Замежны дэтэктыў  Агата Крысці, Генрык Гаворскі, Дзёрдзь Сіта, Рэкс Стаўт

Замежны дэтэктыў

Агата Крысці, Генрык Гаворскі, Дзёрдзь Сіта, Рэкс Стаўт
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 1991
134.75 МБ

 

ЗАМЕЖНЫ ДЭТЭКТЫЎ

МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1991

ББК 84(0)6-4

3-26

Укладанне Максіма Лужаніна

3 польскай, англійскай, венгерскай 

4703000000—049

3------------- 165—91

М 302(03)—91

ISBN 5-340-00566-6 (беларус.) © Калектыў перакладчыкаў, 1991

Jenfibuc Jaßoftati

РАДАСЛОУНАЯ

Раздзел п е р ш ы

1

Калі афіцыянтка прынесла каву, мужчына змоўк, але перадаўшы маёру цукар, загаварыў зноў:

— Вяртаючыся да тэмы...

Маёр машынальна памешваў лыжачкай у шклянцы, з лянівай задумнасцю глядзеў на субяседніка. «Гэта прозвішча... Мне яно з тых, якія ўрэзваюцца ў памяць. Але гэта другі чалавек... Той даўно мёртвы, а калі і застаўся жывы, быў бы цяпер шмат старэйшы. He, гэта не ён...»

— Прабачце,— мякка сказаў маёр,— паўтарыце, калі ласка, вашы імя і прозвішча.

Пытанне было дзіўнае, і мужчына паглядзеў на маёра збянтэжана.

— Стэфан Уротак...— сказаў ён.— Вы ж ведаеце мае анкетныя дадзеныя.

— Так, вядома...— Маёр пацёр рукой лоб.— Расказвайце далей.

«А ўсё-такі... Тыя самыя крыху раскосыя, амаль чорныя вочы, тыя самыя шорсткія цёмныя валасы, выпуклыя скулы, той самы атлетычны склад цела. Усё тое самае, але гэты — жывы».

Маёр прымусіў сябе ўсміхнуцца.

— Вы адкуль родам, можна даведацца?

Мужчына зноў насцярожыўся, паглядзеў на маёра здзіўленым позіркам.

— 3 Люблінскага ваяводства. Вёска Закшэва. Білгарайскі павет. Але гэта ж ёсць у анкеце...

Маёр кіўнуў.

Перакладзена з выдання: Gaworski Н. Rodowod.— Warczawa: Wydawnictwo Spoldzielcze, 1984.

— У вас быў брат, праўда?

— Быў. У сорак пятым яго застрэлілі бандыты. Вы яго ведалі?

— Чуў краем вуха. Гаварыце, калі ласка, пра нашу справу.

2

Яны прыйшлі з таварышам у Закшэва ў спякотны чэрвеньскі поўдзеньч Яна Уротака засталі дома, той якраз абедаў. Аддалі хвалу пану богу, як патрабаваў звычай, селі на лаву ля сцяны, ветліва, але цвёрда адмовіліся ад пачастунку.

Сям’я Уротакаў была ў зборы, калі не лічыць малодшага, дванаццацігадовДга свавольніка, якім яны менш за ўсё цікавіліся. Стары з белымі валасамі і такімі самымі белымі абвіслымі вусамі сёрбаў капусту. Ян, дзеля якога яны прыйшлі, сядзеў з апушчанай галавой, сціскаючы ў руцэ акраец аржанога хлеба. Дзве яго сястры — ім было семнаццаць-васемнаццаць гадоў — шапталіся ў канцы стала, зрэдку пазіраючы на міліцыянераў, хіхікалі і спалохана эаміралі пад цяжкім позіркам бацькі. Маці не магла схаваць хвалявання. Яна ж і спрабавала ўгаварыць міліцыянераў сесці за стол.

Бацька адставіў міску, і ўсе кончылі есці, нерухома чакаючы, калі ён падасць знак устаць з-за стала. Аднак ён не падымаўся. Павярнуўся на табурэтцы, абцёр далоняй вусы, спадылба паглядзеў на міліцыянераў. Потым нетаропка палез у кішэню — пальцы работнікаў міліцыі інстынктыўна пацягнуліся да спускавых кручкоў аўтаматаў. Стары крыва ўсміхнуўся, спакойна выняў капшук, развязаў яго і, адарваўшы ладны кавалак газеты, узяўся скручваць цыгарэту. Усунуў самакрутку ў зубы і, не паварочваючыся, локцем падсунуў капшук сыну. Адна з дачок, маладзейшая, выскачыла з-за стала, падбегла да печы, выцягнула тонкую галавешку і падала яе бацьку, хпотым — брату.

— Ну, і што ж вы, панове, скажаце? 3 чым вас бог паслаў? — вымавіў нарэшце бацька.

Міліцыянеры пераглянуліся, адкашляліся, цяжка ўсталі.

— Хочам пагутарыць з Янам Уротакам,— заявіў адзін з іх, капрал.

Маці ціха ўздыхнула і прыціснула кулак да рота.

— Пагутарыць? — перапытаў стары.— Пагутарыць можаце і тут.

— He можам,— сказаў другі, радавы.— Мы павінны ўзяць яго з сабой.

Стары выпусціў клубок дыму, моўчкі паглядзеў на міліцыянераў. Ён разумеў, што гэта не жарты.

— Ану, дастаньце з шафы Янакаў пінжак,— загадаў дочкам.

— He трэба,— кінуў капрал рэзкавата.— Пагода цудоўная, а праз гадзіну ён вернецца.

Стары плюнуў на падлогу, расцёр плявок нагой.

— Ведаю я вашу гадзіну. Але калі без пінжака... Збірайся! — кіўнуў ён сыну.

Малады чалавек, які да гэтага часу не вымавіў ні слова, запытальна паглядзеў на міліцыянераў.

— Развітвацца не трэба,— сказаў капралі— Вы хутка вернецеся.

— Калі грамадзянін капрал што-нішто скажа — можна не сумнявацца,— сказаў радавы,— Пайшлі.

Малады Уротак накіраваўся да дзвярэй, міліцыянеры — за ім. Астатнія стаялі нерухома. Капрал, агледзеўшы іх спадылба, прычыніў дзверы.

Па вёсцы людзі ішлі на сенакос. На плячах у мужчын асляпляльна блішчалі косы. Босыя жанчыны неслі граблі, з цікаўнасцю паглядвалі на міліцыянераў і Янака. Сонца прыпякала так, што неўзабаве кашулі пачалі прыліпаць да спін міліцыянераў.

— Цішэй, куды ты так спяшаешся? — гаркнуў радавы, калі Уротак прыбавіў кроку.— He спяшайся, яшчэ ніхто не спазніўся на сустрэчу з тым, што яго чакае.

Капрал усміхнуўся. Філасофскія афарызмы таварыша заўеёды ўзнімалі ў яго настрой. Ён ішоў крыху ззаду, уважліва аглядаючы сялянскія двары, зрэдку азіраючыся.

Мінулі вёску. Далей дарога ўзнімалася на невялікі пагорак, амаль голы,— высушаная сонцам трава, кусцікі ажыны, рэдкі ядловец. Толькі сям-там зелянелі вузкія палоскі бульбоўніку. Станавілася ўсё гарачэй.

— Звернем з дарогі,— загадаў радавы, калі яны ўзышлі на вяршыню пагорка.

Малады чалавек нерашуча спыніўся. Міліцыянер падштурхнуў яго руляю аўтамата, паказваючы на адзінокую грушу. Уротак паціснуў плячамі, пайшоў наперад. Каля дрэва міліцыянер раптам падставіў яму нагу, хлопец ледзь не паваліўся, мармытнуў штосьці сам сабе.

— Тут, грамадзянін капрал, бадай, будзе сама раз,— сказаў радавы. Ён прыплюшчыў вока і звярнуўся да Яна

Уротака.—Сядай. He тут, вунь там! — паказаў яму месца воддаль.

Міліцыянер з дзвюма нашыўкамі азірнуўся. 3 вёскі іх бачыць не маглі — хавала зеляніна кустоў ажыны і цярноўніку. Ім жа адсюль усё было відаць як на далоні. Паміж апошнімі дварамі вёскі і пагоркам цягнулася паласа лугу, разрэзаная вузкім ручаём. Тут і там маячылі касцы. Яны браліся за работу, вастрылі косы — добра чуваць быў звон металу.

3 другога боку ўзгорак пераходзіў у шырокую раўніну, якая знікала ў залацістай смузе перагрэтага паветра, там, дзе вілася белая дарога. Да суседняй вёскі ехала падвода, клубы пылу цягнуліся за ёю вяла, доўга не маглі апасці.

Капрал расшпіліў каўнер, сеў у гарачым цені грушы. Аўтамат паклаў на калені, зручна абапёрся, пачухаў аб шурпатую кару спіну, якая свярбела, заплюшчыў вочы. Маўчаў.

Радавы размясціўся на камені спіной да дрэва, уздыхнуўшы, насунуў фуражку на вочы, ствол аўтамата недвухсэнсоўна накіраваў на Уротака.

— Праклятая служба,— паскардзіўся ён немаведама каму.— Спякота, як у пекле, а мундзіра не здымеш, нельга нават рэмень расшпіліць. Хіба гэта справядліва?

— Я вас у мундзір не апранаў,— панура прамовіў хлопец, упершыню за ўвесь ча_р.

Міліцыянер са здзіўленнем узняў галаву.

— Глядзіце, аказваецца, ён умее гаварыць! А я ж думаў, што ты, браток, нямы. Страх як мне было шкада цябе.

— Пашкадуйце лепш сябе,— буркнуў юнак.

— Шчыра кажучы, браток, твая праўда. Сядзіш сабе ў расшпіленай кашулі, ветрык асвяжае твае волатаўскія грудзі, а тут варыся ў сваім поце. Мушу прызнацца, мне гэта не вельмі падабаецца. А ты нябось рады, га?

— Гэта мая справа.

— Ты так лічыш? — Міліцыянер падняў грудку зямлі і жартам кінуў Уротаку ў лоб, а калі той прыкрыў твар, здзекліва рассмяяўся.— Гэта ўсяго толькі папярэджанне,— сказаў, іграючы халоднымі вачамі.— Каб ты не петушыўся. На гарачых ваду возяць, зразумеў?

Уротак падалом кашулі выцер твар, рэзка плюнуў. У яго чорных, пранізлівых вачах з’явілася нешта такое, ад чаго міліцыянеру стала няёмка. Ён міжволі прыўзняў аўтамат. Уротак прыжмурыўся без страху, яшэ раз плюнуў і з агідай сказаў:

— Hy i герой, далей няма куды. Аўтамат у руках, падмога побач, а насупраць—вясковы хлопец. Возьмем вось яго на мушку. Герой!

Другая грудка зямлі трапіла ў вуха Уротаку. На гэты раз ён нават не варухнуўся.

— Канчай,— сказаў капрал таварышу.— Забаўляешся, як малое. Закасаў бы рукавы ды змазаў яму між вачэй. Глядзіш, заспяваў бы інакш.

— Што праўда, то праўда,— пагадзіўся міліцыянер са злараднай дабрадушнасцю. Ён адклаў аўтамат, стаў перад Уротакам на раскірэчаных нагах.— Пагаворым сур’ёзна, як мужчына з мужчынам.

Уротак глядзеў на яго знізу. Пот, змяшаны з зямлёй, бруднымі рагамі сцякаў за каўнер кашулі.

— Мне няма чаго з вамі гаварыць,— агрызнуўся ён, і гэтая смеласць не была прытворнай.

— Гэта мы паглядзім.— Міліцыянер калыхаўся над ім, сціскаючы кулакі.— Хто твой важак?

Чорныя зрэнкі Уротака палалі.

— Гэтак вы і паверыце, калі скажу.

Радавы рэзка выкінуў наперад кулак. 3 рассечаных вуснаў Уротака скацілася некалькі чырвоных кропель. Міліцыянеру стала раптам сорамна, брыдка, хацелася адсцёбаць самога сябе, але ён усё ж працягваў:

— Можа, гэта адвучыць цябе блазнаваць. Я пытаюся, хто камандзір тваёй банды?

Уротак заплюшчыў вочы, але нянавісць і злосць, што гарэлі ў іх, здавалася, прабіваюцца праз павекі.

— He ведаю я ніякай банды. А калі вам што вядома, раскажыце мне.

Міліцыянер скасавурыўся на свайго шэфа. Капрал нібыта драмаў, але яго твар выказваў агіду. Марыян — так звалі міліцыянера — з хвіліну пастаяў у нерашучасці, зноў нахіліўся над хлопцам.

— Скажаш, хто важак? Апошні раз пытаюся.

Павекі Уротака ледзь прыўзняліся.

— Будзеце біць? I ахвота вам такой спякотай? Марыян зірнуў на яго з міжвольным захапленнем.

— Шчыра кажучы, я мог бы даць табе пытлю тут, на месцы. Але твая праўда — такой спёкай не варта. На ўсё свой час, як кажуць. Пойдзем у аддзяленне, дачакаемся вечаровага халадку, будзе лягчэй дыхаць. Між іншым, там, у вялікай кампаніі, і размаўляць лепш. Адзін стоміцца — пачне другі. Сумаваць не давядзецца. Толькі...— Ён закла-

почана пачухаў патыліцу.—Толькі не ведаю, ці ўдасца нам дабрацца да аддзялення. Дарога далёкая, небяспечная Усялякае можа надарыцца...

Цыганскі твар Уротака спахмурнеў, але на ім не зварухнуўся ні адзін мускул. Марыян вылаяўся сам сабе, за'хапляючыся яго вытрымкай.

— Застрэлены бандытамі, так? — спытаўся Уротак здзекліва, неўпрыкмет хвалюючыся. Раптам ён перамяніў тон: — Канчайце ўжо, усё роўна вы не купіце мяне. Я не ведаю, у чым справа і чаго вы ад мяне хочаце, таму не збіраюся малоць языком упустую. Можаце мяне біць, можаце забіць, забраць з сабой — усё роўна. Я ў вашых руках. А мянціць языком з вамі мне надакуйыла.

— Няўжо? А калі я ласкава папрашу?

Хлопец глядзеў на яго задзірліва, маўчаў. Міліцыянер пачухаў за вухам, зрабіў жаласлівую грымасу.

— Чым жа я заслужыў такую агіднасць, грамадзянін Уротак? Я ж да вас з адкрытым сэрцам, па-чалавечы, а вы такі няўдзячны. Нават гаварыць не хочаце.

Вочы Уротака былі вострыя, нібы штылеты, аднак ён не адазваўся ні словам. Яны счапіліся позіркамі, доўгі час сядзелі, нават не варухнуўшыся.

Капрал ляніва павярнуўся пад грушай. Ён зірнуў на сонца, пазяхнуў, працёр вочы.

— Ведаеш што, Марыян,— сказаў таварышу,— здаецца, мы дарэмна тут сядзім. Або адлупцуем яго як след, або возьмем з сабой, ці адразу...

— Так точна, грамадзянін капрал. Адразу! — узрадаваўся міліцыя«ер.— За кіламетра паўтара адсюль ёсць такі густы лясок са старымі траншэямі, там будзе сама раз. У вёсцы ніхто не пачуе. Давай,— звярнуўся да Уротака,— уставай!

Разбітая губа паспела распухнуць, потная кашуля аб— ляпіла цела. Калі Уротак падняўся, яго вочы былі поўныя страху, але і такой рашучасці, што міліцыянер міжвольна адвярнуўся, усхваляваны і бездапаможны. Марыян ужо ведаў, што прайграў, што ўся гэта задума з паходам у вёску не мела ніякага сэнсу, гэтаксама як не мела сэнсу спроба запалохаць Уротака. Краем вока ён заўважыў, што шэф таксама цяжка падымаецца.

— ... адразу адпусцім хлопца дамоў,— дагаварыў капрал перапыненую думку.— Мне здаецца, адбылася памылка. Нічога не зробіш, бывае і такое.

Міліцыянер няўпэўнена круціў галавой.

— Я паспрабаваў бы прымусіць яго гаварыць.

— Можа, яшчэ і надарыцца такі выпадак. Хоць я не хацеў бы яму гэтага. Няхай зараз жа смаліць на працу.

— Ёсць, таварыш капрал! — Марыян звярнуўся да хлопца: — Табе, браток, пашэнціла, што камандуе таварыій капрал, а не я. Я б з табой яшчэ не так пацацкаўся.— I раптам гаркнуў: — Ну, пайшоў да д’ябла і ніколі больш не трапляй мне на вочы. He глядзі, што яны блакітныя. Ну!

Уротак свідраваў яго вугальнымі зрэнкамі, не кратаючыся з месца.

— Нікуды я не пайду,— выціснуў ён праз зубы.— Мне і тут добра.

Міліцыянеры пераглянуліся. Капрал прыжмурыў вочы, а яго малодшы калега пачаў так рагатаць, што рэха разнеслася па палях.

— Трымайце мяне, павалюся! — стагнаў ён.— He, гэта нечувана. Ой, не вытрымаю!

Хлопец стаяў разгублена.

Нарэшце міліцыянер супакоіўся.

— Хочаш тут застацца, дзівак,— заставайся. He панясём жа мы цябе на руках. А між іншым,— ён зноў зарагатаў,— розуму ў цябе не бракуе. Ты думаў, мы хочам аформіць цябе ззаду, нібыта ў час уцёкаў? Бо ўся вёска бачыла, як мы цябе вялі. Здорава ты гэта прыдумаў, нічога не скажаш.

Капрал абмахнуўся расшпіленым каўняром кашулі.

— Зарубі сабе на носе, хлопец,— сказаў ён строга,— і перадай іншым, што гэта не нашы метады. Гэта не мы страляем у спіну з-за вугла, з-за вугла страляюць у нас. У такіх мужыкоў, як твой бацька, у такіх хлопцаў, як ты, калі яны захочуць працаваць на сябе, а не на ўсякі буржуйскі зброд.

Капрал павярнуўся, пайшоў па грэбені ўзгорка да дарогі; міліцыянер — за ім. Хлопец стаяў нерухома, праводзячы іх няўцямным позіркам.

— Д’ябалыпчына, асечка! — прамармытаў Марыян, калі Уротак не мог іх пачуць.— Ці ён сапраўды невінаваты, ці такі цвёрды арэшак.

Яны крочылі нетаропка, у цені прыдарожных дрэў спыняліся перадыхнуць.

— Цвёрды хлопец, гэта факт,— пагадзіўся капрал.— Але, можа, і невінаваты. Адно другому не шкодзіць.

— Як бы там ні было, спадабаўся ён мне.— У голасе ў Марыяна гучала захапленне.— Нам бы такога, у міліцыю.

— Нізавошта ты яму стукнуў,— сказаў неахвотна капрал. У Марыяна шчокі заліліся чырванню.

— Неяк міжволі атрымалася,— сказаў ён праз нейкі час. Запаволіў крок, паглядзеў таварышу ў вочы.— Мне вельмі сорамна, разумееш? Лепей трэба валодаць сабой. Калі хлопец невінаваты,— што ён падумае пра нас, пра народную уладу? Трэба будзе пры выпадку папрасіць прабачэння.

Капрал глядзеў наперад. Спытаўся абыякава:

— А калі вінаваты, тады што? Тады гэтая аплявуха — звычайная рэч?

Марыян нават спыніўся.

— А што, усё роўна трэба прасіць прабачэння?

Капрал таксама спыніўся, глянуў яснымі вачамі на та.варыша, прамовіў усяго адно слова:

— Бадай...

I пайшоў далей, не аглядваючыся. А Марыян стаяў на дарозе, разявіўшы ад здзіўлення рот.

3

Стэфан Уротак нахіліўся над столікам. Гаварыў напаўголаса:

— Таварыш маёр, röTa проста розуму недаступна. Золата ў злітках, залатыя рублі, долары, каштоўныя медыкаменты. Афера сапраўды касмічная! I ўсё гэта праз дваццаць два гады пасля вайны, у нас на радзіме.

He сказаў — у Народнай Польшчы, а ў нас на радзіме. Маёр адзначыў гэта, але выгляду не падаў.

— Закурыце?— Ён падсунуў Стэфану пачку «Гевантаў».

Той кіўнуў, узяў цыгарэту, пстрыкнуў запальніцай, даў прыкурыць маёру, сам прыкурыў.

— Што вы з гэтым будзеце рабіць? — спытаўся ён.

— Усё, што трэба,— сур’ёзна сказаў маёр.— He турбуйцеся. Калі вы едзеце?

— Роўна праз дзесяць дзён.

— Маса часу.

— Але я паслязаўтра павінен даць адказ.

Маёр зацягнуўся дымам цыгарэты.

— Дасце.

Стэфан Уротак прыглядаўся да маёра. Ягоны спакой нерваваў, здавалася, што маёр не надае справе належнага значэння. Чаму прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення міліцыі нейкі разгублены, нібыта думае пра іншае, быццам усё гэта яго зусім не цікавіць?

— Я ўпершыню сутыкнуўся з такой справай,— сказаў ён.— Спачатку не мог нават паверыць.

— Можа, гэта дзяўчына перабольшыла?

— Таварыш маёр, няўжо вы не чуеце, што я вам гавару? Якая дзяўчына? Яна загаварыла са мной аб гэтым выпадкова, думаю, проста прагаварылася. Учора я гутарыў з яе бацькам. Дырэктар, разважлівы чалавек, бясстрасны, халодны...

— Ані не падобны на нас,— усміхнуўся афіцэр.

Стэфан Уротак зусім збянтэжыўся. Яго крыху раскосыя вочы глядзелі з абурэннем, ён не мог выціснуць з сябе ні слова. Нарэшце авалодаў сабой.

— Таварыш маёр,— голас яшчэ дрыжаў, у ім былі цвёрдыя ноткі,— я гавару зусім сур’ёзна. Калі да заўтра не атрымаю ад вас канкрэтных указанняў, пайду да вашага начальства і папрашу звязаць мяне з кім-небудзь іншым.

Маёр здаваўся абыякавым.

— Гэта гучыць як ультыматум,— сказаў ён лёгка.

— Гэта і ёсць ультыматум.

Нейкі час яны мералі адзін аднаго вачамі.

— Доктар Стэфан Уротак,— маёр вымавіў імя, прозвішча і вучонае званне свайго субяседніка, што прагучала як іронія,— цяпер мяне цікавіць толькі адно...

— Вас усё ж штосьці цікавіць? — Цяпер ужо доктар быў іранічны.— Слухаю з велізарнай увагай.

Маёр патушыў цыгарэту. Паглядзеў доктару проста ў вочы.

— Мяне цікавіць: ці зрабіў бы так, як вы, у гэтай сітуацыі ваш нябожчык брат?

Стэфан Уротак абапёрся плячамі на спінку крэсла, заплюшчыў вочы. Яго цыгарэта дагарала ў попельніцы. Сівая палоса дыму, лёгка пагойдваючыся ў паветры, павольна ўзнімалася ўгору. Паміж імі павісла цяжкае маўчанне. Нарэшце доктар сказаў ціха:

— Мой брат загінуў ад кулі бандытаў у мяне на вачах. Гэтага вам дастаткова?

4

Іх разбудзіў стук у вароты гумна. Стэфан прачнуўся першы. Нейкі час прыслухоўваўся да шэпту на двары, не разумеючы спярша, што там такое. Ап’янелы ад сну і паху свежага сена, ён ледзьве вяртаўся да рэчаіснасці.

— Янак! Адчыні, Янак! — пачуў знаёмае імя.

Страсянуў брата за плячо.

— Прачніся, чуеш? — шаптаў яму на вуха.— Нехта да цябе. Клічуць цябе.

Старэйшы нарэшце прачнуўся, сеў.

— Што, чаго табе трэба? — прамармытаў ён.

Голас звонку пачуўся выразней:

— Янак, гэта мы! Выйдзі на хвіліну!

Брат саскочыў з вышак, адчыніў вароты. Стэфан бачыў яго на фоне шэрага неба, пакуль той не знік за сцяной. Перад вачамі прамільгнулі нейкія сілуэты, Стэфан пачуў братаў голас:

— Што здарылася? Чаму без папярэджання?

— Зараз даведаешся,— сказаў той самы голас, які выклікаў яго.— Хто там яшчэ ў гумне?

— Мой брат, Стэфан.

Хтосьці засмяяўся, і ад гэтага смеху ў хлопчыка прабеглі па спіне мурашкі.

— Больш нікога?

— Нікога.

— Добра, са смаркачом важдацца не будзем. Хадзем з намі.

— Куды?

— Недалёка.

— Апрануся, пачакайце.

— He бойся, замерзнуць не паспееш.

Зноў рогат гэты, што прымушаў калаціцца.

— Але што ж такое? — Братаў голас чуўся ўжо здалёку.

Стэфан спусціўся на ток, падышоў да варот, выглянуў. Усход ружавеў, але ўнізе ляжалі глыбокія цені, усё ў іх растварылася. Абышоў гумно, прашмыгнуў вузкім праходам паміж хлявом і токам суседзяў, нырнуў у густую пшаніцу. Ішоў на галасы і калаціўся ад страху. Чаму? Гэта ж былі Янакавы знаёмыя, клікалі яго па імю, брат таксама размаўляў з імі спакойна. Напэўна, у іх нейкія дарослыя справы, у якія ён не павінен умешвацца. Чаму не! Пайшоў хутчэй і раптам вялікім пальцам нагі балюча стукнуўся аб камень. Прыглушыў стогн, сеў у баразне, падняў нагу, узяў палец у рот і пачаў смактаць, як гэта рабілі яго аднагодкі. Адчуў непрыемны смак крыві і гразі, выплюнуў, пайшоў далей. На краі пшанічнай паласы, побач з палявой дарогай, залёг. Галасы чуліся недалёка, у неглыбокім рове, дзе Стэфан гуляў с дзетварой у хованкі.

— Ай, Янак, Янак. Ты ж салдат, сябрук наш, а гаворыш як баязлівец і вораг.

Потым братаў голас. Злосны, усхваляваны:

— Клянуся, што кажу чыстую праўду.

— Ты і сам не паверыў бы ў гэту лухту.

— Як мне вас пераканаць?

— Прызнацца.

— У чым?

— Што ты ўдаў нас міліцыянерам.

— Здраднік.

— Бальшавіцкі вырадак!

— Думаў, выйдзеш з гэтага сухім?

— Пра што вы кажаце?

— Заткніся! А то я табе заткну горла!

Размова вялася ўсё больш рэзка. Стэфан прыфснуўся тварам да зямлі, калаціўся, у яго памутнела ў галаве, ён ужо не разбіраў, які голас братаў, які — чужых.

— Кажы, што было пад грушай.

— Я ж сказаў.

Глухі ўдар, стогн.

— Раскрыць табе пашчу?

— Karo выдаў, кажы.

— Нікога.

— Яшчэ не можаш прыпомніць?

Удар, стогн мацнейшы.

— А цяпер?

— Хлопцы, гэта памылка!

— Эх ты, свінячая морда!..

3 рова даносіліся гукі ўдараў. Лясь, лясь! — як у гумне па сухіх снапах. Стогн перайшоў у крык, хтосьці захрыпеў, зноў крык. Стэфан ускочыў, ён ужо не мог трываць, білі яго брата Янака. Стэфан з лямантам кінуўся ў роў. У святле новага дня ён убачыў на зямлі голае цела брата. Трое мужчын таўклі яго, білі палкамі. Калі ён падбег, атрымаў удар паміж вачэй. Неба звалілася яму на галаву, ён упаў. Бліснулі маланкі, зазвінела ў вушах, свет апусціўся ў цемру.

Ён апрытомнеў з жарам у галаве, а калі полымя крыху патухла, далёка-далёка, як зоркі за хмарамі, убачыў маміны вочы.

— Дазвольце, доктар, я заплачу.— Маёр палез у кішэню.— Гэта я запрасіў вас на каву.

Доктар зморшчыўся, але не пярэчыў. Афіцыянтка ўзяла буйную паперу з кіслым выразам твару. Папрасіла

пачакаць здачы. Мужчыны маўчалі, занятыя сваімі думкамі.

— Вы доктар фізічных навук, ці не так? — спытаўся маёр.

— Я бачу, у вас зусім не такая кароткая памяць, як мне здалося ў пачатку нашай размовы, калі вы пыталіся ў мяне прозвішча,— адказаў доктар з сарказмам.— Сапраўды, я фізік.

Маёр па-ранейшаму гаварыў мякка.

— А ў фізіцы вынікаў без прычыны не бывае.

— Наколькі мне вядома, не толькі ў фізіцы.

— Безумоўна. Мне гэта таксама вядома.

— Што вы, таварыш маёр, маеце на ўвазе?

— Нічога такога, дробязь. Вось думаю, якая прычына вашага прыходу ў міліцыю з гэтымі сенсацыйнымі адкрыццямі.

Цёмныя вочы доктара пачарнелі. Назваць непрыязнасцю тое, што бушавала ў гэтай чарноце, было б занадта мякка.

— Я прыйшоў у міліцыю, таму што я сумленны чалавек. Ці бераце вы гэту прычыну пад увагу?

— Так, але вельмі рэдка.— Маёр здаваўся вельмі занепакоеным.— На жаль, вельмі рэдка.

Доктар хацеў штосьці сказаць, але афіцыянтка прынесла рэшту, таму ён толькі махнуў рукой, устаў, ветліва пакланіўся, паціснуў маёру працягнутую руку і пайшоў, элегантны, статны, суправаджаны многімі позіркамі,. сярод якіх позірк яго нядаўняга суразмоўніка быў самы меланхалічны.

Раздзел другі

1

Ён прыйшоў дамоў у паганым настроі. На вешалцы ў прыхожай заўважыў паліто Эльжбеты і пачуў на кухні яе свіст. Крыху пастаяў, думаючы, ці не выйсці яму назад на вуліцу, але ў дзвярах з’явілася яна, зграбная і светлая, перапоўненая радасцю, якую выпраменьвала кожная часцінка яе дваццаціпяцігадовага цела, менавіта такая, якую ён кахаў, якая зачаравала яго два гады назад.

— Нарэшце і ты, Мангол.— Яна ўсміхнулася вуснамі і вачамі, нават радзімкай на шчацэ.— Яшчэ пяць хвілін,

і ты шукаў бы мяне дзесьці ў блакітнай далечы, дзе толькі пташкі шчабечуць ды вятрыска гуляе на волі.

Яна падышла да яго, а ён стаяў, як школьнік, цярэбячы ў руках партфель, які не паспеў пакласці. Яна ўзяла партфель, кінула на паліцу. Потым пстрыкнула яму па носе. Ён пацалаваў яе ў шыю коратка, сарамліва і хутка зайшоў у пакой.

— Задоўжылася ў мяне адна важная размова, прабач,— сказаў цераз плячо.

— У доктара Стэфана Уротака толькі важныя размовы, іншых у яго, вядома, не бывае,— сказала яна, заходзячы за ім.— Апрача тых, якія ён вядзе са мной. Але, на шчасце, аб гэтых размовах ніхто не ведае, таму яму няма чаго баяцца. Будзеш вячэраць?

— Толькі каву, калі ласка. Павячэраю потым.

— Слухаю! — Яна па-салдацку стукнула абцасамі, выставіла і напружыла грудзі, якія, ён гэта ведаў, і без таго пругкія, як два тэнісныя мячы.— Спачатку каву, вячэру пасля.

Уротак глядзеў, як яна ішла да дзвярэй на стройных нагах, і адчуваў, што пад горла падступае камяк. Ён здрадзіў адзінай для яго на свеце жанчыне, без якой не ўяўляў сабе жыцця, зрабіў здабыткам чужых тое, што яна яму паведаміла з даверам птушкі, якая дзяўбе з далоні атручанае зерне. Што з таго, што ён не здрадзіў сабе? Якой цаной яму давядзецца за гэта заплаціць, якую цану плацяць людзі за вернасць?

Яна прынесла два кубкі кавы, паставіла на столік.

— Ці магу я сесці каля свайго шчасця? — спыталася, зрабіўшы рэверанс.

Сесці каля шчасця? Што за лухту яна меле? Сесці каля яго... Яна назаўсёды развучыцца свістаць, калі даведаецца, якое знайшла сабе «шчасце».

— Калі маё шчасце ашчаслівіць мяне,— спрабаваў Уротак адказаць у тон,— сядай.

Яна села, зірнула на яго неяк зусім па-новаму. Ён спалохаўся. Такою ён яе яшчэ не бачыў, яму здалося, што перад ім чужы чалавек. Гэта працягвалася імгненне, кароткае імгненне, якога ён нават не паспеў прааналізаваць, бо адбылася імгненная метамарфоза. Зноў смех запоўніў яе ўсю. 3 рогатам яна паднесла да вуснаў кубак.

— Скажы мне,— загаварыла яна,—які колер атрымліваецца пры злучэнні блакітнага і чорнага? Скажы, калі ты сапраўды такі разумны.

Ён аслупянеў. Зусім не ведаў, як паводзіць сябе, папярхнуўся кавай, ледзьве паставіў кубак.

— He разумею,— прамармытаў ён.

— He разумееш? У такім разе паўтару пытанне: які колер атрымліваецца пры злучэнні блакітнага з чорным?

— Я не мастак,— паспрабаваў ён выкруціцца.

— Затое ты фізік. Павінен ведаць гаму колераў.

— Памятаю асноўныя колеры і некаторыя іх. адценні. Зразумей, што гэта не мая галіна. Пытайся ў мяне пра элементарныя часцінкі, ядзерныя рэакцыі...

— Што тады з’яўляецца элементарнай часцінкай грамадства? — перабіла яна бесцырымонна.

— Чалавек. Гэта, бадай, зразумела.

— Вось іменна.

Ён яе яшчэ не ведаў. Гэтыя раптоўныя рэзкія пераходы ашаламлялі яго, заставалі знянацку, выклікалі хваляванне, радасць. Толькі не сёння. Сёння кантраст паміж яго настроем і паводзінамі Эльжбеты быў невыносны, усяляў боязь, пазбаўляў сіл. Апрача таго, сёння ён упершыню заўважыў, што яна часам можа быць вельмі сур’ёзная, чаго ў ёй нават не падазраваў.

Яна пазфала на яго загадкава.

— Я таксама не ведаю, якая бязглуздзіца атрымаецца з сумесі блакіту з чорным.— Яна прыжмурыла вочы.— Але ўпэўнена, што гэта будзе прыгожая бязглуздзіца. Убачыш.

— Ты што — хочаш маляваць карціну? — спытаўся Стэфан асцярожна.

He паспеў ён схамянуцца, як яна ўжо сядзела ў яго на каленях. Абняла за шыю, зазірнула ў вочы.

— Пачала ўжо,— сказала інтымна, вібрыруючы голасам. I раптам без ніякіх цырымоній: — У нас будзе дзіця.

Перш чым усвядоміць сказанае, ён адчуў сябе наскрозь пранізаным нейкім светлым, цёплым промнем, ад якога зашчымела ў сэрцы. Імкліва прытуліў галаву да яе грудзей.

Яна вуснамі пашчыпвала яго валасы, з пяшчотай гладзіла яго спіну, плечы. Уздрыгвала ад стрыманага смеху.

— Наша элементарная часцінка,— шаптала яна.— У нас будзе свая элементарная часцінка, мой ты фізік.

2

З’явіцца на свет ён, бадай, крыху прыпазніўся. Нарадзіўся праз сем гадоў пасля Катаржыны, якая ў іх сям’і была трэцяй. Значыць, калі брат і сёстры ўжо лічыліся дарослымі,

ён яшчэ не выйшаў з кароткіх штонікаў, не паспела, як кажуць, абсохнуць малако на вуснах.

Клопаты, якімі жылі тыя трое, былі яму настолькі далёкія і незразумелыя, што ён нават не спрабаваў у іх разабрацца. 3 недаверам, з дзіцячым здзіўленнем глядзеў на сясцёр, якія перапынялі з ім самую цікавую гульню кожны раз, як толькі з’яўляўся іх аднагодак, абураўся ў душы, калі іх твары палалі чырванню, не мог дараваць, што яны раптам пакідалі яго аднаго з мячом у руках і разяўленым ротам, забываліся пра яго, быццам ён не быў іх любым брацікам, нібыта яго не было зусім.

Чым больш сёстры рабіліся дарослымі, тым больш аддаляліся ад яго, уступалі ў сваю сталасць, як у густы лес, у якім усё. цяжэй было іх знайсці. А ён жа ведаў, што сёстры любяць яго. Яны песцілі яго, не раз засцерагалі ад мамінага плескача і бацькавага бізуна, які вісеў у пакоі пад пачарнелым абразом.

Сварыліся, калі ішлі ў поле на работу,— кожная хацела ўзяць яго з сабой. Іх сталенне ён успрымаў як хваробу, пакутаваў, што гэтаму нельга дапамагчы, чакаў дня, калі гэта ў іх пройдзе.

Але падрастаў і ён.

Ужо хадзіў у сёмы клас у гарадок, што быў за сем кіламетраў ад Закшэва. Хадзілі ўтраіх: дзве дзяўчынкі з іх вёскі і ён, як-ніяк мужчына, якому маткі давалі наказ, каб не дазваляў іх дочкам бавіцца пасля школы. Ён ужо тое-сёе ведаў пра адносіны палоў, разумеў таямнічыя прычыны чалавечых нараджэнняў, настолькі ашаламляльныя і сорамныя, што пры адной думцы аб іх яму хацелася плакаць. Ведаў, што маюць на ўвазе маткі, абрываў заляцанні падлеткаў — і не толькі падлеткаў — да сваіх школьных сябровак. Нярэдка вяртаўся з гарадка з падбітым вокам ці распухлым носам.

Дзяўчынак ён саромеўся, асабліва Янкі, якая была старэйшая за яго на два гады. Рослая, з тоўстымі нагамі і грудзьмі, як гарбузы, што трэсліся пры кожным руху, бо яна ніколі не насіла станіка. Янка так і страляла вачамі на хлопцаў, дурасліва смяялася, калі да яе чапляліся, нават не прыкідвалася зняважанай. За гэта ён яе ненавідзеў, пагражаў, што пра ўсё раскажа маці.

Яна таксама не магла цярпець яго, але баялася скандалу і таму заўсёды вярталася са школы разам з ім.

Быў, здаецца, май. Другая сяброўка захв^рэла на грып, і яны ўпершыню пайшлі ў школу ўдваіх. Усю дарогу Янка

маўчала, адхіляючы яго спробы завязаць гаворку. Толькі час ад часу акідвала яго вільготным позіркам, варушачы, як карова, губамі, жавала травінкі, пра штосьці ўпарта думала. Пасля ўрокаў нават прыспешвала яго, каб хутчэй збіраўся, чаго з ёю ніколі не здаралася.

Праходзілі міма маладога густога гаю. Раптам яна скочыла ўбок, пакінуўшы яго, ашаломленага, пасярод дарогі. Уцякала як каза. Ён чуў трэск ламаных галінак, бачыў над хваінкамі яе галаву ў квяцістай хустцы і не мог адарваць ад яе позірку. Толькі калі яна знікла ў гаі, ён як звар’яцелы, нічога не разумеючы, стрымгалоў рынуўся з ёю...

Яна ляжала ў зарослым травой акопе і не думала ўцякаць. Стэфан кінуў партфель, машынальна выставіў наперад руку і раптам адчуў, што дзяўчына моцна схапіла яго за запясце. Адным рыўком яна перакуліла яго на спіну, навалілася на яго так, што ён не мог набраць паветра ў лёгкія. Кофтачка ў яе была расшпіленая, яе грудзі-гарбузы сціснулі яму шыю. Ад яе несла гарачым потам. I ён здаўся, толькі заплюшчыў вочы, баючыся зазірнуць у гэты агонь, які яго так раптоўна ахапіў.

Потым яна села, паклала яго галаву на калені, спадніцай выцерла з твару слёзы і гразь.

— Смаркач,— сказала яна з жалем.— Маленькі, дурны смаркач.

Перад вёскай, на пагорку, дзе пачынала каласаваць жыта, яна сказала:

— Стэфак, з сённяшняга дня ты мне не ўказ. Будзеш чакаць там, дзе я табе загадаю, каб дамоў заўсёды разам. Зразумеў? А калі пікнеш хоць слова, усё раскажу маці. Hi гу-гу! — Напэўна, яна заўважыла нешта нядобрае, што адбывалася з ім, таму дадала:

— 3 табой мы часам зможам на хвілінку звярнуць з дарогі.

У гэты момант яму не хацелася жыць. Ён выціснуў з сябе праз сілу з адчаем:

— А яна? — Ён не мог вымавіць імя Янкінай сяброўкі.

Янка здзекліва праквакала:

— Гэта дзіця. Можаце, пакуль я прыйду, збіраць кветачкі або расказваць адно аднаму казкі. Гэта ўжо твой клопат.

Дзіця... Яна назвала сяброўку дзіцем, а ў самой жа ад усяго гэтага можа быць дзіця. Ён адчуў, як неба расколваецца над ім.

— Я не хачу, каб у цябе было дзіця!

3

Эльжбета павольна ад яго адсунулася. Вочы ў яе былі нейкія стылыя і чужыя. Ён адчуў у грудзях холад.

— Эля, я цябе не пазнаю. Што з табой робіцца?

Яна трасянула галавой, узіраючыся ў яго ледзь не варожа.

— Я, напэўна, недачула. Ты гэтага не сказаў.

— Бог з табой, што я сказаў?

— Ты сказаў, што не хочаш дзіцяці.

Ён падскочыў, сціснуў у абдымках яе гнуткае цела з усім тым, што ў гэтым целе адбылося, усё гэта бясспрэчнае і незразумелае, нават яе варожасць, яе думкі, што браліся немаведама адкуль.

— Нехта з нас з глузду з’ехаў, Элька. Што ты мелеш?

Яна абмякла ў яго абдымках, цень сходзіў з яе твару. Раптам яна вырвалася, адскочыла за крэсла, скрывіла мордачку, светлавалосая, сінявокая, растрапаная, сапраўдная.

— ПаН доктар Стэфан Уротак мінуту таму назад сказаў, што не хоча мець дзіцяці. Вось там,—паказала на месца, дзе яны сядзелі,— на тым крэсле, за тым столікам, гэтай... пані,— ткнула пальцам сабе ў грудзі, тым самым пальцам паказала на яго.— Вось гэты пан.

— Элік, не кажы глупства.

— Гэта не глупства, гэта факт.

— Элік, клянуся, я не мог гэтага сказаць!

Яна адкінула галаву назад, прыжмурыла вочы.

— He мог? Чаму не мог? Можаш гэта паўтарыць іцяпер.

— Я не мог гэтага сказаць, таму...

— Чаму?

Ён праглынуў сліну:

— Таму, што гэта было самае цудоўнае, што я толькі мог пачуць.

Яна абабегла крэсла, схапіла яго за плечы.

— He хлусіш?

Ён глядзеў на гэты фантан радасці, маўчаў.

— He хлусіш? — паўтарыла яна.

— He хлушу.

— Хочаш мець дзіця?

— Хачу, хачу, хачу.

У яго муцілася ўваччу, ён бачыў толькі ззянне, што выпраменьвала яго. Пяшчотна падняў яе, пасадзіў на тахту. Цьмяна блукала ў галаве, што ён павінен пагутарыць з ёю

пра іншыя справы, цяжкія, горкія справы, аб тым, што паўстала паміж імі, што пагражала ім, іх будучаму дзіцяці, але сказаў зусім іншае:

— Мы павінны прызначыць дзень нашага шлюбу. Каб усё было ў парадку. Пра гэта ты падумала?

— Ты падумаў,— шапнула яна яму на вуха.— Гэтага хопіць.

4

— Што ў цябе там такое, малады чалавек, што табе абавязкова трэба гаварыць сам-насам?

Сяржант раскалыхваўся на крэсле, прыглядаючыся да субяседніка, і было незразумела, чаго больш у яго позірку — цікаўнасці ці насмешкі. Міліцыянеры, якія гулялі на акне ў шашкі, слухалі і пасміхаліся.

— Я — брат...— Хлопец паглядзеў на гульцоў, дастаў нейкае пасведчанне, падаў яго сяржанту.— Прачытайце, калі ласка, але не ўголас.

Сяржант узяў у рукі пасведчанне, уважліва прачытаў яго ад радка да радка. Перастаў калыхацца. Яшчэ раз прабег вачамі дакумент, нядбалым рухам падаў яго юнаку.

— Добра, работы цяпер у мяне надта няма, можам пагутарыць.— Ён звярнуўся да аднаго міліцыянера: — Завадскі, падзяжурце за мяне з паўгадзіны. Прайдуся з гэтым маладым чалавекам.

Яны выйшлі ў мяцеліцу, якая пабяліла ўвесь горад. Сяржант зашпіліў шынель, схаваў рукі ў кішэні, спадылба глянуў на хлопца.

— He холадна табе?

— Нічога. Вытрымаю.

На ім была кароткая куртачка, паношаная і цесная. На голай галаве раставалі сняжынкі, сцякаючы кроплямі за каўнер. Ён прыкідваўся героем, але сяржант бачыў, як хлопец змёрз.

— Хадзем да мяне,— прапанаваў ён.— За чаем лепш размаўляць.

Хлопец паціснуў плячамі, прамармытаў:

— Мне ўсё роўна.

Калі, аднак, ён узяў у абедзве рукі шклянку гарачага чаю, яго чорныя вочы заблішчэлі, ён доўга грэў пальцы аб шкло. Глынуў раз, другі, глянуў у вочы сяржанту.

— Катажына цяжарная,— выпаліў адным духам, з нейкім адчаем.

Сяржант уздрыгнуў, утаропіўся на хлопца, нібыта не верачы таму, што пачуў. Яго твар сцяўся, ён пабялеў.

— Што ты сказаў?

— Тое, што вы чулі,— адказаў хлапец абурана.— У маёй сястры будзе дзіця.

Сяржант павольна ўстаў, абедзвюма рукамі абапёрся аб стол, наблізіў твар да твару юнака.

— Адкуль ты ведаеш?

— Сама мне сказала.

— Ідыётка! Чаму табе?

— А каму ж? Суседцы!

Сяржант ляпнуў кулаком па стале.

— А я што, сабака?

— He ведаю. Ведаю толькі, што рабіць дзяцей вы мастак.

Здавалася, сяржант яго ўдарыць. Ён стаяў, вялікі і грозны, жаваў нейкія словы, пабялелымі пальцамі сціскаў край стала. Усё ж авалодаў сабой, сеў.

— Ведаеш, што я табе скажу? Ты нікчэмны, цынічны спрытнюга, і, сказаць па праўдзе, я мог бы прагнаць цябе з трэскам. Я ведаў, што ў Касі ёсць брат, але ніколі цябе не бачыў. Тваё шчасце, інакш, забі мяне пярун, я не змог бы стрымацца.

Нікчэмны, цынічны спрытнюга сядзеў нерухома.

— Што. вы будзеце рабіць? — спытаўся ён.

— Чаму Кася не прыйшла да мяне сама?

— Яна баялася.

— Karo баялася, мяне?

— Вас.

— Але чаму? Што за ідыётка!

— Вы абяцалі ажаніцца з ёю. I ўжо тры гады выкручваецеся.— Хлопец хацеў быць цвёрдым, але не мог справіцца з хваляваннем.

Сяржант барабаніў пальцамі па стале, пазіраў на хлапца з выразам ледзь улоўнага суму. Нядаўні гнеў развеяўся бясследна.

— Калі б ты не быў такім смаркачом,— ён паківаў галавой,— я сказаў бы табе, чаму да гэтага часу не мог ажаніцца з тваёй сястрой.

— Надакучыла?

— Ды памаўчы ты! — Сяржант устаў, падышоў да акна, пачаў, гледзячы кудысьці ўдалячынь: — Ну, няхай... Табе васемнаццаць гадоў, я ў тваім узросце партызаніў. Ты таксама павінен сёе-тое разумець.— Павярнуўся, сказаў

проста: — Кахаю тваю сястру, і ты павінен прыняць гэта як ісціну. Інакш наша размова марная.

Хлапец неяк прыціх, чырвань раптоўнай збянтэжанасці напаўзла на яго твар. Так яшчэ ніхто з ім не размаўляў. Ніхто чужы.

— Я вам веру,— сказаў ён прыдушаным голасам.

Сяржант працягваў:

— Я міліцыянер, усё маё жыццё звязана з гэтай службай. Тут я ўжо таму-сяму навучыўся, ведаю свае абавязкі і ўмею іх выконваць. Нічога іншага не ўмею, і, калі б здарылася што, давялося б пачынаць усё нанова. Мундзір — гэта мая шкура. He ведаю, ці даходзіць гэта да цябе.— Сяржант гаварыў цярпліва, як з дзіцем.— Але справа ў тым, што, пакуль я нашу мундзір, мне нельга жаніцца з тваёй сястрой.

— He разумею.

— I я таксама. Але гэта так. Hi адзін міліцыянер не можа ажаніцца без дазволу начальства. Калі ў будучай жонкі што-небудзь не ў парадку, шлюбу не быць.

Цяпер устаў хлапец.

— Мая сястра... Кася...— Ён задыхаўся ад крыўды.— Кася самая лепшая дзяўчына на свеце!

— Дзякую за рэкамендацыю,— сказаў сяржант здзекліва.— Смаркач. Адкрывальнік Амерыкі. Ці ты хочаш мяне абдурыць, ці сапраўды ні д’ябла не ведаеш пра сваю сям’ю. А калі так, ты самы сапраўдны ёлупень, тупіца.

Хлопец сціснуў кулакі.

— Я яшчэ раз паўтараю, што Кася...

— Справа не ў Касі,— рэзка перабіў сяржант.— Ты ведаеш яе ад нараджэння, але нават да смерці не ўведаеш гэтак, як я. Табе яна толькі сястра, а мне... Як пакахаеш калі-небудзь, тады зразумееш, што гэта значыць. Я нават не магу сабе ўявіць дзяўчыны, лепшай за яе. Усё з-за гэтага чортавага нягодніка, гэтага вашага... Ах, здарылася б гэта раней, перш чым прыйшла адмова... А цяпер...

Ён сеў за стол, пальцамі ўчапіўся ў валасы, застыў у гэтай позе.

Хлапец глядзеў на яго, глытаючы сліну. У нерухомасці сяржанта было штосьці такое, што пазбавіла яго жадання працягваць размову. Ён зашпіліў куртку, выйшаў.

...Катажына ўсё прачытала на братавым твары. Узнялася з лаўкі няспрытна, як лялька з анучы, нягнуткай рукой пагладзіла яго мокрыя валасы, увапхнула на кухню, зачыніла дзверы, пасадзіла каля чыгуннай печкі.

— Здымі куртку,— сказала яна.— Уся ў снезе, мокрая. Зараз дам табе есці.

Дастала з шафкі алюмініевую міску, наліла гарохавага супу. Есці яму не хацелася — праглынуў некалькі лыжак, адсунуў міску.

Яны доўга сядзелі, кожнае са сваімі думкамі. Стары гадзіннік за сцяной, дзе спалі бацькі, прабіў поўнач. Ад гэтага знаёмага з калыскі гуку Катажына ўздрыгнула, заплакала. У жоўтым святле газоўкі яна выглядала бездапаможнай, як дзяўчына, што згубіла ляльку і не ведае, каму паскардзіцца.

Стэфан не знайшоў ёй слоў суцяшэння. Ён сам быў у адчаі. Тады, у першым пасляваенным чэрвені, у тую дзікую ноч, напоўненую пахам пераспелай збажыны і крыві — крыві брата, што апырскала яму твар, быў толькі шок. Многае з таго, што ўзрушыла яго тады, растварылася ў часе, згладзілася з памяці. Апрача таго, у яго з братам было вельмі мала агульнага. Свае цёмныя справы Янак раўніва ахоўваў не толькі ад яго, дванаццацігадовага малакасоса, але і ад бацькі з маці, ад якіх адгарадзіўся глухой сцяной. Значыць, быў у нейкім сэнсе чужым, больш чужым, чым аднагодкі, з якімі Стэфан пасвіў кароў.

Іншая справа Катажына і Дарота. Па-сапраўднаму, апрача маці, ён толькі іх і любіў — сваіх дзвюх сясцёр. Часамі розніца ва ўзросце аддаляла іх ад яго, але гэта аддаленне не было беззваротным.

Калі потым Дарота паехала ў Сілезію, ён хваравіта перажываў яе адсутнасць, але ўжо настолькі пазнаў жыццё, што разумеў неабходнасць расстанняў. Тым больш ён прывязаўся да Катажыны, ёй можна было вышаптаць самае патаемнае, нават тое, аб чым не гаварыў маці.

Катажына падняла заплаканы твар.

— Чаму Марыян не хоча мяне? — У яе голасе было нейкае адчайнае здзіўленне, нейкая пакутлівая цікаўнасць, імкненне зразумець незразумелае.— Чаму?

— Ты дала яму магчымасць узяць верх над сабой.— Ён прабаваў выказаць думку, якая яшчэ не да канца аформілася.— Дала яму занадта вялікую ўладу, а ён гэта выкарыстаў.

— Гэта не так,— запярэчыла яна ціха, але з перакананнем, ад якога ўсе яго аргументы адляцелі як гарох ад сценкі.— Ты не ведаеш, як нам удваіх было добра. Ён мне ніколі ні ў чым не пярэчыў. Ніколі не пакрыўдзіў, ніколі не спрабаваў настаяць на сваім. Хутчэй я мела ўладу над ім, чым ён нада мною.

Якая цудоўная яго сястра і якая наіўная! Яе няшчасце даводзіла яго да адчаю, а яе блізарукасць узбуджала нервы, выклікала пратэст.

— Ён таксама кажа, што кахае цябе, але ажаніцца з табой не можа.

— Якраз гэтага я і не магу зразумець.

— А я разумею. Зручней жа кахаць без жаніцьбы, чым жаніцца без кахання, ці не так?

— Навошта ты так гаворыш?

— Трэба,— сказаў ён з запалам.— Я павінен адкрыць табе вочы, таму што ніхто гэтага не зробіць. Гэты твой каханы міліцыянер сцвярджае, што не можа атрымаць дазволу свайго начальства на шлюб з табой. Па-першае, не ведаю, ці не хлусіць ён, як апошні нягоднік. Па-другое, калі ён гагворыць праўду, то чым ты, папытацца, не дагадзіла гэтаму самаму начальству? Наша класавае паходжанне такое, што пальчыкі абліжаш: драбяза, вясковыя мужыкі, якія пад вясну елі б лебяду, калі б не аграрная рэформа. Брат — партызан, застрэлены бандытамі, маці і бацька — праведныя і працавітыя, як валы, старэйшая дачка пасялілася на вернутых землях, самы малодшы брат — актывіст у тэхнікуме, на дзяржаўным утрыманні. Нарэшце, ты важдаешся з народным міліцыянерам,— не адзін высокапастаўлены тып маліўся б богу за такую радаслоўную. У чым жа тады цябе абвінавачваюць? He ў тым жа, напэўна, што ты страціла дзявоцкасць да вяселля? А можа, ты недастаткова адукаваная, можа, у якасці жонкі сяржанта ты кампраметавала б народную ўладу? — Ён апамятаўся, скончыў з меншай злосцю, хоць і не меншай гаркотай: — Даруй. Калі ўсё ж гэта міліцэйская інструкцыя аб неабходнасці дазволу на шлюб існуе, то гэта самая бесчалавечная інструкцыя з усіх, якія толькі можна ўявіць.

— He будзем пра гэта,— Катажына была вельмі стомленая.— Але што мне цяпер рабіць?

— Ты павінна зрабіць аборт.— Ён вырваў з сябе гэтыя словы, як частку сваіх вантробаў.— Аддам табе стыпендыю, астатнія пазычыш, магчыма, дапаможа Дарота, як-небудзь выкруцішся.

Ён хацеў сказаць, што павінен узяць на сябе частку клопатаў і галоўны віноўнік няшчасця, але сялянскі гонар своечасова заткнуў яму рот.

— Досыць, гэта не твая справа,— сказала Катажына засмучана і зноў заплакала.— Я хачу мець дзіця. Чуеш? Я хачу мець гэтае дзіця.

Раздзел трэці

1

Ён набраў нумар. На другім канцы провада пачуў трэск паднятай трубкі і знаёмы голас Радзіка.

— Ля тэлефона капітан Радзік, слухаю вас.

— Пакуль няма чаго слухаць, Саламон. Зайдзі да мяне, вось тады і пачуеш штосьці цікавае.

— Маёр Зарэнба? Ісусе, не веру ўласнаму шчасцю.

— Ды зараз жа, зразумеў?

— Так точна, маёр, зараз жа або нават яшчэ хутчэй.

Маёр усміхнуўся, паклаў трубку, Толькі што ён вярнуўся з дазволам узяць сабе на дапамогу Радзіка, самага вялікага ва ўпраўленні жартаўніка і самага лепшага следчага. Выбраў яго ў памочнікі, кіруючыся не толькі старой дружбай. У яго былі падставы лічыць, што Радзік, выкарыстоўваючы свае даўнія сувязі, можа быць асабліва карысны.

Закурыў. У гэты час пачуўся стук, і капітан Радзік замёр на парозе ў самай афіцыйнай позе.

— Капітан Радзік прыбыў па вашым загаду!

— Вольна! — Зарэнба махнуў цыгарэтай, паказваючы на месца каля стала.— Сядай і пастарайся некалькі хвілін не гарэзаваць.

Ён каротка расказаў таварышу гісторыю, якую яму паведаміў доктар Уротак. Калі прагучала прозвішча доктара, капітан раптам стаў сур’ёзны.

— Я папрасіў у супрацоўнікі па гэтай справе іменна цябе, а не каго-небудзь іншага,— закончыў маёр,—таму што пасля смерці Яна Уротака ты даволі доўга падтрымліваў сувязь з гэтай сям’ёй і табе не давядзецца дакопвацца да самага пачатку.

— He ведаю, ці найлепшы гэта выбар,— прамармытаў капітан.— Баюся, што ў адносінах да Уротака я не змагу быць дастаткова аб’ектыўным, а ты сам ведаеш, як гэта перашкаджае ў рабоце.

— Усё яшчэ смуткуеш аб смерці дзядзькі?

— Сціхні, справа не ў тым. Разумееш, пакуль я не ведаў гэтай сям’і, мне ўсё здавалася ясным. Але потым...

— У чым жа справа, Саламон?

Капітан задуменна ўзяў цыгарэту.

2

Саламонам яго назвалі пасля гісторыі з гусаком.

Калі Радзіка ў сорак пятым накіравалі ў міліцыю, ён гэта ўспрыняў як жыццёвы ўдар. Вайна яшчэ працягвалася, 2-я армія фарсіравала Віслу, ён не мог дачакацца накіравання на фронт. Баяўся, што закончаць вайну без яго. 3 гітлераўцамі ў яго быў свой рахунак, і ён прагнуў паквітацца. Літаральна напярэдадні вызвалення расстралялі яго бацьку, аб гэтым ён даведаўся занадта позна, нават не змог знайсці яго магілу.

I раптам — у міліцыю. Прасіўся, тлумачыў — не дапамагло. Тады ён яшчэ не ўсведамляў сабе, што з-за гэтага прызначэння вайна для яго прадоўжыцца на шмат гадоў, што многія яго таварышы загінуць ад кулі, як на фронце.

Ён чытаў якраз паведамленне пра бітву пад Дрэздэнам, калі ў аддзяленне прыбегла абураная жанчына, жыхарка недалёкай вёскі, з крыкам, што на рынку знайшла свайго гусака, якога ў яе ўкралі тыдзень назад.

— Пойдзеш, Радзік, і разбярэшся, што там і да чаго,— загадаў начальнік.— Толькі далікатна, каб не было шуму, a то нам бабы паадрываюць галовы.

— А як жа мне даведацца, чый гэта гусак? — спытаўся Радзік.— Значаны ён, ці што?

— Гэта твая справа,— адрэзаў начальнік.

Вось так і выйшла, што давялося Радзіку мець справу з гусаком.

— Таварыш начальнік, я з самага пачатку ведала, што ўкрала гэта вядзьмарка, ніхто іншы, толькі яна,— тарахцела жанчына, пакуль ішлі на рынак.— Яна помсціць за тое, што я аднойчы застала яе — ціскалася з маім мужам, яе старога вывезлі на работу ў Германію, а баба яна да гэтай справы ахвочая, вось д’ябал і падбівае. Асарамаціла я яе перад усёй вёскай, аблаяла ўсякімі словамі,' а яна сказала, што мне гэтага не даруе. Такі гусак, таварыш начальнік... Д’ябал, а не гусак, вось паглядзіце.

Адшукалі тую, якую чорт уводзіць у спакусу.

— Прабачце, грамадзянка! — сказаў Радзік афіцыйна.— Вашы дакументы.

Жанчына паглядзела на яго са здзіўленнем, а чорныя вочы, нібы гарачае вуголле, апякалі.

— Гэта вы мне?

— Вашы дакументы.

Ён дапусціў памылку. He трэба было патрабаваць да-

кументаў на гандлёвай плошчы, сярод людзей, якія добра ведалі адзін аднаго, да таго ж у жанчыны. Тым часам яна з чыста бабскім спрытам сумела гэта выкарыстаць.

— Людзі добрыя! — залямантавала яна.— Чуеце? Начальнік патрабуе ад мяне дакументы! А хто ж іх носіць з сабой? Вы ж усе мяне ведаеце, хто я такая і дзе жыву. Немцы вывезлі ў няволю майго мужыка, адна на свеце як палец, а начальнічак, замест таго каб дапамагчы беднай бабе, яшчэ патрабуе дакументы. I гэта справядлівасць!

— Аддай майго гусака, вядзьмарка,— крычала абвінаваўца,— тады і дакументы не спатрэбяцца.

Вядзьмарка ўзялася ў бокі, яе масіўны бюст узнімаўся ад абурэння.

— Гляньце, гляньце,— крычала яна на ўсе бакі.— Аднаму падай дакументы, другой — гусака. А больш вы нічога не хочаце?

У натоўпе пачуўся рогат, свіст.

— Цішэй! — гаркнуў Радзік самым зычным голасам, на які толькі быў здатны.— Бярыце гусака, пойдзем!

— Людзі, мяне арыштоўваюць! — лямантавала баба з чорнымі вачамі.— Няўжо ніхто не заступіцца за бедную жанчыну?

— Ніхто вас, грамадзянка, не арыштоўвае! — крыкнуў Радзік.— Пойдзем дамоў.

Чарнавокая на імгненне разгубілася.

— Дамоў? А чаму?

— Каб усё высветліць. Вы, грамадзянка, таксама пойдзеце з намі,— звярнуўся ён да заяўніцы.

Яны прабіліся праз натоўп разявак, расчараваных у тым, што скандал набліжаецца да канца. Міліцыянер ішоў наперадзе, за ім з гусаком пад пахай дробненька тупала ўладальніца масіўнага бюста і чорных вачэй, а замыкала шэсце пацярпелая.

— Вы, грамадзянкі, з адной вёскі? — спытаўся Радзік, калі яны мінулі апошнія будынкі мястэчка.

— Але,— засведчылі жанчыны дружна.

— На маё няшчасце,— адразу дадала адна.

— I пакараў жа мяне бог суседкай,— прастагнала другая.

Міліцыянер выцер з ілба пот.

— Вас сам чорт не разбярэ,— сказаў ён, змучаны і раззлаваны.— Але я разбяруся. Дакладней, зробіць гэта гусак. Пусціце яго на дарогу.

Гусак, вызвалены з пяшчотных абдымкаў рук, радасна

загагатаў і пайшоў наперад. Шлях заняў добрыя два кіламетры. Аднак аўчынка вартая была вырабу, таму што гусак апраўдаў надзеі міліцыянера: смела зайшоў у двор да той, што абвінавачвала. Такім чынам і была вырашана справа.

Хлопцы ў аддзяленні, даведаўшыся пра гэта, паваліліся з крэслаў ад рогату і прыйшлі да вываду, што сам Саламон не знайшоў бы больш мудрага вырашэння справы.

3

— Перш чым я на што-небудзь рашуся, я павінен мець па магчымасці дакладныя звесткі пра Стэфана Уротака,— сказаў маёр.— Я павінен, прынамсі, ведаць матывы яго дзеяння. He хачу біць пугай па вадзе, зразумеў?

— Што ты маеш на ўвазе?

Маёр, ківаючы галавой, пастукаў пальцамі па стале.

— Саламон, Саламон... Няўжо ўзрост і цяжкая праца настолькі зацямнілі твой бездакорны дагэтуль розум, што ты ўжо не можаш разабрацца ў самым простым?

— Эх-эх, таварыш шэф. Калі добра прыгледзішся, то зусім не заўсёды простае такое ўжо простае.

— Брава, бачу, ты аднаўляеш форму.

— Раблю, што магу,— сціпла заўважыў капітан.— У імя службы.

Зарэнба заляпаў у далоні.

— Яшчэ раз брава! — Маёр стаў сур’ёзны.— Калі б гэта быў хто-небудзь іншы, а не Уротак, я ведаў бы, што рабіць. Але гэты чалавек — родны брат бандыта, мяркуецца, забойцы твайго дзядзькі. Між іншым, не толькі твайго дзядзькі. Ці не хоча ён праз дваццаць гадоў адыграцца, ці прымірыўся ён, ці дараваў народнай уладзе той факт, што яна садзейнічала смерці яго брата? Ускосна, але садзейнічала. Да таго ж у тваёй і маёй асобе. А ведаеш, што больш за ўсё мяне непакоіць? Тое, што доктар Стэфан Уротак разыгрывае прасцячка. Хоча запэўніць, нібыта яго брат быў фігурай без ніякіх падазрэнняў, таму што sa­ri нуў ад рук бандытаў. Зразумеў?

Радзік лёгка ўсміхнуўся.

— А адкуль ты ведаеш, што ён прыкідваецца?

— Як гэта? — Маёр лёг грудзьмі на стол.— Ты ж сам усё ведаеш, сам прымаў у гэтым удзел.

— Але Стэфан Уротак не прымаў. He забывайся, што тады яму было дванаццаць гадоў.

4

Апоўдні ў іх была нарада з удзелам сакратара райкома партыі, начальніка аддзела дзяржбяспекі і начальніка міліцыі. Пачаў сакратар:

— Таварышы, сёння ўначы рэакцыянеры-бандыты забілі аднаго з найлепшых нашых актывістаў, Станіслава Радзіка. На нашай тэрыторыі гэта першая ахвяра класавай барацьбы, якая ўступае ў самую вострую сваю стадыю. Думаю, што вы зразумелі адказнасць задач, якія ў сувязі з гэтым нам трэба будзе вырашаць.

Сакратар гаварыў з пафасам, не баючыся гучных фраз, але гэта нікога не абурала. Такім жа пафасам ахоплены былі ўсе. Яны стаялі тварам у твар з ворагам, які ад тайнай прапаганды і адносна нягрознага сабатажу перайшоў да ўзброенай барацьбы, не грэбаваў ніякімі сродкамі і прымяняў самыя жорсткія метады, з ворагам тым больш небяспечным, што дзейнічаў ён са схованак, падманам, у тых месцах і ў тыя моманты, якія цяжка было прадбачыць.

Марыян слухаў з болем і нянавісцю ў сэрцы. Дзядзька быў яму больш чым сваяком. Даваенны сельскі актывіст, адзін з удзельнікаў і арганізатараў сялянскіх забастовак, шматгадовы вязень турмы ў Петркуве, ён навучыў Марыяна азбуцы класавай барацьбы яшчэ да таго, як маці навучыла маліцца. Гэта ён звязаў шаснаццацігадовага падлетка з таварышамі з камуністычнага саюза моладзі, дзякуючы якім хлапец трапіў у партызаны, а адтуль, у сваю чаргу, у армію. He яго віна, што ён не паспеў на фронт, што яго адкамандзіравалі ў міліцыю.

Марыян слухаў і ўпершыню не шкадаваў аб гэтым.

Дзядзька, прадстаўнік народнай улады па пытаннях аграрнай рэформы, быў першай ахвярай, але не апошняй. Гінулі партыйныя работнікі, маладзёжныя, салдаты, міліцыянеры, работнікі дзяржбяспекі, нарэшце, звычайныя мужыкі, якія асмельваліся карыстацца дабротамі новага ладу, а часам усяго толькі выказаць сваю сімпатыю да яго.

Забойцы днём аралі поле, працавалі, як усе астатнія, прыкрываліся маскай лаяльнасці. Таму барацьба з імі была цяжкая і цягнулася гадамі.

Былі і арганізаваныя атрады, але яны з’яўляліся менш небяспечнымі. Раней ці пазней удавалася вызначыць іх месцазнаходжанне, ліквідаваць.

Больш небяспечнымі былі тыя, што стралялі з-за вугла, пад покрывам ночы. Паступова яны ўдасканальвалі спосабы

канспірацыі, усё глыбей падаваліся ў падполле, рабіліся ўсё менш даступнымі.

Міліцыі давялося прыстасоўвацца да абставін. Гэта было нялёгка, не хапала вопыту. Хлопцы прыходзілі пераважна з арміі або з партызанскіх атрадаў, умелі страляць, умелі біцца з канкрэтным ворагам, а змагацца з ценямі трэба было яшчэ навучыцца.

У першую чаргу яны стараліся карыстацца падмогай мясцовага насельніцтва, людзей, якім надакучылі вайна і забойствы, хаос і страх, якія прагнулі спакою, якія мелі права патрабаваць і чакаць забеспячэння гэтага спакою ўладай, міліцыяй.

Менавіта адзін з такіх людзей паведаміў, што, верагодна, Ян Уротак з Закшэва належыць да банды, якая забіла Станіслава Радзіка. Але гэта былі толькі падазрэнні. Звычайная размова Уротака з нейкім незнаёмцам, пачутая выпадкова і не цалкам, не давала непасрэдных доказаў яго дачынення да злачынства.

I ўсё ж на такі сігнал нельга было не звярнуць увагі, трэба было на яго неяк рэагаваць.

— Прасцей за ўсё было б паслаць у Закшэва аператыўную групу, зрабіць ва Уротакаў вобыск, затрымаць таго тыпа і паспрабаваць што-небудзь выціснуць з яго,— сказаў на нарадзе начальнік міліцыі.— Аднак гэта можа не даць вынікаў.

— Я з вамі згодны,— падтрымаў яго Зарэнба.— Бачу некалькі прычын, з-за якіх так рабіць нельга.

Зарэнба быў капралам, былым курсантам афіцэрскага вучылішча, але не толькі таму карыстаўся вялікай павагай таварышаў і начальства. Аўтарытэт, які ён заваяваў, заснаваны быў на зайздроснай разважлівасці, што не пакідала капрала Зарэнбу нават у самыя драматычныя моманты. Гэта не значыла, што працаваў ён марудна, яго дзеянні вызначаліся энергіяй і рашучасцю, аднак начыста пазбаўлены былі гарачнасці і запальчывасці, якія ўласцівыя дваццацігадовым людзям і празмерна ўскладняюць і без таго даволі складаную работу.

— А я зрабіў бы менавіта так,— сказаў адзін з міліцыянераў, Стахура,— не стаў бы міндальнічаць. Яны з намі не міндальнічалі.

— He,— паўтарыў Зарэнба.— Інфармацыя адрывачная, не прэтэндуе на дакладнасць, можа быць няправільнай.

— Значыць, вы, таварыш, дапускаеце магчымасць правакацыі? — Міліцыянер быў азадачаны.— Мы ж добра ве-

даем чалавека, ад якога атрыманы звесткі,— гэта прыстойны і лаяльны грамадзянін.

— Самы прыстойны чалавек і лаяльны грамадзянін, таварыш Стахура, можа часам нешта пераблытаць, асабліва калі кагосьці не любіць. Трэба, таварышы, навучыцца быць крыху скептыкамі, інакш мы ніколі не станем добрымі работнікамі міліцыі. Аднак справа не ў гэтым. Я сказаў бы, што мае пярэчанні ў рэшце рэшт не самае галоўнае.

— У чым жа тады справа? — Стахура быў упарты.

— Справа ў тым, што ў такой аперацыі мы панеслі б больш страт, чым атрымалі карысці. Калі ён сапраўды бандыт, то няма чаго нават думаць, што ён трымае дома зброю ці што-небудзь яшчэ, што кампраметавала б яго. Мы б там нічога не знайшлі. Яны не такія наіўныя.

— Я ведаю метады, якімі можна прымусіць птушку спяваць,— крыва ўсміхнуўся Стахура.

— Пакіньце іх пакуль пры сабе,— рэзка абарваў яго Зарэнба.— He заўсёды прыхільнікі вашых метадаў дабіваюцца жаданых вынікаў.

Падаў голас Радзік:

— Правільна. Без доказаў нічога не дасягнеш. А магчыма, хлопец невінаваты.

— Давайте канчаць,— прапанаваў Зарэнба.— Арыштаваўшы Уротака, мы насцярожым бандытаў і ўскладнім сабе работу. Таму я пярэчу супраць спрошчаных дзеянняў.

— У мяне ёсць прапанова,— сказаў Радзік.— Дазвольце, таварыш начальнік.

— Давай... Бо ты непасрэдна ў гэтым зацікаўлены. He каго-небудзь — дзядзьку забілі.

— Я заўсёды непасрэдна зацікаўлены, калі размова ідзе аб чалавечым жыцці і нашай справе.— Марыян спакойна ўнёс гэту папраўку, хоць у яго гарэлі шчокі.— Думаю, што мы павінны проста пагутарыць з Уротакам.

Стахура зморшчыў бровы:

— Жартуеш ці дарогу пытаешся?

— Hi тое, ні другое.— Радзік усміхнуўся і працягваў: — Мы павінны паклікаць яго на размову, без вобыску, без затрымання, на звычайную гутарку. Адвядзём у патаемнае месцейка, прыціснем да сценкі, дадзім зразумець, што з намі жарты кепскія.

— А калі Уротак усё ж не паддасца? — спытаўся начальнік.

Раптам Стахура стаў на бок Марыяна.

— Думаю, што паддасца. Калі двое-трое мажных хлопцаў возьмуць яго ў работу...

— Як жа вы гэта разумееце? — Голас начальніка не абяцаў нічога добрага.

— Таварыш Стахура меў на ўвазе ідэалагічную работу.— Марыян здзекліва паглядзеў на калегу.— Праўда? Гэта значыць, калі пагроза не падзейнічае, можна зрабіць спробу звярнуцца да яго сэрца і розуму.— Ён стаў сур’ёзным.— У рэшце рэшт гэта ж мужык, а мы ахоўваем яго правы і правы такіх, як ён. Праўда на нашым баку, соль у тым, каб мы маглі выкласці яе дастаткова ясна і пераканаўча. Бо мы не толькі міліцыя, але і палітычныя агітатары...

— Правільна,— згадзіўся сакратар райкома.

— Асабіста я не веру, што такім чынам можна паўплываць на бандыта,— заявіў Стахура.

— Мы яшчэ не ведаем, ці бандыт Уротак,— заўважыў начальнік дзяржбяспекі.

— Мы ж атрымалі сігнал. Ігнараваць яго нельга.

— Мы і не ігнаруем,— сказаў Радзік.— Сведчаннем таму наша нарада. Пакуль не можам праверыць усяго, аб чым нам сігналізуюць, мы павінны дзейнічаць з дапамогай тых сродкаў, якія маем. Апрача таго, Уротак — малады, несвядомы, прагны да прыгод хлопец. Такому лёгка задурыць галаву. Калі ён нават нейкім чынам звязаўся з падполлем, але не запляміў свайго сумлення злачынствам, то, думаю, нават у гэтым выпадку мы не павінны ставіць на ім кропку, мы абавязаны як-небудзь уратаваць яго.

Стахура абвёў прысутных здзіўленым позіркам, не разумеючы ўхвалы, якая адбілася на іх тварах.

— Ды што вы, таварышы! — усклікнуў ён.— Тое, аб чым гаворыць Радзік, інакш як апартунізмам не назавеш.— Ён звярнуўся да Марыяна: — Ці разумееш ты, што нам прапануеш? Флірт з бандытам!

— Нам яшчэ невядома, ці з’яўляецца Уротак бандытам,— паўтарыў начальнік аддзела дзяржбяспекі.

— Ён пад падазрэннем. Гэтага дастаткова. He, Марыян, у цябе, напэўна, тут не ўсё ў парадку.— Стахура пастукаў пальцам сабе па галаве.

Зарэнба паглядзеў на яго без сімпатыі.

— У таварыша Радзіка з галавой лепш, чым у многіх з нас,— сказаў ён.— Пакуль ёсць мінімальная надзея ўратаваць чалавека для нашай ідэі, ва ўсякім разе, адцягнуць яго ад варожай ідэалогіі, мы не павінны ад гэтага адмаў-

ляцца. Думаю, што прапанова Марыяна заслугоўвае ўвагі. Начальнік міліцыі павярнуўся да свайго намесніка.

— Бадай, гэта рэзонна,— згадзіўся той.

— А што будзе,— упарціўся Стахура,— калі Уротак — бандыт і яго не расколюць ні пагрозамі, ні просьбамі? Ён тады папярэдзіць сваіх сябрукоў, і яны будуць напагатове.

— Што ж ты прапануеш? — умяшаўся адзін з міліцыянераў.— Пакінуць Уротака ў спакоі, зрабіць выгляд, што ўсё добра! Дапусцім, што ён нават папярэдзіць банду. Нягледзячы на ўсё, гэта звяжа іх дзейнасць, затармозіць актыўнасць. Ім давядзецца лічыцца з фактам, што нам сёетое вядома. Хто ведае, ці не выратуем мы такім шляхам чыё-небудзь жыццё.

— Гэта не так проста,— выказаў нехта сумненне.— Bopara, які напагатове, перамагчы цяжэй.

Сакратар райкома партыі стукнуў рукой па стале.

— Я таксама не зусім перакананы ў эфектыўнасці прапановы таварыша Радзіка. Аднак раз лепшых прапаноў няма, мы павінны, бадай, прыняць гэту.

Тады вось Радзік з Зарэнбам і наведалі Закшэва, а праз некалькі дзён банда расправілася з Янам Уротакам, што было поўнай нечаканасцю для міліцыі.

Пачалося следства. Трэба было перш за ўсё высветліць сувязі забітага, яго кантакты ў бліжэйшых вёсках. Асабліва старанна дапытвалі родных, уключаючы дванаццацігадовага Стэфана, непасрэднага сведку забойства. Скончылася нічым, цені забойцаў развеяліся ў тую ноч гэтак жа раптоўна, як і з’явіліся. Прыйшлі ніадкуль, пайшлі нікуды, у тыя часы такое не было рэдкасцю.

Адзіным доказам, што застаўся ад трагедыі ў рове, была пісталетная гільза калібру 9 мм. Гільза ад патрона, куля з якога забіла Уротака. Марыян сам не ведаў, навошта ён узяў тую гільзу. Магчыма, аддаў даніну свайму даўняму захапленню — калекцыяніраванню незвычайных прадметаў, якіх у яго было шмат, магчыма, спадзяваўся, што калінебудзь спатрэбіцца, а можа, проста ад разгубленасці.

Паступова за іншымі, не менш важнымі падзеямі пра справу Яна Уротака забыліся. Зарэнбу павысілі; перавялі ў абласное ўпраўленне, і яго кантакты з Радзікам амаль зусім абарваліся.

Але Радзік не спяшаўся здаваць справу ў архіў. У яго былі падставы меркаваць, што пры жаданні адна, прынамсі, асоба магла б дапамагчы міліцыі. Гэтай асобай была маці Уротака. У час чарговага допыту яна яму сказала:

2 Замежны дэтэктыў

33

— Яны не маглі гэтага зрабіць з Янакам! He маглі! — Хто гэта — яны? — азваўся ён з марнай надзеяй. — Я ведаю, хто гэта зрабіў,— заявіла Янава маці з адчайнай перакананасцю.

— Хто?

— Вы. Міліцыя!

Ён ледзь не зваліўся з крэсла. Яе голас дрыжаў ад нянавісці. Калі ён на імгненне паддаўся самападману, што зможа здабыць з яе што-небудзь канкрэтнае, то цяпер канчаткова страціў надзею. Інтуітыўна адчуў на шляху перашкоду, якой яму не пераадолець. Магчыма, калі б ён быў больш адукаваны, ведаў людскую псіхіку, меў больш вопыту,— змог бы справіцца, але ў гэтым выпадку заставалася толькі апусціць рукі.

Была яшчэ адна акалічнасць, якая яго мучыла, прытым да такой ступені, што аднойчы ён адпрасіўся на дзень і паехаў у абласны цэнтр. 3 бюро пропускаў пазваніў Зарэнбу, думаючы з хваляваннем, ці застане яго. На шчасце, застаў. Яны, прагнучы навін адзін пра аднаго, сустрэліся за куфлем піва ў кавярні.

— Бязглузды свет,— сказаў Марыян, гледзячы на сябра праз бакал.— Мінула ўсяго чатыры месяцы, як мы не працуем разам, а мне здаецца — чатыры гады.

— Нічога не парадзіш. Жывём у такі імклівы час,— усміхнуўся Зарэнба.— Сядзім на бегавым кані. Падзеі імчацца стрымгалоў, не ведаю, ці жылі калі-небудзь у такім тэмпе людзі.

Марыян кіўнуў.

— Іменна. Галоўнае, каб ад гэтых падзей не адстаць, вось у чым загвоздка.

— Але, зразумела, ты прыехаў не дзеля таго, каб дзяліцца плёнам сваіх філасофскіх пошукаў.— Зарэнба падсунуў свой бакал да бакала сябра.— Якому ж цудоўнаму прадвызначэнню я павінен быць удзячны за твой візіт, Саламон? Апрача, вядома, неадольнага суму па мне. Можа, у вас так мала працы і цябе адолела зялёная нуда? Прызнайся, Саламон.

— Прыехаў я па духоўную ўцеху,— Марыян усміхнуўся, але яго вочы засталіся сур’ёзнымі.

— Тады, можа, лепш паслаць цябе да якога-небудзь свяшчэнніка? Ёсць у мяне некалькі такіх знаёмых, патрыётаў, магу рэкамендаваць.

— He рабі гэтага. Свяшчэннік не дапаможа.

— Чаму?

— He пойдзе. Яны клапоцяцца аб замагільным жыцці. Мне ж патрэбны зямныя даброты, да таго ж неадкладна.

— Ведаю. Напэўна, хочаш пазычыць грошай.

— Промах. Сплю на грашах, банкнотамі прыкурваю. Ды грошы і не прыносяць шчасця.

— Таксама праўда. Значыць, табе здрадзіла дзяўчына, і ты хочаш выплакацца ў маіх абдымках.

— Два нуль на маю карысць. He.

— Ты здрадзіў дзяўчыне, і цябе грызе сумленне.

— Тры нуль.

Зарэнба цягнуў піва, уважліва прыглядаючыся да сябра.

Дурыліся яны, як хлапчукі, нібыта гэта было год, паўгода назад. А з таго часу шмат што перамянілася, і самі яны змяніліся. Жыццё імклівае як ніколі, нельга ад яго адстаць, трэба імчацца з ім разам, апярэджваць падзеі, вучыцца ўсяму да іх надыходу, вывучаць будучыню і ў той самы час засцерагчы ад мінулага ўсё вартае, зберагчы перш за ўсё дружбу ці хоць бы веру ў яе. Марыян прыехаў да яго праз дружбу. Адчувае патрэбу ў дапамозе, гэта зразумела. За сваімі ўсмешкамі хоча ўтаіць душэўны разлад, трывогі.

Зарэнба машынальна пакруціў 'куфель у руцэ, адставіў убок.

— Кажы, братка, ды смялей. Калі я нават не дапамагу ў тваім горы, то хоць пабядуем разам. Ну!

Марыян махнуў рукой.

— Што ж, скажу без хітрыкаў. Мяне адольваюць самыя сапраўдныя дакоры сумлення. Размова ідзе пра Уротака. He выйшла з ім гэтак, як мы хацелі. Можна сказаць, наадварот выйшла.

— Навошта ты да гэтага вяртаешся? — спытаўся Зарэнба, крыху памаўчаўшы.

— Гэта вяртаюся не я. Гэта яно вяртаецца, не дае спакою. Убіваў я сабе ў галаву, што ён бандыт, падонак, што ён усё роўна рана ці позна быў бы пакараны, што яго смерць была вынікам яго паршывага жыцця, яго подлай дзейнасці і гэтак далей. Сам ведаеш, як старанна мы шукаем сабе апраўдання. I ўсё ж я не магу адкараскацца ад пачуцця віны. Бо я прапанаваў сустрэчу з Уротакам, і гэта стала прычынай яго смерці. Прывяло да смерці незалежна ад маіх намераў.

Марыян стараўся гаварыць спакойна, але ўвесь кіпеў ад хвалявання. Ён не разбіраў свой учынак тэарэтычна, ён зводзіў рахункі з самім сабой, шукаў сабе маральнага

апраўдання і не знаходзіў, а без яго задыхаўся, як без паветра.

Толькі цяпер Зарэнба заўважыў, што Марыян схуднеў, твар асунуўся, яго некалі блакітныя вочы пашарэлі, як неба ў хмары пылу. У раптоўным парыве спачування паклаў руку яму на плячо. Марыян уздрыгнуў, адвёў позірк убок.

— Гэта як лес, у якім не магу знайсці дарогі,— сказаў ён, паціскаючы плячамі.— А я ж павінен яе знайсці, павінен вызначыць напрамак.

Зарэнба падсунуў яму цыгарэты.

— Куры.

— Таму я і сказаў, што шукаю ў цябе духоўнай уцехі.

Ён крыху супакоіўся. Глыбока зацягнуўся дымам, глынуў піва.

— Мы з табой, Марыян, ніколі так не гаварылі,— Зарэнба вымавіў гэта задуменна, нібыта здзіўляючыся, што так склаліся абставіны.— Таму я вельмі рады нашай сённяшняй сустрэчы.

Радзік нахіліўся да яго.

— Скажы, ці не думаў ты калі-небудзь аб справе Уротака гэтаксама, як я? He было ў цябе падобных сумненняў?

— Думаў,— Зарэнба сур’ёзна кіўнуў галавой.— He ведаю, ці якраз гэтак, як ты, але, несумненна, падобна. I, пэўна ж, мучылі сумненні.

— I што? — Радзік быў перапоўнены напружаным чаканнем.

— Нічога.

— Абсалютна нічога? Можаш спакойна спаць, спакойна працаваць?

Зарэнба пацягнуў з куфля.

— Справа не ў тым. Спакойна ці неспакойна, але я павінен працаваць. Гэтак жа як час ад часу павінен спаць.

— He выкручвайся. Мне не патрэбны двухсэнсоўны адказ.

— Маральныя сітуацыі часцей за ўсё двухсэнсоўныя. Адназначнасць — ідэал, які рэдка мае месца ў жыцці. Але гэта не значыць, што мы не павінны да яго імкнуцца.— Ён крыху павысіў голас.— Патрабуеш ад мяне, як ты сказаў, духоўнай уцехі, быццам бы я манапаліст у сферы маральных ісцін і магу частаваць імі, як цыгарэтамі. На жаль, мае ацэнкі такія ж недасканалыя і часам ненадзейныя, як і твае. Б’ёмся аднолькава. I ведаеш, што я табе скажу? Праблема, адна з найбольш сур’ёзных праблем у жыцці чалавека не ў тым, каб усе ўчынкі раскладаць па палічках,

у шафе маралі, а ў тым, каб гэтыя ўчынкі нас хвалявалі, каб мы з іх няспынна рабілі вывады, ацэньвалі з усіх бакоў і ўзважвалі — узбагачаюць яны нас ўнутрана ці збядняюць. Гэтага таксама ніколі ці амаль ніколі мы не можам вызначыць з усёй пэўнасцю, і таму павінна ў нас заўсёды заставацца хваляванне. Неспакой нашага сумлення — доказ нашага маральнага здароўя, як біццё сэрца — доказ жыцця арганізма. He ведаю, ці хопіць табе сказанага, але гэта самае большае, што я перад табой адкрыў.

Марыян шмат разоў у думках вяртаўся да гэтай гутаркі і павінен быў прызнаць, што яго расчараванне тады не мела сэнсу. Чаго ён, уласна кажучы, чакаў? Адпушчэння грахоў? Са сваім сумленнем чалавек павінен ладзіць сам, іншыя могуць толькі яго прыглушыць. Ён прапанаваў выклікаць Яна Уротака на размову з самых добрых намераў. А што атрымалася? I што значаць намеры ў дыскусіі з самім сабой? Добрымі намерамі вымашчана дарога ў пекла.

3 таго часу ён пры любым зручным выпадку і без яго наведваў Закшэва, заходзіў да Уротакаў і спрабаваў знайсці з імі агульную мову. Дарэмна. Гаспадыня была непахісная, яна ўсё больш замыкалася, адмоўчвалася або зусім знікала з дому. Стары Уротак перакідваўся з ім некалькімі фразамі, але рабіў гэта так, што ў Марыяна адпадала ахвота гаварыць з ім далей, тым болей аб пагібелі сына.

Неяк складвалася, што ён усё часцей і даўжэй размаўляў з Катажынай. Часам яна нават праводзіла яго праз усю вёску, спачатку з нейкім хваляваннем, якога ён не разумеў і якое, у сваю чаргу, турбавала яго.

— У мяне такое ўражанне,— сказаў ён аднойчы,— нібыта ты прымушаеш сябе бываць са мной, ідзеш супраць сваёй волі.

Яны гаварылі адно аднаму «ты», хоць ні ён, ні яна не памяталі, хто першы адмовіўся ад звароту на «вы». Гэта выйшла так натуральна, што яны і не заўважылі.

— He ўсе суседзі ўхваляюць знаёмства з міліцыянерам,— адказала яна.— Хіба ты гэтага не ведаеш?

— Дык чаму ж ты робіш насуперак? ■— спытаўся Марыян.

— Мне гэтак падабаецца.

Гэта працягвалася два гады. Яны сустракаліся рэдка, часам раз за некалькі месяцаў. Марыян не мог распараджацца сабой, бывала, справы закідалі яго далёка ад Закшэва, далёка ад дома. Ён забываўся пра Катажыну надоўга,

з памяці нават сціраліся рысы яе твару. Па-ранейшаму яго больш цікавіла маці як чалавек, непасрэдна звязаны са справай, якой яму не ўдаецца раскрыць.

Набліжаўся рэферэндум. Народу трэба было выказацца аб структуры ўлады, форме дзяржавы і яе далейшым лёсе. Падполле актывізавала сваю дзейнасць, памнажаліся выпадкі дыверсій, нападаў, забойстваў, асабліва ў тых мясцовасцях, дзе органы ўлады яшчэ не былі дастаткова моцныя. Ворагі хацелі запалохаць людзей, прымусіць іх калі не выказацца супраць ладу, то хоць адмаўчацца, што ў тагачасным становішчы таксама мела пэўны палітычны сэнс.

Неяк Радзіку давялося правяраць міліцэйскі пост у аддаленым пасёлку, дзе нядаўна з’явілася нешматлікая, але добра арганізаваная банда «Ястраба». Пост складаўся з трох міліцыянераў, настрой у іх быў няважны. Радзік, кіраўнік групы, вырашыў даць ім на некалькі дзён падмацаванне з двух чалавек, а з астатнімі пад канец дня сеў у «віліс» і накіраваўся ў райаддзел.

Яны праехалі не больш за пяць кіламетраў, як матор захлынуўся і змоўк. Шафёр, моцна лаючыся, пачаў шукаць няспраўнасць, Радзік і яго таварышы разваліліся на траве і не шкадавалі пад’юджванняў у адрас няўдалага калегі. Але па меры таго як сонца спускалася за гарызонт, жарты станавіліся ўсё менш бесклапотнымі, у іх ужо пракідалася раздражненне.

Калі зара на захадзе пацямнела, Радзік даў каманду вяртацца. Сцягнулі машыну з дарогі ў густы ельнік, замаскіравалі і пехатой рушылі назад на пост. У апошнім перад пасёлкам пералеску іх раптам спынілі гукі, якія ні з чым нельга было зблытаць.

Адзін стрэл, другі, трэці... Потым доўгая аўтаматная чарга, зноў адзіночныя стрэлы, зноў чарга. He паспеў Радзік скамандаваць, як заляскалі затворы аўтаматаў, на рамянях у хлопцаў з’явіліся гранаты.

— Вы ўдвух падыдзіце з боку ручая,— сказаў ён ціха.— Трымайцеся пад прыкрыццём алешніку. Мы паспрабуем ад агародаў. Ды не памыліцеся, не перастраляйце сваіх.

Дабегшы да ўзлеску, падзяліліся на двойкі. На шчасце, яны ведалі мясцовасць, не баяліся заблудзіцца.

Радзік з таварышамі наткнуўся на першага бандыта ля ваколіцы. У змроку яго можна было палічыць за выпадковага сустрэчнага, які выйшаў падыхаць вольным паветрам і без асаблівай цікавасці аглядае наваколле. Але навошта вінтоўка? Ахоўнік, зразумела. Перш чым бандыт паспеў

ускінуць вінтоўку, яго прыбіла да плота чарга Радзіка.

3 боку ўжо недалёкага міліцэйскага паста пачуліся разрывы гранат. Туды, хутчэй туды! Раптам з-за кустоў данеслася сапенне, трэск ломкіх галінак. Міліцыянер кінуў гранату, і адначасова з выбухам пачулася пранізлівае ржанне каня. Радзік заскрыгатаў зубамі, вылаяўся. Пабеглі далей. 3-за бліжэйшага хлява іх сустрэў аўтаматны агонь, прымусіў залегчы. Стоячы на каленях пад дрэвам, Радзік зубамі вырваў засцерагальнік гранаты, кінуў яе пад хлеў.

— Уперад! — крыкнуў ён таварышу яшчэ да таго, як уваччу патухла полымя выбуху.

Пост быў блізка, там ужо зразумелі, што прыйшла падмога, узмацнілі агонь. Між дрэвамі мільгалі сілуэты бандытаў, якія адступалі. Міліцыянеры спрабавалі дагнаць іх аўтаматнымі чэргамі. Тыя таксама густа сыпалі кулямі. Раптам Радзік адчуў, што ў яго знямела нага, ён спатыкнуўся, выпусціў аўтамат...

Знайшлі яго ў баразне. Ён лаяўся, як п’яны шавец, і дарэмна спрабаваў стаць на ногі. Яго перанеслі ў памяшканне, аказалі першую дапамогу, паклалі на нары. Ля сцяны насупраць ляжаў другі паранены, якога адзін з міліцыянераў стараўся прывесці да прытомнасці, паліваючы вадой.

— Ну расплюшчы, дружа, вочкі, a то здохнеш, перш чым паспееш расказаць нам сваё, патаемнае,— гаварыў міліцыянер з крыўднай просьбай у голасе.— He будзь жа такі чэрствы, скажы што-небудзь.

У мігатлівым святле газоўкі Радзік пазнаў капрала Стахуру. Прыўзняўся з нараў, боль працяў усё цела, ён застагнаў.

— Стахура, хто гэта? — спытаўся праз сцятыя зубы.

— Ды вось адзін з іх. 3 гасцей, што нанеслі нам візіт. Толькі ранавата аддае канцы. А ты ляжы спакойна, не хвалюйся.

Ён лінуў поўныя прыгаршчы вады ў твар параненаму, той застагнаў. Стахура нахіліўся над ім.

— Слаўнае хлапчаня, паслухмянае. Расплюшч вочкі. Позірк, праўда, яшчэ крышку затуманены. Нічога, зараз прывядзём цябе да прытомнасці.

Ён адставіў вядро, схапіў параненага, страсянуў яго, як мех з бульбай. Той застагнаў, тузануўся, капрал штурхнуў яго назад на нары.

— He чапай,— прамармытаў бандыт,— не кратай. Баліць.

— 3 задавальненнем выканаю тваю просьбу, калі

пачнеш спяваць тое, што трэба,— Стахура гаварыў яму проста ў вуха.— Чуеш мяне?

Хрыпенне параненага прагучала сцвярджальна.

— Разумны зразумее з паўудару,— узрадаваўся міліцыянер.— Хто твой шэф? Мянушка, прозвішча?

Маўчок. Стахура паўтарыў пытанне і, не пачуўшы адказу, зноў трасянуў параненага.

Радзіка нудзіла. Пераадолеўшы боль, ён абапёрся на локаць і крыкнуў капралу:

— Стахура, перастаньце! Я загадваю неадкладна спыніць.

Той нават не павярнуўся, прашыпеў з нянавісцю:

— Двух нашых хлопцаў адправілі на той свет, а колькі да гэтага, а колькі яшчэ могуць забіць? Ляжы і не мяшайся, не твая справа. Сам таксама ледзь не пайшоў на той свет.

— Перастань! — Радзік са стогнам упаў на нары.

— He чапай, не бі,— хныкаў паранены.— Скажу...

Яго галава, як нежывая, павісла, ён страціў прытомнасць. Стахура зноў лінуў яму ў твар.

Потым, калі паранены сказаў усё, што трэба, ім заняліся па-людску, спрабуючы зберагчы жыццё, якое адыходзіць, не збераглі. Без неадкладнага ўмяшання хірурга раненне ў жывот заўсёды смяротнае.

Працягам трох тыдняў яны вылавілі амаль усю банду «Ястраба», вылушчылі, як зерне з катаха кукурузы, рэшткі распаўзліся па краіне, і следу не засталося. Так Стахура ўратаваў жыццё многім людзям, хоць на гадзіну ці дзве скараціў жыццё аднаго нягодніка.

Спачатку ў шпіуалі, потым адлежваючыся дома Радзік шмат думаў наконт гэтага, і ўсё ж ніяк не мог апраўдаць дзеянняў Стахуры. Хто раз беспакарана ўдарыў безабароннага, той ударыць і другі, і трэці — з любой прычыны і нават без прычыны. Такі ўдар раніць не толькі таго, каму нанесены, ён раніць і таго, хто яго наносіць. Калечыць маральна, нявечыць псіхічна, вучыць верыць у дзейснасць насілля, пазбаўляе чалавечага аблічча.

Рана загаілася ўжо настолькі, што ён мог хадзіць з кіем. У час адной з такіх кароткіх прагулянак нечакана сустрэў Катажыну. Яна нешта купляла ў горадзе, на абвешаным мяшочкамі веласіпедзе вярталася дамоў. Спачатку не пазнала яго, схуднелага, у цывільным адзенні. Толькі калі пачула «Добры дзень», усклікнула ад здзіўлення і саскочыла з веласіпеда.

— Матка боска! Што з табой? — аглядвала яго спалохана.

— Нічога такога,— адказаў ён.— Трапіў у перастрэлку, вось мяне і пагладзілі.— Хацеў сказаць: сябрукі твайго браточка, але штосьці яго стрымала, магчыма, адкрыты неспакой у яе цёмных вачах. Толькі дадаў: — Пакуль жаніцца — загаіцца.

— Марыян, чаму ты мне нічога не паведаміў?

Ад здзіўлення ён нават спыніўся. Навошта ён будзе штосьці паведамляць. I якая ёй справа да яго ранення? Нічога ў іх агульнага не было, апрача некалькіх выпадковых сустрэч у Закшэве, куды ён, дарэчы, прыязджаў па службе. Ён глядзеў у яе поўныя папроку вочы, і раптам штосьці ў ім ёкнула. Сапраўды, мог бы паведаміць ёй, пашкадаваў, што не зрабіў гэтага, нават не падумаў.

— Калі не спяшаешся, зойдзем да мяне, пагаворым,— сказаў ён.

— Давай зойдзем,— згадзілася не адразу і наіўна прапанавала: — Можаш сесці на раму, падвязу. Вельмі кепска выглядаеш.

Ён засмяяўся, хоць на самай справе быў стомлены. Уявіў: яго вязе на веласіпедзе дзяўчына... Праз пяць хвілін увесь горад гаварыў бы пра гэта, а таварышы жыцця не далі б.

— Як-небудзь дачыкільгаю,— смяяўся ён на поўны рот.— Усё роўна давялося б тупаць дамоў, нават калі б не сустрэў цябе.

Яна паглядзела на яго збянтэжана.

— Я сказала ад усяго сэрца. He хочаш — не трэба. А смяяцца няма чаго.

Калі прыйшлі, яна паклала яго на канапу, забараніла варушыцца і спыталася, дзе чай. Ён паказаў на шафку каля дзвярэй.

— Там знойдзеш усё, што ёсць у маёй гаспадарцы.

— А дзе кухня? — аглядалася яна разгублена.

— Побач з шафкай, на крэсле.

— А... электраплітка?

Яна ўключыла плітку, спыталася:

— Жывеш адзін?

— Адзін.

— Гэта відаць. Пылу — проста жах. I посуд не мыты з год. Ніхто да цябе не прыходзіць?

— Прыходзяць сябры, сяброўкі.

— Добрыя сяброўкі,— фыркнула яна з’едліва.— Нават кватэры не прыбяруць.

— Часам прыбіраюць.

— Я паказала б ім, як прыбіраць.

— А хто табе не дае, пакажы.

— Пакажу. He бойся, не пакіну цябе ў гэтым сметніку. Дзе вада?

— Пітная — у вядры пад столікам. Для мыцця — за шафкай, там, дзе таз.

Яна паставіла на плітку чайнік, сабрала шклянкі і талеркі, балазе іх было нямнога, паклала ў таз, хутка памыла, вынесла памыі, заадно прынесла вядро вады. Потым пачала месці, прыбіраць, і, пакуль закіпеў чайнік, кватэра выглядала як цацка.

— Праўду кажучы, я нават не ўяўляў, што жыву ў такой добрай кватэры,— сказаў ён з захапленнем.— Халасцяцкі бярлог ты ператварыла ў салон. Проста хочацца цябе абняць.

Ад задавальнення яна пачырванела.

— А мне хочацца чаю. Табе, напэўна, таксама.

— Добра, давай чай.

Яна наліла шклянкі, агледзелася.

— Дзе ж іх паставіць? Перанесці столік, ці што?

— На табурэтку. А сама сядзь побач са мною.

— Жывеш не багата. Я думала інакш.

— Расчаравалася?

— He, што ты. Хутчэй узрадавалася.

Яна зрабіла няпэўны рух рукой.

— He ведаю. Але — інакш. А ты, як усе. Гэта добра.

Размаўляла такім тонам, што Марыян раптам міжволі падумаў: як ён мог так доўга жыць без гэтай дзяўчыны?

Яна села побач з ім, ён узяў яе за руку і сказаў:

— Я вельмі рады, Кася, што цябе сустрэў. Вельмі.

— Я таксама.

Ён прыцягнуў яе да сябе, утапіў твар у яе далонях. Вольнай рукой яна абаперлася на ўзгалоўе, нацягнутая, недаверлівая.

— Чаго ты хочаш? — спыталася яна.

— Цябе.— Гэта слова павінна было прагучаць жартам, а атрымалася двухсэнсоўнасць. Ён збянтэжыўся, сказаў: — Прабач.

Нібыта змагаючы ўласнае супраціўленне, яна нахілялася над ім усё ніжэй і ніжэй, пакуль не дакранулася тварам да яго твару. Яе валасы пахлі ветрам, сонечным днём. Яна 42

ўсё яшчэ была насцярожаная, як птушка, якая вось-вось выпырхне. Ён баяўся паварушыць галавой, каб не спалохаць яе.

— Я думала пра цябе,— сказала яна ціха.— Гэта дрэнна, калі жанчына гаворыць гэта мужчыну, праўда? Але я думала.

— I я думаў пра цябе,— схлусіў ён.

He паверыла, уздыхнула.

— Я для цябе мала значу, але гэта няважна. А для мяне ты ўсё.

Яна пераадолела рэшткі насцярожанасці, упала яму на грудзі.

Чай астыў у шклянках.

— Ты прыходзіў у Закшэва толькі, каб знайсці забойцу майго брата, праўда? — спыталася яна.

Ён увесь напружыўся.

— А хіба забойцы жывуць у Закшэве?

— He ведаю. Але так думаў ты. Бо дзеля гэтага ты прыходзіў да нас. А цяпер перастаў. Значыць, альбо ты іх раскрыў, альбо пакінуў у спакоі.

У яе словах была ледзь прыкметная скарга, ледзь улоўны дакор. Ён унутрана напяўся, заклікаў сябе да пільнасці, хоць у яго на вуснах яшчэ быў смак яе вуснаў, халодных і пахкіх, як брусніцы, хоць яго цела было насычана яе цяплом, як сонцам.

— Чаму ты пра гэта гаворыш?

— Таму, што хачу, каб ты прыходзіў. Нават... Нават калі справа цябе ўжо не цікавіць.

Ён адчуў велізарную палёгку. Значыць, яна нічога не здагадвалася, не ведала, кім быў яе брат, якія пякельныя сілы кіравалі яго жыццём і вырашылі заўчасную смерць. Арыштаваныя члены банды «Ястраба» парасказвалі ўсё. Янак Уротак сапраўды належаў да банды, быў нават камандзірам аддзялення, лепш за іншых ведаў яе арганізацыйную структуру, меў непасрэдныя кантакты з камандзірам. Нічога дзіўнага, што, падазраючы Уротака ў сапрацоўніцтве з міліцыяй, банда павінна была ліквідаваць яго. Многія з затрыманых тады бандытаў былі ўпэўненыя, што правал адбыўся з-за яго здрады. Ніхто іх у гэтым не пераконваў, не было патрэбы. УсТанавілі таксама, што Уротак не прымаў непасрэднага ўдзелу ў забойстве Станіслава Радзіка, бадай, нават не ведаў яго асабіста. Аднак таго, што ўжо было ў яго на сумленні, што ён натварыў раней і ў іншых

месцах, было дастаткова, каб пакаранне, якое яго напаткала, прызнаць у многім справядлівым.

Тое, што Катажынін брат не страляў у яго дзядзьку, Марыян успрыняў як пазбаўленне ад кашмару. Нягледзячы на ўсё, ён прывык да гэтай дзяўчыны, яму цяжка было б глядзець на яе, як на ворага. Хоць ён не звальваў на яе братавы грахі, але ўсведамленне, што яна — сястра забойцы адзінага блізкага яму па крыві чалавека ў свеце, магло б адштурхнуць ад яе назаўсёды.

— Буду прыходзіць да цябе, Кася, як толькі змагу. Буду думаць пра цябе,— сказаў ён і на гэты раз не схлусіў.— Але ты прыходзь да мяне таксама, калі зможаш.

— Добра,— сказала яна проста.

Яна заўважыла, што ён глядзіць на яе расхрыстаныя грудзі, і яе смуглявы твар пацямнеў ад прыліву крыві. Няёмка закрылася скрыжаванымі рукамі, а ён ведаў, што гэта жэст самай што ні ёсць сапраўднай сарамлівасці.

5

— Ты хочаш унушыць мне, браце, што ў сваіх учынках доктар Уротак кіруецца толькі справядлівасцю. Ці гэтак я зразумеў цябе?

— Палёт тваіх думак, мой шэф, не ведае межаў, а ўменне разумець самыя простыя ісціны выклікае найглыбейшае захапленне ўладарных людзей.

— Добра, добра...— маёр не хаваў раздражнення.— Жарты пакінь на пасля. На якой падставе ты так упэўнена даеш гэтаму чалавеку характарыстыку?

— На падставе ведання яго жыцця, таварыш маёр.— У гэтым нібыта слушным адказе Радзіка было больш гумару, чым у ранейшай дураслівасці.

— Сябруеш з ім?

— Што ты! Занадта высокі парог для маіх ног. 3 аднаго боку, ён, доктар, вядомы навуковы работнік, а з другога — я, дробны магістр юрыспрудэнцыі, вядомы толькі вузкаму колу знаёмых з тайнай сяброў, па неабходнасці ананімны капітан міліцыі.

Зарэнба пачухаў за вухам. Няўжо Саламон, вядома, той, біблейскі, таксама любіў строіць гарэзлівыя жарты. I калі любіў, дык ці не прытуплялі гэтыя досціпы яго розуму? Вось дылема, Марыян. Справа вельмі сур’ёзная, нельга дзівачыць, але Марыян ад такога ў захапленні. Кароль хахмачоў.

6

У пяцьдзесят нейкім годзе ўспыхнула ў Варшаве эпідэмія поліяміэліту, цяжкай дзіцячай хваробы. Паведамленні ў друку, засцярогі медыкаў, гутаркі ў школах і на прадпрыемствах, размовы ў трамваях — усё гэта стварала нервозны настрой, якому асобы, псіхічна неўраўнаважаныя, лёгка паддаваліся.

Здарылася ў той час, што адзін з маладых супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення прыйшоў да ўрача з тэмпературай і галаўным болем. Урач абследаваў яго, абяцаў вызваліць ад работы, але па бальнічны лісток сказаў заглянуць пазней, калі прыйдзе сястра, якая іх выпісвае.

Малады афіцэр не курыў, не піў, не хадзіў на спатканні, строга захоўваў правілы гігіены, купаўся два разы на дзень, рукі мыў штогадзіны — адным словам, быў настолькі ўзорны і станоўчы, што іншых, менш прыкладных работнікаў міліцыі яго выгляд абураў. Але вось табе маеш! He захварэў ні адзін з гэтых бесклапотных людзей, якія павінны былі б паквітацца за легкадумныя адносіны да свайго здароўя, а захварэў менавіта ён, узор маральнай і фізічнай чысціні, хадзячая энцыклапедыя медыцынскіх ведаў.

Афіцэр вярнуўся ад урача заклапочаным.

— Бачыш, да чаго ты дайшоў,— сказаў адзін з таварышаў.— Нягледзячы на бездакорны лад жыцця, падхапіў нейкую заразу, чаго добрага, працягнеш ногі. Ну, не крывіся, усялякае бывае... А ты нават не ўяўляеш, якой уцехі пазбавіў сябе.

— Што такое, напрыклад, добрая цыгарэта? — дадаў другі.

— Або шкляначка пад селядзец? — дадаў трэці.

— Каб не дабіць цябе канчаткова, пра жанчын гаварыць не буду,— падсумаваў размову чацвёрты.

Толькі адзін падпаручнік Радзік выказаў да хворага чалавечае спачуванне.

— He бядуй, стары,— суцяшаў ён яго сардэчна.— Думаю, што гэта звычайны грып, праз пару дзён будзеш як гурочак. Хоць, з другога боку, гэтыя сімптомы...

— Што з другога боку? Якія сімптомы? — спалохаўся хворы.

— He варта аб гэтым гаварыць,— Радзік нядбала махнуў рукой.— Гэта, напэўна, звычайная прастуда. Даруй, мне трэба ісці да шэфа.

Хвілін праз пятнаццаць хвораму афіцэру пазваніў урач і

сказаў забраць вызваленне ад работы, якое чакае яго ў вахцёра ў прахадной паліклінікі.

Афіцэр праглынуў на ўсялякі выпадак пілюлю аспірыну, паехаў у паліклініку. Вярнуўся ён бледны, разгублены, з такім выразам твару, што таварышы спалохаліся не на жарт.

— Што здарылася? Табе кепска? Можа, вады? — прапанаваў адзін з афіцэраў.

Той паглядзеў на яго няўцямным позіркам і замест адказу кінуў на пісьмовы стол нейкую паперку. Усе стоўпіліся, пачалі чытаць. He дайшоўшы да канца, некаторыя пачалі адступаць, даставаць насоўкі, старанна выціраць рукі, хтосьці, спяшаючыся, глытаў парашок.

На паперы чорным па белым было напісана, што такі вось супрацоўнік упраўлення прыбыў да ўрача з сімптомамі поліяміэліту, у сувязі з чым павінен неадкладна адправіцца ў шпіталь на лячэнне. Яму забараняліся асабістыя кантакты са здаровымі. У тэксце былі лацінскія тэрміны, якія не пакідалі сумненняў у сапраўднасці дакумента.

I калі толькі нядаўна афіцэры падколвалі калегу, то цяпер глядзелі на яго са спачуваннем, да якога прымешваліся апасенні за сваё ўласнае здароўе.

Гэту невясёлую сцэнку застаў Радзік.

— Таварышы, што тут адбываецца? — спытаўся ён.— Настрой, як у крэматорыі.

— Прачытай сам,— сказаў нехта, паказваючы на злашчасную паперку.— Толькі не вельмі набліжайся, гэта небяспечна.

Радзік зрабіў здзіўлены твар.

— 3 глузду з’ехалі, ці што? Што за недарэчныя жарты?

— Ты, Саламон, спярша прачытай, а потым прамудрасці гаварыць будзеш.

Радзік узяў паперку, прачытаў, працягла свіснуў.

— Та-ак, я гэта з самага пачатку падазраваў. Ну што ж,— звярнуўся ён да маркотнага афіцэра,— можа, як-небудзь і выкараскаешся. Гэта ўсё вынікі празмернага захаплення гігіенай. Арганізм не загартаваны, прывык да цяплічных умоў, нічога дзіўнага, што любы мікроб, як прыстане, робіць усё, што захоча. Што табе параіць? Ідзі ў шпіталь, ды хутчэй. Mary цябе правесці да таксі, не далей, заняты.

— Тады я лепш сам,— асуджана прастагнаў афіцэр.— He магу падстаўляць цябе пад небяспеку. Дзякую.

Hy i пайшло. Пакуль высветлілася, што гэта звычайны грып, мінула некалькі гадзін, на працягу якіх у галоўным упраўленні было сапраўднае пекла. Потым пачалося быццам бы следства. 3 дапамогай найноўшых дасягненняў крыміналістыкі ўстанавілі, што аўтар выдумкі, як і бальнічнага лістка — Марыян Радзік. Эпілог быў для яго не з прыемных, але ніхто не чуў, каб у далейшым ён адмовіўся ад падобных фокусаў.

Між іншым, некаторыя з іх былі зусім бяскрыўдныя.

Аднойчы выязджалі на буйную аперацыю ў Лодзь, дзе трэба было адначасова накрыць некалькі прытонаў. Прыкамандзіравалі сорак хлопцаў з Галандзінава. 3 іх ліку Марыян павінен быў стварыць тройкі. Продкі галандзінаўцаў не былі вельмі вынаходдівыя на прозвішчы, а Радзік не быў бы Радзікам, калі б гэта не выкарыстаў.

— Баран, Каза, Воўк,— суха, афіцыйна чытаў ён па спісе.— Першая тройка. Баразна, Заяц, Капуста — другая тройка.

Па зале пракаціўся шумок.

— Бочка, Бяроза, Струг.

Шумок змяніўся шумам, пачуліся смешкі.

— Цішэй! — гаркнуў Радзік і чытаў далей: — Лужа, Акунь, Сак — наступная тройка. Нітка, Бедны, Швец...

Грымнуў рогат, рэха якога доўга потым блукала па аддзяленнях міліцыі кожны раз, як толькі ўспаміналі тую аперацыю.

Такі быў Радзік.

7

— Паслухай, ты не навічок, добра ведаеш: чым менш непатрэбнай работы, тым бліжэй вырашэнне пытання. Аднак у кожным выпадку патрэбна поўная ўпэўненасць. Чаму ты гэтак упэўнены ва Уротаку?

Маёр закурыў, а капітан паглядзеў на яго з крыўдай: — Мог бы пачаставаць калегу...

— Закуры і адказвай на пытанне.

Капітан узяў цыгарэту, круціў яе ў пальцах.

— Уротак, уся сям’я Уротакаў наогул — гэта маё хобі. Да таго ж, не першы год. Назіраў я за імі, так сказаць, дзеля ўласнага інтэрасу, але ведаю зменлівасць лёсу кожнага члена сям’і. Mary расказаць іх біяграфіі з усімі падрабязнасцямі. Гэта сумленныя людзі.

Марыян пстрыкнуў запальніцай, зацягнуўся дымам. Маёр глядзеў на яго хутчэй з неўразуменнем, чым з цікавасцю.

— Навошта ты гэта рабіў?

— Ёсць у мяне прычыны.

— Якія?

— Асабістьія.

— Кажы.

— А гэта абавязкова?

— Непазбежна.

— Тады загадай.

— Загадваю сказаць, якія прычыны пабуджалі цябе да такога ўсебаковага вывучэння жыцця сям’і Уротакаў.

Капітан па-хлапечы ўсміхцуўся. Яму было сорак два гады, сівыя пасмы вылучаліся ў яго попельнага колеру валасах. Але калі ён усміхаўся вось так, як цяпер, рабіў уражанне свавольнага юнака, шчаслівага ўжо тым дзівосным фактам, што ён жыве.

— Калі загад, дык загад.— Усмешка не сыходзіла з яго твару.— Хоць я і так сказаў бы табе.

Ну?

— Справа ў тым, што сям’я Уротакаў — гэта, можна сказаць, мая сям’я. Сястра Стэфана Катажына — маці майго сына. Фу-у, як добра чалавеку, калі ён скіне з сябе цяжар тайны. Я пачынаю разумець злачынцаў, якія часам самі прызнаюцца ў сваёй віне.

Зарэнба знямеў. Яго нялёгка было чым-небудзь здзівіць, а цяпер ён быў вельмі ўражаны, нібыта хлапчанё, што не разумее трукаў фокусніка. Ён перавёў дух, прагна зацягнуўся дымам цыгарэты.

— Значыць, Катажына Уротак — твая жонка?

— Я гэтага не сказаў. Я толькі сказаў, што яна маці майго сына. Твой светлы розум, спадзяюся, улоўлівае розніцу паміж дзвюма фармулёўкамі. Апрача таго, ты ж ведаеш, што я стары халасцяк.

— Вялікі сын? — спытаўся маёр.

— Пятнаццаць гадоў. Сто семдзесят сантыметраў. Валасы цёмныя, твар прадаўгаваты, вочы сінія, хударлявы. Асаблівых прыкмет няма. Вучань агульнаадукацыйнай школы.

Зарэнба ўзняў рукі.

— Сядай. Хіба, Саламон, з табой справішся?..

Раздзел чацвёрты

1

Саламон бязгрэшны толькі ў паданнях. Саламон — капітан Радзік можа памыліцца, як любы афіцэр міліцыі, як любы жывы чалавек.

Зарэнба ўздыхнуў.

— Значыць, вы, доктар, сцвярджаеце, што прыдумалі гэта золата, долары... Ну, добра, самае большае — вам давядзецца адказваць за тое, што ўвялі ўлады ў зман. Але навошта вы гэта зрабілі? Дзеля жарту?

Уротак нервова сціснуў пальцы рук.

— He, не дзеля жарту.

— Я таксама гэтак падумаў. Была б хлапечая выхадка, да таго ж зусім не разумная. А вы ж сур’ёзны навуковы работнік. Тады што — помста?

— Помста,— паспешліва пагадзіўся доктар.

— За што?

— Дырэктар Новак не хацеў згадзіцца на шлюб яго дачкі са мною.

— Гэта ўжо лепш. Але яшчэ не зусім...

— He разумею.

— Скажыце, калі ласка. Усё ж афіцэр міліцыі — гэта не такі ўжо дурань, як некаторыя думаюць. Навуковы работнік, а не можа зразумець такой простай ісціны.

— Ды хто вас лічыць дурнем?

— Вы, доктар.

— Гэта няпраўда!

— Вядома, няпраўда. Аднак праўда, што вы хочаце пакінуць мяне ў дурнях.

— Чаму вы так думаеце?

Маёр неадабральна пакруціў галавой, цярпліва ўзяўся тлумачыць:

— Татачка, займаючы высокую пасаду, не хоча аддаць сваю любую адзіную дачку за нейкага доктара навук Стэфана Уротака, хоць ён не такі ўжо «нейкі». Для нармальнага чалавека сітуацыя цяжкаватая, але не безвыходная. Даруйце, колькі вашай нявесце гадоў?

— Дваццаць пяць.

— Вось іменна. Яна досыць дарослая, каб выйсці замуж без згоды бацькі. Калі яна кахае вас і жадае гэтага замужжа.

— Жадае. Але яна любіць бацьку.

— Я ўзяў пад увагу і гэты варыянт. Пры такой душэўнай раздвоенасці ёй цяжка зрабіць выбар, і яна марудзіць. А ўлюбёны жаніх хоча дапамагчы падзеям, паскорыць іх. Ці правільны ход маёй думкі?

— Бездакорны.

— Цудоўна. Паехалі далей. Каб паскорыць ход падзей, няшчасны жаніх вырашае хлуснёй абвінаваціць бацьку сваёй выбранніцы. Разлік такі: пакуль мы зарынтуемся ў справе, татачка пасядзіць сабе, а тым часам.з адзінокай і засмучанай дзяўчынай ён паспее абвянчацца. Потым усё высветліцца, а з фактам, што здзейсніўся, лягчэй прымірыцца, ды ўрэшце можна яшчэ разлічваць і на бацькоўскую любоў, якая ўсё даруе. Правільна я кажу?

— Але, правільна!

— Вось бачыце,— прамовіў з дакорам маёр.— Значыць, я меў рацыю: наводзячы на думку аб помсце, вы хацелі мяне ашукаць. Дзе ж тут помста? Дзеянне пад уплывам неабходнасці, віс маёр, як кажуць.

У доктара дрыжалі шчокі.

— Я не тое хацеў сказаць.

— Згодзен. Але гэта яшчэ не так страшна. Горш, што вы верыце, нібыта можна арыштаваць чалавека на падставе адных толькі галаслоўных абвінавачанняў. Няўжо вы гэтага не ўцямілі. Скажу шчыра: такім дурнем я вас не лічу.

— Я думаў...

— Нічога вы не думалі! У вас сапраўды былі прычыны, каб выставіць гэта абвінавачанне, але гэта было ўчора, а сёння іх, гэтых прычын, ужо няма. He ведаю, куды яны падзеліся, але пастараюся даведацца. I вось сёння вы адмаўляецеся ад абвінавачання, спадзеючыся, што я прыму гэта за чыстую манету, максімум насваруся на вас або прыцягну да адказнасці, між іншым, не вельмі строгай. Няўжо ў мяне сапраўды выгляд такога крэціна? Доктар, доктар! Калі б не ўчарашні ультыматум: або я неадкладна займуся гэтай справай, або вы паскардзіцеся на мяне начальству —■ я яшчэ прыняў бы ўсур’ёз вашу заяву... Аднак пры такіх абставінах — не магу. Я спалохаўся, закруціў усю машыну, сказана — зроблена. А можа, вы знойдзеце якое-небудзь іншае выйсце? Толькі, крый божа, не такое, якое вы знайшлі для вырашэння сваіхсардэчных ускладненняў.

Уротак маўчаў.

Яны сядзелі ў яго кватэры, за тым самым столікам, за якім учора ўвечары ён размаўляў з Эльжбетай. Чаму яна адкрыла свае думкі толькі ўчора, чаму не да гутаркі

з гэтым насмешлівым маёрам, якога ён запрасіў, каб паспрабаваць павярнуць падзеі назад? Цяпер справа прайграна. Які ён быў наіўны, дапускаючы, што маёр паверыць у яго казку пра дрэннага бацьку, казку, якую ён выдумаў спехам, таму што ў мітусні нічога лепшага не прыйшло ў галаву!

— Вы захацелі выкараскацца з гэтай гісторыі, так? — мякка спытаўся маёр.

Доктар паглядзеў на яго ледзь не з жахам. Які д’ябальскі лакатар носіць у сабе гэты чалавек, што можа чытаць чужыя думкі? Раптам яму захацелася расказаць усё, выліць усе свае сумненні і горыч — можа, адступіць страх перад тым, што яго чакае.

Раптоўны званок у дзверы прагучаў у яго вушах як кулямётная чарга. Ён уздрыгнуў, апамятаўся. Намаганнем волі захаваў спакой, паціснуў плячамі, сустрэўшы запытальны позірк маёра.

— Нікога я не чакаю,— сказаў ён.— Магчыма, пошта. Выйшаў у прыхожую.

Зарэнба пачуў меладычны голас, аглянуўся з цікаўнасцю. У расчыненых дзвярах стаяла жанчына, якую ён пазнаў адразу, імгненна,— ён пазнаў бы яе, напэўна, і праз сто гадоў. Ён сядзеў спакойна.

— Пазнаёмцеся.— Уротак здаваўся спакойным.— Гэта...— ён крыху запнуўся,— гэта пан Зарэнба, мой калега па універсітэце. А гэта пані Новак, мачыха маёй нявесты.

Маёр устаў з крэсла, прыгожа пакланіўся, пацалаваў пададзеную яму арыстакратычную руку.

2

Яны ўпершыню былі ў панскім палацы.

Стаялі ў холе бездапаможнай групай, глядзелі на свае запыленыя боты, на працёртыя, залатаныя мундзіры розных адценняў зеляніны, на заношаныя канфедэраткі і думалі ўсе аб адным: лепш бы ім апынуцца дзе-небудзь у іншым месцы.

