі вы пасварыліся, дык...

Яна адчула, што гэта трэба растлумачыць камісару.

— He падумайце толькі чаго-небудзь такога, пан камісар! Брат паважаў капітана... I той яго таксама... Толькі вось... Але няважна!.. Луі не можа саўладаць з сабою, калі ў яго заводзяцца грошы, адразу ж усё спускае... Капітан ведаў, што іншы раз ён бярэ ў мяне грошы, якія я ашчаджала патроху... Ну, і выгаворваў яму... Вось і ўсё!.. I калі ўрэшце забараніў яму прыходзіць сюды, дык толькі таму, каб Луі не браў у мяне грошай!.. Але мне капітан казаў, што па сутнасці Луі — добры хлопец, хіба што з адным недахопам — слабым характарам...

— А Луі, мусіць, ведаў,— паволі сказаў Мэгрэ,— што, калі б Жарыс памёр, вы атрымалі б у спадчыну трыста тысяч!

Усё адбылося так імгненна, што камісар ледзь не апынуўся на падлозе. Луі наваліўся на яго, спрабуючы схапіць за горла. Жулі заенчыла з усяе сілы.

Камісару ўдалося схапіць на ляту руку Луі. Павольным, але моцным рухам ён вывернуў яе матросу за спіну і прахрыпеў:

— Прымі лапы!

Жулі, прыціснуўшыся да сцяны і закрыўшы твар рукамі, рыдала, час ад часу слаба, няўцешна ўскрыкваючы:

— Божа мой! Божа мой!

— Будзеш ты гаварыць, Луі! — адчаканіў Мэгрэ, выпускаючы руку былога катаржніка.

— Мне няма чаго сказаць.

— А калі я цябе арыштую?

— Арыштоўвай.

— Ідзі за мною.

Жулі ўскрыкнула:

— Пан камісар, я прашу вас! Луі, кажы, што ведаеш, я заклінаю цябе!

Яны ўжо стаялі каля зашклёных дзвярэй кухні. Вялікі Луі азірнуўся. Твар у яго быў барвовы, вочы блішчалі. Хо-

чучы перадаць свае пачуцці, ён зрабіў нейкую грымасу, якую нельга апісаць словамі, і працягнуў руку да пляча сястры.

— Жулі, клянуся табе...

— He чапай мяне!..

Пасля кароткіх ваганняў ён ступіў у калідор, азірнуўся яшчэ раз.

— Паслухай...

— He! He! Ідзі адсюль!

Пачуўшы гэта, ён пасунуўся ўслед за Мэгрэ, спыніўся на ганку, хацеў азірнуцца яшчэ раз, але перасіліў сябе. Дзверы за імі зачыніліся. He прайшлі яны і некалькіх метраў, як дзверы адчыніліся і на ганак выскачыла Жулі. Яна паклікала:

Луі!

Але было позна. Шквальны вецер быў такі, што мужчыны не пачулі яе.

Дождж умомант вымачыў іх дашчэнту, вецер, здалося, прадзьмуў наскрозь. Нічога не было відаць, нават сцен шлюза. Раптам над імі пачуўся голас:

— Гэта ты, Луі?

Гаварыў Ланэк, з борта шхуны. Ён пачуў крокі і высунуў галаву з люка. Пэўна, ён зразумеў, што матрос ішоў не адзін, бо надта хутка сказаў па-брэтонску:

— Ускоквай на бак і змываемся.

Мэгрэ зразумеў, але чакаў, бо не бачыў у цемрадзі, дзе пачынаецца і дзе канчаецца шхуна. Ён толькі няясна ўгадваў масіўную постаць Луі, яго мокрыя плечы, што блішчалі пад дажджом.

  1. Трое са шхуны

Вялікі Луі зірнуў на мора, якое ператварылася ў адну вялізную чорную пляму, пасля ўпотайкі на Мэгрэ, паціснуў плячыма і спытаўся ў камісара:

— Падымецеся на борт?

Мэгрэ заўважыў, што Ланэк трымае нешта ў руках: гэта быў канец швартова. Угледзеўшыся, камісар убачыў, як па берагавым кнехце слізнуў, вяртаючыся на судна, трос. Значыць, трос быў проста накінуты на кнехт, а абодва яго канцы былі замацаваны на палубе. Гэта дазваляла экіпажу «Сэн-Мішэля» аддаць швартовы, не сыходзячы на бераг.

Камісар ступіў на стрынгер, скочыў на палубу. Услед за ім — Луі.

Мэгрэ ведаў, што ў порце не было нікога. Жулі, напэўна, рыдала цяпер на кухні, трыста метраў адсюль, і калі не лічыць яе, дык бліжэй за ўсіх да судна былі партавікі ў цёплым шынку.

Нягледзячы на хвалярэзы, мора ў порце было неспакойнае, і «Сэн-Мішэль» то падымаўся, то апускаўся на хвалях, нібы падпарадкоўваўся магутнаму подыху стыхіі.

У чэрнядзі ночы віднеліся толькі слабыя жоўтыя водбліскі на вадзе і ў некаторых мясцінах сушы. На носе судна ківалася цьмяная капітанава постаць: Ланэк здзіўлена паглядваў на Луі. На капітане былі высокія гумовыя боты, плашч-дажджавік, зюйдвестка, у руках — канат.

Ніхто нічога не гаварыў, усе нечагась чакалі. Трое на шхуне асцярожна назіралі за Мэгрэ, такім дзіўным сярод іх у сваім паліто з аксамітным каўняром і ў капелюшы, які ён прытрымліваў рукою.

— Вы не адплывяце сёння ноччу! — сказаў ён.

Ніхто не запярэчыў, хіба што Ланэк і Вялікі Луі абмяняліся позіркамі, якія, мабыць азначалі:

«Адплывём усё-такі?»

«Не варта».

Парывы ветру рабіліся такія лютыя, што цяжка было ўтрымацца на нагах. Мэгрэ накіраваўся да знаёмага яму люка:

— Пагаворым... Паклічце таксама другога матроса...

Ён вырашыў, што будзе лепш, калі ў тыле ў яго не застанецца нікога. Усе чацвёра спусціліся па стромкай лесвіцы. Маракі знялі боты і плашчы. Гарэла падвешаная лямпа, на стале побач з марскою картаю ў тлустых плямах і алоўкавых паметках стаялі шклянкі.

Ланэк кінуў у печ два брыкеты вугалю. Ён не запрашаў госця выпіць і пазіраў на яго скрыва. Стары Сэлестэн сеў у дальнім куце. Злы і ўстрывожаны, ён гадаў, нашто яго паклікалі ў кубрык.

Па адных толькі паставах маракоў можна было здагадацца, што ніхто не хацеў пачынаць размову, не ведаючы, чаго хоча ад іх Мэгрэ. Капітан дапытліва глядзеў на Вялікага Луі, які адказваў яму поўнымі адчаю позіркамі.

Хіба ж мог Луі растлумачыць Ланэку тое, што ведаў, у двух словах?

Адкашляўшыся, капітан спытаўся:

— Вы добра падумалі?

Мэгрэ сядзеў на лаўцы, паклаўшы локці на стол, і машынальна круціў у руках засаленую шклянку.

Вялікі Луі стаяў, крыху нахіліўшы галаву, каб не даставаць да столі. Ланэк рабіў выгляд, што нешта шукае ў шафе.

— Пра што? — адказаў Мэгрэ на пытанне.

— He ведаю, якія ў вас правы, але магу сказаць, што асабіста я падпарадкоўваюся толькі марскім уладам. Адны яны могуць забараніць судну ўвайсці ў порт або выйсці з яго.

— Ну і што з таго?

— Вы не даяце мне адплыць з Вістрэама, а мне трэба ў Ларашэль, дзе мяне чакае новы груз. За кожны дзень спазнення я плачу няўстойку.

Размова пачыналася блага: дужа сур’ёзны, бадай, афіцыйны тон быў у Ланэка. Мэгрэ ўжо чуў нешта падобнае: мэр пагражаў яму прыкладна гэтаксама, дый Жан Марціно згадваў пра ўлады, толькі дыпламатычна.

Мэгрэ з шумам удыхнуў паветра, кінуў на маракоў хуткі позірк, які можна было б назваць гарэзлівым.

— He прыкідвайся хітруном,— сказаў ён Ланэку пабрэтонску,— а лепш налі выпіць.

Карта, якую пусціў у ход камісар, магла быць бітаю.

Але стары матрос першы здзіўлена павярнуўся да Мэгрэ. Разгладзіліся маршчыны на твары ў Вялікага Луі. Ланэк, які яшчэ не зусім адтаяў, спытаўся:

— Вы брэтонец?

— He зусім. Я з Луары, але вучыўся ў Нанце...

Капітан скрывіўся. Гэта была натуральная грымаса сапраўднага брэтонца з узбярэжжа, які пачуў пра брэтонца з унутраных раёнаў, ужо не кажучы пра паўбрэтонца з Нанцкага раёна.

— Няма больш таго галандскага джыну, што мы пілі таго разу?

Ланэк узяў бутэльку, паволі наліў у шклянкі. Здавалася, ён быў рады хоць чымсьці заняцца. Што рабіць, ён яшчэ не ведаў. А Мэгрэ, дабрадушна ўсміхаючыся, з люлькай у роце, ссунуўшы капялюш на патыліцу, уладкоўваўся ямчэй.

— Можаш сесці, Луі.

Той сеў. Няёмкасць заставалася, але была яна ўжо іншая: гэтыя трое сердавалі на сябе за тое, што не адказвалі сардэчнасцю на сардэчнасць. I ўсё ж такі яны былі вымушаны пільнавацца.

— Ваша здароўе, хлопцы! Але прызнайцеся ўсё-такі, што, перашкаджаючы вам выйсці ў мора сёння ноччу, я ратую вас ад добрае гойданкі.

— Небяспечна ў асноўным, калі выходзіш з порта,—

прамармытаў Ланэк, глынўўшы джыну.— Калі выйдзеш у адкрытае мора, ужо не страшна... Але праход небяспечны: плынь Орны, пясчаныя водмелі... Кожны год хто-небудзь ды сядзе...

■— А «Сэн-Мішэль» ніколі не меў непрыемнасцей?

Капітан спешна пастукаў пальцамі па драўляным стале. Сэлестэн, пачуўшы пра непрыемнасці, нешта незадаволена сказаў.

— «Сэн-Мішэль», можа быць, найлепшы паруснік на ўзбярэжжы... Ну вось вам выпадак. Два гады назад у непраглядным тумане ён усім днішчам сеў на камяні каля англійскага берага... Прыбой быў — звар’яцець, ды толькі... Другое судна так і засталося б сядзець на камянях, а наша, апынуўшыся на плаву ў наступны прыліў, нават у сухі док на агляд не стала заходзіць...

Мэгрэ адчуваў, што ў такой гамонцы яны маглі б знайсці агульную мову. Але яму не хацелася гутарыць усю ноч пра суднаваджэнне. Ад мокрай адзежы пачынала ўжо ісці пара, на падлогу кроплямі сцякала вада. Да таго ж ён блага пераносіў гойданку, якая рабілася ўсё болып прыкметная,— час ад часу судна нават ударалася бортам аб палі.

— 3 вашай шхуны выйдзе неблагая яхта! — вымавіў ён, азіраючыся.

На гэты раз Ланэк уздрыгнуў.

— Але, магла б выйсці,— паправіў ён.— Хіба што палубу трэба было б перарабіць ды ветразі зрабіць больш лёгкімі, асабліва ўверсе...

— Нарвежац ужо ўсё падпісаў, што трэба?

Ланэк кінуў на Вялікага Луі хуткі позірк. Той уздыхнуў. Гэтыя двое дорага б заплацілі за хвілінку размовы самнасам. Капітан гадаў: пра што можна сказаць камісару не баючыся?

Вялікі Луі маўчаў. Немагчыма было растлумачыць Ланэку, што адбываецца. Усё так складана! Вядома, зараз пачнуцца непрыемнасці.

Заставалася хіба што выпіць. Ён наліў сабе джыну, выпіў і, нібы скарыўшыся, кінуў на Мэгрэ позірк, які нельга было назваць варожым.

— Які нарвежац?

-— Ну, нарвежац, які не зусім нарвежац... Марціно... Аднак ён не мог убачыць «Сэн-Мішэль» у Трамсё: шхуна ніколі не хадзіла так далёка на поўнач?..

— Але магла б гэта зрабіць. «Сэн-Мішэль» спакойна дойдзе і да Архангельска.

— Калі Марціно стане сапраўдным уладальнікам шхуны?

Стары матрос усміхнуўся.

«Ну, ну, паглядзім цяпер, што з гэтага выйдзе»,— здавалася, казаў ён Луі і Ланэку.

Капітан не надта ўпэўнена вымавіў:

— He разумею, што вы гэтым хочаце сказаць.

Мэгрэ штурхнуў яго ў бок.

— Хітрун!.. Ну, хлопцы, хопіць хмурыць ілбы, нібыта на пахаванні, і ўпарціцца... Хоць вы і сапраўдныя брэтонцы, але досыць ужо... Марціно абяцаў купіць шхуну... Дык купіць ён яе ўрэшце ці не?..

I тут у галаве ў камісара мільганула здагадка.

— Дайце мне рэестр экіпажа...

Ён адразу ж адчуў дакладнасць удару.

— He ведаю, дзе ён...

— Яж прасіў цябе, Ланэк, не хітраваць! Дай мне рэестр, я табе кажу!

Мэгрэ прыкінуўся грубым «свойскім хлопцам». Капітан, адчыніўшы шафу, дастаў,збузаваны партфель, які ад часу стаў шэры. У партфелі ляжалі дакументы, дзелавыя лісты на бланках навігацыйных кампаній.

У вялізнай жоўтай папцы, новай на выгляд, камісар убачыў аркушы паперы. Гэта і быў рэестр экіпажа. Складзены ён быў паўтара месяца назад, дакладна адзінаццатага верасня, гэта значыць, за пяць дзён да знікнення капітана Жарыса.

«Шхуна «Сэн-Мішэль», водазмяшчэннем 270 тон, абсталяваная для кабатажнага плавання. Уладальнік — Луі Легран, з Пор-ан-Бэсэна. Капітан — Іў Ланэк. Матрос — Сэлестэн Гроле».

Вялікі Луі зноў наліў сабе джыну. Разгублены Ланэк апусціў галаву.

— Вось яно як! Выходзіць, ты цяпер уладальнік судна, Луі?

Той не адказаў. Сэлестэн у сваім куце жаваў тытунь.

— Паслухайце, хлопцы, не будзем марнаваць часу. Я ненамнога дурнейшы за вас, хоць мала што разумею ў марскіх справах. Як вы думаеце?.. У Вялікага Луі за душою ніводнага су'. А судна, як ваша, каштуе сама меней сто пяцьдзесят тысяч франкаў... Значыць, Луі купіў «Сэн-Мішэля» некаму другому! Скажам, Жану Марціно, які чамусь-

1 Манета ў пяць сантымаў, 1/20 франка.

ці не хоча, каб ведалі, што ён — уладальнік шхуны... Ваша здароўе!

Сэлестэн паціснуў плячыма, нібы гэтая гісторыя была яму вельмі агідная.

— Адзінацдатага верасня, калі была прададзена шхуна, Марціно быў у Фекане?

Маракі нахмурыліся. Луі ўзяў кавалачак тытуню для жавання, які ляжаў на стале, і адкусіў ад яго, а Сэлестэн мудрагеліста размалёўваў падлогу кубрыка пляўкамі.

Размова перапынілася, бо ў лямпе скончылася газа і яна капціла. Прыйшлося пайсці на палубу па бітон. Ланэк вярнуўся ўвесь змоклы. 3 хвіліну сядзелі ў цемры, і калі святло зноў запалілася, усе заставаліся на сваіх месцах.

— Марціно быў там, я ў гэтым упэўнены! Ён купіў судна на імя Вялікага Луі, а Ланэк застаўся на ім капітанам, можа, назаўсёды, а можа, толькі на нейкі час...

— На нейкі час.

— Выдатна! Я так і думаў! Якраз на той час, за які «Сэн-Мішэль» можа зрабіць адзін незвычайны рэйс...

Ланэк устаў, закурыў. У вачах у яго ясна віднелася раздражненне.

— Вы прыйшлі ў Вістрэам. Ноччу шаснаццатага верасня шхуна стаяла ў порце. Дзе быў Марціно?

Капітан зноў сеў. Ён абмяк, але гаварыць не збіраўся ўсё роўна.

— Шаснаццатага верасня раніцай «Сэн-Мішэль» выходзіць у мора. Хто на борце? Марціно ўсё яшчэ тут? А Жарыс?

Мэгрэ не быў падобны ні на суддзю, ні на паліцэйскага. Голас у яго заставаўся зычлівы, вочы — хітрыя. Здавалася, ён гуляў з сябрукамі ў загадкі-адгадкі.

— Вы ідзяце ў Англію, пасля бераце курс на Галандыю. Гэта там Марціно і Жарыс пакідаюць шхуну? Бо ім трэба плыць далей. Я магу смела меркаваць, што яны адправіліся ў Нарвегію...

Вялікі Луі нешта прабурчаў.

— Што ты кажаш?

— Што ў вас нічога не выйдзе.

— Капітан Жарыс быў ужо ранены, калі падняўся на борт? Ці яго ранілі па дарозе? Альбо ўжо ў Скандынавіі?

Адказу камісар ужо не чакаў.

-— Вы ўтрох працягваеце кабатажныя плаванні, як і раней, але не пакідаеце паўночных раёнаў, чакаеце ліста або тэлеграмы, у якіх былі б указаны час і месца сустрэчы.

На тым тыдні вы стаіце ў Фекане, порце, дзе Марціно сустрэў вас упершыню. Вялікі Луі даведваецца, што капітана Жарыса знайшлі ў Парыжы ў вельмі дзіўным стане і што яго прывязуць у Вістрэам. Ён прыязджае сюды на цягніку. У доме ў капітана нікога няма. Тады ён пакідае сястры запіску і вяртаецца ў Фекан.

Мэгрэ ўздыхнуў, распаліў не спяшаючыся люльку.

— I вось мы падышлі да канца. Прыязджае Марціно. Вы вяртаецеся ў Вістрэам разам з ім. Пры ўваходзе ў порт ён сыходзіць з судна — доказ таго, што ён не хоча, каб яго бачылі. Пасля адбываецца сустрэча паміж ім і Вялікім Луі на дразе... Ваша здароўе!

Ён наліў сабе джыну, выпіў, адчуваючы на сабе змрочныя позіркі маракоў.

— Урэшце, каб усё зразумець, застаецца адно высветліць, навошта Вялікі Луі хадзіў да мэра, у той час як Марціно паехаў у Парыж. Даволі дзіўнае даручэнне: адлупцаваць чалавека, дужа вядомага сваёй пераборлівасцю ў знаёмствах!

Прыгадаўшы, як ён лупцаваў мэра, Вялікі Луі мІжволі расплыўся ў шчаслівай усмешцы.

— Вось так, сябры мае! А цяпер пастарайцеся зразумець, што ўсё роўна клубок разблытаецца. Дык ці ж не здаецца вам, што лепш зрабіць гэта адразу?

Мэгрэ выбіў люльку, пастукаўшы ёю па абцасы свайго чаравіка, набіў яе зноў. Сэлестэн ужо спаў: хроп, разявіўшы рот. Вялікі Луі, нахіліўшы галаву, разглядваў брудную падлогу. Ланэк дарэмна спрабаваў, кідаючы на яго позірк, хоць без слоў параіцца, як тут быць.

Нарэшце капітан сказаў:

— Нам няма чаго сказаць.

На палубе пачуўся шум, усё роўна як бы ўпала нешта цяжкае. Мэгрэ ўздрыгнуў. Вялікі Луі высунуў галаву ў люк — на лесвіцы віднеліся толькі яго ногі.

Калі б ён вылез, камісар, відавочна, выбраўся б наверх сам. Цяпер чуваць было толькі шум дажджу і скрып шківаў. • Колькі часу Луі разглядваў, што б там такое магло здарыцца? Сама больш паўхвіліны. Матрос спусціўся, валасы ў яго прыліплі да лоба, па твары цякла вада. Тлумачыць нічога не стаў.

— Што там такое? — спытаўся ў яго Ланэк.

— Шкіў ударыўся аб рэлінгі.

Капітан падкінуў у печ вугалю. Кінуў на Луі дапытлівы позірк. Пасля патрос за плячо Сэлестэна.

— Ідзі пастаў шкот на бізань-мачце.

Матрос цёр вочы, нічога не разумеючы. Ланэку прыйшлося паўтарыць яшчэ раз. Тады Сэлестэн накінуў плашч, насунуў на галаву зюйдвестку, падняўся па лесвіцы, усё яшчэ сонны і, вядома, незадаволены, што трэба выходзіць на холад і дождж.

Чуваць было, як ён грымеў сваімі сабо, ходзячы па палубе акурат над галовамі тых, што засталіся ў кубрыку. Вялікі Луі наліў сабе ці не шостую ўжо шклянку — але не п’янеў зусім.

Усё тыя ж няправільныя рысы крыху азызлага твару, вылупленыя вочы. Выглядаў ён, як чалавек, што панура брыдзе па жыцці.

— Што ты пра гэта думаеш, Луі?

— Пра што?

— Ну, што ты хітруеш? Ты падумаў пра сваё становішча? Хіба не разумееш, што расплачвацца прыйдзецца табе? Спачатку — тваё мінулае. Ты ж былы катаржнік! Пасля ты робішся гаспадаром гэтага судна, хоць у цябе не было ні су! Жарыс не хацеў бачыць цябе болып у сваім доме, бо ты надта часта цягнуў з сястры грошы! «Сэн-Мішэль» стаіць у Вістрэаме ў ноч выкрадання капітана! Ты знаходзішся тут і тае ночы, калі яго атруцілі... Нарэшце, твая сястра атрымлівае па завяшчанні трыста тысяч франкаў!..

Ш думаў цяпер увогуле пра што-небудзь Вялікі Луі? Позірк у яго быў пусты-пусты і абсалютна нерухомы.

— Што ён там робіць? — занепакоіўся Ланэк, гледзячы на адчынены люк, з якога сцякала на падлогу вада — назбіралася ўжо добрая лужа.

Мэгрэ выпіў яшчэ крыху. Мала, але даволі, каб ударыла ў галаву кроў, асабліва ў гэтай заблытанай сітуацыі. Досыць, каб разамлець ад розных думак, звязаных з жыццём маракоў, што сядзелі насупраць яго...

Цяпер, калі ён добра ведаў усіх трох, ён без цяжкасці ўяўляў сабе, як праходзілі іх дні на борце «Сэн-Мішэля», што быў ім светам.

Адзін — на ложку, амаль заўсёды адзеты. На стале — бутэлька і брудныя шклянкі. Другі — на палубе, чуваць, як ён ходзіць па ёй, стукаючы сабо... А яшчэ гэты глухі рокат мора, што ніколі не аціхае... Ледзь свеціцца компас... Святло ліхтара, які матляецца на фок-мачце... Вочы няспынна ўзіраюцца ў цемрадзь, шукаюць светлячок маяка... Дзень пры дні — пірсы, пагрузка, разгрузка... Пасля —

два-тры дні адпачынку, якія з ранку да вечара праходзяць у шынках, такіх падобных адзін на адзін...

Наверсе пачуўся нейкі няясны шум. Вялікі Луі, здавалася, таксама задрамаў. Маленькі будзільнік паказваў ужо тры гадзіны. Бутэлька была амаль пустая...

Відаць, у такую самую ноч і знік капітан Жарыс... У кубрыку было гэтаксама душна, пахла потам і спіртным, горача была напалена печ... Ці сядзеў тады ён разам з імі, змагаючыся са сном?..

Раптам на палубе пачуліся нейкія галасы. Вецер быў вельмі моцны, і да кубрыка даносіліся толькі асобныя гукі.

Мэгрэ ўстаў, нахмурыў бровы, убачыў, як наліваў сабе джыну Ланэк. Нахіліўшы галаву, драмаў Вялікі Луі. Вочы ў яго былі ўжо прыплюшчаныя.

Мэгрэ намацаў у кішэні рэвальвер, узняўся па прыступках стромкай лесвіцы.

Люк быў якраз такой шырыні, каб праз яго мог пралезці чалавек, а камісар быў шырокі ў плячах.

Таму Мэгрэ нават абараняцца не змог: толькі ён высунуў галаву з люка, як на рот яму накінулі павязку і завязалі яе на патыліцы.

Зрабіў гэта Сэлістэн і яшчэ нехта, той самы чалавек, які быў да таго на палубе са старым матросам.

А знізу ў яго выхапілі рэвальвер і звязалі яму рукі за спінаю.

Мэгрэ з усяе сілы брыкнуў нагою і трапіў, здаецца, у чыйсьці твар. Але прайшло якое імгненне, і яму канатам звязалі ногі.

— Цягні! — абыякава сказаў Вялікі Луі.

А зрабіць гэта было нялёгка: Мэгрэ быў цяжкі. Знізу яго падштурхоўвалі, зверху цягнулі.

Дождж падаў стромкай сцяною. Вецер урываўся ў бухту з неверагоднай сілаю.

Мэгрэ здалося, што людзей было чацвёра. Было зусім цёмна: ліхтар патушылі. Да таго ж збіваў з панталыку і раптоўны пераход з цяпла і святла да ледзяной цемрадзі...

— Раз... два... Хоп!..

Яго раскачалі, як нейкі мяшок. Ён падляцеў даволі высока і ўпаў на мокрыя камяні пірса. Вялікі Луі падышоў да яго, агледзеў вяроўкі, каб пераканацца, што звязаны камісар надзейна. На нейкі час твар былога катаржніка наблізіўся да твару Мэгрэ. Камісару здалося, што рабіў Луі ўсё гэта з вельмі змрочным выглядам, неахвотна.

— Трэба будзе сказаць сястры...— пачаў ён...

Што сказаць? Ён і сам не ведаў. На шхуне чуліся хуткія крокі, скрып, каманды напаўголаса. Паставілі ўжо кліверы, па мачце паволі падымаўся грот.

— Трэба будзе сказаць, але, трэба будзе сказаць ёй, што калі-небудзь мы яшчэ ўбачымся... I, магчыма, з вамі таксама...

Ён цяжка ўскочыў на судна. Мэгрэ ляжаў тварам да мора. Ліхтар на канцы фала даставаў да верху мачты. Каля штурвала віднелася чыясьці чорная постаць.

— Адчальваем!

Вакол кнехтаў заслізгалі канаты, якія цягнулі з судна. Залапаталі ветразі. Hoc шхуны адышоў ад паляў, і судна развярнулася ледзь не на трыста шэсцьдзесят градусаў — такі моцны быў парыў ветру.

Але рулявы здолеў усё ж выраўняць шхуну. На імгненне «Сэн-Мішэль» замёр на месцы — і паплыў паміж пірсамі...

Яго чорная маса на вачах знікала ў непрагляднай цемрадзі... На палубе свяцілася нейкая кропка... Высока на мачце — другая... Яна здавалася зоркаю, што згубілася ў штармавым небе...

Мэгрэ і паварухнуцца ng мог. Ляжаў у лужыне, на краі бясконцага прасцягу...

Напэўна, яны разап’юць цяпер там, на шхуне, бутэльку джыну — для настрою. Хто-небудзь падкіне ў печ пару брыкецін.

Адзін стаіць каля руля... Астатнія ляжаць у сырых ложках.

Чамусьці здавалася, што сярод кропляў, якія сцякалі па твары, адна была саланейшая за іншыя.

Вялікі і дужы чалавек, бадай, самы мужны ва ўсёй крымінальнай паліцыі Францыі, ляжаў каля кнехта, на краі пірса — і разумеў, што знайсці яго змогуць, відаць, толькі ра-. ніцай.

Калі б ён мог павярнуцца, дык убачыў бы маленькі драўляны будыначак «Марацкага прытулку», у якім нікога ўжо не было.

  1. Водмель «Чорныя каровы»

Мора хутка адступала. Мэгрэ чуў, як біліся хвалі — спачатку ў канцы пірсаў, потым далей, на пясчаным беразе, з якога сплывала вада.

Як заўсёды, з адлівам аціхаў і вецер. Стрэлы дажджу pa-

дзелі, і калі на досвітку пачалі святлець самыя нізкія хмары, начны лівень ператварыўся ў імжысты дождж, яшчэ больш халодны.

Пакрысе з цемры выступала ўсё, што патанула ў ёй ноччу. Угадваліся касыя мачты рыбацкіх лодак, што ляжалі цяпер, у аддіў, на прыбярэжнай ціне.

Дзесьці вельмі далёка ад берага мыкалі каровы. Царкоўны звон нягучнымі ўдарамі сціпла заклікаў да ютрані — значыць, было ўжо сем гадзін.

Але трэба было яшчэ чакаць: дарога ў царкву праходзіла не цераз порт. Шлюзаўшчыкам да пачатку прыліву няма чаго тут рабіць. Хіба што мог завітаць вьтадкова які-небудзь рыбак... Ды толькі наўрад ці нават і рыбакі вылазяць з ложка ў такое надвор’е...

Цяпер, думаў Мэгрэ, ён, мусіць, падобны на мокрую груду ануч... Камісар уяўляў сабе ўсе ложкі Вістрэама, самавітыя драўляныя ложкі з вялізнымі пухавікамі, у якіх пад цёплымі коўдрамі ляніва песцяцца жыхары гарадка, непрыязна паглядаючы на бледны прамавугольнік акна. I, бадай што, кожны з вістрэамцаў усё адцягвае і адцягвае той момант, калі прыйдзецца ўсё ж нарэшце ступіць на халодную падлогу босымі нагамі.

Цікава, ці спіць яшчэ Люка? Можа быць, яго таксама звязалі?.. Інакш як растлумачыць тое, што ўначы на борце «Сэн-Мішэля» з’явіўся нейкі іншы чалавек — напэўна, Марціно?.. Або... мэр?!. Ці ёсць яшчэ які-небудзь удзельнік гэтай заблытанай гісторыі?..

Пакуль што камісар абмалёўваў сабе сітуацыю так: Жану Марціно ўдалося нейкім чынам вызваліцца з-пад нагляду інспектара. Пасля Марціно падышоў да «Сэн-Мішэля» і пачуў яго, Мэгрэ, голас. Цярпліва чакаў, калі хто-небудзь выйдзе на палубу. А калі Вялікі Луі высунуў галаву з люка, нарвежац даў яму знак — можа, шапнуў, можа, перадаў запіску — як паводзіць сябе далей.

Зрабіць астатняе было няцяжка. Шум на палубе. Пасылаюць наверх Сэлестэна. Той перагаворваецца з Марціно. А пачуўшы галасы, нельга было не выбрацца з кубрыка.

I як толькі ён высунуўся з люка, двое наверсе заткнулі яму рот, а Ланэк і Луі звязалі рукі і ногі.

Цяпер шхуна, пэўна, далёка ад зоны тэрытарыяльных водаў, якую аддзяляюць ад берага толькі тры мілі. Калі толькі яны не зойдуць у якісьці французскі порт, што малаверагодна, затрымаць іх будзе ўжо немагчыма.

Мэгрэ не варушыўся, бо пры кожным руху пад паліто цякла вада.

Прыціснуўшы вуха да зямлі, ён чуў розныя гукі, пазнаваў іх адзін за адным. Так ён пазнаў шум помпы ў Жарысавым садзе.

Значыць, Жулі ўстала. Надзела сабо і пайшла пампаваць ваду, каб памыцца. Але ўсё роўна дзяўчына нікуды не пойдзе з дому.

Крокі... Нейкі чалавек перайшоў мост і ступіў на мураваны пірс... Ішоў ён павольна... Кінуў нешта ў лодку, мусіць, звязку вяровак...

Рыбак?.. Мэгрэ з цяжкасцю павярнуў галаву і ўбачыў яго метраў за дваццацЬ ад сябе. Чалавек збіраўся спусціцца па жалезнай лесвіцы, што вяла ў мора. Нягледзячы на кляп камісару ўдалося ціха прастагнаць.

Рыбак азірнуўся, убачыў чорную груду, доўга і недаверліва пазіраў на яе, нарэшце рашыўся падысці.

— Што вы тут робіце?

Ён, відавочна, чуў пра меры засцярогі, неабходныя пры выяўленні злачынства, бо памяркоўна сказаў:

— Мусіць, трэба спачатку пашукаць паліцыю.

Але кляп усё ж такі выняў. Камісар пачаў тлумачыць, што з ім здарылася, і рыбак не надта ўпэўнена стаў развязваць вяроўкі, лаючы таго, хто завязаў такія мудрагелістыя вузлы.

У шынку служанка расчыніла аканіцы. Мора па-ранейшаму было неспакойнае, хоць вецер і сціх. Але яно ўжо не шумела так раз’юшана, як ноччу. Хвалі з адкрытага мора дасягалі на пясчаных водмелях трох метраў вышыні і разбіваліся з глухім грукатам — стваралася ўражанне, што трасецца зямля.

Рыбак, невысокі, зарослы барадою стары, усё яшчэ глядзеў на Мэгрэ з недаверам, не ведаючы, што рабіць.

— Трэба было б усё ж паведаміць пра вас у паліцыю.

— Ды кажу ж вам, што я сам паліцыя — толькі ў цывільным!

— Жандар у цывільным? — перапытаў стары.

Яго позірк слізнуў па паверхні мора, прабег па лініі гарызонта і спыніўся раптам на нейкай кропцы справа ад пірса, у кірунку Гаўра. Праз якую хвілінку стары перавёў спалоханыя вочы на Мэгрэ.

— Ну, што там такое?

Рыбак быў такі ўсхваляваны, што не адказваў. Камісар усё зразумеў, як толькі глянуў на небакрай.

Вістрэамская бухта абязводнела. На адлегласці больш чым мілі скрозь віднеўся пясок, колеру спелага жыта, і толькі недзе ўдалечыні бушавалі яшчэ белыя ад шуму хвалі.

Справа ад пірса, прыкладна з кіламетр, сядзела на мелі нейкае судна. Адна яго палова ляжала на пяску, другая заставалася ў вадзе. Хвалі з сілаю разбіваліся аб яго корпус.

Дзве мачты, адна з якіх — квадратная. Шхуна з Пэнполя. Відаць, «Сэн-Мішэль».

У тым баку ўсё было мярцвяна-бледнага колеру: мора і неба зліваліся.

У гэтай шэрані вылучалася чорнаю кропкаю судна, якое села на мель.

— Надта позна выйшлі ў мора пасля прыліву,— заўважыў уражаны відовішчам рыбак.

— Такое часта бывае?

— Здараецца! Вада ў праходзе стаяла нізка. Вось іх і выкінула цячэннем ракі на водмелі «Чорных кароў»...

Наўкол — панурая цішыня. У імжыстым дажджы паветра здавалася ватным. Гледзячы на судна, якое выступала з вады, цяжка было ўявіць, што яго экіпажу пагражала якаясьці небяспека.

Але калі яно села на мель, мора яшчэ даставала да дзюнаў. He менш дзесяці радоў раз’юшаных хваляў!

— Трэба папярэдзіць начальніка порта...

Дробная дэталь: рыбак машынальна павярнуўся да Жарысавага дома, пасля паволі вымавіў:

— Праўда што...

I пайшоў у другі бок. Шхуну, мабыць, прыкмецілі з іншага месца, хутчэй за ўсё з царкоўнага цвінтара, бо да іх набліжаліся капітан Дэлькур і яшчэ трое. Начальнік порта паціснуў камісару руку, не прыкмеціўшы нават, што той прамок да ніткі.

' — Я ж ім казаў!

— Яны папярэдзілі, што выходзяць?

— He. Але калі я ўбачыў, як яны тут швартуюцца, дык падумаў, што яны не будуць чакаць прыліву. Ну, і параіў Ланэку сцерагчыся цячэння...

Ішлі па пяску, па лужынах, ногі загразалі па шчыкалаткі. Дабраліся з цяжкасцю, страціўшы шмат часу.

— Гэта ім небяспечна? — спытаўся Мэгрэ.

— Іх ужо няма на борце! Інакш яны падавалі б сігналы трывогі, узнялі б флаг бедства,— адказаў Дэлькур.

I раптам заклапочана дадаў:

— Вось толькі шлюпкі ў іх не было... Памятаеце?.. Калі параход прывёў шлюпку, яе паставілі ў шлюз...

— Ну і што вы думаеце?

— Значыць, дабраліся да берага плывам... Ці хутчэй за ўсё...

Дэлькур адчуваў сябе ніякавата. Яго нешта трывожыла.

— Дзіўна, што яны не паставілі шхуну на падпоры, каб яна не легла на борт... Калі толькі адразу не перавярнулася... Ну і ну!..

Падышлі бліжэй. Камісар канчаткова зразумеў, у якой бядзе апынулася судна. Бачны быў зялёны кіль, да якога прыліплі ракаўкі.

Маракі ўжо разглядвалі шхуну з усіх бакоў, шукалі пашкоджанні, але нічога не знаходзілі.

— Проста селі на мель...

— Нічога сур’ёзнага?

— 3 бліжэйшым прылівам буксір выцягне — не сумняваюся... He разумею толькі...

— Чаго вы не разумееце?

— Чаму яны пакінулі судна... Хлопцы не з баязлівых... Дый ведаюць, што шхуна многае можа вытрымаць... Вы паглядзіце толькі, што гэта за судна!.. Гэй, Жан-Баціст!.. Схадзі пашукай лесвіцу...

Без лесвіцы немагчыма было залезці на шасціметровы борт нахіленай шхуны.

— He трэба!

Са шхуны звешваўся парваны вант. Зачапіўшыся за яго, Жан-Баціст ускараскаўся па ім, нібы малпа, пагайдаўся колькі секунд у паветры і саскочыў на палубу. Праз некалькі хвілін ён спусціў уніз канец вяровачнай лесвіцы.

— На борце нікога?

— Нікога!

На беразе за некалькі кіламетраў віднеліся дамы гарадка Дзіў, заводскія трубы. Можна было разгледзець абрысы Кабура, Улгата, скалісты выступ, за якім хаваліся Давіль і Трувіль.

Каб выканаць да канца свой абавязак, Мэгрэ падняўся па лесвіцы. Але адчуў сябе на нахіленай палубе не надта ўпэўнена. Адчуванне небяспекі было большае, чым на ма ленькім судне ў час страшнага шторму!

У кубрыку — асколкі разбітага шкла, расчыненыя шафы...

Начальнік порта не ведаў, што і рабіць. Шхуна ж не была яго ўласным суднам! Пачынаць здымаць яе з мелі, вы-

клікаць буксір з Трувіля, узяць на сябе адказнасць за ўсё, што трэба рабіць у такім выпадку?

— Калі пакінуць тут шхуну да наступнага прыліву — капцы! — змрочна сказаў Дэлькур.

— Добра, паспрабуйце зрабіць усё, што ў вашых сілах... Скажаце, што гэта я загадаў...

Ніколі яшчэ дагэтуль трывога не была такая цяжкая, не прыгнятала так, як цяпер. Людзі міжволі паглядвалі ў бок пустынных дзюнаў, усё роўна як чакалі, што адтуль з’явяцца Ланэк, Вялікі Луі, Сэлестэн...

I дарослыя і дзеці ішлі з вёскі ў порт. Калі Мэгрэ падыходзіў да Вістрэама, насустрач яму выбегла Жулі.

— Гэта праўда?.. Яны пацярпелі крушэнне?..

— He... Селі на мель... Такі дужы хлопец, як ваш брат, павінен быў выбрацца...

— Дзе ён?

Ніякавата адчуваў сябе камісар у гарадку. Толькі ён падышоў да гатэля «Універсаль», гаспадар спытаў:

— Я яшчэ не бачыў двух вашых сяброў. Будзіць іх?

— He трэба...

Мэгрэ сам падняўся ў нумар Люка, які ляжаў на ложку, звязаны гэтаксама надзейна, як і Мэгрэ якую гадзіну назад.

— Зараз усё растлумачу...

— He трэба!.. Хадзем...

— Ёсць што новае? Ну і змоклі вы!.. Дасталася вам, відаць...

Мэгрэ прывёў яго на пошту насупраць у верхняй частцы гарадка. Тыя, хто мог, беглі на бераг, астатнія стаялі на ганках.

— Ты што, абараніцца не змог?

— Ён мяне на лесвіцы скруціў... Падымаліся на другі паверх... Ён ішоў ззаду... Раптам схапіў мяне за нагу — і ўсё гэта здарылася так хутка, што я і пальцам не паспеў варухнуць. Вы ж яго бачылі!

Убачыўшы Мэгрэ, усе разгубіліся. Можна было падумаць, што ён усю ночь праседзеў па шыю ў вадзе. На пошце ён нават не змог пісаць: папера намакала ад вады, што сцякала з яго адзежы.

— Вазьмі пяро... Тэлеграмы ва ўсе мэрыі і жандарскія аддзяленні дэпартамента... Дзіў, Кабур, Улгат... Паўднёвыя пасёлкі таксама: Люк-сюр-Мэр, Льён, Кутанс... Правер па карце... Усе вёсачкі на дзесяць кіламетраў ад Вістрэама... Прыкметы чатырох: Луі, Марціно, Ланэка, Сэлестэна...

Калі адправіш тэлеграмы, тэлефануй у бліжэйшыя мэрыі і аддзяленні, каб выйграць яшчэ час...

Пакінуўшы інспектара займацца тэлеграмамі і тэлефоннымі перагаворамі, Мэгрэ заскочыў у шынок насупраць пошты, выпіў залпам шклянку гарачага грогу. Прыпаўшы да акна, у камісара цікаўна ўзіраліся хлапчукі.

Вістрэам прачнуўся. Усе хваляваліся, нерваваліся, глядзелі на мора або спускаліся да берага, перадавалі навіны, якія абрасталі рознымі дэталямі і рабіліся неверагодныя.

Па дарозе Мэгрэ сустрэў старога рыбака, які вызваліў яго раніцай.

— Ты не расказваў, што...

— Я сказаў, што знайшоў вас,— абыякава адказаў стары.

Камісар даў яму дваццаць франкаў і зайшоў у гатэль пераапрануцца. Праймалі дрыжыкі. Кідала то ў гарачку, то ў холад. Мэгрэ глянуў у люстра. Шчацінне, пад вачыма — мяшкі. Аднак, нягледзячы на стомленасць, галава была ясная. Нават больш ясная, чым звычайна. Ён паспяваў усё заўважыць вакол сябе, адказваў людзям, задаваў ім пытанні — і рабіў усё гэта з бездакорнай логікай.

Калі ён вярнуўся на пошту, было каля дзесяці гадзін. Люка заканчваў тэлефонныя перагаворы. Тэлеграмы былі ўжо адпраўлены. На яго пытанні жандары адказвалі, што пакуль нічога асаблівага не прыкмецілі.

— Мадэмуазель, пан Гранмэзон не заказваў тэлефоннай размовы?

— Гадзіну назад... 3 Парыжам...

Яна назвала яму нумар. Камісар пагартаў тэлефонны даведнік і зразумеў, што гэта нумар апарата ў калежы «Станіслаў».

— Мэр часта заказвае гэты нумар?

— Нярэдка. Здаецца, гэта пансіён, дзе вучыцца яго сын.

— Але, у яго ёсць сын. Гадоў пятнаццаці, так?

— Мусіць, так. Але я ніколі яго не бачыла.

— Пан Гранмэзон не званіў у Кан?

— He, але званілі яму. 3 Кана. Нехта з родных ці служачых, бо званок быў з дому.

Затрашчаў тэлеграф. Дэпеша ў порт: «Буксір Атос будзе рэйдзе поўдзень. Подпіс: параходства Трувіля».

Нарэшце званок з паліцыі з Кана:

— Пані Гранмэзон прыбыла ў Кан у чатыры гадзіны раніцы. Ноч правяла дома, на вуліцы Дзюфур. Толькі што выехала на машыне ў Вістрэам.

* * *

Калі Мэгрэ зірнуў з порта на бераг, то ўбачыў, што мора адступіла ўжо далёка і «Сэн-Мішэль» заставаўся недзе на паўдарозе паміж вадою і дзюнамі. Усе з трывогай глядзелі на гарызонт. Асабліва змрочны быў капітан Дэлькур.

Сумненняў не заставалася. 3 адлівам вецер сціх, але ў поўдзень, калі пачнецца прыліў, узнімецца сапраўдная бура. Гэта адчувалася па колеры неба — яно было нейкае непрыемна шэрае, хваляў — дзіўна зялёных.

— Мэра ніхто не бачыў?

— Служанка перадавала мне ад яго імя, што яму нездаровіцца і што ён даручае мне кіраваць работамі па ратаванні судна.

Засунуўшы рукі ў кішэні, Мэгрэ павольна накіраваўся да вілы. Пазваніў. Чакаў, калі яму адчыняць, хвілін дзесяць.

Служанка хацела нешта яму растлумачыць. He слухаючы яе, камісар пайшоў па калідоры. У яго быў такі рашучы выгляд, што яна змоўкла і пабегла да дзвярэй кабінета.

— Гэта камісар! — крыкнула яна.

Мэгрэ ўвайшоў у пакой, добра ўжо яму знаёмы, кінуў капялюш на крэсла і кіўком галавы паздароўкаўся з мэрам, які сядзеў, выцягнуўшы ногі, у фатэлі.

Сляды ўчарашніх пабояў адразу ж кідаліся ў вочы: мэраў твар быў ужо не чырвоны, а сіні. Палаў камін.

Было відаць, што Гранмэзон вырашыў маўчаць і нават не зважаць на камісара. Мэгрэ паводзіў сябе гэтаксама. Ён зняў паліто, падышоў да каміна, павярнуўся спінай да агню, нібы толькі пра тое і думаў, каб сагрэцца. Полымя апякала яму лыткі. Ён часта пыхкаў люлькаю.

— Да вечара справа будзе скончана! — вымавіў ён нарэшце, быццам сам сабе.

Мэр па-ранейшаму спрабаваў ігнараваць камісара. Узяўшы газету, якая ляжала побач, стаў рабіць выгляд, што чытае.

— Можа, вам прыйдзецца з’ездзіць з намі, скажам, у Кан.

— У Кан?

Гранмэзон узняў галаву і нахмурыўся.

— Але, у Кан! Варта было б сказаць вам пра гэта раней, тады б пані Гранмэзон не трэба было ехаць сюды.

— He разумею, якое дачыненне можа мець мая жонка...

— Да гэтай гісторыі? — скончыў Мэгрэ.— I я таксама не разумею!

Камісар прайшоў да пісьмовага стала, на якім ляжалі запалкі, зноў раскурыў люльку.

— Зрэштві, гэта няважна,— сказаў ён ужо больш спакойна,— бо хутка ўсё высветліцца... Дарэчы, ведаеце, хто цяпер уладальнік «Сэн-Мішэля», якога збіраюцца зняць з мелі?.. Вялікі Луі!.. Дакладней, мусіць, не ўладальнік, а падстаўная асоба, якая дзейнічае ў інтарэсах Марціно...

Мэр стараўся ўгадаць, у якім кірунку працуе камісарава думка. Але пытанняў не задаваў і ўвогуле размовы не падтрымліваў.

— Зараз вы зразумееце сувязь. Вялікі Луі купляе «СэнМішэль» гэтаму самаму Марціно за пяць дзён да знікнення Жарыса... Гэта адзінае судна, якое пакінула Вістрэам адразу ж пасля гэтай падзеі. Яно заходзіць у Англію і Галандыю. I ў мяне ёсць факты, якія дазваляюць мне сцвярджаць, што да таго як апынуцца ў Парыжы, капітан Жарыс пабываў у Нарвегіі... А Марціно ж — нарвежац...

Мэр уважліва слухаў.

— Гэта не ўсё. Марціно вяртаецца ў Фекан, каб сесці на «Сэн-Мішэль». Вялікі Луі, яго давераная асоба, знаходзіцца тут за некалькі гадзін да смерці Жарыса. Крыху пазней прыходзіць «Сэн-Мішэль» з Марціно на борце... А сёння ноччу гэты самы Марціно спрабуе ўцячы разам з большасцю тых, каго я прасіў застацца тут у маім распараджэнні... Толькі вас і знайшоў на месцы!

Мэр маўчаў. Толькі ўздыхнуў.

— Застаецца высветліць, навошта Марціно вярнуўся ў Вістрэам, чаму спрабаваў дабрацца да Парыжа, а таксама чаму вы загадалі па тэлефоне жонцы тэрмінова ехаць назад.

— Спадзяюся, вы не намякаеце на тое, што...

— Я? Ну што вы? Чуеце? Шум матора. Іду ў заклад, што гэта прыехала з Кана пані Гранмэзон. Mary я папрасіць вас нічога ёй не казаць? Будзьце ласкавы.

Званок. Крокі служанкі ў калідоры. Адгалоскі прыцішанай разміэвы, потым служанчын твар у прыадчыненых дзвярах. Але чаму яна маўчыць? Чаму так трывожна паглядвае на гаспадара?

— Ну, што яшчэ? — з нецярпеннем спытаўся мэр.

— Бачыце...

Мэгрэ адштурхнуў яе, выскачыў у калідор, у якім убачыў аднаго толькі шафёра ў ліўрэі.

— Вы згубілі пані Гранмэзон па дарозе? — спытаўся ён, працінаючы шафёра вачыма.

— Яна...

— Дзе яна вас пакінула?

— На развілку дарог на Кан і Давіль. Яна дрэнна сябе адчувала.

Мэр, які застаўся ў кабінеце, узняўся. Ён часта дыхаў, твар у яго стаў яшчэ больш змрочны.

— Пачакайце мяне! — крыкнуў ён шафёру.

Але, сутыкнуўшыся з Мэгрэ, які заступіў дарогу, спыніўся перад яго магутнай постаццю.

— Мяркую, вы згодзіцеся, што...

— Поўнасцю згодзен. Мы павінны ехаць туды.

XII.   Няскончаны ліст

Машына спынілася на развілцы. Дамоў тут не было, і шафёр азірнуўся, каб атрымаць новае распараджэнне. 3 таго моманту, як яны выехалі з Вістрэама, Гранмэзон здаваўся іншым чалавекам.

На віле ён кантраляваў сябе і думаў пра сваю годнасць нават у самых складаных для яго сітуацыях.

Зусім не тое было цяпер! Пэўна, яго ахапіла паніка. I гэта было тым больш адчувальна, што твар у яго ад пабояў літаральна ссінеў. Позірк быў неспакойны.

Калі машына спынілася, ён дапытліва зірнуў на Мэгрэ, і камісар, успомніўшы, як яшчэ ўчора вечарам расказваў яму мэр пра сваё расследаванне, не вытрымаў.

— Што будзем рабіць? — спытаўся ён, тоячы ўсмешку.

Hi на дарозе, ні ў навакольных садах не было ні душы. Вядома, пані Гранмэзон выйшла з машыны не для таго, каб пасядзець на абочыне. Калі яна, дабраўшыся да гэтае мясціны, адаслала шафёра — значыцца, у яе была прызначана тут сустрэча ці яна прыкмеціла чалавека, з якім хацела пагаманіць без сведкаў.

Лісце на дрэвах было вільготнае. Зямля патыхала перагноем. Каровы, не перастаючы жаваць, глядзелі нерухомымі вачыма на машыну.

А мэр усё ўзіраўся ў сады, бы хацеў працяць іх поглядам, так спадзяваўся ўбачыць жонку за якім-небудзь плотам ці дрэвам.

— Глядзіце! — сказаў Мэгрэ, нібы дапамагаючы нявопытнаму памочніку.

На дарозе ў Дзіў віднеліся сляды шынаў. Відаць было, што тут спынялася нейкая машына, якая з цяжкасцю развярнулася на вузкай дарозе і паехала назад.

— Стары грузавічок... Паехалі, шафёр!

Ад’ехалі недалёка. Задоўга да ўезду ў Дзіў сляды абрываліся каля камяністай сцежкі. Гранмэзон, па-ранейшаму насцярожаны, глядзеў вакол сябе з трывогаю, на Мэгрэ — з нянавісцю.

— Што там, як вы думаеце?

— Вёсачка, метраў пяцьсот.

— У такім выпадку машыну лепш пакінуць тут.

Камісар быў настолькі стомлены, што выглядаў абыякавым да ўсяго. Ён ледзь не спаў на хаду. Здавалася, заставаўся яшчэ на нагах толькі па інерцыі. Убачыўшы, як яны ідуць па дарозе, кожны падумаў бы, што камандуе тут мэр, а Мэгрэ пакорліва сунецца за ім, як і належыць падначаленаму.

Прайшлі міма дома, вакол яго корпаліся куры. Гаспадыня здзіўлена глянула на незнаёмых. Мінулі невялікую цэркаўку, няшмат болыпую за звычайнае сялянскае жытло. Злева ад яе была тытунёвая крама.

— Вы дазволіце? — сказаў Мэгрэ, паказваючы пусты капшук.

Ён увайшоў у лаўку, дзе прадаваліся таксама бакалейныя тавары і розныя прадметы хатняга ўжытку. 3 пакоя са скляпеністай столлю выйшаў стары, паклікаў дачку, і тая прадала камісару тытуню. Пакуль дзверы заставаліся адчыненыя, камісар паспеў убачыць на сцяне тэлефон.

— У колькі гадзін мой сябар прыходзіў званіць сёння раніцай?

— Ды болей чым гадзіну назад,— адразу ж адказала жанчына.

— Значыцца, і пані прыехала?

— Прыехала!-Нават да нас заходзіла, дарогі пыталася... Вам няцяжка будзе'знайсці, дзе тут яны спыніліся... Па гэтай самай вуліцы — апошні дом справа...

Мэгрэ выйшаў у поўным спакоі. А Гранмэзон стаяў перад царквою, пазіраючы вакол сябе з такім выглядам, што проста не мог не выклікаць у вяскоўцаў падазрэння.

— Я падумаў,— ціха сказаў Мэгрэ,— давайце падзелімся... Вы будзеце шукаць злева, там, дзе поле, а я справа...

Камісар прыкмеціў у вачах у спадарожніка радасны бляск. Мэр разлічваў першы знайсці жонку і пагаварыць з ёю сам-насам. Але, радуючыся, трымаў сябе ў руках.

— Добра,— адказаў ён, напусціўшы на сябе абыякавасць.

* * *

У вёсцы было дамоў дваццаць, не болей. У некаторых мясцінах, прыціснуўшыся адзін да аднаго, хаты збіраліся ў нешта накшталт вулкі, якая, праўда, была завалена купкамі гною. Усё яшчэ ішоў дождж, такі дробненькі, што можна было сказаць, гэта сыпаўся з неба нейкі вадзяны пыл. На вуліцы нікога не было. Аднак фіранкі на вокнах варушыліся. За імі ў хатнім паўзмроку ўгадваліся зморшчаныя твары старых жанчын.

На самым краі вёсачкі, акурат каля агароджы вакол лугу, пасвіліся два кані. Мэгрэ ўбачыў невялічкую хаціну, дах якой прыкметна пакасіўся. Камісар азірнуўся і, пачуўшы мэравы крокі на другім канцы вёсачкі, не стаў стукацца ў дзверы.

Увайшоўшы ў хату, ён пачуў нейкі шоргат. Было зусім цёмна, у печы ледзь гарэла. Перад вачыма вырасла нейкая згорбленая старая ў белым каўпаку.

— Хто там? — спыталася яна, тупаючы насустрач камісару.

Было горача. Пахла саломаю, капустаю, седалам. Вакол дроў, складзеных у куце, нешта дзяўблі кураняты.

Мэгрэ, які амаль даставаў галавою да столі, убачыў дзверы ў глыбіні памяшкання і зразумеў, што дзейнічаць трэба хутка. He кажучы ні слова, падышоў да гэтых дзвярэй і адчыніў іх. Пані Гранмэзон была там. Седзячы за сталом, яна нешта пісала. Побач з ёю стаяў Жан Марціно.

Убачыўшы камісара, яны разгубіліся. Жанчына ўзнялася з саламянага крэсла, а Марціно адразу ж схапіў і змяў аркуш паперы. Абое інстынктыўна наблізіліся адно да аднаго.

У хаціне былі толькі два пакоі. Другі быў спальняю старой. На яго сценах, пабеленых вапнаю, віселі два партрэты і танныя лубкі ў чорных з пазалотаю рамках. Высокі ложак і стол, за якім пісала пані Гранмэзон. Відно было, што з яго толькі што знялі тазік, які стаяў цяпер на падлозе.

— Праз некалькі хвілін ваш муж будзе тут! — пачаў Мэгрэ.

Марціно з нянавісцю кінуў:

— I гэта вы прывялі яго сюды?

— Маўчы, Раймон,— спыніла пані Гранмэзон.

Яна была з ім на «ты» і называла яго не Жан, а Раймон. Адзначыўшы сам сабе гэтыя дэталі, Мэгрэ падышоў да дзвярэй, прыслухаўся і вярнуўся да стала.

— Будзьце ласкавы, перадайце мне ліст, які вы пачалі пісаць.

Раймон-Марціно і пані Гранмэзон пераглянуліся. Жанчына была стомленая і бледная. Мэгрэ ўжо бачыў яе аднойчы, але тады яна выконвала пачэсныя абавязкі гаспадыні багатага дома, якая прымае ў сябе знакамітых людзей Кана.

Тады ён адзначыў яе бездакорнае выхаванне і завучаную грацыёзнасць, з якой яна ўмела падаць кубак чаю або адказаць на камплімент.

Ён уявіў сабе яе жыццё: хатнія клопаты ў Кане, візіты, выхаванне дзяцей. Штогод два-тры месяцы на водах або ў санаторыях. Умеранае какецтва. Імкненне не так здавацца прыгожай, як захаваць годнасць.

Бясспрэчна, усё гэта было ў жанчыне, якая стаяла цяпер перад ім. Але праглядвала і штосьці іншае. Па праўдзе кажучы, яна трымалася больш спакойна і ўпэўнена, чым яе спадарожнік.

— Аддай яму ліст,— сказала яна, калі ён сабраўся разарваць скамячаны аркуш.

Напісана было ўсяго толькі некалькі слоў:

«Пан дырэктар, маю гонар прасіць вас...»

Буйны почырк з нахілам — тыповы для жанчын, якія выхоўваліся ў пансіёнах пачатку стагоддзя.

— Сёння раніцай вам двойчы званілі, праўда?.. Адзін раз — ваш муж... Ці, дакладней, вы яму самі паведамілі, што едзеце ў Вістрэам. Потым званіў пан Марціно: прасіў вас прыехаць сюды. Ён паслаў па вас на развілак грузавічок.

На стале за чарніліцаю ляжаў нейкі пачак, які Мэгрэ не адразу прыкмеціў,— стос банкнотаў па тысячы франкаў.

Марціно злавіў камісараў позірк. Хаваць грошы было позна. Надламаны стомаю, што агарнула яго, апусціўся на край ложка і ўтаропіўся абыякавымі вачыма ў падлогу.

— Гэта вы прывезлі яму грошы?

I зноў маўчанне, у каторы ўжо раз у гэтым следстве! Маўчала Жулі. He сказалі ні слова ў адказ Гранмэзон і Вялікі Луі на мэравай віле, калі камісар заспеў матроса якраз у той самы момант, як ён лупцаваў гаспадара. Hi ў чым не адкрыліся мінулай ноччу і члены экіпажа «Сэн-Мішэля».

Ну і ўпартасць! Ніводнага слова, якое б дапамагло хоць што-небудзь прасвятліць!

— Мяркую, вы збіраліся адрасаваць гэты ліст дырэктару калежа «Станіслаў»? Ваш сын вучыцца там, і пісьмо, напэўна, датычыць яго... А грошы... Ну вядома! Спяшаю-

чыся, Марціно быў вымушаны пакінуць шхуну, якая села на мель, і дабірацца да берага плывам... Там ён, як я разумею, і згубіў кашалёк... А вы прывезлі яму грошы, каб...

Раптоўна змяніўшы і тэму і тон, ён спытаўся:

— А астатнія, Марціно? Усе цэлыя?

Марціно нейкі час вагаўся, але ўрэшце кіўнуў галавою.

— Я не пытаюся ў вас, дзе яны хаваюцца. Ведаю, што гэтага вы не скажаце...

— Праўда.

— Што — «праўда»?

Гэта гучаў голас раз’юшанага мэра — дзверы былі шырока расчыненыя.-Яго нельга было пазнаць. Ён проста задыхаўся ад нянавісці. Сціскаў кулакі, гатовы кінуцца на ворага. Пераводзіў позірк з жонкі на Марціно, з Марціно на стос банкнот, які ўсё яшчэ ляжаў на стале.

Погляд у яго быў пагрозлівы, але раз-пораз мільгалі ў ім не то жах, не то адчуванне краху.

— Што — праўда?.. Што ён сказаў?.. Што ён вам яшчэ наманіў?.. А яна? Яна, якая... якая...

Ён больш не мог гаварыць. Мэгрэ стаяў побач, гатовы ўмяшацца.

— Што — праўда?.. Што тут адбываецца?.. Што за балбатню вы тут развялі?.. I чые гэта грошы?..

Чуваць было, як у суседнім пакоі старая шоргала нагамі і клікала з ганка куранят: «Цып-цып-цып-цып!..»

Кукурузныя зярняткі градам сыпаліся на каменныя прыступкі ганка. Старая адганяла нагою суседскую курыцу:

— Кыш, кыш, пайшла вон, Чарнушка!..

А ў спальні — ні гуку! Глыбокая цішыня! Яна прыгнятала, як неба ў гэты дажджлівы ранак.

Гэтыя трое нечага баяліся... Вядома, баяліся!.. Усе трое!.. I Марціно, і мэр, і яго жонка!.. I кожны баяўся па-свойму... У кожнага быў свой страх!..

Мэгрэ напусціў на сябе ўрачысты выгляд і паволі, быццам суддзя, пачаў:

— Пракуратура даручыла мне знайсці і арыштаваць забойцу капітана Жарыса, раненага стрэлам з пісталета ў галаву, а праз месяц атручанага стрыхнінам у сябе дома. Ці не хоча хто з прысутных заявіць што-небудзь з гэтай нагоды?

Дагэтуль ніхто не заўважаў, што печ у пакоі была няпаленая,— і раптам усе адчулі, як тут было холадна. Кожнае слова гучала гулка, як у царкве. Здавалася, што ўсё яшчэ чуецца: «... атручанага стрыхнінам...» Асабліва стаялі ў

вушах апошнія словы: «Ці не хоча хто з прысутных заявіць што-небудзь з гэтай нагоды?»

Марціно першы апусціў галаву. Пані Гранмэзон кінула позірк на мужа, пасля на нарвежца. Вочы ў яе блішчалі.

Але ніхто не вымавіў ні слова. Ніхто не мог вытрымаць цяжкага позірку Мэгрэ.

Дзве хвіліны... Тры...Чуваць было, як старая падкідвала ў печ дровы...

Зноў камісараў голас, наўмысна сухі, без ніякага пачуцця:

— Жан Марціно, імем закона вы арыштаваны!

Крык жанчыны. Усёй сваёй істотаю пані Гранмэзон падалася была да Марціно — і адразу ж страціла прытомнасць.

Раз’юшаны мэр павярнуўся да сцяны.

А Марціно, нібыта скарыўшыся, стомлена ўздыхнуў.

I нават не падышоў да жанчыны.

Мэгрэ нахіліўся над ёю, пашукаў вачыма шклянку вады.

— Воцат ёсць? — спытаўся ён, адчыніўшы дзверы, у старой.

I без таго цяжкае паветра халупы змяшалася з пахам воцату.

Неўзабаве пані Гранмэзон апрытомнела. Узнервавана ўсхліпнуўшы некалькі разоў, яна спыніла позірк на нейкім узоры на дыване.

— Вы можаце ісці.

Яна слаба кіўнула галавою, паднялася і пайшла да дзвярэй няроўнай паходкаю.

— Прашу вас ісці за мною, панове! Спадзяюся, г э т ы р а з я магу разлічваць на тое, што вы будзеце памяркоўныя?

Разгубленая старая моўчкі глядзела ім услед. I толькі калі ўжо ўсе выйшлі на двор, яна кінулася да дзвярэй і крыкнула:

— Пан Раймон, вы вернецеся абедаць?

Раймон! Ужо другі раз гучала готае імя. Марціно адмоўна пакруціў галавою.

