Бабуля так лячыла Замовы ад хвароб Галіна Барташэвіч

Бабуля так лячыла

Замовы ад хвароб
Галіна Барташэвіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
10.73 МБ

 

ББК 53.59

Б 12

УДК 615.89

В брошюре помешепы лечебные заговоры, которые прпшлн к нам нз давнях времен. Нм прндавалась магнческая снла. Вместе с разнымп рацнональнымн л нррацнональнымн способамн народной меднцнны онн должны былн помочь человеку в борьбе с болезпямп.

Рассчнтана на шнрокпй круг чнтателей.

Складальнік Г. А. Барташэвіч

Бабуля так лячыла...: Замовы ад хвароб / Склад. Б 12 Г. А. Барташэвіч.— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 53 с.

ISBN 5-343-01328-7.

Так лечнла бабушка...: Заговоры от болезней.

У брашуры змешчаны лекавыя замовы, якія прыйшлі да нас з глыбокай даўніны. Ім надавалася магічная сіла. Разам з рознымі рацыяналыіымі і ірацыяпальнымі спосабамі народнай медыцыны яны павінны былі дапамагчы чалавеку ў барацьбе з хваробамі.

Разлічана на шырокае кола чытачоў.

4108020000-069

Б           ------- Б3146—92                    ББК 53.59

М 316(03)—92

ISBN 5-343-01328-7

© Складанпе. Г. А. Барташэвіч,

1992

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Знайдзі вольную хвілінку, пагартай гэту маленькую кніжку, засяродзь сваю ўвагу хоць на адным з гэтых твораў — і ты адчуеш чараўнічую моц слова, слова незвычайнага, слова магічнага, якое прыйшло да нас з глыбокай даўніны. Такое слова заўсёды было накіравана на тое, каб дапамагчы чалавеку, яно ўжывалася ва ўсіх выпадках жыцця. Дарэчы сказаць, і самі творы, пра якія ідзе гаворка, маюць назву «замовы», або «шэпты», проста «словы», а яшчэ «малітвы», «чары», «замаўлянні», «загазоры». Усе гэтыя назвы нясуць у сабе звесткі пра сэнс, галоўную вызначальную адзнаку твораў, а іх сутнасць — слова, мова, шаптанне, гаварэнне. / не проста слова, а слова таямнічае, вешчае, прарочае, якое мае незвычайную сілу.

Вы калі-небудзь задумваліся, якую ролю адыгрывае слова ў нашым жыцці? Сённяшняя наша рэальнасць паказвае, як мітынговае слова ўзрушвае масы, узнімае іх на рашучыя дзеянні, змятае старыя аўтарытэты і цараджае новыя. У гады цяжкіх выпрабаванняў, войнаў і рэвалюцый слова нароўні са зброяй вызначала ход гісторыі. Нездарма славуты філосаф М. Бярдзяеў сцвярджаў, што «словы маюць велізарную ўладу над нашым жыццём, уладу магічную. Мы зачараваныя словамі і ў значнай ступені жывём у іх царстве».

Гэтаксама і ў прыватным жыцці слова нам альбо дапамагае, альбо шкодзіць. Яно можа быць і добрым, ласкавым, пяшчотным і знішчальным. Словам можна ўзвысіць чалавека і знішчыць, вылечыць і забіць. «Слова міма не ляціць»,— гаворыць народная прыказка.

Мы прапануем вам невялікую частку беларускіх лекавых замоў. Што гэта — толькі перажытак мінулага, цемрашальства ці наша надзея ў сённяшнім цяжкім часе пры недахопе і лекавых сродкаў і ўвагі да чалавечай немачы?

Тут не можа быць катэгарычнага адказу. Стагоддзямі назапашаны вопыт народнай медыцыны (а замовы н.ельга аддзяляць ад яе) грунтуецца на шматлікіх і шматгадовых назіраннях на шляху пошукаў і памылак. Дапрафесійная медыцына знайшла і рацыянальныя спосабы і сродкі дапамогі пры хваробах. Уздзеянне ж словам, асабліва калі ў магічнае слова верылі, аказвала дабратворны ўплыў на псіхічны стан чалавека, спрыяла мабілізацыі ўнутраных сіл, што з’яўляецца важным фактарам у працэсе лячэння. Дарэчы сказаць, зараз прадстаўнікі розных навук — фізікі, філасофіі, парапсіхалогіі — уважліва ставяцца да сцвярджэння наійых продкаў, што слова, як і думка,— субстанцыя матэрыяльная, не абвяргаецца магчымасць фізічнага ўздзеяння слова. Мы ўсе з’яўляемся сведкамі ўзрастання цікаўнасці да метадаў псіхатэрапіі, усім нам сёння так патрэбна слова суцяшэння, надзеі, падтрымкі. Усім нам вельмі хочацца, каб нехта адагнаў хваробу, забраў наш боль, усяліў упэўненасць і надзею на выздараўленне. Менавіта гэта лы знаходзім у замовах. А яшчэ ў іх сапраўдная паэзія, адточаныя мастацкія дэталі, трапныя азначэнні, цікавыя вобразы, якія ўздзейнічаюць на наш настрой, на светаўспрыманне. Лячэнне — у роўнай ступені мастацтва і навука. У свой час выдатны пісьменнік урач В. В. Верасаеў вельмі трапна зазначаў, што хвароба вылечваецца не толькі лекамі і назначэннямі, але і душою самога хворага; яго бадзёрая і веруючая душа — агромністая сіла ў барацьбе з хваробай. Давайце папраўляііь сваё здароўе і з дапамогаю прафесійнай медыцыны, але не будзем надта суровымі да метадаў і сродкаў традыцыйнага народнага лекавання.

Дык лячыцеся на здароўе!

НА ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗДАРОУЯ

Прашу я Бога і цябе, зямелька, ад цябе прытча стала. Калі не дзівіла— дык не дзіві, а падзівіла — дык адпусці. За тваю дабрату хлеб-соль кладу. Хлеб-соль прымай і здароўем надзяляй.

*

* *

Іду я к мору з вялікага гора. Ты, рыбка, страпяніся, ад гора адбіся. За тваю дабрату хлеб-соль кладу, хлеб, соль прынімай і здароўем надзяляй.

*

* *

Папрашу таго, кім могілкі занімалі: святкі святыя, старыя і малыя, блізкія і далёкія, свае і чужыя, хлебсоль прымайце і здароўем надзяляйце.

*

* *

Раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем — наце круп вам усем. Крупы гэтыя прымайце і здароўем надзяляйце.

АД ЗУБНОГА БОЛЮ

Замова прамаўляецца ў прафілактычных мэтах, як чалавек першы раз убачыць маладзік. Перахрысціцца і, не саступаючы з месца і пазіраючы на сярпок, прамовіць тры разы адну з замоў з упамінаннем маладзіка.

  1. Зак. 171

5

Гэтыя ж замовы прамаўляюцца пры болі ў зубах. Пры гэтым прытрымліваюцна пэўнага рытуалу. Варыянты рытуалу наступныя (дастаткова аднаго з іх). Агульнае правіла — шаптаць не пад страхой, а на дварэ, тварам да месяца, а як яго няма — глядзець на неба. Можна стаяць на ганку або на ларозе. Лічыцца, што лепей, калі хворы стане нагамі на камень, можна ўзяцца за дубовы калок.

Замаўляюць на вадзе ці на хлебе. Як на вадзе, то ў яе ўсыпаць солі, даць глынуць разы тры, патрымаць на зубах; вадою таксама памыцца.

На хлебе шэпчуць па-рознаму: калі баляць верхнія зубы, адрэзаць верхнюю скарыначку, гэтай скібачкай хлеба з соллю пацерці, дзе баліць, а як ніжнія — споднюю скарынку. Загаворваць тройчы цераз парог.

Яшчэ спосаб: тры разы шаптаць — раз на хлебе, два на зару. Прыгадаць сваіх продкаў памёршых, тры разы плюнуць загаварыўшы. А потым трыма каменьчыкамі ў хаце зачыркнуць шчаку са словамі: «Каб яны (зубы) замлелі, закамянелі і ні разу не балелі».

Прымянялі пры шаптанні таксама іголку звычайную. Ею трэба абчарціць вакол хворага зуба, схаваць яе за кару пладовага дрэва і шаптаць замову.

He забудзьцеся паплявдць на левы бок.

*

* *

Маладзік малады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне паказаўся. Табе цёмныя ночы — мне светлыя вочы. Табе на высату — мне на красату. Табе на ўбытак^ а мне на прыбытак. Пытаўся стары ў маладога, ці баляць зубы ў мяртвога. He баляць у смерці і ў мяне да смерці.

*

* *

— Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты на моры купаўся, а мне ў сне паказаўся. Маладзік Апанасавіч, быў ты на тым свеце?

— Быў.

— Бачыў ты мёртвых?

— Бачыў.

— А баляць у іх зубы?

— He.

— Штоб не балелі і мне.

Рыба ў моры, заяц у полІ, а мядзведзь у лесе. Як яны сойдуцца і будуць піць і гуляць, так няхай тады зубы баляць. А яны не сойдуцца і не будуць ні піць, ні гуляць, хай ніколі і зубы не баляць.

* * *

Маладзік малады, у цябе рог залаты; чарвяк точыць мае зубы, а ты патачы чарвяку губы.

* * *

Маладзік, маладзік, на моры купаўся, нам паказаўся. Табе крутыя рогі, а рабе божай (імя) прудкія зубы (ці здаровыя ногі); табе стараваць — рабе божай (імя) панаваць; табе на прыбытак, а рабе божай (імя) на здароўе! Як тром мёртвым з гроба не ўстаць і рук не падняць, так у рабы божай (імя) зубам не балець.

  • *

* *

— Маладзік маладзенькі, Твой ражок залаценькі. На могілках бываў?

— Бываў.

— Мёртвых відаў?

— Відаў.

— Мёртвыя спяць?

— Спяць.

—Іхні зубкі не баляць?

— He баляць.

— Хай і мае не баляць.

— Хай не баляць.

— Як табе, маладзіку, жаны не мець, Так маім зубам не балець.

* *

Маладзік, маладзік малады, твой рог залаты, у моры ўмываўся і нам паказаўся. А над морам дуб стаіць, a пад дубам мярцвец ляжыць. Як у таго мерцвяца нічога не баліць, каб так у Мар’і зубы не балелІ. He я памагаю, а сам Госпад Бог Ісус Хрыстос; Найсвенчая матка, стань на помач.

А ты, месяц малады, табе вянок залаты. Дай Бог табе на пастаянне, а маім зубам на добрае здароўе.

*

  • *

Маладзік малады, Твой розум залаты. Як табе век на зямлі не бываць, Так век хай мае зубы не баляць.

*

* *

Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыйдзі зуба шаптаці.

Ты, яснае сонца, вы, ясныя зоры, ты, ясны месяц, праведнае сонца.

— Ясныя зоры і ясны месяц, праведнае сонца, а ці бачылі вы мёртвых людзей?

— Бачылі.

— А ў іх зубы не баляць?

— He баляць.

— Штоб так хрышчонай-крышчонай (Гані, Марыі) зубы не балелі. Як проці цёмнай ночы ўвесь мір сцішыцца, зніжыцца, так штоб у хрышчонай-раджонай Марыі зубы сцішыліся, зніжыліся.

Як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі, дай, Госпадзі, помач.

— Маладзік, маладзік, дзе ты быў?

— У Вадама!

— Ці былі людзі ў Вадама?

— БыліІ

— Што яны ядзяць?

— Камень!

— Ці баляць у іх зубы?