— Д’ябалыпчына, нібыта ў храме. Вось станем на калені і пачнём маліцца.

Усе зарагаталі, няёмкасць як рукой зняло. Радзік умеў разрадзіць абставіны.

Яны распаўзліся па кутках, разглядаючы мэблю і ляпную аздобу, якіх не бачылі нават на карцінах. Дакраналіся да пазалочаных рамаў, шоргалі падэшвамі па дыване: мякка. Глядзеліся ў велізарныя люстэркі, абмацвалі

скулыітуры. Далікатна бралі ў рукі крышталь, услухоўваліся ў яго тонкі звон. Напаўголаса абменьваліся заўвагамі.

— Глядзіце, якая баба,— сказаў адзін.— Амаль голая, але адразу пазнаеш, што графіня.

— He вылуплівай занадта зрэнкі, ксёндз грахоў не адпусціць,— перасцярог Марыян.

— 3 гэткай можна было б і без адпушчэння.

— Гэта сапраўдная дама, дзівак, а не твая Марыська. Яна б памерла ад агіды, калі б ты яе пацалаваў.

— А калі б яна пацалавала мяне, я памёр бы ад шчасця.

— Глядзі, не балбачы благім часам, а раптам яна адважыцца.

Зверху спускаўся лакей, надзьмуты і важны, як на парадзе, у чырвонай камізэльцы і блакітных штанах з лампасамі, уздоўж якіх абвісалі нерухомыя рукі. Ён затрымаўся на ніжняй прыступцы, сказаў у прастору:

— Начальнік запрашае вас у салон.

— Наперад, малойцы! Толькі ветліва, не забывайцеся пра культуру,— павучаў Зарэнба.

Яны бачком праходзілі міма лакея, утаропіўшыся ў яго, як на дзіва. Радзік не вытрымаў, пакратаў яго за плечы і суцяшальна сказаў:

— Хлопцы, ён падобны да чалавека. He бойцеся.

— Усё-такі лепш далей ад бяды. He веру.

— А можа, гэта на самай справе чалавек, толькі зачараваны? У такіх палацах усялякае бывае.

У салоне на другім паверсе сабралася цэлая кампанія. Найболей жанчын, іх было чалавек шэсць, амаль усе маладыя. Мужчынскі пол быў прадстаўлены трыма асобамі. Жанчыны сядзелі за сталом, застаўленым спіртным і закускамі, ад якіх у міліцыянераў заблішчэлі вочы. Былі там нейкія салаты, невядомая вяндліна, бляшанкі з замежнымі каляровымі этыкеткамі, сокі, фрукты. Міліцыянеры з’ядалі ўсё гэта вачамі, аддаючы хутчэй даніну дапытлівасці, чым якім-небудзь іншым адчуванням. Па-сапраўднаму глыталі сліну, толькі гледзячы на звычайныя кавалкі грудзінкі і кольцы каўбасы, якія хоць і мелі не вельмі экзатычны выгляд на фоне астатніх страў, затое былі тут у вялікай колькасці.

— Іду ў заклад, што гэта не з харчовага пайка,— сказаў адзін.— Божухна, маёй маме хапіла б на паўгода.

— He мялі глупства, праз тры дні ты выцягнуў бы ногі ад нястраўнасці. Пралетарыят, браце, да панскай ежы не звыклы.

— Ага. Нам карыснейшая каша і бульба. Прынамсі, ведаеш, як есці.

Ля акна стаяў начальнік групы з упаўнаважаным раёна па аграрнай рэформе і„яшчэ нейкім мужчынам, цікавым, сіваватым і такім элегантным, што тыя двое побач з ім выглядалі як жабракі.

— Таварышы,— звярнуўся начальнік да міліцыянераў, што стоўпіліся каля дзвярэй і сціскалі ў потных ад хвалявання далонях прыклады аўтаматаў,—грамадзянін гаспадар маёнтка настолькі ласкавы, што, перш чым мы прыступім да выканання нашых абавязкаў, запрашае ўсіх перакусіць. Прапаную прыняць запрашэнне і заняць месцы за сталом.

Хлопцы стаялі няўпэўнена, паглядалі адзін на аднаго, ніхто не адважваўся зрабіць першы крок.

— Калі ласка, грамадзяне, прашу,— угаворваў гаспадар.— Чым багаты, тым і рады...

Адна дама, з каштанавага колеру высокай прычоскай і чырвонымі, як рана, вуснамі, устала з-за стала і ўзяла за руку Зарэнбу, які стаяў бліжэй за іншых. Астатнія дамы пачалі рабіць тое самае і садзілі хлопцаў на крэслах паміж сабой. Міліцыянеры сядзелі несамавіта, нацягнутыя, збянтэжаныя, адчувалі сябе як не ў сваёй талерцы, нясмела ўдыхалі пахі ежы і духоў, ад якіх кружылася галава.

Напоўнілі чаркі. Гаспадар абвясціў тост.

— Сардэчна вітаючы вас у гэтым старажытным шляхецкім доме,— пачаў ён урачыста,— у вашай асобе я вітаю новую народную ўладу, увесь польскі працоўны народ. У маіх вуснах, магчыма, гэта прагучыць як парадокс, але я шчаслівы, што дачакаўся такога моманту. Я добра ўсведамляю, колькі няшчасны польскі народ спазнаў крыўдаў ад прадстаўнікоў майго класа на працягу стагоддзяў. Усё тое, да чаго ён цяпер працягвае навярэджаныя рукі, належыць яму даўно. На жаль, гэтаму перашкаджалі эгаізм, своекарыслівасць, сквапнасць памешчыкаў і фабрыкантаў.— У яго сарваўся голас, ён нахіліў галаву, але нават у гэтым руху быў такі элегантны, што ўсе глядзелі на яго з захапленнем.— Я таксама быў такім. Праўда, я не прыгнятаў сваіх мужыкоў, заўсёды імкнуўся быць справядлівым і гуманным, але ж я жыў коштам іх цяжкай, знясільнай працы. Толькі новы лад адкрыў мне вочы на маю нікчэмнасць, на паразітычны спосаб жыцця. Я ўсвядоміў многае, чаго раней не мог зразумець. Таму сёння, калі я змушаны аддаць сваю зямлю, свае ўладанні ў рукі законных гаспадароў, я прымаю

гэта з пакорлівай упэўненасцю, што так павінна быць.— Ён падняў чарку.— Узнімаю чарку за тое, што мы нарэшце сталі адзіным народам, народам без прыгнятальнікаў і прыгнечаных, без класаў, роўныя ў правах і абавязках перад агульнай маці — Народнай Польшчай, якая ліквідавала эксплуатацыю чалавека чалавекам. Дазвольце скончыць па-старапольску — за дружбу!

Выпілі, пацягнуліся да закусак. Усе хлопцы аддавалі перавагу грудзінцы і каўбасе, да якіх у іх былі свае адносіны. Толькі Марыян узяўся за салату, з упэўненасцю лорда частуючы сваю суседку.

Дама з высокай прычоскай падсунула Зарэнбу cgpдзіны.

— Партугальскія,— сказала яна з прамяністай усмешкай.— Цудоўная закуска да гарэлкі. Я заўсёды пачынаю з рыбы. Жадаеце?

— Буду вам надзвычай удзячны,— адказаў ён, усміхаючыся.— Сам з гэтымі селядцамі не здолеў бы справіцца. Чым гэта накладваюць? Нажом, відэльцамі?

— Усё роўна. Можаце нават пальцамі.

— Выдатна,— узрадаваўся Зарэнба.— Тады дазвольце.

Ён выцер рукі аб мундзір, пальцамі ўзяў сардзіну і паклаў яе на талерку даме. Потым такім жа чынам абслужыў сябе. Краем вока заўважыў яе разгубленасць, сціснуў сківіцы, каб не зарагатаць. Сардзіны ён еў толькі перад вайной, страшэнна любіў іх, але гатовы быў напляваць у бляшанку, каб збіць фанабэрыю з гэтай дамачкі, ветлівасць якой была наскрозь пранізаная агідай і насмешлівасцю. Ён паходзіў з вядомай сям’і варшаўскіх урачоў і ў тонкіх стравах і добрых манерах разбіраўся лепш, чым яго суседка магла думаць.

— Хлебца!

He чакаючы адказу, ён узяў тры кавалкі аржанога хлеба і паклаў ёй на талерку. Яна толькі кіўнула, збянтэжаная, не магла вымавіць ні слова.

Тэмп узялі паскораны. Праз паўгадзіны ўсе былі на падпітку, атмасфера стала прасцейшая. Суседка Зарэнбы разпораз завучаным фрывольным рухам папраўляла прычоску, яе міндальныя вочы па-ранейшаму глядзелі задзірліва, але яўная насмешлівасць кудысьці знікла.

— Вы мне пачынаеце падабацца,— вымавіла яна нібыта знячэўку.— Калі б вас прыгожа апрануць, не ў гэтыя баваўняныя анучы, вы былі б зусім нішто сабе.

— Бачнасць, паважаная мадам, бачнасць,— сказаў ён з

сумам.— Што з таго, што я быў бы прыгожа апрануты? Калі б вы калі-небудзь мяне распранулі, вы б немінуча заўважылі, што пад аксамітам я такі самы, як і пад цікам.

Гэта ёй спадабалася, яна прыняла гульню.

— He ведаю, якія вы былі б пад аксамітам, але мяне ўсё больш цікавіць, які вы пад цікам.

Ён зірнуў на яе спалохана.

— Ці не загадаеце вы мне распрануцца?

— Хто ведае, дарагі начальнік. Хто ведае. Калі б так склаліся абставіны.

Зарэнба падумаў, што і ён не супраць, уткнуў нос у талерку, каб схаваць усмешку.

Начальнік пастукаў па шклянцы. Усе сціхлі.

— Я думаю, за такі мілы прыём неабходна сказаць некалькі слоў удзячнасці гаспадару. Гэта я і раблю ад імя і па даручэнні таварышаў і ад сябе асабіста.— Ён пакланіўся гаспадару, гасцям і працягваў: — Я крануты яго ацэнкай становішча, якая мне здаецца палітычна правільнай, асабліва што датычыць мінулай шматвекавой эксплуатацыі нашага народа пануючымі класамі. У адным са сваіх трактатаў Пляханаў сказаў, што сапраўдная свабода з’яўляецца адзнакай неабходнасці. Наш гаспадар прызнаў неабходнасць нашага жыцця, значыць, ён выбраў сабе свабоду. На жаль, не магу пагадзіцца з яго апошняй заўвагай, нібыта мы з’яўляемся нацыяй без класаў, гэта значыць, без барацьбы класаў. Калі б гэтак было на самай справе, мы не сядзелі б разам за гэтым сталом, не прыехалі б сюды з заданнем, якое нам трэба будзе выканаць. А наша заданне — падзяліць маёнтак нашага гаспадара менавіта сярод пакрыўджаных мужыкоў, пра якіх мы пачулі столькі цёплых слоў. I гэта — класавая барацьба, у якой мы ўдзельнічаем. На жаль, павінен дадаць, што мы абавязаны таксама выселіць з гэтага старажытнага шляхецкага дома ўсіх жыхароў, што, спадзяюся, не выкліча на нас крыўды, тым больш калі ўлічыць разуменне і сімпатыю, якія выказаў гаспадар. Зараз упаўнаважаны па аграрнай рэформе прыступіць да выканання сваіх абавязкаў. Веру, што ён не сустрэне ніякіх перашкод. Аднак, ведаючы, што не ўсе памешчыкі і землеўладальнікі такія добразычлівыя да новай улады, як наш гаспадар, мы прыехалі сюды дапамагчы ўпаўнаважанаму паспяхова выканаць яго заданні. А цяпер дазвольце мне далучыцца да тоста гаспадара і паўтарыць за ім старапольскае: за дружбу, віват!

Зазвінелі чаркі. Упаўнаважаны з раёна ўстаў, ветліва

пакланіўся і выйшаў у суправаджэнні начальніка і яшчэ трох міліцыянераў.

— Астатнія таварышы могуць застацца, калі, вядома, не будуць пярэчыць гаспадары,— сказаў, адыходзячы, начальнік.

— Вядома, калі ласка! — усклікнула суседка Зарэнбы.— Бо мы ж апошні раз сустракаемся ў такой кампаніі.

Ніхто не выліваў за каўнер, а бутэлек амаль не меншала. Хлопцы ўсё радзей працягвалі рукі па закусь, затое ўсё часцей трымалі ў руках чаркі.

— Вы належыце да ліку самых блізкіх родзічаў гаспадара, так? — спытаўся Зарэнба.

— Я яго дачка.

— Што вы цяпер будзеце рабіць?

Яна зачаравана ўсміхнулася.

— На пачатак вып’ю гарэлкі. 3 вамі.

— Гэта вялікі гонар. Але як жа вы без маёнткаў?..

— Ах, маёнтак! — фыркнула яна.— Справа нажыўная. Mary вас запэўніць, што можна жыць і без маёнтка. I нават някепска.

— Ведаю аб гэтым не горш за вас.

Яна зноў фыркнула:

— Я не мела на ўвазе такое жыццё, як ваша.

— Маё жыццё зусім не здаецца мне кепскім.

— Гэта пахвальна. Задавальненне тым, што маеш,— аснова шчасця. Хоць не сведчыць аб шырыні гарызонтаў мыслення.

Яна выпіла. Зарэнба таксама. Ён не мог утрымацца ад кпінаў:

— Вашы светапогляд і гарызонты на ўчасткі разбіваць не будзем. Пакіньце іх сабе на суцяшэнне. У нас, камуністаў, справы важнейшыя.

— Гэта мне не перашкаджае.         —

— Магчыма. Але страшэнна звужае гэтыя гарызонты.

— Як ваш класавы вораг я не магу з вамі пагадзіцца. I не скажу — чаму. Вы занадта інтэлігентны, каб мне не баяцца такіх прызнанняў.

— Дзякую за камплімент.

— Гэта не камплімент. гэта факт. I ведаеце што? Я шкадую, што мы больш не сустрэнемся. He будзе магчымасці.

— Чаму? Калі ў вас ёсць іншыя ўладанні...

Яна ацаніла жарт. Смяялася доўга і шчыра, несвядома схапіла Зарэнбу за руку.

— I вы лічыце кампліментам мае словы аб вашай інтэ-

літентнасці? П’ю за вашу галаву, якую вы недарма носіце на плячах.

Баль працягваўся, міліцыянеры парасшпільвалі мундзіры, не адзін з іх хацеў бы забыцца пра мэту свайго прыезду сюды. Стварыліся групкі, як у любой кампаніі і пасля добрай выпіўкі, чуліся ўсё смялейшыя словы і ўсё больш непрыстойныя жарты. Самая вялікая групка, складзеная з асоб не толькі мужчынскага полу, сабралася каля Марыяна Радзіка. Адтуль даносіліся выбухі гучнага смеху і вясёлыя воклічы.

— Адчуваю, што мне ўжо хопіць,— сказала суседка Зарэнбы пасля чарговай чаркі.— Я з задавальненнем выйшла б крыху прагуляцца. Ці не складзяце вы мне кампанію?

— Пры ўмове, што гэта на самай справе будзе невялікая прагулянка,— адказаў ён.— Я павінен быць на месцы.

— Разумею. Але па парку ж мы можам прайсціся? — Вядома.

— Тады пайшлі.

Яна ўзяла яго за руку і вывела праз бакавыя дзверы. У агульным шуме іх знікненне засталося незаўважаным.

У канцы калідора яна затрымалася, зазірнула Зарэнбу ў вочы. Ад гэтага позірку яму стала горача.

— Хачу паказаць вам свой дзявочы пакой,— прапанавала яна прыглушаным голасам.— Хочаце?

Ён раптам адважыўся:

— Хачу. Я яшчэ ніколі не быў у дзявочым пакоі.

Яна адчыніла дзверы. Калі зайшлі, павярнула ключ у замку. Ён зрабіў выгляд, што не заўважыў.

— Пакладзіце ўбок гэту сваю стрэльбу, баюся яе.— Яна ўзбуджана ўсміхнулася.— Вы ж, напэўна, не баіцеся бяззбройнай жанчыны?

— Народны міліцыянер не баіцца нікога,— адказаў Зарэнба ёй у тон.— Але навошта мне адкладваць аўтамат? Ён ніколькі не перашкаджае знаёміцца з дзявочым пакоем.

— Але ён перашкаджае ўбачыць тое, што знаходзіцца пад мундзірам.

Ён не чакаў такога. Машынальна паклаў аўтамат на стол і не ведаў, як сябе паводзіць. Зацягнутыя фіранкі стваралі абставіны грэшнай інтымнасці, пах духоў і мноства кветак прытупляў дакоры сумлення. Ён груба прыцягнуў яе да сябе, патануў у тумане карункаў і шоўку.

3 таго часу яны больш не сустракаліся.

3

Яна павіталася абыякава, хоць з бляскам цікаўнасці ў вачах, уласцівым какетлівым жанчынам. He пазнала. Ён падумаў з лёгкім пачуццём рэўнасці, што ў яе было шмат іншых, цікавейшых прыгод.

— У цябе госць? He перашкаджаю?

Яна перашкаджала, але не павінна была гэтага ведаць. Маёр усміхнуўся абяззбройвальна.

— Што вы! Я заскочыў да доктара зусім выпадкова, зараз пайду. Спадзяюся, некалькі хвілін вы зможаце вытрымаць маю прысутнасць?

— Нават некалькі гадзін,— адплаціла яна ўсмешкай за ўсмешку,— калі б мела час.

— Каву? — спытаў Уротак.

— Лепш што-небудзь мацнейшае, калі можна.

— Каньяк ці белую?

— Каньяк.

Доктар выйшаў на кухню. Пані Новак села насупраць маёра.

— Чаму вы не садзіцеся? — спыталася яна.

— He асмеліўся сесці, пакуль вы не зрабілі гэтага. Рассмяялася ціха, і смех яе прагучаў, як буркаванне. — Я гэта ўжо зрабіла.

Ён сеў.

За дваццаць гадоў яна амаль не змянілася. Нават прычоска была такая ж высокая, нават доўгія кліпсы ў вушах калі не тыя самыя, дык вельмі падобныя. Можа, у міндальных вачах стала менш нахабства і больш цынізму. У яе какецтве, калісьці стыхійным, цяпер была нейкая хітрасць і разважлівасць. Ну і, вядома, ужо прыкметныя зморшчыны, што ішлі ад куткоў вачэй да шчок. Але яна па-ранейшаму была прыгожая. Маёр у душы прызнаў гэта. Ён вырашыў не пачынаць размовы, чакаць, пакуль пачне яна.

Вярнуўся гаспадар з каньяком.

— Можа, і вы вып’еце, таварыш ма...

  • — Магістр, вы хацелі сказаць. He называйце, калі ласка, мяне так. Вы ж ведаеце, што мне гэта непрыемна. А вып’ю з асалодай.

— Вы не любіце свайго навуковага звання? — спыталася пані Новак.— Комплекс непаўнацэннасці, ці што?

— Вы цудоўны псіхолаг.— Ён нахіліў галаву.

Яна паглядзела на маёра, потым перавяла позірк на Уротака.

— Мне здаецца, я перабіла важную размову,— сказала яна, прыжмурыўшы вочы.— Важную і не вельмі прыемную.

Яна была сапраўды выдатным псіхолагам.

— Ёсць у нас такія прафесійныя справы. А яны не заўсёды прыемныя.— Доктар рабіў усё, каб уратаваць становішча.

— Разумееце,— падтрымаў яго маёр,— людзі па-рознаму падыходзяць да адной і той жа праблемы. А гэта заўсёды выклікае рознагалоссі.

— Навуковыя работнікі,— уздыхнула яна паблажліва,— як дзеці.

Маёр штосьці прыгадаў, не мог утрымацца ад усмешкі.

— Як дзеці...— паўтарыў ён машынальна.

— Вы не ўсміхайцеся,— зірнула на яго пані Новак.— Вы ж на самай справе як дзеці. Скажыце, я не маю рацыі?

— He ведаю. Але сказалі вы гэта тонам пажылога старшыны роты з аднаго салдацкага анекдота.

— Раскажыце, прашу. Я вельмі люблю анекдоты.

— Можа, спачатку вып’ем? — прапанаваў Уротак.

Ён валодаў сабой, але маёр бачыў унутранае напружанне. Даў бы галаву на адсячэнне, што для пані Новак гэта таксама не засталося незаўважаным.

— Дык што ж анекдот? — яна адставіла чарку.

— He ведаю, ці варта паўтараць.

— Калі ласка.

— Але ён непрыстойны.

— Якраз для мяне.— Яна млява абаперлася на спінку крэсла.— Слухаю вас.

Маёр надумаў прыкінуцца прасцячком.

— Добра. Толькі я загадзя прашу прабачэння. I ўлічыце, што вы самі настаялі. Дык вось... Адзін старшына вучэбнай роты не мог справіцца са сваімі падначаленымі. Вядома, курсанты, маладыя хлопцы, з агеньчыкам, любілі і ў чарку заглянуць, і сарвацца да дзяўчат, з-за чаго цярпела служба і парушаўся нармальны ход заняткаў. Аднойчы, калі старому гэта стала нясцерпным, ён сабраў роту і сказаў прамову, якую скончыў бацькоўскім папрокам: «Вы, курсанты, як дзеці. У вас толькі гарэлка ды дзеўкі ў галаве. Зусім як дзеці».

Уротак адвярнуўся з пакутніцкай мінай, мадам жа Новак трымалася за жывот ад рогату.

— Стэфан, ну і хлопец гэты твой сябар, што трэба

хлопец,— прастагнала яна нарэшце.— Шкада, што мне пара змотваць вуды, я з задавальненнем выслухала б яшчэ пару вашых анекдотаў. Налі па чарцы, a то не вытрымаю.

— Стары школьны анекдот,— зморшчыўся Уротак.— He ведаю, што гэта цябе рассмяшыла.

— Дарагі ты мой,— яна ўжо супакоілася,— я ведаю гэты анекдот ледзь не ад нараджэння. Але ён заўсёды мяне смяшыць. Асабліва калі яго расказваюць з перакананнем, што гэта навіна, як гэта зрабіў твой сябар. Ну, налі ж нарэшце.

Яе кемнасць, не адразу прыкметная пад маскай шчабятлівага фанфаронства, была тым больш небяспечнай. 3 гадамі яна не атупела, нават стала больш вытанчанай. Маёр захапіўся ёю. Так, стары салдацкі анекдот прыйшоўся вельмі дарэчы для правільнай ацэнкі праціўніка.

— Калі вы ведаеце гэты анекдот ад нараджэння, то ён сапраўды вельмі стары,— сказаў ён пакорліва.

Яна коса зірнула на яго.

— Лепш расказвайце анекдоты, a то вы перастанеце быць дасціпным.

— А я думаю інакш. Менавіта тады я перастаю быць дасціпным, калі расказваю анекдоты.

— Аднак я люблю вас з чужымі жартамі.—Яна паглядзела на гадзіннік.— Мне пара. Дазвольце, панове, па разыходнай.

Выпіла залпам, нават не паморшчылася. Устала, падала руку маёру, потым Уротаку.

— Спадзяюся, не я спалохаў вас сваім анекдотам? — сказаў Зарэнба.

— Пан магістр, мяне не так проста спалохаць, і не ўсякаму гэта ўдаецца.

— Дарота! — супакойваў яе Уротак.

— Гэта ж толькі жарты, праўда, пан магістр?

— Я так і зразумеў, бо не лічу сябе «ўсякім».

— Цудоўна. Буду рада бачыць вас яшчэ, слова гонару. Я ў захапленні ад такіх пікіровак.

— Ваша жаданне можа цалкам здзейсніцца. Да пабачэння, пані дырэктарава.

— Да спаткання! — Яна акінула яго ляніва-насмешлівым позіркам.— Так, Стэфан. He забывайся, што заўтра мы чакаем цябе на вячэру. He пазніся.

Уротак запытальна паглядзеў на маёра.

— У мяне важныя справы ў інстытуце. He ведаю, ці змагу я.

— Выкручваешся? — голас прагучаў суха, рэзка, але тут жа яна змяніла тон.— Ты ж нас не падвядзеш?

— Ад такога запрашэння не адмаўляюцца,— сказаў маёр.— Зробім усё, каб доктар мог быць у вас заўтра ўвечары. Урэшце можна падмяніць яго ў інстытуце, хоць гэта і не пажадана.

— Дзякую вам за падтрымку. Да сустрэчы.

Маёр глядзеў ёй услед з загадкавай усмешкай.

— Ідзіце заўтра на гэту вячэру,— параіў ён доктару, калі той вярнуўся.— Бачыце, як вас там чакаюць.

— На якое ліха,— сказаў Уротак, тручы рукой лоб.— Гэта ж не мае ніякага сэнсу.

Зарэнба на імгненне задумаўся.

— Што не мае сэнсу? — спытаўся ён сур’ёзна.— Тое, што вы хочаце быць сумленным чалавекам?

Уротак зірнуў яму ў вочы.

— Я не толькі хачу быць сумленным чалавекам,— кінуў ён з нёчаканай сілай.— Я — сумленны чалавек. У дадзеным выпадку жаданне нічога не значыць.

— Вось іменна. Чаму ж вы тады вырашылі несумленна скончыць справу, якую сумленна пачалі?

— I ўсё роўна заўтра на гэту вячэру я не пайду.

У твары доктара было столькі рашучасці, што маёр змоўк. Ён ведаў, што блізкі да паражэння. Калі ён не скрышыць гэту ўпартасць, да таго ж зараз, неадкладна, Уротак унутрана акамянее, не скажа нічога. Тады могуць узнікнуць зусгм непрадбачаныя ўскладненні.

— Ці не дасце вы мне яшчэ чарку каньяку? — спытаўся ён.

4

...Прысуд вынесены.

Два даказаныя забойствы, некалькі рабункаў са зброяй у руках — бадай, нават сам Кастрапаты не мог быць настолькі наіўны, каб чакаць менш чым найвышэйшай меры пакарання.

Аднак Зарэнба, тады яшчэ капітан, быў незадаволены.

— Што табе трэба? — сказаў на планёрцы палкоўнік.— Беспамылкова давёў справу да канца, ні адзін з тваіх доказаў не выклікаў сумненняў нават у абаронцы, не кажучы пра суд. Цяпер паляжы некалькі дзён жыватом угару і зноў на работу.

— Менавіта гэта справа прымусіла мяне зразумець, што я яшчэ нічога толкам не ведаю.

— Напрошваешся на кампліменты? — у голасё ў палкоўніка прагучдла іронія.

— Пакіньце, калі ласка.

— Што ж ты аспрэчваеш?

— Свае адчуванні,— адказаў Зарэнба.— He крыўляйцеся, прашу. Дакладней, не аспрэчваю, а адстойваю свае адчуванні.

— Растлумач лепш.

Зарэнба дастаў цыгарэту, некалькі разоў зацягнуўся.

— Кастрапаты заслужана атрымаў вышку. Ён нават не вельмі і абараняўся, доказы былі неабвержныя. Ён прызнаўся ва ўсім, у чым мы яго абвінавачвалі. А ўсё ж і ў часе следства, і ў судзе я не мог адолець адчування, што ён ашуквае нас. Вёдаеце, шостае пачуццё, якое рэдка падводзіць. Гэта нібы струна, якая неадкладна адзываецца, калі ў словах, жэстах, у позірку падазраванага ёсць хоць кропелька фальшу. Інтуіцыя, падсвядомасць, ці што. Менавіта справа Кастрапатага нарадзіла ўва мне ўражанне, што не ўсё нам удалося вывудзіць. Мы зайшлі толькі ў рукаў ракі, яе ж сапраўдны стрыжань, фарватэр — дзесьці побач. Далібог, Кастрапаты мяне ашукаў.

Палкоўнік слухаў уважліва, яго захапіў роздум Зарэнбы ўголас.

— Кастрапаты ўжо стаў здабыткам гісторыі нашай крыміналістыкі,— сказаў палкоўнік павольна.— He думаю, каб была неабходнасць вяртацца да яго справы.

— Гэты галаварэз мяне абдурыў,— стаяў на сваім Зарэнба.— I пойдзе ён на шыбеніцу з пачуццём задавальнення, якога я не ў змозе яго пазбавіць.

— Нічым не магу табе дапамагчы.

Зарэнба рэзкім рухам патушыў цыгарэту.

— А калі б на некалькі тыдняў прадоўжыць яго жыццё? — сказаў ён, няўпэўнена гледзячы на начальніка.— Таварыш палкоўнік, дайце мне яшчэ крыху часу. Я лічу, што не давёў гэту справу да канца. Я павінен мець упэўненасць, што ў ёй не засталося нічога ўтоенага ці няяснага.

— Хочаш выйсці з рукава на стрыжань? — усміхнуўся палкоўнік.

— Гэта не толькі пытанне самалюбства. Гэта спосаб падабрацца да іншых, магчыма, больш сур’ёзных спраў, чым тыя, якія мы здолелі разблытаць.

— Тваю просьбу, бадай, можна задаволіць.— Палкоўнік задуменна глядзеў у акно.— Хоць, прызнаюся, я не

вельмі цябе разумею. Але калі настойваеш... Паспрабуем што-небудзь зрабіць.

Такім чынам, ён атрымаў свайго галаварэза.

Хадзіў да яго ў камеру, насіў цыгарэты, садавіну, нават шакалад. Клапаціўся пра яго, як пра нявесту, гаварыў кампліменты, гадзінамі выслухоўваў яго праўдзівыя ці выдуманыя прызнанні, выклікаючы на ўспамін. Яны абодва ведалі, што гэта гульня, і абодва захапіліся ёю з запалам азартных карцёжнікаў. Для капітана гэта было змаганне за поўную, вычарпальную праўду, смяротнік змагаўся ўжо не за жыццё, а за кожны дзень жыцця, за кожную гадзіну. 3 аднаго і з другога боку стаўка была высокая, і яны вялі барацьбу з найвялікшай стараннасцю і спрытам, на якія толькі былі здольныя. Пасля некалькіх тыднях яны вельмі прывыклі адзін да аднаго. Гутарылі, як старыя знаёмыя, сустракаліся з ветлівым шматслоўем і развітваліся амаль што з сумам. Збоку можна было падумаць, што яны сумуюць адзін па адным. Яны прыйшлі да вываду, што з’яўляюцца вартымі праціўнікамі.

Аднак настаў час, калі Зарэнба хацеў прызнаць сябе пераможаным. Біяграфію Кастрапатага ён ужо ведаў не горш за сваю ўласную, але гэтага было мала. Зарэнба адчуваў, што больш з асуджанага нічога не выцягнеш, яго ахапілі стома і нуда. Між іншым, гэта надакучыла і праціўніку. Усё часцей сустрэчы зводзіліся да таго, што яны моўчкі глядзелі адзін на аднаго, пыхкалі цыгарэтамі і аддаваліся роздуму. Адтэрміноўка для смяротніка набліжалася да канца.

— Каб вы, грамадзянін капітан, хоць у шахматы ўмелі гуляць,— сказаў Кастрапаты ў час адной з такіх бессэнсоўных сустрэч.

Раптоўная надзея мабілізавала ў Зарэнбы рэштку сіл.

— Адкуль ты ведаеш, што я не ўмею? — спытаўся ён асцярожна.

— Вы мне надоечы самі сказалі,— усміхнуўся вязень.

Зарэнба глядзеў на яго, стараючыся любой цаной захаваць спакой, не выдаць свайго хвалявання.

— У шахматах я не разбіраюся, гэта праўда,— згадзіўся ён з абыякавым выглядам.— Але пасля пары ўрокаў мог бы навучыцца. Мой сын — чэмпіён школы. Калі нават дзеці могуць гуляць у шахматы, дык што і казаць пра дарослых.

Кастрапаты прыжмурыў вочы са злоснай усмешкай.

— Колькі ж вам спатрэбілася б часу на вучобу? — спытаўся ён.        63

— Тыдня, бадай, хопіць, як ты думаеш?

У зняволенага заблішчалі вочы.

— Даю вам два тыдні. Пасля гэтага згуляем.

  • Зарэнба ўсміхнуўся, падняўся, паляпаў Кастрапатага па спіне.

— Дудкі, браток, стрэлянага вераб’я на мякіне не падманеш.

— На якой мякіне? — абурыўся вязень.— Я прапаную сумленную гульню — слова гонару.

— Кастрапаты, як табе не сорамна? — Зарэнба быў увесь іронія.— Скланяеш слова гонару на ўсе лады, нібыта на самай справе разлічваеш, што табе ўдасца ашукаць мяне. Нават недаразвітае дзіця ведае, што пры сумленнай гульні павінны быць сумленныя стаўкі. У мяне такая стаўка ёсць, магу кінуць яе на стол. А вось ты! Што ты можаш паставіць? Хіба што пачак цыгарэт, якія я сам табе прыношу.

Ён закрануў самае чуллівае месца — прафесійнае бандыцкае самалюбства.

— Ах, вось што вы мелі на ўвазе...— у Кастрапатага ад гневу скрывіўся твар.— Mae стаўкі вышэйшыя за вашы, калі б вы гэтага не ведалі, не сядзелі б тут са мной гадзінамі.

— Пакуль я не ведаю, ці вартая аўчынка вырабу,— паціснуў плячамі Зарэнба.— Калі я нават часам гэтак думаў, дык мог і памыляцца. Ці не так?

Смяротнік прыўзняўся з нараў.

— А я дакажу вам, што ў мяне ёсць на што гуляць, і наўрад ці ваша міліцэйская стаўка будзе вышэйшая за маю.

Зарэнба пляснуў у далоні.

— Згодзен. Спачатку ўстановім стаўкі.

Кастрапаты глядзеў на яго з агідай.

— Прашу,— сказаў ён,— калі ласка.

— Прапануй.— Зарэнба стараўся быць дзелавітым, хоць усё ў ім спявала ад радасці. Ён убачыў мэту сваіх намаганняў, а схільны ж быў ужо думаць, што не ўбачыць яе ніколі.— Выкладвай.

— За адзін нераскрыты вамі напад — тыдзень жыцця, за адно дадаткова названае прозвішча — тое самае. Згодны?

Зарэнба пачухаў патыліцу.

— А адкуль мне ведаць, што ты не травіш баланду.

— А вашы лягавыя... прабачце, вашы аператыўнікі правераць усё, што я скажу. Хопіць?

— Нібыта так.

— Гэта не ўсё. У мяне ў запасе ёсць яшчэ тое-сёе.

— Ну, ну. Ты мяне здзіўляеш.

— За кожнае забойства, пра якое вы не ведаеце,— месяц жыцця.

— Цяжкія ставіш умовы,— свіснуў Зарэнба.

— Толькі гэтак. Інакш не выйдзе. Як хочаце.

Зарэнба прагульваўся, рукі — у кішэнях. Напружаннем волі ён стрымліваў сябе, каб не выскачыць з камеры і не пабегчы да палкоўніка, які ўсё больш скептычна адносіўся да яго задумы, не верачы ўжо, што яна прынясе нейкі плён. Спыніўся перад вязнем.

— Прынцыпы гульні?

— Прынцыпы простыя. Калі выйграю простую партыю, мне належыць тыдзень адтэрміноўкі ад пятлі без выдачы супольнікаў. Калі прайграю, выкладваю, што мне вядома. Гэтак жа і з мокрай справай, толькі там стаўка — месяц. Ясна?

— Ясна. Але ты сам разумееш, што рашэнне залежыць не ад мяне. Я павінен узгадніць.

— Калі ласка.

— Парадак. Так ці інакш, праз два тыдні я з’яўлюся тут.

Яны паціснулі адзін аднаму рукі, як купцы, якія нарэшце старгаваліся. Гэта і сапраўды было падобна на здзелку, але Зарэнба быў упэўнены, што абавязкова будзе на карысць і яму, і народнай уладзе.

Палкоўнік не падзяляў яго энтузіязму. Аргументы шэфа гучалі лагічна. Зарэнба не мог іх абвергнуць. Дзе гарантыя, што бандыт не ўцягнуў яго ў аферу? Яго выкрыцці, магчыма, ломанага гроша не вартыя, гэта толькі ход, разлічаны на адтэрміноўку ў спадзяванні, што тым часам што-небудзь здарыцца. Тапелец хапаецца за саломінку. Кастрапаты мог разлічваць на амністыю, на ўцёкі, ліха ведае на што яшчэ. А калі нават ён ні на што не разлічваў, тым каштоўнейшы быў яму кожны дадатковы дзень, кожная гадзіна. He выклікала сумненняў, што ў шахматы ён гуляў добра, блеф скончыўся б пасля першай жа партыі. У гэтай сітуацыі Зарэнба толькі дарэмна траціў бы час на вывучэнне складанай гульні, гэтаксама як і на саму гульню, а Кастрапаты атрымаў бы неацэнную і зусім незаслужаную ўзнагароду ў выглядзе падоўжання жыцця.

Гэта былі важкія аргументы, і ўсё ж, падумаўшы, палкоўнік пагадзіўся. Занадта прывабнымі былі магчымасці, якія абяцае той беспрэцэдэнтны шахматны матч, сапраўды матч веку.

I Зарэнба ўзяўся за вывучэнне шахматнай гульні.

Ён абклаўся падручнікамі, залез у нетры дэбютаў, заканчэнняў, рашаў задачы з газет, аналізаваў партыі майстроў, унікаў у загадкі чорных і белых палёў, гуляў сам з сабой, імкнучыся прадбачыць максімум пастак і тчляхоў выхаду з усялякіх сітуацый. Гадзінамі практыкаваўся з вопытнымі шахматыстамі. Яму здавалася, што ён топчацца на месцы, з’яўлялася жаданне кінуць усё гэта, прызнаць бяссэнсавасць задумы. Толькі прыроджаная і замацаваная доўгімі гадамі службы ўпартасць дазволіла яму пераадолець прыступы хандры.

У вызначаны тэрмін ён з’явіўся ў камеру да Кастрапатага. Смяротнік вітаў яго з развязнай самаўпэўненасцю, хоць і не без долі хвалявання, якое адчувае кожны заядлы гулец, нават калі не сумняваецца ў сваёй перавазе.

Кастрапатаму выпалі белыя. Ахвяраваўшы пешку, ён атрымаў пазіцыйную перавагу на каралеўскім фланзе, аднак чорныя здолелі своечасова сабраць сілы для абароны. Яшчэ адна ахвяра з боку белых, эфектыўны рэйд канём з аднаўленнем пешкі, узяццем ладдзі і якаснай перавагай — і атака захлынулася. Салідная абаронная пазіцыя чорных пачала прыносіць плён. Белыя былі вымушаны перакінуць значныя сілы на абарону цэнтра, небяспечна агаляючы флангі. Яшчэ некалькі маскіровачных хадоў, і чорныя пачалі штурм. Неабходнасць закрыць караля ад шаха каштавала белым ферзя за каня. Астатняе было фармальнасцю, белым давялося здацца.

— Закурыш? — Зарэнба падсунуў свайму праціўніку цыгарэты.

Кастрапаты ўзяў цыгарэту, спадылба глянуў на афіцэра.

— Здорава, нічога не скажаш,— прамовіў ён з ухвалою.— За два тыдні так навучыцца!

Зарэнба глыбока дыхаў. Праз хвіліну высветліцца, ці мелі яго намаганні які-небудзь сэнс, ці не траціў ён марна час. Струменьчыкі поту сцякалі па яго спіне.

— А цяпер выкладвай на бочку,— кінуў ён суха.

Бандыт прыхіліўся да сцяны, рукі заклаў за шыю.

— Няўжо вы мне не верыце? — Цыгарэта, што прыліпла да вуснаў, целяпалася ўгору і ўніз.— Даставайце ручку і пішыце. Толькі дакладна, як я скажу.

Палкоўнік чакаў яго ў кабінеце.

— Выйграў?! — спытаўся ён, перш чым Зарэнба паспеў зачыніць за сабой дзверы.

— Але,— адказаў той абыякава.

Зарэнба быў задаволены, але дарэшты стомлены, гульня

запатрабавала большых сіл, чым ён чакаў. Гэта ўвяло ў зман палкоўніка.

— Што, пустышка? — хутчэй канстатаваў, чым спытаўся ён.

Зарэнба зарагатаў гучна, ад усёй душы.

— He. Сёе-тое цікавае. Я меў рацыю наконт сваіх адчуванняў. У першай партыі я выйграў пошту.

— Сядай і дакладвай.— Палкоўнік не ўтойваў узбуджэння.

Яны доўга праглядалі занатоўкі, якія Зарэнба зрабіў па паказаннях Кастрапатага. Справа аб бандыцкім налёце на пошту ў адным з келецкіх гарадоў, з якой не маглі справіцца на працягу пяці гадоў, ляжала як на далоні. Нягледзячы на тое, што Кастрапаты не назваў прозвішчаў (у гэтай партыі яны на прозвішчы не гулялі), ён паведаміў такія звесткі, якіх ддя сярэдняга афіцэра было дастаткова, каб разблытаць справу да канца і дабрацца да ўсіх дзейных асоб.

— Вось каб гэтак і далей,— сказаў палкоўнік на развітанне.

Аднак далей штосьці сапсавалася. Зарэнба прайграў тры партыі запар і, што горш за ўсё, ніяк не мог дакапацца да прычын свайго паражэння. Пасля першага пройгрышу ён абклаўся кнігамі, зноў праштудзіраваў тэорыю дэбютаў. Ён не прыпомніў, каб зрабіў нейкую памылку ў гэтай стадыі гульні. А прайграў. Пасля другога пройгрышу ён сустрэўся з чэмпіёнам сталіцы, атрымалася някепска. Падбадзёраны, сеў за новую партыю. Кастрапаты гуляў рызыкоўна, Зарэнба гэта бачыў і стараўся не паддавацца на авантуры, захоўваць спакой, ведаючы, што, калі будзе прытрымлівацца тэорыі, павінен выйграць. I трэці раз прайграў. У бяссільнай злосці ён утаропіўся як баран на новыя вароты на шахматную дошку, дзе на сваім родным полі загруз кароль у матавай сетцы.

— Та-ак, шахматы — гэта ўсё ж разумная гульня,— здзекаваўся Кастрапаты.— Тут трэба думаць.

— Ну што ж, пакуль ты мацнейшы,— прабубніў Зарэнба.— Даводзіцца з гэтым пагадзіцца.

— Толькі не адчайвайцеся. У нас яшчэ шмат часу наперадзе.

— А гэта як сказаць,— усміхнуўся капітан шматзначна.— Другім разам можам павысіць стаўку.

Зарэнба разгадаў праціўніка. Сам ён гуляў як навічок, строга прытрымліваючыся тэорыі; праціўнік гойсаў па

дошцы, як хацеў, гэты галаварэз заставаўся верным сабе і на шахматнай дошцы. Ён не прадбачыў, што рана ці позна ^апітан заўважыць памылку ў сваім метадзе і зробіць неабходныя вывады. Зарэнба немаведама які раз у жыцці абагульняў свой вопыт і разумеў, што тэорыя добрая толькі ў пэўных межах. Часам трэба ад яе адмаўляцца і ісці на імправізацыю, каб дэзарыентаваць праціўніка, захапіць яго знянацку, нанесці ўдар у нечаканым месцы. Менавіта гэтак гуляў бандыт, і ў гэтым была яго перавага.

Да чарговай партыі Зарэнба падрыхтаваўся як след. Ужо не ў сэнсе тэорыі, ад якой у яго цямнела ў вачах і кружылася галава, а, так сказаць, псіхалагічна. Рызыка дык рызыка. I зрэшты, служба ў міліцыі ў многіх выпадках — гэта таксама рызыка.

...Чатыры забойствы, на якіх следчыя органы паставілі ўжо крыж, сем нераскрытых рабункаў — такі быў выйгрыш капітана Зарэнбы. Некалькі грозных злачынцаў апынуліся за кратамі і панеслі заслужаную кару.

Аўчынка вартая была вырабу.

Неўзабаве пасля гэтага Зарэнба змяніў чатыры маленькія зорачкі на сваіх пагонах на адну вялікую.

5

Аднак доктар Уротак — гэта не Кастрапаты.

За час вельмі кароткага знаёмства з Уротакам адносіны маёра да яго некалькі разоў мяняліся. Спачатку, да таго як усвядоміў, адкуль яму знаёма гэта прозвішча, ён быў схільны лічыць прызнанне доктара сігналам сумленнага грамадзяніна, які не мог прайсці міма злачынства, што тварылася ў яго на вачах. Зарэнба з нейкай асабістай, амаль інтымнай радасцю адзначыў, што такіх людзей у грамадстве становіцца ўсё больш. У пасляваенныя гады аднекуль вылезлі зборышчы спрытнюг і кар’ерыстаў, глыбока пускалі карані банды растратчыкаў. Нічога дзіўнага: спакусы жыцця расцвіталі хутчэй, чым ствараліся магчымасці іх задавальнення. Аднак удасканальвалася і работа міліцыі, раслі яе кадравыя і тэхнічныя рэсурсы. А галоўнае — усё больш станавілася сумленных людзей, гатовых пастаяць за інтарэсы народнай улады. Менавіта да гэтых людзей, да іх сумлення ўсё часцей звярталася міліцыя, што амаль заўсёды давала добрыя вынікі.

Таму спачатку маёр і вырашыў, што доктарам Уротакам кіруюць грамадзянскі абавязак і прыстойнасць. Праўда,

дзесьці там, у глыбіні яго чарапной каробкі, варушылася лёгкае і прытым чыста прафесійнае сумненне. Доктара так ці інакш трэба было праверыць, але гэта праверка была б не больш чым фармальнасцю.

Усё рэзка змянілася, калі, пачуўшы прозвішча доктара, маёр згадаў той даўні выпадак. Узнікла падазрэнне, што доктар не такі ўжо чысты, як здалося з першага позірку. Падазронасць стала яшчэ больш канкрэтнай, калі ён свайго забітага брата зрабіў ахвярай бандытаў, ледзь не героем.

Заўвага Стэфана, што тады яму было ўсяго дванаццаць гадоў, зноў аслабіла падазронасць маёра. I ўсё ж вопыт не дазваляў яму наадрэз адмовіцца ад усіх сумненняў. Ён выклаў іх у першай размове з Радзікам. Думку капітана пра Уротака маёр успры'няў не толькі з палёгкай, але і з задавальненнем: значыць, яго першае ўражанне не было памылковым.

I зноў нечаканы паварот. На імгненне ўзнікла думка, ці не заводзіць Радзік яго ў зман, з сям’ёй жа Уротакаў яго звязвае нешта значна большае, чым звычайнае знаёмства. 3 гневам адкінуў гэту думку. Праўда, ніхто не даведаецца, што яму стукнула ў галаву такая бязглуздзіца, але дастаткова таго, што ён ведае сам. Гарачая хваля сораму захліснула маёра, было такое адчуванне, быццам ён сам сябе апляваў.

He трэба траціць розуму.

Што адбылося за мінулыя суткі? Мабыць, нешта вельмі важнае, калі доктар адмаўляецца ад учарашняй заявы, рызыкуючы запляміць сваё добрае імя.

Паспрабуй тут разбярыся!

Маёр адпіў глыток каньяку.

— У шахматы гуляеце? — спытаўся нечакана.

Уротак ускінуў галаву, нібыта ад раптоўнага ўдару. — Што, прабачце?

Маёр усміхнуўся.

— He злуйцеся. Гэта далёкія асацыяцыі.

— Але пры чым тут шахматы?

— Мне хацелася даведацца, ці ёсць у вас якое-небудзь хобі.

Доктар пазіраў на Зарэнбу так, нібы той быў вар’ят.

— У мяне няма ніякіх хобі, апрача работы,

— Шкада.

— Чаму?

— Ды вось так...

Доктар быў выведзены з раўнавагі. У ім змагаліся здзіў-

ленне і крыўда, ён нават не спрабаваў утойваць свайго стану. У яго нервова паторгваліся мышцы твару, больш вызначыліся скулы, блішчалі чорныя вочы.

— Ёсць у вас, таварыш маёр, яшчэ што-небудзь да мяне? — Уротак задаў гэтае пытанне з нясмелай надзеяй.

— Што ў вас агульнага з пані Новак?

Уротак падскочыў, у яго ў вачах загарэліся злосныя агеньчыкі.

— Як вы можаце! Вы... вы...— ён задыхнуўся, сеў.

— Вы не адказалі на пытанне, доктар,— мякка напомніў маёр.

Малады чалавек зноў устаў, падышоў да акна, бяздумна ўтаропіўся кудысьці ў адну кропку. Зарэнба сачыў за ім спадылба. Калі той павярнуўся, яго твар выказваў поўны адчай.

— Вы не вельмі галантны, таварыш маёр, але людзям вашай прафесіі цяжка быць галантнымі. Мне гэта зразумела. У вас таксама ёсць усе падставы крыўдаваць на мяне. Я раблю на шкоду вам і гэта добра ўсведамляю. Раблю свядома і па ўласнай волі. Упэўнены, што ацэньваю свае паводзіны гэтак жа, як іх ацэньваеце і вы. Яны амаральныя, антыграмадскія. Яны павінны выклікаць пратэст і абурэнне. Вы не паверыце, як мне цяжка ў гэтым прызнацца. Нават самому сабе. Калі я, аднак, выбраў гэты шлях, значыць, у мяне ёсць свае прычыны, і яны, гэтыя прычыны, здаюцца мне важнейшымі, чым прадухіленне яшчэ аднаго злачынства, якое ўрэшце не такое ўжо небяспечнае ддя грамадства...

Уротак глыбока ўздыхнуў, Зарэнба перабіў яго:

— Баіцеся, доктар, праўда?

Калі ён чакаў пярэчанняў, то памыліўся.

— Так, баюся і не жадаю гэтага ўтойваць.— Уротак закурыў, доўга трымаў у руцэ запаленую сярнічку.— Ваша права задаваць пытанні, але адказваць на іх я буду толькі ў тым выпадку, калі гэта не закране майго гонару. А цяпер адкажу на пытанне, што ў мяне агульнага з Новак. Дык вось, у мяне з ёю нічога агульнага няма. Абсалютна нічога. Яна — мачыха маёй нявесты, і не больш.

— Часта вы з ёю сустракаецеся?

— Вельмі рэдка.

— Што прывяло яе да вас сёння?

— Я яе зусім не чакаў.

— I вы не здагадваецеся, што магло прывесці яе сюды? Доктар прагна курыў.

— На гэта пытанне я не адкажу.

— He трэба,— махнуў рукой Зарэнба.— Здагадваюся. Пані дырэктарыха не палічылася з часам, каб наведаць вас і нагадаць пра заўтрашнюю сустрэчу. Пра сустрэчу, у час якой дырэктар Новак вызначыць дэталі перапраўкі за мяжу значнай колькасці валюты і золата.

— Наконт гэтага мне нічога не вядома.

— He я распачаў гэту размову...

— Я гатовы панесці пакаранне.

— Аб пакаранні пагаворым пасля,— заўважыў маёр і бесклапотна дадаў: — Магчыма, у прысутнасці вашай нявесты.

Ён трапіў у дзесятку. Ва Уротака кроў адхлынула ад твару, яго смуглявая скура стала карычнева-попельнай. Ён глядзеў на маёра расшыранымі зрэнкамі, у якіх былі шаленства, пакуты і страх. Зарэнбу стала яго шкада.

— Вы не маеце права ўмешваць у гэта маю нявесту,— прамармытаў Уротак пасля доўгага маўчання.— Вы гэтага не зробіце, чуеце? Яна да гэтага не мае ніякага дачынення.

Бедны доктар! Ён і не здагадваецца, як шмат у яго агульнага з тым бандытам-шахматыстам, які даўно на тым свеце. У таго былі шахматы, у гэтага — каханне.

Маёр ужо ведаў, што рабіць.

— Я хачу вам дапамагчы, доктар,— сказаў ён.— Хачу засцерагчы вас ад учынку, аб якім вы самі потым пачалі б шкадаваць.

Ён не быў упэўнены, што Уротак яму паверыў, але гэта пакуль істотнай ролі не адыгрывала.

Раздзел п я т ы

1

Убачыўшы фатаграфію, Марыян ледзь не падскочыў. Стрымаў сябе — хіба можна так пры падначаленым? Афіцэр міліцыі павінен захоўваць вытрымку ў любых абставінах.

— Пакіньце мне гэты здымак.

— Слухаю, таварыш капітан.

— Яшчэ раз па парадку. А якой гадзіне Новак выйшла з дому?

— У дзевяць трыццаць, таварыш капітан.

Радзік глянуў на аператыўніка.

— Перастаньце мяне тытулаваць, сам ведаю, хто я такі. Адказвайце на пытанні без лішніх слоў.

— Слухаю.

— Куды яна накіравалася?

— У цырульню. Была там,— капрал заглянуў у блакнот,— з дзевяці сарака трох да дванаццаці нуль дзвюх.

— Дарога ў цырульню заняла трыццаць мінут. Так?

— Так точна. Гэта недалёка. Але яна ішла павольна. Нікога па дарозе не сустрэла, ні з кім не размаўляла.

— А ў цырульні?

— Што ў цырульні?

— Пытаюся, у цырульні яна была адна?

— He, таварыш...

Радзік нават прыўзняўся з-за стала.

— I вы мне пра гэта толькі цяпер кажаце?

Збянтэжаны аператыўнік пераступаў з нагі на нагу.

— Прабачце, я не ведаў, што гэта так важна.— Ён яшчэ раз заглянуў у запісную кніжку.— У майстэрні было восем чалавек, уключаючы грамадзянку Новак. Цырульнік, дзве цырульніцы і яшчэ чатыры кліенткі, прозвішчаў якіх я не ведаю.

— Капрал, што за лухту вы мелеце? Пытаюся, з кім была Новак?

— Дык я ж кажу...

— Чорт з вамі,— уздыхнуў капітан.— Што далей?

— Потым яна зноў жа пехатою накіравалася на вуліцу Макатоўскую, дзевяноста два,'кватэра восем. Знаходзілася там роўна семнаццаць мінут. Кватэра належыць нейкаму Стэфану Уротаку, доктару навук. Адтуль пайшла дамоў, па дарозе купіла яблыкаў. Вярнулася да сябе а гадзіне трыццаць і пры мне ўжо не выходзіла. У дзве гадзіны мяне змяніў напарнік.

— Дзякую, вы свабодны.

Марыян застаўся сядзець, барабанячы пальцамі па пісьмовым стале. Ён быў адзін і мог ужо не сачыць за сабой. Твар яго быў пануры.

2

Ён сабраўся да Катажыны на другі дзень калядаў.

Стаяў моцны мароз, але было ціха, бязветрана, холаду не адчувалася. Белы снег роўна ляжаў на шырокіх прасцягах, іскрыўся на сонцы мірыядамі агеньчыкаў. Ён крочыў, жмурачы ад бляску вочы, глыбока ўдыхаючы рэзкае павет-

ра. Рукавіцы засунуў у кішэні, расшпіліў шынель. Крочыў цвёрда, снег рыпеў пад нагамі, пот струменьчыкамі сцякаў за кашулю.

Палёгка не прыходзіла.

3 катлавіны ля дарогі выскачыў заяц, спужаў чародку курапатак, што нерухома чарнелі на снезе; яны ўзляцелі цяжка, з гулкім лапатаннем крылаў; заяц кінуўся ўбок, знік за ўзгоркам. Мёртвая, марозная цішыня зноў легла на палі.

Ён пастаяў на пагорку, дзе некалькі гадоў назад кінуў на волю лёсу хлопца, брата Катажыны. У галаве прамільгнула думка, што, бадай, куды цяжэй і больш крыўдна паміраць ад рукі сябра, чым ад рукі ворага. Ён не адчуваў дакораў сумлення. Ян Уротак атрымаў па заслугах — хто меч возьме, ад мяча і загіне. Тады ён прыйшоў у Закшэва ўпершыню, сёння, напэўна, ідзе апошні раз.

Спусціўся з пагорка. На лугах, скаваных марозам пасля восеньскіх дажджоў, дзеці коўзаліся на драўляных каньках, падкаваных дротам,—калісьці Марыян сам на гэткіх катаўся.

Зайшоў у вёску, міжволі прыбавіў кроку. Яго суправаджалі дапытлівыя позіркі, яго ведалі, ведалі, да каго ён спяшаецца.

Катажына даставала ваду з калодзежа. Калі ён расчыніў брамку, яна паслізнулася, вада з вядра разлілася, пакінуўшы на снезе шэрую пляму.

— He чакала я цябе сёння,— сказала яна. Пасма валасоў выбілася з-пад хусткі, яна нецярпліва заправіла яе назад.— Добра, што ты прыйшоў. Як маешся?

— Як ты, Кася, жывеш?

Гэта было іх звычайнае прывітанне, здароўкаліся яны без вонкавага выяўлення пачуццяў, ведаючы, што на гэта знойдзецца зручнейшы час і лепшы выпадак.

Ён узяў вядро, набраў вады, і яны зайшлі ў дом.

Сям’я была ў зборы. Прыехала і Дарота з мужам, з якім Марыян яшчэ не быў знаёмы. Ведаў, што ён металург з Сілезіі, як быццам прыстойны чалавек. Сядзелі ўсе за святочным сталом, мяркуючы па вачах, былі ўжо крыху падпітыя.

Марыян Радзік трымаўся пачціва. Пытаўся, адказваў на пытанні, час ад часу жартаваў. Бацька, сівы, як снежаньская раніца, ужо даўно яго прызнаў, ставіўся да яго як да члена сям’і. Брат Катажыны, Стэфак, спачатку варожы і маўклівы, паступова паддаўся агульнаму настрою. 3 Даротай Марыян даўно знайшоў агульную мову, хоць бачыліся

яны рэдка. Яна ведала пра яго адносіны з Катажынай. Белавалосы цяльпук, яе муж, аказаўся талковым чалавекам, якога ён зусім не саромеўся.

Выключэннем была маці. Яна з ім амаль не размаўляла. Гэта не прыцягвала ўвагі, бо яна наогул была нясмелая і маўклівая. Ён адзін ведаў, што з ім яна маўклівая інакш, чым з іншымі. На яе маршчыністым твары, як на патрэсканай магільнай пліце, яму бачыўся надмагільны надпіс: «Ян Уротак... нарадзіўся... загінуў...» Яна была занадта простая, каб зразумець найскладанейшы механізм тагачасных падзей, але інстынктам маці адчувала, што Марыян мае дачыненне да смерці яе старэйшага сына, і не магла дараваць яму гэтага. Ён прыкідваўся, быццам нічога не заўважае, хоць часам і карцела секануць ёй праўду ў вочы, раскалоць гэта каменнае маўчанне. Навошта? Яна б усё роўна яму не паверыла.

У хаце было душна.

— Кася,-можа, на хвілінку адчыніш акно? — папрасіў ён і тут жа пашкадаваў аб гэтым.

Яны паглядзелі на яго, як на п’янага, стары Уротак у прыступе смеху памачыў вусы ў булёне.

— Адразу відаць, што вы, Марыян, гарадскі, не наш,— сказаў ён не то з дакорам, не то са здзіўленнем.— Хата ж заканапачана на зіму па самую страху, а вокны забітыя. Хіба толькі сякерай ці ломам,— засмяяўся ён добразычліва.

— Гарачы вы хлопец,— сказала Дарота.— He тое, што мой, з-пад пярыны не вылазіў бы.

— Нічога дзіўнага. Я таксама не вылазіў бы, маючы такую жонку,— пажартаваў Марыян, хоць яму было не да жартаў.

— Злітуйцеся,— падхапіў бялявы.— Лепш спаць аднаму на камені, чым з такой жонкай пад пярынай. Хоць ніхто з цябе пярыны не сцягне.

— Гэта я з цябе, сілезскі д’ябал, пярыну сцягну?

He дзеля гэтай балбатні Марыян сюды прыйшоў. У хаце станавілася ўсё гарачэй. Катажына, напэўна, штосьці заўважыла і сказала:

— Бадай, праўда, моцна напалілі печы. Як ў лазні. Можа, крыху пагуляем?

Усе прынялі гэту прапанову, аднак зусім не думалі падымацца. Марыян уздыхнуў з палёгкай.

— Прагуляемся,— сказаў ён Катажыне.— Толькі накінь на сябе што-небудзь цяплейшае.

Сонца нядаўна зайшло. Узыходзіў чырвоны, поўны месяц. Снег паружавеў, блакітнымі былі толькі цені дрэў. Яны зайшлі ў гэтыя зімовыя колеры, несучы з сабою ў цішыню вечара сваё маўчанне.

— Кася, чаму ты не прыйшла з гэтым да мяне? — спытаўся Марыян, калі спыніліся перадыхнуць.

— Мне так сорамна, Марыян. Так сорамна...

Ёй можна было б пра гэта не гаварыць.

— Karo ты саромеешся? Мяне?

— Ага, Марыян. Цябе.

У яе паводзінах, у яе словах не было ні кропелькі фальшу. Hi цяпер, ні калі-небудзь раней. Можа, якраз за гэта ён найбольш кахаў яе.

— Дурненькая,— сказаў ён.— Дурніца. Ты не павінна саромецца мяне. He павінна, чуеш. Ніколі!

Яна стаяла з апушчанай галавой, нагою малявала на снезе фігуркі.

— Ты, напэўна, думаеш, што гэтым я хачу прымусіць цябе ажаніцца.— Яна ўзняла галаву, у яе вачах было столькі жалю, што ён адчуў сябе гадка, як ніколі ў жыцці.— Але гэта няпраўда. Клянуся ўсім святым, гэта няпраўда. Так атрымалася, не мая віна, я гэтага не хацела. Але ты, можа, думаеш інакш. I таму мне сорамна.

Ён узяў яе твар у далоні.

— Зараз я скажу, нешта скажу... He быў бы я міліцыянерам, ажаніўся б з табой ужо даўно. Але я міліцыянер, і на мяне пашыраюцца некаторыя асаблівыя законы, якія мне забараняюць ажаніцца з табой. Менавіта з табой. 3 іншай мог бы, а з табой не, зразумей гэта.

Катажына пабялела.

— Я не верыла,— прашаптала яна.— Стэфак гаварыў мне пра гэта, але я не паверыла.

— Мы, Кася, павінны пачакаць. Можа, год, можа, два, не ведаю. Гэтыя ідыёцкія правілы нехта павінен калі-небудзь перакрэсліць. Чалавек не жывёліна, якой можна падсоўваць самца ці самку на нейчы погляд. Аднак пакуль што гэтае правіла мацнейшае за нас. Але ў мяне ёсць ідэя. Ты паедзеш да маёй цёткі. Яна жыве ў суседнім раёне, адна. Яна прыме цябе, як маці. Быў я ў яе на куццю, учора вярнуўся. Я з ёю пра ўсё дамовіўся. Народзіш, дам дзіцяці сваё прозвішча, не бойся, без бацькі не застанецца. Hi ў цябе дома, ні ў вёсцы ніхто нічога не даведаецца. Твой ад’езд нікога не здзівіць, пяпер шмат моладзі едзе на работу.

Яна не слухала яго. Бязгучна варушыла вуснамі.

— 3 другой табе можна ажаніцца, а са мной не? — перапытала так спакойна, што ён жахнуўся.— Са мной — нельга?..

— Зразумей жа, Катажына.

Раптам яна ў шаленстве піхнула яго, пачала крычаць, душылася слязьмі:

— Хлусіш, хлусіш! Ніхто не можа забараніць табе ажаніцца са мной, таму што ніхто ні ў чым не можа мяне папікнуць. Hi вось настолечкі! — Яна працягнула да яго твару складзеныя тры пальцы.— Я не гуляшчая, сумленна працую, людзі мяне паважаюць, і нават вораг кепскага слова пра мяне не скажа. Гэта няпраўда, што нехта табе забараняе. Ты сам не хочаш. А я, дурная, яшчэ думала, яшчэ спадзявалася, калі ты сёння прыйшоў... Божухна, я, напэўна, памру з сораму.

Яна пагасла гэтак жа нечакана, як і ўспыхнула. 3 плачам апусцілася на калені, прыгаршчамі набірала снег, расцірала ім шчокі.

Марыян нібыта штосьці страціў. Нешта дарагое, з чым не расставаўся ніколі, яна вырвала цяпер у яго сваім адчаем, гэтым жорсткім, бяссэнсавым абвінавачаннем. Ён нахіліўся над ёю.

— Добра,— сказаў не сваім голасам.— Ажанюся з табой так ці інакш. Заўтра падам заяву на звальненне з міліцыі. Усё будзе ў парадку.

Яна перастала плакаць, выцерла твар аб яго плячо.

— Нічога не будзе ў парадку,— праглынула яна рэшткі слёз.— He будзе ў парадку, таму што паміж намі стаіць штосьці нядобрае, чаго я не разумею. Ад таго, што ты скінеш форму, я не перамянюся. He, не выйду я за цябе, няхай нават сам пан бог загадае, пакуль не даведаюся, што я такое кепскае ўчыніла.

Спачатку ён не ўцяміў, што Катажына не хоча, каб ён пакідаў міліцыю. Ен адчуваў сябе, як прымушаны да самазабойства, якому далі пісталет, каб застрэліўся, і ў апошні момант аднялі. Яму нават стала спакайней ад нечаканай палёгкі. У гэты момант ён пакахаў яе яшчэ мацней. Ён стаў перад ёю на калені, змусіў, каб яна зірнула яму ў вочы.

— Ты нічога кепскага, Кася, не зрабіла. Hi вось столечкі.— Ён паўтарыў яе словы.— Справа не ў табе.

Яна не адвяла вачэй, сказала:

— Марыян, нехта з нас вар’ят. Напэўна. Ці я нічога не разумею.

— Гутарка ідзе пра твайго брата, Кася.

Яна спалохана ўскочыла.

— Пра Стэфана?

Ён устаў, строс снег з яе вопраткі.

— He пра Стэфана. Пра Янака.

— Я, напэўна, звар’яцею.— Яна схапілася за галаву. Пры чым тут Янак? Ужо шэсць гадоў, як ён мёртвы.

— Але яшчэ жывыя яго справы.

— Якія справы?

— Разумееш, ён меў дачыненне да банды.

Ён не задумваўся, ці добра зрабіў, што сказаў ёй пра гэта, галоўнае, што ўсё-такі сказаў. Няхай ведае.

Кася стаяла нерухома, прыціснуўшы далонь да рота, нібыта хацела задушыць крык, што нарастаў у ёй.

— Што за лухту ты вярзеш? — прашаптала яна праз нейкі час.— Гэта паклёп, ты не можаш так гаварыць.

— Гэта праўда.

— Янак... Ён і — бандыт. Гэта ж бандыты забілі яго!

— Яны забілі, бо былі перакананыя, што ён ім здрадзіў. Кася, ён быў у бандзе. А там за здраду ці нават за падазрэнне ў здрадзе плацілі жыццём.

Яна кінулася прэч ад яго. Бегла, спатыкалася, падала, зноў бегла. Ён кінуўся наўздагон, дагнаў яе, моцна схапіў за плечы. Яна вырывалася, як вар’ятка, а ён усё трымаў яе, трымаў. Нарэшце яна аслабела, перастала калаціцца.

— Я пайду дамоў,— вымавіла ледзь чутна.

«Цяпер ты разумееш,— хацеў ён сказаць з адчаем, з крыўдай на цэлы свет.— 3-за брата вы знаходзіцеся пад падазрэннем. Маці, бацька, Дарота, ты, усе. А міліцыянер не можа ажаніцца з той, якую падазраюць...»

Ён не прамовіў гэтых слоў. Немагчыма, каб ён сказаў гэта. Міліцыя, ад якой ён неаддзельны, вырасла з народа, каб служыць народу. Катажына — гэта і ёсць народ, такія, як яна, як яе сям’я, павінны быць гаспадарамі сваёй дзяржавы. Сярод яе родных знайшоўся адшчапенец, яго дзеянні былі накіраваныя супраць новай улады, а значыць — і супраць сваёй сям’і. У чым жа іх віна? Чаму трэба іх пазбягаць, як пракажоных?..

Ад гэтых думак у Марыяна закружылася галава.

  • — Кася, гэта нечая злосная памылка, я з гэтым не згодны,— ён спрабаваў неяк сфармуляваць свой пратэст.— Гэта часова. Трэба толькі пачакаць.

У яе стукалі зубы, яна дрыжала.

— Правядзі мяне.

— Мы не можам так расстацца, трэба нешта вырашаць.

— He цяпер. Прашу, не цяпер. У мяне няма сілы не толькі пра штосьці гаварыць, але нават думаць. Пайшлі дамоў.

Ён моўчкі кіўнуў.

Па гэтых палях некалі будзе бегаць дзіця. Па гэтых палях, што вясной узнімаюцца хвалямі збажыны, па палях, мяккіх і ціхіх увосень, пасля збору ўраджаю, а ўзімку чароўных, як цяпер, калі іх белы сон не што іншае, як бесперапыннае чаканне сонца,— будзе бегаць дзіця... He будзе бегаць, не будзе дзіцяці. Яго маці пракажоная, пракажоныя не пускаюць на свет дзяцей. Усведамленне віны перад самім сабой, перад гэтай дзяўчынай, перад яе будучыняй было Марыяну невыносным.

На двары іх чакаў Стэфан.

— Як прагулянка? — спытаўся ён, грэючы рукі дыханне/л.— Я ўжо хацеў ісці вас шукаць.

Ён,_ відаць, спадзяваўся, што сястра і Марыян знайшлі агульную мову, але калі яны падышлі, гэтая надзея рухнула. Ускудлачаны, злосны, ён спыніўся перад Радзікам.

— Я нараджу гэтае дзіця,— сказала Катажына.— Насуперак усяму на свеце нараджу. Табе, Марыян, хвалявацца і перажываць не давядзецца.

Згорбленая пакутамі і ў той жа час рашучая, яна пайшла ў хату.

Стэфан падышоў да Радзіка, выцяў яго па твары раз і другі.

Радзік правёў далоняй пад носам і ўбачыў на пальцах кроў. Хутчэй з крыўдай, чым са злосцю абхапіў ён хлопца, выкруціў яму руку за спіну, даў пад зад нагой. Стэфан занурыўся Тварам у снег.

3

— Пра што задумаўся, Саламон?

У голасе ў маёра гучалі радасныя ноткі. Марыян не заўважыў, як той зайшоў у пакой.

— Лунаю ў воблаках. Прабач, шэф, што ў рабочы час.

— Гэта забаронена статутам.

— Так точна. Больш не буду.

Зарэнба сеў за пісьмовы стол, выняў «Геванты».

— Закурыш?

— Вялікі дзякуй.— Марыян узяў цыгарэту, паднёс начальніку агонь.

— Ёсць што-небудзь цікавае?

Марыян выпусціў некалькі ідэальных колцаў дыму, строс попел.

— Бяру назад усё, што было сказана пра Уротака. Я памыліўся.

На Зарэнбу гэта не зрабіла ніякага ўражання.

— Ты ўпэўнены? — спытаўся ён.

Марыян глядзеў на яго са здзіўленнем.

— Але. I ты гэта так лёгка ўспрымаеш?

— А чаму я павінен успрымаць гэта інакш? Кожны можа памыліцца.

Марыян устаў, рэзкім рухам падсунуў Зарэнбу пад нос фатаграфію.

— Памятаеш гэту даму?

Маёр ледзь правёў па здымку позіркам.

— Вядома. Жонка дырэктара Новака.

Ён зноў здзівіў Марыяна.

— Ну і д’ябал, вось ужо не хацелася б мне мець з табой справы, калі б апынуўся ў шкуры злачынцы. Адкуль ты ведаеш?

— Міліцыя ведае ўсё,— усміхнуўся маёр.

— А вось і не ўсё! — сказаў Марыян пераможна.— Некаторыя маёры пакутуюць забыўлівасцю.

— Сур’ёзна? Гэта вельмі непрыемна. Гэтак жа непрыемна, як і тое, што некаторыя капітаны заражаны празмернай прафесійнай фанабэрыяй.

— Добра, добра, не будзем пра слабасці. Тут не шпіталь. I ўсё ж вельмі шкада, што фатаграфія гэтай дамы ні аб чым табе больш не нагадвае.

— Хто табе сказаў? — Зарэнба яўна здзекаваўся з Марыяна.

Той сумеўся.

— Хто ж тады гэтая мадам, апрача таго, што яна выконвае ганаровыя абавязкі жонкі дырэктара Новака? Karo нагадвае гэты тварык, ну?

— Тварык гэтай мадам выклікае ў памяці нейкі маёнтак, які на падставе закону аб аграрнай рэформе мы падзялілі між сялянамі ў сорак пятым. Таварыш капітан задаволены?

Зарэнба гаварыў, як школьнік з настаўніцай, ён даўно гэтак не забаўляўся.

— Ты геній. Навошта табе спатрэбіўся ў памочнікі такі цурбан, як я?

— Гэта мая справа. Але, мне здаецца, ты хацеў штось-

ці сказаць пра свайго...— маёр кашлянуў,— швагра, доктара Стэфана Уротака.

— Баюся, што ты і пра гэта ведаеш,— Марыян пасур’ёзнеў.— Ва Уротака блізкія адносіны з Новак. Яна была ў яго сёння апоўдні.

— Ведаю.

Марыян раптам рассмяяўся.

— I ва ўпраўленні яшчэ могуць гаварыць, што я больш за ўсіх блазную... Каб мне тэлеграфны слуп служыў зубачысткай, калі гэта праўда. Ах, шэф, шэф! Ты купіў мяне ні за панюх табакі.

Ці нельга даведацца, чаму табе гэтак весела?

Марыян раптоўна перастаў смяяцца.

— Я проста паверыў, што ў тваёй асобе міліцыя ведае ўсё.

— Гэта, бадай, пераболыпанне, але тое, што ты да гэтага часу сказаў, ведаю не горш за цябе. Новак была ва Уротака каля пятнаццаці мінут, выпіла дзве чаркі каньяку і выйшла. Можа, апісаць табе, як яна была апранута?

— Хто табе ўсё гэта сказаў? — прамармытаў Марыян.

— Ніхто. Проста я ў гэты час быў ва Уротака. Вось і ўвесь сакрэт. Ну, як, табе лепш?

Марыян соп, нібы морж.

— Намнога лепш, a то мне прыйшла была думка аб вядзьмарстве. Аднак вернемся да справы. Што ты наконт гэтага думаеш?

— У наведванні Уротака дырэктарыхай нічога асаблівага не бачу. Новак — мачыха яго нявесты, натуральна, што яны падтрымліваюць між сабой сувязі. Між іншым, Новак забегла толькі, каб напомніць яму пра дамоўленую вячэру. Менавіта ў час вячэры, як вынікае са слоў доктара, павінна быць завершана справа, што нас цікавіць.

— Ці не будзе бестактоўна, калі я пацалую цябе! Ты зняў з майго сэрца камень. Бо са сказанага табой вынікае, што Уротак не ў падазрэнні.

— He зусім,— запярэчыў маёр. Ён расказаў аб гутарцы з доктарам і скончыў: — Як бачыш, не ўсё гэтак проста, як мы сабе ўяўляем. 3 учарашняга дня паспела адбыцца нешта такое, пра што мы не ведаем, але што павяло за сабой перамену ў рашэнні Уротака. Я амаль упэўнены, што ключом да праблемы з’яўляецца Эльжбета Новак.

— Бадай,— пагадзіўся Марыян.

— Сітуацыя страшэнна складаная. Калі Уротак не дапаможа нам, нашы планы пойдуць на глум. Мы ж не можам ні 80

з таго ні з сяго зрабіць вобыск у Новака, а каб і зрабілі, гэта нічога не дало б. Цяжка дапусціць, што ён трымае рэчавыя доказы дома і чакае нашага візіту. У нас, зразумела, застанецца звычайны шлях доўгага, карпатлівага высочвання. Але гэта зацягне справу. Дырэктар дзейнічае не адзін. Мы павінны высветліць, якая яго роля, знайсці ўзаемасувязі, кантакты, праверыць знаёмых яго і ягонай жонкі,— работа на цэлы штаб.

— Мадам дырэктарыха, магчыма, нават цікавейшая за мужа.

— He выключана. Гэта вельмі тонкая і кемная кабета.

— Тым горш нам.

Маёр прайшоўся па кабінеце.

— Сам бачыш, што гэты твой без пяці хвілін швагер спатрэбіўся б нам як нельга лепш. Трэба зрабіць усё, каб знайсці з ім агульную мову. I як мага хутчэй. Мне здаецца, адзіны шлях да яго — праз нявесту. Што нам пра яе вядома?

— Даволі шмат. Паглядзі вось гэту літаратуру, можа, яна натхніць цябе.

— А табе нічога не прыходзіць у галаву?

— Ёсць адна ідэйка,— кіўнуў Марыян.

4

Гэта было яго трэцяе наведванне. Першы раз Катажына зусім не захацела з ім размаўляць.

Прыехаў ён у Дзержанёва па абедзе, але Катажыны не застаў. Яна працавала ў другую змену на тэкстыльнай фабрыцы і павінна была вярнуцца а дзесятай гадзіне. Яму адчыніла Дарота. Яна так здзівілася, нібы ён з’явіўся з таго свету.

— Гэта вы?! Я думала, мы вас больш ніколі не ўбачым. Калі ласка, заходзьце.

Дарота нядаўна нарадзіла малое, ад гэтага формы яе акругліліся, рухі набылі нейкую грузнаватую важкасць. Яна пачаставала яго чаем з дамашнім пірагом, лапатала пра ўсё і ні пра што, яўна пазбягала размовы пра сястру,'відаць, чакаючы, што ён сам закране гэтую тэму.

— Калі вы на каляды прыязджалі да сваякоў, нічога не было відаць.

— Дрэнна глядзелі,— засмяялася яна крыху збянтэжана.— У вас хапала сваіх турбот, нічога дзіўнага, што не заўважылі.

Дарота вяла сябе без ранейшай прастаты, яе ветлівасць была крыху штучнай, але антыпатыі, якой ён чакаў, не адчувалася. Ён палічыў гэта за добрую прыкмету, адчуў сябе больш упэўнена.

— Муж дома?

— He. У іх на заводзе здарылася аварыя, усіх прымусілі працаваць звышурочна.

У суседнім пакоі заплакала дзіця, яна адразу ўстала з крэсла.

— Можна мне зірнуць на ваша немаўля? — спытаўся Марыян.

— Калі ласка. Але пакуль яшчэ няма на што глядзець. Паўтара месяца, разумееце. Сардэлька, а не чалавек.

Малое ляжала ў калысцы, коўдрачка з’ехала. Яму, напэўна, было холадна, таму і плакала. Дарота змяніла пялёнкі, паправіла коўдрачку, пачала напяваць напаўголаса. Марыяна ахапіла неспазнанае дасюль хваляванне.

— Хлопчык ці дзяўчынка?

— Хлопчык.

— Падобны да вас. Асабліва вачаняткі, такія ж чорныя.

Яна ўдзячна ўсміхалася.

— Падабенства прыходзіць пазней. Мне пакуль досыць, што ён крыху падобны на чалавека.

Дарота гаварыла тонам асобы, якая больш дасведчаная ў такіх справах, чым хто-небудзь іншы, і паблажліва дзеліцца сваімі ведамі з невукам.

— Як Катажына? — спытаўся Марыян, калі яны зноў селі за стол.

— Нічога. Ва ўсякім разе, ні на што не наракае.

Зноў гэта штучная ветлівасць, якая, можа, горшая за адкрытую нянавісць. Марыян забаўляўся лыжачкай, не гледзячы на Дароту.

— Гаворыць яна калі-небудзь...— Ён папярхнуўся.— Успамінае яна часам пра мяне?

На твары ў Дароты былі сур’ёзнасць і спачуванне.

— He буду я вам, Марыян, хлусіць,— сказала яна.— Я і муж спрабуем іншы раз пагаварыць з ёю пра вас, але Катажына і слухаць не хоча. Абрывае нас на паўслове або ідзе прэч. Яна вельмі змянілася...

Марыян падумаў, што, уласна кажучы, ні на што іншае ён не мае права разлічваць, і раптоўны цяжар сціснуў яму грудзі. Катажына была паслядоўная. Яна выбрала свой шлях і не збіраецца саступіць з яго. Ён павольна прыўзняўся.

— Дзякую за чай. Вы не будзеце супраць, калі я зайду ўвечары, як Катажына будзе дома?

— He, вядома. Вы павінны пагаварыць з ёю. Вы не ўяўляеце, як ёй цяжка. Яна трымаецца мужна, строіць з сябе гераіню, але мяне не падманеш. Прыходзьце.

Ён прыйшоў. Катажыны не было. Напэўна, яшчэ не вярнулася з работы. Муж Дароты адкрыў праўду.

— Думаю, нічога з гэтага не выйдзе,— сказаў ён напрамую.— Катажына толькі што пайшла. Заявіла, што ёй няма аб чым з вамі размаўляць. Пайшла начаваць да сяброўкі. Можа, Дарота дарэмна сказала, што вы яшчэ зойдзеце.

Гэтага ён не чакаў.

Доўга сноўдаў па горадзе, растрывожаны і бездапаможны. Перадвеснавая ноч сыпала мокрым снегам, шумела ветрам, ён хутка змёрз і прамок да ніткі. Забрыў у нейкую забягалаўку, перакуліў адну за адной некалькі чарак гарэлкі, ледзь паспеў на цягнік, а ў вагоне адразу праваліўся ў душны, неспакойны сон.

На другі раз Марыян загадзя ўведаў, у якую змену яна працуе, чакаў ля брамы фабрыкі.

Убачыў яе праз жалезную сетку агароджы ў патоку жанчын, якія весела і ажыўлена гаманілі. Яна ішла моўчкі, павольным крокам чалавека, які ведае, што яму няма куды спяшацца. Шырокае паліто не хавала яе цяжарнасці, якая была добра відаць. Ён паклікаў яе па імю. Падышоў з дрыготкім сэрцам. Яна спынілася, акамянела глядзела на яго.

— Прабач, Кася, што я прыйшоў сюды. Баяўся, каб ты зноў не ўцякла.— Ён узяў яе бязвольныя рукі, пацалаваў.— Я павінен пагаварыць з табой, Кася.

Шпаркім крокам яна накіравалася наперад. Павярнулі ў першы завулак, абодва маўклівыя, збянтэжаныя, абодва перапоўненыя страхам перад тым, што ім давядзецца адно аднаму сказаць. Катажына прыпынілася ў скверы, цяжка села на лаўку. Дыхала нервова, перарывіста. На Марыяна не глядзела.

— Чаго ты хочаш? — спыталася яна пасля доўгага маўчання.— Між намі ўсё скончана, навошта ты мяне мучыш?

Яна пагрузнела, але не пабрыдчэла, не. У вачах, якія страцілі ранейшы дзявочы бляск, з’явілася штосьці новае. Хутчэй за ўсё пачуццё адказнасці за будучае жыццё, якое ўжо білася ў яе пад сэрцам, надало ім глыбіню, напоўніла святлом. На смуглявым твары адбілася спакойнае ўсведамленне непазбежнасці хады падзей.

— Ты вельмі змянілася, Кася,— сказаў Марыян.

Ён падсвядома адчуваў: тое, што было паміж імі калісь, у ранейшай форме ўжо не паўторыцца. He толькі таму, што абставіны скіравалі іхняе жыццё ў два розныя рэчышчы. Былі б яны нават разам, было б у іх усё добра,— ранейшае не паўторыцца. Яна ж, Катажына, стане маткай. Маткай! Марыян прыгорбіўся, сціх, нібыта заглянуў у ашаламляльную таямнічую бездань.

— Чаго ты ад мяне хочаш? — паўтарыла Катажына.

Марыян схапіў яе за рукі, яна не супраціўлялася, хоць уздрыгнула, як апёкшыся.

— Мы павінны абмеркаваць нашы справы і ўсё, што датычыць нашага дзіцяці.— Ён трымаў яе ўчэпіста, баючыся, што яна падымецца і ўцячэ.— Гэтак нельга... Дзіця павінна мець бацьку. Калі яно з’явіцца на свет, яму неабходна забяспечыць па магчымасці нармальнае жыццё. Сама ты не справішся, а калі б і справілася, то я не магу гэтага дапусціць. Дзіця не толькі тваё, яно настолькі ж і маё. Наша.

— Я хачу не думаць пра гэта,— сказала яна засмучона.— Ва ўсякім разе, цяпер. Баюся, каб не было яшчэ горш.

— Трэба пра гэта думаць! Трэба зрабіць усё, што можна, каб жыццё нашага дзіцяці не ўскладніць канчаткова. А твае адносіны...

— Можаш ні аб чым не турбавацца. Усё будзе ў парадку.

Недарэчная ўпартасць Катажыны пачала яго раздражняць.

— Як ты гэта сабе ўяўляеш? — спытаўся Марыян, стараючыся быць паблажлівым.— Народзіш — і што далей? У пасведчанні аб нараджэнні напішаш, што бацька невядомы, так?

— Гэта мой клопат.

Ён ужо страчваў цярпенне.

— Гэта не толькі твой, але і мой клопат. А калі ты лічыш, што ў мяне няма ніякіх правоў, дык падумай хоць пра дзіця. Ад нараджэння яно будзе жыць з гэтай плямай — спачатку ў вачах людзей, потым ва ўласных. Уяўляеш, на што ты яго хочаш асудзіць?

— Перастань! — Катажына ледзь не плакала.— У яго ўсё роўна не будзе бацькі, калі ў яго маці няма мужа.

— Няпраўда! — Ён стукнуў кулаком па спінцы лаўкі.— Ты добра ведаеш, што гэта няпраўда. Людзі жывуць паасобку з-за самых розных прычын, нават проста таму, што не хочуць быць разам. Гэта зусім іншае пытанне. Бацькоў могуць раздзяляць сотні кіламетраў, яны могуць не сустра-

кацца, усяк бывае, ёсць маса разведзеных. Але дзіця ведае, што ў яго ёсць бацька і маці. А ты хочаш пакінуць сваё дзіця без бацькі яшчэ да нараджэння. I кажаш, што ўсё ў парадку.

Яе душылі слёзы, але вочы заставаліся сухімі. Напэўна, выплакала ўсе слёзы, на гэту сустрэчу іх ужо не хапала.

— Маё дзіця калі-небудзь зразумее, што інакш зрабіць я не магла.

Гэтая размова замест таго, каб зблізіць, аддаляла іх яшчэ больш. Перад Марыянам была новая Катажына, зусім не тая, якую ён кахаў. Гэтая сляпая ўпартасць, абыякавасць, пакорлівасць, якіх ён не разумеў, вар’явалі, выводзілі з сябе.

— Наша дзіця не даруе табе крыўды, якую ты яму наносіш,— перасцярог ён у адчаі.— Апамятайся, пакуль не позна.

— Маё дзіця даруе мне ўсё,— заявіла яна каменным голасам.— I табе таксама. Я наконт гэтага паклапачуся.— Устала, паправіла паліто.— Да пабачэння, Марыян. Калі ласка, не прыязджай да мяне, не трывож дарма. Я ўсё абдумала. Пакінь мяне ў спакоі.

Больш ён не спрабаваў пераконваць яе. У правільнасць свайго рашэння яна верыла так глыбока, што, здавалася, гатова была забраць яго з сабой у магілу. Ад лютасці і роспачы ён грыз пальцы, цадзіў праз зубы пракляцці і ніяк не мог пазбавіцца ад кашмару.

Нарэшце гэты трэці візіт, у час якога ўсё перамянілася.

Ён знарок прыйшоў раней, каб пагутарыць з Даротай і яе мужам да вяртання Катажыны з работы. Праз два-тры тыдні павінна надысці развязка, трэба было выкарыстаць апошні шанц, уламаць Катажыну, адолець яе ўпартасць. Ён разлічваў на дапамогу Дароты, на яе разважнасць і добразычлівасць калі не да яго, дык хоць да сястры.

У доме апрача гаспадароў ён застаў Стэфана. Той павітаўся з ім панура, не тоячы непрыязнасці, хоць падкрэслена і не дэманструючы яе.

— Шчыра кажучы, добра, што і ты тут,— сказаў Марыян.— Справа ідзе пра тваю сястру, значыць, і табе гэта павінна абыходзіць.

— Стэфак прыехаў на госці. У яго перапынак у вучобе, сесія ці штосьці такое,— растлумачыла Дарота, ставячы на стол чай.— У нас не хутка будзе магчымасць сустрэцца.

Гаспадар важдаўся з радыёпрыёмнікам.

— Дроцік абарваўся, трэба было прыпаяць,— сказаў ён, выціраючы рукі,— вечарам матч па боксу, я не заснуў бы

каб не паслухаў рэпартаж. Ну, гукніся ж, ліха на цябе!

Яго апошнія словы былі адрасаваны прыёмніку, які, нібыта падпарадкоўваючыся загаду, затрашчаў і завёў модную мелодыю.

— Выключ ты гэтую шарманку, а то ў мяне перапонкі лопаюць. I дзіця напалохаеш.

— Парадак,— засмяяўся гаспадар.— Галоўнае — рэпартаж, а пакуль можна выключыць.

— Спадзяюся, вы ведаеце, з чым я прыйшоў,— пачаў Марыян.— Першы раз Катажына не схацела са мною размаўляць, уцякла. Другі раз, праўда, я застаў яе знянацку, але нічога з гэтага не атрымалася. Мне патрэбна ваша дапамога.

Калі ён падрабязна расказаў пра апошнюю сустрэчу з Катажынай, гаспадар дома няўпэўнена кашлянуў, паглядзеў на жонку, нібыта шукаў у яе парады, і сказаў, разводзячы рукамі:

— Гонар, вось і ўсё. Будзе пакутаваць.

— Дурасць, а не гонар,— усклікнуў Марыян.

— I я кажу,— пацвердзіў гаспадар.— Але ад дурасці няма лекаў.

— He мялі лухты,— навалілася на яго Дарота.— Катажына вельмі цяжка перажывае ўсё гэта. Я нават баюся, каб яе хваляванні не пашкодзілі дзіцяці.

— Адно бясспрэчна,— заявіў гаспадар.— Марыян — сумленны чалавек і хоча ёй дабра. Катажына павінна гэта ацаніць.

— Яна ніколі не вінаваціла яго ў несумленнасці,—■ прамармытала Дарота.

Стэфан сядзеў хмурны, доўга маўчаў.

— Я хацеў пра тое-сёе ў вас папытацца,— звярнуўся ён нарэшце да Марыяна.— Чаму начальства не дае вам дазволу на шлюб з маёй сястрой?

Значыць, Катажына нічога ім не сказала, не захацела падзяліцца з імі жудаснай тайнай. Несла яе ў адзіночку, каб засцерагчы блізкіх ад расчаравання, ад удару з мінулага. Яна ж ведала, які цяжкі быў гэты ўдар ёй самой. Высакароднасць гэтай простай дзяўчыны перасягала межы звычайнай сумленнасці. Марыян, асэнсоўваючы гэта, адчуў нейкую дзіцячую, горкую гордасць. Ганарыўся Катажынай, ганарыўся тым, што сярод многіх ён выбраў менавіта яе.

— Я сказаў пра гэта Катажыне, калі быў апошні раз у вас у Закшэве. Яна ведае.

— Мы таксама хочам ведаць! — сказаў Стэфан рэзка.

Дарота падтрымала брата.

— У мяне таксама не ўкладваецца ў галаве, чым Катажына ім не дагадзіла. Яна ж уся на вачах. Што ж такое?

— Катажына ведае пра ўсё,— паўтарыў Марыян.— Калі яна сама не захацела вам расказаць, я тым больш не маю права гэтага рабіць. Цяпер гэта не тайна. Мне толькі хацелася б запэўніць вас, што справа не ў ёй. Даю вам слова гонару.

— Добра,— сказаў Стэфан.— Можа, Катажына сама калі-небудзь раскрые гэту таямніцу. Мяне цікавіць яшчэ одно. Значыць, вы размаўлялі аб гэтым тады ў Закшэве.

— Але,— пацвердзіў Марыян.

— Ці праўда, што вы тады наважыліся ажаніцца з ёю, ахвяруючы работай у міліцыі?

— Так. Але яна не згадзілася.

— Чаму?

— Таму што ёй было ўжо пра ўсё вядома.

Хлапец вёў сапраўднае следства са спрытам бывалага аператыўніка. Афіцэр міліцыі ў якасці падазраванага адказваў на пытанні смаркача. Першым часам парадаксальнасць гэтай сітуацыі рассмяшыла б Марыяна, але на гэты раз яму было не да смеху.

— Калі б Катажына згадзілася, вы і праўда ажаніліся б з ёю?

— Тады — так.

— Тады. А цяпер — не?

Марыян глядзеў у пранізлівыя вочы хлопца, вагаўся. Самае лёгкае было ўхіліцца ад адказу, сказаць, што гэта ўжо залежыць не ад яго. Проста зманіць. Але ён сказаў:

— Цяпер — не.

— Нічога не разумею.— Дарота пляснула рукамі.— Што ж з таго часу змянілася?

Марыян уздыхнуў, закурыў цыгарэту, павольна пачаў:

— Абсалютна нічога. Проста другі раз я ўжо не сказаў бы, што гатовы пакінуць міліцыю. Яна плакала, я не мог стрываць. Пагарачыўся. I я стрымаў бы слова. Апрача ўсяго іншага, гэта быў бы пратэст супраць недарэчнасцей, якія яшчэ гнятуць нас, перашкаджаюць нармальна жыць. Але каму ад гэтага карысць? Абсурд застаўся б, а я пазбавіўся б усяго, з чаго складаецца маё жыццё, што сфарміравала мяне такім, які я ёсць. Без міліцэйскай формы я быў бы кімсьці іншым, чужым самому сабе і Катажыне. He ведаю, ці кахала б яна таго, чужога... He ўпотай, не насуперак абсурдным, несправядлівым інструкцыям, не цаной адмаў-

лення ад сваіх перакананняў, а захоўваючы ўсё тое, чаго я дасягнуў, да чаго ляжыць маё сэрца. Я хачу, каб вы бачылі, што мне няма чаго саромецца, утойваць, што я сам адказваю за свае справы. Гэта датычыць мяне і маіх таварышаў, многія з якіх могуць апынуцца ў такой жа сітуацыі, гэта ў першую чаргу датычыць Катажыны. He ведаю, ці разумееш ты мяне, Стэфан. Я не быў падрыхтаваны да твайго пытання, таму, напэўна, мой адказ не вельмі выразны.

Юнак маўчаў. Ён думаў. Ход яго думак перапыніў тонкі шчаўчок замка ў пярэдняй. «У Катажыны павінны быць свае ключы, гэта, напэўна, яна». Марыян адчуў халоднае, спакойнае напружанне, як заўсёды ў вырашальныя моманты.

Яна зайшла, нічога не падазраючы, і першы яе позірк спыніўся на Марыяне. Раптоўным рухам схапілася за жывот, пабялела. Ен спалохаўся, што яна паваліцца. Дарота ўжо была каля яе, завяла на канапу. Марыян сеў побач, без слова пагладзіў яе валасы. Яе твар быў шэры, пакрыты плямамі, запалыя вочы ў сініх паўкругах здаваліся чарнейшымі, як звычайна.

— Марыян чакаў цябе,— сказаў Дароцін муж, нібыта наконт гэтага былі нейкія сумненні.

Твар у Катажыны перакрывіўся ад болю.

— Мабыць, яшчэ не пачалося,— ледзь вымавіла яна,— але ўжо некалькі гадзін не магу з ім саўладаць, думала, не вытрымаю да канца работы.

— Можа, кавы вып’еш? — спыталася Дарота.

Яна кіўнула. Марыян узяў са стала сваю шклянку. — Глыні пакуль з маёй.

Катажына адвярнулася.

— Зараз Дарота прынясе. Пачакаю.

Марыян трымаў шклянку ў руцэ, не ведаючы, што з ёю рабіць. Стэфан сеў побач з імі.

— Кася, ты павінна выслухаць Марыяна.— Ен упершыню назваў яго па імю, але Марыян успрыняў гэта як штосьці натуральнае, нават не здзівіўся.

— Мы ўсё сказалі адно аднаму,— адказала Катажына. Яе лоб быў пакрыты потам.— Дарэмна ты зноў прыехаў.

— He кажы так,— падаў голас гаспадар.— Крыўдзіш чалавека без ніякай карысці сабе.

— Бязглуздыя размовы,— прыкрыкнула на яго Дарота, падаючы Катажыне кубак.— Нібыта можна крыўдзіць чалавека дзеля сваёй карысці. Чалавека ніколі не трэба крыўдзіць.

— He лаві мяне на слове.

Катажына са шклянкай у руках локцямі ўперлася ў жывот, застагнала. Цяпер і Дарота спалохалася.

— Гэтак баліць?

Катажына кіўнула, застагнала зноў.

Занепакоіўся муж Дароты.

— Можа, збегаць па доктара?

— He трэба,— прастагнала Катажына.— Яшчэ не час. Пройдзе.

— Усялякае бывае,— сказала Дарота.— Калі болі не пройдуць, давядзецца клікаць доктара.

Марыян адчуваў сябе дзіцем, якое клічуць на дапамогу і якое бяссільнае адгукнуцца на покліч. Шкадаванне і страх перапаўнялі яго.

— Сама бачыш,— сказаў Стэфан сястры,— што не вельмі многа ў цябе часу. Марыян прапануе адзіна правільнае рашэнне. Ты павінна згадзіцца, адмовіцца ад сваёй амбіцыі.

Ужо не кропелькі, а струменьчыкі поту сцякалі з твару дзяўчыны. Расшыранымі вачамі яна глядзела на брата.

— I гэта гаворыш ты? Ты, які так мяне разумеў?

— Я і цяпер разумею цябе,— адказаў Стэфан.— Але пачынаю разумець і Марыяна.

Катажына зніякавела, як ад удару бізуна.

— Нічога ты не разумееш, нічога.— Вусны ў яе патрэскаліся, яна ледзьве размаўляла.— Я тлумачу табе яшчэ раз, растлумачу ўсім, каб вы перасталі мучыць мяне.

Прыступ болю пераламаў яе папалам, яна з прагнасцю хапала паветра.

— Пакінь яе,— прашыпеў Марыян шалёна, адпіхваючы Стэфана.— Пакінь яе хоць цяпер, a то выкіну цябе праз акно.

— Я павінна дагаварыць,— выціснула з сябе Катажына.— Марыяну нельга ажаніцца са мной, і я ведаю чаму. Але я ведаю яшчэ адно, чаго ён не ўсведамляе або не хоча ўсведамляць. Гэтак жа, як я не магу быць яго жонкай, я не магу быць і маткай яго дзіцяці...

Марыян падскочыў, нахіліўся да яе.

— Ты з глузду з’ехала! — выкрыкнуў ён. Авалодаў сабой, дадаў спакайней: — Дзіця ж тут ні пры чым. Няма такой сілы, якая б змусіла мяне адмовіцца ад яго.

Катажына прыкрыла твар далонямі і дыхала, як рыба на беразе.

— Дзіця паставіла б кропку на яго кар’еры,— пра-

шаптала яна, звяртаючыся да Стэфана.— Я не магу дапусціць гэтага. Я надта...— Катажына перавяла дух,— вельмі яго кахаю.

Яна зноў скурчылася ад болю, змярцвелымі вачамі ўтаропілася на Марыяна.

— Божухна!— усклікнула Дарота.— Яна, бадай, і праўда сабралася раджаць.— I да мужа: — Бяжы па доктара!

Стэфан быў белы, збянтэжана пазіраў то на сястру, то на Марыяна.

— Гэта праўда, што яна гаворыць? — спытаўся ён глуха.

— He! — запярэчыў Марыян.— Ды не лезь ты са сваімі пытаннямі, a то, дальбог, стукну. He бачыш, якая яна?

Гаспадар ужо выбег з дому. Дарота села каля сястры, паклала ёй на галаву вільготны ручнік, гладзіла яе змучаны твар.

— Пацярпі крышку, нічога не зробіш,— гаварыла яна з пяшчотай, ад якой раставала сэрца Марыяна.— Такі ўжо наш бабскі лёс. Ляжы спакойна, зараз прыйдзе доктар.

Катажына ляжала на баку, падцягнуўшы калені да самага падбародка, кусала губы. Марыян успрымаў усё гэта аўтаматычна. Ён разглядаў ручнік на галаве ў Катажыны — які хітры ўзор, заўважыў пляму на рукаве ў Дароты, дробныя валаскі пуху пад носам у Стэфана, выцягнутую нітку на дыванку перад тахтой. Быў спустошаны, адчужаны ад усяго на свеце, як люстэрка, якое адлюстроўвае самыя маленькія дэталі незалежна ад іх значэння, без ніякага адбору.

Нарэшце на лесвіцы пачуліся таропкія крокі, ляпнулі дзверы, у пакой зайшоў гаспадар з доктарам, які без лішніх слоў накіраваўся да Катажыны.

— Пакіньце нас адных,— загадаў ён без цырымоній.

— Хадзем у спальню,— сказаў гаспадар. Ён быў усхваляваны і нервова міргаў вачамі.

Стэфан затрымаўся на парозе.

— Памятай, Катажына, пра што я цябе прасіў,— прамовіў ён дрыготкім голасам.

— Выйдзіце,— рэзка абарваў яго доктар.

Марыян, стрымліваючы праклён, схапіў Стэфана за каршэнь і, як кацяня, выкінуў за дзверы, якія тут жа зачыніў за сабой.

Усе маўчалі, прыслухоўваючыся да гукаў, што даносіліся з гасцёўні. Гаспадар штосьці мармытаў сабе пад нос, схі-

ліўшыся над калыскай, дзе спала малое. Марыян адчуў недарэчную боязь, што ён упадзе на калыску, раздушыць яе сваім мядзведжым целам.

Прыбегла ўзбуджаная Дарота, дастала з шафы кучу ануч, выскачыла, нібы яе ветрам здзьмула. Праз імгненне яны пачулі гучны крык Катажыны, які заглух у працяглым стогне, зноў крык, на гэты раз пранізлівы, на высокіх нотах. У Марыяна пабеглі мурашкі па целе. Стэфан абапёрся аб сцяну, пальцамі заткнуў вушы, заплюшчыў вочы. Цішыня настала так раптоўна, што яны пачулі ўдары ўласных сэрцаў. За дзвярамі пачуўся ціхі плач. Марыян яшчэ нічога не разумеў, гук быў для яго настолькі незвычайны, нібыта даносіўся з іншай планеты.

— Усё! — выдыхнуў муж Дароты. Ён выцер потны лоб, дадаў: — Д’ябальшчына, у мяне было адчуванне, нібы я сам раджаў.

— Што — усё? — Словы гаспадара яшчэ не даходзілі да Марыяна.

— Чалавек нарадзіўся. Да таго ж здаровы: плача.

У Марыяна сталі ватнымі мышцы, ён абапёрся рукамі на спінку ложка.

— Чалавек нарадзіўся,— паўтарыў ён.— Маё дзіця.

— Ну, не маё ж,— фыркнуў гаспадар.

Марыян не памятаў, як іх паклікалі ў гасцёўню. Ён удыхаў аптэчныя пахі, перамяшаныя з прыкрым пахам крыві. Неразборлівай плямай свяціўся твар Катажыны. Дарота мітусілася, як квактуха. I яшчэ было там нешта ружовае і маршчыністае, падобнае на цёплую квашаніну. Кавалак мяса, які мяўкаў па-кацячы. Дзіця...

— Хлопчык,— абвясціў доктар.— Крыху паспяшаўся, але зусім здаровы. Віншую.

Калі справа дайшла да непазбежных у такіх выпадках фармальнасцей, усіх здзівіў Стэфан. На пытанне доктара, як бацькі хочуць назваць дзіця, ён, апярэдзіўшы астатніх, рашуча адказаў:

— Марыян. Па бацьку.

Доктар няўпэўнена глянуў на Радзіка, не прачытаў у таго на твары ні «так», ні «не», паціснуў плячамі і запісаў, як яму сказалі.

Марыян хацеў застацца пры Катажыне на ноч, але Дарота бесцырымонна выправадзіла яго: няма чаго, маўляў, тут рабіць, толькі будзе перашкаджаць. Калі што спатрэбіцца, яму паведамяць.

Стэфан праводзіў Марыяна на вакзал. Ён быў узбуджа-

ны — таксама хапіла перажыванняў у той вечар. У бары выпілі па куфлі піва, і Стэфан сказаў:

— Здаецца, я цябе палюбіў, Марыян. А думаў, што буду ненавідзець.

Марыян паблажліва ўсміхнуўся.

— Гарачая ты галава. Але, можа, гэта і добра.

— Я цябе палюбіў,— паўтарыў юнак.— I ведаеш чаму? Бо ты не выдыгаешся, можаш справядліва вырашаць пытанні.

— 3 чаго ты гэта ўзяў?    -—

— Быў такі момант у сённяшняй размове, памятаеш? Калі я спытаўся, ці гатовы ты цяпер, каб ажаніцца з маёй сястрой, пакінуць міліцыю. Ты сказаў «не», сказаў нявыгадную для сябе праўду, і гэта вырашыла справу. Я зразумеў, што табе можна даверыцца ва ўсім.

— He вярэдзь душу, a то яшчэ заплачу,— мармытаў Марыян. Ён быў на самай справе расчулены.

Ужо на пероне, калі падышоў цягнік, Стэфан сказаў:

— Пакуль я не надта што магу, але я вучуся і калі-небудзь змагу плаціць дабром за дабро. Сумленны чалавек заўсёды можа разлічваць на сумленных людзей.

5

Маёр загарнуў папку.

— Трэба пазнаёміцца з Эльжбетай Новак. I не пазней чым сёння. Я нават ведаю, як гэта зрабіць. Дык што ж гэта за ідэя, пра якую ты гаварыў.

Марыян зручней усеўся ў крэсла.

— Шмат гадоў таму назад адзін юнак сказаў мне, што сумленны чалавек заўсёды можа разлічваць на сумленных людзей.

— Цудоўная думка,— усміхнуўся маёр.— Толькі шкада, што ты раней гэтага не ведаў.

— Я ведаў. Але гэта было сказана пры асаблівых абставінах.

— Што з табой?

— Цяпер часткова таксама асаблівыя абставіны.

Зарэнба нецярпліва пстрыкнуў пальцамі.

— Ты, Саламон, зноў за філасофію. А мне трэба канкрэтнасць. Дык што за ідэя. Пойдзеш да Уротака і пабратэрску выкладзеш, што пра яго думаеш? Калі так...

Капітан не даў яму дагаварыць.

— Гэта ідэя не мая, а твая, можаш пакінуць яе пры

сабе. Я зыходжу з меркавання, што Уротак сумленны чалавек. Значыць, да яго трэба шукаць падыход таксама з дапамогай сумленнага чалавека...

— Але...

— ...Але толькі не ў міліцэйскім шынялі. Доктар Уротак не паслухае нікога з работнікаў міліцыі, з якой ён чамусьці адмовіўся супрацоўнічаць. Чаму адмовіўся — вось пытанне. Спадзяюся, хутка мы атрымаем адказ на яго.

— Што ты маеш на ўвазе?

— Мне патрэбна хутка аўтамашына з добрым шафёрам.

I чым хутчэй, тым лепш...

— Добра яшчэ, што не верталёт,— прабурчаў Зарэнба.— Добра, будзе машына.

Калі размова ішла пра канкрэтныя дзеянні, яны імгненна знаходзілі агульную мову. Маёр нават не спытаўся, куды і чаго хоча ехаць капітан. Марыян адчуў радасныя дрыжыкі, знаёмыя яму шмат гадоў, заўсёды свежыя дрыжыкі, без якіх яго сэрца было б не больш чым простай помпай для перапампоўвання крыві.

— Уначы вярнуся,— сказаў ён.— Пастараюся па магчымасці раней.

Маёр усміхнуўся без слоў.

Раздзел шосты

1

Юнак насцярожыўся, непакорліва, як некалі яго маці, схіліў галаву.

— Што ты сказаў? Паўтары. Я не памыліўся?

Зарэнба паглядзеў на сына, паціснуў плячамі.

— Прачысці вушы, дапамагае.

— Хочаш пазнаёміцца з Эльжбетай? 3 Эльжбетай Новак? Можна даведацца, дзеля чаго?

— Ёсць справы, пра якія бацька не абавязаны гаварыць сыну,— прамовіў Зарэнба біблейскім тонам.

— Хай не ведае левая рука, што робіць правая,— дапоўніў сын.

— Вось іменна.

— Ну что ж! Дзяўчына што трэба, я ніколькі не здзіўлюся...

На самай справе ён быў вельмі здзіўлены, яго распірала цікаўнасць... Зарэнба неўпрыкмет усміхнуўся.

— Твой продак яшчэ не такі стары — ты гэта хацеў сказаць?

— Калі б мой бацька не быў маім бацькам, я з ім не зжыўся б.

— Каб жа каб,— сказаў Зарэнба.

Сын гучна рассмяяўся і спытаўся:

— Дзе і калі арганізаваць табе з ёю спатканне?

— Зараз жа, у нас дома.

Сын ні пра што больш не спытаўся. Набраў нумар тэлефона.

— Папрасіце, калі ласка, таварыш Эльжбету. Я з райкома Саюза моладзі. Дзякую.— Праз імгненне: — Элька? У мяне да цябе просьба. Прыязджай зараз да мяне дамоў. Так, дамоў. Ды не, не банкет, у мяне адзін таварыш, хацеў бы з табой пагутарыць. He вечарам, а зараз. Гэта вельмі важна. Адрас? Пішы.— Ён прадыктаваў адрас, дадаў: — Толькі не падвядзі, я на цябе разлічваю. О’кей, праз паўгадзіны.

— Дзякую табе, стары,— сардэчна сказаў Зарэнба.

Малады чалавек узняўся з-за пісьмовага стала.

— Я цябе, продак, страшэнна люблю і ведаю, што нельга ўмешвацца ў твае справы, але Эльжбета — наша актывістка. Няўжо яна настолькі вызначылася, што ёю цікавіцца ўправа міліцыі? Ты б мяне вельмі засмуціў. Яна правільная дзяўчына.

Зарэнба паляпаў сына па плячы.

— Без панікі, дарагі мой нашчадак. Без панікі. Твая актывістка, бадай, не ў падазрэнні.— Ён завагаўся, паўтарыў: — Бадай.

— Мне з табой ісці?

— Неабавязкова,— падмігнуў Зарэнба сыну.— Успомні пра трэцяга лішняга. Між іншым, у цябе, напэўна, у камітэце свае справы, ідзі, малады, да моладзі.

— Хабданк,— кінуў сын.

Маёр надзеў фуражку, па ўсіх правілах казырнуў.

— Дазвольце ісці, таварыш сын?

— Вядзі вас пан бог, таварыш татуля.

Ён зноў знаёмым жэстам непакорліва нахіліў галаву.

2

Калі што-небудзь і магло здзівіць маёра Зарэнбу, то ўжо ніяк не жаночая прыгажосць. Ён быў у гэтым перакананы, а тут раптам усумніўся. Некалькі доўгіх секунд ён стаяў

перад дзяўчынай, пазіраў на яе, забыўшы нават адказаць на прывітанне, перш чым авалодаў сабой настолькі, каб запрасіць яе зайсці. Ён бачыў яе здымак, з халоднай аб’ектыўнасцю адзначаў, што яна прыгожая, але фатаграфія была толькі ценем таго, што стварыла натура. У гэтай дзяўчыне ўсё было прыгожае — ад малочнага блакіту вачэй, выразных, як ноты, да пышных, колеру спелага жыта валасоў, да чырвоных, пад колер крыві, вуснаў, бадай, толькі дзеля таго крыху кранутых памадай, каб прыхаваць гэты яркі колер.

Яшчэ не адолеўшы боязі, ён прапусціў яе ў пакой, нехлямяжа дастаў цыгарэты, прыкурваючы, сапсаваў некалькі запалак. Яна таксама выняла цыгарэты, пстрыкнула запальніцай. Гэты дэманстратыўны жэст крыху ацвярэзіў яго.

— Прабачце, я вам не прапанаваў,— сказаў ён з падробленай абыякавасцю.— Думаў, вы не курыце.

— Можна было хоць спытацца.— Яна нават не ўсміхнулася, але ў тоне яе не было і ценю варожасці.

Ён вырашыў скарыстаць гэта.

— Я прасіў сына, каб ён дапамог мне сустрэцца з вамі. Справа сур’ёзная. Можа, нават вельмі сур’ёзная для вас.

— Сур’ёзнасць мне не падыходзіць, ці не так? Вы памыляецеся, таварыш маёр міліцыі.

— Вам вядома, што я маёр? — Ён прыкінуўся здзіўленым.

— А гэта тайна? Я ж сябрую з вашым сынам. Можа, ён абавязаны ўтойваць вашу прафесію?

— He абавязаны,— усміхнуўся Зарэнба.— Урэшце, саромецца нібыта няма чаго.

— Безумоўна.— Яна агледзелася.— Мы адны?

— Але. Спадзяюся, вы мяне за гэта не асудзіце.

— Гледзячы чым мы будзем займацца.

Яе двухсэнсоўнасць была настолькі нявінная, што ён зноў усміхнуўся, але тут жа нечакана кінуў:

— Доктар Уротак вельмі вас кахае.

Яна дурасліва свіснула, яе вочы яшчэ болып пасвятлелі. — Хіба я гэтага не заслугоўваю? — спыталася яна. — Напэўна, заслугоўваеце.

— Як гэта — напэўна? — Яна стукнула кулачком па стале.— Заслугоўваю абсалютна, цалкам і поўнасцю. Я вясёлая, добрая, працавітая і, бадай, не самая непрыгожая, ці не так? Чаго яшчэ вы хочаце?

Ён ахвотна настроіўся на яе тон.

— He самая непрыгожая, згодзен. Вясёлая, згодзен. Ці працавітая — не ведаю, ці добрая — таксама не ведаю.

— Што мне зрабіць, каб пераканаць вас у сваёй працавітасці.

— Тут я гатовы паверыць вам на слова.

— А пра дабрыню?

— Тут спатрэбяцца доказы.

— Дастаўлю вам іх сотні, тоны, горы — Гімалаі доказаў. Я добрая, як анёлак, няма на свеце другой такой добрай дзяўчыны, як я.

— Вы вельмі кахаеце свайго жаніха?

— Больш за ўсіх на свеце.

Яна гаварыла так, што ён ні на секунду не ўсумніўся ў яе шчырасці.

— Бачыліся вы ўчора з доктарам Уротакам?

— I ўчора, і сёння. I паміж учора і сёння.

Значыць, ёсць такія дзяўчаты на свеце, без кропелькі фальшу, без крыхі прытворнай сарамлівасці.

— Што вы гаварылі свайму жаніху?

— Таварыш маёр міліцыі! — Яна схапілася за галаву.— Вы хочаце, каб я паўтарыла тую лухту, што яму напляла? Тую ўлюбёную балбатню, якая для старонніх гучыць як блюзненне вар’ята? Калі б я ўсё гэта паўтарыла, вы б смяяліся тры гады, тры месяцы, тры тыдні, тры гадзіны, тры хвіліны і тры секунды бесперапынна. Вы б смяяліся тоўстым шрыфтам.

Напэўна, ён рассмяяўся тоўстым шрыфтам, смяяўся доўга і сардэчна, а яна глядзела на яго моўчкі, глядзела так, што ў яго захоплівала дыханне.

— Любая дзяўчынка,— сказаў ён, набраўшы поўныя грудзі паветра,— сярод усёй прыгожай лухты, якую вы навярзлі свайму жаніху, было, напэўна, нешта вельмі важнае, штосьці настолькі важнае, што ўсё астатняе страціла значэнне.

— Чаму вы пра гэта пытаецеся?

— Ёсць прычыны.

— Няхай тады яны ў вас, таварыш маёр міліцыі, і застаюцца. Я на гэта пытанне не адкажу.

Яна ўстала, падышла да акна, пачала нервова насвістваць.

— Дзіця,— сказаў Зарэнба.— Дзіця. Я ўпэўнены, што вы не зрабілі нічога такога, чаго павінны былі б саромецца.

— Справа не ў гэтым.— Яна гаварыла, не паварочваючыся, не пазіраючы маёру ў вочы.— Нічога кепскага не

здарылася, наадварот,— штосьці цудоўнае, і саромеюся я не гэтага, а размовы пра гэта.

Яго ахапіла хваляванне. Ён ужо здагадваўся, пра што ідзе гамонка, але павінен быў ведаць дакладна.

— Значыць...

Яна раптоўна наважылася:

— Так, у мяне будзе дзіця. Гэта адзіна важнае з усяго, што я ўчора сказала Стэфану.

— Больш нічога? — Ён націскаў, хоць паверыў ёй адразу.

— He.

— Можа, вы гаварылі пра дом, пра бацьку?

Яна гатова была абурыцца.

— Няўжо я выглядаю такой нуднай? Вы, напэўна, ніколі не кахалі, таварыш маёр міліцыі, калі лічыце, што ў закаханых няма іншых тэм.

— 3 гэтай нагоды я прапанаваў бы вам віна з лёдам, калі б не баяўся адмовы.

— Каб мне прапанавалі, я ахвотна выпіла б віна з лёдам.

— Вы атрымаеце поўны бакал.

— Як вам дзякаваць? — Яна ўзялася пальчыкамі за краі спадніцы і, як школьніца, зрабіла кніксен.

Зарэнба выйшаў на кухню, канчаткова збіты з панталыку.

Адна прысутнасць гэтай дзяўчыны нараджала сумбур у думках, не давала засяррдзіцца. Што ён, уласна кажучы, даведаўся? Што яна рыхтуецца стаць маці? Гэта, бадай, яшчэ не тлумачыць паводзін доктара. А больш яму абсалюіна няма за што зачапіцца. Дзяўчына ўся адкрытая, як неба, і гэта абяззбройвае, выбівае глебу з-пад ног.

Ён трымаў у руках бакалы, марудзячы з вяртаннем у пакой.

Яшчэ раз. Яшчэ раз усё па парадку.

Уротак даведаўся пра аферы спачатку ад нявесты. Значыць, яна была ў курсе справы? Ці была? Першае пытанне. Другое: навошта дырэктару Новаку спатрэбілася ўцягваць у махінацыю сваю дачку, калі ён мог вырашыць усё з доктарам сам-насам? Уротак прыйшоў у міліцыю, што б там яго ні прывяло — страх ці сумленне. Няўжо ён думае, што Эльжбета аб гэтым не даведаецца? Трэцяе нытанне. На наступны дзень ён адмовіўся ад сваіх уласных слоў, несумненна, пад уплывам размовы з Эльжбетай, пад уплывам пачутай навіны. Ці так гэта? А калі была яшчэ размова, з некім іншым? Чацвёртае пытанне. Уротак, відаць, верыць, што міліцыя

4 Замежны дэтэктыў

97

можа прыкрыць гэту справу, не даць ёй ходу. Бязглуздзіца! Ён жа не дзіця. На што тады ён разлічвае?.. Пятае пытанне. Якую ролю адыгрывае дырэктарыха? Шостае...

У Зарэнбы былі і іншыя сумненні, але ён адчуваў, што варта знайсці адказы на гэтыя шэсць пытанняў — справе канец. Нюансы высветліліся б самі сабой.

Ён зайшоў у пакой, падаў дзяўчыне бакал.

— Лёд я паклаў сам, не хацеў ісці сюды з лішнім посудам.

— Думаю, лёд ад гэтага не стаў горшы. Між іншым, зараз пакаштую.— Яна памачыла губы ў віне, цмокнула языком.— Цудоўна! — Паглядзела на Зарэнбу спалохана.— Таварыш маёр міліцыі, калі хто-небудзь часам любіць выпіць віна з лёдам, ён алкаголік?

— Закончаны і невылечны.

— А алкаголікі могуць працаваць у міліцыі? I да таго ж быць маёрамі?

— He. Аднак некаторыя з іх маскіруюцца.

Яна пырснула ад смеху, адставіла амаль некрануты бакал.

— Цяпер мая чарга.

— Ваша чарга? — Ён не зразумеў.

— Мая чарга задаваць пытанні. Выступаць у ролі следчага.

Зарэнба сумеўся, яго розум адразу стаў ясным і пільным. Ён шырока ўсміхнуўся.

— Следчага? Няўжо вы лічыце, што наша размова падобная на допыт?

— Так, таварыш маёр міліцыі. Калі гэткі высокі чын, як вы, экстранна запрашае да сябе такую сціплую, недалёкую дзяўчыну, як я, значыць, ён хоча штосьці ад яе даведацца. Дзяўчына ж ні на секунду не паверыць, нават калі б пакляўся ён хвастом Вельзевула, што робіцца гэта толькі дзеля таго, каб бавіць час. Дык вось, ён выпытвае, выведвае, частуе віном, дурыць дзяўчыне галаву, а тая памірае ад цікаўнасці і ніяк не можа скеміць, у чым справа.

— Гэта датычыць майго сына...— Маёр зрабіў засмучаную міну.— Уліп ён у адну гісторыю, з якой я хачу любой цаной яго выблытаць. Вы яго сяброўка, актывістка, разам працуеце ў маладзёжнай арганізацыі. Я лічыў, што вы ведаеце больш за мяне.

— I дзеля гэтага я павінна была вам прызнацца ў тым, чаго прававерная каталічка не сказала б нават на споведзі! — Яна пачырванела, але вачэй не апусціла.— Дзяў-

чына недалёкая, гэта правільна, таварыш маёр міліцыі, але ўсё ж не настолькі, як можа здацца.

«Няўжо дапусціў памылку? Калі так, дык яе цяжка будзе выправіць»,— мільганула ў Зарэнбы ў галаве.

— Я ні на хвіліну не лічыў вас дурніцай,— спрабаваў ён выйграць час.

— Мне хацелася б пайсці з вамі ў заклад.

— Заклад? На што?

— На радаслоўную?

— На што? — Яму, бадай, не вельмі ўдалося схаваць, што яна застала яго знянацку.

— На радаслоўную.— Яна дрыжала, стрымліваючы смех.— Іду ў заклад, што ў нас агульная радаслоўная. Радаслоўная людзей, улюбёных у сваю справу, якія прагнуць кахання, зачаравання прыгажосцю вясны і зімы, не здаволіліся светам і ўсім прыгожым, што ў ім адбываецца. У нас з вамі агульная радаслоўная сумленных людзей.

Маёр растаў, як воск на агні. Ён, стары, вопытны работнік міліцыі, які не раз сутыкаўся з чалавечай гнюснасцю, заглядаў на дно пекла, цяпер, сам-насам са шчырасцю і прыгажосцю, разгубіўся. Адно магло яго апраўдаць: гэтая дзяўчына была не проста сумленная, яна была сутнасцю, квінтэсенцыяй сумленнасці. Маёр гэта бачыў. Ён глядзеў на яе, нібыта глядзеў у сябе, ён разбіраўся аднолькава добра як у фальшы, так і ў праўдзе. А за гэтае ўмельства было заплачана занадта высокай цаной, каб калі-небудзь ім грэбаваць.

3

Ён чытаў пісьмо, яшчэ не разумеючы, пра што ідзе гаворка:

«Mae любыя, самыя дарагія хлопцы, мае мужчыны!

Я павінна была пагутарыць з Вамі, павінна набрацца смеласці паглядзець Вам у вочы і належным чынам прыняць прысуд за тое, што я зрабіла. Няма ў мяне гэтай смеласці, няма ў мяне сілы глядзець на Ваша няшчасце, я не змагу з’явіцца перад Вамі з цяжарам свайго ўласнага болю, ад якога, напэўна, ужо не будзе ратунку.

Пакідаю Вас без ніякай надзеі, што Вы калі-небудзь даруеце мне. Плачу здрадай за каханне і адданасць, плачу злом за дабро, мукай за спакой, пакутамі за радасць, якую атрымала ад Вас з лішкам.

He спрабую апраўдвацца. Ніякія апраўданні нічога не

зменяць. Адыходжу з лютасцю ў звар’яцелым сэрцы, і гэтае вар’яцтва мацнейшае за любоў да Вас, мацнейшае за ўсю будучую тугу па Вас. Мужчына, з якім я іду, стараецца зразумець мяне, пастарайцеся зразумець мяне і Вы, хоць ад гэтага Вам не стане лягчэй.

Mae дарагія хлопцы!

Ці надыдзе калі-небудзь час, каб мы маглі ўбачыцца?»