Усе чацвёра пайшлі па вясковай вулцы. Перад тытунёвай крамай Марціно спыніўся і сказаў Мэгрэ:

— Выбачайце, але я не ведаю, ці вярнуся яшчэ сюды, і мне не хацелася б пакідаць за сабою даўгі. Я павінен заплаціць тут за тэлефон, грог і пачак цыгарэт.

Заплаціў Мэгрэ. Выйшлі з вёскі. У канцы няроўнай дарогі іх чакала машына. Камісар запрасіў усіх сесці ў яе і, падумаўшы крыху, сказаў шафёру:

— У Вістрэам! Але спачатку спыніцеся каля жандармерыі.

Усю дарогу праехалі моўчкі. Па-ранейшаму ішоў дождж, неба было ўсё такое ж шэра-халоднае, вецер спакваля ўзмацняўся і пагойдваў мокрыя дрэвы.

Перад жандармерыяй Мэгрэ папрасіў Марціно выйсці з машыны і загадаў начальніку аддзялення:

— Пасадзіць яго ў камеру... Вы адказваеце за яго. Тут нічога новага?

— Буксір прыйшоў. Чакаюць, калі павысіцца ўзровень мора.

Паехалі далей. Мэгрэ трэба было пабываць у порце, і камісар яшчэ раз спыніў машыну, выйшаў з яе на хвілінку.

Быў поўдзень. Шлюзаўшчыкі чакалі на сваіх месцах параход з Кана. Мора падыходзіла ўсё бліжэй да берага, белыя хвалі набіралі ўсё больш моцы.

Справа стаяў вялікі натоўп. Людзі з цікаўнасцю разглядвалі буксір з Трувіля, што стаяў на якары за паўмілі ад берага. Да «Сэн-Мішэля», які з прылівам ужо напалову выраўняўся, набліжалася невялікая шлюпка.

Глянуўшы на машыну, Мэгрэ заўважыў, што мэр таксама назірае за выратавальнымі работамі. 3 шынка выйшаў капітан Дэлькур.

—; Атрымаецца? — спытаўся камісар.

— Думаю, што ўсё будзе нармальна. Вось ужо дзве гадзіны яны вызваляюць шхуну ад баласту. Толькі б швартовы не парваліся.— Спрабуючы ўгадаць, які будзе вецер, ён паглядзеў на неба, бы на карту.— Трэба адно зрабіць усё гэта да канца прыліву.

Начальнік порта заўважыў, што ў машыне сядзяць мэр і яго жонка, пачціва павітаў іх, але больш у іх бок не глядзеў.

Падышоў Люка, адвёў камісара на колькі крокаў ад Дэлькура.

— Узялі Вялікага Луі.

— Гм!

— Сам папаўся!.. Сёння раніцай жандары з Дзіў заўважылі сляды на полі... Сляды чалавека, які ішоў напрасткі, перамахваючы праз агароджы... Сляды вялі да ракі, да мясціны, дзе адзін рыбак пакідае звычайна на беразе лодку... А тут яна была на другім беразе...

— Жандары перабраліся туды?

— Але... I выйшлі акурат насупраць шхуны. Там, каля дзюнаў, ёсць...

— Разваліны капліцы!

— Вы ўжо ведаеце?

— Капліца божай маці Дзюнаў...

— Ну, там яго і накрылі... Ён залез туды і назіраў за выратавальнымі работамі. Калі я прыйшоў, ён упрошваў жандараў не забіраць яго адразу і дазволіць заставацца там, пакуль не выратуюць шхуну... Я дазволіў... Ён у наручніках... Аддае загады: баіцца, што без яго судна загіне... He хочаце глянуць на яго?

— He ведаю... Можа, крыху пазней...

Камісара чакалі ў машыне мэр з жонкаю.

— Думаеце, дакапаемся ўрэшце да праўды? — спытаўся Люка.

I, паколькі Мэгрэ не адказваў, інспектар дадаў:

— Асабіста я пачынаю думаць, што не. Усе маняць! А тыя, што не маняць, маўчаць, хоць і ведаюць сёе-тое. Можна падумаць, што ў смерці Жарыса вінаваты ўвесь гарадок...

Але камісар адно паціснуў плячыма і пайшоў да машыны.

— Да сустрэчы! — толькі і сказаў на хаду.

У машыне ён вельмі здзівіў шафёра, загадаўшы:

— Дамоў!

Нібыта гаворка ішла пра яго ўласны дом, гаспадаром якога быў ён сам.

— Дамоў у Кан?

Па праўдзе кажучы, Мэгрэ яшчэ пра гэта не думаў, але словы шафёра навялі яго на думку.

— Але, у Кан!

Гранмэзон нахмурыўся. Што да яго жонкі, дык тая, здавалася, скарыўшыся, плыла па цячэнні.

* * *

Па дарозе ад гарадскіх варот да вуліцы Дзюфур з Гранмэзонамі павіталіся чалавек пяцьдзесят. Відаць, мэраву машыну ведалі ўсе. Віталіся вельмі пачціва. Суднаўладальнік быў падобны на сеньёра, што аб’язджае свае землі.

— Простая фармальнасць! — сказаў Мэгрэ праз зубы, калі машына спынілася.— Выбачайце, што прывёз вас сюды. Але, як я ўжо вам казаў, неабходна, каб сёння вечарам усё было скончана...

Паабапал ціхай вуліцы стаялі прыватныя дамы, якія цяпер можна ўбачыць толькі ў правінцыі. Перад домам з

пачарнелага каменю ўзвышалася вежа. На агароджы перад уваходам вісела медная шыльда з надпісам: «Англа-Нармандская навігацыйная кампанія».

У двары стаяў указальнік: «Каса». На дзвярах вісела яшчэ адна шыльда: «Кантора адчынена з 9 да 16 гадзін».

Было крыху больш за дванаццаць. Дарога да Кана заняла ўсяго толькі дзесяць хвілін. У гэты час большасць служачых абедала, але некаторыя сядзелі яшчэ за сваімі сталамі. У пакоях было змрочна. Тоўстыя дываны і мэбля ў стылі Луі-Філіпа надавалі канторы ўрачысты выгляд.

— Пані, зрабіце ласку, падыміцеся да сябе. Праз нейкі час я, напэўна, папраіпу вас знайсці для мяне колькі хвілія.

Першы паверх быў цалкам адведзены пад памяшканні кампаніі. У вялізным вестыбюлі па баках стаялі свяцільні з каванага жалеза. На другі паверх, які займалі муж і жонка Гранмэзон, вяла мармуровая лесвіца.

Мэр Вістрэама, пахмурны, злосны, чакаў, што скажа яму Мэгрэ.

— Што вы яіпчэ хочаце ведаць? — ціха спытаў ён і, падняўшы каўнер паліто, насунуў капялюш на вочы, каб служачыя не бачылі яго твару, спляжанага кулакамі Вялікага Луі.

— Нічога асаблівага. Я толькі прашу ў вас дазволу пахадзіць тут, падыхаць паветрам дома.

— Я вам патрэбен?

— He.

— У такім выпадку дазвольце мне падняцца да пані Гранмэзон.

Пачцівы тон, з якім ён гаварыў пра сваю жонку, ніяк не вязаўся з ранішняй сцэнаю ў халупе ў старой. Мэгрэ пачакаў, пакуль мэр падымецца па лесвіцы. Пасля прайшоў у канец калідора і пераканаўся, што ў доме быў толькі адзін выхад. Выйшаў на вуліцу, знайшоў непадалёк паліцэйскага і загадаў яму стаяць каля агароджы.

— Зразумелі? Выпускаць усіх, апроч суднаўладальніка. Вы яго ведаеце?

— Ну, як не ведаць!.. Але... што ён нарабіў? Такі чалавек!.. Вы знаеце, што ён старшыня гандлёвай палаты?

— Тым лепш!

Кабінет справа ў вестыбюлі: «Генеральны сакратарыят». Мэгрэ пастукаў, адчыніў дзверы, удыхнуў пах цыгары, але нікога не ўбачыў.

Кабінет злева: «Дырэктар». Тая ж самавітая, урачыстая

атмасфера, тыя ж цёмна-чырвоныя дываны, шпалеры з пазалотаю, столі з мудрагелістай лепкаю.

Уражанне такое, што ніхто не асмеліўся б размаўляць тут уголас. Камісар уявіў сабе перапоўненых годнасцю паноў, у візітках і штанах у палоску, з тоўстымі цыгарамі ў зубах, за дзелавой размоваю. -

Самавітая кампанія! 3 традыцыямі, якія перадаюцца тут, у правінцыі, праз стагоддзі з пакалення ў пакаленне. «Пан Гранмэзон?.. Яго подпіс надзейны, як золата ў злітках».

Мэбля ў кабінеце была ў стылі ампір, які болын падыходзіў ддя галоўнага пакоя кампаніі. На сценах — фатаграфіі караблёў, статыстычныя табліцы, каляровыя графікі.

Мэгрэ хадзіў па кабінеце, засунуўшы рукі ў кішэні, калі ў дзвярах з’явіўся нейкі стары.

— Што гэта такое?! — разгубіўся ён.

— Паліцыя! — кінуў Мэгрэ такім сухім тонам, што збоку можна было падумаць: ён кажа так, любячы кантрасты.

Стары, збянтэжаны ўжо дазвання, мала не закалаціўся.

— He хвалюйцеся. Я расследую справу па даручэнні вашага патрона. Вы ж...

— Галоўны касір,— спешна пацвердзіў стары.

— Гэта вы служыце ў кампаніі вось ужо... вось ужо...

— Сорак два гады. Я пачынаў тут яшчэ пры пане Шарлі.

— Вельмі прыемна. Значыць, гэта ваш кабінет справа? Па сутнасці цяпер усё тут трымаецца на вас, праўда? Ва ўсякім выпадку мне так казалі.

Тут усё ў Мэгрэ ішло як па масле. Дастаткова было ўбачыць дом, пасля гэтага старога слугу, каб здагадацца пра ўсё.

— Гэта ж натуральна, вы не згодны? Калі пан Эрнэст адсутнічае...

— Пан Эрнэст?

— Пан Гранмэзон. Я ведаў яго, калі ён быў яшчэ зусім дзіця, вось і называю яго панам Эрнэстам.

Мэгрэ нібыта між іншым увайшоў у канторку старога. Гэта быў сціплы пакой, адчувалася, што наведнікаў тут не бывае. Затое стол быў завалены папкамі. Сярод іх ляжалі загорнутыя ў паперу бутэрброды. На спіртоўцы дыміўся маленькі кафейнік.

— Вы тут і абедаеце, пан... Вось табе і на, забыў раптам ваша імя...

— Бернардэн... Але ўсе завуць мяне «дзядзька Бернар»... Я жыву адзін, так што і на абед дамоў хадзіць няма чаго...

Вось... А пан Эрнэст запрасіў вас з нагоды дробнага крадзяжу на тым тыдні?.. Трэба было яму мяне папярэдзіць... Усё ўжо ў парадку... Адзін малады чалавек узяў у касе дзве тысячы франкаў... Але яго дзядзька вярнуў грошы... Малады чалавек даў слова... Вы разумееце?.. У такім узросце!.. Ды столькі ў нас дрэнных прыкладаў перад вачыма!..

— Мы пра гэта яшчэ пагаворым... Прашу вас, не звяртайце на мяне ўвагі, абедайце... Словам, вы былі даверанай асобай спачатку пана Шарля, а потым ужо яго сына, пана Эрнэста...

— Спачатку я быў касірам... Тады ў іх яшчэ не было галоўнага касіра... Можна нават сказаць, што гэтую пасаду ўвялі спецыяльна для мяне...

— Пан Эрнэст адзіны сын у пана Шарля?

— Але, адзіны. Была яшчэ дачка, якая выйшла замуж за прамыслоўца з Ліля, але яна памерла пры родах разам з дзіцёнкам...

— А пан Раймон?

Стары здзіўлена ўскінуў галаву.

— Як? Пан Эрнэст казаў вам?..

«Дзядзька Бернар» адразу ж насцярожыўся.

— Ён не належаў да гэтай сям’і?

— Стрыечны брат. Таксама Гранмэзон... Толькі спадчыны ён не атрымаў... Яго бацька памёр недзе ў калоніях... Такое ж часта здараецца ва ўсіх сем’ях, праўда?..

— Ва ўсіх! — пацвердзіў не маргнуўшы вокам Мэгрэ.

— Бацька пана Эрнэста ўсё роўна як усынавіў яго... Карацей кажучы, знайшоў тут яму месца...

Мэгрэ патрабаваліся факты больш дакладныя, і ён перастаў хітраваць.

— Хвілінку, пан Бернар! Дазвольце, я збяруся з думкамі... Заснавальнік «Англа-Нармандскай кампаніі» — пан Шарль Гранмэзон, так?.. У пана Шарля Гранмэзона — адзіны сын, пан Эрнэст, сённяшні дырэктар кампаніі...

— Але...

Стары зноў разгубіўся. Яго бянтэжыў такі дапытлівы тон.

— Так! У пана Шарля быў брат, які памёр у калоніях, таксама пакінуўшы адзінага сына — Раймона Гранмэзона.

— Але... Я не...

— Чакайце! Ды ешце, прашу вас. Пана Раймона, сірату без грошай, прымаюць у дом дзядзькі, даюць месца ў кампаніі. Якое?

— Гм,— запнуўся стары.— Яго назначылі ў аддзел фрахтавання нейкім начальнікам.

— Так! Пан Шарль памірае і пакідае спадчыну пану Эрнэсту. Пан Раймон усё яшчэ тут.

— Але.

— I раптам яны сварацца. Хвілінку! У момант сваркі пан Эрнэст быў жанаты?

— He ведаю, ці магу я...

— Я раіў бы вам гаварыць, калі вы не хочаце мець на старасці гадоў непрыемнасці з правасуддзем.

— Правасуддзем? Пан Раймон вярнуўся?

— Няважна. Пан Эрнэст быў ужо жанаты?

— He. Яшчэ не быў.

— Так! Пан Эрнэст — дырэктар кампаніі. Яго стрыечны брат — начальнік аддзела. Што адбываецца пасля?

— Я не думаю, што маю права...

— Я даю вам гэтае права.

— Такое бывае ва ўсякіх сем’ях... Пан Эрнэст быў чалавек сур’ёзны, як яго бацька... Нават у тым узросце, калі яшчэ робяць звычайна глупствы, ён быў такі, як цяпер...

— А пан Раймон?

— Поўная процілегласць!

— Ну і?..

— Пра гэта ведаю толькі я і сам пан Эрнэст... Былі выяўлены парушэнні ў справаздачнасці... Сур’ёзныя парушэнні...

— I?..

— Пан Раймон знік... Інакш кажучы, замест таго каб' аддаць яго ў рукі правасуддзя, пан Эрнэст папрасіў яго выехаць за мяжу...

— У Нарвегію?

— He ведаю... Я пра яго больш нічога не чуў...

— Пан Эрнэст ажаніўся неўзабаве пасля таго?

— Але... Прайшло колькі месяцаў...

Уздоўж сцен цягнуліся паліцы з папкамі непрыемнага зялёнага колеру. Стары клерк еў без усялякага апетыту. Ён быў устрывожаны і злаваўся на сябе, што міжволі столькі ўжо расказаў.

— Калі гэта здарылася?

— Чакайце... Гэта было ў той год, калі пашыралі канал... Пятнаццаць гадоў таму... He, крыху меней...

Ужо некалькі хвілін над галавою чуліся чыесьці крокі.

— Гэта ў сталовай? — спытаў Мэгрэ.

— Але...

Раптам крокі сталі больш частыя, пачуўся глухі ўдар, гук цела, якое падала на падлогу.

«Дзядзька Бернар» збялеў, як папера, у якую былі загорнуты яго бутэрброды.

XIII.    Дом насупраць

Мэр быў мёртвы. Ён ляжаў на дыване. Яго цела здавалася велізарным: галава — каля ножак стала, ногі — каля акна. Крыві амаль не было. Куля прайшла паміж рэбраў акурат у сэрца.

За некалькі сантыметраў ад Гранмэзона ляжаў рэвальвер, які выпаў з яго рук.

Пані Гранмэзон не плакала. Яна стаяла, абапіраючыся на масіўны камін, і глядзела на нябожчыка, быццам не разумела яшчэ, што здарылася.

— Усё! — сказаў Мэгрэ, выпростваючыся.

Пакой быў вялікі і сціпла абсталяваны. Праз цёмныя шторы на вокнах прабівалася шызаватае святло.

— Ён гаварыў з вамі?

Яна адмоўна пакруціла галавою. Пасля з цяжкасцю прашаптала:

— Калі мы вярнуліся, ён усё хадзіў узад і ўперад... Дватры разы павярнуўся да мяне, і я падумала, што ён збіраецца нешта мне сказаць... А потым раптам стрэліў, але я нават не бачыла рэвальвера...

Яна гаварыла так, як гавораць вельмі ўсхваляваныя жанчыны, калі ім цяжка сачыць за ходам сваіх думак. Але вочы ў яе заставаліся сухія.

Было відаць, што яна ніколі не кахала Гранмэзона, ва ўсякім разе сапраўднага кахання паміж імі не было.

Яна была яго жонкаю і выконвала свой абавязак. Прывычка, сумеснае жыццё ў нейкай меры зблізілі іх.

Але нясцерпнага гора, якое звычайна ахапляе людзей у момант смерці па-сапраўднаму блізкага чалавека, яна перад целам мёртвага мужа не адчувала.

— Гэта ён? — ціха спыталася яна ў Мэгрэ.

— Ён,— пацвердзіў камісар.

Запала доўгае маўчанне. Мэгрэ назіраў за пані Гранмэзон. Тая глядзела ў акно. Вочы яе нібыта нешта шукалі на вуліцы. Твар у яе быў вельмі сумны.

— Дазвольце задаць вам некалькі пытанняў, пакуль ніхто яшчэ не прыйшоў.

Яна згадзілася.

— Вы ведалі Раймона да знаёмства з мужам?

— Я жыла ў доме насупраць.

Шэры дом, вельмі падобны на гэты. Над дзвярыма — пазалочаны герб натарыуса.

— Я кахала Раймона. I ён кахаў мяне. Эрнэст заляцаўся да мяне, але рабіў гэта зусім не так, як Раймон.

— Яны — вельмі розныя, праўда?

— Эрнэст ужо тады быў такі, якім вы яго ведалі. Халодны чалавек без узросту. А ў Раймона была благая рэпутацыя, бо жыццё, якое ён вёў, было ддя нашага маленькага гарадка дужа бязладнае. 3 гэтай прычыны, а таксама таму, што ён быў бедны, бацька не згаджаўся на мой шлюб з ім.

Дзіўныя былі гэтыя прызнанні, якія яна рабіла каля цела мёртвага мужа. Здавалася, яна падводзіла сумны рахунак свайго жыцця.

— Вы былі каханкай Раймона?

Яна апусціла павекі.

— I ён паехаў?

— Нікога не папярэдзіўшы. Ноччу. Мне сказаў пра гэта Эрнэст. Паехаў, узяўшы з сабою нейкую частку грошай з касы кампаніі.

— I Эрнэст ажаніўся з вамі? Ваш сын — не яго, праўда?

— Гэта сын Раймона. Уявіце сабе, калі ён паехаў і пакінуў мяне адну, я ўжо ведала, што стану маці. А Эрнэст прасіў маёй рукі. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дамы, вуліцу, горад, дзе ўсе ведаюць адно аднаго.

— Вы сказалі яму праўду?

— Але. I ўсё ж такі ён ажаніўся са мною. Дзіця нарадзілася ў Італіі, дзе я правяла амаль год, каб пазбегнуць розных перасудаў. Я лічыла, што муж паводзіў сябе проста гераічна.

— А потым?

Яна адвярнулася, бо позірк яе ўпаў на мужава цела. Уздыхнуўшы, загаварыла зноў:

— He ведаю. Думаю, ён кахаў мяне па-свойму. Ён хацеў, каб я стала яго жонкаю,— і атрымаў мяне, вы гэта можаце зразумець? Чалавек, няздольны да парыву. Ажаніўшыся, ён жыў, як і раней, для самога сябе. Я была часткай яго дома. Нешта накшталт даверанай асобы ў канторы. He ведаю, ці паведамлялі яму пасля што-небудзь пра стрыечнага брата, але калі аднаго разу сын убачыў фатаграфію Раймона і спытаўся, хто гэта, Эрнэст толькі і сказаў:

— Стрыечны брат, які дрэнна скончыў.

Мэгрэ быў крыху ўсхваляваны: перад яго вачыма прайшло цэлае жыццё. I жыццё не аднаго чалавека, а цэлага дома, сям’і!

I гэтак праляцелі пятнаццаць гадоў! Купляліся новыя параходы. У гэтым вось пакоі ладзіліся прыёмы, партыі ў брыдж і абеды, вячэры...

Лета праводзілі ў Вістрэаме і ў гарах.

А цяпер пані Гранмэзон адчувала толькі стомленасць. Яна апусцілася ў крэсла, правяла рукою па твары.

— He разумею,— прашаптала яна.— Гэты капітан... Я яго ніколі раней не бачыла. Вы сапраўды думаеце, што?..

Мэгрэ прыслухаўся і пайшоў адчыняць дзверы. За імі стаяў «дзядзька Бернар». Ён быў устрывожаны, але ўвайсці ў пакой не асмельваўся. Клерк дапытліва паглядзеў на камісара.

— Пан Гранмэзон памёр. Паведаміце гэта яго доктару. А служачым і слугам скажаце крыху пазней.

Мэгрэ зачыніў дзверы, сунуў быў руку ў кішэню па люльку, але перадумаў курыць.

У яго душы нарадзілася дзіўнае пачуццё сімпатыі, павагі да гэтай жанчыны, якая пры першай сустрэчы здалася яму вельмі банальнай істотай.

— Гэта муж паслаў вас учора ў Парыж?

— Але. Я не ведала, што Раймон у Францыі. Муж мяне проста папрасіў забраць сына з калежа і правесці з ім колькі дзён на поўдні. Я не разумела, нашто гэта трэба, аднак зрабіла, як ён хацеў. Але толькі я прыехала ў «Лютэцыю», Эрнэст пазваніў мне і сказаў, каб я не ішла ў калеж, а вярталася дамоў.

— А сёння раніцай вам званіў Раймон?

— Званіў. Прасіўтэрмінова прывезці яму крыху грошай. Кляўся, што ад гэтага залежыць наш далейшы спакой.

— He вінаваціў вашага мужа?

— He. Там, у халупе, ён нават не ўспомніў пра яго. Гаварыў пра нейкіх сяброў, маракоў, якім ён павінен заплаціць, перш чым паехаць з Францыі. Казаў яшчэ нешта пра нейкае караблекрушэнне.

Прыйшоў доктар, сябра сям’і. 3 жахам, не верачы вачам, глядзеў на труп.

— Пан Гранмэзон скончыў жыццё самагубствам! — цвёрда вымавіў Мэгрэ.— А вам трэба вызначыць хваробу, ад якой ён памёр. Вы мяне разумееце? Паліцыю я бяру на сябе...

Ён падышоў да пані Гранмэзон, пакланіўся ёй. Тая пасля некаторых ваганняў спытала:

— Вы не сказалі мне, чаму...

— Раймон вам калі-небудзь усё раскажа... Апошняе пытанне... Шаснаццатага верасня ваш сын быў у Вістрэаме з вашым мужам, так?

— Так, ён заставаўся там да дваццатага.

Адышоўшы спінай да дзвярэй, Мэгрэ выйшаў з пакоя. Цяжка ступаючы, ён спусціўся па лесвіцы на першы паверх, прайшоў па калідоры, адчуваючы нейкі цяжар на плячах і агіду ў душы.

На вуліцы ён глыбока ўдыхнуў свежае паветра. Нейкі час стаяў пад дажджом з голай галавою, як бы хацеў асвяжыцца, скінуць з сябе ўсё тое жахлівае, што вынес з дома Гранмэзонаў.

Зірнуў апошні раз на вокны. Пасля паглядзеў на дом насупраць, у якім мэрава ўдава правяла сваю маладосць, і глыбока ўздыхнуў.

* * *

— Выходзьце!

Мэгрэ адчыніў дзверы камеры, у якой сядзеў Раймон, і знакам загадаў арыштаванаму ісці за ім. Камісар ішоў паперадзе, спачатку па вуліцы, пасля па дарозе ў порт.

Раймон дзівіўся, не разумеючы прычыны гэтага раптоўнага вызвалення.

— Вы нічога не хочаце мне сказаць? — кінуў Мэгрэ наўмысна незадаволеным тонам.

— Нічога!

— Вы дадзіце вынесці вам прысуд?

— Я паўтару перад суддзямі, што нікога не забіваў!

— Але праўды не скажаце?

Раймон апусціў галаву. Удалечыні ўжо віднелася мора, чуліся гудкі буксіра, які ішоў да пірса, ведучы за сабою на стальным тросе «Сэн-Мішэля». Тады, быццам бы гэта было нешта зусім звычайнае, кінуў:

— Гранмэзон памёр.

— Га?.. Што вы сказалі?..

Раймон схапіў яго за руку і ліхаманкава сціснўў яе.

— Ён?..

— Налажыў на сябе рукі. Гадзіну таму назад, у сябе дома.

—Ён усё расказаў?

— He! Хадзіў туды-назад па гасцёўні хвілін пятнаццаць, пасля стрэліў... Вось і ўсё!..

Яны зрабілі яшчэ некалькі крокаў. Удалечыні, на сценах шлюза, стаялі, назіраючы за выратавальнымі работамі, людзі.

— Цяпер вы можаце сказаць мне ўсю праўду, Раймон Гранмэзон... Зрэшты, я ўжо ведаю яе ў самых агульных рысах... Вы хацелі забраць з сабою вашага сына?

Hi слова адказу.

— Сярод людзей, у якіх вы прасілі дапамогі, быў і капітан Жарыс... Але, на жаль...

— Змоўкніце! Калі б вы ведалі...

— Хадземце сюды. Тут меней народу...

Дарога вяла да пустыннага берага, на які накатваліся хвалі.

— Вы праўда ўцяклі некалі з касай?

— Гэта Элен вам сказала?..

Ягоны голас стаў з’едлівы.

— Ну вядома!.. Эрнэст расказаў ёй усё па-свойму... Што ж, я не сцвярджаю, што быў святы... Наадварот!.. Жыў, як кажуць, весела... I адзін час захапляўся гульнёю... Выйграваў, прайграваў... Праўда, аднаго разу я скарыстаўся грашыма кампаніі, і кузен гэта прыкмеціў... Я абяцаў вярнуць паступова ўсе грошы і ўмольваў яго не даводзіць справу да скандалу... Ён усур’ёз сабраўся звярнуцца ў суд і згадзіўся толькі пры адной умове: каб я паехаў за мяжу і ніколі болей не вяртаўся ў Францыю!.. Цяпер вы разумееце? Ён хацеў, каб Элен стала яго жонкаю! I ён гэтага дабіўся!

Горка ўсміхнуўшыся, Раймон нейкі час маўчаў, пасля пачаў зноў:

— Звычайна людзі адпраўляюцца на поўдзень або ўсход... А мне падабалася поўнач, і я пасяліўся ў Нарвегіі... 3 радзімы я ніякіх навін не меў... Лісты, якія я пісаў Элен, заставаліся без адказу, а ўчора я даведаўся, што яны ніколі да яе не даходзілі... Я пісаў і кузену таксама, але адказу ні разу не атрымаў... He, я не збіраюся здацца вам лепшым, чым я ёсць на самой справе, або разжаліць вас гісторыяй няшчаснага кахання. Спачатку я не думаў пра гэта шмат... Вы ўбачыце, што я кажу вам абсалютную праўду!.. Я працаваў... Былі ўсякія цяжкасці, пра іх трэба было думаць... Хіба што вечарамі на мяне находзіла насталыія... Здараліся і непрыемнасці... У кампаніі, якую я арганізаваў, справы ішлі няважна... Гэтак і праходзіў год за годам, то лепш, то горш, у чужой краіне... Там я змяніў прозвішча... Каб лепш было

працаваць, прыняў нарвежскае падданства... Калі-нікалі ў гасцях у мяне бывалі афіцэры з французскіх суднаў, вось ад іх я і даведаўся, што ў мяне ёсць сын... Я сумняваўся, але параўнаў даты — і зразумеў, што гэта праўда!.. Напісаў у роспачы Эрнэсту... Умольваў дазволіць вярнуцца ў Францыю, хоць на некалькі дзён... Ён адказаў тэлеграмаю: «Арышт пры перасячэнні мяжы». Ішоў час. Я стаў апантана рабіць грошы... Гэта нецікава расказваць... Толькі вось у душы ўсё роўна як пустэча была... У Трамсё — тры месяцы палярная ноч... I тады настальгія па радзіме проста з’ядала мяне... Каб падмануць самога сябе, я паставіў мэту: стаць такім жа багатым, як і стрыечны брат. I вось я дайшоў гэтай мэты. Разбагацеў на трасковай ікры. Але адчуў сябе самым няшчасным чалавекам на свеце... Тады я раптам вярнуўся ў Францыю. Вырашыў дзейнічаць... Але, праз пятнаццаць гадоў!.. Бадзяўся тут... бачыў сына на пляжы... Элен, здалёк... Ніяк не разумею, як я мог дагэтуль жыць без сына... Ці разумееце вы гэта?.. Купіў судна... Калі б я дзейнічаў адкрыта, Эрнэст не задумваючыся засадзіў бы мяне ў турму... У яго заставаліся доказы!.. Вы бачылі маіх маракоў — добрыя людзі, нягледзячы на-іх выгляд... Разлічылі ўсё... У той вечар Эрнэст быў дома адзін з хлопчыкам... Для большай надзейнасці, каб выкарыстаць усе шанцы, я папрасіў дапамогі ў капітана Жарыса, з якім пазнаёміўся ў Нарвегіі, калі ён яшчэ плаваў... Капітан ведаў Эрнэста, і мы дамовіліся, што ён наведае яго, прыдумаўшы якую-небудзь прычыну, а пакуль яны будуць гаварыць, Вялікі Луі паможа мне выкрасці сына... Але скончылася ўсё гэта драмаю... Жарыс гаварыў з Эрнэстам у кабінеце... Мы ўвайшлі праз заднія дзверы, але, як назло, я зачапіў у калідоры швабру, што стаяла каля сцяны... Швабра ўпала... Эрнэст пачуў шум. Ён вырашыў, што яго хочуць абрабаваць, і выхапіў з сакрэтніка рэвальвер... Што было далей?.. Цяжка і расказаць... Нейкае насланнё... Жарыс выскачыў у калідор услед за Эрнэстам... Святла там не было... Стрэл... I трэба ж было так здарыцца, што куля трапіла ў Жарыса!.. Я ледзь не звар’яцеў з адчаю... Баяўся скандалу, асабліва перажываў за Элен... Ну хіба ж мог я расказаць усю гэтую гісторыю паліцыі?.. Разам з Вялікім Луі я перанёс Жарыса на борт «Сэн-Мішэля»... Капітану была неабходная медыцынская дапамога... Мы пайшлі ў Англію, куды дабраліся праз некалькі гадзін... Але без пашпартоў нас на бераг не пускалі... Паліцыя была пільная: строгі кантроль па ўсім узбярэжжы... Калісьці я займаўся трохі медыцынай... Зрабіў сёе-тое, каб памагчы

Жарысу, але гэтага было мала... Тады ўзялі курс на Галандыю... Там раненага трэпанавалі, але не маглі трымаць яго больш у клініцы, не паведаміўшы ўладам... Жахлівае падарожжа!.. Вы ўяўляеце нас на борце судна з чалавекам, які памірае?.. Трэба было сама меней месяц лячыць чалавека, даглядаць яго... Я хацеў быў.весці шхуну ў Нарвегію. Але рабіць гэта не прыйшлося, бо выпадак звёў нас з капітанам аднаго судна, якое ішло на Лафатэнскія астравы... Я ўзяў Жарыса з сабою на борт... На моры мы былі ў большай небяспецы, чым на сушы... У маім доме ён правёў восем сутак. Але суседзі зацікавіліся таямнічым госцем... Трэба было зноў некуды рушыць... Капенгаген... Гамбург... Жарыс адчуваў сябе лепш... Рана зацягнулася, але ён страціў пры гэтым і памяць, і здольнасць гаварыць... Ну што я мог зрабіць, скажыце?.. Мне здавалася, што дома, у прывычнай атмасферы, ён ачуняе хутчэй, чым бадзяючыся па свеце... Я вырашыў хоць бы забяспечыць яго матэрыяльна і паслаў на яго імя ў банк трыста тысяч франкаў... Але як памагчы яму дабрацца дадому?.. Вярнуцца сюды з ім я сам не мог, бо вельмі многім рызыкаваў бы... А калі пераправіць яго ў Парыж, падумалася мне, дык ён абавязкова трапіць у паліцыю, дзе яго ўрэшце апазнаюць і завязуць дамоў... Так і здарылася... Толькі аднаго я не мог прадугледзець: што стрыечны брат, які дрыжаў ад страху пры адной думцы пра тое, што Жарыс можа яго выдаць, гнюсна атруціць капітана... Гэта ж ён падсыпаў стрыхнін у шклянку з вадою... Дастаткова было ўвайсці ў дом з чорнага ўвахода, па дарозе на паляванне...

— I вы прадоўжылі барацьбу? — паволі сказаў Мэгрэ.

— Інакш я і не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькі Эрнэст наглядаў за ім пільна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалі...

Мэгрэ ведаў усё гэта. Але цяпер ён лепш разумеў тую нябачную барацьбу, якая пачалася паміж стрыечнымі братамі.

Барацьбу не толькі паміж імі двума, але і супраць яго, Мэгрэ!

Нельга было дапусціць, каб у гэтую гісторыю ўмяшалася паліцыя! Hi адзін, ні другі не мог сказаць праўду!

— Я прыйшоў сюды на «Сэн-Мішэлі»...

— Ведаю! I вы паслалі Вялікага Луі да мэра...

Раймон міжволі ўсміхнуўся — камісар расказваў за яго.

— Раз’юшаны Луі спагнаў на ім усю сваю злосць за ўсё тое, што яму прыйшлося зведаць у жыцці... I ён мог лупцаваць мэра, не баючыся, што той пакдіча на дапамогу... Вось і адвёў душу!.. Урэшце ён вымусіў яго напісаць ліст, у якім дазваляў вам забраць хлопчыка з калежа...

— Але... Я хаваўся за вілаю, а ваш калега вісеў у мяне літаральна на пятах... Вялікі Луі пакінуў ліст у дамоўленым месцы, а я перахітрыў вашага памочніка... Узяў веласіпед... У Кане купіў машыну... Трэба было спяшацца... Пакуль я ехаў забіраць сына, Луі заставаўся ў мэра, каб не даць яму адмяніць якім-небудзь чынам тое, што ён напісаў у лісце... Дарэмна, бо Эрнэст паспеў ужо выправіць па дзіця Элен...Вы загадалі затрымаць мяне... Барацьба скончылася... Яе немагчыма было працягваць: вы ж так упарта імкнуліся дакапацца да праўды... Заставалася толькі ўцячы... Калі б мы засталіся, вы б непазбежна ўсё разгадалі... Адсюль і падзеі апошняй ночы... Але няўдачы не адставалі ад нас... Шхуна села на мель... Мы з вялікай цяжкасцю дабраліся да берага, а я згубіў пры гэтым на наша няшчасце кашалёк... Без грошай!.. I жандары на хвасце!.. Заставалася адно: тэлефанаваць Элен і прасіць у яе некалькі тысяч франкаў, каб мы маглі дабрацца ўчацвярых да мяжы... У Нарвегіі я мог бы аплаціць сябрам усё, што яны страцілі праз мяне... Элен прыехала адразу ж... Але і вы таксама! Вы ўвесь час паўставалі на нашай дарозе. Упарта дамагаліся разгадаць праўду, а мы вам нічога не маглі сказаць. He мог жа я крыкнуць вам, што праз вас могуць здарыцца новыя няшчасці!..

Раптам у вачах у яго прамільгнула трывога. Перамяніўшы голас, ён спытаў:

— Скажыце, Эрнэст напраўду скончыў жыццё самагубствам?

А што, калі яго падманулі, каб прымусіць гаварыць?

— Калі зразумеў, што праўды не схаваць... А ўцяміў ён гэта, калі я арыштаваў вас... Ён здагадаўся, што я пайшоў на арышт толькі дзеля таго, каб даць яму час падумаць...

Дайшоўшы да пірса, яны спыніліся. Перад імі паволі праходзіў «Сэн-Мішэль». 3 гордасцю круцячы штурвалам, шхуну вёў нейкі стары рыбак.

Тут нехта падбег да натоўпу на пірсе, адштурхнуў аднаго, другога і ўскочыў на палубу шхуны.

Вялікі Луі!

Ён уцёк ад жандарау, сарваў наручнікі! Адштурхнуўшы рыбака, Луі схапіў руль у свае рукі.

— Цішэй, няхай на вас!.. Шхуну загубіце! — з усяе сілы крыкнуў ён матросам з буксіра.

— А астатнія двое? — спытаўся Мэгрэ ў Раймона.

— Сёння раніцай вы былі за метр ад іх. Яны абодва схаваліся ў пуні ў старой сялянкі...

Люка, прадзіраючыся праз натоўп, набліжаўся да Мэгрэ.

На твары ў яго было здзіўленне: не чакаў ён убачыць тут побач з камісарам Марціно.

— Вы ведаеце, мы іх узялі!..

— Karo?

— Ланэка і Сэлестэна...

— Яны тут?

— Жандары з Дзіў толькі што даставілі.

— Ну, дык скажы, каб іх выпусцілі. I няхай абодва ідуць у порт...

Насупраць іх бачны быў дом капітана Жарыса і сад, у якім у начную буру зляцелі з ружаў апошнія пялёсткі. За фіранкаю — постаць Жулі. Убачыўшы на палубе брата, яна не паверыла вачам.

Каля шлюза партавікі сабраліся вакол капітана Дэлькура.

— Ну і намучыўся ж я праз іх цьмяныя адказы! — уздыхнуў Мэгрэ, кіўнуўшы на маракоў.

Раймон усміхнуўся:

— Гэта ж маракі!

— Я ўжо ведаю, што гэта за людзі. He любяць яны, калі сухапутныя тыпы, як я, лезуць у іх справы!

Пальцам ён умінаў тытунь у сваёй люльцы. Закурыўшы, спытаўся:

— Што ім сказаць?..

Эрнэст Гранмэзон быў мёртвы. Ці трэба казаць гэтым людзям, што забойца — ён?

— Можна было б,— пачаў быў Раймон...

— He ведаю! Скажу, відаць, што нейкая даўняя гісторыя. Адзін замежны марак адпомсціў і ўцёк...

Маракі з буксіра паволі ішлі ў шынок і знакамі клікалі шлюзаўшчыкоў.

А Вялікі Луі імкліва крочыў то ўзад, то ўперад па шхуне, абмацваючы ўсё, што траплялася пад руку,— гледзячы на

яго, камісар міжволі прыгадаў сабаку, які, вярнуўшыся дадому, радасны, хоча пераканацца, што ўсё на месцы і не змянілася...

— Гэй! — крыкнуў яму Мэгрэ.

Матрос аж падскочыў. Але падысці да камісара ці пакінуць шхуну ён не рашаўся. А калі ўбачыў раптам, што Раймон на волі, здзівіўся не менш за Люка:

— Як гэта?..

— Калі «Сэн-Мішэль» зможа выйсці ў мора?

— Хоць зараз! Усё ў поўным парадку! Цуд, а не судна, клянуся!..

Луі дапытліва глядзеў на Раймона. Той вымавіў:

— У такім выпадку прагуляйся на шхуне з Ланэкам і Сэлестэнам...

— Яны тут?

— Зараз прыйдуць... Некалькі тыдняў марской прагулкі... Далей адсюль... Каб пра «Сэн-Мішэль» тут ужо болей не гаварылі...

— Я мог бы прыхапіць з сабою і сястру — займалася б кухняю... Ведаеце, Жулі не з палахлівых...

I ўсё ж такі яму было няёмка перад Мэгрэ. Перад вачыма стаялі падзеі апошняй ночы. I ён яшчэ не ведаў, ці можна ўсміхнуцца, маючы іх на ўвазе.

— Вы хоць не прастудзіліся?

Яны стаялі на краі шлюза, і Мэгрэ адным штуршком адправіў матроса ў ваду.

— Здаецца, мой цягнік адыходзіць у шэсць,— сказаў пасля камісар. Аднак ён не рашаўся пайсці. Глядзеў вакол сябе з сумам: гэты маленькі порт стаў яму дарагі. Усё ж такі цяпер яму былі знаёмыя ўсе яго закуткі... I ў якое толькі надвор’е не давялося яму пабываць ці не ў кожным з іх: і пад слабым яшчэ ранішнім сонцам, і ў буру, і ў дождж, і ў непраглядны туман...

— Вы едзеце ў Кан? — спытаўся Мэгрэ ў Раймона, які ўсё яшчэ стаяў каля яго.

— He адразу. Думаю, так будзе лепш... Трэба, каб прайшоў нейкі час...

— Час,— скончыў за яго Мэгрэ.

Калі праз чвэрць гадзіны вярнуўся Люка і спытаў, дзе Мэгрэ, яму паказалі на «Марацкі прытулак», дзе ўжо гарэла святло.

Праз запацелыя вокны шынка інспектар угледзеўся ў

камісара...

Той сядзеў, ёмка ўладкаваўшыся на саламяным крэсле, з люлькаю ў зубах і кухлем піва ў руках, і слухаў розныя гісторыі, якія расказвалі вакол яго людзі ў марскіх фуражках і гумавых ботах...

У цягніку, гадзін каля дзесяці вечара, Мэгрэ ўздыхнуў. — Мусіць, сядзяць цяпер усе трое ў кубрыку ў цяпле... — У якім кубрыку? — спытаўся Люка.

— На «Сэн-Мішэлі»... На зрэзаным стале — лямпа, цяжкія шклянкі і бутэлька галандскага джыну... Печ патрэсквае... Дай мне запалкі!..

Ніксыае Штэфанеску

ДОЎГАЕ ЛЕТй _

I

Калі ёй было прапанавана прыйсці яшчэ на адну прымерку, Ірына раззлавалася. Гэта ўжо шосты раз. «Будзе намнога лепей, даамна, калі мы падправім гэта цяпер,— угаворвала яе краўчыха, хоць у гэтым не было ніякай патрэбы, таму што Ірына і сама ведала, што так лепей,— чым сукенка будзе на вас кепска сядзець, калі ўжо нічога нельга будзе зрабіць. Такая цудоўная фігура, як ваша, вартая самай элегантнай сукенкі!» Гэта быў пачатак доўгай прамовы, якая не спынялася да той пары, пакуль мадам Вішаяну не выняла з рота апошняй шпількі і не прызначыла даты наступнай прымеркі. А ўрэшце ж мне спяшацца няма куды, думала Ірына. I калі не нервавацца, то ўсё гэта нават прыемна. Што ў цябе сёння пасля абеду? Ага! У мяне прымерка. Сукенкі за адзін дзень не пашыеш... А калі пашыеш, то абавязкова трэба будзе зноў распароць, таму што іначай...

Ірына пайшла дахаты. Хады было каля паўгадзіны, і звычайна яна ішла ад краўчыхі пяшком па пустэльных вуліцах воддаль ад цэнтра горада. Тут заўсёды стаяла незвычайная цішыня і амаль нічога не змянілася за апошнія чвэрць стагоддзя. Нават цяжка было падумаць, што праз некалькі аўтобусных прыпынкаў можна апынуцца сярод таўханіны вялікага горада. Якраз ад гэтай мітусні і хацела схавацца Ірына. Яна ўжо ледзь пераносіла шум, вулічны рух, гул матораў, неон, цісканіну, пыл і распаленае паветра, якое пахла асфальтам і потам. Ёй падабаўся спакой гэтых вулічак, маленькія дамы, шырокія садкі з кветкамі, мноствам кветак, пладовых дрэў, з вуллямі і галубамі — з усім, чаго людзі дамагаюцца з такой цяжкасцю і так лёгка трацяць... Кожны раз, калі яна праходзіла тут, вяртаючыся ад

Перакладзена з выдання: Современный румынскпй детектав.— М.:

Прогресс, 1981.

мадам Вішаяну, якая прызначала ёй наступную прымерку, [рына ішла не спяшаючыся і не баялася затрымацца перад якой-небудзь агароджай, зачараваная прыгажосцю ружовага куста ці выразнай галавой аўчаркі, якая ўважліва глядзела на яе і нібы пыталася: што спатрэбілася гэтай дзіўнай істоце? Аўчарка з дваццаць восьмага дома па вуліцы Янаке VII — калі-небудзь, гаварыла сама сабе Ірына, я ўсё-такі даведаюся, чаму называецца «Янаке VII»,— стала нават пазнаваць яе і весела памахвала хвастом, калі Ірына спынялася, каб палюбавацца на яе. На гэты раз я яе не ўбачу, падумала Ірына, ідзе дождж, ужо змяркаецца, і сабака, напэўна, схаваўся. I праўда, накрапваў дождж, і, хоць стаяў ліпень, гэта быў не летні дождж, спорны і вясёлы, а дробны асенні дожджык, ад якога адразу стала холадна. Ірына сцепанула плячыма, але крокаў не паскорыла. Яна дайшла да дома № 28 па вуліцы Янаке VII і, на вялікае сваё здзіўленне, убачыла, што аўчарка выйшла на спатканне з ёю. Сабака радасна ўскочыў на бетонны фундамент агароджы і праз прэнты працягнуў Ірыне вялізную лапу. Ірына, засмяяўшыся, паціснула лапу свайму новаму сябру. Цяпер стала абсалютна зразумела, што яны пасябравалі. Ірына пагладзіла сабаку па галаве, і гэта, відаць, яму спадабалася, аднак ён, разумеючы, што нельга далёка заходзіць у сяброўскіх адносінах з людзьмі, весела саскочыў на зямлю і куляй кінуўся ў будку, высунуў адтуль масіўную галаву і паклаў яе на выцягнутыя лапы. Ён як быццам хацеў сказаць, што на сягоння досыць. Ірына ўсё зразумела і, адыходзячы, весела падміргнула сабаку. Мінулы раз праз дзесяць дамоў адгэтуль яна бачыла раскошны бутон ружы. Распусціўся ён ці не? Калі распусціўся, пачала думаць Ірына, значыць, заўтра... He, у яе не хапіла смеласці пайсці ў заклад з сабою. Урэшце, ружу маглі ўжо зрэзаць і паднесці якой-небудзь прыгожай жанчыне... I калі гаспадар дома чакае яе, як чакала аўчарка з дваццаць восьмага дома? А што, калі ён паднясе ёй букет ружаў? Ці прыме яна яго? А чаму б і не? Ірына зноў уявіла сабе, што яна каралева маленькай краіны, якая складаецца толькі з гэтых вулічак і гэтых прыгожых дамоў, а яе праходка на самай справе нешта накшталт агляду... Яна ўсміхалася і дзякавала людзям за тое, што яны трымаюць у доглядзе дамы, уяўляла сабе, як бярэ на рукі дзяцей і цалуе іх... Яна захапілася і спачатку не звярнула ўвагі на тое, што ў гэты перадвячэрні час тут робіцца нешта незвычайнае. У тое імгненне, калі яна зразумела, што гэта незвычайнае ёсць не што іншае, як шум ад павольнай язды

аўтамабіля, яна ад здзіўлення замерла на месцы. Ніколі, прынамсі ў тыя дні і гадзіны, калі Ірына праходзіла па гэтых вуліцах, яна не сустракала тут аўтамабіляў. Нічога ж больш абсурднага і ўявіць сабе нельга. Як мог парушыць спакой гэтых месцаў агідны шум матора? Як мог атручваць напоенае п’янкімі пахамі паветра смуродны дым з выхлапной трубы? Увогуле Ірына і сама не супраць мець машыну і нават збіраецца сур’ёзна пагаварыць пра гэта з Серджыу і нават атрымаць правы, але цяпер, у гэтым месцы... Аднак аўтамабіль рухаўся незвычайна павольна, і гэта прымусіла Ірыну павярнуцца. Машына была вялікая, вось усё, што паспела заўважыць Ірына, таму што ў той момант, калі яна ўжо павярнулася, сляпучае святло фараў прымусіла яе зажмурыць вочы. Ірына захвалявалася. «Напэўна, яны едуць за мной ужо даўно, як гэта я не заўважыла? — падумала яна.— Гэта ж апошняя мода — прыставаць да жанчын, не вылазячы з машыны. Але самае непрыемнае, што ўжо сцямнела і дожджык разагнаў людзей па дамах. Хай сабе, усё гэта глупства, белетрыстыка...» Машына наблізілася, абагнала Ірыну крокі на два і раптам спынілася. Дзверцы машыны расчыніліся, але адтуль ніхто не выйшаў. Ірына прашаптала сама сабе: дай бог, каб усё гэта было кепскім сном. He можа быць, на самай справе, не можа. А калі ўсётакі гэта праўда, то застаецца толькі адно — крычаць і вішчаць, можа, і апынецца паблізу хто-небудзь, хто не паспеў яшчэ засесці каля тэлевізара ці каля прыёмніка і пачуе.

Але Ірына не падала ні гуку. Спачатку яна ўбачыла саламяны капялюш, потым руку, якая адчыніла дзверцы, следам за гэтым чорныя акуляры. Ірына паспела падумаць, што ў гэты час проста смешна насіць чорныя акуляры, і тут яна пачула голас, ага, той голас, якога яна не чула ніколі, якога яна спадзявалася не пачуць ніколі і ўсё ж так выразна пачула цяпер... У гэтым голасе не было нічога непрыемнага, нічога страшнага. Наадварот, гэты голас стараўся, і гэта добра адчувалася, гучаць як мага мякчэй, як мага спакайней і прыязней.

— Добры вечар, даамна Ірэна Вэляну.

I толькі — «добры вечар, даамна Ірэна Вэляну». Што магло прагучаць больш нейтральна і нават больш прыязна? He паспеў яшчэ адгучаць у паветры апошні гук яе імя, a сама Ірына што-небудзь зразумець, як дзверцы зачыніліся і машына з ціхім шоргатам знікла ў цемнаце.

Што гэта было? He панікуй, абоалютна зразумела, ён прыехаў, абсалютна зразумела, што... Хаця нічога не зразу-

мела. Наадварот, цябе можа чакаць усё што хочаш і ўсюды дзе хочаш... I прытым самае найгоршае. У першую чаргу самае найгоршае. Калі Ірына апамяталася, яна заўважыла, што парасон у яе складзены — а хіба яна складвала парасон? — і што вада цячэ па валасах, сцякае па патыліцы, па шыі, зацякае пад сукенку і нібы аблытвае яе халодным калючым дротам, ад якога няма куды падзецца.

Так і не раскрыўшы парасона, Ірына ішла дадому. Яна не зважала на дождж і думала толькі пра адно: пра тое, што, як яна ведала, павінна пачацца, і пра тое, чаго яна не ведала — як жа ўсё гэта скончыцца.

II

Інжынер Віктар Андрэеску прыехаў у інстытут чуць свет. Было роўна шэсць гадзін, калі яго машына, чырвоная «дачыя», сігналячы, спынілася каля варотаў. Вахцёр прывык да падобных дзівацтваў. Калі справа датычылася Віктара Андрэеску, то ён ні з чога не дзівіўся. He дзівіўся і тады, калі інжынер, ці доктар, Андрэеску, што было адно і тое, таму што Віктар быў і інжынерам, і доктарам, цэлы тыдзень не выходзіў з будынка. Дык чаго яму было дзівіцца, што цяпер, у разгар лета, ён заявіўся на работу ў шэсць гадзін? Да васьмі, калі пачынаўся рабочы дзень, у чалавека было цэлыя дзве спакойныя гадзіны без тэлефонных званкоў, без наведнікаў, без запрашэнняў да таварыша генеральнага дырэктара, ці да намесніка генеральнага дырэктара, ці да галоўнага інжынера, ці... дзякуй богу, усяго хапае. Чаго толькі не пераробіш за дзве спакойныя гадзіны, думаў Мардарэ, расчыняючы вароты і ўсміхаючыся інжынеру.

Інжынер паставіў машыну ў двары ў цяні старых арэшын, якія цудам уратаваліся ад энтузіязму будаўнікоў, упэўненых, што сучасныя будынкі павінны быць акружаны толькі бетонам, замкнуў яе і ўвайшоў у інстытут. Прыбіральшчыца яшчэ не прыходзіла, але Віктар ведаў: Мардарэ папярэдзіць яе, што ён ужо прыехаў, а гэта азначала, што кабінет так і застанецца непрыбраны, а пыл нявыцерты. Але зусім не гэта яго цікавіла. Сягоння павінна ўсё пачацца, сягоння павінна быць вымаўлена магічная формула, і Віктар, нібы той вучань казачнага чараўніка, задаваў сабе пытанне: ці зможа ён падпарадкаваць сабе выпушчаныя на волю сілы? Але выбіраць ужо было позна. Выбар быў зроблены даўно, рашэнне прынята, дарога назад адрэзана, і гульня мае быць згулянай да канца. Андрэеску не ведаў нія-

кіх эмоцый. Матэматык па прыродзе, ён хацеў толькі прадумаць яшчэ раз усю сістэму ўраўненняў з многімі невядомымі і паспрабаваць прадугледзець, якое з гэтых невядомых можа раптам не знайсці свайго рашэння, што для Віктара было б зусім непажадана.

Ён дастаў з партфеля папку, паклаў яе на стол, не спяшаючыся прыгатаваў кавы і ўзяўся за работу. Ніколі ён не адчуваў сябе настолькі самім сабой, як у тыя гадзіны, калі акунаўся ў лічбы. Ён адчуваў сябе свабодным, спакойным, гаспадаром усяго: і сваіх пачуццяў, і думак — ён адчувай сябе нават шчаслівым.

Роўна ў восем ён устаў з-за пісьмовага стала. Старанна сабраў усе лісточкі, схаваў у папку, замкнуў яе ў сейф, a ключ паклаў у кішэню. Ну вось! Цяпер ён мог выклікаць буру. Віктар усміхнуўся. Ён адчуваў сябе, крыху не без іроніі, вельмі важнай персонай. Просты яго жэст, спакойны і дакладны, мог змяніць на нейкі час, на колькі — гэтага ён не мог прадбачыць і нават не адважыўся б прадказваць,— мог змяніць жыццё некаторых людзей. Дапусцім, домнул Ікс або Ігрэк маюць нейкія планы на сённяшні вечар. Схадзіць у кіно, напрыклад, ці ў госці... I ніводзін з іх не ведае, што ў госці яны не трапяць, а ў зале ў час сеансу, прынамсі, адно месца застанецца пустое.

Восем гадзін дзесяць хвілін. Віктар Андрэеску выйшаў з кабінета і накіраваўся па калідоры да ліфта. Ён націснуў на кнопку, кабіна апусцілася. Калі Віктар адчыніў дзверы, за яго спінай паявіўся інжынер Актавіян Стамбуліу. Зануда. Неблагі чалавек, але страшэнны зануда. Стамбуліу ніколі нават не спрабаваў падумаць, хоча ці не напатканы ім на дарозе чалавек выслухваць яго, можа ён ці не сачыць за ўсімі перыпетыямі яго апошняй авантуры... He, падумаў Віктар, на гэты раз я табе не спушчу. Я не магу, у мяне няма часу, я проста не маю права. На гэты раз я павінен забыцца пра ўсякую ветлівасць.

— Прывітанне, Віктар. Ты куды?

— Я ў другі бок.

Стамбуліу вытрашчыў вочы.

— Гэта значыць...

— Гэта значыць, калі хочаш, едзь сабе ты першы або першы паеду я, ва ўсякім выпадку, не разам. У мяне ўсяго адна хвіліна, і я павінен быць на месцы ў час. Зразумела?

Віктар адчыніў дзверы ліфта, увайшоў і націснуў на кнопку, пакінуўшы Стамбуліу ў поўным неўразуменні.

— Ненармальны...

Ліфт спыніўся на чацвёртым паверсе. Дзверы ў аддзел спецзахоўвання направа. Віктар двойчы пастукаў і ўвайшоў. Ончу быў паглыблены ў вывучэнне газеты. Убачыўшы Віктара, ён ветліва падняўся. Гэты Ончу быў вельмі малады і неверагодна худы. Яго вялікія жвавыя вочы выдавалі ўсе яго пачуццІ.

— Як справы, малы? — спытаўся Віктар, усаджваючыся ў адно з двух зручных крэслаў, што стаялі ў пакоі.

— Выдатна, таварыш інжынер. Вы-дат-на!

— Кінь ты!

— Клянуся.

— Брава, Ончу! Ведай, малы, я рады за цябе. Мо прадасі рэцэпт шчасця?

— На жаль, не. Можаце прасіць у мяне што хочаце, толькі не гэтага. Hi прадаць, ні падараваць не магу. Гэта ж адзінае, што ў мяне ёсць.

— Хай сабе, пашкадую тваю беднасць. Але, скажу табе, някепска, калі ёсць яшчэ і галава на плячах. А прапанову тваю прымаю і хачу нешта ў цябе папрасіць.

— Я вас слухаю,— адгукнуўся Ончу і дастаў ключы, нібы даючы Віктару зразумець, што галава ў любым выпадку пры ім.

z Маладзец! Дай мне, калі ласка, 10-В-А.

Ончу падышоў да дзвярэй і замкнуў іх. Такое было старое і надзвычай строгае распараджэнне кіраўніцтва: у той момант, калі неабходна адчыніць сейф з сакрэтнымі дакументамі, дзверы павінны быць замкнёныя.

Як у фатографа, усміхнуўся Ончу, у камеры-абскуры. Потым выбраў ключ, пайшоў да самай далёкай сцяны кабінета і адчыніў дзверцы, якія ахоўвалі таямніцу лічбавага шыфру. Віктар унурыўся ў газету. Спачатку ён пачуў, як паварочваецца механізм, а потым — як адчыняюцца вялізныя і цяжкія дзверы сейфа. Пачуўся шоргат, гэта Ончу перабіраў папкі. Віктара ніколі не цікавіла праблема арганізацыі спартыўных баз, але артыкул на гэтую тэму якраз трапіў яму на вочы, і ён стараўся ўчытацца ў яго, а не рабіць выгляд, што чытае. Трэба выглядаць сапраўды заспетым знянацку, калі Ончу прынясе яму папку, а не прыкідвацца здзіўленым. Ці ўдасца гэта? Відаць, удалося, таму што, калі Ончу падышоў да Віктара з папкай у руках, той не заўважыў яго і сапраўды ўздрыгнуў ад нечаканасці. Выдатна. Дагэтуль усё ішло як па масле. Галоўнае пачаць. Як дзіўна, думаў Віктар, аналізуючы ўсё крок за крокам, нібы быў староннім гледачом, а не ўдзельнікам усяго, што

адбываецца. Калі я цяпер устану і скажу Ончу, што я перадумаў і зайду да яго крыху пазней, або заўтра, або ў якінебудзь другі дзень, у мяне ж ёсць час, каб спыніць... Глупства. Я цудоўна ведаю, калі гульня ўжо пачалася, то ніхто яе не перапыніць да пэўнага моманту, які будуць вызначаць іншыя, але ўжо ва ўсякім разе не я...

— Вось вам работа, таварыш інжынер.

— Што? Работа? А, ну вядома, работа. Дзякуй, Ончу, вялікі дзякуй.

— Возьмеце яе з сабою? — спытаўся Ончу, разгортваючы рэгістрацыйную кнігу, у якой адзначаўся рух дакументаў, што былі ў яго распараджэнні.

— He, малы, не... Калі дазволіш, пасяджу тут, у гэтым зручным крэсле. Я цябе не патурбую?

— Мяне? Зусім не. Прашу вас, сядайце.

— Мне трэба што-нішто праверыць... Усяго і справы на дзесяць хвілін.

Віктар узяў папку і паклаў яе на калені. Ончу нагнуўся і сарваў пячатку. На гэтым місія яго скончылася. I з-за гэтых тваіх дзесяці хвілін, думаў Ончу, мне даводзіцца рабіць усю працэдуру... Тваё шчасце, што ты свойскі хлопец... I пайшоў да сейфа, каб замкнуць яго. Але на паўдарозе яго спыніў Віктараў голас.

— Ончу, малы, ты, як відаць, крыху закаханы.

Гэта было выпадковае супадзенне, але ў гэты час Ончу быў сапраўды крыху закаханы, і нават у дзяўчыну з гэтага самага інстытута, так што ён успрыняў словы інжынера ўсур’ёз і пачырванеў да кончыкаў вушэй.

— Таварыш інжынер... чаму... гэта я хачу сказаць, якое гэта мае дачыненне да справы? I адкуль вы ведаеце, я ж пра гэта нікому не казаў. Можа, вы бачылі нас? Напэўна, так яно і ёсць.

— Ончу, малы, дай табе бог здароўя на многа гадоў і не забудзься паклікаць і мяне ў прымарыю. Але да тае пары як нам быць?

— He разумею. Што вы хочаце сказаць? Што значыць — як нам быць?

— Ты пераблытаў папкі. Вось, паглядзі...

Ончу нагнуўся.

— Я нічога не пераблытаў. Напісана ясна: 10-В-А.

Ончу ўзяло за жывое. Што і гаварыць, ён быў вялікі ахвотнік да трапання, жартаў, розыгрышаў, але зусім не пераносіў ні насмешак, ні жартаў, калі справа датычылася работы. А тут, як відаць, быў жарт, і хто ведае, якая

яшчэ хохма прыйдзе ў галаву інжынеру Андрэеску, хоць ужо ён-то павінен быў добра ведаць, што тут зусім не месца ддя розыгрышаў і што на ім, на Ончу, ляжыць вялізная адказнасць.

— Абсалютна правільна. Але паглядзім далей.

Віктар адгарнуў папку, у ёй была другая папка, меншага памеру і белага колеру.

— Бачыце? Я нічога не пераблытаў! — радасна ўсклікнуў Ончу, але ў той жа момант акамянеў: Віктар дастаў белую папку, разгарнуў яе — яна была пустая.

— Гэта... гэта немагчыма... проста-такі немагчыма.

— Што іменна, Ончу? He разумею, чаму ты так пабялеў. Хто ведае, куды ты засунуў паперы, можа, у другое месца. Пайдзі пашукай...

Усё! — сказаў сам сабе Віктар. Зараз машына закруціцца. Тэлефоны, начальства, роспыты, лепш сказаць — допыты, а можа, яшчэ і горш. Але так павінна быць, гэтага я хацеў — гэта я і сатварыў, бог літасцівы, а я ўдачлівы, паглядзім, да чаго гэта прывядзе ў рэшце рэшт... Можа быць, мне ўдасца тое, чаго не ўдавалася другім, можа быць, я выйграю партыю, можа быць, што...

— Як вы не разумееце, таварыш інжынер, як вы не разумееце? Тут не да жартаў... Як я мог палажыць у другое месца? Што я мог палажыць у другое месца? Тры дні назад вы мне аддалі работу. Вось паглядзіце. Тут мной запісана чорным па белым і ваш подпіс стаіць. Як жа я мог палажыць работу ў другую папку? 3 другога боку, вы ж самі цудоўна бачыце, што яна на месцы...

— Што, Ончу, што? Папка! А работа? Дзе работа?

— He ведаю. Слова гонару, не ведаю...

Абодва замоўклі.

— А цяпер... Цяпер што будзем рабіць? — спытаўся Віктар.

Размова стала яму надакучаць. Хацелася скончыць з непрыемнай працэдурай, каб адразу ўсё пачалося. У гэтае імгненне Віктар падумаў пра яе. Яна ведала і чакала. Хоць было зусім ясна, што чакаць ёй няма чаго, што даведацца што-небудзь яна зможа толькі намнога пазней, калі яны сустрэнуцца. Яна пакутуе, у гэты.м не было сумнення, хвалюецца, дарэмна пытаецца ў сябе, ці правільна зрабіла. Але яна кахае яго... Гэта адзінае было надзейным у акіяне няпэўнасці, і, успомніўшы пра гэта, Віктар адчуў сябе больш упэўненым.

— Я павінен давесці да ведама генеральнага дырэктара

таварыша Попэ. Так напісана ў інструкцыі. Я ведаю яе на памяць, хоць нічога падобнага дагэтуль са мной ніколі не здаралася.

Ончу падняў тэлефонную трубку, пачуў гудок і набраў нумар з дзвюх лічбаў. Яму адказаў гуллівы голас маладой жанчыны:

— Вас слухаюць...