— He баляць!

— Няхай у раба божага Грышкі не баляць.

*

* *

Ля вакна, дзе мярцвец ляжаў:

Першым разам, лепшым часам, Марыі раджовай, хрышчонай гукаць у акно.

— Мёртвыя, мёртвыя, балелі ў вас зубы ці нс?

— He.

— Дык няхай не баляць у МарыІ і мне.

Я з духам, Бог з помаччу. Амінь.

£ * *

Іду я не вуліцаю, не дарожкаю, а па пустых перавулках, па канавах, па ярах. Насустрач мне заяц. Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.

Іду я не пуцём-дарогаю, а шэрым борам, цёмным лесам. Насустрач мне шэры воўк. Воўк, ты шэры воўк, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.

Іду я не зямлёю, не вадою, а чыстым полем, квятастым лугам. Насустрач мне старая баба. Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай свае выпалыя. Замаўляю я зубы моцна ў раба божага (імя) па цяперашні дзень, па цяперашні час і на векі вякоў.

Ішоў Хрыстос цераз раку Іардапь, сказаў раке Japдань: стань, а ты, зуб, балець перастаііь.

*

$ *

Стаіць дуб, у дубе смоль, каб із зуба выйшла боль.

*

* *

О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, да руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан у карэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзем вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырока поле, у сухія лясы да ў мокрыя балаты, а хваробы нам не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.

*

Есць у полі лён, у лесе клён, а ў вадзе лінь. Як гэтым тром дзяльцам у кучку не схадзіцца, так зубы раба божага (імя) каб век-вечны не балелі.

*

* *

Памолімся Госпаду Богу, Прачыстай матачцы святой, святым усім апосталам і святым святочкам, гадавым празнічкам.

Стаіць на моры дуб, а за морам камень. Як тым двум у кучу не схадзіцца, так у раба божага (імя) зубам не балень.

Зубы-зубішчы, станьце на днішчы; як камень акамянеў і анямеў, так зубам акамянець і анямець, і болі не чуць.

Вадзіца-царыца, прасвятліца Ульяніца, па ўсім свеце гуляла, сэрца ўзрадавала, агонь і жар унімі. Баба Хіміся — усё ліха ўніміся.

*

* *

Госпадзі, як начынаўся свет, было на свеце тры царыкі: першы царык — зялёны дуб у полі, другі царык — белы камень на моры, трэці царык — шырокі месяц на

пебе. Як крэпак зялёны дуб у полі, каб так былі крэпкі зубы ў роце; як бел белы камень на моры, каб так былі белы зубы ў роце; як свецел шырокі месяц на небе, каб так былі светлы зубы ў роце. He я зачэрчаю, не я загаварую — зачэрчае, загаваруе сам Гасподзь Бог Ісус Хрыстос і Прасвятая маці Багародзіца са ўсімі святымі ангеламі і архангеламі, яна зачэрчае і загаваруе і ўсіх пад зубамі чарвякоў у раба божага вымарывае. Як мёртваму чалавеку да страшнага суда ад гроба не ўстаць, так у раба божага скорбі, зубной балезні да смерці яго не бываць.

Зара-зараніца, божа памашніца, і Прачыстая маці, памажы памагаці.

На кіяні-моры стаіць дуб, пад тым дубам камень, на камяні жарства, на той жарстве стаіць цясовы стол, на стале пярчастад скацерць, на той скацерці стаяць тры кубкі віна, перад тым віном сядзяць тры царыкі: першы царык ракаў, другі воўчы, трэці — ясен месяц. Як тым царыкам трох кубкаў віна не піваць, так у раба божага касцям-зубам не балець.

*

* *

Першым разам, божым часам, ранняю зарою, вячэрняю парою стань жа ты, Госпадзі, на помач, рабе божае Ганне на пользу.

У моры рака, а ў дубе чарвяка, на небе месяц. Як гэтым тром братам умесце не схадзіцца, мёд-віно не піць, між сабой не гаварыць, так у рабы божае Ганны зубам не балець, касці не ламіць, крыві не паліць. Дыхні, Госпадзі, сваім духам гасподнім. Стань, Госпадзі, на помач, рабе божае Ганне на пользу.

АД ЗУБІШЧА, ЦЕМЯННІКА

Замаўляюць, як у дзіцяці дзясны баляць, зубы растуць ды баляць. Найчасцей гавораць пад дубам або каля дубовага коліка. Час замаўляння — pan-

няя або вячэрняя зара (на тры зары, тройчы гаварыць на кожную). Пасля дзьмухнуць і плюнуць.

Асаблівыя спосабы замаўляння: а) шаптаць над демем на вадзе, памачыць цемя і ў рот уліць; б) скрозь грабеньчык прыцыркнуць матчына малако, змяшаць з часнаком і прыкладаць к скроням і цемцу.

* *

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай мамцы паклонімся, усім святым апосталам, усім святым гадавым празнічкам — усе мне станьце на помач.

Зубішча, зубішча, ідзіце на дубішча, бакавыя, ракавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя, нутраныя, ветраныя і прыгаворныя. А калі не пойдзеце, я к вам прыйду з косамі, з тапарамі, з добрымі малайцамі, і я вас пакашу, парубаю, і ў груд складу, і спалю, і попел разадзьму.

*

* *

Першым разам, гасподнім часам. Паперад Госпаду Богу памолімся і ўсім святым паклонімся, усім святым святочкам, гадавым празнічкам — і станьце мне ўсе ў помачы.

На Ярдані на рацэ, на Сіяньскай гарэ стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на дванаццаць варатоў; на том дубе сядзяць галубяняты. Галубяняты, галубяняты, выбірайце зубяняты ў раба божага, бакавыя, ракавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя і ўропіныя, прыгаворныя, із жыл, із пажыл, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з буйнай галавы, з ясных вачэй, з чорных броў, з ліца румянага.

У лясішчы стаяць дванаццаць дубішчаў. Што на тым дубішчы сядзіць змяішча. Ты, змяішча, вазьмі ў Ванькі зубішчы, ветраныя, грудныя.

Хух, палюбі мой дух!

*

* *

Вішшб адсякаем, к сырой зямлі пакідаем, ад касці боль адхінаем, на мхі, на балоты, на чорныя воды адсылаем: вада збягасць, гэтую боль адцінаець.

* * *

Вылілася мора, а над морам бяроза, пад бярозай ляжыць баба нежывая. Як гэтай бабе не аджывацца, так гэтым зубішчам не атрыгацца.

* * *

Дымішча, дымішча, вазьмі ў гэтага дзіцяці зубішча (перад адчыненай печчу).

Зубішча, зубішча, ідзі на дымішча. Пака я вас не выгаварала, вы горла закладалі, неба падпіралі. Цяпер вам горла не закладаць, неба не падпіраць, табе (імя) пры здароўі стаць.

*

* *

На сінім моры стаіць дуб зялёны, на тым дубе залатая кара, сярэбраная, там гулялі цараняты, паняняты. У Настасі цёменны зуб атнімалі, пад залатую кару, сярэбраную схавалі.

АД ВОУЧЛГА ЗУБА

У цёмным лесе стаіць хатка, у той хатцы сядзіць бабка.

— Што ты, бабка, робішь?

— IІе п’ю, нс гуляю, воўчы зуб замаўляю.

АД КРЫВАЦЁКУ

За.мова прамаўляецца тры, шэсць або дзевяць разоў. Перахрысціць таго, каго замаўляеш, перагаварыць замову, а потым дзьмухнуць і плюнуць на левы бок тры разы. Рану сціснуць, можна моцна абвязаць.

*

* *

Ішоў Хрыстос праз Ярдань — вада стала, і ты, кроў, стань.

*

*      4

Госпаду Божачку памалюсь, Прасвятой маііеры Марыі пакланюсь.

На сінім моры, на ціхім акіяне стаіць дуб, пад тым дубам Прасвятая маць Марыя ўмываецца, шаўковай шырыначкай уціраецца. 3 гэтага дуба ветачкі ламала, у гэтай рабы божай (імя) кроў замаўляла.

*

* *

Ішоў Бог цераз новы лог, скалоў ножаньку на цярэмшаньку. Цярэмшанька стала, кроў перастала. Ішла маць Прачыстая па полю чыстаму, залатою трасцінаю папіралася, траву рвала, рану затыкала. Залатая трасціна, пераламіся, а ты, кроў, суніміся.

*

* *

На сінім моры, на акіяне ляжыць белы камень. На тым камні сядзелі тры панны Ганны, красны шоўк маталі, кроў астанаўлялі.

* *

За морам дзеўкі гулялі, зямлю аралі, пяском засыпалі. Як гэтаму пяску не ўсходзіць, так у рабы божай Валі крыві не выходзіць.

*

* *

На моры, на кіяні, на востраве на Буяне стаійь дрэва. На тым дрэве цар воран сядзіць, Цар воран, не каркні, а ты, кроў, у раба божага Мішы не капні. Амін.

*

* *

На моры, на акіяне, на востраве на Буяне стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць какатоў, на тых какатах нітка. А ты, нітка, уварвісь, у раба божага, кроў, уваймісь.

*

Цяклі тры ракі: адна вадзяная, другая медавая, трэцяя крывавая. Вадзяную выліваць буду, медавую выпіваць буду, крывавую замаўляць буду.

♦ * *

Іду я з Госпадам Богам, з святою серадою. У Грышкі ў полі стаіць грушка, пад той грушкай сядзяць тры сяструшкі: адна шые, другая вышывае, трэцяя кроў замаўляе. Сам Ісус Хрыстос з барана руно знімае, жарало затыкае і кроў сунімае.         •

*

4     «

Ішоў Ісус па траве, абрэзаў ногі да крыві. Прыйшоў Ісус к сіню мору, на сінім моры Латыр-камень, на Латыру-камню раба баба. Раба баба па камню ляп — і кроў не кап. Амін, амін, цьфу!

* * *

Ехаў Ісус Хрыстос ракою, паганяў валы мятлою. Астанавіся, кроў, у ране, як Ісус Хрыстос у Іардані.

Ішлі тры браты, тры Кандраты, неслі па тапару сіні камень рассякаць, дуба рубаць. Дуба не рубалі, кроў замаўлялі. Як цяжка, важка камень рассякаць, так цяжка, важка той крыві ісці.

Ехаў Даніла на сівой кабыле, вёз збан вады. Зёан атарваўся, вада разлілася, а ў раба божага Грышкі кроў сунялася. Кабыла прыстала — кроў перастала. Там стаіць хатка на курынай ножцы, а ў той хатцы старая бабка хлеб запякала і рабу божаму Грышку кроў замаўляла. Увайдзі кроў у кроў, жылка ў жылку, сустаўка ў сустаўку.

У чыстым полі стаіць груша, пад той грушай сядзіць красная дзявіца. He ўмела яна ні ткаць, ні прасць, толькі ўмела шоўкам вышываць, кроў замаўляць.

Ехаў сам Гасподзь Бог Ісус Хрыстос на Іардань на сівым коніку. Бог стаў, коніка суняў і рабе божай Мані кроў запякаў.

He я знаю, Гасподзь знае, маць Прачыстая сваім духам дыхае, на стану сустаўляе.

Ішоў апостал залатым мостам, насустрач яму Божая Маці.

— Куды ідзеш, апостал, залатым мостам?

— Іду к Мапі крыві замаўляці, жалеза выгавараці.

* *

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамцы прыкланюся, я з словам, Бог з помаччу. Зоры-заранічкі, божыя памашнічкі, памагалі Богу, памажыце і нам.