Пісьмо было без подпісу, але Зарэнба ўжо ведаў, хто яго аўтар. Жорсткі сэнс пісьма паступова даходзіў да яго свядомасці, словы пачалі свяціцца нядобрым бляскам, узрывацца ў вачах, пакуль не ператварыліся ў суцэльны агонь, у якім гарэла яго жыццё. Гэта немагчыма! Яго жонка не магла гэтага зрабіць, яйа ніколі не кіравалася капрызам, прыхамаццю, была вельмі разважлівая і вельмі сумленная.

Вельмі сумленная. Сумленная... Потым ён месяцамі тлумачыў гэтыя словы на ўсе лады, пакуль яны не страцілі ўсялякі сэнс, пакуль не перасталі быць нават гукам, што выклікае нейкія рэальныя ўяўленні.

Ён не памятаў, як перажыў гэтыя месяцы, чым запоўніў жудасную пустату свайго дома, пустату сэрца, пустату вачэй свайго сына, для якога рухнула непарушнае — любоў да маці. Са страхам ён прыслухоўваўся начамі да крыкаў сыночка, яго самога душылі кашмары, магчыма, ён таксама крычаў у сне, толькі самога сябе не чуў.

Дарэмна ён дакопваўся да прычын свайго няшчасця. Чым больш думаў, тым менш разумеў, хацеў не думаць, але не мог, думкі самі наплывалі ў дзікім хаосе, як грозныя хмары.

I вось другое пісьмо, якое вырашыла ўсё:

«Любыя мае!

Знікла захапленне, скончылася жыццё. Я вельмі нешчаслівая, каб нават спрабаваць растлумачыць Вам свой намысел! Нішто і ніхто не зможа замяніць мне Вас, як і Вам не дадзена палегчыць мае пакуты. Калі б Вы нават даравалі, я вельмі сумленная, каб прыняць Ваш дар, я празмерна сумленная, каб жыць з чалавекам, якому не патраплю аддаць столькі сэрца, колькі ён заслугоўвае.

Бывайце».

Яна атруцілася газам, выбрала крайняе выйсце, іншага знайсці не змагла.

4

Зарэнба вырашыў узяць быка за рогі.

— Зараз я пастараюся адказаць на ўсе вашы пытанні. Але пакуль што буду пытацца я. Разлічваю на вашу добрую волю і поўную шчырасць менавіта ў імя агульнай радаслоўнай, на якую вы спаслаліся. Згодны?

Ён гаварыў строга. Эльжбета паглядзела на яго з цікавасцю, працягнула руку.

— Згодная.

Маёр крыху затрымаў яе далонь, далікатную і гарачую, асцярожна паціснуў.

— Доктар Уротак хутка выязджае за мяжу. У сувязі з гэтай паездкай ваш бацька чагосьці ад вас хацеў. Пра што вялася размова?

— He ведаю,— адказала Эльжбета са здзіўленнем.— Бацька сказаў мне толькі, што хацеў бы цераз Стэфана перадаць нейкую пасылачку сябрам. I яшчэ ён папрасіў, каб я сказала, нібыта пасылка ад мяне. Можа, баяўся, што Стэфан адмовіцца.

— Вы здагадваецеся, якая гэта будзе пасылка?

— I не ўяўляю.

Маёр перавёў дыханне.

— Доктар ужо размаўляў з вашым бацькам пра гэта?

— Але. Тры ці чатыры дні таму назад.

— Вы прысутнічалі пры размове?

— He. Бацька не пажадаў.

— Ці ведаеце вынікі той размовы? Я маю на ўвазе, дамовіліся яны ці не?

Дзяўчына адказвала не задумваючыся, але нейкае пакуль яшчэ няпэўнае хваляванне аддюстравалася ў яе вачах. Накшталт смугі, якая зацягвае неба, хоць на пагоду ўплыву не робіць. Яна зморшчыла бровы, штосьці напружана прыпамінаючы.

— Бацька выглядаў задаволеным, зрэшты, не ведаю, бо з часу шлюбу з Даротай, гэта значыць, з маёй мачыхай, ён рэзка змяніўся. Агідная баба! — узарвалася яна раптам, і маёр не сказаў бы, чаго больш было ў яе воклічы — непрыязнасці ці захаплення.— Нейкая абшарніца ці штосьці накшталт гэтага. Ва ўсякім разе, яна ачмурыла бацьку і круціць ім, як цацкай. Без яе згоды ён не прыме ні аднаго рашэння, нават самага нязначнага, нават калі гэта датычыць маіх маленькіх спраў. На шчасце, ужо некалькі гадоў я вяду самастойнае жыццё і не падпарадкоўваюся

сваёй любай мачысе. Прынамсі, па-за домам. А дома сяджу як мыш пад венікам. Апошнім часам мы з бацькам аддаліліся адно ад аднаго, я ўсё менш разумею яго, а ён усё менш цікавіцца мною.

— А жаніх?

— Што жаніх?

— Ці быў ён задаволены размовай, што адбылася?

— Ані! — усклікнула яна.— Ён прыкідваўся спакойным, але ж я яго ведаю як свае пяць пальцаў. Гэта цудоўны чалавек. Найлепшы на свеце. Ён хутка развітаўся. Я праводзіла яго дамоў, хоць ён і не хацеў, спасылаючыся на тэрміновую працу. Але ў мяне ёсць свае спосабы ўздзеяння на яго, ведаеце?

— Ведаю,— усміхнуўся маёр.— Да таго ж, напэўна, вельмі дзейсныя спосабы.

— Ну, калі ведаеце, тады не варта гаварыць. Ён спытаўся, ці вельмі я зацікаўленая ў перадачы пасылкі. Я адказала, што так, бо прасіў бацька. Тады ён паглядзеў на мяне неяк сумна і сказаў, што зробіць па-свойму і што гэта будзе лепш і бацьку, і мне. Асабліва мне. Я, у сваю чаргу, сказала, што няхай робіць як хоча, што я веру яму больш, чым алаху, і таму не варта гаварыць дарэмна. Я думала, што размова скончана, але ён упарты, як мангольскі мул, і зноў вярнуўся да гэтай тэмы.

— Калі?

— Тады ж, адразу. Ён быў такі сур’ёзны, што я нават спалохалася: каб не лопнуў ад сур’ёзнасці. Я нічога не сказала аб маёй цяжарнасці, хоць дзеля гэтага і пайшла яго праводзіць. Ён нагаварыў мне, што набліжаецца час выпрабаванняў нашага кахання, што ў адзін момант мне можа здацца, нібыта ён мяне не кахае, але гэта будзе няпраўда, лухта. I яшчэ ён сказаў ведаеце што: «Каб захаваць вернасць другому чалавеку, трэба заставацца верным сабе». Мой Мангол недарма носіць галаву на плячах, скажа часам такое, што ахнеш. Потым мы рассталіся, я пайшла дамоў. Таварыш маёр міліцыі, вы мною задаволены?

— Вельмі,— адказаў сур’ёзна Зарэнба.

— I не разбалелася галава ад маёй балбатні?

— Ніколькі. Я сказаў бы нават, наадварот. Вы мяне супакоілі.

— Тады дазвольце мне выкурыць яшчэ адну цагарэту? Ён даў ёй прыкурыць і задуменна патушыў запалку. — Эля, вы любіце свайго бацьку?

Яна шырока расплюшчыла вочы.

— Вы ўвесь час гаворыце пра любоў.

— Часам трэба пагаварыпь і пра любоў. А ў мяне ўжо даўно не было нагоды пагутарыць на гэтую тэму.

Гледзячы на яго, яна зморшчыла бровы.

— Я, вядома, павінна адказаць «так», праўда? Гэтак бы адказала кожная добрая дачка. А я, напэўна, дрэнная. Я так не адкажу.

— Значыць, вы не любіце яго?

— Любіць, не любіць, плюне, пацалуе,— прамовіла яна нібыта лёгка, але па-ранейшаму задуменна зморшчыўшы бровы'— He магу адмаўляць і не магу сцвярджаць, што люблю. Вы што-небудзь з гэтага зразумелі? А я не.

— Усё ж паспрабуйце растлумачыць мне.

— Дзіўна, але я ніколі аб гэтым не задумвалася. Магчыма, таму, што ніхто не задаваў мне такога пытання. Я проста ў тупіку.— Яна ўстала, зрабіла зацяжку, пачала нервова хадзіць па пакоі.— Некалі я вельмі любіла бацьку. Асабліва пасля смерці мамы ў пяцьдзесят трэцім годзе. Ён быў для мяне самым блізкім, адзіным блізкім чалавекам. Я замірала ад нуды і страху, калі ён часам пазніўся з працы. Ён гуляў са мной, песціў, браў на экскурсіі, купляў усякую ўсячыну, суцяшаў у маёй дзіцячай горычы, быў проста бацькам, якога нельга не любіць. Усё пайшло пропадам, калі з’явілася Дарота. Тады мне было шаснаццаць гадоў, я яго раўнавала. Ужо ў першы дзень я пасварылася з мачыхай, як котка з сабакам. А ён, хоць заўсёды і быў на баку мачыхі, умеў на першым часе зрабіць гэта так, што я не крыўдавала. 3 нейкай паблажкай, ці што. Бывала, расплачуся — нават выціраў мне слёзы. I тады я зноў яго любіла. Але з гадамі ўсё змянілася, усё часцей ён на мяне злаваўся, крычаў, я стала для яго чымсьці дакучлівым, непатрэбным, проста замінкай. У пэўнай ступені тут была віна мачыхі, але толькі ў пэўнай ступені, хачу быць справядлівай. Бацька ж не дзіця, ён павінен жыць сваім розумам. Таму я не вельмі крыўдавала на мачыху, ва ўсякім разе, не хачу скардзіцца на яе міліцыі. Прашу гэта занесці ў пратакол, каб потым з яе боку не было папрокаў. Я перастала любіць бацьку, факт. Каб любоў жыла, яе кожны дзень трэба пачынаць нанава. Людзі мяняюцца, мяняецца той, хто любіць, і той, каго любяць, праўда? Любоў павінна мець свае штодзённыя крыніцы, якія яе жывяць. Калі гаварыць пра бацьку, то ў мяне, напэўна, вычарпаліся гэтыя крыніцы, таму я не магу сказаць, што люблю яго. Пастарэла любоў, магчыма, высахла зусім, толькі след застаўся, як ад ракі, што знікла

пад зямлёй. А цяпер, таварыш маёр міліцыі, насварыцеся на мяне добра. Бо я замест таго, каб проста адказваць на пытанне, дуру вам галаву ўсёй гэтай балбатнёй.

Зарэнба стаяў, склаўшы накрыж рукі, і ўважліва глядзеў на яе.

— He буду я на вас сварыцца, мне гэта «балбатня» здаецца вельмі цікавай.

Яна патушыла цыгарэту, стала перад ім.

— Што яшчэ?

— Яшчэ на тэму мачыхі.

Яна свіснула.

— На гэту тэму мне няма чаго сказаць.

— Вы настолькі яе не любіце?

— Аднойчы праз яе бацька мяне набіў.

Яе вочы пасуравелі, яна адвярнулася.

5

Яна атрымала свае першыя грошы, першыя самастойна заробленыя грошы, і надумалася адзначыць гэта з сябрамі. Загадзя папярэдзіла, каб ніхто нічога з сабой не прыносіў, яна сама ўсё купіць і прыгатуе.

Ёй было дваццаць гадоў, і, па праўдзе кажучы, яна яшчэ не арганізоўвала ў сябе дома нічога падобнага. Чула ад сябровак пра такія вечары, запрашалі і яе, аднойчы яна нават пайшла, але, не выседзеўшы ў хутка захмялелай кампаніі і палавіны вечара, уцякла з агідай і расчараваннем і больш не паддавалася на ўгаворы.

Але гэтым разам выкручвацца было няёмка, першую зарплату ці хоць бы частку яе трэба было класці на бочку.

Яна запрасіла дванаццаць чалавек, у большасці дзяўчат, купіла шэсць бутэлек віна, нейкіх сокаў, некалькі плітак шакаладу, нарабіла бутэрбродаў. Бацькі не было, паехаў кудысьці ў камандзіроўку, дарэчы, пра вечар ён ведаў і нічога не меў супраць, напэўна, таму, што Дарота гэта мерапрыемства ўхваліла. Між іншым, яна сама пайшла з дому, каб, як сказала, не перашкаджаць моладзі.

Такім чынам, вечар быў шыкоўны. Гутарылі, танцавалі, цягнулі віно, елі бутэрброды, расказвалі анекдоты, дасціпныя і менш дасціпныя, адчувалі сябе цудоўна. Спачатку той-сёй наракаў на адсутнасць гарэлкі, нехта нават даў згоду мігам збегаць у гастраном, аднак Эльжбета прыгразіла, што таго, хто выйдзе з дому, назад не ўпусціць. Дарэчы, гаспадыняй яна была настолькі абаяльнай і вясёлай, што неўзабаве забыліся на выпіўку.

А дзевятай гадзіне вярнулася мачыха. Заглянула да моладзі, паддалася ўгаворам выпіць бакал віна. А потым і патанцаваць. Трэба прызнаць, што яна ўмела прыстасавацца да абставін, яе прысутнасць нікому не перашкаджала, наадварот, уносіла штосьці асвяжальнае і ўзбуджальнае. Элегантная, прыгожая, яна хутка закружыла галовы юнакам, выклікала захапленне ў дзяўчат.

Неўзабаве апаражнілі апошнюю бутэльку. Дарота гэта заўважыла. 3 чароўнай усмешкай прапанавала прадоўжыць баль і паварушыла свае запасы. Зрабіла гэта яна, дарэчы, у форме гульні, наладзіўшы конкурс дэгустатараў.

— Я называю тры літары, а кожны з нас павінен успомніць назву наггітку на адну з гэтых літараў. Калі хто-небудзь памыліцца і назаве напітак, якога не існуе, ён мусіць выпіць штрафную. Гэтак жа і ў тым выпадку, калі дэгустатар не будзе ведаць віна ці іншага напітку на названую літару. Калі ж хто назаве пітво, якога няма ў маім бары, штрафную выпіваю я. Прымаеце ўмовы?

— Безумоўна!

— Незвычайная гульня!

— Цудоўна!

— Фантастычна!

— Няхай жыве пані Дарота!

— Віват!

— Першы тост за гаспадыню дома!

Эльжбета спрабавала пярэчыць, яна баялася, што справа скончыцца павальнай п’янкай, але ўсе дружна загаманілі. Мачыха зірнула на яе са злоснай іроніяй.

— He будзеш жа ты такой некампанейскай, Эльжуня, каб не прыняць удзел у гульні,— сказала яна.

— Няхай паспрабуе!

— Аб’явім ёй байкот!

— Прымусім!

— Элька, бяры прыклад з пані Дароты!

Эльжбета глядзела на сваіх гасцей з агідай, але не магла нічога зрабіць. Яны былі як медыумы ва ўладзе гіпнатызёра, былі мяккімі, як воск, у руках гэтай жанчыны, жалезны характар якой Эльжбета ведала лепш за іншых. Яна чула, як усе спаборнічалі ў кампліментах, як рагаталі, выпіваючы штрафную за штрафной; заўважала ўсё больш крыклівае захапленне Даротай, калі тая прайгравала і добрасумленна выконвала свае абавязкі. Яна не пазнавала гэтых хлопцаў і дзяўчат, а сама ж Эля старанна падбірала кампанію і была ўпэўнена, што госці заслугоўваюць поў-

нага даверу, што гэтыя юнакі больш разважлівыя і дарослыя за іншых. Апоўначы яна перапыніла гэту вар’яцкую гульню, рашуча выправадзіла ўсіх з кватэры. На шчасце, мачыха асабліва не пярэчыла, нават згадзілася праводзіць гасцей.

Эльжбета адразу пайшла спаць. Нягледзячы на ўсе старанні, яна не засцераглася ад некалькіх лішніх чарак, і ў яе балела галава і агідная стома муціла свядомасць. Сон быў трывожны, поўны вар’яцкіх трызненняў. Прачнулася праз гадзіну разбітая, у халодным поце, пайшла на кухню напіцца. Саромеючыся свайго стану, ступала па калідоры ціха, каб не пабудзіць мачыху. Праходзячы міма яе пакоя, пачула прыглушаныя галасы. Здзіўленая, што бацька вярнуўся раней, чым яго чакалі, хутка прашмыгнула на кухню, узяла сіфон, на дыбачках вярнулася да сябе. Больш заснуць не магла. Са здранцвення вывеў яе скрып расчыненых дзвярэй; на фоне шкла яна ўбачыла два сілуэты, якія зліліся ў пацалунку; зноў скрып дзвярэй, на гэты раз уваходных. Святло патухла. Трасучыся, як пасля ледзяной купелі, яна падбегла да акна, носам прыліпла да шкла, выглянула на вуліцу. Крыху счакаўшы, з варот выйшаў адзін з яе гасцей, яна пазнала яго ў святле ліхтара. Ён закурыў, паглядзеў на акно іх кватэры — Эльжбета адхінулася, стаілася за гардзінай. Калі зноў выглянула на вуліцу, там ужо нікога не было.

У ваннай шумела вада. Дарота мылася. Пайшла да яе. Тая нават не заўважыла яе прыходу, ляжала ў ванне з заплюшчанымі вачамі, ляніва плёхалася і ціха напявала модную мелодыю. Эльжбета доўга глядзела на яе. Мачыха, мабыць, адчула яе позірк, расплюшчыла вочы.

— Падглядаеш? — Яна звяла вышчыпаныя бровы.— Чаму не спіш? Заўтра будзе балець галава.

— Я ведаю ўсё.— Эльжбета ледзь вымаўляла словы.— Як ты магла так зрабіць? Як ты магла?!

Дарота рэзка села, вада плюхнула на падлогу. У яе быў такі твар, што Эльжбета выскачыла з ванны, у паніцы кінулася ў свой пакой, замкнулася на ключ. Душылася агідай, шаленствам, адчаем, малаціла кулакамі па падушцы, залівалася слязьмі бяссілля. Назаўтра яна наогул не выйшла з дому.

Бацька вярнуўся праз некалькі дзён. Ён быў у прыўзнятым настроі і нават, чаго з ім даўно не здаралася, прывёз Эльжбеце ў падарунак недарагі амулет. Яна не знайшла ў сабе сілы падзякаваць яму.

— Захварэла? — Пытанне прагучала холадна, абыякава.

— Эльжбета яшчэ не ачомалася пасля балю, які тут справіла,— сказала мачыха.

Дзяўчына спачатку падумала, што ёй здалося.

— Што гэта была за гулянка, што ты яе гэтак перажываеш? — Бацька нахмурыў бровы. — Што здарылася?

Дарота з падробным спачуваннем усміхнулася:

— Твая дачушка да таго набралася, што ўначы ў яе былі галюцынацыі, якія — і гэта горш за ўсё — яна прыняла за рэчаіснасць. Іду ў заклад, яна яшчэ і сёння верыць у свае начныя трызненні.

— Ты можаш мне растлумачыць, пра што гаворыць *маці? — спытаўся Новак.

Ад здзіўлення Эльжбета не магла вымавіць ні слова.

— Уяві сабе,— казала мачыха,— паненка спрабавала ўнушыць мне, што пасля таго вечара ў мяне нібыта застаўся адзін з яе таварышаў.

Твар у Новака пасуравеў.

— Гэта праўда? Ты асмелілася кінуць маці ў твар такі паклёп? Адказвай! — гаркнуў ён.

Што адказаць! Бацька верыў кожнаму слову мачыхі, ды гэта і не ўкладвалася ў яго галаве. Эльжбета так-сяк авалодала сабой.

— А гэта гульня з назвамі спіртных напіткаў — таксама мая галюцынацыя, мадам Дарота?

— Зразумела, гэта мая задума,— прызналася мачыха з гордасцю каралевы. Яна коратка расказала ход гульні.— Магчыма, задума не з лепшых, але я зусім не знаходжу ў ёй нічога заганнага. Апроч усяго, моладзь жа была шчаслівая.

— Дарэмна ты спойвала гэтых смаркачоў,— сказаў Новак.

— Ніхто не быў п’яны,— заявіла мачыха.— Ніхто, апроч Эльжбеты.

— Ты дазволіла сабе набрацца пры гасцях? — спытаўся бацька.

— Лухта. Я выпіла куды менш за іншых.

— А хто ўначы хадзіў на кухню, каб наталіць смагу з пахмелля? — Мачыха працягвала атакаваць.— Хто насіўся, як начны матылёк, па кватэры і не мог заснуць? Чыю пасцельную бялізну я была вымушана аддаць у пральню. бо яна была аббляваная, як ануча? Можа, я выдумляю?

Эльжбета ў адчаі глядзела на бацьку, твар якога мяняўся проста на вачах.

— Гэта праўда? — прахрыпеў ён.

Бацька набіў яе да крыві. Яго рукамі мачыха помсціла Эльжбеце за ўласную нікчэмнасць, за боязь думак і пачуццяў, за страх, што агідная праўда можа выплысці Ha­ße рх.

— Крэцінка,— сказала потым Дарота.— Ты ж нуль і застанешся нулём, пакуль не набудзеш умення грашыць, пакуль не зразумееш мудрасці грэху.

У Эльжбеты было адчуванне, што яна правальваецца ў бездань.

6

Маёр зірнуў на гадзіннік.

— Затрымаў я вас... Аднак хацелася б задаць яшчэ адно пытанне.

— Калі ласка, таварыш маёр міліцыі, інтуіцыя падказвае мне, што я недарма баўлю з вамі час.

— Што б вы сталі рабіць, калі б даведаліся, што жыццю вашага бацькі пагражае небяспека і што ўратаваць яго можа толькі складаная аперацыя, за зыход якой загадзя заручыцца нельга? I што, скажам, рашэнне аб гэтай аперацыі знаходзіцца ў руках вашага жаніха. Ці ў вашых руках.

Дзяўчына збялела.

— Таварыш маёр, вы палохаеце мяне.

Яна сапраўды была моцна спалоханая. Зарэнба нават падумаў, што выбраў не самы далікатны ход. Тады, адкінуўшы ўсякія хітрыкі, ён коратка выклаў сутнасць справы, расказаў аб душэўным разладзе Уротака, аб ролі, якую яму прызначыў яе бацька, і чым гэта пагражае.

— Здагадваюся, што вы цяпер адчуваеце,— скончыў маёр сваю прамову.— Калі, аднак, вы не прымеце маіх парад — за што я не буду на вас у крыўдзе,— вы павінны хоць зразумець мае намеры. Магчыма, гэта прагучыць парадаксальна, але нейкім чынам я хачу дапамагчы вашаму бацьку. Цяжка сказаць, ці даўно ён парушае законы, але з усёй адказнасцю магу заявіць: чым хутчэй будзе пакладзены канец, тым лепш для яго. Дарэчы, справа датычыць не толькі яго. Падумайце таксама пра сябе, пра доктара Уротака, пра пагрозу, якая навісае над вашым шчасцем.

— He да твару мне слёзы, праўда? — ледзь прамовіла яна і раптам расплакалася — гучна, наўзрыд, як дзіця, якое пакаралі.

Зарэнба глынуў сліну. Працягнуў руку, хацеў пагладзіць яе па галаве, як дзіця, але стрымаўся, грузна падышоў да акна. Ён не мог саўладаць з дрыжыкамі пальцаў, калі закурыў цыгарэту. Чуў рыданні дзяўчыны, і яны прыносілі яму боль. У гэту хвіліну ён зразумеў глыбокую чалавечую праўду банальнага выразу — у кагосьці разрываецца сэрца. У яе сапраўды разрывалася сэрца. Разрывалася ад таго, што ён не мог утойваць ад яе праўду. Але ж не цяпер, дык пазней, праз некалькі дзён праўда дайшла б да яе намнога больш жорсткім шляхам, прынесла б болыв гора, зрабіла б у яе псіхіцы больш спустошання. Яму не трэба было шукаць сабе апраўданняў, а ён усё ж шукаў іх і амаль шкадаваў, што не даручыў размову з дзяўчынай каму-небудзь іншаму, хоць бы таму ж Радзіку.

— А што на гэта Стэфан? — Эльжбета гаварыла, глытаючы апошнія слёзы.

Зарэнба павярнуўся да яе.

— Доктар Уротак, даведаўшыся аб вашай цяжарнасці, адмовіўся дапамагаць нам.— За сухім, афіцыйным тонам ён хацеў схаваць унутранае хваляванне.

— Любы Мангол,— прашаптала яна так ціха, што ён ледзь пачуў. Апошні раз усхліпнула, выпрасталася.— Чаго вы ад мяне хочаце? Каб я ўгаварыла Стэфана давесці справу да канца, ці не так?

Яна была бледная, як пасля невымернага напружання, але вочы паспелі ўжо высахнуць. Толькі па нервозным, частым дыханні можна было зразумець, што ў ёй адбываецца.

— Бацька мною амаль не цікавіўся,— сказала яна.— Асабліва ў апошнія гады. Я, па сутнасці, не магла разлічваць на яго параду ні ў адной справе. Ён ужо даўно адмовіўся ад майго выхавання, пакінуў мяне без нагляду. Магчыма, гэта і добра. Урэшце я зразумела, што калі-небудзь пакіну бацькоўскі дом, што ў мяне будзе свой дом, незалежнае ад бацькі і мачыхі жыццё. Мне толькі хацелася звесці да мінімуму канфлікты ў гэтыя апошнія гады, можа, нават месяцы. Гэта быў, я цяпер бачу, самападман, хоць і несвядомы, але самападман, наіўнае заблуджэнне, што можна пазбавіцца ад немінучага. Вы чакаеце ад мяне дапамогі. Я, напэўна, маладушная, я ж павінна гэтым ганарыцца, а я не ганаруся. Я проста разбітая і не адчуваю

ў сабе сілы падняць цяжар, які вы хочаце на мяне ўскласці. Выступіць супраць роднага бацькі ў імя маральнай справядлівасці, садзейнічаць яго падзенню, каб засцерагчы ад яшчэ большага падзення, — гэта гучыць прыгожа, але я не хацела б у гэтым удзельнічаць. Дайце, калі ласка, цыгарэту.

Яна закурыла. Зарэнба сказаў:

— Можаце ў гэтым не ўдзельнічаць.— Ён убачыў у яе вачах спалох і дадаў сардэчна, амаль пяшчотна: — Я вас разумею і дзякую, што вы, Эльжбета, стараецеся дапамагчы мне.

— Вы галантна ветлівы, таварыш маёр.— Яна глыбока зацягнулася, уздыхнула.— Вельмі мне хацелася б у гэтай сітуацыі быць на вышыні, але не ведаю, што ў мяне атрымаецца. Я павінна ўсё абдумаць. Павінна мець на ўвазе бацьку, сябе, Стэфана, нарэшце,— яна пачырванела да вушэй,— нарэшце, шчасце нашага будучага дзіцяці. Але я не кажу «нам». Мой Мангол адмовіўся дапамагчы вам з-за мяне, ён гатовы адрачыся ад сваіх маральных правілаў дзеля майго спакою. Лічыць, што ён адзін мае права на няшчасце, што ён адзін валодае дастатковай сілай, каб перанесці гэта няшчасце. За сябе і за мяне. Дзіця... Вялікае дзіця, калі ён думаў, што я пакіну яго аднаго.

Маёр адчуў, што вось цяпер можа з чыстым сумленнем забыцца на ўсе статуты. Ён падышоў да дзяўчыны і пабацькоўску пагладзіў яе па галаве. Яна зірнула на яго так, што ён падумаў: варта іншы раз папрацаваць, каб заслужыць такі позірк.

— Ці ведаеце вы, што я перш за ўсё хачу дапамагчы ва.м і вашым блізкім?

— Так, зразумела.

— Дзякую, Эльжбета. Я хацеў бы, каб усе людзі былі падобныя на вас.

Ён адвярнуўся, каб яна не прачытала на яго твары больш, чым трэба.

— He гаварыце наконт гэтай справы з доктарам Уротакам. Вельмі дорага вам гэта абыдзецца. Я не думаў, што так дорага, таму і запрасіў вас сюды. Урэшце ж, ёсць іншыя шляхі даведацца пра ўсё, што нас цікавіць. Гэта ж наш абавязак.

Ён не сказаў, што адмаўляецца ад яе дапамогі, баючыся, што непасрэдны ўдзел у такой далікатнай справе можа змяніць яе ўнутрана, забіць у ёй тое, што яго болып за ўсё 110

паланіла, што было найбольш цудоўным у яе непаўторнай прыгажосці: гранічную, бездакорную сумленнасць.

Яна павінна застацца такой, якая ёсць. Такую трэба ахоўваць.

Раздзел сёмы

1

Катажына ніяк не згаджалася.

— He выйду ад цябе датуль, пакуль ты не растлумачыш мне ўсё-ўсё. Нават калі б мне давялося пасяліцца тут.

Стэфан глядзеў на яе ледзь не варожа.

— Цудоўна,— сказаў ён.— Цудоўна. Сястра — супраць брата. Такога ў нашай сям’і яшчэ не бывала.

— Гэта не сястра супраць брата, а брат супраць самога сябе. Разумны, адукаваны брат, якім я так ганарылася і які цяпер пазбаўляе мяне гэтага гонару з-за ідыёцкай дзіцячай прыхамаці. Мне сорамна за цябе, Стэфан.

— Аказваецца, гэты твой капітан не абсевак у полі, калі яму ўдалося гэтак падбухторыць цябе.

— Цябе ён таксама аднойчы падбухторыў супраць мяне, памятаеш?

— Там было іншае...

— Чаму ж?

— Я якраз і хачу пра ўсё даведацца. Дзеля гэтага і прыехала.

Ён спыніўся перад ёю, пайграў бровамі.

— Я не ўпэўнены, што ты не здрадзіш мне. Думаю, што дзеля свайго ранейшага каханка ты гатова адмовіцца не толькі ад брата, але нават ад бацькі і маці.

Яна з размаху ўляпіла яму аплявуху.

— Прабач,— сказала спакойна.— Спатрэбілася заклікаць цябе да парадку, таму што ты не ўсведамляеш таго, што кажаш. Вось ужо не думала, што мой брат можа быць такой свіннёй.

Ад сораму ён гатовы быў праваліцца праз зямлю. Сястра сто разоў мае рацыю. I пацягнула ж яго за язык! Пакрыўдзіў яе ні за што ні пра што, нахаміў. Застаецца толькі радавацца, што лёгка адкараскаўся. Ён прыкрыў рукамі вочы.

— Гэта афера існуе на самой справе,— сказаў глуха.— Што б я цяпер ні рабіў, міліцыя мне не паверыць. Пачнецца следства, і я перакананы, што ўся мярзота выплыве наверх.

Я сам хацеў гэтага, яшчэ ўчора быў гатовы аказаць ім любую дапамогу.

У гэту хвіліну Катажына не адчувала да яго нічога, апрача жалю. Жалю дарослага чалавека да малога дзіцяці, якое само сабе прычыніла боль і не бачыць, хто б яму мог дапамагчы.

— У цябе ні на грош характару, Стэфан. Ты заўсёды быў слабы, такім і застаўся. А што вартыя веды без характару?

— Магчыма, што і слабасць,— сказаў ён, не адрываючы далоняў ад вачэй.— Калі страх перад стратай шчасця — слабасць, дык я сапраўды слабы. Але я нічога не магу зрабіць.

Яна пагладзіла яго па галаве гэтак жа пяшчотна, як рабіла гэта ў маленстве.

— Няўжо ты настолькі няўпэўнены ў сваёй Эльжбеце? Баішся, што яна пакіне цябе толькі 'таму, што ты хацеў застацца сумленным? Дык, можа, твой выбар няўдалы? Можа, табе лепш адмовіцца ад яе? Ты ж яшчэ ўчора дапускаў такую магчымасць, заяўляючы ў міліцыю.

— Так, дапускаў. Дапускаў, перакананы, што Эльжбета адна. Адна, разумееш? Браў на сябе адказнасць за яе і за сябе, ні за кога больш.

Яна ўсё зразумела з паўслова, імкліва схапіла яго за плячо.

— Яшчэ ўчора ты не ведаў, што Эльжбета цяжарная, так? Ты гэта хацеў сказаць?

— Але.

Ён быў зусім разбіты, настолькі паралізаваны страхам, што ледзь знаходзіў сілы адказваць. Катажына пасадзіла яго на тахту, села поруч.

— Чаму ты не сказаў пра гэта ў міліцыі?

— А што б гэта дало?

— Змяніліся б адносіны да цябе.

— Мяне гэта не цікавіць.

— Павінна цікавіць. Добра. Мяне цікавіць іншае. Няўжо ты не можаш зразумець, што Эльжбета ўсё роўна даведаецца, як міліцыя натрапіла на след аферы?

— Разумею, але...

— Але ж справа зайшла ўжо так далёка, што ўсе твае спробы выблытацца з гэтай сітуацыі нічога не зменяць.

— Зменяць. Што-небудзь зменяць.

— Што іменна?

— Эльжбета можа асудзіць мяне, я да гэтага гатовы.

Але няхай яна ведае, што ў момант, калі мне стала вядома пра дзіця, я зрабіў усё, каб да канца не загубіць яе бацьку. У гэтым суцяшэнні я не магу адмовіць сабе.

Першая з моманту іх сустрэчы ўсмешка кранула вусны Катажыны.

— У сваіх навуковых працах ты, магчыма, моцны, але ў праблемах жыцця дурны як ёлупень. Слухаць не хочацца, што ты мелеш.— Яна ўзяла яго за руку.— Любы мой браток, дазволю звярнуць тваю ўвагу на адну акалічнасць, з якой вынікае ўсё астатняе. Кепска ты ведаеш сваю Эльжбету, нават, думаю, зусім не ведаеш.         •

— Лухта!

— Выслухай гэту лухту да канца. Калі Эльжбета такая дурная ці сапсаваная, што не зразумее намераў, якімі ты кіраваўся ў час першай размовы з міліцыяй, яна тым больш не зразумее і тваіх апошніх паводзін або зразумее іх наадварот. Будзе лічыць цябе не толькі здраднікам, але і баязліўцам. Разумееш?

Стэфан пазіраў на сястру з жахам і недаверам.

— Я пра гэта не падумаў,— прабубніў ён.

— Вось бачыш. А ты ўсё ж лічыш, што, умыўшы рукі, хоць часткова рэабілітуешся ў яе вачах. Значыць, па-твойму, яна ўсё-такі някепскі чалавек?

— Я ні секунды не думаў пра Эльжбету кепска! — усклікнуў ён.— Але самы добры чалавек можа не падаць рукі другому чалавеку, калі той другі пасадзіў яго бацьку ў турму.— Дрыготкімі рукамі ён узяў шклянку вады. Прагна выпіў, разгублена зірнуў на Катажыну.— Што ж мне цяпер рабіць? Што рабіць?

— А мы падумаем усе разам.

Катажына расчыніла акно, свежае начное паветра ўварвалася ў пакой. Яна памахала камусьці рукой, і, відаць, гэты сігнал адразу быў прыняты: Стэфан чуццём угадаў, што яна ўсміхаецца ў цемры. Ці бязгучна плача ад шчасця.

2

Машына мчалася на поўным газе, хуткасць асабліва адчувалася на паваротах і пры тармажэнні. Яна сядзела, пяшчотна прыпаўшы да яго пляча, час ад часу краем вока бачыла водбліскі святла, што мільгала па твары. Па твары Марыяна, на якім адкрытая дзіцячая ўсмешка і строгасць былі ў заўсёдным змаганні,— рыса, накладзеная не столькі прыродай, колькі прафесіяй.

Калі ён расказаў пра гісторыю Стэфана, яна без лішніх слоў кінула ў сумку сёе-тое з неабходных дробязяў і села з ім у аўтамашыну.

— Пастараюся дапамагчы вам. He толькі таму, што ты мяне просіш. I не толькі таму, што Стэфан мой брат і я не хачу бачыць яго ў цяжкім становішчы. Вам і так ужо хапіла клопату з нашай сям’ёй.

Яны доўгі час не абмяняліся ні адным словам. Ён нават не спытаўся пра сына. Навошта? Ведаў пра яго столькі, колькі і яна. Хлопчык жыў у інтэрнаце, вучыўся добра, турботаў не прыносіў. Наведвалі яны яго не радзей чым іншыя бацькі, любілі не менш, чым іншыя бацькі любяць сваіх дзяцей. Што яшчэ яны маглі яму даць? Пэўна ж, дом. Але ў гэтым доме заўсёды было б пуставата без бацькі. Лепей ужо так.

Іх сыну якраз споўнілася дзесяць гадоў, калі Марыян прыехаў да Катажыны з такім вялізным букетам кветак і з такой радасцю ў вачах, што, калі б яна яго ўжо не кахала, павінна была б пакахаць зноў. Ён атрымаў дазвол на шлюб.

I ўсё ж яна адмовіла.

— Дзесяць гадоў, Марыян,— тэрмін не малы. Мы ўжо не такія, як раней. Гэта праўда, што мы кахаем адно аднаго, але кахаем тым, даўнейшым каханнем, якое дало нам юнацтва. He ведаю, ці хопіць нам яго сёння. А можа, такое каханне не для будняў? Мы змяніліся, Марыян, час перайначвае людзей, гэта непазбежна, але мы змяніліся па-рознаму. У мяне былі свае справы, у цябе — свае. Засталося нязменным толькі наша каханне. Нельга перанесці каханне з аднаго жыцця ў другое, а нам давялося б пачаць новае жыццё.

Ён пераконваў і прасіў, вяртаўся да гэтай. размовы на працягу некалькіх гадоў, звяртаўся па дапамогу да Стэфана і Дароты, заклікаў яе дзіцем — не дапамагло.

Ён пакінуў нарэшце гэтыя спробы, зразумеў сваё бяссілле, хоць і не прымірыўся.

I вось яна сядзіць побач з ім, прыціснуўшыся да яго пляча, чуе біццё яго сэрца, адчувае, як падступае хваляванне, з якім яна не ў сілах справіцца. He, трэба штосьці рабіць, трэба абараніць сябе.

— Выходжу, Марыян, замуж.

Яна сказала гэта так нечакана, што ён скалануўся, ухапіўся за спінку сядзення.

— Як?

— А проста. Выходжу замуж.

Фары сустрэчнай машыны асвятлілі яго вочы. Катажына ўся сціснулася ад болю, які нахлынуў на яе. Такой радасці яна не бачыла ў гэтых вачах даўно, з таго самага дня, як ён прыехаў да яе з вялізным букетам. Значыць, ён не зразумеў. He зразумеў, што яна гаворыць не пра яго, што мае на ўвазе кагосьці іншага, няхай гэты іншы і выдуманы ўсяго толькі некалькі секунд назад. Як разбурыць гэту радасць, адабраць у яго рэшткі надзеі, якую ён столькі гадоў засцерагаў!

Ён сціснуў яе ў абдымках, перш чым яна паспела адхіліцца, прыпаў вуснамі да яе вуснаў, цалаваў горача, не даючы дыхнуць.

— Нарэшце, Кася! — шапнуў перарывіста.— Нарэшце я дачакаўся.

Яна выслабанілася з яго абдымкаў, выцерла далонню губы, на якіх чуўся саланаваты прысмак крыві. He, трэба неадкладна растлумачыць памылку, яшчэ адзін пацалунак — і яна здасца, згодзіцца на ўсё, аддасць яму ўсё. А яшчэ вельмі рана, рана... Яна павінна яшчэ нешта перамагчы ў сабе, стаць упоравень з ім. Больш чакалі, засталося не вельмі ўжо многа...

— Ты не зразумеў, Марыян. Я не сказала, што выходжу за цябе.

Марыян змярцвеў.

— He кажы так, Кася, нават жартам.— Ён яшчэ не верыў.

— Гэта не жарты, Марыян.

Яна не магла вызначыць, колькі мінула часу, перш чым ён загаварыў.

— Выходзіш замуж? Выходзіш замуж... Ну што ж, вольнаму — воля.-— I раптам гаркнуў на вадзіцеля: — Чаго паўзеш як чарапаха? На шпацыр выехаў, ці што? Ану, каб яго чорт узяў, цісні да адказу. Ну!

— Таварыш капітан,— здрэйфіў шафёр,— на спідометры сто сорак.

— Маўчаць!

Ён заціснуўся ў куток сядзення, заплюшчыў вочы. Перад самай Варшавай нехлямяжа паварушыўся, паляпаў шафёра па спіне:

— Прабачце. I дзякую за выдатную язду.

Катажына кончыкамі пальцаў выцерла слёзы ў куточках вачэй, раптоўна схілілася да яго рукі, асыпала яе пацалункамі.

3

Ледзь толькі Марыян павітаўся з доктарам, як у дзверы з ціхім пстрыканнем прасунуўся ключ і зайшла Эльжбета з Зарэнбам.

— Добры вечар,— пакланіўся маёр.— Мы, здаецца, трапілі на сямейную раду. Пакорна просім прабачыць за ўварванне.

— Гарэла святло, таму я нават не пазваніла,— растлумачыла Эльжбета, цалуючы Уротака.— Стэфан, пазнаём нас са сваімі гасцямі.

— Можа, гэта зраблю я,— прапанаваў маёр.— Вельмі ж люблю знаёміць людзей. Дазвольце. Эльжбета Новак, Катажына Уротак. А гэта капітан Радзік, ён жа Саламон. Марыян, цалуй дамам ручкі.

Катажына са здзіўленнем паглядзела на Зарэнбу.

— Вы ведаеце мяне? А я вас штосьці не прыпомню.

— Нічога,— усміхнуўся маёр.— Маё прозвішча — Зарэнба.

— Нарэшце я пазнаёмілася з адным з блізкіх Стэфана.— Эльжбета прыглядалася да Катажыны з непрыхаванай цікаўнасцю.— Значыць, вы — яго старэйшая сястра? Я шмат пра вас чула.

— I я пра вас,— сказала Катажына.— Божачкі! Якая вы прыгажуня! Стэфан казаў, але я думала, што ён перабольшвае, як усякі закаханы.

Доктар Уротак перавёў позірк з маёра на Эльжбету, у вачах у яго прамільгнуў цень расчаравання. Ён падумаў быў, што ўсё ўжо ззаду, але не, маёр, мабыць, нічога не сказаў ёй. Ды, між іншым, і не мог сказаць: была небяспека, што Эльжбета папярэдзіць бацьку. Чаму ў такім разе яны прыйшлі разам! Што Катажына тут, маёр, безумоўна, ведаў, гэта яны ўзгаднілі з Радзікам, інакш не магло б быць. Але як ён пазнаёміўся з Эльжбетай? Выглядае, што яны старыя знаёмыя, можа, ведалі, сустракаліся раней? Глупства. У Эльжбеты не было знаёмых у міліцыі, яна б яму гэта сказала. Так ці інакш, пры ёй — ніякіх размоў пра справу, яна даведаецца пра ўсё, але не цяпер. Ах, навошта яна прыйшла?! Яе бесклапотнасць проста недаравальная. Якой яна будзе заўтра, паслязаўтра, праз некалькі дзён?

Кавай паласавацца, ці што? — падаў голас Марыян. — Зараз звару,— сказала Катажына.

Эльжбета падскочыла:

— Што вы, што вы! Гэта хутчэй мой абавязак. Вы тут госця.

Яны паглядзелі адна на адну і рассмяяліся. Зарэнба паківаў галавой.

— Вось дылема — хто госць, а хто гаспадыня? Богам прашу вас, толый не пасварыцеся.

— Пойдзем разам,— вырашыла Эльжбета.— Напэўна, усё роўна адной кавай не абыдзецца.

— Спадзяюся,— сказаў капітан.

Эльжбета і Катажына пайшлі. Доктар нервова дастаў цыгарэты, прапанаваў прысутным. Закурылі моўчкі. Зарэнба з цікавасцю разглядаў кніжныя паліцы, час ад часу браў кніжку ў рукі, гартаў, ставіў назад. Радзік забаўляўся арыгінальным нажом для рэзкі паперы, час ад часу пазіраў на гаспадара, які з панурым тварам паходжваў па пакоі. 3 кухні даносіліся прыглушаныя галасы жанчын, тонкі перазвон посуду.

— Скажыце, калі ласка, доктар, ці ёсць перадумовы стварыць у бліжэйшы час адзіную тэорыю поля? — Спытаўся маёр.— Наколькі мне вядома, зробленыя да гэтага часу спробы не далі вынікаў.

Уротак прыпыніўся.

— Вы цікавіцеся фізікай?

— Толькі як дылетант,— сказаў Зарэнба.— I толькі асобнымі праблемамі.

— He ведаў я, што ў міліцыі такі шырокі дыяпазон інтарэсаў.— У Стэфанавым голасе гучаў сарказм.

Зарэнба не звярнуў на гэта ўвагі. Ён працягваў як нічога і не было:

— Гравітацыйныя, электрычныя і магнетычныя сілы — гэта зусім розныя з’явы, а ўсе матэматычныя ўраўненні, якія іх вызначаюць, маюць ідэнтычную форму. Якая спакуса для фізікаў! Скласці агульнае ўраўненне для трох сіл — значыць не толькі вывучыць іх, але і зразумець іх, утаймаваць, дабрацца да сутнасці законаў, якія кіруюць атамам і сусветам.

— Сілы электрычныя і магнетычныя дзейнічаюць у двух напрамках,— растлумачыў доктар,— а гравітацыя...

— Ведаю,— перабіў яго Зарэнба.— Сілы гравітацыйныя дзейнічаюць у адным напрамку, гэта толькі сілы прыцягнення. I менавіта тут тоіцца загваздка для фізікаў...

— Якраз гэтак жа, як у каханні,— умяшаўся Радзік.— Яго дзеянне, калі яно ўзаемнае, можна параўнаць з дзеяннем закону гравітацыі, закону ўзаемнага прыцягнення.

А вось каханне без узаемнасці нагадвае з’явы электрычнасці і магнетызму, у якіх ёсць палосы прыцягнення і адштурхоўвання. Ці знойдзецца калі-небудзь закаханы фізік, які паспрабаваў бы стварыць формулу кахання?

— Ты філосаф, Саламон,— сказаў Зарэнба.— А каханне ж — не філасофія. Халодныя словы мудрацоў не дапамогуць, калі сэрца бурна патрабуе шчасця. Прачытаў я гэта ў нейкім школьным дзённіку...

— Халодныя словы мудрацоў не дапамогуць, у тым вось і справа.— Капітан патушыў цыгарэту.— А можа, дапамагла б шклянка гарачай кавы?

— Ёсць кава. I нават сёе-тое да кавы.

Эльжбета зайшла з падносам бутэрбродаў, паставіла на столік, усміхнулася Радзіку.

— Нічога больш цудоўнага я не бачыў у жыцці,— уздыхнуў ён няпэўна.— Вы цуд, Эльжбета.

— Дзякую за камплімент, але гэтыя бутэрброды рабіла не я.

— Бутэрброды. Ах, так!

— I кава. Калі ласка.

Катажына налівала каву з кафейніка, Эльжбета раздавала кубкі. Усе змоўклі. Маёр запытальна паглядзеў на Радзіка, той неўпрыкмет кіўнуў, але яго твар заставаўся змрочным. Уротак сядзеў з паніклай галавой, бяздумна круціў кубак у руках.

— Стэфан,— парушыла маўчанне Эльжбета,— слухай мяне ўважліва. У маёра Зарэнбы ёсць да цябе справа. У агульных рысах я ведаю, наконт чаго яна, ён тое-еёе мне расказаў. I я ведаю, што ў гэтай справе патрэбна твая дапамога. Ты не можаш адмовіць у дапамозе, не можаш...

Уротак сядзеў нерухома.

— Калі б ты ведала, чаго ад мяне патрабуеш,— прамармытаў ён нарэшце.

— Абяцай мне, што выканаеш маёраву просьбу,— паўтарыла Эльжбета ўпарта.

— Абяцаю,— сказаў з раптоўнай рашучасцю доктар.— Толькі ці не станеш ты горка шкадаваць аб гэтым?

Эльжбета перагнулася над сталом, абедзвюма рукамі ўзяла Стэфана за галаву, пацалавала ў лоб. Зарэнба і Марыян тактоўна адвярнуліся.

4

Яны ішлі нетаропка, дыхалі чыстым паветрам позняга летняга вечара. Горад спаў, толькі зрэдку перазвоньваліся 118

запозненьдя трамваі, праносіліся таксі без пасажыраў.

— Здаецца, справа ідзе,— сказаў Радзік.— Засталіся тэхнічныя пытанні.

— Спрытна ты ўладзіў з Катажынай,— у голасе ў маёра чулася ўхвала.— Ведаеш, стары, гэта здорава, што мы не дадзім учыніцца яшчэ аднаму злачынству, але мяне асабліва радуе, што людзі ўсё больш дапамагаюць нам, усё больш людзей далучаецца да агульнай радаслоўнай.

— Да якой яшчэ радаслоўнай?

— Да радаслоўнай сумленных людей. Я не такі ўжо аптыміст, каб спадзявацца на поўную ліквідацыю ў хуткай будучыні ўсякай свалаты, але дзякуючы сумленным людзям у свалаты будзе звужацца поле дзейнасці. А гэта важна.

Раздзел во с ь м ы

1

Ён адняў палец ад кнопкі званка, і амаль адразу прагучаў сігнал, які запрасіў зайсці. Уротак піхнуў брамку, яна расчынілася лёгка, без ніякага рыпення. Клумбы і зялёная агароджа былі ў ідэальным парадку, духмяна пахлі ліпенем, у кустоўі шчабяталі вераб’і. Асфальтавая дарожка вяла да абвітай плюшчом веранды, пасляабедзеннае сонца рассыпалася тысячамі іскраў у каляровым шкле. На імгненне ён сумеўся, потым рашуча націснуў ручку.

— Доктар Уротак, ці не так? — Высокі мужчына ў шэрай спартыўнай кашулі і светлых, бездакорна адпрасаваных штанах працягнуў яму руку.— Вы пунктуальны. Гэта не ўласціва палякам. Я — Кавецкі.

— Уротак.

— Вельмі прыемна. Прашу сюды,— ён паказаў на спіральную лесвіцу, прапускаючы госця наперад.— У кабінеце нам ніхто не будзе перашкаджаць, пагутарым спакойна.

Доктар не разбіраўся ў прадметах старажытнасці, але нават з яго абмежаванымі ведамі дастаткова было аднаго позірку, каб ацаніць абсталюнак кабінета. Старадаўнія карціны на сценах і нешматлікія, але каштоўныя скулыітуры і вырабы з фарфору дапаўнялі інтэр’ер, сведчылі ў аднолькавай ступені пра густ гаспадара і яго матэрыяльныя магчымасці.

Уротак не стараўся ўтаіць захаплення.

— Прызнаюся, што яшчэ не бачыў так прыгожа абстаўленай кватэры,— сказаў ён, аглядваючыся ашаломлена.— Работа ў такіх умовах павінна быць сапраўдным задавальненнем.

— Працуем у сілу сваіх магчымасцей,— усміхнуўся Кавецкі.— Прашу, сядайце. Каньяк, віскі?

— Дзякую, ні тое, ні другое. He маю часу.

Гаспадар нахіліў галаву — выпешчаную галаву з класічнымі рысамі твару і халоднымі вачамі пад колер густых, з сівізной валасоў.

— Пяць хвілін нічога не зменіць.

Ён зноў усміхнуўся і, не чакаючы адказу, узяў з серванта чаркі. Праз імгненне на стале з’явіліся дзве бутэлькі і крышталёвая вазачка з лёдам.

— У такім разе папрашу кроплю каньяку,— сказаў Уротак.

— Цудоўна. Я асабіста аддаю перавагу віскі, але не па-англійску. Без газіраванай вады, толькі з лёдам.

Гаспадар напоўніў чаркі, сеў насупраць госця.

— Калі вы, доктар, вылятаеце?

— Заўтра.

— Тады сапраўды часу ў абрэз. Думаю, у вас ужо ўсё падрыхтавана ў дарогу?

— У асноўным. Але вы ведаеце, як бывае. У апошні момант аказваецца, што яшчэ нешта забыўся.

— Электрабрытву ці зубную шчотку, напрыклад. Лягчэй за ўсё забываем самыя простыя рэчы.— Ён узяў чарку.— За шчаслівае падарожжа.

Уротак адпіў з чаркі, зірнуў на гадзіннік. Праз чатыры хвіліны павінны прыбыць тыя. Каб хоць хутчэй усё гэта скончылася! Гаспадар сачыў за ім спадылба. Стэфан адчуў сябе няёмка.

— Прашу пасылачку і адрас, па якім яе ўручыць,— сказаў ён, стараючыся быць абыякавым.— Мне на самай справе не хацелася б зацягваць візіт.

— Як пажадаеце, доктар.— Гаспадар устаў, адчыніў дзверцы старадаўняга сакрэтніка.— Адрас усярэдзіне на асобнай паперцы. Можаце яго перапісаць у блакнот або проста запомніць, а паперку выкінуць.— Ён паклаў пасылку на стол, ухмыльнуўся.— Самі падумайце, як лепш правезці гэтыя прадметы і прайсці таможны агляд, яны ўпакаваныя паасобку. Праверце, калі ласка, усё, што ў пакеце, дома.

— Я хацеў бы тут, у вашай прысутнасці.

— Гэта заняло б час, а вы ж спяшаецеся. Усярэдзіне ёсць вопіс, вы проста пазвоніце, ці сыходзіцца ўсё.

— А калі я скажу, што не сыходзіцца? — Гэты жарт не лёгка даўся Уротаку. Вочы гаспадара заблішчалі сталлю.

— У падобных справах нельга без узаемнага даверу.

— Мой вопыт не вельмі багаты,— прамармытаў няпэўна Уротак.

Унізе настойліва празвінеў званок. Гаспадар здзіўлена насупіў бровы.

— Госці? Я нікога не чакаю.— Ён зірнуў у акно.— Пачакайце хвіліначку, пагляджу, у чым справа.

Уротак сядзеў, сцяўшы дыханне. Ён чуў крокі гаспадара на лесвіцы, потым на асфальце дарожкі, чуў прыглушаную размову каля брамкі. Неўзабаве ў цішы зноў пачуліся крокі, зарыпела лесвіца, у пакой зайшоў капітан Радзік, за ім Кавецкі і яшчэ нехта незнаёмы.

— Вы жывяце ў гэтым доме? — Радзік звярнуўся да доктара.— Вашы дакументы!

— А хто вы такі? — Уротак падняўся з абураным, гнеўным тварам.— На якой падставе?..

Радзік махнуў пасведчаннем.

— Міліцыя. У нас ордэр на вобыск. Вашы дакументы!

Доктар, марудзячы, пацягнуўся рукой да кішэні. Краем вока ён сачыў за Кавецкім. На твары ў таго не было і ценю разгубленасці — толькі іранічная ўхмылка.

2

Зарэнба адчуваў сябе вельмі кепска.

Яшчэ ўчора ўсё здавалася простым, такім простым, што ён рыхтаваў аперацыю без ніякага, звычайнага ў яго рабоце, хвалявання. Яны з Уротакам падрабязна ўсё прадумалі, улічылі, здавалася, любыя нечаканасці. Капітан Радзік з аператыўнікам былі на віле Кавецкага дакладна ў вызначаны час, ледзь не ў той момант, калі Кавецкі перадаў Уротаку пакет з каштоўнасцямі. На ўсякі выпадак да доктара паставіліся таксама як да падазронага. Без прамаруджання пачалі вобыск, але гэта была простая фармальнасць: пакет, які іх цікавіў, спакойна ляжаў на стале. Пакуль аператыўнік аглядаў кватэру, капітан як бы выпадкова падышоў да стала.

— А гэта што за пакет? — спытаўся ён, не звяртаючыся ні да кога асабіста.

— Пасылка ў Францыю,— сказаў гаспадар з гатоўнасцю.— Я даведаўся, што доктар Уротак вылятае заўтра

ў Парыж, і папрасіў яго зрабіць ласку: перадаць пасылку маім тамтэйшым сябрам.

У яго голасе было штосьці такое, ад чаго Радзік унутрана скамянеў.

— Прашу распакаваць,— загадаў ён.

— Калі ласка,— Кавецкі працягнуў руку.

— Пакіньце.— Капітан кіўнуў аператыўніку.— Зробім гэта самі.

У пакеце аказалася некалькі льняных сурвэтак хатняй работы, брошка, двое бурштынавых караляў, крышталёвая вазачка для кветак і дзве пляшкі гарэлкі. Ніякіх каштоўнасцей, ні грама золата. У вазачцы тырчала невялікая кардонка са спісам таго, што ў пакеце, і нейкім парыжскім адрасам на другім баку. Доктар Уротак здзіўлена глядзеў на ўсё гэта, яго смуглявы лоб спацеў. Радзік звярнуўся да яго:

— Гэту пасылку вы павінны былі ўзяць у Францыю?

— Мабыць, так,— прамармытаў Уротак.— Кавецкі прасіў мяне менавіта аб гэтым.

Капітан акінуў яго свінцовым позіркам, які маланкава перавёў на гаспадара вілы. Той нават не спрабаваў утаіць здзеклівасці.

— Што-небудзь не ў парадку? — спытаўся ён.

Радзік не адказаў.

3

— Штосьці мы праваронілі.— Радзік глядзеў на маёра, але перад вачамі ў яго неадступна стаяў Кавецкі, у вушах гучаў яго голас. Хацелася лаяцца.

Зарэнба таксама ледзь стрымліваў сябе.

— Прайдзісветы,— сказаў ён.— Ах, прайдзісветы. Мы недаацанілі іх — вось у чым наша памылка.

— Яны не верылі Уротаку,— Радзік стараўся гаварыць спакойна, хоць усё ў ім бушавала ад шаленства.— Гэтая пасылка была спробай, выпрабаваннем. Сапраўдную яны, мабыць, хацелі перадаць яму ў апошні момант, пераканаўшыся, што справа надзейная.

Маёр раптам усміхнуўся.

— Люблю спрытных і разумных праціўнікаў,— сказаў ён.— У такіх выпадках выйгрыш прыносіць асаблівае задавальненне.

— Ці не рана радавацца, шэф? Я выйгрышу пакуль не бачу.

Зарэнба зноў пасуровеў. Ён круціў у руках пісталет.

Гэта быў даваенны «віс», які шмат гадоў ляжаў без ужывання, іржавы, ужо непрыгодны ні да чога і варты роўна столькі, колькі каштуе метал, з якога ён быў зроблены. Гэты пісталет быў адзіным трафеем шматгадзіннага стараннага вобыску, праведзенага ў кватэрах Кавецкага і Новака.

— Пакуль вынікі несуцешныя,— прамовіў ён задумліва.— Горш за ўсё, што цяпер гэтыя панове будуць насцярожаныя.

Марыян пра штосьці ўпарта думаў.

— Ёсць адна маленькая надзея...

— Ну?

— He, бязглуздзіца. Адна бязглуздзіца.— Марыян скрывіўся, як ад зубнога болю.— He варта гаварыць.

— Гавары,— загадаў ён.

— Разрагочашся, шэф.

— Лепш рагатаць, чым губляцца ў здагадках. Выкладвай. Радзік закурыў, прытрымаў запалку да таго часу, пакуль агонь не пачаў прыпякаць яму пальцы, і сказаў:

— Дарота Новак з ваколіц Закчіэва. А адкуль яе муж?

— А што табе хацелася б?..

— Каб ён быў менавіта адтуль.

— Дапусцім, што ён адтуль.

— У доме Новака мы знайшлі гэты металалом, які быў калісьці пісталетам.

— Цікава.

— Пісталетам калібру дзевяць.

— «Віс», сапраўды, пісталет калібру дзевяць.

— У свой час у Закшэве з пісталета калібру дзевяць забілі нейкага Яна Уротака.

— Ты дапускаеш?! — Зарэнба прыўзняўся з крэсла.— Гэта рызыкоўная думка. Ты сам у яе не верыш.

— Ты загадаў, вось я і кажу.

Маёр не ўтойваў расчаравання.

— Праз столькі гадоў ты хочаш вярнуцца да той гісторыі? Ты што, з неба зваліўся? Пісталет пакрыты ржаўчынай, чорт ведае ў чыіх руках ён пабываў, а самае галоўнае — гільза. Калі б у нас была гільза, дзе сядзела куля, якую пусцілі ў лоб Уротаку...

— Ёсць у мяне тая гільза,— сказаў бясстрасна Марыян.

— Што такое?!

— У мяне ёсць тая гільза. Я схаваў яе на памяць. У мяне засталося шмат усялякага глупства з тых часоў.

Зарэнба раптам супакоіўся, сеў, закурыў.

— He, нічога з гэтага, братка, не выйдзе. Гэта быў бы зусім неймаверны збег акалічнасцей.

— У нашай рабоце я бачыў яшчэ большыя дзівацтвы.

— Навошта б Новак ці яго жонка трымалі гэты пісталет, калі б... А між іншым... Падкінем яго чараўнікам з крымінальнай лабараторыі. Няхай папацеюць.

— Нікому, калі ласка, не гавары.— Радзік свавольна падміргнуў.— А я на самай справе веру ў цуды, асабліва ў цуды навукі.

4

Эльжбета сядзела на пісьмовым стале, па-дзіцячы махаючы нагамі. Яна глядзела на маёра са спачуваннем, якое раздражняла яго, і адначасова з пачуццём палёгкі, што ён добра разумеў.

— Чаму вы не хочаце прыняць гэту самую простую верагоднасць, што Стэфану трэба было адвезці ў Парыж сувеніры, усяго толькі сувеніры? — спыталася яна.

— I дзеля гэтага ваш бацька правёў з доктарам цэлую канферэнцыю, у час якой гаварыў яму пра золата, каштоўнасці і іншыя ювелірныя вырабы?

— Можа, ён хацеў пажартаваць.

— Я яшчэ не чуў больш недарэчнага жарту,— прабубніў Уротак.— Дырэктар Новак выявіў тут асаблівае пачуццё гумару. Вы ў гэта верыце?

Эльжбета саскочыла са стала.

— Вы загадзя вырашылі, што мой тата — злачынец, і ад гэтага меркавання не хочаце адступіць.

Зарэнба паціснуў плячамі.

— Адзін з вучоных крымінолагаў, Цэзара Ламброса, сцвярджаў, што сорак працэнтаў злачынцаў — гэта прыроджаныя злачынцы. Ён нават стварыў антрапалагічную школу крыміналістыкі, якая, дарэчы, вучыла, што, напрыклад, форма і памер чэрапа могуць з’яўляцца асновай для навуковага вызначэння маральнага складу і характару чалавека. Яго погляды развівалі іншыя крымінолагі, такія, як Гарафала і Райс, якія ў гісторыі крыміналогіі прадстаўляюць біялагічны кірунак.

— Цікава,— сказаў Уротак.

  • — Але гэта ж бязглуздзіца,— запярэчыла Эльжбета.— Гэта ж бесчалавечныя расісцкія тэорыі!

— Нашы крымінолагі Адам Этынгер і Станіслаў Батовіч даволі грунтоўна расправіліся з гэтай школай. Яны зыходзілі з прынцыпу, што галоўным фактарам, які фармуе 124

злачынца ці ўплывае на развіццё схільнасцей да злачыннасці, з’яўляецца грамадскае асяроддзе. Асабіста мне імпануе гэты другі, сацыялагічны кірунак крыміналогіі.

— Слава алаху,— уздыхнула Эльжбета.

Маёр пацёр лоб.

— Я вам зрабіў маленькі даклад, але ж не дзеля гэтага мяне сюды запрасілі?

— Сапраўды,— пагадзілася Эльжбета. Яна паклала рукі на плечы Зарэнбы.— Што вы збіраецеся рабіць з маім бацькам? У вас жа няма ніякіх доказаў, што ён злачынец?

Перш чым маёр паспеў адказаць, зазвінеў тэлефон. Уротак падняў трубку.

— Вас, таварыш маёр. Капітан Радзік.

Зарэнба добрую мінуту слухаў з непранікальным тварам.

— Дзякую.— Ён паклаў трубку і звярнуўся да Эльжбеты: — Мне вельмі непрыемна, дарагая Эля, але вам трэба быць мужнай.— Маёр апусціў галаву, каб не бачыць, як жах напаўняе яе вочы. У яго руках былі ўжо ўсе доказы, Новаку няма на што разлічваць, справа набліжаецца да развязкі. Аднак радавацца поспеху ён не мог — перашкаджала гэтая дзяўчына. Яму сапраўды было ніякавата.

5

Маёр глядзеў на яго з іроніяй.

— Доказаў вашай фінансава-валютнай дзейнасці — назавём яе так — у нас пакуль няма,— неахвотна прызнаўся ён.— Пакуль... Але вы, дырэктар, дасце іх самі.

У вачах у Новака з’явіліся здзеклівыя агеньчыкі.

— Няўжо?

— He сумняваюся.

— Калі ж мне іх даць? Каму?

— Сюды. Неадкладна.

— Няўжо?

Маёр доўга прыкурваў. Памахаў запалкай, патушыў яе, задумна паглядзеў у вочы Новаку.

— Вашым пісталетам, дырэктар, мы заняліся больш уважліва. Вы ж самі прызналіся, што гэта ваша ўласнасць, ці не так?

Насмешлівасць Новака імгненна саступіла месца насцярожанасці.

— Пісталет? Хутчэй рэшткі пісталета. Бо на гэты ж металалом дазволу не патрабавалася?

— He патрабавалася, згодны. Але цяпер, калі б вы

захацелі атрымаць назад сваю ўласнасць, вам спатрэбіўся б дазвол. Зірніце.— Маёр выцягнуў шуфляду, дастаў пісталет і паклаў на пісьмовы стол.

Вочы Новака акругліліся.

— Пра што вы гаворыце? Гэта не мой пісталет! — усклікнуў ён.— Гэта сапраўдная зброя.

— Амаль... Нашы спецыялісты з крымінальнай лабараторыі зрабілі пісталет прыдатным да карыстання. Надзвычай спрытныя майстры. Я сам імі захапляюся. Што ж да вашых сумненняў, ці ваша гэта зброя, я павінен іх развеяць. Менавіта гэты пісталет мы знайшлі ў вас пры вобыску, і вы прызналі, што ён з’яўляецца вашай уласнасцю. Нумар супадае, можаце праверыць.

— Што за недарэчнасць?! — Новак траціў самавалоданне. Маёр адкінуўся на крэсле, галантна ўсміхнуўся.

— Звяртаю вашу ўвагу, што тут упраўленне міліцыі, і прашу паводзіць сябе прыстойна. Зразумела?

— Прабачце,— выціснуў з сябе Новак.— Я пагарачыўся.

— Вось іменна. А чаму?

Радзік рыпнуў крэслам ля акна:

— Ці не вядома вам выпадкова вёска Закшэва? — Новак скамянеў.

— He разумею.

— Што вам незразумела? Пытанне? Mary паўтарыць.

— He разумею, што вы маеце на ўвазе?

— Ці былі вы калі-небудзь у вёсцы Закшэва? Ці чулі што-небудзь пра яе?

— Бадай, не. He памятаю.

Твар у Новака стаў шэрым, на лбе выступілі кроплі поту. Калі ён вымаў з кішэні насоўку, у яго нервова дрыжалі рукі. Афіцэры пераглянуліся. Радзік абыякава павярнуўся да акна.

— Нашы спецыялісты-крымінолагі — сапраўдныя цудатворцы,— сказаў Зарэнба.— Яны не толькі ператварылі гэты хлам у прыдатную да карыстання зброю, але нават пастралялі з яе. Гэта называецца ідэнтыфікацыяй гільзы. Вы не ўяўляеце, якія гэта цікавыя эксперыменты. Цікавыя і павучальныя.

Новак паспрабаваў усміхнуцца, але ў куточках яго адвіслых вуснаў таіўся страх.

— Таварыш маёр, навошта вы мне пра гэта гаворыце? Зарэнба пачухаў за вухам.

— У прысутнага тут капітана Радзіка ёсць такое мілі-

цэйскае хобі. Ён збірае цацкі, у тым ліку і гільзы ад патронаў. Да таго ж шмат гадоў. I вось уявіце сабе, Новак, што адна з гільз, якія ёсць у капітана ў схове, ідэнтычная з гільзай, стралянай з вашага пісталета.

— Гэта немагчыма! Пісталет даўно нікуды не варты.

— Даўно, згодны. Але гільза ў капітана Радзіка таксама даўняя. Вельмі. Ён хаваў яе з часу, калі з гэтага пісталета стралялі. Крыміналогія — надзвычайная навука, кажу вам. У сувязі з тым, што я вам сказаў, вас, бадай, не здзівіць маё наступнае пытанне. Як вы сталі ўладальнікам гэтага пісталета?

Шэры колер твару Новака змяніўся на фіялетавы.

— Я знайшоў яго. Быў некалі ў вёсцы і знайшоў.

— Дапусцім. А дзе гэта было?

Радзік кацінымі крокамі змераў пакой, спыніўся за Новакам.

— Выпадкова не ў Закшэве? — гучна спытаўся ён. Новак прыгорбіўся, як ад удару.

— He памятаю, пакіньце мяне ў спакоі.

— Прыпомніце! — Марыян ужо крычаў, галавой амаль дакранаючыся да галавы Новака.— У Закшэве, так?

— Таварыш маёр, прывядзіце да парадку свайго падначаленага. Ён жа крычыць мне ў вуха!

Радзік выпрастаўся, паглядзеў на Новака зверху ўніз. Сказаў холадна:

— 3 гэтага пісталета шмат гадоў назад на Любліншчыне застрэлены нехта Ян Уротак. У рове, каля вёскі Закшэва. А пісталет з’яўляецца вашай уласнасцю. Вывад, напэўна, вы зможаце зрабіць самі, ці не так, грамадзянін дырэктар?

— Вам не ўдасца прышыць мне гэту справу,— заскуголіў Новак.— У вас няма доказаў. Я не прызнаюся ні ў чым.

— У нас ёсць пісталет і гільза,— сказаў са знішчальнай ветлівасцю Зарэнба.— Гэта — так званыя аб’ектыўныя доказы, і іх нам дастаткова.

Новак сядзеў з зажмуранымі вачамі, ён нават не спрабаваў выцерці пот, які струменем сцякаў па шчоках і шыі.

— Ну, дык як жа з золатам і валютай? — мякка спытаўся Зарэнба.

— Скажу,— прашаптаў Новак.— Толькі не ўблытвайце мяне ў гісторыю з Янам Уротакам. Скажу.

— Вось бачыце. А яшчэ пятнаццаць мінут назад вы не верылі, што ўсё будзе менавіта так. Слухаю вас.

Звыклым рухам Зарэнба ўключыў магнітафон.

6

Эльжбета зачыніла чамадан, ці то з сумам, ці то з радасцю страсянула галавой.

— He многа, як бачыш, назбірала я зямнога багацця. Гэта ўсё, што ў мяне ёсць. I ты адважваешся ўзяць дзяўчыну без пасагу? — Яна, узяўшыся ў бокі, ціха заспявала:

Бедная дзяўчына, але гонар маю I не ў кожнай маці сына адшукаю.

Чорныя вочы Уротака палалі. Ён згадаў прыпеўкі часоў дзяцінства, тупат шпаркіх ног на вечарынках і вяселлях, шапаценне спадніц, пісклявыя галасы дзяўчат і бадзёрыя адказы хлопцаў, якіх старанна падтрымлівалі скрыпкі ды гармонік. Ён схапіў Эльжбету за рукі, прыстукнуў абцасамі:

А я не пытаю, ці ў цябе ёсць грошы, Я ж толькі пытаю, ці мяне ты хочаш.

Голас у яго быў' чысты, моцны. Да таго ж у прыпеўцы гучала столькі непадробнага пачуцця, што гэта было сапраўднае прызнанне ў каханні. Эльжбета паглядзела на яго са здзіўленнем.

— Вось дык цуд! Мой чортаў Мангол, я і не ўяўляла, што ты ўмееш спяваць.— Радасна ўзбуджаная, яна моцна сціскала яго рукі.— Ды як спяваць! Якія яшчэ ты мне рыхтуеш сюрпрызы?

— Калі скажу, сюрпрызы перастануць быць сюрпрызамі.

— А мне здавалася, я ведаю цябе, як ніхто на свеце.

— Гэта так і ёсць.

— А ўсё ж я яшчэ цябе ўсяго не ведаю...

— Гэта таксама праўда. Але калі ўсяго ўведаеш, стане нецікава.

— Ацэнку пакінь за мной, добра? Хачу спазнаць цябе да канца, да апошняй думкі, да самага запаветнага пачуцця.

— Паспееш.

Дарота зайшла з чаркамі.

— Ці гатова пташка да адлёту? — Яна глянула на зачынены чамадан, цмокнула губамі.— Хутка ты справілася. Так спяшаешся змяніць клімат. Магла б пачакаць бацьку. Павінен вось-вось прыйсці.

Эльжбета выпусціла Стэфанавы рукі, настрой у яе рэзка перамяніўся.

— А дзе ж бацька? Яго ж я папярэдзіла, што сёння пераязджаю.

— He ведаеш? Я думала, твой каханы цябе пра ўсё праінфармаваў.

— Кажы больш пэўна,— рэзка кінула Эльжбета.— Я не разумею.

Дарота надзьмула губы, з папрокам зірнула на Уротака.

— Здорава, пан доктар! Ваш дружбак з інстытута,— пырснула яна непрыемным смяшком,— запрашае бацьку вашай нявесты на нейкую важную размову, а вы ёй пра гэта ні слова. Забыўлівасць ці наўмыснае ўтойванне праўды?

— He ведаю, пра што вы гаворыце,— Уротак непрыязна нахмурыў бровы.

Новак прыгубіла чарку.

— Пра твайго дружбака, якога ты знаёміў са мной у сябе дома. He думае ж ён, што я пакутую амнезіяй. Разлічваў, што я яго не пазнала? Калі так, то я павінна перагледзець сваю думку наконт яго розуму. Я пазнала яго адразу, у першы момант, як толькі ўбачыла. Жанчыны не забываюць сваіх палюбоўнікаў, нават калі сустракаліся з імі адзін раз.

Эльжбета бездапаможна глядзела на Уротака.

— Пра што яна кажа?

— Напэўна, пра маёра Зарэнбу...— адказаў ён.

— Значыць, бацька ва ўпраўленні міліцыі.— Эльжбета звярнулася да мачыхі.— Калі ён пайшоў.

— А восьмай гадзіне раніцы. Цяпер, дзякўй богу, каля трох. Такое доўгае знаходжанне ў міліцыі тлумачу тым, што сябар твайго жаніха прагне бліжэй пазнаёміцца з бацькам нявесты сябра. Бо маёр Зарэнба не такі ёлупень, каб доўга важдацца з гэтай ідыёцкай справай аб кантрабандзе, якая, як вядома, ад пачатку да канца высмактана з пальца тваім жаніхом. У сваю чаргу, віншую цябе, Эльжбета, з выбарам. Жыццё поруч з даносчыкам будзе, я ўпэўнена, незвычайна цікавае.

Цыганскія вочы Уротака пачарнелі, як градавая хмара. Ён ступіў да Новак.

— Змоўкніце,— вымавіў ён, сцяўшы зубы.— Прашу вас, змоўкніце.

Дарота не пажадала нават глянуць на яго. Яна са злоснай іроніяй звярнулася да Эльжбеты:

— Што ж ты перастала спяваць? Пташка спалохалася? Канешне, спалохаешся. Цяжка спяваць жаўруку ў дуэце з коршунам, праўда?

Вусны Эльжбеты дрыжалі. На нейкі момант яна нібы скамянела, потым раптам плюхнула гарэлкай з чаркі ў твар мачыхі. Уротак падскочыў да яе, схапіў за талію, вырваў з рук чарку.

Дарота, спакойна выціраючы твар насоўкай, сказала:

— Адпусці яе, доктар. Няхай пакажа, на што яна яшчэ здатная.

— Вон! — прасіпеў Уротак.— Выйдзіце зараз жа, інакш я за сябе не ручаюся.

Дарота хацела штосьці сказаць, але, зірнуўшы на Стэфана, паціснула плячамі і выйшла з пакоя.

Эльжбета была блізкая да страты прытомнасці, хапала паветра, як рыба. Ён пасадзіў яе ў крэсла, са сваёй чаркі даў некалькі кропель гарэлкі. Яна закашлялася, потым павольна пачала ачуньваць.

— Я, Стэфан, не магу,— прашаптала жаласліва.— He магу больш. Забяры мяне адсюль, забяры зараз жа і назаўсёдьі. I скажы, што будзеш добры.

Ён гладзіў яе растрапаныя валасы, цалаваў сухія вусны і не мог вымавіць ні слова.

7

Радзік шырока расчыніў акно, дыхаў на поўныя грудзі. Чырвоны серп месяца ляжаў на зрэзе даху, чыстае цёмнае неба адкрылася да самых далёкіх зорак.

— Задаволены ты, шэф?

Маёр не адказаў. Грузна падышоў да сябра, паклаў руку яму на плячо. Штосьці ўзважаючы ў думках, пільна глядзеў на Радзіка.

— За намі яшчэ адна справа,— сказаў ён, памаўчаўшы.— I справа нялёгкая.

— Ты задаволены? — паўтарыў Радзік.

— He вельмі. Такога ты чакаў адказу? Гэтага ты хацеў?

Капітан павольна павярнуўся, яны глядзелі адзін аднаму ў вочы.

— Бацька нявесты з’яўляецца забойцам брата жаніха,— загаварыў Марыян, расцягваючы словы, голасам, у якім чулася скрыгатанне металу па шкле.— I адначасова забойцам брата маці твайго сына. Ці даводзілася табе калі-небудзь есці такі мудрагелісты паштэт?

— Злопаем і гэты...

— Мне хапіла б адной кантрабанды. У дадзеным выпадку,— сказаў Радзік.— Часам мінулае занадта цяжкае, каб варушыць яго.

— Твой розум выклікае захапленне. Але кажы больш Нэўна.

Зарэнба нібыта жартаваў, але Радзік не даў ашукаць сябе.

— Заўтра пайду да палкоўніка. Можа, мне ўдасца пераканаць яго, што няма сэнсу прыклейваць Новаку тую даўнюю справу. Дзеля доктара і Эльжбеты. Яны бяруцца пад увагу, а не ён. Ён — маральны і грамадскі труп, нельга дапусціць, каб труп цягнуў за сабой жывых. Уяўляеш сабе іх жыццё пасля абнародавання гэтай гісторыі?

Маёр сказаў проста:

— Я пайду з табой да палкоўніка. Удвух будзе лягчэй. Марыян кіўнуў і падумаў з хваляваннем, што дружба — найбольшы цуд за ўсё на свеце.

8

Ён стаяў з працягнутай, як па міласціну, рукой ля дзверцаў таксі. Вадзіцель глядзеў на яго падазрона.

— He пайду я да цябе, Стэфан, не магу,— паўтарыла Эльжбета з упартасцю, ад якой яму хацелася плакаць і тупаць нагамі, як гэта робяць капрызныя дзеці.

— Паехалі, прашу цябе,— угаворваў Уротак.

— Ты сам разумееш, што не магу.

— Ды не высвятляць жа нам адносіны ў таксі.— Ён стараўся гаварыць спакойна.— Адпачнеш, вып’еш кавы, будзе час пагаварыць пра ўсё сур’ёзна.

Яна паківала галавой, забілася ў куток кабіны. Лічыльнік цікаў манатонна, вочы таксіста рабіліся ўсё больш падазронымі, злоснымі. Нарэшце ён не стрываў, нахіліўся да Уротака цераз сядзенне,

— Ану, давай лататы, пакуль я добры. Хочаш гвалтам зацягнуць да сябе жанчыну? Прагуляйся ўвечары па Алеях, знойдзеш такіх, што самі пойдуць.

Доктар сумеўся, ён не паспеў нават запярэчыць, як шафёр бразнуў дзверцамі і машына рванулася ўперад. Але ад’ехала недалёка. Затармазіла, і Эльжбета выйшла. Павольным крокам яна падышла да Уротака, спынілася перад ім, прыгнечаная, бледная, апусціўшы галаву.

— Уласна кажучы, мне ўжо ўсё роўна,— сказала яна так ціха, што ён ледзь разабраў.— Можам пайсці да цябе.

Ён моўчкі ўзяў яе пад руку, павёў за сабой.

Дома яна пакорліва дала зняць з сябе паліто, прысела на краёчку крэсла. Калі Стэфан выйшаў зварыць кавы —

расплакалася.

— Мачыха ў многім мае рацыю, Стэфан,— ціхімі словамі сустрэла яна яго вяртанне.— Толькі гаворка ішла не пра цябе, а пра мяне. Урэшце, мой бацька табе — чужы чалавек. А мне ён тата. Тата! I я яму здрадзіла, жорстка здрадзіла. Я — здрадніца, здрадніца, разумееш? Ці змог бы ты жыць са здрадніцай? Паслугамі даносчыкаў карыстаюцца, але ніхто іх не паважае.

Яна хацела сказаць гэта інакш, але не знаходзіла слоў, саромелася паглядзець яму ў вочы.

— Рана ці позна бацька панёс бы пакаранне,— разважліва прамовіў доктар.— У любым выпадку. Ён ішоў па нахільнай плоскасці, і хто ведае, як далёка ён зайшоў бы. Я не хачу падносіць табе танныя суцяшэнні, але ведаю адно: ты не вінаватая. Хутчэй — я. Я прыйшоў у міліцыю, я паведаміў маёру пра брудныя справы твайго бацькі. Потым, калі даведаўся, што ты ця-жарная, хацеў рэціравацца, адмовіўся ад паказанняў, але было позна ўжо.

Уротак гаварыў, быццам калоў камяні, яго чорныя вочы пацямнелі ад пакуты. Голас даносіўся да прыціхлай Эльжбеты, як з глыбокага калодзежа.

— Значыць, гэта пачалося з цябе? — прашаптала яна.— Значыць, гэта ты?

— Так, я прыняў такое рашэнне, нават будучы амаль упэўнены, што ты мяне пакінеш. Але даведаўся, што ты не адна, што табе давядзецца несці ярмо цяжэйшае, чым боль ашуканага кахання, чым знявага з-за бацькі. Адсюль мае спробы абвергнуць факты, мая непаслядоўнасць. Кажу табе пра гэта таму, што ты бярэш віну на сябе і не ведаеш сапраўднага віноўніка. А цяпер рабі як хочаш.

Ён нязграбна выпрастаўся, прайшоў па пакоі і лбом упёрся ў сцяну.

— Стэфан! — паклікала яна ціха. Калі ён не адказаў, паўтарыла: — Стэфан! Падыдзі да мяне!

У яе голасе было разуменне, дараванне, моцная прага быць з ім не толькі ў гэты момант, а заўсёды. Але не было даравання сабе. Яна сарвалася з крэсла, кінулася да яго, і ён ужо бег да яе... Яны сталі адно перад адным нейкія новыя, захопленыя знянацку і спалоханыя саміх сябе, не разумеючы, што адбываецца.

А па сутнасці, нічога незвычайнага не адбылося. Проста каханне, паслухмянае жыццю, упершыню для іх змяніла форму і афарбоўку.

ЛіаіпаК/іысіу.

АПАВЯДАННІ

Забойства ў Лабернэм-Катэджы

Міс Політ узяла ў руку дзвярны малаточак і далікатна пастукала ў дзверы катэджа. Крыху пачакаўшы, яна пастукала яшчэ раз. Пакунак у яе пад левай рукой ссунуўся, і яна паправіла яго. У гэтым пакунку была новая зялёная, прыгатаваная да прымеркі сукенка місіс Спэнлаў. На левай руцэ ў міс Політ вісела сумка з чорнага шоўку, у якой ляжалі швейная рулетка, падушачка са шпількамі і вялікія нажніцы.

Міс Політ — высокая худая жанчына з вострым носам, зморшчаным тварам, тонкімі губамі і рэдкімі прыгладжанымі валасамі.

Яна нерашуча пастаяла некалькі хвілін, потым стукнула ў дзверы трэці раз. Кінула позірк удоўж вуліцы і ўбачыла нейкую постаць, што набліжалася да яе. Міс Хартнел, прыемная жанчына гадоў сарака пяці, павіталася сваім звычайным нізкім басам:

— Дзень добры, міс Політ!

Швачка адказала ёй:

— Дзень добры, міс Хартнел.

У яе быў вельмі тонкі голас і правільнае вымаўленне. Сваё жыццё яна пачынала пакаёўкай у лэдзі.

— Прабачце,— сказала яна далей,— вы часам не ведаеце, калі можна застаць місіс Спэнлаў дома?

— He, не ведаю,— адказала міс Хартнел.

— Бачыце, неяк няёмка выходзіць. На сёння была прызначана прымерка новай сукенкі місіс Спэнлаў. Яна прасіла прыйсці а палове чацвёртай.

Друкуецца па выданні: зб. «Далягляды».— Мн.: Маст. літ., 1988.

— Міс Хартнел паглядзела на свой гадзіннік на руцэ.

— Цяпер ужо больш за палову.               #

— Я стукалася тройчы, але ніхто не адказвае, і я ўжо вырашыла, што місіс Спэнлаў некуды пайшла і забылася пра прымерку. Звычайна яна не забываецца, калі прызначае, да таго ж яна хацела паслязаўтра надзець гэтую сукенку.

Міс Хартнел адчыніла брамку, прайшла з міс Політ па сцежачцы да катэджа і спынілася каля зачыненых дзвярэй Л абернэмКатэджа.

— Чаму ж не выходзіць Глэдзіс? — пацікавілася яна.— Ах, ды сёння чацвер — выхадны дзень у Глэдзіс. Мусіць, місіс Спэнлаў заснула. Мне здаецца, вы ціха стукалі.— I, узяўшы малаток, яна пачала малаціць у дзверы, потым загрукала з усяе сілы кулакамі, выкрыкваючы: «Хто там? Адгукніцеся!»

Ніхто не азываўся. Міс Політ прамармытала:

— Відаць, місіс Спэнлаў проста забылася і пайшла. Я выберу пазней хвілінку і падыду яшчэ.

Яна ступіла на сцежку і сабралася ўжо ісці.

— Глупства,— упэўнена перабіла яе міс Хартнел.— Яна не магла нікуды пайсці. Я б яе сустрэла. Трэба заглянуць у акно, ці ёсць там хто-небудзь жывы?

Яна засмяялася зычлівым смехам, паказваючы, што гэта жарт, і заглянула ў бліжняе акно, так, нядбайна кінула позірк, бо ведала, што ў пярэднім пакоі містэр і місіс Спэнлаў бываюць рэдка, яны больш любяць гасціны пакой.

Зірнула — і анямела: за акном на падлозе ляжала на дыване перад камінам, раскінуўшы рукі, мёртвая місіс Спэнлаў.

Канечне, успамінаючы потым гэтую гісторыю, міс Хартнел расказвала:

— Я не разгубілася, калі ўбачыла забітую місіс Спэнлаў. Політ ад хвалявання разгубілася і не ведала, што рабіць. «Вазьміце сябе ў рукі,— сказала я ёй.— Вы заставайцеся тут, а я пабягу да канстэбля Полка». Яна адмаўлялася, не хацела заставацца адна, але я не зважала на гэта. 3 людзьмі такога тыпу трэба заўсёды быць цвёрдай. У такія моманты яны залішне мітусяцца. Дык вось, у тую хвіліну, як я сабралася ўжо ісці, з-за дома выйшаў містэр Спэнлаў.

Тут міс Хартнел зрабіла паўзу. Нехта з слухачоў, выкарыстаўшы зручны момант, спытаўся:

— Скажыце, а як ён выглядаў?

Міс Хартнел уздыхнула і пачала гаварыць далей:

— Па праўдзе кажучы, я адразу зразумела, што тут нешта не так. Ён ішоў спакойны, ураўнаважаны. Прынамсі, яго гэта не здзівіла. I што хочаце кажыце, але гэта не ўласціва чалавеку — даведацца пра смерць жонкі і каб ніякіх эмоцый.

Усе згадзіліся.

Паліцыя таксама згадзілася з гэтым. I такой падазронай яны палічылі абыякавасць містэра Спэнлаў, што, не трацячы часу, адразу пачалі высвятляць, у якім становішчы апынуўся гэты джэнтльмен у выніку смерці жонкі. Выявілася, што місіс Спэнлаў была багатая партнёрка і што яе грошы згодна з завяшчаннем пасля яе смерці пераходзяць мужу. А тое, што завяшчанне было складзена адразу пасля вяселля, навяло на яго яшчэ большае падазрэнне.

Міс Марпл, гэтая прыемная з выгляду, ужо немаладая жанчына, вострая на язык, жыла па-суседску з прыходскім свяшчэннікам. Праз паўгадзіны пасля таго, як канстэбль Полк пабываў на месцы здарэння, ён дапытаў міс Марпл:

— Калі вы не супраць, мэм, я задам вам некалькі пытанняў.

— Гэта звязана з забойствам місіс Спэнлаў? — у сваю чаргу спыталася міс Марпл.

Полк здзівіўся:

— Мадам, адкуль вы ведаеце пра гэта?..

— Рыба,— адказала міс Марпл.

Такі адказ быў зразумелы Полку. Ён правільна вырашыў, што гэтую навіну прынёс міс Марпл хлопчык — прадавец рыбы — разам з 'вячэрай.

Міс Марпл спакойна гаварыла:

— Гэту жанчыну, што ляжала ў гасцінай на падлозе, задушылі нечым — магчыма, вузкім рэменем. Але што б гэта ні было, яно прапала.

Твар Полка гарэў ад гневу і абурэння.

— Як гэты хлапчына Фрэд даведаўся пра ўсё?..

Міс Марпл коратка і спрытна перапыніла яго:

— У вашым кіцелі шпілька прышпілена.

Здзіўлены канстэбль Полк зірнуў уніз і вымавіў:

— Як кажуць: «Убачыш шпільку — падымі яе, каб цэлы дзень быў у цябе ўдачлівы».

— Спадзяюся, мне пашчасціць. Але што вы хацелі паведаміць?

Канстэбль Полк адкашляўся, важна паглядзеў на міс Марпл і зірнуў у сваю запісную кніжку.

— Містэр Спэнлаў, муж нябожчыцы, паведаміў мне, што ў дзве гадзіны трыццаць мінут, калі не падводзіць памяць, яму пазваніла міс Марпл і спыталася, ці не зможа ён прыйсці да яе ў пятнаццаць мінут чацвёртай, бо ёй трэба з ім аб нечым параіцца. Ну як, мэм, гэта праўда?

— Канечне, не,— сказала міс Марпл.

— Што, вы не званілі містэру Спэнлаў у дзве трыццаць?

— Hi ў дзве трыццаць, ні ў які іншы час.

— Вось як,— здзіўлена прамовіў канстэбль Полк і з задавальненнем пагладзіў свае вусы.

— Што яшчэ сказаў містэр Спэнлаў?

— Містэр Спэнлаў гаворыць, што, як яго і прасілі, ён пайшоў сюды, а з дому выйшаў, калі на гадзінніку было дзесяць мінут чацвёртай. Але, калі ён прыйшоў, служанка паведаміла яму, што міс Марпл няма дома.

— А вось гэта так і было, праўда,— заявіла міс Марпл.— Ён прыходзіў сюды, але я была на сходзе ў «Жаночым інстытуце»1.

— Дзіўна,— зноў сказаў канстэбль Полк.

— Скажыце мне, канстэбль,— усклікнула міс Марпл,— вы падазраяце містэра Спэнлаў?

— Я нічога не магу сказаць канкрэтна на гэтым этапе расследавання, але ў мяне такое ўражанне, быццрм нехта, не будзем пакуль называць імя, спрабуе перахітрыць усіх.

— Містэр Спэнлаў? — задумліва прагаварыла міс Марпл.

Ёй падабаўся містэр Спэнлаў. Гэта быў невысокі хударлявы чалавек, нязграбны і ветлівы ў размове, што сведчыла аб яго прыстойнасці. Здавалася дзіўным, што ён прыехаў жыць у вёску, ён яўна ўсё жыццё пражыў у горадзе. А чаму пераехаў у вёску — прычыну ён растлумачыў толькі міс Марпл.

— 3 той пары, як я сябе помню, я заўсёды хацеў жыць у вёсцы і мець свой сад. Мне заўсёды падабаліся кветкі. Ведаеце, у маёй жонкі была невялічкая крама кветак. Там я ўпершыню і ўбачыў яе.

Скупыя словы, але яны раскрывалі яго рамантычную душу. Маладая прыгожая міс Спэнлаў на фоне кветак — як цікава.

1 Арганізацыя, якая аб’ядноўвае сельскіх жанчын. (Тут і далей заўвагі перакладчыкаў.)

Аднак містэр Спэнлаў у кветках нічога не разумеў. Ён не разбіраўся ў насенні, не меў ніякага ўяўлення пра расаду, пра пасадку, пра аднагадовыя і шматгадовыя расліны. У яго была толькі адна мара — мара мець агарод, засаджаны пахучымі кветкамі, побач з катэджам. Ён не раз распытваў міс Марпл пра пасадку расады, агарод і яе адказы на свае пытанні занатоўваў у запісную кніжачку.

Чалавек ён быў стрыманы. Магчыма, гэта рыса характару прыцягнула ўвагу паліцыі да яго, калі яго жонку знайшлі забітай. Цярпліва і настойліва яны патроху высвятлялі мінулае місіс Спэнлаў, і неўзабаве ўся вёска Сент-МарыМід таксама даведалася пра гэта.

Нябожчыца місіс Спэнлаў спачатку працавала служанкай у адным вялікім доме. Яна пакінула гэта месца, бо выйшла замуж за садоўніка і разам з ім адкрыла краму кветак у Лондане. Крама давала вялікі прыбытак. А садоўнік захварэў і памёр.

Удава вяла далей справу, пашырыла краму і славілася на ўвесь горад. Потым яна выгадна прадала краму і другі раз выйшла замуж за містэра Спэнлаў, ювеліра сярэдніх гадоў, які атрымаў у спадчыпу выгадную справу. Праз некаторы час яны прадалі краму і пераехалі ў Сент-МарыМід.

Місіс Спэнлаў была багатая жанчына. Прыбытак ад сваёй кветкавай гаспадаркі яна ўкладала ў краму, «як ёй раілі духі з неба»,— так яна тлумачыла ўсім і кожнаму.

Як ні дзіўна, а яе ўклады давалі прыбытак. Аднак яе вера ў спірытызм не памацнела, наадварот, яна раптам закінула медыумы і сеансы і хутка кінулася ў змрочную рэлігію, блізкую да індыйскай, якая грунтавалася на розных формах глыбокага дыхання. Але, пераехаўшы ў СентМары-Мід, зноў вярнулася ў артадаксальную англіканскую веру. Яна часта бывала ў свяшчэнніка дома, рэгулярна хадзіла ў царкву. Яна апекавала вясковую царкву, цікавілася мясцовымі навінамі і гуляла ў брыдж. Сумнае штодзённае жыццё. I раптам — забойства.

Палкоўнік Мэлчэт, галоўны канстэбль, выклікаў інспектара Слэка. Слэк быў чалавек з вытрымкай, настойлівы, прынцыповы, адным словам, з цвёрдым характарам. Калі ён прымаў рашэнне, дык трымаўся яго. Цяпер ён быў зусім упэўнены.

— Муж зрабіў гэта, сэр.

— Вы так думаеце?

— Упэўнены. Вы толькі зірніце на яго. Па ім не відаць,

каб ён бедаваў ці перажываў. Вярнуўся дахаты, ведаючы, што жонка забітая.

— Ён так і не паспрабаваў іграць ролю забітага горам мужа?

— Дзе яму, сэр? Занадта задаволены самім сабой. Некаторыя джэнтльмены не могуць іграць. Як я разумею, яна яму проста абрыдла. У яе былі грошы, і яна была дакучлівая жанчына — вечна займалася нейкімі «ізмамі» і ўсялякім іншым глупствам. Ён спакойна вырашыў прыбраць яе і зажыць, як душа жадае.

— I трэба было выбраць зручны момант.

— Праўда, ён чакаў зручнага моманту. Старанна распрацаваў план. Прыдумаў, каб яму пазванілі па тэлефоне і выклікалі спецыяльна з дому...

Мэлчэт перапыніў яго:

— А званок вы праверылі?

— He, сэр. I дурню ясна, што або хлусіў, або званілі з тэлефона-аўтамата. У вёсцы толькі два тэлефоны-аўтаматы: на станцыі і на пошце. 3 пошты ніхто не званіў. Місіс Блад бачыць кожнага, хто ўваходзіць. А вось са станцыі мог быць званок. У дзве гадзіны дваццаць сем мінут прыходзіць цягнік, і ў гэты час тут такая мітусня. Але галоўнае ў тым, што ён запэўнівае нас, быццам яму званіла менавіта міс Марпл. Мы праверылі. 3 яе дома ніхто не званіў, і сама яна была ў інстытуце.

— Вы не дапускаеце магчымасці, што той, хто забіў місіс Спэнлаў, спецыяльна выклікаў мужа па тэлефоне, каб адвесці такім спосабам ад сябе падазрэнне?

— Вы маеце на ўвазе маладога Тэда Герарда, так, сэр? Я ўжо разбіраўся з ім, але ён тут ні пры чым. Ён нічога не выйграе.

— Хоць ён — фігура цёмная: вялікая растрата даручаных яму грошай.

— А я і не кажу, што ён бязгрэшны. Аднак ён прыйшоў да свайго боса і прызнаўся ў гэтай растраце. I яго работадаўцы не даведаліся пра гэта.

— Член «Оксфардскай групы»1,— сказаў Мэлчэт.

— Так, сэр. Прыняў другую веру і адразу апраўдаў свой учынак — прызнаўся, што ўкраў грошы. Заўважце, я не кажу, што гэта не магло быць хітрасцю,— здагадаўся,

Адна з рэакцыйных рэлігійных груп, што існавала ў 20-я гады. Яе крытэрыі: сумленнасць, чысціня душы, любоў да людзей, бескарысліьасць.

што яго падазраюць і вырашыў спекульнуць на шчырым раскаянні.

— У вас скептычны розум, Слэк,— сказаў палкоўнік Мэлчэт.— Між іншым, вы мелі гаворку з міс Марпл?

— Якое яна мае дачыненне да гэтай справы, сэр?

— Ніякага. Але ж яна чуе, што гавораць. Чаму б вам не пайсці і не пагаварыць з ёй? Яна вельмі назіральная жанчына.

Слэк перавёў гаворку на іншае.

— Хачу папытацца ў вас, сэр, вось пра што. Нябожчыца пачынала сваю працоўную кар’еру служанкай у доме сэра Роберта Аберкромбы. Там былі ўкрадзены каштоўныя камяні — смарагдЫ — каштоўныя пацеркі. Іх так і не знайшлі. Я пацікавіўся гэтым, прапажа, відаць, здарылася, калі там працавала місіс Спэнлаў, у той час яна была яшчэ дзяўчына. Ці не думаеце вы, сэр, што яна замяшана ў гэтай справе? Спэнлаў, знаеце, быў адным з тых дробных ювеліраў, якія не грэбавалі скупкай крадзенага.

Мэлчэт паківаў галавой.

— He думаю, што ў гэтым штосьці §сць. Яна тады яшчэ не ведала Спэнлаў. Гэту справу я помню. У паліцыі палічылі, што тут замешаны сын гэтай сям’і — Джым Аберкромба — малады марнатраўца. У яго былі вялікія даўгі, і амаль адразу пасля крадзяжу іх пагасіла, казалі, нейкая багатая дама. Праўда, гэтага я не ведаю дакладна — стары Аберкромба не даў ходу гэтым чуткам, у паліцыю таксама не звяртаўся.

— Гэта толькі меркаванне, сэр,— сказаў Слэк.

Міс Марпл сустрэла інспектара Слэка ветліва, асабліва калі пачула, што яго прыслаў палкоўнік Мэлчэт.

— Гэта вельмі прыемна, калі цябе яшчэ помняць.

2 Вядома, ён помніць вас. Сказаў мне, калі вы чаго не ведаеце пра тое, што робіцца ў Сент-Мары-Мід, дык і не варта ведаць.

— Вялікае дзякуй яму, але я сапраўды нічога не ведаю. Я маю на ўвазе гэта забойства.

— Як вы зразумелі, гаворка ідзе пра забойства.

— Канечне, інакш не варта было б марнаваць часу.

Слэк лагодна дадаў:

— Бачыце, гэта не афіцыйная размова, а, калі можна так сказаць, канфідэнцыяльная.

— Вы, відаць, хочаце ведаць, што людзі гавораць. I ці ёсць у гэтым хоць доля праўды?

— Менавіта.

— Канечне, многа розных размоў і плётак. Утварыліся як бы два лагеры. Адны лічаць, што гэта зрабіў муж. У такіх выпадках звычайна падазраюць мужа або жонку, праўда?

— Звычайна так,— асцярожна адказаў інспектар.

— Такія блізкія адносіны, ведаеце. Потым, часта яшчэ грашовы аспект. Я чула, што ў місіс Спэнлаў былі грошы, і, выходзіць, містэр Спэнлаў мае нейкую выгоду з яе смерці. У наш час, бывае, апраўдваюцца злосныя злачынствы.

— Ён атрымлівае ў спадчыну кругленькую суму, гэта без сумнення.

— Сапраўды. Здавалася б больш верагодным для яго — задушыць яе, пакінуць дом, выйсці з другога хода, прайсці полем да майго дома, спытаць мяне, прыкінуцца, быццам яму пазванілі па тэлефоне ад мяне, потым вярнуцца і знайсці сваю жонку забітую, спадзеючыся, канечне, што злачынства прыпішуць якому-небудзь злодзею ці валацугу.

Інспектар кіўнуў у знак згоды галавой.

— Калі вы лічыце, што гэта грашовы аспект... і яны былі ў дрэнных адносінах апошні час...

Міс Марпл перапыніла яго:

— Але яны былі ў добрых адносінах.

— Вы ўпэўнены ў гэтым?

— Калі б яны сварыліся, дык пра гэта ўсе б ведалі. Пакаёўка Глэдзіс Брэнт адразу раззваніла б па ўсёй акрузе.

— Яна магла і не ведаць,— слаба запярэчыў інспектар. I ў адказ атрымаў паблажлівую ўсмешку.

— I потым, тут ёсць яшчэ адзін аспект. Тэд Герард. Прыгожы малады чалавек. Ведаеце, я лічу, што прывабны выгляд больш уплывае на людзей, чым нам здаецца. Наш памочнік прыходскі свяшчэннік — ну проста магічнае ўздзеянне. Усе дзяўчаты хадзілі ў царкву як на вячэрню, так і на ютрань. I многія пажылыя жанчыны пачалі актыўней працаваць у прыходзе... А пантофлі і шалікі, якія спецыяльна яму робяць! Вельмі няёмкае становішча для маладога чалавека. Але пачакайце, да чаго гэта я? Ага, гэты малады чалавек, Тэд Герард. Канечне, і пра яго гаварылі. Ён часцяком заходзіў да яе. Місіс Спэнлаў сама расказвала мне, што ён быў членам нейкай групы, здаецца, яе называлі Оксфардскай. Яны вельмі шчырыя і сур’ёзныя, і, я мяркую, місіс Спэнлаў усё гэта ўражвала.

Міс Марпл перадыхнула крыху.

— I я ўпэўнена, што няма прычыны лічыць, быццам у гэтым было нешта большае, але вы ведаеце, якія ёсць

людзі. Большасць людзей лічаць, што місіс Спэнлаў ашукаў гэты малады чалавек, а яна яму пазычыла вялікўю суму грошай. Праўда і тое, што яго бачылі ў той дзень на станцыі. У поездзе, які прыбывае ў дзве дваццаць сем. Ну, канечне, было б вельмі лёгка, праўда,— саскочыць з другога боку цягніка, пералезці цераз канаву і плот, прайсці ўздоўж плота і такім чынам незаўважана абысці ўваход на станцыю? Тады можна было і не заўважыць, як ён ідзе да катэджа. I канечне ж, людзі думаюць, што місіс Спэнлаў была апранута дзіўна.

— Дзіўна?

— Кімано. He сукенка.— Міс Марпл пачырванела.— Гэта такі фасон, ведаеце, гэта як бы намёк на нешта непрыстойнае.

— Вы думаеце, што гэта непрыстойна?

— Ды не, я так не думаю. Мне здаецца, натуральна.

— Вы думаеце, гэта было натуральна?

— У такіх абставінах, канечне.

Пагляд у міс Марпл быў спакойны і задумлівы.

— Гэта дае нам яшчэ адзін матыў для мужа,— дадаў інспектар Слэк.— Рэўнасць.

— Ды не, містэр Спэнлаў ніколі не раўнаваў. Ён не з тых мужчын, якія заўважаюць падобнае. Калі б яго жонка пайшла і пакінула на падушцы запіску, тады б ён упершыню даведаўся, што гэта такое.

Праніклівым позіркам міс Марпл зірнула на інспектара Слэка, і ён чамусьці падумаў, што ўся гаворка намёкам на нешта іншае, чаго ён ніяк не мог зразумець.

— А вы, інспектар, не знайшлі ніякіх ключоў да разгадкі на тым месцы? — яна зрабіла націск на слове «месцы».

— У наш час не пакідаюць адбіткаў пальцаў і попелу ад цыгарак, міс Марпл.

— Мне здаецца, гэта маё асабістае меркаванне, што гэта было старамоднае злачынства.

— Што вы хочаце гэтым сказаць? — рэзкім голасам спытаўся Слэк.

— Я думаю,— не спяшаючыся пачала міс Марпл,— вам мог бы дапамагчы канстэбль Полк. Ен быў адным з першых, як кажуць, на... «месцы злачынства».

Містэр Спэнлаў сядзеў у крэсле. У яго быў збянтэжаны выгляд. Ён сказаў ціхім голасам:

— Можа, усё, што адбываецца, існуе толькі ў маім уяўленні. Можа, мой слых ужо не такі, як быў раней. Але мне

здалося, што я добра чуў, як нейкае хлапчанё крыкнула мне наўздагон: «Тады хто Крыпен?1» I ў мяне склалася такое ўражанне, што ён думае, быццам я... забіў сваю дарагую жонку.

Міс Марпл акуратна абрэзала нажніцамі завялую ружу, потым звярнулася да містэра Спэнлаў:

— Безумоўна, вам гэта здалося, што ён так думае.

— Але як такая думка магла прыйсці ў дзіцячую галаву?

Міс Марпл кашлянула:

— Напэўна, падслухоўвае размовы старэйшых.

— Вы... вы хочаце сказаць, што іншыя думаюць гэтаксама?

— Палова людзей у Сент-Мары-Мід.

— Але, паважаная міс Марпл, хто мог такое прыдумаць? Я быў вельмі прывязаны да сваёй жонкі. На жаль, ёй не падабалася жыць у вёсцы, як я спадзяваўся, але поўная згода ў кожным пытанні — гэта немагчымы ідэал. Верыце, я вельмі перажываю сваё гора.

— Магчыма. Але, прабачце за мае словы, гэта гучыць непераканаўча.

Містэр Спэнлаў падхапіўся з крэсла.

— Паважаная міс Марпл, шмат гадоў таму назад я прачытаў пра аднаго кітайскага філосафа, які, калі памерла яго дарагая жонка, спакойна біў у гонг на вуліцы — звычайная кітайская гульня,— як быццам нічога не адбылося. Яго незвычайная сіла духу ўразіла жыхароў горада.

— Але,— запярэчыла міс Марпл,— жыхары нашай вёскі Сент-Мары-Мід рэагуюць зусім інакш. Іх не цікавіць кітайская філасофія.

— Але ж вы разумееце?

Міс Марпл кіўнула згодна галавой.

— Мой дзядзька,— растлумачыла яна,— ніколі не траціў самавалодання. У яго было прозвішча «Ніколі — ніякіх — эмоцый». Ён таксама вельмі любіў кветкі.

— Я думаю,— сказаў з запалам містэр Спэнлаў,— што на заходнім баку катэджа ў мяне будзе альтанка. Ружы і, магчыма, гліцынія. I яшчэ гэта белая кветка, падобная на зорку... цяпер не ўспомню, як яна называецца.

Міс Марпл лагодным голасам, якім звычайна размаўляе з трохгадовым пляменнікам, сказала містэру Спэнлаў:

1 Атруціў жонку, пасля сенсацыйнага працэсу ў Англіі ў 1910 годзе быў пакараны

— У мяне ёсць вельмі добры каталог з малюнкамі. Напэўна, вы хочаце паглядзець яго, а мне трэба схадзіць у вёску.

Містэр Спэнлаў застаўся сядзець у садзе з каталогам у руках. Гэты занятак яго крыху супакоіў. А міс Марпл прайшла ў дом, хуценька загарнула нейкую сукенку ў паперу, выйшла з хаты, накіравалася да пошты. Міс Політ, швачка, жыла ў пакоях над поштай.

Але міс Марпл адразу не ступіла на прыступкі і не адчыніла дзвярэй. Была палова трэцяй, і праз хвіліну каля пошты спыніўся аўтобус. Жанчына-паліцмайстар выскачыла з пакетамі, бо пры пошце была маленькая крама, дзе прадавалі цукеркі, танныя кніжкі і цацкі.

Амаль чатыры мінуты міс Марпл была адна на пошце.

Пакуль жанчына-паліцмайстар вярнулася назад да аўтобуса, міс Марпл паднялася наверх і растлумачыла міс Політ, што яна хоча перашыць сваю крэпдэшынавую сукенку на маднейшую.

Z

Галоўны канстэбль вельмі здзівіўся, калі да яго завітала міс Марпл.

— Прабачце, прабачце, калі ласка, што турбую вас. Я ведаю, што вы вельмі заняты, але я палічыла, што лепш звярнуцца да вас, палкоўнік Мэлчэт, чым да інспектара Слэка. Перш за ўсё мне б не хацелася, каб у канстэбля Полка былі якія-небудзь непрыемнасці. Правільней было б, я мяркую, каб ён нічога не чапаў.

Палкоўніка Мэлчэта візіт гэтай жанчыны азадачыў.

— Полк? Гэта канстэбльу Сент-Мары-Мід, так? Што ён натварыў?

— Ён падняў з падлогі шпільку і прышпіліў да свайго кіцеля. Яшчэ тады я падумала, што, можа, ён знайшоў яе ў доме місіс Спэнлаў.

— Цікава, цікава, дык, нарэшце, што такое шпілька? Сапраўды, ён падняў шпільку, якая ляжала каля забітай місіс Спэнлаў. Прыйшоў і сказаў пра гэта Слэку, учора,— я думаю, гэта вы яго навялі на такую думку. Ён не павінен быў чапаць яе, але я ўжо сказаў, што такое шпілька? Гэта толькі звычайная шпілька. Такімі шпількамі карыстаюцца звычайна ўсе жанчыны.

— Ды не, палкоўнік Мэлчэт, вы тут памыляецеся. Магчыма, калі паглядзець з мужчынскага боку — гэта звычайная шпілька, а на самай справе гэта не так. Гэта спецыяльная шпілька, вельмі тонкая, з тых, якія прадаюцца

цэлым наборам, і імі карыстаюцца звычайна швачкі.

Мэлчэт здзіўлена паглядзеў на міс Марпл, цьмяна пачынаючы разумець, на што намякае гэта жанчына. Міс Марпл нецярпліва кіўнула некалькі разоў галавой.

— Пэўна ж, так. Мне здаецца гэта такім відавочным. Місіс Спэнлаў была ў кімано, таму што збіралася прымерваць сваю новую сукенку; яна зайшла ў пярэдні пакой, а міс Політ, відаць, сказала, што трэба памераць, і абкруціла вакол шыі... а потым ўсё, што ёй трэба было зрабіць — гэта перакрыжаваць канцы рулеткі і заціснуць... вельмі лёгка, як я чула. Зрабіўшы сваю чорную справу, яна выйшла з катэджа, зачыніла дзверы, спынілася на ганку, узяла ў руку малаточак, як быццам толькі што прыйшла. Але шпілька даказвае, што яна ўжо была ў гэтым доме.

— I гэта міс Політ званіла па тэлефоне Спэнлаў?

— Ага. 3 пошты ў дзве гадзіны трыццаць мінут, якраз калі прыходзіць аўтобус і на пошце нікога няма.

— Але чаму, паважаная міс Марпл? Чаму? Ці ж можна забіваць чалавека без дай прычыны.

— Бачыце, палкоўнік Мэлчэт, з усяго пачутага мною я зрабіла вывад, што злачынства небеспадстаўнае, яно мае даўні пачатак. Ведаеце, яно нагадвае мне двух маіх кузенаў Энтані і Гордана. За што б ні ўзяўся Энтані. у яго ўсё заўсёды ішло добра, а ў небаракі Гордана — наадварот: скакавыя коні закульгалі, акцыі ўпалі, маёмасць абясцэнілася. Як я разумею, гэтыя дзве жанчыны разам удзельнічалі ў адной справе.

— У якой?

— Крадзяжы. Даўно. Вельмі каштоўныя камяні смарагды. Пакаёўка і служанка. Таму што адзін факт нельга растлумачыць: дзе служанка, калі выйшла замуж за садоўніка, узяла столькі грошай, каб адкрыць краму? Тут была ўкладзена яе частка здабычы, я лічу, такі выраз падыходзіць у дадзеным выпадку. Усё, што яна ні рабіла, канчалася ўдала. Грошы рабілі грошы. Але другой удзельніцы, пакаёўцы, не пашчасціла. Яна стала звычайнай сельскай швачкай. Мінула шмат гадоў, і яны зноў сустрэліся. Спачатку ўсё было нармальна, пакуль на сцэне не з’явіўся Тэд Герард. Разумееце, місіс Спэнлаў пачало мучыць сумленне, таму яна схілілася да рэлігіі. Гэты малады чалавек, безумоўна, угаворваў яе «адкрыцца» і «ачысціцца», і, відаць, яна б гэта зрабіла. Але міс Політ глядзела на ўсё інакш. Яна разумела, што можа сесці ў турму за крадзеж, які ўчыніла многа гадоў таму назад. Таму яна прыняла рашэнне: палажыць

канец усяму гэтаму. Мяркую, яна заўсёды была разбэшчаная жанчына. Мне здаецца, яна б і вокам не маргнула, калі б павесілі гэтага слаўнага бязглуздага містэра Спэнлаў.

— Мы можам... праверыць вашу тэорыю, каб паставіць кропку,— паволі вымавіў палкоўнік Мэлчэт.— Ідэнтыфікацыя міс Політ з пакаёўкай у сям’і Аберкромба, але...

— Гэта будзе вельмі лёгка,— запэўніла яго міс Марпл.— Яна з тых людзей, якія прызнаюцца адразу, калі сутыкаюцца з праўдай. I потым, паглядзіце, у мяне яе рулетка. Я... украла яе, калі была на прымерцы. Выявіўшы прапажу, яна здагадаецца, што рулетка ў паліцыі... Да таго ж яна вельмі неадукаваная жанчына і падумае, што рулетка — ёсць доказ у гэтай справе супраць яе.

. Яна ўсміхнулася яму і бадзёра дадала:

— Mary запэўніць, што ў вас не будзе клопату.

Міс Марпл сказала яму такім тонам, якім аднойчы яго цудоўная цётка запэўніла яго, што ён не можа не здаць уступных экзаменаў у Сандхерст'.

I ён здаў.

Чацвёра падазроных

Размова вялася пра нявыкрытыя і непакараныя злачынствы. Кожны па чарзе выказваў сваю думку: палкоўнік Бантры, яго таўсманая сімпатычная жонка, Джэйн Халіер, актрыса, доктар Лойд і нават старая міс Марпл. Быў яшчэ адзін чалавек, які сядзеў моўчкі, нічога не гаварыў, хоць быў тут самы дасведчаны ў гэтым пытанні. Сэр Генры Клітэрынг, былы камісар Скотланд-Ярда; сядзеў ціха, зрэдку пагладжваў вусы і ўсміхаўся. Збоку здавалася, што ён думае аб нечым забаўным.

— Сэр Генры,— сказала яму нарэшце місіс Бантры,— калі вы не раскажаце чаго-небудзь, я пакрыўджуся на вас. Ці так яшчэ многа непакараных злачынстваў?

— Вы, місіс Бантры, пачынаеце разважаць збітымі газетнымі фразамі: «Зноў Скотланд-Ярд памыліўся». I далей ідзе спіс неразгаданых таямніц.

— Які, папраўдзе, я думаю, складае вельмі малы працэнт ад усяго цэлага? — спытаўся доктар Лойд.

— Але, так яно і ёсць. Раскрываюцца сотні злачын-

■ 'І---------

'       1 Сандхерсцкі ваенны каледж паблізу вёскі Сандхерст, графства

Беркшыр.

стваў, а пра пакараных злачынцаў паведамляецца вельмі і вельмі рэдка. Але ж не пра гэта ідзе гаворка, праўда? Калі вы гаворыце пра нявыяўленыя і нявыкрытыя злачынствы, дык вы гаворыце пра два розныя паняцці. У першую катэгорыю ўваходзяць усе злачынствы, пра якія Скотланд-Ярд ніколі не чуў; тыя злачынствы,' пра якія нават ніхто не ведае, што яны былі ўчынены.

— Але, я думаю, такіх злачынстваў не вельмі многа? — умяшалася ў гаворку місіс Бантры.

— Вы так думаеце?

— Сэр Генры! Ці не хочаце вы сказаць, што, наадварот, іх вельмі многа?

— Мне здаецца,— дадала міс Марпл, якая сядзела, паглыбленая ў свае разважанні,— іх павінна быць вельмі многа.

Гэта прыемная старамодная і ціхая з выгляду бабулька выказала сваю думку нізкім, амаль ціхамірным голасам.

— Паважаная міс Марпл...— звярнуўся да яе палкоўнік Бантры.

— Канечне,— гаварыла далей міс Марпл,— многа ёсць яшчэ дурных людзей. А дурных, што б яны ні натварылі, рана ці позна, усё роўна выкрыюць. Але трапляюцца сярод людзей і такія, якія ўздрыгваюць ад адной толькі думкі, што яны маглі б натварыць, калі б не іх жыццёвыя прынцыпы.

— Так,— сказаў сэр Генры,— многа ёсць недурных людзей. Вельмі часта злачынствы выкрываюцца з-за грубай, няўмелай работы, і кожны раз нехта задае сабе пытанне: «А ці было б выкрыта злачынства, калі б яго разумна прадумаць і ўмела правесці?»

— Але гэта вельмі несур’ёзна,— выказаўся палкоўнік Бантры.— Праўда, вельмі несур’ёзна.

— Ці так?

— Што вы хочаце сказаць? Канечне, гэта сур’ёзна.

— Вы гаворыце, што ёсць яшчэ непакараныя злачынствы, але ці так гэта? Магчыма, непакараныя законам, але прычына і вынік дзейнічаюць па-за законам. Гаварыць, што ўсялякае злачынства будзе пакарана — банальнасць, і тым не менш, па-мойму, нічога правільнейшага і быць не можа.

— Магчыма, магчыма, але гэта не так важна... Сур’ёзнасць...— Ён крыху замяшаўся.

Сэр Генры Клітэрынг усміхнуўся.

— Дзевяноста дзевяць чалавек з сотні, безумоўна, думаюць гэтаксама,як і вы,— пачаў ён.— Але, ведаеце што, не такая важная на самай справе, у жыцці, вінаватасць,

як важная невінаватасць. Вось гэтага ніхто не хоча разумець.

— Я не разумею,— уставіла сваё слова Джэйн Халіер.

— А я разумею,— сказала міс Марпл.— Калі місіс Трэнт заўважыла, што ў яе прапалі з сумачкі паўкроны, больш за ўсіх ад гэтага пацярпела служанка, місіс Артур, якая штодзённа прыходзіла прыбіраць. Канечне, Трэнты падумалі на яе, але яны былі людзі добрыя і, ведаючы, што ў служанкі вялікая сям’я і муж п’е, не захацелі ісці на крайнія меры. Аднак адносіны да яе змяніліся, і яны ўжо не пакідалі на яе дом, калі ехалі куды. Гэта вельмі абражала служанку, бо і іншыя ставіліся да яе гэтаксама. А потым раптам высветлілася, што вінаватая гувернантка. Місіс Трэнт убачыла праз адчыненыя дзверы ў люстэрку. Гэтую нечаканую з’яву, што абумоўлена непасрэднай прычынай, я назваў бы прадбачаннем. Вось што хацеў сказаць, мне здаецца, сэр Генры. Большасць людзей цікавіла толькі, хто ўзяў манету, і выявіўся чалавек, якога ніхто не падазраваў,— зусім як у дэтэктыўных гісторыях. Але для місіс Артур, якая нічога не натварыла, гэта было пытаннем жыцця або смерці. Вы гэта мелі на ўвазе, сэр Генры, ці не?

— Так, міс Марпл, вы вельмі дакладна перадалі маю думку. У вашым прыкладзе для той падзёншчыцы ўсё скончылася добра. Яе невінаватасць была даказана. Але некаторыя людзі могуць усё жыццё пражыць, прыдушаныя сапраўды неапраўданым падазрэннем.

— У вас ёсць які-небудзь канкрэтны прыклад, сэр Генры? — адразу перайшла да справы місіс Бантры.

— Па праўдзе кажучы, ёсць, місіс Бантры. Вельмі цікавы выпадак. У гэтай справе, як мы і меркавалі, было ўчынена злачыннае забойства, але даказаць гэта мы ніяк не маглі!

— Яд, мусіць,— выдыхнула Джэйн.— Нешта такое, што не пакідае слядоў.

Доктар Лойд ажывіўся, а сэр Генры адмоўна пахітаў галавою.

— He, мілая. He таямнічы яд для стрэл паўднёваамерыканскіх індзейцаў. Я б хацеў, каб гэта было нешта падобнае. Але мы сутыкнуліся з нечым больш празаічным — такім празаічным, што няма ніякай надзеі знайсці сляды злачынцы. Стары джэнтльмен упаў з лесвіцы і зламаў сабе карак: адзін з тых сумных няшчасных выпадкаў, якія здараюцца кожны дзень.

— А што было на самай справе?

— Х'то ведае?..— паціснуў плячыма сэр Генры.— Штуршок ззаду ў спіну? Кавалак аборкі ці вяроўкі, што нацягнулі пад ногі наверсе лесвіцы, а потым прадбачліва адвязалі? Пра гэта мы ніколі не даведаемся...

— Але ж вы лічыце, што гэта... не быў няшчасны выпадак? Чаму?..— спытаўся доктар.

— Гэта даволі доўтая гісторыя, але... Ну, так, мы даволі ўпэўненыя. Як я ўжо сказаў, няма ніякіх шанцаў выявіць злачынцу — доказы слабыя, непераканаўчыя, і іх можна абвергнуць. Але ёсць і другі бок гэтай справы, і пра гэта я раскажу зараз вам. Бачыце, было чацвёра чалавек, якія маглі зрабіць гэты фокус. Адзін — вінаваты, але астатнія трое — невінаватыя. I калі не выявіцца праўда, дык тыя трое так і застануцца пад падазрэннем.

— Раскажыце лепш нам вашу доўгую гісторыю,— папрасіла місіс Бантры.

— Урэшце, няма ніякай патрэбы рабіць яе занадта доўгай,— сказаў сэр Генры.— Ва ўсякім разе, можна скараціць пачатак. Гаворка пойдзе пра нямецкае тайнае таварыства «Чорная рука», нешта накшталт італьянскай каморы', ці як большасць людзей уяўляе сабе гэту камору. Сістэма шантажу і тэрарызму. Гэта арганізацыя ўтварылася адразу пасля вайны“ і за кароткі час значна вырасла. Яна ўчыняла ганенні, праследавала мноства людзей, даймала і карала. Улады спрабавалі напасці на след мафіі, але тайны яе старанна ахоўваліся, і амаль немагчыма было знайсці такога чалавека, які мог выдаць яе.

У Англіі пра гэту арганізацыю нічога не ведалі, але ў Германіі яна мела велізарны паралітычны ўплыў. Урэшце, яна была разгромлена і рассеяна, у асноўным намаганнямі нейкага доктара Розена, які пэўны час быў вельмі вядомы сваёй дзейнасцю ў сакрэтнай службе. Ён уступіў у гэтую арганізацыю, пранік у цэнтр і быў, як я ўжо сказаў, сродкам знішчэння бандыцкай арганізацыі.

Але доктар Розен быў ужо чалавек мечаны, і яго таварышы параілі яму асцерагацца, а лепей, хоць на кароткі час, выехаць з Германіі. Ён выехаў у Англію, і мы атрымалі паведамленне пра яго з берлінскай паліцыі. I адразу ў першыя дні ў нас адбылася сустрэча. Ён выразна сфармуля-

1 Тайная бандыцкая арганізацыя ў Паўднёвай Італіі, аналагічная мафія, якая дзейнічала ў XIX стагоддзі; спыніла сваё існаванне ў па« чатку XX стагоддзя. Рэштка камарыстаў стварыла шайку вымагальнікаў.