— Алё! Марыяна? Прывітанне. Гэта Ончу. Скажы, калі ласка, шэф у сябе?

— Ончу, дарагі... Як справы? Чаму ў цябе такі афіцыйны тон? Баішся Монікі? Ужо?

— Марыяна, прашу цябе, кінь трапацца. Пагаворым другі раз. Можаш ты мне сказаць хоць бы: шэф у сябе?

— Mary сказаць, што ў сябе, і магу сказаць, што ён вельмі заняты з таварышам з вышэйшай інстанцыі.

— Добра. Тады перадай яму, калі ласка, што я, Ончу, таварыш з ніжэйшай інстанцыі, тэрмінова хачу пагаварыць з ім. Пытанне надзвычайнай важнасці. Так яму і скажы: надзвычайнай важнасці.

— Пачакай.

У трубцы нешта шчоўкнула, і настала цішыня. Ончу ўвесь паторгваўся ад нецярпення. Ён нервова барабаніў пальцамі па шкле, якім быў накрыты пісьмовы стол, і час ад часу адкідваў галаву далёка назад, нібы спрабуючы перасіліць нейкі боль. У Віктара паступова спаўзла з губ усмешка. Ён прысеў на падлакотнік і пільна глядзеў на Ончу, як гэта можна было б падумаць збоку. На самай справе ён глядзеў праз Ончу, кудысьці ў прастору, далёка-далёка, сам не ведаючы куды. Ён адчуваў сябе спустошаным. Сіла пакінула яго. I навошта ўсё гэта? — думаў ён.— Лепш было б...

— Алё! Таварыш генеральны дырэктар? Прашу прабачыць, што патурбаваў, але гаворка ідзе пра надзвычай тэрміновае пытанне... Што-што? А... Прашу прабачыць, але я думаў, што Марыяна, я хацеў сказаць, таварыш Марыяна далажыла вам... Ончу, з аддзела спецзахавання, ага, добры дзень... Прабачце, я зусім заблытаўся. Але бачыце, у мяне тут знаходзіцца таварыш інжынер Віктар Андрэеску, і мы абодва хацелі б вас прасіць — ці не можаце вы прыйсці сюды, як гэта належыцьу падобных выпадках згодна інструкцыі, што ёсць у мяне. Інакш я б вас не патурбаваў... Што? Таварыша Андрэеску? Вядома.

Ончу апусціў трубку і звярнуўся да Віктара:

— Хоча пагаварыць з вамі.

Віктар падышоў да тэлефона.

— Добры дзень, таварыш дырэктар... Але, здаецца, ваша прысутнасць неабходная. Вядома... Мы ўсё растлумачым вам тут. Я таксама вельмі шкадую, але... Мы чакаем вас, вельмі добра.

Віктар паклаў трубку.

— Зараз прыйдзе.

Ончу кінуўся да стала прыбіраць паперкі, абцягнуў пінжак, паправіў гальштук. Ад гэтай мітусні Віктару стала весела. I сапраўды, яму, хто ўмеў не губляцца ў любых абставінах, было смешна глядзець на гэтага худога ўскалмачанага хлопца, які кідаў у роспачы позіркі на дзверы, што вось-вось павінны былі адчыніцца, і нервова кусаў ніжнюю губу, якая нават пасінела ад гэтага.

Праз некалькі хвілін увайшоў інжынер Грыгорэ Попэ, генеральны дырэктар Навукова-даследчага інстытута аўтаматыкі. Гэта быў мужчына за пяцьдзесят, высокі, зусім сівы, з тонкімі рысамі твару, якія заўсёды пакідаюць уражанне велічнасці. He сказаўшы ні слова, ён агледзеў Ончу і Андрэеску. Паглядзеў на стол, убачыў папку, сарваную пячатку і нахмурыўся. Ён ужо адчуў, што заварваецца вельмі непрыемная каша.

— Што здарылася? — звярнуўся ён да Ончу.

Ончу, хоць і быў вельмі ўсхваляваны, здолеў узнавіць досыць дакладна і карэктна тую сцэну, якая разыгралася тут некалькі хвілін назад. Гаварыў ён мала, і як толькі закончыў, у пакоі настала глыбокая цішыня.

— Вы звар’яцелі! — прамовіў нарэшце Попэ.— Што ўсё гэта значЫць?

— Можа, я не ўсё растлумачыў як след...— адважыўся зноў загаварыць Ончу.

— Наадварот, ты ўсё добра растлумачыў, але ў тым і няшчасце, што яне магу паверыць. Віктар, гэта праўда?

— На жаль, праўда. Самая чыстая праўда. Ці бачыце... вось гэтыя дзве папкі.

Віктар падняў папкі ўгору, расціснуў пальцы, і папкі ўпалі на стол.

1 — А вы ведаеце, што гэта значыць? — спытаўся дырэктар, гледзячы то на аднаго, то на другога.

Абодва маўчалі. Яны ўсё цудоўна ведалі. Попэ паціснуў плячамі і ступіў да тэлефона. Рвануўшы трубку, ён прыклаў яе да вуха. Пачуўся гудок камутатара. На секунду Попэ разгубіўся, потым звярнуўся да Ончу:

— Як гэта робіцца... каб пагаварыць з горадам?

— Нуль... набірайце нуль.

— Дзякую.

Попэ дачакаўся гарадскога гудка і набраў нумар. Ён выклікаў маёра Марару і папрасіў яго неадкладна прыехаць у інстытут. Паклаўшы трубку, ён сказаў да абодвух:

— Праз дзесяць хвілін прыедзе. Сядайце. У каго ёсць цыгарэты? Дзякую, Віктар.

Попэ падышоў да акна, шырока расхінуў яго і выглянуў у двор. Ён убачыў вароты і Мардарэ ў будцы, які гаварыў па тэлефоне, і гэта напомніла яму пра тое, што вахцёра трэба папярэдзіць аб прыездзе маёра дзяржбяспекі. Бачыў ён і вуліцу, зусім прамую і не забудаваную яшчэ дамамі. Тут, у новым раёне, пакуль узвышаўся толькі будынак іх інстытута, а жылыя дамы былі відаць толькі за некалькі соцень метраў адгэтуль. Будзе цёплы дзень, падумаў Грыгорэ Попэ, але, успомніўшы, што яго чакае сягоння, паправіўся: гарачы будзе дзень... Чартаўшчына! Няўжо гэты балбес Ончу зрабіў якое-небудзь глупства? Выключана! Па-першае, ён зусім не балбес і я не маю права называць яго так. Па-другое... Глупства. Белетрыстыка. Хто ведае, чаго ён тут натварыў, а можа, проста папкі ў яго ў беспарадку. А я праз гэта адарваў чалавека ад спраў, і ён сам мяне падыме на смех... Попэ толькі сабраўся папрасіць Віктара, каб той лепш падумаў і ўспомніў, што ж ён усё-такі зрабіў са сваёй работай, як зазваніў тэлефон. Ончу запытальна паглядзеў на дырэктара.

— Адказвайце, вы тут гаспадар.

Ончу падняў трубку, нешта выслухаў і сказаў:

— Таварыш Марыяна хоча пагаварыць з вамі.

Попэ ўзяў трубку, некалькі хвілін уважліва слухаў, а потым, нібы падводзячы вынік, сказаў:

— Калі ласка, папярэдзьце Мардарэ, што з хвіліны на хвіліну павінен прыехаць маёр Марару. Няхай яго правядуць сюды, у спецзахаванне. I не турбуйце мяне, хіба што толькі будзе пытацца міністр.

I павесіў трубку.

Ш

Маёру Вінцілэ Марару было гадоў трыццаць сем. Невысокага росту, з круглым, як месяц, тварам, амаль зусім лысы. Вочы ў яго былі маленькія, але калі ён глядзеў на вас, што, аднак, здаралася не часта, вы заўважалі, які ў яго праніклівы позірк. Калі ж ён глядзеў проста ў вочы, гэта значыла, што Вінцілэ Марару здзіўлены звыш усякай меры.

Звычайна ж ён трымаўся так, нібы зусім не зацікаўлены ў размове, нават тады, калі на самай справе меў да яе надзвычайную цікавасць. Так было і на гэты раз. Маёр сядзеў у кабінеце ў Грыгорэ Попэ і слухаў яго, а таму здавалася, што ён размаўляе з каменнай сцяной. Маёр пільна глядзеў на дырэктара, але той ніяк не мог злавіць яго позірку.

— ...цяпер, ці не праўда, вы ва ўсім разберацеся. Я хацеў бы спадзявацца, што мы дарэмна выклікалі вас і што мне давядзецца прасіць у вас прабачэння... О, гэта было б цудоўна!

— Так-так... усё можа быць,— прамармытаў Марару,— наперад ніколі нічога не вядома.

Але неўзабаве маёр Марару пераканаўся, што выклікалі яго недарэмна. Праз дзесяць хвілін сакратарка генеральнага дырэктара правяла яго ў аддзел спецзахавання. Тут двое мужчын, вітаючы яго, усталі, і твары ў іх праясніліся. Маёр акінуў позіркам стол Ончу, заўважыў дзве папкі, узяў іх, агледзеў з усіх бакоў і паклаў на месца, не вымавіўшы пры гэтым, апрача «добры дзень», ніводнага слова. Потым зняў саламяны капялюш, які звычайна насіў летам, выцер насоўкай спацелую лысіну, падняў тэлефонную трубку, выклікаў капітана Насту і распарадзіўся, каб той таксама прыехаў у інстытут.

— Ёсць у вас ключы ад сейфа, таварыш?..

— Ончу. Мяне завуць Ончу. Ага, ёсць.

— Калі ласка, дайце іх мне.

Ключы маёр паклаў у кішэню.

— Пойдзем у ваш кабінет, таварыш Попэ. Вы не супраць?

— He, вядома... але тут...

— А тут мы ўсё замкнём і апячатаем.

Маёр дастаў з партфеля маленькую сумку, і не прайшло і хвіліны, як ён сваімі рукамі замкнуў і апячатаў дзверы. Усе чацвёра выправіліся ў кабінет дырэктара. Марару, нібы перапрашаючы, папрасіў Віктара і Ончу пачакаць нейкі час і не абмяркоўваць здарэння ні з кім. Вядома, ён разумее, што ўтрымаць усё ў тайне немагчыма: і пячатку на дзвярах усе ўбачаць, і сам ён не зусім незнаёмая асоба супрацоўнікам інстытута, але ўсё-такі ён папрасіў бы не заводзіць ні з кім размоў і счакаць нейкі час. Пасля гэтага Марару знік разам з дырэктарам у яго кабінеце. Праз пяць хвілін паявіўся капітан Наста.

Наста быў на некалькі гадоў маладзейшы за Марару і ў адрозненне ад яго высокі і зграбны. Непаслухмяная

пасма чорных бліскучых валасоў раз-пораз падала яму на лоб. Позірк у капітана быў адкрыты, і ён увесь час усміхаўся. Калегі строілі з іх жарты, таму што Марару на цэлую галаву быў ніжэйшы за свайго падначаленага і пры размове з ім вымушаны быў выцягваць шыю. Марару быў поўны мужчына, як ён сам сябе суцяшаў, а Наста быў складзены, як ён сам гаварыў, па ўсіх правілах мастацтва. Але калі з пункту гледжання знешнасці яны складалі пару, якая не магла не прыцягваць увагі і не выклікаць усмешак, то з пункту гледжання прафесіі ўсё было іначай. Абодва афіцэры працавалі на рэдкасць зладжана. Наста мог бы нават паклясціся, што ад ззяння лысіны Марару ў яго ў галаве зараджаюцца самыя бліскучыя ідэі, а Марару ў сваю чаргу гатовы быў даць распіску, што не можа абысціся без таго, што ён называў мітуслівасцю свайго падначаленага, які і дзесяці секунд не мог пасядзець спакойна, круціўся на крэсле, ускокваў і хадзіў з кутка ў куток. Калі каго-небудзь другога гэта выводзіла б з сябе, то Марару толькі супакойвала. Марару сачыў, як кідаецца Наста, мармытаў нешта зразумелае толькі яму аднаму, але абодва цудоўна ведалі, што калі Марару раптам грымне на ўвесь голас: «Садзіся!», значыць, справа пачала праясняцца і пара ўжо ўсё абмеркаваць.

— Мне не хацелася б вас непакоіць,— сказаў Марару генеральнаму дырэктару,— але я і мой калега маем патрэбу ў нейкай прасторы, каб не сядзець тут і не тлуміць вам галавы...

— Я разумею. Інжынер Бойку, адзін з маіх намеснікаў, у адпачынку. Яго сакратарка таксама. Дык яго кабінет цалкам у вашым распараджэнні.

Попэ ўстаў і выйшаў у прыёмную. Ончу правёў яго позіркам, поўным надзеі, Андрэеску стомлена паглядзеў яму ўслед. За дырэктарам выйшлі ў калідор і абодва афіцэры. Мінуўшы некалькі кабінетаў, Попэ спыніўся, расчыніў дзверы, перасек прасторны прыёмны пакой і адчыніў другія дзверы.

Марару, а за ім і Наста ўвайшлі ў кабінет.

— Думаю, гэта якраз тое, што вам трэба...

— Вялікі дзякуй. Тут нам будзе зручна. Тэлефон ёсць, нават аж тры, і вада ёсць. Няма паветра — дык яго нідзе няма, і гэта не ваша віна.

— Значыць, я пакідаю вас тут,— вырашыў Грыгорэ Попэ.

— Так-так,— прамармытаў Марару.— Вялікі дзякуй. Вы робіце вялікую ласку. Але калі спатрэбіцца, мы патурбу-

ем вас, таму, калі ласка, не адлучайцеся. А цяпер можаце заняцца сваімі справамі.

— Але на працягу дня, недзе пасля абеду, я спадзяюся, мы яшчэ пагутарым?

— Пагутарым, пагутарым...

Попэ выйшаў.

Наста апусціўся ў глыбокае крэсла, але, не праседзеўшы і хвіліны, ускочыў і падышоў да акна.

Марару сеў за пісьмовы стол і падпёр галаву далонямі.

— Паслухай, Наста,— загаварыў ён праз нейкі час,— я ў цябе не пытаюся, што ты думаеш, бо ты ніколі не думаеш. Пачакай, памаўчы, я ведаю, што кажу. Але я хачу папрасіць у цябе адну штуку: ці зможаш ты мне дастаць вентылятар? Калі ў цябе ёсць сэрца...

— Будзе зроблена! — адгукнуўся Наста, але нават не варухнуўся.

— He бачу ніякіх дзеянняў,— з роспаччу ў голасе прамовіў Марару, не перастаючы выціраць лысіну хусцінкай, якую ўжо можна было выкручваць. Ён вельмі пакутаваў ад спёкі.

— Я хачу ў вас папытацца...

— Пытацца будзеш потым. Перш за ўсё аперацыя «вентылятар».

— Будзе зроблена, я ж вам сказаў. Але я хачу задаць адно пытанне: пасля абеду, гадзін у пяць... вы думаеце, што...

— Выключана.

Наста больш нічога не сказаў. Ён выйшаў з кабінета, знік недзе хвіліны на дзве і вярнуўся назад з маленькім вентылятарам, які паставіў на стол перад Марару.

— Брава, Наста, брава! Так-так... Цяпер я адчуваю, што яшчэ жывы... Што ты там казаў? Ты, здаецца, прамармытаў нешта пра пяць гадзін.

— Я? I не думаў!

— Так-так... Усё гэта праклятая гарачыня вінаватая. Можа, .мне здалося... Ну, добра! Пачнём? Ты запрасіў сюды нашых гасцей?

He чакаючы адказу, Марару падхапіўся, прайшоў каля стала, спыніўся, вярнуўся на сваё месца, нахіліўся над вентылятарам — прычым на яго твары адбілася бязмежнае задавальненне — потым накіраваўся да дзвярэй, шырока расчыніў іх і застыў на парозе. Ончу мераў крокамі прыёмную. Андрэеску ж сядзеў і рабіў нейкія паметкі ў запісной кніжцы.

— Таварыш Ончу, прашу.

Ончу ўвайшоў у кабінет. Марару застаўся на парозе, разглядваючы Віктара. Той узняў вочы. Здавалася, ён толькі што вярнуўся аднекуль здалёку. Памалу ўстаючы, ён спытаўся:

— Я вам таксама патрэбны?

— Патрэбны, таварыш, патрэбны. Толькі крышачку пазней.

— А да таго я магу працаваць?

— Можаце.

— У сваім кабінеце?

— На жаль, не. Лепш, калі вы пачакаеце тут. Тут ціха, ніхто вам не перашкаджае.— I Марару рашуча зачыніў за сабой дзверы.

Наста хадзіў па кабінеце, які, дзякуй богу, быў прасторны.

Марару сеў за пісьмовы стол, зручней уладкаваўся ў крэсле, падсунуў бліжэй маленькі вентылятар і заплюшчыў вочы, цалкам аддаўшыся адзінай радасці гэтага спякотнага дня. Магло здацца, што, акрамя гэтай машынкі і дабратворнага яе ўздзеяння, для Марару няма болей нічога вартага ўвагі.

Ончу з цікаўнасцю глядзеў на яго, не ведаючы, як да гэтага ставіцца. Аднак ён не паспеў скеміць, як трэба паводзіць сябе, таму што Наста, паказаўшы на крэсла, запрасіў яго сесці і гэтым даў зразумець, што размова пачынаецца.

— Вы даўно тут працуеце, таварыш Ончу?

— Чатыры гады.

— 1 здаралася вам згубіць якую-небудзь справу, няправільна зарэгістраваць паперу, атрымаць заўвагу...

— Ніколі! Такога ніколі не здаралася... А чаму вы пытаецеся ў мяне? Спытайцеся ў генеральнага дырэктара, няхай ён скажа. Я ж магу пра сябе чаго хочаце нагаварыць!

— Гэта вы сур’ёзна?

— Што?

— Вы можаце чаго хочаце пра сябе нагаварыць?

— He, вядома, я гавару толькі праўду, але вы вось не абавязаны верыць мне на слова.

— Чаму гэта? Вам аказаны давер, які сама меней роўны слову гонару. Чаму вы зыходзіце з перадумовы, што пра вас мы павінны гаварыць толькі з іншымі людзьмі, а не з вамі?

Ончу быў збянтэжаны. Ён глядзеў на капітана, правільней сказаць, сачыў, як той бегае па пакоі: ад акна ў правы кут кабінета і назад, то прыхінецца да сцяны, то стане ля

дзвярэй, то сядзе на крэсла, то абапрэцца аб стол,— і спрабаваў хоць штосьці прачытаць у вачах у маёра.

— Вядома, вы цалкам маеце рацыю. Але пасля таго, што адбылося, я думаў, што... Хіба не так?

— He, таварыш Ончу. Зусім не так! Калі вы хочаце заняць пазіцыю чалавека, які не варты ніякага даверу, тады зусім іншая справа.

— He, гэтага я зусім не хачу.

— I вельмі добра робіце, што не хочаце, таму што і мы гэтага не хочам. Але паміж тым, чаго хочаце вы і хочам мы, і сапраўдным станам рэчаў можа быць або поўная адпаведнасць, або, наадварот, поўная неадпаведнасць. Выходзіць, нам трэба высветліць, які з гэтых двух варыянтаў ёсць ісціна... А для гэтага мы просім вас у першую чаргу дапамагчы нам выявіць шэраг фактаў. Калі вам была перададзена папка 10-В-А?

— Зараз скажу: сёння серада, дваццаць пятага ліпеня. Tak? Інжынер Андрэеску перадаў мне яе ў суботу, дваццаць першага ліпеня ў трынаццаць гадзін пятнаццаць мінут. У мяне добрая памяць, але гэтыя дадзеныя зафіксаваны і ў рэгістрацыйнай кнізе.

— Калі з’явілася гэтая папка 10-В-А? Я хачу сказаць, калі яна была перададзена вам першы раз?

— Гэта было ўжо болей як год назад. Здаецца, у маі мінулага года. Можна знайсці дакладную дату...

— Узновім цяпер, як разгортваліся падзеі ў суботу. Значыць, у трынаццаць гадзін пятнаццаць мінут інжынер Віктар Андрэеску прынёс вам папку. Якую з гэтых папак? Калі ён браў работу, ён браў яе ў белай папцы ці разам з гэтай тоўстай шэрай?

— Вялікая папка ніколі не выносіцца з аддзела. Я яе апячатваю, я яе і адкрываю.

— Зразумела. Што ж вы зрабілі, таварыш Ончу, калі вам прынеслі белую папку? Паспрабуйце, калі ласка, не прапускаць ніякіх дробязяў, якімі б нязначньгмі яны вам ні здаваліся. Значыць, было трынаццаць гадзін пятнаццаць мінут. Інжынер Андрэеску папярэдзіў вас, што прыйдзе? Ён папярэдне пазваніў вам ці з’явіўся зусім нечакана?

— За мінуту ён пазваніў мне, каб пераканацца, ці на месцы я, і зараз жа пасля гэтага прыйшоў. «Я вяртаю табе 10-В-А — так ён мне сказаў,— зарэгіструй папку, калі ласка».

— Ці была неабходнасць у такой яго просьбе? Ці маглі б вы прыняць працу, не зарэгістраваўшы яе?

— He, я ніколі не прымаю прац, папярэдне іх не зарэгістраваўшы.

— Што было далей?

— Я ўзяў папку...

— Адну хвілінку. Вы ўзялі яе з рук інжынера ці са стала? Ён паклаў яе на стол ці трымаў у руках?

— На стол ён яе зусім не клаў. Ён перадаў мне папку з рук у рукі, я паклаў яе ў тоўстую папку і апячатаў.

— Так хутка?

— He разумею.

— Нават не разгортвалі белай папкі?

Настала глыбокая цішыня, якую парушаў толькі манатонны прыемны шум вентылятара, што працягваў выконваць свае абавязкі, ахалоджваючы лоб і твар маёру Марару.

— Вы хочаце сказаць, што...

— Няхай будзе вам вядома, таварыш Ончу, што я наогул, калі хачу нешта сказаць, кажу, а не задавальняюся жаданнем! Ну, дык вы разгортвалі белую папку ці не?

— He.

— Цудоўна. Тады адкуль вам вядома, што з мая мінулага года і да мінулай суботы вы захоўвалі не пустыя кардонкі?

— Пачакайце. Я няправільна сказаў. 3 самага пачатку, я хачу сказаць, на працягу года, з таго моманту, як я ўпершыню атрымаў папку 10-В-А, я разгортваў яе кожны раз.

— I што там было ўсярэдзіне?

— Вы ведаеце, гэта вельмі цікавая праца... чым болей я думаў пра яе, тым болей пачынаў разумець, як гэта прыгожа, так, так, прыгожа... Зараз растлумачу. Спачатку ў папцы было ўсяго некалькі лісткоў паперы, спісаных алоўкам і чарнілам, нейкія разлікі, малюнкі, чарцяжы. Я пералічыў лісткі, іх было шэсць. Даволі доўга, некалькі тыдняў, іх так і заставалася шэсць. Відаць, справа не рухалася, быў нейкі крызіс, замінка... Аднойчы праца пачала ажыўляцца, колькасць лісткоў расла, іх станавілася ўсё больш і больш... Некалькі месяцаў назад, неўзабаве пасля Новага года, я атрымаў пятнаццаць старонак, надрукаваных на машынцы. Гэта быў аформлены варыянт працы, якая набліжалася да канца. Праз нейкі час папка патанчэла. У ёй застаўся толькі машынапісны экземпляр.

— А чарнавікі?

— Я думаю, што інжынер Андрэеску хаваў іх у сваім сейфе.

— I тады вы ўжо перасталі зазіраць у папку, так? Усё

зразумела, таварыш Ончу: два ці тры разы на тыдзень даводзіцца прымаць і выдаваць адну і тую працу, прымаць і выдаваць дзесяткі прац. Спачатку мы вельмі пільныя, усё ўважліва правяраем, але з часам зацягвае руціна, усё становіцца звыклым, сумным, справа робіцца абы-як або зусім не робіцца, пускаецца на самацёк, а нітачка, таварыш Ончу, тым часам усё танчэе, і вось гэтага моманту, калі яна робіцца зусім тонкай, нехта прагна чакае, і гэты «нехта» мае куды больш цярплівасці, чым вы, таварыш Ончу, і пільна сочыць, як нітачка танчэе, зразумелі? I калі, на яго думку, настае зручны момант, ён гэтую нітачку пераразае, рэжа яе! Рызыкуе, што і казаць. А раптам у той самы дзень, які яму здаўся зручным, на вас нойдзе натхненне, вам прыйдзе ў галаву бліскучая ідэя разгарнуць папку?.. Ды, як бачыце, усё было не так, і бліскучая ідэя вам у галаву не прыйшла. Можа, ад гарачыні, можа, ад стомы ці праз якую-небудзь іншую прычыну...

Ончу ўжо даўно павесіў галаву і глядзеў у падлогу, быццам школьнік, які прыйшоў дадому з дрэннай адзнакай у дзённіку і выслухвае бацькавы выгаворы.

I ўсё-такі ён адважыўся папытацца:

— А якія могуць быць іншыя прычыны, што вы маеце на ўвазе? Можа б, вы мне сказалі таксама?

— Калі я іх буду ведаць, то, не сумнявайцеся, усё скажу. Але цяпер пытаюся я: вы ўпэўнены, што ў суботу не атрымалі пустой папкі?

Ончу вытрашчыў вочы.

— Ваша пытанне мне здаецца такім жорсдкім, што прашу вас лічыць, што вы яго мне не задавалі! Вельмі прашу.

— Цудоўна! Вы сапраўдны рыцар. Тады я задам другое пытанне, ад якога вы не зможаце выкруціцца: вы ўсведамляеце, у якім становішчы вы знаходзіцеся?

— Усведамляю. Але прашу вас зразумець...

— Што зразумець, дарагі таварыш, што зразумець? Гэта вы павінны зразумець: вам даручылі выконваць пэўную работу і гэта было самае галоўнае, а вы яе не выконвалі. Ясна як божы дзень.

I Наста, і Ончу адначасова адчулі, што ў кабінеце адбылося штосьці дзіўнае, але не маглі зразумець, што ж менавіта. Абодва паглядзелі адзін на аднаго, быццам хочучы папытацца: што здарылася? I адразу ўсе зразумелі: маёр Марару націснуў на кнопку і выключыў вентылятар. Трымаючы руку на кнопцы, ён пільна паглядзеў на Ончу.

— Так-так... Вельмі добра... Цяпер выйдзі ў другі пакой і будзь у нашым распараджэнні.

Ончу спахмурнеў.

— Я арыштаваны?

Па твары маёра Марару прамільгнуў імгненны цень. Наўрад ці Ончу што заўважыў, затое Наста ведаў, што за гэтым павінна быць. Так і ёсць, Марару ўстаў з-за стала, накіраваўся да Ончу, падышоў усутыч і сказаў:

— He чую.

— Я арыштаваны?

— Так-так... Ты хочаш ведаць, ці арыштаваны ты. Вядома, гэта тваё права — ведаць. Але ці бачыш, нават я гэтага не ведаю. Вось стаю і пытаюся ў самога сябе: што ж будзем рабіць? Арыштаваць гэтага хлопца ці не? А раз мне няма з кім параіцца, ты ж сам бачыш, што капітан Наста ўвесь час бегае з кута ў кут і спакойна з ім не пагаворыш, то я вырашыў параіцца проста з табой: калі б ты быў на маім месцы, то што б ты зрабіў? Ты ведаеш пра гэту справу болей, чым я, прынамсі, хочацца верыць, што гэта так. I таму я зноў пытаюся: што б ты зрабіў? Ты б арыштаваў Ончу? Ты ведаеш, што ён добры хлопец і наогул ён нікога не чапаў, шыбаў ён не б’е, па корчмах не цягаецца, грошай направаналева не раскідае, ды гэта і ўсё! Ты ведаеш, што яшчэ можа хавацца за ўсім гэтым? He ведаеш? Што ж тады? Ты думаеш, у мяне лёгкая прафесія? Вось падыдзі і спытайся ў якога-небудзь інжынера Іксулеску: які цяжар можа вытрымаць мост? «Хвіліначку!» — адкажа ён і засуне ў бруха электроннай машыны цэлую кучу лічбаў, націсне на кнопку, загарыцца дзесятак лямпачак, і праз некалькі секунд інжынер табе скажа: столькі вось і столькі тон, або вагонаў, або не ведаю чаго яшчэ. А дзе мне ўзяць такую лічыльную машыну, якая мне адкажа, які цяжар можа вынесці нейкі Ончу і не зламацца? Ніхто яшчэ такой машыны не вынайшаў, а я павінен адказаць на гэтае пытанне. Дык, сам бачыш, і ў мяне ёсць свой клопат, свае пытанні, а тваіх мне, дзякуй, не трэба. Мы квіты: бяры сваё пытанне назад. Пачакай у прыёмнай. Ёсць што пачытаць? Няма? Па-французску ўмееш? Вельмі добра. Калі ласка, вось табе жывы класік дэтэктыву, толькі глядзі прачытай да абеду, a то ўвечары я сам буду чытаць, і не падумай расказваць, чым кончылася, я табе гэтага не дарую!..

Ончу, хістаючыся, выйшаў з пакоя, адчуваючы, што ў скронях у яго стукае і што зямля пад нагамі не такая ўжо моцная. Ён сеў у крэсла і разгарнуў кнігу. Літары заскакалі

перад вачыма, чытаць ён не мог. Загарнуўшы кніжку, ён агледзеўся вакол. Андрэеску знік. Напэўна, ён ужо зайшоў у кабінет, а я і не заўважыў, падумаў Ончу. Нічога дзіўнага. Як я яшчэ наогул нешта цямлю? У яго было адчуванне, што ўсё гэта толькі благі сон або няшчасны выпадак, які перажывае нехта другі, але ні ў якім разе не ён.

IV

— Вы арыштавалі Ончу?

Ледзь пераступіўшы парог, Віктар Андрэеску ўжо задаваў пытанні! Маёр Марару, як відаць, вырашыў адмовіцца ад паслуг вентылятара і, апусціўшыся ў крэсла, абмахваўся прыгожым японскім веерам, які, ён сцвярджаў, дастаўся яму ў спадчыну ад бабулі, якая ў сваю чаргу атрымала яго таксама ад бабулі і гэтак далей, увогуле, гэтаму вееру было ўжо мо дзвесце ці трыста гадоў. Капітан Наста насуперак усім сваім звычкам нерухома стаяў каля акна.

— He, мы яго не арыштавалі,— адказаў Наста.

— Я ўпэўнены, што ён ні ў чым невінаваты...

Капітану не хацелася пачынаць размову на гэтую тэму.

Ён абмежаваўся тым, што панура прамармытаў:

— Ончу быў абавязаны разгарнуць папку і пералічыць старонкі.

— Ён гэта і рабіў,— усклікнуў Віктар,— доўгі час ён так і рабіў. Але ўявіце сабе, што я браў гэтую папку амаль кожны дзень.

— Ды каб вы яе бралі і дзесяць разоў на дні. Ён за гэта зарплату атрымлівае. Толькі за гэтаі

— Так-так... таварыш інжынер,— нечакана ўмяшаўся Марару.— Пакінем Ончу ў спакоі, бо, як кажа прымаўка, свая балячка мацней баліць.

— Гэта значыць мая?

— Калі вы так хочаце. Для вас самае галоўнае — праца. Мушу вам адкрыта сказаць, што я маю вельмі цьмянае ўяўленне пра яе. Праца тое, праца сёе, але, урэшце, што ж такое ваша праца? Вы можаце нам дапамагчы, каб і мы мелі нейкае ўяўленне пра вашу працу? Мы пра яе ведаем толькі тое, што яна вельмі важная. Але я не люблю блудзіць у цёмным лесе. Я хачу дакладна ведаць, што трэба шукаць. «Праца» — гэта мне нічога не гаворыць. Ну, дык я вас слухаю.

Beep зноў узяўся разганяць паветра каля распаранага маёравага твару. Па вуснах Віктара Андрэеску слізганула ледзь прыкметная ўсмешка, якая, аднак, не схавалася ад

Марару. Ён яе заўважыў, але падумаў, што будзе разумней зрабіць выгляд, што нічога не бачыў, хоць не ведаў яшчэ, што выпадак адквітацца за яе надарыцца так хутка.

— Вы хацелі б мець уяўленне...

— Але. He ведаю, як бы тлумачыў я... Ну, скажам, на ўзроўні папулярызацыі навукі і тэхнікі для шырокіх мас...

Канец фразы суправаджаўся такім красамоўным жэстам, што не заставалася ніякіх сумненняў — Марару зразумеў адносіны Віктара да так званых шырокіх мас.

Віктар увесь напружыўся. Аказваецца, яго ўсмешка не прайшла незаўважанай, а іронія ў апошнім пытанні зусім не была такая тонкая, як ён думаў. Давялося, як кажуць, праглынуць пілюлю.

— Тлумачыць — самая цяжкая задача. Бо калі не можаш выкласці ўсё зразумела, гэта значыць, што ты не знайшоў...

Андрэеску запнуўся. Было відавочна, што ніхто не патрабаваў дэталёвага выкладу. Ад яго чакалі зусім іншага і зусім не хацелі чуць прабачэнняў за бестактоўнасць, якую куды разумней было б і не спрабаваць выправіць. Ён цудоўна ведаў, што яго працу можна растлумачыць у агульных рысах усяго некалькімі словамі. I калі ён не знаходзіў гэтых слоў, дык толькі праз тое, што яго, Віктара Андрэеску, вось ужо некалькі хвілін мучыла пытанне, якое набыло ў яго свядомасці гіганцкія памеры: што ведаюць гэтыя людзі? He што яны думаюць, а што ведаюць.

— Усё вельмі проста. Я ўжо доўгі час, прыкладна года паўтара, распрацоўваю сістэму памяці, неабходную для стварэння ў нашай краіне электронна-вылічальнай машыны зусім асобага тыпу. Нядаўна, некалькі тыдняў назад, скончыў абгрунтаванне ўсіх элементаў. Гэта дасць нам магчымасць стварыць ЭВМ, якая будзе ў дзесяць разоў магутнейшая, у дзесяць разоў меншая і ў дзесяць разоў таннейшая, чым усе, што існуюць. He ведаю, ці змагу я...

— Вядома! Хіба вы самі не бачыце, што можаце?

Віктар, задаволены, змоўк. Марару ўстаў з крэсла, ступіў некалькі крокаў па пакоі і зноў сеў.

— Вялікая, вельмі вялікая стаўка... Ці не так? — звярнуўся ён да капітана.

— Заядлыя гульцы толькі такія стаўкі і робяць.

— А цяпер, калі мы маем нейкае ўяўленне пра тое, што прапала, давайце вернемся да пытання: як жа гэта сталася? Калі вы бралі апошні раз сваю працу?

— У тую пятніцу каля васьмі гадзін раніцы і вярнуў на другі дзень, у суботу, прыкладна ў гадзіну дня...

Віктар асекся. Хоць адчувалася, што яму ёсць яшчэ пра што сказаць, але яго ўжо ніхто не слухаў. Марару ўгледзеўся ў дзверы злева ад пісьмовага стала, якія вялі з кабінета проста ў калідор, і памалу ўстаў з крэсла. Заўважыўшы, што Віктар змоўк, а гэта было абсалютна непажадана ў такіх абставінах, Марару з нечаканай для кожнага, хто дрэнна яго ведаў, жвавасцю падскочыў да дзвярэй і рэзка расчыніў іх.

Пачуўся крык, і ў белым праёме дзвярэй перад трыма мужчынамі паўстала стройная, вельмі прыгожая, поўная годнасці жанчына, адзетая ў белы элегантны халат. Яна была напалоханая і разам з тым збянтэжаная. Можна было падумаць, што перад шкляной шыльдачкай з надпісам: «Намеснік генеральнага дырэктара» яна папраўляла свае светлыя валасы, гледзячы на якія любы мужчына мог бы паклясціся, што яны свае, але любая жанчына толькі сказала б: «Мілая галоўка, скажы, дарагая, дзе цябе фарбавалі?» Гэтыя бялявыя валасы спадалі дзвюма пышнымі хвалямі на плечы, абрамляючы прадаўгаваты і дзіўнаваты твар, які часцей сустракаецца на карцінах Мадыльяні, чым у жыцці. Выразныя самотныя вочы, зялёныя, як нефрыт, і вялікія пухлыя губы дапаўнялі аблічча жанчыны, пра якую нават самыя зайздросныя прадстаўніцы яе полу гаварылі, што яна не можа прайсці незаўважаная. Але тыя самыя жанчыны не ўпускалі выпадку сказаць: «Ей жа ўжо гадоў трыццаць сем, і гэта так відаць», тым часам як нявопытныя мужчыны давалі ёй не больш за дваццаць два, а мужчыны, якім давялося захапляцца шмат якімі жанчынамі, павялічвалі яе ўзрост да трыццаці. Гэтаксама па-рознаму меркавалі пра яе і тры мужчыны, што разглядвалі яе. Наста мог бы пайсці ў заклад, што яна студэнтка і праходзіць тут летнюю практыку, а Марару гатовы быў прамармытаць: «Так-так... прыгожая; нічога не скажаш, элегантная, але цягне ўжо да трыццаці...»

Адзіны, хто ведаў яе, быў інжынер Андрэеску, але яго ў гэтыя імгненні хвалявалі зусім іншыя думкі.

Збянтэжанасць доўжылася дзве-тры секунды. Першая апамяталася жанчына. Яна нахілілася, узяла са століка, што стаяў у калідоры пры дзвярах, паднос са шклянкамі і запацелымі бутэлькамі пепсі-колы і ўвайшла. Марару зачыніў за ёю дзверы і паспяшаўся ўзяць у яе з рук паднос. Падзякаваўшы яму ўсмешкай, жанчына вярнулася да дзвярэй, узя-

лася за ручку, але, нібы перадумаўшы, павярнула твар да Марару.

— Дырэктар папрасіў мяне... Сакратаркі сёння няма...

— Вялікі вам дзякуй. Гэта проста'паратунак! Сапраўдны цуд! Такой спёкай лепшага і не прыдумаеш!

Калі дзверы зачыніліся, але пах духоў яшчэ не развеяўся, Віктар Андрэеску палічыў патрэбным даць некаторыя тлумачэнні:

— Гэта Ірына Вэляну, працуе лабаранткай у маім аддзеле... Ужо даўно яна працуе толькі са мной, яна мая асістэнтка. Вельмі каштоўны работнік.

— Вэляну? Так-так... Вэляну. Мне здаецца, што ў вас у інстытуце ёсць яшчэ нехта з такім прозвішчам.

— Так, вядома. Адвакат Серджыу Вэляну —юрысконсульт інстытута. Мы старыя і добрыя прыяцелі, гэта значыць я і Серджыу, яшчэ са студэнцкіх гадоў.

— А яна даўно працуе з вамі?

— Даўно, ужо чатыры гады.

— Што рабіць, Наста, пепсі ж нагрэецца, а гэта табе не жартачкі! — трывожна прамовіў маёр, беручы адну бутэльку.

Капітан Наста пачаў шнарыць па кішэнях, але Андрэеску прыйшоў яму на дапамогу, паказаўшы на адкрывачку, што ляжала тут, на падносе. Адкаркавалі тры бутэлькі, разлілі ў шклянкі і сталі цягнуць праз саломінкі. Маёр з асалодай пацягваў пітво маленькімі, зусім маленькімі глыткамі. Твар яго ззяў.

— Каласальнае вынаходства, праўда? Лепшага не прыдумаеш, чым халоднае пепсі праз саломінку. Калі проста, то і граша не варта. А яна, дарэчы сказаць, у курсе вашай працы ці не?

Віктар падхапіў пытанне на ляту і без ніякіх ваганняў адказаў на яго пытаннем:

— Што вы разумееце пад словамі «быць у курсе»? Я вам адкажу «але», калі вы спытаецеся, ці вядома ёй, што такая праца існуе, і скажу «не» ў выпадку, калі вас цікавіць яе знаёмства з усімі дэталямі.

— Так-так... Ну, дапусцім, з усімі дэталямі.

— У такім разе я адказваю адмоўна. Таму што ўва ўсіх дэталях праца вядомая толькі тром асобам: генеральнаму дырэктару Грыгорэ Попэ, генеральнаму галоўнаму інжынеру Аляксандру Некуле і мне.

— Таварыш інжынер,— загаварыў пасля доўгага маўчання маёр, з сумам разглядаючы пустую шклянку,—

бачыце... Я думанэ, што надышоў час паставіць пытанне сур’ёзна. Ваша праца знікла. Гэты факт абавязвае нас зрабіць шэраг вывадаў і ўжыць шэраг захадаў. Але гэта наша справа, а вы павінны нам дапамагчы. Мы вам паставім некалькі пытанняў, а вас просім добранька абдумаць, перш чым будзеце адказваць. Хачу папярэдзіць, што мы надаём вялікае значэнне вашым адказам.

У гэты час зазваніў тэлефон. Капітан Наста падняў трубку, моўчкі нешта выслухаў і паклаў яе на месца.

— Праз дзесяць хвілін сюды прыбудзе Чэркез.

— Так-так... вельмі добра. Правядзі яго куды трэба.— Потым, звярнуўшыся да Андрэеску, маёр дадаў: — Вы не супраць, калі мы прадоўжым размову ў вашым кабінеце?

— Зусім не. Прашу вас, спусцімся на першы паверх. Віктар падняўся, следам за ім выйшлі і абодва афіцэры. У гэты час Ончу, седзячы нерухома ў крэсле, прыкладаў усе намаганні, каб не шпурнуць у сцяну раман, хоць ён быў досыць цікавы, а Ірына Вэляну ў сваім кабінеце спрабавала застацца спакойнай, хоць тэлефонны званок, які прагучаў некалькі хвілін назад, вывеў яе з сябе. Якая неасцярожнасць! Бо хто ведае, можа, і яе выклічуць, пачнуць распытваць...

У кабінеце ў Віктара Андрэеску было ўтульна. Адчувалася нейкая цеплыня, штосьці вельмі асабістае, што звязвае чалавека з памяшканнем, у якім ён праводзіць большую частку дня,— узнікаюць невідочныя сувязі паміж ім і навакольнымі прадметамі, якія з часам таксама пачынаюць выяўляць яго сутнасць. Бібліятэка за пісьмовым сталом гаварыла пра спецыяліста, які кожны дзень звяртаецца па даведкі, прынамсі, да некалькіх прац на французскай, нямецкай і англійскай мовах. Стосы часопісаў, папкі, набітыя выразкамі, картатэка, пішучая машынка, чарцяжы, графікі, прыколатыя да сцяны побач з прыгожымі дэкаратыўнымі талеркамі, і паўсюль: на стале, на шафе і нават проста на падлозе — вазы з кветкамі.

— Вы тут адзін працуеце?

— Адзін. Вось гэтыя дзверы ў кабінет Ірыны Вэляну, але сюды яна ніколі не заходзіць. Мы можам тут гаварыць зусім спакойна, і я гатовы адказваць на ўсе вашы пытанні з гранічнай аб’ектыўнасцю, таму што, прызнаюся адкрыта, я надзвычай усхваляваны ўсім, што здарылася. Вы мелі поўную рацыю, калі сказалі, што праца знікла, а я думаў...

Андрэеску запнуўся.

— Гаварыце, не бянтэжцеся. Дык што вы думаеце?

— He ведаю, шчыра кажучы, не ведаю. Мне здаецца ўсё гэта абсурдам. Відавочна, што вы думаеце... і не толькі вы, вядома, але мяркую, што і таварыш Попэ, з таго моманту, як ён выклікаў вас, думае, зусім зразумела, пра тое самае... Што гаворка ідзе пра шпіянаж. Што нехта завалодаў маім праектам, але мне, паўтараю яшчэ раз, усё гэта здаецца абсурдам. Я ведаю, што вы спытаецеся, чаму мне так здаецца, але... і ведаю таксама, што я не змагу вам на гэта нічога сказаць, бо і сам не ведаю, чаму мне так здаецца, але... ісціна не ўзнікае з падобных тырад. Прашу вас выбачыць мне...

Марару даў яму супакоіцца. Усе трое стаялі. Віктар Андрэеску, быццам апамятаўшыся, пачаў запрашаць садзіцца. Марару кіўнуў і апусціўся ў зручнае крэсла, жэстам папрасіўшы Насту сесці поруч з ім. Капітан паслухаўся, але ўжо ў наступную хвіліну зноў стаяў ля акна, як быццам гэта было яго ўлюбёнае месца. Андрэеску сеў за свой рабочы стол.

— Бачыце,— пачаў Марару,— я ўжо гаварыў вам, што мне давядзецца задаць вам шэраг пытанняў... Але я хачу, каб першае пытанне задалі вы самі. Я прасіў бы вас, каб вы самі спыталіся ў сябе. Я б мог толькі скіраваць вашу думку. Напрыклад, ці не прыходзіла вам у галаву, што папка, якую вы ўручылі Ончу, магла быць сапраўды пустая?

Андрэеску чыркнуў запалкай, каб закурыць цыгарэту, але так і застыў. Запалка дагарэла да канца і апякла яму пальцы.

— Вы павінны зразумець, што гэта адна з магчымых гіпотэз,— прамовіў капітан Наста.

— Гіпотэз з многімі невядомымі,— не адразу і неяк няўпэўнена прамовіў інжынер.

— Пакіньце на гэты раз невядомыя,— падхапіў Марару,— спынімся лепей на гіпотэзе як такой. Давайце абмазгуем разам, таварыш Андрэеску, што магло здарыцца. Падумайце!

Інжынер пакорліва наморшчыў лоб.

— ...апошнія папраўкі я ўнёс у пятніцу вечарам, гадзін у адзінаццаць.

— Дома?

— He, тут, у гэтым кабінеце,. за гэтым сталом.

— Якія папраўкі?

— Выправіў памылкі друку. У маёй працы ўсяго дваццаць дзве старонкі, і я яе перадрукоўваў сам.

— Колькі экземпляраў?

Капітан Наста, як відаць, штосьці заўважыў з акна, таму што падаўся да дзвярэй, кінуўшы на маёра запытальны позірк, і, атрымаўшы дазвол, выйшаў.

— Два экземпляры,— адказаў інжынер.— Капірку я спаліў, а абодва экземпляры паклаў у сваю папку.

— I гэта было ў пятніцу ўвечары?

— Абсалютна правільна.

— Гэта было ў адзінаццаць вечара, калі Ончу ўжо не было ў інстытуце?

— Натуральна. Але я паклаў папку ў сейф, які замыкаецца і апячатваецца. На другі дзень пячатка была цэлая.

— Куды вы паставілі пячатку, вы можаце паказаць? Віктар устаў і падышоў да сейфа.

— Вось сюды. Тут яна і была да наступнага дня, да трынаццаці гадзін. Я зняў пячатку і пайшоў да Ірыны... таварыш Вэляну папрасіць новай папкі, я паклаў туды працу і занёс яе Ончу. Вось, здаецца, і ўсё, я апісаў гэту сцэну крок за крокам.

— Вы не затрымліваліся ў пакоі вашай асістэнткі?

— He, не болей як на пяць хвілін. Атрымаў папку, і ўсё. Аднак... Урэшце, вы ведаеце сваю справу, і не мне падказваць вам, але я ўжо казаў, што я ў сяброўскіх адносінах з сям’ёй Вэляну...

Пачуўся стук у дзверы, увайшоў Наста ў суправаджэнні двух чалавек, узброеных рознымі прыладамі. Заўважыўшы ўстрывожаны позірк Андрэеску, Марару растлумачыў:

— Магчыма, засталіся якія-небудзь сляды на вашым сейфе або на сейфе Ончу. Нічога нельга ведаць наперад. Доўга яны важдацца не будуць. Дык хто, вы сказалі, працуе ў суседнім пакоі?

— Ірына Вэляну. Хочаце запрасіць яе сюды?

— He. Давайце самі пойдзем да яе.

— Добра.

Віктар адчыніў дзверы, Марару зайшоў за ім. Пакой быў большы за кабінет інжынера і загрувашчаны рознай апаратурай, паўсюль ляжалі стосы часопісаў, кнігі. Тут, як і ў інжынеравым кабінеце, было крыху болей цяпла і крыху меней холаду, чы.м звычайна ва ўстанове. На рабочым стале і на палічках — мноства фатаграфій. На адной з іх Марару ўбачыў Ірыну Вэляну, пазнаў інжынера Андрэеску і падумаў, што другі мужчына павінен быць Ірыніным мужам. На іншых фатаграфіях яна была знятая адна. Вялікі, вельмі ўдалы фотапартрэт юрысконсульта стаяў на стале каля тэлефона.

Ірына Вэляну глядзела на тых, хто ўвайшоў, толькі з фатаграфій. Самой яе не было ў пакоі, хоць попельніца была ўся набітая акуркамі, і зверху ляжала напалову скураная цыгарэта, якая яшчэ дымілася, і ад яе ішоў прыемны пах тонкага тытуню.

Андрэеску ўхапіўся, бадай, занадта паспешліва, за тэлефонную трубку і сказаў:

— Знайдзіце асістэнта Вэляну...

Марару спакойна адабраў у яго трубку і паклаў на рычаг:

— He трэба.

Ён узяўся ўважліва разглядаць фатаграфіі і ўсё памяшканне з вясёлым выглядам чалавека, які з’явіўся з чайным візітам. I раптам сказаў:

— Сёння раніцай таварыш Попэ мне паведаміў, што праз месяц вы едзеце за мяжу...

— Ага, у Лондан.

— Адзін?

— He, разам з галоўным інжынерам Аляксандру Некулай.

— Гэта ў сувязі...

— He. Там будзе кангрэс па аўтаматыцы, на які ад нашай краіны едзе даволі шматлікая дэлегацыя.

— Так-так...

— Я і раней быў за мяжой,— палічыў патрэбным удакладніць Андрэеску.

— Ну і як, цікава? Вы былі ў Італіі? Так? Мабыць, там цудоўна... Але ці не занадта горача?

Інжынер прыкусіў губу. Ну і асёл жа я, сказаў ён сам сабе камплімент, як я мог падумаць, што гэты чалавек не ведае, што я ездзіў за мяжу? Як жа цяпер ён расцэніць мае словы? Тым болей што яны гучалі як выбачэнне... Якое глупства... I што яму прыйшло ў галаву пытацца менавіта пра Італію? Простае супадзенне? Цяжка паверыць. Ён не падобны на чалавека, які можа задаваць выпадковыя пытанні...

— Бачыце,— гаварыў далей Марару,— гэтыя хлопцы спрабуюць знайсці сляды, адбіткі... Я іх выклікаў таму, што не маю права нічога прапусціць міма ўвагі. Але, шчыра кажучы, я не веру, што яны што-небудзь знойдуць. А вы як думаеце?

— Што я магу думаць?

— Знойдуць яны якія-небудзь сляды?

— He ведаю. Ha гэты конт у мяне няма ніякіх меркаванняў:

— Шкада... Меркаванне! Хоць адно, маленькае, як вы сказалі, меркаванне — гэта было б нашым ратункам. Гэта нам і трэба — меркаванне! Што б вы далі цяпер за адну ідэю? Я б даў, як вам сказаць... я мог бы нават адмовіцца ад тыдня адпачынку восенню! Вы можаце ўявіць, што гэта ддя мяне значыць? Тыдзень восенню — гэта сем дзён і сем начэй, калі можна спакойна дыхаць. Гэта грандыёзна! А я іх спакойна мяняю на нейкае меркавайне... Але, як бачыце, ніхто не згаджаецца на такі абмен... 3 другога боку, калі добра падумаць, дык нічога дзіўнага. Што можа прыйсці ў галаву такой гарачынёй! Вось увечары — гэта зусім іншае. Але да вечара мы павінны перарабіць усю звычайную работу, сабраць уражанні, а халадком пачнём усё перамолваць і, глядзіш, выседзім якое-небудзь меркаваннейка... Ну, пайду я ні з чым. Дзякую вам, таварыш інжынер, за гутарку. Спадзяюся, не надта вам назаляў. Ага, хачу папрасіць у вас яшчэ адно: можа, вы знойдзеце... вашу супрацоўніцу. Я буду яе чакаць. Мне хацелася б пазнаёміцца з ёю.

Марару ўстаў і хутка выйшаў.

Андрэеску выклікаў камутатар і папрасіў знайсці Ірыну, дзе б яна ні была. Праз пяць хвілін яго злучылі з Ірынай, і ён перадаў ёй просьбу маёра Марару.

Крыху пасля яна ўжо сядзела ў крэсле і ўважліва разглядала маёра. Яна была вельмі спакойная або толькі рабіла выгляд, ва ўсякім разе, яна здавалася надзвычай спакойнай.

— Я спадзяюся, вам ужо вядома, што тут адбылося.

— He.

— Як жа так? Вы ж былі ў гэтым кабінеце гадзіну назад.

— Я вам казала, чаго мяне паслалі.

— I гэта вас не здзівіла? Хіба вы не ведаеце, што я апячатаў аддзел спецзахавання?

— Цяпер ужо ўсе пра гэта ведаюць. I я таксама вельмі здзіўленая. Але чаму апячаталі — ніхто не кажа.

— Так-так... Тады скажу я. Вы ведаеце справу 10-В-А?

— Вядома.

— Яна знікла. Інжынер Андрэеску сцвярджае, што ўчора ўручыў Ончу папку з двума экземплярамі сваёй працы. Вось коратка і ўсё. Я хацеў бы ведаць, калі вы бачылі гэтую працу апошні раз.

— У канчатковым выглядзе?

— Абсалютна правільна.

— Ніколі. Учора вечарам інжынер Андрэеску папрасіў у мяне новую папку. Я дала яе. Ён сказаў, што хоча пакласці ў яе канчатковы варыянт працы ў двух экземплярах. Але бачыць я яе не бачыла.

— Але ўсё-такі вы яго асістэнтка... Вы ўдзельнічалі ў гэтай працы. Вы яе ведаеце.

— Я ўдзельнічала, але я не ведаю. Бачыце, падобная праца — гэта вельмі складаны механізм. Ён складаецца з сотняў, нават тысяч кампанентаў. Можна цудоўна ведаць дзесяць—дваццаць, нават сто з гэтых кампанентаў, але не ведаць усёй працы ў цэлым. Я праектавала шмат якія элементы гэтай ЭВМ, я надавала ім канчатковую форму, ды і толькі. Я не магу і не змагла б уявіць яе ўсю цалкам. На гэта патрэбна найвышэйшая кваліфікацыя.

— Так-так... Разумею. Вельмі добра разумею... Вы даўно працуеце з інжынерам Андрэеску?

— Ужо чатыры гады.

— I што ён за чалавек?

Ірына ўсміхнулася, што здаралася не часта.

— Я павінна вас папярэдзіць, што мой муж і інжынер Андрэеску даўнія сябры, яшчэ з школьнай ці студэнцкай лаўкі. Чатыры гады назад яны сустрэліся тут зноў, і мы пасябравалі, дык ён мне хоць і начальства, але проста Віктар. Пасля гэтага ці варта мне адказваць на ваша пытанне?

— Ага. Я чакаю.

— Хочаце атрымаць вусную характарыстыку?

— He. Хутчэй я хацеў бы пачуць асабістую думку, якая для мяне тым важнейшая, што яна будзе зыходзіць ад разумнай і прыгожай жанчыны.

— Дзякую. Гэта камплімент?

— He. Простая канстатацыя факта. Прашу вас.

— Што ён за чалавек... Адказаць і лёгка і цяжка. ■ Я б сказала, што ён цудоўны чалавек. Чаму? — спытаецеся вы ў мяне, але тут я не ведаю, што вам сказаць, і прычын для гэтага шмат. Чалавека характарызуюць самыя розныя рэчы: і тое, што ён робіць, і тое, чаго не робіць, што прымае і што адхіляе, у што ён верыць і ў што не верыць, чаго ён хоча і чаго не хоча...

— Дык што ж робіць ён?

— Толькі добрае... Ён працуе самааддана, і не толькі над тым, што яго захапляе.

— А чаго ён не робіць?

— He жульнічае.

— Што ён прымае?

— Шчырасць.

— Што адхіляе?

  • — Зламыснасць.

— У што ён верыць?

— У тое, што чалавек народжаны быць шчаслівым і што ён дапаможа ў гэтым і іншым.

— А ў што не верыць?

— У тое, што надыдзе дзень, калі ён зможа сказаць, што шчаслівы.

— Чаго ён хоча?

— He памерці ў адзіноце. Яго палохае такая думка. — Чаго ён не хоча?

— Каб было вядома, пра што ён думае. Але гэта заўсёды вядома.

Маёр Марару паглядзеў на Ірыну з асаблівай цікавасцю. Яго запаланіла гэтая жанчына. Яму хацелася б пазнаць яе лепш, ён адчуваў, што яна далёка не банальны чалавек. Ён хацеў быў устаць, ды перадумаў.

— Калі ласка, не злуйцеся,— зноў загаварыў ён,— але я хацеў бы задаць вам яшчэ адно пытанне, якое, магчыма, здасца вам вельмі дзіўным.

— Мне нічога не здасца дзіўным, магу вас запэўніць. I я сумленна адкажу.

— Вы любіце жыццё? Жыць вам падабаецца?

Ірына зусім не збянтэжылася і не замарудзіла з адказам.

— 3 таго моманту, як я існую, усім здаецца, што я жыццялюб. Аднак я зманю, калі скажу вам, што ад свайго жыцця я атрымліваю асаблівае задавальненне. На самай справе — ніякага задавальнення. Гэта плынь, развіццё, часам стрыманае, часам больш бурнае, але заўсёды сумнае... Ніякіх вадаспадаў, ніякіх скал, праз якія трэба прабіцца, ніякіх паводак — нічога. Ведаеце, адзін вельмі разумны чалавек сказаў, што асноўная праблема ў тым, каб адказаць на пытанне: вартае жыццё таго, каб яго пражыць, ці не? Некалькі гадоў назад ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе, і я адна з тых, хто не верыць, што ён знайшоў адказ... Вы думаеце, якраз я змагу яго знайсці? Вы ж таму задалі мне такое пытанне...

Хутчэй ад жадання не здацца няветлівым маёр нейкі час яшчэ падтрымліваў гаворку на другарадныя тэмы. У той момант ён ведаў усё, што яму хацелася б ведаць.

Прайшло ўжо чатыры гадзіны.

Лейтэнант Чэркез і яго група скончылі фатаграфаванне. Маёр Марару працягваў весці апытанне. Начны вартаўнік, якога выклікалі з дому, заявіў, што ніхто не змог бы прайсці ў будынак. Праверылі сістэму сігналізацыі — яна працавала выдатна. Ключ, якім уключалася і выключалася гэтая сістэма, быў у дзяжурнага.

Пры другой размове з Ончу высветлілася, што шыфр сейфа мяняецца кожны месяц і вядомы толькі яму і генеральнаму дырэктару. Вось і ўсё.

Пасля гэтага Марару замкнуўся ў сваім кабінеце і зрабіў некалькі тэлефонных званкоў, адзін з іх — у Бухарэст. Адкінуўшыся на спінку крэсла, ён стаў чакаць адказу, праз прыплюшчаныя павекі гледзячы ў столь. Так ён прасядзеў з гадзіну, пакуль тэлефон не зазваніў. Маёр ^уважліва выслухаў, зрабіў некалькі паметак у запісной кніжцы, падзякаваў і зноў надоўга задумаўся. ' У чатырнаццаць гадзін ён выклікаў капітана Насту.

— Грузімся! Выклікай машыну.

— Куды-небудзь едзем?

— Натуральна. Нельга ж вечна сядзець у людзей на галаве.

— Але... куды ж мы едзем? Калі можна, вядома, даведацца.

— Можна, можна. Едзем дамоў! Але мы едзем разам, а гэта значыць, што я не еду да сябе дамоў, а ты не едзеш да сябе... Але ўсё-такі мы едзем дамоў. Зразумеў?

— Зразумеў. Можна яшчэ адно пытанне?

— Божа мой, божа, яшчэ пытанне!

— Як вы думаеце, да пяці гадзін... ужо...

— Выключана. Выклікай машыну. Я пайду да генеральнага дырэктара. Праз пяць хвілін сустракаемся ў двары. Ончу таксама паедзе з намі... О божа, ніякага намёку на хмарку. Нават не чуваць, каб павеяў ветрык. Здохнем мы к чорту ад гэтай гарачыні...

V

Яму было вядома, што маёр Марару перад ад’ездам зайшоў да генеральнага дырэктард і некалькі хвілін размаўляў з ім. Аднак яму пра гэта ніхто не сказаў, быццам бы яго зусім не існавала, быццам бы ягоная праца нікуды не знікала. Няўжо ніхто не лічыць сваім элементарным абавязкам паведаміць яму? Што рабіць? Праз паўгадзіны ён зможа

спакойна выпраўляцца дамоў. Звычайны дзень, як і ўсякі іншы, нягледзячы на тое, што гэта зусім не звычайны дзень. Ці выпадковая гэта абыякавасць да яго, хоць яго можна было б лічыць героем дня? Ці гэта свядома занятая пазіцыя? Добра, маўляў, не будзем яго чапаць, не будзем нічога казаць, паглядзім, што ён будзе рабіць, куды пойдзе, з кім будзе сустракацца, з кім гаварыць па тэлефоне... Мажліва, з іх пункту гледжання, гэта найлепшы метад. Значыць, трэба паводзіць сябе як мага больш натуральна. Ды як гэта больш натуральна? Да трох гадзін заставалася яшчэ хвілін дваццаць. Натуральна было б зараз пайсці да дырэктара і спытацца, што ж чуваць. Ён тут начальнік, ён павіяен зразумець, што ўсё гэта мяне цікавіцы

Размова з Грыгорэ Попэ нічога не праясніла. Маёр Марару сказаў яму, што едзе дамоў, што надта горача, што больш працаваць ён не зможа, што, магчыма, бог дасць дажджу па абедзе і тады можна будзе жыць... Здавалася, што Грыгорэ Попэ ўжо супакоіўся, таму што закаціў даўжэзную прамову пра тое, хто будзе ўдзельнічаць ў лонданскім кангрэсе па аўтаматыцы. Віктар слухаў яго адным вухам, болей дзеля прыліку і думаў, што для яго Лондан ніколі не быў так далёка, як цяпер. Гадзін у пяць ён адчуў, што памірае з голаду.

— Ты будзеш дома пасля абеду? — мімаходзь спытаўся дырэктар, калі Андрэеску хацеў ужо выходзіць з кабінета.

Дык вось, магчыма, мяне будуць шукаць, гэта значыць, мая праўда — яны хочуць мяне пакінуць на волі толькі ддя таго, каб лепей сачыць мяне. Урэшце, нічога незвычайнага ў гэтым няма. Мне застаецца толькі чакаць.

Андрэеску сеў у машыну і праз дзесяць хвілін спыніўся каля дома. Ужо чатыры гады ён жыў у кватэры на пятым паверсе сучаснага шматпавярховага дома. У гэтым самым пад’ездзе двума паверхамі ніжэй жылі яго сябры адвакат Серджыу Вэляну і яго жонка Ірына. Ён паглядзеў угору: на балконе ў Вэляну нікога не было відаць. Адпачываюць, напэўна, такой гарачынёй, падумаў ён. Замкнуўшы машыну, Андрэеску ўвайшоў у пад’езд, націснуў на кнопку ліфта і, пакуль той спускаўся ўніз, адамкнуў паштовую скрынку. Усё гэта былі звыклыя дзеянні, якія паўтараліся з дня на дзень. У скрынцы ляжаў звычайны белы канверт, без маркі, на якім было напісана толькі яго прозвішча. Болей нічога — ні адраса, ні прозвішча адпраўніка. Віктара ахапіў неспакой. У яго было такое адчуван-

не, што дзесьці далёка-далёка ад яго, але менавіта для яго зазваніў вялікі звон і цяжкія хвалі гуку, якія ён адчуваў амаль фізічна, абкружылі яго з усіх бакоў. Ён памацаў канверт. У ім відавочна ўсяго толькі адзін лісток паперы. А болей і не трэба...

— Вы падымаецеся?

Хто падымаецца? Куды падымаецца? Хто гэта гаворыць? Андрэеску ўздрыгнуў, азірнуўся і ўбачыў каля ліфта суседа (па этажы).

— Так, так, дзякуй.

Усунуўшы канверт у кішэнь пінжака, Андрэеску таропка замкнуў паштовую скрынку і ўвайшоў у ліфт.