Ішла бабка цераз мост, пляла пастол, а ты, кроў, пастой. Ішлі тры дзявіцы, секлі, рубалі, кроў замаўлялі.

* * *

Ішлі тры калекі Цераз тры рэкі, Каліну ламалі, Капусту саджалі. Капуста, прымайся, Кроў, замаўляйся.

♦ •

Ішлі тры калекі Цераз чатыры рэкі, Чарот уламалі I кроў замаўлялі. Ішоў Ісус Хрыстос і Яне, Няхай на тваёй ране кроў стане.

* * *

Ішла баба гарою, Несла гляк з вадою.

Гляк разбіўся, вада палілася — У раба божага Пеці кроў сунялася.

* * *

Несла баба воду, Зачапілась за калоду. Вада разлілася, Каб і кроў запяклася,

* » *

Ляціць змяя з дванаццаццю галавамі, з вострымі насамі. Цюкнула ў камень. Як з каменя кроў не канець, каб з рукі (пагі, цела) раба божага (імя) не канула.

*

* *

Госпадзі Божа, благаславі, я спаць кладуся— Богу малюся, устану — перахрышчуся і благаслаўлюся; пайду я ва чыстае поле, ва сіняе вазмор’е, стану я на сырую зямлю, пагляджу я пад васточную зару. 3-пад васточнай зары ляцяць тры вараны — родныя браты, нясуць яны дванаццаць ключоў і дванаццаць замкоў, I замыкалі яны, і запіралі яны воды і рэкі, і моры і крыніцы, і руднікі. Замкнулі яны, заперлі яны раба божага (імя) раны. Як з сіняга неба дажджа не канець, так з раба божага (імя) крыві не канець.

* . * *

На гарэ на Сіяні, На рацэ на Ірдані, Стаіць дрэва купарэс. Пад тым дрэвам купарэсам Стаяць сталы дубовыя, Нецясовыя.

За тымі за сталамі За дубовымі, нецясовымі Сядзяць тры сястрыцы, Дзявіцы-красавіцы, I прадуць красны шоўк. Прадуць, выпрадаюць I ўзоры набіраюць. Сёстры-дзявіцы, Красны шоўк прадзіце, Прадзіце, выпрадайце I ўзоры набірайце, I краснага шоўку На зямлю не ўраняйце, I з зямлі не падымайце.

У раба божага (імя) крывІ не йсціі Амін.

* * *

Вецер веіць — Пясок сеіць,

Пясок не ўзойдзець — Кроў не пойдзець.

АД ЗВІХУ (ПАДВЯРОТУ), УДАРУ

Замовы ад звіху, удару прамаўляюцца, як і іншыя, тры, шэсць, дзевяць разоў. Як правіла, перад кожным шаптаннем трэба хрысціцца, прачытаць «Ойча наш». Часам хрысцяць І хворае месца мезенцам правай рукі і, адвярнуўшыся, плююць тры разы.

Іншы спосаб — пагладзіць нажом хворае месца, нож тройчы ўторкнуць у сучок у сцяне.

Лічылася непажаданым гаварыць у поўдзень. Лячэнне, акрамя часу здарэння хваробы, праводзяць на зары, ранішняй і вячэрняй.

* * *

Ішоў Гасподзь па шырокай дарозе, па вялікіх лясах, па зялёных лугах, костачкі-сустаўчыкі сабіраў, рабу божаму Грышку ад звіху помачы даваў.

*

* *

Прашу Госпада Бога, Духа Святога, мацеры Прачыстай — прыступіцеся, памажыце, станьце Мані на помач.

У чыстым полі стаіць краватка трасявана, малявана, на ёй сядзіць красная пані. Яна не ўмее льну ні шыць, ні мыць, ні ткаць, ні браць, ні бяліць, толькі ўмее Мані звіх гаварыць, сустаўку з сустаўкай састаўляць і шкуркай зацягаць. Ху! He мой дух, Гасподні.

Першым разам, добрым часам.

У полі стаіць святліца. У той святліцы тры сястрыцы. Адна тонка прала, другая громка ткала, трэцяя бела бяліла і ўдар гаварыла.

Удар Купрыян, удар ударыўся, хвалі Бога, што не задаўніўся, стралі — не ўстраляй, сужылак не пацягай. Госпадзі, пасабі, памажы, у жоўтым пяску не сушы ні паўгадзінкі, ні паўчасінкі, ні паўмінуткі. Мой душок лёгенькі, згінь, удар, скоранька. Амін.

*

* *

Першым разам, лепшым часам малюся я, Богу пакланюся. Матка Божа, будзь у помачы рабе божай Галі ўдар угавараць.

Удар угавараю, на сіне мора ссылаю. На сінім моры на белым камені там сядзела чатыры сястрыцы. Яны нічога не парабляюць, толькі ўдары ўгавараюць — з касцей, з машчэй, з гарачай крыві, з жоўтай касці. Тут табе не стаяць, касцей не ламаць, гэтаму падзіўку не стаяць, яго нада атагнаць. А я з словам, а Божа маць у помачы. Дую, здуваю, з рабы божай Галі падзіў зганяю.

Тфу.

*

* *

Першым разам, божым часам Марына Кандратаўна ў хату нагой, назад пятой. Марына ўдарыла, із рабы божае Галі ўдар ізваліла.

Кандрат, мой брат, серад мосту ляжаў, трастом папіраўся, із Галі боль вынімаў, паганую кроў разганяў, косць Галіну ўкрапляў на костачках, на сустаўчыках.

*

♦ *

У чыстым полечку ехаў Божачка на сівенькім конічку. Конь спатыкнуўся — звіх звіхнуўся. Конічак устаў — звіх на стан устаў: костачка ў костачку, сустаўка ў сустаўку, жылачка к жылачцы, цела к целу, мяса к мясу. Як сухому дубу ў лесе не раскідацца, так звіху не атрыгацца. Амін.

*

* *

Першым разам, божым часам, Божай маткі ўпрашаючы: прыступі і памажы звіх угавараці.

Звіхі звіхнуліся, кроў улякнулася, звіх, не звіхніся, кроў, не ўлякніся. Сівы конь з гары спускаецца, віхор із віхорам страчаецца, сустаў із суставам злучаецца, кроў із кроўю зліваецца. Ты, царыца-памочніца, заступіся, звіх, мініся.

*

* *

Падвярот, падвярот, ідзІ пад лёд, там табе дабрэнька і міленька, і чысценька, бяленька. Ідзі сабе гуляй, балезні не давай, з сініх жыл балезні вынімай, з сініх жыл, з румянае крыві, з залатых касцей. Ішоў падвярот дарогамі крамяністымі, камяністымі, дзе неба з зямлёй стыкаецца, там Аўдоцейкай падвярот знімаецца.

*

* *

Ішоў Гасподзь гарамі з Юрам, з Міколам, святым Пятром-Паўлам. Яны горы лічылі, горы счыталі, каб горы з гарамі схадзіліся, і рэкі з рэкамі, і жылы з жыламі, кроў із кроўю, косць з косцю, звіх са звіхам. Святы Пётра і Паўла гэты звіх і ўшыб састаўляе, гэты звіх і ўшыб ніколі больш не бывае.

*

* *

Першым разам, гасподнім часам, ранняя зарніца (калі ўранні), гасподняя памашніца, стань жа на помач рабу божаму Міколу.

Ішоў Ісус Хрыстос цераз калінавы мост, цераз белы камень, залатой трасцінай папіраўся. Звіся-ўдар, мініся (імя). На сінім моры, на чыстым полі стаіць дуб, на тым дубе гняздо, у тым гняздзе яйка, у тым яйку зай, рабу божаму (імя) звіх загрызай, I з сініх жыл, і з тоўстае касці, і з гаручае крыві і з румянага сэрца рассып на макавае зерне. He я ж угаварала — угавараў сам Госпадзі Ісус Хрыстос, не мой дух, да Гасподні. "

*

* *

На моры-акіяне стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць какатоў, на тых какатах па дванаццаць гнёзд, у адным гняздзе сядзіць чорны воран, гдлава яго стальная, дзюб-

ка залатая, кіпці сярэбраныя, крылы арліныя. Ен з гэтага гнязда вылецеў, з гэтай скаціны (масць) звіх дзюбкай выклёвываў, кіпцюрамі выдзіраў, крыллямі вымятаў з касцей, з масцей, з белага цела, з шэрсці, з крутых рог, з гарачай крыві, з шырокага сэрца, з буйнай галавы і жыл, з дліннага хваста і белых капытоў, з голасу і воласу, І па гэту пару, па вячэрнюю зару, і патуль бывала, голасу ісчувала, і прымі мой дух, а гэта не мой дух, a Гасподні. Амін.

*

* *

Устану я, раб божы, раненька, умыюся бяленька, памалюсь Богу вярненька, выйду я на крутую гару, гляну я пад ясную зару: там ідзець віхова маці, віха пабуджае.

— Устань, устань, віху, памажы гэтаму рабу божаму ад звіху!

— He магу я ўстаці, ад звіху памагаці — будзе ехаць сам Гасподзь Бог са вышняга неба на буланым кані, з вострым мечам, з залатою трасцінаю. Конь спатыкаецца, меч угібаецца, трасціна ламаецца — гэтаму рабу божаму звіх унімаецца з ясных воч, з чорных броў, з белага ліца, з шчырага сэрца, з белых рук; з бодрых ног і не атрыгаецца ні маладзіком, ні сходам і ні кожнага месяца.

*

* *

Ехаў архайла Міхайла на сваім добрым кані. Мдснічка к маснічцы, сыдзіцесь, жылы з касцей, з пярсцей, з рыжага мяса, зрасціцесь.

На моры, моры, на лукамор’і стаяў дуб, на тым дубе дванаццаць какатоў, дванаццаць гняздоў, дванаццаць арлоў; дзюбкамі раздаўбаюць, нагамі разграбаюць, крыллямі размахаюць.

У полі, полі вішанька стаіць, пад той вішанькай тры панны сядзіць — ні ткаць, ні прасць, толькі звіх выцягаць,залаты хрэст настаўляць.

*

* *

Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь і маці Божую папрашу. Маці Божая, царыца нябесная, прыступіся рабу божаму звіху гаварыці, прыдуманага.

прыгаворанага, уцешнага, пасмешнага. Цераз сіня мора ехаў святы Ягоры на сівым кані, у залатым сядле. I мост праламіўся, і конь спатыкнуўся, а рабу божаму сустаў з суставам саткнуўся, залатымі замкамі замкнуўся.

*

* *

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся і матцы Прачыстай пакланюся з усімі сіламі нябеснымі. Кіеўскія, пячэрскія, усе праведнічкі прападобныя, станьце ж вы, гасподухначкі, на помач рабу божаму.

Ехаў жа сам Гасподзь Сус Хрыстос цераз залаты мост на сівым кані; конь спатыкнуўся — і звіх і выбой мінуўся. Стой жа ты, конь, не спатыкайся, а ты, звіх і выбой, у сваё месца зноў зварачайся.

Па крутой гарэ хадзілі тры панны Купанны, усякія зеллі ірвалі і звіх шапталі, і сустаў к суставу прыкладалі, і цела шкурай павалакалі, і ядрасць і вопух шапталі, і жылы кроўю палівалі, і рабу божаму помачы давалі. I святая серада, стань ты, гасподухначка, на помач. Ад Бога помач, а мой дух.

*

* *

Ехаў звіх па зялёнаму лугу, а там дзеўкі краскі рвалі, звіх паймалі. Звіх ты мой харошы, звіх ты мой прыгожы! Датуль ты балеў, пакуль я цябе не стрэў, а цяпер ты і балець, і гарэць перастань! Дай Божа на помач (імя).