2        Першая сусветная вайна.

ваў свае адчуванні: калі ўжо ўсе гэтыя справы дайшлі да кульмінацыйнага пункта і, можна сказаць, катастрафічнага завяршэння, дык пакою не будзе.

«Яны дастануць мяне, сэр Генры,— сказаў ён.— Я ўпэўнены і не сумняваюся ў гэтым». Ён быў вельмі дужы, з прыгожым тварам і нізкім голасам. Толькі лёгкая гартанная інтанацыя выдавала яго нацыянальнасць. «Гэта ўжо зараней вырашана. Але няважна, я гатовы. Я ведаў, што рызыкую жыццём, але калі я ўзяўся за добрую справу, то лічу, што гэта разумная рызыка. I я зрабіў усё, што павінен быў зрабіць. Арганізацыя ніколі не зможа сабрацца зноў. Але многія з яе членаў — на волі, і адпомсціць яны могуць, толькі загубіўшы маё жыццё. Як бачыце, я збіраю і выдаю сякія-такія вельмі цікавыя матэрыялы — вынік работы на працягу ўсяго майго жыцця. Я буду рады, калі змагу выканаць сваю задачу».

Ён вымавіў апошнія словы проста, са своеасаблівай высакароднасцю, якой я не мог не захапіцца. Я сказаў яму, што мы прымем усе меры перасцярогі, але ён толькі махнуў рукой на мае словы.

«Рана ці позна, але яны ўсё роўна знойдуць мяне. Калі прыйдзе гэты дзень — не смуткуйце. Я не сумняваюся, вы зробіце ўсё, што ў вашых сілах»,— скончыў ён.

Потым ён акрэсліў коратка свае планы на далейшае жыццё. Ён думаў наняць невялічкі катэдж у вёсцы, дзе ён змог бы жыць ціха і рабіць далей сваю работу. Урэшце ён выбраў вёску ў Сэмерсэце' —Кінгз Нэйтан — за сем міль ад чыгуначнай станцыі, амаль некранутую цывілізацыяй. Ён купіў прыгожы катэдж з рознымі выгодамі і, задаволены пастаянным прытулкам, асеў назаўсёды на новым месцы. Разам з ім у доме жылі: яго пляменніца Грэта, сакратар, старая служанка з Германіі, якая служыла яму верай і праўдай каля сарака гадоў, і садоўнік, родам з Кінгз Нэйтана, высокі, спрытны і здатны да работы хлапчына.

— Чацвёра падазроных,— ціха прагаварыў доктар Лойд.

— Так. Чацвёра падазроных. I болей тут нічога не скажаш. Ціха і спакойна ішло жыццё ў Кінгз Нэйтане. Мінула пяць месяцаў, і раптам...— трагічнае падзенне. Доктар Розен упаў з прыступак раніцай, і знайшлі яго праз паўгадзіны. Ён быў ужо нежывы. Тады, як гэта здары-

Графства ў паўднёва-заходняй частцы Англіі.

лася, Гертруда была на кухні, дзверы якой былі зачынены, і таму яна нічога не чула — так яна гаворыць. Фройлян Грэта была ў садзе, садзіла цюльпаны — зноў-такі яна так гаворыць. Садоўнік Добс паведаміў, што ў гэты час ён снедаў у паветцы. Сакратар быў на праіулцы — і яшчэ раз толькі з ягоных слоў. Ніхто з іх не меў алібі, і ніхто з іх не мог пацвердзіць правільнасць слоў другога. Але адно было зразумела, што ніхто чужы не мог гэта зрабіць, бо, калі б з’явіўся незнаёмы чалавек у такой маленькай вёсачцы, як Кінгз Нэйтан, яго б адразу прыкмецілі. Абое дзвярэй, пярэднія і заднія, былі зачыненыя, кожны жылец меў свае ключы. Як бачыце, усё сыходзіцца на гэтых чатырох. I ў той жа час кожны адводзіў ад сябе падазрэнне. Грэта — дачка яго роднага брата. Гертруда — аддана служыла яму сорак гадоў. Добс — ніколі не выязджаў з Кінгз Нэйтана. I Чарльз Тэмплтан, сакратар...

— Так...— сказаў палкоўнік Бантры.— Як наконт яго? Па-мойму, ён — падазроны чалавек. Што вы ведаеце пра яго?

— Тое, што я ведаў пра яго, цалкам адводзіла падазрэнне ад яго — ва ўсякім разе, у той час,— адказаў сэр Генры сур’ёзна.— Бо Чарльз Тэмплтан быў маім чалавекам.

— Ах, вось як! — вымавіў заспеты знянацку палкоўнік Бантры.

— Так, так. Я хацеў, каб хто-небудзь з маіх людзей быў побач з доктарам Розенам, і разам з тым я не хацеў ніякіх размоў у вёсцы. Розену сапраўды патрэбны быў сакратар. Я прапанаваў яму на гэту пасаду Тэмплатана. Ён — джэнтльмен, добра валодае нямецкай мовай і наогул вельмі здольны хлопец.

— Ну, тады каго ж вы падазраяце? — спыталася азадачана місіс Бантры.— Здаецца, што ніхто з іх не мог забіць чалавека?

— Але, так толькі здаецца. Ды можна паглядзець на ўсё гэта з другога боку. Фройлян Грэта — яго пляменніца і вельмі мілая дзяўчына, але вайна паказала нам, і няраз, што брат можа пайсці супраць сястры, бацька супраць сына і г. д. і што самыя ціхія дзяўчаты такое вытваралі, што не апраўдаеш ні іх характарам, ні выглядам. Тое самае можна сказаць і пра Гертруду, і хто ведае, якія яшчэ сілы дзейнічалі ў гэтым выпадку. Можа, сварка з гаспадаром, вялікая крыўда, што недаацэньваў яе верную службу. Жанчыны ў яе ўзросце бываюць вельмі злосныя. А Добс? Ці можна яго выключыць з кола падазроных толькі таму,

што ён ніяк не быў звязаны з гэтай сям’ёй. Многае робяць грошы. Нейкім чынам маглі знайсці падыход і падкупіць.

I яшчэ я магу з упэўненасцю дадаць, што аднекуль звонку павінна было прыйсці распараджэнне ці загад. Інакш чаму яго пяць месяцаў не чапалі? He, відаць, агенты абшчыны не сядзелі склаўшы рукі. Яны не былі ўпэўнены ў вераломстве Розена і адклалі пакаранне, пакуль не пераканаліся, што менавіта ён здрадзіў ім. А потым, калі не заставалася ніякіх сумненняў, яны павінны былі паслаць шпіёну, які жыў у гэтым катэджы, кароценькае пасланне: «Забіць!»

— Як гэта подла! — дрыготкім голасам прагаварыла Джэйн Хеліер.

— Але як прыйшло пасланне? Вось пытанне, якое я спрабаваў высветліць,— адзіная надзея вырашыць гэтую праблему. Адзін з гэтых чатырох павінен быў мець сувязі з навакольным светам. He магло быць ніякай адтэрміноўкі — я ведаў дакладна гэта; бо як толькі прыйшоў загад, ён адразу ж быў выкананы. Гэта было адметнай асаблівасцю, характэрнай «Чорнай руцэ».

Я сам пачаў разбірацца з гэтым пытаннем, вам можа здацца нават дзіўным, але я разбіраўся са смехатворнай скрупулёзнасцю, дапытваў: «Хто прыходзіў раніцай у катэдж?» Я нікога не выключыў. Вось тут спіс.

Ён выняў з кішэні канверт і выцягнуў з яго ліст з запісамі:

Мяснік прыносіў бараніну. Праверыў, усё правільна. Памочнік прадаўца бакалейнага магазіна прыносіў мяшочак пшанічнай мукі, два фунты цукру, фунт масла і фунт кавы. Таксама праверыў, усё дакладна.

Паштальён прыносіў дзве карэспандэнцыі фройлян Розен, мясцовае пісьмо Гертрудзе, тры пісьмы доктару Розену, на адным з іх замежны штамп, і два пісьмы містэру Тэмплтану, адно таксама з замежным штампам.

Сэр Генры зрабіў паўзу і выняў з канверта пачак дакументаў.

— Можа, вам цікава будзе самім глянуць. Розныя людзі перадалі мне іх, яны дасталі гэтыя паперы з кашоў для непатрэбных папер. Я думаю, вам не трэба гаварыць, што эксперты праверылі ў іх наяўнасць нябачнага чарніла і г. д., але нічога цікавага ці вартага ўвагі не знайішгі.

Усе, хто хацеў паглядзець пісьмы, стоўпіліся вакол сэра Генры. Каталогі былі ад нейкага садоўніка з гадавальніка і са славутага лонданскага футравага магазіна. 3 двух

пасланняў, адрасаваных доктару Розену, адно было мясцовае і тычылася толькі насення для саду, другое з лонданскай фірмы, што гандлюе канцылярскімі прыладамі. Вось што гаварылася ў другім пісьме:

«Мой дарагі Розен. Толькі што вярнулася ад доктара Хельмута Шпатса. На днях бачыла Эдгара Джэксана. Ён і Амос. Перы некалькі дзён таму назад вярнуліся з Чынгтау'. Са спакойным Сумленнем магу сказаць, што я не зайздрошчу іх паездцы. Пішыце пра сябе часцей. Як я ўжо і гаварыла вам раней, асцерагайцеся аднаго чалавека. Вы ведаеце, каго я маю на ўвазе, хоць і не згодны са мной.

Ваша Вяргіня».

— Карэспандэнцыя містэра Тэмплтана, у якой, як вы бачыце, рахунак ад краўца і пісьмы ад яго сябра з Германіі,— працягваў сэр Генры.— Апошняе, на няшчасце, ён разарваў на прагулцы. Нарэшце, мы маем пісьмо, якое атрымала Гертруда.

«Паважаная місіс Шварц. Мы спадзяёмся, што вы зможаце прыйсці на сход у чацвер вечарам вікарый спадзяецца ўбачыць вас усе і кожны будуць рады. Рэцэпт ддя кумпяка выдатны і дзякуй вам за яго. Спадзяюся што ў вас усё добра і ўбачу вас у чацвер застаюся

Верная вам Эма Грын». Доктар Лойд злёгку ўсміхнуўся, місіс Бантры таксама. — Я лічу, апошняе пісьмо можна адразу адкласці. — Я падумаў таксама,— сказаў сэр Генры.— Але ўсё ж я прыняў меры перасцярогі, праверыўшы, ці ёсць такая місіс Грын і ці быў царкоўны сход. Ведаеце, асцярожнасць не пашкодзіць.

— Вось што заўсёды гаворыць наш сябра, міс Марпл,— усміхаючыся, прагаварыў доктар Лойд.— Вы не спіце, міс Марпл? Што думаеце вы наконт гэтага?

— Даруйце мне маю дурноту,— пачала міс Марпл,— але мяне дзівіць, чаму слова «Сумленне» ў пІсьме, адрасаваным доктару Розену, напісана з вялікай літары?

Місіс Бантры праверыла.

— Так яно і ёсць,— пацвердзіла яна.— О!

— Так, дарагая,— кінула міс Марпл.— Я думала, вы заўважылі!

— У гэтым пісьме ёсць прамая перасцярога,— уключыўся ў размову палкоўнік Бантры.— Гэта першае, што             :

1 Кітай.

мне кінулася ў вочы. Я заўважаю болей, чым вы думаеце. Так, прамая перасцярога, але ад каго?

— Што датычыць гэтага пісьма, дык тут ёсць адзін даволі цікавы пункт,— сказаў сэр Генры.— Згодна з Тэмплтанавым паказаннем, доктар Розен распячатаў пісьмо, калі сеў снедаць, прачытаў яго і кінуў на стол, заявіўшы, што не мае ніякага ўяўлення, хто гэты хлопец.

— Але ж гэта не хлопец,— вырвалася ў Джэйн Хеліер.— Там падпісана «Вяргіня».

— Цяжка сказаць, што тут напісана,— адгукнуўся доктар Лойд,— але болей падобна на Вяргіню. Толькі мне здаецца, што почырк мужчынскі.

— Ведаеце, гэта цікава,— выказаў сваю думку палкоўнік Бантры.— Ён кідае пісьмо на стол і робіць выгляд, што нічога не ведае. Хацеў паназіраць за выразам твару, але чыйго: дзяўчыны? мужчыны?

— Ці нават кухаркі? — дадала місіс Бантры.— Яна магла быць у пакоі, бо прынесла снеданне. Але штосьці не разумею... Вельмі дзіўна...

Місіс Бантры спахмурнела, пазіраючы на пісьмо. Міс Марпл падсунулася бліжэй да яе. Міс Марпл пальцам дакранулася да ліста паперы, і яны з місіс Бантры зашапталіся пра нешта.

— А чаму сакратар парваў другое пісьмо? ■— спыталася раптам Джэйн Хеліер.— Гэта здаецца... я не ведаю... гэта здаецца дзіўным. I потым, чаго ён атрымліваў пісьмы з Германіі. Хоць, канечне, ён і не падазраецца, як вы гаворыце...

— Але сэр Генры гэтага не гаварыў,— хуценька перабіла міс Марпл, адарваўшыся ад размовы з місіс Бантры.— Ён сказаў, што падазраюцца чацвёра. Выходзіць, ён не выключае містэра Тэмплтана. Я гграўду кажу, сэр Генры?

— Так, міс Марпл. Адно только магу сказаць са сваёй практыкі, ніколі нельга гаварыць, што хтосьці не выклікае падазрэння. Я прывёў вам дастаткова довадаў, чаму кожны з гэтых траіх можа быць вінаваты, якія б яны ні прыводзілі доказы. I адначасова я стараўся не звяртаць увагі на Чарльза Тэмплтана. Але я прыйшоў да гэтага, прытрымліваючыся правіла, пра якое я раней упамінаў. Я вымушаны быў прызнаць, што ў кожнай арміі, кожным флоце і паліцыі ёсць здраднікі. I як бы нам ні хацелася ў гэта не верыць, але, на жаль, гэта так. Я праверыў усю доказную аргументацыю супраць Чарльза Тэмплтана.

Шмат разоў я задаваў сам сабе адны і тыя пытанні,

якія толькі што задала міс Хеліер. Чаму ён, адзін у доме, не змог прад’явіць пісьмо, якое атрымаў напярэдадні,— пісьмо з нямецкім штампам. Чаму ён атрымліваў пісьмы з Германіі?

Апошняе пытанне даволі бяскрыўднае, і я яго яму задаў. Яго адказ быў даволі просты. Сястра яго маці выйшла замуж у Германіі. Пісьмо ён атрымаў з Германіі ад кузіны. Такім чынам я даведаўся пра тое, пра што раней не ведаў,— у Чарльза Тэмплтана былі сувязі з Германіяй. Таму, безумоўна, ён быў уключаны ў спіс падазроных. Ён мой чалавек — хлопец, які мне заўсёды падабаўся і якому я давяраў, але звычайная справядлівасць і прыстойнасць патрабавалі, каб я яго ўнёс у спіс.

Але вось дзе ён, у пачатку ці ў канцы спіса — я не ведаю! He ведаю... I, як відаць, ніколі не даведаюся. Няма пытання, як пакараць забойцу. Засталося пытанне, як мне здаецца, у сто разоў важнейшае. Загінула кар’ера сумленнага чалавека... з-за падазрэння,— падазрэння, якога я не асмеліўся праігнараваць.

Міс Марпл кашлянула і ветліва спыталася:

— Выходзіць, сэр Генры, калі я вас правільна разумею, дык вы падазраеце гэтага маладога Тэмплтана?

— У нейкім сэнсе так. Тэарэтычна ўсе чацвёра ў аднолькавым становішчы, але на самай справе — не. Добс, напрыклад,— па-мойму, можа падазравацца, але гэта ніяк не паўплывае на яго далейшы занятак. Нікому ў вёсцы нават у галаву не прыйдзе, што смерць старога Розена — не няшчасны выпадак. Гертрудзе амаль усё роўна, якая будзе яе кар’ера потым. Што да фройлян Розен, дык, магчыма, узнікнуць калі-небудзь нейкія цяжкасці, але, мне здаецца, гэта не мае для яе асаблівага значэння.

Што датычыць Грэты Розен... ну, дык тут мы падыходзім да сутнасці справы. Грэта — вельмі мілая дзяўчына. Чарльз Тэмплтан — відны малады чалавек, і пяць месяцаў яны былі разам, пазбаўленыя ўсякіх забаў. I непазбежнае здарылася. Яны пакахалі адно аднаго, хоць і не падышлі да таго моманту, калі можна прызнацца ў гэтым.

А потым здарылася катастрофа. Тры месяцы таму назад, дзень ці два па звароце дахаты, да мяне прыйшла Грэта Розен. Яна прадала катэдж і вярталася ў Германію, каб давесці справы доктара Розена да канца. Яна прыйшла асабіста да мяне, хоць ведала, што я ўжо ў адстаўцы. Яна хацела бачыць мяне таму, што размова была сапраўды асабістая. Спачатку яна абыходзіла гэтую тэму, а потым

усё вылажыла. Што я думаю пра тое пісьмо з нямецкім штампам? — яна так перажывае з-за таго пісьма, якое падраў Чарльз. Ці добрыя весткі былі ў ім? Безумоўна, яно павінна было быць добрае. Канечне, яна паверыла яго словам, але... о! калі б яна толькі ведала! Калі б яна ведала дакладна!

Вы разумееце? Тое самае пачуццё: жаданне паверыць — але гэта жахлівае,-затоенае падазрэнне... Стараешся выкінуць яго з памяці, але яно, падазрэнне, застаецца. Я гаварыў з ёй шчыра і папрасіў яе таксама гаварыць са мной адкрыта, гаварыць праўду. Я спытаўся, ці кахае яна Чарльза і ён яе.

«Думаю, кахае,— адказала яна.— Я ведаю, што гэта так. Мы былі шчаслівыя. Кожны дзень праходзіў радасна. Мы ведалі, мы абое ведалі. Нам не трэба было спяшацца, увесь час быў наш. У адзін шчаслівы дзень ён скажа, што кахае мяне, і я скажу яму, што таксама кахаю яго! Ах! Але можна толькі здагадвацца. А цяпер усё перамянілася. Чорная бездань пралегла паміж намі. Адносіны ў нас цяпер нацягнутыя. Калі сустракаемся, мы не ведаем, што сказаць. 3 ім, відаць, тое самае, што і са мной... Кожны з нас гаворыць сам сабе: «Калі б я быў упэўнены!» Вось чаму, сэр Генры, я прашу вас сказаць мне: «Вы можаце быць упэўненыя, Чарльз Тэмплтан не забіваў вашага дзядзькі!» Скажыце мне гэта! О, скажыце мне гэта! Я прашу... прашу!»

Я не мог ёй гэтага сказаць. Яны, гэтыя двое, будуць усё болей аддаляцца адно ад аднаго, з падазронасцю, якая як здань паміж імі, якая ўжо ніколі не знікне.

Ён адкінуўся на крэсле; шэры твар яго асунуўся. Ёй кіўнуў некалькі разоў галавой.

— I нічога болей зрабіць нельга, калі...— ён расправіў плечы ў крэсле, і лёгкая мудрая ўсмешка асвятліла яго твар,— калі міс Марпл не дапаможа нам. Га, міс Марпл? Ведаеце, я адчуваю, што з пісьмом разабрацца можаце толькі вы. Тое самае і пра царкоўны сход. Ці не нагадвае яно што-небудзь або пра каго-небудзь? Ці не маглі б вы дапа'магчы двум бездапаможным маладым людзям, якія хочуць быць іпчаслівымі?

У яго просьбе, за вонкавай яе мудрагелістасцю, хавалася сур’ёзная нотка. Ён лічыў, што ў гэтай кволай старамоднай векавухі вялікі розум. Ён яшчэ раз глянуў на міс Марпл, і ў яго ў вачах мільганула нешта падобнае на надзею.

Міс Марпл кашлянула і правяла рукой па карунках.

— Гэта крыху нагадвае мне пра Анні Паўлтні,— прызналася яна.— Канечне, пісьмо зусім зразумелае,— і місіс

Бантры, і мне. Я маю на ўвазе не тое пісьмо пра царкоўны сход, а другое. Вы доўга жылі ў Лондане і ніколі не былі садоўнікам, сэр Генры, таму і не змаглі заўважыць.

— Чаго заўважыць? — спытаўся зацікаўлены сэр Генры.

Місіс Бантры працягнула руку і выбрала каталог. Яна разгарнула яго і пачала чытаць уголас, з імпэтам:

— «Доктар Хэльмут Шпац. Чысты бэз, надзвычай прыгожая кветка, трымаецца на выключна доўгім і цвёрдым сцябле. Лёгка адломваецца ў букет, які служыць для ўпрыгожвання кватэры. Цудоўнай прыгажосці кветка.

Эдгар Джэксан. Хрызантэма, кветка прыгожай формы, ярка-чырвонага колеру.

Амос Перы. Ярка-чырвоная кветка, вельмі ўпрыгожвае.

Чынгтаў. Пышная, яркая, чырвоная кветка, падобная на садовы цюльпан. Доўга захоўваецца пасля зразання.

— Ханісты...1»

— 3 вялікай літары... помніце? — ціха прамовіла міс Марпл.

— «Ханісты. Ружовае і белае адценне, вялікая кветка, правільнай формы».

Місіс Бантры паклала каталог і сказала:

— Вяргіні!

— Пачатковыя літары слоў «Доктар», «Эдгар», «Амос», «Чынгтаў», «Ханісты»2 складаюць слова «СМЕРЦЬ»! — растлумачыла міс Марпл.— Усе гзтыя словы ёсць у пісьме.

— Але пісьмо прыйшло самому доктару Розену,— запярэчыў сэр Генры.

— Вось у гэтым і загвоздка,— адказала міс Марпл.— У гэтым і ў перасцярозе. Што б вы зрабілі з пісьмом, атрыманым ад чалавека, якога не ведаеце, і поўным імёнаў, пра якія вы не маеце аніякага ўяўлення? Канечне ж, перадасце сакратару.

— Выходзіць, урэшце...

— Э, не! — рашуча запярэчыла міс Марпл,— He сакратар. Бо якраз з гэтага робіцца зусім зразумела, што пісьмо было не яму. Калі б пісьмо было яму, ён ніколі б не дапусціў, каб яго знайшлі. Таксама ён ніколі б не знішчыў пісьма з нямецкім штампам, якое адрасавана яму. Ён не вінаваты і,— калі можна так сказаць,— «чысты як шкло».

1 Honesty — сумленнасць (англ.).                         ~а

2 Пачатковыя літары англійскіх слоў Doctor, Edgar, Amos, Tsingtau, Honesty складаюць англійскае слова DEATH (СМЕРЦЬ).

— Тады хто?..

— Ну, гэта ўжо становіцца відавочным,— такім відавочным, як нічога больш на гэтым свеце. Разам з ім за сталом снедала і яшчэ адна асоба, і яна магла — зусім натуральна пры такіх абставінах — узяць пісьмо ў рукі і прачытаць. Хутчэй за ўсё так яно і было. Вы помніце, што з гэтай жа поштай яна атрымала каталог садовых раслін...

— Грэта Розен?! — паволі прамовіў сэр Генры.— Тады яе візіт да мяне...

— Джэнтльмены ніколі не заўважаюць такіх рэчаў,— гаварыла далей міс Марпл.— I баюся, яны часта думаюць, што мы, старыя жанчыны — ну, пляткаркі, калі такім чынам заўважаем розныя рэчы. Але так яно і ёсць. На няшчасце, мужчыны і жанчыны многа ведаюць пра свой пол. Я не сумняваюся, што паміж імі існаваў бар’ер. Малады чалавек адчуў раптам незразумелую антыпатыю. Ён западозрыў, інстынктыўна, і не змог утаіць гэтай падазронасці. I я думаю, што маладая асоба прыйшла да вас са злосці. Безумоўна, ёй нічога не пагражала, але яна вырашыла пайсці далей і замацаваць вашы падазрэнні наконт няшчаснага Тэмплтана. Пасля яе візіту вы не былі так упэўнены ў ім, як перад візітам.

— Я ўпэўнены, што ў сказаных ёю словах не было нічога...— пачаў сэр Генры.

— Джэнтльмены,— спакойна сказала міс Марпл,— ніколі не заўважаюць такіх рэчаў. I гэта дзяўчына...

— Яна ўчыніла злачыннае забойства і застаецца непакаранай.

— О не, сэр Генры,— запэўніла міс Марпл.— He застанецца. Hi вы, ні я не верым у гэта. Помніце, што вы нядаўна сказалі? He, Грэта Розен не пазбегне пакарання. Па-першае, ёй давядзецца мець справы з вельмі падазронымі асобамі — шантажыстамі, тэрарыстамі, а сувязі гэтыя да дабра не прывядуць, і канец яе будзе варты жалю. Як вы сказалі, не будзем траціць слоў на вінаватых, зоймемся невінаватымі. Містэр Тэмплтан, напэўна, ажэніцца з нямецкай кузінай. Тое, што ён парваў пісьмо, выглядае... падазрона,— я ўжываю гэта слова не ў тым сэнсе, як мы выкарыстоўваем яго сёння. Ён быццам баяўся, што Грэта, убачыўшы пісьмо, папросіць паказаць яго. Так, мне здаецца, там быў невялікі раман. Далей у нас на чарзе Добс. He варта марна траціць часу на яго. Яго кветкі — гэта, відаць, у'сё, што яму трэба. I, нарэшце, старая Гертруда, якраз яна

напомніла мне пра Анні Паўлтні. Бедная Анні Паўлтні. ■ Пяцьдзесят гадоў адданай службы, і раптам падазронасць і недавер гаспадароў. Знікла завяшчанне міс Лэмб, хоць служанка не была вінаватая, але нічога не магла даказаць. У небаракі не вытрымала сэрца. Ужо потым, як яна памерла, паперу знайшлі ў патайной шуфлядцы з чайнай скрынкі, куды старая міс Лэмб сама яе паклала. Але для няшчаснай Анні ўжо было позна.

Вось чаму я так непакоюся за гэту старую немку. Ведаеце, калі людзі старэюць, ад незаслужанай крыўды яны робяцца злоснымі. Я больш перажываю за яе, чым за містэра Тэмплтана, які яшчэ малады, прыгожы і да якога заляцаюцца жанчыны. Вы напішыце ёй, сэр Генры, і абавязкова скажыце, што ўсе падазрэнні зняты і яна ні ў чым не вінаватая. Яе дарагі стары гаспадар памёр, і яна, канечне, думае і адчувае, што яе таксама падазраюць. Ах! Думаць пра гэта нясцерпна і балюча.

— Я напішу, міс Марпл,— сказаў сэр Генры. Ён зацікаўлена паглядзеў на яе.— Ведаеце, я, відаць, ніколі да канца не зразумею вас. Ваш пункт погляду заўсёды адрозніваецца ад майго.

— Баюся, што мае погляды вельмі абмежаваныя,— сціпла адказала міс Марпл.— Бо я амаль нікуды не выязджала з Сент-Мары-Мід.

— I ўсё-такі вы рашылі, калі можна так сказаць, задачу міжнароднага маштабу,— аб’явіў сэр Генры.— I толькі дзякуючы вам мы змаглі выявіць злачынцу.

Міс Марпл пачырванела.

— У свой час я атрымала добрае выхаванне. У нас з сястрой была гувернантка з Германіі, «фройлян». Вельмі сентыментальны, нават залішне чуллівы чалавек. Яна навучыла нас мове кветак — забыты ў наш час, але вельмі цікавы занятак. Жоўты цюльпан, напрыклад, азначае «безнадзейнае каханне», у той час як кітайская астра азначае «я паміраю ад рэўнасці каля вашых ног». Пісьмо было падпісана «Вяргіня», якое я чамусьці ўявіла як «dahlia»1 ў Германіі, і тады, канечне, усё стала зразумела. Я хачу ўспомніць, што значыць вяргіня, але, на жаль, памяць падводзіць. He тыя ўжо гады.

— Ва ўсякім разе, яна не азначае «смерць»?

— He, сапраўды. Проста жах. Бываюць жа на свеце сумныя здарэнні.

1 Вяргіня (бат.).

— Так,— уздыхнула місіс Бантры.— На шчасце, ёсць на свеце кветкі і ёсць сябры.

— Вы заўважылі, яна ставіць нас на апошняе месца,— буркнуў доктар Лойд..

— Кожны вечар, у тэатры, нейкі мужчына пасылае мне пурпуровыя архідэі,— з загадкавай усмешкай на твары паведаміла Джэйн.

— «Я чакаю вашай прыхільнасці» — вось што гэта значыць,— весела адказала міс Марпл.

Сэр Генры неяк дзіўна кашлянуў і адвярнуўся.

Раптам міс Марпл усклікнула:

— Я ўспомніла. Вяргіні азначаюць: «Вераломства і падман».

— Дзіўна,— сказаў сэр Генры і ўздыхнуў.

Бездакорная пакаёўка

— Прабачце, мадам, ці не магла б я з вамі пагаварыць?

Такое пытанне можна было лічыць недарэчным, бо Эдна, маленькая пакаёўка міс Марпл, гэтым самым зваротам ужо пачала гаворку са сваёю гаспадыняю.

Адзначыўшы гэта, міс Марпл адразу ж адказала:

— Вядома, Эдна. Заходзь і зачыні дзверы. Што 'здарылася?

Паслухмяна зачыніўшы дзверы, Эдназайшла ў пакой, скамячыла ражок фартуха і некалькі разоў уздыхнула.

— Ну што, Эдна? — падбадзёрваючы, папыталася міс Марпл.

— О, прабачце, пані, гэта ўсё мая стрыечная сястра Глэдзіс. Бачыце, яна засталася без работы.

— Мне шкада яе, дарагая. Яна служыла ў Олд-Холе, праўда ж, у міс... міс... Скінераў?

— Ага, пані, праўда. I Глэдзіс гэта вельмі засмуціла, вельмі засмуціла.

— Аднак перад тым Глэдзіс даволі часта мяняла гаспадароў, праўда?

— Ага, пані. Яна гэта рабіла, каб не заседжвацца. Яна, пэўна, ніколі не супакоіцца, вы разумееце, што я хачу сказаць. Але, бачыце, яна заўсёды папярэджвала!

— А гэтым разам усё было наадварот? — суха папыталася міс Марпл. *

— Але, пані, і гэта вельмі засмуціла Глэдзіс.

Міс Марпл крыху здзівілася. Яна помніла Глэдзіс, якая

іншы раз прыходзіла піць чай у кухню ў свой «выхадны» дзень, помніла як дзябёлую дзяўчыну-рагатушку, заўсёды з ураўнаважаным характарам.

— Бачыце, пані, усё гэта таму, што міс Скінер не так усё зразумела.

— Як зразумела міс Скінер? — цярпліва папыталася міс Марпл.

Цяпер ужо Эдна выклала ўсе свае навіны:

— О, пані, гэта такі ўдар для Глэдзіс. Бачыце, прапала адна брошка ў міс Эміліі, і такі падняўся вэрхал, што і ўявіць нельга. Вядома, нікому не падабаецца, калі такое здараецца; гэта такое хваляванне, пані, вы разумееце, што я хачу сказаць. Глэдзіс памагала шукаць. Шукалі ўсюды. Міс Лавінія ўжо загаварыла, што пойдзе ў паліцыю, і раптам брошка знайшлася. Яна ляжала ў шуфлядцы ў туалетным століку. Глэдзіс падзякавалі.

А тут на другі дзень разбілася талерка, міс Лавінія вельмі раззлавалася і сказала Глэдзіс за месяц звольніцца. Глэдзіс адчула, што гэта не за талерку і што міс Лавінія проста шукае зачэпку, і гэта, відаць, за брошку; яны думаюць, нібы яна ўзяла яе і паклала зноў, калі сказалі пра паліцыю. Але Глэдзіс не магла гэтага зрабіць, яна б ніколі не рашылася на такое. А што ёй рабіць, калі пра яе пойдуць розныя плёткі, гэта ж вельмі непрыемна дзяўчыне, вы ж ведаеце, пані.

Міс Марпл згодна кіўнула галавою. Хоць яна і не адчувала асаблівай сімпатыі да гэтай дзябёлай самаўпэўненай Глэдзіс, яна верыла ў сумленнасць дзяўчыны і добра ўяўляла, як здарэнне магло ўзрушыць яе.

Эдна спыталася з сумам:

— Я думаю, тут вы нічым не паможаце, пані?

— Скажы ёй, каб не рабіла глупства,— сказала міс Марпл рашуча.— Калі яна не брала брошкі — а я ўпэўненая, што не брала,— дык ёй няма чаго хвалявацца.

— Пойдуць чуткі,— з сумам сказала Эдна.

— Сёння я буду там і пагавару з міс Скінерамі,— супакоіла яе міс Марпл.

— Дзякуй, мадам,— сказала Эдна.

Олд-Хіл быў вялікі дом віктарыянскага стылю, акружаны лесапаркам. Паколькі выявілася, што яго нельга было прадаць і здаць у наём такім, як ён ёсць, цалкам, нейкі спрытны спекулянт раздзяліў дом на чатыры асобныя кватэры «з цэнтральнай абагравальнай сістэмаю і паркам». Паркам валодалі ўсе кватаранты. Эксперымент удаўся.

Адну кватэру занялі багатая старая эксцэнтрычная лэдзі і яе служанка. Гэтая старая захаплялася птушкамі, і кожны дзень яна збірала цэлае птушынае царства на кармленне. Другую кватэру арандаваў суддзя, які вярнуўся з Індыі, са сваёю жонкаю. Маладая пара, якая нядаўна пажанілася, заняла трэцюю кватэру, а чацвёртую два месяцы таму назад нанялі дзве старыя дзеўкі па прозвішчы Скінер. Казалі, што гаспадар быў задаволены. На самай справе ён баяўся дружбы кватарантаў, за якой прыходзіць і адчужанасць са скаргамі адзін на аднаго.

Міс Марпл была знаёмая з усімі, хоць добра нікога не ведала. Старэйшая сястра Скінер, міс Лавінія, была, калі можна так сказаць, цяглавая сіла. Міс Эмілія, малодшая, амаль увесь час ляжала ў пасцелі, пакутуючы ад розных хвароб, якія, на думку жыхароў Сент-Мары-Мід, былі больш выдуманыя. Толькі міс Лавінія шчыра верыла ў пакуты і цярпенне сваёй сястры, з гатоўнасцю патурала ўсім яе капрызам і бегала ў вёску і з вёскі, каб прынесці тое, чаго «раптам захацелася сястры».

На думку жыхароў Сет-Мары-Мід, калі б міс Эміліі прыпала хоць палавіна тых пакутаў, пра якія яна гаварыла, яна б ужо даўно паслала па доктара Хайдака. Але міс Эмілія, калі чула пра гэта, закатвала вочы і мармытала, што яе хвароба няпростая — лепшыя спецыялісты ў Лондане не маглі ў ёй разабрацца — і што адзін вядомы доктар правёў з ёю найноўшы курс лячэння і яна спадзяецца, што гэта паможа ёй. Ніякі звычайны тэрапеўт не можа яе вылечыць.

— I я так думаю,— гаварыла міс Хартнел з мілай прастатою,— што яна вельмі добра робіць, калі не кліча доктара. Паважаны доктар Хайдак з яго вясёлым норавам мог сказаць ёй, што ніякая яна не хворая, што можна ўставаць з пасцелі і не рабіць шуму. Ёй бы гэта пайшло на карысць!

А як што такіх дэспатычных лекаў не было, міс Эмілія валялася на канапе сярод пачкаў невядомых пілюль, адмаўлялася амаль ад усяго, што ёй гатавалі, і патрабавала нечаго такога, што звычайна цяжка і складана дастаць.

На званок міс Марпл дзверы адчыніла Глэдзіс, якая была больш прыгнечаная, чым міс Марпл думала. У гасцёўні — чвэрць ранейшага пакоя, падзеленага на кухню, гасцёўню, ванную і пакоік з шафаю для служанкі,— насустрач міс Марпл устала міс Лавінія.

Лавінія Скінер была высокая хударлявая жанчына гадоў пяцідзесяці. У яе былі грубаваты голас і рэзкія рухі.

— Радая вас бачыць,— сказала яна.— Эмілія ляжыць. Сёння яна дрэнна сябе адчувае. Спадзяюся, яна захоча ўбачыць вас, гэта падбадзёрыць яе. Праўда, часам бывае, яна нікога не хоча бачыць. Небарака, яна — вельмі добрая.

Міс Марпл ветліва загаварыла. Прыслуга была галоўнай тэмаю размоў у Сент-Мары-Мід, таму не цяжка было скіраваць і гэтую размову ў патрэбным кірунку. Міс Марпл сказала, што яна чула, нібыта звальняецца такая слаўная дзяўчына, як Глэдзіс Холмс.

Міс Лавінія кіўнула.

— Пасля серады. Неакуратная з пасудаю, ведаеце. Гэта недапушчальна.

Міс Марпл уздыхнула і сказала, што ў наш час усім нам даводзіцца з чым-небудзь мірыцца. Цяпер так цяжка запрашаць дзяўчат у вёску. Ці напраўду міс Скінер мяркуе, што робіць правільна, звальняючы Глэдзіс?

— Ведаю, як цяжка знайсці служанку,— прызналася міс Лавінія.— У Дыверыксаў няма нікога. Але там, я не здзіўляюся,— заўсёды свары, джаз усю ноч, застолле ў любы час. Гэта дзяўчына нічога не разумее ў хатняй гаспадарцы. Мне шкада яе мужа! Потым Ларкінсы зусім нядаўна засталіся без служанкі. Я не здзіўляюся з іх страты, ведаючы характар суддзі і яго сняданак у шэсць гадзін раніцы — «Чота хазры», як ён яго называе. Да таго ж вечна мітуслівая місіс Ларкінс. Праўда, у міс Кармічэл даўно служыць Жанет... Хоць, па-мойму, яна вельмі непрыемная жанчына і, вядома, запалохвае старую.

— Значыць, вы не можаце змяніць свайго рашэння наконт. Глэдзіс! Яна ж слаўная дзяўчына. Я ведаю ўсю іх сям’ю, вельмі сумленную і прыстойную.

Міс Лавінія адмоўна пакруціла галавою.

— У мяне ёсць падставы,— важна сказала яна.

— Вы згубілі брошку, я разумею...— ціха напомніла міс Марпл.

— Хто так гаворыць? Пэўна, дзяўчына. Праўду кажучы, я амаль упэўнена, што брошку ўзяла яна. Потым спалохалася і паклала яе ў шуфлядку. Вядома, зараз можна гаварыць усё, што хочаш.

Яна перавяла гаворку на другое.

— Пайшлі наведаем Эмілію, міс Марпл. Я думаю, яна будзе радая.

Міс Марпл пакорна пайшла за міс Лавініяй. Гаспады-

ня пастукала ў дзверы і, дачакаўшыся запрашэння зайсці, завяла госцю ў лепшы пакой у кватэры. 3-за прыапушчаных штораў у пакоі было змрочна. Міс Эмілія ляжала ў пасцелі, відаць, цешылася змрокам і сваімі пакутамі.

Слабае святло падала на худую істоту з нерашучым паглядам і кучмай рыжых, сівеючых, з кудзеркамі валасоў, закручаных вакол галавы. Галава яе была падобная на птушынае гняздо, аднак гнёзды птушкі робяць куды больш ахайна. У пакоі пахла адэкалонам, чэрствым бісквітам і камфарай.

Прыплюшчыўшы вочы, Эмілія Скінер сказала, што сёння ў яе «дзень з найгоршых».

— Хворы чалавек ведае,— гаварыла яна далей меланхалічным тонам,— які ён цяжар для другіх. Лавінія вельмі добрая. Лаві, дарагая, я так не люблю турбаваць цябе, але калі б ты наліла маю грэлку так, як я хачу... Яна вельмі поўная і цяжкая, але калі яна не зусім поўная, дык адразу астывае.

— Прабач, мілая. Дай яе мне. Я крыху адалью вады.

— Можа, калі ты адальеш, яе пасля можна будзе зноў напоўніць. Дома няма сухароў. Я думаю... He, не, гэта не мае значэння. Я магу абысціся і без іх. Крыху нямоцнага чаю і лімонны скрылік. Няма лімона? He, я не магу піць чай без лімона. Мне здаецца, раніцай малако было не зусім памяшанае. Я не люблю чаю з малаком. Гэта не мае значэння? Я Ma­ry абысціся без чаю. Толькі я вельмі нядужая. Кажуць, вустрыцы памагаюць. Цікава, ці смачныя. He, не, толькі не сёння, і так турбот хапае. Я магу пачакаць да заўтра.

Лавінія выйшла з пакоя, мармычучы сабе пад нос нешта няскладнае пра веласіпедную прагулку ў вёску.

Міс Эмілія слаба ўсміхнулася госці і сказала, што яна цярпець не можа рабіць каму-небудзь лішнія клопаты.

Вечарам міс Марпл сказала Эдне, што, відаць, місія да Скінераў не дала вынікаў.

Яна ўстрывожылася, пачуўшы, што пагалоскі пра несумленнасць Глэдзіс ужо разнесліся па вёсцы.

На пошце яе спыніла міс Уэтэрбі.

— Дарагая Джэйн, ёй далі пісьмовую рэкамендацыю, у якой сказана, што яна старанная, спакойная і прыстойная, але нічога не сказана пра яе сумленнасць. А гэта, мне здаецца, важней за ўсё! Я чула, была нейкая непрыемнасць з брошкаю. Ведаеце, думаю, у гэтым нешта ёсць, бо ніхто не адпусціць у наш час служанку, калі тут няма нічога сур’ёзнага. Ім будзе вельмі цяжка знайсці каго-небудзь яш-

чэ. Дзяўчаты проста не хочуць ісці ў Олд-Хол. Яны вяртаюцца дадому на выхадныя дні нервовыя. Вось пабачыце, Скінеры не знойдуць нікога, і, можа, тады гэта страшная іпахандрычная сястра ўстане і зробіць што-небудзь сама.

Вялікае засмучэнне было для всёкі, калі стала вядома, што міс Скінеры праз агенцтва нанялі новую пакаёўку, якая адпавядала ўсім сястрыным патрабаванням і была бездакорная.

— У рэкамендацыі за тры гады працы яе толькі хваляць. Яна хоча працаваць толькі ў правінцыі і нават зарплату просіць меншую, чым у Глэдзіс. Я ведаю, што нам вельмі пашчасціла.

— Ну, не кажыце,— сказала міс Марпл, з якой міс Лавінія падзялілася гэтымі падрабязнасцямі ў рыбным магазіне.— Вельмі ўжо гэта здаецца нечакана добрым, каб быць праўдаю.

Потым у Сент-Мары-Мід чакалі, што «бездакорнасць» зменіць сваё рашэнне і ў апошні момант адмовіцца прыехаць.

Аднак ніводнае прадказанне не спраўдзілася, і ўсе бачылі, як прыслуга-золатка, звалі яе Мэры Хігінс, праехала на таксі па ўсёй вёсцы да Олд-Хола. Усе згадзіліся, што яна прыгожая. Вельмі прыстойная жанчына, сціпла і зграбна апранутая.

Калі другім разам міс Марпл наведала Олд-Хол з выпадку вярбоўкі кіяскёраў на царкоўнае свята, дзверы ёй адчыніла Мэры Хігінс. Яна і напраўду была нібы пакаёўка вышэйшага разраду: гадоў пад сорак, акуратна ўкладзеныя чорныя валасы, ружовыя шчокі, круглявы стан, апранутая ў чорнае з белым фартухом і ў белым каптуры. «Вельмі добрая, старамоднага стылю служанка,— сказала пазней міс Марпл.— Правільнае вымаўленне, голас ціхі і пачцівы, не тое што ў Глэдзіс — рэзкі, невыразны».

Міс Лавінія была спакайнейшая чым звычайна. Яна пашкадавала, што не можа папрацаваць на свяце ў кіёску — занятая сястрою,— прапанавала значную грашовую кампенсацыю і абяцала купіць партыю сцізорыкаў і дзіцячых шкарпэтак.

Міс Марпл заўважыла, што гаспадыня вельмі добра выглядае.

— Я вельмі ўдзячная Мэры. Я задаволена, што пазбавілася ад той дзяўчыны. Мэры напраўду неацэнная. Добра кухарыць і стол сервіруе выдатна; трымае нашу малень-

кую кватэру ў ідэальнай чысціні, штодзень выбівае матрацы. I яна такая ўважлівая да Эміліі!

Міс Марпл спыталася пра здароўе Эміліі.

— О, небарака, нядаўна яна зноў захварэла. Вядома, не яе віна, але гэта крыху цяжкавата. Хоча, каб ёй згатавалі што-небудзь, а калі гэта зробіш, гаворыць, што не можа есці цяпер; праходзіць паўгадзіны, і яна зноў просіць тое самае, але ўсё ўжо астыла, і даводзіцца гатаваць зноў. Клопатаў шмат, але, на шчасце, Мэры, здаецца, не звяртае ўвагі на ўсё гэта. Яна гаворыць, што ўжо даглядала інвалідаў і разумее іх. Гэта такая падтрымка.

— Вам пашанцавала, дарагая,— сказала міс Марпл.

— Ага, сапраўды. Мусіць, Мэры нам бог паслаў за нашы малітвы.

— Яна такая добрая,— заўважыла міс Марпл,— што мне проста не верыцца. Я на вашым месцы была б крыху асцеражнейшая.

Лавінія Скінер зразумела гэту заўвагу па-свойму.

— О, будзьце ўпэўнены, я зраблю ўсё магчымае, каб ёй было добра ў нас. Я не ведаю, што буду рабіць, калі яна ад нас пойдзе.

— He думаю, што яна пойдзе ад вас раней, чым гатовая будзе пайсці,— сказала міс Марпл і ўважліва паглядзела на гаспадыню.

— Калі б не хатнія клопаты, можна было б абысціся без прыслугі,— сказала міс Лавінія.— Як там ваша Эдна?

— Нічога, спраўляецца добра. Можа, не так, як ваша Мэры, але затое я пра Эдну ведаю ўсё, бо яна вясковая дзяўчына.

Ужо ў прыхожай міс Марпл пачула злосны голас хворай.

— Гэты кампрэс зусім высах... Доктар Алертан асабліва папярэджваў пастаянна сачыць за вільготнасцю. Добра, пакіньце яго. Я хачу чаю і яйцо. Варыць толькі тры з паловай хвіліны, помніце, і папрасіце да мяне міс Лавінію.

Энергічная Мэры выйшла са спальні і сказала Лавініі: — Міс Эмілія просіць вас наведаць яе.

Сказаўшы гэта, Мэры памагла міс Марпл надзець паліто, падала парасон і адчыніла дзверы. Усё гэта яна зрабіла хутка і якасна.

Міс Марпл упусціла парасон, паспрабавала падняць і ўпусціла сумку, якая адчынілася. Мэры старанна памагла сабраць рэчы, якія выпалі з сумкі: насоўку, разліковую кніжку, старамодны скураны кашалёк, два шылінгі, тры пенсы і пачатую паласатую мятную цукерку.

Калі Мэры падала цукерку, міс Марпл збянтэжылася.

— Ах, гэта, відаць, малыш місіс Клементс. Я памятаю, ён смактаў яе і ўзяў пагуляць маю сумку. Пэўна, ён паклаў. Яна ж вельмі ліпкая, праўда?

— Я выкіну, мадам?

— Ага, ага, вядома. Дзякуй.

Мэры нагнулася, каб падняць апошнюю рэч — маленькае люстэрка, узяўшы якое міс Марпл радасна ўсклікнула:

— Якое шчасце, што не разбілася!

Яна развіталася і пайшла, а Мэры, як і належыць ветлівай служанцы, стаяла ў дзвярах з абыякавым тварам і недаедзенай паласатай ліпкай цукеркаю ў руцэ.

Дзесяць дзён у Сент-Мары-Мід усім давялося выслухоўваць размовы пра выдатныя якасці новай служанкі міс Лавініі і міс Эміліі.

На адзінаццаты дзень вёска ахнула ад сенсацыі.

Мэры, гэта дасканаласць, знікла! Яе ложак астаўся засцелены, а дзверы ў пакоі былі незачыненыя. Яна ціха ўцякла пад заслонай ночы.

Але прапала не толькі Мэры! Прапалі яшчэ дзве брошкі і пяць пярсцёнкаў у міс Лавініі, тры пярсцёнкі, кулон, бранзалет і чатыры брошкі ў міс Эміліі.

Гэта быў пачатак катастрофы.

У маладой місіс Дыверыкс прапалі брыльянты, якія яна трымала ў незамкнутай шуфлядцы ў стале, а таксама некалькі каштоўных футраў, якія яна трымала на сваё вяселле. У суддзі і ў яго жонкі таксама былі ўкрадзены такія-сякія каштоўнасці і нейкая сума грошай. У вялікім горы была міс Кармічэл. Прапалі не толькі некалькі вельмі каштоўных камянёў , але і вялікія грошы, якія яна трымала ў кватэры. У той вечар ў Жанет быў выхадны, а яе гаспадыня, як звычайна, прагульвалася ў садзе, склікала птушак і карміла іх. Стала зразумела, што Мэры, гэтая бездакорная пакаёўка, мела ключы ад усіх кватэр!

Трэба прызнацца, у Сент-Мары-Мід крыху злараднічалі. Вельмі ўжо многа пахвалялася міс Лавінія сваёй слаўнай Мэры.

— А на самай справе яна звычайная зладзюжка!

Потым адбылося цікавае адкрыццё. Мэры знікла не толькі з вёскі. У агенцтве, якое яе рэкамендавала і паручалася за яе, выявілася, што Мэры Хігінс зусім другая жанчына, якая служыць пакаёўкаю ў сястры настаяцеля сабора. Але гэта сапраўдная Мэры жыве ў Карнуэле.

— Чыстая работа,— вымушаны быў прызнаць інспектар Слэк.— I па-мойму, яна «працуе» з шайкаю. За год да гэтага адбыўся амаль такі самы выпадак у Нортумберлендзе. Рэчаў не знайшлі, злодзеяў не схапілі. Але мы яе знойдзем!

Інспектар Слэк заўсёды быў самаўпэўнены чалавек.

Аднак тыдні ішлі, а Мэры Хігінс заставалася на свабодзе. Дарэмна інспектар падвойваў сваю энергію, якой так не адпавядала яго прозвішча1.

Міс Лавінія, як і раней, бедавала. Міс Эмілія так расхвалявалася і спалохалася за сваё здароўе, што папрасіла прывесці доктара Хайдака.

Усім у вёсцы было вельмі цікава давёдацца, што ён думае пра хваробы міс Эміліі, але, вядома, папытацца ў яго не маглі. Звесткі, якія задаволілі цікаўнасць па гэтым пытанні, дайшлі праз містэра Міка, які заляцаўся да Клары, служанкі місіс Прайс-Рыдлі. Стала вядома, што доктар Хайдак выпісаў міс Эміліі супакойлівую мікстуру і валяр’янку, якая, на думку містэра Міка, была выпрабаваным лякарствам для ўсіх сімулянтаў у арміі!

Крыху пазней вёска даведалася, што міс Эмілія, незадаволеная існуючай медыцынскай абслугай, заявіла, што па стане здароўя ёй трэба пераехаць у Лондан, бліжэй да спецыялістаў, якія могуць разабрацца ў яе хваробе. Яна сказала, што гэта трэба і Лавініі.

Вызвалялася кватэра.

Праз некалькі дзён міс Марпл, расчырванелая ад хуткай хады і злёгку ўсхваляваная, зайшла ў паліцэйскі ўчастак у Мач-Бенхаме і запыталася, дзе знайсці інспектара Слэка.

Інспектару Слэку не спадабалася міс Марпл, але ён ведаў, што галоўны канстэбль, палкоўнік Мэлчэт, думае інакш. Таму вельмі неахвотна ён запрасіў яе.

— Добры дзень, міс Марпл. Чым магу служыць?

— О, прабачце,— сказала міс Марпл,— баюся, вы спяшаецеся.

— Многа работы,— пацвердзіў інспектар.— Але ў мяне ёсць некалькі хвілін.

— О, прабачце,— гаварыла далей міс Марпл,— спадзяюся, я змагу дакладна ўсё расказаць. Ведаеце, вельмі цяжка каму-небудзь тлумачыць сваю думку, праўда? He, відаць, вам растлумачу. Што зробіш, не атрымала сучаснай адукацыі — толькі гувернантка, ведаеце, якая вучыла дзя-

1 Слэк — павольны, лянівы (англ.).

цей, каб запаміналі даты англійскіх каралёў і таму, што вядома ўсім... ну, і як працаваць з пруткамі і ўсё такое. Блытаюся, ведаеце, не навучана гаварыць коратка і ясна. Якраз тое, што я хачу зрабіць. Гаворка ідзе, бачыце, пра Глэдзіс, пакаёўку міс Скінераў.

— Мэры Хігінс,— паправіў інспектар Слэк.

— Гэта другая пакаёўка. А я гавару пра Глэдзіс Холмс. Дзёрзкая дзяўчына, і не кожнаму падабаецца мець з ёю справы, але яна сумленная, а гата, прызнацца, вельмі важна.

— Наколькі мне вядома, яе ні ў чым не абвінавачваюць,— сказаў інспектар.

— Ага, я ведаю, абвінавачання няма, але ад гэтага не лепей. Таму што, бачыце, людзі ўсё пляткараць. Я ведала, што дрэнна раскажу. Увогуле, я хачу сказаць, што цяпер важна знайсці Мэры Хігінс.

— Вядома,— вырвалася ў інспектара Слэка.— У вас ёсць якія-небудзь меркаванні наконт гэтага?

— Праўду кажучы, ёсць,— сказала міс Марпл.— Можна задаць вам адно пытанне? Ці маюць якое-небудзь значэнне адбіткі пальцаў?

— А,— вымавіў інспектар Слэк.— Вось тут дык яна была хітрэйшая за нас і працавала або ў гумавых пальчатках, або ў простых. Яна была вельмі асцярожная, усё выцерла ў сваёй спальні і ў другіх пакоях. Нідзе не знайшлі ніводнага адбітка пальцаў!

— Калі б у вас былі адбіткі яе пальцаў, гэта памагло б вам?

— Магчыма, мадам. Яны могуць быць вядомыя ў Скотланд-Ярдзе. Я ўпэўнены, гэта не першая яе справа!

Міс Марпл кіўнула галавою. Яна адчыніла сумку і дастала з яе маленькую скрыначку. Усярэдзіне, асцярожна замацаванае на вугалках ватаю, ляжала маленькае люстэрка.

— Маё люстэрка,— тлумачыла міс Марпл.— На ім адбіткі пальцаў пакаёўкі. Па-мойму, яны павінны захавацца: перад тым як падняць люстэрка, яна трымала ў руках ліпкую цукерку.

Інспектар Слэк вылупіў вочы.

— Вы ўзялі адбіткі пальцаў наўмысна?

— Вядома.

— Ужо тады вы падазравалі яе?

— Разумееце, мне здалося, што яна занадта добрая, каб быць сапраўднаю. Так я і сказала міс Лавініі. Але яна проста не захацела зразумець майго намёку! Ведаеце,

інспектар, я не веру ў ідэальных людзей. У большасці з нас ёсць недахопы, а ў хатняй прыслугі яны распазнаюцца вельмі хутка!

— Ну што ж,— сказаў інспектар, прыходзячы ў сябе,— я вам вельмі ўдзячны. Мы пашлём адбіткі пальцаў у Скотланд-Ярд і паглядзім, што яны нам скажуць.

Ён змоўк. Міс Марпл схіліла галаву набок і паглядзела на яго.

— А вы не лічыце патрэбным, інспектар, прыглядзецца бліжэй да дома?

— Што вы хочаце сказаць, міс Марпл?

— Гэта вельмі цяжка растлумачыць, але калі вы сустракаеце нешта дзіўнае, вы заўважаеце яго. Хоць часцей за ўсё гэтае незвычайнае — дробязь. Я адчувала гэта заўсёды: я маю на ўвазе Глэдзіс і справу з брошкаю. Яна — сумленная дзяўчына; яна не брала гэтай брошкі. Тады чаму міс Скінер западозрыла яе? Сама міс Скінер не дурная, зусім не дурная! Чаму ж яна так хацела пазбавіцца ад дзяўчыны, якая была добрай служанкаю, калі знайсці новую прыслугу вельмі цяжка? Гэта было незвычайна, разумееце. Таму я зацікавілася. Вельмі зацікавілася. I заўважыла яшчэ адну дзіўную рэч! Міс Эмілія — іпахондрык, але яна — першы іпахондрык, хто адразу не запрасіў хоць якога-небудзь доктара. Іпахондрыкі любяць дактароў. Міс Эмілія — не!

— На што вы намякаеце, міс Марпл?

— Я намякаю на тое, што міс Лавінія і міс Эмілія — дзіўныя людзі. Міс Эмілія ўвесь час праводзіць у цёмным пакоі. I калі яе валасы — не парык, я... я з’ем свой шыньён! I вось што я скажу: вельмі можна худой, бледнай жанчыне з сівымі валасамі, якая ўвесь час хныкае, стаць кругленькай, з ружовымі шчочкамі і чорнымі валасамі. I ніхто, я ўпэўненая, ніколі не бачыў разам міс Эмілію і Мэры Хігінс.

Хапае часу, каб зрабіць адбіткі ўсіх ключоў, хапае часу, каб даведацца усё пра другіх кватарантаў, пасля пазбаўляюцца ад мясцовай дзяўчыны. I вось аднойчы ўначы міс Эмілія робіць хуткую прагулку праз вёску і на другі дзень прыязджае на станцыю як Мэры Хігінс. I потым, у зручны момант, Мэры Хігінс знікае і пакідае пасля сябе шум і гвалт. Я скажу вам, інспектар, дзе вам знайсці яе. На канапе міс Эміліі Скінер! Вазьміце ў яе адбіткі пальцаў, калі вы не верыце мне, і пераканаецеся, што я кажу праўду! Пара спрытных зладзеек — вось хто такія Скінеры, і я не сумняваюся, што яны робяць гэтыя справы з тымі, хто хавае крадзенае, не ведаю, як вы іх там называеце.

Але гэтым разам яны не знікнуць з крадзенымі рэчамі. Я не магу дапусціць, каб сумленная рэпутацыя дзяўчыны з нашай вёскі была сапсавана. Глэдзіс Холмс з сумленнем чыстым, як крышталь, і ўсе павінны пра гэта ведаць! Добрага вам здароўя!

I пакуль інспектар Слэк апамятаўся, міс Марпл з дастойным выглядам пакінула кабінет.

— Фю! — прысвіснуў ён.— Дзіўна, калі гэта праўда.

Неўзабаве ён пераканаўся, што гэта так.

Палкоўнік Мэлчэт падзякаваў Слэку за хуткае расследаванне, а міс Марпл запрасіла на чай Глэдзіс з Эднаю і сур’ёзна пагаварыла з Глэдзіс, параіла ёй знайсці добрую работу і трывала асталявацца.

Выкраданне прэм'ер-міністра

Цяпер, калі вайна1 і яе праблемы адышлі ў мінулае, я думаю, што магу без апаскі расказаць свету пра тую ролю, якую мой сябар Пуаро сыграў у час нацыянальнага крызісу. Таямніца добра ахоўвалася. Нават шэпт не дайшоў да прэсы. Цяпер патрэба ў сакрэтнасці прайшла, і, мне здаецца, будзе справядліва, калі Англія даведаецца пра свой доўг перад маім сябрам, дзівакаватым маленькім чалавечкам, чый незвычайны розум адвёў вялікую катастрофу.

Аднойчы ўвечары — я не буду падаваць такіх падрабязнасцей, як дата — я і мой сабар сядзелі ў яго дома. Пасля таго як я па інваліднасці звольніўся з арміі, мне даручылі вербаваць навабранцаў, і ў мяне ўвайшло ў звычку вечарамі заходзіць да Пуаро і гаварыць з ім пра якія-небудзь цікавыя справы, якімі ён мог бы заняцца.

Тым вечарам я хацеў абмеркаваць з ім сенсацыю дня — не што іншае, як спробу забойства містэра Дэвіда МакАдама, прэм’ер-міністра Англіі. Матэрыял у газетах быў старанна падчышчаны цэнзураю. He было ніякіх дэталяў, апроч таго, што прэм’ер-міністр выратаваўся дзіўным чынам — куля крыху драпнула яму шчаку.

Я лічыў, што наша паліцыя была ганебна сляпая і глухая, калі змагла дапусціць такое насілле, і ў той жа час добра разумеў, што нямецкія агенты ў Англіі пойдуць на самую вялікую рызыку, каб дасягнуць мэты. «Мак-змагар»,

Першая сусветная вайна.

як яго празвалі ў партыі, вёў энергічную і паслядоўную барацьбу з пашыраным пацыфісцкім уплывам.

Ён быў больш чым прэм’ер-міністр Англіі, ён быў Англіяй, і адхіленне яго са сферы ўплыву было б знішчальным ударам, які паралізаваў бы Англію.

Пуаро чысціў шчоткаю шэры касцюм. Мусіць, нідзе не было такога франта, як Эркюль Пуаро. Ён любіў чысціню і парадак. I цяпер пахла бензінам, і ён зусім быў няздольны пераключыць усю сваю ўвагу на мяне.

— Яшчэ хвілінку, і я займуся вамі, мой дружа. Я ўжо амаль закончыў. Сальная пляма — гэта дрэнна. Я выводжу яе... Вось так! — ён махнуў шчоткаю.

Я ўсміхнуўся, закурваючы яшчэ адну цыгарэту.

— Ёсць што-небудзь пікавае? — папытаўся я праз некалькі хвілін.

— Я памагаю адной — як гэта вы называеце? — «чарлэдзі»1 знайсці яе мужа. Цяжкая справа, якая патрабуе TaxTy. У мяне ёсць маленькая ўпэўненасць, што калі ён знойдзецца, дык не ўзрадуецца. А чаго вы хочаце? Я спачуваю яму. Гэта мужчына разбіраўся, што да чаго, калі вырашыў згубіцца.

Я засмяяўся.

— Нарэшце! Плямы не відаць! Ну вось, я свабодны.

— Хачу папытацца ў вас, што вы думаеце пра гэты замах на прэм’ер-міністра Мак-Адама?

— Наіўна! — адразу адказаў Пуаро.— Наўрад ці можна прыняць яго сур’ёзна. Выстралам з вінтоўкі не дасягнеш мэты. Задума ўстарэлая.

— Але яна блізкая да мэты ў наш час,— напомніў я яму.

Пуаро нецярпліва паківаў галавою. Ён ужо быў гатовы адказаць, але ў гэты час гаспадыня ўсунула ў дзверы галаву і сказала, што ўнізе чакаюць два джэнтльмены.

— Яны не назвалі сваіх прозвішчаў, сэр, кажуць, што па вельмі важнай справе.

— Хай заходзяць сюды,— сказаў Пуаро, акуратна складваючы свае шэрыя штаны.

Праз некалькі хвілін у пакой зайшлі два візіцёры. Маё сэрца ёкнула, таму што ў адным я пазнаў лорда Эстэра, спікера палаты абшчын, а яго кампаньён быў не хто іншы, як містэр Бернард Додж, член ваеннага кабінета і, як я ведаў, блізкі сябар прэм’ер-міністра.

1 Служанка-падзёншчыца.

— Пан Пуаро? — звярнуўся лорд Эстэр. Мой сябар пакланіўся. Лорд паглядзеў на мяне і сказаў з запінкаю: — Мая справа вельмі прыватная.

— Вы можаце адкрыта гаварыць перад капітанам Хасцінгсам,— адказаў мой сябар і кіўнуў мне, каб я застаўся.— Таленту сышчыка ў яго няма, але я ручаюся за яго асцярожнасць.

Лорд Эстэр яшчэ вагаўся, але нечакана ў размову ўмяшаўся містэр Додж.

— Гаварыце, не будзем гуляць у хаванкі! Як я разумею, Англія даволі хутка даведаецца, у якую яму мы трапілі.

— Прашу вас, сядайце, панове,— ветліва сказаў Пуаро.— Вы, мілорд, вось у гэта вялікае крэсла.

Лорд Эстэр схамянуўся.

— Вы мяне ведаеце!

Пуаро ўсміхнуўся.

— Вядома. Я чытаю газеткі з малюнкамі. Дык як я магу не ведаць вас?

— Пан Пуаро, я прыйшоў параіцца па вельмі тэрміновай, жыццёва тэрміновай справе. Я буду прасіць у вас выключнай сакрэтнасці.

— Даю вам слова Эркюля Пуаро, большага абяцаць не магу! — ганарліва адказаў мой сябар.

— Гаворка пойдзе пра прэм’ер-міністра. Мы ў цяжкім становішчы.

— Мы трапілі ў цяжкае становішча! — паўтарыў і містэр Додж.

— Значыць, рана сур’ёзная? — папытаўся я.

— Якая рана?

— Рана ад кулі.

— Ах, гэта! — усклікнуў з пагардаю містэр Додж.— Старая гісторыя.

— Як сказаў мой калега,— вёў далей лорд Эстэр,— справа закончаная, і не трэба пра яе гаварыць. Усё абышлося. Як бы я хацеў сказаць тое самае і пра другі замах.

— Значыць, быў і другі замах?

— Ага, хоць і не такі, як першы. Пан Пуаро, прэм’ерміністр знік.

— Што?

— Яго ўкралі!

— Немагчыма! — ускрыкнуў я і анямеў.

Пуаро глянуў на мяне так, што я зразумеў: трэба трымаць язык за зубамі.

— На няшчасце, тое, што здаецца немагчымым, на самай справе — праўда,— сказаў лорд.

Пуаро паглядзеў на містэра Доджа.

— Вы толькі што сказалі, панове, што часу мала. Што гэта значыць?

Візіцёры пераглянуліся, потым лорд Эстэр сказаў:

— Вы чулі, пан Пуаро, пра канферэнцыю саюзнікаў?

Мой сябар згодна кіўнуў галавою.

— Па даволі зразумелых прычынах не паведамлялася, дзе і калі яна адбудзецца. Але дата, хоць і не дапушчаная ў прэсу, вядомая ў дыпламатычных колах. Канферэнцыя павінна адкрыцца заўтра, у чацвер вечарам, у Версалі. Цяпер вы разумееце ўсю сур’ёзнасць становішча, Я не буду ўтойваць ад вас, што прысутнасць прэм’ер-міністра на канферэнцыі — гэта жыццёва важная неабходнасць. Пацыфісцкая прапаганда, пачатая нямецкімі агентамі і падтрыманая ў нас, стала вельмі актыўная. Існуе агульная думка, што паваротным пунктам канферэнцыі будзе выступленне прэм’ер-міністра. Яго адсутнасць можа мець самыя сур’ёзныя вынікі — магчыма, заўчасную пагібель. I ў нас няма Ka­ro паслаць замест яго. Ён адзін можа быць прадстаўніком ад Англіі.

Твары ва ўсіх былі вельмі заклапочаныя.

— Значыць, вы лічыце знікненне прэм’ер-міністра замахам, накіраваным на тое, каб перашкодзіць яму прысутнічаць на канферэнцыі?

— Вядома. Ён ужо быў у дарозе ў Францыю.

— I калі пачнецца канферэнцыя?

— Заўтра, а дзевятай гадзіне вечара.

Пуаро дастаў з кішэні вялікі гадзіннік.

— Цяпер без чвэрці дзевяць.

— Дваццаць чатыры гадзіны,— задумліва сказаў містэр Додж.

— I чвэрць гадзіны,— паправіў Пуаро.— He забывайце пра чвэрць гадзіны, панове,— яны могуць быць патрэбныя. А цяпер удакладнім дэталі. Дзе адбылося выкраданне? Ці ў Англіі, ці ў Францыі?

— У Францыі. Містэр Мак-Адам прыехаў у Францыю сёння раніцаю. Ён павінен быў застацца на ноч у гасцях у Галоўнакамандуючага, а заўтра раніцаю прыехаць у Парыж. Яго пераправілі праз Ла-Манш на эскадраным мінаносцы.

У Булоні яго сустрэлі аўтамабіль са Стаўкі і аўтамабіль з ад’ютантам Галоўнакамандуючага.

— Ну і што?

— Потым яны выехалі з Булоні... але нікуды не прыехалі.

— Што?

Пан Пуаро, гэта быў несапраўдны аўтамабіль і несапраўдны ад’ютант. Сапраўдны аўтамабіль быў знойдзены ў баку ад дарогі; шафёр і ад’ютант былі моцна звязаныя і з кляпамі ў роце.

— А несапраўдны аўтамабіль?

— Да гэтага часу яго не знайшлі.

Пуаро зрабіў нецярплівы жэст.

— Неверагодна! Безумоўна, ён не можа знікнуць з поля зроку надоўга?

— Мы таксама так думалі. Здавалася, усё проста — добра пашукаць. Гэта частка Францыі на ваенным становішчы. Мы ўсе вырашылі, што аўтамабіль не мог ехаць так доўга непрыкметны. Французская паліцыя, нашы людзі са Скотланд-Ярда і вайскоўцы шукаюць з усіх сіл. Неверагодна, як вы кажаце, але нічога не знойдзена!

У гэту хвіліну ў дзверы пастукалі і ў пакой увайшоў малады афіцэр, трымаючы запячатаны канверт. Афіцэр перадаў канверт лорду Эстэру.

— Толькі што з Францыі, сэр. Я прынёс яго сюды, як вы загадалі.

Міністр нецярпліва распячатаў пакет і ўсклікнуў. Афіцэр выйшаў.

— Нарэшце ёсць звесткі! Гэта толькі што расшыфраваная тэлеграма. Знойдзены другі аўтамабіль і сакратар Даніэльс, якога ўсыпілі хлараформам, звязаны, з кляпам у роце, у закінутай ферме каля С. Ён нічога не памятае, апроч таго, што нехта ззаду сціснуў яму рот і нос і што, калі ён ачуняў, пастараўся вызваліцца. Паліцыя верыць, што ён гаворыць праўду.

— I болей нічога не знайшлі?

— He.

— Цела мёртвага прэм’ер-міністра няма? Значыць, ёсць надзея. Але вось што дзіўна. Чаму пасля спробы застрэліць яго сёння раніцаю яны робяць сабе такі клопат, каб трымаць яго жывога?

Додж паківаў галавою.

— Адно вельмі верагодна. Яны вырашылі,чаго б гэта ні каштавала, перашкодзіць яму ўдзельнічаць у канферэнцыі.

— Калі гэта ў межах чалавечых магчымасцей, прэм’ерміністр будзе там. Цяпер, панове, раскажыце мне ўсё з самага пачатку. Я павінен ведаць і пра гэту справу з выстралам.

— Учора ўвечары прэм’ер-міністр разам са сваім сакратаром капітанам Даніэльсам...

— Тым самым, які суправаджаў яго ў Францыю?

— Ага. Дык вось, яны паехалі на аўтамабілі ў Віндзар, дзе прэм’ер-міністр быў дапушчаны на аўдыенцыю ў манарха. Сёння раніцаю ён вяртаўся ў горад, і па дарозе на яго быў зроблены замах.

— Прабачце, калі ласка. Хто гэты капітан Даніэльс? У вас ёсць на яго дасье?

Эстэр усміхнуўся.

— Я ведаў, што вы папытаеце ў мяне пра гэта. Пра яго вядома не вельмі многа. Ён са звычайнай сям’і. Служыў у англійскай арміі, вельмі здольны сакратар і выдатны перакладчык. Па-мойму, ён ведае сем моў. Гэта было падставаю, чаму прэм’ер-міністр выбраў яго для суправаджэння ў Францыю.

— У яго ёсць якія-небудзь сваякі ў Англіі?

— Дзве цёткі. Місіс Эверард, якая жыве ў Хампстэдзе, і міс Даніэльс, якая жыве каля Аската.

— Аскат? Гэта недалёка ад Віндзара, праўда?

— Тут таксама шукалі. Але гэта не дало ніякіх вынікаў.

— Значыць, вы каігітана Даніэльса ні ў чым не падазраяце?

3 горыччу ў голасе лорд Эстэр адказаў:

— He, пан Пуаро. У гэтыя дні я буду сумнявацца, перш чым скажу пра каго-небудзь, што ні ў чым яго не падазраю.

— Гэта добра. На маю думку, мілорд, у прэм’ерміністра была, Як і трэба, пільная паліцэйская ахова, якая абавязана не дапускаць магчымасці ніякага замаху на яго.

Лорд Эстэр нахіліў галаву.

— Гэта так. За аўтамабілем прэм’ер-міністра ехаў другі, у якім былі дэтэктывы ў цывільным адзенні. Містэр Мак-Адам нічога не ведаў пра гэтыя меры засцярогі. Смелы па натуры чалавек, ён не дазволіў бы гэтага. Ну, вядома, паліцыя прыняла свае меры. Шафёр у прэм’ер-міністра, О’Мэрфі, у сапраўднасці чалавек з Сі-Ай-Дзі'.

1 Дэпартамент крымінальнага вышуку.

— О’Мэрфі? Гэта ірландскае прозвішча, праўда?

— Ага, ён — ірландзец.

— 3 якой мясцовасці ў Ірландыі?

— 3 графства Клар, здаецца.

— Ага! Але расказвайце, мілорд.

— Прэм’ер-міністр паехаў у Лондан. Аўтамабіль быў закрыты. Ён і капітан Даніэльс сядзелі на заднім сядзенні. Другі аўтамабіль ехаў за імі як звычайна. Але, на няшчасце, аўтамабіль з прэм’ер-міністрам па нейкай невядомай прычыне з’ехаў з галоўнай дарогі.

— У тым месцы, дзе дарога паварочвае? — перабіў яго Пуаро.

— Ага... Але адкуль вы ведаеце?

— О, гэта відавочна! Расказвайце далей!

— Па нейкай невядомай прычыне аўтамабіль прэм’ерміністра з’ехаў з галоўнай дарогі. Паліцэйскі аўтамабіль, у якім не заўважылі гэтага, ехаў па галоўнай дарозе. Крыху праехаўшы, аўтамабіль з прэм’ер-міністрам быў спынены на бязлюднай дарозе групаю людзей у масках. Шафёр...

— Гэты храбры О’Мэрфі! — у задуменні прамармытаў Пуаро.

— Шафёр, на імгненне разгубіўшыся, націснуў на тармазы. Прэм’ер-міністр выглянуў з акна. Адразу прагучаў стрэл, пасля другі. 3 першага яго ранілі ў шчаку, з другога, на шчасце, не пацэлілі. Шафёр адразу ацаніў усю небяспеку, даў газу і накіраваў машыну ўперад на бандытаў, якія разбягаліся.

— На валасок ад смерці! — усклікнуў я.

— Містэр Мак-Адам не хацеў вялікага шуму з-за той лёгкай раны. Ён сказаў, што гэта ўсяго толькі драпіна. Яны заехалі ў мясцовую вясковую бальніцу, дзе яму аказалі медыцынскую дапамогу; хто ён такі, вядома, утоіў. Потым ён паехаў, як і было запланавана, на станцыю ЧарынгКрос, дзе яго чакаў спецыяльны поезд на Дуўр, і пасля кароткага даклада пра здарэнне, які даў капітан Даніэльс занепакоенай паліцыі, прэм’ер-міністр паехаў у Францыю. У Дуўры ён сеў на мінаносец, які яго там чакаў. У Булоні, як вы ведаеце, яго чакаў аўтамабіль пад англійскім сцягйм.

— Гэта ўсё, што вы хацелі расказаць мне?

— Ага.

— I няма ніякіх падрабязнасцей, пра якія вы не сказалі, мілорд?

— Ну, ёсць адна даволі дзіўная падрабязнасць.

— Якая?

— Аўтамабіль прэм’ер-міністра не вярнуўся дадому пасля таго, як містэр Мак-Адам выйшаў у Чарынг-Кросе. Паліцыі не цярпелася пагаварыць з О’Мэрфі, таму пошук пачаўся адразу. Аўтамабіль быў знойдзены каля аднаго агіднага рэстаранчыка ў Сахо', які вядомы як месца сустрэч нямецкіх агентаў.

— А шафёр?

— Шафёра нідзе не знайшлі. Ён таксама знік.

— Значыць,— сказаў Пуаро,— цяпер у нас два знікненні: прэм’ер-міністра ў Францыі і О’Мэрфі ў Лондане.

Ён рэзка паглядзеў на лорда Эстэра, які зрабіў адчайны жэст.

— Я магу толькі сказаць вам, пан Пуаро, што, калі б хтонебудзь намякнуў мне ўчора, што О’Мэрфі — здраднік, я засмяяўся б яму ў вочы.

— А сёння?

— Сёння я не ведаю, што і думаць.

Пуаро з сур’ёзным выразам на твары кіўнуў галавою і зноў паглядзеў на свой вялікі круглы гадзіннік.

— Я так разумею, панове, што ў мяне поўная свабода дзеянняў, я маю на ўвазе — ва ўсім. Я павінен мець магчымасць ехаць куды хачу і на чым хачу.

— Вядома. У гадзіну ночы на Дуўр едзе спецыяльны поезд з дадатковым кантынгентам са Скотланд-Ярда. 3 вамі будуць армейскі афіцэр і чалавек з Дэпартамента крымінальнага вышуку, яны будуць выконваць кожнае ваша распараджэнне. Гэтага дастаткова?

— Ara. I яшчэ адно пытанне перад тым, як вы пойдзеце, панове. Чаму вы прыйшлі менавіта да мяне? Я невядомы... малавядомы ў вышэйшым лонданскім свеце.

— Мы знайшлі вас тэрмінова па рэкамендацыі і па жаданні адной вельмі высокапастаўленай асобы ў вашай краіне.

— Як? Мой стары сябар прэфект?..

Лорд Эстэр адмоўна пакруціў галавою.

— Намнога вышэй, чым прэфект. Слова гэтай асобы было законам у Бельгіі — і будзе зноў! Англія паклялася.

Пуаро рукою зрабіў рэзкі тэатральны жэст.

— Хай збудзецца гэта! Ах, мой гаспадар не забывае... Панове, я, Эркюль Пуаро, буду служыць вам вераю і праўдаю. Толькі б паспець своечасова. Але пакуль што вельмі шмат няясных акалічнасцей... Пакуль што я нічога не разумею.

Раён у цэнтры Лондана.

— Ну, Пуаро,— усклікнуў я нецярпліва, як толькі дзверы зачыніліся за міністрамі,— што вы думаеце?

Мой сябар хуткімі, спрытнымі рухамі складваў рэчы ў дарожны чамаданчык. Ён паківаў галавою.

— Я не ведаю, пра што думаць. Мой розум нічога не падказвае.

— Чаму ж усё-такі, як вы сказалі, яго ўкралі, калі лепш было б прыотукнуць?

— Прабачце мне, мой друг, але гэта я сказаў не падумаўшы. Безумоўна, усё гаворыць за тое, што яго ўкралі.

— Але чаму?

— Таму што неакрэсленасць стварае паніку. Гэта — адзін доказ. Калі б прэм’ер-міністр быў мёртвы, гэта было б вялікім няшчасцем, але становішча праяснілася б. Цяпер жа вы паралізаваныя. Ці аб’явіцца прэм’ер-міністр зноў? Мёртвы ён ці жывы? Ніхто не ведае, а да той пары, пакуль не знойдуць, зрабіць што-небудзь канкрэтнае не могуць. I як я гаварыў, неакрэсленасць нараджае паніку, якая на руку бошам. Апроч таго, калі выкрадальнікі трымаюць яго дзенебудзь, у іх ёсць перавага ў тым, што яны могуць дыктаваць любыя ўмовы абодвум бакам. Германскі ўрад як звычайна — не шчодры касір, але ў гэтым выпадку ён раскашэліцца. Па-трэцяе, ім не пагражае вяроўка ката. О, безумоўна, гэта — выкраданне.

— Тады чаму першы раз яго спрабавалі застрэліць? Пуаро сярдзіта махнуў рукою.

— Ах, гэта якраз тое, чаго я не разумею! Гэтага нельга растлумачыць... Яны ўсё зрабілі — і вельмі добра зрабілі,— каб выкрасці яго, і тым не меней ставяць пад удар усю справу адным меладраматычным нападам, вартым кінематографа, але нерэальным. Нельга паверыць у гэту групу людзей у масках за нейкіх дваццаць міль ад Лондана!

— Пэўна, гэта два зусім асобныя замахі, якія адбыліся незалежна адзін ад другога,— выказаў здагадку я.

— Ах не, гэта было б вельмі вялікім супадзеннем. Значыць, ідзём далей, хто здраднік? Здраднік быў,— у першай справе, ва ўсякім выпадку. Але хто — Даніэльс ці О’Мэрфі? Відаць, нехта з іх, інакш чаму аўтамабіль збочыў з галоўнай дарогі? He можам жа мы падумаць, што прэм’ер-міністр хацеў, каб яго забілі. Ці збочыў О’Мэрфі сам, ці Даніэльс загадаў яму збочыць?

— Безумоўна, гэта справа рук О’Мэрфі.

— Ага, калі б загадаў Даніэльс, прэм’ер-міністр пачуў бы гэта і спытаў бы — чаму? Наогул, тут вельмі многа

«чаму», і ўсе яны супярэчаць адно аднаму. Калі О’Мэрфі сумленны чалавек, чаму ён павярнуў з галоўнай дарогі? А калі ён несумленны, дык чаму ён не спыніў аўтамабіль,калі стралялі, і тым самым, відаць, выратаваў жыццё прэм’ер-міністру? I калі ён сумленны, чаму ён, пакінуўшы ЧарынгКрос, паехаў да вядомага месца сустрэчы нямецкіх шпіёнаў?

— Незразумела,— сказаў я.

— Давайце паглядзім на гэту справу па сістэме. Што мы маем «за» і што «супроць» гэтых людзей? Возьмем першага, О’Мэрфі. Супроць: што яго паводзіны, калі аўтамабіль павярнуў з дарогі, былі падазроныя, што ён — ірландзец з графства Клар; што ён знік у вышэйшай ступені падазрона. За: што яго жвавасць гіры нападзе выратавала жыццё прэм’ер-міністру; што ён — чалавек са Скотланд-Ярда і, відаць, на гэту пасаду назначаюць даверанага дэтэктыва. Цяпер возьмем Даніэльса. Супроць яго мала фактаў, за выключэннем таго, што ніхто не ведае пра яго мінулае і што ён ведае вельмі многа моў для добрага англічаніна! Прабачце, але перакладчыкі з вас нікуды не вартыя! Ну, а за яго ў нас ёсць той факт, што яго знайшлі звязанага, з кляпам у роце і ўсыплёнага хлараформам. I гэты факт нібы сведчыць, што ён не мог удзельнічаць у гэтай справе.

— Ён мог быць звязаным і з кляпам у роце, каб адвесці падазрэнне.

Пуаро адмоўна пакруціў галавою.

— Французская паліцыя не магла памыліцца. Апроч Ta­ro, як толькі ён дамогся сваёй мэты і прэм’ер-міністра паспяхова выкралі, яму не было сэнсу тут заставацца. Вядома, яго саўдзельшкі маглі звязаць яго і ўсыпіць хлараформам, але я не магу зразумець, чаго яны дамагаліся. Ён, можа, ім карысны цяпер, каб, пакуль высвятляюцца абставіны, якія датычацца прэм’ер-міністра, уважліва сачыць за ўсімі гэтымі справамі.

— Пэўна, ён спадзяваўся навесці паліцыю на няправільны след?

— Тады чаму ён гэтага не зрабіў? Ён проста гаворыць, што нехта заціснуў яму нос і рот і што болей ён нічога не помніць. Тут няма няправільнага следу. Гэта вельмі падобна на праўду.

— Добра,— сказаў я, глянуўшы на гадзіннік.— Думаю, нам лепш паехаць на вакзал. Там больш магчымасці знайсці ключы да разгадкі выпадку ў Францыі.

— Магчыма, мой друг, але я не ўпэўнены ў гэтым. Нешта мне не верыцца, што можна знайсці прэм’ер'-мі-

ністра ў такой абмежаванай зоне, дзе схаваць яго яшчэ цяжэй. Калі вайскоўцы і паліцыя дзвюх краін не знайшлі яго, як знайду яго я?

У Чарынг-Кросе нас сустрэў містэр Додж з двума мужчынамі.

— Гэта — дэтэктыў Барнс са Скотланд-Ярда і маёр Норман. Яны паступаюць у ваша распараджэнне. Жадаю вам поспеху! Кепскія справы, але я не трачу надзеі.

I міністр пайшоў.

Мы з маёрам Норманам загаманілі. На платформе, у цэнтры невялікай групы людзей, я заўважыў маленькага з тхарыным тварам чалавека, які гаварыў з высокім светлавалосым мужчынам. Гэта быў стары знаёмы Пуаро, інспектар Джэп, адзін з самых талковых афіцэраў СкотландЯрда. Ён падышоў і бадзёра павітаўся з маім сябрам.

— Я чуў, вы таксама ўдзельнічаеце ў гэтай справе. Да гэтага часу яны паспяхова зніклі з таварам. Але я не веру, што ім удасца доўга хаваць яго. Нашы людзі прачэсваюць Францыю, нібы грэбнем. Французы — гэтаксама. У мяне адчуванне, што цяпер гэта справа некалькіх гадзін.

— Калі ён яшчэ жывы,— панура заўважыў высокі дэтэктыў.

Джэпаў твар выцягнуўся.

— Ага... Але ўсё-такі я адчуваю, што ён жывы.

Пуаро згодна кіўнуў.

— Ага, ага, ён жывы. Але ці своечасова ён будзе знойдзены? Я, як і вы, не веру, што яго змогуць доўга хаваць.

Пачуўся свісток, і мы гуртам зайшлі ў пульманаўскі вагон. Потым поезд здрыгануўся і паволі, нібы нехаця, адышоў ад станцыі.

Цікавае было гэта падарожжа. Людзі са Скотланд-Ярда сабраліся ў гурток. Яны разаслалі карты Паўночнай Францыі і нецярпліва ўказальнымі пальцамі вадзілі па лініях дарог, спыняліся каля населеных пунктаў. Кожны меў сваю версію. Пуаро страціў сваю звычайную балбатлівасць; ён сядзеў і глядзеў перад сабою, нагадваючы мне збянтэжанае дзіця. Я гаманіў з Норманам, які аказаўся даволі цікавым чалавекам. Калі прыехалі ў Дуўр, мяне пацешылі паводзіны Пуаро. Гэты маленькі чалавек, ступіўшы на палубу судна, з адчаем учапіўся за маю руку. Дзьмуў моцны вецер.

— Божа мой! — мармытаў ён.— Гэта жахліва!

— Будзьце мужны, Пуаро,— сказаў я.— Вы дасягнеце мэты. Вы знойдзеце яго. Я ўпэўнены ў гэтым.

— Ах, мой друг, вы памыляецеся наконт майго хвалявання. Мяне непакоіць гэта праклятае мора! Марская хвароба — гэта страшныя пакуты!

— О! — усклікнуў я, ашаломлены.

Пачуўся гул матора, судна задрыжала, Пуаро застагнаў і заплюшчыў вочы.

— У маёра Нормана ёсць карта Паўночнай Францыі, ці не хочаце пазнаёміцца з ёю?

Пуаро адмоўна пакруціў галавою.

— He, не! Пакіньце мяне, мой друг. Знаеце, каб думаць, страўнік і мазгі павінны быць у гармоніі. У Лавергюера ёсць выдатны метад супроць марской хваробы. Вы ўдыхаеце... і выдыхаеце...— паволі...— паварочваеце галаву злева направа і лічыце да шасці паміж кожным удыхам і выдыхам.

Я пакінуў яго разам з гімнастычнымі практыкаваннямі і выйшаў на палубу.

Калі судна запаволіла ход у Булонскай гавані, з’явіўся Пуаро, чысцюткі і з усмешкаю на твары і шапнуў мне, што Лавергюерава сістэма зрабіла «цуд»!

Джэпаў указальны палец яшчэ паказваў уяўны маршрут на карце.

— Глупства! Аўтамабіль выехаў з Булоні... Тут ён паехаў не па галоўнай дарозе. Я думаю, што прэм’ер-міністра перасадзілі на другі аўтамабіль. Разумееце?

— Ага,— сказаў высокі дэтэктыў.— Я займуся марскімі портамі. Дзесяць супраць аднаго, што яго ўпотай пераправілі на борт судна.

Джэп згодна кіўнуў галавою.

— Можа, і так. Адразу быў аддадзены загад закрыць усе порты.

Дзень толькі пачынаўся, калі мы сышлі на бераг. Маёр Норман крануў Пуаро за руку.

— Тут вас чакае ваенны аўтамабіль, сэр.

— Дзякую вам. Але ў гэту хвіліну я не збіраюся пакідаць Булонь.

— Што?

— Ага зараз мы зойдзем у гэты атэль.

Ад слоў ён перайшоў да справы, папрасіў і атрымаў асобны пакоік. Нічога не разумеючы, мы ўтрох пайшлі за ім.

Ён глянуў на нас.

— He гэтак зрабіў бы добры дэтэктыў, га? Я разумею вашы думкі. Ён павінен быць напоўнены энергіяй. Ён павінен бегаць назад і ўперад. Ён павінен падаць ніцма на пыльную дарогу і шукаць праз лупу сляды шын. Ён павінен

падымаць цыгарэтны акурак, згарэлую запалку. Так вы лічыце ці не? — Ён глянуў на нас з выклікам.— Але я, Эркюль Пуаро, скажу вам, што гэта не так! Сапраўдныя ключы да разгадкі — тут! — Ён пастукаў сабе па лбе.— Знаеце, мне можна было не пакідаць Лондана. Дастаткова было спакойна сядзець у сваёй кватэры. Усё тут, у гэтых маленькіх шэрых клетачках. Патаемна і маўкліва яны робяць сваю справу; але надыдзе момант, калі я падыду да карты і пакажу пальцам на кропку — вось так — і скажу: «Прэм’ер-міністр — тут!» 3 метадам і логікай не параўнаецца нішто! Гэта шалёная паспешнасць у Францыі была памылкаю, дзіцячай гульнёю ў хованкі. А цяпер, хоць гэта, можа, і позна, я накірую свае думкі на правільны шлях. Цішэй, сябры.

I пяць доўгіх гадзін гэты маленькі чалавечак сядзеў нерухома, жмурыўся, нібы кот; яго зялёныя вочы блішчалі і яшчэ больш зелянелі. Чалавек са Скотланд-Ярда з пагардай глядзеў на яго, маёр Норман маркоціўся і нерваваўся, і сам я заўважыў, што час цягнецца паволі і нудна. Урэшце я ўстаў і як мага цішэй падышоў да акна. Справа станавілася фарсам. Я ўпотай непакоіўся за майго сябра. Калі ён пацярпеў няўдачу, я хацеў бы, каб гэта выглядала не так смешна. 3 акна я няспешна назіраў за катэрам з салдатамі, які стаяў каля набярэжнай і пускаў клубы дыму.

Мяне абудзіў вельмі нечаканы голас Пуаро.

— Сябры мае! Мы едзем!

Я азірнуўся. Мой друг змяніўся незвычайна. Яго вочы блішчалі ад узбуджэння, грудзі ўздымаліся.

— Я быў ідыёт, сябры мае! Але ва ўсім разабраўся. Маёр Норман паспешна пайшоў да дзвярэй.

— Я вызаву аўтамабіль.

— He трэба. Мне ён не трэба. Дзякуй богу, вецер заціх. — Вы хочаце прагуляцца?

— He, мой юны друг! Я не святы Пётр. Я лічу за лепшае плаваць па моры на катэры.

— Плаваць па моры?

— Ага. Каб працаваць па сістэме, трэба пачаць з пачатку. А пачатак гэтай справы — у Англіі. Значыць, мы вяртаемся ў Англію.

У тры гадзіны мы зноў стаялі на платформе ў ЧарынгКросе. Да ўсіх нашых угавораў Пуаро заставаўся глухі, паўтараючы што пачатак — гэта не дарэмная трата часу, a ^дзіны правільны шлях. Па дарозе ў Англію ён ціха параіўся з Норманам, і той адправіў з Дуўра стос тэлеграм.

Дзякуючы спецыяльным прапускам, якія былі ў Норма-

на, нас нідзе не затрымлівалі. У Лондане нас чакаў вялікі паліцэйскі аўтамабіль з людзьмі ў цывільным; адзін з іх падаў майму сябру ліст, надрукаваны на машынцы. На мой здзіўлены пагляд Пуаро адказаў:

— Спіс вясковых бальніц у заходнім раёне ад Лондана. Пра гэта я тэлеграфаваў з Дуўра.

Мы хутка праехалі па лонданскіх вуліцах за горад. Я пачаў разумець, куды мы едзем. Праз Віндзар на Аскат. Маё сэрца забілася мацней. У Аскаце жыла Даніэльсава цётка. Значыць, мы шукалі яго, а не О’Мэрфі.

Урэшце мы спыніліся каля варотаў акуратнай вілы. Пуаро скокнуў з машыны і пазваніў. Я заўважыў, як яго задаволены твар спахмурнеў і стаў разгублены. Відаць, Пуаро нешта не падабалася. На званок выйшаў гаспадар, павёў яго ў вілу. Праз некалькі хвілін мой сябар з’явіўся зноў і залез у аўтамабіль, незадаволена круцячы галавою. Mae надзеі пачалі раставаць. Ужо была пятая гадзіна. Нават калі ён знайшоў нейкія доказы Даніэльсавай віны, які ў гатым сэнс, калі няма ў каго дазнацца пра дакладнае месца ў Францыі, дзе хаваюць прэм’ер-міністра?

Наша вяртанне ў Лондан перапынялася не раз. He раз мы зварочвалі з галоўнай магістралі, спыняліся каля маленькіх будынкаў, у якіх я адразу пазнаваў вясковыя бальніцы. На такія прыпынкі Пуаро траціў толькі некалькі хвілін, але кожны раз рабіўся больш упэўненым.

Ён нешта шэптам спытаў у Нормана, і той адказаў:

— Ага, яны чакаюць нас каля моста. Трэба павярнуць налева.

Мы звярнулі з дарогі, і ў змрочным святле я ледзь убачыў другі аўтамабіль, які стаяў на ўзбочыне. У ім сядзелі двое цывільных. Пуаро выйшаў з машыны і перагаварыў з імі, пасля гэтага мы паехалі ў паўночным кірунку; другі аўтамабіль паехаў за намі.

Нейкі час мы ехалі ў адзін лонданскі паўночны прыгарад, куды, відаць, Пуаро і задумаў гэта падарожжа. Урэшце мы спыніліся каля парадных дзвярэй нейкага высокага дома, крыху воддаль ад дарогі.

Норман і я засталіся ў аўтамабілі. Пуаро і адзін дэтэктыў падышлі да дзвярэй і пазванілі. Дзверы адчыніла чыста апранутая служанка. Дэтэктыў сказаў ёй:

— Я — паліцэйскі афіцэр. Вось ордэр на вобыск у гэтым доме.

Дзяўчына войкнула, за ёй, у вестыбюлі, паказалася высокая прыгожая жанчына сярэдняга ўзросту.

— Зачыняй дзеры, Эдзіт. Гэта, пэўна, грабежнікі.

Але Пуаро імгненна паставіў нагу паміж прыадчыненымі дзвярамі і свіснуў у свісток. Другі дэтэктыў і некалькі паліцэйскіх у цывільным кінуліся на падмогу і ўварваліся ў дом.

Хвілін пяць мы з Норманам сядзелі ў адзіноце і нічога не рабілі. Урэшце дзверы зноў адчыніліся, і нашы людзі вывелі траіх арыштаваных — жанчыну і двух мужчын. Жанчыну і аднаго мужчыну пасадзілі ў другі аўтамабіль. Другога мужчыну сам Пуаро прывёў у нашу машыну.

— Я паеду.з тымі, мой дружа. А вы паклапаціцеся пра гэтага джэнтльмена. Вы яго не ведаеце, не? Значыць, дазвольце мне прадставіць вам, пан О’Мэрфі!

О’Мэрфі! Мы паехалі ўжо, а я ўсё яшчэ глядзеў на яго з разяўленым ад здзіўлення ротам. На ім не было наручнікаў, але я і падумаць не мог, што ён паспрабуе ўцячы. Ён сядзеў нібы аглушаны, абыякавы. Ва ўсякім разе, HopMan і я ддя яго не існавалі.

На маё здзіўленне, мы яшчэ паехалі далей у паўночным кірунку. Значыцца, мы не вярталіся ў Лондан! Я не разумеў. Раптам аўтамабіль збавіў хуткасць, і я ўбачыў, што мы пад’ехалі да Хенданскага аэрадрома. Адразу я зразумеў Пуаро. Ён хацеў даляцець у Францыю самалётам.

Гэта была ідэя добрая, але непрактычная. Тэлеграма была б тут лепш. Час ішоў. Пуаро павінен аддаць славу выратавання прэм’ер-міністра іншым.

Як толькі мы спыніліся, маёр Норманскокнуў з машыны, а яго месца заняў чалавек у цывільным. Норман некалькі хвілін раіўся з Пуаро,потым хутка пайшоў.

Я таксама выскачыў з машыны і ўзяў Пуаро за руку.

— Віншую вас, стары! Яны сказалі вам дакладнае месца? Але паслухайце, вы павінны тэлеграфаваць у Францыю. Вы спозніцеся, калі паедзеце самі.

Некалькі секунд Пуаро з цікаўнасцю глядзеў на мяне. — На жаль, ёсць рэчы, якія нельга паслаць тэлеграмаю. У гэту хвіліну вярнуўся маёр Норман з маладым афіцэрам у форме ВПС.

— Гэта капітан Лаел, які даставіць вас на самалеце у Францыю. Ён гатовы ляцець неадкладна.

— Апраніцеся цяплей, сэр,— сказаў пілот.— Я магу вам даць паліто, калі хочаце.

Пуаро паглядзеў на свой круглы вялікі гадзіннік. Ціха сказаў: «Так, час яшчэ ёсць», паглядзеў на маладога афіцэра і ветліва пакланіўся.

— Дзякую, пан. Але не я — ваш пасажыр. Гэты джэнтльмен тут.

Сказаўшы гэта, ён адышоў крыху убок, і з цемры ступіла нейкая постаць. Гэта быў другі палонны — мужчына, які ехаў у другім аўтдмабілі. Як толькі яго твар аказаўся ў святле, я траха не крыкнуў ад здзіўлення.

Гэта быў прэм’ер-міністр!

— Богам прашу, раскажыце мне ўсё пра гэта,— усклікнуў я нецярпліва, як толькі Пуаро, Норман і я паехалі зноў у Лондан.— Як яны ўхітрыліся пераправіць яго ў Англію?

— Перапраўляць яго ў Англію і не трэба было,— сказаў Пуаро.— Прэм’ер-міністр не пакідаў краіны. Яго выкралі па дарозе з Віндзара ў Лондан.

— Што?

— Я ўсё растлумачу. Прэм’ер-міністр быў у сваім аўтамабілі, яго сакратар сядзеў з ім ззаду. Раптам да прэм’ер-міністравага твару была прыціснута насоўка з хлараформам...

— Але хто гэта зрабіў?

— Таленавіты лінгвіст капітан Даніэльс. Як толькі прэм’ер-міністр страціў прытомнасць, Даніэльс загадаў О’Мэрфі, які нічога гэтага не заўважыў, звярнуць направа. Праз некалькі ярдаў на гэтай бязлюднай дарозе стаяў вялікі аўтамабіль, відаць, сапсаваны. Яго шафёр сігналіць О’Мэрфі. О’Мэрфі збаўляе хуткасць. Незнаёмы набліжаецца, Даніэльс высоўваецца з акна, і, мусіць, з дапамогаю анестэзіруючага рэчыва, якое дзейнічае імгненна, такога, як этылхларыд або хлараформ, трук паўтараецца. За некалькі секунд двух бездапаможных мужчын з аднаго аўтамабіля пераносяць у другі, а іх месцы займае другая пара.

— He можа быць!

— Яшчэ як! Вы глядзелі ў мюзік-холе нумары, у якіх з дзіўнай дакладнасцю капіруюць славутых людзей. Прэм’ерміністра Англіі лягчэй прадубліраваць, чым, скажам, якоганебудзь містэра Сміта з Клапама'. Што да двайніка О’Мэрфі, дык на яго ніхто не звяртаў увагі, і яшчэ ён мог прыкінуцца напалоханым. 3 Чарынг-Кроса ён едзе на аўтамабілі на месца сустрэчы са сваімі сябрамі. Ён цяпер іграе дзве ролі — за сябе і за іншага чалавека. О’Мэрфі знік, пакінуўшы патрэбны падазроны след.

— Але чалавека, які сыграў ролю прэм ер-міністра, бачылі ўсе!

1 Чыгуначны вузел у паўднёвым раёне Лондана.

— Яго не бачыў ніхто з тых, хто ведаў прэм’ер-міністра асабіста або блізка. А Даніэльс, як толькі мог, абараняў яго ад кантактаў. Апроч таго, яго твар быў забінтаваны, і нешта незвычайнае ў яго паводзінах магло быць растлумачана як узрушэнне пасля замаху на яго. У містэра Мак-Адама слабы голас, і ён мала гаворыць перад якойнебудзь вялікай прамоваю. Падман вельмі лёгка прайшоў бы ў Францыі. А калі гэтага рабіць стала нельга, прэм’ер-міністр знікае. Англійская паліцыя спяшаецца праз Ла-Манш, і ніхто не цікавіцца падрабязнасцямі першага нападу. Для стварэння бачнасці, што выкраданне адбылося ў Францыі, Даніэльсу ўстаўляюць у рот кляп, вяжуць яго і на самай справе ўсыпляюць хлараформам.

— А чалавек, які сыграў ролю прэм’ер-міністра?

— Скідае з сябе маску. Ён і падстаўны шафёр могуць быць арыштаваныя як падазроныя асобы, але ніхто не будзе падазраваць пра іх сапраўдную ролю ў гэтай драме, і ўрэшце іх адпусцяць за адсутнасцю доказаў.

— А сапраўдны прэм’ер-міністр?

— Яго і О’Мэрфі завезлі ў дом місіс Эверард, так званай Даніэльсавай «цёткі» ў Хампстэдзе. А напраўду яна — мадам Берта Эбенталь, і паліцыя ўжо сачыла за ёю. Гэта быў маленькі, але каштоўны прэзент, які я ім зрабіў, не кажучы ўжо пра Даніэльса. Ах, гэта была разумная задума, але яна не была разлічана на таленавітасць Пуаро!

Я думаю, майго сябра можна было прабачыць за гэта самаўсхваленне.

— Калі вы ўпершыню пачалі падазраваць, як было ўсё на самай справе?

— Калі пачаў добра думаць! Мне ніяк не ўдавалася дастасаваць гэту справу да стральбы, але калі я даведаўся, што прэм’ер-міністр паехаў у Францыю з забінтаваным тварам, я пачаў разумець! I калі я наведаў усе вясковыя бальніцы паміж Віндзарам і Лонданам і даведаўся, што параненага прэм’ер-міністра там ніхто не бачыў, я пераканаўся канчаткова. Астатняе было дзіцячаю гульнёю для такога розуму, як у мяне!

На другі дзень Пуаро паказаў мне тэлеграму, якую ён толькі што атрымаў. У ёй не было ні пачатку, ні подпісу. Было напісана адно слова: «Своечасова».

Пасля, у той самы дзень, вячэрнія газеты надрукавалі матэрыялы пра канферэнцыю саюзнікаў. Яны падкрэслівалі, што прамова містэра Мак-Адама зрабіла вялікае ўражанне і не раз перапынялася авацыямі.

Язё/йрь Clfna

ПРЫВАТНАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

1

Сеўшы за руль і выехаўшы са сталіцы ў патрэбным кірунку, гадзіны праз чатыры ці праз пяць вы трапіце ў самую малую ў краіне вобласць, якая згубілася паміж дзвюма вялікімі суседкамі. Толькі летась ад іх адрэзалі па кавалку і аб’ядналі ў новую вобласць, а таму вы марна будзеце шукаць яе на картах: яна з’явіцца там у лепшым выпадку не раней наступнага года.

Вобласць, пра якую ідзе гаворка, складаецца з трох раёнаў, але адзін з іх лясны, а большую частку другога займае балоцістая нізіна, якую затапляюць частыя паводкі. Людзям гэтыя мясціны здавён не надта падабаліся, мала жыхароў тут і цяпер, а таму сказаць што-небудзь істотнае пра гаспадарку двух названых раёнаў вельмі цяжка. Затое трэці, Чырванагорскі, цалкам кампенсуе іхнюю неабжытасць. Пасярод яго кіламетраў на пятнаццаць выцягнулася спадзістая Чырвоная гара. Яе паўдкёвы схіл — гэта суцэльныя вінаграднікі, а хрыбціна і паўночны бок пакрытыя густым лесам і хмызнякамі. Ад падножжа на поўдзень цягнецца дрыгвяністае Мёртвае поле, якое аддзяляе гару ад Бруднага поля — шматкіламетровага абшару лугоў і пашаў. Каля паўночнага падножжа Чырвонай гары пачынаецца пласкагор’е Беркеч, дзе сям-там трапляюцца здзічэлыя в’награднікі. Кіслае, трохі каламутнае зялёнае віно, якое тут вырабляюць, вядомае значна меней, чым залацістае Чырванагорскае, але шмат хто са знаўцаў гатовы прысягнуць, што дзікае віно з пласкагор’я — лепшае. Мясцовыя

© Magvetö Könyvkiado, 1987.

Перакладзена з выдання. Szita G. Magannyomozas.— Budapest: Magvetö Könyvkiado, 1987.— 288 ol.

жыхары непахісна перакананыя, што віно Беркеча спрыяе нараджэнню дзяцей, аднак статыстыка, на жаль, кажа пра іншае: віна тут п’юць, бясспрэчна, болей, чым у Феранцварашы, але насельніцтва за апошнія пятнаццаць гадоў скарацілася напалову. 3 году ў год на вінаграднікі наступае лес: старыя вінаробы пакрысе перасяляюцца ў лепшы свет, а замяніць іх няма каму. У адрозненне ад спадзістых схілаў Чырвонай гары схілы Беркеча такія стромкія, што абкопванне і абпырскванне тутэйшых вінаграднікаў можа хутка стаміць нават алімпійскага чэмпіёна. Карацей кажучы, пра тое, што іхняе віно, напалову змешанае з потам, атрымае залаты медаль на якой-небудзь прэстыжнай выставе, мясцовым жыхарам няварта і марыць.

У адзін з пагодлівых дзён, якія часта бываюць тут на пачатку кастрычніка, калі праз жоўтую і мядзяна-чырвоную лістоту свеціцца глыбокі блакіт неба, пад ціхім спадзістым схілам Чырвонай гары на парэпанай вузкай бетонцы спынілася белая «Лада».

Была нядзеля. Вадзіцель, невысокі карчавіты чалавек з шышкаватай галавою, выйшаў у кашулі на дарогу і, цепануўшы плячыма ад нечаканага холаду, дастаў з машыны і надзеў пінжак. Бетонка, на якой ён стаяў, праходзіла якраз па мяжы падножжа і балота. На схіле сярод парудзелых ужо вінаграднікаў відаць былі скляпы і давільні з плямамі абсыпанага тынку і зялёнымі дзвярыма, зрэдку вока спынялася і на жылым будынку, але нідзе не чулася ні грукацення бочак, ні бразгання вёдраў, ні вясёлых воклічаў — ураджай ужо сабралі. Над вінаграднаю гарой вісела цішыня, якую парушалі толькі галасы раззлаваных нечым шпакоў.

Мужчына нейкі час вагаўся, потым рушыў да нізкага дома з чырвонай цэглы. Адчыніў брамку і, гучна тупаючы, падняўся па патрэсканых каменных прыступках. Перш чым пазваніць, ён пастаяў перад пафарбаванымі пад чырвонае дрэва дзвярыма і прыслухаўся. Дзесьці шумела пральная машына, пішчалі дзеці, мяўкала котка. Жанчыне, якая адчыніла наведніку, было недзе паміж трыццаццю і сарака, яе светла-русыя валасы былі ўкладзеныя каронай, блакітныя вочы цьмяна блішчэлі, а вусны крывіліся, як у падманутага дзіцяці або як у намаляванай мастаком акторкі з няўдалаю кар’ераю. Правільныя рысы твару казалі, што калісьці гаспадыня была прыгожая, але цяпер ёй яўна не хапала самае малае дзесяці кілаграмаў. Худзізна зрабіла яе зморшчыны глыбейш лмі, а твар — яшчэ больш бляклым, і цяпер

жанчына нечым нагадвала калядную ёлку тыдні праз два пасля свята.

Наведнік выцер ногі аб цёмна-жоўты ходнік, які ляжаў на ганку, але і пасля гэтага жанчына не адчыніла дзверы шырэй.

— Karo шукаеце? — запыталася яна бескалёрным голасам

— Напэўна, вас.Вы жонка Шандара Варгі?

— Так. А вы хто?

— Тоўт Дэнеш, капітан паліцыі.

— Значыць, па гэтай справе прыйшлі?

Мужчына кіўнуў. Жанчына няўпэўнена адступіла, потым махнула левай рукою.

— Заходзьце.

Вялікая кухня стварала ўражанне, што менавіта гэтае памяшканне ў доме самае галоўнае. Усе чатыры кухонныя сцяны займалі зашклёныя паліцы, дзе шчыльна стаялі крышталёвыя вазы і келіхі, парцалянавы посуд.

За казланогі дубовы стол, што стаяў у куце, магло сесці чалавек дзесяць, але вакол яго было толькі шэсць свойскіх крэслаў.

— Выбачайце, што запрасіла вас сюды: паўсюль рэзрух, толькі пачала прыбіраць. ІПто-небудзь даведаліся?

— Першая частка следства закончылася з пэўнымі вынікамі.

Па твары ў жанчыны ўпершыню прабегла ледзь прыкметная бледная ўсмешка.

— Значыць, не ведаеце нічога.

Паліцэйскі адмоўна пахітаў галавою.

— Што з вашым мужам, сапраўды не ведаем, але ёсць меркаванні, з якіх можна пачаць далейшыя пошукі.

— Hi мне, ні дзецям ад гэтага не лягчэй. Ім трэба бацька, мне — муж.

— Я прыехаў сюды, каб дапамагчы вам,— пачаў Тоўт, потым падумаў і пачырванеў.— Адным словам... паспрабуем зрабіць усё магчымае, але для гэтага мне патрэбна ваша дапамога.

— Чаго вы хочаце? Той раз я ўсё сказала вашаму калегу.

— Мяне цікавіць не тое, што вы расказвалі тады, пра ўсё гэта я чытаў у заяве. Два месяцы, як бясследна знік чалавек... Такое здараецца не кожны дзень.

— Дык што вы хочаце пачуць ад мяне?

— Мяне цікавіць, што за чалавек быў ваш Шандар.

Ніжняя губа жанчыны скрывілася яшчэ болей.

— Хочаце пачуць пра яго ганддёвыя справы або колькі разоў на тыдзень ён купаўся? А можа, вас цікавіць, колькі яек ён прасіў разбіць яму на яечню? Навошта гэта?

Тоўт змахнуў са стальніцы мурашку.

— Хачу знайсці прычыну яго знікнення. Таму мне трэба ведаць, куды ён любіў хадзіць, з кім сябраваў.

— Тады вам лепей звярнуцца да Бэлы Нодзя.

— Гэта хто? Пачакайце, здаецца, такое імя ёсць у заяве. Ягоны сябар?

Жанчына скрывіла твар у дзіўную грымасу.

— Сябар дзяцінства. Магчыма, гэта вас здзівіць, але я ведаю Шоні' толькі такім, які ён быў дома, а дом займаў занадта малую частку яго часу. Я па-сапраўднаму не ведаю, які ён быў у сваім гандді, слаба ўяўляю яго ў мужчынскай кампаніі.

Тоўт зноў падняў на яе вочы.

— Колькі вы пражылі разам?

— Дваццаць чатыры мне было, калі выйшла за яго. Чатырнаццаць гадоў.

— I вы хочаце сказаць, што вам не хапіла часу як след яго ўведаць?

— Вы жанатыя?

— Развёўся. Пасля васьмі гадоў.

— I ведалі пра сваю жонку абсалютна ўсё?

— Напэўна... пад канец.

Жанчына засмяялася.

— Пад канец лёгка. Але пакуль адносіны не парваліся, нікому ў душу не зазірнеш. Вось ужо калі сям’я разваліцца, усё прасцей, бо ўсе ўчынкі і паводзіны таго, з кім развітаўся, адразу пачынаеш бачыць у пэўным святле — якія б яны ні былі. Але да таго часу...

— А ў вас якая сям’я?

Жанчына зірнула на яго, і Тоўт нечакана заўважыў, што на яе адцвілым твары на дне блакітных вачэй хаваюцца вясёлыя іскрынкі гумару.

— Здаецца, адсюль пачынаецца частка расследавання, што датычыць асабіста мяне? Скажыце шчыра, на якой падставе вы зноў збіраецеся гэтым займацца, калі адзін раз ужо ўсё закончылі? Мне гэта не падабаецца.

Тоўт пацёр падбароддзе і разгублена паглядзеў на жанчыну.

Памяншальная форма ад імя Шандар.

— Шчыра кажучы, гэта мая прыватная ініцыятыва. Справа здаецца мне цікавай, вось я і вырашыў прысвяціць ёй крыху часу.

— He можаце знайсці ў вольны час цікавейшага занятку? Відаць, у асабістым жыцці вам не надта пашанцавала?

Тоўт вырашыў вывесці свой карабель з гэтых небяспечных вод.

— He будзем чапаць майго асабістага жыцця.

— Дык пра што б вы хацелі даведацца?

— Які ваш муж быў у сям’і?

— Такі, пра якіх кажуць: нядзельны бацька. Калі быў дома, ахвотна займаўся з дзецьмі, але гэта апошнім часам здаралася ўсё радзей і радзей. Праўда, у нейкім сэнсе Шоні можна і зразумець. Шмат часу адбірала пасада ў Вінаградарскім таварыстве, апрача таго, пачаў займацца палітыкай... А дадайце сюды вінаграднік, з ім, як з дзіцём,— кожны год усё больш клопатаў. I будавацца толькі закончылі. Зашмат Шоні даводзілася працаваць.

— Вельмі адчуваеце яго адсутнасць?

Жанчына закусіла губу.

— А як вы думаеце? Цяпер жа ўсё на мяне звалілася. Шукала майстроў, потым людзей збіраць вінаград, і на працу хадзіць трэба, і з дзецьмі кожны дзень намучышся. Увечары, як лягу, няма сіл нават на тое, каб дадумаць да канца, што ж са мною здарылася,— засынаю быццам забітая.

— Вам не хапае мужа толькі як работніка?

Твар жанчыны злёгку пабялеў.

— Значыць, і гэта вас цікавіць. Далікатна пытаецеся, я, шчыра кажучы, каля свайго дырэктара ад такой далікатнасці ўжо адвыкла. Паклікаў мяне ў кабінет праз два тыдні, як Шоні знік, і намякнуў, ці не хачу я, маўляў, да яго ў каханкі. Між іншым, мужа мне не хапае і з другой прычыны, але слёзы і ўсхліпы ў падушку ўжо ў мінулым.

— Вы сакратарка?

— Я? Чаму вы так вырашылі?

— Вы згадалі дырэктара.

— Выкладаю ў раённай сярэдняй школе.

Тоўт на хвіліну змоўк. Ён яшчэ раз абвёў вачыма прыгожую густоўна абстаўленую кухню: дубовы стол, элегантную фінскую мэблю, італьянскую шэрую з квяцістым узорам плітку.

— Здолееце без мужа захаваць узровень жыцця?

Першым адказам была слабая ўсмешка.

— Ведаеце, у нас усё ёсць, але грошай ніколі не было. Як толькі з’яўляліся вольныя грошы, Шоні іх адразу ўкладваў у якую-небудзь справу. Добра, што якраз перад гэтым няшчасцем разлічыліся з усімі пазыкамі за будаўніцтва дома. Думаю, што з маёй зарплатай і з тым, што атрымаем за вінаград, як-небудзь выкруцімся.

— Будзе нялёгка.

— Ведаю. Але трэба трымацца.

— Скажыце, а ваш муж не мог выпадкова прыхаваць буйную суму?

— I, каб атрымаць гэтыя грошы, я прыбрала яго з дарогі?

— Я такога не казаў.

— Нічога пра схаваныя грошы не ведаю.

— Што б вы сказалі, каб спатрэбілася ахарактарызаваць мужа некалькімі словамі?

— Сардэчны, шчыры, крыху запальчывы, сапраўдны сангвінік. Пра тое, што такое дэпрэсія, ён мог толькі здагадвацца. «Будзь вясёлы, а калі не атрымліваецца, будзь задаволены» — гэта Шонева ўлюбёная прымаўка. А яму ўдавалася быць і тым і тым.

— А як ён характарызаваў самога сябе?

— Ніяк. Вам не здаецца, што вы падрыхтавалі зашмат пытанняў? Асабліва тых, якія павінны задаволіць вашу асабістую цікаўнасць. Скажыце, следчы, калі трэба, бывае і тым, каго на вашым прафесійным жаргоне называюць, здаецца, шасцёркай?

Тоўт усміхнуўся.

— У такой самай меры, як кат бывае садыстам, a псіхолаг — псіхічна хворым. Вы ведаеце, пажарнік заўсёды крыху хворы на піраманію, а педагог заўсёды нечым нагадвае дзіця.

— Гэта пра мяне?

— Ды не. Вас я не ведаю, ды вы і не хочаце, каб ведаў.

— У вас яшчэ ёсць пытанні, якія датычаць майго мужа? — Яе тон сведчыў, што размова павінна хутка закончыцца.

— Скажыце, вы не заўважылі адхіленняў у паводзінах мужа непасрэдна перад яго знікненнем?

— Ніякіх. Быў, як заўсёды ў апошнія гады, стамлёны, але за ноч гэтая стома праходзіла.

— У яго не магло з’явіцца думак пра самагубства?

— У Шоні?! Аднойчы ён сказаў, што, нават страціўшы зрок, ніколі б не паддаўся роспачы. Ён умеў знаходзіць

у жыцці велізарную радасць і асалоду. Я была б шчаслівая, каб мела хоць дзесятую частку гэтага ўмення.

Тоўт барабаніў пальцамі па стальніцы. Пярэрва перад наступным пытаннем зацягнулася хвіліны на дзве.

— У вас ёсць свае меркаванні наконт гэтага знікнення?

— Што вы маеце на ўвазе?

— Ну, павінна быць нейкая асабістая версія. Як усё гэта растлумачыць? Чаму ён мог знікнуць?

Жанчына ўпершыню паглядзела на яго з прыязнасцю.

— Пра гэта я сапраўды шмат думала. I калі б зразумела, чаму ён знік, дык ведала б і тое, дзе ён цяпер.

— Вы думаеце, веданне прычыны адразу дапамагло б знайсці яго?

— Так. Вось толькі прычыну гэтую я не магу нават уявіць.

Тоўт з разуменнем кіўнуў.

— Прыкладна на такім узроўні спыніліся і мае калегі. Ёсць, праўда, колькі версій, але, на жаль, няма доказаў.

— Тады чаму справу не закрываюць?

— Вы б хацелі?

— Толькі дзеля таго, каб канчаткова пераступіць цераз усё гэта. Я не з тых, хто любіць азірацца назад. А цяпер дзень пры дні адно і займаюся тым, што перабіраю ў памяці мінулае.

— Ці засталіся пасля вашага мужа лісты, рукапісы, дзелавыя паперы?

Жанчына моўчкі выйшла з кухні і вярнулася з драўляным куфэркам у руках.

— Можаце забраць з сабой.— Яна паклала куфэрак перад следчым.

— Дзякуй. Калі дазволіце, я пагляджу тут. Затрымаюся яшчэ на некалькі хвілін.

— Гэта зойме ў вас не меней гадзіны. Якраз паспею памыць бялізну.

Прагляд папераў сапраўды заняў каля гадзіны. Закончыўшы, следчы чакаў на ранейшым месцы.

Хвілін праз пятнаццаць жонка Варгі адчыніла дзверы.

— Знайшлі што-небудзь цікавае?

— Нічога асаблівага. Праўда, тут ёсць адна фатаграфія. Хто гэта на ёй?

— Фатаграфія? — жанчына падышла да Тоўта.— Але фатаграфіі мы захоўваем не тут.

Павялічаны здымак быў злёгку размыты. На стромкім

7 Замежны дэтэктыў

193

схіле гары стаялі чацвёра маладых людзей: тры хлопцы і дзяўчына. Першае, што прыцягнула ўвагу Тоўта, была адметная кампазіцыя. Хлопцы заставаліся ў цяні і глядзелі на сваю сяброўку. Праз пераплеценыя галіны на яе падаў сонечны прамень, які ператвараў прыгожы ўсмешлівы твар дзяўчыны ў адзіную, здавалася, крыніцу радасці і святла для ўсіх спадарожнікаў. Выраз твару ў кожнага з хлопцаў пацвярджаў, што менавіта так яно і ёсць. Фотакартка зоабіла ўражанне нават на Тоўта.

— Хто гэтая дзяўчына?

Жонка Варгі нахіліла галаву.

— Гэта... я была такая,— ціха прамовіла яна, а потым з мяккай сумотаю дадала: — Я і не ведала пра гэтае фота. Напэўна, Шоні даў яго павялічыць ужо даўно. Здымаліся на экскурсіі, гадоў дванаццаць таму.

— А гэтыя хлопцы?..

— Злева — муж. Побач з ім ягоны сябар, праз якога я пазнаёмілася і з Шоні і з Бэлам. На свой сорам, імя ўжо запамятавала: неяк хутка ён тады з нашай кампаніі і знік. Справа Бэла Нодзь, я вам пра яго казала. У той час мы шмат падарожнічалі.

— Вы адна з трыма хлопцамі?

— Ведаеце, у мяне ніколі не было сябровак. Жаночай дружбы я проста не пераношу. Мне агіднае ўсё, што трымаецца на плётках, істэрыцы і брыдкай інтымнасці.

— 3 трыма прыхільнікамі цікавей. Толькі ўрэшце трэба выбіраць аднаго. Ці не так?

— Ды і каго б ні выбраў, жыццё ўсё роўна робіцца бяднейшым. Любы выбар — адрачэнне. Думаю, у кожнага ў жыцці ёсць час росквіту, пара, калі ўсё магчыма. У мяне гэтая пара пачалася ў пятнаццаць гадоў, калі заўважыла, што маю ўладу над хлопцамі, а скончылася ў дваццаць тры гады замужжам і першым дзіцем. I не думайце, што мой муж быў у нечым вінаваты. Проста мне не трэба было выходзіць замуж наогул. Я мела не толькі прыгажосць, але і розум. Магла б сама дасягнуць любой мэты.

— Можа, цяпер такі момант і надышоў?

— Жартуеце? Цяпер я рабыня сваіх дзяцей, іх наёмная работніца, я, быццам у труне, пахаваная ў гэтым настаўніцкім калектыве, сярод такіх калегаў, якіх не ўзяў бы на працу нават прыстойны даглядчык жывёлы. А калі чалавек не карыстаецца сваім розумам, ён непазбежна тупее.

Тоўт слухаў так, нібы адчуваў ва ўсім гэтым сваю асабістую вінаватасць.

— Дзе я магу знайсці Бэлу Нодзя?

— На выхадныя дні ён звычайна прыязджае на свой летнік. Гэта на другім баку ўзгорка. Вялікі белы мураваны дом з жоўтаю верандай. Калі паедзеце вось па гэтай вузкай дарозе, трапіце акурат туды.

— Што гэта за чалавек?

— Кавалер.

— А калі больш падрабязна?

— Няўважлівы, эгаіст...

— Вы яго не любіце?

— Чаму? Гэта наш найлепшы сябар.

Тоўт адзначыў ддя сябе гэтую супярэчнасць і, перапрасіўшы гаспадыню за турботы, падняўся.