— Дзякуй.

— Калі ласка.

Пятага паверха ліфт дасягае не так ужо хутка, але ўсё роўна за гэты час многа пытанняў не задасі і адказаў на іх не атрымаеш.

Суседзі рассталіся, прамармытаўшы: «прыемнага апетыту», «і вам таксама». Віктар кінуўся ў крэсла, дастаў ліст, агледзеў яго з усіх бакоў, хацеў быў распячатаць, але адклаў убок: няхай не псуе асалоды ад душу і не адбівае апетыту. Віктар цалкам аддаўся двум гэтым задавальненням, што занялі ў яго прыкладна гадзіну часу. Потым ён закурыў, выняўшы з пачка, што ляжаў у яго ў шуфлядзе стала, дарагую пахучую цыгарэту. Выцягнуўшыся на канапе, ён распячатаў нарэшце канверт і разгарнуў паперку на паўліста, на якой алоўкам было напісана:

«Цётачка Клара праз тры дні едзе ў адпачынак і спадзяецца, што твае планы не змяніліся».

Віктар падсунуў бліжэй попельніцу, чыркнуў запалкай і падпаліў і ліст і канверт. Потым старанна перамяшаў попел. Ён хадзіў з кута ў кут і не мог супакоіцца. Яму было неабходна выгаварыцца. Хацелася абмяркоўваць; строіць гіпотэзы, выслухоўваць пярэчанні, выстаўляць новыя гіпотэзы і разглядаць іх з усіх бакоў. Ён разумеў, што гэтым нічому не дапаможаш, ведаў, што ўсе развагі ўжо дарэмныя, што гэта лекі, дзеянне якіх хутка пройдзе, але яму патрэбныя былі гэтыя лекі, вельмі патрэбныя. Ён падняў тэлефонную трубку і паволі набраў нумар Вэляну. Яму адказаў Серджыу.

— Дзе ты, сябра?

— Дома.

— Гэта проста цудоўна! Ты чуеш,— відаць, Серджыу гаварыў да Ірыны,— ён дома! I што ж ты робіш адзін дома?

У цябе што, сяброў няма? Ты што, бедны сірата? Ідзі да нас абедаць.

— Ды я ўжо паабедаў, прыняў душ...

— Ну, калі ўжо ты прыняў душ, то спускайся да нас. Слухай, Ірына згатавала кавы! — Болей запросін не было, таму што Серджыу павесіў трубку.

Віктар таксама павесіў трубку і ўсміхнуўся. Гэта была горкая ўсмешка. Яму рабілася ўсё горш і горш. Ён паклаў у кішэнь цыгарэты, ключы і выйшаў. Спусціўшыся двума паверхамі ніжэй, ён убачыў Серджыу, які чакаў яго ля адчыненых дзвярэй.

— Заходзь, сябра. У нас сёння на парадку дня шмат важных пытанняў... Сядай. Ірына, кава гатовая? A то, ці бачыш, яго вялікасць вялікі вучоны зрабіў ласку ўшанаваць нас.

Адказу не было, аднак на кухні адчуваўся нейкі рух і па ўсім доме ішоў пах кавы. Праз колькі імгненняў з’явілася Ірына з кубкамі, і ўсе трое паселі ў крэслы каля маленькага круглага стала.

—Ну, а цяпер, будзь ласкавы, раскажы і мне, што гэта за недарэчнасць? — пачаў Серджыу.— Гэта праўда?

— He кажы глупства! — злосна ўсклікнула Ірына.— Калі гэта праўда, дык што гэта можа значыць? I ў чым іменна гэтая праўда?

— Пачакай, дарагая, не хвалюйся. Я ж пытаюся па-людску: што здарылася? Чаму праца знікла? Яе ўкралі?

— Адкуль ён можа ведаць? Працы проста няма на месцы.

— Але дазволь яму, дарагая, расказаць усё самому, ён жа як-ніяк твой начальнік. Паслухай, Віктар. Ты мяне ведаеш. I я хачу пачуць з тваіх вуснаў, якая афіцыйная версія ўсёй гэтай гісторыі. 3 юрыдычных пазіцый, Віктар. Я хачу ведаць, у якіх адносінах ты з законам. Гэта мяне цікавіць у першую чаргу, я падкрэсліваю: у першую чаргу. Таму што я добра ведаю,— паясніў хутка Серджыу, бачачы, што яго жонка зноў выяўляе нецярплівасць,— выдатна ведаю, існуюць і іншыя аспекты, але ўсе яны другарадныя. Ну, Віктар, мы цябе слухаем!

Віктар пачаў расказваць усё, што лічыў неабходным. Серджыу слухаў вельмі ўважліва і ў канцы ўрачыста ўсклікнуў:

— Усё за-кон-на, ты ні ў чым невінаваты! Так! Ты не думай, што я хачу сказаць, быццам у такім становішчы табе можна пазайздросціць. Але за-кон-на!

— Добра, добра. Гэта я і сам ведаю. Але мне гэтага мала.

Адказ прагучаў рэзка, быццам неабгрунтаванае абвінавачанне, але Серджыу не надаў гэтым словам ніякага значэння.

— Ты стаміўся... Ты выведзены з сябе роспытамі...

— Гэта натуральна, ці ж не?

— Ёсць яшчэ адзін момант, сябра. Чыя гэта можа быць гульня?

— Мне здаецца вельмі дзіўным, што яны затрымалі толькі Ончу,— прамовіла Ірына.— Вам не здаецца?

Пытанне павісла ў паветры. Віктар падняўся з крэсла і стаў глядзець у акно. У скверыку перад домам, як і заўсёды пасля абеду, гуляла шмат дзяцей. Карціна гэтая была добра знаёмая інжынеру, дык ён не адразу заўважыў новую дэталь: на лавачцы, згорбіўшыся і апіраючыся на кій, сядзеў стары. Гэта мог быць дзед якога-небудзь унучка, які з віскам носіцца недзе паблізу, але таксама магчыма, што гэта быў і нехта іншы... Урэшце, падумаў Андрэеску, кожны робіць сваю справу. Ён усміхнуўся. Стары паклікаў да сябе нейкага свавольніка, штосьці сказаў яму, даў яму грошай, і той кінуўся бегчы... Серджыу стаяў за спінай у Віктара і, здавалася, чытаў яго думкі.

— Куды ты глядзіш?

— Вунь стары... Я ніколі яго тут не бачыў.

— Які стары? — падскочыла да акна Ірына.

— Вунь там.

— I ты думаеш, што...

— Адкуль я ведаю?

— Усё можа быць, мілы мой, усё можа быць. Дзівіцца няма чаго. А што ты хочаш? Такія правілы гульні.

— Я не дзіўлюся, але і радасці мне з гэтага няма.

Яны зноў паселі ў крэслы. Віктар паднёс кубак да рота і толькі тут заўважыў, што ён пусты. Ірына падхапілася, пайшла на кухню і прынесла яму поўны кубак.

— Нашто ты труціш сябе? — занепакоіўся Серджыу.— Ды яшчэ ў такі час. Ужо шостая гадзіна. Хопіць табе кавы. A то не будзеш спаць усю ноч.

— Пакінь, я і без кавы спаць не буду.

— Паслухай, Віктар. Цяпер мы тут утраіх. Скажы, што ты сам думаеш?

Віктар разгублена зірнуў на Серджыу. Ну што ён мог адказаць на такое пытанне?

— Што я думаю!

— Вядома, было б лепш паставіць пытанне так: хто на тваю думку... Ончу?

— Кінь ты. Ончу — жаўтароты. Ты што, можаш уявіць сабе Ончу ў ролі шпіёна? Такая гіпотэза смешная.

Серджыу збянтэжана ўсміхнуўся, як усміхаецца чалавек, які ляпнуў штосьці не да месца.

— А ты, дарагі мой сябра, якім ты ўяўляеш сабе шпіёна? Як ён, па-твойму, выглядае? У чорных акулярах, каб не было відаць вачэй, а ён мог бы бачыць усё, што робіцца ў яго за спінай. Так? У гальштуку ў яго вялікая шпілька, у якой схаваны фотаапарат. Правільна? Раскошны парт-сігар, у які ўмайстраваны магнітафон і рацыя. Так? Ці ты ніколі не думаў пра гэта?

— Шчыра кажучы, не.

— Вельмі шкада.

— Чаму?

— Таму што ты выдатна ведаеш, над чым ты працуеш, ведаеш, што гэта не можа не цікавіць і іншых. Таму ты павінен быць болей уважлівы да ўсяго, што адбываецца навокал.

— Я забыўся пра гэта, Серджыу, і ўвесь час забываюся. Бо ж мае вочы не створаны, каб бачыць тое, пра што гаворыш ты. Mae вочы заўсёды бачаць адно і тое: людзей, якіх я ведаю, людзей, якія мне сімпатычныя, і людзей, якія мне несімпатычныя, людзей разумных і людзей дурных, людзей добрых і благіх, вось і ўсё. Я хачу сказаць, што гэта прыкладна тыя катэгорыі, на якія я падзяляю людзей. Хочаш ты ці не хочаш, але гуляць у сышчыкаў і злодзеяў мне было цікава толькі ў дзяцінстве.

— Я хачу толькі аднаго: каб ты на ўсё глядзеў адкрытымі вачыма.

— Гэта значыць, падазраваў Ончу?

— Я гэтага не казаў. Але з твайго расказу вынікае, што ён меў магчымасць зрабіць гэта.

— Нічога не вынікае! Ончу — дзіця! Ён закаханы, і галава яго забіта зусім іншым,

— Паслухайце, што ён кажа: дзіця! Закаханы! Эй, Віктар, прачніся, спусціся на зямлю, стань сур’ёзны.

— Павер мне, я зусім сур’ёзны, але я не сышчык. Гэта не мая прафесія!

— Чаго ты крычыш? — перабіў Серджыу, усміхаючыся.

— Таму што такі лад думак мне невыносны.

— Дапускаю. Але паілядзі, да чаго прывёў твой лад думак.

— Вось цяпер ты ўсё сказаў! Значыць, ты лічыш мяне адказным?

— He кажы глупства. Я ўпамінаў адказнасць не ў юрыдычным сэнсе. Я меў на ўвазе адказнасць перад самім сабой, перад сваёй працай. Ты што, не затраціў на работу многіх гадоў працы?..— Серджыу змоўк. Ён спахапіўся, што зайшоў занадта далёка.— Калі я цябе пакрыўдзіў, выбачай. Я зусім гэтага не хацеў... Я хацеў бы — ты мяне разумееш? — паразважаць разам з табой. Магчыма, нам прыйдзе якая-небудзь ідэя.

— А мне ўжо прыйшла,— сказала Ірына і, рэзка падняўшыся з крэсла, дастала бутэльку каньяку.— Хто п’е? — спыталася яна, ставячы чаркі. Ірына наліла сабе, наліла Віктару, але Серджыу яе спыніў:

— Я не п’ю.

— Чаму? У цябе пякотка?

— He. У мяне сёння брыдж. Ты забылася, што сёння аўторак? — Серджыу зірнуў на гадзіннік і трывожна ўсклікнуў: — Я ўжо пазнюся!

Ён устаў і пайшоў у ванную, адкуль неўзабаве пачуўся плёскат душа. Ірына рэдкімі глыткамі піла каньяк і курыла, курыла бесперапынку. Віктар падняўся, сабраўся быў ісці, але перадумаў і зноў падышоў да акна. Стары ўсё сядзеў на тым самым месцы, толькі дзяцей стала меней, бо сонца ўжо хілілася да захаду. Як хутка прайшоў час! — падумаў Віктар. Што адбылося, што яшчэ адбудзецца, навошта ўсё гэта, чаму я не магу ўзяць усё ў свае рукі, чаму не магу зрабіць так, як хачу, чаму? Я думаю, рэфлектаваў ён далей, пакуль Ірына сядзела ў крэсле і курыла, а Серджыу, прыняўшы душ, паспешліва адзяваўся, я думаю, што гэта самае лепшае выпрабаванне на супраціўляльнасць. Як было б добра, каб можна было правесці гэта як тэст. Бяруць, напрыклад, ураўнаважанага чалавека з правільным ладам жыцця, ну, дапусцім, што ён у яго вельмі правільны, калі нават наконт некаторых планаў у яго няма яшчэ поўнай яснасці,— не гэтыя планы важныя цяпер; дык вось, бярэш чалавека з яго штодзённымі радасцямі і клопатамі, з задавальненнямі і нездаволенасцямі, якія параджае, пэўна, рытм, той рытм, да якога ён прывык, з якім зрадніўся, які ўжо запраграмаваны, як гэта гаворыцца на мове спецыялістаў: бярэш, значыць, гэтага чалавека або, лепей сказаць, выцягваеш з прывычнага асяроддзя і кідаеш у вір, у горную раку, што выйшла з берагоў ад вясновых дажджоў, кажаш яму: трымайся, таварыш, плыві, калі ўмееш, рабі

што можаш, выблытвайся, бо якраз гэта мы і хочам бачыць — як ты выблытваешся... А ў мяне намокла адзенне, крычыць чалавек, мне холадна, я хачу есці, хачу спаць і зусім не жадаю змагацца з сляпымі сіламі. Я зусім не хачу разбірацца, выблытаюся я ці не, маё месца не тут, хопіць з мяне... Прыкладна так павінен выглядаць і я, думаў Віктар. Тое, што мяне ніхто не вырываў з майго ўкладу, што я сам зрабіў гэты скачок, ніколькі не мяняе сутнасці праблемы. Дзе ж канец? Ці чакае мяне хто-небудзь? Ці прапануе гэты «хтонебудзь» кубак гарачай кавы і цёплую пасцелю? Ці, наадварот, дасць мне каленам пад зад?

— Якую кашулю мне надзець?

Ірына неахвотна паднялася і пайшла ў спальню. Адчыніўшы гардэроб, яна дастала лёгкую летнюю кашулю і падала яе Серджыу. Той падзякаваў Ірыне ўсмешкай, узяў яе за руку, прыцягнуў да сябе і пацалаваў у шыю. Потым абняў яе і зашаптаў проста ў вуха:

— Было б нядрэнна, каб у восем гадзін ты таксама зайшла да Макану.

Ірына вырвалася з абдымкаў і штуршком зачыніла дзверы. Серджыу спахмурнеў.

— Нашто ты гэта зрабіла? — шэптам спытаўся ён у яе.— Так можна пакрыўдзіць чалавека.

Ён падышоў да дзвярэй і шырока расчыніў іх.

— Віктар, выбачай. Яшчэ дзве хвілінкі, і я гатовы. — Я пайду...

— Пачакай, выйдзем разам.

— He, не,— паспешна адгукнуўся Віктар.— Мне трэба яшчэ пазваніць. Прывітанне. Цалую руку, Ірына.

Тут жа яны пачулі, як стукнулі дзверы.

— Бачыла?! — усклікнуў Серджыу.— Пакрыўдзіўся! Ірына нічога не сказала і пайшла ў спальню.

— Прыйдзеш, так?

— Куды?

Ірына выцягнулася на ложку і з такім здзіўленнем глядзела на мужа, што можна было падумаць, быццам яна бачыць яго першы раз.

— Да Макану, матуля. Я ж табе сказаў.

— Ты ж добра ведаеш, што не прыйду.

— Чаму?

— Серджыу, ты два разы на тыдзень задаеш мне гэтае пытанне і атрымліваеш той самы адказ. He надакучыла?

— He, слова гонару, не. Гэта мяне пацяшае.

— А мяне не.

— Цябе! Назаві мне хоць што-небудзь, што магло б цябе пацешыць.

— Ты думаеш, я неўрастэнічка?

— He думаю. Але я ведаю, што ты заўсёды хочаш больш, чым ты маеш, і, напэўна, куды больш, чым табе належыць атрымаць у гэтым свеце. Вядома, аднаму дастаецца болей, другому меней. Але ты не хочаш ведаць гэтага. Ты проста хочаш, сама не ведаючы, чаго і колькі! Хочаш наогул!

— Серджыу, калі-небудзь я хоць што ў цябе прасіла?

— Я кажу не пра рэчы, дарагая. Ты мяне няправільна зразумела.

— Я цябе добра зразумела. Вось і цяпер — хіба я прасіла цябе, каб ты не ішоў да Макану, хоць ты і ведаеш, што я гэтых людзей не пераношу.

— Ну, мая дзяўчынка, каб ты ўмела гуляць у карты, ты б гэтак не казала.

— Я кажу табе не пра гульню, а пра людзей.

— А што яны табе зрабілі? Я цябе не разумею. Яны вельмі мілыя і ветлівыя. Табе яны вельмі сімпатызуюць. Напрыклад, малодшая, Марыёра, што там казаць...

— Сапраўды, што там казаць. He, сёння ўвечары я не пайду да Макану. Я ведаю, што магу табе прынесці задавальненне, прынесці табе шчасце, але я не пайду. Шукай сабе другі талісман.

— Ірына, табе заўсёды падабалася блытаць рэчы... Талісман. Як быццам гаворка пра гэта. Ты ж добра ведаеш, самая вялікая радасць для мяне — гэта быць разам з табой. Гадзін у дзесяць-адзінаццаць, магчыма, нас участуюць смажанінай. Я пазваню Віктару, можа, ён таксама пойдзе...

Серджыу спыніўся. Ён ужо хацеў выйсці і трымаўся за ручку дзвярэй, але вярнуўся назад, спахмурнеў і сеў у крэсла.

— Паслухай... Добра, што я зразумеў. Больш я наогул яму званіць не буду. Як ты думаеш? Правільна?

Ірына здрыганулася.

— He разумею.

— Я б здзівіўся, калі б ты зразумела ўсё адразу. Але табе і ў галаву не прыходзіць, што пасля той бязглуздзіцы, якая робіцца ў вас...

Ірына паднялася і спакойна паглядзела на мужа.

— Ты хочаш сказаць...

— Пачакай, мамачка, пачакай! He рабі шуму і не судзі мяне скорым судом, як гэта робіце вы, жанчыны. Піф-паф,

раз-два — і гатова! Зусім не гатова. Ён мой самы лепшы сябар, гэта ўсім вядома, і няхай будзе вядома, што ён так і застанецца маім найлепшым сябрам. Вы працуеце разам, і я спадзяюся, што будзеце працаваць і далей, таму што другога такога начальніка ты, хоць разбіся, не знойдзеш. Але нешта мне падказвае, што якраз сёння не варта нам усім разам паказвацца на вуліцы. He ведаю, можа, я і памыляюся... Калі падумаць добра, я напэўна памыляюся. Вядома, памыляюся. Лухту вярзу. Так, на гэты раз твая праўда. Ты бачыш, я магу прызнаваць свае памылкі і аддаваць належнае іншым... Вядома, так. Я разважаў, як дурань, бо калі заняць такую пазіцыю, то гэта далёка завядзе. I потым яшчэ адно: які сёння дзень? Аўторак! Так? Гэта ж праз два дні, акурат у чацвер, усе ўтраіх мы едзем у адпачынак, ужо і гасцініца заказана... Гэта ж каб не спахапіліся мы цяпер, маглі б сабе сапсаваць увесь адпачынак, праўда? Божа, якое глупства...

Серджыу ўстаў, прыкметна нервуючыся. Ужо ад дзвярэй, зачыняючы іх за сабой, ён кінуў:

— Паслухай, можа, ты ўсё-такі перадумаеш. Я там буду гадзін да дзесяці...

Ён выйшаў. Ірына чула, як ён адчыняе і зачыняе дзверы, як спускаецца па лесвіцы, потым пачула яго крокі на вуліцы. Яна нават чула, як бразнулі ключы, якія ён даставаў з кішэні, як запрацаваў матор, як кранулася з месца машына. Ірына з цяжкасцю паднялася, паглядзела ў акно, перад домам нікога не было. Што яны выдумалі з гэтым старым? Глупства нейкае. Вось і ён пайшоў дамоў. Ірына зірнула на гадзіннік. Прайшло пяць хвілін, як пайшоў Серджыу. Яна скінула халат, надзела лёгкую сукенку, узяла сумачку, праверыла, ці ёсць там ключы, і выйшла. На лесвіцы як звычайна было цёмна. Жыхары сварыліся праз гэта. Пасля скандалаў з’яўляліся лямпачкі, але хутка зноў знікалі. Ірына была адзіным чалавекам, каму і ў галаву не прыходзіла злаваць з-за гэтага. Яна стала паднімацца па лесвіцы. На пятым паверсе адчыніліся і зачыніліся дзверы.

VI

Маёра Марару не было ўжо дзве гадзіны. Ён пайшоў да начальства і прападаў там незвычайна доўга. Капітан Наста так і кіпеў. Пяць гадзін даўно ўжо мінула, усе яго планы праваліліся, галава расколвалася ад гарачыні і ад

усялякіх думак, а маёра ўсё не было. Перад адыходам ён кінуў нібы між іншым — але Наста ведаў цану гэтым фразам, сказаным мімаходзь,— што было б някепска яшчэ раз пагаварыць з Ончу, можа быць, і ён мае сваю гіпотэзу, a то і дзве. Хоць бы гэта. А калі ў Насты будзе час, то няблага было б сабраць усе звесткі групы назірання і выкласці іх на паперы.

3 назіраннем усё было ў поўным парадку. Праз кожныя чвэрць гадзіны ці капітана хто-небудзь выклікаў па тэлефоне, ці ён сам выклікаў і ўвесь час быў у курсе падзей. Да сямі гадзін нічога не змянілася. Толькі адвакат Серджыу Вэляну пайшоў з дому, цяпер ён быў па адрасе: вуліца Петуньі, дом 7-6. Жонка яго засталася дома, у акне на кухні гарэла святло. Інжынер Андрэеску таксама быў дома. Хоць святла ў яго не было, але гэта нічога не значыла. I потым у гарачыню людзі часта адпачываюць, не запальваючы святла. Пайсці ён нікуды не пайшоў, гэта было без ніякіх сумненняў.

3 Ончу таксама без перамен. Тыя самыя пытанні, тыя самыя адказы. Наста прагледзеў асабовую справу хлопца. Нічога. Прымусіў яго зноў расказаць усё сваё жыццё. Нічога. Але больш за ўсё прыгнятала капітана тое, што ён быў рашуча перакананы ў поўнай невінаватасці Ончу, а ведаючы маёра, быў упэўнены, што і той прыйшоў да такога самага вываду. Маёр яму пра гэта нічога не сказаў, але ў гэтым нават не было патрэбы. Такія рэчы яны разумелі і без слоў, ім не трэба было ніякіх пацвярджэнняў. Дык навошта ён тады затрымаў хлопца?

3 гіпотэзамі было цяжка. Такім чынам, Наста паспрабаваў падагульніць. Калі меркаваць па дакладах хлопцаў, што займаліся гэтым пытаннем, то ўночы ў будынак інстытута ніхто не ўваходзіў. Мяркуючы па дакладзе Чэркеза, які Наста атрымаў чвэрць гадзіны назад, ні адна невядомая асоба не дакранулася ні да сейфа ў аддзеле Ончу, ні да сейфа інжынера Андрэеску. Адбіткі пальцаў Ончу былі на месцы, гэта значыць на ключах і на сейфе. Адбіткі пальцаў інжынера і яго асістэнткі таксама адпаведна былі на сваіх месцах. Ніякіх парушэнняў не назіралася. Значыць, вывеў капітан Наста, застаецца выбіраць адно з двух: ці работа Андрэеску трапіла ў сейф і тады трэба прызнаць, што яна выветрылася, хоць прыняць такую гіпотэзу даволі цяжка, ці работа зусім не была ў сейфе, і ў такім выпадку трэба прыгледзецца як мага ўважлівей, што ўяўляе сабой гэты чалавек, які хоча абвесці іх вакол пальца.

Пачуўся тэлефонны званок.

— Капітан Наста слухае.

— Спіш, дарагі? — прагучаў голас маёра Марару.

— Дазвольце далажыць: зусім не, не сплю. Я ўвесь час думаю.

— He можа быць!

— Прашу праверыць.

— Паспрабую. Як адчувае сябе наш сябар Ончу?

— Дзякую. Ён паведаміў мне, што раман яму вельмі спадабаўся, і пытаецца, ці няма ў нас другога такога. Я не адважыўся шукаць у вашым кабінеце і таму прапанаваў яму адзін з сваіх раманаў, але не на французскай, а на нямецкай мове, таму што нянькай у мяне была немка, але ён, трагладыт гэтакі, заявіў, што гэтай мовы не ведае. Тады, каб яму не было сумна, я прапанаваў не чытаць, а самому напісаць дэтэктыўны раман. Розніца невялікая. Я паабяцаў забяспечыць яго паперай і алоўкам.

— Так-так... вельмі добра, вельмі добра. Рабі, працуй у поце твару. Зараз прыйду, чакай!

— Слухаюся!

Капітан Наста працягваў перапынены роздум. ...Вельмі мне хацелася б трапіць у кватэру таварыша інжынера, у яго адсутнасць, вядома. He ведаю чаму, але сэрца мне падказвае, што там я б натрапіў на след... Або нават засесці вечарам разам з Марару ў засаду ў яго дома. Там будзе крыху свяжэй, як сказаў бы маёр — жыць можна. Паглядзелі б, ці не выплыве што-небудзь на паверхню...

Пачулася нямоцнае гудзенне. Наста націснуў кнопку маленькага апарата, што стаяў на стале, і нечы голас далажыў, што на вуліцы Петуньі ў доме 7-6 нічога новага. Праз некалькі імгненняў другі голас паведаміў, што і на вуліцы Арла таксама нічога новага. Вельмі добра, падумаў Наста, ні ў вас нічога новага, ні ў нас. Вось так час і ідзе, а мы плённа працуем.

Праз дзесяць хвілін у пакой увайшоў маёр Марару. Ён накіраваўся ’да свайго рабочага стала, уключыў вентылятар, пастаяў нейкі час у патоку халоднага паветра і нарэшце зрабіў ласку ўспомніць пра існаванне свайго калегі.

— Так-так... цяпер паслухаем, Наста, што ў цябе на душы. Толькі давай выкладвай як на споведзі...

Наста далажыў усё, што было трэба, а потым выказаў сваю гіпотэзу пра тое, што калі работа была перададзена Ончу, то яна не магла выветрыцца.

— Так-так... Цікава, вельмі цікава. А колькі, ты сказаў, цяпер часу?

Хоць паміж гэтымі фразамі не было ніякай сувязі, Наста ветліва паведаміў, што гадзіннік паказвае палову дзесятай.

— Вельмі позна, проста жах,— спалохана ўсклікнуў Марару, нібы сапраўды здарылася нешта катастрафічнае.— Куды ж падзелася мая тэлефонная кніжка? Сёння раніцай я ў ёй што-нішто запісаў, і мне трэба... Так-так, вось яна.

Марару падняў тэлефонную трубку і набраў нумар. — Папрасіце, калі ласка, таварыша Грыгорэ Попэ. — Яго няма дома. Хто пытаецца?

— Адзін прыяцель ці, лепей сказаць, знаёмы. Марару маё прозвішча. Калі я магу яго застаць?

— Думаю, што ён прыйдзе позна. Яны з жонкай пайшлі на дзень нараджэння.

— Вы можаце запісаць тэлефон і перадаць, каб ён пазваніў?

— Нават позна?

— У любы час. I ў гадзіну, і ў дзве...

Пакуль Марару дыктаваў нумар тэлефона, Наста ціха выйшаў з пакоя, каб паклапаціцца пра яду і цыгарэты. Іх чакала «бяссонная ноч — бясконцыя думкі, бяссонная ноч, і няма ёй канца», як спявалася ў адной прыгожай песеньцы, якая падабалася капітану.

VII

Вярнуўшыся хвілін праз дзесяць у кабінет, капітан Наста заўважыў на пісьмовым стале запіску:

«Калі б у цябе хапіла цярпення хоць крыху пасядзець на месцы, то на некалькі хвілін раней ты даведаўся б, што вольны да дваццаці чатырох гадзін. Хіба ты не рады? У цябе амаль тры гадзіны! Чаго толькі не зробіш за гэты час! М.»..

I ні слова пра Ончу.

Наста пайшоў у горад, пагуляў з паўгадзіны, а ў дзесяць сеў за столік на тэрасе кафэ «Мімоза». Азірнуўшыся, заўважыў, што больш як палова месцаў незанятыя. Ён закурыў і стаў чакаць. Некалькі разоў міма яго прайшла пухленькая афіцыянтка. Гэтая жыве на адных пірожных, падумаў Наста. Ён сядзеў доўга, але ўрэшце яму давялося падаць голас:

— Дзяўчына!

Афіцыянтка, якая ажыўлена гутарыла з маладым чалавекам, што прагна глытаў каву, глянула цераз плячо і неахвотна ўстала, махнуўшы рукой маладому чалавеку, што павінна было значыць: пацярпі крыху, вось скончу з гэтым занудам...

— Чаго хочаце?

— Пепсі, калі ласка.

— Няма.

— Марожанага.

— Растала.

— Шклянку мінеральнай вады.

— Мінеральнай не бывае.

— Аранжаду...

— Няма.

— Простай вады.

— Водаправод не працуе.

— Так-такі нічога і няма?

— Напіткаў ніякіх.

— А моцных?

— Засталося некалькі пачкаў цыгарэт «Яўгенія». Хочаце?

— He, дзякую.

Ледзь стрымліваючы гнеў, Наста ўстаў з-за століка, вырашыўшы, што заўтра ён учыніць грандыёзны разнос загадчыку раённага ўпраўлення трэста кафэ і рэстаранаў, якога добра ведаў. Такім самым разлютаваным і рашучым не раз паднімаўся ён і раней, але на другі дзень усё забываўся. Ён ведаў, што і цяпер ён пойдзе дахаты, прыме халодны душ, маці прынясе яму на разетцы варэння з зялёных арэхаў і шклянку ледзяной вады і ўсё яго раздражненне як рукой здыме.

Наста быў так паглыблены ў свае думкі, што не заўважыў, ды можна з упэўненасцю сказаць, што ён і ўвогуле не звярнуў бы ўвагі на высокага, элегантна адзетага мужчыну, які не спяшаючыся ішоў яму насустрач, а калі яны размінуліся, заняў столік у тым самым кафэ «Мімоза», адкуль толькі што выйшаў Наста. Праўда, і мужчына не звярнуў увагі на капітана, ён проста не ведаў, хто гэта такі. У нас ёсць усе падставы думаць, што ён не прагнуў з ім пазнаёміцца, і разам з тым мы ўпэўненыя, што Наста адмовіўся б ад варэння, і ад ледзяной вады, і ад дзвюх гадзін адпачынку, якім ён загадзя цешыўся, калі б толькі ведаў... Але адкуль яму было ведаць? Усё ішло сваёю чаргою: Наста прыйшоў дахаты і ўсе жаданні яго спраўдзіліся.

У той час як ён цешыўся халодным дожджыкам, чалавек, які заняў столік у кафэ «Мімоза» і зусім не выглядаў раздражнёным, хоць яму і прапанавалі толькі пачак «Яўгеніі», які ён хочаш не хочаш вымушаны быў заказаць, некага чакаў. Ён спакойна курыў, час ад часу адкусваў кавалачак пячэння, зноў зацягваўся цыгарэтай і зрэдку паглядаў на гадзіннік. Нарэшце пачуліся дзесяць удараў з вежы на рыначнай плошчы горада. Мужчына паглядзеў на свой гадзіннік, задаволена ўсміхнуўся, падышоў да пухленькай дзяўчыны, што ўсё яшчэ какетнічала з хлопцам, які прыкончыў каву і цяпер глытаў кававую гушчу, заплаціў за пачак цыгарэт, пачакаў рэшты і пайшоў, не звяртаючы ўвагі на далёка не пахвальныя словы ў адрас людзей накшталт яго, якія «патрабуюць няшчасных дзесяць бань, зусім ні сумлення, ні сораму».

Ён прайшоў бульвар, перасек плошчу, яшчэ раз зірнуў на гадзіннік і нырнуў у адну з вуліц, якія веерам разыходзіліся ад плошчы. Хвілін дзесяць ён ішоў па гэтай вуліцы, потым звярнуў направа, яшчэ раз направа і апынуўся ў цёмным небрукаваным завулку. Завулак упіраўся ў вароты, якія вялі ў гарадскі парк. Мужчына сеў на самую першую лаўку на галоўнай алеі. He прайшло і трох хвілін, як ззаду пачуліся крокі. Але ён нават не павярнуў галавы, не ўздрыгнуў. Ён глядзеў проста перад сабой. 3 цемнаты паявіўся чалавек, падышоў да лаўкі і таксама сеў.

Пасля нядоўгага маўчання той, што падышоў, загаварыў:

— Прабачце, калі ласка, у вас не знойдзецца запалак? Можа, у вас часам ёсць хоць адна запалка...

— Знойдзецца,— адказаў першы,— але вы, як я бачу, нават і цыгарэты не дасталі.

— Ага, я і забыўся.— Ён стаў шукаць па ўсіх кішэнях, але дарма.

— Вы і цыгарэты не можаце знайсці?

— Тое і яно.

— Гэта прыемна. Я, на жаль, магу вам прапанаваць толькі палову цыгарэты «Літарал». Вядома, палавінку з фільтрам.

— He турбуйцеся. Я куру толькі «Плугар», без фільтра.

Замест таго каб абмяняцца цыгарэтамі і запалкамі, мужчыны абмяняліся поціскам рукі. Пасля гэтага кожны дастаў сваю запальніцу і закурыў цыгарэту са свайго пачка. Якія гэта былі цыгарэты — ужо не мае значэння. Вядома, не «Літарал» і тым больш не «Плугар». Сеўшы зручней, яны ажыўлена гутарылі каля паўгадзіны. Было без дваццаці

адзінаццаць, калі той, што прыйшоў першы, падняўся, сціснуў руку субяседніку і знік у цемры. Хвілін праз пяць падняўся і друті, але пайшоў ён у другі бок. Праз паўгадзіны, гэта значыць, у дзесяць хвілін на дванаццатую, адзін з іх увайшоў у нейкі дом, другі, седзячы за рулём, гнаў сваю машыну па шашы да Бухарэста.

А ў гэты час маёр Марару спаў, паставіўшы будзільнік на палову дванаццатай і даўшы жонцы катэгарычнае распараджэнне, як паводзіць сябе ў тым выпадку, калі ён, па прывьгчцы, будзе выключаць званок і накрываць галаву падушкай. Капітан Наста, спакойны і сцішаны, слухаў музыку. Ончу, нічога не зразумеўшы з таго, што нагаварыў яму Наста пра дэтэктыўны раман, які трэба было напісаць, доўга глядзеў на паперу і ручку, якімі яго забяспечылі, і нарэшце вырашыў, што больш разумным будзе выкласці на паперы ўсё, што здарылася раніцай, зусім забыўшыся, што ён ужо рабіў гэта. Спісаўшы некалькі аркушаў, Ончу заснуў як забіты. Віктар Андрэеску сядзеў за пісьмовым сталом і, сам таго не ўсведамляючы, працаваў над дакладам лонданскаму кангрэсу. Серджыу Вэляну, які выйграў у карты, задаволена пасопваў. Ірына Вэляну выцягнулася ў шэзлонгу на балконе. Яна глядзела на зоркі і спрабавала ўявіць, як выглядаюць іншыя цывілізацыі, і пыталася ў сябе: ці не існуе дзе-небудзь на адлегласці некалькі тысяч светлавых гадоў другая Ірына, такая самая няшчасная, як і яна, якая гэтаксама, як і яна, любіць начную цемрадзь і цішыню. Дырэктар Грыгорэ Попэ вярнуўся з гасцей, шкадуючы змарнаванага вечара, і знайшоў запіску ад маёра Марару. Ён паспешна набраў нумар, але яму адказалі, што маёр павінен прыйсці ў дваццаць чатыры гадзіны і пазвоніць сам.

Роўна апоўначы зазваніў тэлефон, і Грыгорэ Попэ пачуў маёраў голас.

— Таварыш Попэ,— загаварыў Марару больш ажыўлена, чым удзень.— Цяпер стала крыху халадней, можна нават дыхаць. Я хацеў бы з вамі сустрэцца...

— Цяпер?

— Ага, калі можна, хвілін праз дзесяць — пятнаццаць. — У вас?

— Мне б лепей было зайсці да вас. Я буду пунктуальны, а таму папрашу вас спусціцца ўніз у дваццаць пяць хвілін на першую. I папярэдзьце, калі ласка, жонку, што вы можаце затрымацца болын як на гадзіну.

— Я вас не разумею.

— А вы і не можаце цяпер нічога зразумець. Я вам

усё растлумачу. Прашу прабачыць за позні час, але гэта вельмі важна.

— Калі ласка, калі ласка... Я ў вашым распараджэнні.

— Дзякую. Да пабачэння.

Марару паклаў трубку і, ззяючы ўсмешкай, паглядзеў на капітана.

— Ты паспаў, Наста? Акрыяў крыху? Мне здаецца, што і я куды лепш выглядаю...

— Я не спаў ні хвіліны.

— Добра, добра, не прыкідвайся.

Марару любіў паспаць. Каб яго воля, ён спаў бы не менш як дзесяць гадзін у дзень. Таму ён зусім не разумеў людзей, якія абыходзіліся пяццю-шасцю гадзінамі.

— Ну як, напісаў ён гэты злашчасны раман? — папытаўся Марару ў капітана.

— He ведаю, у мяне не было часу, каб рабіць яму візіты.

— Дзе ён?

— У сёмай камеры.

— Давай сходзім да яго, а потым выправімся на спатканне з Грыгорэ Попэ.

Яны выйшлі, мінулі некалькі калідораў 1 апынуліся ў камеры № 7. Выцягнуўшыся на ложку, Ончу моцна спаў. На стале ў беспарадку валяліся лісткі паперы, убачыўшы якія Марару і Наста ўсміхнуліся. Марару асцярожна, так, каб не напалохаць, стаў будзіць Ончу. Той расплюшчыў свае вялікія вочы, падняўся, а калі зразумеў, дзе ён і хто над ім стаіць, сумеўся.

— Так-так... спім, значыць. I ўдзень, на рабоце, спім, і ўночы не адмаўляемся... Будзь ласкавы, вунь там кран, памыйся, a то заснеш і седзячы.

Ончу апаласнуў твар і зусім прачнуўся. Марару асядлаў крэсла і паказаў Ончу на суседняе.

— У цябе ёсць дома тэлефон?

— Ёсць.

— Калі ласка.— Марару падаў візітную картку, на якой было некалькі тэлефонных нумароў.— Гэта ўсё мае тэлефоны. Я заўсёды быў вельмі таварыскі, а таму пастараўся паставіць сабе некалькі тэлефонаў.

— Але...

— Вось якая справа: ідзі ты цяпер дахаты і кладзіся спаць. Заўтра прыходзь на работу. А пасля работы ты куды пойдзеш?

— Я...

— Так-так. Ты сустрэнешся... забыўся, як яе зваць, і вы

будзеце з ёю гуляць, пакуль не наб’яце на пятах мазалёў. Добра. Згодны. Гуляйце. Але глядзі, каб ніякі чорт не спакусіў цябе пакінуць горад, a то будзеш мець справу са мной. Толькі калі я скажу табе, што прапажа знойдзена.

— А...

— Тэлефоны? Ведаеш, я падумаў: а раптам ты па мне засумуеш? Ты не верыш, што гэта можа здарыцца?

Ончу чыстасардэчна пакруціў галавой, ён яўна не верыў, быццам нешта падобнае можа з ім здарыцца.

— Так-так... Нават я не веру ў гэта, але на свеце ўсё бывае... Сам таго не хочучы, ты трапіў у цяжкае становішча. Бывае. I можа быць — я зусім не ўпэўнены і гавару толькі, што можа быць — недзе гэтымі днямі нехта будзе цябе шукаць, прыставаць да цябе з размовамі, пра нешта распытваць, нешта прапаноўваць, разумееш? Паварушы мазгамі, ты ж хлопец недурны.

— Вы думаеце, такое можа здарыцца?

Ончу быў напалоханы. Ен ніколі не ўяўляў сябе героем дэтэктыўнага рамана, ён цярпець не мог гэтага жанру і таму з жахам уяўляў сабе тую карціну, якую скупа маляваў перад ім маёр Марару.

— Я ж табе ўжо казаў: зусім я не ўпэўнены. Але лепш быць прадбачлівым і ведаць, што трэба рабіць... Цягні, жуй жвачку, а сам тым часам шукай нас. Зразумела? Выдатна.

Марару пазваніў і папрасіў падаць машыну, каб завезці Ончу дамоў.

— А цяпер,— звярнуўся ён да капітана,— пойдзем і мы. Я табе ўсё растлумачу па дарозе.

VIII

Грыгорэ Попэ чакаў іх на вуліцы. Яго запрасілі ў машыну, і, пакуль капітан Наста вёў яе цёмнымі вуліцамі, Марару растлумачыў дырэктару мэту гэтай дзіўнай сустрэчы.

Праз пяць хвілін машына спынілася перад інстытутам. Начны вартаўнік хоць і ведаў генеральнага дырэктара ў твар, аднак адмовіўся пусціць яго ў інстытут. Ён выцягнуў з шуфляды стала папку і паказаў строгае прадпісанне: у інстытут можна ўвайсці толькі са спецыяльнага дазволу.

— Разумею-разумею,— згадзіўся Грыгорэ ПРпэ,— але яны...

Марару жэстам спыніў дырэктара, дастаў з кішэні паперу і моўчкі падаў вартаўніку. Той уважліва агледзеў яе,

зірнуў на Насту, паправіў акуляры, прачытаў, зноў паглядзеў на наведнікаў і строга прамовіў:

— Вашы дакументы!

Атрымаўшы дакументы, ён зверыў усе фатаграфіі, усе подпісы і, не задаволіўшыся службовымі пасведчаннямі, запатрабаваў пасведчанні асобы. Толькі пасля гэтага ён заявіў, што ўсё ў парадку, і, нават не папрасіўшы прабачэння за затрымку, рушыў па дарожцы, пазвоньваючы ключамі.

Калі ён адмыкаў дзверы, Марару спытаўся:

— Колькі вам гадоў?

Вартаўнік ад здзіўлення вытрашчыў вочы.

— Пяцьдзесят пяць, таварыш маёр.

— Дай вам бог многіх гадоў жыцця. Але справа вось у чым: у вашым узросце ў сяго-таго ўжо пачынае слабець памяць. Ведаеце прыказку: як лыжку да рота данёс, і то не помню. Справа зразумелая, гэта не ваш выпадак, але я хачу папрасіць: забудзьцеся пра ўсё. Нікога тут не было, ні з кім вы не гаварылі, нікога не бачылі, нікога не пускалі, ясна?

Вартаўнік кіўнуў галавоюў знак таго, што ён усё цудоўна зразумеў, замкнуў за імі дзверы і падаўся ў сваю будку.

— Нам давядзецца блукаць у цемнаце,— папярэдзіў Марару.— Прашу вас, ніякага святла. Калі я не памыляюся, нам трэба на чацвёрты паверх.

He чакаючы адказу генеральнага дырэктара, маёр стаў падымацца па лесвіцы. Ад ліхтароў з вуліцы хапала святла, і праз некалькі хвілін Марару ўважліва аглядаў пячаткі, пастаўленыя ім на дзверы аддзела спецзахавання. Пераканаўшыся, што іх ніхто не чапаў, ён сарваў іх, адамкнуў дзверы, і ўсе ўтрох увайшлі ў пакой. Грыгорэ Попэ падышоў да акна, апусціў шчыльную штору і папытаўся ўжо ў поўнай цемры:

— Спадзяюся, цяпер мы можам запаліць святло?

Капітан Наста ўжо трымаў руку на выключальніку. Неонавыя трубкі памігалі некалькі секунд і весела засвяціліся.

— А цяпер што мы будзем рабіць? — пацікавіўся Попэ.

— Змяншаць колькасць невядомых,— адказаў Марару.— Перабіраць папкі!

— Цудоўны занятак...

3 дапамогай ключоў і вядомага яму шыфру Грыгорэ Попэ адчыніў сейф, і праз некалькі хвілін на стале Ончу ўжо ляжала сама меней паўсотні папак. У поўным маўчанні на вачах у двух афіцэраў генеральны дырэктар раз-

гортваў папку за папкай і праглядваў. Непатрэбныя ўжо папкі вярталіся на тыя месцы, дзе яны стаялі раней. Гадзіннік паказваў палову другой, дзве... Калі мы прывялі яго сюды дарэмна, думаў Наста, ён нас заб’е. Трэба прызнаць, што галава ў шэфа працуе прыкладна ў тым самым кірунку, што і мая, але вось пра такую рэвізію я і не думаў... I ўсё-такі я не разумею сэнсу. У гэтым няма ніякай логікі. Калі толькі...

— Вось!

Гэта быў нават не выгук, гэта быў поўны трыумфу крык. Марару, які быў упэўнены, што рана ці позна гэта здарыцца, усміхаўся. Наста, якога вывелі з глыбокага задумення, уздрыгнуў.

— Цуд!

Грыгорэ Попэ дастаў з папкі некалькі машынапісных старонак, акуратна сашпіленых сашчэпкай, і з усмешкай самага шчаслівага на свеце чалавека палажыў іх на стол.

— Ніколі б не паверыў... Таварыш Марару, вы павінны сказаць...

— Гэта вы павінны мне сказаць: перад вамі работа інжынера Віктара Андрэеску?

— Яна.

— Арыгінал, праўда? — Марару падняў старонкі двума пальцамі.

— Ён самы.

— Значыць, гэта першы з тых двух надрукаваных экземпляраў, пра якія гаварыў інжынер Андрэеску.

Грыгорэ Попэ доўга стараўся знайсці другі экземпляр, але ўсе пошукі былі дарэмныя.

— I праўда, другога экземпляра тут няма. Але ўсё гэта нейкая памылка, нейкая блытаніна, як я і гаварыў вам з самага пачатку. Зараз мы ўсё высветлім. Адну хвілінку, я пазваню...

Позірк маёра Марару прыпыніў юнацкі энтузіязм генеральнага дырэктара.

— Hi сёння, ні заўтра, і наогул да таго часу, пакуль мы не скажам.

— Добра, але... я думаў, што... хіба не так?

— He, таварыш Попэ, зусім не так. Магчыма, што з вашага пункту гледжання справа скончана, але для нас яна толькі пачынаецца.

Капітан Наста ўзяў у рукі папку, у якой быў знойдзены жаданы скарб, і ўсе ўбачылі наклейку, на якой прыгожым каліграфічным почыркам Ончу было выведзена: М-Н-7.

— М-Н-7? Я ніколі нават не чуў пра такую працу! — усклікнуў Попэ.— Зараз праверым.

Ён узяў рэгістрацыйную кнігу Ончу, пагартаў яе і нарэшце знайшоў запіс: «М-Н-7, здадзена інжынерам В. Андрэеску 17 ліпеня».

— Нічога не разумею, абсалютна нічога... Я думаў, як, напэўна, і вы, што гаворка ідзе пра памылку. Бо Віктар жа страшна рассеяны.

— Як усе вучоныя,— адгукнуўся Наста, і з тону Попэ ніяк не мог зразумець: іранізуе ён ці не.

— He,— запярэчыў маёр Марару,— далёка не ўсе вучоныя людзі рассеяныя. Я схільны думаць, што наш прыяцель зусім не рассеяны. Ані.

— Таварыш маёр, вы думаеце, што...

— Я б вельмі хацеў мець магчымасць думаць, таварыш Попэ, але, на жаль, яшчэ занадта рана.

— Нейкі абсурд. Нельга ж цяпер думаць, што Віктар сам украў сваю працу!

— Ці бачыце,— адгукнуўся Наста, які ўсеўся ў крэсла ў паставе Буды, падкурчыўшы ногі.— Калі б я сказаў, што ён рам у сябе ўкраў працу, гэта было б непраўдападобна. Але ж і ў гэтым няма поўнай упэўненасці, і гэта ж няясна: няма толькі другога экземпляра. Копія. Чаму? Чаму толькі копія?

— Так-так, Наста... так,— падхапіў маёр Марару, сумна ківаючы галавой,—• нават гэта не абсалютна верагодны факт. I што мае супраць мяне гэты ваш вучоны, за што ён вырашыў пазбавіць мяне спакою і ўдзень і ўначы? Што я яму зрабіў?

Наста ўстаў з крэсла, уважліва агледзеў кожную старонку працы і спытаўся:

— Можам пакласці яе на месца, таварыш маёр?

— Пакладзіце. Пастаўце ўсё на свае месцы, як было ў Ончу. А заўтра раніцай перадайце яму, толькі асабіста, a не тэлефонна, каб ён інфармаваў нас пра кожны крок інжынера Андрэеску... Я хачу сказаць, пра кожны крок у гэтым аддзеле: што ён бярэ, што здае,— пра ўсё, што робіць тут. Няхай ён ні ў чым не адмаўляе, але мы павінны быць у курсе справы.

— Mary я задаць пытанне, таварыш маёр? — пахмурна спытаўся Грыгорэ Попэ.

— Калі ласка.

— Вы падазраяце Віктара?

Маёр Марару адказаў не адразу. Ён ускочыў з крэсла,

некалькі разоў прайшоўся па пакоі, сутыкаючыся з капітанам Настам, які звыкла снаваў з кута ў кут, зусім не прадбачачы, што і яго начальніку прыйдзе ў галаву нешта падобнае. Марару выбраў для размінкі вельмі вузкую сцежачку паміж крэслам і сцяной. Прайшоўшы гэты шлях туды і назад некалькі разоў, ён спыніўся перад Грыгорэ Попэ.

— Прашу прабачыць нам за тое, што мы ўцягнулі вас у гэтую начную экспедыцыю. Будзем спадзявацца, што нам больш не спатрэбіцца парушаць ваш сон... А цяпер можна ісці.

He прамовіўшы болей ні слова, яны замкнулі сейф. Усе ціха выйшлі з пакоя, мінулі тыя самыя калідоры, перасеклі двор, развіталіся з вартаўніком і паехалі. Праз дзесяць хвілін Наста спыніў машыну ля дома Грыгорэ Попэ. Дырэктар паціснуў рукі маёру і капітану, выйшаў з машыны і паволі пакрочыў прэч, як стомлены чалавек, у душы ў якога пранеслася бура, парваўшы ўсе лініі сувязі... Калі ён знік у пад’ездзе, Наста крануў машыну з месца і павёз дамоў маёра Марару.

— У восем, Наста. Раніцай сустрэнемся ў восем. Можа, бог злітуецца з нас і пойдзе дожджык.

Калі Наста дабраўся да дома, ужо світала. Адразу заснуць яму не ўдалося. Ён доўга ламаў сабе галаву: чаму Марару не адказаў на пытанне, якое задаў яму Попэ?

Якраз у той момант, калі капітан Наста заснуў глыбокім сном, перад гасцініцай «Поўдзень» у Бухарэсце спыніўся чырвоны «мустанр>, з якога выйшаў высокі мужчына, так, той самы мужчына, які некага чакаў на тэрасе кафе «Мімоза» і які меў дзелавое спатканне ў пустэльным парку. Ён замкнуў машыну, азірнуўся вакол і пазваніў парцье, які быццам з-пад зямлі вырас каля багажніка. Высокі мужчына ўсміхнуўся яму, адамкнуў багажнік^ дастаў два чамаданы і, уручыўшы іх парцье, накіраваўся да дзяжурнага. Хвіліны праз дзве яму ўжо было вядома, што ён будзе адпачываць у 414 нумары, у якім ён спыняўся некалькі месяцаў назад...

Ён усміхаўся: так прыемна зноў бачыць людзей, якія цябе ведаюць, і ступаць па тых самых дыванах, па якіх калісьці ўжо давялося хадзіць...

IX

Ончу так і не ўдалося заснуць. У тыя рэдкія хвіліны, калі ён упадаў у нейкае падабенства сну, яго пачыналі мучыць кашмары, ад якіх ён у страху ўскокваў. Як гэта можа

быць, 'пытаўся ён у сябе, як магло здарыцца, што нейкі там шпіён разнюхаў, што праца ў мяне... Ён яшчэ захоча, як гэта кажуць, «уступіць са мной у кантакт», захоча мяне падкупіць ці сілай адабраць у мяне гэтую працу. А я мушу прыкідвацца перад ім дурнем, цягнуць час і пра ўсё паведамляць маёру. Няхай сабе! А як не змагу паведаміць? Калі ён пазвоніць, дапусцім, ён пазвоніць зараз, у гэтую хвіліну, дык адчыніць яму ці не? Чаму ж і не адчыніць, але раптам уваліцца які-небудзь тып і адразу падсуне мне пад нос пісталет? Як справы, пан Ончу, з працай? 3 якой працай? Відаць, гэтак я павінен буду адказваць, прыкідвацца дурнем. А ён, яхідна ўсміхаючыся, тыцне мне чорнай руляй проста ў шыю і, не перастаючы жаваць гумку, нібыта між іншым скажа: не прымушай мяне траціць час і быць няветлівым. Калі ёсць прэтэнзіі, выкладвай. Абмяркуем, дамовімся. Я і не з гэткімі дамаўляўся. Дык гэта мяне не хвалюе... Колькі? Тут дык тут. Каб ён нічога не западозрыў, я павінен патрабаваць плату леямі ці лепш доларамі праз цюрыхскі банк? Што выглядае больш праўдападобным у вачах такога супермэна? Ды галоўнае — падтрымліваць гутарку, не спяшацца, вывучаць адзін аднаго, быццам баксёры, якія дазваляюць сабе два першыя раунды толькі прыглядацца: як праціўнік бароніцца, якая ў яго рэакцыя, якія прыёмы, каб урэшце пабароць разгаданага праціўніка. А як я змагу яго пабароць, калі нават разгадаю? Значыць, я павінен буду запрасіць яго да стала, прапанаваць чаго-небудзь выпіць. Тым часам, як ён будзе вывучаць мяне, не спускаючы з мяне вачэй, я буду вывучаць яго. Потым ветліва пажадаць яму шчасця, падняць келіх, вокамгненна выплюхнуць яго проста яму ў твар і паваліць на падлогу. Вядома, пачнецца адчайнае змаганне, але на маім баку будзе ініцыятыва, і таму праз некалькі хвілін ён будзе знішчаны... А калі мне ўдасца захапіць яго зброю?! Рукі ўгору, містэр, мсье або гер... як вас там... Адказвайце па-румынску, толькі на гэтай мове мы дамовімся. Будзьце ласкавы, станьце тварам да сцяны, хутчэй... Я прыстаўлю пісталет да яго спіны, а другой рукой хутка абшукаю яго, бо ўсякае можа быць. Пасля здыму тэлефонную трубку і набяру адзін з гэтых нумароў, якія я вывучыў на памяць і не забудуся да скону, і папрашу маёра Марару, каб ён зрабіў ласку прыслаць каго-небудзь, хто збавіць мяне ад няпрошанага госця... Ну, вядома, мяне будуць віншаваць і распытваць, як гэта ўсё было, і яшчэ няведама пра што, а потым як снег на галаву зваліцца газетчык, каб узяць інтэрв’ю, і тут ужо пойдзе самая сумная

частка гэтай казкі... Казкі?! Так, казкі, бо гэта ж усё казка, a няблага было б выспацца, заўтра ж на працу...

Ончу паглядзеў на гадзіннік. Было пяць. Які тут сон? А калі ўсё не так выйдзе? А калі гэты тып не захоча піць або яшчэ горш: у тое самае імгненне, калі я намеруся ўдарыць яго, ён стрэліць з заглушнікам, вядома, і келіх разляціцца на друзачкі. Вось і ўсё. Разляціцца толькі келіх. Гэтыя тыпы прывыклі страляць без промаху. Ты не хацеў, каб мы дамовіліся дабром, пан Ончу? — ухмыльнецца ён. Захацеў цягацца са мной, пагуляць, вельмі добра, я таксама люблю гуляць, але гульню заказваю я, дык будзь ласкавы, пакуль я лічу да трох, скажы, куды ты схаваў працу? Яна ў цябе тут ці не? Раз... два... He! He тут! Гэта ж вельмі добра. Я табе веру, пан Ончу, але хутка прызнавайся, куды ты яе схаваў? Аддаў каму-небудзь? Так? He? Так — не, так — не, так — не... Звар’яцець можна. I што за думка прыйшла маёру Марару зваліць на маю галаву ўсе гэтыя пытанні... Я зусім з другога цеста. Hi пра якае стралянне я зроду не думаў... Божачкі, ды дзе ж яна можа быць, гэтая праца? Няўжо магчыма, што інжынер, як кажа маёр, трымае мяне на повадзе? Нашто яму гэта? Ды не, пытанне стаіць не гэтак, яно стаіць... Ці можа ўвогуле такое быць? Што Віктар Андрэеску... He магу паверыць! У яго нахабства не хопіць. Гм! Калі расказаць Моніцы, яна мяне на смех падыме. Наколькі я разбіраюся ў людзях... Значыць, я ў іх не разбіраюся. Можа, і гэтак. Але ёсць такія, хто няправільна разумее гэту якасць... Калі ты кажаш, што нікому не рерыш, калі адкрыта і цынічна заяўляеш такое, як ён аднойчы чуў ад інжынера з іх інстытута: «Калі хтосьці ўваходзіць, вітаецца, калі ён, усміхаючыся, пытаецца пра маё самаадчуванне, першая думка, якая мне прыходзіць у галаву: а што яму трэба? Што ён такое задумаў, чаго выдыгае? He вітайся ні з кім, ні ў кога не пытайся пра здароўе, ні проста так, ні праз цікаўнасць...» Во тады будуць казаць, што ты разбіраешся ў людзях. Сакрэт зводзіцца да таго, каб усіх без разбору падазраваць у інтрыгах, падкопах, трэба быць цынікам, а не наіўным прасцячком. Няхай так, але інжынер Андрэеску сам здаваўся яму прастадушным чалавекам. Ончу глядзеў яму ў вочы, ясныя і ўсмешлівыя, і яны вялі бясконцыя размовы. Чаго толькі ён не расказваў інжынеру, дзе толькі яны не гулялі... Гулялі... Вядома ж, яны былі ў розных краінах... Шмат чаго чуў Ончу на гэтую тэму, нават у прэсе пісалі... Цікава ўсё гэта выглядае, калі перажываеш сам. Бо калі чытаеш, усё ўяўляецца іначай, а цяпер усе

твары мяняюцца, як у крывым люстэрку... Віктар Андрэеску. Ён пагаворыць пра яго з Монікай. Няхай усміхаецца. Ён яе запраграмуе... Была ў іх такая гульня. Моніка яму неяк сказала: «Дарагі, ты, вядома, разумны, але да пэўнай мяжы. Ты збірай розныя элементы і перадавай іх мне, закладай у мяне праграму, як гэта робіцца з вылічальнай машынай, a потым пытайся ў мяне, і я табе ўсё адкажу».

Гэтак, бачачы перад сабой Моніку, Ончу і заснуў, хоць час ужо пераваліў за шэсць, і праспаў да дзесяці. Ён нават не ведаў, што ў восем пятнаццаць званіў капітан Наста і пытаўся ў яго маці, што такое здарылася з таварышам Ончу, і маці адказала: ён спіць, таму што не спаў усю ноч, расхваляваны няведама чым, што зрабілася ў іх у інстытуце, а вы хто такі будзеце? Як пра вас сказаць? Хто яго пытаецца? I што Наста ёй адказаў: няхай сабе спіць, ён сам з інстытута і можа яму дазволіць паспаць некалькі гадзін.

А тым часам, гэта значыць у восем гадзін пятнаццаць хвілін, маёр Марару ўвайшоў у кабінет інжынера Віктара Андрэеску. Яны ветліва павіталіся, і кожны спытаўся ў сябе, што можа яму прынесці гэта новая сустрэча.

— Ёсць якія-небудзь навіны? — звярнуўся Андрэеску да маёра.

Маёр Марару паглядзеў яму проста ў вочы. Якую гульню вядзе гэты чалавек? Аднак ён досыць спакойны. У цябе прапала праца, таварыш Андрэеску. Так? Ты яе ціхенька паклаў у другую папку. Ты лічыш сябе страшэнна разумным і думаеш, што нікому не прыйдзе ў галаву шукаць яе якраз там, дзе яна ляжыць... Ты спадзяваўся, што мы закрыем усе аэрапорты і прапускныя пункты на граніцы, што будзем ператрэсваць усе машыны, якія выязджаюць з краіны, так? Магчыма, узнікне і такая неабходнасць, але пакуль...

Маёр Марару згадаў свайго дзесяцігадовага пляменніка. Яны былі вялікія сябры і, між іншым, у нядзелю заўсёды глядзелі футбольныя матчы, што перадавалі па тэлевізары. Калі яны першы раз селі перад экранам, маленькі непаседа адразу папытаўся: «А за каго ты?» Усе навуковыя выкладкі маёра, які хацеў даказаць, што ён «за футбол, таму што, ці бачыш, жэўжык,зусім не важна, хто выйграе, а важна, каб гульня была цікавая, каб спартыўнае відовішча захапляла» — усе гэтыя разважанні ніякага поспеху не мелі. Жэўжык быў засмучаны, што яму не будзе з кім ісці ў заклад. «Раз ты ні кога... тут ужо нічога не зробіш». Каб не псаваць хлапчуку задавальнення, маёр Марару сказаў, што ён перажывае, але, вядома, за другую каманду... Марару ўсміхнуўся.

А жэўжык меў рацыю. Трэба за кагосьці быць, і мне было б вельмі цікава даведацца, за каго гэты Віктар, сын Андрэеску. Вось так як на трыбуне: каму ён свішча, каму пляскае... Нямала, відаць, пройдзе дзён і ночаў, пакуль я пра гэта даведаюся, але нічога, урэшце выйграю я.

— He. На жаль, ніякіх навін. Я прыйшоў, каб пагаварыць з вамі.

— Прашу вас. Я з прыемнасцю.

Бач, як прыкідваецца, падумаў Марару. Зрэшты, нічога больш яму не застаецца.

Андрэеску па тэлефоне папрасіў прынесці два кубачкі кавы і бутэльку халоднай мінеральнай вады.

— Так,— задумліва пачаў маёр Марару,— я думаў пра тое, што часам, калі пачуцці вельмі напружаныя, калі першыя заявы робяцца адразу пасля здарэння, бывае так, што цэлы шэраг падрабязнасцяў нібы забываецца. Але калі міне ноч, а я спадзяюся, што гэтай ноччу вы добра спалі, яны ўсплываюць... Я думаю, што, калі падобныя дэталі існуюць, яны маглі б нам быць вельмі карысныя.

Прынеслі каву і бутэльку мінеральнай вады.

— Я цудоўна разумею, што вы хочаце сказаць,— падхапіў Андрэеску.— Але, шчыра кажучы, я не надта моцна спаў гэтай ноччу...

— I вы таксама? Я вас цудоўна разумею, такой духатой...

■— О не, не, не з-за духаты. Гарачыню я пераношу спакойна. Гэта ўсё з-за таго, што здарылася. Я ляжаў і думаў толькі пра гэта. Я прыйшоў да пэўных вывадаў, але яны наўрад ці могуць быць вам карысныя.

— Магчыма. Але ўсё-такі пра што ідзе гаворка? Ці магу я даведацца, што гэта за вывады?

— Вядома. Па сутнасці, вывад адзін: я павінен аднавіць працу.

Маёр Марару шмат, вельмі шмат аддаў бы за тое, каб хвілін на пяць забыцца на правілы гульні і спытацца ў інжынера проста ў лоб: «Паслухайце, дарагі таварыш, навошта вы здзекуецеся з мяне? Чаго вы хочаце? Чаго дамагаецеся? Аднаўляйце, чорт з вамі!»

Але ён не мог дазволіць сабе гэтага. Правілы гульні павінны захоўвацца дакладна.

— Па-мойму, гэта адзінае выйсце. Чакаць мы не можам.

— I вам гэтае выйсце ўяўляецца вельмі простым?

— Я вам усё растлумачу. На шчасце, усе чарнавікі маёй працы зберагліся.

— Так-так...

— Чарнавікоў я ніколі не знішчаю. Такі мой звычай.

— I яны ў вас тут?

— Тут? He. Яны ў мяне дома.

— А ці не бестурботнасць гэта? Асабліва цяпер, у такой сітуацыі...

— Я гэтак не думаю і растлумачу чаму: імі ніхто не можа пакарыстацца, акрамя мяне. Апрача таго што ў мяне зусім дрэнны почырк, самі чарнавікі ў такім беспарадку, што толькі я магу ў іх разабрацца.