*

* *

Ішла Багародзіца па палях, Збірала травы па мяжах Рабу божаму (імя) На састаў касці.

Зялёныя травы, разыдзіцеся, Састаў касці, умесце сыдзіцеся.

Пры гэтым на шарсцяной нітцы рабілі 9 вузельчыкаў, прагаворваючы адваротны пералік (9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1). Пералічвалі два разы і нітку навязвалі на хворае месца.

У нядзельку параненьку ішоў сам Гасподзь Бог, сустракае бабку:

— Куды іідзеш, бабка? (вузел завязаць).

— Іду даваць коніку-саколіку рады (вузел), каб яго косці не ламіла (вузел), цела не пушыла (вузел),— косць выпраўляць (вузел), шкуру нарастаць і сустаў у сустаў устаўляць (таксама вузельчык на нітцы на льняноіі завязаць і нагу ля звіху абвязаць).

Выйду я з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты. Зайду я ў чыстае поле. У чыстым полі залаты стоўб стаіць. На тым стаўбе Божая маці сядзіць, залатуюіголку дзяржыць і шаўковыя ніткі Івану раны зашываць, штоб і не шчымелі, штоб і не балелі, штоб яго душы спакой давалі. Адвярні, Госпадзі, гэтыя болі па сухія лозы, дзе сонца не сходзіць і месяц не сіяе і народ не бывае.

*

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая Божая маці, прыступі к майму дзіцяці ўдару ўгавараці.

Удару-ўдару, слаўны гаспадару, ад бою ні да бою не жыць мне з табою. Я цябе пасылаю, куды ■—сама не знаю.

* *

Божухна, бацюхна, звіх і ўдарухна-гаспадарухна!

Марыя, Іосіп

Звіх і ўдар разносіць.

*

* *

Звіх-удар, добры гаспадар. 3 кіем ішоў, на кій паваліўся — і звіх адваліўся.

Звіх па жыту ходзіць, няхай жыту не шкодзіць, не шкодзіць Нінінай назе. Вымайце звіх з сініх жыл, з румянае крыві, з залатой касці. Ішоў звіх дарогамі крамяністымі, камяністымі; дзе неба з зямлёй спаткаецца, няхай звіх мінаецца. Ідзі, вывіх, з хаты пылам, з печы дымам за сухія лясы, за быстрыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе ветры не веюць. Ідзі туды, там табе будзе добра і харашо.

Было ў цара Давыда Сем валоў, сем бугаёў, Сеў цар на крэсле — Стаў сустаў на месцы.

*

* *

Звіх, звіх, не будзь ліх, жылы не цягні, косці не ламі. Ехаў цар Давыд на вараных конях. Конь спатыкнуўся — звіх звіхнуўся; конь устаў — звіх на месца стаў, на мссцы на стану, у сваім даму.

ф * *

Звіх, звіх, не будзь ліх, не ламай белу косць, а ламай бслу тросць. Жыла баба без ўма, загаварвала звіх дарма: косці і суставы, каб усе на месцы ў (імя) сталі.

АД ВОГНІКУ

Вогнік — сып на твары ў дзяцей і дарослых. Пры замаўлянні вогніку абпаленай палачкай ці вугальком дакранаюцца да балячак і са словамі «Вогніквогнішча, ідзі на агнішча» кідаюць гэтую палачку на агонь (можна на пліце ў агеньчык). Паўтарыць тройчы.

Лечаць дымком: паляць паперку, пальцамі бяруць дымок і мажуць па хворых месцах.

  • *

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Ішоў гарэлы дзед гарэлым мостам да гарэлай бабы прасіць масла мазаці Івану раны, расшарпаны, разрываны. Штоб не ад’ятрывалісь, не раскідалісь ні пад поўняй, ні пад маладзіком, ні на векі вяком.

*

Ехалі паны, чорныя жупаны, красныя каўняры, чорныя карэты. Тут табе, вогніку, не прабываць, мочы не пускаць, ліца не псаваць. Патуль ты тут быў, пакуль я цябе заспеў. Я цябе заспяваю, і выбіваю, і высякаю, і ад раба божага выганяю — нс сам я сабой — Госпадам Boraw, імем сваім Гаўрылам.

*

* *

Адкідаю вогнік агняны на агонь, вадзяны на ваду, росны на расу, і калючы, і свярбучы, балюры, штоб у раба божага не бывала. Амінь.

* * *

Агонь, агонь, гаручы, балючы, табе макрата, а мне сухата — па гэты час, па гэту мінуту.

*

* *

Першым разком, гасподнім часком Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыступі вогніка шаптаці.

Ішоў дзед балючы, гаручы. Згубіў лапці ў горы, сам астаўся голы.

АД АСТУДЫ

Госпаду Богу пакланюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці, дапамажы да прыступі (імя) астуду шаптаці.

Астуда-чуда, я цябе знаю, умаўляю, уклінаю з чырвонае крыві, з белай касці, з жоўтага мозгу, з салодкага мяса. Адсылаю за крутыя горы, за густыя боры. Быстрыя рэкі мыюць каменне, карэнне, рабе божай (імя) астуду змываюць. Каб не было астуды і гуды ні ў дзень, ні ў ноч, ні ў маладзіку, ні пад поўна, ні ва ўсходзе, ні ў перакроі ды і ніколі.

АД ЖАРУ

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыстая Божая маці на прастоле стаяла, (імя) шаптала.

Ішла раба Божая маці з цясовымі вёдрамі, з залатымі мётламі ад рабы божай (імя) агонь убіраць з ручак, з ножак, з ачыц, з плячыц, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з белае касці, з чырвонае крыві, з салодкага жываточка. Каб агонь не пачынаўся ні ў маладзік, ні з усхода, ні ў падкове, ні перакроя, зроду ніколі. Каб раба божая (імя) спала, прыбывала, вялікая расла.

АД ПРАСТУДЫ

На Сіянскім моры едзе Марыя залатым мастом; залаты мост разбівала, залатыя карэнні разрывала, на мора брасала, явара зварачала. 3 явара выйшла сем дзевак. Ох, мора, мора валнавалася! Там сем дзевак чыталі, пісалі, прастуду ўгаваралі, вадзяную, ветраную, прастудзёную. Угаваралі з ножак, з ручак, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з сярэдзінкі, із галавы, із вушэй і ачэй.

Вы, угоднікі гасподнія, прыступайце, мне, рабе божай Настассі, прастуду ўгавараць памагайце, на Сіянскае мора ссылайце, дзе вецер не вее, сонца не грэе, там прастудзе прабываць, каб яна там піла, ела, спала, у целе прыбывала.

АД ЛІШАЯ

Пры замаўлянні лішая ўзяць мезенцам «поту» з акна і вадзіць па лішаю проціў сонца, а на апошніх словах замовы зрабіць на лішаю пальцам крыж. Гэта ж зрабіць і на суку ў сцяне. Паўтараюць тройчы пры ўсходзе і заходзе сонца.

*

  • *

Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю, а ты, лішай, рабу божаму не мяшай і выхадзі з яго із касцей, із мажджэй, із ясных вачэй, із гарачай крыві і з усяго целясі, із чыстага цела, і карэння непускай. I здымала цябе маці Божая духам сваім і ссылала цябе на мхі і на балаты і на дзікія людзі. Там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных і белых, і лупленых і коленых, і падзіўных і прастудных, і пасмешных, і ветраных і вадзяных, і знаюшчых і не знаюшчых. I цур цябе, хрышчонага, нараджонага!

Узяць на маленькі палец з акна «поту» і на заходзе сонца пацерці ім месца, дзе выступіў лішай, сказаць:

Лішай, свінням мяшай, Лішай, дабранач, Ідзі да свіней нанач.

* * *

Лішаю, лішаю, я цябе рашаю — Я цябе рашаю, як свінням мяшаю.

АД ВАЛАСНЯ (ВАЛАСНІКА)

Валасснь (або волас) звычайна «выганяюць» з дапамогаю каласоў. Самы просты спосаб: дзевяць жытніх каласкоў абвязваюць вакол хворага пальца і льюць на іх гарачую ваду, прамаўляючы замову.

Або: тры ці пяць жытніх каласкоў (як на руках пяць пальцаў) мачаюць у цёплую ваду, водзяць па хвораму пальцу, а вадзічку тую зліваюць.

Можна таксама дзевяць разоў паўтарыць зваротны пералік (ад 9 да 1), узяўшы 9 каласкоў і лыочы ваду.

* * *

Першым разам, добрым часам, ранішняя зарапіца, божая памашніца, памажы нам, Госпадзі. Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай святой пакланюся, усім угоднічкам божым, кіеўскім, пячэрскім. Памажыце, Госпадзі, мне, рабе божай Ганне, волас выгаварваць, дзянны, палудзянны, начны, палуначны, валасень прыстрэшны, прыгаворны, падымны, падзіўпы, пасмешпы, жаноцкі, парабоцкі, хлапоцкі, дзявоцкі, мяшчанскі, цыганскі, маскоўскі, папоўскі, мужчынскі, бабскі, удавіны, вадзяны, земляны, гусіны, курыны, свіны, авечы, чалавечы, конскі, кароўскі, сабачы, жарабячы, цялячы, ваўчыны, зайчыны, каціны, дзяціны, вераб’іны. Волас ты, волас, патуля ты быў у рабы божай Ганны, пакуль я цябе не знала. Стала цябе знаць, стала цябе выгавараць, умаляць, упрашаць, на цёмны лес пасылаць. Тут табе не бываць, тут табс не гуляць, у рабы божай Ганны касці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць і белага цела не пушыць, не таргаць, не калоць, не балець і навек занямець. Волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас.

(Тры каласкі або пяць, як на руках пяць пальцаў, жыта каласкі ў цёпленькую вадзіцу мачай і гавары, і вадзі так, і тую вадзічку спускай.)

Волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас. Тут табе, волас, не гуляць, касці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца пе знабіць, белага цсла не пушыць, не таргаць, не балець, не калоць, а навек занямець. Пасылаю я цябе, волас, на крутую гару. Там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ты, волас, к ім туда, там табе будзе піцяннё, едзяннё, спаннё, гулянне, лёгкае прапітанне, Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае і нам памагае. Я з словам, Гасподзь Бог з помаччу і Святым Духам.

* *

I памолімся, і паклонімся Госпаду Богу і Духу Святому, Тройцы святой ядынай і Прачыстай мацеры Божай

і святому Васкрасэнійку Хрыстову, чэснаму, міласэрнаму, і ўсім святочкам, гадавым празнічкам, кіеўскім, і рымскІм, і русалімскім, Ісзкаву і Якаву, і Антоняму, і Хвядосяму, і святому Юру і Ягору, і святому вотчу Міколу. I святы вотча Міколачка, ты божы ўгоднічак, ты скоры памошнічак-, ты вялікі малітвеннічак, ты скоранька памагаеш, валасень выліваеш і на мхі яго, на балоты ссылаеш.

Валасень, валасень, чаго ты сядзіш у грэшнага чалавека? Плыві ты на мора, плыві ты на сіняе. На сінім моры стаіць дуб, пад тым дубам стаіць стол, ён жа і засланы, ен жа і прыбраны. За тым за сталом сядзяць пан з паняй, яны седзячы мёд-віно п’юць і к сабе валасня ждуць, і непраменна ждуць — і калючага, і балючага, і прыгаворнага, і падзіўнага, і прырошнага. Ну й не атрыгайся ты, і не адзывайся ты ні ветахом, ні маладзіком, ні месяцам марцам.