2

Дарога паўкругам абышла невялікі пагорак і ўперлася ў пафарбаваныя ў чырвоны колер вароты, за якімі стаяла вялікая камяніца. Адсюль адкрываўся від на Мёртвае поле. Роўныя радкі вінаграднікаў цягнуліся да самага краю балота. Ранішні туман паспеў падняцца, і багавінне ўтварала на срэбным вадзяным люстры мудрагелістыя блакітназялёныя плямы. Паўдзённы вецер злёгку рабацініў ваду і плаўна калыхаў жаўтлява-карычневыя зараснікі чароту. На прыдарожным міндалевым дрэве сакатала белагрудая сарока; угледзеўшы Тоўта, яна імгненна сарвалася з месца, адно бліснулі на сонцы сіня-чорныя крылы. Недзе запознена спяваў певень. Безгалоса працавалі над пакінутымі сям-там ягадамі ўжо даўно анямелыя ад ядахімікатаў восы. Стаяла цішыня, толькі па насыпной дарозе разпораз праносіліся аўтамабілі.

Вароты былі зачыненыя. Тоўт на нейкае імгненне раззлаваўся і ўжо хацеў вяртацца да машыны, як заўважыў, што з коміна віецца тонкі дымок. Званка не было, таму Тоўт крыкнуў і, узяўшыся за прэнты, моцна таргануў на сябе вароты. Трохі счакаўшы, ён падцягнуўся, пераскочыў цераз іх і апынуўся на маленькім дагледжаным дворыку з акуратна падстрыжанай травой і адмыслова падрэзанымі кустамі. Тоўт пастукаў у парадныя дзверы, потым націснуў ручку. I тут таксама зачынена. Ён крыху пастаяў і рушыў вакол дома, змураванага з груба абчасаных камянёў. Там, дзе да дома падыходзіў вінаграднік, ён знайшоў чорныя жалезныя дзверы і націснуў на іх плячом. 3-за дзвярэй пачуўся глухі шум, такі, быццам перакулілася крэсла. Нехта мацюкнуўся. Тоўт ступіў наперад; насустрач

яму з падлогі падняўся прыгаломшана-злосны мужчына. Проста побач з ім, на запаленай газавай пліце, стаяў пятнаццацілітровы медны саган. 3 выведзенай адтуль трубкі ў эмаліраванае вядро капала вадкасць, якую мог бы прыняць за ваду толькі чалавек, абсалютна пазбаўлены нюху.

— Які цябе чорт прыгнаў? Хіба не бачыў, што вароты зачыненыя?

Мужчына трымаўся ваяўніча, але гэтая ваяўнічасць не магла схаваць ягонай разгубленасці. Ён меў гадоў трыццаць пяць-трыццаць восем і быў з тых, што не шкадуе часу і энергіі, каб выглядаць маладзейшым. Валасам ён яўна мусіў аддаваць штораніцы не меней за чвэртку гадзіны — іначай не здолеў бы так старанна замаскаваць залысіны.

— Я — Тоўт Дэнеш, капітан паліцыі.

Мужчыну перасмыкнула.

— Каб яго чэрці! Заявілі на мяне, ці што? Гэтыя гнілыя дзверы толькі знадворку і зачыняюцца. Я заўсёды адчуваў, што раней ці пазней яны мяне падвядуць.

На нейкі момант запанавала цішыня.

— Скажыце,— асцярожна пачаў мужчына,— з вамі можна дамовіцца?

— Што вы маеце на ўвазе?

— Тое, што я мог бы вам дапамагаць.

— Магчыма, і дамовімся. Але перш чым вы з правакацыйнай мэтаю прапануеце мне самагонкі, я хачу сказаць, што расследую справу аб знікненні Шандара Варгі. Пад супрацоўніцтвам з вамі я разумею атрыманне неабходных нам звестак.

— Чаму ж вы з гэтага не пачалі? — расцвіў самагоншчык.— Вядома, дапамагу. А гэтую справу,— ён кіўнуў на свой апарат,— думаю, удалося б замяць. У мяне добрыя сувязі, і не хацелася б, как на працы пачалі чапляцца.

— Чым вы займаецеся?

— Загадчык аддзела ў міністэрстве.

— I што, не хапае на жыццё? — Тоўт паказаў на самагонны апарат.

— Гэта не бізнес. Люблю выпіць са знаёмымі тое, што зрабіў сваімі рукамі. Ведаеце, хімічнай прамысловасці я штосьці не надта давяраю.

Тоўт сеў на ставец.

— Даўно знаёмыя з Варгам?

— Трыццаць шэсць гадоў.

— Як?

Гаспадар задаволена ўсміхнуўся.

— Цяжка паверыць, што мне трыццаць дзевяць? Выглядаю самае большае гады на трыццаць два, так? Адкрыю вам свой сакрэт. Нельга больш тыдня сустракацца з той самай жанчынаю. Тады чалавека не мучаць душэўныя раны, якія ўрэшце адбіваюцца на твары. Вы жанатыя?

— Раскажыце мне пра Варгу.

Бэла Нодзь глядзеў у вядро з самагонам, куды падалі з трубкі апошнія кроплі.

— Першае, што прыходзіць у галаву: Шандар — цікавая асоба. Вельмі цікавая.

— Які сэнс вы ўкладаеце ў гэтае слова?

— Ну, скажам, у адрозненне ад мяне ніколі не спяшаецца адвяргаць розныя чуткі і плёткі, якія пра яго ходзяць, а наадварот — весела жыве побач з імі і нават забаўляецца з гэтае нагоды.

— He зусім разумею.

— Жыве ў сваім маленькім свеце. На першы погляд, зусім падобны да суседа, а потым высвятляецца, што займаецца такімі справамі, якія суседу і не сніліся.

— Вы б не маглі ўдакладніць?

— Такі чалавек, у якім цудоўна ўжываюцца самыя супярэчлівыя якасці, такая машына, у якой не хапае нейкіх запчастак або яны пастаўлены наадварот, але, нягледзячы на гэта, яна цудоўна працуе.

— Напрыклад...

— Цяжка так адразу прывесці прыклад... Напэўна, вось гэты падыдзе. Вы ведаеце Маргіт, Шоневу жонку? А Клаўдзію?

— А гэта хто?

— Яго пазалеташняе вялікае каханне. Я якраз быў сведкам, як дзеля яе ён назаўсёды пакідаў сям’ю. Шоні сабраўся і сказаў жонцы, што едзе ў Пешт на тыднёвыя курсы павышэння кваліфікацыі. Вырашыў зрабіць так, бо страшэнна баяўся сваёй Маргіт. Маўляў, праз тыдзень напіша ёй пра ўсё ў лісце — пра тое, што не вернецца дадому, бо знайшоў сваё шчасце. Мяне папрасіў завезці на вакзал валізу. Калі прыехалі, заспяваў «Бясхмарныя гады»... А потым, ужо з вагоннага акна, паглядзеў на наваколле і кажа: «Відаць, ніколі ўжо не ўбачу гэтыя мясціны». Ну і чым усё скончылася? Праз тры дні прыехаў разам з валізаю назад і абвясціў сям’і, што іх яму так не хапала, што кінуў вучобу.

— А можа, і цяпер у яго што-небудзь падобнае?

— Лічу, што гэта немагчыма. Сям’ю ён яшчэ мог бы пакінуць, але працу і сваю справу — не.

— А што, апрача гэтага, вы маглі б сказаць пра яго як пра чалавека?

Бэла Нодзь падняўся, узяў з шафы стограмовую чарку, зачэрпнуў з вядра і павольна выпіў. У наступнае імгненне ягоны твар зрабіўся бэзавым.

— Найменей пяцьдзесят пяць градусаў,— крактануўшы, зазначыў ён.— Самыя адметныя Шоневы якасці — сардэчнасць і фантазія, якая часам пераходзіць у бяскрыўдную хлусню. Грошы ніколі'не цаніў і, калі ў сяброў надыходзілі чорныя дні, заўсёды быў гатовы дапамагчы.

— А можа, гэта была гульня?

— Магчыма. Але ў галоўным — не. Шоні часта казаў, што людзей можна дзяліць на зычлівых і зайздрослівых. Ён заўсёды быў чалавекам вялікага размаху.

— А яго фантазія?

— Яшчэ калі быў дзіцём, выдумляў розныя гісторыі не раўнуючы як Андэрсен. Быў час, калі я верыў у тое, што ён казаў. Потым мне пачало здавацца, што ўмею адрозніць, дзе падман, а дзе праўда. Цяпер зразумеў, што памыляўся. Гэты чалавек проста непрадказальны: ніколі не ведаеш, чаго ад яго можна чакаць. Думаю, ён змог бы ашукаць нават самога сябе. У мяне добрая ламяць, і я помню, у дваццаць гадоў Шоні казаў, што ў яго было пяць жанчын. У трыццаць гадоў — што восем. Я кажу: «Ну, тут ты мая поўная супрацьлегласць», а ён не пакрыдзіўся, а засмяяўся так задаволена. Адзін выпадак, у якім пяць гадоў таму галоўную ролю іграў ягоны сябар, сёлета я чуў ад Шоні ў такой рэдакцыі, дзе героем быў ён сам. Я не пярэчыў. Па сутнасці, любую гісторыю можна было пачуць ад яго ў васьмі — дзесяці варыянтах. Бывала, трапіцца яму цікавы чалавек, дык ён пачне яго пераймаць, і кожны раз — у залежнасці ад настрою і ад складу слухачоў — па-новаму, але заўсёды таленавіта. На добры лад яму трэба было зрабіцца пісьменнікам. Быў час, калі я ўжо кінуў зважаць на яго дзівацтвы. Ведаеце, у нас яшчэ з дзяцінства заўсёды ішло нешта накшталт спаборніцтва, калі кожны хацеў здавацца больш дарослым і значным. У тую пару ў горных паходах ці, скажам, за тэнісным сталом мы часта сварыліся і балюча калолі адзін аднаго ў слабыя месцы. Мы вельмі добра ведалі, куды трэба калоць. Пазней зрабілі выснову, што ў жыцці нам і без гэтага хапае непрыемнасцей і на працы, і ў сям’і, і ў войску, і ў розных установах.

Было б неразумна цярпець такое і ў адносінах з сябрамі. У дзесяць гадоў сяброўства грунтуецца на глыбокіх пачуццях і на неразумных гульнях і жартах, калі ўвесь час адны падколкі. Потым ні таго, ні другога ўжо не будзе. Чаму не пытаецеся, ці не псіхапатолаг я? На мой погляд, дзіцячае сяброўства абрываецца не праз жонак, а таму што адзін з сяброў не заўважае, што другому ўсё цяжэй падтрымліваць ранейшы тон. Яшчэ нейкі час мы з Шоні тыкалі адзін аднаго носам у свае брыдкія справы і ўчынкі, а потым як быццам адначасова зразумелі, што далей так працягвацца не можа. Галоўнае — трымацца разам, вось аснова сяброўства. Некаторыя тэмы з нашай маўклівай згоды сталі табу, і мы хвалілі адзін аднаго нават тады, калі думалі: «Які ж ты чарвяк!» Мы ўратавалі дзіцячую дружбу, але зрабілі яе карыснаю. На старога сябра нельга спадзявацца болей, чым на новага, але старога заўсёды лягчэй зразумець.

Тоўт пачасаў падбароддзе. Злавіў сябе на тым, што прагна паглядае на вядро з самагонкаю, і адвёў вочы.

— Як па-вашаму, куды ён мог знікнуць?

Бэла Нодзь зноў зачэрпнуў чарку сваёй прадукцыі. — Напэўна, трэба яшчэ раз перагнаць. Трохі шкрабе. He ўяўляю, дзе ён можа быць.

— Чаму?

— Проста не^магу ўявіць.

— Вы яго добра ведалі?

— Вядома. Але пра некаторыя Шоневы справы я ніколі нічога не чуў, і менавіта таму, што не хацеў чуць. Пра ўсе яго любоўныя прыгоды, якія ён, відаць, найчасцей выдумляў, я ведаў ужо ў канцы тыдня. Але як толькі ён пераходзіў на дзелавыя праблемы, я прымушаў яго маўчаць.

— Чаму?

— А як вы думаеце?

— Пакуль што проста не разумею.

— Таму што не заўсёды веды — гэта сіла. Каб паважаць чалавека, лепей сёе-тое пра яго не ведаць.

— Але ж вы ведаеце пра яго сяброў і знаёмых? Бэла Нодзь ускінуў галаву.

— Навошта вам гэта, калі ёсць пратакол, падрыхтаваны паўтара месяца назад вашымі калегамі? Думаю, яны гутарылі не толькі са мной.

— Безумоўна. Але мне хацелася б пагаварыць з новымі людзьмі. 3 тымі, хто добра ведаў Варгу і мог бы нам дапамагчы.

— Такія людзі ёсць, але калі вы марыце знайсці ік усіх, тады давядзецца кінуць на гэтую справу ўсю паліцыю. Шоні такі чалавек, што кожны тыдзень заводзіў па дзесяць новых знаёмых.

Тоўт незадаволена кіўнуў. Праз напалову адчыненыя дзверы склепа ён убачыў прыкрытыя вінаградным лісцем бочкі.

— Думаю, Варга дапамагаў вам у вашых справах з віном.

Бэла рэзка і непрыемна засмяяўся.

— Дык гэта любому ясна. Віно прымаюць за 14 форынтаў, даводзяць да нормы, дарэчы, у выніку маё віно робіцца толькі горшым, а потым прадаюць за 55. Толькі людзей труцяць. Шоні — старшыня таварыства, гэта значыць, я атрымліваю за літр на пару форынтаў болей, таму што маё віно ідзе першым гатункам. Між іншым, яно такое і ёсць, толькі без знаёмства гэта нікому не давядзеш. Шоні спрыяе мне, я спрыяю яму. Апрача таго, пакуль я ў міністэрстве, далей'шая вучоба яго дзяцей ніколі не будзе праблемай. Думаю, што тут ім давядзецца разлічваць толькі на мяне.

— Як гэта разумець?

— Так, што Шоні не знойдзецца.

— Адкуль такая ўпэўненасць?

Нодзь пастукаў сябе па галаве.

— Вось адсюль. Цёмная з ім справа.

— Як вы думаеце, ці мог ад яго знікнення нехта выйграць?

— He ведаю.

— Ну, а ўсё-такі? Напрыклад, яго жонка?

— Тады яму зусім не трэба было цікавіцца паляпшэннем сямейнага дабрабыту.

— Хіба ёсць людзі, у якіх матэрыяльная зацікаўленасць не на першым месцы?

— Ёсць. Вось вы.

— Гэта да справы не адносіцца.

Нодзь паціснуў плячыма.

— Наўрад ці змагу вам сказаць што-небудзь новае.

— Што вы думаеце пра жонку Варгі?

Нодзь нейкі час маўчаў, як быццам дзеля таго, каб як след абдумаць свае словы.

— Цікавая жанчына і надзвычай простая. Моцная, як сталёвая спружына. Якія грузы на яе ні чапляй, усё роўна вытрымае. Ну, можа, крыху расцягнецца. Але аднойчы

выпрастаецца і скіне ўвесь гэты цяжар. Думаю, Шоні быў для яе залёгкі. Такі маленькі лёгкавагавік, вёрткі, рухавы, але як толькі атрымае адзін дакладны ўдар... Разумею, чаму Шоні баяўся жонкі як агню...

— Баяўся?..

— Ну, не ў такім літаральным разуменні. Дома ён ніколі не адважваўся быць такім, якім сапраўды быў. Калі гэтай жанчыне нешта не падабалася... Кажуць, і ў школе, дзе Маргіт працуе, усе яе баяцца, а дырэктар перад ёю запабягае. Відаць, таму, што жыццё яна бачыць зусім паіншаму.

— He разумею.

— Вы або я прымаем жыццё такім, якое ёсць. Калі нашы ўяўленні не супадаюць з рэальнасцю, мы іх проста адпрэчваем. А вось Маргіт — не. Яна лічыць, што ўсё вакол — нейкая ўстанова ці, скажам, чалавечыя дасягненні— павінны быць менавіта такімі, як хочацца ёй. Чаму? Ды таму, што, на яе думку, гэта лагічна. Нават не ведаю, як вызначыць такі псіхічны тып. Карацей, прагне выправіць свет такім чынам, каб ён цалкам адпавядаў яе ўяўленням. Напэўна, яна аскетка. Ці, дакладней, рэвалюцыянерка. Вядома, не ў тым сэнсе. Скажам так: ініцыятар руху. Як падумаю, што Маргіт магла выбраць з усіх нас мяне... Далібог, дрыжыкі бяруць.

— Ажаніліся б з ёю?

— Тады? Без усякіх ваганняў. Гатовы быў, як кажуць, проста з моста. Усе мы былі ад яе ў захапленні. Калі б вы бачылі, як яна выглядала дзесяць гадоў таму. Сапраўдная кіназорка. Толькі ў дадатак да прыгажосці яшчэ і розум.

Тоўт кіўнуў.

— Што, па-вашаму, павінна зрабіць такая жанчына, каб пазбавіцца ад мужа?

— На што вы намякаеце?

— Hi на што. Цікавіць ваша думка.

— Маргіт дастаткова паглядзець на дзверы, і мужчына вылеціць туды, як корак, і больш ніколі не асмеліцца вярнуцца.

Тоўт незадаволена пахітаў галавою.

— Колькі грошай мог мець Варга і дзе гэтыя грошы? — He ўяўляю.

— Ці быў у яго вораг, здольны на...

— He. Ведаеце, я лічу, што ў гэтым не было б ніякага

сэнсу. Шоні або стаў ахвяраю няшчаснага выпадку, або яго выкралі.

— Хто?

— На гэтае пытанне павінны адказаць ужо вы.

— Добра. Хацелася б пачуць пра яго сяброў, знаёмых і калегаў. Імёны, адрасы, некаторыя драбніцы пра кожнага.

Нодзь ускудлаціў рукою сваю прычоску і ўважліва паглядзеў на валасінкі, што засталіся між пальцамі.

— Чым вы карыстаецеся супраць аблысення?

— Нічым. Няма патрэбы.

— Тады, выбачайце, у вас не ўсё ў парадку ў трусах. Сапраўдны мужчына лысее ад павялічанага генерыравання гармонаў.

— Ну дык што вы перажываеце?

Бэла Нодзь адказаў змрочным позіркам.

3

Дарога заняла не больш пятнаццаці хвілін. Машына часта падскоквала на патрэсканай бетонцы, што, як вужака, вілася па паўночным падножжы гары. Туман ужо зусім падняўся, і блакітныя гарбы Беркеча здаваліся такімі блізкімі, што да іх можна было дакрануцца, высунуўшы з машыны руку. Вецер перамяніўся на ўсходні і памацнеў. Над дарогаю на чыстай халаднавата-блакітнай асноведзі неба кружылася рудое, залацістае, чырвонае лісце. Сляпуча ззяла сонца.

Патрэбны яму калодзежны журавель Тоўт заўважыў ужо ў межах Нодзькенда. Элек Фэньеш з’явіўся ў варотах хутка — пасля званка парцье не прайшло і пяці хвілін. Гэта быў магутны, круглагаловы і кудлаты чалавек з цёмным тварам, на якім свяціліся па-дзіцячы чыстыя вочы, што міжволі адразу выклікалі давер. Бяскрыўдная шырокая ўсмешка зусім не стасавалася з рэзкім малюнкам верхняй губы і двума вострымі разцамі. На першы погляд здавалася, што Фэньеш рэдка сустракаецца з людзьмі і радуецца кожнай такой сустрэчы.

— Добры дзень, дарагі мой, з кім маю гонар?

Тоўт адказаў. Зычлівая ўсмешка, быццам язычок свечкі, на якую дзьмухнуў вецер, ледзь не пагасла, але ўсё-такі вытрымала гэтае выпрабаванне.

— Вельмі прыемна. Чым магу дапамагчы?

— Хацеў бы разжыцца ў вас сякой-такой інфармацыяй.

Фэньеш паказаў вачыма на парцье.

— Пойдзем прагуляемся.

Яны выйшлі на мяжу гарадка, туды, дзе падымаўся каркас новага дома. Нягледзячы на выхадны, некалькі будаўнікоў працавалі і зараз, але з такімі тэмпамі будоўля магла працягвацца да канца стагоддзя.

— Што вы хацелі пачуць ад мяне?

Элек Фэньеш стаяў зусім блізка. Тоўт чуў яго перарывістае і частае дыханне, уласцівае такім мажным людзям. На Элеку былі шчыгульныя шэрыя з серабрыстым адлівам штаны, прыталеная кашуля і чаравікі з вострымі мыскамі. «Дзесьці гэтага чалавека я ўжо бачыў»,— падумаў Тоўт, але потым вырашыў, што пазнае не канкрэтнага чалавека, а пэўны тып.

— Давайце пагаворым пра вашага сябра Варгу.

Элекава ўсмешка пачала гаснуць.

— Месяц таму мяне ўжо распытвалі людзі з паліцыі. Вы таксама ў сувязі з яго знікненнем?

— Так. Што вы пра гэта ведаеце?

— Тое, што і месяц назад. Нічога.

— Нічога?

— Аднойчы ўвечары ён прыйшоў да мяне. Памятаю, гэта было ў сераду, якраз прывезлі бетонныя блокі. Дамовіліся, што зайду да яго ў пятніцу. У той дзень у пятніцу, а чацвёртай я ўжо гутарыў з Маргіт. Яна была занепакоеная. Напярэдадні Шоні прыехаў пасля абеду дадому, потым зноў сабраўся на працу, каб нешта там закончыць, але паабяцаў, што абавязкова вернецца на вячэру. 3 таго часу яго ніхто не бачыў. Я застаўся ў Маргіт, каб супакоіць яе.

— Як па-вашаму, чаму Варга мог знікнуць?

— Напэўна, драпануў за мяжу.

— А навошта? У яго ўсё было.

— Магчыма, гэтае ўсё яму ўжо агоркла. Такое, відаць, з кожным здараецца.

Над галавой пачулася пранізлівае крумканне. У высачыні кружляла чарада варон. Тоўт адчуў на правай руцэ мяккі ўдар, і кашулю адразу прамачыла цёплая вадкасць. Падарунак з неба. Праз маску спачування на твары Фэньеша прабівалася задаволеная ўсмешка, якая раптам перайшла ў рогат. Тоўт выцер кашулю насоўкаю.

— Няўжо так смешна?

Фэньеш паспешліва авалодаў сабой.

— Выбачайце. Успомніў адзін анекдот. Пайшоў карузлік да лекара...

— Які характар мелі вашы сувязі з Варгам?

— У якім сэнсе?

— Вы сустракаліся з ім як партнёр па справах ці як гомасексуаліст?

Моцнае цела Фэньеша скаланулася. Ён, як жаўла, уцягнуў галаву, асцярожна агледзеўся і міралюбна паклаў Тоўту на плячо руку.

— Цішэй, вы што, звар’яцелі? Мы ж не дома. I потым я ўсё-такі гетэрасексуаліст.

— Як гэта разумець?

— Ну, адзін раз гэта, другі — тое.

— А Варга?

— Вядома, не. Чыста сяброўскія адносіны. Разам хадзілі ў Дэбрэцэне ў гімназію, а праз колькі гадоў зноў сышліся.

— Чаму?

— Як старыя сябры.

Тоўт з разуменнем кіўнуў.

— Бясспрэчна. Выпілі вінца, пагутарылі пра старыя добрыя часіны. Пра аднакласнікаў, настаўнікаў, пра дзяўчат. У суботні дзень усё дазволена.

— А хіба не? У нас было шмат агульных тэм.

— Даю веры, але ж вы проста так не сябруеце.

Фэньеш зноў усміхаўся.

— Сяброўства будуецца на ўзаемнай выгадзе. Ці, можа, вы так не лічыце?

Тоўт махнуў рукой.

— Тое, што я думаю, нецікава. Лепей скажыце, як вы разумееце ўзаемную выгаду.

— Ну, скажам, у мяне быў дармовы летнік. Часам прыводзіў туды сябра або сяброўку.

— А Варгу з гэтага якая карысць?

— Яму вечна не хапала кампаніі. А шмат хто кажа, што я — прыемны чалавек.

Тоўт праглынуў сліну.

— Вы інжынер-будаўнік. Відаць, маглі б яму дапамагчы будавацца. I з праектам, і з матэрыяламі.

Фэньеш глядзеў на яго са здзіўленнем.

— Дзеля таго і жывём, каб дапамагаць адзін аднаму.

— Дзіўнае тлумачэнне любові да бліжняга. Значыць, дзесяць чалавек выбіраем у бліжнія, а астатніх — не?

Інжынер незадаволена трасянуў галавой.

— He разумею вас. У гэтых астатніх заўсёды ёсць магчымасць... Калі хтосьці з іх зробіць дзеля мяне добрую справу, можа разлічваць на маю ўдзячнасць. Такі агульначалавечы закон. Скажыце, мне трэба чакаць ад вас непрыемнасцей?

— Мяркуеце, я на гэта здольны?

— Безумоўна. Хоць і не знайшлі б нічога супрацьзаконнага, але падсапсаваць маю добрую рэпутацыю змаглі б. Начальства мяне любіць.

— Таму што вы гэта заслужылі. А падначаленыя паважаюць.

Фэньеш падазрона паглядзеў на Тоўта і пачухаў сваю кудлатую галаву.

— Вы, пэўна, думаеце, што я займаюся карупцыяй.

— Усё можа быць.

— У вашым разуменні так. А вы не ведаеце, што, калі ў кагосьці небезразмерны рот або калі хтосьці не хоча абвесці дзяржаву вакол пальца, такім чалавекам могуць і пагарджаць? I наадварот, таго, хто гуляе ў гэтую гульню, паважаюць — вось, маўляў, які спрытнюга. У нас з мінулага стагоддзя лічаць прыстойнай, прынамсі, настаўніцу гімназіі, бо ёй няма чаго красці. Але ніхто не асудзіць яе за тое, што заклала дырэктару калегу, каб на сто форынтаў падвысіць сабе зарплату.

— У Варгі быў безразмерны рот?

— He сказаў бы. Ён быў дынамічнай асобаю.

— Калі ласка, растлумачце.

Чыстыя дзіцячыя вочы Фэньеша заблішчалі.

— Ведаеце, якая розніца была паміж намі? На выгляд аднолькавыя рыбы, вось такія.— Ён выцягнуў перад сабою рукі.— Толькі я — шчупак, а ён у нашых мясцінах болей за метр не расце, а Шоні — акула, якая можа і на ўсе пяць вымахаць.

— А цяпер гэтыя вашы алегорыі растлумачце.

— Я заўсёды застаюся з малым. Выкарыстоўваю свае сувязі, знаёмлю патрэбных адзін аднаму людзей і чакаю, што нешта дастанецца і мне. Шоні гэтага мала. На бліжэйшыя гады ён меў такія планы, што ў мяне валасы на галаве варушыліся: узяць у арэнду бензазапраўку і адкрыць сваё прадпрыемства па забеспячэнні насельніцтва палівам. Прычым усе патрэбныя знаёмствы ўжо завёў.

— He зайздросцілі яму?

— У параўнанні са мной ён меў дзве перавагі. Адна — яго характар. Паўсюль адчуваў сябе добра, казаў, што і ў

турме быў бы задаволены. Гэта не дурыкі, ён і ў войску быў шчаслівым салдатам. Шоні мог пра гэта гаварыць цэлымі гадзінамі. А калі чалавек не баіцца турмы, ён здольны на вялікія справы. Або возьмем ягонае захапленне палітыкай. У апошнія гады Шоні пачаў хуткае ўзыходжанне. Як толькі трапіў вышэй, адразу зрабіўся яшчэ больш упэўнены. Памятаю, кажа мне: «Запомні, стары, палітычная кар’ера — гэта нешта адваротнае пад’ёму на высокую вежу. У палітыцы галава кружыцца, калі ты нізка, а чым вышэй узыходзіш, тым табе спакайней».

— Вам не замінала, што ведалі пра справы адзін аднаго? — Без узаемнага даверу ў нас нічога б не атрымалася. — Ну а цяпер раскажыце пра яго яшчэ што-небудзь цікавае.

— Пра няшчаснага нябожчыка?

— А чаму вы раптам вырашылі, што ён памёр?

— He будзьце дзіцём. Шоні быў у такім становішчы, што не мог пакінуць свае справы нават на тыдзень. Канкурэнты лезуць у кожную дзірку.

— I даўно ён так разгарнуўся?

— Думаю, гадоў ужо дзесяць-дванаццаць.

— 3 якіх крыніц Варга атрымліваў грошы?

— Наўрад ці змагу адказаць дакладна.

Усміхаючыся, Элек Фэньеш зноў амаль усутыч падышоў да Тоўта, і той мусіў адступіць.

— Мяне цікавяць дзве рэчы: адкуль ён атрымліваў грошы і на што іх траціў?

— Вы следчы па фінансавых справах?

— He. Але калі недзе нешта адбываецца, амаль заўсёды ва ўсім вінаватыя грошы.

— Бачыце, у мяне ёсць толькі здагадкі. Даходы Шоні меў ад розных здзелак, ад перапродажу сваіх ранейшых пакупак, ад віна... як самастойны гаспадар вінаградніку.

— А чым разлічваўся за вашы паслугі?

— Паслугамі.

— Якімі?

Суразмоўнік Тоўта засмяяўся.

— Да вашай справы гэта не мае абсалютна ніякага дачынення.

Тоўт дапытліва паглядзеў на яго, але Фэньеш вытрымаў яго позірк.

— Маеце рацыю. Асабіста вы мяне не цікавіце.

Фэньеш сустрэў гэтую заяву задаволеным кіўком гала-

вы, а потым нерашуча, як бы змагаючыся з самім собою, загаварыў:

— Я мог бы... я не супраць вам дапамагчы.

— Давайце.

— Калі маеце ахвоту, сёння ўвечары пазнаёмлю вас з чалавекам, які ведаў некаторыя Шоневы справы.

— Хто гэта?

— Адна жанчына. Працуе ў Цэнтарсхопе', з доларамі. Калі хопіць спрыту, шмат чаго зможаце з яе вывудзіць. Вядома, не як паліцэйскі, бо тады яна перад вамі назаўсёды замкнецца. Скажу, што вы мой сябар. Яна таксама прывядзе сяброўку, падымемся ў мой дом. Напоім іх, а калі атрымаецца, дык і... Распытвайце асцярожна. Як кажуць, спалучайце непрыемнае з бескарысным. Дамовіліся?

— Выдатна. Як я змагу вам аддзячыць?

— Мне патрэбныя сябры. Паўсюль.

— Лічыце, што аднаго ўжо набылі. Выпіўку бяром з сабой?

— I не абы-якую. Гэта такія прастытуткі, што на дзярмо не клюнуць. Снобкі. Я прынясу пляшку «Сегуіну»2, а вы захапіце хенесейскага.

— А гэта што?

— Таксама каньяк. Па-французску значыць «вантавы мост». Вельмі дарагі.

— Дзе яго можна купіць?

— Я куплю сам. Дасце мне шэсцьсот форынтаў.

— Колькі?

— Думаеце, патрэбная вам інфармацыя каштуе меней? Сёння задарма не атрымаеце і бязгрэшнага пацалунка. Тоўт з кіслай мінай адлічыў грошы, і Фэньеш нядбайна засунуў іх у кішэню.

— Цяпер яшчэ адно. Мы сябры, а таму павінны быць на «ты». Я магу называць цябе Доні3?

— Цудоўнае імя.

Рот Фэньеша расцягнуўся ва ўсмешцы на ўвесь твар. Элек рэзка сунуў руку ў кішэню і выцягнуў купюру.

— Зараз паедзем і падрабязна абгаворым усё наша рандэву з дзяўчынкамі. Ведаеш, што гэта? Пяцідоларавая. Запрашаю цябе на піва.

Тоўт правёў пальцам па няголенай барадзе.

1 Гандлёвае прадпрыемства, аналагічнае савецкім магазінам «Бярозка».

2 Марачны каньяк.

3 Памяншальная форма ад імя Дэнеш.

— Скажы, Элек, у Варгі не было ў наваколлі чагонебудзь накшталт шынка для сяброў?

Фэньеш глянуў на суразмоўніка са здзіўленнем.

— Як ты здагадаўся? Шоні купіў гадоў пяць таму кавалак зямлі і пабудаваў на ім дамок з давільняй. Гэта кіламетраў пятнаццаць адсюль. На ўсходнім краі Беркеча.

— Я б хацеў зараз туды зазірнуць.

— Карта ў цябе ёсць?

— Ёсць.

— Тады няма праблем. Даедзеш да развілкі, павернеш каля лесу налева і апынешся перад ўзгоркам Шувегеш, які падобны на конус. Там ужо можаш лічыць, што дабраўся. Шонеў дом знайсці вельмі проста: усе будынкі вакол з вапняку, а ў яго — з чырвонага каменю.

Тоўт працягнуў руку.

— А дзесятай буду ў цябе. Запішы адрас. Цяпер апошняе пытанне. Што ты думаеш пра жонку Варгі?

— Пра Маргіт? Яна не прыняла мужавага прбзвішча. Ведаеш, Маргіт не падыходзіла яму па характары. Шмат у якіх справах яна як мужчына.

— О, гэта, відаць, найвышэйшая пахвала, якую можа пачуць з тваіх вуснаў жанчына.

Фэньеш пачырванеў.

— Я меў на ўвазе іншае...

4

Ад лесу Тоўт праехаў яшчэ каля кіламетра і спыніў машыну на ўзбочыне. Памыліцца было немагчыма, хоць дом стаяў яшчэ далекавата адсюль. Следчы глянуў на гадзіннік. Было трыццаць пяць хвілін на чацвёртую. Сонца ўжо хілілася да блакітна-шэрых узгоркаў, якія закрывалі даліну з захаду. Воблакаў над імі не было, але ўсю небагатую сонечную цеплыню забіралі рэшткі бэзавага з чырвонай аблямоўкаю туману. Тоўт абвёў вачыма падобную да велізарнага амфітэатра даліну, аднак не ўбачыў ніводнай жывой душы. Вакол ляжалі пажаўцелыя авечыя пашы, сярод іх пракідаліся ўзараныя ўчасткі, а далей цягнулася куп’істае балота. Тоўт рушыў да дома са спічастым фасадам, што прыгожа чырванеў на фоне цёмна-зялёных дрэў. Хвілін праз пятнаццаць ён спыніўся перад уваходам. Зямлю тут даўно не ўраблялі; там, дзе некалі расла кукуруза, цяпер буяў бур’ян. Недагледжаны вінаград поўз па зямлі, на падзяўбаных птушкамі чэзлых гронках балявалі мурашкі.

Дом, наадварот, быў дагледжаны. Яго будаваў сапраўдны майстар: аднолькава абчасаныя шматвугольныя камяні ляжалі ў муроўцы прыгожа і дакладна.

Тоўт абышоў будынак і трапіў на маленькі ўтравелы падворак. Там, у пастаўленым на старую скрынку тазіку, мыўся чалавек. Ён быў у гадах і вельмі худы. На зморшчаным выпетраным целе ўжо нельга было разабраць сюжэты багатай татуіроўкі, і гэта сведчыла, што калісьці творца надзяліў мужчыну іншай камплекцыяй. На шум крокаў чалавек імгненна падняў галаву, і на ягоным няголеным змарнелым твары падазрона бліснула вока з чырвонымі пражылкамі. Правая рука павольна выцягнулася, але схапіла толькі край тазіка з абабітай эмаллю. Чалавек хацеў нешта сказаць, аднак з першае спробы ў яго нічога не атрымалася: вусны прыліплі да бяззубых дзяснаў, і пачуўся толькі даволі непрыемны гук, падобны да пляску.

— Добры дзень,— шырока ўсміхаючыся, сказаў Тоўт.

— Добры,— прамовіў, аблізаўшы вусны, стары. Ён гаварыў такім тонам, якім размаўляюць з сабакам, не ведаючы: укусіць той ці не.

— Я — сябар Шандара Варгі Тоўт Дэнеш. А вы хто будзеце?

— Феранц Матальчы,— глытаючы асобныя літары, адказаў стары.— Спрабую прывесці тут усё да ладу. Працую ў Шоні, праўда, даўнавата тут не быў — валяўся ў бальніцы.

— Можа, сустракалі яго дзе-небудзь днямі?

— Даўно ўжо не бачыў, але, думаю, з’явіцца ўсё-ткі сюды, каб разлічыцца.

Тоўт пагадзіўся з гэтым лагічным меркаваннем.

— А дзе гэта вас, дзядзька Феры', так прыгожа размалявалі?

Стары ганарліва засмяяўся.

— У турме. Гадоў дваццаць таму.

— Як вы туды трапілі?

— Ды вось не пашэнціла. Заспеў жонку ў ложку з мужчынам, ну і трохі яго парэзаў. Нічога страшнага. Зрабіўся той мужык калекаю, далі інваліднасць, але, можна сказаць, яму пашанцавала: працаваць не трэба, а грошы ідуць. А мяне пасадзілі. 3 таго часу і працую дзе бог дасць.— Нечакана ён замоўк, здзівіўшыся, што так шчыруе з чужым чалавекам, і падазрона глянуў на госця.— А вы што, Шоні шукаеце?

1 Памяншальная форма ад імя Феранц.

— Ды не. Надумаў у гэтых мясцінах купіць зямлю. Вось і прыехаў паглядзець.

Стары кончыў мыцца і накінуў на сваю сапсаваную худзізною татуіроўку заношаную блакітную сарочку.

— Маеце час, дык глядзіце.

— Прыгожы куток. Відаць, Шоні сюды часта завітваў?

Матальчы засмяяўся. Ягоны смех нагадваў хрыпенне сабакі, у якой захрасла ў горле костка.

— Часта. Гэта такі шылахвост, што о-го-го. Жанчын тут паперабывала столькі, што дай бог кожнаму. Бывала, што і па дзве адразу прывозіў.

— Тады, пэўна, і вы, дзядзька Феры, дапамагалі?

Стары зноў засмяяўся, відаць было, што сама ідэя яму даспадобы.

— Ды ну. Я ўжо сваю песню адспяваў.

Тоўт бачыў, што Матальчы гадоў шэсцьдзесятшэсцьдзесят пяць, але хутка сказаў:

— Ніколі не даў бы вам болей пяцідзесяці.

— Сёлета сорак дзевяць стукнула.

— А з кім яшчэ Шоні сюды прыязджаў?

— Спачатку з сябрамі часта ездзіў. Варылі бограч1, пілі. Потым радзей пачаў прыязджаць. Казаў, што гэта марнаванне часу. Нерэнтабельна... так, здаецца, казаў. Апошнія гады толькі з іншаземцамі заяўляўся. Думаю, з іншаземцамі, бо не мог разабраць, што яны тут гергеталі. Часта і адзін бываў. Казаў, што гэта ягоны востраў у моры. Маўляў, калі ўсё навокал яму апрыкрае, схаваецца тут і ніхто яго не знойдзе.— Стары шмаргануў носам і далёка сплюнуў.— Ну, бывай, пайду дахаты.

— Яшчэ адно пытанне, дзядзька Феры. Можа, вы тут, на гэтым востраве, у апошнія паўгода чулі ці бачылі нешта незвычайнае?

Матальчы здзіўлена павярнуўся.

— Незвычайнае? He думаю. Аднаго разу была кампанія: два мужчыны і дзве жанчыны. Мужчыны такія з твару цёмныя, быццам цыганы, але, мусіць, не цыганы, бо апранутыя добра і Шоні з імі па-замежнаму гаварыў. Елі і пілі ля вогнішча, а тады вэрхал усчаўся, бо жанчыны на гэтае самае не згаджаліся. Ну, мужыкі ім поўхаў надавалі — вішчалі, як парасяты ў плоце. А ўрэшце згадзіліся: ціха тут, крычы — не крычы — ніхто не пачуе.

— I Шоні ва ўсім гэтым удзельнічаў?

Венгерская нацыянальная страва.

— Ды не. Падняўся да мяне. Я тут кіламетра за паўтара жыву, на гары Ласка. Пытаюся, помню: «А вам што, не хочацца?» А ён: «Не люблю я такіх спраў, дзядзька Феры, калі пад прымусам. Але людзі мне гэтыя патрэбны».

— Вельмі ціхая мясціна. Да пабачэння, дзядзька Феры, я яшчэ трохі тут пагуляю.

Дачакаўшыся, пакуль Матальчы знік за пагоркам, следчы падышоў да цёмна-карычневых дзвярэй. Палез у кішэню па нож, каб адамкнуць замок, але, націснуўшы на ручку, здзіўлена ўбачыў, што дзверы незамкнёныя. Пачулася сухая пстрычка, і Тоўт пераступіў парог. Калісьці кухню абставілі вельмі добра, але пра гэта цяпер можна было адно здагадвацца. 3 пасудных шафаў выкінулі на падлогу не толькі посуд, але і выцягнулі пасланую на паліцы паперу. Шкляны і парцаляваны посуд, хтосьці з нянавісцю біў аб сцены і трушчыў нагамі. Дыван з ідылічнаю выяваю дваіх закаханых нечыя рукі сарвалі са сцяны, і цяпер ён трымаўся на адным цвіку. Пераступаючы цераз асколкі, Тоўт рушыў да дзвярэй гасцёўні. Тут панаваў яшчэ большы разгром. Мэбля была перакуленая, ложкі і крэслы паўспоратыя нажом; паўсюль валяліся пучкі конскага воласу, якія нагадвалі чалавечыя валасы. Ад скавышу падняўся ў паветра пух з выпатрашаных пярын.

Тоўт задуменна глядзеў у акно. Пакуль што ён не мог вырашыць: або тут проста ўчынілі пагром, або што-небудзь шукалі. Апошнія сонечныя промні запалілі ветравое шкло яго «Лады». Каля яе спынілася чырвоная машына. Тоўт уладкаваўся ў адным са знявечаных фатэляў і чакаў.

Праз чвэртку гадзіны ў замку пакруцілі ключом, потым ляпнулі дзверы, і ў наступнае імгненне на парозе гасцёўні з’явіўся невысокі худы чалавек з калючымі вачыма.

— Хто... хто вы?

— Паліцыя. А вы?

— Я Сэлеш Шэбешцьен, загадчык рыбнай гаспадаркі. — I тут, вядома, па службовых справах.

— Т-так.

— Дык тут жа нават няма акварыума.

— Я хацеў сказаць, што прыйшоў як сябар Варгі. — У вас ёсць ключ ад дома?

— Шоні даў мне адзін, каб мог прыходзіць, калі хачу. — А што вы шукаеце?

Хуткія вадзяністыя вочы маленькага чалавека глядзелі на Тоўта з халодным спакоем.

— Заўтра збіраўся прыйсці сюды з жанчынай.

— Навошта знішчаеце абсталюнак?

— Я?! Вы што, звар’яцелі? Знішчаць тое, што напалову належыць мне? Ды і другую палову я таксама купляю.

— У каго купляеце?

— Ва ўдавы?

— У каго?

— У Маргіт.

— Здаецца, паведамлення пра тое, што Варга памёр, яшчэ не было.

— Ну а што, па-вашаму, здарылася з чалавекам, які знік два месяцы таму і дагэтуль не з’явіўся?

— Шмат чаго магло здарыцца.

Сэлеш паціснуў плячыма.

— Толькі што вы сказалі, нібыта палова дома — ваша.

3 якога часу? Мне вядома, што гэта ўласнасць Варгі.

— Я купіў палову дома за два тыдні да Шоневага знікнення.

— I колькі заплацілі?

— Гэта вас не датычыць. Між іншым, цана сяброўская.

— Якія ў вас былі адносіны?

— Сяброўскія.

— Пакрысе пачынаю разумець, што ў вашых мясцінах азначае гэтае слова.

— Ну і што яно азначае?

— Што-небудзь будуеце?

— Летась пачаў, цяпер працягваю.

— Тады добра ведаеце Элека Фэньеша.

— Разы два бачыў.

— Ну а дзе ваша рыбная гаспадарка?

Сэлеш нахмарыў лоб, быццам шахматыст, які імкнецца разгледзець за простым ходам суперніка нейкае падступства.

— Кіламетраў десяць адсюль.

— Туды Варга звычайна вазіў замежных турыстаў на экскурсіі з рыбалкай. Чалавек па пятнаццаць-дваццаць. Адмысловы чалавек варыў ім рыбны папрыкаш'.

Сэлеш злёгку ўсміхнуўся.

— Усё гэта плёткі. Можа, яшчэ скажаце, што я сваіх работніц апранаў, як гейшаў?

— Ну, гэтага, відаць, не было.

— Хочаце мне нашкодзіць? Паслухайце, такі маленькі

Вепгерская нацыянальная страва.

чалавек, як я, няварты вашых намаганняў. Можаце прышыць мне некалькі дробных парушэнняў закону, ну а далей што? Вялікага скандалу ўсё роўна не атрымаецца: у мяне ў абласным кіраўніцтве стрыечны брат. Заўсёды дапаможа.

— Дапусцім. Але, думаю, што варыянт з братам вам лепей трымаць у запасе. Раптам калі-небудзь узнікне большая патрэба?

— Што вы хочаце ведаць?

— Мяне цікавіць толькі знікненне Варгі. Хачу пачуць ад вас сякія-такія дэталі. Скажыце, што гэта быў за чалавек?

— Прыстойны. Карэктны.

— Растлумачце.

— На яго можна разлічваць. Любіць грошы, і гэта заўсёды ставіць перад ім новыя мэты. Напэўна, самае вялікае наша няшчасце ў тым, што людзі не настолькі любяць грошы, каб нарэшце скінуць з сябе ланцугі пасіўнасці. Людзей цяжка прымусіць варушыцца і працаваць як след.

— Чаму ён знік?

— Гэта тое, чаго я не разумею. Ён жыў як рыба ў вадзе. Або, калі хочаце, як сыр у смятане. I ў горад не хацеў перасяляцца, заўсёды казаў, што гарадское жыццё нявартае сапраўднага чалавека. Упэўнены: Шоні знік супраць сваёй волі.

— Думаеце, яго маглі выкрасці?

Сэлеш адказаў тонкаю ўсмешкай.

— Хто заплаціць выкуп за начальніка сярэдняга ўзроўню? Жонка? Фірма? Ці, можа, прафсаюз? Цікавая праблема, калі яна сапраўды ўзнікне. Думаю — ніхто.

— I жонка таксама?

— Свабодных грошай у іх ніколі не было.

— Куды ішлі грошы, якія Варга зарабляў?

— Пра гэта ведаў толькі ён.

— Вы шкадуеце, што ён знік?

— Шкадую. Маглі б дапамагаць адзін аднаму. Шандар меў добрую галаву. Умеў рабіць справу і быў страшэнна працавіты.

— Што цяпер будзе з рыбакамі-іншаземцамі?

Сэлеш глядзеў на следчага, як на муху, якую нельга прыстукнуць — трэба чакаць, пакуль адляціць сама.

— Ды такое і было толькі раз ці два.

— Плацілі валютай?

— He муціце вады. Звычайная сяброўская паслуга.

— Хочаце, каб я паверыў?

— Дакажыце адваротнае. Там былі толькі я і Шандар. — А іншаземцы ўжо раз’ехаліся па сваіх краінах. Тонкія, як папера, вусны Сэлеша расплыліся ва ўсмешцы, што моцна нагадвала пакінутую вострым нажом рану.

— Усё так, як вы кажаце.— Ён падняўся.— Калі вы не супраць, я пайду. Заўсёды зможаце знайсці мяне на працы.

Тоўт весела кіўнуў. Ён пачакаў, пакуль Сэлеш пойдзе, і яшчэ раз абышоў дом. Спадзяванняў знайсці што-небудзь было мала: пасля знікнення Варгі паліцыя тут усё абшукала, ды і невядомы пагромшчык таксама яўна меў не спартыўны інтарэс. Але чаму ўсё перавернута тут дагары менавіта цяпер, праз два месяцы пасля здарэння?

Сонца ўжо зайшло, і ў пакоі, дзе стаяў Тоўт, хутка, цямнела. Ён пашукаў уключальнік, потым убачыў над галавой газавую лямпу і ўсміхнуўся. Да бліжэйшага электрычнага слупа адсюль не меней кіламетра. Ступіў да лямпы, падкруціў кнот, узяў запалкі і зняў цыліндр. Успыхнула запалка, і слабенькі язычок полымя хутка супакоіўся ў сваёй шкляной клетцы. Заставалася агледзець яшчэ два месцы — кладоўку і гарышча — але яго знячэўку апанавала нейкая дзіўная абыякавасць. Тоўт адчуў сябе страшэнна стамлёным. Яму ўсё агоркла, пошукі здаваліся бессэнсоўнымі. Паспрабаваў неяк адагнацца ад гэтага наслання, але зразумеў, што пазбыцца яго здолее, толькі пакінуўшы дом. У нерашучасці спыніўся перад дзвярыма кладоўкі і павярнуў ручку. Прытрымліваючы дзверы, падняў лямпу. Пра тое, што адбылося ў наступныя імгненні, Тоўт ніколі не змог бы сказать з пэўнасцю. 3 глыбіні кладоўкі пачуўся нейкі рух. Следчы ступіў назад, але не паспеў. Удар трапіў у сківіцу. Зрабіўшы ў паветры дугу, лямпа выпала з ягоных рук, а сам Тоўт паваліўся дагары. «Праламаю галаву...»— яшчэ паспеў падумаць ён, правальваючыся ў цемру.

5

Вяртанне да прытомнасці было пакутлівае. Мацней за страшэнны боль у галаве Тоўта мучыла дзіўнае адчуванне: здавалася, што ягоная вага патроілася, што яго цалкам запрасавалі ў падлогу. У наступную хвіліну ён даўмеўся, што гравітацыйныя сілы тут ні пры чым — хтосьці сядзеў на ягонай спіне. Следчы падняў галаву. Невядомы рашуча і бязлітасна ўзяў яго за валасы і выцяў тварам аб падлогу. Тоўт застагнаў.

— Спакойна. Калі зварухнешся, скручу шыю.

Голас быў ціхі, амаль шэпт, але Тоўт не мог бы сказаць: ці гэта натуральнае гучанне, ці чалавек гаворыць так знарок, каб яго не пазналі.

— Хто вы? Што вам трэба? — выціснуў ён з сябе.

— Тут буду пытацца я. Што ты шукаеш у доме? Я праверыў твае кішэні і ведаю, хто ты.

Тоўт маўчаў.

— Слухай мяне ўважліва.

Штосьці бразнула, і Тоўт адчуў на шыі халоднае вастрыё.

— Будзеш маўчаць, праз хвіліну перарэжу табе шыю.

Невядомы злёгку націснуў на нож, і Тоўт адчуў, як па шыі пабег цёплы струменьчык.

— Расследую справу аб знікненні Шандара Варгі.

— Няма чаго тут расследаваць. Кідай гэтае разнюхванне, a то пагаворым з табой іначай. Зразумеў?

— Зразумеў.

— Значыць, так. Цяпер я адсюль выйду, а ты застанешся ляжаць на жываце і будзеш ляжаць яшчэ дзесяць хвілін. Потым можаш ісці. Калі пойдзеш за мной, атрымаеш нож паміж лапатак. Усёк?

— Добра.

Перш чым устаць, невядомы моцна прыціснуў спіну каленам і балюча пакруціў ім. Бездапаможная нянавісць паднялася ў Тоўце да апошняй мяжы, але ён змоўчаў. Невядомы стаў на ногі, і следчы раптам адчуў рэзкі боль паміж скабамі. Яго выцялі нагой. «Выжлец здохлы...» — прамовіў той самы голас-шэпт, затым пачуліся крокі і стукнулі дзверы.

Нейкі час Тоўт ляжаў незварушна. He таму, што выконваў загад незнаёмага — ён быў упэўнены, што, як толькі зачыніліся дзверы, той кінуўся бегчы — проста патрэбна было хвілін дзесяць, каб ачомацца. Цяпер следчы ўжо мог лакалізаваць боль і зразумеў, што, хоць сківіцы таксама страшэнна балелі, ён знепрытомнеў не ад першага ўдару, а ад таго, што, падаючы, выцяўся патыліцаю аб востры вугал кухоннай шафы.

Тоўт з цяжкасцю падняўся на калені, выцягнуў з кішэні насоўку і прыклаў да раны. Яго нудзіла. Потым пачало моцна калоць між скабамі, а ўслед за гэтым боль выпаўз адусюль і сціснуў яго так люта, што Тоўт ледзь не заплакаў. Сабраўшы сілы, ён устаў, і ў сценкі чэрапа адразу ўддрылі распаленыя свінцовыя шары. Горла сцісну-

ла ванітная спазма, але страўнік быў пусты, бо пасля снедання Тоўт нічога не еў. Ён абапёрся аб сцяну і нейкі час чакаў, што яго ўсё ж^званітуе, але прыступ рвоты мінуўся гэтаксама хутка, як і прыйшоў. Хістаючыся, як баксёр пасля накаўта, следчы рушыў да выхаду. Пад нагамі храбусцелі асколкі разбітай лямпы. Дрэнны настрой і пачуццё бездапаможнасці зніклі: сустрэча з невядомым з кладоўкі засведчыла, што ягоныя пошукі недарэмныя. Тоўт зачыніў дзверы і, пятляючы па траве, пайшоў у бсгк сваёй машыны. У цемры дарога здалася яму пакутліва доўгай, тым больш ён разумеў, што, вывіхнуўшы ці зламаўшы нагу, дапдсці да машыны ён не здолее. Лаючыся і намацваючы слабымі яшчэ нагамі сцежку, Тоўт нарэшце згледзеў у цямрэчы светлую пляму — сваю «Ладу». Ён пачуў палёгку, бо ўсю дарогу баяўся, што чалавек, які напаў на яго, угоніць машыну. Раптам наперадзе і зусім блізка ён убачыў на асноведзі цёмнага неба штосьці яшчэ цямнейшае — чалавечую постаць. Следчы разумеў, што мужчына з нажом ужо далёка, постаць ні ў якім разе не магла належаць яму, але страўнік здрадліва таргануўся і цягліцы напружыліся.

— Хто вы? Што вам трэба? — рэзка спытаў Тоўт, і яго ўразіла слабае істэрычнае гучанне свайго голасу. «Спалохаўся, як шаснаццацігадовая дзеўчынёшка»,— з пагардаю падумаў ён.

— Добры вечар,— адказаў глыбокі спакойны голас з адметным мясцовым вымаўленнем.— Я — Янаш Мачаі, жыву тут, на гары.

Чалавек падышоў бліжэй і працягнуў руку.

— Божа, у вас уся кашуля ў крыві. Што здарылася?

— Нехта напаў на мяне вунь у тым доме,— Тоўт паказаў назад,— і, жартуючы, парэзаў нажом усю шыю.

— У чыім доме?

— Шандара Варгі. Ведаеце яго?

— Ведаю. I дом, і Шандара. Мой дом за два кіламетры, але для гэтых мясцін мы — суседзі. Можа, зойдзеце да мяне: змыеце кроў, і глыток гарэлкі пасля такога пярэпалаху таксама не пашкодзіць.

Тоўт хацеў запярэчыць, што не спалохаўся, але потым перадумаў.

— Мы маглі б пад’ехаць туды на машыне. Пешшу ісці цяпер цяжка.

— Вядома. Ад краю вінаградніку тут пешкі больш за пяцьдзесят метраў не пройдзеш.

Селі ў машыну, і Тоўт уключыў матор.

— Зараз справа будзе грунтовая дарога,— сказаў Мачаі, калі яны праехалі каля кіламетра.

Дарога была няроўная, да таго ж месцамі брукаваная, і машына калывалася і падскоквала не раўнуючы як сярэднявечны экіпаж. Тоўт пачаў шкадаваць, што згадзіўся на прапанову Мачаі. Пад’ём рэзка абарваўся, і дарога кончылася. Фары асвятлялі парослы травою і хмызняком пагорак.

— Прыехалі.

Выйшлі з машыны. Падняўся месяц, і ў яго прывідным святле Тоўт адчуў сябе гэтаксама нязвыкла, як заўсёды пачуваўся ўвечары ў незнаёмым месцы. У такіх выпадках уражанні западалі ў памяць надзвычай глыбока, але вельмі своеасабліва: праз рэальную ясную карціну, як бы паказваючы сапраўдную сутнасць рэчаў, праяўлялася яшчэ адна — сюррэалістычная.

Падымаючыся ўслед за правадніком угору, Тоўт гучна стагнаў і часам губляў раўнавагу. Нарэшце яны спыніліся. Па спадзістым схіле да беласценнага дома з чаротавай страхой апускаліся даўгія рады вінаградніку. Над домам цямнела лясістая падобная да ўсечанага конуса вяршыня.

— Гара называецца Турэцкі замак,— з гонарам сказаў Мачаі.— Гэтая тэраса з маім домам акурат пасярэдзіне.

— А дзе замак?

— Няма замка. Ёсць на вяршыні крушня ды бур’ян вакол расце. Гэта і называюць замкам.

Яны падышлі да простага сялянскага дома з маленькімі вокнамі. Дзверы нават не былі замкнёныя і, як толькі Мачаі штурхнуў іх, адчыніліся. Пераступіўшы парог, Тоўт апынуўся ў невялікай кухні з нізкай столлю і ўтрамбаванаю земляной падлогай. Гаспадар запаліў газавую лямпу, і мігатлівы жоўты агеньчык асвятліў бедны абсталюнак: белую нехлямяжую шафу для посуду і стол, засланы цыратаю з сінім узорам.

Мачаі палез у шафу і выняў адтуль зялёную літровую пляшку. Вяцягнуўшы корак, ён крыху адпіў і працягнуў пляшку Тоўту. Рука спынілася ў паветры, і гаспадар, зноў павярнуўшыся да шафы, дастаў шклянку.

— На здароўе,— сказаў ён, наліваючы.— Тут, на самоце, можна зусім развучыцца прымаць гасцей.

Тоўт ведаў, што яшчэ сядзе сёння за руль, але ўсё адно выпіў. Яму было прыемна адпачываць на крэсле, прыемна чуць, як ад гарэлкі разліваецца па целе цеплыня.

— Вы сказалі, што знаёмыя з Шандарам Варгам. Ведаеце, што ён прапаў?

Мачаі таксама ўладкаваўся за сталом. Толькі цяпер Тоўт змог як след разгледзець яго. Рослы, смуглы, жылаваты і падхорцісты. Вузкі трохкутны твар зусім не спалучаўся з шырокімі плячыма і няспешнай паважнаю гаворкай.

— Ведаю, што прапаў. Здаецца, чуў ад кагосьці з суседзяў.

— Даўно вы з ім сустракаліся?

Мачаі задумаўся.

— Апошні раз дзесьці на пачатку лета. Шандар заўсёды заязджаў да мяне разы два на месяц.

— Вы сябравалі?

— He сказаў бы, што сябравалі. Проста былі знаёмыя. Яму падабалася глядзець, як я жыву. Аднаго разу нават сказаў, што калі б не быў Шандарам Варгам, дык хацеў бы зрабіцца Янашам Мачаі.

— Штосьці падобнае я ўжо чуў,— прамармытаў Тоўт.

— Тое самае сказаў Дыягену Аляксандр Македонскі. Следчы рэзка падняў галаву.

— Вы хто?

— Гаспадар вінаградніку.

— А родам адкуль?

— Нарадзіўся ў гэтым краі, кіламетраў за трыццаць адсюль.

— Але ж на вінаградніку працавалі не заўсёды.

Гаспадар крыху памаўчаў.

— He заўсёды. Толькі апошнія шэсць гадоў. Да гэтага быў інжынерам.

Нейкі час у пакоі трывала цішыня.

— Чаму пакінулі ранейшую працу?

Мачаі не адказаў. Ён яшчэ раз палез у шафу і, пакалупаўшыся там, паклаў на стол акраец хлеба і кавалак сыру. Сцізорыкам акуратна і дробна парэзаў ежу і пачаў са смакам жаваць. Тоўт успомніў, што ад -раніцы не меў у роце ні макулінкі, і праглынуў сліну.

— He хочаце пакаштаваць?

— Ды не, дзякуй,— прамовіў Тоўт. У роце зноў было поўна сліны.

— Гэта добра. Дома ў мяне ежы няшмат, а ўніз у краму пайду толькі паслязаўтра.

— Паслязаўтра? Чаму менавіта паслязаўтра?

— Купляю прадукты раз на тыдзень. Кожны аўторак.

Такая ў мяне завядзёнка. Люблю ва ўсім сістэму. Але толькі такую, якую ствараю я сам. Тое, што дыктуюць сям’я, сябры, прадпрыемства,— не люблю. Таму і апынуўся тут.

— А чым зарабляеце на жыццё?

— У мяне 904 вінаградныя лазіны. Віно здаю нарыхтоўшчыкам, сам не валаводжуся. Прадам пятнаццацьшаснаццаць гекталітраў — вось і грошы. На месяц у мяне ідзе каля 1200 форынтаў.

— Няшмат.

— Практычна я вегетарыянец. Харчуюся бульбаю, хлебам, яйкамі і гароднінай. На трункі не трачу нічога.

— Зусім не п’яце?

— Ну што вы. За дзень прыкладна літры два віна. За год атрымліваецца восем гекталітраў. Летам п’ю болей, бо працую на сонцы.— Мачаі памаўчаў і дадаў: — Зімой таксама, бо вельмі доўгія вечары.

— Як вы жывяце адзін?

— Зараз раскажу. Толькі спачатку памыйцеся. Шчыра кажучы, у гэтай скрываўленай кашулі выглядаеце даволі вусцішна. Вось тут ёсць тазік.

Пакуль Тоўт мыўся, гаспадар знік у другім пакоі і вярнуўся з сіняй кашуляй.

— Надзеньце. Можаце забраць з сабой. Толькі потым вернеце: прывык у ёй ездзіць у Пешт.

— У першую нядзелю кожнага трэцяга месяца?

Мачаі здзіўлена ўсміхнуўся.

— Амаль адгадалі. Сапраўды, кожны трэці месяц. Тоўт падзякаваў за кашулю.

— Вы з паліцыі?

Цяпер прыйшла пара здзівіцца Тоўту.

— Чаму вы так вырашылі?

— Шмат пытаецеся. Пра тое, што іншых ніколі б не зацікавіла. Пад іншымі разумею сябе.

— Як вы тут вытрымліваеце?

— А няблага. Ведаеце, у былыя часіны, калі працаваў у Пешце, я шмат разважаў над чалавечым жыццём і зрабіў выснову, што самыя шчаслівыя і ўдачлівыя людзі — сектанты. Маю на ўвазе не толькі веру, але ўсе іхнія ідэі і светапогляд. Такога чалавека вера не толькі падтрымлівае ў любым становішчы, але і дае яму высокую мэту. На другое месца я паставіў бы тых, хто апанаваны якойнебудзь моцнай страсцю. Гэта можа быць усё, што хочаце: будаўніцтва мастоў, маладзенькія хлопчыкі, улада. Такія

людзі звычайна не заўважаюць нічога, апрача свайго захаплення, і маюць поўныя прыгаршчы шчасця. Але большая частка людзей — тыя, хто не сектанты і не апанаваныя моцнай страсцю,— добра пачуваюцца, калі ім цёпла, а як падакучыць, хочуць крыху холаду. Пасля холаду зноў давай ім цеплыню, пасля салёнага — салодкае, пасля салодкага — салёнае. Так і мінаецца ўсё іхняе жыццё... I ёсць яшчэ адзін тып — шчаслівыя і ўдачлівыя напалову. Гэта тыя, хто бачыць паратунак у адзіноце. Вось я якраз з такіх.

Мачаі замаўчаў, і Тоўт заўважыў, што той крыху збянтэжаны. Відаць, пачынаў раскайвацца, што гаварыў так шчыра.

— Чаму вы пакінулі працу?

— He мог болей трываць гэтае бясконцае сядзенне. Ведаеце, хто зрабіўся інтэлігентам, той скончыўся, як біялагічная істота. He згодныя? А вы паглядзіце на пяцідзесяцігадовага службоўца і на селяніна ў такім самым вяку. У першага на твары напісана ўсё, што ягоны гаспадар мусіў праглынуць за трыццаць гадоў. У нас чамусьці лічаць, што калі чалавек скончыў школу і зарабляе на жыццё фізічнай працай, дык ён на самым нізе іерархічнай лесвіцы. Ну а я з гэтай іерархіі выйшаў. Працую сам на сябе.

— Якая тут зіма?

Мачаі ўсміхнуўся.

— Доўгая. Але тады я болей сплю. Лягу ўвечары a сёмай, а падымаюся назаўтра а восьмай, а дзевятай. 3 кожным годам сплю ўзімку ўсё даўжэй. Напэўна, калі-небудзь спасцігну таямніцу мядзведзяў. Пачну, напрыклад, у лістападзе есці двайныя порцыі, a 1 снежня залягу і захраплю да самага сакавіка.

— Вы сур’ёзна?

— Ужо два гады ламаю над гэтым галаву. Калі выпадае час. А раней мусіў займацца на працы праблемамі, якія не мелі да мяне аніякага дачынення, ад якіх, як той казаў, мне і не свярбела і не балела. Я ўпэўнены, што чалавечы арганізм здатны на ўсё. Ужо маю пэўныя вынікі, але гаварыць пра іх пакуль што не хачу...

— He думаю, што змог бы ўзяць з іх што-небудзь карыснае для сябе.

_ Мачаі падняўся і выняў з шафы закаркаваную бутэльку. — Вып'ем віна?

Тоўт пахітаў галавой.

— А як наконт жанчын? — запытаўся ён.

Гаспадар засмяяўся.

— Дык тут Эма.

— Хто гэта.

Мачаі нахінуўся над сталом і паставіў перад Тоўтам левую руку з набраклымі жыламі.

— Вось Эма',— ягоны смех зрабіўся нейкі хрыпаты.— А вось заўтра.— Ён паставіў побач з левай і правую руку.

Тоўт кісла ўсміхнуўся.

— Відаць, апрача Эмы, тут бываюць і іншыя. Прынамсі, мне так здаецца, калі гляджу на недакуркі са слядамі памады.— Тоўт паказаў на кансервавую бляшанку, дзе ляжалі недакуркі, якія пакінула яўна жанчына.

Мачаі пачырванеў — гэта было відно нават праз яго смугласць.

— Ды не. Была тут па справах адна з нарыхтоўчай канторы. Калі мне трэба жанчына, а гэта бывае ўжо даволі рэдка, я за тутэйшымі не ганяюся. Тры-чатыры разы на год еду ў Пешт і знаходжу сабе сяброўку на некалькі начэй. Але, магчыма, налета пастаўлю на такой практыцы крыж. Цэны растуць.

— Што вы можаце сказаць пра Шандара Варгу?

Мачаі спахмурнеў.

— Чаму пытаецеся пра гэта цяпер?

— Таму што расследую справу аб ягоным знікненні.

— Ведаеце, у мяне няма пра яго ніякай думкі. 3 той самай прычыны, з якой няма ніякай думкі і пра вас. Вы жывяце ў іншым свеце. Калі мы сустракаліся з Варгам, я чуў тое, што мяне абсалютна не цікавіла, а сам не надта ведаў, што сказаць яму.

— Чаму ж тады ён заходзіў да вас?

— Магчыма, менавіта таму і заходзіў. Шандар разумеў, што мне можна расказваць усё, што хочаш, бо нікога з тых, пра каго ён апавядаў, я не ведаю, ніколі з імі не сустрэнуся і нікому пачутае не перадам.

— Ну і пра што ён казаў?

Мачаі паціснуў сваімі шырокімі плячыма.

— Тут так адразу і не скажаш. Лаяўся на свайго начальніка і на падначаленых — акурат як большасць людзей. Наракаў на сям’ю: маўляў, забіраюць безліч энергіі, але і без сям’і не можа. Казаў пра розныя не вартыя ўвагі дробязі. Аднойчы я пытаюся: «Калі штосьці табе недаспадобы, навошта гэтым займаешся?» А ён: таму, маўляў, што

1 Гульня слоў: Эма ў венгерскай мове і жапочае імя і — «сёння».

хейненскае піва люблю болей за «Кеўбаняі»'. Я тады і сказаў, што ў такім выпадку ён — дурань. Потым прыносіў некалькі бляшанак гэтага піва. Добрае піва, але я дзеля яго і кроку б не ступіў. Так яму і сказаў. А Варга раззлаваўся: «3 шэрасці і пасрэднасці .можна выбрацца ў двух кірунках. Я спрабую ўгору, а ты — уніз. I, павер, твой шлях лягчэйшы. Нават калі здаецца, што менавіта ён — самы цяжкі. Паглядзі на сябе. Як ты жывеш? На ўзроўні парабка з мінулага стагоддзя. Хіба гэта жыццё?»

— I што вы яму адказалі?

— Што нас... я хацеў на ягоны лад жыцця. Я да яго не хаджу, яго да сябе не клічу, дык якой хваробы ён сюды цягаецца? Пасля гэтага Варга супакоіўся. «Твая праўда,— кажа. — Калі б я не быў такім грамадскім чалавекам, дык зрабіў бы тое самае, што і ты». Потым праз колькі тыдняў зноў прыехаў. Нават прапаноўваў выгадней збыць віно. Я адмовіўся. Навошта мне лішнія грошы. Толькі б перашкодзілі ўжо наладжанаму жыццю.

— А калі надараецца дрэнны ўраджай.

— Меней ем. Наогул не меней, a — таннейшыя стравы. А калі год ураджайны, магу сёе-тое адкласці пра запас. Выдаткоўваю сабе на месяц 1200 форынтаў, але мог бы пражыць і на 800.

Абодва доўга маўчалі. На дварэ ўсхадзіўся вецер, чуваць быў шум лесу, нешта грукнула на гарышчы.

— Сумная гэта мясціна.

— Чалавек да ўсяго прывыкае.— Мачаі пазяхнуў. Тоўт падняўся.

— Дзякуй за кашулю. Днямі заскочу да вас яшчэ. Каб было вам у чым ездзіць у Пешт. Скажыце, а вас не цікавіць, што прычынілася са мной у доме ў Варгі?

— He вельмі.

Гаспадар правёў Тоўта да парога.

— Дойдзеце да машыны?

Тоўт кіўнуў. Праз хвіліну ён азірнуўся. Мачаі стаяў у дзвярах, шырока расставіўшы ногі. Рукамі ён абапіраўся на вушак і ў месяцавым святле нечым нагадваў старога мудрага павука, які не здзівіўся б, нават пачуўшы, што мёртвыя загаварылі.

1 Марка піва.

6

Тоўт даехаў да Нодзькенда ўжо амаль а дзесятай. Вецер шкуматаў дэкаратыўныя кусты. На вуліцах было пустэльна, і гарадок выдаваў пакінутай пасля здымкаў кінадэкарацыяй. Сям-там за цёмнымі вокнамі аднолькавых дамоў мігцела святло тэлевізараў. Фэньеша следчы знайшоў даволі хутка. Той жыў на ўзвышшы, наймаючы першы паверх у адной з віл, пабудаваных тут з архітэктурным густам на пачатку стагоддзя. Дзверы пасля званка адчыніліся адразу, і Тоўт падумаў, што гаспадар ужо даўно чакае яго. Элек Фэньеш быў у чорных штанах, чырвонай, як мальвы, кашулі з шырокімі рукавамі і ў чаравіках амаль такога самага колеру.

— Заходзь, Доні,— узрадавана сказаў гаепадар.— Хутка прыйдуць і дзяўчаты. Яны з курортнага басейна; працуюць там у гатэлі. Ну, што табе не падабаецца?

— Спадзяюся, іх завуць не Пішта і не Ёнчы?1 Элек засмяяўся прыемным смехам.

— У цябе, Доні, нейкія дурныя думкі і ўяўленні. Гомасексуалісту не могуць падабацца ўсе мужчыны, гэтаксама як табе — усе жанчыны. Ты, напрыклад, вельмі сімпатычны хлопец, я сказаў бы нават — спакуслівы, але мне ў сексуальным аспекце ты, выбачай, не толькі не імпануеш, але нават выклікаеш нейкую агіду.

Што-небудзь адказаць на гэтую заяву Тоўт не здолеў.

Кватэра была маленькая і ўтульная. У ёй — ад крэслаў да дываноў — пераважалі розныя адценні жоўтага і карычневага колераў.

— Божа мой, што з тваёй шыяй?

Тоўт распавёў пра здарэнне ў разгромленым доме Варгі.

— Як ты мяркуеш, што мог шукаць той чалавек?

— Нават не ўяўляю. Ты яго бачыў?

— He.

— Мог бы пазнаць, каб сустрэў?

— Ды я ж і твару не бачыў.

Фэньеш спачувальна ківаў.

— А Сэлеш — птушка высокага палёту. Ведаеш, колькі ён зарабляе за год? Я магу толькі здагадвацца.

— Што, па-твойму, ён там шукаў?

Мужчынскія імёны.

— Ды што там можна шукаць? Відаць, проста хацеў на ўсялякі выпадак агледзецца.

— А той, што збіў мяне? Цікавіўся, колькі бульбы Варга нарыхтаваў на зіму?

Мажны круглагаловы чалавек сумна пахітаў галавою і добра дагледжаным пазногцем скінуў з бездакорна чыстай кашулі бачную толькі яму парушынку.

— Цяжкія пытанні, Доні. Майго інтэлекту тут не хапае. Можа, шукаў тое самае, што і ты?

Тоўт паглядзеў на Элека падазрона, але той усміхаўся мякка і прыязна.

— Ты мяркуеш, ён шукаў Варгу і ў прыскрынках стала? Цяжка даць веры, што яго парэзалі на такія кавалкі. Ці, можа, я памыляюся?

— Я пра гэта нічога не ведаю. Але ўпэўнены, што так зацята можна шукаць толькі дзве рэчы...

— Якія?

— Грошы або каштоўныя паперы.

Тоўт згадзіўся.

У дзверы пазванілі. Фэньеш выйшаў і адразу вярнуўся, шырокім рухам рукі запрашаючы ў дом узбуджаных жанчын.

— Дарагія сяброўкі, дазвольце адрэкамендаваць вам майго сябра, гаспадара будаўнічай канторы з добрай рэпутацыяй.

Адна з жанчын была худая і рослая, з падкручанымі валасамі, вялікімі летуценнымі вачыма і з безліччу розных касметычных хітрыкаў на твары. Другая — невысокая, з абясколеранымі валасамі, з пышным бюстам, шырокімі клубамі і тонкай таліяй. Яе вочы глядзелі неяк па-мышынаму пакорліва. Яны селі, і атрымалася, што Тоўту дасталася маленькая. Яе звалі Ірма, і яна, напэўна, ужо была на падпітку, бо моўчкі паслала яму доўгі млявы позірк.

— Ну што? — запытаўся Тоўт, з цяжкасцю хаваючы раздражненне.

— Мне хочацца заглянуць табе ў душу,— буркатліва адказала яна.— Хачу ведаць, хто побач са мною.

Фэньеш дастаў з бара каньяк.

— Хенесейскі! — Жанчыны адначасова працягнулі рукі да пляшкі.

Выпіўкі хапіла меней чым на гадзіну. Тоўт з сумотаю назіраў, як хутка гэтыя псеўдарусалкі распраўляюцца з яго паўтыднёвым заробкам.

— Доні прынёс,— паказаў на яго Фэньеш.— У яго на

кожным прыёме такіх бутэлек расходзіцца штук па шэсць.

Тоўт слаба запярэчыў, але, нягледзячы на гэта, ягоны аўтарытэт у вачах дзвюх сябровак відавочна вырас.

Прыкладна праз гадзіну агульны настрой неўпрыкмет падняўся. Тоўт паспрабаваў абняць Ірму, але тая яшчэ супраціўлялася. Гаварылі пераважна жанчыны. Пасля кожнага новага кілішка яны рабіліся ўсё больш бесцырымонныя. Пачаліся інтымныя плёткі пра калег. Фэньеш слухаў іх з зычлівай усмешкаю і раз-пораз падкідваў скаромную показку, пасля якой сяброўкі захоплена вішчалі. Жанчыны ўжо адзін раз пасварыліся наконт курса замежнай валюты і абазвалі адна адну рознымі словамі, яны ўжо двойчы плакалі — спярша ад злосці, а пасля ў той момант, калі памірыліся, Потым пацалаваліся і ўзяліся абмяркоўваць сваю трэцюю сяброўку. Каля паўночы амаль пустою была і пляшка «Сегуіну». Тоўт адчуў, што стаміўся. Дзень выпаў нялёгкі. Ён ведаў, што, калі за гадзіну не скіруе размову на патрэбную тэму, або засне, або нап’ецца.

— Уяві, гэтая карова Жужа...— абурана пачала Ірма.

— Гэта якая? — абарваў яе на паўслове Фэньеш.— Вузкавокая?

— Тая самая, падобная да мулаткі. 3 якой у Шоні нічога не атрымалася. Я яму казала, што Жужа не трахаецца,— непрыязна сказала высокая і худая Каці.

— Што з Шоні? Што-небудзь ужо вядома? — ікнуўшы, запыталася Ірма.

Фэньеш засцярожліва паглядзеў на Тоўта.

— Здаецца, нічога.

«Сегуін» ужо ўсім ударыў у галаву. Жанчыны зрабіліся больш падатлівыя, гаворка запаволілася і страціла свой лагічны асяродак. Пары яшчэ больш адасобіліся. Краем вока Тоўт бачыў, як Элек без вялікага натхнення гладзіць Каці па сцёгнах. Ён заліў у Ірму апошнія кроплі каньяку. Маленькая бландзінка асавела пазірала перад сабою і нешта мармытала.

— На якой ты пасадзе? Колькі зарабляеш?

Ірма таямніча ўсміхнулася сваімі бяскроўнымі губкамі.

— Ты можаш не паверыць... няхай гэта застанецца між намі... маю тысячу пяцьсот заходненямецкіх марак штомесяц... гэта, вядома, апрача зарплаты.

— А што потым робіш з грашыма?

— Які ты цікаўны! Але табе скажу, мы ж з табою сябры, ці не так? Прадаю, а частку пакідаю на тое-сёе.

8 Замежны дэтэктыў

225

— А адкуль бярэцца столькі грошай?

— Ха-ха-ха... А ёсць пара фокусаў. Ведаеш, у нас такая абстаноўка, што калі пакупнік — венгр, значыць, у яго абавязкова смятанка на вусах, а таму яго можна смела аблічваць на дзесяць долараў. Няхай толькі паспрабуе выступіць! Ды і не выступае ніхто — хвост падтуляць і зматваюцца. Потым бываюць вьіпадкі, калі, напрыклад, купляе чалавек нешта за пяць долараў і шэсцьдзесят цэнтаў, а ў яго дзесяцідоларавая купюра. Тады я кажу, што рэшту магу даць толькі швейцарскімі франкамі, а курса абмену валюты ён дакладна не ведае. Разумееш?

— He зусім.

— Нейкі ты тугадум. Тады я пералічваю так, каб мне было выгадна.

— Маеш розум.

— Ха-ха-ха. А яшчэ замест рэшты даю часам жвайку або цукеркі, што купляю за форынты ў краме насупроць. Хоць усё гэта, вядома, дробязі. Сур’ёзныя грошы ў мяне ад таго, што дапамагаю людзям...

— Якім чынам?

— А вось такім. Працую пры адзіным на ўсю вобласць лекавым басейне, значыць, праца ў мяне не сезонная, a сталая. Шмат прыязджае старых адзінокіх іншаземцаў. Кожнаму трэба хоць крыху клопату, чалавечай цеплыні... а я магу хутка сысціся з чалавекам. Ведаеш, што такое камунікабельнасць? Нічога, потым калі-небудзь растлумачу. Карацей, яны на сёмым небе ад шчасця, калі маладая жанчына пагаворыць з імі, згодзіцца схадзіць у бар ці разам павячэраць... і слухае пра ўсе іхнія душэўныя праблемы і няшчасці. Ты толькі не думай, што даходзіць да гэтага самага...

— Пра цябе нічога такога ў мяне і ў думках не было. Але магу пайсці ў заклад, што сярод тваіх каляжанак ёсць і такія, што згодныя на ўсё.

Ірма з адметнаю ўсмешачкай павярнула галаву ў той бок, дзе Каці і Фэньеш пачалі ўжо бессаромную прэлюдыю да блізкасці.

— Вось, напрыклад, гэтая раскладушка. Кідаецца на кожнага пакупніка. Але не думай, што іншаземцы ад яе ў такім захапленні, як яна хваліцца. Гэтая можа падаслацца пад любога. Але каму яна трэба? Скажы, ты хацеў бы пераспаць з тэлеграфным слупам? Дробная блядушка.

Тоўт здзіўлена пакруціў галавой.

— Але тады я не разумею... Ну, ты проста сходзіш

з імі... з тымі, каму патрэбна цеплыня, у рэстаран, і яны табе за гэта плацяць?

— Ім побач са мною так добра, што абавязкова хочуць мне аддзячыць. Пытаюцца, што падараваць, а я звычайна прашу тое, чаго тут у нас не купіш. Таму даюць грошы, каб паехала ў Пешт і купіла тое, што трэба, у сталіцы. Часам набіраецца на трыццаць—сорак долараў.

— Добрая ў цябе праца.

— He, сапраўды. Заўсёды з людзьмі, дапамагаю ім. Ёсць сэнс. Я не здолела б працаваць у канторы і дзеля павышэння зарплаты на дзвесце форынтаў падстаўляць перадок загадчыку аддзела. А тут можна жыць з узнятаю галавой. Ды акрамя таго, маю доступ да замежнага барахла.

Тоўт даверна пагладзіў яе па плечуку, і жанчына пасунулася бліжэй.

— Скажы, калі ласка, ты знаёмая з Шандарам Варгам?

— Знаёмая — не тое слова. Шоні мой вельмі блізкі сябар.

— Наколькі блізкі? Так я і раўнаваць пачну. Ірма зарагатала.

— Ну што ты. Шоні такі прыстойны. Калі глядзіць на цябе, адразу разумееш, штб ты ў яго жыцці значыш. Так прыкідвацца нельга. Ніякі акцёр не змог бы. Маю на ўвазе пачуцці. Казаў мне: «Ірма, калі б не мае дзеці, даўно ўжо развітаўся б з жонкаю. За тваё каханне магу кінуць усё на свеце». Залаты чалавек. I сапраўды так думаў. Страшэнна любіць маленькіх. У яго такое моцнае пачуццё абавязку, але яно ўвесь час змагаецца з іншымі пачуццямі. Таму і цяжка яму жыць. Заўсёды паміж двума крэсламі. He ведаў, што ўсё адно не пайшла б за яго, таму што люблю незалежнасць. Безумоўна, гэтага яму ніколі не скажу — занадта жорстка. Раэбіла б яго сэрца. He магу нічога з сабой зрабіць. На маю думку, шлюб — анахранізм. Ты жанаты?

— He.

— Чаму не ажаніўся?

— Яшчэ не знайшоў сапраўднай жанчыны, з якой мог бы жыць у каханні і згодзе.— Тоўт усхвалявана замаўчаў і нарэшце наважыўся: — Рэдка сустрэнеш такую жанчыну, як ты, Ірма.

Шчырасць, якая ўзнікла паміж імі дзесяць хвілін таму, дасягнула ў жанчыне апагея.

— Паслухай, у мяне ёсць у Пешце маленькая ўтульная кватэрка, якая цяпер каштуе два мільёны. Да таго ж сёе-тое назбірала тут, у магазіне. Думаю, і ў цябе ёсць што накрышыць у малако. Ты чым займаешся?

Тоўт пакутліва спрабаваў прыгадаць, як яго адрэкамендаваў Элек, але алкаголь ужо ўзяў сваё.

— Працую на мясным прадпрыемстве, адзін з кіраўнікоў,— асцярожна пачаў ён.

— I колькі выходзіць за месяц?

— Дзесяць тысяч.

— Няшмат.

— Але тут яшчэ набягаюць добрыя працэнты ад прыбытку.

— Ara. А злева?

— Ёсць і злева.

— Раскажы. Ты не ўяўляеш, як я люблю пра ўсё такое слухаць. Таму што адразу відаць, хто сапраўды і на кані і пад канём быў, а хто толькі прыкідваецца.

— Добра, але ты павінна паабяцаць, што нікому... Іначай магу сур’ёзна ўліпнуць.

Ірма сціснула яго руку.

— Можаш мне давяраць, як свайму брату. Скажы, у цябе ёсць браты? Заўсёды хацела мець старэйшага брата. Але маці, апрача мяне, нарадзіла толькі яшчэ дзвюх занудлівых сясцёр.

Тоўт паспрабаваў вярнуцца да патрэбнай тэмы, але язык пачынаў ужо заплятацца.

— Кожны дзень выношу пяць кілаграмаў ялавічыны. Ну, вядома, не выразкі, гэта можна лёгка заўважыць. За месяц атрымліваецца дваццаць чатыры працоўныя дні. Па 80 форынтаў за кілаграм.

Здавалася, што ў галаве ў Ірмы ўключыўся мікракалькулятар.

— Ты гэта... дзевяць тысяч... шэсцьсот форынтаў. Гэта добра. Але як праносіш праз прахадную?

— Прасцей простага. Рэжу на кавалкі і шпагатам прывязваю да ног пад штанамі.

— А ахова не заўважае?

— Ды не. Яшчэ шкадуюць мяне, што так цяжка хаджу. Думаюць, намучыўся бядак на працы.

— А твой начальнік?

— Выдатны хлопец. Абгортвае мне ногі газетамі, каб мяса не прамачыла калашыны. Надзвычай карэктны чалавек.

У Ірмы заблішчэлі вочы.

— Табе не здаецца, што мы маглі б сысціся?

— Варта паспрабаваць,— сказаў Тоўт, таксама бліснуўшы вачыма,— але ж ты не хочаш замуж.

— Ат! — махнула яна рукою.— Трэба пакаштаваць і гэтага. Наогул, можна пачаць хоць зараз, без усіх гэтых фармальнасцей.— Ірма кіўнула на дзверы ў другі пакой.— Пайшлі, а то я нешта стамілася.

— Хадзем. Толькі, Ірма,— тут голас Тоўта задрыжаў,— можа, гэта падасца табе старамодным, але цяпер, калі ў нас дайшло да сур’ёзнага... думаю, што маю права запытацца... Якія адносіны былі ў цябе з гэтым Шандарам Варгам? Спадзяюся, не...

— Ах ты дурненькі... Як мужчына ён мяне ніколі не цікавіў. А валюту яму збывала, таму што браў яе кілаграмамі.

Яна паднялася, схапіла Тоўта за руку і пацягнула за сабой. Ён тужліва агледзеўся і, не знайшоўшы іншага выйсця, пакорліва пайшоў за Ірмаю. У дзвярах ён азірнуўся. Раззлаваная Каці, відаць, ужо страціўшы апошнюю надзею, па інерцыі яшчэ спрабавала натхніць Фэньеша, але круглагаловы волат адно прабачліва ўсміхаўся. Ягоны звер спаў беспрабудным сном.

7

У роце было горка, балела галава, але самым непрыемным была гарачая рука, якая моцна і бязлітасна абдымала яго за параненую шыю. Ірма, уткнуўшыся носам у падушку, цяжка сапла. У яе руцэ было штосьці змяінае. Тоўт асцярожна вызваліў шыю і падняўся. Ён ішоў на дыбачках — не хацелася прыкідвацца, калі хтосьці прачнецца. На шчасце, пакуль хадзіў у туалет і мыўся ў ваннай, ніхто не прачнуўся. Праз паўгадзіны, нават не зірнуўшы на тых, хто спаў, Тоўт слізгануў вачыма па рэштках застоліцы і выйшаў з дома. Сонца ўжо ўзышло, але было холадна і вільготна, траву на ўзбочынах ноччу крануў прымаразак. У машыне Тоўт знайшоў нататнік і зрабіў неабходныя запісы.

Завёў машыну. 3 люстэрка на яго без асаблівай радасці пазіраў мужчына з пакамечаным тварам. Сённяшні ранак быў у яго яўна не з лепшых, але, нягледзячы на боль у скронях і галавакружэнне, ён пачуваўся няблага. Тоўта, як некалі ў дваццаць гадоў, напаўняла радасць, што ён вы-

зваліўся ад жанчыны, якая хацела злавіць яго ў свой нерат.

Каб трапіць у раённы цэнтр, трэба было ехаць на поўдзень. Ён пакінуў ззаду Чырвоную гару і ўжо асцярожна ехаў па штучнай пятнаццацікіламетровай дарозе праз Мёртвае поле.

Адсюль пачыналася раўніна. Самы буйны населены пункт Ігарлакскага раёна Д. яшчэ два гады таму быў маленькім сонным гарадком. Пасля стварэння новай вобласці раённая сталіца пачала надзвычай хутка расці. Насіліся чуткі, што горад стаіць на нафтаносным абшары, радыус якога трыццаць—сорак кіламетраў. Мясцо'выя жыхары непарушна верылі, што так яно і ёсць, і прадказвалі роднаму гораду вялікую будучыню.

У горадзе Тоўт зайшоў у кавярню, паснедаў і выпіў шклянку гарбаты. Ён крыху адпачыў у машыне і рушыў далей. Вялікі белы будынак, каля якога ён спыніў «Ладу», нагадваў тыльны бок акіянскага карабля. Унізе следчага накіравалі на другі паверх. Ён знайшоў дзверы з нумарам «27» і зайшоў. Стройная жанчына з вогненна-рудымі валасамі, якая сядзела за машынкаю, сустрэла наведніка завучанай усмешкаю.

— Вы запісаны на прыём?

Тоўт сказаў, хто ён і чаму прыйшоў. Сакратарка паднялася і, дэманструючы свае раскошныя формы, знікла за абцягнутымі скураю дзвярыма.

— Давядзецца крыху пачакаць,— дзяжурная, ўсміхаючыся, паведаміла яму.— Таварыш Гетэні хутка вас прыме.

Тоўт плюхнуўся на адзін з пурпуровых фатэляў. Праз паўгадзіны дзверы адчыніліся. 3 працягнутаю для прывітання рукою насустрач Тоўту ішоў лысаваты, гадоў на сорак мужчына з гладкім тварам.

— Заходзыде, таварыш Тоўт!

Кабінет быў вялікі і светлы, адзінае вялізнае акно глядзела на горад. У куце расла пальма, пасярэдзіне стаяў доўгі пісьмовы стол, а вакол яго — ужо знаёмыя па прыёмнай фатэлі-круцёлкі.

— Я хацеў бы пачуць ад вас некаторыя звесткі пра Шандара Варгу. Вядома, коратка, не буду красці ваш каштоўны час.

-— Калі ласка. Хоць я і не надта веру, што чымнебудзь дапамагу следству. Дарэчы, таварыш Тоўт, вы не маглі б паказаць мне ваша пасведчанне? He лічыце гэта недаверам, але калі я даю нейкую інфармацыю, дык хачу быць упэўнены, што яна трапіць у надзейныя рукі.

Тоўт усміўнуўся і з гатоўнасцю паказаў пасведчанне.

— Значыць, вы цяпер з Чырванагорскага раёна. Ведаеце, таварыш Тоўт, як там называюць наш гарадок?

Следчы адмоўна пахітаў галавой.

— Штучны горад. Тыя нашчадкі кулакоў ніяк не могуць дараваць нам, што ключы прагрэсу — у нашага раёна. Калі зірняце ў акно, убачыце: штучны гарадок хутка ператворыцца ў сапраўдную сталіцу вобласці. Але, відаць, гэта вас мала цікавіць. Пра што хочаце даведацца?

— Які, па-вашаму, чалавек быў Шандар Варга?

— 3 пэўнага пункту погляду добры работнік. Меў вялікі талент заводзіць патрэбныя сувязі.

— Скажыце, у яго былі перспектывы зрабіць партыйную кар’еру?

Таварыш Гетэні з усмешкаю пахітаў галавою.

— Я не веру. Варга ўмеў прыстасоўвацца, а ў мірны час без гэтага салдат да генерала не дарасце. Але з іншымі, больш істотнымі патрабаваннямі было цяжэй. Шандару не хапала канцэпцыі. Ён чалавек, безумоўна, кемлівы, але... Вычытае дзе-небудзь нейкую думку і імгненна, прычым абг салютна некрытычна прысвойвае яе сабе. He было ў ім такога цвёрдага ўнутранага ядра, якое абрастае вопытам і ведамі. Такога ядра, якое ўжо ніколі не мяняецца, у лепшым выпадку робіцца больш дасканалым. Варга мог блытаць асноўныя паняцці. Ведаеце, ёсць людзі, якія павераць толькі тады, калі ўбачаць на свае вочы і памацаюць сваімі рукамі. Так і Варга — пакуль не паглядзіць сваімі, між іншым, вельмі прыгожымі вачыма і не памацае кароткімі пальцамі з абламанымі пазногцямі — датуль яго ні ў чым не пераканаеш. Гэта ён называе «рэалістычным светапоглядам», і, далібог, у мяне валасы дыба станавіліся, калі Шандар блытаў яго з дыялектычным матэрыялізмам. Быў выпадак, калі ўзнік невялікі скандал праз тое, што Варга завёў раман з адной нашай супрацоўніцай. Трэба было адказваць за свае паводзіны, і што, вы думаеце, мы ад яго пачулі? Што ўсё гэта падкрэслівае яго рэалістычны светапогляд, а яго маральныя нормы — ідэальныя. I, як прыклад, параўнаў Маркса і Гегеля. Я яму тады нават параіў пайсці ў адвакаты.

— 3 абавязкамі ён спраўляўся?

— Вядома. Меў тое, чаму нельга навучыць — уменне цудоўна ладзіць з людзьмі. Усе яго любілі. Адразу заўважаў, калі ў каго-небудзь дрэнны настрой ці пачуванне, і

для кожнага знаходзіў пару патрэбных слоў. Шкада толькі, што не лічыў свае службовыя функцыі галоўнымі.

— У чым гэта выяўлялася?

— Шмат хто думае, што галоўнае ў нашай справе,— ператасоўка папер. Але гэта толькі здаецца. Калі хочаш прасунуць наперад справу, трэба працаваць штодня гадзін па дванаццаць-чатырнаццаць. На гэтае здольныя толькі тыя, для каго праца — адначасова і хобі, каго за яе межамі нічога ці амаль нічога не цікавіць. Кожны бачыў, што таварыш Варга не з такіх. Яго прыцягвала адразу сотня спраў. Часта бывала: выклікаю Шандара з Вінаградарскага таварыства да сябе, а яго намеснік перад тым, як я адрэкамендуюся, кажа, што таварыш Варга ад самае раніцы ў райкоме, гэта значыць у нас. Ці трэба казаць, што мы яго цэлымі днямі не бачылі? Часам мне здавалася, што ён пайшоў па нашай лініі, каб лягчэй было трапіць у таварыства паляўнічых. Вядома, гэта жарт.

— Ну і трапіў?

— Трапіў. Доўгі час гэта было ў Варгі самым моцным жаданнем.

Перад наступным пытаннем Тоўт трошкі сумеўся.

— Як па-вашаму, Варга займаўся карупцыяй?

— Карупцыя. Непрыгожае слова. У вас, паліцэйскіх, адносна гэтага даволі дзіўныя ўяўленні. Вы лічыце карупцыянерам таго, хто дзейнічае не ў духу закона. А па-мойму, асоба, якая рухае грамадскі прагрэс па сацыялістычным шляху так, што мае нейкую карысць і для сябе,— не карупцыянер, а наадварот,— карысны грамадзянін.

— Гзта трохі нагадвае свабоднае капіталістычнае прадпрымальніцтва. Што выгадна асобе, тое выгадна і грамадству. Працуеш на сябе, значыць, працуеш і на грамадства.

Гетэні ўсміхнуўся, і ўсмешка паказала Тоўту тое, чаго ён дагэтуль не заўважаў: яго суразмоўнік нашмат маладзейшы, чым здаецца.

— Вельмі павярхоўнае параўнанне. Мы кажам іначай. Працуючы на грамадства, працуеш на сябе. Вялікая розніца, праўда?

— Ну, вы ў гэтым разбіраецеся лепей... Мяне больш цікавіць, як Варга наладжваў і падтрымліваў свае сувязі.

— Думаю, што завёў шмат сяброў з розных куткоў краіны ў вышэйшай марксісцкай школе. He забывайце, што ён жыве ў вінаробчым краі і як гаспадар вінаградніку можа заўсёды зрабіць чалавеку прыемнасць, прыслаўшы

яму віна. Людзі, таварыш Тоўт, дзіўныя істоты. Калі за паслугу ты заплаціш камусьці тысячу форынтаў, дык зробіш яўную памылку. Калі твой знаёмы і возьме гэтыя грошы, усё роўна будзе ўспамінаць цябе з аскомінаю. А можа стацца, ты нават набудзеш сабе новага ворага. Але калі замест грошай аддзячыш за паслугу дваццаццю літрамі добрага чырвонага віна, твой знаёмы будзе мець цябе за высакароднага сябра. А калі ты дасі яму віна проста так, дык ён хутка адчуе жаданне зрабіць нешта прыемнае і для цябе. Віно можа дапамагчы дасягнуць многага, але не ўсяго. Менавіта таму Шандар Варга ніколі не прасунуўся б далей кіраўніка сярэдняга ўзроўню.

— Штосьці я не разумею.

Таварыш Гетэні ўсміхаўся.

— He здзіўляйся. Я тут нядаўна, прыкладна з паўгода, і толькі цяпер пачынаю спасцігаць некаторыя мясцовыя асаблівасці. Mary сказаць, што знаёмлюся з тутэйшымі традыцыямі і фальклорам. Няпросты край. Цяжка зразумець адразу, хто з табой гаворыць: нягоднік або чалавек, які працуе і жыве паводле тых прынцыпаў, якіх трымаліся ягоныя бацькі, дзяды і яшчэ дзесяць пакаленняў продкаў — да самых часоў турэцкага панавання. Я Шандара Варгу ведаў яшчэ не так добра, каб прылічыць да якога-небудзь з гэтых двух разрадаў. Вядома, усё, што я кажу, датычыць яго найперш як чалавека. Але затое я выдатна ведаю, які з яго мог бы атрымацца партыйны функцыянер. Кепскі.

— Чаму?

— Таму што гандаль цікавіў яго значна болей за нашу працу. Ён належаў не да тыпу палітыкаў, а да тыпу менеджэраў. Скажыце, вы можаце ўявіць кіраўніка раёна, у якога на першым месцы клопат пра тое, каб рабіць бізнес і зарабляць як мага болей грошай.

— У дадзеным выпадку магу.

Таварыш Гетэні паціснуў плячыма.

— Пачну з таго, што, па-першае, гэта страшэнна амаральна. Калі сказаць больш далікатна — прафесійна неэтычна. Ці меў бы права гаварыць з людзьмі кіраўнік, які паўсюль шукае сабе нейкай выгады?

— А калі хтосьці паспрабуе дзейнічаць менавіта так?

— Ён у нас не затрымаецца. Зарплата невялікая, забагацець немагчыма. Ды і праца, калі яе добра рабіць, вымагае не толькі ўсяго чалавека, але і дзве, a то і тры чалавечыя энергіі,— Гетэні зноў усміхнуўся.— Пэўна, цяпер я выглядаю як чалавек, што рэкламуе самога сябе. Паверце, я гэта-

га не хацеў. Карацей кажучы, ісціна ў тым, што гэтай працай можа займацца толькі яе фанатык.

— Або кар’ерыст.                               '

Гетэні на імгненне задумаўся.

— I гэта магчыма. Але рэдка і толькі нядоўга. Можа, я наіўны, але думаю, што кар’ерыст хутка пачне адставаць. 3 тае простае прычыны, што не зможа працаваць на адным дыханні, так, як той, хто працуе не дзеля кар’еры, a — ад душы.

— А Варга?

— Па-мойму, самы вялікі яго недахоп у тым, што ён ніколі не быў фанатыкам. Яго цікавіла ўсё, але па-сапраўднаму — нічога.

Тоўт кіўнуў. Суразмоўнік правёў далоняй па твары.

— Было і яшчэ нешта. Наогул гэта цяжка растлумачыць, таму што ўсё магло мне толькі здавацца. Сустракаючыся з Варгам, я ніколі не мог пазбыцца адчування, што, дзе б ён ні знаходзіўся, напраўду яго там няма, бо яго думкі ўжо зусім у іншым месцы.

— Дзякуй, таварыш Гетэні. Вы мне добра дапамаглі. Гаспадар кабінета зычліва ўсміхаўся.

— Няма за што.

Гетэні падняўся, каб падвесці наведніка да дзвярэй, але ў гэты момант зазвінеў тэлефон, і ён, кіўнуўшы на развітанне, мусіў апусціцца назад на крэсла. Тоўт выйшаў у прыёмную і застаўся сам-насам з вогненнавалосаю сакратаркай. 3 хвіліну ён задуменна глядзеў на яе, потым вырашыў ажыццявіць сваю ідэю.

— Вы сёння ўвечары часам не будзеце вольныя?

Жанчына адказала нахабнай усмешачкай і, перш чым загаварыць, даволі доўга маўчала.

— У прынцыпе... гэта магчыма. Але толькі не ў горадзе, дзе-небудзь далей. Ведаеце кавярню «Сіняя кветка»?

— Знайду.

— Тады там а восьмай.

3 кабінета пачулася, як паклалі трубку, і сакратарка махнула Тоўту, каб ён хутчэй сыходзіў.

8

Проставугольны будынак разлівачнага цэха Вінаградарскага таварыства стаяў на ўсходнім выступе Чырвонай гары на невялікім пласкагор’і паміж двума ўзвышшамі. Гэты вялікі заняты вінаграднікамі абшар арандавалі тры

кааператывы, і Кецэфейскі, у які ўваходзіў Варга, быў другі па велічыні.

Тоўт спыніў машыну перад шлагбаумам і падышоў да будкі.

— Мне трэба пагаварыць з Ласлане Дзёме.

— Першы паверх направа, другія дзверы,— прамармытаў сівы зморшчаны стары.

Тоўт прайшоў цераз двор, дзе сярод бочак і цэлай гары зялёных бутэлек мітусіліся мужчыны ў сініх халатах. Пакаўзнуўшыся на памаранчавай гумовай дарожцы, ён ледзь паспеў уратцвацца ад цяжка наладаваных драбінак, што ехалі проста на яго. Зайшоў у будынак і праз паўхвіліны пастукаў у патрэбныя дзверы.

— Калі ласка! — адказаў гучны жаночы голас.

У невялікім пабеленым памяшканні была адзіная аздоба — зроблены вялікімі чырвонымі літарамі надпіс: IN VINO VERITAS1. За пісьмовым сталом сядзела злёгку распаўнелая жанчына з цудоўнымі чорнымі валасамі. Смуглы з прыемнымі рысамі твар сведчыў, што яна належыць да таго нярэдкага ў гэтых мясцінах тыпу жанчын, якія ў пятнаццаць гадоў — сапраўдныя красуні, у дваццаць — стройныя і сімпатычныя, а пасля трыццаці страчваюць усю сваю прыгажосць. Ёй было блізу дваццаці пяці. Вострыя чорныя вочы імгненна ацанілі наведніка, і Тоўт адчуў, што яму няма патрэбы казаць, хто ён.

— Вы з паліцыі, так?

— Няўжо гэта адразу кідаецца ў вочы?

— Крыху. Напэўна, прыйшлі -па справе Шандара Варгі.

Рухам рукі яна запрасіла Тоўта сесці.

— Адгадалі.

— Думаю, што змагу вам расказаць няшмат.

— Вядома, куды ён знік, вы не скажаце, але мяне цікавіць, якім чалавекам быў ваш былы начальнік.

— Страшна такое чуць — быў. Я і цяпер не магу даць веры, што з ім здарылася бяда. Калі ў чалавеку столькі жыцця, гэта проста немагчыма ўявіць...

— Вы былі яго непасрэднай падначаленай?

— Але.

— Добра яго ведалі?

— Так добра, як толькі можна ўведаць іншага чалавека. Шандара, хачу сказаць, таварыша Варгу можна было лёгка

1 Ісціна ў віне (лац.).

ўведаць, бо ён вельмі адкрыты. Зрэшты, не так усё проста. Ён заўсёды мог нечакана здзівіць.

— Ну, напрыклад.

— Гэта даволі цяжка дакладна ўспомніць... Ну, скажам, вось... Аднойчы мы з ім кантралявалі на двары загрузку бочак. Ён быў такі задуменны і раптам кажа: «Ведаеш, толькі на разліве працуюць дзевяноста чалавек. Калі б заўтра гэта прадпрыемства стала маім, я першым чынам скараціў бы сорак рабочых. Праз год пяцьдзесят чалавек далі б у два разы большы прыбытак».

— Чаму гэта вас уразіла?

— Магчыма, таму, што тут, у канторы, ён быў іншы. Часам гаварыў так, быццам чытаў з падручніка па палітэканоміі.

— Якія адносіны былі ў яго з рабочымі?

— Добрыя. Падначаленым ніколі не грубіў, а гэта ў начальства бывае вельмі рэдка.

— У яго не магло быць тут ворагаў? Такіх, якія б...

— Ворагі ёсць у любога кіраўніка. Але рабацяга са склада, якому за п’янку знялі прэмію, не пойдзе забіваць свайго начальніка.

Тоўт нешта незадаволена буркнуў сабе пад нос.

— Калі не памыляюся, палова рабочых — жанчыны.

— Нават болей. Вядома, толькі не ў падвалах.

— Як Варга да іх ставіўся?

— Як да рабочых ці як да жанчын?

— Як да жанчын.

— Тут ён ніколі не злоўжываў уладаю. Прынамсі, не злоўжываў яўна. Гэта было б проста агідна.

— Што вы разумееце пад словам «яўна»?

— Кіраўнік выклікае падначаленую і прапаноўвае легчы з ім у ложак. Калі тая дае згоду — як-небудзь дзячыць ёй, калі адмовіцца — таксама дзячыць, толькі ўжо іначай.

— А як рабіў Варга?

— Так бы мовіць, далікатна. Калі яму хтосьці падабаўся — падыдзе, загаворыць, намякне... Як бачыў, што і ён жанчыне даспадобы, працягваў намацваць глебу. Але калі заўважаў, што не атрымаецца, адразу адступаў і рабіў выгляд, быццам нічога не здарылася.

— Вы не пакрыўдзіцеся, калі я запытаюся? Здаецца, вы ведаеце гэта са сваёй практыкі?

Жанчына злёгку пачырванела.

— He, са мной такога не было. Хоць скажу шчыра: калі б захацела прасунуцца па службовай лесвіцы... Хто

ведае?.. Шандар вельмі прыемны чалавек. Напэўна, такія былі мужчыны ў мінулым стагоддзі. Ён патурае жанчыне ў розных дробязях так старанна, што, на першы погляд, можа здацца дамскім дагоднікам, але, калі гаворка ідзе аб справе сур’ёзнай, запатрабуе поўнага падпарадкавання. Гэты тып мужчын не шкадуе кампліментаў, усмешак і грошай, але ніколі не дазволіць перайначыць свой лад жыцця. He ведаю, ці зразумелі вы, што я хацела сказаць...

— Думаю, зразумеў.

— Яго жонка ніколі не магла з гэтым згадзіцца. Здаецца, таму ён быў крыху няшчасны. Праўда, я не ўпэўненая. Калі б захацеў, заўсёды мог кампенсаваць свае душэўныя страты. Тут, у правінцыі, жанчынам падабаюцца шчодрыя негацыянты.

— Вы знаёмыя з яго жонкай?

— Разы два-тры давялося перакінуцца словам. На святах прадпрыемства.

— Ну і якое ўражанне яна на вас зрабіла?

— Спачатку здалася даволі сімпатычнай, але фанабэрыстай. Гэта было тры гады таму. Потым я падумала, што яна проста некамунікабельная або што ў нашай кампаніі адчувае сябе зусім чужой, а цяпер ужо нават і не ведаю, што пра яе думаць. Аднак ведаю абсалютна дакладна: Маргіт — моцная асоба. А Шандару трэба маленькае зайчанё, якое б з захапленнем глядзела на яго знізу.

— Скажыце... каб вы, напрыклад, захацелі зрабіцца намеснікам Варгі, вам прыйшлося б легчы з ім у ложак?

Прывабны смуглы твар зноў заліла чырвань.

— Думаю, без гэтага нічога б не атрымалася. Адукацыя і іншыя падставы ў мяне былі, але... I ўсё-такі хачу, каб вы адзначылі сабе такі нюанс. Шандар не з тых, хто можа сказаць: я табе — гэта, а ты мне — тое. У ім заўсёды жыло жаданне, напэўна, уласцівае большасці мужчын... Усё павінна было адбыцца так, нібыта я паддалася яго прывабнасці, прыцягальнай сіле, а не раблю гэта дзеля свайго інтарэсу. I я ўпэўненая: калі б я зрабіла менавіта так, Шандараў. маральны кодэкс дзевятнаццатага стагоддзя не дазволіў бы яму забыцца на гэта. Ён быў бы не толькі ўдзячны, але і неяк матэрыялізаваў бы сваю ўдзячнасць. У дадзеным выпадку прасунуў бы мяне па службе.

Жанчына на хвіліну задумалася і нечакана засмяялася. Яе ўсмешка была такая яркая, што ў пакоі як быццам пасвятлела.

— Калі падумаць, дык усё гэта нават яшчэ больш скла-

дана. Тут трэба ўспомніць і пеўня, што на сваім сметніку давярае толькі той курыцы, якую...

— Разумею.

— Такім людзям... як бы дакладней сказаць... такому тыпу кіраўнікоў усё гэта трэба яшчэ і дзеля сцвярджэння іх улады.

— Маеце розум.

— Хацелася б яго выкарыстаць. Здаецца, удасца. Бачыце, прасунулася наперад і без таго прыёму, які мне не надта даспадобы.

Тоўт пабарабаніў пальцамі па стальніцы.

— Па шчырасці, мне не ўсё зразумела з вашым прадпрыемствам. Што гэта наогул значыць — Чырванагорскае вінаградарскае таварыства?

Жанчына добразычліва засмяялася.

— А вы не здзіўляйцеся. Почасту і я не магу да канца зразумець, якое ў нас прадпрыемства. У пэўнай ступені гэта, безумоўна, ідыёцкая арганізацыя. Ну, па-першае, яна нагадвае кааператыў са сваімі асаблівасцямі і мэтамі. Па сутнасці, таварыства — слабасільны кааператыў тутэйшых аднаасобнікаў, і гэта ягонае галоўнае адрозненне ад калектыўнай гаспадаркі ці ад дзяржаўнага прадпрыемства. Самастойныя гаспадары здаюць віно не дзяржаўнай нарыхтоўчай канторы, а нам. Атрымліваюць за кожны літр пятнаццаць форынтаў, і паводле здадзенай колькасці ім не трэба плаціць восем форынтаў падатку з абароту.

— А ёсць якія-небудзь перавагі апрача гэтага?

— Вядома. Кожны год маюць частку прыбытку ў адпаведнасці з аб’ёмам здадзенага віна.

— Ці не замала плаціце вы ім за літр?

Жанчына ўсміхалася крыху збянтэжана.

— Магчыма. Але тыя грошы, якія яны маглі б атрымаць дадаткова да нашай цаны, урэшце, ідуць на развіццё прадпрыемства. Гэта павялічвае прыбыткі, і, калі зазірнуць у будучыню, нашы вінаградары маюць тут свой інтарэс. Шандар... таварыш Варга казаў, што, пакуль не выканаем праграму развіцця, ні пра якое падвышэнне закупачных цэн не трэба нават марыць. Аднаго разу ён выказаўся вельмі дасціпна: «Давайце не будзем класці нашы стратэгічныя мэты на ахвярнік сённяшняй выгады. Пакінем гэтую памылку палітыкам».

— А цяпер вы шмат выдаткоўваеце на развіццё?

— Вельмі. Набылі новыя скляпы, будавалі, мадэрнізавалі гэты разлівачны цэх. Тут разліваем толькі якаснае

віно, і семсот грамаў ідзе за столькі, колькі плацім за літр.

— Напэўна, для такіх капіталаўкладанняў спатрэбілася і дапамога дзяржавы.

-— Ды што вы! Усё зроблена толькі за кошт сваіх прыбыткаў. He забывайце: мы — не дзяржаўнае прадпрыемства, а значыць, можам выкарыстоўваць усе свае перавагі. У гэтым наша сіла.

Тоўт задумаўся.

— Калі працягваць вашы думкі, трэба, напэўна, сказаць, што і сістэма разлікаў у вас нашмат вальнейшая, ці не так?

Смуглая жанчына кіўнула.

— Так. Аднак не думайце, што таварыш Варга гэтым злоўжываў... Хоць... але я ні ў якім разе не назвала б гэта злоўжываннем... Проста была ў яго такая слабінка. Маю на ўвазе асобны падарункавы фонд, які ён стварыў у нашым таварыстве. Згадзіцеся, гэта трохі незвычайна для гаспадарчага кааператыва. Хоць, вядома, такі фонд дапамагае падтрымліваць патрэбны псіхалагічны клімат...

— Ды і старшыня можа завееці ўплывовых сяброў. Жанчына задумалася.

— Ваша праўда. Але ў добрага кіраўніка на гэта не трэба зважаць. Я не ўпэўненая, што калі б старшынёй была я...

— У такім выпадку вы павінны быць задаволеныя, што ён знік.

Вялікія цёмныя вочы спакойна вытрымалі позірк следчага.

— Я хацела б прасунуцца, але не любой цаной. Магчыма, вам гэта падасца дзіўным, толькі я не жадаю смерці нават сваёй цётцы. Хоць у яе ёсць прыгожая арэхавая шафа. Няўжо з тае прычыны, што ў гэтай сітуацыі ў мяне выпадкова з’явіліся нейкія шанцы, вы думаеце...

— He. Ваш муж таксама працуе тут?

— Тут. Ён цяпер на месцы таварыша Варгі. Вядома, часова. Прышлюць каго-небудзь зверху, а нашы кааператары прагаласуюць. Ходзяць, праўда, чуткі, што могуць павысіць мяне. He ведаю, як муж перажыве. Хоць усё гэта малаверагодна, мая найвышэйшая прыступка — кіраўнік разліўкі. Жанчына — старшыня... Такую пігулку члены кааператыва не праглынуць.

— А як вы ацэньваеце свайго мужа? Як кіраўніка.

— Занадта добры. Да пяцідзесяці гадоў такія людзі паспяваюць зарабіць на працы два інфаркты. Надзвычай сумленны. У такой ступені, што гэта паралізуе ініцыятыву.

На начальніка разлівачнага цэха падыходзіць, а на старшыню таварыства — ні ў якім разе.

— Варга быў несумленны?

— Я б'не сказала. Гаворка пра тое, што таварыства не было ягоным адзіным клопатам, справаю яго сэрца... Але і гэта, напэўна, не зусім дакладна. Ніколі не бачыла, каб Шандар тут разнерваваўся, хоць праблем у нас пад завязку. Ну а калі і здаваўся разнерваваным, відаць было, што гэта толькі маска, бо ў той момант яму менавіта такія паводзіны і былі выгадныя. Разумеў, што якраз такім яго ў тую хвіліну і хацелі бачыць. Я заўсёды адчувала ў Шандаравых паводзінах гульню. Цудоўна ўмеў ладзіць з высокім начальствам. I не думайце, што гнуў перад імі спіну; памятаю, пры мне пачаў спрачацца з намеснікам міністра. Той усё-такі настаяў на сваім, і Шандар прызнаў яго праўду. А калі вярталіся, аж заходзіўся ад смеху. «Гэта,— кажа,— дарагая, як шахматы. Калі гуляеш з начальнікам, нельга выйграваць. Але той, хто лёгка прайграе,— дурань, бо такія супернікі нікому не трэба. Прайграваць трэба ў вострай барацьбе, толькі тады будзеш у начальніка ўлюбёным партнёрам».

— Ён быў у добрых адносінах з усім начальствам?

— Вядома. Наладжваў для іх экскурсіі па нашых скляпах, запрашаў да сябе на бограч. Праўда, ад хатніх пачастункаў пачаў пакрысе адмаўляцца. «Не хачу,— казаў,— вазіць гэтых зайздроснікаў дадому. Вось, напрыклад, Пецэлі. Зарабляе сем тысяч. Кавалер. Mae кватэру. Усе грошы пускае на адзенне і на жанчын. А ў мяне лезе ў кожны закутак і захапляецца: ай як добра жыць селяніну! Гэтая пештская шушамець не ведае, што такое праца, і яшчэ меней ведае, што такое звышпраца».

— Ці займаўся Варга нелегальным бізнесам?

— He. Тут, на прадпрыемстве, гэтага не было.

— Вы ўпэўненыя?

Жанчына ўсміхнулася.

— Хіба можа кіраўнік рабіць на працоўным месцы такія справы, каб другі кіраўнік нічога не заўважаў? Між іншым, я прыйшла сюды з прадпрыемства, дзе начальнік сапраўды махляваў. Вы разумееце, што тут таксама ёсць немалыя магчымасці. Але гэта не Шандараў стыль.

Перад наступным пытаннем Тоўт памарудзіў, узважваючы ўсе «за» і «супраць».

— Я вельмі цаню вашу назіральнасць. Напэўна, вы маеце сваю думку і наконт знікнення Варгі. Што, па-вашаму, магло з ім здарыцца?

Па смуглым твары прабегла задаволеная ўсмешка.

— Я адразу падумала пра яго жонку. Відаць, не мог ёй даць рады, таму і знік.

— Прасцей было б развесціся.

— Вы ўпэўненыя, што ён прапаў па сваёй волі?

— He. Якраз гэта мяне найбольш і турбуе. Бо ў такім разе наша задача робіцца значна цяжэйшаю. Ведаеце, калі нехта збіраецца знікнуць з нейкай мясцовасці ці наогул пакінуць гэты свет, ён зазвычай не можа ўтрымацца ад туманных намёкаў, якія зразумець можна будзе толькі пасля.

Жанчына з разуменнем кіўнула.

— Штосьці накшталт: «Ну, хутка тут усё пераменіцца».

— Прыкладна. Або: «Не ведаю, што вы будзеце рабіць, калі мяне не будзе». Вы не чулі ад яго чаго-небудзь такога? Гэта можа здавацца дробяззю, але мае вялікае значэнне.

— Нічога такога не казаў. Хоць я і не бачу тут нічога дзіўнага.

— Чаму?

— Такія рэчы звычайна кажуць людзі неўраўнаважаныя або сентыментальныя — каб выклікаць да сябе спагаду. Таварыш Варга не такі. Насуперак сваёй адкрытасці і добразычлівасці гэта вельмі практычны чалавек. Бачыце, тут зноў праяўляецца супярэчлівасць яго натуры.

Дзверы рэзка адЧыніліся, і ў кабінет увайшоў вастратвары, з сумнымі вачыма мужчына ў белым ветравіку.

— Ілдзі, пайіплі хутчэй, іншаземцы прыехалі.— Ён заўважыў Тоўта і з халоднай ветлівасцю дадаў: — Выбачайце, маёй жонцы трэба тэрмінова ісці, яна добра ведае нямецкую мову.

— Таварыш з паліцыі,— падняўшыся, сказала жанчына.— Расследуе справу аб знікненні нашага начальніка.

Следчы заўважыў, як пры слове «начальнік», малады мужчына з тварам, падобным на лязо нажа, закусіў губу.

— Ідзі, я адкажу на ўсе пытанні.

Як толькі жанчына выйшла, Тоўт таксама ўстаў.

— Між іншым, пытанняў у мяне ўжо амаль няма. Да вас часта прыязджаюць іншаземцы?

— Даволі часта.

— Якія адносіны былі з імі ў Варгі?

— Афіцыйныя.

— Гэта я прадбачыў. А калі больш дакладна?

— Да кожнага ён ставіўся як да найлепшага сябра, як да брата. Імкнуўся ва ўсім дагадзіць.

— Мог з імі размаўляць без перакладчыка?

— Сюды прыязджаюць пераважна заходнія немцы. Варга ведае нямецкую мову, так бы сказаць, ніжэй самай нізкай адзнакі, але гэта яго зусім не хвалюе. Я здаў экзамен на сярэдні ўзровень валодання мовай і ўсё ж баюся нават заікацца. А ён жэстыкулюе, смяецца, устаўляе такія словы, што ў мяне валасы падымаюцца дуба, здаецца, восьвось правалюся скрозь зямлю ад сораму — не за яго, вядома, а за прадпрыемства. Але насуперак усяму праз дзесяць хвілін ён для іншаземцаў ужо найлепшы сябар. Ідзём на гару, раптам на нас выскоквае аднекуль дварняк, a Варга паказвае на яго і кажа: «Original Ungarische Hund»1. Пасля гэтага спрабуе перакладаць кепскія венгерскія анекдоты. Ніхто іх не разумее, але ўсе смяюцца. I не з яго, a — з ім. Вы гэта разумееце?

Тоўт кіўнуў.

— Тады я вам зайздрошчу. Бо здаецца, я не зразумею гэтага ніколі. Значыць, атрымліваецца, што яны — дурні?

Тоўт адмоўна пахітаў галавой.

— He. Проста ім даспадобы тыя невялікія знакі ўвагі, якія падкрэсліваюць іхнюю значнасць. Уявіць добрага начальніка без гэтай якасці проста немагчыма.

Малады чалавек падабраўся, як гатовы да бойкі певень.

— Гэта вы пра мяне? Паслухайце, калі вы думаеце, што...

— Я не рэвізор з вашага ведамства. I не маю да вас ніякіх прэтэнзій. У мяне засталося апошняе пытанне. Вы, напэўна, не любілі Варгу?

— А што мне ў ім было любіць? Перахвалены вамі стыль кіраўніцтва гэтага пана-таварыша-брата або тое, што ён увесь час круціўся ля маёй жонкі?

Мужчына памаўчаў і раптам засмяяўся. На яго маладым твары адбілася цэлая гама пачуццяў.

— He, Варгу я не любіў. Але цяпер стаўлюся да яго зусім іначай. Ведаеце чаму?

— Таму што ён знік.

9

Калі Тоўт выехаў з двара Вінаградарскага таварыства, не было і гадзіны. Людзі, з якімі ён меўся пагутарыць, хутчэй за ўсё яшчэ не вярнуліся дахаты, але следчы вырашыў паспрабаваць. Праз дзесяць хвілін ён спыніў «Ладу» каля

1 Сапраўдны венгерскі сабака (ням.).

чырвонага дома Шандара Варгі. Яму пашанцавала: Маргіт, памахваючы сумачкай, падымалася па ўсходах. Пачуўшы, як ляпнулі дзверцы машыны, яна азірнулася і здзіўлена паглядзела на Тоўта.

— Адкуль вы даведаліся, што я дома? Па панядзелках у нас звычайна школьная нарада, і я затрымліваюся да трох.

— Зайшоў проста так.

Жанчына, якая пазірала на Тоўта, была гадоў на дзесяць маладзейшая за тую, што ён бачыў учора раніцою. Валасы прыгожа рассыпаліся па плячах, вочы блішчэлі, нібыта ў гарачцы, на шчоках выступіў румянец. Усё гэта ёй вельмі пасавала. Тоўт у одуме запытаўся ў сябе: што змусіла зноў так зырка ўспыхнуць гэты пагаслы ўжо феерверк? Прамяністая ўсмешка ўладна змяніла малюнак вуснаў, якія ўчора так журботна крывіліся; здавалася, яны яшчэ не паспелі прывыкнуць і спалохана пратэставалі супраць свайго новага становішча.

— Ну, тады праходзьце,— прамовіла яна, падаўшы мужчыну маленькую руку, і Тоўт адчуў рашучы поціск.

Пакой, куды яны зайшлі, уразіў следчага сваім абсталюнкам. Калі не лічыць кніжнай шафы і каратканогага маленькага століка ў адным з кутоў, тут не было ніякай мэблі.

— Гэта мой пакой. Калі ласка, сядайце.

Тоўт зніякавела азірнуўся на бакі.

— Здаецца, крэслаў вы не трымаеце.

Варгава жонка засмяялася.

— А навошта? Сядзець на дыване нашмат карысней. Я нават кантрольныя на гэтым століку правяраю. Каб мая воля, трымала б з мэблі толькі самае неабходнае. Люблю вакол сябе простору.

На ёй былі падношаныя джынсы і стракаты пуловер. У гэтым адзенні яна больш нагадвала не маці траіх дзяцей, а студэнтку. Тоўт заўважыў, што міжволі любуецца ёю. Цяпер ён зразумеў позіркі тых мужчын з учарашняй фатаграфіі.

Нязручна падкурчыўшы ногі, Тоўт па-турэцку сядзеў на дыване насупраць гаспадыні. Нязвыклая пастава расслабляла яго, і ён не ведаў, як пачаць размову. Загаварыў пра нейкія банальныя дробязі, потым вырашыў расказаць аб расследаванні — столькі, колькі палічыць патрэбным. Маргіт — жанчына папрасіла называць яе менавіта так — уважліва слухала. Тоўт апавядаў даволі доўга, але раптам апамятаўся.

