Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 32
NEW YORK — MIENSK
2009
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІ ШСГЫТУГ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 32
NEW YORK MIENSK
2009
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч;
Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа.
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў ЗАПІСАЎ у 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) па 24-ты (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A. zapisybinim(a)gmail.com
© 2009 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A.
ЗЬМЕСТ
Ад рэдакцыі 6
ТЭМА НУМАРУ: ТРАВЭЛЁГІ
ТЭКСТЫ
Лявон ЮРЭВІЧ Моваю травэлёгу 8
Навум ГАЛЯШЭВІЧ Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага 57
Эміль ЦЯЎЛОЎСКІ Беларусы ў Аргентыне 75
АРХІВАЛІІ
Падарожныя нататкі
Генадзь САГАНОВІЧ Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г 85
Зора КІПЕЛЬ Знаёмства з Аляскай 93
Лявон ЮРЭВІЧ Манастырскі дзёньнік іоо
Эпісталярыі
Падарожныя лісты 135
Аляксандар АДЗІНЕЦ Падарожжа самотнае душы [Вольга Таполя] 144
Успаміны
Алесь ПАШКЕВІЧ Адзін год жыцьця Аляксандра Стагановіча, (Партрэт на фоне эпохі) 179
Аляксандар СТАГАНОВІЧ Успаміны пасла 225
Творы
Д. Забранскі [АнтонАДАМОВІЧ] Несантымэнтальнае падарожжа 331
Аўген КАВАЛЕЎСКІ Госьці з Тунісу 356
Павал КАСЬЦЮКЕВІЧ Відавочца 370
НА МАРПНЭСЕ
Макс ШЧУР Вялікі няўдачнік [Разумовіч-Хмара] 376
ПУБЛІКАЦЫІ
Юры ГРЫБОЎСКІ Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе
пасьля Другой сусьветнай вайны 404
АРХІВЫ
Лявон ЮРЭВІЧ БІНІМаўская Купаліяна 432
Янка КУПАЛА Безназоўнае 439
Янка ЗАПРУДНІК Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР
у Міколы Абрамчыка 450
Некаторыя дакумэнты ў справе архіву Міколы Абрамчыка 477
Натальля ГАРДЗІЕНКА Архіў Дзьмітрыя Касмовіча 482
МОВА
Зьміцер САЎКА „Чыстая як веяная“.
(Пытаньні мовы ў эпісталярыюме беларускай эміграцыі) 499
МУЗЭЙ
Віртуальны музэй БІНІМ: Прадмова 511
Бібліяграфія публікацыяў газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“,
прысьвечаных архівам, бібліятэкам,
выставам, музэям 515
КНІЖНАЯ ПАЛІЦА
Натальля ГАРДЗІЕНКА Кніга падлікаў і пралікаў 544
Натальля ГАРДЗІЕНКА Ідэалягічна правільнае выданьне 562
Лявон ЮРЭВІЧ Асоба й час 580
Яна СЛАВІНА, Натальля ГАРДЗІЕНКА Кніжны агляд (2006—2009) 585
АД РЭДАКЦЫІ
У розныя часы й з розных прычынаў беларусы аказваліся па-за межамі радзімы. Прымусова й добраахвотна яны наведвалі далёкія й блізкія краіны, глядзелі, параўноўвалі, штосьці прымалі да сябе, чамусьці вучылі іншых. Уражаньні пра такія вандроўкі часам занатоўваліся ў дзёньніках, лістах, успамінах, літаратурных творах або адмысловых артыкулах. Разнастайныя тэксты падарожжаў шмат могуць распавесьці й пра далёкія краіны, і пра час, і пра саміх аўтараў. Гэты своеасаблівы менавіта беларускі погляд на сьвет, на ягоную геаграфію й этнаграфію, да сёньня яшчэ ня стаў аб’ектам адмысловага вывучэньня.
Новы нумар „Запісаў БІНІМ“ прапаноўвае чытачам матэрыялы, якія дапамагаюць зразумець разнастайнасьць і шматаблічнасьць беларускіх падарожжаў па сьвеце й згадак пра іх. Побач з аналітычнымі тэкстамі, прысьвечанымі беларускім травэлёгам наагул (Лявона Юрэвіча) і жыцьцёваму „травэлёгу“ Ўладзімера Дудзіцкага (Гальляша Наўмовіча), у часопісе можна знайсьці падарожныя нататкі, дзёньнікі й лісты, а таксама літаратурныя творы. У надрукаваных у нумары тэкстах можна пазнаёміцца з поглядам на беларускую прысутнасьць у Аргентыне, сьведчаньнямі жыхароў паваеннай Нямеччыны, Францыі, Новай Зэляндыі, Мадагаскару, разам зь беларусам павандраваць па Алясцы й шмат іншага.
Зразумела, адным нумарам немагчыма вычарпаць тэму беларускіх падарожжаў і травэлёгаў. Мы й ня маем гэтага на мэце. Задача гэтых „Запісаў БІНІМ“ палягае ў тым, каб засьведчыць наяўнасьць цікавай і недасьледаванай тэмы ды паказаць пласт разнастайных нявывучаных беларускіх травэлёгаў, якія чакаюць навукоўцаў. Спадзяемся, нам гэта ўдалося.
Акрамя тэкстаў, наўпрост аб’яднаных агульнай тэмай падарожжаў, на старонках новых „Запісаў“ можна ўбачыць традыцыйныя публікацыі архіўных дакумэнтаў. Гэтым разам зьвяртаюць на сябе ўвагу раней не публікаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча, пасла ў польскім Сойме, а пазьней дзеяча беларускай эміграцыі. Гэтыя ўспаміны — таксама своеасаблівае падарожжа — падарожжа памяці. Таксама як тэмай
вандровак аб’яднаныя й літаратурныя творы Антона Адамовіча, AyreHa Кавалеўскага й Паўла Касьцюкевіча, апублікаваныя ў гэтым нумары часопісу.
У працяг тэмы мінулага нумару ў гэтых „Запісах“ публікуюцца тэксты, прысьвечаныя беларускім архівам на эміграцыі. Гэтым разам мы распавядаем чытачу пра скарбы БІНІМаўскай Купаліяны, спрабуем разгадаць загадку архіву Міколы Абрамчыка й прыадчыняем таямніцу архіву Дзьмітрыя Касмовіча. Згаданыя апісаньні маюць у нечым нават сэнсацыйны характар для беларускага эміграцыязнаўства.
Наватарствам гэтага нумару стала запачаткаваньне адмысловага „Віртуальнага музэю БІНІМ“, дзе будуць зьмяшчацца рэдкія фатаздымкі, выявы рэчаў, каштоўных для гісторыі беларускай эміграцыі й ня толькі.
Традыцыйна ўжо ў нашым часопісе друкуюцца рэцэнзіі на асобныя эміграцыязнаўчыя выданьні, а таксама агляд кніг, прысьвечаных эміграцыйнай тэматыцы. Гэтыя тэксты павінны дапамагчы чытачу зарыентавацца ў розных паводле якасьці й зьместу публікацыях айчынных і замежных аўтараў.
Усе згаданыя й незгаданыя матэрыялы новага нумару „Запісаў БІНІМ“, спадзяемся, будуць карысныя й цікавыя ня толькі спэцыялістам у эміграцыязнаўстве, але й аматарам беларускай гісторыі.
Тэксты
Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк
МОВАЮ ТРАВЭЛЁГУ
Ніколі не павінен ніводзін выяжджаць у тыя старонкі, у каторых шырэйшаго эміграцкаго руху ніколі не бывало, як, напрыклад, да Азіі, Афрыкі, Гонолюлю й на іншыя астравы, бо ў такой старане, пасярод саўсім чужых людзей, ня маючы жывой душы жычлівай, да каторай мог бы, як да свайго, зьвярнуцца ў большай якой бядзе, чэлавек марна згіне. Хто даўся ўгаварыць сябе да такога нейкаму агэнту або апісаньню якой кніжкі, той ашалеў хіба, бо прыгаворвае сябе на блізка што пэўную няволю або на сьмерць ад благога паветра ці непасільных варункаў працы й безьміласэрнаго зьдзірства.
„ Рады для эмігрантоў, каторые едуць у Амэрыку, а такжэ размовы беларуско-англіцкіе“, 1912
Адкрываць ня ўмею ніякіх Амэрык я, Хоць і дух гартаваў у трапічнай Амэрыцы. Але ў тое, што Сьвет наш — яна, Амэрыка, 1 ня верылася, і ня верыцца.
Уладзімер Дудзіцкі
Вандроўнік, уцякач, турыст, эмігрант, пілігрым, выгнанец2. Кожны зь іх у пэўны момант свайго жыцьця — добраахвотна ці пад прымусам — апынаецца ў статусе чужынца, іншага, што заўсёды мае нэгатыўнае адценьне. Як заўважае Юлія Крыстава, „The foreigner is the other of
1 Дзякую Зьмітру Саўку за тлумачэньне правапісу гэтага не зафіксаванага ў нашых слоўніках тэрміну.
2 Варта адцеміць, што найноўшы расейскі слоўнік (ЮдннаТ. Н. Мнграцня: словарь основных термннов. Москва: РГСУ, 2007) вылучае асобна турыстычную эміграцыю. Так што турыст, выглядае, ходзіць аднымі сьцежкамі
з эмігрантам.
the family, the clan, the tribe. At first he blends with the enemy. External to my religion, too, he could have been the heathen, the heretic. Not having made an oath of fealty to my lord, he was born on another land, foreign to the kingdom or empire“3. Усе яны даволі рана, бадай, ад самых першых крокаўшллху сутыкаюцца з аднолькавымі праблемамі: мова, настальгія, пошук сябе й сабе падобных, спроба разуменьня навакольля.
Вандроўка — гэта рух. Але рух ня толькі фізычны — ён адначасна й мэтафарычны. Рух ад аднаго геаграфічнага месца да другога або ад адной культуры да іншай — інакшай. Аповед пра падобнае падарожжа, аповед пра месца й адрознасьць у розных аўтараў мае тых самых герояў: Я й ня-Я.
Натуральна, аўтар можа дазволіць сабе быць звычайным турыстам, падрабязна занатоўваючы маршруты каля фасадаў помнікаў з каляровых даведнікаў. Але тады мэтамарфозы не адбудзецца, і ён выйдзе з навабачанага гораду такім самым, якім увайшоўу яго, не спазнаўшы ні тубыльцаў, ні самога сябе. Нават калі гэта будзе Сьвяты горад.
У заходняй культуры сюжэт сыходу з Эгіпту ёсьць адным зь першасных і філязофскі найболый значных падарожжаў. Як піша дасьледніца Бібліі Галіна Сініла, „паводле словаў Усявышняга, кожны павінен адчуць Сыход у сваім лёсе, зразумець, што гэта ён кожны год у сьвята Пэсах ня проста ўспамінае старажытную гісторыю, а непасрэдна пражывае той Сыход і зьдзяйсьняе свой выхад з «дому рабства»“4.
Падарожжа ў Ерусалім Уладзімер Сядура апісаў у напаўдакумэнтальным-напаўмастацкім нарысе „На Сьвятой Зямлі“5, які Арнольд Макмілін невытлумачальным чынам ахарактарызаваўяк„на0звычай суб’ектыўны расповед пра падарожжа Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай у Палестыну ў XII стагодзьдзі“, дадаўшы, што „нашмат цікавейшы, напрыклад, Арлоў“6. Насамрэч, у гэтым творы Сядура расказвае
3 „Чужынец ёсьць чалавекам іншай сям’і, клану, племені. Найперш ён стасуецца з ворагам. Таксама, ня быўшы вернікам маёй рэлігіі, можа стацца, што ён язычнік, ерэтык. Ён не прыносіў клятвы вернасьці майму гаспадару, ён нарадзіўся на іншай зямлі, чужой каралеўству або імпэрыі“ (Kristeva Julia. Strangers to Ourselves. London, 1991. P. 95).
4 Сініла Г. Біблія як феномен кулыуры і літаратуры. Ч. II. Мінск, 2004. С. 215.
5 Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост. Мінск, 2007. С. 263—315.
6 Макмілін А. Беларуская літаратура дыяспары. Мінск, 2004. С. 175. Імя Еўфрасіньні, што праўда, згадваецца — на самай першай старонцы твору Уладзімера Сядуры.
пра ўласнае падарожжа, зьдзейсьненае ў 1966 г., толькі мянуе сябе Ўсеваладам Ціхановічам:
„Усевалад Ціхановіч, дарма што змарыўся і ўжо ног пад сабою ня чуў, быў, аднак, дужа ўзрадаваны, што тое, што ён дагэтуль знаў адно з словаў Сьвятпое Кнігі, цяпер набыло гэткіх жыцьцёвыхірэальна-адчувальных фарбаў і рысаў, што яму ўжо часінамі пачало здавацца, што ён пабываў сучасьнікам тых вызначаных на вякі падзеяў. Бліжэйшае азнаямленьне з падзеямі Хрыстовага часу гэтак уразіла яго, што, здавалася, зьляцеў ужо й напластаваны за стагодзьдзі пыл, і пад ім яны зноў зазіхацелі, набылі новае вагі й вызначальнасьці на ўсю рэшту ягонага жыцьця.
Па-новаму запраменіўся ягоны твар. На ім узыгралі сьляды той таемнай узвышанасьці й адухоўленасьці, якой значыліся твары ўсіх паломнікаў на гэтым сьвяцейшым з усіх сьвятых месцаў. I ён адно паскорваў свае крокі, робячы іх шырэйшымі, каб ня быць апошнім у натоўпе паломнікаў, якія сьпяшаліся пасьпець за Ўладыкаю, каб пачуць ягоныя тлумачэньні й не прапусьціць ніеоднага сказу. Ен прагна лавіў кажнае слова, стараючыся распазнаць за кажнай тлумачанайрэчай глыбейшы сэнс павучальнае гісторыі сьвятога жыцьця й вучэньня, якому гісторыя чалавецтва за вякі гэтак нічога роўнага ўжо й не стварыла. I Ўсевалад бязьмежна радаваўся й пачуваў сябе як ні трэба лепш шчасьлівым і поўным новых надзеяў“7.
Зрэшты, трэба прызнаць: аматары падобнай прозы ёсьць. Нездарма ж, абраўшы з тузіна кірункаў жыцьцядзейнасьці героя, назоў свайго агляднага артыкулу Леанід Маракоў павязаў менавіта з гэтым творам8. Такое стаўленьне, што праўда, можна зразумець. Сяргей Гаранін у дасьледаваньні, прысьвечаным гісторыі беларускай паломніцкай літаратуры, зазначае, што функцыянальная прызначанасьць хаджэньняў надта ж спэцыфічная: гэта й павучальнае душакарыснае чытаньне, і своеасаблівы праваднік для сапраўднага падарожжа, і сьцьверджаньне пэўнага стылю, модусу жыцьця, і нават справаздача вандроўніка4. Калі зыходзіць з азначэньня, датычнага старажытных
7 Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост... С. 276.
8 МаракоўЛ. Уладзімер Сядура: шляхі беларускага паломніка // Полымя. 2000. №2. С. 189—201.
4 Гаранін С. Шляхамі даўніх вандраванняў: гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры XII—XVI стст. Мінск, 1999С. 27.
твораў, аповед Уладзімера Сядуры сапраўды можна дастасаваць да жанру хаджэньня1“.
He атрымалася выйсьці па-за турыстычныя межы й аўтаркам нарысу „Па Сьвятой Зямлі“ — Барбары Вержбаловіч і Галіне Ганчарэнцы". У іхным аповедзе меней прадказальнай духоўнасьці, але ж і памер газэтнага артыкулу таксама меншы ў параўнаньні з аповедам Уладзімера Сядуры:
„Сьвятая Зямля прыцягвае тысячы паломнікаў-турыстых штогод. Аўтары гэтага артыкулу наведалі Сьвятую Зямлю на каталіцкі Вялікдзень. Цяжка перадаць тую веліч пачуцьцяў, хваляваньняў і ўражаньняў, якія адчувае чалавек, упершыню ступіўшы на яе. На жаль, кароткае турыстычнае падарожжа дае нам магчымасьць зрабіць толькі беглы агляд бачанага“'2.
I замест паэтычных развагаў у аўтара атрымліваецца адно рытмаванае:
Я прыбыў з турыстычнаю групаю
На Сьвятую Зямлю.
Я паволі за групаю тупаю, Радасьць верай кармлю'3.
Напэўна, наяўнасьць у травэлёгу канфлікту Я ды ня-Я ёсьць адным з асноўных запатрабаваньняў, каб тэкст адбыўся, але не адзіным.
ш Дарэчы, паломніцтва як зьява прысутнічае ў жыцьці й сёньняшняй эміграцыі. 5 верасьня 1988 г. (падчас 18-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі) у прошчы Паўночна-амэрыканскіх пакутнікаў (Martyr’s Shrine in Midland, Ontario, дзе ў парку стаяць крыжы ды іншыя помнікі, створаныя прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў — палякаў, італьянцаў, харватаў, літоўцаў, немцаў, славакаў ды інш.) з ініцыятывы Раісы й Вінцэнта Жук-Грышкевічаў на сабраныя грамадою грошы паўстаў Беларускі Памятны Крыж (у форме крыжа Еўфрасіныіі Полацкай з мэмарыяльнай шыльдаю на пастамэнце), высьвечаны айцом Аляксандрам Надсанам, апеты пазьней Натальляй Арсеньневай у вершы „Крыж“. Ад таго часу паломніцтвы ў прошчу адбываюцца штогод. Падрабязьней: Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Торонто, Канада, 1993. С. 710—726.
11 Б. В. і Г. Г. Па Сьвятой Зямлі // Бацькаўшчына. 1959. №18 (454). С. 2—3.
12 Тамсама. С. 2.
13 Крушына Р. Выбраныя творы. Мінск, 2005. С. іоо.
Правленме Белорусско Амернканского Нацяонального ’ Правленме прнглашает колоннстов поддержнвать на-
Союза сердечно благодарнт г.г. обьявятелей, оказавшмх co- шях друзей-обьявнтелей, ммена которых красуются на стра-
действме мзданмю нашей программы. нмцах настояідего нзданмя.
Удобства
удобные снденья, хорошо освешенные вагоны, зашншенные от сквозняка, холо. да м дождя-. Нет опасносга н задержек, сушесгкуюшнх »а автомобнльных дорогах.
Пныуітей. кашям Г.юро nporyiot ■ разысчсявя, 75 Beet Адіас стр., Раіцоіф 8200.
райовс город* Чіхаго.
Зв раяшсаіййіі, смпмхтйм яроада « яр. «ткоеот&пш ««« тра
іврм >«от»лс РЭВ^З* 8200.
CHICAGO SOUTH SHORE
& SOUTH BEND RAILROAD
CHICAGO NORTH SHORE & MILWAUKEE RAILROAD
CHIC1ACO AURORA 4 ELGIN RAILROAD (TheSunset Lines)
BOCTOK
 
ЗАП A Д
Рэкляма падарожжаў чыгункай у часопісе ^мернканскнй белорус“. 18 лютага 1930 г.
У бясконцым падарожжы па Беларусі быў Юрка Віцьбіч — ад аднаго зь першых сваіх апавяданьняў14 у літаратурным дадатку „Вясна“ бабруйскае газэты „Камуніст“ — „Ян Непамуцэн“: на раздарожжы старога гасьцінцу й прысадаў, што вялі да палацу маёнтку, здавён стаяла статуя Яна Непамуцэна, якую гаспадары маёнтку прывезьлі з Італіі. У апавяданьні ідзецца пра тое, што бачыў цягам стагодзьдзяў на гэтым месцы Ян Непамуцэн15, аж пакуль статую ня зьнішчылі камсамольцы (са словаў Віцьбіча, рэдактар літаратурнага дадатку Міхась Лынькоў зьмяніў камсамольцаў на буй-вецер16). Падарожнічаў аўтар і ў аповесьці „Ціхая Руба“17, што распачынала першы нумар новага часапісу „Полымя Рэва-
14 Чамусьці ва ўсіх публікацыях, датычных творчасьці Віцьбіча, паўтараецца цьверджаньне, што першым апавяданьнем пісьменьніка было „Як загінуў Ясь“ („Млынарова рука“). Сам жа Віцьбіч пісаў наступнае: „Часапіс„Узвыійша‘ стаўся першым беларускім часапісам, у якім у №9—10 за 1929 год я надрукаваў сваё апавяданьне „Як загінуў Ясь“ — дагэтулья друкаваўся ў літстаронках і літаратурных дадатках розных газэтаў“ (Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997. С. 336).
's Што цікава пацьвярджае неаднойчы выказанае Уладзімерам Арловым, аўтарам апавяданьня „Маналёг сьвятога Пётры“, пачуцьцё творчай блізіні гэтага да эміграцыйнага пісьменьніка.
16 Так патлумачыў зьмены Юрка Віцьбіч у накідах уласнае бібліяграфіі (Архіў БІШМу), зробленай на просьбу Станіслава Станкевіча для юбілейнага артыкулу ў газэце „Беларус“ (Станкевіч Ст. Сорак год літаратурнай дзейнасьці Юркі Віцьбіча // Беларус. №151.1969. С. 3). У лісьце ж да Ізыдара Гуткоўскага (23.03.1957) ён піша наступнае: „Нчват вецер паваліў у мяне й здрушчыў апяяную мной статуюЯна Непамуцэна (апавяданьне „Ян Непамуцэн“), каб яна, прыдарожная сьведка стагодзьдзяў нашае гісторыі, ня сталася экспанатам антырэлігійнагамузэю. I каб падкрэсьліць, што вінавайцам гэтага здарэньня зьяўляецца вылучна вецер, я ўзяў усё ж сымбалічнае ў дадзеным выпадку мотто з Эміля Вэрхарна: He спаткалі часам ветру / На растанках ста шляхоў?“ (Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997С. 366).
17 Віцьбіч Ю. Ціхая Руба. Зь дзёньніка Андрэя Шабеты. (Памяці мастака Я. Загароўскага) // Полымя Рэвалюцыі. №1.1932. С. 7—48. Плытагоны, відаць, былі ведамыя Віцьбічу не адно з чутак; нездарма ж яны ў цэнтры аповеду „Грыміць Перагрыж“ (Узвышша. №3.1930. С. 66—74), названым паводле самага небясьпечнага парогу на Дзьвіне, дзе герой у часапісным варыянце гінуў на здрушчаным плыце, а ў зборніку „Формула супраціўленьня
люцыі“. Назоў паходзіць ад парогу на Дзьвіне, героі аповесьці — плытагоны. У часе іхнае пуцявіны пададзена апісаньне ўсёй ракі ад вытокаў да сутокі, ад Бокаўскага лесу да Рыгі, з усімі шматлікімі парогамі.
Удзельнік шматлікіх экспэдыцыяў18, Віцьбіч ведаў Беларусь ня толькі з „Геаграфіі“ Аркадзя Смоліча. Гэта ўжо апынуўшыся ў ЗША, ён будзе „вандраваць“, амаль не пакідаючы Саўт-Рывэру, невялічкага гарадка ў штаце Нью-Джэрзі — і вынікам тых падарожжаў станецца нарыс „Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман“19, у якім згадваецца больш за 500 назоваў гарадоў, мястэчак, вёсак, гарадзішчаў, рэчак, азёраў, узвышшаў.
Важнасьць гэтага, як назвалі б сёньня, віртуальнага падарожжа з боку ідэі нацыянальнай была настолькі значнаю, запатрабаванасьць гэтулькі вялікаю, што напрыканцы 1960-х — пачатку 1970-х гг. на радыё „Свабода“ ў аўтарскай рубрыцы „Наша спадчына прамаўляе“ чыталіся Віцьбічавы скрыпты, паўсталыя на сюжэтах разьдзелаў нарысу, а ў газэце „Новое Русское Слово“ друкавалася нізка „По городам н весям Белорусснн“20.
іР касьцей“ (Менск, 1937) ратаваўся — дзякуючы ціску рэдактара кнігі Мікульскага, ды твору „Эжэн Дэлякруа“ (Полымя Рэвалюцыі. №8. 1935. С. 91—94).
18 Адна з вандровак, зьдзейсьненая ў Крошын, знайшла свой адбітак у нарысе „Каб я каршуном радзіўся... (Да 50-годзьдзя ад дня сьмерці Паўлюка Багрыма)“, надрукаваным у ДІітаратуры і мастацтве“ 25 студзеня 1941 г. Пра іншыя свае падарожныя клопаты Юрка Віцьбіч згадваў у лісьце да архіяпіскапа Васіля (09.07.1968): „У часе вайны мне давялося ўдзельнічаць у аднаўленьні паруганага балыйавікамі вядомага Спаса-Еўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку, як і садзейнічаць перанясеньню Ейных мошчаў зь Віцебску ў Полацак. Перш за ўсёмы паклапаціліся, каб да манастыра зьехаліся з усіх бакоў Віцебшчыны ягоныя старыя манашкі, што цудам захаваліся ад балыйавіцкага перасьледу. Адначасна запрасілі старога гераманаха. I калі потым маліліся ў адкрытае царкее Сьвятога Спаса, пабудаванае яшчэ дойлідам Іванам за часы Сьвятое Еўфрасіньні-Прадславы, маліліся ў часе ўрачыстага набажэнства, што адбывалася паводле манастырскага ўставу, дык не захоўвалі адзін ад аднаго сваіх сьлёзаў“ (Архіў БІНІМ).
” Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман. Мюнхэн, 1956. — 96 с.
2" 1. „Запалнлн старый Крнчев“. 2. „Едэл мнт зэйнэм фядэл“. 3. Запрятала Внтьба Еосафатов камень. 4. Плачет по свонм сынам Белоруссня // Ho&
Дарэчы, менавіта гэтыя расейскамоўныя публікацыі спрычынілся да ўспрыняцьця Віцьбіча на Бацькаўшчыне як „псыхі'чна слабога чалавека“: „зь мітычнасьці-мройнасьці ён пераходзіў у спэкулятыўнасьць, рабіўся парадаксальным, непрадказальным (у апошнія гады пачаў пісаць па-руску й супрацоўнічаць з рускімі эміграцыйнымі выданьнямі)“2', піша беларускі дасьледнік. Бязглуздасьць закідаў, аўтарская зашоранасьць настолькі відавочныя, што й не патрабуюць, быццам, адказу, але ўсё ж варта зацытаваць рэцэнзію з уплывовага расейскамоўнага часопісу „Современннк“, каб прадэманстраваць, як расейскі эмігрант успрыняў Віцьбічаву кнігу „Мы дойдём“22, складзеную з газэтных публікацыяў:
„Неболыйая кнйжка, которая ймеет большое значенйе для русского чшпателя — так вкратце можно резюмйровать обіцее впечатленйе от сборнйка публйцйстйкй выдаюіцегося белорусского пйсателя Юрйя Стукалйча (1905—1975).
(ібо будучй пронйкнута глубоко нацйональным белорусскйм содержанйем, чувствамй, продйктованнымй осознанйем й трогательным пережліванйем ucmopuu Белоруссйй, ее традйцйй, ее лйтературы й йскусства, кнйга напйсана по-русскй, й уже тем самым Юрйй Стукалйч апеллйрует ею в первую очередь к чйтателю русскому.
Такогорода апелляцйя крайне важна с точкй зренйя знакомства й понйманйя того, что является белорусской нацйональной йдеей,
вое Русское Слово. 7 апреля 1963; 1.0 чем крнчат камнн. 2. Нельзя уннчтожнть народ. 3. „Всех нас не расстреляете“. 4. Там, где ревет Черт // Новое Русское Слово. 11 августа 1963; 1. Последннй след дулебов. 2. Там, где боролнсь раднмнчн // Новое Русское Слово. 4 декабря 1966; 1. Почему ты не броснлось на ннх, Полуозеро? 2. Молнтва в поруганной Белой церквн // Новое Русское Слово. іо ноября 1969.
21 Пашкевіч А. Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры. (Проза замежжа XX стагоддзя.) Мінск, 2002. С. 113. He магу паўстрымацца, каб не адцеміць, што да сваіх абвінавачаньняў Віцьбічу — супраца з фашыстамі, антысэмітызм, адсутнасьць пісьменьніцкага таленту, плягіят, нарэшце, п’янства — віцебскі журналіст Аркадзь Падліпскі, аўтар артыкулу „Арнец с берегов Двнны. О чем умалчнвают бнографы Юркн Вятьбнча“ (Віцебскі Рабочы. 14 чэрвеня 1995) таксама залучае й артыкулы ў ньюёркаўскай расейскамоўнай газэце.
22 Стукалнч Ю. Мы дойдем! Очеркн, статьн, фельетоны. Нью-Йорк, 1975. — 154 с.
даже еслй понйманйе это й не станет сразу же (в сйлу многйх прйчйн) отчетлйво ясным до конца. Темперамент полйтііческого публйцйста, художественный талант, прекрасная эрудйцйя — качества, которые наглядно демонстрйрует Юрйй Стукалйч, невольно увлекут чйтателя уже самй no себе, хотя, можегп быть, это й не самое главное в данном случае.
Главное — та могучая прйвіівка протйв духа велйкодержавного шовйнйзма, которую гарантнрует чтенйе публйцйстйкіі Ю. Стукалйча. Что греха тайть? Формы шовшшстйческого сознанйя в нас порой очень глубоко й жйвут в самых прйчудлйвыхмодйфйкацііях“23.
Вяртаючыся да тэмы травэлёіу, трэба зазначыць, што жанр падарожжаў у беларускай літаратуры, з аднаго боку, мае доўгую гісторыю (дастаткова згадаць тут некаторыя знакавыя тэксты: „Жыціе Еўфрасіньні Полацкай“, „Перагрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асьветленага Князя Ягамосьці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Сьвятую Зямлю“, „Авантуры майго жыцьця“ Саламеі Пілыптыновай, „Mae падарожжы“ Ігната Дамейкі, „Падарожжа па Палесьсі й Беларускім краі“ Паўла Шпілеўскага, „Вандроўкі па маіх былых ваколіцах“ Уладзіслава Сыракомлі24), адыграў важную ролю ў станаўленьні мадэрнізму на пачатку XX ст.25. 3 другога боку, відавочная й адсутнасьць увагі да гэтага
23 Дружнннн А Юрнй Сгукалнч. Мы дойдем!: Очеркн, статьн, фельетоны. НьюЙорк, Фонд нм. П. Кречевского, 1975 // Современннк: Журнал русской мыслн н нацнональной культуры. Торонто, Канада, 1977. С. 218—220. Зрэшты, каб дасьледнік эміграцыйнай прозы гэтую прозу чытаў, ён заўважыў бы, што Віцьбіч піша амаль тое самае ў прадмове да зборніка „Мы дойдем“.
24 Шырэй пра помнікі літаратуры падарожжаў: Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. Мінск, 2000. С.484—485.
25 Як сьцьвярджае В. Максімовіч: „Асаблівай увагі заслугоўвае спэцыфічны жанр „хронікі", у межах якога працавалі, бадай што, усе творцы. Дастаткова прыгадаць падарожныя нататкі Цёткі, Ядвігіна Ш. [...] Жанр хронік узьнік у тыпалягічным рэчышчы аб’ектывісцкіх замалёвак сваёй эпохі, якія, аднак, засьведчылі імкненьне, цягу новага пакаленыія да індывідуальнага самараскрыцьця. „Хронікі“, як і эсэ, знаходзяцца ў цеснай карэлятыўнай сувязі з новым разуменьнем чалавекам свайго месца ў сьвеце. Вось чаму новылі „хобі“ зрабіліся вандроўкі, стала відавочнай лучнасьць з падзеямі, якія адбываліся ня толькі дома, але і ў сьвеце“. У кн.: Максімовіч В. Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагоддзя. Мінск, 2001. С. 36.
жанру ў сучасным айчынным літаратуразнаўстве, што ў першую чаргу выяўляецца ў нераспрацаванасьці тэрміналёгіі.
Таму адразу адцемім, што ў прапанаваным тэксьце тэрмін „травэлёг“ ужываецца ў значэньні „аповед пра падарожжа“.
Трэба прызнаць, што травэлёг — жанр нейкі неакрэсьлены, плыткі. Мы нібыта можам назваць так і мэмуары, і гістарычную прозу: вандроўка ў мінулае. Фантастыка — таксама травэлёг: падарожжа ў будучыню. Мастацкая проза — і гэта травэлёг: mind wonder.
I ўсё ж травэлёг, якім ён азначаны троху вышэй, — адметны, самастойны жанр, што можа быць урэчаісьнены ў форме дзёньніка, эпісталярыю, нарысу, эсэ. Належыць ён да дакумэнтальнай літаратуры, не мастацкай, хоць пэўная аўтарская вольніца прымальная, асабліва што да ўжываньня асабістых імёнаў: нейкая маска ўсё ж мусіць захоўвацца. У травэлёгу падаюцца ўражаньні ад спатканьняў зь людзьмі, месцамі, падзеі й здарэньні, а таксама пачуцьці й думкі аўтара, выкліканыя гэтымі сустрэчамі. Істотным складнікам гэтага жанру зьяўляецца наратыў.
На эміграцыі стварылі ці мала нарысаў, зацемак, лістоўных аповедаў, якія льга аднесьці да літаратуры вандраваньняў і якія сёньня ілюструюць крокі спасьціжэньня сьвету беларусам і сябе ў тым сьвеце26. Нездарма кнігі такіх розных ірозначасовых эмігрантаў, як Івонка Сурвіла, Кастусь Акула, Рыгор Крушына, Уладзімер Глыбінны, Аўген Калубовіч, Юры Весялкоўскі, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк, маюць у сваім назове слова „дарога“27: у беларускай міталёгіі гэта сымбаль сувязі зь
26 Насьледуючы такім знакавым працам пра падарожжы, як, да прыкладу, кніга Валянціна Грыцкевіча й Адама Мальдзіса „Шляхі вялі празь Беларусь“ (Менск, 1980), аўтар таксама вырашыў адмовіцца — збольшага — ад папулярызатарскага пераказу, які й спрашчае, і зьбядняе арыгінал, а таму наважыўся „пазлоўжываць“ цытатамі (у тым ліку й іншамоўнымі). Да таго ж, цытаты ўзятыя з крыніцаў, доступ да якіх абмежаваны для чытачоў і дасьледнікаў.
27 Акула К. Змагарныя дарогі. Таронта, 1962; Крушына Р. Дарогі. Нью Ёрк, 1974; Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Клыўленд, 1986; Глыбінны У. Вялікія дарогі (пра мінулае). БІНІМ, 1997; Весялкоўскі ІО. Няясна мроіліся новыя дарогі. Лёндан, 1997; Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск, 2003; Пазьняк 3. Дарога. Варшава—Вільня, 2007; Сурвіла I. Дарога: Стоўпцы— Капэнгаген—Парыж—Мадрыд—Атава-—Менск. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2008,
іншасьветам, дзе падарожныя людзі — мэдыятары паміж гэтым сьветам і тым1Я.
Даць невялікі першасны агляд травэлёгу на эміграцыі, выявіць адметнасьці, спэцыфіку гэтага жанру й ёсьць мэтаю артыкулу.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ўпершыню ў гісторыі краіны такая колькасьць беларусаў nolens volens апынулася ў ролі вандроўнікаў. У лягерах ДП яны ў сваіх земляках напаткалі — зь неразуменьнем, спалохам, а часам і нянавісьцю — чужых, што былі больш ня-Я за спрадвечных насельнікаў Нямеччыны ці Аўстрыі29. Тыя, што выехалі, дастаўшы працу, пачуваліся па-сапраўднаму на свабодзе: „...радуемся, што вырваліся зь лягеру „беларускага“ [...]. Успамінаем аб Нямеччыне й пройдзеным-перажытым лягерным жыцьці як аб нейкай жудасьці, пасьля чаго маем супакой“30.
Да таго ж гэта быў ня час занатоўваць уражаньні ад новых месцаў, краявідаў, звычаяў, як і ў першыя гады пошуку грунту ў землях Англіі, Амэрыкі, Францыі, экзатычныхАргентыны, Бразыліі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі. Бачанае калі й фіксавалася, дык хіба ў „Лістах у рэдакцыю“ або ў лістах да знаёмых (тут жанр зрабіў сваё колца, бо пачынаўся ён у эўрапейскіх літаратурах менавіта з эпісталярыю), як, напрыклад, у паведамленьні Пячэрскага пра падарожжа трох беларусаў з Трыесту да Вэлінгтану ў Новай Зэляндыі, што ўзяло 1 месяц і 7 дзён:
„Насельніцтва нас сустрэла вельмі добра. Усюды нас віталі, пакуль вязьлі да лягеру. Тут, у лягеры, таксама абыходзяцца з намі вельмі добра. Ежа таксама добрая — еш што хочаш і колькі хочаш. Атрымалі ўсе, хто ня меў, вопратку. Кажны тыдзень даюць кішанёвыя грошы па 2 фунты. Тут усё надта mama, напрыклад: касьцюм каштуе самы лепшы 12 фунтаў, а працоўны зарабляе 8 фунтаў на тыдзень, а ў лесе да 11—12 фунтаў, як працуе і сыботу. Кашуля пра нядзелю лепшай вартасьці 1 фунт. Дорага тут памешканьне, але толькі ў горадзе, а ў мястэчках дзешавей.
У лягеры нас вучаць ангельскай мове. I каб выйсьці зь лягеру да працы, трэба ведаць трохі па-ангельску. Для нас прывозяць кожны
28 Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. Мінск, 2004. С. 133.
29 Гл. успаміны Натальлі Арсеньневай у кн.: Юрэвіч Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. С. 257—258.
30 М-шкаЯ. ПадарожжаўФранцыю // Месца выданьня — Парыж. Выбраныя старонкі часопіса „Моладзь“ (1948—1954). Мінск, 2004. С. 330.
дзень кіно і раз на тыдзень ладзяць канцэрт. Учора рабіліДП канцэрт, ад усіх нацыяў выступалі з танцамі і сьпевамі. Гэты канцэрт зьнялі на стужку і перадавалі па радыё“3'.
Успрыняцьце новых нязнаных краінаў клалася на адзіныя дасюлешнія веды — уласнай краіны, зь якой усё й параўноўваецца аўтарам, і травэлёг гаворыць столькі ж пра яго самога й пакінутую Бацькаўшчыну, колькі пра навакольныя краявіды:
„Наш транспарт адышоў з Аўгсбургу. За адну ноч мы праехалі Нямеччыну й апынуліся ўАўстрыі. Цягнік пяўся штораз у гору, праходзячы шматлікія тунэлі: мы пераяжджалі Альпы на Брэнэрскім перавале на вышыні з тысячы мэтраў. Паабапал цягнуліся скалістыя ланцугі гор, наякіх часта „адпачывалі“хмары. Бурлівыя горныя патокі й рэкі часта крыжавалі нашу дарогу або шумліва беглі побач. Хутка ўехалі ў Італію. Краявід зьмяніўся. Горы цягнуліся таксама, аднак бакі іх былі бясплоднымі: наша сасна ня хоча на іхрасьці.
Сёлы італійскія зрабілі на нас непрыемнае ўражаньне. Малыя з гліны, з цэглы, або з дошчакхаты, абсаджаныя вінаградам, маленькімі цытрыновымі, памаранчавымі, гарэхавымі дрэўкамі ды ўбогімі засевамі пры іх, выклікаюць пачуцьцё жалю. Умястэчках больш хат мураваных, шэрых і брудных, з плоскімі дахамі. Вялікія гарады звонку блішчаць раскошай, але побач з гэтым блізу ўсюды бруд і галеча.
Дзе-нідзе на палёхляжаць радкамі снапкі (на нашую меру капы са тры) ячменю ці пшаніцы, там стог збожжа з наш адзін воз, вунь, на двухкаловым высокім возе, запражаным аслом, як з тысячы гадоў таму ў Эгіпце, вязе гаспадар з капу снапоў, а там на полі малоцяць збожжа.
Тут няма ні хлявоў, ні такоў. Скаціна, калі дзе ёсьць, (пераеажна аслы й козы) трымаецца пад трысяцёвым дашкам або пад дрэўцам. Навокал зямля сьпечаная на попел, рэкі й ручаі зусім высахшы, расьліннасьць у гародзе і ў полі калі не паліваецца, то высыхае. Адны паўдзённыя дрэўцы ды вінаграднік трымаюць зеляніну. Лясоў тут няма. Людзі на вёсках абдзёртыя, брудныя й няхлюйныя, наўкола іхных хатаў страшэнны бруд і безладзь. У вялікіх гарадох людзі апранутыя па-эўрапейску, аднак на прадмесьцях ізноў галеча й бруд.
У Італіі існуюць нібы два сьветы: сьвет раскошы й пыхі, з аднаго боку, і сьвет галечы й цемры — з другога. Едучы адВэроны да Нэапалю,
31 Лісты перасяленцаў. Беларусы ў Новай Зэляндыі // Бацькаўшчына.
№15 (3459)-18 жнівеня 1949. С. 3.
мы ўбачылі толькі пару коняў і, здаецца, са дзьвёх кароў, а ўсё толькі аслы маленькія, мулы, дзе-нідзе козы ды худыя, якжэрдкі, сьвіньні.
Садавіны й гародніны ўсюды шмат, аднак, апрача сьліў і гарэхаў, усе іншыя непаўнавартасныя: памідоры, напрыклад, прадчасна спаленыя сонцам, маюць ненатуральны смак. Надвор’е тут улетку сухое й цёплае, тэмпэратура да 45°. Дажджу ў Нэапалі, напрыклад, не было ўжо болый месяца й ня будзе яшчэ зь месяц. Усё перасыхае. Кажны беларус, які ўважаў свой край бедным, гледзячы на выпаленыя сонцам голыя горы Італіі, на іх карлаватыя дрэўцы, пераконваўся, які багаты яго край з морам жытніх палёў, зь непраходнымі лясамі, зь яго багатай дзікай і хатняй жывёлай, зь яго мерным і вохкім кліматам! I многія з нашых людзей, будучы ў Італіі, казалі: «Нічога не хацеў бы, каб толькі вярнуцца дамоў на сваю зямлю»“32.
Для сучаснага чытача, для дасьледніка эміграцыі падобныя падарожныя нататкі — часта адзіная крыніца інфармацыі33 й нават простага сьведчаньня прысутнасьці беларусаў у краіне:
„Пераезд у Марока праходзіць даволі гладка, што, ясна, у вялікай меры залежыць адразьбітнасьці правадніка. Пераезд адбываецца ў паасобных вагонах, але даволі сьцесьнена, што асабліва вычуваецца ўначы. Сапраўднае прывольле пачынаецца на параплаве, дзе ўсе атрымоўваюць дастаткова месца, гігіенічныя ўмовы й добрую ежу.Да параплава трэмець з сабою пэўную колькасьць ежы, бо ёсьць неабходнасьць дакармлівацца.
Перагляд рэчаў адбыўся толькі ў Марока пасьля выхаду з параплава, і то даволі павярхоўна. Усе прыехаўйіыя наагул на гэты мамэнт ня скардзяцца. Багаж ідзе разам з пасажырам, і не было выпадку, каб згінуў.
Скрынкі трэба рабіць невялікія й моцныя, таму ійто адбываюцца частыя пераладаваньні. Асабліва моцны іспыт адчувае багаж падчас ладаваньня на параплаў і выладоўваньпя. Колькасьць ручнога багажу не абмяжоўваецца, хаця на вялікую яго колькасьць адпраў-
32 Малецкі. Па сонечнай Італіі. (Уражапыгі з падарожжа ўАўстралію) // Бацькаўшчына. №15 (59). 18 жнівеня 1949. С. 3.
33 На падставе падобных падарожных зацемак пазьней паўставалі надзвычай каштоўныя публікацыі. Гл., напрыклад: Швэдзюк М. Беларусы ў Афрыцы ў 1942—1948 гадох // Беларус. № 450. Студзень 1998. С. 4—5; Цяўлоўскі Э. Пад пякучым сонцам: Беларусы ў Парагваі // Беларус. № 452. Сакавік 1998. С. 6-7.
ляючыя ўлады глядзяць скоса. Вельмі вялікая колькасьць яго стварае невыгоду й самым пасажырам.
Падарожжа адбываецца хутка, бяз значных затрымак у дарозе, калі не здараюцца нечаканыя перашкоды. Празмора з Гаўру плылімы чатыры пары. Буры не было, таму ад гойдаўкі мала хто мучыўся. Найлепей пераносяць гойдаўку дзеці.
Такога гатунку эмігрантам, якДы Пі, на параплаве даецца з-я кляса, г. зн. агульная каюта, часта ў глыбокім труме. Незалежна ад паверху, усюды ёсьць сьвежае паветра, чыстае памешканьне, ахайную пасьцель і карэктныя да сябе адносіны параплаўчае службы.
Сапраўдным іспытам выхаванасьці зьяўляецца кармленьне пасажыраў у параплаўных сталоўках за агульнымі сталамі (стол прыблізна на 16 асобаў) смачнымі, але строга нармаванай колькасна ежай на агульных паўмісках.
Паданая на стол ежа пераходзіць у поўнае веданьне прысутных за дадзеным сталом спажываючых пасажыраў, якія далей займаюцца ўжораспадзелам самі. I вось гэты „распадзел“ часта зьяўляецца прычынаю зьяўленьня ў кэльнэра пры стале недвухзначнай усьмешкі, ад якой зьяўляецца моцнае жаданьне спусьціць асобу, выклікаўшую ўсьмешку, за карно.
3 Казаблянкі аўтабусамі перавозяць Ды Пі на сталаемесца пасяленьня. Жывуць у бараках. Гэта доўгія пакоі, дзе паасобныя сем’і адгароджваюцца коўдрамі або дзяружкамі. Марока перачыеае так войстра жыльлёвы крызіс, што й такія памешканьні зьяўляюцца вялікім асягненьнем. ГэтакжывуцьДП у большых групах. Аднак ёсьць магчымасьці жыць на прыватных кватэрах.
Паволі ў Марока прыбываюць ДП розных нацыянальнасьцяў. Уладзіцца на фізычную працу вельмі магчыма, асабліва спэцыялістым, але атрьімаць працу з памешканьнем ужо значна трудней. На канцылярскую працу ДІІ уладзіцца вельмі трудна, але, ведаючы францускую мову, працу можна здабыць і ў бюры.
ЁсьцьДП у Казаблянцы, Рабаце й больш глыбокай правінцыі. Дахтаром атрььмаць афіцыйнае права практыкі немагчыма, дзеля гэтага неабходна атрымаць францускі дыплём і, акрамя таго, пераламаць нежаданьне тутэйшае мэдычнае палаты даваць права практыкі дахтаром-чужынцам.
Самы сярэдні заработак на будоўлі, які атрымліваюць ДП, гэта 9—ю тысяч франкаў месячна. Нежанатыможа жыць на гэтыя грошы зусім спакойна, сямейнаму — трудней.
Кажны на граніцы атрымлівае ўзамен за маркі дзьве тысячы франкаў. Грошы гэтыя трэба ашчаджаць у дарозе, бо яны тут вельмі прыдадуцца. Цэны тут наступныя: папяросы — ад 20 франкаў, амэрыканскіх папяросаў тут дастаткова, але яны каштуюць 6о—8о франкаў, мяса — валавіна — 180 фр. клгр., сала 220 фр., рыба ад 20 фр., бульба 35~4° ФРклгр, буракі 25 фр. клгр., памідоры 15—20 фр. клгр., капуста 30 фр. клгр.
Нармаваныя прадукты: сала, маргарын, малако, хлеб, цукар, мука. Абутак і адзежа ў сотках франкаў, пачынаючы ад 200 (дзіцячы абутак). Цэны на ненармаваныя прадукты хістаюцца ў залежнасьці ад сэзону. Наагул беручы, уладзіцца й прахарчавацца тут можна лепш, чым у Нямеччыне. Галоўнае, што тут чалавек свабодны, попыт на працоўную сілу ёсьць, і доля чалавека залежмць ад яго самога, калі ёнможа еыконваць якую-колечы з патрэбных тут працаў. Выбар заняткаў вялікі.
Тутэйшы клімат для эўрапейца нічым асаблівым не загражае. Сонца грэе даволі моцна, але дзякуючы безупыннаму акіянічнаму ветру сьпёка надта не даймае. Аднак без прыкрыцьця галавы (шапак, капелюшоў або хустак) хадзіць не належыць, бо гэта канчаецца сонечным ударам, хаця йняўмоцнайхорме. Зьмену клімату, у болыйай або меншай хорме, мусіць перахварэць. Аддаляючыся ад акіяну ўглыб Марока, эўрапейцу цяжэй жыць з увагі на цяжкі клімат.
У Казаблянцы ёсьць старая расейская эміграцыя, якая ў большасьці зьяўляецца „савецкімі патрыётамі“. Характэрна, што ў Марока разам зь іншыміДП трапіла пэўная група „этнічных“ беларусаў, але ніякай нацыянальнай працы там пакуль што не праводзіцца дзеля адсутнасьці сьведамых і актыўных працаўнікоў. Калі й ёсьць там якія-небудзь „беларусы“, дык яны поўнасьцю знаходзяцца пад расейскім уплывам“34.
Агульны настрой, відаць, большасьці эмігрантаў у той час выказаў Алесь Салавей у лісьце да Вітаўта Тумаша:
„Калісьці ў маленстве, вывучаючы геаграфію, я летуцеў аб замежных і заморскіх краінах, што паўставалі ў маіх уявах у поўнай велічы сваёй і красе, думаў пра стромыя Альпы, і найлепшым маім жаданьнем было пабачыць зманлівыя тады далёкія краіны, прыгажосьць іхнае прыроды й абвеяныя славаю помнікі іхнае мінуўшчыны.
м Шляхам жыцьця. №11 (23). Лістапад 1947. Гл. таксама: Запісы БІНІМ. №31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 284—296.
Сёньня я жыву каля тых самых, выпешчаныхраней у думках, Альпау. Алеяны цяпер не прывабліваюць маёй увагі, і не цікавіць мяне краіна, у якой я жыву. Усё пахмурнае, нуднае й халоднае, і да ўсяго я абыякавы...“*.
Адмыслова напісаныя падарожныя нататкі, што пакінулі Ўладзімер Сьцяблевіч ды Кастусь Чабатар, — лічаныя выняткі. Сьцяблевіч, напрыклад, у прадмове да свайго травэлёгу прызнаўся, што пісаў ён на замову рэдакцыі „Бацькаўшчыны“36,
Падарожны здымак Антона Адамовіча
35 Юрэвіч Л. Камэнтары. Менск, 1999С. 137.
36 У кн.: Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск,
2004. С. 342—380.
У параўнальна лепшым становішчы апынулася студэнцкая моладзь — у месцы, якое Эдвард Саід акрэсьліў наступным чынам: „Exile is the unhealable rift forced between a human being and a native place, between the self and its true home. [...] I am speaking of exile not as a privileged site for individual self-reflection but as an alternative to the mass institutions looming over much of modern life“'37.
Выглядае, што й сама моладзь усьведамляла тое, задумляючыся: a якія ж маюць магчымасьці ў здабыцьці ведаў і вандраваньні па сьвету аднагодкі на Бацькаўшчыне?38 Дый тамтэйшыя настаўнікі не забываліся нагадваць: Le voyage forme lajeunesse™. Jfna беларускіх студэнтаў эміграцыя — шэраг падзеяў і выпрабаваньняў у Нямеччыне, Вялікай Брытаніі ды наагул у Эўропе — сталася адначасна мэтафараю й сымбалем шанцу, магчымасьці, руху наперад.
Студэнты зь Лювэну аглядалі Лёндан, Швайцарыю, Бэрлін, Парыж, Рым. Дзёньнік Янкі Запрудніка цудоўна адбіў гэтае прагнае юнацкае авалоданьне сьветам:
„16.8.1951. Ноч у Бэрліке... дараніцы. Пачалі ад славутага начнога лякалю Resi. Formidable (надзвычайна)! Найлепшае — гэта Wasserspiel — ігра фантану пад гукі аркестру. Адзіная характэрнасьць у Бэрліне: на сцэне фантан — самыя розныя формы й камбінацыі формаў, самыярозныя колеры. На сьценах паабапал таксама паўладжаныя фантанчыкі ў залатым сьвятле. Пры кажным стале тэлефонны апарат і нумар, што відзён здалёк. Хочаш затэлефанаваць да дзяўчыны за нейкім там сталом — запрасіць да танцу — калі ласка. [...]
3 1.8.51. Італія. У Міляне мусілі мяняць цягнік на Вэнэцыю. Ледзь убіліся. На сядзячаемесца слабая надзея. [...]Бобраз Швайцарыіяшчэ ня зьнік з вачэй, асабліва ілюмінаванае возера й горы. Гэта была запраўдная казка!.. Яе ў словы ня ўложыій, каб перадаць тое, што перажылося. Асабліва з агеньчыкамі на горах — не разьбярэш, дзе агні, а дзе зоркі. [...]
37 Said Е. The Mind of Winter: Reflections on Life in Exile // Harper’s. September 1984. P. 49, 54.
38 Запруднік Я. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіххлапцоўу Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002. С. 118—119.
39 Тамсама. С. 157.
Вэнэцыя. За дзень наладавалася столькі ўражаньняў, столькі малюнкаў і здарэньняў, што дзень гэты выдаецца цэлай эпохай“4".
Аўтар унікальнага — бо толькі яго й маем на сёньня — дзёньніка „маладога эмігранта“ Янка Запруднік, перачытваючы ўласныя запісы, кажа, што яны ілюструюць побытавасьць тагачаснага студэнцкага жыцьця, і выбудоўвае наступны ланцужок складнікаў: абставіны вучобы, грамадзкая праца, кулыурная дзейнасьць ды магчымасьць падарожнічаць і пазнаваць сьвет41.
Для вялікай жа, „дарослай“ эміграцыі патрабаваўся час, каб паяжджане адчулі сябе вольнымі турыстамі й пачалі занатоўваць уражаньні. Бо эмігранты заўсёды няпэўныя, у які дакладна час яны выправяцца ў дарогу, у якім мястэчку знойдуць свой прытулак. Турысты ж, наадварот, плянуюць, выбудоўваюць уласнае падарожжа, беручы пад увагу гісторыю й мову, клімат і час, разважліва абіраючы сабе месца („а place on the map is also a place in history“42). Найгалоўнейшае ж адрозьненьне ад папярэдніх падарожжаў — зь Беларусі ў Нямеччыну ці Аўстрыю, зь лягераў ДП у краіны расьсяленьня — у тым, што паяжджане ведалі, у які горад павернуцца пасьля сваёй выцечкі, пасьля добраахвотнага вандраваньня. Бо, як піша Цвэтан Тодараў, „movement in space is the first sign, the easiest sign, of change... Narrative is also nourished by change; in this sense journey and narrative implies one another“43.
Такім часам пераменаў сталася сярэдзіна 1950-х: „Многа людзей летуціць аб тым, каб паехаць у чужую краіну, пажыць уражаньнямі падарожжа, пабачыць іншых людзей, іх спосаб жыцьця, кулыпуру, каб пасьля павароту магчы расказваць шмат дзіваў сваім сябрам і знаёмым. Для некаторых гэтыя летуценьні так і застаюцца толькі летуценьнямі, а на падарожнікаў за мяжу яны пазіраюць з захапленьнем і зайздрасьцю. [...]Бо якможа памясьціцца ў галаве беднаму нявольніку, што дзесьці жывуць людзі, якія могуць свабодна, як „вялікія дыпляматы“Грамыка ці Вышынскі, езьдзіць за мяжу?А ці паве-
40 Запруднік Я. Дванаццатка... С. 155—156,158.
41 Тамсама. С. 118.
42 Rich A. Blood, Bread, and Poetry: Selected Prose, 1979—1985. New York, Norton, 1993P212.
43 Todorov T. The Journey and Its Narratives // Transports: Travel, Pleasure, and Imaginative Geography, 1600—1830 / Ed. by Chloe Chard and Helen Langdon. New Haven and London; Yale UP, 1996. P. 287.
рылі б найіыя суродзічы на Бацькаўшчыне, штомы тут, на чужыне, будучы выгнанцамі, маем права езьдзіць у другія краіны?“^
Мабыць, ня дзіва, што першыя крокі за мяжу рабіліся ня ў пошуках нязнанага; наадварот: беларусы пачалі шукаць адзін аднаго й навязваць кантакты. Магчыма, такая скіраванасьць на беларускасьць, на пошук беларускага ў навакольным сьвеце й вытлумачвае адсутнасьць пільнага зацікаўленьня ў самім сьвеце.
Валянцін Акудовіч (праўда, гаворачы пра іншы аспэкт творчасьці пісьменьнікаў замежжа) выказаўся так: „Яшчэ больш у гэтым сэнсе ўражвае літаратура пасьляваеннай эміграцыі. Ладная яе частка не адно дзесяцігодзьдзе пражыла ў буйнейшых літаратурных сталіцах сьвету, карысталася з найноўшых здабыткаў сусьветнай літаратуры, была абцяжараная сацыяльнымі й духоўнымі патрэбамі тэхнакратычных грамадзтваў, але, нягледзячы на кантэкст існаваньня, прадукавала тэксты, якія за надзвычай рэдкімі выключэньнямі [...] былі што дзьве кроплі вады падобныя да тэкстаў, напісаных савецкімі пісьменьнікамі ў рэчышчы сацрэалістычнага мэтаду“1*5.
Заўвага, бясспрэчна, слушная, але трэба адцеміць, што своеасаблівы антэеў комплекс^ — засяроджаньне пісьменьнікаў на тэмах, павя-
44 Смага М. За каналам // Месца выданьня — Парыж... С. 318. Нежаданьне савецкіх уладаў выпускаць сваіх грамадзянаў за мяжу ведама добра й наўрад ці тут патрабуе вытлумачэньня. Але вось што цікава: сярод палітычных дзеячаў беларускай эміграцыі былі людзі з такімі самымі паглядамі, хоць, калі б ім гэта выказалі, абурыліся б падобнаму параўнаньню. I тым ня менш, вось як пачынае свой артыкул „Патрыятызм ці касмапалітызм“ Барыс Рагуля: „Нашаму пакаленьню прыпала жыць у чарговы пэрыяд вандроўкі народаў. [...] Агульна ведамае зьявішча, што чалавек, які шмат падарожнічае, які сутыкаецца з рознымі асяродзьдзямі, новымі ідэямі, іншымі культурамі,можа падпасьці пад уплыў аднаго з гэтых асяродзьдзяў і прывязацца да яго або, адарваўшыся ад свайго, стацца, як кажуць у нас, „нірыбай, німясам“. Гэтая пагроза зьяўляецца асабліва вялікай для інтэлігенцыі, якая дзякуючы ў першую чаргу ведам чужых моваў лягчэй зможа датарнавацца да новых абставінаў, успрыняць чужую кулыпуру ды знайсьці сабе месца ў новым асяродзьдзі“ (Наперад. № 26. Сьнежань 1953С. 50).
45 Акудовіч В. Разбурыць Парыж. Менск, 2004. С. 215—216.
46 Аўтар прапаноўвае, але не настойвае на падобным азначэныгі.
заных з рэаліямі пакінутай бацькаўшчыны47, — уласьцівы ўсім эміграцыям без вынятку; гэта слушна і ў дачыненьні такой унікальнай зьявы, як творчасьць расейскіх пісьменьнікаў першае паловы XX ст. Мастацкія сродкі — за сапраўды рэдкімі выключэньнямі — таксама бяруцца з прывезенага з сабою багажу48.
Адным зь першых з новага сьвету, сваёй новай краіны — Амэрыкі — у Эўропу выбраўся Аўген Вярбіцкі. Народжаны ў 1922 г. у мястэчку Краснае каля Маладэчна49, ён стаўся знаным біяхімікам, сябрам Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША50, распрацоўнікам харчаваньня для касманаўтаў, за што пазьней атрымаў у якасьці падарунку кавалачак Месяцу. Доктар Вярбіцкі ехаў у працоўнае камандзіраваньне, але ў „Бацькаўшчыне“, дзе быў выдрукаваны травэлёг51, ён як заступнік старшыні Галоўнае ўправы БАЗА патлумачыў:
47 Хоць новы сьвет таксама знайшоў свой адбітак, галоўным чынам у паэзіі. Гл.: Кіпель 3. Амэрыкана ў творах беларуска-амэрыканскіх пісьменьнікаў // Беларусіка=А1Ьагййіепіса. Вып. 5. Культура беларускага замежжа. Беларуска-амэрыканскія гістарычна-культурныя ўзаемаадносіны. Мінск, 1995. С. 262—267.
48 Клясычныя прыклады — стаўленьне большасьці расейскай эміграцыі, як чытачоў, гзтак і рэдакцыяў газэтаў і часопісаў (фактычна — байкатаваньне), да творчасьці Марыны Цьвятаевай і Барыса Паплаўскага. Аналягічным было ўспрыняцьце паэзіі Янкі Юхнаўца — з той толькі розьніцаю, што калі на вершы Юхнаўца заклікалі пляваць (Анатоль Бярозка (Смаршчок), Рыгор Крушына), то крытыкі Цьвятаевай мусілі пазьней апраўдвацца: „...раз я Цветаеву упомянул, не премйну сказать, что многйе здесь, в том чйсле й я, много лет оценйвалй ее несправедлйво. Но в петлю ее загналй всетакй немы“(у кн.: Русская лнтературав эмнграцнн. Сб. статей. Пнтгсбург, 1972. С. 11). Гл. таксама: Демндова О. Метаморфозы в нзгнаннн. СПб, 2003. С. 170—171. Магчыма, усё вытлумачваецца проста: эміграцыі былі палітычнымі, а не эстэтычнымі.
« Аўген Вярбіцкі памёр 29.06.1986 г. у Філадэльфіі (ЗША). Гл.: Беларус. №329.1986. С. 7.
50 Др. Аўген Вярбіцкі абраны сябрам Ньюёркаўскай Акадэміі Навукаў // Беларус. №156. 1970. С. 6.
51 Вярбіцкі А. 3 майго падарожжа ў Эўропу // Бацькаўшчына. 1956. №28—29 (310—311). С. 2; 1956. №30 (312). С. з; 1956. №31 (313). С. 4; 1956. №32 (314). С. 4; 1956. №33 (315). С. 3—4.
„Сёлета ў красавіку мне здарылася нагода адведаць Эўропу: Бэльгію й Францыю, а галоўна — Нямеччыну. Адной з галоўных мэтаў паездкі было адведаньне беларускіх арганізацыяў у гэтых краінах, правесьці зь імі гутаркі, каб гэтым спрычыніцца да лепшага супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі ў Эўропе й беларускімі арганізацыямі ў Амэрыцы“52.
Тэкст, фактычна, уяўляе сабою справаздачу аўтара аб спатканьнях зь беларусамі й абмеркаваньні беларускіх справаў. Разьдзелы так і менаваліся: „Беларускі нацыянальны камітэт у Нямеччыне“; „Справа газэты «Бацькаўшчына»“; „Беларускі інстытут навукі й мастацтва“; „Інстытут вывучэньня CCCP“; „Беларуская сэкцыя радыя «Вызваленьне»“; „Беларуская студэнцкая грамада ў Лювэне“; „Парыж“.
Замест пераліку пабачаных цікавостак — імёны спатканых беларускіх дзеячаў і сымпатыкаў беларускае справы, што разам гучаць як песьня: Мікола Абрамчык, Аляксей Арэшка, Барат, Уладзімер Бортнік, Юзэфа Брэчка, а. Леў Гарошка, Сяргей Гох, праф. Дэніс, Вінцэнт ЖукГрышкевіч, Янка Запруднік, Сымон Кабыш, Аўген Каханоўскі, Рыгор Крушына, Ніна Ляўковіч, Станіслаў Мак, Аляксандар Марговіч, Кастусь Мерляк, Барыс Рагуля, а. Роберт Тамушанскі, а. Аўген Смаршчок, Пётра Сыч, Юрка Сянькоўскі, Станіслаў Станкевіч, Міхась Тулейка, Вітаўт Тумаш, Паўла Урбан, праф. Фрэдэрыксэн.
I хоць Эўропы ў зацемках Вярбіцкага няма зусім, аўтар здолеў намаляваць прывабныя характары эўрапейскіх беларусаў, закрануўшы іхнае прыватнае, побытавае жыцьцё, рэдкае для старонак нашых эміграцыйных газэтаў:
„Асаблівую гасьціннасьць знайшоў у Беларуса з калішніх беларускіх мусульманаў, сп-ра Базыля Бут-Гусаіма. У яго ёсьць усе выданьні беларускіх газэт; ён вельмі цэніцьіхі ганарыцца імі. Гэта адзіныя курсы беларусаведы для гэтага беларускага патрыёта, які калісьці, жывучы на Палесьсі, ведаў толькі, што ён не Паляк і не Ўкраінец, а назоў „тутэйшы“ўважаў за паніжэньне. [...]
Будучы ў Парыжы, рэч зразумелая, кожны Беларус шукае нагоды, каб спаткацца з Прэзыдэнтам Рады БНР, сп-ромМіколамАбрамчыкам. [...]На маё глыбейшае зацікаўленьне, а як жыве сям’я пры адсутнасьці Прэзыдэнта, даведваюся, што браценік cn-ра Прэзыдэнта, К. Абрамчык, пры ягонай адсутнасьці дапамагае cn-ніАбрамчык
Бацькаўшчына. 1956. №28 —29 (ЗЮ—311). С. 2.
у працы каля дому, у чым далей я пераканаўся асабіста. Ён мае здольнасыў будаваць жылыя дамы.
Увайшоўшы ў дом спадарстваАбрамчыкаў, у гасьцінны пакой, я знайшоў вельмі скромнае абсталяваньне, хоць мілае, у чым вялікая заслуга сп-ніАбрамчык.Далей я бачу — дом то нібы новы, але падлога із старых вынашаных дошак. На маё запытаньне, як гэта магчыма, сп. Прэзыдэнт адказаў з усьмешкай: бачыце, у Францыі, як старыя дамы разбурваюцца, дыкчасткі прадаюцца ў вадпаведную кампанію, дзе пазьней такія багачы, як я, іх адкупляюць. Бось паглядзіце, кажа, на вокны; яны таксама купленыя такім жа самым спосабам — адно вакно каштавала юоо франкаў (два з палавінай даляры), тады калі новае каштуе ў шаснаццаць разоў больш. У далейшай гутарцы выявілася, што ўвесь дом каштаваў толькі 250 даляраў, бо ўсю працу сям’я Абрамчыкаў выконвалі самі. Cn-ні Абрамчык не было ў хаце. Яна якраз канчала мыць бялізну на дварэ, рэч зразумелая, рукамі, a немашынай, бо ў Францыімашыны дамыцьця вельмі дарагія. На дварэ ў гэны час было вельмі холадна, і cn-ня Абрамчык увайшла ў хату з даволі зьмерзлым выглядам. На плячох у яе быў кажушок безрукавоў, такі, як калісь дома, прыпамінаю, насілі нашыя сялянкі. Ізноў, кантраст паміж жыцьцём жанчын у Амэрыцы й жыцьцём гэтае гераіні мяне вельмі ўзрушыў“53.
Праз тры гады пасьля Аўгена Вярбіцкага ўжо зь Нямеччыны ў Новы Сьвет прыехаў Станіслаў Оганкевіч — і таксама ня ў простыя адведкі: рэдактар „Бацькаўшчыны“ рабіў захады, каб пераехаць у Амэрыку на стала. Вынікам падарожжа стаўся травэлёг „Сярод суродзічаў у Амэрыцы“54.
За параўнальна кароткі тэрмін (лістапад — пачатак сьнежня 1958 г.) Станіслаў Станкевіч пасьпеў наведаць Нью-Ёрк, гарадкі ў суседнім штаце Нью-Джэрзі — Саўт Рывэр і Нью-Брансўік, і Кліўлэнд у штаце Агаё ды склаў даволі адэкватнае ўяўленьне пра стан грамадзкай працы ў беларускіх арганізацыях, умовы жыцьця паваеннай эміграцыі, зробленае — для палякаў і расейцаў — эміграцыяй старой, што прыбыла ў ЗША яшчэ да Першай сусьветнай вайны. Апісанае Станкевічам ня толькі карысна што да гісторыі беларусаў у гэтай краіне: нямала з заўважанага ім слушна да сёньняшняга часу.
53 Бацькаўшчына. 1956. №33 (315). С. 3—4.
54 Станкевіч Ст. Сярод суродзічаў у Амэрыцы // Бацькаўшчына. 1959. №5 (441). С. 2,4; 1959№6 (442). С. 2,4; 1959. №7-8 (443-444). С. 5; 1959. №9 (445)С. 1, 3-
Падарожны здымак Антона Адамовіча
На Нью-Ерк Станкевіч глядзіць вачыма жыхара Эўропы зь дзесяцігадовым стажам: „Краіна кантрастаў і неабмежаваных магчымасьцяў. Гэткімі словамі часта характарызуюць Амэрыку па-заАмэрыкай. Бясспрэчна, такая характарыстыка ў васноўным правільная, аднак жа яна вымагае й некаторыхудакладненьняў. Што датычыцца кантрастаў, дык яны тут вялізарныя й новапрыбыламу на амэрыканскі кантынэнт адразу кідаюцца ў вочы. Прыкладам, yea ўсім сьвеце ўважаецца, што найвышэйшы жыцьцёвы стандарт маюць жыхары Амэрыкі. Аднак навонкі гэтага зусім не відаць. У параўнаньні з убогай Эўропай, асабліва зь Нямеччынай, у Амэрыцы людзі найбядней адзетыя. Калі ехаць у любым нямецкім горадзе ў перапоўненым трамваі, дыкможна заўважыць адно толькі некалькі чалавек бедна апраненых, або не заўважыць і нікога. Калі ж ехаць нью-ёрскай падземнай чыгункай, дык пабачым зьявішча зусім адваротнае: сярод некалькіх дзясяткаў пасажыраў вагону ўсяго некалькі чалавек будзе апраненых, як у Эўропе, усе ж астальныя будуць мець або да немагчымасьці зношаную вопратку, або, хаця й новую, але такой дрэннай якасьці, якую ў эўрапейскім горадзе цяжка пабачыць. На маё запытаньне знаёмых, чаму гэта так, звычайна адказваюць: Тут на гэта
не зьвяртаюць ніякае ўвагі, тут форма не адыгрывае ніякае ролі, асноўнае — гэта зьмест. I часта дадаюць: не адзін спасярод гэтых бедна апраненых — гэта вялікі багатыр. [...]
Годнасьць чалавека тут цэніцца вельмі высока, незалежна ад таго, чым ён займаецца. Калі б, прыкладам, у Эўропе чалавекз вышэйшай асьветай зарабляў на сваё ўтрыманьне тым, што чысьціў бы ўборныя, ягоныя знаёмыя саромеліся бзьім спатыкацца ў публічных месцах. УАмэрыцы ніякая праца чалавека не паніжае й ня ганьбіць“55.
Станіслаў Станкевіч, які ў Нямеччыне пад працу меў адразу два працоўных пісьмовых сталы, у рэдакцыі газэты „Бацькаўшчына“ і ў Інстытуце вывучэньня СССР, быў відавочна заскочаны ўмовамі працы творчых людзей у горадзе „вялікага яблыка“:
„Я быў сьведкам, у якіх умовах ведамая наша паэтка Натальля Арсеньнева пісала сваю паэму „Косы“, першая частка якой друкавалася ў калядным нумары „Бацькаўшчына“^. Вяртаючыся вечарам з хвабрыкі, прыносіла з сабой цэлы жмут дробных ласкутоў паперы, на якіх падчас перапынкаў і звальненьня тэмпаў працы запісвала паасобныя думкі, выражэньні, а нат і цэлыя радкі, якія толькі прыходзілі ў галаву, каб вечарам, вярнуўшыся дамоў, скампанаваць зь іхзакончаную цэласьць. Ці ж гэта не цікавая й вымоўная дэталь у пытаньні генэзы ўспомненага твору?“57
Выехаўшы ў Кліўлэнд, пра які да таго часу Станіслаў Станкевіч ведаў хіба адзінае — што той знаходзіцца ў штаце, скуль ідзе ведамая ўсёй краіне бульба, — апісвае горад ужо як жыхар Нью-Ёрку, раўнуючы менавіта зь ім, а не з Эўропаю:
„Кліўлэнд — гэта горад тыповы для балыаыні гарадоў Амэрыкі й сваім вонкавым выглядам розьніцца ад такіх гігантаў, як Нью-Ёрк або Чыкаго. Тут, заўважым, усяго некалькі небаскробаў нью-ёрскага тыпу, якія стаяць галоўна над возерам Эры, адным з групы пяці вялікіх вазёраў, што дзеляць Задзіночаныя Штаты з Канадай. [...] Па абодвых бакох гэтае хвабрычнае даліны разьмясьціліся гандлёвыя й жыльлёвыя часткі гораду. Нягледзячы на тое, што Кліўлэнд налічвае звыш паўтара мільёна жыхароў, у ім толькі на галоўных вуліцах, побач зь дзераўлянымі дамкамі, пераплятаюцца й дамкімураваныя. Галоўныя
55 Бацькаўшчына. 1959. №5 (441). С. 2, 4.
56 Бацькаўшчына. 1958. №45—46 (431—432). Літаратурны дадатак. С. 4.
57 Бацькаўшчына. 1959№6 (442). С. 2.
ж жыльлёвыя раёны гораду, хоць яшчэ зусім не прадмесьці, маюць вылучна аднаэтажныя дзераўляныя дамкі стандартнага тыпу, памаляваныя на белы колер, што каб адрозьніць адзін ад другога, трэба абавязкова помніць нумар. Пры кажным такім аднасямейным доміку знаходзіцца панадворак, а часта й невялікі агародзік. [...]
У вадрозьненьне ад Нью-Ёрку, дзе сканцэнтраваныя розныя слаі нашай эміграцыі, як сяляне, работнікі й ттэлігенцыя, калі так сказаць, радавая, а так жа й вышэйшая, якая мае за сабой вялікі стаж нацыянальнай дзейнасьці, у Кліўлэндзе праводзяць нацыянальную працу г. зв. простыя людзі. Гэта або звычайныя беларускія сяляне, якія прайшлі добрую школу грамадзкае працы ў беларускіхДП-лягерох Нямеччыны ў Остэргофэне, Міхэльсдорфе й Віндышбэргердорфе, а галоўна ў Остэргофэне, або людзі маладыя зь незакончанай сярэдняй асьветай, а часткова студэнты“^.
У Станкевіча свая — у параўнаньні зь Вярбіцкім — „песьня“, але наколькі ж падобна яна гучыць: Антон Адамовіч, Кастусь Акула, арх. Васіль, Мікола Галоўка, Барыс Даніловіч, а. Хведар Данілюк, Уладзімер Дунец, Міхась Казьлякоўскі, Кастусь Кіслы, Клінцэвіч, Мікола Кунцэвіч, Уладзімер Літвінка, М. Лук’янчык, а. Мікалай Макарэвіч, Кастусь Мерляк, Ніхаёнак, Аляксандар Орса, Натальля Орса, Гіпаліт Паланевіч, Філарэт Родзька, Юрка Станкевіч, Янка Станкевіч, Міхась Тулейка, К. Чэрнік, Барыс Шчорс.
Сям’я Станкевічаў — Станіслаў, жонка Зінаіда, дачка Раіса — вандравалі мо ня больш за іншыя сем’і, але, як шчыльна зьвязаныя з друкам газэтаў — спачатку „Бацькаўшчыны“, пасьля „Беларуса“, — імкнуліся занатоўваць свае падарожжы для публікацыі59.1 калі Зінаіда Стан-
58 Бацькаўшчына. 1959. №7—8 (443—444). С. 5.
59 Станкевіч 3. Уражаньні з падарожжа. 1. УЛёндане. 2. У Парыжы. 3. У Мюнхэне. 4. Сустрэча 3 Барбарай Тапорскай. 5. У Рыме // Беларус. №126. Кастрычнік 1967. С. 6; №127. Лістапад 1967. С. 5; №129. Студзень 1968. С. 5; №130. Люты 1968. С. 5; №131. Сакавік 1968. С. 5; Станкевіч 3. Успамінаецца мне Лёс Анджэлес // Беларус. №286. Люты 1981. С. 4; Станкевіч Р. Уражаньніз падарожжаўАўстралію // Беларус. №263. Сакавік 1979. С. 5; Раіса. УражаньнізпаездкіўМонтрэаль // Беларус. №122. Чырвень 1967. С. 6— 7; Станкевіч Ст. Зацемкі з падарожжа // Беларус. №180. Красавік 1972. С. 4; Сганкевіч Ст. Сярод суродзічаў у Эўропе // Беларус. №199. Лістапад 1973. С. 2—3; №200. Сьнежань 1973. С. 2; Станкевіч Ст. У вечным горадзе Рыме // Бацькаўшчына. 1953. №5—6 (136—137). С. 7.
кевіч, абіраючы маршрут, тлумачылася наступным чынам: „Калі яшчэ ў Нью-Ёрку некаторыя нашыя знаёмыя ізь зьдзіўленьнем пыталіся, чаму якраз выбралі гэты маршрут на Эўропу: Мюнхэн—Парыж— Рым, мясьціны ўжо нам ведамыя, чаму, прыкладам, ня Мэксыку ці Гаваі, нялёгка было адказаць на гэтае пытаньне. Вось цяпер у самалёце ставім яшчэ раз гэтае пытаньне — чаму?і спрабуем адказаць: першае, таму, што прыемна наведаць знаёмых і прыяцеляў; другое, таму, што некаторыя гарады асабліва мілыя сэрцу, прыкладам, Рым; трэцяе, таму, што хочацца пабадзяцца па старых сьцежкахдарожках“60, то яе дачку ўжо вабяць краіны далёкія, нязнаныя й яшчэ ня так даўна недасяжныя, бы іншыя плянэты: „Пару гадоў ужо насіласяяз думкаю адведацьАўстралію [...]. Але пры нагодзе вярнусяя памяцяй назад, калі нашыя суседзі Беларусы з ДП-лягеру ў Розэнгаііме (Заходняя Нямеччына) выяжджалі на сталае жыцьцё ў Аўстралію. Выяжджала з бацькамі й мая найлепшая сяброўка, маленькаяАла Яцкевіч.Я таксама тады быламалая, але памятаю, якбыццам гэта здарылася сяньня, як я горка плакала, бо думала, што ніколі больш сваёй сяброўкі не пабачу. Гэтак далёкай уяўлялася мне тадыАўстралія, нейдзе на самым канцы сьвету“^.
Амаль тымі самымі эўрапейскімі сьцежкамі, што й Зінаіда Станкевіч, — Лёндан, Рым — прайшоў Гіпаліт Паланевіч, аўтар няскончанага травэлёгу ,Добры дзень, Эўропа“62. Ягоны аповед насычаны трывіяй гістарычных фактаў, назоваў, датаў. Ад уражаньня пераказу турыстычнага правадніка выратоўвае добрая гіронія — да сябе й да гаспадароў: а. Лява Гарошкі ды а. Пётры Татарыновіча:
„Гатэльныя клопаты ў нас адпалі. Паважаны а. Пётра Татарыновіч замовіў для насмесца на найвышэйшым ізь сямі ўзгоркаў Рыму, на Монтэ Марыо. Трэба паведаміць яго, што мы тут. На тэлефон патрэбны спэцыяльныя жэтоны, што прадаюцца ў газэтным кіёску. А як запытаць? Хіба ж не па-беларуску. Выйшла вельмі проста: „жэтонэ тэлефоно“ — мілагучна й вельмі ж ужо блізкагучна. Вынік — спалучэньне, на дзіва, мамэнтальнае:
— Монсыньёр Татарыновіч?
60 Беларус. №129. Студзень 1968. С. 5.
61 Беларус. №263. Сакавік 1979. С. 5.
62 Сьвіслацкі А. Добры дзень, Эўропа. (Зацемкі з падарожжа) // Беларус. №149. Верасень 1969. С. 4; №150. Кастрычнік 1969. С. 4—5; №151. Лістапад 1969. С. 4—5; №152. Сьнежань 1969. С. 4—5.
— СІ, СІ...
— Кіньце сісікаць, ойча, гэта ж мы.
— А мае ж вы даражэнькія, вы жмеліся заўтра...
Бедны айцецмусіў бегчы правяраць, ці ўсё падрыхтавана да прыняцьця турыстых. [...]
Назаўтрае, пасьля сьнеданьня, аглядаем уладаньні сёстраў місіянэрак Del S. Cuore DiGesu, што месьцяцца высока над вуліцай у невялікім парку, пасярод якога ўзвышаецца галоўны беленькі будынак з крыжам над аркай галоўнага ўваходу. Навокал стралістыя таполі, пальмы, кактусы, клюмбы рознакаляровых красак, а ў суседняй сядзібе, гэтак, як калісь у нас на бацькаўшчыне, кукурыкае певень! Мільённы горад і... правінцыя“&'.
„Ваколіцы Рыму, што маюць таксама йімат цікавага й годнага ўвагі, узяўся паказаць нам наш Рымскі апякун а. Пётра на сваім „фіяце“. Выехалірана, па дарозе заскочыліяшчэ па а. Канстантына Маскаліка, якому наш павадыр ня даў і пасьнедаць. Бедны а. Канстантын мусіў дагрызаць булку ўжо ў самаходзе. Імчым na Appia Nuova ў кірунку Альбано. Раптам... бзык, чорны жарэбчык а. Пётры трошкі падекочыў і ані руш далей...
— Амаежвыміленькія, што жрабіць? Выскачы, а. Кансгпантын, ды падапхні ад заду... — устрывожыўся а. Пётра.
Мы ў страху, як завязьнем на гэтай рухлівай дарозе, то бывай здарова нядзелька!
А. Канстантын спакойна высядае й толькі пасьпеў дакрануцца пальчыкам da „xeacma“ нашага „коніка“, як той нечакана рвануў уперад, азаіму падскоках а. Канстантын.
Далей усё ішло па-італьянску. А. Пётра, не зважаючы на ніякія дарожныя знакі (гэтак езьдзяць тут і патомкі Рымлянаў), усё гнаў аванты (уперад). Дзякуй Богу, прыбылі цэлымі ў васяродак місіянэрак „Найсьвяцейшага Сэрца Езуса“ў Арыччыа. [...]
Налюбаваўшыся прыгожым відам возера й навакольля, яшчэ раз заехаліў місію. Там аз-й вечара пачалася ў парку маляўнічая працэсія ў чэсьць сьвята „Божага целаДнаш Дзявятнік). Прыгадаліся калішнія нашыя вялікія працэсіі ад Катэдры аж да Залатой Горкі на вуліцах Менску. Цяпер ніхто там імарыць пра гэта ня можа. Няма больш ні Катэдры, ні Залатагорскага касьцёлу.
63 Беларус. №151, Лістапад 1969. С. 4.
Варочаліся ў Рым маланкава. А. Пётра сьпяшыў, каб ня трапіць у дарожны затор, ірабіў сваё аванты, як віхор. Усе прыціхлі, нават мая спадарожніца адлажыла свае спасьцярогі на пасьля ды моўчкі аберуч трымалася за бочную пяцельку ў самаходзе. Ачунялі ўсе ў рэстаране „Scoglio di Frisio“, дзе нам падалі іхны адмысловы смакалык дня — „Каммэлёні а ля Фрызіо“, Бог ведае, з чаго зроблены, але смаку надзвычайнага “Ч
Грамадзянін Аўстраліі Мікола Нікан — аўтар адзінага, відаць, апісаньня падарожжа вакол сьвету ў эміграцыйнай пэрыёдыцы65. Зрэшты, сам аўтар меркаваў, што тое наагул першае сусьветнае падарожжа (за 75 дзён) паваеннага беларуса66, у якое ён вырушыў з надзеяй пабачыцца з 82-гадоваю маці. I гэты факт робіць травэлёг Нікана яшчэ цікавейшым — як адно зь першых паведамленьняў пра наведваньне Бацькаўшчыны з вуснаў і асадкі эмігранта пасьля 1945 г.
Фінансава падобнае падарожжа сталася магчымым таму, што Нікан, адпрацаваўшы на адным месцы 17 гадкоў з гакам, займеў права на трохмесячны аплатны адпачынак.
Абраўшы маршрут (праз Эўропу ў Амэрыку), Нікан за некалькі дзён атрымаў візы ў Польшчу, Чэхаславаччыну, Вугоршчыну, Югаславію, Грэцыю, ЗША, і толькі ў Беларусь, вылятаючы 7 ліпеня 1969 г., ён усё яшчэ візы ня меў.
Першыя наведаныя гарады — Гонг-Конг, Бангкок, Тэгэран, Бэйрут — уразілі экзотыкаю, прыгажосьцю, але дэталямі не запомніліся. Па-сапраўднаму адгукнулася ў сэрцы толькі Эўропа: „Але Атэны — гэта ўжо Эўропа. Пахла Эўропай. Эўропай пахла і ў Дуброўніку, югаславянскім старым горадзе й порце над Адрыятыкай, і ў Бялградзе, дзе раней, 4 верасьня 1939 году, вяртаючыся з Францыі дамоў, затрымаўся быў на адзін дзень“^. Адіуль, праз Будапэшт, пазначаны прысутнасьцю савецкіх помнікаў-танкаў, 17 ліпеня прыляцеў у Варшаву, дзе нарадзіўся й жыў да вайны.
64 Беларус. №152. Сьнежань 1969. С. 4—5.
65 М. Н. 3 падарожжа вакол сьвету // Беларус. №160. Жнівень 1970. С. 5; №161. Верасень 1970. С. 4; №162. Кастрычнік 1970. С. 4; №163. Лістапад 1970. С. 5; №165. Студзень 1971. С. 5; №166. Люты 1971. С. 4; №167. Сакавік 1971. С. 4; №169. Травень 1971. С. 4.
66 Беларус. №16о. Жнівень 1970. С. 5.
67 Беларус. №161. Верасень 1970. С. 4.
Асаблівых эмоцыяў сустрэча з родным горадам у Нікана ня выклікала. Ён амаль без сантымэнтаў занатоўвае варшаўскія „балячкі“ — праблемы з жыльлём, нізкія зарплаты, адзначае вялікую колькасьць добра апранутых людзей на вуліцах, але галоўнае для вандроўніка сталічнае месца — гэта савецкая амбасада, дзе ён, бавячы час з тымі, хто хацеў наведаць СССР або вярнуцца туды назаўсёды (як жа розьніліся тыя групы адна ад адной! — зазначае Нікан), чакае на візу. I толькі 21 ліпеня, у дзень, калі амэрыканскія касманаўты высадзіліся на Месяц, патрэбная пячатка была здабытая.
Наступны, чацьвёрты, разьдзел травэлёгу носіць назоў „На Бацькаўшчыне“68.1 ён сам, і аповед пра спатканых у Ваўкавыску маці зь сястрою ды наведваньне там жа бацькавай і дзедавай магілак выклікае пытаньні што да біяграфіі аўтара, народжанага, паўтаруся, у Варшаве. Апошняя паводле часу біяграма, створаная дасьледнікамі, адказу таксама не дае69. Таму паставіўшы для сябе знак пытальніка на боцех, вернемся да тэксіу.
24 ліпеня раніцай Нікан выехаў з Варшавы на Горадню. За вагонным вакном мільгацелі знаёмыя краявіды, якія нібыта нязначна зьмяніліся пасьля мяжы, але ў вандроўніка „сэрца сьціснулася, вочы самі заплакалі. Ціжя зноў апынуўся ў Азіі?“70.
Нікан падрабязна апісвае сустрэчу зь сястрою, якую апошні раз бачыў 30 гадоў таму ў Крынках, з маці, стомленай даўгім чаканьнем на вуліцы; аглядае гаспадарку: два невялікія пакойчыкі з старой, набытай яшчэ аўтарам травэлёгу, мэбляю; куханька, прыбіральня ў двары, вада — з студні, тэлефон, электрычная пральня, лядоўня, піяніна й тэлевізар. I хоць у тым самым памешканьні жыве яшчэ адна асоба, Нікан задаволены: у сваіх яму добра.
За дванаццаць дзён побыту, піша Нікан, пабачыў ён небагата (у Менск ехаць не дазволілі): калгасы, з п’янымі ды старымі, нястачу тавараў; адзначыў, што хоць беларускамоўныя газэты й ёсьць, і нават сваё
68 Беларус. №163. Лістапад 1970. С. 5. На адной газэтнай бачыне з травэлёгам выдрукаванае прысьвячэньне „Дарагому сябру Міколу — на 65 год жыцьця“ за подпісам Алесь. Тое верш Алеся Салаўя, ахвяраваны Міколу Нікану. Дасьледнікам творчасьці Салаўя варта далучыць верш да паэтавай спадчыны.
69 Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі. Мінск, 2004. С. 430.
70 Беларус. №163. Лістапад 1970. С. 5.
тэлебачаньне, гаворкі беларускай амаль не чуваць, скрозь толькі расейская. I ўсё ж: „Гутаркам не было канца. Гасьцявалі ад душы. Гарэлку скрозь пілі шклянкамімужчыны й жанчыны. Сваёхвалілі й крытыкавалі, чужым цікавіліся. [...] Скажу навет, што цяпер наагул задаволеныя з жыцьця. Ня маюць яны вялікага апэтыту, іх цешыць навет маленькае палепшаньне ў жыцьці, і хаця жывуць сяньняшнім днём, маюць надзею налепшую будучыню. Баяцца толькі вайны“71.
Пакідаючы Беларусь, Мікола Нікан занатаваў: „Вяртаўся ў іншы сьвет, дзе тыя самыя словы маюць іншы зьмест. Таму гэтак цяжка зразумецца... Гаворачы фармальна абтым самым, разумеецца і ўяўляецца ўсё па-рознаму, па-свойму.Але дзякуючы розным кантактам сяньняшняга жыцьця, гэтыя розьніцы пачынаюць зьменшвацца“72.
Дзіўным чынам разьдзел з травэлёгу, прысьвечаны наведаньню Беларусі, амаль не адрозьніваецца ад папярэдніх — і стылёва, і назіральнасьцю, і самарэфлексіямі. Магчыма, аўтар баяўся выказаць забагата, быць канкрэтным, занадта крытычным. Магчыма, з-за боязі пашкодзіць сваякам, імкнуўся пазьбягаць падрабязнасьцяў — і выказваньня пачуцьцяў. Так ці інакш, травэлёг выразна адлюстроўвае прысутнасьць нутранага рэдактара-цэнзара й фактычна нічога не дае чытачу дадатнага, што б той ня мог даведацца з савецкага друку.
Гэта робіцца асабліва відавочным пры апісаньні — пасьля выезду зь Беларусі ў Польшчу, наведаньня Прагі („У шматлікіх вокнах былі партрэтыДубчэка73 й Свабоды74, удэкараваныя чэхаславацкімі сьцягамі ды з надпісамі «Мы ўсе з вамі»“75), Будапэшту, Вены, Рыму — сустрэчы з аднавайскоўцамі ў Монтэ-Касіна, дзе аўтар браў удзел у сьвяткаваньні 25-х угодкаў бітвы: „хочацца дадаць і колькі словаў пра 2-гі Корпус генэрала Андэрса, які, як хтосьці выразіўся, якМайсей Жыдоў з Эгіпту, дзякуючы амністыі й непаўторна спрьіяльным абставінам,
71 Беларус. №163. Лістапад 1970. С. 5.
72 Тамсама.
73 Аляксандар Дубчэк (Alexander Dubcek, 1921—1992), чэхаславацкі палітычны дзеяч, асаблівую вядомасьць здабыў у 1968 г., пратэстуючы супраць уводу савецкіх войскаў. Быў арыштаваны й выключаны з партыі ў 1970 г.
74 Людвік Свобада (Ludvik Svoboda, 1895—1979), чэхаславацкі нацыянальны герой падчас абедзьвюх сусьветных войнаў, пазьней — прэзыдэнт Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
75 Беларус. №165. Студзень 1971. С. 5.
звольненых із савецкіх канцлягераў, вывеў і тысячы Беларусаў — на Захад, на свабоду“*.
ІІасьля Італіі — Жэнэва (булачкі з малаком і гадзіньнікі для сябе й жонкі), Парыж, Лёндан. Два апошнія разьдзелы Ніканава травэлёгу — аповед пра Амэрыку (ЗША й Канаду). Вось тут ужо аўтар піша падрабязна, з імёнамі, дзень па дні — спатканьні зь беларусамі, служба ў беларускай царкве ў Брукліне, бедным і брудным’7, наведваньне беларускіх асяродкаў у Таронта, Дэтройце, Чыкага, Кліўлэндзе, і травэлёг робіцца падобным да тэксту Вярбіцкага: розьніца толькі ў геаграфічных найменьнях. У якасьці культурніцкіх „пароляў“ згадваювда нью-ёрская падземка, Ніягарскі вадаспад, кітайскі гарадок у Сан-Францыска, дзе аўтар зьеў найбольшы ў сваім жыцьці банан, ,Дыснэйлэнд“ і Галівуд у Лос-Анджэлесе.
Адлятаючы да Ганалулу, Нікан падсумоўвае свае ўражаньні, як сам кажа, найперш беларускія, і скрушна задумляецца пра расьцярушанасьць беларусаў78, што ў сьвятле толькі апісанага ім падарожжа па грамадзкіх асяродках выглядае троху камічна.
Гэта была не апошняя вандроўка Міколы Нікана. Зь ліста да Паўлы Урбана, былога супрацоўніка „Бацькаўшчыны“, зь якім Нікан пасябраваў, выконваючы абавязкі кальпартэра газэты:
„20.06 адлятаю самалётам да Эўропы. Буду толькі 4 тыдні ў Польшчы, дзе хацеў спаткацца зь сястрою з БССР (толькі ня ведаю, ці дазволяць ёй прыехаць да Полыйчы, мне адмовілі прыехаць да яе) і братам з Канады, які мае спэцыяльна таксама туды прыляцець. Хачу таксама пабачыцца зь сябрамі, якія жывуць у Польшчы, ды наведаць Беласток і ,JIiey“, а таксама др. Юрку Геніюша, сынаЛарысы Геніюш, якую пазнаў, як 4 гады назад быў у БССР, і з таго часу зь ёю перапісваюся й высылаю ёй пачкі74.
3 Полыйчы пляную ехаць цягніком да Лёндану, скуль адлячу да Нью-Ерку.А паколькі ўжомаю ехаць цягніком, бяру біает з важнась-
* Беларус. №165. Студзень 1971. С. 5.
77 I Ііканава азначэньне — рыхтык радок зь вершу Генадзя Бураўкіна: „У брудным Брукліне ў НьюЁрку, дзе доля горкая жыве...“ (Полымя. 1994. №6. С. 5). Як тубылец Брукліну, мушу заўважыць, што, як і кожнае абагульненьне, падобная характарыстыка далёкая ад праўды.
78 Беларус. №169. Травень 1971. С. 4.
79 Знамянальна, штоўтравэлёгу Міколы Нікана няма ні слова празнаёмства з Ларысай Геніюш. Мо аўтар і яго апусьціў, каб не рабіць шкоды паэтцы?
цяй на з тыдні й паежджу па Заходняй Эўропе. Выскачу да Швэцыі й Нарвэгіі й буду вяртацца празДанію,Галяндыю ды Бэльгію. Пляную затрымацца ў Кёльне, каб заскочыць da Р. Казака, потым да Мюнхэну — каб пабачыцца з Вамі, і праз паўдзённую Францыю да Гішпаніі, магчыма й Партугаліі, каб вярнуцца праз Парыж — да Лёндану.
У Амэрыцы — таксама пляную быць 4 тыдні — каля 2 у USA і 2 у Канадзе ў брата ў Лёндане, Антарыё. Зь Лёндану (Антарыё) адлятаю даАўстраліі.
Так выглядае мой плян. Як будзе ў рэальнасьці, ня ведаю. Можа шмат зьменіцца ў залежнасьці ад сытуацый і магчымасьцяў. Фактычна — магу быць у дарозе даўжэй. Будзе, аднак, сумна самаму вандраваць.
Сябры адраджвалі ехаць. Пашто, гавораць, марнаваць грошы, якія так могуць быць патрэбнымі ў жыцьці пэнсіянэра? Вырашыў, аднак, паехаць. Апошняя мая прыемнасьць іразьвітаньне са „старым сьветам“ — нашым сьветам.Як шчасьліва вярнуся даАўстраліі, у ёй ужо буду дажываць да канца свайго жыцьця“8".
Мікола Нікан шчасьліва вярнуўся ў Аўстралію, а вось дажываць шчасьліва не атрымалася; сталася так, што з падарожжамі ўяго паядналіся й самыя чорныя моманты жыцьця:
„Выбачайце за маё маўчаньне. Праўда, два месяцы таму, пасьля свайго павароту з падарожжа, паслаў Вам прывітаньні. Але за гэты час у мяне зьмянілася жыцьцё. Пэўна, ужо ведаеце з газэты*', што страціў Жонку, якая нагла памерла. Для нас усіх гэта было шокам. А для мяне асаблівым. Памерла ў маіх руках — нечакана. I хоць ад гэтага часу мінула столькі дзён, я яшчэ не вярнуўся да нормы, пачуваю сябе дрэнна. Жыву цяпер сам. А самаму — цяжка. Калі вярнуўся дадому пасьля падарожжа, так ужо цешыўся, што ўрэшце пачнем жыць больш спакойна й для сябе, што больш часу прысьвячу Жонцы, бо для яе не хапала часу. I толькі 22 дні былімыразам, толькі пачыналі крыху жыць для сябе. I так нагла скончылася.
Я ведаю, што гэта чакае ўсіх. Але гэта „ўсіх“ — уключна з сабою — зусім іначай значыць. Набірае значаньне толькі тады, калі датычыцца нас беспасярэдна, калі ўдарыць па нас. Ня цэнім, што
80 Ліст ад 29.05.1973. 3 архіву газэты „Бацькаўшчына“, што захоўваецца ў архіве БІНІМу.
81 A. К. Сьвятой памяці Лідыя Нікан // Беларус. №199. Лістапад 1973. С. 4.
маем. Пачынаем цаніць, калі страцім. Драбніцы, зусім часта няважныя рэчы забіраюць нам час і ўвагу. На жыцьцё не хапае часу. Таму бяда, шкада, крыўда, калі тпрацім назаўсёды найбліжэйшую Асобу, Сябра, Прыяцеля жыцьця“82.
Мінула колькі часу, і Мікола Нікан зноў піша да Паўлы Урбана:
„Выбачайце, што Бам не падзякаваў за Сьвяточныя віншаваньні. Зьбіраўся некалькі разоў пісаць — і не ўдалося. Калі пачынаў „будаваць“ сваё новае жыцьцё — магчыма, і ня меў часу. А калі сталася няшчасьце — 2 месяца таму*3 — таксама ня змог. 33 дні быў у йтіталі, 22 дні ў дачкі, дзе „адпачываў“, вяртаўся да сябе, каб як найхутчэй узяць сябе ў рукі. I памаленьку бяру.
Праўда, усё тут прыпамінае нядаўна мінулае, а перадусім тое, што мела быць, таму часта цяжка паўстрымаць і сьлёзы. Але з другога боку, тут, дзе пражыў толькі год, змушаны абстпавінамі, лягчэй стацца самастойным, незалежным, што так важна ёсьць у маім сёньняйінім жыцьці.
Ужо хаджу, нават і далей па закупы (блізка). Але ўчора паехаў цягніком аж на могільнік, дзе крыху паплакаў, але й супакоіўся й вярнуўся крыху мацнейшым. Сяньня езьдзіў зь сябрам да шпіталя, каб зрабіцьХ-рай^ левай рукі, якую яшчэ нашу нахустцы. 20.05 маю зноў быць у шпіталі ў доктара, які агледзіць мяне й скажа, што будзе далей. Баюся, каб яшчэ раз не ламалі руку, бо кепска зрастаецца. Але можа абыдзецца без апэрацыі. Даволі было турботаў.
3 газэты^ Вы даведаліся абмаім — нашым — няшчасным выпадку. Паўтараць ня буду, толькі дадам колькі сказаў „уступных“.
Перад Калядамі прыпадкова пазнаёміўся з украінкай — Ірэнай. МужЯе згінуў 4 гады таму ў калеёвай катастрофе, у час працы, як рабіў зь сябрам інжынэрам плян масту, якімеў быуь пабудаваны. Мела сына, які для Яе быў усім. Калі, аднак, ён вырашыў ажаніцца, што прыняла з радасьцю, адначасна пачала думаць і пра сябе. Нашае спатканьне — падобныя абставіны, шмат, шмат супольнага — хут-
82 Ліст да Паўлы Урбана ад 12.12.1974.3 архіву газэты „Бацькаўшчына“, што захоўваецца ў архіве БІНІМу.
83 17 031975 г.
84 Х-гау (анг.) — рэнтген.
85 А. К-а. Трагічны выпадак зь сям’ёй Міколы Нікана // Беларус. №217. Травень 1975. С. з.
ка зблізіла нас. Вырашылі пайсьці адной дарогай. Нашыя дзеці, сябры, найбліжэйшыя кроўныя цёпла падтрымалі. Iмы 15 сакавіка ў прысутнасьці нашых дзяцей як сьведкаў скромна аформілі нашае сужэнства.Два дні пражыліўмаім Прыпынку86, каб потым перайсьці даЯе дому, лепшага за мой, а ў маім меў тымчасам жыць Яе сын. 17.03. выбраліся самаходам, які перад 2 тыднямі купілі, які Ірэна сама выбірала й так добра сябе ў ім пачувала, на некалькі дзён у горы. На паўдарогі пасьля 4 гадзін вольнай і асьцярожнай язды спаткала нас катастрофа. Як сталася — да сяньня ня ведаю.
Я апынуўся ў шпіталі, а Ірэна, хоць нярушаная, ад шоку хіба, памерла на сэрца й 21.03 была пахаваная побач маёй першай жонкі, Ліды, якой хоць ня знала, моцна палюбіла, магілайЯе апекавалася й калісь, можа й прыпадкова, сказала: Тут будзе й маёмесца. Так і сталася.
Пэўна — йшат перажыў. Сабачылёс. Калі было ўжо так добра — нагла ўсё зьмянілася. Цяпер трэба пагадзіцца й з гэтым“87.
На тры гады раней за Міколу Нікана, у годзе Сядуравага падарожжа ў Сьвятую Зямлю, 4 ліпеня 1966 г., іншы эмігрант, Дыянісый (Дзяніс?) Маркавіч Гарбацэвіч, 1895 году нараджэньня88, узышоў на савецкі карабель „Аляксандар Пушкін“. Канцавым прыпынкам была Беларусь, а вынікам падарожжа сталася кніга „Два месяцы ў гасьцях у калгасьнікаў“89.
Аднак спачатку троху перадгісторыі, неабходнай для разуменьня постаці аўтара кнігі й — шьгрэй — ранейшай, даваеннай эміграцыі, пра якую С. Станкевіч ваўласным травэлёгу выказаўся наступным чынам:
„Старая ж беларуская эміграцыя — а яе ў цэлай Амэрыцы некалькі мільёнаў — для беларускае нацыянальнае справы зусім страчаная. Яе твораць людзі, што прыбылі ў Амэрыку яшчэ перад першай сьветавой вайной, у бальшыні — адзін-два дзесяткі гадоў перад ёю, калі беларуская нацыянальная сьведамасьць яшчэ або не пранікла, a калі дзе й пранікла, дык яшчэ не замацавалася ў шырокіх народных
86 Так Мікола Нікан называў сваю хаіу.
87 Ліст да Паўлы Урбана ад 16.5.1975 г. 3 архіву газэты „Бацькаўшчына“, што захоўваецца ў архіве БІНІМу.
88 Памёру ідБбг.
85 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхознііков. (Заметкн амернканского турнста.) С 22 нллюстрацнямн. Нью-Йорк, 1967. — 16о с.
масах. Гэгпыя людзі, прыбыўшы ў Амэрыку, вызначалі сваю прыналежнасьць паводле веравызнаньня: праваслаўныя лічылі сябе Расейцамі, каталікі — Палякамі. Трэба з асаблівым націскам падчыркнуць, што расейская й польская эміграцыі ў Амэрыцы разбудавалі тут шырокае й буйнае нацыянальнае жыцьцё ў вельмі вялікай меры на базе дзейнасьці й матэрыяльнай помачы нацыянальна нясьведамай старой беларускай эміграцыі^'.
Згодна з падлікамі расейскага гісторыка Э. Нітабурга, з і86о-х гг. да 1914 г. у ЗША прыехалі каля 8оо тысячаў беларусаў; у 1920 г. у адным штаце Нью-Джэрзі жылі 36 тысячаў. Ён таксама ггрыводзіць словы амэрыканскага дасьледніка Б. Кайпэла, які меркаваў, што ня менш за 50% эмігрантаў з Расейскай імпэрыі насамрэч былі беларусамі91.
Гэтая хваля зрабіла нашмат больш за будаўніцтва цэркваў і касьцёлаў для расейцаў і палякаў; дастаткова згадаць адзін толькі СьвятаТроіцкі манастыр у Джорданвіле (штат Ныо-Ёрк), цэнтар рэлігійнага жыцьця Расейскай Праваслаўнай Царквы за мяжой, заснаваны беларусам архімандрытам Панцеляймонам (Ніжнікам)92.
Іншым цэнтрам была ды ёсьць (бо існуе й сёньня) Фарма РООВА93. Русское обьедйненное обіцество взаймопомоіцй в Амерйке (скарочана — РООВА) паўстала 9—10 кастрычніка 1926 г. у Філадэлфіі на сходзе расейскіх арганізацыяў узаемадапамогі. У яе ўвайшлі таварыствы з Чыкага, царкоўнае брацтва зь Нью-Ёрку ды іншыя, пераважна расейскія, таварыствы94, закладзеныя яшчэ ў 1892—1918 гг.
Асноўныя прынцыпы РООВА — аб’яднаньне на глебе эканамічнай узаемадапамогі ды культурна-асьветніцкая праца (палітычная й рэлігійная дзейнасьць выключаліся). У адным з пунктаў статуту абумоўлівалася, што сябрамі таварыства могуць быць асобы „расейска-славянскага паходжаньня“, хоць аддзелам на месцах дазвалялася прымаць і
90 Бацькаўшчына. №6 (442). 8 лютага 1959. С. 2.
91 НнтобургЭ. Русскне в США. Нсторня н судьбы. 1870—1970. Этнонсторнческнй очерк. Москва: Наука, 2005. С. 380.
92 Л. Ю. Беларускія магілы ў Джарданвіле // Беларус. № 520. Травень 2006. С. 7.
93 Зьвесткі пра РООВА й сябраў таварыства ўзятыя з кнігі: Березннй Т. Русскнй мужіік н водородная бомба. Характернстнка русского крестьяннна п его отношенне к войне. Нью-Йорк, 1958. — 255 с.
94 Было й карпата-русінскае.
неславянаў. А вось у Цэнтральны Камітэт таварыства маглі быць вылучаныя толькі славяне.
У1934 гУ штаце Нью-Джэрзі, у мястэчку Касьвіл95 (за 6о міляў ад Нью-Ёрку) таварыства набыло 1440 акраў зямлі з закінутымі будынкамі — месца будучай Фармы. Зь цягам часу тут паўсталі дачы, рэстарацыя, моладзевы клюб, танцавальная заля, дом ддя пэнсіянэраў, бібліятэка імя Лява Талстога, парк, помнік Аляксандру Пушкіну. Ёсьць і могілкі СьвятогаЎладзімера, дзе пахавана ці мала беларусаў, сярод якіх і такія ведамыя беларускаму эміграцыйнаму грамадзтву, як Аляксандар Асіпчык96.
Беларусы адыгрывалі даволі значную ролю ў жыцьці таварыства. Вось адзінкі — каго называлі „апірышчам“ РООВА.
Міхась Лазарэвіч нарадзіўся пад Менскам, у вёсцы Слабодка. Сын заможных бацькоў, ён атрымаў неблагую адукацыю. У1913 г. прыехаў у Амэрыку, скончыў курсы бухгальтараў, заснаваў уласную фірму вытворчасьці й продажу мэблі. Быў старшынём РООВА на працягу 12 гадоў: 1937—1945 і 1952—1954, актыўна друкаваўся ў часопісе „Русскнй Вестннк“97.
Народжаны пад Слуцкам Антон Крывулька падчас расейска-японскай вайны й пасьля яе працаваў на сібірскай чыгунцы. Прыехаўу ЗША ў 1907 г., а ў 1908 г. стварыў першае братэрства ў Бронксвіле98, запачаткаваў Славянскае таварыства, заклаў школу расейскай мовы для дзяцей і дарослых, арганізаваў набыцьцё Расейскага народнага дому. Ніводнае пачынаньне ў РООВА не абыходзілася безь ягонага ўдзелу.
Антон Плюта (нар. 15.02.1888 у вёсцы Курдзякі Вялейскага павету), Сьцяпан Янцэвіч (нар. 20.10.1893 У вёсцы Жураўцы Алыпанскага павету) — гэта толькі тыя, пра якіх льга дакладна сказаць, што яны беларусы.
Сваё, апрычонае бачаньне гэтых беларусаў, адрознае ад Станкевічава, было ў Юркі Віцьбіча. Ён пісаў у БІНІМ:
95 Cassville, NJ.
96 Сьв. памяці Аляксандар Асіповіч-Асіпчык (01.04.1909, Слонім —14.03.1990, Ныо-Джэрзі) // Беларус. №369. Красавік 1990. С. 8.
97 Русскнй Вестннк. Обіцественно-лнтературный журнал Об’ьеднненного Обіцества взаіімопомоіцн в Амернке н Федерацнн Молодежн. Нью-Йорк, 1934—1937 (№57). Працягвыданьня: Русскнй Вестннк. Культурно-ннформацнонный журнал Русского Обт>еднненного Обіцества взаіімопомоіцн. Нью-Йорк, 1937—1939 (№ 86).
98 Bronxville, NY.
„Глыбокапаважаная Ўправа! Перадусім хочацца заўважыць, што мой зварот да нейкае ступені й своеасаблівы, але затое ён шчыры. Вельмі ўдзячны за запросіны на Дыскусійнае Паседжаньне БІНІМ на цікавую тэму: „Спроба навуковага аблічэньня сучаснага ліку беларусаў у Беларусі й на сьвеце“.
Спадзяюся, што гэты падлік пашыраецца й на беларусаў ЗША з старой эміграцыі, зь якіх цяпер, на жаль, у пераважнай болыйасыў складаецца РООВА. Усё ж даволі цяжка закінуць ім зраду нашай нацыянальнай справе, бо, па-першае, яны паходзяць з найбольш цьмяных вёскаў і дагэтуль больш чым на 70% непісьменныя, а, na-другое, трэба мець на ўвазе той час, калі яны спакінулі Бацькаўшчыну. Тым ня менш яны захавалі добрую беларускую мову, песьні, прыказкі, паданьні, звычаі й найгалоўнае — замілаваньне, любоў да свае Бацькаўшчыны. Дазвольце прывесьці два красамоўныя прыклады.
На тэй фабрыцы, дзе я працую, ёсьць, акрамя беларусаў, таксама ладне казакоў — данскіх, кубанскіх, церскіх, арэнбурскіх і г. д. Характэрна, што гэтыя казакі, якія ў часе Другой Сусьветнай вайны фарміраваліся на Беларусі (Станцыя Лясная пад Баранавічамі) ніколі ня блытаюць беларусаў зрасейцамі, ставячыся да апошніх непрыхільна. Паказальна таксама, што адзін зь іх прасіў мяне з нагоды Новага Году пераказаць казацкае павіншаваньне Барысу Рагулі й рагулінцам увогуле. Станіцы й хутары гэтых казакоў знаходзяцца ў ваколіцах фармы РООВА. I вось калі адзін казак пабачыць у другога казака сінякі на твары, дыкзвычайна запытваецца: Что, белоруссы йзбйлй на ферме?
A cnpaea ў тым, што калі той ці іншы падпіты казак, жартуючы й з свайго казацкага, паспрабуе ў гутарцы з „расейцамі“ пажартаваць зь беларускае мовы, гарадоў, рэкаў, нават глебы, дык cnpaea звычайна й канчаецца сінякамі. Прабачце за асабістае, але ў мяне ёсьць лісты, у якіх беларусы старое эміграцыі выказеаюць мне цёплую ўдзячнасьць замае адказы на старонках „Нового Русского Слова“ Барапцэеічам94. Магчыма, ня менш паказальна, што гэтыя самыя „расейцы“літаральна ў тры шыі выкінулі з фармы агульназнанага Андрэя Дзікага'00 пасьля ягонага рэфэрату аб ніжэйшасыр, а ў сувязі з гэтым і падпарадкаванасьці беларусаў і ўкраінцаў расейцам.
w Беларускі эмігрант-фэдэраліст, часты аўтар газэты „Новое Русское Слово“.
““ Сапраўднае прозьвішча Андрэй Занкевіч (1893—1977). Эмігрант з Украіны, аўтар кніг „Пропавшая грамота. Нензвраіценная нсторня Укранны — Русн“, „Еврен в Росснн н в CCCP“, „Русско-еврейскнй дналог“.
Слоў няма, старая беларуская эміграцыя зьяўляецца, бадай, згубленай для нашага нацыянальнага вызвольнага змаганьня, але нас яднае зь ёй (ня з РООВА як інстытуцыяй) кроў, мова й настальгія“ш'.
От жа да РООВА належаў і яшчэ адзін беларус — Д. Гарбацэвіч. Як сьцьвярджаецца“2, прыехаў ён у Амэрыку, бадай, без адукацыі й зь няведаньнем расейскай мовы (то трэба думаць, гаварыў напачатку выключна па-беларуску). Паступова вывучыў расейскую настолькі, што як намесьнік Галоўнага Сакратара РООВА пісаў пратаколы паседжаньняў і зьяўляўся карэспандэнтам Рускага дэмакратычнага клюбуў НьюЁрку. На Фарме выконваў абавязкі бібліятэкараўрасейскай грамадзкай бібліятэцы103.
У1935 гпад псэўданімам Мінскі Мужык выдаў у Чыкага (а пазьней перавыдаўу Нью-Ёрку й Рызе) кнігу „Што я бачыўу савецкай Расіі?“104. Праз два гады выйшла ягоная насіупная праца „Праўда аб Савецкай Расеі“105. Так што Гарбацэвіча цалкам магчыма назваць прафэсійным пісьменьнікам — аўтарам травэлёгаў.
Ён, як і іншы пісьменьнік-эмігрант зь Беларусі, Рамуальд Карнасэвіч“6, памятаў, дзе нарадзіўся, але зь беларусам ці нават з заходнярусам сябе не атаесамляў. На Беларусь глядзеў вокам чужога й усьведамляўтое. Калі на першых старонках „Што я бачыў...“ Гарбацэвіч адказвае на запытаньне пра нацыянальнасьць дзяўчыне з Канады, што ён расеец, дык ужо аднаму з разьдзелаў у кнізе ,Два месяцы..„У роднай вёсцы“, дасылае ў якасьці эпіграфу такія радкі Сяргея Ясеніна:
"°1 Ліст Юркі Віцьбічаў БІШМ ад 03.06.1956. Захоўваеццаўархіве БІНІМу.
102 Березннй Т. Русскнй мужнк н водородная бомба. Характеріістнка русского крестьяннна н его отношенне к войне. Нью-Йорк, 1958. С. 46.
103 Займальна, колькі беларусаў-эмігрантаў працавалі й працуюць бібліятэкарамі ў ЗША: Вітаўт і Зора Кіпелі, Леў Акіншэвіч, Васіль Шчэцька, Гіпаліт Паланевіч, Галіна Русак, Лёля Красоўская, Боб Цупрык, Віталь Зайка ды некаторыя іншыя, улучна з аўтарам гэтых радкоў.
“м Мннскнй Мужнк. Что я вндел в советской Росснн. Нз монх лмчных наблюденнй. Чнкаго, 1935. — 336 с.
105 Горбацевнч Д. Правда о Советской Росснн (по лнчным наблюденпям н матерналам советской печатн н статнстнкн). Нью-Йорк (Printed in Riga), 1937186 с.
106 Юрэвіч Л. Карнасевіч Рамуальд // Кантакты і Дыялогі. Мінск, 1998. №2. С. 20.
Ах, родйна! Какой я стпал...
Язык сограждан стал мне как чужой.
В своей стране я словно йностранец107.
Што ведама пра самога аўтара? Тым часам небагата: толькі тое, што ён сам палічыў патрэбным распавесьці пра сябе'“8.
Нарадзіўся ў вёсцы за 28 вёрстаў ад Слуцку. Прыехаў у Амэрыку ў 1913 г.; праўда, у сьпісах пасажыраў Эліс-Айлэнду знайсьці ягонае імя не атрымалася109. Першы раз наведаў СССР улетку 1934 г. — была нават думка застацца там назаўсёды: Амэрыка перажывала цяжкія часы дэпрэсіі. Па вяртаньні Гарбацэвіч надрукаваў сэрыю артыкулаў у газэце „Рассвет“110 (зь верасьня 1934 да канца сакавіка 1935 гг.). Гэтыя артыкулы, дапоўненыя пазьней інфармацыяй з савецкіх крыніцаў, і склалі кнігу „Што я бачыў...“. Аповед пра падарожжа ў Ленінград, Маскву й Беларусь, дзе Гарбацэвіч пісаў пра сябе: „Я — не профессйональный пйсатель. Я — рабочйй от станка. Пйсал в досугй, после тяжелого фйзйческого труда, no вечерам й даже ночамй. і8лет самообразовательной работы над собой помоглй мне выполнйть эту трудную й тяжёлую работу“"'.
Першая кніга Гарбацэвіча менш цікавая: занадта моцны публіцыстычна-абвінаваўчы пачатак, зададзенасьць. Дый Беларусі там воб-
Ш7 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхознпков. Нью-Йорк, 1967. С. 17. Радкі з паэмы „Русь советская“. Цытата недакладная: „Ах, родйна! Какой я стал смешной. / На іцекй впалые мтйт сухой румянец. /Язык сограждан стал мне как чужой, / В своей стране я словно йностранец“.
108 Паводле Вітаўта Кіпеля, Гарбацэвіч пад псэўданімам Мінскі Мужык друкаваўся ў газэце „Новое Русское Слово“ (Нью-Ерк) з матэрыялам пра „палешукоў“, там мае быць і ягоны нэкралёг. На жаль, газэта па сёньня ня мае ўказальніка, як ня мае й лічбаванага архіву. Усе нумары газэты — на мікрафільмах, што складае немалыя цяжкасьці для дасьледнікаў. Таму пошук іншых публікацыяўД. Гарбацэвіча й укладаньне ягонай біягрямы пакінем на пазьнейшы час.
109 http://www.ellisisland.org/; http://www.jewishgen.org/databases/EIDB/ ellis.html.
“° „Рассвет“. Орган росснйскнх рабочнх органнзацнй С.Ш.А. н Канады. 1924— 1940. Штодзённая газэта. Гарбацэвіч у кнізе піша, што газэта выходзіла ў Чыкага, насамрэч жа яна друкавалася ў Нью-Ёрку.
111 Мннскнй Мужнк. Что я ввдел в советской Росснн. Нз монх лнчных наблюденпй. Чнкаго, 1935. С. 330.
маль. У шэраг закідаў бальшавізму — зьбядненьня сялянаў, бруд на вуліцах і на вакзалах, занядбаньне кірмашоў — ставіць ён і беларусізацыю: „С целью саморекламы большевйкй создалй несколько десятков республйк е Россйй. Нм нужно было показать йностранным государствам, что онй за незавйсймость й самоопределенйе народностей, населяюіцйх Россйю. Усамого отывленного мошеннйка ймеется больше совеспш, чем у этйх советскйхреспублйк незавйсймостй u свободы. [...]„Незавйсймость“проявляется только в языке й здравоохраненйй. Нельзя сказать, чтобы всемэтйм былй облагодетельствованы белорусы, особенно русйфйцйрованные, которым нйкак не прнвйвается простоеместное наречйе. Офйцйально в Белоруссйй суіцествуют четыре языка: белорусскйй, еврейскйй, польскнй й русскйй. Но последнйй постепенно вытесняется, насаждается белорусскйй язык. Но он с гпакйм же „успехом“ прйвйвается населенйю, как й сам большевнзм. На многйх бланках ймеются рядом й русскйе надпйсн. Вразговорной речй везде употребляется русскйй язык. Даже детй, йзучаюіцйе нйкому не нужный язык, говорятлегче по-русскй, чем по-белорусскй“'™.
Калі ж Гарбацэвіч апісвае не СССР наагул, а сваю вёску, спатканьне з бацькамі, роднуюхату, ён прагаворваецца й кажа болын, як, напэўна, хацеў бы — і пра ўжываньне беларускай мовы, і пра атрыманую ў хаце адукацыю дый пра сябе самога:
„Я слез с воза й йду во двор. Стояіцйе крестьяне отступйлй назад от босого, нйзкого, с большой бородой й большймй белымй глазамп старйка, в упор смотревшего на меня.
— Здравствуй, папаша, не узнаю тебя, но догадываюсь, что ты — мой отец, которого я долго не вйдел.
Отец крепко обнял меня, впйлся своей большой й мягкой, каклён, седой бородой в моелйцо й долго не отпускалменя. Отрадостй й волненйя он сйлйтся что-то сказать, но неможет. Собравшйсь с духом, говорйт:
— Чй это ты, сынок, як же ты это так несподзевано (неожнданно) прйехал?[...]
Я — в родной хате, в которой родйлся й вырос. В ней меня зймою обучалй грамоте й пйсьму. За это я ей многіш обязан. Здесь я получйл первый толчок к ceemy й знанйю. Как бедного отца, я не узнал родной йзбы. Она, как старушка, одряхлела, осунулась, прйняла жалкйй U убогйй вйд. Встретйла меня холодно й негостепрйймно: по-вй-
112 Мннскнй Мужнк. Что я ввдел в советской Росснн... С. 97—98.
дймому, не узнала й меня. Вместо прежнйх четпырех окон осталось трй — ослепла ты, бедная старушка. Обстановка почтй прежняя: кроеать с толстым соломенным матрацем й двумя болыййміі подушкамй, покрытая одеялом домашнего йзделйя; почерневшйй шкаф, no сторонам — лавкй для сйденйя йз толстых досок, почерневшая в углу йкона, прадедовская глйняная печь, несколько закоптелых горшков, а у порога — кочерга, несколько ухватов.
Глядя на эту родную старйну, думаю: нй Велйкая революцйя, нй пятйлеткй немоглй унйчтожйть тебя, прадедовская печь, й прйнестй деревне что-лйболучшее. [...]
Был вечер. В йзбу продолжалй прйходйть братья, сестры й односельчане. Все поздравлялй меня с прйездом, но я нйкого не узнавал. Прйшлось, как в какой-нйбудь чужой стране, знакомйться co всемй й с трудом вспомйнать тех йлй другйх. Здесь было много комйчного й смешного. Стол уже был покрыт белой скатертью. Стояла поллйтровая бутылка советской „рыковкй“"3, на тарелкежареное сало сяйцамй, огурцы, мед, молоко й черный, как грязь, хлеб“"4.
Паводле Гарбацэвіча, па выхадзе першай кнігі яму прапанавалі напісаць пра рэвалюцыю ў Гішпаніі. Ён быў паехаў іуды, але ў Парыжы яго засьпела вестка, што Мусаліні з Гітлерам бамбяць Мадрыд і Барсэлёну. Таму з Парыжу Гарбацэвіч выехаў у Польшчу, дзе напісаў сваю другую кнігу, прысьвечаную сталінскай канстытуцыі — „Праўда аб Савецкай Расеі“1*5.
113 Напрыканцы 1924 г. Савет Народных Камісараў выдаў дэкрэт, якім дазваляўся продаж гарэлкі. Старшынём Саўнаркаму ў той час быў А. Рыкаў (1881—1938). Адсюль і такі „народны“ назоў бутэлькі.
114 Мннскнй Мужнк. Что я вндел в советской Росснй... С. 123—126.
115 Паводле цьверджаньня Д. Гарбацэвіча, другая кніга выклікала рэзкую крытыку ў „Нью-Ерку ў сталінскім «Новом Мйре» “. У Нью-Ёрку выходзіла некалькі газэтаў з такім назовам. Але ўсе яны спынілі сваё існаваньне да выхаду кнігі: „Еженедельная рабочая газета — русскйй орган Коммунйстйческой napmuu C.I11A, секцйй Коммунйстйческого Ннтернацйонала“ — у 1930 г., ,Ежедневная русская рабочая газета, орган Русской федерацйй соцйалйстйческой napmuu Амерйкй“ — у 1919 г., „Рабочая газета“ — у 1928 г., як і аднайменны часопіс, „Офйцйальный орган Федерацйй русскйх отделов коммунйстйческой napmuu АмерйюГ' (да 1920 г.). Магчыма, Гарбацэвіч меў на ўвазе прасавецкі шанхайскі „Новый Мнр“, што выходзіў да 1938 г. Зрэшты, ня выключана, што гаворка ішла пра часопіс „Новый Міір“ з СССР.
У i960 г. Гарбацэвіч ізноў наведаў СССР і цягам 28 дзён пабачыў Менск, Маскву, Кіеў, Крым, Адэсу, Сочы, Каўказ. У родную вёску заехаць не дазволілі"6. Пра гэтае падарожжа ён таксама выдрукаваў невялікі памерам травэлёг117.
Неспатоленае жаданьне пабачыць вёску дапамагло дамагчыся бадай нечуванага на тыя часы: Гарбацэвіч дазвол атрымаў.
Кніга ,Два месяцы...“ (ілюстраваная, дарэчы, аўтарскімі фатаздымкамі), пра якую й пойдзе далей аповед, змайстраваная як і першая аўтарская: уласныя падарожныя назіраньні падаюцца разам з статыстычнымі дадзенымі й зьвесткамі зь беларускіх савецкіх газэтаў; усё гэта разьмяркоўваецца па 43-х разьдзелах. Травэлёг уяўляе сабою не лінейны, пасьлядоўны выклад падзеяў, а тэматычны, што адбіваецца ў назвах разьдзелаў: „Колхозный быт“; „Колхозные клубы й кйно“; „Советскйе нравы“; „Веселье в деревне“; „Релйгйя, церквй, кладбшца“; „Жестокость советской властй“; ^йхоймство“; „Работать стало легче, жйть — труднее“ й г. д.
Відаць, найлепшы шлях распавесьці пра травэлёг, прысьвечаны, як зазначана на адвароце тытульнай бачыны, памяці маці, закатаванай гітлераўцамі ў 1942 г.118, — трымацца ягояк праваднікады ісьці сьледу сьлед.
Турызм у савецкую вёску — так Гарбацэвіч вызначыў адметнасьць свайго падарожжа, унікальнасьць якога была відавочнаю: калі вялікія гарады дазвалялася наведваць, бо там быў нагляд экскурсаводаў і адмыслова прызначаных супрацоўнікаў, а кантакты зь мясцовым насельніцтвам былі зьведзеныя да мінімуму, дык у вёсках, дзе турыста абступалі або сваякі, або знаёмыя, абмежаваць і кантраляваць размовы было
1,6 „Адносна замежных дэлегацый і турыстаў прадугледжвалася абмежаваньне і рэглямэнтацыя іх руху па краіне, недапушчэньне непажаданых кантактаў, прапагандысцкі ўхіл у праграмах іх знаходжаньня. У19652. у спіс аб’ектаў, якія былі дазволены для паказу замежным грамадзянам у Мійску іМінскай вобласці, уваходзіла 17 прамысловых прадпрыемстваў Мінска, Жодзіна і Салігорска, 6 сталічных ВНУ. 4сярэднія школы, блячэбныхустаноў, 17піянэрскіхлягераў, 11 калгасаў ісаўгасаў“(Снапкоўскі У. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі. У 2-х ч. 4. 2. Ад канца XVIII — да пачатку XXI ст. Мн., 2004. С. 207),
1,7 Дело труда — Пробужденне. Орган о&ьедішенной федерацнн русскнх рабочнх органнзацнй Соеднненных ІПтатов н Канады“. №65. 1962.
1,8 Разам з маці загінулі два браты й малодшая сястра Д. Гарбацэвіча.
проста немагчыма: „Наедйне u в небольшой семье мне прйходйлось говорйть правду в беседе с советской йнтеллйгенцйей. Когда я говорнл, что я, професснональный обойіцйк, зарабатывал болыйе ста долларов е неделю й теперь, будучй на пенсйй, получаю 120 долпаров 8 месяц, а рыночные цены на пшцу. одежду й обувь (кроме высокой квартйрной платы) нйже соеетскйх цен, то мой собеседнйкй задумывалйсь й долго немоглй ставйть мне другйе вопросы, связанные с жйзнью в капйталйстйческйх странах“"4.
Ад порту прыбыцьця, Ленінграду, Гарбацэвіч едзе празь Менск, што, на ягонае прызнаньне, можа спаборнічаць з найлепшымі гарадамі Амэрыкі й Эўропы, адбудаваны пасьля вайны Слуцак, непазнавальнае Берасьце. Зьмяніўся й зьнешні выгляд мінакоў: „Судя no румяным, полным лйцам, в Белоруссіш хватает жнров для пйтанйя; u в этом смысле разве только москвйчй могут с ней состязаться no упйтанностй, хотя одежда й обувь у белоруса не такйе уж фасонйстые, как в столйце, a в магазйнах выбор мануфактуры не особенно eenuK“120.
Усё бачанае Гарбацэвіч цяпер параўноўвае ня столькі з часам да ад’ездуў Амэрыку, колькі з 1934 г.: па-старому засталіся небрукаванымі вуліцы, дамоў паменшала. Муляе вока адсутнасьць нейкай сыстэмы забудовы — аўтар называе яе „культурай плянаваньня“. Большасьць калгасьнікаў жыве ў двухпакаёвых дамках зь верандамі — яшчэ даваеннай пабудовы, з прадзедаўскімі печамі. Аўтар станоўча пералічвае, што ён бачыць у хатах: мэталёвыя ложкі, матрацы, круглы стол, зэддікі, камоды, гаршкі, партрэты знакамітасьцяў (няма іконаў, праўда), адсутнасьць прусакоў — вёскаўпрыгожваецца, піша ён, цягнецца за горадам.
Зазірнуўшы ў склеп, на падстрэшша, у хлеў, палічыўшы жывёлаў і корм, Гарбацэвіч сам сядае за стол: „Колхознйк любйт хорошо поесть: на столе у него сало сырое, вареное, жареное, шкваркй (йзлюбленное блюдо белоруса), яйца варечые й сырые (сырые пьет на закуску вместо чая, кофе), супы молочные, мясные, каша греччевая, просяная, кйслое молоко, летом помйдоры й огурцы в сметане, сыр, творог, компот, белый й черный хлеб. Ріногда он балуется й мяснылш блюдамй — курйца, колбаса, домашняя ветчйна. Он не богач, но й не морйт свою душу“12'.
Наагул, аўтар травэлёгу відавочна аматар падсілкавацца:
1,4 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхозннков... С. 11.
120 Тамсама. С. 14.
121 Тамсама. С. 24.
„В закусочных (на аўтобусных станцыях. — Л. Ю.) можно получйть несколько кусочков селедкй, колбасы, жареной печенкн, рыбы. М рыба, й печенка хорошо прйготовлены, прйятный запах. На десерт стакан молока кйслого, сладкого, яблочный компот, кофе. Н кусок хлебаржаного йлй сйтного. Салата нйгде нет: есть картошка, горошек, й только в большйх закусочных — помйдоры, огурцы.
Свой советскйе прйвыклй к такой пшце. Для заокеанскйх гостей — застой в желудке. Прйходйтся без зеленй й даже йногда картошкй естьхорошую свежую рыбу, телячью печенку схлебом, запйваямутной водйцей, называемой кофе. Но дешево: мясная йлйрыбная порцйя, хлеб, стакан компота й кофе — 37 копеек.
Сйдеть долго в закусочных не полагается, хотя есть место й вы ожйдаете автобуса. Особенно тогда, когда muxo й спокойно разговарйваете с соседом. К вам прйходйт йз кухнй в белом фартуке судомойка, молодая комсомолка, наблюдавшая eac в окошечко, й говорйт, что вы долго беседуете, освободйте место для другйх, хотя вокруг много свободных мест йлй, еслй совсем мало клйентов, она просйт освободйть помеіценйе — йдет уборка“^2.
Гарбацэвічу сваякі патлумачылі, што ў такіх месцах забараняецца весьці размову нават шэптам: улады баяцца антыўрадавых змоваў.
I тут выяўляецца цікавы момант Гарбацэвічавага травэлёгу, над якім нямала давядзецца пасядзець гісторыкам: дзе ў ягоным аповедзе пераказ падзеяў, бачаных на ўласныя вочы, а дзе толькі пераказ показак гарадзкога (вясковага) фальклёру?
Прыкладам,уразьдзеле„77ьянство-воро0ство —Пьянйц -Резйновымй палкамй“ аўтар абвінавачвае савецкую ўладу ў спойваньні свайго народу, піша, што нават калі ў краіне не было хлеба, абутку, апраткі, заўсёды можна было знайсьці самагон ці „рыкаўку“, што пілі вялікімі, у тры чвэрці, шклянкамі. Гэта пры тым, што да Першай сусьветнай вайны беларуская вёска п’яніцаў ня ведала, хоць выпівалі й на народзіны, і на хрэсьбіны, і на вясельлі ды на паховіны. Злодзеяў не было таксама123. А каб зьмены за савецкім часам былі больш яскравымі, расказвае, што ў жніўні 1966 г. міліцыі выдалі гумовыя палкі й дазвол зьбіваць мінакоў, якія не адпавядаюць выгляду будаўнікоў сацыялізму. I вось нібы аўтар быўсьведкам „жестокой расправы не только с пья-
122 Горбацевнч Д. Два месяца в гостяху колхозннков... С. 26—27.
123 Тамсама. С. 48.
нйцамй, но й слйцамй, шедшймй неровно в сопровожденіт жен, родных. Мх бралй й на глазах знакомых бйлй до смертй“12\
Напэўна, з падобнага шэрагу показак і гісторыя пра злачынца, які парэзаў нажом кабету, не да сьмерці: „Мйлйцйя допросйла грабйтеля. Он сознался. Составйлй протокол. Увезлй его в район. Утром был суд, прйсудйвшіш квысшеймере наказанйя — так всех грабйтелей судят в Белоруссйй. В тюрьму йх не посылают: будут жтйть после возвраіценйя“125.
Іншага ўзроўню, але, відаць, таксама належыць да показкавага жанру аповед пра тое, як былыя беларускія партызаны стралялі ў Мікіту Хрушчова й паранілі яму руку126.
Зрэшты, вернемся да лічбаў, да якіх Г арбацэвіч меў асаблівае замілаваньне — кніга літаральна поўніцца імі. Дык што такое для беларуса быў у тыя гады абед у 37 капеек? Параўнаем зь іншымі коштамі.
Чорны хлеб — 14 капеек, белы —15, дзясятак яек — 1 рубель (сьвежыя на кірмашы; у краме — 70 капеек), за кіляграм сьвініны — 1 рубель 8о, сала — 3 рублі. Кіляграм цукру — 36 капеек, бульбы —16.
Старая карова каштуе больш-менш 350 рублёў, маладая — 500.
Мужчынскі абутак — 18—30 рублёў, гарнітур — ад 50 да 8о, белая кашуля — 5 рублёў, гальштук — 2.
Тэлевізар у тыя часы каштаваў 350, лядоўня — 200—350, аўтамабіль „Волга“ — 3 400 рублёў127.
Заробкі: калгасьнік — 2 з паловаю рублі за 8 гадзінаў, старшыня калгасу — 43 паловаю, брыгадзір — 3; даярка — 70—90 рублёўу месяц, пастух — 50—60, настаўнік — 70, аграном — 85, дворнікі ў раённых гарадах — 45.
Але ня хлебам адзіным.
Беларуская мова, як і ў 1934 г., па-ранейшаму атаесамляецца з савецкім ладам; ужо адна назва разьдзелу выразна сьведчыць пра імпэрскія погляды аўтара, што некалі размаўляў толькі па-беларуску: ,Дутые нацреспублйкй“:
„Отлйчаются этйленйнскйе созданйя (рэспублікі. — Л. Ю.) одно от другого тем, что йм даровты нацйональные языкй. Язык й культура, напрймер, украйнского народа суіцествовалй давно. Онй йме-
124 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхозннков... С. 47.
125 Тамсама. С. 50.
126 Тамсама. С. 142.
127 Тамсама. С. 123—124.
ют йсторйю, лйтературу. Белорусского же языка нйкогда не было, народ незнал его, нацйональной лйтературы й йсторші не ймеет. Он взят йз музеев, на языке этом, вернее, чем-то подобно ему, в провйнцйй, далеко от центра Москвы, балакает деревенскйй народ. [...] Старшее поколенйе й окончйвшая школы молодежь тоже говорят по-русскй. Только детй начальных школ употребляют некоторые, подхваченные в школе белорусскйе слова. В обіцем, йх речь — смесь русскйх й народных слов, употребляемых в провйнцші давно.
Большйе районные й колхозные бйблйотекй заполнены кнйгамй на русском языке й ймеются только небольшйе отделы кнйг на белорусском языке. Школьные отделы тоже. В нйх ймеются все учебнйкй й спецйальные пособйя, которые школьнйкй берут на дом для чтенйя, й на белорусском языке. [...]
Bee — й старшйе й младшйе — чйтают газеты на русском языке. Белорусского языка нелюбят: все предпочйтают более культурный й лйтературный русскйй язык. Только некоторые детй чшпают газеты на белорусском языке“^.
Але зноў жа, калі Г арбацэвіч апісвае пачугае ці пабачанае, ён забываецца — і прагаворваецца. Напрыклад, калі — у ягоным пераказе — першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Кірыла Мазурава пляжыць Мікіта Хрушчоў, той думае, каб „его маланка (молнйя) спалйла й гром забйу“129.
Або ў камічнай сцэнцы пра радыё:
„Но, чтобы подбодрйть хлеборобов на тяжелый труд, после сведенййо погоде й распйсанйя работ в Белоруской республйке начйнается трескучая й пйсклйвая музыка пластйнок на русском й белорусском языках, режуіцйх, как пйлой, нервы хлеборобов, спешаіцйх на работу.
Муж одной колхознйцы прйвык завтракать под музыку. Жена его предупреждала много раз, что музыка нервйрует ее, — она не может переносйтпь ее, когда спешйт наработу.
— Заткнй ушй й не слушай, — отвечал муж. —Амне йнтересно слушать все...
Нервы среднелетней женіцйны не выдержалй, она схватйла аппарат, бросйла его о пол, крйкнув: „Трасца твоей матерй — я лячу на работу, а ты, гультай, будешь гратьмне песнй“...“13°.
128 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхозннков... С. 32—35.
Тамсама. С. 142.
130 Тамсама. С. 86.
Разам з тым трэба зазначыць, што Гарбацэвіч, адмаўляючы існаваньне нацыянальнай літаратуры, цікавіўся ёю й сачыў за падзеямі:
„О преследованіш советскйх пйсатпелей резко говорйт в своем докладе Белорусскйх пйсателей (13 мая 1966 г.) молодой талантлйвый пйсатель (бывшйй актйвный партйзан) Васйль Быков, автор замечательной повестй „Мертвым не болйт“ („Новый Mup“, номер 1—2,1966 г.): — Увы, плохо нас чйтают в ЦК, а еслй й чйтают... то чтоб в этом тексте найтй какую-нйбудь крамолу й с детскйм восторгом выставйть ее на собранйй: „Смотрйте, вот какйе мы бдйтельные“.
В том докладе, зная повадкй цензоров, он говорйт, что своей грудью в партйзанскйх рядах в прошлой войне показал, что был лоялен советской властй й такйм же остался. Он, напрймер, говорйт, что в сельском хозяйстве уже мйнуло то время, когда председателй колхозов назначалнсь врайкомах й прйвозйлйсь на отчетное собранйе в облйке знаменйтого „кота в мешке“. Теперь колхознйкй голосуютп с большйм выбором u болыішм разбором. А мы, пйсателй, no словам Быкова, до сйх пор не ймеем права даже на таком форуме, как сьезд, выбрать презйдйум й председателя нашего человека“'і'.
Параўнальна невялікі памерам травэлёг Гарбацэвіча ахапіў самыя розныя праявы жыцьця беларускае вёскі: клюбы й кіно, вясельле, цэрквы й могілкі, эканоміка, падрабязна апісаўуклад некалькіх калгасаў. Сёньня — гэта важнае гістарычнае сьведчаньне беларуса-эмігранта, які цудам наведаў родную вёску ў сярэдзіне 1960-х гг.
Палітычныя зьмены ў Беларусі на пачатку 1990-х гг. дазволілі эмігрантам зьдзейсьніць сваю даўнюю мару — адведаць Бацькаўшчыну. Калі пасьля падарожжа Міколы Нікана рызыканты й наважваліся на вандроўкі, галоўным чынам у Польшчу132, то цяпер жа паваенным эмігрантам ня толькі нішто не пагражала: наадварот, яны зрабіліся жаданымі гасьцьмі. Шэраг травэлёгаў выдрукавала газэтаце „Беларус“, і ацэнка ўбачанага выявілася палярна адрознаю: ад „Адкрыцьця Баць-
131 Горбацевнч Д. Два месяца в гостях у колхозннков... С. 94.
132 „Суайчыньнік“. Па родных сьцежках і дарожках // Беларус. №246. Кастрычнік 1977. С. 1, 2; Другі суайчыньнік. Я наведаў родную Беларусь // Беларус. №250. Люты 1978. С. 2; Турыстка. Уражаньні з падарожжа ў Польшчу / / Беларус. №259—260. Лістапад—сьнежань 1978. С. 6; Акавіты У. Ліст з Аўстраліі (Адэляйда) // Беларус. №341. Лістапад 1987. С. 7.
каўшчыны“ Масея Сяднёва да „Камок пад горла, альбо дзе Бацькаўшчына?“ Зоры Кіпель133.
Яны аднолькава цікавыя як поглядам на Беларусь, гэтак і самаідэнтыфікацыяй аўтараў, спробамі суаднесьці сябе й свае ўяўленьні пра Беларусь зь Беларусьсю рэальнай, але разгляд тэкстаў выходзіць за межы гэтага артыкулу, як і травэлёгаў аўтараў, што наведалі Амэрыку параўнаўча нядаўна134.
Падсумоўваючы сказанае пра травэлёгі, можна зрабіць некалькі высноваў. Першая: травэлёг як жанр займае асобнае значнае месца ў паваенным эміграцыйным часапісьменстве й шырэй — літаратуры135 ды зьяўляецца важнай крыніцай інфармацыі — а вось гэта ўжо другая выснова! — ня столькі пра адведаныя краіны, пабачаныя помнікі, здабытыя веды, пачутыя пахі ды зьведаныя смакі, колькі пра самую нацыянальную эміграцыю, умовы яе існаваньня й працы, апісаньне адмет-
133 Запруднік Я. Сустрэча з Бацькаўшчынай // Беларус. №380. Травень—чырвень 1991. С. 5; Кіпель В. Знаёмства з Бацькаўшчынай пасьля 1958 году // Беларус. №381. Ліпень—жнівень 1991. С. 4; Кіпель 3. Камок пад горла, альбо дзе Бацькаўшчына? // Беларус. №381. Ліпень—жнівень 1991. С. 4; Сурвілла I. Уражаньні з Бацькаўшчыны // Беларус. №390. Травень 1992. С. 4; №391. Чырвень 1992. С. 4; №392. Ліпень—жнівень 1992. С. 7; №393. Верасень 1992. С. 6; Каляда-Сьмірнова I. „Мы кветкі аднаго поля“. Уражаньні ад наведаньня Беларусі // Беларус. №394. Кастрычнік 1992. С. 5; Калоша К. Наведаньне Бацькаўшчыны — Беларусі // Беларус. №395. Лістапад 1992. С. 4; №396. Сьнежань 1992. С. 3; №397. Студзень 1993. С. 4,6; №398. Люты 1993С. 3; Сяднёў М. Адкрыцьцё Бацькаўшчыны // Беларус. №406. Кастрычнік 1993. С. з; Мерляк К. Тры тыдні ў Беларусі // Беларус. №417. Кастрычнік 1994. С. з; Кіпель 3. Падарожжа на Гомельшчыну // Беларус. №425. Чырвень—ліпень 1995. С. 6; Матылевіч К. Уражаньні зь Менску // Беларус. №426. Жнівень 1995. С. 2; Кіпель 3. Падарожжа на поўнач Беларусі // Беларус. №428. Кастрычнік 1995. С. 4 ды інш.
134 У першую чаргу неабходна згадаць кнігу Ўладзімера Арлова „Божая кароўка зь Пятай Авэню“ (Менск, 1988). Таксама цікавыя для аналізу вобразу Амэрыкі, эміграцыі й постацяў саміх аўтараў травэлёгі Зьмітра Саўкі , Дранікі з колай“ (Наша Ніва. №17 (174). 24—30 красавіка 2000), Славаміра Адамовіча „Амэрыканскі дзёньнік“ (ARCHE. 2002. №1), Л. Левановіча „Усьмешлівая Амэрыка“ (Мінск, 2005) ды іншыя. Нямала травэлёгаў друкавалася на старонках газэты „Наша Ніва" цягам 1990-х гг.
135 Хоць, што праўда, ніводзін з дасьледнікаў дасюль не заўважыў.
насьцяў пачаткаў ды пусканьня каранёў у краінах расьсяленьня. Вытлумачэньнем падобнага факту ёсьць яскравы нарцысізм беларускіх вандроўнікаў, засяроджаных у першую чаріу на апісаньні спатканьняў з прадстаўнікамі (асобамі ці арганізацыямі) сваёй хвалі эміграцыі ў іншых краінах.
Немалую ролю тут адыграў нацыянальны друк замежжа — скіраванасьцю на выключна ўласнабеларускія праявы існаваньня дыяспары, на гадавы каляндар „Каляды — 25 Сакавіка — Слуцкае паўстаньне“, ігнаруючы пры тым палітычны, грамадзкі, культурніцкі бакі жыцьця ня толькі жыхароў краінаў расьсяленьня, але й уласна эмігрантаў (за асобнымі выняткамі, што падлягалі пэўнай уніфікацыі)136. Друк сфармаваў псыхалёгію эмігранта, які, вандруючы па сьвеце, апісваў ня тое, што й каго ён бачыў, а выключна тое, што, на думку вандроўніка, будзе цікавым заангажаваным чытачам беларускае прэсы.
Таму выглядае лягічнай — у сьвятле тэзы нарцысізму — заключная выснова: травэлёгі, напісаныя прадстаўнікамі старой хвалі эміграцыі — чужымі, ня-Я ў сваім стаўленьні да Беларусі й беларускага — на сёньня ёсьць непараўнальна больш каштоўнаю фактураю для мікрагісторыі (у разгледжаным вышэй выпадку — аповедзе Гарбацэвіча — гісторыі беларускага калгасу сярэдзіны 1960-х гт.), для бачаньня й разуменьня побытавага штодзённага жыцьця за нарысы аўтараў паваеннай хвалі, якія шукалі ў новых краінах і ў Беларусі перш-наперш сябе-другіх ды фіксавалі пераважна сьведчаньні беларускасьці ў сьвеце.
Такім чынам, эміграцыйныя травэлёгі, напісаныя прадстаўнікамі розных хваляў, у тым ліку пачатку XXI ст.137, ёсьць мо ня самаю мастацкі значнаю часткаю нашае літаратуры з таго берагу, але недахоп гэты яны кампэнсуюць каштоўнасьцю аповеду пра самога аўтара, ягоную хвалю эміграцыі ды ўрэшце пра беларусаў наагул.
136 Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947—2000). Менск, 2006. С. 122—125.
137 Гл., напрыклад, Бабкевіч С. Дзёньнік адной вандроўкі з экскурсам у жыцьцё // Беларус 2007. Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Нью Ёрк, 2007. С. 10—16.
Тэксты
Навум Галяшэвіч
Нью-Ёрк
ТРАВЭЛЁГ УЛАДЗІМЕРА ДУДЗІЦКАГА
...каждый получает от поэзйй то, что он способен от нее взять.
Е. Эткінд
Я пазнаў і Эўропу, і Азію...
I Аўстралію вызнаць шчэ муеіў.
Думка сэрца маё уразіла:
He пазнаў што як сьлед Беларусі.
У. Дудзіцкі
Пра Ўладзімера Дудзіцкага пакуль напісалі мала. Пасьля ўступу „Не карай за нямудрае, отча мой!“ да збору твораў „Напярэймы жаданьням“(і994) і тэксту „Post Scriptum да Збору твораў Уладзімера Дудзіцкага“ ў ,Дрхіўнай кнізе“ (1997) (абодва — Лявона Юрэвіча) зьявілася некалькі аглядных артыкулаў, але ніводны зь іх не пайшоў далей за ўжо выказаныя раней ідэі.
Гэты невялікі артыкул — кароткі аналіз таго, якім бачыў сьвет і што бачыў у сьвеце паэт у часе сваіх вымушаных „хаджэньняў“.
Уладзімер Дудзіцкі складаны й вельмі сучасны паэт. I абсалютна недасьледаваны. Між тым, ня толькі вывучэньне ягонай паэтычнай тэхнікі, але ў ня меншай ступені дасьледаваньне зьліцьця паэзіі зь філязофіяй, думак і вобразаў, паўсядзённага з апакаліптычным значна абагаціць, думаецца, як беларускую паэзію, так і беларускую думку... Сацыяльныя праблемы, радзіма й свабода, мова й культура, адданасьць і здрада распрацоўваюцца ў паэзіі Дудзіцкага й на побытавым і на філязофскім узроўнях. Блізкасьць і падзеленасьць паэзіі заўсёды была прадметам разважаньняў філязофіі. Яшчэ Плятон спрабаваў вывесьці паэзію з царства ідэяў, але насамрэч парадаксальным чынам злучаючы яе
зь філязофіяй. Быўчас, калі філёзафы слабасьць савецкай філязофскай думкі спрабавалі кампэнсаваць працамі па філязофіі Купалы й Коласа. I гэта, трэба сказаць, было б вельмі прадуктыўна, калі б дасьледаваньне не падмянялася пракруставым ложам перадузятых догмаў. Паэзія Дудзіцкага дае багаты матэрыял для сучасных роздумаў на тэмы свабоды радзімы, нацыі й культуры.
Разам з тым, творчасьць Уладзімера Дудзіцкага дае магчымасьць акрэсьліць і вузейшыя праблемы. Як ужо згадвалася, гэты артыкул прысьвячаецца „падарожжам“ творцы, як яны адбіліся ў ягоных вершах.
Уладзімер Дудзіцкі нарадзіўся ў 1911 г. Юнацтва й маладосьць прыйшліся на гады, калі турызм быўу краінеў зародкавым стане, a пра падарожжы, асабліва за мяжу, нават і ня марылася. Хоць панятак „жалезная заслона“ распаўсюдзіўся пасьля фултанскай прамовы Чэрчыля, фактычна гэтая „заслона“ існавала ўжо ў 1920-я іт. Аднак пра гэта можна было б не казаць, бо выглядае, што Дудзіцкага, палымяна адданага сваёй краіне, калі „чужына“ й „вабіла... калісьці“ (,ДІіст да маці“)1, як усіх хлопчыкаў, то выключна ў дзяцінстве, а стаўшы дарослым, ён, наколькі можна меркаваць, і ня думаў пра паходы й паездкі за межы Беларусі. Таму парадаксальна, іпто болыпую частку жыцьця ямудавялося правесьці ўдалечыні ад радзімы.
Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага — гэта травэлёг выгнаньніка й бежанца, уцекача... Маладосьць ягоная прайшла ў выгнаньні на Ўсходзе, а ў сталыя гады паэт быў вымушаны бегчы, ратуючыся, на Захад...
8 студзеня 1933 г. Дудзіцкаму споўнілася 22 гады. 23 лютага яго арыштавалі. Пачаўся першы этап — выгнаньніцтва. Менская турма. Затым турмы й лягеры Сібіру — Новасібірск, Марыінск, потым Сярэдняя Азія.
Травэлёг выгнаньніцтва — празаічныя „Ўспаміны“, „Даруй, што я плачу. Замест успамінаў“ і вершаваныя „На парозе турмы“, „Крокі і вёрсты“, .Дратунку не было й няма“, „Пакуль песьня яшчэ ня сьпета“, „Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце“, „Ня першы раз і не апошні, мусіць... „Ні маністаў, ні зораў“, „У жаўталістую, рудую восень“, „Жывой крыві жывыя цельцы“, „Мая родная, любая, кволая...“, „На небе — зоры й месяц“, „Каму паскарджуся і напішу...“, „Маўклівасьць дум. Песьні выгнаньня“...
1 Тут і далей вершы цытуюцца паводле выданьня: Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням. Нью Ёрк, 1994 — без пазначэньня старонак.
Сам Уладзімер Дудзіцкі ў маленькай прадмове да цыклю вершаў „Жывое праўдзівае слова“ сьцьвярджае: „Усе вершы гэтага цыклю напісаныя мною на выгнаньні ў канцэнтрацыйным лягеры Сібіру ў 1934 годзе. Няхай яны пакуль што будуць хоць невялікім помнікам апляванае, расьпятае балынавікамі Бацькаўшчыны-Беларусі й загубленае маладосьці мільёнаў лепшых беларусаў“. Частка вершаў гэтага цыклю публікавалася ў 1940-х гг., іншая — у 1950-х. А цыкль, што аб’ядноўвае гэтыя вершы, ствараўся Дудзіцкім ужо напрыканцы 1950-х. Сапраўды, частку вершаў ён напісаў у Сібіры. Іншыя стварыў значна пазьней, як, напрыклад, „Маем сілу і край свой“. Бачна, не ў Сібіры былі напісаныя й некаторыя іншыя вершы („Жывое праўдзівае слова“, „Навальніца“, „На парозе пары“). У тым пераконвае самы павярхоўны аналіз. Вядома, гэта не абэрацыя памяці. Няцяжка зразумець, зь якой мэтай сабраў Дудзіцкі вершы ў адзін цыкль і абвесьціў яго антысавецкім. Ва ўсіупнай зацемцы „Горкія ўспаміны“ да другога цыклю „Песьні няволі“ паэт крыху пашырыў часавыя межы: „Вершы, што друкуюцца ніжэй, напісаныя ў 1934— 1935 гадаху горадзеМарыінску.Яны — вынік перажытага“.
Як піша Ўладзімер Дудзіцкі ў даведцы „Коратка аб сабе“: „Па адбыцьці кары ў канцлягеры скіравалі ў СярэднююАзію, у г. Ташкент“. На жаль, „узбэкскія“ вершы паэта невядомыя.
Калі разглядаць травэлёг усьлед за падзеямі — ад арышту да пасяленьня, — тады трэба было б пачынаць з празаічных твораў, дзе момант прадчуваньня арыішу зьмяняецца выдатным паказам менскай турмы й яе насельнікаў: як бяспраўных зьняволеных, так і тых, хто меў над імі ўладу. Але нельга забываць, што празаічныя творы аўтар напісаў праз гады пасьля саміх падзеяў (нарыс „Даруй, што я плачу“ апублікаваны ў 1944 г., а „Успаміны“ — наагул у 1956 г.). Да таго ж „Успаміны“ — гэта хутчэй мастацкі нарыс, чым сапраўды ўспаміны. Між тым вершы пісаліся па гарачых сьлядах, што пацьвярджаецца ня толькі датамі пад некаторымі зь іх, пастаўленымі паэтам (да гэтага, безумоўна, важнага арыенціру трэба ставіцца з асьцярожнасьцю), але й аналізам саміх вершаў.
Паэтычны травэлёг адрозьніваецца ад празаічнага ўжо тым, што ад яго нельга чакаць падрабязнага апісаньня мясцовасьці, дарогі, дэталяў зьменлівага атачэньня. Паэтычны травэлёг — гэта адначасова свайго родулірычны дзёньнік. Вядома, паэт-падарожнік, паэт-турыст у сваім дзёньніку-травэлёгу адзначыў бы больш прыкметаў навакольнага сьвету, але паэт-выгнаньнік пагружаны ў свой боль, у сваю горкую думку, і навакольны сьвет, праламляючыся ў паэтычным успрыняцьці, становіцца часткай гэтага болю, гэтай думкі. Праўда, ня шмат у каго з паэтаўвыгнаньнікаў знойдзем такое амаль абсалют'нае ігнараваньне нава-
кольнага сьвету, як у вершах Уладзімера Дудзіцкага. Добры прыклад — Язэп Пушча, настаўнік Дудзіцкага. Мы ведаем нешматлікія ягоныя турэмныя вершы — „Дачушкам Галі й Лялі“, але зь першых вершаў 1931 г., напісаных на пасяленьні ў г. Шадрынск (Курганская вобл.), мы даведваемся шмат і пра месца высылкі, і пра прыроду таго краю.
Калі у Шадрынск, на Ісець, Мяне прывезьлі пад канвоем, Я выйшаў сонейка сустракаць I нізка пакланіўся хвоям.
Ня першы дзень і не другі
Вакол — суровы шум тайгі, А недзе — паплавы, стагі...2
Турма, этпапная дарога, суворая камяніца, вакно (турмы), Марыінскія краты, зялезная луска, сьцекы (турмы), замкі, кайданы — такія нешматлікія рэчавыя прыкметы вонкавага сьветуў вершах Дудзіцкага.
За плячмі —
этапная дарога, прадвачмі — ня першая турма...
і ня цьветам, а пылам зялезнай лускі асыпаюць душу Марыінскія краты...
Але й іх называе Ўладзімер Дудзіцкі як быццам толькі дзеля таго, каб хоць неяк пазначыць месца дзеяньня. Паэт засяроджаны на сваім унутраным жыцьці, на роздумах пра свой лёс, трагедыю народу, сваю адарванасьць ад Беларусі.
Вось верш гэтага цыклю напісаны, верагодна, ужо пасьля вынясеньня прысуду, але яшчэ да „этапнай дарогі“. Гэта васьмірадковы верш „На парозе турмы“ напоўнены горкімі думкамі й горыччу расставаньня. Вось гэты „багаж“, зь якім паэт кіруецца ў выгнаньне:
Ня ўкраў, не зьнявечыў нікога,
Толькі тое у думках было, Каб народу закутага скогат Уняць лекамі дум і слоў.
2 Пушча Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. С. іо, 13.
Ня ўняў, не суняў і ня сьцішыў... Скогат іншага сэрца кране.
Заўтра, пэўня, вятры закалышуць На чужыне нялюбай мяне.
Далейшыя вершы з травэлёгу выгнаньніка напісаныя ўжо на этапе ў турме і ў канцлягеры, але толькі пад адным вершам „Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце“ аўтар пазначае адрас: „Турма ў горадзе Марыінску (Сібір)“. Істотнага значэньня гэта ня мае, паколькі ўся паэзія выгнаньніцкага травэлёгу пранізаная блізкімі думкамі й настроямі. Тут няма вобразаў людзей — ні таварышаў у няшчасьці, ні тых, хто надглядае за імі. Чужая паэту прырода, змрочнае маркотнае надвор’е вельмі сугучныя душэўнаму стану паэта.
Колер неба хмары ўслалі густа.
Цемень цісьне долу.
Цішыня.
Белы сьвет зьмярцьвеў і стаўся пусткай небывалай...
Рук ня ў стане ўзьняць.
I бязьлістая, сівая восень, і пакутная, як пекла, ноч...
Натуральным чынам усе вершы турэмнага цыклю трагічныя. Гэта й трагедыя чалавека, адарванага ад роднай зямлі, і трагедыя адзіноцтва, і трагедыя разлучанага з роднымі людзьмі — братамі, сёстрамі, маці. Гэта трагедыя краіны, „у няволю забранай“. Але калі месцы выгнаньніцтва за ўсе гэтыя гады ня сталі ні бліжэй, ці цяплей паэту, то нутраны сьвет ягоны эвалюцыянаваў ад душэўнай прыгнечанасьці Сд’ здаецца: на цэлым сьвеце сьмех ірадасьць змагла пакута; Няўжо тут я сьмерць сваю прыйму?“) да гатоўнасьці вынесьці ўсе пакуты („Буду несьці у сэрцы мужнасьць, пакуль песьня яшчэ ня сьпета“). Нельга забываць, што ўсе гэтыя вершы напісаў малады чалавек. Пад першым стаіць дата — 1933 г. Нічога дзіўнага, што ў першых вершах пасьля арышту — разгубленасьць і нават адчай:
Скамянела, сьцішылася сэрца.
Кроплі сьлёз..., Разгойданая муць...
Няўжо тутп. цярпеньня боль парвецца?
Няўжо тут я сьмерць сваю прыйму?
Але хутка зьяўляецца памкненьне глыбей асэнсаваць тое, што адбываецца, хоць, натуральна, пры гэтым застаецца й трагічнае разуменьне свайго становішча.
Да сустрэчы... Бывай... He зьнішчальныя душы людзкія...
I ніколі й нідзе голас нашай крыві не памрэ й не завязьне.
Несумненна, надзею й веру паэт чэрпаў з сваіх успамінаў і думак аб родным краі. Беларусь — гэта тая антэева зямля, якая пастаянна прысутнічае ў паэзіі Дудзіцкага й дае яму сілы.
Боль ад расстаньня з радзімай перасьледуе паэта на яве і ў сьне3, і няма паратунку ад гэтага болю.
Сум па роднай старонцы ператвараецца ў назойлівую мару аб крылах, якія панясуць паэта ў Беларусь.
Каб ня рукі, а крылы магутныя меў, узмахнуў быя крыламі... Вышай, у надзем’е крутое, як сэрца на ўме, дзе блакіт неба зорамі вышыт... кабмае расьцьвілі ўсе найлепшыя сны, што, прысьніўшыся, сьпяць, як і спалі...
Але бязьлітасная рэальнасьць разьбівае мары з!б „Марыінскія краты ...
I ўсё ж зноў і зноў паэт бачыць сны пра родныя палі, рэкі й азёры. Гэтыя сны перасьледуюць Уладзімера Дудзіцкага ў вершы „Пакуль песьня яшчэ ня сьпета“ — лісьце да сябра. Паэт кажа:
Кожнай ночы ў снох бачу лета, чую шумы палёў аўсяных.
Імі гора й туга апеты, імі ж сэрца жыве і сяньня.
3 Адзначым, што паэзія „сноў аб радзіме“ традыцыйная для беларускай літаратуры. „Мне сьняцца сны аб Беларусі“, — пісаў Купала, і менавіта такія сны сьняцца многім паэтам, і ня толькі эмігрантам.
А калі сум-боль аб роднай старонцы злучаецца з марай пра крылы, зьяўляецца верш „Ня першы раз і не апошні, мусіць...“.
Паэт„на крылах сну“зьдзяйсьняе палёту Беларусь. Спачатку, як у рэальным палёце, адкрываецца аіульны плян („рэкі Беларусі“, „журботная вазёраў сінь“), з гэтай вышыні паэт углядаецца ў родную зямлю, шукае знаёмыя прыкметы (дзе„туманы вільгаці балотнай“, „рунь мурожная аселіц“). Затым агульны плян зьмяняецца больш канкрэтным. I далей падчас гэтага „зваротнага“ падарожжа на чытача абрынаецца мноства дэталяў Ьсатлеў... невад, човен гойдаецца, восьці“), ажно да такіх, як настрой ката і,яму, дачуўся я, сягоньня млосна, і ён чамусьці перастаўмурчаць“). Вельмі паказальна вось„дачуўсяя“: зьяўляецца сумненьне — а ці сон гэта? А якая нагляднасьць у словах аб „маёй уцесе“:
Ля вербаў моліцца мая уцеха і плача, стомленая, ля ракі.
Паэт сапраўды падарожнічае, але падарожнічае па роднай зямлі, няхай гэта толькі ў думках ці ў сьне. I натуральны той боль, які выклікае падарожжа:
Сьціскае грудзі мне бязбожны вырак, і мой хістаецца, бы цень, шкілет.
Кальцавая форма вершу дазваляе паэту, сканчаючы падарожжа, зноўзірнуць на Беларусь з„птушынага палётпу“, інакш кажучы, паўтарыць палёт, але ўжо назад.
У вершы „Крокі і вёрсты“, прайшоўшы „сотні вёрстаў“, удалечыні ад роднай зямлі, усё так жа паглыблены ў думкі пра яе:
Мілы сэрцу майму балацяны павеў, шум палёў, песьні ветру, туманы...
паэт просіць:
прышлеце мне песьняў ракіт і зямлі пах у сьцены вастрогу!
але „далі шлюць плач радзімы і лёскат“, бо „край мой родны, ў няволю забраны“. Гэта Купалаўская ўстойлівая форма, зразумелая чытачу, і яна не патрабуе расшыфроўкі.
Спынімся яшчэ на адным вершы гэтага цыклю. У вершы „Ні маністаў, ні зораў“ зноў мара, відзежы пра радзіму сутыкаюцца з суровай рэчаіснасьцю. Але гэты верш ні паводле зьместу, ні паводле формы не паўтарае ўжо вядомыя нам. Упершыню паэт піша анапэстам з чаргаваньнем пяцістопных і шасьцістопных радкоў.
Анапэст ня новы для беларускай паэзіі. Ім, у прыватнасьці, карыстаўся любімы паэт Дудзіцкага Язэп Пушча. Адныя паэты бачылі ў анапэсьце імклівасьць, парывістасьць, рух стыхіяў. Іншыя чулі анапэст у маршы жаўнераў. Цікава ахарактарызаваў анапэст расейкі паэт Канстанцін Бальмонт: „Памер, поўны змрочнай выразнасьці, цяжкага й разьлічанага ўдару. Верш, якрука зь мячом, якая паволі ўздымаецца, замахваецца й б’е. Адваротны від дактыля, адваротнае цячэньне пачуцьцяў“. У Дудзіцкага анапэст стварае моцную напружанасьць: „Я адзінлявакна у суворай сяджу камяніцы...“
Верш „Ні маністаў, ні зораў“ падзелены на 4 часткі, піто незвычайна для цыклю. Можна сказаць, што гэта нават маленькая паэма. Тут лірычны герой выступае адначасова й як наратар: яго вачыма мы бачым тое, што адбываецца, троху збоку, і ў той жа час адчуваем перажываньні героя. Кампазыцыйна кожная частка самадастатковая, але цесна зьвязаная з астатнімі, кожная складаецца з двух радкоў. Лексычныя паўторы пачатку кожнага радка першай і другой частак ствараюць адзіны эмацыйны тон — стрымана-напружанага аповеду. Але калі ў першай частцы перад намі сьвет у фарбах і гуках за вакном турмы, то ўжо другая частка прыводзіць нас да зрокавых і гукавых бачаньняў нутранага сьвету паэта. I бачаньне-мара, разгортваючыся і ўскладняючыся ў трэцяй ічацьвёртай частках, дасягае апагею„за бяседным сталом“:
Хіба ж мелі калі мо такое багацьце у хаце, якім сяньня найменшы гасьцямі чязнанымі шчодра убраны?..
I наймагутным пахавальным акордам гучаць апошнія радкі, якія разбураюць відеж і якія быццам выпадаюць з агульнай структуры вершу, але ў сваёй падсьвядома чаканай чытачом нечаканасьці абсалютна дакладныя:
...Зазьвінелі замкі. Німаністаў, ні зораў...' Прысуд і кайданы...
I ў гэтым вершы, як ужо ў разгледжаных, сьвет, што атуляе вязьня, ня мае прыкметаў пэўнай мясцовасьці („гадзіна-другая начы, месяц, сінь нябесная, хмаркі, цені, у нямой цішыні нетрывалыя нейчыя хрус-
нулі косьці...“), але тут зусім іншы сьвет бачаньняў: няма звыклай для Ўладзімера Дудзіцкага Беларусі. Тут вяршэнствуе нявыказаная думка пра магчымасьць вырашэньня самімі беларусамі свайго лёсу. На пытаньне „Amo мы?“ не адказваюць муры, але моіуць адказаць „асілкі“, што „выплывалі і з-за хваляў агністых“ і зьбіраліся „за бяседным сталом“. У гэтым бачаньні перемешваюцца нявызначаныя, але шматзначныя сымбалі („чаўны залатыя“, „хвалі агністыя“, „асілкі“, „дыяманты, цудоўныя, як сонца цудадзейны вагонь“, „хорам хрустальны“) зь нечакана простай размовай з роднымі людзьмі. Няцяжка пабачыць, што вобразы-сымбалі ўзыходзяць да легендарнага „залатога веку“, які ў той ці іншай ступені маецца ў кожнай нацыі. Інакш кажучы, гэта мінуўшчына, перакуленая ў будучыню. Такая першая спроба Ўладзімера Дудзіцкага філязофска-эсхаталягічнага тлумачэньня лёсу краіны.
Так, знаходзячыся ўдалечыні ад дому, паэт пачуцьцямі й думкамі быў там, у Беларусі, успрымаючы навакольны сьвет, як нешта іррэальнае, скажам, як дурны сон. Падарожжа Дудзіцкага зь Менску ў Сібір паэтычна ператварылася ў „зваротнае“ падарожжа — падарожжа ў Беларусь. Чытач застаецца ў невядомасьці й пра саму турму, і пра парадкі, што панавалі там, і пра яе насельнікаў. Зь іншага боку, ён шмат дазнаецца пра сьвет, пакінуты паэтам, пра ягоны душэўны лад. I можна скласьці дастаткова адэкватнае ўяўленьне пра кірунак думак той моладзі, да якой належаў Дудзіцкі.
Абсалютна натуральна, што хараство роднага краю непарыўна зьвязанае ў сьвядомасьці паэта з „скогатам народу закутага, плачам радзімы, яе горам і бядой“. Як выхадзецзь сялянства, зь якога й пачалі сваю палітыку тэрору бальшавікі, Уладзімер Дудзіцкі рана пазнаў „бяду народную“. Аў Менску сярод маладой беларускай інтэлігенцыі ён зразумеў, што такі ж лёс чакае іншыя пласты насельніцтва й, у першую чаргу, нацыянальную інтэлігенцыю. I хоць гэта быў адно пачатак 1933 г., часы ў імпэрыі „амаль вэгетарыянскія“ (масавыя расстрэлы й павальныя арышты, зьвязаныя ў сьвядомасьці гісторыкаў з 1937 годам, яшчэ наперадзе), быццам бы зробленыя толькі першыя крокі на шляху зьнішчэньня нацыянальнай інтэлігенцыі, але рашэньне ЦК КПБ 1929 г. пра нацдэмаўшчыну й шматлікія арышты 1930 г. ужо дастаткова ясна казалі пра мэты й мэтады савецкай улады. От жа, хочацца дадаць, што тое зразумела, відавочна сёньня, а ў 1930-х гг., дый пазьней, большая частка насельніцтва ў краіне калі нешта й разумела, дык імкнулася трымаць думку так далёка, каб — крый Божа! — нават блізкія не здагадаліся. 1920—1930-я гг. — ганебны пэрыяд у гісторыі ня толькі савец-
кай інтэлігенцыі, якая непасрэдна адчувала ціск і прапаганды, і страху, але і ўсёй эўрапейскай, што капітулявала перад „сацыялістычным экспэрымэнтам“, які абяцаў забясьпечыць роўныя правы ўсім народам і даць незалежнасьць усім рэспублікам. Ня будзем забываць, што на гэту прапагандысцкую вуду трапіліся такія ненаіўныя палітыкі, як Вацлаў Ластоўскі. I калі беларускія маладыя літаратары разумелі ўжо ў тыя гады сутнасьць савецкай улады й здолелі выкласьці гэта разуменьне на паперы, то можна ацаніць іх праніклівасьць і сьмеласьць.
Каб завяршыць разгляд першай часткі травэлёгу Ўладзімера Дудзіцкага, яшчэ варта спыніцца на празаічным творы, які называецца „Ўспаміны“ (першая публікацыя ў газэце „Бацькаўшчына“, чэрвень— верасень 1956). Сам аўтар кажа, што „згадваючы пра жытае й перажытае, пачынае пераказ таго, што калісьці сталася ды што ніколі й нічым не спляміцца“. У разьдзеле, што папярэднічае арышту, паказваецца атмасфэра страху ў грамадзтве, запалоханасьці, чаканьня арышту як непазьбежнасьці. Тыя людзі, пра арышт якіх піша Ўладзімер Дудзіцкі, — самыя простыя, як гаспадар кватэры, сусед бацькоў і г. д. Нават у нацдэмаўшчыне іх нельга абвінаваціць. На гэтым фоне арышт Дудзіцкага непазьбежны. А затым вельмі яркае апісаньне самой турмы зь яе найкалярытнейшымі насельнікамі... Толькі ўсё гэта анічога не дадае да выгнаньніцкага травэлёгу Ўладзімера Дудзіцкага...
У Беларусь Дудзіцкі вярнуўся пры канцы 1937 г. Час, скажам, ня самы спрыяльны для былога зэка. Нездарма Язэп Пушча, арыштаваны яшчэ ў 1930-х і выпушчаны на свабоду ў 1935 г., не вярнуўся ў родную старонку, лягічна баючыся новых рэпрэсіяў. Дасталося й Дудзіцкаму. Некалькі гадоў па вяртаньні з высылкі ён жыў з таўром „вораг народу“, аднак — Бог дараваў — цудам пазьбег арышту. Жыцьцё пад дамоклавым мячом было невыноснае. Надзеі на перамены можна было ўскладаць адно на вонкавыя сілы — заходнія краіны. I калі Нямеччына напала на СССР, Уладзімеру Дудзіцкаму, як і шмат каму іншаму, падалося, што надзеі спраўджваюцца. Няшмат часу спатрэбілася, каб расчаравацца і ў гэтых „сябрах“. Выйсьця не было, бо трэцяй сілы не існавала. Да таго ж нямецкія ўлады давалі болып магчымасьцяў для працы на „ніве асьветы“. I Дудзіцкі кінуўся ў культурна-асьветную працу. Чалавек з натуры вельмі дзейсны, што пакутаваў на сваё амаль падпольнае існаваньне ў перадваенныя гады, ён імкнуўся заняцца ўсім, што было ў той ці іншай ступені даступна ва ўмовах акупацыі. I ён пачаў зноў пісаць. Ці пісаў ён, выйшаўшы з турмы, ва Ўзбэкістане і па вяртаньні ў Беларусь, невядома, ва ўсялякім выпадку напісанага ў гэтыя гады па-
куль знайсьці не ўдалося. А цяпер ён пісаў. Вершы 1941—1944 гг. займаюць асобнае месца ў паэзіі Дудзіцкага. У іх ёсьць аптымізм, вера ў будучыню Беларусі, развагі пра жыцьцё, надзеі. Нават назвы кажуць пра гэта — „Былое трупам мусіць пасьці“, „Над сьлядамі шляхоў аджытых“, „Дваццаць пяты“, „Да зброі, да чыну“, „Насустрач будучыні нашай“, „Крывёю купленае права“ ды інш. Тады ж ён напісаў паэмы „Клятва духу“, „Цені сьмерці“ (зь якой да нас дайшоў толькі невялікі ўрывак)... Пры гэтым яны трагічныя, гэтыя вершы й паэмы. „Гляджу, прызнацца, не бяз страху на воблік сяньняшняга дню..— радкі зь вершу „Насустрач будучыні нашай“. I хоць заканчэньне яго ўсяляе надзею —
Для прыйсьця сьветлага народу пад сьцягам бел-чырвона-белым шляхі крутыя пройдзем сьмела насустрач будучыні нашай.
— пачуцьцё няўпэўненасьці не пакідае паэта... Дый як можа быць іначай, калі Ўладзімер Дудзіцкі ня бачыць, якім чынам краіна можа набыць свабоду й незалежнасьць. Надзеі жывуць, але якія яны неканкрэтныя. Гэта проста вера, адчайная вераўсьветлую будучыню, надзея, што разам можна адолець і ўсходнюю, і заходнюю чуму.
Насустрач разам выйдзем мы і першай сонечнай усьмешкай спалошчам спадчыну чумы і друз аджытага на сьцежках.
I расшуміцца сьпелы сад
і золатам спавіты жнівень.
Расьці, юнацкая краса, на сакавітай роднай ніве!..
Прыходзіць 1944 год, год вызваленьня Беларусі ад нямецкай акупацыі й разам з тым час чарговага выбару — куды ісьці? „Шлях зусім вузкі“. Пазьней ён напіша: „Кірунак захадні — зусім чужы, усходні гэтакі ж. Усе чужыя“. Людзкі сыход адлюструе і ў прозе: ДІюдзі йшлі й ехалі. Адны — на захад, другія — на ўсход. Ішлі й ехалі ўмісуські, куды вочы глядзелі. Несьлі й везьлі вялікае гора“. Але ў сапраўднасьці для Ўладзімера Дудзіцкага шлях быў адзін — на захад. Пачынаецца падарожжа ўцекача. Другая частка травэлёгу Дудзіцкага — травэлёг эмігранта: Нямеччына, Аўстрыя, Паўднёвая Амэрыка, ЗША.
Першыя вядомыя нам вершы на выгнаньні паэт напісаўу верасьні 1944 г. у Бэрліне. Яны так і называюцца — „Замест разьвітаньня“:
Разьвітацца не прыйшлося... Болей скошанай траве ў лугох ня ўстаць. Горш яшчэ, каліў жыцьці ніколі немагчыма будзе прывітаць.
Гэта яшчэ толькі верасень 1944-га. Да канчатковага разгрому Нямеччыны восем месяцаў. Зусім не відавочна, што нямецкія войскі не пяройдуць у контранаступ. Бо яны ж стаялі ў сьнежні 1941 г. пад Масквой, і тады здавалася, што Савецкі Саюз вось-вось будзе пераможаны. Дый Дудзіцкі, падобна, не адчуваў сябе яшчэ эмігрантам. Можа быць таму, што значную частку гэтага часу ён быў заняты справамі арміі Власава й жыў надзеяй.
У тыя месяцы Ўладзімер Дудзіцкі піша „Ля роднай бацькаўскай мяжы“, „Нараджаецца сьвет неапеты“, „На схіле гор стаіць мой новы дом“, „Віюцца чорныя дарог брыжы“, „На станцыі начы“ й некаторыя іншыя. Тут няма яшчэ адчуваньня руйнаваньня надзеяў. Гэта пераважна трывожныя роздумы пра зробленае й чаканае:
— Камяністай дарогай ідзе непазнанаярадасьць паэты. He зракуцца і думы: у гневе падзей нараджаецца сьвет неапеты.
Паэт пераконвае сябе й чытачоў, што няўсё згублена, „пакуль над сьцежкамі сьвятло гарыць“. Але скрозь гэтыя спробы пераканаць сябе ў магчымасьці іншага выніку прарываецца цьвярозае разуменьне горкай праўды:
У іншы край, ня ведамы яшчэ, пагоніць, пэўна, часмае згіноты, а мо й падун сівы у бездань звалачэ
і прыме ў схоў глухі мой дзённы клопат.
Камэнтаваць вершы Ўладзімера Дудзіцкага складана: зусім няшмат, і то часта паводле чутак, нам вядома праягонае жыцьцё. Рэдка хоць зь якойсьці ступеньню пэўнасьці можна меркаваць пра пабуджальныя прычыны стварэньня вершу, вельмі часта зьяўляюцца сумневы навату часе напісаньня. Канечне, жыцьцяпіс творцы не заўсёды тлумачыць ягоныя вершы. Ва ўзаемаадносінах паэта й грамадзтва, у
рэакцыі грамадзтва на вершы паэта, у прыманьні ці адштурхоўваньні паэтам ідэалягічных клішэ й лёзунгаў могуць знаходзіцца ключы да твораў. Разам з тым даводзіцца ўвесь час памятаць пра істотную розьніцу паміж тымі, для каго паэзія ня толькі душэўная патрэба, але й асноўная дзейнасьць, што дае сродкі для існаваньня, і паэтамі, падобнымі да Дудзіцкага, для якіх часта прывідная нават надзея падзяліцца з чытачамі сваімі вершамі. Паэзія для іх — нешта накшталт дзёньніка стану душы й розуму. Гэтым і тлумачацца шматлікія часавыя лякуны й, наадварот, значная частка вершаў на іншым адцінку часу, але гэта паглыбляе й цяжкасьці іх камэнтаваньня. Менавіта „дзёньнікавасьцю“ тлумачыцца й самарэфлексія ў шматлікіх вершах, асабліва вострая ў моманты страты жыцьцёвых арыенціраў.
1945 год. Пачуцьцё разіубленасьці, адсутнасьць адказаў, страта веры ў заўтрашні дзень.
...1 дзе ні стпань, ні йдзі куды, ні глянь ты, віюцца чорныя дарог брыжы...
Куды імчыш мяне, цягнік? Спыніся, не імчы!
Адзін, як прывід уначы, стаю на станцыі начы.
Самоту на пачатковым этапе эміграцыі асабліва цяжка пераносіць. Да звычайнай для чалавека няўтульнасьці існаваньня, зьвязанай зь цякучасьцю й няўстойлівасьцю жыцьця, на даляглядзе якога пагрозьліва зьяўляецца сьмерць, дадаецца непазьбежная страта сацыяльнага статусу, што робіць чалавека залежным ад усіх грамадзкіх і прыродных стыхіяў. У той сыіуацыі, у якой апынуліся ўсе, хто бег ад савецкай улады пасьля вайны й быў вымушаны часта хаваць сваю нацыянальнасьць, мінулае месца пражываньня, нават прозьвішча. Да патрэбы асабістай самаідэнтыфікацыі — „Хто я тут?“— дадалася (прынамсі, для некаторых, калі не для бальшыні) ня менш вострая патрэба этнічнай самаідэнтыфікацыі („3 кім я?“)Жыцьцё ў Ды-Пі-лягерах не спрыяла зьбліжэньню людзей. Аў Дудзіцкага стасункі з сулягернікамі ўскладніліся й асаблівасьцямі характару, нясхільнага да амікашонства, і добра-
ахвотнай службай пры канцы вайны ў Арміі Власава, што ўспрымалася сьвядомымі беларусамі як здрада. I гэта пры тым, што, наколькі вядома, Уладзімер Дудзіцкі не зракаўся сваёй нацыянальнасьці й нейкім іншым чынам разьвязаў праблему эміграцыі.
Пра сваю самоту ў самоце ў гэтым шматнацыянальным чалавечым гурце кажа паэт неаднаразова: „жыву між чужых я“, „жыву, як зерне на таку...“і няўцямна, і адчайна:
Перада мной — прастор нябёс, чужы, халодны і нялюбы.
Які ж вар’ят сюды прынёс мяне на зьдзек людзкі, на згубу?
Зноў і зноў паэт зьвяртаецца да роднага краю, да роднага дому, да блізкіх людзей. Тут ён шукае выйсьце з самоты, адказы на пытаньні, што яго перасьледуюць. Ен увесь у думках пра радзіму, маці, блізкіх людзей, што засталіся ў Беларусі (вершы „Матуля любая, даруй“, ,Да вас, суродзічы, да блізкіх і далёкіх“, „Ліст да маці“, „Ліст да сястры“, „О родны край“ ды інш.). Некаторыя вершы амаль літаральна паўтараюць сказанае ў маладосьці („О родны край“):
Са мною ты на яву і у сьне, мой родны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясьне. Ты — песьняў-дум найлепшая калыска.
I ўсё ж такі бачна, што любоў Уладзімера Дудзіцкага да роднага краю стала нават вастрэйшая, чым за ,рнарыінскімі кратамі“. Зь якім гневам ён адкідае думку, „што экзотыка нейкай Казані прыгажэй ад лясоў Беларусі“.
Паэзія Дудзіцкага 1944—1946 гг., створаная ў Нямеччыне й Аўстрыі, да ад’езду ў Паўднёвую Амэрыку, складаная зьява. Тут і горыч страты роднай хаты, родных людзей, і вострае адчуваньне самоты, тут і бясконца вар’яваныя ўспаміны пра хараство Беларусі, тут і жахлівыя зьвесткі з радзімы, — і зусім крыху пра фарбы чужой зямлі.
I ўсё ж такі галоўнае й новае нават у самых тужлівых вершах — гэта пачуцьцё віны перад радзімай, асэнсаваньне таго, што надзеі на чужую дапамогу ня толькі бессэнсоўныя, але й шкодныя, што любы акупант прыносіць толькі бяду й спусташэньне. I, зьвяртаючыся да Беларусі, каючыся, паэт прысягае: „цяпер мая рука навотлег адшпурне чужую вушчунь“. I яшчэ з большай страсьцю й сілай у .Апошняй малітве“.-
Ўпаду лепш сам я каля сьценаў Храма, і там апошняя малітва будзе: „Браты і сёстры, пад Сьвятою Брамай зямлёю роднаю прыкрыйце грудзі!“
I таму такой горыччу поўныя словы, якія паэт прамаўляе, разьвітваючыся зь Нямеччынай („Адменная ода“)Цяпер ён выказвае ўсе абвінавачаньні, што назапасіліся за гэтыя гады: і пра тых, „хто учора за сьпінай нашаю нашай сьмерці каваў нажы“, і пра таго, хто „зьняважыў, на глум атрос надзеі“й г. д. Уладзімер Дудзіцкі і ў пэрыяд нямецкай акупацыі быў настроены крытычна да таго, што робяць немцы ў Беларусі. Згадаем гісторыю стварэньня вершу „Маем сілу і край свой“, напісанага ў акупаваным Менску й скіраванага супраць акупантаў4. Але цяпер Дудзіцкі канчаткова разрывае зь мінулымі памылкамі, захоўваючы й абнаўляючы сваё рэзкае непрыманьне савецкай улады, пра дзеяньні якой прыходзяць усё больш жахлівыя весткі з радзімы („сяброў ахрысьцілі на вечны спачынак, хворага брата на голым майдане крывая асіна зь сям’ёй разлучыла“'). Застаецца толькі заўважыць, што сам Дудзіцкі, мяркуючы паводле ягоных вершаў, да канца жыцьця захаваў нявер’е ў пабочную сілу, напрыклад, у заходнія краіны, якія быццам бы могуць прынесьці незалежнасьць Беларусі. У той жа час, шмат хто да канца амэрыкана-карэйскай вайны верыў, што саюзьнікі перамогуць Саветы (пра што піша Барыс Рагуля, гл. „Беларускае студэнцтва на чужыне“).
У апісаньні краіны знаходжаньня Ўладзімер Дудзіцкі, як заўсёды, вельмі ашчадны, але дэталі ўсё ж такі дазваляюць чытачу калі не пабачыць яе, то прынамсі зразумець, пра што ідзецца ў вершах. Так, у аўстрыйскіх Альпах зьяўляюцца„крутабокія Альпы“, „аўстрыйскі далягляд“, „гукі вальсаў вечных“.
У1947 гУладзімер Дудзіцкі пакідае Эўропу. Жыцьцё ў лягеры ДыПі было нясьцерпным. У нейкай ступені яно знайшло адаюстраваньне ў вершы „Зь дзёньніка ДП’і...“. Здаецца, Дудзіцкі выкарыстаў першую магчымасьць вырвацца зь лягеру. Калі б у яго хапіла цярпеньня, як у многіх іншых, ён бы мог адразу эміграваць у ЗША. У чэрвені 1948 г. Кангрэс ЗША прыняў Закон аб перамешчаных асобах, дазволіўшы прыехаць 205 тысячам Ды-Пі з акупацыйнай зоны Нямеччыны, Аўстрыі, Італіі. Але да гэтага часу Ўладзімер Дудзіцкі быў ужо ў Вэнэсуэле.
4 Гл.: Адамовіч А. Творы. New York: БІШМ 2003. С. 511—512.
Перад ад’ездам у вершы „Пякельны дар“ ён пісаў:
У новы край, далёкі і нязнаны, з пакункам дум — тугой набраклых мар — нясу гадоў ліхіх пякельны дар — скамененую горам немачраны.
Нялёгкі шлях ізь пекла па касьці, а мне ж ісьці...Далёка шчэ ісьці...
I ў тым жа годзе ўжо ў Каракасе, падсумоўваючы пройдзены шлях („...Цяпер усё. Уласнымі вачыма пабачыў сьвет“), адкрывае новую старонку свайго травэлёгу, адзначаючы самыя кідкія, відаць, дэталі краявідаў Вэнэсуэлы й сваё нялёгкае становішча ў ёй.
Між жоўтых скал паўдзённае сьпякоты у пошчаку шчапаецца мой плач, і плодзяцца штодзённыя турботы на пераломе спадаў і няўдач.
Трэба сказаць, што пра Вэнэсуэлу, яе прыроду й людзей Уладзімер Дудзіцкі наўпрост больш нічога й ня скажа. Толькі ўскосна, празь перажываньні паэта, адкрываюцца асобныя дэталі.
Цяжка чалавеку, які вырас у беларускім клімаце, пазнаёміўся за часы блуканьняў з шэрагам краінаў, увайсьці, ужыцца ў лацінаамэрыканскую, дзе ў сталіцы — Каракасе — цэлы год расьцьвітаюць кветкі, дзе ў адных раёнах проста пекла, а ў другіх цэлы год ляжыць сьнег. Ды яшчэ бязь веданьня гішпанскае мовы. I зразумелыя й тужлівы тон шэрагу вершаў і простыя ды ўскосныя ўспаміны пра страчаную радзіму. I ў гэтай сувязі паказальны двайны верш, кожная частка якога пачынаецца словамі „Дарма, што на чужой зямлі жыву...“, і кожная — нібы разгорнуты доказ гэтага пасылу. Абедзьве часткі з розных бакоў апісваюць бачаньне паэтам Беларусі. Першая нагадвае пра тое, што ён пазнаў у роднай краіне, пералік завяршаецца радком „і любай цёплае і ласкавае слова“. Другая пазбаўленая мяккасьці й цеплыні першай. Яна й пра надзею, і пра віну сына: „Ля родных хат — ахвяраў крыгалому — схілю сваю пакорна галаву“. А сканчаецца даволі красамоўна:
3 далёкіх гораў, краю дарагі, імкліва мчацца думак мурагі — прысяга коньніка Крывіцкае Пагоні.
Нягледзячы на тое, што ў асобных вершах амаль літаральна паўтараюцца некаторыя думкі, што адольвалі Ўладзімера Дудзіцкага ў Нямеччыне й Аўстрыі, збольшага вершы становяцца глыбейшымі, філязафічнымі, а некаторыя нават больш аптымістычнымі. Зьяўляюцца новыя вобразы і ў вершах пра радзіму.
Пад кашуляй зь беларускага радна, што пашылі на дарогу у нястачы, вельмі моцна б’ецца жылачка адна, і здаецца яна гэтакай гарачай...
Пацярплю. Тканінаю калянага радна нецярплівасьці пякучасьць заспакою, каб пад сэрцам гэта жылачка адна не давала мне ніколі супакою.
Спынімся яшчэ на адной тэме вершаў Уладзімера Дудзіцкага, зьвязанай з падарожжам. Гэта тэма каханьня.
Да Вэнэсуэлы ў Дудзіцкага было няшмат вершаў пра каханьне, хоць ня раз згадвалася каханая, што засталася на радзіме. Вэнэсуэльскія вершы пра каханьне незвычайныя для такога роду паэзіі. У іх шмат роздуму, цеплыні й горычы, недаверу й падзякі. Каханьню прысьвечана ліра-паэма „Сьцені“. Здавалася б, паэма пра новае каханьне — тут і жаданьне „прыкунежыць шчыра і заглянуць у журботны твар свае манашкі“, і мужчынскі гонар ад таго, што „спакусіла чараўніца“. Але радасьць каханьня азмрочаная: „Залатыя сонца пасмы засланіла сьцень жывая...“Там, на радзіме, засталося сапраўднае каханьне, для якога паэт знаходзіць надзвычайныя вобразы:
Маці сеяла й мачыла сінявокі лён пад кручай, губку ж выткала дзяўчына і пашыла ў дзень заручын. На грудзёх, над сэрцам самым, васілёк і колас жыта, колас доўгімі вусамі крэсьліць шлях неперажыты...
Усе думкі паэта пра радзіму, душа ягоная там, там усё, толькі там усё сапраўднае, там і сапраўднае каханьне, якое толькі й шукае паэт ды ня можа знайсьці:
А цябе — непаўторнай, сінявокай мае беларускі, не знайшоў...
А потым Уладзімер Дудзіцкі пераяжджае ў Злучаныя Штаты, на некаторы час вяртаецца ў Нямеччыну, у Мюнхэн, ужо ў якасьці кіраўніка Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі „Свабода“.
I ў ЗША, і ў Мюнхэне зьяўляюцца новыя вершы, новыя роздумы, новыя вобразы, але, як і ў папярэдніх падарожжах, толькі адна краіна займае Дудзіцкага, адной жарсьцю ён захоплены, адной любоўю — Беларусьсю.
Такім чынам, кола замкнулася. Гэты артыкул задумваўся як маленькае дасьледаваньне таго, што адкрылася Ўладзімеру Дудзіцкаму падчас ягоных нявольных падарожжаў па Азіі, Эўропе й Амэрыцы. Дасьледаваньня не атрымалася: аб’езьдзіўшы ці ня ўвесь сьвет, Дудзіцкі бачыў толькі адну краіну — свой родны край. Відаць, гэта калі й не ўнікальная зьява (а можа быць, і ўнікальная), то надзвычай рэдкая.
Тэксты
Эміль Цяўлоўскі
БЕЛАРУСЫ Ў АРГЕНТЫНЕ’
Пачаткаў беларускае эміграцыі ў Аргентыне трэба шукаць пасьля 1812 г., г. зн. па ўпадку Напалеона. У гэтую пару на Літве быў легіён ген[эрала] Кнішэвіча і ген. Рынкевіча, зь якога значная частка (20 ооо паводле М. Кукеля) эмігравала ў Францыю. Там былі аргентынскія агенцтвы для „рэкрутацыі“ імігрантаў: так вайсковых, як і цывільных спэцыялістаў. 3 былымі вайсковымі (ці паўстанцамі) палякамі зь лёзунгам „за нашую вольнасьць і вашую“ прыплывалі да Аргентыны [удзельнікі] літоўскага легіёну, найчасьцей яны ўступалі да аргентынскага войска. Каб дастаць адносную дакумэнтацыю з гэтых часоў, трэба было б зрабіць добрыя пошукі па архівах. Справа камплікуецца тым, што зачастую былыя вайскоўцы не падавалі фактычных прозьвішчаў, толькі псэўданімы, каб не наводзіць на падазрэньні для перасьледаваньня сем’яў расейскім уладам. Апроч таго, нават і гэтыя аўтэнтычныя прозьвішчы ў гішпанскай транскрыпцыі былі вельмі зьмененыя. Дзеля гэтага не знайшлося сьмелага чалавека даходзіць гістарычнае праўды паводле дакумэнтаў. Эміграцыя з царскае Расеі да Першае сусьветнае вайны была невялікая і таксама асталася без дакумэнтацыі. Паводле кнігі Акунцова2, у Аргентыну прыбыло ў 1907 г. наагул зь Беларусі, а найбольш зь Меншчыны 5 621 чалавек (невядома скуль узяў гэтыя лічбы). Больш канкрэтнае формы набірае эміграцыя міжваенная з Заходняе Беларусі (з Усходняе Саветы не выпускалі). Пачынаючы ад 1924 г. прыяжджаюць людзі цэлымі
1 Тэкст друкуецца паводле машынапісу, які захоўваецца ў архіве Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Арыгінал пісаны лацінкаю, але быў перароблены намі на кірыліцу і адаптаваны з гледзішча правапісу. Асаблівасьці лексыкі аўтара захаваныя.
2 Верагодна, маецца наўвазе: Окунцов Н. Русско-амернканскнй справочннк. Нью-Йорк, 1913. — 184 с.
статкамі „на зарабаткі“ (украінцы, палякі й беларусы) і тут расьцярушваюцца па ўсёй Аргентыне. Між іншымі спатыкаліся людзі з арміі ген. Булак-Балаховіча (успамінаецца таксама ў кнізе Фларыяна Чарнышэвіча3). Прыяжджаюць пераважна бязь сем’яў адзінокія мужчыны, сяляне. Было крыху жанчын, прыманеных жыдамі ў служанкі, аднак калі аргентынская паліцыя зацікавілася тым, то не абышлося без судоў за „гандаль жывым таварам“.
3 увагі на тое, што Буэнас-Айрэс ёсьць зьбежным пунктам усіх чыгунак і марскіх ліній, то тут быў найбольш згуртаваны промысел і гандаль. Гэта паслужыла, штоў Буэнас-Айрэсе й яго прыгарадах затрымалася найбольш эмігрантаў са ўсяго сьвету. Консульства польскае было камэрцыйнае арыентацыі (абсаджана жыдамі), дык справы імігрантаў найменш іх турбавалі. Абставіны, у якіх знайшлася беларуская эміграцыя, дыктавалі арганізаваць свае таварыствы. Такім чынам у 1934 г. паўстае першае Беларускае культурна-прасьветнае таварыства пры вуліцы Чарлёнэ 383, у Буэнас-Айрэсе. Другое Беларускае таварыства „Культура“ сфармавалася ў 1937 г. у дзяльніцы Парке-Патрыцыёс, а за гэтым Беларуская бібліятэка імя Івана Луцкевіча ў дзяльніцы ВільляКрэспо. У1938 г. афармляецца Беларускае кулыурнае таварыства „Белавеж“ на прадмесьці Буэнас-Айрэсу — Валентын Альсіна. Гэтыя чатыры таварыствы сфармавалі 21.05.1939 г. Фэдэрацыю беларускіх таварыстваў у Аргентыне. Зь бегам часу далучыліся 2 новыя таварыствы. У партовай дзяльніцы пад канец 1939 г. паўстала таварыства, другое — на правінцыі Буэнас-Айрэсу Бэрысо, пры бойні і фабрыцы кансэрваўДйлТ? ужо ў 1941 г. Спачатку выглядала, што праца, вынікаючая зь неабходнае патрэбы, будзе разьвівацца: пры бібліятэцы Луцкевіча быў тэатральны гурток, які меў добрыя посьпехі ў мясцовых тэатрах і ў суседнім Уругваі. Культурная сэкцыя наладзіла выдаваньне настольных календароў4, пачынаючы ад 1940,1941,1942,1943 і часам і пазьней, нерэту-
3 У польскага пісьменніка беларускага паходжаньня Фларыяна Чарнышэвіча, што жыў у Аргентыне, ёсць некалькі аповесьцяў, якія распавядаюць пра жыцьцё на беларускіх землях: „Надбярэзінцы“ (Буэнас-Айрэс, 1942), „ВіцікЖывіца“ (Буэнас-Айрэс, 1953), „Хлопцы з Навашышак“ (Буэнас-Айрэс, 1963). Падрабязьней пра Ф. Чарнышэвіча гл.: Госк Г. 3-над Бярэзіны да Бэрыса: Белетрызацыя аўтабіяграфічнага матэрыялу ў прозе Фларыяна Чарнышэвіча // Запісы БІНІМ. №26. 2003. С. 157—168.
4 Маецца на ўвазе „Белорусскнй нллюстрнрованный календарь“ (БуэносАйрес).