*

* *

ёсць на моры белы камень, на тым камні святая Багародзіца сядзела, русую касу часала, ніцы волас выбірала, на ваду брасала і з раба божага валасень злы, валасень люты вынімала і на вецер пускала. Валасень, валасень, калі ўрошны, ці падумны, ці прыгаворны, хто ўрок ці прыгаварыў — калі жанчына, то нясі сабе пад намёткай, калі мужчына — нясі пад шапкай, калі дзеўка — нясі пад хустай, калі хлопец—нясі пад шапачкай. Бог яго, раба свайго, іспасІ ад злога нечасцівага, ад валасня ліхога. Скорбі-балезні амін.

Выхадзі, злы, нечасцівы волас, на трыдзевяць колас.

*

*' *

Чорны валасень, красны валасень, белы валасень, русы валасень, прашу я цябе, выхадзі з касці, з жывата, з раба божага Івана, із яго нутра. Ці прыдзіўны, ці прыгаворны, ці прысмешны, ці прыдумны, ці вадзяны, ці ветраны, пакарысь майму прыказу.

*

* *

Воўчы валасы, ідзіце на каласы, Мядзведжы валасы, ідзіце на каласы, Цігравы валасы, ідзіце на каласы, Слановы валасы, ідзіце на каласы, Валовы валасы, ідзіце на каласы, Кароўі валасы, ідзіце на каласы, Конскія валасы, ідзіце на каласы, Свіныя валасы, ідзіце на каласы, 3 ветру валасы, ідзіце на каласы, 3 вады валасы, ідзіце на каласы — Усе валасы, ідзіце на каласы.

АД ХВАРОБЫ ВАЧЭЙ

Каб не хварэць вачыма, трэба прасіць маладзіка:

Маладзік малады, У цябе рог залаты. Табе на сіянне, А мне на здароўе; Табе цёмныя ночы, А мне светлыя вочы.

Ад бяльма неабходна шаптаць дзевяць разоў: увечары, уранні і зноў увечары па тры разы. Тройчы дзьмухнуць на вочы і кіўнуць пальцам.

Вячэрняя зарніца, гасподняя памачніца, стань на гіомач.

Ішла Прачыстая маці дарогаю, ішла Прачыстая маці шырокаю. Тудою ідзе раба божая Маня, плача, убіваецца, аб шыроку дарогу валяецца.

— Чаго ж ты, раба божая Манечка, плачаш, убіваешся, аб шыроку дарогу валяешся?

— Як жа мне не плакаць, не ўбівацца, аб шыроку дарожку не валяцца, што мне бяльмо вочка занімае, на ■белы свет глядзець не пазваляе.

— Ідзі ж ты, раба божая Манечка, да хаты свае, я

прышлю к табе трох хартоў: бслы — бельмы змыляс, красны — кроў замаўляе, чорны — яснасць у вочы ўстаўляе. Махна махнў топча, яснасць у вочы! Я ж гэту боль угавараю, пабойную, прыгаворную, калючую, балючую.

Госпаду Богу памалюся, святой мапі Прачыстай пакланюся. Прачыстая маці, хадзі вока шаптаці і бяльмо згапяці.

Ішоў Сус Хрыстос па калінавым масточку, за ім беглі тры харточкі: першы рабы, другі красны, трэці серы. Рабы навалоку сцягае, красны кроў залізае, а серы вочы ўстаўляе.

*

* *

Госпадзі Божа, памажы да прыступі ў раба божага (імя) бяльмо шаптаці.

У нядзельку раненька сонейка не ўсходзіць. Сам Гасподзь Бог па небу ходзіць, за сабою тры кролікі водзіць: на сінім паязджае, белым паганяе, красным, харошым да з вачэй бяльмо зганяе. Амін!

Другім разочкам, лепшым часочкам, скарэйшым, памачнейшым...

*

* *

Месяц — князь малады! У цябе рог залаты. Ты ў моры купаўся, Ты нам спадабаўся. Табе ясныя ночы, А людзям ясныя вочы. Табе на прыбытак, А вачам на здароўе.

Па саду хаджу, Купіны саджу, Купіны зрываю, Боль выганяю. Птху, бяльмо, птху, бяльмо, Каб цябе ніколі не было.

АД ПЛРУШЫНКІ У ВОКУ

Першым часочкам Госпада Бога папрашу, святога чэснага дзянёчка — нядзелі. Бегла ваўчышча цераз масцішча, хвастом паматала, з гэтага Івана порах вынімала.

* * *

Ішоў Ісус Хрыстос цераз каліпавы масток, нёс сухое трасцё. Трасцінка зламілася— і парушынка з вока выкацілася.

* * *

Порах у вока, козы ў восець, ваўкі за казамі, порах за слязамі. Мой душок лёгенькі, згінь, балезнь, скоранька.

❖ & *

Госпадзі, прыступі, памажы запаруху Мані шаптаць, з вока вынімаць. Мядзведзь у проса, карова з проса, a запаруха з вока.

* * *

Вока, вока, пабач у моры, ці глыбока. У моры вадзе не стаяці, у крыніцы парушыне не бываці. 3 мора парушына выплывае за вадою, а мне з вока са слязою.

АД ЯЧМЕНЮ

Каб ячмень сышоў з вока, то калі хто запытае: «Што гэта, ячмень?» або «У цябе ячмень?» — трэба сур’ёзна (бсз жартаў) адказаць:

— Лжэш, прароку, пшаніца ла воку.

* * *

Ячмень, ячмень,

На табе кукіш,

Што хочаш,

To і купіш.

Купі сабе тапарок,

Сячы ячмень папярок.

АД ПУЖАННЯ, ЛЯКУ, ПЯРЭПАЛАХУ

Ад пярэпалаху пры замаўлянні праводзяцца розныя дзеянні, у розных месцах і ў розных зпахароў свас. Пералічым найбольш распаўсюджаныя.

Купаюць дзяцей у «калядным попеле».

Робяць галачкі з попелу на гарэлцы і качаюць па жываце.

Галачкі робяць таксама з цеста. Выкупаўшы дзіця, качаюць па жываце трыма галачкамі па чарзе. Месца качання цалуюць, на галачкі дзьмухаюць, а потым іх аддаюць сабаку.

Замаўляюць ваду ў пляшцы, на яе дзьмухнуць, пляшку паставіць уверх дном і змыць дзіця.

Качаюць па жывоціку, галоўцы, грудках сырым яйкам, а потым выліваюць яго ў шклянку. Калі дзіця спужанае, на яйку паднімаецца нібы «туман», стаўбы.

Вымяраюць адлегласць паміж суставамі і вакол суставаў, завязваюць на гэтых месцах вузельчыкі, пасля ніткі «падкурваюць» і даюць дымам дыхаць спужанаму чалавеку: «Вымяраю, выбіраю з пуду, з калень да галень, ад шчырага сэрца, ад гарачай крыві». Замову ў такім выпадку прамовіць столькі разоў, колькі будзе вузельчыкаў.

* * *

Першым разам, гасподнім часам я з словамі, а Гасподзь з помаччу. Прыступі ка мне, царыца нябесная Багародзіца, і памажы мне ляк выгаварваць.

Добры дзень табе, ляк, ты, сцень, не хадзі, ты, лякг ні ўначы, ні ўдзень. Завяжы ты свае вочы, не хадзі ты ні ўдзень, ні ўночы, ляк ты каціны, гусіны, сабачы, авечы, чалавечы, цыганскі. Адчаго ты, ляк, узняўся: ці ты з вады, ці ты з зямлі, ці ты з уроку, ці з прыгавору? ВыйдзІ ты, ляк, з касцей, з масцей, з ярых ачэй, з буйнае галавы, з жоўтае крыві, з румянага ліца, з радзімага жывата, і

з рук, і з ног, з усіх жылачак раба божага (імя). Тады ж ты, ляк, пужаў, і паліў, і смаліў, і спакою не даваў, як мяне не знаў. А як стаў жа ты мяне знаць, рабу божую (сваё імя гавары), перастань жа ты хрысціянскіх дзяцей пужаць і рабу божаму спакою не даваць і прыстрэкі наганяць. Пастаў жа ты, Госпадзі, балезнь лёгкую, як мой ДУХ.

* * *

У чыстым полі касцёл стаіць, а ў тым касцёле прастол стаіць, а кругом прастола ходзяць анёлы. Анёлы ходзяць, Найсвенчу матку водзяць, у Госпада Бога найвышэйшага просяць, упрашаюць, умаляюць і Госпаду Богу пакланяюцца, і Найсвенчай матцы падчыняюцца: асвабадзі душу спужанага чалавека ад вялікага перапалоху, ад благога чалавека.

*

* *

Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, святой мацеры Прачыстай кланяюся.

  • У нядзелечку рана-параненьку сонечка ўсходзіць, расіца ападае, на лякі асядае. Тут вам, лякі, не хадзіць, крамнога мяса не знабіць. Божую маці на помач жалаю. Божая маці малітву чытала, там рабе божай (імя) лякі выгаварала: і балючыя, і калючыя, і нудлівыя, і труслівыя, і бяссонныя. Выгаварую з касцей, з машчэй, з яркіх вачэй, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з жоўтай касці, з гарачай крыві. I выгаварую дванаццаць лякаў, дванаццаць пералякаў, дванаццаць дзяцінцаў, дванаццаць радзімцаў, і выгаварую з касцей, з машчэй, з яркіх вачэй, з румянага ліца, шчырага сэрца, з жоўтай касці, з гарачай крыві, з семдзесят сем жылак і сорак суставаў. Тут вам, лякі, не хадзіць, крамнога мяса не знабіць і касцей не сушыць, жывата не пушыць і сэрца не знабіць, і крыві не піць. I зганяю вас на мора, на каламора. На тым моры стаяў дуб на дванаццаць какатоў, там стаяла дванаццаць сталоў. За тымі сталамі сядзела дванаццаць пісароў. Нічога нс параблялі, рабе божай Матроне лякі выгаваралі, вычытвалі, выпісвалі. Пташкі прыляталі, дзюб-

камі выдзёўбвалі, когцікамі выдрапвалі з заногцікаў і закогцікаў, з краснага мяса.                                                                 _

Сам Гасподзь з помаччу, а я з духам. Госпадзі, прымі моіі дух, амін.

*

* *

У чыстым полі стаіць хвойка, пад таею хвойкаю ляжыць сошка. Хто будзе араці? Пракрасная пані будзе пахаджаці ў чырвоных ботах, таею сошкаю будзе араці, жалезнаю пугаю Тані пуд уганяці. Ен не будзе ўхадзіці — будзем сморадам сабачым частаваці.

*

* *

Прашу Госпада Бога і Духа Святога, і святога аўторка. Найсвенча матачка, памагала ўсім людзям, памажы (імя) з пужання, з перапугу. Перапуг каціны, дзяціны, сабаччы, уляканы, пужаны, мужчынскі, жаноцкі, хлапоцкі, тут табе не быць, касцей не ламіць, сэрца не таміць, душы не скаміць.

Ідзі на сіне мора. На сінім моры хатка стаяла, а ў той хатцы бабка жыла, у кулак хапала, на eine мора пужанне пускала.

* *

Першым разам, добрым часам я з словам, Бог з помаччу. Госпадзі Божа, памажы.

Ехаў Божачка па лясочку на сівым канёчку ў залатым вазочку. Канёчак спатыкнуўся, вазочак перавярнуў<я — каб з нашае Наталкі спуг адвярнуўся.