— He ведаю, што гэта са мной. На добры лад я павінен распытваць у вас, а тут атрымліваецца амаль наадварот.

Ён паглядзеў на сцяну, дзе віселі дываны такога ж колеру, як і на падлозе, і зноў сустрэў праніклівы позірк гэтых шэра-блакітных вачэй. Вочы смяяліся.

— Калі ласка, пытайцеся.

— Па-першае, што з вамі здарылася? Здаецца, вы і жанчына, з якою я гутарыў учора,— зусім розныя людзі. Нават незнаёмыя між сабой.

— Нічога асаблівага. Проста прыемныя дробязі. Ведаеце, бывае, чалавек раптам адчуе, што вецер мяняецца і доўгі ланцуг непрыемнасцей хутка скончыцца. Неўзабаве пасля вас зайшоў Сэлеш і сказаў, што канчаткова вырашыў купіць наш беркечскі дом. Адразу прынёс і грошы. Вы не ўяўляеце, як я ўзрадавалася. Гэты дом вісеў у мяне на шыі, як камень, ужо думала, ніколі не прадам яго нават за мінімальную цану. Ну а цяпер мы нарэшце ўладкуем свае матэрыяльныя справы.

— Уладкуем? Вы яшчэ верыце, што муж вернецца?

— Я падумала пра дзяцей. Між іншым, я не раблю таямніцы з таго, што ўсё роўна развялася б з мужам.

У Тоўта свярбеў язык сказаць, што Шандар знік акурат дарэчы, але ён усё ж стрымаўся.

— I гэтых грошай было дастаткова, каб вы та^ змяніліся?

Маргіт адмоўна пахітала галавой.

— He. Але здарылася і яшчэ нешта. 3 адным маім знаёмым. Здаецца, ён нарэшце прыняў рашэнне, якое... але пра гэта лепей пакуль памаўчаць. Mae асабістыя справы следства ніяк не датычаць.

— Разумею,— сказаў Тоўт, здзіўлена адзначыўшы, што ягоны голас зрабіўся хрыпатым.

— Вып’ем кавы?

— He, дзякуй. У мяне яшчэ адна просьба. Хачу паглядзець на пакой вашага мужа. Спадзяюся, ён выглядае прыкладна так, як і пры Шандары?

— Але. Хоць я і не веру, што вы там знойдзеце нешта цікавае. У свой час вашы калегі ўсё там перакапалі.

— Мяне цікавіць трохі іншае. Згадзіцеся, што жытло можа шмат сказаць пра свайго жыхара.

— А што кажа маё?

— Што вы любіце свабоду і ненавідзеце залежнасць. I сёе-тое яшчэ.

— А больш канкрэтна?

— Лепей прамаўчу.

Жанчына, усміхнуўшыся, паднялася і паклала сваю руку на руку Тоўта.

— Маеце рацыю. Пойдзем, пакажу, дзе жыў Шандар.

Пакой быў такі безадметны, што следчы адчуў расчараванне. Здарылася тое, чаго ён баяўся: тут жыў чалавек, які мала бываў дома і не меў ні часу, ні ахвоты, каб стварыць вакол патрэбную яму атмасферу. У такім пакоі мог жыць зацяты кавалер або студэнт-кватарант. Адзін ложак, адно крэсла, адзін пісьмовы стол. Каля сцяны чатыры рады хваёвых дошак на металёвым каркасе — кніжныя паліцы. На іх кнігі — стракатыя вокладкі і мяккія пераплёты. Тоўт наўздагад узяў адну. Кніга аказалася на замежнай мове.

— Гэта Шандарава англійская чытаніна,— растлумачыла Маргіт.— Спрэс дэтэктывы. Калі пачаў вучыць англійскую, сказаў, што хоча авалодаць гутарковаю мовай. Я хацела, каб чытаў што-небудзь больш сур’ёзнае, але атрымалася тое самае, што і з іншымі маімі парадамі. Шандара заўсёды вабіла нешта лёгкае. Ва ўсім.

Тоўт усміхнуўся.

— I даўно ён пачаў вучыць англійскую?

— Гадоў каля пяці таму. Калі толькі ўзяўся, спрабавала пераканаць яго, каб вучыў лепей нямецкую: мог бы практыкавацца на працы. Але Шандар не паслухаў, сказаў, што нямецкую ведае ўжо'дастаткова.

— А чаму выбраў англійскую?

— Ён з людзей таго тыпу, у якіх няма сапраўднай страсці, але бываюць моцныя захапленні. Спачатку быў альпінізм, турызм, потым шахматы, за імі — паляванне. Улетку, калі ездзілі па пуцёўцы на Балатон, казаў, што вырашыў заняцца яхтамі. Ужо і кнігу купіў.

Тоўт яшчэ раз правёў вачыма па пустых сценах і прымеціў на адной з іх трохі святлейшы квадрат метра паўтара на паўтара.

— Там была карціна?

Жанчына замыліла губу.

— Плакат. Яго ўлюбёны плакат. Ён мне ніколі не падабаўся, таму і зняла.

— Можна паглядзець?

Жанчына выйшла і праз хвіліну вярнулася са скручаным у трубку плакатам. Тоўт разгарнуў яго на стале. Напэўна, гэта быў фотаздымак з самалёта: зялёныя ўзгоркі з пальмамі, аблітыя сонечным святлом дамы са сляпуча бе-

лымі сценамі і цёмная сінеча акіянскай прасторы. Унізе подпіс: «Малібу».

-Здаецца, гэта недзе ў Каліфорніі. Шандар не ў гуморы заўсёды глядзеў на яго. Плакат падвышаў яму настрой лепей, чым мы з дзецьмі.— Яна зноў засмяялася.— Дзіўна, што ў такога практычнага чалавека, які абедзвюма нагамі стаіць на зямлі, была такая настальгія.

— Думаеце, яго цягнула туды?

— Ён любіў сонца. Казаў, што ўлетку адчувае жыццё ў два разы глыбей. Але я не веру, што Шандар знік таму, што захацеў туды паехаць. Навошта яму было знікаць? У яго ёсць замежны пашпарт, мог бы выехаць у Аўстрыю, a адтуль — куды захоча.

— Ваша праўда.

Перш чым працягваць роспыты, Тоўт даволі доўга маўчаў.

— Скажыце, Маргіт, чаму вы не выкінулі гэты плакат?

Усмешку замяніла грым'аска.

— Таму што, калі б муж вярнуўся, яму б гэта не спадабалася. I потым, калі я выкіну плакат — значыць, ужо дакладна ведаю, што Шандар не вернецца. Так?

— Але той факт, што вы пакінулі яго — доказ вашай хітрасці. Вы прадбачылі, што думкі следчага могуць пайсці менавіта ў гэтым кірунку.

— Дык што вы пра мяне думаеце?

Тоўт засмяяўся.

— Нічога. Нічога не думаю і нічога не ведаю.

Ён павярнуў да дзвярэй.

— Дзякуй вам за цярпенне.

Маргіт зноў працягнула руку.

— He буду вас затрымліваць, бо хутка павінна ісці па дзяцей. Спадзяюся, яшчэ сустрэнемся.

— Напэўна. Калі раптам у вас узнікне якая-небудзь ідэя, пакіньце цыдулку ў мерэслекскім гатэлі. Я там жыву.

— Добра. Да маёй школы адсюль каля двухсот метраў. Ужо спускаючыся па каменных прыступках, Тоўт пачуў: — Вы не збіраецеся да Бэлы Нодзя? Сёння ён яшчэ тут. Учора мы бачыліся, і ён сказаў, што застаецца.

Крыху павагаўшыся, Тоўт вырашыў скарыстаць параду.

Вароты перад летнікам Нодзя гэтым разам былі адчыненыя.

Следчы пастукаў у дзверы, потым зайшоў. Ён апынуўся ў маленькай вітальні з двума дзвярыма. Наўздагад адчыніў адны з іх і ўбачыў пустую пабеленую кухню з каменнаю

падлогай; на стале стаяла горка памытага посуду. Другія дзверы выводзілі ў пакой. Трапіўшы туды, Тоўт найперш падумаў, што сёння — дзень надзвычайных паведамленняў\ Тэлевізар працаваў, на экране скакалі і злосна малацілі адна адну кулакамі дзве жоўтыя і пругкія, як мячыкі, постаці. Перад тэлевізарам сядзела двое мужчын, якія адначасова павярнуліся на рыпенне дзвярэй. Адзін быў Бэла Нодзь, другога Тоўт раней не сустракаў.

— Прывітанне! Сядайце,— прамовіў Бэла і, паказаўшы на свайго госця, дадаў: — Тут у мяне...— ён на хвілю замаўчаў, яўна шукаючы, што сказаць,— мой сябар Ласла фон Саба.

Пачуўшы такое дзіўнае імя, Тоўт ледзь стрымаўся, каб не засмяяцца, але, паглядзеўшы на чалавека, якому гэтае імя належала, імгненна ўтаймаваў сваю весялосць.

— Я — Ласла фон Саба,— сказаў незнаёмы, падымаючыся і працягваючы следчаму руку.

Ён быў не вышэйшы за метр семдзесят пяць, але важыў не меней чым восемдзесят пяць кілаграмаў, прычым у яго налітым сілаю целе не было нават намёку на друзласць і паўнату. Шырокія плечы, магутныя рукі і ногі здаваліся высечанымі з бука. Коратка абстрыжаныя цёмныя валасы густа раслі на круглым чэрапе, але твар быў для круглагаловых незвычайны: вялікі і вуглаваты падбародак, шырокі і кароткі хітры нос, вострыя шырока пасаджаныя светлакарыя вочы, якія заставаліся халоднымі і тады, калі вузкі рот смяяўся.

— Вы не венгерскі грамадзянін? — таксама адрэкамендаваўшыся і паведаміўшы, што ён з паліцыі, запытаўся Тоўт.

— Я аўстрыец венгерскага паходжання. Працую на міжнародных аўтаперавозках. Часта бываю ў гэтых мясцінах.

— Тады, напэўна, ведалі Шандара Варгу?

Ласла фон Саба абыякава кіўнуў.

— Звычайна прывозіў яму віскі і сёе-тое з парфумы, відаць, для жонкі.

Ен гаварыў манатонным бясколерным голасам; улавіць нямецкі акцэнт, калі толькі адмыслова не прыслухоўвацца, было немагчыма. Тоўта здзівіла, што мужчына, седзячы насупроць паліцэйскага, ставіўся да гэтага абсалютна безуважна. Нечакана следчы падумаў, што ўсе гэтыя яго назіранні — зусім не вартыя ўвагі дробязі.

1 Па панядзелках у Венгрыі тэлеперадач звычайна няма.

— Вы добра ведалі Варгу?

— Я б не сказаў. Езджу сюды толькі два апошнія гады, ды і то транзітам. Бачыў яго раз на паўтара-два месяцы.

— Што вы пра яго ведаеце?

— Нічога.

Адказ прагучаў так важка, што ў Тоўта адразу знікла ўсякая ахвота працягваць роспыты. Ён адчуў, што за паўтара катаржных дня стаміўся да поўнай знямогі.

Фон Саба ўжо не садзіўся.

— Значыцца, я за гэтымі справамі панаглядаю,— сказаў ён, павярнуўшыся да Бэлы.

Бэла Нодзь кіўнуў.

— Мо пачакаеш цяжкавагавікоў?

Аўстрыец катэгарычна пакруціў галавою.

— Мяне гэтыя пеўнікі не цікавяць. Калі б можна было зараз нацягнуць пальчаткі, любога паклаў бы не пазней чым у трэцім раўндзе. Усім ім бракуе вынослівасці.

— Вы баксёр? — У Тоўта зноў абудзілася цікавасць.

— Але. Прафесіянал. Як вы кажаце — па прызванні. Праводзіў па дзесяць — пятнаццаць раўндаў.

— Ну і як?

— У мяне семнаццаць баёў. Чатырнаццаць выйграў накаўтам, тры — па ачках. Потым кінуў, хоць ужо прарочылі паездку на чэмпіянат Еўропы.

— А чаму кінулі?

— У воку разарвалася рагавіца. Патрэбная была аперацыя. He хацеў аслепнуць, вось і выбраў зрок і меншыя грошы.

— Цяпер мала зарабляеце?

Саба засмяяўся.

— Вам бы хапіла, а мне — не.

Злёгку матлянуўшы галавою, ён развітаўся і разам з Нодзем выйшаў.

Тоўт застаўся каля тэлевізара і нейкі час сачыў за баксёрамі на экране.

— Што з вамі?

Следчы расплюшчыў вочы і ўбачыў Бэлу Нодзя, які тармасіў яго за плячо.

— Задрамаў,— прамовіў Тоўт, працёршы вочы.— Стаміўся страшэнна. 3 учарашняга дня столькі падзей здарылася, што хапіла б і на месяц.

Ён коратка расказаў Нодзю пра тое, як прайшлі паўтара дня.

— Адно можна сказаць дакладна: нешта вельмі старанна шукалі ў доме з давільняй і камусьці надта не даспадобы, што Шоні шукаюць. Што вы наконт усяго гэтага думаеце?

Нодзь адмоўна пахітаў галавой.

— He ведаю. Але, здаецца, рыхтуецца нешта кепскае. Той, з нажом, мне зусім не падабаецца. Ну добра, Шоні знік, і ўсё заціхла, але чаму цяпер зноў ускаламуцілася? Можа, праз вас?

— Магчыма. Скажыце, вы знаёмыя з чалавекам, якога завуць Янаш Мачаі? Ён жыве на гары Турэцкі замак.

Бэла Нодзь здзівіўся.

— Вядома, знаёмы. Мы з ім сябры дзяцінства. А трэці ў нашай сябрыне быў Шоні. Мы ўсе ўтрох з гэтага краю і ў дзяцінстве хадзілі як злыганыя. Даўно ўжо не бачыў Янаша. 3 тае пары, як ён звар’яцеў — толькі раз.

— Звар’яцеў?

— Ну а як бы вы назвалі тое, што ён робіць? Два месяцы таму сустрэў яго ў Мерэслеку ў хімічнай краме...

— У аўторак.

— Адкуль вы ведаеце? — уразіўся Бэла Нодзь.

— Я шмат чаго ведаю.

— Убачыў, узрадаваўся, вядома. Падыходжу прывітацца, а ён стаіць, як помнік. Паспрабаваў з ім загаварыць, але так нічога і не атрымалася. Паабяцаў зазірнуць калінебудзь да яго на гару, а ён... Жыў, маўляў, без маіх візітаў і яшчэ сто гадоў пражыве. Калі па шчырасці, дык нячысцік да яго зайсці збіраўся, а не я, проста такая ўжо ў цывілізаваных людзей завядзёнка: сустрэнеш колішняга сябра і пачынаецца гэтая камедыя...

— Фон Саба перапраўляў Варгу толькі дробязі?

— He думаю. Напэўна, усё — ад электрабрытвы да аўтамабільнага рухавіка. Але вы ніколі не зможаце гэтага даказаць.

— I не хачу. Між іншым, Шандаравы кампаньёны мяне не пікавяць.

Бэла Нодзь падняўся з крэсла і выключыў тэлевізар.

— Выбачайце, але мне трэба збірацца: праз паўтары гадзіны цягнік.

Тоўт зразумеў і таксама ўстаў.

— Бачу, вы і ваш сябар дзяцінства — не вялікія аматары даваць інтэрв’ю. На першы погляд, такія шчырыя, нават што з вамі ў пяць гадоў было, расказваеце. Але пра тое, што мне трэба, ад вас і трох слоў не пачуеш.

Нодзь з прабачлівай усмешкаю паціснуў плячыма.

— Я не ведаю больш таго, што вы пачулі.

Тоўт не спрачаўся. Спытаўся ў гаспадара пештскі адрас і на ўсялякі выпадак пакінуў свой.

— Калі хочаце, падкіну на станцыю. He трэба будзе ісці два кіламетры.

— Дзякуй, не хочацца. Лепей прайдуся пешшу. Люблю тутэйшую цішыню.

Праз тры гадзіны следчы ехаў у бок Мерэслека па шашы, што бегла паміж Чырвонай гарой і пласкагор’ем. Дзень быў пагодлівы, і Тоўта ахапіла тое адметнае пачуццё, якое ў такія дні ранняй восені прыносіла яму наіўную надзею, што зімы сёлета не будзе.

Дарогу заціснула паміж Чырвонай гарой і паўднёвымі ўзгоркамі, якія пры набліжэнні да іх мянялі колер — ад блакітнага да жоўта-чырвонага. Тоўт прыгадваў назвы ўзгоркаў. Вось гэты, са стромымі сценамі старога кар’ера — Жаўнерскі. Далей — парослы цёмным, падобным да шчаціння хвойнікам хрыбет Свіная спіна. А вунь вострая піраміда Іголкавай гары з зараснікамі бузіны. Зусім побач — Арлінае гняздо: на голай вяршыні зеўраюць праваламі муры старажытнага замка. I яшчэ ўзгоркі, якіх тут столькі, што беркечане сцвярджаюць: каб падняцца на кожны, не хопіць усяго жыцця-

У горад ён заехаў вуліцаю, па якой гналі каровы. Спачатку пабыў у цэнтры, параспытваў людзей, потым вярнуўся на ўскраіну. У Мерэслеку, як і ва ўсіх такіх венгерскіх гарадках, новае і старасветчына спалучаліся надзвычай кепска. Старыя камяніцы стаялі занядбаныя, а новыя, пабудаваныя з правінцыйным размахам монстры з жалеза, шкла і бетону, зусім не ўштукоўваліся ні ў краявід, ні ў агульную панараму старога горада.

Вуліца, якую шукаў следчы, была леваруч ад галоўнай дарогі. Брукаваны тут быў толькі тратуар — з парэпанай шэра-карычневай зямлі, якая даўно не піла дажджу, высоўвалі макаўкі круглыя камяні.

Тоўт вырашыў паберагчы машыну і пайшоў пешкі. Дамы былі спрэс аднапавярховыя, найчасцей — белыя і жоўтыя, але пракідаліся і лілова-зялёныя. На фасадзе аднаго з іх дробны прадпрымальнік абвяшчаў пра свой занятак; перад яго імем скрозь даўні, відаць, адзіны пасля сорак пятага года слой пабелкі можна было прачытаць: «герой». Шукаючы дом № 22, следчы зазірнуў у нейкае акно. У пакоі з зем-

ляной падлогаю куры дзяўблі зерне; убачыўшы ў акне чалавека, певень спалохана залопаў крыламі і саскочыў са стала.

Патрэбны Тоўту дом выглядаў крыху лепей ад астатніх: сцены нядаўна пабеленыя, новая чырвоная дахоўка, на вокнах з цюлевымі фіранкамі — кветкі. Ён зірнуў праз цёмны дашчаны плот. На парослым пыльнай травою маленькім падворку развешвала бялізну каржакаватая жанчына. «Відаць, якраз такі тып яму і падабаўся»,— падумаў следчы.

— Добры дзень! — крыкнуў ён.— Я шукаю Ласлане Фекетэ.

— Гэта я,— з шырокай усмешкаю павярнулася да яго жанчына.— Нарэшце вы прыйшлі тады, калі трэба. Што чакаеце? Заходзьце!

Тоўт адчыніў весніцы.

— А дзе інструменты?

— Я з паліцыі. Сёння працую без інструмента.

На шырокім круглым твары прамільгнуў цень спалоху.

— Ну, гора невялікае.— Яна зноў як быццам нічога ніякага ўсміхалася.— А я тут слесара чакала. Сядайце, зараз што-небудзь прынясу.

Тоўт прысеў да патрэсканага драўлянага стала пад арэхам. Жанчына неўзабаве вярнулася з зялёнай бутэлькаю і дзвюма шклянкамі. Мяркуючы па іх памерах, у бутэльцы павінна было быць віно, але Тоўт памыліўся: там была гарэлка. Жанчына наліла кожную шклянку на тры чвэрткі.

— На здароўе! — Яна чокнулася сваёй шклянкаю аб пакінутую на стале і кіўнула Тоўту.— Пагналі!

— Да дна? — запытаўся той і паднёс не надта чыстую шклянку да вуснаў.

Жанчына спрактыкаваным рухам перакуліла сваю шклянку і, паставіўшы яе на стол, уражана ўбачыла, што госць толькі прыгубіў. Першая хваля прыемнага адчування ад алкаголю ўтаймавала яе раптоўную злосць.

— Добра ж вы мяне падманулі!

— Я на машыне.

— Заўсёды мяне мужчыны падмануць.

— Відаць, таму, што верыце ім.

— I муж мне пусціў пыл у вочы. Казаў калісьці, што ён самы вялікі бл...н у наваколлі...

— А што, не ён?

Жанчына хіхікнула і нагнулася да Тоўта; яе вялікія чорныя вочы зрабіліся падобныя на гатовых да бойкі тараканаў.

— Ды ну. Зусім растрос яйцы на сваім трактары. Пры-

намсі, так ён мне кажа. А я, дурная, яму некалі паверыла. Таму і пайшла за яго, за гэтага вахлака. Я, між іншым, маю атэстат сталасці.

Яе позірк нечакана зрабіўся падазроным.

— А што вы тут шукаеце? Калі думаеце, што са мной...

— He думаю. Калі вы апошні раз бачылі Варгу?

— Недзе ўлетку.

— Якія ў вас адносіны?

Жанчына змагалася з уздзеяннем гарэлкі; выпітая шклянка яўна была сёння не першаю.

— Добрыя адносіны.

— А ў інтымным сэнсе?

— I ў інтымным.

— Вы былі яго каханкаю?

Вочы ў Фекетэ бліснулі.

— Казаў, што я дэман страсці. Ага.

Тоўт зрабіў такі рух, як быццам нешта праглынуў.

— А муж пра гэта ведаў?

— О... Майму пню ўсё да ліхтара.

— Я не пра тое, што вы дэман страсці, а пра вашыя адносіны з Варгам.

— He. Пра гэта не ведае. Пасля працы ідзе ў карчму, вяртаецца п’яны і адразу спаць. Мяне ігнаруе.

— Што яшчэ хацеў ад вас Варга?

— Хацеў са мною ажаніцца. Казаў, што калі б...

— ...не меў столькі маленькіх дзяцей, якіх страшэнна любіць, даўно ўжо развёўся б і ўзяў вас.

— Вось табе і маеш! Дык ён вам усё пра мяне расказаў?

Ад успамінаў у яе накруціліся слёзы. Фекетэ з шумам уцягнула праз ноздры паветра і выцерла нос тылам далоні.

— Расказаў. Ведаеце, што ён знік?

— Ведаю. Шукала яго па тэлефоне ў Вінаградарскім таварыстве, там і сказалі, што ўжо некалькі тыдняў пра яго ніхто не чуў.

— Ён захоўваў у вас грошы?

Жанчына па-крумкачынаму нахіліла галаву набок.

— Якія грошы?

— He прыкідвайцеся дурніцай,— падвысіў голас Тоўт.— Горш будзе! Вы працуеце ў турыстычнай канторы. Вы што думаеце, такі чалавек, як Варга, мог проста так гадамі клеіцца да галёша саракавога памеру? Mary сказаць, за што ён зваў вас дэманам страсці. За валюту, якую праз вас даставаў. Колькі яму трэба было кожны месяц?

Жанчына сціснула свае тоўстыя губы, і раптам, імітуючы непрыстойны гук, шумна выпусціла праз іх паветра.

— Вось вам! За каго вы мяне маеце?

— Паслухайце, Фекетэ,— ужо цішэй казаў далей следчы.— Давайце дамовімся так. Я тут адзін, у пратакол тое, што вы скажаце, запісваць не буду. Уся гэтая гісторыя вельмі падобная на забойства. Грошы мяне цікавяць толькі як матыў злачынства. Колькі прыблізна валюты вы для яго набывалі?

— Калі скажу, не будзеце чапляцца?

— Абяцаю.

— Што-небудзь даказаць вы ўсё адно не зможаце. Пачняце круціць — адразу ад усяго адмоўлюся.

— Да гэтага не дойдзе. Ніхто ж не будзе ведаць.

— Прыкладна сто пяцьдзесят — дзвесце долараў кожны месяц.

— I колькі гадоў вы гэтым займаліся?

— Шэсць.

— Кругленькая сума атрымліваецца.

— Я вам сказала: нічога не дакажаце.

— Вядома, але мяне гэта і не цікавіць. Як вы мяркуеце, навошта яму патрзбна была валюта? Куды ён мог знікнуць?

Жанчына цяжка ўздыхнула.

— Мяне грошы не цікавяць — толькі каханне. Ды і Шоні яны не надта абыходзілі. Гэта было ў яго на другім плане... He верыце?

— Веру.

— Шоні шмат разоў казаў: «Адзінае, што мае для мяне значэнне — пачуцці. А грошы трэба толькі на тое, каб стварыць для шчасця дваіх людзей матэрыяльную аснову. Як збяру дастатковую суму — адразу куплю ў Пешце маленькую ўтульную кватэрку, дзе б сям’я не так востра адчувала маю адсутнасць. А тады і мы зладзім наша гняздзечка».

— Таму і дапамагалі? Значыць, не ведаеце, што рабіў з грашыма? Відаць, пускаў іх у справу?

— Паўтараю: гэта мяне не цікавіла.

— Кажу вам сур’ёзна: хачу перакапаць ваш гарод. Mary пайсці ў заклад, што праца будзе недарэмная.

Твар жанчыны не проста пабялеў, а зрабіўся нейкім жоўта-шэрым.

— Га-гарод?.. А што скажуць суседзі?

Тоўт пазяхнуў.

— Пакінем гэтую тэму. Валюту, вядома, даставалі за добрую цану. Адкуль Варга здабываў на гэта грошы? Mary дакладна сказаць, што не з зарплаты.

— Працаваў як вол. Ніколі не шкадаваў сябе, і ў любові таксама... Які б стамлёны ні быў...

— Разумею. Таму цяпер і п’яце?

— Жыццё страціла сэнс. Муж — ідыёт, да таго ж і... Вы думаеце, варта жыць далей?

— Варга ніколі не ажаніўся б з вамі. Усе яго абяцанні — прыгожая хлусня.

Жанчына дрыготкай рукою пацягнулася да бутэлькі, але заўважыла некранутую шклянку госця і, схапіўшы яе, прагна выпіла.

— I гэта вы таксама ведаеце. Трымалі свечку над ложкам, калі мы з Шоні... Думаеце, мужчына здольны столькі гадоў любіць жанчыну, якую ён не жадае? Ад грошай у яго стаяць не будзе. А вам, бачу, ужо ні Шоневы грошы не дапамаглі б, ні нават ракфелераўскія мільёны.

Тоўт падняўся.

— Дзякуй за дапамогу. У мяне апошняе пытанне. Хто, па-вашаму, быў у Варгі самы галоўны партнёр у фінансавых справах? Пытаюся ў вас таму, што гэтага не можа ведаць ніхто, нават яго жонка. Цяпер я веру, што душу ён сапраўды адкрываў толькі вам.

Гэты грубы камплімент падзейнічаў выдатна. На твары Фекетэ нарэшце зноў з’явілася ўсмешка.

— Ёсць тут такі загадчык рыбнай гаспадаркі Шэбешцьен Сэлеш. Але больш значная асоба — Ёвіка Флэйшман, Шонеў падначалены.

— Дзе ён жыве?

— На лясным баку Чырвонай гары. Насупраць узгорка Сувегеш, там дзе ў Шоні дом з давільняй. Колькі разоў мы там сустракаліся...

— Яшчэ раз дзякуй. Наконт майго абяцання можаце не хвалявацца.                                                                                    _

Жанчына з выклікам ускінула галаву.

— Мне ад вас не трэба ні філера'. А язык свой лепей навяжыце. Усё адно адразу адмоўлюся.— Яе голас нечакана задрыжаў: — Як вы думаеце, ён памёр?

— He ведаю. Але надзей на добрае мала.

Жанчына прыпала грудзямі да стала і зайшлася горкім плачам з падвываннем; яе цела непрыемна торгалася, нібы

1 Дробная грашовая адзінка; у адным форынце — 100 філераў.

чарвяк на кручку. Тоўт быў ужо каля плота, калі яго здагнаў крык:

— Гэй ты, гніляк, ведаеш, хто галёш? Маці твая блядушка, вось хто! Выжлец гнілы!

Следчы засмяяўся і, не азіраючыся, пайшоў далей, але крокаў праз дзесяць дарогу яму заступіў мажны глюганосы мужчына з п’янай падазронасцю ў маленькіх свіных вочках. Тоўт паспрабаваў абысці яго, але той не саступаў.

— Што ты хацеў ад маёй жонкі? — Мужчына прыкметна хістаўся.

— Я слесар.

Муж Фекетэ пацішэў.

— Зараз я яе адслясару,— няўпэўнена прамовіў ён і паклаў Тоўту на плячо руку.— Зрабілі?

— He... я толькі знайшоў няспраўнасць.

— Ну і што далей?

— Цяпер прыедзе хто-небудзь з канторы і ўсё аргашзуе.

— Арганізуе... А рабіць хто будзе?

Тоўт у гэтай сітуацыі пачуваўся даволі ніякавата.

— Потым прыедзе чалавек, які ўсё адрамантуе.

Мужчына кіўнуў.

— Ara. А калі я дам вам зараз паўсотні, возьмецеся?

— Глядзіце самі... наогул я...

— Разумею. Працуеце па спецыяльнасці, а ва ўсім астатнім — ні ў зуб нагой. Умееце адно знайсці тое, што і так відаць любому ёлупу. Затое ў кішэні пасведчанне спецыяліста, хоць гэты спецыяліст ніколі нават рыдлёўкі ў рукі не браў.

— Паслухайце...

— Ведаеш, хто ты? Блыха!

Тоўту здалося, што ў гэтых абразлівых словах ёсць і нейкі драбок праўды.

— Давай закладзёмся,— казаў далей мужчына,— за гадзіну ўсё будзе гатова. Усё як мае быць і без розных там пасведчанняў. Толькі запчасткі прыцягні.

— He магу.— Тоўт з цяжкасцю, аднак усё ж абышоў настырніка.— Супрацьзаконна.

Наўздагон яму паляцела адборная лаянка.

У машыне Тоўт ацёр з ілба пот, выняў нататнік і знайшоў адрас Шэбешцьена Сэлеша. Як ён і думаў, загадчык рыбнай гаспадаркі жыў у квартале віл — Паркварашы. Пабудаваныя ў трыццатыя гады для чыноўнікаў, вілы па сваіх выгодах ужо значна саступалі вялікім кватэрам у сучасных

будынках, але ўсё адно жыць у гэтым квартале ў Мерэслеку лічылася прэстыжным.

Адзіны новы дом на вуліцы быў домам Шэбешцьена Сэлеша. Хоць на двары яшчэ панавала звычайнае будаўнічае бязладдзе, відаць было, што будоўля збольшага закончылася, прынамсі, бетонамяшалка, ношкі пад раствор і вёдры для вапны сваю ролю тут ужо выканалі. Тоўт зайшоў у адчыненыя дзверы і здрыгануўся. Яго сустрэў такі самы рэзрух, як у беркечскім доме Шандара Варгі: шафа, крэслы і стол перакуленыя, азенне і іншыя рэчы — на падлозе. Тоўт адчуў, як напружыліся цягліцы і балюча ўпіліся ў верхнюю губу зубы. Рэзкім рухам ён разнасцежыў дзверы ў пакой.

Там не было нікога, хто мог бы пагражаць яму. Ва ўсякім разе, Шэбешцьена Сэлеша можна было не баяцца. Схіліўшыся набок, ён сядзеў у фатэлі і глядзеў на Тоўта вялікімі шклянымі вачыма. Кроў з перарэзанага горла ўжо загусцела. На белай кашулі забітага цвіў пурпуровы гальштук, і ў следчага мільганула думка, што забойца быў мастаком-вар’ятам, для якога кроў — усяго толькі фарба для вусцішных карцін.

Тоўт выйшаў з дома і хвілін дзесяць думаў, што рабіць. Паводле інструкцыі першым чынам ён павінен быў паведаміць аб здарэнні свайму калегу з мясцовай паліцыі, але такі варыянт развіцця падзей следчага не надта задавальняў. Праблему нечакана вырашыў лістаносец: размахваючы тэлеграмаю, ён спружыністай хадою зайшоў у дом і праз хвілю з ёкатам выбег на ганак. Вуліца хутка напаўнялася людзьмі, і на Тоўта ніхто не зважаў.

Вярнуўшыся ў цэнтр, следчы адчуў у страўніку боль і вурчанне. Ён не мог зразумець сапраўднае прычыны гэтага болю: ці то голад, ці то вынік убачанага колькі хвілін таму жудаснага відовішча? Рэклама на пабудаванай перад гатэлем шкляной скрынцы агромністымі белымі літарамі паведамляла: ТУТ МОЖНА ПАКАШТАВАЦЬ ГАРАЧАЙ ЗДЫХЛЯЦІНЫ. Праз пяць хвілін Тоўт са смакам жаваў схаваную ў сухі рагалік халодную сасіску.

10

Кавярня «Сіняя кветка» была адной з тых вясёлых мясцін, дзе, паводле нечай задумы, брудныя драўляныя сцены і шпалеры з вычварным арнаментам павінны падкрэсліваць высакароднасць установы, а сумніцельны паўзмрок нібыта стварае інтымнасць. Публіка, як і зазвычай у такіх

другаразрадных шынках, сабралася вельмі стракатая: нейкія закаханыя-пачаткоўцы з круглымі вачыма слухалі за дваццаць форынтаў чалавека, які, выдаючы сябе за літаратара, зухавата разважаў пра чалавечыя характары; немаладая парачка за столікам на дзве персоны старанна ўмацоўвала нядаўняе знаёмства поціскамі рук і дотыкамі ног; тры юнакі з унуранымі ў плечы галовамі любаваліся на свой застаўлены пустымі піўнымі пляшкамі стол, які яны забаранілі прыбіраць, каб усе наведнікі маглі пераканацца ў іхніх незвычайных здольнасцях; самотны п’яніца з ідыёцкай, нібыта наклеенай на твары ўсмешачкай гучна ікаў і цешыў прысутных нейкім дзіўным вуркатаннем.

Тоўт сядзеў у кутку і піў асвяжальны напой. Жанчына спазнілася на дзесяць хвілін. Яна выглядала больш элегантнаю і прыгожаю, чым удзень, але, магчыма, гэта проста здавалася ў паўзмроку. На ёй была блакітна-шэрая спадніца і вячэрняя адзежына накшталт мужчынскага пінжака, сапраўдную назву якой Тоўт ніколі не ведаў. На пінжачок выкладзены светлы каўнерык блузкі, і на яго падаюць пасмы густых цёмных валасоў з чырвоным адлівам.

— Вам казалі, што вы вельмі прыгожая? — пачаў Тоўт.

Жанчына адказала смехам — доўгім і мілагучным, нібыта мела перад сабою ноты. Яна, зусім не зважаючы, што Тоўт падрыхтаваў ёй месца побач з сабою, спрытна слізганула на крэсла насупроць.

— Вядома, казалі. А пасля пачыналі прыставаць.

— Я сапраўды так думаю.

— Дзякуй. Але на вашым месцы я не старалася б прасунуцца ў гэтым кірунку далей. У нас з вамі не рандэву, a хутчэй афіцыйная размова.

— I як вы думаеце яе выкарыстаць?

— Нарэшце выгаваруся.

— Надакучыла праца?

— У гэтым месяцы напісала заяву. Звольнюся, выйду замуж за доктара з Пешта і з’еду адсюль.

— Мяне найперш цікавіць Шандар Варга. Вы яго ведалі?

Чырвонавалосая жанчына ўсміхнулася.

— Шоніка? Безумоўна, ведала.

— Што вы пра яго думаеце?

— Самы цудоўны мужчына з усіх, каго я сустракала. Калі заходзіў, дык так глядзеў на мяне сваімі вялікімі і цёмнымі сабачымі вачыма, нібы бачыў гаспадара. Адно што хвастом не махаў.

9 Замежны дэтэктыў                                         257

— Адкуль вы ведаеце?

— Жанчына гэта заўсёды адчувае. Падабалася я яму, але круглагаловы крываногі стошасцідзесяцісантыметровы маленькі чалавечак на мяне асабліва не дзейнічае. Нават тады, калі адчуваю ў ім нешта спакуслівае. А ведаеце, што ў ім было самае сімпатычнае? Разумеў, што не мае ніякіх шанцаў, але заўсёды заставаўся ветлівы і не шкадаваў кампліментаў. Гэта вельмі рэдкая якасць. Калі мужчьіны ў вашых гадах бачаць, што з жанчынаю пракол, яны звычайна пачынаюць глядзець на яе як на пустое месца.

Тоўт падцяў вусны.

— Вы не думалі пайсці выкладаць у мужчынскую гімназію? Адразу б атрымалі трыццаць палымяных каханняў.

— Цяпер навучанне сумеснае. Ды з аднаго кахання і не пражывеш.

— 3 платанічнага — безумоўна. А на іншае трэба сур’ёзная пратэкцыя.

Жанчына ўжо не ўсміхалася, а глядзела на Тоўта з падазронасцю. У яе ў вачах ён убачыў ільдзінкі.

— 3 такім тонам вы ў мяне далёка не зойдзеце.

— Выбачайце, я пажартаваў.

— I не вельмі ўдала.

— Вы ведаеце показку, як карузлік пайшоў да лекара?..

— He будзьце банальным.

Тоўт развёў рукамі.

— Я спрабаваў быць прыемным.

— Але не атрымалася. He вы першы. Цяпер можаце пачынаць. Дык што вас цікавіць?

— Якое ў Варгі было становішча там, у вас?

— А калі канкрэтней?

— Маю на ўвазе расстаноўку сіл і перспектывы.

Ён не меў ніякіх шанцаў.

— Вы ўпэўненыя?

— Абсалютна. Уся каманда, у якой ён быў, правалілася. Вас не здзівіла, што таварыш Гетэні так адкрыта казаў пра свае праблемы?

— Сапраўды. Новы чалавек, які хоча штосьці зрабіць...

— Вось гэта я і маю на ўвазе. А калі б вы пабачылі яго папярэдніка, дык пераканаліся б, што той — поўная супрацьлегласць. Ну а якое дрэва, такое і клінне. Таму, калі прыйшоў таварыш Гетэні, амаль усе пазвальняліся.

— Значыць, і вы „таксама...

— Сказаць, што пада мной захісталася крэсла, было б занадта прыгожа. Праўдзівей будзе так: калі днямі сама з

усяго гэтага не выберуся, праз тыдзень апынуся на вуліцы. Я не магу давесці, што не супрацоўнічала з таварышам Д. Апрача таго, усе мае доказы новага кіраўніка зусім не цікавяць, і ён мае рацыю. Падначаленага заўсёды этаясамліваюць са справамі яго начальніка. I калі потым начальнік падае, ён цягне за сабою ўсіх да самага нізу, нават шафёра свайго самага дробнага супрацоўніка. А калі спатыкнецца шафёр, ён не паваліць нікога. Цікава, праўда?

— Я сказаў бы: натуральна. Пацягнуць за сабой могуць толькі цяжкія рэчы. У людзей — тое самае. Хто не мае Ba­ri — зваліцца ў прадонне, але ніхто і не заўважыць.

— Ваша праўда. Як вы гэта спасціглі?

— Ну, не ў кнігах вычытаў. У мяне яшчэ адно пытанне. Хто быў у Шандара Варгі ў найлепшых сябрах?

— Цяжка сказаць.

— Вось табе і маеш! А я быў паверыў ужо, што вы ведаеце ўсё, што прычынілася тут за апошнія гады.

— Пачынаеце высвятляць, ці ўмею я захоўваць вернасць?

— Наогул так.

— Шоні сябраваў з усімі.

Тоўт памарудзіў.

— Цяпер разумею. Для ўсіх — значыць, ні ддя кога. — Так і ёсць.

— Але, урэшце, хто заваліўся і на чым?

— Другі чалавек у вобласці таварыш Д. Паўгода таму прыйшоў новы кіраўнік са сваімі планамі і канцэпцыямі. Ды вы самі бачылі... А гэтыя бедакі падумалі, што ўсё застанецца як і раней. У таварыша Д. такіх падйачаленых, як Варга, было чалавек восем-дзесяць. Кожны месяц ад іх прыходзіла машына з падарункамі. I не думайце, што ён вяртаў яе назад. Калі, напрыклад, прывозілі некалькі скрынак віна, усё чыста пакідаў сабе.

— I што ён з гэтымі падарункамі рабіў?

Каля іх стала ленавата спынілася афіцыянтка.

— Што будзеце замаўляць? — запытаўся Тоўт.

— Адзін каньяк. Што рабіў? Частку загадваў шафёру завезці дадому, а другую адпраўляў знаёмым прадаўцам у гандаль. Вядома, не проста так. Задарма толькі птушкі спяваюць.

— I Варга пасылаў такія... падарункі?

— Безумоўна. Але апошнім часам становішча таварыша Д. пахіснулася. Аднойчы на пачатку лета паклікаў ён да сябе

Шоніка. Я ў кабінеце не была, але ўсё выдатна чуваць і праз дзверы. Дарэчы, тут няма парушэння закону?

— Здаецца, няма. Ну і што тады здарылася?

— Прапанаваў Шоні пайсці старшынёй аднаго вялікага кааператыва. Варга кажа: трэба падумаць і параіцца з жонкаю. А гэта, вы разумееце, тое самае, што адмова. Таварыш Д. страшэнна раззлаваўся. Усё крычаў: «Я меў цябе за разумнага чалавека, а ты!..»

— Чаго ён так дамагаўся?

— Відаць, хацеў накласці лапу і на гэтае месца. Тады яшчэ не ведаў, што ўсё марна: новы начальнік быў ужо ў дарозе.

— Значыць, таварыш Д. палічыў Варгаву адмову асабістаю абразай?

— He; Проста ён меўся яго панізіць. Таварыш Д. расстаўляў людзей у адпаведнасці з тым, наколькі яны яму карысныя. Ад Шоніка карысці яму тут ужо не было, вось і вырашыў з ім развітацца. Але трагедыя ў тым, што хоць Д. яго і паніжаў, на думку таварыша Гетэні, Шоні ўсё адно заставаўся чалавекам, адданым старому кіраўніцтву.

— Значыць, ён і так і так трапіў у нявыкрутку?

— Але.

3 хвіліну яны маўчалі. Прынеслі каньяк, і сакратарка ўзяла кілішак сваімі тонкімі пальцамі з доўгімі пазногцямі.

— Калі не памыляюся, Варга быў у паляўнічым таварыстве?

— He памыляецеся. Між іншым, гэта была адна з галоўных магчымасцей яго росту.

— He разумею.

Жанчына ўсміхалася. У яе былі прыгожыя жамчужныя зубы, праўда, уражанне крышачку псавалі два вострыя драпежныя іклы.

— Нічога дзіўнага, што не разумееце. Для гэтага трэба гады тры пакіпець на нашым вогнішчы. Былы шэф, першая асоба ў вобласці, быў увогуле чалавек прыстойны і сціплы, але стары, і Другі круціў ім, як хацеў. Карацей, лейцы трымаў ужо ён. I на паляванне запрашаў толькі тых, хто ў яго на добрым рахунку.

— Значыць, паляванне было для кожнага своеасаблівым барометрам?

— Безумоўна.

— Добра было б пагутарыць пра Варгу з кім-небудзь з паляўнічых.

— He спадзявайцеся. Усе гэтыя людзі цяпер вельмі напалоханыя.

Тоўт пачухаў патыліцу.

— Памятаеце тыя дні, калі Варга знік?

— Калі гэта прыкладна было?

— У першай палове жніўня. Вы не заўважылі гады нечага незвычайнага?

— Тады ўсё было незвычайнае. Старога шэфа выправілі на пенсію. А як прыйшоў новы — ніводзін дзень на ўчарашні ўжо не падобны. Відаць, і не будзе падобны.

— Шкадуеце?

— Мне ўсё адно. Пабачым, ці доўга новы венік будзе так чыста месці. Зрэшты, я ўжо не пабачу.

— Але мяне ўсё-такі цікавіць паляўнічае таварыства. He выключаю, што на паляванні магла здарыцца бяда. Раптам хтосьці быў пад чаркаю і зблытаў калегу з дзіком?.. Ну а потым спалохаліся і вырашылі, што лепей схаваць труп і маўчаць. Як вам падабаецца мая версія?

— Думаю, наша таварыства так не рызыкавала б. Яны здолелі б замяць справу як-небудзь іначай.

— Відаць, маеце рацыю. Але адну важную рэч я ад вас усё ж даведаўся. Становішча Варгі бывала розным, але толькі не такім трывалым, якім яго ўя.ўлялі Шоневы знаёмыя. I дома, і на працы, і ў іншых справах яго становішча можна груба параўнаць з маятнікам. Тая маленькая жанчына рана ці позна, але абавязкова апярэдзіла б яго. Дзіўна, але ўсё гэта даказвае толькі адну версію.

— He разумею.

— Нічога страшнага. Пэўна, не чытаеце дэтэктываў.

— Наадварот, якраз днямі чытала адзін — амерыканскі. Аб прыватным дэтэктыве. Аб тым, колькі ў яго працы афіцыйных перашкод. Я вось думаю: калі гэтую прафесію дазволяць у нас... Ці далёка пойдзе той, хто возьмецца за такую справу?

— Ну і як вы думаеце?

— Відаць, хутка спатыкнецца. Вядома, калі не будзе ўсё жыццё расследаваць справы дробных службоўцаў і розных там люмпенаў. Любы кіраўнік сярэдняга ўзроўню, калі на нечым заляціць, такія муры разам з сябрамі і знаёмымі вакол сябе пабудуе, што зробіцца практычна недаступны. Нават паліцыя будзе хадзіць вакол гэтага замка і адно зубамі ляскаць. Разбурыць яго можна толькі зверху, гэтаксама як і ў нашым выпадку. Цяпер мне ўжо ўсё адно, і скажу вам, што ад гэтых дзялкоў у мяне ўжо ў страўніку рэжа.

Тоўт усміхнуўся.

— Здаецца, вы трошкі анархістка.

Сакратарка засмяялася.

— У мяне быў адзін прыхільнік, прыстойны і вельмі разумны. Ён казаў: рудыя валасы і тое, што чалавек ляўша,— яўныя прыкметы схільнасці да анархізму. Думаю, ён памыляўся, хоць у мяне і тое, і другое. Калі давядзецца выбіраць, я выберу бяспеку і трывалы дабрабыт. Нават тады, калі...

— Значыць, у любым выпадку выбераце не стажора, a галоўнага ўрача...

— Хірурга, а не гісторыка-пачаткоўца па мастацтве.

Неўзабаве размова скончылася. Тоўт прапанаваў жанчыне падвезці яе дадому, але яна таксама была на машыне. Яны выйшлі ў імжысты туманны вечар, селі ў машыны і раз’ехаліся.

11

У мерэслекскі гатэль Тоўт вярнуўся ўжо амаль аб адзінаццатай. Адчыніўшы дзверы, ён убачыў на падлозе цыдулку. Падняў яе і прачытаў: «Заходзіў да цябе а палове дзевятай. Здарылася падзея, пра якую, адчуваю, трэба пагаварыць з табой. Mary паведаміць нешта важнае. Сёння ўвечары мяне не шукай. Заўтра буду на працы або дома. Элек». Стоячы каля дзвярэй, Тоўт падумаў, што варта было б знайсці Фэньеша яшчэ сёння ўначы, але перамагла стома. Ён вырашыў прыняць ванну, хоць і разумеў, што неабходную на гэта энергію давядзецца пазычыць з запасу на заўтра.

Раніцою хмары разышліся, але затое з нізін падняўся густы, як у лістападзе, туман, і ехаць было цяжкавата. Сонца выбліснула, калі вобласць засталася ўжо далёка ззаду. На блакітнай асноведзі неба прыгожа вымалёўваліся рознакаляровыя горныя вяршыні. Тоўт міжволі залюбаваўся горадам: стромкія вуліцы і незвычайныя будынкі нагадвалі паўднёвыя гарады, якія ён бачыў у дзяцінстве на малюнках, не хапала толькі порта і мора,з пальмамі. Уверсе была велізарная зялёная гара з маляўнічымі белымі віламі. Усё дыхала ціхамірнасцю і дабрабытам.

Разгарнуўшы карту, Тоўт падлічыў, што будзе на месцы хвілін праз дваццаць, але крывыя і заблытаныя вулачкі ў два разы павялічылі гэты час. У вёсцы роспыты не спатрэбіліся: дарогу здалёк паказваў царкоўны спічак. Збудаваны

ў стылі сялянскага барока царкоўны дом тут стаяў не ўсутыч з храмам, як было зазвычаена, а быў аддзелены ад царквы маленькім дворыкам з каштанамі. Тоўт пастукаў і націснуў на груба зробленую дзвярную ручку.

— Karo шукаеце? — На яго крокі азірнулася ад пліты жанчына са зморшчаным, як печаны яблык, тварам.

— Пана святара.

— Калі ласка, праходзьце, ён у сваім пакоі.

Следчы прайшоў праз кухню, адчыніў другія дзверы і апынуўся ў доўгім скляпеністым калідоры. Тут было халаднавата, як у добрым склепе ўлетку. На ржава-чырвоных каменных плітах яго крокі зрабіліся нязвыкла гучнымі і здаваліся нечымі чужымі. Дзверы насупраць адчыніліся, і адтуль, дробна ступаючы, выйшаў нейкі мужчына.

— Пан святар...— пачаў Тоўт.

— Я толькі арганіст,— падышоўшы бліжэй, паведаміў мужчына.

Гэта быў чалавек сярэдняга складу з каротка падстрыжанымі валасамі і барадой. На яго гладкім твары свяціліся разумныя цёмныя вочы колеру землянога арэха. На першы погляд яму, безумоўна, давалі гадоў дваццаць пяць, але, разгледзеўшыся, можна было даць і ўсе трыццаць. Ён пакідаў уражанне чалавека, які не сутыкаўся ў сваім жыцці з вялікімі праблемамі, але яго позірк пярэчыў гэтаму: арэхавыя вочы, здавалася, паспелі ўжо даволі шмат пабачыць.

— А дзе пан святар?

Мужчына паказаў на дзверы, з якіх выйшаў.

— Ён якраз рыхтуецца да набажэнства.

Тоўт ледзьве стрымаў раптоўную ўсмешку: падрыхтоўка да набажэнства чамусьці ўявілася яму нечым накшталт складанай гімнастыкі.

— Нічога страшнага, заходзьце. Вы, напэўна, ад біскупа?

Тоўт некалькі секунд вагаўся.

— He, я з паліцыі, расследую справу аб знікненні пляменніка пана святара. Мне трэба сякія-такія звесткі. Вы часам не ведалі Шандара Варгу?

Мужчына са шкадаваннем развёў рукамі.

— Я тут толькі некалькі тыдняў. Пан святар казаў, што яго сваяк прапаў каля двух месяцаў таму.

Тоўт падышоў да масіўных драўляных дзвярэй і, пастукаўшы, адчыніў іх. Ад кнігі адарваўся круглагаловы сівы чалавек у сутане. Блакітна-шэрыя вочы глядзелі на наведніка здзіўлена, але прыязна.

Тоўт павітаўся і растлумачыў, што яму трэба.

— Вядома, вы можаце ведаць няшмат, але ўсё ж хачу вас папрасіць адказаць на некалькі пытанняў.

— Калі ласка. Сядайце. Што вас цікавіць?

Следчы назіраў за тварам суразмоўніка. Ураўнаважаны, спакойны, добразычлівы, і, апрача гэтага, ёсць у ім яшчэ нешта, тое, што часта сустракаецца ў божых слуг: па выразе твару нельга адгадаць ход думак. Чыста папоўская адметнасць. Адкуль яна бярэцца? 3 гэтай зычлівасці, круглявасці, з немагчымай, здавалася б, сумесі мяккасці і рашучасці або з бляску вачэй, якія глядзяць скрозь суразмоўніка і нібыта бачаць штосьці невідочнае?

У скляпеністым чыста пабеленым пакоі было багата кніг. Апрача паліц, кнігі і рукапісы ляжалі на ложку, на крэслах і нават на падлозе. Карацей, тут панаваў «бязладны парадак», які амаль заўсёды можна сустрэць у жытле адзінокага мужчыны.

— Мяне цікавіць, што за чалавек быў ваш пляменнік.

Святар усміхнуўся і прыгладзіў свае валасы, зусім белыя, але густыя, як воўна велікоднае авечкі.

— Тое самае я не раз пытаўся ў самога сябе і ніколі не мог адказаць дакладна. Ведаеце, у майго старэйшага брата было чацвёра дзяцей. Трох з іх лёс зрабіў слабымі, нервовымі і звышуразлівымі. Прырода ўраўнаважыла свае пралікі Шандарам, ён — практычны, натуральны і вечны аптыміст. Але адначасова яго ўнутраны свет заўсёды на замку...

— Што гэта значыць?

— Вы ўмееце кіраваць ветразнікам?

Тоўт здзіўлена паглядзеў на суразмоўніка.

— Наогул... разы два хадзіў на «галандцы».

— Толькі не думайце, што я звар’яцеў. Шандар — гэта той тып судна, які вельмі ўстойлівы і не баіцца шторму. А гэта магчыма толькі тады, калі слямга не вышэй за шэсцьсем метраў. Калі вецер — дзесяць метраў у секунду, гэтае судна нават не зварухнецца. Для яго такі вецер — штыль.

— Гэта і ёсць ваш адказ?

— He зусім. Для такіх людзей, як Шандар, наш свет, безумоўна, самы лепшы... Ведаеце, на мінулы вялікдзень ён прыехаў сюды на тры дні. Вельмі любіў прыязджаць да мяне на гасціны. Адзін з маіх маладых памочнікаў захварэў, і Шандар папрасіўся замяніць яго. Калі адправа закончылася, падышоў да мяне і кажа: «Дзядзька Карай, ты не ўяўляеш, як мяне захапіла твая містыка!» А сам увесь ажно свеціцца ад шчасця. «Твая містыка!»

— Ён верыў у бога?

— Ды не. Перакананні, трывалыя ідэі, вера — усё гэта для такіх людзей чужое. Я казаў яму: «Шандар, тваё шчасце, што ў цябе зычлівы характар, з агрэсіўным тэмпераментам ты ператварыўся б у сапраўдную пачвару». А ён смяецца: «Проста ў мяне рэалістычны светапогляд, ты гэтага, дзядзька Карай, не разумееш». Яму падабаліся святары ў прыгожых святочных арнатах, срэбныя кандэлябры і посуд, старыя кнігі і лаціна, якую ён мог чытаць, але не разумеў. Падабалася бліскучае і павярхоўнае.

— Вы з ім спрачаліся?

— Спрачацца можна толькі з тым, хто ведае розніцу паміж Дабром і Злом і воляй-няволяй служыць аднаму з іх. Для Шандара Злом было тое, што замінала добра пачувацца яго арганізму, а Дабром — тое, ад чаго ён быў у гуморы. Дык ці варта ў такім разе з ім пра што-небудзь спрачацца? Ідэі і погляды ў яго мяняліся, як тэатральныя дэкарацыі, але ніякага разліку ў гэтым не было, тут Шандар заўсёды быў шчыры.

Тоўт крыху памаўчаў.

— Калі б вы ўзяліся ўзважыць усё добрае і благое, што ёсць у ім, якая шаля пераважыла б?

— Дзіўнае пытанне. Ніколі не думаў, што дэтэктываў могуць займаць такія праблемы.

— Каб даведацца, што з чалавекам здарылася, мне трэба ведаць пра яго як мага болей.

— Разумею. Шандара нельга назваць ні белым, ні чорным. Такі бруднавата-шэры, але бліжэй усё ж да светлага. Добрага больш, чым кепскага. Гэта сённяшняе ўяўленне пра яго. Але перспектыва даволі змрочная, вядома, калі гэтая перспектыва ўвогуле ёсць. Маю на ўвазе, калі ён жывы.

Тоўт адкінуўся ў крэсле і выцяўся галавой аб велізарную Біблію, што выступала з кніжнай паліцы.

— Чаму вы лічыце яго перспектыву змрочнай?

Святар падняўся і ўзяў з паліцы кнігу.

— Я і раней ведаў людзей такога тыпу. У маладосці яны шмат аддаюць грамадству. Потым аддаюць столькі ж, колькі і атрымліваюць. Таму непазбежны і наступны віток: аддаць мінімум, а атрымаць — як найбольш...— Ён развёў рукамі.— Зразумела, гэта толькі словы; ніколі нельга загадзя ведаць, што будзе менавіта так, як ты мяркуеш.

Тоўт ледзьве паспяваў засвойваць усё пачутае. Яшчэ нейкія два дні таму постаць Варгі здавалася яму сатканай з туману, але цяпер бутэлька з Шандаравым духам ужо

была адкаркаванаю, і перад следчым усё выяўней паўставала сапраўднае аблічча гэтага чалавека.

— Пане святар, а ці не даводзілася вам чуць пра яго камерцыйныя справы?

— Пра гэта я нічога не ведаю. Напэўна, сюды ён прыязджаў з іншае прычыны, ні пра што такое мы ніколі не гаварылі. Мяне цікавяць духоўныя, а не матэрыяльныя каштоўнасці. Нядаўна я гаварыў у казанні сваім прыхаджанам, што каровін статак у іх, відаць, самы вялікі ў вобласці, а вось душы свае палова з іх увогуле не даглядае.

— Можа, яны і не патрабуюць такога догляду?

— Тут вы памыляецеся.

Следчы вырашыў з такім добразычлівым сведкам не спрачацца.

— Пане святар, калі б ваш пляменнік знік па сваёй волі, куды, па-вашаму, ён мог паехаць? I навошта?

— He ведаю, хоць і шмат пра гэта думаў.

— Скажыце, яму было няўтульна ў тых умовах, у якіх ён жыў?

— Вйдома, было. Іначай ён бы і не імкнуўся ні да чаго болей. I адначасова Шандар выдатна пачуваўся амаль ва ўсіх сітуацыях. Учынкі такога чалавека цяжка прадбачыць. Ён мог шмат месяцаў запар працаваць літаральна ўдзень і ўначы і тады казаў, што ў яго ўсяліўся шваб. А потым раптам увесь імпэт дазвання знікае, і яго ўжо не цікавіць ні гаспадарка, ні нават свая персона. Перыяды абыякавасці Шандар тлумачыў тым, што ў ім прачнуўся паляк. Адна яго бабуля была полька. Ён надзвычай добра ведаў і людзей, і сябе самога...— Святар збянтэжана ўсміхнуўся.— Напэўна, занадта добра. Магчыма, тое, што зараз скажу, здасца вам недарэчнасцю, але я лічу, што калі чалавек мае наконт сябе самога маленькія ілюзіі, дык гэта яму зусім не шкодзіць...

Тоўт паглядзеў на гадзіннік і падумаў, што спраў у яго сёння яшчэ па завязку.

— Можа, пляменнік пакінуў вам на захаванне якую-небудзь пасылку, ліст або дакумент?

— Нічога.

Следчы падняўся з крэсла.

— Вялікі дзякуй.

— Прабачце, вы не маглі б крыху затрымацца? Здаецца, па сваім мысленні вы марксіст...

— Безумоўна...— здзівіўся Тоўт.

— Было б цікава пагутарыць з вамі пра некаторыя, на першы погляд, зусім зразумелыя рэчы. Мне заўсёды хаце-

лася ведаць, што думае марксіст, напрыклад, пра любоў. Гэта не так проста. Ну а ўсё ж, як па-вашаму, што такое любоў?

Тоўт усміхнуўся.

— Я чалавек практычны, раблю сваю справу і тэорыяй не займаюся. Уявіце, што рэктар семінарыі выклікаў на дыспут простага званара...

Святар пахітаў галавой.

— Параўнанне не зусім дакладнае.

— Яны ніколі не бываюць дакладныя. Выбачайце, але мне сапраўды трэба ісці. Дарога далёкая, а клопатаў сёння яшчэ шмат.

Гаспадар таксама ўстаў, і Тоўт здзіўлена ўбачыў, што яго суразмоўнік не «цягне» нават на сярэднюю камплекцыю.

— Шкада. Цікава было б вас паслухаць. Бачу, вы ўмееце думаць і разумець. Праўда, крыху стамлёны, неспакойны, шукаеце нешта такое, чаго, відаць, і не варта шукаць...

— Шукаю грошы, бо жыву на іх.

— Але не трэба жыць дзеля іх. Напэўна, неразумна было пытацца ў вас пра любоў. У вашай працы, мабыць, часцей можна сустрэць нешта супрацьлеглае, але, паверце, месца для любові мы павінны знаходзіць паўсюль.

— Вы шмат чакаеце ад людзей, пане святар.

— Калі чалавек не здольны на гэта, тады навошта яму жыць?

Тоўт быў ужо на парозе.

— Тэорыя і высокія патрабаванні. Вядома, добра было б, каб усё гэта спраўдзілася, але...

' Святар усміхнуўся.

— Шандар таксама часта казаў нешта падобнае.

— Мы вярнуліся да яго. Скажыце, дзе б я мог пагутарыць з яго бацькам?

— Думаю, гэта будзе няпроста. Мой старэйшы брат Гэйза ўжо гадоў дваццаць як выехаў на Захад і цяпер жыве дзесьці ў Каліфорніі.

— А дадому наведваецца?

— Прыязджаў гадоў пяць або шэсць таму, праз год нібыта зноў заявіцца. Казаў, што часцей не можа: цяжка знайсці замену.

— Значыць, там яму пашанцавала?

Святар адказаў з паблажлівай усмешкаю.

— Mae дзвесце гектараў і думае, што пашанцавала, ды, калі пагляджу на яго, штосьці мая ўпэўненасць у гэтым знікае. Але ён нарэшце на тым шляху, пра які заўсёды

марыў, і, магчыма, на яго твары я бачу толькі тое, што можна ўбачыць на тварах усіх энергічных людзей, якія прайгралі бітву са старасцю.

— На вашым твары гэтага не відаць.

У святара ўсміхаліся ўжо толькі вочы.

— Са мною час абышоўся больш літасціва. Я не змагаюся супроць яго, а іду за ім следам.

12

У адзіным на ўсё шэрае неба прасвеце выбліснула сонца. Пад яго промнямі добра відаць былі белыя камяні на голай вяршыні Турэцкага замка. Унізе, там, дзе пазаўчора ўвечары Тоўт выйшаў з машыны разам з Мачаі, стаяў цёмны пракатны «Вартбург». Следчы падумаў, хто гэта мог прыехаць на гасціны да горнага самотніка, і адразу ўбачыў, што да машыны спускаецца нейкі мужчына, які лёгка і спрытна рухаўся па няроўным схіле. Хутка Тоўт пазнаў Ласла фон Саба.

— Здаецца, мы бываем у адных жа месцах,— пачаў следчы.

Вусны фон Саба расцягнуліся ва ўсмешцы. Зубы былі занадта белыя і занадта правільнай формы, іхні гаспадар, відаць, не вельмі хваляваўся, што суразмоўнік можа западозрыць, што яны несапраўдныя.

— Усё вынюхваеце, як паляўнічы сабака. Ці вартая такая праца вашых пяці-шасці тысяч форынтаў за месяц? Прычым працуеце не восем гадзін у дзень, а мабыць, усе дванаццаць.

— Мне падабаецца. Шмат езджу, сустракаюся з цікавымі людзьмі. Напрыклад, з вамі.

Твар Саба зрабіўся напружаным; нейкі час ён разважаў, лічыць пачутае абразаю або лёсткаю, і, здзівіўшы Тоўта, які лічыў гэтага аўстрыйскага венгра чалавекам без паўтаноў, выбраў нешта сярэдняе.

— Блазан,— сказаў ён з прыгаслаю ўсмешкаю і рушыў да сваёй машыны.

Тоўт у роздуме глядзеў яму ўслед. Ёсць людзі, з якіх можна што-небудзь выцягнуць грубасцю або ласкаю, але гэты чалавек яўна меў імунітэт на абодва спосабы.

— Скажыце, куды мог знікнуць Шандар Варга?

Былы баксёр азірнуўся і зарагатаў.

— Хочаце, каб я за вас папрацаваў?

— He. Хачу, каб вы мне дапамаглі. Вы часта прыяз-

джаеце ў Венгрыю, прывозіце сёе-тое розным знаёмым і можаце трапіць у непрыемную гісторыю. Тады вы маглі б спадзявацца на маю дапамогу.

Саба з хвіліну думаў.

— Што б вы хацелі даведацца?

— Ці не казаў Варга чаго-небудзь такога, што цяпер мы можам звязаць з яго знікненнем?

— He... Хоць пачакайце... Аднаго разу, яшчэ вясной, ён запытаўся, ці адважыўся б я вывезці каго-небудзь за мяжу ў сваім фургоне?

Тоўт знячэўку адчуў, што яму не хапае паветра.

— Ён казаў пра сябе?

— He. Пра сябра. Але, ведаеце, на што ўсё гэта было падобна?

Ну?

— На ліст у тым раздзеле газеты, дзе друкуюць парады па сексуальных пытаннях. Пан доктар, мой самы лепшы сябар ужо даўно імпатэнт. Парайце, што яму рабіць, і гэтак далей. А потым высвятляецца, што самы лепшы сябар — той, хто ўсё гэта напісаў.

— Думаеце, ён меў на ўвазе самога сябе?

— Ага.

— I што вы адказалі?

— Што ніколі б не рызыкнуў. Я не дурань.

— Шандар не спрабаваў вас пераконваць?

— Усе знаёмыя ведаюць, што гэта марна.

— Дзякуй за дапамогу. Вы расказалі цікавыя рэчы.

Але гэта было болей чым проста цікавыя рэчы. Гэта быў самы сапраўдны след, які пакінуў Варга. Вядома, калі Саба не выдумляў.

Удзень дом Мачаі здаўся Тоўту большым за той, які ён памятаў. Двор быў пусты, але чуўся звон пілы, і, абышоўшы дом, следчы ўбачыў гаспадара. На ім былі толькі нагавіцы, на хударлявых загарэлых плячах хадзілі цягліцы. Побач з козламі ўжо ляжала ніштаватая куча тоўстых, як сцёгны, круглякоў.

— Рыхтуецеся да зімы?

Мачаі павярнуўся і выцер узмакрэлы лоб.

— Рыхтуюся. Будзе занятак на некалькі дзён. Потым пакалю і складу пад паветку. Зімой усё спатрэбіцца.

— Ці не прасцей было б паставіць газ?

— Каб потым у адзін цудоўны дзень адкрыць кран і задыхнуцца. У гарадской кватэры гэта раней ці пазней, але ўсё адно здарылася б.

Ён нахіліўся да зялёнай бутэлькі, што стаяла побач, зрабіў некалькі добрых глыткоў і падазрона зірнуў на Тоўта.

— He хочаце? Напэўна, на машыне?

— Але,—кіўнуў следчы.— А вось ад шклянкі вады не адмоўлюся.

Мачаі паставіў пілу і запрашальна махнуў Тоўту рукою. Яны абышлі дом і зайшлі на кухню. Ад пліты струменіла цеплыня, пдтрэсквалі дровы, у дваццацілітровай выварцы кіпела вада.

— Рыхтуецеся мыцца?

Пара чорных вачэй насцярожана бліснула.

— Я мыюся па суботах.

Тоўт зірнуў на зачыненыя дзверы гасцёўні.

— Дазволіце агледзець ваш дом?

— Туды не заходзьце, там жанчына.

— Сарамлівая?

— Можна сказаць і так.

Мачаі наліў у шклянку вады.

— Як вы сюды трапілі? Нешта не бачу машыны.

— Калі гэта вас вельмі цікавіць, мяне прывезлі.

— Хто? Саба?

Тоўт яшчэ раз паглядзеў на дзверы гасцёўні.

— Скажыце, вы ведаеце жонку Шандара Варгі?

Гаспадар здрыгануўся і нервова правёў рукою па валасах.

— Маргіт? Разоў колькі бачыўся з ёю. А чаму вас гэта цікавіць?

— Ды нешта ў галаву стукнула. I даўно вы знаёмыя?

— Разам вучыліся ва універсітэце. Калі я закончыў, Маргіт была на першым курсе. Потым перайшла з прыборабудаўнічага на іншы факультэт. Я пазнаёміў яе з будучым мужам. Дакладней, праз мяне Варга пазнаёміўся з ёю.

— За гэтыя гады вы сустракаліся?

— Вельмі рэдка. Часам заскоквала на машыне. Думаю, закон гэтага не забараняе.

— Вядома, не. А вы не маглі б сказаць, чаму яна да вас прыязджала?

— Пагаварыць пра старыя добрыя часіны. У нас шмат агульных успамінаў, да таго ж L мне часам надакучвае самота і падабаецца чыя-небудзь кампанія.— Мачаі крыва ўсміхнуўся і, гледзячы Тоўту ў вочы, дадаў: — Праўда, не заўсёды.

— Вы былі закаханыя ў яе?

— Магчыма. У студэнцкія гады.

— А цяпер?

Мачаі засмяяўся.

— Здаецца, мы з вамі даўно не дзеці.

Ён падняўся і ўслед за Тоўтам выйшаў на двор.

— Відаць, цяпер, калі Варга знік, вам будзе нядрэнна.

Мачаі паглядзеў на следчага з непрыхаванаю нянавісцю.

— Калі вернеце маю кашулю?

— Напэўна, заўтра. Яшчэ не меў часу памыць.

— Памыйце яе добра. Яна была на в а с.

— Я не хачу, каб у вас узніклі непрыемнасці.

— А чаго вы хочаце? Убіцца да мяне ў сябры? Ды я з вамі на адным полі ... не сяду.

— Адзінае, што мяне цікавіць — Шандар Варга.

— Усё, што ведаў, ужо расказаў.

— Вы ведалі, што ён збіраўся нелегальна з’ехаць на Захад?

— He. Хто вам гэта сказаў?

— Фон Саба. Аднаго разу Варга запытаўся, ці не згадзіўся б той вывезці яго з краіны.

— Ну і што ён адказаў?

— He згадзіўся.

— I вы далі веры гэтаму глупству?

— Чаму гэта глупства?

— Навошта Шоні ўцякаць за мяжу кантрабандай, калі ён у любы час можа спакойна выехаць абсалютна законна?

— А раптам у яго былі праблемы з уладамі, пра якія вы не ведаеце? А што, калі ён хацеў вывезці нешта каштоўнае? Мы не можам дакладна ведаць, што было ў яго ў галаве і што хавалася за яго камерцыяй. У мяне такое адчуванне, што вы ведаеце больш, чым сказалі.

— Чаму вы верыце гэтаму фон Саба?

— Тое, што я пачуў ад яго, падобна на праўду.

— А можа, ён проста сказаў тое, што вы хацелі пачуць?

— Дзеля чаго?

— Дзеля таго, што вы яму за гэта паабяцалі.

Праніклівасць горнага самотніка ўразіла Тоўта, і ён замаўчаў, абдумваючы пачутае. Тым часам Мачаі ўзяў у рукі пілу і, паставіўшы левую нагу на ніжнюю дошку козлаў, пачаў працаваць. Калі ён нагінаўся па інструмент, з яго кішэні нешта выслізнула. Тоўт падняў з пілавіння даўгі самараскрывальны нож з касцяным тронкам. Нават цяпер, складзены, ён быў страшны і нагадваў хуткую драпежную рыбу. Але самым цікавым і нечаканым была выпаленая на

тронку манаграма «V.'S.»1, якая зусім не супадала з імем гаспадара. Мачаі падняў вочы і ўбачыў у руках у Тоўта свой нож.

— Як ён да вас трапіў?

— Выпаў з вашай кішэні. А як ён трапіў да вас?

— Падараваў адзін сябар.

— Які?

— Калі хочаце ведаць, Шандар Варга.

— На Каляды?

— He. Увесну. Заўважыў, які дрэнны ў мяне сцізорык, і сказаў, што аддае свой, а сабе потым купіць. Добры нож цяпер можна купіць толькі ў вялікіх гарадах, а я там рэдка бываю.

— Скажыце, дзе тут бліжэйшае сяло?

— Навошта вам? — падазрона запытаўся Мачаі.

— He палохайцеся, заяўляць на вас не збіраюся, проста хачу папалуднаваць.

— Я не палохаюся, няма прычыны. За тры кіламетры адсюль сяло Ірчэ, там знойдзеце і кавярню, і краму.

— Дзякуй. Як туды ехаць?

Мачаі растлумачыў. Тоўт зноў падзякаваў, потым паабяцаў, што зазірне яшчэ раз, і развітаўся.

У невялікім сяле следчы хутка знайшоў краму таго тыпу, дзе можна купіць цукеркі, нагавіцы, газу для лямпы і падкоўныя цвікі, а заадно і падхарчавацца. Тоўт з дзяцінства памятаў, што ў такіх крамах пяцярых пакупцоў абслугоўваць не меней чым паўтары гадзіны. Яму пашанцавала: ля прылаўка стаяла толькі адна кліентка. Следчы цярпліва чакаў, пакуль цётухна Біра, муж якой ужо зачакаўся пенсіі, а дачцэ якраз цяпер выдалялі апендыкс, чытала са шматка абгортачнай паперы ўсё, што ёй трэба купіць. Праз дваццаць хвілін у краме засталіся толькі ён і невысокі прадавец з ільсняна-чорнымі вусамі. Тоўт узяў шклянку смятаны і тры ражкі і падышоў да століка.

— Добрае надвор’е трывае,— нецярпліва пачаў прадавец.

— Ага,— незадаволеным тонам адказаў следчы.

— Я маю на ўвазе, што добрае для кастрычніка.

— Я — таксама.

Пэўна, дзеля таго каб зрабіць наведніка больш гаваркім, прадавец выйшаў з-за прылаўка і ўладкаваўся побач з Тоўтам.

«V. S.» першыя літары імя Шандара Варгі ў венгерскім напісанні.

— Смачна есці. Вы, відаць, нетутэйшы?

He. Шукаю старога сябра. Жыве недзе ў вашым наваколлі.

Вочы ў прадаўца заблішчэлі.

— Тады я павінен яго ведаць.

— Яго завуць Янаш Мачаі.

— Значыць, ведаю. Жыве на гары Турэцкі замак, у краму спускаецца кожны аўторак. Сёння раніцой таксама быў тут, купляў тое, што і заўсёды.

— А што ён купляе заўсёды?

— Чатыры кіло хлеба, пяць — бульбы, па паўкіло сыру і тлушчу. Часам бярэ яшчэ мукі, цукру і солі.

— А мяса?

— Ніколі. Кажа, што двайны вегетарыянец. Па перакананнях і па цэнах. Адзінае выключэнне — тлушч. Думак», ён крыху...— Прадавец пастукаў пальцам па лбе.— Мяса не купляе нават перад святамі. Праўда, аднаго разу накупляў і кілбасаў, і сала, і вяндліны. Я нават спытаўся, які гэта мядзведзь за гарою здох, толькі з Янаша, калі ён сам не хоча, і двух слоў не выцягнеш. Ведаеце, ён не такі, як мы. Жыве нейкімі сваімі думкамі, а ўсё астатняе яму да ліхтара.

— He памятаеце, калі ён набраў кілбасы і ўсяго іншага?

Прадавец крыху падумаў.

— Недзе пару месяцаў таму. Ну так, у першай палове жніўня. Тады якраз была страшэнная спёка. Добрыя трыццаць пяць градусаў. Я яшчэ сказаў, што, пакуль усё гэта дацягне, будзе мокры.

— А потым мяснога не браў?

— He. Ніколі. Я прапаноўваў, але ён толькі ўсміхаўся. Маўляў, аднойчы заманулася пакаштаваць, які ў мяса смак, а болей — няма ахвоты.— Прадавец паціснуў плячыма.— Хто такіх людзей зразумее?

Тоўт скончыў есці і падзякаваў прадаўцу, што той паказаў дарогу на Турэцкі замак.

13

Паўночны бок Чырвонай гары быў лясісты, і дамы будавалі тут на галявінах і прасеках. Тоўт выйшаў з машыны, і ў твар ударыў пругкі вецер. У бліжэйшым доме следчаму растлумачылі, як ісці далей. Каля дзесяці хвілін ён ішоў пешшу пад гару. Патрэбны яму дом, напэўна, адзіны ў наваколлі, абкружалі рады вінаградніку. Дом быў вялікі, стары

і занядбаны; жоўты тынк сям-там абсыпаўся, пакінуўшы на сценах плямы з чалавечую галаву; каля падмурка валяліся ўломкі цэглы. Фасад глядзеў на Беркеч, унізе быў уваход у склеп, уверсе — недагледжаная тэраса з драўлянымі парэнчамі. Пад вялікім арэхавым дрэвам, што стаяла пры доме, нешта рамантаваў мужчына, мяркуючы па ўсім, гаспадар. Тоўт скіраваў да яго. Раптам ён пачуў гучнае перарывістае дыханне. Проста перад ім стаяў за кустом хлопчык гады на тры-чатыры.

— Ты засранец,— выразна сказаў ён Тоўту.— Гаўно і засранец.

Хлопчык з друзлым, як цеста, агрэсіўным тварам быў падобны да малой пачвары. Следчы ступіў да яго, і малы вомельгам кінуўся да дома.

— Татка! Татка!

Мужчына выпрастаўся і паглядзеў на Тоўта. Крыху буйнейшы за сярэднюю камплекцыю, моцна скроены і смуглы, гаспадар належаў да таго тыпу людзей, пра якіх паміж 1940-м і 1960-м гадамі, калі яшчэ жывая была вера ў выключнасць нашага народа, сказалі б: «Сапраўдны чыстакроўны мадзьяр». Хлопчык упэўнена ўзяў яго за руку, павярнуўся да госця і, ні на каліва не саромеючыся, з усмешкаю сказаў Тоўту:

— Ты дурны.

Бацька ганарыста засмяяўся і пагладзіў малога па галаве.

— Ёшка! Колькі можна клікаць? Ты што, глухі? — пачулася з дома, аднекуль з сярэдзіны і зверху.— Хадзі дапамагай!

— Пачакай, прыйшоў нехта.

— Скажы, няхай ідзе да д’ябла! Усё адно віно прадаваць не будзем! — скорагаворкай працягваў той самы хрыпаты голас, і ў наступнае імгненне ягоная гаспадыня з’явілася на тэрасе.

Невысокая паўнагрудая і смуглая жанчына ў фартуху, нягледзячы на перакрыўлены ўдаванаю злосцю твар, была па-сялянску прыгожая.

— Вы Флэйшман? — запытаўся следчы, не зважаючы на жанчыну.

— А вы хто такі? — непрыязна адгукнулася зверху жанчына.— He кажы яму нічога!

— У вас ніхто не пытаўся! — падвысіў голас Тоўт і, ўбачыўшы, што мужчына з налітым крывёю тварам рушыў на яго, хуценька дадаў: — Я з паліцыі.

Твар Флэйшмана імгненна спалатнеў.

— Што... што вам трэба?..— заікаючыся і адступаючы, прамовіў ён.

У той самы момант Тоўт адчуў востры боль у костачцы. Малы прымудрыўся і выцяў яго па назе.

— А каб цябе...— сагнуўшыся, прастагнаў дэтэктыў.

Флэйшман падскочыў да сына і шырокімі, як лапата, рукамі даў яму два гучныя плескачы. Блазнюк зароў.

— Ты б’еш малога Ёшку! — заверашчала жанчына.— Смецце ты, а не чалавек! Чаму я не паслухалася бацькі, калі казаў не ісці за цябе.

Яна знікла ў доме і праз некалькі секунд была ўжо ўнізе. Схапіўшы дзіця, жанчына кінулася на мужа. Той перахапіў яе руку і моцна закруціў за плечы:

— Ану прэч адсюль, курва твая маці! He бачыш, хто тут?

Жанчына адышла. У яе мокрых ад слёз вачах свяціліся пачуцці тых мацярок, у якіх усё на свеце, апрача іх саміх і іхніх дзяцей, прызначана для нянавісці, зайздрасці і здзеку.

— Ну пачакай, ты... ты...

— Пайшла!..— Мужчына зноў паглядзеў на Тоўта; у яго ў вачах яшчэ жылі рэшткі страху.— Што вам ад мяне трэба?

— He здагадваецеся?

— Не-е.

— Тады скажу. Мне вядома, што вы падначалены і кампаньён Шандара Варгі. Гаворка, зразумела, ідзе пра справы не зусім законныя. Калі хочаце, магу расказаць .больш падрабязна?

Мужчына ўскінуў галаву.

— Я не рабіў нічога супрацьзаконнага.

Тоўт усміхнуўся.

— Я ў гэтым упэўнены. Як і ў тым, што вы робіце свае справы не па правілах і, калі куды след паведаміць, у вас будуць вялікія непрыемнасці. Я кажу праўду?

— Гэта яшчэ невядома. Што вам ад мяне трэба?

— Чым вы канкрэтна займаецеся?

— Майстра ў екляпах ЧТВ.

— Дзе?

— Хіба вы не ведаеце, што такое ЧТВ? Чырванагорскае таварыства вінаградараў.

— Прыгожая назва.

Флэйшман задаволена засмяяўся.

— Мясцовыя жыхары кажуць: хто здасць віно нам, у Ta­ro грошыкі накрыліся. Мы ў гэтых мясцінах плацім найменей. Таму і звягаюць. Хоць плаціць за тыя памыі, якія мы

прымаем, болей за дзесяць форынтаў — проста грэх.

— I колькі вы ім плаціце?

— Чатырнаццаць-пятнаццаць.

— А далей?

— Даводзім віно да кандыцыі і пускаем у Пешце ў продаж. Там у нас свая сетка.

— I за колькі ідзе ў сталіцы добрае чырванагорскае?

— Шэсцьдзесят форынтаў літр.

— Значыць, атрымліваеце ў чатыры разы больш, чым плаціце? Нядрэннае супрацоўніцтва з гаспадарамі...

— Вы не разумееце. На любым дзяржаўным прадпрыемстве прыкладна тое самае, ну, можа, дадуць на пару форынтаў болей. Мы таксама мусім падвышаць цану — шумяць. Але пакуль старшынёй быў таварыш Варга, гэтага б не здарылася. Ён так і сказаў: больш грошай толькі за якаснае віно.

— А такога вам, вядома, не здаюць.

— У гэтых гаспадароў яго і быць не можа. Затое языкі, як мянташкі. Калі ўмее капаць зямлю, дык думае, што ўжо і ў віне разбіраецца. Ну, добра. Кажыце хутчэй, што вы хочаце. Толькі не думайце, што ўсімі гэтымі звесткамі можаце мне нашкодзіць.

— Я і не думаў ні хвіліны. Hi вам не магу, ні іншым. Усё гэта прыкрываецца законам.

— Што-што?..

— Слухайце, Флэйшман, я не гаспадарчы следчы, я расследую справу аб знікненні Шандара Варгі. Раскажыце мне ўсё, што пра яго ведаеце, і абяцаю ніколі не займацца ні вамі, ні вашымі цёмнымі справамі.

— Што значыць — усё?

— Найперш мяне цікавіць — адкуль, апрача зарплаты, Варга атрымліваў грошы? Галоўная крыніца яго даходаў.

3 хвіліну Флэйшман разглядаў свае пазногці з чорнаю аблямоўкаю, як быццам на іх былі нейкія таемныя знакі, што маглі падказаць правільны адказ.

— Ну добра. Усё адно Варга ўжо не вернецца. Сістэма вельмі простая і трымаецца на розніцы паміж пятнаццаццю і шасцідзесяццю форынтамі.

— А можна болып канкрэтна?

Па смуглым твары прабегла ганарыстая ўсмешка.

— Такое мог прыдумаць толькі таварыш Варга. Таварыства закупае віно па пятнаццаць форынтаў, а прадае пасля апрацоўкі за шэсцьдзесят. Але цяпер сваё віно ёсць і ў таварыша Варгі. Разумееце?

— He зусім.

— He прыкідвайцеся. Таварыш Варга не здае нам сваё віно па пятнаццаць форынтаў, а адразу пасылае на продаж па шэсцьдзесят.

— I на ўсе сто працэнтаў карыстаецца дзяржаўнымі перавагамі. На кожным літры мае сорак пяць форынтаў чыСтага прыбытку. Яшчэ не сустракаў выпадку, каб прынцып «дзяржава — гэта я» быў увасоблены ў жыццё так прыгожа.

Флэйшман глядзеў на следчага з непаразуменнем.

— Пра што вы гаворыце?

— Ды так, успомніў аднаго ўтапічнага сацыяліста. He турбуйцеся.

— Між іншым, не думайце, што таварыш Варга атрымліваў усе сорак пяць; добра, калі пасля выдаткаў заставалася па трыццаць форынтаў за літр.

— Ну і колькі ён меў віна, якое вось так, пад эгідаю дзяржавы, збываў?

— У год недзе каля трохсот гекталітраў.

Тоўт пачаў лічыць: ён крыху адвык ад такіх практыкаванняў, а таму выходзіла марудна.

— Нават калі браць па трыццаць форынтаў, за год атрымліваецца дзевяцьсот тысяч. А скажыце, хто ўсё гэта абслугоўваў, хто працаваў у скляпах?

— Я. Таварыш Варга захоўваў сваё віно ў маім склепе.

— Значыцца, вы былі яго двайным падначаленым: у таварыстве і як наёмны рабочы.

— Напэўна, так.

— А заробак?

— Скардзіцца не буду.

— Хто яшчэ ведаў пра гэтую здзелку?

— У Пешце ведалі, у нашай гандлёвай сетцы, але і яны атрымлівалі сваё. I тут — галоўны бухгалтар. Але ён не вытрымаў перажыванняў і памёр — ці то ад інфаркту, ці то яшчэ ад чаго. А новы нічога і не ведае.

— А Варга не баяўся?

Флэйшман змахнуў са свайго носа камара.

— He надта. Гады два таму казаў: «Ёшка, я цяпер чалавек абласнога маштабу, а хутка буду і дзяржаўнага. Шмат каму са значных персон наладзіў пару прыемных выхадных, і яны гэтага не забудуць. He бойся ніякіх непрыемнасцей, каб замяць справу, мне хопіць аднаго тэлефоннага званка».

Тоўт абдумваў пачутае.

— Можна паглядзець склеп?

— Заходзьце.

Яны зайшлі ў адчыненыя жалезныя дзверы і трапілі ў велізарны, не меней за дваццаць метраў у даўжыню, склеп. 3 двух бакоў на бетоннай паддозе ляжалі таўшчэзныя, пакрытыя адмысловай цёмнай масткаю бярвёны, а на іх — дагледжаныя бочкі з чырвонымі абручамі. Мошкі-аднадзёнкі пакінулі на пабеленых сценах мільёны чорных кропак.

— Прыгожы склеп.

— Самы вялікі ў нашым наваколлі ды, відаць, і ва ўсім раёне.— У голасе Флэйшмана звінела сарамлівая гордасць; прыкладна так бацька мог бы гаварыць пра сына, якога судзяць, але які на вясковым свяце ўсё ж пабіў усіх і нават — паліцэйскага.

— Тады вы ўдвайне адпавядалі свайму шэфу. Ён любіў усё такое...

— Ды і ён мне таксама адпавядаў.

Мужчыны выйпілі са склепа.

— Яшчэ адно пытанне. Што вы думаеце пра жонку Варгі?

Флэйшман здзівіўся і выглядаў крыху разгубленым.

— Чаму вы пытаецеся ў мяне?

— Ну, а як усё ж, па-вашаму, жылі Варгі?

Гаспадар вагаўся.

— Калі па шчырасці... не ведаю. Але, памятаю, аднойчы Шандар быў у дрэнным гуморы і казаў дзіўныя рэчы. Мы зайшлі сюды, у склеп, і Шандар хапянуў адразу цэлы літр, хоць ніколі столькі не піў. Да таго ж быў стамлёны. Потым пачаў казаць, што жонка зрабіла з ягонага жыцця пекла, таму што не размаўляе, а толькі глядзіць на яго, і ўсё. Мне было дзіўна, бо здавалася, што пекла — гэта якраз тады, калі жонка ўвесь час балбоча і пярэчыць. Але Шандар сказаў, што я нічога не разумею. Маўляў, калісьці шмат хто ўпадаў за Маргіт, але перамог ён. «Але тады,— кажа,— я яшчэ не ведаў, які кошт гэтае перамогі. I дзяцей супраць мяне настроіла». А потым раптам пачаў крычаць: «He Ma­ry болей быць анучай!» Гады два таму ўсё гэта было.

Тоўт адзначыў сам сабе і гэтую інфармацыю.

— Што будзе цяпер з вашаю справай? Будзеце працягваць?

Мужчына панурыўся.

— Наўрад. Ад Шандаравага знікнення я нічога не выйграў. Сёлета патраціў усе грошы на рэканструкцыю. Варга не даў ні філера, сказаў, што няма гатоўкі. Абяцаў, калі зраблю ўсё сам, заплаціць налета ўдвая болей.

— Значыцца, усё ж будзеце працягваць?

— Адзін не змагу. Прадам бочкі яшчэ сёлета і завязваю. У мяне хворы страўнік, ды і пра сям’ю падумаць трэба. Да таго ж без Шандаравых сувязяў не разгонішся.

— 3 якога часу вы гэтым займаецеся?

— Калі не памыляюся, пачалі гадоў шэсць таму.

— Як вы мяркуеце, што Варга рабіў з грашыма?

— Ён будаваўся.

— А потым?

— У яго было шмат жанчын. Вельмі іх любіў.

— Варга меў столькі грошай, што проста не мог пусціць іх усе на жанчын, нават калі б хацеў.

Тоўт пачынаў ужо разумець, куды ішлі грошы, але яму было цікава даведацца, ці здагадваўся пра гэта Варгаў памочнік. Атрымлівалася, што той нічога не ведае.

— Разумееце, мы не былі сябрамі. Я нават не ведаю яго знаёмых.

— Вы думалі, куды ён мог знікнуць? Або — чаму знік?

— He ўяўляю. Здаецца, не было ніякіх прычын. Мы зараблялі лепей, чым калі-небудзь раней.

— Ён не давяраў вам дакументы? Грошы?

Флэйшман трохі пакрыўджана пакруціў галавой.

— Ён не давяраў мне нічога. Я ўжо казаў вам, што адносіны ў нас былі чыста дзелавыя, мы не надта каб і любілі адзін аднаго. Прынамсі, я яго не любіў. Проста кожны з нас быў неабходны другому.

Тоўт паклаў руку яму на плячо.

— А што скажаце на такую версію: Варга прызначае вам сустрэчу, каб разлічыцца, а вы прыгожа прыбіраеце яго і ўсе грошы — вашы.

Флэйшман здрыгануўся і вызваліўся ад рукі следчага з такой грымасаю, быццам скінуў з пляча нейкага агіднага вусеня.

— А каб на вас пранцы і язва ў бок! Думаеце, у нас былі такія разлікі, што Варга ў канцы года прыносіў сюды дзевяцьсот тысяч і сто тысяч аддаваў мне? Ага, падстаўляй кішэнь! Ён даваў мне грошы часткамі. Гэта заўсёды дзейнічала на нервы, але — забойства?! За каго вы мяне маеце?

— Усё-такі як вы думаеце, калі ён знік па сваёй волі, дык навошта?

— Адкуль я ведаю? — Голас Флэйшмана падняўся на адну актаву і прагучаў зусім як у падлетка.

— Вы не заўважалі ў апошні час, каб Варга чаго-небудзь баяўся або хацеў выйсці з гульні?

— He. Наадварот — казаў, што паднаціснем і будзем зарабляць яшчэ болей. Абяцаў мне дзвесце тысяч за год.

Тоўт пайшоў да выхаду.

— Значыцца, плакалі вашы грошыкі.

— Ara. I дзякуй богу. Такія справы. не для мяне.

— Але, відаць, і страўнік нешта каштуе, так? Флэйшман моўчкі глядзеў на следчага.

14

Чакаючы машыну Варгавага вадзіцеля Санісла Кіша, следчы пратырчаў каля ЧТВ болей за гадзіну. Кіш аказаўся чырванатварым мацаком гадоў на сорак пяць і яўна належаў да тыпу людзей, якія адразу пасля полудня пачынаюць думаць пра вячэру.

— Мяне шукаеце? — з шырокай усмешкаю запытаўся ён, вылазячы з кабіны.

— Вас,— адказаў Тоўт, ацэньваючы суразмоўніка.— Хачу пагаварыць пра Шандара Варгу.

Кіш здзівіўся.

— У мяне няма часу. Дарэчы, а хто вы такі?

— Я з паліцыі. Думаю, час у вас знойдзецца. Гэта ў вашых інтарэсах.

Чырвоны твар на імгненне пабялеў, а потым зрабіўся бурачковым.

— Мне няма чаго баяцца і сказаць вам таксама няма чаго.

— Тут вы моцна памыляецеся. I расказаць можаце столькі, што хапіла б і на траіх. Вы развозілі па гандлёвай сетцы не толькі віно таварыства, але і віно вашага старшыні. Карацей, вусы ў вас у смятанДы, і я магу гэта выкарыстаць. Але слухайце ўважліва: я расследую справу Шандара Варгі і іншыя асобы мяне не цікавяць. Калі дапаможаце, ніякіх прэтэнзій не будзе.

Санісла ўсміхнуўся.

— Чаму ж вы, таварыш, з гэтага не пачыналі? Што вас цікавіць? Давайце лепей сядзем у вашу машыну.

Размова працягвалася ў «Ладзе».

— Што за чалавек быў Варга?

Кіш сумна пахітаў галавой.

— Такога начальніка ў нас ужо не будзе.

— У вас сапраўды не будзе. Добра плаціў?

— Ды не пра гэта гаворка. Ён быў чалавек вучоны, з адукацыяй, але ніколі не фанабэрыўся. 3 кожным трымаўся

як з роўным. Для мяне ён быў найперш не начальнік, а сябра. Бывала, паедзем па справах у Пешт, затрымаемся на пару дзён, забурымся з дзяўчынкамі ў гатэль... Гэх!.. Шандар запісваў сябе дырэктарам, а мяне — юрысконсультам, і афіцыянты называлі мяне панам доктарам.

— Варга заўсёды мог на вас спадзявацца, .так?

— Ведаеце, таварыш, ёсць яшчэ на свеце гонар і сумленне. У нашых мясцінах кажуць: толькі дурны сабака кусае руку, якая дае яму есці.

— Вы шмат ездзілі разам з Варгам?

— Вядома. Нашу вобласць аб’ездзілі, мабыць, разоў сто. У таварыша Варгі багата знаёмых, і з усімі трэба было падтрымліваць добрыя адносіны.

— Як ён гэта рабіў?

— Так, як зазвычаена.

— Я вашых звычаяў не ведаю.

— А вы адкуль? 3 Пешта? Хіба ў сталіцы не так, як у нас? Ну добра. Карацей, калі ехалі ў які-небудзь горад, абавязкова пераведвалі па дарозе знаёмых. 3 дому бралі віно — некалькі бутляў і некалькі скрынак ужо разлітага па пляшках. I потым у таварыша Варгі заўсёды былі з сабою розныя каштоўнасці.

— Навошта?

— Няўжо вы такі нездагадлівы? Калі прапанаваць сябрам і добрым знаёмым грошы, людзі будуць лічыць абразаю. А віно — зусім іншая рэч. Ведаеце, як радаваліся, атрымаўшы такі падарунак, старшыні кааператываў і загадчыкі крамаў? Ну а жанчыны любяць каштоўнасці. Вядома, мы даём іх толькі жонкам начальнікаў, а не тым, каго збіраемся трахнуць. Да гэтых — іншы падыход. Мы ведаем усіх сімпотных барменак і гаспадынь кавярняў ва ўсёй вобласці і, калі заяўляемся да іх, можам замаўляць любы каньяк, нават двайны «Курваз’е» або «Джбнівокерт» — 'для нас ёсць усё. Карацей, таварыш Варга любіў, каб добра было ўсім. У яго была такая прыказка: кожнаму — сваё.

— Здаецца, гэта я ўжо недзе чуў.

— He дзіва. Напэўна, Маркс напісаў. Таварыш Варга часта яго цытаваў. Ведаеце, чым ён адрозніваўся ад тых кручкоў, што праціраюць штаны ў сталіцы? Таварыш Варга ўсе свае ідэі ажыццяўляў. I якую меў галаву! Вось пазнаёміцца з кім-небудзь і адразу задумаецца. Я аднойчы пытаюся: пра што думаеце? А ён: пра тое, як гэтага чалавека можна выкарыстаць. I кожны раз мог нешта прыдумаць. Людзі яму давяралі. Памятаю, яго сябар Бэла Нодзь прывёў

у наш склеп знаёмага, і таварыш Варга крыху пагаварыў з ім. Потым той выйшаў да ветру, а Бэла кажа: «Божа мой, Шандар, як ты гэта робіш? Мы з ім чаТыры гады знаёмыя, але я ніколі нічога не чуў аб праблемах яго сям’і. А табе выклаў усё ў самы першы дзень».

— А як у камерцыі? Ён быў карэктны?

— Абсалютна. Але ў небаракі было столькі сустрэч і спраў, што часам ён проста фізічна не мог усюды паспець. Праўда, усё адно ніколі нічога не забываў. Таварыш Варга быў сапраўдны джэнтльмен. Сапраўдны. Такі, што былі ў добрыя старыя часіны, пра якія апавядаў мне бацька. У гуморы мог даць першаму-лепшаму цыгану пяцьсот форынтаў.

— Заўсёды мог сабе гэта дазволіць?

— Нават калі не мог, усё роўна даваў. У горшым выпадку пазычаў у мяне. Памятаю, казаў: «Гэта, Санісла, наш нацыянальны дэфект...» He, не дэфект, а нешта такое падобнае... Гэта ён наконт таго, што не ўмеем круціцца, як там, на Захадзе, або як нашы яўрэі. Маўляў, у яўрэяў селекцыя ішла сотні пакаленняў, і мы такога ўзроўню ніколі не дасягнём, але імкнуцца ўсё адно трэба. I яшчэ трэба сцерагчыся, каб з намі не здарылася тое, што з палякамі.

— Разумныя думкі. Значыцца, перад кожнай паездкаю наладоўвалі машыну трункамі і шклянымі пацеркамі, як капітан Кук свой карабель?

— Вось бачыце, які гэта стары звычай. Толькі мы людзі прыстойныя, і пацеркі ў нас былі не шкляныя.

— Скажыце, чым яшчэ займаўся Варга? Вы чулі пра якія-небудзь яго здзелкі?

— Мяне ён выкарыстоўваў толькі ў вінных справаў, ну і яшчэ ў такіх маленькіх любоўных гісторыях, пра якія я ўжо казаў.

Кіш са скрухаю ўздыхнуў.

— Уяўляеце, мы з ім былі на «ты». Калі ў нас будзе другі такі начальнік?

— Што ён рабіў са сваімі грашыма?

Вадзіцель паціснуў плячыма.

— А што вы робіце са сваімі? Напэўна, траціце?

— Але не столькі.

— Ну так. Хоць таварыш Варга любіў і выпіць і добра пад’есці, на прадукты шмат не траціў. Думаеце, мы вярталіся з пустой машынай? Ды яна часта была паўнейшая, чым перад ад’ездам. Кумпякі, шынкі, палова цяляці, гусі, карпы, судакі... I ўсё — самай лепшай якасці. Хапала не толькі яму, але і мне.

— I ніколі не натрапілі на чалавека, які б адмовіўся ад падарунка?

Кіш засмяяўся.

— Ніколі. Ведаеце, чалавека, які можа адмовіцца, відаць здалёку. 3 такім і звязвацца не варта. Гэта як з жанчынамі. Калі вы кажаце ёй кампліменты, а яна нават не ўсміхнецца, дык лепей за ўсё адразу пераключацца на іншую.

— У Варгі былі ворагі?

— Якія ворагі?! Яго ўсе любілі. He, ніякіх ворагаў. Хоць зайздроснікі, вядома, былі. Напрыклад, гэты аблезлы пацук... новы начальнік разлівачнага. Хутка ўбачым, як пад яго мудрым кіраўніцтвам усё, што зрабіў таварыш Варга, пойдзе на глум.— Ён з агідаю змахнуў з сядзення муху.— He чалавек, а кавалак здыхляціны.

— А з ім нельга дамовіцца?

— У яго ў галаве адно вытворчасць, ды і на тое спрыту не хапае. У параўнанні з таварышам Варгам у гэтага рукі ў срацы.

— Значыцца, добраму жыццю капцы?

Санісла цяжка ўздыхнуў. Яго чырвоны твар зморшчыўся, як бракаваны надзіманы шарык.

— Ну так. Па закону подласці. Чалавек ідзе наперад, не шкадуе сябе, справа круціцца лепей і лепей, і раптам — бац, і ўсё казе пад хвост.

Тоўт паглядзеў на суразмоўніка і ўбачыў у яго ў вачах не пакорлівасць лёсу, а выклік.

— Думаю, надышоў час шукаць новага гаспадара,— прамовіў следчы.

Кіш крактануў.

— Калі пытанняў болей няма, я пайду.

— Апошняе. Як па-вашаму, у Варгі былі прычыны, каб з’ехаць адсюль? Якія-небудзь непрыемнасці?

— He думаю. Адзінае — яго жонка. Гэтая жанчына яму зусім не падыходзіла. Таварышу Bhpry трэба была такая маленькая гаспадарлівая жанчынка, якая б на яго малілася. А яна глядзела скрозь яго так, нібы перад ёю не чалавек, а акно. Я не любіў прыязджаць да іх, калі яна была дома. Ніколі не маглі з ёю паразумецца. Дарэчы, чуў ад кагосьці, што мяне яна называла «тыповым прымітыўным мужчынскім шавіністам». Гэта значыць, я нармальны просты чалавек, які лічыць, што муж у доме павінен быць першай асобаю, а жонка — другою. I не трэба выпендрывацца і кідацца рознымі замежнымі словамі, каб паказаць,

колькі школ і інстытутаў скончыла. Такую жанчыну нельга ні ў людзі вывесці, ні адлупцаваць як след — усё адно карысці ніякай: або скурвіцца або ўвогуле мужа кіне. Да таго ж я і заўважаў сёе-тое...

— Напрыклад?

— Напрыклад, як яна на сваёй «Шкодзе» ездзіла на гару Турэцкі замак.

— Гэта туды, дзе жыве Мачаі?

— Менавіта. Я казаў таварышу Варгу, а ён толькі смяяўся. Любіў жонку, але не раўнаваў. Нават не дапускаў, што яго могуць абвесці вакол пальца. Ды што тут казаць — цяпер усё адно.

Тоўт развітаўся, завёў машыну і паехаў у Нодзькенд. На будоўлі яму сказалі, што Элек Фэньеш цэлы дзень не з’яўляўся і ніхто не ведае, што з ім. Ад хвалявання Тоўт адчуў халадок у страўніку. Ён страшэнна шкадаваў, што ўчора ўвечары паддаўся стоме і, прачытаўшы Элекаў ліст, не кінуўся шукаць інжынера. Вельмі магчыма? што тады ён ужо меў бы адказ на сваё галоўнае пытанне, той адказ, які пачаў мільгаць у яго думках, але ў якім ён яшчэ не быў канчаткова ўпэўнены. Куды знік Шандар Варга, які нібыта праваліўся скрозь зямлю ці знячэўку растаў у паветры, бо, згодна з пратаколам, не ўзяў з сабою ні каштоўнасцей, ні валізкі, ні адзення, ні нават бялізны на змену? Дакладны адказ ведаў, напэўна, толькі Фэньеш. Следчы гнаў машыну так хутка, што праз пяць хвілін ужо стаяў каля дзвярэй Элекавага дома. Пасля таго як на дзесяць званкоў ніхто не адчыніў, Тоўт маркотна ўздыхнуў і, раскрыўшы свой нож, заняўся замком. На шчасце, паўз дом ніхтоне праходзіў, і праз дзве хвіліны следчы быў ужо за дзвярыма. Тое, што ён убачыў, не было нечаканым. Невядомы вандал апярэдзіў яго і тут. Праўда, цяпер забойца Шэбешцьена Сэлеша — у тым, што гэта быў менавіта ён, Тоўт не сумняваўся — дзейнічаў асабліва раз’юшана. Здавалася, тут яго радасць разбуральніка дасягнула апагею. Усё, што можна парэзаць нажом, парэзана, шпалеры паабдзіраныя, мэблю ламалі аб сцены з такой лютасцю, што багата дзе адваліўся тынк. Па сценах паўзлі нанесеныя чырвонай фарбаю з распыляльніка крывыя літары: ПЕДЭРАСТ, ПЕДЭРАСТ, ПЕДЭРАСТ... Тоўт налічыў каля пятнаццаці надпісаў. Ён агледзеў увесь дом і адчуў палёгку: ніякіх слядоў Элека не было. Праўда, само па сабе гэта нічога не значыла, бо самае страшнае магло здарыцца

з інжынерам дзе-небудзь у іншым месцы. Але следчы ўсё ж спадзяваўся на лепшае.

У Пешт ён прыехаў ужо цемраю. Па тэлефоне жанчына прасіла яго, каб занадта рана не прыходзіў. А палове пятай Тоўт прыпаркаваў «Ладу» каля дома № 27 на адной з тых маленькіх ціхіх вулачак Буды, якія спускаюцца да ракі. Ён яшчэ меў час, каб разгледзецца. Нават у прыцемку было відаць, што віла будавалася на мяжы стагоддзяў, калі не шкадавалі ні зямлі, ні будаўнічых матэрыялаў і да сучаснага мініяцюрнага камфорту было яшчэ далёка. Следчы падняўся на другі паверх і, спыніўшыся перад цёмнымі дзвярыма, прачытаў на меднай шыльдачцы напісанае вострымі літарамі імя: КЛАЎДЗІЯ ДЭШЫ. Ён націснуў на кнопку званка, той адгукнуўся нечым накшталт маршу Радзецкага, і здалёк пачулася: «Зараз!» Хвіліны праз дзве дзверы адчыніліся. Тоўту ўсміхалася жанчына ў лазуркавым халаце. Клаўдзія не была прыгажуняю, паводле класічных канонаў, яе, бадай, цяжка было назваць нават сімпатычнаю, аднак яна належала да рэдкага тыпу жанчын, якія, калі ў іх усё ідзе ладам, могуць перамагчы любую прыгажуню. Hoc прыгожай формы, але крыху шырэйшы, чым трэба; вусны занадта поўныя, скуласты твар залішне бледны і нейкі напружаны; валасы, хоць і натуральнага колеру, але такія светлыя, што здаюцца апрацаванымі перакісам вадароду. Такім чынам, недахопы можна знайсці практычна ва ўсім, але агульнае ўражанне цудоўнае — дасканалы тып жанчыны, якая жыве ад пятнаццаці да сарака пяці гадоў і, апрача гэтага, для яе нічога не існуе.

— Выбачайце за турботы,— прамармытаў Тоўт.

— Заходзьце.— Голас гучаў хрыплавата і прыемна.

Ва ўтульнай кватэры ўсё было прыкладна так, як следчы ўяўляў. У гасцёўні — ад шпалераў да посцілак — панаваў яблычна-зялёны колер. Імпартная кніжная шафа з адмысловай .паліцаю пад кружэлкі; кнігі старанна расстаўлены па памерах і колеру пераплётаў. На сцяне каляровы плакат: маладая пара рыхтуецца да палавога акта. Унізе зроблены буйнымі літарамі надпіс: FAIS — MOI TOUT1. Тоўту было цікава, што гэта значыць, але спытацца ён не наважыўся.

— Ужо два месяца чакаю, каб пачалі,— кіўнуўшы на плакат, са смехам сказала жанчына.— Калі-небудзь надакучыць, і прыйдзецца іх замяніць. Цікавіцеся Сандра?

' Рабі са мною, што хочаш (франц.).

— Сандра? — непаразумела перапытаў следчы. Жанчына зноў засмяялася.

— Гэта я яго так назвала, бо ён сапраўды падобны да маленькага італьянца. He знешнасцю, а характарам. Упадае за жанчынаю, памірае ад страсці, а праз колькі дзён уцякае.

— Уцёк?

— Вядома. Некалькі гадоў таму перасяліўся быў да мяне, але вытрываў толькі тыдзень. Потым часта завітваў, да самага апошняга часу, а цяпер зусім знік. Я ніколі яго не папракала: ён быў такі, які быў. Меў сябе за смелага, а напраўду — маленькі баязлівец, які прагне выконваць ролю ўладнага мужчыны-пераможца. Але ўсё-такі цудоўны хлопец. Мы шмат разоў сустракаліся ў гатэлях: вельмі любіў камфорт і нумары люкс, хоць яму і бракавала густу.

Тоўт уважліва слухаў. Выцягнуў цыгарэту, але рука нерашуча спынілася ў паветры.

— Можна закурыць?

— Калі ласка.

Працягнуў пачак жанчыне, але тая адмоўна пахітала галавою.

— Дзякуй. Куру толькі «Сан-Морыту».

Тоўт праглынуў сліну.

— Калі ласка, працягвайце.

— Яму бракавала густу і ў адзенні, і ў ежы, і ў пітве. Ва ўсім гэтым я была яго настаўніцаю. I не толькі ў гэтым...

Яна глядзела на Тоўта і ўсміхалася. Следчы стараўся ўтаймаваць непрыязнасць, што падымалася ў душы: ён ніколі не любіў занадта адкрытых жанчын, а тых, якія прэтэндавалі на ролю настаўніц у сексуальнай сферы, наогул баяўся.

— Відаць, у вас ён прайшоў выдатную школу.

— Можаце ў гэтым не сумнявацца. Што-небудзь вып’еце? Крыху каньяку?

— Дзякуй, адну толькі кроплю. Я на машыне.

Клаўдзія дастала з бара пузатую семсотграмовую пляшку.

— Гэта «Мартэл». Падабаецца?

— Яшчэ не ведаю.

Цудоўна вытрыманы духмяны трунак прайшоў па паднябенню мяккаю хваляй.

— Дарагое, відаць, пітво?

—• Шэсцьсот форынтаў бутэлька.

— Хапае на такія бутэлькі?

Вусны жанчыны кранула лёгкая ўсмешка.

— Вы ведаеце, на Захадзе можна ў любога запытацца пра яго палітычныя погляды, і чалавек вам адразу адкажа. А вось пытанне наконт прыбыткаў нават сярод добрых знаёмых лічыцца вельмі далікатным, я б сказала нават — табу. У нас наадварот: пра свае палітычныя погляды шчыра гаворым толькі ў вузкім коле, затое пра грошы... «Якая ў вас пенсія, цёця Мары?» — «Тысяча дзвесце, мая дачушка. А ты колькі зарабляеш?» — «Тры тысячы пяцьсот». ІІІто ў гэтым добрага? Тут я, выбачайце, бяру прыклад з капіталістаў.

— Чым вы займаецеся?

— Знешнегандлёвымі сувязямі. Mae справы вас таксама цікавяць?

— Я крыху адхіліўся. Што вы можаце сказаць пра Варгу?

— Імпульсіўная асоба. Нічога не мог пакінуць пры сабе, нават самыя патаемныя жаданні.

— Ага. Ну і якія гэта былі жаданні?

— Вельмі хацеў зрабіцца багемаю, хоць яму і не хапала на гэта смеласці. Часта паўтараў, што калі б не заладзілася жыццё і не любіў бы так сям’і — гэтай, як ён агідна казаў, «дробязі»,— дык з лёгкай душою жыў бы ад вечара да раніцы і ад раніцы да вечара. «Найлепей,— казаў,— пайсці піяністам у бар і жыць так, каб нічога не турбавала і ні з кім не звязвала, каб можна было бяздумна траціць грошы і ўсё аддаваць за добры настрой». Спрабавала яго пераканаць, што трэба быць самім сабою, але яго заўсёды нешта стрымлівала. Наогул ён быў баязлівец.

— Вы ўпэўненыя?

— Ну а чаму тады не рабіў таго, што хацеў?

— А можа, якраз гэтага ён і не хацеў.

Жанчына хруснула пальцамі, і Тоўт міжволі залюбаваўся яе доўгімі крывава-чырвоным пазногцямі.

— Гэты маленькі баязлівы чалавек падабаўся вам?

— Напачатку — болей. Здавалася, што ім трэба апекавацца. А потым здарылася... нават не здарылася, а проста Шандар аднойчы прагаварыўся, і я зразумела, што ён значна большы прайдзісвет, чым хоча здавацца. Ведаеце, мы шмат сварыліся, асабліва калі доўга — дні па два-тры — былі разам. Гэта былі такія несур’ёзныя звадкі. Між іншым, яны мне нават падабаліся, бо яны, так бы мовіць, аздаблялі нашы адносіны. 1 вось аднаго вечара пачынаю з ім задзірацца, а ён толькі ўхмыляецца і маўчыць. «Што з табой? — пытаюся.— Цяляты язык аджавалі?» «А я прадчуваю,—

адказвае,— што будзе далей. Калі цяпер палезу ў спрэчку, праз пяць хвілін пасварымся. Ты смяротна пакрыўдзішся, а я не пераношу, калі ты злуешся, а значыць, павінен буду цябе залагодзіць. Ну а зрабіць гэта можна толькі ў ложку. Сёння ў мяне няма ні настрою, ні энергіі, таму лезці ў спрэчку я не збіраюся». 3 таго вечара я практычна паставіла на ім крыж. I дапамагала яму ўжо меней...

— У чым?

— А ні ў чым! Так, увогуле.

— Хіба ў Варгі дрыжалі ногі, калі пераходзіў вуліцу? Клаўдзія ўскінула галаву і ўсміхнулася.

— He спадзявайцеся ўблытаць мяне ў якую-небудзь гісторыю.

— I не збіраюся. Мяне цікавіць толькі Варга. Можаце не папярэджваць, што ў вас ёсць магутныя сябры, якія вас абароняць.

Жанчына засмяялася. Здавалася, што ў яе не два, а, прынамсі, тры радкі прыгожых, белых як снег зубоў.

— Давайце пра мяне лепей не будзем.

Яна хацела падліць госцю, але той адвёў яе руку. Клаўдзія выпіла адна. Пасля другога кілішка каньяку яе твар пачырванеў, вочы загарэліся дзіўным агнём.

— Ведаеце, чаму Сандра ад мяне адстаў? — пачала яна нейкім іншым голасам і, не чакаючы адказу, казала далей: — Я, як і ва ўсім, у любові ніколі сябе не шкадую. А як наконт гэтага вы?

Тоўт ужо шмат гадоў таму зрабіў выснову, што ў складаных выпадках ніколі нельга даваць катэгарычных адказаў.

— Ну, гэта шмат ад чаго залежыць,— асцярожна азваўся ён.

— Вы такі самы разява і заяц, як і болыпасць мужчын,— з націскам на абразлівых словах сказала Клаўдзія.— Ну, усё адно. Ведаеце, што такое гадэміцэ?

— Здаецца, нешта накшталт пуловера ці світэра?

— He зусім.

Яна паднялася, спружыніста прайшла па пакоі, выняла з кніжнай шафы нейкую рэч і паставіла яе перад Тоўтам. Гэта была зробленая з ружовага пластыку копія фаласа, дакладней, двух змацаваных пад вуглом 180° фаласаў з замкамі на пасах. Тоўт узяў інтымную прыладу ў рукі і заўважыў надпіс: MADE IN HUNGARY1.

1 Зроблена ў Венгрыі (англ.).

— Прывезла гэтую цацку з Парыжа.

— А што, на ўнутраны рынак не выпускаем?

Клаўдзія нецярпліва махнула рукой.

— Гэтаксама як ракаў або гусіную пячонку. Атрымліваем за іх валюту, таму няма ніякага сэнсу пускаць у продаж дома. Але вернемся да нашай размовы. Аднаго разу я прапанавала Сандра памяняцца на ролі, я прымацую сабе гадэміцэ, а ён няхай пабудзе жанчынай. Вы не ўяўляеце, як ён спалохаўся, смешна было глядзець. Гэткі маленькі спалоханы пацучок. Адразу высветлілася, што ён страшэнна некуды спяшаецца. Вось пасля гэтага ўжо адчапіўся ад мяне канчаткова.

— Значыцца, з таго часу яго і не бачылі?

— Яшчэ раз заходзіў. Тыдні за два да знікнення. Выключна па справах. Я яго так турнула, што вылецеў, як корак.

— Што ён хацеў?

— Памяняць шмат дробных заходніх банкнотаў на больш буйныя. Я параіла, каб ехаў да сваёй блядушкі, але ён сказаў, што тая ў бальніцы і ён можа яе не дачакацца. Маліў мяне дапамагчы: маўляў, вельмі тэрміновая справа. На ўспамін аб былых цудоўных днях і гэтак далей. Я з яго ў ахвоту паздзекавалася і выгнала. Можа, і не варта было... калі б ведала, што з ім здарыцца...

— Шкадуеце?

— Я мела значна лепшых партнёраў, але ў Шандара былі пачуцці і здольнасць глыбока адчуваць. I яшчэ высакароднасць, але яго трэба было вывесці на правільны шлях.

— Праўда, не кожны шлях яму падабаўся,— заўважыў Тоўт.

Клаўдзія паблажліва ўсміхнулася.

— Ён казаў, што, калі пачаць жыць без рызыкі, разумны чалавек за якіх-небудзь пару дзён можа ўбачыць усё сваё далейшае жыццё і яно яму адразу агоркне. А вось рызыка і ўлада не могуць надакучыць ніколі.— Яна памарудзіла і дадала: — Ну а мяне менавіта гэтыя рэчы зусім не цікавяць.

Тоўт, пастукваючы пазногцем па кілішку, крыху памаўчаў.

— Як вы думаеце, што з ім здарылася? — зноў загаварыў ён.

— He ведаю.

— He казаў, што чаго-небудзь баіцца?

— He. Наогул мы размаўлялі толькі пра каханне.

— Грошы вас, безумоўна, не цікавяць.

— Цікавяць, але яны ніколі не былі для мяне на першым месцы.

— Колькі вы атрымлівалі ад Варгі?

— За каго вы мяне маеце?

— Я кажу не пра гэта, а пра вашу агульную справу. — He смяшыце. У нас не было ніякіх агульных спраў. Тоўт адчуў, што больш з гэтай жанчыны ён нічога не выцягне. Візіт атрымаўся паспяховым толькі напалову.

— Скажыце, перад сваім знікненнем Варга вам нічога не даручаў?

— Нічога, апрача адной ідыёцкай фатаграфіі. Напісаў на ёй, каб захавала на памятку пра цудоўныя хвіліны, калі мы былі разам.

Тоўт падняўся. Клаўдзія ўзяла яго за руку.

— Застаньцеся.

Следчы правёў позіркам па стале. На яго тупа і грахоўна глядзеў ненатуральна вялікі штучны фалас.

— На жаль, мне трэба ісці,— сумна сказаў мужчына.

15

Каля дзевяці гадзін Тоўт заехаў у вузкія і цёмныя пештскія вуліцы і спыніў «Ладу». Наперадзе ў святле фараў, хістаючыся, стаяў п’яны. Ён абапёрся аб сцяну і скрозь слёзы казаў ёй, што з ім гэтага рабіць нельга. 3 бліжэйшай падваротні чуваць было даволі падазронае крактанне, сапенне і хіхіканне, потым адтуль пачулася бразганне — як быццам з жалезнага смеццевага бачка зляцела і пакацілася па бруку накрыўка. У цемры нехта лаяўся. Паўз машыну імкліва прабеглі два падлеткі, у аднаго твар быў заліты крывёю. 3 другога канца вуліцы ўслед уцекачам ляцелі пагрозлівыя крыкі. Квартал трывала захоўваў традыцыі: прадзеды гэтых падлеткаў біліся тут у часы манархіі, і вельмі магчыма, што праз сто гадоў, калі навуковатэхнічная рэвалюцыя вырашыць усе нашыя праблемы і мы будзем хадзіць у адзенні з электронным ацяпленнем, нашчадкі сённяшніх задзіракаў будуць утрапёна жарыць адзін аднаго якімі-небудзь самаходнымі чаравікамі.

Квартал, безумоўна, ведаў лепшыя дні. Гэтыя дамы з гародамі калісьці самавіта межавалі з узгорыстай часткаю Буды, але цяпер яны ўсё больш нагадвалі бедных сваякоў,

якія прайгралі барацьбу за існаванне і страцілі апошнюю надзею далучыцца да вышэйшага свету. Жыхары квартала адчувалі сябе багатымі толькі ў салодкіх снах пра даўно мінулыя часы. Бадай у кожных васьмі з дзесятка старых дамоў тынк абсыпаўся, а дахі даўно чакалі рамонту. Побач з такімі суседзямі новым будынкам як быццам сорамна было вылучацца, і яны неяк непрыкметна, але хутка таксама рабіліся занядбанымі. На абцёрханых брудна-плямістых сценах яшчэ з мінулага стагоддзя захаваліся надрапаныя цвікамі лозунгі і заклікі, якія так даўно страцілі актуальнасць і нават сэнс, што здавалася: калі яны пратрымаюцца яшчэ некалькі гадоў, дык зноў набудуць глыбокае значэнне і зробяцца самымі надзённымі.

Тоўт здзівіўся, што Бэла Нодзь жыве ў такім раёне, але потым падумаў, што, відаць, гэты чалавек з таго разраду кавалераў, для якіх жытло займае па шкале каштоўнасцей месца пасля адзення, харчавання і жанчын. Следчы паспрачаўся сам з сабою: ці знойдзе Бэлу дома? Ёсць людзі, для якіх знаходжанне па-за межамі дома — з’ява проста-такі ненармальная, бо толькі ў сваіх чатырох сценах, толькі ў старым звыклым прыстанку яны робяцца ўпэўненымі і, увогуле, пачуваюцца як за плячыма ў госпада бога. Лепей было б, каб Нодзь належаў да такіх старых кавалераў.

Следчы падышоў да двухпавярховага арэнднага дома і пазваніў у патрэбную кватэру. Нейкі час за дзвярыма было ціха, потым пачуліся крокі і нечае мармытанне. Ключ некалькі разоў не трапляў у шчыліну, потым знайшоў сваё месца, зрабіў адзін паварот, але дзверы ўсё адно не адчыніліся.

— Хто там? — пачуў следчы.

— Добры вечар. Я шукаю Бэлу Нодзя. Я яго сябар.

Хатняя работніца, невысокая старая кабета ў сінім халаце, глядзела на візітанта з непрыхаванай падазронасцю. Вакол яе птушынай галавы, нагадваючы запэцканы недагледжаны німб, тырчалі пасміцы сівых валасоў.

— Дома Бэла?

— Калі вы ягоны сябар, дык павінны ведаць, дзе ён. — Дык усё-такі, дзе гаспадар?

— А там, дзе зазвычай. На зборні ў рэстаране «Вінны рышток». Хто вы такі?

У Тоўта раптам бліснула цікавая ідэя. Ён выняў з кішэні і тыцнуў пад нос кабеціне службовае пасведчанне.

— Я — добры знаёмы Бэлы. Прынёс яму важныя навіны. Вы не дазволіце мне зайсці ў кватэру?

— Ідзіце ў «Вінны рышток».

— Мне зручней было б дачакацца яго тут.

Кабета ў сінім халаце вагалася, але Тоўт па-ранейшаму трымаў у яе перад вачыма паліцэйскае пасведчанне.

— Ну добра. Ён пакінуў ключ на той выпадак, калі прыйдзе Марчы. Заходзьце.

Кватэра была маленькая, напэўна, не болей трыццаці метраў, але ўдалая планіроўка маскіравала гэты недахоп. Усе дапаможныя памяшканні мелі той мінімум плошчы, які яшчэ дазваляў ім не страціць свайго наймення, затое адзіны пакой быў нечакана вялікі — не меней дваццаці метраў. Тоўт агледзеў сціплы абсталюнак: газавая, выкладзеная светла-карычневай кафляю грубка, засланы адной коўдраю шырокі ложак, невялікі стол з карычневымі фатэлямі.

Парадак быў такі, што пачыналі балець вочы. Мэбля блішчыць, нідзе ні пылінкі, ні старой газеты. Посуд памыты, вялікі крывава-карычневы дыван пасланы абсалютна роўна. Тоўт адчыніў уштукаваную ў сцяну шафу. Шэсць гарнітураў, не меней дзесяці пар абутку, безліч кашуль і гальштукаў. За паўгадзіны ён паспеў абшукаць усю кватэру, але не знайшоў нічога цікавага. Hi фотаздымкаў, ні лістоў, ні рахункаў Бэла Нодзь або ўвогуле не захоўваў, або захоўваў не дома. Тут кожная рэч мела сваё, вызначанае толькі ёй месца, і гэты выключны парадак усё больш прыгнятаў Тоўта.