Нічога, я таксама разбяруся, падумаў Марару. Прыходзілася наводзіць парадкі і не ў такім беспарадкў, як ты ўчыніў.

— Так-так, разумею. Вядома, усялякія там разлікі, выпраўленні, паўторы...

— Вось іменна. I калі б знайшоўся чалавек, які сцяўшы зубы наважыўся б спарадкаваць той хаос, які пануе ў маіх запісах, то яму б спатрэбіўся, прынамсі, год. Прынамсі.

— А вам? Колькі спатрэбіцца вам, каб аднавіць працу?

— Мне хопіць месяца, а можа, і яшчэ меней, тыдні тры. Так я думаю. Я адчуваю, што гэта мой абавязак, іншага выйсця няма.

Настала маўчанне. Магло здацца, што кожны чакае адказу, хоць пытанняў ніхто не задаваў.

Нарэшце маёр Марару задаў інжынеру Андрэеску пытанне, але такім чынам, што можна было дапусціць, быццам ён цудоўна дасведчаны ў справах, а можна было падумаць, што гэта ў яго выйшла выпадкова:

— А вы ўпэўнены, што зможаце за месяц аднавіць такую працу, як ваша?

Андрэеску зноў адчуў, што ў яго пад нагамі не надта цвёрды грунт. Адзін раз я ўжо недаацаніў гэтага чалавека і адразу пашкадаваў аб гэтым. Ён зусім не дурань, ды затое выдатна ўмее прытварацца, аж міжвольна пачынаеш верыць, быццам ён сама меней чалавек рассеяны... Трэба было б схадзіць да Ончу. А што, калі яго няма? Калі яго ўсё яшчэ трымаюць пад арыштам? Гэта значыць... Гэта значыць, што я пазбаўлены магчымасці кантраляваць сітуацыю, не змагу нічога даведацца, я мушу весці гулыпо ўсляпую, грунтуючыся толькі на тым, што мне ўжо добра вядома...

— Упэўнены. Учора вечарам я раскласіфікаваў усе карткі. Гэта была цяжкая, але прыемная праца. Надзвычай цікава зноў прасачыць усе этапы, па якіх ужо прайшоў,

разгледзець зноў усе гіпотэзы, якія даўно адхіліў. Гэта страшэнна захапляе, а вы як лічыце?

— Вядома, вядома. Тым болей што я працую акурат гэтаксама. На іншым узроўні, натуральна.— Іронія на гэты раз была зусім відавочная, і маёр не хаваў гэтага.— Я нічога не вынайшаў,— працягваў ён,— я не стварыў ніводнай вылічальнай машыны, ні нават вінціка, я кажу пра метады працы. I я ўвесь дзень выстаўляю розныя гіпотэзы, а потым, увечары, дома, запісваю іх. Сёння адна, заўтра другая, складаю розныя схемы, адхіляю іх і прыдумваю новыя... Увогуле, гуляю як магу. Пагадзіцеся, усё гэта падобна да гульні.

— I ўчора ўвечары вы выстаўлялі гіпотэзы?

—Вядома.

— I якая была першая ваша гіпотэза?

— Ці бачыце. Мне здаецца, што ўчора ўвечары я б вам мог адказаць на гэтае пытанне, але гэтай ноччу я ўсе гіпотэзы адхіліў і пакуль не магу нічога прапанаваць замест іх. Нічога. Проста ў мяне няма ніякай ідэі. Я перажываю, як гэта кажуць, поўны крызіс. Я ж вам ужо сказаў, што я прыйшоў сюды менавіта таму, што шукаю новых фактаў, якія б далі мне магчымасць пераадолець нейкую пустату. Ды пакуль нічога не знаходжу. I гэта вельмі сумна і для мяне і для вас...

— Для мяне?

— Натуральна. Калі б задача была вырашана, калі б знайшлася праца, вы пазбавіліся б ад такой работы. Бо працу, якая існуе, не трэба аднаўляць.

— Так, ваша праўда. Але мы не можам чакаць. Я чакаць не магу. Таму я ўчора ўвечары раскласіфікаваў карткі і склаў іх у чамадан...

Ага! — падумаў Марару.— Пра чамадан ты падпусціў так, мімаходзь, каб паглядзець, як я зрэагую. Што ж я табе скажу, таварыш інжынер? Чалавек я мяккі, табе пашанцавала, вось і ўсё. Адпачынак — справа святая. Гэта тваё права.

— Так-так... Едзеце ў адпачынак. Але навошта ж працаваць у адпачынку? Адпачніце. Ну хоць бы дзён дзесяць...

— У мяне ўсяго два тыдні. Калі працаваць па дзве-тры гадзіны на дзень, нічога страшнага.

— На мора едзеце, так? Вы казалі, што гарачыні не баіцеся.

— Але, на мора...

— Зайздрошчу. Не-не, не з-за мора, яно не па мне.

Проста з-за адпачынку. Гэта ж цудоўна — спаць, гуляць і каб быў халадок, каб хадзіць у паліце... Цудоўна!

— А вы не едзеце нікуды?

— Чаму ж не? Праз месяц. Дзе будзе холадна, туды і паеду.

X

Дзень быў такі спякотны, што маёра Марару проста роспач брала. Тэрмометр паказваў 35—36 градусаў у цяні. Вуліцы былі амаль пустыя. Нават сабакі разбрыліся хто куды, каб знайсці хоць плямку ценю, і зусім перасталі брахаць. Дзеткі сноўдаліся каля водаразборных калонак, іх маці блукалі ў пошуках марожанага, а бабулі ў дварах, пакінуўшы абгаворы, бажыліся, што клімат змяніўся і такой спёкі яны не прыпомняць з таго часу, як гулялі ў дзеўках. Але хіба можна іх за гэта вінаваціць, вядома ж, пад старасць памяць слабее.

Вось маёр Марару памятаў такія рэчы цудоўна, і калі б хто-небудзь захацеў пракансультавацца з ім у гэтым пытанні, то змог бы даведацца, якое лета за апошнія гады было невыносна гарачае, якое асабліва дажджлівае, якое халаднаватае. Але пакуль бабулькі пляткарылі, як ужо было сказана, маёр Марару ў сваім кабінеце вёў размову з капітанам Настам. Зразумела, што вентылятар круціў на поўную магутнасць, а бутэлькі з пепсі-колай апаражняліся надзвычайна хутка.

— Зрабі ты мне ласку, прысядзь хоць на хвіліну,— папрасіў маёр.

Капітан Наста падпарадкаваўся. Ды гэта яшчэ нічога не значыць. Ён ведаў, што праз хвіліну шэф зноў будзе лавіць яго позіркам у розных кутках пакоя.

— Давай возьмем лісток паперы,— казаў далей маёр,— і выпішам прозвішчы ўсіх, хто меў магчымасць уступіць у кантакт з гэтай працай. Першы будзе інжынер. Цудоўна. Што нам вядома? Што ён зрабіў? Ён заявіў, што сваімі рукамі перадрукаваў яе ў двух экземплярах. Добра. Здаў у аддзел спецзахоўвання адзін экземпляр. Вельмі добра. Пасля гэтага нам заявілі, што работа знікла. Цудоўна. Але, адамкнуўшы сейф, мы знайшлі, як табе вядома, у другой папцы першы экземпляр, перададзены таксама ім праз некалькі дзён пасля першай папкі. Дзе ж другі экземпляр? Яго няма! Вось бачыш, дарагі мой Наста, тут узнікае цэлы шэраг варыянтаў. Скажам, інжынера падкупілі

і ён перадаў або хацеў перадаць каму-небудзь працу. Ты можаш у мяне спытацца: які сэнс хаваць першы экземпляр, а перадаваць другі? Mary адказаць: вельмі можа быць, што наш дарагі інжынер — вялікі прайдзісвет і вырашыў перадаць адзін экземпляр пану Іксу, а другі — пану Ігрэку, якія адзін аднаго зусім не ведаюць. Такія выпадкі былі. Тэарэтычна гэта магчыма. Калі гэта так, значыцца, да цяперашняга моманту ажыццявілася толькі першая частка яго плана. Усё гэта, вядома, гіпотэза. Але ўявім, што ён гоніцца не за двума зайцамі, а толькі за адным. У такім разе мы павінны думаць, што другі экземпляр недзе схавалі дзеля таго, каб яго можна было перадаць. Таму што нам ясна толькі адно: праца яшчэ не перададзена! Паставім тут кропку і скончым пакуль з таварышам інжынерам. Згодны? Ты быццам не згодны? Крывішся... Добра! Скажам, што існуе яшчэ адзін варыянт, што датычыць інжынера. Або, гэта будзе правільней, таго, хто нанёс удар. Каб абмеркаваць гэты варыянт, мы павінны задаць сабе пытанне: хто зацікаўлены ва ўсёй гэтай мітусні?

Дапусцім, прыязджаю я і звяртаюся да цябе: я маю ад кагосьці там даручэнне зрабіць цябе багатым чалавекам, калі ты перадасі мне папку 10-В-А. Як бачыш, мазгі ў мяне курыныя, я разумею сваё заданне прымітыўна. He, дудкі, Сказаў бы на маім месцы любы шпіён, што хоць крыху кумекае ў сваёй працы,— дынаміту ў чамадане мне не трэба. Вось табе фотаапарат апошняй маркі, і калі ты будзеш дома зусім адзін, калі ніводзін чорт не даведаецца, што ты там рабіў, сфатаграфуй кожную старонку. Ты, здаецца, казаў, што іх не так многа. Астатняе я бяру на сябе... Вось гэта прафесійна, тут усё ясна. Але ж які інтэрас гэтаму тыпу ўзнімаць шум? Навошта яму красці дваццаць дзве старонкі машынапіснага тэксту, калі можна нічога не красці і ўсётакі атрымаць тое, што трэба. Ты павінны прызнаць, што ўся гэтая гісторыя шыта белымі ніткамі.

— 3 якой мэтай, таварыш маёр? Толькі вар’ят мог бы гэта зрабіць.

— Хто б ні быў Віктар Андрэеску, але ён не вар’ят. — I я так думаю. Значыцца?

— Бачыш, дарагі Наста, у гэтым уся нязручнасць нашага становішча ў параўнанні з пісьменнікамі. Нам адзін пісьменнік сказаў, што ў яго ўсяго адна задача: азадачваць людзей. Цудоўна. Гэта мне падабаецца. He ведаю, наколькі ён мае рацыю, гэта не мая прафесія, ды сказана дакладна. А вось мы, і ты, і я, і ўсе, хто займаецца нашай справай,—

мы не можам задавалызяцца толькі гэтым. Мы павінны азадачваць людзей, але ж мы павінны і даваць адказы. Пакуль тое ды сёе, я вёў справу, як пісьменнік: я ставіў пытанні, але не адказваў на іх! Галава ў цябе не круціцца? He? Добра. Пяройдзем да наступнага пункта і разбяром таварыша Ончу... Глядзі, будзь уважлівы, услухоўвайся ў кожнае слова. Я, Ончу, хачу выкрасці працу. Заплацілі мне за гэта, не заплацілі, або проста так мне ўздумалася — жаднага значэння не мае. Як я раблю? Праца ляжыць у папцы 10-В-А інжынера Андрэеску. Ён прыходзіць і забірае яе амаль штодзень. Ды я, Ончу, кемлівы хлопец. Я завсджу папку, на якой пішу: М-Н-7, і кладу працу ў яе. Падсоўваю яе іяжынеру ка подпіс, і ён, як чалавек рассеяны, падпісвае. Інжынер ідзе, а я ўсё, што ў папцы М-Н-7, перакладаю ў папку 10-В-А і чакаю зручнага моманту. Цяпер мне інжынер прыносіць канчатковы варыянт працы, надрукаваны ў двух экземплярах. Яна цудоўна змяшчаецца ў папцы 10-В-А. Інжынер ідзе, я забіраю другі экземпляр, а першы перакладаю ў папку М-Н-7, апячатваю яе і спакойна сяджу на сваім крэсле. Калі ён зноў прыйдзе і папросіць папку, я яму дам пустую — і ўсё! Мне да гэтага няма ніякай справы! Ён падпісаў. А калі зноў трапіцца зручны момант, я выму і тое, што засталося. Зразумеў? Ну, што ты скажаш?

Натуральна, ніхто не мог бы нават дапусціць, што Наста слухае свайго начальніка, нерухома седзячы на крэсле. Ён ужо прайшоў не адну сотню метраў па пакоі, калі пачуў запрашэнне выказаць сваю думку.

— Скажу, калі дазволіце.

— Так-так... Кажы, выкладвай. Грамі бязлітасна. Бо якраз так ты і разумееш падзел працы: я ствараю, ты ператвараеш у' пыл. Так-так...

— Усё, што вы гаварылі, вельмі лагічнае. Ва ўсякім разе, магчымае. Але я ў гэта не веру. Мушу прызнацца, што аргументаў у мяне няма. Але я ў вас таксама пытаюся: а вы верыце, што Ончу здольны на нешта падобнае?

— Наста, дарагі,— сказаў маёр,— я змяню сваю думку пра цябе, ага, змяню і падам рапарт, што не магу працаваць з такім сентыментальным чалавекам. Я табе прапаноўваю гіпотэзу. А ты мне супрацьстаўляеш што? Пачуццё. Давай будзем сур’ёзныя. Бачыш, мяне гэтая гарачыня ў магілу загоніць...

— Таварыш маёр, вы не ўлічваеце, што ў гэтай справе замяшаны не толькі інжынер Андрэеску. Я дазволю сабе і меркаванні наконт таго, як вы будуеце свае гіпотэзы...

— 3 нейкага часу ты сабе занадта многа дазваляеш..."

— ...ёсць жа, прынамсі, два чалавекі, якія абавязкова павінны апынуцца ў полі нашага зроку, гэта Ірына Вэляну, асістэнт інжынера, і яе муж, Серджыу Вэляну. Спадзяюся, што не пакінулі па-за ўвагай той факт, што і інжынер Андрэеску (я спецыяльна падкрэсліў гэта ў рапарце), і яго прыяцель вучыліся ў Германіі з 1939 да 1943 года. Адзін вывучаў тэарэтычную механіку і фізіку і вярнуўся на радзіму, атрымаўшы дыплом інжынера-электратэхніка, а другі вывучаў філасофію і права., Інжынер Андрэеску вярнуўся ў 1943 годзе, а Вэляну пазней. У яго быў раман з немкай, якую ён кінуў, калі адчуў, што гэта жанчына мае на яго вока як на мужа. Ён паехаў з Германіі, але змог вярнуцца на радзіму толькі ў 1948 годзе. Паўтара года ён пражыў у Швецыі, дзе працаваў у бібліятэцы...

— Гэта ўжо поўная няўвага да мяне,— буркнуў маёр.— Ты паўтараеш мне ўсё тое, пра што ўжо пісаў. Ты што, думаеш, быццам я не чытаў твайго твора?

— I вам не здаецца, што муж і жонка Вэляну заслугоўваюць нашай увагі?

— Толькі ў тым выпадку, калі ты мне пакажаш, якім чынам яны маглі завалодаць працай. Я табе прадэманстраваў, як бы мог зрабіць Ончу, я табе расказаў, як бы мог зрабіць інжынер. Ты ж хочаш увесці ва ўраўненне два новыя элементы — мужа і жонку Вэляну! Дзе аргументы?

— Ірына Вэляну ведала пра працу.

— Шмат хто ведаў. Ведаў генеральны дырэктар, ведаў галоўны інжынер, ведалі іх намеснікі, асабліва ведалі сакратаркі, божа ты мой!

— Але што яны ведалі? Тое, што вядзецца сакрэтная праца. Шмат сакрэтных прац вядзецца. Нават разведвальная агентура не будзе сунуць свайго носа ў справу, калі невядома, ці апраўдае яна рызыку! А каб ведаць такую працу да драбніц, трэба быць спецыялістам. Іначай будзеш глядзець на яе як баран на новыя вароты. Я ўпэўнены, што Ірына Вэляну, якая шмат гадоў працуе поруч з Андрэеску, умее як належыць чытаць такія паперы.

— Добра. Згодны. Але як маглі б гэтыя паперы трапіць ёй у рукі?

— Вельмі проста. У тым выпадку, калі працу выкраў інжынер, то ад яго. У другім выпадку, калі ваша гіпотэза пра Ончу ў любым варыянце застаецца прымальнай, то праз Ончу. Хіба мы можам выключыць магчымасць саўдзелу?

— He можам. Але мы не можам таксама прыняць

варыянт толькі таму, што ён прывабны. Паслухай, Наста... Скажы мне шчыра: дзе, па-твойму, другі экземпляр працы?

— Магчыма, што ў Андрэеску.

— Але таксама магчыма, што і не.

— Было б вельмі шкада...

— Ты памыляешся. Няважна, у каго ў гэты момант знаходзіцца другі экземпляр, падкрэсліваю: не так важна, у каго, важна, што экземпляр гэты павінен быць перададзены. Паслухай. Дапусцім, што пан Ікс з’яўляецца, як ён думае, шчаслівым уладальнікам гэтага многа разоў згаданага другога экземпляра. Як бы зрабіў ты, Наста, калі б ты быў панам Ікс? Ну падумай, пафантазіруй, ты ж чытаеш нямецкія дэтэктывы, скажы, як бы ты зрабіў?

Наста, здавалася, прыняў гэтую прапанову сур’ёзна, таму што задумаўся і доўга маўчаў. Потым сказаў цвёрда:

— Лагічна разважаючы, у мяне няма ніякіх шанцаў. Значыцца, я прыйшоў бы ці да мяне ці да вас і прызнаўся.

— Вось бачыш, у тым і ўся бяда, што яго мысленне не на тваім узроўні.

Наста паціснуў плячамі, быццам хочучы сказаць: тут нічога не зробіш, яму лепш відаць!

— Так, але ў адрозненне ад цябе ён куды лепш ведае, што ж усё-такі яму рабіць. Гэта ён цудоўна ведае. У іх інструкцыях пішацца: праз столькі вось гадзін пасля таго, як стаў уладальнікам матэрыялу, павінен адправіцца ў такое вось месца і зрабіць з гэтым матэрыялам тое вось і тое вось.

— Магчыма, ён павінен пераправіць працу за мяжу... Лонданскі кангрэс!

— Выключана. Ён будзе яшчэ праз месяц.

— Тады... спецыяльны кур’ер!

— Так-так. Ты і гэта ведаеш! Кур’ер, які спецыяльна прыехаў. I дзе ж, як ты думаеш, можа адбыцца гэтае кранальнае рандэву?

— Ды ўсюды! Якое гэта мае значэнне?

— Памыляешся. Значэнне гэта мае. Тут занадта рызыкоўна. Гарадок маленькі, усякі цябе бачыць, кожны цябе ведае.

Капітан Наста шырока ўсміхнуўся.

— Таварыш маёр, мне вельмі вас шкада, але я думаю, што вас чакаюць гарачыя дзянькі.

— I я гэтак думаю, дарагі Наста. Закажы, калі ласка, два нумары ў гасцініцы ў Мамаі. Паклапаціся абавязкова, каб быў вентылятар.

XI

Ад’езд быў прызначаны на дзевяць гадзін раніцы. Дарэмна Серджыу Вэляну спрабаваў угаварыць жонку, што выправіцца ў дарогу ранічкай, халадком куды прыямней. «Трэба здурнець,— не хацела слухаць яна,— каб у першы дзень адпачынку ўставаць чуць свет. Гарыць у нас, ці што?» — «Пэўна ж, гарыць,— бурчаў муж.— Сонца проста спаліць нас гатова!»

Чырвоны «фіят-124» мужа і жонкі Вэляну і «дачыя-1300» інжынера Андрэеску ішлі так блізка адно за адным, што Ірына магла сачыць у люстэрку машыну, якая ішла ўслед,— і гэтым яна займалася досыць доўга. Але пасля таго як горад застаўся ззаду і пачалася манатонная шаша — суцэльны асфальт, які ты павінен бясконца паглынаць усёй сваёй істотай, дрэвы, слупы, зрэдчас які-небудзь дамок,— калі ўсё гэта стала стамляць, Ірына заплюшчыла вочы і адкінулася на спінку сядзення. Яна адчувала сябе страшэнна зморанай, і зморанасць гэтая паралізавала яе.

— Там, там!

Ірына ў страху здрыганулася. Серджыу запаволіў ход, з’ехаў на абочыну і спыніўся. Машына Віктара праехала крыху далей, і Серджыу штосьці крыкнуў свайму прыяцелю. Чаму яны спыніліся?

— А ты не пойдзеш?

— Куды?

— Да калодзежа, асвяжыцца.

— He. Ідзіце адны. Я перасяду назад. Мне хочацца спаць.

Ірына ўладкавалася зручней на заднім сядзенні і паспрабавала заснуць. Машыны стаялі ў чыстым полі, навокал не было чуваць нічога, акрамя раўнамернага шуму нявыключанага матора. Серджыу з Віктарам падаліся да калодзежа і цяпер ужо, напэўна, дастаюць ваду. Калодзеж... Ірына ўсміхнулася: ёй прыгадалася гісторыя пра тое, як аднаго вельмі высакамудрага юнака паслалі вывучаць філасофію ў чужыя краі. Пасля многіх гадоў вучобы ён вярнуўся на бацькаўшчыну, дзе яго з нецярплівасцю чакаў найлепшы сябар дзяцінства. «Ты вучыўся,— сустрэў ён яго,— цяпер ты вучоны чалавек. Адкрый, калі ласка, і мне: з чым можна параўнаць жыццё?» Мудрэц глыбока задумаўся, а потым адказаў: «Жыццё, мой дарагі, падобнае да калодзежа». Прыяцель разгубіўся: «Не смейся з мяне. Як гэта жыццё можа быць падобнае да калодзежа?» Мудрэц зноў заду-

маўся і гэтаксама спакойна адказаў: «Твая праўда, магчыма, што яно непадобнае да калодзежа...»

Чаму мы не едзем? Чаго яны там забавіліся?— Матор усё ціха працаваў.— Што гэта такое? — думала Ірына.— Сам угаварыў выехаць што найраней, гналі на поўнай хуткасці — і ўсё да першай павароткі... Хутка, хутка, так хутка ўсё кончыцца. Вядома, Віктару давядзецца шмат чаго вынесці. А Серджыу? Хіба ён кахае мяне па-сапраўднаму? Хіба такі чалавек можа па-сапраўднаму кахаць? А чаму і не, урэшце. Хто даў мне права судзіць яго? Ён таксама чалавек, як і ўсе іншыя. Цяпер у мяне няма наконт яго ніякіх ілюзій, але ж я сама выбрала яго. Значыцца, памылілася я, а не ён...

Машына ўжо даўно каціла па дарозе, і калі Ірына ўцяміла гэта, у яе не хапіла сілы папытацца, калі ж яны крануліся. Ды гэта і значэння не мела.

Па другой шашы, але ў той самы бок на вялізнай хуткасці імчала яшчэ адна машына, якую мы ўжо сустракалі раз ці два. Чалавек, што сядзеў за рулём, быў цудоўны вадзіцель: нягледзячы на тое, што ў яго і адлегласць была большая, і выехаў ён на гадзіну пазней, усё-такі ён прыбыў у Канстанцу першы. He спыняючыся ён перасек горад, выехаў на шашу, якая вяла ў Мамаю, і праз некалькі хвілін апынуўся перад гасцініцай «Еўропа». Нумар быў заказаны загадзя. Ён унёс рэчы і пайшоў гуляць.

Крыху пазней перад гасцініцай «Сплендыд» выйшлі з сваіх машын муж і жонка Вэляну і інжынер Андрэеску. Афармленне ў іх заняло болей часу, але ўсё скончылася добра. Яны атрымалі нумары, пакарысталіся такой выгодай, як халаднаваты душ, і таксама выправіліся на прагулянку.

Мы б адышлі ад праўды, сказаўшы, што ў гэтую гадзіну ўсе выходзілі гуляць. Былі, прынамсі, два чалавекі, якія не гулялі,— гэта маёр Марару і капітан Наста. Кожны сядзеў у сваім нумары і забаўляў сябе на свой лад. Наста слухаў музыку, а Марару спаў. Ён мог сабе гэта дазволіць. Цэлы дзень ён працаваў: некалькі разоў адолеў адлегласць паміж Канстанцай і Мамаяй, паспеў перагаварыць з мноствам людзей, аддаваў розныя распараджэнні, дакладваў, пытаўся дазволу, за штосьці змагаўся, чагосьці дамагаўся — і вось цяпер ён бачыў сны.

XII

На другі дзень інжынер Віктар Андрэеску прачнуўся ў пяць гадзін раніцы. За паўгадзіны ён справіўся з туалетам, згатаваў сабе кубак моцнай растваральнай кавы, дастаў з чамадана партатыўную пішучую машынку, некалькі папак і ўзяўся за работу. Апалове дзевятай зазваніў тэлефон.

— Пралупіў вочы, сябра? — пачуўся заспаны голас Серджыу Вэляну.                                                                 '

— М-м... Толькі што збіраўся... Колькі часу?

— Ды ўжо хутка дзевяць. Якія планы? Загараць пры электрычным святле?

— Вы калі выходзіце?

— О-хо-хо, гэта ж ты нежанаты. Што да мяне, то праз дзесяць хвілін я б мог быць унізе. Я адчуваю, што нам трэба яшчэ хвілін сорак пяць. Калі ты не спяшаешся...

— Не-не. Апалове дзесятай сустрэнемся. Вельмі добра. Чорт вазьмі,— бурчаў Віктар,— нумары ў нас дзверы ў дзверы, а перамовы вядзём праз тэлефон.— Ён зноў паглыбіўся ў працу. Роўна ў дваццаць пяць хвілін на дзесятую, пасля таго як усе паперы былі сабраныя, укладзены ў партфель, які ў сваю чаргу схаваны ў чамадан, і машынка таксама была прынятая, Віктар адчыніў дзверы. У гэты момант і муж і жонка Вэляну выйшлі з свайго нумара. Розніца паміж гэтымі трыма людзьмі была рэзкая: тым часам як муж і жонка Вэляну, адзетыя ў купальныя касцюмы, былі нагружаны розным рыштункам накшталт палак для тэнта, ручнікамі, мячом, тэрмасам, транзістарам, кнігамі,— у інжынера Андрэеску, адзетага ў лёгкія штаны і летнюю кашулю, нічога ў руках не было.

— Што з табой? — усклікнуў здзіўлены Серджыу.

Ірына глядзела На Андрэеску напалоханымі вачамі.

— Ты ад’язджаеш? — з цяжкасцю прамовіла яна, раздумваючы, якая можа быць таму прычына.

— Як я магу паехаць? Проста ў мяне ў Канстанцы ёсць невялікая справа. Праз гадзіну я вярнуся. Я вас застану яшчэ на пляжы? Загарайце проста тут, перад гасцініцай. Народу няшмат...

Нават не развітаўшыся, Андрэеску хутка збег па лесвіцы ўніз, кінуў ключы на стойку дзяжурнаму, сеў у машыну і паехаў. Ірына не адразу апамяталася ад такога нечаканага ўчынку інжынера. Серджыу Вэляну толькі ўсміхнуўся.

— Хадзем, дарагая. Што ты стаіш? Хіба ты яго не ведаеш? У гэтым усё яго хараство. Гэтаксама ён рабіў і ў

студэнцкія гады. Бывала, пойдзе па цыгарэты, а бавіцца дватры дні.

— А ты?

— Усё залежыць ад натуры, дарагая. Я ад прыроды зусім інакшы. Ён як порах, а я ўраўнаважаны. Хіба ты калі-небудзь бачыла, каб я ў любы момант гатовы быў сарвацца бегчы? А Віктару досыць сказаць «Хадзем!», як ён кінецца за табой, не спытаўшыся нават куды... Размесцімся тут, добра? Тут, здаецца, нядрэнна...

Было без чвэрці дзесяць. Некалькі хвілін пазней, калі Ірына намазвалася крэмам, а Серджыу соп, нацягваючы тэнт, Віктар Андрэеску спыніў машыну на ціхай вуліцы непадалёк ад цэнтра горада. Адчуваючы сябе вольным, як птушачка нябесная, свабодным, як чайка, крыкі якіх заўсёды напаўнялі яго сэрца радасцю, Віктар Андрэеску пайшоў гуляць па горадзе. Ён купіў газет, выпіў пепсі-колы, зайшоў у кнігарню, вынес адтуль дзве кніжкі, зазірнуў у галантарэю, дзе купіў сабе цёмныя акуляры, і пакрочыў бульварам, які вёў да вакзала. Ішоў ён спакойна, нетаропка, разглядаючы кожны дом, кожнае дрэва, і быў вельмі здзіўлены, калі вельмі паглядная дзяўчына кінулася проста да яго ў абдымкі. Яна здавалася спалоханай. У яе вялікіх, шырока расплюшчаных вачах можна было прачытаць гарачую просьбу.

— О! Пардон, мсье...

Дзяўчына адскочыла на два крокі назад, гэта дазволіла Віктару ўбачыць яе ва ўсім харастве маладосці. Чорт вазьмі! — захапіўся ён моўчкі.— Якія вочы, а які колер твару — чысты мармур! Толькі, бедная дзяўчынка, яна зусім недарэчы кінулася да мяне... А зрэшты, хто ведае.

Дзяўчына была ў белых штанах і зялёнай шаўковай кофтачцы. Яна ўсміхалася, а ўсміхалася яна ўвесь час, быццам усмешка была неаддымнай часцінай яе істоты. Яна паглядзела на Андрэеску сваімі вялізнымі вачамі і, як быццам зрабіўшы грандыёзнае адкрыццё, зашчабятала:

— Пан прафесар Каранфіл! 0! Якое шчасце! Я выратавана, о, я выратавана! Якраз вы... Мон дзьё! Якая ўдача!

Перш чым Віктар паспеў вымавіць хоць слова, перш чым змог уцяміць, што ж усё-такі адбываецца, дзяўчына ўзяла яго пад руку і прымусіла пайсці разам з сабой. Што праўда, то праўда, патрэбы ў прымусе не было, і калі б ён сказаў, што дотык гэтай шаўкавістай ручкі і трымценне маладога жаночага цела побач не дае яму задавальнення, дык гэта было б маной. Аднак гэта зусім без патрэбы, як бы тое ні было, а яна вартая яму ў дочкі, вядома, ёй жа не болей за

дваццаць два гады, і каб ажаніўся ён тады, як збіраўся, калі яму самому было дваццаць два, дык яго сын або дачка якраз маглі б быць у гадах гэтай шчабятухі.

— Ведаеце, тут шмат народу, і гэта мне не падабаецца. Як гэта гаворыцца: кіпцюрык ушчаміўся — усёй птушцы канец... Я правільна сказала, не? I гэта мне не падабаецца. Калі б гзта здарылася ў якім іншым месцы, зацішнейшым, або ў нас, у Парыжы, дзе я ў сябе дома, то, о-ля-ля, я б паказала яму... Вы і ў гэтым годзе былі ў Парыжы?

Яна з кімсьці блытае мяйе, здагадаўся Андрэеску. Вядома, блытае. Яна сказала Каранфіл? Каранфіл? Я, здаецца, чуў пра некага прафесара Каранфіла, але той нібыта археолаг... Або яго зусім нават і не Каранфіл завуць, чорт яго ведае, толькі я ніяк не зразумею, што ёй трэба...

— Мадэмуазель...

Толькі гэта ён і змог вымавіць, як дзяўчына зноў перапыніла яго:

— Ага! Глядзіце! Ён ідзе проста на нас.

— Проста на нас ідзе вельмі многа народу, і ніхто не квапіцца на вас, чаму ж вы так напалохаліся?

— Гэта няпраўда! Гэта зусім не так! Ён квапіцца! Квапіцца!

Прасачыўшы за напалоханым позіркам дзяўчыны, Віктар разгледзеў на другім тратуары юнака ў шчыльна аблеглых вельветавых штанах і кашулі ў буйную чорна-чырвоную клетку. Большую частку яго твару хавалі вялізныя сонечныя акуляры, на плячы вісела дарожная сумка, на якой былі выдрукаваны вялікія літары: К. Л. М. Юнак спакойна ішоў, але з-за акуляраў было незразумела, куды ён глядзіць.

— Што ён мае да вас? Вы ж пра гэтага хлопца гаворыце?

Віктар з задавальненнем заняў пазіцыю абаронцы. Ён адчуваў сябе гатовым падужацца з гэтым «акулярыкам», калі той пяройдзе межы прыстойнасці.

— Б’ен ск>р — вядома! Ён спытаўся, чаму я адна, чаму не гуляю з ім. Гэта нічона, гэта я ведаю, і ў Парыжы гэтак пытаюцца, але калі ты не адказваеш, дык у нас адразу разумеюць і ідуць міма! Але гэты мсье не разумее! Ён захацеў узяць мяне за руку. Я пабегла, тады ўбачыла вас. О! Мсье Каранфіл, прашу вас...

— Так, мадэмуазель! Я павінен падысці да яго?

— О, нон, гэта не трэба. Досыць, што ён бачыць, што я не адна, што я з вамі. Прагуляемся разам перад ім, а потым пройдзем міма яго назад. Ці ў вас справы зусім не ў тым 270

баку? О’ Бясконца шкадую! Але зусім-зусім крышачку, прашу вас...

— Што ж рабіць, мадэмуазель, я вас слухаюся.

Зрабіўшы высакамерны выгляд, Віктар разам з павіслай на яго руцэ дзяўчынай перасеклі вуліцу і праз некалькі крокаў параўняліся з «акулярыкам». Інжынер стараўся спапяліць яго позіркам, але яму не суджана было даведацца, ці падзейнічала ўся пагарда, якую ён уклаў у свой позірк, праз дымчатае шкло вялізных акуляраў.

Прайшоўшы метраў сто, Віктар павярнуўся. Малады чалавек таксама спыніўся і глядзеў яму ўслед. Віктар і дзяўчына былі якраз на рагу вуліцы. Стараючыся, каб не ўбачыла спадарожніца, Віктар зрабіў, як многа-многа гадоў назад рабіў хлапчуком у школе: ён павярнуўся да маладога чалавека, паказаў яму язык і тут жа схаваўся за вугал.

— Я думаю, мадэмуазель, што небяспека мінула,— сказаў ён праз нейкі час,

Яны сталі.

— Мерсі, мсье.

I гэта «мерсі, мсье» прагучала так па-парыжску, так часта яго чуў Віктар у час паездак у Францыю, што ён адчуў, як успаміны абступаюць яго з усіх бакоў.

— А цяпер, мадэмуазель,— прамовіў ён з усмешкай, хутчэй журботнай, чым вясёлай,— я мушу зрабіць маленькае прызнанне. Маё прозвішча не Каранфіл, і я зусім не прафесар.

У першую секунду яна вельмі пільна разглядала яго, і было відаць, што яна напружвае памяць. Потым твар яе прасвятлеў, і ўсмешка зноў зайграла на вуснах.

— He можа быць!

Віктар, як прыкладны гімназіст, схіліў галаву.

— Віктар Андрэеску.

Зусім не перакананая гэтым, відаць, думаючы, што «прафесара Каранфіла» падводзіць памяць, дзяўчына працягнула руку, якую кавалер з задавальненнем пацалаваў.

— Элен Сіманэн. He можа быць, каб вы не ўспомнілі. Год назад вы чыталі ў нас цудоўную лекцыю пра румынскую народную баладу...

— Па-першае, мадэмуазель, год назад я не быў у Парыжы. Я быў там шмат разоў, але не летась, Па-другое, калі б я чытаў лекцыю, што, між іншым, я не раз рабіў, дык яна магла быць на самыя розныя тэмы, але толькі не пра румынскую народную баладу. Я займаюся зусім іншымі праблемамі.

— Значыць...— прамовіла дзяўчына, і на тварыку ў яе адбілася самае шчырае засмучэнне,— прашу прабачыць мне. Дзівоснае падабенства! Зрэшты, цяпер...

— Я толькі аднаго не разумею. Вы гаворыце па-румынску з чароўным парыжскім акцэнтам. Адразу відаць, што вы парыжанка. Ды вось якраз таму я і не разумею...

— Усё вельмі проста. Я вывучаю ў Сарбоне румынскую мову і літаратуру. Я вучуся на апошнім курсе і павінна выкарыстаць канікулы для шырокай маўленчай практыкі.

— Дзеля гэтага вы і прыехалі ў Румынію?

— Натуральна! Нідзе гэтак добра не гавораць па-румынску, як тут.

— I вы прыехалі адна?

— О, нон. Нас тры калегі. Адна спынілася ў Клужы, там у яе сяброўка, другая ў Дэльце, вернецца адтуль праз тыдзень.

— А калі вы прыехалі?

— Пазаўчора.

— Дзе вы спыніліся? У Канстанцы?

— О, нон. У Мамаі, гатэль «Сплендыд».

— Ну і ну!

— Што вы сказалі?

— Я... гэта значыць мы, мы таксама жывём у гасцініцы «Сплендыд».

— А, бон. А што гэта значыць — мы?

— Я і яшчэ адна мілая пара, яны вам, напэўна, спадабаюцца.

— О, я ў гэтым не сумняваюся,— адгукнулася дзяўчына, але твар у яе пасумнеў.— Ды я не ведаю, ці спадабаюся ім я.

— Ды што вы! Навошта вы кажаце гэтак?

— Мсье Віктор, я ведаю, што кажу.

— Я вас не разумею.

— Тым горш. Давядзецца растлумачыць. Хіба не можа здарыцца так, што мы не сустрэнемся ў гатэлі, правільна? Банжур-банжур, а хто такая гэта мадэмуазель? I вы скажаце, а мадам падумае няведама што.

— Але, мадэмуазель, я ж нежанаты.

Дзяўчына здзіўлена паглядзела на яго.

— А, бон. Ды, наколькі я зразумела, сярод вас ёсць мадам, якая можа падумаць, што мне хочацца пакарыць яе мужа. А гэта мне зусім не падабаецца. О не, усё гэта мне не пад густ.

— Клянуся вам, мадэмуазель, што Ірына і слова не

скажа. Ды я адрэкамендую вас проста сёння. Цяпер. Ці — не. Крышачку пазней. Цяпер... Вы былі ў археалагічным музеі?

— Нон.

— Прапаную вам наведаць музей. Калі, вядома, гэта вас цікавіць.

— Э коман!

— Скажыце па-румынску: «I яшчэ як!»

Элен засмяялася, адкінула лёгкім рухам галавы валасы назад і, стараючыся гаварыць як мага выразней, паўтарыла:

— I яшчэ як!

Тут яны ўзяліся за рукі і, весела балакаючы, падаліся ў музей. Абое забыліся пра юнака ў цёмных акулярах. Аднак ён зусім не хацеў забывацца пра іх, таму што, прытвараючыся, што разглядае музейныя экспанаты, увесь час скоса паглядаў на іх, ні на хвіліну не спускаючы з вачэй.

У музеі яны прабылі крыху болей за гадзіну.

Яны ўжо падышлі да выхаду, як Віктар нешта ўспомніў, папрасіў прабачэння, вярнуўся назад і схіліўся над кнігай водгукаў.

«Экспанаты выключныя, але некаторыя з іх яшчэ недастаткова ацэненыя. «Галаву цэнтурыёна» можна лічыць самым выдатным экспанатам музея.

Інжынер Віктар Андрэеску.

Гасцініца «Сплендыд», № 311, Мамая».

Калі ён скончыў пісаць, то адчуў, што нехта глядзіць на яго. Рэзка павярнуўшыся, ён убачыў, што гэта вясёлыя вочы францужанкі сочаць, як ён піша. Дзяўчына ўзяла ручку і, схіліўшыся над яго плячом, напісала па-французску:

«Гэта цудоўна. Элен Сіманэн. Парыж».

— А цяпер,— усклікнуў Віктар,— я спадзяюся, вы не супраць, калі мы дадзім задавальненне і нашым страўнікам. Я прагаладаўся. Паабедаем тут ці паедзем у Мамаю?

— У Мамаю.

— Цудоўна. Вось і нагода пазнаёміцца з маімі сябрамі.

Яны выйшлі з музея і хутка загубіліся ў натоўпе.

Кніга водгукаў у музеі можа быць часам вельмі цікавым чытаннем. Усё залежыць ад густу. Але факт застаецца фактам: не прайшло і хвіліны, як Віктар і яго маладая спадарожніца пакінулі музей, а юнак у акулярах адгарнуў гэту кнігу, уважліва прачытаў апошні запіс, а потым сам напісаў некалькі слоў і, магчыма, ад рассеянасці, магчыма, жартам, думаючы пра нейкую жанчыну, пераправіў лічбу,

напісаную Віктарам, з 311 на 317. Толькі вельмі пільнае вока магло заўважыць гэтае выпраўленне.

Праз дзесяць хвілін маёр Марару, які ўладкаваўся ў халаднаватым пакоі адной з гасцініц, пакруціў ручку маленькай рацыі з доўгай антэнай і прыняў рапарт.

— Ён напісаў дакладны адрас.

— I...

— Я дзейнічаў паводле інструкцыі.

— Вельмі добра. Заставайся на месцы. Што рабіць, ты ведаеш.

— Так точна.

Наста, які слухаў гэтую гутарку, прымасціўшыся на падаконніку, весела саскочыў на падлогу.

— Здаецца, мы не памыліліся.

Марару нічога не адказаў. Ён вадзіў даланёю па шчацэ і глядзеў яму проста ў вочы, але, здавалася, не бачыў.

— Вось бачыш, Наста, гэта самая археалогія вялікая справа... Сядзіш сабе, капаеш, выцягваеш на свет боскі гаршкі і збанкі, нажы і статуі, розныя чарапкі і абломкі, старанна ачышчаеш, змахваеш пыл і пасля гэтага пачынаеш апавяданне: той самы пан, што піў з гэтага кубка, прачынаўся раніцай у восем гадзін, мыўся празрыстай вадой, смачна снедаў, браў ванну два разы на дзень, націраў сваё цела пахучымі мазямі, меў незлічонае мноства слуг і, чаму ніяк не пазайздросціш, чатыры або пяць жонак... Ты б не хацеў стаць археолагам, Наста? Мне гэта работа не падабаецца, таму што я адразу сканаў бы ад сонечнага ўдару. А ты — іншая справа, ты ж ад нараджзння цемнаскуры... Выкліч «Сплендыд», паслухаем, што там робіцца. Ці не круціцца там хто, ці не адчуў хто, што запахла... чарнавікамі.

XIII

— Так нельга, дарагая, нельга! Гэта непрыгожа.

— А як ён зрабіў? Гэта прыгожа?

— Ты ж не ведаеш, усё магло быць. Можа, сапсаваўся матор, а можа, на яго наскочыў які-небудзь вар’ят, у нас жа ліхачоў поўна на ўсіх дарогах...

— Ты так думаеш? — Ірына ні на імгненне не дапускала такой магчымасці і рашуча адхіліла гэтую гіпотэзу.— Выключана.

— А чаму, скажы, калі ласка, ты гэтак упэўненая, што гэта выключана?

— Мы б ведалі, нам бы паведамілі. Віктар пазваніў бы

нам, паслаў бы якую-небудзь вестачку. He, на няшчасны выпадак гэта непадобна. Хадзем. Я хачу есці. He разумею, чаму ў мяне павінна балець галава за гэтага чалавека.

— Ірына, пачакай. Я спушчуся ўніз і прынясу табе аперытыў і чаго-небудзь пажаваць.

— Нікуды не ідзі! He трэба мне ніякага аперытыву. Ірына кінулася на пасцель.

Серджыу падышоў да акна, каб яшчэ раз паглядзець, ці не пад’ехала Віктарава машына. Гадзіннік паказваў палову другой. Ляніва каціліся пустыя, нікому не патрэбныя тралейбусы. Прайшло яшчэ чвэрць гадзіны. Увесь гэты час Серджыу думаў, што Ірына заснула, а таму баяўся паварухнуцца, каб не разбудзіць яе і не наклікаць на сябе новага скандалу. I раптам паказалася Віктарава машына. Толькі цяпер ён павярнуўся і ўбачыў, што Ірына сапраўды спіць. Што ж цяпер рабіць? — падумаў ён і зноў паглядзеў на вуліцу. Ён хацеў гукнуць Віктара і тым самым быццам міжволі пабудзіць Ірыну. У гэты момант з машыпы выйшла Элен Сіманэн. Заўважыўшы яе, Серджыу ўсміхнуўся, на ўвесь голас гукнуў Віктара і пачаў махаць яму рукой. Інжынер адказаў, але неяк разгублена, і паспрабаваў растлумачыць штосьці жэстамі, ды Серджыу не разумеў яго, тады Віктар зрабіў безнадзейны жэст і, узяўшы францужанку пад руку, увайшоў у гасцініцу. Ірына, незадаволеная, устала з ложка.

— Усё, дарагая, усё,— замітусіўся Серджыу,— пойдзем абедаць? Сэрцайка тваё на месцы?

Ірына паглядзела на яго, нічога не цямячы.

— Добра, пойдзем абедаць, але чаго ты гэтак таямніча ўсміхаешся? Што здарылася?

— Нічога, дарагая, нічога.

— Серджыу.

— Я сказаў — нічога. Гэта значыць нічога, пакуль мы не сыдзем уніз. Сюрпрыз, што зробіш...

— Ты ж ведаеш, я ненавіджу сюрпрызы.

— Ірына!

— Прашу цябе, збаў мяне...

— Слова гонару, я нават не ведаю, ці будзе сюрпрыз. Можа, я памыляюся. Можа, мне здалося. Пачакай крышачку, май цярпенне. Мы ўсё ўбачым.

— Што ўбачым?

— Уф, ты проста невыносная. Ну што ты хочаш, дарагая, што ты хочаш? Чалавек у адпачынку. Дай яму вольна ўздыхнуць, а ты быццам цешча на яго галаву...

— He разумею. Ты гаворыш надта туманна.

— He прыкідвайся наіўнай. Чаго ты не разумееш? Віктар вярнуўся з Канстанцы з нейкім дзеўчанём. Што я магу яшчэ ўбачыць адсюль, з трэцяга паверха? Пачакай, зараз мы самі пераканаемся. А магчыма, яна папрасіла толькі, каб ён падвёз яе. Ну нашто, дарагая, такая посная фізіяномія, як на пахаванні...

Ірына здавалася глыбока расчараванай.

— Каб я ведала...

— Што тады?

— Паабедала б адна, вось што. Мог бы сказаць, каб мы не чакалі... Усё цудоўна, нічога асаблівага не здарылася, мы ў адпачынку, і кожны можа забаўляцца на свой густ. Але капрызам нейкага выпадковага дзеўчаняці я патураць не буду. Дай мне цыгарэту.

Калі Серджыу паведаміў, што Віктар прыехаў з жанчынай, Ірына адчула амаль фізічны боль. Усё гэта натуральна, разважала яна, я не павінна ніяк рэагаваць на гэта... Мяне павінны як мага менш хваляваць любоўныя прыгоды майго начальніка, які, апрача таго, сябар майго мужа і разам з тым... Усё нармальна! Сваю ўсхваляванасць яна схавала пад пагардлівай мінай.

— Тысячу прабачэнняў,— пачуўся Віктараў голас,— але я проста не ведаў, як вам паведаміць... Ірына, дазволь табе адрэкамендаваць: мадэмуазель Элен Сіманэн з Парыжа, студэнтка Сарбоны.

Вельмі прыгожая, падумала Ірына, і куды больш высакародная, чым я магла б уявіць. Вочы жвавыя. Ды якога д’ябла ёй тут трэба? Відаць, дзяўчына — урві кавалак? Я чула, што вытвараюць такія далікатніцы, як прыязджаюць сюды. Жах! О, ды яна баіцца мяне. Хоць, напэўна, язычок у яе востры. Вельмі прыгожая і маладзейшая за мяне. Але ніяк не магу зразумець, чаму яна такая смутная? Я ж трымаю пад руку не яе мужа. Во цяпер глядзіць на мяне, быццам робіць рэнтгенаўскі здымак. А калі... Ага! Цяпер так, цяпер я, здаецца, пачынаю разумець...

— Ірына Вэляну, Серджыу Вэляну.

Серджыу пачціва пацалаваў Элен у ручку.

— Вы, вядома, паабедаеце з намі? — весела спытаўся ён.

— О, я не хацела б вас турбаваць...

— Злітуйцеся, якія турботы! Мы будзем вельмі рады.

Ірына ступіла наперад. Яна падала дзяўчыне сваю мяккую руку, хутка адхапіла яе і рушыла да рэстарана.

Лепей за ўсё будзе не заўважаць яе, падумала Ірына.

Яна не павінна адчуваць, што яна мая саперніца. Я дам ёй зразумець, што яе прысутнасць мне не абыходзіць, што ў маіх вачах яна проста нічога не вартая.

— Ану, паглядзім,— звярнуўся да Ірыны Віктар,— ці адгадаеш ты, што вывучае мадэмуазель у Парыжы.

Замест адказу Ірына падняла келіх і сказала да Серджыу:

— Мо нальеш мне мінеральнай? Калі ласка. Я страх як хачу піць.— Пакуль Серджыу наліваў ваду, яна сказала да Віктара: — Ты скончыў усе справы ў Канстанцы ці яшчэ засталося што і назаўтра?

— He,— інжынер з цяжкасцю перанёс гэтую сцэну,— заўтра будзем загараць.

— Я адгадаю,— кінуўся ратаваць становішча Серджыу.— Філасофію.

— He.

— Выяўленчае мастацтва. Вы мастачка?

Дзяўчына засмяялася.

— He,— адказаў Віктар.

— Музыку!

— He.

— Палітычную эканомію?

— He.

— Ці не хочаш ты сказаць, што яна збіраецца стаць горным інжынерам?

— He! He круці сабе галавы. Яна займаецца румынскай мовай і літаратурай.

— Цудоўна! — усклікнуў Серджыу, прыкладаючы адчайныя намаганні, каб разрадзіць атмасферу.

Падышоў афіцыянт і ўзяў заказ;

— А як выглядае румынская граматыка з пункту гледжання іншаземца? — папытаўся Серджыу, які не ведаў, як яшчэ падтрымаць гутарку.

— Досыць складанай.

Усе пачалі наперабой прыводзіць розныя граматычныя тонкасці, якія нікога не цікавілі, але любая тэма, якая б яна ні была сумная, лепшая, чым маўчанне. Абед канчаўся. Калі падалі садавіну, Серджыу раптам апанавала ідэя, якая здалася яму выратавальнай.

— Калі вы, мадэмуазель, кажаце, што прыехалі сюды практыкавацца ў румынскай мове, дык давайце паслухаем, як вы прамаўляеце: трыццаць тры дрывасекі дроў трыццаць тры дрывотні надрывасечылі. Толькі паўтарайце ўсё хутчэй і хўтчэй.

Павольна гэта ў Элен выходзіла, а хутка... Мужчыны зарагаталі. I твар у дзяўчыны, якая напружылася, стараючыся правільна вымаўляць адно слова за другім, выглядаў так смешна, што нават Ірына ўсміхнулася.

— Хопіць, мадэмуазель,— урэшце ўмяшалася яна.— He давайце ім зачэпкі насміхацца з вас. Яны благія. Ці ж вам не крыўдна, што яны рагочуць?

— О не, мадам,— адказала дзяўчына, гледзячы ёй проста ў вочы.— Мне здаюцца благімі тыя людзі, якія зусім не смяюцца.

— Гэта значыць, накшталт мяне? Гэта я зусім не смяюся. Вы лічыце, што я благая?

Настала маўчанне.

— Ды не,— сказала Элен.— У вас нейкі клопат, такі вялікі клопат, што вы недзе зусім не тут. Хіба не?

Ты зусім не дурная, падумала Ірына, але тым горш табе. Трэба зрабіць так, каб ты сама выбралася адгэтуль, і як мага хутчэй... Я знайду сродак, можаш не турбавацца!..

— Гадзінак да шасці хацелася б паспаць,— сказаў Серджыу, калі яны выйшлі з рэстарана і пайшлі па ключы да дзяжурнага.— А потым пакатаемся на лодцы. Згодны?

Ніхто не вымавіў ні слова, і гэтае маўчанне Серджыу палічыў 3g згоду.                                /

— Вы далучаецеся да нас, мадэмуазель, так?

Перш чым дзяўчына паспела што-небудзь адказаць, Ірына заявіла:

— Ніякія лодкі мяне не цікавяць. Калі хочаце, катайцеся без мяне.

— Калі ласка, трыста адзінаццаць,— звярнуўся Віктар да дзяжурнага.

— I трыста дванаццаць,— спакойна вымавіла Элен Сіманэн, тым часам, як за спінай у яе тры чалавекі стаялі як громам удараныя. Дзяжурны ўручыў ёй два ключы. Элен падала Віктару ключ ад свайго нумара і, быццам знемагаючы ад стомы, апусцілася ў крэсла.

— Хачу напісаць тату,— сказала яна, дастаючы з сумачкі ручку і блакнот.— Гэта жахліва. Я кожны дзень павінна адпраўляць па пісьму,— I Элен узялася пісаць.

Ірына ў страшным раздражненні кінулася да Серджыу, які яшчэ не апамятаўся ад здзіўлення.

— Чаго ты стаіш? Ты забыўся нумар нашага пакоя?

Віктар нахіліўся да Элен, каб развітацца. Дзяўчына ўзняла сумны позірк, быццам хочучы сказаць: вось бачыш, ці ж не мая праўда. Але, на здзіўленне Віктару, яна моцна,

нават праз меру моцна, жадаючы, каб усе яе чулі, спыталася: — Вы ў гольф гуляеце? Можа, згуляем партыю? Зараз я дапішу пісьмо, хутка пераапрануся і сыду ўніз.

— Гольф... я... так. Чаму ж і не, але я ні разу ў жыцці не гуляў.

— Вы хутка навучыцеся. Цудоўная гульня.

Ужо падымаючыся па лесвіцы, Серджыу кінуў:

— Жадаю вам добра пазабаўляцца.

Ірына падымалася цяжка, ногі нібы прырасталі да прыступак. Назад яна не азіралася, а калі б азірнулася, дык убачыла б, як Віктар спрабуе выказаць на сваім твары ўсё, што патрэбна Ірыне, калі іх позіркі сустрэнуцца. Ды гэтага не адбылося. Ірына так і не аглянулася, а ён так і застаўся з сваімі не вельмі прыемнымі думкамі... Здаецца, Ірына не верыць, што я проста так прывёў гэтае дзеўчанё. Гэтага толькі не хапала. Невядома нават, калі я змагу з ёй перагаварыць, калі мы зможам апынуцца сам-насам. Пакуль ясна толькі адно: яна перакананая, што я задумаў любоўную інтрыжку. Я павінен расказаць ёй усё, як было. Добра, я ёй раскажу, але трэба, каб яна мне паверыла. Урэшце, чаму яна павінна мне не верыць? Як могуць існаваць паміж намі такія недамоўкі, такая перашкода, якой ніхто з нас не можа пераадолець? Няўжо яна ўявіла, што менавіта сёння, цяпер, тут, у такой сітуацыі, якую яна цудоўна ведае... Як ёй магло прыйсці ў галаву, што я збіраюся заляцацца да гэтай дзяўчыны?

— Я гатова.

Элен скончыла сваё пісьмо. Куды гэта трэба ісці? Куды яму давядзецца цягнуцца за ёю? Толькі гольфа цяпер яму і не хапае! Як адмовіцца, каб не выглядаць няветлівым? Урэшце, пагуляем крыху ў гольф, а там паглядзім. Можа, заўтра мы нават і не сустрэнемся.

Як толькі Ірына і Серджыу апынуліся ў нумары, пачалася непрыемная гаворка, ініцыятарам якой быў муж.

— Скажы, калі ласка, чаго ты дамагаешся?

— А я ж маўчала.

— Вядома. Якраз гэта і трэба абмеркаваць. Чаму ты так паводзіла сябе? Гэтая дзяўчына нічога табе не зрабіла.

— А я таксама нічога ёй не зрабіла.

— Няпраўда. Так бы і выдрала ёй вочы!

— He выдумляй. Ды я бачу, што і цябе яна цікавіць...

— Ён мужчына, дарагая. Чаго ты хочаш? А яна адзінокая дзяўчына. Я не ведаю, як яны пазнаёміліся, але Віктар нам раскажа...

— Цябе гэта цікавіць? Няхай ён табе і расказвае! А я не хачу траціць часу, каб разбірацца ў яго любоўных інтрыжках.

— Паслухай, Ірына, я бачу, ты не ў сабе. Куды падзелася твае далікацтва, ты гаворыш толькі пра інтрыжкі... Нават намякаеш, што і мяне яна займае.

— Я не намякала. Я проста сказала.

— Вось іменна. Хочаш ведаць праўду? Так, займае. Ірына паглядзела на Серджыу з асаблівай цікавасцю. — I ты мне гэта кажаш?

Напэўна, гэта жахліва, што я раблю, падумала Ірына. Гэта жахліва. Я не маю права папракаць яго. Я апошняя істота на зямлі, якая можа штосьці паставіць яму ў віну. Ды што я магу зрабіць? Навучыце мяне, што рабіць. Вы, людзі, якія ведаеце ўсё, навучыце мяне... Гэта агідна, і я разумею гэта, я не саромлюся самой сябе, я павінна разыгрываць раўнівую жонку, хоць на самай справе мне ўсё роўна,— не, мне было б нават прыёмна, каб ён звязаўся з гэтай францужанкай, каб я сапраўды магла папракнуць яго і магла нарэшце... А чаму і не? Можа, лепей Віктар скажа? Я ці Віктар, гэта не мае значэння. Час нам вылазіць з гэтага бруду, ён мне агідны.

— Так, я кажу гэта табе, таму што ён можа згубіць галаву, а мы — не!

— Што ты хочаш гэтым сказаць? He разумею.

— Божа, тое, што ёсць: яна прыгожая і ёй сам чорт не брат...

— Добра, добра, можаш не паглыбляцца ў падрабязнасці.

— ...але яна францужанка, і гэта мне зусім не падабаецца.

У галаве ў Ірыны ўскалыхнуліся самыя розныя думкі. Значыць, Серджыу дапускае нейкую сувязь паміж гэтай Элен і тым, што адбылося на рабоце... He ведаю, мае ён рацыю ці не, ясна толькі адно, што я не ўпушчу такой магчымасці. Хаця тое, што прыйшло мне ў галаву, агіднае... Скарыстаць Серджыу, каб ён сказаў Віктару ўсё, што думае, і пераканаў яго збавіцца ад францужанкі. У канчатковым выніку...

— Ты думаеш, што магчыма...— пачала яна.

— А чаму табе здаецца, што немагчыма?

— He, мне не здаецца, проста я пра гэта не думаю. He выключана, што гэта праўда.

— А я якраз думаў. He ведаю, ці праўда гэта. Можа,

праўда, а можа, і не. Але трэба глядзець на ўсе вочы. Я цудоўна ведаю, што ў нашым жыцці можа быць тое, што называецца выпадковым супадзеннем. Але такое супадзенне занадта дзіўнае, і ўжо зусім не падабаецца мне цэлы ланцуг супадзенняў, назавём гэта так. У Віктара нумар 311, Віктар едзе ў Канстанцу, вяртаецца адтуль з маладой і прыгожай францужанкай, і яна, аказваецца, жыве якраз у нумары 312, побач з ім. Усё гэта шыта белымі ніткамі...

Ірына глядзела на Серджыу напалоханымі вачыма. Я несправядлівая да яго, думала яна, несправядлівая да ўсіх людзей, і ў першую чаргу несправядлівая да сябе самой.

— Прабач мне, Серджыу, я была невыносная, калі ласка, не злуйся.

Серджыу Вэляну ўсміхнуўся, махнуў рукой — нічога, маўляў,— і абняў жонку. Ірына дазволіла падняць сябе на рукі і нават правяла пальцамі па шаўкавістых валасах мужа, хоць зрабіць ёй гэта было не надта лёгка.

У пяць гадзін, пакуль Серджыу моцна спаў, а Ірына пакутавала, Віктар прайграваў ужо трэцюю партыю. Элен была надзвычай гэтым задаволеная.

Недалёка ад гасцініцы «Сплендыд» спынілася машына, з яе вылез высокі мужчына і стаў праходжвацца перад уваходам. Ён азіраўся па баках і яўна некага чакаў. Праз некалькі хвілін ён, крыху расчараваны, перасек вуліцу і падышоў да хлапчука, які прадаваў семкі.

— Колькі? — спытаўся ён, апускаючы руку ў кішэнь.

— Адна лея, дзядзечка.

— А хочаш зарабіць дваццаць пяць?

Вочы ў хлапчука заблішчалі.

— Хачу, дзядзечка, вядома, хачу.

— Вось глядзі.— Мужчына дастаў з кішэні канверт.— Занясі гэты канверт у гасцініцу «Сплендыд» і пакінь у парцье. Вось і ўсё.

— Зараз, дзядзечка.

Хлапчук сабраў папяровыя мяшочкі, усунуў іх у торбачку, схаваў грошы ў кашалёк, які дастаў з-за пазухі, і выправіўся з канвертам. He спяшаючыся прайшоў ён сотню метраў да гасцініцы. Мужчына ўважліва сачыў за ім, і як толькі хлопчык знік за дзвярыма, адразу паспяшаўся да машыны, сеў у яе і завёў матор. Прайшло хвіліны дзве, і ў дзвярах паказаўся хлапчук з нейкім службоўцам гасцініцы. Тут машына кранулася з месца і ўлілася ў паток іншых аўтамабіляў.

Вельмі хутка маёр Марару атрымаў новае паведамленне.

— Для нумара 311 атрымана пісьмо.

— Па пошце?

— He. Прынёс хлапчук, які гандлюе семкамі перад гасцініцай. Мы спрабавалі што-небудзь зрабіць, ды спазніліся...

— Апішыце вонкавы выгляд.

— Цяпер?

— Вядома, я вельмі цікаўны.

Маёр Марару падаў знак капітану, і той, узяўшы аловак, падрыхтаваўся запісваць.

— Высокі мужчына накшталт Думітраке...

— Паслухай, што ты там пляцеш? Які яшчэ Думітраке?

— Прашу прабачыць, таварыш маёр, але так сказаў хлопчык. Ён параўнаў мужчыну, што перадаў пісьмо, з вядомым нашым футбалістам. Калі дазволіце, я даведаюся, які дакладна рост у Думітраке, і далажу вам.

— Калі ласка, працягвай даклад і пазбягай такіх параўнанняў. Ты ж цудоўна ведаеш, што ў футболе я нічога не кемлю.

— Густыя вусы, твар жаўтаваты, з радзімай плямкай на правай шчацэ. Адзеты ў белы касцюм. На мезенцы левай рукі пярсцёнак з зялёным каменем. '

— Кемлівы хлапчук. Хто ён такі?

— Я вам дакладваў: гандлюе гарбузікамі каля гасцініцы.

— Шкада. Варты лепшага занятку.

Тут Марару перапыніў сувязь, выключыўшы апарат.

— Пакой 311... Значыцца, адрас у яго зусім дакладны,— шчыра здзівіўся Наста.

— Так, дарагі, твая праўда. Занадта вялікае вочка ў нашай сетцы, шаноўны Наста, вось рыбка і прашмыгнула.

Пачуўся стук у дзверы.

— Зайдзіце!

З’явіўся старшына і падаў маёру тоўсты пакет.

— Ага! — весела ўсклікнуў капітан Наста.— Гэта павінны быць фатаграфіі!

— Вазьмі параскладай іх на стале, паглядзім уважліва, што гэта такое.

Наста дастаў з пакета сем фатаграфій вялікага фармату. Гэта былі партрэты пяці мужчын і дзвюх жанчын. Маёр Марару не вагаючыся працягнуў руку і ўзяў адну фатаграфію.

— Паглядзі! Вось табе і густыя вусы, і радзімы знак... Надрукаваць і іншыя здымкі, а не толькі гэты, анфас.

А пакуль што гэты размножыць і разаслаць для апазнання. Я б хацеў убачыць, як ён выглядае без вусаў, без радзімага знака, са светлымі валасамі. Тэрмінова!

XIV

Усе спробы Віктара застацца аднаму аказаліся дарэмныя. Але вось што ён мусіў прызнаць: ён, чалавек, які не пераносіць занудства, чалавек, які прывык распараджацца сваім часам, хоць і беспаспяхова спрабаваў пазбавіцца ад гэтай Элен Сіманэн, якая вывела з сябе Ірыну, з-за чаго ён і спрабаваў ад яе адчапіцца, зусім не быў усхваляваны сваёй няўдачай.