Святы Юрай, святы Мікола, матка Хрыстова, паня выцмяна, хадзі да мяне, дам табе сівога каня. Едзь на eine мора. На сінім моры паны ў карты гуляюць, сталы засцілаюць, кубкі віна наліваюць, п’юць, гуляюць, пярэпалах у госці зазываюць. Ты ж, пярэпаласе, па жы-

ватку не хадзі, у бачкі не ўпірайсь, у сярэдзінку не ўлягай, пад грудзі не падварачай і костачак не крышы і сэрца не тамі. Ідзі сабе выкупайся, выгуляйся. Есць табе што напіціся і наесціся. Годзс гуляці, пара вопуху аблягаці.

$

Госпаду Богу памалюся, усім святцам пакланюся. Гавару, выгаварую рабу божаму купкі-пярэкупкі, пярэпалахі, і жаночыя, мужчынскія, кашачыя, свінячыя, цялячыя, курачыя, гусячыя, парасячыя, каціныя, мышыныя, вуціныя і конскія, кароўскія, авечыя, чалавечыя — з буйнае галавы, з белага цела, з ліца румянага, з сустаў, з палусустаў, і выдзімаю, і высылаю на eine мора. На сінім моры прастол стаіць, на тым прастоле сядзяць тры дзявіцы, і чытаюць і выпісваюнь, і па сіпім моры рассылаюць. Мора скалыхнецца — пужанне мінецца; няхай мора буяе, няхай раб божы гуляе.

* *

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці на прастоле стаяла, Мані ліхацішча шаптала.

Л іхацішча-плюхацішча, нічаго-нічаговішча, з чаго ты стала, з таго перастала. Асіну ламі, крушыну трашчы, Мані сэрца не бяры; ні ў маладзік, ні схода, ні ў падковег пі перакроя, ні ў век ніколі ліхацішчу не бываць і гора не знаць.

« » ♦

Спуг-спугнічку, перапалох-перапалахнічку. Ляцеў салавейка, сеў на стаўбе, гняздзечка ўе, яечкі нясе, дзетачак вядзе. Як табе, салавейка, на стаўбе не сядзеці і гняздзечка не віці, яечак не несці, дзетачак не весці, так табе, спуг-спугнічку, перапалох-перапалахнічку, у рабе божай дай жа не жахаць, не пужаць, жоўтай касці не ламаць, гарачай крыві не разганяць.

Я з славамі, Гасподзь з помаччу.

*

* *

Першым разам, гасподнім часам памажыце святой Прачыстай мацеры Божай, станьце на помач.

Угаварую зляк. Зляк-пераляк ускочыў радком, выскачыў задком з кашчэй, з машчэй, з быстрых ачэй, з румянага ліца, з жоўтай касці, з чорнай крыві, з рыжага мяса на мхі, на балаты, на ніцыя лозы. Бог з помаччу рабе божай (імя). Угаварую зляк, дзяцінец, нервы, расстройства, нежыць, чорную балесць.

* *

У цёмным лесе пад дубам сядзіць баба без зуба, не ўмее ні шыць, ні бяліць, толькі па свету хадзіць да людзям ляк гаварыць — мужчынскі, жаночы, і хлапочы, і дзявочы, і цялячы, і сабачы, і кацячы. I заносіць гэты ляк за цёмныя лясы, за шырокія палі, за сінія морьг. Там табе піценне і ядзенне, і гулянне, а дзіцяці (імя) сон і прыбыванне.

*

* *

Ехаў Юда на чатырох конях да па трох колах цераз дзіравы мост, вёз чатыры пуды пудаў. Мост праваліўся — ваўчок утапіўся.

* я« *

Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Святая Прачыстая маці, прыступі ляку шаптаці.

Ішоў ляк цераз мост. У ляка васковая галава, трухлявае цела, канапляныя ногі. Васковая галава растопіцца, трухлявае цела рассыплецца, канапляныя ногі паломяцца. Раджоная, хрышчоная (імя) , штоб так ляк макавым зерняткам рассыпаўся, як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі, Дай Бог помач.

*

* *

Госпаду Богу памалюся, святой субоце (ці пятніцы) пакланюся. Святая Гасподня Божа маці, прыйдзі к (імя) ляку шаптаці.

Лячэ, лячэ, псрапалошэ, у цябе воўча галава, канапляна барада, чарацяныя ногі. Воўчу галаву разаб’ю, канапляну бараду вырву, чарацяныя ногі пераламлю, цябе, лячэ-перапалошэ, з (імя) галоўкі выжану. Выйдзі ты з яе буйнай галовачкі, выйдзі з яе карых ачыц, выйдзі ты з яе насочка, выйдзі ты з яе раточка, выйдзі ты з яе бародкі, выйдзі ты з яе шыйкі, выйдзі ты з яе ручыц, выйдзі ты з яе плячыц, выйдзі ты з яе грудзіц, выйдзі ты з яе кішачак, выйдзі ты з яе ножачак, выйдзі ты з яе салодкага мяса, выйдзі ты з яе сорак сустаў, а ты, Госпадзі, (імя) усё на месцы пастаў. Панскае ў ярмолку бярыся, цыганскае пад плашч бярыся, папова ў рызы чапіся, мужчынскае ў шапку бярыся, жаночае пад чапец бярыся, парабоцкае ў кудры віся, дзявоцкае ў косы ўпляціся, кацячае ў лапкі ўбярыся, сабачае пад хвост бярыся.

Узяць шэсць розгачак з веніка, вадзіць кругом і прыгаворваць:

«Як гэтым розгачкам на пяньку не бываці, веццем не шатаці, так гэтаму ляку не бываць ні ў маладзіку, ні ў трэцяку, ні пад поўнай, ні на сходзе ад тваёй маладосці да старосці. Ад чаго стала шаптаць, прапала, ад чаго стала шаптаць, прапала. Ад чаго яно случылася — правалілася. Ад чаго яно случылася — правалілася. Гэтае гора счэзла да прапала, як гэтыя розгачкі счэзнуць да прападуць».

* * *

Лякі, лякі, ідзіце на сабакі, на сарокі, на вароны, на журавы, на вераб’і, на ўсё птаства, дзе божы дар не родзіць, курачы голас не заходзіць.

* * *

Першым разком, добрым часком прашу Госпада Bo­ra і Гасподняе маткі: прыступай і памагай Мар’і спуд шаптаці і з нажок, і з ручок, і з плячэй, і з грудзей, і з шчырага сэрца. Тут табе не бываці ні ў маладзіку, ні пад поўна, ні на сходзе.

Стаіць капліца, а ў той капліцы сталы пазасціланы, кубачкі паналіваны. Там табе пацяшацца, на вадзе ку-

пацца, па лазе калыхацца. Стаіць дзсўка русата, касата, галавата. Галава жалезная, чэрава парахова, ногі чаратовы. Галава адарвецца, чэрава рассыплецца, нага адарвецца, Мар’і зляк мінецца.

* * *

Першым разам, божым часам. Божую матку Прасвятую Багародзіцу просячы да помачы страха-пярэпалаха ўгавараці. Страх-пярэпалах, дзе радзіўся — з месца не каціўся, дзе хрысціўся — з месца не каціўся. Страх-пярэпалах, ідзі пагуляць, пакрасавацца, на вадзе купацца, на лазе калыхацца. Сядзіць дзеўка на лукамор’і, рылатая, цыцатая; яна не ўмее ні ўшываць, ні ўтыкаць, толькі зляка ўгавараць. Hori дзераўляныя, чэрава смаляное, галава жалезная. Hori паламаліся, чэрава растапілася, галава разбілася, на век вяком, на суд судом.

*

* *

На сінім моры белы камень ляжыць, а па камені бела лата ляжыць, а на той лаце Божа маці сядзіць, ад агня, ад мяча захараняе, херувемскія песні спявае. Тады маці ад агня, ад мяча захараняе, як херувемскія песні спявае, гарачы агонь суцяшае. Святая Прачыста Божа маці, хадзі на помач.

На млозе пры дарозе там стаіць груша: цвітушча, балюшча, калюшча. Пад таею грушай дзеўка залатарука, зубата, губата, велікаморда, нехарашавіца. Яна не ўмее ні шыць, ні ткаць, толькі ўмее спуг угавараць. Яна ўгаварае дзедаў, бабін, бацькаў, матчын, сабачы, свінячы, курыны, гусіны, хлапочы, дзявочы, панскі, цыганскі; Яна ўгаварае, на буйныя ветры ссылае, на сухія лясы; дзе зямля спіць, там вам піці, есці, гуляці, раскошу Ma­ui, хрышчонага-свянчонага касці не ламаці. 3 жоўтае касці, з чорнае крыві, з румянага цела — на сіняе м'ора, у чыстае поле. На паноў, на тых, што ў падушках ляжаць.

*

* *

Бег сабачка цераз мост — чатыры лапкі, пяты хвост. На мосце забрахаў, каб Вольцы ўсё ліха разагнаў.

*

* *

Бегла лісіца красна, як цяліца. Япа скакала, брыкала, наверх пярэпалах выганяла. Як той лісіцы не скакаці, не брыкаці, так пярэпалаху ў (імя) не бываці.

* *

Як салодка дзсрава к чорнаму не прыстапе, так к (імя) і пуд нс прыстанс. Як конь жарабя не прывядзе, так к (імя) і пуд не прыйдзе. Як певень яйка не знясе, так і пуд не прынясе. Як бык цяля не прывядзе, так і пуд не прыйдзе. Ідзі, пуд, з хаты пылам, з печы дымам за сухія лясы, за быстрыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе вет3 рык не все. Ідзіце туды, там вам будзе дабро і харашо.

* * *

Ішоў з пустыпі сам Гасподзь Ісус Хрыстос цераз калінавы масток. Пад тым мастом стаіць залаты гроб, у тым грабу ляжыць пакойнік без рук, без ног, без галавы. Як гэтаму пакойніку з гроба не ўставаць, так у рабы божай (імя) болі не бываць. Мацер Божая, вазьмі гэту боль і разнясі яе па палях, лясах, балатах, мхах, лугах, па жоўтых пясках, па ніцых лозах, па белых бярозах, па гпілых калодах. Там табе гуляць-буяць, краскі рваць, а ў рабы божай (імя) болі не бываць. Госпадзі Божа, дух прымі, боль у рабы божай (імя) аднімі.

АД УРОКАУ, ЗГЛАЗУ, НЯДОБРЫХ ВАЧЭЙ

Псрад шаптаннем хворага трэба перахрысціць. Хрысцяць звычайна не рукой, а нажом (лыжкай, відэльцам) —жалезам. Замаўляюць на вадзе, якую потым п’юць або ёю ўмываюцца. У пекаторых месцах у ваду кідаюць гарачы вугаль. Лічыцца найболып спрыяльным часам замаўляння раніца да ўсходу сонца. Рэшткі вады пасля шаптання выліць на скрыжаванні дарог.

Калі загаворваюць на солі, то ёю абносяць трой•чы хворага або праводзяць перад тварам.

На сінім моры, велікаморы ляжыць белы камень, бслы камень Лагір. На тым камні сядзіць маці Прачыстая, дзяржыць Ісуса Хрыста ў паркалі, вымывас халоднай вадой. Прыйшло к ёй трыдзевяць дзевякоў-чараўнікоў, трыдзевяць дзявіц-чараўніц. Я іх не баюся, сонцам асвячуся, звёздамі абгараджуся, зялезным тынам затынюся, царскімі варотамі зачынюся, залатымі замкамі замкнуся, камнямі закачуся. Як гэтага камня не ўгрызнуць, не ўлізнуць, так у раба божага (імя) падзіву-ўроку не быць. Атныне да веку, да суднага дня.