Каля дзесяці гадзін ён зачыніў дзверы, пакінуў ключы кабеце ў сінім халаце і, даведаўшыся, дзе «Вінны рышток», рушыў туды. Рэстаран быў на рагу праз дзве вуліцы. Літары яго неонавай рэкламы няўпэўнена абапіраліся адна на адну — нібы заўсёднікі гэтай установы перад яе закрыццём. У глыбокім і задушлівым рэстаранным сутарэнні вісеў блакітны тытунёвы дым і злёгку пахла цвіллю. У вялікай першай зале паабапал праходу былі кабінеты з прэтэнцыёзнапрымітыўнымі «царкоўнымі» акенцамі, за якімі мігцела слабае святло. Вольных месцаў амаль не засталося. Азіраючыся на бакі, Тоўт пайшоў да аксамітавай занавесы, за якой была яшчэ адна зала. Невысокі афіцыянт з ветлівай усмешкаю ўзяў яго пад локаць.

— Выбачайце, але туды нельга. Там сяброўская вячэра для вузкага кола.

— Мяне цікавіць, ці там мой сябар Бэла Нодзь?

— Дык вы сябар Бэлы? Тады заходзьце, зараз я прынясу крэсла.

He турбуйцеся. Лепей я пачакаю яго тут. А якой гадзіне вы зачыняецеся?

— Аб адзінаццатай. Што дарагому госцю прынесці?

Тоўт папрасіў якога-небудзь халоднага напою і падсеў да трох маладых мужчын у першы ад аксамітнай занавесы кабінет. Іхняя бязглуздая банальная размова пачала хіліць следчага на сон, але яму нарэшце ўдалося засяродзіцца на гуках, што даляталі з суседняй залы. Спачатку ён чуў толькі смех, крыкі і воклічы, услед за якімі звінелі шклянкі і стукалі аб стол кухлі, аднак неўзабаве прымудрыўся разбіраць і некаторыя фразы.

— Хопіць інтрыгаваць!

— Хопіць, хопіць! Давай вершы!

У запанаванай цішыні пачуўся шум, які бывае, калі чалавек падымаецца і адстаўляе крэсла.

— Баюся, што сёння вам будзе сумна.

— Цану наганяеш? Пачынай!

— Дамы і панове,— працягваў голас нябачнага вершатворца,— дазвольце прачытаць вам сёння мой апошні твор пад назваю «Калі я састарэю». Вядома, гэта ніколі не здарыцца, але магія паэзіі прымушае нас паверыць у самае неверагоднае.

Гэта быў голас Бэлы Нодзя.

— Хопіць прадмоў! Давай!

Бэла пачаў. Яго голас то падымаўся і лунаў над галовамі, то амаль аціхаў; ён плакаў, смяяўся, грукатаў і пераходзіў на шэпт, каб потым зноў зазвінець гучна і пераможна. Верш аказаўся непрыстойна-фантасмагарычны, прычым настолькі непрыстойны, што Тоўт, хоць і наслухаўся такіх у дзяцінстве, быў уражаны. Але яшчэ больш яго ўразіла паэтычная тэхніка з нязмушана чыстымі дасканалымі рыфмамі. Моцнага ўражання не маглі сапсаваць нават фрывольныя словы, адно з якіх, між іншым, рыфмавалася з імем Шэкспір.

Пасля першага прагучалі яшчэ два вершы, якія Тоўт ужо недзе чуў. Ён ладняўся і асцярожна адсунуў аксамітавую занавесу — акурат настолькі, каб можна было зірнуць на вячэру у вузкім коле. За сталом сядзелі чалавек пятнаццаць-дваццаць, на выгляд людзі аднаго сацыяльнага становішча. Сярод добра апранутых падпітых прадстаўнікоў моцнага полу следчы згледзеў чатырох жанчын. Бэла Нодзь скончыў чытаць і сеў. У гэтай сябрыне ён у сваіх заношаных джынсах і нейкай брудна-шэрай вадалазцы выглядаў досыць дзіўна. У дадатак валасы, якія Тоўт

нядаўна бачыў чыстымі і акуратна прычасанымі, цяпер стаялі старчма. Следчы падумаў, што калі б сустрэў сёння Бэлу на вуліцы, дык прайшоў бы паўз яго не пазнаўшы. Ён адпусціў занавесу і вярнуўся за столік. Праз чвэрць гадзіны сяброўская застоліца пачала разыходзіцца: спачатку па адным, потым купкамі. Бэла быў сярод апошніх. Калі ён параўняўся са следчым, той узяў яго за рукаў паліто. Сябар Шандара Варгі здзіўлена азірнуўся.

— Вы... каго вы шукаеце?

— Вас. Трэба пагаварыць.

Бэла з сумам паглядзеў услед сябрам.

— Добра, але не тут.

Тоўт разлічыўся, і яны выйшлі на вуліцу. Бэла Нодзь, нібы артыст пасля бенефісу, памахаў рукой сваім прыяцелям і прыхільнікам і зачасціў так хутка, што следчы ледзьве паспяваў за ім.

— Адкуль вы даведаліся, што я тут?

— Быў у вас дома.

Нодзь ціха вылаяўся.

— Што гэта за фокусы-покусы ў задняй зале?

Першым адказам быў пагардлівы позірк.

— Наша старая бяседная кампанія. Вось ужо пятнаццаць гадоў, як збіраемся кожныя два тыдні.

— Аказваецца, вы паэт...

— Гады тры таму заўважыў, што сапраўды ,маю нейкія здольнасці. Большасць гэтых людзей — мае сябры, з якімі калісьці гуляў у футбол і заляцаўся да дзяўчат.

— I вам за столькі гадоў не надакучыла?

— У нас ёсць агульнае захапленне.

— Якое?

— Піва.

— Толькі піва?

— Чалавек павінен ведаць, што ён камусьці патрэбны, што яго недзе чакаюць. Няхай сабе толькі раз на два тыдні.

— А праца?

— Там мяне можа замяніць любы іншы бюракрат. А тут не заменіць ніхто. Пакуль не пачынаю чытаць вершы, у гэтай кампаніі гавораць толькі пра тры рэчы.

— Відаць, пра жанчын, а пра што яшчэ?

— Калі па парадку, будзе так: футбол, секс, страўнік. — Зразумела.

— Я прынёс ім культуру,— сціпла ўсміхнуўся Бэла. — Ну і як, паспяваеце забяспечваць іх вершамі?

— Але. Праўда, часам няма ідэй, і тады чытаю ім

Арпада Лёві. Я амаль усё ягонае ведаю на памяць. Аднак вас, напэўна, цікавіць не паэзія. Ці, можа, сабраліся пісаць _>пра мяне манаграфію?

— Варта было б. Псіхалагічную.

Нодзь спыніўся і груба ўзяў Тоўта за плячо.

— Што?

Тоўт скінуў яго руку так рэзка, што яна выцялася аб сцяну.

— Тое, што чулі. Манаграфію пра надзвычай пунктуальнага старога кавалера, які працуе ў міністэрстве, старанна сочыць за сабой і, увогуле, ператварыў сваё жыццё ў суцэльнае выкананне нейкіх суровых правілаў. Але хаваецца ў ім нешта такое, што бунтуе супроць гэтых правілаў і просіцца з клеткі на волю. Так сфармавалася цікавая дваістая натура. Для яе вызначэння ёсць прыгожае лацінскае слова.

— Я б на вашым месцы пакінуў гэтае слова пры сабе

— Як хочаце. Дый навошта казаць, калі вы яго і так ведаеце.

— Што вам трэба?

Яны якраз падышлі да дома Бэлы, і той нецярпліва пачаў штосьці шукаць у кішэнях.

— Я думаю, што тэрыторыяй, дзе вы расслабляецеся, можа быць не толькі паэзія. А раптам ёсць яшчэ адна ўзлётная паласа, каб вырвацца з гэтага свету законаў і правілаў?

— Вось да чаго вы хіліце?

— Я нікуды не хілю. Проста думаю пра знікненне Варгі. Пра знікненне па сваёй або па чужой волі.

— Няўжо ў вас сапраўды ёсць нейкія падазрэнні? Гэта быў мой найлепшы сябар.

— Дзіўныя рэчы рабілі людзі з мільёнамі сваіх найлепшых сяброў. Дастаткова было нейкай любоўнай гісторыі ці вялікіх грошай, і сябар ператвараўся ў...

— Можаце колькі хочаце займацца сваімі псіхалагічнымі практыкаваннямі, але пры чым тут я? Што вы пра мяне ведаеце? Нічога.

— Я сказаў бы, што ўсё больш і больш. I пра вас, і пра Шандара Варгу. Ужо ведаю, напрыклад, што Варга незаконным шляхам сабраў вялікія грошы і скупліваў валюту. Як вы думаеце, навошта?

— Відаць, хацеў прадаць даражэй, чым купіў.

— Магчыма. Але могуць быць і іншыя тлумачэнні. I што самае цікавае: як толькі я варухнуў гэтую ўжо амаль забытую справу, нехта адразу пачаў дзейнічаць. I гэты нехта

зусім непераборлівы ў сродках. Вы ведаеце, што здарылася з Шэбешцьенам Сэлешам?

— Нічога з ім не здарылася.

— Пазаўчора яму перарэзалі горла.

Нават пры слабым ліхтарным святле Тоўт заўважыў, як спалатнеў твар яго суразмоўніка.

— He... няпраўда...

Калі гэта была гульня, дык проста бліскучая.

Следчы падрабязна расказаў усё, што бачыў у доме з давільняй.

— I яшчэ, знік другі ваш добры знаёмы Элек Фэньеш. Дакладна так, як Варга. He выключаю, што іх абодвух могуць знайсці ў такім самым выглядзе, як Сэлеша. Вам не здаецца, што надышоў час сказаць усё, што вы ведаеце?

Бэла Нодзь патупіў вочы.

— Я нічога не ведаю.

Тоўт паківаў галавой.

— Добра. Думаю, мець з вамі справу далей няма ніякага сэнсу. Але хачу даць добрую параду: сцеражыцеся!

Нечакана ў паэце прачнулася ваяўнічасць.

— Абыдуся без парад,— крыва ўсміхнуўся ён.— Цікава, каго гэта я павінен баяцца?

Следчы памахаў яму на развітанне.

— Падыходзіць ваша пара.

Бэла маўчаў.

16

Тоўт прачнуўся каля дзесяці і з хвіліну няўцямна азіраўся, не разумеючы, што ён дома. Аб адзінаццатай ён ужо сядзеў у машыне, а яшчэ праз тры гадзіны набліжаўся да першых беркечскіх узгоркаў. Наваколле нагадвала зверху вайсковую мапу рэльефу, у глыбокім небе плылі айсбергі бліскучых белых воблакаў.

На гары Турэцкі замак зялёнага колеру паменела, а да жоўтых адценняў дадаліся чырвоныя. Гэтая гама вешчавала блізкую зіму. Тоўт выйшаў з машыны, дастаў з яе куртку і невялікі пакунак і рушыў угору.

Дзверы былі на замку. Пабедаваўшы, Тоўт вырашыў чакаць. Ён прымайстраваўся на палене і пачаў лічыць, колькі сухіх лісцяў упадзе на вытаптаную пасярэдзіне ўтравелага двара плешыну. Гадзіны праз паўтары, калі сонца вісела ўжо зусім нізка, ён убачыў пад нагамі доўгі цень Мачаі.

— Прынёс вам кашулю.

Мачаі ўзяў пакунак.

— Толькі таму і прыехалі?

— He. Ёсць яшчэ пара пытанняў, а потым хачу вам нешта паведаміць.

Горны самотнік абыякава кіўнуў.

— Заходзьце.

Ён адчыніў дзверы і прапусціў Тоўта ўперад. Следчы павярнуў направа, і Мачаі рэзка схапіў яго за руку.

— He туды. Пагаворым на кухні.

— Karo вы там хаваеце? — запытаўся Тоўт.

— Адну знаёмую жанчыну.

— У мяне ёсць колькі пытанняў і да яе.

Мачаі спачатку памкнуўся заступіць яму дарогу, але потым спыніўся.

— Добра,— нахабна ўсміхаючыся, сказаў ён.— Толькі пастарайцеся без грубасці. Яна ў мяне вельмі чуллівая.

Следчы адчыніў дзверы і апынуўся ў чыстай сялянскай святліцы. Сярод простай нехлямяжай мэблі адразу кінуўся ў вочы вялізны абцягнуты жоўтай скураю фатэль. Дакладней, не сам фатэль, а жанчына, якая ў ім сядзела. Яна была зусім голая, светлыя валасы падалі на плечы, вочы весела і бессаромна глядзелі проста на госця.

Тоўт адступіў назад.

— Перапрашаю,— прамармытаў ён.— Я не ведаў... Ён прыгледзеўся, і яго вочы акругліліся.

— Дык гэта ж лялька! Сінтэтычная лялька!

— Я заву яе Глорыяй,— паведаміў Мачаі.

— Навошта яна вам?

— Я мужчына. Калі маеце розум, можаце здагадацца. Следчы з цяжкасцю пераадолеў агіду.

— Значыцца, мінулы раз вы грэлі ваду... для яе?

Мачаі кіўнуў.

— Тады паспрабаваў першы раз.— Ён крыху памуляўся і сумна дадаў: — He скажу, каб мне надта спадабалася. Калі па шчырасці, было даволі пагана. Відаць, ёсць лепшыя мадэлі, але яны, пэўна, вельмі дарагія.

— Можа, застаняцеся з жонкаю Шандара Варгі?

— Ужо ведаеце? Зрэшты, гэта неістотна. Мінулы раз завяла катрынку, што трэба, маўляў, зрабіць нашыя адносіны больш сур’ёзнымі... Дзяўбла, пакуль не згадзіўся. Толькі таму, каб адкаснулася. Вяртацца ў вашае асяроддзе няма аніякай ахвоты. Прыедзе наступны раз — скажу, што пара канчаць.

Ён трохі памаўчаў, потым паказаў на ляльку.

— А з гэтай як-небудзь дамовімся. Каб паразумецца, заўсёды трэба час.

— Вы ненармальны.

— Калі б я быў ненармальны, мной з васьмі да пяці камандаваў бы начальнік, а ўвесь астатні час — жонка.

-— He будзем спрачацца. Я хачу вам расказаць, што даведаўся пра Варгу.

— Мне? Мне на ўсё гэта напляваць. Рабіце справаздачу свайму начальству.

— Зраблю і начальству. А вам кажу, бо спадзяюся сёе-тое ўдакладніць.

— Нічога я ўдакладняць не буду, але, калі вам ужо так хочацца, можаце казаць.

— Гадоў пяць-шэсць таму Варга вырашыў выехаць на Захад. 3 якой прычыны — можна толькі здагадвацца. Магчыма, не мог болей жыць з жонкаю, а можа, наша краіна была для яго ўжо занадта малая. Гэта не цікава. Усё, што зарабіў на сваім бізнесе, уклаў у валюту. Шэсць гадоў збіраў грошы, каб там не давялося пачынаць з нуля. Думаю, сабраў тысяч сорак — пяцьдзесят долараў.

— Можаце смела памножыць на тры.

— Варга назваў вам дакладную суму?

— Ён лічыў мяне нечым накшталт юрода, які да грошай абсалютна абыякавы, а значыць, у гэтых справах яму можна давяраць любыя таямніцы. Думаю, я быў адзіны, каму ён верыў без усякіх сумненняў.

— Таму і прыехаў да вас у апошнія тры дні?

— А пра гэта адкуль даведаліся?

— Прадавец з крамы расказаў, як вы два месяцы таму набралі мясных прадуктаў. Я тады адразу зразумеў, што не сабе.

— Ну так. Але Шоні быў тут не тры дні, а цэлы тыдзень.

— Значыцца, першы тыдзень пасля свайго знікнення ён хаваўся ў вас. Але навошта?

— 3 Саба было дамоўлена, што той прыедзе дваццаць другога. Але ў Шоні не вытрымалі нервы, у яго было такое адчуванне, што акурат у апошнія дні якая-небудзь з ягоных спраў адкрыецца і ўсё лясне. Таму і вырашыў схавацца ў такім месцы, дзе яго ніхто не знойдзе.

— Такім чынам знік за тыдзень да сапраўднага знікнення.

— Але. Самае цяжкае тады было — трымаць на адлегласці Маргіт. Мусіў хлусіць ёй, што я ў Пешце.

— Думаю, Саба павёз яго не задарма.

— За пяць тысяч долараў. У Шоні галава кеміць. Сказаў баксёру, што ўсе грошы на Захадзе і разлічыцца зможа толькі там. Усё прадугледзеў. Грошы, вядома, былі пры ім, у старой сумцы. Але ён вырашыў не рызыкаваць.

  • — А чаму ён не захацеў выехаць легальна?

— Баяўся, што не здолее перавезці грошы праз мытню. А разлучацца з грашыма не хацеў ні на хвіліну. Казаў, што такую суму не можа даверыць нікому. Або вырвецца за мяжу з усім сваім багаццем, або... Ніякавата мне рабілася, калі бачыў, як ён прыціскае да грудзей гэтую сумку. Але ж я, вы казалі, ненармальны.

Тоўт з сумневам паківаў галавой.

— Нешта мне тут не падабаецца. Наладжана ўсё было цудоўна, аднак атрымалася зусім не па плане.

— Адкуль у вас такія думкі? — здзівіўся Мачаі.— У прызначаны час на машыне Шэбешцьенй Сэлеша прыехаў Саба. Я правёў іх да ўзножжа гары. Шоні сеў поруч з Саба, і паехалі. Цяпер шыкуе на Захадзе і нават не забыўся спраўдзіць абяцанне.

  • — Якое абяцанне?

— Калі жыў у мяне, увесь час дапытваўся, чым можа аддзячыць за сардэчнасць.— Мачаі нечакана ўсміхнуўся.— Ведаеце, у Шоні і сардэчнасць, і ўдзячнасць — паняцці выключна практычныя. Я казаў, што нічога не трэба, а ён прыстаў як смала і не адчапіўся, пакуль я не прыдумаў вось гэтую ляльку. Дакляраваў, што купіць самую лепшую. А тут бок адразу трэснуў, і рамонт не сказаць каб просты. Карацей, пашанцавала.

Тоўт прыкусіў ніжнюю губу.

— Вы трохі не так зразумелі. Кажучы, што атрымалася не па плане, я меў на ўвазе ўсе гэтыя ўскладненні. Спярша падумаў, што паніка пачалася пасля майго прыезду, але цяпер ужо не ўпэўнены. Скажыце, хто-небудзь, апрача вас, ведаў, што Варга збіраецца знікнуць?

— Яшчэ тры чалавекі — дакладна. Шэбешцьен Сэлеш, Элек Фэньеш і Бэла Нодзь. Ім Шоні прадаў усё, што мог, і па сяброўскай цане. Ён лічыў, што хаваць прычыну гэтай распрадажы няварта.

— Яны маглі ведаць пра сто пяцьдзесят тысяч долараў?

Мачаі задумаўся.

— He. Прынамсі, пра велічыню сумы. Шоні казаў, што ўсе здагадваюцца, але не ведае ніхто.

Ці быў тут хто-небудзь з гэтых трох у той тыдзень? — Усе былі.

— Разам?

— He. Паасобку. Бэла Нодзь — у самы апошні дзень. Думаю, Шоні з ім разлічваўся.

— He чулі, пра што яны гаварылі?

— Мяне гэта не цікавіла. Каб не слухаць, ішоў у дрывотню.

Раптам у думках Тоўта ўспыхнула адна ідэя, успыхнула і пагасла, пакінуўшы па сабе, як кінутая ў студню запалка, яшчэ гусцейшую цямрэчу.

— Ёсць адна рэч, якую я не зусім разумею. Пра сапраўднае знікненне Варгі ведалі чатыры чалавекі, а калі лічыць разам з шафёрам — пяць. Шэбешцьена Сэлеша забілі, Элек Фэньеш прапаў...

— Што?!

Тоўт пачаў апавядаць. Мачаі слухаў з незварушным драўляным тварам, на якім нічога нельга было прачытаць.

— Трэці, Бэла Нодзь,— казаў далей следчы,— здаецца, вельмі баіцца, што нешта падобнае здарыцца і з ім. Цяпер я хачу запытацца ў вас: што чакае людзей, якія ведалі пра Варгавы планы?

Мачаі падняў брыво.

— He разумею.

— I не ўяўляеце, каго ці чаго ім трэба баяцца?

— Каб ведаў, ад вас бы не хаваў. Паверце, мне няма ніякай рахубы.

— Я паверу. А хто-небудзь іншы?

Гаспадар абыякава паціснуў плячыма.

— У мяне няма чаго забіраць.

— А жыццё?

— Я не ацэньваю яго занадта высока. Але калі хто-небудзь паспрабуе, яму будзе цяжка.

Тоўт паспрабаваў падысці з іншага боку.

— Няўжо ўзрадуецеся, калі вас пачнуць цягаць у паліцыю?

— Думаеце, можа дайсці да гэтага? — Голас Мачаі быў зусім спакойны.— Давядзецца хадзіць на допыты і на суды? А можа.пасадзяць за тое, што Варга жыў у мяне тыдзень?

— Калі будзеце сябе разумна паводзіць — не. Урэшце, вы маглі пра ўсё і не ведаць. I потым, тое, што вы рабілі, законам не караецца. Калі толькі вы не вінаваты яшчэ ў нечым.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Я шукаю таго, хто стаіць за ўсімі гэтымі падзеямі.

— Ну і хто, па-вашаму, гэта можа быць?

— У мяне ўжо ёсць адна думка, спадзяюся хутка яе спраўдзіць.

17

Калі следчы праязджаў каля дома Шандара Варгі, было ўжо цёмна. Вокны свяціліся, і Тоўту заманулася зайсці і пагутарыць з Маргіт — не пра ход расследавання, а проста так, без усякай карыслівай мэты. Але пакуль спакуса пасапраўднаму авалодала ім, машына была ўжо далёка.

Шмат хто ў наваколлі ўжо ведаў яго «Ладу», і Тоўт вырашыў, што лепей пакінуць яе не каля летніка Бэлы Нодзя, a дзе-нібудзь убаку. Ён праехаў трохі далей, падняўся на гару і, выключыўшы рухавік, спусціў машыну самакатам яшчэ на дзвесце — трыста метраў.

У цёмным доме хутчэй за ўсё нікога не было — якраз на гэта Тоўт і спадзяваўся. Ён агледзеўся, затым гэтаксама як колькі дзён таму, пералез праз жалезныя вароты. Замкнёныя дзверы былі больш сур’ёзнаю перашкодаю, але Тоўт меў немалую практыку работы з замкамі. Трапіўшы ў дом, ён падумаў, што яркае святло ў вокнах можа прывабіць якога-небудзь цікаўнага суседа і вырашыў абмежавацца кішанёвым ліхтарыкам. Доўгі вузкі дом меў даволі дзіўную планіроўку: уваходныя дзверы адчыняліся ў вітальню, затым была анфілада з трох пакояў. Ванная і кухня мясціліся злева і справа ад вітальні. Даволі хутка агледзеўшы гэтыя памяшканні, Тоўт перайшоў у пакоі. Чым далей ён прасоўваўся, тым менш заставалася спадзяванняў што-небудзь знайсці. Наогул, здавалася малаверагодным, што Нодзь, маючы такі вялікі кавалак зямлі, будзе рабіць схоўку ў доме, які вельмі лёгка абшукаць. Але Тоўт добра ведаў, што ў сваіх рашэннях людзі надзіва рэдка кіруюцца логікай, і працягваў аглядаць літаральна кожны квадратны сантыметр. У летніку таксама панаваў выключны парадак, хоць рэчаў у Нодзя тут было значна болей, чым у гарадской кватэры. Відаць, менавіта летнік гаспадар лічыў сваім сапраўдным домам.

Лісты і фотаздымкі — пажоўклага аблічча былых сяброў і каханак з бляклымі ўсмешкамі — ляжалі ў пазначаных адпаведным годам скрыначках з-пад цукерак. Перабіраючы гэтую па-дзіцячаму наіўную сентыментальную калекцыю, Тоўт не знаходзіў нічога карыснага. Яшчэ адно сведчанне таго, што час ідзе. Бэла Нодзь захоўваў усе лісты — нават заключэнні да флюараграфічных здымкаў, паведамленні з бібліятэк, хадайніцтвы наконт прыпозненай прэміі, якія паступова рабіліся ўсё больш драматычнымі. Следчы вырашыў, што калупацца ў гэтых паперах болей няварта. Ён

зайшоў у трэці пакой. Зачыніўшы за сабой дзверы, ён быў ужо амаль упэўнены, што і тут пошукі будуць марнымі, a таму пачаў вобыск без усякай надзеі. Думкі зноў і зноў вярталіся да нядаўняй размовы з Мачаі.

Разуменне ўсяго, што мучыла яго ў апошнія дні, было падобна да ўспышкі маланкі, якая раптоўна вырывае з начной цемры наваколле. У першыя імгненні ён быў так уражаны, што нават узмакрэў. Ён ужо ўсё ведаў — і ролю кожнага ўдзельніка гэтай заблытанай гісторыі, і тое, што напраўду Шандар Варга...

У гэты час пачуўся падазроны гук. У старанна зачыненых следчым уваходных дзвярах паварочваўся ключ. Візітант не таіўся: тупаў на ганку, затым з шумам зайшоў у першы пакой. Тоўт адразу патушыў свой ліхтарык. Ён падумаў, што хтосьці ўбачыў з вуліцы святло, але, крыху супакоіўшыся, з палёгкаю ўбачыў, што на вокнах жалюзі і ўгледзець слабое святло ліхтарыка з вуліцы амаль немагчыма. Аднак амаль адразу ад Тоўтавай супакоенасці не засталося нізвання. Праз двое дзвярэй данёсся трэск. Невядомы візітант пачаў у першым пакоі сваю разбуральную работу. Прыкладна праз дзесяць хвілін з грукатам, падобным да гарматнага стрэлу, адчыніліся дзверы ў другі пакой. Цяпер паміж Тоўтам і пагромшчыкам засталася адна сцяна, і Тоўт добра чуў, як за дзвярыма нож выпускае вантробы з канапы і з фатэляў, і амаль што бачыў, як невядомы трушчыць аб сцены болын дробныя рэчы. Таямнічы вандал быў зусім побач. Тоўт адчуў, як напружыліся яго цягліцы. Ён не меў пры сабе зброі і страшэнна шкадаваў, што не захапіў службовага пісталета. Ён разумеў, што з голымі рукамі супраць нажа будзе цяжка. Адзінаю яго зброяю цяпер была раптоўнасць. Або ён пачакае, пакуль пагромшчык адчыніць дзверы, і паспрабуе адразу збіць яго з ног, гэтаксама як той збіў яго ў беркечскім доме Варгі, або нападзе на забойцу, выскачыўшы з пакоя. За першае рашэнне казала абсалютная раптоўнасць, аднак у гэтым выпадку нож абавязкова будзе ў руках у забойцы. Калі ж выскачыць у другі пакой — нож страшны трохі меней, бо, перацягваючы мэблю, граміла можа пакласці яго ў кішэню ці куды-небудзь яшчэ. На карту было пастаўлена жыццё. Тоўт упершыню за доўгі час вагаўся. Сапенне за дзвярыма перайшло ў крактанне: па падлозе з шумам перасоўвалася нешта цяжкае. «Хоча перакуліць шафу»,— падумаў следчы і, ступіўшы да дзвярэй, асцярожна прачыніў іх. Мужчына стаяў крокі за чатыры спінай да яго і спрабаваў

зрушыць з месца масіўную шафу. Нож ляжаў на адным з распоратых ложкаў. Тоўт зрабіў асцярожны крок, ды пад нагою здрадліва рыпнула маснічына. Мужчына маланкава азірнуўся, але ўжо было позна. Тоўт уклаў ва ўдар усю сілу сваіх васьмідзесяці шасці кілаграмаў. Яго кулак літаральна стрэліў у твар Ласла фон Саба. I тут прычынілася амаль неверагоднае: вадзіцель імгненным рухам адвёў галаву і, схапіўшы шырокай далонню Тоўтаў кулак, адступіў на крок назад. Следчы па інерцыі ляцеў проста на фон Саба, але яго спыніў бязлітасны ўдар у сонечнае спляценне.

Ён апрытомнеў у адзіным цэлым фатэлі. У цела ўрэзалася вяроўка. Страўнік страшэнна балеў, Тоўта нудзіла, і ён адчуваў, што ў любое імгненне зноў можа праваліцца ў цемру. Саба распорваў нажом апошнюю падушку. Заўважыўшы, што Тоўт расплюшчыў вочы, ён спыніўся.

— Што, выжлец, ачухаўся? Я табе ў нядзелю казаў: не вынюхвай?! Цяпер наракай толькі на сябе.

— За тое, што здарылася, або — што здарыцца?

Былы баксёр зарагатаў.

— За ўсё. Але калі будзеш паводзіць сябе разумна і адкажаш на пару маіх пытанняў — адпушчу.

— Так, як Шандара Варгу?

Усмешка Саба зрабілася нацятаю.

— Што ты сказаў?

— Я кажу, што Варга скончыў сваё падарожжа на тым самым месцы, дзе пачаў. Mary пайсці ў заклад, што ён ляжыць у зямлі ў радыусе пяці кіламетраў адсюль. Турыстычная паездка з вамі каштавала яму занадта дорага.

Фон Саба засяроджана чысціў сваёй магутнай рукой пазногці.

— За што мне яго забіваць?

— За яго сто пяцьдзесят тысяч долараў.

— У Варгі не было пры сабе грошай. Загадзя перавёў усё за мяжу.

— Вы добра ведалі, што ён хлусіць.

— Мне ціўкнула на вуха такая маленькая птушачка. — Чаму вы забілі Сэлеша і Элека Фэньеша?

— Гоміка? Яго я не знайшоў. Як толькі пазваніў, што хачу з ім сустрэцца, ён адразу знік. Спрабаваў знайсці, але ў яго занадта. шмат сховаў і сваіх людзей. Праўда, ён мне ўжо не трэба. Сёння ўначы ўсё будзе ў норме.

— Вы не баіцеся, што пакінулі багата адбіткаў пальцаў?

— He баюся. Сёння ўначы знікну з гэтай краіны і ніколі болей сюды не вярнуся. He будзе патрэбы.

— Чаму забілі Сэлеша?

— Ты забыўся, што мы з табой не ў паліцыі. Здохнеш, сабака, так нічога і не ўведаўшы.

Фон Саба выйшаў з пакоя, вярнуўся з вялікай белай анучаю і груба запіхнуў яе следчаму ў рот.

— Хачу сказаць табе сёе-тое яшчэ. Без чвэрці шэсць, гэта значыць, праз дзесяць хвілін, прыйдзе цягнік. На ім прыедзе чалавек, які зусім не падазравае, чаму я хачу з ім сустрэцца. Сюды ён дойдзе за паўгадзіны. Я яго запушчу ў дом, потым крыху пагладжу па галоўцы, і ён засне. Пасля гэтага прынясу яго сюды і за адным разам разалью па падлозе крыху газы. Як толькі ён ачомаецца, раскажа ўсё, што я хачу ведаць. Папрасі яго, каб расказаў. А потым я выйду адсюль і чыркану запалкай. Што ты на гэта скажаш?

Тоўт не мог бы сказаць на гэта нічога нават тады, калі б у яго ў роце не тырчала ануча. Цяпер ён ведаў усё, але яго веды былі мёртвыя і каштавалі не болей, чым веды старога прафесара, які ляжыць на божай пасцелі.

Неўзабаве здалёк пачуўся свіст цеплавоза. «Хвілін дваццаць яшчэ ёсць»,— падумаў следчы. Ён напяўся, каб аслабіць вяроўку, але, відаць, Саба ўсё любіў рабіць грунтоўна. Цела зусім здранцвела. Тоўту здалося, што час спыніўся.

Потым знадворку пачуліся крокі, і жалезныя вароты з грукатам адчыніліся.

Саба падняўся. Адно імгненне ён вагаўся, тады паглядзеў на свой нож і махнуў рукой. Тоўт ведаў, што баксёр можа выдатна абысціся і без нажа. Той зачыніў дзверы на ключ і праз некалькі секунд ужо весела крычаў:

— Добры вечар, дарагі! Як цудоўна, што ты прыехаў!

Чалавек з цягніка штосьці ціха адказаў, і ў той самы момант над домам разлёгся вусцішны ёкат. За ім пачуўся шум ад падзення цяжкога цела, ціхі енк і зноў — екатанне.

Дзверы зарыпелі і адчыніліся. Тоўт напружыўся і роспачна паспрабаваў падняцца.

На парозе стаяў белы як мярцвяк Бэла Нодзь, скрозь яго прыціснутыя да бока пальцы бегла кроў. Ён падышоў да следчага і выслабаніў яму рот.

— Там яго нож... На ложку. Абрэжце вяроўку.

Бэла глядзеў на Тоўта цьмянымі вачыма.

— Хутчэй! Я прывязу доктара.

Прыгадваючы пазней гэтыя хвіліны, Тоўт прызнаўся, што ніколі ў жыцці не перажываў страху, мацнейшага за той, калі ўбачыў у вачах аўтара непрыстойных вершаў няўпэўненасць: «Што перарэзаць: вяроўку ці горла?» Дры-

готкая рука нерашуча спынілася ў паветры, потым нож апусціўся на вяроўку.

— Саба?

— Перад... парогам. Як толькі зайшоў, адразу ўваткнуў яму нож у жывот. Ён быў вельмі дужы... дастаў і яшчэ паспеў ударыць мяне.

Бэла захістаўся, і Тоўт ледзь паспеў падхапіць яго занямелаю рукой.

— Дзе труп Варгі? Дзе?..

Забойца баксёра не здолеў закончыць фразы. Яго позірк зрабіўся невідушча-шкляным; следчы мог бы прысягнуць, што Бэла быў мёртвы яшчэ да таго, як паваліўся на падлогу.

18

Мінулі тры тыдні. Восень канчалася: прыдарожныя лужыны з апалым лісцем ужо зацягваў лядок, вароны збіраліся ў вялікія чароды і прарэзліва каркалі.

Наваколле Чырвонай гары ахутваў густы лістападаўскі туман. Тоўт спыніў машыну. Праз некалькі хвілін па слізкай вільготнай ад туману сцежцы ён падыходзіў да дома Варгаў.

Дзверы адчыніла дзяўчынка гадоў на дзесяць. Вялікія блакітныя вочы, маленькая зграбная постаць, прыгожы правільны твар... Усё сведчыла, што гадоў праз пяць-шэсць мужчыны будуць званіць у гэтыя дзверы значна часцей.

— Мама! — крыкнула дзяўчо.— Да цябе прыйшлі!

Яна пабегла ў дом, і яе тонкі галасок даляцеў да Тоўта ўжо аднекуль з пакояў: «Падобны на настаўніка фізкультуры». Следчы паспрабаваў прааналізаваць, як трэба ўспрымаць гэтыя словы ў сучаснай сітуацыі з яе хуткімі зменамі ў грамадскай іерархіі — як камплімент ці як праяву пагарды? Прыйсці да нейкай высновы ён не паспеў: на парозе стаяла Маргіт.

За час пасля іх апошняй сустрэчы яна зрабілася яшчэ больш прывабнай. Цяпер ужо Маргіт нельга было назваць худой. Адзенне прыгожа прыставала да яе постаці, на твары свяцілася самаўпэўненая ўсмешка жанчыны, якая ведае сваім вабнотам цану. Ранейшы застаўся толькі позірк: вясёлы і неспакойны — як быццам з глыбіні гэтых дзвюх зіхоткіх азярынак пасылала сігналы таямнічая крыніца энергіі.

— Добра, што вы заехалі,— працягнула руку Маргіт, Яны зайшлі ў пакой і селі на дыван.

— На мінулым тыдні я сёе-тое чула. Калі не памыляюся, нарэшце ўсё высветлілася?

— Я не стаў бы казаць так катэгарычна.

— Але гэта праўда, што Шандар... памёр?..

— Праўда. Адзінае, што можна сказаць напэўна. На тое, што ён жывы, няма ніякай надзеі.

— Гэта жахліва. He магу ўявіць... Але я ведаю, што, пакуль цела не знойдзена, чалавека нельга абвясціць памерлым.

— Вы памыляецеся. Было шмат выпадкаў, калі забойцаў каралі смерцю і тады, калі знайсці трупы іх ахвяр не ўдавалася. Судзілі на падставе ўскосных доказаў.

— Я пра такое не ведала.

— Дакладна вядома, што яго забіў фон Саба. Труп недзе закапаў — можа, дзесьці паблізу, а можа, і за кіламетраў пяцьдзесят адсюль. Ці так, ці гэтак, але шанцаў знайсці яго практычна няма. На гэтым дакладныя факты канчаюцца. Забойцу забіў Бэла Нодзь, які сам праз некалькі хвілін памёр. Саба паліцыя здолела інкрымінаваць толькі забойства Шэбешцьена Сэлеша. Чаму гэты чалавек пачаў паляваць на сяброў Шандара Варгі, можна толькі здагадвацца.

— Напэўна, таму, што псіхапат, вар’ят, шалёны...

— 3 гэтага праўда толькі тое, што шалёны. А ведаеце, чаму ён шалеў і буяніў? Калі вас цікавіць, магу сказаць. Таму што забіў за сто пяцьдзесят тысяч, а не пабачыў нават тысячы.

— Няўжо?                      .

— Гэта толькі здагадкі, можа стацца, ніколі іх не дакажу, але гатовы прысягнуць, што так і ёсць. Іначай і быць не магло. Апошні тыдзень Шандар хаваўся ў Мачаі. Грошы захоўваў у кардонавай скрынцы. Кожны з сяброў прадбачыў, што ён збіраецца махануць на Захад не проста так, а з кругленькай сумай, але толькі адзін наважыўся ўкрасці грошы. Гэта трэба было зрабіць так, каб Шандар адразу не заўважыў. I тут напрошваўся вельмі арыгінальны і нахабны ход.

Маргіт усміхалася.

— Вы хочаце, каб я за хвіліну адгадала загадку, над якой вы пакутавалі некалькі тыдняў?

— Зрабіць гэты фокус можна было за адну хвіліну. Кожны з сяброў здагадваўся, штб ў кардонцы, але адзін пайшоў далей здагадак. Застаўшыся на хвіліну ў памяшканні, дзе Шандар захоўваў грошы, ён памяняў валюту на дзесяціі дваццаціфорынтавыя паперкі. Памяняў усё, апрача верхніх і ніжніх банкнотаў. Такім чынам у яго былі добрыя шанцы, што пакража выявіцца не раней чым

праз некалькі дзён. А Шандар шчасліва гладзіў стодоларавыя і пяцісотфранкавыя купюры і зусім не сумняваўся, што пад імі ляжаць такія самыя.

— Цікава.

— Але з гэтай праблемай давялося сутыкнуцца ўжо не Шандару Варгу: ён, небарака, відаць, да апошняй хвілі верыў, што памрэ багаты. Фон Саба забіў яго і забраў кардонку. Уяўляеце, як ён выглядаў, калі ўжо там, за мяжою, узяўся лічыць сваё багацце? Яўна адразу зразумеў, што здарылася і хто мог абкруціць вакол пальца Шандара, а несумысле і яго самога: Элек Фэньеш, Сэлеш, Мачаі і Бэла Нодзь. Той, хто крыху ведае людзей, адразу выключыць са спіса Мачаі. Фон Саба так і зрабіў. Нават прывёз абяцаную Варгам ляльку, каб Мачаі нічога не падазраваў. Астатнія тры нічога добрага чакаць ад яго не маглі, бо баксёр вырашыў што б там ні было атрымаць тое, дзеля чаго ўжо забіў чалавека. Ведаеце, чаму я западозрыў Бэлу Нодзя? Калі Саба пагражаў яму, што заб’е, той не звярнуўся ў паліцыю, а вырашыў рызыкаваць. Чаму?

Маргіт крыху падумала.

— Хацеў утрымаць грошы.

Тоўт паглядзеў на яе з ухвалаю.

— Менавіта. Таму і адважыўся на тое, за што заплаціў жыццём. Саба чакаў сваю ахвяру, а Бэла Нодзь рыхтаваў такі самы канец фон Саба.

— А калі б у яго атрымалася? Калі б Саба не параніў яго на смерць?

Тоўт адчуў, як у яго па плячах пабеглі мурашкі.

— Думаю, што літасці я б не дачакаўся. Напэўна, забіў бы мяне і абставіў усё так, нібыта забойца — Саба. Зрабіць гэта нескладана. Між іншым, дзіўны чалавек быў гэты Бэла. Нават сярод мафіёзі абкрасці найлепшага сябра лічыцца гнюсным злачынствам. На што ён спадзяваўся? Можа, верыў, што разам з грашыма Шандара Варгі набудзе і яго любоў да жыцця, і яго ўдачлівасць? Хоць ён і з грашыма застаўся б дробязным двудушным песімістам.

Маргіт задуменна глядзела перад сабой.

— Звычайна людзі гэтага не ведаюць. Яно і добра. Прабачце, што я выказалася так туманна. Хацела сказаць, што большасць людзей упэўненыя, быццам у жыцці ім не хапае толькі двух мільёнаў форынтаў. Але ніводнай вострай праблемы гэта не вырашае.

Тоўт паблажліва ўсміхнуўся.

— Затое крыху іх згладжвае. Напрыклад, калі пасля

разводу кватэра застаецца жанчыне, мужчына, маючы такія грошы, можа не наймаць кватэры, а купіць сабе цэлы дом. Хіба гэта не гаючы бальсан на душэўныя раны?

— Вы крыху цынік.

— Ды не, проста стараюся глядзець на факты без ружовых акуляраў. Дарэчы, гэта не так проста.

Вочы жанчыны нечакана звузіліся.

— Цяпер, спадзяюся, вы не будзеце злаваць, калі я штосьці запытаюся?..

— He. Можаце не хвалявацца.

— Ведаеце, пра што я падумала?

— Напэўна, ведаю. Вы яўна хацелі запытацца, дзеля чаго я пачаў гэтае дзіўнае прыватнае расследаванне? Ці не дзеля таго, каб прыбраць грошы Шандара Варгі да сваіх рук?

— Але. Якраз пра гэта я і думала.

— Згадзіцеся, я мог бы не паведамляць у паліцыю, што грошы павінны быць у Бэлы Нодзя. Пасля яго смерці пра гэта ведаў толькі я.

— I вы не прамаўчалі?

— He. Перакапалі ягоны гарод, і ў маленькай скрынцы знайшлі ўсе грошы. Зразумела, апрача адной-дзвюх .тысяч.

Маргіт неяк дзіўна засмяялася.

— Значыць... усе гэтыя велізарныя намаганні, хлусня, пакражы, падманы і забойствы... усё марна...

Тоўт усміхнуўся.

— Адна з дзіўнасцей нашага жыцця ў тым, што часта ідзе намарна энергія, закладзеная не толькі ў добрыя справы, але і ў дрэнныя. Няхай гэта супакойвае песімістаў.

Маргіт зноў паглядзела на следчага, і ў яе ў вачах ён змеціў нязвыклую для гэтай жанчыны нерашучасць.

— Хачу запытацца ў вас яшчэ пра нешта.

— Калі ласка.

— Праўда, што ў Янаша... у Мачаі не будзе па гэтай справе непрыемнасцей?

— Праўда,— кіўнуў Тоўт.— Адзін раз яго дапыталі, і на гэтым усё скончылася. Янаш ні пра што не ведаў, бо жыве ў зусім іншым свеце.— Ён пачасаў шыю і дадаў: — Можаце спакойна ісці за яго замуж.

Жанчына ўсміхнулася.

— 3 гэтага ўжо нічога не атрымаецца. Але думаю, што шмат не страчу. Калі заходзіла да яго апошні раз, паказаў маю заменніцу, і я вырашыла з ёю не змагацца. Няхай будуць шчаслівыя. Між іншым, ён перадаваў вам прывітанне.

Прасіў, калі будзеце ў нас, зазірнуць і да яго. Хоча вам нешта сказаць.

— Добра, заеду.

На хвіліну ўсталявалася цішыня.

— Найменей у гэтай гісторыі я магу зразумець паводзіны Бэлы,— загаварыла Маргіт.— Як ён мог пайсці на такое?

Тоўт назіраў за вялай восеньскай мухаю, якая, нібы шукаючы самае надзейнае месца для самагубства, упарта лётала вакол нацягнутай у куце павуціны.

— Мы не ведаем яго сапраўдных намераў і жаданняў. У такіх вось незвычайных злачынствах галоўная прычына бывае найчасцей вельмі туманнаю. Злачынца і сам можа не ўсведамляць, што кіруе яго дзеяннямі. Тое, што здаецца яму другарадным, напраўду можа быць самым істотным. Здаецца, што Бэла Нодзь найперш хацеў атрымаць Варгавы грошы, але я не выключаю, што галоўную ролю тут адыграла зайздрасць, якую злачынца дзесяцігоддзямі ўтаймоўваў і якая раптам усё ж вырвалася вонкі. А можа, хацеў сам сабе давесці, што і ён на нешта здатны. He выключаю і такую прычыцу, пра якую мы нават не здагадваемся.

— Бывае і так?

— Вядома. I ў гэтай справе таксама ёсць момант, які я дагэтуль не магу вытлумачыць.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Адну дзіўную дэталь. Калі Варга рыхтаваўся знікнуць, ён усё прадугледзеў. Добра ведаў, што сябры яго не выдадуць, бо ўсе яны павязаныя ўзаемнай залежнасцю. Подласць Бэлы Нодзя ў гэтых абставінах была алагічнаю, і Варга такога яўна не прадбачыў. Затое ён, бясспрэчна, разумеў, што Саба верыць нельга, бо, калі запахне грашыма, гэты чалавек робіцца страшным. Таму і пераканаў баксёра, што ўсе грошы ўжо за мяжою...

— I Саба не паверыў?

— Чаму не паверыў? Гэта ж натуральна, што нехта не хоча рызыкаваць і везці грошы з сабою, калі ёсць магчымасць пераправіць іх за мяжу іншым шляхам. Але тут было іначай. Нехта паведаміў баксёру, што Варга мае пры сабе вялікія грошы. Ведаеце, што гэта такое? Правакацыя на забойства. Той, хто гэта зрабіў, добра разбіраўся ў людзях і ўсё прадбачыў. Баксёру не трэба было казаць нічога, апрача некалькіх слоў: у сумцы ў Шандара Варгі сто пяцьдзесят тысяч долараў. Для забойства было дастаткова.— Тоўт крыху памаўчаў.— I рукі ў падбухторшчыка застаюцца чыстымі.

Вочы Маргіт зноў звузіліся.

— Гэта можа быць толькі нехта з яго сяброў.

— Я пра тое і кажу. Але якія матывы? Што б гэты чалавек выйграў? Абсалютна незразумела. Бессэнсоўна, нават калі дапусціць, што вы ведалі пра намеры вашага мужа. Таму што нерухомая маёмасць усё адно застаецца за вамі і ад забойства вы нічога б не выйгралі. Калі б тыя некалькі слоў сказалі Саба вы, гэта была б толькі нічым не апраўданая жорсткасць і сляпая нянавісць.

Маргіт пільна глядзела на следчага. Яе твар быў бледны, вусны скрывіла дзіўная ўсмешка.

— Я думала, мы будзем добрымі сябрамі... Відаць, памылілася.

— Калісьці я таксама на гэта спадзяваўся. Але ўжо прывык, што звычайна нажываю сабе не сяброў, а ворагаў.

Маргіт рашуча падняла галаву.

— Вы шукаеце матывы... Усё адно раней ці пазней мне давялося б каму-небудзь сказаць. Я раней за ўсіх ведала, куды збіраецца Шандар і навошта яму грошы. Даю слова, я ведала пра гэта раней за яго самога. I, калі нарэшце канчаткова пераканалася, падумала, што звар’яцею. Ён давёў мяне да такога стану, што я не жыла, а толькі існавала побач з дзецьмі, а ён браў ад жыцця ўсё, што хацеў. Я пачала ўжо прывыкаць, скарылася з тым, што трэба жыць дзеля дзяцей. Але калі ў мяне ўжо не засталося ні каліва сумненняў... тады я зрабіла тое, да чаго вы дакапаліся. Пачала падслухоўваць, назіраць за ім і высветліла, што правезці яго праз мяжу павінен Саба. Я не хацела яго стрымліваць, але не здолела б жыць далей, ведаючы, што дзесьці ў Каліфорніі ён смяецца з мяне. Тады я надрукавала на машынцы адну кароткую цыдулку і паклала яе ў кішэню Саба... Можа, калі-небудзь я пашкадую і раскаюся, але пакуль што не адчуваю ніякіх згрызот сумлення. Што вы будзеце са мною рабіць? Выдасце паліцыі?

Тоўт падняўся.

— Недаказанае забойства, недаказанае падбухторванне... Вас не судзілі б нават тады, каб вы прыйшлі з павіннай.

Ён падышоў да дзвярэй.

— Бог з вамі.

Маргіт ступіла да яго.

— Заедзьце, калі будзеце вяртацца... можа, мы яшчэ... Тоўт адмоўна пахітаў галавой.

— Вы мне падабаецеся, але магу сказаць абсалютна дакладна, што я заўсёды баяўся б вас.

Жанчына правяла яго да дзвярэй. Яны расчаравана гля-

дзелі адно на аднаго, як двое людзей, якія паспелі блізка сысціся, але агульная справа, што іх аб’ядноўвала, была ў іх першай і апошняю.

19

Тоўт падняўся на гару з упэўненасцю, што наведвае Мачаі астатні раз. На невялікім падворку ўвачавідкі паменела парадку, відаць, з надыходам халадоў горны самотнік пакрысе адкладваў свае гаспадарчыя клопаты на будучае.

Тоўт пастукаў у дзверы, не дачакаўшыся адказу, зайшоў і зазірнуў на кухню.

— Хто там? — запытаўся голас з пярэдняга пакоя.

— Тоўт Дэнеш.

— Заходзьце.

Мачаі ляжаў у ложку, нацягнуўшы да падбароддзя пярыну, з-пад якой далёка вытыркаліся бруднаватыя ступакі сорак пятага памеру.

— Захварэлі?

Гаспадар сеў.

— He. Проста рыхтуюся да зімовай спячкі.

— Ну і як?

— Даволі паспяхова. Ужо магу спаць па паўтары гадзіны і да полудня і пасля. А ўначы — гадзін дзесяць.

— Віншую.

— Галоўнае — добра накрыцца ў халодным памяшканні. Ем раз на дзень, але шмат, пазней, калі спячка пойдзе лепей, хопіць і раз на два-тры дні. Патрэбу ў вадкасці задавольваю віном.— Ён паказаў на пяцілітровую бутлю, што ляжала побач з ложкам.— За дзень два літры. Гэта яшчэ не алкагалізм.— Апошнія словы прагучалі няўпэўнена.

— А як Глорыя?

— У каморы. Да вясны яна мне не спатрэбіцца.

Мачаі спакойна, нават шчасліва ўсміхаўся, і Тоўт здзіўлена адчуў нешта накшталт зайздрасці.

— Маргіт перадала маё запрашэнне?

— Але.

— Дзіўная жанчына гэтая Маргіт. Неардынарная асоба. Тоўт кіўнуў.

— Добра, што я нарэшце ад яе пазбавіўся.

— Вы запрасілі мяне, каб пагаварыць пра вашыя адносіны?

Мачаі падняўся,заслаў пярыну і пачаў апранацца. Ён адказаў ужо 'тады, як узяўся зашнуроўваць чаравікі.

— He. Я нешта знайшоў і хачу вам паказаць.

— Што знайшлі?

— Самі ўбачыце. Вы на машыне? Тады хутка будзем на месцы.

Па дарозе ўніз Мачаі зноў загаварыў.

— Калі тры тыдні таму тут адбываліся ўсе гэтыя справы, я крыху падумаў і вырашыў, што ваша рацыя: жывы Шоні адсюль не выбраўся. Саба яго забіў і закапаў. Прычым недзе ў наваколлі, бо везці труп куды-небудзь далёка было б небяспечна.

Тоўту заняло дых.

— Вы знайшлі Варгу?

— Пачакайце. Такім чынам, апошнія тыдні я заняўся пошукамі і абышоў усе мясціны, дзе гэта магло здарыцца.

— Знайшлі?

— Я пакажу дарогу.

Яны селі ў машыну. Паміж Жаўнерскай гарой і Пагоняй Мачаі паказаў направа. Пасля павароткі каля кіламетра ехалі па старой выбоістай бетонцы.

— Тут.— Мачаі крануў следчага за рукаў.

Дарога рассякала напалам невялікае з густым хваёвым лесам узвышша. Паліцэйскі ішоў следам за Мачаі. Прыкладна праз пяцьдзесят метраў дрэвы парадзелі, і мужчыны выйшлі на парослую бузіной галявіну. Нечакана перад імі вырасла нешта цёмнае.

— Сцяна разбуранай давільні,— сказаў Мачаі.

Гэта быў стары, відаць, стогадовы склеп з лядачымі дзвярыма. Ацалела толькі адна сцяна, астатнія былі зруйнаваныя. Тоўт хацеў зайсці, але спадарожнік спыніў яго.

— He там.

Мачаі паказаў туды, дзе каля падмурка напалову разбуранай вежы цягнулася нейкая западзіна, закіданая галлём, лісцем і вялікімі камянямі са сцен давільні.

— Мне здалося падазроным, што тут апынуліся гэтыя камяні,— сказаў Мачаі.

Тоўт, не слухаючы яго, саскочыў у западзіну і пачаў выкідаць камяні і смецце.

— Пачакайце,— прамовіў праваднік.— He тут.

Ён знайшоў месца метры на два вышэй. Тоўт стаяў побач. Хутка сярод смецця паказалася каляровая ануча. Мачаі асцярожна зняў з яе апошні камень і падаў Тоўту.

— Вось што я знайшоў.

Гэта была мужчынская кашуля ў кратку з вялікімі кры-

вянымі плямамі. На плячах — шырокі разрэз на некалькі сантыметраў.

— Кашуля была на Шоні, калі я бачыў яго апошні раз. Тады, як ён сеў у машыну да фон Саба.

— Знайшлі яшчэ што-небудзь?

— Вырашыў без вас не шукаць.

Тоўт пачухаў макаўку.

— Калі б сюды жалязяку ды добрую рыдлёўку. Ну, але абыдземся і без іх. Дапаможаце?

Мачаі кісла ўсміхнуўся.

— Я планаваў сёлета ўжо не працаваць. Думаў толькі крыху заняцца з віном, і ўсё. Ну добра, дапамагу.

Засыпаная каменнем западзіна выцягнулася ўдоўжкі метраў на пяць. Мужчыны кончылі працу толькі гадзіны праз дзве. Узмакрэлыя і брудныя, яны стаялі на дне і раздражнёна глядзелі адзін на аднаго.

— Вы ўпэўненыя, што знайшлі кашулю менавіта тут? Мачаі гучна шмаргануў носам і плюнуў Тоўту пад ногі. — Вы што, маеце мяне за дурня?

— Усё ў парадку,— прымірэнча прамовіў следчы.— Але дзе труп і астатняе адзенне?

— Адкуль я ведаю? Скажыце дзякуй, што знайшоў хоць гэта.

Тоўт згодна кіўнуў.

— Ваша праўда. Што яшчэ было на ім у той дзень?

Мачаі трохі падумаў.

— Фермерскі гарнітур з грубага вельвету. Паліто нёс на руцэ. Здаецца, у той вечар было вельмі цёпла.

— Трупа няма, але я не разумею, чаму няма ніякага іншага адзення.

— Можа, Саба выцер кашуляю рукі і нож, а труп пацягнуў далей?

— He думаю, што дзеля гэтага ён распранаў бы труп. На ўсякі выпадак трэба тут усё агледзець. Мне здаецца, цела павінна быць недзе побач.

Мужчыны пачалі шукаць. Некалькі гадзін Тоўт і Мачаі хадзілі вакол руінаў давільні, паступова павялічваючы радыусы сваіх кругоў. Часам яны абменьваліся зласлівымі позіркамі. Кожны нібыта вінаваціў напарніка ў сваёй стоме і празмерным напружанні сіл. Потым пачаліся такія густыя і калючыя зараснікі, што іх цяжка было б пераадолець, напэўна, і дзіку.

— А што ў тым баку? — асцярожна дастаючы з валасоў колкую галінку ажыны, запытаўся Тоўт.

Мачаі пільна разглядваў свае збузаваныя брудныя нагавіцы і прыцішана лаяўся.

— Як што? Хіба не бачыце? Лес.

— Я не пра тое. Калі Саба забіў Варгу тут, а кашуля — амаль неабвержны доказ гэтага, дык і цела павінна быць недзе побач. Забойца, відаць, не хацеў, каб справа хутка раскрылася, а таму мусіў труп схаваць. Рыдлёўкі ў яго не было, а хмызняк — схоўка ненадзейная. Ці няма тут паблізу яшчэ якога-небудзь разбуранага будынка?

Мачаі кпліва пастукаў сабе па галаве.

— Тут схавае кашулю, за трыста метраў адсюль — труп, яшчэ недзе — шкарпэткі.

Сумненні былі слушныя.

— 3 пункту гледжання законаў логікі вы маеце рацыю,— крыва ўсміхнуўся Тоўт,— але жыццё рэдка трымаецца гэтых законаў. Дык ці ёсць недалёка якія руіны?

Мачаі з раздражненнем паказаў на хмызняк.

— Там, у зарасніку, разбураная царква. Апрача яе — нічога. Але я з вамі туды не палезу.

— Вы што, баіцеся?

— Вядома, баюся. За адзенне. Мне трэба насіць яго яшчэ два гады.

— Калі знойдзем Варгу, куплю вам два гарнітуры.

Жыхар Турэцкага замка махнуў рукой і з безнадзейным выглядам рушыў наперад. Прадзірацца скрозь гэтыя нетры было яшчэ цяжэй, чым яны чакалі. Часамі рухацца можна было толькі на карачках. Калючкі бязлітасна раздзіралі не толькі апратку, але і скуру. Мінула ўсяго дзесяць хвілін, а Тоўту здалося, што яны змагаюцца з зараснікамі ўжо, прынамсі, гадзіну.

— Ён не мог цягнуць труп праз такую гушчэчу,— са злосцю сказаў Мачаі.

— Але ён мог добра ведаць гэтыя мясціны,— азваўся Тоўт, паказаўшы на сцежку, што разрывала хмызняк метраў за дваццаць ад іх.— Нам таксама лепей было б ісці там.

Час зацята ваяваў з царкоўнымі мурамі, і толькі велізарны цяжар чорных камянёў яшчэ сям-там захоўваў рэшткі муроўкі. Шукаў толькі Тоўт, Мачаі задуменна глядзеў на пустазелле, якое буяла ў расколінах. Праз паўгадзіны паліцэйскі здаўся і, выбраўшыся з руінаў, мокры і раззлаваны падышоў да спадарожніка.

— Ну а што цікавае знайшлі тут вы?

Мачаі паціснуў плячыма.

— Успомніў дзяцінства і тое, як хадзілі ў царкву.

Паспрабаваў уявіць, што дзе было. Вось тут — алтарная частка, тут — спавядальня... Пасля першай сваёй споведзі я піў какаву. Тады было надзіва смачна, а цяпер бы ўжо і ў рот не ўзяў... Дзіўныя істоты людзі, прападаюць, як і гэтая царква...

Тоўт тупа глядзеў перад сабою; у яго стамлёным мазгу бязладна і бессэнсоўна мільгалі словы Мачаі: царква, алтарная частка, споведзь, какава... Раптам яго нібыта выцяла токам: адно з гэтых слоў узбунтавала тое, што ўжо даўно хавалася ў далёкім пыльным закутку памяці.

— Які я ёлуп... не, не можа быць...— мармытаў ён.

— Пра што вы? — ачуўся ад успамінаў Мачаі.— Прыдумалі што-небудзь ці будзем шукаць далей? Можа, запросім археолагаў?

— Тут мы нічога не знойдзем,— сказаў следчы.— I там, дзе ягоная кашуля — таксама.

— Адкуль вы ведаеце? — прыгаломшана глядзеў на яго Мачаі.— Можа, святы дух нашаптаў? Тады вам варта папрасіць начальства, каб надалей заўсёды пасылала вас аглядаць святыя мясціны.

Тоўт дазволіў спадарожніку гэтую кпіну. Ён не раззлаваўся і не засмяяўся — працягваў думаць.

— Ведаеце, кашуля цяпер ужо нічога не значыць,— сказаў следчы, калі яны рушылі па сцежцы назад.

Мачаі зірнуў на Тоўта, і той убачыў у вачах у горнага самотніка тую самую думку, якая кагадзе асвятліла яго свядомасць.

— Вы думаеце?..—пачаў Мачаі.

— Магчыма. Трэба праверыць, і я ўжо ведаю дзе.

— Бадай, я — таксама.

— Пайшлі.

Яны селі ў машыну. Калі дапялі Турэцкага замка, Мачаі пачаў рыхтавацца да выхаду.

— Даведаецеся што-небудзь — перадайце праз Маргіт.

— Напішу пару слоў.

— Гэта яшчэ лепей. Але толькі тады, калі ўсё будзеце ведаць дакладна.

— Дамовіліся.

Мачаі выйшаў.

— He надта захапляйцеся сваёй спячкай,— сказаў наўздагон Тоўт.

Горны самотнік махнуў рукой і пачаў падымацца на гару. Ён ішоў няспешна, шырокімі крокамі, і гэтая запаволеная хада нечым нагадвала ўвесь лад-яго жыцця.

Тоўт вярнуўся да дома Шандара Варгі. Ён не хацеў сустракацца з Маргіт, але ведаў, што пазбегнуць гэтага нельга. Пазваніў. Дзверы зноў адчыніла дзяўчынка. Убачыўшы госця, яна ўсміхнулася.

— Праўда, вы настаўнік фізкультуры?

— Амаль адгадала. Я трэнер па баскетболу.

— У вас для гэтага малы рост. Мамы няма дома.

Тоўт з палёгкай уздыхнуў: здаецца, непрыемнай сустрэчы не будзе. Але цяпер трэба было пераканаць дзіця, каб пусціла яго ў дом.

Гэта аказалася лягчэй, чым ён уяўляў. Дзяўчынка ахвотна пусціла яго, і праз пяць хвілін ён ужо даследаваў змесціва вялікай драўлянай скрынкі. Тоўт хутка знайшоў тое, што шукаў. Ён вырашыў сёння на гэтым спыніцца і добра выспацца ў мерэслекскім гатэлі.

20

На пачатку сёмай гадзіны раніцы Тоўт ужо сядзеў у машыне. Уначы Мерэслека дасягнуў цёплы фронт, і цяпер над узгоркамі слаба павяваў прыпознены паўднёвы вецер, які, здавалася, проста пераблытаў пару года. Вецер мог на імгненне нагадаць пра лета, але яго знікомая цеплыня гатова была ў любую хвіліну ператварыцца ў холад — як той добры гуллівы настрой, што ўзнікае нібыта сам сабою і можа знікнуць ад адной неасцярожнай жончынай заўвагі.

Левая рука следчага адпусціла баранку і намацала ў кішэні пінжака нераспячатаны канверт — афіцыйны ліст адваката, які ён насіў там ужо два тыдні. Ён вырашыў, што надышоў час абясшкодзіць гэтую ржавую, але яшчэ небяспечную міну, і паспрабаваў парваць канверт. Зрабіць гэта адной рукой было немагчыма, і Тоўт задаволіўся тым, што камечыў ліст і сціскаў яго ў кулаку.

У доме ў святара ўсё было так, як і месяц таму. На кухні Тоўт убачыў тую самую служанку, якая кінула на яго хуткі позірк, накіравала ў пакой да святара і зноў схілілася каля рондаляў. Следчы прайшоў па гулкім гатычным калідоры, але гэтым разам нікога не сустрэў. Пастукаў у дзверы, і ціхі спакойны голас запрасіў яго зайсці. Святар сядзеў у вялікім фатэлі; убачыўшы наведніка, ён адклаў сваю кнігу.

Павітаўшыся, яны замаўчалі.

— Вы прыехалі да мяне? — парушыў цішыню гаспадар.

Тоўт адкінуўся ў сваім крэсле і зазірнуў у добразычлівыя вочы суразмоўніка.

— Хачу пагаварыць з вашым кульгавым памочнікам.

Святар ні на каліва не збянтэжыўся. Яго позірк застаўся вясёлым, у ім было нават нешта ад дзіцячае хітрасці.

— Я шкадую, што тады мусіў сказаць вам няпраўду, але зрабіць іначай я не мог. Бываюць выпадкі, калі вымаўленая праўда можа прынесці велізарнае гора... Таму занадта сумленных бацькоў я перасцерагаю: не выхоўвайце дзяцей так, каб яны заўсёды гаварылі адну толькі праўду.

— Яго ўжо няма ў вас?

— I даўно. Калі вы здагадаліся?

— Позна. Учора па абедзе. Трэба было значна раней. Я бачыў Шандара перад гэтым на фатаграфіі, але тут ён быў з барадой, кілаграмаў на дзесяць худзейшы і кульгаў. А калі чалавек бачыць кульгавага, ён ніколі не падумае, што некалькі месяцаў таму ногі ў гэтага чалавека маглі быць цэлыя. Я сустрэў яго ў калідоры, крыху пагаварыў, але так і не разгледзеў, хто гэта. Да таго ж я тугадум.

— Вы? Як толькі вы паехалі, Шандар зайшоў да мяне і сказаў, што вы ўсё разгадаеце. Нібыта бачыў па вашых вачах. Ён напалохаўся і хацеў хутчэй з’ехаць адсюль.

Тоўт незадаволена пакруціў галавой.

— Усё так, як я і думаў. Але колькі часу мне спатрэбілася, каб да гэтага дайсці! He, гандляр зяленівам з мяне ніколі б не атрымаўся.

— Чаму менавіта зяленівам?

— Таму што такому гандляру трэба хуткі розум, добрае веданне людзей і зноў-такі хуткая рэакцыя. Баюся, усе гэтыя якасці ў мяне толькі ў зародку.

Святар падняўся, падышоў да кніжнай паліцы і на ўсцеху Тоўту дастаў з-за таўшчэзных тамоў пузатую пляшку.

— Хачу парэкамендаваць вам надзейны сродак ад страўнікавых хвароб.

Яны выпілі.

— Ведаеце,— казаў далей гаспадар,— ёсць млыны двух тыпаў. Адзін вельмі хутка круціцца і скора меле, але толькі таму, што няма чаго малоць. Шмат хто з людзей мае менавіта такі, гэтак званы брыльянтавы розум. Мне больш даспадобы другі тып — той, які хоць і павольна, але меле сваё мліва. Радуйцеся, што вы належыце да яго.

Тоўт быў зусім не ўпэўнены, што гэта камплімент.

— Напэўна, Шандар закульгаў пасля таго, як на яго напаў фон Саба.

— Гэты жудасны чалавек ударыў яго нажом у спіну, а потым, калі Шоні ўпаў, волакам зацягнуў яго ў канаву

і засыпаў камянямі. Тады ў Шоні і зламалася нага, ды так, што ўжо ніколі не будзе роўная. На яго шчасце, нож саслізнуў па скабе і вялікай бяды не нарабіў. У целе сядзела безліч калючак, а пералом трэба было лекаваць прафесійнаму медыку.

— Але як ён у такім. стане трапіў сюды?

— Казаў, што праз некалькі гадзін апрытомнеў і з цяжкасцю выбраўся з канавы. Выцер кашуляю кроў і папоўз да шашы. Там яго падабраў адзін кіроўца, якому Шоні паабяцаў вялікія грошы, калі завязе да сябра.

— Да якога?

— Да Бэлы Нодзя. Кіроўца прыняў Шандара за п’янага і павёз. Здарылася так, што Бэла быў яшчэ на сваім летніку. 3 машыны Шоні давялося ўжо выцягваць. Вядома, Нодзь адразу ўсё зразумеў, заплаціў і хацеў везці бедака да доктара. Шандар быў супраць: не хацеў з’яўляцца на людзях. Тады Бэла знайшоў машыну і прывёз яго сюды. Шоні жыў у мяне, пакуль зусім не ачуняў. Ён вельмі дорага заплаціў за свае амбіцыі. Грошы прапалі, сам зрабіўся калекам.

— Гэта не зламала яго?

Святар ціха засмяяўся.

— Шандара? Ён казаў, што жыццё — цудоўная рэч і яму страшэнна пашанцавала, што застаўся жывы. Нават задумваўся, ці не зрабіцца яму вернікам, але тут у яго нічога не выйшла. «Не атрымліваецца ў мяне, дзядзька Карай, хоць і вельмі стараюся. Чамусьці не магу ўявіць, што ён існуе. I потым сам гэты свет сведчыць, што...» Мы з ім шмат гутарылі, пакуль не стаў на ногі.

Тоўт глядзеў на муху, што манатонна білася ў шыбіну.

— Аднаго я ўсё-такі не разумею. Гэты фон Саба пакідае ўражанне вельмі разважлівага чалавека. Чаму ён не пераканаўся, ці памёр Варга?

Святар усміхнуўся.

— Пра гэта я пытаўся ў Шандара. Ён растлумачыў, што ўрэшце Саба было абсалютна ўсё роўна, жывая яго ахвяра ці не. Грошы ўжо ляжалі ў яго ў кішэні, а ён збіраўся праз дзве гадзіны пакінуць Венгрыю і ніколі сюды не вяртацца. Між іншым, калі б у ім было хоць трошкі людскасці, ён мог бы проста ўдарыць Шандара, а не імкнуцца забіць яго. Саба дасягнуў бы свайго і так, бо заявіць у паліцыю Шоні ўсё адно не мог.

— Але ўсё-такі фон Саба мусіў вярнуцца яшчэ раз. Цяпер ужо назаўсёды.

— Як?

Следчы коратка распавёў, што здарылася пасля іх першай сустрэчы, прамаўчаўшы толькі пра ролю Маргіт. Святар слухаў надзвычай уважліва.

— Тады вы, па-мойму, вырашылі ўсе праблемы.

Тоўт засмяяўся.

— Я нічога гэтым не дасягнуў. Шукаў зніклага чалавека і ўрэшце высветліў, што ён зноў знік. Патраціў час, грошы і энергію на справу, што практычна нічога мне не дала. Да таго ж можаце ўявіць, як мяне сустрэла начальства. He кажучы ўжо пра тое, што адна рэч па-ранейшаму застаецца незразумелай. Ну добра, у Варгі ў апошнія гады сабралася шмат .праблем: сям’я, праца, бізнес, увесь гэты нерат, што ўсё мацней душыў яго... Але ці дастатковая гэта прычына, каб памяняць сваё жыццё тут на нешта няпэўнае і ненадзейнае там. Здаецца, павінна была дзейнічаць яшчэ нейкая сіла.

Святар кіўнуў.

— Гэта вы добра адчулі. Але зразумець майго пляменніка можа толькі той, хто з дзяцінства ведае яго спаборніцкую натуру. Бадай, гэта — галоўная рыса характару Шандара. Ён казаў: «Дзядзька Карай, я ў нашай краіне ўжо дасягнуў практычна ўсяго, што магчыма. Мне абрыдла быць ваўком, які змагаецца з авечкамі. Хачу пажыць з сапраўднымі ваўкамі і адарваць свой кавалак. Адчуваю, што маё здольнасці даюць надзею на вялікі поспех».

Госць з сумлевам пахітаў галавой.

— Я не лічу гэта сапраўднай прычынай. I потым не забывайце, што гаворка ідзе пра кульгавага ваўка. Прычым немаладога. Да таго ж без грошай яму будзе цяжка пачаць. Ён можа спадзявацца на бацькаву дапамогу.

— Калі мужчыну ўжо блізка сарака — гэта вельмі сур’ёзная перашкода. Зрэшты, чаму мы гаворым пра яго праблемы? Ён не думаў, што, магчыма, давядзецца вярнуцца?

— He. Сказаў, што зачыняе за сабою ўсе дзверы. Ён думаў, што за гэтым няўдалым забойствам стаяла яго жонка або нехта з сяброў. He мог іх болей бачыць. Я казаў, што гэта вар’яцтва, але так і не змог пераканаць яго ў адваротным. Я добра ведаю Маргіт, упэўнены: яна на такое не здольная.                                                        *

Тоўт перамаўчаў.

— He верыў ужо нікому з сяброў. Казаў: «Гэтыя за грошы пойдуць на ўсё. Калі топішся — выратуюць, але кішэні абчысцяць». Але — дзіўная рэч! — не маркоціўся, a толькі смяяўся.

— Як ён арганізаваў сваё апошняе знікненне?

— Цяжка сказаць. Калі жыў у мяне, часта некуды сыходзіў. Бывала, пойдзе раніцой, а вяртаецца ўжо ўвечары. Яўна рыхтаваўся. Вы маглі пераканацца, што Шандар быў выдатны арганізатар.

— Так. \ ■

Святар усміхнуўся і неяк пранікліва паглядзеў на госця.

— Хачу ў вас запытацца...

— Калі ласка.

— Мне здаецца, што ў аснове гэтага незвычайнага прыватнага расследавання маглі быць дзве прычыны. Што вы шукалі: Шандара Варгу ці ягоныя грошы?

Тоўт засмяяўся.

— Зусім нядаўна ў мяне ўжо пыталіся пра гэта.

— Калі не хочаце, не адказвайце.

Святар глядзеў на чорны з пазалотаю пераплёт старой лацінскай кнігі.

— Я не вельмі люблю гучныя словы. Напрыклад, выраз «прафесійная этыка» мне здаецца залішне прыгожым, але незалежна ад гэтага такая этыка існуе. Я люблю сваю працу і, калі не хачу страціць павагу да самога сябе, ніколі не стану ў адзін шэраг з тымі, з кім павінен змагацца. Вы мне верыце?

— Веру. Праблемы з прафесійнай этыкай ёсць і ў мяне. Я рады, што нічога не ведаў пра Шандаравы цёмныя справы, а проста хацеў дапамагчы грэшнаму скалечанаму чалавеку.

— Між іншым, я рады, што ён застаўся жывы,— сказаў Тоўт.

— Я таксама. I не толькі як яго сваяк і слуга божы, але і таму, што лічу Шоні чалавекам, які робіць і добрае, і благое, але які, урэшце, карысны грамадству. Такіх людзей я стаўлю вышэй за пасіўных абывацеляў.

— Я суджу яго больш сурова, але гэта ўжо вынік маёй прафесіі.

Некалькі хвілін у пакоі панавала цішыня, якую парушала толькі муха, што зумкала ўсё цішэй і сумотней.

— Застаньцеся, зараз папалуднуем,—сказаў святар.

— 3 задавальненнем. Дарэчы, у мяне з’явілася ідэя. Мінулы раз вы прапаноўвалі абмеркаваць некаторыя... тэарэтычныя пытанні. Тады час і сапраўды быў не надта прыдатны. Што вы скажаце, калі мы пачнём зараз?...

?ЭКС CfMUjfH

КРЫЛАТЫ РЭВАЛЬВЕР

Маладая жанчына дастала з рыдыкюля паперчыну ружовага колеру, устала з чырвонага скуранога крэсла, паклала яе на стол Ніра Вулфа і зноў села. Паколькі я лічыў сваім абавязкам быць у курсе спраў, дый каб Вулф не нагінаўся, бо да паперкі не так лёгка было дацягнуцца, я ўстаў, падышоў да стала і перадаў яе Вулфу, папярэдне прачытаўшы, што там было напісана.

Гэта быў чэк на пяць тысяч долараў, выпісаны таго ж дня, чатырнаццатага жніўня, на яго прозвішча і падпісаны Маргарэт Міён. Вулф зірнуў на чэк і кінуў яго на стол.

— Я падумала,— сказала жанчына,— што, можа, гэта будзе найбольш зручны шлях пачаць размову.

Разглядаючы жанчыну з-за свайго стала, я пачаў паволі мяняць свае адносіны да яе. Калі яна пазваніла раней, у нядзелю адразу папалудні, і папрасіла аб сустрэчы, я адшукаў у памяці цьмяны ўспамін пра яе фота, надрукаванае ў газеце некалькі тыдняў таму, і падумаў, што сустрэча з ёю не будзе ў радасць, але цяпер уяўленне аб ёй пачынала паступова мяняцца.

Знешнія дадзеныя былі не самае галоўнае з таго, што яна мела, бо яны былі так сабе, важна — як яна імі карысталася. Я не маю на ўвазе розныя там выкрутасы і хітрыкі. Вусны не былі прывабныя, нават калі яна ўсміхалася, а вось усмешка была прыгожая. Карычневыя вочы як вочы, нічога незвычайнага, але я з асалодаю пазіраў, як яна пераводзіла іх з Вулфа на мяне, потым на мужчыну, што прыйшоў з ёю

Перакладзена з выдання: Masterpiecec of Mystery. The Golden Age: Part Two. Davis Publi­cations Inc.

11 Замежны дэтэктыў

321

і цяпер сядзеў злева. На маю думку, трыццаць ёй будзе недзе гады праз тры.

— Ці не думаеш,— спытаўся ў яе мужчына,— што мы спачатку павінны атрымаць адказ на некаторыя пытанні?

Мужчына сказаў гэта напружаным і крыху суровым тонам, з адпаведным выразам твару. Ён быў устрывожаны і не хаваў гэтага. Глыбока пасаджаныя шэрыя вочы, моцны падбародак — у лепшы час яго можна было б прыняць за якога-небудзь лідэра, але толькі не цяпер. Нешта яго мучыла. Калі місіс Міён прадставіла яго як містэра Фрэдэрыка Уэплера, я ўспомніў, што гэта прозвішча музычнага крытыка «Гэзэт», але не мог прыпомніць, ці ішла аб ім гаворка ў інфармацыі пра падзею, у сувязі з якой у газеце з’явілася фатаграфія місіс Міён.

У адказ жанчына пакруціла галавой, зрабіўшы гэта невыпадкова.

— Гэта не дапаможа, Фрэд, праўда. Нам трэба будзе ўсё расказаць і паслухаць, што ён скажа.— Яна ўсміхнулася, зірнуўшы на Вулфа,— ці, можа, на самай справе гэта была не ўсмешка, а звычайны для яе рух вуснаў.— Містэр Уэплер быў не зусім упэўнены ў неабходнасці звяртацца да вас, і мне прыйшлося яго ўгаворваць. Мужчыны асцеражнейшыя за жанчын, ці не так?

— Так,— пагадзіўся Вулф і дадаў: — Дзякуй богу.

Яна кіўнула галавой, выказваючы згоду.

— Я думаю, што так,— і прадоўжыла гаворку, дапаўняючы яе жэстамі.— Я прынесла чэк у доказ таго, што ставімся да гэтага сур’ёзна. Мы трапілі ў непрыемнае становішча і хацелі б, каб вы дапамаглі з яго выбрацца. Мы хочам уступіць у шлюб, але не можам гэтага зрабіць. Прынамсі, калі гаварыць толькі за сябе, я хачу выйсці за яго замуж.— Яна зірнула на Уэплера, і цяпер на яе твары сапраўды была ўсмешка.— Ты хочаш жаніцца са мной, Фрэд?

— Ага,— прамармытаў той. Потым нечакана крутануў падбародкам і задзірліва глянуў на Вулфа.— Вы разумееце — справа далікатная. I не хацелася б, каб у яе лезлі чужыя, але мы ўсё-такі прыйшлі да вас за дапамогай. Мне трыццаць чатыры гады, і першы раз у жыццці я...— Ён змоўк. I праз хвіліну зноў загаварыў здаўленым голасам: — Я закаханы ў місіс Міён і больш за ўсё на свеце хачу, каб яна была маёй жонкай.—Ён перавёў вочы на аб’ект кахання і прамармытаў нешта падобнае на заклік: — Пегі!

— Лічу гэта даказаным,— прабурчаў Вулф.— Вы абое хочаце ўступіць у шлюб. Ну, дык у чым справа?

— Справа ў тым, што мы не можам,— сказала Пегі.— Проста не можам гэтага зрабіць. I толькі таму, што... Вы, можа, памятаеце, што здарылася ў красавіку, чатыры месяцы назад, калі чыталі пра смерць Альберта Міёна, опернага спевака?

— Нешта такое чытаў. Але вы лепш мне напомніце.

— Ну, ён скончыў самагубствам.— Гэты раз на яе твары не было нават падабенства на ўсмешку.— Мы знайшлі яго з Фрэдам — містэрам Уэплерам. У сем гадзін вечара, у адзін з аўторкаў красавіка, у нашай кватэры на ІстЭнд авеню. Якраз таго ж дня высветлілася, што мы з Фрэдам кахаем адно аднаго, і...

— Пегі! — раптам звярнуўся да яе Уэплер.

Тая зірнула на яго, потым зноў перавяла вочы на Вулфа.

— Відаць, я павінна параіцца з вамі, містэр Вулф. Як лічыць Фрэд, мы павінны расказаць вам толькі тое, без чаго нельга зразумець праблему, а я лічу, што вы не зразумееце сітуацыі, калі мы не раскажам вам усяго. Як вы думаеце?

— He магу нічога сказаць, пакуль не раскажаце. Працягвайце. Калі з’явяцца пытанні, тады пабачым.

Місіс Міён кіўнула галавой.

— Думаю, што ў вас з’явіцца шмат пытанняў. Ці здаралася з вамі такое, што вы закахаліся, але хутчэй згадзіліся б памерці, чым паказаць іншым вашыя пачуцці?

— Ніколі,— з імпэтам адказаў Вулф.

Мой твар засдаўся нерухомы.

— Ну што ж, а са мною такое здарылася, і я ў гэтым прызнаюся. Ніхто пра гэта не ведаў, нават ён. Праўда, Фрэд?

— Так, гэта праўда,— таксама з імпэтам адказаў Уэплер.

— He ведаў да таго самага дня,— працягвала Пегі.— Ён прыйшоў да нас на абед, а гэта здарылася якраз пасля абеду. Госці разышліся, і раптам нашы позіркі сустрэліся, потым ён нешта сказаў, а можа, я загаварыла, дакладна не помню, хто з нас першы пачаў гаворку.— Яна ўмольна паглядзела на Уэплера.— Я ведаю, ты лічыш, што гэта няёмка, Фрэд, але калі ён не будзе ведаць, як гэта ўсё адбывалася, то не зразумее, чаму ты пайшоў наверх да Альберта.

— А яму гэта трэба ведаць? — спытаўся Уэплер.

— Ну, канешне,— місіс Міён зноў звярнулася да Вулфа.— Думаю, што не здолею растлумачыць так, каб вы ўявілі, як усё было на самай справе. Мы былі канчаткова, ну, як бы сказаць, закаханыя адно ў аднаго, вось і ўсё, і я думаю, што дагэтуль мы ўсведамлялі ўсё моўчкі, таму па-

чуцці захлынулі нас яшчэ больш. Фрэд вырашыў неадкладна сустрэцца з маім мужам, каб расказаць яму пра ўсё і вырашыць, што нам рабіць далей, я сказала — ну што ж! — і ён пайшоў уверх па лесвіцы.

— Уверх па лесвіцы?

— Наша кватэра на двух паверхах, і ўверсе студыя з гукавой ізаляцыяй для мужавых рэпетыцый. I вось Фрэд пайшоў...

— Калі ласка, Пегі,— перапыніў яе Уэплер і паглядзеў у бок Вулфа.— Вы павінны гэта ведаць з першых рук. Я пайшоў туды, каб расказаць Міёну, што кахаю ягоную жонку і яна кахае мяне, а не яго, і папрасіць, каб ён успрыняў гэта як цывілізаваны чалавек. Да скасавання шлюбу цяпер ставяцца як да звычайнай у нашай цывілізацыі з’явы, але ён гэтага так не ўспрыняў. Ягоную рэакцыю можна было назваць па-ўсякаму, але толькі не цывілізаванай. Ён не буяніў, але паводзіў сябе вельмі нізка. Праз нейкі час я спалохаўся, што зраблю з ім што-небудзь за прыкладам Джыфа Джэймса, і таму павярнуўся і пайшоў прэч. Мне не хацелася ў такім стане вяртацца да місіс Міён, таму я выйшаў са студыі праз дзверы ў калідор на другі'м паверсе і адтуль выклікаў ліфт.

Уэплер змоўк.

— I? — націскаў на яго Вулф.

— Я выйшаў з будынка. Пакрочыў па парку і праз некаторы час, супакоіўшыся, пазваніў місіс Міён, і яна сустрэлася са мной у парку. Я расказаў ёй пра рэакцыю Міёна і папрасіў пакінуць яго і паехаць куды-небудзь разам са мной. Яна не згадзілася.— Уэплер змоўк на некалькі хвілін, а потым працягваў: — Існуюць дзве складаныя акалічнасці, якія вы павінны ведаць, каб ведаць усё.

— Калі яны маюць непасрэднае дачыненне да справы, то так.

— Яны сапраўды маюць непасрэднае дачыненне. Папершае, місіс Міён мела і мае цяпер уласныя грошы. Гэта было дадатковай прынадай Міёну. Мне — не. Я расказваю вам усё як ёсць.

— Дзякуй. Ну, а па-другое?

— Па-другое, у місіс Міён была прычына, каб не рваць з ім адразу. Я спадзяюся, вы ведаеце, што Міён быў вядучым тэнарам у тэатры «Метраполітэн» на працягу пяці ці шасці гадоў, а тут раптам голас знік — часова. Джыфард, той самы барытон, ударыў яго кулаком па шыі і пашкодзіў гартань — гэта здарылася на пачатку сакавіка,— і Міён не

змог закончыць сезон. Яму зрабілі аперацыю, але голас не вяртаўся, таму не дзіва, што ён быў у змрочным настроі, і місіс Міён не хацела кідаць яго аднаго,ў такім стане. Я паспрабаваў угаварыць яе, але яна была непахісная. У той дзень усё атрымалася не так, як трэба: і ад таго, што такое здарылася са мной першы раз у жыцці, і ад таго, што Міён сказаў пад час нашай з ім размовы,— у выніку я страціў разважлівасць, кінуў яе адну ў парку, зайшоў у адзін з бараў у цэнтры горада і пачаў заказваць там шклянку за шклянкай. Прайшло шмат часу, выпіў я многа, але не сп’янеў. Недзе каля сямі гадзін я вырашыў зноў сустрэцца з Пегі і забраць яе з сабой, каб яна не заставалася там яшчэ на адну ноч.

Паддаючыся вось такому настрою, я спыніўся на Іст-Энд авеню, падняўся на дванаццаты паверх і прастаяў там, відаць, хвілін дзесяць, вагаючыся даткнуцца да кнопкі званка. Нарэшце я пазваніў, пакаёўка ўпусціла мяне і паклікала місіс Міён, але тут я, відаць, перастаў валодаць сабой, бо ў мяне хапіла розуму толькі на тое, каб прапанаваць ёй разам пагаварыць з Міёнам. Яна згадзілася, мы падняліся наверх і...

— На ліфце?

— He, па лесвіцы, што ў самой кватэры. Зайшлі ў студыю. Міён ляжаў на падлозе. Мы падышлі бліжэй. У верхняй частцы галавы была вялікая дзірка навылёт. Ён быў мёртвы. Я вывеў місіс Міён са студыі, падтрымаў яе, але на лесвіцы — занадта вузкай, каб па ёй маглі ісці побач два чалавекі,— яна павалілася і пакацілася ўніз, адолеўшы такім чынам палову прыступак. Я аднёс Пегі ў яе пакой, паклаў на ложак і пайшоў у залу, каб адтуль пазваніць, але па дарозе падумаў, што спярша трэба зрабіць яшчэ адну рэч.

Я выйшаў з кватэры, з’ехаў на ліфце на першы паверх, паклікаў швейцара і ліфцёраў і спытаўся ў іх, хто падымаўся ў кватэру Міёна, на дванаццаты або на трынаццаты паверх, папалудні. Яны назвалі прозвішчы, і я іх запісаў. Потым вярнуўся ў кватэру і пазваніў у паліцыю.

Пасля гэтага я раптам уцяміў, што недасведчаны чалавек не павінен рабіць заключэнне — жывы чалавек ці не, таму я пазваніў доктару Лойду, які таксама жыве ў гэтым будынку. Той адразу ж прыйшоў, і я завёў яго ў студыю. He паспеў ён прабыць там тры-чатыры мінуты, як з’явіўся першы паліцэйскі, і канешне...

— Прабачце,— раздражнёна перабіў яго Вулф.— Калі

ўсё адразу, дык часам гэта бывае зашмат. Вы нават не закранулі той праблемы, з якой сутыкнуліся.

— Я дайду і да яе...

— Але вы зробіце гэта, я спадзяюся, хутчэй, калі хочаце, каб я вам дапамог. Я ўжо ўсё ўспомніў. Доктар і паліцыя аб’явілі яго мёртвым. Дула рэвальвера было засунута ў рот, і куля выбіла кавалак чэрапа. Рэвальвер, што ляжаў побач на падлозе, належаў забітаму і захоўваўся там жа ў студыі. Ніякіх слядоў барацьбы, ці нейкіх іншых пашкоджанняў на целе не было заўважана, Страта голасу была выдатным матывам для самазабойства. Таму пасля традыцыйнага расследавання, аддаўшы належную ўвагу той акалічнасці, што дула зараджанага рэвальвера цяжка засунуць у рот чалавеку, не выклікаўшы з яго боку пратэсту, здарэнне кваліфікавалі як самагубства. Я не памыляюся?

Місіс Міён і Уэплер кіўком галавы пацвердзілі тое, што сказаў Вулф.

— Што, паліцыя аднавіла расследаванне? Ці пайшлі якія плёткі?

Пегі і Уэплер адмоўна пакруцілі галовамі.

— Тады працягвайце. У чым праблема?

— Праблема ў нас саміх,— сказала Пегі.

— Як гэта? Што з вамі не так?

— Усё не так,— зноў загаварыла місіс Міён, суправаджаючы свой расказ жэстамі.— Дакладней, я мела на ўвазе не ўсё, а якраз адну рэч. Пасля смерці мужа і заканчэння традыцыйнага расследавання, я на нейкі час з’ехала. Калі вярнулася — на працягу двух месяцаў, што прайшлі з таго часу, мы з Фрэдам некаторы час былі разам,— усё было неяк не так. Пазаўчора, у пятніцу, я паехала на выхадныя да знаёмых у Канекцікут, і Фрэд быў там. Я не ведала, што Фрэд збіраецца туды ехаць, а ён не ведаў, што туды прыеду я. Мы абмяркоўвалі ўсё з ім учора і ўдзень, і ўвечары, і сёння раніцай і вырашылі пайсці да вас і прасіць дапамогі — ва ўсякім разе я так вырашыла, а Фрэд не адпусціў мяне адну.

Пегі нахілілася ўперад і працягвала гаварыць з гранічнай шчырасцю:

— Вы абавязкова павінны дапамагчы нам, містэр Вулф. Я так моцна кахаю яго — так моцна! — і ён кажа, што кахае мяне, і я ведаю, што гэта так! Учора ўдзень мы вырашылі, што пажэнімся ў кастрычніку, а ўвечары завязалася размова — і справа не ў словах, якія вымаўляем, а ў выразе вачэй, калі сустракаемся позіркамі. Мы проста не можам

пажаніцца, пакуль у нашых вачах застаецца пытанне, і мы будзем старацца хаваць яго...— Яе крыху скаланула.— Гадамі ці да канца жыцця? Мы не здолеем! Мы ведаем, што не здолеем — гэта будзе жахліва! А ўся справа ў пытанні: хто забіў Альберта? Зрабіў гэта ён? Ці я? Я сапраўды не веру, што гэта зрабіў Фрэд, а ён не верыць, што гэта зрабіла я — спадзяюся, што ён не верыць,— але ў нашых вачах застаецца пытанне, і мы ведаем, што яно не знікае.

Яна працягнула ў бок Вулфа абедзве рукі.

— Мы хочам, каб вы дапамаглі знайсці на яго адказ!

— Глупства,— хмыкнуў Вулф.— Вас трэба адшлёпаць па адным месцы ці адвесці да псіхіятра. У паліцэйскіх могуць быць свае недахопы, але яны ўсё ж не такія зломкі. Калі ўсё іх задаволіла...

— Але ў гэтым якраз уся справа! Яны б не былі задаволеныя, калі б мы расказалі ўсю праўду.

— Вось як,— узняў бровы Вулф.— Вы ім зманілі?

— Так. Ці калі і не зманілі, дык і не сказалі ім праўды. Мы ім не сказалі, што, калі першы раз зайшлі ў пакой разам і ўбачылі Альберта, рэвальвер там не ляжаў. Яго наогул не было відаць.

— Сапраўды? Вы ўпэўненыя ў гэтым?

Цалкам. Я ніколі і нічога так ясна не ўспрымала, як тую сцэну, кожную яе дэталь. Рэвальвера там не было.

— Вы згодны з гэтым, сэр? — спытаўся Вулф, зірнуўшы ў бок Уэплера.

— Так. Яна кажа праўду.

— Ну, што ж,— уздыхнуў, здаючыся, Вулф.— Бачу, вы сапраўды трапілі ў непрыемнае становішча. Лупцоўкай тут не абыдзешся.

Я крутануўся ў крэсле, адчуўшы халадок у ніжняй частцы пазваночніка. У старадаўняй будыніне з чырвонай цэглы — доме Ніра Вулфа — было цікава жыць і працаваць Фрыцу Брэнеру, кухару і эканому, Тэадору Хорстману, які апекаваўся дзесяццю тысячамі архідэй у аранжарэях на даху, і мне, Арчы Гудвіну, для каго асноўным полем дзеяння быў вялікі кабінет на першым паверсе.

Зразумела, я лічыў сваю работу самай цікавай, бо ў даверанага памочніка славутага прыватнага дэтэктыва заўсёды ёсць магчымасць наслухацца пра самыя розныя падзеі — ад крадзяжу пацерак да афёры, звязанай з шантажом. Шчыра кажучы, не ад усіх кліентаў я пачынаў сумаваць. Але толькі ад адных спраў мяне працінаў халадок: ад спраў, звязаных з забойствам. I калі гэтая пара закаханых галуб-

коў казала праўду, гэта і быў якраз той самы выпадак.

Да таго як яны пайшлі, больш чым за дзве гадзіны, я паспеў спісаць два блакноты.

Калі б яны ўсё абдумалі, перш чым пазваніць, каб дамовіцца аб сустрэчы з Вулфам, яны б гэтага не зрабілі. Усё, што яны хацелі, аказалася, паводле слоў Вулфа, немагчымым. Па-першае, яны хацелі, каб ён расследаваў справу аб забойстве чатырохмесячнай даўнасці, не прызнаючы, аднак, што яно сапраўды адбылося; па-другое, яны хацелі, каб было даказана, што ніхто з іх не забіваў Альберта Міёна, а гэта было магчыма, толькі выявіўшы, хто ўсё-такі гэта зрабіў, і па-трэцяе, у выпадку, калі Вулф прыйдзе да высновы, што забойца — адзін з іх,— пакласці справу на паліцу і забыць пра яе.

He, гэта не была іх прапанова, бо, калі верыць таму, што яны расказалі, абое былі зусі.м невінаватыя, але напрошвалася менавіта такая выснова.

Вулф падышоў да ўсяго гэтага вельмі проста і ўдала.

— Калі я бяруся за гэтую справу,— сказаў ён ім,— і знаходжу доказы, дастатковыя для абвінавачвання ў забойстве, незалежна ад таго, хто забойца, то я карыстаюся імі толькі згодна з уласнымі меркаваннямі. Я не Астрэя1 і не садыст, але трымаю дзверы адчыненымі. Але калі вы хочаце адказацца ад гэтага зараз, вось ваш чэк, забірайце яго, і блакноты містэра Гудвіна будуць знішчаны. Мы можам забыць пра тое, што вы былі тут, і зробім менавіта так.

Гэта быў адзін з тых момантаў, калі яны, і перш за ўсё Фрэд Уэплер, ледзь было не ўсталі і не пайшлі, але ўсё ж Ta­xi засталіся. Яны зірнулі адно на аднаго, і па іх вачах было ўсё зразумела. Я паспеў ужо амаль упэўніцца ў сваёй сімпатыі да іх, яны пачыналі нават зачароўваць сваёй рашучасцю вырвацца з пасткі. Калі яны пазіралі адно на аднаго, здавалася, іх вочы гаварылі: «Усё будзе цудоўна!» Потым тыя самыя вочы сказалі: «Яно так, але... Мы не хочам, каб цудоўна было дзень або тыдзень, цудоўна павінна быць заўсёды — і мы ведаем...»

Для гэтага трэба было мець нямала фізічнае сілы, не гаворачы пра здаровы розум, і некалькі разоў я лавіў сябе на тым, што пачынаю расчульвацца. Акрамя таго, вядома, трэба дадаць, што на стале Вулфа ляжаў чэк на пяць тысяч.

Блакноты былі поўныя запісаў пра самыя розныя рэчы.

' Мянушка дачкі Зеўса і Феміды, багіні справядлівасці Дыке, якая правіла светам у час залатога веку.

Яны складаліся з тысячы падрабязнасцей, што мелі і не мелі адносін да справы, такіх, як пачуццё ўзаемнай антыпатыі, што існавала паміж Пегі Міён і Рупертам Гроўвам, імпрэсарыо яе мужа, ці выпадак, калі Джыфард Джэймс публічна зняважыў Альберта Міёна, ударыўшы па шыі, ці адносіны розных асоб да патрабавання Міёнам кампенсацыі за атрыманую шкоду. Усе гэтыя дэталі нельга было выкарыстаць для справы, і Вулфу патрэбна была невялікая частка іх, таму я збіраўся перабраць іх і выбраць неабходныя.

Зразумела, аб’ектам № 1 быў рэвальвер. Ён быў зусім новы, набыты Міёнам на другі дзень пасля таго, як Джыфард Джэймс ударыў яго, пашкодзіўшы гартань, і не для таго, як ён заявіў, каб адпомсціць, а каб бараніцца ў будучым. Ён клаў рэвальвер у кішэню кожны раз, калі выходзіў з дому, а калі прыходзіў — вяртаў на падстаўку бюста Каруза, які стаяў у студыі. Як вядома, з яго стралялі толькі адзін раз — калі быў забіты Міён.

Калі прыйшоў доктар Лойд і Уэплер правёў яго ў студыю, рэвальвер ляжаў на падлозе непадалёк ад калена Міёна. Доктар хацеў узяць яго, але спыніўся, так і не дакрануўшыся да яго рукой, таму рэвальвер заставаўся на месцы, калі туды зайшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў. Пегі запэўніла, што, калі яны з Фрэдам зайшлі ў студыю, рэвальвера там не было, і той пагадзіўся з гэтым сцвярджэннем.

Паліцэйскія не зрабілі ніякіх заяў наконт адбіткаў пальцаў, што само па сабе не дзіўна, бо на зброі рэдка ўдаецца знайсці больш-менш годныя для расследавання сляды пальцаў. На пряцягу дзвюх з паловай гадзін Вулф раз-пораз вяртаўся да рэвальвера і кожны раз прыходзіў да простай думкі, што ён не меў крылаў.

Уяўленне пра той дзень было поўным. Раніцай нічога не здарылася — усё пачалося з абеду, на якім прысутнічалі пяць чалавек: Міён, Пегі, Фрэд, нейкая Адэль Бослі і доктар Лойд. Сустрэча мела хутчэй прафесійны, чым свецкі характар. Фрэда запрасілі таму, што Міён хацеў прапанаваць яму ідэю для артыкула ў «Гэзэт»: чуткі аб тым, што Міён ніколі ўжо не зможа спяваць,— зласлівая лухта. Адэль Бослі, якая ўзначальвае службу інфармацыі тэатра «Метраполітэн-опера», прыйшла, каб дапамагчы паўздзейнічаць на Фрэда. Доктара Лойда запрасілі, каб запэўніць Уэплера ў тым, што аперацыя на гартані Міёна была паспяховая і што можна было смела ісці ў заклад наконт таго, што да адкрыц-

ця опернага сезона ў лістападзе вялікі тэнар будзе ў сваёй звычайнай форме.

Нічога асаблівага не здарылася, апрача таго, што Фрэд пагадзіўся падрыхтаваць адпаведны матэрыял. Адэль Бослі і доктар Лойд, развітаўшыся, пайшлі, Міён падняўся ў сваю гукаізаляваную студыю, а Фрэд і Пегі зірнулі адно на аднаго і раптам адкрылі для сябе самую значную, пачынаючы з часоў вядомай гісторыі пра райскі сад, жыццёвую з’яву.

Праз нейкую гадзіну адбылася яшчэ адна сустрэча, на гэты раз паверхам вышэй, у студыі, каля паловы чацвёртай, але ні Фрэд, ні Пегі ў ёй не ўдзельнічалі. Перад гэтым Фрэд выйшаў, каб супакоіцца, і пазваніў Пегі, і яна пайшла на сустрэчу з ім у парк. Таму іх інфармацыя аб сустрэчы, што адбылася ў студыі, была з чужых слоў. Акрамя Міёна і доктара Лойда там былі яшчэ чатыры чалавекі: Адэль Бослі, якая займалася інфармацыйнымі справамі опернага тэатра, містэр Руперт Гроўв — імпрэсарыо Міёна, містэр Джыфард Джэймс — барытон, які шэсць тыдняў таму стукнуў Міёна па шыі, і суддзя Генры Арнольд — адвакат Джэймса. Гэта сустрэча была яшчэ менш свецкая, чым папярэдні званы абед, бо яе наладзілі, каб абмеркаваць афіцыйнае патрабаванне Міёна да Джыфарда Джэймса: заплаціць яму чвэрць мільёна долараў за шкоду, нанесеную яго гартані.

Інфармацыя, якую Фрэд і Пегі атрымалі з чужых слоў, сведчыла аб тым, што размова часам была даволі гарачая, атмасфера падагрэлася з самага пачатку, калі Міён узяў з бюста Каруза рэвальвер і паклаў яго на стол побач з локцем. Аб падрабязнасцях таго, як праходзіла сустрэча, яны мелі даволі агульнае ўяўленне, бо самі ў ёй не ўдзельнічалі, але ва ўсякім разе ў час сустрэчы з рэвальвера не стралялі.

Акрамя таго, было дастаткова доказаў таму, што Міён заставаўся жывы і здаровы, калі не лічыць пашкоджанай гартані, пасля таго як удзельнікі сустрэчы разышліся. Пасля размовы, што адбылася ў час сустрэчы, ён двойчы гаварыў па тэлефоне — са сваім цырульнікам і з адной багатай опернай мецэнаткай; крыху пазней яму пазваніў імпрэсарыо Руперт Гроўв; а прыкладна а палове шостай ён пазваніў пакаёўцы, каб тая прынесла наверх бутэльку вермуту і мёд, і яна зрабіла ўсё, што было загадана. Калі пакаёўка зайшла з падносам у студыю, Міён быў жывы і здаровы.

Я старанна запісаў усе прозвішчы ў блакнот, пераправерыўшы іх напісанне, бо, як мне здавалася, адно з іх прыйдзецца выкарыстаць у сувязі з забойствам; асабліва ўважліва я паставіўся да прозвішча, што было названа апошнім: К.лары Джэймс — дачкі Джыфарда.

Існавалі тры прычыны, каб звярнуць на яе асаблівую ўвагу. Па-першае, Джэймс ударыў Міёна, бо ведаў ці падазраваў — Фрэд і Пегі не маглі сказаць дакладна,— што Міён парушыў адпаведныя межы ў адносінах да дачкі Джыфарда Джэймса.

Па-другое, яе прозвішча было ў канцы спіса асоб, якія заходзілі ў дом у другой палове таго дня, спіса, які Фрэд атрымаў ад швейцара і ліфцёра. Тыя паведамілі, што яна прыйшла прыкладна ў шэсць гадзін пятнаццаць мінут, выйшла з ліфта на паверсе, дзе знаходзіцца студыя, a значыць — на трынаццатым, а крыху пазней, можа, мінут праз дзесяць, выклікала ліфт на дванаццаты паверх і паехала ўніз.

На трэцюю прычыну звярнула ўвагу Пегі, якая нейкі час заставалася ў парку пасля таго, як Фрэд выйшаў з будынка, а потым рушыла дадому і зайшла ў кватэру каля пяці гадзін. Яна не падымалася ў студыю і не бачылася з мужам. Недзе пасля шасці гадзін, на яе думку, а палове сёмай, яна, пачуўшы званок, сама пайшла адчыняць дзверы, бо пакаёўка з кухарам былі на кухні.

На парозе стаяла Клара Джэймс. Яна была бледная і напружаная, але трэба сказаць, што яна заўсёды была такая. Клара сказала, што хоча бачыць Альберта, і Пегі адказала, што, здаецца, ёы у студыі. Клара ж паведаміла, што яго там няма, але гэта не важна. Калі Клара націснула кнопку ліфта, Пегі зачыніла дзверы, жадаючы пабыць адна, без каго б там ні было, тым больш без Клары Джэймс.

Праз паўтары гадзіны з’явіўся Фрэд, яны разам падняліся ў студыю і ўбачылі, што Альберт усё-такі быў там, але ўжо мёртвы.

Пасля выразнай выявы дня ў пакой прыйшла ноч, поўная загадак, але Вулф засяродзіў увагу толькі на тым, што было, на яго думку, істотным. Ужо трэцюю гадзіну ішла размова, і я пачаў трэці блакнот. Вулф цалкам праігнараваў некаторыя моманты, якія трэба было высветліць: напрыклад, ці была ў Альберта звычка пераходзіць дазволеныя межы ў адносінах да яшчэ чыіх-небудзь дачок ці жонак, і калі так, то трэба было запісаць прозвішчы. 3 расказа Фрэда і Пегі

я прыйшоў да высновы, што ў Альберта быў вольны погляд наконт чужых жонак, але, відаць, гэта не цікавіла Вулфа.

У канцы размовы ён зноў загаварыў пра рэвальвер, і, не пачуўшы ад субяседнікаў нічога новага, зрабіўся хмуры і з’едлівы. Калі яны ў каторы ўжо раз паўтарылі тое самае, ён нарэшце са злосцю зірнуў у іх бок і спытаўся:

— Хто з вас хлусіць?

Здавалася, што гэта іх пакрыўдзіла.

— Так у вас нічога не атрымаецца,— з горыччу сказаў Фрэд Уэплер.— I ў нас таксама.

— Было б недарэчным,— запярэчыла Пегі Міён,— прыйсці сюды, даць вам гэты чэк і хлусіць. Ну, ці не так?

— Значыць, вы недарэчныя,— холадна адказаў Вулф. Ён ткнуў пальцам у бок Пегі.— Паслухайце, ва ўсё гэта можна было б паверыць, нічога з пачутага не здаецца неверагодным, акрамя адной рэчы. Хто паклаў рэвальвер на падлогу побач з целам? Калі вы абое першы раз зайшлі ў студыю, яго там не было, вы абое гатовы прысягнуць, і я веру вам. Вы выйшлі са студыі і пайшлі ўніз; вы, місіс Міён, паваліліся, і ён аднёс вас у ваш пакой. Вы былі непрытомная. Так?

— Не,— адказала Пегі, не адводзячы вачэй ад пільнага позірку Вулфа.— Я магла б дайсці сама, але ён — ён хацеў мяне аднесці на руках.

— He сумняваюся. Ён так і зрабіў. Вы засталіся ў сваім пакоі. Фрэд спусціўся на першы паверх, каб скласці спіс тых, каго можна было западозрыць у забойстве,— між іншым, прадэманстраваўшы тым самым вартую захаплення прадбачлівасць,— вярнуўся, пазваніў у паліцыю, потым доктару, які прыйшоў адразу, бо жыве ў гэтым самым доме. Прайшло не болей пятнаццаці мінут паміж тым, як вы і містэр Уэплер выйшлі са студыі, і тым, як туды зайшлі ён і доктар.

У дзвярах, што вядуць са студыі ў агульны калідор, умацаваны замок, які аўтаматычна зашчоўкваецца, калі дзверы зачыняюцца, і дзверы гэтыя былі зачыненыя. Туды ніхто не мог зайсці на працягу тых пятнаццаці мінут. Вы кажаце, што ўсталі з ложка і пайшлі ў залу і што ніхто не змог бы прайсці тым шляхам, не заўважаны вамі. Пакаёўка і кухар былі на кухні, не ведаючы, што адбываецца ў доме. Такім чынам, ніхто не заходзіў у студыю, і ніхто не клаў рэвальвера на падлогу.

— Нехта гэта зрабіў,— запярэчыў Фрэд.

— Мы не ведаем, у каго быў ключ,— настойвала на сваім Пегі.

— Вы ўжо гэта гаварылі,— перайшоў у атаку Вулф.— Нават калі ўсе мелі ключы, я гэтаму не веру і ніхто гэтаму не паверыць.— Ён перавёў позірк у мой бок.— Арчы, вы паверыце?

— Такое можа быць толькі ў кіно,— прызнаўся я.

— Бачыце,— звярнуўся Вулф да Пегі і Фрэда.— Містэр Гудвін не ставіцца да вас прадузята — наадварот. Ён гатовы за вас пайсці ў агонь: паглядзіце — ён не паспявае рабіць свае запісы, бо з замілаваннем сочыць, як вы пазіраеце адно на аднаго. Але ён згодны са мной, што вы хлусіце. Калі ніхто іншы не мог пакласці рэвальвер, на падлогу, гэта зрабіў адзін з вас. Мне трэба гэта ведаць. Абставіны прымусілі вас гэта зрабіць альбо вы палічылі, што яны вас вымушаюць.

Вульф зірнуў на Фрэда.

— Скажам, вы выцягнулі шуфлядку туалетнага століка, шукаючы нюхальную соль, а там — рэвальвер, і па паху з дула зразумелі, што з яго нядаўна стралялі, а потым паклалі ў шуфлядку, як вы адразу сцямілі, каб выклікаць падазрэнне да яе. I што б вы зрабілі? Якраз тое, што вы і зрабілі на самай справе: аднеслі рэвальвер наверх, паклалі каля цела, не сказаўшы ёй аб гэтым ні слова. Альбо...

— Лухта,— рэзка перапыніў яго Фрэд.— Абсалютная лухта.

Вулф зірнуў у бок Пегі.

— Альбо рэвальвер у сваёй спальні знайшлі вы, пасдя таго як ён пайшоў уніз. Зразумела, вы...

— Гэта абсурдна,— рашуча перабіла яго Пегі.— Як рэвальвер мог з’явіцца ў маёй спальні, калі толькі я сама яго там не паклала? Мой муж быў жывы а полове шостай, я прыйшла дадому яшчэ раней, і была толькі ў зале і ў спальні, пакуль у сем гадзін не прыйшоў Фрэд. Так што, калі толькі вы не лічыце, што...

— Добра,— пагадзіўся Вулф.— He ў спальні. Можа, у іншым месцы. Я не змагу працягваць расследаванне, пакуль не дазнаюся пра гэта ад некага з вас. He мог жа рэвальвер, каб яго чорт узяў, пераляцець з аднаго месца на другое. Я прадбачу шмат хлусні ад іншых, урэшце ад аднаго з іх, але ад вас хачу пачуць праўду.

— Вы яе пачулі,— заявіў Фрэд.

— He. Я яе не пачуў.

— Тады, значыць, мы зайшлі ў тупік,— сказаў Фрэд і падняўся.— Ну, што, Пегі?

Яны глянулі адно ад аднаго, і перад іх вачыма зноў прамільгнула ўсё, што адбылося. Калі падышла чарга да слоў у сцэнарыі: «Цудоўна павінна быць заўсёды»,— Фрэд зноў сеў у крэсла.

Вулф, не маючы для сябе ролі ў сцэнарыі спектакля, уварваўся туды без запрашэння.

— Я лічу,— заўважыў ён суха,— што ў выпадку тупіка ўсякая гульня спыняецца.

Карацей кажучы, усё цяпер залежала ад мяне. Калі Вулф дэманстратыўна адмаўляўся ад гульні, нічога не магло яго зварушыць. Я ўстаў, узяў з яго стала той самы прыгожы чэк ружовага колеру, паклаў на свой стол, прыціснуў яго прэс-пап’е, сеў у крэсла і ўсміхнуўся, гледзячы на Вулфа.

— Дапусцім, што праўда на вашым баку, Вулф,— заўважыў я,— што само па сабе не з’яўляецца тым, што вы называеце ападыктычным, калі-небудзь нам варта скласці спіс кліентаў, якія сядзелі вось тут і хлусілі нам. Напрыклад, Майк Уолш, і Каліда Фротс, і той тып з кафетэрыя, Прат,— ды такіх набярэцца дзесяткі. Але грошы плацілі добрыя, і я не настолькі затрымаўся ў запісах, каб не здолець нагнаць. Няўжо ўсё, што я зрабіў, было дарэмна?

— Наконт гэтых запісаў,— цвёрда заўважыў Фрэд Уэплер,— я хачу ўдакладніць адну рэч.

Вулф глянуў у яго бок. Іх позіркі сустрэліся.

— Мы прыйшлі сюды,— сказаў ён,— каб канфідэнцыяльна расказаць аб сваёй праблеме і прапанаваць вам яе вырашыць. Паколькі нас абвінавачваюць у хлусні, я засумняваўся, ці варта працягваць нашу размову, і толькі калі місіс Міён пажадае, я згодны весці гаворку далей. Але кажу вам адкрыта, калі раструбіце тое, што мы расказалі, альбо паведаміце паліцыі ці каму-небудзь яшчэ, што, згодна з нашымі словамі, рэвальвера ў студыі, калі мы туды ўвайшлі, не было, мы ад гэтых слоў адмовімся, нягледзячы на ўсе вашы чортавы запісы. Мы будзем адмаўляць, не адступаючы ні на крок! — Ён зірнуў на спадарожніцу.— Менавіта так, Пегі! Згодная?

— Ён не раскажа паліцыі,— упэўнена заявіла Пегі.

— Можа, і не. Але калі ён гэта зробіць, ты разам са мной адмовішся ад таго, што расказалі раней. Ці не так?

— Ну, зразумела,— паабяцала яна з такім выглядам, нібы ён папрасіў яе дапамагчы забіць грымучую змяю.

Вулф, сцяўшы вусны, назіраў за тым, што адбывалася.

Відавочна, улічваючы тое, што чэк, які ляжаў на маім стале, быў амаль што на шляху да банка, ён вырашыў дадаць прозвішчы субяседнікаў да спісу хлуслівых кліентаў і рухацца далей, маючы гэта на ўвазе. Зірнуўшы ў бок кліентаў шырока адкрытымі вачыма, ён прымусіў іх супакоіцца, потым зноў прыплюшчыў вочы і загаварыў:

— Мы вырашым гэта разам з астатнімі праблемамі да таго, як прыйдзем да фінішу,— запэўніў ён субяседнікаў.— Вы, вядома, разумееце, што я зыходжу з вашай невінаватасці, але ў сваім жыцці я выказаў, відаць, тысячу памылковых меркаванняў, таму яны нічога нявартыя. У некага з вас ёсць думка наконт таго, хто забіў містэра Міёна?

Пегі і Фрэд адмоўна пакруцілі галовамі.

— У мяне ёсць,— буркнуў Вулф.

Субяседнікі глянулі на яго шырока адкрытымі вачыма.

— Гэта толькі меркаванне,— паківаў галавой Вулф,— але яно мне падабаецца. Трэба будзе шмат папрацаваць, каб абгрунтаваць яго. Спачатку я павінен спаткацца з людзьмі, пра якіх мы гаварылі, з усімі шасцярымі — і я не хацеў бы з гэтым марудзіць, расцягваючы сустрэчы. Паколькі вы не хочаце, каб яны ведалі, што я займаюся справай аб забойстве, мы павінны пайсці на хітрасць. Місіс Міён, ваш муж пакінуў завяшчанне?

Пегі сцвярджальна кіўнула галавой.

— Вы спадчынніца?                             х

— Ага, я,— зажэстыкулявала яна,— мне не патрэбная спадчына, і я не хачу яе.

— Але яна ваша. Атрымліваецца цудоўна. Часткай гэтай маёмасці з’яўляецца права на кампенсацыю, якую павінен выплаціць містэр Джэймс за шкоду, нанесеную містэру Міёну ў выніку гвалтоўных дзеянняў. Вы павінны заявіць аб сваіх правах на гэтую частку маёмасці. Усе тыя шэсць чалавек, з якімі я хачу сустрэцца, нейкім чынам маюць дачыненне да гэтай справы. Я адразу ж паведамлю ім, накіраваўшы пісьмы сёння вечарам тэрміновай поштай, што дзейнічаю ад вашага імя ў вырашэнні гэтай справы і што хацеў бы, каб яны прыйшлі ў маю кантору заўтра ўвечары.

— Гэта немагчыма! — усхвалявана закрычала Пегі.— У мяне нават і ў думках не было прапанаваць Джыфу выплаціць кампенсацыю!

— К чорту! — зароў, грукнуўшы кулаком па стале, Вулф.— Гладкай вам дарогі! Бывайце! Думаеце, што рассле-

даванне спраў аб забойствах — гэта вам гульня ў лялькі? Спярша вы мне хлусіце, а цяпер — бачыце! — вам не хочацца трывожыць людзей, сярод якіх — забойца! Арчы, выведзі іх за дзверы!

— Брава,— прамармытаў я ў адказ. Мне таксама ўсё гэта паспела надакучыць.— Паспрабуйце пашукаць дапамогі ў Арміі Уратавання,— прапанаваў я, зыркнуўшы ў бок кандыдатаў у кліенты.— Яны сталыя спецыялісты па аказанні дапамогі тым, хто трапіў у непрыемнае становішча. Можаце прыхапіць з сабой блакноты, усяго па дваццаць пяць цэнтаў за штуку, Запісы аддаём у якасці бясплатнага дадатку.

Пегі і Фрэд пераглянуліся.

— Як я разумею, ён хоча сустрэцца з імі заўтра,— пачаў саступаць Фрэд.— Для гэтага ў яго павінна быць зачэпка, і, трэба прызнаць, ён яе знайшоў, і вельмі ўдалую. Ты ім нічога не павінна — нікому з іх.

Пегі здалася.

Пасля высвятлення шэрагу дэталяў, самай важнай з якіх былі адрасы, місіс Міён і містэр Уэплер пайшлі. Калі меркаваць па тым, як яны выходзілі за дзверы і як мы іх прыспешвалі, зусім не сардэчна, можна было падумаць, што яны не кліенты, а хутчэй — ахвяры. Але чэк застаўся на стале. Калі, вывеўшы іх за дзверы, я зайшоў у кабінет, то ўбачыў, што Вулф сядзіць, адкінуўшыся ў крэсле з заплюшчанымі вачыма, і хмурыцца, відаць, нечым незадаволены.

Пацягнуўшыся і пазяхнуўшы, я сказаў бадзёрым голасам:

— Здаецца, атрымаецца даволі цікава. Зрабіць выгляд, што справа датычыцца толькі жадання атрымаць кампенсацыю. Калі забойца знойдзецца сярод гасцей, паглядзім, колькі часу вы здолееце ўтойваць ад яго сваю здагадку. Іду ў заклад, ён заглыне кручок раней, чым прысяжныя абвесцяць свой прыгавор.

— Змоўкні! — рыкнуў Вулф.— Ідыёты!

— Ну, будзьце міласэрнымі,— запярэчыў я.— Ад закаханых нельга патрабаваць, каб яны думалі — таму яны і наймаюць кваліфікаваных мысліцеляў. Вы павінны радавацца і ганарыцца, што яны выбралі вас. Ну, схлусілі яны раз-другі, дык што з таго, калі яны закаханыя адно ў аднаго? Калі я ўбачыў...

— Змоўкні,— паўтарыў Вулф і расплюшчыў вочы.— Вазьмі блакнот. Пісьмы трэба адаслаць тэрмінова.

Сустрэча, што адбылася ў панядзелак вечарам, доўжылася цэлых тры гадзіны, і за ўвесь гэты час пра забойства не было сказана ні слова. Тым не меней нельга сказаць, каб яна была вясёлая. У пісьмах было выразна заяўлена, што Вулф, дзейнічаючы па даручэнні місіс Міён, хацеў бы даведацца, ці можна атрымаць ад Джыфарда Джэймса пэўную суму, не звяртаючыся да паслуг адвакатаў ці ў суд, і якая сума будзе вызначана.

Вядома, адпаведны душэўны настрой быў у кожнага з прысутных: у самога Джыфарда Джэймса, у яго дачкі Клары, у яго адваката суддзі Генры Арнольда, у Адэлі Бослі з інфармацыйнай службы, у доктара Нікаласа Лойда, тэхнічнага эксперта, і ў Руперта Гроўва, імпрэсарыо Міёна. Такім чынам, усяго іх было шэсць чалавек — якраз столькі, каб стварыць утульную атмасферу ў нашым вялікім кабінеце. Фрэда і Пегі не запрасілі.

Уся троіца з боку Джэймсаў прыйшла разам і была настолькі пунктуальная, з’явіўшыся дакладна ў дзевяць гадзін, што мы з Вулфам не паспелі нават выпіць у кабінеце традыцыйны вячэрні кубак кавы. Мне так карцела іх убачыць, што я сам пайшоў адчыняць дзверы замест Фрыца — кухара і апекуна ўсёй хатняй гаспадаркі, які дапамагае ператварыць дні і гады жыцця Вулфа ў суцэльную радасць амаль у той жа ступені, што і я.

Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што барытон першы пераступіў парог, пакінуўшы ззаду дачку і адваката. Так як я часам згаджаўся з прапановай Лілі Роўман заняць адно з двух яе крэслаў у оперным тэатры, то шырокія плечы Джэймса, яго рост пад метр дзевяноста і фанабэрыстая, як у пеўня, хада не былі для мяне нечаканымі, здзівіў жа яго маладжавы выгляд, бо было яму, відаць, пад пяцьдзесят. Ён падаў мне свой капялюш з такім выглядам, быццам я быў народжаны толькі для таго, каб у панядзелак, 15 жніўня, увечары, прыняць з яго рук гэты капялюш. На жаль, я выпусціў яго з рук.

Усё гэта кампенсавала Клара, скіраваўшы ў мой бок позірк сваіх вачэй. Адно гэта сведчыла, што яна была вельмі назіральная, бо звычайна ніхто не звяртае ўвагі на таго тыпа, што адчыняе дзверы, яна ж убачыла, як я выпусціў з рук капялюш яе бацькі, глянула ў мой бок і не адводзіла вачэй практычна да таго часу, пакуль я не прачытаў у іх наступнае: «Ты што, маскіруешся? Ну, дык да сустрэчы».

Гэта паспрыяла таму, што я пачаў ставіцца да яе прыязна, хоць і з некаторай асцярожнасцю. Яна была не толькі

бледная і напружаная, як гаварыла Пегі Міён, у яе ў вачах быў бляск, незвычайны для дзяўчыны яе гадоў. Тым не менш я ўсміхнуўся, выказваючы тым самым удзячнасць за падараваны мне ўважлівы позірк.

Тым часам адвакат суддзя Генры Арнольд самастойна павесіў на вешалку свой капялюш. На працягу ўсяго дня я, зразумела, збіраў інфармацыю аб усіх запрошаных і такім чынам даведаўся^ што ён меў тытул «суддзя» толькі таму, што аднойчы быў адным з гарадскіх суддзяў. I хоць гэта было даўно, тым не меней да яго звярталіся іменна так. Выгляд жа яго выклікаў расчараванне: маленькі, нібыта абрублены, карантыш з лысай пляскатай галавой, на якую хацелася паставіць попельніцу, і з кароткім уціснутым носам. Унутраныя дадзеныя былі, відаць, больш дасканалыя, чым знешнія, бо сярод яго кліентаў было багата прадстаўнікоў найбольш уплывовых колаў з Брадвею.

Я завёў прышэльцаў у кабінет, прадставіў іх Вулфу і паспрабаваў пасадзіць іх у жоўтыя крэслы, але барытон адразу ж заўважыў і захапіў чырвонае скураное крэсла. У той час, калі я дапамагаў Фрыцу вызначыць, што б яны хацелі выпіць, пачуўся званок, і я зноў пайшоў да дзвярэй.