Ужо вечарэла, калі яны пайшлі з пляцоўкі для гольфа. Потым яны гулялі па брукаванай набярэжнай і ў час прагулянкі амаль зусім не размаўлялі. Бач ты яе, яна ўмее нават маўчаць, гэта зусім незвычайна для жанчыны! — думаў Віктар, пакуль яны ішлі да гасцініцы. Але калі парцье сказаў, што пара Вэляну пайшла, Віктар спахмурнеў. Узяў пададзенае яму пісьмо, не раскрываючы канверта, склаў яго папалам і ўсунуў у кішэню. Папрасіўшы прабачэння ў Элен такім тонам, які на гэты раз не дапускаў ніякіх пярэчанняў, Віктар дамовіўся, што заўтра яны сустрэнуцца на пляжы, і падняўся да сябе ў нумар.

У пісьме было ўсяго некалькі слоў:

«31 ліпеня ў 22.30. На беразе возера прыкладна за 300 метраў на поўнач ад Марскога клуба ёсць дамок з маленькай прыстанню».

Знішчыўшы пісьмо, Віктар дастаў пішучую машынку і пачаў працаваць. Недзе каля дзвюх гадзін ночы, стаміўшыся, ён сабраў паперы, зачыніў машынку, паклаў усё на месца і зачыніў дзверы, што вялі на балкон. Яму і ў галаву не прыйшло выйсці на балкон хоць на хвіліну. Магчыма, што, каб выйшаў на паветра, ён быў бы здзіўлены. Фантазія архітэктара была такая, што балконы ў гасцініцы не былі строга аддзеленыя адзін ад аднаго. Раздзяляліся яны, хутчэй сімвалічна, бетоннай калонай, якая адначасова служыла і апорай. Калона пакідала магчымасць не надта тоўстаму чалавеку праціснуцца між ёю і сцяной. I калі б Віктар Андрзеску захацеў хоць крышачку падыхаць начным паветрам, ён бы, напэўна, адчуў, што за калонай нехта прытаіўся. Але Віктар Андрэеску задаволіўся тым, што зачыніў дзверы з сярэдзіны і зацягнуў шторы. Неўзабаве ён ужо спаў.

XV

Тысячы людзей давяраюць свае целы сонцу. Гарачыня ад распаленага пяску пранізвае чалавека, растапляе яго, адцягвае ад усялякіх думак, перапыняе сувязі з яго ўнутраным светам і пакідае толькі прымітыўнае ўспрыманне вонкавых сігналаў: цёпла, холадна, прыемна, непрыемна, шум, цішыня...

Побач з кустоўем, у баку ад пляцоўкі, дзе гулялі дзеці або мужчыны і жанчыны, якія строілі з сябе дзяцей, на вялізным ручніку ў акружэнні розных туалетных рэчаў Ірына і Элен, якія вылучаліся белізной сярод іншых загаральшчыкаў, рыхтаваліся сустрэць дзённае свяціла. Першая прыйшла на пляж Ірына, некалькі хвілін пасля выйшла Элен. Яны павіталіся досыць холадна, але Ірына, падпарадкоўваючыся нейкаму не вельмі выразнаму штуршку, запрасіла яе заняць месца каля сябе. Крыху пазней усчалася нават гутарка:

— Вы жывяце ў Парыжы, мадэмуазель?

— О не. У прыгарадзе. Там куды спакайней. Парыж — гэта пекла. Проста дыхаць няма чым. А вы былі ў Парыжы?

— He. Ніколі.

— Вельмі шкада. Прыгожы горад.

— Ведаю. Я многа чытала пра Парыж. Шмат якія вуліцы і бульвары я літаральна бачу, быццам яны перад вачамі... А ваш бацька чым займаецца?

— О! Бацька! Ён цудоўны. Ён інжынер-хімік. Вы ведаеце, ён страшэнна... як гэта сказаць... «жалю».

— Раўнівы!

— Так-так — раўнівы. Страшэнна. Ён патрабуе, каб я пісала яму кожны дзень: што раблю, дзе бываю, з кім гуляю. Ён цудоўны...

— Ён, мабыць, малады?

— Але, яму сорак дзевяць гадоў.

— Гм! Ён толькі на год старэйшы за Віктара і Серджыу. Дзіўна, праўда ж?

— Чаму?

— Ды так, я падумала... Напэўна, гэта прыемна — мець такіх маладых бацькоў.

Элен зажурылася.

— У мяне толькі бацька... Мама памерла праз год пасля майго нараджэння. 3 таго часу тата адзін, мы жывём разам. Я бачыла яе фатаграфію. Яна была вельмі прыгожая, вельмі прыгожая... Нарэшце! Вось і мсье Віктор!

Цяпер Ірына разглядала францужанку з асаблівай цікавасцю. Я павінна даведацца, думала яна, які з двух варыянтаў бліжэйшы да ісціны. Ці яна проста хоча спакусіць мужчыну — Віктара, Серджыу або любога іншага,— таму што яна какетка, ці яе цікавасць да Віктара выклікана асаблівымі прычынамі? Хіба шпіёнкі такія? Чароўная, прыгожая, спакуслівая — гэтага ў яе не адымеш... Што ж, застаецца адно: сачыць, як будзе разгортвацца гульня... Калі яна проста фіфа, будзем спадзявацца, што Віктар устаіць супраць яе. А калі яна шпіёнка... I Серджыу не паспеў пагаварыць з Віктарам. I сам Віктар як не ў сабе. Наколькі я ведаю, ён можа зрабіць любое глупства, і так нечакана,што ніхто нават перашкодзіць не паспее. He, з яе нельга спускаць вачэй.

Віктар цёпла павітаўся і перапрасіў за спазненне: ён ужо даўно павінен быў прыйсці-. Элен усміхнулася, але так, што ён мог тлумачыць гэтую ўсмешку розна. У Ірыны на твары не адбілася нічога, але гэта было прывычна, і Віктар нават не здзівіўся. Ён спытаўся, дзе ж Серджыу, і Ірына адказала, што ён крыху затрымаецца, таму што пайшоў штосьці купіць, яна і сама добра не ведае што, а потым прыйдзе сюды, на пляж. Ірына здавалася змрочнай, а францужанка была незвычайна маўклівая. Тым лепш, падумаў Віктар, я магу крышку адпачыць...

— Хто ідзе купацца? — перапыніў яго роздум голас Элен. Ірына ляжала, падпёршы далонямі галаву, і ніяк не зрэагавала на заклік. Было відаць, што ў яе няма ніякага жадання мокнуць у вадзе. Прынамсі, у гэты момант. Віктар не ведаў, што рабіць. Яму хацелася застацца аднаму з Ірынай, але яшчэ мацней хацелася кінуцца на хвалю, палашчыць цела крыху масляністай марской вадой, адчуць яе смак на губах, нырнуць глыбей, плыць лёгка, свабодна. Перш чым ён паспеў штосьці вырашыць, Элен схапіла яго за руку і даволі моцна пацягнула ўгору.

— Хадзем! Крышачку руху — гэта заўсёды карысна! Паглядзім, хто дабяжыць першы!

Віктар пабег да мора, кінуўся пад грэбень набеглай хвалі і паплыў, працуючы з усіх сіл. Ён забыўся на ўсё, што засталося ззаду. Забыўся пра Ірыну, якая аддала б усё чыста, каб толькі ён застаўся побач з ёй, забыўся пра пісьмо, атрыманае ўчора, забыўся пра францужанку. Для яго існавалі толькі вада і неба, і нічога болей. Ён пачуў свісток, але так было кожны год, яму загадзя было вядома, што будуць гаварыць хлопцы з выратавальнай лодкі, таму што

кожны год ён па некалькі разоў плаціў штраф, і цяпер заплаціць штраф з тае толькі прычыны, што не мае сілы адмовіцца ад задавальнення падужацца з хвалямі, па якіх ён слізгае, як дэльфін. Наплаваўшыся ўволю, ужо каля самага берага, змораны, Віктар некалькі разоў глыбока ўздыхнуў і, павярнуўшыся на спіну, заўважыў, што за нейкі метр ад яго з вады выходзіць Элен. I, вядома, усміхаючыся.

— Вы былі чэмпіёнам у плаванні? О-ля-ля! Нам трэба бегчы. Бачыце? Да нас плыве лодка.

— Ведаю, мадэмуазель,— кісла адказаў ён.

У Віктара сапсаваўся настрой. Яму не хацелася крыўдзіць дзяўчыну, але ён не любіў, каб нехта быў з ім поруч, калі ён у моры. Гэта былі імгненні бязмежнай асалоды, Віктар хацеў перажываць іх у адзіноце, у поўнай адзіноце... Хутчэй за ўсё гэтым летам мне не ўдасца пабыць сам-насам з сабою. I хутка я пачну сумаваць па самім сабе.

Яшчэ некалькі імгненняў, і Віктар падае на гарачы пясок побач з Ірынай, якая ні адным жэстам не хоча даць яму зразумець, што чакала яго. Элен здымае шапачку і, распушыўшы валасы, надзявае халат. Потым яна адчыняе сваю памястоўную сумку і доўга корпаецца ў ёй. Праз некалькі хвілін яна збянтэжана абвяшчае:

— Я забылася наверсе крэм для твару! Мон дзьё, давядзецца схадзіць па яго.

Элен даўно ўжо няма, калі Віктар нарэшце наважваецца загаварыць:

— Ірына...

Куды хутчэй, чым можна было б чакаць, Ірына падымае вочы і глядзіць проста на Віктара.

— Ты не пабяжыш следам за ёю, каб дапамагчы? Бо гэта ж дзіцятка можа спатыкнуцца і ўпасці.— У вачах у Ірыны адбіўся гэткі боль, што Віктару стала не па сабе.

— Ірына...

— 3 мяне даволі, хіба ты гэтага не разумееш? Гэтая мадэмуазель з Парыжа з яе спартыўнымі формамі і схільнасцямі філолага... Вас абодвух яна прымусіла ўпасці перад ёй на калені. Што ёй тут трэба? Чаму яна была ўчора ў тваёй машыне? Як ты пасля гэтага можаш глядзець мне ў вочы? Як ты можаш...

— Маўчы! — усклікнуў Віктар, можа, мацней, чым трэба было, ды ён не мог стрымаць абурэння.— Што за глупства ты гаворыш, Ірына? Ці ты сама не разумееш, што пляцеш лухту?

— Віктар!

— He крыўдуй, Ірына. Ты не разумееш усёй недарэчнасці таго, што кажаш. I як табе магло прыйсці ў галаву такое!

— Магло, Віктар, вельмі нават магло.

— Але не павінна было!

— Тады я болей нічога не разумею. А магчыма, і яшчэ горш: у мяне няма болей сілы, не хапае нерваў, я ўжо не магу валодаць сабой...

— Табе не трэба ні сілы, ні нерваў. Толькі адно ты павінна, Ірына, іначай усё пойдзе прахам — а гэта проста немагчыма,— ты павінна верыць мне. Ты верыш?

У Ірыніных вачах з’явіўся нейкі незвычайны агеньчык, і твар набыў зусім другі выраз.

— Я веру, што гэта апошняе выпрабаванне.

Віктар удзячна ўсміхнуўся. Ірына падсунулася да яго.

— Ты мне абяцаў... Ты абяцаў пагаварыць з Серджыу. Калі? Гэта трэба зрабіць. Абавязкова. Я хачу, каб гэты кашмар кончыўся. Іначай, баюся, будзе занадта позна.

— He бойся, я гэтага не дапушчу.

— Тады пагавары сёння.

— He, сёння не.

— Чаму? Навошта зноў адкладваць?

— Таму што я атрымаў пісьмо.

Па твары Ірыны было відаць, як моцна яна спалохалася. Ёй хацелася выць і вішчаць ад страху... Ледзь стрымліваючы сябе, яна спыталася:

— Калі?

— Заўтра. Заўтра вечарам, апалове адзінаццатай. Але я табе абяцаю, што раніцай пагавару з Серджыу.

XVI ,

Элен таропка перасекла хол гасцініцы, затрымаўшыся толькі на секунду каля адміністратара. He, не, ніякіх пісьмаў ёй не было. Ліфта яна не стала чакаць, відаць, так спяшалася, што ўзбегла па лесвіцы ўгору. Зайшоўшы да сябе ў пакой, яна скінула купальны халат і апранула другі, шаўковы. Tyra падперазаўшыся, яна закасала рукавы і выйшла на балкон. Некалькі хвілін яна любавалася відам. Потым уважліва паглядзела направа і налева і, прашмыгнуўшы за бетоннай калонай, апынулася на балконе ў Віктара. Дзверы ў пакой былі прачыненыя. Папхнуўшы іх, Элен увайшла ў нумар. Зачыніўшы за сабою балконныя дзверы, яна перасек-

ла пакой і патузала ручку дзвярэй у калідор, правяраючы, замкнутыя яны ці не. Паставіўшы проста перад гэтымі дзвярамі крэсла, яна ўвайшла ў ванную, уважліва агледзела яе, потым агледзела і пакой. Убачыўшы чамадан, яна выняла з кішэні халата пару тонкіх вузкіх пальчатак і звязку ключоў. Праз некалькі секунд чамадан быў адамкнёны.

Магло здацца, што яна знайшла нешта надзвычай цікавае, таму што, падсунуўшы крэсла, яна села і стала глядзець на тое, што ў чамадане, як загіпнатызаваная.

Праз некалькі хвілін пасля гэтага Серджыу Вэляну, вярнуўшыся з горада, заўважыў, што дзверы ў трыста дванаццаты нумар прачыненыя. Гэта яму здалося дзіўным, але ён падумаў, што, магчыма, Элен забегла на хвілінку. Ён пастукаў, але яму ніхто не адказаў. Тады ён асцярожна адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой. Там нікога не было. На ложку ляжаў купальны халат. Серджыу дакрануўся да яго — халат быў вільготны. Серджыу асцярожна пастукаў у ванную, але і на гэты раз не атрымаў ніякага адказу. Зазірнуўшы туды, ён пераканаўся, што і ванная пустая. Неяк дзіўна, быццам бы зайшла змяніць халат, а пайшла, не зачыніўшы дзвярэй... У гэты час ён заўважыў, што дзверы на балкон таксама не зачыненыя, і адчуў нейкую незразумелую дрыготку. Ён асцярожна выглянуў на балкон — там нікога не было. Праціснуўшыся за калонай, ён апынуўся на балконе Віктара. Дзверы былі зачыненыя, але Серджыу піхнуў іх, і яны лёгка падаліся. Ён акінуў пакой позіркам — быццам бы ўсё ў парадку. Значыць... Ен ступіў да ваннай. Там гарэла святло, і дзверы былі крыху прачыненыя. Серджыу расчыніў дзверы, і ў люстэрку яго позірк сустрэўся з позіркам Элен Сіманэн. Некалькі імгненняў яны моўчкі глядзелі адно на аднаго. Дзяўчына прычэсвалася і цяпер так і застыла з грэбенем у руках. Але ўсмешка па-ранейшаму гуляла на яе твары.

— Вы шукаеце Віктора? Ён на пляжы...

Значыць, падумаў Серджыу, цяпер я павінен лічыць, што вы паміж сабой паладзілі і што тут ты адчуваеш сябе як дома... Ну пачакай, я цябе выведу на чыстую ваду.

— He, я не Віктара шукаю.

— Вось як?

— Я трапіў сюды праз ваш пакой.

— О! Вы хочаце мне што-небудзь сказаць?

Выдатна выконваеш ролю. Міла і натуральна ўсміхаешся. Магчыма, што хто-небудзь іншы на маім месцы зняў бы з цябе халацік і ўзяў у абдымкі... Напэўна, гэта было б вельмі

прыемна. Так. Думаю, што ён не пашкадаваў бы. Але я не хачу рызыкаваць. Я цябе пакіну там, дзе ты стаіш, і абыдуся адной усмешкай!

— He, я нічога не хацеў сказаць. Спачатку толькі... Але потым падумаў, што трэба вас папярэдзіць: пакідаць адчыненыя дзверы ў нумары не вельмі гэта асцярожна.

— Мерсі, мерсі! Вы зачынілі дзверы?

— He.

— Тады мы іх зачынім...

Элен прайшла каля Серджыу гэтак блізка, што ён адчуў, як развяваюцца яе валасы, пахнуць духамі ад Крысціяна Дзіёра. Раптам яна спынілася, павярнулася, разняла кулачок, у якім быў заціснуты маленькі флакончык, і, збянтэжана ўсміхаючыся, растлумачыла:

— Я забылася яго ў Віктора.

Крутнуўшыся на адной назе, Элен выскачыла на балкон і прайшла ў свой пакой.

Серджыу пайшоў за ёй. Францужанка занесла флакон у сваю ванную, вярнулася ў пакой і з нявінным выглядам абвясціла:

— Я б хацела пераадзецца. Вы дазволіце?

Серджыу пакланіўся, пацалаваў дзяўчыну ў руку, усміхнуўся, вымавіў: «Можаце на мяне разлічваць» — і выйшаў.

У сваім пакоі ён дастаў аловак, вялікімі літарамі напісаў Ірыне запіску, што вернецца ў дванаццаць гадзін, пад абед, і прыйдзе проста ў рэстаран, потым спусціўся ўніз, спытаўся ў адміністратара, ці ёсць яму пісьмы, сеў у машыну і паехаў у Канстанцу.

Некалькі хвілін счакаўшы, спусцілася Элен і выправілася на пляж. Ірына чытала. Віктар разгадваў красворд. Дзяўчына скінула халат і разлеглася проста на пяску. Паклаўшы галаву на рукі, яна заплюшчыла вочы, нібыта ўздумала праляжаць на сонцы да захаду.

Так яна праляжала гадзіны тры. Можна было б падумаць, што сонца дзейнічае на яе асабліва: вымушае ляжаць. Да таго моманту, калі Віктар абвясціў, што амаль дванаццаць, яна не прамовіла ні слова. Усе трое, разамлелыя, ляніва падняліся.

У холе яны рассталіся, дамовіўшыся, што праз паўгадзіны сустрэнуцца за сталом.

Абедалі ўчацвярых, і самым гаваркім з усіх быў Серджыу. Ён расказаў з каларытнымі падрабязнасцямі, як ён ездзіў на рынак у Канстанцу, як таргаваўся з гандляркамі, абураўся пешаходамі, якія, «каб іх чорт пабраў, так

і кідаюцца пад колы, йамерваючыся, як відаць, засадзіць у турму ні ў чым не вінаватага шафёра». Абед кончыўся. Сталі разыходзіцца па пакоях, дамаўляючыся сустрэцца ўвечары. Усе адчувалі сябе стомленымі, хоць ніхто не мог сказаць чаму.

Непрыкметна спусціўся змрок. Серджыу прапанаваў пайсці ў бар, і ў адзінаццаць гадзін яны занялі столік непадалёк ад танцавальнай пляцоўкі. Элен зноў была ў добрым настроі, увесь час смяялася, Серджыу расказваў старыя анекдоты, але ніхто яго за гэта не папракаў. Ірына здавалася ажыўленай і час ад часу нават усміхалася, а Віктар, бачачы, што яна вяртаецца да жыцця, адчуваў • сябе дужэйшым і мужнейшым, чым калі б гэта ні было. Ён заказаў бутэльку шампанскага і падняў келіх за здароўе ўсіх прысутных.

А ў другім канцы бара сядзеў за столікам мужчына з вусамі і з радзімым знакам на шчацэ. На пальцы ў яго быў пярсцёнак з зялёным камеыем. Ён спакойна пацягваў з вялікага келіха каньяк і пыхкаў люлькай. Без асаблівай цікавасці ён пазіраў па баках, потым падазваў рукой афіцыянта і заказаў яшчэ чарку каньяку. Між тым люлька яго патухла. Ён зноў напхаў яе тытунём, раскурыў і зноў стаў пускаць клубы дыму.

Кожнае памяшканне, аднак, мае сама меней чатыры куты. У трэцім куце бара за столікам сядзеў у адзіноце малады чалавек, якога і Элен, і Віктар, магчыма, пазналі б, каб быў ён у кашулі і вялікіх сонечных акулярах. Але паколькі ён быў у касцюме і наогул без акуляраў, то ніякай увагі да сябе не прыцягваў. Ён не піў, не курыў, а засяроджана ўмінаў вялізазную порцыю смажанага судака. Час ад часу ён паглядаў па баках, ды і то, як магло здацца, хутчэй каб адвесці вочы ад талеркі, чым спадзеючыся кагосьці ўбачыць.

Серджыу запрасіў Элен танцаваць. Дзяўчына з вялікім задавальненнем прыняла запросіны і даверылася яго руцэ, якая хоць і абдымала. яе крыху мацней, чым гэта было трэба, аднак не выклікала ў яе абурэння. Серджыу быў цудоўны танцор.

Віктар у сваю чаргу запрасіў Ірыну.

— ...не, сёння не. Можа... можа, заўтра вечарам, пасля паловы адзінаццатай,— сказала Ірына.

— Элен, вы застаняцеся тут да канца канікулаў? — спытаўся Серджыу.

— О не. Я прабуду тут яшчэ два тыдні.

— I паедзеце проста ў Парыж?

— He. У Бухарэст.

— Табе страшна, Віктар? — прашаптала Ірына.

— He. Я толькі адчуваю сябе нёяк дзіўна. Вось і ўсё.

— Прытвараешся.

— Але, прытвараюся.

— Табе страшна?

— Пэўна ж, страшна.

— Значыць...

— Гэта нічога не значыць.

Музыка змоўкла. Пары сталі вяртацца да столікаў. Было шумна, светла, клубіўся тытунёвы дым.

Калі Элен паскардзілася, што ёй хочацца піць, перад ёй раптам узнік незнаёмы мужчына з вусамі і радзімым знакам на шчацэ. На пальцы ў яго быў пярсцёнак з зялёным каменем. 3 самым сур’ёзным выглядам ён нахіліўся да Віктара і папрасіў дазволу патанцаваць з Элен. На нейкае імгненне дзяўчына застыла з разгубленым тварам, потым усміхнулася, устала, падкрэслена зрабіла рэверанс і скора згубілася ў масе танцораў, якія пагойдваліся ў рытме музыкі.

Ірыну скаланула.

— Табе холадна? — спытаўся Серджыу.— Я пайду прынясу шаль...

He чакаючы адказу, ён устаў і выйшаў.

На некалькі секунд раней малады чалавек, управіўшыся з судаком, разлічыўся і таксама выйшаў.

Час набліжаўся да гадзіны ночы. У калідоры трэцяга паверха было пуста. Гукі музыкі сюды не даходзілі. Раптам пачуліся крокі. Спыніўшыся ў канцы калідора, чалавек уважліва агледзеўся, пераканаўся, што нікога няма, падняў руку, пстрыкнуў выключальнікам, і калідор патануў у цемры. Чалавек даволі ўпэўнена рушыў уперад, потым спыніўся. Пачулася, як пакруцілі ключом, рыпнулі дзверы, чалавек увайшоў у пакой, дзверы зачыніліся, пстрыкнуў замок. У пакоі загарэўся ліхтар. Кружок святла, перабягаючы з месца на месца, спыніўся на чамадане. Рука ў пальчатцы хутка адчыніла яго, нядбайна адсунула ўбок непатрэбнае і ўзялася за партфель. Ён быў замкнёны, але замок асабліва не супраціўляўся. З’явілася папка, з якой чалавек дастаў стос папер не надта вялікага фармату, надрукаваных на машынцы. Ліхтар патух. Чалавек дастаў з кішэні фотаапарат і пачаў старанна, не спяшаючыся фатаграфаваць паперы, робячы з кожнай старонкі па два кадры. Як відаць, ён хацеў быць упэўненым, што памылкі не будзе. Магчыма, ён

працаваў бы хутчэй, калі б ведаў, што дзесяць хвілін назад капітан Наста, атрымаўшы нейкае паведамленне, кінуўся ў машыну і цяпер гнаў да гасцініцы «Сплендыд». Але чалавек гэтага не ведаў, а таму і не спяшаўся. Капітан Наста ўвайшоў у хол гасцініцы і папытаўся ў дзяжурнага адміністратара пра інжынера Віктара Андрэеску.

— He, таварыш інжынер яшчэ не вяртаўся. Я ж вам сказаў...

— Мне?

— Я думаю, вам. Хіба гэта не вы пыталіся пра яго па тэлефоне хвіліны дзве назад?

— А! Так, так! — пацвердзіў Наста, хоць ён сам нікуды не званіў, і спяшаючыся стаў падымацца на трэці паверх.

У яго былі свае прычыны, чаму ён аддаваў перавагу лесвіцы, а не ліфту, хоць на ліфце ён падняўся б хутчэй. Наста быў на другім паверсе, калі фотаапарат зафіксаваў шаснаццатую старонку. Засталося зняць яшчэ шэсць старонак. Зняўшы васемнаццатую старонку, чалавек прыслухаўся: у калідоры пачуліся крокі. Ён павярнуўся і ўбачыў пад дзвярыма палоску святла. Значыць, нехта пакруціў выключальнік і запаліў у калідоры святло. Можа, і нічога страшнага, ды ўсё-такі трэба было падрыхтавацца да ўсяго. Часу збіраць лісткі не было. Ён схаваў фотаапарат у кішэню, а з другой дастаў пісталет з незвычайна доўгай руляй. Потым стаў у прасценак ля дзвярэй і пачаў чакаць. Крокі ўсё набліжаліся і заціхлі перад дзвярамі. Пачуўся стук. Дык, значыць, да інжынера прыйшоў госць. Заставалася адно — чакаць, наколькі ён настойлівы і нецярплівы. Госць патупаў каля дзвярэй хвіліну-дзве, не болей. Потым зноў загучалі яго крокі, і ўсё слабей, слабей. Чалавек схаваў зброю, зноў нахіліўся над сталом, скончыў фатаграфаванне, сабраў лісткі, усунуў іх у папку, папку паклаў у партфель, замкнуў яго і вярнуў на месца ў чамадан. Замкнуўшы чамадан, чалавек запаліў ліхтар, убачыў на тумбачцы начнік, выкруціў з яго лямпачку, націснуў на выключальнік, надзеў на рукі пальчаткі і кінуў у патрон шпільку. Успыхнула іскра, пачуўся шчаўчок, і калідор патануў у цемры. У чалавека было дзве ці тры хвіліны, пакуль ліквідуюць вынікі кароткага замыкання. Ён зноў запаліў ліхтар, знайшоў шпільку, паклаў яе ў кішэнь, укруціў на месца лямпачку і пад покрывам цемры выйшаў з нумара.

За некалькі імгненняў да таго, як патухла святло, капітан Наста быў у адміністратара.

— Наверсе нікога няма,— падзяліўся ён з дзяжурным.

— Магчыма. Бывае, што пастаяльцы не пакідаюць у нас ключоў. Сядайце...

Тут вось і патухла святло.

— Кароткае замыканне,— спакойна прамовіў дзяжурны.— Добра, што хоць вулічныя ліхтары не патухлі.

Ён зняў тэлефонную трубку:

— Алё! Цэнтральная! Скажыце Касцікэ, каб падняўся сюды. У нас пробкі перагарэлі.

Наста, якому сама думка сядзець у крэсле і чакаць здавалася жахлівай, пачаў хадзіць па холе. У адной з нішаў ён заўважыў маленькі бар. Узабраўшыся на высокія нязручныя табурэткі, некалькі юнакоў і дзяўчат вішчалі і ўлюлюкалі ад захаплення, што настала поўная цемра. У самым далёкім куце ля стойкі сядзеў і нешта піў з вялізнага келіха малады чалавек, які ў рэстаране ўмяў порцыю судака і кавалак торту. Яму было ўсё роўна, ёсць святло ці няма святла, бо ён быў адзін. Ён не мог убачыць Насту — такая была цемень, але нават калі б гарэла святло і Наста бачыў яго твар, то прайшоў бы міма, не звярнуўшы ніякай увагі.

Толькі хвілін праз дзесяць электрыку ўдалося змяніць перагарэлыя пробкі. Як толькі загарэлася святло, Наста ўбачыў, што міма яго прайшоў чалавек з шалем у руках і знік у бары. Праз некалькі хвілін ён убачыў Віктара ў кампаніі дзвюх жанчын і мужчыны. Адну жанчыну ён ведаў — гэта была асістэнтка інжынера, а мужчына, які трымаў яе за руку, быў, відаць, яе муж, адвакат Серджыу Вэляну.

Віктар заўважыў капітана і спахмурнеў. Толькі яго тут не хапала, падумаў ён. Я спадзяваўся, што хоць тут пакінуць мяне ў спакоі. Спадзяваўся! Адкуль такое спадзяванне?! Я ж усё ведаў. Я б нават здзівіўся, калі б яны не падавалі прыкмет жыцця. Паглядзім, што яму трэба.

— Прашу прабачэння,— звярнуўся ён да ўсіх, але гледзячы толькі на Ірыну.— Мяне чакае адзін чалавек.

Віктар падышоў да капітана.

— Сардэчна запрашаем...

— Дзякуй, але я прыехаў разам з вамі.

— Вось яно што! А я нават і не ведаў.

— Гэта камплімент у наш адрас.

— Ды я зусім не збіраўся гаварыць кампліменты.

— Давайце пройдземся крыху па вуліцы. .

— Вядома, я гатовы.

Абодва выйшлі і пакрочылі па шашы, што перасякае Мамаю.

— Што-небудзь здарылася? — спытаўся Віктар.

— He, нічога не здарылася. А што, хіба павінна было здарыцца?

— Я думаю, вы не пакрыўдзіліся, што я да гэтага часу не спытаўся пра ваша здароўе?

— I я не папытаўся ў вас. Дарэчы, раз ужо зайшла гаворка: як вы пачуваецеся?

— Дзякуй, добра. А вы?

— Цудоўна.

— Значыць, усё ў парадку, і я магу вярнуцца. Мяне чакаюць.

Наста ўсміхнуўся.

— Вам даравалі і яшчэ выбачаць некалькі хвілін адсутнасці, бо мы ж прыйшлі сюды не на тое, каб пытацца адзін у аднаго пра здароўе. I я сюды прыехаў зусім не дзеля таго, каб паведамляць вам нейкія навіны. Вам у мяне няма ніякіх навін. Я сам іх чакаю.

— Ад мяне? He разумею. Што ж я вам магу паведаміць?

— He ведаю. Каб ведаў, дык я б тут не знаходзіўся. Вядома, зусім можа быць і так, што вам няма чаго мне сказаць. У такім выпадку добрага вам вечара. Але можа здарыцца і так, што вам будзе што сказаць нам, і вось тады вы апыняцеся ў цяжкім становішчы. Бо вы ж не ведаеце, дзе нас шукаць.

— Але, але, я разумею.

— Вось бачыце. Дык так: у вас ёсць што нам расказаць?

Віктар ні секунды не вагаўся.

— He, мне абсалютна няма чаго паведаміць вам.

— Я б хацеў, каб вы мяне правільна зразумелі. Я не маю на ўвазе якіх-небудзь незвычайных падзей. Я думаю, што паперы, якія вы ўзялі з сабой... вы ж іх узялі, праўда?

— Вядома.

— Вось іменна. Як я ўжо сказаў, я лічу, што гэтыя паперы на месцы. А я кажу пра такія рэчы, якія звычайна праходзяць незаўважаныя, пра рэчы, якія зусім не абавязкова могуць быць непрыемнымі, а могуць здацца, на першы погляд, нават вельмі прыемнымі. Падумайце.

Віктар думаў. Ён пачаў думаць нават раней, чым капітан папрасіў пра гэта. Ён выдатна разумеў, што хоча пачуць ад яго капітан Наста, і спрабаваў толькі выйграць час... Што яму сказаць? Я не магу яму нічога сказаць. Я павінен прымусіць яго паверыць, што тут я праводжу свой адпачы-

нак, загараю, стараюся рассеяцца і забыцца на ўсё, што адбылося, час ад часу працую, таму што я так прывык. Але не больш. Іншае пытанне — што яму вядома. Ці ведае ён пра пісьмо? Якая прамашка гэтае пісьмо. Якое глупства! Мог бы знайсці і іншы спосаб. Напэўна, думаў, што самы просты спосаб найменш падазроны. Гэта так, увогуле гэта правільна, і падобны трук у дзевяноста дзевяці выпадках прыносіць поспех. А што, калі гэты выпадак — адзіны на сотню? He, выбару ў мяне не было. Што б ні здарылася, чым бы я ні рызыкаваў, трэба счакаць яшчэ адзін дзень. Бо заўтра ж павінна адбыцца такое, што я...

— Як бы вам гэта сказаць?.. Мы ж толькі што прыехалі, нават як належыць не агледзеліся. Але я вам абяцаю, што неадкладна паведамлю, як толькі што-небудзь адчую, я ж цудоўна зразумеў, што вы маеце на ўвазе, і абавязкова буду вас інфармаваць. Толькі скажыце, калі ласка, куды мне звярнуцца.

Наста некалькі імгненняў глядзеў яму проста ў вочы, і Віктару здалося, што ў яго паглядзе насмешка. Але, магчыма, ён і памыляецца. Капітан выняў з кішэні візітную картку, на якой было напісана некалькі тэлефонаў.

— Мы ў вашым распараджэнні, ці таварыш маёр, ці я, а калі нас не будзе, дык хто б там ні адказаў... Жадаю добра правесці вечар. Усялякіх поспехаў!

Наста пайшоў. Віктар стаяў і доўга глядзеў яму ўслед. Поспехаў? Што ён хацеў гэтым сказаць? Поспехаў у чым? У аднаўленні працы? У жанчын? У тым, што мяне чакае? Ясна, што гэты чалавек ведае куды больш, чым можна дапусціць, думаў Віктар. I я многае аддаў бы, каб ведаць, што ж усё-такі яму вядома...

Андрэеску пайшоў да гасцініцы. На дварэ было халаднавата, ціха. I калі б на душы не было так цяжка, калі б ён не ведаў, што за дзень пачнецца для яго праз восем гадзін, то зусім мог бы быць задаволены сваім жыццём. Як позна! Напэўна, усе ўжо разышліся, ляглі спаць. Ірына, вядома, устрывожаная. Яна пазнала капітана, і цяпер яе мучаць розныя здагадкі. Але да заўтрашняга дня яна ўсё роўна нічога не даведаецца.

Успыхнулі фары машыны, якая набліжалася.

А заўтра самы першы крок будзе жахлівы. Як можна расказаць сябру тое, што я хачу яму расказаць? Як? Ён жа вар’ят, ён жа мяне заб’е...

Андрэеску не паспеў дадумаць да канца, што ж можа адбыцца заўтра. Машына, якая да таго моманту ішла на

нармальнай хуткасці, раптам за пяцьдзесят метраў ад яго рванулася ўперад і, закрануўшы яго крылом, адкінула ўбок. Удар быў не вельмі моцны... Віктар упаў на траву і некалькі хвілін ляжаў нерухома. Машына знікла. Напэўна, трэба было б пазваніць капітану і паведаміць, што на мяне быў замах. А калі гэта зусім не так, калі гэта проста які-небудзь п’яны?

Андрэеску з цяжкасцю падняўся, абмацаў сябе. Усё было ў парадку, ён толькі напалохаўся. Гадзіннік паказваў чвэрць трэцяй. Значыць, падумаў ён, заўтрашні дзень ужо пачаўся, і, як я бачу, даволі цікава...

XVII

Серджыу Вэляну прачнуўся ў сем гадзін. Асцярожна ўстаў з пасцелі і пайшоў у ванную, стараючыся не пабудзіць Ірыну. Ён ведаў, што яна заснула вельмі позна, толькі пад раніцу. Праз паўгадзіны ў светлых штанах і лёгкай куртцы ён збег па лесвіцы ў хол. Убачыўшы яго, дзяжурны ска^заў:

— Пяць хвілін назад званіў таварыш Андрэеску і прасіў вас пазваніць яму ў нумар.

Серджыу падняў трубку і папрасіў злучыць з пакоём Віктара.

— Добрай раніцы, сябар. Дзе ты прападаў учора ўвечары?

— Я табе ўсё раскажу. Што ты цяпер робіш?

— Спяшаюся ў Канстанцу. Ірына яшчэ спіць і, як я думаю, будзе спаць доўга.

— Можаш мяне крыху пачакаць? Праз некалькі хвілін я спушчуся ўніз. Я хачу паехаць з табой і тое-сёе расказаць.

— Дамовіліся.

Праз дзесяць хвілін яны ўжо ад’язджалі ад гасцініцы.

— Усё прайшло нармальна?

— Што іменна?

— Ды ўчарашняя прагулянка. Я ж табе хачу штосьці расказаць...

— Пачакай,— перапыніў Віктар,— дай спачатку я.

— He, сябар. А то я зноў забудуся, і Ірына мяне заб’е. Паслухай,— у голасе ў адваката з’явіліся спагадлівыя ноткі,— табе б не шкодзіла крыху задумацца...

— На жаль, я думаю занадта многа. Але я не ведаю, што ты маеш на ўвазе.

— Тваю францужанку.

— Ты звар’яцеў. Адкуль ты ўзяў, што гэта мая францужанка? Хіба я табе не расказваў, як я з ёй пазнаёміўся? Чаго ты хочаш? Прагнаць яе, як гоняць з падворка суседскую курыцу? Хіба ты не бачыш, што яна прыстала да нас як смала. I потым...

— Што потым?

— Нічога, нічога, кажы, я цябе слухаю.

— Ты не бачыш сувязі паміж зусім невытлумачальным яе з’яўленнем у тваім жыцці і такім самым невытлумачальным знікненнем тваёй працы? Табе не прыходзіць у галаву, што тут можа нешта быць?

— He.

— Што ты сказаў?

— He, не прыходзіць. Больш таго: паміж тым і другім не можа быць ніякай сувязі.

— Слова гонару? Галаву даеш на адсячэнне?

— Слухай, Серджыу, дазволь цяпер мне. Усё, што я раскажу, мае нейкую сувязь і з маёй францужанкай, калі табе падабаецца так яе называць, і яшчэ з многім іншым.

На шашы было свабодна, у бок Канстанцы ніводнай машыны, хоць з Канстанцы ў Мамаю кацілі дзесяткі аўтамабіляў, аўтобусы, тралейбусы. Толькі на нейкі момант ззаду паявілася машына, за рулём якой сядзеў вусаты мужчына. Машына была магутная, яна адразу абагнала іх і хутка знікла.

— Слухай мяне ўважліва, Серджыу. Мушу цябе папярэдзіць, што я пры сваім розуме. Вось што я хацеў расказаць: папка 10-В-А не знікала.

Серджыу так рэзка націснуў на тормаз, што завішчалі пакрышкі і машына замерла. Віктар павярнуўся да Серджыу але той глядзеў некуды далёка-далёка ў мора, што плёскалася за чатыры крокі ад іх. Праз колькі секунд, відаць, паспеўшы паўтарыць сам сабе некалькі разоў толькі што пачутую фразу, Серджыу ачомаўся ад здзіўлення і глянуў на Віктара ўсмешлівымі вачамі:

— Ну, канчай свой расказ, сябар.

— Я не жартую.

На гэты раз у Серджыу ўжо не заставалася сумненняў, што ні пра які жарт не можа быць і гаворкі.

— Давай з табой дамовімся. Я і па тваім твары выдатна бачу, што ты не жартуеш. He разумею толькі аднаго: навошта ты збіраешся ўсё гэта расказваць мне? Чаму ты не расказаў усё гэта там, у першы дзеяь, калі ў цябе пыта-

ліся? I чаму ты не пойдзеш і не раскажаш цяпер, табе ж ёсць што расказаць, праўда? Чаму ты не пойдзеш туды, куды трэба?

Віктар маўчаў. Так, так, думаў ён, зараз ты даведаешся, чаму я не спяшаюся туды, куды б табе хацелася, дазнаешся, чаму я нічога не расказаў ім у першы дзень, зараз ты ўсё зразумееш, толькі не спяшайся, таму што як бы ні было...

— Я не надта добра пачаў расказваць — з канца. Бо тое, што я табе цяпер паведаміў — што мая праца зусім не знікла,— гэта фінал. I гэты фінал надзвычай важны і мне, і іншым, але ён не мае значэння для цябе. Цябе ж цікавіць, што адбылося да гэтага...

Віктар змоўк. Дастаўшы пачак цыгарэт, ён падаў яго Серджыу. Той адмовіўся. Тады Віктар закурыў сам. Зрабіўшы дзве-тры глыбокія зацяжкі, ён адчуў, як непрыемная слабасць расцяклася па ўсім целе.

— He хочаш крыху прагуляцца? Пляж за два крокі і зусім пусты. Калі ласка, на паветры я чуюся куды лепей, чым у машыне. А тут сядзіш як звязаны.

Серджыу і Віктар выйшлі з машыны. Бераг быў круты. Яна знайшлі сцяжынку, па якой спусціліся на пляж.

— Я цябе вельмі прашу, пацярпі і не перабівай мяне. Я павінен пачаць здалёку. Ты памятаеш першы дзень, калі ты прыйшоў да нас у інстытут? Да таго часу мы з табой не бачыліся, бадай, гадоў дваццаць. А рассталіся позняй восенню ў Германіі. Я вярнуўся на радзіму, а ты хацеў застацца яшчэ на год, каб скончыць працу пра Кант'а. Уперадзе нам мроіліся малочныя рэкі і кісельныя берагі, мы кляліся ў вечнай дружбе, мы абяцалі адзін аднаму хутка сустрэцца... Я паехаў, ты застаўся. Я ўспамінаю, як гады праз два я папытаўся раз у маці, ці не падаваў якіх-небудзь прыкмет жыцця мой сябар Серджыу. I ўсё. I гэта за два гады! А праз дваццаць тры гады я сустрэўся ў інстытуце з адвакатам Серджыу Вэляну... Ты ўжо жыў у горадзе з месяц, быў салідны жанаты чалавек, а я, як і раней, заставаўся неўладкаваным халасцяком. Ты гэта памятаеш? У той самы дзень ты запрасіў мяне да сябе абедаць. Ты паабяцаў зрабіць мне абмен кватэры, каб я пасяліўся ў вашым доме, і дамогся гэтага. Яшчэ да таго, як я пераехаў, я стаў заўсёдным госцем у вашым доме. Ты папрасіў мяне ўладкаваць Ірыну ў інстытут, бо яна два гады вучылася на фізічным факультэце, і я ўладкаваў яе... 3 першага дня мы цудоўна разумелі адзін аднаго. Ты быў усё той самы, з сваёй прывычкай да камфорту, сваімі схільнасцямі...

Два разы на тыдзень брыдж. У тыя дні, калі ты пасля абеду кудысьці надоўга знікаў, здаралася, што мы ўдваіх заставаліся працаваць у інстытуце, часам да позняга вечара. Ірына мне вельмі дапамагла давесці да канца маю працу. Але... Бачыш, я не хачу, каб ты мяне няправільна зразумеў, не хачу прасіць прабачэння, не жадаю бараніцца, не маю намеру абвінавачваць, божа злітуйся, але цэлы шэраг абставін...

Серджыу спыніўся. Віктар стаў перад ім і паглядзеў яму ў вочы. У вачах сябра ён не змог убачыць нічога, акрамя стомленасці і здзіўлення.

— Табе... табе ніколі не прыходзіла ў галаву папрасіць у мяне руку Ірыны?

Віктар адказаў не адразу. Цяпер самае лепшае, думаў ён, ісці проста да мэты. Ужо няма сэнсу тлумачыць...

— Я ўжо папрасіў яе. У самой Ірыны.

Серджыу заплюшчыў вочы і некалькі імгненняў стаяў так, нібы хацеў, каб увесь навакольны свет паглынула цемра. Потым ён выхапіў з кішэні ключы ад машыны і рашуча пайшоў да шашы.

— Пастой, Серджыу! Ты мусіш, мусіш выслухаць мяне да канца. Я хацеў табе расказаць, як толькі гэта адбылося, але мне не дазволіла Ірына. Яна баялася, не ведаючы, як ты да гэтага паставішся. Яна баялася, каб не правалілася наша турыстычная паездка за мяжу, а ёй гэтак хацелася паехаць. I мы паехалі. Ты памятаеш першыя чатыры дні за мяжою? 3 іх фактычна ўсё і пачалося. Неяк пасля паўдня, гэта было дваццаць пятага ліпеня, я гэтага дня не забудуся да канца дзён сваіх, ты выправіўся пакатацца па горадзе. Ірына пазваніла 'мне, сказала, што яна адна, і запрасіла да сябе.

— Я спадзяюся, што ты не будзеш апісваць з найдрабнейшымі падрабязнасцямі тую любоўную сцэну, калі ты быў у гатэлі разам з маёй жонкай? Гэта дрэнны густ. I наогул я не разумею, што табе трэба ад мяне? Спадзяюся, ты сказаў усё, што хацеў мне сказаць, усё, што магло цікавіць мяне. Астатняе можа выклікаць у мяне толькі агіду або сум.

— Ды я ж з самага пачатку ўпрошваў цябе выслухаць.

— Ты ведаеш, што робішся смешны? Цяпер, праз тры гады, ты гаворыш мне, што ты каханак маёй жонкі, ды яшчэ хочаш дыктаваць умовы. Ты проста смешны!

— Я не дыктую ніякіх умоў. Але калі я хачу расказаць табе, што там адбылося, я гэта раблю не проста так, не ад

жадання пацешыць сябе ўспамінамі ці прынізіць цябе. Я цудоўна ведаю, што гэта не дасць табе ніякага задавальнення. Павер, і мне таксама. Ты хутка зразумееш, нашто я гэта раблю. На другі дзень раніцай я атрымаў на адрас гатэля пісьмо ад незнаёмага чалавека. Ён запрашаў мяне ў кавярню, мяне аднаго, і папярэджваў, што я нікому не павінен пра гэта казаць. Hi табе, ні Ірыне. Значыць, яму было вядома пра ўсіх нас. У тую раніцу я папрасіў вас пакінуць мяне аднаго. Я гуляў па горадзе, але нічога не бачыў. Ва ўказаны час я ўвайшоў у кавярню і сеў за вольны столік. Вольных столікаў, праўда, было досыць многа. Доўга чакаць не давялося. Праз чвэрць гадзіны да мяне падсеў нейкі агідны тып. Ён цудоўна гаварыў па-румынску. Павітаўшыся са мною, ён, брыдка ўхмыляючыся, сказаў, што ён вельмі рады таму, што я прыняў разумнае рашэнне. Я нічога не разумеў. Ён не даў мне нават рота раскрыць, вываліў кучу падрабязнасцяў пра мяне, пра Ірыну, пра цябе, пра маю працу... Пра сувязь паміж мной і Ірынай. Ён паклаў перада мной пачак фатаграфій, штук дваццаць. Разумееш? Фатаграфій! Усе яны былі зробленыя напярэдадні. Мне цяжка цяпер растлумачыць табе, што я адчуў у той момант, калі зразумеў, што я ў яго ў руках. 3 тою самаю ўхмылкай, якая быццам навек прыліпла да яго губ і не сышла б, калі б закапаў я яго метраў на дзесяць у зямлю, ён стаў запэўніваць, што баяцца мне няма чаго, што ўсе гэтыя фатаграфіі напячатаныя ў адным экземпляры, вядома, існуюць і негатывы, але ён упэўнены, што вельмі хутка яны пяройдуць да мяне і я іх знішчу, таму што я чалавек гонару і не пайду на тое, каб скампраметаваць жанчыну, і што я цудоўна ведаю, як выйсці з гэтага вельмі далікатнага, але зусім не безвыходнага становішча... Карацей кажучы, яму, ім, чорт бы іх пабраў, я так і не разабраў добра — каму, я павінен перадаць працу, калі яна будзе закончана. Гэты пан быў добра інфармаваны. Ён ведаў, што праца яшчэ не завершана. Я нічога не павінен рабіць. Мне паведамяць пра спецыяльнага кур’ера, які зробіць абмен: мне ўручаць негатывы — я перадам працу. Я папрасіў часу на роздум. Тып усміхнуўся. Ён заявіў, што пра ўсё, у тым ліку за мяне, яны ўжо падумалі і, як бы я ні круціў, ні муціў, іншага рашэння быць не можа. Іншага, лепшага рашэння для мяне! Таму што я, вядома, магу адмовіцца, але ці падумаў я, што можа,адбыцца ў такім выпадку? Ці падумаў я, што не толькі адвакат Вэляну атрымае гэтыя фатаграфіі, але і многія іншыя... Чутка пашырыцца паўсюль. Кар’ера зламана, жыц-

цё разбурана... «Tertium non datur»1,— скончыў ён гутарку лацінскай прымаўкай.

Здавалася, што сапраўды ў мяне няма ніякага выбару. Я хацеў усё расказаць табе, але гэта не вырашала праблемы. Я і Ірыне не сказаў ні слова да таго часу, пакуль мы не вярнуліся на радзіму. У дарозе я ўвесь час думаў і прыняў рашэнне: давесці да ведама органаў бяспекі. У першы дзень, як толькі я прыйшоў у інстытут, я пра ўсё расказаў Ірыне, і пра сваё рашэнне таксама. He трэба казаць, як яна гэта ўспрыняла, ты яе добра ведаеш. Яна не плакала, не абуралася, яна ўвогуле не сказала ні слова хвілін пятнаццаць. Я нават спалохаўся, што ў яе шок. Нарэшце самым звычайным голасам, быццам паведамляла пра тое, што не зможа пайсці ў кіно, яна папрасіла мяне знайсці іншае рашэнне, любое іншае рашэнне, калі ж я не знайду, то яна гэтага не перажыве. Усё вельмі проста. Напэўна, яна нават не думала, што можна было ўсё гэта прамовіць трагічна; праз плач і слёзы. Ды гэта не ў яе стылі. Менавіта гэтая мяккасць выдавала яе непахісную цвёрдасць. Я мусіў шукаць трэцяга выйсця, хоць з самага пачатку мне растлумачылі, і я быў з гэтым згодны, што рашэнні маглі быць толькі два... Вядома, пошукі трэцяга выйсця маглі здацца дзіцячай наіўнасцю, але мне нічога не заставалася... Паміма волі я мусіў дзейнічаць у іншым кірунку, таму што нічога зрабіць не мог. Я адчуваў сябе прыніжаным, поўнай нікчэмнасцю... Hi ў якім разе я не мог паставіць на карту жыццё Ірыны. Тады вось я і вырашыў узяць усё на сябе. Выблытацца самастойна, прынамсі, паспрабаваць гэта зрабіць. Я цудоўна ведаў і з літаратуры, і з жыцця, што такія спробы поспехам ніколі не ўвенчваюцца. Гэта так. Але заўсёды ёсць надзея. Колькі людзей гінула, спрабуючы пакарыць Эверэст? Хілары цудоўна гэта ведаў, ды ўсё ж пайшоў, верачы, што ён не загіне. I не загінуў. Я быў абавязаны пачаць барацьбу з вяршыняй куды болын жорсткай, чым Эверэст, і здабыць перамогу ў гэтай барацьбе. Усе мае разлікі павінны былі весці толькі да перамогі. Толькі гэта было маім правам і абавязкам. Паражэнне выключалася, яно павінна было быць выключана. Я скончыў сваю працу, але нікому пра гэта не сказаў. Пра гэта ведала толькі Ірына. Я спрабаваў выйграць час. У галаву мне прыходзілі самыя розныя ідэі. Я ўяўляў сабе нечаканыя выпадкі, марыў, як дзіця. Я бачыў перад сабой гэтага

1 Трэцяга не дадзена (лац.).

тыпа, які злавіў мяне ў пастку за мяжой, і ўяўляў, як ён гіне пад коламі аўтамабіля. Кожны дзень адбываюцца дзесяткі і сотні няшчасных выпадкаў, казаў я сабе, чаму ж адзін, усяго адзін няшчасны выпадак не можа выратаваць нас? Усё гэта, вядома, наіўнасць, ды хто можа спыніць работу мозгу, тым болей пры такіх абставінах!

Аднаго дня я вырашыў пачаць барацьбу. Я надруКаваў працу ў адным экземпляры. Пасля гэтага я надрукаваў другую працу, фальшывую, але з той самай колькасцю старонак, у двух экземплярах. Я знішчыў арыгінал гэтай працы, знішчыў капірку і пакінуў толькі машынапісную копію. Я аддаў у аддзел спецзахавання сапраўдную працу, але каб Ончу не ведаў, што гэта, я перадаў яе пад другім уліковым нумарам. Праз некалькі дзён я перадаў яму і фальшывую працу. Праз дзень узяў яе назад і вярнуў Ончу пустую папку. Вядома, такім чынам я нарабіў яму крыху непрыемнасцяў. Затое было выключана, што яго адразу здымуць з працы. Гэтую фальшывую копію я і збіраюся перадаць іх кур’еру ў абмен на негатывы. Цяпер ты разумееш, што ніякай пакражы не было, што ўся гэтая мітусня вакол прапажы — гэта бура ў шклянцы вады. Ды самае цяжкае толькі пачынаецца, і я павінен вынесці ўвесь цяжар да канца... He магу сказаць, што ўсе мае разлікі да гэтага часу апраўдваліся. He... Так званае знікненне маёй працы... Я быў перакананы, што чалавек, які інфармаваў іх да таго часу, пашле паведамленне і гэты раз. Але я памыліўся.

— Адкуль гэта табе вядома?

— Я атрымаў пісьмо... Сёння ўвечары, апалове адзінаццатай, у досыць пустэльным месцы я сустрэнуся з іх кур’ерам.

— Ты ўблытаўся ў вельмі небяспечную гульню.

— Выбару ў мяне не было. Я расказаў табе, як мне цяжка, ды іншага выйсця я не бачу.

— I што ты будзеш рабіць, калі ва ўмоўленым месцы сёння ўвечары ты ўбачыш сваю новую паклонніцу?

— Можаш паверыць, што мне абсалютна ўсё роўна, праз каго перадаваць.

Цяпер Серджыу і Віктар ішлі поруч, плячо ў іглячо, апусціўшы галовы, і глядзелі, як у дробным, падатлівым пяску адбіваюцца іх сляды. У абодвух было такое ўражанне, што яны выходзяць за мяжу рэальнасці. Маўчалі. Віктару, як відаць, ужо не было чаго сказаць, а Серджыу...

— Аднаго толькі не разумею,— загаварыў Вэляну,—

навошта ты пацягнуў з сабой усе гэтыя чарнавікі? Навошта табе спатрэбіўся гэты спектакль? Перад кім ты яго разыгрываеш?

— А гэта зусім не спектакль. Для мяне гэта вялікае, вялікае задавальненне. Я перачытваю, зноў праглядаю, знаходжу новыя рашэнні, якія можна будзе ўжыць у падобных варыянтах. Бо гэта ж тое, у што я ўклаў самае лепшае, што ёсць у маім жыцці. Разумееш?

Гутарка закранула новую тэму, і магло здацца, што абодва яны забыліся, з чаго яна пачыналася... Аднак адвакат не забыўся.

— Ці разумею я? Я — я разумею! Але я хачу спытацца, ці разумееш ты што-небудзь? Ці можаш ты зразумець, што я слухаю цябе і думаю: ці сапраўды ўся гэтая ідыёцкая гісторыя, якую ты выкладаеш, мае дачыненне да мяне? Ведаю, ведаю! Мы — мужчыны, правільна, ты можаш яшчэ сказаць, што мы павінны глядзець жыццю ў твар, што се ля ві... Ты можаш саладзіць мне пілюлю, як гэта робіцца ў такіх выпадках, абяцаць усё што хочаш, як абяцаюць пацыенту, калі баяцца, што на аперацыйным стале ён выкіне які-небудзь нумар... Дзякуй! Ты дастаткова ўсё падсаладзіў, але я глытаць не хачу! Ты хацеў быць шчаслівым— дай табе бог... Але ў цябе, напэўна, не было часу папытацца ў сябе, што значыць быць сапраўды шчаслівым і што значыць не быць шчаслівым. Я такі самы стары і такі самы малады, як і ты. Я нікому не чытаю лекцый, а таму і сам не хачу іх слухаць. Ды ўсё-такі я табе скажу: ты хацеў, як я разумею, пазбыцца адзіноты. Дык ведай, што ніхто і ніколі пазбыцца адзіноты не можа. Ты хацеў быць шчаслівым. Калі ты хоць раз у жыцці быў сапраўды нешчаслівы, значыць, ты носіш у сабе гэтае няшчасце і, дзе б ты ні быў, што б ты ні рабіў, як бы ні адварочваўся ад яго, як бы ні спрабаваў ад яго пазбавіцца, гэтае няшчасце ўсё роўна вылезе, як шыла з мяшка. А калі ты носіш у сабе сваё шчасце, ты — шчаслівы. Шукаць яго дарэмна. Павер мне. I гэта не белетрыстыка. Гэта проста мае думкі, я табе ўсё гэта кажу таму, што ты думаеш, быццам стаіш на парозе шчасця... Што, зрэшты, зусім не азначае, што подласць перастае быць подласцю, калі яе адзець у бальную сукенку.

Падняўіпыся па абрыве, яны зноў апынуліся на шашы. Серджыу пазвоньваў ключамі ад машыны, падкідаў іх на далоні. Сеўшы ў машыну, ён расчыніў правыя дзверцы. Віктар не крануўся з месца.

— Ты не едзеш? Я спяшаюся.

— He, я вярнуся пехатой.

— Ага, як апостал... Ты яшчэ разуйся. Асфальт гарачы, няхай ён пячэ табе падэшвы. Хто ведае, можа, за твае пакуты табе і даруюцца ўсе грахі.

Машына рванулася з месца і хутка знікла за гарызонтам. Дык так, падумаў Віктар, першая дзея скончана. Што будзе далей? Як павядзе сябе Серджьіу? Трэба знайсці Ірыну і ўсё расказаць ёй. Яе трэба папярэдзіць, яна павінна быць гатовая. Магчыма... магчыма, ёй трэба падшукаць нумар у іншым гатэлі. Вядома, цяпер яна не можа заставацца з ім, ды і ён гэтага не захоча... Але ў першую чаргу ёй трэба ўсё расказаць.

Віктар паглядзеў на гадзіннік. Было дзесяць. Напэўна, Ірына ўжо на пляжы. ён убачыў, што пад’язджае таксі, і падняў руку. Праз некалькі хвілін ён быў ужо ў холе гасцініцы. Ключа ад пакоя Вэляну ў дзяжурнага не было. Значыць, Ірына ў сябе. Віктар падняў тэлефонную трубку і папрасіў нумар Вэляну. Пачуўся гудок, другі, трэці... Віктар ужо гатовы быў кінуць трубку, калі пачуўся слабы голас Ірыны.

— Ірына? Гэта я, Віктар. Што з табой? Ты хворая?

— Віктар... He, я не хворая. Мне толькі што ўдалося заснуць.

— Выбачай, калі ласка.

— Колькі часу?

— Амаль палова адзінаццатай.

— Пазвані мне ў восем... А дзе ты быў?

— Я гаварыў, Ірына. Я гаварыў з Серджыу. Усё кончана! Я яму расказаў... Чуеш, Ірына? Ірына, ты чуеш мяне? Што з табой, Ірына?

Ірына плакала. Потым яна павесіла трубку.

Віктар паспрабаваў яшчэ раз дазваніцца да яе, але дарэмна.

XVIII

Маёр Вінцілэ Марару трыумфаваў. Дзень быў не такі гарачы, і гэта само па сабе рабіла дабратворны ўплыў на яго настрой. Ён углядаўся ў фатаграфіі. Толькі што ён атрымаў адказ ад службы апазнання: досыць фотагенічны пан, які ўсунуў свой нос у кнігу водгукаў археалагічнага музея, быў яго стары знаёмы. Чатыры ці пяць гадоў назад у ліпені пан Вольфганг Ланге прыехаў у Румынію

з жонкай і двума дзецьмі, дзяўчынкай гадоў пяці і хлопчыкам, якому было ўсяго тры гады. Падарожнічалі яны на машыне маркі «таунус», да якой быў прычэплены цудоўны фургон з двума пакоямі, ваннай і кухняй. Уехалі ў Румынію з Югаславіі і рухаліся на поўнач, да горных раёнаў. Яны паставілі свой лагер каля спартыўнага комплексу ў Боршы. Дзеці цэлымі днямі гулялі на лузе, фраў Ланге загарала або захаплялася нацыянальнымі касцюмамі марамурэшскіх сялян, а пан Вольфганг лавіў стронгу ў горнай рачулцы, што збягала з хрыбта П’етрас. Гэта была кранальная карціна — сям’я на адпачынку. Трэба адкрыта сказаць, што ў тыя часы пан Вольфганг не насіў вусаў, не меў радзімага знака і масіўнага пярсцёнка з зялёным каменем, але затое ахоўваў свае вочы тоўстымі дымчатымі акулярамі. Ды ўсё гэта дэталі, якія маюць зусім і зусім невялікае значэнне. I хто ведае, можа, ідылія так бы і засталася ідыліяй, калі б аднае раніцы міма таго месца, дзе тырчалі вуды заядлага рыбалова, не праходзіў вясковы хлапчына, які ўбачыў вельмі дзіўную карціну: на адным кручку білася злоўленая стронга, астатнія тры вуды бескарысна тырчалі вертыкальна ўгору, а сам рыбак ціхамірна спаў. Калі ж хлапчук пабудзіў рыбалоўца, каб звярнуць яго ўвагу на тое, што ў яго на кручку б’ецца цудоўная стронга, якая толькі таго і чакае, каб яе выцягнулі з вады, пан, замест таго каб зрабіць самы натуральны рух, г. зн. выцягнуць рыбу і абнавіць прынаду, спачатку аблаяў хлапчыну, потым зняў з кручка рыбіну і кінуў яе ў рэчку. Пасля гэтага ён зноў улёгся на беразе. Хто ведае, магчыма, і гэтым разам нічога б не здарылася, калі б хлапчук па сваёй прыродзе не быў цікаўны. Такія паводзіны здаліся яму дзіўнымі. Яму прыйшло ў галаву пасачыць за невядомым чалавекам. Чатыры дні запар ён бачыў тую самую карціну. He, гэта відавочна не рыбак. А потым, як можа чалавек спаць непрабудна чатыры-пяць гадзін удзень, калі ён добра выспаўся ўночы... Хлапец наважыў пра ўсё гэта каму-небудзь расказаць. Але каму? Маці выслухала яго адным вухам, а бацька сказаў: няхай лепш сын бярэцца за кніжку, іначай ён сам возьме дзягу... Ну, з кім можна параіцца? Праўда, ёсць адзін чалавек, якому можна расказаць усё, і ён не будзе смяяцца. Толькі жыве ён у Боршы, а туды адзінаццаць кіламетраў. Нічога, вырашыў хлапчына, заўтра збегаю. На другі дзень ён выправіўся да свайго настаўніка гісторыі. Настаўнік уважліва выслухаў яго, нават не ўсміхнуўся і не прапанаваў яму ўзяцца за кнігі. Гэта ж былі канікулы,

а на канікулах вучыцца толькі той, хто не вучыўся зімой... Настаўнік папрасіў яго крыху пачакаць і выйшаў. Хлопец пачуў, як ён звоніць кудысьці. Прыкладна праз гадзіну прыйшоў нейкі мужчына, апрануты ў звычайны касцюм. Ён павітаўся з настаўнікам Команам, падаў руку хлопчыку і папрасіў расказаць яму ўсё па парадку і падрабязна. Хлопчык паўтарыў усё чацвёрты раз, не прапусціўшы ніводнай дробязі.

Гэтак пачалася гісторыя, якая мела досыць пацешны канец. Неўзабаве стала ясна, што пан Вольфганг Ланге на самай справе не хто іншы, як самы звычайны сувязны, і тры ягоныя вуды, якія тырчаць вертыкальна ўгору,— гэта антэны, што кожны дзень ён чакае шыфроўкі, дзеля чаго запісвае на плёнку ўсё, што пачуе. У шыфроўцы павінны быць указаны час і месца сустрэчы. Шыфроўка была атрымана, сустрэча адбылася, пану Ланге быў уручаны цюбік з крэмам для галення «Джыбс». На другі дзень ён зняўся з месца і пакаціў да граніцы. Ехаць яму належала праз Венгрыю. Пагранічнікам, які праверыў яго пашпарт, паставіў выязную візу і пажадаў добрай дарогі, пацікавіўшыся, як прайшло падарожжа, быў маёр Марару. Але пан Ланге занадта спяшаўся, каб траціць час на ветлівыя гутаркі. Ён схапіў пашпарт і адразу сеў за руль. Марару ўсміхнуўся. Ён вельмі шкадаваў, што яму не давядзецца ўбачыць фізіяномію пана Ланге, калі ён раскрые цюбік з крэмам «Джыбс». He адразу, а калі будзе праяўлены мікрафільм, кадры якога адлюстравалі мірныя сямейныя сцэны: пан Ланге на рыбацтве, таксама ён, калі спіць на беразе, калі гуляе з дзецьмі на траве, ён каля ўваходу ў старадаўнюю вясковую цэркаўку ў Боршы, і ў канцы прыгожая турысцкая рэклама: «Румынія — рай для рыбалоўцаў».