лярна, у мове беларускай і расейскай. Гэткім чынам запазнаваліся людзі зь беларускімі літаратурнымі творамі. На выдаваньне сваёй газэты яшчэ не дайшло5, хоць выдавалі сьценныя газэткі як „Беларускі Голас“ ці „Кузьня“ або „Наша Думка“, „Зьвязда“ й т. п. Можа, найважнейшае, што было наладжанае пры таварыствах, — навучаньне на кароткатэрміновых курсах і юрыдычныя парады.
Калі пачалася вайна (1939), то Ў хуткім часе некаторыя запісваліся дабравольцамі ў польскую армію. Факт гэты трэба разумець, што людзі хацелі вярнуцца дамоў, толькі не было магчымасьці, проста не было грошай, а тут надаралася нагода на бясплатны праезд. Агулам (украінцаў, палякаў, беларусаў і жыдоў) з Аргентыны выехала 1140 чалавек, у гэтым 856 рыма-каталікоў, 131 грэка-каталік, 99 праваслаўных і 54 жыды. На камісію прыйшло каля 2 ооо дабравольцаў былых польскіх грамадзянаў. Колькі было беларусаў — невядома, трэба лічыць каля зо%6. Цікава, што ў гэтым часе і пазьней не было дабравольцаў у Чырвоную Армію, хоць прапаганда пашыралася сярод беларускіх таварыстваў. I другі факт, што „мабілізацыя“ рэкрутаў ці рэзэрвістаў адбывалася ў вельмі агранічанай форме. Паводле інструкцыі ген. Сікорскага, ня можна было прымаць людзей у армію (польскую), каторыя былі сямейныя або са слабым здароўем. Апроч таго, на чужой тэрыторыі яны былі падуладнымі аргентынскаму праву, і іх не маглі прымусіць да арміі. У гэтым жа часе дэфілявалі па вуліцах Буэнас-Айрэсу абмундзіраваныя новасфармаваныя нямецка-гітлераўскія часьці, што вымагала вялікай асьцярожнасьці ў высылцы транспартаў з дабравольцамі розных нацыяў да Англіі.
Падчас вайны Аргентына пераходзіць да альянтаў, абвяшчаючы вайну Нямеччыне7. Гэтая фармальнасьць была прадыктаваная карыснымі гандлёвымі пэрспэктывамі, бо пачаліся паставы „корнэд бээфу“8 на фронт альянтаў. Аргентына пачулася больш свабоднай у сваёй эканоміцы, калі Англія была занятая вайною. Хоць і тут паўсталі не-
5 У канцы 1939 г. (раней за „Календарь...“) выходзіла на расейскай мове газэта беларускіх імігрантаў „Новая Газета“ (рэдактар П. Ільляшэвіч).
" Паводле звестак Ю. Грыбоўскага, з Аргентыны ўЭўропу паехалі змагацца \ польскіх фармацыях 1 263 чалавекі, сярод якіх было 92 ці no беларусаў: Грыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918—1945 гадоў. Санкт-Пецярбург, 2006. С. 407—408.
7 Аргентына абвесьціла вайну Нямеччыне й Японіі толькі 27 сакавіка 1945 г.
8 Корнэд бээф (ад анг. corned beef) — саланіна.
прадбачныя перамены: цывільны ўрад (паводле вольных выбараў) быў пранямецкае арыентацыі, цяпер мусіў пайсьці ў адстаўку, а іншыя партыі тымчасам не прадбачылі супрацоўніцтва з альянтамі. У такім выпадку абавязак спадае на войска, каб не дапусьціць да анархіі ў краі. 3 гэтага моманту пачаліся вайсковыя ўрады, якія зь бегам часу прытарнаваліся да сваёй функцыі, праходзячы паціху адмысловыя цывільныя факультэты. На няшчасьце (для беларусаў) Савецкі Саюз знайшоўся на баку альянтаў, што дало яму разгул выступаць па ўсёй Амэрыцы, а калі пачаўся ўпадак гітлераўскае сілы, то адначасна прапаганда праслаўляла Савецкую армію. У1945 г. савецкае пасольства ў Монтэвідэа (Уругвай) абвесьціла рэгістрацыю „сваіх грамадзянаў“ з Заходняе Ўкраіны й Беларусі. Пры рэгістрацыі эмігрантаў патрабавалі здаваць польскія пашпарты і на іх месца выдавалі савецкія за даволі высокую плату. У наступным годзе адкрываецца савецкае пасольстваў Буэнас-Айрэсе. Каб заахвоціць да вымены пашпартоў, пусьцілі байку, што „толькі з савецкім пашпартам людзі могуць адведаць сваю радзіму, бо „панская Полыйча кончылася“, астаўся Савецкі Саюз“, пераняўшы традыцыю „еднной неделнмой“. Прапаганда пайіпла ўсёй даступнай сілай: фільмы, грамадныя выстаўкі, тэатральныя спэктаклі... Шмат хто зь беларускае эміграцыі паверыў прапагандзе, а некаторыя й сёньня вераць. Палітрукі прыходзілі да новапаўсталых таварыстваў, пачынаючы ўводзіць „новы лад“.
Калі Аргентына пачала зарабляць на ваенных пастаўках, то стала зьнікаць безрабоціца, усё пайшло разьвівацца пры добрых заработках, хутка ўсе эмігранты дарабляліся ўласных дамоў, варштатаў, будаўляных ці транспартных прадпрыемстваў, крамаў etc. Суродзічы, каторыя жылі ў Парагваі ці Бразыліі, даведаўшыся, што Аргентына ёсьць лепшым краем, прадавалі або проста пакідалі свае чакры (гаспадаркі), пасяляліся ў блізасьці Буэнас-Айрэсу ці іншым горадзе. Па заканчэньні вайны (з 1948 г.) пачалі вяртацца дабравольцы і прыяжджаць новыя эмігранты з польскае арміі й зь беларускіх абозаў DP, першы раз з Усходняе Беларусі9. Каля 1950 г. беларуская эміграцыя даходзіць шчыту‘°, блізка іоо ооо душ11, у наступныя гады пачне зьмяншацца.
9 Аўтар мае на ўвазе, што ў Аргентыну ўпершыню трапілі выхадцы з Усходняй Беларусі, г. зн. транзытам празь лягеры DP (для перамешчаных асобаў) у Нямеччыне.
‘° Шчыт (ад польск. szczyt) — туг: пік.
11 Лічба юо ооо беларусаў у Аргентыне часта сустракаецца ў літаратуры, але яна нідзе ніякім чынам не абгрунтоўваецца.
Ад 1946 г. Славянскі Саюз12 не праяўляў вялікае актыўнасьці, аж на пачатку 1949 г. „зашумеў“, пачаліся дэманстрацыі, напады з разбоем на беларускія арганізацыі (зрэшты, таксама й на іншыя), адным словам — без паліцыі не абыходзілася. Спрэчкі выходзілі за межы арганізацыі. Правадырамі ці агітатарамі былі падасланыя з Саветаў цёмныя тыпы, як, прыкладам, Шастакоўскі4 ці Драмазонак14, але й мясцовых памагатых не бракавала, як Вінцусь Качарга15, Зданея16, Шоц17, Савіцкі18,
12 Славянскі саюз уАргентыне — пракамуністычнае аб’яднаньне славянаў, частка сусьветнага славянскага руху, які быў ініцыянаваны СССР улетку 1941 г.
13 Павал Шастакоўскі (1877—1962), расейскі белаэмігрант (пакінуў Петраград у 1917 г.), старшыня Славянскага саюзуў Аргентыне. Пасьля пераезду ў СССР (1955 г.) жыў у Менску. Ягоны ўнук — Сяргей Картэс — знакаміты беларускі кампазытар.
14 Антон Драмазонак (Драмачонак?), сакратар прафсаюзу дрэваапрацоўнікаў у канцы 1930-х гг. у Буэнас-Айрэсе. Сакратар Славянскага саюзу Аргентыны да 1949 г. Арыштоўваўся аргентынскімі ўладамі. Паводле некаторых звестак, пераехаўу СССР у 1950-х гг.
15 Вікенці Качарга, у Аргентыне з 1928 г (г. Расарыё, г. Буэнас-Айрэс). Сябар кампартыі Аргентыны з 1936 г., неаднаразова арыштоўваўся за камуністычную дзейнасьць. Старшыня першага Беларускага кулыурна-прасьветнага таварыства. Зь сярэдзіны 1950-х жыў у БССР.
16 Верагодна, Васіль Жданеня (1920—2003), актыўны грамадзкі дзеяч прасавецкай беларускай дыяспары. Арыштоўваўся аргентынскімі ўладамі. Старіпыня клюбу „Бялінскі“. 3 1956 г. — у БССР (Менск). У1963 г. вярнуўся ў Аргентыну.
ч Іван Шоц (?—1972), вядомы грамадзкі дзеяч прасавецкай беларускай дыяспары. Адзін з стваральнікаў Беларускага цэнтральнага дэмакратычнага камітэту дапамогі сіротам Вялікай Айчыннай вайны. 31946 па 1949 г. — рэдакгар газэты „Наш Голас“ (Буэнас-Айрэс). Арыштаваны ў 1949 г. аргентынскімі ўладамі. 3 1955 г. — у БССР, памёр у Смаргоні.
18 Вячаслаў Савіцкі (1898—1976), дзеяч прасавецкай беларускай дыяспары. У Аргентыне — з 1926 г, сябра кампартыі Аргентыны. Арыштоўваўся аргентынскімі ўладамі. У гады Другой сусьветнай вайны — старшыня Беларускага дэмакратычнага камітэту дапамогі Бацькаўшчыне. 31955 г. — у БССР (Менск).
С. Філютовіч, Маркушэўскі, Гайлевіч19 і шмат іншых. У рэзультаце аргентынскія ўлады мусілі дэпартаваць у Саветы 14 актывістаў. Шмат хто, выменяўшы польскі пашпарт на савецкі, чакаў абешчанага „першага транспарту“ на радзіму. Заміж таго, каб выкарыстаць спрыяючую каньюнктуру Аргентыны ды чагось дарабляцца, то яшчэ прадавалі што мелі, асабліва нерухомую ўласнасьць, і то за бясцэнь. Сядзелі на валізках (прадаўшы мэблі), а дзяцей не пусьцілі ў школу, чакаючы на праслаўленую савецкую вучобу. Варта ўспамянуць, што калі прыплывалі пасьля вайны новыя транспарты эмігрантаў, то ў порце Буэнас-Айрэсу ўжо чакалі камуністычныя баёўкі, каб не дапусьціць да высадкі, а кіраваць (па загадзе пасольства) да „раю рабочых“, бо, маўляў, тут самыя „буржуі крывапіўцы“. Для людзей, што прайшлі „сталінскую школу“, падобныя аріумэнты толькі даводзілі да злосьці, не абыходзілася бяз дракі, якую прыпыняла паліцыя. Але людзі, чакаючы гадамі транспарту, дажывалі апошнія грошы, і ў канцы трэба было шукаць працу, каб не памерці з голаду. Савецкі абман быў відавочным.
Беларускія арганізацыі пераходзяць да камуністаў, зьнікаюць нацыянальныя прыметы, астаюцца згуртаваньнямі „савецкіх грамадзянаў“ бяз розьніцы: расейцаў, украінцаў, беларусаў, ліцьвінаў... Савецкая рэарганізацыя нічога не памагла, некаторыя таварыствы пачалі ліквідавацца, якіх маёмасьць пераходзіла на ўласнасьць дзяржавы (Аргентыны) або была разграблена савецкімі дыпляматамі. У гэтым хаатычным часе невядома дзе загінула бібліятэка I. Луцкевіча. Калі яшчэ сёньня дажываюць некаторыя таварыствы, то дзякуючы спагадлівасьці іх першых закладчыкаў, каторыя будавалі з пэрспэктывай на будучыню, але, як піша Філютовіч у „Родным Голасе“20, што „за 20 гадоў не палажылі ані адной цэглы“. I гэта праўда, без рамонту з будынкаўхутка будуць руіны. Новая эміграцыя абыходзіць навокал старыя тавары-
19 Уладзіслаў Гайлевіч (? — пасьля 1985 г.), адзін з ініцыятараў стварэньня і першы старшыня Фэдэрацыі беларускіх таварыстваў у Аргентыне (1939)Сябар кіраўніцтва Бібліятэкі імя I. Луцкевіча (Буэнас-Айрэс). Адзін з тых, хто ствараўунуграную апазыцыю ў беларускай прасавецкай дыяспары, бо адмоўна ставіўся да супрацы беларускіх арганізацыяў з КПА. Памёр у Буэнас-Айрэсе.
20 „Родной Голос“ — прасавецкая газэта на расейскай мове ў Буэнас-Айрэсе, разьлічаная на беларускую (у першую чаргу) і расейскую дыяспары ў Аргентыне.
ствы, проста каб не даваць палкай па ілбе або нажом у бок (што ня раз здаралася). У1948 г. новыя эмігранты зарганізавалі Беларускае таварыства21. Першыя гады гэтае таварыства было вельмі жывучае, плоднае ў працы, аднак з часам пачало пуставаць, бо людзі выяжджалі з Аргентыны, аж у канцы з прычын малой колькасьці сяброў таварыства занікла зусім. Час ад часу паказваюцца беларусы на тутэйшае арэне, але мала і без эфэкту.
Прычыны зьмяншэньня эміграцыі ёсьць розныя: пад канец вайны людзі хацелі эміграваць як найдалей ад камунізму і ад пералюдненай Эўропы. Найлепш знанымі (з расказаў) краямі былі Злучаныя Штаты П[аўночнай] А[мэрыкі], Канада і пасьля — Аўстралія. Туды й запісваліся. Да выезду, аднак жа, трэба было праходзіць розныя бюракратычныя фармальнасьці: чакаць на афідавід, запрашэньні ад сваякоў, мець запэўненую (абешчаную) працу, лекарскія камісіі, а найдаўжэй трэба было чакаць на „квоту“. Аргентына прымала безь вялікіх „шыканаў“22, то людзі, каб ня трапіць пад „трэцюю вайну“, з посьпехам туды паехалі. Але калі пачалі надсылаць візу да Аргентыны з USA (было гэта асабліва ў часе карэйскае вайны), то шмат рээмігравала. У1955 г. дачакаліся некаторыя, што хацелі вярнуцца на радзіму, сабралася іх каля 5 ооо23. Мала каму зь іх удалося вярнуцца. Другая прычына зьмяншэньня этнічнае беларускае групы — гэта брак моладзі на падмену, бракуе людзей адукаваных, бо калі моладзь дарастала школьнага веку, то бацькі не пасылалі да школ, спадзеючыся на савецкую вучобу, або мусілі працаваць, каб дарабіць крыху, што ўтрацілі, чакаючы на транспарт. Ёсьць адзінкі, што кончылі аргентынскія ўнівэрсытэты, але гэтыя людзі былі адарваныя ад беларускіх спраў. Працэс асыміляцыі трэба браць пад увагу.
06.9.1956 паўстала арганізацыя „Лібэрасьён Эўрапэа“, да якой ад пачатку належала беларуская рэпрэзэнтацыя. Да гэтае арганізацыі
21 Маецца наўвазе Згуртаваньне беларусаўу Аргентыне (Asociacion Bielorrusa еп la Arguentina).
22 Шыкана (ад польск. szykana) — прыдзірка, зачэпка.
23 Пасьля савецкага загаду аб амныстыі 17.09.1955 г., паводле якога дазвалялася вярнуцца на Радзіму і былым грамадзянам міжваеннай Польшы, у СССР з Аргентыны пераехалі каля 2 тыс. беларусаў. Тыя, хто жадаў пасьля вярнуцца ў Аргентыну, змаглі гэта зрабіць толькі ў 1960-х гг. (вярнуліся крыху больш за 200 беларусаў).
належала 17 розных нацыяў з-пад Саветаў. „Лібэрасьён Эўрапэа“ была вельмі актыўнай: выступала ў радыё, высылала з рознай нагоды мэмарыялы да дзеячаўу цэлым сьвеце, але ўсё адбывалася ў гішпанскай мове. Пражыла да 1961 г., пазьней слух загінуў, не хапіла матэрыяльнае апоры.
Калі пачалася партызанка ў Балівіі (1967), то тут кранула па-суседзку Парагвай. Ясна, што Чэ Гевара плянаваў падняць на ногі жыхароў Лацінскае Амэрыкі, лічыў на падмогу індыянскіх плямёнаў (кечуа, аймара, іуарані) і на эмігрантаў з савецкімі пашпартамі. Па чакрах пачалі хадзіць агітатары, цягнуць да балівійскай сэльвы людзей да партызанкі Чэ Гевары, які спадзяваўся хуткай перамогі ў Балівіі, а пасьля перакінуцца ў Парагвай. Ахвотнікаўу партызанку амаль не было, але затое было што грабіць на чакрах: жывёлу і прадукты, бо ніхто не хацеў прадаваць ім за грошы. Даведаўшыся аб гэтым, прэзыдэнт ген. Стрэснэр24 хутка паставіў вайсковую аблаву, правадыроў патрымаўу карцэры, даў ім лупня і пусьціў на волю, так што яны доўга не пажылі. Сярод беларускіх, як і ўкраінскіх эмігрантаў, каторыя мелі савецкія пашпарты, раптам паўстала паніка, пачалі ўцякаць як мага з Парагваю — хто куды. У гуарані ачнуўся індыянскі інстынкт, каб заўладаць усім, чаго дарабіўся „грынго“ (эмігрант). Да Аргентыны трэба было нелегальна пераехаць раку Парагвай, і тут іуарані, перавозячы лодкамі ўцекачоў, шмат каго ўтапілі. Аб гэтым не было ані слова нідзе, ведама толькі з расказаў іншых уцекачоў. Такім чынам у Аргентыне знайшлося блізка 200 душ, якія ў рассыпцы хутка тутуладзіліся, вырабіўшы аргентынскія дакумэнты (бо без аргентынскае „цэдулі“ ня можна дастаць працы).
1975 год быў загадзя абвешчаны „Сьвятым Годам“25, і ў сувязі з гэтым былі зьніжкі на білеты да Рыму. Сам Рым, уласьціва, нікога не цікавіў, толькі самая Эўропа, каб адведаць радню ці нават радзімы кут. Такім чынам, частка паехала ў Польшчу, а найбольш у Савецкі Саюз.
24 Алфрэда Стрэснэр (Stroessner, 1912—2006), сын нямецкага каланіста. Прэзыдэнт (дыктатар) Парагваю ў 1954—1989 гг., неаднаразова падаўжаў свае паўнамоцтвы. Перасьледаваў камуністаў, а таксама даў прытулак былым нацысцкім злачынцам. Прыйшоў да ўлады ў выніку перавароту ў 1954 г. і зьвергнуты ў выніку перавароту ў 1989 г. Меў рэпутацыю самага лібэральнага з паўднёваамэрыканскіх дыктатараў.
25 3 1470 г. у Каталіцкім касьцёле кожны 25-ты год (напр. 1900,1925,1950, 1975, 2000) абвяшчаецца юбілейным.
Агулам паехала зборнымі групамі, пераважна самалётамі, блізка 4 ооо асобаў. 3 Польшчы ўжо была сякая-такая люднасьць, але з Саветаў — вельмі туманна. Як вынік гэтых паездак паказалася шмат лістоў пра „радзіму“ ў тутэйшай пракамуністычнай газэце „Родной Голос“, але больш чым пахвал знайшлося ўспамінаў і нэкралёгаў без крыжоў па людзях, каторыя адгэтуль выехалі ўпярод (1955,1956) „на радзіму“. Гэтыя людзі калісь тут вялі агітацыю да выезду з Аргентыны, некаторыя даўно паўміралі ў Савецкім Саюзе — толькі мала хто на сваёй Бацькаўшчыне26.3 гэтых жа нэкралёгаў відаць ясна, што ніхто зь іх не даслужыўся ані дарабіўся да бліскучых вынікаў, ані да якой уласнасьці, часамі каторыя з работнікаў быў прыняты ў партыю! Іншы факт заслугоўвае на ўвагу, што ніхто адгэтуль з эмігрантаў не астаўся там, хіба памёр на разрыў сэрца (было й такіх шмат здарэньняў). Значыць, хто хацеў адведаць радзіму, то гэта зрабіўу прошлым годзе і цяпер вярнуўся сядзіць ціха. Болып людзей да паездкі няма, бо білеты падаражалі ў іо разоў, а наагул штось людзям адпала ахвота.
Пераглядаючы сьпісы злоўленых дывэрсантаў, не спатыкаецца прозьвішчаў беларускіх, а нават наагул славянскіх, толькі зачастую ёсьць жыдоўскія. Гэта паказвае, што ў Лацінскай Амэрыцы большым аўтарытэтам карыстаецца Куба, чым Савецкі Саюз. У псыхіцы тутэйшых „савецкіх грамадзянаў“ зайшлі паважныя перамены, найперш адлюстроўвае газэта „Родной Голос“. Супрацоўнік гэтае газэты С. Філютовіч родам са Слонімшчыны ёсьць як бы магнітнаю стрэлкаю ў компасе, паказваючы ідэйную дарогу. Вось жа гэты правадыр цяпер дакарае тых, што калісь выяжджалі адгэтуль „не раздумана“ на радзіму, што яны не былі патрыётамі савецкае радзімы, бо трэба было аставацца тут, працаваць у сваіх таварыствах, узгадоўваць моладзь (па-савецку). Значыць, дапусьцілі вялікія памылкі...
Мімавольна наводзіць пытаньне: Ці ж каб зразумець савецкі абман, то трэба было чакаць болып 20 гадоў? А каму патрэбныя тут савецкія пашпарты? Нават у прошлым езьдзілі на радзіму з аргентынскімі — проста баючыся, каб там не затрымалі як савецкіх грамадзянаў.
I ў канцы — што ж асталася па беларускіх таварыствах?
26 Наадварот, большасьць рээмігрантаў вярнулася на радзіму, у БССР. Толькі адзінкі паехалі на цаліну, але і яны мелі магчымасьць пасьля вызначанага тэрміну (год-два) вярнуцца ў Беларусь.
Злучыўшы беларусаў, украінцаў, расейцаў і ліцьвіноў, ёсьць 4 арганізацыі на прадмесьцях Буэнас-Айрэсу. Паводле аргентынскае тэрміналёгіі — вось яны:
1) Club Cultural у Deportivo27 „М. Gorki“, с. Curupaiti 3046, Valentin Alsina, BsA.
2) Club Cultural y Deportivo „Belinski“ c. Faluche 135, San Martin, BsAs.
3) Club Cultural y Deportivo „NA.Ostrovski“ Juramiento, Villa Carasa BsAs.
4) Club Cultural y Deportivo „Vostok“c. Ostende 1091, Beriso, BsAs2*.
Гэтыя клюбы часамі ладзяць угодкі ці савецкія сьвяты, запрашаючы да сябе людзей з савецкага пасольства і зь іншых падобных таварыстваў, каб было каго пасадзіць за стол. Пры такой нагодзе часамі арганізуюць спэктакль-канцэрт з аргентынска-савецкім рэпэртуарам. Імпрэзы выходзяць вельмі слабыя ў параўнаньні зь іншымі групамі.
Пры падзеле на розныя юрысдыкцыі праваслаўныя прыходы мала маюць вернікаў, і тых штораз зьмяншаецца. На балёнках „Родного Голосу“ выліваюцца нараканьні, што моладзь ня горнецца да клюбаў, прамоўчваецца аб царкоўных прыходах. Усё старое дажываецца, выкончваецца. Дрэнна ці добра, але моладзь пайшла не па бацькаўскае дарозе...
01.09.76
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Сяргея Шабельцава
27 Club Cultural у Deportivo (гішп.) — культурна-спартовы клюб.
28 Даведкі таварыства „Украіна“ (Кіеў) і „Радзіма“ (Менск) сьведчаць, што ў 1970-х гг. акрамя згаданых таварыстваў дзеялі ў Буэнас-Айрэсе і клюбы ім. Маякоўскага, ім. А. Пушкіна, „Дніпро“, а таксама клюб ім. Пушкіна ў г. Расарыё і клюб ім. I. Франка ў г. Санта-Фэ. Гэтыя клюбы аб’ядноўвалі ўкраінцаў і беларусаў, налічвалі ад 200 да 350 чалавек кожны.
Архіваліі: падарожныя нататкі
Генадзь Сагановіч
Менск
ПАДАРОЖНЫЯ ЗАПІСЫ САМУЭЛЯ КІХЭЛЯ ПРА ГОРАДНЮ Й ВІЛЬНЮ 1586 г.
Нямецкі падарожнік Самуэль Кіхэль, шляхі якога праляглі й праз даўнюю Беларусь, нарадзіўся ў 1563 г. у швабскім горадзе Ульме, у заможнай бюргерскай сям’і. У якасьці іспыту на сталасьць юнакі з забясьпечаных сем’яў тады традыцыйна ажыцьцяўлялі падарожжы ў далёкія краіны, а потым стваралі апісаньні сваіх прыгодаў. Дасягнуўшы 22 гадоў, так зрабіў і Кіхэль, аказаўшыся апантаным і сьмелым адкрывальнікам новага сьвету. У1585 г. ён выправіўся ў грандыёзнае падарожжа, якое доўжылася 4 гады. Спачатку малады лютэранін аб’ехаў 28 гарадоў Заходняй Эўропы, а ў 1586 г., праехаўшы праз Ростак, Штральзунд, Шчэцін, Данцыг і Каралявец, ён дасягнуў земляў Вялікага Княства Літоўскага — наведаў Горадню, а адтуль прыехаў у Вільню. Зь Вялікага Княства цікаўны немец падаўся на Рыгу, адкуль праз Дэрпт даехаўда Пскова. Пазьней, у 1587—1589 г., ён вандраваў яшчэ па Блізкім Усходзе, — быў на Кіпры, Родасе, у Сырыі, Эгіпце й Турцыі. У адрозьненьне ад іншых, ён выбіраўся ў далёкія землі ня ў складзе дыпляматычнай місіі, ня зь сьвітай, а на ўласную волю й зусім адзін. Свае запісы, у якія ўвайіплі каштоўныя апісаньні самых розных краінаў і народаў, Самуэль Кіхэль ствараў пасьля 1589 г., калі вярнуўся на радзіму. Памёр нястомны падарожнік у родным Ульме ў 1619 г.
Упершыню гэты помнік, напісаны на швабскім дыялекце, быў апублікаваны ў 1820 г. у Нямеччыне1, але ня цалкам, і толькі ў пераказе. Поўны тэкст „Запісаў“ Самуэля Кіхэля паводле трох рукапісаў, што цяпер ужо не існуюць, у 1866 г. у Штутгарце быў выдадзены старань-
' Aus Samuel Kiechel’s Reisen von Jahre 1585 bis 1589 // Archiv zur Geographie, Historie, Staatsund Kriegskunst. 1820. №86, 96.
нямі доктара К. Гашлера2. У тым выданьні падрабязьнейшае апісаньне чатырохгадовых падарожжаў Кіхэля склала 484 старонкі! Нарэшце, у 1987 г. у Мюнхэне Гартмут Протунг выдаў адаптаваную вэрсію помніку, перакладзенага на сучасную нямецкую мову3.
Расейская і польская гістарыяграфіі ўжо даўно ўвяла падарожныя запісы Кіхэля ў навуковы ўжытак. У расейскай гістарычнай літаратуры з XIX ст. выкарыстоўвалася першае іх выданьне, а таксама іх апрацоўка Ф. Адэлунгам4. Асобны фрагмэнт помніку, датычны Пскова, ня так даўно дасьледаваў і апублікаваў археоляг А. Кірпічнікаў (Санкт-Пецярбург)5. Урьгўкі пра Горадню й Вільню пераказваліся ў папулярным артыкуле Э. Клінкоўскага, апублікаваным у міжваенныя гады ў нямецкамоўным познанскім часопісе6. Для беларускай жа гістарыяграфіі гэтыя апісаньні можна лічыць адносна новай крыніцай, амаль ня выкарыстанай навукоўцамі. Між тым, помнік ня можа ня ўражваць дэталёвасьцю назіраньняў і запісаў. Дапытлівы адкрывальнік новых земляў старанна фіксаваў літарал ьна ўсё, што чуў і бачыў у чужой краіне — пісаў пра звычаі, кошты, дарогі, транспарт, забудову й да т. п., так што ягоныя запісы могуць зацікавіць ня толькі гісторыкаў.
Ніжэй зьмяшчаюцца фрагмэнты запісаў Кіхэля, прысьвечаныя Горадні й Вільні, якія асобна публікаваліся адпаведна ў Беларусі7 й Літве8.
2 Die Reisen des Samuel Kiechel / Aus drei Handschriften herausgegeben von Dr. K. D. Haszler. Bibliothek des Litterarischen Vereins in Stuttgart, LXXXVI. Stuttgart, 1866.
3 Die Reisen des Samuel Kiechel, 1585—1589 / Übers, und bearb. von Hartmut Prottung. München, 1987.
4 Adelung F. Kritisch-literarische Übersicht der Reisenden in Russland bis 1700. Bd. 1. St.-Petersburg—Leipzig, 1846. S. 370—377.
5 Кнрпнчннков A Сообіценне немецкого путешественннка Самуэля Кнхеля о Пскове XVI в. Публнкацпя н нсследованне // Вестннк Санкг-Петербургского уннверснтета. Сер. 2.1994. Вып. 2. С. 3—8; Вып. 3. С. 9—20.
6 Гл.: Klinkowski Е. Grodno, Wilna und die Posener Land in einem deutschen Reisebericht vom Jahre 1586 // Deutsche Wissenschaftliche Zeitschrift für Polen. Hf. 30 (1936). S. 133—138.
7 Гл.: Нямецкі падарожнік Самуэль Кіхель пра Горадню часоў Стэфана Баторыя // Спадчына. 2002. №2—3. С. 66—70.
8 Гл.: Внльна в опнсаннн немецкого путешественннка Самуэля Кнхеля // Senosios rasstijos ir tautosakos saaveika: kulturine Lietuvos Didzziosios Kunigaiksstystes patirtis. Vilnius, 1998. S. 193—197.
Пераклад выкананы аўтарам гэтых радкоў паводле найбольш поўнага й дакладнага выданьня К. Гашлера9, а таксама зьвераны з адаптаванай публікацыяй Гартмута Протунга'0.
Урывак, датычны Беларусі, пачынаецца з запісу ад 21 чэрвеня 1586 г., калі пачаўся шлях маладога нямецкага вандроўніка ад Караляўцуда Горадні.
„21-га чэрвеня я выехаў з адным гарадзенскім ліцьвінам (Littauer), купцом і гаспадаром (würt), імя якога Ганс Гільцовіч (Hanns Hülcowüz), на ягоным возе. Ён меў уласнага рамізьніка й каня. Мы сядзелі на возе толькі ўдвух, хоць ён вёз з сабою трохі закупленага сукна ды іншых тавараў. Увечары прыехалі ў вёску, званую Лагарбы (Lagarben), што яшчэ ў Прусіі пад маркграфам. Тут ужо не гавораць na-нямецку, a na-літоўску. Яна за g міляў ад Караляўцу.
22-га [чэрвеня] з самайраніцы адсюль [мы]мелі добрую дарогу, бо паўсюль раўніна, было сухое надвор’е й вельмі цёпла, так што я ажно дзівіўся гарачыні. Тут галоўным чынам лясы ды зарасьці, і сонца многа не пабачыш. За дзеньмы праехалі іоміляў і трапілі ў вёску Шылаuiax (Schilaschach), дзе гавораць na-літоўску, гэта асобная мова пад Польскай Каронай.
23-га [чэрвеня] вырушылі вельмірана, ехалінешта da g гадзінаў, пакуль ня стала горача, імы распрэгліся ў адным паселішчы ды затрымаліся там да вечара, прыкладна да 7 гадзінаў. Таму штомінулага дня коні часам спыняліся й нехацелі ісьці, бо зусім аслабелі ад страшэннай гарачыні, а ў дадатак іхмоцна кусалі вялізныя авадні й мухі. Увечары, калі гарачыня спала,мы вырушылі адтуль далей і ехалі цэлую ноч, паколькі дарога была добрая й роўная.
24-га прыкладна ў 4 гадзіны дня мы прыехалі ў адкрыты гарадок уЛітве, ійтозавеццаАўгустова,якіўііміляхадтагомесца, адкуль мы выяжджалі 23-гараніцай. Тут адпачылі, зьелі абед і засталіся да вечара. Супраць ночы выправіліся адсюль у дарогу й ехалі цэлую ноч. Суцэльны лес цягнуўся 6 міляў, і нідзе не было ні хаты, ні прытулку. Але адразу за лесам зьявілася самотная карчма, у якуюмы трапілі недзе ў 2 гадзіны дня й пакармілі коняў. Адтуль давялося ехаць яшчэ 4 мілі. Мы не маглі марудзіць, бо не заставалася ніякіх запасаў яды, а коням ад гарачыні зрабілася кепска. I так 25-га [чэрвеня] добрым
9 Die Reisen des Samuel Kiechel... S. 98—101,102—105.
lu Die Reisen des Samuel Kiechel, 1585—1589... S. 118—121,121—124.
часам прыйшлі мы ў Горадню — адкрыты горад без муроў (sonder mauren), проста пад якім працякае рака Мемель (Нёман), што вядзе да Коўна, гораду ўЛітве. Згаданай ракой можна трапіць да Караляўца. Яго вялікасьць польскі кароль мае ў гэтым гарадку Горадня свой дом (Haus), які загадаў пабудаваць зусім нанова. 1 хоць той яшчэ не даведзены да канца, кароль тут многа спыняецца, бо мае добрую магчымасьць папаляваць. Да апошнягаў яго каралеўскай вялікасьці асаблівае жаданьне й ахвота, так што нярэдка на працягу 8 дзён [ён] не вяртаецца ў горад.
2б-га [чэрвеня], а гэта была нядзеля, я бачыў у Горадні яго вялікасьць польскага караля Стэфана, калі той ехаў на кані ад замку да храму". Гэта адметны (ansehenlicher) пан між асобаў, таксама высокіх імоцных, так што сярод многіх падобных не знайсьці й ня ўгледзець яйічэ такога. На ім адзеньне, упрыгожанае згодна зь мясцовымі звычаямі, і невялікая польская шапка, на якой носіць густы салтан (Federbusch) з чорных чапліных пёраў. Калі ён так едзе, то выглядае трыюмфальна, велічна й шыкоўна. Перад імізаім рухаецца мноства дзяржаўных людзей, рыцараў і шляхцічаў, побач яго гвардзейцы, якія адзін ля другога стаяць па абодва бакі вуліцы ад замку да храму. Гэта ягоныя гусары й гайдукі, народ магутны й злы. [Было] відаць многа прыгожых, далікатных (subtiler) іэлегантных коняў, з дарагім рыштункам і ўпрыгажэньнямі. Палякі (Polackhen) трацяць на гэта вялікія кошты. Я ўвайшоў у храм, у якім цягам цэлай гадзіны чыталі казані па-лацінску для яго каралеўскай вялікасьці. 1 калі кароль зноў рушыў да замку, я бачыў, як шатляндзец (Scotus), актор, які знаходзіўся тут і паўсюль быў даволі добра вядомы, паехаў у другім шэрагу перад яго каралеўскай вялікасьцю, а гэта мусіла значыць, што ён карыстацца вялікай ласкай караля.
27-га [чэрвеня] з самай раніцы кароль выправіўся з Горадні на паляваньне, бо звычайна ён толькі ў нядзелю застаецца ў горадзе, і на той жа дзень прызначаюцца прыёмы (Audientz). Гэтага дня ў часе вечаровай імшы (Vesperzeit) у адсутнасьці вышэйзгаданага шатляндца ўсчаўся пажар, які дайшоў да самага замку, ці ў перадбрам’е
11 Відаць, маецца на ўвазе так званая Фара Вітаўта — мураваны фарны касьцёл, узьведзены на Рынку. Улетку 1586 г. яго будаўніцтва магло толькітолькі завяршацца (Гл.: Трусаў I. Гістарычна-архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні „Фары Вітаўта“ ў Гродне. Гродна: Беларускі праектна-рэстаўрацыйны інстытут, [б.г.].).
(Vorhoß. Тут узьнялі трывогу, і пачалася такая бегатня, што спачатку й нельга было зразумець, што там магло адбывацца. Калі я разам зь інійым народам тады таксама забег у замак, дык пабачыў, што ён гарыць, што агонь ужо прабіваецца праз дах ды што з-за гарачыні, дыму й чаду ніхто ня можа там доўга знаходзіцца. Калі ўсё яшчэ было ў агні, пакуль пажар тушылі і ўтаймоўвалі пераважна вадой ды рознымі ручнымі прыстасаваньнямі, шатляндзец узьлез праз дах наверх. Многія дзівіліся гэтаму: пасьля таго, як дыму паменела, шматзгадванага шатляндца заўважылі ўверсе на даху. Калі б такі пажар ветрам занесла ў горад, то ён мог бы ўвесь выгараць, бо тут мала каменных дамоў, усе з дрэва збудаваныя, і дахі зусім аднолькава дранкай пакрытыя, таксама як і дах вялікага храма. Хоць іншых храмаў я тут не глядзеў.
28-га [чэрвеня] увечары пасьля вячэры выехаў [я] з Горадні з адным татарынам, якімеў шкадобы вартага каня з калёсамі (Coless). Такіх татараў жыве ў краіне вельмімнога, і яны пераважна рамізьнікі (fuerleut), якія замізэрную плату перавозяць людзей і тавары...“
Такім чынам, у Горадні Самуэль Кіхэль прабыў няпоўныя 4 дні, — з 25 па 28 чэрвеня 1586 г. Сярод іншага, яму ўдалося пабачыць караля й вялікага князя Стэфана Баторыя акурат у апошнія месяцы жыцьця манарха й стаць сьведкам вялікага пажару. У 3 гадзіны ночы на 29 чэрвеня ён прыехаў у вёску Гожа (Ostscha), што за 2 мілі ад Горадні, а наступнага дня ўвечары трапіў у Мерач, адкуль накіраваўся на Вільню. Так што да сталіцы Вялікага Княства іх татарская запрэжка набліжалася з паўднёвага захаду. Але дамо слова самому Самуэлю Кіхэлю. Пасьля дэталёвага апісаньня воза й рыштунку рамізьніка аўтар вяртаецца да аповеду пра свой далейшы шлях.
„Ад самай раніцымы рушылі далей'2. Калі да гораду Вільня [Vilna oder Wülde] засталося гадзіны тры, пачаўсядзікі лес, і дарога пайшла ўгору. Пасьля адкрылася працяглая даліна з мноствам мястэчак і вёсак, якіх мусіць быць з трыццаць, заселеных аднымі татарамі. Утрымлівае іх польскі кароль. Калі яму толькі спатрэбіцца й запатрабуе, яны павінны адпраўляцца на вайну.
Гэты народ [татары. — Г. С.] суворы, грубы й пакладзісты (daurhafft), у ядзе непераборлівы. Калі ў іх будзе стары конь, непры-
12 Ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня 1586 г. Кіхэль і ягоны татарын правялі пад адкрытым небам, каля аднаго ручая, прыкладна за паўдня шляху да сталіцы.
годны для далейшага ўтрыманьня й няздольны да працы, на ім езьдзяць верхам гадзіну ці дзьве, пакуль конь не разагрэецца й не ўпацее так, каб зь яго пена пайійла. Тады яны пераразаюць яму горла, забіваюць іядуць, і гэтым харчуюцца, якмы быкаміці іншыміжывёламі. Жывуцьжа яны вельмі бедна.
Ад згаданых вёсак [было] яшчэ 2 мілі да гораду, у які я добрым часам уехаў 1 ліпеня. Паміж гарадком Мерач і горадам Вільня — 14 міляў. Гэта галоўны горад і сталіца Літвы, краіны, якая называецца Вялікім Княствам (grosherzogthomb) і мае свайго асобнага князя, хоць знаходзіцца пад апекаю польскай Кароны. Вільня ёсьць горадам вельмі вялікім, шырока раскінутым (weütlefige) і безгустоўна разбудаваным, зусім слаба ўмацаваным, так што ўначы кожны можа выбрацца за горад.Дамы скрозь збудаваныя пераважна з дрэва й пакрытыя дошкамі, за выняткам дзьвюх болый высакародных вуліцаў, ці завулкаў, у якіх жывуць у асноўным нямецкія купцы ды іншыя. Яны маюць і сваю царкву, і сваіх сьвятароў, якіх утрымліваюць супольна. Акрамялютэранаў (Martinisten) тут ёсьць ірозныя іншыярэлігіі ды сэкты з сваімі храмамі й публічным культам (Exercitia), такія, як папісты, кальвіністы, езуіты, русіны (Reüssen), або маскавіты, пярэхрысты (Wuertaufer), цьвінгліянцы ды юдэі, што таксама маюць свае сынагогі й зборы. Затым ёсьць і паганцы, або татары, якія, падобна іншым рэлігіям, групам і сэктам, карыстаюцца свабодай сумленьня (libertatem conscientiae), у чым тут нікому не перашкаджаюць.
Калі гаварыць пра яду й пітныя напоі, то тут можна жыць танна, маючы добрыя закупы. Асабліва шмат дзікіх птушак, курапатак меней, але рабчыкі. Штука каштуе адзін польскі грош, або нейкіх два кройцэры нашыя грошы. Заяц каштуе каля пяці, а глухар ці фазан — 9—10 кройцэраў. Якмне казаў мой гаспадар, зімою так шмат іхловіцца, што курапатка цірабчык часта каштуюць усяго адзін pelicz'3, што варта аднаго кройцэра, а заяц тады каштуе тры з паловаю ці чатыры кройцэры. Такое здараецца ў зімовы час, калі халодна й так шмат усяго ловяць, што курапатак ды рабчыкаў, як і глушцоў, вывозяць у Каралявец ці Данцыг. А зайцы тут, якіў Швэцыі ды шмат якіх іншых краінах, зімою зусім белыя. Таксама за куру — паўтара ці два кройцэры, а за гадавалую — чатыры-пяць. Што тычыцца ялаві-
13 Значэньне словаpelicz дакладна ня вызначана. Магчыма, яно ад лацінскага pellis — скура, футра, pellicium — выраблены з скуры.
Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г. чыны, цяляціны, бараніны й іншага падобнага мяса, то й гэтага ўсяго ёсьць вялізная колькасьць, таксама й хлебнага зерня лёгка купіць. Рыбы меней, бо тут цячэ толькі маленькая рэчка, што праходзіць у горадзе пад самым замкам. Завецца Вільня, ад яе й места так названа.
Замак вялікі й прасторны, [але] пабудовы старыя. Тут знаходзіцца вялікі прыгожы храм. Ёсьць у замку адзін новы будынак, які я агледзеў толькі звонку. Зь сярэдзіны ён пэўна прыгожы, [...] але ў цэлым пабудовы тут дрэнныя.
Што да напояў, дык тут нядобрая вада, кепскае й беднае (gering) niea, калі яно варана ў гэтай краіне, затое вельмі добры пітны мёд, які вывозіцца далёка ў іншыя месцы. Дастаюць таксама рэйнскае й вэнгерскае віно, але яно надта дарагое, бо яго ўвоз шмат каштуе.
Са скуры бараноў іласёў тут вырабляюць шмат замшы, якая ў вялікай колькасьці вывозіцца ў Інфлянты, Масковію ды іншыя краіны. Займаюцца гэтым пераважна нямецкія майстры, якія іх апрацоўваюць ірыхтуюць. [,..]Яны трымаюцца за свае старыя прывілеі, паводле якіх майстар ня мае права навучаць рамяству паляка ці ліцьвіна, каб ім самім ня страціць гэтага майстэрства. Чаляднікі й вучні, што ім падпарадкуюцца, усе яны павінны быць немцамі. Гандаль у іх звычайна ня вельмі значны, толькі вялікага прыгожага ільну праходзіць багата, а зь яго потым шмат пражы перасылаецца адсюль у Нюрнбэрг.
УВільні ці Вюльдэ (Wülde) я правёў адзінаццаць дзён, добра ўладкаваўшыся ў аднаго немца зь Ляйпцыгу, званага Антоні, які тут валодае пастаялым дваром (Gastgeb). За гэты чася стараўся знайсьці аказію, каб выехаць у Інфлянты, імне трапіўся нямецкі купец, вэстфалец адзін, які закупіў тут замшы й зьбіраўся рушыць у шлях на Рыгу. Мы дамовіліся ехаць туды з двума татарынамі. Паколькімы ім ня надта давяралі, то яны мусілі нам паручыцца, як гэта ў іх і прынята, дзеля болыаай бясьпекі, хоць і не чуваць было, каб яны камусьці нашкодзілі. Вялікі шляхмы пакрылі за мізэрную плату. Дакладней, за дарогу зь Вільні да Рыгі, што складае 40—42 нямецкія мілі, я заплаціў 4 гульдэны, а меў асобны воз, у якім больш ніхто змною ня ехаў [...]. Такмы выехалі зь Вільні 13-га ўвечары, падчас вечаровай імшы.
Вось як успрыняў эўрапейскі падарожнік старую Горадню й сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Пабачыўшы сьвету й ацэньваючы ўсё паводле сваіх заходніх стандартаў, ён нават Вільню называе „безгустоўна разбудаваным“ і слаба ўмацаваным горадам, мясцовае піва —
дрэнным і г. д. Некаторыя зь ягоных заўваг могуць падавацца дзіўнаватымі. Як і тое, што ў фокус ягонае ўвагі траплялі пераважна ўмовы побьпу, і ён амаль нічога не натаваў пра грамадзка-палітычнае жыцьцё новага для яго краю. Зь іншага боку, як і іншых эўрапейцаў, што наведвалі Вялікае Княства, Кіхэля вельмі ўразіла суіснаваньне мноства рэлігіяў і тая верацярпімасьць, якая панавала ў горадзе (публічна служыць свае набажэнствы „тут нікому не перашкаджаюць“\}. Цікава, што нямецкі лютэранін паўсюль спакойна адчуваў сябе, аглядаючы ўсё што хацеў і ў Горадні, і ў Вільні. Уражаньні ад грамадзкага жыцьця й акцэнты ягоных запісаў пра абодва месты прыкладна аднолькавыя. Яны, аднак, надзвычай розьняцца ад нататак пра Пскоў, куды Кіхэль дабраўся ў жніўні таго ж году. Там нямецкага назіральніка дзівілі зусім іншыя парадкі. Яго, у прыватнасьці, шакавала падазронасьць насельніцтва й наагул закрытасьць грамадзтва14. Як запісаў падарожнік, без афіцыйнай патрэбы й дазволу там ніводнага замежніка нават у горад не прапускалі. Усё гэта так выразна кантраставала з той свабодай і адкрытасьцю, сьведкам якой Кіхэль аказаўся падчас свайго знаходжаньня ў Вялікім Княстве, у Горадні й Вільні.
14 Гл.: Die Reisen des Samuel Kiechel 1585—1589... S. 134; Кнрпнчннков A. C006іценне немецкого путешественннка Самуэля Кнхеля о Пскове XVI в... Вып. з. С. 13.
Архіваліі: падарожныя нататкі
Зора Кіпель
ЗНАЁМСТВА 3 АЛЯСКАЙ'
Аляска была апошнім штатам, які мы зьведалі ў чарадзе падарожжаў па Злучаных Штатах, пачынаючы ад 1966 г. Пабывалі ва ўсіх штатах. Падарожжы плянаваліся мэтадычна, штат за штатам. Пачынаючы ад Калядаў, даўгімі зімовымі вечарамі мы сядзелі зь дзецьмі за картамі, даведнікамі, кнігамі, расьпісваючы дэталі, вельмі дакладна, карпатліва, наступнага летняга падарожжа. Відавочна, у кожную вандроўку зьведвалася некалькі штатаў, а трывалі яны ад 3-х да 6-ці тыдняў. Падарожнічалі пераважна ў машыне, летам, хоць у Гаваях, Каліфорніі мы бывалі і ў зімнія месяцы. У Гаваі, Каліфорнію, штаты Вашынгтон і Аляску мы даляталі самалётам, а там наймалі машыну. Мэтаю нашых падарожжаў было, ясна, зьведаньне Амэрыкі: ляндшафтаў, гарадоў, гістарычных мясьцінаў, нацыянальных паркаў, а таксама, дзе магчыма, прыгледзецца, ці няма беларускіх сьлядоў. Мушу таксама прызнацца, што мела на ўвазе й пэдагагічны фактар — доўгія гадзіны я праводзіла зь дзецьмі, гутарыла зь імі, разважала. Нешта мы рабілі разам!
Прыляцелі мы наАляску, у горад Сітка, з Сіетлу (штат Вашынггон) 12 жніўня 1975 г. У Сітку можна было толькі даляцець або даплысьці караблём, бо дарогаў шасэйных да яе не было: горад знаходзіцца на адным з астравоў архіпэлягу Аляксандра. Быў пахмуры, дажджлівы дзень. Аэрадром вельмі просты: з аднаго боку дарога й аэравакзал, з другога — дзьве досыць кароткія ўзьлётныя дарожкі, а за імі блізка лес. Ніякае агароджы: вылез з самалёта ды ідзі куды хочаш. Навокал пустэльня. Дзьве таксоўкі перад намі нехта ўзяў, і мы стаялі разгубленыя. Праўда, можна было ісьці у горад пешшу, будынкі гарадзкія былі відаць недалёка, але зьявіўся „таксіст-аматар“, і за пару даляраў нас павёз у гатэль.
1 Нататкі-дзёньнік Зоры Кіпель, якія яна рабіла ў часе падарожжа зь сям’ёй па Алясцы ў жніўні 1975 г., часткова дапоўненыя тлумачэньнямі-ўдакладненьнямі Вітаўта Кіпеля.
Першае, што нам трапіла на вочы ў гатэлі пасьля вельмі кароткае рэгістрацыі (проста расьпісацца ў кнізе), — інструкцыі на відных месцах, як карыстацца печкамі (напаўэлектрычнымі, напаўгазавымі), бо начамі тут вельмі халодна, ды каб ня зьмерзнуць. Гэтаксама клерк, які нас вітаў у гатэлі, спытаў: „Вы прыляцелі зь ніжніх 48?“ — выраз, які ў часе побыту на Алясцы мы чулі вельмі часта. Тэрыторыю ЗША паміж Мэксыкай і Канадай на Алясцы называюць „lower 48“, маючы на ўвазе геаграфічнае разьмяшчэньне.
13 жніўня. Дзень сьвятлейшы. 3 вакна гатэлю відаць лясістыя горы, невысокія, але вельмі панурыя. Зьведалі месца, дзе адбылася купляпродаж Аляскі Расеяй Амэрыцы. Сітка заснаваная ў 1804 г. расейскім падарожнікам Аляксандрам Баранавым. Тут шмат мэмарыяльных дошак, напамінаў пра Баранава. Тут ёсьць каледж, спэцыяльныя марскія вучэльні. Адной з галоўных прычынаў нашага падарожжа ў Сітку было зьведаць стары праваслаўны прыход (катэдру) сьв. Міхала. Вітаўтхацеў паглядзець сьпісы прыхаджанаў, мо хто быў зь Беларусі. Але, на жаль, незадоўга перад тым царква сьв. Міхала згарэла. Праўда, сьпісы мы пабачылі ў былым будынку праваслаўнае сэмінарыі, але дакладна там нічога ня было: адкуль паходзілі вернікі — вестак не давалася. На праваслаўных могілках таксама вестак аб земляках не знайшлі, хоць у друкаваных кнігах пра кампанію Аляксандра Баранава выхадцы зь Беларусі („Северно-Западного края“) зазначаюцца.
14 жніўня. Зь Сіткі невялічкім самалётам паляцелі ў горад Джуна (Juneau) — сталіцу Аляскі. Горад большы, але таксама гарысты. Адчуваецца сталічнасьць: болып адміністрацыйных будынкаў, у праліве вялікія караблі, шмат студэнтаў. У першы ж дзень зьведалі мясцовы тэатар пад адкрытым небам. Пастаноўка „Жыцьцё першапраходцаў золаташукальнікаў“. Выдатная ігра актораў. На заканчэньне пастаноўкі — артысты разам з публікай вячэраюць. Мэню — смажаны салман зь мясцовае рэчкі. Гэтая цырымонія цягнулася да гадзіны н-й. Незабыўнае ўражаньне, асабліва гутаркі з акторамі.
15 жніўня. Зьведалі мясцовы музэй, Гістарычнае таварыства Аляскі. У гэтым таварыстве ёсьць архіў М. 3. Вінакурава (некалі — бібліятэкар у бібліятэцы Кангрэсу ў Вашынгтоне). Вінакураў быў знаёмы зь Язэпам Варонкам, і ў ягоным архіве ёсьць некалькі беларускіх лістовак. Наведаньне мясцовае праваслаўнае царквы дало нам crop-
прыз: настаяцель царквы — сьвятар, сэрб па нацыянальнасьці, быў некалі ў Нямеччыне, быў знаёмы з уладыкам Васілём і меў камплект часопісу „Голас Царквы“. Наагул быўдобраасьвядомлены аб беларускім жыцьці.
16 жніўня. Вельмі рана, сонца толькі сьвятлела за гарызонтам, селі на караблік, каб ехаць у горад Скагўэй (Skagway), а адтуль цягніком, пазьней машынай праз Канаду зноў на Аляску. Падарожжа на караблі — „лянівае“. Людзі ляжаць на „лонг-шэзах“, дзеці пайшлі гуляць у пінгпонг, а мы зь Вітаўтам назіралі за пустэльнымі берагамі і кажны аддаваўся сваім думкам. Ехалі гадзіны 4—5. Прычалілі ў Скагўэй — аднадзьве вуліцы й вялікая прыстань. Кінулася ў вочы, што ў гарадку шмат рабочых. На нашае запытаньне „Што тут робіцца?“ адказ быў такі: гэты горад як бы галоўная кватэра будовы новае магістралі. На будоўлі занятыя некалькі тысячаў чалавек, а сюды работнікі прыяжджаюць як на адпачынак. Ніякіх „зьведваньняў“ не рабілі, калі не лічыць рэстарану, дзе паелі цудоўныя боршч і катлеты.
1/жніўня. На спэцыяльным горапад’ёмным цягніку паехалі ў Канаду. Горы тут высокія, хоць парослыя лесам, але вельмі крутыя. Гэты цягнік, паўсталы зь веткі першапраходцаў, ідзе толькі раз у дзень да канечнае станцыі ў Канадзе ў горадзе Ўайтгорз (Whitehorse), і раз у дзень з Канады ў Амэрыку. Вагончыкі малыя, драўляныя, сьценкі ўсярэдзіне. Калі цягнік падымаецца ў горы, можна заўважыць у кожным вагоне нейкую мэханічную прыладу, як бы тормаз: на выпадак, калі б што сталася з галоўным цягачом, вагоны не „паляцяць“ з гары. Пад’ём быў сапраўды круты, мо градусаў 30—40. Амаль паралельна трасе цягніка ішла будова новае аўтамабільнае дарогі. Як нас інфармавалі, апрача гэтага цягніка дарог тут няма. Геолягі, лесапрацаўнікі ідуць празь лес па компасах. Прыпушчаю, што гэта яшчэ адзін з рэгіёнаў сьвету амаль ня зьведаны, адкрыцьці мінэральных пакладаў, сыравіны могуць быць наперадзе. Цікава: пераяжджаем з краіны ў краіну, а праверкі ніякай. Праваднік толькі прайшоў і сказаў: мы ўжо ў Канадзе.
18 жніўня. Горад Ўайтгорз — прыемны, чысты, наводдаль узвышша — горы. Тыповы горад амэрыканскага захаду. Нават у некаторых мясьцінах ёсьць адмысловыя месцы ддя навязваньня коней. Гэты горад — цэнтар тэрыторыі Юкон (Канада), а гадоў па-над сто перад тым быў цэнтрам золаташукальнікаў. Ад канца XIX стагодзьдзя сюды ехалі
тысячы першапраходцаў, творачы тое, што завецца „Клондайк — залатая ліхарадка“, якая, як сама тэрыторыя, гэтак і быт, апісаныя ўдзельнікам падзей Джэкам Лонданам. Дарэчы, у гэтым горадзе захаваўся і знаходзіцца ў выдатным стане дом, дзе жыў і пісаў Лондан і які мы наведалі. Трэба сказаць, што памятных мясьцінаў, прысьвечаных гэтаму пісьменьніку як на тэрыторыі Юкон, гэтак і на Алясцы шмат, і турыстам аб тым напамінаецца. Мы вельмі шкадавалі, што ў нас не было беларускіх перакладаў Джэка Лондана, каб перадаць у бібліятэку, дзе зьбіраюцца пераклады ягоных твораў. У горадзе Ўайтгорз мы нанялі машыну й на наступны дзень яшчэ перад узыходам сонца паехалі на тэрыторыю Юкон, а празь яе да Аляскі.
19 жніўня. Мы ў дарозе. Трэба праехаць колькі сотняў міляў, каб уехаць на Аляску. Наш наступны й адзіны гарадок на шляхуда Аляскі — Доўсан (Dawson), амаль сярэдзіна тэрыторыі Юкон. Дарога да яго сапраўды пустэльная й дзікаватая. Гарысты рэльеф, вялізарныя лясы, ніякіх пасяленьняў. Толькі праз паўсотню-другую міляў нешта падобнае на заправачную станцыю. Усьведамляем, што амэрыканскія машыны крэпкія, бакі на 25—30 галёнаў бэнзіну. Балыпыня дарогі — цэмэнтава-асфальтная, але ёсьць перагоны й брукаваныя. Асабліва на крутых уздымах у горах, там брук паліты нейкай „смалой“ ці мазутам, дык дарога цьвёрдая й роўная. На ўзбочынах паўнютка палявых кветак, і мы некалькі разоў спыняліся, каб нарваць сьвяжэйшых, але доўга быць вонкі машыны не маглі: заядалі вялізарныя камары. Ехаць трэба асьцярожна, бо дарогу перабягаюць то ласі, то казулі, тр якія іншыя зьвярыны. Кіруе амаль заўсёды Вітаўт, я яго падмяняю толькі, каб даць адпачыць. У Доўсан мы прыехалі каля гадзіны 2—3-й папаўдні. Тыпова каўбойска-шахцёрскае мястэчка. Адна шырокая вуліца. Тое, што стварае цэнтар гораду, — вялікая крама, побач піўная, матэль, шэрыф. Людзей няшмат. Пераважна мужчыны ў шырокіх капелюшах, у ботах з бліскучымі высокімі абцасамі, скураных камізэльках. Рэвальвэраў з партупеямі я ня бачыла, але думаю, што яны ёсьць! Мы запаркавалі машыну, прайшліся ды выйшлі на ўскрай гораду, каб паглядзець на запусьцелы кар’ер, дзе некалі ішла прамыўка золата. Усё, як было й сто гадоў таму: той самы ручай, тыя самыя, толькі што паржавелыя, патэльні, тыя самыя, амаль разваленыя будынкі, але... няма людзей. Новыя людзі, відаць, пайшлі далей у горы?
У горадзе мы вырашылі не заставацца, а ехаць далей, яшчэ сёньня даехаць да Аляскі, праехаць яшчэ якую сотню міляў. Як і папярэдні
адцінак дарогі, гэтая частка была вельмі дзікая. Зрабілі такое назіраньне: едучы гадзіны, сустрэлі мы толькі 8 машынаў, а ззаду мы ня бачылі ніводнае!
Да мяжы Канада—Амэрыка мы пад’ехалі а гадзіне 5-й. Сонца было ўжо нізкавата. Пры пераезьдзе мяжы з аднаго й з другога боку было толькі адное пытаньне: „Вы з амэрыканскім пашпартам?“ Вось і ўсё. На нашае пытаньне амэрыканскаму памежніку „Дзе нам можна будзе заначаваць?“, той адказаў: „Можа, празь міляў 50 ці юо нешта знойдзеце. Калі ж маеце намёт — то начуйце, дзе хочаце“. Намётаў у нас не было, і мы паехалі далей. Праехаўшы міляў 60—65, мы пад’ехалі да мясцовасьці, якая на мапе абазначаная Chicken („Курыца“). Там стаялі тры хаты, літаральна, і ўсе яны былі нежылыя. А было ўжо цемнавата. У „Курыцах“ заставацца было немагчыма, і мы паехалі далей. Едучы вельмі памалу, а гадзіне 8—8:30 мы даехалі да мясцовасьці „Ток“, дзе спакойна ўздыхнулі: тут была і заправачная станцыя, і дзясятак дамкоў-гатэляў для турыстаў, і крама.
20 жніўня. У дарозе да мясцовасьці Дэльта Джонктан. Цікавая навізна: па дарозе на ўзгорках відаць праваслаўныя крыжы. Як мы даведаліся пазьней, гэта месцапахаваньні экскімосаў, якія прынялі праваслаўную веру ад расейскіх місіянэраў. У Дэльта Джонктан трапілі па шасэ, званае „Аляска Гайўэй“, якое было збудаванае ў пачатку 1940-х гадоў і злучае Брытанскую Калюмбію з Аляскай. Гэтая дарога вельмі, вельмі важная. Будаўніцтва Аляскінскае нафтавае магістралі — нафтаправоду — у самым разгары. Рух грузавікоў бесьперастанны. Амаль таксама як на Нью-Джэрзі-Турнпайк.
21 жніўня. Прыехалі ўчора вечарам у горад Фэйрбэнкс (Fairbanks). Гэта вялікі мадэрны горад. Затрымаліся ў цэнтры. Тутусё страшэнна дорага. За ноч „Голідэй Ін“ кошт пакою 150 даляраў. Такія цэны мы не прадбачылі, ну, але неяк выкруцімся. Першае, што мы наведалі, гэта бібліятэку. У каталёгу знайшлі тэму „Беларуская літаратура“, ды былі кнігі Веры Рыч. Бібліятэкарка сказала, што ў мясцовым каледжы ёсьць больш кніг пра Беларусь, і яны маюць з каледжам праграму кнігаабмену.
У часе нашага там побыту ў горадзе праходзіў Славянскі фэстываль, і ў праграме была „Лявоніха“, але менавіта ў той дзень „Лявоніхі“ не было. Праграмы мяняюцца ад дня да дня. Дарэчы, у фэстывалі бралі ўдзел мясцовыя групы з балетных школаў, каледжу й г. д. Прабылі ў горадзе два дні, паглядзелі мясцовыя выдатнасьці.
23 жніўня. Начуем у Фэйрбэнксе. Але цэлы дзень прызначылі для палёту ў Пойнт-Бараў (Point Barrow) — самы паўночны пункт кантынэнту. Адлёт самалёту (спэцыяльны аэрадром спэцыяльнае авіакампаніі) а гадзіне 6-й раніцы. Палёт каля 3—3:30 гадзінаў. У самалёце 12— 15 пасажыраў. Дзень выдаўся хмарны, але сонца час за часам праглядала. Праляталі мы сапраўды над горнай Аляскай. Глядзім на гэтую скалістую горна-хрыбэтную масу й думаем: вось пакуль туды чалавек не дайшоў, але праз гадоў 50 і там будуць гатэлі. Як толькі прызямліліся, нам раздалі (часова) дабротныя паркі, бо былі вельмі моцныя вятры. Пойнт-Бараў — невялічкая экскімоская вёсачка: адна крама, адна сталоўка, дзясятак дамкоў. Цікава, з чаго яны жылі раней, бо цяпер там багата пакгаўзаў з нафтавымі прыладамі — непадалёк канцавая база аляскінскага нафтаправоду. Гэта ўсё, напэўна, забясьпечвае працу мясцоваму жыхарству. Падышлі да „берагоў“ Ледавітага акіяну, купілі дзясятак сувэніраў, пераважна вырабы з аленевай скуры, ды паслухалі апавяданьні аб мясцовым жыцьці-быцьці.
Назад у Фэйрбэнкс вярнуліся а гадзіне 9-й вечарам. На тым маленькім самалёце пазнаёміліся зь іншым турыстам — галоўным судзьдзём з штату Мэйн. У сваёй судовай практыцы ён меў дачыненьні зь беларусамі-амэрыканцамі. Малы сьвет!
Пры выхадзе з самалёту нам выдалі „граматы“, што мы былі за палярнай паралельлю: на „грамаце“ было напісана „Перасеклі 70-ю паўночную паралель“.
24 жніўня. Рушылі на поўдзень, „уніз“ на горад Анкерадж. Дарога тут ішла паміж гарамі, але безь вялікіх пад’ёмаў, умерана, роўна. Дарога як бы дапасоўвалася да ляндшафту, амінаючы вялікія мясьціны. Затрымаліся каля парку, што наўкола гары МакКінлей, йайвышэйшая кропка Паўночнай Амэрыкі, па-над 6 тысяч мэтраў, назьбіралі чарніцаў. Дарэчы, у матэлі, дзе мы спыніліся, можна было самім гатаваць ежу, і мы два разы насмажылі грыбоў, якіх там наўкола поўна.
25—27жніўня. Зьведалі горад Анкерадж. Былі ва ўнівэрсытэце, тэатры, кіно. У галоўнай бібліятэцы ёсьць „беларусіка“ — кнігі Івана Любачкі, Антона Адамовіча, Веры Рыч, Уладзімера Сядуры. Юрка зьведаў скаўцкую арганізацыю, падараваў ім скаўцкія адзнакі з Нью-Джэрзі. Важнай часткаю гораду — мэмарыяльны парк: памятка па вялікім землятрусе на Алясцы ў 1964 г. Значная частка гораду была разбураная разам з прыгарадамі. I ў адным з такіх прыгарадаў быў адчынены памят-
ны парк: нічога не адбудоўвалася, усё пазарасло дрэвамі, хмызьняком.
28 жніўня. Зьлёталі ў горад Код’як (Kodiak) на адным з астравоў поўдня Аляскі. Гэта горад марскі й рыбны. Прадпрыемствы па апрацоўцы рыбы — на кожным кроку. У рэстаранах дзясятак рыбных страваў. Зайшлі ў мясцовую праваслаўную царкву. Прыхаджане — выключна экскімосы, ангельскамоўныя. Вітаўт распытваў, ці няма прыхаджанаў зь Беларусі або беларускага паходжаньня. Царкоўны стараста адпавёў, што цяпер беларусаў-амэрыканцаў няма, але на мясцовых могілках яны могуць быць! Адведалі мы й могілкі. Судзячы па прозьвішчах на „скі“ (а такіх там парадачна), выхадцы зь Беларусі маглі быць і ў гэтым горадзе.
29 жніўня. 3 гораду Анкерадж мы паляцелі ў Брытанскую Калюмбію, а там далей на поўдзень, як кажуць на Алясцы, у ніжнія 48.
Падрыхтоўка да друку Вітаўта Кіпеля
Архіваліі: падарожныя нататкі
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
МАНАСТЫРСКІДЗЁНЬНІК
„Гэй, вандроўнік-пілігрым..."
С. Сокалаў-Воюш
19 .05. Дзень нараджэньня Дачкі. А трэба зьбірацца — заўтра на чатыры тыдні еду ў Джорданвіл — той самы штат, але падарожжа для мяне больш экзатычнае за замежныя: у гэтым „гарадку на Ярдане“ знаходзіцца расейскі праваслаўны манастыр, сэмінарыя, рэзыдэнцыя ўладыкі РЗПЦ мітрапаліта Лаўра. I вось намесьнік дэкана сэмінарыі айцец Сергій запрасіў дапамагчы з фондамі, асабліва з падарункамі — як мінімум, шэсьць гадоў адно зьбіралі й перахоўвалі па скрынях. Трэба сашрубаваць базу (замовілі ў Access), ну й папарадкаваць.
21 .05. Прыехаў учора. Ужо ў цягніку ў галаве занатоўваў дзёньнік — і ўсё атрымалася інакш. Цяпер — абы не лянотна было пісаць, хоць столькі часу — куды падзець.
Колькі гэта я быў на станцыі, на Penn Station? Гадзіны паўтары — і ўсё хваляваньня: а ці знайду, а ці пасьпею, а ці не спазьнюся...
Сеў добра, як вучыўайцец Сергій © — каля вакенца. Сеўшы, глядзеў у вакно, кнігу гартаў, людзям званіў — і не заўважыў адразу, як патроху набіўся вагон, як хадзілі цугам, і адарваў галаву — каб пабачыць настаўніцу сваю зь бібліятэчнай школы. I падалося мне, што з студэнтамі яна, і адразу замітусіўся думкамі: еду ня я адзін, едуць яшчэ студэнты, будзем жыць разам, а чаму айцец Сергій не сказаў, і гэтак далей. Таму падарожжа пачалося не з малітвы пра спакойнае падарожжа, a — каб тыя не ў сэмінарыю ехалі.
Пратрываў я літаральна дзьве гадзіны: у 11:45 выходзіла кабетка, што каля мяне сядзела, а турбаваць не хацелася. Хоць і былі мы суседзямі з вагонам-рэстаранам, куды цугам хадзілі людзі, але я трымаўся, грошыкі ашчаджаў; тым болып там бралі толькі наяўныя ®.
Як кабета выйшла, пачаў я ўздымацца, а тут і Додра (ну й ірляндзкае імя!) узьнялася. Так што я сеў назад і паклікаў яе. Пазнала, во дзіва! А калі пачула, што еду ў сэмінарыю (гэта ж празь ейны e-mail я даведаўся аб падобнай працы), расквітнела, пачала распытваць, расказвала, як сама была там, прасіла ўсе падрабязнасьці адпісаць ёй. I я запытаўся, куды яна. Аказалася, у Сыракузы1 — жыве там, а вяртаецца з камандзіроўкі ў Італію. А тых „студэнтаў“ яна наагул ня ведае (не сказала — я назіраў). Так што, хоць на гэтуто тэму можна было не пераймацца.
Згадаў, што ў тым напрамку езьдзіў аднойчы: у Трой2 (от вам і напрамак — у грэкі) — па кнігі нябожчыка Сядуры. Нічога не знайшоў, але мусіў пераначаваць ноч... Дарэчы!!! Ці ня тут пахаваны Сядура? Трэба зрабіць здымку...
Прыехаў у час, у 2:02. Спатыкаў мяне манах з кіёчкам. Некага нагадваў — паляка-бібліятэкара з Славянскага, толькі больш распатланы. Ангельскамоўны, расейскай ня ведае. Ішоў дзіўна — усё зваліцца спрабаваў: ногі падкручваліся, слабелі. Я потым, ужо сёньня, пабачыў яго здалёк, паклікаў (запытацца хацеў нешта), а той здрыгануўся, абкруціўся вакол сябе й паваліўся на зямлю. Так ён часта робіць, бачыў. I дзіўна: у царкве ён без кіёчку, а ня валіцца, во.
Вёз машыну ён таксама дзіўна: на бо-ці, але час ад часу яго кідала на стырно, і разам зь ім машыну. Толькі мне гэтыя дзівоцтвы зрабіліся звычайнымі, як разгаварыліся й ён сказаў, што таксама бібліятэкар: да таго, як пайсьці ў манахі, у 1977 здабыўМАЯ3 у Паўночнай Караліне. Ну, калі бібліятэкар — бяды няма: усе вальтанутыя. Нават сьвятыя.
Заехалі ў Wall Mart — набываў насеньне — кветнік робіць. Я параіў сланечнікі — файныя яны, разнастайныя. Ён набраў нейкай лухты (а я й не глядзеў, калі шчыра). Паехалі далей.
Гарадок Utica (празь „ю“) — страшненькі, развалены, разьбіты. Кінулася ў вочы вітрына нечага затрапезнага — цырульні-фрызурні, a мо танцавальнай школы з Манро на ёй і надпісам „Галівуд“. Нейкі разгром, развал, абыякавасьць. I калі за горадам пачаліся фармы, толькі ўзмацнілася ўражаньне: не нямецкія лялечныя, а савецка-саўгасныя: валяюцца прычындалы, поўна іржавага ламачча, машынаў, ледзь не трактароў „Беларусь"...
Нічога, супакойваў я сябе, гэта толькі ваколіцы.. Між тым Данііл (ці Даніель, не разабраў) казаў, што надвор’е нядобрае: прахалодна,
1 Сыракузы (Syracuse) — горад у штаце Нью-Ёрк.
2 Трой (Troy) — горад у штаце Нью-Ёрк.
3 MLS — Master of Library Science, навуковая сіупень у бібліятэказнаўстве.
імжыць. Я бадзёра, зь сьмехам нью-ёркаўскага госьця адказваў, што люблю халадэчу, а такое надвор’е ў нас міласьцю лічыцца спадчынна.
Прыехалі. Першае, што ўразіла, — манастыр пабудаваны неяк раскідана: там — прыбудова, тут — альтанка... Мы праехалі галоўныя будынкі не спыняючыся, бо я хацеў пабачыць сваё жытло на месяц, пакласьці рэчы...
Прыехалі. Гэта пешшу хвілінаў 10 ад манастыра — добра, напэўна, ісьці, калі надвор’е спрыяе. А яно не спрыяла.
Сустрэла нас сям’я славакаў, што трымаюць дом (ці працуюць тут, ня ведаю). Ён даў ключ ад пакою — у падсуседзях ад галоўнай прыбіральні, што з душам. У пакоі — стол з крэслам і зэдлікамнявырасткам (уся сьпіна баліць, як пішаш больш за іо хвілінаў), камод зь люстэркам, колькі вешакоў. Печачка ляктрычная. Усё...
Потым вярнуліся да манастыра. Хадзіў, час ад часу валячыся на зямлю, і я ня ведаю, ці хапаць яго, ці так, убаку пастаяць. Вакол людзі хадзілі — і багамольцы панаехалі (як тут, кажуць, заўсёды на выходныя), і сэмінарысты, якіх пазнаць немагчыма: носяць швэдры, джынсы, хто што. У аднаго на сьпіне напісана Bad Kissinger.
Дождж не спыняўся. А мы вандравалі. Паказаў бібліятэку, адкуль зазваніў у мілы майму сэрцу Нью-Ёрк. Нудзілася ўжо выразна... Айца Сергія не было нідзе, урачыстай сустрэчы таксама. У 4:00 пачалася служба. Адстаяў. Пасьля званы паклікалі на абед — гэтаў 6:оо. Трапезная ў манастырскім доме — сталоў восем на мужчынскай палове (ёсьць і жаночая — для сястрыцтва, якое таксама недзе тутака ёсьць, і для паломніц). Мужчынская частка падзеленая: палова для манахаў і выкладчыкаў, а другая — для сэмінарыстаў і такіх, як я, прыблудаў.
Сеў да сэмінарыстаў. На стале на шэсьць чалавек кожнаму па паўглыбокай талерцы, кубку й дзьве лыжкі. Відэльцаў няма. Як потым сказалі, мяса наагул ядуць, але грошай на яго не стае.
Разносілі ежу. Ня кожнаму асабіста, а ставілі агульныя місы — зь нечым супавым (хочаш сабе ў талерку, куды потым накладзеш другое, а хочаш у кубак, куды потым нальеш кавы ці малака), саляту (я так думаю) — халоднае штосьці, місу зь нечым гарачым, падобным на плоў. Я наклаў сабе лыжку, пачаставаўся — і зразумеў, што памыліўся. Будзе мне дыета, адчуваю. Неядабельна. Так што павячэраўя каваю. А сэмінарысты накладвалі й хутка елі. Натуральна: мы селі за сталы адно пасьля бому званочка й малітвы, а праз 15 хвілінаў — зноў бомкнула, і ўсе ўсталі, памаліліся й панесьлі начыньне на кухню, кожны сваё. Ну, рыхтык як у войску.
Пакуль елі, нам чыталася — зь Бібліі, а потым пра сьвятога, Акакія. Як яго катавалі й прыніжалі. Апэтытна так...
Потым усе зноў па сваіх справах, і толькі я шукаў свайго Даніеля. Нудзіла ўсё болын і больш. Выпіў бы, ды няма чаго й няма дзе ўзяць. I ўсё болей дамоў хацелася. Бо нават зазваніць няма як: не бярэ тэлефон. Спыніў мяне гасьцінічны — гераманах Яўстафі. Параіў або залезьці на чацьверты паверх, там гаўбец, або ісьці на вунь тую гару, там старыя могілкі — самае высокае месца. Павалокся туды. Хадзіў, высока ўзьняўшы тэлефон, але дарма. Ну й прамок.
Вярнуўся дахаты, зьняў пантофлі — авохці, там дзюрка... He, дзьве дзюркі — у кожнай па адной. Таму й мокрыя ногі ўсе...
Сеўя каля кампутара свайго без інтэрнэту, паклаўтэлефон бяз сувязі й думаю: ну й трэба яно мне было тое? „Ніхто ня зробіць горш табе...“
Гадзіне а 8:оо зноў апрануўся, надзеўшы пад кашулю нешта, і павалокся ў манастыр. Прыйшоў a 9:00. Літургія ідзе. Народу нямала. Паклоны б’юць — такіх у беларусаў і ня бачыў. А ў мяне сьпіна й без таго баліць ужо.
Падчас службы падышоў Даніель, кажа, айцец Сергій заўтра a 9:00 будзе.
Сышоў. Пабачыў на дарозе маладога хлапца — прывітаўся, пытаю, дзе цыгарэты можна набыць. Няма дзе, кажа. Але пабачыўшы мой няшчасны абяздомлены твар, ціхенька дастаў пачак і даў чатыры штукі: толькі не кажыце нікому. Аказваецца, таксама сэмінарыст...
Ізноў вярнуўся да сябе.
Пра сёньня й пра думкі, відаць, заўтра напішу... Пачатак іо-й — і спаць хочацца. Бо ўчора хадзілі гэтыя багамольцы, мыліся, гаварылі (хоць тут шыльды: пасьля іо:оо каб ціха было). Мо я заўтра душ вазьму, брыджуся троху.
Сёньня еўу 11:30 — таксама хвілінаў 15 было, сьвяточны абед. Еў з зацікаўденьнем: голад спараджае апэтыт, ага. Было: шкелік віна чырвонага, кава, на кожным стале стаяла па галоне памаранчавага соку, зноў была зупа (зьеў лыжку, абліў нагавіцы), макароны з чымсьці (цалкам магчыма, такія Надсан гатаваў), салята з гарачаю садавіною (трэба будзе нарэшце пакаштаваць маміны), цітосьці кшталту амлету, вялізнымі кавалкамі ў місе, з аліўкамі — іншага не разабраў, марозіва, якое ў сподачку, аддаў сэмінарысту каля сябе, цотным — банан, няцотным — апэльсін. Сухі хлеб, сыр — які тата любіць.
Абслутоўваў мой цыгарэтны сэмінарыст — сказаў мне, што іх злавілі — ноччу езьдзілі некуды пагуляць. Відавочна, заняткаўняма, іспыты...
Спрабаваў палічыць — не атрымалася, але як сказаў пазьней вык-
ладчык царкоўнай гісторыі, тут каля 20 сэмінарыстаў, каля ю выкладчыкаў і каля 30 манахаў.
Што добрага сёньня было? На службы не хадзіў, здаволіўся. Зранку выпрасіўу Даніеля ключ ад бібліятэкі — прарваўся ў Нью-Ёрк, пасядзеў за інтэрнэтам — хоць не хацеў яго глядзець, але што зробіш ад лайдацтва. Па трапезе зноў Даніеля пытаў пра Сергія. Зайшлі ў бібліятэку, дзе быў бібліятэкар Міхаіл — раз на тыдзень прыяжджае з Сыракузаў. Ну, нешта закруцілася. Паказаў мой працоўны пакой, паставіў мой лаптоп з інтэрнэтам, даў ключы ад усіх іншых пакояў. Ужо нешта. Пазнаёміў з архівістам і выкладчыкам царкоўнай гісторыі. Я пазьней, як ішоў дамоўа 6:оо, спаткаўяго на машыне. Ён спыніўся, запытаў, ці не падвезьці мяне. Адказаў, дзякуй, не, але мо нехта ў горад едзе — я б з радасьцю. Бо, думаю сабе, пакуль у Нью-Ёрк увечары тэлефанаваў, гонгу на абед не пачуў — і мае 15 хвілінак трапезы безь мяне прайшлі. Цікава, пра што чыталі...
Дык выкладчык вярнуўся з дарогі, знайшоў мяне й запрапанаваў падвезьці ў краму! Набыў вады, соку, кітайскіх супоў, кавы. Праўда, лыжкі й відэльца няма, забыўся. Заўтра хіба з трапезнай зьнясу... Інакш — як зупу есьці?!
Яшчэ добрае — спаткаўся зь Сергіем, напіўся ў яго кавы, атрымаў дазвол працаваць паўласным графіку, абмеркавалі працэс. Як ды што. Працы там — нямерана, хоць у манастыр ідзі, каб скончыць. Працаваў да ўзмакрэньня — а на вуліцы ўжо ня дождж, а сьнег. Нічога сабе, травень... Так што пасьля крамы, зрабіўшы два кубачкі кавы (аднаразовыя знайшоў) сеў пісаць. Чытаць ня хочацца: і трэба было ў манастыр браць падобныя кнігі! Эміграцыя не навучыла ®. Якраз трэба было дэтэктывы, кіны розныя ўзяць, якую музыку... А для галавы й для душы й так тут стае. Толькі ня лезе.
Цікава з выкладчыкам было пагутарыць — відаць, засумаваў па размовах. Ён 15 гадоў тут, дачцэ 2 гады. Жонка гісторык-архівіст, дапамагае ў архівах. Маленькі дом — ад манастыра. Запытаў, ці чытае пра Беларусь. Так, і ведае нават кнігу Касяка4. А нядаўна, кажа, выйшла ў выдавецтве Нормана бібліяграфія беларускіх выданьняў6... I так пазнаў мяне © ©.
4 Маецца на ўвазе кніга: Byelorussia: Historical Outline / Historical materials collected, reviewed and prepared for publication by Ivan Kasiak. Byelorussian Central Council. London, 1989. — 346 p.
5 Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography. Published
by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York—Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
Што яшчэ было добрага? He, адназначна лепей пачуваюся. Ёсьць сувязь зь сьветам, ёсьць занятак. Заўтра пачну рабіць базу, пакажу Сергію кнігі, якія разабраў — ён мусіць сказаць, што ў бібліятэку, а што ў маю базу — прадаваць, абменьвацца. Паабяцаў здабыць з Сыноду якія архівы, датычныя Беларусі... Пабачым...
Заўтра пачну рабіць фоткі. А сёньня — спаць. Каб не прамінуць сьняданку — ён у 9:30.1 вячэра ў 7:00. Такая дыета.
(10:20 РМ. Каб толькі гэтым багамольцам ціха зрабіць! ®)
22 .05. Заснуў каля 11-й, ці то пад шум дажджу за вакном, ці то пад спуск вады за сьцяною. Пад гэты ж гук прачынаўся колькі разоў, канчаткова а 6-й.
Дождж нібыта скончыўся, але — ці надоўга? Згадалася карціна Несьцерава — праходка Булгакава з Фларэнскім (калі ня хлушу). Вось і тут такая прырода. Наагул, прайсьціся як мінімум двойчы па дарозе „з дому на працу“ — гэта добра, абы ня дождж.
Узяў душ — такі маленькі, што нават паваліцца няма дзе, толькі складана даць рады — трымаць усё некранутым да сьценаў, палічак...
6:30 — сеў чысты, прынамсі, звонку, паставіў імбрык, насыпаў кавы — на вока. He, дакладна трэба будзе зьнесьці лыжку.
Дзень трэці.
Вось такія вакацыі ў іншы сьвет. Што іншы — мовы няма, было зразумела ад пачатку, як кажуць цяпер модна, — па вызначэньні. Вось і „натуральназразумелагастопрацэнтовагаХХІстагодзьдзяабавязковага“ ландрамата-пральні нямашка. Ёсьць толькі ў доме манахаў самаабслугачка, накшталт савецкіх. Мне дазволена карыстацца — я свой, працую на манастыр.
Пачуваньне новай эміграцыі, прычым той славуты культурны шок — ці не мацнейшы ад папярэдняй. Мо таму, што ехаў мэрыканцам, а тады — быў гатовым дзівіцца? Ці мо сапраўды гэты сьвет, манастырскі, як вайсковы, — пакуль ня зьведаеш уставу, не зажывеш?
I яшчэ — іншы сьвет. Цяжка сябе вырваць у вакацыі, такія вакацыі — зь сям’і-працы, ад любімых і нібыта нечым залежных ад цябе. Як сказала Кацярынка, ты ў нас як гаспадар. I вось зьехаў-памёр. А жыцьцё там ідзе, не спыняецца, і першыя нязручнасьці з тваёй адсутнасьцю лёгка выпраўляюцца. I ўсё робіцца звыклым, гэты лад, які парушыць празь месяц твой прыезд, і ўжо да цябе, уваскрэслага, трэба будзе прыстасоўвацца.
Падарожжа — шуканьне новага, а я зразумеў, што не хачу такога новага — хачу новага-звыклага. Там ня так самотна-мутарна.
I гэта, што пішу (хоць ня ведаю, ці буду далей. Як наладзіцца — мо й кіну. Тое самае было некалі з бадай адзіным маім дзёньнікам, у войску. От цікава было б прачытаць. А мо й не — як глядзець на ўласныя здымкі. Нетрываю).
Дык гэта — дзёньнік, ці травэлёг? I тое, і другое аўтабіяграфічнае ©, але ў чым адрознасьць? Ну, у маім выпадку можна шчэ дадаць хаджэньне © ©. Чым адрозьніваць? Дзёньнік — у сабе, травэлёг — навонкі? Ня факт, далёка ня факт.
Згадаўся ўчорашні выкладчык царкоўнай гісторыі (ага, ён сказаў, што ёсьць нейкі сэмінарыст Міша, расеец, але ён з Горадні, і размаўляе і па-польску, і па-беларуску. Абавязкова пашукаць!). Дык вось, ён сказаў, што як па-рознаму ўспрымаецца тут жыцьцё, як прыяжджаюць паломнікі, як заклікаюць-заклінаюць захаваць манастыр, сэмінарыю, лад жыцьця, а яны — проста жывуць тут, толькі вельмі няпроста, небагата жывуць. У нешматлікіх вялікіх крамах працуюць толькі белыя — па $6—7 за гадзіну.
Што ж, сем гадзінаў безь пяці. Трэба апрануцца й — на працу, пакуль дажджу няма. Каб да сьняданку палазіць па Сеціве. Ну й мо хто ласкавы ліст напісаў.
5:35. Вазьвярнуўся стомлены. Закончыў а 5-й і, каб ня мерзнуць, прыйшоў пасядзець да абеду — які ў 7:00.
Сьняданак — ну як у войску, самая адметная падзея ў дні — быў каля паловы на н-ю: келішак віна, маленькі-маленькі, стаяла тры жбана — малако гарачае, халоднае й кава, зупа была — нешта кшталту капусьняка, толькі мяса там — мала-мала. Рыс зь зелянінаю гарачаю, таўчоная бульба, рыба з таматам (здаецца), салята з садавіны з алеем, марозіва на сподачку (ахвяраваў сэмінарысту).
Зноў ёсьць багамольцы, але за сталамі заўважыў і памагатых-цывільных. Праўда, ваўсіх выгляд... нездаровы нейкі... Мо былыя наркаманы? Толькі як мне судзіць, калі сам лыжку зьнёс з трапезнай? ©
Рэштудня бавіўна працы. Распакоўваў, распакоўваў, а ці бачны той прагрэс? Праўда, мая база айцу Сергію спадабалася, але на ўхвалы не расшчодрыўся ©.
Кнігі самыя розныя; багата эміграцыйнага — беламанархічнага, што мяне ані не кранае. Але вялізная колькасьць савецкага, што ўхаце было: і зборы твораў (Франс, Купер, Майн Рыд, Фолкнэр, Мапасан, Мэрымэ), і расейска-савецкія, і Лосевы з Аверынцавымі, і ўспаміны,
паэзія... Захапіў з сабой у кельлю © „Мелкого беса“6, менскае выданьне. Чаму яго?..
Некалькі кнігаў, што думаў напаткаць, пакуль не знайшоў — тыя самыя ўспаміны Яноўскага ці Слоніма пра Парыж. Затое бачыў кнігі зь бібліятэкі Сядуры. Тут, значыць, недзе мае ляжаць.
Зрабіў першыя здымкі — нібыта атрымалася. Толькі выскачыла: зьмяніць батарэйкі. От, д’ябал, і дзе я іх вазьму? Маленькія, як і зубная паста, што ўзяў...
А ў хаце адразу ўключыў печку: здубянеў.
Далі мне ў памагатыя грэка айца Кіпрыяна. He працаваць з мной, а толькі мае пажаданьні выконваць. Наносіў скрынак — заўтра пачну заносіць кнігі. Наватуявіць не магу, колькі будзе. Каб жа айцец Сергій паболей пакінуў для бібліятэкі!
Прынёс мне выпіскі, што ёсьць у іх беларускага. Усё вядомае...
Вецер моцны.
8:оо. Прыйшоўшы зарана, зайшоў на службу, а пасьля пахадзіў вакол царквы, глядзеў на котак, якіх тут нямала. (Ці пазнае мяне мой Перс?) Ну, і спазьніўся на вячэру. Але як галодны — і пяці хвілінак досыць. Было тое самае, што й на абедзе, за выняткам віна. Нішто, не схуднею.
Адно толькі: паколькі размовы забароненыя, то ўсе сядзяць унураныя, і папрасіць нельга перадаць місу. Таму карабкаесься з-за лавы сам, а як міса на другім баку — то й лічы, колькі ідзе на перасоўваньне... A потым па хлеб (таксама, як іўвойску, каштоўнасьць), а потым па каву...
Хоць усё ўмоўнасьці. На нядзельным сьняданку манах у час ежы й чытаньня хадзіў па трапезнай, раздаваў лісты з дому; бачыў, як сэмінарыст перамігваўся з кімсьці ў калідоры... А побач сядзеў вельмі сьмешны выкладчык сэмінарыі (я думаў, яны сілкуюцца асобна), падобны на Калягіна ў стужках Міхалкова. Паклікаў да сябе сэмінарыста й кажа: я 2-га ад’яжджаю, а працы тваёй ня бачыў; раздрукуй і аддай. Усе студэнты аднолькавыя.
Знайшоў магілу Апанаса (Мартаса). Потым пазнаёміўся з гераманахам Раманам (сёньня галоўны па кухні), які сказаў, як знайсьці магілы Сядураў. Трэба будзе зрабіць здымку, як пацяплее. Насамрэч, ня ў Саўт-Рывэры ж яму ляжаць з сваім Дастаеўскім...
6 Раман Фёдара Салагуба.
Але й нахадзіўся сёньня! Каля дому налічыў чатыры машыны — то мо будзе ціха. На жаль, мой пакой — адзіны з адным ложкам, не памяняесься...
Чутно кароў, качак, бачыў жорава... Вёска...
Пачытаць? Папрацаваць? От жа каб кнігі ня сталіся маімі ворагамі... Усё чакаю, калі прасьвятленьне наплыве й думкі пацякуць важкія, глыбокія ©. Толькі думаць няма калі: працуй ды сачы, каб у трапезную не спазьніцца. А заўтра — у 7:30...
А. Сергій жартоўна сказаў, што манах-бібліятэкар, Даніель, ня надта сьпяшаецца з праектамі: вядома, манах, уся вечнасьць наперадзе. А мне б скончыць датэрмінова — і дэмбель! Калі новы акорд7 не дадуць ©. Бо хацелі й ладжаньне выставы кінуць — да кастрычніцкага калёквіюму, і мо з архівамі дапамагчы, а як час будзе — наладзіць кнігаабмен, то бок exchange. Ну як дома, у NYPLR...
Шкода, што манахі й сэмінарысты ня надта ідуць на размовы. Вось той беларус з Горадні — пазнаёмілі мяне зь ім, я даў дабрыдзень, дык ён кінуўся ад мяне й абмінае цяпер. За што?!
I ўсё ж не магу сам з сабою паразумецца з усімі дзёньнікамі-падарожжамі-паломніцтвамі. Што ё што й дзе мяжа? Пакуль ехаў сюды, у цягніку гартаў кніжулю Седаковай9 (каляцаркоўнай паэткі, мае манаграфію пра пахаваньні ў расейцаў) — падарожжы ў Бранск і ў Тарту (на пахаваньне Лотмана). Нейкая суцэльная Радзішчыўшчына, выкрываньні, а самога дзёньніка-травэлёгу — зь Персаў нос. Ці гэта — вышэйшая ступеня? Пра што хочаш, абы ў дарозе? Дык у нас у мэтро Poetry in motion'0. Дык? I потым, Саламея Пільштынова — авантурныя прыгоды, а не падарожная літаратура.
Усё, выключуся, каб не спакушаў мяне працаю пасьля добрай малітвы...
Я так разумею, што жанр вандроўкі-пілігрымкі павінен мець галоўнае — адкрыцьцё. У Сядуры ў падарожжы ў Ерусалім — фактаграфія.
7 Accord (анг.) — тут: пагадненьне, дамова.
8 NYPL — New York Public Library.
9 Маецца на ўвазе кніга дасьледніцы Вольгі Седаковай „2 путешествня“ (Масква, 2005).
Poetry in motion. Пад такім назовам у нью-ёркаўскім мэтро ў вагонах зьмяшчаюць — побач з рэклямамі — вершыкі.
Цікава, што Арлоў піша заўсёды пра сябе ў другой асобе (Ты), а Глёбус — ад першай... У нас гэты жанр павязаны з дэмакратыяй © — эмігранты вандравалі, далучаныя даўлады (Шамякін, Бураўкін), зьляканыя навукоўцы (Мальдзіс — ідэалягічны бок жанру)... Мабыць, у сучаснай літаратуры — з 90-х, з свабоды... — самы грунтоўна й шырока (геаграфічна й па аўтарах) распрацаваны жанр...
Вось я — мушу глядзець на гэты манастыр як? Ён для мяне чужы, і я яму, зь ягонаю бібліятэкаю, чужы. Мне трэба ўбачыць добрае? Зразумець? Ці суаднесьці з сваім, якога, sorry, няма, і?.. (Згадаў, што мяне зьдзівіла: ёсьць Ралян, ёсьць Заля, Дыкензы ёсьць, а вось Стэндаля не было, а шкода. Яго б гартануў...)
Фактаграфізм — „плюс“ ці „мінус“?
Вандроўная літаратура (халера, як бы яе абазваць?) — занадта шматкутавая: самыя мэты (экспэдыцыя, эміграцыя, экскурсія, паломніцтва, іурызм, спорт, вясельнае, мэдычнае ©, ваеннае!), функцыі (рамантызм, гульня, музэефікацыя (гучыць непрыстойна, але зерне ёсьць), як крыніца ведаў)...
Больш жанраў: фантастыка — вандроўка. Казка — вандроўка. Авантура. Прыгоды. Раман выхаваньня імя Леклы з Шарлё? А гістарычныя — падарожжа ў мінулае?
Напэўна, кожную мясьціну, якую наведаў, занатаваў у адмысловым вершы Казак-Крушына. Аў Мерляка — колькі здымкаў: на параплаве туды, на мараходзе сюды...
Усё, здаўся. Спаць.
Ага, зьехалі ў мяне ўсе. Таму й прыбірае нехта за дзьвярыма, пыласос грукоча. Дабранач табе, Лявоша. Скончыўся сьвяточны дзень — сьв. Мікалая цудатворцы (9:03).
23 .05. Аўторак. Нездарма ў манастырах пісалі летапісы — інакш заблыталіся б: які дзень, які месяц...
Прачнуўся пасьля 5-й, але ляжаў да тэлефоннага будзільніка: каб хоць нейкая карысьць была ад яго. Так што ўзьняўся a 5:40, уключыў печку (не халодна бо, а ўтульнасьці для) памыўся, зрабіў сабе каву. У пакоі пахне... як у лягеры (піянэрскім): ці то вільгаць зь цяплом, ці то калі абутак, шкарпэткі, людзі — усё разам...
У гасьцінным доме ня тое што агульнага TV няма, дык на стале гадзіньнік-будзільнік-прымач — таксама не прымае й ня грае. Усё для цішыні. Таму шоргат ствараюць толькі людзі, ад чаго іх любіш болей і болей...
Вось чаго не стае дзёньніку, каб стацца дзёньнікам чытэльным (не пра сваё, а няскончанае ўчарашняе)? Цытатаў. 3 паэтаўтам, з празаікаў таксама можна, асабліва калі яны — клясыкі жанру. Гэткі нутражанравы постмадэрнізм. Ага, травэлёг — самы постмадэрновы жанр! © А мне з цытатаў адно Венечка прэ, што, зразумела, не да тэмы, не да месца, ну й не да нацыянальнага мэнталітэту.
Хм, на тэму Венечкі: а чаго гэта я разам з сокам ды вадою нічога не набыў сабе для нутраной раўнавагі й сутрэву ў халодныя самотныя дажджлівыя дні, калі абымае горыч за бацькаўшчыну й сорам за маткаўшчыну, у тыя дні, калі... Ну, цытату ўсё адно не згадаю. Адчуваю, што з расейскай культуры ў мяне такі кулеш у галаве — мама родная! Зь беларускай то не, бо ніколі так напамяць ня ведаў яе ©.
Дажыць, каб канцоўку4О-годзьдзя сустракаць у расейскім (!) мужчынскім (!!) манастыры (!!!).
6:20. Буду апранахам і выхадзяхам.
Прыйшоў перад сёмай. He захацеў ісьці на вячэру: ні настрою, ні голаду. У „хаце“ ж ёсьць сок, які п’ецца, як ніколі, кава, зрабіў кітайскую зупу, ды й Кацярынка з кампутару пасьміхаецца. Усё ж весялей.
Пісаць, бадай, і няма чаго: уражаньні першыя, як і мэню, — паўтараюцца, ды амаль увесь дзень з кнігамі. I далей будзе меней. To мо й пісаць прыпыню.
От цікава: праз рукі ідзе процьма кнігаў, а ні чытаць, ні перачытваць няма ахвоты. I стаміўся...
Манахам быць цяжэй, як жаўнерам: там — заўсёды на людзях, загады, занятак, змаганьне. Атут — быццам таксама заўсёды зь людзьмі, навідавоку, нікуды не схаваесься, але — суцэльная маўклівая адзінота. Ці ёсьць чым напоўніць сябе, заняць думкі? Мне — хіба домам...
Пачаў з смакам есьці, апякаючыся, зупу — усё ж стаміўся ад вачэй каля рота, і думаю: а чаму манахам не даюць відэльцаў? Чаму ўсё лыжкамі??? Паспрабавалі б яны макароны вылоўліваць. Горш як кітайскімі палачкамі...
Вядома, мае разважаньні пра манахаў наіўныя: некалькі дзён, ды хоць месяц, не дазволяць зразумець. Вось на маёй штодзённай doubleпраходцы заўважыў на дарозе новую рэч: бутэльку з-пад гарэлкі. Ну, не багамольцы ж кінулі, тыя маглі адвезьці куды далей...
Зранку ішоў на працу, як таго Пётру I, вецер спыняў (трасца згадаю карціну; але як расейская манархія ў галаве прэ!), а назад ужо добра, амаль цёплы вецярок... Толькі ногі падгіналіся ©.
Сёньня айцец Сергій паслухмяна працаваў з кнігамі, што я нарыхтаваўяму на decision, а штохвіліну прыходзілі да яго па справах. Цікава было слухаць сэмінарыстаў: адзін пераздае грэцкую — сеў у суседні пакой, перакладаў; другі прасіўся на пераздачу царкоўнаславянскай (просты іспыт каштуе, між іншага, $юо, выпускныя — па $25); хлопец, не славянін, з Тэхасу прыйшоў прасіць блаславеньня на навучаньне. Ня даў айцец Сергій, сказаў, пасядзі ў бібліятэцы, а як сэмэстар пачнецца — пагаворым. Але дармовую працу скарыстаў — той выносіў накіданыя мною скрыні... Бачыў яго раней на кухні, начыньне мыў... Няпросты ён...
Казаў мне Сергій, будуць будаваць будынак бібліятэкі (бу-бу-бубі) — месца няма. Просіць разам з Губэртаўскім Інстьпугам NEH" грант на фільмаваньне газэтаў. Ведаю гэтую ўстанову, шалёныя грошы даюць... А на якія грошы яны наагул існуюць? Ну, ахвяраваньнямі аднымі ня тое што багамольцаў, манахаў не пракорміш. А плаціць настаўнікам?.. Цікава...
Нечаканае шчасьце: знайшоў у сябе ў кампутары песеньку Let it be. 3 школьнага Ленінграду люблю. 9 кляса?..
8:23. Пайду прайдуся падвячоркам па мястэчку. Псуе толькі настрой, што пабачыў дзьве новыя машыны з багамольцамі, што выгружалі сьнедзь. Крыжа на іх няма, маскалі — сярод тыдня завальвацца! Памаліцца спакойна не дадуць...
Праз паўгадзіны. Выходзячы, спаткаў славака-гаспадара. Прапанаваў мне жыць цалкам аднаму на трэцім паверсе, але там душу няма. Застануся тут... Усё пераносіць... ня варта...
Пахадзіў, паслухаў гпушак. Цішыня, спакой — у прыродзе. У душы няма. Да адной высновы толькі й прыйшоў: крыўджу ўсіх, каго люблю. Але ж і мяне штодзень крыўдзяць яны... От такая думка на ноч.
24 .05. Аж самому млосна, што пісаць буду... Пра шчасьце ®. Вось сплю як забіты (за выняткам тых момантаў, калі хачу забіць суседзяў), дзень — напоўніцу працай. Пра хлеб штодзённы ня думаю — пэўны ў ім. To мушу быць шчасьлівым? Манахі, што ідуць сюды, пакліканыя ці хаваюцца? Палова зь іх, будзьце пэўныя, у тым жыцьці, вонкавым, ня выжыла б. Дый сэмінарысты — ідэал у іх ці сьвядомасьць, што больш нідзе нікім нічым? Папытацца? Схлусяць... Каму ахвота...
“ NEH — National Endowment for the Humanities.
Чым займаюцца ў вольны ад службаў і трапезаў час, невядома. Мо іконы малююць? Насупраць уваходу ў трапезную — дзьверы ў друкарню, але на іх паведамленьне: за выняткам тых, у каго тут послух, уваход забаронены. Мабыць, каб багамольцы не ламіліся? А зірнуць цікава было б. Прадукцыю ж я ведаю, і кнігі, і часопісы... Гэтаму Сергію сам лісты адпісваў за дарункі.
Дап’ю кавы й паплятуся. Праўда, рана, пачатак 7-й толькі — як бы гэтага дэкана не пабудзіць: ён адзін жыве ў корпусе, але дзе дакладна — nie wiem. Уключу печку — і там учора паставілі, зірну навіны. Мо на сьняданак схаджу... А не — дык уласным тлушчам пасьнедаю. Ну, не зусім як у Мамлеева ©. I будзе яшчэ адзін дзень...
7:30. Восьтолькі панаракаў на аднастайнасьць мэню, яно й зьмянілася. Дзівіўся, чаго тут штоежаньне — кава. Дык цяпер адна гарбата. Зранку была кашка — я падобную люблю, але калі сам раблю. Ну й сырыал12 ®. На абед — гарохавая зупа з часныком, рыс з цытрынаю і — мо прытрызьнілася? — дробненькімі ценямі мяса; кукуруза гарачая й нешта... стручковы гарох мо? Таксама гарачы. Тое самае было й на вячэру — а й праўда, чаго марнавацца. Заўважыў, што далёка ня ўсе манахі ўсё ядуць; выбіраюць, перабіраюць. Значыць, у кельлях нечым сілкуюцца.
Сэмінарыстаў паменела — відаць, зьехалі тыя, што здалі іспыты. Сёньня як працаваў, чуў малітву, якой пачыналі іспыт.
Перад сьняданкам пазнаёміўся з мною адзін мужчына — казаў, з NJ, з Lakewood. Нешта знаёмае. Аказваецца, тых, хто ў цывільным, што працуюць тут, клічуць „труднікі“ ©.
Пасьля вячэры, забраўшы рэчы, сыходзіў — перапыніў мяне нейкі манах. Запытаў, хто я, як імя, ці паломнік. Лявона не зразумеў; перапытаў — ці Леў? He, кажу, гэта як у вас Леанід. А, кажа. Гэта добрае імя, ну, хай будзе. Аказалася — айцец Лука. Дэкан сэмінарыі. I тут Лука ©. Сказаў, што Бог аддзячыць за маю дапамогу ім. Значыць, не заплоцяць. Але як падумаеш: ну дзе б я такое яшчэ пабачыў?! I прырода — як у Росопо'3...
Зрабіў некалькі здымачкаў: трапезнай, залі іхнай. Манахаў не здымаю — баюся, калі шчыра. Цёмны народ...
12 Cereal (анг.) — крупа ці каша.
13 Росопо — горы ў Пэнсыльваніі.
А рэшта — кнігі, праца, кампутар, кнігі... Самая вялікая радасьць — Каціны лісты. Ат, што за разумніца! Ну й за што мне такая радасьць з дачкі?!
Вось целяпаў я патроху „дамоў“, думаў пра дом, пра ўсё — і заўважыў, што пасьміхаюся сам сабе (бібліятэкар + паломнік = вар’ят). Мо так і трэба — маленькімі нетаропкімі радасьцямі?
Зараз душ вазьму, бо пыл страшэнны ад кнігаў, проста кампутар засыпае; зраблю сабе кавы і буду чытаць: захапіў з сабою нейкі дэтэктыў і Розанава (з пазнакаю ўладальніка: V. Seduro. Jan. 8,1971). Ці трэба пісаць, з чаго пачну? ©
8:23. Пакуль мыўся, дзеўбанула: недзе чытаў, што Ардальён Барысавіч, той дробны д’яблік Салагуба, пісаўся з Розанава... I ў мяне на стале яны сышліся... А от прыдумай такое! I Салагуб — менскі, а Розанаў — Сядураўскі.
А за сьцяной храпе паломнік. Мо лепш бы схадзіў памыўся — менш грукату ®. I цікава: ён з „жонкаю“ паломнічае. Ага... Я ўчора падглядзеў з вакенца, калі... ну, таго... карацей, на розных машынах прыехалі яны сюды. Так бывае?
25 .05. Пачынаю баяцца ці сам сябе, ці гэтых сьценаў. У майго храплівага суседа нешта з страўнікам, дык ён насамрэч большую частку ночы ў прыбіральні бавіў. Толькі выглядала дзіўна: ідзе храп, у наступны момант гучна грукаюць дзьверы й ён ляціць туды, потым стогны, вада, ляціць назад і зноўхрап. I зноўусё спачатку. Так што я пакараны быў за нячыстыя думкі. О, зноў пабег!
А ў мяне — ужо па каляіне: узьняўся ў 5:30, памыўся, зрабіў каву (гэта асабліва істотна ў гарбатны тыдзень ©), і вось неўзабаве пацягнуся да сябе. Ага, прыкмеціў прас... Мо й скарыстаю, калі не аманашуся.
Учора чыталі й падчас абеду, і вячэры. Чытаў адзін і той самы: за абедам ён зрабіў памылку ў націску слова, нехта з сэмінарыстаў пасьміхнуўся, ну й ён заўсьміхаўся. Вось і маеш — паўтарыце. А чытаюць надзіва блага — і націскі, j няведаньне рэаліяў, так няпэўна выгаворваюць, дый наагул, горці за маю Катарынку (праўда, тэксты іншыя).
Я ўпершыню, натуральна, слухаю ўсе гэтыя жыціі, і такі мяшчанскі пратэст у мяне ўздымаецца супраць іх, не пераказаць!
Ну, вось сьв. Т... забыўся, Тэафісія? Карацей, жыла праведна, а потым скурвілася. Прыйшоў да яе манах, паплакаў за яе, яна ўсё зразумела й пайшла за ім. Ноччу памаліліся, старац лёг асобна (каб не спаку-
сіцца, відаць, нямогламу), а потым пабачыў, як зь неба прамень на Таісію (О! Таісія!!!) сыіпоў і забраў яе на неба. Огарац пачаў маліцца ў страху (не зразумеў, чаго баяўся) і пачуў голас: Богу мілей пакаяньне за гадзіну, як за ўсё жыцьцё робленае, бо яно цяплейшае. Старац пайшоў да сваіх старцаў, зь якімі жыцьцё праведнае вёў, і разам маліліся за Таісію.
Ну й скажыце мне, якая мараль? Гадзіна пакаяньня тая цяплейшая Богу, як праведнае жыцьцё...
He пайшоў на вячэру. У шэсьць быў дома й палез пад душ: хоць і пылу багата, але болып ад стомы. Ушчэнт убіўся.
Званіў дахаты, але й бацькоў не было — вельмі трывожыць мама, — і Кацюха „парадавала“: Jury Duty*. Ha 19 чэрвеня ®. I не праблема, і не big deal, але неяк... нечакана й ня ў час.
Перад сьняданкам новаджэрзійскі знаёмец, які сёньня ад’яжджае, быў троху з бадуна; ноч піў пярцоўку з труднікам-Васем-казаком. У таго заўсёды ёсьць, сказаў, так што зьвяртайся, як прыцісьне. Паўсюль жыцьцё.
За абедам чыталася пра нейкага варожага хрысьціянству імпэратара на мянушку Навозьнік. Ну й павыдумляюць... Я, што праўда, не прыслухоўваюся: кідаю сілы на распазнаваньне ежы. Дарэчы, ёсьць у ёй нешта (за выняткам мяса). Вось зупа: бабы (?), морква, грыбы — дакладна. Карычневага колеру. I нішто, уваліў лыжку ўрот, апёкся, але смакавала. Узяўсёньня й тваражок манастырскі з разынкамі ©, і банану зьеў. Так што да дыеты мне далёка.
Ад кнігаў, прасьці, татачка, ледзь не ванітуе. Старое, трухлявае... Я з гэтым... Фамусавым? згодны: увесь урэд ад ix. I такім млявым позіркам суправаджаю іхнае стаўленьне на паліцы, потым здыманьне, перасоўваньне, апрацоўку ў базе, што, далібог, з цаглінамі лепей было б: яны хоць адной мовы й аднаго памеру. Толькі чаго кожную вокладку аглядаю: назоў, аўтар? ©
He, адну знайшоў сабе: не згадаю, ці ёсьць у кіпелеўскай бібліяграфіі: Георгнй Садовскнй. Внтебскнй Ботаннческій Сад (любяць яны вялікія літары. Я пакуль напішу назоў якой брашуркі плюгавенькай на 15 старонак пра імпэратара — змаруся: і загалоўныя літары скрозь, і еры зь яцямі. Вычварэнцы лінгвістычныя). Фото-рассказ. 1919—1921.
14 Jury Duty — абавязак кожнага амэрыканскага грамадзяніна браць удзел у судзе прысяжных
Выдадзеная ў 1965 (Happy Birthday мне!), дзе — няведама, 28 старонак. А аўтар, батенька, антысэміт...
Але горш за ўсё савецкая літаратура 1950—бо-х. Такая гадасьць. I папера, і назовы... Аякія назовы 197O-X, асабліва па літаратуры. От жа, парыліся людзі, а цяпер іхныя кнігі ўпарыць няма каму.
Новыя зборы твораў: ад Талстапушкінскіх муціць, ёсьць дзюмы з драйзэрамі, а Стэндаля нямашка. Мо ён таксама, таго, пятай графой не таво? ©
А яшчэ й горача... He ў маім бібліятэчным пакоі, а на вуліцы...
Зранку зь Сергіем працаваў. Цугам ішлі сэмінарысты: просяць падпісаць, пераздаць, дазволіць... Калі добра пачуў, за год больш за $2000 навучаньне... Куды гэта потым прыткнуць? Заходзіў неяк і „беларускі“ сэмінарыст. Ня сёньня (а мо я пісаў раней?). 3 размовы сьцяміў, што ён яшчэ ў NY заканчвае CUNY5 — матэматычны, майстра нібыта. Будзе зьяжджаць, бо ў нашым яблычным горадзе ўсе матэматычныя пасады „пэйсатыя“ захапілі. Валяй, валяй, поц...
Як нешта знаёмае прачытаў на сьцяне: малітву Опцінскіх старцаў: дай сілы перажыць тое, што дзень дасьць... Яно то так, але ў мяне іншае: абы толькі мае любімыя былі здаровыя. Я тады ўсіх старцаў ператрываю.
8:43. Пахадзіў. Ластаўкі нізка лётаюць, а камары мак таўкуць. Мама вучыла... Толькіхіба такое можа быць адначасна? Зрэшты, што такое — нізка?
Што самае страшнае ў сьмерці блізкіх? Што й гэта чалавек перажывае...
9:05. Яшчэ выйшаў... Вандруюць толькі няшчасныя людзі. I дурныя...
Дабранач.
26 .05.5:45 РМ. Зранку не пісаў — хацелася як найхутчэй да кампутара, паглядзець, што Каця пра маму напісала. Паляцеў. Пасьля сьняданку зазваніў, пагутарыў, але вялікага спакою няма. He падабаецца мне ўсё гэта...
Дзень як дзень... А заўтра тыдзень тут. Вялізны кавалак зроблены, на настугіным тыдні скончу сарціроўку гэтага... усяго, і, вызваліўшы
15 CUNY — The City University of New York.
пакой, змагу спакойна заносіць кнігі ў праграмку. Заўтра трэ будзе навучыць бібліятэкара карыстацца ёю.
Недзе каля з-й выйшаў на перапынак і павалокся шукаць магілу Сядуры, пакінуўшы мапу ў сваім пакоі. Мала таго, выйшаў на сьвежае паветра, пасьля дожджыку (быўусё-ткі) і, разумнік, не пераабуўся. Таму да возера не дайшоў, пакінуўшы на сухія выходныя, а вось да могілак дабраўся, знайшоў і сядураўскую, „профессора лйтературы“. Зрабіў яшчэ колькі здымкаў, панарамных — каб дома паказваць. Прыгажосьць, што ні кажы: цішыня, птушкі сьпяваюць. Шкода, што нельга ўбіцца ў пакой манаха ды там паздымаць. Хоць мой пакой — чым не манаскі? Пэўна, і яны падобна жывуць: TV няма (інтэрнэт, здаецца, ёсьць). I, напэўна, нячыста.
Уражаньне, што да іх тут прыбіліся расейцы, якім проста гэта замяняе дом старых — калі б маглі ўладкавацца туды. Ці бяруць манахі ўсіхкожнага, першага-лепшага?
Нешта галодны сёньня. Ну, на сьняданак зноў кашка, а на абед і зупа з капусты й бульбы, і макарона зь нібы таматным соўсам і, скажам, мясам. I салята заўсёдная, і яблычкі-памаранчы-бананы, а вось пабачыў няроўню: манахам на сталах стаяла па талерцы пірага, а нам, сэмінарыстам-труднікам-багамольцам (я, відаць, труднік усё ж) не было. To абавязкова папруся на вячэру (от праходак колькі будзе!). Ды яшчэ ўзяў чытаць ня толькі айца Браўна (духоўнае чытво ©), але й Пахлёбкіна „Кушать подано“.
Перад абедам адзін манах, зь якім неяк перакінуўся колькімі словамі, паказаў мне здымкі мітрапаліта Філарэта, пахаванага тут. Праз 13 гадоў прах пераносілі (ён і яшчэ колькі былі пахаваныя занадта блізка ад царквы, таму калі царква пашыралася, могілкі фактычна апынуліся ў самім будынку. Цяпер там чатыры двухі аднамесныя захаваньні), — і на загад тагачаснага галоўнага адчынілі труну. Ляжалі нятленныя мошчы. To вось і паказаў іх. Мумія як мумія, я чакаў іншага, пашчырасьці... болыпага захаваньня, напэўна. Чорнае, скамечанае, зжохлае... Ну, на вячэру трэба ісьці.
7:45. На вячэру было тое, што засталося з абеду, толькі засталося мала. Голад — ты ня зло ©.
Затое раскрыў загадку званоў. 1. Гэта на прыняцьце ежы й адбой у трапезнай. Аказваецца, бомкае старэйшы за манаскім сталом, які бласлаўляе перад і пасьля. На гадзіньнік не глядзіць, а як сам паесьць, кіне вокам на сваіх, на манахаў (да нас ён сьпінаю) — і бомкае. 2. Звон-
кліч на прыняцьце ежы. Я ж, дурню, думаў, што царкоўныя званы клічуць, а тут — такі маленькі, па-за домам...
Па вячэры распачаўся дождж, але як толькі пабег па дарозе (чакаць няма чаго), ён троху суцішыўся, і ісьці было нават прыемна. Каля аднаго дому па дарозе расьце дрэва бэзу (так, так, дрэва), і ён павеяў так салодка, так па-дзяцінску... школьнаму...
Заўтра субота, але сьняданак усё адно ў 7:00. От, панаедуць паломнікі, нам, труднікам, замінаць будуць...
NB. Наступны раз у манастыр браць: парасон; добры моцны абутак, магчыма, боты; белых кашуляў і парадных портак ня трэба; лыжку, відэльца, кубак; DVD зь фільмамі й CD з музыкаю; кілбасу — сухую, даўгую, а мо й дзьве; сьцізорык; салодкае; бутэлечку каньяку ў выключна мэдыцынскіх мэтах ©.
27 .05. 6:оо. Як можна тыдзень ня піўшы ўзьняцца з дакладным адчуваньнем пахмельля? ® Выбраўся ў калідор зрабіць каву (апошні аднаразовы — а што далей? Кубак я ня вынесу — завялікі). Ходзяць паломнікі. Але й дзякуй славаку: пачаў засяляць з трэцяга паверху... За тыдзень не магу прызвычаіцца да вітаньня, атрымоўваецца як у Брэжнева „мне ўжо дакладалі“: на іхнае „Хрыстос Воскрэсе“ адказваю або тое самае, або „Дзень добры“, або „Good morning“...
Папрасаваў кашулю (і рады б усе вывесіць, ды няма куды), і трэба на паветра... Што ж галава такая цяжкая?.. Мо арганізм алькаголю патрабуе? Бо нястача яго таксама цалкам можа быць урэднаю для чалавека.
6:47 РМ. Ужо чысты, аддушаны ©. Каву зраблю — і сяду слова Ha­mmy...
Дзень — у абсалютовы плюс, інакш як яшчэ адзначыць тыднёвы юбілей?! Хоць злосьць таксама была — на манахаў. Абед сёньня быў файны: чырвоны боршч, салята аліўе (!), капуста тушаная, рыс, што ж яшчэ... а!!! як мог забыцца: амлет лусьценямі. Гэтыя манахі за нашым сталом (ну й чаго падселі???) як накінуліся, як пачалі накладваць... Іх бы ў войска савецкае, чмошнікаў, адвучылі б... Ну, ня ўсім хапіла — сэмінарысты баяцца, а новязьяўленыя паломнікі саромеюцца. Падышоў манах з другога стала, зрабіў заўвагу аднаму. Пасьля, як начыньне выносілі, чуў, як той апраўдваўся: не мая справа за ўсімі людзьмі глядзець... Ах ты, non калматы, думаю... Унь трыбух ад’еў... I што прыкра: кожная трапеза — вочкі ва ўсіх бегаюць, як бы ўрваць, накласьці... Тут і свае хітрыкі: каб накласьці адразу смачнае-другое, зупу ці боршч на-
ліваюць у кубкі. Гэтыя кубкі наагул вялізную ролю адыгрываюць: сесьці лепей пасярэдзіне стала, каб да ўсяго можна было дацягнуцца хутка. I месца займаецца так: звычайна стаіць талерка, на ёй перагорнуты кубак. Дык вось, калі кубак стаіць каля талеркі — значыць, месца занятае. Адным словам, так раззлаваўся, што не пайшоў на вячэру, хоць заўтра сьняданак у 9:30 толькі...
А добрае вось што... Прыехаў бібліятэкар, я зь ім бачыўся ў нядзелю толькі. Ён быў проста ўражаны зробленаю працаю, сьмеючыся, папытаўся, ці не па 12 гадзінаў працую. I тут мяне натхніла. Сеў я з сваім шэфам і запытаў, ён мяне на час запрашаў ці на канкрэтны кавалак працы. Бо тую ж працу магу да канца лета рабіць, маўляў... Ен кажа, што наагул не чакалі такога зробленага й што запрашалі, натуральна, на працу. To я амаль скончыў, кажу, заўтра заладую паліцы апошнімі кнігамі, якія ў панядзелак прагледзім, запакую кнігі на аптовы продаж тут, і застануцца дробязі, магу звальваць. Ён сказаў, што яны гатовыя мяне трымаць хоць усё лета, што з крывёю адпускаць будуць, але ўсё разумее — і згодны. Мала таго, яшчэ й заплоцяць $500. Небагата, зразумела, але паколькі наагул размовы не ішло пра аплату — толькі жытло й харчаваньне, дык зусім добра. So, я застаюся на тыдзень, у нядзелю будзе Akt — выдача дыплёмаў сэмінарыстам, сьвята з прыняцьцем, на якое я запрошаны, а пасьля будзе прыватнае прыняцьце, у доме шэфа (прыдадуцца й белая кашуля, і гальштук — дзеля аднаго гэтага варта ісьці), на якое я таксама запрошаны, і ў панядзелак, 5 чэрвеня, выеду ў свой брудны, сьмярдзючы, гарачы, вільготны, гармідарны і любы Нью-Ёрк, дзе мой дом!!!!!!!!!!!!!!!
Сергій расчуліўся, прапанаваў узяць у падарунак шматтамовік Жыцій сьвятых... Спадзяюся, я зрабіў прыстойную міну й адмовіўся, спасылаючыся на памеры кватэры...
Шэфа, відаць, тут добра пабойваюцца. Калі я нешта прапаноўваў бібліятэкару, ён згаджаўся, але прасіў мяне пагаварыць з айцом. Паклікаў мяне да сябе архівіст — што ў краму вазіў. I таксама пачаў: паколькі ў Вас такія адносіны зь ім, ці не пагаварылі б... Баіцеся, сьмяюся? Нават не адказаў, каб не прамовіць уголас, толькі паглядзеў шматзначна й сумна... © А што той можа зрабіць, цікава? Звольніць?
Падчас працы з Казікам былі кароткія дробныя размовы, хутчэй пытаньні-адказы... Запытаў, з чаго жывуць. У асноўным, з ахвяраваньняў... Вось быўу Маскве, адзін рускі ахвяраваў $50 ооо. Няблага жывуць маскалі, думаю...
Сьмешна з дэканам было. Зайшоў у наш пакой, прывітаўся з мною: Леанід. Лявон, кажа Сергій. Нічога, адказваетой, мы пазнаёміліся... От, 118
карпатароская камілаўка!!! Сергій да яго на „ты“... Зайшоў Лука ў другі пакой, дзе кнігі складуем, той за ім: толькі не чапай нічога, пераблытаеш... Дэкан...
Ну, я адпачываю. Пакуль пісаў, каву дапіў, павалюся на ложак з кнігаю. Бо сьпіну адчуваю... Папанасіўся, папанагінаўся як ніколі за апошнія гады — хіба ў Славянскім аддзеле так было. He, не кажы, Леанід, тут ты сам сябе гнаў, ад самоты, бо ў пакоі толькі Стагановіч16 чакаў. Але гэнае гнаньне — во, аплацілася!!!
Прыеду дахаты, наямося ўсяго й лягу — пастагнаць. Як мама казала...
8:40. Выйшаў на паўгадзінкі. I пачалі біць званы. I такая прыгажосьць... беларуская, урачыстая... Міхалова пад Ракавам... От толькі нешта мая нага... Калі зноў пачнецца...
У пакоі зрабіў зупку — creamy chicken. I хай манахі задушацца ©.
Ад заўтра пачынаецца адваротны адлік!!! Рады, што паехаў, пабачыў, спазнаў, нешта даў, нешта атрымаў... але як рады, што неўзабаве вярнуся.
28 .05. Паўбіваў ба... Нейкія багамольцы прыехалі зь дзіцем, якое праз усю ноч раўло... Ну, і віншую сябе з ножкаю — акурат, што трэба для весялейшых праходак... Ой, мама... Зараз кавы вып’ю — трэці раз у аднаразовы, і пашвэндаю... яктая качка... Неда мысьлёв... Па абедзе (не тутэйшым, а мірскім) зазваню дамоў, даведаюся, як там.
7:40 РМ. Цяжэй згадваецца дзень... I стомы больш. He таму, што болей напрацаваўся, а мо таму, што заладаваў апошнія кнігі.
Зранку, да ўсяго, ня вытрываўшы, зазваніў дадому, і хоць гутарылі паўгадзіны, быццам і не сказалі нічога. Самае галоўнае — усе жывыя, але здаровымі назваць нельга.
Вырашыў „замірыцца“ з манахамі й пайшоў на службу. Нядзельная літургія — гэта, вядома, ня службы ў беларускай царкве: прыгажосьць, урачыстасьць... Галасы сьпяваюць абалдзенна, калі сканчаюць — міжволі чакаеш на аплядысмэнты. А 9-й пачалося ўбраньне ігумена Лаўра, усе выстраіліся (манахі), сэмінарысты таксамаўбраныя. Цікава назіраць затымі, каго бачыў па-за царквою. Айцец Сергій таксама слу-
16 Маюцца на ўвазе ўспаміны Аляксандра Стагановіча, якія аўтар мусіў у той час рыхтаваць да друку.
жыў — сьмешна, але ў асноўным з кнігамі, як і мае быць начальнік бібліятэкі...
Толькі манахі ўзялі рэванш: гэтая служба ня простая, цягнулася ад 9:00 да 12:00... Я быў настолькі стаміўся стаяць, дый плечы балелі ад цяганьня кнігаў, што рады быў біць паклоны, усё ніжэй і ніжэй. Яшчэ бтроху, і на мосьцік там стаўбы. Нарэшце, ня вытрымаўшы, выйшаў... Стаў на прыступках. Сыходзіў нейкі бяляк недабіты (барада дакладна такая... недабітка), і пачаў на ўсіх „савецкімі“ класьці, што стаяць каля парэнчаў, а ісьці нельга. Казак Вася паслаў яго, і мы разгаварыліся. Ен, праўда, папытаўся, ці не з Масквы я, а пачуўшы, што беларус, узрадаваўся, маўляў, задзяўблі маскалі, а ў казакоў багата ў раду беларусаў: як пасьля вайны з Полацкам маскалі вялі ў продаж беларусаў, па 3 рублі, казакі адбілі іх (нас). Паказваў на людзей вакол і камэнтаваў: вось гэта — нармалёвыя людзі, зь Піцеру, а гэты, Лёва, толькі расейскіх людзей любіць... Расказваў мне легенды пра „белага афіцэра беларуса Булак-Балаховіча“. Расказаў, што іхны штаб у Нью-Ёрку, але там пачаліся раздрыргі, расколы...
Сьняданак, абед — з новага былі мізэрныя купкі печыва, а віна не было. Шчы (здаецца), макарона з грыбамі й нечым зялёным, асобна — гарачае зялёнае (асноўнаю масаю быў зялёны гарошак), і смажаная рыба, якую зноў пахапалі манахі. Як даведаўся, той пражэра-манах за нашым сталом — бухгальтар, але ў дадатку — назіральнік над сэмінарыстамі. Ну як ім тут не саступіць яму... Гэта ж паўтарылася ў 7:00 (за выняткам рыбы, зразумела), але дадаліся бакляжаны, таксама хапаныя манахамі. Я з злосьці ўзяў і зьеў. Упершыню ў жыцьці. Калі-небудзь ад злосьці ўдушуся... He, нічаво, толькі незразумела, што менавіта ясі... дарэчы, што мне цюкнула, што з сталоў прыбіраюць, як у войску?! Зусім нюх страціў: там быў „старэйшы стала“ — зялёны, які сядзеў апошнім на лаве й прыбіраў за ўсіх. А як у піянэрлягеры было — не згадаю.
Тут таксама ёсьць дзедаўшчына. Ад стала труднікі-старыя гналі, ня ведаю, за што, іншага старога — неяк няўтульна глядзець на гэта. А ў царкве адзін з труднікаў, такі бамбіза, усё цясьніў сэмінарыста — месца яму, бач, не хапала... Сэмінарыст трымаўся мужна... ён жа, бачыў, намагаўся вытрасьці зь іншага сэмінарыста частку перадачкі, што цётка ад маці прывезла... А каму тут скардзіцца й што могуць зрабіць? Выгнаць з манастыра? Для бальшыні тое сьмерці падобна будзе...
Працавалася — як мокрае гарыць. Усё пасьпеў, але з такою няхоткаю... Троху гутарыў з выкладчыкам царкоўнай гісторыі... Асьцярожны, але прагны на размовы — відаць, не стае... Пытаўся, ці сапраўды К. з
Славянскага аддзелу — нармалёвы? Кажа, спатыкаў яго ў бібліятэцы і ня ведае, як трымацца. Манія вялікасьці ў таго, ці што. А тут, у сэмінарыі, ён вялікі чалавек, прынамсі, нядаўна быў... Запытаў у яго, колькі атрымоўваюць выкладчыкі. Адказаў так: вось запрашаюць на нейкія пасады, на якіх не стае спэцыялістаўтут, гастарбайтэраў©. Ім плоцяць з разьлікам манастырскай хаты па $3000 у месяц, на рукі, бяз хаты — па 2000. Дык вось, такіх акладаў у штатных выкладчыкаў сэмінарыі няма, усё ніжэй, менш, горш... Думае браць магістэрскуто ў Вашынгтоне — па царкоўным праве, бо трэба некуды рухацца... Запрапанаваў мне ў пятніцу праехаць на недалёкую бацькаўшчыну Фэнімара Купэра. Пабачым. Пабасенкаю намякнуў, што ня п’е гарэлкі, а астатняе п’е. Трэба будзе праставіць, непрыгожа інакш. Ну й нагода ©. Толькі гаворыць так нудна, такзакручана... Быццам цэнзуе сябе... Пытаўся, як мне, што мне. Я тут нікога не баюся (у сэнсе: ні ад кога не залежу), то й выклаў ©. A той, каб адказаць (размова пачалася ў калідоры), нават зайшоў да мяне ў пакой... I скажы цяперака, што NYPL — нядобрае месца працы?!
Таксама сказаў, што пагутарыў зь „беларусам“, які ў панядзелак мае вяртацца дадому й можа мяне завезьці. Трасца яму, сам дабяруся. Поц.
To я скончыў, віншуйце мяне! Тыдзень працы, неслабой, але — зроблена. У асноўным. Заўтра перагледзім кнігі, перанясу ў іншы пакой. I буду, калі захачу, заносіць кнігі ў базу. Дамовіўся з грэкам, каб заўтра той забраў усе кнігі на барахолку. Скрынак 30 толькі за сёньня насартаваў. Стэндаля не знайшоў...
Тут дзіўны жывёльны сьвет. На ўласныя вочы бачыў чарапаху, калібры... Зь лесу выйшла чацьвёра... лісаў?
Дапісваю ў іо:оо. Заехаў айцец Кіпрыян — едзе ў Wall Mart, прапанаваў пад’ехаць зь ім. Што я, ня сын бацькі свайго? Паехаў, набыў мех яблык, сок памаранчавы, сілкаваньне для фоціка. Заплаціў амаль $ю. Пагутарылі, пакуль ехалі. У наступныя выходныя прыяжджаюць ягоныя з Аўстраліі (і бацька грэк, і маці таксама, кажа), якіх ня бачыў два з паловаю гады... He магу ўявіць... 3 бацькамі й сварысься часта, і ўзаемныя непаразуменьні, незадавальненьні, але заўсёды памятаеш: яны тут, побач, тваё...
Расказваў пра жыцьцё, няпростае, але якім задаволены (два гады тут). Ён як Фігара — і тут, і там, і грэцкую выкладае, і ў бібліятэцы працуе, іўкнігарні, і вось скрыні мае будзе насіць... Iўсё зусьмешкаю, добразычлівы, амаль радасны... Ён кажа, што мяса не ядуць знарок. Што ж мяне настаўнік у зман увёў і што ж мне тады трызьнілася? А мама
кажа, насыіяваеш мэню... Калі я паспачуваўзь пілігрымамі, якіх трэба карміць, ён адказаў: гэта нічога, вось на Афоне ў манастырах па 150 чалавек пггодзень... Накарміць, памыць, бялізну памяняць, спаць пакласьці...
Але трэба класьціся самому, пакуль дзіцёнак за сьцяною сьпіць...
29 .05.4:00 РМ. Пішу „шэраю гадзінаю“ — ні раніца, ні вечар. Хоць сонца зіхаціць, зьзяе, гарыць, паліць. 3-за таго ўзяў з суседняга вольнага адчыненага незаселенага пакою вэнтылятар.
Зранку адразу пайшоў у манастыр, а вось вярнуўся рана. Што быў за дзень?
На сьняданак была манка па-манаску, сыр з маслам. Малака багата. I тут згадаў, што яшчэ грэк казаў. Калі манахаў было болей, яны ня толькі зямлі накуплялі, але й кароваў. Цяпер аддалі землі й кароваў у арэнду, за што маюць поўна малака. I хлеб самі пякуць. А на абед адзін сэмінарыст прынёс сноп зялёнай цыбулі. I я ўзяў сабе колькі й з сольлю... Смачна. Асабліва калі да гэтага зупа жоўта-... жоўта-... карацей, там бульба была, і бульба на другое — сярэдняе паміж варанаю й тушанаю, а з чым ня ведаю, і салята, і яйкі нялупленыя, і нават кавун лусьценямі. Сёньня сеў за іншы стол. Было нас: два сэмінарысты, адзін выкладчык сэмінарыі — ну той блізьнюк Калягіна зь „Няскончанай п’есы“, і — раз, два... — чатыры нас, ці то пілігрымаў, ці то труднікаў. А, і яшчэ быў бацька таго плаксівага дзіцяняці — амэрыканскі праваслаўны попік, які прыехаў здаваць шэфу іспыт. I ніхто не хапаў з-пад рук, пакідаў іншаму, і ў выніку засталося 4 яйкі й лусьцянёк кавуна. А з таго стала ўжо вачыма блішчалі на нашыя талеркі...
Перад трапезаю меў невялікую экскурсію па самім манастыры. Спачатку грэк паказаў, дзе яны мыюць бялізну... Я, напэўна, патрываю да дому. А потым шэф паказаў манастырскую бібліятэку — маленькі пакой, забіты кнігамі, друкарню, дзе я атрымаў ад рэдактара ў падарунак ягоную кнігу й прыдбаў для бацькоў DVD пра манастыр (мо й не рабіць здымкаў?), пераплётную, крамку, пакой уладыкі (але там папрасіў не здымаць). Заўтра хіба наведаю майстэрню іконную.
3 айцом Сергіем даразьбіралі апошнія кнігі, ужо перанёс, папакаваў і вось вярнуўся. Але цікава было паміж гэтым. Па абедзе падышоў да мяне настаўнік і кажа, што зьбіраецца ў горад (ня той, дзе быў учора, ня думайце), і ці не захачу паехаць зь ім. Я згадзіўся й па вяртаньні сказаў шэфу, што на некаторы час зьеду. Згоды ці нязгоды нават не чакаў: не падначалены.
Але калі настаўнік зайшоў па мяне, Сергій, ня гледзячы на яго, запытаў у мяне, калі, маўляў, чакаць. Я паглядзеў на кіроўцу, той пляскнуў плячыма: праз гадзіну-паўтары... Мы паехалі...
I настаўнік мой, які й без таго не весяльчак, зусім зьніякавеў. I пачаў пытацца, а чаму, на маю думку, айцец Сергій казаўтак, а што ён падумаў, а мо яму не падабаецца, што я зь мясцовымі заводжу кантакты, бо ня ўсе людзі ляяльныя й могуць нешта расказаць... карацей, застрашыўся, хоць наадварот казаў, як яму ўсё адно. Авохці, што за жыцьцё тутака... Настолькі залежаць ад настрою начальніка, ягонага пагляду... Думае пра навучаньне ў Вашынгтоне (тут ён ужо 15 гадоў), але ня толькі трэба пазыку браць, ён спадзяецца на стыпэндыю — каб утрымліваць сям’ю з трох чалавек. А як не атрымае? Што тады? I, як зь Сергіем, ня тое што на дапамогу разьлічваць ня можа ад начальніка, наадварот, будзе хаваць да апошняга.
А паехаў ён, аказваецца, у горад, бо сасіску захацелася... Я думаў, якоесь там BBQ... Звычайны hotdog, ды й халодны. I, кажа, такіх няма ў NY. Вядома, няма, даўно б зь бізнэсу вылецелі... Я адну ледзь запхаў, а Андрэй пасьля дзьвюх яшчэ й марозіва захацеў... Вось і шчасьце ў чалавека, нэрвы супакойвае...
Калі мы вярнуліся праз паўтары гадзіны, попік, што пісаў іспыт, сказаў: айцец Сергій гадзіну як зьехаў дахаты. Ось так.
7:45. Вярнуўся зь вячэры. Ня ўседзеўу хаце; думаў, мо Каця напісала што, дый павалокся па сьпякоце. He, няма нічога. Значыць, добра адпачываецца. Ну й файна. Затое павячэраў (гл. абед + марозіва).
У наступны панядзелак у гэты час я буду ў хаце, а мо з кім нават пасьпею пасварыцца ©.
Паглядзеў фільм. He шкадую й спадзяюся, бацькам будзе цікава: ня тое каб надта добра, але інфармацыя ёсьць, ды й паказваюць багата (часткова што й я здымаў). I вось: даведаўся, што адным з заснавальнікаў быў айцец Панцеляймон — зь Беларусі. Трэба будзе заўтра ў манаха Усевалада, рэдактара й галоўнага тут Скарыны, папытацца інфармацыі. Мо й нашкрабецца што для „Беларусаў у Джорданвіле“, дадасца да Апанаса (Мартаса) й Сядуры, адно толькі пахаваных тут. Будзе тады адным апраўданьнем болей майму двухтыднёваму побыту тут — зацемкаў„Беларусе“ ©. Калі заталеруюцьмаскальскуюмясьціну...
Цікавая рэч, талеранцыя... Гэты няшчасны „Код да Вінчы“. У моцна рэлігійнай, пурыстычнай Амэрыцы — ідзе. У каталіцкай звар’яванай
местачковай Польшчы — ідзе. А Беларусь выступіла супраць. Прычым ксёндз Завальнюк, ці не галоўны беларускі ксёндз, нават галадоўку пратэсту абвесьціў, а як улада забараніла паказ, бы ў якой мусульманскай... чым бы абазваць... дык „Наша Ніва“ ўрачыста надрукавала: Завальнюк перамог. Дэмакраты, мацьіх... (перажагнаўся). Інакш кажучы, абы было па-беларуску, з „Пагоняю“, а што менавіта — ужо другаснае? ® ® ® Ну, ня гадзтва, пане дабрадзею?! Дык якая розьніца ад маскалёў, што або выставы руйнуюць як абражаныя вернікі, або вунь гейпарад размалацілі (от ня думаў, што хоць ускосна выступлю абаронцам і гэтага гомапаскудзтва). А правы людзёў абараняюць, Бяляцкага як кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна“ вылучылі на „Нобэля“. Проста нейкі сюр ды й годзе...
А мо травэлёг-хаджэньне проста форма і ўсё? Ну, як той глечык, куды заліваеш ці віно, ці малако, ці карыстаеш пад начны гаршчок? Раман, аповесьць, апавяданьне, травэлёг... не, глупства. Прайсьціся на ноч, тым больш, што дзіцянё ў сьцяну калоціць. Мо ў адказ лупануць?
30 .05. 8:55 РМ. Нарэшце ў хаце...
Завітаў зноўку ў друкарню, да манаха Ўсевалада; па-першае, захацеў другі DVD, з працягам, ну й па інфармацыю пра айца Панцеляймона — ёсьць троху ў адной зь ягоных кнігаў (выявілася, манах — сябра Саюзу пісьменьнікаў Расеі). Яшчэ троху на маю просьбу дадаў айцец Сергій — з кнігі пра пабудову манастыра (1969 году), маю некалькі здымкаў — з альбому, з часопісу, якія здарыў мне з усьмешачкай: на, глядзі, сяло, а ты й ня ведаў, а гэтых скарбаў маю я... Адным словам, на невялічкі паведамляльны артыкулік стане. От толькі перці гэта...
А ў 4:00 мой настаўнік прапанаваў праехацца зноўку, адно што без рапартаваньня шэфу ©.
I езьдзілі да вечара: спачатку ў „расейскую“ краму, дзе ён доўга выбіраў і нарэшце набыў дзьве бляшанкі шпротаў і жменьку цукерак (я тым часам пагутарыў з гаспадыняю. Дзе яна замаўляе? Так, у нас. Усё — і кілбасы, і сыры, і тарты — вязуць з Брукліну, а хлеб — з нашай „Людмілы“). Потым у другую, трэцюю... Занудна, згублена... У адной з крамаў ён купляў на квіткі, што даюцца штатам на маладых дзяцей. Хацеў адзін гатунак сырыалу, але яго нельга было — не стаяў у сьпісе дазволеных. Я ня вытрымаў, упхаў у рэчы, а каля касы проста выклаў. Без пытаньняў. Але й тут ня дзякуй Богу. Цётка за касаю сказала, што ўпершыню бачыць такога мужчынку, каб усё было зарганізавана, паперкі
ня зьмятыя... Настаўнік зусім зьніякавеў; пытае: „Вы хочаце сказаць, я нядобры чалавек?“
Паколькі на вячэру ніяк не пасьпявалі (сёньня яна а 6-й, бо сьвята — канец Вялікадня), паелі ў Subway, я набыў на пятніцу бутэльку белага віна й, не ўтрымаўшыся, набыў маленькую чырвонага — сабе ў кельлю. А напрыканцы ён пачаставаў мяне капучына ў Pantera — у нас такіх няма, але ў Флорыдзе бачыў. Нішто кавяранька. I кава смачная — у вялізным кубку, як.у Friends.
Гутарылі пра рознае, але зьбіваліся на царкоўнае. Ён, аказваецца, таксама быў у Сан-Францыска й нават рабіў даклад. I цікава — закідае царкоўнікам нежаданьне думаць і бачыць шырэй, артадаксальнасьць, рэтраградзтва (ну, не такімі словамі, ён вельмі асьцярожны), і згодны, што Беларусь мае права быць незалежнаю дзяржаваю, з сваёю мовай, але як даходзіць да царквы — ён супраць „нацыяналізму“... I хоць ты забіся... I каб царкоўную гісторыю аддзяляць ад гісторыі дзяржавы. Як гэта магчыма, у нашых умовах? Як паразумецца, калі Язафата, Мялеція, Апанаса Берасьцейскага мы бачым супрацьлегла?
Што сьмешна: ягоныя дзед і бабка — зь Беларусі, габрэі... ©
Паводле яго, асноўная праблема злучэньня Загранічнай царквы з Маскоўскаю — не ва ўзаемных матэрыяльных прэтэнзіях і не ў пытаньнях кшталту экумэнізму, як я меркаваў, а ў тым, што „зарубежнікі“ ёсьць апошнім сымбалем і аплотам белага руху, і аб’яднацца — прызнаць паразу гэтага руху... Якое там тысячагодзьдзе на двары? ©
Казаў, што меў гутарку зь нейкім рабочым з заводу, які прыехаў зь Беларусі як прадстаўнік іхнай Загранічнай царквы. Маць мая, а гэтыя ў нас скуль?!
Гляджу на Лаўра, які бласлаўляе кожную трапезу, бачу так блізка, як, не раўнуючы, Зянона, і кажу сабе: ось гэта й ёсьць іхны мітрапаліт? Вось гэта й ёсьць Алексій загранічнікаў?
А пад канец мне зрабілася непрыемна зь ім гугарыць: ужо нагадваў мне Юрку Васілеўскага...
Вось занатоўваю дзень, п’ю віно, закусваю яблыкам... Гэх,хлебу белага не набыў... Ужо 9:44...
Адчуваю, як настаўніку не стае суразмоўніка, хай нават такога, як я (гы-гы, быццам мне „стае“). Важны ня ўзровень размовы, ня тэмы, хоць гэта мо й адыгрывае ролю, a — адсутнасьць страху прагаварыцца падчас размовы. Як сёньня кінуў мне Сергій пра яго: 15 гадоў тут, а ўсё мяркуе, што ён там... I высьветлілася выпадкова, што яны вучыліся ў адной установе, толькі на розных курсах... Айцу Сергію 36.
У гутарках з настаўнікам неаднойчы праскоквала LOSER. Пра іншых, пра тое, як ня хочацца ім быць, казаў ён, але слова перла й перла, і не было сумневу, што ён сябе менавіта такім лічыць... Пайду зірну ў люстэрка... ©
А я не схуднеў, ані. Наватрастудалей... непакоіць толькі: цінясыплюць яны бром у ежу? (Ці бром — ліюць?)
Запытаўся пра гэтага Лёву, што нават у кнігу манаха трапіў. Ен сын нейкага надта папулярнага ў свой час адваката ў Пецярбурзе, рана захварэў на мэнінгіт, але праз усе рэвалюцыйныя абставіны з акалічнасьцямі яго не лячылі. Вось так і жыве... Да яго ледзь ня зь Піцеру прыяжджаюць: лічыцца, што ягонымі вуснамі гаворыць Бог... А тутяго старыя шпыняюць, бо насамрэч можа нашкодзіць.
Мне не яго шкода, ягонага бацьку; добра, што ня ведае....
10:23... Як наконт паспаць?
31 .05. Апошні дзень траўня. 5:30 раніцы, я ўжо чысты, з каваю сяджу за кампутарам. Мо арганізм падсьвядома — ад 4-й гадзіны — даводзіць, што лёг спаць цьвярозым? © Хацеў папрасаваць кашулю, дык прас збаёдавалі.
Сёньня мае быць выпускны іспыту 5 курсу, і мяне могуць пагнаць, бо паверх нібыта зачыняецца, і нікога не пускаюць. Ну й што я буду рабіць без інтэрнэту??? He ў бібліятэку ж ісыді, кнігі чытаць ©.
А можа нядобра, што не пранікаюся ўсім манастыром, ладам жыцьця, які там добра сфотканы ў альбоме, пра які ў фільме? Ну, сапраўды ж, прыгожа, сапраўды, урачыста... Што замінае? Што чалавек я, па-сутнасьці, не царкоўны, нават болып — на вялікі жаль, не рэлігійны? Што здольны дастаць толькі да ўзроўню трапезнага стала? Але ж цягнуў мяне ў манастыр найперш менавіта гэты бок. Дык што здарылася? He адпавядае ўяўленьням? Духовасьці на тварах не стае? Ці спалохаўся чаго?
Вось і пусьціўся ў падарожжа я, каб толькі заўважаць, што непадобна да майго пакінутага ў хаце.
1:15PM. Прыйшоўдамоў— горача. Меркаваўзусім не вяртацца, ды на маё „шчасьце“ Сергій ехаў — разьвярнуў свой мабіль і адвёз пад хату. Яно хутчэй, але ў машыне гэтак жа горача, як і на вуліцы. Мо пераапрануцца й пайсьці? А то й чэк сёньня аддаў, як і абяцаў, на $500. Ня ведаю. Лянуюся. Мо пазьней...
Перад сьняданкам схадзіў да прычасьця, пастаяў службу (ня цалкам). Служба напачатку адбывалася ў верхняй царкве, а потым у ніжняй. Вядома, прыгожа. Але якія званы! Калі біць пачынаюць — такая музыка, такое пачуцьцё...
He, я багата добрага бачу... Вось айцец Іоў — ледзь соўваецца, на дзьве палкі абапіраецца, але на ўсіх машынах гойсае, на трактары, на сенакасілцы... Друті, архімандрыт (!!!!) — толькі ў сваім аблачэньні на службе, а ходзіць у такой затрапезнай апранасе й заўсёды — у чорнайчорнай працы... А рэгент хору гераманах (зусім немалы чын) Раман — як вясёла й з задавальненьнем мые посуд на кухні... He, я бачу гэта... Але праца — ня мусіць быць галоўным; у сэнсе, самаю адданай цяжкаю працаю не заменіш манастыр як... ну, зразумела...
3-за іспытаў мяне не пагналі; Сергій сказаў, што я адзіная жывая душа, дапушчаная. Мне яно трэба было? ©
На жаль, амаль нічога ня чуў: ні пытаньняў, ні адказаў. Адно пытаньне паўтаралася: на якой старонцы... Гэта трэба ведаць старонку???!!! Да гэтага нават сьв. п. Фёдар Міхайлавіч17 (не Дастаеўскі) не дацёмкаў... Адобра было здаваць іспыты ўінстытуце. Ніколі не вучыў, але не баяўся.
Вось, троху болей было чуваць, калі студэнты... сэмінарысты сышлі, і выкладчыкі паміж сабою гутарылі. Ну, так, пра баб-с яны ня могуць, сан-с не дазваляе, але рэшта — як у Антона Паўлавіча. Ня тыцну пальцам дакладна на твор, але ведаю, што адтуль...
На абед дапамагаў накрываць. Тут кожны, хто прыходзіць зараней, можа дапамагчы разносіць. А абед ніштаваты быў, толькі нейкага смаку не ставала. Была зупа з... як жа іх... брокалі (?), бульба з смажанаю цыбуляю, гарох гарачы, памідоркі нарэзаныя, а пасярэдзіне туна’8 (!), ну й яблычкі з памаранчыкамі... Я пакуль свой мех яблыкаў дагрызу — наступны сэмэстар пачнецца...
...Што я хачу дома? Ну, кілішак гарэлкі... і бутэльку каб не забіралі... © нечага салодкага зь печыва... лусьцень белага хлеба зь вяндлінаю... © о! Смажаная бульба зь селядцом!!! Ну й які кавалак мяса, шніцэль там, паліты яечкам... Ага! ©
Заўтра сьвята Ўваскрашэньня Хрыста... ці Ўзьнясеньня...
He, не пайду я... Завалюся ў ложак, з кніжачкаю... У мянеўсё ж адпачынак, праваслаўныя! ©
17 Фёдар Янкоўскі.
18 Рыба тунец.
...Атрымалася сіеста. Прачнуўся а 4-й, пайшоў папрацаваў троху, дурань-дурнем, павячэраў і вось вярнуўся. Бабахае за вокнамі — як вайна (напэўна). Недзе навальніцы, але так зіхаціць ды грыміць, што шыбы дзінькаюць... Ці шыбы ня могуць дзінькаць? Хмх...
Адным словам, 6:41 — і я зноў у сябе. Каця не напісала — мо заўтра якая вестачка будзе. А як не — зазваню. Штораз з трымценьнем і страхам...
На вячэры спаймаў сябе на тым, што на новых паломнікаў гляджу як манастырскі, як тутэйшы. I таксама не падказваю, як мне не падказвалі, а назіралі, пэўна... Яшчэ адна праява дзедаўшчыны? Магчыма, але ж размаўляць у трапезнай нельга... ©
Сярод кнігаў, што заношу, трапіўся адзін-адзінюткі томік Томаса Мана. Я як ведаў, не разгортваючы, — „Доктар Фаўстус“... I зноўку — войска: як у капцёрцы чытаў ноччу... дваццаць гадоў таму. Дваццаць!!!!!!!!
АГА!!!! Палілося. Яка залева!!!!!!! А я ў доміку © ©.
і .об. Чэрвень. Чацьвер. Чатыры дні да ад’езду. Бязладны дзень.
Цяжка прачынаўся, хацелася паспаць, але пацягнуў сябе на сьняданак. Якога, паколькі сьвята, сёньня не было. Троху папрацаваўшы, вярнуўся дадому, папіў соку, зноў пайшоў. Працаваў да абеду, а як сышоў у трапезную, пабачыў, што ён даўна пачаўся. Больш таго, паколькі сьвята — людзей поўна, не праціснуцца да стала. Вярнуўся. Яшчэ папрацаваўшы, зноў пайшоў да сябе, зрабіў кітайскую каву, гадзінку паспаў і зноўку павалокся. Папрацаваў да вячэры — тут ужо трапіў у час. Гатаваў дэкан сэмінарыі айцец Лука: смажаная бульба, рыба. Але ўсё адно смаку няма... Хатняга смаку. Потым зноў вярнуўся на працу, падрукаваў да 8:оо і сышоў. Вось памыў шкарпэткі, цэльны стос, і прысеў за кампутар...
...Адказы Булгакава19 на „Свабодзе“ выклікалі абмеркаваньне. У адным з LJ (касіагупка) прачытаў даўна вычуванае мною: Францішак Н. (разумнік Бабкоў) казаў:
„УБыкава пасьля „Знака бяды“не зьявілася анічога „быкаўскага“. Я калісьці пісаў (ці казаў на „Свабодзе“). У апошнія гады ён быў дэпрэсіўны, нудны, антыінтэлектуальны, антыпаэтычны й проста нецікавы. А зь яго дабрадзеі ляпілі „кулыпурную ікону“ пад Нобэлеў-
19 Галоўны рэдактар часопіса ARCHE Валер Булгакаў.
скую. Я ўяўляю, як агідна яму было ўсё гэта чытаць і слухаць: бо ён сапраўдны творца й ня мог не разумець, што адбываецца. У новай сытпуацыі ён так і не знайшоў сваю форму й свой зьмест. Iтаму лепшая яго кніга новага часу — гэта ўспаміны.
3 Барадуліна таксама лепяць ікону, — зграя цынічных піаршчыкаў. Ніколі не забуду, яку кулюарах яны гаварылі: ну такмы ж разумеем, што гэта сьмешна, не дацягвае — але жмы мусім штосьці супрацьпаставіцьАлексіевіч — якая рвецца ў кандыдаты на „Нобэля“.
Барадулін — геніяльны вершаскладальнік, але ён бязь зьместу, без эмоцыі, без паэтычнага лёсу. Я не вагаючыся аддам усяго Барадуліна за адзін верш Сапач, Дубянецкай альбо Баярына“.
Вось так... Вось і атрымліваецца: змаганьне з уладай хлусьні — хлусьнёю. Няўжо, калі будзе перамога, зьменіцца гэта, і людзі, здабыўшы пачэснае месца беларускай культуры, пачнуць казаць шчыра пра сапраўдны стан тае культуры?! ® Адказ відавочны... Пры такім раскладзе лепш бы ніколі перамогі не было; тады, прынамсі, хоць надзея была б, мара... рух у змаганьні. Калі будзе сёньня перамога — пачнецца хлусьня яшчэ большая: пра заваёвы нацыянальнай перамогі.
Яшчэ сказаў страшную штуку (рэдактар ARCHE займаецца кнігавыданьнем), цытую за LJ касіагупкаю:
„Сказаць папраўдзе, што б ты ні выдаваў цяпер па-беларуску ў часопісным фармаце — літаратуру, мастацтва ці мовазнаўчыя студыі — ты ніколі ня здолееш перакрочыць адзнакі 1000—1500 асобнікаў чыстых продажаў. Большую аўдыторыю беларуская культура пакуль не стварыла. Дык ці варта распыляцца, друкуючы беларускую літаратуру, як гэта робяць дзясяткі іншых выданьняў, ці такі шукаць сваю ўнікальную нішу, якую апрача твайго выданьня няздольны заняць ніхто?“
Дык ці маем мы права?..
Яшчэ добрае чытво, таксама ў LJ, Антаняна: „У нялюбым жанры травэлёгу“ — пра вандроўку ў Беласток. Быццам мы разам езьдзілі. Калі прыехаў на канфэрэнцыю, такія самыя пачуцьці: страшэннага апусташэньня й савецкасьці, машына часу... Праўда, падобнае засталося й ад Варшавы: дзікія падазроныя людзі, насьцярожаныя да ўсіх, да іншамоўя, безьліч п’яных... Ноччу ў Цэнтралпарку ня так ніякавата, як у Варшаве ўдзень на праспэкце. Дзікая краіна неэўрапейцаў, абцяжараных уласным комплексам уяўнай шляхетнасьці.
...На ўсім дне — раніціняя размова з домам. Мама зусім ня радуе, хвароба не мінае, ускладненьні... Хутчэй бы дахаты, хоць быць побач...
2 .о6. Няма шасьці. Папіць кавы ды ісьці. Сёньня апошнія паўдня папрацую, а калі скончыцца іхны пэдсавет (пачатак у 1:30), пасядзім з настаўнікам за бутэлькаю віна.
Накідаў зацемку для „Беларуса“ пра Панцеляймона:
„Беларускія магілы ў Джорданвіле. Сьвята-Троіцкі манастыр у Джорданвіле, штат Нью-Ёрк, непадалёку ад мяжы з Канадаю, — месца паломніцтва расейскіх праваслаўных вернікаў: тут знаходзіцца рэзыдэнцыя першаярархаРЗПЦмітрапалітаЛаўра, тут месьціцца сэмінарыя. Але ў гэтым цэнтры расейскага праваслаўя за мяжою ёсьць і дарагія беларусам магілы.
Самая вядомая, напэўна, магіла архіяпіскапа Апанаса (Мартаса) (08.09.1904—03.10.1983), аўтара кнігі „Беларусь у гістарычным дзяржаўным. і царкоўным жыцьці“ (Буэнас-Айрэс, 1966). Ягонаю постацьцю й спадчынаю ўсё актыўней пачынаюць цікавіцца беларусісты: выдрукаваныя дзьве працы зь ягоных архіваў, „Матэрыялы да Гісторыі Праваслаўнай Беларускай Царквы“ (Жыровіцы, 2004) і „На нівеХрыстовай" (Нью-Ёрк—Менск—Варшава, 2005). Пісала пра яго й нашая газэта (А. Юрг „Расейцы не датрымалі дагавору...“// Беларус. №491. Сьнежань 2003). МагілаАпанаса знаходзіцца каля самай царквы.
На сьвецкіх„новых“могілках знайшлі свой апошні прытулак беларускі пісьменьнік Уладзімер Сядура (Гаыбінны) (24.12.1910—14.05.1995) іягоная жонка Ірына (13.07.1923—03.01.1998). Праўда, ні пра якую „беларускасьць“ згадак няма; паламнікі могуць толькі даведацца, што тут ляжыць „профессор лйтературы“.
Iмала хто ведае, што ў Джорданвіле ёсьць яшчэ адна беларуская магіла — таксама каля царквы, на самым ушанаваным месцы. Гэта магіла заснавальніка манастыра архімандрыта Панцеляймона (Ніжніка).
Пётра Ніжнік нарадзіўся 16.01.1895 г. у Рэчыцы ў вялікай сялянскай сям’і. Калі яму споўнілася 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць сына. Будучы сьвятар надта не хацеў заводзіць уласную сям’ю і, каб ня быць цяжарам бацькам, адпрасіўся ў Амэрыку: нямала знаёмых з Гарадзеншчыны еыпраўляліся за акіян, адкуль, знайшоўшы працу, дасылалі грошы дахаты. Бацькі згадзіліся, адно маці прасіла: „Сынку, не згубі Бога“.
У1913 г. 18-гадовы юнак ступіў на амэрыканскую зямлю. Знайшоў сабе працу — на цукровьол заводзе ў прыгарадзе Чыкага.
1918 г. стаўся пераломным у жыцьці юнака: 18 красавіка ён паступае ў Ціханаўскі манастыр, заснаваны ў 1905 г. архіяпіскапам
Паўночна-Амэрыканскім іАлеуцкім Ціханам. У1920 г. Пётра пастрыгаецца ў манахі й высьвячаецца ў герадыякана, a 10 красавіка 1921 г. у сан гераманаха.
Пра гэты час архімандрыт Панцеляймон пазьней згадваў: „За дзесяць гадоў у Ціханаўскім манастыры я пабачыў, як няпроста жыць сапраўдным манаскім жыцьцём маладому манаху. I я пачаў задумляцца пра іншае месца. Угэтым мне дапамог айцец Іосіф, тады Іван Андрэевіч Колас,які быў рэгентам-псаломшчыкам у парафіі. Ён прыехаў да нас у манастыр пажыць — гэтакмы пазнаёміліся. Разам мы надумалі зарабіць троху грошай, каб набыць які кавалак зямлі. 3 гэтаю мэтаю я пайшоў працаваць на завод Сікорскага ў Стратфардзе. I ў 1928 г. набылі зямлю, на якой сёньня месьціцца наш Сьвята-Троіцкі манастыр. Але мы працягвалі працаваць на заводзе, пакуль цалкам ня выплацілі пазыку. У1930 г. вясною пасьля Пасхі я пакінуў працу й прыехаў на сваю зямлю. Першым маім набыткам у гаспадарку быў імбрык“.
Вясною 1935 г. айцом Панцеляймонам іманахамі, што былі далучыліся да яго, была збудаваная царква ў гонар Троіцы, нарыхтаваны матэрыял на дом з 16 кельляў, набылі карову й коней. Але на асьвячэньні царквы адбылося няшчасьце: ад сьвечкі загарэлася царква, і ў лічаныя імгненьні на вачох манахаў — згарэла. Трэба было пачынаць усё спачатку.
У сярэдзіне 1940-х гадоў манахі цалкам разьлічыліся з пазыкаюза зямлю, нават набылі дадатковую; узьвялі прыбудовы для кароў, займелі найсучасьнейшы лінатып, друкарскі варштат. Айцец Панцеляймон хоць і не займеў адукацыі, аднак лічыў кнігадрукарскую працу вельмі важнаю; што праўда, рабіў гэта своеасабліва: з ранейшых кнігаў выдзіраў упадабаныя кавалкі й злучаў іх у адну новую. Ягоныя выданьні й сёньня захоўваюцца ў манастыры.
Архімандрыт Панцеляймон пражыў доўгае жыцьцё й адышоў у 1984 годзе“.
3 06. Учора не пісаў, бо даволі позна вярнуўся: пакуль скончыўся іхны пэдсавет (недзе ў4:оо), пакуль заехалі да настаўніка, каб ён пераапрануўся, а потым яму трэба было на пошту, а пасьля ў банк, і за адным разам у краму... Карацей, увечары прыехалі ў Cooperstown, хвілінаў 30 ад нас. Невялічкі, але поўна турыстаў ужо — такая амэрыканская Мэка для бэйсбалістаў. Галоўная вулачка, уся ў крамах, пераважна тэматычных, вялікае прыгожае возера, магіла Фэнімара Купэра...
Зайшлі выпіць тамтэйшага піва, Old Stagger. Каб ня факт, што даўна ня піў, дык і ня ведаю, але тут спадабалася. А, і ўзялі бульбы-фры. Я заплаціў. Па піву майму настаўніку трэба было папіць кавы, і толькі пасьля рушылі ў адваротны бок... Зрабіў пару здымкаў... От цікава: ён моліцца ды жагнаецца й перад ядою, і перад тым, як паехаць, а вось зайшлі ў каталіцкі касьцёл на могілках — не, рука нават не дрыганулася... Пытаю, а ў цэрквах Маскоўскага патрыярхату — як там? Натуральна, кладу крыж... Зразумей іх... Я раней думаў, што выказваньні кшталту „ёсьць хрысьціянства, а ёсьць каталіцтва“ — гаворыць пра неадукаванасьць чалавека, але, відаць, карані глыбейшыя...
Прыехалі да яго. Уразіла, па-шчырасьці, як бедна жывуць. Мэблі амаль ніякай, толькі ўсё неабходнае, няма TV, танныя старыя лялькі дачкі (яны ў Маскве цяпер). Кнігаў амаль няма. Неяк усё надта няўтульна, неахайна... часова...
Да віна я ў краме набыў хлеба (як сказаў настаўнік, дарагі — $з), быў сыр... Пасядзелі, пагутарылі. Выявілася, што ён прыехаў сюды вучыцца 15 гадоў назад, па студэнцкай візе. I застаўся. I тут па заканчэньні пачаў выкладаць. Тым больш мне дзіўна, што нічога няма, бы толькі вось прыехаў. А нават манахам выдаецца штомесяц па $іоо — пры тым, што ўсё неабходнае (апратку, шкарпэткі, абутак, акуляры etc. etc. etc.) набывае манастыр.
У гаспадара быў ня надта добры настрой, бо якраз напярэдадні ліставаўся з айцом Сергіем: трэба падпісваць новы кантракт, і ён спадзяваўся былога аднакашніка раскруціць на падвышку — даляраў на 500 у месяц. Напісаў, што бярэ час навуковая праца, вось да сэмінарскай канфэрэнцыі піша даклад... Закончыў артыкул на 24 старонкі, які пісаў два гады... Што адказаў начальнік? Правільна: калі навуковая дзейнасьць так замінае й цяжкая, адмоўся ад яе... ® Але хто ж падобныя размовы вядзе празе-maiZ?! Сёньня ён зноўхадзіўда шэфа, але як скончылася размова, ня ведаю — ня бачыў пасьля. Ды й шэф моцна заняты: ад 9-й выдаваў адзнакі, кожнаму асобна, кожнага запрашаў у кабінэт і прыватна нешта казаў. Ды й надвор’е — заўтра Акт, уладыка загадаў, каб усё было на двары, і шатры ўжо паставілі, а вось цэльны дзень ліе, імжыць... так што й сёньня мокры, і што заўтра будзе, невядома... Нават на сьняданак не пайшоў: проста лілося зь мяне. А абед быў смачны! Гатавалі выпускнікі: і яйкі смажаныя, і кукуруза, і такі густы... шчы? I макарона, і капуста, а галоўнае — белы хлеб, якога за два тыдні ня бачыў, толькі ў кнізе манаха Ўсевалада прачытаў, што й такі пякуць...
А я настаўніка яшчэ настрой папсаваў. Запытаўся, ці не закіне ён мяне пасьля агульнай імпрэзы да Сергія на прыватную. А яго не запрасілі...
Затое ён ганарыўся, што на пэдсавеце выказаў свае думкі: інспэктар (ну, той, абжора рудая — бухгальтар) аднаго сэмінарыста лаяў і патрабаваў выключыць, а ён сказаў, што той сэмінарыст напісаў добрую працу. Гэта пра майго „цыгарэтніка“ — ну, абсалютова фізіяномія гогалеўскага бурсака ©, такі прахіндзей, але незласьлівы, вясёлы... Завочнік...
На наступны год на першы курс падалі іо заяваў. Зусім няблага, га?
Званіў дадому, ушчэнт засмуціўся мамаю... Нават пісаць пра гэта ня буду...
...Нібытадамовіўся напанядзелак з машынаю: грэкзбацькамі едзе ў Канаду, на Ніягару, але перад тым закіне мяне на станцыю. Цягнік у 8:23,маю прыехаць yNYy 1:30. Але яшчэ заўтрашні дзень. Якую кашулю прасаваць, з кароткімі ці з даўгімі рукавамі? Ды й нагавіцы...
Пакіну на заўтра. А сёньня буду глядзець Пазаліні The Gospel accor­ding to Saint Matthew (мой новы DVD).
4 .06. Дождж не спыняецца ні на хвілю. Невялікі, але спорны. Паглядзеў пантофлі — вільготныя. Папрасаваў кашулю. Але выходзіць... ісьці тыя 10 хвілінаў... Мо хто на машыне будзе? Зрэшты, сьпяшацца няма чаго. У 9:00 пачнецца літургія, скончыцца ў 11:30 ці нават пазьней, так што той сьняданак будзе амаль перад абедам, а ў 2:30 ужо пачатак імпрэзы...
У калідоры сустрэўся бацька грэка; кажа: чатыры гады ў Аўстраліі — ніводнага дажджу, а тут...
Што самае прыемнае чакае ўвечары? Пакаваньне! © Спадзяюся, што мой прыезд будзе добрым сюрпрызам, хаця... ніколі ня ведаеш...
Учора спаткаў каля майго дому манаха Ўсевалада. Запытаў мяне, калі наступны раз прыеду... цікавае пытаньне... Шчыра адказаў: ад айца Сергія залежыць, калі запросіць... Восеньню ці ўзімку на тыдзень цалкам магчыма (па-іншаму падрыхтаваўшыся) прыехаць выканаць які праект... Нават з радасьцю — пабачыць знаёмцаў, пажыць раскладам, ужо ведамым табе.
5 .06.11:19 AM. Учора не пісаў, бо таксама было позна: пакуль агульная імпрэза з нарэшце цывільным сталом і нават віном (на галоўным стале было й іншае; да мяне толькі далятала: Уладыка, гарэлачкі?),
зусім ідыёцкая імпрэзка ў Сергія (гэты з расейскай ААН — ну й штучка...). На ўсім прыёме — страшэнная правінцыйнасьць, асабліва ў размовах; бадай упершыню так гостра адчуў... А пасьля спаткаліся з настаўнікам (ён працаваў у кнігарні ўдзень, я па абедзе завітаў туды — і атрымаў падарунак ад яго: іконкі Менскай Божай Маці й Божай Маці Жыровіцкай. Ад манастыра, сказаў), пашпацыравалі троху, ён набыў мне піва на разьвітаньне, выпілі разам, і заехаў дахаты.
Вось такі вечар, а сёньня прачнуўся... 5-й не было... I ўжо ў дарозе. Amtrak спазьніўся на гадзіну, а колькі да гэтага дадаў — нават ня ведаю. Шкода, што ў цягніку няма інтэрнэту. А вось у парку за маёй бібліятэкаю — ёсьць.
To накіну апошняе тым часам пра вандроўна-пілігрымную, падарожную літаратуру: зь цягам часу, з пачатку XX да пачатку XXI стагодзьдзяў яна перастала быць крыніцаю якой-кольвек экзотыкі, правадыром па няведамых месцах ці шляхох выжываньня ў нязнанасьці. Замест гэтага падобная літаратура сталася мэтафараю падарожжа ў сябе; месцам, дзе ты пазнаеш сябе й спазнаюць цябе...
2006 г.
Архіваліі: эпісталярыі
ПАДАРОЖНЫЯ ЛІСТЫ
Ліст з Новай Зэляндыі1
Прывітаньне, дарагія сябры, з Н. Зэляндыі!
У Нямеччыне я прабыў адзін месяц. Тут было добра, але нэрвовае напружаньне было вялізнае; адзін паляк павесіўся, чакаючы на параплаў. Падарожжа морам цягнулася 43 дні. Была бура, а тры дні перад прыездам у Вэлінгтан дык такая вялікая, што 99 працэнтаў хварэла на марскую хваробу. Адна полька з малым дзіцём кінулася ў Індыйскі акіян. Я сам ня быўхворы й працаваўадразу на кухні. Шэф кухні гутарыў па-француску й дружыў са мной.
Падарожжа было цікавае. Я меў нагоду пазнаць беднату эгіпцянаў, прыгожасьць цэйлёнчыкаў, заможнасьць аўстралійцаў і добраць новазэляндцаў. Прыезд наш у Вэлінгтан быў спатканы вялікім кантрастам, людзі былі на вычарпаньне нэрваў. Пакінулі вайну, фалып, цюканьне, а тут нас спаткалі, як Маці сваіх дзяцей; кветкі, цукеркі, поціскі рукаў, усьмешкі ветлівасьці... Амаль што ўсе плакалі. Як цягнік затрымоўваўся на станцыі, дык поўна зьбіралася людзей. Але мне не зьбіралася на плач, а на злосьць, што я прыехаў не да сябе й не да сваіх, а да чужых, што нашыя мучаюцца, а тут гэтак добра.
У лягеры я быў 7 тыдняў, ён вельмі добры: свабода поўная, яда першарадная, школа й фільм 4 гадзіны ў дзень, паўфунта ў тыдзень, паложаньне лягеру цудоўнае, людзі брацкія, ідучы дарогаю, кожны вітаецца, бяруць у аўта. Я зь беларусам Сарокай езьдзіў з аднэй старой фармаркай аглядаць яе гаспадарку. Езьдзілі мы ўсе конна ў горах (іооо м выш.), дзе пасуцца авечкі, каровы, коні; аглядалі фабрыку сыра, стрыжку авечак электрычнымі машынкамі (100—200 авечак у дзень), хадзілі
1 Діст быў апублікаваны ў: За Волю. №6. 5 верасьня 1951.
на шклянку гарбаты, усюды яна вазіла нас сваім аўтам. Яна кончыла агранамічную школу, жонка генэрала, празь яе маю шмат знаёмстваў.
Тут, у Новай Зэляндыі, няма ні дзікіх зьвяроў, ні гадзюкаў, зьвяроў наагул вельмі мала, але затое кветак і дрэваў вельмі, вельмі многа, шматякія зь іх атрутлівыя. Тубыльцы — гэта маўры (малайцы), вельмі добрыя людзі. Яны тут у вялікай пашане, маюць сваю высокую кулыуру, прыгожа рэзьбяць, цёмна-смуглыя, салідна збудаваныя, маюць прыгожыя чорныя валасы, іхняя мова мае каля 50 гукаў, кожны новазэляндзец ганарыцца, калі можа што-колечы сказаць па-малайску. Часта ў радыё надаюць іхнія песьні, гульні й танцы; шмат культурнейшыя й прыгажэйшыя за джаз. Цалуюцца малайцы, паціраючы нос аб нос. Іх усіх налічваецца тут каля іоо тысяч. Амаль усе дрэвы, кветкі й шмат гарадоў, караблёў, самалётаў называюцца іхнімі прозьвішчамі. У Новай Зэляндыі няма ніякіх змаганьняў: ні расавых, ні клясавых, ні рэлігійных. Людзі тут вельмі ўслужлівыя, толькі што флегматычныя.
На працу я папаў на паўдзённую абтоку, 12 км ад гораду Дзінідэн (50—60 тыс. насельніцтва), у якім ёсьць унівэрсытэт (мэдыцына, хімія й электратэхніка), гэта новая школа. Кліматтут вельмі добры, як бы на паўдні Францыі, толькі болып дажджоў. На паўночнай абтоцы чуваць часамі ўночы слабое трасеньне зямлі, якое дае надта дзіўнае ўражаньне (што няма нічога сталага на зямлі), але гэта адчуваецца толькі ўночы, усе тут прывыкаюць да гэтага вельмі хутка. Усе вялікія гарады стаяць на выгаслых вульканах. На паўночным востраве ёсьць яшчэ тры дзейныя вульканы, якія дымяцца, але яны ня ёсьць небясьпечнымі. Нешчасьлівыя выпадкі вельмі рэдкія.
Жыву ў маленькім, 5-тысячным, гарадку, але ёсьць 5 цэркваў, масонская лёжа й каталіцкая духоўная сэмінарыя. Людзі тут надта набожныя. Усе ідуць у сваю царкву, найболей веруючыя — гэта каталікі. Жыву ў доме ІВЦА [YWCA — РэЭ.], тут і сталуюся. Умовы вельмі добрыя. У іо гадз. рана і ў 3 папаўдні ёсьць перапынкі на іо мінуг на „шклянку гарбаты“. Працую ў фабрыцы ваўняных вырабаў (300 работнікаў), раблю ніткі на некалькіх машынах, праца лёгкая й чыстая, зарабляю 7—8 фунтаў на тыдзень, за ўтрыманьне плачу 2 фунта ў тыдзень.
Людзі тут вельмі культурныя, а што вельмі рэдка бывае, дык сільнейшы падае руку ды перапрашае, і ад таго часу яны найлепшыя сябры. Пры прывітаньні першыя словы, што яны ставяць, гэта: „Ці любіце Новую Зэляндыю? Ці любіце пагоду, працу?“ Трэба адказваць: „Так!“ Бо яны маюць дзіўны патрыятызм, перакананыя, што Н. 3. — найлепшая краіна. Усе дамы надта мадэрныя; усё электрычнае, аўтама-
тычнае; халадзільнікі, кухні, вадагрэлкі ў кожнай хаце, машыны да даеньня кароў і г. д. Тут муж памагае жонцы ва ўсіх працах: гатаваць, мыць, спавіваць дзяцей.
Я тут ёсьць актыўным скаўтам. Пару разоў ужо быў запрошаны на скаўцкія імпрэзы й кампінгі, як прадстаўнік ад беларускіх скаўтаў. Вось ізноў зьбіраюся на з-днёвы кампінг як зьвязовы. Маю тут многа знаёмых, якія запрашаюць на гарбаткі, толькі што ня маю шмат часу. Едучы сюды, думаў, што пападу ў дзіч, а тут усё культурна, па-сямейнаму, нават у фабрыцы, няма бюракрацыі; я працаваў з тыдні й ня знаў, хто мой майстар.
Усюды я стараўся знайсьці беларусаў. У Нямеччыне знайшоў адну сям’ю, якая паехал а ў Канаду, даў ім адрас нашых там арганізацыяў. На караблі знайшоў пару чалавек, адзін зь іх са Слонімшчыны, у Даніі пасварыўся з нашымі, і таму пішацца палякам; другі бабруйскі, таксама абразіў яго якісь беларус з Англіі, і таму цяпер нічога супольнага ня хоча зь беларусамі мець; трэйці — гэта з Глыбокага, жанаты з Растоўскай, маюць трохгадовага хлопца, гэтыя пішуцца беларусамі. Ён вельмі добры чалавек, мае 29 гадоў, перапісваецца з доктарам Васілеўскім2.
У Вэлінгтане мяне сустрэлі беларусы: сп. Качка, які перапісваецца з а. Гарошкам; ён лейтэнант 2-ой Беларускай Дывізіі, ягоны сябра фэльтфэбаль, з Усходняй Беларусі, адзін мой сябра з-пад Баранавіч, абодва вельмі добрыя хлопцы, толькі што часамі вераць у „шклянога бога“, але няшмат. Яны тут паўтара году.
Думаем залажыць арганізацыю, каб выцягнуць старую эміграцыю, якая зусім нясьведамая. Паміж польскіх дзяцей, прывезеных зь Сібіру, палова беларусаў.
Я ўжо кончыў вышываньне сваей кашулі й пробую ткаць дываны, бо маю вельмі многа воўны, але мала часу. Агарод тут пакуль што не зрабіў, але думаю, што на Вялікдзень палячу самалётам да Сарокі, які ад мяне 150 км працуе на фэрме, і там зробім агарод па-нашаму, мы ўжо гэта добра абгаварылі. Тут у рэках ёсьць поўна ўюноў, мы іх лавілі дзясяткамі, даўжынёй па мэтру. Большых выкідалі, а маленькіх капцілі й елі. Новазэляндцы кажуць, што гэта ня добра на яду, бо мае непрыемны пах. ,
Пасылайце нам сваю газэту. Будзем вельмі ўдзячныя.
Жыве Беларусь!
Ваш М[арыян] Каранеўскі
2 Маецца на ўвазе Віктар Войтанка-Васілеўскі (1912—1972).
„Этранжэ“3
(Урыўкі з прыватнага ліста)
Нашы людзі трапілі туту становішча бязвыхаднай і беспрасьветнай роспачы, якая літаральна мяжуе з адчаем. Нашаму простаму й нават сярэдняму па кваліфікацыі работніку жыць зрабілася немагчыма, зь яскравай пэрспэкгывай пагоршаньня становішча. Я кажу зусім не аб велічыні заработнай платы ці аб цяжкасьці працы. Нашыя людзі ведаюць, што значыць працаваць, і цяжкасьці працы не баяцца. 3 заработнай платай магчыма было б як-колечы, хоць паўжабраком, жыць, адкінуўшы пры гэтым усякую думку аб зьберажэньнях хоць бы, як кажуць, на чорны дзень, а тым больш — аб накапленьнях. Справа ходзіць аб тым, што нашым людзям недзе ні жыць, ні працаваць. Паверце пакуль што ў імя ўсіх Зэўсаў, што вось якраз у гэтуто хвіліну да мяне ў кватэру зайшла жанчына — жонка нашага чалавека, якая мае двое маленькіх дзяцей, — і на пытаньне мае жонкі: „Нуяк, што сказалі Сяргею (ейнаму, значыцца, мужу) у арбайтсамце?“ — адказала літаральна наступнае: „Што сказалі... хоць бяры й вешайся“. Такія й падобныя рэчы ды сказы я чую амаль кожны дзень. У чым жа справа?
I дзіўна й дзіка слухаць, што ў Францыі, у гэтай краіне ўзорнага й клясычнага дэмакратызму зараз, асабліва ў сувязі з пачаткам гаспадарчых цяжкасьцяў, у адносінах да нас, чужынцаў (па-француску „этранжэ“), паказваюць самыя натуральныя звычаі нацызму. Гэта робяць і звычайныя абывацелі й дзяржаўныя ўстановы, асабліва якраз тыя ўстановы працы й сацыяльнага забесьпячэньня, у якія ў першую чаргу мусяць зварочвацца нашыя людзі. Кажучы гэта, я нічым не рызыкую перад цэнзураю.
У нашым горадзе маюцца пяць нашых сем’яў зь лікам 17 асобаў, уключаючы чацьвёра дзяцей. Зь іх 4 сям’і ня могуць набыць кватэры таму, што яны „этранжэ“, а кватэраў вольных у горадзе процьма. Адна сям’я ўпрасілася неяк да расейскага (маўчу тут аб маралі) бацюшкі й часова жыве ў яго на мансардзе, маючы ў сваім „пакоі“ ложак і адну табурэтку. Другая сям’я з двума малымі дзяцьмі ўва ўзросьце два з паловаю гады й 8 месяцаў была дапушчана за абяцаньне вялікае ўзяткі часова жыць у трушчобе, якая фактычна нікому людзкаму не патрэбная. Каб выжыць і з гэтай трушчобы, гаспадар забараніў гэтай сям’і
3 Ліст быў апублікаваны ў: Беларускае Слова. №ю/п. 12 кастрычніка 1949.
карыстацца кухняю й нават вадою (замкнуў іх). Часова гэтая сям’я дагаварылася за нейкую плату зь селянінам і кожны дзень ходзіць зь дзецьмі да яго за два кілямэтры толькі дзеля таго, каб зварыць там есьці, і кожны раз варочацца ў сваю трушчобу. Зараз гэты чалавек накіраваў жонку зь дзецьмі недзе да знаёмага за 300 км адсюль, застаючыся тут жа без усякай пэрспэктывы на тое, што ён знойдзе калі-небудзь кватэру. Трэцяя сям’я „ўстроілася“ так, што двое жывуць недзе за 75 км, а трэцяе з гэтай сям’і жыве ўжо месяц у мяне й сьпіць з маімі ўтрох на адным ложку.
Пачаўся крызіс, а разам і ягоны спадарожнік — беспрацоўе. У нашым горадзе яно адчуваецца яшчэ зусім слаба. Але роўна месяц таму назад бюро працы й сацыяльнага забесьпячэньня прыслала мне адмысловае паведамленьне аб тым, што ў сувязі з пачаткам беспрацоўя, я як „этранжэ“ мушу быць звольнены з працы. Паведамленьне гэтае я хаваю ў сябе. У ім напісана проста: я звальняюся з працы менавіта таму, што я „этранжэ“, а цяпер беспрацоўе. Нядаўна быў у бюро працы, але як „этранжэ“ нават не рэгіструюць як беспрацоўнага, хаця я маю сям’ю, у тым ліку дзіця 9-гадовага ўзросту. Чакаю, што вось-вось звольняць і сына, каторы пакуль што працуе. Нядаўна сюды прыехалі 3 сям’і ўкраінцаў, якіх звольнілі з працы ў нашых месцах. Іх нідзе не прымаюць на працу, як толькі даведаюцца, што ім патрэбныя кватэры ды што яны „этранжэ“. Тры дні таму назад я атрымаў ліст ад нашага чалавека, які разам зь іншымі, лікам каля іо-ці, жыве й працуе недзе ў 200 км адсюль. Ён піша: „Заўсёды чакаем на штось новае й лепшае“. Ён прыслаў свой першы ліст да мяне й таму ня піша канкрэтна, чаго яны чакаюць. Але я яго разумею. Жыцьцё „этранжэ“ ў нашым досыць вялікім прамысловым горадзе расказвае яскрава аб тым, як жывуць нашы людзі і ў іншых месцах Францыі.
Mae два сыны4 працавалі ў працягу году па кантракту ў вугальных капальнях. Практыка капальняў, як і тутэйшая практыка, паказала, насколькі цынічна хлусяць францускія місіі ў Нямеччыне, калі яны вярбуюць нашых людзей на працу ў Францыю. Вусна і ў друку яны праклямуюць досыць нармальныя ўмовы жыцьця й працы (нармальныя й матэрыяльна, і маральна), у прыватнасьці — там яны не гавораць аб стане „этранжэ“ й вельмі шырока праклямуюць роўнасьць правоў „этранжэ“ з францускімі рабочымі. Як фактычна выглядае справа цяпер, я крыху сказаў. А вось як яна выглядае на працягу году ў капаль-
4 Маюцца на ўвазе Ўладзімер (1927—1995) і Алег (1930—2005) Шнэкі.
нях. У працягу году нашыя людзі атрымлівалі ўсяго толькі 75—80% нармальнай заработнай платы, на сацыяльнае страхаваньне вылічвалася іо% заработку, аплачвалі вугаль, сьвятло й іншыя г. зв. камунальныя ўслугі. Жылі ў бараках, праз каторыя і ўздоўж, і ўпоперак, і зьверху, і зьнізу цэлую зіму дула. Каштоўнасьць усяго абсталяваньня кватэры была поўнасьцю вылічана з заработнай платы. Калі дадаць да гэтага масу ашуканстваў, супроць якіх нідзе не магчыма знайсьці ўправу, то стане прыблізна зразумелым, якой велічыні была заработная плата ў капальнях. Досыць сказаць, што адзін раз за паўмесяца працы мой сын атрымаў 50 франкаў (гэта прыблізна 60—65 пфэнінгаў).
Такія ж якраз і маральныя ўмовы. Там на працы кіраўнікі (тэхнікі й адміністратары) не гавораць з нашымі „этранжэ“, а лаюцца, абражаюць і зьневажаюць чалавека. К прыкладу, штайгер па прозьвішчу Ляпорт зварочваецца да шахцёра толькі адным клічам: „Гэй, ідыёт!“ Поруч з гэтым адбываюцца пастаянныя й пагрозы ды бойкі, не заўсёды без вынікаў. Такая ж зьнявага да „этранжэ“ пастаянна назіраецца й з боку службоўцаў. He далей як два месяцы таму назад у бюро працы адна мадам самым нахабным чынам вызьверылася на мяне з лаянкай толькі за тое, што я не разумею францускай мовы й не магу адказаць на ейныя пытаньні (тады я шчыра пашкадаваў, што не магу гаварыць пафранцуску). Аў галоўным бюро шахтнай групы (капальні тут нацыялізаваныя) група італьянцаў, выведзеная зь цярпеньня чыноўнікам, які, замест залатаваньня справы з работнікамі, больш гадзіны займаўся жартамі са сваім калегаю, запусьцілі ў гэтага чыноўніка цаглінаю праз вакно.
Гэта адносіны французаў у Францыі да „этранжэ“.
Я вельмі дрэнны фантазёр і вынаходца, і таму за праўдзівасьць паданых фактаў, якія хаваюцца тут за паказную ветлівасьць, культуру й дэмакратыю, ахвотна гатоў адказаць перад любым судом. I Божа барані раіць каму-небудзь з нашых людзей ехаць сюды й стацца францускім аўсьлендэрам („этранжэ“).
С[ьцяпан] Шнэк5
5 У 1950 г. Сьцяпан Шнэк (1900—1952) разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію, дзе, таксама не прыстасаваўшыся да жыцьця на чужыне, у 1952 г. скончыў жыцьцё самагубствам.
Ліст ,Дб беларускай эміграцыі ў Італіі“
24 траўня 1949 г.
Італія — край сонца й красак. Усім тым нашым беларускім эмігрантам, якім давялося тут гасьціць і яе пакідаць, на разьвітаньні вочы напаўняліся сьлязьмі. А выехаўшы ў чужы й далёкі край, аб ёй ня могуць забыць. Гэта пацьвердзіць усякі беларус, якому доля наканавала такі шлях. А іх такіх тут было вельмі многа, аб гэтым сьведчаць рады крыжоў і магілаў на Монтэ-Касіна й другіх мілітарных магілках, яны загінулі са зброяй у руках у барацьбе за свабоду чалавецтва, іх магілы зарасьлі прыгожымі краскамі, і ім будзе сьвяціць італьянскае сонейка аж да ўваскрашэньня.
Сёньня беларусаў у Італіі няшмат, таму што вельмі многа выэмігравала. Асталіся толькі студэнты й тыя, якіх не прыняла IRO. Адносіны італьянцаў да беларусаў наагул былі й ёсьць досыць добрыя. Аб гэтым будзе сьведчыць такі факт. Адзін беларус, які цяжка быў паранены ў часе вайны, а яшчэ ў дабавак не прыняты ў IRO, калі яму ўсе тут урады адмаўлялі ў помачы, тады італьянскія жыхары як маглі яму дапамагалі, калі ж ён знайшоўся ў бальніцы, то трох кожнага дня яго наведвалі.
Беларускія студэнты, якія студыююць на італьянскіх унівэрсытэтах у Рыме, хаця жывуць у вельмі трудных матэрыяльных абставінах, але ўжо шырока ведамыя ня толькі ў Рыме, але і ў цэлай Італіі. Аб іх творчасьці ўжо многа раз пісалі італьянскія газэты й журналы.
Ведамы беларус — прафэсар малярства па фаміліі Казак — сваім арцыдзелам, мадэрнымі рэвалюцыйнымі малюнкамі перавысіў усіх італьянскіх мастакоў. Яго праца цяпер цэніцца ў Італіі найвышэйшай. Другі — опэрны сьпявака, сп. Конюх Пятро — хаця яшчэ не выступаўяк актор, таму што студыюе, але ўжо шырока ведамы. Яго бас перавышае Шаляпінскі.
Што адносіцца да арганізацыйнага беларускага жыцьця ў Італіі, як я ўжо ўспамінаў вышэй, з прычыны абставінаў, гэта значыць матэрыяльных і маральных умоваў, у якіх мы ў сучасны момант знаходзімся, не даюць магчымасьцяў на шырэйшую дзейнасьць. Але ўсё магчымае робіцца. Яшчэ ніводзін беларус, каторы зьвярнуўся зь якой-небудзь просьбаю да сваіх суродзічаў у Рыме, каб яе не атрымаў. Асабліва беларусы ў Рыме ўдзячныя аднаму гішпанскаму айцу па фаміліі Echarri, які працуе ў Pontifici Assistensa і як можа памагае матэрыяльна й маральна.
У нацыянальныя сьвяты ў нас, як і ў другіх краінах, дзе знаходзяцца беларусы, бываюць зборкі, праводзяцца дыскусіі, чытаюцца даклады й таксама заўсёды адпраўляецца Божая Служба за Беларусь і беларускі народ.
[Тодар Мазура]6
„Набывайце фах“7
(ліст з Вэнэцуэлі)
У хуткім часе прадбачыцца новы набор эмігрантаў з Эўропы ў Вэнэцуэлю, пераважна земляробаў з заключэньнем кантракту на 2 гады. Я, як беларус, хачу падзяліцца сваімі ўражаньнямі із сваімі суродзічамі, што хочуць як хутчэй выэміграваць із Эўропы за акіян і даць некаторыя парады, а галоўнае апісаць, што новага ў Вэнэцуэлі. Дык вось.
Стары парадак разьмяшчэньня эмігрантаў, асабліва тых, каторыя выехалі на земляробства, быў нездавальняючы. Першае, людзі не атрымалі тых крэдытаў і інвэнтару, які абяцалі даць калёністым. Другое: дзе і атрымалі інвэнтар і невялікія крэдыты, асабліва вялікія калёніі, то зямлю, імі выкарчаваную, калёністым не давалі, а зямля далей лічылася дзяржаўнай, таксама і ўраджай. 3 гэтае прычыны шмат якія калёністыя пакінулі зямлю, і пайшлі ў гарады шукаць працу за якім хто здолее фахам.
Вельмі багата з эмігрантаў ДП адкрылі свае майстэрні: кравецкія, шавецкія, сталярні, рэстараны. Я раю ўсім, хто едзе на эміграцыю, набываць фах, бо фахоўцам у Вэнэцуэлі добра. Усім спэцыялістым-мэханікам, шафэрам, электрыкам, малярам, сталярам, плотнікам і г. д. добра.
Я працую столярам, за 8 гадзін атрымліваю 15 булівараў, выдаткоўваю на харчаваньне зь сям’ёй 3 асобы — 4—5 булівараў дзенна, за кватэру плачу 50 бул. на месяц, а рэшта застаецца на адзежу. Добры гарнітур каштуе ад 50 да 150 бул., а рабочы — ад іо да 30 бул. Купіць ёсьць усё, што хочаш і сколькі хочаш.
Марцін Р.
6 Ліст не падпісаны, але арыгінал (пісаны лацінкаю) захоўваецца ў тэчцы „Прыватныя лісты Тодара Мазуры“ ў архівах Бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, таму аўтарства ягонае не выклікае сумневу.
7 Ліст апублікаваны ў: Бацькаўшчына. №15 (59). 1949.
Ліст з Мадагаскару8
Мадагаскар, 17.05.1948
Зь вялікім жалем і болем у сэрцы мушу вас паведаміць, што не магу належаць да вашай арганізацыі. He магу належаць з тае прычыны, што як жаўнер францускай Чужаземнае Легіі не магу ісьці супроць вайсковага рэгуляміну, які забараняе нам належыць да ўсіх цывільных арганізацыяў... Я зьяўляюся з крыві косьці беларусам і ніколі гэтага не зракуся. Мне вельмі цяжка цяпер у маім самотным жыцьці. Усе мае сябры беларусы, якія разам са мною запісаліся ў Легію, паехалі ў францускі Індакітай, а я знаходжуся цяпер на Мадагаскары ў партызанскіх баях з г. зв. „рэбэламі“. Так, дарагія браты, лёс мяне кінуў далёка ў сьвет, тысячы кілёматраў ад маёй бацькаўшчыны і маіх братоў. He заўсёды бывае так, як хочаш, і трэба пагадзіцца з сваім лёсам... Выбачайце мне за мае граматычныя памылкі, бо, сапраўды, прызнаюся, што памаленьку пачынаю забываць сваю мову, ня меўшы сутычнасьці зь беларусамі праз два з паловай гады. Цяпер пераважна прыходзіцца гутарыць пафранцуску і па-нямецку. Француская мова зьяўляецца службоваю, а па службе гутарым па-нямецку, бо 8о% жаўнераўу Легіі зьяўляюцца немцы... Хачу зьвярнуцца да вас, дарагія браты, з адной просьбай. Калі можаце, дык прышлеце мне час ад часу пару нумараў вашага часапісу, чым зробіце мне вялікую радасьць. Я з свайго боку абяцаю вам пісаць аб маім жыцьці, калі вас гэта цікавіць.
Засылаючы вам найшчырэйшыя выразы паважаньня, астаюся ваш самотны брат-беларус на чужыне.
Жыве Беларусь!
A. С.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі
8 Ліст быў апублікаваны ў: Беларус на Чужыне. №п (15). 1948.
Архіваліі: эпісталярыі
Аляксандар Адзінец Нямеччына
ПАДАРОЖЖА САМОТНАЕ ДУШЫ
Знаёмства Юр’я Попкі й Хведара Ільляшэвіча трывала няпоўных шэсьць гадоў, але пасьпела аказаць выключна важны ўплыў на жыцьцё й творчасьць Попкі. У сваіх успамінах паэт і грамадзкі дзеяч Юры Жывіца (адзін з псэўданімаў Попкі) пісаў, што беластоцкае знаёмства ў 1942 г. з Ільляшэвічам „было пачаткам маёй грамадзкай працы й шырэйшае літаратурнае творчасьці“. Успаміны аб трагічна загінулым у 1948-м г. старэйшым сябры не пакідалі Юр’я Попку цягам усяго жыцьця, таму ня дзіўна, што менавіта ён пачаў расшукваць, здавалася, назаўсёды згублены архіў Ільляшэвіча. Прычынай пачаткаў актыўных пошукаў стала зьяўленьне на эмігранцкім гарызонце дачкі Хведара Марылі. Складанымі шляхамі, што вялі з Парыжу ў Флорыду, а ўжо адтуль — у Эўропу, яна знайшла ў Франкфурце-на-Майне прафэсара Барыса Кіта (дарэчы, ейнага хроснага бацьку — настаўнікі Ільляшэвіч і Кіт вельмі сябравалі ў Вільні), які й пазнаёміў Марылю Марліч з Попкам. Незнаёмы сьвет эміграцыі палохаў, але так склаўся ваенны лёс, што Ільляшэвіч крочыў у шлях адзін, пакінуўшы на Радзіме сям’ю. Кажуць, што жонка Ільляшэвіча (якой Хведар, дарэчы, пісаў папольску лісты, падпісваючыся чужым прозьвішчам) вельмі пакутавала ад ціску КДБ, у той час як ейны муж, Дзядзя Федзя, як яго ласкава называлі вучні ў Ватэнштэце, у нямецкай шклянцы тапіў гора адзіноты й, магчыма, — зьдзейсьненага ўчынку. Калі страх перад КДБ, перад сатысфакцыяй крывавай камуністычнай сякеры пачаў адступаць, Марыля ўзялася за пошук бацькавай спадчыны. Спадчыны, якую Попка пакляўся знайсьці... Знайсьці дзеля асабістых мэтаў чалавека, які амаль анічога ня ведаў аб родным бацьку, і дзеля ўсяго беларускага народу — Жывіца заплянаваў кнігу аб жыцьці й дзейнасьці настаўніка, паэта, грамадзкага дзеяча й, як кажуць, добрага, чулага чалавека Хведара Ільляшэвіча. Гэтая кніга, што празь некалькі гадоў пабачыла сьвет (на жаль, абмежаванай колькасьцю асобнікаў рататарнай якасьці), стала
сымбалем неўміручага сяброўства дзьвюх беларускіх душаў, што знайшлі векавы супакой на чужынскай зямлі.
Праз доўгія напружаныя й нэрвовыя пошукі архіў „знайшоўся“ ў былога камэнданта паліцыі беларускага ДП-лягэру ў Ватэнштэце AyreHa Занкавіча. Трэба разумець, што ад Марылі Марліч да Попкі вярнулася тая частка папераў, што была выкарыстаная ў кнізе „Недапетая песьня“, а таксама тая, аб якой спадарыні Марліч, мяркую, захацелася найхутчэй забыць... Гаворка ідзе аб ліставаньні Ільляшэвіча з Вольгай Таполяй — драматычнай гісторыі каханьня, першыя прамяні сьвятла на якую праліў у сваёй кнізе „Мэмуары на эміграцыі“ Лявон Юрэвіч. Там быў надрукаваны адзін ліст Таполі да Ільляшэвіча, разам зь ейнымі лістамі да Юркі Віцьбіча, і вершы, сярод якіх і прысьвечаныя паэту. У паперах, што перахоўваў у прыватным архіве ў Ляймэне Юры Попка, захаваліся астатнія лісты Вольгі (мяркую — пераважная большасьць) даХведара, некалькі іншых вершаўды адказы самога Ільляшэвіча. Але як яны, арыгіналы, маглі вярнуцца назад да Хведара? У фінале гэтай кароткай (усё адбылося цягам якіх сямі месяцаў), але перапоўненай трагізмам гісторыі, пакутуючы ад болі й расчараваньня, Таполя прымае рашэньне вярнуцца ў Савецкі Саюз і піша ў адным з апошніх лістоў да Хведара, што той можа прыйсьці да яе ў пакой і забраць усё, што палічыць патрэбным. Як выглядае, Ільляшэвіч так і зрабіў.