Гэта прыйшоў доктар Нікалас Лойд. На ім не было капелюша, таму абышлося без адпаведнай працэдуры, і, на маю думку, уважлівы позірк у мой бок быў чыста прафесійны і аўтаматычны, быццам вызначаў, ці не хварэю я на анемію, дыябет ці на нешта іншае. У доктара быў прыгожы, з глыбокімі складкамі зморшчын, твар і неспакойныя цёмныя вочы,— усё ў яго вобліку сведчыла пра тое, што ён доктар, хутчэй нават хірург, які на ўсе сто працэнтаў адпавядае рэпутацыі спецыяліста высокага класа. Аб гэтым я даведаўся ў час збору інфармацыі.

Кдлі доктар зайшоў у кабінет і ўбачыў стол з пачастункамі, вочы ў яго загарэліся, і ён аказаўся самым актыўным спажыўцом віскі з мятнай вадою на працягў ўсяго вечара.

Апошнія двое з запрошаных прыйшлі разам — прынамсі, яны аказаліся разам на ганку, калі я адчыніў дзверы. Скураное чырвонае крэсла я, напэўна, прапанаваў бы Адэлі Бослі, калі б на ім не рассеўся Джэймс. Яна паціснула мне руку і сказала, што ўжо даўно хацела пазнаёміцца з Арчы Гудвінам, але гэта быў звычайны этыкет супрацоўніка інфармацыйнай службы ў зносінах з грамадскасцю, і таму гэтыя словы не затрымаліся ў маёй галаве. Справа ў тым, што з-за свайго стала я звычайна мог бачыць твары пры-

сутных толькі ў профіль, і толькі твары тых, хто сядзеў у чырвоным скураным крэсле, я бачыў цалкам, а гэты твар мне спадабаўся. Нельга сказаць, што Адэль Бослі была падобная на тых прыгажунь у часопісах, здымкі якіх клеяць на сценах, да таго ж, калі Клара Джэймс толькі нарадзілася, Адэль была ўжо ў пятым ці нават у шостым класе школы, але яе гладкая загарэлая скура, прыгожыя вусны і карычневыя вочы складалі выдатны антураж.

Руперт Гроўв не павітаўся за руку, і гэта мяне не засмуціла. Ён можа добра апекаваўся справамі Альберта Міёна, але, відаць, не вельмі клапаціўся пра свой выгляд. Мужчына можа быць мажным і тым не меней можа захоўваць цэльны воблік, як, напрыклад, Фальстаф ці Ніра Вулф,— гэтае ж стварэнне страціла ўсякае разуменне прапорцый. Hori — кароткія, а амаль уся астатняя частка тулава месцілася ў той яго трэці, што аказалася пасярэдзіне. Для таго каб заставацца ветлівым, зазіраючы яму ў твар, даводзілася збірацца з духам. Менавіта гэтак я і зрабіў, бо мне трэба было скласці для сябе ўяўленне пра ўсіх прысутных, але я не заўважыў у Гроўве нічога вартага ўвагі, апрача праніклівых хітрых вачэй.

Калі гэтыя двое селі ў крэслы і ім падалі пітво, Вулф пачаў размову. Ён папрасіў прабачэння за тое, што быў вымушаны патурбаваць іх у такую спёку, але сумленнае і справядлівае рашэнне існуючай праблемы можна знайсці толькі ў тым выпадку, калі ўсе асобы, якія маюць да яе дачыненне змогуць выказаць свае адносіны. У адказ прысутныя замармыталі, выказваючы самыя розныя пачуцці — ад не вельмі ахвотнай згоды да гранічнай раздражнёнасці.

Суддзя Арнольд паставіўся да сказанага варожа, заявіўшы, што ніякага пытання з юрыдычнага боку не існуе, бо Альберта Міёна ўжо няма ў жывых.

— Глупства,— рэзка адказаў яму Вулф.— Калі б гэта было так, вы як адвакат не парупіліся б сюды прыйсці. Ва ўсякім разе, мэта сённяшняй сустрэчы заключаецца ў тым, каб гэтае пытанне не перарасло ў судовую справу. Чацвёра з вас сёння пазванілі місіс Міён, каб спытаць, ці сапраўды я дзейнічаю ад яе імя, і атрымалі станоўчы адказ. Па яе даручэнні я хачу назбіраць факты. Я магу таксама заявіць вам, ніякім чынам не замахваючыся на правы місіс Міён, што яна пагодзіцца з маёй прапановай. Калі я прыйду да высновы, што ёй павінна быць выплачана вялікая сума, вы, зразумела, можаце гэта аспрэчыць, але калі ўзнікне думка, што ў яе няма падстаў для іску, яна таксама пагодзіцца з

ёю. Улічваючы такую адказнасць, я павінен мець перад сабой усе факты. Таму...

— Вы не суд,— перабіў яго Арнольд.

— Так, сэр, я не суд. Калі вы хочаце, каб справу разглядаў суд, няхай будзе па-вашаму.— Вулф перавёў позірк на іншых прысутных.— Міс Бослі, вітала б кіраўніцтва тэатра знаёмства шырокай публікі вось з такой інфармацыяй? Доктар Лойд, вы лічыце за лепшае як эксперт даваць паказанні ў судзе ў якасці сведкі ці ўсё ж абгаварыць справу тут? Містэр Гроўв, як бы паставіўся да ўсяго гэтага ваш кліент, калі б быў жывы? Містэр Джэймс, што вы думаеце наконт гэтага? Вас таксама не спакушае перспектыва публічнасці, ці не так? Асабліва таму, што ўсплыве імя вашай дачкі?

— Чаму яе імя павінна ўсплыць? — спытаў Джэймс сваім добра пастаўленым барытонам.

— У якасці доказу,— адказаў збялелы Вулф.— Такім чынам высветліцца, што якраз перад тым, як ударыць Міёна, вы яму сказалі: «Слухай, ты, вырадак, пакінь маю дачку ў спакоі».

Я сунуў руку ў кішэню, бо прытрымліваюся правіла, пацверджанага вопытам: кожны раз, калі сярод прысутных ёсць ці можа быць забойца, зброя павінна быць пад рукой. Нягледзячы на тое, што яна захоўваецца ў глыбіні трэцяй шуфляды майго стала і таму, можна сказаць, заўсёды пад рукой, я па звычцы перакладаю яе ў кішэню перад прыходам гасцей. Якраз у гэтую кішэню я і сунуў руку, ведаючы запальчывасць Джэймса. Але ён застаўся сядзець у крэсле. I толькі прамямліў:

— Гэта хлусня!..

— Гэтыя словы чулі дзесяць чалавек,— прабурчаў Вулф.— Уяўляеце, якая б пайшла пагалоска, калі б вы пад прысягай ад іх адмовіліся, а ўсе тыя дзесяць, выкліканыя ў суд у якасці сведак, заявілі б процілеглае. Я лічу, што было б лепш абмеркаваць гэта са мной.

— Аб чым вы хочаце даведацца? — спытаў суддзя Арнольд.

— Мне патрэбныя факты. Першы з іх ужо выклікаў спрэчкі. Калі я памыляюся, я павінен гэта ведаць дакладна. Містэр Гроўв, вы былі сведкам таго, як быў нанесены той славуты ўдар. Я дакладна пераказаў словы містэра Джэймса?

— Так,— адказаў Гроўв пісклявым голасам.

— Вы чулі, як ён гэта гаварыў?

— Чуў.

— Місіс Бослі, а вы?

Здавалася, што тая адчувае сябе няёмка.

— Можа, было б лепш...

— Калі ласка. Вы адказваеце не пад прысягай, я проста збіраю факты, апрача таго, мне толькі што заявілі, што я хлушу. Вы чулі, як ён гэта гаварыў?

— Так, я чула.— Адэль зірнула ў бок Джэймса.— Прабач, Джыф.

— Але гэта няпраўда! — ускрыкнула Клара Джэймс.

— Мы што, усе хлусім? — накінуўся на яе Вулф.

Я мог папярэдзіць Клару, калі яна падаравала той погляд у калідоры, каб была асцеражнейшая з Вулфам. Яна была не толькі вытанчаная маладая жанчына, мела не толькі незвычайны бляск у вачах, але ў дадатак — худзенькая, і было відаць, што яе хударлявасць з’яўляецца вынікам абмежавання ў ежы, а Вулф зусім не мог трываць людзей, якія мала ядуць. Я з самага пачатку ведаў, што рана ці позна ён накінецца на яе.

Але Клара перайшла ў контратаку.

— Я не маю на ўвазе гэта,— сказала яна пагардліва.— Навошта так хвалявацца! Я маю на ўвазе, што я схлусіла бацьку. Тое, што ён падумаў наконт мяне і Альберта — гэта няпраўда. Я проста выхвалялася перад ім, таму што... не мае значэння чаму. Ва ўсякім разе, тое, што я яму гаварыла,— няпраўда, я так і сказала яму ў той вечар!

— Які вечар?

— Калі мы вярнуліся дадому з вечарыны за кулісамі пасля спектакля «Рыгалета». Менавіта там мой бацька накаўціраваў Альберта, як вы ведаеце, проста на сцэне. Калі мы вярнуліся дадому, я паведаміла, што ўсё тое, што я расказала яму пра нас з Альбертам,— няпраўда.

— Калі ж вы хлусілі, у першым выпадку ці ў другім?

— He адказвай на гэтае пытанне, мая дарагая,— умяшаўся суддзя Арнольд, дзейнічаючы ў якасці адваката. Ён сурова глянуў на Вулфа.— Гэта ўсё не мае дачынення да справы. Калі ласка, цікаўцеся фактамі, але фактамі, што маюць непасрэднае дачыненне. Тое, што міс Джэймс сказала бацьку,— неістотна.

— Ну, не,— пакруціў галавой Вулф. Ён перавёў позірк справа налева, потым зноў направа.— Відаць, я невыразна ўсё растлумачыў. Місіс Міён пажадала, каб я вырашыў для яе, ці ёсць у яе падставы для прад’яўлення іску, і не столькі юрыдычныя, колькі маральныя. Калі высветліцца,

што гвалтоўныя дзеянні містэра Джэймса супраць містэра Міёна мелі маральныя падставы, гэта будзе адзін з фактараў, які я ўлічу, прымаючы рашэнне.

Вулф засяродзіў увагу на Клары.

— Мела маё пытанне дачыненне да справы ці не, міс Джэймс, я згодны з тым, што яно было не вельмі далікатнае, і таму выклікала ў адказ няшчырасць. Я здымаю гэтае пытанне. Паспрабуйце замест яго адказаць вось на такое. Ці намякалі вы бацьку да той вечарыны за кулісамі, што містэр Міён спакусіў вас?

— Ну,— засмяялася Клара. Смяялася яна звонка і прывабна.— Што за цудоўная старасвецкая манера пытацца пра такое. Так, я намякнула. Але гэта — няпраўда.

— Але вы паверылі, містэр Джэймс?

Джьіфард увесь гэты час ледзь стрымліваўся, і я хацеў бы заўважыць, што цярпець такія навадныя пытанні ад незнаёмага пра дачку, відаць, было цяжка. Але, зрэшты, астатнія прысутныя не пачулі нічога новага, а ўсё гэта, я$ бы там ні было, сапраўды мела дачыненне да справы. Ён прымусіў сябе гаварыць спакойна.

— Я не паверыў таму, што мне паведаміла дачка.

Вулф кіўнуў галавой.

— На гэтым можна спыніцца,— сказаў ён з палёгкай.— Я рады, што з гэтай часткай размовы скончана.— Вулф спыніў позірк на Руперце Гроўве.

— Цяпер, містэр Гроўв, раскажыце мне пра гутарку, якая адбылася ў студыі містэра Міёна за некалькі гадзін да яго смерці.

Містэр Руперт Тлушч, які сядзеў, схіліўшы галаву на бок, сустрэўся позіркам сваіх праніклівых чорных вачэй з позіркам Вулфа.

— Яна адбылася з мэтай,— сказаў ён высокім голасам,— абмеркаваць патрабаванне Міёна аб кампенсацыі за нанесеную яму шкоду.

— Вы былі там?

— Зразумела, я там прысутнічаў. Я быў кансультантам і імпрэсарыо Міёна. Разам са мной былі міс Бослі, доктар Лойд, містэр Джэймс і суддзя Арнольд.

— Хто наладзіў сустрэчу, вы?

— Нейкім чынам, так. Суддзя Арнольд прапанаваў, а я паведаміў пра гэта Міёну і пазваніў доктару Лойду і міс Бослі.

— I што вырашылі?

— Нічога. Альбо нічога канкрэтнага. Узнікла пытанне

наконт памеру нанесенай шкоды — паколькі Міён павінен быў хутка зноў заспяваць.

— Як паставіліся да гэтага вы?

— Хіба я не гаварыў, што быў імпрэсарыо Міёна,— сказаў ён, прыплюшчыўшы вочы.

— Несумненна. Але я маю на ўвазе, як паставіліся вы да самой кампенсацыі?

— На маю думку, трэба было неадкладна выплаціць папярэднюю суму ў пяцьдзесят тысяч долараў. Нават калі б у Міёна і хутка аднавіўся голас, ён ужо паспеў за гэты час страціць столькі ж і нават болей. Было скасавана яго турнэ па Паўднёвай Амерыцы, і ён не змог зрабіць шмат запісаў па кантрактах...

— Гаворка нават і блізка не магла ісці пра пяцьдзесят тысяч долараў,— з варожасцю ў голасе ўступіў у размову суддзя Арнольд. Хоць сам ён быў карантыш, але з горлам у яго было ўсё ў парадку.— Я прывёў лічбы...

— Ідзіце к чорту са сваімі лічбамі! Кожны можа...

— Калі ласка! — Вулф пастукаў касцяшкамі пальцаў па стале.— Як ставіўся да гэтага містэр Міён?

— Зразумела, таксама як і я,— звяртаючыся да Вулфа, Гроўв адначасова са злосцю паглядаў у бок Арнольда.— Мы гэта папярэдне абмеркавалі.

— Ну, вядома,— Вулф перавёў позірк улева.— Што вы думаеце пра гэта, містэр Джэймс?

— Лічу,— улез у размову суддзя Арнольд,— што я павінен гаварыць ад імя кліента. Вы згодны, Джыф?

— Давайце,— прамармытаў барытон.

Арнольд менавіта так і зрабіў, ён прагаварыў амаль гадзіну з тых трох, на працягу якіх адбывалася размова. Мяне здзівіла, што Вулф не спыніў яго, і ўрэшце я прыйшоў да высновы, што ён даў магчымасць яму трашчаць толькі таму, каб яшчэ раз пацвердзіць свае даўнія адносіны да адвакатаў. Калі так, то гэта яму з поспехам удалося.

Арнольд нічога не абмінуў. У яго было шмат чаго сказаць наконт дэлінквентаў з экскурсам у больш чым двухсотгадовы гістарычны перыяд, робячы асаблівы націск на псіхічны стан дэлінквента. Другім фактарам, на якім ён падрабязна спыніўся, было паняцце непасрэднай матывіроўкі. Ён сапраўды пераканаўча разважаў наконт гэтай самай непасрэднай матывіроўкі, але ўсё гэта было настолькі складана, што ўрэшце я збіўся з логікі яго разважанняў.

Тым не меней часам ён меў рацыю. На адпаведным этапе разважанняў ён сказаў:

— Ідэя папярэдняй кампенсацыі, як яе тут назвалі, была, безумоўна, недапушчальная. Нельга спадзявацца на тое, што нехта, нават у выпадку прызнання абавязацельства, згодзіцца заплаціць па ім, перш чым будзе дасягнута згода наконт агульнай сумы выплаты ці дакладнага метаду яе падліку.

У другім выпадку ён адзначыў:

— Патрабаванне такой вялікай сумы можна, між іншым, з усёй падставай кваліфікаваць як шантаж. Ім было вядома, што, калі абмеркаванне вышэйназванага дзеяння будзе перададзена ў суд і калі мы паведамім, што штуршком для ўчынку майго кліента з’явілася веданне ім пра абняслаўленне яго дачкі, суд прысяжных наўрад ці вынес бы прыгавор аб выплаце кампенсацыі. Але ім таксама вядома, што мы не вельмі хацелі звяртацца па дапамогу ў суд.

— He веданне,— запярэчыў Вулф.— Толькі думка. Дачка сцвярджае, што няправільна яго інфармавала.

— Мы б маглі даказаць гэта,— настойваў Арнольд.

Я здзіўлена зірнуў на Клару. Тое, што цяпер гаварылася, поўнасцю не супадала з храналагічным парадкам яе як хлуслівых, так і праўдзівых заяў, але ні яна, ні яе бацька не звярталі ўвагі на сэнс сказанага ці не хацелі зноў пачынаць пра гэта гаворку.

Яшчэ на нейкім этапе свайго маналога Арнольд сказаў наступнае:

— Нават калі ўчынак майго кліента быў дэліктны і была б устаноўлена абавязковасць выплаты кампенсацыі, сума не магла быць узгоднена да вызначэння аб’ёму нанесенай шкбды. Мы прапанавалі, захоўваючы за сабой усе правы, дваццаць тысяч долараў з мэтай поўнага ўрэгулявання справы і адмаўлення з іх боку ад усіх прэтэнзій. Яны не згадзіліся з гэтай прапановай, запатрабавалі неадкладнай выплаты ў лік належнай сумы. Мы прынцыпова адмовіліся ад гэтага. Урэшце была дасягнута згода толькі ў адным: трэба прыкласці ўсе намаганні, каб вызначыць агульную суму нанесенай шкоды. Зразумела, менавіта з гэтай мэтаю там знаходзіўся доктар Лойд. Яго спыталі наконт прагнозу, і ён заявіў, што — але навошта вам гэта чуць з чужых слоў. Ён тут прысутнічае — і вы можаце атрымаць інфармацыю з першых рук.

— Калі вы будзеце так ласкавы, доктар? — звярнуўся да доктара Лойда Вулф, кіўнуўшы галавой у знак згоды з прапановай Арнольда Гроўва.

«Божа мой,— падумаў я,— вось вам яшчэ адзін эксперт».

Але Лойд злітаваўся над намі. Ён тлумачыў усё на нашым узроўні разумення праблемы і нават не думаў займаць на гэта гадзіну. Перш чым загаварыць, ён прыклаўся да шклянкі, куды паспеў ужо разы тры падліць віскі з мятнай вадою, ад гэтага расправіліся некаторыя зморшчыны на яго прыгожым твары, а ў вачах часткова знікла трывога.

— Пастараюся прыпомніць,— паволі сказаў ён,— дакладна ўсё тое, што я ім паведаміў. Спачатку я кваліфікаваў траўму, атрыманую ад удару. Моцна пашкоджанымі аказаліся шчытападобная залоза і чарпалападобныя храсткі з левага боку і ў меншай меры — персценяпадобны храсток.— Ён усміхнуўся — усмешка была ганарлівая, але не пагардлівая.— Я пачакаў два тыдні, праводзячы прызначанае лячэнне, спадзеючыся, што хірургічнае ўмяшанне не спатрэбіцца, але яно аказалася неабходным. Калі ў час аперацыі я дайшоў да пашкоджаных месцаў, то супакоіўся: усё было не так дрэнна, як я думаў. Аперацыя была простая, і ён надзіва хутка пачаў папраўляцца. Я б не вельмі рызыкнуў у той дзень, калі б запэўніў, што яго голас будзе такі, як і раней, праз два — найболей праз тры — месяцы; але гартань — надзвычай далікатны інструмент, і такі голас, як у Міёна, уяўляе сабой адметную з’яву, таму я быў дастаткова асцярожны і толькі сказаў, што быў бы здзіўлены і расчараваны, калі б ён не паправіўся і не быў поўнасцю гатовы да адкрыцця наступнага опернага сезона, гэта значыць праз сем месяцаў з таго дня. Я дадаў, што мае надзеі і спадзяванні былі фактычна яшчэ больш аптымістычнымі.

Лойд сціснуў вусны.

— Здаецца, гэта і ўсё, што я тады паведаміў. Тым не меней я падтрымаў прапанову, каб мой прагноз быў пераправераны Рэнтнерам. Відавочна, прагноз быў бы адным з галоўных фактараў пры вызначэнні сумы, якую належала заплаціць за шкоду, і я не хацеў браць на сябе ўсю адказнасць.

— Рэнтнер? Хто гэта? — спытаўся Вулф.

— Доктар Абрахам Рэнтнер са шпіталя «Гара Сінай»,— адказаў Лойд тонам, якім бы я адказаў на пытанне, хто такі Мікі Мантл.— Я пазваніў Рэнтнеру і дамовіўся аб сустрэчы раніцай наступнага дня.

— Я настаяў на гэтым,— з важным выглядам сказаў Руперт Тлушч.— Міён меў права атрымаць кампенсацыю

не калі-небудзь у аддаленым будучым, а там жа і адразу. Яны адмаўляліся плаціць, пакуль не будзе ўзгоднена агульная сума, і калі мы павінны былі вызначыць гэтую суму, я мусіў быць упэўнены на ўсе сто працэнтаў, што яна будзе дастатковая. He забывайце, што ў той дзень Міён не мог прапець ніводнай ноты.

— А спяваць піянісіма ён змог бы не раней чым праз два месяцы,— пацвердзіў Лойд.— I я сказаў, што гэта як мінімум.

— Здаецца,— умяшаўся суддзя Арнольд,— прагучаў намёк на тое, што мы былі супраць прапановы забяспечыць яшчэ адно прафесійнае заключэнне. Я вымушаны заявіць пратэст...

— Вы былі супраць! — завішчаў Гроўв.

— He! — раўнуў Джыфард Джэймс.— Мы проста...

Усе трое ўступілі ў спрэчку, кідаючыся адзін на аднаго са злоснымі выразамі на тварах. Раней мне здавалася, што яны павінны былі прыберагчы ўсю сваю энергію для высвятлення галоўнага пытання — ці падлягае выплаце місіс Міён якая-небудзь сума, і калі так, то якая. Але я памыліўся наконт гэтых жэўжыкаў. Галоўным іх клопатам было пазбегнуць нават самай нязначнай рызыкі дасягнуць згоды хоць па якім-небудзь пытанні.

Вулф цярпліва дазволіў ім рухацца ў жаданым для іх кірунку, а гэта значыць — нікуды, а потым запрасіў уступіць у размову яшчэ аднаго госця.

— Міс Бослі,— звярнуўся ён да Адэлі,— вы нічога пакуль не сказалі. На чыім баку былі вы?

Адэль Бослі ўвесь час уважліва сачыла за тым, што адбывалася, папіваючы ром «Колінз» — ужо другую шклянку,— і здавалася мне вельмі разумнай. Хоць была сярэдзіна жніўня, яна адна з усіх шасцярых была па-сапраўднаму загарэлая. Яе адносіны як інфармацыйнага агента з сонцам былі выдатныя.

— Я не была ні на чыім баку, містэр Вулф,— сказала яна, пакруціўшы галавой.— Мой інтарэс абмяжоўваўся інтарэсам майго наймальніка — Асацыяцыі «Метраполітэноперы». Зразумела, мы хацелі ўрэгуляваць усё канфідэнцыяльна, без скандалу. У мяне не было аніякай думкі па пытанні, што абмяркоўвалася.

— I ніякай думкі вы не выказалі?

— He. Я проста заклікала іх, калі гэта магчыма, паспрабаваць урэгуляваць праблему.

— Шчыра, нічога не скажаш! — выпаліла Клара

Джэймс. Было відаць, што яна кпіла.— Вы маглі б крыху дапамагчы бацьку, бо гэта ён уладкаваў вас на працу. Ці вы...

— Супакойся, Клара! — уладна спыніў яе Джэймс.

Але тая не звярнула на яго ўвагі і працягвала:

— Ці вы ўжо цалкам расплаціліся за гэта?

Суддзя Арнольд, здавалася, пакрыўдзіўся. Руперт Тлушч захіхікаў. Доктар Лойд глынуў віскі з вадой.

Паколькі я пачынаў ужо ў нейкай ступені па-сяброўску ставіцца да Адэлі, то, вядома, спадзяваўся, што тая шпурне што-небудзь у гэту вытанчаную і бліскучую міс Джэймс, але яна абмежавалася зваротам да яе бацькі:

— Няўжо ты не можаш справіцца з немаўлём, Джыф?

Потым, не чакаючы адказу, звярнулася да Вулфа:

— Міс Джэймс — схільная да фантазій. Тое, на што яна намякала, нідзе не зафіксавана. I нікім.

— Ва ўсякім разе, яно не будзе зафіксавана сёння,— згодна кіўнуў Вулф. Ён скрывіў грымасу і сказаў: — Вяртаючыся да пытанняў, якія дарэчы ці недарэчы, я хацеў спытаць, калі скончылася гутарка?

— Ну што ж — містэр Джэймс і суддзя Арнольд пайшлі першыя, недзе а палове пятай. Неўзабаве за імі пайшоў доктар Лойд. Я пабыла яшчэ некалькі хвілін з Міёнам і містэрам Гроўвам, а потым таксама пайшла.

— Куды вы пайшлі?

— У сваю кантору на Брадвеі.

— Колькі часу вы прабылі ў сваёй канторы?

Гэтае пытанне, здаецца, яе здзівіла.

— He ведаю... зрэшты... так... ну, канешне. Я пайшла адтуль пасля сямі гадзін. Мне трэба было тое-сёе зрабіць, апрача таго, я надрукавала на машынцы канфідэнцыяльны запіс гутаркі ў Міёна.

— Вы сустракаліся з Міёнам яшчэ, перад яго смерцю? Ці званілі?

— Сустракалася? — яшчэ больш здзівілася Адэль.— Як я магла. Хіба вы не ведаеце, што яго знайшлі мёртвым у сем гадзін? Значыць, да таго, як я выйшла з канторы.

— Вы тэлефаніравалі яму? Паміж паловай пятай і сёмай гадзінамі?

— He,— Адэль выглядала збянтэжанай і крыху раззлаванай.

Я раптам зразумеў, што Вулф неабдумана пачаў ступаць па тонкім лёдзе, набліжаючыся да забароненай тэмы забойства.

— Я не ведаю, на што вы намякаеце,— дадала Адэль.

— Я таксама,— з запалам заўважыў суддзя Арнольд і працягваў з саркастычнай усмешкай.— Калі толькі гэта не неадольная звычка пытацца ў людзей, дзе тыя былі ў той момант, калі адбылося забойства. Чаму тады не кіравацца гэтай звычкай і ў дачыненні да ўсіх нас?

— Якраз гэта я і збіраюся зараз зрабіць,— спакойна адказаў Вулф.— Я хацеў бы даведацца, чаму Міён надумаў скончыць самагубствам, бо ад гэтага залежыць прапанова, якую я павінен выказаць удаве. Наколькі я зразумеў, двое ці трое з вас паведамілі, што пад канец гутаркі ён быў ва ўзбуджаным, але не прыгнечаным стане. Я ведаю, што ён скончыў самагубствам, паліцыю нельга збіць з панталыку ў такіх выпадках. Але чаму?

— У мяне наконт заявы аб яго стане ёсць сумненні,— пачала выказваць сваю думку Адэль.— Калі ведаеш, як спявак — асабліва такі вялікі, як Міён,— сябе адчувае, калі ён не можа выціснуць з сябе хоць бы адну ноту, калі вымушаны гаварыць прыцішаным голасам ці нават шэптам, гэта жахліва.

— Ва ўсякім разе, яго ўчынкі заўсёды былі неспадзяваныя,— уставіў слова Руперт Гроўв.— Я чуў,як на рэпетыцыі ён праспяваў арыю як анёл, а потым расплакаўся, бо яму, бачыце, здалося, што канец быў змазаны. To ён, здавалася, быў на нябёсах, а праз хвіліну — ужо нібы зямлёй прысыпаны.

— Тым не меней,— прабурчаў Вулф,— усё тое, што было сказана Міёну, усё роўна кім, на працягу тых дзвюх гадзін, перад самазабойствам, мае непасрэднае дачыненне да гэтага расследавання, мэта якога — вызначыць маральную пазіцыю місіс Міён. Я хачу ведаць, дзе вы, панове, былі ў той дзень адразу пасля заканчэння гутаркі і да сямі гадзін і што вы рабілі ў гэты час.

— Божа,— усклікнуў суддзя Арнольд і ўзняў да неба рукі.— Ну, што ж,— сказаў ён, апусціўшы іх,— час позні. Як вам ужо сказала міс Бослі, я выйшаў са студыі Міёна разам са сваім кліентам. Мы пайшлі ў бар «Чэрчыль», дзе выпілі і пагутарылі. Крыху пазней да нас далучылася міс Джэймс, яна таксама заказала сабе пітво і праседзела з намі даволі доўга, недзе з паўгадзіны, а потым пайшла. Мы с містэрам Джэймсам заставаліся разам да пачатку восьмай. Увесь гэты час ніхто з нас не сустракаўся з Міёнам і нікому гэтага не даручаў. Спадзяюся, гэта інфармацыя вычарпальная?

— Дзякую вам,— ветліва сказаў Вулф.— Вы, зразуме-

ла, пацвярджаеце тое, што было сказана, містэр Джэймс?

— Так,— хмурна адказаў барытон.— Якая ўсё ж такі гэта бязглуздзіца!

— Яно сапраўды пачынае гучаць менавіта так,— пагадзіўся Вулф.— Доктар Лойд, ваша чарга. Калі вы не супраць?

Той паспеў ужо размякнуць. Ён чатыры разы падліваў сабе, не шкадуючы нашага лепшага віскі, і не быў супраць.

— Што вы? Калі ласка! — ахвотна адгукнуўся ён.— Я абышоў з візітамі пяцярых пацыентаў: двух, што жывуць на Пятай авеню, на поўнач ад цэнтра, аднаго — у раёне Шасцідзесятых вуліц ва ўсходняй частцы Манхэтана, і двух — у бальніцы. Я прыйшоў дадому неўзабаве пасля шасці і толькі паспеў апрануцца пасля ванны, як пазваніў Фрэд Уэплер і паведаміў пра Міёна. Зразумела, я адразу пайшоў туды.

— Вы не сустракаліся з Міёнам і не званілі яму?

— He, пасля таго як скончылася гутарка, я больш не меў з ім ніякіх кантактаў. Можа, мне трэба было гэта зрабіць, але такая думка не прыйшла ў галаву — я не псіхіятр, хоць і быў яго доктарам.

— Ён быў імпульсіўны, ці не так?

— Так,— Лойд сціснуў вусны.— Вядома, гэта не медыцынскі тэрмін.

— Далёка не медыцынскі,— пагадзіўся Вулф. Ён перавёў пільны позірк сваіх вачэй на наступнага субяседніка.— Містэр Гроўв, мне не трэба пытацца ў вас, ці званілі вы Міёну, бо ўжо зафіксавана, што вы яму званілі. Прыблізна а пятай гадзіне?

Руперт. Тлушч зноў схіліў набок галаву. Відаць, гэта была яго любімая поза ў час гутаркі.

— Пасля пяці гадзін,— паправіў ён Вулфа.— Дакладней, у пятнаццаць мінут на шостую.

— Адкуль вы пазванілі?

— 3 клуба «Гарвард».

«Нічога сабе,— падумаў я,— колькі ж намаганняў трэба было яму прыкласці, каб трапіць у клуб «Гарвард».

— I што вы сказалі?

— Нічога асаблівага,— скрывіў вусны Гроўв.— Ведаеце, гэта не ваша справа, але паколькі астатнія зрабілі вам такую ласку, то і я буду трымацца іх прыкладу. Раней я забыўся спытаць, ці гатовы ён пацвердзіць згоду пералічыць тысячу долараў за адзін тавар, бо адпаведнаму агенцтву патрэбны быў дакладны адказ. Мы гаварылі

менш трох мінут. Спярша ён быў супраць, а потым — згадзіўся. Вось і ўсё.

— Ці можна было па яго голасе зразумець, што з вамі размаўляе чалавек, які збіраецца скончыць самагубствам?

— He, ні ў якім разе. У яго быў сумны настрой, што і зразумела, бо ён не мог спяваць тады і не спадзяваўся аднавіць голас раней чым праз два месяцы.

— Што вы рабілі пасля таго, як пагаварылі па тэлефоне з Міёнам?

— Я застаўся ў клубе. Заказаў вячэру і яшчэ не паспеў скончыць есці, як пачуў навіну пра тое, што Міён скончыў самагубствам. Так я і не пакаштаваў заказаныя тады марожанае і каву.

— Што ж, гэта вельмі дрэнна. Калі вы гаварылі з Міёнам па тэлефоне, ці спрабавалі вы яшчэ раз угаварыць яго не настойваць на іску супраць містэра Джэймса?

Гроўв падняў галаву.

— Што я спрабаваў? — перапытаў ён.

— Вы чулі, што я сказаў,— груба адказаў Вулф.— Што тут дзіўнага? Зразумела, я атрымаў ад місіс Міён адпаведную інфармацыю, бо я вяду па яе просьбе расследаванне. Спярша вы былі супраць таго, каб Міён патрабаваў выплату кампенсацыі, і спрабавалі адгаварыць яго. Вы гаварылі, што пагалоска, якая разнясецца ў выніку ўсяго гэтага, наробіць шмат шкоды і таму не варта гэтага рабіць. Ён жа патрабаваў, каб вы падтрымалі іск, і паабяцаў скасаваць заключаны з вамі кантракт у тым выпадку, калі вы адмовіцеся. Ці не так, містэр Гроўв?

  • — He, не так,— бліснуў сваімі чорнымі вачыма Гроўв.— Зусім не так! Я толькі выказаў яму сваю думку. Калі ж было вырашана заявіць іск, я дзейнічаў адпаведна.— Яго голас зрабіўся на цэлую актаву вышэй, хоць раней мне здавалася, што больш пісклявага голасу ўжо і быць не можа.— Я сапраўды дзейнічаў згодна з прынятым рашэннем!

— Вось як? — сказаў Вулф, больш не спрачаючыся.— А што вы цяпер думаеце наконт іску місіс Міён?

— He думаю, што ён абгрунтаваны. Я не веру, што яна зможа атрымаць пэўную суму. На месцы Джэймса, я не заплаціў бы ёй нават цэнта.

— Яна вам не падабаецца, ці не так? — кіўнуў галавой Вулф.

— Калі гаварыць шчыра, дык не! I ніколі не падабалася. А што, я павінен яе любіць?

— Вядома, не. Асабліва калі ўЛічыць тое, што і вы ёй не падабаецеся.— Вулф, адкінуўшыся назад, зручней усеўся ў крэсле.

Я мог здагадацца па размяклых вуснах Вулфа, што наступнае пытанне, якое ўзнікне ў ходзе гутаркі, будзе якраз тое, што яго не цікавіла, і зразумеў чаму, калі заўважыў, што ягоныя вочы спыніліся на Клары Джэймс. Mary ісці ў заклад, калі б ён ведаў, што давядзецца мець справу з такімі кліентамі, то ніколі б не згадзіўся на гэту работу.

— Міс Джэймс, вы чулі, што тут гаварылася? — спытаў ён бурчліва.

— Мне было цікава,— з крыўдай у голасе загаварыла тая, нібыта скардзячыся,— вы і далей не будзеце звяртаць ніякай увагі на мяне? Я таксама тут прысутнічаю, ці не так?

— Так. Я не забыўся пра вас.— 3 тону яго голасу адчувалася, што яму хацелася адваротнага.— Пасля таго як вы сустрэліся з бацькам і суддзёй Арнольдам у бары за пітвом, з якой мэтай яны накіравалі вас на сустрэчу з Міёнам да яго ў студыю?

Арнольд і Джэймс адразу ж выказалі пратэст, зрабіўшы гэта гучна і адначасова. Вулф, не звяртаючы на іх увагі, чакаў адказу ад Клары, голас якой патануў у крыках яе спадарожнікаў.

— ...не мае ніякага дачынення,— пачуўся толькі канец яе адказу.— Я сама туды пайшла.

— Гэта была ваша ўласная ідэя?

— Цалкам. Часам так здараецца, зусім незалежна ад нас.

— Дзеля чаго вы туды пайшлі?

— Ты не абавязана адказваць на гэтае пытанне, мая дарагая,— звярнуўся да яе Арнольд.

Клара не звярнула на яго ўвагі.

— Яны паведамілі мне аб тым, што адбылося ў час гутаркі, і я ледзь не звар’яцела. На маю думку, гэта быў сапраўдны грабеж, але я не збіралася менавіта гэта казаць Альберту. Мне здавалася, што я здолею адгаварыць яго.

— Вы пайшлі, каб угаварыць яго адмовіцца дзеля мінулага?

— Як удала вы ўмееце выбіраць словы! — усклікнула Клара з задаволеным выглядам.— Уявіце дзяўчыну маіх гадоў, у якой ужо ёсць мінулае!

— Я рады, што вам спадабалася мая манера выказвацца,

міс Джэймс.— Было відаць, што ўнутры ў Вулфа ўсё кіпіць.— Як бы там ні было, вы пайшлі. На месцы былі ў пятнаццаць мінут на сёмую?

— Так, нешта каля гэтага.

— Вы бачыліся з Міёнам?

— He.

— Чаму не?

— Яго там не было, урэшце...— Клара змоўкла. У яе ў вачах ужо не было таго бляску, які быў раней,— Так я думала тады,— працягвала яна.— Я паднялася на трынаццаты паверх і націснула кнопку званка на дзвярах студыі. Званок — гучны,— ён гэта спецыяльна прадугледзеў, каб яго не заглушалі голас і гукі піяніна ў час рэпетыцый — але я не магла пачуць яго з калідора, бо дзверы — таксама гукаізаляваныя, і, націснуўшы кнопку некалькі разоў, я не была ўпэўненая, што званок празвінеў, і таму пастукала. Я люблю ўсё даводзіць да канца, а паколькі мне здавалася, што ён у студыі, я яшчэ некалькі разоў пазваніла, потым зняла чаравік і пастукала аб дзверы абцасам. Потым я пайшла ўніз і націснула кнопку званка на дзвярах кватэры. Гэта было сапраўднае глупства з майго боку, бо я ведала, з якой нянавісцю ставіцца да мяне місіс Міён, але ўсё-такі я гэта зрабіла. Місіс Міён адчыніла дзверы і сказала, што, на яе думку, Альберт знаходзіцца паверхам вышэй, у студыі. Я сказала, што яго там няма, пасля гэтага яна з трэскам зачыніла дзверы проста перад самым маім носам. Я пайшла дадому, зрабіла сабе кактэйль,— дарэчы, трэба прызнаць, у вас добрае віскі, хоць я ні разу раней не чула такой назвы.— Яна ўзняла і патрэсла шклянку, каб памяшаць лёд.— ёсць якія пытанні?

— He,— гыркнуў Вулф. Ен зірнуў на насценны гадзіннік, а потым абвёў позіркам твары прысутных.— Я, безумоўна, паведамлю місіс Міён,— сказаў ён, звяртаючыся да іх,— што вы не імкнуліся ўтойваць факты.

— А што яшчэ? — пацікавіўся Арнольд.

— He ведаю. Паглядзім.

Гэта ім не спадабалася. He думаю, каб хто-небудзь змог вызначыць пытанне, па якім усе шасцёра змаглі б прыйсці да адзінадушнай згоды, і ўсё ж Вулф здолеў акрэсліць яго некалькімі словамі. Ім трэба было ведаць канчатковае рашэнне, калі не яго, дык думку, ну, а калі і не яе, дык хоць бы намёк.

Адэль Бослі была сама ўпартасць. Руперт Тлушч выказаў сваё абурэнне віскам, а суддзя Арнольд ледзь стрым-

ліваўся. Вулф па-ранейшаму валодаў сабой, але нарэшце ўстаў і пажадаў ім добрай ночы.

Усё скончылася на такой ноце, што, адыходзячы, ніхто з іх не выціснуў з сябе ніводнага слова ўдзячнасці за пачастункі, нават Адэль, эксперт па адносінах з грамадскасцю, ці доктар Лойд, які фактычна адзін апаражніў бутэльку віскі.

Зачыніўшы на ноч парадныя дзверы на засаўку, я вярнуўся ў кабінет. На маё здзіўленне, Вулф усё яшчэ быў на нагах, стоячы каля кніжнай шафы і ўтаропіўшыся ў расстаўленыя на паліцах кнігі.

— He спіцца? — спытаўся я пачціва.

— Хачу выпіць яшчэ бутэльку піва,— настойліва запатрабаваў, павярнуўшыся ў мой бок, Вулф.

— Вы пэўна звар’яцелі. I так пяць бутэлек ужо выпілі пасля вячэры.— Усё гэта я гаварыў без асаблівых эмоцый, бо справа была звычайная. Ён сам вызначыў норму ў пяць бутэлек, якія выпіваў паміж вячэрай і перад тым, як класціся спаць, і звычайна прытрымліваўся гэтай колькасці, але калі з той ці іншай прычыны быў вельмі не ў гуморы, то лічыў за леггшае зняць з сябе адказнасць, каб такім чынам мець магчымасць спагнаць злосць на мне.

Але гэта была ўсяго толькі частка маіх службовых абавязкаў.

— Нічога не атрымаецца,— цвёрда сказаў я,— Я палічыў. Пяць. Што за справы такія, вечар прабавілі, а забойцы ўсё няма?

— Яшчэ чаго! — сказаў, сцяўшы вусны, Вулф.— Справа не ў тым. Калі б толькі гэта, мы маглі б завяршыць усё яшчэ да таго, як ляжам спаць. Справа ў гэтым чортавым рэвальверы з крыламі.— Ён пільна глянуў у мой бок прыжмуранымі вачыма, быццам падазраючы, што ў мяне таксама ёсць крылы.— Я мог бы, вядома, не звярнуць на гэта ўвагі — але не. He, бо, улічваючы той стан, у якім знаходзяцца нашы кліенты, гэта было б неразумна. Мы павінны гэта высветліць. Іншага выйсця няма.

— Шкада. Mary чым-небудзь дапамагчы?

— Можаш. Пазвані містэру Крэймеру і зрабі гэта неадкладна, заўтра ж раніцай. Папрасі яго быць тут у адзінаццаць гадзін.

Mae бровы палезлі ўгору ад здзіўлення.

— Але ж яго цікавяць толькі забойствы. Павінен я паведаміць, што ў нас ёсць якраз такая справа і хацелі б з ёю пазнаёміць?

— He. Скажы, я гарантую, што патурбавацца варта.— Вулф зрабіў крок наперад.— Арчы.

— Так, сэр.

— У мяне быў цяжкі вечар, і я вып’ю яшчэ адну бутэльку.

— He. Hi ў якім разе.— У кабінет зайшоў Фрыц, і мы пачалі наводзіць парадак.— Ужо за поўнач, да таго ж вы нам перашкаджаеце. Кладзіцеся спаць.

— Адна не пашкодзіць,— прамармытаў Фрыц.

— Бач ты, памагаты знайшоўся,— сказаў я рэзка.— Папярэджваю вас абодвух, у мяне ў кішэні рэвальвер. Ну, што за людзі ў гэтым доме! '

На працягу дзевяці месяцаў містэр Крэймер, інспектар па справах аб забойствах, мужчына высокага росту і шырокі ў плячах, з валасамі, кранутымі сівізной, выглядаў, можна сказаць, малайцом. Улетку ад спёкі яго твар так моцна чырванеў, што інспектар выглядаў крыху гратэскава. Яму было гэта вядома і непрыемна, а ў выніку з ім цяжэй мець справу ў жніўні, чым у студзені. Калі мне трэба будзе здзейсніць забойства на Манхэтане, я спадзяюся, што гэта здарыцца зімой.

У аўторак, апоўдні, ён сядзеў у чырвоным скураным крэсле і пазіраў на Вулфа без асаблівай сардэчнасці. Затрымаўшыся ў сувязі з іншай, раней дамоўленай сустрэчай, ён не змог прыйсці ў адзінаццаць гадзін, калі Вулф звычайна заканчвае візіты да сваіх архідэй у аранжарэях на даху.

У Вулфа таксама быў не вельмі радасны выгляд, а я з нецярпеннем чакаў пачатку прадстаўлення. Дый мне цікава было ўбачыць, як будзе выкручвацца Вулф, стараючыся вЫЦягнуць з Крэймера інфармацыю пра забойства, не прызнаючыся, аднак, што забойства здарылася, бо Крэймера ні ў якім разе нельга было назваць прастаком.

— Мне трэба пад’ехаць тут у адно месца,— прабурчаў Крэймер,— у мяне мала часу.

Відавочна, гэта была непрыкрытая хлусня. Ён проста не мог пагадзіцца з думкай, што інспектар нью-йоркскага дэпартамента паліцыі мог вось так прыйсці з візітам да прыватнага дэтэктыва па запрашэнні, нават калі гэта быў Ніра Вулф і нават калі я паведаміў, што ў нас ёсць нешта сапраўды цікавае.

— Ну, што тут у вас,— працягваў бурчаць Крэймер,— што-небудзь звязанае з Дыкінсанам? Хто далучыў вас да гэтай справы?

— He, дзякуй богу, не гэта. Гэта датычыцца забойства Альберта Міёна.

Я здзіўлена глянуў на Вулфа. Гэта было за межамі майго разумення. Ён адразу ж спусціў сабак і якраз тады, калі, на маю думку, уся справа была ў тым, каб рабіць выгляд, што ніякіх сабак не магло быць.

— Міён? — перапыніў без усякай цікавасці Крэймер.— Гэта не з маіх.

— Хутка будзе ваш. Альберт Міён, вядомы оперны спявак. Чатыры месяца назад, дзевятнаццатага красавіка. У яго ў студыі на Іст-Энд авеню. Смерць ад кулі.

— А! — кіўнуў галавой Крэймер.— Так, прыпамінаю. Але вы крыху выходзіце за межы. Гэта было самагубства, відавочнае і простае.

— He, гэта было наўмыснае забойства.

Крэймер на некалькі імгненняў спыніў позірк на Вулфе. Потым, не спяшаючыся, узяў з кішэні сігару, уважліва агледзеў яе і сунуў у рот. Праз моМант выцягнуў яе адтуль.

— Я заўсёды ведаў,— заўважыў ён,— што калі трэба знайсці затлум галаве, то можна смела разлічваць на вас. Хто сказаў, што гэта забойства?

— Я прыйшоў да такой высновы.

— Ну тадыўсё ясна.— Сарказм Крэймера заўсёды быў больш чым трэба з’едлівы.— А вы паклапаціліся, каб сабраць доказы?

— У мяне іх няма.

— Выдатна. Факты проста крычаць, што гэта было забойства.— Крэймер зноў засунуў сігару ў рот і выбухнуў: — 3 якога часу вы пачалі гаварыць чорт ведае якімі рванымі сказамі? Працягвайце і гаварыце нармальна!

— Ну,— сказаў, крыху падумаўшы, Вулф.— Справа крыху складаная, Вы, відаць, незнаёмыя з падрабязнасцямі, паколькі гэта адбылося ўжо даўно і было зарэгістравана як самазабойства.

— Я памятаю гэтую справу дастаткова добра. Як вы сказалі, ён быў вядомая асоба. Так што працягвайце.

Вулф адкінуўся ў крэсле і заплюшчыў вочы.

— Перыпыняйце мяне, калі трэба. Учора вечарам у мяне тут на гутарцы было шэсць чалавек.— Ён пералічыў прозвішчы і паведаміў, што гэта былі за асобы.— Пяцёра з іх прысутнічалі на гутарцы ў студыі Міёна, якая закончылася за дзве гадзіны да таго, як яго знайшлі мёртвым.

Шостая асоба, міс Джэймс, грукала ў дзверы студыі ў пятнаццаць мінут на сёмую і не пачула адказу, відаць таму што Міён быў ужо мёртвы. Я прыйшоў да высновы, што Міён быў забіты, толькі на падставе таго, што пачуў ад іх. Я не збіраюся паўтараць усё тое, што яны мне пераказалі — бо для гэтага спатрэбіцца занадта шмат часу, адразу ж узнікне пытанне наконт акцэнтаў і розных інтэрпрэтацый, да таго ж вы ўжо іх чулі.

— Учора ўвечары мяне тут не было,— суха сказаў Крэймер.

— Так, вас тут не было. Замест вас трэба было б сказаць «паліцэйскі дэпартамент». Усё гэта павінна быць падшыта ў дасье. Іх усіх дапытвалі тады, калі гэта здарылася, і яны расказвалі кожны сваю гісторыю, іх жа яны паведамілі і мне. Вы можаце іх там знайсці. Вы калі-небудзь чулі, каб я быў вымушаны браць свае словы назад?

— Я быў сведкам выпадкаў, калі мне хацелася запіхнуць іх назад у вашу глотку.

— Але вы ніколі гэтага не зрабілі. Вось яшчэ тры словы, якія я не вазьму назад: Міён быў забіты. Я не скажу вам цяпер, як дайшоў да гэтае высновы: павывучайце вашы дасье.

Крэймер стараўся стрымліваць сябе.

— Мне не трэба вывучаць іх,— заявіў ён,— з-за адной дробнай дэталі — якім чынам ён скончыў жыццё. Вы хочаце сказаць, што націснуў на курок ён сам, але зрабіць гэта яго прымусілі?

— He. На курок націснуў забойца.

— Забойца, відаць, быў не просты. Паспрабуйце дамагчыся, каб ахвяра разявіла рот, запіхнуць туды дула рэвальвера і каб пры гэтым вас яшчэ не пакусалі. Можа, вы і прозвішча забойцы паведаміце?

— Я яшчэ не настолькі далёка зайшоў у сваім расследаванні. Але непакоіць мяне не ваш контраргумент — справа гэта вырашальная. Тут ёсць нешта іншае.— Вулф нахіліўся ўперад і загаварыў вельмі сур’ёзным тонам: — Я б, вядома, мог самастойна завяршыць усю справу, перадаць вам дадзеныя пра забойцу і ўсе доказы, а потым лопаць крыламі і радасна кукарэкаць. Але, па-першае, у мяне не столькі амбіцыі, каб выстаўляць вас дурнямі, бо вы не такія, а па-другое, мне патрэбна ваша дапамога. Я не гатовы пакуль да таго, каб даказваць, што Міёна забілі, я магу толькі запэўніваць, што гэта было менавіта так, паўтараць, што мне не давядзецца забіраць свае словы

назад — таксама як і вам. Няўжо гэтага недастаткова, каб выклікаць вашу зацікаўленасць?

Крэймер перастаў смактаць сігару. Дарэчы, ён так і не запаліў яе.

— Вядома, так,— адказаў ён хмурна.— Так, каб яго чорт узяў, я зацікаўлены. Яшчэ адзін першастацейны затлум галавы. Я вельмі ўсцешаны тым, што вы шукаеце маёй дапамогі. Як я магу дапамагчы?

— Я хачу, каб вы затрымалі двух чалавек як сведак, паказанні якіх маюць істотнае значэнне, дапыталі іх і выпусцілі пад заклад.

— Чаму двух? Чаму не ўсіх шасцярых? —

Я папярэджваў чытача: яго сарказм быў з’едлівы.

— Але,— працягваў, не зважаючы на кпіны, Вулф,— трэба выканаць адпаведныя ўмовы. Яны не павінны ведаць, што я тут замешаны, яны нават не павінны ведаць, што я гаварыў з вамі. Арышты трэба здзейсніць сёння папалудні ці ў канцы дня, каб яны заставаліся ў зняволенні ўсю ноч да таго часу, пакуль раніцай вырашыцца пытанне наконт закладу. Сума не павінна быць вялікая, бо сам заклад не мае асаблівага значэння. Допыт павінен быць дастаткова працяглы і суровы, а не такі — каб проста адмахнуцца, і чым меней яны паспяць — а лепш каб наогул вочы не сплюшчылі,— тым лепёй. Вядома, для вас такія справьг звыклыя.

— Так, мы ўвесь час гэта робім,— сказаў Крэймер ранейшым тонам.— Але калі мы просім выпісаць ордэр, пажадана мець дастаткова пераканаўчае абгрунтаванне. Мы б не хацелі тлумачыць гэта жаданнем аказаць паслугу Ніра Вулфу. Крывіць душой я не хачу.

— Для гэтых дваіх дастатковае абгрунтаванне ёсць. Яны на самай справе сведкі, паказанні якіх маюць істотнае значэнне.

— Вы не сказалі іх прозвішчы. Хто яны?

— Мужчына і жанчына, якія знайшлі труп: містэр Фрэдэрык Уэплер, музычны крытык, і місіс Міён, удава.

На гэты раз я не здранцвеў ад здзіўлення, але спатрэбіліся дадатковыя намаганні, каб схамянуцца. Бо такое здарылася, відаць, упершыню. Колькі разоў я быў сведкам таго, як Вулф заходзіў далёка, а ў некалькіх выпадках занадта далёка — каб вызваліць кліента ад арышту. Ён ставіўся да арыштаў як да невыноснай асабістай абразы. А тут ён практычна прасіў прадстаўнікоў праваахоўных органаў засадзіць Фрэда і Пегі за краты, і гэта пасля таго, як я перадаў у банк выпісаны місіс Міён чэк на пяць тысяч!

— Вось як! — сказаў Крэймер.— Іх?

— Іх, сэр,— пацвердзіў Вулф.— Як вы ведаеце ці можаце даведацца з дасье, ёсць шмат пра што іх спытаць. Містэр Уэплер быў у Міёнаў у той дзень на званым абедзе, разам з іншымі, а калі госці пайшлі, ён застаўся з місіс Міён. Пра што ішла размова? Што яны рабілі ў другой палове гэтага дня? Дзе яны былі? Чаму містэр Уэплер вярнуўся ў кватэру Міёнаў у сем гадзін? Чаму яны з місіс Міён пайшлі наверх у студыю? Чаму, убачыўшы труп, містэр Уэплер не паведаміў аб тым, што здарылася, паліцыі, а спусціўся на першы паверх, каб скласці са слоў швейцара і ліфцёра спіс наведвальнікаў? Незвычайныя паводзіны. Ці меў Міён звычку спаць пасля абеду? Ці спаў ён з адкрытым ротам?

— Вельмі вам абавязаны,— сказаў Крэймер зусім не ўдзячна.— Проста цуд, як спрытна вы ўмееце задаваць пытанні. Але калі Міён нават і спаў з адкрытым ротам, я сумняваюся, што ён рабіў гэта стоячы. Куля, якая прабіла галаву, трапіла ў столь, наколькі я памятаю. Скажыце цяпер,— спытаўся Крэймер, пляснуўшы далонямі па падлакотніках крэсла,— хто ваш кліент?

— He,— з жалем у голасе сказаў Вулф.— Я не магу гэта адкрыць.

— Я так і думаў. Сапраўды, вы ніколі не адкрылі ніводнай дробязі. У вас няма доказаў, а калі яны і ёсць, дык вы надзейна хаваеце іх у кішэні. Вы прыйшлі да высновы, якая вам падабаецца. Яна дапаможа кліенту, прозвішча якога вы адмаўляецеся паведаміць, але хочаце, каб я праверыў для вас гэтую выснову, арыштаваўшы двух паважаных грамадзян і ўзяўшы іх у работу. Раней я быў сведкам вашага нахабства, але гэты раз вы паставілі рэкорд!

— Я ж вам казаў, што буду вымушаны праглынуць свае словы, як і вы. Калі...

— Вы б нават праглынулі адну са сваіх архідэй, каб толькі атрымаць ганарар!

Вось тут і пачаўся феерверк. Я шмат разоў сядзеў на сваім месцы, слухаючы лаянку паміж гэтымі двума тыпамі, цешачыся кожнай хвілінай гэтага спектакля, але сённяшняе прадстаўленне рабілася настолькі драматычным, што я бы^ужо не вельмі ўпэўнены наконт уцех. У 12.40 Крэймер быў на нагах, збіраючыся адыходзіць. У 12.45 ён зноў сядзеў у чырвоным скураным крэсле, махаючы кулаком і злосна зыркаючы на субяседніка. У 12.45 Вулф сядзеў, адкінуўшыся ў крэсле, заплюшчыўшы вочы, і рабіў выгляд,

што нічога не чуе. У 12.52 ён стукаў кулаком аб стол і роў на ўвесь голас.

У 13.10 усё скончылася. Крэймер згадзіўся з прапановай Вулфа і пайшоў. Ён выставіў умову — спярша азнаёміцца з матэрыяламі па справе і пагутарыць з супрацоўнікамі, але гэта было не істотна, бо арышты трэба было адкласці на больш позні час і здзейсніваць толькі тады, як суддзі пойдуць дадому. Ён пагадзіўся з той умоваю, што ахвяры не даведаюцца аб тым, што Вулф прыклаў да гэтай справы руку, таму можна было сказаць, што Крэймер саступіў, але, на самай справе, ён кіраваўся разумным сэнсам.

Як бы Крэймер ні стараўся праігнараваць тыя трысловы Вулфа, якія не павінны былі брацца назад — а з уласнага вопыту ён ведаў, як рызыкоўна ігнараваць гэтага чортавага Вулфа,— яны ўсё ж прадугледзелі дастатковыя меры, каб пазбегнуць непрыемных момантаў у выніку перагляду справы аб смерці Міёна, і ў такім выпадку размова з парай, якая знайшла труп, уяўляла сабой не менш апраўданы шлях падступіцца да справы, чым які-небудзь іншы. Трэба заўважыць, што Крэймер папярхнуўся толькі адным — адмовай Вулфа паведаміць прозвішча кліента.

Ідучы з Вулфам у сталовую, дзе нас чакаў абед, я заўважыў, звяртаючыся да яго шырокай спіны:

— У межах вялікага Нью-Йорка налічваецца ўжо восемсот дзевяць чалавек, якія б хацелі вас атруціць. Цяпер будзе восемсот адзінаццаць. Вы не лічыце, што рана ці позна яны даведаюцца?

— Вядома, даведаюцца,— згадзіўся ён, высоўваючы крэсла, каб сесці за стол.— Але занадта позна.

Да канца дня і ўвечары, як нам было вядома, нічога не здарылася.

Назаўтра раніцай, у 10.40 я сядзеў за сваім пісьмовым сталом у канторы, калі зазваніў тэлефон. Я ўзяў трубку і адказаў:

— Кантора Ніра Вулфа, каля тэлефона Арчы Гудвін.

— Я хачу пагаварыць з містэрам Вулфам.

— Яго не будзе да адзінаццаці гадзін. Чым магу дапамагчы?

— Гэта неадкладная справа. 3 вамі гаворыць Уэплер, Фрэдэрык Уэплер. Я ў тэлефоннай будцы каля аптэкі на Дзевятай авеню непадалёк ад Дваццатай вуліцы. Разам са мной місіс Міён. Нас арыштавалі.

— Божа! — з жахам у голасе ўсклікнуў я.— За што?

— Каб дапытаць нас у сувязі са смерцю Міёна. У іх

былі ордэры на затрыманне сведак, якія могуць даць істотныя паказанні. Яны трымалі нас і вось толькі што адпусцілі пад заклад. Я запрасіў адваката, каб уладкаваць справу наконт закладу, але не хачу, каб ён ведаў пра тоё, што мы раіліся з Вулфам, і цяпер яго няма з намі. Нам трэба су-* стрэцца з Вулфам.

— Ну, зразумела,— пагадзіўся я з запалам.— Гэта абуральна! Зараз жа прыходзьце да нас. Пакуль вы прыедзеце, ён ужо вернецца з аранжарэй. Хапайце таксі.

— Мы не можам. Іменна таму я і званю. За намі па пятах ідуць два сышчыкі, а нам не хацелася б, каб яны даведаліся пра сустрэчу з Вулфам. Як нам ад іх адвязацца?

Каб не марнаваць часу і сілы, варта было б параіць яму ісці і не звяртаць увагі на хвасты, прышпіленыя афіцыяльнай паліцыяй, але я падумаў, што мне лепш працягваць пачатую гульню.

— Крый бог,— сказаў я з агідай у голасе.— Гэтыя лягавыя дзейнічаюць мне на нервы. Паслухайце. Вы чуеце мяне?

— Так.

— Ідзіце да «Федэр пэйпер компані», нумар 535 на Семнаццатай вуліцы на захад ад Пятай авеню. У канторы спытайцеся містэра Сола Федэра. Скажыце, што ваша прозвішча Мантгомеры. Ён праводзіць вас па калідоры, што выходзіць на Васемнаццатую вуліцу. Там каля тратуара або ў другім радзе будзе стаяць таксі з насоўкай на дзвярной ручцы. У машыне буду я. He марнуючы часу, хуценька залазьце ўсярэдзіну. Зразумела?

— Думаю, што так. Было б добра, каб вы паўтарылі адрас.

Я паўтарыў і параіў ім пачакаць мінут дзесяць, перш чым пайсці па ўказаным адрасе, каб я меў час дабрацца туды. Потым пазваніў Солу Федэру, каб даць адпаведныя ўказанні, знайшоў Вулфа па ўнутраным тэлефоне, каб паведаміць аб тым, што адбываецца, і памчаўся да месца сустрэчы.

Мне трэба было папрасіць Уэплера пачакаць пятнаццаць — дваццаць мінут, а не дзесяць, бо я ледзь-ледзь паспеў на месца сустрэчы на Васемнаццатай вуліцы. Маё таксі толькі што спынілася, і я высоўваў руку з машыны, каб прывязаць насоўку — калі яны выйшлі на тратуар. Я на ўсю шырыню адчыніў дзверцы, і Фрэд літаральна ўкінуў Пегі ў машыну, а сам нырнуў услед.

— Вадзіцель,— сказаў я суровым тонам,— вы ведаеце, куды ехаць,— і мы рушылі наперад.

Калі мы завярнулі на Дзесятую авеню, я спытаўся, ці снедалі яны, і атрымаў сцвярджальны, але пазбаўлены ўсякага энтузіязму адказ. Трэба сказаць, што і самі яны выглядалі не надта бадзёра. Тонкі зялёны жакет Пегі, надзеты паверх карычневай сукенкі, пакамячыўся і быў не вельмі чысты, недагледжаным выглядаў і твар. Валасы Фрэда, здавалася, з месяц не прычэсваліся, а яго трапічнага крою карычневы касцюм можна было назваць парознаму, толькі не ахайным. Яны сядзелі, пабраўшыся за рукі, і амаль штохвіліны Фрэд паварочваўся назад і зазіраў у задняе акно.

— Мы адарваліся, не хвалюйцеся,— запэўніў я яго.— Я прыберагаў Сола Федэра спецыяльна для такіх надзвычайных выпадкаў.

Паездка доўжылася ўсяго пяць мінут. Калі я правёў іх у кабінет, Вулф быў ужо там і сядзеў за сталом у сваім вялікім, зробленым на заказ крэсле. Ён устаў, каб павітацца з увайшоўшымі, запрасіў іх сесці, спытаўся, ці добра яны паснедалі, і сказаў, што вестка аб арышце непрыемна ўразіла яго.

— Тут ёсць адна акалічнасць,— выпаліў, не паспеўшы сесці, Фрэд.— Мы прыйшлі да вас на сустрэчу, каб канфідэнцыяльна параіцца, а праз сорак восем гадзін нас арыштоўваюць. Гэта што, чыстае супадзенне?

Вулф нарэшце зноў зручна ўладкаваўся ў крэсле.

— Гэта ніяк нам не дапаможа, містэр Уэплер,— сказаў ён без усякае крыўды.— Калі вы думаете так, а не інакш, дык вам лепей пайсці куды-небудзь і астыць. Вы і місіс Міён — мае кліенты. Намёк на тое, што я здольны дзейнічаць супраць інтарэсаў кліента, занадта дзіцячы, каб яго абмяркоўваць. Што хацела даведацца паліцыя?

Але Фрэда такі адказ не задаволіў.

— Вы не двудушны чалавек,— пагадзіўся ён.— Я гэта ведаю. Але як наконт Гудвіна? Ён таксама можа не быць двудушным чалавекам, але мог аказацца неасцярожным у размове з кім-небудзь.

— Арчы, гэта так? — перавёў позірк у мой бок Вулф.

— He, сэр. Але я магу пачакаць з яго прабачэннямі. У іх была цяжкая ноч.— Я зірнуў на Фрэда.— Сядайце і супакойцеся. Калі б у мяне быў доўгі язык, я б і тыдня не пратрымаўся на гэтай рабоце.

— Вельмі смешна,— не супакойваўся Фрэд. Ён сеў.— Місіс Міён згодная са мной. Праўда, Пегі?

Пегі, якая сядзела ў чырвоным скураным крэсле, глянула ў яГо бок, потым перавяла позірк на Вулфа.

— Дўмаю, што я была згодная,— прызналася яна.— Так, я была згодная. Але цяпер, калі я тут, бачу вас,— яна абвяла рукою прысутных.— Ат, забудзем пра гэта! Нам няма болей да каго ісці. Безумоўна, мы ведаем адвакатаў, але мы не хацелі б расказваць адвакату пра тое, што нам вядома — пра рэвальвер. Вам мы гэта ўжо расказалі. Але цяпер паліцыя пачала нешта падазраваць. Мы на волі, але адпусцілі нас пад заклад, і вы павінны нешта зрабіць!

— Што вы даведаліся ў панядзелак вечарам? — спытаўся Фрэд.— Вы ўхіліліся ад пытання, калі я пазваніў вам учора. Што яны сказалі?

— Паведамілі факты,— адказаў Вулф.— Як вы чулі па тэлефоне, я дабіўся пэўных вынікаў. У мяне няма больш нічога дадаць — цяпер. Але я хачу ведаць, я мушу ведаць, якога кірунку пачала трымацца паліцыя? Ці ведаюць яны, што вы расказалі мне пра рэвальвер?

Фрэд і Пегі адмоўна пакруцілі галовамі.

— Тады ў мяне ёсць дастаткова падстаў, каб прапанаваць вам адмовіцца ад намёку на тое, што мы з містэрам Гудвінам здрадзілі вам. Пра што яны ў вас пыталіся?

Для адказу на гэтае пытанне спатрэбілася добрае паўгадзіны. Паліцэйскія не выпусцілі ніводнай дэталі агульнай карціны, бо яна была ім вядомая, і, выконваючы ўказанне Крэймера быць асабліва ўважлівымі, не абмінулі ніводнай дробязі. Яны зусім не абмяжоўваліся ў сваіх пытаннях толькі днём смерці Міёна і асабліва цікавіліся пачуццямі і дзеяннямі Пегі і Фрэда на працягу некалькіх месяцаў перад здарэннем і пасля яго.

Некалькі разоў я мусіў прыкусіць язык, бо мне карцела спытаць кліентаў, чаму яны не паслалі паліцэйскіх к чортавай матары, але на самай справе я ведаў чаму: яны баяліся. Напалоханы чалавек — чалавек непаўнацэнны. У канцы расказа пра перажытыя Пегі і Фрэдам выпрабаванні я пачаў спачуваць ім і нават адчуваць сябе крыху вінаватым за Вулфа, але тут ён раптам нечакана вывеў мяне са стану спагадлівасці.

— Арчы! — рапдам звярнуўся ён да мяне.— Выпішы чэк на няць тысяч долараў на імя місіс Міён.

Пегі і Фрэд здзіўлена ўтаропіліся ў Вулфа. Я ўстаў і пайшоў да сейфа. Яны папрасілі растлумачыць, у чым спра362

ва. Я спыніўся каля дзверцаў сейфа, каб выслухаць адказ.

— Я адмаўляюся супрацоўнічаць з вамі,— коратка сказаў Вулф.— Я не выношу хлусні. У нядзелю я гаварыў, што адзін з вас альбо вы абое хлусіце, і вы ўпарта адмаўлялі гэта. Я пачаў расследаванне на падставе вашай хлусні і рабіў усё, што было ў маіх сілах. Але цяпер, калі паліцыя зацікавілася смерцю Міёна і непасрэдна вамі, я не хачу больш рызыкаваць. Я гатовы быць Дон-Кіхотам, але толькі не дурнем. Скасоўваючы дамоўленасць з вамі, я павінен паведаміць, што маю намер неадкладна інфармаваць інспектара Крэймера аб усім, што вы мне расказалі, а таксама папярэдзіць вас, што мы з ім добра знаёмыя і ён мне паверыць. У выпадку, калі паліцыя падступіцца да вас наступны раз і вы будзеце настолькі дурныя, каб адхіляць мае паказанні, адзін бог ведае, што здарыцца. Лепш за ўсё вам расказаць паліцыі ўсю праўду і папрасіць, каб яны працягвалі расследаванне, якое вы хацелі даручыць мне, але я вымушаны папярэдзіць вас, што яны не дурні і таксама зразумеюць, што вы хлусіце, урэшце, адзін з вас. Арчы, што вы стаіце разявіўшы рот? Вы атрымалі маё даручэнне. Вазьміце чэкавую кніжку.

Я адчыніў сейф.

Ніхто з іх нават не пікнуў. Думаю, што занадта стаміліся, каб неяк рэагаваць. Падышоўшы зноў да стала, я ўбачыў, што яны сядзяць нерухома, гледзячы адно на аднаго. Калі я пачаў рабіць адпаведны запіс у чэкавай кніжцы, пачуўся голас Фрэда.

— Вы не зробіце гэтага. Гэта неэтычна.

— Фу! — фыркнуў Вулф.— Вы наймаеце мяне, каб я вызваліў вас з бяды, хлусіце мне і зараз гаворыце аб этыцы! Між іншым, я дасягнуў значнага поспеху ў панядзелак вечарам. Высветліў усё, акрамя дзвюх дэталяў, і адна, чорт яе вазьмі, залежыць ад вас. Я павінен ведаць, хто паклаў рэвальвер каля трупа. Упэўнены, што гэта зрабіў адзін з вас, але вы гэта адмаўляеце. Таму я нічога не магу зрабіць, і вельмі шкада, бо, акрамя ўсяго, ведаю, што ніводзін з вас не мае дачынення да смерці Міёна. Калі б...

— Што? — спытаўся Фрэд. Гэты раз яго рэакцыя была зусім нармальная.— Вы ўпэўнены, што ніхто з нас не мае дачынення?

— Так.

Фрэда быццам ветрам змяло з крэсла. Ён падышоў да стала Вулфа, абапёрся аб яго далонямі, нахіліўся і спытаўся

сурова:

—• Вы сапраўды так лічыце? Паглядзіце мне ў вочы. Расплюшчыце вочы і зірніце мне проста ў твар. Вы сапраўды так лічыце?

— Вядома,— адказаў Вулф.— Безумоўна, я так лічу.

Фрэд яшчэ нейкі момант не зводзіў вачэй з Вулфа, потым выпрастаўся.

— Ну, што ж,— сказаў ён, гэты раз спакойна.— Рэвальвер на падлогу паклаў я.

Адтуль, дзе сядзела Пегі, пачуўся стогн. Жанчына вылецела з крэсла, кінулася да Фрэда, сціснула далонямі яго руку.

— Фрэд! He можа быць! Фрэд! — маліла яна яго.

Я нават не спадзяваўся на такую рэакцыю з яе боку, але, відаць, трэба было ўлічваць яе стомленасць.

Фрэд пагладзіў далоні Пегі і, вырашыўшы, што гэтага недастаткова, абняў яе. На нейкі момант яго ўвага была засяроджана на жанчыне. Нарэшце Фрэд павярнуўся тварам да Вулфа і загаварыў:

— Можа, я і пашкадую аб гэтым, але ў такім разе і вы будзеце шкадаваць. Далібог, вы пашкадуеце.— Ён сказаў гэта даволі ўпэўнена.— Што ж, я сапраўды хлусіў. Я паклаў рэвальвер на падлогу. Цяпер усё ў вашых руках.— Ён яшчэ мацней прыціснуў да грудзей другога нашага кліента.— Вось так, Пегі. He гавары, што я павінен быў усё табе расказаць — можа, і сапраўды я павінен быў гэта зрабіць,— але я не мог. Усё будзе добра, дарагая, вось пабачыш.

— Сядайце,— гнеўна сказаў Вулф. Праз хвіліну ён паўтарыў тое самае, але ўжо як загад.— Сядайце, каб вас чорт узяў!

Пегі вызвалілася з абдымкаў Фрэда, пайшла да крэсла і знясілена апусцілася ў яго. Фрэд стаў побач, паклаўшы далонь на яе плячо, Пегі паклала на яе сваю далонь. Іх вочы, у якіх бачыліся адначасова падазронасць, страх, выклік і надзея, былі скіраваныя на Вулфа.

— Спадзяюся,— сказаў ён па-ранейшаму гнеўна,— што вы разумееце, як усё ёсць на самай справе. He думайце, што зрабілі на мяне ўражанне. Я ведаў, што рэвальвер паклалі вы. Як мог нехта іншы зайсці ў студыю за тыя лічаныя мінуты? Праўда, якую вы мне паведамілі, будзе не толькі бескарысная, яна будзе нават небяспечная, калі я не пачую ад вас наступнай праўды. Паспрабуйце яшчэ раз схлусіць — і не варта нават гаварыць, што можа здарыцца: я не здолею выратаваць вас. Дзе вы яго знайшлі?

— He хвалюйцеся,— спакойна сказаў Фрэд.— Вы ўжо выціснулі з мяне прызнанне, і цяпер я буду гаварыць адкрыта. Калі мы зайшлі ў студыю і ўбачылі труп, я звярнуў увагу на рэвальвер, які ляжаў там, дзе Міён заўсёды трымаў яго — на падстаўцы бюста Каруза. Місіс Міён не заўважыла рэвальвера, яна не глянула ў той бок. Я адвёў Пегі ў яе спальню і пайшоў назад у студыю. Узяў рэвальвер за засцерагальнік, прынюхаўся і зразумеў, што з яго стралялі. Потым паклаў яго на падлогу побач з трупам, вярнуўся ў кватэру, выйшаў за дзверы і спусціўся на ліфце на першы паверх. Астатняе адбывалася так, як я вам паведаміў у нядзелю.

— Вы, можа, былі закаханыя,— прабурчаў Вулф,— але вы недаацанілі яе інтэлект. Вы падумалі, што пасля забойства Міёна ў яе хапіла розуму пакласці рэвальвер туды, куды ён павінен быў вываліцца з рук Міёна...

— Гэта не так, чорт бы вас пабраў!

— Лухта. Менавіта так. Karo б яшчэ вы хацелі б прыкрыць? Апрача таго, вы аказаліся б у непрыемным становішчы, калі б вам давялося пагадзіцца з ёю, што рэвальвера ў той момант, калі вы зайшлі ў студыю разам, не было, вы б у такім разе заблыталіся. Вы не адважыліся паведаміць ёй аб сваім учынку таму, што падазравалі яе, асабліва калі, як вам здавалася, яна падазравала вас. Вы не маглі быць упэўненыя, ці сапраўды яна падазравала вас альбо толькі...

— Я ніколі не падазравала яго,— цвёрда сказала Пегі. Ёй давялося прыкласці шмат намаганняў, каб голас загучаў цвёрда, і ёй гэта ўдалося.— А ён ніколі не падазраваў мяне. Мы проста не былі ўпэўненыя да канца — а калі вы закаханыя і хочаце, каб каханне было трывалым, трэба быць упэўненым.

— Іменна так,— пагадзіўся Фрэд. Яны глядзелі адно на аднаго.— Гэта было іменна так.

— Ну, добра, я паверу вам,— коратка сказаў Вулф.— Думаю, што вы сказалі праўду, містэр Уэплер.

— Я сцвярджаю, што сказаў праўду.

— Здаецца, што так,— кіўнуў галавой Вулф.— У мяне добры слых на праўду. А цяпер праводзьце місіс Міён дадому. Мне трэба брацца за справу, але перш трэба ўсё абдумаць. Як я гаварыў, былі дзве дэталі і з вашай дапамогай мы вырашылі пытанне аб адной з іх. Вы не можаце дапамагчы мне з другой. Ідзіце дадому і падсілкуйцеся.

— Якая там ежа? — сурова сказаў Фрэд.— Мы хочам ведаць, што вы збіраецеся рабіць!

— Мне трэба пачысціць зубы,— заявіла Пегі.

Я зірнуў у яе бок з захапленнем і любоўю. Вось гэткія выказванні жанчын менавіта ў такія моманты — адна з прычын таго, чаму мне падабаецца быць у іх акружэнні. Ніводнаму мужчыну ў такіх абставінах не прыйшло б у галаву, што яму трэба пачысціць зубы і тым болей заявіць пра гэта.

Акрамя таго, дзякуючы гэтай заяве аказалася лягчэй пазбавіцца ад наведвальнікаў без грубаСці. Фрэд паспрабаваў настойваць наконт свайго права ведаць будучую праграму і ўдзельнічаць у абмеркаванні перспектыў, але, урэшце, быў вымушаны пагадзіцца з мандатам, атрыманым Вулфам, згодна з якім, калі наймаеш эксперта, то адзінае права, што табе застаецца — звольніць яго. Гэта, разам з жаданнем Пегі дабрацца да зубной шчоткі і абяцаннем Вулфа пастаянна трымаць іх у курсе спраў, дазволіла выправіць іх дадому без асаблівых цяжкасцей.

Калі, правёўшы іх за дзверы, я вярнуўся ў кабінет, Вулф з пагрозлівым выглядам барабаніў нажом для рэзкі папер па прэс-пап’е, хоць я сотню разоў яму гаварыў, што прэс-пап’е ад гэтага псуецца. Я ўзяў чэкавую кніжку і паклаў назад у сейф, у ёй я паспеў пазначыць толькі дзень, так што нічога там не сапсаваў.

— Да абеду засталося дваццаць мінут,— абвясціў я, крутануў крэсла і сеў у яго.— Паспеем адолець і другую дэталь?

У адказ маўчанне.

Я вырашыў не далікатнічаць.

— Калі вы не супраць,— спытаўся я ласкава,— дазвольце даведацца, што гэта за другая дэталь?

Зноў маўчанне, але праз момант ён выпусціў з рук нож, адкінуўся ў крэсла і глыбока ўздыхнуў.

— Гэты пракляты рэвальвер,— буркнуў ён.— Як пасля падлогі ён аказаўся на бюсце? Хто перанёс яго?

Я ўважліва глянуў на Вулфа.

— Бог ты мой,— паскардзіўся я,— як цяжка вам дагадзіць. Толькі што вы арганізавалі арышт двух кліентаў і вынюхалі, як рэвальвер, што ляжаў на бюсце, апынуўся на падлозе. Цяпер жа вам трэба перанесці яго з падлогі зноў на бюст? Ну і на якога чорта вам гэта ўсё?

— He зноў. А да таго...

— Да чаго?

— Да таго, як знайшлі труп.— Вулф зірнуў у мой бок.— Што вы думаеце пра гэта? Мужчына ці жанчына — не важна хто з іх — зайшоў у студыю і забіў Міёна так, каб узнікла цвёрдая думка, якая б пацвярджала версію аб самагубстве. Ён альбо яна спецыяльна задумалі здзейсніць гэта такім чынам, і ўсё гэта не так цяжка, як падаецца традыцыйнай крыміналогіяй. Потым ім ці ёю рэвальвер быў пакладзены на падстаўку бюста, у шасці метрах ад трупа, а пасля гэтая асоба выйшла са студыі. Што вы думаеце наконт гэтага?

— Я не думаю — я ведаю. Усё адбывалася іначай, калі раптам ён не з’ехаў з глузду, націснуўшы на курок, што здаецца малаверагодным.

— Менавіта так. Забойца задумаў зрабіць так, каб усё выглядала на самазабойства, ён паклаў рэвальвер на падлогу каля забітага. Тут усё ясна. Але містэр Уэплер знайшоў яго на бюсце. Хто ўзяў рэвальвер з падлогі і паклаў на бюст, а таксама калі і чаму?

— Та-ак,— паскроб я нос.— Гэтае пытанне сапраўды не будзе даваць спакою. Нельга не прызнаць, што яно важнае і істотнае, але якога чорта вы дазволілі, каб яно ўзнікала? Чаму тады не паставіць гэтае пытанне цяпер? Трэба яго ці яе прыціснуць да сцяны, прад’явіць абвінавачванне і перадаць справу ў суд. Паліцэйскія засведчаць, што рэвальвер быў там, на падлозе, гэта цалкам задаволіць суд прысяжных, бо ўсё падладжана пад самагубства. Прыгавор, пры ўмове, што ўдасца злучыць такія рэчы, як прычына і магчымасць, будзе — віноўныя,— махнуў я рукой.— Навошта ўздымаць усю гэту справу наконт няўрымслівасці рэвальвера?

— Дзеля кліентаў,— прабурчаў Вулф.— Я павінен адрабіць свой ганарар. Яны хочуць пазбавіць свае думкі ад падазронасці, бо ведаюць, што, калі зайшлі ў студыю, рэвальвера на падлозе не было. Што ж датычыцца суда прысяжных, то я не магу дапусціць, каб ён падумаў, што рэвальвер заставаўся на падлозе, там, дзе пакінуў яго забойца. Даведаўшыся дзякуючы містэру Уэплеру, як рэвальвер апынуўся пасля бюста на падлозе, я павінен цяпер прасачыць яго першапачатковы шлях — з падлогі на бюст. Вы разумееце, што я маю на ўвазе?

— Надзвычай ясна,— сказаў я і нават свіснуў для большай пераканаўчасці.— Але як, каб мяне чорт узяў, вы збіраецеся да ўсяго гэтага падступіцца?

— Я толькі на пачатку шляху,— Вулф выпрастаўся ў крэсле.— Але трэба, каб і свая галава адпачыла перад

абедам. Падайце мне, калі ласка, каталог архідэй містэра Шэнкса.

На гэтым наша размова скончылася, а калі Вулф садзіцца за стол есці, справам не застаецца месца не толькі ў размове, але і ў самой абстаноўцы. Паслд абеду ён зноў пайшоў у кабінет і зручна ўладкаваўся ў крэсле. Нейкі час ён проста сядзеў, а потым пачаў варушыць вуснамі, і я здагадаўся, што ён нешта старанна абдумвае.

Зусім не ўяўляючы, як ён мяркуе вырашыць праблему пералёту рэвальвера з падлогі на бюст, я хацеў даведацца, колькі на гэта спатрэбіцца часу і ці звернецца Вулф да паслуг Крэймера, каб арыштаваць яшчэ каго-небудзь, і калі так, то каго. Я часта назіраў, як ён сядзіць вось так шмат гадзін запар, але гэты раз спатрэбілася ўсяго дваццаць мінут. He было яшчэ і трох гадзін, як ён прабурчаў маё імя і расплюшчыў вочы.

— Арчы.

— Так, сэр.

— Я не змагу гэта зрабіць. Давядзецца заняцца табе.

— Вы маеце на ўвазе тую самую праблему? Прабачце, я заняты.

— Я маю на ўвазе адну справу.— Вулф скорчыў кіслую міну.— Я не хачу мець справы з той самай дзяўчынай. Гэта можа аказацца цяжкім выпрабаваннем, і я ўсё сапсую. Справа якраз па вас. Вазьміце свой блакнот. Я прадыктую адзін дакумент, а потым мы яго абмяркуем.

  • — Так, сэр. Я б не сказаў, штб міс Бослі можна назваць дзяўчынай.

— Ды не міс Бослі. Міс Джэймс.

— А,— адгукнуўся я і ўзяў блакнот.

Пятнаццаць мінут на пятую, калі Вулф пайшоў наверх на традыцыйнае пасляабедзеннае спатканне з архідэямі, я сядзеў за сталом, утаропіўшыся ў тэлефон, з такім пачуццём, якое, на маю думку, узнікае ў Роджэра Мэрыса, калі той б’е наводмаш. Толькі што я пазваніў Клары Джэймс, каб запрасіць яе праехацца разам у маім аўтамабілі з адкрытым верхам, і тая ткнула мяне носам у гразь.

Вы не падумайце, што я самаўлюбёны звыш усякай меры. Даволі ўпэўнена мог бы ісці ў заклад, выстаўляючы амаль тысячу ачкоў наперад у спрэчках наконт згоды дамачак на спатканне, бо ніколі не заводжу аб гэтым нават размовы, калі ўсе абставіны пераканаўча не сведчаць аб тым, што запрашэнне будзе прынята. Але ў выніку я прывык

чуць толькі сцвярджальны адказ, і таму яе катэгарычная адмова была нечаканым ударам.

Распрацаваўшы тры планы і забракаваўшы іх, я спыніўся, нарэшце, на чацвёртым і зноў набраў нумар Клары. У трубцы, як і раней, пачуўся яе голас. Даведаўшыся, хто ёй звоніць, Клара адразу ж загаварыла:

— Я ж вам сказала, што запрошаная на кактэйль. Калі ласка, не...

— Чакайце,— рэзка спыніў я Клару.— Я зрабіў памылку. Хацеў быць добрым. Думаў запрасіць вас падыхаць свежым паветрам, а потым ужо паведаміць кепскую навіну. Я...

—■ Якую кепскую навіну?

— Адна жанчына толькі што паведаміла нам з містэрам Вулфам, што апрача яе яшчэ пяць, а можа, нават і болей асоб ведаюць, што ў вас быў ключ ад дзвярэй студыі Альберта Міёна.

Маўчанне. Часам цішыня выводзіць з сябе, але цяпер іншы выпадак. Нарэшце яна зноў загаварыла, цяпер зусім па-іншаму.

— Гэта недарэчная хлусня. Хто вам гэта сказаў?

— He памятаю. I не хачу пра гэта гаварыць па тэлефоне. Толькі дзве дэталі. Па-першае, калі гэта так, навошта вы грукалі ў дзверы дзесяць мінут, спрабуючы зайсці ў студыю, калі ён ляжаў там ужо мёртвы? Вы ж мелі ключ. Нават радавы паліцэйскі паставіўся б да такіх заяў скептычна. Па-другое, сустрэнемся ў бары «Чэрчыль» роўна ў пяць гадзін і ўсё абгаворым. Згода?

— Але гэта так... вы настолькі...

— Перастаньце! Усё гэта дарэмна. Згода?

Зноў маўчанне, не такое доўгае, і потым:

— Добра,— і на другім канцы кінулі трубку.

Я ніколі не вымушаю жанчыну чакаць, і ў мяне не было аніякіх прычын рабіць выключэнне менавіта для гэтай жанчыны, таму я быў у бары «Чэрчыль» на восем мінут раней вызначанага часу. Бар быў прасторны, з кандыцыянерамі, зручны з усіх бакоў, і нават цяпер, у сярэдзіне жніўня, аб яго зручнасці сведчыла амаль роўная колькасць сярод наведвальнікаў мужчын і жанчын.

Я пайшоў усярэдзіну залы, азіраючыся па баках, але нават не спадзеючыся, што Клара ўжо тут, і вельмі здзівіўся, калі пачуў, як нехта мяне паклікаў, і ўбачыў яе ў адной з кабін. Вядома, бар быў блізка ад яе дома, і ўсё ж яна не марнавала часу. Клара ўжо заказала сабе пітво і амаль што

асушыла шклянку. Я падсеў да яе століка, і адразу ж побач з’явіўся афіцыянт.

— Што вам? — спытаў я Клару.

— Віскі з лёдам.

Я загадаў афіцыянту прынесці дзве порцыі.

Клара нахілілася ўперад і замалаціла языком, не пераводзячы дыху.

— Паслухайце, гэта абсалютнае глупства, скажыце толькі, хто вам такое нагаварыў, бо гэта абсалютная лухта...

— Хвілінку,— перапыніў я яе хутчэй позіркам, чым словамі. Яна бліснула вачыма і змоўкла.— Пачынаць трэба не з гэтага, бо інакш у нас нічога не атрымаецца.— Я ўзяў з кішэні аркуш паперы і разгарнуў перад ёю. Гэта была акуратна надрукаваная копія дакумента, які дыктаваў мне Вулф.— Хутчэй і прасцей для вас будзе спачатку прачытаць вось гэта, бо толькі так даведаецеся, у чым справа.

Я не даў ёй у рукі паперу. Чытач можа разам з Кларай прачытаць яе змест. Дакумент быў пазначаны тым жа днём.

«Я, Клара Джэймс, гэтым сведчу, што ў аўторак, 19 красавіка, я зайшла ў жылы дом № 620 на Іст-Энд авеню горада Нью-Йорка ў ці прыблізна 6.15 вечара, паднялася на ліфце на трынаццаты паверх. Я пазваніла ў студыю Альберта Міёна. Да дзвярэй студыі ніхто не падышоў, і ніякіх гукаў адтуль не пачулася.

Дзверы не былі зачыненыя наглуха. Яны не былі прыадчыненыя, але і на засаўку ці ключ яны таксама былі не замкнёныя. Пазваніўшы яшчэ раз і не пачуўшы адказу, я адчыніла дзверы і зайшла ў студыю.          •

Альберт Міён ляжаў на падлозе каля піяніна. Ён быў мёртвы. У верхняй частцы галавы была дзірка. Безумоўна, ён быў мёртвы. У мяне закруцілася галава, і я мусіла сесці на падлогу і апусціць галаву, каб не страціць прытомнасці. Я не дакранулася да трупа. На падлозе, непадалёк ад містэра Міёна, ляжаў рэвальвер; я ўзяла яго ў рукі.

Здаецца, я праседзела на падлозе каля пяці мінут, але, можа, крыху болей ці меней. Калі паднялася на ногі і пайшла да дзвярэй, зразумела, што ўсё яшчэ трымаю ў руцэ рэвальвер. Я паклала яго на падстаўку бюста Каруза. Пасля я сцяміла, што мне не трэба было гэтага рабіць, але ў той час я была настолькі ўражаная і збянтэжаная, што не разумела, што раблю.

Я выйшла са студыі, зачыніла за сабой дзверы, пайшла па агульнай лесвіцы ўніз на дванаццаты паверх і пазваніла 370

ў кватэру Міёнаў. Я збіралася расказаць пра ўсё місіс Міён, але калі тая з’явілася на парозе, я не здолела выціснуць з сябе ніводнага слова пра здарэнне. Я не змагла сказаць ёй, што яе муж ляжыць там, у студыі, мёртвы.

Пасля я шкадавала аб гэтым, але цяпер не бачу прычыны, каб шкадаваць ці прасіць прабачэння,— я проста не магла выціснуць з сябе ніводнага слова. Я сказала, што хачу бачыць яе мужа і што званіла ў студыю, але ніхто не адазваўся. Потым я выклікала ліфт, выйшла'на вуліцу і пайшла дадому.

He здолеўшы расказаць аб здарэнні місіс Міён, я нікому іншаму аб гэтым не паведаміла. Я б расказала пра гэта бацьку, але яго не было дома. Я вырашыла дачакацца яго прыходу і паведаміць пра здарэнне, але раней пазваніў знаёмы і сказаў, што Міён скончыў самагубствам, таму я вырашыла нікому не гаварыць, нават бацьку, што была ў студыі, а сказаць, што званіла і стукала ў дзверы, але не пачула адказу. Я думала, што гэта не мае асаблівага значэння, але мне растлумачылі, што гэта важна, таму я дакладна паведамляю, як гэта ўсё здарылася».

Калі Клара скончыла чытаць, падышоў афіцыянт з пітвом, і яна прыціснула паперу да грудзей, нібыта хавала карты, гуляючы ў покер. Трымаючы дакумент левай рукой, правай узяла шклянку і прагна глынула віскі. Каб падтрымаць кампанію, я таксама адпіў са сваёй шклянкі.

— Адна хлусня,— сказала яна. з абурэннем.

— Ну, вядома,— сказаў я.— У мяне добры слых, таму гаварыце цішэй. Містэр Вулф шчыра хоча даць вам шанц, і ва ўсякім разе, прыйшлося б пазмагацца, каб прымусіць вас падпісаць дакумент, калі б у ім была напісана ўся праўда. Нам даволі добра вядома, што дзверы студыі былі замкнёныя і вы адамкнулі іх ключом. А таксама тое — не, паслухайце, адну хвіліну,— што вы наўмысна ўзялі рэвальвер з паддогі і паклалі на бюст, бо падумалі, што місіс Міён забіла яго і паклала рэвальвер на падлогу, каб усё было падобна на самазабойства, і вы вырашылі парушыць яе план. Вы не маглі...

— Дзе вы былі ў той час? — спыталася Клара з пагардай.— Хаваліся за канапай?

— Глупства. Калі ў вас не было ключа, чаму вы скасавалі свае планы наконт кактэйлю, каб сустрэцца са мной, пачуўшы пра тое, што я паведаміў вам па тэлефоне? Што ж датычыцца рэвальвера, калі б вы нават цэлы год над гэтым думалі, нічога больш дурнейшага не прыдумалі. Хто б па-

верыў, што нехта стрэліў у яго, імітуючы самазабойства, а потым аказаўся настолькі дурным, што паклаў рэвальвер на бюст? Трэба быць занадта абмежаваным, каб паверыць,— я кажу гэта шчыра, але вы вось паверылі.

Клара была вельмі занятая сваімі думкамі, каб абурыцца тым, што яе назвалі абмежаванай. Яна спахмурнела, ад чаго белы гладкі лоб зморшчыўся, а ў вачах знік бляск.

— Ва ўсякім разе,— запярэчыла яна,— тое, што тут напісана, не толькі хлусня, усё гэта проста немагчыма. Рэвальвер знайшлі на падлозе каля трупа, таму гэта не можа быць праўдай!

— Так,— ухмыльнуўся я ў адказ.— Тое, што напісана ў паперы, відаць, вас шакіравала. Калі вы асабіста паклалі рэвальвер на бюст, як тады магло здарыцца, што яго знайшлі на падлозе? Відавочна, нехта паклаў яго назад. Думаю, вы вырашылі, што гэта таксама зрабіла місіс Міён, і, відаць, вам цяжка было трымаць язык за зубамі, але вы мусілі маўчаць. Цяпер сітуацыя крыху іншая. Містэр Вулф ведае, хто паклаў рэвальвер на падлогу, і мае адпаведныя доказы. Больш таго, ён ведае, што Міёна забілі, і таксама можа гэта даказаць. Адзінае, што яго стрымлівае, дык гэта ўсяго толькі •адна дэталь: неабходнасць вызначыць, як рэвальвер трапіў з падлогі на бюст.— Я дастаў з кішэні аўтаручку.— Падпішыце паперу, я засведчу подпіс, і з вамі ўсё будзе ў парадку.

— Вы маеце на ўвазе падпісаць вось гэта? — пагардліва ўсклікнула Клара.— Я не насто'лькі дурная.

Я выбраў момант, калі ў наш бок зірнуў афіцыянт, загадаў падліць віскі і потым за кампанію асушыў сваю шклянку.

Я сустрэўся з пільным позіркам Клары, які адпавядаў яе пахмурнаму настрою.

— Паслухай, Сінявочка,— звярнуўся я да яе памяркоўна.— Я не засоўваю табе пад пазногці іголак. Я не паўтараю, што мы можам даказаць, што ты заходзіла ў студыю — бо ў цябе быў ключ ці дзверы' былі незамкнёныя, гэта не істотна,— і перанесла рэвальвер. Мы ведаем, што гэта зрабіла ты, таму што ніхто іншы не мог, а ты была ў студыі менавіта ў той час, але мушу прызнацца, што мы не можам гэта даказаць. Тым не меней я прапаную адно выдатнае пагадненне. Толькі паслухай,— я наставіў у яе бок канец ручкі.— Гэта заява нам патрэбная толькі на той выпадак, калі асоба, якая паклала рэвальвер назад на падлогу, акажацца настолькі дурной, што прагаворыцца, а гэта вельмі неймаверна. Ён толькі...

— Вы сказалі ён? — спыталася Клара.

— Усё роўна — ён ці яна. Як кажа містэр Вулф, мова сцерпіць любы займеннік. Ён толькі б нарабіў сабе клопату. Калі ж ён не прагаворыцца, а ён такі змоўчыць, тваё паказанне не будзе скарыстана зусім, але трэба мець яго ў сейфе на той выпадак, калі ён усё ж такі прабалбочацца. Да таго ж, маючы гэта сведчанне, мы не будзем лічыць сябе абавязанымі інфармаваць паліцыю, што ў цябе ёсць ключ да дзвярэй студыі. Ключы нас не цікавілі б. I яшчэ адна рэч, ты зберажэш для бацькі добры пачак грошай. Калі ты падпішаш гэта сведчанне, мы зможам высветліць справу аб забойстве Міёна, і ў выпадку поспеху я гарантую, што ў місіс Міён не будзе ніякага жадання прад’яўляць іск твайму бацьку. Яна будзе занадта занятая адной справай. Так што не марудзь і падпісвай,— дадаў я, прапаноўваючы Клары ручку.

Яна адмоўна, але не вельмі энергічна пакруціла галавой, бо мозг зноў уключыўся ў работу. Поўнасцю ўсведамляючы, што яе здольнасці мысліць былі далёка не спартыўнага ўзроўню, я цярпліва чакаў. Потым прынеслі новыя порцыі віскі, і спатрэбіўся перапынак, бо не варта было спадзявацца, каб Клара думала і піла адначасова. Але ўрэшце яна неяк здолела засяродзіцца на акрэсленым мною пытанні.

— Значыцца, вы ведаеце,— заявіла Клара з задавальненнем.

— Мы ведаем дастаткова многа,— сказаў я змрочна.

— Вы ведаеце, што яго забіла яна. Вы ведаеце, што яна паклала рэвальвер назад на падлогу. Я таксама гэта ведала, я ведала, што гэта яна. I цяпер вы можаце гэта даказаць? Калі я падпішу паперу, вы зможаце гэта даказаць.

Вядома, я мог бы .схітраваць, але падумаў — якога чорта!

— Вядома, мы зможам,— запэўніў я Клару.— 3 гэтым сведчаннем мы зможам працягваць следства. Яно — якраз тое звяно ў ланцугу, якога не хапае. Вось ручка.

К.лара ўзяла шклянку, апаражніла яе, паставіла на стол, і галаву даю адсеч, калі яна не збіралася зноў адмоўна, але на гэты раз энергічна пакруціць галавой.

— He,— сказала яна рашуча.— Я не падпішу.— Яна выцягнула ў мой бок руку, трымаючы ў ёй дакумент.— Я прызнаюся, што ўсё гэта праўда, і калі вы перадасце справу ў суд і яна скажа, што паклала рэвальвер на падлогу, я пад прысягай засведчу, што я паклала рэвальвер на бюст.

але падпісваць я нічога не буду, бо аднойчы я падпісала штосьці ў сувязі з нейкім здарэннем, і бацька прымусіў мяне паабяцаць, што я ніколі не падпішу ніводнай паперы, не паказаўшы яе перш яму. Я магла б узяць гэтую паперу, паказаць яму і падпісаць, а вы б прыйшлі за ёй увечары ці заўтра.— Сказаўшы гэта, яна спахмурнела.— Толькі вось яму б стала вядома, што ў мяне быў ключ, але я змагла б усё растлумачыць.

Але дакумента ў яе ў руках ужо не было. Я паспеў узяць яго ў свае рукі. Вы скажаце, што я мог бы памяняць тактыку і працягваць барацьбу, але вы не былі сведкамі нашай размовы і ў адрозненне ад мяне не бачылі, што яна вырабляла, і не чулі, што гаварыла. Я здаўся. Узяў з кішэні запісную кніжку, вырваў з яе старонку і пачаў пісаць.

— Я не супраць яшчэ адной порцыі,— заявіла Клара.

— Хвіліначку,— прамармытаў я, працягваючы пісаць наступнае:

«Ніра Вулфу:

Гэтым пацвярджаю, што Арчы Гудвін зрабіў усё магчымае, каб угаварыць мяне падпісаць напісанае вамі сведчанне, і растлумачыў мне мэту гэтай паперы, а я сказала, чаму вымушана адмовіцца паставіць свой подпіс».

— Вось,— сказаў я, перадаючы ёй тое, што напісаў.— Такім чынам вы не падпішаце дакумент, а ўсяго толькі засведчыце, што адмаўляецеся падпісваць гэтую паперу. Я вымушаны мець такое сведчанне, бо містэр Вулф ведае, як мяне вабяць прыгожыя дзяўчаты, асабліва такія элегантныя, як вы, і калі я прынясу яму гэтую паперу без подпісу, ён падумае, што я нават не рабіў спробы. Ён нават можа звольніць мяне. Проста напішыце ўнізе ваша прозвішча.

Клара зноў прачытала тое, што было напісана на лістку, і ўзяла ручку. Яна ўсміхнулася, зірнуўшы на мяне сваімі бліскучымі вачыма.

— Вы йе жартуеце? — сказала яна без былой непрыязні.— Я ведаю, калі мной цікавіцца мужчына. Вы думаеце, што я халодная і хітрая.

— Вось як,— адгукнуўся я крыху з горыччу, але не вельмі горка.— Ва ўсякім разе, справа не ў тым, зацікавіўся я вамі ці не, а ў тым, што падумае Вулф. Гэта значна дапаможа. Вельмі вам абавязаны.— Я ўзяў з яе рук паперу і падзьмуў на яе, каб хутчэй высахла чарніла.

— Я ведаю, калі мной цікавіцца мужчына,— зноў сказала Клара.

Болей ад яе мне нічога не было патрэбна, але я, можна сказаць, паабяцаў яшчэ адну порцыю віскі, таму зноў пдклікаў афіцыянта.

На заходнюю частку Трыццаць шостай вуліцы я вярнуўся толькі пасля шасці гадзін. Вулф ужо нанёс візіт у аранжарэю і цяпер сядзеў у кабінеце. Я хуткім крокам зайшоў у пакой і паклаў перад ім на стол паперу без подпісу.

— Ну і што? — прабурчаў ён.

Я сеў і дакладна паведаміў Вулфу, як усё адбывалася да таго моманту, калі яна прапанавала ўзяць дакумент дадому і паказаць бацьку.

— На жаль,— заўважыў я,— некаторыя з яе выдатных якасцей засталіся непрыкметнымі ў натоўпе ў той вечар. Я гавару гэта не для таго, каб апраўдацца, проста адзначаю факт. Для ўсіх аперацый, што адбываюцца ў звілінах яе мозгу, хапіла б арэхавай шкарлупіны. Ведаючы вашыя адносіны да бяздоказных заяў і жадаючы запэўніць у праўдзівасці менавіта гэтыя заявы, я прынёс з сабой доказ.

Вось папера, якую яна ўсё-такі падпісала.

Я ўручыў яму лісток, вырваны з блакнота. Вулф зірнуў на паперў і падміргнуў мне.

— Яна гэта падпісала?

4      — Так, сэр. У маёй прысутнасці.

— Сапраўды. Добра. Задавальняюча.

Я безуважным кіўком галавы пацвердзіў, што ўспрымаю выказаную падзяку. Маё самалюбства застаецца некранутым, калі ён вось так буркае: «Задавальняюча».

— Смелы шырокі почырк,— заўважыў Вулф.— Яна пісала вашай ручкай?

— Так, сэр.

— Пакажы яе, калі ласка.

Я ўстаў і падаў яму ручку разам з некалькімі аркушамі паперы, і спыніўся каля стала, зацікаўлена назіраючы, як Вулф зноў і зноў пісаў «Клара Джэймс», параўноўваючы кожную спробу з прынесеным мной узорам. Адначасова ў перапынках перад наступнай спробай ён гаварыў:

— Малаверагодна, што нехта некалі ўбачыць гэта, апрача нашых кліентаў... Так лепш... Ёсць яшчэ час пазваніць усім ім да вячэры — перш місіс Міён і містэру Уэплеру — потым іншым... Скажыце ім, што я прыйшоў да высновы наконт іску місіс Міён да містэра Джэймса... Спытайцеся, ці змогуць яны прыйсці сёння ў дзевяць гадзін вечара — калі гэта немагчыма, то, можа, заўтра ў адзінаццаць... По-

тым звяжыцеся з містэрам Крэймерам... Скажыце яму, што, відаць, варта ўзяць з сабой аднаго з сваіх людзей...

Вулф расправіў надрукаванае сведчанне на рэгістрацыйным журнале, падрабіў унізе подпіс Клары Джэймс і параўнаў з дабытым мною арыгіналам.

— Недасканала, як на спецыяліста,— прамармытаў ён,— але спецыяліст ніколі яго не ўбачыць. Што ж датычыцца нашых кліентаў, то нават калі яны ведаюць яе почырк, гэта пройдзе найлепшым чынам.

♦ * *

Спатрэбілася добрая гадзіна, каб дамовіцца па тэлефоне аб сустрэчы ў той вечар, але ўрэшце мне ўдалося выканаць даручэнне. Я так і не змог злавіць Джыфарда Джэймса, але яго дачка згадзілася знайсці яго і прывесці з сабой. Астатніх я адшукаў сам.

Адзіныя, хто спрабаваў пярэчыць, былі кліенты, асабліва Пегі Міён. Яна ўпарта адмаўлялася прысутнічаць на сустрэчы, якая павінна была адбыцца пад маркай абмеркавання яе іску да Джыфарда Джэймса, і я мусіў звярнуцца за падтрымкай да Уэплера. Фрэда і Пегі запрасілі прыйсці раней за іншых, каб перагаварыць асобна і потым вырашыць — заставацца ім ці не. Яна згадзілася з такой прапановай.

Яны прыйшлі своечасова, да вячэрняй кавы. Пегі, відаць, пачысціла зубы, паспала і прыняла ванну, ну, і што відавочна,— пераапранулася, але, нягледзячы на ўсё гэта, выгляд у яе быў далёка не бліскучы. Яна была ўся насцярожаная, стомленая, замкнёная і скептычная. 3 яе вуснаў не вырваўся паток слоў наконт таго, што яна шкадуе, чаму ў свой час за кіламетр не абышла Ніра Вулфа, але, відаць, ёй карцела гэта сказаць.

У мяне склалася думка, што настрой Фрэда Уэплера быў такі самы, але ён імкнуўся быць галантным і добразычлівым. Справа ў тым, што на першым візіце да Вулфа настаяла Пегі і цяпер Фрэду не хацелася, каб яна думала, што ў выніку атрымалася хутчэй горш, чым лепш.

Яны не ажывіліся нават тады, калі Вулф паказаў сведчанне, падпісанае прозвішчам Клары Джэймс. Яны чыталі яго разам, яна — седзячы ў чырвоным скураным крэсле, ён — прысеўшы побач на падлакотнік.

Прачытаўшы, яны адначасова зірнулі на Вулфа.

— Ну, дык і што? — спытаў Фрэд.

— Шаноўны пан,— сказаў Вулф, адсунуўшы кубак са сподкам.— Шаноўная пані. Чаму вы прыйшлі да мяне? Таму, што тая акалічнасць, што рэвальвера не было на падлозе, калі вы абое зайшлі ў студыю, упэўніла вас у тым, што Міён не скончыў самагубствам, а яго забілі. Калі гэта акалічнасць дазволіла б вам паверыць, што гэта было самазабойства, вы б ужо пажаніліся і я не быў бы вам патрэбны. Выдатна. Цяпер абставіны, як высветлілася, сведчаць менавіта аб гэтым. Чаго яшчэ вы хочаце? Вы хацелі вызваліць свае думкі ад падазронасці. Я іх вызваліў.

Фрэд моцна сцяў скрыўленыя вусны.

— Я гэтаму не веру,— пахмурна сказала Пегі.

— Вы не верыце гэтаму сведчанню? — Вулф узяў дакумент і паклаў у шуфляду стала, такі ўчынак прыемна здзівіў мяне як разумная перасцярога, бо набліжалася дзевятая гадзіна.

— Вы лічыце, што міс Джэймс падпісала б такі вось дакумент, калі б гэта не было праўдай? Навошта тады...

— Я маю на ўвазе не гэта,— перапыніла яго Пегі.— А тое, што я не веру, каб мой муж скончыў самагубствам, незалежна ад таго, дзе знаходзіўся рэвальвер. Я занадта добра яго ведала. Ён бы ніколі не налажыў на сябе рукі — ніколі.— Пегі ўзняла галаву і глянула на свайго спадарожніка.— Ці не так, Фрэд?

— Гэтаму цяжка паверыць,— неахвотна пагадзіўся Фрэд.

— Вось як! — з’едліва заўважыў Вулф.— Тады заданне, якое вы мне даручылі, не адпавядае вашаму ранейшаму апісанню. Зрэшты, вы павінны пагадзіцца наконт таго, што я задаволіў вашу просьбу высветліць пра рэвальвер; тут ужо вам ніяк не выкруціцца. Такім чынам, даручэнне выканана, але цяпер вы хочаце яшчэ нешта. Вы хочаце, каб было раскрыта забойства, што азначае, у выпадку неабходнасці, і арышт забойцы. Вы хочаце...

— Я маю на ўвазе,— настойвала ў поўным адчаі Fie­ri,— што не веру, каб ён мог скончыць самагубствам, і нішто не прымусіць мяне паверыць у гэта. Цяпер я разумею, што я сапраўды...

У гэты момант пачуўся званок, і я пайшоў адчыняць дзверы.

Так нашы кліенты засталіся на сустрэчу. Усяго на ёй прысутнічала дзесяць запрошаных: шасцёра тых, хто быў тут у панядзелак вечарам, двое кліентаў, інспектар Крэй-

мер і мой стары знаёмы і праціўнік сяржант Перлі Стэбінс. Незвычайнасць сустрэчы была ў тым, што толькі самая абмежаваная з усіх прысутных — Клара Джэймс разумела, у чым справа, праўда, калі не прагаварылася бацьку, у чым я сумняваўся. Яна мела перавагу над астатнімі дзякуючы намёку, які пачула ад мяне ў бары «Чэрчыль».

У Адэлі Бослі, доктара Лойда, Руперта Гроўва, суддзі Арнольда і Джыфарда Джэймса, да таго як яны зайшлі ў кабінет і пазнаёміліся з інспектарам Крэймерам і сяржантам Стэбінсам, не было падстаў лічыць, што на сустрэчы магло быць штосьці іншае, апрача пытання аб іску да Джэймса. Адзін бог ведаў, што яны падумалі: дастаткрва было зірнуць у іх твары, каб упэўніцца, што менавіта яны нічога не ведаюць.

Што датычыцца Крэймера і Стэбінса, то ў іх быў дастатковы вопыт супрацоўніцтва з Ніра Вулфам: каб разумець, што ёсць амаль усе падставы быць упэўненым — пер’е пасыплецца, толькі вось з каго, як і калі?

Што ж датычыцца Фрэда і Пегі, то нават пасля прыходу прадстаўнікоў праваахоўных органаў яны, відаць, лічылі, што Вулф збіраецца канчаткова зацвердзіць версію аб самазабойстве Міёна, азнаёміўшы прысутных з сведчаннем Клары і паведаміўшы аб тым, што Фрэд расказаў нам, як рэвальвер перанёсся з бюста на падлогу — відаць, таму ў іх на тварах быў выраз адчаю і зацкаванасці. Гэты раз яны адчувалі сябе нібыта ў пастцы.

Вулф звярнуўся да інспектара, які сядзеў ззаду каля вялікага глобуса, побач з ім — Перлі:

— Калі вы не супраць, містэр Крэймер, перш я высветлю адно невялікае пытанне, якое выходзіць за межы вашых інтарэсаў.

Крэймер кіўнуў галавой і паправіў тырчаўшую з рота сігару.

Вулф перавёў позірк на іншых прысутных.

— Я ўпэўнены, вам будзе прыемна пачуць наступнае. Але трэба сказаць, што я прыйшоў да такой высновы не для таго, спецыяльна каб парадаваць вас. Я вывучыў толькі сутнасць справы. He кранаючы юрыдычнага статуса місіс Міён, я лічу, што маральна яна не мае падстаў для іску супраць містэра Джэймса. Як я сцвярджаў раней, місіс Міён пагаджаецца з маёй думкай. Яна не прад’яўляе іску і не патрабуе кампенсацыі. Вы пацвярджаеце гэта ў прысутнасці сведкаў, місіс Міён?

— Безумоўна,— Fieri збіралася нейіта дадаць, але ў самы апошні момант спынілася.

— Цудоўна! — ускочыла з крэсла Адэль Бослі.— Mary я пазваніць з вашага тэлефона?

— Пазней,— асек яе Вулф.— Сядайце, калі ласка.

— Мне здаецца,— заўважыў суддзя Арнольд,— што гэта можна было паведаміць нам і па тэлефоне. Я мусіў адмяніць важную сустрэчу.— Адвакатам цяжка дагадзіць.

— Даволі слушная заўвага,— пагадзіўся Вулф памяркоўным тонам,— калі б гэта было ўсё. Але застаецца пытанне, звязанае са смерцю Міёна. Калі я...

— Якое яна мае да гэтага дачыненне?

— Якраз гэта я і збіраюся вам паведаміць. Безумоўна, гэта не старонняе пытанне, бо яго смерць была вынікам, хоць і ўскосным, гвалтоўных дзеянняў з боку містэра Джэймса. Але сфера маіх інтарэсаў не абмяжоўваецца толькі гэтым. Місіс Міён звярнулася да маіх паслуг не толькі таму, каб вырашыць пытанне аб іску, прад’яўленым яе мужам містэру Джэймсу — гэтае пытанне ўжо закрыта,— але і таму, каб расследаваць справу аб смерці мужа. Яна была ўпэўненая, што ён не скончыў самагубствам. I не магла паверыць, улічваючы характар містэра Міёна, што ён быў здольны на самагубства. Я правёў расследаванне і гатовы паведаміць ёй вынікі.

— Навошта мы тут? — віскнуў Руперт Тлушч.

— Мне патрэбны адзін з вас. Патрэбны забойца.

— I ўсё ж менавіта мы не патрэбныя,— сурова заўважыў Арнольд.

— Чорт! — раўкнуў Вулф.— Ідзіце! Усе, акрамя аднаго. Ідзіце.           *

Ніхто не зварухнуўся.

Вулф пачакаў пяць секунд.

— Ну, тады будзем працягваць,— суха прамовіў ён.— Як я ўжо казаў, я гатовы паведаміць вынікі, але расследаванне пакуль не завершана. Для высвятлення адной вельмі важнай дэталі патрэбна афіцыйная санкцыя, і таму тут прысутнічае інспектар Крэймер. Адначасова спатрэбіцца садзейнічанне з боку місіс Міён, акрамя таго, лічу мэтазгодным атрымаць кансультацыю ад доктара Лойда, бо менавіта ён падпісаў пасведчанне аб смерці.— Вулф перавёў позірк на Пегі.— Пачнём з вас, мадам. Вы дадзіцё згоду на эксгумацыю цела вашага мужа?

— Навошта? — спыталася місіс Міён, здзіўлена глянуў.шы на Вулфа.

— Каб атрымаць доказы таго, што яго забілі, і высветліць, хто быў забойца. Для гэтага ёсць даволі важкія падставы.

— Так. Мне ўсё роўна,— сказала Пегі ўжо без здзіўлення ў голасе. Яна падумала, што ён сказаў гэта проста так.

Вулф перавёў позірк улева.

— Вы не супраць, доктар Лойд?

Лойд разгубіўся.

— He ведаю,— паволі і выразна адказаў ён,— куды вы хіліце, але як бы там ні было, ад мяне нічога не залежыць, я проста выпісаў пасведчанне.

— Значыць, вы не будзеце супраць. Містэр Крэймер, падстава для просьбы аб афіцыйнай санкцыі з’явіцца праз момант, але павінен вам сказаць, што абследаванне і даклад павінен зрабіць доктар Абрахам Рэнтнер са шпіталя «Гара Сінай».

— Эксгумацыя не праводзіцца толькі таму, што вам гэта цікава,— прабурчаў Крэймер.

— Вядома. Але справа не ў маёй асабістай цікаўнасці.— Вулф абвёў позіркам прысутных.— Усе вы, я лічу, ведаеце, што адна з асноўных прычын, і, відаць, нават галоўная, што легла ў аснову заключэння паліцыі наконт таго, што Міён скончыў самагубствам, былі абставіны надыходу смерці. Безумоўна, неабходнай была наяўнасць і іншых дэталяў — напрыклад, прысутнасць рэвальвера каля цела,— і ўсе гэтыя дэталі аказаліся адпаведнымі. Але вырашальным фактарам было тое меркаванне, што чалавека нельга забіць, засунуўшы яму ў рот дула і націснуўшы на курок, не пазбавіўшы перш прытомнасці, а ніякіх прыкмет таго, што быў нанесены ўдар ці ўжываліся лекавыя прэпараты — не было. Такое меркаванне звычайна аказваецца абгрунтаваным, але менавіта гэты выпадак аказаўся выключэннем. Гэта мне прыйшло ў галаву адразу пасля таго, як місіс Міён першы раз прыйшла да мяне па кансультацыю. Паколькі там прысутнічала... але я прадэманструю вам гэта шляхам простага эксперыменту. Арчы, дайце мне рэвальвер.

Я выцягнуў трэцюю шуфляду стала і ўзяў адтуль рэвальвер.

— Зараджаны?

— He, сэр,— адказаў я, шчоўкнуўшы затворам.

Вулф зноў звярнуўся да прысутных.

— Думаю — вось вы, містэр Джэймс. Як оперны спявак вы павінны ўмець выконваць аўтарскія рэмаркі. Устаньце, калі ласка. Справа сур’ёзная, так што рабіце ўсё належным

чынам. Вы — пацыент, у якога баліць горла, а містэр Гудвін — ваш доктар. Ён папросіць вас адкрыць рот, каб мець магчымасць агледзець горла. Вы павінны зрабіць тое, што на самай crtpaße зрабілі б у такіх абставінах. Калі ласка.

— Але ж гэта і так ясна,— сказаў з пахмурным выглядам Джэймс, падымаючыся з крэсла.— Лічу, што няма ніякай патрэбы.

— Тым не меней зрабіце мне ласку. Тут ёсць адна дэталь. Пастарайцеся' зрабіць гэта як мага натуральней.

— Так.

— Добра. А вы усе назірайце за тварам містэра Джэймса. Уважліва. Пачынайце, Арчы.

Паклаўшы рэвальвер у кішэню, я падышоў да Джэймса і загадаў яму шырока адкрыць рот. Той павінаваўся. На нейкі час, калі я пачаў аглядаць горла, яго вочы сустрэліся з маімі, а потым закаціліся ўверх. He спяшаючыся, я ўзяў з кішэні рэвальвер і ўставіў у рот Джэймса, сунуўшы дула да самага паднябення. Джэймс таргануўся назад і асеў у крэсла.

— Вы бачылі рэвальвер? — спытаўся Вулф.

— He. Mae вочы былі скіраваны ўверх.

— Вось так,— Вулф зірнуў на іншых прысутных.— Вы бачылі, як яго вочы закаціліся ўверх? Так здараецца заўсёды. Калі-небудзь паспрабуйце праверыць на сабе. Я паспрабаваў у сваёй спальні ў нядзелю вечарам. Так што нельга сказаць, што зусім немагчыма забіць чалавека вось такім чынам. Гэта нават не цяжка, калі вы яго доктар і ў яго штосьці не ў парадку з горлам. Вы згодны, доктар Лойд?

Доктар Лойд не далучыўся, як іншыя, да ўдзелу ў эксперыменце і нават не зірнуў на Джэймса. Твар яго заставаўся каменным. Толькі ледзь прыкметна дрыжэў падбародак.

Доктар прыклаў усе намаганні, каб усміхнуцца.

— Дэманстрацыя магчымасці здарэння,— сказаў ён даволі мілагучным голасам,— гэта не доказ, што яно адбылося.

— Сапраўды, гэта не доказ,— пагадзіўся Вулф.— Хоць нам і вядомы некаторыя факты. У вас няма пераканаўчага алібі. Міён пусціў бы вас у сваю студыю ў любы час без ніякіх пытанняў. Вы маглі з лёгкасцю ўзяць рэвальвер з падстаўкі бюста Каруза і непрыкметна сунуць у кішэню. Для вас, як для нікога іншага, у адказ на просьбу ён бы шырока раскрыў рот, як бы тым самым павінуючыся прыгавору лёсу. Яго забілі неўзабаве пасля таго, як вы былі вымушаны

дамовіцца наконт прыёму з доктарам Рэнтнерам, каб той агледзеў містэра Міёна. Нам вядомы адпаведныя факты, ці не так?

— Яны нічога не даказваюць,— не здаваўся доктар Лойд. Яго голас быў ужо не такі мілагучны. Ён устаў з крэсла. Здавалася, яго цела выйшла з-пад кантролю, пэўна, ён проста не мог больш сядзець у крэсле, і яго мускулы дзейнічалі самі па сабе. Тым самым ён зрабіў памылку, бо, як толькі ён устаў, адразу ўвесь закалаціўся.

— Але яны дапамогуць,— адказаў яму Вулф,— калі мы атрымаем яшчэ адзін факт, і мне здаецца, што нам гэта ўдасца, бо з чаго б вам так калаціцца? У чым была справа, доктар? Якая-небудзь недарэчная памылка? Вы што, напартачылі ў час аперацыі і навечна загубілі яго голас? Думаю, што атрымалася менавіта так, паколькі пагроза для вашай рэпутацыі і кар’еры была настолькі сур’ёзная, што вы мусілі пайсці на забойства. Як бы там ні было, хутка мы аб гэтым даведаемся, калі доктар Рэнтнер правядзе абследаванне і падрыхтуе даклад. Я не спадзяюся, што вы прадставіце...

— Ніякай памылкі не было! — завішчаў Лойд.— Такое магло здарыцца з кожным...

Тым самым ён сапраўды зрабіў памылку. Думаю, што ён канчаткова страціў розум, пачуўшы свой голас і зразумеўшы, што перайшоў на істэрычны віск і больш не валодае сабой.

Доктар кінуўся да дзвярэй.

Я пабег услед за ім, збіў з ног суддзю Арнольда, і дарэмна, бо, пакуль я дабег да дзвярэй, доктара Лойда ўжо трымаў за каўнер Перлі Стэбінс, там жа быў і Крэймер.

Пачуўшы ззаду нейкі шум, я азірнуўся і ўбачыў: як Клара Джэймс з лямантам кінулася да Пегі Міён, выкрыкваючы нешта такое, што я не мог разабраць, але бацька і Адэль Бослі спынілі яе і пачалі супакойваць. Суддзя Арнольд з Рупертам Тлушчам з імпэтам хвалілі Вулфа за тое, што ў яго ўсё так цудоўна атрымалася. Пегі, відаць, румзала, бо плечы яе калаціліся, але твару яе я не бачыў, бо яна ўваткнулася ім у плячо Фрэда, і Іой моцна абдымаў яе.

Паколькі мяне ніхто не шукаў і нікому я не быў патрэбны, я пайшоў у кухню, каб выпіць шклянку малака.

ЗМЕСТ

Генрык Гаворскі

РАДАСЛОЎНАЯ. Аповесць.................. 3

Пераклаў Пётр Стафановіч

Агата Крысці

АПАВЯДАННІ

Забойства ў Лабернэм-Катэджы....... 133

Чацвёра падазроных........................ 145

Пераклалі Валерый Чудаў і Кацярына Дзмітрыенка Бездакорная пакаёўка ..........................................  159

Выкраданне прэм’ер-міністра........... 170

Пераклалі Валерый Чудаў і Міхаіл Котаў

Дзёрдзь Сіта

ПРЫВАТНАЕ РАССЛЕДАВАННЕ. Аповесць . . .187

Пераклалі Эміль Турані і Уладзімір Арлоў

Рэкс Стаўт

КРЫЛАТЫ РЭВАЛЬВЕР. Аповесць... 321

Пераклаў Уладзімір Шчасны

Замежны дэтэктыў: Зб.: 3 польскай, англ., 3-26 венг./Укладанне М. Лужаніна.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 383 с.

ISBN 5-340-00566-6 (беларус.).

Зарубежный детектвв: Сб.

У зборніку публікуюцца аповесці Г. Гаворскага «Радаслоўная» " (Польшча), Дз. Сіты «Прыватнае расследаванне* (Венгрыя), Р. Стаўта «Крылаты рэвальвер» (ЗША) і апавяданні А. Крысці (Вялікабрытанія).

4703000000—049

3------------- 165—91                       ББК 84(0)6-4

М 302(03)—91

Лйтературно-художественное йзданйе

ЗАРУБЕЖНЫЙ ДЕТЕКТНВ

Составнтель Лужаннн Макснм

(Каратай Александр А.мвросйевйч)

Мннск, мздательство «Мастацкая літаратура» На белорусеком языке

Літаратурна-мастацкае выданне

ЗАМЕЖНЫ ДЭТЭКТЫУ

Укладальнік Лужанін Максім

(Каратай Аляксандр Амвросіевіч)

Рэдактары /. П. Дабрыяк, Л. I. Каўрус.

Мастак В. А. Губараў. Мастацкі рэдактар В. А. Губараў.

Тэхнічны рэдактар 1. I. Дуброўская. Карэктар Л. П. Бялова.

ІБ № 3357

Здадзена ў набор 13.07.90. Падп. да друку 11.02.91. Фармат 84 X 1О8’/з*Папера газетная.

Гарнітура тып Таймс. Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 20,16. Ум. фарб.-адб. 20,58.

Ул.-выд. арк. 23,01. Тыраж 175 000 экз. Зак. 557. Цана 4 р.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.