Значыцца, асноўная прафесія пана Вольфганга Ланге была — кур’ер. I не дыпламатычны кур’ер, а проста-такі недыпламатычны. А вось гэтым разам ён з’явіўся без жонкі, без дзяцей і без тоўстых акуляраў. У яго былі вусы, радзімы знак, пярсцёнак з зялёным каменем. Яму трэба было атрымаць некалькі лісткоў паперы, а магчыма, мікрафільм.

— Паслухай, Наста, што ты прапаноўваеш?

— Хадзем пакупаемся, будзем як людзі.

— Выключана! Я заўсёды казаў, ды мне ніхто не верыць, што з табой зусім немагчыма гаварыць сур’ёзна. Я ў цябе пытаюся, якія ў цябе будуць прапановы наконт

пана Ланге, даўняга майго знаёмага. Мінулы раз я падарыў яму невялікі фільмік, які, я спадзяюся, ён захаваў як успамін. 3 яго боку было б няветліва выкінуць яго, і я спадзяюся, што ён пракручвае яго час ад часу, бо я ж дарыў з самымі лепшымі пачуццямі. Я і не думаю, што гэта будзе неарыгінальна — зрабіць яму падарунак яшчэ раз. Гэта па-першае, а па-другое, паважаны таварыш Наста, сядзі. Па-трэцяе... так-так... як гэта кажуць... так, па-трэцяе, бачыш, той выпадак не быў складаны. Хацеў бы я паглядзець, з якога канца ты будзеш брацца за цяперашнюю справу. Бо ты ж пра гэта нават уяўлення не маеш. Адзінае, што ты ведаеш, гэта, што Вольфганг Ланге будзе шукаць магчымасць прыбраць да рук працу Віктара Андрэеску. Але ці ўпэўнены ты, таварыш капітан, што пан Ланге дзейнічае ў адзіночным ліку? Наогул дык яны не надта бадзяюцца адны. I калі гэтым разам ён з’явіўся без жонкі і дзетак, зусім магчыма, што за ім цягнецца які-небудзь памочнік або памочніца. Можа, так, а можа, і не. Але дзейнічаць на злом галавы ніхто не мае права. Пойдзем далей. Што ты думаеш пра тое, чаму ён не атрымаў працы дагэтуль? Чаму ён адцягвае? Праўда, прайшло ўсяго тры дні, але такія справы не адкладаюць, іх вырашаюць хутка. Ці падумаў ты, што пан Ланге мог уключыць і нас у свае разлікі, што зусім верагодна. Мяркуючы па яго ўзросту, мы не можам спадзявацца, што ён нявопытны прасцячок. Што -ты думаеш, паважаны таварыш Наста, наконт таго, што пан Ланге засланы да нас, а гэта цалкам магчыма, проста так, для адводу вачэй? Табе такое прыходзіла ў галаву?

— Дазвольце?

— Гавары, дарагі, гавары, выкладвай, я цябе слухаю. — Прыходзіла!

— Кінь! Ты мяне здзіўляеш, Наста! I калі ж табе прыйшла ў галаву такая думка?

— У той самы момант...

Пачулася гудзенне. Маёр пакруціў ручку.

— Я — «Ластаўка».

— Гавары, «Ластаўка». Я — «Чапля».

— Інжынер адправіўся ў мора на лодцы. Лодка ўзята на гадзіну.

— Ёсць яшчэ лодкі ў моры?

— Толькі дзве.

— Сачы ўважліва, ці не будуць яны збліжацца. Вазьмі лодку і падыдзі да іх бліжэй, толькі не спалохай, не сапсуй ім адпачынку. Дакладвай кожныя пятнаццаць хвілін.

— Слухаюся!

— Як добра, вяслуеш сабе, мора — мора, ветрык — ветрык... Дык што ты казаў, Наста? А то я цябе перапыніў.

— Я казаў, што ўжо думаў пра вашу гіпотэзу, магчыма, пан Ланге не галоўная асоба, таму што мы яго ведаем як аблупленага.

— Кажаш, што ўжо думаў. Цудоўна! Гэта ж цудоўна. Слухай і будзь уважлівы, Наста, таму што гэта варта паслухаць. Аднаго разу ў даўнія часы сустрэліся на вакзале два гандляры. Паглядзелі адзін на аднаго пільна, і кожны сам сабе падумаў: што ж бы гэта магло быць у яго ў куфэрку і куды ён гэта вязе? Той, што быў менш цярплівы, спытаўся: «Куды едзеш?» — «У Бакэу»,— спакойна адказаў другі. «Ага! — падумаў першы.— Ты мне кажаш, што едзеш у Бакэу, каб я падумаў, што ў Факшань, але я вось добра ведаю, што ты едзеш у Бакэу...» Пра такія рэчы табе вядома?

— He. Я ведаю толькі анекдоты пра расцяп!

— Так-так... вядома, крыўдзіцца лягчэй, чым думаць, толькі я адзін павінен думаць, а табе неабавязкова. Ад Ончу ёсць што-небудзь?

— Дзве гадзіны назад я гаварыў з ім. Нічога новага.

Маёр Марару прайшоўся па пакоі, паглядзеў у акно на мора, спыніўся перад капітанам і ўзняў на яго вочы:

— Выкліч Чэркеза. Выкліч Іёніцэ. Абвяшчаю трывогу! Вам быць у поўнай баявой гатоўнасці. Вецер з мора падказвае мне, што ўночы епаць не давядзецца.

XIX

Каля трох гадзін Віктар вярнуўся ў гасцініцу. Яму хацелася прыняць душ і выспацца. Першае жаданне здзейсніць было лёгка, а другое... I ўсё-такі, думаў Віктар, я павінен паспаць, павінен супакоіцца, інакш я буду ні на што не здатны, буду нервавацца і нараблю ўсякага глупства.

Каб ён не мог заснуць пасля бяссоннай ночы — такое з ім здаралася надзвычай рэдка. Але на гэты раз былі асаблівыя акалічнасці. Сённяшні дзень быў першы і, як спадзяваўся Віктар, апошні падобны дзень у яго жыцці. Паўгадзіны ён ляжаў, быццам рыба, выкінутая на бераг. Давай пазваню Элен. Калі яна адкажа, прапаную ёй партыю ў міні-гольф. Ён дазнаўся нумар яе тэлефона. Але трубкі ніхто не браў. Тады ён запытаўся ў дзяжурнага. Яму ад308

казалі, што мадэмуазель Элен Сіманэн не вярталася з самай раніцы. Віктар быў не ў сабе. Ён адчуваў, што яго апутваюць невідочныя путы. To без яе кроку не ступіш, думаў Віктар, а цяпер, калі трэба крышачку забыцца, шукай ветру ў полі. Ірыне званіць няма сэнсу. Яна або не скажа, або... Калі яна сказала: у восем гадзін, дык восем і застанецца. А да васьмі яшчэ чатыры гадзіны. Снатворнае! Але я ніколі яго не ўжываў і цяпер, бадай, не буду. Вельмі дрэнна, калі і галава баліць, і бяссонніца. А галава так трашчыць, што можна падумаць, быццам надышоў канец свету. Ірына ўночы часцей не спіць, чым спіць. Яе бяссонніца зусім не палохае. Ды цяпер не ноч. Дзень у самым разгары. Трэба адзецца і выйсці з пакоя. He, так нельга. Да вечара я занадта стамлюся. А гэтага я не магу сабе дазволіць. Я павінен цалкам валодаць сабой. Куды падзеўся Серджыу? Дзе ён сноўдаецца? Што ён робіць? А самае галоўнае — што ён збіраецца рабіць? I як пачне паводзіць сябе з Ірынай? Як бы там ні было, заўтра паедзем, заўтра трэба ехаць...

Урэшце, выцягнуўшыся на пасцелі, Віктар упаў у паўзабыццё, думкі ўсёнабягалі ў беспарадку адна на адну, але ўжо цяжка было адрозніць, дзе канчаюцца думкі і пачынаецца сон... Нейкая туманная выпадковая карціна, то знікае, то зноў насоўваецца, сігналіць аўтамабіль, гудзіць, хрыпіць, звініць... Куды мяне занесла? Хто звоніць? Чаму звоніць? Дзе я? Чаму? А, тэлефон!

— Алё, Віктар? Віктар, ты не чуеіп? Чаму не адказваеш? — Я. Хто гэта? Ірына?

— Што з табой?

— Са мной? Нічога. Я заснуў... Божа, божа, як добра, што ты пазваніла мне. Дзе ты?

— У сябе ў пакоі.

— Колькі часу?

— Без дзесяці восем.

— Гэтак позна! Ірына!..

— Хочаш, я да цябе зайду?

— Ага. Ці не, яшчэ не, хвілін праз пятнаццаць... Серджыу вярнуўся?

— He, не вярнуўся.

— Добра. Праз чвэрць гадзінкі.

Віктар кінуўся пад халодны душ Вось гэта і называецца кашмарам, усміхнуўся ён сам сабе. Толькі гэтага яшчэ не хапала...

Ірына прыйшла ўсхваляваная, бесперапынна курыла.

Твар у яе быў такі белы, нібы да яго ніколі не дакраналася праменне сонца.

— Табе не здаецца, што ты перабольшваеш драматызм таго, што адбылося? — спытаўся Віктар.— Я хутка пачну сумнявацца ў табе... Ну што такога асаблівага здарылася? Толькі тое, чаго ты хацела, чаго хацелі мы абое... Значыцца, чаго тут хвалявацца?

— Ты праўду кажаш, Віктар, але я мушу табе сказаць, што якраз гэта мяне і засмучае. Мы дамагліся... правільней, ты дамогся... Мы належым адно аднаму. Добра. А што цяпер? Што будзе далей? Павер, прашу цябе, я не пра нас цяпер думаю. Усе радасныя перспектывы, якія ты разгортваў перада мною, яшчэ спакойна чакаюць сваёй чаргі, каб іх я абдумала. Цяпер мяне турбуе іншае. Я не ведаю, дзе Серджыу. Вельмі дзіўна, што ён не вярнуўся. Ён мне нават не пазваніў. Як бы там ні было...

— Як бы там ні было, ён твой муж?

— Віктар, ты павінен добра засвоіць адно: я цябе люблю, ты адзіны мужчына, якога я любіла, і адзіны мужчына, якога буду любіць. Але з Серджыу я пражыла разам шмат гадоў. Я яго не ненавіджу, я ім не пагарджаю — я да яго прывыкла. I ні ў чым не магу яго папракнуць. Ты не можаш ад другога чалавека патрабаваць таго, чаго сам не можаш яму даць. Гэта ўсё адно што вінаваціць сляпога з прыроды за тое, што ён не бачыць.

— Я не разумею, нашто ты ўсё гэта гаворыш... Дзякуй богу, я не патрабаваў, каб ты круціла сабе галаву...

— Я хачу ведаць дакладна: пра што вы гаварылі сёння раніцай і як ён паводзіў сябе.

Віктар з усімі падрабязнасцямі пераказаў ёй.

— Я думаю, што ён паехаў,— зрабіў вывад Віктар.— Давай пазвонім дамоў... Прайшло ўжо досыць часу, каб ён дабраўся.

He чакаючы Ірынінай згоды, ён зняў тэлефонную трубку і заказаў тэрміновую міжгароднюю размову. Праз дзве хвіліны ён пачуў звычайную формулу: абанент не адказвае.

— Я баюся,— сказала Ірына.— Я вельмі баюся. Каб што не здарылася... Ці...

— Паслухай, усё гэта глупства. Белетрыстыка. У наш час ніводзін мужчына, ды яшчэ такога ўзросту, не будзе канчаць самагубствам, калі яго пакіне жонка.

Ірына здавалася зусім разгубленай.

— I ты, Віктар, таксама не пакончыў бы з сабой? Паслухай! Дапусцім, што я, не мае значэння, з якой прычыны,

прыйду і скажу табе: Віктар, я ніколі цябе не любіла, гэта быў мой капрыз, гульня — усё што ты хочаш, але толькі не каханне. Што б тады ты зрабіў? Ты наклаў бы на сябе рукі?

— Ірына, табе не здаецца, што момант для такіх размоў зусім не падыходзіць?

— Ты ніколі не мог адрозніць гульні ад жыцця. Дык ведай, што я не гуляю. Але я палюбіла б цябе ў тысячу разоў мацней, калі б ты сказаў, што не змог бы гэтага перажыць... Чаму ты мне гэтага не сказаў?

Пачуўся настойлівы тэлефонны званок.

— Алё!

— Таварыш Андрэеску? Гэта дзяжурны. Вы прасілі пазваніць вам апалове дзесятай.

— Ага. Я і забыўся. Дзякуй.

Віктар павесіў трубку.

— Ужо палова дзесятай. Я прасіў мне напомніць. Праз гадзіну...

— Ты ўсё падрыхтаваў?

— Невялікая работа... Але заўтра мы павінны паехаць, заўтра павінна стаць вядома пра твой развод з Серджыу, а таксама пра тое, што мы з табой... Ага, ага, усё так, як ты чуеш. Трэба, каб гэтая карта, якую яны лічаць казырнай, страціла цану. Што ты ўсміхаешся? Ты лічыш, што я не маю рацыі?

— He, Віктар, ты маеш поўную рацыю. Але гэта толькі ў тым выпадку, калі ўсё адбываецца адпаведна сцэнарыю, які ты распрацаваў, унутраная логіка якога патрабуе менавіта гэтай сцэны. Ды адкуль табе вядомы сцэнарый, згодна з якім вядзецца гульня? Чаму ты ўпэўнены, што твой праціўнік падпарадкуецца твайму сцэнарыю? А што, калі табе прыйдзецца самому падпарадкавацца іншаму сцэнарыю, якога ты зусім не ведаеш, чыя логіка патрабуе зусім іншага ходу падзей? Чаму ты спяшаешся?

’ — Але ж не выключана, што я маю рацыю?

— Вядома, не, ды гэтага недастаткова.

— Ірына!

— Што, Віктар?

— А ты не хочаш, каб мы цяпер змянілі ўвесь сцэнарый?

— He разумею.

— Бачыш, хто ведае, што можа адбыцца... Паслухай, Ірына, давай пашлём усё гэта к чорту. Я бяру трубку, выклікаю маёра Марару і прашу яго прыехаць сюды. Час

яшчэ ёсць. За некалькі хвілін я магу яго ўвесці ў сутнасць справы, а ўсе падрабязнасці можна выкласці і пазней, уночы ці нават заўтра. Я папрашу яго зразумець мяне, зразумець нас абаіх і ўступіць у гульню...

— Але...

— Ведаю! Ты думаеш, як будуць рэагаваць тыя, іншыя. Яны прышлюць каго-небудзь і паставяць на карту наша жыццё... Але, па-першае, я не думаю, што яны гэта зробяць. Па-другое, гэта больш не мае такога значэння. Мы павінны прайсці і праз гэта. Я выклічу Марару, а ён пашле туды каго трэба. Гэта іх справа, і яны яе давядуць да канца. Яны разумеюць у гэтым лепей за мяне. А я нават сябе не разумею. Хто ведае, колькі я змагу весці гэтую гульню. А я хачу застацца тым, хто я ёсць, і займацца іншымі справамі, у якіх я разумею лепей, чым у гэтым. Цяпер я шчаслівы чалавек і хачу жыць сваім шчасцем. Ірына, ты разумееш, я не хачу ісці...

Пачуўся асцярожны стук у дзверы. Абое пераглянуліся. Можа, гэта Серджыу? Віктар падышоў да дзвярэй.

— Хто там?

— Ад дзяжурнага.

— Што вам трэба?

— Вам пісьмо.

Віктар прачыніў дзверы, узяў пісьмо і паспешліва замкнуў дзверы. У руках у яго быў белы вельмі знаёмы канверт. Нецярпліва ён разарваў яго. Ірына здрыганулася. На шматку паперы было напісана некалькі слоў:

«Нічога адмяніць нельга, хіба толькі з рызыкай для жыцця... Чакаю вас!»

Віктар дастаў запальнічку і хацеў спаліць пісьмо. Ірына спыніла яго.

— He трэба. Аддай мне.

— Навошта?

— Так. Без ніякага «навошта». Колькі часу?

— Без пяці дзесяць.

XX

Чалавек не ведаў, як змарнаваць час. Ён сноўдаўся сюды-туды па вуліцы, трымаючы пад пахай газеты, якія прачытаў ужо два разы. Потым купіў часопіс, сеў на лаўку і хутка справіўся і з часопісам. Знайшоўшы скрынку на смецце, ён пазбавіўся ад непатрэбнага грузу. Вадой з вулічнага фантанчыка ён змачыў твар, выцерся насавой

хусцінкай, а потым, намачыўшы і яе, правёў ёю па патыліцы. Але праз некалькі хвілін ён зноў адчуў, што твар спякаецца ад гарачыні. Ён увайшоў у закусачную. Есці не хацелася, але трэба было неяк збавіць яшчэ цэлыя дзве гадзіны. Вядома, ён мог бы схадзіць у кіно. Ды карціна, што тут ішла, яго зусім не цікавіла, а проста сядзець у зале — пра гэта ў яго былі досыць непрыемныя ўспаміны, Наогул, успаміны гэтыя не былі звязаны з горадам, у якім ён быў цяпер, але не ў тым справа. Галоўнае, што зала кінатэатра — памяшканне закрытае, вось чаго ён не пераносіў. Кожны момант могуць непрыкметна торкнуць табе ў спіну рулю пісталета і прашаптаць што-небудзь на вуха. Страшэннае адчуванне! Аднойчы ён ужо спазнаў такое і нізавошта не хацеў зноў апынуцца ў падобным становішчы. А тут, у закусачнай, двое дзвярэй, столікі стаяць не густа, лёгка ўцячы ў выпадку чаго і, калі сесці да сцяны, не трэба азірацца, каб даведацца, сочаць за табой ці не сочаць. Звычайна ён адчуваў гэта і ні разу не памыліўся. Ён добра ведаў, што ў гэты момант ніякага сачэння за ім няма. Пакуль. Што значыць — пакуль? Значыць, што нейкі час, які вызначаеш не ты, а нехта іншы, ты маеш магчымасць рабіць што хочаш. Але гэта значыць і тое, што гэты іншы чалавек зусім не абыякавы да цябе, ён выдатна ведае, што ты нікуды не ўцячэш, пакуль не закончыш сваёй справы. Магчыма, што ён добра і не ведае, якая гэта справа, але пакуль гэта яго не цікавіць. Ён гуляе з табой, як кошка з мышкай... Менавіта з гэтай думкай ніколі не можаш прымірыцца. I ўсё-такі... усё-такі кожны раз усё паўтаралася. Неба магло быць яснае, але ён гэтага не заўважаў. Магло быць зацягнута аблокамі, але ён не заўважаў гэтага... Калі б было інакш, дык усярэдзіне ў яго не ўздрыгваў бы раптоўна трывожны званочак: сочаць, сочаць! Калі б было інакш, то як бы ён мог заўсёды выяўляць сваю пагоню, угадваць яе выхад на сцэну? Але можа... можа, гэта не ён, а яны хаваюцца, ужываюць усе меры асцярогі, стараюцца быць незаўважнымі і дасягнулі поспеху ў гэтым. Можа, яго трывожны званочак зазвоніць якраз тады, калі гэтага захочуць яны, I ён усяго толькі цацка ў іхніх руках...

Ён заказаў піражок з мясам. «Боская яда» — хтосьці ўжо даўно сказаў пра такія піражкі.— Бо адзін толькі бог ведае, што ў іх усярэдзіне. I сапраўды, намяшана ў начынку шмат чаго. Але, здаецца, мяса там таксама ёсць. Ён выпіў бутэльку халоднага пепсі. Папрасіў яшчэ. Ён бы выпіў піва, ды на працы ніколі сабе гэтага не дазваляў.

Ён ведаў, што адчуванне бадзёрасці, якое дае невялікая доза алкаголю, вельмі падманлівае, ён ведаў, што чалавек можа цалкам валодаць сабою толькі тады, калі ён у натуральным стане. А менавіта цяпер, як ніколі, яму патрэбна было поўнае самавалоданне, увесь ягоны арганізм павінен працаваць бездакорна, а ўзровень жыццядзейнасці быць найвышэйшым. Да прызначанага тэрміну яшчэ заставалася паўтары гадзіны. I ўсё-такі моташна было сядзець вось так за столікам і круціць у руках шклянку, з якой ужо выпіў дзве бутэлькі пепсі-колы. Ён разлічыўся і выйшаў з закусачнай. Убачыўшы аўтобус, не раздумваючы сеў у яго і папрасіў білет да канцавога прыпынку. Пасажыраў было ўсяго чатыры-пяць чалавек. Поўная жанчына ніяк не магла ўладкаваць вялізную кашолку, набітую ўсялякімі пакупкамі. Мужчына вельмі рэспектабельнага выгляду хоць і задыхаўся, але не мог дазволіць сабе зняць пінжак і гальштук, быццам гэта вярыгі, якія ён насіў за няведама якія цяжкія грахі. Дзве дзяўчынкі-школьніцы забаўляліся тым, што ціскалі шчанюка нямецкай аўчаркі. Шчанюк урэшце не вытрымаў і аддзячыў тым, што прамачыў адной наскрозь сукенку. Кожны быў заняты сабой. Нейкі хлопец чытаў кнігу Сонная кандуктарка пагойдвалася з боку на бок, і галава яе ківалася ў поўнай адпаведнасці з рухам аўтобуса... I вось усе сталі вылазіць. Гэта быў канец лініі. Здавалася, што гэта і канец свету. Высахлая зямля. Дамы засталіся недзе метраў на дзвесце ззаду. Ён пайшоў па пыльнай дарозе і хутка апынуўся перад велізарным закругленым будынкам. Стадыён. Ведаючы, што вароты напэўна зачыненыя, ён пралез цераз прэнты агароджы. Стадыён быў пусты. Гэта рабіла гнятлівае ўражанне. Няма нічога больш маркотнага, чым месца, якое прызначана на тое, каб збіраць тысячы і тысячы людзей, калі яго бачыш зусім пустым. Тады зазнаеш такое пачуццё, быццам уся адзінота і ўся гарчэча свету распласталіся на пустых лаўках і нечапанай траве. Колькі людзей перамаглі тут, колькі пацярпелі паражэнне... Слёзы, радасць. Пераможцы, пераможаныя, барацьба. I дзеля чаго? Усё так хутка праходзіць.

Ён вярнуўся да аўтобуснага прыпынку. Аўтобус быў зусім пусты. Праз дзесяць хвілін выйшаў на тым самым прыпынку, адкуль пачаў падарожжа. На металічным століку пасярод тратуара былі раскладзены розныя латарэйныя білеты: спортлато, «выйгрыш у канверце». Вядома, «выйгрыш у канверце»... Хоць і крыху, ды ў сваёй руцэ. Які ўзяць? Па тры леі ці па шэсць? Па шэсць, вядома. Нявый-

грышны! Ён кінуў білет у кашолку, дзе ляжалі цэлыя сотні іншых скамечаных надзей. Недалёка была лаўка, ён сеў і ўзяўся разглядаць прахожых. Урэшце, зусім магчыма, што гэта толькі ён думае, быццам ён разумнейшы за ўсіх. Магчыма, што і яго самога ў гэты момант таксама спакойна разглядаіоць. Але навошта абавязкова думаць, што, напрыклад, вось гэты мужчына, які аплятае марожанае з пластмасавай шкляначкі, з’явіўся сюды дзеля яго! Або гэтая дзеўка, што ўважліва вывучае сандалеты, выстаўленыя на вітрыне. Або гэты стары. Або парачка закаханых, якія не саромеюцца абдымацца за два крокі ад яго проста сярод вуліцы. Хіба гэтая дзяўчына не з тых, што ехалі разам з ім у аўтобусе? Або дворнік, або прадавец ліманаду, або жабрак, або... Калі б хоць адзін з гэтых людзей быў тут менавіта з-за яго, тады трэба было б прызнаць, што на гэты раз яго хвалёны званочак сапсаваўся... Ад такой думкі нават сэрца закалола. Стоп. Спакойна. Сэрца — гэта ўжо канец. Гэта азначала б, што ён старэе, а яго прафесія не для старых... Заставалася яшчэ гадзіна, бясконцая гадзіна. Ён ведаў, што яму нельга сядзець да бясконцасці на гэтай лаўцы, ведаў, што прыйдзецца яшчэ купляць пірожнае, ліманад, садзіцца ў другі аўтобус, ехаць на другую ўскраіну. Магчыма, яго чакае яшчэ адзін нявыйгрышны білет... Але выбару ў яго няма. Такое ўжо няшчаснае жыццё ў тых, хто не. можа выбіраць. Бо яны ж ніколі не забудуцца пра той час, калі і яны маглі выбіраць, як усе людзі, і права выбару было і іх правам.

XXI

Праходзячы міма дзяжурнага, Віктар зірнуў на дошку з ключамі. Ключ Элен на месцы. Дзе яно бадзяецца з самай раніцы, гэтае шалапутнае дзяўчо? Роўна а дзесятай гадзіне ён выйшаў з гасцініцы. Калі дабірацца да месца сустрэчы на машыне, гэта зойме ўсяго хвілін пяць. Але Віктар вырашыў ісці пехатой, каб не быць там занадта рана і разам з тым пераканацца, што ніхто не сочыць за нім. У дэтэктывах ён чытаў, як уцекачы збівалі з панталыку сваю пагоню. Толькі аўтары заўсёды стараліся змясціць сваіх герояў, і тых, якіх ловяць, і тых, якія ловяць, у мітусню вялікага горада... У такіх умовах я таксама разыграў бы сваю ролю як па нотах. Хацеў бы я ўбачыць славутага пана Ікс вось тут, на маім месцы. Прамая, як страла, шаша. Рэдкія дрэвы па абочынах, парачкі закаханых і групкі шумнай

моладзі. Болей нічога. Праўда, гэта дае мне нейкія перавагі. Мне таксама лягчэй адгадаць, ці хто цікавіцца начным шпацырам такой нікчэмнай персоны, як мая. Але і вялізная нязручнасць, бо ў мяне няма ніякіх шанцаў схавацца, калі мяне высочваюць... Што я буду тады рабіць? Гуляць у хованкі, хаваючыся за дрэвамі? Віктар ішоў роўна, нетаропка. Як ён недзе чытаў, паварочвацца, каб паглядзець, што робіцца за спінай, трэба нечакана. А за спінай сапраўды пачуліся крокі. На слых ён вызначыў, што ідзе не адзін чалавек, а сама меней трое. Ну што ж, разважаў Віктар, паспрабуем вызначыць па кроках, з кім мы маем справу... Дык вось, дробныя, выразныя, але нягучныя крокі: тук-туктук... Гэта, мабыць, дзяўчына. Але зусім не чуваць іншых крокаў. Або дзяўчына адна, або ў спадарожніка бясшумныя каўчукавыя падэшвы. А гэтыя грузныя, з шарканнем, вялікія крокі? Яны ідуць следам за дзяўчынай, гэта дакладна можна вызначыць... Віктар спыніўся, выняў цыгарэту і пачаў шукаць па кішэнях запальнічку, чакаючы, калі яго абгоняць тыя, што ідуць ззаду. Паявілася дама гадоў за семдзесят з белым пудзелем на павадку. Услед за імі, таксама не спяшаючыся, крочыў мужчына. Віктар усміхнуўся. Ірына, напэўна, памерла б ад смеху, калі б ёй расказаць пра мае навуковыя пошукі. Хопіць глупства, трэба ісці далей. Праз некалькі хвілін Віктар апынуўся перад мячэццю. Было цёмна. Вось тут, сказаў ён сабе, самае зручнае месца, калі хто-небудзь захоча напасці на мяне. Навокал ні душы... Віктар спыніўся. Яму здалося, што непадалёк, у цяні разгалістага дрэва, нешта варушыцца. I ў той жа момант ён пачуў у сябе за спінай звонкі голас, які прымусіў яго здрыгануцца:

— Добры вечар, Віктор!

Ён рэзка павярнуўся і ўбачыў Элен, якая ўсміхалася і, здавалася, свяцілася дзіўным святлом у цемры, што іх акружала. Ну, вядома, падумаў ён, гэтае стварэнне паяўляецца толькі тады... I тут жа перабіў сябе: што ёй трэба тут, цяпер, на маёй дарозе? А ці не яна...

— Добры вечар, Віктор,— паўтарыла яна па-французску.

— Добры вечар, Элен,— адгукнуўся ён.

— Што з табой? Чаму ты так глядзіш на мяне?

— Што ты тут робіш?

— Дзіўнае пытанне! Што я тут раблю? Гуляю. Я вельмі люблю гуляць уночы. Я магу блукаць цэлымі гадзінамі. Хіба гэта забаронена?

— Ну чаму ж.

— Тады ў чым жа справа?

— Hi ў чым. Толькі мне гэта здаецца дзіўным.

— I мне таксама. Куды ты сабраўся ў такі час? Ды яшчэ адзін. Дзе твае сябры?.. Чаму ты стаіш? Давай пойдзем разам! Куды?

He чакаючы адказу, Элен узяла Віктара пад руку і прымусіла зрабіць некалькі крокаў. Але не больш — Андрэеску спыніўся і рэзка вырваў руку. Дзяўчына нерашуча паглядзела на яго.

— Чаму ты стаў?

— Элен!

— Што, Віктор?

— Куды ты ідзеш?

Элен усміхнулася.

— Куды ты захочаш.

У гэтыя словы было ўкладзена столькі пачуцця, што Віктар на хвіліну завагаўся. Ага, падумаў ён, вось якія справы.

— Я нікуды не хачу ісці, Элен.

— Тады вернемся ў гасцініцу.

— Але, Элен... Я хацеў сказаць, што з табой сёння нікуды я ісці не хачу. Разумееш? Нікуды! Сёння ўвечары. Калі ласка, прабач мне. Заўтра я табе ўсё растлумачу.

Віктар пайшоў уперад, не жадаючы нават слухаць, што яму можа сказаць дзяўчына. Ды адчапіцца ад Элен было не так проста. Яна дагнала яго і, стаўшы перад ім, загарадзіла дарогу. Яна была ў чорных штанах і цёмнай кофтачцы. Яе бялявыя валасы, якія яшчэ ўчора свабодна падалі на плечы, цяпер былі сабраныя ў строгі пучок.

— He, Віктор,— пачала капрызіць Элен,— я не хачу пакінуць цябе аднаго. Прашу цябе... Я хачу чаго-небудзь выпіць. Давай паедзем у Канстанцу, я хачу танцаваць... Віктор!

— He, Элен, не магу. Гэта немагчыма!

— Немагчыма...— працягнула Элен і ўзмахнула рукой.— Гэта не французскае слова. Так сказаў Напалеон.

— Можа, твой Напалеон і сказаў так, дай яму бог здароўя, але і ён часам памыляўся. Вось Віктар Андрэеску яму пярэчыць. Нельга! Выключана! Немагчыма! Mary паўтарыць і па-французску, калі табе хочацца.

— А! У цябе спатканне.

— Вось бачыш, ты ўгадала. Правільна, у мяне спатканне... А цяпер пусці мяне, і каб я цябе болей не бачыў!

Элен не адводзіла вачэй, глядзела ў вочы Віктару, але пагляд яе быў мала падобны да пагляду шалапутнага дзеўчаняці. Віктар напалохаўся. Калі ў яе свая роля, падумаў ён, калі яна сапраўды такая, як пра яе сёння казаў Серджыу, калі яна ўдзельнічае ў гэтай страшэннай гульні, у якую я ўблытаўся, дык трэба прызнаць, што яна сама дасканаласць і вартая таго, каб зняць перад ёю капялюш... Але калі ўсё гэта не так, калі яна звычайная дзяўчына, якая перажывае прыліў пачуццяў, у якой сэрцайка б’ецца крыху часцей, чым звычайна, то застаецца толькі пашкадаваць, таму што яна... Але я мушу быць жорсткі і непахісны. Іншага выйсця ў мяне няма!

— Дамовіліся? Я не хачу больш бачыць цябе. Заўтра я табе ўсё растлумачу.

— He трэба нічога тлумачыць.

— Цудоўна. Гэта значыць, што мы зразумелі адно аднаго. Да пабачэння.

— He, мы нічога не зразумелі. Да пабачэння.

— Элен, што значыць гэтае «мы нічога не зразумелі»? — Нічога! Што хочаш! Да пабачэння.

Дзяўчына рашуча пайшла прэч. Віктар праводзіў яе позіркам да таго часу, пакуль яна не мінула агароджы мячэці. Ён паглядзеў на гадзіннік, у яго было яшчэ дзесяць хвілін. Віктар павярнуў налева, перасек пустэльную шашу. За спінай у яго нікога не было. Ён выйшаў на бераг возера. Метраў за дзвесце віднелася прыстань, таксама пустэльная. Хвалі, набягаючы, прымушалі лодкі выконваць нейкія вычварныя скокі. Калі лодкі стукаліся адна аб адну бартамі, чуўся сухі трэск. Злева стаяў драўляны хлеў, замкнёны на вісячы замок, справа цямнеў лес. Неўзабаве пачуўся шум матора. Аўтамабіль спыніўся, стукнулі дзверцы. Праз некалькі імгненняў паміж дрэвамі паявіўся мужчына, якога Віктар бачыў першы раз у жыцці. Дзякуй богу, што не тая жаба, падумаў ён. У гэтага, што прыехаў, былі густыя вусы.

Хто ён такі? — спрабаваў зразумець Віктар. Наколькі вялікая роля, адведзеная яму ў механізме, часткай якога ён з’яўляецца? Калі ён хоць нейкая фігура, я з ім пагавару, калі ён проста перадатачнае звяно, то рабіць няма чаго...

— Добры вечар, пан інжынер. Рады з вамі пазнаёміцца. Я шмат чуў пра вас, мне гаварылі, што вы заўсёды лічыце за лепшае слухацца голасу свайго розуму. Той факт, што вы прыйшлі на гэтую сустрэчу, цалкам гэта даказвае.

Незнаёмы гаварыў па-румынску бегла, але ў яго гаворцы

чуўся замежны акцэнт, хутчэй за ўсё нямецкі, што надае кожнай фразе адрывістасць і парушае іх музычнае гучанне.

— Вы прынеслі? — суха спытаўся Віктар, не адказваючы на 'прывітанне і нават не ўдакладняючы, пра што ідзе гаворка. Ты мяне ветлівасцю не купіш, дадаў ён сам сабе. У нас іншыя адносі'ны. Ты — мне, я — табе. Коратка і ясна.

— 0! — чалавек шырока ўсміхнуўся.— Мне вельмі падабаюцца людзі вашага складу. Дык да справы?

— Іменна. Да справы. Я хачу паглядзець.

— Убачыце, пан інжынер, абавязкова. Але чаму тут?

— Гэтак прызначылі вы.

— Правільна. Але чаму на дварэ?

— Хлеў замкнёны.

— Гэта не праблема.

Незнаёмы выняў з кішэні ключ, лёгка адамкнуў замок і жэстам запрасіў Віктара ўвайсці. Інжынер завагаўся.

— He! — нарэшце адмовіўся ён.— Лепш нам пагаварыць тут, на вольным паветры, хоць я і не бачу, пра што б мы маглі гаварыць. Вы ’— мне, я — вам. Паўхвіліны — і ўсё скончана.

— Вы мне не давяраеце... Ды, ведаеце, усярэдзіне куды лепей. Тут вецер.

— He настойвайце, я не пайду.

— Калі ласка. Як хочаце.

— Вы прынеслі? Я хачу паглядзець.

— У першую чаргу глядзець буду я.

Віктар паказаў на папку.

— Даззольце? — Незнаёмы працягнуў руку, але Віктар адразу адступіў назад.

— Вы не павінны працягваць мне пустую руку...

Вусаты дастаў з кішэні пінжака досыць пухлы канверт, у якім, напэўна, магла быць і фотаплёнка, і памахаў ім у паветры.

— Бачыце, мы гуляем сумленна.

Гэтыя словы пра сумленную гульню, зазначыў сам сабе Віктар, сказаны даволі іранічна і з яўным жаданнем, каб гэтая іронія дайшла... На што ён намякае? Падазрае мяне? Ведае нешта? Гэта выключана. Тады што ж такое? Тады гэта проста трук, і ў канверт замест плёнкі пакладзена невядома што, а калі там нават плёнка, то ў іх ёсць копія, пра што ён мне і заявіць, скажа, што я вёў гульню несумленна, а таму і ён мусіў ужыць захады...

— Застаецца толькі паглядзець, наколькі сумленна вы

ведзяце гульню. Калі ўвогуле можна гаварыць пра сумленнасць.

— О пан інжынер! Мы ж не дзеці, праўда? Сумленнасць! Гэта ў наш час. Такія словы падыходзяць для слоўніка. А ў жыцці...

— Калі ласка, без філасофіі.

— Вы вельмі спяшаецеся?

— Было б нармальна, каб і вы спяшаліся гэтаксама, як і я.

—• А вось бачыце, я не спяшаюся. Таму я дазволіў сабе запрасіць вас у памяшканне, каб можна было пагаварыць па-людску, седзячы, а не так, стоячы на ветры.

— Канверт!

Вусаты засмяяўся, быццам пачуў штосьці дасціпнае, і падышоў да Андрэеску. Той не крануўся з месца.

— Сур’ёзна? Вы думаеце, што справы робяцца менавіта так: калі ласка, канверт,— калі ласка, папка. Вы ў гэтай прафесіі навічок.

— Звяртаю вашу ўвагу на тое, што да гэтай прафесіі я не маю ніякага дачынення. Я ў ёй зусім не пачатковец, як вы кажаце, і не навучэнец. Я проста зусім не цікаўлюся ёю. Напэўна, вы не ведаеце, пра што ідзе гаворка і як усё гэта здарылася...

— Вельмі добра ведаю, пан інжынер. Я ўсё ведаю. He трэба траціць часу на расказ пра тое, што я мог бы забыцца.

Значыць, «мог бы забыцца»? Добра. Калі табе паверыць, то можна прыняць цябе за туза. Ды гэта малаверагодна. Тузы ў гэтай прафесіі сваёй шкурай не рызыкуюць. Брахун, балабон, вось ты хто!

— Паслухайце...

— Пан Віктар Андрэеску, вы наіўны чалавек. Вам не спадабалася, што я назваў вас навічком. Як сабе хочаце. Але таго, што вы наіўны, гэтага вы не можаце адмаўляць. Ну, дапусцім, я перадаю вам гэты канверт, бяру гэтую папку і саджуся ў машыну... Але я не наіўны хлапчук, пан інжынер. Мяне вакол пальца ніхто не абвядзе. А што ў папцы?

— Як што? Хіба не ведаеце? Як і дамаўляліся, копія майго праекта.

Вось і паглядзім, як добра ты інфармаваны, падумаў Віктар. Калі ўсё ідзе нармальна, то ты павінен ведаць пра «знікненне» арыгінала... Ты павінен спытацца ў мяне пра гэта, павінен выявіць заклапочанасць. Да гэтага часу адчувалася, што інфармаваны ты цудоўна пра кожны рух. Спадзяюся, і пра тое, што адбылося ў тыя два дні, як я скончыў

працу, ты таксама ў курсе. А што, калі раптам сувязі твае парушыліся? Лагічна разважаючы, у цябе няма прычын наладжваць мне допыт. «Знікненне» працы, якая цікавіць цябе, згодна з тваёй логікай можа азначаць толькі адно: другая замежная разведка налажыла на яе сваю лапу раней, чым ты. Калі табе гэта невядома, дык усё проста. Але вельмі малаверагодна, што ты гэтага не ведаеш. Тады чаму ж ты маўчыш? Чаму рызыкуеш шмат чым дзеля праекта, які, як табе вядома, іншыя атрымалі раней за цябе? Вось гэтага я не разумею. Штосьці тут не ўзгадняецца, няма нейкага звяна...

— Гэта само сабой. Копія вашага праекта. Mary спадзявацца, што вы не прывезлі дваццаць дзве старонкі чыстай паперы. У гэтым я магу пераканацца і сам. Але мая кампетэнтнасць тут і канчаецца. Я не інжынер-электронік і не фізік. Я дзелавы чалавек. Значыць, неабходна, каб мае эксперты ўважліва вывучылі ваш праект і пацвердзілі, што ўсё ў ім сапраўды ў поўным парадку...

Вось яно што. Усё прадбачыў. У такой сітуацыі застаецца адно: прымусіць яго паверыць, што ў папцы сапраўды ляжыць надзвычай важная праца. Інакш усё прапала.

— Ну вядома... Можаце праверыць. А я?

— I вы атрымаеце, як гэта абумоўлена, плёнку.

— Калі?

— Натуральна, пасля праверкі! Ці не хочаце вы, каб я выпусціў з рук адзіны сродак, які можа прымусіць вас перадаць мне працу? Вы ж не такі чалавек, якога можна купіць. Шчыра кажучы, я сам у гэта не надта веру. У нас, на жаль, не было часу, каб пагаварыць адкрыта, пан інжынер. Магчыма, што вы змянілі сваю думку. Гэтага я не ведаю. Мне было сказана: гаварыць з ім пра грошы дарэмна. У гэтым сэнсе ён не чалавек. Выдатна! Значыць, трэба знайсці нешта іншае. I я знайшоў...

— Адну хвіліначку. He распальвайцеся. Вы, вядома, маеце рацыю: як толькі вы выпусціце плёнку з рук, нам будзе цяжка дамаўляцца. Гэта я прызнаю. Але я ў якім становішчы? Калі я адцам папку і не атрымаю ўзамен плёнкі, хто гарантуе, што вы не будзеце болей шантажыраваць мяне?

Адказ прагучаў імгненна, суха і цвёрда:

— Ніхто!

— I што ж?

— Ніякіх «што ж»! Вы самі ведаеце. He ведаеце? Хм... Вы вымушаеце мяне разжоўваць вам, быццам у школе, тое,

што сймо па сабе відавочнае: выбару ў вас няма, пан інжынер, вы павінны рызыкаваць. Вось так! Я нічым не рызыкую, а вы павінны рызыкаваць!

У гэту секунду Віктар Андрэеску зразумеў, што ён робіць глупства. Калі ў мяне ня.ма выбару, дык трэба змяніць тактыку. У мяне няма ніякага жадання быць звязаным па руках і нагах. Мяркуючы, што незнаёмы чакае ад яго ўсяго чаго хочаш, толькі не прамога нападу, Віктар шпурнуў яму папку ў фізіяномію і шалёна кінуўся на яго. Дзесьці ён чытаў ці бачыў у кіно, што варта толькі заціснуць праціўніку вочы і схапіць яго за горла, як таму адразу капут. Ён абхапіў праціўніка, але той паваліўся на спіну і прыціснуў да зямлі яго рукі, паралізаваўшы яго. Тады Віктар ударыў шпіёна галавой у нос і тут жа адчуў, што праціўнік згінае левую нагу. Ён зразумеў, што павінна быць за гэтым, але нават не здагадваўся... Майстэрскі ўдар у жывот, і Віктар, курчачыся ад болю, адляцеў на некалькі метраў у траву. Калі яму ўдалося стаць на карачкі і ўзняць вочы, ёп убачыў над сабой таго вусатага тыпа з пісталетам у руцэ. Віктар адчуў, як халодная руля нацэлілася яму ў галаву, адчуў перарывістае дыханне праціўніка. Убачыў вочы, а ў іх лютасць і насмешку.

— Мо хочаце паспрабаваць яшчэ раз, пан інжынер?

У гэты час за спінай у шпіёна пачуўся шоргат. Яго пачуў нават Віктар, хоць галава гудзела ад удару і ён не вельмі разумеў, што робіцца навокал. Але шпіён застыў. Яўна нехта быў у яго за спінай. Раптам яго ўдарылі па руцэ, і пісталет, апісаўшы роўную дугу, амаль бясшумна апусціўся ў возера. Ён не паспеў зрабіць ніводнага руху, як яго рванулі за руку, і ён упаў на зямлю за два крокі ад Віктара. Ага, на гэты раз у барацьбу ўстугііў чалавек, які ведае ўгэтай справе толк. Шпіён добра зразумеў, што найлепшым выйсцем для яго былі б уцёкі, але неадольная цікаўнасць затрымала яго на адну секунду больш, чым гэта было трэба. У цемры ён разгледзеў сілуэт і адчуў, як уся лютасць зямлі і пекла падняліся ў ім. Гэта жанчына! Жанчына, якую ён загграшаў танцаваць... Ён кінуўся наперад, поўны рашучасці ўжыць усе прыёмы, якім быў навучаны. Адным кідком ён зваліў праціўніцу на зямлю і ў дзікім шаленстве накінуўся на яе. Ён спрабаваў схапіць яе за рукі, але дарэмна. Яна, быццам змяя, выслізгвала з усіх захопаў, і ён сам адчуў сябе палонным у яе руках. Ён ніколі нават і ўявіць не мсг, што жанчына можа быць такой дужай. Калі яму ўдасца вышмыгнуць з яе жалезных рук, то ён увап’ецца пальцамі ў яе гор-

ла... Шпіён адчуваў, што яна падаецца, што яна супраціўляецца з апошніх сіл. Цяпер ён выратаваны, цяпер ужо ён задушыць яе... Але тут востры боль працяў яго. Плячо пракушана амаль да касці. На секунду ён страціў кантроль над сабой і тут жа адчуў страшэнны ўдар у жывот. Застагнаўшы, ён пакаціўся па зямлі і выцяўся аб ствол дрэва. Гэта быў шок, ён амаль страціў прытомнасць. He паспеў ён апрытомнець, як яго схапілі за каўнер і вельмі моцна ўдарылі ў падбародак. Ён застагнаў, сагнуўся папалам, але другі ўдар, ужо ў сонечнае спляценне, канчаткова вывеў яго з барацьбы. Ён болей не кратаўся і ляжаў зусім без памяці. Элен схілілася над Віктарам. Андрэеску штосьці чуў, да яго даходзілі стогны, усхліпванні, ён хацеў бы паглядзець, што робіцца, але не мог падняць галавы. У нейкі момант ён адчуў лёгкі ўдар і сцяміў, што гэта папка ўпала яму на галаву. Ён хутка схапіў яе і схаваў пад сябе. Цяпер ён прыціснуўся да зямлі і не спяшаўся ўставаць. У яго не было ніякага жадання атрымаць яшчэ адзін, няхай нават выпадковы, удар. За мной сачыў Марару ці Наста, думаў Віктар. Добра яны расправіліся з гэтым тыпам...

— Як ты сябе адчуваеш?

Ага. Напэўна, я страціў прытомнасць, падумаў Віктар. Замест таго каб думаць пра Ірыну, вунь куды занёсся! Якая ў яе мяккая рука... Не-не... Мне баліць.

— Віктор!

— Што за чорт!

— Віктор!

— Як? Гэта ты, Элен?

— Ну! Падымайся! Вось так... Як справы?

Віктар адчуваў моцны боль у патыліцы, яго нудзіла і хацелася, што б там ні было, ведаць, на якім ён свеце...

— Элен...

— Вунь лаўка. Пайшлі. Дай хусцінку. Табе трэба халодны кампрэс.

Элен узяла хусцінку і пабегла да возера. У гэты час пачуўся шум матора і заціх удалечыні.

Элен вярнулася з мокрай хусцінкай і паклала яе Віктару на лоб.

— Вось так. Калі адчуеш, што можаш ісці, ты мне скажы.

— He ведаю. Хадзіць я, думаю, і цяпер магу, але чорт мяне вазьмі, калі я крануся з месца раней, чым ты скажаш...

Тут Віктар падскочыў: — Папка!

— Тут,— супакоіла яго Элен.— Побач з табой. Я падняла яе.

Віктар схапіў папку, разгарнуў і ліхаманкава стаў перабіраць аркушы паперы. Праца была на месцы. Віктар паспрабаваў разабрацца ў сваіх думках. Добра. Гэты тып адолеў мяне. А яго перамагла Элен. Але, па-першае, што ёй тут трэба? Яна ішла за мной, а чаго? Па-другое, цяжка паверыць, што звычайная дзяўчына, няхай нават францужанка, можа ўступіць у барацьбу з дужым мужчынам і прымусіць яго ўцякаць. Гэта значыць, што Элен...

— Чаго табе трэба? Як ты сюды папала?

— О!

— Адказвай!

— Калі захачу. I прашу цябе, не крычы.

— Элен...

— Даволі! Хопіць! Гульня скончылася. Зараз жа пакладзі папку.

— Што?

— Пакладзі!

Віктар паслухаўся, паклаў папку на лаўку побач з сабой. Элен, якая стаяла каля яго, нагнулася і ўзяла папку.

— У румынскай мове ёсць цудоўная прыказка... Як гэта будзе? Ах, так: двое б’юцца, а трэцяму гэта на руку. Дык вось, трэці — гэта я, Віктор. Мне вельмі шкада цябе. Ты, я спадзяюся, не падумаў, што я закаханая.

— О не. Гэта быў бы грэх. Ты ж яшчэ дзіця.

— Сур’ёзна?

— У пэўным сэнсе — так. Я зусім іншае хацеў сказаць, ды гэта ўжо не мае значэння. Няўжо ты думаеш, што зможаш гэтай папкай завалодаць і вывезці яе за мяжу?

— Гэта не мая справа.

— А чыя?

— А гэта не твая справа.

— А... ён? Чаму ты на яго напала?

Пачуўся вясёлы дзявочы смех.

—_ Таксама не разумееш?

— Ды не, разумею. Вельмі добра разумею, але мне ўсе вы праціўныя. Б’яцеся, забіваеце адзін аднаго, выдзіраеце адзін аднаму вочы, лічыце, колькі грошай украсці адзін у аднаго. Як гэта брыдка!

— О Віктор...

— Я вам не Віктор!

— Мсье Віктор! У якім годзе вы жывяце? 3 якога стагоддзя вы трапілі сюды, на Зямлю, у сёмае дзесяцігоддзе

дваццатага стагоддзя? Вы пахнеце нафталінам. Вы, напэўна, праспалі добрыя дзве сотні гадоў...

— Магчыма.

— Тады я вам раю: кладзіцеся зноў спаць. Чакайце сабе спакойна, калі надыдзе другая эпоха, якая будзе адпавядаць вашым уяўленням пра добрае і благое: пра графаў і баронаў, якія прамотваюць багацце, пра высакародных разбойнікаў і пра рыцараў, якія ў адзіночку аднаўляюць справядлівасць... Можа, калі вы прачняцеся, ужо не трэба будзе ўмець біцца, каб выйсці з цяжкага становішча. Можа, людзі будуць спрачацца, абменьваючыся толькі ўсмешкамі. Пачакайце, А я жыву сёння і ўмею змагацца так, як вы бачылі. Бывайце. Дзякую вам, вы былі вельмі паслужлівы.

— Адну хвіліначку! Я аднаго не разумею...

— Шмат чаго вы не разумееце.

— Чаму вы не накінуліся на мяне раней, чым я прыйшоў сюды, раней.чым я ўбачыўся з гэтым тыпам, яшчэ калі мы сустрэліся каля мячэці. Вы ж маглі гэта зрабіць, нічым не рызыкуючы.

— Я і так не рызыкавала. Я ж ведала, што ён павінен быць, а ён пра мяне нават не падазраваў. Толькі я не ведала, хто менавіта павінен прыйсці. А вось гэта я і павінна была абавязкова даведацца. Павінна была ўбачыць яго ў твар. Вось і ўсё. Будуць яшчэ пытанні? He? Тады бывайце, мсье Віктор. Прывітанне мсье адвакату і яго жонцы. Перадайце мадам Вэляну, што яна мне вельмі сімпатычная. Яна чароўная жанчына, хоць і рэдка ўсміхаецца. Была б я мужчына, я б закахалася ў яе, а не ў легкадумную францужанку. Бывайце!

Элен павярнулася, махнула рукой і знікла ў начы. Праз некалькі секунд пачулася вурчанне матора. У яе тут і машына, сцяміў Віктар. Да гэтага часу мне не даводзілася бачыць яе за рулём.

Што ж заставалася рабіць цяпер? Ды нічога. Да такога выніку я мог бы прыйсці, не ламаючы сабе галавы і тым болыц не падстаўляючы яе пад удары. Трэба ехаць, шкада, што Ірына не любіць падарожнічаць уночы, а то б мы неадкладна паехалі... Усё, як я і прадбачыў... Апрача сутыкнення з Элен, якую разгадаў адзін Серджыу. Дарэчы, дзе ён? Ці вярнуўся? Што там адбылося паміж імі? Трэба спяшацца, Ірына ж чакае мяне...

Праз чвэрць гадзіны Віктар Андрэеску ўжо быў у холе гасцініцы. Ён паглядзеўся ў люстэрка. He, ён не быў падобны да кінагероя пасля гарачай схваткі. Драпіны шчымелі,

але амаль не былі прыкметныя. Пад вачыма не было сінякоў, не відаць нават ні аднаго гуза. Віктар паспешліва падняўся наверх і пастукаў у Ірынін пакой. Першы раз ён пастукаў асцярожна, думаючы, што дзверы можа адчыніць Серджыу. Яму ніхто не адказаў. Другі і трэці раз ён стукаў ужо мацней. Вынік быў той самы. Тады ён увайшоў у свой пакой і запаліў святло. У першы момант ён не паверыў сваім вачам. Усё было папераварочвана дагары нагамі. Па пакоі былі параскіданы рэчы, вытрасеныя з чамадана, пішучая машынка ляжала на падлозе. Папка з чарнавіком знікла. Віктар кінуўся да тэлефона. Ён стукаў па рычагу, але тэлефон маўчаў. Тады Віктар замкнуў дзверы і, скачучы цераз прыступкі, як вар’ят, памчаўся ўніз.

— Хто-небудзь быў у мяне? Мяне хто-небудзь пытаўся?

— He. Ніхто пра вас не пытаўся.

— А даамна Вэляну нічога не прасіла перадаць?

— Вам?

— Што вы здзіўляецеся? Яна сказала, куды пайшла?

— Даамна Вэляну спусцілася ўніз дзесяць хвілін назад, адразу, як толькі мы ёй перадалі...

Віктар, які ўжо кінуўся да выхаду, рэзка спыніўся. — Што вы ёй перадалі?

— Тое, што вы прасілі па тэлефоне: вы яе чакаеце, каб разам адправіцца ў «Прыстанак піратаў».

— Куды?

— У «Прыстанак піратаў».

— He тое. Дзе я яе чакаю?

— А! Даволі далёка. На апошнім прыпынку тралейбуса. Віктар выскачыў з гасцініцы. Гэта проста абсурд, круцілася ў яго ў галаве. Ірына не магла прыняць сур’ёзна такога запрашэння. «Прыстанак піратаў», якое глупства... Хто яе выклікаў і навошта? Ці не тыя людзі?.. Гэта значыць, што жыццё яе ў небяспецы.

Віктар кінуўся да машыны. Ужо позна, тралейбусы ходзяць рэдка. Калі Ірына выйшла з гасцініцы дзесяць хвілін назад, то зусім магчыма, што яна і цяпер чакае тралейбуса... На прыпынку нікога не было, але наперадзе свяціліся чырвоныя агеньчыкі нейкага тралейбуса. Віктар прыбавіў скорасці. Ён дагнаў тралейбус, потым абагнаў і стаў каля прыпынку. Выйшаўшы з машыны, ён дачакаўся тралейбуса і пераканаўся, што Ірыны ў ім няма. Ён не чуў, як лаяўся вадзіцель, абураючыся, якому гэта ідыёту прыйшло ў галаву ставіць машыну проста на прыпынку. Віктар памчаўся да326

лей. Ззаду пачулася выццё сірэны, і ў люстэрка ўдарыла святло моцных фараў. Умомант яго абагналі міліцэйская машына і «хуткая дапамога». Хто ведае, які вцр’ят скруціў сабе шыю на шашы, падумаў Віктар, але гэта не перашкодзіла яму падбавіць хуткасці і дагнаць яшчэ адзін тралейбус. Абганяючы яго, Віктар сцяміў, што тралейбусная лінія недзе тут і канчаецца. Значыць, тралейбус што б там ні было трэба перахапіць, бо апошні прыпынак у гэты час — зусім пустэльнае месца. Выруліўшы перад тралейбусам, Віктар рэзка спыніў машыну. Пачуўся адчайны віск тармазоў, і тралейбус застыў на некалькі сантыметраў ад бампера яго машыны. Віктар быў ужо побач. Вадзіцель высунуўся ў акно і лаяў яго апошнімі словамі. Ды Віктар прапусціў усё гэта міма вушэй, бо ўбачыў Ірыну.

— Прабач, богам прашу, але мне не было куды дзецца,— звярнуўся ён да шафёра.

— Ненармальны ты, ці што,— вырабляць такое! Яшчэ мне вадзіцель! Таго, хто пасадзіў цябе за руль, я на парашок сцёр бы.

— Прабач, але я не магу ўсяго растлумачыць. Адчыні, калі ласка, дзверы.

Шафёр, якога застала знянацку такая просьба, сам не разумеючы, што ён робіць, адчыніў дзверы. Віктар ускочыў на падножку.

— Ірына!

Дасюль Ірына сядзела зусім безуважная да ўсяго, што адбывалася навокал. Занятая толькі сваімі думкамі, яна, напэўна, нават забылася,што едзе ў тралейбусе. Пачуўшы знаёмы голас, яна здрыганулася, ускочыла з месца і кінулася з тралейбуса. Віктар схапіў яе за руку і пацягнуў за сабою. Ён літаральна ўпіхнуў яе ў машыну, сеў за руль, праехаў метраў пяцьдзесят, зрабіў круты паварот і пагнаў машыну назад. Калі ён зноў імчаўся міма тралейбуса, вадзіцель, які яшчэ не апамятаўся ад здзіўлення, высунуўся ў акно і, паднёсшы руку да скроні, зрабіў жэст, які на ўсіх шыротах зямнога шара мае аднолькавы сэнс. Праехаўшы з кіламетр, Віктар заўважыў з’езд на шашы. Ён збочыў туды, спыніў машыну і расказаў Ірыне ўсё, не даючы літасці сваёй персоне. Ён пакляўся, што нікуды яе не запрашаў, і трэба думаць, што гэта была пастка, каб зноў шантажыраваць яго, з яшчэ большым поспехам. Ірына, здавалася, нічога не чула, яна зразумела толькі адно: поўны правал.

— Ірына, мы павінны паехаць, павінны вярнуцца дамоў, і як мага хутчэй. Я ведаю, ты не любіш ездзіць уночы, але

прашу цябе! Так мы выйграем дзень. Цэлы дзень — гэта многа, гэта вельмі многа. Вернемся ў гасцініцу, збяром рэчы і паедзем... Ірына! Ірына, ты чуеш мяне?

— He.

— Хочаш, паедзем заўтра?

— He ведаю.

— Што гэта значыць?

— He ведаю.

— Ірына!

— Я.

— He, гэта не ты. Ты зусім не свая.

— Гэта крышку бліжэй да праўды.

— Што ж ты хочаш, каб мы рабілі?

— He ведаю.

— Але ж павінны мы нешта рабіць?

— Вось у гэтым уся справа. Я хачу, каб мы нічога не рабілі. Нічога. Чаму мы павінны заўсёды нешта рабіць? А нічога не рабіць хіба нельга? Хіба мы не можам нічога не рабіць?

— Ды не. Можам.

— Ну і добра. Гэта вельмі добра.

Зноў пачулася сірэна, якая прарэзала начную цішыню. Імкліва набліжаліся фары, усё больш аглушальным рабілася выццё. Ірына заткнула вушы.

— Скажы мне, калі яе не будзе чутно! — крыкнула яна Віктару.

Прамчалася і знікла ўдалечыні «хуткая дапамога». Міліцэйская машына на гэты раз ішла за ёю. Віктар узяў Ірыніны рукі і адвёў іх ад вушэй.

— Усё.

— Гэта выццё даводзіць мяне да вар’яцтва.

— Паедзем?

— Куды?

— Куды хочаш.

— Чаму куды хочаш? Ці не лепей будзе — нікуды!

— Паедзем у гасцініцу.

— He.

— Хочаш, застанемся тут?

— He ведаю. А можна?

— Ірына!

— Можна?

— Нельга.

— А чаму нельга? Чаму? Хіба мы робім каму-небудзь благое?

— Самім сабе. Табе, мне...

— Віктар... Як ты думаеш, што цяпер будзе?

— Усё можа быць.

— He, ты мяне не зразумеў. Можа, табе здасца дзіўным, але мяне зусім не займае ўсё тое, пра што ты думаеш. Я думаю пра нас, пра нас дваіх. Што цяпер будзе з намі? Ці застанемся мы тыя самыя? Ты да мяне, а я — да цябе... Я ведаю, добра ведаю, што ты можаш сказаць, ведаю, ты зноў будзеш злавацца, як ты злуешся кожны раз, калі я мушу табе паўтараць, што ты ніколі і нічога не разумееш. Я абсалютна ўпэўненая, ты не хочаш мяне зразумець, калі я гавару і паўтараю, што я хачу паехаць... He! Я не сказала, што хачу, каб паехалі мы. Я сказала, што хачу паехаць я! Я! Я адна! Калі ласка, не абражайся, гэта неразумна. Калі я і хацела схавацца ад людзей, дык толькі ад тых, якія мне абыякавыя або непрыемныя. Але цяпер упершыню ў жыцці я адчуваю неадольнае жаданне быць зусім адной... Ты чуеш, любы? У тваёй галаве сярод ураўненняў і амплітуд розных частот павінна ўсталявацца думка, што ты адзіны чалавек, якога я кахаю, але нейкі час я не хачу, паўтараю табе, не хачу бачыць цябе побач... Я не ведаю, колькі гэта будзе цягнуцца — дзень, два, тыдзень, месяц. Можа, усяго некалькі гадзін. He ведаю! Але я хачу зноў знайсці сябе... Памажы мне! Ты ведаеш, як гэта зрабіць? Пакінь мяне на волю боскую і не задавай ніякіх пытанняў. Зрабі намаганне, калі нават нічога не разумееш, то хоць са спагады... Ціха! Маўчы! Прашу цябе, не пярэч. Гэты раз будзе так, як хачу я. Уключы матор, завязі мяне ў гасцініцу. Я падымуся ў свой нумар, і з гэтага моманту не рабі ніякіх спроб умешвацца ў мае ўчынкі. Дамовіліся?

— He, Ірына, не дамовіліся.-

— Вельмі шкада.

— Калі ты так хочаш — дамовіліся, але я гэтага не хачу. Маю я права не хацець?

— He, ты не маеш. Ты забыўся нашу ўмову? Калі адзін з нас накладае вета, другі не робіць нічога, каб змяніць рашэнне.

— Я не буду перашкаджаць табе. Я хачу толькі ведаць: чаму?

— Таму што так мне трэба. Гэтага дастаткова?

Віктар уключыў матор, асцярожна выехаў на шашу і націснуў на акселератар. Праз пяць хвілін машына спынілася каля гасцініцы. Ірына адчыніла дзверцы і, павагаўшыся некалькі секунд, выйшла і паднялася ў хол.

Віктар ішоў па пляжы. Ён бы так і застаўся на беразе да раніцы, ды мора было занадта неспакойнае. Вярнуўшыся ў гасцініцу, ён пайшоў у бар і заказаў чарку каньяку. 3 задавальненнем выпіўшы каньяк, ён хацеў быў папрасіць другую чарку, але ў гэты момант з’явіўся капітан Наста. Ён сеў no634 з Віктарам, дастаў цыгарэту, закурыў, зрабіў некалькі зацяжак і толькі тады сказаў:

— Таварыш інжынер, маёр Марару просіць вас зазірнуць да нас.

— Што-небудзь здарылася?

— Але.

— Вы не можаце мне сказаць што?

— Праз пяць хвілін усё даведаецеся. Таварыш маёр сам вам раскажа.