Увогуле публікацыя ліставаньня настолькі глыбока інтымнага характару — выпадак у дасьледаваньні эміграцыі не паўсядзённы. Аднак гэта — даволі рэдкая й каштоўная магчымасьць зазірнуць у патаемныя лябірынты душаў двух таленавітых, здольных беларусаў. Душаў, што баляць і краваточаць. Магчымасьць паказаць стан людзей, што знаходзяцца на мяжы „нармальнасьці“ і псыхічнага зрыву. Людзей, якіх віхор вайны пазбавіў Радзімы й сям’і, закінуўшы ў новы, — халодны, няўтульны й страшны сваёй невядомасьцю — сьвет эміграцыі.
Надрукаваныя ўрыўкі ліставаньня Таполі й Ільляшэвіча можна было б пакінуць без аніякіх камэнтараў, бо яны самі па сабе кажуць і даюць зразумець вельмі шмат. Але ўлічваючы экстраардынарнасьць і бясспрэчную каштоўнасьць артыкулу, дазволю сабе невялікі псыхалягічны аналіз прачытанага й падрыхтаванага да друку.
Азнаёміўшыся ўжо зь першымі лістамі Вольгі Таполі, прыйшоў да думкі, што каханьне да Ільляшэвіча стала... плодам фантазіі ультраэксцэнтрычнай натуры, намаляваным і афарбаваным ейным уяўленьнем яшчэ да напісаньня першых радкоў, адрасаваных Хведару. Жаданьне кахаць, дый найхутчэй, зараз жа, выдае сябе ледзьве ня ў кож-
ным сказе. Жаданьне, несумненна, зусім нармальнае, натуральнае, але ў гэтым выпадку яно выглядае як патрэба, прыродная неабходнасьць асобы, якая фізіялягічна й псыхалягічна не вытрымлівае адзіноты й прагне гармоніі й цяпла — таго, што забралі ў яе вайна й сілы прыроды. Вольга Таполя згубіла ўсё да апошняй кроплі, што мела ў іншым, мірным, жыцьці: Радзіму, родную хату, маці, каханага чалавека, дзіця, любімую працу, дакумэнты, літаратурныя творы. Чалавек застаўся самнасам з сваім болем, што паглынаў фізычна й духоўна; адзін, у чужой краіне, сярод чужых людзей, сярод чужых радасьцяў і праблемаў, хворы, часам — галодны, але з іскрыстай надзеяй вярнуць хаця б частку страчанага. Вярнуць як мага хутчэй, зачапіцца за эфэмэрнае шчасьце ўсімі сіламі, не зважаючы на тое, чаго гэта будзе каштаваць. I Хведар Ільляшэвіч стаўтым патэнцыйным аб’ектам шчасьця, якога прагнула бурліва-экспрэсіўная натура Таполі. Пра такія натуры можна сказаць, што яны ніколі не гараць, ня тлеюць, а ўсё жыцьцё палыхаюць дзікім полымем, што грэе й плавіць адначасова, і, часьцей за ўсё, згасаюць хутчэй за іншых. Першыя ж лісты Ільляшэвіча (чалавека, на жаль, ня менш няшчаснага) да Таполі ствараюць уражаньне, што ён быў крыху шакаваны прызнаньнямі ў каханьні асобы, якой нават вонкавага выгляду ня мог прыгадаць. Але атакоўныя цяплыня й утульнасьць, што прапаноўвала яму новая сяброўка, растапілі ўрэшце Хведарава сэрца. Здаецца, Таполевы лісты пачалі напаўняць ягонае існаваньне новым сэнсам, нараджалі ў ягонай душы новыя імпульсы, вярталі веру ў тое, што здавалася кволым і амярцьвелым ці нават — выкрасьленым з сэрца й памяці. Але ці маглі гэтыя дзьве творчыя кіпучыя натуры быць разам шчасьлівымі ці ўвогуле — быць разам?
Адказу на гэтае пытаньне даць немагчыма, але ўсялякія адносіны паміж Таполяй і Ільляшэвічам скончыліся амаль адразу пасьля пераезду Вольгі з баварскага Ляўінгена ў Ватэнштэт. Скончыліся, па сутнасьці, не пасьпеўшы пачацца. Эксцэнтрычная, нястрыманая ў сваіх пачуцьцях і дзеяньнях Таполя бярэ ўсю віну на сябе, а Ільляшэвіч папросту яе ігнаруе, пакідаючы суіцыдальныя лісты Таполі без аніякага адказу. Ва ўсялякім выпадку, у архіве іх няма. Што б у сапраўднасьці ні здарылася паміж імі, але Таполя прыняла шакоўнае рашэньне вярнуцца ў Савецкі Саюз, цьвяроза разумеючы, што зь ёй там здарыцца, на якія мукі яна добраахвотна сябе аддае — трусік, які сам скочыць у пашчу галоднаму ўдаву... „Я ж на турму, на пакуты аддаю сябе... Каб ачысьціцца...“ — ад гэтых словаўТаполі прабягае мароз па скуры, і разумееш, што каханьне „фантазійнае“ ператварылася ў сапраўднае, якое
можа й атруціць, зьніштожыць. Таполя вярталася ў СССР у стане афэкту, з думкамі аб самазабойстве, але з здаровай лёгікай у ацэнцы падзеяў, што яе чакалі, уцякаючы ад халоднай чужыны, дзе чужымі сталі нават свае: у беларускім Ватэнштэце Вольгу Таполю так і не прынялі. Вяртаньне ў сталінскі СССР і было самазабойствам, але Таполя выжыла, прайшоўшы этапы зьвярыных савецкіх лягераў. I ўратавала яе, на маю думку, нішто іншае, як новае каханьне!
Хведар Ільляшэвіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Хутчэй за ўсё, — у стане алькагольнага ап’яненьня. Хаця й абяцаў бедны дзядзя Фёдар пакончыць з той „хвараблівай брэдзьдзю“, да якой ён часта напіваўся, паправіць здароўе, зьбіраўся пачаць новае літаратурнае жыцьцё. Усе гэтыя сьветлыя, чыстыя пляны, да нараджэньня якіх, безумоўна, спрычынілася й Таполя, былі пахаваныя разам з маладым целам пісьменьніка й патрыёта ў тым трагічным 1948-м годзе.
Lauingen, 16.10.47 Шаноўны спадар Ільляшэвіч!
Пэўна, не чакаеце ад мяне ліста, бо і знаёмымы з Вамі зусім мала, — бачыліся якіх раз ці два ў Бэрліне, дый то мімаходзь. I Вы, мусіць, зусім забыліся, дый увогуле ня думалі нават аб гэтым, — ці жыве яшчэ да колечы на сьвеце нейкая там Вольга Таполя, якую бачылі калісь у вобразе няўклюднай цяжарнай жанчыны... Але мне, ня гледзячы на малое нашае знаёмства, неадольна захацелася напісаць Вам. Гэтае жаданьне зьявілася мне пры чытаньні Вашых твораў, і яно ўзрастала йрабілася ўсё мацнейшым паводле таго,якячытала іх усё больш і перачытвала па шмат разоў...
Вашыя вершы й Вашыя апавяданьні, якія я чытала ў„Шыпшыне“ і ў „Родным Шляху“, выдатна вылучаюцца з усяго прачытанага тут мною вылучна глыбокай пастраёвасьцю, глыбінёй пачуцьця, захапляюць сваёй шчырасьцю, сваім лірызмам. Яны даходзяць да самага сэрца і ўласна апаноўваюць ім...
Мне цяжка сёньня падбіраць адпаведныя словы і трапныя выразы — я крыху нездарова і ляжу ў ложку із страшэнным галаўным болем. Але мо менавіта таму, што ляжу вось гэтак зусім адна, адным-адзінотка, як кажуць у нас, што жыву сярод чужых, чэрствых абыякавыхлюдзей, зь якіх ніхто не пацікавіцца адчыніць мае дзьверы, нат калі б я памірала...
Прабачце за наіўны камплімэнт, але ён, гэты аўтар, уяўляецца мне чалавекам выключна добрым, чулым і глыбокім, чалавекам асаб-
ліва тонкай псыхалягічнай канструкцыі, і мне здаецца, — сылюэт такога чалавека мусіць сьветлаю плямаю вылучацца на фоне цяперашняй тутэйшай, бадай што агульнай пошласьці, атупеласьці, бясчуласьці і драбязьлівасьці. Іяб дорага дала за магчымасьць пагутарыць зь ім пэрсанальна, але гэта немажліва — нас разлучае вялікая адлегласьць...
Ня ведаю — ці варта пісаць аб сабе?Жыву адна сярод немцаў, на становішчы немкі, у голадзе і бяз грошай. Амаль ніхто зь немцаў не жыве толькі на голыя карткі — дастаюць у сваякоў, у знаёмых баўраў і г. д. ды і самі тоё-сёе маюць, а аўсьлендары — абоДэПі, або, як правіла, займаюцца чорным гандлем. Я ж неДэПі і не гандлярка, і ў немцаў якчужачка, нічога не дастаю. Жыву наюо грамаў тлушчу на месяц, дый у гэтым годзе і бульбы няма... Але яшчэ страшней гэтага голаду голад душэўны...Жыву, як Рабінзон Круза на сваім абтоку, хоць сярод людзей, але разам з тым — зусім безь людзей, і нават няма з кім пагутарыць. Мела маленькую дачушку, яна была маім шчасьцейкам і маёю адзінай уцехай, ды памерла, бядачка, і я засталася адной. Цяпермаёй дачцы было бужо 2 гады і 9месяцаў... Эх, цяжка ўспамінаць!..
Займаюся крыху пісанінай імаляваньнем, але прадаваць малюнкі вельмі цяжка. Дробных жа заняткаў, якія нічога не даюць нірозуму, ні сэрцу, ні кішэні і ў той жа час зьяўляюцца неабходнымі, — хапае...
Увогуле я была б вельмірадая атрымаць ад Васліст. Мо, калі будзеце мець час і жаданьне, напішаце як-небудзь?
А пакуль што ўсяго найлепшага.
3 пашанай да Вас, Вольга Таполя
26.10.47 Вольга Таполя!
Ваш ліст, які я атрымаў ад Вас некалькі дзён таму, быў для мяне вялікай асалодай у маім сягоньняшнім цяжкім і сумным жыцьці. Я ад Вас пачуў такія цёплыя, сардэчныя словы, якія такрэдка можна пачуць наагул у жыцьці, а тут ужо колькі гадоў наагул не даводзілася чуць. Звычайна (я прывык ужо) атрымоўваеш лісты з рознай лаянкай, хлусьнёй, поўныя атрутнае злосьці і юдашовага фальшу. Іраптам такі чалавечы голас, з самай душы...
...Вы не памыліліся ўвамне (не ў маёй характарыстыцы: хтояго ведае — цяжка самому аб сабе гаварыць — я, безумоўна, крыху лірык, люблю марыць і таму, хіба, „няўдачнік“ у жыцьці), я маю на думцы тое, што Вы знайшлі ўва мне чалавека, якому можаце шчыра пісаць
аб усім. Я буду найбольш уважным да Вас і Вашых думак, Вашых пачуцьцяў.
Вы хочаце даведацца — як жыву я? Пастараюся апісаць Вам маё жыцьцё. Жыву я ў лягеры. Харчаваньне цяпер няважнае, прыходзіцца крыху і галодным быць, але, вядома, сярод людзей, ды да таго сваіх, усё лягчэй. Сямейныя неяк даюць раду, я ж жыву адзін. Жыву зь сябрам, хлапцом лет 22, які крыху піша таксама, але мае зусім іншыя зацікаўленьні... Мой дзень перапоўнены рознай драбязой. Цяпер я ня маю лекцыяў у Гімназіі, бо „крывічы“хацелі сарваць працу школы, таму амаль паўдня я ў школе. Нікуды ня ежджу, ня маю бліжэйшых знаёмых, зь якімі мог бы падзяліцца сваімі асабістымі настроямі і думкамі. Нейкая туга агартае мяне — гэта вынік лягернага жыцьця. Мой пакоік нецікавы: за сьцяной увесь час раздаюцца галасы і нецікавыя гутаркі, вакно выходзіць на сьцяну, крыху відаць далі, але і там баракі і коміны псуюць выгляд. Уночы прыемныя гудкі паравоза (блізка станцыя). Адно вакно. Перад ім букет пажоўклых лістоў зьлесу. Два ложкі. Шафа, дзерозныя міскі, кніжкі і бялізна. Вось і ўсё. Часам я выпіваю, хоць стараюся зусім пакінуць гэта. Мне шкодзіць.
Бачыце, выходзіць зусім так, як сказаў, здаецца, Арцыбашэў, што пісьменьнік куды цікавейшы ў сваіх творах, чым у жыцьці...
...Дыя і сам неякяшчэ ня веру, штоя пісьменьнік... Перадамной, спадзяюся, лепшае. Да 1950 году я пастанавіў яшчэ прабаваць шчасьця ў прозе. Можа, калі буду жыць, надарацца лепшыя ўмовы і ўдасца напісаць нешта паважнейшае...Другая рэч — гэта мова. Чым больш слухаць жывое роднае слова. Я калісь жыў на вёсцы, я адчуваў, як я pod I, самае галоўнае, мець шмат часу і нічога не рабіць, апрача літаратурнае працы. Аднакгэта будуць мецьхіба нашыя нашчадкі...
Мне здаецца, што я якраз знайшоў нешта, што мяне адарве ад шэрасьці жыцьця і выкліча новыя зацікаўленьні і думкі.
Пакуль-то бывайце!
Цісну моцна Вашу руку!
04.11.47
Шаноўны Спадар Залужны!
...Сардэчна дзякую за Ваш ліст. Ён быў для мяне такой вялікай радасьцю, якой ня ведала я ўжо даўно. Я перачытвала яго дзясяткі разоў, і ніяк не магла начытацца. У мяне не стае словаў, каб перадаць Вам мае адчуваньні, калі я чытала Вашыя радкі, зьвернутыя дамяне...
I так, я запраўды не памылілася ў Вас — Вы такі, якім я ўявіла Вас, чытаючы Вашыя творы. УВас няма таго разыходжаньня паміж творчасьцю і жыцьцём, паміж пісьменьнікам і чалавекам, якое так часта трапляецца. I, чытаючы Ваш ліст, я адчула сябе бадай шчасьлівай, а можа нават і зусім, цалкам шчасьлівай таму, што ў Вас я ўбачыла запраўднага чалавека ў маім разуменьні гэтага слова, чалавека, якога я ўсё жыцьцё шукала і не знаходзіла. Аднойчы я напісала верш, які называецца „Туга па чалавеку“. Там ёсьць такія радкі:
Жыць мне, мусіць, у самоце
Ад маленства і давеку,
У тузе і ў маркоце
Па запраўдным чалавеку...
I цяпер мне раптам захацелася па-дзіцячаму заскакаць з радасьці і закрычаць: „Знайшла, знайшла!..“Я чалавек занадта эмацыянальны.Яжыву пачуцьцямі, эмоцыямі, я перажываю вельмі востра кожную дробязь нават, і кожнае адчуваньне ў мяне заўсёды бывае моцным — ці то смутак, ці то радасьць...
Непагодны восеньскі вечар...Я сяджу адна, зусім адна ў сваім, поўным кветак, пакоі. На стале перада мною стаяць беласьнежныя пышныя хрызантэмы, воддаль, на вакне — цудоўнае ванільнае дрэўца. Яно таксама ўсёяшчэ цьвіце ігэтак прыемна, гэтакхвалююча пахне... За сьцяною радыё грае сумныя мэлёдыі... А ў вакно дробна сячэ халодны асеньні дождж... Мне сужна... Невымоўны смутак апаноўвае мяне...
Сёньня ў мяне зьявілася раптам адно жаданьне: спаткацца з Вамі і выпіць разам, па-таварыску, каб забыцца на ўсялякую брыдоту і цяжкасьці жыцьця, каб усё ўявілася раптам у вясёлкавых фарбах... Явыпівала, можа, раза два за ўсёжыцьцё, але сёньня ў мяне зьявілася менавіта гэтае жаданьне. Увогуле ж я раю Вам ня піць — гэта нядобра, шкодна, Вы ж і самі ведаеце, гэта добра толькі калі-небудзь, вельмірэдка...
У мяне часам зьяўляюцца адчуваньні, што жыву апошнія месяцы: я не належу да моцных, і голад гэтай зімы зломіцьмяне канчаткова...Дык вось, здаецца, хоць бы перад сьмерцю пагаварыць з Вамі...
...У дасланым Вам вершы матывы эротыкі выяўляюцца досыць слаба, але ў мяне яны ёсьць запраўды. Пасылаю Вам верш ДКыцьцё і сьмерць“, як прыклаб эратычнага запраўды вершу. Пасылаю яшчэ два вершы. Цяпер жа я пішу галоўным чынам прозу (можа, Вы чулі часам, што я напісала была вялікі раман „Праз агонь і руіны“, які
Сядура ды іншыя вельмі хвалілі, нават у друку). Гэты раман, як і шматлікіямае іншыя творы, — згарэў...Яжбыла„totalausgebombt“, у мяне нават дакуманты пагарэлі... 3 ранейшых твораў я аднавіла толькі некаторыя вершы і дробныя апавяданьні (па памяці).
Паслала ў „Шыпшыну“другое сваё апавяданьне — „Навальніца“. Гэтае апавяданьне — маё ўлюбёнае. I я вельмі баюся, што яго не прапусьцяць. Прадчуваю, што Масей Сяднёў, якога Віцьбіч жартам называе „наш літаратурны кат“, скажа: „гэта — занадта асабіста... ня варта друкаваць“. Так ён ужо казаў пра некаторыя мае творы.
8.11.47
Дарагі Залужны!
Прабачце, што называю Вас гэтак — неяк само так атрымалася, але гэта ня простая фамільярнасьць... Гэта таму, што ў моры хлусьні, злараднасьці, розных нізкіххітрыкаў, дробных і буйных ашуканстваў і бясконцае фальшы, у суцэльным змроку нашага бязрадаснага і цяжкага жыцьця Вы, гэткі далёкі і нязнаны фактычна, зьяўляецеся для мяне адзінаю сьветлаю плямкаю, адзіным праменьчыкам...
Верш „ Чорныя цені“ прыцягнуў маю ўвагу. Пэўна, і Вам бывае нялёгка... Яно і ня можа быць інакш з Вашаю глыбокаю натурай. Цяпер толькі той можа быць задаволены, хтоможа жыць чыста жывёльным жыцьцём... He, Вы гэтага ня можаце. Вы ўзвышаецеся над агульным узроўнем. Таму Вам цяжка.
I калі я прачытала заключныя словы вершу —
Усё адзін я... А чорныя цені
Мне загубу прадуць, прадуць
— маё сэрца сьціснулася болем за Вас. Але я ведаю — гэтае толькі паасобныя моманты, Вы не паддаяцеся гэтым змрочным настроям. I перад Вамі — слаўная будучыня. Будучыня належыць Вам...
Набліжаецца зіма, незадоўга і Каляды... Ялюблю гэтае сьвята, але сёлета мяне пужае ягоны надыход. У сьвяты асабліва балюча адчуваецца адзінота, і мке здаецца — ня вытрымаю, звар’яцею... Гэта ж прывыкла быць заўсёды ў любай сямейцы, гэткай добрай і дружнай, а цяпер — нікагуткі. Умінулым годзехоць добрыя знаёмыя былі, цяпер жа сьвяты прыходзіцца выседжваць у чатырох сваіх сьцянах у немым маўчаньні... Мне здаецца тады, што я сяджу ў турме, у адзіночнай камэры, прымусова зьняволеная... Нават у
нядзелю і ў суботу вечарам бывае цяжка (як сёньня, прыкладам), a ў вялікія сьвяты — асабліва...
Пакуль што ўсяго добрага!
Із шчырым прывітаньнем Вольга Таполя
Дарагі Залужны!
Сягоньня мне вельмі сумна. Нейкі нееымоўны смутак неадольна апаноўвае мяне, ён адбірае сон, не дае мне спаць па начох... Цяпер — 3 гадзіны ночы. Я сядаю на ложку і пішу Вам.
Я думаю аб Вас. Я шмат разоў захаплялася, адзін раз моцна кахала. Але ні да каго не было ў мяне такога неадольнага духоўнага цягненьня, як да Вас... У Вас гэтая панявольваючая мяне духовая глыбіня, гэтая шчырасьць, непасрэднасьць... I ўсё гэта дзейнічае на мяне неякмагнэсава, магічна...
Цяпер я ізноў пішу „ў экстазе“ ды ізноў магу панапісваць „дзіўных“рэчаў!.. Але, здаецца, гэты„экстаз“зьяўляецца ня толькіўначы, а заўсёды, як толькі пачынаю пісаць Вам.
Я думаю часам — мо яно лепш было б, калі б я ніколі не пісала таго свайго першага ліста да Вас. Тады і Вы ніколі б не напісалі мне, і я, прынамсі, болый-менш спакойна гібела б, жыла б нейкім расьлінным жыцьцём, паступова атрафіраваліся б усе пачуцьці, імкненьні, жаданьні, усё духовае...
Таму мне сумна. Мне зайздросна, што недзе там, далёка, Вы гутарыце і сьмеяцеся зь іншымі, што недзе іншым сьеецяць і прамянеюць Вашыя вочы, іушых грэюць яны... Я зайздрошчу нават тым маленькім дзяўчаткам, якія мыюць Вам падлогу.
Мне ад суму начамі ня сьпіцца
I ў душы — хваравітая брэдзь...
Як хацела б я птушкай зрабіцца
1 к табе на крылах ляцець!..
Ды ніколі тэй птушкай ня быць мне,
I цябе я ніколі ня ўбачу...
I таму думкі падаюць ніцма
I „у душы накіпае плач“...
Экспромтп — няўдалы... Прабачце... Мімаволі шматгі ад Вас запазычана, толькі ў Вас — куды лепш... Але некалі напішу Вам штосьці лепшае...
Добрай ночы!
Вашая Вольга Таполя
Lauingen, 23.11.47 Шаноўны Сп. Залужны!
Перш за ўсё, прабачце мне, што я так бессумленна закідала Бас лістамі імо адбіраю дарагі для Вас час на іхнае чытаньне. Гэта ж во ўжо трэйці пішу ў вадказ на Ваш...
Заўчора, 21-га, быў дзень маіх народзінаў, Вы, зразумела, ня ведалі — я нехацела спэцыяльна паведамляць Вам, як бы напрошваючыся на павіншаваньні, але я думала — мо якраз к гэткаму часу прыйдзе хоць бы кароценькі ліст ад Вас — гэта было б найлепшым падарункам. Аднак чаканьні былі дарэмнымі.
Я не хачу рабіць Вам жадных дакораў, закідаў, я нават ня маю на іх ніякага права. Мне хочацца толькі проста, па-таварыску запытацца — якая прычына Вашага маўчаньня? Бо Вы ж далі мне, так сказаць, дазвол пісаць Вам, дзяліцца думкамі, настроямі, і таму я спадзявалася знайсьці які-колечы водгук...Але яго няма...
Мо гэта таму, што Вы вызваліся дапамагчы мне, а ў дадзены момант у Вас няма гэтае магчымасьці (я ж разумею, што Вам самому цяжка!), яжу вадказ на Вашую дабрыню (не магу сабе гэтага дараваць!) папрасіла — нахабна, як мне цяпер здаецца, — пазычыць мне якіх 30—50 марак, і Вы цяпер ня ведаеце, што адказаць, пакуль ня можаце выканаць гэтае просьбы... Віцьбіч расказваў мне, што Вы надта, нават празь меру добры, і гатовыя нават апошнюю кашулю зьняць зь сябе для другога (у той час, як іншыя гатовыя з другога зьняць апошнюю кашулю), і мне цяпер страшэнна няёмка, што я гэтак адразу як быццам бы хацела пакарыстаць з Вашае дабрыні...
Паўстаюць у мяне і іншыя меркаваньні — мо мае лісты, якія я пісала Вам позна ўночы, з празьмерным энтузіязмам, ледзь ня ў нейкім экстазе, з узьвінчанымі нэрвамі, — мо гэтыя лісты здаліся Вам дзіўнымі, нат дзівацкімі, мо Вы няправільна зразумелі мяне і цяпер ня ведаеце — што адказваць на гэткія лісты?.. Амоя нават якіх глупстваў Вам панапісвала, з радасьці, выкліканай Вашым лістом?.. Залужны, я вельмі і вельмі прашу Вас напісаць мне хоць пару словаў і напісаць шчыра — што Вы не ўпадабалі ў маіхлістох — я не пакрыўджуся за шчырасьць і за бясфальшную крытыку. Вашае маўчаньне засмучаемяне...
Між іншага, мне прапаноўваюць працу ў газэце „Бацькаўшчына“ ў Остэргофэне. Хоць яняў курсе справаў, але мне здаецца, што гэта мае быць тыповая „крывіцкая“ газэта, і таму мне ня хочацца прымаць гэтае працы. Цікава мне Вашая думка.
Пакуль што ўсяго добрага. Моцна цісну Вашу руку.
Зь сяброўскім прывітаньнем, Вольга Таполя
Ватэнштэт, 28.11.47 Дарагая Таполя!
Я быў заняты рознымі дробязямі, рознай працай і таму не адказваў. Пісаць Вам ліст — трэба адпаведны настрой, трэба адпаведная настроенасьць пачуцьцяў...
Заўсёды, калі і няма адмянеліста, ведайце, што нейкая сувязь духовая існуе між намі. Я думаю, адчуваю, перажываю, а ліст —. гэта рэзультат, згустакусяго гэтага. Часам ён бывае слабым адбіткам таго, што чалавек перажываў, бо не заўсёды ітуюць умовы для дакладнага адбіцьця перажыванага. Але гэта — нецікавая псыхалёгія, эгаізм, каб апраўдвацца. Але, я пэўны, Вы даруеце мне. Я, к таму, абяцаў „быць уважлівым“...
..Дмаю сям’ю, але яна — там... Я перажыў асабістыя трагедыі, аб якіх, можа, ня варта гаварыць. Хто яго ведае, ці гэта была шчырасьць, ці, як кажуць, маральны ўпадак?Жыцьцё мне часам усьміхалася, і я сьмяяўся жыцьцю. А цяпер яно нада мной насьмяялася крыху. Але сонца яшчэ сьвеціць над зямлёй... Можа, яно асьвеціць калі і мяне.
Я Вам зайздрошчу, што Вы можаце быць адна, маеце адносна шмат часу. Я дык губляюся ў розных дробязях лягернага жыцьця, і, паверце, аж 9 лістоў ляжыць без адказаў... Часта кладуся спаць позна ўночы, засынаючы з кнігай, прачынаюся — гарыць электрыка. Недаспаны, урэшце раз на тыдзень сплю „беспрабудным“ сном.
Жадаю Вам усяго найлепшага!
He сумуйце!Я таксама не такі„сумны“, як Вы маглі б падумаць. Я часам бываю надта вясёлы...Але цяпер неякняма чаго весяліцца...
Пішыцемне шмат, Вольга. Добра?Мне так прыемна чытаць Вашыя лісты. I я буду Вам пісаць шмат. Толькі не заўсёды гіішацца.
Цяпер нейкія шэрыя дні. Яны заўсёды прыгнятаючы дзеюць на чалавека... Дождж, імгла, — чалавек кашляе, чыхае, чуецца дрэнна, настрой не асаблівы... Ага!Забыўся Вам яшчэ заўважыць адно, што мне асабліва, асабліва спадабалася ў вашых лістох, — гэта прэцэзійная граматнасьць іх. Гэта вельмі вялікая рэч — гэта сьведчыць аб культуры чалавека. Я кожны раз, чытаючы Вашыя лісты, мімаволі заўважаў гэта, і папросту гэтая думка напрашвалася, каб яе Вам перадаць.
Прабачце за хаатычнасьць, за спозьнены адказ, за ўсё дрэннае. Больш ня буду!
Ваш Залужны
Lauingen, 7.12.47 Дарагі Залужны!
Вось толькі што вярнулася зь лесу (хадзіла па дровы за 5 кілёмэтраў) і адразу бяруся за ліст Вам...
Вашыя грошы, а ўчора перад вечарам таксама і доўга і нецярпліва чакаючы Ваш ліст, я атрымала... Яхачу шчыра падзякаваць Вам, але ў мяне, далібог, бракуе словаў для падзякі!.. Гэтулькі грошай я даўным-даўно не трымала ўрукох...Ябыла вельмі ўзрушаная, атрымаўшы іх, але ўзрушаная ня тым, што зусім нат неспадзявана зрабілася „багатай", а ўзрушакая Вашай дабрынёй. Я нагэтулькі ўсхвалявалася, што ўсю ноч не магла заснуць ні на адну хвіліну. Мне было ірадасна, і сумна, і балюча, розныя пачуцьці хвалявалі мяне. Радасна таму, што існуе вось на сьвеце такі добры чалавек, які турбуецца аба мне, нават мала вядомай яму, сумна таму, што я баялася, як бы Вы не пакрыўдзілі сябе самога, ня ўрэзалі сабе ўва ўсім з-за мяне... Было таксама балюча і сорамна, штоя дажыла да такога становішча, што мне мусяць дапамагаць...
...Нават кожнае слова аб Васробіць длямяне прыемнасьць, нават адзін успамін Вашага імя... Мо таму, што Вашая манера пісаць, нават Ваш почырк страшэнна нагадваюць мне майго брата, якога я вельмілюбіла...
Мой брат — яго звалі Зьмітро — яня ведаю, ці жыве ён яшчэ. Ён быў, між іншага, вельмі добры і вельмі здольны хлопец. Ён першым вытрымаў конкурсны экзамэн у Маскоўскі інстытут філязофіі і літаратуры й за сваю выключкую пасьпяховасьць у вучобе атрымоўваў павышаную стыпэндыю імя Чэрнышэўскага. Перад вайной аб ім, як аб першым, лепшым студэнце, пісала газэта „Правда“, імая бедная мама, паміраючы, трымала на грудзёх гэтую выразку з газэты. Ён таксама пісаў вельмі добрыя вершы, але не аддаваў іхяшчэ ў друк — ён быў зусім яшчэ малады хлопец (тады яму было 19 год) і вельмі сьціплы... Я часта ўспамінаю яго, алемне здаецца, штояго ўжо няма на сьвеце, а калі ёсьць, то я яго ніколі не пабачу.
Нямаю я больш сям’і... Вось і дачушка памерла, імама памерла ў вайну, імужа страціла таксама... I адзінота для мяне горш за ўсё. У маім сэрцы — бездань цеплыні. На каго ж перанесьці, выліць яе, гэтую цеплыню? Ня маю я нікога. 1 неяк міжволі ўсё, што ёсьць лепшага ў маёй душы, накіроўваецца да Вас.
..Апрача адзіноты, гэтая прыніжанасьць, балючае адчуваньне сваёй цяперашняй нікчэмнасьці, адсутнасьць пэўнага грамадзкага па-
лажэньня... Раней жыцьцё песьціла, балавала мяне. Я прывыкла быць не з апошніх — іў вучобе, і ў працы. Вучылася, маю за сабой ледзь ня два факультэты — літаратуры імэдычны. Працаваларэдактаркай мэдычнае літаратуры... Мяне ведалі, паважалі, любілі... А цяпер я — нішто... Нават паперы, дыплёмы, і тыя пагарэлі. I вось заўтра ці пазаўтра пашлеАрбайтсамт на самую чорную цяжкую працу і—мушу ісьці, чысьціць якісь бруд за якімісь брыдкімі нікчэмнымі людзішкамі, якія будуць яшчэ пагарджаць мною... I болый ніякіх пэрспэктываў...
Працы ў „Бацькаўшчыне“я, зразумела, не вазьму. Лепш пайду на чорную працу, хоць мне і прапаноўвалі жыць і працаваць у лягеры, бяз званьняДэ-Пі, якДэ-Пі. Але для мяне даражэй сяброўства такіхлюдзей, як Вы, як Віцьбіч.
Ну, цяпер канчаю. Зараз навару бульбы і буду есьці зь селядцом — купіла за Вашыя грошы. Звычайна кладуся спаць галоднай і не магу заснуць ад пакутлівага пачуцьця голаду, але сёньня гэткага ня будзе... А кКалядам спадзяюся нават пірог сыіячы — Шукелойць вінны мнез фунты белай мукі, спадзяюся, аддасьць кКалядам...
Lauingen, 11.12.47
...Маёчаканьне спраўдзілася —Арбайтсамт ужо паслаўмяне на працу — у якасьці падавалыачыцы — трэба цягаць на фабрыцы цяжкія скрынкі з мэталем. Праца цяжкая і няўдзячная, але адмовіцца няможна — не дадуць харчовых картак. Аднак, магчыма яшчэ, што ўдасца збавіцца ад гэтае працы, бо я слабая, і, можа, дактары дадуць мне аб гэтым даведку... Але іншая праца будзе таксама наўрад ці лепшай, бо тут больш-менш „людзкую“ працу можна дастаць толькі па пратэкцыі, аяеў мяне цяпер няма...
...Хочацца мне сказаць Вам, што Вы дарэмна зайздросьціце мне, што я — адна і маю шмат часу. Тое, што я адна, зьяўляецца для мяне пакутай... Пакой мой нядрэнны, але я штодня стаю пад пагрозай высяленьня ў нейкі катух бязь печы, без апалу, дзе ўзімку замярзае вада і дзе нічога няможнарабіць. Аб гэтым стараецца мая „прыяцелька“, якая трымае, так сказаць, пад „башмаком“ начальніка жыльлёвае ўправы. Што да вольнага часу... Яго ў мяне няма. Аб гэтым нецікава пісаць, але я напішу, каб Вы мелі ўяўленьне. Зранку штодня трэба бегчы ў горад, каб не прапусьціць, дзе што „даюць“, і да поўдня трэба адстояць у розных чэргах, а прынясеш нейкай дрэні і такую мізэрную колькасьць, што на адзін раз не хапае пад’есьці. Пасьля трэба ісьці за 5—6 кілёмэтраў у дровы, бо тых, якіх даюць на год, не стае на
месяц, а каліўлічыць яшчэ, што гаспадары „памагаюць“... Здабыцьцё і прыноска дроваў цягнецца 3—4 гадзіны штодня... Пасьля трэба яшчэ нарубаць і зацягнуць усё пад самую страху на верхні паверх... Пасьля трэба прыбраць і памыць лесьвіцу і калідор... Вось дзень ужо скончаны, ён жа цяпер кароткі...Але трэба яшчэ прапаліць, наварыць нечага есьці... тады, пасьля „паходу“, літаральна штодня трэба цыраваць панчохі і шкарпэткі, якія зусім разлазяцца, тады яшчэ або памыць што, або латаць ці перарабляць бялізну — прыкладам. 3 аднае кашулі рабіць дзьве... Нешта зьвязаць таксама трэба, прыкладам, зрабіла рукавіцы, шаль, цяпер вяжу джэмпэр, бо ня маю цёплае вопраткі, а паліто — летняе... Ёсьцьіграмадзкія нагрузкі, —яжатрымліваю дзяржаўную дапамогу — зомарак, якіххапае плаціць толькі за электрыку і за кватэру (я часам вару каву на электрычнай плітцы, бо мая печ патрабуе вельмі шмат дроваў). Часам трэба і памаляваць...
Праўда, сплю я больш за Вас. Я нагэтулькі стамляюся за дзень, што ўвечары не магу позна сядзець, і сяджу позна толькі тады, калі „ў экстазе“ пішу Вам лісты. Тады я забываюся на стому.
Пасьля атрыманьня Вашага апошняга ліста я ўпершыню пашкадавала, што я — неДэ-Пі. Мне даўно ўжо нялёгка, але дагэтуль я не шкадавала. А цяпер шкадую, асабліва крыўдна, што сама вінавата — сама адмовілася ад гэтага званьня, калімне былі нават запрапанавалі. Спраеа ў тым, што ў мяне было памылковае ўяўленьне аб дэпістах. Я ведала некаторых тут, і з тых, каго я ведала, не было парадачных людзей. Гэта былі людзі, якія абсалютна нічога не хацелі рабіць, ганяліся толькі за лёгкай нажывай, часам рабілі толькі выгоднься гешэфты, абчапляліся золатам і сумленных беднякоў не лічылі за людзей. Сьмяяліся з тых, якія працуюць, казалі: „няхай дурні гнуць сьпіну, амы не з такіх“... Некаторыя зь іх былі за нямецкіх часоў паліцыянтамі, ужо тады добра нажыліся, рабуючы народ, самі ўцяклі ў Нямеччыну, а цяпер задзелаліся „прымусова выселенымі“і дарзмна, не працуючы, атрымлівалі больш, чым трэба чалавеку, таксама ўсе „ўсходнікі“ абярнуліся „заходнікамі“...
...Гэта была нямецкая бальніца, але ў ёй 2 пакоі былі для аўсьлендараў, з пэрсаналу ж было 4 аўсьлендары — 2 доктары, прыбіралыйчыца і я. Мне было добра — хворыя мяне любілі, паколькі сярод іх было шмат баўроў, мяне забясьпечвалі і шмальцам, і кілбасамі, так што я ня мела асаблівае патрэбы ў амэрыканскіх пайкох. Мне тады прапаноўвалі ў лягер...
Але, даражэнькі Залужны, я вельмі прашу Вас — ня гневайцеся, калі я так думала праДэ-Пі, я тады зусім яшчэ ня ведала, што сярод
іх ёсьць таксама такія людзі, як Вы, як Віцьбіч... Між іншым, адзін з тагачасных маіх знаёмых, цяпер выключаны з Дэ-Пі, працуе, нягледзячы на гэта, у ўкраінскім лягеры і дастае харчы і 200 марак на месяц...Апрача таго, робіцьрозныя „гешэфты“. Ён не належыць дасумленньа людзей, і я кажу яму ў вочы, што ён — жулік. А ён сьмяецца толькі і кажа: „ну, і дохніце з вашай сумлетасьцю, каму яна патрэбна? Гэта толькі дзіцячая забаўка... Хто ўмее ўстройвацца ў жыцьці, таго і паважаюць...“
Lauingen, 14.12.47 Дарагі Залужны!
...3 гэтым разам пастараюся напісаць Вам ліст больш... цьвяроза, ці што. Бо звычайна як пачынаю Вам пісаць, дык нібы п’янею пад наплывам нейкіх зусім асаблівых настрояў, зусім асаблівых пачуцьцяў, і ў сваёй нястрыманасьці магу панапісваць такога, што служыць толькі тормазам для Вашага хуткага адказу... Тады сама сябе вінавачу, калі Вы маўчыце...
Мяне часам наведвае адзін украінец, Рыгор. Ён іншы раз вярзе розныя глупствы абтым, што кахае мяне, я, зразумела, ня веру і не люблю яго, але ад нуды дазваляю прыходзіць. Я ахвотна частую яго кавайзхлебам... Вось аднойчы здарылася так, што я паела крыху ягонага хлеба... Iвось... я ўбачыла, штояму шкода.Я дала яму сваюхарчовую картку і сказала — „можаце, калі хочаце, выразаць з маёй карткі хлеб, які я ў Вас паела“. I ён спакойна выразаў! Тады мне зрабілася прыкра, я не сьцярпела і сказала:
— Яўсёж ня думала, што Вы выражаце.Яжу Вас не выразала з карткі, калі Вы елі ў мяне хлеб, а Вы маеце больш за мяне...
— Вось якая швабка! — выгукнуў ён, — ніяк ня можа каб не ўпікнуць!.. Ну, паложым, што праўда, што Вы кажаце. Але мне ж патрэбна болей за Вашага хлеба — Вы менш за мяне ясьцё...
A то паехалі мы зьім у ягонай справе ў Аўгсбург. Я была яму за тлумачку — ён кепска ведае нямецкую мову, ён абяцаў аплаціць мне дарогу. Купіў мне білеты туды і назад... Калі мы скончылі зь ягонай справай, я, карыстаючыся з нагоды, купіла ў аптэцы для сябе рыбнага тлушчу (у нас няма) і розных пячонкавых прэпаратаў, якія нямецкія дактары прапісваюць сваім слабаватым пацыентам узамен нестаючых у харчаваньні калёрыяў, а таксама купіла рыбы на сваю картку (у нас яна рэдка бывае). I вось прыехалімы дахаты, а ён за кавай і кажа: „ведаеце што, а Вы мне за білет еярніце грошы, Вы ж
цяпер маеце трохі (я тады атрымала бом.зьМіхэльсдорфу)... Гэта ж Вы і свае справы там вырашалі, аяне магу раскідацца грашыма — мне трэба купіць сабе вэлясыпэд і касьцюм... Умяне ёсьць пад Мюнхэнам зямляк, які добра жыве. Трэба будзе напісаць яму, што я ў страшэннай матар’яльнай нястачы, можа, ён прышлемне што-колечы... A то, сьвіньня гэткая, сам не здагадаецца прыслаць мне. Дык трэба напісаць“.
— Дык Вы ж схлусіце, бо вам жывецца добра, — кажу я.
— От, швабка Вы гэткая, ня можа, каб не прычапіцца да чаго!.. Ня схлусіўшы ж не пражывеш...
...Тут ёсьць людзі, накшталт Вашых„крывічоў“, якія і іхныя мэтады выкарыстоўваюць, з боку некаторых асобаў на мяне вядзецца такая ж, прыкладна, нагонка, як на Віцьбіча. Адна мая „прыяцелька“, дазнаўшыся, шторобіцца сярод беларусаў, ужыла „крывіцкі“ мэтад палітычнага беспадстаўнага ачарненьня і фальшывых даносаў супроцьмяне...
Цяжка было б усё расказаць у лісьце... Ды можа і ня варта гаварыць... Толькі часам бывае няўсьцерп. Адзіная радасьць, калі думаю пра Вас... Бо ёсьць жа на сьвеце яшчэ такія людзі, як Вы!
Усяго найлепшага, даражэнькі Залужны!
16.12.47 Дарагая Вольга Таполя!
...Мяне вельмі зацікавіла, як гэта Вы мяне „раз кахалі“? На жаль, не магу адказаць узаемнасьцю, але скажу Вам, што Вы мне вельмі і вельмі падабаецеся. ЯВам бязьмерна ўдзячны за Вашую шчырасьць і непасрэднасьць. Я цяпер наагул ня ведаю: ці здольны сапраўды кахаць?Але я кахаў шчыра, глыбока, нават шалёна, бо рабіў жыцьцёвыя памылкі. Цяпер... У сэрцы пуста, нудна. Iтаму я часам п’ю, па-ясенінску неяк, да „хвараблівай брэдзі“. Але гэта ўсё пройдзе, міне. Пакуль што няма пэрспэктыў, проблескаў, нейкага пункту апоры. Часам робіцца жудасна, калі глянеш на сяньняшнюю сапраўднасьць. Можа, прыйдзецца недзе папросту „здохнуць“. Вы пішаце абмаіх вачох, што яны іскрацца і сьмяюцца да некага. На жаль...Яны іскрацца толькі да дзяцей і моладзі. Я адзін, адзін. Я Вам раскажу адзін выпадак, зь якога Вы будзеце сьмяяцца. Я раз паехаў у горад з думкай... спаткацца там з жанчынай, з жанчынай наагул. I, паверце, я не адважыўся зайсьці. Яны выглядалі, стаялі, розныя: бляндынкі, брунэткі, стпарыя, маладыя. Я прастаяў на вуліцы і вярнуўся назад...
Вольга! Ярадзіўся зь некаторымі маімі прыяцелямі адносна Вас. Мы пастанавілі запрапанаваць Вам пераехаць да нас... Прыехаць, скажам, да брата, які знайшоўся ў Ватэнштэце! Проста і ясна. A тут ужо не загінеце... будзеце членам беларускага грамадзтва, якое, усё ж, тут ёсьць! Ёсьць тут добрыя людзі, якія ацэняць Вас і Вашую працу.Дык?..
Бывайце, Вольга! Пішыце мне! Я Вам буду заўсёды сардэчна ўдзячны.
18.12.47
...He старайцеся мне пісаць лісты „болый... цьвяроза“. Пішыце так, як пішацца. Яны мне болый будуць падабацца. Mae спозьненыя адказы зусім не таму, што зьмест лістоў такі, а ня іншы. Мне Вашыя лісты вельмі і вельмі падабаюцца!
Што Вы робіце на фабрыцы? Напішыце мне. Хочаце,мы ад „Шыпшыны“ напішам у Arbeitsamt просьбу, каб Вам, як пісьменьніцы, далі лягчэйшуюработу, або г. зв. „Kurzarbeit“. Ануж — паможа?А можа Вас наагул звольняць адработы?
Вы мяне ідэалізуеце... Мне, прызнацца, прыемна чуць такія цёплыя словы. Мне здаецца, што каб чалавек быў бы дрэнны, дык ён палепшае, каліяго натхняюць добрымі словамі. Увамне, як і ў кожным, ёсьць „сьвятло і цет“. Можа, сьвятла і болыа, чым ценяў. Але я ў жыцьці мала чуў якраз „цёплых словаў“. Я іх, адчуваю гэта часам балюча, патрабую. Я, сапраўды, адчуваю пасьля кожнага Вайіага ліста прыліў нейкіх сілаў, нейкіх сьветлых парываньняў і думак. Толькі нерабеце зь мяне нейкага „пункту апоры“, бо калі б ня стала гэтага пункту апоры, асталася б ізноў пустка. Вы — пісьменьніца! I творчасьць павінна быць Вашым галоўным пунктам апоры. Я неяк адчуваю, што калімне сумна, дык хочацца пісаць. Як лёгка робіцца, калі нешта напішаш! Напішаш ліст „у экстазе“, як Вы пішаце, таксама палёгка, бо вызваляюцца нейкія незаспакоеныя тэндэнцыі.
Старайцеся жыць зь немцамі так, каб неяк іх не дразьніць. Хай іх богі любяць. Хто з Вамі дрэнна абыходзіцца, старайцеся зьімня мець нічога супольнага... Мястэчка Вашае прыгожае, як відаць з фатаграфіі. Наагул, мне нямецкія мястэчкі (якраз ня месцы) падабаюцца. Мяне толькі дзівіць, што ў немцаў няма пісьменьнікаў, якія б былі годныя гэтых мястэчак. Каб нам такія мястэчкі ды такія ўзьбярэжжы з туманамі — мы б стварылі няведама што!
Бывайце, Вольга!
20.12.47 Дарагі Залужны!
..Да малюнкаў далучыла я пачку папяросаў, 2 цыгары, ну, а табака — гэта між іншага, каб пустое месца запоўніць. Ейнае якасьці, на жаль, не магу вызначыць — не разумеюся на такіхрэчох. Мне здаецца — Вы курыце, калі мая памяць ня здраджвае мне... Ды я наогул неяк дрэнна ўяўляю пісьменьніка і паэта, які ня курыць. Але што, калі Вы ня курыце? Вось будзе расчараваньне!.. I, магчыма, таксама, што ў Вас папяросы не становяць, як у нас, каштоўнасьці... Але, мне здаецца, што і ў Вас не павінна быць іхзамнога, дык, у выпадку, калі Вы ня курыце, памяняйце на што-небудзь больш прыдатнае для сябе, a табаку... ну, хоць прэзэнтуйце якому-небудзь добраму чалавеку...
...Некалі, яшчэ як была я ў Менску і працавала ў Выдавецтве Беларускім літаратурнай рэдактаркай, неяк быў у нас у Выдавецтве гэтак званы „прарыў“, імы працавалі тады па з зьмены бязьзьменна, літаральна дзень і ноч. Я спала тады толькі па 2 гадзіны ў сутпкі і даўжэйшы час ня мела выхадных дзён, але камусьці ўсё ж пісала лісты... А вось цяпер у мяне таксама 6 лістоў ляжаць без адказу — мне „няма часу“ адказаць. Толькі Вам пісаць заўсёды знойдзецца час...
...Застаўшыся адна, я ня здолела правільнаразабрацца ў той сытуацыі, што стварылася, ведаючы некаторых здэмаралізаваных адзінак, зрабіла няправільнае абагульненьне...А паблізу не было нікога з сваіх, зь беларусаў... Але хіба была я вінавата, што апынулася адна, хіба хацела гэтага? He! Я баялася гэтага горш за сьмерць, але мяне гвалтоўна пакінулі адну пры эвакуацыі Бэрліну... Усе мае імкненьні былі скіраваныя на тое, каб быць нейдзе разам зь беларусамі, але, каліразьяжджаліся групкамі, ніхто ня ўзяў мяне разам з сабою, усе баяліся клопату зь цяжарнай жанчынай. Ня раз у роспачы прыходзіла я да нашае тагачаснае жаночае арганізатаркі, Лялі Гальмак (здаецца, яна цяпер у Вас у лягеры), пыталася — што рабіць?А яна, гэтая ўвогуле мілая, здаецца, жанчына, казала толькі адно: „Ніхто Вам не дапаможа, цяпер кожнаму трэба самому аб сабе клапаціцца, адно магу парадзіць — трэба некуды выяжджаць... Вы нікога ня маеце і ня ведаеце — куды? Ну, проста ткніце пальцам у карту, куды пападзе палец, туды і едзьце...“ Усё ж такі я выехала тады з групай беларусаў, толькі пасьля мяне пакінулі адну сярод дарогі, бездапаможную, нават без папераў. „Беспаперную“, мяне скіравалі тады ў канцэнтрацыйны лягер Дахаў, самы жахлівы лягер у Нямеччыне, і, каб ня выратаваў мяне той доктар, якому я прысьвяціла некалі da-
сланы Вам верш, то сёньня я б ужо не жыла... Між іншага, гэтак бессумленна мяне пакінулі тады цяперашнія „крывічы“...
..Адзін прафэсар-псыхоляг калісьці казаўмне, штоўмяне вельмі моцна разьвітае інтуіцыйнае пачуцьцё праўды і здольнасьць да псыхалягічнага аналізу, а таму зь мяне быў бы вельмі добры сьледчы. Толькі я ніколі не хацела ш быць... Дык вось, на падставе аднэй нязначнай Віцьбічавай заўвагі ў мяне раптам зьявілася думка: можа, Вы неяк напісалі што-колечы Віцьбічу адносна зьместу маіх лістоў да Вас, можа Вас крыху спалохала гэтая мая раптоўная прыхільнасьць да Вас? Даражэнькі, калі гэта так, дык зусім не небясьпечная, гэтая прыхільнасьць!.. Iяне раблю абсалютна ніякіх, так сказаць, асабістых пасягальніцтваў на Вас, і мая прыхільнасьць ні да чаго Вас не абавязвае... Зусім неабавязкова нават, кабВы адказвалімне „ўзаемнасьцю“... Гэта ж, перш наперш, захапленьне чалавека чалавекам, а не жанчыны мужчынам...
25.12.47 Даражэнькі Залужны!
...Увогуле, часам лезьліў галаву зусім дурныя і непатрэбныя думкі. Я ня думала, што Вы цяпер каго-небудзь кахаеце, бо ведаю, што такія натуры кахаюць толькіраз...Але часам-то бывае нейкі„эрзац“ каханьня... Але годзе пра гэта гаварыць!.. Вы можаце зусім шчыра пасьмяяцца зь мяне, і я ня буду нават крыўдзіцца.
Як бачыце, я пішу сёньня вельмі нэрвова. Учора села пісаць Вам ліста, раптам зьявілася мая гаспадыня ды пачала настойліва запрашаць на куцьцю, на ёлку. Я пайшла. Мяне там пачаставалі крыху віном, і я адразу ап’янела, бо яшчэ слабая пасьля хваробы. Спачатку зрабілася празьмерна вясёлай, дурэла зь дзецьмі. Пасьля разнэрвавалася. А 12-й гадзіне гаспадары ўсёй сям’ёй пайшлі ў кірху, я засталася адна і плакала, раўла, як вар’ятка. Нэрвы нагэтулькі разышліся, што я думала — запраўды звар’яцела. I гэта ўсё таму, што ў гэты вось прыгожы калядны вечар мне не давялося пабыць разам з Вамі... Гэтае жаданьне было нагэтулькімоцным, што даводзіла мяне проста да шаленства... Я прыняла 5 наркатычных таблетак да спаньня, аднак ня толькі не заснула, нават не супакоілася.
Я бязьмежна ўдзячна Вам за Вашае запрашэньне зусім пераехаць да Вас. Гэта мая мара. Каб яна зьдзейсьнілася, я была б шчасьлівейшай за ўсіх людзей... Нават нягледзячы на тое, што Вы ня можаце адказаць мне ўзаемнасьцю!.. Зразумела, я ня хочу ўскладаць аплату
паездкі на Вас або на Ваш лягер, алеможа ўдасца прадаць Якіямалюнкі ці хоць бы сукенку — яіх атрымала некалькі зь Міхэльсдорфу, і нават Віцьбіч даваў мне такую параду... Дый цяпер я ўжо трохі зарабляю — прыбавілася прыватных лекцыяў. Адзін нямецкі прафэсар пачынаеўмяне вучыцца па-расейску... Яжзусім добра ведаю нямецкуюмову, нават вершы na-нямецку пішу... Мяне цяпер пасылаюць на лёгкую працу, хоць яна горшая за цяжкую: трэба дзень і ноч вязаць — панчохі, сьвітэры і г. д. Аплата — жахліва нізкая. Панчохі ж каштуюць 2—3 маркі, дыкмне за вязку (вязаць трэба для крамы) — 1 марка ці 50 пфэнінгаў... А вязаць панчохі трэба якіх 4 дні, найменш!
Ня ўсёрадаваламяне ў Вашым лісьце... Пэўныямесцы зрабілімне вялікі боль (прабачце — выразілася на нямецкі манер, уплыў мовы!)... Ну, вось прыкладам там... дзе Вы пішаце, што ў душы пуста і нудна, што Вы па-ясенінаўску натваецеся да „хвараблівай брэдзі“... О, каб Вы ведалі, якбалюча было мне гэта чытаць!.. Даражэнькі, родненькі, ня трэба гэтага!.. Ну, я разумею, я разумею ўсё, я прашу зусім не як эгаістка... Калі бмне сказалі: „Памры, Вольга, тады Ільляшэвічу будзе добра“, —яб згадзілася... Я скажу Вам зусім усур’ёз, зусім ійчыра, ня дзеля „прыгожых, гучных словаў“: калі б з Вамі uimo-небудзь здарылася, яб ня вытрымала, я б звар’яцела або нешта зрабіла б з сабой... Iтворчасьць ня выратавала б...Хоць творчасьць даеразрадку... Гэта — сублімацыя нашых перажываньняў і часам проста ратунак ад саміх сябе...
..Дмела і прыпадковыя сувязі. Але вось аднойчы я кахала аднаго чалавека і жадала яго... Нават кожны ягоны дотык быў для мяне асалодаю... Але да нашага збліжэньня стаялі тысячы перашкодаў. Толькі аднойчы я была адна ў доме, і ён запрапанваў мне прыйсьці... Позна ўначы... Каліяхачу гэтага, сказаў ён, дык ён прыйдзе... Гэта была адзіная магчымасьць. Але намёк на мэту прыходу быў нагэтулькі празрысты, што мне было сорамна сказаць „так“... Я не адважылася... Я хацела, але сказала — „не“. I ён не прыйшоў. А пасьля я плакала... Вось якумяне бывае.
26.12.47 Даражэнькі, родненькі Залужны!
...Мне ўспомнілася Вашая думка наконт гэтага, выказаная Вамі ў вапошнім лісьце, і я падумала, што Рыгор мае рацыю...
— А чаго вы гэтак зьмяніліся, швабка? — заўважыў раптам Рыгор. — Вы проста зьзяеце!.. Быццам штосьці асабліва прыемнае здарылася ў Вас...
— Можа, яно і так. Ведаеце, Рыгор, я атрымала адзін ліст зь беларускага лягеру, дземне прапануюць пераехаць туды, да сваіх... Там добры лягер, добрыя людзі. Гэта ж шчасьце, Рыгор, быць сярод сваіх, сяродхарошых,добрыхлюдзей!..
— I вы — паедзеце?
— Яхачу паехаць... Магчыма іўдасца... Ямару аб гэтым...
— To Вы пэўна паедзеце! — неяк усхвалявана выгукнуў Рыгор. — Я ўпэўнены — Вы паедзеце! — I, кмайму вялікаму зьдзіўленьню, ён раптам зарумзаў, нібы малое дзіця. Гэта выглядала нават сьмешна — гэты вялікі, дужы, шыракаплечы мужчына ўсхліпваў, дрыжэў, трэсься ўсім целам...
.. А цёплага слова я яму так і не сказала! Я ўвогуле мала кажу іх, мала каму кажу я гэтыя цёплыя словы, мусіць нават нікому, апроч Вас... Нават таму чалавеку, якога я, здаецца, кахала, няшмат давялося пачуць ад мяне гэткіх словаў...
Мне здаецца, штоменавіта Вы мусілі бмець найбольш шчасьця... А Вам давялося толькі цярпець, пакутаваць... Я ўжо ведаю тое-сёе пра Вас, і калі думаю абтым, колькі давялося Вам перажыць, маё сэрца сьціскаецца, заходзіць ад бязьмежнага гарачага жалю, захлынаецца ад наплыву нейкай усёпаглынаючай цеплыні і пяшчотнасьці... I калі Вы пішаце вось гэтак, як апошні раз, — пра „хвараблівую брэдзь“... пра холад і пустату ў сэрцы, мне робіцца гэтак балюча, быццам у мяне зь цела выціскаюць кавалкі мяса... Я тады думаю: Божачка, хай бы лепш я пакутавала, хай бы я лепш памерла, толькі б Вам было добра... Родненькі, даражэнькі, каліб толькія магла дапамагчы Вам!..
.„ДыкяВас нават не ідэалізую, я проста бязьмежна захапляюся Вамі такім, якімВы ёсьць. Iрасчараваньня ня можа быць!Я занадта добра ведаю Вас, ведаю таму, што я адчуваю Вас усім сваім нутром, усімі фібрамі сваёй істоты, адчуваю ў кожным Вашымрадку і нават паміж радкоў...
Выж вось і напісалі, што ня можаце адказваць мне ўзаемнасьцю. I яно, мусіць, не магло быць інакш, бо калі б гэтая ўзаемнасьць была, гэта было б празьмеру вялікім шчасьцем, якое ніколі не даецца чалавеку. Мо яно нават ілепш так, бо я, мусіць, тады зусім звар’яцела б ад шчасьця... Я ня хочу рабіць з Вас „нейкага пункту апоры“, у тым сэнсе, што я хачу быць самаахвярнай — я абсалютна нічога не патрабую, не прашу ад Вас, я ні ў якой меры не зьбіраюся Вам навязвацца, як-небудзь зьвязваць Вас... Вы цяпер для мяне — перад усім і над усім. Калі ад Вас няма нейкі час ліста, я ня сплю, ня ем, усё валіцца ў
мянезрук... Каліжяяго ўрэшце атрымліваю, я шалею з радасьці... Я мушу Вас бачыць!.. Любою цаною, а пасьля... хоць памерці! Тады, прынамсі, памру шчасьлівай — гэта куды лепш, як нешчасьлівай жыць.
3112.47
Дарагая, Слаўная Вольга!
Так, сапраўды, дрэнна, што я так доўга не адпісваў. Але я ня мог — я быў хворы, цяжка хворы. Я не ляжаў у шпіталі, а ў сваёй бярлозе ў бараку, і ніхто ня ведаў, як мне было цяжка... Цяпер мне ўжо добра, і я чую, што я буду жыць і буду ізноў здаровы. Так, Вы (мне так хочацца сказаць „Ты“!) маеце вялікідар інтуіцыі. І,можа, тады, калі Вы плакалі, я ледзь не памёр. Зрэштай, гэта, магчыма, мне так здавалася... Часам бываюць такія праекцыі суб’ектыўных перажываньняў навонкі (нешта накшталт „Чёрного человека“ Есеніна). А можа, гэта папросту была нейкая гарачка. У іншых абставінах я не адчуваў бы сябе так дрэнна. Але вось — белыя хмары... у пакоі цёмна (у нас Lichtsperre!), я адзін. Каб хоць нехта быў са мной! Ія думаў, што каб Вы дакрануліся сваёй рукой да маёй галавы — мне адразу стала б лягчэй...
Сягоньня Новы год. Я меў надзвычай шмат працы. Пасьля мяне запрасілі на Новы год. Я вельмі высьцерагаўся піць. I піў вельмі мала. Мне цяпер вельмі добра. Значыцца, я не перапіў. Ужо 4 гадзіны раніцы. Уклюбе — танцы, алея не пайшоў.Ямушу напісаць Вам, Вольга.
Ах, Таполя! Вы, слаўная, дарагая! Вы ўмяне адзіная душа тут на чужыне, якая разумее мяне і спачувае. Я ня ўмею так сапраўды псыхааналітычна пісаць аб сваіх пачуцьцях і адчуваньнях, як Вы, але кожнае Вашае слова знаходзіць водгук у маёй душы.
Ясягоньня таксама... адчуў, што ў мяне яшчэ ёсьць тое„нутро“, „літаратурнае нутро“. I няхай 1948 год будзе годам маіх (і Вашых!) літаратурных посьпехаў!
Я кідаю піць і пачынаю сур’ёзную літаратурную працу!
ВольгаІДайце мне руку!
I так — мы пачынаем сур’ёзна працаваць! Калімы спаткаемся, я раскажу аб сваіх плянах, Вы — аб ceaix! Iмы будзем адзін другому дапамагаць (такі нібы каапэратыў заложым!).
Я, безумоўна, неакуратны ў адказах. Лягерная мітусьня адбірае ўвесь час. Алея цяпер пастараюся сканцэнтравацца налітаратуры...
Дарагая Вольга! Са мной ужо ўсё добра...
Цалую Вашы пальчыкі. Ваш Залужны
31.12.47 Даражэнькі!
...I як жа не напісаць мне Вам сёпьня, цяпер, калі я сустракаю Новы год зусім-зусім адна і пачуваюся такой самотнай і няшчаснай, як ніколі... Бо ніколі яшчэ не сустракала Новага году адна і гэтак кепска, як сёлета... Сустракаю Новы год адна, з пустым брухам і самым „паршывым“настроем... з шэрагам расчараваньняў. Перйіым і галоўным з гэтых расчараеаньняў зьяўляецца тое, што ў кучы павіншаваньняў, якія я атрымала к Новаму году, не было нават самай маленькай паштовачкіад Вас, жаднага слоўца нават... Толькі да Вас, да аднаго Вас скіроўваюццаўсё думкі, жаданьні, імкненьні... Хоць і няма ад Вас весткі, хоць Вы, можа, зусім і ня думаеце ў гэты момант аба мне...
У якасьці „навагодняга падарунку“ прыйшло паведамленьне аб скарачэньні рацыёну тлушчу, які і так быў „ніжэй нізкага“. А цяпер атпрымаем... 50 грамаў на месяц, не на тыдзень, а на месяц!.. Увогуле, нормы такія, што жыць немагчыма. Гэта — павольна паміраць. Лепш бы адразу прыкончылі, ды ўсё тут...
Мне ж асабіста сёньня асабліва не пашанцавала: я „правароніла“ месячную норму мяса... Я не бяру мяса ў краме — гэта Нявыгадна. Мне пашчасьціла атрымаць нумар у „Freibank“, дземожна атрымаць у 2 разы больш. Там даюць мяса 1—2 разы на месяц, прычым трэба вельмі пільна сачыць, калі нумар „kommt dran“, трэба штодня ўставаць яшчэ зацемна і бегчы ў горад — авось даюць мяса якраз на гэты нумар!.. Даюць жа яго ня кожны дзень, вядома, ды й нумароў болый за 2 ооо. I вось сёньня якраз давалі вельмі добрую сьвініну (я ня ела яе гады 3!) і быў якраз мой нумар, а я чулася нядобра — кружылася галава, цяжка было ўстаць, устала запозна, пайшла ў „Freibank“ — мяса ўжо няма... Таму і сустракаю Новы год з„пустымбрухам“. Хлеба нешта ня хочацца сёньня есьці... Праўда, кажуць, што гэта ня голад, калі хлеба не ясі... Я ведаю, што і ў Вас зь ядой ня густа, і Вы мне пісалі, што „часам прыходзіцца і галодным быць“...
Вось ужо зараз, праз паўгадзіны, — Новы год... 1948... I Новы год прынясе мне спатканьне з Вамі...
Толькі чаму гэта такі страшэнны, невымоўны сум агартае мяне сёньня?.. Няўжо цэлы год буду гэтак вось сумаваць?.. А можа — яшчэ горш... Можа, папросту прыйдзецца „здохнуць“, як Вы кажаце...
Даражэнькі, вось ужо і Новы год... За сьцяною б’е гадзіньнік... Як моцна забілася сэрца... I так сумна-сумна... Упершыню сустракаю
Новы год адна... На вачохвыступаюць сьлёзы... Плач сьціскае горла... Адна, адна... He, немагу больш пісаць...
Вось пішу ізноў. Ня хочацца ісьці ў ложак — не засну ж...
У маім пакоі чыста прыбрана. Падлога навасканаваная, перад ложкам — каеёрчык, ложак — беласьнежны... сьцены — блакітныя, у кветкі... I ў пакоі — шмат кветак (у вазонах). Яны ўсё яшчэ цьвітуць... I два букета сасны і ёлкі... Прыгожа... Але — адна!.. Вось калі б Вы маглі быць тут, са мною!.. Хоць бы кароткі нейкі час... Божа, што было б за шчасьце!..
...Вось я раскажу Вам нешта пра сябе. Калі я толькі прыехала ў Нямеччыну,у Кёнігсбэрг, я апынулася раптам страшэнна адзінокай, адзінокай як ніколі. Упершыню была я на чужыне, адна сярод чужых, і не было нават знаёмых. Я працавала пры „Вінэце“ перакладчыцай, там было і некалькі беларусаў, да ўсе адразу ж пасьля працы разыходзіліся парамі — і маладыя, і старыя... Мне ніяк не ўдавалася ні да каго „прымацацца“ (я марыла якраз ке аб мужчыне — аб жанчыне, нейкай прыяцельцы), і не было нават з кім прамовіць слова. Я вар’яцела ад суму па радзіме, ад адзіноты, я была ў роспачы... I вось, каб заглушыць гэты балючы нясьцерпны сум, гэтую роспач, я кожны вечар ішла да наберажнай і шукала... прыпадковых знаёмстваў. I вось аднойчы я „знайшла“маладога нямецкага салдата, прыгожага ісымпатычнага, які быў такі ж няшчасны і адзінокі, як і я. Уяго загінулі ад бомбаў маці, сястра, нарочаная, брат быў забіты на вайне, бацька — таксама... Салдат — яго звалі Конрад Кох, я нават запомніла ягонае імя! — меў вельмі чулае, добрае сэрца, але яго ніхто не разумеў, нікому не было да яго жаднае справы. Заўтра ён мусіў ехаць на фронт і думаў, што загіне ад першае кулі ці бомбы — у яго была нейкая бязвыхадная роспач. Ён быў у Кёнігсбэргу чужы, як я, ня меў нават з кім разьвітацца... Мы прасядзелі зь ім усю ноч абняўшыся і абое плакалі. Ён казаў мне самыя пяшчотныя, самыя цёплыя словы — мне такія яшчэ і не даводзілася чуць нават! — хоць і бачыў мяне ўпершыню. Між іншага, у нас зь ім нават нічога не было — мы зь ім толькі абдымаліся і плакалі. Але магло б і быць... Вось Вам тэма для апавяданьня! Горкі абавязкова напісаў бы аб гэтым...
1.1.48
...Ня раз я думаў, што жыць аднаму лепш, чым у лягеры. Вось, напрыклад, каб жыць у мястэчку, як Вы. Я думаю — нам не было б сумна. Можна было б пісаць і ня ведаць таго балота, якім цяпер з усіх
бакоў абліваюць розныя безадказныя суб’екцыі каго толькі захочуць. Гэта балюча і б’е па нэрвах. Чалавек усё жыцьцё марыў толькі аб беларускай справе, усё для яе, можна сказаць, аддаў, а нейкая мяшчанская брэда або сволач сьмее пляваць у сьвятое сьвятых...
Я астаўся, Вольга, такі самы. Ня мейце да мяне ніякіх сумневаў і будзьце добрай думкі.
Ваш Залужны
6.1.48
Дарагі Залужны!
...Учора атрымала Ваш ліст, якія перавярнуў мне ўсю душу...
Мне таксама хочацца сказаць ня „Вы“, а „ты“, проста і па-сяброўску, толькі я ніяк не адважваюся і раблю гэта хіба што ў вершах (у бальшыні), якіхя,між іншага, напісала шмат Вам...
Можа, было б лепш, каб я прыехала іменна тады, калі Вы былі хворыя. Па-першае, я, можа, магла б быць Вам крыху карыснай. Падругое, я б тады, пэўне, выйграла ў Вашых вачох, бо я неяк умею з хворымі. Гэта — мая прафэсія. I звычайна іменна хворыя мяне любяць (здаровыя — не заўсёды). Мусіць, тады б я паказала сябе на пэўнай вышыні, а такя баюся, што ад хваляваньня проста разгублюся перад Вамі і зраблю на Вас адмоўнае ўражаньне. Умяне гэта бывае часам так недарэчна, і я магу паказаць сябе добра,быць жвавай, цікавай і ўмелай звычайна толькі там, дзе мне ўсё абыякава... Увогуле, баюся, каб Вы не расчараваліся ўва мне, хоць зусім ня думаю, што Вы мною ачараваныя. Проста, можа Вы ўяўляеце мяне лепш, чым яёсьць...
Між іншага, я запраўды неяк адчувала, што з Вамі штосьці няладна. I неяк... мне сьнілася, ійто Вы — цяжка хворы... У сьне ў мяне было неадольнае жаданьне ня толькі падыйсьці, але залезьці да Вас у ложак, аднак, ня тое, каб іменна з „такою“мэтай, a проста так, бяз мэты... Нават і ня „проста так“, бо ў сьне ў мяне было такое перакананьне, што калі ўдасца моцна прытуліцца да Вас, дык палепшае і Вам, і мне, бо і я пачувалася вельмі дрэнна... Аднак мне ніяк не ўдавалася да Вас дакрануцца, і гэта было страшэннай пакутай, бо мела такое адчуваньне, быццам тысяча невідочных магнэсавых ніцяў цягнуць мяне да Вас із жахліваю сілай, але мяне штурхалі назад, — ня Вы, іншыя, і тады здавалася, што і душа, і цела, уся мая істота разьдзіраецца на кавалкі, быццам мяне размолваюць на жорнах... Я крычала, рвалася да Вас, а перада мною з халодным нахабным сьмехам уставала мая „врагіня“, якая ў запраўднасьці існуе тут, і кпліва
казала: „вось жа не падыдзеш да яго, не, будзе так, як я хачу!“ I тады раптам я адчула, што празь мяне праходзіць сьмяртэльна-моцны электрычны ток, што я паміраю... Я прачнулася — мне было запраўды вельмі дрэнна, са мной здарыўся нейкі сардэчны прыпадак...
...Зь мяне, як сказала раз адна мая сяброўка, „творчасьць так і прэ“, і вершы раптам пасыпаліся, як „йз рога йзобйлйя“. Калі далей пойдзе такімі тэмпамі, дык хутка можна будзе выдаць цэлы зборнік, прысьвечаны Вам...
Гэта пакута — быць паэтам!.. Гэта — гарэньне, тамленьне... Праўда, я не ваабражаю сябе запраўдным паэтам, але, мусіць, я мусіла ім быць, бо я вельмі моцна і глыбока адчуваю. Мне проста не давялося разьвіцца ў паэта... Умяне былі высокія ўзьлёты, былі здольнасьці...Але — якоежыцьцё!Сілы надарваліся ўжозмаленства. Явам пісала раз — яня хлусіла, што жыцьцё балавала мяне. Але гэта — у сэнсе нейкага аўтарытэту, павагі... Увогуле жу 13 год я стала „апорай сям’і“. Бацьку выслалі... Мацімела малых дзяцей і была хворай... I вось дзяўчынцы 13-ці год фабрыкуецца мэтрыка па „наружному eudy“, і дзяўчынка пачынае працоўнае жыцьцё. Але дзяўчынка хоча таксама і вучыцца... I вось — напружаная праца і ўдзень, і ўноч. I — голад, бо дзяўчынка ня можа дастаткова зарабіць... Сілы — і фізычная, і духовыя, — надарваліся ўжо тады.А яшчэ цкаваньніза бацьку, бясконцыя звальненьні адусюль... Хапала!.. Iўсёжыцьцёя не жыла для сябе, у мяне не было часу, я толькі працавала для іншых... Працавала па 18 гадзін у суткі, бо трэба было шмат зарабіць... Малодшыя падрасьлі таксама, але ўсехацелі стаць вельмі вучонымі, вучыліся ў Маскве, мелі шмат патрэбаў... Было жахліва шмат выдаткаў... Усё аплочвала я... Для сябе я ня мела часу... Да самае вайны... А ў вайне засталася адна... Праўда, была і замужам, але неяк прыпадкова... Усё было ўмяне толькі„прыпадкова“, не было нічога запраўднага... Мяне кахалі... мімалётам, неяк болый... фізычна. Ніхто не заглядаў ніколі ў маю душу, не цікавіўся ёю. I калі я спаткала яе ў Вас — ашалела...
..Л Вас запраўды шалёна кахаю... Я нейкая завельмі гарачая, несутрымная... Толькі няхай гэта Вас не палохае — я ўмею быць стрыманай! Iмая „шалёнасьць“ пры пэўных умовах уляжыцца крыху, але глыбіня пачуцьця застанецца назаўсёды. Да самай сьмерці.... Ікалі б запраўды існавала нейкае загробнае жыцьцё, дык па сьмерці я стпалася б Вашым ценем...
А супакоіцца я ўсё ж такі крыху мушу неяк, бо гэтакможна згарэць за месяц... Язапраўды зусім ня сплю і ня ем... Ясплю ў ночы з га-
йзгны... Калі гэтак працягнецца нейкі даўжэйшы час, дык я стануся такім страшыдлам, штомне сорамна будзе паказацца ў людзі. Тады Вы і аднаго разу на мяне глянуць не захочаце...
I гэты нейкі бязьмежны, шалёны страх за Вас, за самага дарагога!.. Ён яшчэ не пакінуў мяне, хоць Вы і напісалі, што з Вамі ўсё добра...
...Рыгору прыслалі тэлеграму, што яго выклікаюць у справе ўкраінскага тэатру... Вы можаце нават ад сябе гэта зрабіць, ніхто не кантралюе такіх рэчаў... Бо ехаць звычайным цягніком — пакута... Ехаць — дзень і ноч, бясконца перасадкі, садзіцца трэба „з бою“, цягнікі перапоўненыя, прыходзіцца „вісець“ на падножках... Можа, Вы там што-небудзь прыдумаеце. А калі не — я ўсё роўна прыеду, толькі буду, мабыць, „ganz kaput“...
26.4.48 ДарагіХведар!
Я страшэнна вінавата перад Вамі! Мяне мучыць сумленьне, мучыць так, што я гэтак сапсавала ўсё, што я выявіла гэткую страшэнную нячутнасьць у дачыненьніВас іяшчэ горш... Яразумею, чаму Вы, найлепшы, найдабрэйшы міжлюдзей, былі такжахліважорсткі да мяне... Менавіта я ня мела права быць такой, як была...
Хведар, слаўны, харошы, цудоўны, даруйцемне, умаляю Вас!.. Я — кепская, але Вы ўяўляеце сабе ўсё яшчэ горш, чым яно было. Я не хацела рабіць Вам прыкрасьць, ня мела такога намеру, я ўсё зрабіла неспадзявана для сябе, у стане хвілёвага афэкту.
...Расказ, напісаны ў гарачцы ў парыве болю, як нейкая сублімацыя перажываньняў, я запраўды хацела спаліць. Праўда, я спрабавала перарабіць канец... Яне сьпяшалася, бо ня ведала, што глыну таблеткі... I калі клікала Вас, жадала аднаго — Вас бачыць. А. запрашаў мяне да сябе, я запрапанавала пайсьці дамяне і паклікаць Вас. Ён пайшоў да Вас, „выканаў загад“, але намякнуў, што пасьля... застанецца. Я абурылася... Вы прыйшлі — як я ўзрадавалася! I вось Вы холадна заявілі, што зараз пойдзеце і яшчэ сказалі штосьці балючае для мяне.Думка абтш, штоВы зараз пойдзеце, напоўніла мяне нейкай роспаччу... На мамэнт у мяне быццам у галаве памуцілася, і я глушыла таблеткі...
Гэты мой пракляты хварабліеы стан... Нэрвы ня вытрымалі. Але Вы не вінаваты, не. I тыя блізкія дачыненьні, якія бывалі ў нас часам, — яны не маглі стварыць ніякіх аскладненьняў. Калі б іх не было, было б яшчэ горш. Я ўсё роўна не магла адносіцца да Вас інакш.
Вярнуўшыся са шпіталя, я прасіла Вас не вяртаць расказу, спаліць яго. Ваш гэты выгук — „апрацоўваць, перарабляць!“ — паліць мяне, як агонь. Хоць бы Вы спалілі яго. Але Вы прыслалі мне. Гэта быў знак, што няма мне дараваньня. Гэта быў страшэнны ўдар. Тады я не ўстрымалася і пабегла да Вас. Калі б Вы былі адзін, я, можа, цалавала б Вашы ногі і ўмаляла б дараваць мне. Але нехта быў. Я не хацела рабіць сцэн, не.
Хведар, даруйце мне! Я ніколі ў жыцьці не зраблю больш Вам жаднай прыкрасьці. Яж дарую Вам усё, усю Вашу жорсткасьць і грубасьць да мяне. Бо я разумею... разумею добра й Вас. I калі абражаная Вамі, я ўсё ж прашу аб дараваньні, значыць, ёсьць у маім сэрцы штосьці бязьмежна добрае да Вас, хоць і кепская я... хоць і злачынка я цяпер...
Хведар, няўжо мы з Вамі — як ворагі?!.. Няўжо я ўсё атруціла ў той пракляты вечар?!
Дзень і ноч гучыць у маіх вушах гэта жахлівае „прашу бяз справы не заходзіць“. Але Вы не праймайцеся нічым. Я буду такой, як Вы захочаце. Выканаю ўсе ўмовы... He мучыце сябе і мяне...
14.5.48 Хведар, родны, слаўны, цудоўны!
...Умяне неяк зьявілася неадольна жаданьне памерці, таму, што Выняможаце належацьмне, а я немагу бяз Васжыць... Таму, штоВы і блізкі мне, і далёкі адначасна... Што я не магу быць з Вамі, не магу нават дапамагчы Вам, ня маю ні на што права, мушу трымацца ўдалю і часта самае найлепшае з майго боку сустракала ў Вас грубы і жорсткі адпор... Усё гэта мучыла мяне бясконца, неяк надламіла, вывела з раўнавагі. Таму зьявілася думка аб сьмерці.
Тады, удзень, калі Вы ад Каўшоў пайшлі з Шылавай, мне ўявілася, што Вы не паедзеце заказваць помнік, а... Умяне быў стан ледзь не вар'яцкі. Была спакуса ісьці і нейдзе кінуцца пад аўто ці пад цягнік. Стрымалася, бо Вы занадта дорагі мне. Уявіла сабе ўвесь Ваш пакутніцкі шлях, усё Ваша жыцьцё, якое зьяўляецца суцэльнай ахвярай, і — стрымалася...
Я не вытрымліваю цяпер, я ня ведаю, што рабіць... Я не магу спаць, я не знаходжу сабемесца. Учора, памятаючы абяцаньне, перад людзьмі стрымалася... А дома... Канала ад нясьцерпнага болю, задыхалася, як шалёная бегала па пакоі, бо Вы сказалі — ня прыйдзеце, і я не магу прыйсьці да Вас...
Хведар, родны... Я выканаю любыя ўмовы, буду такой, як Вы захочаце, зраблю ўсё магчымае і немагчымае, толькі не адыходзьце так
далёка!Я не магу, не магу гэтага перажыць, я загіну, звар’яцею, зраблюся поўным інвалідам...
Хацела я яшчэ сказаць Вам пра свае рускія творы. Вы, пэўна, чыталі...Яўяўляю сабе горыч Вашагарасчараваньня... Бо Вы думалі аб іх інакш, я разумею. А яны, фактычна, мяшчанскія, на нізкім ідэёвым узроўні... Тая чытаючая публіка, якую я мела тады, не ўспрыняла б іншых... Але я ня мела права да яе прыстасоўвацца. Толькі я запраўды „разьлезлая інтэлігентачка“, і таму гэтыя зрывы.Аднак, ёсьць у мяне і іншае, аб чым я намякала Вам. Былі і творы іншыя, толькі я зьнішчыла іх з пэўных прычынаў.
У тых мяшчанскіх творах ёсьць і па кавалку маёй душы. У іх выявіласямая бязьмежная прага да каханьня. Гарачыя шуканьні прывязанасьці да кагосьці вартага. Аднак вартых не было. Я стварала герояў у сваёй фантазіі, тварыла ў фантазіі не існуючыя пачуцьці, і нікчэмныхгерояў надзяляла неіснуючыміякасьцямі...
Бязьмежнае духовае імкненьне спарадзіла неяк нястрыманае фізычнае... Нейкая звышчалавечая прывязанасьць да Вас, апранутая ў абалонку шалёнай часам страсьці... I цяпер гэты боль, нясьцерпны, непераказны, зьнішчальны боль, які даводзіць мяне да хваравітага стану...
Апошні ліст Вольгі Таполі да Хведара Ільляшэвіча, датаваны ліпенем 1948 г., напісаны вельмі неразборліва, такі рвана-заблытаны почырк быў нехарактэрны для Таполі, якая знаходзілася тады ў стане глыбокага нэрвовага зрыву...
Браўншвайг, ?.7-48 Хведар, родны, жыцьцё маё, шчасьце маё!..
Я немагу, не, немагу ўстрымацца, каб не напісаць яшчэ раз!.. 0, кабВы ведалі толькі, якмучаюся я бяз Bad.. Iяшчэ сказалімне — Вы хворы... Мне ніхто нішто не хацеў казаць пра Вас, бадай ніхто не хацеў гаварыць са мной...
Родны, бедны, харошы!..Я прасіла, я ўмаляла старога Канановіча пайсьці да Вас, спытаць дазволу — ці можна прыўсьці мне, каб сабакам легчы ля Вашых ног... Прасіла жанчын — яны адмовілі таксама... А Вы... Вы ж выгналі мяне, і я ня сьмела прыйсьці...
Што рабіць?!.Што рабіць?! — Ляжала ігрызла я свае рукі. Застацца — насуперак абавязку?.. Ну чаму, чаму Вы зьмянілі ўсё, як вырашылі мы тады? Вы прагналі мяне, вышвыркулі вон, — уявіце сабе —
які боль!.. Вы не ўяўляеце майго стану... родны, найлепшы!!!.. Умяне няма болый слоў... Я ніколі не дарую сабе, што я пакінула Вас, не чакалаяшчэ... Цяпер — катаваньні, бясконца... Мне кепска, кепска... да стратыразуменьня, хвілінамі — іду і ня ведаю — куды? Губляю арыентацыю, думкі, не разумею больш, дзе я і што са мной... I ізноў — шалёныя дозы наркотыкаў...
Ах, чаму, ну, чаму Вы ня верылі мне, гналі, крыўдзілі, зьневажалі?.. Вы ж не такі... кепскі да мяне!.. Нам магло быць так добра ўдваёх!.. Яжна турму, на пакуты аддаю сябе... Каб ачысьціцца...
Вы — мой ідэёвы вораг, Вы ня можаце мне спачуваць...
Аяж так шчыра прыйшла сюды!Што чакаемяне?.. Бывай,родны!..
Вольга
Некаторыя зь вершаўТаполі, прысьвечаныя Ільляшэвічу
Да цябе, як бывала, прыйсьці не магу я, Як раней, пераведаць цябе не магу, He скажу Табе больш, як жахліва сумую, Па Табе нат у вершы ня выльлю тугу, — Бо з Табой адышла мая верная муза, Хай пішу, ды ня так, як бывала, пішу, Бо абломкі мінулага роспачы грузам, Стопудовым цяжарам ляглі на душу... Але хай адышоў Ты, адзіна мне любы, Хай жыву безь Цябе, ды жыву я з Табой!.. Зь ціхім стпогнам тулю перасохлыя губы Да прадметаў, крананых тваёюрукой... А як ноч распрастрэ свае цёмныя крылы I як імі ў зьнямозе атуліць зямлю, — Сумным ценем брыду пад вакно тваё, мілы, Бо шалёна, нясьцерпна, жахліва люблю!.. На грудзёх сашчапіўшы самлелыя пальцы, Нібы здань, у сінім мроку вясновым адна, Доўга, доўга бражу нясуцешным скітальцам
Дзесь паблізу твайго вакна.
I калі ў прагненьні маім мне ўдасца Там забачыць на міг хоць бы твой сылюэт — Задрыжу, нібы ліст, ашалею ад шчасьця, О, цудоўны, адзіны, каханы паэт!..
У пакоі тваім мая лямпа сьвяціцца, Зіхаціць, разьлівае навокал сьвятло, I здаецца мне — ў лямпцы люстрыцца, іскрыцца Усё тое, штоў сэрцахгарэла агнём...
Гэту лямпачку я Табе ўпотай прыслала, Як сядзеў Ты ў змроку панур, адзінок, Каб яна Табе сьветам каханьня зазьзяла, Каб сагрэла цяплом твой куток. Ды былі надарэмны мае намаганьні — У шалёнай, упартай з табой барацьбе, Ты адрынуў, пракляў нат маё каханьне, I яно ўжо ня грэе, ня сьвеціць Табе!..
I таму мая лямпка гарыць такмаркотна У кволым змроку празрыстай вясновай начы, I сядзіш Ты пануры, жахліва самотны, Ды цяпер мне самоты тваёй не змагчы!
Хай ад мукі пякельнай раскрышыцца сэрца, Хай звар’юю ці буду хай вечна тужыць, — Як другія, ня маю нат права памерці I, бязь сіл да жыцьця — мушу жыць!..
21.5.48
Табе, дарагі!
За маім вакном ноч гсйіосіць бурай, У небе — хмар дзівосных доўгі карагод, ГІаміж імі — месяц, халодны, нібы лёд... У сумных гуках ветру тоне цішыня, Я сяджу адна ў глыбокім задумленьні Пры стале і не палю агня.
Сьпяць усе пад буры завываньне, Сном спавіты навокал абшар...
Я жня сплю: складаю верш каханьня, Адзінокая, бы месяц сярод хмар... Услухваюся ў ветраў рэў шалёна-дзікі... Нейкая трывога сэрца абняла... Поўніць яго сум, нязнаны і вялікі, А ў мазгох — хаос, гарачкавая мгла... Згіну я, бяздольная, не прыжаўшы шчасьця, Мне жыцьцё з самотпы долі тчэ дыван... За ліловай хмарай месяц промень гасіць, У небе — хмар кашлатых доўгі караван... Сэрца ные, млее... Галава — у тумане, Скроні — бы ў пажары, полымем гараць... I пішу, складаю палкі верш-вызнаньне, Толькі... ці адважусь гэты верш паслаць?!. Лепш бы не пісаць мне гэткія вершы! Бо ў гэтым вершы — сэрца майго кроў! Мо ў сваім жыцьці такі пішу я першы, Хоць складала многа палкіх я радкоў. Ой, багата вершаў я панапісала, Быў у гэтых вершах не адзін герой... Ды такіх ніколі, мусіць, не складала, Як апошні гэты ночны вершыкмой... Тое, што ўва мне, мацней самое сьмерці, Агнявей агню, трывалей, чымся час... Гэтакаму вершу нельга не паверыць, У жыцьці так пішуць людзі толькі раз!.. Быў адзіным сьведкам месяц сьветлавокі, Што глядзеў маркотна з-за ліловых хмар, Як складала Вольга гэты верш глыбокі, Уякі ўкладала сэрца свайго жар.
Як пісала таму, хто стаў дзіўна-блізкі, Даражэй за шчасьце, даражэй жыцьця, Як з крывінак сэрца слоў нізала нізкі, Як нізала ў сэрцы нізкі пачуцьця...
Успомні ж, любы, раз хоць простую жанчыну, Што табе пісала незвычайны верш, Сьведкаю якому месяц быў адзіны, Уякі ўкладала шчырасьць перш-наперш!..
Вольга Таполя
Ліст, прысьвяч. Хв. Ільляшэвічу
Між фальшывых фарысэяў,
Спаміж практыкаў бяздушных, Ад якіх нудою вее, Была цяжка мне і душна
Была сэрцу сумна, горка
Між чужынцаў ды няўлюдкаў... Гасла сэрца кволай зоркай, Сьвідровала мозг думка:
У духовай адзіноце
Жыць мне, мабыць, і давеку, У тузе і ў маркоце
Па запраўдным чалавеку.
Па такім, каб ён быў шчыры, Фальшу жаднага ня меў бы, Разумеў усё каб шчырай
I на ўсё глыбей глядзеў бы.
Каб у душы яго гучэлі Сьветлай музыкі акорды, Вочы — сэрцы іншых грэлі, Ды каб просты быў, ня горды.
Каб ён сэрца меў, ня камень, Меў агонь дабра ў сэрцы, I каб яснай веры пламень Падарыў ён мне, няверцы.
Цёплай веры ў чалавека Каб зазьзялі мне праменьні, He гібела каб давеку
У бязьвернасьці тамленьні...
Ах, каб стрэла я такога,
Што ў снохмне толькі сьніцца, На яго, як на сьвятога, Век гатова я маліцца!..
Толькі б гэткі быў на сьвеце!
Хай ён нат маім ня будзе!.. Будзе сэрца думка грэці, Што жывуць такія людзі.
Дні праходзілі, міналі, — Усё тужыла я дарэмна!.. Дні танулі ў шэрай твані Абыдзёншчыны нікчэмнай...
Была сумна, была горка, Душна, бы ў сутарэньні... Гасла сэрца кволай зоркай, Веры гаснулі праменьні...
...раптам... ў ночы маёймглістай Быццам сонца мне зазьзяла: Шчыра таварыскі ліст я Ад паэты атрымала!..
Ліст ад сына Беларусі, Што мне ёсьць як быццам братам... Лёс мне раптам расьцярушыў Радасьць жменяю багатай!..
У тым лісьце такая шчырасьць! Што ў снохмне толькі сьнілась... Веліч сэрца, думак вірнасьць У тьш лісьцемне адчынілась...
Глыбіня душы прыгожай Мне адкрылась нечакана...
Быў той ліст такі... харошы!
Загаіў ён сэрца раны...
Ўсё было ў ім новым нейкім, Усё было бясконца міла...
Быў то ліст ад чалавека, Па якім я скрозь тужыла!..
He, такога шчэ ня знала, Нат ня верыла ў такога, Хоць і прагнула, чакала. Як збавіцеля, як Бога...
I няхай ён дзесь далёка, He сваяк мне, не каханак, Ды ў начы маёй, у змроку Ён мне стаўся ясным ранкам!..
В. Таполя
Архіваліі: успаміны
Алесь Пашкевіч
Менск
АДЗІН год жыцьця АЛЯКСАНДРА СТАГАНОВІЧА
(Партрэт на фоне эпохі)
Агульнавядома, што мэмуары — крыніца наколькі каштоўная, настолькі й спэцыфічная. Далёка не заўсёды іхны аўтар праз шмат гадоў пасьля падзеяў здольны не паддацца спакусе падаць іх у сьвятле, больш выгодным для самога сябе, чым гэта было насамрэч. He заўсёды такое рабілася наўмысна й з кепскімі намерамі — проста чалавеку фізычна ўласьціва з гадамі на нешта забывацца, а нешта блытаць. Менавіта дзеля таго крытычнае стаўленьне да ўспамінаў — неабходная ўмова выкарыстаньня іх у навуковых дасьледаваньнях. Правільнае ж успрыманьне любых мэмуараў немагчымае бяз добрага знаёмства як з гістарычным кантэкстам тае эпохі, якая знаходзіць у іх адлюстраваньне, так і з асаблівасьцямі біяграфіі іхнага аўтара.
Гэтыя словы я ўпершыню напісаў, рыхтуючы летась прадмову да невядомых раней успамінаў „На этапах“ вядомага беларускага дзеяча Юр’я Сабалеўскага1. Сёньня мушу іх прыгадваць зноў, рыхтуючы да друку мэмуары Аляксандра Стагановіча, у пэўным сэнсе калегі Сабалеўскага, бо яму таксама давялося ў 1920-х гг. быць прадстаўніком беларускага насельніцтва ў польскім Сойме й таксама ўваходзіць у склад леварадыкальнай беларускай фракцыі, адно што толькі ў парлямэнце іншага скліканьня.
3 Сабалеўскім, аднак, было трохі прасьцей. Усё ж гэты дзеяч у 1920—1950-х гг. адыгрываў даволі прыкметную ролю ў беларускім нацыянальным руху, і дзеля таго пра ягонае жыцьцё захаваліся нейкія біяграфічныя даведкі, згадкі ў разнастайных дакумэнтах і мэмуарах —
1 Пашкевіч А. Адзін „этап“ Юр’я Сабалеўскага // Запісы Беларускага інстытугу навукі і мастацтва. Вып. 31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 144—145.
заставалася толькі іх крытычна пераасэнсоўваць і лягічна аналізаваць. Прозьвішча ж Стагановіча ў беларускай гістарыяграфіі да нядаўняга часу ў найлепшым выпадку толькі згадвалася на самым апошнім месцы пры пераліку паслоў, якія прайшлі зь сьпісу леварадыкальнага Беларускага сялянска-работніцкага выбарчага камітэту „Змаганьне“ ў польскі Сойм у сакавіку 1928 г.2, часам з прыпіскай, што ў 1929 г. ён быў заменены ў Сойме Паўлам Крынчыкам з тае прычыны, што„праяўляў ваганьні ў правядзеньні лініі кампартыі“3.
Прычына амаль поўнай адсутнасьці да нядаўняга часу ў Беларусі зьвестак пра гэтую асобу вельмі простая. Стагановіч на паверхні заходнебеларускага палітычнага жыцьця знаходзіўся вельмі нядоўга, усяго трошкі больш за год, калі быў паслом, і болыпую частку тэрміну сваіх пасольскіх абавязкаў сядзеў у польскай турме. Дзеля таго ягонае прозьвішча калі часам і згадвалася ў афіцыйных дакумэнтах ці ў беларускай прэсе, то толькі ў вельмі агульным кантэксьце або ў сувязі з чарговым працэсам, на якім ён выступаў у ролі абвінавачанага. Нават у „Беларускім календары на 1929 год“, у якім публікаваліся біяграфіі ўсіх абраных на сакавіцкіх выбарах 1928 г. соймавых паслоў і сэнатараў беларускай нацыянальнасьці (інфармацыя з гэтага календара пасьля стала важнай, а часам і адзінай крыніцай для напісаньня артыкулаўпра беларускіх паслоў і сэнатараўу энцыкляпэдыях і даведніках), пра Стагановіча зьмясьцілі толькі самыя агульныя зьвесткі, з тлумачэньнем, што „аб грамадзкай працы сваёйА. Стагановіч ня мог даць рэдакцыі календара дакладных зьвестак, бо сядзіць у турме ў Горадні“4. Дзеля таго рэдакцыя выданьня фактычна толькі перадрукавала кароценькую
2 Полуян В., Полуян й. Революцнонное н нацнонально-освободнтельное двнженне в Западной Белорусснн в 1920—1939 гг. Мннск, 1962. С. 124; Гісторыя Беларускай ССР. У 5 т. Т. 4. Мінск, 1975. С. 71; Bergman A. Sprawybialoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 49.
3 Зелннскнй IL, Ракевнч H. Печать КПЗБ в борьбе за свободу. Мннск, 1977. С. 43; Полуян В. Революцнонно-демократнческое двнженне в Западной Белорусснн (1927—1939 гг.). Мннск, 1978. С. 70—71; Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921—1939 гт.) / Подред. A. Н. Мацко н В. Е. Самутнна. Мннск, 1966. C.177; Мацко А. Революцнонная борьба трудяіцнхся Польшн н Западной Белорусснн протнв гнета буржуазнн н помеіцнков (1918—1939 гг.). Мннск, 1972. С. 137.
4 Беларускі каляндар на 1929 год. ВілЬня, 1928. С. 166.
біяграфічную зацемку пра Стагановіча з афіцыйнага парлямэнцкага статыстычнага выданьня, якая зьмяшчала выключна зьвесткі аб даце ягонага нараджэньня (25 студзеня 1890 г.) і адукацыі (4 клясы гімназіі)5. Пазьней тое самае (з дадаткам зьвестак пра факт выбраньня ў Сойм і пазьнейшай адмовы ад мандату) пераказвалася і ў іншых нешматлікіх польскіх і беларускіх даведніках, у якіх зьяўляліся асобныя прысьвечаныя асобе Стагановіча пазыцыі6. Толькі беларускі дасьледнік Вячаслаў Даніловіч і польскі гісторык Зьбігнеў Запароўскі ў свой час паспрабавалі прасачыць лёс гэтага дзеяча больш глыбока. Аднак падрыхтаваныя й выдадзеныя імі біяграмы таксама вельмі няпоўныя й маюць шмат фактаграфічных недакладнасьцяў, пра што больш падрабязна скажам ніжэй7.
Цікава, што беларускія гісторыкі доўгі час нават ня ведалі (а ў савецкі час, відаць, ня надта й хацелі ведаць), які лёс напаткаў Аляксандра Стагановіча пасьля адмовы яго ад пасольскага мандату. Нават у самай сьвежай працы аўтарства Вячаслава Даніловіча, якая выйшла ўсяго толькі 2 гады таму, ягоная біяграфія прасочваецца адно да кастрычніка 1929 г., калі той быў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за антыдзяржаўную дзейнасьць. Дададзеную да сваёй манаграфіі біяграму Аляксандра Стагановіча Даніловіч завяршыў інфармацыяй, што той „па адбыцьці тэрміну зьняволеньня займаўся сельскай гаспадаркай'*. Між тым Стагановіч пасьля пражыў яшчэ вельмі шмат насычаных падзеямі гадоў і нават актыўна займаўся беларускай дзейнасьцю, праўда, ужо зболыпага не ў Беларусі, а ў заакіянскай эміграцыі, у якой апынуўся пасьля Другой сусьветнай вайны. Пасьляваенную біяграфію Аляксандра Стагановіча найбольш сьцісла й дакладна выклаў у свой час у кароткім біяграфічным артыкуле пра яго дасьледнік беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч:
5 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933. Poznan, 1928. S. 125.
6 Kto byl kim w Drugiej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1994. S. 434; Чарнякевіч A. Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909—1939 гг.: Біяграфічны даведнік. Мінск, 2003. С. 219.
7 Даніловіч В. В. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.). Мінск, 2007. С. 152—153; Zaporowski Z. Staganowicz Alek­sander // Polski Slownik Biograficzny. T. 41. Z. 170. Krakow, 2002. S. 461.
8 Даніловіч B. B. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі... С. 152-153-
„ДзейнасьцьА. Стагановіча на эміграцыі была шматбаковаю: сумесна зА.Адамовічам, Ф. Кушалем,А. Каханоўскім, Cm. Станкевічам ды іншымі ён браў удзел у зьезьдзе ў 1947-м годзе ў Остэргофэне й выбарах Беларускага Нацыянальнага Камітэту, увайшоў ва Ўправу БНК, стаўся адным з закладнікаў аддзелу Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў у Шляйсгайме ў 1952-м годзе, уваходзіў у Епархіяльную Ўправу, абраную на II епархіяльным зьезьдзе духавенства й вернікаў БАПЦ у 1963-м годзе, быў актыўным сябрам БАЗА. У 1957-м годзе, калі Прэзыдыюм Рады БНР аб’ядналі з Радаю БНР, Аляксандар Стагановіч працаеаў заступнікам прэзыдэнта М. Абрамчыка ды кіраўніком сэктару“9.
Памёр Аляксандар Стагановіч 28 сьнежня 1988 г., толькі месяц не дажыўшы да свайго 99-годзьдзя, і ўвайшоўу гісторыю ня толькі тым, што пражыў найдаўжэй за ўсіх колішніх беларускіх нацыянальных прадстаўнікоў у міжваенным польскім парлямэнце ў абсалютным вымярэньні, але й тым, што ўсіх гэтых прадстаўнікоў перажыў фізычна (перадапошні зь нешматлікіх ацалелыху часы сталіншчыны былых беларускіх парлямэнтароў Павал Каруза памёр у Вільні незадоўга перад гэтым, 20 лютага 1988 Г.). Але й пасьля сьмерці асоба Стагановіча не выклікала адмысловай зацікаўленасьці беларускіх дасьледнікаў па абодва бакі акіяну, што й дало падставу Лявону Юрэвічу назваць яго імя „забытым“. Толькі ня так даўно дачка Аляксандра Стагановіча, вядомая беларуская мастачка Тамара Стагановіч, падрыхтавала й надрукавала ўспаміны пра ўласных бацькоў, чым фактычна адкрыла імя бацькі больш шырокай грамадзкасьці10. Пры гэтым, як выглядае, сп. Тамара шырока карысталася і ўспамінамі свайго бацькі, якія ўпершыню друкуюцца ніжэй11.
9 Л. Ю. Забытае імя: Аляксандар Стагановіч // Беларус. №492. 2003.
'° Стагановіч Т. Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія і балючыя; Пра маіх бацькоў // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: Зборнік успамінаў. Мінск, 2007. С. 372—404.
" Да гэтага ў беларускай эміграцыйнай пэрыёдыцы друкаваліся некапькі адносна невялікіх матэрыялаў Аляксандра Стагановіча палемічнага характару, якія ў значнай супені грунтаваліся на асабістых успамінах: Стагановіч А. У абарону „Ўспамінаў“ В. Рагулі // Бацькаўшчына (Мюнхэн). ю жніўня 1958. №29—30 (415—416). С. 3—4; Стагановіч А. Да „Ўспамінаў“ В. Рагулі // Бацькаўшчына. 7 лістапада i960. №47 (433). С. 3—4; А-іч. Адказ С. Прытыцкаму // Бацькаўшчына. 7 лютага i960. №6 (490). С. 2; 14 лютага i960. №7 (491). С. 2.
Мэтай дадзенага артыкулу таксама не зьяўляецца напісаньне грунтоўнай біяграфіі Аляксандра Стагановіча, якая б ахоплівала ўсё ягонае амаль стогадовае жыцьцё. Думаецца, дзейнасьць гэтага дзеяча на эміграцыі з часам куды лепш дасьледуюць і дадуць ёй належную ацэнку тыя навукоўцы, якія непасрэдна займаюцца вывучэньнем беларускай прысутнасьці ў сьвеце. У межах жа гэтай працы будзе разгледжаны толькі адзін год з жыцьця Стагановіча — ці не найбольш важны, які шмат у чым перадвызначыў ягоны лёс. Думаецца, што й сам Аляксандар Стагановіч лічыў той год, калі яму воляй лёсу давялося выконваць абавязкі беларускага пасла ў польскім Сойме й за гэта асабіста моцна пацярпець, найбольш значным у сваім жыцьці. Нездарма ж і мэмуары, якія друкуюцца ніжэй, маюць назву „Ўспаміны пасла“, нягледзячы на тое, што храналягічна яны ахопліваюць значна больш шырокі пэрыяд. У гэтых успамінах сам былы пасол даволі шырока апісаў свае тагачасныя перажываньні (і тым самым несумненна ўзбагаціў крыніцавую базу гісторыі беларускага палітычнага змаганьня ў складзе міжваеннай Польшчы), аднак жа правільнае іх успрыманьне не заўсёды магчымае без разуменьня агульнага гістарычнага кантэксту, у якім адбываліся апісаныя падзеі. Таму ў нашым артыкуле на гэты кантэкст і зьвернем асаблівую ўвагу — асоба самога Стагановіча можа пры гэтым часам выступаць і на заднім пляне дзеля адсутнасьці ці абмежаванасьці адпаведных крыніцаў.
Пэрыяд 1927 — пачатку 1928 гг. бьіў асаблівым часам для разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы. У студзені 1927 г. польскія ўлады нанеслі маіугны ўдар па найболый масавай тагачаснай заходнебеларускай арганізацыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Грамада, якая ў форме пасольскага клюбу паўстала ў чэрвені 1925 г., пасьля зьдзейсьненага Юзэфам Пілсудзкім травеньскага перавароту 1926 г. набрала настолькі ашаламляльны тэмп разьвіцьця, што праз паўгоду колькасьць яе афіцыйных сябраў дасягнула некалькіх дзясяткаў тысячаў чалавек (паводле неафіцыйных зьвестак, заявы на ўступленьне ў партыю пасьпелі падаць 100—120 тыс. чалавек). Адчуўшы ў гэтым для сябе вялікую небясьпеку й небеспадстаўна лічачы, што ў арганізацыі й разьвіцьці Грамады актыўны ўдзел бяруць камуністы, прытым ня толькі мясцовыя, але й менскія ды маскоўскія, польскія ўлады вырашылі нанесьці апераджальны ўдар і ў студзені 1927 г. правялі шырокамаштабныя арышты сярод грамадоўскага кіраўніцтва, пачаўшы з найбольш аўтарытэтных правадыроў партыі — соймавых паслоў Браніслава Тарашкевіча, Сымона Рак-
Міхайлоўскага, Пятра Мятлы й Паўла Валошына, а таксама іншых актыўных грамадоўцаў як у Вільні, так і ў правінцыі. Партыя была фактычна абезгалоўленая, a 21 сакавіка 1927 г. распараджэньнем міністра ўнутраных справаў увогуле пастаўленая па-за законам.
Такім чынам, саму Грамадуяк легальную палітычную арганізацыю ўлады афіцыйна ліквідавалі, але гэта ўсё ж ня вырашыла асноўнай праблемы. Уражвальны колькасны рост шэрагаў Грамады толькі ў малой ступені можна было патлумачыць падтрыманьнем партыі (далёка ня толькі маральным) з-за ўсходняй мяжы — хоць спакуса сьпісаць усё на гэты фактар у польскіх чыноўнікаў заўсёды існавала. Галоўнай прычынай грамадоўскага ўздыму было тое, што лёзунгі, якія пашырала Грамада, упалі на надзвычай прыдатную глебу й знайшлі гарачы водгук у першую чаргу сярод вясковага беларускага насельніцтва. Грамадоўскі рух быў у значнай ступені стыхійны й неўсьвядомлены, многія нават афіцыйныя сябры Грамады (ня кажучы пра проста „сымпатыкаў“) ня надта разумелі сутнасьць яе праграмныхустановак, але тым ня менш да яе далучаліся як да партыі, якая выступае супраць наяўнага стану рэчаў ва ўсіх галінах грамадзкага жыцьця — палітыцы, эканоміцы, культуры, адукацыі й г. д. — і дабіваецца радыкальных зьменаў. Фактычна далучэньнем да Грамады селянін заяўляў пратэст супраць тых парадкаў, якія склаліся ў Заходняй Беларусі падчас польскай улады — супраць павольнага й непасьлядоўнага правядзеньня зямельнай рэформы без уліку інтарэсаў мясцовага насельніцтва, насаджэньня вайсковага асадніцтва, занадта высокіх падаткаў і неабходнасьці выконваць розныя павіннасьці на карысьць дзяржавы, усеагульных злоўжываньняў мясцовай адміністрацыі, асыміляцыйнай палітыкіўгаліне культуры ды адукацыі й г. д. Хтосьці з публіцыстаў хрысьціянскадэмакратычнай газэты „Belaruskaja Krynica“, разважаючы неўзабаве пасьля разгрому Грамады над гэтым пытаньнем, пісаў, як падаецца, цалкам слушна: „«Грамада» ніколі не была арганізацыяй, збудаванай на грунце моцным, бо яе рост быў штучны, не натуральны, рост, каторы спужаў саміх правадыроў„Грамады“. Быў гэтарост стыхійны, масовы, які ўзьнік не на ідэалёгіі „Грамады“, для масаў чужой, недаступнай, але на горкім расчараваньні да Полыйчы за яе беепраграмную й несправядлівую палітыку да беларусаў“'2. Сам перад сабой прызнаваў факт характэрнай для большай часткі сябраў Грамады ма-
12 В. Byüsaja „Hramada“ і wybary // Bielaruskaja krynica. 16 lutaha 1928. №14.
S. 1.
лаідэйнасьці нават адзін зь яе галоўных лідэраў, Сымон Рак-Міхайлоўскі, думаючы над гэтым пытаньнем ужо седзячы ў турме: „Грамада налічае да ста тысяч — сіла вялікая, каб яе ўдалося й быў час усьведаміць і нацыянальна, і сацыяльна, і палітычна“13.
Рэпрэсіямі ўладам удалося трохі прыгасіць працэс браджэньня заходнебеларускай вёскі, а павярхоўнасьць нацыянальнай і сацыяльнай сьвядомасьці большай часткі шараговых грамадоўцаў дазволіла правесьці афіцыйную ліквідацыю стотысячнай арганізацыі „малой крывёй“, без асаблівых хваляваньняў (вядомы заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай, сьведка тых падзеяў, у сваёй аўтабіяграфіі акрэсьліў гэтую сытуацыю па-мастацку вобразна й адначасова ёмка: „Стыхія, пабурлеўшы, апала...“'4'). Адзін з камуністычных дзеячаў15, які адначасова працаваў у Таварыстве беларускай школы (ТБШ), характарызаваў у сваёй справаздачы наяўную сытуацыю так: „Магутная арганізацыя (Грамада) без надляжачага кіраўніцтва пачынае пакрысе распаўзацца. Актыў — мясцовыя кіраўнікі — адыходзяць у шэрагі К[амуністычнай] П[артыі], самая шматлічбовая частка Грамады прымае нейкае невыразнае становішча — прытаілася й ціханька седзячы чакае, што будзе далей, адкуль чакаць небясьпекі й як на гэтую небясьпеку рэагаваць, трэцьця частка — шпікі, канфідэнты й правакатары — зьвярнуліся нават туды, адкуль былі пасланы“'ь.
Аднак жа, нягледзячы на вонкавае затуханьне актыўнасьці былых грамадоўцаў, праблема масавай (ледзьве не ўсеагульнай) незадаволенасьці польскім панаваньнем нат. зв. „крэсах“ заставалася па-ранейшаму нявырашанай, і асабліва востра пачала праяўляцца з набліжэньнем чарговых парлямэнцкіх выбараў, дату якіх прызначылі на 5 сакавіка 1928 г. у Сойм і на 12 сакавіка 1928 г. — у Сэнат. Сумленнае правядзень-
13 Рак-Міхайлоўскі С. Турэмны дзённік / Падр. да друку і прадмова А. Пашкевіча // Куфэрак Віленшчыны. 2007. №1 (12). С. 56.
14 Таўлай В. Дакументы, успаміны, артыкулы. Мінск, 1984. С. 23.
15 У гэтай працы даволі часта даводзіцца спасылацца на сьведчаньні камуністычных дзеячаў, асобаў якіх дакладна высьветліць не ўдалося. Зьвязана гэта з тым, што КПЗБ была нелегальнай партыяй і таму дзеячы КПЗБ сваю карэспандэнцыю дзеля кансьпірацыі часта не падпісвалі ці падпісвалі псэўданімам, далёка ня ўсе зь якіх сёньня ўдаецца адназначна ідэнтыфікаваць.
“ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. іоі. Арк. 189.
не ўладамі выбарчай кампаніі магло прывесьці да таго, што ў рэгіёнах, дзе ў свой час найбольш актыўна дзеяла БСРГ, большасьць насельніцтва прагаласуе за выбарчы сьпіс той палітычнай сілы, якая зможа падаць сябе ў якасьці пераемніцы ліквідаванай партыі. Улады былі рашуча настроеныя гэтага не дапусьціць і рыхтаваліся актыўна задзейнічаць т. зв. „адміністрацыйны рэсурс“. На агульнапольскай канфэрэнцыі ваяводаўу студзені 1928 г. міністар унутраных справаў Польшчы Фэліцыян Славай-Складкоўскі адкрыта заклікаў кіраўнікоў мясцовых органаў улады аказаць падчас выбараўусемагчымую падтрымку сьпісу створанага незадоўга перад выбарамі праўладнага Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам (ББСУ). Ваяводы, у сваю чаргу, выдавалі цыркуляры павятовым старастам, у якіх таксама абавязвалі апошніх узяць актыўны ўдзел у выбарах на баку ўраду17.
Што тычыцца беларускіх дзеячаў, якія ў той час працавалі на тэрыторыі Польшчы, то ўсе яны таксама выдатна ўсьведамлялі, што ключом для посьпеху на выбарах (а гэта значыць, і да падвышэньня сваёй уласнай палітычнай вагі) зьяўляецца заваяваньне прыхільнасьці былога грамадоўскага электарату. Шляхі для такога заваяваньня розныя дзеячы бачылі па-рознаму, таму беларускі рух у Польшчы, і ў грамадоўскія часы далёка не маналітны, да часу выбараў 1928 г. раскалоўся на мноства дробных груповак, якія часта трацілі больш часу на высьвятленьне адносінаў паміж сабой, чым на змаганьне з агульным магутным праціўнікам у выглядзе польскіх як праўладных, так і апазыцыйных партыяў. Трапна акрэсьліў сытуацыю ў заходнебеларускіх палітычных асяродках журналіст найбуйнейшай тагачаснай заходнеўкраінскай газэты „Діло“, рыхтуючы для свайго выданьня агляд выбарчых справаўу нацыянальных меншасьцяў Польшчы: „Найбольшы раскол, акрамя ўкраінцаў і яўрэяў, праяўляецца сярод беларускага грамадзтва... Развал, празьмерная партыйнасьць, асабістыя амбіцыі, прыкрытыя псэўдапраграмамі, нястача грамадзкапалітычнай дасьведчанасыў — вось што кідаецца ў вочы сярод беларускага грамадзтва“18.
17 Czubinski А. Centrolew. Ksztaltowanie si$ i rozwöj demokratycznej opozycji antysanacyjnej w Polsce w latach 1926—1930. Poznan, 1963. S. 93.
18 Перед выборамн. Розбнття серед білорусів // Діло. 19 січня 1928. Ч. 13. С. 2-3.
У выніку, нягледзячы на пэўныя няўдалыя й непасьлядоўныя ініцыятывы з боку асобных дзеячаў, скіраваныя на стварэньне адзінага беларускага фронту, перад выбарамі 1928 г. беларускі рух падзяляўся на 4 асноўныя палітычныя лягеры:
1) аб’яднаньне Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД), Беларускага сялянскага саюзу (БСС) і Беларускага праваслаўнага дэмакратычнага аб’яднаньня (БПДА), якія ішлі на выбары ў складзе Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі, у якім аб’ядналіся таксама, акрамя беларусаў, прадстаўнікі асобных украінскіх, габрэйскіх і нямецкіх партыяў;
2) радыкальныя былыя грамадоўцы, якія праводзілі кампанію ў цесным зьвязе з КПЗБ;
3) беларускія нацыянальныя арганізацыі й дзеячы, якія выказваліся за больш памяркоўную пазыцыю ў адносінах з польскай дзяржавай і за пашырэньне культурна-асьветнай працы сярод беларускага насельніцтва за кошт абмежаваньня палітычнай. Зьяўленьне падобнай плыні ў беларускім руху тлумачылася разуменьнем часткі дзеячаў, што залішняя радыкалізацыя беларускага руху і ўсё болыпае апанаваньне яго камуністамі выклікае ўзмацненьне рэпрэсіяў з боку дзяржаўных органаў Полыпчы ў дачыненьні ня толькі палітычных, але й культурна-асьветных арганізацыяў. У той жа час было відавочным, што, нягледзячы на ўздым палітычнай актыўнасьці беларускага сялянства ў 1926—1927 іт., да сьвядомай і пасьлядоўнай палітычнай барацьбы яно яшчэ не было гатовае. Найбольш вядомымі дзеячамі гэтай плыні былі Янка Станкевіч, Аляксандар Уласаў, Радаслаў Астроўскі й інш.;
4) беларускія палянафільскія арганізацыі19.
Як ужо адзначалася, усе згаданыя плыні беларускага руху ставілі сабе за мэту дасягненьне падтрымкі былых грамадоўцаў, і надзеі на посьпех такога змаганьня кожнай зь іх дадавала разгубленасьць і нявызначанасьць пазыцыяў многіх былых сябраў Грамады, асабліва ў правінцыі. Забягаючы наперад, адразу адзначым, што іхнае палітычнае вызначэньне фактычна працягвалася ўвесь пэрыяд выбарчай кампаніі, і ўрэшце ў той ці іншай колькасьці былыя грамадоўцы прысутнічалі ў складзе ўсіх беларускіх груповак.
•’ Больш падрабязна пра расстаноўку палітычных сілаў падчас выбарчай кампаніі 1928 г. у Заходняй Беларусі й асаблівасьці яе правядзеньня гл.: Пашкевіч А. Удзел беларускіх арганізацый у выбарах польскага парламента ў 1928 г. // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. №1. С. 19—25.
Найбольш вострая барацьба за „грамадоўскую спадчыну“ на выбарах у Сойм мусіла разгарнуцца ў Наваградзкай выбарчай акрузе №61, якая аб’ядноўвала Наваградзкі, Слонімскі, Баранавіцкі, Нясьвіскі й Стаўпецкі паветы. Гэты пераважна праваслаўны сельскагаспадарчы рэгіён быў адным з тых месцаў, дзе Грамада перад сваёй ліквідацыяй найбольш актыўна разьвівалася й дзе яна мела ў сельскай мясцовасьці шматлікіх і энэргічных актывістаў. Праўда, улады правялі ў пачатку 1927 г. арышты й сярод мясцовых дзеячаў, але, тым ня менш, шмат хто зь іх яшчэ заставаўся на волі й быў гатовыя падчас выбараў ахвярна працаваць дзеля перамогі таго выбарчага сьпісу, які працягваў бы, на іхную думку, грамадоўскія традыцыі. Іхную гатоўнасьць да самаахвяраваньня (якая была спалучаная з моцнымі прасавецкімі настроямі) у першую чаріу разьлічвалі скарыстаць у сваіх мэтах мясцовыя камуністы з Баранавіцкага акруговага камітэту КПЗБ. Увогуле камуністы выношвалі пляны стварэньня на аснове былых грамадоўскіх гурткоў новай легальнай партыі. Як пісаў адзін з камуністаў-падполыпчыкаўу сваім лісьце ў ЦК КПЗБ, „перад намі стала пытаньне: што рабіць з гурткамі (БСРГ. — А. П.). Было вырашана іх захоўваць і трымаць зь імі сувязь, уцягваючы ў працу, у прыватнасьці ў выбарную. [Вылучаць] найбольш актыўных і вытрыманых гурткоўцаў, якія маглі б узяць на сябе тую ці іншую кіраўнічую ролю ў будучай легальнай арганізацыі. [...]Мы вырашылі стпвараць пэрыфэрыйныя партыі па ваяводзтвах“. Што тычыцца канкрэтна рэгіёну, які нас цікавіць у межах гэтага дасьледаваньня, то „ў Наваградку было даручана Мальцу пазначыць групу з 5—7чалавек, якія б зьявіліся ініцыятарамі й заснавальнікамі новай партыі. Ён павінен быў перапрацаваць статут групы, пазначыць канкрэтныя магчымасьці працы і г. д. 3 аднаўленьнем сувязі неабходна зноў заняцца гэтым пытаньнем, бо ў Наваградзкім ваяводзтве ёсьць шанцы на посьпех“20. Але да выбараў увасобіць у жыцьцё гэтыя намеры камуністам не ўдалося, у першую чаргу з той прычыны, што польскія ўлады пасьля ліквідацыі БСРГ ня мелі намеру дапускаць яе аднаўленьня ў любой новай форме. Адзінае, што ў такіх умовах было магчыма рабіць у легальнай сфэры, пакуль пачалася выбарчая кампанія ў парлямэнт, — гэта спрыяць разбудове структураў Таварыства беларускай школы, якое яшчэ лідэры Грамады імкнуліся ператварыць у „другую лінію акопаў“на выпадак сваёй дэлегаліза-
20 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 46. Арк. 15—16.
цыія. Паводле зьвестак II аддзелу польскага Генштабу, у 2-м квартале 1927 г. гурток ТБШ узьнік сярод іншага і ў роднай вёсцы Аляксандра Стагановіча — Нясутычах22. Трэба думаць, безь ягонага асабістага ўдзелу гэтая падзея не абышлася. Пазьней структуры Таварыства беларускай школы на Наваі'радчыне адыгралі не апошнюю ролю пры правядзеньні выбарчай кампаніі на карысьць леварадыкальных беларускіх сьпісаў.
Камуністы, разумеючы, што ўлады будуць любымі сіламі імкнуцца перашкодзіць іхнаму выбарчаму посьпеху й дзеля гэтага будуць намагацца адразу ж адхіліць іх ад выбарчай кампаніі шляхам нерэгістрацыі пракамуністычнага сьпісу з-за нейкіх фармальных зачэпак, імкнуліся забясьпечыць сабе рэзэрвовыя варыянты. Дзеля гэтага яны прынялі тактыку падачы на рэгістрацыю ў адной і той жа акрузе некалькіх ідэалягічна блізкіх сабе сьпісаў з рознай ступеньню радыкальнасьці. У заходнебеларускіх умовах гэта зьвялося да тактыкі адначасовага выстаўленьня трох сьпісаў: 1) агульнапольскага адкрыта камуністычнага пад назвай „Рабоча-сялянскае адзінства“ (такі „псэўданім“ камуністы мусілі ўзяць з-за нелегальнасьці КПП і, адпаведна, КПЗБ і КПЗУ ў
21 Bergman A. Sprawybialoruskie w II Rzeczypospolitej. S. 245.Трэба, аднак, адзначыць, што апанаваньне ТБШ камуністамі і ўвогуле імкненьне апошніх да кіраваньня беларускім радыкальным рухам ня надта віталася некаторымі аўтарытэтнымі беларускімі дзеячамі, якія перад гэтым шчыльна супрацоўнічалі з грамадоўскім кіраўніцтвам, у прыватнасьці Антонам Луцкевічам і Аляксандрам Уласавым. „Мы неаднаразова патрабавалі сувязяў з Грамадой у ЦК і прасілі пра тоежАнтона (Луцкевіча. — А. П.), але нічога не выходзіла. [...] Шэраг пытаньняў, зьвязаных зь вёскай, тармазіўся дзеля гэтага. Былі зробленыя спробы зьвязацца. Быў пасланы ліст Антону, але адказу не атрымалі. Тады ўдалося злавіць Улас[ава] паразмаўляць зь ім наконт сувязі, грамадоўскіх справаў і галоднай кампаніі. 3 гэтай размовы высьветлілася, што ў Варшаве існуе нейкі Беларускі Камітэт, які мае сувязі з замежжам і да т. п. Меркавалася, што празь яго Ўлас[аў] і будзе паступова наладжваць сувязь, але гэтаму аказаў супрацьдзеяньне А[нтон]. [...] Аказваецца, у Школьным Т-ee сабралася група, чужая нам, у выдавецтве наша легальная літаратура цалкам адсутнічае, у гімназіі дырэктар (Радаслаў Астроўскі. — А. П.) вядзе барацьбу супраць камсамольскай арганізацыіі ды т. п.“(НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 46. Арк. 16).
22 Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. І 303.4.2696. K. 69.
Польшчы); 2) радыкальна-грамадоўскага на чале зь зьняволенымі былымі соймавымі пасламі ад БСРГ; з) таксама радыкальна-грамадоўскага, але ўжо не настолькі правакацыйнага — бяз знакавых і адназначна непрымальных для палякаў асобаўу сваіх шэрагах. На пачатковым этапе выбарчай кампаніі прыкладаліся намаганьні ў фармаваньні й рэгістрацыі ўсіх гэтых сьпісаў, а далей рашэньне, на каго менавіта рабіць стаўку, прымалася ў залежнасьці ад канкрэтнай сытуацыі: вынікаў рэгістрацыі, магчымасьцяў для агітацыі, настрояў насельніцтва, асабістай папулярнасьці тых ці іншых кандыдатаў і г. д.
У адпаведнасьці з гэтай схемай у Наваградзкай выбарчай акрузе былі выстаўленыя тры радыкальныя сьпісы, фармаваньне якіх адбывалася пры большым ці меншым удзеле КПЗБ. Першым зь іх быў выразна камуністычны сьпіс №13 пад назвай „Рабоча-сялянская еднасьць“. У яго ўключылі кандыдатуры вядомых польскіх камуністаў Адольфа Варскага-Варшаўскага, Шмуля Маргуліса, Якуба Вайцюка (якія да Наваградчыны і ўвогуле да Заходняй Беларусі ня мелі аніякага дачыненьня), трохі разбаўленыя асобамі мясцовых вясковых актывістаў (Уладзімер Грыц і Аляксандар Малец з Наваградзкага павету). На першых месцах другога сьпісу (які атрымаў №38 і назву „Беларускае рабочасялянскае аб’яднаньне“) фігуравалі прозьвішчы зьняволеных лідэраў Грамады Браніслава Тарашкевіча, Пятра Мятлы й Максіма Бурсевіча, а сьледам за імі — мясцовых сялянаў Клаўдзіі Гоцкі, Івана Кузьміча, Івана Дударэвіча, Паўла Аўсянага й Аляксея Баля. Першыя двое з гэтых сялянаў былі таксама зьняволеныя ў той час па справе Грамады, і недапушчэньне гэтых асобаў у Сойм было для польскіх уладаў справай прынцыповай. I толькі ў трэцім сьпісе не было прозьвішчаў, якія надта раздражнялі б польскія ўлады самі па сабе: першапачаткова на двух першых месцах у ім стаялі сяляне зь вёскі Нясутычы Наваградзкага павету Аляксандар Стагановіч і Канстанцін Савонь, затым ішлі вядомыя беларускія культурна-асьветніцкія дзеячы зь Вільні Ігнат Дварчанін і Язэп Гаўрылік, а яшчэ далей — селянін з Слонімшчыны Павал Крынчык, кіраўнік наваградзкай акруговай управы ТБШ Анастас Аляшкевіч і селянін з Наваградчыны Аляксандар Лойка23. Насудадзеным выпадку цікавіць перадусім апошні сьпіс, бо менавіта дзякуючы ягонаму выстаўленьню й наступнаму выбарчаму посьпеху сталі магчымыя ўсе тыя падзеі, пра якія пойдзе гаворка ніжэй.
23 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 59—60.
Адзін з тагачасных актывістаў КПЗБ на Наваградчыне й актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі Аляксандар Багданчук у сваіх пазьнейшых успамінах распавёў амаль дэтэктыўную гісторыю, як сьпіс „Змаганьня“ нібыта фармаваўся за адзіны дзень і быў зарэгістраваны за 40 хвілінаў да канца тэрміну падачы неабходных дакумэнтаў, калі ніхто на гэта ўжо й не спадзяваўся24. Аднак жа пры больш уважлівым аналізе дакумэнтаў і фактаў вынікае, што мэмуарыст тут шмат што элемэнтарна перабольшыў. Так, зьвяртае на сябе ўвагу тое, што сьпіс „Змаганьня“ ў Наваградзкай акрузе атрымаў №39, але гэты нумар быў тут не апошнім: №40 меўсьпіс Беларускага гаспадарчага незалежнага саюзу сялянаў і работнікаў (на чале з даволі вядомым у той час беларускім дзеячам Яўгенам Міткевічам), a №41 — сьпіс Беларускіх сялянаў і работнікаў (на чале з настаўнікам Наваградзкай беларускай гімназіі Міхалам Чатыркам). Згодна ж з арт. 61 польскага выбарчага закону, акруговым сьпісам мусілі прысвойвацца нумары ў парадку чарговасьці іх падачы25. Калі б сапраўды „змаганцы“ падавалі сьпісы ў апошнія хвіліны, для гэтага адведзеныя, то прынамсі адначасова зь імі мусілі б гэта таксама рабіць і Міткевіч з Чатыркам, што малаверагодна, бо апошнія выстаўлялі свае сьпісы ў паразуменьні з польскімі ўладамі. Калі верыць сьведчаньню Васіля Рагулі, сьпіс №39 якраз і зьявіўся ў адказ на „здраду“ Чатыркі, які спачатку насіў „грамадоўскую маску“26.
Дзеля вылучэньня ўсіх сьпісаў трэба было сабраць за кожны зь іх і падаць у акруговую выбарчую камісію ня менш за 50 подпісаў выбарнікаў. 3 гэтай задачай наваградзкія былыя грамадоўцы разам з камуністамі пасыіяхова справіліся. За сьпіс №13 было сабрана 183 подпісы27, за сьпіс №38 — 420 (!), а за сьпіс №39 — 12028. Апошняя лічба выгля-
24 Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм // У суровыя гады падполля. Успаміны былых членаў КПЗБ — актыўных удзельнікаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Мінск, 1958. С. іоб— 112.
25 Prawo polityczne Rzeczypospolitej Polskiej 1918—1939: Wybor zrodel / Prolog, wybor opracowanie i indeksy W. Sudnik. Warszawa, 2002. S. 142.
26 Рагуля B. Успаміны. Менск, 1993. C. 65—66.
27 Аляксандар Багданчук пасьля ўспамінаў пра нібыта 5 ооо подпісаў, сабраных за камуністычны сьпіс (Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм... С. 107), але гэтая інфармацыя — толькі плён фантазіі аўтара.
28 НАРБ. Ф. 242-п. Bon. I. Адз. зах. 54. Арк. 31—32.
дае зусім нязначнай у параўнаньні з папярэднімі, але менавіта яна сьведчыла пра выключную згуртаванасьць і арганізаванасьць былых грамадоўцаў на Наваградчыне, бо сабраная была й сапраўды на працягу адзінага дня29, адно што толькі падавалася не ў апошні момант. Чаму так атрымалася — варта спыніцца трохі падрабязьней.
Каб зразумець, што змусіла наваградзкіх былых грамадоўцаў праявіць такую апэратыўнасьць у зборы подпісаў выбарнікаў, варта прыгадаць вэрсію той выбарчай кампаніі, выкладзеную ваўспамінах вядомага беларуекага дзеяча Васіля Рагулі. Ён, у прыватнасьці, пісаў:
„Цікавая палітычная эквілібрыстыка Чатыркі. Фактычна перад выбарамі ў другі Сойм ён узначаліў Грамаду ў Наваградзкай акрузе. Грамадоўцы яму выказалі юо% даверу. [...] На зьезьдзе ў Гарадэчні Чатырка атрымаў поўны давер. За Беларускі Пасольскі Клюб і Сялянскі Саюз галасавалі толькі дэлегаты Любчанскай воласьці. Там стала ясна, што Беларуска-Ўкраінскі Блёк на выбарах пацерпіць паражэньне. Пераможа Грамада. Чатырка гэта разумеў таксама, і вырашыў дзеяць спосабам нечаканасьці. Бядучы закулісныя перамовы з Бэчковічам (наваградзкім ваяводам. — А. П.), ён стараўся дакладна хаваць да апошняй мінуты свае сапраўдныя намеры. Бэчковіч гаварыў: мандат Чатыркімураваны. Грамадоўцы гаварылі: перамога Чатыркі й ягоных прыхільнікаў цалком забясьпечана. Так ён і заставаўся сядзець на двух крэслах, пакуль неабходнасьць ня змусіла яго выбраць адно зь іх. Прыйшоў час скласьці лісту кандыдатаў. I тут, хочаш ня хочаш, Чатырка змушаны быў зьняць грамадоўскую маску й паказаць сваё сапраўднае аблічча — аблічча ўгоды. На прапанову грамадоўцаў узначаліць лісту „Змаганьня“ ён адказаў адмоўна й падаў сваю ўласную лісту. Можліа ўявіць, якое было абурэньне грамадоўцаў супроць яго. Заставалася ня больш ю-ці дзён для перагрупаваньня грамадоўскага фронту. Грамадоўцы пасьпелі за гэты час скласьці новую лісту на чале з Дварчаніным і да канца зьнішчыць аўтарытэт Чатыркі. Гэта ім. цалком удалося‘^°.
25 Гэтая інфармацыя цалкам вартая даверу, бо пра гэта пісаў ня толькі А. Баг-
данчук у сваіх успамінах (Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых
дэпутатаўу польскі сейм... С. 108—110), але й тагачасны кіраўнік бара-
навіцкіх камуністаў Фелікс Кантар („Макар“) у сваёй пасьлявыбарчай спра-
ваздачы (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 31).
30 Рагуля В. Успаміны... С. 66. Фактычна ўсё сказанае Рагулем пра „палітычную эквілібрыстыку“ Міхала Чатыркі пацьвярджае ў сваёй справаздачы ір
Можна думаць, што менавіта сытуацыя, калі нечакана заняў іншую ад раней меркаванай пазыцыю Міхал Чатырка, на якога ўскладаліся вялікія надзеі, вымусіла грамадоўцаў — праціўнікаў паразуменьня з польскімі ўладамі, дэманстраваць цуды апэратыўнасьці пры зборы новых подпісаў. Хутчэй за ўсё, раней прынамсі нейкая іх частка ўжо была сабраная (бо выстаўленьне такога сьпісу плянавалася ад пачатку), але засталася ў Міхала Чатыркі й, трэба думаць, была ім пазьней скарыстаная пры высоўваньні ўласнага сьпісу, які ён у выніку падаў самы апошні з усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. Аляксандар Багданчук, праўда, сьцьвярджаў, што подпісы для новага сьпісудавялося зьбіраць пасьля таго, як улады анулявалі два папярэднія31, але гэтая інфармацыя — таксама недакладная, бо грамадоўскі сьпіс №38, у адрозьненьне ад сапраўды ануляванага сьпісу №13, застаўся ў аіульным пераліку да самага канца выбараў. Прычына ж таго, што кіраўніцтва КПЗБ прыняло рашэньне адмовіцца ад ягонай падтрымкі й скіраваць агітацыю на карысьць №39, была іншая. Як ужо адзначалася, на першых месцах у гэтым сьпісе плянавалася зьмясьціць зьняволеных лідэраў Грамады й яшчэ двух сялянаў, якія таксама сядзелі ў турме. Аднак жа, згодна з патрабаваньнямі выбарчага закону, зьмяшчэньне кандыдатураў у выбарчым сьпісе было немагчымае бязь іхнай пісьмовай згоды, і менавіта яе зьняволеныя грамадоўцы не па сваёй віне своечасова пераслаць ня здолелі — патрэбныя дакумэнты спазьніліся на адзін дзень. У выніку, як пісаў тагачасны кіраўнік баранавіцкіх камуністаў Фелікс Кантар („Макар“) у сваёй адмыслова прысьвечанай выбарам справаздачы, „пасьля тэрміну засталіся толькі 3 кандыдаты“, і такі кароткі сьпіс быў акруговай камісіяй ахвотна зацьверджаны. Аднак жа такой малой
& й Фелікс Кантар, прывёўшы пры гэтым іншыя цікавыя факты:,Да апошняга месяца мы лічылі яго сымпатыкам, у соймік ён прайшоў з нашае лісты, быў старшынём Наваградзкай управы ТБШ і г. д. Першыраз, калі гэты тыпус прыехаў у Дзятлава, ён сказаў нашым таварышам, што мае згоду Савецкага консула ў Полыйчы на выстаўленьне асобнай лісты, але Наваградзкі АК пра гэта ня ведае. Дзеля таго, што Дзятлаўскі раён нядаўна арганізаваны, таварышы яму паверылі й пачалі агітацыю за ягоную лісту да нашага прыезду. Адзін таварыш так і застаўся пры ім, выйшаўшы з партыі, кажучы, што свой свайго не пазнае“ (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 37).
31 Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм... С. 108.
колькасьці кандыдатаўу сьпісе было відавочна замала: па-першае, грамадоўцы небеспадстаўна разьлічвалі на тое, што ім па сілах здабыць і больш за тры мандаты, а па-другое — у выніку посьпеху на выбарах яны заставаліся б бяз кадравага рэзэрву ў выпадку сьмерці, арышту ці афіцыйнага пазбаўленьня мандату кагосьці з выбраных паслоў. Дзеля гэтага ўсе наяўныя магчымасьці былыя грамадоўцы й камуністы скіравалі на агітацыю за параўнальна найменш радыкальны сьпіс №39. Гэты сьпіс як „найболый суадказны“ў Наваградзкай акрузе 22 лютага 1928 г. прэзэнтавала выдаваная былымі грамадоўцамі газэта32.
Увогуле сабраць подпісы на карысьць таго ці іншага сьпісу было толькі паловай усёй справы, бо нават пасьля здачы подпісаў у акруговую выбарчую камісію й зацьверджаньня апошняй сьпісу з кандыдатамі яго яшчэ маглі ануляваць празь нейкія фармальныя зачэпкі. Галоўны інструмэнт, якім карысталіся польскія ўлады дзеля зьняцьця з выбарчай дыстанцыі непажаданых для іх сьпісаў — праца з асобамі, што падтрымалі вылучэньне сьпісу, каб дабіцца ад іх адкліканьня свайго подпісу. У ход ішлі пры патрэбе самыя розныя мэтады: і запалохваньне, і кароткачасовыя арышты, і нагадваньне сэквэстратарамі аб пратэрмінаваных падатках, і падпойваньне, і подкуп, і г. д. Але ўсе гэтыя захады дапамаглі толькі пры ануляваньні сьпісу №13. Адносна ж грамадоўскіх сыіісаў Фелікс Кантар адзначаў, што „ад Грамады, якая мела 420 (подпісаў. — А. П.), імясцовых імёнаў —120, ніхто не адмовіўся, заяўляючы адкрыта, што яны грамадоўцы“33. Дадзены факт, нават калі ён і перабольшаны (што не адмовіўся ўвогуле ніхто), усё ж таксама дае ўяўленьня пра ўзровень папулярнасьці ў той час Грамады (ужо аб’яўленай нелегальнай) сярод насельніцтва.
Пішучы пра правядзеньне былымі грамадоўцамі выбарчай кампаніі ў парлямэнт 1928 г., ніяк нельга абысьці ўвагай пытаньне іх узаемаадносінаў з камуністамі. Ужо факты, выкладзеныя вышэй, не пакідаюць аніякага сумневу ў тым, што супраца паміж былымі сябрамі БСРГ і камуністамі несумненна існавала й была вельмі цеснаю, аднак жа пры гэтым ёсьць вялікія сумневы, што гэтая супраца мела чыста ідэйны характар. Многае сьведчыць пра тое, што галоўныя кіраўнікі выбарчай кампаніі з грамадоўскага боку, у першую чаргу, вядомы беларускі дзеяч Ігнат Дварчанін, не падзялялі безаглядна камуністычную
32 Лёс акружных сьпіскаў // Сіла працы. 22 лютага 1928. №8. С. 2.
33 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 34.
інтэрнацыянальную ідэалёгію, а ў сваёй практычнай дзейнасьці не кіраваліся сьлепа інструкцыямі партыйных функцыянэраў, імкнучыся па магчымасьці праводзіць уласную палітыку. Як вынікае з матэрыялаў, падрыхтаваных ЦК КПЗБ да I зьезду гэтай партыі летам 1928 г., грамадоўцы акрэсьлілі сваё бачаньне выбарчай кампаніі з гледзішча беларускіх нацыянальных інтарэсаў яшчэ на этапе выстаўленьня выбарчых сьпісаў:
„Адной з галоўных цяжкасьцяў у гэтай кампаніі былі цяжкасьці ў сувязі з кіраўніцтвам легальным рухам. Нашая фракцыя ў Грамадзе падпала пад уплыў найбольш правых элемэнтаў грамадоўскага руху. Тав[арышы] з Грамады ставілі ва ўпор пытаньне аб выстаўленьні дзяржаўнага сьпісу ў сойм і сэнат, акрамя сьпісу Грамады на чале з арыштаванымі грамадоўскіліі пасламі, і свой (правы) грамадоўскі сьпіс.Яны выразна на шэрагу сумесных нарадаў супрацьпаставіліся партыі, высоўваючы супраць яе наступныя асноўныя моманты: 1) партыя недаацэньваелегальнага руху (легальнасьць любой цаной); 2) партыя недаацэньвае інтэлігенцыі, яе значэньня ў кіраўніцтве і ўплыве на масы (не было б Тарашкевіча, не былобГрамады), 3) у ігнараваньні інтэлігенцыі й супрацьпастаўленьні ёй мясцовых працаўнікоў (сялянаў зь месцаў); 4) у надзвычайна вялікім ціску на яе; 5) у недаацэнцы значэньня „свайго“ беларускага прадстаўніцтва ў сойм“м.
Праўда, тады „ЦК удалося шляхам ціску зьнізу й перамоваў з кіраўнікамі не дапусьціць да выстаўленьня асобнага дзяржаўнага сьпісу (правай) Грамады“, але, бачачы такія настроі, камуністы ўсё ж вымушаныя былі пагадзіцца на выстаўленьне на падкантрольным сабе выбарчым сьпісе ў Наваградзкай акрузе, дзе былі надзвычай вялікія грамадоўскіяўплывы, прадстаўнікоўбеларускай інтэлігенцыі35 (учым, дарэчы, пасьля выбараў раскайваліся, прызнаючы, што „сакратарыят ЦК дапусьціў памылку, паставіўшы на першае месца мясцовых сьпісаў дзеячаў Грамады, якія праявіліхістаньні й ваганьні ў момант перажыванага крызісу нацыянальна-вызваленчага pyxy^).
34 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 191. Арк. 38.
35 Варта адзначыць, што ў іншых заходнебеларускіх акругах у адпаведнасьці з артадаксальнымі камуністычнымі ўстаноўкамі на аналягічных сьпісах стаялі амаль выключна мала каму вядомыя за межамі свайго рэгіёну мясцовыя сяляне, рабочыя ці ў лепшым выпадку настаўнікі: CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 58—63, 72—73.
36 НАРБ. Ф. 242-п, Воп. 1. Адз. зах. 191. Арк. 41.
Такімі складанымі дачыненьнямі паміж заходнебеларускімі камуністамі й беларускай інтэлігенцыяй ды ўзаемным недаверам, якімі поўніліся стасункі паміж імі, можна патлумачыць і той на першы погляд нелягічны факт, што на чале акрутовага сьпісу „Змаганьня“ ў Наваградзкай акрузе стаў не вядомы ў Заходняй Беларусі інтэлектуал Ігнат Дварчанін (як гэтага варта было б чакаць), а мясцовы селянін з чатырма клясамі адукацыі Аляксандар Стагановіч. Камуністы, відаць, цалкам лягічна меркавалі, што ня вельмі адукаваны чалавек, які перад гэтым быўтолькі адным з шматлікіх і ня надта вядомых рэгіянальных грамадоўцаў, у выпадку абраньня яго ў Сойм будзе мець куды менш магчымасьцяў для нейкіх манэўраў, чым адзін з найбольш вядомых і аўтарытэтных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ў Полыпчы, які быў знаёмы асабіста з болынасьцю віленскіх беларусаў, у тым ліку й вядомых сваім крытычным стаўленьнем да камунізму. Выстаўленьне на першым месцы сьпісу „Змаганьня“ ў Наваградзкай акрузе не інтэлігента было, відаць, пастаўлена камуністамі як абавязковая ўмова для працягу супрацы (зусім адмовіцца ад якой у тых умовах беларускія дзеячы не маглі), і адзінае, што тут заставалася таму ж Дварчаніну, — толькі паспрабаваць паўплываць на канкрэтны выбар такой „неінтэлігенцкай" кандыдатуры. Як згадваў сам Стагановіч у сваіх успамінах, з Дварчаніным ён быў асабіста знаёмы яшчэ за часоў Першай сусьветнай вайны, і той сам прыяжджаў, каб угаварыць яго балятавацца ў парлямэнт. Такім чынам, Стагановіча на першым месцы соймавага сьпісу „Змаганьня“ можна ўспрымаць як у пэўнай ступені кампрамісную фііуру, якая больш-менш задавальняла абодва бакі: і камуністаў, і беларускую інтэлігенцыю. Цікава, што напачатку другім у сьпісе пасьля Стагановіча плянавалася выставіць ягонага земляка, селяніна зь Нясутычаў Канстанціна Савоня, але ў канчатковым варыянце ягонага прозьвішча ў сьпісе не аказалася37, і другое месца заняў Ігнат Дварчанін. Цяжка з
37 Акружныя сьпіскі кандыдатаў на Зах. Беларусі // Сіла працы. 8 лютага 1928. №3. С. з; CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 6o. Дарэчы, сытуацыя з К. Савонем выразна характарызуе стан тагачаснай сувязі паміж цэнтрам і правінцыяй і, значыць, выключную ролю ў правядзеньні выбарчай кампаніі ў асобных рэгіёнах менавіта мясцовых дзеячаў. 15 лютага 1928 г. друкаваны орган былых грамадоўцаў „Сіла працы“, які выдаваўся ў Вільні, паведаміў толькі, што на першым месцы сьпісу №39 у Наваградзкай акрузе стаіць „адзгн мясцовы селянін (адзін зь іх зрокся кандыдатуры, які — добра невядома)“ (Лёс акружных сьпіскаў // Сіла працы.
стоадсоткавай упэўненасьцю сказаць, што стала галоўнай прычынай такой перастаноўкі, зьдзейсьненай у апошні момант — выкананьне ўмоваў пагадненьня паміж камуністамі й беларускай інтэлігенцыяй ці нежаданьне балятавацца самога Савоня. Аднак жа пазьнейшы крытычны разбор памылкі камуністычнага кіраўніцтва, „зьвязанай з выстаўленьнем на першае месца ДварчанінсГ^, праведзены падчас I зьезду КПЗБ, дазваляе прыпусьціць, што перасоўваньне кандыдатуры Дварчаніна на больш высокую пазыцыю ў выбарчым сыіісе адбылося зь ведама камуністаў і пры іхным ухваленьні. Тое ж, што дэлегаты камуністычнага зьезду пасьлядоўна казалі пра першае месца Дварчаніна, у той час як ён рэальна стаяў толькі на другім, не выключае й такой магчымасьці (хоць яна й ня вельмі верагодная), што пагадненьне грамадоўцаў з камуністамі магло ў прынцыпе ўтрымоўваць і варыянт адмовы Аляксандра Стагановіча ад мандату на карысьць Дварчаніна ў тым выпадку, калі б зь сьпісу „Змаганьня“ ўдалося б правесьці ў Сойм усяго толькі аднаго пасла, а ня трох, як гэта ў выніку атрымалася. Як бы там ні было, у любым выпадку выглядае на тое, што кандыдатура Стагановіча ад самага пачатку была толькі „тэхнічнай“, і ў якасьці самастойнай палітычнай фігуры яго не ўспрымалі ні камуністы, ні беларускія інтэлігенты.
Супярэчнасьці паміж камуністамі й „нацыяналістамі“ пасьля канчатковага выстаўленьня выбарчага сьпісу й пачатку агітацыйнай кампаніі ня скончыліся. Камуністы імкнуліся трымаць усе дзеяньні „Змаганьня“ цалкам пад кантролем, у той час як Дварчанін намагаўся ўсімі сіламі захаваць хоць нейкую самастойнасьць у прынцыповых пытаньнях. Як сьведчыў у сваёй справаздачы адзін зь дзеячаў ТБШ, кааптаваны ў арганізацыю камуністамі для кантролю за ёй, якраз у гэты час „пачынаецца, ці, лепш кажучы, выкрышалізоўваецца паступовы адыход т. Дварчаніна ўправа, завяршыўшыйся поўным адказам у
& 1928.15 лютага. №6. С. 2). Для апанэнтаў жа Грамады адмова К. Савоня балятавацца ўвогуле засталася па-за ўвагай: іхная прэса пасьля заканчэньня галасаваньня аднагалосна пералічыла прозьвішча гэтага дзеяча ў ліку паслоў, выбраных у Сойм на Наваградчыне зь сьпісу „Змаганьня“ (Выбарная фільма // Сялянская ніва. 14 сакавіка 1928. №23. С. 1; Wyniki wybarau u Sojm u paasobnych wokruhach // Bialaruskaja Krynica. 6 sakawika 1928. №20. S. 1).
38 НАРБ. Ф. 242-n. Bon. 1. Адз. зах. 179. Арк. 21.
часе выбараў да сойму ісьці па лініі, намечанай ЦК КПЗБ, на карысьць розных камбінацыяў, выдуманых «Беларускаю інтэлігенцыяю ў Вільні»“39.
Адхіленьне „грамадоўцаў“ ад партыйных установак адзначаўу сваёй справаздачы й Фелікс Кантар, пішучы пра нейкую перадвыбарчую ўлётку (на жаль, выявіць хоць адзін яе асобнік пакуль што не ўдалося), якая выйшла ад імя „Змаганьня“ перад самымі выбарамі й ня цалкам адпавядала партыйнай лініі: „Улётка, надрукаваная й канфіскаваная, якаяразышлася па двух-трохраёнах у колькасьці 300 штук, не зьяўляецца ўлёткай акруговага камітэту. Тав. Макара не было ў Наваградку, ён сядзеў у Баранавічах і пра гэтую ўлётку ведаць ня мог. Тав. Клім, знаходзячыся ў Наваградку, таксама на 99% не напісаў яе. Гэтая ўлётка зьяўляецца, мяркуючы з усяго, кандыдатаДварчаніна. Выкарыстаць гэтую ўлётку для фракцыйнай працы зьяўляецца злачынствам, як і ўся фракцыйная праца“4°.
Апошняя фраза з гэтай цытаты патрабуе дадатковага тлумачэньня. Згадваючы пра „фракцыйную працу“, Ф. Кантар меў на ўвазе вострую тэарэтычную дыскусію ў Камуністычнай партыі Польшчы, якая ішла якраз у той час і ўрэшце скончылася афармленьнем унутры фармальна адзінай партыі дзьвюх фракцыяў — т. зв. „большасьці“ і т. зв. „меншасьці“. Прадстаўнікі „большасьці“ стаялі на больш гнуткіх пазыцыях і дапускалі супрацу ў тактычных мэтах з сацыялістычнымі партыямі й партыямі прыгнятаных нацыянальных меншасьцяў, у той час як „меншасьць“ была фракцыяй сэктанцкай, дагматычнай і безаглядна падпарадкаванай лініі, якую праводзіў у СССР Сталін. У КПЗБ сытуацыя была ў параўнаньні з агульнапольскай партыяй трохі адрозная: прыхільнікі „меншасьці“ тут складалі большасьць, а прыхільнікі „большасьці“ — меншасьць. Тым ня менш, як выглядае, асноўнае кіраваньне камуністычнай выбарчай кампаніяй у Наваградзкай акрузе апынулася ўрэшце ў руках прыхільнікаў „большасьці“, і менавіта гэтым можна растлумачыць тое, што прыхільнікі нацыянальнай плыні былой Грамады атрымалі ў гэтай акрузе пэўныя магчымасьці для хоць бы абмежаванага рэалізоўваньня ўласных памкненьняў. Нездарма на I зьезьдзе КПЗБ адзін зь ягоных удзельнікаў, які меў псэўданім „Сідар“, заяўляў, што выстаўленьне ў сьпісе „Змаганьня“ Ігната Дварчаніна
39 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 1O1. Арк. 192.
40 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 33.
было з боку камуністаў несумненнай памылкай, прытым памылкай, „зробленай таварышамі з большасьці“41.
У рэзалюцыі па паслявыбарчай справаздачы сакратарыяту ЦК КПЗБ адзначалася „тэндэнцыя ў часткі кіраўнічых колаў радыкальнага руху адмежавацца ад рабоча-сялянскага блёку ўсіх працоўных Польшчы й арганізаваць адзіны беларускі нацыянальны фронт... паслабленьне барацьбы зь беларускімі згоднікамі... нацыяналістычныя настроі, недаацэнка кіруючайролі Камуністычнай партыі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе й радыкальна-сялянскім руху^2. Наколькі вялікім грахом у вачах камуністаў-інтэрнацыяналістаў былі падобныя адхіленьні можна ўявіць, калі прыгадаць зьмест адной зь іхных уласных улётак, якія распаўсюджваліся падчас выбарчай кампаніі нелегальна ад імя самой КПЗБ: „Хто выступае проціў адзінага фронту нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі з агульна-польскім рэвалюцыйным рухам, хто працівапастаўляе „беларуса“ наогул — „паляку“ наогул, хто дзеля апраўданьня контрарэвалюцыйнага лёзунгу „адзінага беларускага нацыянальнага фронту“ абвінавачвае польскіх рэвалюцыйных рабочых і сялян у шавінізьме і ў захопных імкненьнях — той аслабляе сілы антыфашыстоўскага блёку, той дапамагае польскаму фашызму — узмацоўвае польскі акупацыйны рэжым у ЗБ, той вораг нацыянальна-вызваленчае барацьбы беларускіх народныхмасаў“43.
Вяртаючыся ж да саміх выбараў, варта адзначыць, што акрамя вышэйзгаданых сьпісаў пад №№38 (Беларускае рабоча-сялянскае аб’яднаньне), 39 (сьпіс „Змаганьне за інтарэсы сялянаў і работнікаў“) і 41 („Беларускія сяляне і работнікі“) у Наваградзкай выбарчай акрузе было выстаўлена яшчэ 3 беларускія сьпісы: №18 (Блёку нацыянальных меншасьцяў), №37 („Агульна-беларускі народны сьпіс“), №40 (Беларускі гаспадарчы незалежны саюз сялянаў і работнікаў). №37 быў выразна палянафільскім, а ягоным „тварам“ на Наваградчыне стаў шырокавядомы ў той час, але вельмі скампрамэтаваны ў вачах выбарнікаў сваёй адкрыта прапольскай пазыцыяй беларускі дзеяч Арсень Паўлюкевіч. №40 арганізаваў таксама даволі вядомы ў той час дзеяч Яўген Міткевіч, які ў першай палове 1920-х гг. таксама быў сярод стваральнікаў шэрагу палянафільскіх арганізацыяў і адначасова зьяўляўся кан-
41 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 179. Арк. 21.
42 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 179. Арк. 144.
43 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 42. Арк. 127.
фідэнтам II аддзелу Генэральнага штабу. На выбары Міткевіч ішоў пад апазыцыйнымі сацыялістычнымі лёзунгамі, але ў сувязях ягонага сыіісу зь дзяржаўнымі ўладамі таксама мала ў каго ўзьнікалі сумневы. Гэты сьпіс быў выстаўлены адмыслова, каб адцягваць галасы прыхільнікаў былой Грамады. Нарэшце, у складзе Блёку нацыянальных меншасьцяў ішлі на выбары дзеячы з асяродку Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі й Беларускага сялянскага саюзу на чале з Васілём Рагулем. Апошні паходзіў зь вёскі Ачукевічы з-пад Л юбчы й ня траціў надзеі на вяртаньне хоць бы часткі сваёй былой папулярнасьці на радзіме, якой ён карыстаўся ў 1922—1925 іт. і якая значна зьменшылася пасьля таго, як даволі нечакана гэты дзеяч не далучыўся да навастворанай Грамады, хоць і меў левыя погляды ды лічыўся „сялянскім радыкалам“.
Зь ліку польскіх партыяў найбольш моцнымі супернікамі былых грамадоўцаў былі праўладны сьпіс №1 (Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам), а таксама сьпісы польскіх левых партыяў: №2 (Польская сацыялістычная партыя), №3 (Польская народная партыя „Вызваленьне“) і №ю (Сялянская партыя). Пад №20 у Сойм балятаваліся расейскія нацыяналісты, якія пры пэўных умовах таксама маглі скласьці беларусам канкурэнцыю, туманячы галаву малапісьменным вяскоўцам праваслаўнага веравызнаньня (як гэта адбылося ў Пінскай выбарчай акрузе, дзе расейцы здолелі нават атрымаць адзін мандат, у асноўным за кошт масавага за іх галасаваньня насельніцтва вялікіх праваслаўных вёсак у ваколіцах Давыд-Гарадка). Толькі 3 сьпісы фактычна не зьяўляліся „змаганцам“ канкурэнтнымі, бо былі чыста габрэйскімі: №4 (Аіульны габрэйскі рабочы саюз „Бунд“ у Польшчы), №33 „Агульнагабрэйскі нацыянальны выбарчы блёк у Сойм і Сэнат“ і №37 — індывідуальны сьпіс габрэйскага дзеяча Э. Закгэйма44.
Самі ўмовы правядзеньня выбарчай кампаніі, як ужо вышэй адзначалася, былі для апанэнтаў улады, перш за ўсё зь ліку нацыянальных меншасьцяў, надзвычай неспрыяльныя. Мясцовая здміністрацыя прыкладала ўсе намаганьні, каб выканаць пажаданьні свайго непасрэднага начальства (пра якія ішла гаворка вышэй), і дзеля гэтага не спыняліся ні перад якімі парушэньнямі заканадаўства. Так, было зафіксавана шмат выпадкаў сьвядомага незапісаньня ў сьпісы „няпэўных“ выбарнікаў. Многія вясковыя выбарнікі ў Заходняй Беларусі не атрымалі магчымасьці прагаласаваць, бо іх не дапусьцілі на выбарчыя ўчасткі.
44 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933... S. 125.
Шырока распаўсюджаная была практыка канфіскацыі друкаваных выданьняў, асабліва леварадыкальных, ды і ўвогуле агітацыі апанэнтаў праўладных сьпісаў чыніліся ўсялякія перашкоды. Пра вялікі маштаб парушэньняў, зьдзейсьненых падчас выбараў, сьведчыць тое, што ў Вярхоўны суд Польшчы пасьля іх былі пададзеныя 183 пратэсты, якія паходзілі пераважна з тэрыторыі т. зв. „усходніх крэсаў“45. Няма сумневу, што гэтыя пратэсты ў большасьці сваёй мелі пад сабой грунт, бо пасьля іх разгляду (праўда, вельмі зацягнутага ў часе) вынікі выбараў у 7 акрутах, у тым ліку ў заходнебеларускіх Лідзкай і Сьвянцянскай, у 1930 г. анулявалі й прызначылі паўторнае галасаваньне.
У такіх умовах патрэбная была сапраўды вялікая энэргія, ахвярнасьць і вынаходлівасьць з боку прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў, каб супрацьдзеяць парушэньням і злоўжываньням. Так, выбарчаму камітэту „Змаганьня“ давялося ўжываць падчас сваёй кампаніі розныя хітрыкі, напрыклад, распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы ў выглядзе маленькіх рознакаляровых картак, папяроснай паперы альбо брашураў з замаскаванай вокладкай46. Дзеячы, якія наважыліся на адкрьпую працу на карысьць сьпісу „Змаганьня“, мусілі ўвесь час быць гатовымі да рэпрэсіяў з боку адміністрацыйных і паліцэйскіх уладаў.
На жаль, захавалася зусім няшмат зьвестак пра тое, наколькі вялікую ролю падчас гэтай кампаніі адыграў Аляксандар Стагановіч — першы кандыдат у сьпісе „Змаганьня“. Вядома, што ён быў, акрамя таго, што балятаваўся сам, намесьнікам паўнамоцнай асобы ўсяго сьпісу №39 (паўнамоцнай асобай быў Анастас Аляшкевіч)47. Няма сумневу, што і ў перадвыбарчай агітацыі ён мусіў браць актыўны ўдзел, але, відаць, ягоныя заслугі ў гэтай сфэры не асабліва вылучаліся сярод іншых, бо ні афіцыйныя польскія, ні камуністычныя крыніцы адмыслова ягоную асобу пры апісаньні хады кампаніі на Наваградчыне не вылучаюць. Толькі ў справаздачы Ф. Кантара ў адным месцы прозьвішча Стагановіча пералічваецца ў ліку асобаў, якім на заключным этапе агітацыі даручылі выступаць на мітынгах у найбольш значных населеных пунктах акругі. Стагановіч павінен быў, паводле гэтага дакумэнту, правесьці мітынгі ў Дзятлаве й Наваградку, аднак не пась-
45 Ajnenkiel A. Parlamentaryzm w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1975. S. 267.
46 Розеншейн Д. B Центральной редакцнн // Годы нспытаннй н мужества / Сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мннск, 1973С. 198.
47 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 6o.
пеў гэтага зрабіць, бо польскія ўлады, адчуваючы сваю бясьсільнасьць перад грамадоўска-камуністычнай агітацыяй, наважыліся за тыдзень да галасаваньня на скрайнія меры: масавыя арышты найбольш актыўных дзеячаў „Змаганьня“. Усяго на Наваградчыне тады арыштавалі каля іоо чалавек, у тым ліку й Аляксандра Стагановіча48.
Аднак жа дадзеныя захады польскай паліцыі не далі жаданага выніку. „Змаганьне“ ўсё адно заняло ў Наваградзкай выбарчай акрузе першае месца, набраўшы 71706 галасоў выбарнікаў. На другім месцы апынуўся Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам — 53 926 галасоў. 14 216 галасоў здабыў Блёк нацыянальных меншасьцяў, 8 818 — Польская сацыялістычная партыя. 3 астатніх сьпісаў цікавыя для нас у першую чаргу беларускія. За сьпіс №40 прагаласавалі 4 467 чалавек (збольшага ў Баранавіцкім павеце), за сьпіс №41 — 3 167 (у асноўным на Нясьвіжчыне), а за сьпіс №38 — 1495 чалавек (таксама ў асноўным на Нясьвіжчыне). Цалкам правальнымі аказаліся выбары для сьпісу №37 Арсеня Паўлюкевіча — ва ўсіх пяці паветах ён здабыўусяго толькі 229 галасоў, пры гэтым у Слонімскім павеце яго падтрымалі толькі 9 чалавек, а ў Стаўпецкім за №37 не аддалі ўвогуле ніводнага голасу49.
Наваградзкі павет стаў для „змаганцаў“ сапраўдным апорным пунктам ва ўсёй акрузе — агульны выбарчы посьпех сьпісу быў дасягнуты дзякуючы менавіта мясцовым галасам, якіх тут за яго аддалі аж 30 772 (для атрыманьня аднаго мандату патрабавалася 17 975 галасоў). Брольніцкі выбарчы ўчастак, у які ўваходзілі стагановіцкія Нясутычы, быў адным з найбольш „празмаганскім“ — з 820 галасоў мясцовых выбарнікаў, прызнаных сапраўднымі, 766 (93,4%) былі аддадзеныя за сьпіс №39. Рэшта галасоў прыпала тут на долю ББСУ (51 голас) і Блёку нацыянальных меншасьцяў (3 галасы)50. Такія лічбы несумненна сьведчаць пра значны аўтарытэт і высокі давер, якімі карыстаўся Стагановіч сярод сваіх землякоў.
Роўна праз тыдзень адбыліся выбары ў Сэнат, на якіх леварадыкальная прэса першапачаткова парэкамэндавала сваім прыхільнікам падтрымаць сьпіс Беларускага сялянска-работніцкага аб’яднаньня (№з8)51 (сэнацкі сьпіс №39 быў прызнаны несапраўдным). Аднак і
48 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. і. Адз. зах. 54. Арк. 35—36.
49 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933... S. 125.
50 Wybory do cial ustawodawczych w wojewodztwie Nowogrodzkim w r. 1928. Nowogrodek, 1928. S. 188—189.
51 Сяляне i Работнікі! // Воля працы. 8 сакавіка 1928. №1. С. 2.
сьпіс №38 да дня выбараў не датрымаўся й быў ануляваны (відавочна, дзеля таго, што ўлады напалохаліся вялікай папулярнасьці „змаганцаў“ сярод насельніцтва Наваградзкага ваяводзтва, якая фактычна гарантавала ім атрыманьне прынамсі аднаго сэнатарскага мандату). Кіраўнікі мясцовай „змаганскай“ выбарчай кампаніі ў такіх умовах наважыліся на неардынарны крок — яны заклікалі сваіх прыхільнікаў галасаваць за Блёк нацыянальных меншасьцяў, на першым месцы сэнацкага сьпісу якога стаяў беларус Васіль Рагуля, у той час зьняволены ўладамі. Такое рашэньне прынялі насуперак пазыцыі мясцовага кіраўніцтва КПЗБ — тое настойвала, каб прыхільнікі „змаганцаў“ дэманстратыўна галасавалі за камуністычны ануляваны сьпіс №із)52.
Падтрымка „змаганцаў“ забясьпечыла Блёку нацыянальных меншасьцяў у Наваградзкім ваяводзтве 27 247 галасоў (ледзь не напалову больш, чым на соймавых выбарах), чаго якраз і хапіла для атрыманьня сэнатарскага мандату. Першае месца з 65 045 галасамі тут заняў Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам, а зь беларускіх 8 984 галасы набраў сьпіс №41 і 62 — сьпіс №37“.
Такога выніку ў тых умовах „змаганцам“ было дасягнуць вельмі няпроста, улічваючы тагачасныя зусім не вялікія магчымасьці данясеньня сваёй пазыцыі да грамадзтва. Характэрны прыклад гэтага — вынікі галасаваньня на тым жа стагановіцкім Брольніцкім выбарчым участку. Ва ўмовах адсутнасьці ў вёсцы самога зьняволенага ўладамі Стагановіча, насельніцтва, даведаўшыся пра ануляваньне сьпісу, за які яно зьбіраліся галасаваць, і ня маючы ніякіх інструкцыяў, што ў такой сытуацыі належыць рабіць, проста не пайшло на выбары. 3 810 мясцовых жыхароў, якія мелі права галасаваць на выбарах у Сэнат, на ўчастак у Брольніках 11 сакавіка 1928 г. зьявіліся толькі 189, зь якіх 120 апусьцілі ў урны карткі з нумарамі ануляванага сьпісу (такія галасы паводле закону прызнаваліся несапраўднымі). 3 астатніх 69 чалавек 48 прагаласавалі за ББСУ, 19 — за Блёк нацыянальных меншасьцяў, a 2 — за сьпіс №4ім.
Дадаткова трэба таксама адзначыць, што перад гэтым, падчас выбараў у Сойм, самі „змаганцы“ прыклалі нямала намаганьняў, каб Ра-
52 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 32.
53 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933... S. 194.
54 Wybory do cial ustawodawczych w wojewodztwie Nowogrödzkim w r. 1928...
S. 244-245.
гулю здыскрэдытаваць, і не шкадавалі для гэтага чорнай фарбы. Так, пра ягоную партыю ў радыкальнай прэсе пісалася, што „ролю падгалоскаў агентаў фашыстаўскай буржуазіі ўзялі на сябе, аб’ектыўна кажучы, дзьвероднасныя сабе групы — Сельсаюз з Хадэкамі, або буржуазны блёкменшасьцяў“55, а самому Рагулю інкрымінаваўся „публічны данос на выдатных дзеячаў беларускага працоўнага руху, разьбіваньне еднасьці працоўных і ашуканства масаў“56. Што гэткая агітацыя дзейнічала ў патрэбным „змаганцам“ кірунку, бачна па выніках выбараў у Сойм, асабліва ў найбольш апанаваных „змаганцамі“ Наваградзкім (родным для Рагулі) і Слонімскім паветах. На Наваградчыне соймавы сьпіс Блёку нацыянальных меншасьцяў здабыў усяго толькі 2 215 галасоў, зь іх 1 970 — на гарадзкіх і местачковых участках (гэта значыць у першую чаргу сярод габрэйскага насельніцтва), і толькі 245 — на вясковых. На Слонімшчыне 1770 галасоў за БНМ разьмеркаваліся ў прапорцыі 1 612 галасоў на гарадзкіх і местачковых участках і 158 — на вясковых57.
Тым больш зьдзіўлялі пасьля гэтага вынікі выбараў у Сэнат. Для прыкладу, на Нягневіцкім выбарчым участку на соймавых выбарах за „Змаганьне“ прагаласаваў 1 041 чалавек, а за Блёк нацыянальных меншасьцяў — толькі 16, на сэнацкіх жа выбарах БНМ на гэтым самым участку меўужо 726 галасоў. На Яновіцкім участкуўтым жа павеце на соймавых выбарах сьпіс №39 атрымаў 1 088 галасоў, у той час як сьпіс №18 — аніводнага, а праз тыдзень на выбарах у Сэнат за №18 галасавалі ўжо 445 чалавек58. Несумненна, для таго, каб магчы ў тых умовах так хутка рэгуляваць настроі выбарнікаў і паварочваць іх у патрэбны бок, пераадольваючы вынікі сваёй жа ранейшай супрацьлеглай агітацыі, трэба было праяўляць незвычайную актыўнасьць і энэргію, а галоўнае — карыстацца сярод насельніцтва незвычайным аўтарытэтам і даверам. Нездарма, прыгадваючы праз гады тую выбарчую кампанію, Васіль Рагуля прызнаваў, што „вонкі нас засталіся самыя ідэйныя працаўнікі. Імі й былі былыя грамадоўцы“™.
55 Два лягэры // Думка працы. 21 студзеня 1928. №6. С. 1.
56 „Посьпехі“ Рагулі ў Наваградчыне. (Карэспандэнцыя з Наваградку) // Сіла працы. 1928. 4 лютага. №2. С. 2.
57 Mniejszosci narodowe w wyborach do Sejmu i Senatu w r. 1928. Warszawa, 1928. S. 279, 283.
58 Тамсама. S. 285.
59 Рагуля B. Успаміны... C. 66.
Аляксандар Стагановіч вестку пра сваё выбраньне ў паслы атрымаў у Наваградзкай турме. Паводле польскіх законаў, зьняволены пасол ці сэнатар павінен быў вызваляцца для выкананьня сваіх абавязкаў, але толькі пасьля таго, як гэтага на даручэньне большасьці Сойму запатрабуе маршалак палаты. Дзеля таго да канца сакавіка Стагановіч заставаўся ў турме й быў вымушаны нават прапусьціць першае паседжаньне новага Сойму, якое адбылося 27 сакавіка 1928 г.6°. Аднак ужо на наступны дзень, 28 сакавіка 1928 г., ён разам зь іншым беларусам Іванам Грэцкім, таксама зьняволеным падчас выбарчай кампаніі, склаў урачыстую пасольскую прысягу61, а неўзабаве заняў пасаду скарбніка навастворанага Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне за інтарэсы сялянаў і работнікаў"62.
Акрамя Стагановіча, у клюб „Змаганьне“ ўвайшлі выбраныя на Наваградчыне з таго ж сьпісу Ігнат Дварчанін і Язэп Гаўрылік (апошні ўзначаліў клюб, а Дварчанін стаў ягоным намесьнікам), а таксама вышэйзгаданы Іван Грэцкі, які прайшоўу Сойм у Берасьцейскай выбарчай акрузе зь сьпісу ўкраінскай левай партыі „Сельроб-лявіца“ (фактычна, украінскі аналяг Грамады). Празь некалькі месяцаў да клюбу „Змаганьне“ далучыўся таксама пасол Флягонт Валынец, абраны ў Лідзкай акрузе зь сьпісу Выбарчага камітэту беларускіх сялянаў і работнікаў, які сфармаваў і ўзначальваў вядомы беларускі дзеяч Янка Станкевіч. Сам Станкевіч знаходзіўся ў гэты час у вострым і прынцыповым канфлікце ледзьве не з усімі іншымі беларускімі дзеячамі, таму, хоць таксама атрымаў пасольскі мандат, ні да якой фракцыі ў Сойме не далучаўся, застаўшыся т. зв. „дзікім“ паслом. Акрамя таго, паслы Фабіян Ярэміч, Альбін Стаповіч, Павал Каруза, Канстанцін Юхневіч, а таксама сэнатары Васіль Рагуля й Вячаслаў Багдановіч, выбраныя зь сьпісу БНМ, стварылі Беларускі пасольскі клюб (БПК) на чале зь Ярэмічам. Узаемаадносіны паміж пасламі з розных беларускіх фракцыяў былі ад самага пачатку складаныя, што тлумачылася ў першую чаргу ідэалягічнымі прычынамі: калі для прадстаўнікоў БПК галоўнае значэньне, прынамсі дэкляратыўна, мела абарона нацыянальных правоў беларус-
60 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II? Sprawozdanie stenograficzne z 1 posiedzenia z dnia 27 marca 1928 r.
61 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 2 posiedzenia z dnia 28 marca 1928 r. L. 3.
6a Даніловіч B. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі... С. 33.
кага насельніцтва, то прадстаўнікі „Змаганьня“ на першае месца (перадусім пад ціскам камуністаў) высоўвалі клясавыя патрабаваньні.
Вызваленьне Аляксандра Стагановіча з-пад варты не азначала, што ўсе абвінавачаньні супраць яго аўтаматычна здымаюцца. Гаворка магла ісьці толькі пра адтэрміноўку заведзенай крымінальнай справы да заканчэньня пасольскіх паўнамоцтваў, і тое пасьля таго, як адпаведную прапанову прыме Сойм. 24 красавіка 1928 г. на чарговым соймавым паседжаньні якраз і разглядалася гэтае пытаньнеў дачыненьні цэлага шэрагу парлямэнтароў. Звычайна падобныя справы разглядаліся ў парлямэнце хутка й на карысьць паслоў, аднак у дадзеным выпадку здарылася неспадзяванка: прапанова клюбу „Змаганьне“ аб адтэрміноўцы справы, заведзенай падчас выбараў на яго сябраў Аляксандра Стагановіча й Івана Грэцкага, была адзінай з усіх большасьцю ў 175 галасоў супраць 161 адхіленая63, дзеля чаго абодва паслы надалей заставаліся ў „падвешаным“ стане — паліцыя ў любы момант магла іх арыштаваць. Ня выключана, што пэўную ролю ў прыняцьці Соймам нэгатыўнага рашэньня адыграла правакацыйнасьць самога тону адпаведнай прапановы, пададзенай клюбам. Перад гэтым яе рашуча адмовіўся падпісаць беларускі пасол Янка Станкевіч, вядомы ў беларускім грамадзтве сваімі антыкамуністычнымі поглядамі, аргумэнтаваўшы сваю пазыцыю тым, што дакумэнт, сфармуляваны падобным чынам, можа толькі пагоршыць становішча арыштаваных64. Як пасьля аказалася, ён якраз меў рацыю, хоць за сваю пазыцыю й быў пасьля жорстка раскрытыкаваны ў „змаганскай“ прэсе65.
Аляксандар Стагановіч, такім чынам, ад самага пачатку выкананьня пасольскіх абавязкаў апынуўся ў вельмі няпэўным стане, аднак, нягледзячы на гэта, імкнуўся ў гэты час у меру сваіх магчымасьцяў праводзіць актыўную дзейнасьць. У Сойме, праўда, ягоная праца абмяжоўвалася толькі тым, што ён падпісваў разам з калегамі розныя інтэрпэляцыі й прапановы, прытым ня толькі тыя, якія падаваліся ўласным клюбам ці ягонымі хаўрусьнікамі, але й тыя, якія падавалі парлямэн-
63 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 7 posiedzenia z dnia 24 kwietnia 1928 r. L. 31.
64 Bialorusini. Bialoruskie pzedstawicielstwo parlamentarne. Sprawa senatora B. Rahuli. Deklaracje bialoruskie w Sejmie. Interpelacje. Prasa bialoruska o wyborach i o pierwszych wyst^pieniach poslow bialoruskich / / Sprawy Narodowosciowe. 1928. №. 2. S. 216.
65 3 Сойму // Голас працы. 28 красавіка 1928. №5. С. 3.
тары з канкурэнтнай беларускай фракцыі — Беларускага пасольскага клюбу66. Асноўная ж дзейнасьць праводзілася Стагановічам па-за сьценамі парлямэнту. Так, 7 красавіка 1928 г. ён прысутнічаў на агульным зьезьдзе сябраў Таварыства беларускай школы Наваградзкага павету, які сабраўся ў сувязі з праведзенымі незадоўга перад гэтым арыштамі паводле абвінавачаньня ў правядзеньні камуністычнай дзейнасьці лідэраў мясцовай управы ТБШ. Стагановіч выступіў з прамовай, у якой „падкрэсьліў неабходнасьць правядзеньня ТБШ культурна-асьветніцкай працы, згадаўшы ж пра арыштаваных сябраў Акруговай управы ТБШ, ён зазначыў, што яны былі добрымі працаўнікамі“67.
У тым жа месяцы Стагановіч зрабіў „інтэрвэнцыю“ ў наваградзкім старостве адносна лёсу арыштаваных мясцовых радыкальных беларускіх дзеячаў68, a 1 траўня ён вёў прапагандысцкую дзейнасьць сярод жыхароў Наваградку69. Усё гэта ацэньвалася польскімі ўладамі адназначна — „згаданы ў справаздачны пэрыяд — да моманту арышту — карыстаючыся правам недатыкальнасьці, праводзіў вельмірашучую антыдзяржаўную дзейнасьць“70.
24 траўня 1928 г. у памяшканьні беларускай гімназіі ў Наваградку адбыўся яшчэ адзін акруговы зьезд ТБШ з удзелам 57 чалавек. Стагановіч узяў удзел і ў ім і ў выніку быў разам зь іншымі мясцовымі актывістамі абраны ў наглядчую раду. Супрацоўнікі II аддзелу Камандаваньня 9*й вайсковай акругі з цэнтрам у Берасьці акрэсьлілі пры гэтым у сваім рапарце, што ўсе сябры новай наглядчай рады зьяўляюцца „прыхільнікамі ці сябрамі КПЗБ“7'.
Падобная ацэнка дзейнасьці Аляксандра Стагановіча з боку польскіх уладаў не пакідала сумневаў адносна таго, што хутка яны могуць прыкласьці намаганьні, каб яе спыніць. Чакаць рашучых дзеяньняў з боку паліцыі доўга не давялося — ужо 3 чэрвеня 1928 г. Стагановіч быў арыштаваны паліцыяй у Наваградку. На наступны дзень маршалак
66 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okies II. Druk 4105,134,135,141.
67 CAW. Dowodztwo Okr^gu Korpusu IX. Sygn. I.371.9/A.127. Podteczka 6; Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewnetrznych (MSW) 1918—1939. Sygn. 1021-doplywy. S. 405.
68 Наша хроніка. Інтэрвэнцыі Клюбу „Змаганьня“ // Голас працы. 21 красавіка 1928. №3. С. 4.
69 Даніловіч В. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі... С. 52.
70 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 78.
71 CAW. Dowodztwo Okr^gu Korpusu IX. Sygn. I.371.9/A.127. Podteczka 6.
Сойму Ігнацы Дашынскі проста паведаміў пра гэта паслам, адзначыўшы, што іхнае папярэдняе рашэньне дапускае, што „падчас сьледзтва па крымінальнай справе любы сродак крымінальнай працэдуры, які вядзе да мэты, вызначанай судом, можа быць ужыты“. Зыходзячы з гэтага, маршалак адмовіўся ад асабістага ўмяшаньня ў гэтую справу, гэтым самым фактычна даўшы судовым органам свабоду дзеяньняў у дачыненьні Стагановіча72.
3 такой пастаноўкай пытаньня не пагадзіліся калегі Стагановіча па клюбе, якія падалі новую прапанову аб адтэрмінаваньні крымінальнай справы й неадкладным вызваленьні арыштаванага пасла. 8 чэрвеня 1928 г. з прамовай у гэтай справе з соймавай трыбуны выступіў Ігнат Дварчанін, які зьвярнуў увагу на грубае парушэньне арт. 21 польскай Канстытуцыі, які адназначна акрэсьліваў, што „на працягу ўсяго часу дзеяньня мандату паслы ня могуць быць прыцягнутыя да судовакрымінальнай ці дысцыплінарнай адказнасьці й пазбаўленыя волі без дазволу Сойму“. Акрамя таго, ён паставіў пад сумнеў правільнасьць працэдуры падліку галасоў паслоў пры першым разглядзе пытаньня аб адтэрміноўцы справы Аляксандра Стагановіча й Івана Грэцкага 24 красавіка 1928 г. Нягледзячы на тое, што супраць прысваеньня прапанове клюбу „Змаганьне“ статусу сыіешнай тут жа выказаліся пасол ад клюбу ББСУ Багдан Падоскі й намесьнік міністра юстыцыі Станіслаў Цар, маршалак усё ж быў вымушаны паставіць гэтае пытаньне на пайменнае галасаваньне, і ў выніку „змаганцы“ атрымалі невялікую перамогу — за прысваеньне прапанове статусу сьпешнай прагаласавалі 103 паслы супраць 85 тых, якія выказаліся супраць73. Аднак гэтым усё й скончылася — іншага рашэньня, больш для Стагановіча пазытыўнага, Сойм так і не прыняў. Праўда, паслы-„змаганцы“ не забыліся пра свайго калегу й пастаянна нагадвалі Сойму пра ягонае становішча, як гэта зрабіў у сваім выступленьні з соймавай трыбуны 12 чэрвеня 1928 г. Флягонт Вальшец, аднак іхнае меркаваньне ў гэтай справе пад увагу абсалютна ня бралася74.
72 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okies II. Sprawozdanie stenograficzne z 16 posiedzenia z dnia 4 czerwca 1928 r. L. 4.
73 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 19 posiedzenia z dnia 8 czerwca 1928 r. L 92—95.
74 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 22 posiedzenia z dnia 12 czerwca 1928 r. t. 3—4.
Зрэшты, самі калегі Стагановіча, прынамсі Дварчанін і Гаўрылік, у той час апынуліся ў даволі цяжкой сытуацыі, і праблема арышту таварыша не была для іх адзінай і найгалоўнейшай. Ад самага пачатку працы ў Сойме яны мусілі адчуць усе мінусы свайго ўваходжаньня ў парлямэнт пры дапамозе камуністаў. У падзяку за падтрымку паслы„змаганцы“ вымушана пагадзіліся на тое, каб іхная парлямэнцкая тактыка накіроўвалася камуністычнай партыяй, а на паседжаньнях клюбу прысутнічаў прадстаўнік КПЗБ75. Апошні ж ад імя партыі патрабаваў ад паслоў правядзеньня ў сьценах Сойму й па-за яго межамі такой працы, якая не зусім адпавядала іхнаму ўласнаму бачаньню сваіх задачаў у якасьці выбранцаў беларускага народу. Сакрэтная справаздача з сустрэчы старшыні клюбу „Змаганьне“ Язэпа Гаўрыліка з дарадцам паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР у Польшчы Ю. Кацюбінскім, якая адбылася 30 ліпеня 1928 г., утрымлівае шмат фактаў, якія наўпрост сьведчаць, што шматлікія „рэвалюцыйныя“ дзеяньні, пасьля ўслаўленыя й распрапагандаваныя савецкай гістарыяграфіяй, камуністам даводзілася з паслоў-„змаганцаў“ літаральна выціскаць. Так, Кацюбінскі сьведчыў, што Гаўрылік
„увесь час падкрэсьліваў, што ён не камуніст і з „Вашымі“, як ён пастаянна кажа, ён нічога агульнага ня мае, не адказвае за іх дурноту, але ў душы ён большы рэвалюцыянэр, чым „Вашы“... Палітычна ён чалавек мала разьвіты і вельмі сыры. Ён лічыць, што ім трэба завязаць непасрэдную сувязь з Савецкай Беларусьсю, бо сувязь з польскай Кампартыяй вельмі дыскрэдытуе. Наагул яны вельмі незадаволеныя гэтай сувязьзю...“
Таксама Гаўрылік лічыў памылкай, што
„Валынца адарвалі ад Станкевіча. Пагадзіліся на гэта яны пад ціскам апекуноў і вельмі пра гэта шкадуюць, бо Валынец зараз пад вялікай пагрозай. [...] Другой памылкай яны лічаць наданьне Таварыству беларускай школы палітычнага характару й, у прыватнасьці, вылучэньне на кіроўныя ролі вядучых палітычных дзеячоў. Таму яны вырашылі зрабіць зьмену вярхушкі, вылучаючы на кіроўныя пасады менш прыкметныхлюдзей. Яны лічаць, што Таварыства беларускай школы стаіць напярэдадніліквідацыі, і яны хочуць „так здыпляматнічаць, што, не йдучы на ўгоду, захаваць Таварыства беларускай школы, а для гэтага ня трэба мазоліць вочы паліцыі“. [...] Ен паве-
75 Ковальскнй Ю. С посламн клуба „Змаганне“ // Годы нспытаннй н мужества / Сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мннск, 1973. С. 97.
даміў, што яны вырашылі купіць у Вільні вялікі дом, назваць ягоДомам беларускай культуры й засяродзіць у ім усе кулыпурныя беларускія ўстановы й арганізацыі.
Месяцы два таму меркавалася зьліцьцё абодвух беларускіх нацыянальных камітэтаў на наступньіх умовах: 1) пратэст перад польскім урадам супраць асуджэньня на працэсе грамадоўцаў самой Грамады як арганізацыі; 2) аб’яднаны нацыянальны камітэт бярэ на сябе ўтрыманьне асуджаных і іхсем’яў; абодва камітэты спыняюць барацьбу й зьліваюцца ў адзін камітэт [...].
Яны хацелі зладзіць зборы на зьняволеных грамадоўцаў і, у прыватнасьці, дэпутатаў. Збор яны хацелі зладзіць ад імя ,Дабрачыннага таварыства“[...], якое павінна, на іх думку, узяць апеку над зьняволенымі, бо МОПР безнадзейны і абыходзіць беларусаў. Зь вялікай цяжкасьцю адгаварыў іх ад гэтай справы.
Яны вырашылі, што Таварыства беларускай школы павінна прыняць удзел у „ТоргахПолноцных“, якія адкрываюцца 18жніўня ў Вільні. Таварыства беларускай школы выставіць беларускія самаробныя вырабы. Прасілі прыслаць зь Менску экспанаты для іхнага павільёну. Яраіў ня браць удзелу ў выставе, алеяны ўжо купілімесца й адмовіцца ад удзелу ня хочуць“^.
Гэтыя й іншыя супярэчнасьці захоўваліся паміж пасламі „Змаганьня“ ды камуністычнымі функцыянэрамі й надалей і зь цягам часу ня толькі не зьмякчаліся, але ўсё болып паглыбляліся. Пасьля ў высьвятленьні ўзаемных стасункаў давядзецца ўзяць непасрэдны ўдзел і Аляксандру Стагановічу. Пакуль жа ён сядзеўу Гарадзенскай турме пад сьледзтвам, і далейшы ягоны лёс выглядаў зусім цьмяным, хоць ягоныя таварышы па клюбе ня трацілі надзеі, што ўрэшце ім удасца дабіцца вызваленьня Стагановіча й спыненьня справы яго й Грэцкага. Паводле ўсё таго ж Кацюбінскага, „двух дэпутатаў, выдадзеных соймам, яны не замяняюць іншымі, бо спадзяюцца, што старыя будуць апраўданыя судом. Калі будзе суд, невядома, але верагодна, што ня хутка“^.
Аднак жа ў апошнім выпадку засьцярогі паслоў „Змаганьня“ аказаліся беспадстаўнымі, і чакаць суда над Стагановічам давялося ня так і
76 Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т. з (1928 г. — чэрвень 1941 г.) / Склад. У. Міхнюк, У. Ракашэвіч, Я. Фалей, А. Шарапа. Мінск, 2001. С. 34—35-
77 Тамсама. С. 34.
доўга. Ужо 14 верасьня 1928 г. наваградзкая пракуратура скончыла падрыхтоўку акту па справе Стагановіча й іншых асобаў, абвінавачаных у камуністычнай дзейнасьці, a 25 верасьня 1928 г. гэты акт быў перасланы ў Наваградзкі акруговы суд78. Падчас судовага працэсу, які пачаўся ў Наваградку 27 лістапада й доўжыўся да 3 сьнежня 1928 г., на лаве падсудных, апрача Стагановіча, сядзелі яшчэ 20 чалавек, і ўсе яны абвінавачваліся ў камуністычнай дзейнасьці на тэрыторыі Наваградзкага й Баранавіцкага паветаў. Як высьветлілася падчас працэсу, у адносінах да Стагановіча сьледзтва, нягледзячы на ўсе намаганьні, так і ня здолела знайсьці бясспрэчных доказаў ягонай віны, у той час як сьведчаньняў на ягоную карысыдь было даволі шмат. Цікава, што нават наваградзкі стараста Грынеўскі выступаў на працэсе сьведкам ад абароны й сказаў пра Стагановіча, што „знае яго як вельмі добрага селяніна й чыннага дзеяча на грунце земляробчай вытворчасьці“79. Сьведка Гутовіч, грамадзянін з Наваградзкага павету, сусед Стагановіча, акрэсьліў ягоякдобрага грамадзкага дзеяча, які „досыць добра адносіўся да «зямяньства»“. Да падобнай характарыстыкі далучыўся таксама й дзеяч мясцовага сельскагаспадарчага таварыства Сенажэцкі. Добрую характарыстыку Стагановічу далі й ягоныя палітычныя апанэнты зь ліку беларускіх дзеячаў. Так, Васіль Рагуля засьведчыў, што, нягледзячы на палітычныя непаразуменьні з Стагановічам, ён ня лічыць апошняга камуністычным дзеячам, а наконт колішняга выбарчага сьпісу „Змаганьня“ сказаў, што гэта „беларускі радыкальна-нацьіянальны сьпісак, фундамэнтам якога зьяўляюцца сацыяльныя пачаткі“. У той жа час Міхал Чатырка адзначыў, што падчас працы ў Таварыстве беларускай школы Стагановіч „даў дужа прыкладаў сваёй ахвярнасьці“^. У выніку 5 чалавек былі асуджаныя на 8 гадоў зьняволеньня, 8 — на 4, а астатнія, у тым ліку й Стагановіч, былі апраўданыя81. У выніку гэтага Аляксандар Стагановіч займеў магчымасьць вярнуцца да выкананьня сваіх пасольскіх абавязкаў, што й зрабіў, адразу ж пасьля вызваленьня з-пад варты выехаўшы ў Варшаву.
78 Наша хроніка. Яшчэ вялікі працэс беларускага сялянства, на чале з паслом Стагановічам // Слова працы. 1928.17 кастрычніка. №5. С. 4.
79 Наша хроніка. Вялізарны палітычны працэс у Наваградку // Да працы. 1 сьнежня 1928. №1. С. 5.
80 3 палітычнага працэсу ў Наваградку // Да працы. 8 сьнежня 1928. №3. С. 1—2.
Вяртаньне Стагановіча ў Сойм адбылося ў спэцыфічных умовах. Фактычна адразу ж пасьля прыезду, 7 сьнежня 1928 г., яму давялося ўдзельнічаць у клюбным паседжаньні, на якім абмяркоўвалася дзейнасьць Ігната Д варчаніна, скіраваная на дасягненьне кампрамісу й супрацоўніцтва ў важных агульнанацыянальных справах зь іншымі беларускімі пасламі — ідэалягічнымі праціўнікамі „змаганцаў“. Паводле інфармацыі польскай выведкі, 4 лістапада 1928 г. Дварчанін заключыў пагадненьне з БСС і БХД, згодна зь якім прадугледжвалася ўтрыманьне адзінага нацыянальнага фронту на культурніцкім грунце. Хаўрус заключылі на „свабоднай“ аснове, г. зн. кожная арганізацыя магла праводзіць сваю далейшую працу згодна з уласнымі праграмнымі й такгычнымі ўстаноўкамі, але пры гэтым прадугледжвалася ўстрыманьне ад узаемных нападак у прэсе. Пагадненьне, праўда, не прадугледжвала далучэньня да яго Янкі Станкевіча, дзейнасьць якога была ацэненая як „шкодная й нават правакацыйная“®2.
Паводле зьвестак, атрыманых супрацоўнікамі II аддзелу Войска Польскага, падчас згаданага паседжаньня пачынаньні пасла Дварчаніна былі сябрамі клюбу жорстка раскрытыкаваныя, а Стагановіч разам з Ф. Валынцом і Я. Гаўрылікам выказаўся за тое, што„тактыка павінна больш яскрава ісьці ў левым напрамку, у тым ліку і ў адносінах да інійых арганізацыяў“. Аднак у іншым месцы той жа справаздачы супрацоўнікі II аддзелу, зрабіўшы спробу падзяліць усіх сябраў БСРПК і іхных сымпатыкаў ды супрацоўнікаў на правую, цэнтрысцкую й левую плыні, адносна Стагановіча зрабіць гэта выразна ня здолелі, падкрэсьліўшы, што ягоная пазыцыя нявызначаная83.
Службоўцам II аддзелу падалося надта дзіўным, што „лявіца БСРПК больш чыммесяц цярпела акцыю паслаДварчаніна, не знаходзячы ў ёй анічога заганнага, і што толькі 7 сьнежня 19283. Клюб прыйшоў да згаданага перакананьня“. Дзеля таго прыпушчалася, што „ўсталяваньне кантакту з дробнамяшчанскімі партыямі Клюб зрабіў самастойна й пад уласную адказнасьць, з ініцыятывы паслаДварчаніна, якому з „нацыянальнай правіцы“ ішоў у гэтым выпадку з працягнутай рукой кс. Адам Станкевіч з БХД. Аднак жа вышэйстаячая ўлада, у дадзеным выпадку несумненна КПЗБ, аможа нават іМенск,
81 3 палітычнага працэсу ў Наваградку // Да працы. 12 сьнежня 1928. №4. С. 2.
82 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 194.
83 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 196.
рашуча выказалася супраць падобнай камбінацыі, заключанай насуперак камуністычнаму сумленьню^.
Ёсьць усе падставы прызнаць слушнасьць гэткіх высноваў супрацоўнікаў польскіх спэцслужбаў, бо яны не супярэчаць тым зьвесткам, якія мы атрымліваем пра тагачасную сьпуацыю ў клюбе „Змаганьне“ з камуністычных крыніцаў. Апошнія сьведчаць, што на мяжы 1928 і 1929 гг. унутраныя супярэчнасьці ў клюбе абвастрыліся настолькі, што куратарам ад КПЗБ даводзілася пра іх згадваць ледзь ня ў кожным сваім лісьце-справаздачы. Так, у канцы студзеня 1929 г. адзін з такіх куратараў (магчыма, Лявон Мэнке) пісаў: „Узаемныя адносіны ў сябраў не такія добрыя. Францішак (хто менавіта з паслоў меўся на ўвазе пад гэтай мянушкай, пакуль дакладна не вядома, але з кантэксту падаецца, што Флягонт Валынец. — А. П.) незадаволены Г[аўрылікам] (я Вам ужо пісаў пра гэта). Ф[ранцішак] даў шэраг прыкладаў, дзе сапраўды Г[аўрылік] не ў парадку, такой жа самай думкі і Ўлад[ак]. Я намагаўся супакоіць яго і зьвярнуць увагу на неабходнасьць у далейшым правесьці тую ж самую лінію. Пасьля дадзенайразмовы ён супакоіўся і прызнаў, што мы маем рацыю. спадзяюся, што ўдасца бязбольна гэта ўсё вырашыць. Вядома, даводзіцца лявіраваць, але нічога“85.
2 лютага 1929 г. іншы куратар клюбу ад КПЗБ Арсень Канчэўскі (пс. „Уладак“), таксама наракаў у справаздачы свайму начальству: „Г[аўрылік], на якога безумоўна найбольш пасрэдна й беспасрэдна (часта міма яго волі) мае ўплыў белсанацыя, вельмі часта робіць глупствы. [...] Прымаючы пастанову аб уваходзе Г[аўрыліка] у тройку, мы ня ўчлі, што канцэнтруючы ў яго руках старшын[ства] і скарбн[ікоўства], ня толькі стаўляем яго ў курс усіх справаў, але робім яго фактычным кіраўніком клюбу. Нараканьні Францішка на тое, што на імляжыць фактычнае кіраўніцтва й адказнасьць, калі ён yea ўсіх драбніцах залежыць ад Г[аўрыліка], што часта нават падрываеяго аўтарытэт, маюць пэўную падставу. Уважаем, што трэба ўзяць курс на скарбнікоўства іншага чалавека, хоць бы Гр[эцкага], а такжа болыную калектывізацыю працы“^. Там жа Канчэўскі адзначаў, што „кампанія па барацьбе з голадам сустракаецца з поўным незразуменьнем яе значэньня яку партыі, так і пасярод нацыянальна-выз-
84 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 195—196.
85 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 217. Арк. 7.
86 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 211. Арк. 45.
валенчых колаў, а ў першую чаргу ў Б.С.Р. Клюбе... У пас[ольскім] Клюбе ізноў некаторыя адзінкі хварэюць на баязьнь перад масамі“87.
Характэрна, што ва ўсіх дагэтуль выяўленых рэляцыях камуністычных куратараў клюбу „Змаганьне“, датычных пэрыяду студзеня—лютага 1929 г., нідзе і ў аніякім кантэксьце не фігуруе прозьвішча (або нейкія празрыстыя крыптанімы ці ініцыялы) Аляксандра Стагановіча. Рызыкнем прыпусьціць, што гэты дзеяч неўзабаве пасьля выхаду з турмы нейкім чынам недвухсэнсоўна засьведчыў камуністам, што ня мае намеру праводзіць дзейнасьць у адпаведнасьці з накрэсьленай імі лініяй, альбо ім самім падалося надзвычай падазроным ягонае вызваленьне з турмы паводле рашэньня польскага суда і дзеля таго яны не выключалі нейкіх нечаканасьцяў зь ягонага боку. Недавер камуністаў да Стагановіча, а таксама малавядомасьць і малааўтарытэтнасьць асобы апошняга ў асяродзьдзі беларускіх нацыянальных дзеячаў па-за межамі Наваградчыны і ў сувязі з гэтым ягоная лёгкая замяняльнасьць без асаблівай шкоды для справы схілялі камуністаў да рашэньня аб ягонай замене на іншага пасла, ад якога можна было б спадзявацца больш рашучага й пасьлядоўнага правядзеньня камуністычнай лініі ў клюбе „Змаганьне“. Сам Стагановіч, відаць, пра намеры камуністаў ведаў ці прынамсі здагадваўся, змагацца за захаваньне свайго мандату не зьбіраўся й дзеля таго ва ўнутраныя справы клюбу асабліва ня ўмешваўся. Праўда, ягоныя подпісы ў гэты час можна знайсьці пад некаторымі прапановамі й інтэрпэляцыямі, якія падаваліся клюбам „Змаганьне“ й іншымі хаўруснымі гэтаму клюбу фракцыямі88, але гэта цяжка лічыць актыўным удзелам у працы клюбу. Магчыма, і ўвоіуле Стагановіч большую частку часу тады праводзіў па-за Варшавай, тым больш што й Сойм у студзені 1929 г. зьбіраўся на паседжаньні толькі эпізадычна, а калі ад канца гэтага месяца стаў зьбірацца штодзённа, то 7 лютага 1929 г. Стагановіч узяў сабе афіцыйны адпачынак на 9 дзён89. Дзеля таго й ня згадвалася ягонае прозьвішча ў камуністычных справаздачах — Стагановіч проста сам не даваў да гэтага асаблівых нагодаў.
Затое рэгулярна ў гэтых справаздачах у пачатку 1929 г. зьяўлялася прозьвішча селяніна з Слонімшчыны й аднаго з тагачасных чальцоў Галоўнай управы ТБШ, а адначасова сябра КПЗБ Паўла Крынчыка, які
87 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз.зах.211. Арк. 47.
88 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okies II. Druk №378,385, 422, 423, 424.
89 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 47 posiedzenia z dnia 7 lutego 1929 r. L. 3.