*

* *

Дванаццаць урокаў, дванаццаць рокаў, дванаццаць прыстрэкаў, дванаццаць прыгавораў.

У полі стаіць дуб, пад тым дубам гадзюка шчакоча, рагоча, траву з’ядае, із (імя) урокі знімае — думаны, пагаданы, пацешны, пасмешны, умоўны, прыгаворны, жаноцкі, хлапоцкі, панскі, цыганскі, каціны, мышыны, сабачы. Урок і спуд, тут табе не хадзіць, сэрца не знабіць. Ухадзі на мхі, на балаты, дзе пташкі не шчабечуць, сабакі не брэшуць. Там табе піць-гуляць, ніцыя лозы ламаць, у (імя) не стаяць і касці пары не ламаць. Ідзі на мхі, на балаты. Там табе піць-гуляць. Я з словам, а Бог з помаччу. He я гавару — Гасподзь, не мая сіла — Гасподня, не мой дух, а Гасподні.

*

* *

У кіяпІ, на лукамор’і ляжыць камень ад цара Давыда, ад Евы, ад Адама, ад Кузьмы-Дзямяна, срэбраніка; на тым камні дзве змяіных панны: панна Мар’я, панна Магдалена— у краскі іграюць, ліцы-ўроцы адганяюць.

* * *

Госпаду Богу памалюся і святой Прачыстай' пакланюся, і стань, Госпадзі, на помач. I ад Госпада Бога помач і вячэрняй зарой і добрай парой.

I па сінім моры там белы камень, на тым камені там сядзяць тры ангелы, і ангелы нашы храніцелі. I не ўмсюць ні шыць, ні бяліць, толькі ўмеюць урокі адагнаць: і мужскія і жаноцкія, і дзявоцкія і парабоцкія, і падумныя і пагадныя, і прастудныя і ветраныя. 1 святы Мікола, раба божага ізбаўляй. Тут жа вам, урокі, не хадзіць і касцей не ламіць, шчырага сэрца не знабіць. Выганяю ж „ я з буйнае галавы, з шчырага сэрца, I святы Ягорай, адамкні сваімі златымі ключамі вароты, адкрый сваю залатую рызу, прыбаўляй гасподнюю расіцу. I вадзіцацарыца, змываеш жа ты лясы, балоты, жоўтыя пяскі, змый раба божага ад усякага зла. Стань, Гасподзь, на помач, і святая маць Прачыстая, і святы Ягорай, закрый залатой сваёй рызай, замкні сваімі ключамі ад суха зла. 3 маім словам, а з божай помаччу. Пашлі Бог на помач!

*

* *

У полі, на святому полі яблынька стаяла. На ябланьцы дзед сядзіць, стружачкі стружэ. Прыляцела тры ангелы з неба.

— Пакінь, дзеду, стружачку стругаць, ідзі рабу божу (імя) прыстрэты, намоўку ўгавараць. Як мёртвым з таго свету не ўставаць, за сталом кубачкаў пе піваць, так прыстрэту, намаўцы не бываць.

* * *

Першым разам, божым часам. Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай матцы пакланюсь і ўсім святым нябесным апосталам, кіеўскім і пячэрскім, сонцу краснаму, месячку яснаму. Было ў месячкі тры братцы: адзін зоры спатухае, другі свет адсвятае, трэці ўрокі сунімае з раба божага, з буйнае галавы, з рацівага сэрца, з русых кос, з жоўтых касцей, з ясных вачэй, з белага ліца. Дух на цябе, усё ліха з цябе!

* * *

Выйду ў чыста поле, зірну на сіня мора. На сінім моры дуб зялёны. Што пад тым дубам тры братцы з тапа-

рамі. Канцы ссякаюць, корні ссякаюць, пасля таго ўрокі аднімаюцы белабокія, чарнавокія, шэравокія, сінявокія, урочныя, падзіўныя, пасмешныя, ветраныя, вадзяныя, ■сухотныя.

He я лячу — Кузьма, пс мой дух — божы. Маць Прачыстая, на помач.

* * *

Папрашу Госпада Бога. Адкуль сонейка ўсходзіць, Нрачыстая матка прыходзіла, помач прыносіла ад нарадак ветраных, пакідных, насланых, прымоўленых, прыгаворных.

Скую вострую меч. Буду выганяць парадку з галавы, з сярэдзіны, з плеч, з рук, з касцей, з машчэй, з жывата. Ссылаю за сінія моры на жоўтыя пяскі, дзс всцер нс вее, дзе сонца не грэе, дзе сабакі пе брэшуць, дзе певень пс пяс. Там вам быць і гуляць, і спачываць, да патрэбы нс маць, ніякіх балезней не падымаць.

*

* *

Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай гасподняй пакланюся. Першым разам, гасподнім часам, ранішняй зарою, добрай парою.

У чыстым полі там стаялі тры каморы. У тых каморах па тры краваці. На тых кравав,ях па тры дзявіцы. Яны пс шыюць, нс прадуць, пяскі перасыпаюць, воды пераліваюць, злёкі, урокі, нязбытнікі ўгавараюць з буйнай галавы, з белага цела, з ружовага мяса, з сіпіх жыл. Тут табе не бываць, касці не ламаць, цела пе пувіыць, сініх жыл не сушыць, рацівага сэрца не ташніць. Ляціце вы на ніцыя лозы. Там столікі засціланыя, стаканчыкі наліваныя. Там п’юць і гуляюць, там вас ажыдаюць, там вам і піць і гуляць. Я з духам, словам, а Гасподзь на помач.

*

* *

Псршым разам, божым часам, Госпада Бога ўмаляючы, святых угоднікаў божых упрашаючы. Святыя ўгоднікі божыя, прыходзьце мне на помач рабе божай Марыі ўрокі выгаварваць.

У Кіеве ў капліцы там гулялі тры дзявіцы. Яны пілі, гулялі, яблычкі падшыбалі, у рабы божай Марыі ўрокі забіралі, калючыя і балючыя, падумныя, падзіўныя, пагаданыя, пастрэшныя, пасмешныя, дзявоцкія, хлапецкія, парабоцкія. Гэтым урокам не стаяць, не хадзіць, касцеіі не ламіць.

Выгаварваю ўрокі Марыі з кашчэм, з машчэй, з румянага ліца, з буйнай галавы, з гарачай крыві, з жоўтай касці, з семдзясят жылак, з сарака суставаў. Амін.

* * *

Першым разком, добрым часком прыступі, Божа, памажы, Божа. Там на моры, на камені, хатка стаіць, у той хатцы дзеўка стаіць, русата, валасата. Яна не ўмела ні шыці, ні прасці, ні вышываці, адно ўмела Іванавы ўрокі выгавараці — панскія, цыганскія, кашачыя, падзіў, птушачыя, падумленыя, памышленыя, ветраныя, дзіўляныя, хлапечыя, дзявочыя, жаночыя, мужчынскія і папоўскія. Сабакі разбрэшуць, сарокі расшчабечуць, зайцы раскугечуць, ваўкі развыюць, людзі разгаворацца, Табе, Сонька, спаць весяленька, а Іваньку на здаровейка.

*

* *

На моры камень ляжыць, на камені хатка стаіць, там дзевачка жыве, не ўмее ні пісаць, ні чытаць, толькі ўрокі выгавараць — кашачыя, хлапечыя, пташэчыя, сабачыя, цялячыя, мужчынскія, жаночыя, дзявочыя. Ідзіце, урокі, з хаты пылам, з печы дымам на сухія лясы, на быстрыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе ветрык не вее. Ідзіце туды, там вам будзе дабро і харашо.

*

* *

Святы Госпадзі, праведны, Ісус Хрыстос нябесны і зоры зарыцкія, і божыя памачніцы, і святая матка Прачыстачка гасподняга Бога, прыступіце, памажыце ўпрасіць і ўмаліць дванаццаць прымавак і ўгаварыць, адкуль яны ўзяліся: ці ветраныя, ці віхравыя, ці ўрочныя, ці ўлёчныя, ці падуманыя, ці пакіданыя, ці памаўлёныя, ці

пагавораныя, ці страчаныя, ці насланыя? Прашу я вас усіх: выступіце з следу, з печаней, з касцей, з вачэй, ад белае касці, ад чырвонае крыві, ад русых косак, ад чорных вочак. I прашу я Госпада Бога, ідзіце вы на сіняе мора. На сінім моры стаіць дуб зялёны, пад тым дубам дванаццаць паноў гуляюць. Стаяць столікі засціланыя, кубачкі наліваныя, там вам піці, гуляці, а гэтаму чалавеку здароўечка даці. На лёгкае спанне, на смачнае ўжыванне, па беламу свету хадзіці і з добрымі людзьмі гаварыці.

Як чорнаю кароваю па мору пе араці, чорным катом не баранаваці, жоўтым пяском не сеяці, у жоўтым пяску каласку не бываці, так ліхім людзям яго здароўечка не ўцінаці. Ісус Хрыстос васкрос, каб (імя) здароўе васкрэсла.

*

V *

Памяні, Госпадзі, цара Давыда і ўсю кротась яго і вялікую памяць яго. Садзяржаў цар Давыд ваду і зямлю і нашы грэшныя душы, садзяржай раба божага ўроцы.

Здраствуй, вадзіца-царыца, красная дзявіца, рака (назва). Кацілася вадзіца па днях, па начах і вячэрніх зарах, змывала вадзіца белае каменне, шэрае карэнне, змый жа, вадзіца, уроцы рабу Івану з жыл, з пажылак, з касцей, з мазжэй, з буйнай галавы, з ясных вачэй.

На сінім моры, на лукамор’і, на востраве стаіць дуб без сучкоў, без ражкоў, без вярхушкі, без макушкі. На тым дубе сядзіць ястраб без кагцей, без нагцей і вострага носа і быстрага крылля. I як у гэтага ястраба няма пі кагцей, ні нагцей, ні носа, ні крылля, каб так у раба Івана ўроцы не было. А няхай уроцы хаваюцца на мхі, ка балоты і ў гнілыя калоды. Там ім гулянне-буянне, a раба Івана не чапаць.

*

* *

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай маці паклопімся. I маць Прачыстая, стань жа ты на помач выгаварыць гэтыя суроцы, і мужчынскія і жаночыя.

За гарамі і за палямі ляжыць белы камень; на тым камені сядзіць белы лебедзь без крылля і без пер’я. Як

гэтаму лебедзю дзяцей не вадзіць, так гэтым суроцам тут не быць. Загаварую і замаўляю пяць вок: адно карае, другое ярае, трэцяе шэрае, чацвёртае бслае, пятае дзявочае — сына Максіма.

Прыляцеў орлік у сініх чаботах, сеў на жалезных варотах. Як орліку варот не ламаць, так у раба Івана прыгавору не бываць.

Ішло трое браццяў у чыстыя бары пяскі капаць, так у раба божага прыгавору не бываць. Як чорнаму бычкутрацячку карову не сысаць, так у раба божага Івана прыгавору не бываць.

* * *

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай мамцы паклонімся, я з словам, Бог з помаччу. Зоры-заранічкі, Богу памачпічкі, памагалі Богу, памажыце і нам прыстрэкі ўгавараці, умаўляці з белай касці, з румянага цела (імя), прыстрэкі мужчынскія, жаночыя, хлапечыя, дзявочыя. Мужчынскія пад шапкаю, жаночыя пад чапцом, хлапечыя пад шапкаю, дзявочыя пад скіндачкаю. Ідзіце вы на сіне мора. На сініц моры камень, на тым камені дзевяць какатоў і дзевяць братоў, і хто іх іме, таго душку выме. Я звёздамі ўшпулюся, за горку дакачуся, нікога не баюся, ні схода, ні пад поўна, ні маладзіком, ні вавек вяком, Любі мяне, любі мой дух.