XX

Лейтэнант міліцыі Васіле Трандафір атрымаў па тэлефоне данясенне ад старшыны, які патруляваў шашу: на трыццаць шостым кіламетры аўтамабільная катастрофа. Сеўшы ў машыну, лейтэнант ужо праз дваццаць хвілін быў на месцы здарэння. Яму далажылі, што ў адну гадзіну дзесяць хвілін машына, якая імчалася, на думку старшыны, са скорасцю сто дваццаць кіламетраў, звалілася ў канаву з прычыны, пакуль не ўстаноўленай: вадзіцель ці то быў п’яны, ці то заснуў за рулём. Машына некалькі разоў перавярнулася, матор узарваўся, узнік пажар. Паколькі бензабак быў няпоўны, пажар працягваўся нядоўга. На твары і на целе вадзіцеля моцныя апёкі, але старшына не думае, што яны прычына смерці. Хутчэй за ўсё зламаны шыйныя пазванкі, што часта бывае ў такіх выпадках.

— Сведкі ёсць?

— Адзін. Архітэктар з Бухарэста. Сядзіць у маёй машыне. Я яго папрасіў дачакацца вас. Ён убачыў выбух адначасова са мной. Ён хацеў ехаць да бліжэйшага паста, каб паведаміць пра здарэнне, але гэтым часам падаспеў я.

— Я быў далекавата,— расказаў архітэктар,— прыкладна за шэсцьсот метраў ад гэтай машыны, і бачыў толькі выбух і пажар, які пачаўся пасля яго. Я прыбавіў скорасці, потым спыніўся і выскачыў з машыны, але падысці не мог. Я вырашыў заявіць бліжэйшаму міліцэйскаму пасту, але тут пачуў сірэну, і на матацыкле пад’ехаў таварыш старшына.

— А да гэтага вы нічога асаблівага не заўважылі?

Паспрабуйце, калі ласка, успомніць. Ці не абганяў хтонебудзь гэтую машыну... Гэта «фіят-124». Ці не была яна ў святле вашых фараў?

— He. 3 таго часу, як я выехаў з горада, мяне абагнала толькі чорная «Волга». Далёкае святло я ўключаў адзін раз, калі сам абганяў «трабант». Вось і ўсё.

— Дзякуй. Можаце ехаць далей. Будзьце ласкавы, пакіньце старшыну ваш бухарэсцкі адрас.

Неўзабаве да месца катастрофы пад’ехала група спецыялістаў. Пасля таго як былі зроблены неабходныя абмеры, фатаграфіі, узяты пробы, доктар Уладэску агледзеў труп. Апёкі былі вельмі моцныя, апазнаць загінуўшага было немагчыма. Але не гэтыя апёкі былі прычынай смерці. Каля асновы чэрапа быў зафіксаваны пералом хрыбетніка, пра што гаварыў з самага пачатку старшына Дрэган.

— Усё астатняе,— закончыў доктар,— можа паказаць толькі ўскрыццё. Дазволіце яго везці?

— He, яшчэ не.

Лейтэнант Трандафір уважліва вывучаў машыну. Ён спрабаваў адчыніць скрынку на пярэдняй панелі, дзе шафёры звычайна кладуць дакументы. Нарэшце гэта яму ўдалося. Усе паперы, што былі там, згарэлі. У задняй кішэні штаноў быў знойдзены бумажнік. Заціснуты паміж сядзеннем і целам пацярпелага, ён ацалеў ад агню. У ім было пасведчанне асобы, выдадзенае на імя Серджыу Вэляну. Прачытаўшы гэтае імя, лейтэнант Трандафір прысвіснуў. Гэты чалавек значыўся ў атрыманым два дні назад спісе, дзе было ўказана некалькі асоб, за перамяшчэннем якіх належала строга сачыць. Ён загадаў старшыну Дрэгану ахоўваць труп, папрасіў групу крыміналістаў заставацца на месцы, а сам сеў у машыну і з бліжэйшага паста пазваніў маёру Марару.

Праз паўгадзіны Марару прыбыў разам з капітанам Настам. Уважліва агледзеўшы машыну і труп, маёр нешта шапнуў капітану, і той па радыётэлефоне са сваёй машыны аддаў некалькі распараджэнняў. Хутка прыбыла група афіцэраў з трох чалавек, якія каля гадзіны займаліся толькі тым, што надзвычай уважліва даследавалі маіпыну. За гэты час яны не абмяняліся ні словам. Пры магутным святле фараў здавалася, што яны шукаюць іголку ў кучы металалому. Нарэшце яны выпрасталіся і знялі пальчаткі. Тут, на месцы, адбылася нарада экспертаў з маёрам і капітанам. Пазней і доктар Уладэску быў далучаны да кансультацыі. У яго спыталіся, ці скора можна даведацца пра вынікі ўскрыцця. Вынік ускрыцця можна атрымаць праз гадзіну,

але для гэтага ён у першую чаргу павінен атрымаць дазвол адвезці труп. Дазвол быў дадзены, і ўсе, хто сабраўся на месцы катастрофы, раз’ехаліся. Марару і Наста вярнуліся ў свой кабінет і роўна праз гадзіну па тэлефоне атрымалі заключэнне доктара Уладэску.

— Наста,— загаварыў маёр Марару,— ідзі даведайся, дзе там бадзяецца наш мілы інжынер Андрэеску, і запрасі яго сюды, калі ён нават заснуў і бачыць радасныя сны. Ды глядзі, ні слова. Дамовіліся? На тваім колькі часу?

— Трэцяя гадзіна.

— Так-так... Згатую вазьму кавы. Хоць крыху апамятаюся... Ты сказаў, што раніцай на Парыж ёсць самалёт. У колькі?

— У сем пятнаццаць.

— Так-так... Час яшчэ ёсць. Ідзі, Наста, дарагі. Ты нават не ўяўляеш, якога задавальнення я чакаю ад гутаркі з нашым мілым інжынерам.

Наста пайшоў і вярнуўся праз дваццаць хвілін.

Маёр чакаў іх, сёрбаючы каву з вялізнага кубка, ужо сёмага за мінулы дзень. Панура кіўнуўшы ў адказ на вітанне інжынера, ён жэстам запрасіў яго сесці і загаварыў, толькі калі дапіў каву. За гэты час капітан Наста разоў дзесяць уваходзіў і выходзіў з пакоя.

— Я павінен вам паведаміць дрэнную вестку, таварыш інжынер: ваш сябар адвакат Серджыу Вэляну загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Востры боль працяў Віктара, паралізаваў усю яго волю. Яму хацелася ўскочыць, нешта зрабіць, нават закрычаць, папытацца: як, калі, дзе, пры якіх абставінах гэта здарылася? — але ён нічога не мог. Гэта я яго забіў, думаў ён. Якая б ні была катастрофа, але забіў яго я.

Ён часта пытаўся ў сябе, як ён будзе рэагаваць на дыханне смерці, калі адчуе яе дзесьці побач. I вось яно, гэтае дыханне, але яно не выклікае страху. Ён адчуваў толькі стомленасць, у вушах стаяў несціханы звон, а ўсё навокал здавалася нерэальным.

У гэты момант ён успомніў пра Ірыну.

— А... жонка?

— Мы паведамім і ёй, ды не цяпер, сярод ночы. На жаль, для такіх вестак ніколі не бывае позна.

— Як гэта здарылася? Калі? Дзе?

— Гэтыя падрабязнасці вы таксама даведаецеся. А нічога іншага вы нам не можаце сказаць? Менавіта сказаць, a не папытацца.

— Але, але. Я мушу вам сказаць, што я непасрэдны віноўнік яго смерці.

— Так-так... непасрэдны віноўнік! Гм! Вы хочаце гэта растлумачыць? Можа, і вы хочаце нам штосьці расказаць?

— Так. Я хачу ўсё растлумачыць.

Урэшце, падумаў Віктар, хаваць што-небудзь няма сэнсу. Толку ад гэтага не будзе, гульня скончана. Чаму павінен быў загінуць ні ў чым не вінаваты чалавек? Ірына гэтага не перанясе. Вядома, мяне яна не будзе папракаць, не пра гэта гаворка, ды калі я не змагу яе ўтрымаць... Мы абое пацярпелі крах, неразумна, быццам дзеці...

— Я вас слухаю.

Інжынер Віктар Андрэеску расказваў амаль гадзіну. Ён пачаў з таго, як ён пазнаёміўся з Ірынай, самым падрабязным чынам расказаў усё, што адбылося за мяжой, і, нарэшце, паведаміў пра ўсё, што давялося яму перажыць тут, на моры: як ён пазнаёміўся з Элен Сіманэн, як яго выклікалі, каб атрымаць ад яго папку, як ён уступіў у бойку са шпіёнам, як у бойку ўмяшалася францужанка і завалодала папкай, як ён вярнуўся ў гасцініцу, дзе ўбачыў, што чарнавікі яго ўкрадзены...

— Ды самае галоўнае,— закончыў свой расказ Андрэеску,— паперы, якімі яны завалодалі, выкарыстаць яны не могуць. Праца 10-В-А у бяспецы,—прадаўжаў ён, бачачы, што ніхто не ўскоквае з радасці, пачуўшы яго заяву,— вядома, яна магла быць у бяспецы і без... і без... таго... і магчыма, што пры іншых абставінах Серджыу Вэляну не пакончыў бы самазабойствам...

— Вы думаеце, што ваш сябар пакончыў з сабой?

— Я так думаю. Вы мне не сказалі, пры якіх абставінах адбылася катастрофа. Але ў мяне ёсць пэўныя падставы думаць...

— Ніякіх падстаў у вас няма. I хвалюецеся вы дарэмна.

He разумею чаму? Прашу, вельмі прашу вас, скажыце мне...

У гэты час зазваніў тэлефон. Маёр Марару ўважліва выслухаў даволі доўгае паведамленне. Потым распарадзіўся:

— He ўмешвайцеся ні ў што. Толькі назірайце. Дакладвайце пра ўсё.

Паклаўшы трубку, ён выняў з шуфляды стала пачак фатаграфій і падаў іх Віктару.

— Пазнаяце каго-небудзь?

На двух дзесятках фатаграфій Віктар без ніякай цяж-

касці пазнаў тыпа, якога сустракаў за мяжой, і другога, які некалькі гадзін назад паклаў яго ў накдаўн.

— Калі вы рассталіся з адвакатам Вэляну? — спытаўся маёр.

— О, ужо даўно... Яшчэ раніцай.

— Дзе?

— На шашы паміж Мамаяй і Канстанцай.

— Ён вам гаварыў, куды збіраецца паехаць?

— He. Пра гэта я ў яго нават не пытаўся. He было зручнага моманту.

— Яго жонка гаварыла вам, калі яна бачыла яго апошні раз?

— Толькі раніцай.

— У якой гадзіне ёй званілі па тэлефоне нібыта ад вашага імя?

— He так даўно, у першай гадзіне.

Маёр Марару ўстаў з крэсла, на якім дагэтуль сядзеў зусім нерухома, падышоў да Андрэеску і доўга глядзеў яму проста ў вочы.

— Праблемы, якія вас хвалююць, не маюць ніякага сэнсу... Прынамсі, з пэўнага пункту гледжання. Серджыу Вэляну не самазабойца.

— Гэтага сцвярджэння вы не зможаце даказаць!

— Сур’ёзна? Ды вы вялікі чалавек, таварыш інжынер, усё вам вядома!

— Адкуль вам ведаць, якія думкі хвалявалі Вэляну ў той момант? Вы можаце ўстанавіць, як адбылася катастрофа, але не можаце сказаць чаму. Калі нават ён быў п’яны, калі нават алкаголь прычына няшчаснага выпадку, гэта мяне ані не супакойвае. Ён загінуў праз мяне. Калі ён нават заснуў, дык і ў гэтым я вінаваты. I калі ён за рулём страціў над сабого кантроль, усё роўна гэта здарылася праз мяне. Цяпер вы разумееце, што я хачу сказаць?

— Я ўжо даўно зразумеў, што вы хочаце сказаць... Але калі я вам сказаў, што Серджыу Вэляну не пакончыў самагубствам, я таксама разумеў, што гавару. Гэтае «сцверджанне», як вы яго ахрысцілі, даўно даказана. Серджыу Вэляну быў ужо мёртвы ў час катастрофы.

— Серджыу? Мёртвы? Як гэта так?

— Ён быў задушаны гадзіну раней.

— Чаму? Хто ж гэта мог зрабіць?

— Я не ведаю. А вы што думаеце?

— Я? Я нічога не думаю. Я нічому не веру. Мне ўжо хопіць па горла.

— Наогул, таварыш інжынер, чалавека знішчаюць толькі ў тым выпадку, калі яго існаванне пагражае каму-небудзь іншаму. Бязмэтныя злачынствы здараюцца надзвычай рэдка. Дык каму ж было трэба, каб Серджыу Вэляну знік?

— Адкуль мне ведаць? Адкуль...

Андрэеску задыхнуўся. Марару і капітан Наста неяк дзіўна паглядзелі на яго.

— He, не, гэта немагчыма, гэта абсурдна, гэта страшэнна! Ужо ці не думаеце вы...

— Сядзьце, таварыш інжынер. Давайце гаварыць сур’ёзна. Я вельмі ўважліва выслухаў ваш цікавы расказ. Ды скажыце, калі ласка, чаму я павінен вам верыць на слова? Вы ўжо адзін ці два разы падманулі мяне з самым нявінным выглядам. Як вы можаце мяне пераканаць, што не падманваеце і цяпер?

— Я не разумею, пра што вы гаворыце. Калі я вас ашукаў?

— Вы інсцэніравалі знікненне працы, якая нікуды не знікала. Я зняў з вас допыт, у час якога вы паднеслі мне выдуманую ад пачатку да канца байку. Хіба гэта не ашуканства? Ці вам не падабаецца такое слова? Ды іншага я ўжыць не магу. Вы проста манілі! Чаму ж цяпер вы хочаце, каб я вам паверыў?

— Згодны. Але мая праца ў сейфе спецзахоўвання. Можаце праверыць. Пазваніце, пашліце туды каго-небудзь. Я сам магу пагаварыць з генеральным дырэктарам.

— Добра! Дапусцім! Дапусцім, што ваша праца менавіта там, дзе вы гаворыце. Ды гэта нічога не даказвае.

— Чаму? Якіх доказаў вы яшчэ хочаце?

— Мне трэба доказ таго, што перададзеныя вамі замежнаму агенту паперы не маюць, як вы даводзіце, ніякай каштоўнасці. Адкуль мне ведаць, таварыш інжынер, што вы не вялі гульні такім чынам: зрабілі два першыя экземпляры, адзін схавалі ў сейфе, каб мець прыкрыццё, маўляў, бачыце, я хлопец сумленны, вось мая праца, яна надзейна захоўваецца, а другі першы экземпляр перадалі. Маўляў, гэта не мая справа, калі іншыя вучоныя распрацавалі такую самую рэч. Як кажуць, і часнаку не еў, і з рота не пахне. Правільна? Гэта па-першае. Цяпер паглядзім, што па-другое. Серджыу Вэляну быў забіты паміж адзінаццаццю гадзінамі і дзвюма. Вы сцвярджаеце, што ў гэты час у вас была маленькая прыгода, так сказаць, дзелавое спатканне са шпіёнам, якое скончылася бойкай. Пайшла ў ход зброя і ўсё такое іншае, як у кіно. А як я праверу ваша алібі? Можа, вы схаўрусава-

ліся са шпіёнам і прыбралі са сваёй дарогі саперніка? Што гучыць болей пераканальна? Што з’яўляецца вашым алібі, а што не з’яўляецца? Вы хочаце, каб шпіёны выступалі сведкамі на вашым баку? Адказвайце, я вас слухаю!

Віктар моўчкі курыў. Кожнае маёрава слова аддавалася ў яго ў галаве як удар адбойнага малатка... I сапраўды, чым ён можа даказаць, што ўсё, што з ім адбылося, адбылося на самай справе? Адзін раз ён падмануў. Падмануў афіцэра, які дапытваў яго. Як цяпер пераканаць гэтага самага афіцэра ў тым, што ён прыстойны чалавек, які хацеў толькі выблытацца з безвыходнага становішча, які хацеў паводзіць сябе як рыцар (хто яшчэ казаў яму пра рыцара?) дзеля жанчыны, якую ён кахае і якая кахае яго. Даказаць немагчыма. Быў бы я на яго месцы, думаў Андрэеску, я разважаў бы, як і ён. А гэта азначае канец усяму... Надышоў час расплаты. За ўсё трэба плаціць. Рана ці позна, так ці іначай, але ўрэшце расплата непазбежная.

— Мне вельмі шкада... Я хачу сказаць, што мне вельмі шкада самога сябе, але даказаць я нічога не магу. Усё ясна: у той час, калі, як вы кажаце, быў забіты Серджыу, я быў ці са шпіёнамі, ад якіх, як я думаю, вы не атрымаеце ніякіх доказаў у гэтым сэнсе, а калі і атрымаеце, дык для вас яны ніякай цаны не маюць, ці з Ірынай, але і яе сведчанні мала чаго вартыя ў вашых вачах. Гэта тое, што датычыць смешнай — прашу не крыўдаваць за такое азначэнне — гіпотэзы, быццам бы я забіў Серджыу Вэляну. Што да працы, то я мушу прызнацца, што мне і ў галаву не прыходзіла версія, выказаная вамі. Яна досыць пераканальная. Вы мне зрабілі шах і мат: у шпіёнаў фальшывая праца, кажу я,— сапраўдная, кажаце вы. Калі вы іх зловіце і зведзяце мяне з імі, тады я буду мець шанц... Праўдзівей, тады ў вас будзе магчымасць пераканацца, што перададзеная мною праца не мае ніякай каштоўнасці. Але калі ім удасца схавацца...

— Гэта будзе глупства, таварыш інжынер, неверагоднае глупства, калі мы дазволім ім схавацца. Вы забываецеся на адну рэч, забываецеся, што разам з працай, якую, дапусцім, яны будуць лічыць сапраўднай да таго, як возьмуць на экспертызу і прызнаюць, дапусцім, фальшыўкай, адзін з іх, не ведаю хто, стаў уладальнікам вашых чарнавікоў, а яны ж сапраўдныя. Вядома, ім давядзецца паламаць галаву, але ўрэшце разумны чалавек усё разблытае.

— Застаецца паглядзець,— дадаў Наста,— як разблытаем гэту справу мы.

— Пакуль тое ды сёе, таварыш інжынер, я прапаную

вам звярнуць увагу на тое, што цяпер ужо тры гадзіны, хутка будзе світаць, а я хачу даць вам мажлівасць прысутнічаць пры ўсім, што адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі гадзін, і таму прашу, як гэта кажуць, уладкавацца зручней і выкласці на паперы ўсё, што вы толькі што паведамілі нам... Перш чым паставіць свой подпіс, як вы аднойчы ўжо гэта рабілі, добра падумайце.

XXIII

Ён зноў перажываў самыя цяжкія пакуты, пакуты чакання. Гэта было знаёмае яму, не адзін раз на жыцці даводзілася спазнаць — і ў далёкім мінулым, і ўсяго некалькі дзён назад. Аднак мінулае хутка забываецца, і ўсё заўжды сыходзіцца на цяперашнім... Ён зірнуў на гадзіннік: палова чацвёртай. Самалёт адлятае ў сем пятнаццаць. Можна паспаць, хоць бы гадзіны дзве. Але спаць ён не мае права. Калісьці ён трываў без сну па трое сутак, вытрывае і цяпер, яшчэ ж і сутак не прайшло. Так, але тады ён быў маладзейшы, шмат маладзейшы. Шмат — гэта толькі так гаворыцца, з таго часу мінула ўсяго гадоў дзесяць. Ён усміхнуўся. Адна справа — як цябе называюць, і зусім другое — як ты сам адчуваеш сябе. А ён, што там ні кажы, ён зусім не адчувае сябе маладым, ды і то толькі, каб проста не прызнаць сябе старым... Стары шпіён... Шпіён. О божа, і навошта людзі выдумалі такое слова, яно гучыць агідна. Сёння ты Ікс, заўтра Ігрэк... Тут па спіне ў яго прабеглі мурашкі. Быў і ён Іксам, быў і Ігрэкам, і вось, магчыма, надарыўся яму выпадак стаць і панам N... Адразу прыгадаўся дурны жарт, які ён пачуў ад аднаго са сваіх шэфаў... Гаворка ішла пра тое, што яму неабходна зноў змяніць аблічча. Шмат гадоў жыць пад адным прозвішчам — гэта неасцярожна. Ён сказаў, што хоча забыцца пра Ігрэка і ператварыцца ў пана N. Шэф, сухарлявы мужчына ў вялізных акулярах, зарагатаў, а потым адпусціў зусім невясёлы жарцік: «Не гавары прыгожа. Глядзі, каб не выйшла, што гэтае тваё «N» паходзіць ад нуля». На што намякаў гэты крэцін? Ці што перамена прозвішча ні да чога не прывядзе? Лухта!

Ён устаў і закурыў новую цыгарэту, каб спыніць непрыемны роздум наконт ператварэння пана N у нуль. Ужо развіднівала. Ён пайшоў у ванную і прыняў душ. Потым зрабіў звычайную зарадку. Гаспадароў турбаваць ён не хацеў і заняўся сваім багажом. На гэта пайшло з гадзіну. Ён старанна перабраў усе рэчы, бо ведаў, што любая памылка

можа звесці ўсё яго старанне да... нуля. Ох, гэты пракляты нуль, які не адступаецца ад яго... He. Ён яшчэ зусім не нуль. На ручным гадзінніку было каля пяці. Яшчэ шмат часу сплыве, перш чым ён стане нулём. Гэтаксама пільна ён агледзеў свой касцюм. Апалове сёмай трэба выязджаць. На такой машыне, як яго, ён за дваццаць хвілін дабярэцца да аэрапорта ў Канстанцы. Але да паловы сёмай яшчэ цэлыя паўтары гадзіны.

Ён апрануўся і сеў на тэрасе. Дзень меўся быць цудоўны. У такі час сапраўднае задавальненне ляцець на самалёце. Так прыемна адчуваць сябе на вышыні некалькіх тысяч метраў над белымі вяршынямі гор, над вёскамі і гарадамі. 1 праз некалыа гадзін... Так. Інакшыя гадзіны. Інакшае чаканне... Супраць волі зусім непрыкметна ён задрамаў. I раптам прачнуўся ў страху: ужо чвэрць сёмай! Ён праспаў болей за гадзіну. Адзнака слабасці, яшчэ адна адзнака... Яму яшчэ ніколі не здаралася засынаць, калі ён павінен не спаць. Ён падставіў галаву пад кран з халоднай вадой. Яшчэ раз акінуў позіркам пакой: забывацца нічога нельга. Паглядзеўся ў люстэрка, правёў далоняй па валасах і па твары... Нервова ўздрыгнуў — ён забыўся пагаліцца. Гэтая дробязь магла ўсё сапсаваць. Нельга выпускаць з-пад увагі ні адной дробязі. Ён хутка пагаліўся і, знайшоўшы ў чамадане флакон адэкалону, вырашыў, што дастаткова толькі адной кроплі. У гэты час пастукалі ў дзверы. Ён адчыніў. На парозе стаяла гаспадыня.

— Добрай раніцы. Я хацела напомніць, што ўжо палова сёмай... Муж казаў, што вы прасілі пабудзіць вас...

— О, дзякую! Я цяпер іду. Колькі я павінен, фраў? — Хіба муж не гаварыў вам учора?

— Можа, ён гаварыў, ды я не памятаю...

— Сто лей.

— Калі ласка.

— Дзякую. Зараз выпішу квітанцыю.

— О не! He трэба!

— Так нельга. Я ўжо выпішу. Толькі я ўкажу сорак лей, вы не супраць? Самі ведаеце, усякія там выдаткі, гаспадарка... Спадзяюся, вам было ў нас добра. Тут чыста... Шкада толькі, што вы так нядоўга пабылі. Усяго адну ноч. Ды і ночы не прайшло, усяго некалькі гадзін.

Сапраўды, падумаў ён, гэта можа здацца падазроным. — Так-так! У мяне ў Бухарэсце справы. Два дні ці тры. А тут я хачу адпачываць. Хвілінку, я запішу адрас. Фраў...

— Як вы сказалі?

— Я забыўся ваша прозвішча.

— А! Іляна Пэскэлуц.

— Так-так, фраў Іляна Поскалуц.

— Вуліца Камедыі, дом 14, корпус 10, другі пад’езд, шосты паверх. Ёсць і тэлефон: 16-915.

— Данке, вельмі, вельмі дзякую. Я пакіну вам яшчэ дзвесце лей. Значыць, я застану пакой пустым?

— Ну вядома. Пачакайце, я вам выпішу квітанцыю... Пан... Вось бачыце, і я забылася ваша прозвішча.

— Ланге. Вольфганг Ланге.

— А, праўда. Ланге — гэта як быццам ад нашага Лунгу. У нас ёсць сваяк з прозвішчам Лунгу... Калі ласка! Але тут толькі на сто дваццаць лей... Вы разумееце: тры квітанцыі, кожная на сорак лей...

— Так-так, усё ў цудоўным парадку.

— У добры час. Мы вас будзем чакаць.

Ён узяў чамадан, выйшаў у пярэднюю, хацеў быў адчыніць дзверы, ды нешта ўспомніў:

— Ага! Я пакіну машыну на аэрадроме.

— Вы леціце самалётам9

— Само сабой зразумела. Адна гадзіна, і я ў Бухарэсце. На аэрадроме добрая стаянка?

— Вельмі добрая. Як даедзеце, павярніце налева, а не направа. Там убачыце вялізную павець, спецыяльна на машыны. I дождж не мочыць, і сонца не пячэ.

— Так, выдатна. Да пабачэння, фраў Поскалуц.

— Шчаслівай дарогі. Чакаем вас у добрым здароўі.

Усміхаючыся, ён сеў за руль. Ён быў задаволены сабой. Да гэтага часу ўсё ішло як след. I ў яго былі ўсе падставы спадзявацца, што ніякіх перашкод на яго шляху больш не сустрэнецца. Машына кранулася. Было без дваццаці сем. Крыху пазнавата. Трэба спяшацца. Выехаўшы на шашу, што звязвае Канстанцу з аэрапортам імя Міхаіла Кагэлчынаму, ён націснуў на акселератар. Шаша была пустая. Ён адчуваў сябе цудоўна: у люстэрка яму было відаць, што ні адна машьіна за ім не ідзе. Без пяці сем ён ужо быў на месцы. Паставіўшы машыну там, дзе параіла гаспадыня, ён замкнуў яе і накіраваўся да аэравакзала.

Ён выйшаў на лётнае поле. Шум стаяў пякельны. Два рэактыўныя рухавікі працавалі на поўную магутнасць, і можна было толькі здзіўляцца, як гэта бедныя чалавечыя вушы вытрымліваюць столькі дэцыбелаў. Колькі іх можа быць? Ён таропка ўзняўся па трапе. У сярэдзіне самалёта крыху цішэй. Пасажыраў мала. Ён выбраў сабе зручнае

месца, чакаючы, што праз некалькі хвілін уздымецца ў неба. Паглядзеў на гадзіннік — сем дваццаць. Самалёт задрыжаў. Сцюардэса зачыніла дзверы. Самалёт пакаціўся па дарожцы, вырульваючы на ўзлётную паласу. Ён зручней усеўся ў крэсле і заплюшчыў вочы. Прайшла хвіліна. Гэта яму здалося? Як быццам крычаць... Ён расплюшчыў вочы. Над ім схілілася чароўная сцюардэса. У руках у яе быў канверт.

— Пан Вольфганг Ланге?

Ён кіўнуў.

— У самую апошнюю хвіліну вам прыйшло пісьмо.

Сцюардэса падала канверт. Ён з цяжкасцю распячатаў яго — дрыжалі рукі. У канверце быў лісток паперы, на якім было надрукавана некалькі слоў:

«Вы ўпусцілі адну дробязь... Вельмі шкадую.

Маёр Вінцілэ Марару».

Паперка выпала з рук. Ён быў такі ўсхваляваны, што не заўважыў, як самалёт спыніўся, хоць маторы не перасталі раўці. Ён узняў вочы. Каля яго, усё гэтаксама ўсміхаючыся, стаяла сцюардэса. У гэты момант ён адчуў, як хтосьці лёгка дакрануўся да яго правага бока, потым да правага пляча. Ён хацеў усунуць руку ў кішэнь, але чужая рука, што аказалася хутчэйшай, рашуча перапыніла гэтую спробу. Нечы голас шапнуў яму на вуха:

— Няма сэнсу наладжваць тут спектакль. Падпарадкоўвайцеся.

Нехта хутка абшукаў яго кішэні. Нічога падазронага, акрамя маленькай капсулы, якой ён паспрабаваў быў пакарыстацца... Капсула знікла ў нечай чужой кішэні. Цяпер усё было скончана. I, натуральна, павінна было пачацца нешта іншае: допыты, заявы, вочныя стаўкі, прызнанні. Так, ён ведаў, што яму давядзецца прызнацца. Зрэшты, ён не быў так упэўнены, што яго спроба пакарыстацца капсулай была сапраўды спробай. Ён як быццам зрабіў гэтую спробу для другой істоты, для свайго другога «я», перад якім яму даводзілася час ад часу трымаць адказ... Ён павінен быў бы раней усунуць руку ў кішэнь і зрабіць гэта куды хутчэй, тады б ён апярэдзіў праціўніка. Хто хоча па-сапраўднаму, той дамагаецца свайго. Але ці ёсць такія, хто хоча гэтага пасапраўднаму? Ёсць? Магчыма. Напэўна, яны маладзейшыя за яго... Маладыя не так баяцца смерці. Яны аддаюць сваё жыццё з абуральнай пакорлівасцю. А ён, пажылы чалавек, так, так, пажылы, чапляецца за яго... Дзіўна, яму ж ужо не быць на волі. У яго гады... Тады навошта ўсё гэта? Чаму яго рука не дзейнічала хутчэй? Чаму ў яго не было

сапраўднага жадання раскусіць капсулу, якая прынесла б яму імгненную і лёгкую смерць? He, падумаў ён, момант зусім не прыдатны для філасофствавання. На гэта ў мяне яшчэ будзе час, так, так, час яшчэ будзе... Цяпер жа яму ўсё здавалася дзіўным. У яго было такое ўражанне, што паміж ім і вонкавым. светам шкляная сцяна і гэты свет ён бачыць як у тумане: бачыць і не бачыць, адчувае і не адчувае...

— Устаньце!

Ён падпарадкаваўся. Злева і справа аказаліся двое мужчын, якіх ён ніколі ў жыцці не бачыў. Ён іх не ведаў, але яны ведалі яго і, здавалася, былі задаволеныя.

-— Пройдзем з намі!

Калі падышлі да дзверцаў самалёта, яны ўзялі яго пад рукі. Дзверцы адчыніліся. Трап быў каля самалёта. Унізе ўжо чакала машына. Першы сышоў уніз адзін з канваіраў і сеў побач з шафёрам. Потым сеў ён. Побач з ім другі. Дзверцы зачыніліся, і машына кранулася з месца. Той, хто сядзеў з шафёрам, падняў трубку радыётэлефона.

— Дакладвае Дагару. Заданне выканана. Праз пятнаццаць хвілін будзем.

Адказу не было. Ён яго і не чакаў. Паклаў трубку і закурыў цыгарэту.

— He гані так, Касцікэ,— звярнуўся да шафёра той, Ka­ro звалі Дагару,— цяпер нам спяшацца няма куды. Уцячы ён не ўцячэ, а трапляць у катастрофу аніякага жадання. Хочаце цыгарэту?

I ён не адмовіўся. 3 гэтага імгнення, хоць шафёр і не падумаў збаўляць скорасць, ніхто не прамовіў ні слова...

...Маёр Марару паклаў на рычаг трубку радыётэлефона і шырока ўсміхнуўся. Ён расшпіліў каўнер, падышоў да акна, расчыніў яго і некалькі разоў глыбока ўздыхнуў. Капітану нічога не трэба было тлумачыць, ён і так ведаў сэнс усіх гэтых звычайных жэстаў маёра. Ён ведаў: аперацыя скончылася ўдала. Але менавіта таму ён хутка выйшаў з пакоя. Трэба было прыняць цэлы рад мер.

Змораны і сонны, інжынер Андрэеску ніяк не рэагаваў на тое, што гаварыў у тэлефон маёр Марару і колькі разоў капітан Наста ўваходзіў і выходзіў з пакоя.

— Віншую вас, таварыш інжынер,— пачуўся каля яго голас Марару.

— He разумею.

— Спадзяюся, хутка зразумееце. Чуеце?

Унізе спынілася машына і рэзка стукнулі дзверцы.

— Чую, што прыйшла машына.

— Правільна. Але гэта не нейкая там машына, а машына, якая прывезла шпіёна, таварыш Віктар Андрэеску, і вы маеце права разлічваць, што шпіён прыехаў, каб даць паказанні. Праўда, ён прыехаў не па сваёй волі...

Увайшоў капітан Наста. Ён пераглянуўся з маёрам, і той кіўнуў. Наста націснуў на кнопку, і праз некалькі секунд увайшоў чалавек і звярнуўся да маёра Марару:

— Дакладвае старшына Дагару. Заданне выканана. Адступленняў ад плана няма.

Марару паціснуў яму руку.

— Увядзіце яго!

Дзверы заставаліся адчыненыя. На парозе з’явіўся чалавек, якому ў гэты момант можна было даць усе семдзесят, хоць на самай справе яму не было і пяцідзесяці гадоў... Гэта быў зламаны чалавек — ускудлачаныя валасы, вочы блукаюць і нервова паторгваецца ніжняя губа. Гэты чалавек, убачыўшы якога Віктар здрыгануўся, зусім нічога не разумеючы, быў для яго Серджыу Вэляну, яго сябар Серджыу Вэляну, юрыст Серджыу Вэляну, яго аднакашнік, з якім ён разам вучыўся ва універсітэце, з якім было звязана і шмат што іншае. Серджыу Вэляну, Ірынін муж, ашуканы муж, Серджыу Вэляну, за смерць якога ён лічыў адказным сябе... Серджыу, Серджыу тут! Было дастаткова зірнуць на яго, каб зразумець, што апошні бой у яго жыцці прайграны. Ды хто мог бы падумаць, што гэты чалавек наогул кінецца ў бой? Немагчыма ўявіць... Ды як жа так? Значыць... значыць, ён... Можна звар’яцець! Што табе трэба тут, няшчасны? Чаму ты не загінуў? Цябе аплаквалі б, шкадавалі, ты стаяў бы паміж мной і Ірынай яшчэ болей жывы, чым пры жыцці. О, Серджыу! Лепш бы ты і напраўду загінуў за рулём...

— Сядайце!

Серджыу Вэляну сеў на крэсла перад пісьмовым сталом. Капітан Наста ўключыў магнітафон.

— Вашы дакументы.

Серджыу дастаў з кішэні пашпарт і падаў маёру. Марару, узяўшы пашпарт, пачаў уважліва яго вывучаць.

— Пан Вольфганг Ланге, ураджэнец Дзюсельдорфа, 1921 года нараджэння, сталае месца жыхарства Франкфуртна-Майне... Правільна?

Чалавек адмоўна пакруціў галавой.

— Растлумачце.

— Растлумачыць гэта, таварыш маёр, не так складана.

Прабачце, магу я папрасіць вады?

Прынеслі шклянку вады, ён выпіў без адцухі.

— А закурыць можна?

Далі і цыгарэту. Мала-памалу ён супакойваўся.

— Тлумачыцца гэта... Вось як гэта тлумачыцца: я забіў Ланге і завалодаў яго пашпартам, каб уцячы за мяжу.

— Дык хто ж вы такі?

— Серджыу Вэляну. Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Бухарэсце. Прафесія юрыст. Працую ў навукова-даследчым інстытуце аўтаматыкі.

— Вы даўно ведаеце Ланге?

— Калі дазволіце, я ўсё раскажу падрабязна. Я хачу гэта зрабіць хутка і коратка, каб пазбавіцца ад усяго гэтага, каб пакончыць раз і назаўсёды. Я вельмі стаміўся і ледзь трымаюся на нагах... У 1940 годзе — вось Віктар пацвердзіць... выбачайце, я хацеў сказаць, што грамадзянін Віктар Андрэеску можа гэта пацвердзіць,— нас абодвух накіравалі як стыпендыятаў у Берлінскі універсітэт. Ён вывучаў фізіку і матэматыку, я — філасофію і права. Калі пачалася вайна, яго адклікалі, каб паслаць на фронт. Але яго прафесар, захоплены поспехамі студэнта, які бачыўся яму выдатным вучоным, дамогся, каб яму далі адтэрміноўку. А я зрабіў інакш. Я паступіў да іх на службу...

— Да каго на службу?

— У сакрэтную паліцыю.

— У якасці каго?

— Паведамляльніка. 3 мэтай назіраць, што адбываецца сярод маіх калег румынаў, а таксама і немцаў. Нямецкай мовай я валодаў дасканала, я ведаў яе з дзяцінства... У 1943 годзе я пачаў разумець, што вайна дабром не скончыцца. Прафесар фізікі памёр. Віктар атрымаў дыплом, і ў Берліне яго нічога болей не трымала. Ён паехаў, і яму ўдалося трапіць на радзіму. А я застаўся. Я больш не належаў сам сабе. Я баяўся, што на радзіму мне ніколі не вярнуцца. Пачакаем, гаварыў я сабе, паглядзім, як пойдуць справы. Можа, пра мяне забудуцца, можа, архівы будуць знішчаны і я пазбаўлюся ад гэтага пракляцця... Вы ў мяне спытаецеся, чаму я з самага пачатку ўступіў у гэтую гульню? 3 подласці, ад страху. Я не хацеў на фронт. Мне было абсалютна ўсё роўна, хто з кім б’ецца. Я ведаў толькі адно — што сам я ваяваць не хачу, і быў гатовы заплаціць за гэта любую цану. I я заплаціў. Фактычна я расплачваюся толькі цяпер, ды гэта не мае значэння... Потым некалькі гадоў я перабіваўся як мог. Я быў дворнікам, спекуляваў на чорным рынку,

займаўся грузавымі перавозкамі, зводніцтвам, быў кельнерам, акцёрам і нават выкладаў філасофію. Але аднойчы, у 1948 годзе, я даведаўся, што ад свайго пракляцця мне не пазбыцца ніколі, што пра мяне ніколі не забудуцца і што кожны пражыты мною дзень на ўліку і абавязкова надыдзе час, калі за яго давядзецца расплачвацца. У той дзень я меў гутарку з некалькімі панамі, якія нагадалі мне цэлы шэраг фактаў, добра мне вядомых, але пра якія я хацеў бы забыцца, а ў першую чаргу — каб пра іх забыліся іншыя. Я зразумеў, што мушу выбіраць паміж судовым працэсам, на якім паўстану як агент нямецкай тайнай паліцыі — а гэтыя паны зробяць усё, каб утапіць мяне,— і новай службай, цяпер ужо іншым гаспадарам, якія выглядалі куды болей інфармаванымі, чым ранейшыя. Я сказаў, што ў мяне быў выбар. Фактычна ніякага выбару не было. Я падпісаў абавязацельства. Я зноў атрымаў грошы і... інструкцыі. Я павінен быў вярнуцца на радзіму, выклікаць да сябе прыхільнасць людзей і скарыстаць гэта. Павінен быў знайсці сабе працу, усё роўна якую. I чакаць. Гэта ўсё.

Я вярнуўся дадому і тры гады жыў зусім спакойна. У 1951 годзе ў мяне была пяцімінутная размова. Цяпер я павінен быў даведацца, які лёс майго былога таварыша па Берліне — Віктара Андрэеску. Даведацца, вядома, употай. Ніякай спешкі. Час ёсць, у маім распараджэнні з паўгода. Я ўсё даведаўся. Віктар працаваў тады ў іншым даследчым інстытуце. Ды я не ведаў, што мне рабіць, каму перадаць інфармацыю. Праз год да мяне прыехаў другі чалавек. Я паведаміў яму Віктараў адрас. Ён папрасіў мяне і далей весці назіранне. 3 газет я даведаўся, што Віктар удзельнічаў у кангрэсе фізікаў у Берне і яго даклад меў шумны поспех. Гэта было ў 1953 годзе. Далей нічога асаблівага не адбывалася, акрамя гэтых кароткіх візітаў, якія наносіліся мне два-тры разы на год, аж да 1963 года. Тады, на вялікае маё здзіўленне, мне было сказана, што я павінен ажаніцца, але не з кім я пажадаю, а з канкрэтнай дзяўчынай, якую мне пакажуць. Я спытаўся чаму, а таксама і пра тое, ці паведамілі гэтай дзяўчыне пра будучы шлюб і пра маю дзейнасць. Мне адказалі, што яна нічога не ведае і не даведаецца, што яе роля ў гэтай гульні будзе вызначана пазней. Яна два гады вучылася на фізічным факультэце, але вучыцца кінула, была таленавітая, ды з дзівацтвамі. Усё зводзілася да таго, каб уладкаваць яе на працу бліжэй да інжынера Андрэеску... А калі мне не ўдасца пакарыць яе сэрца? Тады будзе відаць. Тады прыдумаем што-небудзь

другое... Я стаў вывучаць акружэнне Ірыны. Павінен шчыра прызнацца, што я не ажаніўся б з ёю, калі б не быў вымушаны гэта зрабіць. Яна не на мой густ. Ды гэта не мае ніякага значэння. Я вельмі хутка зразумеў, што інфармацыя, атрыманая мною, надзвычай дакладная: Ірына сапраўды была і засталася істотай дзіўнай, не падобнай да іншых. Што б ні здарылася, яна амаль ніколі не рэагуе так, як іншыя, звычайныя людзі. Я зусім не хачу сказаць, што яна ненармальная. Я хачу толькі сказаць, што ў гэтым выпадку ходкія паняцці непрымяняльныя. Да яе трэба падыходзіць з іншымі меркамі, тымі, што існуюць у яе свеце, бо яна жыве не ў тым свеце, у якім жывём мы. Такім чынам, я вельмі хутка зразумеў, што не змагу ўвайсці ў яе жыццё, як уваходзяцьу жыццё звычайнай жанчыны, да якой трэба спачатку заляцацца: запрашаць у кіно, у тэатр, весці справу паволі і банальна, сёння адзін камплімент, заўтра другі, сёння поціск рукі, заўтра тэлефонны званок. I так цягнецца, прынамсі, месяц. He, з Ірынай трэба было паводзіць сябе зусім інакш. Адразу пасля знаёмства з ёю, на другі ўжо дзень, калі не памыляюся, я пазваніў і проста спытаўся, ці хоча яна быць маёй жонкай. Яна здзівілася з такой імклівасці, але адказала «так». Я не ведаю і не магу сцвярджаць, што менавіта мае паводзіны, крыху нечаканыя і незвычайныя, забяспечылі мне поспех, магчыма, што адзінота, у якой яна жыла і засталася потым, прымусіла яе даць згоду, гэтага я не ведаю, але факт той, што мы пажаніліся.

Пасля гэтага падзеі пачалі разгортвацца хутчэй. Я атрымаў заданне пераехаць з Бухарэста ў правінцыю і пастарацца заняць месца юрысконсульта ў інстытуце, дзе хутка я і пачаў працу. У мяне былі вельмі шырокія сувязі, і зрабіць гэта мне было няцяжка. Вядома, Ірына не была ў захапленні ад пераезду, але я кінуў ідэю, што там яна якраз і зможа працаваць па спецыяльнасці, да якой ляжала яе душа... Мы пераехалі, я атрымаў цудоўную кватэру і, як гэта было прадугледжана раней, сустрэўся з Віктарам. Я зманіў бы, сказаўшы, што гэтая сустрэча не ўсхвалявала Ma­ne. У нас жа за спінай было гэтулькі гадоў, пражытых разам, гэтулькі ўспамінаў, была дружба... была і здрада. Сказаць шчыра, я расхваляваўся. Слова гонару. Але гэта датычыла толькі мяне самога, маіх думак і зусім не датычыла тых задач, якія ставіліся перада мною. He. Я дзейнічаў, як аўтамат. Я досыць стараўся, каб вытруціць з памяці такія застарэлыя паняцці, як чалавечнасць, любоў, дружба і ўсё такое іншае. Зрабіць так, каб Ірына працавала поруч з Віктарам, было

няцяжка. He ведаю, ці было гэтак задумана з самага пачатку, каб яны ўступілі паміж сабою ў сувязь. Наўрад ці, гэта было б ужо занадта. Ды факт той, што яны пакахалі адно аднаго, а гэта было мне на руку. Хоць і не магу сказаць, што так лёгка столькі гадоў строіць з сябе ідыёта. Але наперадзе чакала, бадай, нешта цяжэйшае. Аднак я ведаў: без неабходнасці нельга задаваць занадта многа пытанняў. Зразумела, я паведаміў пра змену ў становішчы спраў і атрымаў адказ, што ў сувязі з гэтым будзе прынята рашэнне.

Я ўжо не памятаю, каму першаму прыйшла ў галаву думка пра паездку за мяжу, але мы ўсе прынялі яе з захапленнем. 3 іх боку гэта было шчыра, з майго — не. Я баяўся. Магло здарыцца так, што гаспадары мае яе не ўхваляць і я траплю ў складанае становішча. Трэба было прыдумаць досыць прыстойную прычыну, каб, не выклікаўшы ніякіх падазрэнняў, разбурыць гэты план. Гэта з аднаго боку. 3 другога боку, я баяўся, што не атрымаю выязной візы. Я ніколі не ўтойваў, што вучыўся ў Берліне, ды і не мог бы гэтага ўтаіць. Усім было вядома, што на радзіму я вярнуўся даволі позна. На маё здзіўленне, і з таго, і з другога боку, калі можна так сказаць, усё абышлося добра. За мяжой мне трэба было пазваніць па тэлефоне, што я і зрабіў. Я сустрэўся з чалавекам, які свабодна гаварыў па-румынску, якога да таго ніколі не бачыў. Ён уручыў мне два фотаапараты спецыяльнай канструкцыі. Адзін з іх я ўстанавіў у Віктаравым пакоі, другі ў нашым пакоі. На ўсякі выпадак. Адкуль я мог ведаць, дзе яны будуць сустракацца? Нечакана ўва мне прачнулася неадольная цяга да розных музеяў, помнікаў... Я стаў часта знікаць адзін і ў самы незвычайны час. План цалкам удаўся. Чалавек, з якім я сустракаўся, запрасіў Віктара і пастазіў яго перад дылемай: або ён перадасць сваю працу, што, як я ім дакладваў, яшчэ не скончаная, але гэта не так важна, або будзе паведамлена мужу, мала таго, грамадскасць таксама будзе інфармавана. Я ведаў, што ніякім іншым чынам Віктара збіць з панталыку нельга. Пра грошы не магло быць і гаворкі. Асабіста я сумняваўся нават у тым, што і гэты план удасца, пра што я ў адпаведны час нават папярэджваў. Я не думаў, што Віктар можа ўступіць. Але мне нават у галаву не прыходзіла, што ён паспрабуе дзейнічаць на свой страх і рызыку. Я думаў, што ён паспрабуе ўсё адкрыць уладам, але быў абсалютна ўпэўнены, што Ірына не дазволіць гэтага. Гэтага яна б не перанесла. Яна... так, так, нягледзячы на ўсё, што здарылася, яна сумленны чалавек.

Спачатку, калі я даведаўся пра так званае знікненне

працы, я таксама папаўся на гэтую вуду. Я падумаў, што не я адзін спрабую завалодаць працай. Я быў зусім разгублены, таму што правал з працай так ці інакш адбіўся б і на мне. Таму я вырашыў ні пра што не паведамляць і даць магчымасць падзеям разгортвацца самім па сабе. Я толькі тады крыху супакоіўся, калі даведаўся, што ў Віктара захаваліся ўсе чарнавікі. На благі канец і гэта было нядрэнна. Адразу, як толькі мы прыехалі ў Мамаю, Ланге, які прыбыў на два тыдні раней і з якім я ўжо сустрэўся, выклаў свой план. Вядома, ён зрабіў некалькі копій негатываў, бо зусім не быў упэўнены ў Віктару. Я яму сказаў, што яго план з самага пачатку мне не вельмі спадабаўся. На гэта ён адказаў, што іншага варыянта прапанаваць не можа. Вось тады я падумаў, ці не шантажыруе ён і мяне... Гэта я павінен быў яму гарантаваць, што праца не фальшывая, а калі яна такой акажацца, то дастаць сапраўдную працу. Але калі Віктар зусім адкрыта расказаў мне ўсю гісторыю, аж да таго, што ён збіраецца падсунуць несапраўдны праект, гэта было як выбух бомбы. У мяне было занадта мала часу. Я вырашыў паставіць усё на адну карту. Я зразумеў, што гульня доўга працягвацца не можа. Урэшце круг павінен быў замкнуцца вакол мяне, а я цудоўна ведаў, што злоўленаму шпіёну нічога не паможа. Памагчы можа толькі ён сам сабе, і то капсулай з ядам. Вось і ўсё. Калі дапусціць, што Віктару ўдасца правесці Ланге тут, дык зусім відавочна, што падробка адразу выкрыецца, калі ён вернецца дамоў. Такім чынам, заставалася толькі адно: украсці ў Віктара чарнавікі, папярэдне зняўшы з іх фотакопіі. Чарнавікі самае надзейнае. Я разлічыў, што на гэта спатрэбіцца дзесяць хвілін, а самы зручны час — калі Віктар пойдзе ўвечары на спатканне з Ланге. Усё выйшла нават прасцей, чым я думаў. Можа, аж занадта проста, і я пытаюся ў сябе цяпер: а ці не вы памаглі гэтаму? Ды я разумею, у маім становішчы не задаюць пытанняў.

Урэшце я завалодаў чарнавікамі. Праз гадзіну ў мяне павінна было быць спатканне з Ланге. Я б мог перадаць яму гэтыя чарнавікі. Але гэта значыла б, што ён паедзе, а я застануся тут. Што будзе, падумаў я, тады, калі ўсё зробіцца наадварот? Калі паеду я, то для мяне гэта будзе канцом доўгага і цяжкага, цярністага шляху, а пан Ланге няхай застаецца тут... Я ведаў, якая фатаграфія ў яго ў пашпарце. Я сфатаграфаваўся ў прыватным атэлье. Гэта мне каштавала дорага. Замяніць адну фатаграфію другой праблемы не складала. Калісьці і мне давялося вучыцца ў спецыяльнай школе, дык я разбіраюся ў гэтых справах... Гутарка з Вікта-

рам мяне надзвычай падбадзёрыла, я ж перад усімі мог выступаць як ашуканы, звар’яцелы ад гэтага муж, якога ўразіла нечаканая вестка. Самазабойства ў гэтым выпадку зусім апраўданае. Вядома, разыграць усё гэта не так лёгка, але заставацца тут было нельга, мяне хутка выкрылі б.

Ланге з’явіўся на сустрэчу сам не свой. Ён мне расказаў усё. He ведаю, ці зразумеў ён, што Віктар спрабаваў падсунуць яму фальшыўку. Гэта менш за ўсё яму абыходзіла. Я думаю, што не, я нават упэўнены, што ён нічога не зразумеў, бо пасылаў перуны на жанчыну, якая напала на яго. «Як гэта я не падумаў,— роў ён мне проста ў твар,— што іх можа быць двое?» Я дык сам даўно ўжо скеміў, але асцерагаўся сказаць пра гэта. I зусім зразумела чаму. 3 аднаго боку, я не хацеў, каб ён страціў упэўненасць ува мне і ў паспяховым завяршэнні справы, з другога боку, я зусім не лічыў гэтую францужанку такой небяспечнай. He ведаю чаму, але ў мяне склалася ўражанне, што гэтая Элен толькі намацвае глебу... Праўду сказаць, рабіла яна гэта смела. Я неяк удзень застаў яе ў Віктаравым пакоі, дык яна, каб выйсці з няёмкага становішча, адкрыта дала мне зразумець, што правяла з ім ноч... «Дык што ж цяпер мне рабіць? — насядаў на мяне Ланге.— Як я вярнуся дадому? Што пакладу шэфу на стол? Атрымаўшы такое заданне, ніхто не мае права вяртацца з пустымі рукамі». Я супакоіў яго, сказаў, што ўсе чарнавікі працы ў мяне і схаваныя ў надзейным месцы. Трэба толькі адправіцца туды і забраць іх. Я сказаў, што паеду на сваёй машыне, каб не выклікаць падазрэнняў. Мы паехалі. На шашы, хвілін праз дваццаць, я спыніўся, сказаўшы, што барахліць матор. Выйшаў з машыны і яго папрасіў таксама выйсці, каб паглядзець на матор. Астатняе было не так ужо складана. Спачатку я аглушыў яго, потым задушыў. Пасля гэтага надзеў яго пінжак, шкарпэткі, туфлі — наогул усё, таму што мы з ім прыкладна аднаго росту... Завяршыць усё павінен быў няшчасны выпадак. Я ўсадзіў яго за руль, абліў бензінам і, сеўшы побач з ім, павёў машыну. Успомніўшы, чаму навучыўся ў гады вайны, я развіў вялікую скорасць і выскачыў з машыны на поўным хаду. Магчыма, гэта здасца дзіўным, але, вядома, не вам, бо вы і самі ведаеце, што гэта зрабіць можна, а калі яшчэ і пашанцуе, дык і застацца цэламу. Пры мне было ўсё, што трэба: пашпарт, паперы, ключы ад машыны. Я ведаў, што ў яго чамадан у гатэлі, але туды я пранікнуць не мог, ды чамадан мяне і не цікавіў. Білет на самалёт аказаўся пры ім, а гэтага мне было дастаткова... He думаю, каб я

што забыўся. Ва ўсякім разе, нічога істотнага. Я б хацеў вас папрасіць толькі адно: ці не маглі б вы мне сказаць, якую дэталь я ўпусціў, дзякуючы чаму я маю задавальненне бачыцца цяпер з вамі.

Маёр Марару ўсміхнуўся.

— Можам, грамадзянін Вэляну, можам... Так-так, якая, значыцца, дэталь... Ведаеце, я памыліўся,калі пісаў запіску. Вядома, я памыліўся. Бо на самай справе гаворка ідзе пра цэлы шэраг дэталяў. Напрыклад, вы пагрэбавалі хуткасцю... Зрэшты, пачнём па парадку. Толькі загадзя і старанна абліты бензінам труп мог так пацярпець ад агню ў параўнанні з машынай, якая амаль зусім не абгарэла, таму што бензін канчаўся... Пра гэта вы не падумалі. Гэта было пачаткам усіх падазрэнняў... Вядома, і ўскрыццё выявіла сапраўдную прычыну смерці. Але трэба было даведацца, хто ж забіты. На безыменным пальцы левай рукі быў вянчальны пярсцёнак. Я зняў яго з цяжкасцю. На ўнутраным баку пярсцёнка можна было прачытаць: «Ірына» і дату. Усё правільна, адвакат Вэляну быў жанаты, жонку яго завуць Ірына, і дату іх вяселля ўстанавіць зусім няцяжка. Толькі пярсцёнак гэты быў занадта вузкі, а на пальцы заставаўся глыбокі след ад больш масіўнага пярсцёнка, які насіўся шмат гадоў. Зусім верагодна, гэта той самы пярсцёнак, які цяпер на пальцы ў вас, грамадзянін Вэляну... Далей усё ішло куды хутчэй. Мне было вядома, што Ланге ў Румыніі, ён жа наш стары знаёмы. Калі я зразумеў, што забіты зусім не Серджыу Вэляну, стала цалкам верагодным, што Серджыу Вэляну і ёсць той чалавек, які забіў Ланге, калі будзе даказана, што забіты сапраўды Ланге. У нас былі фатаграфіі, якія зроблены зусім нядаўна. Але ў іх не было патрэбы. У нас быў прасцейшы спосаб. Ёсць чалавек, які вельмі добра ведае Ланге, сустракаўся з ім і бачыў яго ўсяго некалькі гадзін назад. I нават больш — яму давялося змагацца з ім.

— Віктар! — усклікнуў Вэляну.— Гэта ён апазнаў яго.

— He,— спакойна запярэчыў маёр.— Гаворка ідзе не пра таварыша Андрэеску.

-— Значыць... Ага! Вы і яе злавілі? Францужанку таксама накрылі?

— Так. Яна апазнала Вольфганга Ланге. I ведаеце, як яна гэта зрабіла? Вельмі проста. Жанчына заўсёды застаецца жанчынай... Яна ведае каратэ, ёй вядома ўсё, што вы хочаце і чаго не хочаце, але часам яна выходзіць з цяжкага становішча чыста па-жаночы: яна кусаецца. У час схваткі яна пракусіла Ланге плячо да самай косці, і гэты ўкус у

патрэбны момант усё паставіў на сваё месца. Перамясціць укус было нельга. Заставалася толькі ўбачыць яго на плячы Ланге. Вось і ўсё, грамадзянін Вэляну! Астатняе, як вы самі разумееце, звычайная справа... Шанцаў у вас не было ніякіх. Калі вы дабраліся да самалёта, дык гэта раскоша, якую я сабе дазволіў. I не так у дачыненні да вас, як у дачыненні да таварыша Андрэеску... Я хацеў, каб вы далі паказанні ў яго карысць, але каб гэта было як мага пазней. Я хацеў, так сказаць, паварыць яго ва ўласным саку... He глядзіце так здзіўлена на мяне. Так, так, самі пра тое не падазраючы, вы далі паказанні ў яго карысць. Большага вам ведаць не след. Але вы павінны што-нішто дадаць: мне не зразумелы момант, як паміж Ланге і францужанкай узнік канфлікт? Мне хацелася б ведаць, ці не даводзілася вам або Ланге працаваць калі-небудзь з гэтай францужанкай?

— He! Я ад вас нічога не ўтойваю, абсалютна нічога. Я ж вам расказваў, што і Ланге быў вельмі здзіўлены: адкуль яна ўзялася?

— Але мы павінны зрабіць вочную стаўку...

Здавалася, што маёр адчувае няёмкасць. Ён звярнуўся да капітана:

— Можна арганізаваць вочную стаўку? Мне б хацелася ўсё скончыць цяпер, пакуль таварыш інжынер тут.

— Калі вы дасце распараджэнне, то, вядома, можна. — Так-так... Добра, Наста. Значыць, я распараджаюся. Наста падхапіўся і выйшаў.

Увесь гэты час Віктар сядзеў нерухома ў сваім кутку і слухаў расказ пра падзеі, якія ўяўляліся яму проста фантастычнымі. Напэўна, думаў Віктар, мне спатрэбіцца яшчэ многа часу, пакуль я звыкнуся з думкай. 3 якой думкай? Мне яшчэ столькі трэба абдумаць... Элен гаварыла праўду. Напэўна, яна замежны агент, яна ж такая разумная... Як яна сказала? Што я з іншага стагодцзя, што мне было б лепш легчы і праспаць гадоў дзвесце. Можа, і яе праўда. Я ўсё рэфлектую. Усе навокал смяюцца з мяне, здзекуюцца. I ён, Серджыу, і немец, і Элен, і нават маёр Марару... Ужо ён-то, што праўда, тое праўда, мае на гэта ўсе падставы. Ён мне плаціць па сваім рахунку... Ага, вядуць! Бедная, яна такая маладая, як падумаеш, што яе чакае...

Увайшоў капітан Наста. Дзверы засталіся адчыненыя. Праз імгненне паявілася Элен. Яна была нават прыгажэйшая, чым звычайна. Віктар бачыў яе заўсёды толькі ў штанах... Праўда, ён бачыў яе і ў купальніку, але, здаецца, толькі сукенка надае чароўнасць маладой і прыгожай жан350

чыне. Аказваецца, мадэмуазель Элен носіць і кароткія спадніцы. Але якая ў яе пастава... Цудоўная сукенка... А якія ножкі, божа мой... Гм! Проста не верыцца: яна, як і раней, усміхаецца. Нават неяк з выклікам...

Маёр Марару падняўся. Элен спынілася каля дзвярэй.

— Дазвольце вам адрэкамендаваць,— пачаў маёр,— лейтэнанта Алену Сіміён, якая паспяхова справілася з адказным заданнем... Арыштаванага вывесці!

Чацвёра, што засталіся, маўчалі. Віктар запытальна глядзеў то на Марару, то на капітана, не разумеючы, чаму яны пазбягаюць яго погляду. Элен — іншая справа... ці не, ужо не Элен, а Алена... Калі б усё было нармальна, то, наколькі ён разумеў, трэба было б радавацца, смяяцца, як падказвала яму пачуццё гумару, бо, урэшце, вынік зусім не быў трагічны: яго невінаватасць і сумленнасць былі даказаны, ні праца, ні чарнавікі не вывезены з краіны, шпіёны кепска кончылі, але ж, як вядома, пасееш вецер — пажнеш буру... I ўсё-такі Віктар ніяк не мог зразумець, чаму яго захліснула хваля нейкай горычы. Ён збянтэжана кашлянуў і ўсміхнуўся, нібы просячы прабачэння. Усмешка выйшла ненатуральная.

— Таварыш інжынер...

— Што, таварыш маёр?

— Як гэта вам сказаць... не падумайце, што я гэта са злосці, проста такі ўжо я ёсць: гавару ўсё, што дум'аю, людзям у твар. Але далёка не ўсюды і не кожнаму. Так я абыходжуся з людзьмі, да якіх маю хоць крыху павагі... Вось вам я скажу. Цяпер вам цяжка, нават вельмі цяжка, я разумею. Да таго ж вам яшчэ і няёмка. Як-ніяк, а вы ж падманулі. He мяне, Вінцілэ Марару, а сваё сумленне. Вы падпісаліся пад непраўдзівымі паказаннямі. I вам цяпер цяжка якраз таму, што падман не ўласцівы вам. Ведайце, вы не ўмееце прыкідвацца як след. Трэба адчуваць гульню, а вы па прыродзе не артыст. Якраз таму вам не варта лезці ў чужыя справы. Артысту — яго тэатр, вам — вашы апараты і лічыльныя машыны. Тут вы ўсё разумееце. Хіба вам гэтага мала? Я павінен быў бы быць вельмі незадаволены вамі, але, не ведаю чаму, я не магу злавацца. А! Вы таксама на мяне не крыўдуеце... Я крыху нагнаў на вас страху, але ведайце, што я зусім не верыў у вашу віну. Я проста ўзяў маленькі рэванш. У мяне было шмат фотакопій з фальшывай працы, якую вы рыхтавалі да перадачы. I зрабіла гэта Алена. Я ведаў, што вы гуляеце сумленна. Але ўсё-такі гэта небяспечная гульня. Яна ж амаль і не гульня...

ЗМЕСТ

Максім Лужанін. Прадмова .......................................   3

АГАТА КРЫСЦІ. Нябожчыкава люстэрка. Пераклаў Павел

Марціновіч .................................................................  7

ЖОРЖ СІМЕНОН. Порт у тумане. Пераклаў Алесь Асташонак 77

НІКАЛАЕ ШТЭФАНЕСКУ. Доўгае лета... Пераклала Ліна Каўрус            201

Замежны дэтэктыў: Зб.: 3 англ., фр., рум./Ук3-26 лад. і прадм. М. Лужаніна.— Мн.: Маст. літ., 1988.— 352 с.: іл.

ISBN 5-340-00167-9 (беларус.) Зарубежный детектнв: Сб.

У зборніку публікуюцца аповесць А. Крысці «Нябожчыкава люстэрка», раманы Ж. Сіменона «Порт у тумане» і Н. Штэфанеску «Доўгае лета...».

4703000000 —133

3------------------------- 161—88

М 302(03) — 88

ББК 84.4-4

 

Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке

Літаратурна-мастацкае выданне

ЗАМЕЖНЫ ДЭТЭКТЫЎ

Укладальнік Лужанін Максім

(Каратай Аляксандр Амвросіевіч)

Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак В. А. Губараў. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар А. Б. Барадзіна. Карэктары К. У. Дзмітрыенка, Я. А. Бебель.

ІБ № 2960

Здадзена ў набор 03.08.87. Падп. да друку 01.08.88. Фармат 84ХЮ8'/з2Папера друк. N» 2. Гарнітура тып Таймс. Высокі друк. Ум. друк. арк. 18,48. Ум. фарб.-адб. 18,90. Ул.-выд. арк. 20,79. Тыраж 112000 экз. Зак. 755. Цана 2 р. 40 к. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.