на парлямэнцкіх выбарах 1928 г. у Наваградзкай акрузе стаяў у выбарчым сьпісе „Змаганьня“ на чацьвёртым месцы й, паводле патрабаваньняў выбарчага закону, мог замяніць у Сойме любога з паслоў з гэтага сьпісу ў тым выпадку, калі б той памёр, дзеля нейкай прычыны быў пазбаўлены мандату ці сам ад яго адмовіўся. У справаздачах Крынчык фігуруе ў кантэксьце выключна пазытыўным (натуральна, з камуністычнага гледзішча). Напрыклад, у справаздачы за канец студзеня 1929 г. пісалася: „Робім захады, каб сабраць кулыпурнікаў (г. зн. дзеячаў Таварыства беларускай школы. — А. П.) на маленькую нараду... К[рынчык] напісаў, што ён з намі й гатовы на ўсё, што яму загадаюць. Мы ўказалі канкрэтна на форму, як арганізаваць гэтую нараду (у нашым духу), на днях я буду ведаць падрабязнасьці“90. 2 лютага 1929 г. Арсень Канчэўскі, пішучы пра ўнутраную барацьбу ў кіраўніцтве ТБШ паміж прыхільнікамі камуністаў і іх апанэнтамі, згадаў, што ,,Кр[ынчык], які заявіў аб поўнай салідарнасьці з намі, паставіць ультыматыўна справу скліканьня зьезду або канфэрэнцыі прадстаўнікоў управаў. Паколькі на гэта тройка ня дасьць згоды, Кр[ынчык] выступае зь яе складу й супольна зД. ад імя старай управы й рэвізійнай камісіі склікаюць прадстаўнікоў управаў дзеля выбару новай камісіі, якая павінна будзе склікаць агульны зьезд ТБШ“4'. Дзеля таго выглядала цалкам рэальным, што праз увядзеньне ў склад пасольскага клюбу „Змаганьне“ сапраўды ідэйнага й актыўнага камуніста П. Крынчыка КПЗБ удасца ўзмацніць сваё кіраваньне ім (другі сябра КПЗБ у складзе „Змаганьня“, Іван Грэцкі, да таго часу не праявіў якасьцяў, неабходных для таго, каб перахапіць кіраўніцтва клюбам з рук Язэпа Гаўрыліка й Ігната Дварчаніна). Сам Крынчык, згодна зь ягонымі ўласнымі ўспамінамі, у той час „паводле распараджэньня ЦК быў вызвалены ад актыўнага кіраваньня масавымі акцыямі й падтрымліваў сувязь толькі з абмежаванымі адказнымі таварышамі, бо з-за няўдалага выбару кандыдатаў мандаты атрымалі людзі недысцыплінаваныя, і ў бліжэйшы час прыйдзецца аднаго зь іх адклікаць, каб даць магчымасьць атрымаць мандат мне“92.
90 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 217. Арк. 6.
91 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. і. Адз. зах. 217. Арк. 42.
92 Гарадзенскі дзяржаўны музэй. Ф. 27444 (Крннчнк П. С ндеямн Карла Маркса, Фрндрнха Энгельса, Владнмнра Нльнча Леннна — дорогой народовольцев я пошел в народ (Краткне воспомннання. II часть). С. 18.
25 лютага 1929 г. адбылося паседжаньне Краёвага бюро ЦК КПЗБ, прысьвечанае пытаньню партыйнага кіраўніцтва беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, на якім была сярод іншага прынятая наступная пастанова:
,,а) Даручыць С[акратарыя]ту тэрмінова азнаёміцца з [кандыдатурай] Кр[ынчыка] і канчаткова вырашыць пытаньне пра яго.
б) У выпадку станоўчага вырашэньня пытаньня аб ягонай кандыдатуры, лічыць неабходным ягонае ўваходжаньне ў склад кл[юбу].
в) С[акратарыя]т прыме ўсе захады для паскарэньня складаньня паўнамоцтваў С[таганові]чам“'а.
Усе пункты гэтай пастановы былі апэратыўна выкананыя. Кандыдатура Паўла Крынчыка, як адзначалася вышэй, выклікала ў той час у заходнебеларускіх камуністаўтолькі станоўчыя эмоцыі, і тамуАляксандар Стагановіч неўзабаве падаў маршалку Сойму заяву аб сваёй адмове ад пасольскага мандату. У Сойме пра гэта афіцыйна аб’явілі на паседжаньні 13 сакавіка 1929 г.94, і якраз з гэтага часу Стагановіч пераставаў быць паслом. Праз адно паседжаньне, 20 сакавіка 1929 г., прысягу прыняў ягоны наступнік Павал Крынчык95.
Са зьяўленьнем у складзе клюбу „Змаганьне“ Крынчыка й без таго няпростыя адносіны тут яшчэ больш абвастрыліся. Камуністы зрабілі на яго галоўную стаўку пры рэалізацыі сваёй палітыкі поўнага кіраваньня клюбам, а сам ён імкнуўся чаканьні, якія на яго ўскладаліся, апраўдваць. Таму Крынчык у сваёй дзейнасьці часта дазваляў сабе дэманстратыўна ігнараваць думку кіраўніцтва клюбу, пра што сам згадваўу сваіх пазьнейшыхуспамінах96. Такія ягоныя паводзіны выклікалі ўсё больш актыўнае непрыманьне й нават абурэньне астатніх чальцоў клюбу, што правакавала сталыя канфлікты як на асабістай, так і на палітычнай глебе, якія працягваліся фактычна да самага заканчэньня існаваньня клюбу ў жніўні 1930 г. пасьля датэрміновага роспуску Юзэфам Пілсудзскім парлямэнту. Аднак падрабязна спыняцца на разглядзе гэтай цікавай праблемы ў межах нашага дасьледаваньня немэта-
93 НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Адз. зах. 4292. Арк. 38—39.
94 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 57 posiedzenia z dnia 13 marca 1929 r. L. 4.
95 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 59 posiedzenia z dnia 20 marca 1929 r. L. 3—4.
96 Крннчнк П. „Непрнкосновенность“ послов // Годы нспытаннй н мужества / Сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мннск, 1973. С. 75.
згодна, бо асноўны герой артыкулу, Аляксандар Стагановіч, да дадзеных канфліктаў аніякага дачыненьня ўжо ня меў97.
Што ж тычыцца лёсу гэтага дзеяча пасьля ягонага сыходу з Сойму, то даўно плянаваная заходнебеларускімі камуністамі, але даволі нечаканая для шырокай грамадзкасьці адмова Стагановіча ад мандату не магла абысьціся бяз розных чутак і прыпушчэньняў на гэты конт. Польскія чыноўнікі зь Міністэрства ўнутраных справаў здагадваліся пра тое, што тут не абышлося без уплыву КПЗБ, і нават мелі зьвесткі (невядома, з наколькі верагоднай крыніцы), што „пасол Стагановіч перад атрыманьнем мандату падаў Антону Мальцу (дзеяч КПЗБ, які цяпер знаходзіцца ў турме) дэклярацыю, у якой абавязаўся адмовіцца ад пасольскага мандату на патрабаваньне КПЗБ“48. У бачаньні ж супрацоўнікаў II аддзелу Генэральнага штабу сыіуацыя выглядала так:
„У апошні часу асабовым складзе БСРПКадбылася пэрсанальная зьмена: пакінуў клюб пасол Стагановіч, які адрокся ад мандату на пажаданьне КПЗБ. Матывы адмовы павінны быць наступныя: Стагановіч абвінавачваўся ў камунізьме, алеАкруговы суд яго апраўдаў. КПЗБ, відавочна баючыся, каб ён не пайшоў па сьлядахАстроўскага, запатрабавала, у асобах Гаўрыліка й Дварчаніна, каб ён праводзіў камуністычную акцыю. Стагановіч нібыта супраціўляўся гэтаму, і таму мусіў адмовіцца ад мандату, бо КПЗБ пагражала яму далёка ідучымі наступствамі“^.
Каб хоць неяк апраўдаць свой крок і адвесьці ад сябе падозраньні ў прыналежнасьці да камуністычнай партыі й дзеяньняў у адпаведнасьці зь яе дырэктывамі, сам Стагановіч заяўляў, што падставай для адмовы ім ад мандату былі сямейныя прычыны й жаданьне падняць занядбаную апошнім часам гаспадарку, аднак такое тлумачэньне нікога асабліва не пераконвала й падавалася малаверагодным (асабліва ўлічваючы надзвычай высокія пасольскія заробкі, якія разьвіцьцю гас-
97 Часгкова праблема ўзаемаадносінаў у клюбе „Змаганьне“ пасьля адмовы ад мандату Аляксандра Стагановіча знайшла адлюстраваныіе ў артыкуле: Пашкевіч А. КПЗБ і Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клуб „Змаганне“ ў 1928—1930 іт.: некаторыя аспекты супрацоўніцтва // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: Зборнік навук. артыкулаў / Рэдкал.: I. Крэнь, У. Навіцкі, В. Белазаровіч (адк. рэд.) і інш. Гродна, 2006. С. 168—174.
98 AAN. MSW 1918—1939. Sygn. 1032-doplywy. К. 52.
99 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 12.
падаркі маглі толькі спрыяць). Праз паўгоду пытаньне „Што прымусіла Стагановіча адмовіцца ад выкананьня пасольскіх абавязкаў“ узьнікла ўжо на апэляцыйным судзе ў Вільні, і гэтым разам ён паспрабаваў патлумачыць матывы сваіх дзеяньняў праблемамі з здароўем і недастатковым узроўнем адукацыі. Праўда, на судзьдзяў і гэтыя аргумэнты не аказалі вялікага ўражаньня, бо, паводле іх, „абвінавачаны ня робіць уражаньня цяжка хворага чалавека, [...] і пры гэтым агульнавядома, што й многія іншыя паслы маюць вельмі малую адукацыю, йіто ім не замінае мець мандаты“'00. Натуральна, сам па сабе факт адмовы ад выкананьня пасольскіх абавязкаў зь якой бы то ні было прычыны не зьяўляўся паводле польскага заканадаўства злачынствам, аднак для абвінаваўцаў Стагановіча гэтая цьмяная справа стала лішнім доказам цесных сувязяў былога пасла з Камуністычнай партыяй, і нават асабістага ў ёй сяброўства. Урэшце, як вядома, суд афіцыйна прызнаў Стагановіча ўдзельнікам „камуністычнай змовы“ й прысудзіў за гэта да вялікага тэрміну зьняволеньня.
Думаецца, якраз у гэтым месцы самы час паразважаць: наколькі суд меў рацыю й наколькі Стагановіч быў асабіста зьвязаны з камуністамі? Тое, што пэўныя сувязі, і нават даволі шчыльныя, ён зь імі меў (як і любы дзеяч тагачаснага леварадыкальнага беларускага руху), сумненьняў, натуральна, не выклікае — але ці быў ён хоць бы на нейкім этапе сваёй біяграфіі сябрам камуністычнай партыі? Сярод нешматлікіх сучасных біёграфаў Стагановіча адзінства ў гэтым пытаньні няма. Так, Вячаслаў Даніловіч у біяграме гэтага дзеяча, прыкладзенай у дадатку да сваёй манаграфіі, наўпрост сьцьвярджае, што Стагановіч быў сябрам ня толькі БСРГ і ТБШ (у чым аніякіх сумневаў у нікога, у тым ліку і ў аўтара гэтай працы, не ўзьнікае), але й КПЗБ101. Аднак жа ў асноўным тэксьце гэтай жа самай манаграфіі аўтар сам гэтаму адназначнаму сьцьверджаньню й супярэчыць, пішучы пры характарыстыцы пэрсанальнага складу пасольскага клюбу „Змаганьня“, што„ўсе паслы былі членамі БСРГ, а Я. Грэцкі — яшчэ й камуністам“1О2. Адмысловае падкрэсьліваньне камуністычнасьці Грэцкага (а што якраз гэты дзеяч камуністам быў — факт даказаны) лягічна мусіць прыводзіць да
100 НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Адз. зах. 18474. Арк. 27.
‘О1 Даніловіч В. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі...
С. 152.
102 Тамсама. С. 35.
высновы, што тады ўсе астатнія паслы „Змаганьня“, у тым ліку й Стагановіч, камуністамі не зьяўляліся. Згаданая супярэчнасьць у зьвестках у першую чаргу сьведчыць пра тое, што Даніловічу не ўдалося выявіць нейкіх дакладных і неаспрэчных зьвестак пра сапраўдную партыйную прыналежнасьць Стагановіча, і дзеля гэтага ён ня змог заняць па гэтай праблеме нейкай выразна акрэсьленай і пасьлядоўнай пазыцыі, ды, хутчэй за ўсё, і не лічыў яе асабліва важнай для дасягненьня мэтаў і задачаў свайго дасьледаваньня.
У адрозьненьне ад В. Даніловіча, польскі дасьледнік зь Любліну Зьбігнеў Запароўскі ў тым, што Стагановіч несумненна зьяўляўся сябрам КПЗБ, перакананы цьвёрда. Ён пасьлядоўна праводзіць гэтую думку ва ўсіх сваіх працах, датычных тэмы'03, аж да таго, што ў адмысловай біяграме для „Польскага біяграфічнага слоўніка“ Стагановіч з самага пачатку пададзены як„селянін, беларускі камуністычны дзеяч“.
Аднак жа да высноваў гэтага дасьледніка ў дадзеным пытаньні трэба ставіцца вельмі асьцярожна, бо праведзены намі крытычны аналіз біяграмы Стагановіча, падрыхтаваны 3. Запароўскім для „Польскага біяграфічнага слоўніка“, паказаў, што яна ўтрымлівае надзвычай шмат як дробных недакладнасьцяў, так і сур’ёзных фактаграфічных памылак. Так, паводле Запароўскага, Стагановіч вярнуўся ў Заходнюю Беларусь з Францыі толькі ў 1925 г., у той час як гэта адбылося яшчэ ў 1921 г., а пасьля вяртаньня дзеяў, нібыта, ня толькі ў КПЗБ, але і ў Камуністычным саюзе моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Апошняе сьцьверджаньне выглядае зусім непраўдападобным, калі ўлічыць далёка ўжо не камсамольскі ў той час узрост Стагановіча. Нічога ня ведаў 3. Запароўскі пра факт арышту Стагановіча перад выбарамі ў сойм у сакавіку 1928 г. і вымушанае вызваленьне яго ўладамі толькі пасьля набыцьця ім пасольскага мандату. Польскі дасьледнік адзначыў толькі, што „ў сакавіку 1928 г. паліцыя ліквідавала структуры Акруговага камітэту КПЗБ у Баранавічах, ажыцьцяўляючы шматлікія арышты, канфіскуючы зброю, камуністычныя ўлёткі й брашуры. У сьледзтве зьявілася прозьвішча Стагановіча, але пасольскі імунітэт ахоўваў яго
103 Zaporowski Z. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. Dzialalnosc poslöw, parlamentame koncepcje Jozefa Pilsudskiego, mniejszosci narodowe. Lublin, 1992. S. 35,204; Zaporowski Z. Bialorusini w Sejmie RPII kadencji 1928—1930 // Annales Universitatis Mariae Curie-Skladowska. Lublin — Polonia. 1999/2000. Sectio F. Vol. LTV—LV. S. 254; Zaporowski Z. Staganowicz Aleksander // Polski Slownik Biograficzny. T. 41. Z. 170. Krakow, 2002. S. 461.
перад арыштам“. Зьдзіўляе інтэрпрэтацыя Запароўскім факту падаваньня калегамі Стагановіча па пасольскім клюбе прапановы Сойму адтэрмінаваць разгляд крымінальнай справы супраць дзеяча на час выкананьня ім пасольскіх абавязкаў. Дасьледнік гаворыць пра „непрадуманы“ (nieopatrzny) крок, хоць у тых умовах захады якраз былі абсалютна натуральнымі й лягічнымі, бо рабіліся адначасова з чальцамі іншых пасольскіх клюбаў, якія сутыкнуліся з аналягічнымі праблемамі. Урэшце, згадаўшы пра новы арышт Стагановіча (ужо як пасла) 3 чэрвеня 1928 г. і пра наступны суд над ім, Запароўскі ані словам ня згадвае, што гэтым самым судом пасол быў першапачаткова апраўданы й яшчэ нават вярнуўся ў Сойм у якасьці пасла, а асуджаны быў на 6 гадоў турмы (а не на 5, як сьцьвярджае Запароўскі) толькі праз год, ужо пасьля сваёй адмовы ад соймавага мандату (якая, зноў такі, адбылася не 20 лютага, a 13 сакавіка 1929 г.)104. Усё вышэйадзначанае дазваляе зрабіць выснову, што аўтар вывучыў як біяграфію Аляксандра Стагановіча, так і спэцыфіку агульнай сытуацыі ў тагачаснай Заходняй Беларусі ўсё ж ня так грунтоўна, як бы гэта належала, і дзеля таго да ягоных высноваў трэба ставіцца вельмі крытычна. Падобна, што надзвычай вялікае ўзьдзеяньне на фармаваньне думкі 3. Запароўскага пра заходнебеларускі радыкальны рух левай арыентацыі й ягоных актыўных дзеячаў зрабіла выкарыстаньне ў якасьці крыніцаў для сваіх дасьледаваньняў перадусім матэрыялаў тагачасных польскіх адміністрацыйных і паліцэйскіх установаў, супрацоўнікі якіх часта былі схільныя трактаваць любую праяву беларускага руху як камуністычную дзейнасьць і ня надта жадалі глыбей разьбірацца ў гэтай праблеме. Між тым праблема гэтая зусім не такая простая й мае шмат нюансаў, што выразна высьвятляецца пры спробе супаставіць афіцыйныя польскія матэрыялы з тымі, якія выйшлі зь беларускіх нацыянальных ці з камуністычных асяродкаў.
Характэрна, што нават два польскія суды, перад якімі Стагановічу давялося выступаць у якасьці абвінавачанага й нават адзін раз быць асуджаным на значны тэрмін зьняволеньня за сваю нібыта прыналежнасьць да КПЗБ, мелі ў сваім распараджэньні вельмі супярэчлівую доказную базу, наўпроставых жа й адназначных доказаў супраць яго сьледзтва не выявіла“5. Калі б сапраўды, як сьцьвярджае 3. Запароўскі,
104 Zaporowski Z. Staganowicz Aleksander... S. 461.
105 Ha жаль, з аб’ектыўных прычынаў падчас падрыхтоўкі артыкулу нам не ўдалося папрацаваць з справай Наваградзкага акруговага суда, паводле якой у 1928 г. у якасьці падсуднага праходзіў Аляксандар Стагановіч tP
„у хаце й гаспадарчых пабудовах Стагановіча былі знойдзены зброя й камуністычная літаратура“, то наўрад ці Наваградзкі акруговы суд у канцы 1928 г. яго б цалкам апраўдаў і вызваліў дзеля выкананьня пасольскіх абавязкаў. Насамрэч абвінавачаньне супраць Стагановіча, як вынікае з матэрыялаў працэсу, грунтавалася толькі на падставе сьцьверджаньняў праяго нібыта як пра камуніста з боку іншых абвінавачаных і сьведкаў. Пры гэтым самі сьведкі, як правіла, ня ведалі Стагановіча як камуніста асабіста, а пераказвалі гэтую інфармацыю з чужых словаў ці выказвалі ўласнае меркаваньне ці прыпушчэньне. Некаторыя ж фатальныя для Стагановіча сьведчаньні, накшталт таго, што „ў запісной кніжцы абвінавачанага Кандрацюка ёсьць запіс аб выдачы з партпыйнага фонду боо злот. нейкаму «СТ»“, увогуле сьведчаць хутчэй за тое, што прынамсі афіцыйным сябрам кампартыі Аляксандар Стагановіч (калі сапраўды ён меўся на ўвазе пад гэтым „CT“) ня быў. Вядома, што сапраўдныя камуністы ва ўмовах падпольля заўсёды мелі партыйныя мянушкі, якія звычайна й выкарыстоўваліся ўва ўсіх магчымых выпадках, у тым ліку і ў асабістых запісах, у той час як пад рэальнымі прозьвішчамі ці ініцыяламі ў іхных нататках праходзілі, як правіла, толькі дзеячы-некамуністы, хай сабе й ідэйна блізкія. Натуральна, бывалі з гэтага правіла й выключэньні, але ў гэтым выпадку імаверна, што пад крыптанімам „CT“ у канфіскаваным паліцыяй нататніку быў зашыфраваны бясспрэчны камуніст Антон Малец, які меў партыйную мянушку „Стась“ (сьцьвярджаць гэта з усёй упэўненасьцю, натуральна, немагчыма, бо з тэкстам згаданага дакумэнту азнаёміцца не давялося). Урэшце, пра тое, што камуністы ніколі не ўспрымалі Аляксандра Стагановіча як адназначна свайго чалавека, ускосна можа сьведчыць і ўжо вышэй згаданы факт з нэгатыўнай ацэнкай удзельнікамі I зьезду КПЗБ выстаўленьня падчас выбараў Ігната Дварчаніна нібыта на першым месцы ў сьпісе. Тое, што камуністамі-крытыкамі
(яна, паводле Зьбігнева Запароўскага, захоўваецца ў: AAN. Archiwum Duracza. Sprawa N. Andrejuka i in. Sygn. 105/1255). He давялося таксама атрымаць доступу да арыгіналу акту абвінавачаньня апэляцыйнага суда ў Вільні, дзеля чаго вымушаныя задаволіцца расейскамоўнай копіяй, вырабленай у 1941 г. аддзелам віленскага НКВД на просьбу менскага аддзелу НКВД. Якасьць перакладу там вельмі нізкая, таму не гарантуем поўнай дакладнасьці пры перадачы цытатаў з справы. Аднак жа ўяўленьне пра агульны характар доказнай базы, якую сьледчыя здолелі сабраць супраць Стагановіча, з гэтай копіі скласьці несумненна можна.
пры гэтым ня браўся пад увагу факт, што перад Дварчаніным у сьпісе фігуравала прозьвішча Аляксандра Стагановіча, таксама можа сьведчыць пра тое, што гэтага дзеяча яны не лічылі безумоўна сваім.
Сярод агульнапрынятых прынцыпаў працы дэмакратычнага суда ёсьць, як вядома, і такі, што ўсе спрэчныя выпадкі трактуюцца на карысьць абвінавачанага. Фактычна ў адпаведнасьці з гэтым прынцыпам і дзеяў Наваградзкі акруговы суд у сьнежні 1928 г., калі адмовіўся асудзіць Аляксандра Стагановіча на аснове адных толькі дадзеных сьведкамі паказаньняў, наконт дакладнасьці й праўдзівасьці якіх меліся сумневы. Апэляцыйны ж суд у Вільні, які адбыўся 8 кастрычніка 1929 г. пасьля падачы касацыйнай скаргі наваградзкага пракурора на раіпэньне Наваградзкага акруговага суда, узяў на ўзбраеньне ўжо зусім іншыя прынцыпы. Новых бясспрэчных доказаў прыналежнасьці Стагановіча да КПЗБ і гэтым разам у суд пададзена не было, але віленскія судзьдзі, разгледзеўшы ўсё тыя ж самыя супярэчлівыя паказаньні сьведкаў, інтэрпрэтавалі іх зусім іначай — на карысьць абвінавачаньня. У выніку апэляцыйны суд адмяніў прысуд акруговага й засудзіў Аляксандра Стагановіча на 6 гадоў цяжкога астрогу, а ягоных таварышаў па няшчасьці Анастаса Аляшкевіча й Івана Раманюка — на 4 гады106.
Сёньня ўвогуле цяжка зразумець, навошта польскім уладам спатрэбілася паўторна судзіць і прысуджаць Аляксандра Стагановіча да такога вялікага тэрміну зьняволеньня (максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу Крымінальнага кодэксу складала 8 гадоў цяжкой турмы10’) ужо пасьля таго, як ён адмовіўся ад пасольскага мандату й фактычна пакінуў актыўную палітыку, перастаўшы, такім чынам, уяўляць асаблівую небясьпеку для дзяржаўных інтарэсаў. Ніякіх крыніцаў, якія б давалі нам магчымасьць даць адназначны адказ на гэтае пытаньне, выявіць падчас падрыхтоўкі дасьледаваньня не ўдалося, таму адзінае, што тут можна — гэта выказваць нейкія гіпотэзы. Так, нельга, на нашую думку, цалкам выключаць таго, што польскія ўлады мелі намер выкарыстаць Стагановічаў сваіх мэтах і падчас першага ягонага зьняволеньня схілілі яго да заключэньня нейкага нефармальнага пагадненьня, сутнасьць якога — дараваньне свабоды ў абмен на пазьнейшую супра-
106 Мясцовая хроніка. Апэляцыйны працэс „16“ // Беларуская газэта. 24 кастрычніка 1929. №1. С. 6—7.
107 Ustawy kame tymczasowo obowi^zuj^ce na ziemiach b. zaboru rosyjsldego. T. 1. Kodeks Karny z ustawami dodatkowemi wydanemi do dnia 18 marca 1921 i skorowidzem / Oprac. A. Mogilnicki, E. St. Rappaport. Warszawa, 1921. S. 33.
цу. Пра тое, што такое было ў прынцыпе магчыма, сьведчыць вядомы прыклад з апраўданьнем на працэсе Грамады беларускіх дзеячаў Радаслава Астроўскага, Аляксандра Каўша й Антона Луцкевіча, якія за гэта пагаджаліся на пэўную супрацу з польскімі ўладамі. Даючы ацэнку гэтага факту зь біяграфіі Луцкевіча, Янка Станкевіч пазьней, ужо на эміграцыі, сьцьвяржаў: „Я перакананы, штоА. Луцкевіч, будучы ў турме, даў згоду на супрацу з польскім урадам, але не супрацаваў“108. Нельга выключаць, што нешта падобнае магло адбыцца й з Стагановічам — што й ён першапачаткова„даў згоду на супрацу“, а пасьля таксама„не супрацаваў“. Магчыма, у тым ліку й з спробай унікнуць выкананьня дадзеных палякам абяцаньняў зьвязана таксама ўхіленьне Стагановіча пасьля свайго вызваленьня ад актыўнай працы ў складзе пасольскага клюбу „Змаганьне“, а пасьля й адмова на першае патрабаваньне КПЗБ ад пасольскага мандату. Заціснуты паміж камуністычным молатам і польскім кавадлам, зацкаваны пасол мог пабачыць у складаньні ганаровых, але занадта ўжо, як аказалася, клопатных паўнамоцтваў адзіны шанец вылузнуцца з надзвычай небясьпечнай для сябе й сваёй сям’і сытуацыі. Далейшае ж „ажыўленьне“ нібыта ўжо завершанай крымінальнай справы з наступным прысудам, зусім несувымерным зьдзейсьненым Стагановічам „злачынствам“ (прынамсі, тым, пра якія гаварылася на судзе), можна ў такім выпадку разглядаць як элемэнтарную помсту польскіх функцыянэраў, якіх хітры беларускі селянін мерыўся надурыць.
Іншая гіпотэза таксама зьвязаная з магчымасьцю помсты, але ўжо ня з боку ўсіх польскіх службаў дзяржаўнай бясьпекі, а толькі асобнага чалавека, і не канкрэтна Стагановічу, а ўсяму беларускаму нацыянальнаму руху. Маецца тут на ўвазе тое, што старшынём Віленскага апэляцыйнага суда ўтой час быў Бохвіч, вядомы як вялікі непрыяцель беларускіх нацыянальных дзеячаў. Васіль Рагуля ў сваіх успамінах згадваў, што „Бохвіч меў на мяне зуб з асабгстых прычынаў. У свой час сын і зяць Бохвіча задушылі ў лесе аднаго селяніна, і я як пасол умяшаўся ў гэтую справу“. Пры гэтым ён распавёў захапляльную гісторыю, як Бохвіч і старшыня Беларускага пасольскага клюбу Фабіян Ярэміч у 1928 г., калі Рагуля, выбраны ў Наваградзкім ваяводзтве ў сэнатары, знаходзіўся ў турме й чакаў рашэньня парлямэнту адносна свайго далейшага лёсу, вялі „тайнае змаганьне вакол мае асобы. [...] Першы (Ярэміч. — А. П.) у парлямэкце пускаў у ход усе пружыны дзе-
ю8 Станкевіч Я. За родную мову й праўдзівы назоў. Вільня, 2006. С. 275.
ля майго вызваленьня для выконваньня сэнатарскіх абавязкаў, другі ж (Бохвіч. — А. П.) сьпяшаўся хутчэй закончыць працэс, каб вынесьці прысуд у акружным судзе“. Тое „тайнае змаганьне“ скончылася ў выніку на карысьць Ярэміча, які нібыта „на 12 гадзін выперадзіў Бохвіча“, і Рагуля быў, на вялікае расчараваньне Бохвіча, вызвалены109. У сувязі з гэтым нельга выключаць, што Бохвіч пры разглядзе справы Стагановіча проста адыграўся пры такой зручнай нагодзе за тую адносна яшчэ нядаўнюю справу, асабліва калі памятаць, што Рагуля быў на працэсе адным зь сьведкаў абароны й выказваўся пра Стагановіча толькі станоўча.
Як бы там ні было, Аляксандар Стагановіч атрымаў свой тэрмін і быў вымушаны яго адбываць. Калі праз акрэсьлены час ён нарэшце выйшаў з турмы й вярнуўся ў родную вёску, былі ўжо зусім іншыя часы. Колішні парлямэнт быў даўно распушчаны Пілсудзкім, а калегі Отагановіча па клюбе „Змаганьне“ пасьля амаль двухгадовага зьняволеньня ў польскай турме выехалі ў выніку абмену палітзьняволенымі ў БССР і ўжо прызвычайваліся да ўмоваў існаваньня ў іншай турме — савецкай. Ад колішняга грамадоўскага ўздыму не засталося й сьледу, палякі перайшлі ў наступ на ўсіх франтах, зьнішчаючы ўсялякія праявы арганізаванага беларускага руху, які б выгляд, хоць бы нават чыста культурна-асьветніцкі, ён ня меў. Стагановічу ў такіх умовах анічога не заставалася, як толькі заняцца ўласнай гаспадаркай ды чакаць таго часу, калі адкрыюцца новыя магчымасьці для працягу дзейнасьці на карысьць беларускай ідэі. Чакаць жа заставалася зусім нядоўга. Ужо празь некалькі гадоў, у верасьні 1939 г., пачаўся новы сусьветны закалот, які кардынальна зьмяніў палітычную сытуацыю ва Ўсходняй Эўропе й пасеяў у сэрцах многіх беларускіх дзеячаў, нават тых, якія перад гэтым ужо расчаравана адышлі ад усіх справаў, новыя надзеі на магчымасьць ажыцьцяўленьня ўзьмененыхумовах нацыянальных ідэалаў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...
109
Рагуля В. Успаміны... С. 67—68.
Архіваліі: успаміны
Аляксандар Стпагановіч
УСПАМІНЫ ПАСЛА
У вёсцы Нясутычы Гарадэчанскае воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні125 студзеня 1890 г., ад маткі Паўліны з дому Родзькаў і бацькі Лявона прыйшоў на гэты сьвет другім па чарзе, але першым сынам я, Аляксандар. У той час бацька мой быў заможным селянінам на ўсю ваколіцу. Здавалася, што маё жыцьцё на гэтым сьвеце добра забясьпечана.
Аднак, як мне было тры гады, сталася вялікае няшчасьце ў нашай сям’і: на працягу аднаго году памерлі мой дзед і бацька, які лячыўся ў Вільні ў шпіталі сьв. Якуба, а таксама мой малодшы брацік. Мала гэтага, у тым самым годзе здохла чатыры валы, двое коней, пяць кароў, васямнаццаць штук сьвіней, збожжа на полі разакралі людзі.
Гэта была Боская кара, хаця мой бацька, а таксама дзед былі вельмі добрымі, ахвярнымі людзьмі. Дзеда за падтрымку паўстаньня ў 1863— 1864 гг. расейцы высеклі розгамі. У Наваградчыне паўстаньнем кіраваў нейкі Маслоўскі, якога маскалі ў 1864 г. павесілі. У тую ноч цела яго было ўкрадзена паўстанцамі й перавезена ў двор Сянна, дзе пахавалі.
Пасьля гэтакага вялікага няшчасьця й маладога веку мае маткі мы засталіся на сваёй собскай б’Д гект. гаспадарцы, а арандаваную зямлю, у ліку 34*/2 гект., абшарнік аддаў другому. Пачалося новае жыцьцё, якое нельга назваць жыцьцём, а існаваньнем.
Праз тры гады па сьмерці першага мужа матка выйшла замуж, беручы новага мужа на сваю гаспадарку. 3-за нядбайлівасьці мужа, для нас айчыма, у сям’і жыцьцё нічагусенькі не паляпшалася, хіба толькі тое, што быў у хаце мужчына. Ня ведаю, чым усё скончылася б, калі б не было роднай цёткі ў гэтай вёсцы, якая вельмі шчодра падтрымлівала нашую сям’ю.
' Сёньня Наваградзкі раён Гарадзенскай вобласьці.
На шостым годзе майго жыцьця я пайшоўу школу (калі яе можна так назваць, бо настаўнікамі маімі былі хлопцы на пару год старэйшыя за вучняў, якія, скончыўшы царкоўна-прыхадзкую школу, у позьнюю восень, як жывёла ўжо не пасецца, прыходзілі ў вёску і ўмаўляліся настаўнікамі з тымі бацькамі, якія пасылалі сваіх дзяцей вучыцца. Вучыліся па хатах, з чаргі ў кожнага школьніка. Вучоба канчалася з растаяньнем сьнегу. Такую школу мне давялося наведваць на працягу толькі пяці зімаў. Жыцьцёвыя абставіны сям’і не пазвалялі вучыцца далей, бо трэба было ісьці ў двор на працу, калі пагоняць з малатарні, за 15 кап. у дзень, а летам кароў, сваіх і чужых, пасьвіць.
Будучы хлапчуком, я вельмі мала забаўляўся з сваімі аднагоднікамі. Я любіў слухаць розныя апавяданьні старэйшых мужчын, калі яны зьбіраліся й разгаварвалі аб сваіх уражаньнях у заробкавых паездкаху Вільню, Гародню, Менскі інш. гарады й мястэчкі. Сёньня не магу сказаць, чаму я пераймаў толькі добрыя, карысныя апавяданьні. Усё благое, шкоднае мною не трымалася.
Калі мне было 14 год, мяне матка аддала ў двор пасьвіць коні. На другі год, у 1905, я застаўся парабкам у двары. Мне далі пару коней і ўсё прыладзьдзе, як даросламу парабку.
У гэтым самым годзе двор наведалі два вучні гарадзкога вучылішча, Н. Булыга зь вёскі Селішча й Гірш Ражанскі зь вёскі Куровічы, з мэтаю нагаварыць нас, парабкаў, да страйку. Зь пяцёх парабкаў я на гэта пагаджаўся, пазасталыя не пагадзіліся.
Трохі пазьней я даведаўся, што яны разам з В. Рагулем2 належалі да партыі сацыялістых-рэвалюцыянэраў3, куды мяне ўлучылі ад тады,
2 Васіль Рагуля (1879—1955), беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, пэдагог. Да рэвалюцыі працаваў настаўнікам, быў перакананым праціўнікам беларускага руху. У1922 г. яго абралі паслом у польскі Сойм як беларускага кандыдата. Пасольскія абавязкі выконваўу 1922—1927 гг., у 1928—1930 гг. — сэнатар. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу. Падчас Другой сусьветнай вайны быў бурмістрам у Дзятлаве. Пасьля вайны — на эміграцыі: спачатку ў Бэльгіі, пасьля ў ЗША.
3 Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (эсэраў) — палітычная партыя, якая ўзьнікла ў Расеі ў канцы 1901 — пачатку 1902 гт. Ставіла за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасьці, рэарганізацыю вытворчасьці і ўсяго грамадзкага ладу на сацыялістычных прынцыпах. Яе сябры лічылі галоўнай сілай рэвалюцыі сялянства, выступалі за сацыялізацыю зямлі.
лета 1905 г. Я быў знаёмы з В. Рагулем і, нягледзячы на маю маладосьць, я выконваў усе загады, якія на патаемных сходах мне даручалі.
Улетку на Спаса, 06.08.1906, за расклейваньне „Выбарскае адозвы“4 на тэлеграфных слупах на шляху з Наваградку ў Л юбчу быў арыштаваны разам з В. Рагулем, Н. Булыгам і Гіршам Ражанскім. Я, як вельмі малады, дастаў ад станавога прыстава ў Наваградку толькі бізуноў. В. Рагулю, Н. Булыгу выслалі ў Адэскі павет на ‘/а гады5, а Г. Ражанскі ўцёк з-пад арышту.
Падчас рэвалюцыі я і двух хлопцаў, А. Барыс і У. Дарашэвіч, у летні час амаль штоноч раскідвалі рэвалюцыйныя адозвы на ўзгорках, начамі на тычках палілі змочаныя анучы ў газу, што наводзіла страх у насельніцтва, якое не адважвалася ісьці ў двары на працу.
У гэтым самым часе я праз аднаго аднасяльчаніна, шмат старэйшага ад мяне, які меў можнасьць хадзіць вельмі далёка на фэсты з мэтаю выбраць сабе жонку, атрымаў беларускую газэту. Калі я пачаў першы раз чытаць свой родны язык, я ніяк ня мог прыстасавацца да некаторых гукаў, галоўна да дз, дж, шч, ч, ц, цьц і інш. Аднак у мяне паўстала думка прыслухоўвацца да гутаркі людзёў. Я пераканаўся, што ўсе гэтыя словы ёсьць. Ад тады мне было лёгка чытаць свой родны язык.
Пасьля прачытаньня некалькіх нумароў у мяне паўстала думка пабачыць тых людзёў, якія друкуць сваю родную газэту. У мяне, вясковага хлапца, гэтыя асобы ўяўляліся як нешта надзвычайнае.
Восеньню 1907 г., папрасіўшы ў маткі дазволу, я зь вялікім захапленьнем направіўся ў Менск. Мне здавалася, што я найшчасьлівейшая
4 Выбарская (Выбаргаўская) адозва — адозва групы дэпутатаў 1-й Дзяржаўнай думы да грамадзянаў Расеі, выдадзеная іо ліпеня 1906 г. Утрымлівала заклік адмовіцца ад выплаты падаткаў і службы ў войску на знак пратэсту супраць роспуску Думы. Дэпутатаў, якія падпісалі адозву, аддалі пад суд.
5 Сам Рагуля пра сваю высылку ў Адэскі павет ніколі ня згадваў. У біяграфічнай зацемцы, зьмешчанай у газэце „Сялянская ніва“ ў 1926 г., пра гэты пэрыяд ягонай дзейнасьці пісалася такім чынам: „Будучы ў інстытуце (Віленскім настаўніцкім. — А. П.) і па сканчэньні яго прымаў удзел у рэвалюцыйным руху, за што і быў арыштаваны і пасаджаны ў Наваградзкую турму ў 1907 годзе. Па выхадзе з турмы адзін год ня меў права быць вучыцелем і дзеля гэтага сядзеў дома на гаспадарцы“ (Сялянская ніва. №1. з студзеня 1926. С. 2).
істота на сьвеце, не зважаючы [на тое], што я ў хадаках і шарачковым убраньні.
Чаму ў Менск, а ня ў Вільню? У той час я быў фанатычна рэлігійным, і маё варожае настаўленьне да каталікоў, якое мне прывілі расейскія папы, змусіла мяне ісьці ў Менск, бо Вільню папы вучылі каталіцкаю.
Выйшаўшы ў Менск, я вельмі быў захоплены. Даўгі той дзень быў для мяне, дзе я затрымоўваўся на працы, каб зарабіць 15—25 капеек на сваё падарожжа.
Прыйшоўшы ў Менск, я абышоў увесь горад. Нягледзячы на маё вялікае захапленьне перад гэтым, я нічагусенькі не найшоў, аб чым марыў. Зайшоўшы ў гатэль „Эўропа“, пераначаваў там за 50 капеек у нумары пад страхою й назаўтра, зыходзячы па сходах, набіў сабе гуз на лобе аб люстраную сьцяну. Яшчэ раз абышоў галоўныя вуліцы і зь вялікім болем на сэрцы пайшоў дамоў.
У тую самую восень у лістападзе месяцы мне здарылася нагода паехаць у Вільню. Мой сусед наняўся ў жыдоў загнаць каровы ў Вільню й мяне ўзяў сабе ў дапамогу.
Я вельмі быў рад гэтай паездцы. У думках я снаваў, што ў Вільні мне ўдасца знайсьці тое, аб чым я марыў. Аднак і тут мяне спаткала няўдача, бо матка папрасіла гэтага дзядзька, каб ён не адпускаў мяне ад сябе. У сапраўднасьці, не было нагоды адхіліцца.
Прыехаўшы ў Вільню вельмі рана, зараз жа паехалі з каровамі на рынак. Прастаяўшы ўвесь дзень, пад вечар там жа на талкучцы зьелі гарачае капусты па 5 капеек, селі на воз і паехалі дамоў.
Так тое, да чаго я імкнуўся ў тыя юнацкія гады, мне не ўдалося зрэалізаваць. Хвароба маткі, якая палажыла яе на тры гады ў ложак, а ў 1909 г. сьмерць затрымала мае імкненьні шукаць свайго роднага, блізкага сэрцу, да чаго я імкнуўся ад юнацкіх гадоў.
Нягледзячы на мой малады век, я ў ваколіцы карыстаўся пашанаю. Я сам ня знаю, чым я мог спрычыніцца да такога стаўленьня людзёў да мяне. На агульным сходзе Басінскай вясковай грамады6, у якую ўваходзіла 8 вёсак, у 1910 г. мяне аднагалосна выбралі старастам грамады, але
6 Вясковая грамада (сельское обіцество) — найніжэйшая грамадзка-адміністрацыйная адзінкаўдарэвалюцыйнай Расеі. Складалася з аднаго або некалькіх дробных паселішчаў, якія сумесна карысталіся пашамі й сенажацямі. Некалькі вясковых грамадаў складалі воласьць. Вясковая грамада мела грамадзкае кіраваньне, якое складалася зь вясковага сходу й вясковага старасты.
сакратар воласьці Кунцэвіч сказаў, што сход ня мае права выбраць А. Стагановіча дзеля таго, што A. С. непаўналетні (паўналетні — 22 гады).
У тым годзе, маючы 35 рублёў у кішэні, я адчыніў краму ў сваёй вёсцы з мэтаю даказаць людзям, колькі нажываюцца гандляры, і гэтым самым заахвоціць сялян адчыніць каапэратыў. Аднак дзякуючы беднасьці сялянства мае намеры ня зьдзейсьніліся.
У 1911 г. распрадаваўся двор Гулятычы. Я, маючы пустыя кішэні, задумаў купіць 8 дзесяцін зямлі. Пазычыў 90 рублёў у валасной касе й плян свой зьдзейсьніў.
У пачатку 1912 г. Наваградзкае павятовае земства запрапанавала мне працу ў сельскагаспадарчым складзе ў Баранавічах у якасьці заступніка загадчыка складам за 50 рублёў. На гэта я пагадзіўся, перадаў сваю краму брату і ад’ехаў у Баранавічы.
Першых некалькі тыдняў для мяне было вельмі несамавіта з прычыны мае мінімальнае адукацыі перад такімі асобамі, як раённы аграном Я. Мурашка, лугавод Ф. Ігнаценка, практыкант-студэнт з жонкаю Маеўскія і інш. Пасьля кароткага часу нашага сужыцьця я даведаўся, што ўсе працаўнікі — беларускія сялянскія сыны, якія мелі можнасьць закончыць вышэйшыя школы. Для мяне разам з працаю да некаторай ступені гэта было палітычнаю школаю сярод такіх людзей, як асабліва Я. Мурашка, які паходзіў зь вёскі Ябланаўшчына каля Міру. Ён належаў да сацыял-дэмакратычнай партыі (меншавікоў)7. Праз амаль трохгадовае нашае жыцьцё я палітычна пачаў разьбірацца. Праз увесь гэты час Я. Мурашка прывозіў зь Менску „Нашу Ніву“, якая прачытвалася мною некалькі разоў. Ад тады я поўнасьцю зь вялікаю любоўю да свайго народу-Бацькаўшчыны асазнаў і даў сабе слова служыць Ёй і толькі Ёй, сваёй Бацькаўшчыне — Беларусі — Народу, дзе б я ні быў. Мой фанатызм да свайго Народу паставіў мяне варожа ставіцца да ўсіх тых, якія імкнуліся і імкнуцца прысабечыць сабе маю Радзіму.
Выконваючы данае сабе слова, [калі] мяне паклікалі на вайсковую камісію ў 1912 г., каб пазьбегчы вайсковае службы ворагу, я змушаны быўужыць сродкаў, каб лекары мяне прызналі няздатным. Так было і ў 1913 г., а ў 1914 г., дзякуючы даносу аднаго русацяпа воінскаму начальні-
7 Меншавікі — прадстаўнікі палітычнай плыні (фракцыі) ў Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у 1903—1917 гг., з 1917 г. — асобнай палітычнай партыі. Былі супраціўнікамі бальшавізму, не прынялі кастрычніцкага перавароту 1917 г., мяркуючы, што Расея яшчэ не дасьпела для сацыялізму.
ку, мяне безь перагляду лекароў забралі ў расейскую армію служыць „за веру, цара і ацечаства“. Нельга было з гэтакімі лёзунгамі пагадзіцца...
У ліпені 1914 г. я быў у Фінляндыі на сельскагаспадарчай экскурсіі, якую арганізавала Менскае губэрнскае земства. Мелі зьведаць Швэцыю, але выбух вайны стаў перашкодаю. Зьведаўшы шмат якія рознага памеру гаспадаркі й жыцьцё фінаў, якога я нават не спатыкаў у нашых абшарнікаў, я прыйшоў да перакананьня, што народ, які сам кіруе, хоць і ня поўнасьцю, і над якім няма расейскіх цівуноў, зможа рабіць цуды.
Выбух вайны змусіў нас перадчасна вярнуцца дамоў. Прыехалі ў Баранавічы. За гэты час з складу служачых загадчыка Ф. Мазалевіча мабілізавалі ў армію, агранома Я. Мурашку выселілі ў Гарадзею як палітычна ненадзейнага (бо ў Баранавічах быў штаб галоўнага камандаваньня). Студэнт з жонкаю Маеўскія ад’ехалі на ўнівэрсытэт.
Сумнае настала жыцьцё. 3 другога боку, была надзея, што вайна давядзе да рэвалюцыі, а за гэтым — да самастойнага жыцьця ўсіх народаў Расейскай імпэрыі. Гэтыя словы Я. Мурашкі давалі мне атухі8 да. змаганьня з сумным жыцьцём, якое мяне чакала ў будучым, у расейскай арміі.
У лістападзе 1914 г. вялікі склад цялячых вагонаў, дзе зьмясьцілі маладых хлопцаў Наваградчыны, забраных у расейскую армію, завязьлі ў Яраслаўль над Волгаю, разьдзяліўшы па палках. Я папаў у 211-ты пяхотны запасны полк. Прыехалі ў спаскія казармы4, дзе не было ніякага абсталяваньня, заместложкаў двухпавярховыя нары, на якіх нічагусенькі не было для спаньня. Улёгшыся на голых дошках, мы пачалі гутарыць, рабіць кпіны з славянскае місіі велікарускага народу. Але ў гэты час пачулі зь цемры павышаны голас: „Спать, серые чертй. Уже после поверкй/“3разумела, некаторыя з нашых далі „ветлівыя“ адказы й на гэтым уціхамірылася.
Нягледзячы, што мы амаль усе паходзілі зь вёсак, шмат якіх нас камандны пэрсанал лічыў інтэлігентамі, і некаторыя вельмі часта змушалі малодшы камсастаў капітуляваць перад навабранцамі.
Пасьля трохтыднёвае муштры пачалі рыхтаваць да ад’езду на фронт. У гэтую мясарубку я не папаў, хоць я нікога не прасіў. 3 пакіну-
8 Атуха (ад. польск. otucha) — бадзёрасьць, сьмеласьць, надзея.
’ Спаскія казармы — будынак у Яраслаўлі, прыстасаваны пад казармы ў 1886 г. з будынку XVIII ст., у якім раней месьцілася мужчынская гімназія. Гісторыка-архітэктурны помнік сучаснага Яраслаўлю.
тых утварылі падахвіцэрскую школу, якую закончылі ў красавіку 1915 г. 3 паваротам у свае кампаніі камандзіры пачалі назначаць у школы прапаршчыкаў, ад чаго я стараўся ўхіліцца. Дзеля гэтага мяне адаслалі на фронт у 17-ты стралковы полк, які ў гэты час быў на пазыцыях каля Панявежу Ковенскай губэрні.
Трохмесячны адыход на ўсход расейскай арміі жаўнераў пацяшаў, бо ў такой практычнай сытуацыі была надзея, што вось-вось жаўнеры кінуць зброю й разыдуцца хто куды, адмаўляючы загадам камсаставу.
Каб ратаваць Рыгу як стратэгічны пункт ад здачы немцам, пад Дзьвінск прыслалі сібірскіх стралкоў, а таксама расейскіх стралкоў, якія празь месяц вялі зацятыя баі зь немцамі.
У гэтым часе мне прыпадкова надарылася пазнаёміцца з I. Дварчаніным10, зь якім 13 год пазьней буду змушаны падставіць сваю галаву, неадпавядаючую да гэтага заданьня. Бо лекары, дактары, інжынэры, магістры, адвакаты, якія надаваліся выконваць народную місію, дзеля сваіх асабістых выгад і дзеля належаньня некаторых да польскай фашыстоўскай арганізацыі ОЗОН11 пахаваліся, каб пазьней крытыкаваць.
У канцы 1915 г. я, будучы на фронце, захварэў і быў адасланы ў шпіталь у горадзе Вятка12, дзе Вяцкая вайсковая камісія звольніла мяне на трохмесячны водпуск, які я правёў у Менскай і Смаленскай губэрнях. Па адбыцьці водпуску я зноў апынуўся ўтым самым палку ўЯраслаўлі, адкуль мяне ў хуткім часе назначылі ў Маскву на сфарміраваньне 7-га асобага пяхотнага палка, які ў жніўні месяцы 1916 г. адплыў з Архангель-
‘° Ігнат Дварчанін (1895—1937), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1921—1925 гг. вучыўся ў Карлавым унівэрсытэцеў Празе. 31928 па 1930 г. быў паслом у польскі Сойм, уваходзіў у склад Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“. У жніўні 1930 г. польскія ўлады арыштавалі яго, а ў верасьні 1932 г. пасьля абмену вязьнямі Дварчанін выехаў у БССР. Рэпрэсаваны бальшавікамі й расстраляны.
11 Маецца на ўвазе Лягер нацыянальнага аб’яднаньня (Oboz Zjednoczeпіа Narodowego) — палітычная арганізацыя, якая ў прастамоўі называлася OZON. Афіцыйна паўстаў у лютым 1937 г. на даручэньне дыктатара Полыпчы, маршала Э. Рыдз-Сьміглага (.Rydz-Smigly). Асноўнай мэтай, якая ставілася пры заснаваньні лягеру, было павялічыць абароназдольнасьці дзяржавы. У партыйнай прапагандзе ўзвышалася роля арміі й яе галоўнакамандуючага Рыдза-Сьміглага. У дзейнасьці арганізацыі прасочваліся таксама фашысцкія й антысэміцкія тэндэнцыі.
12 Сёньня горад Кіраў у рэгіёне Сярэдняе Паволжжа (Расея).
ску ў Францыю. Выгрузіўшы ў горадзе Брэст'1, нас накіравалі на адпачынак на поўдні Францыі ў горад Сант-Тафагель. Даўшы адпачыць пару тыдняў, нас на параплавах морам перавезьлі ў Грэцыю, горад Салёнікі4.
На шляху ў Міжземным моры нам прыйшлося падабраць на свой параплаў 1200 жаўнераў, сэрбаў і нэграў, якія з Афрыкі пасьля выздараўленьня ехалі на Балканскі фронт у агульным ліку 3 ооо жаўнераў, але нямецкі падводны чавень патапіў іх параплаў. Надзвычайна сумна жахлівае зьявішча было для нас падбіраць застаўшыхся пры жыцьці, бо на вадзе плавалі трупы людзей, якія з посьпеху няправільна палажылі ратуючыя кругі, і ад перавесу тулава [перакуліліся] нагамі ўверх. Ад перагружанасьці наш параплаў мусіў зайсьці ў найбліжэйшы порт Бізарці15, Афрыка, дзе, выгрузіўшы жаўнераў, адплылі ў назначаным кірунку.
Пасьля прыгожай прыроды Францыі Грэцыя, Македонская правінцыя выглядала паўдзённаю, асабліва Салёнічная катлавіна, якая займала плошчу 40x60 км, голыя скалы, гарачы клімат, каліўжніўні сьпёка даходзіла да 65 градусаў Цэльсія. Гэта ўсё вельмі дрэнна ўплывала на здароўе жаўнераў, якія пачалі хварэць на дызэнтэрыю, малярыю. Мяне малярыя прыкавала да ложка на тры месяцы, пасьля чаго ў мяне было малакроўе.
На вясну 1917 г. пасьля Лютаўскай рэвалюцыі мяне зь некалькімі дзясяткамі жаўнераў адклікалі з Салёнік, дзе я прабываў некалькі месяцаў. У чэрвені месяцы 1917 г. адзін батальён нашага палка быў пасланы ў Афіны, Грэцыя, каб там у падступны спосаб абяззброіць частку грэцкай арміі, якая была верная свайму каралю, які не хацеў ваяваць супраць Вільгэльма II16, свайго крэўніка17.
13 Брэсг (Brest) — горад і порт на паўночным захадзе Францыі, на паўвостраве Брэтань.
14 Грэцкім горад стаўтолькі ў 1923 г., калі яго адваявалі ў Асманскай імпэрыі ў выніку Балканскай вайны. У Салёніках (Selanik па-турэцку) нарадзіўся Кемаль Атацюрк.
15 Маецца на ўвазе Бізэрта — горад і порт на поўначы Тунісу.
16 Вільгэльм II Гогэнцолерн (Wilhelm II, Hohenzollern, 1859—1941), германскі імпэратар у 1888—1918 гт.
17 Тагачасны кароль Грэцыі Канстантын I (Constantinus 1,1868—1923, кароль у 1913—1917,1920—1922), што паходзіў з дацкай дынастыі Глюксбургаў, быў жанаты зь сястрою Вільгэльма II Сафіяй. Апроч таго, ён скончыў вайсковую акадэмію ў Бэрліне, а ў 1913 г. атрымаў ад кайзэра Вільгэльма званьне генэрал-фэльдмаршала нямецкай арміі. d*
3 прыходам Керанскага18 да ўлады па загаду зь Петраграду былі ўтвораныя дзьве дывізіі, і-я ў Францыі, 2-я на Балканах. У ліпені 1917 г. 2-я дывізія была на пазыцыі між азёраў Брэсьба—Ахрыда19, у сьпісках трох гаспадарстваў — Грэцыі, Сэрбіі і Альбаніі. Неспрыяльныя кліматычныя ўмовы вельмі кепска адбіваліся на здароўі жаўнераў, і ў лістападзе 1917 г. лічбавы стан жаўнераў на фронце настолькі зьменшыўся, што жаўнер ад жаўнера стаяў на [адлегласьці] 50—70 мэтраў. Такое палажэньне непакоіла камсастаў, а таксама палкавыя камітэты. Да гэтага на фронце пачалося братаньне зь немцамі. Немцамі былі пастаўленыя паштовыя скрыні між франтоў, у якія жаўнеры расейскай арміі з акупаваных немцамі абшараў клалі й бралі лісты да/ад сваіх родных. Да гэтага немцы клалі ў скрыню дзьве газэты: „Гоман“2°, які выдаваўся ў Вільні, а другое назову ня помню.
& Падчас Першай сусьветнай вайны Канстантын I стараўся трымацца нэўтралітэту, хоць ягоныя сымпатыі былі на баку Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны. Апазыцыю ў дзяржаве ўзначаліў прэм’ер-міністар Вэнізэляс (Bevi£еЛод), які выступаў за далучэньне Грэцыі да Антанты. Менавіта з згоды Вэнізэляса кааліцыйныя войскі ўвосень 1915 г. пачалі высаджвацца ў ваколіцах Салёнікаў. Канстантын I загадаў Вэнізэлясу падаць у адстаўку, але той адмовіўся й сфармаваў у Салёніках Часовы ўрад нацыянальнай абароны, які дэ-факта прызналі краіны Антанты. У чэрвені 1917 г. Канстантын I пад націскам дзяржаваў Антанты першы раз адрокся ад трону.
18 Аляксандар Керанскі (1881—1970), расейскі палітычны дзеяч. У ліпені— кастрычніку 1917 г. — міністар-старшыня Часовага ўраду Расеі. Ад 1940 г. жыў збольшага ў Нью-Ёрку. У1949 г. быў адным з стваральнікаў Лігі барацьбы за свабоду народаў СССР, якая ў 1951 г. далучылася да створанага пры ўдзеле Дзярждэпартамэнту ЗША Саюзу вызваленьня народаў Расеі (СВНР). У верасьні 1951 г. Керанскі вёў перамовы з прэзыдэнтам Рады БНР Міколам Абрамчыкам і пераканаў яго ў тым, каб Рада БНР шчыльна супрацоўнічала з СВНР. Гэта, дарэчы, прывяло да першай крызы ў Радзе БНР і адтоку шэрагу дзеячаў. Стагановіч у гэты час уваходзіў у кіраўніцтва Рады БНР і падтрымаў ініцыятыву Абрамчыка.
'9 Маюцца на ўвазе Ахрыдзкае возера й возера Прэсба, разьмешчаныя сёньня на сумежжы Альбаніі, былой югаслаўскай рэспублікі Македонія й Грэцыі.
20 „Гоман“ — беларуская газэта, якая выдавалася ў Вільні лацінкай і кірыліцай зь лютага 1916 г. да канца 1918 г. Яе рэдактарамі былі Вацлаў Ластоўскі й Язэп Салавей (зь сярэдзіны 1917 г.).
Дзеля такога палажэньня жаўнерскія камітэты паставілі штабу дывізіі ўльтыматум: даць папаўненьне або скараціць фронт. Калі гэтага нельга выканаць, адказнасьць за прарыў фронту будзе на штабе дывізіі. Каб выйсьці з палажэньня, штаб дывізіі нагаварыў камандзіру корпусу францускай арміі, што дывізія скамунізаваная і яе неабходна зьняць з фронту і абяззброіць, што й было выканана на куцьцю 1917 г. За пару дзён перад адыходам з фронту штаб дывізіі выдаў загад, у якім прапаноўваў жаўнерам пакінуць зброю ў акопах дзеля таго, што прыйдзецца ісьці пешшу 200 км, на што ахвоча жаўнеры пагадзіліся.
У гэтым часе я знаходзіўся на высьпе Корф21, па дарозе ў Італію за купляю 17 аўтаў „фіят“ і канцылярыйных прыладаў дывізіі. Дзякуючы вытварыўшамуся стану на фронце, я змушаны быў павярнуцца ў полк, які ў гэты час ужо стаяў пабатальённа ў вёсках Македоніі. Сытуацыя за гэты час зьмяніла аблічча армейскай адзінкі да непазнавальнасьці. 3 вышэйшага камсаставу нікога не было, зьніклі няведама куды.
Прастаяўшы каля двух месяцаў у такім палажэньні, у адзін зімовы дзень быў прачытаны загад, што ўсе жаўнеры і ахвіцэры з сваім транспартам абавязкова маюць зьявіцца на адзін хутар на камісію перад палкоўнікам францускай арміі і даць адказ на тры пытаньні: 1) калі дасі згоду далей ваяваць, будзеш мець аднолькавыя правы з францускім жаўнерам; 2) калі адмовісься ваяваць, то будзеш прымусова працаваць за 25 сантымаў22 у дзень; 3) калі йа першыя два пытаньні адмовісься, то будзеш высланы на выспу архіпэлягу.
Маё супрацьбальшавіцкае настаўленьне за часоў знаёмства зь Я. Мурашкам змусіла даць згоду застацца ў арміі. 3 дывізіі далі згоду 755 жаўнераў і ахвіцэраў.
3 Грэцыі праз Адрыятыцкае мора і Італію нас прывезьлі ў Францыю. У Францыі мы даведаліся, што ў першай дывізіі, да якой належалі і-я і з-я брыгады, у жніўні месяцы 1917 г. міжсобку быў зацяты бой. Прычынаю да гэтага было нялюдзкае абыходжаньне камсаставу да жаўнерскае масы, а самае галоўнае — гэта матэрыяльны бок, бо па дагавору францускі ўраддаваўусё тое, што свайму жаўнеру, аднак камсастаў палічыў віна жаўнеру не даваць, а за гэта пабіраў па 13 сантымаў у дзень за кожнага жаўнера ад францускага ўраду, што ў агульным была
21 Маецца на ўвазе грэцкі востраў Керкіра (Кёркйра) у групе Іянічных астравоў (заходняе ўзьбярэжжа), які па-італьянску завецца Корфу (Corfu).
22 Сантым — дробная манэта, якая хадзіла ў Францыі да ўвядзеньня эўра ў 2002 г. іоо сантымаў складалі 1 франк.
велізарная сума франкаў, лічачы, што і-ая брыгада, стан якое быў 5 ооо жаўнераў, прыехала ў Францыю ў 1915 г. Каб пазьбегнуць усяго гэтага, камандзір дывізіі ген. Лахвіцкі23 ўгаварыў камандзіра корпусу францускіх войск, каб той дазволіў яму заняць пазыцыю дывізіяй, што і было зроблена. Заняўшы пазыцыю, ген. Лахвіцкі ў адпаведны час даў загад ісьці ў атаку. Немцы, ня маючы сілаў, пусьцілі на атакуючых газ, ад якога некалькі тысяч жаўнераў аддалі сваё жыцьцё. Пасьля вялізарных стратаў астаткі дывізіі адвялі на адпачынак аж пад гішпанскую мяжу ў лягер Ля Куртэн24.
Прыехаўшы на месца, усе ахвіцэры пакінулі дывізію. Жаўнеры выбралі ўвесь камсастаў з свайго асяродзьдзя. Камандзірам дывізіі быў старшы унтэр-ахвіцэр Глоба ці Жлоба, латыш. Адышоўшыя ахвіцэры не пакінулі ў супакоі жаўнераў, але рознымі нагаворамі, асабліва жаўнераў з з-й брыгады, падбухторвалі да розных правакацыяў і гэтым выклікалі падзел у дывізіі, і частка адышла ў другі лягер Курно, куды павярнуліся ўсе ахвіцэры. Застаўшыеся жаўнеры ў лягеры Ля Куртэн дамагаліся павароту ў Расею, не пакідаючы аружжа. На паварот у той час не магло быць і гутаркі. Францускі ўрад даў загад, каб да 4 жніўня 1917 г. да 12 гадзіны ўсе жаўнеры лягеру Ля Куртэн злажылі зброю, інакш будзе змушана ўжыць сілы. У гэтым часе ўрад Керанскага прыслаў у Францыю артылерыйскую брыгаду, камандзірам якой быў ген. Бяляеў25. Францускі ўрад са згоды ген. Лахвіцкага выкарыстаўжаў-
23 Мікалай Лахвіцкі (1867 (ці 1868) —1933), расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. 3 21 студзеня 1916 г. — камандзір 1-й Асобнай пяхотнай брыгады, накіраванай на францускі тэатар вайсковых дзеяньняў. 3 чэрвеня 1917 г. — начальнік Асобнай пяхотнай дывізіі, у якую ўвайшлі ўсе расейскія войскі ў Францыі (1-я й 3-я Асобныя пяхотныя брыгады). Да ліпеня 1918 г. быў камандзірам расейскай вайсковай базы ў Лявалі, актыўна займаўся стварэньнем расейскага легіёну ў Францыі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Расеі на баку Белай гвардыі, пасьля паразы „белых“ эміграваў у Парыж.
24 Маецца на ўвазе вайсковы лягер Ля-Курцін непадалёк ад францускага гораду Лімож (Цэнтральная Францыя), ад якога да гішпанскай мяжы досыць далёка.
25 Магчыма, маецца на ўвазе Іван Бяляеў (1875—1957), расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр. Удзельнічаўу Брусілаўскім прарыве, быў камандзірам артылерыйскай брыгады на Каўкаскім фронце. На пачатку 1918 г. уступіў у Добраахвотніцкую армію, пасьля паразы якой эміграваў у Баўгарыю, іР
нераў расейскай арміі, якія былі ў лягеры Ля Курно, і ўспомненую артылерыйскую брыгаду, абстаўляючы імі лягер Ля Куртэн навокал. 3 тылу расейскіх жаўнераў была француская армія. Расейская ...26 ўважала загад за жарт і на лягерным пляцы распачала мітынг. Аднак a гадзіне 12-й поўдня адначасна навокал лятеру Ля Куртэн разьняслося рэха арудзійнай стральбы па гушчы жаўнераў, якія былі на мітынгу. Пасьля першага гарматнага залпу на плошчы засталіся толькі забітыя і параненыя. Пазасталыя ўсе разьбегліся па казармах. Так закончаны падбухтораны бальшавікамі і подлымі паступкамі ахвіцэрства непатрэбны супраціў нясьведамае жаўнерскае масы. Вынікі: некалькі дзясяткаў забітых, сотні параненых, н жаўнераў засуджаны на даўгія гады вастрогу, 250 жаўнераў вывезьлі ў Афрыку, пазасталыя пайшлі будаваць дарогу і секчы лясы.
Расейскую армію францускі народ і ўрад спатыкалі з кветкамі, выправаджалі з аружжам. На гэта расейцы поўнасьцю заслужылі.
Наш салянійскі батальён, прыехаўшы з Францыі, хутка стаў адчуваць расейска-азіяцкае адношаньне да жаўнераў. Жывучы ў такой дэмакратычнай краіне, нам штодзённа прыходзілася бачыць адносіны францускіх ахвіцэраў да сваіх жаўнераў. Гэтыя спасьцярогі змусілі некаторых жаўнераў батальёну вясьці агітацыю супраць сваіх ахвіцэраў за іх нялюдзкія адносіны да жаўнераў.
Мушу адцеміць, што камсастаў батальёну складаўся з князёў, графоў, фон баронаў, якія паўцякалі пасьля Лютаўскай рэвалюцыі. Гэтая агітацыя дала свае насьледкі, бо батальён перавозілі зь месца на месца, і ні адзін камандзір дывізіі францускай арміі не хацеў прыняць пад сваю каманду рускіх, знаючы насьледкі з і-й расейскай дывізіяй. Аднак камсаставу батальёну ўдалося ўгаварыць камандзіра 14-й дывізіі 10-га армейскага корпусу, на што капітан 14-й дывізіі даў сваю згоду.
Перад адыходам на пазыцыі былі разданыя трохкаляровыя шматкі расейскага манархістычнага сьцяга дзеля нашыўкі на рукавах вопраткі. Чатырох жаўнераў 2-й кампаніі адмовіліся выканаць загад. Гэта былі два беларуса, Балюк зь Берасьця і я, украінец Рабчэнка і армянін Чывіджыеў. Нас усіх арыштавалі; назаўтра а гадзіне 7-й рана вывелі на плошчу й зараз жа была дана трывога, на якую ўсе жаўнеры выбеглі з аружжам. Была дана каманда занесьці аружжа ў казармы, вярнуцца на
«Р пасьля перабраўся ў Аргентыну й Парагвай. У Лацінскай Амэрыцы займаўся вывучэньнем культуры й мовы мясцовых індзейцаў.
г6 У арыгінале слова напісанае неразборліва.
пляц без аружжа, што й было выканана. Адвёўшы нас пад скалы, дзе здабывалі графіт, караул паставіў нас пры скале, а камандзір князь Лобач-Растоўскі (?) прачытаўзагад у наступных словах: за невыкананьне вайсковага загаду ваеннага часу і баронячы гонар ахвіцэра, клянуся, што — вымяняе па прозьвішчы — мусіць быць расстраляны.
Hi адзін з нас супраць самаволі расейскіх варвараў нічога не сказаў. Мы як бы гэтым паказалі: страляй, ідыёт, мала табе крыві — мо прыйдзе час, захлынесься. Аднак нехта з нас быў шчасьлівы. Неспадзявана прыехаў францускі генэрал Дзю Жувэль (?), камандзір іо-га армейскага корпусу. Убачыўшы генэрала, уся ахвіцэрская свора была ні жыва, ні мёртва. Перагрупіраваўшы батальён, які засланіў нас, ён штось пагутарыў з ахвіцэрамі, якія пайшлі ў казармы, а да жаўнераў зьвярнуўся з прамоваю, выклікаючы ўсіх тых, якія зналі францускую мову. У сваёй кароткай прамове генэрал сказаў: „Яхачу мець пад сваім камандаваньнем жаўнераў, якія наважыліся весьці змаганьне з ворагам да канца. Хто з вас пачуваецца да гэтага, прашу падаць на маё імя заяву“.
За дзьве гадзіны пасьля гэтага батальённы паштальён завёз у штаб корпусу каля трох сотак заяваў. Трэба адцеміць, французы вельмі добра зналі расейскае ахвіцэрства. На Балканах ген. Сарайль27 уратаваў жыцьцё жаўнера, якога мелі расстраляць.
Мы разам з усімі жаўнерамі, як бы нічога не было, прыйшоўшы ў казармы, пачалі радзіцца міжсобку. Мы, двох беларусаў, былі за тое, каб чакаць насьледкаў з сказаных францускім генэралам слоў. Украінец і армянін былі за тое, каб уцякаць у Швайцарыю, якая знаходзілася за зоо км, што яны й выканалі. Як я пазьней даведаўся, яны былі па дарозе арыштаваныя. Па заканчэньні вайны я дазнаўся, што абодва памерлі ў вастрозе ад грьшы.
Пасьля прамовы генэрала ў некалькі дзён прыехаў палкоўнік францускай арміі і кожнаму паасобку запрапанаваў: дзе хочаш ваяваць, у расейскім легіёне, у францускім іншаземным (дзе мусіш даць подпіс на тры гады) ці хочаш ісьці на працу. 3 755 жаўнераў легіёну 55 запісаліся ў францускі легіён, у тым ліку і я, у расейскім засталося — дакладна ня помню, здаецца, трохі болей за іоо жаўнераў. Пазасталыя пайшлі на працу.
Празь няпоўных 5 месяцаў вайна закончылася. Усіх, хто даў падпіску на тры гады, звольнілі з правамі на працягу гэтых трох год вы-
27 Маецца на ўвазе галоўнакамандуючы македонскім фронтам у Першую сусьветную вайну.
плочваць жаўнерскую платню, бясплатны праезд на чыгунках, дармовая вучоба на важнейшых вучэльнях.
Пасьля пяцігадовае адсутнасьці з роднае Бацькаўшчыны нічога не было міла. Імкненьне павярнуцца туды, дзе ўсё было блізкае, мілае сэрцу. Але падзеі ў Польшчы, на Бацькаўшчыне і ў Расеі не пазвалялі на хуткі паварот на радзіму. Прышлося зьмірыцца й вандраваць па Францыі.
У гэтым часе ў Парыжы расейцы выдавалі газэту. Дакладна ня помню назову, „Последнне“ ці „Русскне Новостн“28. Аднаго дня ў 1919 г. у ўспомненай газэце чытаю адозву беларускіх прадстаўнікоў на мірнай канфэрэнцыі ў Вэрсалі, у якой быў зварот да ўсіх беларусаў, каб запісваліся ў латыскую армію. У гэтым часе я і М. Ждан зь вёскі Скрыбава Сноўскай воласьці29 жылі ў Валезах30. Пагутарыўшы міжсобку ў гэтай справе, рашылі паехаць у Парыж пагутарыць з дэлегатамі А. Луцкевічам31, К. Езавітавым32 і Ладновым33. Прыехаўшы, мы гутарылі толькі з
28 Відаць, маецца на ўвазе газэта „Последнне новоспі“, якая была адным з найгалоўнейшых органаў расейскай эміграцыі ў міжваенны час. Аднак жа гэтая газэта стала выходзіць у Парыжы толькі ў 1920 г. (і выходзіла да 1940 г.), і такім чынам у 1919 г. А. Стагановіч аніяк ня мог яе чытаць.
29 Вёска Скрыбава цяпер знаходзіцца ў складзе Ваўкавыскага раёну, і з-за вялікай адлегласьці ў склад Сноўскай воласьці (вёска Сноў уваходзіць у сучасны Нясьвіскі раён) уваходзіць не магла.
30 Відаць, ідзецца пра горны масіўВагезы (les Vosges) — нізкагор’е на паўночным усходзе Францыі, што выцягнулася ўздоўж мяжы зь Нямеччынай.
31 Антон Луцкевіч (1884—1942), беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху. У1918—1919 гг. быў прэм’ерам БНР. У міжваеннай Польшчы некаторы час быў нефармальным лідэрам беларускага руху.
32 Канстанцін Езавітаў (1893—1946), беларускі грамадзка-ійлітычны й культурны дзеяч. Адзін з актыўных дзеячаў ВНР, пасьля 1921 г. — адзін з кіраўнікоў беларускага руху ў Латвіі.
33 Яўген Ладноў (? — пасьля 1932), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
У 1918 г. — ваенны міністар ва ўрадзе БНР, зь сьнежня 1919 г. — міністар замежных справаў. У лютым 1919 г. урад БНР прызначыў яго сябрам, пазьней старшынём беларускай дэлегацыі на Парыскую мірную канфэрэнцыю. Супрацоўнічаў з II аддзелам Генэральнага штабу польскага войска. Ініцыятар стварэньня Беларускага дзяржаўнага камітэту вясной 1921 г. у Вільні. іо траўня 1923 г. беларускае прэс-бюро распаўсюдзіла інфармацыю аб ір
А. Луцкевічам і Ладновым, Езавітава не было. Пасьля досыць доўгае гутаркі А. Луцкевіч нам сказаў: на Бацькаўшчыне мы ня маем ніякай мажлівасьці тварыць свае вайсковыя аддзелы дзеля тэрору з боку бальшавікоў і палякаў. Мы выказалі свой пагляд, што хто знае расейскіх генэралаў, той зь беларусаў не пагодзіцца быць у арміі Юдзеніча34. Зразумела, мы ня зналі дакладна, што робіцца на Бацькаўшчыне, з увагі на супярэчныя весткі францускае прэсы ў той час.
У пачатку 1919 г. францускі ўрад распачаў адсылку расейскіх жаўнераў у Расею. У Марсэлі пачалі фарміраваць штаб для рэгістрацыі, куды я, а таксама Ждан былі запрошаныя: я кіраўніком гаспадарчага аддзелу, а Ждан — заступнікам. Нягледзячы на вельмі добрыя жыцьцёвыя ўмовы, рускі жаўнер зьненавідзеў Францыю й патокам штурмаваў базу рэпатрыявацца. Першы параплаў, які павярнуўся з Адэсы, прывёз трох шчасьлівых, якія, высадзіўшыся на беразе, бачылі, як бальшавікі расстралялі тых, што адмовіліся ваяваць. На другім былі такія ж шчасьліўцы, якія бачылі, як расстрэльвалі „белыя“ за тое самае. Так чаргавалася ў залежнасьці, хто быў гаспадаром гораду Адэсы, якая пераходзіла ад бальшавікоў да „белых“ ці „зялёных“.
На вясну 1920 г. фронт польска-бальшавіцкі быў на Беразіне. Аднаго вечару на галоўнай вуліцы гор. Марсэлю мы спаткалі старэйшага векам добра апраненага мужчыну. Чуючы нашую беларускую мову, ён затрымаў нас і ў расейскай мове запытаў: „Што, вы рускія?“ Мы сказалі, што мы беларусы. Незнаёмы перайшоў на беларускую мову і гавора: я ўчора прыехаў зь Менску. На нашае пытаньне, як жывецца на Бацькаўшчыне, незнаёмы адказаў:„О, вельмі добраІЗа адзін франк вы ў Менску ў першаклясным рэстаране дастанеце абед (1 франк = 13 польскіх мара к35)“.
Гэтая кароткая гутарка дадала яшчэ болей ахвоты на паварот.
Недалёка ад нашай базы знаходзіўся польскі кансулят. Аднаго разу мы рашылі зайсьці й даведацца, як можна хутка выехаць дамоў. Але
іР тым, што Я. Ладноў — правакатар, і рэкамэндавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам „пазьбягаць блізкага знаёмства зь ім“. У 1932 г. жыў у Францыі. Далейшы лёс невядомы.
34 Мікалай Юдзеніч (1862—1933), расейскі генэрал, адзін з кіраўнікоў белагвардзейскага руху на паўночным захадзе Расеі. Кіраваў няўдалым наступленьнем 1919 г. белагвардзейскіх войскаў на Петраград.
35 Польская марка — польская грашовая адзінка з 1917 да 1924 г., да правядзеньня манэтарнай рэформы і ўвядзеньня злотага.
якое мы мелі расчараваньне, калі, пазваніўшы, выйшла прыгожая пануся і на запытаньне, ці можна бачыць консула, па-француску перапрасіўшы нас, сказала, што тут ніякага гіольскага консула няма. Падзякаваўшы, мы выйшлі зь нічым.
Аднаго вечара, вяртаючыся з опэры, прыйшлі да трамваю, які быў перапоўнены, бо быў апошнім па гэтай лініі. Уціснуўшыся наперадзе, мы заўважылі, як да трамваю ідзе яшчэ адна пара, у якой пазналі панусю з павятовага кансуляту. Мы ім саступілі свае месца, а самі сталі на ступенях трамваю.
Праз пару дзён мы зноў направіліся ў кансулят. Гэтым разам консул ветліва нас прыняў, нават радзіў не вяртацца, матывуючы ваеннымі дзеяньнямі. Аднак на нашае дамаганьне мы былі адпушчаныя ў Парыж да распараджэньня рэгістрацыйнай камісіі, якая 7 чэрвеня 1920 г. празь Нямеччыну й Чэхію нас адправіла ў Польшчу. Падарожжа было вясёлае, радаснае, бо пасьля амаль шасьцігадовае адсутнасьці здагадвалася [уяўлялася], як цяпер на роднай зямельцы. 3 Варшавы наш цягнік затрымалі ў Бярэсьці.
У нашым вагоне ехала пару жаўнераў польскай арміі. Да нашага вагона пачалі ўваходзіць матка зь пяцёма дзяўчынкамі, у белых сьвітках. Можна было здагадвацца, што гэта ўдава, муж якой загінуў на вайне. Пражыўшы амаль тры гады ў такой свабоднай краіне, як Францыя, і ня бачыўшы нідзе гэткае бядоты й зьдзеку чалавека над чалавекам, для нас, пачуўшых словы польскага жаўнера, скіраваныя да няшчаснае сям’і („тшэба вшысткіх беларусінаў павывешваць на сухіх галендах“36), здалося, што хтось стукнуў у патыліцу, і кроў заліла вочы. Тут мы адчулі, што мы павярнуліся ў свой родны край, каб разам з сваім народам перажываць нечуваны глум, зьдзек, гвалт, а нават кулю толькі за тое, што ты гутарыш сваёю роднаю мовай. Маеш свае звычаі, абычаі, абрады, традыцыі й не пагаджаесься з гвалтам, разбоем, несправяддівасьцю й не жадаеш мець над сабою няпрошаных варвараў XX стагодзьдзя.
Маланкава думкі абляцелі ўвесь сьвет: што рабіць, да каго зьвярнуцца, дзе шукаць паратунку? Можа, Вэрсаль, дзе мужныя гэтага сьвету гэтак падзялілі Эўропу, што ў імя равенства, брацтва й свабоды з аружжам у руках і крыжам на грудзях маюць права павывешваць на сухіх галендах вшысткіх беларусінаў? Сэрца аблівалася крывёю, назіраючы з вакна вагону зь Берасьця да Баранавіч, як усе палі пазарасталі беразь-
36 Трэба ўсіх беларусаў павывешваць на сухіх галінах (польск.)
няком, толькі дзе-нідзе тырчэлі смыкі студняў як сьведак нядаўняга жыцьця, хоць беднага, але ў сваім родным кутку.
У Баранавічах, разьвітаўшыся з М. Жданам, я перасеў на цягнік, які адходзіў на Вільню. Ад’ехаў некалькі кілямэтраў, як польская палёвая жандармэрыя пачала рабіць з пасажыраў абшукі. Забралі некалькі рэчаў у мяне. Я запратэставаў супраць бяспраўя. Аднак дзядзька, што сядзеў каля мяне, незаўважна пацягнуў мяне за каптан. Я зразумеў, што далейшыя мае пратэсты могуць быць для мяне вельмі непрыемнымі.
Прыехаўу родны Наваградак, выгляд якога зрабіў на мяне вельмі прыкрае ўражаньне, бо вуліцы й рынак былі зарослыя травою. Быў падвячорак і, дзякуючы паліцыйнай гадзіне, я змушаны быў начаваць у Наваградку. Зайшоў у гатэль. Знаёмы гаспадар быў вельмі зьдзіўлены маім прыездам, бо ўсе гаварылі, што я загінуў на вайне.
Кожнаму начуючаму ў гатэлі трэба было мэльдавацца37 ў паліцыі. Зайшоў у паліцыю. Напачатку са мною даволі ветліва абышліся. Дал ей адзін з паліцыянтаў, распытваючы мяне, адкуль я прыехаў, засунуў два пальцы ў кішэньку майго фрэнча. У гэты час я забыўся, што маю справу з асобамі, якія ня мелі ў сабе нічагусенькі людзкага, і павышаным голасам зрэагаваў на подды ўчынак яго, і ён сканфужана адышоў.
Мой прыезд для родных і знаёмых быў вялікай радасьцю. Для мяне быў і вялікі смутак па тых, якія адышлі ў вечнасьць за час мае адсутнасьці. Наведваючы мяне, сяляне вельмі крыўдзіліся на палякаў. Яны нават гатовы былі аддаць свае жыцьці, каб пазбавіцца культурных бандытаў. Але што ўзамен маглі прынесьці народу ўсходнеазіяцкія барбары? Гэтая думка паўстрымлівала народ ад рашучага дзеяньня супраць „мілых вызваліцеляў“. Для мяне ж, успрыняўшага францускую свабоду-справядлівасьць, было траха недаверу гэтым нараканьням. Я думаў, што людзі, шкадуючы мірных часоў, выяўляюць сваё абурэньне. Аднак нядоўга прыйшлося чакаць, каб пераканацца справядлівым цьверджаньням маіх суродзічаў.
На другі тыдзень майго прыезду польская армія з-пад Беразіны пачала адыход. Першыя вайсковыя аддзелы на шляху свайго адыходу грабілі сялян, асабліва забіралі коней і грошы. Як толькі людзі даведаліся, што палякі ўцякаюць, пабралі коней і самі ўцяклі ў лес.
Аднаго дня я быў у сваім агародзе. Гляджу — да майго суседа пайшоў польскі жаўнер. Адразу чую крык: „Давай каня!“ Сусед адказвае, што каня ня мае. Той тады давай шукаць „каня“ за абразамі, у куфрах.
37 Мэльдавацца (ад. польск. meldowac si?) — рэгістравацца, прапісвацца.
He знайшоўшы нічога, выйшаў на двор, выцягнуў з страхі саломы, дастаў запалкі і гавора: „Не дасі коня, запаля халупа“.
Гледзячы на гэта бяспраўе, мяне трасло ад злосьці, але ці можна было што зрабіць гэтаму лотру38?! Па ўсёй вёсцы грацавалі такія ж самыя бэстыі, якія цэлыя вёскі палілі разам з жыхарамі, як гэта было зь вёскаю Лядкі каля Міру39 за тое, што каля вёскі знайшлі шынелю расейскага жаўнера.
Таго самага дня ў нашай вёсцы затрымалася артылерыйская брыгада. Штаб памясьціўся ў майго родзіча. Нічога не падазраючы, я наведаў родзіча. Пасьля гэтага мне сяляне гаварылі быць на старажы. Назаўтра пад вечар брыгада пачала зьбірацца на ад’езд. Раптам зьнікла ўсё сялянства зь вёскі, на вуліцы не было жывое душы. Нават сабакі пахаваліся. Толькі па вуліцы нагола з шашкамі на конях гойсалі азьвярэлыя польскія жаўнеры. Тут я асазнаў, што справа дрэнная, і схаваўся ў каноплі, а як сьцямнела, убег у хату і з пахвату ўхапіўшы жаночы жакет замест свайго ўцёк у лес, дзе прабыў усю ноч.
3 прыходам бальшавікоў, якія прабылі два месяцы й тыдзень, трэба прызнаць, што народ ня меў ніякіх зьдзекаў. Зразумела, яны паказалі сябе сапраўднымі дэмакратамі. Толькі тое, што бальшыню мабілізавалі ў армію. Я як ваенны абязаны быў мабілізавацца ў адміністрацыю ваенрэўкому. Старшынём быў малады вайсковец Цыдзілін, прысланы 54-ай дывізіяй. Я займаў два становішчы: скарбнік і кіраўнік зямельнага аддзелу. Ня знаю прычыны, але я на гэтага „прэдсядацеля“ меў велізарны ўплыў. Што я яму радзіў, тое ён і рабіў. За час прабываньня бальшавікоў у Гарадэчанскай воласьці нікога не арыштавалі. Аднаго дня з уездрэўкому прыйшоў загад арыштаваць графіню О’Рурк з двара Бардзячы. Старшыня парадзіўся са мною. Я яго пераканаў, што гэты арышт не прынясе ніякай карысьці, а болып шкоды. Паслухаўшыся мяне, ён паехаўу ўездрэўком, дзе зь ім пагадзіліся. Аднаго дня ў вёсцы Гарадэчна затрымаўся атрад па рэквізіцыі збожжа. Камандзір атраду начаваў у Дземука-Цішэўскага, які да рэвалюцыі быў кантралёрам пасажырскіх цягнікоў Палескае чыгункі. Гэты Дзямук-Цішэўскі нагаварыўяму, што
38 Лотар (ад. польск. lotr) — нягоднік, мярзотнік.
35 Пасьля гэтыя Лядкі (цяпер у Карэліцкім раёне) сталі адным з цэнтраў камуністычнага руху на Наваградчыне. Інфармацыя пра наяўнасьць там камуністычнай і камсамольскай ячэек і ажыцьцяўленьне камуністычных акцыяў рэгулярна адлюстроўвалася ў справаздачах мясцовых паліцэйскіх органаў цягам усяго міжваеннага пэрыяду.
ў валасным рэўкоме працуюць адныя беларучкі, сынкі былых памешчыкаў і ўпраўляючых дварамі. Назаўтра камандзір прыйшоў у валрэўком, арыштаваў старшыню і завёз у ўездрэўком, дзе ён прабыў чатыры гадзіны. Вярнуўся ў валрэўком, ня страціўшы да мяне даверу.
У верасьнёўскаю ноч адыходу [прыходу?] польскіх „вызваліцеляў“ а друтой гадзіне ночы конскі топат разбудзіў усіх жыхароў. Зараз жа пачуўся стукат у дзьверы: ,^дэмкнуць“4°. Сьвятла, газы не было, запалілі сьвечку. Я спаў на канапе. Увайшоўшы ў хату, загаварылі: „цо, тутай жыдкі“, але, пабачыўшы сьвятыя абразы на покуце, адразу зьвярнулі ўвагу на мяне, кажучы: „цо, комуніста“. Пачалі аглядаць абутак і вопратку, што ляжала на крэслах і выглядала на вайсковую ўніформу. Дадаўшы да гэтага маю вялікую чупрыну, яны ўсё гэта ўзялі пад увагу й палічылі мяне бальшавіцкім камісарам. Адзін зь вельмі праціўнаю васпаватаю мордаю пытае ў генэрала: „Цо маем зь ім зрабіць?“ Генэрал адказаў: „У лоб“, — і выйшаў ніц.
Пасьля гэтых словаўуся сям’я пачала прасіць генэрала й даказваць, што я толькі пару тыдняў, як павярнуўся з Францыі. Гэты зьдзек прадоўжваўся некалькі гадзінаў. Перагледзеўшы ўсе паперы, генэрал, штось пагутарыўшы з другімі ахвіцэрамі, сказаў: „Нех выйдзе“. Што я і зрабіў, пераходзячы ў другую палавіну хаты, дзе жыла ўдава зь дзьвюма дачкамі. Паміж іх я лёг і прабыў да 9 гадзіны раніцы.
На кожным двары ў тую ноч было ня меней за 30 коней. 3 гумнаў ня толькі сена, авёс, але жыта, ячмень, пшаніцу, грэчку — усё павыцягвалі для коней. Пасьля гэтага паляваньне пачалося за курамі, качкамі, гусямі, сьвіньнямі, нават за маладняком рагатым. У вёсцы было нешта страшнае: коні іржалі, каровы раўлі, сьвіньні пішчалі, куры, качкі, гусі, сабакі сваймі галасамі прасілі ратунку, а да гэтага жаночыя галасы наводзілі страх і помсту да тых, што чамусь не разумелі ці не хацелі разумець любові, якой вучыў Хрыстос, а з зацятаю лютасьцю нішчылі ўсё і ўся чужое. Маю сьцьвердзіць, што гэтая ноч для жыхароў в. Нясутычы, а таксама для ўсіх істот, якія Бог даў чалавеку, была ноччу біблійных Садому з Гамораю. Сумныя, чорныя дні насталі, дні перажываньняў, зьдзекаў, паняверкі, гвалту народу, які нічагусенкі не зрабіў такога, каб над ім тварыць такі нялюдзкі дзікі гвалт.
Хутка за „культурнымі вызваліцелямі“ паехала зграя цывільнае ўлады, якая ў першую чаргу занялася расправаю з усімі тымі, якія працавалі пры бальшавікох, арыштоўваючы й замыкаючы ў вастрогі. Мяне й майго дваюраднага брата I. Мазалевіча першымі арыштавалі ў нашай
40 Адэмкнуць (ад польск. odemknqc) — адчыніць.
воласьці. Нічога не знайшоўшы прабалыпавіцкага, мне закінулі, што я асабіста змусіў быўшага войта здаць мне ў валрэўком польскую валюту. Я ім даказаў, паказваючы загад уездрэўкому. Тады мы былі звольненыя з вастрогу. He прамінула двух месяцаў, на Вадохрышча, як мы зноў апынуліся за кратамі вастрогу. Гэтым разам воляй-няволяй прыйшлося перадаць справу ў рукі адваката. Перад ім пракуратура не магла махляваць, і гэта змусіла нас звольніць.
У гэтым годзе я пазнаёміўся з кс. Ф. Абрантовічам41, які быў вядомым сваім патрыятызмам і агітаваньнем сярод насельніцтва Наваградчыны, каб гутарылі сваёю роднаю моваю ўва ўсіх урадавых установах. Кожнага кірмашовага дня кс. Ф. Абрантовіч хадзіў па крамах і, калі чуў, што селянін стараецца гаварыць па-польску, сарамаціў яго. Бачачы перад сабою ксяндза, селянін адразу ўспрымаў бадзёрую паставу й не баяўся паліцыі, якая хадзіла па крамах зь бізунамі, змушаючы сялян гутарыць па-польску.
Кс. Ф. Абрантовіч падчас гутарак быў вялікім аптымістам у зьдзяйсьненьні Акту 25 Сакавіка. Ён цьвердзіў, што неабходна ўсьведамляць народ у змаганьні за гэты акт; да гэтага неабходна павысіць жыцьцёвы ўзровень народу праз агранамічна-кулыурныя арганізацыі. Мала было такіх высокамаральных патрыётаў, якім быў кс. Ф. Абрантовіч, які перадчасна загінуў у засьценках НКВД дзякуючы польскаму ўраду, які ня мог цярпець пакойнага за ягоны патрыятызм да свае Бацькаўшчыны. Каб пазбыцца кс. Ф. Абрантовіча, польскі ўрад пастараўся ў Папы Рымскага, каб яго дзесь выслаць, што й было зроблена. Папа хіранітазаваў кс. Ф. Абрантовіча ў япіскапы й назначыў яго ў Харбін місіянэрам. У канун вайны 1939 г. япіскап Ф. Абрантовіч прыехаў на радзіму ў Наваградак, адтуль ён паехаў у Львоў да мітрапаліта Шаптыцкага42, і там з прыходам бальшавікоў зьнік па ім сьлед43. Вечная памяць яму, вялікаму патрыёту сваёй Радзімы-Бацькаўшчыны.
41 Фабіян Абрантовіч (1884—1946), беларускі рэлігійны й культурна-грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідэраў Хрысьціянскай дэмакратычнай злучнасьці. У пачатку 1920-х гт. жыў у Наваградку, выкладаючы ў часова эвакуяванай у гэты горад Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі.
42 Андрэй Шаптыцкі (1865—1944), выдатны дзеяч Грэка-каталіцкай царквы, мітрапаліт Галіцкі й арцыбіскуп Львоўскі ў 1901—1944 гг.
43 Сёньня вядома, што ў канцы верасьня 1939 г. кс. Фабіяна Абрантовіча арыштавалі савецкія органы бясьпекі, і больш за 5 гадоў ён правёў у вязьніцах. Памёр ад катаваньняў 2 студзеня 1946 г. у Бутырскай турме (Масква).
Пасьля Слуцкага паўстаньня пражываў у сваіх родзічаў, у тым ліку і ў мяне, Ю. Лістапад44, які ўцёк за мяжу. Пасьля даволі вялікага часу павярнуўся дамоў, дзе быў арыштаваны, і зьнік па ім сьлед. Падчас нямецкай акупацыі мне не ўдалося натрапіць на сьлед яго ці ягонае радзіны45.
3 прагалошаньнем у 1922 г. польскім урадам выбараў у Сойм і Сэнат ажывіўся беларускі рух, пачалі адбывацца напаўлегальныя сходкі сьведамых беларусаў. 3 кожным днём народ набіраў большае сьмеласьці, адвагі ў выказваньні свайго незадавальненьня з польскага панаваньня над ім. Прычынаю гэтай адвагі была сьведамасьць, якая пашыралася з кожным днём сярод насельніцтва больш сьвядомымі беларусамі. Да гэтага ў прыгранічнай паласе дзейнічалі беларускія партызаны. У перадвыбарчай акцыі старэйшая векам інтэлігенцыя ў вельмі малой колькасьці прымала ўдзел, рэй вяла моладзь і жанатыя да 35 гадоў. На доказ гэтага ў канчатковым паседжаньні зацьверджаньня сьв. памяці В. Рагулю кандыдатам на лісьце №іб46 у памешканьні адваката Друцкага-Падбярэскага47 з 28 асоб прысутных былі толькі два
44 Юрка Лістапад (1897—1938), беларускі нацыянальны дзеяч. Ад восені 1919 г. быў школьным інструктарам на Случчыне, ствараў беларускія школы, удзельнічаў у працы беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г. Пасьля ўцёк у Полыпчу, у 1922 г. нелегальна вярнуўся ў Слуцак, працаваў настаўнікам, стыльрэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР. Ад 1925 г. савецкія ўлады неаднаразова арыштоўвалі яго, быў расстраляны.
45 Юрка Лістапад у 1933 г. перасяліўся ў Ржэў, у студзені 1934 г. у справе т. зв. „Бёларускага нацыянальнага цэнтру“ засуджаны на 8 гадоў, пакараньне адбываў на Бамлагу. 31 сакавіка 1938 г. яго прысудзілі да найвышэйшай меры пакараньня, прысуд выканалі 5 чэрвеня 1938 г.
46 №16 на парлямэнцкіх выбарах 1922 г. меў выбарчы сьпіс Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі, у які ўвайшлі асноўныя арганізацыі беларускай, украінскай, габрэйскай, нямецкай і расейскай нацыянальных меншасьцяў.
47 Баляслаў Друцкі-Падбярэскі (1894—1940 (?), беларускі літаратар і лексыколяг, які паходзіў з княскага роду. У пачатку 1920-х гг. быў сябрам Віленскага БНК. У 1920-я гт. — друкаваўся ў часопісах „Беларуская культура“, „Беларускі радны“, „Беларуская хата“, газэтах „Беларускае слова“, „Беларускі дзень“. Супрацоўнічаў з шэрагам палянафільскіх арганізацыяў. Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік. У 1939 г. органы НКВД арыштавалі яго, загінуў бязь вестак.
прадстаўнікі, старэйшыя векам. На гэтым паседжаньні былі вызначаныя мужы даверуўраённыя й акруговыя выбарчыя камісіі. Мяне прызначылі ў раён в. Бральнікі, дзе старшынём камісіі быў абшарнік паляк Пянткоўскі.
У часе галасаваньня якісь шляхціц зьвярнуўся да старшыні камісіі за дазволам галасаваць за хворую матку, што засталася ў хаце. Старшыня зьвярнуўся да ўсіх сяброў і да мяне, мужа даверу №16, ці мы пагодзімся даць права на галасаваньне. Я зараз даў згоду, мяркуючы скарыстаць на сваю карысьць. Зразумела, было гэта няпраўна, але ўсё прайшло добра, бо ніхто не запратэставаў у акруговай камісіі.
Вялікая радасьць была ў народу пасьля выбару сваіх прадстаўнікоў у Сойм і Сэнат лікам н паслоў і 3 сэнатараў48. Аднак, нягледзячы на тое, што нашыя прадстаўнікі ў Сойме й сэнаце даводзілі правы беларускага народу, дадзеныя на Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі, Сойм і сэнат, а таксама ўрад ня думалі прытрымлівацца гэтага права. Наадварот, дэкрэт за дэкрэтам уневажнялі ўсе прывілеі нацыянальных мяншынь. Пераканаўшыся, што польскі ўрад не дазволіць беларускаму народу карыстацца аднолькавымі правамі з польскім народам, нашыя прадстаўнікі перайшлі да адкрытай апазыцыі і, разьяжджаючы па гарадох і мястэчках, рабілі мітынгі, на якіх выясьнялі народу імкненьні польскага ўраду здэнацыяналізаваць нацыянальныя мяншыні ў Польшчы. Пазбаўленыя правоў беларусы пачалі ўцякаць у другую частку свае Бацькаўшчыны (БССР), асабліва моладзь, якая ня мела ніякай пэрспэктывы на будучыню, бо нават ад падмятайлаў вымагалі знаць „Ойча наш“ па-польску.
У адноўленай пасьля Першае сьветавое вайны Полынчы не магло ўстабілізавацца ані палітычнае, ані гаспадарчае жыцьцё. Частыя зьмены ўраду давялі ў шмат якіх мясцовасьцях да забурэньняў, якія жорстка
48 У лістападзе 1922 г. пасламі польскага Сойму абралі беларусаў Антона Аўсяніка, Сяргея Барана (Баранава), Уладзімера Каліноўскага, Міхала Кахановіча, Васіля Рагулу, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Пятра Мятлу, кс. Адама Станкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Сымона Якавюка, Фабіяна Ярэміча, сэнатарамі — Вячаслава Багдановіча, Аляксея Назарэўскага й Аляксандра Ўласава. Праз паўгоду Ўладзімера Каліноўскага, пазбаўленага мандату за адсутнасьць польскага грамадзянства, замяніў Павал Валошын. У 1923 г. Сяргея Барана арыштавалі за ўдзел у антыпольскай партызанскай дзейнасьці, а Сымон Якавюк, каб пазьбегнуць такога самага лёсу, уцёк у Літву. Мандаты двух апошніх паслоў так і засталіся для беларусаў страчанымі.
былі здушаны жаўнерамі й паліцьіяй. Тагачасныя падзеі, як на Ўсходзе, так і на Захадзе, а таксама патаёмныя кантакты на два бакі — хто болей заплоціць, учынкі Р. Астроўскага49 ды іншых спрычыніліся ў 1925 г. да падзелу Беларускага пасольскага клюбу на тры партыі: БСР Грамада50, Сельсаюз51, „Хрысьціянская дэмакратыя"52, а рэшта засталася беспартыйнаю53. Да траўня 1926 г. Грамада на правінцыі не праяўляла амаль
49 Радаслаў Астроўскі (1887—1976), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
У1924—1936 іт. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Віцэ-старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў 1925—1927 гг., дырэктар Беларускага каапэратыўнага банку. У1928—1936 — актыўны прапагандыст супрацы заходнебеларускага нацыянальнага руху з польскімі санацыйнымі ўладамі. Падчас Другой сусьветнай вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, у сьнежні 1943 г. — абраны прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. У верасьні 1945 г. прыпыніў дзейнасьць БЦР, але ў сакавіку 1948 г. на просьбу Міколы Шылы, Юр’я Сабалеўскага, Мікалая Сьцяпанава й Васіля Рагулі аднавіў БЦР, што, як і Рада БНР (у якую ўваходзіў Аляксандар Стагановіч), лічыла сябе адзіным прадстаўніцтвам беларускага народу на эміграцыі. Ідэйны апанэнт Стагановіча на эміграцыі. Пасьля вайны Р. Астроўскі жыў у Заходняй Нямеччыне, Швайцарыі, Аргентыне, Брытаніі, з 1962 г. — у ЗША. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры згодна з тастамэнтам.
50 Беларуская сялянска-работніцкая ірамада (БСРГ) — масавая левая партыя, якая дзеяла ў Заходняй Беларусі ў 1925—1927 гг. Колькасьць яе сябраў дасягала больш за іоо тыс. чалавек. У1927 г. польскія ўлады ліквідавалі БСРГ.
51 Маецца на ўвазе Беларускі сялянскі саюз (БСС) — заходнебеларуская партыя, створаная ў лістападзе 1925 г., кіраўнікі якой падкрэсьлівалі супярэчнасьць інтарэсаў сялянства й гарадзкога пралетарыяту. Фактычна спыніла сваё існаваньне ў 1928—1929 гг., але афіцыйна не ліквідоўвалася, і нават у 1930-х гг. былыя лідэры часам выкарыстоўвалі яе шыльду.
52 „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“ — беларуская нацыяналдэмакратычная партыя, паўстала ў 1917 г. як Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць. Яе заснавальнікамі й ідэолягамі былі беларускія каталіцкія ксяндзы. Пад назвай „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“ існавала з 1926 да 1936 г., калі рэарганізавалася ў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне.
53 Насамрэч 24 чэрвеня 1925 г. адбыўся афіцыйны падзел Беларускага пасольскага клюбу на 2 часткі: Беларускі пасольскі клюб (паслы А. Аўсянік іР
ніякай палітычнай дзейнасьці, толькі пачалася грызьня ў Вільні, 3 траўня 1926 г. Пілсудзкі за падтрымку ягонага путчу нацыянальнымі мяншынямі ў Сойме54 дазволіў Грамадзе легальна праводзіць палітычную дзейнасьць у чатырох ваяводзтвах. У гэтым часе ўтварылася, адкалоўшыся ад „Вызваленьня“55, Партыя Хлопска56 з пасламі: Ваявудзкі57, Хамінскі58, Балін59, Шакун6°, Шапель61, Галавач62 і Фідаркевіч63.
3 дня дазволу пачалі арганізоўвацца як грыбы пасьля дажджу
(у 1926 г. з клюбу выйшаў), В. Рагуля, кс. А. Станкевіч і Ф. Ярэміч, сэнатары В. Багдановіч, А. Назарэўскі й А. Ўласаў) і Пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (паслы П. Валошын, П. Мятла, С. РакМіхайлоўскі й Б. Тарашкевіч). На прыхільнікаў Беларускага сялянскага саюзу (В. Рагуля й Ф. Ярэміч) і „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі“ (кс. А. Станкевіч) неафіцыйна падзяляўся ўжо новы Беларускі пасольскі клюб, але фармальнага афармленьня ў выглядзе заснаваньня асобных фракцыяў гэта ніколі не набыло, тым болып што гэтыя дзьве партыі ўзгоднена дзеялі ня толькі на парлямэнцкім грунце, але й падчас правядзеньня пазапарлямэнцкай працы.
54 Гэтае сьцьверджаньне Аляксандра Стагановіча не зусім дакладнае. Беларускія парлямэнтары сапраўды адразу пасьля травеньскага перавароту 1926 г. пэўны час вагаліся, падтрымаць ім дзеяньні Пілсудзкага ці не, але ўрэшце, не атрымаўшы ад апошняга ніякіх канкрэтных абяцаньняў, паслы абедзьвюх беларускіх фракцыяў вырашылі ўстрымацца ад галасаваньня за кандыдатуру Пілсудзкага на пасаду прэзыдэнта Польшчы. Таксама ўсе беларускія паслы адзінагалосна выступілі супраць унясеньня зьменаў у Канстытуцыю, якія пашыралі ўладу ўраду й прэзыдэнта Полыпчы й адначасова абмяжоўвалі паўнамоцтвы парлямэнту.
55 Польская народная партыя (ПСЛ) „Вызваленьне“ (Polskie StronnictwoLudowe (PSL)„Wyzwolenie“) — польская сялянская партыя левацэнтрысцкай арыентацыі, якая дзеяла ў 1915—1931 ггМела даволі лібэральную праграму ў нацыянальным пытаньні, выказвалася за забесьпячэньне нацыянальным меншасьцям у Польшчы асноўных нацыянальных правоў.
56 Маецца на ўвазе Незалежная сялянская партыя (НПХ) (Niezalezna Partja Chlopska) — радыкальная сялянская арганізацыя, якая дзеяла ў Польшчы ў 1924—1927 гг. Фактычна яна была аналягам Беларускай сялянска-работніцкай грамады на этнічна польскіх землях.
57 Сыльвэсгар Ваявудзкі (Wojewödzki) (1892—1938), польскі грамадзка-
палітычны дзеяч. Меў маёнтак на Лідчыне. У 1919—1921 іт. штатны афіцэр
II аддзелу Г алоўнага камандаваньня Войска Польскага. У1922—1927 гг. —
пасол Сойму Польшчы, выбраны зь сьпісу Польскай народнай партыі „Вызваленьне“. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. 3 1928 г. жыў у Гданьску. Удзельнік Эўрапейскага сялянскага кангрэсу 1930 г. у Бэрліне. 3 1930 г. — у Менску. У1931 г. яго арыштавалі, у 1933 г. — асудзілі на 10 гадоў лягераў. У1936 г. адбылося дадатковае расьсьледаваньне. 25 красавіка 1938 г. Ваявудзкага асудзілі да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны.
58 Людвік Хаміньскі (Chominski) (1890—1958), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, прыхільнік краёвай ідэі. Жыў у Вільні. У1922—1927 гг. быў паслом Сойму Полыпчы, у 1922—1925 гг. уваходзіў у Пасольскі клюб ПСЛ „Вызваленьне“, у 1925—1927 гг. — у Клюб працы. Выступаў на працэсе над лідэрамі БСРГ вясной 1928 г. у якасьці сьведкі. Згадваецца Аляксандрам Стагановічам у ліку заснавальнікаў Незалежнай сялянскай партыі абсалютна памылкова: Хаміньскі ніколі ня быў сябрам гэтай арганізацыі й нават ня быў да яе блізкі.
59 Станіслаў Балін (Ballin) (1897—1937), польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У1916—1917 гг. — сябра БСГ, з 1917 г. — сябра ПСЛ „Вызваленьне“. Заўсёды падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. 3 1922 па 1927 г. быў паслом польскага Сойму, першапачаткова ўваходзіўу Пасольскі клюб ПСЛ „Вызваленьня“, пасьля зь яго выйшаў і стаў адным з заснавальнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. Па яе роспуску выехаў у Гданьск і ўступіўу Камуністычную партыю Полыпчы (КПП). У1928 г. быў у Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, дзе арганізоўваў кампанію ў абарону БСРГ. 3 1929 г. — у СССР, вучыўся ў Міжнароднай ленінскай школе ў Маскве. Арыштаваны ў 1934 г. Расстраляны.
60 Уладзімер Шакун (Szakun) (1883—1944), польска-беларускі грамадзкапалітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 па 1927 г. — пасол польскага Сойму, прайшоў у яго ў Наваградзкай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне“. 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ. У 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. У верасьні 1927 г. разам з Антонам Шапелем падаваў заяву на ўступленьне ў Беларускі пасольскі клюб, але яго не прынялі. Па сканчэньні пасольскіх паўнамоцтваў яго арыштавалі, пасьля вызваленьня з турмы пакінуў палітыку. Жыў па-за межамі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусьветнай вайны загінуў у канцэнтрацыйным лягеры Штудгоф.
61 Антон Шапель (Szapiel) (1891—1944 (?), польска-беларускі грамадзкапалітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 па 1927 г. быў паслом польскага Сойму, прайшоў у яго ў Сьвянцянскай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне“. 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ.
гурткі Грамады. Да хуткага росту Грамады ў вялікай меры спрычыніўся тадышні пасол сьв. п. Васіль Рагуля, які на мітынгах на працягу мінулага часу выгалошваў гострыя прамовы супраць палякаў за іхныя злачынствы супроць беларускага народу. Надзвычайны рост гурткоў спанукаў Грамаду да закладваньня народных дамоў, бібліятэк-чытальняў, ладжаньня канцэртаў, прадстаўленьняў, рэфэратаў, палітычных мітынгаў. Усё гэта спрычынілася да ўсьведамленьня й росту ахвярнасьці нашага народу, а таксама да разуменьня абавязкаў перад Бацькаўшчынаю. Грамаду падтрымалі другія мяншыні — жыды, татары, нават некаторыя палякі зь ліку ўрадоўцаў: пракурор акружнога суда, ня памятаю прозьвішча, віцэ-ваявода Серафімовіч, швагер Трэпка, Бокун з жонкаю, шмат ніжніх урадоўцаў і паліцыянтаў.
Як ведама, варожа ставіліся да грамадаўскага руху расейцы й тыя беларускія янычары, якія не маглі зразумець, што яны належаць да апрычонай нацыі-народу, які ў даўнюю мінуўшчыну меў сваё незалежнае дэмакратычнае гаспадарства, якое першае ўнясло кулыуру ўУсходнюю Эўропу. Велізарны ўздым Грамады занепакоіў ворагаў беларускага народу — расейскі бальшавізм і польскі паўфашызм. Яны баяліся,
У1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас вайны жыў у Варшаве, пасьля выехаў у родныя мясьціны. Далейшы лёс невядомы.
62 Фэлікс Галавач (Holowacz) (1886—1972), беларуска-польскі грамадзкапалітычны дзеяч. Паходзіў з Валожыншчыны. У1917 г. быў сябрам БСГ. У 1922—1927 гг. быў паслом у польскі Сойм, прайшоў у яго ў Лідзкай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне“. Падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. У1924 г. — адзін з стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. У студзені 1927 г. яго разам з пасламі ад БСРГ арыштавалі. Вызвалілі праз 18 месяцаў без суда. У1939 г. — арыштаваны савецкімі ўладамі, вывезены ў Казахстан. Падаваў заяву на ўступленьне ў армію Андэрса, аднак яе не задаволілі. Пасьля вайны жыў на захадзе Польшчы, займаўся арганізацыяй там дзяржаўнай адміністрацыі й харчовай прамысловасьці.
63 Альфрэд Фідэркевіч (Fiderkiewicz) (1886—1972), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, лекар. 3 1922 па 1927 гг. — пасол польскага Сойму, да 1924 г. — сябра пасольскага клюбу ПСЛ „Вызваленьне“, пасьля — НПХ. Меў шчыльную сувязь з КПП і блізкімі да яе арганізацыямі. Падчас вайны дзеяў у падпольлі, неаднаразова арыштоўваўся немцамі. У1943 г. яго зьмясьцілі ў канцэнтрацыйны лягер у Асьвенцім, быў лекарам у бараках для сухотнікаў. У1945 г. — сябра Краёвай рады нарадовай (КРН), прэзыдэнт г. Кракава.
каб грамадаўскі ўздым разам з „Узвышшам“64 не прагналі няпрошаных „вызваліцеляў“ з свае роднае зямелькі. Меркаваньні нашых ворагаў злучылі іх супраць беларускага вызвольнага руху. Абедзьве тыраніі як бы дагаварыліся зьнішчыць беларускае змаганьне — як грамадаўскае, гэтак і ўзвышанскае ў БССР.
У праграме Грамады не было ніводнага пункту, які б заклікаў да якіх-небудзь гвалтаў ці самаволі, аднак наплыў камуністычных правакатараў з-за мяжы стараўся справакаваць маласьведамых грамадаўцаў, асабліва пры мяжы савецка-польскай, да збройных нападаў на ўрадавыя ўстановы. У гэтым камуністычным правакатарам дапамагалі польскія, якія выконвалі тыя самыя заданьні.
У памятную трагічную ноч з 14 на 15 студзеня 1927 г. падчас арышту грамадаўскіх паслоўу Заходняй Беларусі было арыштавана 3 854 асобы. Вялікі смутак перажываў народ, даведаўшыся аб гэтай трагічнай падзеі, толькі ворагі лікавалі.
Каб дакладна даведацца аб тым, еду ў Наваградак, іду да Чатыркі65, зь якім быў у добрых адносінах, аднак ён нічога канкрэтнага ня знаў,
64 „Узвышша“ — літаратурна-мастацкае згуртаваньне беларускіх пісьменьнікаў, якое існавала ў Менску з 1926 па 1931 гг. Як і Інбелкульт, успрымалася польскімі афіцыйнымі ўладамі як закамуфляваная рэвалюцыйная арганізацыя, пад шыльдай якой бальшавікі рыхтуюць антыпольскія правакацыі. Такое ўспрыманьне культурна-асьветных установаў Савецкай Беларусі знайшло адлюстраваньне ў патаемных дакумэнтах польскіх паліцыі й выведкі ды паказвала іх схільнасьць што да трактаваньня ўсяго беларускага руху як зьявы, абсалютна штучна й беспадстаўна створанай бальшавікамі дзеля сваіх мэтаў. Можна прыпусьціць, што пытаньні пра сувязі з „Узвышшам“ задавалі Стагановічу польскія сьледчыя падчас ягоных арыштаў, з-за чаго і ў яго склалася ўражаньне, што такая антыпольская дывэрсійная арганізацыя сапраўды існавала. Між тым дакумэнтальных пацьверджаньняў гэтаму факту пакуль ня выявілі.
65 Міхал Чатырка (1883—?), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У 1924—1934 ггвыкладаў у Наваградзкай беларускай гімназіі фізыку й матэматыку. Быў старшынём Наваградзкай павятовай управы ТБШ. У 1927 г. абраны дэпутатам і сябрам управы Наваградзкага павятовага сойміку. Пасьля ліквідацыі гімназіі ў 1934 г. польскія ўлады выслалі Чатырку ў заходнюю Полыпчу (Цехануў). Увосень 1939 г. вярнуўся ў Любчу, у якой нарадзіўся. Тут саветы арыштавалі яго й выслалі ў Ачынскія лягеры (Краснаярскі край), дзе ён і памёр.
толькі тое, што падалі польская прэса й радыё. На шляху ў Наваградак мне ў некалькіх пунктах рабілі абшукі. Я зразумеў, што справа паважная, бо ўся паліцыя й войска былі напагатове. Шалёны тэрор, якога не перажываў ніводны народ, хіба толькі жыды — ад чорнай сотні66 за царскім часам. Паліцыя, прыяжджаючы ў вёску, зьдзірала стрэхі з будынкаў, з камораў высыпалі ўсё ў адну горбу — муку, крупу, авёс, ячмень, грэчку і інш. Зьдзек, гвалт, неабмежаваную самаволю рабілі тыя, у якіх на штандарах напісана: „За нашу і вашу волю“67. Дзясяткі тысячаў беларускіх сыноў паверылі ў гэты надпіс і пайшлі ўтак званыя крэсавыя палкі — Наваградзкі, Лідзкі, Слонімскі, Віленскі і інш.68, адкуль не вярнуліся, аддаўшы свае жыцьці. Ашуканчую нялюдзкую палітыку да беларускага народу праводзілі польскія ўрады розных колераў. Аднак ні шалёны тэрор, ні вастрогі, кары, подкупы не змаглі зламаць імкненьня нашага Народу да самастойнага незалежнага жыцьця.
Па ліквідацыі Грамады засталося ТБШ з шырака раскіданымі акруговымі ўправамі і аддзеламі па вёсках. Часта кантраляваныя паліцыяй, яны праводзілі нацыянальную працу.
Як я вышэй зазначыў, сьв. п. Ф. Абрантовіч пакінуў мне як бы загад — узьняць жыцьцёвы ўзровень майго народу. Нягледзячы на маё варожае стаўленьне да ўсяго польскага, я паставіў сабе за заданьне арганізаваць земляробскі гурток, які б у гаспадарчых справах мусіў быць пад даглядам павятовага гуртка земляробскага, у якім працавалі фахоўцы зь Менскай губэрні' Бокун, Сечка, Ф. Абрантовіч. Усе яны былі праціўнікамі палякаў і гутарылі па-беларуску.
На адным сходзе Грамады адзін чужаземец-пракамуніста зь вёскі
66 Чорная сотня — у Расеі ў 1905—1917 гг. абагуленая назва некалькіх скрайне правых арганізацыяў, якія выступалі пад лёзунгамі манархізму, вялікадзяржаўнага шавінізму й антысэмітызму.
67 Лёзунг „За нашу й вашу волю“ („О wolnosc naszq і ivaszq“) быў вельмі папулярны ў 1919 г. падчас наступленьня польскіх войскаў на ўсход на першым этапе польска-савецкай вайны. Яго выкарыстоўвалі ў прапагандзе для прыцягненьня на свой бок беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх нацыянальных элітаў дзеячы, блізкія да Юзэфа Пілсудзкага, які ў той час быў прыхільнікам т. зв. „фэдэрацыйнай“ канцэпцыі пабудовы польскай дзяржаўнасьці.
68 Аляксандар Стагановіч мае на ўвазе палкі 1-й і 2-й Літоўска-беларускіх пяхотных дывізіяў, якія шляхам набору добраахвотнікаў палякі сфармавалі ў 1919—1920 гг. Акрамя пералічаных аўтарам, існавалі таксама Гарадзенскі, Ковенскі, Менскі, Беластоцкі, Слуцкі, Сувалкаўскі палкі.
Мотча закінуў нам, што мы працуем з палякамі. Мы даказалі беспадстаўнасьць ягоных закідаў, матывуючы тым, што гісторыя ня знае ніводнага народу, які, ня маючы сродкаў, вызваліўся з чужацкае няволі. Адным бадьшавікам карысна бядота, галота, нішчыта. Агульны сход бальшынёю галасоў стаў на нашым баку.
1927 г. быў найтруднейшым годам для народу. ГІасьля хоць кароткага, але свабоднага дзеяньня часоў Грамады пачаўся тэрор на ўсё і ўся беларускае. Амаль уся беларуская інтэлігэнцыя пазашывалася, ніхто носу не паказваў нідзе. Народ застаўся сам сабою; сялянская маса ня ведала што рабіць, з кім парадзіцца. Да гэтага хто-ніхто пайшоўу паліцыю, каб помсьціцца на сваіх палітычных праціўніках. Зь Вільні як цэнтру ніякіх вестак не было. Адзіным голасам у абарону супраць бяспраўя польскага ўраду быў голас сьв. п. кс. А. Станкевіча69, а ў Сойме сьв. п. В. Рагулі. Усе ўра-патрыёты лікавалі, што праз 30 гадоў і пацьвердзілі артыкуламі ў „Бацькаўшчыне“, ганьбячы Грамаду70.
У жніўні 1927 г. Гарадзечанская валасная рада выбрала мяне валасным старшынём, аднак, нягледзячы на маё знаёмства з павятовым старастам Грынеўскім, на дамаганьне павятовага камэнданту паліцыі й рэфэрэнта бясыіечнасьці Сабегнанскага (?), Грынеўскі мяне не зацьвердзіў.
Пад канец 1927 г. канчалася кадэнцыя Сойму і сэнату з выбараў 1922 г. Трэба было думаць аб новых выбарах — ня дзеля таго, каб дабіцца ад польскага ўраду якой-колечы палёгкі, не! Бо ўжо было ўсім ведама, што польскі паўфашызм намагаецца праглынуць усіх беларусаў,
64 Адам Станкевіч (1891—1949), беларускі грамадзка-палітычны, рэлігійны й кулыурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідэраў „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі“. На працягу ўсёй сваёй сьвятарскай дзейнасьці зьвяртаўся да вернікаў з казанямі на беларускай мове. У1922—1927 гг. быў паслом польскага Сойму.
79 Стагановіч, відаць, мае на ўвазе артыкулы Янкі Станкевіча, у якіх ён спачатку крытыкаваў толькі што выдадзеныя ўспаміны Васіля Рагулі, а пасьля адказваў сваім апанэнтам, якія выступілі ў абарону Рагулі — А. Непіявіцкаму (Аляксандру Орсу) і Аляксандру Стагановічу: Станкевіч Я. На бакох „Успамінаў“ В. Рагулі // Бацькаўшчына. №18 (404). 4 траўня 1958. С. 2—3; №19 (4°б)іі траўня 1958. С. 2—3; №20 (406). ів траўня 1958. С. 3—4; Станкевіч Я. Чыя тэндэнцыя? // Бацькаўшчына. №34 (420). 7 верасьня 1958. С. 3—4; Станкевіч Я. Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны „Ўспамінаў" В. Рагулі // Бацькаўшчына. №35 (421). 14 верасьня 1958. С. 4.
каб і сьледу па іх не засталося. Але неабходна было паказаць палякам, што мы жывём і нас ніякая сіла ня здолее зьнішчыць.
Як стала вядома, што новыя выбары вызначаны на 4 сакавіка ў Сойм і іі сакавіка 1928 г. у Сэнат, пачаўся рух сярод сялянства, распачаліся нелегальныя паседжаньні ў акруговай управе ТБШ у Наваградку, кіраўніком якое быў Анастазі Аляшкевіч71 зь мястэчка Любча, адзіны інтэлігент, які застаўся з народам.
Аднаго дня Аляшкевіч выклікаў мяне ў Наваградак. Прыехаўшы ў управу, засьпеўтам I. Дварчаніна зь Вільні, зь якім ня бачыўся 13 год72. 3 управы А. Аляшкевіч, I. Дварчанін і я пайшлі ў гатэль, дзе Дварчанін паінфармаваў нас аб сытуацыі ў Вільні й будучых выбарах. Ад яго мы даведаліся, што Астроўскі, Луцкевіч і Коўш73 парвалі з Грамадою ў вастрозе й маюць складаць лісту ў Наваградзкай акрузе, на якой будзе кандыдаваць і М. Чатырка. Віленская інтэлігэнцыя, вылучаючы „Хрысьціянскую дэмакратыю“, ня хоча складаць лістоў. Я. Станкевіч74 катэгарычна адмовіўся мець якую-небудзь сувязь з пазасталай нашай інтэлігенцыяй.
Абмеркаваўшы ўсе праблемы, Дварчанін запрапанаваў скласьці лісту па Наваградзкай акрузе, але дзе ўзяць кандыдатаў? Інтэлігенцыя слухаць нехацела; сапраўды, камухацелася сядзець 6—8—10—12 гадоў, а можа й вечную катаріу. Гэта чакала кожнага беларуса, які ня меў на-
71 Пра Анастаса Аляшкевіча дадаткова пакуль вядома толькі тое, што ў 1928 г. ён працаваў настаўнікам у Наваградку й жыў на Замкавай вуліцы, 7. Ва ўспамінах адной з актывістак КГІЗБ і ў кнізе „Памяць“ гэты дзеяч увогуле фітуруе як „Анастасія Аляшкевіч“ (Мнхалевская В. Д. В деревнях Новогрудчнны// Годы нспытаннй н мужества/Сост. Н. С. Орехво, II. С. Сташкевнч. Мннск, 1973. С. 134; Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. Мінск, 1996. С. 257, 266).
72 Ігнат Дварчанін вярнуўся ў Вільню ў 1926 г. пасьля заканчэньня навучаньня ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе.
73 Аляксандар Коўш (1890—1943), беларускі грамадзка-палітычны й рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар, адзін зь лідэраў БСРГ і бухгальтар Беларускага каапэратыўнага банку.
74 Ян (Янка) Станкевіч (1891—1976), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнавец, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі. Скончыў Праскі ўнівэрсытэт. У 1928—1930 гг. быў паслом польскага Сойму. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі.
меру запрадацца палякам. Сп. Дварчанін запрапанаваў мне і Аляшкевічу кандыдаваць такім парадкам: я на першае месца, Дварчанін на другое, Аляшкевіч трэці. Далейшыя кандыдатуры Дварчанін абяцаў у хуткім часе падшукаць.
Пачуваючы сябе слабым на такое адказнае становішча ды на першае месца, я, адмаўляючыся, запрапанаваў Аляшкевіча на першае. Дварчанін, выясьняючы сытуацыю, зьвярнуў увагу, што калі Аляшкевіч адыдзе з акруговае ўправы ТБШ, то ня знойдзецца чалавека заступіць яго там, і могуць быць дрэнныя насьледкі. Акрамя таго, Дварчанін сказаў, што маё імя на Наваградчыне больш вядомае, нават сярод радыкальных урадаўцаў, якія паходзілі зь мяжы польска-савецкай.
Здаючы сабе справы з насьледкаў, якія чакаюць у будучыні мяне й маю сям’ю, мне было сорамна ў такі цяжкі час адмовіцца. Гэта было б раўназначна здрадзе свайму Народу. I я даўзгоду кандыдаваць на першым месцы зь лісты №39 „Змаганьне“ па Наваградзкай акрузе. 3 прычыны адсутнасьці кандыдатаў у Сэнат ліста не была складзена. Пастанавілі галасаваць на лісту №1875 — г. зн. сьв. п. В. Рагулю.
Па Наваградзкай акрузе былі складзеныя наступныя лісты: Грамадаўская ліста №40 — Тарашкевіч76, Рак-Міхайлоўскі77, Мятла78, Вало-
75 №18 на парлямэнцкіх выбарах 1928 г. меў выбарчы сьпіс Блёку нацыянальных меншасьцяў, які ўтварылі прадстаўнікі часткі беларускіх (Беларускі сялянскі саюз, „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“, Беларускае праваслаўнае дэмакратычнае аб’яднаньне), украінскіх, нямецкіх і габрэйскіх нацыянальных арганізацыяў.
* БраніслаўТарашкевіч (1892—1938), беларускі грамадзка-палітычны й культурна-асьветны дзеяч, аўтар „Беларускай граматыкі для школ“. У 1922—1927 гг. — пасол польскага Сойму, у 1925—1927 гг. — старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
77 Сымон Рак-Міхаіілоўскі (1885—1938), заходнебеларускі дзеяч, пасол польскага Сойму (1922—1927), адзін зь лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г, яго арыштавалі. У 1930 г. — датэрмінова вызвалілі. Выехаў у БССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
78 Пятро Мятла (1890—1936), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1922—1927 гг. — дэпутат польскага Сойму. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. яго арыштавалі. У 1930 г. — датэрмінова вызвалілі. Выехаў у БССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
шын79 і Дударовіч80 зь вёскі Асташын каля Любчы. 3 гэтае лісты былі закрэсьленыя акруговаю камісіяй усе чатыры быўшыя грамадаўскія паслы, якія сядзелі ў вастрозе на Лукішках у Вільні.
Ліста №39 „Змаганьне“: Стагановіч, Дварчанін, Гаўрылік81, Крынчык82, Аляшкевіч і Лойка83.
Ліста №38, камуністычная: Варскі-Варшаўскі84, Сахацкі85 й Грыц86 зь вёскі Ваўковічы. Першыя два былі выкрасьленыя зь лісты.
79 Павал Валошын (1891—1937), беларускі палітычны дзеяч. У 1923— 1927 гг, — пасол польскага Сойму, адзін з стваральнікаў БСРГ. 3 1927 па 1932 г. — зьняволены ў польскай турме. 31932 г. — у Менску. Рэпрэсаваны.
80 Іван Дударовіч — селянін зь вёскі Асташын Наваградзкага павету.
81 Язэп Гаўрылік (1893—1937), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог. У1922—1928 гг. выкладаў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі беларускую мову й сьпевы. 31928 па 1930 г. — пасол польскага Сойму, старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“.
82 Павал Крынчык (1898—1975), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У 1920-я гг. — актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы, з 1927 г. — віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з траўня 1929 г. — сябра Галоўнай управы ТБШ. У1929 г. замяніў Аляксандра Стагановіча ў Сойме, уваходзіў у Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клюб. У 1930 г. польскія ўлады арыштавалі й асудзілі яго на іо гадоў турмы. Зь верасьня 1932 г. у выніку абмену палітвязьнямі — у СССР, працаваў на гаспадарчай працы. У 1935 гНКВД БССР арыштаваў, асудзіў яго на 5 гадоў лягераў. Пасьля вызваленьня жыў у Слоніме.
83 Аляксандар Лойка, селянін зь вёскі Вялікая Слабада Ярэміцкай гміны Стаўпецкага павету (цяпер Турэцкі сельсавет Карэліцкага раёну).
84 Адольф Варскі-Варшаўскі (Warski-Warszawski) (1868—1937), польскі рэвалюцыйны дзеяч, адзін зь лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. У 1926—1927 гг. быў паслом ад камуністаў у польскім Сойме, у 1928 г. — выбраны ў Сойм паўторна. Пасьля яго абвінавацілі ў „правых“ адхіленьнях, вызвалілі ад кіраўніцтва партыяй, і ён выехаўу Маскву, дзе працаваў у Інстытуце Маркса—Энгельса—Леніна. У1937 г. — арыштаваны й расстраляны.
85 Ежы Сахацкі (Sochacki) (Чашэйка-Сахацкі) (1892—1933), польскі камуністычны дзеяч. Да пачатку 1920-х гт. быў адным зь лідэраў ППС, з 1921 г. — сябра КПП і ЦК КПП. У1924—1927 і 1928 гг. — пасол польскага Сойму, уваходзіў у камуністычную пасольскую фракцыю. У 1928 г. быў пазбаўлены пасольскай недатыкальнасьці, эміі-раваў у СССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
86 Уладзімер Грыц (1892—?), селянін зь вёскі Ваўковічы Наваградзкага «р
Ліста №41: Р. Астроўскі і М. Чатырка.
У Сэнат былі ліста: №18 — В. Рагуля, з пракамуністычнай лісты I. Малец87. 3 польскіх лістоў была ББВР88, ПГІС (Польская Партыя Сацыялістаў)89 і „Вызваленьне“.
He вымяняючы польскіх лістаў, пачалася канкурэнцыя паміж беларускімі лістамі, а таксама камуністычнымі.
Мушу адцеміць, што па Наваградзкай акрузе было пару вёсак, якія былі падуплывам хітрых абшарнікаў. Нягледзячы натое, што называлі сябе беларусамі, яны выконвалі ўсе загады абшарнікаў. Адною з такіх вёсак была вёска Вераскава Любчанскае воласьці. У гэтай вёсцы праводзілася агітацыя супраць лісты „Змаганьне“. Аднак пазьней, калі польскі фашызм утварыў партыю пад назовам OZN, уся вёска належала да гэтага новага твору, кіраўніком якога быў абшарнік Брахоцкі. Жыхароў гэтае вёскі ад заглады9“ бальшавікамі ўратаваў сакратар гэтай арганізацыі. Ён працаваўу воласьці й здолеў спаліць сьпіс сяброў OZN. Камуністы, бачачы, што прайгралі, пусьціліся на правакацыю, друкуючы ў апошнюю перад выбарамі ноч адозвы з заклікам галасаваць за кандыдатаў №39 „Змаганьне“. У гэтую ж ноч на хутары А. Мальца91 быў арышта-
іР павету, сябра мясцовай гміннай рады. Адначасова быў сябрам Баранавіцкага райкаму КПЗБ.
87 Іван Малец (1875 (?) — ?), рымар зь вёскі Мольнічы Наваградзкага павету. Сябра Баранавіцкага райкаму КПЗБ. Паводле ўспамінаў аднапартыйцаў, менавіта ў ягонай хаце звычайна адбываліся паседжаньні райкаму.
88 Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам (ББСУ) — праўрадавая партыя ў Польшчы, створаная ў канцы 1927 г. перад выбарамі ў парлямэнт. Складалася з разнародных элемэнтаў, якія ўвогуле ня мелі нейкай акрэсьленай палітычнай праграмы, але заўсёды падтрымлівалі ўсе дзеяньні Юзэфа Пілсудзкага. У Сойме II скліканьня ББСУ меўсамую вялікую фракцыю, але безумоўнай большасьцю не валодаў.
89 Польская сацыялістычная партыя (ППС) (.Polska Partia Socjalistyczпа — PPS) — левая палітычная партыя ў Польшчы, заснаваная ў 1893 г. Да 1918 г. дзеяла ў асноўным на тэрыторыі Каралеўства Польскага. Адным зь яе лідэраў быў Юзэф Пілсудзкі. У міжваенны часдзеяланаўсёйтэрыторыі Польшчы й заўсёды мела даволі значны ўплыў.
99 Заглада (ад польск. zaglada) — вынішчэньне.
»! Аляксандар Малец, селянін з Наваградзкаі'а павету. На выбарах у Сойм у 1928 г. ягоная кандыдатура стаяла на чацьвёртым месцы камуністычнага сьпісу №13 У Наваірадзкай выбарчай акрузе.
ваны ўвесь штаб Баранавіцкага акружкаму. На падставе тае адозвы арыштавалі й мяне з Аляшкевічам. Правакацыя была на руку польскай паліцыі, якая далучыла нас да камуністаў, змайстраваўшы працэс.
Сядзелі ў Наваградзкім астрозе да суда разам з В. Рагулем і СокалКутылоўскім92, арыштаваным за шпегунства. Наваградзкі вастрог быў настолькі перапоўнены, што не ставала месца на падлозе. Мне міжвольна прыпомніліся словы Юрка зь п’есы „Мутэрка“93: хто ня знае, дзе будзе спаць у наступную ноч — ці ў мяккай пасьцелі на сваім ложку, ці на голых вастрожных нарах — ня мае права абзавадзіцца сям’ёю. (Я моцна перапрашаю жонку94, дзяцей за маё ўроджанае стаўленьне да свае Бацькаўшчыны-Беларусі. Нават сяньня, калі адною нагою стаю над магілаю.)
Я сядзеў з В. Рагулем у аднэй цэлі. Быў ён заўжды вясёлы, жартаўлівы, нягледзячы на тое, што ўдома пакінуў двое маленькіх дзяцей і гаспадарку без апекі. Гутарылі на тэмы сяньняшняга дня. Я і Аляшкевіч запэўнівалі В. Рагулю, што выбаршчыкі „Змаганьня“ аддадуць свае галасы за яго, бо мы ў двух адозвах заклікалі народ галасаваць за тых кандыдатаў у Сэнат, якія ня сыдуць з нацыянальных шляхоў у абароне свайго народу.
I гэта зьдзейсьнілася 11 сакавіка 1928 г. Камуністычны кандыдат у Сэнат I. Малец праваліўся, дастаўшы мінімальную лічбу галасоў95. За
92 Антон Сокал-Кутылоўскі (1892—1983), беларускі нацыянальны дзеяч, вайсковец. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. У сьнежні 1920 г. — камандзір 1-й Слуцкай брыгады. У міжваенны пэрыяд быў праваслаўным сьвятаром на Лунінеччыне.
93 „Мутэрка“ („Настаўнік Мутэрка“) — драматычны абразок Максіма Гарэцкага, які ў 1920-я гг. шырока ставіўся беларускай мастацкай самадзейнасьцю.
94 Аляксандар Стагановіч ажаніўся з Марыяй Карпуцэвіч-Борысу 1922 г. Як вынікае з успамінаў ягонай дачкі Тамары Стагановіч, зь сям’ёй Карпуцэвічаў-Борыс Аляксандар Стагановіч быў знаёмы яшчэ з 1906 г. (Стагановіч Т. Пра маіх бацькоў // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: Скрыжаваньні лёсаў. Мінск, 2007. С. 388—413). У Стагановічаў было чацьвёра дзяцей: Аляксандар (Шура), Леў (Лёва), Юры й Тамара.
45 Насамрэч камуністычны сэнацкі сьпіс (як і аналягічны сьпіс „Змаганьня“) выбарчая камісія анулявала яшчэ да галасаваньня, таму галасамі, адданымі за яго, можна ўмоўна лічыць толькі ю 195 галасоў, прызнаных несапраўднымі. Ва ўсялякім выпадку, так сьцьвярджаў сакратар Баранавіцкага акруговага камітэту КПЗБ „Макар“ (Фэлікс Кантар) у сваёй пасьлявы-іР
Васіль Рагуля. 1928 г.
гэта сакратара Баранавіцкага акружкаму Кандрацюка выкінулі з партыі і назвалі правакатарам. Ліста Чатыркі—Астроўскага, якому палякі прарочылі перамогу, атрымала ўсяго 49 галасоў* і гэтым скампрамэтавалася. „Змаганьне“, якое з-за тэрору паліцыі ня мела можнасьці праводзіць агітацыю, нягледзячы на шахрайствы выбарчых камісіяў з
& барчай справаздачы: „У Сэнатмы атрымалі — ю 350 галасоў. Галасавалі дэманстратыўна на №13. Адносна малая колькасьць галасоў тлумачыцца, па-першае, тым, што акруга была ўжо разьбітая і большая частка раёнаў ня мела сувязі, па-другое, і самае галоўнае — тое, што нумаркоў не было, і тыя, хто хацелі галасаваць, павінны былі самі напісаць № або лёзунг (які скажа А[круговы] К[амітэт])“ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 32).
96 Выбарчая кампанія Міхала Чатыркі ў Наваградзкай акрузе сапраўды не ўдалася, аднак яе вынікі былі ўсё ж не настолькі слабымі, як сьцьвярджае Стагановіч. За чатыркаўскі сьпіс №41 у Наваградзкай акрузе прагаласавалі 3 167 выбарнікаў, зь іх 519 — у Наваградзкім павеце, 292 — у Стаўпецкім, 2 349 — у Нясьвіскім („змаганцы“ тут атрымалі 3 321 голас), 7 — У Баранавіцкім. Толькі ў Слонімскім павеце за Чатырку не прагаласаваў аніводзін чалавек.
6 месцаў атрымала тры. Гэта амаль 500 тысяч галасоў97 — сьведамасьць нашага Народу, якая зьявілася дзякуючы папярэднім нашым прадстаўнікам, асабліва В. Рагулю і ў некаторай ступені — тэрору польскай адміністрацыі.
26 сакавіка 1928 г. на дамаганьне маршалка Сойму я быў звольнены з вастрогу й назаўтра паехаў у Варшаву. Па прыезьдзе нас спаткалі й павялі ў Сойм нашыя паслы, Каруза98 й Стэповіч". Пазнаёміўся зь Юхневічам10“, Валынцам101, Гаўрылікам, Грэцкім102, які прайшоўу Сойм з украінскае лісты1“3, але як беларус.
97 Тут Аляксандар Стагановіч сьвядома ці несьвядома значна перабольшыў посьпехі свайго выбарчага сьпісу на выбарах 1928 г. Насамрэч за выбарчы сьпіс „Змаганьне за інтарэсы сялян і работнікаў“ у Наваградзкай акрузе (дзе ён толькі й выстаўляўся) прагаласавалі 71 706 выбарнікаў (а ўсяго галасавалі 175 176 чалавек пры зарэгістраваных 281 295 асобах з правам голасу).
98 Павал Каруза (1900 (паводле іншых зьвестак 1906) — 1988), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1927 г. старшыня ЦК Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар пэрыядычнага органу БХД — газэты „Bieiaruskaja krynica“. У1928—1930 гг. пасол польскага Сойму. У1933 г. яго вывезьлі ў СССР, дзе арыштавалі й саслалі на Салаўкі. Карузу вызвалілі ў 1947 г., у 1949 г. паўторна арыштавалі й выслалі ў Сібір. Па вызваленьні ў 1955 г. жыў у Вільні.
99 Альбін Стэповіч (1894 —1934), беларускі грамадзка-палітычны й рэлігійны сьвецкі дзеяч, актыўны сябра „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі“. У1928—1930 гг. — пасол Сойму, сябра Беларускага пасольскага клюбу. У пачатку 1930-х без асаблівага посьпеху спрабаваў стварыць уласную палітычную Партыю беларускіх незалежных радыкалаў.
Канстанцін Юхневіч (1896—1971), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст. Займаўся каапэрацыяй, у 1920-я гг. уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры. 3 1926 г. — у кіраўніцтве Беларускага сялянскага саюзу. Супрацоўнічаў з газэтай „Сялянская ніва“, выступаў на яе старонках як публіцыст. У1928—1930 гт. быў паслом польскага Сойму.
У сярэдзіне 1930-х быў намесьнікам етаршыні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасьля вяртаньня з канцлягераў жыў у Слоніме. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
"°1 Флягонт Валынец (1879—1937), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Быў настаўнікам Радашкавіцкай беларускай гімназіі, адным з найактыўнейшых дзеячаў ТБШ. У 1928 г. — пасол польскага Сойму, уваходзіў у
Пасьля некалькіх паседжаньняў мне, селяніну, было дзіўна: з аднаго боку, вялікія паны, з другога, — чырвоныя палякі, найміты Масквы, з Соймавай трыбуны аблівалі адзін аднаго бруднымі памыямі, а выйшаўшы ў кулюары, шпацыравалі пад ручкі.
Атрымаўшы першы раз пасольскія грошы ў суме 1 306 злотых за месяц, за якія можна было купіць 6 добрых кароў ці 650 пудоў збожжа"'4, прыехаў у свой родны Наваградак і адразу пайшоў на кірмаш. Мушу адцеміць: даючы згоду на кандыдаваньне, я пастанавіў сабе не паляпшаць жыцьцёвага ўзроўню самога сябе й сям’і. Я сыходзіў зь меркаваньня, што калі напрацягупяці год пал епшу ўзровень, якога дал ей не змагу даць, то могуць быць для мяне й сям’і вельмі дрэнныя насьледкі.
На рынку абступілі мяне знаёмыя й незнаёмыя, але ўсе шчырыя патрыёты свае радзімы; адны — з зацікаўленьнем сьвежых навін, другія — зь бядоты, якая панавала сярод малазямельнага сялянства з-за бяздарнага гаспадараваньня „вызваліцеляў“.
Вясна для ўсіх істот, якіх Гасподзь адарыў жыцьцём, была самаю вясёлаю, шчасьліваю, радаснаю парою году. Для нашага селяніна яна
склад Беларускага сялянскаработніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“. У 1930 г. польскія ўлады арыштавалі яго, у 1932 г. — выехаў у СССР. Арыштаваны, загінуў на Салаўках.
102 Іван Грэцкі (1898—1937 (?), беларускі нацыянальны дзеяч, у 1924— 1927 гг. — сакратар падпольнага райкаму КПЗБ у Палескім ваяводзтве. У 1928—1930 гг. — пасол польскага Сойму, сябра Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“. У1930 г., пасьля роспуску Сойму, пазьбег арышту й перабраўся ў Менск. У 1933 г. арыштаваны й высланы ў сібірскі лягер, дзе й загінуў.
103 Іван Грэцкі прайшоў у Сойм па Берасьцейскай выбарчай акрузе й быў пастаўлены на сьпіс левай украінскай партыі „Сельроб-лявіца“, якая атрымала падчас выбараў №19.
“ч Пра вялікія заробкі парлямэнтароў у Польшчы засталіся ўспаміны й іншага беларускага пасла гэтага самага скліканыія — Паўла Карузы. Ён, у прыватпасьці, сьцьвярджаў: „Мы мелі 1 300 злотых, што для таго часу было шмат, бо сярэдні звычайны заробак быў якіх 250 злотых, і гэта лічылася ўжо няблага, 300 — ужо добра, а калі 400 нехта зарабляў — то гэта ўжо зусім лічылася як надзвычай добрае месца“ (Biblioteka Sejmowa. Archiwum Sejmu. Kolekcja materialöw archiwalnych poslöw i senatoröw II Rzeczypospolitej (1919—1939)Materialy Pawta Karuzo).
была самаю жудаснаю, нешчасьліваю, горкаю. Ён за сьлязьмі ня бачыў, ня чуў усіх і ўсяго, што славілі Госпада за дараваньне ўсяму жыцьця. Селянін не клапаціўся, што няма чаго есьці. Ен жыў на крапіве, шчаўі, іншым зельлі. Яго клопаты вясною былі — што няма чым засеяць свой загон. Няма за што парога падвастрыць, мазі купіць, каб падмазаць воз. Адбываць паншчыну-шараварку105, інакш адбываць кару.
Ведаючы такое жахлівае палажэньне свайго брата, ці можна было адмовіць у мінімальнай дапамозе тым, якія не з свае нядбаласьці дайшлі да такога нізкага ўзроўню, а іх давялі „старэйшы брат“ маскаль ды „культурны“ лях з-за Бугу. Ня маючы на сабе торбаў, яны не прасілі міласьці, але прасілі пазычыць. Каму іо, каму 15—20 злотых. Пазычаў — каб аддалі, як багатымі будуць.
Распазычыўшы 700 злотых, пайшоўу беларускую гімназію, дзе на рукі сп. Скрабца106 даў 500 злотых, абяцаючы ў будучым уносіць 300 злотых кожнага месяца.
Перавялікадняўшы, паехаў у Варшаву, пазычаючы 200 злотых у крамніка Бярковіча.
Гэтым разам давялося быць у Варшаве даўжэйшы час: з ініцыятывы Беларускага Пасольскага Клюбу (Ярэміч, Юхневіч, Каруза, Стэповіч) пачаліся перамовы з пасламі „Змаганьня“ (Дварчанінам, Гаўрылікам, Валынцом, Грэцкім і мною) з мэтаю злучыцца ў адзін беларускі пасольскі клюб ды прыняцьЯ. Станкевіча, які сядзеўу радахВ.В. РКТ?.“7.
На першым паседжаньні між намі не было супярэчнасьцей. Даручылі Стэповічу й Карузу перагаварыць з Станкевічам у гэтай справе. Пасьля гэтага паседжаньня „Змаганьне“ мела сваю нараду, на якой Гаўрылік і Грэцкі катэгарычна адмовіліся ў злучэньні, а Валынец сказаў, што ён нічога супраць злучэньня ня мае, але калі Я. Станкевіч
105 Маецца на ўвазе шарварак — накладзеная на сялянаў павіннасьць будаўніцтва мастоў, дарог, грэбляў і г. д.
106 Пятро Скрабец (1882—1963), беларускі грамадзка-культурны дзеяч. У 1920—1940-х гг. — настаўнічаў на Наваградчыне, быў дырэктарам Наваградзкай беларускай гімназіі. У1945 г. савецкія ўлады арыштавалі й выслалі яго на 8 гадоў у Магадан, пасьля адбыцьця тэрміну вярнуўся ў Наваградак.
107 Насамрэч Янка Станкевіч быў у Сойме т. зв. „дзікім“ паслом, г. зн. не ўваходзіў у склад аніводнага клюбу. Аднак пры гэтым ён у 1928—1930 гг., несумненна, карыстаўся некаторай, у тым ліку й матэрыяльнай, падтрымкай з боку дзяржаўных уладаў, якія ў той час імкнуліся праводзіць больш гнуткую ў параўнаньні з ранейшай нацыянальную палітыку.
дасьць згоду да агульнага клюбу, дык ён, Валынец, катэгарычна адмовіцца належаць да яго.
На запытаньне Дварчаніна — „якая у Вас прычына да такога стаўленьня даЯ. Станкевіча?“, Валынец, пасмыкаўшы вуснамі, сказаў: „Перад выбараміЯ. Станкевіч прыехаў да мяне дамоў і запрапанаваў мне выставіць сваю кандыдатуру на ягонай лісьце. Прызнаюся шчыра, мне хацелася кандыдаваць, але знаючы Станкевіча й ня маючы ніякіх фінансавых сродкаў, сказаў яму: „Я ня маю грошай на гэта“. Пасьля досыць доўгае гутаркі між наміЯ. Станкевіч сказаў: „Вы не турбуйцеся пра сродкі на выбары, яны ёсьць. Ад Вас я нічога не жадаю, толькі Вашае згоды“. He давяраючы Станкевічу, я катэгарычна адмовіўся.
Празь некаторы часЯ. Станкевіч зноў прыехаў да мяне ўгаворваць. Я й гэтым разам адмовіўся. Тады Станкевіч кажа: „Сябра Валынец, дайцемне слова гонару, што да сьмерці нікому ня скажаце, a я Вам раскажу, адкуль мы будзем мець сродкі на выбары“. Прызнаюся, я даў слова гонару, якое сёньня ў еашае прысутнасьці парушаю. Я. Станкевіч сказаў, што грошы будуць дадзены віленскім ваяводзкім начальнікам бясьпечнасьці Кірціклісам'°а.
Я й гэтым разам ня мог паверыць словам Станкевіча. Пасьля колькіх хвілінаў маўчаньня ён тады дастаў з партфэля паперку, паднёс да мяне й кажа: „Ня верыце, тады прачытайце“. Чытаю. Папера была афіцыйная, з штампамі, пячаткамі й подпісам Кірцікліса. У паперы не ішло пра нейкія забавязваньні з боку Я. Станкевіча; было напісана лічбамі й літарамі „65 ооо злотых для Янкі Станкевіча для яго ўласнага карыстаньня“.
Разважыўшы, даў згоду кандыдаваць — з намерам пасьля выбараў адысьці ад Станкевіча, што і зрабіў, прайшоўшы ў Сойм“.
Гэтае апавяданьне Валынца зрабіла на нас усіх вельмі вялікае ўражаньне. Прызнаюся, я ня верыў гэтаму, бо ці ж можна было паверыць, што чалавек з вышэйшаю асьветаю, які лічыць сябе гісторыкам1“9, заў-
11)8 Стэфан Севярын Кіртыкліс (Kirtiklis) (1890—1951), польскі дзяржаўны дзеяч, у другой палове 1920-х гг. узначальваў аддзел бясьпекі Віленскай ваяводзкай управы. У1930—1931 гг. быў віленскім, у 1931—1936 — паморскім, у 1936—1937 гг. — беластоцкім ваяводам.
‘°« Янка Станкевіч паводле адукацыі быў доктарам славянскай філялёгіі й гісторыі.
жды і ўсюды выяўляе сябе патрыётам, які не хацеў гаварыць з тымі, што ня ведалі свае роднае мовы, раптам запрадаўся ворагам народу, зь якога паходзіць.
(Нягледзячы на гэта, як і на займаньне месца сярод сябраў В.В. W.R., я заўжды размаўляў зь Я. Станкевічам. Але каб чалавека пазнаць добра, трэба зь ім пажыць, і гэтае жыцьцё, хоць ня блізкае, у Амэрыцы, дало мне мажлівасьць пазнаць усю паднаготную Я. Станкевіча, у якога на першым месцы грошы, грошы і яшчэ раз грошы, а ад каго і за што, то ня мае значаньня.
Маё цьверджаньне можа пацьвердзіць Стась Станкевіч110, хіба не захоча, бо на дзядзьку не выпадае гаварыць. Але трэба мець грамадзкую адвагу й выяўляць усе злачыны, каго б ні было, нават роднага бацькі. Бесхрабетнасьць, прымірэнчанскі нахіл да некаторых асоб рабіў і робіць вялікую шкоду сярод нашага грамадзтва. Я. Станкевіч вымагаў ад прыбываючыхуАмэрыку людзёўпа 10—25 даляраўнібы на„Веду“ш, якая друкавалася ў друкара польскага князя Друцкага-Любецкага дармова, а сам ён бескантрольна клаў грошы ў свае кішэні. Станкевіч ні цэнта ня даў на грамадзкія справы. Сёньня, палучыўшыся з доктарам Шчорсам112, утварылі „зьвяз“113 з мэтаю чужое дывэрсіі разьбіць БНР і вызвольнае змаганьне самастойнага гаспадарства Беларусь.)
1 ,0 Станіслаў Станкевіч (1907—1980), беларускі культурна-асьветніцкі й грамадзка-палітычны дзеяч, доктар філязофіі. Перад вайной удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху ў Вільні, выкладаў у Віленскім унівэрсытэце. Падчас Другой сусьветнай вайны быў бурмістрам Барысаўскай акругі, акруговым намесьнікам Беларускай Цэнтральнай Рады ў Баранавічах. 31944 г. — на эміграцыі, спачаткуў Нямеччыне, з 1962 г. — у ЗША. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыё „Свабода“, Інстытуце вывучэньня СССР (Мюнхэн), быў старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня й рэдактарам газэтаў „Бацькаўіпчына“ (1948—1961) і „Беларус“ (1962—1980).
111 „Веда“ — навукова-літаратурны часоггіс, які выдаваўся Янкам Станкевічам ад імя Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства Пранціша Скарыны ў 1951—1954,1973 і 1975 гг.
112 Мікола Шчорс (1913—1995), беларускі дзеяч, выпускнік мэдыцынскага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У1935—1937 гг. — старшыня Беларускага студэнцкага саюзу. 3 1940 г. — старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве. Кіраўнік г. зв. „групоўкі Шчорса“, якая супрацоўнічала з абвэрам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасьць стварыць беларускую дзяржаву. 19 чэрвеня 1941 г. Міколу Шчорса абралі старшынём Беларус-іР
На наступным паядноўчым паседжаньні далі справаздачу Каруза й Стэповіч зь перамоваў зь Я. Станкевічам, які катэгарычна адмовіўся належаць да агульнага беларускага клюбу, не падаўшы ніякіх матываў114.
Пасьля справаздачы пачалі абмяркоўваць аб аб’еднаньні. На прапанову Гаўрыліка, што старшынём клюбу мае быць хтось з „Змаганьня“, Ярэміч катэгарычна не пагадзіўся.
Некалькіразовыя паядноўчыя паседжаньні не прывялі да супольнага дзеяньня ўсіх беларускіх прадстаўнікоў, дзякуючы Гаўрыліку, Грэцкаму, Валынцу, якія былі паслухмянымі карэспандэнта Барскага115, праз польскі камуністычны клюб у Сойме.
кага нацыянальнага цэнтру. Аднак у ліпені 1941 г. пасьля наведаньня Беларусі адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці. Вярнуўся ў Варшаву. 3 восені 1944 г. — у Нямеччыне. У1946—1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднаньне, падтрымаў аднаўленьне БЦР. 31949 г. жыў у ЗША (НьюЁрк). У1950—1951 іт. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, ініцыятар стварэньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, яго першы старшыня (1951—1955). У 1955 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні, разам зь Юр’ем Сабалеўскім, Міколам Паньковым, Іванам Касяком, Віктарам Чабатарэвічам, Лявонам Савёнкам, Леанідам Галяком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі. У 1958 г. — адзін з стваральнікаў Беларуска-амэрыканскага зьвязу. У канцы 1950-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці, зьехаў у Пляцбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, зьяўляўся віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцьгі хірургаў.
"3 У1957 г. Янка Станкевіч выйшаў з Рады БПР (у гэтым жа годзе Аляксандар Стагановіч стаў намесьнікам старшыні Рады БНР). Мікалай Шчорс і Янка Станкевіч у 1958 г. паспрабавалі стварыць „надграмадзкую“ — не прыхільнікаў БНР і БЦР — арганізацыю: Беларуска-амэрыканскі зьвяз. Шчорс стаў старшынём арганізацыі, Станкевіч — віцэ-старшынём. Уваходзілі таксама Леанід Галяк, Міхась Бахар, Лёнгіна Брылеўская.
114 Япка Станкевіч сапраўды фактычна адразу пасьля пачатку працы Сойму засьведчыў немагчымасьць сваёй супрацы з клюбам „Змаганьне“, адмовіўшыся падпісаць складзеную яго сябрамі прапанову спыніць судовыя справы супраць паслоў БСРПКI. Грэцкага й А. Стагановіча. Сваю пазыцыю ён, аднак, аргумэнтаваў, заявіўшы, што прапанова складзеная ў відавочна правакацыйным тоне і ў такім выглядзе можа толькі пагоршыць становішча арыштаваных.
1,5 Магчыма, тут маецца на ўвазе Ежы Варскі-Варшаўскі.
Аднаго дня, вяртаючыся з Варшавы ў Наваградак, я быў арыштаваны. Сьледчыя ворганы мелі на гэта права, бо Сойм памылкова не завесіў мае справы, а я быў арыштаваны перад выбарамі. Пасьля арышту сьледчы з паліцыяй паехалі дамоў і рабілі абшукі, але нічога не знайшлі. Назаўтра ў суправодзе самога ваяводы Бэчковіча116 сьпераду, а старасты назадзе, пад велізарным канвоем мяне адвезьлі на станцыю Наваельня, а там цягніком у гарадзенскі вастрог, дзе пасадзілі ў адзіночку. У вастрозе мне было нядрэнна, дзякуючы інспэктару адміністрацыі Паўліку, зь якім я служыў у расейскай арміі. Усё, што мне было трэба, дастаўлялася — зразумела, за мае грошы.
У другой палове лістапада 1928 г. мяне перавезьлі ў Наваградак на суд, які распачаўся 28 лістапада. Найболей мяне і Аляшкевіча абыходзіла, што нас злучылі з камуністамі ў адзін працэс, але што можна было зрабіць зь бяспраўнымі палякамі117? На судзе было сорамна ўзьняць вочы перад знаёмымі, якія прыйшлі слухаць гэты трагіфарс. Мяне і Аляшкевіча баранілі аплочаныя мною адвакаты, Сьмяроўскі118 з Варшавы і Сьвірыд119 з Наваградку. Старшыня суда — ведамы белару-
116 Зыгмунт Казімер Бэчковіч (Beczkowicz) (1887—1985), польскі палітык і дзяржаўны дзеяч, у 1926—1931 — наваградзкі, у 1931—1933 гт. — віленскі ваявода. Выступаў за правядзеньне больш гнуткай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларусаў.
1,7 Так у арыгінале. Тут, відавочна слова „бяспраўныя“ трэба разумець як „тыя, якія не трымаюцца прававых нормаў“.
118 Яўген Сьмяроўскі (Smiarowski) (1878—1932), польскі юрысті палітычны дзеяч. 3 1920 г. быў абаронцам у палітычных працэсах (найбольш вядомы — Берасьцейскі працэс 1931—1933 гг. над 11 былымі апазыцыйнымі пасламі Сойму). Быў вядомы як выдатны судовы прамоўца.
Павал Сьвірыд (1886—1948), наваградзкі адвакат, удзельнік беларускага нацыянальнага руху. Зь сялянскай беднай сям’і. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (юрыст). Удзельнік Першай сусьветнай вайны (афіцэр). У 1920—1930-я гг. — адвакат у Наваградку. У ліпені 1941 г. стварыў і ўзначаліў Беларускі камітэт у Наваградку. Потым галоўны судьдзя на Заходнюю Беларусь. У 1943 — пач. 1944 г. — судзьдзя Акруговага суда ў Баранавічах. Браў удзел у правядзеньні Ўсебеларускага Праваслаўнага Сабору ў 1942 г., быў прыхільнікам аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. У 1944 г. — радны Беларускай Цэнтральнай Рады. 3 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне.
сажорца Мурза-Мурзіч120.
Першы дзень суду быў немажлівы, бо Мурза-Мурзіч ня толькі абвінавачаным гаварыць не даваў, але нават і абароне. На другі дзень сытуацыя зьмянілася, бо прыехаўшы адвакат Сьмяроўскі ня мог сьцярпець гэтакіх адносін. Павышаным голасам, стукнуўшы па стале кулаком, сказаў: „Цо тутай, царат чы чрэзвычайка?“121. Мурза-Мурзіч паклікаў яго да парадку, але ў сваім стаўленьні да абвінавачаных зьмяніўся непазнавальна.
Сьведкамі абвінавачваньня былі тайная паліцыя і розныя адпадкі грамадзтва — такія, як Янкоўскі з-пад Турца, які быў сьведкам на Грамаду, Пятроўскі, Саветлік, які вучыўся колісь са мною і заўжды перапісваў усе заданьні ад мяне. Сьведач Цьвірка-Гадыцкі, тайняк у часе сьведчаньня на мяне, па заканчэньні выйшаў; зараз жа за ім пайшоў адвакат Гонігвілі. Гэты ж сьведач, выйшаўшы ў пакой сьведак, інфармаваў паліцэйскага асьпіранта Крамеса (а Гонігвілі падслухаў). Як сьведчыў Крамес, то Гонігвілі задаў сьведку пытаньне: што яму гаварыў папярэдні сьведка? Крамес, зьмяшаўшыся, адказаў „ніц“, на што адвакат сказаў, што да гэтага сьведкі пытаньняў больш ня мае. Пасьля гэтага ніхто Крамесу не задаваў пытаньняў. Гэта на ўсіх зрабіла вялікае ўражаньне, а на суд — прыгнечаньне.
Сьведка Янкоўскі плёў на мяне, што я меў тэлефанічную сувязь з НКВД каля Радашкавіч і другія небыліцы, але як яго ўзялі ў крыжавы агонь абвінавачваньне і абарона, ён папрасіў суд звольніць яго ад пытаньняў, што выклікала да агульнага сьмеху на салі.
3 маіх сьведкаў на ўвагу заслугоўвае сьв. пам. В. Рагуля, які, сьведчачы, гутарыў па-беларуску, нягледзячы што Мурза-Мурзіч зьвярнуў яму ўвагу. Рагуля сказаў: „Знаю калегу А. Стагановіча з 1905 г. Сёньняшняя ягоная палітычная плятформа болей радыкальная замаю, але, знаючы Стагановіча, я поўнасьцю веру, што ён ня быў, ня ёсьць і ня будзе камуністам, нягледзячы на тое, што суд сёньня разглядае ягоную справу з арт. 102-га Расейскага Кар-
,а" Аляксандар Мурза-Мурзіч (Murza-Murzicz), наваградзкі судзьдзя. У 1928 г. быў пастаўлены на 4-м месцы Соймавага выбарчага сьпісу Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам у Наваградзкай акрузе, аднак паслом стаць ня здолеў з-за выбарчага посьпеху ў гэтай акрузе стагановіцкага „Змаганьня“.
121 „Што тут, царызм ці чрэзвычайка?“ (польск.).
нага Кодэксу122 як камуністага, а таксама ніякія цёмныя сілы ня выведуць Стагановіча зь незалежніцкіх шляхоў для свае Бацькаўшчыны-Народу“.
Зараз жа пачуліся воплескі на салі, якія Мурза-Мурзіч прыпыніў.
Пракуратар сказаў наступнае: „Высокі суд! Суд мае перад сваім абліччам абвінавачваемага Стагановіча, які паводле асобных сьведкаў зьяўляецца выбітным грамадзянінам Рэчы Паспалітай.
Ці суд можа паверыць такім сьведкам у параўнаньні з шэрагам сьведкаў зь ліку дзяржаўных чыноўнікаў і служачых, а таксама тых грамадзянаў Рэчы Паспалітай, якія заслугоўваюць на асаблівы давер?!
Нягледзячы на тое, што абвінавачваемы паходзіць зь вёскі і зьяўляецца селянінам, аднакжа сваёй хітрасьцю ён ужо ад доўгага часу здолеў ашукаць (падмануць) некаторых дзяржаўных службоўцаў. / гэта дазволіла Стагановічу праводзіць сваю шатанскую дзейнасьць, маючы на мэце адарваньне„ўсходніх крэсаў“ адРэчы Паспалітай. Да такіх абвінавачваемых суд ня мае права быць паблажлівым (лагодным). Ён мусіць вынесьці ім асабліва суровы прысуд, караючы па ўсёй строгасьці польскіх законаў“.
Адвакат сваю прамову пачаў наступнымі словамі: „Замест таго, каб узнагародзіць майго мацадаўца, яму ў непрактыкаваны спосаб яўная й тайная паліцыя збудавала труну“.
Па чарзе павінны былі гаварыць усе абвінавачаныя, але яны дамовіліся, што будзе гаварыць за ўсіх адзін А. Малец, зацяты камуністы, ня так ідэалягічна, як за грошы, бо двух яго братоў вучыліся не ў беларускай, а ў польскай гімназіі, дзе каштавала шмат даражэй. Малец пачаў прамову па камуністычнаму загаду, але пасьля некалькіх слоў суд яе забараніў. Тады ўсіх з салі адпусьцілі; нас засталося трох: я, Аляшкевіч
122 Артыкул 102 Крымінальнага кодэксу Расейскай імпэрыі, які ў 1928 г. яшчэ дзеяў у Польшчы на тэрыторыі былога т. зв. „расейскага забору“, прадугледжваў адказнасьць за ўдзел у змове, створанай для замаху на дзяржаўны лад Полыпчы альбо на цэласнасьць яе дзяржаўнай тэрыторыі, — 8 гадоў цяжкай турмы (катаргі). но-ты артыкул гэтага самага Кодэксу прадугледжваў для польскіх грамадзянаў, вінаватых у 1) падбухторваньні іншаземнага ўраду да ваенных ці іншых варожых у дачыненьні Полыпчы дзеяньняў, або да разрыву мірных дамоўленасьцяў, або да ўхіленьня ад такіх дамоўленасьцяў; 2) абяцаньні іншаземнаму ўраду перад аб’яўленьнем вайны ад сябе ці ад іншых асобаў спрыяць яго вайсковым апэрацыям супраць Польшчы ад 4 да 15 гадоў цяжкай турмы.
і Раманюк, упаўнаважаны нашай лісты. Чарга была за мною.
Прамоўца зь мяне — пажалься Божа, але, сабраўшыся зь сіламі, распачаў з наступных словаў: „Мажліва, суду няведама, што кожны беларус, які з выбараў сваіх суродзічаў займае якое-небудзь становішча, ён зараней прыгатаваны апынуцца тут, дзе я сёньня. Дзеля .гэтага пры складанькілісты№39„Змаганьне“ад Беларускага Народу я быў гатовы апынуцца тут. Гавару гэта дзеля таго, каб права, калі яно яшчэ ёсьць, узяло верх над тым бяспраўем, якое творыцца над нявінным беларускім народам. Кроў застывае ў жылах, калі бачыш, як паліцыя намагаецца зрабіць мяне камуністым, і каліяны гэтага дасягнуць, то заўтра гэтая ж паліцыя зробіць камуністымі ўсе піыя амаль500 тысяч маіх суродзічаў, якія аддалі свае галасы на маю лісту 4 сакавіка 1928 г., што не адпавядала б справядлівасьці“.
Далей я ня мог гутарыць. Старшыня суду Мурза-Мурзіч тры разы зьвяртаўся да мяне, чаго я прашу ад суда. За трэцім я ўстаў і сказаў: „Ад свайго імя і ад імя маіх выбаршчыкаў спадзяюся ад суда справядлівасьці“.
Гэтым разам хоць куртатая, але была справядлівасьць. 03.12.1928 г. мяне, Аляшкевіча й Раманюка судунявініў. На працэсе некалькі асоб зь сьледчага, паліцыйнага і судовага пэрсаналу скампрамэтаваліся й змушаны былі пазвальняцца: судзьдзя ГІаўлюс, сьледчы Шарэйка, паліцыйны асьпірант Крамес і іншыя.
Падчас мае адсутнасьці ў Сойме мае дыхты ў 7, колькасьці атрымоўваў Дварчанін, перасылаючы жонцы. Яны ўсе пайшлі на абарону мяне, Аляшкевіча, Раманюка. Некаторыя мае знаёмыя, якія зналі маё раскіданьне грошай, гаварылі мне: „Чаму Вы, Стагановіч, маеце сваю карову, а людзі дояць?“Я ім адказваў: „Так, карова нібы мая, але я дастаў яе дзякуючы сьведамасьці майго народу, дзеля гэтага хай карыстаюцца, пакуль ёсьць магчымасьць. Яжмаю задавальненьне й гонар, што перад зьненавіджаным беларусінам змушаны кланяцца шматлікія палякі, а самае галоўнае тое, што Наваградчына паказала палякам, як у першых, так і ў другіх выбарах у польскі Сойм і Сэнат, што нашага змаганьня за поўную незалежнасьць Беларусі ня здолеюць зьнявечыць Лукішкі'-3, Картуз-Бярозы124, ні іншыя катоўні“.
123 Лукішкі — галоўная турма ў Вільні, у якой у міжваенны час былі зьняволеныя шматлікія беларускія нацыяналыіыя дзеячы.
123 Картуз-Бяроза — канцэнтрацыйны лягер з строгім рэжымам, які дзеяў у 1934“1939 іт. і ў якім утрымліваліся палітычныя зьняволеныя.
Вярнуўшыся ў Сойм, я адчуў, што адносіны Гаўрыліка і Валынца зьмяніліся да мяне да непазнаваньня. Я заўважыў, што яны стараюцца, каб я ня быў з Дварчанінам сам-насам. Аднак Дварчанін пасьпеў мне расказаць пра сытуацыю, якая вытварылася ў маю адсутнасьць, і дадаў, што, відаць, адмовіцца ад мандату. Я запярэчыў, прапанаваў, каб мы дзесь спаткаліся і абгаварылі ўсе справы. Дварчанін пагадзіўся.
3 Сойму я нібы паехаў дамоў, а насамрэч паехаў у сваё памешканьне, а Дварчанін назаўтра прыехаў да мяне, і мы, абгаварыўшы ўсе праблемы, прыйшлі да згоды абодва адмовіцца ад мандатаў — я раней, Дварчанін пазьней.
У красавіку 1929 г. я адаслаў свой мандат у Сойм. На маё месца ўвайшоў Крынчык з Слонімшчыны. У лютым месяцы пракурор суда заклаў апэляцыю на мяне, Аляшкевіча й Раманюка. Апошнія два спалохаліся й пайшлі ў БССР, але на мяжы іх злавілі й пасадзілі ў вастрог.
На з чэрвеня быў вызначаны апэляцыйны суд у Вільні. 1 чэрвеня я паехаў у Вільню з намерам спаткацца з Дварчанінам. Зайшоўшы да яго, спаткаўтам сьв. п. Саковіча125, які хутка выйшаў. Пагутарыўшы аб справах, Дварчанін пачаў расказваць, чаму ён ня змог зрачыся мандату: „Аднаго разу ў клюбе „Змаганьне“я зьвярнуўся да ўсіхз дамаганьнем, што я мушу дзеля дрэннага здароўя зрачыся пасольскага мандату. На маё дамаганьне Крынчык адказаў: „На пралетарскім фронце з капіталізмам мільёны загінулі й гінуць. Вы, калегаДварчанін, ад вашага недамаганьня не загінеце. Калі Вы адмовіцеся, дык Клюб страціць месца, бо няма каму заняць яго. Мы на гэта ня можам пагадзіцца“. Я адказаў, што ніякая сіла ня зможа мяне затрымаць.
Хутка пасьля гэтае гутаркі аднаго вечара чую званок. Пытаю: „Хто?“ Чую голас Крынчыка. Адчыняю дзьверы. Заходзяць Крынчык і Хмара'і6. Пытаю зьдзіўлеча, што так позна. Крынчык адказвае:
125 Юльян Саковіч (1906—1943); беларускі нацыянальны дзеяч, выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, затым вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Сябра Беларускага студэнцкага саюзу, Таварыства беларускай школы, КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі, а пасьля савецкімі ўладамі. У пэрыяд нямецкай акупацыі быў начальнікам адміністрацыйнага аддзелу Беларускай народнай самапомачы й акруговым старшынём БНС у Лідзе. Забіты польскімі падпольшчыкамі.
,26 Сяргей Хмара (сапр. Сіняк/Зіняк) (1905—1992), беларускі нацыянальны дзеяч. У міжваенны пэрыядудзельнічаўу працы Часовай беларускай рады, Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускага сялянска-ра-іР
„Мы прыйшлі, калега Дварчанін, Вас папярэдзіць у Вашых намерах. Выбірайце адно зь дзьвюх: працу з намі, альбо...“Іпаказаўрэвальвэр.
Сябра Стагановіч, — казаў Дварчанін, — што я меў рабіць? Я здаю сабе справу — маё жыцьцё страчанае, але я не шкадую, штомы склалі лісту. Аднаго не магу дараваць сабе, што я давяраў людзям, якія падсунулі кандыдатаў Крынчыка й Гаўрыліка, якіхя зусім ня знаў“.
Дварчанін не назваў асобаў, якія гэта зрабілі. Зазваніў званок, я пайшоў у яго спальню. Гэтым разам быў Грышкевіч127, якога не было патрэбы асьцерагацца. Я змушаны быў ісьці ў гатэль, сьціснуўшы рукі.
3 чэрвеня апэляцыйны суд у Вільні ў складзе старшыні суда Дмоўскага й пракурора Комара распачаў разгляд мае і другіх справы. На прапанову адвакатаў суд апэляваў справу на другі раз. Мой адвакат Сьмяроўскі ідзе ў пакой да пракурора й зараз жа выходзіць адтуль, падыходзіць да мяне, працягвае руку й кажа: „У адносінах да Пана справа выглядаевельмі прыхільна. Суд агалошвае адклад справы на другіраз“.
Адкуль узялася гэтая прыхільнасьць? Сойм з выбараў 1928 г. у абсалютнай бальшыні лічыўсялевым: на 444 дэпутатаўурадавая партыя B.B.W.R. мела 124 паслоў128. У гэты час міністрам справядлівасьці быў Цар129, які жорстка распраўляўся ня толькі зь мяншынямі, але й з апа-
6? ботніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“, Таварыства беларускай школы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на радыё ў Слоніме, быў галоўным рэдактарам газэты „Слонімскі кур’ер“. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі ў Канадзе, выдаваў газэту „Беларускі голас“, дзе рэзка крытыкаваў і Раду БНР, і БЦР. Адзін зь некалькіх дзеячаў, якія імкнуліся стварыць г. зв. „трэцюю сілу“ на эміграцыі, не зьвязаную з абедзьвюма Радамі.
127 Магчыма, маеццанаўвазеВінцэнтЖук-Грышкевіч (1903—1989), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч, выпускнік факультэту славянскай філялёгіі й гісторыі Праскага ўнівэрсытэту. У канцы 1920-х гг. ён вярнуўся з Прагі ў Вільню й займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю ў розных навучальных установах. Падчас Другой сусьветнай вайны — у Арміі Андэрса, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі ў Англіі (быў першым старшынём Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі), Канадзе (з 1950 г,), першы кіраўнік Беларускай службы радыё „Вызваленьне“ (1954—1956), у 1970—1982 гг. быў старшынём Рады БНР.
128 Насамрэч у склад пасольскага клюбу Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам адразу пасьля выбараў уваходзілі не 124, a 122 паслы.
129 Станіслаў Цар (Car) (1882—1938), польскі юрыст і палітык, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Юзэфа ГІілсудзкага. У1928—1930 гг. — міністар £
Аляксандар Стагановіч. 1928 г.
зыцыяй. На дапамогу Сойму прыйшоў Пілсудзкі, звольніў Цара — адсюль і такая прыхільнасьць.
Прайшло тры месяцы. 3 кастрычніка суду складзе старшыні Бохвіца, беларусажэрца, прысудзіў мне 6 год цяжкага зьняволеньня, пазбаўляючы ўсіх правоў на іо год, — таму што Цар зноў заняў пост міністра справядлівасьці. Пасьля адчытаньня прысуду мой адвакат здэнэрвавана схопліваецца зь месца, б’е кулаком у стол, на голас крычыць: „Узята з паветрай засуджана чалавека на шэсьць год, на шэсьць год цяжкага зьняволеньня!“, потым падыходзіць да мяне, абдымае, цалуе й складае спачуваньні.
Прысуд я прыняў з развагаю, што інакш быць не магло. 3 кайданамі на руках, пад аховаю двух паліцыянтаў адвялі мяне на Лукішкі, адчынілі вастрожныя дзверы, якія на доўгія гады схавалі мяне ад майго паняволенага народу. Аформіўшы, павялі ў другі павільён, да тых, якія несьлі „рай“ для народаў, памясьціўшы ў цэлю, дзе быў сялянскі сын з Пастаўшчыны Ніхаёнак.
& юстыцыі Полыпчы, у 1930—1938 гт. — пасол Сойму, у 1935—1938 гг. яго маршалак. Адзін з аўтараў Канстытуцыі Польшчы 1935 г.
ГІамешканьне даволі „абшырнае“, 2 на 4 ярды130, падлога асфальтаваная; адзін вузкі, прымацаваны да сьцяны ложак, два саламяныя матрасы, столік, табурэтка, ну й парашка. У гэтакім памяшканьні зьняволены мусіць пражыць доўгія гады.
Вастрог сам па сабе ня вельмі страшны, страшны вастрог у вастрозе, дзе камуністычныя верхаводы твораць яшчэ горшы вастрог, каб гэтым трымаць у сваіх рукох пераважна малапісьменную масу сялянскіх сыноў, якая кантралюецца на кожным кроку.
Выйшаўшы на прагулку, я спаткаў Ю. Сабалеўскага131 й пазнаёміўся з М. Юшком і Пушкарскім зь Міру, а таксама зь некалькімі сялянамі зь Лідзкага павету. Некалькі хлопцаў скардзіліся мне на камуністых, але што можна было зрабіць, калі адміністрацыя не хацела ўнікаць у нутраныя справы вязьняў.
Пабыўшы пару тыдняў у такіх абставінах, я пастанавіў, што тут не маё месца, і нагаварыў Сабалеўскага перайсьці на першы павільён, на што ён даў згоду. За намі перайшлі пару дзясяткаў сялянскіх сыноў, прывялі двух беларускіх студэнтаў з волі, Ханяўку132 й Кіта133, якіх праз пару дзён звольнілі.
130 Ярд — адзінка даўжыні ў сыстэме ангельскіх і амэрыканскіх мераў, роўная 0,9144 м.
'3' Юры Сабалеўскі (1889—1957), беларускі нацыянальны дзеяч. У 1926— 1927 быў дэпугатам польскага Сойму, уваходзіў у пасольскі клюб БСРГ, затым у Беларускі пасольскі клюб. Падчас нямецкай акупацыі быў шчыльна заангажаваны ў справу стварэньня беларускай адміністрацыі, быў старшынём Беларускай самапомачы й віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Пасьля вайны жыў на эміграцыі ў ЗША й Нямеччыне. Адзін з кіраўнікоў БЦР.
132 Часлаў Ханяўка (1909—1988), беларускі нацыянальны дзеяч, выпускнік агранамічнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас навучаньня быў актыўным сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у камітэце Беларускай самапомачы ў Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленьнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У пасьляваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-я гг. выехаў у ЗША. Як і Аляксандар Стагановіч, пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку.
13:1 Барыс Кіт (нар. 1910), беларускі навуковец і грамадзкі дзеяч. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, польскія ўлады двойчы арыштоўвалі яго. Быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускія шко-і^
Ю. Сабалеўскі лічыўся старажылам Лукішак: яго арыштаваліўчэрвені 1928 г. падчас працэсу Грамады, ён быў засуджаны на 6 год134. Найвышэйшы суд разьбіраў ягоную справу тры разы. За трэцім разам Віленскі апэляцыйны суд яго вызваліў. У тым заслуга Р. Астроўскага, за што Сабалеўскі, нягледзячы на варожасьць да Астроўскага, супрацоўнічаў зь ім да сьмерці. Сабалеўскі прабыў у вастрозе да 15 красавіка 1930 г.
Нядоўга прыйшлося абітаць без старых знаёмых. 30 красавіка 1930 г.135 як раба Божага прыперлі на Лукішкі сэнатара В. Рагулю да адбываньня двухгадовага прысуду, вынесенага Наваградзкім акружным судом 27 лютага 1928 г.
Весялей праходзіла жыцьцё на гэтай маленькай высьпе; нібы чужой, але ў сваім родным краі, куды з-за шасьцімэтровай сьцяны даляталі галасы свае роднае мілае мовы.
У гэтым часе арыштавалі паслоў з клюбу „Змаганьне“, а таксама іо ці 12 сакратароў136, якіх прывялі на Лукішкі. Выглядаю праз акно: гэтыя героі былі апранутыя з шыкам. Усе яны стаўленікі пасла Крынчыка, яго землякі з Слонімшчыны, якая была ня толькі скамунізаваная, але й зрусіфікаваная: вітаючыся, гаварылі „будь готов“, адказвалі „всегда готов“. Нам перадавалі, што гэтыя маскоўскія найміты ўяўлялі, быццам
іРлы. 31948 г. жыўу ЗША адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту, у 1972 г. пераехаў у Нямеччыну.
134 Насамрэч Юр'я Сабалеўскага арыштавалі трохі раней, чым згадвае Стагановіч — 8 траўня 1928 г. Прысуд жа яму (6 гадоў цяжкай турмы з залічэньнем 2 гадоў і 1 месяца прэвэнтыўнага арышту, частку якога ён адседзеў яшчэ перад атрыманьнем пасольскага мандату) вынесьлі толькі ў верасьні 1929 г.
135 Тут Аляксандар Стагановіч падаў не зусім дакладную дату. Васіля Рагулю арыштавалі толькі па датэрміновым роспуску Юзэфам Пілсудзкім парлямэнту II скліканьня, які адбыўся 30 жніўня 1930 г. Адразу пасьля гэтай падзеі былі выдадзеныя загады аб арышце ўсіх камуністычных паслоў, лідэраў апазыцыйных партыяў т. зв. Цэнтралеву, а таксама тых былых паслоў, дзейнасьць якіх стварала прычыны для ўмяшальніцтва заканадаўства, і толькі пасольская недатыкальнасьць ахоўвала іх да гетага перад адказнасьцю.
136 Клюб „Змаганьне“ ствараў у найбольш значных населеных пунктах Заходняй Беларусі мясцовыя арганізацыйныя структуры, якія зваліся сакратарыятамі. Гэтыя структуры ўзначальваліся сакратарамі.
пачалося паўстаньне дзеля вызваленьня. Аднак паслы Крынчык, Гаўрылік, Валынец, Грэцкі137, Дварчанін былі засуджаныя на 8 год‘з8, a сакратары на меншыя тэрміны.
У жніўні 1932 г. вышэй успомненыя паслы й грамадаўскі пасол Валошын былі замененыя з Саветамі на польскіх ксяндзоў139, дзе пасьля колькіх месяцаў побыту савецкі суд засудзіў усіх на іо год Салаўкоў.
Вельмі характэрна, што ніводнага з сакратароў саветы ня выменялі. 3 гэтага трэба меркаваць, што яны былі адказнымі работнікамі маскоўскага камунізму. Як ведама, двух з галоўнейшых зь іх апынуліся на
137 Зь пералічаных паслоўівана Грэцкага польскія ўлады, насуперак агульнапрынятаму ў беларускай гістарыяграфіі меркаваньню, не арыштоўвалі. Падчас правядзеньня арыштаў камуністычных і блізкіх да камунізму паслоў яму ўдалося схавацца й таемна перабрацца ў СССР. Ужо ў лістападзе 1930 г. у Заходняй Беларусі распаўсюджвалася ад ягонага імя адмысловая ўлётка, у якой Грэцкі выказваў пратэст супраць прызначанага на 18 лістапада судовага працэсу „супроць паслоў Беларускага Сялянска-Работніцкага Пасольскага Клюбу „Змаганьне“ т.т. Гаўрыліка,Дварчаніна, Крынчыка і Валынца“ (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 156. Арк. 87). А ў сакавіку 1931 г. у справаздачы аддзелу бясьпекі польскага МУС адзначалася, што „атрымана вартая даверу інфармацыя, што ў канцы студзеня г. г. у Маскве знаходзіўся былы пасол польскага Сойму Грэцкі. 3 Масквы ён намерваўся скіравацца на лячэньне на Каўказ або ў Крым. Улістах да сям ’і Грэцкі рэкамэндуе сваёй жонцы легальна выехаць у Расею“ (Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewn^trznych 1918—1939. Sygn. 1202. S. 1).
138 Паслы „Змаганьня“ ўрэшце атрымалі неаднолькавыя тэрміны зьняволеньня ў сувязі з тым, што кожнага зь іх судзілі па крымінальных справах, заведзеных рознымі тэрытарыяльнымі судамі за канкрэтныя індывідуальныя парушэньні польскага заканадаўства раней, яшчэ падчас выкананьня пасольскіх абавязкаў (на кожнага пасла завялі па некалькі такіх справаў). Так, 4 лістапада на судзе ў Горадні П. Крынчык атрымаў па адной з справаў 1 год турмы, 12 лістапада ў той жа Горадні I. Дварчанін і Ф. Валынец — па 6 гадоў турмы й г. д. Такім чынам, пасьля разгляду ўсіх справаў з удзелам паслоў П. Крынчыку „набегла“ ю гадоўтурмы, Я. Гаўрыліку — 9,5 году, I. Дварчаніну — 8 гадоў.
139 У сьпісе для абмену вязьняў з 40 чалавек, падрыхтаваным польскім бокам і зацьверджаным двухбаковым пратаколам ад 3 жніўня 1932 г., былі не
адныя толькі ксяндзы: апошніх было толькі 18 чалавек.
эміграцыі: гэта Хмара і Асіпчык140, якія, прыкрываючыся патрыятызмам, праводзяць разбуральную камуністычную работу сярод беларускіх арганізацыяў.
На агульным зьезьдзе моладзі ў Нью-Брансўіку ў 1954 г.14‘ я паказаў пальцам на гэтых нікчэмнікаў, аднак найшлося пару асоб, якія зрабілі незадаволеныя міны — у тым ліку д-р Шчорс, які пазьней супрацоўнічаў зь імі.
Супольная нядоля на Лукішках, якая злучыла мяне й В. Рагулю, мала розьнілася ад жыцьця нашага народу, які перажываў жорсткі перасьлед ад фашыстоўскага B.B.W.R. Падчас гадзіннай прагулкі гутарылі на розныя тэмы, пра нядаўняе мінулае, якое пацяшала нас. Сапраўды, было аб чым пагаварыць, бо, нягледзячы на шматвекавую нядолю нашага народу, у вельмі хуткі час ён усьведамляўся нацыянальна. Калі падчас першых выбараў, што праводзіліся больш-менш дэмакратычна па ўсёй Заходняй Беларусі, правялі ўсіх 14 прадстаўнікоў, то выбары 1928 г., якія праводзіліся пад жорсткім тэрорам польскай адміністрацыі і калі толькі ў трох акругах былі выстаўленыя беларускія лісты142, зь іх правялі н прадстаўнікоў“*3.
Аляксандар Асіпчык (1909—1990), беларускі грамадзка-палітычны й рэлігійны дзеяч. Паходзіў з Слоніму. У гады Другой сусьветнай вайны дзеяў у кірунку беларусізацыі Праваслаўнай царквы. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Напачатку шчыльна супрацоўнічаў зь беларускімі япіскапамі, пасьля іхнага пераходу ў склад Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы выступіў супраць іх. У1947 г. заснаваў у Нямеччыне Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці.
41 Малаверагодна, што ў Нью-Брансўіку, які быў вотчынаю прыхільнікаў БНР, у 1954 г. прайшоў агульны (зн. надпалітычны) зьезд моладзі. Найхутчэй, гаворка пра сход Беларускага студэнцкага згуртаваньня ў жніўні 1954 г., якое падтрымлівала плятформу Рады БНР.
142 У 1928 г. беларускія нацыянальныя сьпісы выстаўляліся ў Наваградзкай, Лідзкай, Сьвянцянскай, Віленскай, Берасьцейскай, Беластоцкай і Гарадзенскай акругах (агульным лікам, такім чынам, — у сямі). Іншая справа, што посьпеху ў выглядзе праведзеных паслоў беларусам розных палітычных арыентацыяў удалося дабіцца сапраўды толькі ў трох акругах: Наваградзкай (з паслы-„змаганцы“), Сьвянцянскай (з паслы зь сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў) і ў Лідзкай (2 паслы зь сьпісу Янкі Станкевіча). Будучы пасол-„змаганец“ Іван Грэцкі прайшоў у Сойм з украінскага сьпісу ў Берасьцейскай акрузе, а будучы старшыня Беларускага пасольскага клюбу ср
Неабходна адцеміць, што пасьля разгрому Грамады сялянская маса засталася сама з сабою, не з шматлікаю інтэлігенцыяй, вернай ідэі 25 Сакавіка. Другая частка здрадзіла свайму народу, перайшла на палянафільскі шлях: Р. Астроўскі з кампаніяй, Янка Станкевіч ды іншыя“м. Трэцяя, атрымаўшая ўрадавыя пасады, не хацела зважаць на пакуты свайго народу. Народ, застаўшыся сам з сабою, затаіў у сабе помсту, чакаючы спрыяльнага дня, каб помсьціцца на сваіх прыгнятальнікаў, а сваім „братам“ кінуць дакор, што яны ў цяжкі час пакінулі яго ды пайшлі будаваць сваё асабістае жыцьцё.
Вясною 1930 г. мяне з Лукішак перавезьлі ў карны вастрог Грудзёндз145, дзе я сядзеўтаксама асобна. Прабыўшы некаторы час, я пераканаўся, што польскі ўрад умысна стварыў жыцьцёвыя ўмовы ў некаторых карных вастрогах, каб хлопцаў з нацыянальных мяншыняў зрабіць камуністамі й гэтым паказаць перад заходнім сьветам, што ён, польскі ўрад, выконвае забавязваньне перад краінамі, данае на мірнай канфэрэнцыі ў Варшаве'46, вядзе змаганьне не з нацыяналізмам, а з камуні-
& Фабіян Ярэміч — з так званага „дзяржаўнага сьпісу“ Блёку нацыянальных меншасьцяў.
чз Насамрэч у 1928 г. у польскі парлямэнт з усіх сьпісаў прайшлі не 11, a 12 беларусаў: іо паслоў (Флягонт Валынец, Язэп Гаўрылік, Іван Грэцкі, Ігнат Дварчанін, Павал Каруза, Аляксандар Стагановіч, Янка Станкевіч, Альбін Стэповіч, Канстанцін Юхневіч, Фабіян Ярэміч) і 2 сэнатары (Вячаслаў Багдановіч і Васіль Рагуля). Несупадзеньне лічбаў тлумачыцца, відаць, тым, што Стагановіч вырашыў не залічваць да беларускіх прадстаўнікоў у парлямэнце свайго пастаяннага палітычнага апанэнта Янку Станкевіча.
44 Маецца на ўвазе стварэньне беларускіх арганізацыяў, лідэры якіх, выказваючы рашучасьць дабівацца ад уладаў забесьпячэньня ўсіх нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага насельніцтва ў Польшчы, адначасова заяўлялі пра сваю поўную ляяльнасьць да польскай дзяржаўнасьці. Да такіх належалі створаная Янкам Станкевічам у 1927 г. Беларуская сялянская партыя й заснаваны ў 1930 г. Радаславам Астроўскім і Антонам Луцкевічам Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асьветніцкіх арганізацыяў і інстытуцыяў (Цэнтрасаюз).
145 Маецца на ўвазе турма, якая знаходзілася ў мурах былога рэфармацкага кляштару ў горадзе Грудзёндз на Памор’і (тэрыторыя былога прускага „забору“).
146 Так у арыгінале. Відаць, маецца на ўвазе Вэрсальская мірная канфэрэнцыя
1919 г.
змам. Маё пераконаньне паўстала на наступных даных. Да 1925 г. вядомая апякунка палітвязьняў Сэмпалоўска147 штомесячна прысылала кожнаму вязьню па 35 злотых, а пасьля 1928 г. па іо злотых. Беручы пад увагу, што ў Грудзёндзы чатыры дні абед быў з двух блюдаў, такога жыцьця зь вясковых хлопцаў мала хто меў дома. Да гэтага ў вастрозе былі школы: пачатковая, сярэдняя і ўнівэрсытэт, у якіх выкладалі спэцыялістыя. Напрыклад, Тарашкевіч выкладаў у ўнівэрсытэце. 12 гадзін у дзень усе цэлі былі адчыненыя: камуністыя іо гадзін мелі вучобу, дзьве гадзіны — на абед і прагулку. Ад 6 да 9 гадзін вечара камуністыя ігралі на розных музыкальных інструмэнтах; у вастрожнай бібліятэцы былі кніжкі, якіх нідзе ў Польшчы нельга было дасгаць, а калі б паліцыя ў каго знайшла такую кніжку, то суд засудзіў бы на 4—5 год вастрогу.
3 такіх камуністычных інкубатараў выходзілі зацятыя камуністыя, якія да сьмерці ня здрадзяць камунізму. У адным з гэткіх інкубатараў узгадаваліся Хмара, Асіпчык і іншыя, якія сяньня зьяўляюцца вернымі служкамі маскоўскага камунізму, а некаторыя „сьвядомыя палітыкі“, як д-р Шчорс, Галяк148, Я. Станкевіч, Касяк149, Лапіцкі150, авантурнік
147 Сгэфанія Сэмпалоўска (1870—1944), польская грамадзка-асьветная дзяячка, з 1919 г. прадстаўляла ў Польшчы савецкае Таварыства Чырвонага Крыжа.
'48 Леанід Галяк (1910—1980), беларускі грамадзкі дзеяч. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскагаўнівэрстытэту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менску. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны, у 1949 г. пераехаўу ЗША.
149 Іван Касяк (1909—1989), беларускі грамадзкі дзеяч. Падчас вайны ўваходзіў у склад Цэнтралі БНС, быў актыўным прыхільнікам аўтакефаліі БПЦ. У1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948—1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР. У ЗША з 1949 г. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г. — у Рывэр-Форэсьце (Ілінойз). У 1957—1989 гг— старшыня БККА. Зьяўляўся сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канфэрэнцыях у розных краінах сьвету, куды езьдзіў за евой кошт. Аўтар кніг „3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу“ (1956), „Byelorussia: historical outline...“ (1989).
150 Мікалай Лапіцкі (1907—1976), беларускі грамадзка-рэлігійны дзеяч. Высьвячаны ў сьвятары ў 1934 г., працаваў у прыходах у Апімянах, Стэфанпалі (Дзісьненскі павет). 3 1942 г. — у Менску, актыўны прыхільнік БАПЦ. &
Рыжы-Рыскі151 падтрымліваюць іх і іхнай здрадніцкай працы152.
Пасьля поўнага падпарадкаваньня Астроўскага польскай дэфэнзыве ад яго вымагалі працы, г. зн. каб ён перацягнуў народ на свой палянафільскі пілях, чаго яму ніяк не атрымлівалася зрабіць — калі ня браць у рахунак мінімальную колькасьць тых інтэлігентаў, якія ад палякаў атрымалі пасады, адышоўшы ад свайго народу. Ратуючы сваё становішча, Астроўскі надумаў перацягнуць грамадаўцаў на свой ганебны шлях.
У студзені ці лютым 1930 г. прывозяць Тарашкевіча з Грудзёндзу на Лукішкі нібы на ягоную судовую расправу. У сапраўднасьці прыезд Тарашкевіча быў дзеля перамоваў з Астроўскім, якія адбываліся празь некалькі дзён у Лукіскім вастрозе й не давялі да пажаданых Астроўскаму вынікаў.
На вясну 1930 г. трох паслоў — Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага й Мятлу, сакратара Грамады Бурсевіча153, а таксама Акінчыца154 — польскі
d5 Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, настаяцель першай беларускай царквы на Захадзе — царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу. 3 1950 г. — у ЗША. Ініцыятар стварэньня беларускіх прыходаў у юрысдыкцыі канстантынопальскага (сусьветнага) патрыярхату. Арганізаваў беларускую праваслаўную парафію ў Саўт-Рывэры, яе настаяцель у 1950—1976 гг. Спрычыніўся таксама да арганізаваньня парафіяў у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату ў Чыкага (у 1958 г.), аказваў падтрымку ў стварэньні аналягічных парафіяў у Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк, сьв. Кірылы Тураўскага) і Лёндане (сьв. Эўфрасіньні Полацкай). Узначальваў Царкоўную раду беларускіх праваслаўных парафіяў у Паўночнай Амэрыцы.
151 Уладзіслаў Рыжы-Рыскі (1925 (?) — 1978), беларускі каталіцкі сьвятар. У і’ады Другой сусьветнай вайны — дзеяч Беларускай народнай самапомачы ў Глыбоцкай акрузе, сакратар аддзелу моладзі БЦР. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыўу Нямеччыне, Бэльгіі, Італіі, Гішпаніі, ЗША. 3 студзеня i960 г. усклаў на сябе абавязкі апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў. Выдавец шэрагу беларускіх выданьняў.
152 Усе вышэйпералічаныя асобы, за выняткам хіба Я. Станкевіча, рэзка адмоўна паставіліся да аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1948 г. пры пасярэдніцтве Рады БНР (а Стагановіч быў сярод тых, хто браў удзел у саборыку БАПЦ у Канстанцы). Цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў Радзе БНР закідалі тое, што яна мае ўплыў на БАПЦ.
153 Максім Бурсевіч (1890—1937), заходнебеларускі грамадзка-палітычны
дзеяч. Быў кіраўніком сакратарыяту БСРГ. У1927 г. польскія ўлады арыш-і^
ўрад, шукаючы ўціхаміраньня нашага народу, змушаны быў звольніць з вастрогу, не падаючы ніякіх умоваў.
Зразумела, звольненыя былі зьвязаныя па руках і нагах. Дзеля гэтага ўсе паслы й сакратары пайшлі ў сваю Усходнюю Бацькаўшчыну, a Акінчыц — у Нямеччыну155. Пасьля некаторага часу Тарашкевіч ехаў цягніком у Гданьск, і на польска-нямецкай мяжы ў Тчэве156 польская паліцыя яго арыштавала. Суд засудзіў на 15 год цяжкага зьняволеньня. У жніўні месяцы 1932 г. Саветы выменялі Тарашкевіча на Аляхновіча157, які ў 1926 г. у Менску быў засуджаны на іо год Салаўкоў.
Ворагі беларускага народу гандлявалі сынамі Беларусі.
& тавалі яго ў справе Грамады, асудзілі на 8 гадоў зняволеньня, у 1930 г. — вызвалілі на распараджэньне прэзыдэнта Польшчы. Выехаў у БССР, дзе ў 1933 г. падпаў пад рэпрэсіі. Расстраляны.
15,1 Фабіян Акінчыц (1886—1943), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, працаваў у БСРГ у якасьці юрыста, сябра Галоўнай управы ТБШ. У1927 г. польскія ўлады арыштавалі яго ў справе Грамады, асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня, у 1930 г. вызвалілі на распараджэньне прэзыдэнта Польшчы. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Цэнтрасаюзу, ініцыятар стварэньня й старшыня Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. 3 1939 г. — у Бэрліне, кіраўнік беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды Нямеччыны. У лютым 1942 г. прыехаўу Менск, працаваў па лініі Міністэрства прапаганды Нямеччыны. Забіты партызанамі ў Менску.
155 Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пятро Мятла й Максім Бурсевіч сапраўды амаль адразу ж пасьля свайго вызваленьня выехалі ў БССР, а Браніслаў Тарашкевіч апынуўся там жа праз 2 гады, трапіўшы перад гэтым яшчэ на 1,5 году ў польскую турму, гэтым разам ужо за выразна камуністычную дзейнасьць. У той жа час Фабіян Акінчыц выправіўся ў Нямеччыну толькі вясной 1939 г-> а перад гэтым ён заставаўся ў Польшчы, спачатку беручы ўдзел у працы астроўска-луцкевіцкага Цэнтрасаюзу, а затым без асаблівага посьпеху намагаючыся разгарнуць дзейнасьць заснаванай у 1933 г. Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
156 Тчэў (Tczew) — горад на поўначы Польшчы, цяпер уваходзіць у склад Паморскага ваяводзтва. У міжваенны пэрыяд чыгуначная станцыя ў Тчэве была першай пасьля ўезду ў Польшчу з тэрыторыі вольнага гораду Гданьску.