* * *

Зоры-зарапіцы, гасподнія памачніцы, памагалі Богу, памажыце і мне. Раннія зоркі, вячэрнія і божы дзянёчак, святая нядзелька, прыступіце, памажыце рабу божаму (імя) ад плахога глаза.

Ляцеў птах па Сіянскіх гарах, сеў на (імя) варатах. Стаў шчабятаці, урокі сабіраці: жаночыя, хлапечыя, мужчынскія, дзявочыя, падумляныя, насыланыя і прыгавараныя. Ён пашчабятаў, урокі пасабіраў, паляцеў на

сіне мора. На сінім' моры ляжыць белы камень. Як таго камня не пасекці, не парубаць, так у раба божага (імя) уроку не бываць.

Хадзілі-гулялі ўрокі-прарокі па чыстаму полю, па сіняму мору. На сінім моры белы камень, з-пад белага камня выйшлі тры дзявіцы, тры сястрыцы, яны разнасілі ўрокі-прарокі, шэры глаз, зялёны глаз, чорны глаз. Я, раба божая, тыя ўрокІ-прарокі адгаварую і ссылаю на мхі, на балоты. Калі святая Багародзіца паможа, і я памагу.

* * *

На сінім морушку, На белым камушку Сядзелі тры бабушкі. Шылі, вышывалі

I ад суроцы помачы давалі.

*

* *

Зара-зараніца, божая памачніца, памагала Госпаду Богу — памажы і (імя) урок гаварыць. Соллю засыпала, галаўнёю націрала, на ваду спускала.

Ідзіце, урокі, прыстрэкі, па лугах, па балатах, па ніцых лозах, дзе траву не з’ядаюць, ваду не співаюць. Прыдуманыя, прыгаворныя, прыстрэчныя, прысмешныя, і хлапечыя, і дзявочыя, і мужчынскія, і жаночыя. Хлапечыя пад клетку, дзявочыя пад вянок, мужчынскія пад' шапку, жаночыя пад чапец.

На сінім моры стаялі жорны, усе ўрокі, прыстрэкі пажорлі, а табе (імя) Бог на помач.

*

* *

Першым разам, добрым часам. За сінім морам, за шчырым борам стаіць жалезны тын, пад тым тынам рассыпан чорны мак. Як таго маку ніхто не сабярэ, так раба божага ніхто пе ўрачэ, амін.

*

* *

Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай гасподняй пакланюся. Першым разам, гасподнім часам. Ішло тры хмаркі. Адна дажджавая, другая грамавая, а трэцяя ветраная. Дажджавую дождж размывае, ветравую вецер раздувае, грамавую гром разбівае. Хто на рабу божую Ганну злобу мае, хай таму на лоб вочы павыпірае.

Я з духам, словам, Гасподзь на помач.

* * *

Ішла маць Божая Прачыстая па калінавым масту, вяла Ісуса Хрыста за правую руку, маснічка праламілась, ад рабы божай ад ААаруты ўсё ліха адвалілась. Хто ўрок, таму скула ў бок. Перад рабой божай, перад Марутай сам Ісус Хрыстос, сама маць Багародзіца Прачыстая.

* * *

Першым разочкам, гасподнім часочкам, Госпада Bo­ra ўпрашаю, а Прачыстую мамку на помач прызываю. Святая Гасподня, вялікая зара-зараніца, рабы божай Да'р’і памачніца. Стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая матка, на ратунак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамі, Гасподзь сваімі думамі.

Стаяла ў бару сосна, усяму бору прыкросна. Пад тою <асной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. А ў тым крэсле сам Гасподзь Сус Хрыстос сядзіць, залаты крэст дзяржыць. I з таго краста выступае раса. Маць Прачыстая прыступіла і капельку падхапіла, рабу божаму (імя) урокі змыла — урочныя, прыгаворныя, падзіўныя, паглядныя, пасмешныя, намоўныя, з агню, з ветру, з вады; у раба божага (імя) не быць, па касці не хадзіць, касці пе ламіць, сэрца не таміць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не вадзіць. Патуль ты хадзіла, буяла, гуляла, пакуль раба божая Дар’я прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з белага цела, з румянага ліца, з яркіх воч, з чорных броў,

з русага валаска, шчырага сэрца, з белага целпа. Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі.

*

* *

Дзевяць скопаў, дзевяць урокаў, дзевяць накіданых, дзевяць прымоўленых і дзевяць прыгаворных.

На сінім моры кажухі знімаю, злога духа пабіваю і выганяю з касцей, з машчэй, з жывата, з сэрца, з рук, з печаней.

* * *

Выходзіць раб божы Хвёдар у чыстае поле, на крутыя горы, пад ясныя зоры, агараджваецца чыстым ясным сонцам, светлым месяцам, частымі зорамі, божымі словамі — ад першага-першаглазага, ад шэрага-шэраглазага, ад чорнага-чорнаглазага, ад белага-белаглазага, ад каўтуна-каўтунаватага, ад ведзьмака, ад чараўніка, ад стрэшнага, ад смешнага, ад падумнага, ад пагляднага. Ісцалі мяне, Госпадзі, ад усіх злых прыгавораў.

*

* *

Жарка сонца, ясны месяц, тры зарыцы — родны сястрыцы: вутранняя зара, паўдзённая зара і вячэрняя; вада Ярданіца, твая матка валпяніца, ішла ты цёмнымі лясамі, зялёнымі лугамі, крутымі берагамі, каменнем, карэннем, памажы рабу божаму ад урочышч.

* * *

Першым разам, божым часам, ранівшяю (або вячэрняю) зарой, гасподняю парой.

Цякла рэчка з вастока з-пад жаркага сонца. Яна цякла ракамі-берагамі, белае карэнне вымывала, у (імя) урокі-ўлёкі вымывала, і кашачыя і мышачыя, хлапечыя, рабячыя, дзявочыя, парабочыя, мужчынскія і бабскія, бацькавы і матчыны. Угаварую я цябе ў (імя) з буйнай галавы, з гарачай крыві, з рацівага сэрца, з белага ліца.

з чорных броў, з жыл і з пажыл, з касцей да з машчэйг да з сухіх печаней, да з ясныхвачэй. Угаварую я цябе з сухіх печаней да з ясных вачэй, і з буйнае галавы і румянае крыві, з рацівага сэрца, з белага ліца, з чорных броў, у рабы божай (імя) не быць, па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, сэрца на знабінь, гаручай кр^ыві не паліць. Тут табе не быць і не стаяць, рабе божай (імя) на помач даць.

He маімі думамі, гасподнімі славамі. Прылюбі, Госпадзі, мой дух — ху-у!

* ♦ *

Урокі-прарокі, Мужчынскія, жаночыя, Дзявочыя, дзіцячыя, Пайшлі ўрокі па бабскіх языках, Па мужчынскіх галавах. Дзіцячыя — пад чапец, Дзявочыя — пад вянец, Жаночыя — пад касу, А мужчынскія — пад шапку. Пайшлі ўрокі па раках, Па крутых берагах, Па лёну, па балоту, Па ніцах-крыніцах.

Вадзіца-крыніца, Ты ўсім людзям памачніца, Памагала ты лугам-берагам, Памажы... (каму трэба дапамагчы — імя чалавека або скаціны).

*

* *

Сыдзі, глазы шэрыя, Бурыя, карыя, Над усімі чорны глаз; Сыдзі, ўсе перацёпы, Перасуды, перагаворы, Ад старых, ад малых, Ад нежанатага, ад перважонца, Ад другажонца,

Атыдзі на гэты час, На гэту мінуту;

Усе хваробы, усе балезні,

I з пальчыкаў, і з сустаўчыкаў,

I з буйнай галавы, і з хрыбетнай касці, Ад рацівага сэрца!

*

* *

Урок-урачышча, Ідзі на цяплішча. Ад каго стала — Штоб на ім цела патрашчала. Соль яму ў вочы, Галаўня ў плечы.

*

* *

Урокі, урокі, Ляціце на сарокі, На зялёныя лясы, На шумлівыя гаі, За горы, за моры, У глыбокія норы. Забывайце сцежкі-дарожкі Да нашай хацінкі-старожкі. Нашу Таньку не чапайце, Лепш у полі вы гуляйце.

ЗМЕСТ

На забеспячэнне здароўя.................................. 5

Ад зубнога болю................................................ 5

Ад зубішча, цемянніка...................................... 11

Ад крывацёку.................................................... 14

Ад звіху (падвяроту), удару................................ 19

Ад вогніку.......................................................... 25

Ад лішая............................................................ 27

Ад валасня (валасніка)..................................... 28

Ад хваробы вачэй............................................. 31

Ад пужання, ляку, пярэпалаху........................... 34

Ад урокаў, зглазу, нядобрых........................ вачэй 41

Популйрно'е ніданне

TAK ЛЕЧНЛА БАБУШКА...

ЗАГОВОРЫ ОТ БОЛЕЗНЕН

Мннск, нздательство «Навука і тэхніка»

На белорусском языке

Папулярнае выданне

БАБУЛЯ ТАК ЛЯЧЬІЛА...

ЗАМОВЫ АД ХВАРОБ

Загадчык рэдакцыі Л. 1. Пятрова

Рэдактар М. А. Вячорка Маетак A. Е. Анкуда Мастацкі рэдактар Л. М. Гоманаў Тэхнічны рэдактар В. I. Кручонак Карэктар Я. У. Марціновіч

3 сівой старажытнасці прыйшлі да нас замовы, якімі нашы продкі бараніліся ад хвароб, стыхій, няшчасцяў, імкнуліся дасягнуць поспеху ва ўсіх сферах жыцця. Але не толькі гэта, а яшчэ паэтычная дасканаласць прыцягваюць сёння нашу ўвагу да такіх твораў.

У выдавецтве «НАВУКА I ТЭХНІКА»

рыхтуюцца да друку наступныя выданні:

Ідзі, хвароба, у чужы край... Замовы ад розных хвароб (ад грыжы, рожы, скулы, ліхаманкі і інш.).

Першым разам, добрым часам... Замовы на поспех у гаспадарчых справах (пры лоўлі рыбы, развядзенні пчол, на поспех у земляробчых працах, ад хвароб жывёл), ахоўныя (ад змяінага ўкусу, ад пажару, грому, маланкі і г. д.).

Любіцеся, кахайцеся... Любоўныя замовы (прысушкі, адсушкі), вясельныя, на шчаслівае сямейнае жыццё, на здароўе дзецям, ад п’янства.

Замовы падаюцца з апісаннем спосабаў, якія лічыліся неабходнымі пры іх выкананні.

ІБ № 44S1

Здадзена ў пабор 24.02.92. Падпісана ў друк 30.03.92. Фармат 84Х108'/з2Папера газетпая. Гарнітура літаратурная Высокі друк.

Ум. друк арк. 2,94. Ум. фарб.-адб. 3.15.

Ул.-выд. арк. 1,91. Тыраж 26 600 экз. Зак. .V» 171.

Цана 5 р.

Выдавецтва «Навука 1 тэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Бсларусь.

  1. Мінск, Жодзінская, 18.

Друкарня Імя Францыска Скарыпы выдавсцтва «Навука 1 тэхніка».

  1. Мінск, Жодзіпская, 18.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.