157 Францішак Аляхновіч (1883—1944), беларускі драматург, грамадзкі й культурны дзеяч.
Як пазьней былі весткі, агент польскай двойкі*58 Хамінскі, пасол з Партыі Хлопскай, што разам з Грамадою была ліквідаваная, уцёкшы ў СССР, выдаў Тарашкевіча, за што Саветы яго і ягоную жонку расстралялі159.
У 1930-х гадох па Наваградчыне грасавала камуністычная банда, якая з аружжам у руках напачатку хадзіла па заможных сялянах, вымаючы золата, даляры і іншыя каштоўнасьці, далей пачалі паліць сялян, цэрквы (Дольная Рута1б°), капліцы на могілках і ўсё, што пападала пад рукі: бульбу, хамуты, кавальскія інструмэнты.
Адзін з банды сваю пажыву схаваў у гумно суседа, які, знайшоўшы, не хацеў аддаць. За гэта „герой“ застрэліўяго, але не на сьмерць — і гэта спрычынілася дайсьці на сьлед гэтае камуністычнае хеўры: страляўшы ўцёк у лес, дзе ў сховішчы сядзеў некалькі тыдняў. Туды ягоныя камрады дастаўлялі яму ўсё неабходнае. Аднаго дня двух ягоных супольнікаў, навучаныя кіраўніком усяе гэтае банды, каб пазбавіцца яго (бо як зловіць паліцыя, скампрамэтуе кампартыю), пераканалі перайсьці з гэтага сховішча ў невялікія зарасьлі. Паслухаўшы нагавораў, у суправадзе гэтых жа суб’ектаў ён зрабіў так, як жадала кампартыя.
Калі ўсё было зроблена, каб жывым яго паліцыя не злавіла, гэтыя героі данесьлі паліцыі, што Бохар знаходзіцца ў такім-то месцы. Некалькі сот паліцыянтаў з сабакамі акружылі гэтыя невялічкія зарасьлі, распачалі росшукі, куст за кустом. Знаючы, што яго знойдуць, ён уцякае на чыстае поле, і тут яго раняць у нагу, ён падае. Для паліцыі ёсьць сьведкі, а кампартыя скампрамэтаваная.
Суд. Чатырох павесілі, трох пажыцьцёва зьняволілі, пазасталыя атрымалі меншыя тэрміны з паглядаў на непаўналецьце.
Я па адбыцьці прысуду павярнуўся дамоў. Гаспадарка мая была запушчаная да непазнаньня. Але я ня падаў духам. Прыйшлося пагараваць, але хутка забыў усё мінулае сваё асабістае перажываньне. Перажываў супольна з народам ня толькі маральны, нацыянальны зьдзек ад „вызвольнікаў“, але і эканамічны. Вартасьць сельскагаспадарчых вытвораў у параўнаньні да фабрычных вытвораў раўнялася і да 12. Селя-
158 Маецца на ўвазе Другі аддзел Генэральнага штабу Войска Польскага, супрацоўнікі якога займаліся выведкаю.
155 Тут Людвік Хамінскі відавочна пераблытаны з Сыльвэстрам Ваявудзкім.
160 Сёньня вёска Дольная Рута ўваходзіць у склад Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
ніну 16 кг збожжа каштавала 2,40 злотага, а прадаваў яго за і,8о злотага. За гэтыя і,8о злотага можна было купіць тры васьмушкі звычайнай махоркі. Перад вайною ж за тыя самыя 16 кг куплялася 26 васьмушак махоркі.
Да ўсяго гэтага непасільныя розныя налогі: маянтковы, дахадовы, абратовы, паньствовы, драговы, гмінны, грунтавы, шарваркавы161, страхоўка ад комінаў, ад вакон, пчол, сабак і розная трасца, якіх трудна ўспомніць162. За ўсё гэта беларус ня меў сабе права купіць кавалак зямлі, а ў горадзе пляц на пабудаваньне дому. Гэты загад быў вельмі тайны, аднак паказаўяго мне Бокун, ваяводзкі рэфэрэнтзямельнага аддзелу163.
Год 1935 быў для беларусаў жахлівым годам, бо новая выбарчая ардынацыя пазбавіла наш народ права на выстаўленьне сваіх кандыда-
161 Аляксандар Стагановіч прыводзіць польскамоўную тэрміналёгію розных падаткаў, якіх у міжваеннай Польшчы сапраўды было вельмі шмат. На сучасную беларускую мову іх можна перакласьці прыблізна гэтак: падатак на маёмасьць, падатак на прыбытак, падатак з гандлёвага абароту, дзяржаўны падатак, дарожны падатак, гмінны (самаўрадавы) падатак, зямельны падатак, шарваркавы падатак.
162 Польскія мясцовыя ўлады часта выкарыстоўвалі пагрозу накладаньня разнастайных штрафаў і выплатаў дзеля таго, каб трымаць беларускіх сялянаў у падпарадкаваньні сабе. Так, падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі адзін з актывістаў зь Піншчыны пісаў, якім чынам у гэтай мясцовасьці дасягалася яўка на выбары й галасаваньне за ўрадавы сьпіс: „Паліцыя пачала... штрафаваць сялян за што папала. За багры па 25 злотых, за коміны, за брамы... Калі не было да чаго прычапіцца, то за тое, што куры сядзелі пад печчу, а ў нас то ў кожнай гаспадарцы куры пад печчу. У час выбараў штрафы сыпаліся за тое, што дзіця адзін дзень да школы ня пойдзе — па ю злотых... To ўсё за тое, што не галасавалі за №і“(НА РБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. юб. Арк. 150).
163 Такая зьява сапраўды ў той час мела месца, пра што сьведчыў сярод іншых кс. Адам Станкевіч, запісаўшы ў сваім асабістым дзёньніку ў верасьні 1938 г.: Днж.А. Клімовіча пазбавілі зямлі. Яго родная матка жадала перапісаць зямлю (6 дзесяцін, бацькаўшчына) на сына. Польскія ўлады не дазволілі, бо беларус. Бацька Я. Пазьняка, б. рэдактара „Беларускай крыніцы“, купіў іо дзесяцін зямлі. Зрабіць купчую польскія ўлады не дазволілі, бо беларус: бацька і сын. Гэткіх і ім падобных фактаў адносінаў палякаў да беларусаў многа“ (Станкевіч А. 3 Богам да Беларусі. Вільня, 2008. С. 841).
таў на выбары ў Сойм і Сэнат164. Дзеля такога бяспраўя Наваградчына збайкатавала выбары.
Перад выбухам вайны паліцыя хадзіла па вёсках, вучыла, як лавіць нямецкіх шпіёнаў: біць яго па каленах, а як паваліцца — вязаць ды цягнуць у пастарунак. Сяляне сьмяяліся ад гэтае вайны з шпіёнамі, цешыліся, што ляхаў болей ня будзе на нашай зямельцы. Але хутка прыйшлі яшчэ горшыя збаўцы.
У памятную нядзелю 17 верасьня 1939 г. а гадзіне ю-й я рана пайшоўу вёску. Па дарозе спаткаў знаёмага зь вёскі Селішча, які вяртаўся з Наваградку — адвозіў збожжа, даніну „мацарствовай“165 Полыпчы, якая ў першы дзень вайны змусіла беларускіх сялян даваць даніну.
Затрымаўшыся, пытаю, што чуваць. Адказ: бальшавікі перайшлі расейскую мяжу. Некаторыя палякі цешацца („саветы ідуць на дапамогу нам“), другія разумеюць інакш. Ясна, кажу, сябра Ліпніцкі, яны ідуць вызваліць нас ад фашызму, але мы страцім усё, што мелі, і шматлікія з нас загінуць на далёкай поўначы ў засьценках НКВД. Толькі спачатку праклятыя ляхі пазнаюць, пачом фунт ліха, можа, у будучыні ня будуць сягаць на чужое.
Вёска ня знала, што сталася сёньняшняй раніцай, але як бы інстынктыўна адчувала велізарную небясьпеку. На вуліцы не было ні жывое душы, толькі некаторыя сабакі сумна завылі, папераджаючы надыходзячую небясьпеку.
Павяртаюся, іду дамоў. У канцы вуліцы здалёк бачу: ідзе мой прыяцельУ. Журко. Нягледзячы на тое, nip o ён шмат ад мяне маладзейшы,
164 8 ліпеня 1935 г. польскі Сойм прыняў новы выбарчы закон, паводле якога фармаваньне выбарчых сьпісаў і разьмяшчэньне кандыдатаў у іх урад фактычна паставіў пад поўны кантроль. У выніку любая апазыцыйная партыя ці аргапізацыя проста не магла балятавацца ў парлямэнт, не дасягнуўшы папярэдняй згоды з уладамі. Тыя ж гатовыя былі рабіць пэўныя крокі насустрач толькі вельмі моцным іўплывовым партыям, як, напрыклад, Украінекаму народна-дэмакратычнаму аб’яднаньню (УНДА) ва Ўсходняй Галіччыне. У беларусаў жа ніводнай партыі ці арганізацыі, думкі якой польскія ўлады не маглі сабе дазволіць ігнараваць, не было. Да таго ж сярод беларускай грамады ў Польшчы не было адзінства, у выніку чаго выпрацаваць агульную пазыцыю ў дачыненьні ўдзелу ці няўдзелу ў выбарчай кампаніі было проста немагчыма. У выніку ўсе беларускія арганізацыі выбары прабайкатавалі, фактычна не ўзгадняючы такую сваю тактыку паміжсобку.
165 „Мацарсгвовы“ (ад польск. mocarstwowy) — вялікадзяржаўны.
ды не беручы пад увагу ягоную камуністычную ідэалёгію, між намі была сапраўдная прыязьнь. Ён перада мною ня ўтойваў ніякіх сакрэтаў камуністычных злачынцаў, якія яму былі ведамыя (а займаў ён у партыі адказнае становішча). Вось, думаю, даведаюся ад яго ўсе дакладнасьці, але калі мы параўняліся, мой прыяцель нават ня глянуў у мой бок. Я з свайго боку даў „добры дзень“, на які адказу не атрымаў. Мяне як прыскам хтось абсыпаў. Думаю, што магло быць прычынаю гэтага паступаньня да мяне, бо я ня толькі перад ім, але ні перад кім жаднай віны ня меў.
Прыйшоўшы дамоў, перадумаў усё і цьвёрда даў сабе слова, што б мяне й маю сям’ю ні спаткала, не ісьці ні на якія кампрамісы й не пакланяцца ідалам.
Пад вечар таго самага дня на шляху са Шчорсаўу Наваградак вясковая галота з чырвонымі плякатамі спаткала 6 кавалерыстых. Прывялі іх у вёску, зрабілі сход, у прэзыдыюме заселі ўсе тыя, што палілі цэрквы й грабілі сялянаў.
Першым пунктам было пазбаўленьне права голасу жыхароў вёскі. Я першым быў на лісьце. Пазбаўленьне адбывалася без галасаваньня: чыталіся прозьвішчы пазбаўленых.
Я, зьвярнуўшыся да галоты, якая сядзела ў прэзыдыюме, пытаю, за што мяне пазбавілі голасу. Маўчанка. Я пусьціўся выходзіць. Адзін зь сялян пытае ў „герояў“: скажыце, за што Стагановіча пазбавілі голасу? Я ўжо быў на вуліцы, але мне гаварылі, што й гэтым разам не адказалі пытаўшаму. Усяго голасу было пазбаўлена 36 чалавек.
Успамінаючы тую стыхію, тэрор, самаволю, дзіўлюся, якія былі здаровыя нэрвы, каб пражыць увесь гэты зьдзек над нашым народам. Хто мог быць пэўны ў надыходзячай хвіліне, што нейкі камуністы расея-азіят зь янычаравай Масквы не забярэ вас у лес і там дастанеце кулю ў патыліцу, як гэта было з сотнямі тысяч нашых бацькоў, братоў, сыноў.
У такім змадэрнізаваным савецкім „раі“, наагул у расейскай імпэрыі не было й ня будзе права, этыкі, маралі, людзкой пашаны да народаў, якіх па традыцыі заграбалі пад сваё панаваньне.
Як прыклад. Праяжджаючы празь вёску, бальшавіцкі камісар з жаўнерамі крычыць сялянам, паказваючы на двор: „Разбйрайте это капйталйстйческое гнездо“. Другі, наадварот, крычыць: „Не трогайте, всё народное!“
У панядзелак 18 верасьня жыхары наваградзкага навакольля змушаны былі ісьці з чырвонымі плякатамі й рознымі транспарантамі, дзе
былі напісаныя падзякі за „вызваленьне“ ад усяго, нават ад жыцьця. Пайшоў і я, але адзін, асобна. Прыйшоўшы, знайшоў грамаду свае вёскі, стаў збоку і неўзначай прыглядваюся да напісанага на плякатах, а ў кожным надпісе былі граматычныя памылкі.
„Непабядзімыя“ праходзілі міма. Вось каля мяне спынілася кавалерыя, і я заўважыў, якія ў іх нячышчаныя рулі, а віселі яны — у каго на вяроўцы, у каго дрот, а ў некага нават тэлефонны кабель. Коні ня кутыя, відаць, ад некалькіх месяцаў, бо капыты адрасьлі як у грэцкага жаўнера. Падумаў, як далёка гэтая „непабядзімая“ дойдзе. I сапраўды, неўзабаве ўсе дарогі былі заваленыя коньмі, якія не маглі ісьці без падкоў. Частку гэтае няшчаснае жывёліны людзі паразьбіралі, пазасталыя ж аддалі свае жыцьці за „шчасьлівае савецкае жыцьцё“.
У дзень „вызваленьня“ брук Наваградку быў заліты людзкою крывёю. Зь вялікім задавальненьнем маскоўскія барбары палявалі на людзей, якіх паказалі ім нашыя бяздушныя галотнікі. Чалавек стаяў і ня верыў вачам: мо гэта кашмарны сон? Але спраўджваў сваё цела: не, так і ёсьць, у сапраўднасьці мардуюць сярод белага дня, на вачах тысячы жыхароў, нібы дзікую зьвярыну.
Думкі маланкава гойсалі па ўсім сьвеце й супыняліся перад Тварцом гэтага сьвету, стварыўшага чалавека, даўшы яму душу, розум. Але дзе ж гэты розум? Гэта ж ня людзі, а велізарная галодная зграя тыграў, што вырвалася з джунгляў і на сваім шляху нішчыць усё жывое. Чаму ўсе заціхлі й не чуваць голасу ў абарону нявінных ахвяраў, якіх нішчыць бязбожны маскоўскі камунізм? Дзе ж Папа Рымскі, Патрыярхі Ўсяленскія, Лама будыйскі, Магамэт ісламскі, Раві іўдэйскі й тысячы філёзафаў, гуманістых, зямных прарокаў, якія праз стагодзьдзі пашыралі між народамі братэрскую любасьць, пашану, згоднасьць жыцьця на ўсім сьвеце. Усё і ўся заціхла нібы перад тайфунам, што дазволіла барбарам XX стагодзьдзя быць яшчэ болып жорсткімі.
У гэтым самым часе ў ваяводзтве на Слонімскай вуліцы адбываўся другі фарс-мітынг, у якім прымала ўдзел эліта ўсіх нацыянальнасьцяў — палякаў, жыдоў, татараў, беларусаў, расейцаў. Хвалілі, дзякавалі КГІСС і роднаму Сталіну за вызваленьне, за апеку старэйшага брата. Адзін з „герояў“ гэтага дня, Я. Лазарэвіч, які сёньня ж застрэліў селяніна Даражэя, запрапанаваў мне, каб я прыняў удзел у мітынгу й сказаў прамову. Я катэгарычна адмовіўся. Мажліва, што гэтым я рабіў небясьпеку для ўсяе свае сям’і, але данае сабе слова не хваліць разбойнікаў я мусіў датрымаць.
He чакаючы агульнага разыходжаньня, я пайшоў дамоў. Па дарозе ехала „непабядзімая“, шмат хто зь іх прыглядаўся да мяне. Мажліва, у іхным зразуменьні па вопратцы я выглядаў на буржуя.
Ідзем з пляменьніцаю, гутарым. Яна часта ўспамінае свайго мужа, якога палякі мабілізавалі, і за кожным разам пачынае плакаць, што ддя мяне, лёгкага на сьлёзы, вельмі непрыемна, але трэба было маладую кабету разумець, што засталася адна з двума дзецьмі на гаспадарцы. Кажу ёй, што ўсё будзе добра, што вайна кончылася, і Валодзя хутка будзе дома.
За размовамі шлях у адзінаццаць кілямэтраў ня здоўжыўся. He агледзеліся, як апынуліся каля павароту зь вялікага шляху на шлях, што вёў у нашую вёску. Тут якраз скрыжаваньне шляхоў, а па ўсёй Беларусі зь незапамятных часоў на скрыжаваньні стаялі крыжы, часта вельмі прыгожыя, з расьпяцьцем Ісуса Хрыста. Мы пачалі аддаваць Яму пашану, кладучы крыжы са словамі да Таго, хто аддаў сваё жыцьцё за ўвесь народ: Слава Табе, Хрысьце, Божа наш, Слава Табе, няхай будзе воля Твая нада мною, грэшным. Гэтыя словы ў дзень, калі ніхто ня быў пэўны ня толькі ў дні, але ў часіне, былі ад шчырага сэрца са сьлязьмі. У дні прыходу бязбожных барбараў народ моліцца ўсюды — працуючы, ідучы; хіба толькі як спаў, не маліўся. Але і ў сьне соннымі думкамі быў да Бога, каб Ён адхінуўусе няшчасьці, якія неспадзявана нахлынулі на яго.
Зьвярнуўшы ад галоўнага шляху, мы хутка апынуліся на даволі вялікім узгорку, зь якога вёска, што ў даліне, была як бы на далоні. I нават нягледзячы на старадаўнія, мажліва, з часоў першага абшарніка, які закладаў Нясутыцкі двор, клёны, таполі, ліпы каля дарогі, што вяла ў Нягневічы, была відаць і мая гаспадарка, а за ёю на дарозе стаяў савецкі танк. Гэта не на жарт мяне ўстрывожыла: сапраўды, чаго ён стаіць, каліўсё сьпяшаюцца ехаць на захад? Гэтага б кожны спалохаўся. Але нідзе ня дзенесься, мусіш ісьці дамоў. Няхай будзе воля Госпада. Галоўнае — што навокал нікога не відаць было.
Падыходжу да свайго саду. Нідзе ні душы. Іду ў дом. Сям’я ўдома. Кажуць, танк сапсаваўся, адзін паехаў у Наваградак, а двух жаўнераў у танку.
Падсілкаваўся, адпачыў, пайшоў у сад. Зараз жа байцы, угледзеўшы мяне, вылезьлі і ідуць у маім напрамку. Я таксама накіраваўся да іх. Падыходзячы да мяне сказалі: „Здравствуйтпе, гражданін“, — і не пасьпеў я адказаць, як яны пачалі прасіць яблык. Я гавару ім: зараз вам вынесу. Аяны ў адзін голас: „Пазьней, не нужно, мы этйх сорвём“. Я
гавару: „Гэтыя яшчэ не пасьпелі, яны прыдатныя будуць за 4—5 месяцаў; гэта антонаўка, а там, далей — ранаты, касельская й баўмана, яны яшчэ болей вымагаюць дасьпяваць — 7—8 месяцаў“. Я знаў, чаму яны ня хочуць узяць яблыкі, якія абабраныя ляжалі. Ім убілі ў галовы, што мы палякі і можам іх атруціць.
Пазволіў нарваць антонаўкі, за што атрымаў „спасібо“. Яны пайшлі да свае машыны-танка. Гэтым разам сядзелі вонкі на траве пад клянінаю, зьядаючы недасьпелую антонаўку, ад якой, як у нас кажуць, аж за вушамі пішчала.
Зайшло сонца, пачало вечарэць. Зь вёскі пачалі ісьці главары, якія пазбавілі 36 сялян права. Рашыў я падысьці паслухаць іхныя гутаркі. Падышоўшы, бачу I. Лазарэвіча, які некалькі гадзінаў таму ў Наваградку засгрэліў Даражэя з суседняй вёскі Куравічы. Прызнацца, мне жутка стала, але, апанаваўшы неспакой, слухаю, чым яны хваляцца.
Людзі з усходу Нягневіцкай воласьці пачалі расказваць, што пачынаючы ад вёскі Кольчыцы Карэліцкай воласьці польская кавалерыя, якая была схаваўшыся ў велізарным рове — на сотні мэтраў глыбіні й некалькі сот мэтраў шырыні — рэжуць усё беларускае насельніцтва. Гэта выклікала такую паніку-страх, што людзі пакідалі ўсё на праізвол і ўцякалі — чамусьці на захад. Вельмі характэрнае: вёска на ўсходзе мела хавацца ў вёсцы, што была на захадзе. I гэтак дзеялася на працягу некалькіх тыдняў. Гаварылі, што за два тыдні гэтая стыхія дакацілася да Вільні.
Страх („рэжуць!“) паўстаў у будынку Нягневіцкае воласьці, дзе сабралася столькі народу, што разьбілі вокны й пачалі крычаць „рэжуць рукі“, а натоўп зразумеў, што ўжо хтось рэжа, а гэтым „хтось“ могуць быцьтолькі палякі. Гэты беларускі псыхоз засвойваўся беларусамі ад 19 год панаваньня палякаў у Заходняй Беларусі.
Шчыра прызнаюся: гэты мамэнт панікі я падумаў выкарыстаць на карысьць і пусьціўся на хітрасьць. Назіраючы за гэтаю бандаю, можна было дакладна зразумець па іхным абліччы, што яны ў гэты момант маглі б выканаць усё, абы толькі маглі схавацца ад тых, што „рэжуць“. Доўга ня думаючы, я пабег у сваё гумно, узяў двухраговыя жалезныя вілы і, прыбегшы да грамады, голасна крыкнуў: „Хлопцы, бярэце, хто што, ідзем супраць польскіх бандытаў“. Пасьля маіх словаў усе хутка пакінулі танкістаў і пайшлі ў вёску. Я думаў, што яны пайшлі па аружжа, аднак ніводнага чалавека не дачакаўся, і мне з маім сынам і пляменьнікам і двума жыдамі, якія купілі сады ў Гутаравіча, прыйшлося вартаваць танк, а ў ім двух танкістаў, Лявонава і Бычкоўскага.
У гэтую трагікамічную ноч людзі бяз крыкаў-шуму блукалі зь вёскі ў вёску. Сусед-паляк, настаўнік, спаў зь дзецьмі ў маім доме. Шматлікія, нягледзячы на халодную ноч, знаходзілі сабе ахрон дзесь у полі, кустах, садох, абы ня ўхатах. Пасьля гэтае ночы, нягледзячы на тое, што народ быў у смутку і жалобе, доўгі час было сьмеху ды жартаў.
Танк стаіць трэці дзень, чакаючы прыходу майстроў. Сяржант павярнуўся з Наваградку, але моцна прастудзіўся. Я сказаў брату, каб той паіугарыў зь сяржантам і прапанаваў начаваць у маім доме (у брата не было месца, ягоная сям’я была вялікая). Сяржант адмовіўся ісьці да мяне. Тады я пайшоў да яго сам і без засьцярогі сказаў, што мы не зьяўляемся забойцамі, мы — рэлігійныя, што ў такі час хіба вар’ят мог бы зрабіць грэшны злы ўчынак жаўнеру. Сяржант пагадзіўся й прыйшоў нанач.
Я не хацеў зь ім гутарыць на палітычныя тэмы, таму час вячэрні праводзілі ў маіх апавяданьнях з часоў Першай сусьветнай вайны. На вячэру жонка прыгатавала ўсё найлепшае й напарыла малака з маслам і мёдам. Калі ўсё было пастаўлена на стол, ён ні да чаго не дакрануўся, пакуль я першы ня браў. Перад сном выпіў асьпірыны й пайшоў спаць. Але перад тым сказаў, што адзін малады чалавек, які тут перад домам хадзіў, гаварыў танкістам шмат дрэннага на мяне.
Гэтым маладым чалавекам быў Язэп Бужэйка, якога праз пару тыдняў паклікалі на сабраньне ўсіх актывістаў, і там шматлікіх арыштавалі за супрацу з польскай дэфэнзываю. Уцякаючы, палякі не пасьпелі зьнішчыць сьпісаў сваіх тайных працаўнікоў. За такую працу на карысьць дэфэнзывы быў арыштаваны С. Хмара. Чаму і якімі сьцежкамі яму ўдалося астацца ў жывых на эміграцыі пры наяўнасьці сьведкаў ягонай камуністычнай дзейнасьці?
Назаўтра ўсё мая сям’я захоўвала поўную ціш, каб не пабудзіць нялюбага госьця. Прыезд майстроў і зь імі лейтэнанта падняў яго з пасьцелі ў поўным аздараўленьні. Жонка прыгатавала сьняданак і запрасіла да стала абодвух, але лейтэнант адмовіўся, толькі выказаў зьдзіўленьне з шмат якіх патраў, дадаючы ў бок сяржанта: „Вельмі цябе добра гасьцююць“. У гутарцы лейтэнант выказаў, што ён паходзіць з Новых Дарог Бабруйскага павету. Якраз жонка і я ў першую вайну там жылі некаторы час, асабліва жонка, і амаль усіх знала. I калі сказала, што ўсіх ведае ў Новых Дарогах, то ён спыніў гутарку й не сказаў свайго прозьвішча.
Пасьнедаўшы, шчыра падзякаваў, і пайшлі яны да танка, які быў ужо запраўлены, і адразу ж ад’ехалі на захад. Усе галоўныя сілы ішлі на захад, толькі сям-там засталіся тылавыя часьці Чырвонае арміі.
Як кажуць, адною бядою не абыдзесься. Мала гэтага, што прыйшлі збоі з усходу пад назовам Чырвоная армія, ад якое нават прырода стала сумнаю, бо здавалася, што сонца ня так сьвеціць і грэе, дык на табе яшчэ другую бяду, якую сыны прывялі на панадворак. Малыя хлапцы, якія мала разумелі, што іх бацька можа яшчэ сёньня пакінуць іх сіротамі і яны апынуцца дзесь на далёкай поўначы Сібіру між чужых незнаёмых людзёў, аднаго дня зь цікавасьці да вайсковых пайшлі на вялікі цілях, па якім ішла савецкая непабядзімая. Ажно бачаць: ляжыць жывы конь. Яны так пераняліся гэтым, што доўгі час стаялі над ім і рвалі траву, якою яго кармілі. Нарэшце ішло некалькі чалавек, хлопцы папрасілі іх, каб яны паднялі ім каня — яны яго павядуць дамоў. Гэтыя мужыкі паднялі каня, і сыны прывялі дамоў. Угледзеўшы, што яны вядуць каня, які ледзьве ногі перастаўляе, адны косьці шкураю абцянуты, ад злосьці, думаў, дастану атаку сэрца. He таму, што мне шкода было корму й працы над ім, а таму, што я думаў, што гэтая няшчасная жывёліна сёньня-заўтра выцягне капыты. Тады ў камуністычных актах абвінавачваньня для мяне дабавіцца некалькі балонак за страту-згубу дзяржаўнае маёмасьці СССР.
Няма рады: выкрычаў сыноў за іхны ўчынак не пытаючыся бацькоў, аде прыняўся, каб адхадзіць гэтую жывёліну. Меншы сын Лёва166, нягледзячы на маю пагрозу, пабег у гумно й прынёс каню канюшыны. 3 жаднасьцю ад голаду конь прагна еў канюшыну й набраў столькі ў рот, што нельга было яму жаваць. Выцягнулі з роту й пачалі хлопцы з рук даваць па малой колькасьці, якую ён перажоўваў.
Я разьмяшаў у летняй вадзе аўсяное мукі, даў каню, і ён выпіў зь вялікаю прагнасьцю. У такі спосаб мне пашанцавала адхаяць яго. Злыботы, працы каля каня было шмат, асабліва як ён хварэў на залозы, якія яго прарвалі: такі смурод быў у хляве, што нельга было вытрымаць. Адкарміўшы, люба было ехаць на ім. Зімою ў Наваградак іо кілямэтраў я ехаў 45 хвілін. Конь належаў да лёгкай пароды.
Перайшоўшы мяжу, савецкая армія ўслала ўсе шляхі коньмі — не ад хваробы, а ад голаду. Багацьце краіны абмяркоўваецца ў сёньняшні час,
166 деў Стагановіч (1926—2008), сын Аляксандра Стагановіча. Падчас Другой сусьветнай вайны быў у Саюзе беларускай моладзі, вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. 31944 г. разам з бацькамі — на эміграцыі, скончыў 2 курсы мэдычнага факультэту Марбурскага ўнівэрстытэту. 3 1950 г. у ЗША, працаваў красьляром у фірме. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім праваслаўным жыцьці ў Амэрыцы.
яе матарызацыя да першай вайны. Багацьце краіны паказвае стан дамашняе жывёлы, нават вёска да вёскі якасьцю жывёлы адрозьнівалася.
3 маімі хлопцамі актывіст М. Гаўрош прывёў з дарогі кабылу шмат меншую, як мой конь, але ён прывёў у абшарніка сад, у якім травы ўжо не было, і беднае жывотнае ад недаяданьня й без вады мусіла выцягнуць ногі. За гэта яму часта на сходках рабілі папрок, успамінаючы мяне, што горшага каня адкарміў. Думаю, ад гэтага такія людзі не чырванеюць.
Было б з майго боку недараваньне, каб не напісаць, што сталася са скацінаю, якая перавезена была падчас польска-нямецкае вайны з заходніх ваяводзтваў на крэсы ўсходнія, як палякі называлі Заходнюю Беларусь.
3 выбухам польска-нямецкае вайны з заходніх ваяводзтваў прыгналі вялікую колькасьць рагатае жывёліны ў двары. У двор Басін прывезьлі некалькі сот кароў. Адны лічылі 400—500 ішук, другія 600—700. Да гэтага на месцы было каля 200 штук. Але справа ня ў лічбе, а ў савецкіх парадках, іхняй „умелай“ адміністрацыі. Мець дзьве каровы — падкулачнік; больш — кулак; месца для такіх — Сібір, вечная мерзлата. Дзеля гэтага ў першых некалькі дзён, хто меў больш аднае каровы, усё даваў пад нож, увесь пагалоўна скот.
Застаўся сіратою адзін бык, які сапраўды колісь у недалёкім мінулым украшаў сваёю прыгажосьцю дзесь у двары Пазнаншчыны той свой кароўі гарэм. Адзін, бядняга, швэндаўся, ня толькі на абшарах дворскіх, але далёка за абшарамі, куды яго прывезьлі зь ягонае роднае Пазнаншчыны, каб ён тут, сярод незнаёмых яму палёў, гаёў, сенажацяў блукаў бязь месца супачынку й добрага дагляду ды чакаў на лёс — такі, які спаткаў ягонае любімае кароўе стада. Сапраўды, гэта быў вартасны распладавік. Расы, да якое ён нал ежаў, акрэсьліць труднавата. Увесь ягоны склад і ўзрост выглядаў да нашага белавескага зубра: галава, шыя, пярэднія лапаткі — як бы ён, толькі колер шэрсьці не зубра. Няма ведама, зь якіх меркаваньняў зь ім даўгі час ніхто не зрабіў як з каровамі, не зарэзаў. Трэ меркаваць, адныя баяліся да яго падступіцца, другія, мажліва, шкадавалі зводзіць са сьвету такога прыгожага скацячага бацьку.
Ужо парушыў сьнег, а ён, няшчасны, бяздомны, хадзіў, як бы шукаў свайго загубленага, дарагога яму каровяга статку. Выпаў большы сьнег. Мажліва, хтось зьлітаваўся над гэтым прыгожым, пакінутым людзьмі дзеля немагчымасьці з-за савецкае ўлады, якая не дае нікому жыцьця, а таксама і яму, каб ня мучыўся бязь ежы, пазбавіў яго жыцьця.
Хоць гэтага „зубра“ з чорнаю шэрсьцю ўсе шкадавалі і адначасна баяліся, аднак адзін невялікага ўзросту хлапец злавіў яго і вёў на паваду
дамоў. На дарозе спаткала ягоная матка й пачала прасіць сына, каб ён пусьціўбыка: „Юзічак, сынок, пусьціяго, нашто ён табе“, — а гэты сын паварочвае быка галавою да маткі са словамі „кусі яе“. Матка са страху кінулася ўцякаць. I так некалькі разоў дразьніўся з маткаю, пакуль старэйшыя на гэтага урвіча Юзіка не накрычалі. Тады ён, зьняўшы шнурок, звольніў гэтага прыгажуна, які пайшоўу невядомае шукаць свайго быдлячага гарэму, якога не знайшоўу чужым яму краі, і дзесь некалькі тыдняў пазьней хтось адняў яму жыцьцё востраю касою па горле.
3 прыходам чырвоных амаль штовечара адбываліся мітынгі, на якія я спачатку быў змушаны хадзіць і чытаць на голас савецкія газэты, аднак далей перастаў наведваць іх.
Зь першых дзён кожная вёска адзін раз на тыдзень рыхтавала чырвоным абоз для арміі; галота вызначала, хто чаго й колькі мусіў даць. Зьбіралі ўсё, бо Чырвоная армія снабжалася боепрыпасамі, і дзеля гэтата транспарт быў заняты. Але ўсім і так было ведама, што ў савецкім „раі“ нічога не было зь еміны, і армія жывілася коштам сялян Заходняй Беларусі.
Нягледзячы на тое, што мяне пазбавілі правоў, на галасаваньні дэлегатаў на народнае сабраньне ў Беластоку мяне змусілі галасаваць, чаму я быў супярэчны.
Напачатку 1940 г. галота ўтварыла калгас „Шлях сацыялізму“, у які са 185 двароў уступіла 35: 5 жанчын, што ня мелі гаспадара, але мелі пазашлюбных дзяцей; 17 кулакоў, якія сваім уступленьнем у калгас нібы забясьпечылі сябе ад вывазу ў Сібір; пазасталыя — быўшыя зладзеі й гультаі, якія не хацелі працаваць на сваіх немалых гаспадарках. Мяне павядомілі, што мая гаспадарка — акрамя што займаюць будынкі — адыходзіць у калгас, а прызначылі мне зямлі за 4 км, там жа й сенажаць. На кавалку ўгноенай зямлі старшыня сельсавету засеяў ярыну. На маю скаргу аб бяспраўі ніхто нідзе не зьвярнуў увагі.
Напачатку калгасьнікі былі вельмі задаволеныя, але вясною пачалі задзірацца з адналічнікамі, забіралі найлепшую зямлю, каб гэтым змусіць астатніх сялян уступіць у калгас. Што праўда, аднаасобнікі не давалі ім праходу, каб зь іх не пасьмяяцца. ГІаўстала вялікая варажнеча паміж калгасьнікамі і аднаасобнікамі, даходзіла да частых боек. Сын Аляксандар167 на сходзе фізкультурнікаў парваў білет фізкультурніка, кінуў яго пад ногі й сказаў вельмі неадпаведныя словы, за што 26 чэр-
167 Аляксандар Стагановіч (1921—1974), старэйшы сын Аляксандра Стагановіча.
веня 1941 г. меўся быць суд, але „непабядзімая" ўцякла перад немцамі 22 чэрвеня.
Калгасьнікі ад злосьці, што канчаткова зрабілі сябе рабамі (бо аднаасобнікі карысталіся свабоднымі дзеяньнямі на сваёй гасподзе) і ад таго, што бадай ніхто ня йдзе ў калгас, перайшлі на даносы ў НКВД. Такі данос быў напісаны на мяне ў НКВД, адкуль яго ўкралі й перадалі мне. Гэты данос падпісалі старшыня калгасу К. Жук, мой кум, я хрысьціў ягоных трох дзетак; рахункавод В. Лісоўскі, кум мае жонкі; начальнік фінаддзелу Я. Валенцюкевіч і брыгадзір П. Дарашкевіч. Зацьвердзіў старшыня сельсавету К. Гаўрош168 зь вёскі Куравічы.
У верасьні 1940 г. заходзяць да мяне тры мужчыны і адна жанчына. Дваіх зь іх былі з уездрайпрамкому й двух з кал racy. Я ў той час слухаў радыё ў слухаўках. Запрасіў сесьці. He зьнімаючы слухаўку з вушэй, пытаю, у якой справе завіталі да мяне. Адзін з сваіх сабачак кажа: прыйшлі, каб Вы падпісалі заём. Адказваю: зь вялікай прыемнасьцю. Тады адзін зь іх кажа: „Вам прыпадаеі 250 руб. Адказваю: „Каб я меў, зь вялікаю ахвотаю даў бы, але я гэткае сумы ня ў стане выканаць“. Пытаньне: „Колькі?“ Адказваю: „зоруб.; гэта сума таксама для мяне вялікая, але буду старацца выканаць яе“.
Пачынаецца торг, які вывеў мяне з раўнавагі. Я павышаным голасам сказаў, што тут не жыдоўская крама, я таргавацца ня ўмею. Гэтыя словы зачапілі за самае балючае месца незнаёмых, асабліва жанчыну, якая схопліваецца зь месца крычаць, што я праводжу антысэмітызм. Я, не ўстаючы з крэсла, кажу ёй:,//гавару сваёй роднаюмоеаю: ніколі ня быў і ня буду антысэмітам“. Схопліваецца мужчына ўбелай шапцы, падыходзіць да мяне і, махаючы пальцам, гаворыць: „Як Вы сьмееце так гаварыць, Вы знаеце, што гэта значыць?!“
Канстанцін Гаўрош (Гаўраш) (1914—?), нарадзіўся ў вёсцы Куравічы, меў пачатковую адукацыю. У 1921—1936 гг. бьгў пастухом і парабкам, у 1936— 1938 іт. служыў у польскім войску. У 1932 г. уступіў у КПЗБ, узначальваў партыйную ячэйку вёскі Куравічы. Зьнявольваўся польскімі ўладамі ў баранавіцкай турме. Зь верасьня 1939 г. займаў пасаду намесьніка старшыні Куравіцкага валаснога сялянскага камітэту, пасьля быў старшынём мясцовага сельскага савету. Падчас нямецка-савецкай вайны ваяваў, быў паранены. У1944 г. вярнуўся дахаты, зноў узначальваў сельскі савет, а пасьля працаваў у Наваградку загадчыкам камунальнай гаспадаркі, загадчыкам дарожнага аддзелу й дырэктарам мясцовага вадаправоду. 3 1970 г. — на пэнсіі.
Мяне ахоплівае злосьць. Я думаю: што мае быць — няхай цяпер збудзецца. Я схапіўся зь месца й павышаным голасам: „Вы што пазваляеце мне пагражаць у маім доме!“ На маё вялікае зьдзіўленьне, ён адступіў ад мяне й пачаўгутарыць спакойным голасам, угаворваючы на заём. Я ўпёрся: „50 рублёў і толькі“. 3 гэтым яны пайшлі.
Мінула пару тыдняў, мяне выклікалі ў калгас. Тады я нрыбавіў 25 рублёў. 75 рублёў — гэта была мая падпіска на заём маім ворагам, каб яны нішчылі наш народ, да чаго і я цяпер спрычыніўся.
Аднаго дня будучы ў Наваградку шукаў, каб дастаць кусок мыла. Іду па вуліцы Скарыны. Бачу, наперадзе мяне ідзе мой найлепшы прыяцель зь перадваенных часоў, які 17 верасьня не захацеў гутарыць са мною. Каб зь ім не спаткацца, перайшоў на другую старану вуліцы. Бачу, і ён пераходзіць на маю старану. Спаткаўшыся, ён першы вітаецца, пытае, як жывецца, як здароўе сям’і і г. д. Адначасна пытае, чаго я піукаю. He скрываючы гавару: мыла. Прапануе ісьці зь ім у сельпо (ён быў загадчыкам сельпо), дзе ён дасьць мне мыла. Пагаджаюся, ідзём.
Заходзім у сельпо, а там некалькі чалавек, усе старыя знаёмыя, быўшьія грамадаўцы, а сёньня нікчэмныя служкі маскоўскага камунізму. Ня знаю, што яны думалі, убачыўшы мяне, але вельмі ветліва падыходзілі да мяне, віталіся, некаторыя ўжывалі расейскае мовы, на што я зьвярнуў увагу, гаворачы, што забыліся свае мовы. Сканфужана адказвалі: не, ад прызвыячэньня.
Атрымаўшы мыла, штось болей, чаго нельга было дастаць у савецкім раі, я сышоў, пераконаны, што ўсе яны расчараваныя бальшавіцкім радасным жыцьцём.
Зіма 1940—1941 гг. была сумнаю, як ніколі: штосуботы сабраньні. Я не хадзіў. Шмат якія зь невукаў-гультаёў астылі, зрабіліся абыякавымі, але зьявіліся новыя прыслужнікі — кулакі, што не запісаліся ў калгас і не давалі нам, аднаасобнікам, праходу. А нам сапраўды не было месца, нават на сваім: па дарозе нам можна было хадзіць, а вось па сьцежцы, якая праходзіла праз калгаснае поле, якое яшчэ ўчора было маёю собскасьцю, забаронена, і права ня знойдзеш.
У такіх абставінах як ні лавіруй, а канфлікты мусяць быць. Прыкладам, прыехаўшы з працы, неабходна каня пакарміць. У гумне нічога няма — значыць, трэба дзесь везьці папасьвіць — туды, дзе табе зямлю прыдзялілі, далёка. Зьбіраюцца хлопцы, едуць конна. Па дарозе, як толькі ўгледзяць калгасьнікаў, едуць туды, і вельмі часта адбываліся
бойкі. Вінаватымі за гэта былі бацькі, у першую чаргу я, бо каб я пайшоў у калгас, дык уся вёска пайшла б (так цьвердзілі калгасьнікі, і кіраўніцтва калгасу напірала на мяне).
У 1941 г. зімоваю парою вечарам заходзіць да мяне селянін зь якімсь незнаёмым. Аказалася, селянін прывёў страхавога агента на ноч. Пасьля вячэры я распачаў зь ім гутарку аб вайне й палітыцы: якраз у гэты час немцы высадзілі ў Фінляндыі дзьве дывізіі СС. На маё пытаньне, дзеля чаго немцы гэта робяць, ён адказаў: „Онй посылаютп свой войска на помошь Японші, a do этого чтобы Фйнляндйя не напала на СССР, как это было 6 1939 г*.
Пачуўшы гэткі адказ, я прыпыніў зь ім гутарку, прапануючы легчы спаць, на што ён пагадзіўся. Пачынаючы разьдзявацца, ён пайшоўу сьвяты кут і там скінуў галёшы, у якіх сядзеў увесь вечар. Гэта быў бальшавіцкі ўрадавец з вышэйшаю асьветаю, але ў палітычным, геаграфічным, культурным крутаглядзе раўняўся з вучнем 3—4 клясы заходняга сьвету.
Калгас „Шлях сацыялізму“ не адпавядаў свайму назову, бо 7 3 рабочае сілы былі цівунамі, сядзелі ў халадку, расьпіваючы водку. Пазасталая рабочая сіла, бачачы ўсё гэта, сядзела ў цяні, нічога не зрабіўшы. Каб падняць працаздольнасьць калгасьнікаў, рабілі ўдарнікаў, апублікаваўшы ўабласной газэце, прыкладам, што дзьве калгасьніцы апалолі гектар лёну. Гэта не адпавядала праўдзе, і замест падняцьця працаздольнасьці калгасьнікі яшчэ болей былі абураныя за такое адношаньне да народу.
Нельга ўявіць такога калгаснага гаспадараваньня. Вясновыя пасевы так спозьнілі, што аднаасобнікі пачыналі жніво, а калгасяшчэ сеяў. 3 уборкаю ўраджаю было яшчэ горай: не пастаўленае ў мэндлі збожжа парасло, сенажаць засталася няскошанаю, бульбу капалі й ссыпалі ў горбы, не прыкрывалі й 6 7^ га замерзла на полі; яе потым разьвезьлі калгасьнікам насупраць іхным жаданьням, высыпаючы на панадворках у сьнег.
Калгасьнікі мелі надзею, што добра заробяць, бо апрача свайго калгасу яны забралі збожжа з двух двароў. Аднак пры разрахунку кожны калгасьнік дастаў на трудадзень 180 грамаў збожжа й мёрзлую бульбу.
Аднаго дня заходзяць да мяне двух актывістых і даручаюць паперку ад тымчасовага кіраўніцтва вёскі — даць для савецкае арміі тону бульбы. Зразумела, адмовіцца — значыць загнаць самога сябе, у найлепшым выпадку, туды, адкуль ніхто не вяртаўся. Добра, кажу, дам, толькі
прашу заўтра зранку прывезьці дзьве вялікія скрыні або мяшкі, бо мая скрыня занятая будзе, я буду выбіраць бульбу. Назаўтра прывезьлі скрыні. Я папрасіў знаёмых жанчын, каб да полудня дапоўнілі скрыні, бо нанімаць работніка сувора забаранілі.
Наладавалі бульбаю скрыні, самаю адборнаю, каб жаўнеры з „раю“ паглядзелі, якую беларускі селянін вырошчвае. Сапраўды, бульба вельмі добра радзіла, рэдка можна было знайсьці меншую з мужчынскі кулак; былі вагою і 1 кг, сорту „сылезія“, дастаў яе ад графа ХраптовічаБутэнёва з двара Шчорсы.
Па палудні актыў арганізаваў абоз для Чырвонае арміі пад назовам „чырвоны абоз“. Абоз складаўся зь некалькі дзясяткаў аднаконных хурманак. Вязьлі ўсё: авёс, сена, салому, бульбу, капусту, буракі, моркаў, бручку, цыбулю, часнок, пятрушку, кроп, гуркі, яблыкі, грушы, сьлівы, жывых кормных парсюкоў, нядойных кароў, яйкі, сала, масла ды іншае. Такія абозы вёска мусіла высылаць два разы на месяцу суправадзе шайкі актывістых, кожны зь якіх нёс паперадзе партрэты „дарагіх любімых“ разам з бацькам Сталіным ды чырвоным сьцягам. На адлегласьці выглядала нібы шматлюдныя рэлігійныя паховіны.
Вяртаючыся з захаду па ўсіх шляхох днём і ноччу, Чырвоная армія спрычынілася да розных плётак: Гітлер даўультыматум Сталіну, каб ён адвёў армію на мяжу Рыскага дагавору паміж Польшчаю й Саветамі. Гэтым плёткам ня суджана было зьдзейсьніцца. Празь некалькі дзён Крэмль падаў да ведама насельніцтву СССР, што люты вораг, фінскі фашызм,„напаў на нашую Родзіну — адзінае гасударства ў міры рабочых і сялян“.
У кастрычніку 1939 г. прэса, радыё гукалі на ўвесь сьвет, што беларусы з заходніх ваяводзтваў, якія занятыя Чырвонай арміяй, зьвярнуліся да СССР, каб іх прынялі ў сям’ю ўсіх народаў Савецкага Саюзу.
У сапраўднасьці адбывалася гэта так, як і ўсё робіцца пад бальшавіцкаю тыраніяй. Былі вызначаныя выбары дэлегатаў на грамадзянскі сход у Беластоку169, на якім дэлегаты мелі пастанавіць аб далучэньні Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу. Дэлегатам ад Наваградчыны
1,4 Маецца на ўвазе Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 гУ Беластоку й на якім прынялі рашэньне Заходняй Беларусі ўвайсьці ў склад БССР. „Выбары“ дэлегатаў на гэты сход праходзілі 22 кастрычніка 1939 г.
быў усім папярэдне добра ведамы сваймі загадамі, што адсылалі на той сьвет у раве Карсаціны, А. Малец17“ зь вёскі Мольнічы.
Як адбывалася галасаваньне. Усім тым 36 чалавекам, у тым ліку і мне, якія 17 верасьня былі пазбаўлены права голасу, было загадана ісьці падаць свой голас. Хто могу той час ня толькі адмовіцца, але выказаць крыўду за мінулае?! Кожны быў цішэй вады, ніжэй травы. Інакш — цябе няма, а сям’я — на загібель з рассрочкаю на некалькі гадоў.
Сумнае, цяжкае, немагчымае настала жыцьцё. Недарма такія разумныя тварэньні, як сабакі, пару месяцаў перад прыходам чырвоных па ўсёй вёсцы й суседніх вёсак кожны амаль вечар, узіраючыся на ўсход, сумна завадзілі сваімі рознаякімі галасамі. Сапраўды, гэты вой наводзіў на насельніцтва жах. Шмат якія гугарылі, што будзе нешта нядобрае, і яно сталася. Можна сьмела сказаць, што прыход чырвоных быў страшней сьмерці.
Аднак трэба жыць, ня так для сябе, як дзеля нашчадкаў, асабліва сярэдняга сына, які вучыўся ў Н аваградку ў сямігодцы й жыў у бурсе171. Яго неабходна было ўладкаваць. Еду ў Наваградак, заходжу ў бурсу. A там Садом і Гамора: хлопцы па 18—19 год ходзяць па сталох і пяюць бальшавіцкія песьні. Мне й сыну ўзяло жуць ад гэткага дзікага захаваньня нашай небальшавіцкай моладзі. Але выйсьця няма.
Прашу сына Л ьва застацца пакуль што тут; буду шукаць кватэру або паеду ў Любчу. Пагадзіўся, але ненадоўга. Празь некалькі дзён захварэў, штось сталася з вухам. Змушаны быў пакінуць вучобу. Хвароба працягнулася некалькі тыдняў. Пасьля лячэньня не захацеў ехаць у Наваградак прадаўжаць вучобу. Яму вельмі не падабалася бальшавіцкае разгульдзяйства ў школе й бурсе. Да гэтага зь яго рабілі розныя кпіны, што ён не належаў да піянэраў і не насіў чырвонага шматку, які быў для яго найбольшы праціўны на сьвеце, на шыі. Бацькам хацела-
170 Антон Малец (партыйны псэўданім „Стась") (1903—1945), актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сябра КПЗБ з 1924 г. Зьяўляўся сакратаром Наваградзкага райкаму КПЗБ. У1928 г. выбіраўся і ў Наваградзкую акруговую ўправу ТБШ, якое ў той час знаходзілася пад моцным уплывам камуністаў. За рэвалюцыйную дзейнасьць 9 гадоў сядзеў у турме, у тым ліку паўтара году ў канцлягеры Картуз-Бяроза. У 1939— 1941 гг. працаваў старшынём Наваградзкага райвыканкаму. Прапаў бязь вестак на фронце падчас нямецка-савецкай вайны.
•7і -pyj.у інтэрнаце.
ся, каб дзеці вучыліся, але вельмі шкодны для дзіцяці прымус да тае рэчы, якую яно ненавідзіць да сьлёз, просячы бацькоў зразумець і пашкадаваць яго. У такіх справах бацькі мусяць зразумець дзіцё й не змушаць да такіх спраў, якія дзіцяці нічога добрага не дадуць, а маюць зрабіць яго няздольным да грамадзкага жыцьця на ўсё жыцьцё.
Нічога не парадзіш — едуўЛюбчу, там ёсьць мае знаёмыя — В. Рагуля, М. Чатырка і А. Аляшкевіч. У супольнай гутарцы зь імі пастанаўляем, што нам няма ніякай мажлівасьці ўладкаваць сына ў Любчы. Тым часам ужо Каляда на носе. За гэты прамяжутак часу сын перадумаў і па Калядах пагадзіўся ісьці вучыцца ў Наваградак, што аблягчала бацьком іхныя клопаты аб вучобе дзяцей. Кожную суботуя прывозіў яго дамоў, а ў панядзелак на 8 раніцы адвозіў у Наваградак на тым кані, якога ён прывёў з дарогі.
На 1940—1941 гг. адчынілася іо-летка за 5—6 км ад нас. Там Лёва распачаў вучобу, якая яму прыйшлася да густу. Усе настаўнікі былі зь мясцовых; да сьвітанку я яго й другіх дзяцей адвозіў, а вечарам ехаў па іх.
3 прыходам чырвоных азіятаў, якія прынесьлі з сабою паўночнаазіяцкую лютую зіму, марозы даходзілі да 450 па Цэльсію, а ў адну ноч праз кароткі час мароз быў настолькі вялікі, што вельмі шмат памерзла авец, сьвіней, малых цялят, амаль уся садавіна вымерзла, нават гарэшнік вымерз.
I вось у такую непагадзь, калі людзі сабак не выганялі на двор, гэтыя барбары з усходу пачалі вывозіць у першую чаргу ўсіх лясных працаўнікоў і польскіх асаднікаў, ды ў самую поўнач, пазваляючы на збор, каб ехаць у невядомае, адну гадзіну часу. Дазвалялі забіраць з сабою толькі тое, што мог чалавек на сябе апрануць. Пасьля такіх транспартаў усе дарогі былі ўсланы замёрзлымі людзкімі целамі, пераважна старых і маленькіх дзетак. Мужчын аддзялялі ад жанчын ды дзетак і везьлі ў невядомае, а жанчын зь дзецьмі прывозілі ў чыстае поле каля лесу, загадвалі выгружацца й дадавалі: „Вот это всё ваше, делайте, что xomume“. А там па пояс сьнегу, і нічога няма, каб сьсеч якое дрэва, распаліць агонь, абагрэцца, растапіць сьнегу, напіцца гарачай вады.
За два дні перад вайною бальшавікі пачалі вываз насельніцтва. Я быў прыгатаваны на гэта, але бальшавікі вывезьці не змаглі, бо нямецкае лятунства збамбардавала чыгункі, і цягнікі не маглі ісьці. Гэта змусіла балыйавікоў затрымаць высылку нашага народу.
3 Наваградзкага бугра ноччу жутка было глядзець навокал у далечыню: зарава пажараў выглядала, як бы ўвесь сьвет гарыць. Здавалася, што гэтым разам будзе канец сьвету ад агня. Да ўсяе гэтае стыхіі 2/3 жыдоўскага насельніцтва Наваградку, пакінуўшы ўсё, пайшлі ў вёскі й лясы, шукаючы сховішча перад надыходзячай вялікай небясьпекай.
Сям’я Ліса прыехала да мяне, прабыла дзьве нядзелі й павярнула ў Наваградак, бо першыя нямецкія вайсковыя аддзелы абходзіліся з жыдамі вельмі добра. Месяц пазьней на загад ортскамэнданта’72 была расстраляна на рынку сярод белага дня ўся нацыянальная жыдоўская рада ў ліку 12 чалавек. Зараз жа па гэтым нялюдзкім акце жыды былі змушаныя змываць кроў сваіх бацькоў, братоў, сыноў. Гэты нечалавечы барбарскі акт над жыдамі на беларускае насельніцтва зрабіў вельмі жахлівае ўражаньне, што выклікала нянавісьць да немцаў.
На другі дзень нямецка-савецкай вайны на расьсьвеце мяне пабудзілі крыкі людзей. Выбег на двор і вачам сваім ня веру: калгасьнікі міжсобку б’юцца каламі, нібы цапамі ў гумне малоцяць. Бойка вынікла з-за дзялёжкі ўсяго снарадзьдзя, бо за год без дагляду палова яго была зьнішчана, а другая злучана. Гэта значыць, што калі ў адным возе быў папсуты перадок, а ў другім зад, то зь першага зад, а з другога перадок былі злучаны, і пры разборцы дужэйшыя забіралі лепшае снасьцё. Слабейшыя згаварыліся, пабралі калы й такім спосабам адбівалі сваю ўласнасьць.
У ліпені месяцы ў быўшы сельсавет у вёску Куравічы прыехалі П. Сьвірыд і В. Плескач173, запрасіўшы перад гэтым некалькі чалавек зь
172 Ортскамэндант — начальнік ортскамэндатуры (мясцовай камэндатуры), вайскова-адміністрацыйнага органу на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях, задачамі якога было падтрымліваць парадак, забясьпечваць армію й вырашаць гаспадарчыя праблемы, рэіуляваць жыцьцё цывільнага насельніцтва, працаваць з ваеннапалоннымі й задушаць магчымы сабатаж ды супраціў.
173 Васіль Пляскач (1916—2006). Нарадзіўся ў Наваградку. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторага з дыплёмам юрыста. Падчас нямецкай акупацыі працаваў міравым судзьдзём у Наваградку. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў зь сям’ёй у Швайцарыі, потым у Нямеччыне. 3 1949 г. —
вёскі, у тым ліку і мяне. Сабралася чалавек 40. Пасьля кароткае інфармацыі, дзеля чаго запрасілі нас на гэты сход — бо нямецкая ўлада дазволіла беларусам ствараць свой самаўрад на месцы, — яны запрапанавалі выбраць старшыню воласьці. Былі запрапанаваны дзьве кандыдатуры, мая й селяніна Кушаля зь вёскі Басін. Я быў абраны амаль аднагалосна. 3 гэтага дня я заняў становішча валаснога старшыні Куравіцкай воласьці, у якую ўлучаліся наступныя вёскі: Нясутычы, Селішча, пасёлак Вініца, Куравічы, два маёнткі — Басін, Нідашавічы і адзін фальварк Нясутычы. Я запрасіў на сакратара М. Даражэя, маладога недасьведчанага хлопца, бацьку якога ў першы дзень застрэлілі халуі балыпавізму.
Абавязкам старшыні было арганізаваць паліцыю і ўрухоміць школы, што пры абставінах таго часу было вельмі трудна. Аднак у хуткім часе мне ўдалося з усім гэтым справіцца вельмі добра, нягледзячы на тое, што Наваградак у бальшыні быў апанаваны палякамі, галоўна паліцыя. На камандуточага паліцыяй прыслалі апалячанага беларуса Бубноўскага, зь якім я меў цяжкасьці. Але хутка з прыездам гебітскамісарыяту174 верх узялі беларусы, і справы пайшлі нармальнымі шляхамі ваеннага часу.
Кожнага месяца ў павятовай управе пад старшынствам павятовага старшыні сп. Панько адбываліся нарады, на якіх прысутным быў хтось з гебітскамісарыяту і які даваў загады валасным старшыням да выкананьня.
Аднаго разу мы, старшыні, змовіліся паставіць пытаньне перад гебітскамісарам, здаецца, Вальфмаерам175, у якім палажэньні знаходзіцца наш народ, які выконвае ўсе павіннасьці: ці як акупіраваны, ці мае незалежнасьць ваеннага часу. Гэтыя словы я выказаў з даручэньня ўсіх старшыняў воласьці.
у ЗША. Жыў напачатку ў штаце Масачусэтс, потым перабраўся ў штат Мічыган (Дэтройт). Працаваў на заводах „Джэнэрал Мотарз“ у аддзеле дызайну. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША, стварэньні структураў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАІІЦ).
174 Гебітскамісарыят — кіроўны орган нямецкай адміністрацыі, улада якога распаўсюджвалася на пэўную акругу (гебіт).
175 У жніўні 1942 г. партызаны застрэлілі Вольфмаера ў Налібоцкай пушчы.
Кароткая ціша, пасьля стараста Панько сказаў: і так, і не, і адначасна запрапанаваў мне, каб я не дамагаўся перакладу немцу, бо небясьпечна. Я катэгарычна вымагаў перакласьці, што было зроблена.
Хвіліна маўчанкі. Немец устаў і кажа: мы на вашай зямлі знаходзімся ад некалькіх месяцаў; магу заверыць вас, што Беларусь будзе мець аднолькавае месца сярод усіх народаў Эўропы. Гэтыя словы выклікалі воплескі, а спадар Панько пасьля нарады даў абед у рэстаране.
У верасьні месяцы немцы вызначылі мабілізацыю коней у мястэчку Ўселюб. Здавалася б, што культурныя немцы будуць рабіць па-культурнаму. Аднак, сагнаўшы масу людзей, СС з пугамі паставіў усіх у дзьве шарэнгі і, загадаўшы весьці коней, білі ня толькі коней, але і людзей, разьдзіраючы скуру на твары й целе, а пасьля гэтага загналі жыдоў у рэчку, загадалі, каб яны ішлі па рэчцы, a СС іх сьцёбаў пугаю.
Гэты зьверскі ўчынак над людзьмі выклікаўу кожнага лютую варожасьць да немцаў. I як жыды гаварылі „пачакайце, намі расчыняць, a вамі будуць мясіць“, так яно й сталася. Дзякуючы перакладачам з НТС176 і палякам, немцы ня нішчылі камуністаў, а нацыянальна сьведамых беларусаў, адданых патрыётаў свае бацькаўшчыны. У вёсцы Асташкава па даносу палякаў арыштавалі 28 сялян антыкамуністых, завязьлі іх у Нягневічы. Там у пустым гумне спалілі жыўцом. Найболей загінула такім спосабам верных свайму народу сялян на Лідчыне й Дзятлаўшчыне.
У1942 г. наваградзкі павятовы стараста Панько настолькі разгуляўся, што з адпаведнымі людзьмі разьяжджаў па горадзе, сьпяваючы камуністычныя песьні, што кампрамэтавала беларусаў, і на просьбу беларускіх устаноў яго вывезьлі ў Беласток зь сям’ёю.
У гэтым годзе пачала дзеіць расейская партызанка, якая складалася з палонных, што жылі па вёсках. Я змушаны быў пераехаць у Наваградак.
176 Народна-працоўны саюз расейскіх салідарыстаў (Народно-трудовой союз росснйскнх солндарнстов — НТС) — грамадзка-палітычная арганізацыя, створаная маладым пакаленьнем расейскай эміграцыі ў 1930 г. у Бялградзе (Югаславія). Яе сябры імкнуліся па-новаму змагацца за вызваленьне Расеі ад балыпавізму — ня зброяй, а ідэямі й выхаваньнем уласнага характару. Камуністычным ідэям НТС супрацьпастаўляў ідэі салідарызму, заснаваныя на расейскай рэлігійнай філязофіі пачатку XX ст. Арганізацыя існуе да сёньняшняга дня.
Аднаго дня А. Орса177, які быў на гебітскамісарыяце школьным інспэктарам і адначасна намесьнікам Менскага178, запрапанаваў мне прыняць становішча павятовага старасты, ад чаго я дзеля нязнаньня нямецкае мовы адмовіўся. Наваградзкім старастам менавалі івянецкага старасту М. Буляка179, які паходзіў зь мястэчка Любча. Гэта быў энэргійны здольны чалавек, пакуль не ажаніўся з пападзячкаю Тарбацавічанкаю, якая лічыла сябе расейкаю. Тады яна яго перайначыла на свой капыл.
У хуткім часе Буляк запрапанаваў мне становішча інспэктара самаўраду, якое я прыняў. Да гэтага часу становішча гэта не было абсаджана, на чым цярпела сялянства, здаючы розныя пастаўкі немцам. Іх моцна ашуквалі розныя прайдзісьветы, палякі й прапольскі элемэнт, што працавалі ў немцаў.
3 абняцьцем гэтага становішча стараста Буляк пакінуў мне павятовае стараства БСП, у веданьні якога былі два даволі вялікія дзіцячыя прытулкі й гарадская сталовая.
177 Аляксандар Орса (1896—1959), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1923—1928 гт. вучыўся ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, a пасьля вяртаньня ўЗаходнюю Беларусь выкладаўу Наваградзкай беларускай гімназіі, затым у польскіх школах. У часе вайны быў школьным інспэктарам Наваградзкай акругі. У1944 г. выехаўу Нямеччыну, быўдырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (Міхэльсдорф). У1949 г. выехаўу ЗША. Браўактыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці: у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, БІНІМу.
178 Typ маецца на ўвазе Менскае намесьніцтва, створанае ў ліпені 1941 г., якое ахоплівала 21 раён Беларусі (старшыня Радаслаў Астроўскі). Пасьля ўсталяваньня ў Беларусі цывільнай адміністрацыі, стварэньня Генэральнай акругі Беларусь і падзелу яе на паветы да канца 1941 г. пасады ў Менскім намесьніцтве скасавалі. Таму, відаць, Аляксандар Стагановіч нешта блытае храналягічна.
179 Мікола Буляк (1915—?), беларускі дзеяч, паводле адукацыі адвакат. Падчас нямецкай акупацыі — сгаршыня павету ў Наваградку. У студзені 1944 г. Р. Астроўскі запрасіў яго ў радныя БЦР. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі.
3 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, быў адным з кіраўнікоў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) у 1947 г. Пасьля стварыў Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікаў, сябры якога ў траўні 1948 г. афіцыйна выйшлі з ЗБВБ. Пасьля 1948 г. захварэў на манію перасьледу, доўгі час правёў у лякарнях.
Акруговым старшынём БСП быў даволі энэргічны, здольны, толькі зусім невядомы ў Наваградчыне, прыехаўшы зь Беластоку спадар Якуцэвіч180. Займаць два становішчы ў ваенны час для мяне была справа нялёгкая. Да гэтага адносіны некаторай нашай інтэлігенцыі, якая стала называць сябе беларускаю дзякуючы вайне, былі да мяне абыякавымі, але калі ў каго была якая асабістая патрэба, то знаў, што Стагановіч зможа зрабіць. Тады абыякавасьць замянялася на ветлівае адношаньне.
У 1943 г. Якуцэвіч заняў становішча інспэктара беларускіх збройных сілаўу Менску. Ад тады ён перадаў старшынства БСП мне.
Горад Наваградак ня меў гарадзкое ўправы, а падлягаў павятовай управе, і з усіх гарадзкіх прадпрыемстваў немцы пакінулі гораду толькі шпіталь. Прычынаю велізарных выдаткаваньняў была неадпаведная гаспадарчая адміністрацыя. Як прыклад: шпіталь за год забіў 16 сьвіней вагою ня меней 150 кг кожная. Хворыя нічаіусенькі не даставалі; усё гэта пажырала адміністрацыя й частыя балі. Пэрсанал шпіталю складаўся амаль з сотні асобаў. Загадчык (прозьвішча ня памятаю), дзесь зь мястэчка Турца, пакінуў жонку й чацьвёра дзяцей, жыў з старшаю сястрою шпіталя, палячкаю Каміньскай. Быўяшчэ Караткевіч — дастаўца лекаў, галоўнае сьпірту, шэсьць лекароў з былой савецкай арміі, бугальтар паляк Цыбуля, жонка — кладоўшчык, некалькі дзясяткаў сясьцёр і санітарак, чатыры дрывасекі. Штодзённая ежа й два разы ў тыдзень балі, сьпірт, сьвіньні, квашаная капуста.
Павятовая ўправа не магла сыдярпець усяго гэтага, і Буляк назначыў мяне загадчыкам гаспадарчага аддзелу. He паведамляючы дырэктару шпіталю доктару Мазуркевічу аб назначэньні мяне адміністратарам, я пайшоў у шпіталь перад абедам. На кухні на пліце стаялі тры вялікія бляхі насмажанага мяса. Пытаю ў кухаркі: гэта хворым? Дцказвае: не, гэта адміністрацыі шпіталю, за выняткам доктара Мазуркевіча, які не харчуецца туг.
Я пайшоў да доктара Мазуркевіча, даў яму паперу аб маім прызначэньні й папрасіў яго пайсьці са мною разам на кухню, дзе паказаў яму ўсё прыгатаванае. Ён жахнуўся ад такіх парадкаў. Я расказаў доктару аб маіх плянах гаспадарстваваньня. Доктар пагадзіўся й падзякаваў мне.
Я даў загад кухарцы зараз жа парэзаць усё смажанае мяса на маленькія кавалкі і ўсыпаць у аіульны кацёл, што было зроблена ў маёй прысутнасьці.
180 У 1944 г. Павал Якуцэвіч быў інспэктарам Беларускай краёвай абароны (БКА), працаваў у Менску. У 1945 г. бальшавікі павесілі яго ў Наваградку.
Звольніўшы некалькі работнікаў, якія фікцыйна былі ў сьпісках, і перамяніўшы пару асоб на становішчах, распачаў новае жыцьцё шпіталю — такое, якое павінна быць.
Мабілізацыя ў БКА пазбавіла мяне ўсіх становішчаў у павятовай управ'е, толькі акруговай БСП я змушаны быў кіраваць да апошняга дня майго ад’езду ў невядомае, адначасна будучы камандзірам 2-ой кампаніі БКА ў Наваградку.
У 1943 г. камэндантам наваградзкай паліцыі быў перанесены зь Любчы Куніцкі, зь якім я быў знаёмы з 1941 г., будучы валасным старшынём.
Сытуацыя з партызаншчынаю з кожным днём пагаршалася. Людзі ўцякалі ў лясы, ратуючы жыцьці ад зьверскіх наступстваў нямецкага СС і СД, якія бязьлітасна нішчылі цэлымі вёскамі ўсё насельніцтва. Але паколькі ў савецкіх партызанаў не было аружжа й баявых патронаў, то савецкія партызаны не прымалі без аружжа. Дзеля гэтага, хоцькі-няхоцькі, насельніцтва, прыкрываючыся нібы ўцёкамі ад партызанаў, ішло ў паліцыю, дзе два-тры дні прабыўшы — ішлі ў лес з аружжам і амуніцыяй.
У гэтай справе я амаль штодзённа папярэджваў камэнданта Куніцкага, аднак Куніцкі маіх перасьцярогаў не паслухаў, а рабіў так, як яму хацелася. Ці можна было ня мець даверу да камэнданта, які лічыўся патрыётам? Аднак калі шматлікія [людзі] змушаны былі ўцякаць перад бальшавіцкаю навалаю й былі каля Ліды, то Куніцкі з адным незнаёмым нямецкім жаўнерам на матацыкле нагналі нас і намагаліся нас усіх нагаварыць, каб вярталіся ў Наваградак, гаворачы: „Немцы высадзілі 38 тысяч парашутыстаў на Магілёўшчыне, і балыйавікі ўцякаюць на зламаньне карку“. Тут ужо мог кожны зразумець, што гэта ёсьць бальшавіцкая правакацыя. Што праўда, некалькі дзясяткаў асоб паверылі й павярнуліся.
Сьвядома ці несьвядома рабіў тое камэндант палкоўнік Куніцкі? На маю думку, сьвядома. Ен вельмі добра разумеў сытуацыю ваенных дзеяньняў, баявую здольнасьць нямецкай арміі ў той час, калі фронт быў на рэчцы Нёман.
У Наваградку вынік канфлікт між вярхоў за тое, што Астроўскі звольніў аднаго, прызначаючы другога. Дзеля палагадненьня прыехаў самалётам Астроўскі й зрабіў сход для працаўнікоў, на якім з высокадыктатарскім голасам сказаў: „Ён пастаўлены мною, і вы яго мусіце
слухаць!“ На гэта не знайіплося ні аднаго, каб яму запярэчыўу ягоных глупых выказваньнях181.
Што зрабіла нашая інтэлігэнцыя за гады нямецкай акупацыі Ha­mafl Бацькаўшчыны для свайго народу ў параўнаньні зь яе колькасьцю? Зроблена даволі шмат, бо нельга лічыць усіх патрыётамі, якія пачалі называць сябе беларусамі з прыходам немцаў. Карысьць была мінімальная, зачастую шкодная. Частка беларускіх патрыётаў, якая ахвяравала сваё жыцьцё за вольную незалежную Беларусь, зьнішчана бальшавікамі, другая — немцамі, трэцяя дзякуючы нямецкаму намінаіу Астроўскаму, які за два месяцы перад прыходам бальшавікоў утварыў абаронныя вёскі й мястэчкі, раздаючы пад карай сьмерці аружжа насельніцтву, якое з прыходам бальшавікоў змушана было ісьці ў лясы, дзе й загінула182.
Перагляніце мінулае, прылажыце руку да сэрца, скажыце: „Так, мы не пайшлі ў народ, а пазаймалі цёпленькія месцы, забіраючы да сябе сваіх сваякоў і знаёмых, сядзелі, а народ пакінулі валасным старшыням, якія зачастую былі малапісьменнымі“. Hi адзін інтэлігент не паехаў на вёску, каб сялянам прачытаць рэфэрат на патрыятычную тэму.
Народ сам шукаў гэтых шляхоў, у часе мабілізацыі з жаўнерскімі песьнямі ішоў на зборныя пункты, аднак і тут не найшлося чалавека прачытаць рэфэрат аб сучасным палажэньні. He адзін прахвост Астроўскі вінаваты. Да яго была цэлая зграя Ермачэнкаў183, Касякоў184,
181 7 лютага 1944 г. Астроўскі прызначыў намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Наваградзкую акругу Барыса Рагулю, ён жа (Рагуля) 25 лютага 1944 г. стаў акруговым намесьнікам БКА. Праўда, у траўні—чэрвені 1944 г. адначасова функцыі Акруговага начальніка БКА ў Наваградку выконвалі й Барыс Рагуля, і Філарэт Родзька.
,8а Цікава, што ў траўні 1944 г. Радаслаў Астроўскі выступіў з рэзкай крытыкай слуцкага гебітскамісара, які ствараў у акрузе „абаронныя вёскі“, тым самым падстаўляючы мірнае насельніцтва. Прэзыдэнт БЦР зьвяртаў увагу на тое, што гэтыя войскі слаба ўзброеныя, і настойваў на тым, каб туды далучылі фармаваньні БКА й паліцыі.
183 Іван Ермачэнка (1894—1970), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
У Грамадзянскую вайну ў Расеі быў ад’ютантам генэрала П. Врангеля. У 1921 г. — прадстаўнік ураду БНР у Канстантынопалі й генэральны консул на Балканах, заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі й Баўгарыі. У міжваенны пэрыяд жыў у Празе. Падчас Другой сусьветнай вайны
Ясюкоў185, Лапіцкіх, Шчорсаў'86, Ігнатовічаў187, Русакоў188, Абрамавых*89 і вялікая колькасьць малога калібру вырадкаў беларускага народу190.
ўзначальваў Беларускую народную самапомач. У красавіку 1943 г. выдалены пад нагляд гестапа ў Прагу. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны працаваў у структурах ЮНРРА. Пры канцы 1947 г. — на пачатку 1948 г. пераехаў у Нью-Ёрк. Заснаваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (1948), у тым жа годзе быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Падтрымліваў прыхільшкаў Радаслава Астроўскага, у сярэдзіне 1950-х адышоў ад актыўнай грамадзкай працы з прафэсійных прычынаў (быў прызначаны кіраўніком шпіталя ў Бінгэмптане, штат Нью-Ёрк), тым ня менш браў сталы ўдзел у беларускіх сьвяткаваньнях і беларускіх форумах прыхільнікаў БККА й БЦР.
184 Апроч згаданага вышэй (зноска 149) Івана Касяка, былі яшчэ Кастусь Касяк, які падчас вайны ўзначальваў адміністрацыю ў Вялейцы (павешаны саветамі ў 1944 г.) і Лявон Касяк (1920—2008), што ўзначальваў Маладэчанскую павятовую паліцыю. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Зьмяніў прозьвішча на Касоўскі. Ажаніўся з дачкой а. Мікалая Лапіцкага Лёляй. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадзкім жыцьці ня браў.
185 ЭмануілЯсюк (1906—1977), беларускі грамадзкі дзеяч, паводле адукацыі інжынэр. У 1930-х скончыўунівэрсытэт Льежу (Бэльгія). Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, удзельнічаў ва Ўсебеларускім Царкоўным Саборы (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускім кангрэсе. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад пачатку 1950-х гг. жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША, суўласьнік кампаніі „Крыс Электронікс“. Адзін з кіраўнікоў арганізацыі Амэрыканскія прыхільнікі БЦР, віцэ-прэзыдэнт БККА, адзін з фундатараў будоўлі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
186 Апроч доктара Мікалая Шчорса (гл. зноску 112), Стагановіч мае на ўвазе ягоных братоў, што таксама належалі на эміграцыі да лягеру прыхільнікаў БЦР і БККА. Барыс Шчорс (1916—1975) быў камэндантам беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе. 3 1949 г. — у ЗША, Саўт-Рывэр. У1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры ЗБДДК, а потым пры БККА. Уваходзіў у склад рэдакцыі „Беларускай думкі“, кіраўнічыя органы БККА. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. Ігар Шчорс (1918—1992), падчас нямецкай акупацыі начальнік менскай крымінальнай паліцыі, у 1944 г. — камандзір 27-га батальёну БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад 1949 г. — у ЗША Саўт-Рывэр. Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі й грамадзка-культурных арганізацыяў. Належаў да БККА, удзельнік пленумаў БЦР, у тым ліку апошняга, у 1988 г.
Адныя зналі адказваць „яволь“, каб ня страціць ласкі сваіх гаспадароў, другія абмяркоўвалі шатанскія пляны зьнішчэньня адданых сыноў народу Гадлеўскага191, Іваноўскага192, Аляхновіча, Казлоўскага193 і іншых; трэція праводзілі на загад НТС расейскую работу. Былі і „ўра“-
187 Відаць, гаворка пра Міхаіла Ігнатовіча. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара ў Глыбокім. У паваеннай Нямеччыне — камэндант Беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе, калі ў ім перанялі кіраўпіцтва прыхільнікі Радаслава Астроўскага. У 1948 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Пасэйку (Нью-Джэрзі), адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту, на эміграцыі падтрымліваў БЦР.
188 Аляксандар Русак (1907—1957), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Скончыў Познанскі ўнівэрсытэт (1934), інжынэр. У1939—1941 іт. — старшыня Беларускага камітэту ў Познані, улетку 1941 г. — арганізатар Беларускага камітэту ў Горадні, у 1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйнагандлёвую школу. У1943 г. — бурмістар Баранавічаў. У паваеннай Нямеччыне — арганізатар Беларускага лягеру ў Рэгенсбургу. Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаўу ЗША й стварэньня беларускага асяродку ў Саўт-Рывэры. 3 1948 г. — старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі (якое мелася замяніць БЦР), удзельнік аднаўленчага пленуму БЦР у траўні 1948 г., у першым урадзе БЦР — міністар замежных справаў і аддзелу фінансаў БЦР, з 1952 г. — кіраўнік Выканаўчага органу БЦР (аналягураду БНР). Адзін з ініцыятараўстварэньня Беларускага кангрэсавага камітэту.
189 Надзея Абрамава (Тэадаровіч) (1907—1979), беларуская дзяячка, галоўная кіраўнічка юначак СБМ, сябра Рады даверу, удзельніца II Усебеларускага кангрэсу. Летам 1944 г. эвакуявалася ў Нямеччыну. Пасьля вайны працавала ў мюнхэнскім Інстытуце вывучэньня СССР, займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму, выдавала часопіс „Рэлігія й атэізм у CCCP“. Належала да прыхільнікаў БЦР (удзельніца аднаўленчага Пленуму БЦР), уваходзіла ў Дэлегатуру БЦР у Нямеччыне.
199 Адметна, што сярод „вырадкаў беларускага народу“ Стагановіч пералічвае выключна сваіх палітычных супраціўнікаў на эміграцыі: тых, хто падтрымліваў арганізацыі, прыхільныя БЦР і БККА ў ЗША. Між тым, аналягічныя пасады падчас вайны займалі й дзеячы Рады БНР на эміграцыі: Станіслаў Станкевіч, Барыс Рагуля, Язэп Малецкі, Васіль Кендыш, якіх аўтар успамінаў не крытыкуе. Зрэшты сяброўскія адносіны на эміграцыі ён захаваў толькі з адным прыхільнікам БЦР — сваім калегам па Беларускім пасольскім клюбе Васілём Рагулем.
патрыёты, як Я. Станкевіч: шкадуючы польскіх камуністаў, апекаваўся імі, шукаў ім працу, дзе яны праводзілі камуністычную дзейнасьць, a сваім братам-сёстрам адмаўляў толькі дзеля таго, што сказаў ці сказала „да“, а не „але“. Чаму не знайшлося людзёў, каб у зародку зламаць хрыбет гэтым вырадкам? Ці гэта недагляд, ці страх? На гэтае пытаньне ў будучыні хтось адкажа. Я не бяруся адказаць. Я быў далёка ад цэнтру; па-другое, як раней зазначыў, я не належаў да вярхоў.
У аднаўленьні ў 1942 годзе Беларускае Аўтакефальнае Царквы яны, „тоже белорусы“, абсадзілі вышэйшую ярархію БАПЦ расейскімі япіскапамі194, як архіяпіскап Панцеляймон195, япіскап Венядзікт196, якога
191 Вінцэнт Гадлеўскі (1898—1942), беларускі каталіцкі сьвятар і палітык, адзін зь лідэраў „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі“. Падчас вайны супрацоўнічаў з акупацыйнымі ўладамі, у канцы 1942 г. гестапа арыштавала яго й забіла.
192 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943), беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных стваральнікаў і ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху. Падчас Другой сусьветнай вайны — бурмістар Менску. Забіты пры ня высьветленых да канца варунках.
193 Уладзіслаў Казлоўскі (1896—1943), беларускі дзеяч, у 1934—1937 гг. — адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, рэдактар газэты „Новы шлях“. У1942—1943 гг. — рэдактар „Беларускай газэты“. Забіты савецкімі партызанамі.
194 Галоўная праблема палягала ў тым, што іншых япіскапаў не было, а пералічаныя япіскапы або паходзілі зь Беларусі, або ў 1930-х пражывалі на беларускіх землях, кіруючы структурнымі адзінкамі.
195 Панцеляймон (у сьвецкім жыцьці — Павал Ражноўскі) (1867—1950), праваслаўны сьвятар, царкоўны й грамадзкі дзеяч. Япіскап Пінскі, выступаў супраць аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Полыпчы, з-за чаго з 1922 г. знаходзіўся пад адміністрацыйным наглядам, a 31931 г. — у ссылцы ў Жыровіцкім манастыры. У гады Другой сусьветнай вайны браўудзел у арганізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцьця на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. 3 набліжэньнем нямецка-савецкага фронту ў чэрвені 1944 г. выехаўу Нямеччыну. У1946 г. зь ярархамі япіскапату БАПЦ перайшоў у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. Пасьля далучэньня БАПЦ да РЗПЦ узначаліў Беларускую мітраполію ў складзе Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы.
196 Венядзікт (у сьвецкім жыцьці Васіль Бабкоўскі) (1876—1951), рэлігійны A
хіратанізаваў маскоўскі патрыярх, япіскап Сьцяпан197, русафіл, япіскапы Філафей198 і Апанас199, якія, прыехаўшы ў Нямеччыну, адразу ж прылучыліся да Расейскае зарубежнае царквы200. 1 гэты ганебны акт
ір дзеяч, з 1918 г. — сьвятар Кафедральнага сабору ў Наваградку, з 1937 г. — настаяцель Усьпенскага Жыровіцкага манастыра. Падчас нямецкай акупацыі быў япіскапам Берасьцейскім, архіяпіскапам Гарадзенскім і Беластоцкім, экзархам Усходняй Прусіі. Праціўнік абвешчаньня аўтакефаліі БАПЦ. У1944 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну і ўвайшоў у склад клеру Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. Быў архіяпіскапам Бэрлінскім і Германскім.
197 Сьцяпан (у сьвецкім жыцьці Сямён Сеўба) (1872—1965), беларускі рэлігійны дзеяч. У міжваенны час служыў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы. У1942 г. пастрыжаны ў манаства, пазьней узьведзены ў сан япіскапа Бранскага й Смаленскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗПЦ, быў вызначаны япіскапам Венскім і Зальцбурскім.
198 Філафей (у сьвецкім жыцьці Ўладзімер Нарко) (1905—1986), беларускі праваслаўны дзеяч. У1941 г. высьвячаны на япіскапа. У гады Другой сусьветнай вайны ўдзельнічаў у аднаўленьні й фармаваньні царкоўнага кіраўніцтва БАПЦ, прызначаны япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім. 3 1944 г. — на эміграцыі. Разам з трыма іншымі ярархамі япіскапату БАПЦ у 1946 г. перайшоў у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. 3 канца 1940-х гг. стала жыў у Нямеччыне. У 1950—1960-х Радаслаў Астроўскі, Мікалай Лапіцкі й Іван Касяк вялі зь ім перамовы, каб узначаліў Беларускую царкву ўскладзе канстантынопальскага патрыярхату. Неаднаразова на іхнае запрашэньне наведваў ЗША.
199 Аланас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас) (1904—1984), беларускі рэлігійны дзеяч. У сакавіку 1942 г. у Менску высьвячаны наяпіскапа Віцебскага й Полацкага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У душпастырскай працы паслугоўваўся беларускай мовай, выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету на беларускай мове. 3 канца 1950-х гг. жыў у Буэнас-Айрэсе (Аргентына), потым у Сыднэі (Аўстралія), потым зноў у Буэнас-Айрэсе, дзе ўзначальваў япіскапствы РЗПЦ. У1950—1960-х Радаслаў Астроўскі, Мікалай Лапіцкі й Іван Касяк некалькі разоў вялі зь ім інтэнсіўныя перамовы (апошні раз у 1973 г-), каб узначаліў Беларускую царкву ў складзе канстантынопальскага патрыярхату.
so« Расейскую зарубежную праваслаўную царкву (Расейскую праваслаўную царкву за мяжой) стварылі ў 1921 г. прадстаўнікі расейскай цар-tp
мітрапаліта Панцеляймона з сваймі япіскапамі спрабавалі выдаць за правільны паступак БАПЦ201. Шматлікія патрыятычна ўзгадаваныя беларусы гостра асудзілі здрадніцкі паступак быўшых ярархаў БАПЦ і наважыліся аднавіць сваю царкву з дапамогаю Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы2"2 ў Нямеччыне.
Напачатку 1944 г. немцы аддалі Наваградчыну казакам (ген. Науменко203) у поўнае іхнае карыстаньне да часу, пакуль немцы не пакончаць бальшавікоў. Прыехаўшы зь сем’ямі, казакі распачалі вывозіць беларусаў цэлымі вёскамі ў Нямеччыну. Вываз распачаўся з-пад рэчкі Сэрвачы, і калі некалькіх вёсак апынулася на станцыі ў Баранавічах у цягніках. Савецкія летакі ноччу збамбардавалі гэтае скупішча цягнікоў, спасярод якіх быў цягнік зь нямецкаю амуніцыяй, што спрычыніла да заіубы некалькі тысяч асоб.
У тым жа годзе казакі дагаварыліся з гарадэчанскай паліцыяй і БКА зрабіць на партызанаў аблаву ў раёне Валяўка. Дагаворанасьць была — прыехаўшы, выпусьціць тры зялёныя ракеты. Так было выказана праз Гарадышчанскі штаб. Аднак казакі чамусь не зрабілі гэтага.
коўнай эміграцыі. Узначальваў мітрапаліт з рэзыдэнцыяй у амэрыканскім горадзе Джорданвіль (штат Нью-Ёрк). Афіцыйна не прызнавалася аўтакефальнымі праваслаўнымі цэрквамі. У траўні 2007 г. аб’ядналася з Расейскай праваслаўнай царквой, але захавала самакіраваньне.
201 Прыхільнікі Радаслава Астроўскага — Іван Касяк, Мікола Шчорс, Мікалай Лапіцкі ды інш. — адмоўна паставіліся да пераходу япіскапаў БАПЦ у РЗПЦ, спрабавалі пераканаць ярархаў вярнуцца. Ад 1950 г.яны прыйшлі да высновы аб неабходнасьці сгварэньня беларускіх парафіяў у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату.
202 Украінская аўтакефальная праваслаўная царква — Праваслаўная царква ва Ўкраіне й за яе межамі, самастойнасьць якой ад Маскоўскай патрыярхіі ўпершыню абвесьцілі ў 1920 г. Адноўленая ў 1942 г. падчас нямецкай акупацыі. Пасьля вайны дзеяла на эміграцыі. У цяперашні час легальна дзеіць і ва Ўкраіне, у асноўным у заходніх вобласьцях.
203 Вячаслаў Навуменка (1883—1979), расейскі вайсковы дзеяч, генэраллейтэнант Генштабу. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі служыў у Добраахвотніцкай арміі. Пасьля паразы Белай арміі выехаў на эміграцыю, дзе быў нязьменным паходным атаманам Кубанскага казацкага войска. Падчас Другой сусьветнай вайны часова займаў пасаду начальніка Галоўнага кіраваньня казацкіх войскаў. Пасьля вайны выехаў у ЗША.
Гарадышчанскі штаб прыняў казакаў за партызанаў, адкрыў па Lx агонь. У выніку быў забіты палкоўнік Паўлаў2“4, камандзір казацкіх войск у Наваградчыне.
Нягледзячы на тое, што казакі былі вінаватыя ў гэтым, яны, як мы пазьней даведаліся, меркавалі зрабіць пагром на беларусаў у Наваградку. Аднак штось іх паўстрымала ад гэтага зьверскага чыну. Трэба меркаваць, што яны ўзялі пад увагу Рагулеўскі швадрон2“5 і БКА, які быў у трох кілямэтрах ад Наваградку.
1944 год быў для Наваградчыны жудасным, бо ў гэтым жа годзе немцы падаравалі расейскаму генэралу Камінскаму2“6, які належаў да НТС, усю Дзятлаўшчыну, дзе ён з сваёю дывізіяй зьнішчыў усіх сьвядомых беларусаў, а з пазасталых, застрашаных, утварыў НТС-ячэйкі, у якіх дзень і ноч празь мітынгі й расейскую прэсу рабілі маскоўскіх янычараў.
В. Рагуля ў апошнюю хвіліну ўцёк праз вакно — нягледзячы на тое, што ён быў дзятлаўскім павятовым старшынём — і тым уратаваў сваё жыцьцё.
Ня хочацца верыць усяму перажытаму, але так было: НТС мела голас у гітлераўскай Нямеччыне, а сёньня розныя Парэмскія207, Са-
204 Сяргей Паўлаў (1896—1944), адзін з кіраўнікоў антыбальшавіцкага казацкага руху, генэрал-маёр вэрмахту (пасьмяротна). Падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі ваяваў з бальшавікамі на Доне, пасьля заканчэньня вайны хаваўся пад чужым прозьвішчам. Пасьля ўступленьня немцаў у горад Новачаркаск пачаў фармаваньне казацкіх атрадаў, сфармаваў 5 казацкіх палкоў. Зь сьнежня 1943 г. — паходны атаман казацкіх войскаў. Загінуў у баі з партызанамі.
205 Маецца на ўвазе Наваградзкі беларускі эскадрон, якім камандаваў Барыс Рагуля (1920—2005).
206 Браніслаў Камінскі (1899—1944), адзін з камандзіраў расейскіх фармаваньняў у складзе войскаў СС, брыгадэнфюрэр СС і генэрал-маёр войскаў СС (1944). Расстраляны немцамі за марадзёрства.
207 Уладзімер Парэмскі (1909—1997), расейскі эміграцыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў НТС. У 1920 г. эвакуяваўся ў Югаславію, затым жыўу Францыі й Нямеччыне. У гады вайны працаваў перакладчыкам у МЗС Нямеччыны, затым у лягерах Усходняга міністэрства. У 1944 г. немцы арыштавалі яго, але вызвалілі на хадайніцтва генэрала А. Уласава. Пасьля вайны жыў у Нямеччыне, у 1955-1972 гг. узначальваў НТС.
марыны208 пралезьлі ў амэрыканскія важнейшыя ўстановы і, як відаць, маюць сваіх прыхільнікаў.
Думкамі сягаючы ў мінулае, задаеш сабе пытаньне: дзеля чаго, на якое ліха сядзеў у Менску так званы прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі? Адно з двух: альбо Астроўскі падпісваў гэтым ганебныя загады над нашым народам, або яго не пыталі. У абодвух выпадках Р. Астроўскі нясе поўную адказнасьць, нават калі яго не пыталі, бо яго сьвятым абавязкам было адмовіцца ад гэтай ганебнай фікцыі, якая прыкрывала ўсе зьверскія ўчынкі нямецкіх кулыурных разбойнікаў. За гэта Р. Астроўскаму не даруе ні гісторыя, ні Беларускі Народ2“9.
Якась у сярэдзіне чэрвеня 1944 г. я, як вайсковы камандзір 2-ой кампаніі БКА, заходжу ў павятовую ўправу ў аддзел кадраў да свайго старога знаёмага жыхара Наваградку, які вельмі добра знаў усіх жыхароў гарадка і ўсю іхнюю паднаготную — сп. Дзяковіча. Зь ім міла было падзяліцца сваімі думкамі, уражаньнямі, намерамі, навінамі, усім тым, што наганяла сум. А ён да мяне: „А, добры дзень, добра, што завіталі. Ёсьць для Вас пакліканьне ехаць у Менск на кангрэс БЦР, які адбудзецца ў канцы гэтага месяца“.
„Як жа гэта сталася так, мяне ніхто не пытаў і не прапаноўваў, дайце спакой“, — кажу Дзяковічу. Тады стараста павету М. Буляк па-
298 Уладзімер Самарын (сапр. Сакалоў) (1913—1995), расейскі эміграцыйны дзеяч. Перад вайною жыў на тэрыторыі СССР. Зь ліпеня 1942 г. — на тэрыторыі нямецкай акупацыі. Працаваў у акупацыйнай прэсе, чытаў лекцыі вайскоўцам Расейскай вызваленчай арміі. У1944 г. выехаў на Захад, рэдагаваў розныя расейскія эмігранцкія выданьні. Быў актыўным дзеячам НТС. У1951 г. пераехаў у ЗША. У 1970-х гг. амэрыканскія іміграцыйныя ўлады прыцягвалі яго да судовай адказнасьці за падаваньне несапраўдных зьвестак пра час свайго знаходжаньня ла акупаванай немцамі тэрыторыі. У 1985 г. пазбаўлены грамадзянства ЗША й асуджаны на высылку. Апошнія гады жыцьця правёў у Канадзе.
209 Намесьнікамі прэзыдэнта БЦР былі: на Наваградзкую акругу — Барыс Рагуля, на Баранавіцкую — Станіслаў Станкевіч, на Вялейскую — Язэп Малецкі; начальнікам БКА быў Франц Кушаль, у кіраўніцтва БЦР уваходзілі Аўген Калубовіч і Сымон Кандыбовіч — будучыя паплечнікі Стагановіча на эміграцыі. Карыстаючыся лёгікай аўтара ўспамінаў, ім таксама ня мусяць дараваць ні гісторыя, ні беларускі народ. Але Стагановіч на гэта „забывае“ й бэсьціць выключна паваенных прыхільнікаў Астроўскага, за выняткам Васіля Рагулі, і праціўнікаў Абрамчыка, што выйшлі з Рады БНР.
клікаў мяне ў свой пакой і кажа: „Нам патрэбна паслаць 24 чалавекі ў Менск на кангрэс, які склікае Р. Астроўскі“. Я яму гавару: „Гэта выходзіць па-дыктатарску“, — а Буляк адказвае: „Гншай Рады ў нас няма“. I сапраўды, што можна было зрабіць. Стараста падпісаўмандат на кангрэс, які мусіўзацьвердзіць Астроўскага прэзыдэнтам БЦР. Кажу я: „Сп. Дзяковіч, мандат я вазьму, нехачу рабіць Вам клопатаў, але на гэты кангрэся не паеду. Гэта будзе пасьмешышчам над народам. Нямецкі генэрал назначыў, а народмусіць зацьвердзіць. He, гэтага не павінна быць. На маю думку, сп. Дзяковіч, Астроўскі добра ведае, што вайна заканчваецца, іяму, Астроўскаму, патрэбна засьведчаньне кангрэсу на тое, каб ён, выехаўшы на Захад, мог афішавацца перад заходнімі краінамі як праўна выбраны прэзыдэнт Беларускай Рэспублікі і гэтым шкодзіць рэпрэзантатарам БНР“2'0.
У канцы чэрвеня ўсё нагадвала, нават сама прырода, што надыходзіць штось нядобрае, але афіцыйных зьвестак аб чымсь злым не было. 2—3 ліпеня стала вядома праз грохат гарматы, калі ўсю ноч зьвінелі шыбы ў вокнах.
Нядзеля. Зранку здавалася, што ўсё спакойна, нішто не пагражае пайсьці ў царкву выслухаць Божую службу, а пасьля спаткацца з знаёмымі, падзяліцца ўсімі навінамі, якія адбыліся на працягу апошніх двух дзён. Мяне цікавіла даведацца аб адбыўшым у Менску кангрэсе. Атут яшчэ інспэктар збройных войск БКА сп. Якуцэвіч, спаткаўшы мяне каля царквы, запрапанаваў мне на другую гадзіну спаткацца ў рэстаране на замку.
3 царквы, прыйшоўшы дадому і паабедаўшы, неабходна было пайсьці за дачкою Тамараю211, якая была за дзесяць кілямэтраў у майго брата. Жонка не хацела пагадзіцца, каб я пайшоў, бо партызанаў баялася, і пайшла сама. А я, пакінуўшы Лёву, каб даглядаў двухгадавалага Юрку, а другой гадзіне накіраваўся на замак, дзе ўжо быў маёр Якуцэвіч і двух інспэктараў, прозьвішчаў якіх я ня помню.
я" Аляксандар Стагановіч выдае жаданае за сапраўднае. Пасьля сьмерці ў сакавіку 1943 г. старшыні Рады БНР Васіля Захаркі толькі абмежаванае кола людзей — і дакладна ня аўтар успамінаў — ведалі пра перадаваныіе паўнамоцтваў Міколу Абрамчыку. Ідэя аднаўленьня Рады БНРтолькі пачала афармляцца ўвосень 1945 г. А ўлетку 1944 г. адзіным прадстаўнікоў інтарэсаў беларускага народу на эміграцыі сапраўды падавалася БЦР.
211 Тамара Стагановіч (нар. 1930), дачка Аляксандра Стагановіча, вядомая беларуская мастачка.
У рэстаране мы прабылі даволі даўгі час, пад самы вечар пайшлі дадому й пабачылі на ўсходзе, што па шляху Напалеона з Карэліч на Наваградак маса народу, і мы пусьціліся ісьці ў горад. Падыходзячы да Карэліцкае вуліцы, пабачылі, як на ўсю шырыню вуліцы ехалі казакі з сваймі сем’ямі, што стаялі на ўсход і захад ад Карэліч.
Гэта нас вельмі занепакоіла. Трэба было ўцякаць, але — на чым?
На шчасьце, дзіцячы прьпулкі, якія былі ў маім даглядзе, мелі двое коней. Я, прыйшоўшы дамоў, пайшоў да зачыненага прытулку й сказаў там, што маю дзьвюх сьвіней кормных па 130 кг. Дык вось, бярыце тых сьвіней, а я вазьму коней, бо мушу ўцякаць ад бальшавікоў.
Так і зрабіў. Запрог і амаль нічога не забраўшы з рэчаў — бо мусіла ехаць 9 асобаў зь дзьвюх сем’яў, з-пад дому 17 па Слонімскай вуліцы рушылі ў невядомае. Першы крок у невядомае [зрабілі] перахрысьціўшыся, са словамі „Госпадзі Ісусе Хрысьце“. 4 ліпеня 1944 г., пушчаючыся ў невядомы шлях, без жадных сродкаў зь сям’ёю, быў самым цяжкім момантам у маім жыцьці, але што можна было прыдумаць іншае перад надыходзячымі азіяцкімі ардамі з усходу.
Мінуўшы акраіну гораду, мы змушаны былі затрымацца, бо далей маглі спаткацца з партызанамі, якія не пашкадавалі б куляў для ўсіх. Распрэглі кабылу, прынесьлі ёй бярэмя канюшыны, каб наелася ў дарозе; малодшыя ўлегліся спаць, а старэйшыя сталі на ахове. Дачакаўшыся раніцы, сп. Якуцэвіч пайшоў пяшком у горад, але хутка вярнуўся, інфармуючы мяне, што шмат якія зараз будуць ехаць. Мы, не чакаючы, пусьціліся ў падарожжа.
Каля паўдня нас нагнала даволі шмат знаёмых з Наваградку. У Бярозаўцы затрымаліся падсілкавацца, а праз пару гадзін рушылі далей і, пераехаўшы Нёман, на ноч затрымаліся каля вёскі на выгане начаваць. Тут сабралася даволі вялікая грамада. У гэтай вёсцы стаяў вялікі паліцэйскі пост. Вечарам яны пачалі на выгане паліць розныя рэчы, якія перДд гэтым рэквізавалі ў мясцовага насельніцтва. Бліжэй да ночы прыехаў і затрымаўся швадрон Рагулі, які вяртаўся з Глыбокага, дзе яны ліквідоўвалі партызаншчыну212. Мы, пераначаваўшы, рана вырушылі дамоў.
Я яшчэ сёньня не магу сабе дараваць, чаму ў той час не знайшлося ў мяне мужнасьці, бацькоўскага сэрца, хрысьціянскае душы запрапана-
2,2 Швадрон Барыса Рагулі браў удзел у пацыфікацыйнай акцыі пры канцы траўня — першай палове чэрвеня 1944 г. Падчас II Усебеларускага кангрэсу ён ахоўваў гэта мерапрыемства.
ваць [ехаць з намі] дзяўчыне-сэмінарыстцы зь Лідчыны, якая вучылася ў Наваградзкай сэмінарыі з нашым сынам Лёвам. Яны абое былі аднагодкі і пакахалі адзін аднаго. Гэтая дзяўчынка Глафіра разам з намі ішла да свае маці ў Ліду, ейнага бацьку замардавалі польскія партызаны як беларускага патрыёта. Мажліва, я ня правы ў сваіх нараканьнях, седзячы сёньня ў сваёй хаце, у поўным дастатку, але тады, калі свая сям’я зь пяці душ без граша ў кішэні, [думалася інакш]. Галоўнае — ніхто ня знаў, што спаткаеш на шляху ў невядомым, цяжка было ў той час зрабіць чужому дзіцяці такую прапанову. I, праехаўшы некалькі кілямэтраў, дзе дарога разыходзілася на Ліду й Беліцу, сірата разьвіталася з намі й пайшла дадому. Я разумеў іх абаіх, іх жаль і горыч, але я ня мог узяць адказнасьць на сябе за чужое дзіцё.
Па дарозе было відаць, хто зь якім дабыткам выехаў у падарожжа. Я зь сям’ёю — пяць асобаў, і Якуцэвіч — 4 асобы, на адным возе, які быў пусты: голыя драбіны. За Лідаю Якуцэвіча казакі ўзялі на трак, што дало можнасьць маёй сям’і крыху лепей карыстацца з воза аж да Граева213, дзе, здаўшы фурманкі немцам, селі ўтаварныя адкрытыя вагоны для перавозкі вугля і ад’ехалі ў невядомае падарожжа. Пазьней я даведаўся, што яго [Якуцэвіча] зь Лінцу разам з казакамі вывезьлі ў СССР; прывёзшы ў Наваградак, у жалезнай клетцы вазілі па вуліцах гарадка. Пасьля катаваньня яго павесілі.
Як ня міла ехаць такім „прыгожым“ цягніком, але голад вымагае свае дані; пусты жывот не дае спакою. Нешта трэба рабіць, але як? Трэба чакаць нагоды, каб цягнік затрымаўся, а тады можа штось удасца.
Хутка нагода прыйшла: цягнік затрымаўся на запасной лініі, і жанчыны з ваеннымі кацялкамі вынырнулі з вагонаў, каб хоць начарпаць вады. Некаторым спрытнейшым такое сьняданьне ўдалося выканаць, а некаторыя не пасьпелі, бо цягнік, ня даўшы сыгналу, рушыў у ход. Праўда, наш „экспрэс“ рушыў з такой хуткасьцю, як колісь за часоў прыгону наш селянін да пана на працу сьпяшаўся. Так што нашыя жанчыны пасьпелі на задніх вагонах пачапляцца.
Чалавек такое стварэньне, што да ўсяго прывыкае, і мы хутка прывыклі да гэтых „фэшэнэбэльных“ вагонаў: проста раскоша — бачыш усё навакольле, ніхто не перашкаджае; галоўнае, краіну, якую ўпершыню праяжджаеш, бачыш.
Мы ехалі двое сутак па Усходняй Прусіі, затрымаўшыся ў Кёнігсбэргу. Тут нам дапамог атрымаць закрытыя таварныя вагоны
2,3 Граева (Grajewo) — горад у Польшчы на поўначы Падляскага ваяводзтва.
Б. Н. Камітэт214. Адтуль паехалі на захад у Кюстрын над Одрай. Пастаяўшы там некалькі дзён, пачалася рассылка каго куды.
Чатыры сям’і вайскоўцаў — я, Родзька215, Норык216, Русак217 і адзінокі Мазура218 — адаслалі ў Бэрлін, дзе нас прыдзялілі ў пажарнікі, на што мы гостра запратэставалі, дамагаючыся, каб нас адаслалі ў беларускія аддзелы. Тое самае мы паўтарылі й камэнданту Бэрліну — што як ахвіцэры беларускіх вайсковых адзінак просім адаслаць нас у беларускія вайсковыя фармацыі, бо ня можам выконваць абавязкі пажарнікаў.
Назаўтра прыходзіць жандар, выклікае ўсіх нас і вядзе на вакзал, садзіць на цягнік, які адыходзіць на Кёнігсбэрг і дае нам заклееную капэрту — аддаць там, куды мы павінны зьявіцца.
214 Відаць, пад Б. Н. Камітэтам маецца наўвазе Беларуская Цэнтральная Рада, сябры якой якраз дзесьці ўтой час эвакуяваліся зь Менску ў Кёнігсбэрг, каб неўзабаве выправіцца адтуль у Бэрлін.
215 Філарэт Родзька (1890—1977), беларускі дзеяч, у 1919—1920 гг. — удзельнік вайсковых фармаваньняў С. Булак-Балаховіча. У 1942—1943 гг. — настаўнік Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, з 1943 г. — дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку, у траўні—чэрвені 1944 г. — акруговы начальнік БКА ў Наваградку. Ад 1949 г. — на эміграцыі, ад 1949 г. — у ЗША. Быў старшынём аддзелу БАЗА ў штаце Нью-Джэрзі, старшынём аддзелу Рады БНР у Нью-Джэрзі.
2,6 Мадэст Норык (1892—1974), дзеяч грамадзкага руху ў Наваградку. Да 1917 г. — афіцэр царскай арміі, у 1944 г. — асьветны афіцэр БКА ў Наваградку.
217 Тут, відаць, вядзецца пра Ўладзімера Русака (1913—2009), афіцэра БКА. Скончыў школу падхаронжых у Зэмбраве (1935). У1949 г. разам з жонкай Ганнай Русак выехаў зь Нямеччыны ў ЗША. Браў актыўны ўдзел у дзейнасьці БАЗА, кіраваў нью-ёрскім аддзелам БАЗА, уваходзіў у рэдкалегію газэты „Беларус“.
2,8 Юрка Мазура (1916—1990), беларускі грамадзкі дзеяч. Швагер Язэпа Сажыча. Падчас нямецкай акупацыі — лейтэнант Наваградзкага швадрону, камандзір узводу, потым — афіцэр у Дальвіцкай школе. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны вучыўся ва ўнівэрсытэце Філіпса ў Марбургу, дзе стварыў студэнцкі хор. У1949 г. выехаў у ЗША, пасяліўся ў Дэтройце. Разам зь Язэпам Сажычам стварыў у Дэтройце аддзел БАЗА, браў удзел у стварэньні беларускай праваслаўнай парафіі ў Дэтройце.
Прыяжджаем у Кёнігсбэрг, ідзем у Беларускі Нацыянальны Камітэт, дзе нас сустракае сп. Бартуль219, распытвае, чаго прыехалі. Ён забірае капэрту й расклейвае яе. Аказваецца, нас накіравалі ў паліцыю гораду. Бартуль кажа, што ў паліцыю мы ня пойдзем, бо Камітэт накіроўвае нас у лягер Дальвіц220 у беларускі парашутны аддзел. Мы былі вельмі ўзрадаваныя гэтым і адразу ж ад’ехалі цягніком у Дальвіц.
У Дальвіц прыехалі пад вечар. Там знаходзілася даволі вялікая колькасьць нашых наваградчан — Васіль, Барыс і Міхась Рагулі221, Родзька-сын222, М. Даражэй, дзьве сястры Мазура223, Я. Сажыч224,
2 ,9 Францішак Бартуль (1918—2005), дзеяч беларускай эміграцыі. Перад Другой сусьветнай вайной жыў у Л атвіі. У1944 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую сэмінарыю, выехаў на эміграцыю, жыў у Нямеччыне й Італіі, з другой паловы 1940-х гт. — у Вялікабрытаніі, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. 31957 г. — у ЗША, узначальваў Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб’еданьне „Рунь“ і фундацыю імя П. Крэчэўскага (1982).
220 Маецца на ўвазе горад Дальвіц ва Ўсходняй Прусіі, дзе летам 1944 г. абвэр арганізаваў адмысловы навучальны цэнтар, які рыхтаваў добраахвотнікаў для наступнай дывэрсійнай працы ў Беларусі. Палітычным кіраўніком гэтага цэнтру быў Усевалад Родзька.
221 Міхась Рагуля (1914—2002), беларускі дзеяч, сын Васіля Рагулі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў загадчыкам Аддзелу культуры ў Віцебску, займаўся пытаньнямі выдавецтва, школьніцтва, тэатру. Рэдагаваў бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Нямеччыне, атрымаў дыплём інжынэра, зрабіў кар’еру ў сфэры будаўніцтва фабрычных печаў. 3 1950 г. жыў у ЗША.
222 Усевалад Родзька (1920—1946 (?), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, публіцыст. Зь ліпеня 1941 г. быў бурмістрам Віцебску. Арганізатар нацыянальнага падпольнага й партызанскага руху. Ад сакавіка 1944 г. — камандзір 15-га батальёну БКА. Ад лета 1944 г. знаходзіўся ў Нямеччыне, быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёну „Дальвіц“. 3 чэрвеня 1945 г. жыў пад чужым прозьвішчам у Польшчы, арганізоўваў падпольныя структуры. Арыштаваны й дэпартаваны ў Менск у 1945 г. Далейшы лёс дакладна невядомы.
223 Маюцца на ўвазе Тацяна й Барбара Мазуры, сёстры Юркі Мазуры. Барбара Мазура (1919—1978). Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Была жаўнеркай батальёну „Дальвіц“. У 1946—1949 гг. вучылася ў Філіпс-унівэрсытэце ў (Р
К. Мерляк225 ды іншыя. Яны нам расказалі, як учора недалёка ад лягеру апынуліся бальшавіцкія парашутысты, 13 жаўнераў і адна дзяўчынарадыст. 3 гэтай групы ўсяго адзін капітан уцёк, некалькіх злавілі жыўцом і некалькіх забілі. Дзяўчына вельмі плакала, яна баялася, каб немцы не расстралялі. Яна расказвала, што іх прывезьлі на лётнішча ў Маладэчна й не сказалі, куды палятуць. Ува ўсіх былі амэрыканскія кансэрвы з надпісам па-руску „Амэрыканская сьвіная тушонка“.
Прабыўшы ў лягеры некалькі дзён, немцы далі загад, што тых, хто не пагаджаецца быць у парашутным аддзеле, мусяць адпусьціць у лягер. Нас, чатырох старэйшых, немцы адмовіліся прыняць у аддзел, і мы мусілі былі выехаць. 3 намі выехалі Мерляк, Сажыч і Мазура. Мая сям’я засталася ў Бэрліне, а [сем’і] Родзькі, Русака й Норыка выехалі ў Дэсаў. Я паехаў да сваёй сям’і. Прыехаўшы, пачаўрабіць стараньні выехаць у Цьвітаў226, што мне зь цяжкасьцямі ўдалося зьдзейсьніць пры
& Марбургу. Узяла шлюб зь Язэпам Сажычам. У ЗША — з 1949 г. Брала ўдзел у працы дэтройцкага аддзелу БАЗА.
221 Язэп Сажыч (1917—2007), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Падчас
нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых адзі-
нак. 3 1944 г. — на эміграцыі. У1950 г. скончыў Марбурскі ўнівэрсытэт у Нямеччыне з дыплёмам лекара й выехаў у ЗША. Стаў адным з заснаваль-
нікаў аддзелу БАЗАў штаце Мічыган. 31953 г. — сябра, у 1982—1997 — старшыня Рады БНР.
225 Кастусь Мерляк (1919—2007), беларускі дзеяч, падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі на Наваградчыне, у Беларускай народнай самапомачы, быў інтэндантам у Наваградзкім беларускім эскадроне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Інтэрнаваны амэрыканскімі войскамі ў Італіі, у 1947 г. выехаў у Аргентыну, дзе заснаваў Згуртаваньне беларусаў, з 1954 г. — у ЗША. У1959—1964 гг. быў старшынём Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. У 1965-м выйшаў з БАЗА й заснаваў Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку, у 1968 г., у выніку канфлікту зь япіскапам Васілём, пакінуў парафію сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне й заснаваў парафію сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле на іншым канцы Атлантык-авэню, толькі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату. У 1970-х — віцэ-прэзыдэнт БККА. У сярэдзіне 1990-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. У 1992 г. выдаў успаміны „Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі“.
226 Магчыма, маецца на ўвазе горад Цьвікаў (Zwickau) у сёньняшняй зямлі Саксонія (Усходняя Нямеччына).
дапамозе Ю. Сабалеўскага. 3 дапамогаю Я. Жамойціна227, якога я прыпадкова спаткаў, удалося дастаць месца ў цягніку, хоць і на калідоры.
Апушчаючы Бэрлін, сям’я свабодна ўздыхнула, што ўдалося выехаць з гэтага пекла, дзе дзень і ноч валіліся вялізарныя бомбы, зьнішчаючы ўсё. Прыехалі ў Мёрш-Трыбаў, дзе быў арбайтсштат, і зайшлі туды зь сям’ёю. Кіраўнік яго запрасіў усіх нас у свой кабінэт, распытаў усё дакладна. Ён запытаў мяне, ці знаю я спадара Сабалеўскага. На мой адказ „так“ кіраўнік сказаў, што ён нядаўна быў кіраўніком арбайтсштату ў Баранавічах і добра знае Сабалеўскага. Гэтае знаёмства спрыяла мне, бо ён запытаўся, што я хачу ад яго, і я сказаў, што маю знаёмых у Аўстрыі й прашу накіраваць мяне туды, што ён ахвотна й зрабіў, даючы ўсёй сям’і бясплатны праезд.
Прыехалі да знаёмых, якія працавалі ў баўэра. Нас вельмі добра прынялі іх гаспадары. У арбайтсштаце мяне й майго сына прызначылі ў суседнюю вёску да аднаго нацыста на працу ў гаспадарцы — 13-га вінаградніку, дзе мы працавалі праз усю зіму. На пачатку красавіка гаспадар зьліквідаваў мяне, сказаўшы: я заўтра ад’яжджаю, бальшавікі прыйдуць сюды, але не раней двух тыдняў. To я прашу Вас: застаньцеся на тыдзень абрэзаць вінаград, а тады мой упраўляючы дасьць Вам каня і яміны228 на дарогу. На гэтым мы пагадзіліся, і за тыдзень ад’ехалі на Захад.
Напрамак нашага падарожжа быўу Тыроль, аднак не даяжджаючы Зальцбургу на дарозе патруль не пусьціў у Тыроль, а направіў у Баварыю. Прыехалі ў Браўнаў224, дзе трэба было пераяжджаць рэчку Ін, і там нас затрымаў эсэсаўскі патруль, бо фармальна мы ня мелі дакумэнтаў у Баварыю. Аднак на нашыя выясьненьні жандар нас прапусьціў, і мы паехалі ў напрамку Дахаў, дзе быў зьняволены на вечнасьць сын
227 ЯнкаЖамойцін (1922—2003), беларускідзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны быў кіраўніком Наваградзкай акругі СБМ. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у юнацкіх лягерах (Кёльн і Дэсаў), пасьля капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў Польшчы. У1949 г. яго дэпартавалі ў СССР, дзе быў зьняволены ў лягеры да 1956 г. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Польшчу, жыў і працаваў у Варшаве. Удзельнічаў у беларускім жыцьці ў Польшчы.
228 Яміна (дыялект.) — ежа.
2” Маецца на ўвазе Браўнаў-на-Іне (Braunau am Inn) — горад у Аўстрыі, у зямлі Верхняя Аўстрыя.
Аляксандар’ ’". Прымусовая зьмена маршруту была для нас карыснаю ў адшуканьні сына.
Апошнімі перад капітуляцыяй днямі было небясьпечна ехаць далей, бо амэрыканскае лятунства безь перапынку абстрэльвала ўдзень усе шляхі, і мы, не даехаўшы 6о км да Мюнхэну, змушаны былі затрымацца ў адным двары, які належаў графу Прайснэру.
Аднаго дня затрымаліся канцэнтроўцы231 на ноч, разьмясьціўшыся ў аўчарні. Іх гналі ў горы, дзе гітлераўцы мелі ўсіх канцэнтроўцаў перастраляць. Канвой мала зьвяртаў увагі на іх, бо ўжо вядома было, што сёньня-заўтра будзе канец вайне. Назаўтра сын Лёва пайшоўу аўчарню, а там у саломе схавалася чалавек дваццаць розных нацыянальнасьцей, адзін хворы на бязумку. Вялікая небясьпека, але трэба было людзей накарміць і ўратаваць ад эсэсаўцаў, якія прасавалі, як блудныя авечкі. Жонка сваймі сродкамі лячыла хворага; Лёва расказаў гаспадыні-немцы пра канцэнтроўцаў, з пагрозаю, што калі яна скажа, то яе зь сям’ёю й нас усіх немцы расстраляюць. Мушу зазначыць, што за маё падарожжа па Нямеччыне і Аўстрыі ўпершыню спаткаў такую жанчыну. Гэта было нешта асаблівае. Мажліва, якяна расказвала, яе мужык быў на фронце ў нас, і калі прыяжджаў у адпачынак, сказаў ёй: пабачыў народ, які сам бедны, а дзеліцца апошнім; глядзі, нікому не адмаўляй, не пытпай, хто ён, кожнага накармі і абагрэй“. Гэтая жанчына не шкадавала нічагусенькі, зь яе каморы сілкаваліся чатыры дні болей як 23 асобы, за што пасьля капітуляцыі ёй шматлікія адудзячыліся.
Распаўсюджваныя весткі наконт канцэнтроўцаў з Дахаў не давалі супакою, але ехаць у пошукі не было ніякай мажлівасьці дзеля забароны амэрыканскімі вайскоўцамі ўсялякага руху на шляхох.
Пасьля некаторага часу я з дачкою паехаў фурманкаю ў Дахаў. Няведаньне ангельскае мовы і адсутнасьць пропуску стварылі вялікія цяжкасьці, але, на шчасьце, па дарозе выручыў стары польскі „dowyd osobisty “232, які неспадзявана быў у кішэні каптана. Праяжджаючы каля вясковага патруля, я сьмела даставаў гэты „довад“, на той час зусім не актуальны, падаючы яго вартаўніку, які, паглядзеўшы на велізарную
230 Аляксандар Стагановіч-малодшы ў 1942 г., каб уратаваць сям’ю ад рэпрэсіяў, добраахвотна паехаў на працы ў Нямеччыну. Аднойчы, калі кіраваўся на адпачынак дахаты, у Варшаве быў арыштаваны й адпраўлены ў канцэнтрацыйны лягер у Дахаў.
231 Канцэнтроўцы — маюцца на ўвазе вязьні канцлягеру Дахаў.
232 „Dowöd osobisty“ (польск.) — пашпарт, пасьведчаньне асобы.
пячатку з курыцаю233, вяртаючы, гаварыў „OK“, і мы далей пускаліся ў вызначанае месца.
Пад’яжджаючы да канцэнтрацыйнага лягеру, я заўважыўуводдаль на бараку польскі нацыянальны сьцяг. Заехалі ў гэты барак, дзе было чалавек 12 палякаў з інтэлігенцыі, якія кіравалі працамі на агародах канцэнтрацыйнага лягеру (а работнікамі былі немцы з г. Дахаў). Прадставіўшыся як беларус, я расказаў, у якой справе да іх завітаў. На маё вялікае зьдзіўленьне, усе яны вельмі ветліва прынялі нас і запрапанавалі знайсьці сына, бо ў лягер цывільных не пускалі. Адзін зь іх зараз жа пайшоў у лягер, але дзеля таго, што гэта была нядзеля, ён ня змог паміж некалькіх дзясяткаў тысяч зьняволеных знайсьці сына, ня знаючы ягонага нумару.
Назаўтра пайшоў другі, які дазнаўся пра сына, што ён працуе ў шпіталі, але зь ім, дзеля ягонай адсутнасьці ў шпіталі, ня бачыўся; пакінуў яму адрас, дзе на яго чакаюць бацька й сястра.
Надчэкваючы сына, хвіліны здаваліся гадамі. Наканец на захадзе здалёку дачка ўбачыла — ішоў сын, якога ня бачылі з 1941 г. Прывітаўшыся, сын пытае, дзе мама. Я ў такой радасьці сказаў „удома“, а сыну падумалася, што ў сваім доме на бацькаўшчыне. Спахапіўшыся, я расказаў, дзе знаходзіцца пазасталая сям’я — у якіх 6о км адгэтуль. На пытаньне сына, што цяпер будзе, я сказаў, што паедзем да сям’і, але сын сказаў: „Tama, Вы не ўяўляеце, што тут у лягеры дзеецца“, і пачаў распавядаць.
Навонкі стаялі амэрыканскія войскі, а ўнутры лягеру ўся ўлада была ў рукох НКВД, на чале якой стаяў ген. Вішнеўскі, які сёньня ўзначальвае камітэт па „Возврагценню на Роднну“ ў Бэрліне. 3 дасьведчаньня я знаў, што кожнае зьняволеньне ня так было б страшна, калі б не было яшчэ большага зьняволеньня сярод зьняволеных, асабліва сярод камуністых. Ад апавяданьня сына ў мяне валасы дыбам сталі, бо склады з вопраткаю абстаўлены былі НКВДоўцамі й кожны клунак правяраўся, і калі знаходзілі якую пісульку, пісаную супроць камуністаў, ці фотку зь якімсь жаўнерам, ці штось наагул малазначнае, дык такіх уладальнікаў, нявынішчаных гітлераўцамі, тысячамі мардавалі НКВДысты.
Аднак, нягледзячы на страх, сына мы ўгаварылі, і назаўтра ён прыйшоў да нас, і мы паехалі. Мушу адцеміць, што сын не зьяўляўся трусам, але камуністыя нагналі яму такога страху, што ён, прыйшоўшы
233 Маецца на ўвазе белы арол польскага гербу.
да фурманкі, хоць і была яна далекаватая ад лягеру, ня сеў на воз, a пайшоў наперадзе, і толькі ад’ехаўшы зь мілю, сеў на воз.
Па дарозе з Дахаў у Шлясгайм234 сын здалёка ўбачыў камандзіра свайго батальёну. Сын папрасіў мяне падагнаць каня. Нагналі камандзіра, які прывітаўся й запытаў, куды мы едзем. Сын адказаў, што ў Шлясгайм. На гэтым разьвіталіся. Сын пачаў пазбаўляцца страху, нагнанага камуністамі. Апавяданьне сына пра дзейнасьць Н КВД у Д ахаў, якая ноччу нішчыла, задушваючы, усіх тых, што хоць адно слова выказвалі супроць камунізму, уражвала нават на фоне гітлерызму. Каму можна было расказаць, у каго прасіць паратунку, калі чалавек ня быў пэўны ў чалавеку, у кожным бачыў камуніста. Няма дзіву, што сын быў вельмі перастрашаны.
Як прыехалі да сям’і, страх хутка мінуў, нягледзячы на тое, што ў мястэчку быў камуністычны лягер, а на будынку вісела чырвоная плахта. У гэтым мястэчку стаяла амэрыканская пяхота, у якой бальшыня была польскага паходжаньня. Гутарылі яны па-польску. 3 гутарак вынікала, што яны супраць камунізму, што яны тут гаспадары. Я сказаў, што чырвоная плахта падрывае давер насельніцтва да іх. Яны згадзіліся й пайшлі да камандзіра, які зь імі поўнасьцю пагадзіўся, даючы загад зьняць тую камуністычную плахту.
У мясцовасьці, дзе я жыў, на некалькі кілямэтраў навокал не было ніводнага беларуса. У павятовым гарадку за 9 км былі ўкраінскі, польскі, эстонскі, латыскі, летувіскі ды аўстрыйскія камітэты. Украінскі ды польскі камітэты дапамаглі мне выехаць у Аўгсбург, куды я ехаў дзеля вучобы дзяцей — там была ўкраінская гімназія. У гімназіі мы спаткаліся з М. Гарошкам235, які неўзабаве наведаў мяне й даў адрэсу беларускага лягеру ў Рэгенсбургу.
У канцы 1945 г* напачатку 1946 г. пачалася рэгістрацыя УНРА236
234 Шлязгайм (Schleissheim) — вялікі лягер для перамешчаных асобаў, які знаходзіўся непадалёк ад Мюнхэну.
235 Мікола Гарошка (1902—1979), беларускі грамадзкі дзеяч, старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня ў 1949—1952 і 1965—1967 гг. Быў таксама першым старшынём Фундацыі імя П. Крэчэўскага.
236 ЮНРРА (UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Administra­tion) — Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў y Дапамозе й Рэабілітацыі, створаная краінамі антыгітлераўскай кааліцыі ў 1943 г. для дапамогі краінам, якія пацярпелі ў Другую сусьветную вайну, у галіне фінансаў, прамысловага й сельскагаспадарчага аднаўленьня, здароўя й інш. У складзе арганізацыі дзеяў таксама камітэт у пытаньнях утрыманьня перамешчаных асобаў.
ўсіх, хто нехацелі вяртацца на свае бацькаўшчыны. Пры рэгістрацыі УНРА вымагала нямецкую працоўную картку. Чалавека, што такой карткі ня меў, лічылі за вайскоўца, і яму пагражаў лягер ваеннапалонных. Каб ратаваць суродзічаў, было неабходна знайсьці друкарню, якая б рызыкнула надрукаваць гэтыя карткі. Сын Аляксандар знайшоў у Аўгсбургу друкарню, гаспадар якой падчас Першай сусьветнай вайны служыў у расейскай арміі. Але мала таго — трэба было, каб на кожнай картцы была пячатка павету ці акругі. I гэта ня стала перашкодаю. Сын Аляксандар, седзячы цэлымі днямі ў хаце, па-мастацку выконваў гэтую скамплікаваную237 працу. Тады маім абавязкам было адвезьці ў Шлясгайм, хаваючы паперы ў шкарпэтках. Некалькі разоў прыяжджалі па карткі Кажан238 і Бортнік239. Так прыходзілася ратаваць людзей.
Сёньня не згадаю, гэта быў 1945 ці 1946 г., калі атрымаў ліст ад А. Орсы, у якім ён прасіў мяне прыехаць у Рэгенсбург у вельмі пільнаважнай справе. He адкладаючы, еду да А. Орсы, які паінфармаваў мяне, што згодна сп. Прэзыдэнта спадара М. Абрамчыка240 неабходна ўтварыць урад БНР, і я павінен узначаліць адно зь міністэрстваў. На маю адмову, што я не адпавядаю на такое высокае становішча, А. Орса адказаў: „Рабіць Вы нічога ня будзеце, урад неабходны для вонкава-дэмакратпычнага заходняга сьвету“. Калі гэта патрэбна дзеля Бацыкаўшчыны-Народу, я, не зважаючы, які б мяне й маю сям’ю спаткаў лёс, даўзгоду.
237 Скамплікаваны (польск.) — складаны.
238 Віталь Кажан (1916—2004), беларускі дзеяч, у часы Другой сусьветнай вайны скончыў афіцэрскія курсы ў Менску, быў камандзіраваны ў Браслаў весьці падафіцэрскія курсы Самааховы. Працаваўу Глыбокім сакратаром, заступнікам акруговага старшыні Беларускай народнай самапомачы. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны быўзаступнікам камэнданта (ліпень 1946 — люты 1948 іт.) лягернай паліцыі ў Шлязгайме. Пасьля пераезду ў лягер Остэргофэн выконваў абавязкі адміністратара газэты „Бацькаўшчына“, зь лістапада 1948 г. — абавязкі камэнданта лягернай паліцыі. 3 кастрычніка 1949 г. і да самае сьмерці — галоўны скарбнік Рады БНР. 3 1950 г. жыўу ЗША (Стэмфард, Канэктыкут).
239 Уладзімер Бортнік (1910—1988), беларускі дзеяч, журналіст, адзін з рэдактараў газэты „Бацькаўшчына“.
24,1 Мікола Абрамчык (1903—1970), беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, які ў сьнежні 1947 г. узначаліў Раду БНР. Жыў у Парыжы, займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.
Дзеля знаёмства з А. Орсам я не пасьмеў запытацца ў яго, а дзе ж наша эліта, якая на Бацькаўшчыне была на важнейшых пасадах і на такіх становішчах глядзелі звысока.
У той час падзелу яшчэ не было, людзей з вышэйшай адукацыяй хапіла б утварыць некалькі ўрадаў, але ў той час яно было небясьпечна: а ну ж бальшавікі дазнаюцца й запатрабуюць выдачы, што ў той час магло быць. Дзеля гэтага шукалі „Стагановічаў“: няхай яны гінуць, a мы, навучаныя, павінны застацца працаваць так, як мы хочам.
Далейшае жыцьцё на эміграцыі пачало ўскладняцца. Да гэтага спрычыніўся япіскапат БАПЦ зь мітрапалітам Панцеляймонам, быўшым царскім ахвіцэрам241, які прыслаўу Рэгенсбург двух япіскапаўбеларусаў242, каб даведацца, які пагляд у беларускай эміграцыі на прылучэньне БАПЦ да Расейскай зарубежнай царквы.
У1946 г. у Рэгенсбургу на зьезьдзе ў гэтай справе беларуская эміграцыя243 выявіла моцны супраціў прылучэньню да расейцаў, аднак ворагі беларускага народу зрабілі сваё, і ў Мюнхэне быў падпісаны акт ліквідацыі БАПЦ арх. Філафеем і Апанасам. Гэты злочын абурыўбальшыню адданых свайму народу эмігрантаў, аднак частка беларускіх „дзеячоў“, якія з прыходам немцаў сталі называць сябе беларусамі, падтрымала гэты шкодны акт расейскіх шавіністых у сутанах244. Адгэ-
241 Мітрапаліт Панцеляймон быў сынам царскага афіцэра.
242 Маюцца на ўвазе Філафей (Нарко) і Апанас (Мартас).
243 Ідзецца пра I Зьезд беларускіх праваслаўных вернікаў у Рэгенсбургу 5 траўня 1946 г., на якім прысутнічалі болып за шэсьцьдзесят дэлегатаў з трох акупацыйных зонаў Нямеччыны й Аўстрыі: амэрыканскай, брытанскай і францускай. Зьезд сабралі на заклік Ініцыятыўнай групы, у якую ўваходзілі Натальля Арсеньнева, Аляксандар Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Іван Касяк, Хведар Шыбут. Старшынём зьезду абралі Мікалая Шчорса. Аляксандар Стагановіч у зьезьдзе ўдзелу ня браў.
244 Абсалютная большасьць беларускай палітычнай эліты на эміграцыі адмоўна паставіліся да такога кроку ярархаў БАПЦ. Але погляды на далейшае ратаваньне сытуацыі былі розныя. Прыхільнікі Рады БНР выступалі за найхутчэйшае фарсіраваньне сытуацыі й заручэньне падтрымкай УАПЦ. Прыхільнікі БЦР некаторы час спрабавалі пераканаць ярархаў БАПЦ выйсьці з РЗПЦ. На гэта наклалася сытуацыя з аднаўленьнем у 1948 г. БЦР і навязаньнем кантактаў з заходнім сьветам, калі важна было мець падтрымку маральных аўтарытэтаў беларусаў — япіскапаў БАПЦ, якія цяпер складалі Беларускую мітраполію РЗПЦ. Вонкавая аўтаномія Беларускай іР
туль пачаўся ня толькі разлом, але вялікая варожасьць, якую паглыбіў Я. Станкевіч з сваім праектам замены назову Беларусь на Крывію245.
Адказным людзём, г. зн. Прэзыдэнту й БНР, неабходна было аднавіць БАПЦ з адпаведнымі ярархамі, якія служылі б Богу й свайму народу. На адным пленуме, абмяркоўваючы кандыдатаў — Бортніка й Тамашчыка246, трэцім сам пагадзіўся Дзямідаў247, які сказаў, што ён
і? праваслаўнай царквы захавалася, паколькі РЗПЦ была незалежнаю ад непрымальнай на Захадзе Маскоўскай патрыярхіі ды рэзка нэгатыўна ставілася да камунізму. Беларускія япіскапы РЗПЦ і падначаленыя ім сьвятары сапраўды апекаваліся беларусамі ў лягерах для перамешчаных асобаў, спрыялі ім у расьсяленьні ў розныя краіны, падпісвалі й афармлялі неабходныя дакумэнты. Заўважных зьменаў у рэлігійных практыках з далучэньнем да РЗПЦ таксама не назіралася. Таму шмат хто ўспрыняў індыфэрэнтна праблему, каму беларускія сьвятары мусяць падпарадкоўвацца на эміграцыі.
245 Ідэя прыняцьця беларусамі новае нацыянальнае назвы — „крывічы“, выказвалася яшчэ ў 1920-х гг., і адным зь яе аўтараў і прапагандыстаў быў Вацлаў Ластоўскі. Лічылася, што такая назва паспрыяе таму, што беларусаў перастануць атаясамліваць з расейцамі. Новае жыцьцё „крывіцкая“ ідэя атрымала пасьля вайны, калі яе сталі актыўна прапагандаваць такія дзеячы, як Янка Станкевіч і Антон Адамовіч. Празь нейкі час праблема набыла палітычны характар, і „крывічамі“ сталі называць прыхільнікаў Рады БНР на чале зь Міколам Абрамчыкам, у той час як „беларусамі“ заставаліся прыхільнікі Беларускай Цэнтральнай Рады на чале з Радаславам Астроўскім.
246 Уладзімер Тамашчык (1900—1970), беларускі грамадзкі й царкоўны дзеяч. У беларускім рухуўдзельнічаўз 1920-хгг. ВучыўсяўПразе йжыўтам да вайны. У гады Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Беларусь, праводзіў беларускую грамадзка-культурную працу ў Беластоку. 3 1944 г. — у эміграцыі, жыў і працаваў у Мюнхэне. Як „нацыянальную здраду“ ацаніў пераход япіскапаў БАПЦ у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. У 1949 г. пастрыгся ў манахі, прыняўшы імя Васіль, пасьля чаго вышэйшымі духоўнымі ярархамі Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзьведзены ў сан япіскапа ў беларускай царкве сьв. Мікалая ў г. Розэнгайме. У1951 г. абраны адміністратарам БАПЦ у ЗША, Канадзе й Эўропе.
247 Мікалай Дзямідаў (1888—1967), беларускі грамадзкі й вайсковы дзеяч. У 1918—1920 гг. займаўся арганізацыяй вайсковых фармаваньняў, браў удзел у паходзе С. Булак-Балаховіча. Ад 1923 г. жыў у Латвіі. ІІадчас ня-ір
возьме разлуку з жонкай. Аднак пленум ня мог пагадзіцца з прапановаю Дзямідава й перайшоўда парадку дзённага. Катэгарычная адмова Бортніка заняць гэтае адказнае становішча змусіла пленум прасіць Тамашчыка прыняць гэтае вялікае становішча. Пасьля даўгіх нагавораў Тамашчык даў згоду.
Даведаўшыся пра гэта, прарасейская кліка, якая атрымала назоў „зарубежніцтва“, пачала дзеіць на ўсіх адцінках фронту, каб перашкодзіць у хіратанізацыі Тамашчыка на япіскапа. Тысяча брудных даносаў ува ўсе амэрыканскія ўстановы і арганізацыі і ўУкраінскую Аўтакефальную Царкву, яе мітрапаліту Палікарпу. Аднак нічога не памагло: у сьнежні 1949 г. Тамашчык быў хіратанізаваны япіскапам УАПЦ. БАПЦ аднавілася япіскапам Васілём.
Мінула іо гадоў. Ворагі беларускага народу яшчэ сёньня рознымі спосабамі й мэтадамі намагаюцца зьнявечыць усё беларускае, асабліва БАПЦ. Лідэры „зарубежжа“, як д-р Шчорс, не саромяцца гаварыць, што толькі пад аховаю штыкоў можна завезьці Тамашчыка на вольную незалежную Беларусь. Але трэба запытаць усіх шкоднікаў з зарубежжа, ці маюць яны права павярнуцца на Бацькаўшчыну, якой здрадзілі й здраджваюць. Беларускі Народ такіх ворагаў ня прыме, такім там месца ня будзе.
Беларускія скітальцы на Захадзе былі нязнаныя, асабліва амэрыканцам. У гэтым няма дзіва, бо нашыя ворагі праз стагодзьдзі фальшавалі гісторыю нашага мінулага гаспадарства Вялікага Княства Літоўскага. У такім палажэньні нельга было заставацца. Дэлегацыям было неабходна езьдзіць у розныя вайсковыя і УНРРАўскія ўстановы, каб хоць гэтым дабіцца ад амэрыканцаў прызнаньня беларусаў як апрычонай нацыі-народу.
У першую дэлегацыю ў галоўную гасподу амэрыканскай арміі ў Франкфурце езьдзілі Калодка248, Я. Станкевіч і я. У Франкфурце, прай-
іР мецкай акупацыі настаўнічаў, быў школьным інспэктарам Лідзкай акругі. У1944 гвыехаў зь Беларусі, быў намесьнікам кіраўніка падафіцэрскіх курсаў 1-га кадравага батальёну БКА. Ад 1950 г. жыў у ЗША.
248 Аляксандар Калодка (1911—1985), беларускі дзеяч, выпускнік юрыдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У1941—1943 гг. працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вялейскай акрузе, спрыяў беларусізацыі мясцовай адміністрацыі. У1943 г. — арыштаваны, знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лягерах у Асьвенціме й Бухэнвальдзе. 3 1948 г. жыў у Аўстраліі, актыўна ўдзелыіічаў у беларускім жыцьці Мэльбурну.
шоўшы некалькі кантрольных пунктаў, мы апынуліся ў галоўнай управе, дзе нас прыняў ахвіцэр амэрыканскай арміі. Прыймо адбывалася на калідоры. 3 гэтага было відаць, іпто мы нічагусенькі ня зможам дастаць для беларусаў. У часе спатканьня на калідоры Я. Станкевіч заместтаго, каб высьвятляць маёру, які нас прыняў, чаго мы просім, пачаў абвінавачваць расейцаў. На нашую заўвагу яму ён не спыніў свае беспадстаўныя гутаркі.
Наступная дэлегацыя адведала Гальдэнбэрг249 безь ніякіх вынікаў. Трэцяя езьдзіла ў галоўную гасподу УНРРА, таксама бяз вынікаў.
Прайшло пару год, калі беларускую эміграцыю амэрыканцы прызналі як асобную нацыю-народ. У амэрыканскай зоне акупаванай Нямеччыны паўсталі розныя палітычныя арганізацыі з народаў, належачых да Савецкае Расеі. Асаблівую палітычную дзейнасьць праяўляла АБН25°, у якой рэй вялі бандэраўцы, якія не карысталіся пашанаю дзеля свае падтрымкі ў злочынах супраць народаў, асабліва супраць жыдоў. Паўстала думка стварыць на дэмакратычных падставах палітычную арганізацыю-процівагу АБН, што ў нядоўгім часе было зьдзейсьнена пад назовам „Інтэрнацыянальная Свабода“251.
На арганізацыйным сходзе ад украінцаў былі генэрал (прозьвішча ня памятаю), Сабачынскі, др. Майнік, ад казакоў інж. Глоскаў, ад беларусаў я, Гарошка і Тулейка252, ад паўночных каўказцаў якісь князь, ад
249 Магчыма, маецца на ўвазе горад Гайдэльбэрг (Heidelberg) у зямлі БадэнВюртэмбэрг, дзе знаходзіцца знакаміты ўнівэрсытэт.
250 Антыбалыпавіцкі блёк народаў (АБН) — каардынацыйны цэнтар антыкамуністычных палітычных арганізацыяў эмігрантаў з СССР і іншых краінаў „сацыялістычнага блёку“. АБН ставіла сабе за асноўную мэту адхіленьне камуністаў ад улады й падзел СССР на нацыянальныя дзяржавы. Арганізацыя існавала ў 1946—1996 гг. і спыніла сваю дзейнасьць у выніку дасягненьня пастаўленых мэтаў.
251 Відаць, маецца на ўвазе арганізацыя Міжнародны рух свабоды, якая ў 1947 г. выдала ў Брусэлі адзін нумар часопісу „Інтэрнацыянал свабоды“ на розных мовах, у тым ліку й на беларускай, а ў 1948 г. зноў злучылася з Антыбальшавіцкім блёкам народаў.
252 Міхась Тулейка (1915—1998), беларускі грамадзкі дзеяч, адвакат. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Падчас нямецкай акупацыі быў дырэктарам Баранавіцкай настаўніцкай сэмінарыі, узначальваў камітэт БНС на Баранавіцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, арганізаваў і ўзначаліў Беларускае студэнцкае таварыства ў Мюнхэне. У канцы 1940-х гг. выехаў у
армянаў і грузінаў — прозьвішчаў ня памятаю. У далейшым этапе да „Інтэрнацыянальнай Свабоды“ прыйшлі славакі й румыны.
Напачатку здавалася, што арганізацыя будзе сапраўды інтэрнацыянальнаю, аднак у далейшай працы ўкраінцы выявілі сябе як самыя крайнія шавіністы-вялікадзяржаўнікі, што марылі пра Ўкраіну ад Балтыйскага да Чорнага й Касьпійскага мораў з Паўночным Каўказам і Кракавам, Славакіяй, Малдавіяй і часткаю Румыніі. На гэта ніхто зь сяброў арганізацыі ня мог пагадзіцца. Акрамя гэтага, украінцы друкавалі мапы й распаўсюджвалі па ўсім сьвеце. Да ўсяго гэтага ўкраінская газэта „Неділя“253 зьмясьціла фота казакаў, якія з Варшавы пасьля бунту палякаў давалі ў падарунак нямецкаму генэралу казацкую папаху. Усе гэтыя правакацыйныя дзеяньні з боку ўкраінцаў зьнеахвоцілі сяброў „Інтэрнацыянальнай Свабоды“ да канструктыўнай працы. Штомесяц на паседжаньнях вяліся зацятыя спрэчкі з украінцамі, асабліва з Сабачынскім, які зацята бараніў хваравітыя імкненьні вялікадзяржаўніцкай нацыі. Дзякуючы ўсяму гэтаму за два гады „Інтэрнацыянальная Свабода“ выдала толькі адзін нумар журналу.
Як вышэй зазначана, беларусаў прадстаўлялі трое, але чамусь мне, жывучы за іоо км ад Мюнхэну, прыходзілася езьдзіць на паседжаньні, тады як Гарошка жыў у Шлясгайме. Зь Мюнхэну заўсёды быў Тамашчык.
У Мюнхэне зарганізаваўся міжнацыянальны камітэт, да якога належалі ўсе нацыянальнасьці, паняволеныя бальшавізмам. На штомесячныя паседжаньні гэтай арганізацыі зноў мне прыходзілася прыяжджаць. Ня раз мне прыходзілася разважаць гэтую справу, але я пераконваў сябе, што нашы людзі ня маюць часу, бо працуюць навукова. Аднак, як пазьней стала мне ведама, адзінкі працавалі ў грамадзкіх справах; балыпыня занята была сваймі справамі, справамі свайго жывата й найхутчэйшага выезду ў Амэрыку. 3 выездам за акіян я ня меў ніякай сувязі з арганізацыяй.
Народная пагаворка кажа: каб чалавека пазнаць, неабходна зь ім пажыць. Пазнаў некаторых і я. Вельмі мала тых, якія кіруюцца ідэямі сваіх папярэднікаў, свайго народу. Нягледзячы на мой век і пройдзены
ЗША, дзе арганізоўваў беларускі скаўтынг і быў старшынём царкоўнага камітэту парафіі БАПЦ у Гайлэнд-ІІарку (Нью-Джэрзі).
253 „Неділя“ -украінская штотыднёвая газэта, якая выходзіла пасьля вайны ў заходненямецкім горадзе Фюрт (Fürth) пад рэдакцыяй Генадзя Катаровіча.
жыцьцёвы шлях, я меў наіўнасьць верыць людзём, што яны, як я, шчыра адданы свайму Народу-Бацькаўшчыне, і моцна падтрымліваў іхныя імкненьні.
Першым маім расчараваньнем стаў Янка Станкевіч, калі выдаў „Крывіцкі песеньнік“254, які друкаваў у Аўгсбургу. Мне й двум другім каштавала ня толькі працы, але й сродкаў перавезьці яго дамоў, а з дому ў Рэгенсбург. Я думаў, што гэта будзе грамадзкая справа, але тое было асабістае прагненьне набіць кішэню. Гэты плягіятаы песеньнік ня толькі [ня] меў збыт, але яшчэ болей павялічыў закалот у беларускім грамадзтве255.
Хвароба двух сыноў у 1948 г. паставіла мяне ў безвыходнае становішча, што змусіла мяне пайсьці ў лягер ДП256, куды я не хацеў дзеля незалежніцкага майго характару — каб ня быць на ласцы ў каго б то ні было, а самастойна даваць сабе раду ў жыцьці.
На маю просьбу адаслаць мяне ў беларускі лягер не было ніякіх вынікаў дзеля таго, што ў акрузе не было беларускага лягеру. Я змушаны быў ехаць у Мітэнвальд257. Па прыезьдзе я пазнаёміўся з а. У. Салаўём258, які абслугоўваў духовыя патрэбы балтаў і вугорцаў. Дзякуючы нацыянальнай сьведамасыді, а. Салавей дамогся ад сваіх духовых вернікаў дазволу на служэньне Божае службы ва ўсходнім абрадзе: а. Салавей пісаў спачатку да Ватыкану з просьбаю даць яму дазвол служыць сваім праваслаўным братам-беларусам, і Ватыкан адмовіў. Тады а. Са-
254 Маецца на ўвазе „Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў“, выдадзены Янкам Станкевічам пад псэўданімам Брачыслаў Скарыніч у Аўгсбургу ў 1946 г.
255 Негатыўнае стаўленьне да Янкі Станкевіча падчас напісаньня ўспамінаў было падагрэтае тым, што 1957 г. ён дэманстратыўна выйшаў з Рады БНР, а таксама разгарнуў палеміку на старонках „БацькаўшчыньГ вакол успамінаў Васіля Рагулі, пра што згадвалася вышэй.
256 Маецца на ўвазе лягер для перамешчаных асобаў (displaced persons) — людзей, якіх вывезьлі ў часе Другой сусьветнай вайны ў Нямеччыну з акупаваных ёю тэрыторыяў на прымусовыя працы.
257 Мітэнвальд (Mittenwald) — лягер для перамешчаных асобаў, разьмешчаны ў аднайменным мястэчку на мяжы нямецкай зямлі Баварыя з Аўстрыяй.
258 Уладзіслаў Салавей (1918—1974), каталіцкі сьвятар заходняга і ўсходняга абраду, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Нямеччыне. Высьвячаны на сьвятара ў 1946 г. У 1955 г. Апостальскі пасад прызначыў яго генэральным пастырам для беларусаў-каталікоў у Нямеччыне.
лавей зьвярнуўся да мюнхэнскага біскупа, і той даў дазвол. Патрыятызм а. Салаўя выявіўся пры хіратанізацыі япіскапа Васіля, дзе ён, мажліва, першы ў гісторыі Цэркваў Рымска-каталіцкай і Праваслаўнай прыняў благаслаўленьне ад япіскапа Васіля, што выклікала ў прысутных беларусаў сьлёзы.
IRO254 змусіла мяне эміграваць у Амэрыку, чаго я не хацеў. Мой намер быў эміграваць у Францыю, якая была мне ведамая зь Першае сьветавое вайны, дзе я прабыў некалькі год і якую лічыў сваёю другою бацькаўшчынаю й дзе пражыў два з паловаю гады. Я верыў, што дэмакратыя хутка пакончыць з злом людзтва — маскоўскім камунізмам, і з Францыі пехатою можна будзе павярнуцца на сваю родную мілую Беларусь, да свайго народу, зь якім на працягу дзесяцігодзьдзяў вёў змаганьне з акупантамі розных колераў. А да гэтага маім жаданьнем было, каб дзеці вучыліся на Лювэнскім унівэрсытэце260, які ўзгадоўвае ў дэмакратычных маральна-хрысьціянскіх якасьцях сваіх студэнтаў. Аднак мае намеры ня зьдзейсьніліся: я змушаны быў ехаць у Амэрыку.
Апушчаючы Эўропу, я перажываў найбольшы жаль у сваім жыцьці. Я лічыў сябе дэзэртырам свайго народу, які пакінуў яго ў найтруднейшых абставінах нішчаньня маскоўскім камунізмам, абліваючы крывёю і ўсьцілаючы касьцьмі шляхі зь Беларусі на далёкую Поўнач, Сібір, Казахстан ды іншыя бойні-лягеры сьмерці.
Невялікі прамень пацехі тады-сяды маланкава пралятаў, як у думках марыў, што з прыездам у Амэрыку я змагу поўнасьцю ўтрымаць япіскапа Васіля й хоць гэтым адудзячу свой правін перад народам і Бацькаўшчынаю. Аднак мае меркаваньні ня зьдзейсьніліся, бо з прыездам амэрыканская прырода жорстка пазьдзеквалася над усёю маёю сям’ёю: захварэла жонка-матка. I замест жыць з сваймі суродзічамі, змушаны быў ад’ехаць да чужых ды часта варожых людзей за 180 км ад Нью-Ёрку. Я сёньня думаю: чаму не знайшлося чалавека ў Саўт-Рывэ-
259 IRO (International Refugees Organization) — Міжнародная арганізацыя справаў уцекачоў (асобаў, якія падчас Другой сусьветнай вайны з розных прычынаў апынуліся ў Нямеччыне й Аўстрыі). Дзеяла ў 1947—1950 гг.
260 Лювэнскі (Лёвэнскі) каталіцкі ўнівэрсытэт — найбольш старажытны ўнівэрсытэт у Бэльгіі, заснаваны ў 1425 г. У першыя пасьляваенныя гады ў ім вучыліся некалькі дзясяткаў маладых беларусаў, у тым ліку такія вядомыя пазьней эміграцыйныя дзеячы, як Янка Запруднік, Вітаўт і Зора Кіпелі ды інш. Беларускім студэнцкім хорам тут кіраваў вядомы беларускі кампазытар Мікола Равенскі.
ры ці Нью-Брансўіку261, каб запрапанаваць мне пераехаць да сваіх, што было б меншым злом у нашых перажываньнях?
Я мусіў ехаць да чужых і нават варожых людзей у Кагос, НЁ262. Знаходзячыся ўдалечыні ад Нью-Ёрку, я адзін раз у год мог дазволіць сабе на прыезд у горад. Гэта — 25 Сакавіка. Зь перапіскі, якую я вёў з А. Орсам, вынікала, што між людзьмі, адказнымі перад Бацькаўшчынаю, штось папсавалася, бо адныя другіх называюць Палітбюро.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча, рэдагаваньне ды камэнтары Алеся Пашкевіча й Алега Гардзіенкі
Магіла Аляксандра Стагановіча
261 Маюцца на ўвазе беларускія асяродкі ў гэтых суседніх — адлегласьць між імі 10—15 км — гарадках. У Саўт-Рывэры існавала парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай, а таксама дзеялі шматлікія суполкі арганізацыяў, прыхільных БККА й БЦР. У Саўт-Рывэры праходзілі, напрыклад, Кангрэсы беларусаў Амэрыкі й Пленумы БЦР. У Нью-Брансўіку/Гайлэнд-Парку дзеялі філіі арганізацыяў, што падтрымлівалі плятформу Рады БНР, а таксама дзеяла парафія БАПЦ Жыровіцкай Божай Маці. I ў Саўт-Рывэры, і ў Нью-Брансўіку (дакладней, суседнім Іст-Брансўіку) ёсьць нават беларускія могілкі. Фактычна, цэнтральная частка штату Нью-Джэрзі — цэнтар беларушчыны ў ЗША, што й зазначае Стагановіч.
262 Ідзецца пра горад Кагоўз (.Cohoes, штат Нью-Ёрк), разьмешчаны ў англамэрацыі Трой, Олбані (адм. цэнтар штату Нью-Ёрк).
Архіваліі: творы
Д. Забранскі [Антон Адамовіч]
НЕСАНТЫМЭНТАЛЬНАЕ ПАДАРОЖЖА'
Калі сэрца выпераджае разуменьне, дык яно ратуе наш розум ад пагібелі й пакуты.
Стэрн, „ Сантымэнтальнае падарожжа “
I дзівіліся людзі, чаму яны так добра жывуць, а ён і кажа: затым мы добра жывом, штоў нас агонь у сэрцы, а розум у галаве.
Казкі беларусаў-паляшукоў.
Заміж уступу
Як і ўсё на сьвеце, падарожжы бываюць вясёлыя й сумныя.
А Стэрн адбыў калісь сантымэнтальнае падарожжа. Гэта быў новы тады жанр, падарожжа чулага сэрца, чулага да сьлёз, ці ў суме, ці ў весялосьці.
Век сантымэнталізму даўно мінуўся.
Сьлёзы падаражэлі.
I цьвярозае міжчасьсе выцягнула ізноў жыдоўскага філёзафа: Non ridere, non lugere, neque detestari, sed intelligere2.
Наш жа цікавы паляшук тымчасам схадзіў у вялікую дарогу — аж да сонца. „Яно ўсюды сьвеціць, усё бачыць, дык усё знае“.
I прынёс — „агонь у сэрцы, а розум у галаве“.
1 Тэкстдрукаваўсяў: Беларуская газэта. №№58,59,64,70,82,91.1942. Публікаецца з захаваньнем арыгінальнага правапісу.
2 „Не сьмяяцца, не жалкаваць, не адкідаць, адно зразумець“. Тут і далей спасылкі арыгінальнай публікацыі.
Ці ня ў гэтым — глыбокая нацыянальная філязофія на ўсе часы для ўсіх нашых падарожнікаў?
I нават больш.
Бо й жыцьцё ж усё — таксама падарожжа. I гісторыя. Як у нас — дык часьцей ці этапам, ці „з маленькім білецікам“. Дык калі будзе выпісвацца запраўдны, вялікі маршрут — трэба не зьбянтэжыцца: „агонь у сэрцы, а розум у галаве“!
А шмат каму дасюль не ставала гэтага. Адным — сонца растапляла мазгі, як таму гішпанскаму гідальго. I тады ў другіх сьціскалася сэрца, камянела пачуцьцё.
Адны ляцелі за лятуценьнем:
Пабываць у краёх незнаёмых
I зазнаць там і шчасьця і гора, Ды загінуць у хвалях салёных Белапеннага, сіняга мора.
Бедныя рамантыкі! Варочаліся другімі:
Жыў сабе ў балотах і годзе, Пацягнуўся на сьвету край... А чаго? Гора таксама ходзіць, Тут, аж да гор, да хмар...
I тады ўжо гінулі. I ня „ў хвалях салёных“, і не „за косы Клеопатры“, а проста так — „без права перепйскй“...
Езьдзіць — езьдзілі, чаму не...
Мы „савецкія людзі“ (адмысловая парода людзей: гл. вельмі шаноўную „Baranavickuju Hazetu“...), папаезьдзілі-ткі за свой савецкі век.
Адны ў мяккіх, другія — у цьвёрдых, трэйція — у „сталыпінскіх“3.
3 Сгалыпін — вялікі расейскі вынаходнік з патэнтам. Прынамсі, на дзьве добрыя рэчы: „сталыпінскі гальштучак“ (сьвяточны ўбор шыбельнікаў) і „сталыпінскі вагон“ (асаблівая ласка, калі зарабіць на „гальштучак“ не дацягвала).
А яшчэ, шкоднік, выдумаў „сталыпінскія хутары“, каб пасьля на іх паўзросталі „кулакі“ — пазьней таксама падарожнікі цэлых „сталыпінскіх эшалёнаў“...
Бо адных — дык вазілі. Часта-густа — на паклон. На паклон сонцу — самому сонцу.
Толькі не таму, беларускаму лагоднаму сонцу, да якога паляшук і пехатою дарогу знайшоў. Перад якім можна было спакойна „стаяць пад шапкай, як пад дахам“.
Гэтае сонца было каўкаскае. Пякучае, прагушчае, аж чорнае само, як вугаль. Векавечны магільны холад Крамлёўскіх муроў толькі сіберна разьюшваў ягоны жар.
Шапку ўжо трэ было скідаць, ды нізенька-нізенька... I, абліваючыся дзесятым потам (сонейка не шкадуе...), гугнавіць, пад сіламоц упхнутую ў рукі старэцкую леру:
Табе, Правадыр, мае песьні і думы
I шчырыя шчырага сэрца парывы...
Толькі, можа, успамінаючы міжволі ў думках (і думкі чытаюць!), як пісалася калісьці:
Грай-жа, музыка! Рэж,
дармарэжца!
Змоўк? Што, галоўку ты
клоніш да сну?
Глупства! Умузыкі лопнула
сэрца...
Гэй ты, другі там! Рві сэрцам струну!
Сэрца тымчасам засталося цэлым. Б’ецца й сяньня. Як? У прыпеўках гэта раўнуюць да нечага авечага ці бараняга.
Бо гэта ня жартачкі — „сонца сталінскае канстытуцыі“'...
***
...А другіх — дык вывозілі. Такіх было няшмат — глупства, лічылася ўсяго на якія-небудзь міліёны. Што гэта значыць, раўнуючы да агульнага ліку шчасьлівага жыхарства цэлае шостае часткі зямлі...
Вывозілі ганарова — пад эскортай. Як ільвоў, бо ў клетках, бо страшнейшымі мо’ шчэ за ільвоў здаваліся ім. Хоць на самай справе былі такімі рахманымі, хатнімі, ручнымі, бо прыручанымі жывёлінкамі...
Гэтыя не сьпявалі — якія сыіевы пошапкам? Хіба — „вадзі-і-цы, гражданін канвойны!“.
***
Трэйція выносіліся самі, баючыся, каб ня вывезьлі. Трэйція, чацьвертыя, пятыя і г. д. насіліся, як падсмаленыя, „ад Масквы да самых да ўскраін“, усюды тысячны раз пераконваючыся ў неўпрашонай справядлівасьці адвечнага: „тпам добра, дзе нас няма“.
Сонца сьвяціла ўсюды. I без спачынку. Думалася: даўгі палярны дзень? даўгая палярная ноч? Ах, каб хоць зайшло, ці ўзыйшло штонебудзь ня гэтага бога...
А яно — на месцы. Як у тым сакрэтным анэкдоце:
„Варашылаў — На пра-
Ён —Аніяк нельга — правы ўхіл...
Варашылаў — Адставіць! На ле-
Ён —Ды нельга-ж — левы ўхіл!
Варашылаў — Ну, дык таўчыся-ж, боўдзіла, намесцы...“
Загэтым, за гэта гэтак і езьдзілі...
На Ўсход
Дарога ўсім была — на Ўсход.
На Ўсходзе-ж і ўзыходзіць сонца...
Браты — вывожаныя, вывезеныя! Ад Вашага ймя гаварыць тут, у выкананьне хоць частачкі калісь дакляраванага — успомніць, калі жывы будзем...
Гэта-ж Вас, нас, турылі гэтым шляхам, „каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі“.
Адвечным шляхам. Усё тым самым шляхам. Бо шчэ калі тое было:
— Ну за што, ну нашто, ну чаму?
Адкажэце, высокія горы!
Ці забіў я каго, ціразуў, Ці стан заснаваў ля дарогі? Ня схіліўся перад царскай Масквой...
Шэсьцьсот пяцьдзесят
чацьверты...
Пракалолі сэрца селяніна
наскрозь, Зьвінавацілі ў подлым ізьвеце...
1654 год. Гэтак было. Гэта — можа першы з нашых, так і зваўся, Пярвуша Шэршань.
Атады, — як грымеў перакатамі голас, няйначы самога прарока — самога Мураўёва:
„Пусть подышут нашйм русскйм, здоровым вятскнм воздухом!“ Дыхалі. Здыхалі...
***
Новы Чайльд Гарольд пакідае родны край:
Паэта пакінуў свой край — У сьвет, хоць да чорта на рогі!
Зусім новы, бо ня сам пакінуў, бо прыпаўшы тварам да малюсенькага — шчасьце! не закратаванага акенца — прыгадвае таго з займглёнымі вачыма...
Бывай, бывай, мой родны край!
Зьнікай у сінь вады.
Сьвіргочуць чайкі, вадаграй
I ў ветры — плач нібы... Зьнікае й дзень, нібы вада, Плыве за небакрай...
Дабранач вам абодвум дам, Мой родны край, бывай!
Родны край стаўся няродным, апанаваны звыродным чужаўём. Цяжэй было-б заставацца тут.
Так, так,
Імчы, хутчэй, мой плаў, мяне
Праз пенны перакат!
Абы ў якой быць старане, Каб толькі не назад!
He, гэта ня Чайльд Гарольд. Гэта — шыльлёнскі Бонівар із глыбака затоеным у сэрцы — на гады — спадзевам (сяньня запраўдным прароцтвам збываецца?):
I хоць сыны твае ў вастрог забраны — Да перамогі йдзе Айчына з імі-ж!
Сыновай мукай слава здабывана
I ў першым ветры, Воля, крыльле ўзьнімеш!
Этап... „Хто ня быў, той будзе, хпю быў, той не забудзе“. Але-ж і не зразумее, хто ня быў, дык кропка ставіцца сама сабою. Прыехалі...
Забыўся ты, схіліўся на далоні... Язда... Шляхі... I водбліскі пагоні... Забыўся ты... Галубіш сьвет шырокі... Ня чуеш варты неспынянай крокі... Забыўся ты... Табе ўсё Воля сьніцца... Мой друг! Ці-ж сьвет увесь — вязьніца?
Такім, толькі такім і мог здавацца. Няма ўжо камэры, кратаў няма, а носіш яе, іх у сабе, з сабою, у душы.
Цяперужо — сядзі! Наезьдзіўся. Зрэдку могуць патрывожыць — на новае месца. I — шчасьце — з білетам нават:
„На одноместо жйвого груза“.
Прывёзшы сваё адно месца жывога груза на новае месца мёртвага мадзеньня — сядзі, ізноў сядзі... Дні, месяцы, гады...
Дазваляецца даўжэйшы лірычны адыход на ўспаміны
Журавы і гусі ў вырай На Захад і на Паўдня...
Хто у стане птушыным вырас — Што таму крыльле разьняць? Ну, а нас гадавала нізіна, Балацяная зямля...
Ну, а нам што крыльле узьніме, Каб прасторамі потым шпурляць? Стаімо закінуўшы голаў, Глядзімо на іх вышыню...
I у дрэвах, адлісьця голых, Пачуваем сваю радню. Як яны, да зямлі прыкуты Ланцугамі карэньня навек I адстойваем раты пакуты Між дажджоў, навальніц ізавей... На Захад і на Паўдня...
Ім Радзімы далёкай вырыс
Пашчасьлівіць гудком пераняць, Паўз Яе салютоўна прашастаць, Ей дымовы свой сьцяг прыхіліць... Дый „маленькіх білецікаў“ шчасьця, Наватп гэткага — нам не ўмаліць... I лісты таксама ў вырай, Тысячы жоўтыхлістоў...
Ну, а нас з табою што вырве, Ну а нам што пакажа прастор? I адкажаш на ўсё паціху, Шаволячы лісьця сьпіж: He чапай, браце, ліха, Пакульяно, браце, сьпіць... A прастору? Сібіры мала? Вяцкіх лясоў, Уральскіх гор? Хіба мала адукавалі?
Глядзі, каб ня стала горш... He! Назад! Назад з успамінаў! „Абы ў якой быць старане...“ А можа — на Захад?
Чаго глядзіш так пільна ты на Захад?
— дапытваўся калісь той прычэплівы Матэматык у засмучонага Лірыка —
Ці сонца вокам думаеш
спыніць?
Яно з-за лесу водбліскам
крывавым
варожыць новы дзень,
дзівосны дзень,
Такі-ж трывожны для цябе,
яксяньня.
Няшчасны рыцар„руін і будаўніцтва, і электрычнасьці, і фізкультуры“'.
Сам-жа, пэўна, тады ня ведаў, што абернецца прарокам...
А матэматычныя прароцтвы — якія-ж страшэнныя сваёй дакладнасьцяй, калі толькі праўдзяць...
Гэтае спраўдзіла. Ці не таму й тады на гэтым якраз пагадзіўся із сваім антыподам ціхі Лірык:
Угледзься, браце мой, у сьлед яго, Навокал глянь... Што дзеецца навокал...
Здаецца мне — над лесам праплываюць у край нязнаны ціха караблі.
I пурпуровых ветразяй узьвівы — то дух тужлівы ўкрыжаваны мой, тужлівы дух і жальба...
Усе былі й бываем лірыкамі. Алетолькі перад некаторымі — наяву прапаланелі паўз вочы тужлівага духу парпуровых ветразяй узьвівы.
Калі пад гэтымі ветразямі, жудаснай паходняй палыхаючы, плыў паволі плаў роднае сталіцы, — туды, у нязнаную шчэ дымную далеч.
Бо тады — летась, чырвень — Захад прыйшоў сам. Шэры й жоўты, кармазынавы й чорны Захад.
А раней-жа — адно й магла быць туга й жальба лірыкі. Калі-нікалі толькі глыбока-сукрытым сарказмам прарывалася ўрачыстасьць вымушанае нібы-оды:
Якое шчасьце — спатыкаць усход, якое шчасьце — бачыць сонца захад!
I творчай працы радасны узьлёт упарта мклівіць празь сягоньня ў заўтра.
Так, адзінае шчасьце — з дня на дзень жыць спадзевам на захад гэтага Ўсходу, на ўсход таго Захаду. Але-ж — колькі матэматыкаў на аднаго лірыка!
„Чаго так пільна ты глядзіш?“ Га! арыентацыя на Захад? О! — сувязь зь міжнароднай буржуазіяй — Крымінальны кодэкс РСФСР, 58-4, калі ласка:
— вплотть до высшей меры соцйальной заіцйты — рассстрела йлй об’явленйя врагом трудяіцнхся, с лйшенйем гражданства Союзной республйкй й, тем самым, гражданства Союза ССР й йзгнанйем за пределы Союза ССР навсегда...
А? Вам падабаецца другое? Вам хацелася-б „юш“? Аб гэтым ваш „тужлівы дух і жальба“? Гэта вам і ня ў турме спаць не давала?
Дудкі. Дудачкі. He для вас. Вам толькі хіба —
Нлй, Млй, лама савахфанй...3
I гэтакі было — нават праз „высшую меру“ нікуды больш, як да прашчураў „не дасі нырца“4.
Бо гэта-ж
СССР — шостая часьціна зямлі.
Трыумф матэматыкі.
Сьвятая матэматычная аксыёма.
Нават для тых, што ў навуцы да дробаў не дайшлі.
Бо — проста шостая часьціна па тых пяцёх, здаўна знаных. Па Эўропе, Азіі, Афрыцы, Амэрыцы, Аўстраліі.
Бо — не Эўропа і нават ня Азія. Новая часьціна зямлі, сьвету — Савеція, Бальшавізія, папраўдзе — вялікая Масковія, уведзеная ў жыдоўскі абсамот.
I пра іншыя — „не могі знаць“5.
Пэўна-ж, бо што добрага — буржуазея, капіталізма, крызісы...
Так і дажыліся дагэтуль за вялікім — што тут кітайскі! — мурам. 3 геаграфіі — як-бы й эўрапейцы, зь біяграфіі — хто яго ведае... Хіба што зноў, па-старому — іутэйшыя.
А ўсьцяж — дарма што да тае „вышэйшае“ №2 нават ня прыступішся — карцела, як таму здурнеламу, што цэліўся ў месяц уначы з тошнай цікавасьцяй: „Што там на ім? Горы, сьцені, ціКаін з вядром густа-чорнай, запечанай крыві Авэля? Што там?“
3 Іншы кодэкс — ад Мацьвея, 27—46...
4 Тэхнічны тэрмін запазычаны. Даведкі — рэдакцыя „Беларускае газэты“ ці лепш — „Голасу вёскі“.
5 Амэрыку, праўда, паказвалі. У „Амэрыканцы“. Апрача таго,— яе-ж трэ было здагнаць і перагнаць. Адзін „із нашых“ нават, кажуць, вельмі прасіўся: калі будуць упоравень, каб сказалі — ён выскачыў-бы. Цяпер, здаецца, выскаквае — дарма, што „на поўным хаду“.
Бо як да месяца самога, было — да Эўропы, да Захаду...
На Захад!
Мінулася ўсё тое, а ўсё — неяк ня верыцца.
I карцець не перасьціхае. „Горы, сьцені?“ Хоць-бы рубочак адхінуць, хоць-бы адным вокам — праз шчылінку ў заслоне, празь дзірачку ў дэкарацыі — хоць із таго боку, куды цьвікі тырчаць.
Усё роўна, кажуць і цяпер — трэ цярпець. Хіба можна адразу ўсю неЭўропу ды ў Эўропу — на, глядзі!
Гатовы дзіркі ўсюды папраглядаць. А яшчэ калі паперамацваць ўсё ды на зуб...
I раптам —
— Вы едзеце на Захад. У Эўропу. У Нямеччыну. У Бэрлін. Заўтра.
— Ёсьць, ехаць у Бэрлін!
Здаўна ведама —
„талантлйвость русского человека находйтся в тесной завйсймостй от прйказанйя“.
Шчэдрын яшчэ адкрыў, хоць у кодэксы і ня ўпісалі.
Ну, ад„русского“ да „савецкага“ — нават і корху няма... Ехаць — дык ехаць — нават папугай паўтараў-жаж гэта ў пэўнай сытуацыі.
Тым болей — ці трэба таленавітасьць, каб езьдзіць? Ані каліўца. Сеў і едзь — усякі сталін мог-бы, каб ня Божы страх...
А вось паталаніць — павінна.
I паталаніла.
Дык — едзьма!
Заўтра.
На Захад.
I ня ймецца веры, ня верыцца... Як-жа гэта? Хіба?
Заўтра цягніковыя колы, напэўна, будуць грукацець:
— На Захад! На Захад! На Захад!
Ужо грукацяць?
He, сэрца...
Захад пачынаецца ў цягніку
Цягнік — вандроўная тэрыторыя.
Гэты наш — прывандраваў адтуль. 3 Захаду. Таму цяпер — няўрымсьціцца, каб хутчэй як назад. Як конь, капытом б’е зямлю —
— На Захад! На Захад! На Захад!
He, ізноўсэрца...
Але Захад усё-ж пачынаецца ўжо ў цягніку. Пакуль стаіць нават. Тут, у нас. Пачынаецца на ягонай вандроўнай тэрыторыі.
I ня толькі надпісы, дзьверы паабапал, усякія ручкі-кручкі (пацягнуць хіба за якую, пакуль стаіць?) — нятутэйшае, але й шчэ нешта няўхопнае.
Запах Захаду?
А можа — не ў цягніку, у табе пачынаецца Захад? Вусьцішна...
I ня знаць калі, а паехалі.
Праўда, колы грукацяць, як зьбіраліся: На Захад!
Ды цяпер ужо й без таго ведама, што ў нядзелю сьвята.
Дык цяпер —
Такая песьня —
думкі падарожныя, Значыцца—
блёкнот і нататкі...
Думкі падарожныя
Значыцца— блёкнот і нататкі.
Калісьці сіла наежджая і варожая Зь Беларусі зьбірала падаткі...
I — Захад пачаўся ў цягніку, пачаўся на хаду— а за вакном — усё сьляды ўсялякіх „сілаў наежджых і варожых“... Але як-жа хутка-хутка мільгаюць яны за вакном вагону.
...Каб-жа так хутка мільганулі і ў жыцьці нашым! Каб-жа імчала яно так, як цягнік гэты — хутка-хутка, на Захад...
...Калішняя мяжа „двух сьветаў“. Недзе тут было — „камунізм зьмяце ўсемежы“...
Сам зьмёўся хуценька і назаўсёды.
Славутыя ўмацаваньні — зялеза й бэтон. Процьма працы, грошай, крыві нават. Тут меліся бараніцца ад „белае Польшчы“, ато й „зьмятаць“яе. А калі-ж запраўды зьмянілі іншыя — усё-ж думалася: дзе-дзе, а тут затрымаюцца, адседжвацца будуць, калі што... Горача будзе! Горача будзе й Менску ад тых.
Менску, праўда, было горача, як надыйшло„калі што“. Але ў бункерах старое мяжы ніхто й не падумаў занаравіцца. Ляцелі безвач, на поўны цягніковы ход.
Апушчаныя, запушчаныя, расступаюцца грозныя гнёзды адпору першае, старое мяжы.
Гісторыя. Помнікі вялікай бальшавіцкай няздарнасьці.
За мяжою — межы
А за першаю мяжою — межы і межы. Аж, як-бы супыняны імі, цягнік пайшоў цішэй.
Межы і палоскі... „Хаткі і бярозкі беларускай вёскі“. Усё, як даўней і ў нас было, і ўсюды-ўсюды на белай Беларусі.
Даўнейшая Беларусь. I цягнік — як-бы: наперад у прасторы, назад — у часе...
Старая Беларусь, Беларусь нашаніўства. Запраўдная Беларусь?
А хаткі цяпер пайшлі белыя, пабеленыя. Палякі пабялілі. Бялілі Беларусь, каб яшчэ бялейшаю была?
I — успамінаецца — позірк на калішнюю карту: Рыская разора разрэзала напал і сам напіс —
Б-Е-Л-А 11 Р-У-С-Ь
Так і было: тут — бела, там, у нас — Русь...
Тут бялілі ўсё: хаты, людзей...
„Ціхія, белыя тут жывуць людзі“ — вось адкуль яно ў Геніюш. Чытаючы там, у нас, выдавалася наіўным. Наглядаючы тут, з вакна, бачыш: так.
Так, бо так і мусіла быць, бо: „белапанская Полыйча“...
А там, у нас — Русь, панавала, паношылася, паносілася, разносіла ўсё матушка-Русь, Русь і Русь навакол.
Ня белая — чырвоная ад крыві.
Чорная ад запечанай крыві.
I людзі чарнелі, учарнелі ў куродыме страшэннае печы.
Ды й тут пабела злазіць. Пакрысе. 3 хатаў — шмат дзе адпала. На людзях ліпіць трывалей.
-У падсуседзі села панечка. He старая. Здаровае, крыху мо й рэзкае, але — беларускае хараство.
I вось— да хлопчыка:
— Зачынь фуртка, a то в сьпіна дмуе...
Бедная, пабеленая панечка! „Мувімы тылькі попольскему...“
I ўсё-ж — аблезе, адпадзе. I гэтая пабела, і тая чорная чырвань. Белая й чырвоная Беларусь выцягнецца пасмамі адналітага сьцягу бел-чырвона-белае Крыві.
А пакуль — межы і межы, усюды межы. Разоры і між людзьмі.
...I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,
I што ў мільёнах душ разоры правяло...
Голас зялезнага воўка
Узгоркі і ўзгоркі, і цэлыя горы, пясчаныя горы бягуць за вакном.
Хвоі ўзьбягаюць натоўпам на горы і ўзгоркі. Сыіяшаюцца — куды?
Гэта-ж зараз — В і л ь н я.
Гэта-ж тут недзе езьдзіў у ловы Гедымін. I сон аб зялезным воўку насіўся тут, у пушчах, у горах, у хвоях. Трызьніў тым сном Гедымін, трызьнілі „лютыя людзі“ дружыны — гадаваная ў гэтых лясох і ўзгорках грозная, страшная Лютва.
„I той Лідзейка мовіць: „Гаспадару княжа, воўк вялікі зялезны знамянуець горад сталечны тут будзець, а што ў ём унутрыравуць, то слава яго будзець слынуці на ўвесь сьвет“.
Слава слыла на ўвесь сьвет. Адно — перахопленая чужою драбнотаю, гучна трубіла аб ёй нездагадным.
...У валатоўках паснула Лютва...
Ціха, сэрца! — Гэта-ж зараз — Вільня. Гэта-ж голас зялезнага воўка.
Голас, чутны даўно. Сон, што мучыць даўно...
Няўжо — дасца ўгледзець явай? Угледзець і ўчуць?
Пакуль — такою, як ёсьць. Крыху такой, як была. I некалі — такой, як будзе?
— Бу-у-у-дзе! — гудзе стагалоса з глыбі вякоў голас зялезнага воўка.
ВІЛЬНЯ
Нарэшце —
Вільня.
Горад зялезнага воўка.
Горад Гедыміна, Альгерда, Вітаўта Вялікага.
Горад Францішка Скарыны з Полацку. Горад Лявона Сапегі.
Горад, дзе на шыбеніцы маскоўскай павіс наш Кастусь...
Горад Францішка Багушэвіча — хоць:
Ня люблю я места (па-расейску горад). Надта там цяснота і вялікі сморад...
Сказаў-бы й цяпер? Сказаў-бы! Яшчэ й як сказаў-бы! Усё тое самае, да канца...
...Горад „Нашае Долі“ й „Нашае Нівы“...
Горад Луцкевічаў...
Горад, які сьніўся, лятуціўся, трызьніўся кажнаму, у каго„трывожнае сэрца“ — крывічанскае сэрца.
А табе, Уладзік, і перад сьмерцяй у далёкай чужыне:
.. .На могілках зацішных Росы хачу спачыць ад каламут.
Сачыцьмуць мой спакой найпільней
Муры старой, каханай Вільні.
Ты спачыў на чужацкім цьвінтары халоднага Уржуму.
Твой тэстамэнт — у грудзёх у нас. Кавалкамі, бо кавалкамі ў іх і само сэрца...
...Як загаралася вока тваё, калі ўспамінаў яе — назаўсёды страчаную для цябе — Вільню. Бо —
Калі сябры нас гудзяць згубаю, I ворагі прарочаць скон, — Тады к Табе, о Вільня любая, Прыводзяць думкі у палон.
А думкі нечакана прывялі ў палон — ад Вільні. Ты ўжо ўгледзеў гэта, ды — як і ўсе мы — запозна.
Ды вернешся сюды, хоць і нябожчыкам. Астанкі твае з далёкае Вяччыны спакояць душапавернікі на могілках зацішных Росы.
Спачынеш тады, любы, кволы, сьветла-сьпеўны, векапомны — Уладзімер Жылка!
Першым эўрапейскім чалавекам быў ты ўсім нам. I першым эўрапейскім горадам цяпер паўстае на шляху яна — твая Вільня.
Рыхтавацца!
Блёкноту — адстаўка.
Вільня прыймае гасьцей.
Вострая Брама
Дык бардокэй-жа туды, куды здаўна вядуць шляхі думкі:
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах —
Успомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях...
I вось яна — успамінаная, а нябачаная ніколі, ніколі наяву — заціснутая мурамі вузкіх віленскіх вулак, вось яна — Вострая Брама! I — самым першым, самым дарагім — ён, адвечны сьфінкс старадаўнай Пагоні.
Хто ён? Волат на Юр’евым кані? Крыжацкі рыцар? Ці проста стражнік мястовы на загнаным на бруку Пэгасе — пільнуе ўваход у Гедымінаў горад?
I чый? Якое Літвы? I — „дзе шляхі вашы йдуць і куды?“
Ён таксама калісьці гадаў тут над гэтай загадкаю. I пасьля, праз гады, калі цела гарэла сьмяротнай хваробай, а так лёгка на верхніх нотах сьпевам дрыжэла душа — ад сэрца да сэрца — выснуў:
Хай пачуюць, як сэрца начамі Абрадзімай старонцы баліць...
Сэрца баліць і начамі, і днямі, і тут, сяньня тут. Баліць, што нельга мячом тым, над галавою ўзьнятым — нельга мячом сілы расьсячы ўсе вузлы і старых, і новых загадак...
Ці не таму — кленчаць людзі, тут-жа на ходзішчах, на бруку кленчаць. Бо там, вузкімі сходамі ўверх, у капліцы — разгадка ўсіх загадак — Адвечная Маці.
У капліцы
...I каб ты быў туг, наш Уладзік, напэўна, сказаў-бы ізноў, як тады:
...Мне здаецца, гэта вечны помнік Хараству тутэйшае жанчыны. Я ня ведаю, зь якога яна стану: Ня чытаў засьведчанай анкеты. Але добра знаю: вось паўстала Хараство над хараством сусьвету. Я ня ведаю, зь якіхяна прастораў, Ці чакала любага ля весьніц...
Але знаю: бачыў яе ўчора, Босая хадзіла ў прадмесьці, Па ваду сьпяшалася да студні, Васільковасьцю вачэй зарэла. Дзень яе, заўсёды мабыць будні, Навучыў упэўненасьці сьмелай... Гэта-жЯна — гэны вечны помнік.
I гэта яна — „босая хадзіла ў прадмесьці“ — можа нават тут, у Вільні. Гэта яна калісь „хацела быць зярнём пшаніцы“і аддала сябе ўсю на вялікую сяўбу.
Гэта яна недзе тут, недалёка, гімназісткай „у клясе шумнай і нуднай“, слухала, як
дыхае сьвежасьцяй сад пажаўцелы ў залі „Адвеку мы спалі“ пяюць...
— а цяпер, разам з намі „зьвяз сталёвы з блакітнай Бацькаўшчынай вяжа“.
Гэта яна ўжо стала сяньня на варту плеч-поплеч: Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, Каня накармлю, напаю,
I так абаронім, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю.
Гэта Яна — вялікая крывічанская Маці, сястра, сяброўка. Гэта яна тут застаецца на варце, як у прочках блукае Пагоня.
...А ўспомні — на стале выгнанца стаяў калісь абразок — матка прывезла і — словы: „хоць ня верыш, а няхай абароніць і ўратуе“. Абаронены, уратаваны цяпер — верыш — ня верыш?
Хіба-ж — гарэтык заўсёды... ...Ў народ і край свой толькі веру. I веру ў самаго сябе...
...Аўсё-ткі — успомні, успомні!
Каб з гарэзіі выдыбаць, ці мо ў новую, большую ўпасьці —
Ізноў дазваляецца даўжэйшы лірычны адыход на ўспаміны
Вячорнай суцеменьню кволай Выройваюцца прад ачыма, Гатыцкія вежы касьцёлаў Далёкай мае Айчыны.
3 імглы прыразаюцца шпілі, Імглу бласлаўляюць крыжамі: In потіпае Patris et Filis Et Spiritis Sanctis. Amen6. Далёкага Рыму пасланцы, Пасланцы стагодзьдзяў мінулых, Каменнымі столкамі мантый Узрыд галіты апранулі. Выносістай готыкай стромай Успаветрылі духу узьнёсласьць. А ў пушчы лясун па-старому Трымаў сваю варту між соснаў... Ды рынулі раптам навалы, Усходавых барбараў горды. Дарэмна ня гнуцца вы звалі, Дарэмна датрымвалі гордасьць. Цяпер — дык адно засталося: Дзівіцца праз вокнаў балоны, Як дні, быццам старцы, галосяць На цьвінтары часу былога I толькі адно — несканчоным Напевам цягнуць, як бывала: Et ne inducas nos in tentationem? Sed libera nos a malo...7
I нікнуць 3 суцемені кволаіі Прад струджанымі вачыма Гатыцкія вежы касьцёлаў Далёкай мае Айчыны...
6 У імя Айца і Сыны і Сьвятога Духа. Аман.
7 I ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога...
Кароткае апраўданьне
Гэта не таму, што куды-небудзь упаў: у гарэзію ці ў цноту. Але-ж іх тут процьма — як пойдзеш за Вострую Браму. Проста„сорак саракоў“, як у Маскве тых бізантыцкіх цыбулін, — касьцёл пры касьцеле.
Каб-жа засьцерагчыся шчэ й з трэйцяга боку — калі ласка, цытатку — дый шчэ „на обіцепонятном“:
Had русской Вйльной стародавной Родные теплятся кресты Н звоном медй православной Все огласйлйсь высоты
Мйнулй векй йскушенья, Забыты страшные дела Н даже мерзость запустенья Здесь райскйм крйном расцвела Преданье ожйло святое Первоначальных лучшйх дней Н только позднее былое Здесь в царство отошло теней.
Оттуда смутным сновйденьем
Еіце дано ему порой
Перед всеобіцйм пробужденьем Жйвых тревожйть здесь покой.
В тот час, как с неба месяц сходйт В холодной, ранней полумгле, Еіце какой-то прйзрак бродйт По ожйваюіуей земле.
Ф. Ц. Тютчев.
Ці падобна да сяньняшняй Вільні? Ці хоць да калішняй? Толькі хіба да іхных жаданьняў...
Але праўда адно: здань бродзіць. Як брадзіла, так бродзіць. Здань крывічанскае душы Вільні.
На жорсткім вулак дне
„Кіпіць натоўп на жорсткім еулак дне...“
Кіпіць і сяньня ён, зусім ужо эўрапейскі натоўп. Ты ў ім зразу — белай варонай, ужо тут — „савецкі чалавек“.
Ёсьць і тае пабелы, — больш, як дзе дасюль.
Вулічны падмятайла, чалавек старэйшы, кіруе нам дарогу:
— Ото, паночку, закрэньціць за тамтэн вэнгел, і там — велькі дом...
Зрэшты, кажуць — тут нават сталіца гэтага жаргону, і нейкая цётка Альбінова — законадаўцам.
...Эх, „над русской Вйлыюй стародавной“...
Каб-жа хоць гэтай „Русьсю“ пахла! He, ужо Эўропа, Эўропа зусім... Вузкавулачная сярэднявечная, арганічна ўрослая ў сяньняшнюю камянічную, жывую, рухавую Эўропу — ужо як далёка ад савецкага Менску... I сяньня, вайною, — жыве. Магазынамі, кафэ, кіно — усё, як нармальна. Зайздросна табе, мянчуку?
He, крыўдна: і цяпер на шляху Вільня — толькі праездам.
Разьвітаньне
Ужо і пара...
Родная! Каб гэта магчы называць цябе так з поўным правам. Кабжа так, як адзін із сыноў тваіх колісь, сказаць:
Ты, Вільня, мяне ўзгадавала, Тут сьніў я дзіцячыя сны...
Многапакутны і многашчасьлівы доляю — ці не тваім багаславеньнем, Вільня? — сын твой...
...Хоць мачыхай мне была ты...
...Ты, бедная родная маці,
У сэрцы тваім боль-туга...
Мачыхай і маці разам — утледзеў ён праўду тваю. Ці-ж праўду? Сяньня — так.
Сяньня наагул Вільня — толькі праездам.
Праз узьмежкі
Узгоркі і ўзгоркі, і цэлыя горы, ізноў бягуць за вакном.
Хвоі — не, ужо не ўзьбягаюць натоўпам на горы і ўзгоркі, не сьпяшаюцца ўжо. Толькі прыстроілі, можа, зыходзячы зь іх — прыстоілі на разьвітаньне — „апошняе даруй“?
Бо і сонца за ўзгоркі, за хвоі таксама, чырвонае ад дзённай утомы — сонца дае „дабранач“.
Так, па болей і болей шэрых узьмежках дня й начы — праз апошнія ўзьмежкі Беларусі адносіць наперад цягнік.
Нейдзе зараз, нейдзе тут пройдзець яна, тая мяжа, за якой — хоць і цікавае, але не сваё... чужына!
Ды ня ўгледзіш яе, тае мяжы, хоць бы й не насядаўтак морак начы. Ня ўгледзіш, бо другі — шчэ страшнейшы морак, морак злое Марвы — нават і ўдзень не даець ёй прабліснуць сталёвай і зыркай істужкай.
Ня ўгледзіш, ды вычуе сэрца, стукне каротка — „тут“ — і будзе ўжо біцца ізноў раўней, перайшоўіпы мяжу-сярэдзінку паляшуцкае мудрасьці: „агонь у сэрцы, а розум у галаве“.
I „розум у галаве“ скажа зацяць вусны на ўсякіх межах, і на гэтай, непрамежанай шчэ ніколі, а самай справяддівай, самай сьвятой мяжы Беларусі... Дабранач, радзіма!
Спадарожнікі
Цёмны празь цемню асьцярожна стукоча-цярэбіць дарогу цягнік.
Цёмна і ў вагоне. А прывычныя падарожнікі ведаюць добра: цёмна ў вагоне — самы час на знаёмствы.
Дык можа — дазволіце? Тым балей, што як сьветла было — не было часу знаёміць. Прашу прабачэньня, што сталася так: мае спадарожнікі.
Ад самога пачатку. Да самага канца.
Бо — даражэнькія, я-ж не адзін! Нас цэлых сямёра. Як тых зяцёўу чачотачкі. Або — лепш — як дзён у тыдні. Бо адзін — дык і прозьвішча з дня сабе ўзяў. Вось ён — якраз паляшук удаўся! Кароткі, каржакаваты, няхай будзе: дзядзька Чэцьвер.
Дый іншых лёгка па днёх разагнаць. Двох — дык якраз як Серада на Пятніцу: паснаватыя абое ўдаліся — ці жывот, ці што іншае. I — як мімоза: не чапай мяне!
Чацьверты, ізноў, ушчэрць да краёў поўны сьвятасьці, як сама жыдоўская Сыбота. А вусы-ж, вусы! Уся Эўропа дзівавала пасьля8.
Ну, а мы ўдвох — кажуць, яшчэ „малакасосы“, — спарыліся, якПанядзелак з Аўторкам. Трэба-ж было некаму й пачынаць тыдзень.
:—? г—
“ Але — што-ж! вам у цемры ня відаць! А то па вусах пазнаць маглі-б адразу!
I добра-б, каб стрэўшы дзе ў Койданаве, прыгадалі, каб слоўнік хутчэй у рэдакцыю прынёс. Бо гэта-ж ня ў Бібліі сказана, што „обеіцанноі-о седмь лет ждут“. — Рэд.
Усе маюць быць сяляне, ці, лепей, баўэры. Каб-жа на ўсе сто — хіба адзін дзядзька Чэцьвер, дый той пабываў і на кані, і пад канём (нават гаварыць наўчыўся).
I з намі — іншая сонечна-жоўтая Нядзеля, празь якую і бачым сьвет.
Вось і ўсе. Прашу прывыкаць.
Нэ супранту4
Малатэй цемры начное — дыкяшчэ — праз тунэлі: адзін, два — і на табе: Коўня.
Зь цемры — у цемру. Трэба шукаць свой прыпынак на ноч. На вакзале растлумачылі добра — нешта наводля як „проці ліха на ўзгорачку“. Дыбайма, браткі!
Хіба, спытацца ў гэтага — пэўна-ж, пакажа:
— Sagen Sie, bitte...
— Нэ супранту...
Вось табе й на! Але-ж — чакайце, не сьпяшайцеся! — у нас-жа ёсьць „обвдепонятный“ — гэты ўжо не падкузьміць!
— Скажнте пожалуйста...
— Нэ супранту...
Ну і ну! Нічога не параіш — далей, хлопцы, наманы! Во, пэўна, гэты будзе больш згаворлівы. Таўстыя дзядзькі — заўжды гэткія добрыя... Дык — наперабой:
— Sagen Sie, bitte...
— Скажнте пожалуйста...
О, так, дзякаваць Богу — мілы, добры дзядзька! Ён гаворыць падрабязна, махае рукою й направа, і налева, і проста — так доўга гаворыць...Але... ён адкінуўтолькі „нэ“ іўсваёй мілай дабрыніўважае, што калі сам нас „супрантаў“, дык і мы яго павінны „супранту“... Мілы. Добры дзядзька! Хоць і за неспажытае, a — „danke schön!“.
I так — дзьве бітыя гадзіны ўначы, у чужым, але не бязьлюдным горадзе. Усё — або адны, або другія, або суровыя, або „мілыя“ — і хоць ты ў грудзі пары. „Нэ супрантпу“ — „супранту“...
I што было-б, каб не ўзлаваўся наш дзядзька Чэцьвер і ня трокнуўся ў злосьці:
— Калі так, то чорць яго бяры, будзем пытацца зусім па-нашаму. Во, ліха, стой: скажэце, калі ласка...
4 Па-літоўску (па-жмудзку), здаецца,тое самае, што па-нашаму „неразумею“.
Маўклівы гест — насупраць. Так, мы стаімо ля свае мэты.
Трыумфуе дзядзька Чэцьвер. Язык — свой язык! — горш як Кіева дапытаў.
Першая зайздрасьць
Тут канчаецца іхная першая злосьць. Тут пачынаецца мая першая зайздрасьць.
Каб гэта мог так у Менску сваім! Ня тое, што каб кінуць соляй у вочы якое-небудзь — „Ня цямлю“, хоць і ня горш-бы за „нэ супранту“ пырснула-б. Але не — так вось тлумачыць далікатненька, і каб маскальская ці ляская душа пазірала, як на новыя вароты...
Дык дзе там — разумеюць і адзін, і другі...
А вашаму „супранту“ — як наймацней зайздрошчу!
...I, засынаючы, успамінаецца калішні Кузьма (і чаго яму рупіла зь Менску?):
— Пачаць раман, каб ніводзін маскаль не зразумеў: „У сутонмівай каламуце выносістыя хвоі гойдалі шумлівае верхавіньне“...
I гайдаюся сам у каламутных понырах соннага трызьненьня..
„Нэ супранту“... „Супранту“.
Так і ёсьць.
Раніца заўсёды мудрэйшая за вечар, за ноч.
Раніца заўсёды, хоць крыху, а пратрэ вочы.
Дык — сьнедаць, хлопцы! Рэстаран недалёчка, тут-жа — „закрэньціць за вонгел“.
He, гэтак — Божа крый! — не па[...]еш тут. Гэта ня зьменіцца і на раніцы — той самы супор „супранту“, безь якога — як і ўчора — без языка.
Але ўсё-ткі — што гэта? Дзядзька Чэцьвер прыслухоўваецца да мітусьні рэстаранных афіцыянтак:
— Бульбас... Капустас...
I — новы трыумф!
— Гэта-ж дурныя ўчора былі, гэтулькі папаблукалі. А тут — чуеш: „Капустас“! проста: прылажы „ас“ — і па-іхнаму будзе! А ну, на спробу:
— Прошас шклянкас кавас...
Нясе! Дальбог, нясе!
Поўны трыумф!
Так і ёсьць.„Сутоньлівая каламута“.
Дык і ападае тая першая зайздрасьць.
Ападае няўпрыцям і раніца, спадае ў дзень. Ці, няхай сабе — „дзекас“.
А паспрабуй — ступні на дзённыя вуліцы, як — на табе! — Другая зайздрасьць.
Быў калісьці іубэрскі горад Мінск. Малакамянічны, многабрудны, зажыдоўлены, занядбаны. Як ці мала ў Вялікай Расейскай Імпэрыі. Хоць-бы й другі „губэрскі“ — Коўня. Яшчэ бруднейшы, яшчэ жыдавейшы, ня тое, каб малакамянічны — малабрукаваны нават. Так сабе, драўлянае „паселішча гарадзкога тыпу“.
Ну, што-ж, ці дзіва? I тое і гэта — правінцыя, дый шчэ — і там і тут — адзін „западный край“.
„Zapadly kraj“— кпіла „апазыцыя“.
Запалы, закінуты край...
А цяпер?
Перакруціліся часы. Выйшаў з-пад „Мінску“ Менск, славу старую ўспомніў, на новую — сталічную — замахнуўся. I з Коўні — Каўнас — сталіцай Літвы.
Стань і глядзі: ці-ж ня выперадзілі саміх сябе?
Адны — у крыку: Менск-жа — ордэнаносны — аяй! У Менску-ж Дом ураду — гвалт! А тэатр — хо-хо! А тры вуліцы пад асфальтам — [ці] жартачкі? А будаўніцтва-ж, будаўніцтва — ма-а-мачкі!
Другія — у рупнасьці, сьціхатою, [і] ёсьць: Каўнас — эўрапейская сталіца. Камяніцы — адна ў вадну. Як з-пад зямлі. Асфальт — там, дзе ўчора і бруку ня было. Плошчы... „Лайсвэйс Алея“... Помнікі...
Падыйдзі, Менск, падзівіся — і адыйдзеш, засмуціўшыся:
I — Факт, а не рэкляма.
He хадзячымі словамі, а самою праўдаю раўнаньня Каўнас — Менск.
Упарты факт і — бальшавіцкая рэкляма. I зайздрасьць да фактаў — упартая рэч: сяньня Менску да гэтага — ой, далёка! больш, як калісьці „Коўні“ да „Мінску“ было.
Перакруціліся, перакруціліся часы...
Дарма, што ўніз.
А Пагоня — дзе ні ступні. Той самы коньнік, той самы конь.
Адно хвост уніз.
Ведаем добра: не свая. Але ці-ж не апраўданая цяпер? Бо як-жа перагнала нас!
Дарма, што хвост уніз.
...А Вострай Брамы — няма: ня Вільня. I Эўропа тут — ня з глыбі вякоў, як там, а зусім навюсенькая. Імпартаваная.
Як і Пагоня.
I можа — толькі на час, „на пракат“?
На дыбачках.
Ведаем добра: калісьці была тут не яна, a — чорны, на дыбачках мядзьведзь. Гэрб Жмудзі-Жамойці.
На дыбачках. Хвостуніз. „Бульбас, капустас...“
Ці ня ў гэтым — адвечны дух гэтае нацыі? Паставіць на дыбачкі. Адвярнуць, перакруціць, абы ня так...
I ці ня ў гэтым — вьггрываласьць, апорнасьць і надалей?
...А вусаты Сыбота аж зрадзеў:
— Братцы! Храм! Сабор!
Праўда, яшчэ ці ня зь міласьці царскай для „западнага краю“ дараваны — вялізны маскоўскі самавар — і цяпер гатоў закіпець. Аж, увайшоўшы — не: касьцёл. Хоць з-пад столі, дзе цяжка дастаць было, мусіць, — старыя праваслаўныя сьвятыя строга на схізму ўнізе глядзяць.
...Ну і ну: сабор — і той на дыбачках!
Трэйцяя зайздрасьць.
Моладзь.
Гарадзкая моладзь — ці хоць зблізку да тае „залатое“ менскае, савецкае?
Ані. Ані кроплі гэнай дурной разьвязнасьці, зухаватасьці. Ані почату чужацкага духу. Здаровая, цьвярозая, культурная і — найлепш — нацыянальная моладзь.
Ці-ж тут магло быць, як у нас:
— Так наш Серёжа этому белоруссу хорошо сказал: „покой“ у нас на дворе...
Тут-бы такога „Серёжу“ — з такім „пакаёвым“ досьціпам — за ногі ды плюгаваю мазгавешкаю — аб мур!
Моладзь — трэйцяя, найвялікшая зайздрасьць...
Да апошняе мяжы.
Зайздрасьці ўсе — у жмут, і — бывай, Коўня, Каўнас! Памятаеш, цешыліся, што так лёгка далося: „Каўнас — пока ў нас“. Гэтак і было — „пока“. Спаскудзіць — не пасьпелі, скруціліся — непераможныя. Непераплюйныя, неперабольшаныя бальшавікі.
I нам — пара. Да апошняй мяжы аўтабусам — новенькім, чысьценькім, зусім адтуль. Паштовы, і трубіць зусім, як тая, што коньмі вазілі калісь.
Вясёлы хлапец — шафэр.
Як жмогусы па дарозе „галасуюць“ рукой, каб падвёз — зараз адсалютуе — рукой праз вакно:
— Heil Hitler'.
— і — міма, далей...
Вясёлы хлапец!
А Эўропа — дзе? Засталася ў Коўні. Вёска — як наша — старызнай „тутэйшай“ сьвіціцца...
He — часам ужо і тут чырвоны войстрадахі эўрапейскі сялянскі „катэдж“.
Эўропа наступае, вось-вось разьбягуцца безвач шэрыя хаткі...
...Бедныя Вількавішкі — адны каміны...
Апошняя, старая мяжа.
— Heil Europa1.
Падрыхтоўка da друку Насты Бакшанскай
Архіваліі: творы
Аўген Кавалеўскі
ГОСЬЦІ 3 ТУНІСУ (Вадэвіль у ваднэй дзеі)'
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Вярбіцкая, удава, 45 г.
3 о с я, ейная пляменьніца, маладая дзяўчына.
Г а н к а, яе сяброўка па гімназіі.
П я т р у с ь ды I г н а с ь, маладыя хлопцы і сябры з гімназіі.
Дзея адбываецца ўвесну 1948 г. у лягеры Міхэльодорф.
Сцэна ўяўляе сабою звычайны вялікі (6-ці асабовы) пакой у вадным з баракаў лягеру. На сцэне — стол, крэсла, канапа (робленая з „амэрыканскага“ ложка), дзьве жалезныя шафы й інш. рэчы.
Зьява I
Вярбіцкая ды3ося,якаявыбягаенасцэну, кідаючы настолсшыткі.
3 о с я (радасна). Цётачка. (Падбягае да Вярбіцкай, гвалтоўна абдымае яе, цалуе.) Цётачка, віншуй, віншуй, хутчэй.
Вярбіцкая (адбіваючыся). Ашалела ты, ці што?.. Пусьці, кажу...
3 о с я. He, не пушчу, пакуль не павіншуеш. (Цалуе яе мацней.) Цётачка.
В я р б і ц к а я (адбіваючыся). Ды пусьці, кажу, бо задушыш... Box, ратунку.
3 о с я. А павіншуеш?
' Тэкст п’есы раней не друкаваўся. Машынапіс захоўваеццаў архіве БІНІМу.
35b
Вярбіцкая (адбіваючыся). Аякжаж?Павіншую...дзеркачом. Пусьці. (Вырываецца.)
3 о ся (хоча ізноў ухапіць яе ў вабдымак). Цётачка.
Вярбіцкая (уцякаючы за стол). Чакай, чакай... Я нічога не разумею... 3 чым цябе віншаваць?
3 о ся (урачыста). 3 матураю.
Вярбіцкая. 3 матураю, кажаш?
3 о с я. Так, цётачка. Я цяпер зусім самастойная. Жарты вам? — матурыстка.
(Пяе.)
Была толькі — гімназістка, А цяпер я — матурыстка. Самастойнасьць асягнула ў жыцьці, Хай жа цётка не злуецца, Віншаваць ёй давядзецца, Сьпекчы прыйдзецца сьвяточныя тарты. Баль вясёлы мне наладзіць Ды сяброў маіх прынадзіць Добрай ежаю ды смажаным іусём Маем сяньня мы на мэце Весяліцца тут, як дзеці, За багатым пасядзець хоць раз сталом.
Вярбіцкая.А, дыкты восьякога павіншаваньня патрабуеш?
3 о с я. А як жа ж можа быць інакш, цётачка? Сяньня ў нас гэткі радасны дзень. Мы павінны яго адсьвяткаваць, дык гэтак, каб на ўсё жыцьцё ў памяці засталося.
Вярбіцкая.Аяжня ведаю яшчэ, ці добра ты іспыты здала, дык мо ня варта...
3 о с я (перапыняючы). Добра, вельмі добра. (Падбягае да яе, благальна.) Цётачка.
Вярбіцкая. Ды што ты дурніцу выдумляеш? Чым я маіу тваіх сяброў пачаставаць? Толькі заўтра паёк атрымаем, а сяньня нічагусенькі ў хаце ня маю...
3 о с я (настойліва). Маеце, цётачка. Учора яшчэ купілі ў таго немца гуся, а ў млыне мукі пшанічнай на цыгарэты дасталі.
Вярбіцкая (зьдзіўлена). А ты адкуль гэта ведаеш?
3 о с я. Ведаю, бо людзі казалі.
Вярбіцкая (неахвотна). Ах, людзі часамі няпраўды кажуць... 3 о с я (благальна). Цётачка, я прашу вас.
Вярбіцкая (незадаволена). Адчапіся.
3 о с я (гэтак жа). Цётачка, не скупецеся.
Вярбіцкая. Адчапіся, кажу. Тут есьці няма чаго, а яна нейкі баль выдумала. Сама ж ведаеш, якія цяпер калёрыі атрымоўваем, што кот той наплакаў...
3 о с я. Так, гэта я ведаю, цётачка. Пэўна ж, каб ДП жылі б толькі з гэтых калёрыяў, дык даўно ўжо ногі працягнулі б. Але ж ты, мая цётачка, спраўная, заўсёды неяк выкруцісься. I на гэты раз я думаю, што...
Вярбіцкая (узлавана). Думай сабе што хочаш, а я ніколі баляў не раблю.
3 о с я. Ды зразумейце, цётачка...
Вярбіцкая(гэтакжа). Нічоганехачуразумець.Няма,дыйусё тут.
3 о с я. Але ж, цётачка, ня думайце, калі ласка, што ўвесь цяжар з-за ежы толькі на вас ляжа. Нашыя хлопцы пайшлі да баўэраў на вёску, каб прамяняць што-небудзь, дык гэтаксама нешта прынясуць.
Вярбіцкая.А, дыкяшчэ йхлапцоўяпавінначаставаць? Ну,не. Ня пройдзе гэты нумар.
3 о с я (благальна). Цётачка, ня будзьце гэткай упартай.
Вярбіцкая (рашуча). Годзе! Нічогая нябудурабіць.
3 о с я. Дык вось як вы любіце мяне?.. (Ідзе да канапы з робленым плачам.) Пэўна ж, каб была тут мая маці, дык пашкадавала б мяне, сірацінку. А ў вас нават жалю да мяне няма, бо не дачка я вам родная, атолькі пляменьніца... (Плача галасьней.) Вой, вой, мая долячка няшчасная, сірацінка я гаротная...
Вярбіцкая (сама ледзь ня плачучы падыходзіць да яе). Ды супакойся ты... ня рві мне душы... Супакойся.
3 о с я (плачучы галасьней). He супакойвайце мяне. Я для васзусім чужая, непатрэбная... Бедная ж мая галованька... I чаму я сірацінкаю засталася... Ніхто мяне не пашкадуе, ніхто мне сьвята ня зладзіць...
Вярбіцкая (плачучы). Супакойся, супакойся, прашу цябе... Я гатовая для цябе на ўсё, абы ты толькі ня плакала...
3 о с я (раптоўна ўскочыўшы, радасна). Гэтак, цётачка?
Вярбіцкая (уціраючы сьлёзы). Ну, штож?Хайбудзегэтак,як ты хочаш...
3 о с я. Значыцца, згода?
Вярбіцкая. Так.
3 о с я (кідаючыся ёй на шыю). Цётачка, любая. Я ж заўсёды казала, што ў цябе добрае сэрца. Цётачка.
Вярбіцкая (адбіваючыся). Чакай, чакай. А каго ты думаеш запрасіць?
3 о ся. Усіх сваіх.
Вярбіцкая. Karo — „сваіх“?
3 о с я. Ды вось Ганку, Ігнася, Петруся...
Вярбіцкая. Што? Петруся? Гэтага рыжага абібока, які мяне раз вадою халоднаю абліў?..
3 о с я. Ды, ён жа ж незнарокам гэта зрабіў.
Вярбіцкая. Добра незнарокам, што я потым чатыры гадзіны сушылася ля печы.
3 о с я. Ды гэта ж чыстае глупства, цётачка.
Вярбіцкая. Добрае глупства.
3 о с я. Ды слухайце далей, цётачка...
Вярбіцкая (раззлавана). I слухаць нічога не хачу. Каб я ды гэтага абібока няшчаснага частавала яшчэ? Ну, не.
3 о с я. Вы ж ведаеце, што ён добры, сымпатычны хлопец...
Вярбіцкая. Нічога я ня ведаю, а табе скажу толькі вось што: калі хочаш, каб я наладзіла табе вечарыну, дык каб гэтых абібокаў, апрач твае Ганкі, у маёй хаце не было. Чуеш?
3 о ся (благальна). Цётачка, ня можнагэтак.
Вярбіцкая.Хочашкабштобыло, дыкрабігэтак,якя сказала. (Хутпка выходзіць, бразнуўшы дзьвярыма.)
3 о ся (кідаючыся ўсьлед за ёю). Цётачка. Пайшла...
Зьява II
3 о с я ды Г а н к а, якая выбягае на сцэну.
Г а н к а (падбягаючы да Зосі). Ну, як?
3 о ся (уздыхнуўшы). Ой, нядобра...
Г а н к а. Што? He згадзілася?
3 о с я. Ды не, вечарыну дык зробіць, толькі...
Г а н к а. Што?
3 о с я. Толькі ня хоча, каб хлопцы разам з намі былі. Асабліва злуецца на Петруся. Кажа, што й духу ягонага ня хоча бачыць.
Г а н к а. Ну, дух ягоны дык яна наўрад ці пабачыць...
3 о с я. Але што рабіць цяпер? Га?
Г а н к а (весела). Нічога. He маркоцься. Цяпер жа ж вясна, цёпла на дварэ. Возьмем з сабою што-колечы зь ежы, пойдзем на тую
палянку, што за лётнішчам, і адсьвяткуем гэты дзень як мае быць. Вось і ўсё.
3 о с я. Ды не, не выпадае гэтак, бо й гутаркі па лягеры пойдуць і...
Г а н к a. I што?
3 о с я. I ўсё тое, што цётка прышыкавала, надарма загіне.
Г а н к a. А яна што прышыкавала?
3 о с я. Хіба ж ты маёй цёткі ня ведаеш? Пэўна ж. Сяньня чуць золак, як яна ўжо пачала нешта пячы ды смажыць. Відаць, добрыя рэчы нагатавала.
Г а н к a. А можа пачакаем да заўтра? Сэрца тваёй цёткі напэўна зьмякчэе, калі страва пачне псавацца.
3 о с я. Ды не, ня можна. Заўтра хлапцы ад’яжджаюць у Марбург. Калі рабіць, дык толькі сяньня.
Г а н к а. Трэба ж што-небудзь прыдумаць.
3 о с я. Нічога тут, здаецца, не прыдумаеш...
(Пяе).
Вось дык гора.
Вось — няўдача.
Хоць кладзіся ды памры.
Г а н к а (пяе).
Вось дык гора.
Вось — няўдача
Як жа ж выйсьці нам зь бяды.
ГанкадыЗося (пяюць разам).
Хочацца сяньня гуляць ды сьмяяцца,
Хочацца сяньня вясёлымі быць.
Хопіць навукамі толькі займацца —
Хочам бяз клопатаў сяньня пажыць.
3 о с я (пяе).
Што ж прыдумаць?
Дзе жа выйсьце?
Як хлапцоў мне запрасіць?
Г а н к а (пяе).
Што ж прыдумаць?
Дзе жа выйсьце?
Як нам цётку ўпрасіць?
Ганка й Зося (пяюць разам).
Хочацца сяньня гуляць ды сьмяяцца... і г. д.
Зьява III
Тыя ж і хлопцы, П я т р у с ь ды I г н а с ь, якія ўваходзяць у пакой з рукзакамі за плячыма.
П я т р у с ь (яшчэ ад дзьвярэй крычыць). Гальлё, красачкі, як маецеся? Ці ў добрым настроі?
Г а н к а (уздыхнуўшы). Ой, у благім...
П я т р у с ь. Дарэмна, а мы ў добрым. Сяньня нам пашчасьціла, крыху сала прынясьлі ды яйкаў.
I г н а с ь. Ты скажы лепш ня нам, а табе, бо я як пайшоў з пустым, дык з тым жа ж і вярнуўся. Толькі падошву на цэлы сантымэтар абдзёр.
П я т р у с ь (скідаючы рукзак). Зося, прымай. Прыдасца нам сяньня.
3 о с я моўчкі бярэ рукзак П е т р у с я, кладзе яго пад стол.
Пасьлягэтага Зосяды Ганка адыходзяцьдавакна, шэпчуцца.
I г н а с ь (зьдзіўлена). Гэй, Пятрусь, ці не на паховіны мы прыйшлі з табою?
Пятрусь. А чаму?
I г н а с ь. Нічога ня бачыш?
П я т р у с ь. He, нічога.
I г н а с ь. А ты прыглядзіся лепш (паказваючы галавой у кірунку дзяўчатп).
П я т р у с ь (ціскаючы ў неразуменьні плячыма). Хіба я асьлеп, але... нічога ня бачу.
I г н а с ь. А ты паглядзі на іхнія насы.
П я т р у с ь (яшчэ болыа зьдзіўлена). Насы?.. (Углядаецца.) Насы як насы, усе, здаецца, на месцы.
I г н а с ь. У тым жа ж і рэч, што не на месцы. Бачыш, як уніз глядзяць, павісьлі, значыцца, ад суму?
П я т р у с ь. А ты праўду кажаш. (Падыходзячы да дзяўчат.) Гэй, дзяўчаткі, што здарылася? Якая муха вас укусіла?
I г н а с ь. Ды гэтак балюча, што аж насы паспускалі?
Г а н к а. Ах, не пытайце лепш.
Пятрусь.А ну, расказвайце. Мы зараз вылечым вас ад гэтае хваробы.
3 о с я. Ды што тут расказваць? Усё вельмі проста. Цётка прышыкавалася да вечарыны, напякла, насмажыла, але вас, хлапцоў, ня хоча
частаваць. Як я яе ні прасіла, што ні гаварыла, — злуецца толькі дый усё.
П я т р у с ь. Насмажыла, кажаш? Ха-ха, нездарма мой нос у бакі завіляўся, адразу адчуў штосьці пахучае ў паветры, штосьці смажанае, накшталт гуся...
I г н а с ь (да Зосі). Калі твая цётка супраць, дык мы ж нахабна ня будзем лезьці. Пойдзем тады, у іншым месцы адсьвяткуем.
П я т р у с ь (падскочыўшы да яго, памацаўшы ягоны лоб). Ой, ой, які гарачы.
I г н а с ь (раззлавана). Ды што ты выдурняесься. Тут справу трэба паважна разважыць.
П я т р у с ь. Пэўна ж, паважна. Ня гэтак, як ты, з гарачаю галавою. Гэта ж вар’яцтва.
I г н а с ь (злосна ўскіпеўшы). Што — вар’яцтва? Што ты плявузгаеш?
П я т р у с ь. Ціха, ціха. He крычы. Давай з табой спакойна разважым, памяркуем, добра?..
I г н а с ь. Кажы, я слухаю.
Сядае на канапу, дзяўчаты ўважна слухаюць.
Пятрусьбнізка кланяючыся,робячыгішпанскігэст прывітаньня). Ах, якую вялікую прыемнасьць ты мне робіш тым, што выслухоўваеш мяне. Але да справы. Хто ўцякае ў сяньняшні час ад смажанага гуся? Дурань або вар’ят. Хто ўцякае ад торта, розных пячэньняў, яблыкаў і г. д. Хто?
У с е (разам). Дурань або вар’ят.
П я т р у с ь (да Ігнася). Дык скажы цяпер, калі ласка, хто ты пасьля таго, што хочаш уцячы ад гэтых найпрыямнейшых рэчаў?
I г н а с ь. Я?
Дзяўчаты (разам, сьмяючыся). Дурань або вар’ят.
Усе разам (пяюць, прытанцоўваюць).
Мы сьвята сяньня тут спаткаем, Ці схоча цётачка, ці не.
Свой дзень матуры адгуляем, Хай Бог адвагі нам пашле.
ЗьяваIV
Тыя ж ды Вярбіцкая, якая неспадзявана ўваходзіць у пакой, усплёсквае рукамі.
Вярбіцкая. Штоябачу?
Танец раптоўна перапыняецца.
Усе, апроч Петруся, у жаху адыходзяць да вакна.
П я тру с ь (адважна выступаючы наперад). Вы бачыце, спадарыня Вярбіцкая, маладое пакаленьне, якое прышыкоўвае свае ногі да ўцёкаў.
Вярбіцкая. Якіх уцёкаў?
П я т р у с ь. Кажуць, вайна хутка будзе, дык мы ўжо старанна націраем пяткі аб падлогу, каб хутчэй уцячы.
Вярбіцкая. Няматутчагофілязофстваваць.
П я т р у с ь. Ды гэта ж не філязофія, а фізычная праца.
Вярбіцкая (да Зосі). Я табе казала, каб гэтага абібокі нагі тут не было?
3 о с я вінавата ціскае плячыма.
П я т р у с ь. Hori, чуеце? Марш, каб і духу вашага тут не было.
Вярбіцкая. Гэта ж ліха яго ведае, што такое. Уварваўся без майго дазволу ў хату ды яшчэ жарты робіць зь мяне, абібок гэтакі.
Пятрусь. Якя бачу, дык вы не затрымоўваеце мяне?
Вярбіцкая. Так, так. Ідзеце, пакіньце мой пакой. Я вам ніколі той вады халоднай не дарую.
Пятрусь. Я вельмі шкадую, што вада была такая халодная, каб я меў гарачэйшую, дык я б...
Вярбіцкая (ускіпеўшы). Што? Прэч. Прэч з вачэй маіх.
П я т р у с ь. Добра, добра, іду.
Вярбіцкая. Прэч, нахабнік.
П я т р у с ь (ізноў з гішпанскім гэстам прывітаньня). Паважаныя снадарыні, дазвольце рыцару, які пацярпеў за вас, з гонарам выйсьці з гэтага пакою.
Кланяецца, выходзіць. За і'м — Г а н к а.
Зьява V
Вярбіцкая, Зося ды Ігнась.
В я р б і ц к а я. Ах ён, абібок гэтакі. Яшчэ й кпіць зь мяне. (Да Зосі.) I за гэтакага ды яшчэ сьлёзы ў тры ручаі лілі? Га?
3 о с я. Ды ён жа ж нічога благога не зрабіў. Хлапец у добрым гуморы сяньня, дык і жартуе.
Вярбіцкая. Нямаштосказаць,згэткіхжартаўдыкваласымае хутка пасівеюць. Але ж дзе гэта другі абібок?
3 о с я (як бы не разумеючы). Які абібок?
Вярбіцкая. Ды гэны Ігнась.
3 о с я. Ігнась? Ды ён жа ж зь Петрусём пайшоў.
Вярбіцкая. He мані. Ён, пэўна, тут недзе схаваўся. Але ня думай, калі ласка, што я не знайду яго.
3 о с я. Надарма час згубіце.
Вярбіцкая. А гэта мы зараз пабачым. (Ідзе да канапы, крэхчучы, схіляецца, шукае пад ёю.) Няма тутака.
3 о с я. Я ж вам казала, што яго няма.
Вярбіцкая. He,я мушузнайсьціяго.
Угэтычас,як Вярбіцкая нахінаеццанадложкам, Iгнась,якісядзеў падчасспрэчкіВярбіцкай зь Петрусём падсталом,вылазіцьадтуль, хоча ўцячы празь дзьверы, але баіцца, каб Вярбіцкая не пабачыла яго. Ён вырашаецца на больш адважны крок — ходзіць усьлед за ёю, як ейная цень, папакоі, алегэтак, што Вярбіцкая няможаўгледзіцьяго.
3 о с я ледзь стрымлівае сьмех.
3 о с я. Цётачка, пакіньце гэты занятак.
Вярбіцкая. Ды дзе ж ён? Ня можа быць, каб ён уцёк і я яго ня ўбачыла? (Шукае пад сталом, у шафе.) He, няма.
3 о с я (сьмеючыся). Ах, якая вы сьмешная, цётачка. Ды ён жа ж — ня голка, што гэтак доўга шукаць трэба.
Вярбіцкая (падыходзячы да вакна). Відаць, праз вакно сігануў.
У гэты час I г н а с ь выбягае ў дзьверы.
3 о с я (сьмеючыся). Ды не, цётачка — празь дзьверы.
Зьява VI
Тыя ж ды Г а н к а, якая хутка, усхвалявана выбягае на сцэну.
Г а н к а. Зося, навіна якая. Каб жа ж ты толькі ведала.
3 о с я. Што? Што здарылася?
Г а н к а. Камісія з Тунісу прыехала. Толькі што ў нас была.
Вярбіцкая.3Тунісу, кажаш? Дыкяжтудызапісалася.
Г а н к а. Во, во. I мы гэтаксама. (Да Зосі.) Але каб ты пабачыла, які ён страшны...
Вярбіцкая. Хто страшны?
Г а н к а. Гэты, галоўны тунісец. Сам чорны, вопратка белая, на галаве ручнік нейкі. Проста — страхалюдзіна.
3 о с я. А на якой мове ён гаворыць — на францускай?
Г а н к а. Ды не, відаць, па-арабску, бо ні слова я не магла зразумець зь ягонае мовы. Але гэта не бяда — пры ім перакладчык ёсьць, гэткі малады, сымпатычны хлапец.
Вярбіцкая. Дыкяны пабараках, кажаш, ходзяць?
Г а н к а. Так, вось толькі што ў нас былі.
Вярбіцкая. Дык ён можа й да нас прыйдзе?
Г а н к а. Напэўна, бо ён да ўсіх тых заходзіць, хто ў Туніс запісаўся.
Вя рб і ц к a я (усхвалявана). Вой, вой, вой. Гэтажу мяненічоганя прыбрана.
Кідаецца да ложка, папраўляе яго, потым настольнік і г. д.
Г а н к а (вельмі голасна, да Зосі). Але людзі кажуць, што ён вельмі любіць паесьці й калі хто яго як мага лепш пачастуе, дык ён найлягчэйшую й найвыгаднейшую працу дасьць таму ў Тунісе. У нас, праўда, не было чым пачаставаць...
Вярбіцкая. Аў мяне знойдзецца. Галодным ад мяне ня выйдзе.
Прыбірае далей.
3 о ся. Дык мы, цётачка, можа, пойдзем? Ня хочам перашкаджаць вам тут.
Вярбіцкая. Ды не, не. Куды? Што я туг зь імі буду рабіць сама. Пачакайце.
3 о с я (ледзь стрымліваючы сьмех). Калі вы гэтак настойваеце, дык мы можам і застацца.
Вярбіцкая. Так, так. Дапамажэце мне.
Выбягае за дзьверы, праз часінку прыносіць шчотку, анучу, вядро з вадою.
Хутчэй, дзяўчаткі.
3 о с я. Хіба ж думаеце падлогу мыць? Цяпер?
Вярбіцкая. Дыне,толькі пыл здымем. Ану,дапрацы — жыва.
Дзяўчаты, перамігіваючы, падціраюць падлогу. Вярбіцкая шчоткаюзьмятаепыл, прыгэтым пяе.
Хоць Туніс мне не пацеха. Мо памру я там з нуды. Але тут сядзець ля чэхаў He магу я ў час вайны. Хай там тыгры ды шакалы Выюць, стогнуць, людзей жруць. Але й тут спакой ня сталы — Ну ж, як „красныя“ прыпруць. Дзе ж схаваюся тады я, Калі лесу нат няма Адно — Рэген дый балоты... Бедна ж будзе галава.
Зьява VII
Тыя жды Пятрусь з Ігнасём, пераапранутыя ў тунісцаў. Твар і рукі П е т р у с я замазаныя карычневым грымам. Hori голыя, з плячэй скінутае белае прасьцірадла, галава павязаная ручніком.
I г н а с ь мае выгляд эўрапейскі — капялюш, раговыя акуляры, летні плашч і дамаляваныя вусы (дзеля паважнасьці).
Іхнагаўваходуспачатку ніхтонезаўважае. Вярбіцкая, якая здымалапыл са столі ля дзьвярэй, выпадкова б’е па галаве шчоткаю П е т р у с я.
П я т р у с ь (крычыць, хапаючыся за голаў). Ай, вай, вай, вай, вай. Вярбіцкая (зьбянтэжаная). Ах, выбачце, калі ласка. Я незнарокам.
П я т р у с ь. Вай, вай, вай. Кара марара туй.
I г н а с ь (зьмененым голасам). Ён вітае вас.
Вярбіцкая (мітусячыся). Дык вы, калі ласка, праходзьце. Сядайце.
I г н а с ь (да Петруся). Куль-кулі. Чам бар бір ба лі.
П я т р у с ь (усьміхаецца, ківае галавою, выказваючы сваё задавальненьне). Хор шор.
Станавіцца на калені, нешта шапоча, адбівае малітвы па-мусульманску.
Алла, алла, хор мур. Сялябш, тур.
Вярбіцкая (да Зосі). Што ён робіць?
3 о с я. Хіба ж ня бачыце? Моліцца.
Вярбіцкая (паслужліва). Сядайце,сядайце,каліласка.
I г н а с ь (да Петруся, які кончыў ужо малітву). Самбум сяда іс.
П я т р у с ь задаволена ківае галавою ў знак згоды. Абодва ідуць да стала.
Але па дарозе П я т р у с ь, не заўважыўшы вядра, валіцца на яго.
П я т р у с ь (крычыць). Вай вай вай. Typ сум балям бурам самум салітарас.
Вярбіцкая. Божачка, што гэта ён сказаў?
I г н а с ь. Ён сказаў, што шчэ нават у Тунісе не купаўся ў гэткай бруднай вадзе, як гэтая.
Вярбіцкая (ледзь ня плачучы). Божачка,штожгэтазаняшчасьце на маю галаву навалілася?
3 о с я. Цётачка, не хвалюйцеся, можа як абыдзецца. Запрашайце іх да стала.
П я т р у с ь (усьміхаючыся). Ветлаэ шы мам сара кара тарамум.
I г н а с ь. Наш вялікі Сулан-Шэрын-Маркет-Садаліс урачыста даруе вам гэтыя непрыемнасьці.
Вярбіцкая. Ох,дзякавацьБогу.Алепавесялелая.
П я т р у с ь (да Ігнася). Сулі валор сулян дулас Туніс?
I г н а с ь. Наш вялікі Сулан-Шэрын-Маркет-Садаліс пытаецца: ці запраўды вы жадаеце выехаць у Туніс?
Вярбіцкая. О, так. Вельмі.
I г н а с ь (Петрусю). Сулі хор.
П я т р у с ь (задаволена). Шор, шор, хор.
I г н а с ь. Ён з гэтага вельмі задаволены.
П я т р у с ь (да Ігнася). Кара-лара суры-таляры масара.
I г н а с ь (Вярбіцкай). Наш вялікі Сулан-Шэрын-Маркет-Садаліс кажа, іпто ягоная краіна будзе вельмі радая прыняць да сябе гэткіх
людзей, як вы. Ён кажа, што возьме вас да сябе ў палац. Дасьць вам найлягчэйшую працу у сьвеце.
Вярбіцкая. Якую? Запытайцеся, калі ласка.
I г н а с ь (да Петруся). Сулям сулі сара кара лум?
П я т р у с ь (да Ігнася). Сахарас тыс тыслас холубусас.
I г н а с ь (да Вярбіцкай). Лічыць галубоў на даху ягонага палацу.
Вярбіцкая. Праўда?
П я т р у с ь. Сукра лара есьціластата.
I г н а с ь. Наш вялікі хоча пакаштаваць тых страваў, якія гэтак смачна ўмеюць прышыкоўваць беларускі. Ён кажа, што хоча параўнаць туніскую кухню-кулінарыю з вашаю.
Вярбіцкая. Зараз, зараз. Вельмі ахвотна. Зося, Ганка, дапамагайце.
Зося, Ганка, Вярбіцкая бягуцьдашафы,выносяцьдыставяцьнастол талеркі з рознымі стравамі, асабліва выдзяляецца гусь смажаны ды торт.
П я т р у с ь (угледзўшы гэта). Вай, вай, вай. Хор, шор, ДП-катор. Гура. Хор, хор, сулі.
I г н а с ь. Наш вялікі дзівіцца, што гэткі бедны стол. Можа, яшчэ што маеце?
Вярбіцкая (хутка). Так, так, ёсьць яшчэ. Зараз.
Бяжыць да шафы, дастае адтуль бутэльку зь віном ды яблыкі, ставіць ўсё гэта на стол.
П я т р у с ь. Шор, хор, сулі.
I г н а с ь. Наш вялікі цяпер вельмі задаволены.
Вярбіцкая (ветліва). Я вельмі радая дагадзіць яму.
П я т р у с ь ды дзяўчаты, якія ледзь стрымліваюцца ад сьмеху, ядуць. Вярбіцкая глядзіць наПетруся з замілаваньнем. У гэты час I г н а с ь, пабачыўшы, што П я т р у с ь усе найлепшыя рэчы цягне да сябе, паступова адбірае іх, ставячы на процілеглы канец стала.
П я т р у с ь (раззлавана). Сулі, барбатона. Му лятаратора.
I г н а с ь (спакойна). Супатра маратна.
Адстаўляе далей стравы.
П я т р у с ь (яшчэ больш узлаваны). Кар, бамбула Суля-тра та-тарах. Вярбіцкая. Нашто вы ад ягозабіраеце?
I г н а с ь. Лекар забараніўяму есьці гусяціну, торт ды піць віно. Гэта шкодзіць ягонаму здароўю.
Падсоўвае ўсё да сябе, спакойна есьць.
П я т р у с ь (ускочыўшы). Кара бум була бімбам буля сулу скулу ў носыс.
I г н а с ь (спакойна). Абыйдзецеся бяз гэтага.
Есьць далей.
П я т р у с ь (забыўшыся на сваю ролю). Гэта ж нахабства. Усе талеркі з-пад майго носу выцягнуў. Сара баляш.
Вярбіцкая (усхапіўійыся). Што я бачу? Дык вы яшчэ й гэтакім ашуканствам займаецеся, малады чалавек? Га? А я ўсё прыслухоўвалася, чула знаёмы голас, але не змагла адразу пазнаць... Ах ты, абібок няшчасны, ды я зараз табе ўсе твае костачкі на сьпіне пералічу...
Зося й Ганка (падбегшы да яе). Цётачка, ня злуйцеся, гэта толькі жарт.
Вярбіцкая. Дыязагэтакіжартгалавуямускручу.
Пятрусь ды Ігнась падбягаюць з другога боку, падхопліваюць пад рукі Вярбіцкую, якая намагаецца вырвацца. Дзяўчаты й хлапцы пяюць.
Няма чаго цяпер злавацца, Калі ўся ежа на стале. Мы хочам сяньня разьвітацца 3 жыцьцём благім ды у бядзе.
Мы будзем цэлы век удзячны За ваш сардэчны тут прыём. За гэты стол багаты, смачны Яшчэ й упрыгожаны віном.
Мы сяньня весела гуляем, Танцуем, з радасьці пяем. Мы сяньня дзень свой спатыкаем 3 надзеяй уперад мы ідзем.
Скачуць пад апошнія акорды музыкі.
Ідзе павольна ЗАСЛОНА
Падрыхтоўка да друку Насты Бакшанскай
Архіваліі: творы
Павал Касьцюкевіч
Менск
ВІДАВОЧЦА
(з сэрыі „Ізраільскі дзёньнік“)
У дзень, калі пачалася вайна, я надумаў выбрацца ў Ерусалім.
Усім падарожным з Тэль-Авіву ў Ерусалім вельмі раю ехаць менавіта не аўтобусам, а на цягніку. У вагоне вы будзеце бавіцца гадзіны дзьве (проці сарака хвілінаўу салёне рэйсавага аўтобуса), але гэта BapTa таго.
Быў мілотны надвячорак, і пасьля асмужанага сьпякотай і размытага зыркім сонцам дня абрысы гор і палескаў пакрыёму набывалі сваю строгую акрэсьленасьць, дый краявід за вагоннай шыбай клаўся перад вокам вымаляваным да апошняй рыскі алейным пэйзажам. Само сонца вось-вось мусіла схавацца, ды накінутая паветру вільготнасьць, выпарыўшыся, саступіла месца доўгачаканай прадусе і пухкай празрыстасьці.
Рэйкавая дарога: па-ранейшаму залітая праменямі, яна нібыта лагодная, яшчэ цеплаватая магма, што колісь, распаленая да беласьці, разьлілася ў клапатліва адведзеным ёй людзьмі пакручастым жарале сярод занебакрайных абшараў палеткаў і ў разоры паміж ня дужа строгіх муроў ерусалімскіх гор. Жнівеньскі вецер, што прабіваўся ў вагон праз адчыненую фортку, абяцаў няхуткую бязважкую сьмерць. Пра нябожчыкаў, уганараваных мяноўна такой сьмерцю, не вагаючыся, кажуць „пайшоў з жыцьця“. Выбітыя арабскімі сялянамі тэрасы ў гарах, засаджаныя аліўнымі садкамі, прыступкамі зьбягалі да горных ручаёў. Прычэсаныя ружай вятроў, прысадзістыя сосны на стромах хіліліся на ўсход. Менавіта гэтая заземленая скарлючанасьць рабіла іх такімі блізкімі й роднымі. А за зьмяшаным, што таперчыўся на горным узвышшы, ялова-эўкаліптавым лесам, магутнай, але зусім не драпежнай птушкай хавалася пакуль што няхуткая ноч.
3 блакітнай пустаты адвячоркавага неба нарадзілася шэрая кропка. Стала імкліва расьці, як толькі што атрыманая гематома, і раптам
каменем абрынулася на зямлю, вачавідкі ператвараючыся ў „F-16“. За першым самалётам на блізу не вэртыкальную пасадку пайшоў другі, трэці, чацьверты... Але паблізу не было ані знаку авіябазы: цягнік праяжджаў паўз кароўнікі й вялізныя кібуцныя павеці. Суседзтва ўсеяных наіўнымі галовамі сланечнікаў вангогаўскіх палёў толькі дадало гэтай раптоўнай пасадцы смак даўкай нерэальнасьці. Я забыў: гэта — маленькая краіна. Вельмі. Вельмі-вельмі. Усё па суседзтву, усё паблізу. Нават нябёсы. Нават авіябазы. Толькі ня гэтым разам, Госпадзе, калі-небудзь потым, але толькі не цяпер.
Пасьля ўцешнага шпацыру па Старым горадзе й ваколіцах, падчас якога мая галава была па-ўрачыстаму пустой, бы нутро ператворанага цяпер у музэй ветрака Мантэф’ёры, даведаўся — пачалася вайна зь Лібанам і, хутчэй за ўсё, тады, у цягніку, я зрабіўся сьведкам аднаго зь першых баявых вылетаў ізраільскай авіяцыі. I ў момант вока прыгадаў словы аднаго маладога хасыда, у якога я колісь працаваў, што за сякімітакімі сусьветнымі навінамі можна сачыць ня толькі па тэлевізары, але й бачыць на свае вочы.
На працу да таго хасыда мяне ўладкаваў адзін мой знаёмы рабін Рувэн Блайх, амэрыканскі ўраган Пятровіч, што нягледзячы на позьні шлюб пасыіеў выкрасіць дзесяць дзетак, і ў іх ліку будучага галоўнага рабіна Ўкраіны Якава Дова Блайха. У сваім родным Нью-Ёрку Блайхбацька вёў прапаганду юдаісцкіх каштоўнасьцяў сярод нерэлігійнай моладзі. У гэтай справе Рувэн меў досыць вузкую спэцыялізацыю — намагаўся завесьці на праведны шлях вылучна выхадцаў з былога СССР. Галоўнай дзядулевай зброяй у змаганьні за габрэйскія сэрцы быў фіфцік. Гэтак адзін з Рувэнавых гадаванцаў абазваў плястыкавую пяцідзесяціграмовую чарачку, якую дзядуля разам з размаітымі пляшкамі і пляшачкамі заўжды цягаў ва ўнутранай кішэні свайго чорнага халата. ГІляшкі заўсёды былі дбайна напоўненыя моцнай алькагольнай прадукцыяй.
Па-расейску Рувэн вывучыў толькі два словазлучэньні: amerikanski dedushka й obryad obrezaniya, але неспатольную смагу постсавецкае душы ведаў дасканала. Цалкам дапускаю, што на нашых былых суайчыньнікаў, цяперашніх амэрыканцаў, уплывалі ня толькі блайхаўскія веды, але й прыкрая адсутнасьць у Амэрыцы шырокіх слаёў насельніцтва, гатовых годна падтрымаць сабантуй. Так ці інакш, блайхаўскі альгарытм аб’юдэйваньня быў нязьменны: Рувэн запрашаў да сябе ў кватэру маладых людзей: вёў зь імі прыязную гутарку, у спажываньні фіфцікаў не адстаючы ад былых савецянятаў. I толькі калі ўсе былі на падпітку, — што й сам цяжка варочаў языком — Рувэн пераходзіў на
тэалягічныя тэмы: ненавязьліва казаў за рэлігію, выкарыстоўваючы пры гэтым простую й даступную рыторыку галівудзкіх баевікоў. „Мы (рэлігійныя) — гуд гайз, яны (сьвецкія) — бэд гайз, імы пераможам. Чаму пераможам? Таму што мы клясныя. Чаму клясныя? Бо харошыя“. Цалкам не выключаю, што выхітраваны dedushka ўсакральным для кожнага п’янага савецкага хлопца пытаньні„Тыліяне паважаеш?“ мяняў часам слова „мяне“ на „Бога“. I, пэўна, на заўтра, калі, як гэта часта здараецца, пад уплывам выпітага й сказанага напярэдадні, чалавек мімаволі прасякаецца пашанай да свайго субутэльніка, шмат хто з хлопцаўпадузьдзеяньнем прыведзенай вышэй мадыфікацыі рытарычнага пытаньня адчуваў пэўныя сантымэнты й да Ўсявышняга. Такое сабе падсьвядомае праграмаваньне па-блайхаўску.
Ня ведаю, чаго Рувэну больш хацелася — выпіць або павярнуць чалавека да рэлігіі, адно скажу, што ў выніку зазвычай непрацяглай сэрыі сьпірытычных сэансаў шмат хто з габрэйскіх юнакоў, начапіўшы ярмолку, кіраваўся ў бок ешывы.
Прыехаўшы ў Ізраіль і высьвяціўшыся на рабіна, Рувэн Блайх сваёй улюбёнкі ня кінуў, а наадварот, цяпер на заслужанай пэнсіі (а гэты энэрджайзэр яшчэ пасьпеў зрабіць кар’еру страхавога агента), аддаўся богаўгоднаму занятку напоўніцу. Аднак на вялікае ягонае расчараваньне, паколькі ў Ізраілі выхадцаў з былога СССР больш, чым у Амэрыцы (чытай — выбар субутэльнікаў значна шырэйшы), былыя эсэсэсэрныя хлопцы тут ня надта пагаджаліся на чаркаваньне з эскцэнтрычным дзядулем, ды стуль у яго цянёты стала трапляць значна менш душаў сасьмяглых. Калі я толькі ўладкаваўся на працу ў амэрыканскую ешыву ахоўнікам, дык Рувэн відавочна меў крызіс жанру. Гэта быў пануры, згорблены, зь нядбала завінчанымі пейсамі стары, які ледзьве соваўся. Крысьсё ягонага чорнага халата разьвівалася як крылы сьмяротна стомленага жыцьцём крумкача.
Але пачуўшы мой славянскі акцэнт, дзядуля ўвачавідкі перамяніўся: у яго вачох бліснуў гарэзны агеньчык, ён зухавата падміргнуў мне, і яго накінутая старэчасьць пайшла дымам. Спрытным рухам абрамакадабрама дастаў з нутраной кішэні чорнага халата ледзьве пачатую паўлітру „сьмірнофкі“ й свой выславёны фіфцік. He прыняўшы інфантыльных адмоваў, наліў мне поўную як вока чарачку. Потым сабе. Пасьля зноўку мне. 3 таго вечара мы пасябравалі.
На жаль, нягледзячы на высокі градус нашых багаслоўскіх палемікаў, на шлях рэлігіі Рувэна мяне зацягнуць не ўдалося, я хіба зрабіўся ягоным заўзятым субутэльнікам. Цяпер, калі я пераехаў у Тэль-Авіў, усе
мае кавалерыйскія наезды ў Ерусалім не абыходзяцца бяз похапкавых заскокаў да яго ў Байт-ва-Ган. Мы нават абменьваемся прыемнасьцямі. Дробнымі, але дарэчнымі. Калі мая ахоўная фірма збанкрутавала, ён падарыў мне 50 даляраў (сума, хто ведае скупаватых амэрыканцаў, фантастычная). У сваю чаргу, калі Садам чарговы раз гразіўся скінуць хімічную зброю, я старанна заклейваў Рувэну вокны звычайнай, якой у Беларусі клеяць вокны ад маразоў і скавышоў, паперай. Па радыё аргумэнтавана даводзілі, што супраць хімбомбы папера такі дапамагае. Карэнныя ізраільцы радыё веры не давалі. Але некаторыя, некарэнныя, трошкі давалі. Па гаспадарчых крамах рэха пачало насіць загадкавыя фразы, што абцяжарвалі мазгі прадавачак ня толькі чыгунным амэрыканскім акцэнтам, але й туманным зьместам: „Дайце мне папера супраць Садам Хусэйн“. Рувэн таксама набыў адзін маток супрацьсадамаўскага сэрпантыну, патэлефанаваў і папрасіў прыехаць да яго, пазаклейваць вокны. „Каб ніводны факінг дыктатар ня змог сунуцца да мяне з маёй дарлінг бабкай“. Калі папера для заклейкі вакон у мяне скончылася, я падумаў, што такой бяды, і газэтная падыдзе. Рувэн, які ўжо пасьпеў недзе ўкінуць пару-тройку фіфцікаў, адно булькнуў на знак згоды.
Амэрыканцы — што дзеці. Усё ў іх проста: супраць гада ёсьць прылада. А супраць Садама, адпаведна, ёсьць праграма. Тэлевізійная, на мінулы тыдзень. Пасьля таго, як я скончыў той паказальны выступ па грамадзянскай абароне для малодшых клясаў, і ў час, калі Рувэнава жонка, пабожная бабулька, частавала мяне рогалах і натхнёна балбатала пра сваіх беластоцкіх продкаў, сам дзядуля, неўзамет падміргваючы міргамі сівога д’ябляняці, працягваў мне гарбатны кубак, дзе замест гарбаты плёхкалася гаручая сумесь Элагім яго ведае чаго з чым. Рувэн, Рувэн! Калі ж ізноў мы падымем чарку зь пякельным кактэйлем, рэцэптякога сасьпеўу тваёй затуманенай галаве, і грымнем чарговы „лехаім“ за наш нецьвяроза-гарачыцельны friendship?
Аднойчы Рувэн патэлефанаваў мне й паведаміў, што знайшоў мне, тадышняму беспрацоўнаму, часовую працу: месяц трэба было даглядаць аднаго інваліда ад нараджэньня, нямоглага хлопца-хасыда, вазіць яго на інвалідным вазку. Прыстойныя грошы, дадаў ён. Я сказаў „Вай нот?“ і ўжо надвячоркам таго ж дня сядзеў у кватэры, што месьцілася ва ўльтрарэлігійным раёне Мэа Шэарым, дзе акрамя майго новага падапечнага, што прыехаў на сьвяты з Амэрыкі, туліліся яшчэ яго дзядзькі й іх 12 дзяцей, хасыданятаў усяго спэктру ўзроставых групаў. Хлопец-інвалід трапіўся рахманы, задарма мяне з вазком не ганяў, большасьць часу бавіўся ў сынагозе, дзе вучыўся й маліўся, што амаль
не замінала мне працягнуць весьці з маімі ерусалімскімі сябрукамі свой нецьвярозы лад жыцьця. Ясная рэч, улучна з Рувэнам.
Напачатку з маладым хасыдам праблемаў амаль не было, хіба цяжкасьці перакладу. Роднымі мовамі амэрыканца былі ідыш і ангельская. Да таго ж, ён ведаў іўрыт. Для нашых стасункаў ён выбраў не ангельскую, якую я сяк-так, і ня ідыш, які я, да жалю, зусім не, а менавіта іўрыт, які я, зразумелая рэч, няблага. Дый сам Ёэль (так звалі хасыда) размаўляў на іўрыце першарадна. Але як бы так сказаць... Гэта быўтрохі іншы іўрыт... Я б сказаў, зусім іншы. Я б сказаў, што гэта быў нялюдзкі іўрыт.
Рэч у тым, што хасыд, чэрпаючы моўныя веды пераважна з дыялёгаў паміж Абрагамам і арханёламі ды царыцай Саўскай з царом Салямонам, зусім ня ўлічваў, што я спасьцігаў іўрыцкія азы (тут дакладней будзе сказаць алефы) з наточаных як выкідуха рэплік ерусалімскіх гопнікаў. Таму няма дзіва, што ў вуснах Ёэля нават самыя пабытовыя выказваньні й звычайныя просьбы чуліся сьпічамі старазапаветных прарокаў. Да прыкладу, ягоная просьба папіць гучала прыблізна так: „ІД маюцца ў машне тваёй банкноты Ізраілееы, кабмы патрапілі наталіць смагу нашую, набыўшы ў гандляра напоямі жбан з фантаю?“
I ці варта казаць, што пасьля двух дзён, запоўненых гэтымі мошнамі Ізраілевымі й новымі пакаленьнямі, якія выбіраюць жбаны са старазапаветнай пэпсі-колай, я ўрэшце сказаў Ёэлю: „Let’s speak English, о 'кеу?“ Маўляў, „мужчына, не дурыце галавы — гаварыце па-чалавечаскі!“.
Да слова кажучы, менавіта тады, жывучы сярод ерусалімскіх хасыдаў, на сваёй скуры зьведаў, што такое падабенства паміж ідышам ды беларускай. Адкрыцьцё засьпела мяне акурат на Сукот.
На сьвята Сукот прававерныя цэлы тыдзень ня сьпяць ва ўласным доме, а бавяць ночы ў фанэрным ці палатняным будане на двары. У Мэа Шэарым няма ніякай магчымасьці спаць на падворку — іх там вобмаль: цясноцьце неймавернае, дамы налазяць адзін на адзін. Кемлівыя артадоксы знайшлі выйсьце з гэтай, як здавалася, нявыкруткі. Калі спаць на двары падчас Сукоту немагчыма, а дома — не дазваляюць рэлігійныя законы, дык чаму б не прыстасаваць для сьвяточных салашоў бальконы? У сям’і, дзе я жыў, таксама выкарыстоўвалі для гэтага тры гаўбцы. Зрабілі каркас, паклалі пальмавыя галіны на дах і, атрымалася стопрацэнтовая сука (націск усё ж на другі склад). Праўда, было адно „але“: дах аднаго з салашоў быў некашэрны. Як вядома, паводле рэлігійных законаў, добрая, кашэрная, сука мусіць стаяць на вольным паветры ды над ёй нічога быць не павінна, адно чыстае неба. Але ў тым доме над бальконам будаўнікі прыляпілі невялікі казырок супраць
дажджоў, гэтак зь няведаньня зрабіўшы палову балькону непрыдатным, некашэрным для ўсіх будучых салашоў, што меліся быць усталяваныя на ім. Карацей, бальконаў у кватэры толькі тры, а жыхароў процьма, і таму Ёэля і мяне паклалі ў тую суку, што стаяла на напалову кашэрным бальконе. Мой ложак быў зусім некашэрны (ён стаяў дакладненька пад казырком), а Ёэлевы — добры толькі напалову. Зразумелая рэч, паклаўшыся спаць, Ёэль ссоваўся на кашэрны бок ложка. Але, пакруціўшыся ў сьне, незнарок перавальваўся на кепскі бок пад казырок, пад дах. I як чалавек вельмі пабожны, што жадае рупліва пільнавацца ўсіх запаведзяў, Ёэль штовечар прасіў свайго дзядзьку, якога даймала бессань, падыходзіць сярэдзь ночы на балькон і правяраць: калі трэба будзіць, каб пляменьнік перасунуўся на добры бок ложка, над якім не навісае дах. У дадатак да ўсёй гэтай мудрагелістай, як самі запаведзі, завязкі, Ёэль быў вельмі старанны вучань, і вучыў Тору й камэнтары нават перад сном. Надзяваў навушнікі, ставіў запісаныя на касэту тлумачэньні якога-небудзь хасыдзкага мудраца й засынаў пад яго мернае балбатаньне. 3-за гэтых навушнікаў, каб пабудзіць пляменьніка, дзядзька мусіў крычаць на ўсе застаўкі. I вось якраз дзякуючы гэтаму зьбегу акалічнасьцяў, цягам сьвяточнага тыдня я амаль кожную ночку прачынаўся ад пякельных верашчаньняў таго дзядзькі на чыстым ідышы: „Plemenik, plemenik! Suka, suka! Plemenik, plemenik! Dach, dach!“ — „Пляменьнік, пляменьнік! Сука, сука! Пляменьнік, пляменьнікІДах, дах!“Я ўскідваўся з ложка зь яснай думкай, што трапіў у крэўныя разборкі на вуліцах якіх-небудзь Гальшанаў ці Вялейкі. Дах ад таго „Дах!-Дах!а“, скажу я вам, ехаў капітальна.
А яшчэ нашы адносіны зь Ёэлям азмрочылі бясконцыя дыспуты пра перавагу рэлігійнага ці сьвецкага. Амэрыканскі хасыд ня надта ўпадабаў сэкулярны Ізраіль за тое, што многа хто тут ня надта пільнуецца суботы, часам есьць некашэрнае. I наагул выказваўся няўхвальна пра ўсю сучасную цывілізацыю: тэлек, назойлівая рэкляма, прапаганда. Дык вось, аднойчы даведзены да шаленства па-хасыдзку грунтоўнымі довадамі Ёэля на карысьць рэлігійнага, спракаветнага ладу й выдатна абгрунтаваным ганьбаваньнем нас, сучасных бязбожнікаў, я выдыхнуў свой апошні аргумэнт на карысьць жыцьця сьвецкага, прасьвяшчонага: „А як бы людзі змаглі б абыходзіцца бяз мэдыяў? Вось як ты даведаўся б пра тэракт у вежах-блізьнюках?“
I вось тут Ёэль, жыхар Брукліну, вытрымаўшы паўзу, па-пераможніцку цягнучы кожнае слова, адказаў:
— А нашто мне твае мэдыі? Я бачыў тую навіну на ўласныя вочы.
На маргінэсе
Макс Шчур
Прага
ВЯЛІКІ НЯЎДАЧНІК
Вячаслаў Разумовіч-Хмара. Грымасы ўсясьветнай вайны. Трылёгія: Зманлівы сьвет. Бяз маскі. Куюцца кайданы. 1930—1937-
Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky: [1 vydani], Praha, 1930. — 238 str.
Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky. Moskva-Kovno—Varsava—Berlin—Pariz—Praha. Autobiograficky dokumentami roman. (Grimasy svitove valky. Ö. 2.) Brno, 1935. — 269 str.
Ataman V. Razumovic-Chmara / Kuji se okovy. (Grimasy зоёіооё vdlky. C. 3.) Brno, 1937. — 218 str.
Ataman V. Razumovic-Chmara. Salebny зсёС (Grimasy svetove valky. Ö. 1.) Оргайепё 2 vydäni. Brno, 1938. — 295 str.
„Пасьля прачытаньня абвінавачаньня старшыня суда абвясьціў мне, што перакладчыкам зь беларускай мовы будзе маёр Ружанцаў (беларускі паэт Алесь Смаленец. — М. Шч.), якога я ў 1920 годзе павінен быў арыштаваць паводле загаду за службовую правіннасьць у якасьці камандзіра беларускай роты. Пасьля выступу старшыні я выказаў просьбу, каб мне было дазволена сьведчыць па-расейску, як што ўсе прысутныяразумелірасейскую мову...
Сваю абарончую прамову я пачаў а палове адзінаццатай раніцы і скончыў недзе а чацьвёртай гадзіне дня. Цягам маёй абароны абліччы судзьдзяў пачалі паступова праясьняцца, і ўсе зь відавочнай цікаўнасьцю і зьдзіўленьнем пазіралі на мяне, ня зводзячы зь мяне вачэй...
У момант, калі Клімайціс пачаў казаць, што я ехаў з Прагі ў Варшаву на нараду польскага генэральнага штабу ў справе змовы супрацьЛітвы, я не ўтрымаўся ірэзка перарваў Клімайціса: «Саромцеся так несумленна брахаць перад вайсковым судом!»“'.
1 Ataman V. Razumovid-Chmara. Grimassy svetove valky. Praha, 1930. S. 253—255.
Думаю, Вячаслаў Разумовіч мог бы быць прататыпам гэткага нясьмешнага Астапа Бэндэра ці Лазіка Райтшванца ў якім-небудзь сацыяльна-крытычным рамане з жыцьця міжваеннай Усходняй Эўропы. Аднак сам сябе ён бачыў як постаць хутчэй гераічную, таму вырашыў напісаць раман пра сябе сам. Такія кнігі рэдка атрымліваюцца камічнымі — уражаньне сьмешнага ўзьнікае там міжволі, у адваротнай прапорцыі да аўтаравых намаганьняў надаць сваёй кнізе й свайму жыцьцю рысы трагізму й гераізму. Але гэта зусім не азначае, што ў гэтым жыцьці і ў гэтай кнізе няма месца насамрэч трагічнаму й гераічнаму, як, бадай, і ў любым жыцьці — толькі што яно там узьнікае між радкоў, зноў-такі, наперакор уласным аўтаравым мэтам... Ужо гэтым кнігі Разумовіча-Хмары здольныя зацікавіць зь першага погляду ня толькі гісторыка, але й псыхоляга-аматара ад літаратуры.
MiSTO PREDMLUVY
JedcndcKiw kvelna r. 1915 v Haliä u mi-ata Jaro•lavf odehrival ae kruty boj: rusky vojik a rusky ddstojntk „holyma nrkama" odraieli näpor po zuby ozbroiene armädy MvUla Mackensena -
Koiem 12. hodiny poledni roztfiitila mi kulka spodni delist .. V hlulwkitn lylu znämi a pfibuzni * rubnee „zabiti dtetojafeT' рМеШ si kratkou puznimku. porudik Vjafealav R. PfcicUi si p. potruchlili a vUli slouht pamchidu м aluhu Boiiho. zabirtho na poli valeintin V moji snirt ncuvifila pouze jedna divka — mops budoud iena; hlcdala a nakzla mac v moskevske nemoenki hratetc TatiMeva. Vyborik oSetfoväni a Cax zahojily Idfkou rinu.
Jednou, prohliieje eawpie ..Rusky historicky veatnlk venoval jaem pozornost danku vojenskeho odbomika: „ProchMka Ichkiho ddostfeteetva po Halid’ Autor 5lanku yysvdloval. jak a prod lidske ja*y akonäly v Haliii pro jednu stranu vitJznou prochäzkou a pro druhou tiikou poriikou. Jako bvt mihly ae ini pled inky obrady hrtay s pole smrti, kde Iide v divokd otupdlosti probüdävah dmh druha bodäky; rozbivic paiby rudnlc o lebky, sptetali sc v ptstnim boji a jako drav* Idmy kousali ae navzAjem pfi xvucich kakotonie olova a oceli. brane iistimi del, kulumetü, vrhaM pum a p«>dobnych „vynülczü" lidskeho rozumu a genia XX. atoleft — xtokti pokroku lidske kultury a humanismu . Smutny paradox. A oatatne. kdo vi. zdali paradox ...
Za icst mesicö po zrancni odeiel jsem z nemocuicc
5
Аўтограф Вячаслава Разумовіча-Хмары на ўласнай кнізе
1
Паводле мовы сваіх твораў Вячаслаў Разумовіч — пісьменьнік расейска-чэскі. Першая частка „Грымасаўусясьветнай вайны“ выйшлаў Празе ў 1930 г. у чэскім перакладзе, зробленым паводле расейскага арыгіналу (наўрад ці кніга выдавалася й па-расейску, прынамсі, сам аўтар пра гэта ня згадвае); другая, у 1935 — у Брно, напісаная ўжо пачэску (Разумовіч жыў у Чэхіі зь некалькімі перапынкамі з 1924 г. і лічыў яе сваім другім домам пасьля Літвы); трэцюю зноў перакладае з расейскага арыгіналу сябра Разумовіча, украінскі пісьменьнік В. М. Несьцярэнка, аўтар хутчэй за ўсё згубленай мэмуарнай кнігі „Забытыя магілы“ пра Галіпольскае „сядзеньне“ рэштак Врангелеўскай арміі. Беларускай пары жыцьця й дзейнасьці Разумовіча датычыцца перадусім расейскамоўная першая частка, тым часам як у чэскамоўнай ён усё яшчэ падпісваецца „беларускім атаманам“, але вызнае ідэалёгію тыповага расейскага белаэмігранта-панславіста, хаця і ў спалучэньні з збольшага дэмакратычнымі перакананьнямі. У першай частцы, арыентаванай хутчэй на расейскую эміграцыю, мы бачым яго заўзятым антысаветычкам; у другой, прызначанай хутчэй чэскай публіцы, ён выяўляе сябе перадусім як антыфашыст. Аднак гэты антыфашызм паходзіць хутчэй з расейскага патрыятызму: ухваленьне непераможнасьці вялікай Расеі часам даходзіць ажно да ўхваленьня Сталіна як „вялікага рэфарматара“. (Цікава, што адзін з аргумэнтаў на карысьць Савецкай Расеі гучыць наступным чынам: „Савецкая ўлада дала ўсім народам сапраўдную культурную аўтаномію. Там, дзе. быў агромністпая нястача школ (Беларусь), сёньня ў народу ўдосталь самых розных школ. Там, дзе было 8о% непісьменных, сёньня ня ведаюць, што такое непісьменны чалавек. Хіба гэта не прагрэс асьветы, калі параўнаць з Полыйчай, дзе пазачынялі беларускія іўкраінскія нацыянальныя школы?“2). Пры гэтым яшчэ ў 1924 г. Разумовіч выступаў супраць перадачы паўнамоцтваў БНР ураду БССР... Цяжка сказаць, наколькі гэтая зьмена поглядаў была сапраўднай эвалюцыяй, а не звычайнай рэакцыяй на зьмены палітычнай сытуацыі, і перадусім — на зьмену настрояўу тым бязрадным і ідэйна дэградоўным да фашызму, адарваным ад рэчаіснасьці на радзіме эмігранцкім асяродзьдзі, у якім варочаўся Разумовіч у Чэхіі, Бэр-
2 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky. Moskva—Kovno—Varsava—Berlin— Pafiz—Praha. Autobiograficky dokumentärni romän. (Grimasy svetove välky. 0. 2.) Brno, 1935. S. 103.
ліне й Парыжы ў 1931—1935 гт. Як бы там ні было, камуністычная сымболіка зьяўляецца на вокладках ягоных кніг з 1935 г. — на першым выданьні першай часткі (1930 г.) усялякі намёк на яе адсутнічае. Затое ў „выпраўленым“ перавыданьні з 1938 г. з тэксту зьнікаюць некаторыя пасажы, як, напрыклад, гэты: „Пра мяне ўжо ў 1923 г. часопіс „Савецкая Беларусь“ пісаў: „Навасьпечанага белагвардзейца В. РазумовічаХмару чакае той жа лёс, як і ягоных братоў-белагвардзейцаў... тысячы якіх зьнітчаныя рэвалюцыйным народам СССР“3.
Узьнікаюць нават сумневы, ці не выдаюцца кнігі Разумовіча наўпрост за грошы сталінскай Расеі, калі ўлічыць мноства ўтрыманай там прарасейскай агітацыі? Але гэтая агітацыя, трэба сказаць, зусім не здаецца такой аднабаковай, каб Саветы плацілі за яе грошы. „Я глыбока веру разам зь любімым прэзыдэнтам і вялікім чалавекам, Т. Г. Масарыкам, што праўда заўжды перамагае, іяезначаньне выйдзе на паверхню раней ці пазьней, хай супраць яе чыніцца які заўгодна гвалт. — Ці падабаецца мне рэжым савецкай улады ў Расеі? — Не!Але пасьля ўсяго, што я бачыў і перажыў з часоў вайны да сёньня, я перакананы, што яна не такая і дрэтая, як хацелі б тыя, хто сёньня хоча ўладарыць над расейскім народам...“4 Расейскі патрыёт Разумовіч прарочыць Эўропе ўратаваньне ад фашызму з Расеі — і, у прынцыпе, не памыляецца (хаця ягоныя прароцтвы пра будучы хаўрус гітлераўскай Нямеччыны й Польшчы супраць Расеі даюць яскравы прыклад ягонай палітычнай „празарлівасьці“)... „Што да самой Расеі, Розэнбэрг і ягоны патрон Гітлер Дольфі памыляюцца. Расея сама пераможа камуністычную ўтопію, гэта пытаньне яшчэ аднаго-двух пакаленьняў. Дзеці бальшавікоў, удзельнікаў грамадзянскай вайны, ужо сёньня глядзяць на сьвет іначай: не вачыма рэвалюцыянэраў, а вачыма навасьпечаных буржуа“5.
Твор ня ёсьць аднародным ня толькі паводле мовы ці палітычных перакананьняў, але й паводле стылю й структуры. Гэтак, другая частка зусім ня ёсьць працягам першай, як сьцьвярджае сам аўтар, — яна ёсьць хутчэй лірычна-публіцыстычнай варыяцыяй на тэму ўласнага жыцьця, дзе крыху зь іншай пэрспэктывы падаюцца тыя самыя падзеі, што і ў першай частцы, прычым аўтар, як і кожны санраўдны графаман, не эканоміць ні паперы, ні часу чытача (кожная з трох частак „трылёгіі“ мае 200—300 старонак). Першая частка, бадай, найбольш цікавая
3 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 159.
4 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 8.
5 Тамсама. S. 250.
Вокладка кнігі Вячаслава Разумовіча-Хмары
інфармацыйна, нагадвае сухі вайсковы рапарт — відаць, што яна пісалася хутка, па яшчэ гарачых сьлядох падзеяў, адсюль неахайнасьці ў ейнай структуры: процьма непатрэбных падрабязнасьцяў, паўтораў, храналягічных непасьлядоўнасьцяў і г. д. Відавочна, што ў час яе стварэньня аўтар калі й лічыў сябе пісьменьнікам (што малаверагодна), дык зусім ня меў уяўленьня пра сутнасьць гэтага рамяства — але наяўнасьць тых жа рысаў у другой частцы ня сьведчыць аб вялікім прагрэсе ў гэтым кірунку. У любым выпадку, называць гэты твор „раманам“ ня варта — гэта чыста рэклямны ход выдаўца, гэтаксама, зрэшты, як і карыстаньне тытулам „атаман“ (папросту за няйменьнем высокага вайсковага рангу — дакладную запіску прадстаўніку Літвы ў Нямеччыне ён падпісвае як „старэйшы лейтэнант Літоўскага войска“).
Наагул, Разумовіч перадусім — бізнэсовец па волі лёсу, а не па духу, і тым больш не па выніках. 3 пачатку 1930-х гг. у Чэхіі пісаньне й публікацыя ўспамінаў стала для яго новай сфэрай прадпрымальніцтва: „Пасьля вяртаньня дадому я загадаў паслаць у Аламоўц 8о сваіх кніг, столькі ж у Пржзраў, So у Брно, a 100 кніг я напіхаў у валізу і выдаўся па краіне іх прадаваць. Калі гэта ня выйдзе, буду пазычаць... У Ала-
38о
моўцы сябра „лігі“ спадар Р. Рж. пазычыў мне за 8о кніг ажно 150 крон! Пасьля майго вяртаньня з Парыжу ён пасьля доўгіх пакутаў (маіх!) вярнуў мне шэсьцьдзесят кніг“6. Выглядае, што гэты сумны досьвед нечаму яго навучыў: на вокладцы перавыданьня першай часткі „Грымасаў“ сабраныя ўхвальныя й насамрэч некрытычныя водгукі мэра гораду Брно, чыноўнікаў ад адукацыі, рэдакгара мясцовай газэты, кіраўніцтва ўнівэрсытэцкай бібліятэкі... У канцы выданьня чытаем: „Пытайцеся ў кнігапрадаўцоў альбо непасрэдна ў аўтара: В. Разумовіч-Хмара, у Брно-ІІ, Жабовржэска вул. 5. Рускі аўтар дзякуе вам за ўвагу іза рэкамэндацыіягонай кнігі вашым знаёмым“. Адзін з асобнікаў другой часткі, прысьвечанай „гераічным чэхаславацкім легіянэрам“, Разумовіч перадае (наўрад ці асабіста) з аўтографам самому прэзыдэнту Масарыку (кніга захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі ў Празе). Аўтар зрабіў магчымы ў той час і ў ягоным становішчы максымум для прыцягненьня цікавасьці да сваёй асобы й свайго твору, улучна з ілюстрацыямі падзеяў эпохі (у першым выданьні іх няма) — фатаздымкамі палітычных і вайсковых дзеячаў, дакумэнтаў, да якіх Разумовіч збольшага мае чыста ўскоснае дачыненьне... Тое ж самае тычыцца й мала адпаведнай зьместу трылёгіі пампэзнай назвы. Зрэшты, гэта прынесла, відаць, нейкі плён, аднак зь сёньняшняга гледзішча такая самарэкляма выглядае ня проста камічна, а нават як прыніжэньне — хай не для бізнэсоўца й эмігранта, але для „атамана“ й пісьменьніка. Насамрэч, як мы ўбачым далей, цягам жыцьця Разумовіч не ўсьведамляў асаблівай розьніцы між прадпрымальніцтвам і жабраваньнем.
2
Ці ёсьць дакумэнтальная проза Разумовіча, што называецца, верагоднаю? Думаю, што ў прынцыпе Разумовічу можна давяраць, хаця й варта часам правяраць. Прынамсі, параўнаньне ягоных вэрсіяў падзеяў, пададзеных у тэкстах з розных часоў, дае падставы для такога даверу. Факты ён насамрэч перадае суха, зь нецікавай часам скрупулёзнасьцю. Відаць, што аўтар успрымае пісаньне ўспамінаў як працяг выкананьня свайго грамадзянскага абавязку — таму, магчыма, першая частка настолькі й нагадвае вайсковы рапарт. Менавіта таму яна цікавейшая, бо якраз у другой частцы аўтар адступаецца ад чыстай перада-
чы фактаў і пачынае ўдавацца ў лірыку (успаміны пра дзяцінства) і публіцыстыку (развагі пра гісторыю й сусьветны палітычны лад, прычым ягонае веданьне палітыкі й гістарычных фактаў пакідае жадаць лепшага). Відавочна, што хутчэй чым пісьменьнікам ці публіцыстам ён мог бы стацца журналістам (сёньня, несумненна, ён быў бы гэткім „ідэальным блогерам“) — могбы, аленя стаўся...„Часопісы тады адрынулі мае артыкулы, бо не маглі паверыць у сумную праўду і абвяшчалі іх тэндэнцыйнымі альбо рамантычнымі“7.
Праблема тут, аднак, ня ў аўтаравым стылі перадачы фактаў, а ў тым, што самі па сабе гэтыя факты збольшага не настолькі цікавыя з сучаснага гледзішча, каб заслугоўваць гэткай дакладнае перадачы...
Але для аўтара гэта не галоўнае. Для яго галоўнае — Праўда, ці, прынамсі, тое, што ёсьць праўдай у ягоным разуменьні. „I ўсё-ткі мая праца ня мае іншай мэты, як толькі сказаць і даказаць, як што было, ня ставячы сябе на першы плян і не даруючы сабе нічога. А падзеі, пра якія я пійіу, ёсьць настолькі важнымі для чэхаў і настолькі займальнымі, што мая кніга ёсьць адзіным жывым раманам, часам горкім, бурлівым і кранальным“8. Наколькі гэтая вера аўтара была справядлівай, і наколькі яму ўдалося даказаць сваю рацыю астатнім? Практычная невядомасьць Разумовіча сёньня можа сама па сабе быць адказам... А можа й ня быць.
Галоўная вартасьць аўтара — ягоная насамрэч фэнамэнальная, дэталёвая памяць (наколькі памяць наагул можа быць дакладнай і абысьціся без падфарбоўваньня). Бадай, менавіта гэтая памяць пра мінуўшчыну ёсьць для Разумовіча найбольш каштоўным у ягонай сучаснасьці: ён востра ўсьведамляе хуткае мінаньне свайго жыцьця й спрабуе ўтрымаць яго на паперы ва ўсіх дэталях. „Але гэта ўжо было некалькі гадоў таму, у наш час жывецца хутка, і таму хутка забываецца“9. Калі б кніга была фікцыяй, уласьцівае ёй замаруджваньне часу на дробязях было б папросту недаравальным. Але паколькі гэта дакумэнт, каштоўнасьць дробязяў робіцца з часам неацэннай. Менавіта з банальных побытавых сытуацыяў, якія зь сярэднетэрміновай пэрспэктывы здаюцца камічнымі, складаецца жывая гісторыя — менавіта таму яна набывае каштоўнасьць у пэрспэктыве доўгатэрміновай, калі асоба
7 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 244.
8 Тамсама. S. 8.
9 Тамсама. S. 233.
аўтара пачынае ўспрымацца як займеньнік для ўсіх астатніх асобаў свайго часу, расплываецца ў агульнай карціне эпохі. Гэтая асоба, па сутнасьці, і ёсьць эпохай.
Такім чынам, Разумовічу несумненна можна верыць у тым, што ёсьць у кнізе найбольш каштоўным — у дробязях. Неабавязкова, наадварот, паддавацца ягоным ацэнкам самога сябе ці пагаджацца зь імі. Насамрэч аўтар, насуперак сваім дэклярацыям, надзвычай некрытычна ставіцца да сябе, таму ствараецца ўражаньне, што ён увесь час нібыта апраўдваецца. Невядома толькі, перад кім. Магчыма, перад самім сабой?
3
Што вядома з „даатаманскай“ пары жыцьця Вячаслава Разумовіча: нарадзіўся ў 1889 г. у сям’і вайскоўца, шляхціца Івана Андрэевіча Разумовіча ў Берасьці (!). „Сюды прыйшоў мой род з Паўднёвай Расеі. Пры царыцы Кацярыне II быў мой прадзед, граф Разумоўскі, гетманам Украіны'0. Мой бацька... пераехаў у Брэст-Літоўскі семдзесят гадоў таму“". Вячаслаў меў трох старэйшых братоў: Іосіфа ў Вільні (у 1929 г. скончыў жыцьцё самагубствам у Рызе), Ніканора ў Кіеве (у другой частцы сьвятар Ніканор-„Сьвятазар“ апісваецца як заступнік сялянаў-беларусаў, які павёз ад іх пэтыцыю да цара ў Пецярбург і ледзь за гэта не
'° Маецца на ўвазе Кірыла Разумоўскі, апошні гетман Украіны ў 1750—1764 гг., чыю выяву сёньня можна знайсьці на ўкраінскай паштовай марцы за 45 капеек. Пачынальнік роду Разумоўскіх Якаў Раманавіч Розум быў простым казаком. Разумовічы, паводле ўсяго — пазашлюбныя нашчадкі нейкага з сыноў Кірылы Разумоўскага. Цікава, што сын К. Разумоўскага Андрэй (1752—1836) быў славутым дыпляматам і мэцэнатам — гэта яму прысьвечаная 5-я сымфонія Бэтховэна зь вядомым пачаткам „Лёс грукаецца ў дзьверы“... Але ён, паводле нашых падлікаў, фізычна ня мог быць дзедам Разумовіча, пагатоў што большасьць жыцьця правёў за мяжой. Разумовіч, хутчэй за ўсё, памыляецца, называючы Кірылу Разумоўскага „прадзедам“ — слушна было б „прапрадзед“. Іншы сын К. Разумоўскага, Аляксей (1748— 1822), быў міністрам адукацыі пры Аляксандру I — цікава, што ў адной з крыніцаўягонае прозьвішча падаеццаяк „Разумовіч“ (гл.: Поджн В. Незунты н преподаванне латнны в царской нмпернн http://www.dirittoestoria.it/ iusantiquum/articles/poggi.pdf ).
пацярпеў; расстраляны ў 1937 г.12 — сам Вячаслаў пра гэта, хутчэй за ўсё, ня ведаў) і Ўладзімера ў Тбілісі. Як бачым — сям’я „імпэрцаў“, што называецца, „прафэсійных калянізатараў“... Пасьля сьмерці бацькі ў 1905 г. Вячаслава пасылаюць у вайсковую акадэмію да брата ў Тбілісі, дзе той служыць у графа Варанцова, там яго засьпявае першая расейская рэвалюцыя, і брат неўзабаве адсылае яго назад у Літву — у Вільню. Там ён урэшце паступае ў афіцэрскую вучэльню пад доглядам брата Іосіфа, нібыта блізкага супрацоўніка князя Валконскага (знаёміцца з пляменьнікам Пілсудзкага Баляславам і ягонай сястрой Ядзьвігай). Адтуль яго неўзабаве пасылаюць вучыцца ў Петраград на вайсковага інжынэра, потым ён трапляе (хутчэй у якасьці сакратара, бо для інжынэра ён яшчэ замалады) на Дон, у казацкае войска, дзе „заражаецца“ рамантыкай казацкага жыцьця, хаця сам удзельнічае ў плянаваньні будаўніцтва запрудаў (менавіта там ён упершыню бачыць „жывых атаманаў“). Там яго засыіявае вестка пра пачатак Першай сусьветнай вайны, і ў якасьці „паўротнага камандзіра“ ён трапляе на Каўказ. На Каўказе й пасьля на Закарпацкай Русі, пад Галічам, ён атрымлівае свой першы й апошні (!) досьвед ваенных баёў — малады афіцэр не выяўляе асаблівых прыкметаў гераізму, наадварот, як ён сам прызнаецца, без слугі б ён прапаў, і начальства неаднаразова робіць яму вымовы то за ўцёкі, то за памылкі... Урэшце, ягоная актыўная вайсковая кар’ера ў царскім войску практычна сканчаецца цяжкім раненьнем у сківіцу — яго перавозяць у шпіталь Тацішчава ў Маскву. Празь некалькі месяцаў у Маскве ён жэніцца на маладзіцы паходжаньнем з Горадні, потым яго зноў накіроўваюць на фронт — гэтым разам пад Дзьвінск. Рэшту вайны ён праводзіць у якасьці інтэнданта — неўзабаве пераводзіцца ў Бесарабію, на румынскі фронт, дзе служыць да канца вайны. Бальшавіцкі пераварот засьпявае яго ў Кіеве (верагодна, ён езьдзіў на пабыўку да брата Ніканора), дзе Разумовіч на кароткі час стаецца галоўным інтэндантам гетмана Скарападзкага — найвялікшае ягонае дасягненьне на сацыяльнай лесьвіцы — і неўзабаве трапляе ў палон да Пятлюры разам зь цягніком правіянту, прызначаным для Скарападзкага... Там, пад рулямі пятлюраўцаў, ён упершыню называе сябе беларусам (1918 год,
12 „Разумовіч Міканор Іванавіч. 1883 г. н., беларус, ураджэнец г. БрэстЛітоўск, зьняволены Ухтпечлагу НКВД СССР. Арыштаваны 26.10.1937 z. Асуджаны 16.12.1937 г. „тройкай“ УНКВД Архангельскай вобл. паводле арт. 58-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня“. (крыніца: http:// www.kurapaty1988.org/victim.asp?id=7i56).
БНР яшчэ існуе як дзяржава), і гэта выратоўвае яго ад сьмерці — яго адпускаюць, і ён вырашае вярнуцца ў Беларусь. Забраўшы зь Бесарабіі жонку, якая працавала настаўніцай у Акермане, ён едзе зь ёю ў Горадню, жончына роднае места, дзе ў яе застаўся сякі-такі маёнтак (сам Разумовіч нібыта меў нейкую спадчыну пасьля бацькі ў Берасьці, але так ёю й не скарыстаўся). У Горадні ён уступае ў мясцовы Беларускі нацыянальны камітэт (але зь меркаваньняў хутчэй мэркантыльных, чым ідэйных, каб мець нейкія сувязі) і стварае каапэратыў „Белая Русь“, які пасыіяхова гандлюе каньяком, тытунём і ўсім магчымым, прычым спачатку забясьпечвае польскую „татарскую коньніцу“, а пасьля наступу Саветаў — Чырвоную армію... 3 адступленьнем чырвоныху 1920 г. узьнікае небясьпека, што ягонае майно й ён сам будуць альбо вывезеныя чырвонымі, альбо па вяртаньні канфіскаваныя палякамі, якія й дагэтуль падазравалі ў ім „бальшавіка“, бо ён не гаварыў па-польску. Разумовіч прымае даволі слушнае з гледзішча бясьпекі сям’і рашэньне перабрацца ў Вільню, якое, аднак, спрабуе тлумачыць тым, што „Літва яму як беларусу заўжды была бліжэйшая“. Стаўшыся літоўскім грамадзянінам, ён паступае на вайсковую службу ў якасьці афіцэра. Пасьля захопу Вільні Жалігоўскім перабіраецца ў Коўна, дзе яму як беларусу паводле паходжаньня даручаюць арганізацыю антыпольскай партызанкі на акупаванай палякамі тэрыторыі.
Якім было сапраўднае дачыненьне Разумовіча да Беларусі? 3 палітычнага гледзішча — вельмі нязначнае, і ён гэта сам прызнае:
„Я ведаў Вільню зь дзяцінства; я тут рос, выхоўваўся, вучыўся, і таму натуральна, што родны горад выклікаў у мяне пачуцьцё адданасьці яму і пачуцьцё грамадзянскага абавязку. Я зьехаў з Расеі і вярнуўсяў Літву, на сваюрадзіму, новую паводле назвы, але старую паводле дзіцячых і юнацкіх успамінаў пра родны край... Пачуцьцё абавязку загадвала мне, каб я ляяльна і дзейна служыў сваёй новай радзіме, Літве.
Будучы паводле выхаваньня расейцам, я лічыў сваё становішча ў Літве часовым і часта думаў пра пару, калі змагу вярнуцца ў сваё звыклае асяродзьдзе, да звычаяў і мовы сваіх землякоў у Расеі.
Беларускія арганізацыі цікавілімяне пастолькі, паколькі яны ўтваралі расейскую нацыянальную меншасьць сярод літоўскіх грамадзянаў, і таму я быў далёкі ад усіх прымхлівых плянаў беларускіх нацыяналістаў зь іхнай марай стварыць незалежную «Беларускую народную рэспубліку» “13.
13 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 117.
Вось так — у двукосьсі... Але, па іроніі лёсу, менавіта „Архівы БНР“ — адна зь нешматлікіх крыніцаў, дзе Разумовіч згадваецца ажно 5 разоў; акурат у сувязі зь беларуёкай партызанкай пра яго згадваюць сучасныя гістарычныя дасьледаваньні...
Гэтак нечакана пачынаецца непрацяглы „раман“ Разумовіча зь беларускай нацыянальнай справай, які ён пазьней неаднаразова спрабуе ажывіць за мяжой у пошуках перадусім паляпшэньня свайго матэрыяльнага становішча. Прычым ляяльнасьць яго да Літвы значна большая, чым да Беларусі — хаця менавіта Літва арыштоўвае яго й ставіць перад вайсковым судом... Зрэшты, і з боку беларусаў ён асаблівай удзячнасьці не дачакаўся — бальшыня беларускіх палітычных дзеячаў аказваецца, паводле яго, здраднікамі й такімі ж падманшчыкамі, як літоўцы... Сам ён на здраду не ідзе, я думаю, не таму, што ён ёсьць такім прынцыповым, але хутчэй за ўсё яму бракуе на гэта адвагі (у 1924 г. прадстаўнік бальшавікоў у Гданьску Курляндзкі раіць яму пашукаць фальшываманэтнікаў, якія падрабляюць савецкія чырвонцы — адчуўшы дух сапраўднай „вялікай палітыкі“, Разумовіч больш зь ім ніколі не сутыкаецца). Цікавае павучэньне: там, дзе палітычныя амбіцыі сканчаюцца матэрыяльнымі інтарэсамі, вялікай палітыкі не атрымліваецца, бо для яе ўсё-ткі патрэбныя ідэі...14 (Гэтыя ідэі ўзьніклі ў Разумовіча пазьней: у 1931—1933 гг. ён жыў у Парыжы на кватэры ў вядомага ра-
14 Гісторык Аўген Мірановіч сьцьвярджае, што з самага пачатку сваёй службы ў літоўскім войску ў якасьці беларускага атамана Хмара супрацоўнічаў з польскай выведкай. Сам Разумовіч не адмаўляе сваіх кантактаў з палякамі (праўда, у пазьнейшы час), але ніякіх канкрэтных доказаў ягонай „здрадніцкай“ дзейнасьці я не знайшоў — намеры, магчыма, і мелі месца, але час быў такі. Сам Мірановіч у артыкуле „Пра дзеячаў і герояў“ у якасьці доказу згадвае працэс над 45-цю беларускімі партызанамі ў Беластоку ў 1923 г., якіх нібыта павінен быў здаць палякам Разумовіч, але пэўнага пацьвярджэньня ягонага дачыненьня да гэтага не дае.
Калі можна яшчэ сумнявацца, ці не прынесла верагодная праца Разумовіча на палякаў нейкую шкоду беларусам, дык з тым, што Разумовічу яна прынамсі не прынесла ніякай выгады, пагаджаецца й Аўген Мірановіч, тым часам як звычайна менавіта матэрыяльная выгада была галоўным рухавіком дзеяньняў Разумовіча. Што да стаўленьня Разумовіча да палякаў, то з успамінаў выплывае, што як на асабістым, так і на ідэалягічным узроўні яно было выразна адмоўным. „Неўзабаве я заўважыў, што палякі ненавідзяць кожнага, хто меў сьмеласьць адкрыта заяўляць, што ён
сейскага публіцыста-эмігранта Ўладзімера Бурцава. Відавочна, што Бурцаў, антысаветчык і антыфашыст, выдавец газэты „Обіцее дело“ і добры знаёмы Л еаніда Андрэева й Івана Буніна, паўплываў на пазьнейшыя погляды Разумовіча, аднак глыбокім палітычным мысьляром Разумовіч праз гэта ня стаўся.)
Фактычна, Разумовіч служыў Літве й беларускаму руху, які Літва тады падтрымлівала супраць Польшчы, ня столькі як сьвядомы беларус (хаця ён сам лічыў сябе нарадзінцам Беларусі, а беларусаў называў землякамі), а перадусім як былы вайсковец царскай арміі (нястача кадраў была значнаю, і самога Разумовіча абвінавачвалі таксама і ў тым, што ён дапамагаў многім былым расейскім вайскоўцам знайсьці месца ў беларускіх партызанскіх аддзелах). Але, нягледзячы на сваё стрыманае стаўленьне да Беларусі як ідэі, Разумовіч выяўляе, бадай, дастатковыя для беларускага дзеяча, а для расейскага вайскоўца таго часу дык наагул нечаканыя веды беларускай мінуўшчыны. Гэтак, ён з пэўнай настальгіяй і амаль з гонарам апісвае Белавескую пушчу (ягонае апісаньне шмат у чым нагадвае „Песьню пра зубра“, але паказальна, што ў ролі князя Вітаўта ў яго выступае расейскі цар Мікалай II), згадвае пра Скарыну, Грунвальд, называе ВКЛ „літоўска-беларускім княствам“ і г. д. Але ўсе гэтыя факты ўпісваюцца ў хутчэй традыцыйную карціну бачаньня беларусаў у Расеі:
„Беларускі народ у Расеі першым перамог татарскае іга, зноўтакі першым дасягнуў росквіту кулыпуры, і гэты добры народ найбольш дзейна бярог ня толькі праваслаўе, але і стрымліваў напор нямецкіх крьжакоў, гэтаксама як ціск палякаў на вялікую Расейскую імпэрыю. Урэшце, ён сам стаўся ахвярай няўмеранага шавінізму. Польская шляхта лічыла беларусаў „быдлам“, а Велікарусы так любілі беларусаў, якмачыха пасынка. Ня дзіва, што расейская ўлада прысьвячала мала ўвагі беларускаму народу, і гэта было зь яе боку наўмысным. У беларусаў не было дастаткова зямлі, дастаткова
& расеец, альбо размаўляць па-расейску, і перасьледавалі такіх людзей як маглі" (Ataman V. RazumoviH-Chmara. Bez masky... S. ill).
Зрэшты, той факт, што Разумовіч „ня быў шчырым беларускім нацыяналістам“, як намякае Аўген Мірановіч, па-мойму, ніяк не зьмяншае цікавасьці да яго, як асобы. (Гл.: Мірановіч Я. Партызаны ці тэрарысты? // Ніва. №20 (2296). 14 траўня 2000; Мірановіч Я. Пра дзеячаў і герояў // Ніва. №11 (2444). 16 сакавіка 2003).
школ, шпіталёў і іншых культурных сродкаў, такіх звычайных і натуральныху іншых. Мой брат (Ніканор. — М. Шч.) пісаўмне аднойчы пра беларусаў: Беларусь ёсьць адзінай чыстай скарбонкай славянства. У Беларусі захаваліся як народныя касьцюмы (бела-шэрыя сьвіткі), так і казкі, песьні, звычаі, асабліва вясеньні танец у коле зь песьнямі — карагод“*.
Нягледзячы на тое, што Разумовіч заслужыў ад беларускіх паўстанцаў мянушку „Хмара“ (магчыма, гэта быў проста псэўданім, прыняты ў мэтах кансьпірацыі), ягоную дзейнасьць у якасьці „атамана“ беларускіх партызанаў цяжка назваць гераічнай. Фактычна, ён працягваў займацца тым, што й раней — гаспадарчай дзейнасьцю. Здаецца, менавіта тут выявіліся ягоныя неблагія здольнасьці як арганізатара (фармальна, пад ягоным камандаваньнем было 8 тысячаў чалавек), што й магло выклікаць зайздрасьць да яго з боку літоўцаў. Чым займаліся гэтыя 8 тысячаў чалавек, якіх Разумовічу ўдавалася зболыпага ўтрымліваць у падпарадкаваньні? У прынцыпе, кантрабандай, гаспадарчым сабатажам ды яшчэ тым, што здабывалі сабе сродкі на існаваньне шляхам „канфіскацыі“ маёмасьці ляяльных да Польшчы жыхароў ды рабаваньня гаспадарчых аб’ектаў. Толькі аднойчы, у 1921 г., яны на заданьне з Коўна нібыта сарвалі выбары ў Сойм створанай Жалігоўскім Цэнтральнай Літвы — партызанам удалося скрасьці й зьнішчыць значную частку урнаў для галасаваньня (ня варта мець ілюзіяў пра тагачасную дэмакратыю ні на адным з бакоў — паводле Разумовіча, бальшыню бюлетэняў палякі сфальсыфікавалі). „Плебісцыт разьвіваўся на нашую карысьць. Я сам быў зьдзіўлены яго вынікамі“16. Здогады пра выданьне ў штабе Разумовіча ў Мерачы часопісу „Беларускі партызан“ ва ўспамінах не пацьвярджаюцца.
Вайна й палітыка, як сьведчыць аповед Разумовіча — гэта перадусім грошы, ва ўсе часы, і асабліва ў часы пасьляваеннай нястачы. Менавіта грошы былі галоўнай праблемай і галоўнай зацікаўленасьцю Разумовіча цягам усяго ягонага жыцьця...
Разумовіч хоць і апісвае некаторыя баявыя дзеяньні сваіх партызанаў, але настолькі цьмяна й агульна, што відавочна: сам ён у іх ня ўдзельнічаў — распачатае ў 1923 г. „на ягоны загад“ паўстаньне пацярпела паразу. Дый не магло не пацярпець, улічваючы ўзровень падрых-
15 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 86—87.
16 Тамсама. S. 116.
тоўкі й экіпіроўкі партызанаў. Галоўнае, чаго Разумовічу ўдалося дасягнуць — гэта арганізаваць за свой кошт вывад 89-ці сваіх байцоў на тэрыторыю Савецкай Беларусі (паводле тайнай дамовы з „маскоўскім кур’ерам“) дзеля ўратаваньня іхных жыцьцяў ад палякаў (магчыма, адсюль паходзіць іхны ўдзячны допіс „атаману“, які прыводзіцца ў „Архівах БНР“). Яшчэ й таму да сваіх падначаленых (такіх, як Мацяйчук, які загінуў, прыкрываючы адыход партызанаў на савецкую тэрыторыю, альбо атаман Муха) ён адчувае шчырую павагу на мяжы зайздрасьці — легенды пра Муху ён пераказвае з тымі ж цярплівасьцю й захапленьнем17, зь якімі апісвае хараство прыроды альбо гарадоў Вільні ці Тыфлісу...
Абвінавачаньне ў марнаваньні літоўскіх грошай змусіла Разумовіча пакінуць Літву й зьехаць спачатку ў Гданьск (там ён шукае пакупніка жончынай гарадзенскай кватэры, каб хоць неяк вылезьці з наробленых у Коўне пазыкаў), а потым у Прагу, адкуль ён, аднак, у 1925 г. піша літоўскаму паўнамоцнаму прадстаўніку ў Нямеччыне рапарт (гл.: „Архівы БНР“; ва ўспамінах Разумовіч сьцьвярджае, што ў той час спрабуе пасярэднічаць ва ўзнаўленьні супрацоўніцтва БНР зь Літвой, але няўдала), каб яго не западозрылі ў наўмысных уцёках, і патрабуе права вярнуцца ў Коўна, каб мець магчымасьць абараніць свой афіцэрскі гонар перад вайсковым судом. У1926 г. ён гэты дазвол атрымлівае й прыяжджае ў Літву, дзе яго арыштоўваюць і кідаюць у турму на два гады. Ягоныя ворагі й былыя „партнэры па бізнэсе“ ў Літве не зацікаўленыя ў ягоным вызваленьні — шчасьлівы выпадак, сустрэча з былым беларускім партызанам Варонам, які працуе ў астрозе турэмнікам, дазваляе яму перадаць на волю лісты адвакату й чэхаславацкаму консулу... Пасьля іхнага ўмяшаньня Разумовіча нарэшце выклікаюць у вайсковы суд, той апраўдвае яго, і ён зьяжджае зь Літвы назаўжды — спачатку праз Кёнігсбэрг у Бэрлін, а потым зноў у Прагу (зь Нямеччыны яго нібыта дэпартуюць ужо як чэхаславацкага агента, хаця дагэтуль ён пасьпеў пабыць у Чэхаславаччыне крыху болей за два гады)...
Нааіул, з тых краінаў, дзе пабываў Разумовіч, цяжка знайсьці хоць адну, адкуль бы яго хаця б раз не дэпартавалі, ці гатэлю, зь якога б яго ня выгналі з набітай успамінамі валізай... Паўсюдна ён носіць сваю мінуўшчыну з сабой, так і ня ўмеючы ад яе пазбавіцца. Гэтак ён апісвае свае бадзяньні па Парыжы ў 1931 г., калі бяз грошай і без прытулку апынаецца „каля сівой Сэны“: „Была халодная ноч, сьнежань. Пачаў
17 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 150—153-
ісьцімокры сьнег. Усё жыцьцё ў нейкім жахлівым скарочаным выглядзе пранеслася ў маёй галаве. Самыя розныя вобразы, і збольшага — вусьцішныя. Я ўяўляў сваіх сяброў і братоў, як я даводжу іх да адчаю (магчыма, намёк на самагубства брата Іосіфа ў Рызе ў 1929 г., ускоснай прычынай якога мог быць несупынны перасьлед Вячаслава Разумовіча ў Літве. — М. Шч.). ...Мне падалося вельмі лёгкім скончыць гэты шлях. Паставіць кропку за выкрыкам жыцьця. Ніхто б не азірнуўся за мною, нікому б мяне не бракавала. Але гэта — ганьба для чалавека, які змагаўся супраць свайго лёсу і лёсу сваёй нацыянальнай галіны“л. Як бачым, толькі думка аб мінуўшчыне „беларускага атамана“ здольная неяк уратаваць яго ад роспачнага кроку... Парадаксальна, менавіта гэтая „цьмяная“ для іншых мінуўшчына зьяўляецца прычынай ягонага перасьледу й недаверу да яго з боку людзей і ўладаў.
4
Што да ўдзелу Разумовіча ў беларускім палітычным жыцьці, то ён факгычна сканчаецца ў 1924 г. спробай арганізаваць у Празе перамовы між палякамі й Радай БНР (з ініцыятывы польскага паручніка Алейнічакоўскага, які кантактаваў зь ім у Гданьску). Гэтая спроба, як і бальшыня палітычных пасярэдніцкіх захадаў Разумовіча, сканчаецца няўдачай — інфармацыя прасачылася ў друк, і сустрэчы не адбылося (хаця на яе нібыта асабіста прыехаў сам Тарашкевіч).
„Гэткае заканчэньне было вельмі непрыемным як для беларусаў, так і для Літвы. Абодва бакі пачалі шукаць „ахвярнае ягнятка“ і знайшлі яго ў маёй асобе...
Літоўскі друк пачаў пісаць пра тое, што на чужыне я дзейнічаю супраць інтарэсаў беларуска-літоўскага народу, а беларускія дзеячы ў Празе і ў Вільні (у сваім друку) абвяшчалі, што такія „беларусы“, як Разумовіч, нічым не адрозьніваюцца адрасейцаў-„маскалёў“.
Гэтым беларускія дзеячы давалі зразумець, што я „русафіл“, а не патрыёт-беларус.
Літпоўскія і беларускія інтрыгі і палітыканства насамрэч уплывалі на мяне так, што мне было ўжо ўсё адно, хто будзе прэзыдэнтам на Белай Русі, Крэчаўскі, Валакайціс ці Жалігоўскі...
Жыцьцё дамагалася сваіх правоў, і трэба было думаць пра тое, з чаго і як жыць. Даляры, пераведзеныя ў праскі Прадпрымальніцкі
18 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 200.
банк, расплываліся не па днях, а па гадзінах. Асабліва шмат грошай каштавала вопратка, бялізна і г. д. Калі жонка ад’яжджала ў Гданьск, яна спадзявалася, штомы здолеем хутка вярнуцца ў Літву, а ўсе рэчы пакінула ў Коўне, дземы заплацілі за кватэру на год наперад...
Як беларускі працаўнік і партызанскі атаман я адчуваў сябе між расейскімі эмігрантамі ў Празе як „сарока між варонамі“.
Парады, пытаньні, роспыты: „Ты хто — манархіст, легітыміст, сацыяліст, камуніст, сэпаратыст альбо проста авантурыст?..“ Арыентавацца ў такой сумесі палітычных, нацыянальных і матэрыяльных інтарэсаў новаму чалавеку было нялёгка, і я спыніўся пасярэдзіне — стаўся сябрам „Усеславянскага адзінства“.
..Але потым узьнікла новае пытаньне: ці дзейна я ўдзельнічаю ва ўратаваньні Расеі? Я абвясьціў, што так. Ад таго моманту людзі пачалі мною цікавіцца, і са мною знаёміліся палкоўнікі, генэралы, вайсковыя і цывільныя прадстаўнікі“'4.
Вось так, адным махам, на дзьвюх старонках Разумовіч разьвітваецца зь беларускім лягерам і пераходзіць у расейскі. Гэты ўрывак наагул вельмі паказальны для кнігі Разумовіча. Ён паўсюдна вельмі ганарыцца сваімі знаёмствамі з выбітнымі асобамі таго часу: у Парыжы ён наведвае белага генэрала Куцепава, у Бэрліне — свайго былога начальніка Скарападзкага, даволі блізка знаецца з атаманам „Зялёнага дубу“ Дзергачом20, у Горадні нібыта бачыць на ўласныя вочы Дзяржынскага, згадвае пра Купалу сярод удзельнікаў Бэрлінскай канфэрэнцыі (у і-м выданьні — „Яйка Купала“, у 2-м — „Янко“), сустракаецца з героем „сібірскага паходу“ чэскіх легіянэраў генэрал ам Радолам Г айдам, жыве ў
” Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 218—219.
20 Выглядае, што атаман „Зялёнага дубу“ Дзяргач-Адамовіч быў адным з мала людзей, якія ставіліся да Разумовіча з сымпатыяй. Прынамсі, іх дваіх вінавацілі ў спробе аб’яднаць свае атрады з мэтай змагацца як супраць Польшчы, так і супраць Саветаў (Разумовіч наўрад ці хлусіць, кажучы, што абвінавачаньне было фальшывым). Апошні раз яны бачыліся ў Гданьску ў 1924 г., дзе Дзяргач, тады ўжо вартаўнік у праваслаўнай царкве, адкрыў Разумовічу таямніцу скарбу, пакінутага немцамі пры адступленьні з Коўна. Гэты скарб яны разам нібыта зьбіраліся знайсьці, але з заўсёдным „посьпехам“ — тым ня менш, гэта адзіны, бадай, насамрэч „авантурны“ эпізод усяе кнігі. (Пра яго ў 2004 г. распавядаў на радыё „Свабода“ выдавец „Архіваў БНР“ Сяргей Шупа.)
парыскай кватэры ўжо згаданага Ўладзімера Бурцава, а таксама ўспамінае нейкую „расейскую паэтку даваеннай пары“М. Северскую (?). Але відавочна, што ягоныя сучасьнікі й знаёмцы ўспрымаюць яго зусім ня так, як ён сам: Скарападзкі адмаўляецца прыняць яго ў Бэрліне паўторна, амэрыканскі консул Мікс, муж ягонай пляменьніцы, ігнаруе ягоныя просьбы пра заступніцтва ў вызваленьні з ковенскага астрогу...
Выглядае, што як асоба Разумовіч быў пры жыцьці надзвычай малацікавы астатнім. Сьведчаньне гэтаму — стаўленьне да яго ў Бэрліне, дзе ён быў вымушаны спачатку мыць посуд, а пасьля працаваць буфэтнікам у расейскай рэстарацыі „Медведь“.
„3 Кёнігсбэргу прыехаў консул Будрыс і ў прысутнасьці маіх калегаў (у гэтай рэстарацыі афіцыянтамі былі спрэс расейскія афіцэры царскай гвардыі) голасна прывітаў мянеля буфэту і сказаў: „Як шкада! Толькі вы зьехалі з Кёнігсбэргу, як вам з Коўна тэлеграфам на мой адрас паслалі значную суму грошай. Я ня ведаў вашага адрасу і грошы вярнуў“. Калегі пачалі мяне віншаваць і жартавалі: „Цяпер вы хутка разбагацееце і побач з намі адкрыецерэстарацыю „Медзьведзяня“.
Пасьля сустрэчы з консулам Будрысам я нечакана сустрэўся ў рэстарацыі з буйным гандляром панам Ота Вайлем, у якога быў набываў сьпірт для Літвы. „Бач, выглядае, у вас шырокія і салідныя сувязі: дыпляматы, генэралы, фінансісты...“ — казалі мае калегі ў рэстарацыі хоць і жартам, але ўжо зь відавочнай пайіанай.
...Наагул за буфэтнай стойкай у мяне ўзьнікла нашмат больш салідная жыцьцёвая пазыцыя, чым на сьцяжыне грамадзкага дзеяча, афіцэра літоўскага войска і беларускага атамана“2'.
Сымптаматычна, што калі Разумовіч зь некага й зьдзекуецца ў сваёй кнізе, дык менавіта з тых людзей, якія адзіна ўспрымаюць яго сур’ёзна, як „атамана“ — з расейскіх фашыстаў і манархістаў у Бэрліне, Празе й Парыжы, якія мараць аб адваёве Расеі зь Японіі пад камандаваньнем генэрала Гайды ці аб стварэньні новай імпэрыі ўсіх славянаў — Славіі... Магчыма, гэтак жа ён бы пасьмяяўся з тых гісторыкаў, якія ўсё яшчэ лічаць ягонае „атаманства“ самым галоўным у ягоным жыцьці... Яго самога ў кантактах з расейскімі палітыканамі цікавіць выключна лёс ягоных кніг, іначай кажучы — грошы: „Я пайшоў да палкоўніка Нікіціна, бо меў матэрыяльны інтэрас што да сваіх кніг, у дачыненьні да якіх сябры „лігі“ і фашысты пачалі губляць паразуменьне і
21 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 281—282.
прыхільнасьць“™. Асаблівай вядомасьці як літаратар ён не дамагаецца: яму здаецца, што ён ажно залішне вядомы, і што нічога карыснага для сябе з гэтага ня мае.
„Па бэрлінскіхгатэлях пачалася пагоня паліцыіза „небясьпечным шпіёнам“, а я тым часам спакойна жыў пад Бэрлінам у Адлерсгофе ў сваіх сяброў беларусаў, якія прыехалі зь Вільні вучыцца ў тэхнічнай школе.
Аднойчы стпудэнт П. мне кажа: „Сёньня мы былі зь сябрам у дзяржаўнай публічнай бібліятэцы і праглядалі каталёг. Мы былі прыемна зьдзіўленыя, што вы там адзначаны“.
„Як так, адзначаны?“ — пытаюся.
„Так, што ў гэтай бібліятэцы ёсьць асобная вітрына з вашай газэтай „Сьветазар“, якую вы выдавалі (насамрэч газэту выдаваў у Кіеве ягоны брат Ніканор. — М. Шчў, а таксама дакумэнты пра вашу працу ў Літве і Беларусі. Там ёсьць праклямацыі, часопісы беларускіх партызанаў, гістарычная літаратура і нарэшце ваш партрэт ва ўніформе. Мы вас на ім пазналі і папрасілі дырэктара бібліятэкі (відавочнае перабольшаньне Разумовіча, зрэшты, як і ўвесь пасаж. — М. Шчў, каб ён нам пазычыў некалькі нумароў газэты. Ён адмовіў і сказаў, што гэта бібліяфільская рэдкасьць“23.
„Бачыш, і нягледзячы на гэта немцы адмовілімне ў працягу візы. А da Скарападзкага зусім не магу трапіць. Гэтага чалавека ніколі няма ўдома“. — „Ячуў, што Скарападзкі ўЛёндане, дзе вядзе перамовы аб узнаўленьні Ўкраіны“. — «Можа быць. Я павінен яго тут дачакацца. He магу зразумець, чаму няма ніякага адказу зь Літвы, хаця я двойчы пісаў доктару Боеву экспрэсам...»“24.1 гэтак далей.
22 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 157.
23 Насамрэч пры жыцьці Разумовіча пра яго выйшла ў Варшаве кніга нейкага А. Стражы (ці Старжы) пад назвай .Ataman Chmara-Razumowicz — biografia bialoruskiego irredentysty“ (1928), перавыданьне пад назвай .Ataman Chmara-Razumowicz. Sylwetka bialoruskiego irredentysty“ (1937)Сам Разумовіч пра гэтую кнігу ў часе напісаньня другой часткі сваёй трылёгіі хутчэй за ўсё ня чуў. Ведаючы стаўленьне палякаў да Разумовіча й Разумовіча да палякаў, наўрад ці ў гэтай кнізе магло быць напісана пра яго шмат праўды... Паказальна, што выйшла яна якраз у той час, калі Разумовіч сядзеў у Ковенскім астрозе.
2« Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 214—215.
5
Ці ўсьведамляе сам Разумовіч тое, што ён ёсьць, па-сутнасьці, вечным няўдачнікам? Відавочна, што ён, як чалавек па прыродзе ўдумлівы, да гэтага месцамі вельмі „небясьпечна“ набліжаецца (гэтак, і сваю кніжку ён нават аднойчы называе „нікчэмнай“, каб потым адразу ж падкрэсьліць яе„павучальнасьць для Чэхаыавацкай рэспублікі“), але апошняй катэгарычнай высновы так і ня робіць. У гэтым яму замінае паталягічная пераацэнка ўласнай асобы. Гэтак, агенты й здраднікі, якія сочаць за ім, мрояцца яму на кожным рагу: Курляндзкі, Галін, Клімайціс... Спробу ягонага арышту ў Коўне ён называе „выкраданьнем“, бунт п’яных партызанаў — „пераваротам“і„замахам наягоную асобу“, нават дрэнны продаж сваіх кніг ён лічыць вынікам „змовы‘*5 „людзей у масках“, „бесаў“— расейскіх фашыстаў і манархістаў, ягоных, у выніку, адзіных, бо асабістых ворагаў...
Спроба выставіць сябе ва ўспамінах „героем вайны“ і „атаманам“ (як ён сам кажа, ён зь дзяцінства хацеў стаць вайскоўцам, каб быць падобным да свайго дзеда) відавочна кантрастуе з сапраўднымі жыцьцёвымі каштоўнасьцямі дробнага шляхціца й сямейнага чалавека: гэта „гонар, чалавечая сумленнасьць і спакой Ягоныя філіпікі супраць расейскіх рэваншыстаў, якія хочуць крыві й новай грамадзянскай вайны, поўныя праўдзівага патасу й заклікаў да „вечнага міру“ ў Эўропе. Насуперак памкненьню Разумовіча даказаць адваротнае, жыцьцё яго цікавіць нашмат больш, чым вайна й гераізм. „Лежачы з заплюшчанымі вачыма, я адчуваў усю радасьць вяртаньня да жыцьця, і яійчэ ўчорашняя мінуўшчына падалася мне кашмарам. Замест саламянай падсьцілкі ў брудным акопе — сьнежна-белы ложак у прыгожым пакоі, замест дзікага выцьця гарматаў — гукі піяніна, якія даносіліся з адкрытага ў сад вакна. Гукі музыкі нагадвалі мне, што існуюць тэатры, рэстарацыі... Памяць малявала мне абліччы блізкіх, знаёмых... я згадваў пра службу ў ГІетраградзе, у станіцы Канстанцінаўскай... у галаве вымалёўваўся спакушальны вобраз смачных страваў і напояў і йімат чаго іншага. Словам, малады арганізм выяўляў свае патрабаваньні да жыцьця, і я ўяўляў сабе сваю будучыню такой, якой яна была да вайны“27. Нядзіва, што менавіта апісаньню прынагодных бан-
25 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 176.
26 Тамсама. S. 163.
27 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 49—50.
кетаў і асалодаў даваеннага сьвецкага жыцьця аўтар адводзіць шмат месца на працягу ўсяе кнігі.
Наадварот, жахі вайны, дый мірнага часу, якія ён бачыць на ўласныя вочы, — габрэйскія пагромы, згвалтаваньні, акопнае жыцьцё, умовы ўтрыманьня ў астрозе й паводзіны вязьняў, — выклікаюць у яго непрыхаваную агіду, якая, бадай, ня надта пасуе „гераічнаму атаману“. Гэтыя сьведчаньні „маленькага чалавека“, як я ўжо казаў, ёсьць нашмат больш цікавымі, чым апісаньні неверагодна разьдзьмутых палітычных і фінансавых інтрыг, якія нібыта пляліся вакол ягонай асобы.
Трагізм жыцьця Разумовіча ня толькі ў тым, што ён не разумеў ці не хацеў разумець сваёй сапраўднай гістарычнай ролі, але таксама ў тым, што яму насамрэч на працягу ўсяго жыцьця нечувана, ажно камічна не шанцуе. Магчыма, менавіта з-за сваёй наіўнасьці С,Вы наіўны чалавек, атаман!“ — кажа яму беларускі консул у Бэрліне Бароўскі28), зьмяшанай з псыхалёгіяй расейскага вайскоўца старога ўзору, ён увесь час ублытваўся ў кантакты зь людзьмі, якія потым яго „кідалі“ й за якіх пазьней яму прыходзілася адказваць... Найболын яскравы факт — страта рукапісу першай вэрсіі другой часткі трылёгіі з працоўнай назвай „Бесы XX стагодзьдзя“, якую ён мусіў потым пісаць нанова. (Натуральна, Разумовіч, у згодзе з сваёй звычкай, сьцьвярджае, што яе скралі ягоныя ворагі з прафашысцкіх эмігранцкіх колаў...)
Што да гераізму ў вайсковым разуменьні слова, дык найбольш прасякнутым ім пасажам кнігі мне здаецца эпізод, у якім ён апісвае свае пакуты ў літоўскім астрозе: „Не прайшло і паўгадзіны, якмянераптам прабудзіў невыносны сьверб на твары і па ўсім целе. Я правёў рукой па твары і... жах! У далоні я трымаў жменьку галодных вашэй. Сон выпарыўся!Мне прыйшлося распрануцца дагала, і цяперраспачалася вайна з войскам літоўскіх вошай. Гэта была зацятая барацьба! Галодныя вошы атакавалі мяне з падлогі і са столі. „Вайна“ скончылася ажнораніцой... Падлога была ўсеяная сотнямі вошай,расчаўленыхботамі. Са сьвятлом дня вошы зьніклі да наступнае ночы... Сьмяротна стомлены, я заснуў і спаў ажно да вечара, калі мяне абудзіў наглядчык‘^.
Наадварот, прыклад сапраўднага, чалавечага гераізму — уратаваньне Разумовічам ад сьмерці ягонай дачкі Лялі (Ларысы — дачку ён
28 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 283.
29 Тамсама. S. 238—239.
вельмі любіў і менавіта ёй прысьвяціў першую частку кнігі) яшчэ ў ягоную бытнасьць беларускім партызанскім камандзірам у Мерачы.
„Пад вечар у дзіцяці настала сьмяротная агонія. Мы паклікалі сьвятара, протаярэя Карчынскага, каб той яе сабараваў. Жонка заходзілася ў плачы каляложку... Я адчуў, якмаёгорла сьціскае спазм, і каб самому не расплакацца, выбег з пакою на двор. Сьвежае вечаровае паветра адразу ж асьвяжыла маю галаву, і пры гэтым у маіх мазгох праляцела думка: „Дзіця памірае ад недахопу паветра!..“
Я хутка вярнуўся ў пакой і, не зважаючы на пратэсты, загарнуў дачушку ў пакрывала, сказаў жонцы: „Ідзі ў штаб“, — а сам аднёс хворую ў хату, дзе была канцылярыя майго штабу. Празь некалькі хвілін партызаны прынесьлі ложак, і кабінэт ператварыўся ў спальню. Ужо на другі дзень дзіцю было лепш, і небясьпека мінула.
Тым часам „паслужлівыя даносчыкі“ паведамілі ў Коўна, што я для асабістага камфорту ператварыў памяшканьне штабу ў сваю кватэру. Пасьля гэтага з Коўна прыйшоў загад, каб я выселіўся з будынку штабу^0.
Наагул, што да ратаваньня чалавечых жыцьцяў, то атаман Разумовіч (якога, між іншым, абвінавачвалі ў Літве нават у забойстве нейкай Краскоўскай, каханкі каталіцкага сьвятара (!) Альшэўскага — Разумовіч не шкадуе старонак, каб ачысьціцца ад гэтага абсурднага абвінавачаньня, паводле якога сам Альшэўскі быў у выніку асуджаны ў Коўне на 6 гадоў турмы31) выяўляе сябе сапраўдным „рэкардсмэнам“. На фронце ён уратаваў ад расстрэлу аднаго салдата (у таго была нібыта вялікая сям’я), які згвалціў румынскую жанчыну, пакараўшы яго толькі зьбіцьцём — і менавіта гэты салдат у часе рэвалюцыйнага бунту ледзьве яго незастрэліў... Пра дапамогу расейскім афіцэрам па ўладкаваньні ў літоўскім войску й пра вывад 89-ці партызанаўу Савецкую Беларусь (з-за чаго яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з Масквой) мы ўжо згадвалі: „Трэба дадаць, што здарылася з маімі людзьмі, каб справа была цалкам яснай. Зь іх Герман Шыманюк-Парыш, былы акружліы атаман гарадзенскай губэрні, пасьля сканчэньня кавалерыйскай школы ў Растове-на-Доне стаўся афіцэрам у расейскім войску. Васіль Русак, былы кантралёр пры галоўным штабе, скончыў унівэрсытэт у Маскве, дзе цяпер у яго добрая пасада. Гэта толькі некалькі прыкладаў,
30 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 164—165.
31 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 130—134.
пра якія я ведаю“32. (тут Разумовіч блытае: як вядома з той жа „Споведзі“ Ларысы Геніюш, паўстанец Васіль Русак скончыў тэхнічную школу ў Празе, дзе й жыў, пакуль яго ня вывезьлі ў ГУЛАГ у 1946 г. Гэтыя радкі пісаліся Разумовічам у Брно — ускоснае сьведчаньне таго, наколькі мала ў 1930-х гг. ён цікавіўся беларускім жыцьцём у Чэхіі і наколькі мала цікавіліся самім Разумовічам.) У Сопаце ён выцягвае з мора польскага падпаручніка Зацьвіліхоўскага, які прыйшоў яго вэрбаваць (яны разам вырашылі паехаць купацца, быўчэрвень 1924 г.), мімаходзь заўважаючы: „Калі б падпаручнік патануў, гэта магло бмець лёсавызначальныя наступствы. Ніхто б у Польшчы не паверыў, што гэта не мая віна“із. У Празе ён ахвяруе сваё зімовае паліто выпадкова сустрэтаму на вуліцы жабраку, хаця сам ня мае ў той час чым плаціць за кватэру... Калі ўсе гэтыя выпадкі ёсьць праўдзівымі, то яны ёсьць найлепшым сьведчаньнем таго, якім чалавекам быў Разумовіч: гэтак любіць жыцьцё можа, бадай, толькі той, хто бачыў пекла вайны на ўласныя вочы.
Менавіта тое, што Разумовіч усё-ткі выжыў і захаваў сям’ю ў няпростых, хай і банальных для таго часу абставінах зьяўляецца ягонай найвялікшай перамогай. Якім бы авантурным і поўным пэрыпэтый ні здаваўся яму самому ягоны жыцьцёвы шлях, назваць яго самога авантурыстам ніяк нельга. Сапраўдныя авантурысты, мне здаецца, ня мыюць посуду й ня пішуць па начах 300-старонкавых кніг...
Магчыма, менавіта патаемнае ўсьведамленьне марнасьці ўласнага жыцьця, поўнага страчаных шанцаў, і прымушае аўтара паспрабаваць даказаць адваротнае прынамсі на паперы, прынамсі сабе самому... Паспрабаваць захаваць сваё жыцьцё й знайсьці ў ім мэту, ідэю й апраўданьне — ня толькі перад літоўскім вайсковым судом, але й перад судом вышэйшым... Таму, магчыма, агульны тон кнігі, як я ўжо казаў, гэтак нагадвае ягоную ўласную пяцігадзінную абарончую прамову... Застаецца толькі загадкай, перад чыім судом ён насамрэч апраўдваецца — божым? нашчадкаў? суродзічаў? Каму насамрэч патрэбны расейскі афіцэр, літоўскі патрыёт, беларускі партызан, украінскі інтэндант, чэскі грамадзянін, а ў дадатак, магчыма, яшчэ й „польскі“, „савецкі“ ці нават „аўстрыйскі“ (было й такое) агент Разумовіч? Цікавасьць да яго як дзьвюхмоўнага літаратара-эмігранта як для Расеі, так і для Чэхіі спрэчная. Бадай, гэта заканамерна: як чалавек імпэрыі, „бязродны касмапаліт“, ён сам цікавіўся ўсім (асабліва адметныя ягоныя апісаньні Каў-
32 Ataman V. RazumoviH-Chmara. Bez masky... S. 122.
33 Тамсама. S. 153.
казу), быў усюды сваім і чужым і ў выніку стаўся нічыйным... Каму ён належыць цяпер? Адна сучасная беларуская літаратарка даводзіць, што няўдачнік ёсьць у прынцыпе архетыпам беларускага мужчыны. Што ж, тады ўжо паводле гэтага крытэру нам варта лічыць Разумовіча сваім...
6
Апошняя, трэцяя частка трылёгіі („Куюцца кайданы“, ілюстраваная сатыра з сучаснасьці, 1937 г.) зьяўляецца насамрэч лягічным завяршэньнем усяго папярэдняга разьвіцьця Разумовіча як аўтара й як асобы. У ягоным жыцьці ў Чэхаславаччыне ўжо некалькі гадоў практычна нічога не адбываецца, таму ніякіх новых пэрыпэтыяў да ягонага „жыцьцёвага раману“ гэтая частка не дадае. Усё яшчэ падпісваючыся „атаманам“, ён практычна ня згадвае пра сваю атаманскую мінуўшчыну, усё больш увагі надзяляе камэнтаваньню сучасных падзеяў, пра якія даведваецца з эўрапейскага й эмігранцкага, але не ў апошнюю чаргу з савецкага друку, якому, як гэта ні сумна, давярае найбольш. Нязьменнай застаецца супольная для эўрапейскіх дэмакратыяў і дэмакратаў таго часу панічная боязь і нянавісьць да нямецкага фашызму, адзіным паратункам ад якога ён лічыць хаўрус з сталінскай Расеяй і „вялікім расейскім народам“. Любая крытыка сталінскіх парадкаў успрымаецца ім (як і многімі „левымі“ таго часу) як вада на млын фашысцкай пагрозе, уяўленьне аб якой ён чэрпае з кнігі Гітлера „Майн Кампф“. Паказальная ягоная нянавісьць да „чырвонага цара“ Троцкага й наагул да ўсіх тых„бесаў вайны“, што заклікаюць да зьмены ўсясьветнага ладу радыкальнымі мэтадамі. На падставе агульнадаступнай тады інфармацыі Разумовіч робіць у стратэгічным сэнсе слушнае прароцтва пра напад Гітлера на СССР і ягоную непазьбежную паразу, але памыляецца наконт тактыкі абодвух рэжымаў — зрэшты, хто мог тады здагадвацца пра нейкі там Пакт Рыбэнтропа—Молатава? Такое адчуваньне, што ў эмігранцкім асяродзьдзі Разумовіч з сваімі поглядамі застаецца практычна адзін: ён канчаткова разыходзіцца з расейскамоўнымі дэмакратычнымі й манархічнымі коламі й наіўна заклікае белаэмігрантаў да вяртаньня на радзіму, каб дапамагчы Сталіну будаваць „пасьпяховае й мірнае савецкае грамадзтва“. Магчыма, сам факт ягонага непрызнаньня як аўтара ў колах белаэміграцыі, іпто жывуць былой славай і марамі аб вяртаньні сваіх маёнткаў (ні першага, ні другога сам аўтар ніколі так і не займеў), змушае яго сымпатызаваць сацыяльна больш блізкім яму савецкім людзям, у якіх ён бачыць перадусім пераможцаў 398
у грамадзянскай вайне й на якіх ускладае надзеі як на пераможцаўу непазьбежнай вайне ўсясьветнай. Але якімі б слушнымі ці няслушнымі ні былі погляды аўтара, спробы выставіць сябе знаўцам усясьветнай палітыкі, дый яшчэ й з багатым асабістым палітычным досьведам, выглядаюць непераканаўча, нягледзячы на станоўчыя водгукі правінцыйных чэскіх інтэлектуалаў на вокладцы кнігі. Меркаваньні Разумовіча застаюцца ня болып як прыватнымі меркаваньнямі, ягоны „паліталягічны“ аўтарытэт нічым не падмацоўваецца. Дзіўна ўспрымаюцца развагі пра палітычную кар’еру Скарападзкага з вуснаў ягонага колішняга інтэнданта; дзіўна ўспрымаюцца пераказы чужых шпіёнскіх прыгодаў з вуснаў чалавека, які сам нічога падобнага не перажыў — і менавіта дзякуючы гэтаму дажыў да 50 гадоў...
Магчыма, і сам Разумовіч адчувае, што яму болей няма чаго сказаць свайму гіпатэтычнаму чэскаму чытачу (профіль якога ўявіць сабе, мушу сказаць, даволі складана), таму пад канец кнігі кідаецца... у фікцыю! Наагул, гэты незвычайны з гледзішча літаратуразнаўства факт, калі кніга (апошняя частка трылёгіі!) на апошніх 50 старонках ператвараецца з публіцыстычна-мэмуарыстычнай у бэлетрыстыку (прычым паводле стылю яшчэ больш жахлівую, чым публіцыстычная частка) і распавядае пад канец „трылёгіі“ нейкую блытаную амурную інтрыгу з палітычнай подбіўкай, што ня мае нічога агульнага з папярэднім зьместам твору, даволі яскрава характарызуе Разумовіча як літаратара, які незалежна ад сюррэалістаў карыстаўся, відаць, нейкім уласна вынайдзеным кшталтам „аўтаматычнага пісьма“ — пісаў першае, што яму прыйшло на думку... Гэтай сьмелай/сьмешнай дыгрэсіяй а ля Стэрн ён адначасова зьдзяйсьняе „літаратурнае самагубства“: ягоная першая спроба пяра ў жанры фікцыі, самым „вынаходлівым“ у якой зьяўляюцца прозьвішчы „Кар’ерын“, „Куртызан“, „Любімчык“ і „Нядольскі“, канчаткова ставіць на ім крыж як на аўтары. Як тут не заўважыць праявы адвечнай „кармы“ Разумовіча як вялікага няўдачніка па жыцьці... Пры гэтым, публікуючы ўжо трэцюю кнігу, ён сам сябе ўсё болын усьведамляе пісьменьнікам і збольшага пачынае называцца так і астатнім.
„Мой зямляк, як толькі ўбачыў на стале маю кнігу, строга зірнуў на пана Дворжачка і злосна выбухнуў: „Як так, пане Дворжачак? Вы чытаеце такую бздуру?“ „Але, шаноўны пане, я ж толькі набыўяе ад нашага дарагога госьця, які зьяўляецца аўтарам“, — зьвярнуў увагу высокага госьця пан Дворжачак, паказваючы на мяне. „Што? Гэта аўтар?.. Спадарства!Я чытаў кнігу гэтага аўтара! Гэта правака-
цыя, а ён — польскі шпіён!“Я заўважыў, як балыйыня гасьцей на мяне строга паглядзела... Рашуча запярэчыць?Але як, каліўсе прысутныя наладжаныя супраць мяне і стаяць на баку паважанага госьця з лысінай... У паліцэйскага камісара я абароны не знайшоў. „Я ведаю, што вы не шпіён, але ваш зямляк быў тут у справах гандлю і меў добрую рэкамэндацыю з Прагі (якой я, на жаль, ня меў. — заўвага пісьменьніка)...“^
Цікава, што нягледзячы на відавочную вычарпанасьць трэцяй часткі трылёгіі, Разумовіч задумвае новую, магчыма й напісаную, але так і ня выдадзеную кнігу („сучасны раман“), чыя назва сама па сабе „абяцае“, што й яна будзе ня чым іншым як перапяваньнем ужо вядомых з ранейшых кніг некалькіх асноўных матываў — „Жыцьцё бяз маскі“. Тут ён мог бы напоўніцу разьвіць пададзеную ў канцы трылёгіі тоўстым пірыфтам настолькі ж банальную, наколькі праўдзівую выснову: „Бесы эпохі і самазамілаваньня рухаюць сьветам“35. Аднак і гэтая адважная фармулёўка пакідае жадаць лепшага з гледзішча лёгікі й стылістыкі...
7
Што магло стацца з 50-гадовым Вячаславам Разумовічам у акупаванай немцамі Чэхаславаччыне? (Апошняя пакуль што вядомая зьвестка пра яго, ягоны адрас у Брно, датуецца 1938 г.) Ці застаўся ён верным сваім антыфашысцкім перакананьням і скончыў у канцлягеры альбо зноў ідэйна далучыўся да „вызваліцеляў Pacei“ й пасьля вайны, як ягоны брат, скончыўу адным зь лягераў „вялікага рэфарматара“ як „белагвардзейскі атаман“? Ці быў выдадзены Польшчы яшчэ ў 1938 г. на патрабаваньне польскага ўраду як яе „закляты вораг“? Альбо яму ўдалося перажыць вайну, як і ягоным кнігам, і дачакацца „спакойнай старасьці“ пры камуністычным рэжыме? Альбо зноў прыйшлося эміграваць на Захад? Калі так, то чаму пасьля вайны пра яго нічога не чутно? Што сталася зь ягонай сям’ёй?36
34 Ataman V. Razumovic-Chmara. Kuji se okovy. (Grimasy svetove välky. C. 3.) Brno, 1937. S. 156—161.
35 Тамсама. S. 214.
36 Гісторыя (перапрашаю, інтэрнэт) згадвае пра савецкага юрыста й палітоляга Мікалая Ніканоравіча Разумовіча (1922—1990), пляменьніка нашага аўтара. М. Разумовіч — выпускнік і пазьней выкладчык МГНМО, аўтар кніг „Дзяржаўны лад Аргентыны“ і „Дзяржаўны лад Бразыліі“, выдадзеных у tP
1959 гу Маскве, „Дзяржаўныя пераўтварэньні рэвалюцыйнай Кубы“ (1964), „Палітычная і прававая культура: ідэі і інстытуты Старажытнай Грэцыі“ (1989). Вось штоўзгадвае ягоны вучань, расейскі прафэсар Ю. Півавараў: „Сын свяіценнйка, после ареста отца, вместе с матерью й полоумной сестрой, десятйлетнйй мальчйк оказывается в лагере на севере Казахстана... Далее побег. В ватных штанах — онй ему не no росту, он чутьлй не весь в нйхутопает — зашйты деньгй. С беспрйзорной шпаной пробйрается в Москву. По дороге, узнав о деньгах, его хотят убйть. Но ему как-то удается оторваться от шпаны й оказаться в Москве... В середйне 30-хздесь покажется отец, чтобы затем навсегда сгйнуть в нейзвестностй ГУЛАГа (незадолго до смертй Н. Н. узнает, что он был расстрелян). Нйканор Нвановйч был йз обедневшнх дворян Западного края; в нем теклй какйе-то белорусско-лйтовскйе кровй; вроде бы (no словам Н. Н.) Разумовйчй пройсходйлй от внебрачной eemeu графов Разумовскйх. — Мать, Надежда Нвановна, йз ославянйвшегося молдавского боярского рода — Маня. Я вйдел фотографйю Нйканора Мвановйча: худое, йстовое, очень йсторйческй узнаваемое лйцо свяіценнйка конца XIX — начала XX в. Может быть, такйм в молодостй был о. Ноанн Кронштадскйй...Для меня он так й остался загадкой. Человек соцйалйстйческйдемократйческйх убежденйй, актйвно работавшйй до революцйй в кооператйвном двйжешш, пытавшййся йзбраться в Государственную думу — тйпйчный во всем этом йнтеллйгент. Н одновременно: свяхценнйк на прйходе — то сельском, mo в уездном городе; участнйк Первой мйровой — поднймал солдат в атаку во время Брусйловского прорыва. Кажется, был не очень тверд в соблюденйй некоторых обязательных для представйтелей этого сословйя праейл... Хорошйй знакомец, еіце с кйевскйх времен, Мйхайла Булгакова, блйзоккактерской средеХудожественного театра — но это шло еіце от дружбы с отцом Васйлйя Нвановйча Качалова, свяіценнйком Шеерубовйчем. Сознательно отказался от эмйграцйй, полагая долгом быть здесь, „со свойм народом“. — Этйм родйтельскйм выбором Н. Н. очень гордйлся. М когда я пел ему русскую эмйграцйю, восторгался кнйгамй Бердяева, о. Сергйя Булгакова, Франка, он почему-то мечтательно й назйдательно говорйл мне: „...Во сто крат важнее для Россйй было оставаться здесь. Как Нйканор Нвановйч это сделал...“ (Крыніца: http://americana.socionet.ru/files/Razumovich.pdf) Бальшыня інфармацыі пра Ніканора Разумовіча пацьвярджаецца й ягоным братам-атаманам: „Пасьля заканчэньня вучобы ў акадэміі духоўных навук брат пачаў кар’еру як настаяцель храму пры жаночым манастыры ў Вільні. Ён быў аматарам музыкі і мастацтва. Урэшце, ён і сам
Так ці іначай, Вячаслаў Разумовіч ня здолеў стаць ані атаманам „Хмарам“, ані вядомым пісьменьнікам Разумовічам-Хмарам. I тым ня менш, у нейкім сэнсе ён абодвума імі насамрэч быў, і гэтага нельга аспрэчыць — перадусім, у сваім уяўленьні.
Для першай часткі трылёгіі, якая невыпадкова нясе назву „Зманлівы сьвет“, паказальны наступны эпізод з каўкаскай кампаніі супраць туркаў:
„Узброены біноклем, я выдаўся ў кірунку варожага ланцуга... He пасьпеў я наблізіцца ані на сто крокаў да мэты, як ясна ўбачыў у бінокль не ланцуг турэцкіх жаўнераў, а раскіданыя падушкі і коўдры... Учора, калімы быліяшчэ ў паходзе, нам насустрач ішлі натоўпы армянскіх уцекачоў... Мне было сьмешна, але адначасова ўскіпеў у душы гнеў на правіннасьць маіх стралкоў. Я азірнуўся і скамянеў! 3 аддзелу з трыццаці чалавек на месцы засталіся сямёра, астатнія ўцяклі назад. Я загадаў чатыром салдатам, каб яны выправіліся на пошукі патруля, а тром іншым даручыў перанесьці падушкі і коўдры ў памяшканьне для варты. Да зьмены патруля заставалася яшчэ гадзіна. Загарнуўшыся ў коўдру, я думаў: „Ці варта мне дакладаць камандзіру роты пра гэтую начную прыгоду альбо не?“
Быць суворым камандзірам наогул цяжка, тым болый для маладога, маладасьведчанага афіцэра, які проста са школьнай лавы апынуўся ў ваенным асяродзьдзі.
..Я вырашыў, што ня буду пра гэта дакладаць. Толькіў 1915годзе ў галіцкіх акопах я пачуў аднойчы ўначы, як стралкі, згадваючы пра каўкаскі фронт, казалі: „Што праўда, тое праўда, наш паўротпны — добры афіцэр. Калі б гэта здарылася зь іншым, ён бы пра гэта адразу ж даклаў, і нам прыйшлося б прызнацца, штомы елі ягнячыя шашлыкі...“п.
tP быў мастаком і добрым музыкам, а больш за ўсёлюбіў беларускі народ, гасьцінны, працавіты і дасьціпны, хоць і бедны...“ і г. д. (Ataman V. Razumovic-Chmara. Bezmasky... S. 85—89). Стварыцьтакоеўражаньне прабеларусаў Ніканор Разумовіч мог на Віцебшчыне, дзе нейкі час перад Першай сусьветнай вайной служыў у царкве ў вёсцы Асінагарадок (цяпер Пастаўскі раён). На гэта паказвае згадка сучаснага тамтэйшага сьвятара, ярэя Анатоля Папова, пра запіс у царкоўным летапісе, які „сделал свяіценнйк Осйногородской церквй Нйканор Ноанновйч Разумовйч е 1907 году 21 ноября“. (Крыніца: http://sphagnumx.inru.biz/state/AA:navID.4/AB:navID.4/
АС:-1.1702361336.
37 Ataman V.Razumovic-Chmara. Grimassy svetove välky... S. 15—16.
Даруйце перабольшаньне, але гэтае апісаньне змушае мяне прыгадаць сэрвантэсаўскага Дона Кіхота з „зманлівым сьветам“ у галаве, але таксама... самога Сэрвантэса. I той пачынаў вайсковую кар’еру, быў цяжка паранены пад Лепанта, воляю неспрыяльнага лёсу правёў шмат гадоў у палоне, а па вяртаньні, замест таго каб стацца рыцарам, прысьвяціў поўнае матэрыяльных клопатаў і прыніжэньняў жыцьцё стварэньню забытых рыцарскіх раманаўі адной несьмяротнай пародыі... Як для Сэрвантэса страта рукі была якімсьці таямнічым стымулам для ягонага пісьма, гэтак і для Разумовіча зраненьне сківіцы сталася нейкай крыніцай ягонага нястомнага самаабарончага шматслоўя... Як і Сэрвантэс, Разумовіч пасьля бурных і нешчасьлівых для яго бадзяньняў абірае шлях пісьменьніка й спрабуе перадаць у кнігах свой каштоўны, як яму здаецца, жыцьцёвы досьвед; як і Сэрвантэс, шмат месца ў сваіх творах адводзіць лёсу саміх гэтых твораў і абароне сваёй годнасьці як чалавека й як аўтара... 3 той розьніцай, што Разумовічу відавочна бракуе менавіта іранічнага стаўленьня да сябе, гэтаксама як і літаратурнага таленту, якія прынесьлі Сэрвантэсу неўміручасьць.
Гартаючы ўспаміны Разумовіча, усьведамляеш, што кніга як зьява — сапраўды вялікая рэч. Бо апрача гэтых некалькіх яшчэ наяўных у Чэхіі выданьняў (тыраж на іх не пазначаецца), ад самога Разумовіча насамрэч не засталося нічога. Такім чынам, можна сказаць, што творчае й выдавецкае намаганьне гэтага жыцьцёвага няўдачніка выканала сваю задачу: уратавала імя аўтара ад нябыту разам з ладным кавалкам гісторыі, у тым ліку й беларускай. Споведзі няўдачнікаў, хай і не ва ўсім шчырыя, бываюць часам ня меней цікавымі за сьведчаньні праўдзівых „гістарычных асобаў“.
Публікацыі
Юры Грыбоўскі
Варшава
БЕЛАРУСКІ КАМБАТАНЦКІ РУХ НА ЗАХАДЗЕ ПАСЬЛЯ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
3 пэўных прычынаў такі эпізод гісторыі беларускай паваеннай дыяспары на Захадзе, як камбатанцкая дзейнасьць, дасюль не дачакаўся асобнага навуковага апрацаваньня. Гэты факт тым больш ёсьць прыкрым, калі ўзяць пад увагу, што ў першыя паваенныя дзесяцігодзьдзі камбатанцкае жыцьцё сярод эмігрантаў асабліва віравала й было істотнай часткай іх грамадзка-палітычнай чыннасьці. Нядзіўна, што ўжо ў першыя паваенныя гады на Захадзе паўстаў шэраг вэтэранскіх суполак і асяродкаў. На момант заканчэньня Другой сусьветнай вайны на Захадзе апынулася значная колькасьць беларускіх вайскоўцаў. Паводле крыніцаўрэкрутацыі камбатанцкіх арганізацыяў, магчыма вылучыць наступныя групы вайскоўцаў: 1) жаўнеры Польскіхузброеных сілаў на Захадзе (ПУСЗ), колькасьць якіх ацэньваецца ў некалькі тысячаў і 2) удзельнікі былой 30-й грэнадэрскай дывізіі СС (1-й беларускай) — звыш 1 тысячы. Першыя былі дэмабілізаваныя цягам 1945— 1947 г. і апынуліся перад выбарам: вяртацца ў родныя мясьціны альбо застацца на чужыне. Некалькі сот былых польскіх вайскоўцаў спрычыніліся да дзейнасьці беларускіх арганізацыяў. Прыкладам, колішнія вайскоўцы ПУСЗ у студзені 1947 г. афіцыйна стварылі Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Другая катэгорыя вайскоўцаўэмігрантаў непрацяглы час знаходзілася ў альянцкіх лягерах ваеннапалонных, а пасьля была скіраваная ў лягеры ДП. У сваёй большасьці прадстаўнікі гэтай групы папоўнілі шэрагі беларускае паваеннае эміграцыі спачатку ў Заходняй Нямеччыне, а потым у іншых краінах сьвету.
Гонар стварэньня першай камбатанцкай арганізацыі на Захадзе належыць эмігрантам, якія знаходзіліся ў беларускім лягеры ДП у Рэгенсбургу. Ужо ў 1946 г. група колішніх вайскоўцаў выступіла з ініцыятывай стварыць гэткую арганізацыю. Аднак канчатковае афармлень-
не наступіла ў 1947 г., калі амэрыканскія ўлады IRO згадзіліся на яе рэгістрацыю1.16 жніўня 1947 г. у лягеры ДП у Міхэльсдорфе адбыўся сход, на якім вырашылі заснаваць Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў (ЗБВ). Кіраўніком абралі Франца Кушаля2. Як цьвердзілі былыя ўдзельнікі згаданай арганізацыі, назоў быў невыпадковы. Першапачаткова меркавалася назваць арганізацыю Задзіночаньнем беларускіх камбатантаў, але ўладам IRO, ад якіх залежала яе легальнае функцыянаваньне, больш адпавядала слова „вэтэраны“, і камбатанты мусілі згадзіцца3. У хуткім часе аддзелы ЗБВ паўсталі ў іншых лягерах ДП. У Віндышбэргердорфе тамтэйшым аддзелам кіраваў капітан Даніла Клінцэвіч4, у Міхэльсдорфе — капітан Мікола Маляўка, у Остэргофэне — лейтэнант Віталь Кажан5.
Амаль адначасна з актывізацыяй камбатанцкага жыцьця сярод жыхароўлягераў ДП у Заходняй Нямеччыне ажывілася камбатанцкая чыннасьць і сярод эмігрантаў на Брытанскіх выспах, дзе апынуліся колішнія вайскоўцы Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. У 1948 г. паўстала Згуртаваньне беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі (ЗБКВБ). Працяглы час ЗБКВБ было найбуйнейшай беларускай камбатанцкай арганізацыяй на Захадзе. Да яго мелі права належаць усе беларускія вайскоўцы, якія ў гады Другой сусьветнай вайны служылі як у арміях хаўрусьнікаў, так і ў фармаваньнях на нямецкім баку. Дапускалася таксама сяброўства цывільных, якія працавалі ў вайсковых інстытуцыях. Першым старшынём Згуртаваньня стаў Пётра Сыч, былы
1 Зважай. 1988. №1. С. 5.
2 Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Нью Ёрк—Менск, 2003. С. 71—72.
3 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана ад 22.12.1951. Захоўваецца ў архіве Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны (ББФС): скрыня „Аўтралія і Аргентына“, тэчка „Карэспандэнцыя Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
4 Заслугоўвае ўвагі факт, што аддзел ЗБВ у Віндышбэргердорфе меў уласны штандар. Яго гісторыя сягае лістапада 1947 г., калі ў лягеры адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 27-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. У гэты час камбатантам быў уручаны нацыянальны штандар з надпісам лацінкай: „Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў на чужыне — Аддзел ЗБВ у Віндышбэргердорф“. Вырабіў сьцяг Аляксандар Асіповіч-Асіпчык (Зважай. 1988. №1. С. 5).
5 Зважай. 1988. №1. С. 5.
Сябры Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Міхэльсдорфе. 1947 г.
падпаручнік 2-га Польскага корпусу, удзельнік баёўу Італіі. У пазьнейшы час гэтую пасаду займалі іншыя былыя жаўнеры Польскіх узброеных сілаў, у прыватнасьці Ўладзімер Курыла. Мэтай арганізацыі было аб’яднаньне беларускіх вэтэранаў, прапагандовая незалежніцкая дзейнасьць, правядзеньне нацыянальна-культурніцкай працы сярод беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі, а таксама ўсталяваньне лучнасьці й супрацоўніцтва зь іншаземнымі вэтэранскімі асяродкамі.
Сяброўства ў ЗБКВБ падзялялася на: чыннае, дапаможнае й ганаровае. Найвышэйшым органам быў агульны зьезд, на якім мусіла пры-
сутнічаць ня менш за 73 чынных сябраў6. Зьезд склікаўся раз на год, месца яго скліканьня вызначала кіраўніцтва арганізацыі. Вядома, напрыклад, што 9 студзеня 1950 г. у Лёндане адбыўся Другі агульны зьезд арганізацыі, на якім быў абраны новы склад управы: Пётра Сыч (старшыня), Уладзімер Курыла, Тодар Цімафейчык, Янка Гралеўскі, Кастусь Амор і Ян Пякарскі7. У сталіцы месьцілася Галоўная ўправа. Часамі месцам зьездаў былі іншыя гарады, як гэта адбылося, прыкладам, 14— 15 сакавіка 1953 г. у Брэдфардзе. У пэрыяд паміж агульнымі зьездамі арганізацыяй кіравала Галоўная ўправа (старшыня й ягоны заступнік, сакратар, скарбнік, тры іншыя сябры), рэвізійная камісія й сяброўскі суд. Згуртаваньне было пабудавана паводле тэрытарыяльнага прынцыпу й складалася з дружынаў і рэгіянальных аддзелаў, якія аб’ядноўваліся ў акругі8. Вядома, што ў 1953 г. існавалі структуры арганізацыі ў Лёндане, Манчэстэры, Бірмінгэме, Кэмбрыджы, Брэдфардзе, Бэрслэме.
Адным з заданьняў ЗБКВБ было аказаньне дапамогі родзічам. Здаралася, калі да камбатантаў зьвярталіся па дапамогу ня толькі сябры арганізацыі. 13 сьнежня 1953 г. у ЗБКВБ папрасіў дапамогі Аляксей Кабыцкі, 63-і'адовы вэтэран, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., які ў той час знаходзіўся разам зь сям’ёй у лягеры ДП у Аўстрыі ў цяжкіх матэрыяльных умовах.
На пераломе 1940—1950-х гт. Брытанію пакінула частка беларускіх эмігрантаў, у тым ліку чынных сябраў ЗБКВБ, якія рээмігравалі ў іншыя краіны — Бэльгію, ЗША, Канаду й інш. Былыя сябры Згуртаваньня такім чынам папаўнялі шэрагі беларускіх вэтэранскіх арганізацыяў у гэтых краінах і нярэдка займалі там нават кіроўныя пасады. Тыповым прыкладам быў Уладзімер Курыла, які ў 1954 г. прыехаў у ЗША, a 25 верасьня 1955 г. яго абралі старшынём аддзелу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаўу Нью-Ёрку9.
Пачынаючы з 1950 г. у найбуйнейшы асяродак беларускага камбатанцкага руху на чужыне спакваля ператвараюцца ЗША, куды паступова пачынаюць перабірацца эмігранты з Эўропы. Належыць прызнаць, што адбылося гэта коштам фактычнага спыненьня камбатанцкай чын-
6 Статут ЗБКВБ (праект), апрацаваны 4 ліпеня 1948 г. Копія захоўваецца ў зборах аўтара.
7 На чужыне. 1950. №9.
8 Статут ЗБКВБ (праект)...
9 Камунікат Управы Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Нью-Ёрку. №1. 14 красавіка 1956 г.
насьці ў Заходняй Нямеччыне й аслабленьня ролі ЗБКВБ. Істотным момантам быў прыезд у ЗША Франца Кушаля й ягоных паплечнікаў, якія стаялі ля вытокаўвэтэранскага жыцьця ўзаходненямецкіх лягерах ДП. Старшыня ЗБВ лічыў недапушчальнай страту сувязі паміж камбатантамі, якія апынуліся ў ЗША, а менавіта таму па прыбыцьці на амэрыканскі кантынэнт вырашыў разгарнуць дзейнасьць арганізацыі ў гэтай краіне. Перадусім камбатанцкі кіраўнік парупіўся пра абвесткуў эміграцыйнай прэсе аб пераезьдзе актыву зь Нямеччыны ў ЗША. Кушаль зьвярнуўся да амэрыканскіх уладаў з просьбай зарэгістраваць арганізацыю вэтэранаў-беларусаў, на што атрымаў станоўчы адказ у выглядзе дазволу зачартараваньня ЗБВ пры Арганізацыі амэрыканскіх вэтэранаў іншаземных войнаў10.
Ужо ў 1951 г. Кушаль зьвярнуўся да былых беларускіх вайскоўцаў з заклікам ствараць мясцовыя суполкі11. 7 кастрычніка 1951 г. паўстаў аддзел ЗБВ у Нью-Ёрку (старшыня Даніла Клінцэвіч)12, 26 кастрычніка 1951 г. — у Стэмфардзе (старшыня Пётра Ганецкі, заступнік Віталь Кажан)13. Да канцы гэтага году ў ЗША й Канадзе існавалі вэтэранскія гурткі й аддзелы ў Брукліне (Даніла Клінцэвіч), Нью-Брансўіку (Янка Азарка), Дэтройце (Язэп Сажыч), Таронта (Васіль Камароўскі)'4. Апрача ўжо згаданых дзеячаў ЗБВ сярод найбольш актыўных удзельнікаў камбатанцкага жыцьця ў гэты час магчыма пералічыць Уладзімера Курылу, Кастуся Вадэйку, Кастуся Мерляка, Уладзімера Русака.
Чарговым асяродкам камбатанцкага жыцьця на Захадзе можна назваць Бэльгію, дзе сярод беларускай грамады апынулася пэўная колькасьць былых вайскоўцаў. У значнай ступені гэта былі колішнія жаўнеры БКА й Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, якія ў 1950 г. прыбылі ў Бэльгію з мэтай распачаць студыі ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне15. Студэнцкая моладзь і стала стрыжнем ды рухавіком камба-
■" Зважай. 1988. №і. С. 5.
11 Ліст Франца Кушаля да Протаса ад 14.09.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка“.
12 Беларус. 25 сьнежня 1951.
13 Пратакол вальнага сходу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Стэмфардзе ад 26.10.1951 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка“.
14 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана ад 22.12.1951.
15 Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК, Распараджэньне ЗБКВБ ад 02.07.1950. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“.
танцкага руху ў гэтай краіне. Выразна сьведчыць пра гэта ўрывак зь ліста першага старшыні Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Бэльгіі (ЗБКБ) Тодара Цімафейчыка ад ю красавіка 1952 г.: „Адносна працы ў нашай арганізацыі дык нельга сказаць, каб яна была цяпер вельмі актыўнай. Прычынай зьяўляецца тое, што Ўрад яе складаецца выключна з студэнтаў, для якіх цяпер падыходзіць гарачы час экзамэнаў; пасьля ж настануць канікулы, у часе якіх усе студэнты разьяжджаюццахто куды. Такім чынам, як звычайна, ажыўленая праца пачынаецца толькі восеньню“'6. Невыпадкова сядзіба ЗБКБ знаходзілася ў Лювэне. Сярод лідэраў арганізацыі неабходна згадаць Барыса Раіулю, Міколу Арцюха, Уладзімера Нагабеза й іншых.
8 кастрычніка 1950 г. у Лювэне адбыўся Першы агульны зьезд Згуртаваньня. Вядома, што ў той час арганізацыя мела аддзелы ў Лювэне, Льежы, Шарлеруа й Аршоце, да якіх належала 41 асоба17. Цягам І95О—1951 гг. празь яе шэрагі прайшоў 91 чалавек. На падставе аналізу асабовай картатэкі магчыма атрымаць болып падрабязныя зьвесткі наконт сябраў ЗБКБ. Так, у баявых дзеяньнях бралі ўдзел 54 асобы; 6 — мелі афіцэрскія ступені й 12 — падафіцэрскія18. Калі верыць зьвесткам Галоўнай управы, на студзень 1953 г. сярод сябраў арганізацыі былі 5 афіцэраў, у тым ліку 1 маёр (Барыс Рагуля) і 4 падпаручнікі, а таксама 1 падхарунжы-капрал і 1 падхарунжы-зьвязовы19. Галоўным чынам гэта людзі, якія атрымалі вайсковую годнасьць у міжваенны пэрыяд альбо гады Друтой сусьветнай вайны падчас службы ў польскім войску й беларускіх вайсковых і вайскова-паліцыйных фармаваньнях пад нямецкай камандай. Здараліся, аднак, выняткі. У ліпені 1954 г. у ЗБКБ уступіў
16 Ліст старшыні ЗБКБ да старшыні ЗБК у Вікторыі ад ю красавіка 1952 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Аўстралія і Аргентына“, тэчка „Карэспандэнцыя Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
17 Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК, Пратакол паседжаньня I агульнага зьезду ЗБКБ ад 08.10.1950. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“.
18 Падлікі аўтара на падставе заяваў на ўступленьне ў ЗБКБ (1950—1951). Захоўваюццаў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
19 Ліст старшыні ЗБКБ да а. Смаршчка ад 29.01.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
капітан Канстанцін Юслы (1898 г. н.), удзельнік Першай сусьветнай і польска-бальшавіцкай войнаў.
Згодна з пастановай Другога агульнага зьезду, ЗБКБ ахапіла сваёй дзейнасьцю паўночную частку Францыі, дзе існаваў някепскі патэнцыял для разгортваньня нацыянальнай працы (там пражывалі каля 200 беларусаў), аднак адсутнічала самастойная камбатанцкая арганізацыя20. Струкгура ЗБКБ амаль не адрозьнівалася ад агульнапрынятай. Найменшай адзінкай былі дружыны (не меней за 6 чалавек), якія аб’ядноўваліся ў акруговы аддзел. Кіроўнымі органамі былі: агульны зьезд, які абіраў Галоўную ўправу, рэвізійную камісію ды суд сябраў. Існавала сяброўства чыннае й ганаровае. Акрамя вайскоўцаў чальцамі ЗБКБ маглі быць цывільныя, якія мелі асаблівыя заслугі перад арганізацыяй21. Беларускія камбатанты ў Бэльгіі падтрымлівалі супрацоўніцтва з украінскімі калегамі22. Сярод асноўных мэтаў Згуртаваньня быў намер ажыцьцяўляць дабрачынную дзейнасьць для ваенных інвалідаў23. ЗБКБ не было наканавана доўгае існаваньне. Афіцыйна арганізацыя спыніла сваю дзейнасьць 31 траўня 1958 г., што сталася натуральным вынікам выезду ейных сябраў у іншыя краіны Эўропы й Амэрыкі. Паўплываў на гэта й той факт, што беларускія студэнты пасьля сканчэньня студыяўу Лювэне мусілі шукаць сабе жыцьцёвае долі па-за межамі Бэльгіі24.
Камбатанцкі рух не мінуў і далёкай Аўстраліі, куды лёс закінуў некаторых эмігрантаў. Характэрнай рысай камбатанцкага жыцьця ў гэтай
20 Бацькаўшчына. 15 сакавіка 1953; Камунікат Галоўнай управы ЗБКБ ад 12.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (сгудэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
21 Статут ЗБКБ, Лювэн, 08.10.1950. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
22 Пратакол Другога агульнага зьезду ЗБКБ ад 16.03.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
23 КамунікатГалоўнайуправыЗБКБ ад 12.11.1952. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняўураду ЗБК“.
24 Akt аб ліквідацыі ЗБКБ ад 31.05.1958. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „ІІратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
краіне было існаваньне адразу некалькіх асобных вэтэранскіх арганізацыяў. Як ні дзіўна, было гэта вынікам не палітычных рознагалосьсяў, а асабістых амбіцыяў і нязгоды. Яшчэ ў лютым 1950 г. паўстала Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў у Аўстраліі (ЗБВА) на чале з Данатам Яцкевічам. 25 сакавіка 1950 г. гэтую арганізацыю афіцыйна зарэгістравалі аўстралійскія ўлады25. Сядзібай ЗБКА абралі Брысбэн. Арганізацыя Яцкевіча, падобна да іншых беларускіх камбатанцкіх структураў, аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах прыхільнікаў Рады БНР і вызнавала ў камбатанцкіх справах непахісны аўтарытэт Франца Кушаля. Ад самага пачатку ЗБКА прэзэнтавалася як арганізацыя агульнакраёвая, якая мела аб’ядноўваць усіх беларускіх вэтэранаў на тэрыторыі Аўстраліі. У 1952 г. быў утвораны аддзел ЗБВА — у ваколіцах Пэрту, Кэлмскоце (ад 6 студзеня 1952 г. аддзел прыняў назоў ЗБВ у Заходняй Аўстраліі). Пасьля зьяўленьня ў 1954 г. аддзелуў Новай Зэляндыі (у Тайджэры) арганізацыя зьмяніла назву на Задзіночаньне Беларускіх Вэтэранаў у Аўстраліі й Новай Зэляндыі.
Арганізацыя, кіраваная Данатам Яцкевічам, мела ўласны друк. 3 студзеня 1952 г. выдаваўся інфармацыйны бюлетэнь „Лучнік“. 3 1952 г. пры ЗБКА дзейнічала Згуртаваньне беларускіх жанчын (кіраўнічка Эўлялія Яцкевіч)26. Нягледзячы на згаданыя посьпехі ў арганізацыі вэтэранскай дзейнасьці ў Аўстраліі, не абышлося безь непаразуменьняў. У другой палове 1951 г. рыхтаваўся паўстаць аддзел ЗБВА ў Мэльбурне. Справы, аднак, прынялі цалкам іншы абарот. 2 сьнежня 1951 г. у Мэльбурне адбыўся сход былых беларускіх вайскоўцаў, якія вырашылі стварыць Згуртаваньне беларускіх камбатантаўу Вікторыі. На старшыню абралі Міколу Нікана (з 9 лістапада 1952 г. — Мікола Скабей), на сакратара — Аляксандра Калодку27. Камбатанты зь Вікторыі ўсталявалі кантакты з адпаведнымі асяродкамі ў ЗША й Эўропе, а таксама з прадстаўнікамі чужаземных арганізацыяў (украінскімі, казацкімі). ЗБКВ належала да Каардынацыйнага цэнтру беларускіх арганіза-
25 Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі. Да гісторыі дыяспары. Менск, 2004. С. 450.
26 Тамсама. 410—411,443, 450.
27 Пратакол №1 паседжаньня Галоўнай управы Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вікторыі ад 09.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
цыяў у Аўстраліі і ўдзельнічала ў нацыянальна-культурніцкім жыцьці дыяспары28.
Разам з тым, ЗБКВ не ўдалося наладзіць зычлівых й прыязных адносінаў з ЗБКА. Зьяўленьне цалкам незалежнай ад ЗБВА камбатанцкай арганізацыі выклікала абурэньне яе кіраўніцтва. Генэзу й сутнасьць гэтага канфлікту немагчыма акрэсьліць адназначна. Заслугоўвае на ўвагу тое, што як ЗБКА, так і ЗБКВ у палітычным сэнсе прытрымліваліся поглядаў прабээнэраўскіх. Данат Яцкевіч, які дэманстраваў здольнасьць знайсьці паразуменьне ў агульных справах з прыхільнікамі БЦР, чакаў ад „сэпаратыстаў зь Вікторыі“ неадкладнага падпарадкаваньня на ўмовах ператварэньня ЗБКВ у аддзел яго арганізацыі ў Мэльбурне і катэгарычна адмовіўся супрацоўнічаць. Старшыня ЗБВА лічыў недапушчальным існаваньне „мясцовага патрыятызму“, які разглядаў як супрацьвагу ддя ўжо існай вэтэранскай арганізацыі29. За дэклярацыямі не давялося доўга чакаць на практычныя захады. 16 сьнежня 1951 г. управа ЗБВА выдала ўхвалу, у якой зазначалася: „Абапіраючыся на вайсковую салідарнасьць ілёгіку [...]ЗБВ пастпанавіла — уважаць новаарганізаваных„камбатантаў“[...] за чын, намераны разьбіць еднасьць вайскоўцаў у Аўстраліі, які абапіраецца на мясцовым патрыятызьме й асабістых амбіцыях — за шкодны“30. У сваю чаргу камбатанты зь Вікторыі мелі ўласныя аргумэнты ў гэтай спрэчцы. Свой крок утварэньня самастойнай арганізацыі замест падпарадкаваньня ЗБВА дзеячы з Мэльбурну тлумачылі рознымі прычынамі. Кіраўнікі ЗБК у Вікторыі закідвалі Яцкевічу
28 Пратакол №1 паседжаньня Галоўнай управы Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вікторыі ад 20.01.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўсграліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
29 Ліст Даната Яцкевіча да часовай управы ЗБК у Вікторыі, 1952 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
30 Ліст Даната Яцкевіча да часовай управы ЗБК у Вікторыі, 1952 г.; Ліст Галоўнай управы ЗБВ у Аўстраліі й Новай Зэляндыі да ЗБК у Вікторыі ад 08.01.1952 г. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаўу Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
празьмерныя амбіцыі31. Старшыня ЗБВА абвінавачваўся ў тым, што, выкарыстоўваючы ваяўнічую рыторыку, ён парушае звычайныя прынцыпы дэмакратыі, сьвядома намагаецца падаць сваю арганізацыю як вайсковую, тым часам як у рэчаіснасьці кожная камбатанцкая арганізацыя мае характар грамадзкі, дзе галоўную ролю мусіць адыгрываць плюралізм думак і ўдзел усіх сябраў у абмеркаваньні пытаньняў32. Аспрэчвалася таксама слушнасьць і адпаведнасьць назвы арганізацыі Яцкевіча й прапаноўвалася зьмяніць яе „задзіночаньне“ й „вэтэранаў“ на „згуртаваньне“ і „камбатантаў“33. Спрэчка паміж арганізацыямі набыла востры характар, а яе рэха адгукнулася нават сярод камбатантаў у ЗША. Рознагалосьсі няўрымсьлівых аўстралійскіх вэтэранаў намагаўся палагодзіць Франц Кушаль, які 29 сьнежня 1951 г. даслаў ліст кіраўніцтву ЗБК у Вікторыі, зьмест якога па-рознаму быў інтэрпрэтаваны „варагоўнымі бакамі“. У лютым 1952 г. ЗБВА ў асобе Яцкевіча трохі залагодзіла тон у дачыненьні ЗБК у Вікторыі. Старшыня пачаў акцэнтаваць увагу на бессэнсоўнасьці існаваньня ў адной краіне некалькіх арганізацыяў, якіх ня дзеляць пры тым палітычныя перакананьні34. Яцкевіч і ягоныя прыхільнікі высунулі прапанову аб’яднацца шляхам уваходжаньня ЗБК у склад ЗБВ Аўстраліі й Новай Зэляндыі. У такім выпадку ў назьве арганізацыі дадаліся б словы „вэтэранаў і камбатантаў“, а старшыня ЗБКВ аўтаматычна атрымаў бы месца ў Галоўнай управе35.
Надзвычай насычаным у стасунках паміж камбатантамі ў Аўстраліі быў 1956 год. Урад БНР, які імкнуўся задзіночыць вакол сябе як мага
31 Ліст старшыні ЗБК у Вікторыі да Франца Кушаля ад 09.09.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
32 Ліст старшыні ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБВ у Аўстраліі ад 18.03.1956; Ліст ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Аўстраліі Даната Яскевіча ад 27.01.1952. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
33 Ліст ЗБК у Вікторыі да Франца Кушаля ад 07.12.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
34 Ліст Даната Яцкевіч да ўправы ЗБК у Вікторыі ад 16.02.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
35 Ліст Даната Яцкевіча да часовай управы ЗБК у Вікторыі, 1952 г...
болып беларускіх арганізацыяў на чужыне, раіў вэтэранам не засяроджвацца на дробных сварках і дарэмна не марнаваць такім чынам сілаў. Страціўшы надзею на паразуменьне зь Яцкевічам, ЗБК у Вікторыі зрабіла спробу збліжэньня з ЗБВ у Заходняй Аўстраліі (старшыня Міхась Раецкі), якое карысталася шырокай аўтаноміяй у межах ЗБВ у Аўстраліі й Новай Зэляндыі, а магчыма, што ўжо набыло поўную самастойнасьць36. Падчас таварысцкіх сустрэчаў прагучалі нават прапановы прыняць супольны статут і ўтварыць Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў і камбатантаў37. 3 увагі на нястачу архіўных крыніцаў складана прасачыць усе акалічнасьці згаданых перамоваў, але ёсьць падставы меркаваць, што ў сярэдзіне 1956 г. на Зялёным кантынэнце існавала арганізацыя пад назвай Задзіночаньне беларускіх камбатантаўу Аўстраліі, старшынём якой быў Мікола Нікан38. Нельга выключыць, што ў выніку перамоваў частка „вэтэранаў“ з Заходняй Аўстраліі падтрымала „камбатантаў“ зь Вікторыі й аб’ядналася зь імі ў новую арганізацыю. Пэўна адно: надалей, аднак, паразумецца зьЯцкевічам было немагчыма. 2 верасьня 1956 г. чарговы раз камбатанты зь Вікторыі не згадзіліся на каншахт на запрапанаваных ім умовах39.
На заканчэньне агляду камбатанцкага жыцьця ў паасобных краінах сьвету варта ўзгадаць Аргентыну, дзе на пачатку 1950-х гт. існавала Згуртаваньне бел арускіх камбатантаў у Аргентыне. На жаль, захаваліся надта сьціплыя зьвесткі адносна гэтай арганізацыі. Магчыма меркаваць, што была яна невялікая. Сядзіба Згуртаваньня месьцілася ў Вільля Балестэр. Вядома, што ў 1951 г. старшынём арганізацыі быў
36 Ліст ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Заходняй Аўстраліі ад 24.10.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)".
37 Ліст сгаршыні ЗБВ у Аўстраліі Міхася Раецкага да сакратара ЗБК у Вікторыі Пётры Мікуліча ад 26.07.1955. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
38 Тамсама.
” Ліст ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Заходняй Аўстраліі ад 06.09.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
Уладзімер Другавец, які ўтрымліваў кантакты з камбатантамі ў ЗША4“.
У сувязі з паўстаньнем вэтэранскіх арганізацыяўу Паўночнай Амэрыцы, Заходняй Эўропе й Аўстраліі ўзьнікла патрэба стварыць сусьветны каардынацыйны цэнтр беларускіх камбатантаў. Імаверна, упершыню з гэткай прапановай выступілі ў 1951 г. дзеячы ЗБКу Вікторыі41, якія бачылі неабходнасьць пакліканьня сусьветнай арганізацыі, якая б мела адзіны статут і абавязковую структуру42. Ідэя сустрэлася з згодай Франца Кушаля, які даручыў падрыхтаваць утварэньне будучай арганізацыі аддзелу ЗБВ у Нью-Ёрку43.3 часам у арганізацыйную справу заангажаваліся таксама камбатанты зь Нью-Джэрзі, якія абвесьцілі, што яны будуць адказваць за апрацоўваньне асноўных момантаў. Бадай, усе камбатанцкія арганізацыі, зацікаўленыя ў стварэньні сусьветнай арганізацыі, разглядалі ЗШАў якасьці сядзібы будучай структуры44. Распачалася дыскусія вакол абраньня кіраўніцтва. Да 30 красавіка 1952 г. паасобныя арганізацыі мусілі даслаць свае прапановы ў ЗБВ у Нью-Ёрку45. Камбатанты з Бэльгіі, ЗША, Вікторыі й Аргентыны адзінагалосна бачылі на пасадзе старшыні Франца Кушаля. Належыць адцеміць, што апошні лічыўся бясспрэчным аўтарытэтам сярод вэтэранаў і ўжо пра-
40 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана 22.12.1951...
41 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Стэмфардзе ад 10.01.1952.
Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
42 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да Франца Куіпаля ад 07.12.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
43 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана ад 03.12.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
44 Ліст Галоўнай управы ЗБК у Вікторыі да ўправы ЗБКВБ ад 06.03.1953; Пратакол агульнага справаздаўчага сходу ЗБК у Вікторыі ад 09.11.1952. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
45 Ліст управы ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 10.03.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956).
цяглы час нярэдка падпісваўся як „старшыня Галоўнай управы беларускіх камбатантаў на чужыне“^.
Тым часам прапановы розьніліся ў справе прызначэньня заступніка старшыні. Сябры ЗБК у Вікторыі лічылі, што Франц Кушаль сам мусіў прызначыць заступнікаў47. Камбатанты з Аргентыны падтрымалі кандыдатуру Барыса Рагулі48. ЗБВ у Нью-Ёрку высоўвала Данілу Клінцэвіча й Кастуся Вадэйку на пасаду заступнікаў'9. Уласнае гледзішча мелі камбатанты з Бэльгіі, якія выказалі меркаваньне, што кіраўнікі камбатанцкіх арганізацыяў меліся выконваць ролю заступнікаў50. Паміж 23 лістапада й 22 сьнежня 1952 г. бэльгійскія камбатанты правялі выбары кандыдата ад арганізацыі на заступніка, якім быў абраны Тодар Цімафейчык51.
Дасюль невядомая назва сусьветнай арганізацыі, якая мела каардынаваць камбатанцкі рух. У шэрагу выпадкаў магчыма трапіць на назву Задзіночаньне беларускіх камбатантаўі вэтэранаў52 альбо Цэнтар беларускіх вайсковых арганізацыяў на чужыне53. Праўдападобна, дак-
46 Беларус. 25 сакавіка 1952.
47 Ліступравы ЗБВ у Нью-Ёрку да ўправы ЗБКу Бэльгіі ад 31.10.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
48 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у ЗША ад 17.12.1952; Ліст управы ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 31.10.1952. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Л іставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
49 Ліст управы ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 31.10.1952...
50 Ліст старшыні ЗБК у Бэльгіі да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 10.04.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“; Пратакол №2 паседжаньня ўправы ЗБК у Бэльгіі ад 20.03.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
51 Пратакол №4 паседжаньня ўправы ЗБКБ ад 07.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
52 Ліст старшыні ЗБК у Вікторыі да Франца Кушаля ад 09.09.1952...
53 Камунікат№і управы ЗБВу Нью-Ёрку ад 14.04.1956. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
ладная назва ніколі не зацьвярджалася, тым часам як камбатанты карысталіся „працоўнымі“ назвамі. Вядома, што да 1956 г. згаданая арганізацыя не была створаная. Сярод прычынаў варта ўзгадаць своеасаблівую пазыцыю ЗБКВБ54. Камбатанты зь Вялікай Брытаніі ня толькі не даслалі сваіх прапановаў адносна складу кіраўніцтва, але аспрэчылі саму ідэю пакліканьня каардынацыйнага цэнтру. 31 студзеня 1953 г. Галоўная ўправа на паседжаньні разгледзела прапанову стварэньня сусьветнай арганізацыі беларускіх камбатантаў і выпрацавала ўласную пазыцыю ў гэтай справе. Па-першае, катэгарычна быў адкінуты прынцып гуртаваньня вэтэранаў пад апекай Рады БНР. На думку ЗБКВБ, камбатанцкі рух мусіць быць грамадзкай установай, вольнай ад палітычных уплываў. Па-другое, Згуртаваньне мела сумневы ў дачыненьні спосабу выбараў кіраўнічага складу, паводле якога кожная арганізацыя праводзіла ў сябе выбары, а вынікі дасылала ў Нью-Ёрк. У сувязі з вышэйзгаданым камбатанты Брытаніі адмовіліся ад удзелу ў стварэньні супольнай арганізацыі. Парадаксальна, але яшчэ 26 сакавіка 1951 г. менавіта ЗБКВБ апэлявала да суродзічаў з заклікам паклікаць сусьветную арганізацыю, якая б каардынавала чыннасьць усіх беларускіх камбатанцкіх цэнтраў у вольным сьвеце55. Спэцыфічны падыход камбатантаў з Ангельшчыны магчыма патлумачыць уласнымі амбіцыямі. Верагодна, ЗБКВБ як найбуйнейшая арганізацыя беларускіх вэтэранаў у Эўропе не магло пагадзіцца з думкай, што іх ініцыятыву перанялі таварышы зброі за акіянам.
Побач з стварэньнем сусьветнага каардынацыйнага цэнтру ў 1950-х гг. назіралася праца над выданьнем камбатанцкага друку. У 1952 г. ЗБК у Бэльгіі выказала гатоўнасьць распачаць выданьне часопісу „Камбатанцкі Голас“ і зьвярнулася да суродзічаў з прапановай дасылаць матэрыялы пра вэтэранскае жыцьцё. Моладзь з Бэльгіі заручылася маральным падтрыманьнем Франца Кушаля56. Адсут-
54 Камунікат ЗБВ у Нью-Джэрзі ад 14.04.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка“, тэчка „ЗБВ у Стэмфардзе“.
55 Діст Галоўнай управы ЗБКВБ да ўправы ЗБК у Вікторыі ад 24.02.1953. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952— 1956)“.
56 Ліст Франца Кушаля да старшыні ЗБКБ ад 20.04.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
насьць, аднак, неабходных сродкаў стала на шляху выдавецкай справы. Усьведамляючы ўсю цяжкасьць сталага фінансаваньня пэрыёдыку, камбатанты зь Вікторыі, якія больш рэалістычна ацэньвалі сілы, запрапанавалі замест выданьня асобнага камбатанцкага часопісу адчыніць „Камбатанцкую балёнку“ ў газэце „Бацькаўшчына“, што не вымагала вялікіх выдаткаў57.
Асобна варта разгледзець пытаньне дачыненьняў беларускіх камбатантаў зь іншымі вэтэранскімі асяродкамі на чужыне. Складанымі былі стасункі з польскімі вэтэранамі. Пэўная частка беларусаў у гады вайны служыла ў польскім войску. Беларускія эмігранты з пашанай ставіліся да супольнай памяці. Прыкладам можа быць удзел у сьвяткаваньні ўгодкаў бітвы за Монтэ-Касіна. У траўні 1951 г. прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык у асысьце сваіх прыхільнікаў наведаў тамтэйшыя могілкі й аддаў даніну пашаны палеглым землякам з 2-га Польскага корпусу. Беларуская прэса на Захадзе пісала пра сотні беларусаў, якія загінулі падчас гэтай бітвы. Безумоўна, было гэта значнае перабольшваньне, але сам факт ня ставіць пад сумнеў стаўленьня да падзеі58. Пасьля дэмабілізацыі з ПУСЗ некаторыя беларусы належалі да польскіх камбатанцкіх арганізацыяў, якія аб’ядноўвалі былых аднапалчанаў. Аднак нягледзячы на супольнае баявое мінулае, на перашкодзе да болып шчыльнага збліжэньня сталі досыць складаныя стасункі паміж паваеннай польскай і беларускай палітычнай эміграцыяй.
Прыналежнасьць да польскіх камбатанцкіх арганізацыяў не віталася кіраўніцтвам беларускіх вэтэранскіх асяродкаў. Здараліся выпадкі, калі дзейнасьць у польскім асяродзьдзі была прычынай канфліктаў. Бадай, да найгучнейшага інцыдэнтудайшло ў Аўстраліі. У1955 г. некаторыя эмігранты не хавалі сваёй пагарды да чыннага дзеяча ЗБК у Вікторыі Міколы Нікана пасьля таго, як высьветлілася, што ён належыць да Таварыства былых жаўнераў з-й дывізіі карпацкіх стральцоў. Справа трапіла на разгляд нават у прэзыдыюм Рады БНР59. Сяброўства ў выіпэйзгаданай камбатанцкай арганізацыі дало падставу нядобра-
57 Ліст Галоўнай управы ЗБК у Аўстраліі да ЗБК у Бэльгіі ад 27.04.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка .ДІіставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952— 1956)“.
58 Grzybowski J. Bialorusini w polskich regularnych formacjach wojskowych w
latach 1918—1945. Warszawa, 2007. S. 269—274.
зычліўцам Нікана абвінавачваць яго ў здрадзе60. У абарону Міколы Нікана пасыіяхова выступіў тагачасны старшыня ЗБКу Вікторыі Мікола Скабей, які падкрэсьліў, што ягоная прыналежнасьць да арганізацыі карпатнікаў ня мае нічога супольнага з палітычнай дзейнасьцю61.
Яшчэ адзін выпадак гэткага кшталту аднатавала гісторыя сярод камбатантаў у Бэльгіі. 7 лістапада 1952 г. Г алоўная ўправа ЗБК у Бэльгіі выключыла з арганізацыі двух сябраў: Пётру Навахоўскага й Янку Дзевяценку — за тое, што„гэтыя асобы ня годныя быць сябрамі ЗБК, так як яны ўступілі ў польскія арганізацыі й бяруць актыўны ўдзел у працы гэтых арганізацыяў“. Абгрунтоўваючы сваю пастанову кіраўніцтва ЗБКБ пісала: „Гэты крок cn.cn. Навахоцкага йДзевяценкі зьяўляецца здрадай ня толькі ў адносінах да ЗБК, але й наогул беларускай справы. Мы, беларускія камбатанты, ня можам дапусьціць да таго, кабу нашыхрадах знайшлі месца такія, што прадаюць беларускую справу за юдавыя сярэбранікі“1*.
Прычыны нязгоды належыць шукаць у адсутнасьці адзінства поглядаў польскай і беларускай эміграцыі адносна польска-беларускай мяжы. Былыя вайскоўцы ПУСЗ, якія па вайне гуртаваліся вакол польскіх і беларускіх камбатанцкіх арганізацыяў, апынуліся па розныя бакі ў гэтых палітычных дыскусіях. 26 траўня 1951 г. зьезд Задзіночаньня польскіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі выдаў дэклярацыю, у якой пацьвярджалася стаўленьне ў справе абароны даваеннай усходняй мяжы Другой Рэчы Паспалітай. Гэта выклікала імклівы адказ ЗБКВБ,
» Ліст старшыні ЗБВ у Аўстраліі да сакратара ЗБК у Вікторыі ад 26.07.1955.
Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
6u Ліст управы ЗБВ у Заходняй Аўстраліі да ўправьі ЗБК у Вікторыі ад 17.11.1956. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
61 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Заходняй Аўстраліі ад 24.10.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
62 КамунікатуправыЗБКБад 12.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
якое супольна з украінскімі камбатантамі 13 чэрвеня 1951 г. выказала пратэст63. Падобную рэзалюцыю, скіраваную супраць адпаведных заяваў польскага эміграцыйнага ўраду, выдала 2 сьнежня 1956 г. ЗБК у Вікторыі. Пратэст утрымліваў заклік да беларускіх эмігрантаў паўстрымацца ад перамоваў і паразуменьняў з польскім бокам да моманту, пакуль ён не адмовіцца ад сваёй пазыцыі ў справе ўсходняй мяжы64.
Беларускія вэтэраны падзялялі адмоўнае стаўленьне ўраду БНР да захадаў расейскіх эмігрантаў. 24 лютага 1952 г. ЗБК у Вікторыі ўзяло ўдзел у пратэстах у Мэльбурне супраць „акцыі Керанскага“65. У сваю чаргу ЗБК у Бэльгіі дэманстравала сваю непрыхільнасьць да захадаў Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі, накіраваных на падтрымку расейскіх эмігрантаў. 24 лютага 1953 г. камбатанты прынялі рэзалюцыю, у якой падкрэсьлівалася гатоўнасьць да супрацоўніцтва з усімі антысавецкімі рухамі з засьцярогай, што гэта супрацоўніцва будзе абапірацца на прынцыпах роўнасьці й аднолькавага трактаваньня. Пратэст паўтараўсфармуляваныя ўрадам БНР закіды расейскім эмігрантам у ігнараваньні партнэрскага трактаваньня нерасейскіх народаў66.
Нягледзячы на тое, што камбатанцкі рух, паводле статуту, меў грамадзкі характар, вэтэранскім арганізацыям не ўдалося застацца ўбаку ад палітычных падзелаў. Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе засна-
63 На Шляху. 1951. №13.
64 Рэзалюцыя ЗБКу Вікторыі ад 02.12.1956. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
65 Гаворка ідзе пра ўтварэньне ў 1951 г. у Штургарце Рады вызваленьня народаў Расеі (Совет освобождення народов Росснн — СОНР), у які ўвайшлі пяць расейскіх партыяў на эміграцыі. Завадатарам акцыі быў А. Керанскі, які імкнуўся здабыць давер і далучыць да СОНР прадстаўнікоў палітычных рэпрэзэнтацыяў нерасейскіх народаў, якія да Першай сусьветнай вайны былі ў складзе Расейскай Імпэрыі. Акцыя расейскіх эмігрантаў выклікала абурэньне й крытыку ўраду БНР і БЦР, якія лічылі прапановы Керанскага нераўнапраўным хаўрусам, у якіх дамінуюць расейскія інтарэсы. Ліст ЗБК у Вікторьгі да Франца Куіпаля ад 26.02.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка ДІіставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
66 Рэзалюцыя ЗБКБ ад 24.02.1953. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
валі эмігранты, якія падтрымлівалі Раду БНР. Тым часам сярод прыхільнікаў БЦР апынулася таксама нямала былых жаўнераў. Беручы пад увагу, што міжнародная сытуацыя рабіла немагчымым існаваньне вайсковых фармаваньняў на эміграцыі, улады БЦР рабілі захады гуртаваньня жаўнерскіх кадраў. У складзе БЦР дзейнічаў аддзел Краёвай Абароны, сакратаром якога ў 1948—1952 гг. быў Сьцяпан Шнэк (пазьней Віктар Чабатарэвіч)67. Тэарэтычна да вэтэранскіх арганізацыяў маглі належыць усе беларускія камбатанты незалежна ад палітычных поглядаў. У рэчаіснасьці, аднак, вэтэранскія дзеячы неаднойчы падкрэсьлівалі свае палітычныя арыентацыі68. Сам факт, што кіраўніком камбатанцкага руху быў Франц Кушаль, які адначасна выконваў высокія функцыі ва ўрадзе БНР, у тым ліку быў міністрам абароны, рабіў немагчымым прыязнае суіснаваньне ў адных асяродках камбатантаў розных палітычных поглядаў. Падзел быў непазьбежны.
У кастрычніку 1948 г. у Міхэльсдорфе паўстала група былых вайскоўцаў, якая абвесьціла пра ўтварэньне Агульнабеларускага саюзу вайскоўцаў (АБСВ)69. На чале часовай управы стаўУладзімер Лазарэвіч, a старшынём арганізацыі быў абраны Віктар Чабатарэвіч70. У сьнежні 1948 г. у Віндышбэргердорфе быў ухвалены статут АБСВ7‘. Увесну 1949 гчастка сябраў ЗБВ далучылася да новай арганізацыі72. У1949 г. Агульнабеларускі саюз вайскоўцаў заклаў фонд апекі над магіламі выгнанцаў-беларусаў у Нямеччыне. На пачатку 1950-х гг. камбатанты-бэцээраўцы пераехалі ў ЗША, дзе спрабавалі разгарнуць сваю дзейнасьць73.14 верасьня 1964 г. у Пасэйку (штат Нью-Джэрзі) было заснаванае Беларускае вайскавае аб’яднаньне (ад 1965 г. — Саюз амэрыканска-беларускіх вэтэранаў), якое супрацоўнічала зь Беларускім кангрэсавым камітэтам Амэрыкі. Сярод актывістаў магчыма ўзгадаць Сымона Жамойду й Андрэя Мінчука. У кастрычніку 1976 г. камбатан-
67 Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. 1954. №1. С. 14,16.
68 Ліст часовай управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Стэмфардзе ад 01.01.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка“, тэчка „Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў у Стэмфардзе“.
69 Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе... С. 83.
70 Беларускае слова. 30 ліпеня 1949.
71 Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе... С. 77, 88.
72 Беларускае слова. 3 траўня 1949. С. 3.
73 Аб еднаньне. 1949. № 5. С. 21.
ты ўдзельнічалі ва ўрачыстых паховінах прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага74.
Акрамя таго, прыхільнікі БЦР гуртаваліся ў вайскова-палітычных цэнтрах — як Беларускі вызвольны pyx, а ў пазьнейшы час — Беларускі вызвольны фронт (БВФ). Нягледзячы на тое, што арганізацыі мелі іншыя мэты й задачы, у сваіх шэрагах яны аб’ядноўвалі былых вайскоўцаў, таму нярэдка дзейнасьць, напрыклад, БВФ датычыла камбатанцкага жыцьця. Прыкладам, у 1984 г. кіраўнік Краёвага штабу БВФ у Аўстраліі Ўладзімер Шнэк выдаў маляўнічы ілюстраваны альбом „Беларуская Краёвая Абарона. Уніформа й адзнакі“, у якім побач з ўмундураваньнем БКА часоў Другой сусьветнай вайны запрэзэнтаваўдосыць арыгінальныя прапановы наконт уніформы й адзнакаў беларускага нацыянальнага войска.
Нягледзячы на ўзаемную варожасьць паміж прыхільнікамі БЦР і Рады БНР, гісторыя аднатавала выпадкі супольных акцыяў камбатантаў абодвух лягераў. 27 траўня 1956 г. адбылося супольнае паседжаньне Краёвага штабу БВФу Аўстраліі й Новай Зэляндыі й ЗБВуАўстраліі й Новай Зэляндыі. Вэтэраны й сябры БВФ выдалі дэклярацыю, у якой гаварылася пра шкоднасьць палітычных падзелаў для агульнай нацыянальнай справы75.
На асобную ўвагу заслугоўвае вэрхал вакол надаваньня афіцэрскіх рангаў на эміграцыі. Як вядома, афіцэры сярод беларускіх эмігрантаў трапляліся рэдка. Пры тым частку іх складалі сьвежавыпечаныя афіцэры, якія атрымалі намінацыі з рук прэзыдэнта БЦР у пэрыяд зь сьнежня 1944 г. па красавік 1945 г. і якія адразу былі аспрэчаныя нямецкімі ўладамі. Апынуўшыся на эміграцыі, Радаслаў Астроўскі працягваў справу наданьня афіцэрскіх годнасьцяў. Слабым бокам гэтай акцыі было наданьне афіцэрскіх намінацыяў, у тым ліку генэральскіх, асобам, якія нярэдка ня мелі вайсковай адукацыі76. Практыка ўручэньня афі-
74 Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. С. 198.
75 Барацьба. 1956. №4—5. С. 2—3.
76 Тыповым прыкладам эмігранта, які на загад прэзыдэнта БЦР атрымаў рангу генэрала, быў Дзьмітры Касмовіч, кіраўнік Беларускага вызвольнага фронту (БВФ). Дарэчы, пазьней кіраўнік БВФ з згоды прэзыдэнта БЦР сам шматкроць ганараваў сябраў сваёй арганізацыі афіцэрскімі дыплёмамі. У якасьці прыкладу можна таксама назваць Мікалая Мінкевіча (атрымаў годнасьць генэрала ў 1976 г.). Іншым прыкладам быў Нікандар Мядзейка іР
цэрскіх наплечнікаў існавала й пасьля сьмерці Астроўскага, што магчыма патлумачыць палітычнымі прычынамі. Прэзыдэнт БЦР намагаўся ўмацаваць свой давер і аўтарытэт сярод маладых беларускіх эмігрантаў, якія бачылі ў ім дзяржаўнага й палітычнага мужа. Варта падкрэсьліць, што коштам шалёнай крытыкі з боку іншых эмігрантаў Астроўскаму ў значнай ступені ўдалося дасягнуць чаканых вынікаў, паколькі гэткія крокі сапраўды мелі плён і ўмацоўвалі пазыцыю прэзыдэнта БЦР сярод ягоных сьвежавыпечаных афіцэраў.
,Афіцэрская“ акцыя БЦР натрапіла на вострую крытыку палітычных апанэнтаў зь лягеру Рады БНР. Шматлікія эмігранты ўважалі, што крокі Астроўскага кампрамэтуюць вартасьць беларускай вайсковай традыцыі. 14 лютага 1953 г. ЗБК у Бэльгіі ўхваліла рэзалюцыю, у якой камбатанты не шкадавалі словаў крытыкі адносна Астроўскага й яго „афіцэрскіх рангаў“77. На агульным зьезьдзе ЗБКБ старшыня Тодар Цімафейчык адзначыў, што сваімі ўчынкамі прэзыдэнт БЦР кампрамэтуе беларускіх афіцэраў у вачах іншаземцаў78. Сваю агіду й пагарду адносна Астроўскага й ягоных „афіцэраў“ на бачынах беларускіх газэтаў выказаў Франц Кушаль. Як прафэсійны вайсковец ён падкрэсьліў недапушчальнасьць падобных крокаў і заклікаў спыніць акцыю79. На пераломе 1952—1953 гг. з ініцыятывы а. Аўгена Смаршчка дзеячы ЗБК у Бэльгіі разважалі магчымасьць скліканьня зьезду беларускіх афіцэраў, які меўся скрытыкаваць дзеяньні Радаслава Астроўскага80. Аднак прапанова ўрэшце была адкінутая на паседжаньні 12 студзеня 1953 г. сэктарам Рады БНР на Бэльгію й кіраўніцтвам ЗБКБ, паколькі сярод эмігрантаў афіцэры складалі нязначны адсотак81. У сваю чаргу бэльгійскія
(Р (прэзыдэнт БЦР з 1977 г.), які ў сьнежні 1945 г. атрымаў рангу капітана, 25 лістапада 1974 г. — падпалкоўніка, з ліпеня 1976 г. — генэрала (Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. 1976. №6. С. 15).
77 Бацькаўшчына. 15 сакавіка 1953.
78 Выступ Тодара Цімафейчыка на адкрыцьці Трэцяга агульнага зьезду ЗБКБ, 14.02.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
79 Беларус. 13 сьнежня 1952; Бацькаўшчына. 18 студзеня 1953.
8" Ліст старшыні ЗБКБ да а. Аўгена Смаршчка ад 29.01.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
81 Ліст старшыні ЗБКБ да а. Аўгена Смаршчка ад 13.01.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
камбатанты зьвярнуліся да Франца Кушаля з прапановай паклікаць вэрыфікацыйную камісію ў справах наданьня афіцэрскіх намінацыяў. Апошні забавязаўся апрацаваць адмысловую інструкцыю, якую мусіў зацьвердзіць Галоўны штаб сусьветнай камбатанцкай арганізацыі на чужыне82.
Справядліва будзе зазначыць, што надаваньне афіцэрскіх, у тым ліку генэральскіх намінацыяў ажыцьцяўлялі таксама і ўлады БНР. У ліку эмігрантаў, якія атрымалі генэральскія наплечнікі, знаходзіліся Франц Кушаль83, Язэп Сажыч, Барыс Рагуля84. Трэба прызнаць, што ў адрозьненьне ад бэцээраўцаў урад БНР рабіў гэта з большай стараннасьцю й захаваньнем неабходных нормаў. Аднак з гледзішча існых вайсковых міжнародных стандартаў надаваньня афіцэрскіх годнасьцяў цяжка гэтыя намінацыі лічыць бездакорнымі. Спрычыніліся да гэтага цалкам аб’ектыўныя, незалежныя ад саміх эмігрантаў, зьявы: адсут-
82 Ліст Франца Кушаля да старшыні ЗБКБ ад 20.04.1953...
83 Франц Кушаль як ніхто іншы з эмігрантаў быў прафэсійна зьвязаны з войскам. Гэты чалавек амаль бесьперапынна знаходзіўся ў войску з 1915 да 1945 іт. Сваю першую афіцэрскую рангу Франц Кушаль атрымаў у лютым 1916 г. у расейскай арміі. Браў удзел у Першай сусьветнай і польска-савецкай войнах. У міжваенны час служыў у польскім войску, зарэкамэндаваў сябе як здольны й здысцыплінаваны афіцэр: займаў шэраг камандных пасадаў, у тым ліку пасаду камандзіра падафіцэрскае школы. У сьнежні 1930 г. быў адзначаны Срэбным Крыжам Заслугаўі атрымаў годнасьць капітана, у якой распачаў Другую сусьветную вайну. Далейшыя афіцэрскія намінацыі (напрыклад, 1 сакавіка 1944 г. — маёра) Кушаль атрымліваў ад БЦР і Рады БНР. Паводле словаў Кушаля, ранга генэрала брыгады была яму нададзеная за ўдалы марш колішняй 30-й (і-й беларускай) грэнадэрскай дывізіі СС празь нямецка-амэрыканскую лінію фронту ў красавіку 1945 г. (Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Sygn. AP 3953; За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, i960. С. 95; Кушаль Ф. Спробы стварэньня беларускага войска. Менск, 1999. С. іо.
84 Язэп Сажыч і Барыс Рагуля да Другой сусьветнай вайны мелі годнасьць падхарунжых рэзэрвы польскага войска, але досыць хутка авансавалі да афіцэрскіх рангаў падчас службы ў аддзелах дапаможнае паліцыі. (Biuro Udost^pniania і Archiwizacji Dokumentow Instytutu Pami^ci Narodowej-Komisji Scigania Zbrodni na Narodzie Polskim, Sekcja Akt Okupacji Nazistowskiej (BUiAD IPN-KSZNP, SAON). Zbior mikrofilmow. Sygn. T-175. R. 7. KJ. 2508456.)
насьць на чужыне ўласнага войска, вайсковага школьніцтва й адпаведных вайсковых установаў, нястача сярод дыяспары належнай колькасьці людзей вайсковага фаху, а таксама міжнародны статус Рады БНР на эміграцыі. Усё гэта ў вайсковым сэнсе ставіць пад пытаньне легітымнасьць надаваных вайсковых рангаў. Здараліся выпадкі, калі некаторыя вэтэраны самі крытычна ставіліся да ўганараваньня іх афіцэрскімі годнасыдямі й прасілі ўлады БНР не рабіць гэтага ў будучыні85. Падобна як у выпадку БЦР, часамі наданьні чарговых намінацыяў абумоўліваліся выключна палітычнымі матывамі. Разам з тым, рангі мелі істотнае маральнае й сымбалічнае значэньне, сталіся своеасаблівым сродкам адзначэньня эміграцыйнымі ўладамі заслугаў актыўных дзеячаў дыяспары.
Справу Міколы Абрамчыка ў наданьні афіцэрскіх ступеняў працягваўяго наступнік ВінцэнтЖук-Грышкевіч. Прыкладам, пастановай XI сэсіі Рады БНР на прапанову сакратара вэтэранскіх справаў Язэпа Сажыча ў сакавіку 1978 г. прэзыдэнт Рады БНР надаў чарговыя рангі для камбатантаў з ЗША, Канады й Заходняй Нямеччыны. Афіцэрскую годнасьць тады атрымалі 20 беларусаў: 2 — годнасьць палкоўніка, 3 — падпалкоўніка, 1 — маёра, 1 — капітана, 5 — надлейтэнанта, 6 — лейтэнанта86. Нярэдка ганараваньні адбываліся на ўгодкі абвешчаньня БНР альбо Слуцкага збройнага чыну87.
85 Ліст Віталя Кажана да Вінцэнта Жук-Грышкевіча ад 16.11.1976. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня ,Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.
86 Рангу палкоўніка атрымалі: Сяргей Гох (Нямеччына) і Лявон Трусэвіч (Флорыда); падпалкоўніка: Уладзімер Нагабез і Уладзімер Русак (НьюЁрк), Зьміцер Чайкоўскі (Нямеччына); маёра: Міхась Тулейка (Ныо-Ёрк); капітана: Мікалай Войтэнка (Нью-Джэрзі); надлейтэнанта: Мікалай Артон (Дэтройт), Юры Гасьцееў, Васіль Падліпскі, Мікалай Ягоўдзік, Юры Каляда (Кліўлэнд), Юры Сянькоўскі (Нямеччына), Уладзімер Курыла (НьюДжэрзі); лейтэнанта: Мікалай Гумен, Янка Каваленка, Віктар Лукашэвіч, Антон Шастак (Кліўлэнд), Арсен Монід (Канада), Язэп Пазьняк (Флорыда) (Прапановы Язэпа Сажыча аб наданьні афіцэрскіх рангаў, сакавік 1978 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“).
87 Зважай. 1986. №1. С. 7; Ліст ВінцэнтаЖук-Грышкевіча даЯзэпаСажычаад 08.11.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.
Значныя зьмены ў камбатанцкае жыцьцё прынесьлі i960—1970-я гг. У1965 г. была зьмененая назва ЗБВ у ЗША на Задзіночаньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў (ЗБАВ). 25 траўня 1968 г. памёр Франц Кушаль, закладальнік і духоўны натхняльнік беларускіх камбатантаў на чужыне, які, бадай, ад заканчэньня Другой сусьветнай вайны самаахвярна апекаваўся вэтэранскім рухам. Яго месца заняўЯзэп Сажыч, які на запрашэньне Прэзыдыюму Рады БНР ад 19 красавіка 1969 г. і старшыні Рады БНР ад 4 чэрвеня 1969 г. ачоліў аддзел справаў вэтэранаў у Сакратарыяце Рады. 4 чэрвеня 1969 г. Сажыч як кіраўнік (сакратар) вэтэранскіх справаў атрымаў годнасьць палкоўніка рэзэрвы88. У1971 г. ён адзначыў беларусаў-вайскоўцаў амэрыканскай арміі, якія вярнуліся з вайны ў Віетнаме89.
Адметнай падзеяй у жыцьці вэтэранскага руху сталася I сусьветная сустрэча беларускіх камбатантаў, якая адбылася 17—18 жніўня 1974 г. у Манчэстэры. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі з Аўстраліі, Ангельшчыны, Гішпаніі, Канады й Францыі. Нагодай для спатканьня сталі 30-я ўгодкі стварэньня Беларускай Краёвай Абароны. Апрача сябраў вэтэранскага руху зьезд павіталі прадстаўнікі БВФ, Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, Беларускага хаўрусу ў Францыі, газэты „Беларус“ і іншыя9“. Удзельнікі выдалі рэзалюцыю, у якой заклікалі ўрады заходніх краінаў да змаганьня супраць савецкага таталітарнага рэжыму ў БССР і дэкляравалі патрэбу выдаваньня вайсковай і камбатанцкай літаратуры на эміграцыі91. Галоўным вынікам сустрэчы была пастанова аб утварэньні Камітэту сувязі былых беларускіх вайскоўцаў і выданьні друкаванага органу арганізацыі часопісу „Зважай“. Старшынём Камітэту й галоўным рэдактарам часопісу быў абраны Кастусь Акула, заступнікам — Антон Маркевіч. У лістападзе 1974 г. пабачыў сьвет першы нумар. На бачынах гэтага выданьня пачаткова выразна дамінавала вайсковая й ваенная тэматыка, дзякуючы чаму магчыма досыць падрабязна прасачыць вэтэранскае жыцьцёў гэты час92. Часопіс выходзіў да 1996 г. і распаўсюджваўся сярод эмігрантаў у Аўстраліі, ЗША, Ангельшчыне93.
88 Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Язэпа Сажыча ад 08.11.1969...
89 Змагар. 1971. №12—13.
99 Беларус. 1974. №209.
91 Зважай. 1974. №і. С. 1—3.
92 Тамсама.
93 Зважай. 1979. №6. С. 1.
Як і раней, найбольшай актыўнасьцю ў вэтэранскім жыцьці вызначаліся эмігранты ў ЗША й Канадзе, тым часам як камбатанцкае жыцьцё ў Эўропе й Аўстраліі ўжо з канца 1950-х гг. паволі губляла сваё значэньне альбо адыходзіла ў нябыт. У гэты час найбольшай актыўнасьцю вызначаўся аддзел ЗБАВ у Нью-Джэрзі94, які быў створаны 19 верасьня 1973 г. (Віктар Дубяга, Сяргей Гутынчык, Пятро Кажура, Лявон Шурак). У асяродзьдзі беларускіх вэтэранаў паступова пачалі зацірацца нутраныя палітычныя падзелы. Адначасова магчыма заўважыць паляпшэньне стасункаў паміж беларускімі й польскімі камбатантамі. Вымоўна сьведчыць пра гэта ўдзел прадстаўнікоў польскіх вэтэранаў у сьвяткаваньні 30-х угодкаў БКА. На ўрачыстасьці, якая адбылася ў сакавіку 1974 г. у Нью-Джэрзі, прысутнічалі старшыня польскай вэтэранскай арганізацыі ў Саўт-Рывэры й прадстаўнік мясцовага Польскага камітэту. Сустрэча адбылася ў зычлівай і братэрскай атмасфэры95.
1970-я гт. запісаліся ў гісторыі камбатанцкага жыцьця шэрагам знакавых падзеяў. Да плёну вэтэранаў з ЗБАВ належыць залічыць уфундаваньне помніку „Беларускім змагарам-героям“ у Нью-Брансўіку, які быў адчынены ў чэрвені 1975 г.96. У1975 г. дзякуючы высілку ЗБВ выйшаў з друку „Зборнік песьняў беларускага жаўнера“, які ўтрымліваў no твораў. Прадмову да выданьня падрыхтаваў Нікандар Мядзейка97.4 верасьня 1977 г. у „Полацку“ (каля Кліўлэнду) адбылася сустрэча беларускіх камбатантаў з ЗША й Канады98.1 верасьня 1984 г. камбатанты з ЗША, Канады, Аўстраліі, Ангельшчыны, Гішпаніі, Францыі й Заходняй Нямеччыны зьехаліся ў Кліўлэнд на II сусьветную сустрэчу99. Штогод дружына ЗБАВ брала ўдзел у парадзе ў амэрыканскай сталіцы з нагоды Дня Памяці (2 лістапада)10". Зь цягам часу лік аддзелаў ЗБАВ стаў памяншацца праз натуральны адыход актыву. Вядома, што ў 1990 г. існавалі аддзелы ЗБАВ у Нью-Брансўіку (камандзір — маёр Сяргей Гутырчык), Агаё—Мічыгане (камандзір — надлейтэнант
* Зважай. 1988. №1. С. 5.
95 Беларус. 1974. №206.
96 Зважай. 1975. №2 (3).
97 Зборнік песьняў беларускага жаўнера. Саўт-Рывэр, 1975.
98 Зважай. 1977. №2 (8).
99 Зважай. 1984. №4. С. 1—2.
'“° Зважай. 1980. №4. С. 2.
Янка Каваленка), Кліўлэндзе (камандзір — капітан Мікола Ягоўдзік). У тым жа годзе Сяргея Гўтырчыка абралі старшынём ЗБАВ“1.
Асобнай увагі патрабуе прапанова ўтварэньня парамілітарнай арганізацыі. Маецца на ўвазе праект стварэньня на чужыне „Нашых збройных сілаў“ (НЗС)102, ідэя якога належыць Віктару Войтанку, што ў 1971—1972 гг. выдаваў часопіс „Змагар“ (ЗША). Агулам сьвет пабачыла 57 нумароў пэрыяёдыку, аўтар якога пад псэўданімам Віцень Гарыгляд даводзіў патрэбу існаваньня НЗС, а сам называў сябе „в. а. галоўнага ваяводы“. 3 праекту вынікала, што ён прадугледжваў падзел НЗС на штандары (палкі) й брыгады. Шыхты НЗС маглі папаўняць асобы, якія дасягнулі 16 і больш гадоў. У якасьці станоўчай зьявы разглядалася прысутнасьць у войску жанчын. Войтанка распрацаваў асобную сыстэму вайсковых годнасьцяў, якую ён лічыў абгрунтаванай гістарычнай традыцыяй. Так, падафіцэры мелі насіць назву баяраў, афіцэры — віцязяў, генэралы — князёў. Віктар Войтанка бачыў у НЗС паспалітае рушаньне, якое, на ягоную думку, у тагачасным сьвеце было ў стане загарантаваць бясьпеку й надзейную абарону нацыі. „Ствараючы“ свае НЗС, аўтар браў прыклад з аддзелаў віетнамскіх камуністаў, якія, выкарыстоўваючы партызанку, былі здольныя прынесьці шмат шкоды ворагу. Ваеўнікоў НЗС Войтанка быў схільны разглядаць ня толькі як звычайных жаўнераў, але як элітарную сацыяльную групу, якая мела цешыцца на Бацькаўшчыне разнастайнымі прывілеямі, як, прыкладам, правам атрыманьня ад дзяржавы зямельных памераўда 200 га. Згодна з задумай аўтара, аддзелы НЗС мусілі паўстаць у найбуйнейшых асяродках эмігрантаў у Паўночнай Амэрыцы, Эўропе й Аўстраліі. Штандары (палкі) мелі называцца: наваградзкі (Нью-Ёрк), баранавіцкі (Нью-Брансўік), слуцкі (Саўт-Рывэр), полацкі (Кліўлэнд), дзьвінскі (Дэтройт), тураўскі (Таронта), балтыцкі (Брадфорд), чарнігаўскі (Чыкага), бранскі (Лос-Анджэлес), пскоўскі (Парыж), магілёўскі (Мюнхэн), смаленскі (Сыднэй), ашмянскі (Адэляйда)"”. Да моманту, пакуль эмігранты будуць пазбаўленыя магчымасьці мець уласнае войска, Войтанка й ягоныя паплечнікі намаўлялі эмігрантаў ісьці на службу ў ініпа-
ю| Зважай. 1990. №1. С. 6.
102 Змагар. 9 сьнежня 1971.
103 Ліст Віктара Войтанкі да Міколы Абрамчыка, Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Язэпа Сажыча ад 05.06.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.
земныя арміі“4. Яшчэ ў 1969 г. Віктар Войтанка склаў свае прапановы наконт НЗС старшыні Рады БНР Вінцэнту Жук-Грышкевічу. Апошні з увагі на ўтапічны характар праекту востра скрытыкаваў яго аўтара105. He бяз рацыі Жук-Грышкевіч даводзіў, што згаданы праект ёсьць вадой на млын варожым чыньнікам, перадусім савецкай прапагандзе1“6.
Асаблівае значэньне мела пытаньне ўніформы і ўзнагародаў беларускіх камбатантаў на Захадзе. Ідэя адносна зацьвярджэньня ўласнага ўмундураваньня прысутнічала ў розных вэтэранскіх арганізацыях, аднак практычныя крокі ў гэтым кірунку здолелі зрабіць толькі камбатанты ў ЗША. У якасьці асновы прынялі мундур амэрыканскіх вэтэранаў, які складаўся з фрэнчу пясковага колеру, сініх нагавіцаў, фуражкі й гальштука. На фуражцы мацавалася цэшка з выявай герба „Пагоня“, a на правым рукаве вышэй локця была нарукаўная адзнака ЗБАВ107. Даступныя фотаматэрыялы дазваляюць сьцьвердзіць, што падчас урачыстасьцяў і парадаў у якасьці галаўнога ўбору выкарыстоўваліся шоламы. Варта ўзгадаць таксама пра праект камбатанцкіх адзнакаў, якія распрацоўвалі ў 1952 г. чальцы ЗБК у Бэльгіі. Ня быў ён, аднак, зрэалізаваныш8. Распаўсюджанай зьявай было выкарыстаньне эмблемаў арганізацыяў, у якіх пераважалі нацыянальныя матывы.
Сярод беларускіх эмігрантаў рабіліся захады аб увядзеньні ўласных узнагародаў. 5 жніўня 1951 г. прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык зацьвердзіў наступныя ўзнагароды, апрацаваныя Статутнай камісіяй на чале з Францам Кушалем: ордэн Пагоні (Вялікі Крыж, Залаты Крыж і Срэбны Крыж), вайсковы ордэн Жалезнага Рыцара (Вялікі Крыж, Камандорскі Крыж, Кавалерыйскі Крыж, Залаты Крыж, Срэбны Крыж) і мэдаль Партызана. Кожная з узнагародаў мела 5 ступеняў. Ордэн Пагоні мог надавацца Капітулай на чале з прэзыдэнтам. Ордэн Жалез-
104 Zmahar. 28 lutego 1972.
'°5 Ліст Віктар Войтанкі да Вінцэнта Жук-Грышкевіча ад 11.06.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.
ш6 Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Віктара Войтанкі ад 19.06.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.
107 Камунікат №1 управы ЗБК у Нью-Ёрку ад 14.04.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
'°8 Ліст старшыні ЗБКБ да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 31.01.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
нага Рыцара меў надаваць у ваенны час галоўнакамандуючы. Устанаўленьне мэдаля Партызана тлумачылася тым, што эмігранты былі перакананыя ў існаваньні ў БССР масавага ўзброенага антысавецкага супраціву, на патрэбы адзначэньня ўдзельнікаў якога й была створаная ўзнагарода. Першапачатковаўганаравалі 8 асобаў109. Нападставе існых крыніцаў магчыма меркаваць, што згаданыя адзнакі ніколі не былі вырабленыя.
У1971—1972 гг. на бачынах часопісу „Змагар“ уздымалася пытаньне адносна патрэбы прыняцьця ўрадам БНР узнагародаў для вайскоўцаў. У якасьці прыкладаў прапаноўваліся Крыж Пагоні, Крыж Прадславы, Крыж Каліноўскага й Адзнака Шыпшыны альбо Адзнака Іконы Жыровіцкай. Дзьве апошнія мелі надавацца за раненьні.
Значна больш удалымі ў гэтай галіне сталіся пачыны прадстаўнікоў Беларускай Цэнтральнай Рады. іо кастрычніка 1976 г. прэзыдэнт БЦР зацьвердзіў адзін ордэн: Пагоні — „Жыве Беларусь!“ і два бронзавыя мэдалі: Крыж за заслугі БКА й „Беларускія вэтэраны на чужыне“. Дзьве апошнія ўзнагароды прызначаліся, адпаведна, за збройнае змаганьне й камбатанцкія чыны110. У1970—1980-х гг. гэтыя мэдалі атрымлівалі былыя жаўнеры БКА й іншых беларускіх вайсковых фармаваньняў часоў Другой сусьветнай вайны. Цяпер складана акрэсьліць дакладную лічбу кавалераў. Як нам здаецца, цалкам альбо часткова адказ на гэта пытаньне мусяць даць дакумэнты з архіву царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Была яшчэ адна вайсковая ўзнагарода БЦР, пра якую захавалася значна менш зьвестак. 4 ліпеня 1979 г. прэзыдэнт БЦР Нікандар Мядзейка зацьвердзіў Знак Раненьня, узор якога апрацаваў Мікалай Мінкевіч. Згодна з пастановай прэзыдэнта БЦР, гэтай адзнакай меліся быць ганараваныя „ўсе беларускія інваліды — былыя жаўнеры“. У дадатак да адзнакі прадугледжвалася пасьведчаньне, якое давала права нашэньня. Адзнака мела кшталт ромбу (2 см) з выявай мяча з нацятым на яго дубовым вянком. На рэвэрсе быў надпіс: „БЦРЗнак Раненьня“. Адсутнасьць больш поўных крыніцаў не дазваляе сьцьвердзіць, ці была адзнака вырабленая, ці засталася толькі на паперы. Разам з тым вядомыя прыклады ўзнагароджаньняў гэтай адзнакай111.
109 Бацькаўшчына. 24 лютага 1952.
"° Гл.: Шнэк У. Беларуская Краёвая Абарона. Уніформа і адзнакі: Ілюстраваны альбом. [Мэльбурн], 1984.
Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. 1979. №4. С. 22.
5 Garner Rd.
?th Brunswick, N.J. 08902, USA
Падсумоўваючы гісторыю камбатанцкагаруху варта адцеміць, што напрыканцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. беларуская палітычная эміграцыя разглядала яго ўякасьці мабілізацыйнай базы для стварэньня будучых вайсковых адзінак на выпадак магчымай вайны паміж Захадам і СССР. У пазьнейшы час ён выконваў пераважна грамадзкую ролю ў жыцьці эмігрантаў.
Архівы
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
БІНІМАЎСКАЯ КУПАЛІЯНА
Архівы Беларускага інстытуту навукі й мастацтва за 50 гадоў існаваньня натуральным чынам назапасілі каштоўныя архіўныя матэрыялы што да гісторыі Інстытуту й эміграцыі наагул.
Перахоўваюцца таксама рукапісы й рэчы, якія бясспрэчна маюць агульнабеларускую каштоўнасьць — як, да прыкладу, арыгінал рукапісу „Тастамэнту“ Ўладзімера Жылкі. Да зьмешчанага ў „Запісах БІНІМ“ рукапісу падаецца наступны provenance: „Рукапіс „Тастамэнту“ Ул. Жылкі ў такой форме, у якой ён быў перададзены Яўхіму Кіпелю ў сакавіку 1933 г. у гор. Налінску“'.
Mae права ганарыцца Інстытут і рукапісамі Янкі Купалы.
Першы зь іх, факсыміле рукапісу вершу „О так! Я пралетар“, у нядаўна выдадзеным каталёгу „Рукапісная спадчына Янкі Купалы“ падаецца з гэткім подпісам: „Рукапіс верша прывезены беларускім пісьменьнікамЯнкам Запруднікам са Злучаных Штатаў Амэрыкі і падараваны Дзяржаўнаму літаратурнаму музэю Янкі Купалы. 1988^. Калі не зьвяртаць увагі на адну драбязу — аўтограф Янка*3апруднік перадаў ад імя БІНІМу, — усё слушна.
От жа з другім Купалавым аўтографам атрымалася прыкрая недарэчнасьць, якой лёгка было б пазьбегнуць, запытай укладальніца кнігі або навуковы рэдактар В. Рагойша, знаўца Купалавых рукапісаў, у адміністрацыі БІНІМу.
На старонцы 344 зазначанага каталёгу напрыканцы пазыцыі, прысьвечанай аўтографам паэмы „Безназоўнае“ ў Беларусі, паведамляецца наступнае: „У архіве Беларускага інстытуту навукі імастацтва
1 Запісы БІНІМ. №20. Нью-Ёрк, 1992. С. 143.
2 Рукапісная спадчына Янкі Купалы. Каталог. Укладальнік А. У. Бурбоўская. Навуковы рэдактар В. П. Рагойша. Мінск, 2008. Уклейка паміжс. 330і 331.
ў Нью-Йорку захоўваецца чарнавы рукапіс першых трох раздзелаў паэмы. Пад першым стаіць дата: „22/III“, пад трэцім — „22/III-24“. Тэкст рукапісу гэтых частак адрозніваецца ад тэксту паэмы, якая захоўваецца ў фондахмузея“3.
Прыкра, што пры гэтым не зазначаецца, скуль узятая памылковая інфармацыя, але здагадку выказаць можна: з таго самага нумару „Запісаў“ з Жылкавым „Тастамэнтам“. Бо акурат перад ім былі зьмешчаныя тры першыя разьдзелы Купалавай паэмы4. Толькі тры!
Зрэшты, можна было б і не навязваць лучнасьць зь БІНІМам: даволі было проста зазірнуць у бібліяграфію „Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе“5, дзе разьдзел сёмы, „3 рукапіснае спадчыны Янкі Купалы“, распачынаецца менавіта „Безназоўным“:
„Рукапіс 7-мі вершаў з цыклю „Безназоўнае“ — 11 балонкаў. 8 балонкаў малога памеру й 3 балонкі вялікага памеру. Пісаныя Купалавай рукой. На апошняй балонцы іншым чарнілам подпіс, Янка Купала. 5 вершаў датаваныя 22/Ш-24 г. Папраўкі Купалавай рукой іншым чарнілам або алавіком. Вершы надрукаваныя ў зборкіку „Безназоўнае“ ў 1925 годзе й пазьней у зборніку „Спадчына“, Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1955. Рукапіс перахоўваецца ў архіве Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва“6.
Мюнхэнская „Спадчына“, згаданая ў бібліяграфіі Кіпеляў, — адно з найбольш фундамэнтальных выданьняў газэты „Бацькаўшчына“, укладалася й рэдагавалася няпроста й таксама ня вольная ад памылак, пра што красамоўна сьведчыць ліст Аўгена Калубовіча да Вітаўта Тумаша:
„Шаноўны спадар др. В. Тумаш.
Пераглядаючы карэктарскія аркушы зборнікаЯ. Купалы „Спадчына“, я заўважыў нявыпраўленыя памылкі, але не хацеў аб гэтым Вам пісаць, бо ўжо позна іх выпраўляць, калі кніга надрукаваная. Аднак сёньня я дайшоў да санэту „Наша гаспадарка“ (бал. 99—100), і мяне прост ашарашыла скандальная памылка ці няўважлівасьць, якая ня можа ня быць выпраўленай, бо ня толькі асьмяшыць Інстытут наш, які выдае зборнік, але гэтага вымагае нашая памяць да
3 Рукапісная спадчынаЯнкі Купалы. Каталог... С. 344.
4 Запісы БШІМ. №20. Нью-Ёрк, 1992. С. 137—142.
5 Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе, Бібліяграфія / Укл. Вітаўт Кіпель і Зора Кіпель. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1985— 350 с.
6 Тамсама. С. 137.
спадчыны вялікага паэты. Вось жа санэт гэты, толькі раз друкаваны ў БССР у зборніку „Спадчына“ў 1922 г. (у наступных ягоных зборніках ён цэнзураю выпускаўся), канчаўся так:
I душыць кліч: ці доўга будзе нам заломам
Варшава панская і !?
Канчатак апошнягарадка выкрасьліла цэнзура.Дакумэнтальна ніхто ня ведае, што там было ў Купалы. Але апошняе слова можна ўстанавіць беспамылкова: гэтым словам было — „Масква“. Па-першае, дзеля таго, што яно мусіла, згодна вымогі санэту, рыфмавацца із словам „mpaea“ (апошняе слова папярэдняга трохрадкоўя), рыфма тут мужчынская, таму ў ёй рыфмуецца толькі апошні (націскны) склад: трава—Масква; na-другое, слова „Масква“ вымагаецца словам „Варшава“ (сымбалі Польшчы й Расеі — абодвых паднявольнікаў Беларусі); na-трэцяе, каб гэта была не „Масква“, то бальшавіцкая цэнзура яго ня выкрасьліла б, толькі гэтае слова й змусіла яе выкрасьліць. Што ж да эпітэту да слова „Масква“, то тут могуць быць толькілягічныя здогады. Паданы тут эпітэт „царская“ — поўнае непаразуменьне, пазбаўленае ўсялякае лёгікі: па-першае, ні 7.XI.1918 г. (дата напісаньня вершу — і ў зборніку яна падаецца), ні 1922 г. (першая дата апублікаваньня вершу) „царскае“Масквы ўжо не было, яна пала ў лютым 1917 — на паўтара году раней ад даты напісаньня вершу; na-другое, каб тут быў эпітэт „царская“, то для балыйавіцкае цэнзуры ня толькі не было б патрэбы выкрэсьліваць гэтых двух слоў („царская Масква“), алеяна гэта толькі б вітала, бо ўсялякі выступ супраць царскай Расеі, асабліва ў тым часе, ёй быў на руку, яшчэ трывала змаганьне супраць розных дзенікінаў, якія яе хацелі адрадзіць; na-трэцяе, стылістычна эпітэт „царская“не дапасуецца да эпітэту „панская“ (Варшава). У Купалы маглі быць два словы, згодна вымогірытмічнага мэтру: або слова „чырвоная“, або „хамская“. Першае зь іх, аднак, стылістычна не адказвае слову „панская“, другое падыходзіць з усіх гледзішчаў — Варшава панская (у ёй уладу ў рукі ўзялі паны), а Масква хамская (у ёй уладу ў рукі ўзялі бальшавікі); да таго жэпітэт „хамская“, як і„панская“, мае шырокае значаньне нават без адношаньня да часу (і перад расейскай рэвалюцыяй, і пасьля яе), чаго й вымагае ідэя вершу. Таму найпраўдападобней — у яго было слова „хамская“. Зноў жа, ставячы тут гэнае „царская“,мы адбіраем у Купалы ягонае выказваньне аб тым, як ён спаткаў бальшавіцкую рэвалюцыю, што будзе пярэчыць іншым ягоным вершам і прамове на сваім 15-гадовым юбілеі ў 1920 г. Адным словам,
з кожнага гледзішча Купалаў твар і ідэалягічны, і паэтычны пры гэтых„царская Масква“ будзе скрыўлены“7.
Але ж вернемся да „Безназоўнага“. У гэтым нумары „Запісаў“ Купалаў рукапіс выдрукоўваецца цалкам, каб пазьбегнуць наступных магчымых памылак.
Provenance рукапісу й Купалавага сьцізорыка8 раскрываецца ў прынагодным успаміне дырэктара БІНІМу д-ра Вітаўта Кіпеля, запісаным адмыслова для гэтае публікацыі:
„У даваенны час, г. зн. перад Другой сусьветнай вайной, сярод менчукоў быў укарэнены пагляд — хаты Коласа й Купалы былі даступныя „звычайнаму чалавеку“. Спрыяла такому пагляду тое, што ў хатахКоласа й Купалы бывала шмат моладзі: школьнікі з розных нагодаў, мясцовая дзятва. Прыкладам, мая будучая жонка Зора, якая жыла тады на Першамайскай вуліцы, бывала ў хаце Коласа з сваім братам Лёдзікам, які вучыўся й сябраваў з сынам Коласа. У хаце ж Купалы Зора й Лёдзік былі зачастую, бо Апалёнія Радкевіч, маці Зоры й Лёдзіка, сябравала з Уладзяй Францаўнай ад дваццатых гадоў, a калі cn-ня Ўладзя працавала ў дзіцячым садку, дык усе дзеці бывалі гасьцьмі Купалаў9. 3 маіх сяброў у хаце Купалаў бывалі Туся Куліковіч-Шчаглова, у доме Коласа — Чэсік Запольскі.
У вайну дамы Купалы й Коласа згарэлі, а пагарэлішчы былі парослыя высачэзнай лебядой й лапухамі. Праўда, на Коласавым пагарэлішчы, што было непадалёк ад гарадзкога саду, я й мае сябры неаднойчы „капаліся“, як і на іншых пагарэлішчах„важных шыйіак“, альбо на пагарэлішчы ,Дому спэцаў“ці доміку РСДРП, шукаючы незгарэлых арытмомэтраў (пазьнейшых калькулятараў), якія ў Менску перад вайной уваходзілі ва ўжытак, а ў часе вайны іх добра можна было прадаць на рынку, зарабіўшы й на хлеб і на сала!
Прызнаюся: я ніводнага арытмомэтра незнайшоў і думаю, што гэта была адна з урбаністычных легендаў ваеннага Менску.
Наплылі мне гэтыя ўспаміны ў часе аднае неардынарнае падзеі ў эмігранцкім культурна-грамадзкім жыцьці. Падзея гэтая — прэзэн-
’ Ліст Аўгена Калубовіча да Вітаўта Тумаша ад 13.06.1957. Захоўваецца ў архіве БІНІМу.
8 Гл.: Юрэвіч Л. Людзкая памяць, архівы свае й чужыя ды Купалаў сьцізорык // Запісы БІНІМ. №28. Нью-Ёрк—Менск, 2005. С. 318—326.
9 Гл. таксама: Юрэвіч Л. Зацемкі на маргінэсе найноўшай гісторыі // Запісы БШІМ. №24. Нью-Ёрк, 1999С. 169—180 [Апалёнія Радкевіч. Прыпамінаю].
тацыя кнігі Міхася Кавыля „Міжагнёўе“, што адбылася напрадвесьні 1991 г.
Праходзіла прэзэнтацыя ў Беларускім Грамадзкім Цэнтры ў Саўт-Рывэры. Было вельмі шмат народу: Міхась Кавыль — вельмі папулярны паэт і адданы грамадзкі працаўнік. Пасьля выступленьняў і аналізаў творчасьці Кавыля, зробленыхрэдактарамі кнігі Зо_ раю Кіпель іЯнкам Запруднікам, выступаў сам паэт. Ягоная прамова скончылася нечым нештодзённым: Міхась Кавыль дастаў з свае пісьменьніцкае тэчкі бліскучую мэталёвую „штпучку“, перавязаную стужкаю зь беларускім арнамэнтам, і сказаў: „Як дар за праробленую над маёй кнігаю працай, перадаю Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва капэртаадчыняльнік, якім дзесяцігодзьдзі карыстпаўся Янка Купала й, прыпушчаю, якім ён спрабаваў зрабіць сабе харакіры“.
Міхась Кавыль уручыў гэтую прыладу, на выгляд падобную на кінжал — срэбны, бліскучы. Аўдыторыя спачатку замерла, а потым зашумела, заварушылася: Купалаварэч?якім чынам?Вытварылася канфузьліеая нязручная сытпуацыя.
Для выясьненьня Міхась Кавыль распавёў:
„Гэтую прыладу перадаў мне ў сярэдзіне 1950-х гадоў сп. Юры Сабалеўскі — вядомы дзяяч, а знайшоў ён гэтую прыладу на пагарэлішчы домуЯнкіКупалы ў часе вайны. Тады ж у Менску прыладу ідэнтыфікаваў шмат хто з тых, хто бываў у кабінэце Купалы й бачылі гэты кінжал на стале паэты, улучна з сп. Аўгенам Калубовічам“.
Купалаў сьцізорык
Міхась Кавыль працягваў: „Ці карыстаўся Купала гэтым кінжалам пры харакіры — няведама, аднак думка выказвалася. Юры Сабалеўскі перахоўваў гэтую рэч, а пазьней перадаў яе мне“.
Вось пры такіх акалічнасьцях мне, Бітаўту Кіпелю, давялося пачуць гісторыю прылады з Купалавага стала.
Дадам: пазьней пераглядаючы розныя каталёгі ювэлірных майстроў Расеі, мы знайшлі й майстру, і прадпрыемства, дзе нож быў зроблены. Сп. Чэслаў Будзька падказаў, што нібыта гэтую прыладу Купалу падаравалі ў Вільні перад Першай сусьветнай вайной, ды на некаторых фотаздымках Купалавага кабінэту гэты капэртаадчыняльнік бачны на стале паэты.
Цяпер аб манускрыптах Янкі Купалы, якія перахоўваюцца ў БІНІМ. Пару было перададзена празь біскупа Ч. Сіповіча ў Скарынінскую Бібліятэку ў Лёндане, а вершу „Я пралетар“ доктарам Янкам Запруднікам у Музэй Янкі Купалы ў Менску.
Прыпушчаю, што ўсе Купалавы манускрыпты трапілі на Захад у часе вайны, калі шмат кнігазбораў, архіўныхматэрыялаў былі вывезеныя немцамі зь Менску ў Нямеччыну й пэўны час знаходзіліся, a дакладней, былі зваленыя ў склад у горадзе Раціборы ў Сылезіі. Немцы для парадкаваньня тых нарабаваных друкаваных каштоўнасьцяў набралі групу працаўнікоў, у складзе каторых былі йАпалёнія й Зора Савёнкі.
У нейкім часе ўбачыўшы ў тых купах Купалавы манускрыпты, як і некаторыя іншыя, нехта з тае групы беларускіх працаўнікоў вынес іх, і яны апынуліся ў сям’і Савёнкаў. Манускрыпты былі перахаваныя, і калі па вайне пачалося выданьне „тоўстых“літаратурных часапісаў, прыкладам, „Сакавік“, або збор паэзіі Купалы „Спадчына“, манускрыпты пачалі часткова апісвацца й выдрукоўвацца“"1.
Да БІНІМаўскай Купаліяны належаць таксама й значкі, паштовыя карткі, партрэты, плякаты. Найбольш папулярным, напэўна, быў жэтон, выкананы мастачкаю Ірынай Рагалевіч-Дудтко й выдадзены БІНІМам у 1982 г. — было зроблена 500 такіх значкоў.
Немалое месца ў БІНІМаўскай Купаліяне займаюць кнігі — прыжыцьцёвыя паэтавы выданьні, эміграцыйныя друкі. Ёсьць унікальныя кнігі і ўжо нашага часу.
У 1982 г. да паэтавага стагодзьдзя выдавецтва „Мастацкая Літаратура“ накладам у іо ооо асобнікаў выдрукавала зборнік „А хто там
1,1 Рукапіс успаміну захоўваецца ў аўгара артыкулу.
ідзе?“ у перакладзе на 81 мову сьвету (укладалі кнігу В. Рагойша й Я. Раманоўская). Кніга распачыналася беларускамоўным арыгіналам, а за ім ішлі ў альфабэтным парадку — абазінская мова, аварская, ангельская... Расейскамоўны пераклад мясьціўся паміж румынскім і русінскім.
Скандал ва ўладзе быў настолькі вялізны (расейскамоўны верш у аіульным шэрагу!), штоўвесь наклад пусьцілі пад нож. Па сьведчаньні Барыса Сачанкі, цудам выратавалі 5—7 асобнікаў.
Праз год, у 1983, выйшла выданьне-блізьнятка: вокладка, анатацыя, наклад, але пасьля арыгінальнага вершу ішоў расейскамоўны пераклад, а вось далей — ужо па альфабэце...
Зразумела, у другім выданьні не было й згадкі пра выданьне мінулагодняе. Але гісторыя й архівы захоўваюць усё.
Сёньня рарытэты БІНІМаўскай Купаліяны захоўваюцца ў НьюЁрскай публічнай бібліятэцы.
44б
Архівы
Янка Запруднік
Самэрсэт
ДА ЗАГАДКІДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВУ БНР У МІКОЛЫ АБРАМЧЫКА
Спакавалі мы зь Міколам пару чамаданаў нашага дзяржаўнага архіву, і ён павёз гэта ўсё да сябе з думкай усё гэта пераправіць у Францыю Я й да сяньня ня ведаю, як яму й ці яму гэта ўдалося.
Ларыса Геніюш'.
Архіў — ключ да мінуўшчыны, першая баразна гістарыяграфіі, фундамэнт нашае веды пра былыя падзеі. Аўвыпадку старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка — яшчэ й свайго роду дадатковая санкцыя, побач з тастамэнтам, старшынства ў Радзе. Разам з тым архіў гэты стаўся адной з таямніцаў нашай палітычнай гісторыі. He даводзілася чуць, каб хто-небудзь, апрача Ларысы Геніюш, бачыў той архіў ці ведаў, што ў ім знаходзілася. Ня маю зьвестак таксама, ці карыстаўся прэзыдэнт Абрамчык дакумэнтамі з таго архіву ў сваіх перамовах з экзыльнымі ўрадамі суседніх народаў. Пра архіўусе зналі, але ніхто нічога канкрэтнага ня ведаў. На першых сэсіях Рады БНР, як кажуць некаторыя радныя, пытаньне архіву фігуравал а ў парадку дня, але дэтальна не абмяркоўвалася.
Тое, як архіў перайшоў ад старшыні Рады БНР Васіля Захаркі да Міколы Абрамчыка, Захаркавага пераемніка, апісала ўсваёй „Споведзі“ Ларыса Геніюш. Яна была галоўнай удзельніцай прэзыдэнцкай пераемнасьці, што адбылася ў Празе пад нямецкай акупацыяй. Захарка памёр 14 сакавіка 1943 г. Немцаў ён не любіў, катэгарычна адмовіўся супрацоўнічаць зь імі. Геніюш, якая трымалася найбліжэй да „дзядзькі
' Геніюш Л. Выбраныя творы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. С. 275.
Васіля“, сьведчыць, што архіў трэба было сьпешна вывозіць з Прагі, бо немцы маглі яго захапіць2.
Усяго архіву нельга было вывезьці, давялося адбіраць самае важнае. Ларыса Геніюш называе некаторыя„найболей вартасныя“ рэчы: пашпарт Пётры Крэчэўскага, „цудоўныя беларускія значкі яшчэ з 1918 года з Пагоняю“, „дзяржаўную пячаць“, „дагаворы зь літоўцамі, з Галіцкай Украінскай Рэспублікай і інш., папкі з архівамі міністэрстваў БНР і іншымі важнымі дакумэнтамі“. Аднак, як яна сьведчыць, „Акту прагалошаньня незалежнасьці, на жаль, ужо ў архіве не было“3.
Тое, што засталося ў Празе, немцы ўсё-ткі забралі. Захоп адбыўся з удзелам д-ра Івана Ермачэнкі неўзабаве пасьля Захаркавай сьмерці, увесну 1943 г. Ларыса Геніюш апісвае, як аднойчы яна пайшла да Ермачэнкі па асабістай справе. Там яе чакала неспадзеўка й роспыты пра архіў.
„Я паднялася ў кватэру Ермачэнкі, і яго дзяржыморда адчыніў мне дзьверы. Ля дзеравянай бочачкі, з каньяком, відавочна, стаялі поўныя чаркі, закусі не было відно, а Ермачэнка й два немцы сядзелі ў дыміну п’яныя, чырвоныя й ня вельмі пэўныя ў вымове слоў. Яны папыталіся ў мяне: дзе ключ ад архіву памершага?Я пацікавілася: пашто ім гэта?„Мы хочам вывучыць беларускую мінуласць, каб ведаць, як у далейшым адносіцца да беларусоў як да нацыі“. Я сказала, што ключа ў мяне няма. „Што ж, мы тады зломім замок“, — прамармытаў немец. Атмасфэра была напружанай, слоў падала мала, і былі яны цяжкія, як град. А ў каго ключ, каму яго даў Захарка? Ня ў нашых інтарэсах было путаць Міколу й камплікаваць ужо й так дастаткова скамплікаванае нашае становішча, і я адкрыла сваю вельмі элеганцкую сумку й паклала ключы ім на стол“.
I далей:
„...Ермачэнка паехаў зь немцамі на кватэру дзядзькі Васіля, іяны перавязьлі архіў дзядзькі на кватэру да Ермачэнкі. Ермачэнка болыаменш арыентаваўся ў тым, што было ў архіве. Дзядзька паказваў яму дакумэнты, і вось ён не знаходзіць іх, ён лютуе! Аб гэтым мне расказала пані Крэчэўская, якой Ермачэнка абяцаў, што назаве яе імем ясьлі ў Менску. Гэта яе не кранула. Цану авантурніку яна веда^ ла. Але доказы Ермачэнкі былі галаслоўнымі, бо чым ён мне мог да-
2 Геніюш Л. Выбраныя творы... С. 274.
3 Тамсама. С. 274, 277—278.
весьці, што ў архіве было? Немцам я сказала, што архіў пакінуў мне дзядзька Васіль проста як сваёй сваячніцы“''.
Рэзкім рэхам адгукнуўся архіў зьняволенай пакутніцы Ларысе ў Менску, калі яе дапытваў кат Цанава: „«Хто Абрамчык, хто Абрамчык? (,..)Аддай архіў, аддай архіў БНР!» — „Няма ў мяне яго, — адказваю, — іяня ведаю, дзе ён!“ — „Бйть ее, допрашйвать день й ночь“, — верашчыць няшчасны генцавалі...“5.
У мяне лістоўная гутарка з прэзыдэнтам Абрамчыкам пра архіў БНР завязалася недзе пад восень 1959 г., калі, абжыўшыся крыху на новым месцы ў Нью-Ёрку, я пачаў думаць пра дактарат. Тэма на дысэртацыю напрошвалася сама сабой — нешта з навейшай палітычнай гісторыі Беларусі. Пагатоў, што ў Абрамчыка ляжаць, як пра гэта шмат гаварылася, архіўныя скарбы БНР. I я зьвярнуўся да яго з пытаньнем, ці нельга было іх выкарыстаць. Можа б ён мог прывезьці мне некаторыя з дакумэнтаў?
У студзені i960 г. атрымаў ад яго ліст, у якім быў адказ і на маё пытаньне.
„Paris, 02.01.1960 В. Паважаны сп. Запруднік.
Абодвые Вашы лісты (празь Цьвірку й дома) атрымаў, дзякую. Вашую просьбу пастараюся часткова выканаць, але ня так, як гэта Вы сабе ўяўляеце: каб узяў частку архіву з сабой. Справа гэта досыць скамплікована. Архіў зь сябе прадстаўляе цэласьць, а выбраць, што Вам патрэбна, гэта не абы-якая праца. Да пэўнай меры гэта цэлая студыя. Як прыеду — пагутарым, спадзяюся, што ў пэўнай меры змагу Вам дапамагчы. Арыгіналаў Вам некулькі прывязу, каб Вашые прафэсары акцэптавалі Вашу тэзу, а далей умовімся. Бяда ў тым, што наразе не магу, у такім стане, перавезьці ў Амэрыку ўсё“6.
У лісьце з 22 студзеня i960 г. я ізноў пісаў яму ў Францыю:
„Я запісаўся на дактарат на нью-ёркаўскім унівэрсытэце. Канчальнага адказу што да прыняцьця яшчэ ня маю, але спадзяюся мець яго на наступным тыдні. Спадзяюся таксама, што мой будучы прафэсар-дараднік згодзіцца на тэму „Беларусь у часе Першае сусьветнае вайны (1914—1921)“. Як бачыце, у гэтыя рамкі ўваходзіць такса-
4 Геніюш Л. Выбраныя творы... С. 289—290.
5 Тамсама. С. 385.
6 Усе цытаваныя тут і ніжэй копіі асабістых лістоў знаходзяцца ў архіве ayTapa артыкулу.
Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка ма пэрыяд тварэньня БНР, і ўжо цяпер мушу думаць пра дакумэнтаваньне сваіх тэзаў. Длямяне пытаньнематар’ялаў — вельмі важная справа. Сёе-тое, пэўна ж, я буду мець тут у Нью-Ёрку, але ці ня мог бы я выкарыстаць што-небудзь з Вашых архіўныхматар’ялаў, і калі так, дык ці не маглі б Вы прывезьці з сабой самае галоўнае? Узяць гэта Вы маглі б, магчыма, у асабісты багаж (той, што трымаецца пры сабе). Дакумэнты гэтыя можна было б і пакінуць тут на перахаваньне, бо як-ніяк тут хіба ж бясьпечней, чымся ў Вільпінт“.
Праз чатыры дні адасл аў яшчэ адзін ліст на падтрыманьне просьбы:
„Дарагі Спадару Прэзыдэнце!
Учора быў у д-ра Ліхтэна. Магчыма, буду браць ягоны курс, што ён выкладае на нью-ёрскім унівэрсытэце. (...) Гаварыў яму, што спадзяюся атрымаць ад Вас колькі арыгінальных дакумэнтаў для свае дысэртацыі. Ён кажа, што гэта вельмі важна, бо без арыгінальных дакумэнтаў будзе цяжка дабіцца згоды прафэсара прыняць маю тэму „Беларусь у часе Першай сусьветнай вайны (1914—1921)“. Дый нат незалежна ад гэтага, трэба было б нам апублікаваць тую каштоўную гістарычную спадчыну, якую Вы перахоўваеце. Таму я яшчэ раз зварачаюся да Вас з гарачай просьбай прывезьці з сабой усё, што можна. Калі б у Вас набіралася багажу больш, чымся гэта можна браць на рахунак білету, дык кошты перавозкі вярнуліся б Вам, бо гэта ж неабходная справа. Можна было б таксама, арыгіналы пакідаючы ў Францыі, прывезьці сюды фатакопіі, але ня думаю, каб у Вас на гэта знайшлося часу. Я буду спадзявацца на Вас і, калі ў міжчасе давядзецца гутарыць з прафэсарам на тэму дысэртацыі, буду цьвердзіць, што да свае тэзы маю арыгінальныя неапублікаваныя дакумэнты“.
Прадбачачы перашкоды ў атрыманьні дакумэнтаў з архіву БНР, я спрабаваў падключыць у дапамогу д-ра Станіслава Станкевіча, якому пісаўу Мюнхэн (12.02.1960):
„Маю ўжо прафэсара на дысэртацыю. На маю тэму „Беларусь у часе Першае сусьветнае вайны (1914—1921)“ ён згаджаецца. Між іншага, я зварачаўся з просьбай да сп. Прэзыдэнта, каб ён, едучы сюды, прывёз з сабой бээнэраўскі архіў, што ён перахоўвае. Ён мне адказаў, што прывязе толькі пару дакумэнтаў, каб памагчы пераканаць прафэсара згадзіцца на тэму. Але прафэсар ужо згадзіўся й бяз гэтага. Прэзыдэнт Абрамчык піша, што архіў — гэта цэлая студыя, што нельга ўзяць часткі дакумэнт.аў, а трэба калі ўжо браць, дык цэласьць. Я баюся, што мне будзе цяжкавата пераканаць яго, каб ён
гэтую цэласьць сюды прывёз. Тым ня менш, архіў гэты трэба было б урэшце прастудыяваць і належна выкарыстаць. У мяне якраз ёсьць магчымасьць зрабіць гэта. Калі за яго ня ўзяцца цяпер, дык ён можа праляжаць невядома колькі часу (прычым пад сталай пагрозай якоганебудзь нешчасьлівага выпадку, як пажар, пакража ці што яшчэ). Калі б Вы мелі магчымасьць яшчэ пагутарыць з Прэзыдэнтам на гэтую тэму й пераканаць яго ў неабходнасьці апублікаваць незвычайна важныя для нас гістарычныя дакумэнты, быў бы Вам еельмі ўдзячны“.
Тры дні пазьней я зноў лістоўна ўпрошваў Абрамчыка:
,Дшчэ раз настойліва прашу Вас прывезьці з сабой усё што можна з бээнэраўскіх архіваў. Каліў іх трэбарабіць цэлую студыю, якВы пішаце, дык я гэта зраблю. Прафэсар на маю тэму згадзіўся. Я яму сказаў, што спадзяюся мець арыгінальныя дакумэнты да праблемы нацыянальнаерэвалюцыі на Беларусі. Ён вельмі задаволены з гэтага. Такім парадкам, я буду мець магчымасьць дакумэнтальна абгрунтаваць у сваёй дысэртацыі тыя падзеі, на насьвятленьні якіх усім нам ня можа не залежаць. Спадзяюся, што Вы падтрымаеце мяне ў гэтых намерах“.
I вось, ня памятаю ўжо дакладна калі, прэзыдэнт Абрамчык у нейкай ступені ўважыў мае просьбы: прывёз стосік сшыткаў з пажоўклымі аркушамі машынапісных і друкаваных тэкстаў. Але ў міжчасе, пабачыўшы ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы фаліянты стэнаграфічных справаздачаў з пленарных паседжаньняў Дзяржаўных Думаў, я зьмяніў тэму дысэртацыі на „Палітычнае змаганьне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных Думах (1906—1917)“. Такім чынам, прывезеныя Абрамчыкам матэрыялы з архіву БНР засталіся ляжаць да пазьнейшай даты, якая сталася даволі аддаленай.
Тэму ж архіву БНР ды ўспамінаў самога прэзыдэнта Абрамчыка я варушыў далей у ліставаньні зь ім. Калі пагоршыўся стан ягонага здароўя, у лютым 1969 г., я пісаў яму ў Францыю:
„Цешымсямы ўсе, што із здароўем у Вас справа лепш. Сюды Вам ехаць у сакавіку — ці не зарана па здароўі. (...) Усправе Вашага старшынства ў П[арыскм] Б[лёку], дык я асабіста думаю, што Вы ўжо даволі ўлажмлі свае працы ў яго. Няхай бы ачоліў хто іншы. УВас жа аблогам ляжыць архіўная мінуўшчына наша, апрацаваньне якое й выданьне, мне думаецца, становіцца цяпер найважнейшым Вашым палітычным заданьнем. Скончыўшы дысэртацыю, я прапаную Вам свае паслугі й супрацоўніцтва“.
Пад канец 1969 г., разьлічыўшыся з дысэртацыяй, я пачаў рабіць канкрэтныя захады, каб прысьпешыць і аблегчыць Абрамчыку праліць
Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка крыху сьвятла на перахоўваны ім архіў і ягоную палітычную дзейнасьць на становішчы старшыні Рады БНР. У папцы захаваўся накід бягучых справаў, сярод якіх запісана: „Пазваніць у фр. кансулят, даведацца пра цану мікрафільмаваньня ў Парыжы. (...)ЛістАбр. у справе архіву. Мікр[афільм] — якмінімум. Да а. Смаршчка ў гэтай справе: што яму ведама пра архіў і ці ня здолеў бы ён заняцца гэтай справай“.
У канцы красавіка — пачатку траўня 1970 г. я паведамляў Міколу Абрамчыку ў двух лістох пра высланы яму магнітафон і дадаваў просьбу: „Калі Вам, сп. Прэзыдэнце, удасца скарыстаць зь яго ды запісаць свае думкі, мы ўсе вельмі хацелі б пачуць іх і захаваць у архіве. Із стужкі я зраблю копію, а касэтку з арыгіналам адашлю назад“ (ліст з 01.05.і97О).Час быў, як выявілася, даволі позны. Мікола Абрамчык памёр 29 траўня 1970 г.
Са Злучных Штатаў на паховіны езьдзілі мы з Антонам Адамовічам. 3 Канады паехала сп-ня Раіса Жук-Грышкевіч, жонка Вінцэнта Жук-Грышкевіча, першага засіупніка старшыні Рады БНР.
Адведваючы ў Вільпінце пад Парыжам удаву нябожчыка, Ніну Абрамчык, я ня вытрываў, каб не папытацца ўяе пра архіў. Ён на падстрэшшы, сказала яна. Я папрасіў дазволу заглянуць туды. Яна, вагаючыся, згадзілася. Там я пабачыў, думаю, адзін з тых двух чамаданаў, пра якія пісала Л арыса Геніюш (другога ня бачыў). Ён быў да палавіны напоўнены старымі паперамі. Ніякіх сшытых ці зьвязаных папак у ім не заўважыў. Патрымаўу руках сёе-тое. Нічога каштоўнага, як мне здалося, там не было. Часу на дэтальны разгляд я ня меў. Адчуваючы, што сп-ня Абрамчык нэрвуецца з прычыны мае дапытлівасьці, я пасьля пяці-сямі хвілінаў спусьціўся па драбіне ўніз.
У дзень паховінаў 4 чэрвеня 1970 г. на адмысловай нарадзе ў Беларускім доме ў Парыжы быў прыняты наступны зварот:
„Глыбокапаважанай спадарыні НінеАбрамчык ад прадстаўнікоў Рады БНР і беларусаў-удзельнікаў пахаваньня сьв. пам. Старшыні Рады БНР інж. Міколы Абрамчыка ў справе Архіву БНР.
Шануючы памяць Вашага мужа й ведаючы пра ягонае й Вашае стараньне ў перахоўваньні Архіву БНР, выказваем Вам за гэта шчырую падзяку.
Разважыўшы ўсебакова справу Архіву, мы аднадушна пастанавілі прасіць Вас аплямбаваць, пры ўдзеле сяброў абранае намі камісііАрхіў БНР і перадаць яго разам зь пячаткамі БНР, згодна з воляй
Нябожчыка, выказанай ім коратка перад сьмерцяй, у Беларускую Бібліятэку й Музэй імя Ф. Скарыны ў Лёндане на перахоўваньне, як собскасьць Рады БНР, пры ўмове, што аплямбаваньне й інвэнтарызацыяАрхіву будуць праведзеныя ў паразуменьні йса згодай Старшыні й Прэзыдыюму Рады БНР.
У камісію абраныя настпупныя асобы: а. Протаярэй АўгенСмаршчок, сп. Аляксандар Лашук, а. Архімандрыт Леў Гарошка.
У Парыжы, 4 чэрвеня 1970 г.
Старшыня нарады: Антон Адамовіч. Сакратары: Юры Сянькоўскі, Янка Запруднік“.
Лёнданец Аляксандар Лашук, які быў адным з удзельнікаў паховінаў, інфармаваў прыватна, што Архіў БНР у часе хваробы й сьмерці Міколы Абрамчыка знаходзіўся ў сховішчы аднаго з парыскіх банкаў. Якога, Лашук не казаў ды баржджэй за ўсё й сам ня ведаў. He казаў таксама, ад каго ён такую інфармацыю дастаў. Містыфікацыя архіву паглыблялася, ён набываў усё больш і больш характар легенды.
А. Леў Гарошка, які выдатна разумеў важнасьць архіўных матэрыялаў, быўшы чалавекам дзейным, пісаў мне пра перашкоды, якія адразу ж выявіліся на шляху да канкрэтызацыі звароту пра архіў да сп-ні Ніны Абрамчык (ліст з 06.07.1970):
„У справе перавозу архіваў да гэтага часу ня зроблена нічога, бо Ніна адмовілася іх перадаць, паколькі не было а. Смаршчка, хоць ён тэлефанічна ўпаўнаважніў мяне з Лашуком перабраць архівы. У гэтым тыдні а. Смаршчок мае быць у Францыі й будзе жыць уАбрамчыкаў, дык пагавару зь ім, што нам рабіць“.
Вестка ад яго ж у лісьце з 23 ліпеня 1970 г.:
„Тымчасам у справе архіву ўсё па-старому. Толькі ў мінулым тыдні тут гасьцяваў а. Смаршчок. Я яму яшчэраз пераказаў, як гэтая справа выглядае, і ён згадзіўся пагаварыць зь Нінаю. Але тымчасам Ніна з Алікам [сынам. — Я. 3.] паехала на ваканс аж на поўдзень Францыі й вернецца ў канцы гэтага месяца. Баюся, каб ня здарылася так, што грошы, якія яна атрымала ад Рагулі [Барыса. — Я. 3.] на заканчэньне дому, распусьціць бяз толку, і дом астанецца незакончаным, і сама ня будзе мець з чаго жыць.
Справа „Тастамэнту“, аб якой вы ўспамінаеце й якую ўжо парушалі адразу пасьля сьмерці М. Абрамчыка, выглядае зусім нерэальна. Роўна два тыдні перад сьмерцю мне казаў сам М. Абрамчык, што яму гаварыў д-р Рагуля „напісаць тастамэнт і пісаць успаміны, але я
нічога не магу“ — дадаў. У часе тае ж гутаркі сказаў між іншым: „Аб стане майго здароўя я не раблю сабе ніякіх ілюзіяў“. Пры тым я яго бачыў дзень перад сьмерцю, гаварыў зь ім сам-насам, і не было ніякіх нават намёкаў на тастамэнт. А тое, што можа пісаць Ніна, гэта яе асабістая пісаніна“.
Мікола Нікан у 1970 г. наведаўу Парыжы Абрамчыкаў, калі прэзыдэнт яшчэ быў пры жыцьці. У лісьце з датай 15.07.1970 Нікан пісаў мне з Аўстраліі:
„Шкадую, што не наіграў гутаркі з сп. Прэз. Абрамчыкам — як быў у іх у Парыжы. Шматлікіх рэчаў можна шкадаваць. Але й так гэта нічога ня дасьць. Цікава, што з архівам яшчэ не палагоджана. А мы думалі — што ўжо ёсьць на сваім мейсцы. Як а. Смаршчок будзе ў Абрамчыкаў — пэўна Ніна перакажа яму.А. Гарошку з Лашуком — не давярала“.
„Недавер“ да Гарошкі й Лашука сп-ня Ніна Абрамчык выкарыстоўвала, баржджэй за ўсё, як апраўданьне нехаці перадаваць у іншыя рукі чаго б там ні было з бээнэраўскай спадчыны. Сваё падозраньне ў гэтым я выказаўулісьце да а. Гарошкі (13.07.1970):
„Шкада, што справа з архівамі камплікуецца. Баюся, што гэта адно пачатак камплікацыяў. Казаў мне д-р В. Жук (тэлефанічна) сяньня, што дастаў ад cn-ні Абрамчык напісаны на машынцы й ёю падпісаны „Тастамэнт“ ейнага мужа ў справе старшынства Рады й інш. справаў (даслоўнага тэксту ня ведаю). Гэта таксама выглядае на пачатак нейкае камплікацыі...“
Справа перадачы архіву зацягнулася, але заставалася на парадку дня побач з пытаньнем грашовай дапамогі на адукацыю сына Абрамчыкаў Алыерда (якому тады было ці не 17 гадоў). У сьнежні 1971 г. ад імя прэзыдыюму й сакратарыяту Рады БНР, з подпісам сакратара Рады БНР Антона Шукелойця, быў высланы ліст сп-ні Ніне Абрамчык аб пастанове „прызнаць Альгерду Абрамчыку стыпэндыю на здабыцьцё асьветы згодна зь ягонымі жаданьнямі й здольнасьцямі да навукі“. Пры гэтым ставілася ўмова: „пераданьне архіву Рады БНРяе праўнаму ўласьніку — Радзе БНР“. У лісьце было сказана:
„Калі Вы згодны на такое заладжаньне справы, просім скантактавацца на працягу аднаго месяца, у часе ад 15 студзеня да ізлютага 1972 г., са старшынёю Камісіі па пераняцьцю архіву Рады БНР а. Аўгенам Смаршчком. Архіў можа быць пераняты ад Вас а. Аўгенам Смаршчком у прысутнасьці яшчэ аднаго сябры Камісіі з адпаведным запратаколаваньнем перадачы“.
Копія ліста была высланая а. Смаршчку.
Ніякага адказу ад сп-ні Абрамчык Сакратарыят Рады БНР, аднак, не дачакаўся. He было вестак аб нейкім руху ў гэтай справе й ад а. Аўгена. Да перадачы архіву так і не дайшло. Такім чынам, па сёньняшні дзень застаюцца адкрытымі пытаньні:
1. Што магло быць у „чамаданах“, якія Мікола Абрамчык прывёз з Прагі праз Бэрлін у Францыю?
2. Чаму сп-ня Ніна Абрамчык адмовілася перадаць архіў Радзе БНР?
3. Чаму не зрабіў гэта Абрамчыкаў сын Альгерд пасьля сьмерці маці ў 2002 годзе?
На ўсе тры пытаньні можна адказваць (пакуль што) толькі здогадамі.
1. Некаторыя архіўныя рэчы, адкладзеныя для вывазу з Прагі, назвала ў сваёй „Споведзі“ Ларыса Геніюш (гл. вышэй). Хоць самага галоўнага з дакумэнтаў — Трэцяй Устаўной граматы — у архіве, як адзначыла Геніюш, не было. Была дзяржаўная пячаць, быў пашпарт Пётры Крэчэўскага. Што там яшчэ магло быць? Пратаколы? Мэмарандумы? Дамовы? Лісты?
Абазнанасьць з гісторыяй Рады й урадаў БНР не падказвае вялікіх архівальных скарбаў, хоць усё, што захавалася, мае сваю бясспрэчную каштоўнасьць. Пэўнае сьвятло на зьмест таямнічых „чамаданаў“ (пра якія было шмат прыватных гаворак за часамі прэзыдэнта Абрамчыка, але безь ніякай канкрэтнай веды) кідаюць дакумэнты, якія ён прывёз мне ўсярэдзіне 1960-х гт. (гл. ніжэй). Калі гэтыя дакумэнты мелі быць самымі важнымі а гэта тое, чаго я прасіў, — дык можна меркаваць, што не было там ані вялікіх таямніцаў, ані сэнсацыяў. Таму ня страціў свае акіуальнасьці сумнеў Ларысы Геніюш адносна перавозу Абрамчыкам „чамаданаў“ праз Бэрлін у Францыю: „Я й da сяньня ня ведаю, як яму й ці яму гэта ўдалося“.
2. Сваім характарам сп-ня Ніна Абрамчык была асоба складаная, эмацыйная. Я зь ёй сустракаўся некалькі разоўу 1950-х гг., быўу іхным доме, гаварыў на розныя тэмы, у тым ліку пра сямейныя справы. Матэрыяльна Абрамчыкі меліся вельмі слаба, жылі спачатку ў барачным будынку, доўга й зь цяжкасьцямі будавадіся сваімі сіламі, бо грошай не было. I пры ўсім гэтым муж, з сваім слабым здароўем, быў вечнаў разьездах, заняты грамадзкімі й палітычнымі праблемамі. Віну за жыцьцёвыя складанасьці сп-ня Ніна ўскладала на „няўдзячнае грамадзтва“, якому прэзыдэнт Абрамчык сябе ахвяраваў ды якое бязьлітасна разрывала на кавалкі ейнага „Міколку“, як яна любоўна называла мужа. Гэты
жаль-боль стаўся з часам ейнай самай глыбокай ранай. I калі „няўдзячнае грамадзтва“ заявіла пра сваё права на архіў, што сымбалізаваў мужавы пакуты, яна адмовілася аддаць яго ў „чужыя“ рукі.
3. Сын Альгерд у вельмі раньнім веку выяўляў і розум, і сталасьць. А таксама беларускі патрыятызм. Яшчэ хлопчыкам на пытаньне „Хто ты?“ ўпэўнена адказваў: „Я — грамадзянін Беларускай Народнай Pac­ny блікі“. Альгердава раньняя сталасьць была вынікам частай бацькавай адсутнасьці. Змалку сын прывык апекавацца мамай, і наадварот — сынавы погляды фармаваліся пад маміным вострым адчуваньнем жалю на „няўдзячнае грамадзтва“. Маці, можна думаць, пакінула сыну „ў спадчыну“ сваю глыбокую крыўду на „вінаватых“ за раньні адыход з жыцьця ягонага бацькі, у тым ліку фобію на спадкаемцаў-радных, якія „не заслужылі“ на перадачу ім бацькавага скарбу.
Тым часам з усяго зьместу тае „пары чамаданаў“, пра якія згадала Ларыса Геніюш у „Споведзі“, застаецца да азнаямленьня й роздуму невялікая колькасьць дакумэнтаў з „Архіву БНР“, перададзеных мне прэзыдэнтам Абрамчыкам недзе ў сярэдзіне 1960-х гг. Ніжэй усе яны перапісаныя або апісаныя (з захаваньнем правапісных асаблівасьцяў, у тым ліку відавочных памылак). Арыгіналы перададзеныя ў кастрычніку 2008 г. у Архіў Рады БНР у Нью-Ёрку.
Дакумэнт 1
На вокладцы з звычайнай паперы ў левым верхнім кутку нумар справы: I—67. Там жа размашыстым почыркам ад рукі: „Народному Комйсарю НннострДзел РСФСР“. Папера моцна пажаўцелая. Фармат 29 '/і х 23 цм.
Паміж вокладкамі й разам зь імі сашчэпленыя пяць тонкіх аркушаў машынапіснага расейскамоўнага друку на адным баку аркуша. На апошнім лісьце — два ўласнаручныя подпісы чарнілам В. Захаркі, аўтара тэксту.
7 Дарэчы, напісаныя рукой нумары справы, якія стаяць на адзінаццаці сшытках (1-6,1-20,1-22,1-28,1-29,1-ЗО, І-Зі, 1-32,1-33,1-40,1-50), і рукапісныя загалоўкі (напісаныя ці несамым Васілём Захаркам) падказваюць, што Архіў БНР быў у нейкай ступені ўпарадкаваны, хутчэй за ўсё самім Захаркам.
БЕЛОРУСКАЯ
Народная Рэспубліка
НАДЗВЫЧАЙНАЯ
Дыплематычная місыя у Маскве.
20 августа 1920 г.
№ 9
Копія
Народному Комнссару йностранных Дел Росснйской Соцналнстнческой Федератнвной Советской Республнкн.
Предварнтельные переговоры представнтелей Правнтельства Белорусской Народной Республнкн н представнтелей соцналнстнческнх партнй с представнтелямм правнтельства Росснйской Соцналнстнческой Федератнвной Республнкн прнвелн к согласню Росснйского ІІравнтельства начать офнцнальные переговорн, с Правнтельством Белорусской Народной Республнкн.
На этом основанпн Правнтельством Белорусской Народной Республпкн была назначена в Москву, для офнцнальных переговоров, с Росснйскнм Советскнм Правнтельством, Чрезвычайная Днпломатнческая Мнссня под монм председательством.
Отправнвшнсь через Ревель в Москву, в Ревеле я явнлся к Председателю Росснйской Советской Мнссын [так]] тов. Гуковскому, которому предьявнл, в прнсутствнн Секретаря Мнсснн тов. Довтяна, данные мне монм правнтельством полномочня н проснл яго дать мне пропуск в Москву.
Тов. Гуковскнй заявнл, что разрешенне на мой проезд в Москву будет нм нспрошено от Народного Комнссара Нностранных Дел, тов. Чнчернна, до полученмя котораго проснл меня подождать в Ревеле.
Неполучая упомянутаго разрешення в теченне двух недель я заявпл Ревельской Сов. Мнсснн, что дальше ожндать я не могу н по этому возвраіцаюсь обратно в Рнгу, но здесь полнпіческнй комнссар Мнсснн, тов. Г а й [так]] заявнл мне, в прнсутствнн тов. Черепука, что по нмеюіцнмся у него сведенням, Росснйское Сав. I Іравнтельство очень н очень хочет вестн офнцнальные переговорн с офнцмальнымн представнтелямн Правнтельства Белорусской Народной Республнкн н по этому он очень проснт меня подождать еіце пару дней, а за это время он пошлет
тов. Чнчернну еіце одну телеграмму н глубоко уверен, что разрешенне на мой вгезд будет получено в самом непродолжнтельном временн.
Действнтельно через два дня тов. Гай сообіднл мне, что разрешенне получено н я моіу ехать, как офнцнальное лнцо, которому гарантнруется полная непрнкосновенность, о чем н было выдано мне соответствуюіцее удостоверенне.
3 нюля я прнбыл в Москву, где до 17 нюля добнвался прнема меня Комнссаром Нностранных Дел нлн его Заместнтелем. Ответ на это был однн н тот же „Зайднте завтра, пока Заместнтель Комнссара Нностранных Дел, тов. Карахан чрезвычайно занят деламн III ннтернацнонала н другнмн чрезвычайно важнымн вопросамн“.
Продолжнтельность временн н уклончнвые ответы прнвелн меня к выводу, что вступать co мною в переговорн не желают. В внду этого 17-го нюля я обратнлся с спросьбой к Секретарю Комнссарната т. Матвееву, чтобы он доложнл Заместнтелю Народного Комнссара Нностранных Дел, тов. Карахану, что дальше я оставаться не могу н по этому прошу разрешення на выезд. На что тов. Матвеев заявнл мне, что моя просьба тов. Карахану доложена п что тов Карахан поручнл оказать моему отьезду всяческое содействне.
После этого я был ігрннят Заведываюіцнм Экономнческо-Правовым Отделом Комнссарната Нностранных Дел, тов. Собаннным н его помоіцняком Пошуканнсом, которые заявнлн мне, что как Белоруссня, так н белорусскнй народ безпорно прнзнаются, но нзменнвшнеся условня не позволяют теперь вестн переговорн н по этому я могу возвраіцаться домой, но когда наступнть [так]] время переговоров, то Белорусское Правнтельство будет о том нзвеіцено через Ревельскую Советскую Мнсню.
30 нюля я получші от Комнссарната по нностранным Делам внзу на право выезда нз Росснн н 3 августа занял предоставленое мне место в советском днпломатнческом вагоне, для следовання в Ревель, но за 5 мннут до отхода поезда, прнехаушы [так]] на вокзал Полнтнческнй Комнссар Ревельской Сов. Мнснн, тов. Гай, заявнл мне, что Секретарь Комнссарпвта [так]], тов. Канторовнч, просмл передать мне, чтобы я задержался еіце в Москве до следуюіцаго поезда, т. е. 6 августа.
Когда я вернулся с вокзала в Комнссарнат по Нностранным Делам, то тов. Канторовнч нзвнняясь за задержку заявнл мне, что мой паспорт необходнмо еіце послать в особый отдел Всеросснйской Чрезвычайной Комнсснн. Но эта формальность задержала меня не на долго.
На этом основаннн 4 августа я вновь сдал мой паспорт в отдел внз Комнссарната Нностранных Дел.
С тех пор я ежедневно прошу у Комнссарната права выезда, но до снх пор почему то его не получаю.
7 августа я обратнлся в Экономнческо-Правовой Отдел Комнссарната Нностранных Дел, который мне выдал 15 нюля за №1121 удостоверенне о том, что я состою под особым покровнтельством Народного Комнссарната Нностранных Дел, за содействнем н разгясненнем прнчнны задержкн моего выезда. Здесь мне было высказано Помоіцннком Заведываюіцего Отделом, тов. Пошуканіісом сожаленне о том, что я раньше не обратнлся в названный отдел, добавнв прн это [так]], что моя просьба будет доложена Заместнтелю Народнаго Комнссара Нностранных Дел, тов. Карахану. За ответом н разт>ясненнем проснл зайдтн завтра.
На завтра мне было заявлено тов. Пошуканнсом, что задержка пронзошлатолько благодаря закрытню на 8 дней граннцы. He смотря однако на это протав моего выезда нн чего не нмеется н что Особому Отделу будет сообіцено о скорейшей выдаче внзы.
Через два дня, т. е. іо августа, мне было заявлено тов. Пошуканнсом, что для наложення внзы Асобый Отдел Чрезвычайной Комнсснн требует от Комнссара Нностранных Дел бумагу о ненменнн препятствнй к моему выезду. Требованне это нм было доложено Заместнтелю Народнаго Комнссара Нностранных Дел, тов. Карахану, который прнказал такую бумагу напнсать н прннять все мерн к скорейшему моему выезду, тем более, что на мое ммя получена Комнссарнатом телеграмма от моего правнтельства, требуюіцая скорейшего моего прнезда.
12 августа требуемая бумага за №1548, подпнсанная Заместнтелем Народ. Комнссара Нностранных Дел, тов. Караханом, была сдана в Особый Отдел Чрезвычайной Комнсснн, но н после этого дело не двннулось нн на шаг.
Совокупность нзложенных обстоятельств, поставнвшнх меня в крайне тяжелое положенне, заставляет меня обратнться непосредственно к Вам, как лнцу, давшему мне право вьезда в Россню н право покровнтельства в ней, по званню офнцнального представнтеля Правптельства, с которым Вамугодно былоуступнть [так]] в офнцнальные переговорн.
Я глубоко уверен в том, что Вы прекрасно поннмая мон обязанностн, которыя прн всех условнях заставляют меня дать отчет моему Правнтельству, не откажете в Вашем распоряженнн по скорейшей выдаче мне надлежаіцнх документов, на право свободнаго выезда за граннцу, через Эстонню.
Для большей ясностн всего положення я должен добавнть, что мое Правнтельство являесь чнсто соцналнстнческнм правнтельством, преследуемым нашнм обіцнм врагом, — белой Польшей, всегда было уверено в том, что в ллце Росслйскаго Советскаго Правлтельства оно всегда найдет поддержку, даже прлют л обіцлй язык к тем ллн лным соглашенлям, для обіцей пользы трудового народа.
Взалмно-тождественный взгляд Росслйскаго Сов. Правлтельства был высказан его представлтелямл Товарліцу Председателя Рады Белорусской Народной Республлкл Бодуновой, во время пребыванля ея в Москве в мае месяце сего года.
Только на основанлл вышелзложеннаго взалмнаго понлманля лнтересов, прл полном доверлл к Советскому Правлтельству, л состоялось командлрованле меня в Москву, для офлцлальных переговоров с Советсклм Правлтельством.
По тем ллл лным прлчлнам, взгляд Советскаго Правлтельства на судьбы Белорусслл, мог лзменлтся, но это отнюдь не освобождает меня от необходлмостл явлться к моему Правлтельству, с отчетом л просьбой освободлть меня от данных мне лм полномочлй, выполнлть которые непредставляется возможностл. Подллнную подплсал: Председатель Чрезвычайнай [так]] Длпломатлческой Млсслл, Товарліц Председатель Рады Белорусской Народной Республлкл В. Захарко.
С подллнной верно (подпіс) Б. Захарка
Увага, зробленая„только на чэрновікіі ноты“*.
Таму, што Чэка хацела затрымаць мяне не прыходзіцца дзівіцца, калі прыняць пад увагу, што ужо 15.УІІ.1920 г., пасьля заняцьця чырвонаю арміяю Менска, была расклеена па сьценам Масквы пастанова Менскага ваенна-рэвалюцыйнага Камітэту, аб тым, што белогвардейска-памешчыцкая Беларуская Рада і Беларускі Урад абвешчаюцца „вне закона“.
He мала пашкодзіла мне у Маскве і інфармацыя Бадуновай, абмалеваушай непрыгожымі барвамі усіх беларускіх дзеячоу, апрача Грыба і Мамонькі, і заявіушай, пісьменна, што яны — сацыялісты-рэвалюцыянэры знаходзіліся у памешчыцкай Беларускай Радзе толькі дзеля таго, каб разрушаць яе.
8 Словы „только на чэрновіку ноты“ напісаныя Захаркавай рукой над закрэсьленым машынапісным тэкстам, неразборлівым.
Грам. Бурбіс і грам. Скурка кур’ер дыплематычнага бальшавіцкага вагона, у каторым я ехау у Ревель, гаварылі мне, што мяне затрымлівалі з мэтаю прымусіць ехаць не за граніцу, а у Менск. Супраць жэ мае упартасьці яны не хацелі прыменяць сілы, каб невыклікаць абурэньня у Менску і пратэстау за граніцаю. [подпіс] В. Захарка
Дакумэнт 2
На вокладцы ўгары нумар справы: I—20. Там жа ад рукі: „Даклярацыя СоцЛйгй Нов. Вост.“. Фармат: 30 х 21 цм.
Усярэдзіне тры старонкі друкаванага расейскамоўнага тэксту з загалоўкам „Декларацня Соцналнстнческой Лнгн Нового Востока“ і падзагалоўкам „К трудяіцнмся всех нацнональностей“.
Hi даты, ні месца друку адозвы не падаецца. Друкаваны подпіс кажа пра аўтараў адозвы: „Ннііцнатнвная группа Соцналнстнческой Лнгн Нового Востока“.
У дэклярацыі асуджаецца Першая сусьветная вайна й створаны пасьля яе міжнародны лад: „за красйвым фасадом правовой органйзацйй человечества в Лйге Нацйй, Версальскйй мйр тайл фактйческую гегемонйю над мйром победоносной Антанты; а сошедшая co свойх йсторйческйх рельс революцйя Восточной Европы утвердйла в ней режйм партййной большевйцкой дйктатуры, столь же деспотйчной внутрй, сколь аргессйвно-іімперйалйстйческой во вне“.
Дэкляранты гавораць пра рост уплыву сацыялізму на палітыку ўрадаў „новай Эўропы“, пра неабходнасьць „стабйлйзацйй межнацйональных взаймных отношенйй на Востоке Европы“ і заклікаюць да стварэньня„едйного фронта“.
Ініцыятары адкідаюць усе балыпавіцкія лёзунгі як дэмагагічныя й выказваюцца за права кожнага народу на сваю незалежную дзяржаву, у тым ліку незалежнай рэспублікі Беларусь, ды наладжваньне цеснага міжнароднага супрацоўніцтва „по направленйю к созданйю Соедйн. Штатов Европы, а в дальнейшем — й всего мйра“.
Дакумэнт з
На вокладцы ўгары нумар справы: 1—22. Далей ад рукі: „Соцйалйстйческая Лйга Нового Востока“. Фармат: 30 х 21 цм.
Усярэдзіне тры старонкі расейскамоўнага друкаванага тэксту пад загалоўкам „Соцналйстнческая Лнга Нового Востока“. Дата дакумэнту 464
Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка не падаецца. На чацьвертай старонцы ўнізе — друкарскі пашпарт: „LEGIOGREFIE“, Praha-Vrsovice. Sarnova 665.
На трох старонках тэксту выкладзеныя „прынцыпы“ Сацыялістычнай Лігі НовагаЎсходу: і) „поўная свабода нацыянальнага самавызначэньня“, 2) „прынцыповае раўнапраўе й раўнакаштоўнасьць усіх нацыянальнасьцяў“ і 3) „пакліканьне ўсіх гэтых нацыянальнасьцяў да супольнага арганізаванага тварэньня агульналюдзкой культуры“ — ды базаваныя на гэтых прынцыпах правы й абавязкі народаў.
Дакумэнт апублікаваны ад імя прадстаўнікоў партыяў сацыялістаўрэвалюцыянэраў Расеі, сацыялістаў-рэвалюцыянэраў Украіны ды сяброў Армянскай рэвалюцыйны партыі „Дашнакцуцюн“, а таксама сяброў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (Т. Грыб і В. Чарнецкі) і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў (Д. [так]] Захарка і П. Крачэўскі).
Дакумэнт4
На вокладцы ўгары нумар справы: 1—28. Там жа ад рукі: „Белорусское Пресс-бюро“. Фармат: 30 х 21 цм.
Усярэдзіне два аркушы расейскамоўнага (з дарэформенным правапісам) машынапісна-рататарнага бюлетэню, поўны тэкст якога падаецца ніжэй.
БЕЛОРУССКОЕ ПРЕСС-БЮРО
В Ковне (Вітовта проспект №30)
11 апреля 1922 года Бюллетень №27
Белорусскнй Нацнональный Союз препроводнл Конференцнн Держав в Генуе ннжеследуюіцее обраіценне9:
Высокая Конференцня Держав в Генуе, нмеюіцая разрешнть сложнейшую проблему мнрнаго сожнтельства н экономнческаго сотрудннчества народов мнра н в частностн разрешнть Восточно-Европей-
9 У зб. „Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі“ (рэд. С. Шупа. Т. I. Кн. 2. Вільня—Нью-Ёрк: БІНІМ — Т-ва Беларускага Пісьменства, 1998. С. 1309 (№3184), зьмешчаны толькі загаловак гэтага звароту ў перакладзе — „Зварот Рады Беларускай Нацыянальнай Сувязі да Генуэскай канфэрэнцыі“.
скую проблему, заседает без представнтелей Белорусскаго Народа; народа, который в продолженнн несколькнх веков был светочем культуры н проводннком гуманнзма на Востоке Европы; народа в ХУІ столетан внесшаго прннцнпы констнтуцноналнзма в государственное право Велнкаго Княжества Лнтовско-Белорусскаго; народа, который еіце в ХУІ столетнп (в 1562 г.) на сьезде в Ракове около Мннска пытался провестн в своей стране всеобіцее обязательное безплатное обученне; народа, который собственнымн снламн создал свое культурно-экономнческое благоденствне н незавнснмое свободное государственное суіцествованпе но н помог Москве, в знаменнтом бою на Кулнковом поле (в 1380 году), разбнть поработнтелей манголов, а так же помог полякам нзбавнться от ннвазнн тевтонов, прнняв на себя главный удар в знаменнтом Грюнвальдском бою (1410 г.); народа, в замен благодарноста, двумя столетнямн позже разделеннаго нмперналнзмом Москвы н Варшавы, представнтелн этого народа отсутствуют в заседаннях Генуэзской конференцнн.
С момента утраты незавнснмостн, Белоруссня не перестает служііть ареной военных действнй, унесшнх массу человеческнх жертв н свевшнх на нет культуру н благосостоянне края. В последнюю Европейскую велнкую войну Белорусскпй Народ также прннес несчнслнмые жертвы: сотнн тысяч семейств выселеных нз края в целях победы держав Антанты, лншнлн средств к суіцествованню. Около ста тысяч крестов над могшіамн белорусскнх младенцев, разставленных по всей Росснн вплоть до снбнрской тайгм н знойного Туркестана, указывают как вехн, скорбный путь белорусскнх беженцев.
Во нмя этнх страдальцев во нмя справедлнвостн мы, Совет Белорусскаго Нацнональнаго Союза, обьеднняюіцнй белорусскня нацнонально-полнтнческня, культурныя н экономнческня органпзацнн прнзываем Высокую Конференцню уделнть вннмання Белорусскому Народу.
Дакумэнт 5
На вокладцы ўгары нумар справы: I—29. Далей ад рукі: „Белорусское Пресс-Бюро“. Фармат: 31,5 х 21 цм.
Усярэдзіне сем старонак машынапісна-ратарнага друку на адным баку. На першых пяцёх старонках — пра партызанскі pyx, а на старонках 5-й і 6-й кароткія паведамленьні:
БЕЛОРУССКОЕ ПРЕСС-БЮРО в Ковне (Вітовта пр. 30)
10 іюня 1922 года. Бюллетень № 33
ПАРТНЗАНСКОЕ ДВНЖЕНЙЕ В ОККУІШРОВАНОЙ ПОЛЯКАМН БЕЛОРУССЙН
• НОВЫЯ СТОЛКНОВЕННЯ БЕЛОРУССКНХ ПАРТНЗАН С ПОЛЬСКНМН ОТРЯДАМН
• ВО ВРЕМЯ ПРНСОЕДННЕННЯ ВПЛЕНІЦННЫ К ПОЛЬШЕТРАУРНЫЕ МОЛЕБНЫ
• ННСШАЯ ШКОЛА В СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССНН
• ТЕРРОР В ВНТЕБСКОЙ, ГОМЕЛЬСКОЙ Н СМОЛЕНСКОЙ ГУБЕРНЙЯХ
Дакумэнт 6
На вокладцы ўгары нумар справы: I—30. Далей ад рукі: „Белорусское Пресс-Бюро“. Фармат: 33 х 21 цм.
Усярэдзіне сем старонак машынапісна-рататарнага друку на двух бакох паперы.
БЕЛОРУССКОЕ ПРЕСС-БЮРО в Ковне (Проспект Вітовта, 30)
24 Ноября 1921 года Бюллетень № 158
Правнтельство Белорусской Народной Республнкн подало Вашннгтонской Конференцнн Велнкнх Держав ннжеследуюіцнй меморнал:
[Усе сем старонак занятыя тэкстам мэмарандуму.]
Дакумэнт 7
На вокладцы ўгары нумар справы: I—31. Далей ад рукі: „Белорусское Пресс-Бюро“. Фармат: 31 х 21 цм.
Усярэдзіне тры старонкі друку на адным баку аркуша.
БЕЛОРУССКОЕ ПРЕСС-БЮРО
в Ковне (Вітовта пр., 30).
8 іюня 1922 года Бюллетень № 32
НЗ-ПОД ПОЛЬСКОЙ ОККУПАЦНН
У бюлетэні зьмешчаны тэкст „йнтереснаго дакумента“ „Начальнйку Польскаго Государства Г-ну Пйлсуцкому е Варшаве. Копйя Г-ну Председателю Лйгй Нацйй вЖеневе. От Окружного Атамана Белорусскйх партйзан гражданйна Германа Скомороха“.
Скамарох выставіўПілсудзкаму„ультііматйвныя требованйя“ад імя „пятнадцатй тысяч партйзан й всего крестьянства уездов: Белостокскаго, Бельскаго, Брест-Лйтовскаго, Волковыскаго, Пружанскаго u др. Дамаганьні пералічваюцца ў сямёх пунктах: адмовіцца ад пасяганьняў на Беларусь, прызнаць яе права як нацыі; спыніць рэпрэсіі ды „прйзнать непрйкосновенность ко всему белорусскому“; выпусьціць з турмаў усіх беларусаў; спыніць высяканьне лясоў і вываз розных матэрыялаў; падрыхтаваць вывад польскага войска; перадаць (не сказана каму) урадавыя ўстановы й іх маёмасьць; стварыць зьмяшаную камісію для пераданьня розных справаў і разьвязаньня экстраных пытаньняў.
Невыкананьне гэтых „законных дамаганьняў“, сказана далей, „повлечет на [так]] собою ужасныя последствйя. Мы прймем самыя страшныя й самыя унйчтожаюіцйя средства“.
Пасьля апісаньня мэтадаў змаганьня выказваецца вера, што „своей победой (мы) водрузйм наше нацйональное знамя над натей свободной «Народной Демократйческой Белорусской Республйкой»“.
У канцы тэксту пералічаюцца прозьвішчы аўтараў заявы:
^таман Гроденіцйны Н. Скоморох. В. й. д. Н-ка Штаба Белорусскйх Партйзан Полковнйк (подпйсь). Адьютант (подпйсь). С подлйнным верно: Районный атаман й. Угрюмый. 30 марта 1922 г. Д.Ш.Бел.“.
Дакумэнт 8
На вокладцы ўгары нумар справы: I—32. Далей ад рукі: „Резолюцйй Нацйонально-Полйтйческой Конференцйй в Праге 25—30 сентябра 1921 г.“. Фармат: 33,5 х 21 цм.
Усярэдзіне 16 старонак машынапісна-рататарнага друку з тэкстамі рэзалюцыяў на адным баку аркуша.
РЕЗОЛЮЦНН, вынесенныя на Белорусской НацнональноПолнтнческой Конференцнн в Праге 25—30 сентября 1921 года.
Созванная Белорусскнм Нацнональным Союзом, Белорусская Нацнонально-Полнтнческая Конференцмя в Праге закончнла свон работы 30 сентября, вынеся ряд резолюцнй по поднятым конференцней вопросам.
На Сьезде достагнуто полное соглашенне на почве вынесенных резолюцнй н относнтельно обьедннення всех нацнонально-полнтнческнх снл вокруг Правнтельства Белорусской Народной Республнкн для государственнаго стронтельства Белорусснн.
На Конференцнн в Прагу прнбылн представнтелн от нацнональных н полнтнческнх органнзацнй нз под всех нынешннх оккупацнй Белорусснн, всего было 37 делегатов. На Конференцнн былн представлены такня группнровкн: Белорусская партня Соцналнстов-Революцнонеров — 18, Белорусская партня Соцналнстов-Федералнстов — 6, Народных Соцналнстов — 5, Соцналнстов-Демократов — 3, безпартнйных — 5. Делегаты предт>явнлн мандаты от 42 Белорусскнх нацнональных н полнтаческнх органмзацнй.
Белорусскня органнзацнн, которые по тем нлн нным прнчннам не моглн прнбыть на Конференцню прнсылают Белорусскому Нацнональному Союзу свон прнветствня н прнсоеднняются к постановленням Конференцнн.
Вынесенныя Конференцней резолюцнн прн сем препровождаются.
[Далей падаюцца поўныя тэксты рэзалюцыяў:]
РЮОЛЮЦМЯ О ГОСУДАРСТВЕННОМ СТОНТЕЛЬСТВЕ БЕЛОРУССНМ.
РЕЗОЛЮЦНЯ ПО ВНЛЕНСКОМУ ВОПРОСУ.
РЕЗОЛЮЦНЯ ОБЭКОНОМЙЧЕСКОМ ПОЛОЖЕННМ БЕЛОРУССНН.
РЕЗОЛЮЦНЯ ОСЛУЦКОМ ВОЗТАННЙ.
РЕЗОЛЮЦНЯ О РНЖСКОМ ТРАКТАТЕ.
ПОЛОЖЕНЙЕ БЕЛОРУССКАГО НАРОДА ПОД ОККУПАЦЙЯМЙ.
РЕЗОЛЮЦЙЯ ІІРОТЙВ ЕВРЕЙСКЙХ ПОГРОМОВ.
РЕЗОЛЮЦЙЯ О ДЕЯТЕЛЬНОСТЙ БАЛАХОВЙЧА.
РЕЗОЛЮЦЙЯ О ДЕЯТЕЛЬНОСТЙ САВЙНКОВА.
РЕЗОЛЮЦЙЯ КУЛЬТУРНО-ПРОСВЕТЙТЕЛЬНОЙ СЕКЦЙЙ.
РЕЗОЛЮЦЙЯ СЕКЦЙЙ ІІОМОІЦЙ ЖЕРТВАМ ВОЙНЫ й ГОЛОДАЮІЦЙМ.
[У канцы зьмяшчаецца „Сообіценйе Презйдйума Белорусской Нацйонально-Полйтйческой Конференцйй в Праге“. Ягоны поўны тэкст:]
Презндмум Белорусской Нацнонально-Полнтнческой Конференцнн в Праге на основаннн резолюцнй, выразнвшнх волю всех белорусскнх партнй н органнзацнй, обьявляет, что едннственным правомочным законодательным органом на террнторнн Белорусснн является Рада Белорусской Народной Республнкн н ея ПРЕЗЙДЙУМ во главе с П. КРЕЧЕВСКЙМ.
Законно выбранным Белорусскнм Правнтельством является Совет Мнннстров во главе с В. ЛАСТОВСКЙМ.
По делам связанным с Конференцней обраіцаться по адресу: Ковно, Внтовта проспект, №30 Совет Белорусскаго Нацнональнаго Союза.
Дакумэнт 9
Угары на вокладцы нумар справы: I—33. Далей ад рукі: „Цэнтральнае Беларускае Прэсс-бюро“.Фармат 34 х 23 цм.
Усярэдзіне тры старонкі (падклееныя па берагох) машынапіснарататарнага друку.
He для прэссы ЦЭНТРАЛЬНАЕ БЕЛАРУСКАЕ ПРЭСС-БЮРО
№1
15 сьнежня 1922 г. Коўна.
[На ўсіх трох старонках бюлетэню падаецца хроніка пераважна зь беларускага палітычнага, грамадзкага й культурнага жыцьця.ў Коўне, Менску, Вільні, Варіпаве, Дзьвінску, Бэрліне, Данцыгу й Празе. ІІра Прагу гаворыцца, што там„лік беларускіх студэнтаў, зарганізаваных у „Беларускую Грамаду" сягае да 51“.]
Дакумэнт 10
Угары на вокладцы нумар справы: I—40. Далей ад рукі: „Беларускае Слова. Горадня“. Фармат 30 х 21 цм.
Усярэдзіне 11 аркушаў двухбаковага рататарнага друку. Гэта — перапісаныя на машынцы паведамленьні (часапісу?) „Беларускае Слова“, выдаванага ў Горадні ў канцы 1920 г. (№№ 47—49,51,56,60—64,66,67, 71, 77). Зьмест паведамленьняў — галоўна дзейнасьць беларускіх партызанаў на абшарах Меншчыны; паўстанцкія падзеі на Случчыне; пастановы Беларускага зьезду Случчыны; камунікаты, загады, хроніка баёвых дзеяньняў, бальшавіцкія злачынствы.
Дакумэнт 11
Угары на вокладцы нумар справы: I—50. Далей ад рукі сінім алавіком: „List Егіо Пратакол. Умова стральцоў з Укр. — Літ. Daklad В. N. Klubu“. Фрамат 29 х 23 цм.
Вокладка не сашчэпленая. Калі яе ўзяць асобна, усярэдзіне на старонках 2-й і з-й бачым францускамоўны тэкст з чарнільным подпісам у канцы: „Р. Kretchevski“ — ды месцам і датай: „Prague, le 2 decembre 1924“. Гэта — копія звароту прэзыдэнта Рады БНР Пётры Крэчэўскага, адрасаванага ,Л Monsieur HERRIOT, President de la Conference des Am­bassadeurs“.
У вокладку ўкладзеныя два дакумэнты.
1. Машынапісная (бяз подпісу) копія вышэйназванага звароту Крэчэўскага да Эрыёта.
2. Копія (бяз подпісу й даты) францускамоўнага мэмарандуму прэзыдэнта П. Крэчэўскага, адрасаванага ,Л Monsieur le President de la Conference de la Ligue des Nations r Geneve“.
У мэмарандуме (пісаным, відавочна, y 1925 г.) гаворыцца пра палітычны, эканамічны й кулыурны ўціск беларускага жыхарства польскімі ўладамі ў акупаванай імі Заходняй Беларусі, а таксама апісваюцца выявы беларускага супраціву. Коратка згадваецца пра „шаеінізм і нацыянальную нецярпімасьць“удачыненьні беларусаўу Літве. Просьбіт зьвяртаецца да „Высокае Асамблеі Лігі Нацыяў“разгледзець становішча ў Заходняй Беларусі з належнай увагай і, у сьвятле таго, што там дзеецца, „прызнаць незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі з правам далучыць усходнюю тэрыторыю — Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку“. Прызнаньне незалежнасьці Беларусі, кажацца ў мэ-
марандуме, „канчальна пакладзе канцы прапагандзе савецкіх сацыялістычных рэспублік на тэрыторыях паняволеных Полыйчай ды адыграе, са свайго боку, яшчэ мацнейшую прапагандавую ролю ў аздараўленьні ўсходняй Эўропы“.
Ніжэй зьмешчаны поўны тэкст звароту прэзыдэнта Рады БНР П. Крэчэўскага да старшыні Канфэрэнцыі амбасадараў сп. Эрыёта.
№1
Соріе
A Monsieur HERRIOT, President de Conference des Ambassadeurs.
Le conflit diplomatique de la Pologne et de la Lithuanie au sujet du territoire de la region de Vilna ne prendra fin que lorsqu’aura ete reconue la souverainete de 1’une ou de l’autre partie sur ce territoire, dont la majorite de la population appartient ä la Ruthenie Blanche (56 pour cent).
C’est cette question non resolue de la Ruthenie Blanche qui constitue jus­tement une menace centre la paix ä 1’est de 1’Europe. Le jugement delavorable de la Societe des Nations al egard de cette population et les intolerables insultes aux droits les plus elementaires de 1’homme par la Pologne 1’ont obligee ä defendre par les armes ses droits ä une existence independente, comme le montrent les attaques quotidiennes des revoltes contre les institutions gouvernementales, les chemins de fer, les fonctionnaires, la police, etc. de la Pologne.
La collaboration temporaire du gouvernement de la Ruthenie Blanche avec la Lithuanie sur la base du traite formal du 11 novembe 1920 entre les deux gouvernements est actuellement interrompue ä cause de la non obser­vation de ce traite pä la Lithuanie et parce que cet Etat tournait ä son profet la politique dans la question de la Ruthenie Blanche.
La population de la Ruthenie Blanche ne veut etre le jouet d’aucun de deux gouvernements: polonais ou Lithuanien, mais demande sa place legi­time parmi les autres peuples.
Jusqu’ä present toute manifestation du sentiment national des BalncRuthenes dans la region de Vilna etait interpretee par la Lithuanie ä 1’etranger comme manifestation Lithuanienne dans la lutte pour l’union ä la Lithua­nie de la region de Vilna.
Or en realite c etait un mouvement purement national blanc-ruthene tendent ä la creation d’une Republique Nationale Blanc-Ruthene independente.
En se fondant sur la demiere declaration que M. Tcharnetzky, ministre des affaires etrageres de la Republique Lithuanienne, vous a adressee, Mon­sieur le President, et ou ilemet la pretention d’etablir la souverainete de la Lithuanie sur la region de Vilna et sur tons les biens s’y trouvant, le gouver-
nement de la Ruthenie Blanche, dans le but de fonder une paix reele ä 1’Est de L’Europe, vous prie, lorsque viendra le reglement de la solution de la ques­tion de Vilna, de considerer que, dans le moment actuel celle-ci n’est plus une question polonaise—lithuanienne, mais Blanc-Ruthene—poloniase, pour autant que I’occupation de la region de Vilna par la Pologne constitut un fait d’une triste realite.
La lutte contre le bolchevisme n’est possible que sur le terrain national. L’Europe ne pourra lui opposer rien d’autre. Les Communistes invoquent aussi l’idee nationale, mais malheuresement pour eux ils n’inspirent plus confidence.
La pacification de 1’est de 1’Europe se produira lorsque les grandes puis­sances reconnaitront la souverainite de la Republique nationale de la Ruthe­nie Blanche, I’occupation par la Pologne etant maintenat la cause fondamentale du mecontentement de la population.
La reconnaissance de la Republique nationale de la Ruthenie-Blanche aura pour consequence immediate l’union ä cette demiere de la Republique Sovietique de la Ruthenie Blanche: ainsi sera rendue plus facile ä 1’Europe, et meme ä la Pologne, la lutte contre la dictature de Moscou.
En consequence des raisons et faits enonces, nous demandons, lorsque le reglement de la solution de la question de Vilna sera porte devant la Con­ference des Ambassadeurs ou la Ligue des Nations, ä y participer ä titre de membre independent et de representant de la Republique Nationale de la Ruthenie Blanche.
Sans la participation de la population de cette republique aucune solu­tion ne guarantira ä la Pologne ou ä la Lithuanie leurs frontieres orinetales et ne leur donnera le droit juridique 1’exploiter (d’exploiter? — JZ) les riches­ses de la Ruthenie Blanche.
Les incendies des bois qui avaient ete coupes ä Bieloviege en 1922 pour etre empörtes de pays, et les incidents journaliers actuels temoignent de la lutte opiniätre de la population de la Ruthenie Blanche pour la defense de ces droits opprimes. Si la Lithuanie parle des injures que lui fait subir la Pologne, celles que nous subissons sont au de la de tout ce qu’on peut souffrir.
A la presente declaration nous joignons un memorandum detaille.
Le president de la Rada de la Republique Nationale de la Ruthenie Blan­che: P. Kretchevski
Prague, le 2 decembre 1924.
Дакумэнт 12
Машынапісная копія (з аркушы) францускамоўнага мэмарандуму, адрасаванага „А SON EXCELLENCE MONSIEUR LE CONSUL DES ETAS­UNIS DE L’AMERIQUE DU NORD a Kaunas“. Фармат 29,5 x 21 цм.
Копія не падпісаная й ня мае даты. У мэмарандуме прапаноўваецца амэрыканскаму консулу ў Коўні паслаць адпаведна падабраную ўрадам БНР дэлегацыю ў Амэрыку, каб там наладзіць супрацьдзеяньне бальшавіцкай прапагандзе, якая актывізавалася ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі.
У адваротнасьць ад мэмарандуму Крэчэўскага, у ковенскім дакумэнце Беларусь называецца не Ru^nie Blanche, a Вёіо-Russie, а Беларуская Народная Рэспубліка — не Republique Nationale de la Rutlwnie Blanche, a Republique Democratique Віёіо-Russienne.
Дакумэнт 13
Машынапісная копія (6 аркушаў) францускамоўнага артыкулу „LA RUSSIE-BLANCHE“(Voirl’ECONOMISTEPARLEMENTAIRE,No. 180; Le Probleme russe)“. Аўтар артыкулу — Edouard COZE. Фармат 29,5 x 21 цм.
Артыкул напісаны з прыхільнасьцю да беларускага нацыянальнага Адраджэньня. У лік беларускіх гарадоў залічаюцца Вільня й Беласток з спасылкай на LA R USSIE MODERNE, par Jean Garrini, Turin, igi8.
Дакумэнт 14
Машынапісная копія (io аркушаў) францускамоўнага тэксту, над якім алавіком напісана: „Тарговая умова БНРз Франц.“. Фармат 29,5 х 21 цм. Месца падпісаньня ўмовы, дата й суб’екты яе падаюцца ў канцы:
„Fait Triple a Paris, le Onze (Vingt quatre) Рёйгіег Mil neufcent vingt.
Lu et арргойё ( — ) Colonel E. Ladnoff
Cachete du Ministre de la D(fense Nationale de la РёрйЫідйе Оётоcratique Bielorussienne.
Lu et арргойё: ( — ) Baron Emile Pichon
Lu et арргойё: ( — ) E. Coze“.
Дакумэнт 15
Машынапісная копія (паўтара аркуша; фармат 30 х 21 цм) з нумарам 53, пазначаным угары чырвоным алавіком, і загалоўкам:
УМОВА
ПАМІЖ УРАДАМ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ і УРАДАМ ЛІТОЎСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РЭСПУБЛІКІ
У тэксьце паробленыя алавіком некаторыя правапісныя папраўкі. Подпісаў удзельнікаў умовы — пяць асобаў зь беларускага боку й шэсьць зь літоўскага — няма. Няма таксама пячатак з абодвух бакоў, a толькі зазначанаецца: „Беларуская пячаць“, „Літоўская пячаць“. Ніжняя траціна другога аркуша адрэзаная.
Тэкст гэтае ўмовы (зь нязначнымі моўнымі варыяцыямі) зьмяшчаецца ў зборніку пад рэд. С. Шупы „Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі“ (Т. 1. Кн. 2. Вільня—Нью-Ёрк, 1998. С. 953—955 (№2492).
Дакумэнт 16
Частка расейскамоўнае гістарычнае працы (49 аркушаў шапірографнага друку на адным баку аркуша; фармат 33 х 21 цм) пра Беларусь XX ст. Прадмова да тэксту датаваная: „Ковно, 2О-го йюня 1919 года“. Няма прозьвішча аўтара працы. У прадмове даецца беглы агляд пэрыяду ад 1569 г. да 1917-га. Далей апісваюцца дэтальна, з шматлікімі спасылкамі, рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. з гэткімі падразьдзеламі:
Первые днй Революцйй 1917 года.
1-й Нацйональный Белорусскйй Сьезд.
Белорусскйй Нацйональный Комйтет.
2-й Белорусскйй нацйональный сьезд.
Центральная Рада Нацйональных Органйзацйй.
1-я сессйя.
2-я сессйя.
Белорусскйе Военные Сьезды.
Сьезд войнов-белоруссов Западнаго фронта.
Полйтйческая резолюцйя.
Резолюцйя о войске.
Резолюцйя о земле.
Сьезд войнов-белоруссов Севернаго фронта.
Сьезд войнов-белоруссов Румынскаго фронта.
Сьезд войнов-белоруссов Юго-Западнаго фронта.
Сьезд войнов-белоруссов Кавказскаго фронта.
Мелкйе военные белорусскйе сьезды.
Белорусская Войсковая Центральная Рада.
Велйкая Белорусская Рада.
1-й Всебелорусскйй Конгресс.
Открытйе Конгресса.
Борьба на Конгрессе.
Работа Конгресса.
Насшше над Конгрессом.
На другой день.
Архівы
НЕКАТОРЫЯ ДАКУМЭНТЫ
Ў СПРАВЕ АРХІВУ МІКОЛЫ АБРАМЧЫКА
У архіве Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане ў скрыні „Архіў Рады БНР“ захоўваецца невялікая тэчка зь лістамі ў справе вяртаньня згаданага архіву Міколы Абрамчыка. Напісаныя рознымі асобамі на пачатпку 1970-х, гэтыя дакумэнты дадаюць цікавыя дэталі да гісторыі архіву. Вядома, праўда, што згаданыя ў лістах ініцыятывы судовагаразьбіральніцтва зь НінайАбрамчык ад імя Рады БНР ня мелі ніякага працягу. Тым ня менш, сам факт агучваньня такой ідэі быў важнай акалічнасьцю спробаў вяртаньня дакумэнтаў Рады БНР.
На жаль, рэальны лёс архіву Міколы Абрамчыка да сёньня застаецца невядомы.Аднаклегендаў вакол яго, дзякуючы публікацыям у гэтым нумары „Запісаў БІНІМ“, магчыма, сапраўды паменее.
Дакумэнт 11
2 сьнежня 1971
Высокадастойныя й дарагія Ўладыка Часлаў і Айцец Аўген.
Я згодзен, каб сп. Наўмовіч быў у архіўнай камісіі й поруч з а. Аўгенам меў упаўнаважаньне ад Рады БНР дзеяць у справе пераняцьця архіву Рады БНР уключна з судовай дарогай. 3 практычнага боку ён можа быць вельмі карысны, як пражываючы пад Парыжам. Але мне здаецца, што а. Аўгену трэба застацца старшынёй архіўнай камісіі, як найбольш аўтарытэтнай асобе сярод яе сябраў. Я не бяру тут пад увагу а. Лява, бо ведаю, што адрывацца з Рыму ён бадай што ня зможа. Калі сп. Наўмовіч будзе ўведзены ў камісію — ён, як мясцовы грамадзянін, зможа займацца справамі архіву, будучы ў кантакце з а. Аўгенам, і
' Тэкст кірылічны машынапісны, бяз подпісу, але аўтар, відавочна, Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
Некаторыя дакумэнты ў справе архіву Міколы Абрамчыка толькі хіба ў надзвычайных выпадках а. Аўгену прышлося б, можа, прыехаць у Парыж.
Мы маем да сп. Наўмовіча давер і пашану, але ўсё ж замена а. Аўгена сп. Наўмовічам магла б зрабіць благое ўражаньне на грамадзтва, якое можа прыняць гэткую зьмену як утварэньне новай камісіі замест старой, што была створана на грамадзкім сходзе й мела аўтарытэт і ў грамадзтве, і ў Радзе. Таму, на маю думку, лепш увесьці сп. Наўмовіча ў існуючую камісію й даць а. Аўгену й сп. Наўмовічу ўпаўнаважаньне на вядзеньне судовай справы. Апошняму як мясцоваму раднаму.
Трэба ўзяць пад увагу й тое, што сп. Наўмовіч хіба што ня ёсьць у курсе поўнасьцю, што й як было з архівам і сп-няй Нінай і як прадстаўляецца справа цяпер. Тамуяму лягчэй было б займацца гэтай справай з удзелам іншых асобаў.
Я ня пэўны, ці сп. Наўмовіч згодзіцца займацца гэтымі справамі, але думаю, што яму прыступней было б далучыцца да камісіі, чымся ачоліць яе. Зь іншага боку, вам на месцы лепш відаць, як і што трэба рабіць, і я не хацеў бы вам перашкаджаць. Пішу гэты ліст толькі таму, што не дачакаўся на ліст Ўладыкі Часлава й ня ведаю, да чаго вы дамовіліся. Устрымана таксама афармленьне ўпаўнаважаньня, пакуль няма вестак ад вас што да асобаў і формы ўпаўнаважаньня. Цешуся ўсё ж, што займаецеся гэтай справай і трактуеце яе паважна.
Дзесь каля 16 сьнежня я выяжджаю ў Нью-Ёрк на некалькі тыдняў. Пішыце тады мне на ніжэй паданы адрас. Мой выезд не павінен стрымаць бег справаў, хоць можа стрымаць яго пошта — перагружаная перад Калядамі.
Жадаю Вам усяго найлепшага. Адданы Вам...
Дакумэнт 22
Лёндан 4.12.1971
Вельмі паважаны й дарагі Сп. В. Жук-Грышкевіч.
Вось наканец магу Вам адказаць на лісты й пераслаць чарнавікі прапанаваных нашым адвакатам сп. Г. Пікарда дакумантаў у справе Архіваў БНР.
Учора атрымаў Ваш ліст з дня 26.11.1971 і копіі дакумэнтаў, прапанаваных Вашым адвакатам. Усё гэта разгледзеў сп. Г. Пікарда, і яго думка ёсьць такая:
2 Арыгінальны тэкст напісаны лацінкай.
Вы павінны правесьці на паседжаньні даручаную ім рэзалюцыю — залучаны дакумант В. Да яго далучыць тое, што вы мне прыслалі, і я азначыў літарай А. Дакумант С — гэта толькі копія для Вашага ўжытку.
Наступна Вы павінны аформіць дакумэнт D паводле залучанага праекту ў францускай мове. Дак. Е — копія.
Сп. Г. Пікарда кажа, што прысланая Вамі рэзалюцыя ёсьць задоўгая, і ў ёй шмат ёсьць пунктаў або непатрэбных, або якія спрычыняць непатрэбныя камплікацыі. Таму ён адрэдагаваў усё крыху інакш.
Гутарыў я з усімі сябрамі камісіі да перабраньня архіву БНР ад сп-ні Ніны Абрамчык
Айцец А. Смаршчок згаджаецца быць сьведкам на судзе, але ўважае, што справу павінен весьці сп. Наўмовіч.
Айцец Леў Гарошка ўсё яшчэ думае, што сп-ня Н. А. зьменіць сваю тактыку („бо яна наагул зьменчывая“), што суд пашкодзіць Ларысе Геніюш і г. д.
Сп. Лашук уважае, што камісія павінна яшчэ раз зьвярнуцца да сп-ні Н. Абр. і, загразіўшы судом, даць ультыматум.
Сп. Міхась Наўмовіч, які ня ёсьць сябрам камісіі, а зь якім я таксама правёў гутарку, паўтарае штосьці падобнае, што й а. Гарошка, і будзе яшчэ зь ім радзіцца. Ён цьвердзіць, што Абрамчыкі жадалі захаваць архівы БНР для „насьледніка“ й таму сп-ня Н. А. упіраецца.
Сп. Г. Пікарда кажа, што Вы, паведаміўшы сяброў Камісіі, павінны распачаць суд без зацяжкі. Ён сам сёньня едзе ў Парыж і спрабуе спаткацца з францускім адвакатам і парадзіцца адносна розных дэталяў. Магчыма, пабачыцца таксама й са спадаром Наўмовічам.
На маю думку, было б найлепш, каб сп. М. Наўмовіч згадзіўся выступаць на судзе ад імя Рады, якая — паводле Г. Пікарды — ёсьць тое самае ў вачах францускага права, што й Trustee. Ён кажа, што сп. Захарка быўу адной асобе такім Trustee, і такім жа быў сп. Мікола Абрамчык, і такім жа ёсьць Вы.
Каб Вам было менш хлопатаў, як копію фатаграфаваную гэтага ліста перасылаю Айцу др. А. Смаршчку.
У далейшым дашлю Вам інфармацыі, калі даведаюся штосьці новага, але ветліва прашу Вас кантактавацца зь сябрамі Камісіі й са сп. Наўмовічам беспасярэдне.
Гэты ліст прашу затрымаць вылучна для Вашай дыскрэцыі й Вашага ўжытку. Прыміце найшчырэйшыя словы пашаны й прывітаньні.
Ч. Сіповіч.
Дакумэнт з3
[Надпіс ад рукі:] Беларускі пераклад упаўнаважаньня старшыні Рады БНР.
Да пункту 4-га: Паколькі выявілася, што сп-ня Ніна Абрамчык ухіляецца ўсімі спосабамі ад перадачы ёю бяспраўна затрыманага архіву Рады БНР архіўнай камісіі — прыйшлі да выснаву, што архіў гэты прыйдзецца здабываць судовай дарогай. Дзеля гэтага пастанавілі, што Др. ВінцэнтЖук-Грышкевіч і як Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, і як паўнамоцны апякун (Trustee) маёмасьці Рады БНР атрымлівае поўную ўладу дзеяньня ад імя Рады БНР і яе сяброў на судовай дарозе з мэтай адзысканьня кнігаў пратаколаў, рахунковых кнігаў, статутаў і пастановаў, розныя лісты й карэспандэнцыю Рады БНР, справаздачы, розныя паперы й архівы Рады БНР, якія знаходзіліся ў карыстаньні й апецы памерлага старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка, што жыў на 24 rue de Hortensias, 93-Villepinte ў Францыі пад Парыжам і якія цяпер знаходзяцца ў руках удавы нябожчыка Ніны Абрамчык або ў іншай асобы, ці асобаў, ці карпарацыі.
ПАСТАНАВІЛІ таксама даць права ўспомненаму вышэй Др. В. ЖукГрышкевічу даваць ўпаўнаважаньні адвакатам ці іншым асобам, пражываючым ў Парыжы або ў іншых мясцох, рэпрэзэнтаваць Раду БНР пры эвэнтуальных перамовах і судовых працэсах з мэтай адзысканьня вышэйуспомненых кнігаў, дакумэнтаў і архіваў.
Дакумэнт 4"
Справа навукі Аліка Абрамчыка
Даведаліся, што ягоная матка сп-ня Ніна Абрамчык забрала яго зь беларускай школы-інтэрнату ў Лёндане, гдзе ён быў згодна зь перадсьмяротнай воляй Бацькі на працягу леташняга школьнага году (1970/71) навукай і поўным утрыманьнем на кошт гэтай школы. Цяпер жа сп-ня Ніна Абрамчык дамагаецца ад сяброў нябожчыка Міколы Абрамчыка, а гэтым самым і ад Рады БНР, каб яны забясьпечылі навуку Аліку сталай стыпэндыяй.
3 Арыгінальны тэкст напісаны лацінкай.
4 Цалкам рукапісны дакумэнт, кірыліца.
Адначасна ведама, што сп-ня Ніна Абрамчык да гэтага часу не перадала архіву Рады БНР упаўнаважанай Радай БНР і грамадзтвам Камісіі для перабраньня архіву на чале з а. Др-ам Аўгенам Смаршчком, выкручваючыся рознымі прыдуманымі прэтэкстамі.
Абмеркаваўшы ўсебакова справу вызначэньня стыпэндыі Аліку Абрамчыку й справу перадачы Архіву Рады БНР успомненай вышэй камісіі — пастанавілі:
Вызначэньне стыпэндыі Аліку Абрамчыку ўзалежніць ад перадачы ў цэласьці й добрым стане Архіву Рады БНР успомненай вышэй Камісіі на працяіу аднаго месяца маткай Аліка Нінай Абрамчык, якая да гэтага часу трымае гэты архіў бяспраўна, чым робіць вялікую шкоду Радзе БНР і Беларускай справе ды дае благі ўзгадаваўчы прыклад свайму сыну.
Увагі: 1. Месяц часу лічыць ад 10 студзеня да іо лютага 1972 г. 2. Перадача архіву можа адбыцца пры ўдзеле двух-трох сябраў Камісіі, аб якой мова вялася. 3. Усе кантакты й дамоўленасьці са сп-няй Нінай Абрамчык, як і прабегперадачы архіву, Камісія ўпісваеў свой пратакол. 4. Выпіску гэтай часткі гэтага пратаколу Сакратар Рады БНР высылае сп-ні Ніне Абрамчык і старшыні Камісіі а. Др-ру Аўгену Смаршчку.
Падрыхтоўка да друку Натальлі Гардзіенкі
Архівы
НатальляГардзіенка
Менск
АРХІЎ ДЗЬМІТРЫЯ КАСМОВІЧА
Дзьмітры Касмовіч (1909—1991) — добра вядомая асоба ў беларускім асяродзьдзі як на эміграцыі, гэтак і ў мэтраполіі. Актыўны дзеяч беларускага руху часоў Другой сусьветнай вайны й антыкамуністычнага руху другой паловы XX ст., ён кантактаваў зь вялікай колькасьцю беларускіх, украінскіх і іншых дзеячаў, рэпрэзэнтаваў Беларусь на міжнародных форумах, выдаваў часопіс „Барацьба“, кіраваў Беларускім вызвольным фронтам і г. д. Пасьля ягонай сьмерці застаўся даволі вялікі архіў, болыпую частку якога складае ліставаньне.
Жонка Дзьмітрыя Касмовіча спадарыня Надзея доўгі час захоўвала архіў у недатыкальнасьці, не наважваючыся разьвітацца з памяцьцю па мужу. Толькі асобныя дакумэнты ці матэрыялы калі-нікалі перадаваліся дасьледнікам. Так было з машынапісам першай часткі аўтабіяграфічнай працы Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь“, што на пачатку XXI ст. была перададзеная ў Менск для публікацыі. У выніку, яна спачатку пабачыла сьвет у часопісным варыянце на старонках „Спадчыны“, а пазьней выйшла асобнай кцігай.
3 часам удава Дзьмітрыя Касмовіча зразумела, што, калі нешта здарыцца зь ёй самой, каштоўны архіў беларускага дзеяча можа зьнікнуць. У выніку доўгіх развагаў яна прапанавала забраць паперы кіраўніку Беларускага інстытуту навукі й мастацтва Вітаўту Кіпелю. Баючыся вялікай цікавасьці да папераў мужа з боку розных невядомых ёй асобаў, у 2004 г. яна папрасіла тэрмінова вывезьці архіўу Нью-Ёрк. Аднак сам Вітаўт Кіпель ня меў магчымасьці прыехаць у Штутгарт, дзе жылі Касмовічы, і папрасіў зрабіць гэта аднаго беларускага гісторыка з Варшавы. Той увосень 2004 г. прыехаў у дом Касмовічаў на Цукербэргштрасэ й забраў усё, што аддала Надзея Касмовіч. Праўда, удава аддала госьцю ня ўсе паперы мужа, пакінуўшы пэўнуто частку сабе дзеля памяці. Тым ня менш, забрана было даволі шмат папераў розных часоў, раскладзеных па тэчках або проста скінутых у скрыні.
Давераная асоба БІНІМу перавезла паперы ў Варшаву. Тут іх перагледзелі, выбралі тое, што датычыла рэлігійнага жыцьця на эміграцыі — прафэсійнай цікавасьці згаданага дасьледніка, — а рэшту зноў спакавалі й пакінулі ў чаканьні далейшага лёсу. Згаданы гісторык не жадаў пакідаць архіву ў сябе ў Варшаве, пра што й паведаміў Вітаўту Кіпелю. Паколькі пераправіць такую колькасьць папераў у Нью-Ёрк тэрмінова не было магчымасьці, кіраўнік БІНІМу прыняў рашэньне прасіць сябраў арганізацыі ў Беларусі забраць паперы да сябе.
Узгадніўшы пытаньне з старшынём БІНІМу, вырашылі забраць архіў Дзьмітрыя Касмовіча ў Менск і перадаць на захаваньне ў архіўныя фонды Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“. Пры канцы студзеня 2005 г. два прадстаўнікі БІНІМу й кіраўніца Рады ЗБС „Бацькаўшчына“ Алена Макоўская прывезьлі некалькі вялікіх скрыняў папераў з Варшавы ў Менск.
На той момант архіў Дзьмітрыя Касмовіча ўяўляў сабою тысячы старонак рукапісных і машынапісных дакумэнтаў у розных мовах — асабліва не ўпарадкаваных, працаваць зь якімі было даволі складана. Прафэсійны архівіст — супрацоўніца „Бацькаўшчыны“ — узялася за складаную працу ўпарадкаваньня папераў. У выніку дакумэнты Дзьмітрыя Касмовіча былі збольшага сыстэматызаваныя й раскладзеныя па тэчках і скрынях. Праўда, ня ўсе матэрыялы разьмеркаваныя па тэчках удала, што можа быць зьвязана з абмежаваным часам на іх апрацоўку. Цалкам сыстэматызаваць, дакладна апісаць і аформіць архіў не ўдалося. У ЗБС „Бацькаўшчына“ ўзьніклі праблемы з памяшканьнем, і яго архівы сталі пераяжджаць зь месца на месца або ўладкоўвацца на часовае захаваньне ў сябраў Управы арганізацыі.
У такім стане архіў Дзьмітрыя Касмовіча захоўваецца й сёньня. Аднак паколькі вакол яго ў пэўны час было даволі шмат чутак і мітаў, а БІНІМ абвінавачваўся ў тым, што паперы згубіліся, сёньня падаецца мэтазгодным ня толькі распавесьці ягоную гісторыю, але й даць хаця б прыблізнае апісаньне таго, што ў ім утрымліваецца. Гэта дазволіць беларускім дасьледнікам зразумець, на якія пытаньні гэты архіў можа даць адказы, а на якія — не.
Захаваны „Бацькаўшчынаю“ архіў (нагадаем, частка папераў засталася ў Варшаве ў прыватным валоданьні, іншыя — ва ўдавы) захоўваецца ў 8 скрынях. Большую частку яго складаюць лісты да Дзьмітрыя Касмовіча й копіі ягоных лістоў да розных асобаў з 1951 да 1991 іт. Такім чынам, папераў часоў Другой сусьветнай вайны ці даваеннага часу тут няма. Пераважная большасьць карэспандэнцыі датычыць справаў Бе-
ларускага вызвольнага фронту, яго краёвых штабоў у Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі ды Галоўнага штабу ў Нямеччыне. Ёсьць тут матэрыялы што да беларускіх дэлегацыяў на міжнародных форумах, ёсьць некаторыя дакумэнты й публікацыі адносна дзейнасьці Беларускай незалежніцкай партыі ў 1950-х гг.
Шырокая эпісталярная спадчына Дзьмітрыя Касмовіча патрабуе яшчэ спэцыяльнага вывучэньня, бо тут можна знайсьці цікавыя зьвесткі й пра дзейнасьць паваеннай беларускай эміграцыі, і пра жыцьцё асобных яе прадстаўнікоў. Так, цікавым падаецца ліставаньне Дзьмітрыя Касмовіча зь Людвікам Зарэчным у 1950—1952 гг., шмат невядомай раней дасьледнікам інфармацыі ёсьць у лістах беларускага актыву ў Аўстрал іі, карысныя зьвесткі ў допісах Уладзімера Гуцькі з Канады й г. д. Важную частку архіву складае ліставаньне з Радаславам Астроўскім. Часам сярод карэспандэнтаў Дзьмітрыя Касмовіча можна знайсьці, здавалася б, даўно зьніклых асобаў, як Анатоль Шкутка (лісты 1979—1980 гг.) або Мікалай Аліферчык (Паўлаў) (захаваўся ліст ад яго з 1980-х гг.)-
Вялікая, але, на жаль, не разабраная да канца й не ўпарадкаваная частка архіву — карэспандэнцыя й матэрыялы ў замежных мовах, што займаюць 4 скрыні (палова архіву). Тут і карэспандэнцыя, у тым ліку копіі лістоў Дзьмітрыя Касмовіча да буйных палітычных лідэраў (прыкладам, прэзыдэнтаў ЗША, прэм’ер-міністраў Вялікабрытаніі й інш.), і рэзалюцыі міжнародных канфэрэнцыяў, матэрыялы пра Беларусь і інпіыя краіны. Гэта дакумэнты ў ангельскай, нямецкай, францускай, польскай, украінскай мовах.
Акрамя шырокага ліставаньня, у архіве ўтрымліваецца даволі шмат матэрыялаў, што рыхтаваліся для публікацыі ў часопісе „Барацьба“. Частку зь іх пісаў сам Дзьмітры Касмовіч пад рознымі псэўданімамі, частку — рэгіянальныя карэспандэнты БВФ. Матэрыялы архіву дазваляюць расшыфраваць псэўданімы як самога Касмовіча, гэтак і іншых аўтараў пэрыёдыку БВФ. Прыкладам, можна адзначыць невядомага раней як публіцыста брытанскага беларуса Міколу Залогу, што актыўна друкаваўся на старонках „Барацьбы“.
Вялікая колькасьць і беларускамоўных, і іншамоўных матэрыялаў канфэрэнцыяў, кангрэсаў і іншых міжнародных мерапрыемстваў зьяўляюцца добрай падставай для вывучэньня гэтага кшталту беларускай грамадзкай актыўнасьці на эміграцыі.
Асобна варта адзначыць некалькі машынапісных варыянтаў працягу твору Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь“.
Гэтая частка, што датычыць падзеяў пасьляваеннага часу й даходзіць да 1989 г., яшчэ не публікавалася й чакае сваіх рэдактараўі выдаўцоў.
На жаль, без дэталёвага ўліку й апісаньня архіву Дзьмітрыя Касмовіча, а таксама вырашэньня праблемаў з памяшканьнем ЗБС „Бацькаўшчына“ карыстаньне згаданымі паперамі для дасьледнікаў застаецца немагчымым. Аднак можна спадзявацца, што з часам усе перашкоды будуць зьнятыя, і айчынныя навукоўцы змогуць адпаведна ацаніць скарбы гэтага ўжо крыху міталягізаванага архіву.
Рэдакцыя „Запісаў БІНІМ“ плянуе ад наступнага нумару публікаваць асобныя матэрыялы з архіву Дзьмітрыя Касмовіча.
Скрыня 1. „Працы Дзьмітрыя Касмовіча“
Тэчка №1. „Дз. Касмовіч. Кніга „За вольную і сувэрэнную Беларусь“. 1945—1974. Частка І-я“.
Тэчка ўтрымлівае адзін варыянт машынапісу другой часткі кнігі Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь“, прысьвечанай паваенным падзеям. Тут захоўваецца тэкст прадмовы й часткі пад назвай „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах пасьля Друтой сусьветнай вайны (1945—1989)“Усяго 113 старонак.
Тэчка №2. „Праца Дзьмітрыя Касмовіча „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах пасьля Другой сусьветнай вайны (1945—1989). Варыянт І-шы“.
Тэчка ўтрымлівае адзін з варыянтаў тэксту згаданага машынапісу. 87 старонак.
Тэчка №3. „Праца Дзьмітрыя Касліовіча „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітпра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах пасьля Другой сусьветнай вайны (1945—1989). Варыянт ІІ-гі“.
Тэчка ўтрымлівае адзін з варыянтаў тэксту згаданага машынапісу. 107 старонак.
Тэчка №4. „Фатакопіі фатаздьйнкаў (Касмовіч і інш.). 1948—1989“.
Тэчка ўтрымлівае копіі рознай якасьці прыватных здымкаў Дзьмітрыя Касмовіча, а таксама здымкаў з розных міжнародных форумаў.
Тэчка№5. „Матэрыялы Згуртаваньня Беларускіх Патрыётаў (ЗБП). (Праграма і статут (1951), службовы сьпісак афіцэра Беларускага войска, даклад)“.
Тэчка ўтрымлівае некалькі асобнікаў друкаванай Праграмы й Статуту ЗБП, друкаваны фармуляр службовага сьпісу, а таксама рукапісны тэкст дакладу „Партнзанское двнженне н Самооборона в Смоленском округе“. Аўтар: Дзьмітры Касмовіч. 28 старонак.
Тэчка №6. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1951—1958“.
Тэчка ўтрымлівае лісты Алеся Алехніка (Аўстралія), В. Басяцкага (Вялікабрытанія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Юр’я Весялкоўскага (Вялікабрытанія), Міколы Дзямідава (ЗША), Івана Ермачэнкі (ЗІПА), Янкі Запрудніка (Нямеччына), Людвіка Зарэчнага (Галубовіча) (Нямеччына), Міхася Зуя (Аўстралія), Івана Касяка (ЗША), Мікалая Клютко (Вялікабрытанія), Міколы Латушкіна (ЗША), М. Маеўскага (Нямеччына), А. Маляўкі (Нямеччына), Палікарпа Манькова (ЗША), М. Новіка (ЗІПА), Юр’я Попкі (Нямеччына), рэдакцыі „Палесься“ (Канада), Сяргея Розмысла (Аўстралія), I. Сапігі (Нямеччына), Кастуся Станюша (Канада), Барыса Суравога (Вялікабрытанія), Вячаслава Сэлях-Качанскага (ЗША), ПаўлыУрбана (Нямеччына), Юркі Хахолкі (Вялікабрытанія), Сяргея Хмары (Канада), Уладзімера Шнэка (Аўстралія), Барыса Шчорса (ЗША), Янкі Шымчыка (ЗША) і некаторых іншых, а таксама справаздачу зь дзейнасьці Дэлегатуры БЦР у Нямеччыне (1955 г.).
Тэчка №7. „Матэрыялы аб удзеле ў міжнародных канфэрэнцыях (даклады, справаздачы) прадстаўнікоў БВФ. 1952—1973“.
У тэчцы сабраныя рукапісныя й машынапісныя матэрыялы, пераважна прызначаныя для публікацыі ў часопісе „Барацьба“. Сярод іх:
— рукапіс пачатку дакладу Касмовіча „Партнзанское двнженне н Самооборона в Смоленском округе“;
— рукапіс „Роля прамысловай і фінансавай буржуазіі ў беларускім нацыянальным руху“;
— машынапіс „На канец уся праўда выланілася“;
— рукапіс „Змаганьне за вольнасьць і незалежнасьць“;
— рукапіс асьветчаньня Дзьмітрыя Касмовіча ў сувязі з публікацыяй Джона Лофтуса (у беларускай, ангельскай і нямецкай мовах);
— машынапіс „Асьветчаньне Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады аб 13-м пленуме БЦР“;
— „Інфармацыйны Бюлетэнь Галоўнага Штабу Беларускага Вызвольнага Руху“ (№1 (18). 1954);
— Адозва ЦК БНП да ўсіх сябраў БНП, грамадзкасьці й моладзі (сакавік 1954);
— рукапіс ,Да сумленьня“;
— машынапіс „Барацьба беларускага народу за сваю незалежнасьць“;
— машынапіс „Да былых удзельнікаў аружнага змаганьня за Беларусь у часе 2-е ўсясьветнае вайны“ (студзень 1955);
— рукапіс „Мэмарандум Галоўнага Штабу БВФ“ (1968);
— рукапіс „Да прадстаўнікоў Эўрапейскага Парлямэнту ў Strassburgu“ (1964);
— машынапіс „25 сакавік і сучасная палітыка Захаду“;
— машынапіс „Крамлёўскі дварцовы пераварот і яго прычыны“;
— машынапіс справаздачы з выданьня №4 (37) „Барацьбы“ (i960);
— рукапіс „Весткі з краіны“;
— рукапіс „Шлях змаганьня за незалежнасьць“;
— нізка кароткіх матэрыялаў для часопісу „Барацьба“ (рукапісы й машынапісы);
— машынапіс дакладу „Сытуацыя ў паняволеных краінах і становішча вызвольнага змаганьня“ (1968);
— шэраг іншых машынапісных і рукапісных матэрыялаў падобнай тэматыкі.
Тэчка №8. „Лісгпы, адпраўленыяДз. Касмовічам асобам і арганізацыям па асноўных пытаньнях. 1952—1970“.
Тэчка ўтрымлівае копіі лістоў Дзьмітрыя Касмовіча да Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Сяргея Гоха, Міколы Дзямідава, Івана Ермачэнкі, Людвіка Зарэчнага (Галубовіча), Міхася Зуя, Алеся Карповіча, Івана Касяка, Барыса Кіта, Мікалая Клютко, Аляксандра Лашука, М. Маеўскага, Палікарпа Манькова, Янкі Міхалюка, Язэпа Пітушкі, Юр’я Попкі.Уладзімера Сідлярэвіча, Кастуся Станюша, Яраслава Стэцька й ягонай жонкі, уладыкі Сьцяпана, НадзеіТэадаровіч-Абрамавай, Сяргея Хмары, Новіка, Ігара
Натальля ГАРДЗІЕНКА й Барыса Шчорсаў, Хведара Шыбута, Янкі Шымчыка, Паўла Юнаха, Янушкоўскага, Эмануіла Ясюка й іншых.
Тэчка №9. „Дакумэнты па асноўных пытаньнях (звароты, віншаваньні, абежнікі і г. д.). 1953~1973“-
Тэчка ўтрымлівае розныя дакумэнты, сярод якіх звароты ЦК БНП, асобнікі інфармацыйных бюлетэняў ГШ БВР, паведамленьні БЦР і БВФ, копіі артыкулаў Дзьмітрыя Касмовіча ў справах БНП, падпісаных Каршун, матэрыялы для публікацыі ў часопісе „Барацьба“, звароты Радаслава Астроўскага, Дзьмітрыя Касмовіча, афіцыйныя лісты ад Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, Беларускай Цэнтральнай Рады, Антыбальшавіцкага блёку народаў і іншых украінскіх арганізацыяў, Беларуска-амэрыканскага камітэту вэтэранаў, Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня ў Нью-Ёрку, Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня ў Канадзе, а таксама выцінкі з расейскай эміграцыйнай і нямецкай прэсы беларускай тэматыкі, камунікаты ЗБВБ, абежнікі Галоўнага штабу БВФ.
Гэчка №іо. „Матэрыялы, дасланыя Касмовічу для азнаямленьня. 1953—1955,1960—1971“.
Тэчка ўтрымлівае асобныя лісты часопісу „Барацьба“, машынапісны тэкст Міколы Залогі пра князя Альгерда, асобнікі газэтаў „Беларускае Слова“ (1954) і „Незалежная Беларусь“ (1953), копіі артыкулаў Касмовіча ў „Беларускім Слове“, падпісаных псэўданімам Каршун, рукапісны пасквіль на Янку Золака невядомага аўтарства, анатацыя на кнігу Аляксандра Салжаніцына „Архіпэляг ГУЛАГ“, падпісаную Дубок (псэўданім Міколы Залогі).
Скрыня 2. „Дакумэнты па асноўных пытаньнях, звароты, абежнікі, запрашэньні, віншаваньні і г. д.“
Тэчка№н. „Матэрыялы Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП). 1954-1955“-
Тэчка ўтрымлівае шэраг матэрыялаў адносна дзейнасьці замежнага сэктару БНП, сярод якіх:
— „Зварот ЦК БНП да ўсіх краёвых прадстаўнікоў БНП, сяброў партыі і да ўсяе беларускае эміграцыі“ (1954);
— „Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі“ (№6, арыгінал і некалькі копіяў);
— рукапіс „Традыцыі БНП“ (4 лісты, напісаныя рукой Касмовіча);
— „Адозва ЦК БНП да ўсіх сябраў БНП, грамадзкасьці і моладзі“ (1954, 5 друкаваных асобнікаў);
— машынапісная копія ліста Радаслава Астроўскага да прафэсара Мэндэ (1955);
— некаторыя іншыя матэрыялы.
Тэчка №12. „Страявы вайсковы Статут Беларускага Вызвольнага Фронту (БВФ). 1957“.
Тэчка ўтрымлівае друкаваны асобнік згаданага Статуту, выдадзенага БВФ у 1957 г.
Тэчка №13. „Лістпы, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1960—1964“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Алеся Алехніка (Аўстралія), Радаслава Астроўскага (ЗША), Янкі Будзіча-Бунчука (Вялікабрытанія), Аркадзя Варавы (Вялікабрытанія), Сяргея Гоха (Нямеччына), Аркадзя Еўца (ЗША), Аляксандра Жданковіча (Вялікабрытанія), Міхася Зуя (Аўстралія), Пятра Касацкага (Нямеччына), Івана Касяка (ЗША), М. Кухарчыка (Канада), М. Маеўскага (Нямеччына), Г. Мікуліч, Нікандра Мядзейкі (ЗША), Юр’я Попкі (Нямеччына), Сяргея Розмысла (Аўстралія), рэдакцыі „Беларускай Думкі“, А. Сацэвіча (ЗША), Славы Стэцька, А. Сянкевіча (ЗША), Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай (Нямеччына), д-ра М. Філь (Нямеччына), Юр’я Хахолкі (Вялікабрытанія), Барыса Шчорса (ЗША), Хведара Шыбута (ЗША). Таксама тут захоўваецца асобнік расейскамоўнага друкаванага выданьня „Сообіцення нацнонального представнтельства росснйской эмнграцнн в Федератнвной Республнке Германня (НАЦПРЭ)“ (1964).
Тэчка №14. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1965—19B0“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Алеся Алехніка (Аўстралія), архіяпіскапа Антонія (Нямеччына), Радаслава Астроўскага (ЗША), В. Басяцкага (Вялікабрытанія), В. Бедрій, Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Юркі Віцьбіча (ЗША), Кастуся Глінскага (Вялікабрытанія), Уладзімера Гуцькі (Канада), Уладзімера Дунца, Антаніны Зарэчнай (жонкі Людвіка Зарэчнага) (Нямеччына), Міхася Зуя (Аўстралія), Міхася Кавыля (ЗША), Івана
Касяка (ЗША), Аўгена Каханоўскага (ЗША), а. Мікалая Лапіцкага (ЗША), Пётры Маркоўскага (ЗША), Кастуся Мерляка (ЗША), Нікандра Мядзейкі (ЗША), Т. Новік (ЗША), Анатоля Плескачэўскага (ЗША), Юр’я Попкі (Нямеччына), Сяргея Розмысла (Аўстралія), Міхася Сенькі (ЗША), Уладзімера Сенькі (Нямеччына), Юр’я Сянькоўскага (Нямеччына), Лявона Шурака (ЗША), Барыса Шчорса (ЗША) ды іншых.
Тэчка №15. „Лісты, дасланыя Дз. Касліовгчам асобам і арганізацыям па асноўных пытаньнях. 1972—1974“.
Тэчка ўтрымлівае лісты Дзьмітрыя Касмовіча да Кастуся Акулы, Алеся Алехніка, Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, В. Басяцкага, Янкі Бунчука, Алеся Гатковіча, Кастуся Глінскага, Сяргея Гоха, Уладзімера Гуцькі, Міколы Залогі, Міхася Зуя, Івана Касяка, Барыса Кіта, Аляксандра Лукашыка, Кастуся Мерляка, Янкі Міхалюка, Нікандра Мядзейкі, Язэпа Пітушкі, Анатоля Плескачэўскага, Юр’я Попкі, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Станіслава Станкевіча, Славы Стэцька, Яраслава Стэцька, Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай, уладыкі Філафея, Юр’я Хахолкі, Барыса Шчорса, Янкі Шымчыка, Паўла Юнаха, Эмануіла Ясюка й іншых. Таксама ў тэчцы захоўваюцца асобнікі абежніка Галоўнага штабу БВФ.
Тэчка №16. „Ліеты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў і арганізацыяў па асноўныхпытаньнях. 1972—1974“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Кастуся Акулы (Канада), Алеся Алехніка (Аўстралія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), а. Паўла Вялікага (Вялікабрытанія), Кастуся Глінскага (Вялікабрытанія), Сяргея Дзейкі (Вялікабрытанія), Міколы Залогі (Вялікабрытанія), Міхася Зуя (Аўстралія), Івана Касяка (ЗІПА), Аляксандра Лашука (Вялікабрытанія), Антона Маркевіча (Канада), Кастуся Мерляка (ЗША), Міхася Міцкевіча (ЗША), Нікандра Мядзейкі (ЗША), Часлава Найдзюка (ЗША), Анатоля Плескачэўскага (ЗША), Юр’я Попкі (Нямеччына), Уладзімера Сенькі (Нямеччына), Славы Стэцька (Нямеччына), Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай (Нямеччына), Барыса Шчорса (ЗША), Уладзімера Шыманца (Францыя), Эмануіла Ясюка (ЗША) ды іншых.
Тэчка №17. „Дакументы па асноўных пытаньнях. 1974—1990“.
Тэчка ўтрымлівае афіцыйныя лісты й паведамленьні ад Кастуся Мерляка, Беларускага кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, Яна Пятроўска-
га, Беларускай Цэнтральнай Рады, Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі, гуртка „Васілёк“, Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, газэты „Беларускі Голас“, Аб’еднаньня беларускіх работнікаў „Хаўрус“ і інш. Таксама тут захоўваюцца абежнікі БЦР, абежнікі Галоўнага штабу БВФ, звароты Дзьмітрыя Касмовіча ад імя БВФ, звароты Радаслава Астроўскага, камунікаты ЗБВБ, пратакол паседжаньня прыхільнікаў БЦР у Аўстраліі (1989) і некаторыя іншыя матэрыялы.
Тэчка №18. „Дз. Касмовіч. Кніга „За вольную і суверэнную Беларусь“. 1974—1989“.
Тэчка ўтрымлівае другую частку машынапісу кнігі Дзьмітрыя Касмовіча. 94 старонкі.
Скрыня 3. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях.
1951-1991“.
Тэчка №19. „Матэрыялы аб удзеле ў Міжнародных канфэрэнцыях і справаздачы прадстаўнікоў БВФ. 1974—1977“.
Тэчка ўтрымлівае разнастайныя рукапісныя й машынапісныя матэрыялы, большасьць якіх прызначалася для публікацыі ў часопісе „Барацьба“. Сярод іх:
— машынапіс „Міжнародная Эўрапейская канфэрэнцыя ў Цюрыху (Швайцарыя) (12—13 кастрычніка 1974 г.)“. Подпіс: Дзьмітры Касмовіч. (3 асобнікі);
— машынапіс „Эўрапейская Канфэрэнцыя правоў чалавека й самавызначэньня“ (2 асобнікі);
— машынапіс дакладу „Найважнейшыя пункты, у цесным скароце, вызвольна-інфармацыйнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту на міжнародным форуме (Вызвольны шлях Беларускага Вызвольнага Фронту за апошніх 20 гадоў)“. Подпіс: Дз. Касмовіч. (9 старонак);
— машынапіс „Інфармацыя аб 8-й Канфэрэнцыі Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія“. Подпіс: Іван Касяк (1975);
— машынапіс ,Да ведама 17-га Пленуму Беларускай Цэнтральнай Рады. Беларусь на міжнародным форуме“. Подпіс: Дзьмітры Касмовіч (1975);
— копія „Заключны камунікат Канфэрэнцыі Эўрапейскай Рады Свабоды“ (1975);
— няскончаны рукапіс „Партызанская «ABC»“ (3 старонкі, напісаныя рукой Дз. Касмовіча);
— фатакопія сцэнара праграмы „Апосталы бяз масак“. Подпіс: Іван Новікаў;
— машынапіс „3 праграмы Дэмакратычнага руху ў Савецкім Саюзе“ (6 старонак);
— машынапіс „Эўрапейскі Кангрэс Панэўропа-ЮніёнуФрайбургу (Зах. Нямеччына) 28.04—01.05.1978“ (5 старонак);
— машынапіс „Эўрапейскі Кангрэс у Вісбадэне, Заходняя Нямеччына. 27.04—29.04.1979 г.“. Подпіс: Каліновіч (імаверна, псэўданім Касмовіча) (2 копіі, з старонкі);
— копія „Пратакол 17-га Пленуму БЦР“ (ю старонак);
— машынапіс „Справаздача з удзелу Беларускага Вызвольнага Фронту ў 12-й Канфэрэнцыі ВАКЛ у Асунцыён, Парагвай, ад 22 да 26 красавіка 1979 г.“. Подпіс: Іван Касяк (4 старонкі на беларускай мове, 2 ангельскамоўных дакумэнты й копія рахунку за квіткі);
— „Абвешчаньне аб скліканьні надзвычайнай Сэсіі 18-га Пленуму БЦР“ (ліпень 1972, 2 копіі на імя Надзеі Касмовіч і Дзьмітрыя Касмовіча);
— рукапіс тэксту Міколы Залогі „Міграцыя беларускага насельніцтва“ (13 старонак, 1971 г.);
— розныя невялікія інфармацыйныя матэрыялы для часопісу „Барацьба“;
— камунікат ЗБВБ;
— машынапіс „Сытуацыя на Беларусі (1973)“ (3 старонкі, 2 копіі);
— машынапіс дакладу „Паняволеныя народы ў Савецка-расейскай сфэры панаваньня“ (у беларускай і ангельскай мовах);
— машынапіс „Кароткі прагляд працы Беларускага Вызвольнага фронту за час ад 01.01.1976—10.06.1977“. Подпіс: Дзьмітры Касмовіч (4 старонкі);
Гэчка №20. „Дз. Касмовіч. «Арганізацыя Беларускай Незалежніцкай Партыі»“.
Тэчка ўтрымлівае кавалак тэксту I тому кнігі Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь“, прысьвечаны стварэньню БНП (старонкі не нумараваныя).
Тэчка №21. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1975—1977“-
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Алеся Алехніка (Аўстралія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Янкі Гавенчыка (Аўстралія), Кастуся Глінскага (Вялікабрытанія), Сяргея Дзейкі (Вялікабрытанія), Міколы Залогі (Вялікабрытанія), Янкі Запрудніка (ЗША), Івана Касяка (ЗІПА), Кастуся Мерляка (ЗША), Янкі Міхалюка (Вялікабрытанія), Нікандра Мядзейкі (ЗША), Паўла Навары (Вялікабрытанія), а. Аляксандра Надсана (Вялікабрытанія), Юр’я Попкі (Нямеччына), а. Яна й Аліцыі Пятроўскіх (ЗША), Язэпа Сажыча (ЗША), Уладзімера Сенькі (Нямеччына), Уладзімера Шыманца (Францыя), Янкі Шымчыка (ЗША) і некаторых іншых.
Тэчка №22. „Лісты адДз. Касмовіча. 1975—1978“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Кастуся Акулы, Алеся Алехніка, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Сяргея Гоха, Уладзімера Гуцькі, Міколы Залогі, Янкі Запрудніка, Міхася Зуя, Івана Касяка, Мікалая Мінкевіча, Нікандра Мядзейкі, а. Аляксандра Надсана, Анатоля Плескачэўскага, Юр’я Попкі, а. Яна Пятроўскага, Язэпа Сажыча, Міхася Саўкі, Міхася Сенькі, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Станіслава Станкевіча, Славы й Яраслава Стэцькаў, Юр’я Сянькоўскага, Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай, Анатоля Шкуткі, Барыса Шчорса, Хведара Шыбута, Янкі Шымчыка, Эмануіла Ясюка ды іншых.
Тэчка №23. „Старонкі з працыДз. Касмовіча «Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах (1977— 1990)»“.
Тэчка ўтрымлівае розныя кавалкі тэксту згаданага машынапісу.
Тэчка №24. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1978—1980“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Алеся Алехніка (Аўсталія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Кастуся Глінскага (Вялікабрытанія), Уладзімера Гуцькі (Канада), Дарафейчыка (ЗША), Міхася Зуя (Аўстралія), Івана Касяка (ЗПІА), Вітаўта Кіпеля (ЗША), Нікандра Мядзейкі (ЗПІА), Юр’я Попкі (Нямеччына), Станіслава Станкевіча (ЗША), Славы Стэцька (Нямеччына), Вітаўта Тумаша (ЗША), Анатоля Шкуткі (Аўстралія), Хведара Шыбута (ЗША), Янкі Шымчыка (ЗША) і некаторых іншых.
Тэчка №25. „Дакумэнпты аб удзеле ў Міжнародных канфэрэнцыях і кангрэсах прадсгпаўнікоў БВФ (даклады, справаздачы). 1979—1989“.
Тэчка ўтрымлівае матэрыялы, у тым ліку й для публікацыі ў часопісе „Барацьба“:
— машынапісная копія „Тры беларускія гістарычныя юбілеі“;
— машынапіс „Беларусы на міжнародным форуме. Беларускі прадстаўнік на Эўрапейскім спатканьні ў Отабоўэр, Зах. Нямеччына“ (1980, 2 асобнікі);
— машынапіс „Беларускі прадстаўнік у Аўгсбургу...“ і іншыя невялікія матэрыялы для публікацыі;
— машынапіс „Удзел беларускай дэлегацыіўгістарычнай міжнароднай канфэрэнцыі Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Жэнэве, Швайцарыя“. Подпіс: Янка Кузьня (псэўданім Дзьмітрыя Касмовіча) (1980);
— машынапіс „Удзел беларускага прадстаўніка ў Эўрапейскім Кангрэсе ў Пасаў (Нямеччына). 01.05—04.05.1980 году“;
— даклад „Кароткі агляд праробленай працы Беларускім Вызвольным Фронтам ад часу Канфэрэнцыі Эўрапейскай Рады Свабоды ў 1975 г. у Мюнхэне па 24.09.1980 г.“;
— „Пратэстная нота Галоўнага Штабу БВФ“, напісаная з нагоды паказу фільму „Нацысцкія сувязі“ ў 1982 г. (машынапіс і рукапіс з подпісам Дз. Касмовіча);
— машынапіс „Справаздача з удзелу дэлегатаў БВФ у аб’еднанай 15-й ВАКЛ і 28-й АПАКЛ Канфэрэнцыі ў Токіё, Японія, у днях ад 6 да 10 сьнежня 1982 г.“. Подпіс: Іван Касяк;
— машынапіс „Удзел беларускіх прадстаўнікоў на Кангрэсе Панэўропа-Юніён. Майнц, 7—9.10.1983“. Подпіс: Я. Кузьня (2 асобнікі);
— машынапіс „Міжнародная канфэрэнцыя Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Люксэмбургу ў днях 19—22 верасьня 1983 г.“. Подпіс: Янка Кузьня;
— машынапіс і рукапіс „Беларускія студэнты ў Бэльгіі і ў вольным сьвеце перад Другой Сусьветнай вайной“ (напісаны Дзьмітрыем Касмовічам на замову Вітаўта Кіпеля каля 1984 г., машынапіс займае 8 старонак);
— машынапіс „Справаздача зь беларускага ўдзелу ў 12-й Канфэрэнцыі Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі (ВАКЛ) у горадзе Далас, штату Тэксас, ЗШІІАмэрыкі ад 9 да 12 верасьня 1985 г.“. Подпіс: Іван Касяк (2 копіі);
’ — машынапіс „Справаздача зь беларускага ўдзелу ў 17-й ВАКЛ-Канфэрэнцыі“ (1984 г.);
— машынапіс „Беларускі ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі, Лёндан, 21—24.11.1985“. Подпіс: С. Каліновіч (2 асобнікі);
— нэкралёг па Кастусю Глінскаму (машынапіс);
— машынапіс „Беларускія прадстаўнікі на Сусьветным Міжнародным форумеўЛюксэмбургу. 8—10.09.1986“. Подпіс: Янка Кузьня;
— машынапіс „Беларускі ўдзел у Эўрапейскай канфэрэнцыі, Мюнхэн, 27—28 чэрвеня 1987 г.“. Подпіс: С. Каліновіч;
— машынапіс „Беларускі ўдзел у Міжнародным зьезьдзе, Фрыдрыхсгафэн, 11—13 верасьня 1987 г.“. Подпіс: С. Каліновіч;
— машынапіс „Беларуская дэлегацыя на Сусьветнай канфэрэнцыі ўЖэнэве, Швайцарыя. 25—30.08.1988“;
— копія „Прамова Прэзыдэнта БЦР М. Зуя на 8-й Сустрэчы Беларусаў Аўстраліі ў Сыднэі 12—15 студзеня 1989 г.“;
— машынапіс „Інфармацыя зь дзейнасьці беларускай дэлегацыі на Надзвычайнай канфэрэнцыі Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Брысбэне, Аўстралія 21—25 жніўня 1989 г.“. Подпіс: Уладзімер Шнэк;
— машынапіс „Інфармацыя аб дзейнасьці Краёвага Штабу БВФ у Аўстраліі“. Подпіс: Ул. Шнэк.
Тэчка №26. „Лісты, адпраўленыяДз. Касмовічам. 1979— 1980“.
Тэчка ўтрымлівае абежнікі Галоўнага штабу БВФ, звароты Дзьмітрыя Касмовіча, а таксама ягоныя лісты да Антона Адамовіча, Алеся Алехніка, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Уладзімера Гуцькі, Міхася Зуя, Івана Касяка, а. Сьвятаслава Каўша, Галіны й Мікалая Мінкевічаў, Нікандра Мядзейкі, П. Нягоды, Язэпа Сажыча, а. Пётры Саўчыца, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Станіслава Станкевіча, Славы Стэцька, Вітаўта Тумаша, Віталя Цярпіцкага, Хведара Шыбута, Янкі Шымчыка ды іншых.
Гэчка №27. „Праца Дзьмітрыя Касмовіча „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Каслювіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах (1981—1987)“.
Тэчка ўтрымлівае кавалак згаданай працы. 41 старонка.
Тэчка №28. „Копіі працыДз. Касмовіча за 1981—198722.“.
Тэчка ўтрымлівае яшчэ адну копію згаданай працы. 41 старонка машынапісу.
Скрыня 4. „Лісты, адпраўленыя Дз. Касмовічам асобам і арганізацыям па асноўных пытаньнях. 1952—1989 гг.“.
Тэчка №29. „Лісты Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1981—1991“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Кастуся Акулы (Канада), Алеся Алехніка (Аўстралія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Міхася Віценьчыка (Вялікабрытанія), Кастуся Глінскага (Вялікабрытанія), Паўла Гуза (Аўстралія), Уладзімера Гуцькі (Канада), Аляксандра Жданковіча (Вялікабрытанія), Міхася Зуя (Аўстралія), Янкі Калбасы (Вялікабрытанія), Івана Касяка (ЗША), а. Сьвятаслава Каўша (ЗША), Вітаўта Кіпеля (ЗША), Кастуся Мерляка (ЗША), Янкі Міхалюка (Вялікабрытанія), Нікандра Мядзейкі (ЗША), а. Аляксандра Надсана (Вялікабрытанія), Мікалая Паўлава (Аўстралія), Уладзімера Сенькі (Нямеччына), Уладзімера Сідлярэвіча (Аўстралія), Міколы Скабея (Аўстралія), Славы Стэцька (Нямеччына), Віталя Цярпіцкага (ЗША), Уладзімера Шнэка (Аўстралія), Міхася Шэкі (Аўстралія), Паўла Юнаха (Вялікабрытанія) ды іншых.
Тэчка№зо. „Лістпы, адпраўленыяДз. Касмовічам. 1981— 1984“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Алеся Алехніка, Лёнгіны і Уладзімера Брылеўскіх, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Уладзімера Гуцькі, Дарафейчыка, Міхася Зуя, Івана Касяка, а. Сьвятаслава Каўша, Вітаўта Кіпеля, Мікалая Клютка, Кастуся Мерляка, Нікандра Мядзейкі, а. Аляксандра Надсана, Элеаноры Пітушкі, Язэпа Пітушкі, Юр’я Попкі, Міколы Прускага, Язэпа Сажыча, Міхася Сенькі, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Славы Стэцька, Юркі Сянькоўскага, Надзеі ТэадаровічАбрамавай, Віталя Цярпіцкага, Уладзімера Шнэка, Янкі Шымчыка, Міхася Шэкі, Паўла Юнаха й іншых. Таксама тут захоўваюцца абежнікі Галоўнага штабу БВФ.
Тэчка №31. „Лістпы, адпраўленыяДз. Касмовічам. 1985— 1989“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Кастуся Акулы, В. Басяцкага, Янкі Бунчука, а. Паўла Вялікага, Міколы Гаховіча, Кастуся Глінскага, гуртка „Васілёк“, Уладзімера Гуцькі, Згуртаваньня беларусаўу Вялікай Брытаніі, Міхася Зуя, Івана Касяка, Вітаўта Кіпеля, Кастуся Мерляка, Янкі Міхалюка, Уладзімера Сенькі, Уладзімера Сідлярэвіча, Славы Стэцька, 496
Фэдэральнай рады Беларускіх арганізацыяў Аўстраліі, Віталя Цярпіцкага, Уладзімера Шнэка, Паўла Юнаха, а таксама абежнікі Галоўнага штабу БВФ.
Тэчка №32. „Віктар Астроўскі „Польскі ўніяцкі касьцёл для беларусаў...“ і інш.“.
Тэчка ўтрымлівае асобнік кнігі Віктара Астроўскага, выдадзенай у Лёндане ў 1966 г., а таксама асобнік „Лістоў да Гарбачова“, выдадзеных тамсама ў 1987 г.
Тэчка №33. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічам. 1954— 1959“-
Тэчка ўтрымлівае лісты да Алеся Алехніка, Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Сяргея Гоха, Уладзімера Гуцькі, Сымона Жамойды, Аляксандра Жданковіча, Міхася Зуя, Алеся Карповіча, Карпоўскага, Пятра Касацкага, Івана Касяка, Кісяля, Міколы Латушкіна, М. Маеўскага, Нікандра Мядзейкі, Новіка, Юр’я Попкі, Міколы Пратасевіча, Сяргея Розмысла, а. Пётры Саўчыца, Сладкоўскага, Кастуся Станюша, Славы й Яраслава Стэцькоў, Вячаслава Сэлях-Качанскага, Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай, уладыкі Філафея, ХАБР, Барыса Шчорса, Міколы Шчорса, Янкі Шымчыка й некаторых іншых.
Тэчка №34. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічам. i960— 1964,1967 гг.“.
Тэчка ўтрымлівае лісты да Алеся Алехніка, Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Аркадзя Варавы, Сяргея Гоха, Уладзімера Грамякі, Уладзімера Гуцькі, Еўшы, Аляксандра Жданковіча, Міхася Зуя, Сымона Кандыбовіча, Івана Касяка, Кухарчыка, Лазара, Міколы Латушкіна, М. Маеўскага, Марковіча, Кастуся Мерляка, Нікандра Мядзейкі, Паіуды, Язэпа Пітушкі, Юр’я Попкі, Сяргея Розмысла, Аляксандра Сацэвіча, А. Сенкабілава Стэцька, Масея Сяднёва, Паўлы Урбана, Юр’я Хахолкі, Дзьмітрыя Чайкоўскага, Барыса Шчорса, Янкі Шымчыка ды некаторых іншых.
Тэчка №35. „Абежікі ГШ БВФ. 1958—1964 гг.“.
Тэчка ўтрымлівае абежнікі Галоўнага штабу БВФ за азначаны пэрыяд.
Скрыні і-з, 2-з, з-з, 4-з. „Дакумэнты на розных мовах“.
Скрыні ўтрымліваюць неразабраныя дакумэнты ў ангельскай, нямецкай, францускай, польскай, украінскай мовах. Яны ўяўляюць сабою матэрыялы канфэрэнцыяў, запрашальнікі, рэзалюцыі, у тым ліку й рыхтаваныя Касмовічам адносна Беларусі, копіі матэрыялаў замежнай прэсы й г. д.
Мова
Зьміцер Саўка
Менск
„ЧЫСТАЯ ЯК ВЕЯНАЯ“
Пытаньні мовы
ў эпісталярыюме беларускай эміграцыі
Нацыянальная інтэлігенцыя заўсёды вельмі чула, часам нават хваравіта ставіцца да мовы як першаснай адзнакі ідэнтычнасьці. Праблемы мовы, найперш яе перахаваньня „ў чысьціні“, ува ўсёй сукупнасьці адметных рысаў, — асабліва істотныя для дыяспары, бо эміграцыя жыве ў штодзённым іншамоўным атачэньні, дзе родная мова з інструмэнта ператвараецца ў сымбаль. Тым больш гэта актуальна для беларускай палітычнай эміграцыі, якая, усьведамляючы глыбіню русіфікацыйных працэсаў на Бацькаўшчыне, лічыла сябе адзінаю захавальніцаю сапраўднае, не скажонае чужынскімі ўплывамі беларушчыны.
Гартаючы рэдакцыйную карэспандэнцыю эміграцыйных выданьняў, прыватнае ліставаньне, ня рэдка знаходзіш то асобныя радкі, то цэлыя шматстаронкавыя трактаты, прысьвечаныя моўнай праблематыцы. Мы палічылі вартай увагі палеміку зь ліставаньня рэдактараў двух розных выданьняў: на той момант дырэктар БІНІМу д-р Вітаўт Тумаш рэдагаваў „Запісы“, а Міхась Міцкевіч — газэту „Царкоўны Пасланец“1.
У нашым выпадку палемісты затрымліваюцца на дзьвюх праблемах, адна зь якіх мае артаэпічна-артаграфічны характар (алтар ці aymap), другая — хутчэй эдыцыйна-тэксталягічны.
Першае пытаньне, калі быць дакладным, выходзіць за межы ўласна артаэпічна-артаграфічнай праблематыкі — тут вядзецца пра кадыфікацыю асваеньня даўніх пазычаньняў.
' Лісты захоўваюцца ў архіве БІНІМу.
3 кантэксту вынікае, што гэтае пытаньне дыскутавалася ў папярэднім лісьце (лістах?), дзе Тумаш і падаваў спасылку на Яўхіма Карскага, аднак, на жаль, таго ліста мы не знайшлі. Нам уяўляецца вельмі імаверным, што доктар меў на ўвазе прыклад autarä з фундамэнтальнае працы „Беларусы“2. Дарэчы, Карскі ўзяў гэты прыклад зь іншай аўтарытэтнае крыніцы — шматгомнага збору беларускага фальклёру Міхала Фэдэроўскага3 (такое вымаўленьне зьбіральнік занатаваўу Ваўкавыскім павеце).
Калі іншамоўнае слова мае даволі працяглую гісторыю бытаваньня ў мове, звычайна яно рэпрэзэнтуецца ў розных рэгіёнах цэлым шэрагам фанэтычных і акцэнтуацыйных, а нярэдка граматычных і сэмантычных варыянтаў і іх камбінацыяў, напрыклад, фанэтычна-акцэнтуацыйныя варыянты: германізм кірмаш, кёрмаш, кярмаш; фанэтычнаграматычныя варыянты: балтызм гірс (муж. р.), гірса, дзгрса, дырса, тырса, цірса (жан. р.); сэмантычныя варыянты: цюркізм кабан — ‘кныр’ (амаль па ўсёй Беларусі) і ‘певень’ (Любансжі раён). Нярэдка варыянты адлюстроўваюць розную ступень, розную „глыбіню“ асвоенасьці пазычаньняў, а таксама — у выпадку фанэтычных варыянтаў — розную фанэматычную інтэрпрэтацыю гукаў.
Так сталася з лацінізмам altare, altar(ia), altarius, які фіксуецца ў старабеларускай мове ў формах алтарь (з 1463 г.), олтарь (з 1489 г.), олтарі, (з пачатку XVII ст.)4, кожная зь якіх рэпрэзэнтуе розныя пасярэднікі пазычваньня (праз царкоўнаславянскую й польскую) і розныя ступені асваеньня. Паказальна, што ў шэрагу славянскіх моваў ён пасьпеў „пражыць“ настолькі доўгае жыцьцё, што замацаваўся ў даволі далёкіх ад зыходнай формах: польск. oltarz, чэск. oltär, славацк. oltär, баўгарск. і сэрбск. олтар, ст.-расейск. ольтарь — з пачатковым о5, а што
2 Карскій Е. Белорусы. Т. 2. Языкь белорусскаго племенн. Вып. 1. йсторнческій очеркг звуковь белорусскаго наречія. Варшава, 1903. — („Варшавскія уннверснтетскія нзвестія“). Праверана паводле выд.: Карскнй Е. Белорусы. В з т. Т. 2. Кн. і. Мн.: БелЭн, 2006—2007. С. 321.
3 Federowski М. Lud Bialoruski. Т. і. Krakow, 1897. S. 6.
4 Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. і. Мінск, 1982. С. 103—104.
5 Ва ўласнаславянскай лексыцы пачатковы азабаронены. Таму ў самыя даўніх, найболып частотных пазычаньнях з пачатковым а-, найперш у імёнах, адбылася мена а> о-: грэцк. AXe^avöpog (лац. Alexander) > польск. Olek, укр. Олесь, расейск. дыял. Олександра, бел. дыял. Олесь, Aphanasios > укр., бел. дыял. Опанас. Праўда, у беларускай літаратурнай мове з прычыны аканьня гэтая мена не выяўляецца: Алесь, Апанас.
да ўкраінскае формы, вівтар, якую падае „апалягет алтара“ Міцкевіч, то тут адбыліся наступныя фанэтычныя працэсы:
1) alt> olt(агульнаславянская зьява);
2) olt> ovt(зьява, агульная для моваў украінскай і беларускай — прынамсі для шэрагу дыялектаў: алтар > аўтар);
3) ovt> vovt(разьвіцьцё прыстаўнога v перад пачатковым лябіяльным — прыкрыцьцё складу — зьява, агульная для ўкраінскай і беларускай моваў, праўда, у беларускай літаратурнай прыстаўны v разьвіваецца звычайна перад націскным6; дарэчы, Фасмэр падае такую расейск. дыял. форму — вовтарь7);
4) vovt> vivt(„звужэньне“ о > і ў новазакрытых складох, характэрнае толькі для ўкраінскае мовы, на ўзор: вівторок ‘аўторак’, вівця ‘авечка’)-
Другая праблема, узьнятая ў ліставаньні, датычыць карэктнасьці, магчыма, нават — этычнасьці асобных „прачытаньняў“, „інтэрпрэтацыяў“ аўтарскага ісьніку ў БІНІМаўскіх выданьнях твораў Максіма Багдановіча8 й Алеся Г аруна9. Рознасьць у падыходах бакоў палемікі крыецца, відаць, у розным бачаньні „фармату“ выданьняў. Калі Міцкевіч адстойвае выключнае права аўтара на свой твор, што мае рэалізоўвацца ў акадэмічным выданьні, то рэдактары згаданых збораў, відаць, пазыцыянавалі іх як папулярныя выданьні, дзе твор мусіць служыць нейкай дыдактычнай або нават палітычнай задачы, дзе тэкст ужо не належыць выключна аўгару, а разглядаецца як агульнанацыянальная каштоўнасьць.
Асабліва выразна рознасьць падыходаў відаць у розных „рэдакцыях“ Багдановічавай „Пагоні“, пачаткова „Літоўскай“, а пазьней і „Крывіцкай“, і нават „Беларускай“ — нягледзячы на парушэньне рытму, аднак у імя „болыпай зразумеласьці“, „даступнасьці“ сучаснаму чытачупатрыёту.
6 Хоць прыстаўны h у дыялектах разьвіваецца й перад ненаціскнымі: гавечка, гануча,гарэх.
7 Фасмер М. Этнмологнческнй словарь русского языка. Нзд. 2. Т. 1. Москва, 1986. С. 72.
8 Багдановіч М. Вянок паэтычнай спадчыны / Уступнае слова й рэдагаваньне Ст. Станкевіча й Ант. Адамовіча. München—New York: „Бацькаўшчына“— БІНІМ, i960.
9 ГарунА. Матчындар /Уступ А. Адамовіча; ПерадрукуступуА. Барычэўскага. Матар’ялы выбраныя са зборнікаў Алеся Гаруна 1918,1929 гг. MünchenNew York: „Бацькаўшчына“—БІНІМ, 1962.
Апроч уласна палемічных момантаў, каштоўным уяўляецца сьведчаньне пра актыўныя кантакты між Язэпам Лёсікам10 і Браніславам Тарашкевічам, прычым адбыліся яны, відаць, у 1917 г., яшчэ да выхаду Тарашкевічавай „Беларускай граматыкі для школ“ (Вільня, 1918). Каб ацаніць значнасьць гэтага факту, трэба ўзяць пад увагу, што ў канцы 1910-х — на пачатку 1920-х іт. Лёсік выступаў правадніком „тарашкевіцы“ ў Савецкай Беларусі11 (сам Тарашкевіч увесь насіупны час — аж да легендарнага абмену на Францішка Аляхновіча ў 1933 г. — заставаўся на тэрыторыі тагачаснай Польшчы, а ягоная „Граматыка“ пры савецкай уладзе не выходзіла ніколі12). Аднак пад сярэдзіну 1920-х ён ужо робіцца галоўным крытыкам усталяванай артаграфічнае практыкі13 ды ідзе яшчэ далей, прапаноўваючы зьмяніць і самыя падставы правапіснае сыстэмы, і нават альфабэт4.
Лісты падаюцца ў арыгінальным правапісе, апроч выпадкаў відавочных памылак; публікатары дазволілі сабе пасьлядоўна правесьці сучасныя правілы пунктуацыі, а таксама зьмянілі сродкі вылучэньня тэксту на друкарскія ды ўніфікавалі іх.
* * *
20.7.1978 Вельмі Паважаны Рэдактпару!
Вашыя лісты, пэўна-ж, дастаў і зь вялікай цікавасьцяй іх прачытаў. [...] Найважнейшае з нашага ліставаньня гэта тое, што зь яго можна бачыць Вашую вялікую рэдактарскую рупнасьць, каб наша мова заставалася „чыстая як веяная“.
‘° Дарэчы, Міхась Міцкевіч быў наймалодшым братам Якуба Коласа, пляменьнікам Язэпа Лёсіка.
“ Напрыклад, у Лёсікавай „Практычнай граматыцы беларускае мовы: курс першы“ (Менск, 1921) на с. з так і пазначана: „Праваггіс подлуг „Беларускай граматыкі для школ“ Б. Тарашкевіча“.
12 Першае менскае выданьне выйшла ў 1941 г., за нямецкай акупацыяй, другое — у 1991 г., ужо пасьля зьнікненьня Савецкага Саюзу.
13 Напрыклад: „Неўстаноўленыя выпадкі нашага правапісу“ (1925), „Спрашчэньне правапісу“ (1926), ,Ла „рэвізіі“ беларускага правапісу“ (1926), „Да рэформы беларускага правапісу“ (1926) — тут і ніжэй паводле выданьня: Язэп Лёсік. 1921—1930: Збор твораў. Мінск, 2003.
4 ,Да рэформы беларускай азбукі“ (1926).
Што da „старое“справы — пераходулуў: ня буду займаць тут шмат месца і часу, ня зьбіраўся рабіць гэтага і калісьці. Хацеў толькі, каб Ваш пагляд быў сканфрантаваны з кардынальна іншай думкай Карскага. Пакідаючы на бокуягоныя палітычныя пагляды, Карскі прарабіў вялізаркую работу ў вывучэньні беларускае мовы і ў зборы вялізнага для гэтага матар’ялу. Знаў ён пра яе вельмі шмат, калі і ня ўсё тое, што знае пра яе цяпер славянская філёлёгіі, і ў пытаньнях нашае мовы няграматным ён напэўня ня быў. Таму заўсёды ня шкодзіць пазнаёміцца з тым, што пра тое ці іншае з нашаемовы думаў Карскі.
Паколькі на Вашую думку аўтар гавора „адна Ашмяншчына^, ды, бадай, далёка ня ўся“, да ракей прыведзеных паглядаў Карскага, Гарэцкага, Некрашэвіча'6, цэлага Інбелкульту ды іншых, тут падаю яшчэ і пагляд наваградчаніна Яна Чачота, які ён выказаў у 1845 г. Упрадмове да кнігі „Песьні весьнячэ з над Немна, Днепру іДнестру“17
15 Відаць, у папярэднім лісьце (лістах?) Міцкевіч намінаў на Ашмяншчыну з тае прычыны, што лічыў, быццам ягоны візаві паходзіў з Ашмяншчыны. Ня выключана, што Тумаш мог спасылацца на фіксацыю формы аўтар у „Беларуска-расійскім (Вялікалітоўска-расійскім) слоўніку“ Яна Станкевіча (Нью-Ёрк, 1989), які якраз і паходзіў з Ашмяншчыны.
16 Сьцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў, магчыма, імкнучыся кадыфікаваць менавіта „народную“, больш адметную форму, падалі аўтар у двух сваіх слоўніках — „Беларуска-расійскім“ (Менск, 1926) і „Расейска-беларускім“ (Менск, 1928). Менавіта гэтая фіксацыя была вызначальнаю для кадыфікацыі формы аўтар у „Беларускім клясычным правапісе“ (Вільня—Менск, 2005).
17 Маецца на ўвазе выданьне: [Czeczot Jan]. Piosenki wiesniacze z nad Niemna, Dniepra i Dniestra. Wilno, 1845. Аднак д-р Тумаш памыліўся, бо тэкст, фрагмэнт якога ён цытуе (у сваім уласным, відаць, перакладзе), насамрэч знаходзім у іншым выданьні — добра знаёмым беларускім фальклярыстам: [Czeczot Jan]. Piosenki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny, niektore przyslowia i idiomatyzmy w mowie Slawiano-Krewickiej, s postrzezeniami nad nig uczynionemi. Wilno, 1846. S. VII—VIII: „...nie liubiq bardzo [Krewiczanie] gloski I [...]. Dia tego to w wielu razach wymieniajq Krewiczanie zamiast I gloskq u, Iqczqc z nastqpnq, lubpoprzedzajqcq samogloskq; skqd si^ tworzq niezaprzeczone dwugloski:aü, ей, ой, ій, uü, np. daü, j ей, paszöü, lubiü, blisnüu. Nawet wyrazy z innych jqzykow wziqtejak np.chaütury z litewskiegochalturej, zaünier zpolskiegozolnierz, (zoldak zniemieckiegoder Söldner) kaunier pochadzqcy zwloskiego kolnie r z, aü-
Чачот пісаў: „крывічане ў многіх выпадкахзаміжл вымаўляюць гук ў...:даў, еў, пашоў, любіў, блісьнуў'8. Навету словах, узятых зь іншых моваў, прыкладам жаў нер (зь нямецкага der Söldner), каўнер, які паходзіць з італьянскага ...19, а ў map (з лацінскага alt are) усюды зьмяніліл на ў“. (Між іншага і я незАшмяншчыны, але зь Вялейшчыны20). Вымова аўтар ня вузка тэрытар’яльная, не дыялектная, а ў народнай мове на ўсім тым прасторы, дзе гавораць воўк, аня в о лк. Вымова алтар зьявілася ў тых, хто блізка хадзіў каля царкоўных справаў, там яно з царкоўнаславянскага, або быў дзеля адукацыі ці іншых прычынаў пад узьдзеяньнем расейскае мовы і вымовы.
Што да Багдановіча, і спачатку пра верш „Чуеш гул?“. Ёсьць дзьве рэдакцыі Багданоеіча гэтага вершу: першая друкавалася ў „Нашай ніве“, а пасьля ў „Вянку“, і другая, дадзеная паэтам перад самай сьмерцяй, з словам зашамрэла. Абодва варыянты надрукаваныя ў выданьні БІНІМ, першы на б. 86, другі на б. 223. Што сам Багдановіч зрабіў папраўкі, можна бачыць з дасланых тут фатастатаў з выданьня ягоных гпвораў 19273. Інбелкульту2'. Там была надрукаваная толькі апошняя рэдакцыя паэты гэтага eeptuy, а пра пертую ёсьць анатацыя ў камэнтарох (пад нр 91). Дык гэты верш паправілі не
& tär, oltarz, (z lacinskiego al t ar e)kau tun (widac, ze nie swojski) koi tun, wsz^dzie zmienily l пай“.У беларускім перакладзе гэты тэкст апублікаваны ў выданьні: Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., прадм. і камент. К. Цвіркі. Мінск, 1989. С. 179—180.
18 Як можна пераканацца з арыгінальнага тэксту, тут у аўтара ліста лішні ь.
19 Аўтар пакінуў прастору, паставіўшы шматкроп’е, каб, як і ў іншых месцах, пазьней рукою дапісаць зыходную форму пазычаньня (ліст напісаны на друкарцы), аднак так і не зрабіў гэтага, бо, магчыма, не знайшоў зыходнага італьянскага слова. У Чачота тут замест чаканага італьянскага — слова польскае. Дарэчы, паводле „Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы“, каўнер паходзіць з лаціны, праўда, не падаецца само слова, якім, на нашу думку, магло б быць collare 'шыя’.
20 ВітаўтТумаш паходзіўзь вёскі Сьпягла (Сьпягліца) Сьвянцянскага павету, а за савецкім часам — Вялейскага раёну.
21 Маецца на ўвазе выданьне: Творы Максіма Багдановіча. Т. 1. Вершы. Апавяданьні. Тэкст. Варыянты. Увагі / Інбелкульт; Пад рэд. 1.1. Замоціна. Менск, 1927. — (Акадэмічная бібліотэка беларускіх пісьменьнікаў; Аддз. 5. Сер. 2. Кн. 1).
„літаратураведы“БІНІМ, а сам Багдановіч, ілёгка дагадацца чаму: у першай страфе першай рэдакцыі лясун узьняў такі вецер у лесе, што „Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн танкастволыя сосны зьвіняць“. У страфе-ж другой пры такім вялікім ветры „сьціхла рака, не шасьцяць у палёх каласы“, ледзь„шапаціць галасок вецерка“!!! Дык у паэтычным натхненьні ў страфе другой паэта забыўся, што ён напісаў у страфе першай! Вось гэтую лягічную недарэчнасьць паэта і стараўся паправіць у другой рэдакцыі ды ўткнуў зашамрэла (польскаеszemrzec).
Таксама Багдановічава, якя спраўдзіў па менскім выданьні Інбелкульту, і„неразьбіць, ня спыніць, ня стрымаць“ (а ў Гаруна неГарунова, а не „літаратураведаў“). I верш „Пагоня“ ў выданьні БІНІМ надрукаваны два разы: арыгінальная рэдакцыя Багдановіча на б. 221 і другая рэдакцыя — гэта ўжо напэўна „сачыненйе“ нашыхлітаратураведаў — на б. 222 зкрывіцкай пагоняй,зспалох замест жах ды іншымі. Дыкчытайце першуюрэдакцыю, а ня другую, каб не псаеаць сабе настрою. Зьмены зрабіў хіба адзін з гэтых^, і згодна з Вашым даручэньнем на яго я ўжо„накрычаў“. Няма нідзе нейкіх дакумэнтаваных дадзеных, каб сам Багдановіч зьмяняў у сваім вершы словы накрывіцкай цінаспалох.
Прывітаньні!
У глыбокай да Вас пашане,
Вітаўт Тумаш
27.7.78 ВельміпаважаныДоктар Тумаш!
Хто з нас Бегін, а хто Садат21 — не разьбярэш. Вы кажаце, што ад царквы набраўся гэтага алтара.Ія кажу, што ад царквы. Бож, прыняўшы хрысьціянства ўсходняга абраду, прынамсі, некія 6—7 вякоў людзі хадзілі ў царкву, ды ня гэтак, як цяпер, што пераважна толькі нос паказваюць на Вялікдзень ці на Каляды. I, пэўна-ж, ведалі,
22 Выпраўленае на зь іх.
23 Мэнахэм Бэгін, Анвар Садат — ізраільскі й эгіпецкі кіраўнікі, якія ў 1973 г. вялі вайну, а ў 1977—1978 гг. (час публікаванага ліставаньня) — мірныя перамовы.
што пэўная частка храму завецца — Алтар. He вымаўлялі аў map, пэўна[,] і пры каталіцтве, якое шырылася з Польшчы. Вось маленькі адступ назад. Мая маці радзілася каталічкай. Бо яна расказвала мне пра касьцёл і ксяндза ў Мікалаеўшчыне; і яна яшчэ ў школку пабегла раз — пэўна[-]ж, пры касьцёле — і навучылася літару „зы“, як казала. А яе маці Крыся, расьперазаўшы хвартух: „Ось я табу пакажу зы!“ — і пэўна-ж больш не пашла. Хачу адзначыць, што да іншыхмоваў быў у яе, як кажуць, імунітэт, і асабліва ад расейскай мовы. Калі-бяна як-небудзь неасьцярожна вымавіларасейскае слова, яна-б, як кажуць расейцы, пачырванела-б „до корней волос“. Іяна расказвала мне штось накшталт анекдоту, відочна, калі праваслаўныя дражніліся з каталікамі, а можа вуніяты з каталікамі, бо і пераход з вуніі ў каталіцтва напэўна ня быў гладкі. Было слова ў тым „анекдоце“ алтар, якое яна вымаўляла чыста і хораша, — гэта нібы да ксяндза жанчына гаварыла: „Ходзіш і бз-іш для (ці ля) алтару
Я прабег-прачытаў Статут В. Кн. Літоўскага з 1529 году, шукаючы там ў: дык яго там няма. Iя думаю, што яно ўведзена ў пісьмовую мову зусім нядаўнаА Відочна, у тым часе зьявілася іаўтар ,ці то паводля асацыяцыі з іншымі падобнымі, напр., маглі гаварыць: Аўдзей, Аўтух, Аў д оля ,хоць гэтыхслоў вельмімала. Іўсюды пад ў будзе в — праўда, у некаторых словах яго ня выкрыеш, хіба, якуКарскагаёсьць:Товіст, Довег. Алезаўтар таговнявыкрыеш ніяк, бо там карэнны л. I, здаецца, нідзе ў пісьме ня знойдзеш автар, такяк у іншых словах, дзе карэнны в. / ніхто не дасьледаваў,якдоўгапісалівзаместцяперашнягаў: вовк, довгі, жавнір, жавна і падобныя.
Карскага я ня ганю і не зьневажаю, а толькі кажу, што ён недакладна выясьніў гэты пераход. Ён над гэтым не задумоўваўся — задавальняўся карэспандэнцыйнай падачай слоў. А слова алтар і паводля нашай граматыкі ў парадку. Аўтара -ж гэтага ўсё-ж такі, як кот наплакаў.
3 „Вянком“ то штораз горш выглядае, як станеш цікавіцца. I тут ужо з Вамі трэба ўплечкі брацца, а можа і бокс. За Вашу абарону зьневажальнікаў Багдановіча. Як гэта Вы маглі таклёгка вытлумачыць і абараняць той зьдзек, які зроблены выдаўцамі „Вянка“. У асабліеасьці за верш „Чуеш гул“. Як гэта таклёгка тлумачыць той глум, ці такназваныя папраўкі? Багдановіч не належаў да такіх, якія
24 У беларускіх кірылічных тэкстах ў зьявіліся толькі ў XIX ст.
могуць „забыцца“, пішучы наступную строчку, што напісаў у першай. Верш высокапаэтычны, адзін з лепшых у Багдановіча, напісаны абсалютна лагічна, і там зрабіць нейкую „папраўку“ хоць найменшую, то парушыш хараство і паэтычную вартасьць. Між іншым, скажу, якую ацэнку даў адзін чалавек — не паэт, ня крытык, не прафэсар, але настаўнік пачатковай школы. Тады мяне трохі сьмех узяў, бо ён быў п’янаваты. Егалі25 з Менску, і ён мусіць першы раз прачытаў гэты верш, купіўшы „Вянок“. Разгарнуў кніжку, прачытаў можа пару еершаў: „Красота“, — кажа (гаварыў ён яшчэ парасійску) і чытае: „Чуеш гул? Гэта сумны...“ ну і далей. I кажа: „Это что-то возвышенное, таінственное, труднооб’яснімое, но это — прекра-аасное!“ Я крыху ўсьміхнуўся, бо ён быў пад мухай. Але пра вецер некі ён не сказаў нічога. 1 няма ў гэтым вершы найменшай намінкі пра вецер. Няўжо гэтага нельга вычуць, чытаючы верш? Словы-ж„ сумны маркотны лясун, пачынае няголасна граць“. Здаецца-ж, і ў народзелясунлічыцца спакойнай і нядрэннай істотай?Зьмест вершу ясны: у лясной цішы пачулася граньне таго лясуна. Граньне такое, што заслухаліся ім і рэчка, і каласы (тыя „не шасьцяць26“), а ад суму на лазе паўстпалі ні то сьлёзы, ні mo раса. Есьць у ім фантазія, ёсьць павер’я народныя, можа крыху і містыкі, толькі няма ніякага ветру. Але запраўды, як той настаўнік (Гілейша, з Старога Сьвержна) казаў: гэта ўзвышанае, таемнае і прыгожае... Пры ветры-ж ня бываерасы, пры ветры танкаствольныя сосны ня былі-б падобныя на нацягнутыя струны, а пры цішы дыкяны запраўды выглядаюцьяк палучаныя з небам. Пры ветры-ж яны-б хісталіся, не далі-б звону; нарэшце — ня было-б чутно і граньне лясуна, бо яно было ціхае і сумнае.
Каб сам Багдановіч гэтак, як у гэтўым]27 „Вянку“ гаворыцца, перапраўляў, немагу ніякпаверыць. Праўдападобна, тут надзейнічаў „ленічскі «рэалізм»“, іінбелкульт заняўся чысткай. Там гэтыя Замоціны, Замуціны да Бабы-рэкі^ прыслужыліся да глуму, а Адамовіч
25 Тут не апіска, а напісаньне паводле дыялектнага вымаўленьня: егаць, егдзіць.
26 У лісьце: не шасьцях.
27 Маецца на ўвазе менавіта БІНІМаўскае выданьне.
28 Маюцца на ўвазе літаратуразнаўцы Іван Замоцін і Адам Бабарэка, аўтары багдановічазнаўчых артыкулаў у часапісе „Ўзвышша“ (1927); Замоцін рэдагаваў акадэмічнае выданьня Багдановічавых твораў (1927—1928), да яго напісаў самы грунтоўны на той час біяграфічна-крытычны нарыс.
(асабліва) ад іх не адыйшоўся. 3 прадмоўнага артыкулу Адамовіча гэта вычуваецца. I відаць, прынамсі, што там пароліся і перапыцквалі Багдановіча, як толькі хацелі, спасылаючыся часам, што гэта ён, Багдановіч, сам зрабіў.
Што праўда, Колас сам зглуміў паэму „Сымон Музыка“, але Колас — не Багдановіч у паэзіі.'Але колькі-ж дзеля гэтага было скогленьня „советского демократіческого!“ I нарэшце ўвёў у паэму плюгаўства балыйавіцкае. А Ганну — гэтага, як бы анёла зямнога, падставіў, як авечку, за якой маркачы ганяюцца. Тфу! Можна цьвердзіць, што ірэалізму было болый у першай рэдакцыі, і твор быў чысты. A папраўлены ўжо як-бы і ня твор, а падмайстроўка. I той жывы струмень праз усю паэму, які так дзейнічаў на душу чытача, прыбіты, прыглушаны. А форма сама па сабе не дае вартасьці.
Далей пра „Вянок“ ня хочацца гаварыць, дый так для пісьма ўжо залішне нагаворана. Агульна можна сказаць, што, бадай, усе вершы перапыцканы. Можа дзе-што і папраўлена, але нязначна, і не апраўдвае яно глуму і ілжы. Напісана, напрыклад: „Першы друкаваны варыянт“.А там, здаецца, ня было ў пачатку — Як, і напэўна ня было бязграматнага: Н е разьбіць ня спыніць ня стрымаць (гэта ў „Пагоні“).
[...]
Больш на гэтыя тэмы гаварыць ня буду. I займаць Вам шмат часу буду сьцерагчыся. He заракаючыся мець з Вамі сувязь і перапіску, але гэта можа будзе пазьней — трэба-ж даць і адпачыць.
Усяго найлепшага
Міхась Міцкевіч
* * *
Вельміпаважаны Доктар Тумаш!
Гэта нібы дар-за-дар. Вашая заўвага пра алтар была нятрапная. У гэтым часе стала крышку прыпамінаюцца, хоць ня зусім ясна, размоваЯ.Лёсіка з Тарашкевічам пра граматыку29.Ды й не адна раз-
29 Дарэчы, Міхась Міцкевіч быў наймалодшым братам Якуба Коласа, пляменьнікам Язэпа Лёсіка.
30 Такім чынам, згаданыя гутаркі міжТарашкевічам і Лёсікам маглі адбывацца ў 1917 г., прынамсі менавіта тады Міхась Міцкевіч скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю.
мова была ў іх. Я ўсіх размоваў ня чуў, бо я ўдзелу ў размовах ня прымаў — залішне зялёны быў, толькі што выскачыўшы з сэмінары30. Але ўрэзалася ў памяці, як вынік тыхразмоў, цьверджаньне Лёсіка, якое ён мне даў, як карэктару, бо ўжо прыЛёсіку гэткім быў: „У кароткае ня што іншае, як скарочанае в“.Прыклады,штоВы прыслалі, гэта пацьвярджаюць, як я Вам і пісаў. Бо пад кажным ў стаіць карэнны в, так, я[к] і ў словах, дзе л зусім няма і не было: Пава — паў лін, лава — лаўка, ды гэтых слоў, сказаць-бы, безьліч. Цікава з словам молва —л зусім выкінулася: мова, моўны.У слове жаўн а яшчэ вычуваецца гук в. Значыць, фактычна л перайходзіла ўв, а якяно станавілася пасьля галоснага і перад зычным, то нашая мова яго вымаўляла нявыразна, скарочана, як кароткаеў.Алеўназовах, хоць навет і нашых, карэннаел нікуды не перайходзіла: Волма, Волта3'. Адзінае, што змушала-б пісаць аўтар,— гэта калі-б яно, слова гэтае, вымаўлялася гэтак у балыйыні ў народзе, — магчыма, гэтакувялося ў украінцаў: вівтар .Алеў нас адна Ашмяншчына, ды, бадай, далёка ня ўся, законамумове ня можа быць. Iгэта пэўна штучная „беларусізацыя“ — там, дзе яна непатрэбная.
А другая палавіна тэмы на другім лісьце.
Тут маю на ўвазе „Вянок“, зборнік вершаў-паэзіі Багдановіча. Багдановіч шмат ужываў русыцызмаў, бадай, часьцей нясьведама, a часам можа і сьведама. Але кажны Багдановічаў верш такуложаны, што зьмяні які сказ, а найчасьцей хоць і слова, ці які прыназоўнік, ці злучнік — і паэтычнасьць гэтага вершу зьніжаецца альбо зусім траціцца. 3 гэтым БІНІМ ня лічыўся. Iмногія вершы зглумілі. Што найгоршае, што найчасьцей — без патрэбы альбо супраць граматнасьці. Я ня маю старога выданьня; на памяць, пэўна-ж, не памятаю, але, чытаючы, адчуваецца нешта ўжо іншае. Напрыклад, верш пачынаецца: „Чуеш гул?“32Першыя пяцьрадкоўлагодныя для вушэй, а далей ужо штось трохі шурпатае, але гэта яшчэ паўбяды, толькі зьменена без патрэбы. Наколькі памятаецца, першы радок (у другім пяцісьціш[ш]ы — таксама нядобра сказаў) пачынаўся: „I ці трэба казаць, чаму сьціхла рака, / He шасьцяць у палёх каласы...“Далей не памя-
31 Назвы рэк у Менскай і Віцебскай вобласьцях адпаведна.
32 Верш бяз назвы, першыя радкі: „Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун...“.
таю. Але ўражаньне было такое, што ўсё заслухалася тым граньнем лясуна. А паправілі: „Зашамрэлі ў палёх каласы“ — зусім-жа аўтарскі тэкст зьменены. Адным словам, „перапыцкалі“, бадай, большасьць вершаў і, разумеецца, паглумілі. Застанаўлюся на „Пагоні“.
Успалох, то няжах,а ўжо іншае, рыфма да яго канёх, хоць і нашае слова, але ўжо паэтычнасьці тут няма. Гэта ўжо падобнае, як, здаецца, у Жылкі ёсьць: „Дух крывіцкі“, далей штось — „каля матчынаецыцкі“ — эх!паэзія!ЦіпатрэбнабыломяняцьЛітоў скай на Крывіцкай? А найгоршая астатняя пэцканіна. „Не разьбіць, ня спыніць, ня стрымаць“. Гэта-ж паўтару (бо пра алтар гэтак пісаў) — звычайная няграматнасьць. Тут-жа выразна разумеец[ц]а адмоўе агульнае (нельга) для гэтага пералічэньня і ні р аз ьбіць, ні спыніць,ні стрымаць. Таксама зглумілі і Гаруну — у „Матчыным дары“: „Знаць ня ўбачыць маткі, / He дайсьці да хаткі“ — таксама трэба н і. Няграматны наш чалавек сказаў-бы добра, каб гаварыў: В о паімчаўся—ні спыніць.ні збачыць,ні вярнуць... Hi табе стаць, ні табе сесьці; Hi сыч, ні сава, ні загуменная варона; Hi ў цяць, ні ўзяць — усё гэта народныя сказы, добрыя і граматныя.
Мне думаецца, што Вы шмат што разглядаеце на[ле]жна, але, каб не раскідацца, маўчыце. Але-ж Вы Старшыня „Інстыту[my] Навукі“, бомастацтвам зусім не праймаецеся. Дык як гэта „Інстытут Навукі“ выглядае? Мне здаецца, што павінны чырванець аж да пят, — разумеецца, чырваньню не балыйавіцкаю.
Але годзе, a то будзеце лаяць чытаючы.
Але-ж няма за што.
Аўтарытэт-жа Стася, а іАдамовіча, канчальна ўпаў — асабліва Стасяў. Магчыма, Адамовіч напорыстасьці Стасевай паддаецца, але і сам няпэўны шмат у чым.
Яшчэ, як кажуць палякі, „ест дужо до гаданьня, але нема цо мувіць“. А Вы-ж ня доктар філялёгіі.
3 паважаньнем М. Міцкевіч
Музэй
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЭЙ БІНІМ: ПРАДМОВА
За ўсю гісторыю эміграцыі было створана некалькі беларускіх музэяў і архіваў; болыпасьць зь іх чакаў незайздросны лёс. Фактычна, на сёньня існуе й працуе — гэта значыць, што з экспанатамі можна пазнаёміцца й папрацаваць — толькі музэй у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. Музэй у Ляймэне (Нямеччыне), заснаваны ў пачатку 1970-х гг. Юр’ем Попкам, — пад пагрозаю страты. Зь зьнікненьнем установаў расьцярушваюцца — як тое сталася з Усебеларускім архівам Міколы Панькова — або бясьсьледна зьнікаюць і самыя зборы. Пра некаторыя рарытэты — як, напрыклад, малюнак Ільлі Рэпіна й карціну Пэна — ведама выключна зь ліставаньня былога ўладальніка Юркі Віцьбіча:
„Дасягнуў я ўжо, дзякуй Богу, узросту, калі цьвяроза заглядаючыся на свае сучаснасьць і будучыню, маючы пры гэтым на ўвазе стан свайго здароўя (хвароба сэрца), ня хочацца, каб у выпадку мае раптоўнае сьмерці тое-сёе з мае цяперашняе асабістае маёмасьці трапіла на сьметнік. Перадусім тут згадваецца папка з матэрыяламі Віцебскае навуковае экспэдыцыі 1939 г. па ўліку помнікаў гісторыі й мастацтва, у якой, акрамя самага падрабязнага апісаньня 70— 8о помнікаў зь бібліяграфічнымі даведнікамі да кожнага зь іх, дададзена каля юо фотадакумэнтаў. Маю таксама на ўвазе шматлікія (каля 300) мастацкія паштоўкі, што маюць дачыненьня да Віцебску ў пачатку нашага стагодзьдзя. Есьць у мяне й малюнкі розных мастакоў, аўтым ліку й Ю. Пэна, што датычаць Беларусі. Тое-сёе маю з курганоў, а паміж імі й завушніцы крывічанак, аб якіх згадваў у мінулым лісьце да Вас. Гэта можа кропля з таго, што на мой асабісты погляд зьяўляецца каштоўным для мяне вылічна (як, напрыклад, кавалак цэглы ад Старое Полацкае Сафіі), а можа прыдацца нашым навукоўцам на чужыне на будучыню.
Акрамя таго ў сваёй кніжніцы маю ладне кніжкаў, што зьяўляюцца ўнікальнымі ня толькі тут, але йтам. Таксама ладне маю хай сабе не ўнікальных, але каштоўных кніжкаў, што датычаць у першую чаргу гісторыі й геаграфіі Беларусі, як і ейных эканомікі, мас-
тацтва, мовазнаўства й слоўнікаў, фальклёру й г. д. Маю камплекты бадай усіх бел. пэрыяд. выданьняў на чужыне. Маю невялічкую папку з архівам „Шыпшыны“, пачынаючы зь ейнага першага паседжаньня ў Рэгенсбургу.Ды ўсяго не пералічыш“'
Дзе гэтаўсё сёньня захоўваецца й ці захавалася наагул — невядома.
Адну зь першых майстроўняў беларускага мастацкага рамяства, „Каапэратыўна-мастацкую працоўню «Раніца»“, заснаваў Мікола Сільвановіч у лягеры Герэнбэргу красавіку 1947 г. Там з саломкі, дрэва пры амаль поўнай адсутнасьці прыладаў выраблялі калажы, альбомы, табакеркі, рамкі для фатаздымкаў, аздобленыя нацыянальным арнамэнтам. Вырабы ішлі ў розныя куткі Нямеччыны, Англіі, Амэрыкі. На выставе ў нямецкім горадзе Байроце Міколу Сільвановічу прысудзілі дыплём, а на выставе ў Аўстраліі ягоныя мастацкія творы атрымалі першае месца.
У тым самым лягеры Мікола Сільвановіч да ўгодкаў 25 Сакавіка выдаў паштоўку „Вялікія Дзеячы Беларускага Адраджэньня“ — з выявай Пагоні й партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі.
Мастацкая школа адкрылася ў лягеры Ватэнштэт, дзе моладзь і дарослыя здабывалі практычную мастацкую асьвету.
Вырабы ня толькі дазвалялі мастакам зарабіць няхай і невялікія, але гэтак патрэбныя ў тых умовах грошы, але й рэпрэзэнтавалі беларускую культуру на Захадзе.
Рэпрэзэнтатыўную функцыю мусіла выконваць і сэрыя марак БНР, зробленая тагачасным міністрам фінансаў БНР Уладзімерам Шыманцом (спачатку працаваць над праектам прапанавалі Міхасю Наўмовічу, але той адмовіўся).
6 сакавіка 1950 г. ад імя Сусьветнага аб’еднаньня беларускае эміграцыі за подпісамі старшыні Лявона Рыдлеўскага й фінансавага рэфэрэнта Ўладзімера Шыманца выйшла адозва:
„Усім Арганізацыям, сябрам САБЭ.
Датычыць: Распараджэньне Міністэрства Фінансаў БНРу справе пашырэньня ідэі заагледжваньня вінтаваньняў 25-га Сакавіка маркамі БНР, тэкст якога падаем ніжэй:
Беларуская Народная Рэспубліка, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, Гаспода 04.03.1950. Nr. F.2/7-50. Спадаром Прадстаўніком Ураду БНР. Управе Сусьветнага Аб’еднаньня Беларускае Эміграцыі.
1 Ліст Юркі Віцьбіча да Янкі Запрудніка ад 05.08.1966. Захоўваецца ў архіве
БІНІМу.
Ужо здаўна прыняўся ў нас абычай віншавацца з нагоды гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — 25 Сакавіка. Каб, аднак, гэтыя віншаваньні не былі толькі прыгожых слоў, але канкрэтным доказам, што віншуючыя сябе людзі спрычыняюцца да асягненьня таго, чаго сабе ўзаемна ў гэтых віншаваньнях жадаюць. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі на Чужыне, які ўжо ўпраўдож трыццаці двух гадоў безупынна вядзе змаганьне за рэалізацыю ідэяў Вялікага Сакавіка, пастанавіў заклікаць усіх беларусаў на чужыне ўспамагчы фінансава свой Урад, купляючы й наклейваючы налістохзь вікшаваньнямі нядаўна выданыямаркіБНР. [,..]Абычай наклейваньня марак на лістох трэба пашыраць таксама й на іншыя віншаваньні: рэлігійнага, сямейнага ці асабістага зьместу й на іншыя поры году. Асабліва трэба карыстацца гэтым спосабам прапаганды нашай справы ў перапісцы з чужынцамі“2.
Дарэчы, Уладзімер Шыманец зрабіў сэрыю на адну марку болей, чым гэта ведама філятэлістам. Марка з партрэтам Міколы Абрамчыка, запраектаваная спачатку на 75 грошай, была адкладзеная мастаком з-за ўласнай незадаволенасьці партрэтам.
Багата хто не пакінуў творчай дзялянкі й выехаўшы зь лягераў ДП, знайшоўшы сталую працу. У першую чаргу тут трэба назваць Міколу Шуста, ведамага інкрустацыямі з саломкі далёка па-за межамі свайго канадыйскага Лёндану; Антона Маркевіча, аўтара ідэі пярсьцёнкаў і нагрудных значкоў з Пагоняй, выпушчаных канадьійскім клюбам „Пагоня“ (такі значок з золата ў іо каратаў каштаваў у 1968 г. $7.50). Шыракаведамыя сярод эмігрантаў беларускія лялькі, зробленыя Юліяй Андрусышынай, фотаздымкі Алекса Сільвановіча, карціны Тамары Стагановіч-Кольбы — напэўна, найбольш знанай у сьвеце мастачкі эміграцыі. Далучаліся й мастакі іншых нацыянальнасьцяў. Гэтак, да працы над вобразам Эўфрасіньні Міхась Белямук запрасіў ангельца Пола Вінчы.
Прафэсійныя мастакі й аматары-самавукі стварылі нямала мастацкіх каштоўнасьцяў, сярод якіх шырэй ведамыя хіба толькі карціны — не ў апошнюю чаргу дзякуючы кнізе „Беларускія мастакі ў замежжы“, укладзенай Янкам Запруднікам. А былі ж яшчэ скулыпуры, плякаты, мэдалі, паштоўкі, значкі, вырабы з саломкі...
Паказацьусё гэта зацікаўленым гледачам ды захаваць для нашчадкаў і ёсьць мэтаю новае рубрыкі „Запісаў“. Зразумела, у адным выпус-
2 Дакумэнт захоўваецца ў архіве БІНІМу.
ку немагчыма ня толькі прадэманстраваць назапашанае багацьце цалкам, але й рэпрэзэнтаваць усе аддзелы нашага віртуальнага музэю. Рэдакцыя плянуе зьмяшчаць на старонках часапісу й рэдкія здымкі з гісторыі эміграцыі, і дакумэнты з архіўных збораў, і ўнікальныя друкі, якія б адначасова ўзбагачалі веды пра эміграцыю й служылі ілюстрацыяй да яе побытавага штодзённага жыцьця.
2 таляры
5 таляраў
Здымкі да рэлігійнай гісторыі эміграцыі
Сабор япіскапаў у Мюнхэне. 07.10.1946.
Архіяпіскап Філафей у лягеры ДП Фельдмохінг. 26.02.1950.
Мітрапаліт Серафім (Лядэ) і архіяпіскап Філафей (Нарко). Бад Гамбург. 1950-я гг.
Радаслаў Астроўскі й архіяпіскапы: архіяпіскап Філафей (Нарко) — зьлева й архіяпіскап Апанас (Мартас) — справа. Норт Кантон, Агаё, 10.06.1967.
Здымкі да гісторыі беларускай адукацыі
Беларускія дзеці зь Міколам Шчорсам, архімандрытам Філафеем і інш. 1940 год.
Курсанты кароткатэрміновых настаўніцкіх курсаў у Нясьвіжы. 08.09.1942.
Памінальныя карткі
Неад’емнай часткай беларускай пахавальнай культуры на Захадзе сталі памінальныя карткі. Іх адмыслова замаўляліў пахавальнай установе пасьля сьмерці (або з нагоды юбілею памерлага) таго ці іншага беларуса. Гэта былі своеасаблівыя апошнія памяткі па памерлых. Тут падаваліся імя й дата сьмерці (або й нараджэньня) чалавека, словы малітвы, часам таксама месца пахаваньня. Выгляд і памеры памінальных картак адрозьніваліся ў залежнасьці ад краіны. У гэтым выпуску Музэю БІНІМмы прапануем Вашай увазе выявы памінальных картак беларусаў ЗША. Хочацца спадзявацца, што праца па зьбіраньні й публікацыі такіх спэцыфічных выданьняў будзе мець працяг, а самі яны з часам стануць аб’ектам адмысловага вывучэньня.
(In
іапае.
Е.П tE.
(2ke.zniaw5.lii
<=2V[ay 30, 1970
2P£zal£ f^zi£.5.t5
N. 500-19
JOHN DASHKEWICZ
June 22, 1910
July 3, 1972
With the saints give rest, O Christ, to the soul of Thy ser­vant, where there is neither sickness, nor sorrow, nor sigh­ing, but life everlasting. Amen.
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Co святымя упокой, Хрмсте, дуяу раба Твоего, ндіже нЬсть болізнь, нм пічаль, мм воздыханіе, но жязмь безконечмая.
gewice.
South River Sayreville
LEON SAVIONAK
June 26, 1897
February 21, 1974 With the saints give rest, O Christ, to the soul of Thy ser­vant, where there is neither sickness, nor sorrow, nor sigh­ing, but life everlasting. Amen.
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Co святымя упокой, Хряств, дуау раба Твоего, ядіже ність боНзмь, nm пвчаль, яя воздыханіе, но жязяь безконечная.
South River Sayreville
az
January 4£Ä, 19 75
Co святымм упокой Хрмсте душу раба Твоего ядіже ність болізнц ня печаль, нм воздыханіе, но жмзнь безконечная . .. надгробное рыданіе творяіце піснь: аллнлуіа, аллмлуіа, аллялуія.
Мчяая панять.
MALISZEWSKI FUNERAL HOME 191 Whitehead Street South River, New Jersey
FILARET RODZKO January 27, 1890 March 5, 1977
With the Saints give rest, O Christ, to the soul of Thy servant (name), where there is neither sick­ness, nor sorrow, nor sighing, but life everlasting . . . Whither also, all we mortals wend our way, mak­ing of our funeral dirge the song: Alleluia, Alleluia, Alleluia.
Memory Eternal!
Co святымя упокой, Хрмсте, душу раба Твоего, ядіже ність болізяь, нн печаль, ня воздыханів, яо жязнь безконвчная.
OUR LADY OF IVIRON
ßmanucJ Jasiuk фесстЬа 10,1977
With the saints give rest, O Christ, to the soul of Thy ser­vant, where there is neither sickness, nor sorrow, nor sigh­ing, but life everlasting. Amen.
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Co святымн улокой. Хрмста. дуяу раба Твоего, мдіже ність болізяь, яя пачаль, мн воздыханіа, no жямв йзконечная.
KanütnJei
Passaic Wallington Paterson
New Jersey
(A. ^feinshrbirh
BORN
January 25, 1898
DIED
November 7, 1980
INTERMENT
St. Andrew’s Cemetery
BOUND BROOK. N. J.
Jn
ARRANGEMENTS
ORA L. WOOSTER
FUNERAL HOMS CLEMENTON N J
In Memory of
IVAN MUCHA
February 3, 1982
MJ ith the Saints give rest, O
Christ, to the soul of Thy servant, where sickness and sorrow are no more, neither sighing, but life everlasting. Whither we mortals all shall go, making our funeral dirge the hymn: Alleluia.
Memory Eternal.
FAIRCHILD SONS OF QUEENS VILLAGE, Inc.
$
JAN CUPRYK
Born: February 18, 1913
Died: September 21, 1983
With the saints give rest, O Christ, to the soul of Thy ser­vant, where there is neither sickness, nor sorrow, nor sigh­ing, but life everlasting Amen-
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Co саятымк упокой, Хрмсте, душу раба Твоего, ндЬже ність болізнь, мм печаль, нм воздыханіо, no жязнь бвзконечная
Alexander Stahanovich, Sr. Born: January 25,1890 Died: December 28,1988
Co святымн упокой, Хрнсте, душу раба(рабы)Твоего, ндТже ність болЬзнь, нн печаль, нн воздыханіе, но жнзнь безконечная ... надгробное рыданіе творяіце п-Ьснь: аялнлуіа, аллнлуіа, аллллуіа.
В'Ьчная память!
MALISZEWSKI FUNERAL SERVICE South River Sayreville
f
In Loving Memory of
PETER KAZURA Entered Into Eternal Rest August 15,1992
Ulith the Saints give rest, O Christ, to the soul of Thy servant, where sickness and sorrow are no more, nei­ther sighing, but life ever­lasting. Whither we mortals shall go, making our funeral dirge the hymn; Alleluia. Memory Eternal.
JAQUI KUHN FUNERAL HOME
17 South Adelaide Avenue Highland Park, NJ 08904
Maria Stahanovich
Bcm November 13th 1898 Died June 7th 1995 Age 96 years
0 God of spirits, and of all flesh, Who hast trampled down Death, and overthrown the devil, and given life unto Thy world: Do Thou, the same
Lord, give rest to the Soul of Thy departed servant, N, in a place of brightness, a place of verdure, a place of repose, whence all sickness sorrow and sighing have fled away. Pardon every transgression which he (she) hath commited, whether by word or deed, or thought. For Thou are a good God, and lovest mankind;because there is no man who liveth and sinneth not; for Thou only art without sin, and thy righteousness is to all eternity, and Thy word is true. Amen
Maiiszewski Funeral Home 218 Whitehead Avenue South River, New Jersey 08882
In Memory Of
Anthony Adamovich
Bom June 26lh 1909 Died June 12th 1998 Age 88 years
With the Saints give rest, O Christ, to the souls of Thy servants, where there is neither sickness, nor sor­row, nor sighing, but life lasting.
Thou only art immortal, who hast created and fashioned man. For out of the earth were we mortals made, and unto the earth shall we return again, as Thou didst command when Thou madest man, saying unto me: For earth thou art, and unto the earth shallthou return. Whether, also, all we mortals wend our way, making of our funeral dirge the song:
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Maliszewski Funeral Home 218 Whitehead Ave South River. New Jersey 08882
In Memory Of
Alex Niepiejn
Entered Into Eternal Rest
June 21. 2001
God saw you were getting tired, And a cure was not to be.
So he put his arms around you And whispered, "Come to me."
With tearful eyes we watched you, And saw you pass i y.
Although we loved you dearly, We could not make you stay.
A golden heart stopped beating. Hard working hands at rest.
God broke our hearts to prove to us, He only takes the best.
Flynn and Son Funeral Home 23 Ford Ave., Fords, N.J.
424 East Ave., Perth Amboy, N.J.
Zora Z. Kipel Born July 1st 1927 Died April 14th 2003 Age 75 Years
With the Saints give rest, O Christ, to the souls of Thy servants, where there is neither sickness, nor sor­row, nor sighing, but lifelasting.
Thou only art immortal, who hast created and fashioned man. For out of the earth were we mortals made, and unto the earth shall we return again, as Thou didst command when Thou madest man, saying unto me: For earth thou art, and unto the earth shallthou return. Whether, also, all we mortals wend our way, making of our funeral dirge the song:
Alleluia, Alleluia, Alleluia
Maliszewski Funeral Home 218 Whitehead Avenue South River, New Jersey 08882 732 254-0428
Музэй
БІБЛІЯГРАФІЯ
ПУБЛІКАЦЫЯЎ ГАЗЭТАЎ „БАЦЬКАЎШЧЫНА“ Й „БЕЛАРУС“, ПРЫСЬВЕЧАНЫХ АРХІВАМ, БІБЛІЯТЭКАМ, ВЫСТАВАМ, МУЗЭЯМ
Мастацтва. Мастакі. Мастацкія выставы
А. Д. 15-ая з чаргі выстаўка. [Саўт-Рывэр] // Беларус. №347. Тра-
вень 1988. С. 5,6.
Высгава народных мастакоў і ўмельцаў.
Іда Батэворт, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Мікалай Дутко, Валя Камянкова, Надзея Кудасава, Ліза Літаровіч, Людміла Літаровіч, Лявон Літаровіч, Аліса Махнюк, Алег Махнюк, Людміла Махнюк, Галіна Русак, Алекс Сільвановіч, Ст. Тамара.
А. 3. Выстаўка мастака Л. Тарасэвіча. [Лёндан, Ангельшчына] // Беларус. №329. Красавік—жнівень 1986. С. 6.
Лявон Тарасэвіч выстаўляў свае творы ў Эдынбургу, Стакгольме, Бірмінгэме, Вэнэцыі.
А. Ш. Беларуская стаянка на мастацка-рэлігійнай выстаўцы //
Беларус. №233. Верасень 1976. С. 4.
АрхімандрытУладзімер Тарасэвіч, уладыка Часлаў Сіповіч, біскуп Баляслаў Слосканс, Вера Бартуль, Антон Шукелойць, Пётра Мірановіч, Элеанора Гўтырчык, Васіль Зінкевіч, Аня Зінкевіч.
[Абраз мастака У. Шыманца „Беларускі краявід“] // Беларус.
№223—224. Лістапад—сьнежань 1975. С. 8.
На абразе — намаляваная алейнымі фарбамі царква ў в. Засульле на Сгаўпеччыне. Абраз рэпрадукаваны ў альбоме-каталёзе Annuaire de L’Art International par Patrick Sermadiras. Paris, 1975—1976. C. 664.
Абразы Ст. Тамары Кольбы // Беларус. №162. Кастрычнік 1970.
С. 5-
Абразы Ст. Тамары на выстаўцы ЮНІСЭФ. [Нью-Ёрк] // Бела-
рус. №206. Чырвень 1974. С. 3.
А-віч. Вечар у чэсьць Лявона Коссара. [Таронта] // Беларус.
№96—97. Сакавік—красавік 1965. С. іо.
Журналіст Лявон Коссар — ініцыятар заснаваньня Рады народных мастацтваў.
А-віч. Прыклад, годны насьледваньня // Беларус. №258. Кастрычнік 1978. С. 5.
Ручныя вырабы палешука Міколы Шуста.
Антон Маркевіч, М. Маркевіч.
А-віч. Сход Рады Народных Мастацтваў. [Таронта] // Беларус.
№113. Верасень 1966. С. 4.
Адчыненьне мастацкае выстаўкі. [Бруклін] // Беларус. №236.
Сьнежань 1976. С. 3.
Барыс Данілюк, Віктар Жаўняровіч, Зора Кіпель, Ліда Каліноўская-Даніловіч, Язэп Казьлякоўскі, Надзея Кудасава, Людміла Махнюк, Пётра Мірановіч, Міхась Наўмовіч, Элеанора Новік, Ірэна Рагалевіч, Галіна Русак, Міхась Саўка, Івонка Сурвіла, Ст. Тамара, Аляксандар Стагановіч, Вітаўт Тумаш, Ксеня Тумаш, Уладзімер Шыманец, Янка Юхнавец.
Акула К. Мачыла, але ня вымакла... // Беларус. №266. Чырвень 1979. С. 8.
Трэці фэстываль беларускага мастацтва ў Амэрыцы.
Алег Махнюк. (Гутарка з мастаком на ўсе рукі.) Гутарку вядзе
Янка Запруднік // Беларус. №406. Кастрычнік 1993. С. 5.
Бахар М. 3 жыцьця ў Саўт Рывэры. Мастацкая выстаўка //
Беларус. №412. Красавік 1994. С. 6.
Альжбэта Андраюк, Юля Андрусыіпына, Вольга Андраюк, а. Канстантын Андраюк, Іда Батэрворт, Каця Бдюм-Хмура, Люба Бахар, Эва Брынкевіч, Яраслаў Вініцкі, Таня Гэтман, Тамара Дутко, Ірына Дутко, Мікола Дутко, Янка Запруднік, Сяргей Крыстаповіч, Алесь Крыстаповіч, Анатоль Кляшчук, Надзея Кудасава, Лёня Літаровіч, Людміла Махнюк, Алег Махнюк, Таня Місіюк, Віктар Маркавец, Аляксандар Раманоўскі, Галіна Русак, Ніна Сільвановіч, Івонка Сурвіла, Сг. Тамара, Алекс Сільвановіч, Сяргей Трыгубовіч, Андрэй Такаюк, Анатоль Чайкоўскі, Уладзімер Янцэвіч.
Беларускае выступленьне на выстаўцы // Беларус. №іоо. Ліпень 1965. С. 6.
Сусьветная выставаў Нью-Ёрку. Паказ беларускага народнага мастацтва. Мэр Нью-Брансўіку Чэстар Паўлюс, Ала Орса-Рамана, Дубовік.
Беларуская Выстаўка на Інтэрнацыянальным Фэстывалі.
[Нью Джэрзі] // Беларус. №220. Жнівень 1975. С. 3.
Галіна Русак, Людміла Махнюк, Юрка Станкевіч.
Беларуская выстаўка ў Лёндане // Беларус. №186. Кастрычнік 1972. С. 4.
Выстава „Беларуская спадчына ў Лёндане“.
Айцец Рабэрт Тамушанскі.
Беларускія выставы ў музэі мастацтва // Беларус. №419. Сьнежань 1994. С. 5.
Анатоль Кляшчук, Галіна Русак, Аляксандар Сільвановіч.
[Беларускія мастакі і артысты прафэсыйнага й народнага мастацтва штату Нью Джэрзі, разам з мастакамі іншых нацыянальнасьцяў іптату, будуць зарэгістраваныя ў адпаведным даведніку ЗША] // Беларус. №216. Красавік 1975. С. 6.
[Беларускія сувэніры (інкрустацыя саломкай) у каталёгу кнігарні Віктара Камкіна] // Беларус. №200. Сьнежань 1973. С. 8.
[Беларускія экспанаты на выстаўцы, наладжанай Нацыянальным Музэем Чалавека ў Атаве] // Беларус. №226—227. Люты—сакавік 1976. С. 8.
Сярод беларускіх экспанатаў — інкрустацыі саломкай Міколы Шуста.
Беларусы на выстаўцы ў Кліўленьдзе // Беларус. №213. Студзень 1975С. 2.
Міжнародная выстава, арганізаваная Радай мастацтва ў Кліўлэндзе 29— 30 лістапада 1974.
Янка Ханенка, Уладзімер Дунец, Янка Раковіч, Ірка Каляда-Сьмірнова, Андрэй Кананчук, Тацьцяна Кананчук, Міхась Каваленка.
Будаўнікі нацыі 65 // Беларус. №103. Кастрычнік 1965. С. 4. Рада народных мастацтваў аб’ядноўвае этнічныя групы Канады.
В. К. Посыіехі беларускай мастачкі Ст. Тамары // Беларус. №257. Верасень 1978. С. і.
Тамара Кольба-Стагановіч.
В. Л. Юбілейная выстаўка абразоў мастака Алеся Вало ў Штакгольме // Бацькаўшчына. №ю (494). 6 сакавіка i960. С. 4.
На выставе — 554 мастацкія працы, сярод якіх каля іоо, напісаных у Беларусі.
Верасаў Дз. Патрыятызм і мастацтва // Беларус. №236. Сьнежань 1976. С. 8.
Вішневіч Я. Фэстываль Мастацтва ў Атаве // Беларус. №337.
Ліпень 1987. С. 7.
Івонка Шыманец-Сурвіла, Валянціна Пашкевіч.
Выстава Галіны Русак. [Нью-Ёрк] // Беларус. №412. Красавік 1994С. 7-
Выстава Галіны Русак. [Нью-Ёрк] // Беларус. №415. Жнівень
1994. С. 7.
Выстава Ст. Тамары // Беларус. №412. Красавік 1994. С. 7.
Выстаўка абразоў А. Чайкоўскага ў Менску // Беларус. №384.
Лістапад 1991. С. 3.
На выставе 50 працаў Анатоля Чайкоўскага, пасьлядоўніка Макса Эрнста й Сальвадора Далі.
[Выстаўка абразоў Г аліны Русак] / / Беларус. №247. Лістапад 1977.
С. 6.
Выстава ў мастацкай галерэі г. Лэйкўуду, штат Ныо-Джэрзі, з 1 да 22 лістапада 1977 г.
Выстаўка абразоў Галіны Русак. [Ныо-Ёрк] // Беларус. №169.
Травень 1971. С. 2.
Вітаўт Тумаш.
Выстаўка абразоў Галіны Русак. (У беларусаў Манчэстэру) //
Беларус. №202. Люты 1974. С. 6.
[Выстаўка абразоў і рысункаў Ст. Тамары] // Беларус. №247.
Лістапад 1977. С. 6.
Выстава адкрылася 6 лістапада ў г. Шрусбуры, штат Нью-Джэрзі.
Выстаўка Галіны Русак. [Галерэя СОГО-20, Нью-Ёрк] // Бела-
рус. №320. Чырвень 1984. С. 4.
Выстаўка Галіны Русак. (У беларусаў Нью Джэрзі) // Беларус.
№191. Сакавік 1973. С. 5.
Выстава ў Публічнай бібліятэцы ў Самэрсэце, Нью-Джэрзі.
Выстаўка Галіны Русак. (У беларусаў Нью Джэрзі) // Беларус.
№213. Студзень 1975С. 6.
Выстаўка Ірэны Рагалевіч // Беларус. №181. Травень 1972. С. 1.
Выстаўка літаграфіяў У. Басалыгі. [Ратгерскі ўнівэрсытэт,
Н.-Дж.] // Беларус. №377. Студзень 1991. С. 8.
Літаграфіі, падараваныя БІШМу.
Высгаўка малюнкаў Галіны Русак. [Нью-Ёрк] // Беларус. №363.
Кастрычнік 1989. С. 3-
Выстаўка народнага мастацтва. [Ныо-Ёрк] // Беларус. №96—97.
Сакавік—красавік 1965. С. іо.
Зварот Беларуска-амэрыканскага жаночага згуртаваньня: зрабіць сталую выставу народнага мастацтва ў рэсорце Белэр-Менск.
Выстаўка Ст. Тамары — Стагановіч. (У суродзічаў Нью
Джэрзі) // Беларус. №220. Жнівень 1975. С. 3.
Тамара Стагановіч-Кольба.
Выстаўка Тарасэвіча ў Нью Ёрку // Беларус. №334. Красавік 1987. С. 8.
Выстаўка фатаграфіяў [Анатоля Клешчука. Нью-Джэрзі] //
Беларус. №378. Люты 1991. С. 5.
Арганізатары выставы — Ірэна Рагалевіч-Дугко, Мікалай Дутко, Надзея Кудасава.
Выстаўка фатаграфіяў. (3 жыцьця ў Чыкага) // Беларус. №421.
Люты 1995. С. 6.
Вэтэран. Выстаўка беларускага народнага мастацтва ў Аўстраліі // Бацькаўшчына. №1—2 (8о—81). 7 студзеня 1952. С. 6.
Вярба М. Замест высакаякасных мастацкіх рэчаў ганчарскія пліткі // Бацькаўшчына. №1—2 (231—232). 7 студзеня 1955. С. 6.
„Вяртаньне — Return“. Каталёг з каляровымі рэпрадукцыямі абразоў Галіны Русак [якія экспанаваліся на Беларусі] // Беларус. №401. Травень 1993. С. 8.
Гадавік прыгожага мастацтва на 1972—1973 // Беларус. №193.
Травень 1973. С. 3.
Названыя прозьвішчы беларускіх мастакоў у Францыі: Міхаіла Наўмовіча, Уладзімера Шыманца, Віктара Жаўняровіча.
Гвазьдзёў С. Музэй мастакоў Беларускага замежжа // Беларус.
№394. Кастрычнік 1992. С. 6.
Апалінар Гараўскі, Мікола Давідзюк, С. Заранка, Галіна Русак, Пётра Сяргіевіч, Хаім Суцін, Сэгаль, Лявон Тарасэвіч, Вячаслаў Целеш, Анатоль Чайкоўскі, Марк Шагал.
[Два абразы беларускае мастачкі Ст. Кольбы — частка выстаўкі на карысьць ЮНІСЭФ у будынку 3H] // Беларус. №193. Травень 1973. С. 6.
Дольны Яз. Шостая Мастацкая Выстаўка ў Саўт Рывэры //
Беларус. №264. Красавік 1979. С. 6.
У. Анцута, Юлія Андрусышына, Бяленіс, Ксаверы Барысавец, Ж. Дубяга, Эўдакія Жызьнеўская, Н. Згірская, Надзея Кудасава, А. Кольба, С. Касьцюк, В. Камянкова, Л. Літаровіч, a. А. Махнюк, Людміла Махнюк, Жорж Наумчык, Натальля Орса, Галіна Русак, Ірэна Рагалевіч, В. Рагалевіч, Ст. Тамара, М. Стагановіч, Алекс Сільвановіч, А. Стукаліч, Ксенія Тумаш, С. Шчорс. Дробаў Л. Вынікі адной экспэдыцыі // Бацькаўшчына. №6 (490).
7 лютага i960. С. 3.
Перадрук з газэты „ЛіМ“ ад 06.01.1960.
Новыя матэрыялы пра жыцьцё й дзейнасьць беларускіх мастакоў XVHI і XIX стст.
Іван Дамель, Валенці Ваньковіч, Рафал Сьлізень, Міхась Кулеш, К. Ельскі, Іван Траяноўскі, Фэрдынанд Рушчыц, В. Сільвановіч.
Жук-Грышкевіч Р. Выстаўка абразоў Івонкі Шыманец-Сурвілы // Беларус. №189. Студзень 1973С. 5.
Жук-Грышкевіч Р. Выстаўка выяўленчага мастацтва // Беларус. №202. Люты 1974. С. з; №203. Сакавік 1974. С. 5.
Выстава твораў беларускіх мастакоў Эўропы, Амэрыкі, Аўстраліі ў НьюЁрку, наладжаная БІНІМам.
ВітаўтТумаіп,ЯраславаТумаш, Міхась Наўмовіч, Пётра Мірановіч, Барыс Данілюк, Уладзімер Шыманец, Ст. Тамара, Ірэна Рагалевіч, Элеанора Норык, Язэп Казьлякрўскі, Людміла Махнюк, Міхась Саўка, Аляксандра Стагановіч, Міхась Наўмовіч, Янка Юхнавец, Галіна Русак, Ксеня Тумаш, Івонка Сурвіла, Віктар Жаўняровіч, Надзея Кудасава, Аляксандар Раманоўскі, Казімір Малевіч, Зьміцер Чайкоўскі.
Жук-Грьшікевіч Р. Мастацкая выстаўкаўТароньце // Беларус. №298. Сакавік 1982. С. 2,4.
ВінцэнтЖук-Грышкевіч, Івонка Сурвіла. Валянціна Пашкевіч, Аляксандра Протас, Мікола Шуст, Натальля Арсеньнева, Адам Станкевіч.
Жук-Грышкевіч Р. 2-ая выстаўка беларускіх мастакоў замежжа // Беларус. №237. Студзень 1977. С. 3; №238. Сіудзень 1977. С. 3. Вітаўт Тумаш, Міхась Наўмовіч, Пётра Мірановіч, Барыс Данілюк, Уладзімер Шыманец, Ст. Тамара, Ірэна Рагалевіч, Элеанора Норык, Язэп Казьлякоўскі, Людміла Махнюк, Міхась Саўка, Аляксандра Стагановіч, Лідыя Каліноўская-Даніловіч, Янка Юхнавец, Галіна Русак, КсеняТўмаш, Івонка Сурвіла, Віктар Жаўняровіч, Надзея Кудасава.
3. Водгук на выстаўку абразоў Галіны Русак // Беларус. №365. Сьнежань 1989. С. 4.
Томас Бэрд, Валянціна Сельвесюк.
3. Ст. Наш удзел у Міжнароднай Жаноцкай Выстаўцы. [НьюЁрк] // Бацькаўшчына. №1—2 (485—486). Праваслаўныя Каляды i960. С. 7—8.
Надзея Кудасава, Пётра Мірановіч, Рая Станкевіч, П. Грудзько, А Зыбайла, Натальля Орса, Ала Орса, Галіна Орса, Аляксандар Орса, Сільвановіч, Н. Кулеш, Ганэцкая, Тамара Стагановіч, Д. Каваль, Натальля Арсеньнева, Антон Шукелойць, Зіна Станкевіч, Мікола Куліковіч, Клава Ярашэвіч, Ракоўская, Вера Бартуль, Эльза Зубковіч, уладыка Васіль, Оля Запруднік, П. Клінцэвіч, сп-ні Каханоўская, Мельяновіч, Тумаш, Зыбайла, Пазьняк, Слава Цэлеш, Ніна Каваль, Міхась Тулейка, Ніхаёнак.
Завалішын В. Неба й полымя. (Аб творчасьці Маркі Шага-
ла) // Беларус. №339. Верасень 1987. С. 5, 7; №340. Кастрычнік 1987. С. з-
Залаты мэдаль [беларускай мастачкі Эстэ Тамары (Кольба)] //
Беларус. №179. Сакавік 1972. С. 6.
Запруднік Я. На выстаўцы Ст. Тамары. [Нью-Ёрк] // Беларус.
№141. Студзень 1969. С. 4.
Тамара Стагановіч-Кольба.
ЗапруднікЯ. Працы беларускага мастака на выстаўцы // Бацькаўшчына. №45—46 (431—432). 30 лістапада 1958. С. 8.
Янка Юхнавец — паэт, празаік, мастак.
3 жыцьця ў Нью Джэрзі: Фэстываль народнага мастацтва; сьвяткаваньне „Дажынкаў“; малебен за здароўе прыхаджанаў, што нарадзіліся ў лістападзе // Беларус. №314. Лістапад—сьнежань 1983. С. 6.
Натальля Арсеньнева, Надзея Кудасава, Тамара Кольба, Ірэна РагалевічДутко, Марыя Стагановіч, Янка Азарка, Васіль Русак, Эўфрасіньня Літвіненка, Ул. Машанскі, Галіна Харавец, Міхась Януш, Аўген Дубяга, Янка Запруднік.
Змагар А. Успамін пра П. Мірановіча // Беларус. №378. Люты 1991. С. 8.
Валя Веда, Марыя Паплаўская, Алесь Салавей.
Зубкоўскі В. Выстаўка Лёніка Тарасэвіча // Беларус. №335. Травень 1987. С. 5.
Выставы ў Нью-Ёрку ў галерэі Дамонда й Торпа.
Зубкоўскі В. Фэстывалі ў Нью Джэрзы: працяглая праца // Бе-
ларус. №322. Верасень—кастрычнік 1984. С. 6.
Тамара Кольба, Надзея Кудасава, Лора Рагалевіч.
Інтэрвію зь Міхасём Наўмовічам // Беларус. №236. Сьнежань 1976. С. 2.
Кавыль М. 3 жыцьця ў Саўт Рывэры. Мастацкая выстаўка //
Беларус. №358. Красавік 1989. С. 7—8.
Юля Анрусышына, Іда Батэворт, а. Канстантын Бандарук, Галіна Брынкевіч, Аляксандар Вало, Яраслаў Вініцкі, Марыя Гурын, Таня Гэтман, Мікалай Дутко, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Віктар Жаўняровіч, Ніна Згірская, Надзя Кудасава, Валя Камянкова, Зора Кіпель, Рэня Касьцюк, Тамара Кольба-Стагановіч, Ліза Літаровіч, Люда Літаровіч, матушка Лапіцкая, Людміла Махнюк, Алег Махнюк, Аліса Махнюк, Пётра Мірановіч, Вольга Мартусевіч, Міхась Наўмовіч, Натальля Орса, Пётра Раманоўскі, Галіна Русак, Аляксандар Сільвановіч, Марыя Стагановіч, Анна Стукаліч, Івонка Сурвіла, Лявон Тарасэвіч, Таня Талмацэвіч, Марыя Шчорс.
Кавыль М. Мастацкая выстаўка. [Саўт-Рывэр] // Беларус. №317.
Сакавік 1984. С. 4.
Адзінаццатая выстава.
Ксаверы Барысавец, Іда Батэворт, матушка Вялікая, Е. Грэбень, Моніка Даніловіч, Янка Золак, Надзея Кудасава, Людміла Махнюк, Алег Махнюк, Аліса Махнюк, Валя Рагалевіч, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Галіна Кусак, Алекс Сільвановіч, Ст. Тамара.
Кавыль М. Мастацкая выстаўка ў Саўт-Рывэры // Беларус. №389. Красавік 1992. С. 6.
19-я мастацкая выстава ў Беларускім грамадзкім цэнтры.
Ліза Андраюк, Юля Андрусышына, Іда Бутэрворт, Каця Блюм, Галіна Брынкевіч, Яраслаў Вініцкі, Мікалай Грэбень, Таня Гэтман, Ірэна Дутко, Тамара Дутко, Мікалай Дутко, Ніна Згірская, Зора Кіпель, Тамара Кольба, Надзя Кудасава, Ліза Літаровіч, Люда Літаровіч, Люда Махнюк, Алег Махнюк, Аліса Махнюк, Таня Місьлюк, Марыя Наумчык, Ірэна Мэразер, Валя Рагалевіч, Алесь Сільвановіч, Аўген Скашронскі, Марыя Стагановіч, Івонка Сурвіла, Хрысьціна Ўрыўская.
Калядныя паштоўкі // Беларус. №128. Сьнежань 1967. С. 2.
Калядныя паштоўкі Тамары Кольбы-Стагановіч у выданьні ЮНЭСКО.
Канавалаў В. Мастак Аляксандар Ісачоў // Беларус. №315. Студзень 1984. С. 5, 8.
Канавалаў В. Чаму я эміграваў з Савецкага Саюзу? // Беларус. №316. Люты 1984. С. 2.
Канвэрты да юбілею // Беларус. №337. Ліпень 1987. С. 7.
Да іооо-годзьдзя беларускага хрысьціянства. Мастацкае афармленьне канвэртаў Ст. Тамары.
Каранеўская А. Выстаўка беларускага мастацтва ў Сыднэі //
Беларус. №247. Лістапад 1977. С. 4.
Прэзэнтацыя народнага мастацтва.
М. і М. Бакуновічы, М. і Я. Гавенчыкі, Ліза Грыцай, О. Дзядуля, Л. і Р. Зуй, А. Калючык, А. Качан, Надзея й Міхась Лужынскія, П. і М. Мілеўскія, Оля Нарушэвіч, Л. Плахоцкая, К. Уласэвіч.
Кіпель В. Беларусы ў „ю-ёх вырашальных днёх“ // Беларус.
№237. Студзень 1977. С. 2.
Юбілейная мастацкая выстава.
Віла Леўчук, Ала Орса-Рамано, Данчык (Андрусышын), Нона Махнюк, Галіна Русак, Люда Махнюк, Ірэна Рагалевіч, Надзея Кудасава, Зора Кіпель, Васіль Русак.
Кіпель 3. Беларуская рэпрэзэнтацыя ў Ваіпынгтоне // Беларус.
№280—281. Жнівень—верасень 1980. С. 4.
Выстава беларускага народнага мастацтва.
Данчык (Андрусышын), Алеся Кіпель, Ніна Кіт, Васіль Мельяновіч, Долёрэс Мельяновіч.
Кіпель 3. Мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры // Беларус. №277.
Травень 1980. С. 4.
Юля Андрусышына, Іда Баттэрворт, Ксаверы Барысавец, Робэрт Багін, Галіна Бахар, Казя Гэрлік, Натальля Гайшун, мэр Саўт-Рывэру Дж. Ганэцкі, Антон Даніловіч, Моніка Даніловіч, Ірэна Заяц, Людвіка Жызьнеўская, Эўдакія Жызьнеўская, Надзя Кудасава, Людміла К. М. (Махнюк), Валя Камянкова, Ліза Літаровіч, Людміла Літаровіч, матушка Лапіцкая, Лосік, Оля Лявіцкая, Алег Махнюк, Аліцыя Махнюк, Казімер Мартынаў, Міхась Наўмовіч, Ірэна Рагалевіч, Валя Рагалевіч, Галіна Русак, Ул. Русак, а. Якуб Сапяжынскі, Алекс Сільвановіч, Гэлена Сільвановіч, Ірэна Сільвановіч, Раіна Сямёнава, Ст. Тамара (Кольба-Стагановіч), Тацьцяна Талмацэвіч, Жэня Цярпіцкая, Анатоль Чайкоўскі, Зьміцер Чайкоўскі, Мікалай Урыўскі.
Кіпель 3. Мастачка Ст. Тамара-Кольба. (Публікацыі й дзейнасьць) // Беларус. №333. Студзень—сакавік 1987. С. 5.
Кіпель 3. Посьпехі беларускіх жанчынаў // Беларус. №254. Чырвень 1978. С. 5.
Дасягненьні беларускіх мастачак.
Вольга Арэхва, Маня Лук’янчык-Нэстар, Галіна Русак.
Кляшчук А. Песьня душы земляка // Беларус. №415. Верасень 1994. С. 6.
Выстава ў Вялейцы фота амэрыканскіх краявідаў. Аўтар — Аляксандар Сільвановіч.
Кудасава Н. Жанчыны-мастакі — беларуская культурная традыцыя // Беларус. №382. Верасень 1991. С. 6.
Людміла Махнюк, Прадслава-Эўфрасіньня Полацкая, Ірэна РагалевічДутко, Галіна Русак, Ст. Тамара, Івонка Сурвіла.
Кулеш П. Беларуская выстаўка ў Мэйне // Беларус. №245. Верасень 1977. С. 3-
В. Лапушэнка, Ю. Корчык, Ж. Гурын, Н. Кулеш, М. Супрун, Т. Русак, А. Саўчыц, Р. Станкевіч, Ст. Станкевіч, Б. Русак.
Кулеш П. Беларуская выстаўка ў Мэйне // Беларус. №254. Чырвень 1978. С. 4.
В. Мельяновіч, С. Мельяновіч, Вітаўт Кіпель, Б. Русак, Ж. Гурын, Н. Гурын, Ю. Корчык, Н. Кулеш, Н. Лапушэнка, М. Супрунюк, Саўчыц.
Куліковіч М. Болып увагі мастацтву на эміграцыі // Бацькаўшчына. №38 (320). 16 верасьня 1956. С. 1.
Надзея Градэ, Ірка Каляда, К. Кіслы, Клава Ярашэвіч.
Куліковіч М. Крыху аб мастацкай праўдзе // Бацькаўшчына. №32 (468). 30 жнівеня 1959. С. 1,4.
Дзьве розныя праўды ў мастацтве падсавецкіх краінаў: народная й партыйная.
Куліковіч М. Мастак I. Рэпін на Беларусі (Балонкі мінулага) // Бацькаўшчына. №7 (189). 14 лютага 1954. С. 4.
Юрка Віцьбіч.
Куліковіч М. Мастацкая рэпрэзэнтацыя БССР // Бацькаўшчына. №35 (421). 14 верасьня 1958. С. 1.
Загуба душы нацыянальнага мастацтва ў БССР.
Куліковіч М. Мастацтва БССР на парозе пятага дзесяцігодзьдзя // Бацькаўшчына. №45—46 (431—432)30 кастрычніка 1958. С. 4—7; №47 (433). 7 лістапада 1958. С. 2—3. №48 (434). 14 сьнежаня 1958. С. 2—3.
Куліковіч М. Мінулае й сучаснае // Бацькаўшчына. №1—2 (387— 388). Праваслаўныя Каляды, 7 студзеня 1958. С. 6.
3 гісторыі беларускага мастацтва.
Куліковіч М. Ці патрэбныя камэнтары? // Бацькаўшчына. №5 (339)3 лютага 1957. С. 2.
Нацыянальная палітыка камуністычнай партыі ў мастацтве Беларусі.
Лекцыя Лёніка Тарасэвіча [у Ратгерскім унівэрсытэце]. (3 жыцьця ў Нью Джэрзы) // Беларус. №350. Жнівень 1988. С. 5. Лёнік Тарасэвіч — мастак зь Беласточчыны.
Максімовіч Р. Васільковая саната // Беларус. №206. Чырвень 1974С. 5-
Выстава Галіны Русак у галерэі мастацкага жаноцкага клюбу СОГО-20 (Нью-Ёрк).
Максімовіч Р. Краса й душа роднае зямлі. Пра малярскую творчасьць Пётры Мірановіча // Беларус. №164. Сьнежань 1970. С. 5-6.
Максімовіч Р. Краса краявідаў маленства // Беларус. №236. Сьнежань 1976. С. 3.
Трэцяя выстава Галіны Русак у Нью-Ёрку.
Максімовіч Р. На мастацкіх гонях. Малярскі іплях Уладзімера Шыманца // Беларус. №241. Травень 1977. С. 3—4.
Да тэксту шмат рэпрадукцыяў абразоў Уладзімера Шыманца.
Малюнак Галіны Русак у бюлетэні „Wilson Library“. (У суродзічаў Нью Джэрзі) // Беларус. №220. Жнівень 1975. С. 3. Кароткі біяграфічны нарыс Галіны Русак; на вокладцы бюлетэню яе абраз „Купальле“.
Малярскім творчым шляхам. (Гутарка з мастаком Віктарам Жаўняровічам) // Беларус. №226—227. Люты—сакавік 1976. С. 5-6.
Гутарку вёў Уладзімер Шыманец. Рэпрадукцыі абразоў Віктара Жаўняровіча.
Марк Шагал Віцебскага пэрыяду (1907—1922). Кніга Аляксандра Каменскага перакладзена ў ангельскую мову, багата ілюстраваная. 1989, 376 с. // Беларус. №366. Студзень 1990. С. 8.
[Марк Шагал і Беларусь. („New York Times“, 18.06.1973; „To­ronto Sun“, 19.06.1973)] // Беларус. №195. Ліпень 1973. C. 6. Кастусь Акула.
Марк Шагаль пра сябе // Беларус. №211. Лістапад 1974. С. 5.
„Віцебск — гэта толькі маё места, маё, якое я знайшоў...“
[Мастак Анатолі Чайкоўскі] // Беларус. №240. Красавік 1977. С. 8. Гамбурская галерэя закупіла некалькі твораў Анатоля Чайкоўскага (Мюнхэн).
Мастацкая выстаўка „Дзеці Чарнобыля“. (3 жыцьця ў Чыкага) // Беларус. №409. Сіудзень 1994. С. 7.
Мастацкая выстаўка зь Менску ў Пэнсыльваніі. [Галерэя Віляноўскага ўнівэрсытэту, гор. Вілянова] // Беларус. №395. Лістапад 1992. С. 7.
Мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры // Беларус. №289. Травень 1981. С. 5.
Юля Андрусышына, П. Барысавец, Ксаверы Барысавец, Робэрт Багін, Ірэна Батэрўортс, Галіна Бахар, Люба Бахар, Моніка Даніловіч, Нік Дульскі, А. Евец, Раіса Евец, Ірэна Заяц, Ніна Зьгірская, Пётра Зыбайла, Янка Капура, Надзея Кудасава, Вера Коўш, Зора Кіпель, Нік Касьцюк, Язэп Казьлякоўскі, Людміла К. М. (Махнюк), В. Лапіцкая, Ліза Літаровіч, Паша Ляхноўская, Люда Літаровіч, Алег Махнюк, Аліцыя Махнюк, Натальля Орса, Валя Рагалевіч, Галіна Русак, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Алекс Сільвановіч, Раіна Сямёнава, Ст. Тамара, Валя Шудзейка, Марыя Шчорс, Софія Шчорс.
Мастацкая выстаўка Эльзы Вярбіцкай // Беларус. №157. Травень 1970. С. 4.
Вера Бартуль, Аўген Вярбіцкі.
Мастацкая выстаўка 12-цёх. [Нью-Ёрк] // Беларус. №58. Сьнежань 1956. С. 5.
Выстава маладых амэрыканцаў. Сярод іх — Ст. Тамара.
Мастацкі курс. (Зь беларускага жыцьця, Нью Ёрк) // Беларус.
№9 (33). 2 травеня 1953С. 4.
Курс маляваньня вядзе мастак Мікола Касяк.
Мастацтва Анатоля Чайкоўскага — „Псыханаўтычнае малярства“ // Беларус. №311. Чырвень—ліпень 1983. С. 8.
Лена Чайкоўская, Зьміцер Чайкоўскі.
Мастацтва на каляровым экране // Беларус. №193. Травень 1973. С. 3-
Г аліна Русак знаёміла з мастацтвам Уладзімера Шыманца. Паказ дыяпазытываў у БІНІМе.
Мастацтва Парыжу ў Нью Ёрку // Беларус. №266. Чырвень 1979. с. 3-
Міхась Наўмовіч, ВітаўтТумаш.
Мастацтва прадзеньня й тканьня [Тэрэсы Тарасэвіч і Кацярыны Кайгатсу з Чыкага] // Беларус. №323. Лістапад 1984. С. 5. Навуковая праца пра беларускіх мастакоў замежжа // Беларус. №405. Верасень 1993. С. 6.
Дыплёмная праца выпускніцы Беларускай акадэміі мастацтваўТацьцяны Канавалавай.
На міжнароднай выстаўцы фатаграфіі. [Нью-Ёрк] // Беларус. №99. Чырвень 1965. С. 3.
Вера Бартуль, Ала Орса-Рамано, Богуш Станкевіч.
На міжнароднай выстаўцы ў Нью Ёрку // Беларус. №150. Кастрычнік 1969. С. 5.
Выстава малюнкаў. Удзельнічала Тамара Кольба-Сгагановіч.
На славянскім фэстывалі. [Пэнсыльванія] // Беларус. №380.
Травень—чырвень 1991. С. 7.
Мікола Шуст, Гэлена Шуст, Барбара Шуст.
Наўмовіч М. Спозьненая падзяка // Беларус. №258. Кастрычнік 1978. С. 5-
Да ўгодкаў сьмерці сьв. памяці Ўладзімера Шыманца.
Івонка Сурвіла, Станіслаў Станкевіч.
Невядомыя творы старажытнага беларускага мастацтва // Бацькаўшчына. №1—2 (437—438). Праваслаўныя Каляды 1959. С. 8.
Ніколі ня позна тварыць... (Выстава працаў старых) // Беларус. №12 (36). 15 чырвеня 1953. С. 4.
У Нью-Ерскім музэі натуральнае гісторыі экспазыцыя працаў беларускіх самадзейных умельцаў.
Новая кніга малюнкаў Ст. Тамары // Беларус. №235. Лістапад 1976. С. 6.
Ілюстрацыі да кнігі Расэла Фрыдмана „Зьвярыныя гульні“.
Новыя сувэніры на сёлетнім фэстывалі // Беларус. №265. Травень 1979. С. 1.
Юля Андрусышына, Вадзім Баршчай, Юрка Дашкевіч, Н. Згірская, Вольга Мельяновіч-Трылер, Валя Рагалевіч, Іван Саранч, Марыя Стагановіч, Мікола Шуст.
„Нью Ёрк Таймс“ пра Л. Тарасэвіча // Беларус. №339. Верасень 1987. С. 5.
Падарунак беларускаму прадстаўніцтву ад мастачкі // Беларус.
№407. Лістапад 1993. С. 6.
Трыпціх Тамары Стагановіч-Кольбы (Ст. Тамары) прадстаўніцтву Беларусі ад ААН.
„Палесьсе“ на выстаўцы ў Ныо Ёрку // Беларус. №88. Ліпень 1964. С. 2.
Чародная гадавая выстава Згуртаваньня амэрыканскіх мастакоў-абстракцыяністаў.
Мікола Касак.
Пануцэвіч В. Беларуская выстаўка ў Чыкага // Беларус. №117.
Студзень 1967. С. 5.
На выставе выкарыстаны назоў Беларусь (Bielarus’).
Антон Бяленіс, Людвіка Бяленіс, Нікодым Жызьнеўскі, Кучура, М. Махнач, В. Махнач, В. Пунтус, Оля Пуп, Вера Рамук, Тарэса Тарасэвіч.
Пануцэвіч В. Маніфэстацыя ў гонар Марка Шагала ў Чыкага //
Беларус. №211. Лістапад 1977. С. 5.
Адкрыцьцё ў Чыкага панарамы-мазаікі Марка Шагала „Чатыры поры году“. Пры ўдзеле мастака й ягонай сям’і.
Вера Рамук.
[Паштоўка з Франьцішкам Скарынам выйшла ў выданьні БІНІМ у Нью-Ёркуі // Беларус. №184. Жнівень 1972. С. 6.
ІІершыя выстаўкі. (3 гісторыі Беларусаў Амэрыкі) // Беларус.
№341. Лістапад 1978. С. 8.
Першыя выставы ў ЗША беларускіх мастакоў А. Шлюбскага, Б. Гурэвіча, С. Юдовіна былі наладжаныя ў 1920-х гг. у Лос-Анджэлесе. У 1920 г. у
Нью-Ёрку адбылася выстава беларускага мастака Н. Цыцкоўскага.
Плякат-афіша пра беларускі фэстываль // Беларус. №228. Красавік 1976. С. 5.
Подпіс: За Фэстывальны Камітэт В. Кіпель.
Плякат выканала Ірына Рагалевіч у белым і чырвоным колерах на чорным фоне. Памер: 15x22 інч.
Плякат ЮНІСЭФ Сг. Тамары / / Беларус. №174. Кастрычнік 1971. С. 5. Пра выстаўку абразоў Ст. Тамары // Беларус. №222. Кастрычнік 1975С. 6.
Прыхільныя водгукі амэрыканскай прэсы. Абразы Ст. Тамары дэманстраваліся на 97 мастацкіх выставах у 19 штатах ЗША.
Праца беларуса — на Ціхаакіянскай нацыянальнай выстаўцы. (Зь беларускага жыцьця) // Беларус. №14 (20). 1 лістапада 1952. С. 4.
Арнамэнтальная мініятурная мазаіка з саломкі Міколы Сільвановіча.
Працы Ірэны Рагалевіч на мастацкай выстаўцы // Беларус. №137. Верасень 1968. С. 6.
Пра Шагала „і слухаць ня хочуць“ [ні ў Віцебску, ні ў Менску] // Беларус. №340. Кастрычнік 1987. С. 3.
Водгукі на выставу Марка Шагала ў Маскве.
Прылепскі X. Пашырайма нацыянальную вышыўку // Беларус. №101—102. Жнівень—верасень 1965. С. 7.
Р. В. Беларуская мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры // Беларус. №252. Красавік 1978. С. 6.
I. Анцута, Юлія Андрусышына, Ксаверы Барысавец, Г. Бахар, Н. Бахар, 3. Вадэйка, К. Гайшун, Н. Гайшун, С. Гінгрыс, Антон Даніловіч, Н. Дульскі, Ж. Дубяга, Віктар Жаўняровіч, 3. Занковіч, Э. Занковіч, Н. Згірская, Надзея Кудасава, В. Камінкова, В. Калюцік, А. Каліноўскі, Л. Каліноўская, Л. Касьцюк, матушка В. Коўш, Ліза Літаровіч, Люда Літаровіч, а. Алег Махнюк, Людміла Махнюк, Палікарп Манькоў, Пётра Мірановіч, Т. Медзьвядок, Д. Навумчык, Міхась Наўмовіч, Натальля Орса, Л. Рудак, В. Рагалевіч, Ірэна Рагалевіч, Галіна Русак, Л. Русак, Алекс Сільвановіч, I. Сільвановіч, Л. Сільвановіч, А. Стукаліч, М. Стагановіч, Ст. Тамара, Івонка Сурвіла, Ксеня Тумаш, Яра Тумаш, М. Ханяўка, Д. Цыган, Уладзімер Шыманец, 3. Шчорс.
Р. Ж. Беларускі Жыд зь Віцебску. Выдатны маляр. [Марк Шагал] // Беларус. №113. Верасень 1966. С. 5.
Р. Ж.-Г. Выстаўка абразоў Галіны Русак. [Таронта] // Беларус. №152. Сьнежань 1969. С. 5.
Р. Ж.-Г. Наватарства — няўхільная зьява // Беларус. №138. Кастрычнік 1978. С. 4—5.
Р. М. Мастацкім творчым шляхам. Выстаўка малярскай творчасьці Пётры Мірановіча // Беларус. №85—86. Травень 1964. С. 5-
Размова з Аляксеем Марачкіным // Беларус. №380. Травень— чырвень 1991. С. 6.
Інтэрвію Міколы Іванова.
Рамук В. Сакавіковыя выстаўкі. (3 жыцьця ў Чыкага) // Беларус. №390. Травень 1992. С. 6.
Вера Рамук, М. Беляніс, Анатоль Белы, Ст. Тамара, Ірэна Пануцэвіч, Васіль Багун, губэрнатар Джым Эдгар, Аліна Мясьнікова, Нікадым Жызьнеўскі.
Рамук В. Этнічная мастацкая выстаўка. (3 жыцыія ў Чыкага) //
Беларус. №389. Красавік 1992. С. 6.
Людвіка Бяленіс, Леанард Джансан, Нікадым Жызьнеўскі, Валя Мазура, асыстэнтка губэрнатара Джыма Эдгара — Пэт Міхальскі, Вера Рамук, жонка губэрнатара Брэнда Эдгар.
Русак Г. Краса зямлі ў красе хварбаў. Мастацкая творчасьць Ірэны Рагалевіч // Беларус. №188. Сьнежань 1972. С. 5.
[Рысунак тушам „Сядзячыя дзеці“ Івонкі Шыманец-Сурвілы] // Беларус. №221. Верасень 1975. С. 6.
Малюнак экспанаваўся на першай мастацкай выставе ў Атаве ў ліку іншых 246 абразоў.
Сілы адраджэньня й супраціву. Гутарка гісторыка Міколы Іванова з мастаком і адраджэнцам Аляксеем Марачкіным Ц Беларус. №367. Люты 1990. С. 3—4.
Слуцкія паясы // Бацькаўшчына. №35 (421). 14 верасьня 1958. С. 4.
Перадрук з часопісу „Маладосць“ (Менск).
Смага М. Цікавае спатканьне. (3 жыцьця ў Парыжы) // Беларус. №366. Студзень 1990. С. 5.
Мастак Міхась Наўмовіч.
Сокалаў-Воюш С. Адкрыты ліст да беларускага грамадзтва ЗША [мастака Алеся Пушкіна] // Беларус. №388. Сакавік 1992. С. 5.
Прапанова стварыць у Віцебску прыватную галерэю сучаснага мастацтва.
Ст. Тамара. Беларускасьць лучыць дзяцей з Эстоніі й ЗША //
Беларус. №401. Травень 1993. С. 5.
Малюнкі дзяцей з Эстоніі на выстаўцы ў Саўт-Рывэры.
Соня Арцюшэнка, Каця Багіна, Мэлёдыя Блюм, Тамара Дутко, Марыя Касянчук, Надзя Кудасава, Валя Камянкова, Людміла Літаровіч, Мікалай Навіцкі, Ала Орса-Рамана, Васіль Русак, Тамара Стагановіч, Ніна Сільвановіч, Леў Стагановіч, Леанід Татум, Ніла Цярпіцкая, Стася Шумская, Таіса Шчорс.
Станкевіч 3. Пазнаёмімся з мастачкай. Тамара Кольба-Стагановіч // Беларус. №242. Чырвень іупС. 5Рэпрадукцыі абразоў. Кніжныя ілюстрацыі.
Станкевіч 3. Скульптар Сьвятлана Гарбунова // Беларус. №314.
Лістапад—сьнежань 1983. С. 6.
Аўтар помніку Сымону Буднаму ў Нясьвіжы.
Станкевіч 3. Ст. Тамара дзеліцца поступам у працы // Беларус.
№285. Студзень 1981. С. 3.
Станкевіч 3. Хараство атрымалі ў спадчыну. (Да тэмы 4-ае мастацкае выстаўкі ў Саўт Рывэры) // Беларус. №242. Чырвень 1977. С. 6.
Коля Бахар, Ірэна Сільвановіч, Лена Сільвановіч, Сафія Шчорс.
Сганкевіч С. Беларуская мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры //
Беларус. №239. Сакавік 1977. С. 5.
Юля Андрусышына, Уладзімер Анцута, а. протадыякан Алег (Махнюк), Н. Бар, Ксаверы Барысавец, 3. Дубяга, С. Дубовік, Ніна Згірская, Іра Касьцюк, Ліля Касьцюк, В. Калютык, Алег Каліноўскі, Я. Калтуновіч, Ант. Калтуновіч, ГэленаКойка, Надзея Кудасава, НатальляЛітаровіч, ГалінаЛосік, Аліцыя Махнюк, Нона Махнюк, Людміла Махнюк, Пётра Мірановіч. Натальля Орса, Галіна Русак, Ірэна Рагалевіч, Ніна Сіцько, Ст. Тамара, Пятро Саўчыц, Аляксандар Сільвановіч, Гэлена Сільвановіч, Марыя Стагановіч, Аляксандра Сямёнава, Ксеня Тумаш, Валя Шудзейка, Соня Швэд.
Станкевіч С. Выстаўка беларускага мастацтва ў Саўт Рывэры //
Беларус. №217. Травень 1975. С. 5.
Творы 14-х мастакоў. Народныя мастацкія вырабы.
Юля Андрусышына, Усевалад Анцута, Ксаверы Барысавец, Н. Дульскі, Янка Золак, Іван Калтуновіч, Ніна Каранцэвіч, Надзя Кудасава, Ліда Каліноўская-Даніловіч, Алег Махнюк, Людміла Махнюк, Ірэна Рагалевіч, Галіна Русак, Тамара Стагановіч, Ксеня Тумаш, Валянціна Шудзейка, Барыс Шчорс.
Станкевіч С. Пытаньне ролі Вільні ў культурным працэсе Беларусі // Беларус. №211. Лістапад 1974. С. 3.
Водгук на кнігу Леаніда Дробава „Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX века“ (Мннск, 1974).
Станкевіч С. У вабароне беларускага мастацтва // Беларус. №242. Чырвень 1977. С. 7.
Станкевіч Э. Ст. Тамара. Амэрыка — мая Амэрыка // Беларус.
№419. Сьнежань 1994. С. 6.
Выстава Ст. Тамары ў Мастацкім музэі РБ.
Андрэй Калубовіч, Алесь, Сяргей і Ўладзімер Крыштаповічы, Ала Нароўская, Алесь Паліўцаў, Станіслаў і Ўладзімер Палупанавы, Ірына Сьцяпанава.
Сурвіла I. Беларускія лялькі ў Парыжы // Беларус. №317. Сакавік 1984. С. 4.
Міжнародная выстава лялек.
Ніна Абрамчык.
Сурвіла I. Выстаўка маладых беларускіх талентаў // Беларус.
№423. Красавік 1995. С. 6.
Выстава працаў студэнтаў Менскага мастацкага ліцэю Насты Дунец, Іры Кітавай, Алены Шычко ў гарадзкой бібліятэцы г. Hull, Канада.
Сурвіла Я. Дні беларусаведных студыяў у Атаве. I Выстаўка беларускага народнага мастацтва // Беларус. №218. Чырвень 1975. С. 5.
Натальля Арсеньнева, Юлія Андрусышына, сям’я Бакуновічаў, М. Ганько, сям’я Грыцукоў, Вінцэнті Раіса Жук-Грышкевічы, Яніна Каханоўская, Кісель, Надзея Кудасава, Мазура, сям’я Монідаў, Л. Некрашэвіч, Натальля Орса, сям’я Пашкевічаў, Б. Пляскач, сям’я Рагуляў, Н. Русак, М. Стагановіч, Ксеня Тумаш, Вітаўт Тумаш, сп-ва Шусты.
Сьмерць мастака. [Аляксандар Ісачоў] // Беларус. №344. Люты 1988. С. 8.
Сьцяпанаў Ю. Шагалаўскі Віцебск // Беларус. №392. Ліпень— жнівень 1992. С. 8.
Да 105-ых угодкаў нараджэньня Марка Шагала.
Т. Э. Б. Мастацтва Галіны Русак // Беларус. №335. Травень 1987.
С. 5-
Выстава абразоў Галіны Русак у Сохо-20.
ТворыЛюды Махнюк на выстаўцы. [Нью-Джэрзі] // Беларус.
№381. Ліпень—жнівень 1991. С. 7.
Творы Міколы Касака на выстаўцы. [Нью-Ёрк] // Беларус. №65. 25 сакавіка 1958. С. 5.
Праца Міколы Касака „Канструкцыя нэгатыўных прастораў“ на 22-й гадавой выставе Згуртаваньня абстрактных мастакоў Амэрыкі.
Удзел у Фэстывалі народнага ўмельсгва і этнаграфічнага мас-
тацтва. [Брукдэйльскі штатны каледж, Нью-Джэрзы] // Беларус. №329. Красавік—жнівень 1986. С. 6.
Узнагарода В. Жаўняровіча // Беларус. №225. Студзень 1976. С. 1. Віктар Жаўняровіч, беларускі мастак-пэйзажыст, узнагароджаны мэдалём Рады дэпартамэнту Сэйн Сэн-Дэні (Парыж).
Ул. Ш. Марк Шагаль зь Беларусі // Беларус. №193. Травень 1973. С. 6.
Хаім Суцін.
Ул. Ш-ц. Віктар Жаўняровіч — мастак зь беларускай душой // Бацькаўшчына. №50—51 (534—535). Каталіцкія Каляды i960. С. 5.
[У прэсавым камунікаце Беларускага Каардынацыйнага Камітэту ў Чыкага пра наведаньне Чыкага Маркам Шагалам] // Беларус. №210. Кастрычнік 1974. С. 6.
Віцебск — не расейскі, а спрадвечны беларускі горад.
[Ураджэнец Віцебшчыны Марк Шагал прыслаў ліст Юрку Віцьбічу] // Беларус. №184. Жнівень 1972. С. 6.
У францускім даведніку мастакоў [ёсьць імёны беларусаў] //
Беларус. №162. Кастрычнік 1970. С. 5.
Віктар Жаўняровіч, Уладзімер Шыманец.
Шагалам хваліцца Масква, а ня Віцебск // Беларус. №339. Верасень 1987. С. 5.
Шарупіч Р. На 8о-я ўгодкі Міколы Шчакаціхіна // Беларус. №235. Лістапад 1976. С. 2.
Шарупіч Р. „Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва“ Міколы Шчакаціхіна // Беларус. №166. Люты 1971. С. 5.
Шарупіч Р. Пытаньне масавасьці беларускага мастацтва // Беларус. №222. Кастрычнік 1975. С. 2—3.
Шарупіч Р. Цені й блескі беларускага выяўленчага мастацтва // Беларус. №238. Люты 1977. С. 4.
Шлях да скулыітуры. Гутарка з мастаком Міхасём Наўмовічам // Беларус. №250. Люты 1978. С. 3—4; №251. Сакавік 1978. С. 3. Гутарку правёў за колькі тыдняў перад сваёй раптоўнай сьмерцю Ўладзімер Шыманец.
Шукелайць А. Мастак шырокага дыяпазону. [Пётра Сергіевіч] // Беларус. №325. Студзень 1985. С. 3.
Шыманец У. Два спатканьні зь Міхалам Саўкам-Міхальскім // Беларус. №171. Ліпень 1971. С. 5.
[Шэсьць віншавальных паштовак] // Беларус. №201. Студзень 1974С. 6.
Паштоўкі, выдадзеныя Нью-Ёрскім аддзелам Арганізацыі беларускаамэрыканскае моладзі. На паштоўках рэпрадукцыі твораў Ю. Зайцава, В. Шаранговіча, М. і У. Басалыгаў.
Юбілейная выстаўка ў Саўт Рывэры // Беларус. №401. Травень 1993С. 5-
Міхась Бахар, Ірэна Дутко, Мікалай Дутко, Тамара Кольба, Аляксандар Кольба, Ліза Літаровіч, Лявон Літаровіч, Алег Махнюк, Людміла Махнюк, Аляксандар Сільвановіч, Андрэй Такаюк.
Юбілейныя талеркі-сувэніры // Беларус. №230—231. Чырвень— ліпень 1976. С. 8.
Дэкаратыўныя талеркі зь беларускай сымболікай, выпушчаныя ў гонар 200-годзьдзя ЗША, замоўленыя БАЗА ў Кліўлэндзе.
Янка Раковіч.
Я. В. Івонка Шыманец-Сурвіла — удзел у выстаўцы // Беларус. №413. Травень—чырвень 1994. С. 6.
Я. Ж. Выстаўка беларускіх мастакоў у Брусэлі. [Аляксандар Вахрамееў, Аляксандар Дзямідаў] // Беларус. №428. Кастрычнік 1995. С. 7.
Я. 3. Даклад пра слуцкія паясы. [Дакладчыца Галіна Русак]. (3 жыцьця ў Гайленд-Парку) // Беларус. №344. Люты 1988. С. 6.
Я. 3. Дзьве паштоўкі зь Беларусі // Беларус. №285. Студзень 1981.
С. 1.
Паштоўкі з выявай Пагоні, выдрукаваныя самвыдатам у Беларусі і перавыдадзеныя ў Лёндане.
Я. 3. Мастацкая выстаўка ў Чыкага // Беларус. №358. Красавік 1989. С. 7-
Антон Бяленіс, Люня Бяленіс, Эўдакія Жызьнеўская, Нікадым Жызьнеўскі, Ванда Махнач, Міхась Махнач, Пётра Мірановіч, Вера Рамук, Вітаўт Рамук, Ал. Талівэр, Ірэна Талівэр.
Я. 3. Мастацтва Міколы Давідзюка // Беларус. №337. Ліпень 1987.
С. 7-
Я. 3. 75-годзьдзе масгака П. Мірановіча // Беларус. №249. Сту-
дзень 1978. С. 3.
Вітаўт Кіпель, сп-ня Мірановіч, Станіслаў Станкевіч, ВітаўтТумаш, Антон Шукелойць.
Я. 3.17-ая мастацкая выстаўка. (3 жыцьця ў Нью Джэрзі) //
Беларус. №368. Сакавік 1990. С. 6.
Юлія Андрусышына, a. К. Бандарук, I. Батэрворт, К. Блюм, Г. Брынковіч, Т. Гэтман, Яраслаў Вініцкі, Ірэна Дутко, Н. Дутко, Н. Згірская, Надзея
Кудасава, В. Камянкова, Зора Кіпель, Ліза Літаровіч, Люда Літаровіч, Людміла К. М., Т. Місюк, Аліса Махнюк, Алег Махнюк, Л. Махнюк, М. Наумчык, В. Рагалевіч. Ірэна Рагалевіч-Дутко, Т. Русак, I. Русак, Віла Саўчук, Ал. Сільвановіч, А. Скаўронскі, М. Стагановіч, Івонка Сурвіла, Ст. Тамара, П. Траскевіч, X. Урыўская.
Я. Н. Мастацкая выстаўка ў Саўт-Рывэры // Беларус. №379. Сакавік—красавік 1991. С. іо.
Юлія Андрусышына, Іда Батэрўорт, Каця Блюм, Ірэна Вэрдэр, Яраслаў Вініцкі, Галя Грынкевіч, Таня Гэтман, Мікола Грэбень, Мікола Дутко, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Тамара Дутко, Ніна Згірская, Валя Камінкова, Анатоль Кляўчук, Надзея Кудасава, Мірон Лучко, Ліза Літаровіч, Люда Літаровіч, Таня Місюк, Аліцыя Махнюк, Люда Махнюк, Алег Махнюк, Марыя Наумчык, Галіна Русак, Валя Рагалевіч, Ала Рамана, Івонка Сурвіла, А. Сямёнава, Марыя Стагановіч, Алекс Сільвановіч, Аёген Скаўронскі, Патрыцыя Траскевіч, Сг. Тамара, Грэйс Трылер, Крыстына Ўрыўская.
Я. С-а. Беларусы бяруць удзел у выстаўках францускіх мастакоў // Беларус. №103—104. Лістапад—сьнежань 1965. С. 8.
Віктар Жаўняровіч, Лявон Шыманец, Уладзімер Шыманец.
Я. Ф. Мастак Вало па дарозе ў будучыню // Бацькаўшчына. №18 (502). 1 травеня i960. С. 4.
Ярлык на Марку Шагала // Беларус. №340. Кастрычнік 1987. С. 3.
У. Бягун адмаўляе Шагала як мастака й абвінавачвае яго ў „сіянізьме“.
Музэі
[Адкрыцьцё Музэю Іміграцыі на Эліс Айленд („Абток Сьлёзаў“)] // Беларус. №223—224. Лістапад—сьнежань 1975. С. 8. На ўрачыстасьці адкрыцьця прадстаўнікамі ад беларускай нацыянальнасьці былі Вітаўт і Зора Кіпелі.
Акавіты У. Выстаўка ў музэі (Адэляйда, Паўдзённая Аўстралія) // Беларус. №346. Красавік 1988. С. 6.
Дэманстрацыя гістарычнай і культурнай самабытнасьці беларусаўу Музэі этнічных групаў Аўстраліі.
Матушка Соня Бурнос, Мікалай Колес (Калесьніковіч), Янка Ролсан, Жэня Юршо, Наташа Якша.
Амэрыканскі Музэй Іміграцыі // Беларус. №59.10 сакавіка 1957.
С.7.
Удзел беларусаў-амэрыканцаў у стварэньні музэю.
Міхась Тулейка, Антон Шукелойць, Юрка Станкевіч, Робэрт Бохат.
Беларускі музэй у Заходняй Нямеччыне / / Беларус. №336. Чырвень 1987. С. 7.
Барыс Кіт, Юры Попка.
Беларускі Музэй у Нямеччьше // Беларус. №289. Травень 1981. С. 5.
Да арганізацыі Беларускага музэю ў Ляймэне.
Барыс Кіт, Ch. Schuk.
Беларускі Музэйу Нямеччыне. [Ляймэн] // Беларус. №312. Жнівень—верасень 1983. С. 3.
Кастусь Акула, Міхась Бурнос, сям’я Гуз, Ю. Дашкевіч, I. Ігнацюк, I. Ільчук, Каржанеўская, Іван Касяк, Аўген Каханоўскі, Вітаўт Кіпель, Барыс Кіт, а. Аляксандар Надсан, сп-ня Новік, Мікола Прускі, Масей Сяднёў, Міхась Тулейка, Ch. Schuk.
Бэрд Т. Трагедыя беларускіх музэйных і бібліятэчных збораў падчас Другой сусьветнай вайны. [Пераказ дакладу Адама Мальдзіса на Міжнароднай канфэрэнцыі ў Ныо-Ёрку 20 студзеня 1995 г.] // Беларус. №421. Люты 1995. С. 5.
Даклад Яго Эксцэленцыі Япіскапа Часлава Сіповіча для моладзі. [Нью-Джэрзі] // Беларус. №222. Кастрычнік 1975. С. 5. Даклад пра Беларускі музэй і бібліятэку ў Лёндане.
Ліст з падзякаю // Беларус. №103. Кастрычнік 1965. С. 4.
Ліст з Канадзкага нацыянальнага музэю з падзякаю „Беларусу“ за прысланыя кніжкі пра беларускую культуру й музыку.
Антон Маркевіч.
М. Н. Дапамога музэю. [Мэльбурн, Аўстралія] // Беларус. №321.
Ліпень—жнівень 1984. С. 6.
Заклік дапамагчы Беларускаму музэю ў Гайнаўцы на Беласточчыне.
Мальдзіс А. Пачатак музэю „Беларусы ў сьвеце“ // Беларус.
№407. Лістапад 1993. С. 2.
Нумізматычны здабытак // Беларус. №205. Травень 1974. С. 6.
У жніўні 1974 г. Беларускі музэй у Лёндане атрымае з Сыднэю г. зв. „літоўскую грыўну“.
Нямецкая газэта пра Беларускі Музэй [у Ляймэне] // Беларус.
№323. Лістапад 1984. С. 2.
Юры Попка, Барыс Кіт, бургамістар Ляймэну Эрбар.
Пляны для Абтоку Эліс // Беларус. №211. Лістапад 1974. С. 4.
Плян разбудовы Музэю іміграцыі ў Нью-Ёрку.
Просьба да чытачоў „Беларуса“ // Беларус. №379. Сакавік—красавік 1991. С. 11.
Просьба дасылаць у музэй Якуба Коласа ў Менску дакумэнты зь пісьменьніцкай спадчыны Міхася Міцкевіча, малодшага брата Якуба Коласа.
Прыкладам замежных беларусаў // Беларус. №348. Чырвень 1988. С. 5.
Збор сродкаў на Беларускі музэй у Гайнаўцы.
Рамук В. Калядная праграма ў музэі. (3 жыцьця ў Чыкага) // Беларус. №366. Сіудзень 1990. С. 5.
Антон, Люня й Ганя Бяленісы, Нікадым Жызьнеўскі, Валя Мазура, Вера Рамук, д-р. Эл Талівэр, Эдвін Уокер.
Сельвесюк В. Пра беларускую эміграцыю ў Гайнаўскім музэі. Ліст у Рэдакцыю // Беларус. №363. Кастрычнік 1989. С. 6.
Станкевіч С. Вярнуць заграбленае! / / Беларус. №190. Люты 1973. С. 1-2.
Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Лёс ягоных збораў.
У беларусаў Нью Джэрзі. Падарунак Янкі Сокала Беларускаму Музэю ў Лёндане // Беларус. №213. Студзень 1975С. 6. Айцец Аляксандар Надсан, Рая Станкевіч.
Угодкі братоў Луцкевічаў у Нью Ёрку // Беларус. №151. Лістапад 1969. С. 1.
Антон Адамовіч, БагданАндрусышын, Сяргей Гутырчык, Мікалай Гарошка, ВінцэнтЖук-Грышкевіч, РаісаЖук-Грышкевіч,ЯнкаЗапруднік, Ніна Запруднік, Алеся Кіпель, Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Ніна Норык, Вітаўт Тумаш, Міхась Тулейка, Антон Шукелойць.
Экспанаты для пазычаньня // Беларус. №341. Лістапад 1987. С. 8. Дзякуючы Зоры Кіпель у Штатным музэі (Ньюарк, штат Нью-Джэрзі) створана беларуская пазычальная калекцыя для школьнага навучаньня, сэмінараў розных праграмаў.
Ю. Я-р. Наведнікі музэю ў Ляймэне // Беларус. №340. Кастрычнік 1987. С. 7-
Барыс Кіт, а. Аляксандар Надсан.
Філятэлія. Нумізматыка
Б. С. Паштовыя маркі БНР. Сэрыя 1918 году // Беларус. №98.
Травень 1965. С. 2.
„Беларускі калекцыянэр“, №1, выдадзены арганізацыйным камітэтам Беларускага Таварыства Калекцыянэраў. [Артыкулы Язэпа Барэйкі „425 ўгодкі беларускай пошты“ і Вітаўта Зубкоўскага „Калекцыі беларусікі на Захадзе“] // Беларус. №378. Люты 1991. С. 4.
„Беларускі калекцыянэр“, №7 // Беларус. №398. Люты 1993. С. 4.
Карткі й маркі, прысьвечаныя Якубу Коласу; гісторыя фальшываманэцтва ў Беларусі; манэтныя скарбы, знойдзеныя на пляцы Волі ў Менску; маркі Беларускай народнай самапомачы; крыж Булак-Булаховіча.
Беларускія маркі // Бацькаўшчына. №34 (518). 4 верасьня i960. С. 4.
ЗБМА выдала маркі да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня.
Выйшаў 1—2 (5—6) нумар „Беларускага калекцыянэра“ за
1992 год // Беларус. №388. Сакавік 1992. С. 4.
Абмеркаваньне праекту беларускіх банкнотаў.
Запруднік Я. Маркі да 40-годзьдзя Слуцкага Паўстаньня (Зь беларускага жыцьця) // Бацькаўшчына. №15 (499). іо красавіка i960. С. 4.
Мастак Гэнрык Архацкі.
Зубкоўскі В. Беларуская марка ААН // Беларус. №315. Студзень
1984. С. 7-
Маркі БНР // Бацькаўшчына. №1 (61). 1 студзеня 1950. С. 4.
Першая сэрыя марак БНР.
На зьезьдзе ўкраінскіх філятэлістаў у Глэн Спэй у штаце Нью
Ёрк // Беларус. №312. Жнівень—верасень 1983. С. 8.
Выстава беларускіх марак, наладжаная Багданам Паўкам з Чыкага.
На філятэлістычнай выстаўцы (Чыкага) // Беларус. №329. Красавік—жнівень 1986. С. 6.
Багдан Паўк рэпрэзэнтаваў на выстаўцы Беларусь.
[Паўк Б.] Ікона на паштовай марцы // Беларус. №315. Студзень
1984. С. 4.
Марка з іконай Жыровіцкай Божай Маці.
Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь // Беларус. №390. Травень 1992. С. 4.
Пра беларускія маркі ў „Новым Рускім Слове“ // Беларус. №191.
Сакавік 1973. С. 4.
Пра паштовыя маркі БНР // Беларус. №253. Травень 1978. С. 6.
Мікола Кунцэвіч.
Пытаньне паштовых марак Булак-Булаховіча // Беларус. №401.
Травень 1993. С. 6.
Станлі Горнбі, Канстантын Езавітаў.
Рамук В[ера]. Залаты мэдаль Багдана Паўкэ. [Чыкага] // Бела-
рус. №352. Кастрычнік 1988. С. 7.
Узнагарода за калекцыю паштовак і марак зь беларускай тэматыкай.
Рамук В[ера]. 3 жыцьця ў Чыкага. Беларускі філятэлістычны стэнд // Беларус. №364. Лістапад 1989. С. 6.
Багдан Паўкэ.
Сільвановіч М. Зьбірайма й мы! // Бацькаўшчына. №4 (7). 15 лютага 1948. С. 3.
Сутнасьць філятэліі. Беларускія маркі.
Скарыніяна // Беларус. №376. Сьнежань 1990. С. 3.
Скарынаўскі рубель, выпушчаны ў колькасьці 3 мільёны ў Ленінградзе.
Сымболіка і аўтары марак БНР. (Паводле матар’ялаў брытанскага дасьледніка Гая Пікарда) // Беларус. №368. Сакавік 1990. С. 7.
Сэрыя марак ААН са сьцягамі дзяржаваў, сяброў ААН // Беларус. №312. Жнівень—верасень 1983. С. 8.
У сэрыі маркі са сьцягам БССР.
Сянькевіч В. Беларуская нацыянальная тэматыка на паштовых марках // Беларус. №174. Кастрычнік 1971. С. 4—5; №175. Лістапад 1971. С. 4—5.
Угодкі друку адзначаныя маркай // Беларус. №189. Студзень 1973. С.З.
Для ўшанаваньня 450-х угодкаў ад пачатку друку на Беларусі БІНІМ выдаў юбілейную марку.
Філятэлісгам пра войска БНР // Беларус. №376. Сьнежань 1990. С. 6. Апісаньне й рэпрадукцыя марак і паштовак БНР (The Postage Stamps of Russia, 1917—1923. Vol. 3. The Arvies and Post Offices, Parts 16—18. Russian Post Offices in the Levant and White Armies. Dr. R. I. Ceresa. January—March 1990. №273. C. 67—82,173,177).
Я. 3. Маркі БНР y афіцыйным ужытку ў Ангелыпчыне // Беларус. №172. Жнівень 1971. С. 5.
Мікола Абрамчык, Васіль Захарка, Віталь Кажан, Аўген Каханоўскі, Пётра Крэчэўскі, Гай Пікарда, Уладзімер Шыманец.
Бібліятэкі. Архівы
Абвестка. 3 дня 1 красавіка 1974 г. пачалі працу бібліятэка і архіў пры фундацыі П. Крэчэўскага // Беларус. №204. Красавік 1974. С. 6.
А-віч. Яшчэ пра беларускую сэкцыю бібліятэкі. [Таронта] // Беларус. №103. Кастрычнік 1965. С. 4.
3 прычыны адсутнасьці зацікаўленасьці беларускімі кніжкамі ліквідавалі беларускі стэнд на галоўным паверсе.
Аглядач. Статут Вялікага Княства Літоўскага // Беларус. №202. Люты 1974. С. 3.
Выстава ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы.
Вітаўг Кіпель, Зора Кіпель, д-р. В. Корэсар, д-р. Д. Міш, Дзяніс Лоя, Цімох Хочан, М. Шкялёнак.
Акула К. Сьвята і... сьмерць // Беларус. №294—295. Лістапад— сьнежань 1981. С. 1,6.
Дзясятыя ўгодкі Беларускай бібліятэкі ў Лёндане й сьмерць біскупа Часлава Сіповіча.
Айцец Аляксандар Надсан, а. Леў Гарошка, Міхась Наўмовіч, Гай Пікарда, Антон Адамовіч, Антон Шукелойць, Янка Запруднік, праф. Джэймс Дынглі, Янка Міхалюк, Аляксандар Зданковіч, Алесь Барскі, Ян Чыквін, Віктар Швэд, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч, Ірына Баравік, Ул. Гайдук, Яша Бурш, Міхась Шаховіч, Юры Туронак, Данчык (Андрусышын).
Андрэйчык М. Ліст у Рэдакцыю // Бацькаўшчына. №14 (296).
1 красавіка 1956. С. 4.
Зварот да ўсіх беларускіх выдавецтваў з просьбаю ахвяроўваць свае выданьні дая папаўненьня беларускага аддзелу ў Мэльбурнаўскай бібліятэцы. Ацэна лёнданскай Скарынаўкі // Беларус. №376. Сьнежань 1990.
с.3.
Выказваньні пра ролю Беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны. Беларусіка ў амэрыканскіх бібліятэках // Беларус. №331. Кастрычнік—лістапад 1986. С. 3.
Вітаўт і Зора Кіпелі.
Беларуская кніжка на выстаўцы ў Нью Ёрку // Беларус. №158.
Чырвень 1970. С. 6.
Між іншага „Навука артылерыі“ Казімера Семяновіча, выдадзеная ў Амстэрдаме ў 1650 г. на лаціне, у 1729 г. выйшаў пераклад на ангельскай мове. Беларуская народная кніжня // Беларус. №127. Лістапад 1967. С. 6.
Пры манастыры „Мір“ будзе заснаваная беларуская бібліятэка. Галоўны гаспадар яе — Юрка Віцьбіч.
Беларускі аддзел Нацыянальнага Этнічнага Архіву Канады //
Беларус. №315. Студзень 1984. С. 3.
Раіса Жук-Грыіпкевіч, Мікола Сільвановіч, Ян Садоўскі, В. I. Кэй (Кысілеўскі).
Беларускія кнігі // Беларус. №366. Студзень 1990. С. 8.
Заклік дасылаць у Беларусь кнігі, выдадзеныя на эміграцыі.
Бібліятэка Нацыянальнасьцяу у Брукліне // Беларус. №104—
105. Лістапад—сьнежань 1965. С. 5.
Бібліятэкі Амэрыкі цікавяцца нацыянальнымі групамі // Беларус. №209. Верасень 1974. С. 3.
Вітаўт Кіпель, Міхал Новак.
В. Ш. Усебеларускі Архіў // Бацькаўшчына. №іо (біо). 1 верасьня 1963. С. 4-
Інфармацыйна-асьветніцкі цэнтар беларусаведы заснаваны ў ЗША ў 1953 г.
Вечар у Ньюёркскай Публічнай Бібліятэцы // Беларус. №334. Красавік 1987. С. 6.
Выстава рэдкіх славянскіх друкаў.
Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель.
Выстаўка „Беларусь і ейныя кнігі“. [Мэльбурн, Аўстралія] // Беларус. №331. Кастрычнік—лістапад 1986. С. 5.
Праф. Морван, Мікола Нікан, Мікола Скабей.
Глазкоў В. Беларуская Бібліятэка й Музэй імя Франьцішка Скарыны ў Лёндане // Беларус. №213. Студзень 1975. С. 3.
Дапаможам нашай моладзі // Беларус. №15 (21). 15 лістапада 1952. С.4-
Пры Кліўлэндаўскай публічнай бібліятэцы заснаваны стараньнем моладзі беларускі архіў.
Міхась Белямук.
Для беларускай бібліятэкі й музэю ў Лёндане купляем собскі дом // Беларус. №151. Лістапад 1969. С. 5.
Подпісы: Гербэрт, Обэрон; Сіповіч, Часлаў; Навара, Павал.
Жук-Грышкевіч Р. Беларуская бібліятэка й музэй Франьцішка Скарыны ў Лёндане // Беларус. №170. Чырвень 1971. С. 5. Айцец Язэп Гэрмановіч, Обэрон Гэрбэрт, праф. Джэймс Дынглі, Ян Міхалюк, а. Аляксандар Надсан, Міхась Наўмовіч, Гай Пікарда, Марк СаўкаМіхальскі, а. Часлаў Сіповіч.
Жук-Грышкевіч Р. [Беларуская Бібліятэка на фоне мінуўшчыны, сучаснасьці й будучыні] // Беларус. №175. Лістапад 1971. С. 6.
Даклад д-ра Раісы Жук-Грышкевіч у Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтры ў Таронта.
Жук-Грышкевіч Р. Даніна Скарыну ад Нью Ёрку // Беларус. №133. Травень 1968. С. 5.
Выстава „450 год беларускага друку“ ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы. Пётра Мірановіч, Тамара Стагановіч, Вітаўт Тумаш (Сымон Брага).
Запруднік Я. Беларуская выстаўка ў Публічнай Бібліятэцы Нью Ёрку (1 красавіка i960 — 1 травеня i960) // Бацькаўшчына. №24—25 (508—509). 6 чырвеня i960. С. 4.
Вітаўт Кіпель.
ЗапруднікЯ. „Вехі беларускае літаратуры“. Выстава беларускага пісьменства ў Ньюёркскай Публічнай Бібліятэцы // Бацькаўшчына. №34 (368). 25 жнівеня 1957. С. 3—4.
Запруднік Я. Смаленскі Архіў // Бацькаўіпчына. №38—39 (474— 475)-18 кастрычніка 1959С. 6.
Перахоўваецца ў ЗША. Балыпыня дакумэнтаў зьвязаная зь Беларусьсю.
Зданковіч А. Сустрэча ў Скарынінцы. [Лёндан] // Беларус. №322. Верасень—кастрычнік 1984. С. 2.
Антон Адамовіч, Шырын Акінар, Алесь Барскі (Аляксандар Баршчэўскі), праф. Джэймс Дынглі, Зофія Скібінская, Віктар Сянькевіч.
К. Новая бібліятэка ў Тароньце // Беларус. №249. Студзень 1978.
С. 5-
Бібліятэка мае беларускі аддзел.
Кастусь Акула.
К. Таронтаўскія бібліятэкі зьменяць палітыку? // Беларус. №251. Сакавік 1978. С. 8.
Стаўленьне да беларускай мовы.
Кастусь Акула.
Калекцыянэр. Беларускія картаграфічныя зборы ў Амэрыцы // Беларус. №391. Чырвень 1992С. 6.
Камп’ютар і беларуская кніга. (Інтэрвію із сп-няй Зорай Кіпель) // Беларус. №326. Люты 1985. С. 2,5.
[Камп’ютар інфармуе пра беларускія кнігі й Беларусь у Гарадзкой Публічнай Бібліятэцы Нью Ёрку] // Беларус. №198. Кастрычнік 1973. С. 6.
Камп’ютарызацыя кірылічных кніжак // Беларус. №359. Травень—чырвень 1989. С. 8.
Зора Кіпель.
Карыстайце зь беларускіх кніжак! // Беларус. №92—93. Лістапад—сьнежань 1964. С. 6.
Дзейнасьць беларускай сэкцыі Цэнтру іншамоўньіх літаратураўТаронтаўскай публічнай бібліятэкі.
Кіпель В. Беларуская кніжка на камп’ютары // Беларус. №344.
Люты 1988. С. 3-
Кнігі „Бацькаўшчыны“ на Бацькаўшчыне // Беларус. №395.
Лістапад 1992. С. 7.
Каля трох тысячаў кніг пераслалі ў Беларусь Юры Сянькоўскі й Павал Урбан.
Кручкоўскі М. Пісьменьнікі, бібліятэкі й чытачы // Бацькаўшчына. №45 (481). 6 сьнежаня 1959. С. 2,4.
Водгук на артыкул Алеся Махнача „Давайце працаваць разам“ пра камплектаваньне бібліятэк беларускай літаратурай.
„Лнтературная газета“ пра Беларускую БібліятэкуўЛёндане //
Беларус. №316. Люты 1984. С. 5.
На выстаўцы ў Нью Ёрку // Беларус. №318. Красавік 1984. С. 5.
У славянскім аддзеле Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі новая кніжка М. Раманюка „Беларускае народнае адзеньне“.
Надсон А. а. Фонд Беларускай Бібліятэкі. [Лёндан] // Беларус.
№294—295. Лістапад—сьнежань 1981. С. 1.
Біскуп Часлаў Сіповіч.
На канфэрэнцыі славістаў. (3 жыцьця ў Нью-Ёрку й Нью-
Джэрзы) // Беларус. №348. Чырвень 1988. С. 6.
Даклад Зоры Юпель „Роля амэрыканскіх бібліятэкаў у перахоўваньні й папулярызацыі этнічных культураў“.
На кніжнай выстаўцы // Беларус. №325. Студзень 1985. С. 5.
На выставе „Найлепшыя новыя кнігі“ ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы экспануюцца беларускія кнігі.
Новае з архіваў Ангелыпчыны // Беларус. №270. Кастрычнік 1979.
С. 5-
Рэфэрат рэдактара беларусаведнага лёнданскага часапісу The Journal of Byelorussian Studies Джэймса Дынглі „Ўтварэньне Беларускае CCP“.
П. П. Беларускі аддзел Кліўлендскае Бібліятэкі // Беларус.
№198. Кастрычнік 1973. С. 2.
Панькоў М. Усебеларускі архіў / / Бацькаўшчына. №28 (159). 12 ліпеня 1953. С. 4.
Да арганізацыі ў Нью-Ёрку Ўсебеларускага архіву беларускай эміграцыі.
Патрэбныя беларускія кніжкі. [Брадфард, Ангельшчына] //
Беларус. №202. Люты 1974С. 6.
Зварот Камітэту паняволеных народаўу Брэдфардзе дасылаць беларускія выданьні ў бібліятэку.
Янка Калбаса.
Перадача Менску архіваў БНР / / Беларус. №422. Сакавік 1995. С. 5.
Пётра Краўчанка, А. Міхальчук.
Іра Сьмірнова, Клава Каляда, Натальля Сьмірнова.
Пра падарожжа ў Швэцыю й Фінляндыю. (БІНІМ, Нью Ёрк) //
Беларус. №351. Верасень 1988. С. 8.
Зора й Вітаўт Кіпелі пра збор беларусікі ў бібліятэках Стакгольму і Упсалы.
Р. Ж-Г. Роля бібліятэкаў, музэяў, архіваў // Беларус. №177. Студзень 1972. С. 6.
Біскуп Часлаў Сіповіч.
Распрадаецца бібліятэка [Аляксандра Лашука] // Беларус. №315. Студзень 1984. С. 5.
Рэдкія беларускія кнігі. Выстаўка ў NYPL. [Інтэрвію з заступніцай шэфа Славянскага аддзелу Зорай Кіпель] // Беларус. №339. Верасень 1987. С. 8.
Станкевіч 3. Праца вымяраецца вынікамі // Беларус. №247.
Лістапад 1977. С. 2—3,5.
Беларуская бібліятэка й музэй у Лёндане.
Айцец Аляксандар Надсан, а. Часлаў Сіповіч, а. Леў Гарошка, а. Язэп Гэрмановіч, Арнольд Макмілін, Вера Рыч, Данчык (Андрусышын), Раіса Станкевіч, Янка Міхалюк.
Сярод лепшых у Нью Ёрку // Беларус. №320. Чырвень 1984. С. 4. На выстаўцы ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы кніга „Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. Фрэска. Абраз. Партрэт“.
У ЗІІІА 28 бібліятэкаў маюць паважныя калекцыі беларусікі //
Беларус. №158. Чырвень 1970. С. 6.
Усебеларускі архіў // Беларус. №3 (27). 7 лютага 1953. С. 3.
Управа БІНІМу прыступіла да арганізацыі ў Нью-Ёрку Ўсебеларускага архіву эміграцыі.
Мікола Панькоў.
Усебеларускі архіў // Беларус. №4 (28). 21 лютага 1953. С. 3. „Цэнзура ў славянскім сьвеце“// Беларус. №319. Травень 1984. С. 2.
Частка выставы „Цэнзура: 500 гадоў канфлікту“.
„Чатырыста пяцьдзясят год беларускага друку“ // Беларус. №131. Сакавік 1968. С. 2.
Выстава ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, прысьвечаная Францыску Скарыне й гісторыі беларускага друку.
Шукелойць А. Да ўсіх Беларускіх Выдавецтваў // Бацькаўшчына. №71. 30 верасьня 1951. С. 4.
Зварот дырэкцыі Беларускага архіву ў Нью-Ёрку з заклікам прысылаць экзэмпляры сваіх выданьняў.
Шыманец Ул. Бібліятэка імя Сымона Пятлюры ў Парыжы //
Беларус. №171. Ліпень 1971. С. 6.
Беларускія выданьні ў зборах бібліятэкі.
Byeloryssian Library Fund Appeal // Беларус. №296. Студзень 1982.
С. 6.
Беларуская бібліятэка ў Лёндане, яе заснавальнікі й захавальнікі. Біскуп Часлаў Сіповіч.
Укладаньне бібліяграфіі | Алены Юрэвіч |
Кніжная паліца
Натальля Гардзіенка
Менск
КНІГА ПАДЛІКАЎI ПРАЛІКАЎ
Гарбінскі Ю. Беларускірэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі 1945—2005. Нью Ёрк—Варшава, 2009. — 884 с. + CD
Беларускую пэрыёдыку можна аднесьці да найбольш блізкага (даступнага) дасьледнікам віду крыніцаў гісторыі эміграцыі. Па-першае, большасьць друкаў выходзіла не ў адным асобніку, а наклады вызначаліся дзясяткамі й сотнямі асобнікаў (у адрозьненьне ад лістоў ці ўспамінаў дзеячаў, якія зьберагаюцца ў архіўных зборах найчасьцей у адным арыгінальным экзэмпляры). Па-другое, найбольш важныя пэрыёдыкі можна знайсьці ў асноўных зборах эміграцыйных друкаў як у Беларусі (НБРБ, бібліятэка Акадэміі навук і інш.), гэтак і ў замежжы (зборы Лёндану, Нью-Ёрку, а таксама прыватныя калекцыі эмігрантаў). Такім чынам, пэрыядычныя выданьні — бадай што першае, да чаго зьвяртаецца дасьледнік, які пачынае вывучаць гісторыю беларускага жыцьця на эміграцыі. Тым больш гэтаму спрыяе наяўнасьць вялікай „Бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе“ Вітаўта й Зоры Кіпеляў, дзе беларускія часопісы, газэты, бюлетэні й г. д. даволі пасьлядоўна пералічаныя.
Разам з тым, сама эміграцыйная пэрыёдыка ёсьць часткай гэтага самага жыцьця беларускіх эмігрантаў. Факгам свайго зьяўленьня, тэматыкай, складам рэдакцыі, месцам і часам выданьня, фарматам і г. д. друкі могуць шмат распавесьці пра абставіны беларускага жыцьця ў той ці іншай краіне. Аднак для сур’ёзнага аналізу пэрыядычнага друку недастаткова проста ведаць усё ягоныя парамэтры. Неабходна абавязкова ўлічваць тое, што можна назваць „эміграцыйным кантэкстам“ — абставіны, спэцыфіку жыцьця выдаўцоў і чытачоў пэрыёдыкі, „рэдакцыйную кухню“, умовы, якія існавалі для выдавецкай справы ў той ці іншай краіне, а фактычна — гісторыю беларускіх дыяспараў.
3 улікам таго, што гісторыя беларускага жыцьця на Захадзе на сёньня дасьледаваная даволі слаба, зьяўленьне амаль 900-старонкавага манаграфічнага выданьня Юр’я Гарбінскага „Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі 1945—2005“ выклікала супярэчлівыя думкі. 3 аднаго боку, варта вітаць любую спробу дасьледаваньня эміграцыйнай праблематыкі, тым больш аналітычнага характару. Зь іншага — пры згаданай вышэй слабой распрацаванасьці „эміграцыйнага кантэксту“ сур’ёзная аналітыка пэрыёдыкі падаецца задачай на сёньня невырашальнай, тым больш для аднаго дасьледніка. На жаль, праца Юр’я Гарбінскага пацьвердзіла засьцярогі.
Празь вялікі аб’ём надрукаваных у кнізе матэрыялаў пасьлядоўны іх разгляд і крытыка забраў бы занадта шмат месца й часу, дый праз паўторнасьць розных заўвагаў наўрад ці быў бы чытэльны. Таму зьвернемся найперш да асноўных момантаў дасьледаваньня, якія выклікаюць прынцыповыя заўвагі.
Адна з галоўных досьл едных ідэяў аўтара — паказ рэлігійнай пэрыёдыкі на фоне агульнага беларускага пэрыядычнага друку на Захадзе — абумовіла структуру працы. У выніку асобны разьдзел кнігч (другі зь ліку) аўтар прысьвяціў уласна беларускаму пэрыядычнаму друку на Захадзе, ягонаму зьместу, геаграфіі й спэцыфіцы. Трэці — цалкам аддадзены рэлігійнай пэрыёдыцы, „шляхам і парамэтрам яе разьвіцьця“, і далей чацьверты разьдзел працы ўяўляе сабою адлюстраваную ў табліцах, дыяграмах і графіках статыстыку беларускай эміграцыйнай пэрыёдыкі паводле разнастайных крытэраў (месца выданьня, колькасьці нумароў, спосабу выданьня, тэматычнага профілю й інш).
Згаданыя тры асноўныя разьдзелы маюць відавочную ўзаемасувязь. Так, прэзэнтацыя эміграцыйных друкаў наагул і рэлігійных у прыватнасьці ідзе паводле аднолькавай схемы, дзе абавязкова ўвага зьвяртаецца на профілі й пэрыядычнасьць выданьняў, тэматыку публікацыяў і асноўныя рубрыкі, выкарыстаньне кірылічнага ці лацінічнага шрыфтоў, тэхнічныя парамэтры й спосаб памнажэньня, наклады, кошты вытворчасьці, кальпартаж. У выніку даволі часта аўтарскія думкі ў разьдзелах паўтараюцца.
Можна запярэчыць, што аўтар падае ў тых разьдзелах усё ж розныя матэрыялы, і калі зробленыя на іх падставе высновы адносна эміграцыйнай пэрыёдыкі ўвогуле й рэлігійнай асобна супадаюць, гэта адлюстроўвае дзейнасьць агульных мэханізмаў іх разьвіцьця. Аднак праблема зусім неў паўтарэньні высноваў, а ў паўтарэньні пералікаў. Прыкла-
дам, у частцы, прысьвечанай эміграцыйнаму друку наагул і яго тэхнічным характарыстыкам (с. 147), падаецца:
„Фарматы пэрыядычных выданьняў у розныя пэрыяды іўрозных краінах выглядалі такім чынам:
а) Нямеччына іАўстрыя (пэрыяд лягераў ДП):
-Аўстрыя: 21x30 см;
Нямеччына: 14,4x21,5; 15x21; 20x29; 20,5x29,2; 20,7x29,6; 21x27; 21x27,5; 21x29,3; 31x29,5; 21x30; 21,2x30; 21,2x30; 27x29; 29,7x30 см;
б) іншыя краіны Заходняй Эўропы:
- Бэльгія: 19x30,6; 27x33 см;
- Ватыкан: 14,8x21 см;
[-]
г) Аўстралія: 20x24,8; 20,7x25,7; 21x29 см“.
Аў частцы, прысьвечанай рэлігійнаму друку (с. 268), уважаецца:
„...фарматы эміграцыйныхрэлігійных выданьняў у 1946—2005 гадах выглядалі такім чынам:
а) Заходняя Эўропа:
Аўстрыя: 21x30 см;
Бэльгія: 19x30,6; 27x33 см
Ватыкан: 14,8x21 см
[...]
г)Аўстралія: 20x24,8; 20,7x25,7; 21x29 см“.
I ўпершым, і ў другім выпадку пералікі не суправаджаюцца ніякімі камэнтарамі, якія б дапамаглі чытачу зразумець важнасьць уліку згаданых парамэтраў, іх значэньне ў разьвіцьці беларускай эміграцыйнай пэрыёдыкі ўвогуле й рэлігійнай у прыватнасьці ды патрэбу згаданых пералікаў.
Шматлікімі сьпісамі й пералікамі поўняцца абодва згаданыя разьдзелы. Напрыклад, на с. 85 падаюцца імёны тых, хто браўудзел у выдавецкім працэсе ў Нямеччыне. Пасьля пераліку 58-мі прозьвішчаў беларусаў ідзе пазнака „ды інш.“, што ў сваю чаргу выклікае лягічнае пытаньне ў патрэбе такога вялікага пераліку асобаў без пазначэньня канкрэтных пэрыёдыкаў, да якіх яны мелі дачыненьне, незразумела таксама, колькі ж яшчэ дзеячаў засталіся па-за гэтым сьпісам.
Цікава, што падобныя пералікі мэтадычна падаюцца амаль па кожнай краіне, дзе выдавалася беларуская пэрыёдыка, аднак падыходы да іх фармаваньня ў аўтара, відавочна, былі розныя. Прыкладам, у амэрыканскім, канадыйскім, аўстралійскім пераліках згаданыя як асобы з старой эміграцыі, гэтак і з новай, а ў сьпісе, прыкладам, брытанскім,
беларускіх аўтараў эміграцыі 1990-х няма. Затое ў апошнім ёсьць два брытанцы Дж. Дынглі й А. МакМілін, якія выдавалі й друкаваліся выключна ў „The Journal of Byelorussian Studies“, i гэта пры тым, што ангельскамоўныя часопісы Юры Гарбінскі ўлічвае ў сваёй статыстыцы зусім асобна й акурат да „беларускай прэсы“ іх не залічвае.
У пераліку асобаў, што ўдзельнічалі ў станаўленьні й разьвіцьці беларускага пэрыядычнага друку ў Аўстраліі, згадваецца, сярод іншых, Кастусь Чабатар. Але гэты чалавек, які належаўда беларускага асяродку ў Заходняй Аўстраліі (дзе пэрыядычных выданьняў беларусаў наагул не было), жыў далёка ад беларускай грамады ў Пэрце, і ён аніяк ня мог браць удзелу ў друку якіх бы то ні было аўстралійскіх беларускіх пэрыёдыкаў.
Акрамя пералікаў аўтараў, фарматаў выданьняў, у згаданых разьдзелах пералічваюцца ўласна назвы выданьняў, колькасныя іх разьмеркаваньні паводле профілю, спосабу памнажэньня й г. д. I ўся тая самая інфармацыя ў графічным выглядзе адначасова падаецца ў чацьвертым разьдзеле кнігі „Беларуская пэрыёдыка на Захадзе: статыстыка“. Атрымоўваецца, што сэнсава згаданыя другі й трэці разьдзелы кнігі амаль нічога не дадаюць да таго статыстычнага чацьвертага разьдзелу, бо ўяўляюць сабою, па сутнасьці, простае апісаньне зробленых табліцаў і дыяграмаў. За пералікамі й падлікамі не ідзе нгякага аналізу. I гэта першы прынцыповы момант для крытыкі працы Юр’я Гарбінскага. Падлікі й падзелы выданьняў на групы самі па сабе ні пра што ня цьвердзяць. Чытач з „апісальных“ частак не атрымоўвае ніякай дадатковай інфармацыі ў параўнаньні з тым, што ён бачыць у табліцах ці дыяграмах. А прыведзеныя аўтарам зьвесткі ставяць вялікую колькасьць насамрэч цікавых пытаньняў. Прыкладам, у разьдзеле, прысьвечаным друку Нямеччыны, гаворыцца (с. 85): „Кульмінацыйнымі былі 1946—1949 гады, калі на год прадукавалася ад 31 да 42 пэрыёдыкаў. Але ўжо ад пачатку 1950-х гадоў дзейнічае тэндэнцыя да зьмяншэньня з адначасовай стабілізацыяй колькасьці друкаванай прадукцыі, якая трывае ад 1970 да 1989 году і складае ў сярэднім упэрыёдыкаў на год. 3 пачаткам 1990-х гадоў выхад пэрыёдыкаў у Нямеччыне запавольваецца, а ў 1993 годзе цалкам спыняецца“. На гэтым аповед заканчваецца, і чытач застаецца ў збянтэжанасьці наконт таго, чым тлумачацца згаданыя зьмены ў колькасьці выданьняў, што адбыліся ў Нямеччыне паміж 1950-мі й 1970-мі гг. і г. д.
Або, прыкладам, зьвесткі пра беларускі пэрыядычны друк у Бэльгіі (с. 88-89):
„Друк у жыцьці беларускай грамады Бэльгіі адыграў таксама важнуюролю. Ён функцыянаваў тут ад 1947 да 1958 году. Пэрыёдыка была прадстаўлена 18 выданьнямі: 9 — грамадзка-палітычнымі і 4 моладзевымі. Два выданьні мела Згуртаваньне беларускіх Камбатантаў. Выходзіў таксама каталіцкі лісток „Slova Bozaje“, які выдаваў кс. Ф. Чарняўскі.
Найбольшая колькасьць беларускіх пэрыёдыкаў прадукавалася ў Лювэне (9 выданьняў), а таксама ў Льежы (4 выданьні). Паасобныя бюлетэні і часапісы выходзілі ў Брусэлі і Шарлеруа. Але адноснай стабільнасьцю сярод іх вылучаліся толькі тры выданьні: „Камунікат ЦБАА“, „Infarmacyjny Biuleten Sajuzu Bielarusau Belhii“ iрэлігійны пэрыёдык «Slova Bozaje»“.
Ha выдавецкай ніве актыўна працавалі: А. Арэшка, Я. Запруднік, Я. Лабоўка, А. Марговіч, Б. Рагуля, У. Рыжы-Рыскі, М. Саўка-Міхальскі, a. А. Смаршчок, П. Урбан, Ф. Цімафейчык (традыцыйна на эміграцыі яго ўсё ж звалі Тодар, а ня Фёдар. — Н. Г.), У. Цьвірка, кс. Ф. Чарняўскі.
Заўважым, што беларускі пэрыядычны друк у Бэльгіі функцыянаваў на працягу 12 гадоў. У гэты пэрыяд усплёск яго актыўнасьці назіраўся ў 194720836 ды яшчэ ў 1952 і 1955 гадах, калі выдавалася па 4—5 пэрыёдыкаў на год. Аднак у другой палове 1960-х гадоў гэты працэс запаволіўся і потым канчаткова спыніўся. Да гэтага ў значнай меры спрычынілася далейшая (рэ)эміграцыя беларускага актыву і абсальвэнтаў Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Вялікабрытанію, Францыю ды краіны Новага Сьвету“.
I на гэтым „аналіз“ беларускай пэрыёдыкі Бэльгіі заканчваецца, пакінуўшы процьму пытаньняў: чаму Саюз беларусаў Бэльгіі, які існуе да сёньня, не выдаваў сваіх пэрыёдыкаў? якія былі ўмовы для друку ў Бэльгіі? і г. д.
Шмат цікавых назіраньняў магчыма зрабіць на падставе пададзенай у кнізе інфармацыі. Так, аўтар паказвае, што гумарыстычных выданьняў на эміграцыі ў беларусаў было няшмат, толькі 12, і значная частка іх выдавалася ў часы лягераў ДП або ў наступны пасьля лягераў пэрыяд. Аднак за канстатацыяй гэтага цікавага факту не заўважаецца, што зьместам беларускія гумарыстычныя часопісы пераважна адлюстроўвалі змаганьне „крывічоў“ і „зарубежнікаў“. Пры чым гэта датычыць як уласна выданьняў, так і гумарыстычных старонак у грамадзка-палітычных часопісах (гл. нумары часопісу „Аб’еднаньне“ й „Беларус на Чужыне“ ў Ангельшчыне, „Новае Жыцьцё“ ў Аўстраліі й інш.). Аднак чамусьці да прыведзеных статыстычных зьвестак ніякіх
пытаньняў аўтар ня ставіць, і высноваў ці заўвагаў з дадатковай інфармацыяй ня робіць.
Такія „аналізы“ без уласна аналітыкі ўтрымліваюцца ў кожным геаграфічным і тэматычным разьдзеле выданьня, і патлумачыць іх можна толькі тым, што сам дасьледнік на сёньня не валодае дастатковай інфармацыяй, каб зрабіць сур’ёзны аналіз колькасных і якасных зьменаў у беларускай пэрыёдыцы, вызначыць спэцыфіку выдавецкіх цэнтраў і разьвіцьця эміграцыйнага друку ўвогуле й рэлігійнага ў прыватнасьці. To бок аўтар не валодае тым самым „эміграцыйным кантэкстам“, веданьне якога зьяўляецца неабходнаю ўмовай правядзеньня любых галіновых (тэматычных) эміграцыязнаўчых дасьледаваньняў. I гэта яшчэ адзін прынцыповы момант заўвагаў да кнігі.
Што праўда, патрэбу акрэсьліваньня такога кантэксіу аўтар выразна адчувае, бо напачатку кожнай часткі, прысьвечанай пэрыядычнаму друку ў той ці іншай краіне, ён намагаецца падаць некаторыя агульныя зьвесткі пра колькасьць беларусаў і асноўныя беларускія арганізацыі. Бяда толькі ў тым, што пры адсутнасьці адмысловых дасьледаваньняў па беларускіх дыяспарах у большасьці згаданых краінаў аўтар вымушаны карыстацца зьвесткамі, якія часта не вытрымліваюць крытыкі.
Напрыклад, асноўнай крыніцай пры падаваньні колькасных характарыстык беларускай прысутнасьці для Юр’я Гарбінскага стаў тэкст Аўгена Каханоўскага „Фактычныя дадзеныя аб стане беларускай эміграцыі“, напісаны яшчэ ў 1949 г.‘. Пры гэтым сам дасьледнік заўважае, што крыніца гэтая праз палітычную заангажаванасьць ня ўлічвала частку арганізацыяў. Да таго ж, 1949 год, калі быў напісаны тэкст, быў толькі пачаткам стварэньня беларускіх дыяспараў у большасьці краінаў, і пададзеныя тут зьвесткі хутка састарэлі. Тым ня менш, гэтыя дадзеныя амаль адзіныя, што Юры Гарбінскі падае пры акрэсьленьні колькаснага складу беларускай прысутнасьці на Захадзе. Прычым і гэта робіць не заўсёды дакладна.
Напрыклад, на с. 98 сьцьвярджаецца, што колькасьць беларусаў у Канадзе ў другой палове 1940-х складала 20—30 тысячаў чалавек, пры гэтым даецца спасылка на згаданы тэкст Аўгена Каханоўскага й дасьледаваньне Янкі Садоўскага. У зьвестках Каханоўскага сапраўды ёсьць 30 тысячаў. Аднак надалей Юры Гарбінскі сьцьвярджае, што паваенная эміграцыя ў Канаду склала каля 5 тысячаў беларусаў, і таксама спасы-
1 Каханоўскі А. Фактычныя дадзеныя аб стане беларускай эміграцыі // Запісы БІНІМ. №28. Нью-Ёрк—Менск, 2005. С. 273—284.
лаецца на Каханоўскага. Але ў апошняга такой лічбы наагул няма, a ёсьць толькі 1500 чалавек на 1949 г. Пры гэтым трэба ўлічваць, што асноўная хваля паваеннай эміграцыі прыехала туды пазьней і дакладных зьвестак пра яе памеры ўвогуле на сёньня няма.
Адносна колькасьці беларусаў у Аргентыне ў дасьледаваньні таксама існуе пэўная блытаніна. Аўтар падае, паводле Каханоўскага, на KaHep 1940-х гг. 6о—іоо тысячаў беларусаў у гэтай краіне, а потым сьцьвярджае, што нацыянальна сьведамыя былі менавіта паваенныя эмігранты, якіх налічвалася ў Аргентыне ад 700 да 5 тысячаў. I зноў спасылаецца на Каханоўскага, у якога такіх лічбаў няма, а пазначана толькі 500 беларусаў паваеннай хвалі на 1949 г. Адкуль тады зьявілася колькасьць у 5 тысячаў (можа быць і рэальная), застаецца невядомым.
Наогул жа, у дачыненьні беларусаў Аргентыны й іхнай пэрыёдыкі варта зрабіць адмысловую заўвагу. У гэтай краіне, дзе даволі шмат беларусаў зьявілася ў міжваенны час, беларускія асяродкі адрозьніваліся спэцыфічным прасавецкім характарам. Пры гэтым, выхадцы зь Беларусі тут ужо ад тых часоў мелі ўласныя арганізацыі й выданьні, згадкі пра якія ёсьць у „Бібліяграфіі“ Кіпеляў. Аднак у паваенны час гэтая „старая“ беларуская эміграцыя варожа паставілася да „новай“ паваеннай, нацыянальна сьведамай, і пачала актыўнае зь ёй змаганьне. У выніку апошняя прагуляла, і нацыянальнага кшталту беларускія арганізацыі (і друкі) у Аргентыне зьніклі. Але засталіся прасавецкія арганізацыі з сваімі друкамі. На жаль, сёньня гэтая спэцыфічная расейскамоўная пэрыёдыка прасавецкіх беларусаўу Аргентыне няўлічаная, хоць выдаўцамі выступалі менавіта беларусы.
Так тут пасьля 1945 г. выходзілі „Белорусскнй нллюстрнрованный календарь“ і „йллюстрнрованный календарь“ (гэтыя выданьні Юры Гарбінскі ня згадвае), хоць на іх старонках друкаваліся й беларускамоўныя матэрыялы. Акрамя таго, выдавалася газэта „Наш голос“ (1946— 1949) як орган Саюза беларускіх культурных арганізацыяў, і „дырэктарам“ выданьня быў беларус Трафім Ляшук. У1949—1961 гт. выходзіла „Наша газета“, рэдактар Павал Бойка, а потым Альфонс Мацкевіч (абодва беларусы). Ад 1961 г. і прынамсі да пачатку 1990-х выходзіла таксама газэта „Родной голос“, рэдактарам якой была Марыя Лабыр, што паходзіла з Глыбоцкага р-ну, а потым Уладзімер Клімашэўскі, народжаны ў 1942 г., бацькі якога паходзілі з Баранавіцкага р-ну. Наклад газэты „Родной голос“ быў да 15 тысячаў асобнікаў.
Зразумела, што гэтыя выданьні складана ўлічваць як беларускія, бо выходзілі яны пераважна па-расейску (а часткова й па-гішпанску) на
грошы савецкай амбасады. Але трэба мець на ўвазе тое, што яны ў прынцыпе былі ў паваенны час і беларусы Аргентыны лічылі іх сваімі выданьнямі. Да таго ж, без інфармацыі пра наяўнасьць такіх выданьняў і такой асаблівасьці беларускай грамады ў Аргентыне немагчыма зразумець сьціпласьць нацыянальнага беларускага друку ў гэтай краіне й нязначную актыўнасьць Згуртаваньня беларусаўу Аргентыне. Акрамя таго, спэцыфіка аргентынскіх арганізацыяў выхадцаў зь Беларусі ставіць перад дасьледнікамі тэрміналягічнае пытаньне: што трэба лічыць беларускай прэсай і беларускай дыяспарай увогуле?
Шмат пытаньняў выклікае й інфармацыя, пададзеная Юр’ем Гарбінскім адносна беларускай прысутнасьці ў Вялікабрытаніі. Так, на с. 91 з спасылкай на Каханоўскага сьцьвярджаецца пра „каля н тысячаў беларусаў у Вялікабрытаніі“. Прычым „частка іх зь першага Корпусу, частка з Другога, а рэшта з ДГГ. Зьвесткі Каханоўскага абапіраюцца на дадзеныя саміх брытанскіх беларусаў, і туг пярэчыць складана, аднак крыніцы зьяўленьня беларускіх эмігрантаў у Брытаніі аўтар падае няпоўна. Прытым, што колькасьць ДП тут была невялікая, у параўнаньні зь іншымі краінамі беларускай эміграцыі (не больш за 1 тысячу асобаў), і пераважную колькасьць мясцовых беларусаў складалі былыя жаўнеры Арміі Андэрса, была яшчэ адна група нашых суайчыньнікаў з даволі спэцыфічным шляхам у Брытанію — цывільныя сваякі польскіх жаўнераў. I аўтару дасьледаваньня рэлігійнай тэматыкі гэта неабходна ўлічваць, бо частка тых цывільных сваякоў стала актывістамі парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Лёндане.
Далейшыя колькасныя заўвагі Юр’я Гарбінскага выклікаюць сумненьні ня столькі сваім зьместам, колькі крыніцай зьвестак. Адзначаецца, што„з гэтай лічбы (н тысяч. — Н. Г.) толькі 10—15% былі нацыянальна сьведамыя, выяўляючы сеаю беларускасьць у паўсядзённым жыцьці“, і даецца спасылка на размову-інтэрвію з а. Паўлам Вялікім ад 15 верасьня 2005 г. Навуковец і дасьледнік-аматар адразу паставяць пытаньне: наколькі правамоцна ў гэтым выпадку спасылацца на прыватнае меркаваньне тае ці іншае асобы? Так, а. Павал Вялікі жыў пэўны час у Брытаніі, але наўрад ён праводзіў адмысловыя дасьледаваньні ўзроўню нацыянальнай сьведамасьці беларусаў, каб рабіць пэўныя высновы. Крыху ніжэй Юры Гарбінскі, паводле размовы зь Вітаўтам Кіпелем, падае прыкладны адсотак актыўных у грамадзкім жыцьці беларусаў: 20—25%. Лягічным працягам гэтай інфармацыі павінна быць тлумачэньне прыблізнасьці й адноснасьці згаданых лічбаў, чаго дасьледнік ня робіць, безаглядна ім давяраючы. Няма таксама ніякага
тлумачэньня, чаму ў Брытаніі а. Вялікі гаворыць толькі пра 10—15% сьвядомых, а ў ЗША Вітаўт Кіпель — пра 20—25% актыўных. У чым прычына розьніцы ў лічбах і ці не паўплывала яна, прыкладам, на характар ці абставіны выдавецкай дзейнасьці?
Безаглядны давер эміграцыйным аўтарытэтам добры ў звычайным жыцьці, а не ў навуковай працы, бо гэта прыводзіць часам да падаваньня памылковых зьвестак і высноваў. Так, спасылаючыся на тую ж размову з а. Паўлам Вялікім, Юры Гарбінскі сьцьвярджае (с. 91): „Пазьней колькасьць іх (беларусаўу Брытаніі. — Н. Г.) нязначна зьменшылася за кошт тых, хто ў 50-я—бо-я гады настала выэмігравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Аргентыну“. Па-першае, рээміграцыя беларусаўз Брытаніі пачалася яшчэ пры канцы 1940-х гг, менавіта тады адсюль зьехалі дзясяткі актыўных беларусаў, у ліку якіх Кастусь Акула, Міхась Мацукевіч, Вінцэнт Жук-Грышкевіч і шмат іншых. Па-другое, у брытанскіх дасьледаваньнях сьцьвярджаецца пра тое, іпто каля чвэрці эмігрантаў цягам 1950-х выехалі ў іншыя краіны. На беларускай дыяспары ў гэтай краіне гэта адбілася самым нэгатыўным чынам, бо колькасьць актыву асноўных арганізацыяў праз рээміграцыю скарацілася нават ці не ўдвая. Ці ж можна ў такім выпадку казаць пра „нязначны“ выезд беларусаў з Брытаніі? Айцец Павал Вялікі мог проста гэтага ня ведаць ці забыцца, а дасьледнік мусіў гэта ўлічыць.
Нааіул вялікая колькасьць цытатаўразмоваў, асабліва зь Вітаўтам Кіпелем і Янкам Запруднікам, у навуковым дасьледаваньні выклікае сумненьні што да навуковасьці працы. Зразумела, што згаданыя асобы як актыўныя дзеячы беларускай эміграцыі й непасрэдныя ўдзельнікі выдавецкага працэсу валодаюць надзвычай каштоўнай інфармацыяй, аднак і гэтая інфармацыя мусіць падпадаць пад крытычны аналіз. Прыкладам, на с. 227 з спасылкай на Вітаўта Кіпеля гаворыцца, што а. Леў Гарошка меў шырэйшае кола супрацоўнікаў, калі выдаваў „Божым Шляхам“. Вітаўт Кіпель у прыведзенай цытаце сярод іншага згадвае: „Памятаю, з Аўстраліі яму ўвесь час пісаў К. Чабатар“. Насамрэч д-р Кіпель, верагодна, пераблытаў а. Лява Гарошку з а. Язэпам Гэрмановічам або пэрыяды іх рэдагаваньня часопісу, бо а. Леў Гаропіка даволі шмат матэрыялу для „Божым Шляхам“ пісаў сам пад рознымі імёнамі й бязь іх, асабліва ў апошнія гады свайго рэдактарства, а менавіта а. Язэп Гэрмановіч пры адраджэньні часопісу намагаўся ўключыць у кола яго аўтараў больш асобаў з розных краінаў, і адным зь ягоных сталых карэспандэнтаўстаў менавіта Кастусь Чабатар. Гэта можна ўбачыць у зьмесьце „Божым Шляхам“ адпаведных пэрыядаў, аднак Юры
Гарбінскі не праверыў інфармацыі, цалкам давяраючы аўтарытэту Вітаўта Кіпеля.
На аўтарытэт д-ра Вітаўта Кіпеля Юры Гарбінскі спасылаецца нават у вызначэньні суадносінаў праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў беларусаў на эміграцыі (с. 171). Пры чым спасылаецца зноў жа не на дасьледаваньне Кіпеля, а на размову зь ім. Таксама сумнеўна выглядаюць спасылкі й адносна колькасьці беларусаў у ЗША. Так, на падставе зьвестак Каханоўскага сьцьвярджаецца, што беларусаў у ЗША да Другой сусьветнай вайны было 500 тысячаў. I дадаецца, што ў паваеннай эміграцыі беларусы склалі каля 10—15 тысячаў асобаў і падаецца спасылка зноў на размову зь Вітаўтам Кіпелем. Паўстае пытаньне, чаму Юры Гарбінскі не зьвярнуўся да дасьледаваньня таго ж аўтара Belarusians in the United States, дзе Вітаўт Кіпель падае лічбу Ў50—55 тысячаў беларусаў паваеннай эміграцыі? Магчыма, Юры Гарбінскі ня ведаў пра згаданыя лічбы, і таму нават не задумаўся пра неабходнасьці тлумачэньня гэтай прыблізнай статыстыкі.
Гэтаксама як не правярае аўтар дасьледаваньня колькасьці беларусаў у той ці іншай краіне, гэтак жа некрытычна ставіцца й да зьвестак пра арганізацыі, якія ў іх дзеялі. Прыкладам, на с. 91 падаецца пералік беларускіх арганізацыяў у Вялікабрытаніі й Францыі паводле Аўгена Каханоўскага й без усялякага крытычнага аналізу. Сярод згаданых тут аб’яднаньняў такія аднадзёнкі, як Беларуская нацыянал-дэмакратычная партыя або скаўцкія дружыны, але не называецца ні Беларуская каталіцкая місія, ні Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб’еднаньне „Рунь“, ні „Беларускі вызвольны фронт“. Як арганізацыя падаецца Беларускі дом у Лёндане, але нічога няма пра аналягічныя ўстановы ў Брэдфардзе й Манчэстэры. Згаданыя беларускія парафіі БАПЦ у Манчэстэры й Брэдфардзе, а не названыя ў Лёндане, Нотынгэме, да таго ж дзеялі ня толькі парафіі БАПЦ, але й прыходы ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату.
У іншым месцы, пры аповедзе пра беларускія рэлігійныя арганізацыі ў Брытаніі, Юры Гарбінскі так і ня згадвае пра наяўнасьць тут беларускіх прыходаў у юрысдыкцыі Канстынтынопальскага патрыярхату, нават калі гаворыць пра іх друкаваныя выданьні, прыкладам, часопіс „Званіца“. Блытаецца аўтар і ў іншых хрысьціянскіх арганізацыях. Так, ён распавядае пра Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб’еднаньне „Рунь“ як арганізацыю, што мела аддзелы-філіі ў Італіі, Бэльгіі, Гішпаніі, Францыі, ЗША, Аўстраліі (с. 191). Аднак апошняя краіна ў тым пераліку несумненна лішняя, бо тут не было каталіцкіх беларускіх арга-
нізацыяў. Цікава, што на с. 215 Юры Гарбінскі сам сьцьвярджае пра адсутнасьць у Аўстраліі беларускіх каталіцкіх і пратэстанцкіх структураў.
3 аповеду пра Беларускае хрысьціянскае аб’еднаньне „Жыцьцё“ становіцца зразумелым, што аўтар ня ведае яго гісторыі. Храналягічна й сэнсава гэтая арганізацыя, створаная ў лістападзе 1947 г., была папярэдніцай „Руні“ й аб’ядноўвала ня толькі каталікоў-інтэлектуалаў, але й праваслаўных. А калі паўстала ідэя далучэньня да сусьветнай арганізацыі каталіцкіх інтэлектуалаў „Пакс Рамана“, на базе „Жыцьця“ як агульнахрысьціянскай арганізацыі ці з ініцыятывы яеўдзельнікаўузьнікла БАКА „Рунь“, чыя назва й зьмест дзейнасьці адпавядалі патрабаваньням „Пакс Рамана“. Менавіта таму ўжо ў 1951 г., праз два гады пасьля свайго заснаваньня, „Рунь“ прынялі ў шэрагі міжнароднага руху. A „Жыцьцё“ паступова зьнікла й ніякім чынам не магло быць у 1953 г. прынятае ў „Пакс Рамана“, як пра гэта беспадстаўна сьцьвярджае Юры Гарбінскі (с. 191).
Прыкладаўтакога няведаньня кантэксту эміграцыйнага жыцьця ў працы Юр’я Гарбінскага можна знайсьці яшчэ даволі шмат. I гэта было б, можа, не такой вялікай праблемай, калі б не было зьвязана зь іншым вельмі прынцыповым момантам дасьледаваньня — ягонай крыніцазнаўчай базаю.
Любое колькаснае (статыстычнае, паводле Юр’я Гарбінскага) дасьледаваньне мае значэньне толькі тады, калі яно грунтуецца выключна на дакладных, правераных зьвестках. У адваротным выпадку ўсе прыгожыя дыяграмы, падлікі й нават аналітыка (калі яна, несумненна, ёсьць) ня маюць ніякага сэнсу. Недакладнасьць навату адным падліку псуе ўсю сыстэму суадносінаў і перакрэсьлівае вартасьць цэлай працы. На жаль, удасьледаваньні Юр’я Гарбінскага шматтакіх недакладнасьцяў, заснаваных на няведаньні падрабязнасьцяў выданьня тых ці іншых пэрыёдыкаў або спэцыфікі жыцьця беларусаў у той ці іншай краіне ў той ці іншы час. Каб заўважыць гэтыя недакладнасьці, неабходна ўважліва вывучыць табліцы, зьмешчаны на адмысловым CD, дададзеным да кнігі. Відавочна, менавіта на падставе гэтых табліцаў пазьней рабіліся дыяграмы й графікі ў чацьвертым разьдзеле кнігі ды апісаньні ў другім і трэцім.
Найбольшая колькасьць недакладнасьцяў датычыць колькасьці нумароў тых ці іншых выданьняў і часу іх выхаду. Напрыклад, паводле Юр’я Гарбінскага ў 1945—2005 гг. пабачылі сьвет 64 нумары „Камунікату ЗБВБ“, то бок у сярэднім выходзіла па 1 нумары на год. Насамрэч гісторыя выданьня была іншая. Ад 1970-х гадоў „Камунікаты ЗБВБ“
сталі стабільна выходзіць двойчы на год: першы раз перад агульным зьездам ЗБВБ (з паведамленьнем пра час і парадак дня мерапрыемства), а другі — па выніках зьезду й зробленых на ім справаздачах. У 1993 г. выйшаў№99 „КамунікатуЗБВБ“. Потымудругой палове 1990-х, калі выданьнем заняліся прадстаўнікі новай хвалі эміграцыі, узьнікла некаторая блытаніна ў нумарацыі. Так, яшчэ ў 1998 г. пабачылі сьвет №104 і №105 „Камунікату Згуртаваньня Беларусаў Вялікае Брытаніі“, але потым у 1999 г. — зноў №105 (верагодна, нумарацыя пастаўленая памылкова) і №107. У 2000 г. пабачыўсьвет№іО9, іўвыданьні настаў перапынак. А ў 2005 г. выйіпаў зноў „Камунікат ЗБВБ“ №109 і надалей стаў выходзіць прыкладна раз на год. Прынамсі, у 2008 г. выйшаў №112. Такім чынам, на 2005 г. нават фармальна (паводле нумарацыі) пабачылі сьвет 109 нумароў „Камунікату ЗБВБ“, а не пазначаныя ў Юр’я Гарбінскага 64. Гэта несумненна ўплывае на падлікі суадносінаў паводае колькасьці нумароў беларускіх выданьняў ня толькі ў Брытаніі, але й на Захадзе наагул, бо зьяўляецца 45 няўлічаных раней нумароў.
Таксама ня ўлічаны як мінімум адзін нумар іншага выданьня брытанскіх беларусаў — „Камунікату Рады БАІІЦ“. У Юр’я Гарбінскага, сьледам за „Бібліяграфіяй“ Кіпеляў, падаецца, іпто апошні нумар гэтага пэрыёдыку выйшаўу 1977 г., а насамрэч быў яшчэ адзін (ці апошні?) — У1983 г.
Ёсьць пытаньні й з тым, як аўтар улічваў нумары часопісу „Наперад!" і вызначаў сярод іх брытанскія нумары. Юры Гарбінскі ў сваёй табліцы пэрыёдыкаў Брытаніі падае, што часопіс бесыіерапынна выходзіў у Брытаніі ў 1948—1952 іт. і тут пабачыла сьвет 23 нумары. Аднак, і пра гэта гаворыцца ў кнізе Янкі Запрудніка .Дванаццатка“, першыя тры нумары часопісу выйшлі не ў Вялікабрытаніі, а на шляху да яе: №1 — „на рэйках“, №2 — у Мюнстэры, №3 — у Амстэрдаме. Такім чынам, у Брытаніі выйшла не 23 нумары, а толькі 20. Да таго ж апошні брытанскі нумар часопісу пабачыў сьвет не ў 1952 г., а пры канцы 1949 г., бо далей быў перапынак, зьвязаны зь пераездам рэдактараў на навучаньне ў Лювэн. I аднавіў часопіс выхад толькі ў 1953 гУ Бэльгіі ад №24. Гэтая акалічнасьць зноў пацьвярджае хібы дасьледніка ў веданьні беларускіх эміірацыйных рэаліяў, а таксама ўносіць карэктывы ў статыстыку выданьняў.
ІІра скаўцкі часопіс „Да мэты“ Юры Гарбінскі пазначае, што эміграцыйнае выданьне выходзіла ў Лёндане, а насамрэч яго выдавала моладзь у м. Бістэр, акруга Оксан. Нязначная, здаецца, заўвага, але яна зьмяняе падлікі лёнданскіх і не-лёнданскіх выданьняў Брытаніі.
Няправільна пазначаны й час выданьня часопісу „Наша Місія“, які выходзіў з 1999 г., а не з 2000, яку разгляданай працы. Пры гэтым першыя тры нумары выйшлі ў 1999—2001. Потым быў перапынак, і наступны №4 выйшаў толькі ў 2004 г., адпаведна ў 2005 г. выйшаў №5 (у табліцы на CD пазначаецца, што часопіс бесьперапынна выходзіў з 2ооо да 2005 г.).
Зусім цікавая сытуацыя з брытанскімі часопісамі „Званіца“. Першы зь іх, выдаваны лёнданскай парафіяй сьв. Ефрасіньні Полацкай і манчэстэрскай парафіяй сьв. Мікалая пад рэдактарствам Юр’я Весялкоўскага ў 1973-!975 гг., падаецца ў кнізе як рэлігійнае выданьне. А наступнае ўжо аднаасобнае выданьне тае ж лёнданскай парафіі пад аналягічнай назвай, што выходзіла ад 1979 г. — рэлігійным пэрыёдыкам не называецца. Юры Гарбінскі неўлічыў, што новую „Званіцу“ выдавала тая ж парафія, хоць у часопісе й сьцьвярджалася, што гэга„выдае Беларускі нацыянальна-грамадзкі клюбу Лёндане“. Згаданая пазнака, верагодна, была зробленая, каб адмежавацца ад ранейшага рэдактара „Званіцы“, чыя дзейнасьць у часопісе скончылася скандалам у парафіі. Аднак нягледзячы на своеасаблівую зьмену шыльды рэлігійны характар часопісу, яго праблематыка засталіся тымі самымі. Можна спрачацца, лічыць гэтыя выданьні адным часопісам або двума рознымі, але іх характар ад гэтага не зьмяняецца, а вось суадносіны паміж рэлігійнымі й сьвецкімі выданьнямі ў Брытаніі ў працы з улікам гэтай інфармацыі таксама мусяць карэктавацца.
Ёсьць недакладнасьці й ва ўліку колькасьці нумароў аўстралійскага часопісу „Новае Жыцьцё“. У табліцы зазначаецца лічба 36. У гэты лік уваходзяць тыя, што выходзілі ў 1950—1959 гг., а таксама выданьні 2003—2004 г. калі часопіс аднавіў выхад. Насамрэч, у пэрыяд 1950— 1959 гг. выйшлі 34+3 нумары, бо некаторы час (цягам 3 нумароў) часопіс выдаваўся паралельна дзьвюма канкурэнтнымі арганізацыямі. Да таго ж, пасьля аднаўленьня часопісу ў 2003 г. і да 2005 г. пабачылі сьвет яшчэ 4 нумары „Новага Жыцьця“. To бок агульны лік нумароў склаў 41. Гэта карэктуе статыстыку выхаду й суадносіны колькасьці нумароў беларускай пэрыёдыкі ў Аўстраліі й на Захадзе наагул.
Зь невядомых прычынаў не ўлічваюцца ў кнізе як вайскова-вэтэранскія выданьні друкі БВР і БВФ, хоць у гэтых арганізацыяў была выразная арыентацыя менавіта на былых вайскоўцаў, і складаліся яны менавіта з гэтых асобаў, нават рангі надаваліся, і тэматычная скіраванасьць друкаў была адпаведная. Таму й „Барацьбу“, і „Незалежную Беларусь“, і розныя камунікаты БВР і БВФ можна было б залічыць у
вайскова-вэтэранскія, бо інакш незразумела, паводле якіх крытэраў аўтар вылучаў выданьні ў гэтую групу.
Шмат пытаньняў выклікае й разьмеркаваньне часопісаў на групы паводле іх тэхнічных характарыстык. Прыкладам, часопіс „На Шляху“, пазначаны ў кнізе як выдаваны друкам, спачатку выходзіў рататарам. Па-іншаму й не магло быць, бо першыя ягоныя нумары пабачылі сьвет у 1946 г., калі ў брытанскіх беларусаў і грошай на выданьне ў друкарні не было. Толькі некалькі нумароў часопісу ў 1950 г. былі зробленыя ў друкарні, апошнія ж зноў былі рататарныя.
He рататарам, а друкам выдаваліся манчэстэрскія часопісы „Жыве Беларусь“ і „Незалежная Беларусь“. Прычым выходзілі яны на абсталяваньні ўласнай беларускай друкарні БВР, якую на той час набыла гэтая арганізацыя. Пра дзейнасьць гэтай друкарні ў кнізе Юр’я Гарбінскага таксама ня згадваецца.
Сумнеўна разьмяркоўваюцца паводле спосабу друку эміграцыйныя выданьні апошніх гадоў. Аўтар улічвае сёньняшнія выданьні, што перайшлі на выкарыстаньне сучасных інфармацыйных і капіявальных тэхналёгіяў, як рататарныя. Менавіта да гэтай катэгорыі аднесеныя й „Наша Місія", і „Камунікат ЗБВБ“, і адноўленае „Новае Жыцьцё“, і „Інфармацыйны Ліст Беларускага Аб’еднаньня ў П. А.“. Усе гэтыя выданьні насамрэч памнажаліся або ксэракапіяваньнем, або простаю друкаркаю, аднак далучэньне іх да катэгорыі ранейшых рататарных выданьняў падаецца крыху дзіўным. Цікава, што Юры Гарбінскі згадвае пра выкарыстаньне кампутарных тэхналёгіяў для друку беларускіх выданьняў (с. 153), аднак вылучыць іх у асобную групу паводле спосабу друку чамусьці не пажадаў.
Затое даволі штучна вылучаюцца асобна беларускія выданьні Ватыкану й Італіі. Да рэлігійнага друку Італіі адносіцца часопіс „Зьніч“ а. Пётры Татарыновіча. Пры гэтым сам жа Юры Гарбінскі пазначае, што выдавец быў супрацоўнікам Беларускай рэдакцыі радыё „Ватыкан“. Пасьля сьмерці Татарыновіча ягоны спадкаемца ў працы на радыё Янка Мойсік дзеля працягу выдавецкай справы стаў выдаваць бюлетэнь „Хрысьціянскія Навіны“, дзе таксама зьмяшчаў матэрыялы беларускіх радыёпраграмаў. Безумоўна, гэта былі розныя выданьні, з рознай канцэпцыяй, але ж выдаваліся яны, фактычна, у тым самым месцы. Юры ж Гарбінскі выключна паводле фармальнай прыкметы падае „Зьніч“ як італьянскае выданьне, а „Хрысьціянскія Навіны“ — як ватыканскае. I на гэтай падставе аўтар робіць адмысловую статыстыку італьянскіх і ватыканскіх выданьняў ды падае ў дыяграмах і графіках
іх асобныя суадносіны зь іншым пэрыядычным друкам беларусаў на Захадзе.
I гэта далёка ня ўсе заўвагі адносна ўліку беларускіх пэрыёдыкаў у кнізе. Такіх дробных памылак і недакладнасьцяў можна яшчэ назьбіраць даволі. Можа, часам і ня сам аўтар вінаваты ўтым, што ён нешта няправільна ўлічыў, але ж на падставе гэтых зьвестак робяцца далейшыя высновы, статыстычныя выкладкі! А з улікам згаданых хібаў значная колькасьць табліцаў і дыяграмаў губляе свой сэнс і застаецца толькі прыгожымі каляровымі малюнкамі, на якіх немагчыма абапірацца наступным дасьледнікам у справе аналізу разьвіцьця беларускага друку на Захадзе.
Паўстае пытаньне, а што ж тады ёсьць у кнізе Юр’я Гарбінскага, якая займае 884 старонкі? Несумненна, нельга сьцьвярджаць, што яна ня ўтрымлівае ўвогуле ніякай новай і карыснай інфармацыі, акрамя ўласна падлікаў, зробленых пераважна на падставе „Бібліяграфіі“ Зоры й Вітаўта Кіпеляў.
Даволі грунтоўна выглядае першы разьдзел „Рэлігійная пэрыёдыка беларускай дыяспары як прадмет дасьледаваньня“, дзе разглядаецца стан вывучэньня праблемы, асноўныя крыніцы дасьледаваньня, улік і рэгістрацыя пэрыядычных выданьняў. Сапраўды грунтоўна прапісаная гістарыяграфія вывучэньня эміграцыйнай пэрыёдыкі, праўда, ня ўлічвае дысэртацыйнае дасьледаваньне Вольгі Коваль „Пэрыядычныя выданьні беларускай дыяспары як крыніца па айчыннай гісторыі (1939— i960 гг.)“. Несумненна, абароненая ў 2006 г. дысертацыя выклікае шмат пытаньняў з гледзішча падыходаў і высноваў, але этычныя нормы навуковага дасьледаваньня не дазваляюць зусім ня згадваць яе, тым больш што яна непасрэдна перагукаецца з тэмай кнігі Юр’я Гарбінскага й да таго ж зьяўляецца адлюстраваньнем падыходаў сучаснай мэтрапольнай навукі да эміграцыязнаўчай праблематыкі. Да таго ж, сама Вольга Коваль зьяўляецца аўтарам больш як двух дзясяткаў розных публікацыяў, прысьвечаных беларускай эміграцыйнай пэрыёдыцы й яе ўліку ў Беларусі, а ў 2008 г. у Менску пабачыла сьвет ейная манаграфія „Пэрыядычныя выданьні эміграцыі як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)“.
3 агляду крыніцаў, зробленага Юрыем Гарбінскім, відавочна, што ён абапіраўся найперш на амэрыканскія й канадыйскія зборы эміграцыйнай пэрыёдыкі й, на жаль, абмінуў увагай найцікавейшыя фонды Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, дзе акрамя ўласна багатай калекцыі эміграцыйных друкаў утрымліваюцца й цікавыя ар-
хівы каталіцкіх (і ня толькі) рэлігійных дзеячаў. Згаданыя архівы ня толькі дапоўнілі б інфармацыйны зьмест кнігі, але й, верагодна, дазволілі б аўтару пазьбегнуць некаторых памылак.
Цікава выглядае й апошні разьдзел кнігі „Графічныя друкі беларускай дыяспары“, дзе падаюцца разнастайныя „дробныя выданьні“: маркі, паштоўкі, памінальныя карткі й г. д. Што праўда, не зусім зразумела, чаму менавіта гэтыя выданьні аб’яднаныя пад адной вокладкай з эміграцыйнай пэрыёдыкай, а не, прыкладам, з дасьледаваньнем пра паасобныя рэлігійныя выданьні, якое таксама стаіць у плянах аўтара. Да таго ж значная частка пададзенага ў разьдзеле матэрыялу ня мае дачыненьня да рэлігійнага друку — ідзе аповед пераважна пра сьвецкія выданьні, і ніякага параўнаньня ці аналізу тут таксама не прадугледжваецца.
Да карысных у бібліяграфічным пляне можна аднесьці разьдзелы працы Юр’я Гарбінскага, прысьвечаныя тэматыцы публікацыяў беларускага пэрыядычнага друку ўвогуле й рэлігійнага ў прыватнасьці. Хоць, напэўна, было б больш карысьці, калі б аўтар уключыў у сваю кнігу ўласна бібліяграфіі асноўных рэлігійных выданьняў, такіх як „Божым Шляхам“, „Зьніч“, „Царкоўны Сьветач“ і іншыя.
А яшчэ ў кнізе ёсьць шмат сэнсавых і зьместавых недакладнасьцяў, частка якіх ідзе проста ад няўважлівасьці дасьледніка, ёсьць даволі й проста спрэчных момантаў.
Прыкладам, у пераліку гарадоў Бэльгіі на с. 193 чамусьці згадваецца францускае Ля Крэзо, а на с. 217 у якасьці выдаўца „Беларускага праваслаўнага Календара“ ў Мэльбурне пазначаецца не парафія Трох Віленскіх Пакутнікаў, а парафія Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла (якая насамрэч існуе ў Адэляйдзе). На с. 84 пры пераліку прыкладаў беларускага друку ў Нямеччыне пададзеныя „«Барацьба», „Бацькаўшчына“, „Вехі“, друкі БВФ і інш.“. У той жа час часопіс „Барацьба“, уласна, таксама быў выданьнем БВФ, а таму пералічаны шэраг — некарэктны.
На с. 115 пазначаецца, што ў Канадзе цягам 1945—2005 гг. выдавалася толькі 1 газэта. Нават ня быўшы адмыслоўцам у эміграцыйнай пэрыёдыцы, адразу можна назваць дзьве канадыйскія беларускія газэты „Беларускі Голас“ і „Беларускае Слова“, што былі газэтамі й паводле профілю й паводле фармату. Аднак з кнігі Юр’я Гарбінскага незразумела, якое менавіта з гэтых выданьняў як газэта ня ўлічваецца й чаму.
На с. 177 У разьдзеле, прысьвечаным рэлігійнаму друку ў Нямеччыне, чамусьці згадваецца францускі часопіс „Божым Шляхам“ і яго выдавец а. Леў Гарошка. Адалей на с. 181 аўтар сьцьвярджае, што „першыя беларускія рылш-катпаліцкія парафіі на Захадзе былі зарганізаваныя
на пераломе 1946—1947 гадоў у Брытанскай і Амэрыканскай акупацыйных зонах Нямеччыны...“ Але ж трэба ўзгадаць, што ў 1946 г. у Парыжы пачала працу Беларуская каталіцкая місія на чале з а. Лявом Гарошкам, які ўжо 25 кастрычніка 1946 г. прыбыў у францускую сталіцу. Такім чынам, рэлігійныя структуры каталікоўу Нямеччыне не былі першымі на Захадзе.
У пераліку прозьвішчаў кальпартэраў часопісаў „Божым Шляхам“ і „Зьніч“ у 1950-х гг. на с. 284—285 няма пазнакі, што зьвесткі пра знаходжаньне кальпартэраў справядлівыя толькі для нейкага канкрэтнага часу. Прыкладам, згаданыя тут М. Вострыкаў (Лювэн), Г. Юзэфовіч (Буэнас-Айрэс), Д. Яцкевіч (заходні Брысбэн), А. Шацько (Лювэн), Ч. Кукель (Лювэн) у другой палове 1950-х ужо зьмянілі месца свайго жыхарства ў параўнаньні з пазначаным.
На с. 187 Юры Гарбінскі сьцьвярджае, што „з закрыцьцём лягераў ДПрэлігійная пэрыёдыка пачынае выходзіць у Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Італіі, Гішпаніі і ў Ватыкане“. У дачыненьні Вялікабрытаніі гэта справядліва толькі адносна праваслаўных выданьняў. Беларускае жыцьцё тут існавала паралельна дзейнасьці лягераў ДП у Нямеччыне з 1946 г., і рэлігійныя выданьні, у тым ліку і ўлічаныя ў кнізе друкі арганізацыяў БХАА „Жыцьцё“ і БАКА „Рунь“, пабачылі сьвет яшчэ пры канцы 1940-х — на пачатку 1950-х, калі ДП-лягеры яшчэ не былі зачыненыя.
На с. 192 сьцьвярджаецца, што „лёнданскі“ часопіс „Божым Шляхам“ пад рэдакцыяй а. Язэпа Гэрмановіча быў „слабейшым паводле зьместу, тэматыкі і жанравайразнастайнасьці матэрыялаў“. Пры гэтым аўтар не прыводзіць аніякіх пацьверджаньняў свае думкі. Між іншага, трэба заўважыць, што выраз пра друк гэтага часопісу ў 1964— 1980 гг. у Лёндане лягічна няправільны. „Божым Шляхам“ выдаваўся ў Лёндане, але доўгі час друкаваўся ў адной з друкарняў Мюнхэну, бо так было таньней. I месца друку пазначалася ў самім часопісе.
Шмат пытаньняў выклікаюць зьвесткі пра наклады пэрыёдыкаў, у якіх Юры Гарбінскі таксама даволі часта спасылаецца як на крыніцу інфармацыі на Вітаўта Кіпеля й Янку Запрудніка. Але наклады выданьняў не былі зьявай стабільнай. I таму зьвесткі пра іх маюць вялікую ступень прыблізнасьці, а дасьледнік імкнецца тут да значнай канкрэтызацыі. У выніку падае, прыкладам, што часопіс „Божым Шляхам“ выходзіў накладам 1 ооо асобнікаў, з спасылкай на а. Аляксандра Надсана. У пэўныя часы гэта так і было, але далёка не заўсёды, і такую абсалютную лічбу, імаверна, падаваць ня варта, або калі падаваць, то з выразнай агаворкай яе адноснасьці. Таксама на с. 158 гаворыцца, што ў Аўстраліі друкаваныя выданьні мелі наклады 300—400 асобнікаў. Ад-
нак рэальныя наклады розных пэрыёдыкаў, зноў жа, адрозьніваліся, але пераважна не перавышалі іоо. Гэта вызначалася яшчэ й тым, што тэхналёгія рататарнага друку часта не дазваляла рабіць больш за сотню адбіткаў аднае падрыхтаванае старонкі. Таму заявы пра 300—400 асобнікаў пэрыёдыкаў у Бэльгіі, Ватыкане, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі таксама выклікаюць сумневы.
Спрэчнае й цьверджаньне на с. 199. „...Палітычныя дзеячы БНР стараліся, бадай, заўсёды трымацца на значнай адлегласьці адрэлігійнай справы, трактуючы яе маргінальна.Улічваючы гісторыю аднаўленьня БАГІЦ у 1948 г. і ролю прыхільнікаў Рады БНР у гэтай падзеі, з такой высновай аўтара наўрад ці можна пагадзіцца.
Можна яшчэ даволі доўта пералічваць тое, што ў кнізе ёсьць і, галоўнае, чаго там няма. Каротка пра гэта можна было б сказаць наступным чынам: тут ёсьць падлікі й пралікі, ёсьць сьпісы й недакладнасьці, тут ёсьць зьвесткі й няма аналізу, а таму за пералікамі выданьняў і аўтараў, накладаў і месцаў выданьня не відаць уласна разьвіцьця й спэцыфікі беларускага рэлігійнага друку на Захадзе, незразумела, чым праваслаўныя выданьні адрозьніваліся ад каталіцкіх або пратэстанцкіх, чаму ў адны пэрыяды друкавалася больш, а ў іншыя — менш. Недасьведчанаму чытачу будзе таксама незразумела, чаму адны выданьні ў 1980-х падтрымоўвалі ў расколе мітрапаліта Ізяслава (Бруцкага), а іншыя — мітрапаліта Мікалая (Мацукевіча). У кнізе няма ўласна гісторыі й ня складваецца ўражаньня, што аўтар здольны яе напісаць.
Відавочна, што дэкляраваная Юр’ем Гарбінскім на самым пачатку дасьледаваньня мэта — „разгледзець шляхі й спэцыфіку разьвіцьця рэлігійнай пэрыёдыкі ды графічных друкаў беларускага замежжа“ — так і засталася ім не дасягнутай, бо ні шляхоў, ні спэцыфікі ды тым больш разьвіцьця чытач тут ня знойдзе.
Можна запытаць: што ж, тады наагул ня варта цяпер займацца вывучэньнем беларускай пэрыёдыкі цалкам і па галінах, пакуль ня вывучаная гісторыя ўсіх беларускіх асяродкаў на Захадзе? Безумоўна, варта. Але прыклад разгляданай кнігі паказвае, што ня трэба ставіць перад сабою звышзадачы й намагацца пісаць пра ўсё адразу. Больш эфэктыўна выдаць некалькі бібліяграфіяў рэлігійнай пэрыёдыкі або адмысловых грунтоўных дасьледаваньняў, прысьвечаных выдавецкаму працэсу ў асобных краінах, дзе б пералічаліся й друкі, і наклады выданьняў, і дзе было б месца для біяграфічных зьвестак пра выдаўцоў і рэдактараў. Менавіта такія выданьні патрэбныя сёньняшняму эміграцыязнаўству, а не прыгожыя й бессэнсоўныя дыяграмы, зробленыя на падставе недакладных зьвестак.
Кніжная паліца
Натальля Гардзіенка
Менск
ІДЭАЛЯГІЧНА ПРАВІЛЬНАЕ ВЫДАНЬНЕ
Коваль В. Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.). Мінск: РІВШ, 2008. — 166 с.
У сучаснай Беларусі не існуе інстытуцыйнага вывучэньня праблемаў беларускага замежжа. Асобныя працы па эміграцьіязнаўстве, што абараняюцца ў розных установах, даволі часта абапіраюцца на вузкую крыніцазнаўчую базу й маюць выразную ідэалягічную афарбаванасьць, што адлюстроўвае стаўленьне сёньняшняй улады да беларускіх дыяспараў, асабліва на Захадзе. Выдадзеная ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы кніга Вольгі Коваль, прысьвечаная пэрыядычным выданьням беларускай дыяспары, сталася яскравым сьведчаньнем адзначаных хібаў.
У якасьці галоўнай мэты дасьледаваньня аўтарка вызначыла: „вывучыць месца іролю прэсы ў інфармацыйнай вайне таго часу, асаблівасьці функцыянаваньня і ўплыву на грамадзкую думку беларускамоўных пэрыядычных выданьняў дыяспары еаеннага і пасьляваеннага часу“(с. 6). Такім чынам, з самага пачатку сваёй працы Вольга Коваль прымае за аксіёму тое, што беларускія пэрыядычныя выданьні эміграцыі былі актыўнымі ўдзельнікамі „інфармацыйнай вайны“ і мелі ў гэтай сувязі выразны ўплыў на грамадзкую думку дыяспары. Безумоўна, навуковец мае права ставіць перад сабою любыя мэты, аднак у прыведзенай вышэй фармулёўцы ёсьць два істотныя моманты: першы — выразная ідэалягічная афарбаванасьць мэты дасьледаваньня, другі — аўтар загадзя прымае за дадзенасьць тое, што яшчэ варта сур’езна даказваць. Але ці здольная дасьледніца даказаць тую тэзу? I ці наагул яе можна даказаць? Можна адназначна адказаць, што прыведзенымі ў кнізе сродкамі гэтага зрабіць немагчыма.
Дзіўна выглядаюць храналягічныя межы работы. Калі ніжняя рыса — 1939 г. — выглядае лягічнай і зразумелай, то верхняя — i960 г. —
тлумачыцца даволі цьмяна: „У i960 г. у ЗША прэзыдэнтам быў абраныДжон Ф. Кенэдзі. Ён прапанаваў замежнапалітычную дактрыну „гібкага рэагаваньня“, што мяняе ролю прэсы ў складаным пэрыядзе «халоднай вайны»“ (с. 7). Аднак якім чынам абраньне Кенэдзі кардынальна паўплывала на беларускую эміграцыйную пэрыёдыку, аўтарка не гаворыць. Незразумела гэта й з тэксту дасьледаваньня.
У аснове кнігі ляжыць кандыдацкая дысэртацыя аўтаркі, абароненая ў 2006 г., і цалкам вёрагодна, што з таго часу тэкст не перапрацоўваўся. Менавіта таму сьпіс выкарыстанай дасьледніцай літаратуры ня ўлічвае важных выданьняў, у тым ліку й апошніх гадоў. Адно з такіх выданьняў — праца Лявона Юрэвіча „Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ і „Беларус“ (1947— 2000)“ (Менск, 2006), аўтар якой на падставе вывучэньня рэдакцыйных архіваў пасьлядоўна аднавіў гісторыю існаваньня дзьвюх найбольш уплывовых газэтаў беларускай паваеннай эміграцыі. Іншае выданьне, выкарыстаньня якога выразна не стае Вользе Коваль — кніга таго самага аўтара „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі“ (Нью-Ёрк, 1999). Дасьледніца згадвае друтое выданьне Лявона Юрэвіча — „Мэмуары на эміграцыі“ (Менск, 2005), — аднак яно не зьяўляецца перавыданьнем папярэдняй кнігі, а ў мэмуарнай частцы — цалкам іншая праца. Без уліку напрацовак згаданага аўтара шмат якія „высновы“ дасьледніцы выглядаюць нежыцьцяздольнымі, хаця б таму, што яны не абапіраюцца ні на рэдакцыйныя архівы, ні на больш поўную базу пэрыядычных выданьняў.
Таксама дзіўна, што ў працы Волыі Коваль выкарыстоўваецца толькі менскае перавыданьне працы Алеся Вініцкага „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-!95і гадох“ (1994), а ня першае больш поўнае трохтамовае выданьне (Лос-Анджэлес, 1968), асобнік якога, між іншага, захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук у Менску. Акрамя таго, дасьледніца чамусьці ўпэўненая, што кніга Вініцкага складаецца зь ягоных уласных успамінаў, у той час як там сабраныя ўспаміны шмат якіх дзеячаў беларускага жыцьця ў Нямеччыне.
Няма ў сьпісе выкарыстанай літаратуры й кнігі Яна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне: 19451950“ (Ныо-Ёрк--Беласток, 1994), якая, нягледзячы на сваю даволі вузкую назву, утрымлівае шмат карыснага матэрыялу з гісторыі паваеннага беларускага жыцьця ў Нямеччыне.
Вольга Коваль вырашыла вывучаць эміграцыйную пэрыёдыку выключна паводле тых яе збораў, якія захоўваюцца ў Беларусі. Пры
гэтым, ня бачыўшы ні збораў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, ні калекцыі беларускіх пэрыядычных выданьняў Нью-Ерскай публічнай бібліятэкі, дасьледніца дазваляе сабе безапэляцыйна сьцьвярджаць, што „беларускамоўныя газэты і часопісы, выдадзеныя за мяжой, захаваліся да сёньняшніх дзён часткова, невялікая колькасьць такой пэрыёдыкі знаходзіцца ў бібліятэках Лёндану, Нью-Ёрку. Аднак асноўная частка выданьняў на сёньняшні дзень знаходзіцца ў Беларусі, што дазваляе дасьледчыкам і гісторыкам выкарыстоўваць прэсу ў сваіх работах“ (с. 22). Далей аўгарка супярэчыць сама сабе. 3 аднаго боку, яна згадвае, што ў найбольш поўнай бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе Вітаўта й Зоры Кіпеляў зафіксаваныя 414 назоваў эміграцыйнай пэрыёдыкі, і нават калі выключыць тыя выданьні, што ня ўпісваюцца ў храналягічныя межыі працы Вольгі Коваль, застанецца ўсяго 263 найменьні. Зь іншага боку, сама аўтарка ў Беларусі здолела адшукаць толькі 89 назоваў пэрыёдыкаў (гэта 34% ад агульнай колькасьці) і на гэтай базе грунтуе сваё дасьледаваньне. Узьнікае лягічнае пытаньне: наколькі рэпрэзэнтацыйнай зьяўляецца даступная мэтрапольным навукоўцам выбарка эміграцыйных пэрыёдыкаў? Аўтарка нават не задумваецца над гэтым пытаньнем.
Яна сьцьвярджае: „У манаграфіі праведзена сыстэматызацыя пасьляваенных пэрыядычных выданьняў, усе газэты й часопісы падзеленыя паводле тэматычных, геаграфічных, храналягічных прыкмет. Дадатак складаецца зь дзьвюх табліц, на падставе якіх зроблена сыстэматызацыя агульнага аб’ёму інфармацыі пра даты, месца выхаду й захаваньне асноўных выданьняў беларускай дыяспары, называюцца рэдактары некаторых газэт і часопісаў. Ён уяўляе сабой важную частку працы, бо пэрыёдыку ў якасьці масавай гістарычнай крыніцы пры вывучэньні неабходна было клясыфікаваць, разьдзяліць на групы й выдзеліць агульныя тэндэнцыіразьвіцьця кожнага з кірункаў. Аналіз вынікаў гэтай сыстэматызацыі дае магчымасьць вылучыць агульныя тэндэнцыі разьвіцьця і ўплыву прэсы на чытачоў“ (с. 8—9). Аднак аналіз згаданых табліцаў паказвае, што аўтарка чамусьці ня выкарыстала ў сваёй працы збораў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва ў Менску, дзе таксама зьберагаецца шэраг эміграцыйных пэрыёдыкаў, дый у архівах Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ такіх выданьняў багата. Больш за тое, пададзеная пры канцы кнігі табліца, дзе пазначаюцца месцы захаваньня газэтаў і часопісаў эміграцыі ў Беларусі, далёкая ад верагоднасьці. Прыкладам, часопіс „Запісы БІНІМ“ захоўваеццаў Нацыяналь-
най бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, што не пазначаецца ў Вольгі Коваль, таксама як ёсьць там газэта „Беларускія Навіны“, часопіс „Беларуская Думка“, асобныя нумары „Беларускага Голасу“. I гэта толькі невялікая частка заўвагаў адносна паўнаты згаданай табліцы й адпаведна — крыніцазнаўчай базы дасьледаваньня.
Вельмі дзіўная й сыстэматызацыя выданьняў. Аўтарка вылучае ў асобную групу акупацыйныя выданьні, а сярод паваенных друкаў вылучае грамадзка-палітычныя, літаратурныя, навуковыя, рэлігійныя, маладзёжныя, „скаўцкія, маладзёжныя“, прафэсійныя й гумарыстычныя. У выніку, часопіс „Беларускі студэнт“ адносіцца да акупацыйных выданьняў, а „Беларуская моладзь“ — да маладзёжных, хоць тэматычная скіраванасьць гэтых выданьняў была блізкая. I наагул вызначэньне „акупацыйнае“ ў дачыненьні да газэтаў і часопісаў, што выходзілі ў Бэрліне, выглядае даволі дзіўна. Часопіс „Беларуская думка“ (СаўтРывэр), які сам сябе пазыцыянаваў як грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі, у Вольгі Коваль пазначаны як рэлігійнае выданьне. Дзіўна таксама, што часопіс „Летапіс“, які ў табліцы пададзены як выданьне грамадзка-палітычнае (і гэта адпавядае рэчаіснасьці), у самім дасьледаваньні разглядаецца як „літаратурна-грамадзкі“. Такіх заўвагаў да сыстэматызацыі, праведзенай у кнізе, шмат. Яшчэ больш іх можна прывесьці да другой табліцы, што апісвае крыніцазнаўчую базу дасьледаваньня паводле месцаў выданьня пэрыёдыкаў, часу выданьня, рэдактараў. Вялікая колькасьць недакладнасьцяўтут сьведчыць пра вельмі прыблізныя ўяўленьні аўтаркі пра тыя выданьні, якія яна аналізуе.
Прыкладам (калі ісьці пасьлядоўна паводле табліцы), газэта „Бацькаўшчына“ спачатку выходзіла ў Остэргофэне, толькі пасьля ў 1949 г. перабралася ў Розэнгайм разам з усім беларускім лягерам. Аднак у табліцы гэтае месца выданьня не пазначана, хоцьутэксьце дасьледаваньня аўтарка згадвае такую акалічнасьць. Часопіс „Барацьба“ выдаваў вядомы дзеяч эміграцыі Дзьмітры Касмовіч, нейкі час з дапамогай Юр’я Попкі (іх імёнаў у табліцы і ў самім тэксьце кнігі няма). Часопіс „Баявая Ўскалось“ рэдагаваў таксама Сяргей Хмара, і выходзіў ён ня толькі ў нямецкім Ольдэнбургу, але й доўгі час з 1954 г. — у канадыйскім Таронта, і спыніў сваё існаваньне не ў 1962 г., а ў 1981 г.
Газэту „Беларус“ рэдагаваў ня толькі Станіслаў Станкевіч, ён прыйшоў на гэтую пасаду праз н гадоў, у 1961 г., што, дарэчы, выходзіць, за храналягічныя межы дасьледаваньня. Газэта „Беларускае Слова“ выходзіла ня толькі ў нямецкім Міхэльсдорфе, але і ў амэрыканскім СаўтРывэры, куды перабралася ў 1956 г. і выходзіла яшчэ два гады (у кнізе
ж пазначана, што выдаваньне спынілася ў 1956 г.). Часопіс „Беларуская Думка“ меў рэдакцыйную калегію, у склад якой акрамя згаданых у Вольгі Коваль Леаніда Галяка, Антона Даніловіча, Міхася Кавыля, Івана Касяка ўваходзілі а. Мікалай Лапіцкі й Мікола Шчорс, аднак уласна рэдагаваньнем пэрыёдыка займаліся толькі Даніловіч і Кавыль, а пазьней справу пераняў Жорж Навумчык. Часопіс „Беларуская Моладзь“ рэдагавалі Юрка Станкевіч, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Раіса Станкевіч, Галіна Тумаш, не пазначаныя ў кнізе. 1 гата заўвагі толькі да самых першых пазыцыяў табліцы. Згаданыя памылкі й недакладнасьці сьведчаць, па-першае, наколькі небясьпечна для навукоўца карыстацца няпоўнымі камплектамі пэрыядычных выданьняў, па-другое, наколькі недакладная аўтарка ў сваёй працы, а па-трэцяе, што на зьвесткі, прыведзеныя ў кнізе, іншыя дасьледнікі абапірацца ня могуць без адмысловай іх вэрыфікацыі.
Пры згаданай абмежаванай крыніцазнаўчай базе (нагадаем, В. Коваль не карыстаецца ні эміграцыйнымі зборамі пэрыёдыкі, ні рэдакцыйнымі архівамі, якіх, зразумела, у Беларусі няма) дасьледніца робіць вельмі сур’ёзныя высновы. Што праўда, галоўныя высновы, да якіх яна прыходзіць, чамусьці прапісаныя ўжо ў „Прадмове“ да кнігі, і толькі паўтораныя па разьдзелах і ў „Заключэньні“. Сыстэма ж аргумэнтацыі ўдасьледаваньні выклікае вялікую колькасьць пытаньняў.
Сярод галоўных пастулятаў, якія выводзяцца ў кнізе, можна вылучыць тры найбольш істотныя. Першая тэза: „Асаблівасьцю акупацыйнай беларускамоўнай пэрыёдыкі стала залежнасьць ад палітычных службаў акупацыйнай адміністрацыі і вялікая ступень кантролю зь яе боку за тэматыкаю выданьняў“, пры чым эфэктыўнасьць прапагандысцкай дзейнасьці беларускіх пэрыёдыкаў была, паводле Вольгі Коваль, вельмі нізкая. Складана спрачацца з тым, што нямецкія акупацыйныя ўлады кантралявалі зьмест і тэматыку створаных пад іх пратэкцыяй газэтаў і часопісаў. Аднак ці магла акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі ўплываць на зьмест выданьняў, што выходзілі ў Бэрліне? Мэханізмаў такога ўплыву аўтарка не прыводзіць.
Аналізуючы зьмест выданьняў, Вольга Коваль, згодна з сваёй мэтай, выбірае менавіта тыя матэрыялы, што былі абавязковыя для тагачаснай прэсы — перадавіцы, дзе згадваліся перамогі нямецкай арміі й г. д. Пры чым такія перадавіцы не заўсёды пісалі самі беларускія супрацоўнікі рэдакцыяў, пра што, аднак, дасьледніца ня згадвае. Затое яна гаворыць пра непрафэсіяналізм выдаўцоў беларускай пэрыёдыкі часоў Другой сусьветнай, спасылаючыся на цытату аднаго зь нямецкіх
аўтарытэтаў. Выглядае гэта наступным чынам: „«Беларускіярэдактары у супрацьлегласьць рэдактарам з прыбалтыйскіх краінаў і ітйых акупаваных раёнаў амаль без выключэньня не зьяўляюцца спэцыялістамі, а таму ня маюць дастаткова вопыту, цяжкія на падём, іх неабходна ўвесь час вучыць і настаўляць». У характарыстыцы яскрава падкрэсьлена стаўленьне да беларускіх супрацоўнікаў якда неадукаваных і недысцыплінаваных“ (с. 34—35). Выснова, зробленая Вольгай Коваль, зусім не выцякае з прыведзенай цытаты. Згаданы нямецкі дзеяч сьцьвярджаў толькі тое, што беларускія рэдактары ня маюць дастатковага досьведу й ініцыятыўнасьці ў прапагандысцкіх справах. А можна дапусьціць, што яны й сьвядома больш увагі на старонках сваіх пэрыядычных выданьняў аддавалі іншым пытаньням і не былі такімі зацятымі ў прапагандзе нацызму, як прадстаўнікі балцкіх народаў яшчэ й таму, што ў адрозьненьне ад іх не былі залучаныя ў шэрагі арыйскай расы. У любым выпадку, трактовак згаданага выказваньня можа быць шмат, але пра неадукаванасьць там дакладна няма ніякай размовы, тым больш што даволі часта галоўнымі рэдактарамі тагачаснай пэрыёдыкі былі асобы з вышэйшай асьветай. Дый ці маглі немцы, што, паводле Вольгі Коваль, імкнуліся пашыраць прапаганду сваіх ідэяў сярод беларускага насельніцтва, паставіць на такія адказныя пасады невукаў?
Аб прапагандзе й прапагандыстах у кнізе даволі шмат сказана. Вось адзін з пасажаў: „Выступаць у ролі прапагандыстаў акупанты вельмі часта прымушалі ўрачоў, сьвятароў, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі; яны далучалі гэтыхлюдзей да стварэньня пэрыядычных выданьняў“(с. 32). Рэальнаўявіць сабе апісаны мэханізм даволі складана.
Паводле Вольгі Коваль, у справе прапаганды нацызму выдаўцы беларускіх пэрыёдыкаў выкарыстоўвалі ўсё, і зьвесткі зь беларускай гісторыі й культуры, і публікацыі беларускіх літаратурных твораў, і нават лацінскі альфабэх. „Ужываньне лацінскіх літар — спроба выдаўцоў акупацыйных газэт навязаць чытачам парадкі нацыстаў“, — робіць амаль сэнсацыйную выснову дасьледніца (с. 39). 3 гэтых жа пазыцыяў разглядаецца й прапаганда здаровага ладу жыцьця на старонках беларускай прэсы. Так, прыводзіцца цытата з артыкулу кіраўнічкі СБМ Надзеі Абрамавай: „Цяпер, калі наша краіна на ўздыме, кажны чалавек, якога яна адшукала, абрала, паставіла на адказны пост свайго жыцьця — павінен моцна дбаць пра сваё здароўе. Ён павінен ведаць: цяпер адхіліцца ад працы — гэта значыць здрадзіць справе адбудовы свае Бацькаўшчыны“. Гэтая цытата мала адрозьніваецца ад
таго, якім чынам прапагандаваўся здаровы лад жыцьця і ў даваенным СССР, і ў сучаснай Беларусі, аднак В. Коваль робіць на яе падставе наступную выснову: „Цытата выдатна характарызуе стаўленьне аўтара да здароўя чытачоў як да тавару, бо Германіі былі патрэбныя моцныя остарбайтэры“ (с. 58).
Прыведзеныя прыклады даюць зразумець спосабы аргумэнтацыі сваіх думак, якія выкарыстоўвае аўтарка. Вельмі цікава яна даводзіць таксама неэфэктыўнасьць прапагандысцкай працы беларускіх пэрыёдыкаў. Напрыклад, дасьледніца піша, не зважаючы на тое, што выходзіць за геаграфічныя межы сваёй працы: „Апісваючы дзейнасьць і ўплыў „Беларускай газэты“ (выходзіла ў Мінску), партызаны ў чэрвені 1942 г. пісалі: „Угэтай газэце немцы рэгулярна публікуюць свае распараджэньні пра страты Чырвонай Арміі, а пра свае страты не гавораць ні слова. Страты Чырвонай Арміі падлічваюцца вялізнымі лічбамі забітых, палонных і захолленых трафэяў, але насельніцтва да гэтых паведамленьняў ставіцца зь недаверам“.Дадзеныя зьвесткі падкрэсьліваюць неэфэктыўнасьць прапагандысцкага ўплыву нацыстаў“ (с. 41). Было б дзіўна, калі б партызаны, што стаялі „па іншы бок барыкадаў“, у сваіх рапартах кіраўніцтву паведамлялі пра эфэктыўнасьць прапаганды нямецкіх уладаў, гэта аўтаматычна падкрэсьлівала б хібы іхнай уласнай дзейнасьці. Таму прыведзены доказ наўрад ці можна прымаць як пераканаўчы.
Магчыма, Вольга Коваль і сама гэта адчувае, бо далей прыводзіць іншае выказваньне, ужо зь нямецкага боку: „Узьдзеяньне на насельніцтва цяжка ацаніць, — пазначалася ў дакладзе кіраўніка аддзела прэсы на пасяджэньні абласных рэфэрэнтаў прапаганды, — бо вялікую цікавасьць людзей да пакупкі газэт можна патлумачыць часткова неабходнасьцю насельніцтва ў паперы для курэньня (некаторыя выданьні можна было б выдаваць трохкратным накладам), пра што сьведчыць таксама й той факт, што газэты падзяляюць на „жорсткія“ й „мяккія“, у залежнасьці ад прыдатнасьці для курэньня“. Насамрэч, выкарыстаньне газэтнай паперы дзеля гаспадарчых патрэбаў ня ёсьць выключнай адметнасьцю ваеннага часу. Аднак дасьледніца сьцьвярджае: „3 дадзенага прыкладу выкарыстаньня прэсы можна зрабіць выснову аб слабым узьдзеяньні нямецкай прапаганды на старонках пэрыядычнага друку. Ужываньне газэтнай паперы для побытавых патрэбаў — яскравы прыклад стаўленьня насельніцтва акупаваных тэрыторый да агітацыі нацыстаў“ (с. 63). Нягледзячы на відавочную ідэалягічную адпаведнасьць зробленай высновы, яе лёгіка не вытрымлівае крытыкі.
Даводзіць неэфэктыўнасьць прапаганды можна рознымі спосабамі: праз дэманстрацыю дзеяньняў насельніцтва насуперак ёй, праз прывядзеньне сьведчаньняў тагачасных жыхароў акупаваных тэрыторыяў, на якіх яна была разьлічаная, і г. д. Аднак Вольга Коваль не выкарыстоўвае ніводнага з падобных аргумэнтаў (якія, пры вялікім жаданьні, насамрэч можна было б знайсьці), а абмяжоўваецца канстатацыямі ўласных меркаваньняў. Да таго ж, каб вылучыць асаблівасьці беларускай пэрыёдыкі ваеннага часу, яна не параўноўвае яе з пэрыёдыкамі іншых народаў або зь беларускай пэрыёдыкай іншых пэрыядаў, яна проста яе апісвае й робіць высновы абагуленага характару.
Другая тэза Вольгі Коваль, што праходзіць праз цэлую кнігу, датычыць паваеннай эміграцыі. Аўтарка лічыць, што „многія (ці ня ўсе наагул. -Н. Г.) прадстаўнікі беларускай эміграцыі баяліся суда за ваенныя злачынствы, бо яны сапраўды супрацоўнічалі з акупантамі“, й сваёй дзейнасьцю на Захадзе хацелі апраўдаць супрацоўніцтва. Падобныя выказваньні ў кнізе сустракаюцца даволі часта. Прыкладам, „людзі баяліся, што іхмінулае раскрыюць і пакараюць за супрацоўніцтва зь немцамі ў такіх арганізацыях, як БНП, БКА, СБМ і г. д.“ (с. 74), „зь сярэдзіны 50-х XX cm. большасьць эмігрантаў пераехалі ў Амэрыку, таму што баяліся быцьрэімігрыраванымі ў Савецкі Саюз, дзе іх чакаў суд, а ў лепшым выпадку — заключэньне“ (с. 87), „...моладзь была вывезена ў Германію ў час вайны як працоўная сіла, але вярнуцца назад пэўная яе частка не захацела, бо баялася пакараньня за супрацоўніцтва з калябарантамі“(с. 98) і г. д. Пры гэтым у кнізе сьцьвярджаецца, што выраз „злачынствы расейскага акупанта“ больш за ўсё пасаваў„былым беларускім калябарантам, якія тлумачылі сваё супрацоўніцтва зь немцамі змаганьнем з «расейскай акупацыяй»“ (с. 117). Вольга Коваль часта выкарыстоўвае ў сваім дасьледаваньні тэрмін „калябарант“, але толькі ў „Заключэньні“ тлумачыць, што мае наўвазе пад „калябарацыянізмам“: „актыўнае супрацоўніцтва з фашыстамі“. Самі крытэры гэтага „актыўнага“ супрацоўніцтва яна не вызначае. Таксама як амаль ня згадвае яна й сацыяльнага складу эміграцыі часоў Другой сусьветнай вайны. Яна забываецца, што шмат сярод „перамешчаных асобаў“ было звычайных беларускіх сялянаў з Заходняй Беларусі, што баяліся чарговага раскулачваньня ад савецкай улады, што былі настаўнікі, дактары, дробныя чыноўнікі, якія мусілі проста выжываць на акупаванай тэрыторыі й за гэта маглі быць пакараныя, калі б засталіся на Бацькаўшчыне. Ці можна іх агулам залучыць да „калябарантаў“, якіх чакаў суд за ваенныя злачынствы? Зь іншага
боку, абвінавачаньне ў ваенных злачынствах, што ня маюць тэрміну даўніны, — вельмі сур’ёзная справа, да якой і ў заходніх краінах ставіліся адпаведна. I калі падаваліся доказы такіх злачынстваў, эмігрантаў пазбаўлялі грамадзянства, судзілі й г. д. Прыклады гэтага можна знайсьці і ў асяродзьдзі беларускіх эмігрантаў на Захадзе. Аднак гэтая зьява адзінкавая. Наадварот, даволі шмат прыкладаў, калі эмігранты ваеннай хвалі ў 1970—1980-х прыяжджалі ў Савецкі Саюз, сустракаліся з сваякамі й ніяк не перасьледаваліся. Варта таксама адзначыць, што „калябаранты“ ня могуць быць „былымі“, бо факт супрацоўніцтва ня мае часавай зьменнасыді.
Вольга Коваль, можа й несьвядома, ідзе сьледам за сумнавядомым Джонам Лёфтусам, які ў 1980-х у пошуках сэнсацыяў ужо спрабаваў абвінаваціць беларускіх эмігрантаў у ЗША ў ваенных злачынствах. Між іншага, аргумэнтацыя ўяго пры гэтым была больш пераканаўчая, чым у беларускай дасьледніцы, хоць таксама, як і ў яе выпадку, грунтавалася на кепскім валоданьні фактычным матэрыялам.
На тэзе пра супрацоўніцтва з фашыстамі грунтуецца й наступная выснова Вольгі Коваль: праз гэтае супрацоўніцтва беларусаў вэрбавалі заходнія спэцслужбы для вядзеньня антысавецкай прапаганды на старонках сваіх пэрыёдыкаў і за гэта іх фінансавалі. Сьмелае сьцьверджаньне яшчэ меней за папярэднія аргумэнтуецца ў працы. Прыкладам, на с. 75—76 дасьледніца падае некалькі сказаў з артыкулу „Збройныя сілы эўрапейскіх дзяржаў“ у часопісе „Незалежная Беларусь“, што самн па сабе досыць тыповыя для сьветапогляду эмігранта часоў Другой сусьветнай. На падставе ж прыведзенага тэксту аўтарка сьцьвярджае: „Дадзеная цытпата выдатна адлюстроўвае псыхалягічны настрой гэтых людзей у час „халоднай вайны“. СССР апісваецца як вораг і агрэсар, які мае сваіх сатэлітаў і ўяўляе пагрозу для капіталістычных краін з рыначнай эканомікай. Менавіта з пачатпкам „халоднай вайны“ зноў зьявілася патрэба ў прапагандысцкай дзейнасьці эмігрантаў, якія сталі вялікай групай насельніцтва краін Заходняй Эўропы і Амэрыкі. Для прапаганды сярод эмігрантаў з Савецкага Саюза пачалі актыўна выкарыстоўваць былых прапагандыстаў, якія працавалі з нацыстамі імелі ўжо багаты вопыт. Менавіта на старонках пэрыядычнага эмігранцкага друку можна ўбачыць пераемнасьць мэтадаў нямецкай і пасьляваеннай прапаганды“. Згаданую пераемнасьць Вольга Коваль бачыць у крытыцы Савецкага Саюзу, а таксама публікацыі матэрыялаў з гісторыі й культуры Беларусі. Іншых мэтадаў, якія б перанялі эмігранты з ваенных часоў, у дасьледаваньні знайсьці немагчы-
ма. Але ці была сама тая пераемнасьць, аўтарка даказаць няздольная, яна толькі сьцьвярджае наяўнасьць такой пераемнасьці — і ўсё.
Выдатным прыкладам аргумэнтацыі й стылю, што выкарыстоўваецца ў кнізе, можа быць наступная цытата: „Эміграцыйныя пэрыядычныя выданьні з нумара ў нумар намагаліся пераканаць чытачоў у антысавецкіхмеркаваньнях. Незалежна адгрупы, наякую быліразьлічаны газэта ці часопіс, можна было крытыкаваць жыцьцёў Савецкай Беларусі, узьняць нацыянальнае пытаньне. Пры гэтым неабходна адзначыць, што палітычная крытыка на старонках прэсы была выключна аднабаковая, нельга гаварыць пра аб’ектыўныя погляды аўтараў прэсы эмігрантаў, бо яны не ўспаміналі пра нэгатыўныя моманты дзейнасьці ўрадаў заходніх краін, а бясконца ганьбілі абсалютна ўсё ў Савецкім Саюзе. Пра тое, што гэтая прэса была палітычным заказам заходніх спэцслужбаў, сьведчыць аднабаковасьць, ідэалізацыя заходняга ладу жыцьця й палітыкі“ (с. 77).
Дасьледніца эміграцыі нават усьвядоміць ня можа, што антысаветызм быў натуральна сфармаваным сьветапоглядам ваеннай эміграцыі, болынасьць прадстаўнікоў якой на сабе змаглі адчуць „перавагі“ сацыялістычнага ладу жыцьця. Што ніякім спэцслужбам ня трэба было рабіць адмысловую замову „на антысавецкую прапаганду“ беларускім пэрыёдыкам, бо й іх выдаўцы, і чытацкая аўдыторыя насамрэч ужо былі антыкамуністамі. Да таго ж, большасьць зь іх сапраўды былі ўдзячныя дэмакратычным краінам, дзе яны апынуліся воляй лёсу, за прытулак і магчымасьць працаваць і ўладкоўваць сваё жыцьцё. Таму асаблівай крытыкі заходняга дэмакратычнага ладу жыцьця ў беларускіх пэрыёдыках ня знойдзеш.
Далей жа аўтарка працягвае свае развагі наступным чынам: „Выдаўцы пэрыёдыкі для падмацаваньня сваёй прапагандысцкай лініі часта выкарыстоўвалі пэўныя тэмы з гісторыі Беларусі ці біяграфіі палітычных дзеячаў, паэтаў, пісьменьнікаў. Вядомай падзеяй з Найноўшай гісторыі Беларусі стала Слуцкае паўстаньне. [...] Зразумела, аб тым, кім гэта паўстаньне было арганізавана і падтрымлівалася, Л. Рыдлеўскі і яго аднадумцы з эміграцыі нічога не гаеарылі“ (с. 77). Як кажуць, no comments.
Замоўленую антысавецкую прапаганду бачыць Вольга Коваль ня толькі на старонках грамадзка-палітычных выданьняў, але і ў маладзёжных, рэлігійных. Характарыстыка апошніх, як звычайна, без прыкладаў канкрэтных матэрыялаў, выглядае сюррэалісгычна для чалавека, які хоць крыху знаёмы з гэтай катэгорыяй эміграцыйных вы-
даньняў: „Аднак на старонках рэлігійнага друку вялася актыўная крытыка Савецкага Саюзу. Рэлігійныя пэрыядычныя выданьні мелі пастаянных чытачоў, попыт на такія газэты і часопісы быў заўсёды, нягледзячы на тое, што колькасьць вернікаў абмяжоўвалася (незразумела кім. — Н. Г.). Тэму крытыкі атэізму ў СССР, дзяржаўнага ладу жыцьця насельніцтва, крытыкі зьнешняй і ўнутранай палітыкі выдаўцы пэрыядычных рэлігійных выданьняў аб’ядноўвалі з навінамі парафій, тлумачэньнямі Бібліі, пропаведзямі, жыцьцяпісамі сьвяшчэньнікаў і аповедамі пра сьвятых. Палітыка і рэлігія на старонках такой прэсы аб’ядноўваліся з тугой па радзіме“(с. 107). I далей. „Нягледзячы на спэцыфіку асноўнай тэматыкі, рэлігійныя выданьні падтрымлівалі агульную палітычную лінію беларускай дыяспары. Іх фінансаваньне ішло са сродкаў парафій. Цэрквы і касьцёлы (цікава, якія беларускія касьцёлы на эміграцыі аўтарка ведае. — Н. Г.) мелі магчымасьць фінансава падтрымаць рэлігійную прэсу, аднак неабходна падкрэсьліць заангажаванасьць і ідэалягічную накіраванасьць дадзенай пэрыёдыкі, што дазваляе меркаваць пра іншыя крыніцы грашовых паступленьняў“ (с. no—ш).
Тэма фінансаваньня пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі чырвонай ніткай праходзіць праз дасьледаваньне Вольгі Коваль. Пры чым, кожны раз згадваючы гэтае пытаньне, аўтарка расьпісваецца ва ўласнай няздольнасьці адказаць на яго, а таму яе аргумэнты выглядаюць проста бездапаможна. Напрыклад, „важным для дасьледаваньня ролі беларускамоўнай эмігранцкай пэрыёдыкі зьяўляецца пытаньне фінансаваньня выданьняў. Самі эмігранты ў сваіхмэмуарах і дасьледаваньнях абавязкова падкрэсьліваюць прынцып самазабесьпячэньня газэт і часопісаў — збор сродкаў праз падпіску.[...]
Відавочна, што выданьні мелі частку сродкаў дзякуючы падпісцы, аднак цяжка сьцьвярджаць, што ўсе выданьні маглі выходзіць толькі за грошы падпішчыкаў, бо колькасьць газэт і часопісаў вялікая для адносна невялікай колькасьці членаў беларускай дыяспары. Але можна меркаваць, што ва ўмовах „халоднай вайны“ фінансавыя сродкі паступалі і ад спэцыяльных службаў з мэтай прапаганды супраць СССР. На сёньняшні дзень дакладныя дакумэнты па дадзеным пытаньні знайсьці дастаткова складана, паколькі большасьць зь іх засакрэчана ці наогул зьнішчана. В. Кіпель у кнізе „Беларусы ў ЗША“ пазначае, што шлях падпіскі быў не адзіным сродкам утрыманьня пэрыядычных выданьняў: „Зрэдзьчас некаторыя выданьні атрымалі датацыі, але гэта былі нязначныя сумы“. Аўтар суб’ектыўна ана-
лізуе падзеі, бо сам быў іх сьведкам і ўдзельнікам, таму не ўдакладняе крыніцу датацый і не прыводзіць прыклады «нязначных сум»“(с. п— 78). I падобныя высновы й заўвагі сустракаюцца ў кнізе рэгулярна.
Гэта развагі дасьледніцы, якая не працавала з эмігранцкімі архівамі, і тым ня менш робіць высновы пра адсутнасьць там інфармацыі пра фінансаваньне выданьняў. Да таго ж, яна ня ведае пра тое, што ў заходніх краінах існуе грамадзянская супольнасьць, і што некаторыя грамадзкія фонды падтрыманьня ўцекачоў ці этнічных групаў (у межах палітыкі шматкультуралізму) маглі вылучаць грошы асобным нацыянальным выданьням эмігрантаў. Аднак, па-першае, такая падтрымка была нерэгулярная, а па-другое, беларусы не былі такой колькаснай і ўплывовай групай эмігрантаў, як палякі, украінцы, расейцы, каб стала прэтэндаваць на згаданую падтрымку, зрэшты, як і на тую пільную ўвагу да сябе спэцслужбаў, пра якую так шмат і бяздоказна гаворыць Вольга Коваль.
Несумненна, нельга сьцьвярджаць, што беларускія эмігранты зусім ня мелі ніякай сувязі з заходнімі спэцслужбамі. Ёсьць прыклады такіх кантактаўрозных дзеячаў, Людвіка Зарэчнага, Дзьмітрыя Касмовіча й інш., дый прыведзены ў кнізе прыклад Цімоха Вострыкава нельга пакідаць без увагі. Толькі вось высновы, зробленыя на яго падставе аўтаркай, занадта шырокія. Так, на с. 78 пасьля згадкі фінансавай матывацыі ўдзелу Вострыкава ў дэсанце на беларускую тэрыторыю й таго, што свае грошы ён завяшчаў Радзе БНР, робіцца выснова: „Прыведзеныя факты пацьвярджаюць зьнешняе фінансаваньне як цэнтраў эміграцыі, так і прэсы (незразумела, чаму прэсы. — Н. Г.~). [...] На сёньняшні дзень фактычна немагчыма дакладна ўстанавіць схемы фінансавай залежнасьці арганізацый беларускай эміграцыі ад спэцслужбаў заходніх краін. Аднак дадзены прыклад зьяўляецца толькі невялікай часткай дастаткова складанага мэханізму фінансаваньня разьведкамі ўрада БНР, паколькі дадзены мэханізм распаўсюджваўся і на іншыя арганізацыі беларусаў“. Пры чым ніякія іншыя арганізацыі, фінансаваныя такім чынам, больш ня згадваюцца.
Высновы Вольгі Коваль грунтуюцца на няведаньні кантэксту эміграцыйнага жыцьця на Захадзе. Таму яе развагі пра фінансаваньне пэрыёдыкаў часам выглядаюць проста сьмешна. „Першыя нумары часопіса „Наперад!“ былі невялікія па аб’ему (у сярэднім 14 старонак), пачынаючы з восьмага нумара выданьне кардынальна зьмянілася: стала выходзіць у каляровай вокладцы на 40 старонках. Неабходна ўдакладніць, што за такі кароткі час часопіс ня мог стаць лепшым
na якасьці толькі за сродкі падпісчыкаў. Пра зацікаўленасьць у яго выданьні іншых структур ускосна можа сьведчыць наступная падзяка: „Рэдакцыя часопіса „Наперад!“ і скаўцкая група „Дванаццаткі“ выказваюць адміністрацыі Трэнінг-Цэнтру ў Таўнгіл, а асабліва сп. Браўну і Сусі, за вялікую дапамогу, якую яны аказалі ў выпуску гэтага нумару, шчырую падзяку“. Сёньня цяжка ўстанавіць, якую дапамогу аказвалі пералічаныя асобы, аднак такая падзяка ўказвае на адну з крыніц фінансаваньня беларускай эмігранцкай пэрыёдыкі“ (с. 101). Згаданы ў цытаце Трэнінг-Цэнтар зьяўляецца ня нейкай школай выведкі, як, магчыма, падаецца дасьледніцы, а ўсяго толькі месцам падрыхтоўкі шахтароў, дзе сябры ,Дванаццаткі“ праходзілі адмысловы курс па прыезьдзе ў Брытанію перад накіраваньнем на працу. I дапамога прадстаўнікоў цэнтру групе беларускіх скайтаў, можа нават і фінансавая, была толькі невялікім эпізодам як у жыцьці цэнтру, гэтак і ў існаваньні часопісу „Наперад!“, а таму рабіць зь яе нейкія абагульняльныя высновы нельга.
Дасьледніца й сама б змагла разабрацца ў сытуацыі, калі б свае развагі пра згаданы часопіс грунтавала ня толькі на сьведчаньнях Цімоха Вострыкава зь ягонай крымінальнай справы ў архіве КДБ, але й на працы аднаго з выдаўцоў „Наперад!“ Янкі Запрудніка, прысьвечанай „Дванаццатцы“ (між іншага, праца гэтая згадваецца ў гістарыяграфічным аглядзе на пачатку кнігі). Варта адзначыць, што згаданая практыка грунтавацца на сьведчаньнях падсуднага без аніякай іх праверкі адыгрывае дрэннуюролюўдасьледаваньні В. Коваль. Прыкладам, абапіраючыся на словы Вострыкава, аўтарка сьцьвярджае, што „у 1950 г. часопіс выдаваўся накладам у юо экзэмпляраў і рассылаўся ў розныя краіны сьвету“ (с. іоо—іоі). Але часопіс „Наперад!“ у 1950 г. не выходзіў. Зь сьнежня 1949 г. да студзеня 1953 г. у выданьні быў зроблены перапынак, зьвязаны зь пераездам болыпай часткі яго рэдакцыі з Брытаніі на навучаньне ў Лювэн (Бэлыія). I пра гэта таксама згадвае Янка Запруднік у сваёй кнізе1.
Іншая крымінальная справа, якая выкарыстоўваецца ў кнізе й на якой грунтуецца чарговая сэнсацыйная выснова Вольгі Коваль, датычыць Станіслава Грынкевіча. Насамрэч у беларускім руху дзеялі дзьве
1 Запруднік Я. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. С. 253—258.
розныя асобы з аднолькавымі імем і прозьвішчам — дзядзька й пляменьнік. Адзін зь іх (старэйшы), доктар-псыханэўроляг, перакладнік, арыштаваны НКВД, і матэрыялы справы якога выкарыстоўваюцца ў кнізе, быў расстраляны ў 1945 г. Але ён ня быў рэдактарам „Раніцы“ і шэрагу іншых пэрыёдыкаў, як спрабуе давесьці Вольга Коваль. Сам арыштаваны сьцьвярджае, што „Раніцу“ выдаваў ягоны аднафамілец (навукоўцы даводзяць, што пляменьнік2), але дасьледніца рэзюмуе: „Не выключэньне, што чалавекза кратамімог прыдумаць сабе аднафамільца, каб адвесьці ад сябехоць частку віны“(с. 37). Тыя, хто прафэсійна цікавяцца эміграцыяй, ведаюць, што сапраўдны рэдактар „Раніцы“, беларускі дзеяч у Бэрліне й Парыжы часоў Другой сусьветнай Станіслаў Грынкевіч працягваў пазьней сваю дзейнасьць на эміграцыі й памёр у 1966. А герою, справу якога глядзела Вольга Коваль, Грынкевічу (старэйшаму) прысьвечаны шэраг публікацыяў, у тым ліку й кніга „Вяртаньне да сваіх: Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык“ (Беласток, 1999). Калі б дасьледніца выкарыстала хаця б згаданую кнігу, магла б пазьбегнуць бессэнсоўных высноваў, зробленых ад няведаньня эміграцыйнай фактуры.
Аднак вернемся да пытаньня фінансаваньня эміграцыйных пэрыёдыкаў, што беспасьпяхова спрабуе вырашыць дасьледніца. Галоўным яе аргумэнтам раз-пораз выступае простая інтуіцыя ці перакананьне: „Пытаньне фінансаваньня беларускай эмігранцкай пэрыёдыкі для гісторыка важнае й складанае. Сабраць дакумэнты па фінансаваньні на сёньняшні дзень даволі цяжка, успаміны эмігрантаў па дадзенаму пытаньню заблытаныя й няпоўныя“. Далей прыводзіцца цытата зь Віталя Кажана, адміністратара „Бацькаўшчыны“, пра фінансавыя складанасьці газэты, нягледзячы на якія яна ўсё ж выходзіла. Выснова сп-ні Коваль такая: „3 успамінаў В. Кажана можна зрабіць выснову пра складаныя матэрыяльныя ўмовы дзейнасьці пэрыядычных выданьняў у эміграцыі пасьля вайны. Зразумела, што самі беларусы не маглі выдаваць за свой кошт такія вялікія штотыднёвыя газэты, як „Бацькаўшчына“ і „Беларус“ (якія насамрэч ніколі не былі тыднёвікамі. — Н. Г.), менавіта таму і ўзьнікае меркаваньне аб фінансаваньні пэрыёдыкі беларускіх эмігрантаў у час „халоднай вайны“заходнімі спэцслужбамі“ (с. 88—89).
2 Чыгрын С. Беларуская Беласточчына: Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы. Мінск, 2008. С. 102—105).
Дасьледніца відавочна ня бачыць супярэчлівасьці й неабгрунтаванасьці ўласных сьцьверджаньняў. Ці былі б у газэты насамрэч згаданыя фінансавыя складанасьці, калі б яна сапраўды была настолькі важнай у прапагандысцкім пляне й атрымоўвала сродкі ад спэцслужбаў?
Яшчэ адно падобнае цьверджаньне: „Часопіс „Беларуская моладзь“меў прадстаўніцтвы ў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Канадзе, Бэльгіі. У ім пазначалася, што часопісможна выпісаць празь беларускую радыёпраграму ў Нью-Ёрку, што сьведчыць пра сувязь выдаўцоў зь дзяржаўнымі ўстановамі ЗША, якія таксама фінансава падтрымлівалі выданьне“. Зноў аўтарка дэманструе поўнае няведаньне эміграцыйных рэаліяў. Часопіс распаўсюджваўся з дапамогаю супрацоўнікаў беларускай радыёслужбы, тым болып што частка яго рэдкалегіі менавіта там і працавала. Верагодна, для прыёму заявак на часопіс і ягонай рассылкі выкарыстоўваўся ўласна адрас праграмы, а не фінансавая дапамога радыёстанцыі, і тым больш нейкіх мітычных „дзяржаўных установаў ЗША“.
У сваіх доказах удзелу беларускіх пэрыёдыкаў у „халоднай вайне“ Вольга Коваль выходзіць за межы звычайнай лёгікі ўласнага ж тэксту. Так, у сваіх развагах пра часопіс „Рух“, які выдаваўся ў 1946 г. зусім не ў Італіі, як сьцьвярджаецца ў кнізе, а ў Нямеччыне, дасьледніца настойвае: „Зразумела, што выдаўцы часопіса — гэта людзі, якія раней супрацоўнічалі з акупантамі, а затым зь мясцовымі спэцслужбамі. Відавочна, што такая іх дзейнасьць арганічна ўпісвалася ў тую „халодную вайну“, якую ў пасьляваенныя гады вялі заходнія краіны супраць CCCP“. А далей яна сама ж згадвае, што тэрмін „халодная вайна“ быў прыдуманы толькі ў 1947 г., таму часопіс „Рух“, атрымоўваецца, нават храналягічна ў яе ня ўпісваецца.
Зрэшты, такіх фактаграфічных памылак у кнізе багата. Прыкладам, на с. 68 аўтарка сьцьвярджае, што „да канца 19472. беларуская эміграцыя ў Германіі была юрыдычна дыскрымінаваная. Нацыянальны прынцып аб’яднаньня эмігрантаў у лягеры для прымусовых перасяленцаў на беларусаў не распаўсюджваўся“. Па-першае, згаданыя лягеры прызначаліся не для „прымусовых перасяленцаў“, а для „перамешчаных асобаў“, а па-другое, у згаданы час дзеялі, прыкладам, беларускія лягеры ў Ватэнштэце (з 1945 г.), Рэгенсбургу (з 1945 г.), Остэргофэне (з 1946 г.) і інш.3.
3 Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью Ёрк—Беласток, 1994. С. 31—42.
У іншым месцы дасьледніца сьцьвярджае, што Мікола Абрамчык „разам са сваімі аднадумцамі Л. Рыдлеўскім і В. Шыманцом (насамрэч, У. Шыманец. — Н. Г.), ён пачаў выдаваць у Парыжы газэту на беларускай мове „Беларускія Навіны“, якая пашыралася ў Германіі і сярод беларусаў у Англіі“ (с. 72). Аднак у той час, калі выйшаў першы нумар згаданай газэты (сьнежань 1945 г.), Уладзімер Шыманец разам з сваёй сям’ёй жыў у Даніі й прыехаў у Парыж толькі ў 1948 г., калі газэта ўжо не выходзіла4.
Яшчэ адна фраза Вольгі Коваль: „Сярод рэлігійнага друку выдзяляюцца каталіцкія і праваслаўныя выданьні. Паколькі 8о% эмігрантаў былі праваслаўныя (спасылка на В. Кіпеля. — Н. Г.), то выдавалася больш праваслаўных часопісаў. У першыя пасьляваенныя гады рэлігійна-царкоўнае жыцьцё беларускіх эмігрантаў было сканцэнтравана ў Германіі, а на пачатку 50-х гг. XX cm. з-за пераезду большасьці беларусаў у іншыя краіны сьвету рэлігійныя цэнтры суайчыньнікаў зьявіліся ў ЗША, Канадзе, Англіі, Францыі, Аўстраліі йг.д.“ (с. 107). Па-першае, акрамя каталіцкіх і праваслаўных, на эміграцыі выходзілі й пратэстанцкія беларускія пэрыёдыкі, якія, між іншага, зусім не апісваюцца ў дасьледаваньні, і гэта зноў да пытаньня аб рэпрэзэнтацыйнасьці даступнай аўтарцы выбарцы эміграцыйнай пэрыёдыкі. Па-другое, не ва ўсіх краінах і не ва ўсе пэрыяды можна адзначыць захаваньне суадносінаў каталіцкіх і праваслаўных выданьняўяк 1:4. Наадварот, у паваеннай Францыі з рэлігійных выданьняў пры канцы 1940-х выходзіў выключна каталіцкі часопіс „Божым Шляхам“. He было праваслаўных пэрыёдыкаў у той жа час і ў Вялікабрытаніі, хоць вернікі праваслаўныя там таксама былі, і іх была пераважная большасьць. I гэта датычыць таксама іншых краінаў. Па-трэцяе, інфармацыя пра тое, што рэлігійныя цэнтры беларусаў па-за Нямеччынай зьявіліся толькі ў 1950-х, таксама не адпавядае рэчаіснасьці. Яшчэ з 1946 г. дзеяла Беларуская каталіцкая місія ў Францыі, а з 1947 г. — такая ж струкгура ў Вялікабрытаніі5.1 пераемнасьці з рэлігійнымі ўстановамі Нямеччыны тут ніякай не было й быць не магло.
4 Сурвіла I. Дарога. Стоўпцы—Капэнгаген—Парыж—Мадрыд—Атава— Менск. Радыё Свабода, 2008. С. 27; Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography: Published by Belarusian Institute of Aits and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. c. 583-584-
5 Гл.: Надсан A. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Менск, 2004.
I яшчэ адна паказальная цытата: „...напрыклад, творыА. Салаўя, якія ўвайшлі ў зборнік„Mae песьні“ (1944), „Сіла гневу“ (1948), спачатку друкаваліся ў такіх эмігранцкіх газэтах і часопісах, як „Бацькаўшчына“, „Баявая Ўскалось“, „Конадні“, „Беларус““ (с. 113). Аднак згаданыя пэрыёдыкі выходзілі: „Бацькаўшчына“ — з восені 1947 г., „Баявая Ўскалось“ — зь ліпеня 1949 г., „Конадні“ — з 1954 г., „Беларус“ — ад верасьня 1950 г. Такім чынам, нават гіпатэтычна, толькі вершы з зборніка „Сіла гневу“ маглі быць апублікаваныя выключна на старонках „Бацькаўшчыны“ перад публікацыяй іх у зборніку. Усе астатнія пэрыёдыкі зьявіліся пазьней за згаданыя выданьні твораў Алеся Салаўя. Для дасьледніцы, што вывучае эміграцыйную пэрыёдыку, такія памылкі недапушчальныя.
Шмат яшчэ можна казаць пра няведаньне Вольгай Коваль „эміграцыйнага кантэксту“. Часам гэта нават не „няведаньне“, а „прыдумваньне“. Менавіта так выглядаюць развагі пра пачаткі палітычнага падзелу беларускай эміграцыі. „М. Абрамчык са сваімі паплечнікамі намагаўся ліквідаваць БЦР. У выніку на пленуме БЦР у 19472. дзейнасьць ІМ. Абрамчыка, і „крывічоў“ была прызнана шкоднай, бо садзейнічалараздрабленьню беларускага нацыянальнага адзінства“(с. 72). Абсалютна незразумела, у якіх крыніцах (спасылкі няма) аўтарка знайшла інфармацыю пра зьезд БЦР у 1947 г., калі гэтая арганізацыя афіцыйна прыпыніла сваю дзейнасьць у 1945 г. і аднавіла толькі ў 1948-м.
Згаданыя факталягічныя памылкі ў кнізе — толькі невялікая частка таго, што магчыма там знайсьці. Тут багата недакладных датаў, імёнаў, назваў месцаў выданьняў. Акрамя таго, аўтарка ня ведае (прынамсі, не расшыфроўвае) аніводнага псэўданіму эміграцыйных дзеячаў, што згадвае ў кнізе. Прычым гэта датычыць, у большасьці, агульнавядомых псэўданімаў Станіслава Станкевіча, Антона Адамовіча, Вітаўта Тумаша. Аднак пералік усіх памылак заняў бы занадта шмат месца й часу. Відавочна, што для аўтаркі дакладнасьць увогуле ня надта важная ў працы. Галоўнае — правільна ў адпаведнасьці з сучасным ідэалягічным пасылам расставіць акцэнты, зрабіць „прымальныя“ высновы. Спачатку гэта неабходна, каб абараніць дысэртацыю, пазьней — для кар’ернага росту. А тое, што само па сабе дасьледаваньне можа выклікаць толькі пачуцьцё жалю — можа й ня так істотаа?
На пачатку XXI ст. у Менску ў афіцыйным выдавецтве выходзіць кніга, у якой няма нічога, апроч ідэалягічна правільных высноваў, вельмі падобных да пастулятаў савецкіх часоў. I сёньня варта зразумець, ці гэта сапраўды адлюстраваньне афіцыйнага стаўленьня ўлады
да беларускіх дыяспараў, ці проста яе (улады) недагляд, бо такімі „дасьледаваньнямі“ асноўныя тэзы толькі дыскрэдытуюцца. Некалі ў савецкія часы выходзілі кнігі, прысьвечаныя дзейнасьці эмігрантаў у ваенны й паваенны час, як, прыкладам, „Саўдзельнікі ў злачынствах“ Васіля Раманоўскага. Аднак тыя працы, нягледзячы на сваю ідэалягічную заангажаванасьць, абапіраліся на веданьне фактаў, а таму й выглядалі пераканаўча. Кніга ж Вольгі Коваль дэманструе няведаньне падзеяў і бездапаможнасьць аргумэнтаў.
Зь іншага боку, праца менскай дасьледніцы яшчэ раз даказвае, што для вывучэньня эміграцыйнай праблематыкі неабходна мець непасрэдны кантакт з самімі прадстаўнікамі эміграцыі, працаваць з эміграцыйнымі дакумэнтамі, вывучаць абставіны жыцьця эмігрантаўутой ці іншай краіне. Інакш усе высілкі будуць марнымі, доказы — непераканаўчымі, а публікацыі — непрыдатнымі для выкарыстаньня іншымі навукоўцамі.
I яшчэ адна выснова: кніга Вольгі Коваль больш як пераканаўча сьведчыць пра неабходнасьць стварэньня паўнавартаснай сыстэмы вывучэньня праблемаў беларускага замежжа, каб узровень эміграцыязнаўчых працаў мог адрозьнівацца ад рэцэнзаванай, каб зьявіліся знаўцы, здольныя адэкватна ацэньваць публікацыі ды „спэцыялістаў“, якія іх рыхтуюць, і каб за выданьні па гісторыі эміграцыі не было настолькі сорамна.
Кніжная паліца
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
АСОБА Й ЧАС
Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 1 / УкладальнікА. Фядута. Мінск: „Лімарыус“, 2008. — 499 с., 300 ас.
Укладальнік Аляксандар Фядута напісаў: „Адна з праблемаў у нашай нацыянальнай і кулыпурнай самасьвядомасьці якраз у тым і заключаецца, што практычна адсутнічае паўнавартасная нацыянальная біяграфістыка. Адсутнічае як навуковая падстава“. Цытуецца не рэцэнзаваная кніга, але сказанае цалкам магло б быць паўторанае ва ўступным слове „Ад Рэдакцыі“, бо альманах, меркаваны штогадовік, плянуецца як „незалежнае навуковае выданьне, у якім без адхіленьняў у ідэалягічныя бакі, незалежна ад спавяданых навуковых канцэпцый спэцыялісты маглі б публікаваць вынікі сваіхросшукаў у галіне беларускай біяграфістыкі“ (с. 7).
Сапраўды, нягледзячы на шэраг папярэдне выдадзеных зборнікаў, даведнікаў, энцыкляпэдыяў (і згаданых у прадмове — разам з публікацыямі БІНІМу), прысьвечаных біяграфіям беларусаў і тым, чый лёс быў павязаны зь Беларусьсю, такога выданьня ў нас яшчэ не было. I думаецца, грамадзкасьць тым часам па-сапраўднаму не ацаніла факту зьяўленьня падобнага пэрыёдыка — прынамсі, на момант напісаньня гэтае рэцэнзіі.
Зрэшты, ацаніць кнігу, калі ў героях — дзеячы ад Жыгімонта I да Васіля Быкава, у жанрах — хроніка, успаміны, ліставаньне, дзёньнікі, стэнаграма, а тэматычна — ад нэўтральна-клясычнага пасланьня Майсея Альтмана Натану Альтману (публікацыя Алены Куранды) да скандальна-правакацыйнага тэксту Міхася Ільінскага „Няскончаная гісторыя аднаго плягіяту“, — насамрэч няпроста.
Калісьці Юры Лотман у артыкуле „Біяграфія — жывы твар“ іранічна згадваў тэксты, дзе сам герой цікавы „пастолькі, паколькі“ — першую скрыпку грае аўтар („«Бегу на вокзал, покупаю бйлет», „Вхожу в
архпв, меня встречает мйлая девушка...“А в одной статье даже попалось: „Я задумался. М вдруг меня осенйло“. Трудно представшпь себе другую науку, где, даже в популярной статье, можно было бы встретшпь подобные пассажй“). У альманаху, да ягонага гонару, падобны тэкст адзінкавы — Сямёна Букчына „Як я ня стаў аўтарам фільму пра ІванаМележа“. Аўтар„ня памятае, незгадае, ня пэўны“ — удачыненьні што да размоваў зь Мележам. Затое зь лічбамі — за што й колькі плацілі аўтару сцэнарыяў — усё ў парадку.
Выдрукаваныя матэрыялы могуць быць большай значнасьці ці меншай; толькі значнасьць тая вызначыцца дасьледнікам, які імі будзе карыстацца. Бо ні напісанае не гарыць: не гарыць выдрукаванае.
У публікацыі архіўных дакумэнтаў роля публікатара — роўная ролі суаўтара. Ад таго, як ён адкамэнтуе тэкст, асобныя імёны або цэлыя сытуацыі, як падасьцьяго, залежыць успрыняцьце чытачом. На гэтым і спынімся троху, зважаючы ў першую чаріу на недахопы — не таму, каб спляжыць выданьне, а акурат наадварот: рахуючы альманах найбольш важнай сёлетняй кніжнай падзеяй, даўна насьпелай і патрэбнай.
Моўная палітыка Аляксандрам Фядутам, заснавальнікам, ідэолягам і рухавіком выданьня, фармулюецца насіупным чынам: „Альманах будзе друкаваць матэрыялы на беларускай і рускаймовах — у залежнасьці ад таго, якяны перададзеныя аўтарам. Гістарычныя тэксты публікавацьмуцца ў сучаснай артаграфіі, тпэксты, што захаваліся альбо створаныя на замежных мовах, — у перакладзе“ (с. 7).
От жа такая палітыка, нават калі адкінуць фактар „нацыянальнай сьведамасьці“, не ўяўляецца мне гэткаю відавочнаю рэччу. Патлумачуся.
Дзьве цэнтральных публікацыі з, па-шчырасьці, абыдзенага сёньня ўвагаю XIX стагодзьдзя, — расейскамоўная Аляксандра Фядуты „Квартырант“ пра Мікалая Маліноўскага й беларускамоўная: успаміны Ганны Герыч у апрацоўцы Вольгі Гарбачовай. Абедзьве зробленыя з польскамоўных арыгіналаў.
Можна зразумець, чаму Аляксандар Фядута зрабіў пераклад у расейскую мову: ягоныя навуковыя зацікаўленьні тычацца ў першую чаргу Фадзея Булгарына й ягонага асяродзьдзя ды часу, а таму скарыстаць для далейшых публікацыяў такі пераклад значна прасьцей.
Дзьве згаданыя вышэй публікацыі цэнтральныя ня толькі з-за свайго памеру, але й высокага ўзроўню падрыхтоўкі, часам нават HeftKara татальнага камэнтаваньня. Аніяк не спрабуючы прынізіць ролю публікатараў, усё ж думаецца, што ў немалой ступені да якаснага ка-
мэнтаваньня спрычыніліся й першапачатковыя публікацыі ў Польшчы. I калі зробленае Вольгай Гарбачовай сапраўды наўпрост кладзецца ў падваліны нацыянальнай біяграфістыкі, дык для тэксту Аляксандра Фядуты зноў патрабуецца перакладчык — імёнаў, пасадаў, назоваў, цытатаў.
Ня ўсё так проста й з артаграфіяй. Добра, што ў кнізе зьмешчаны адбітак старонкі дзёньніка Юльяна Сергіевіча: можна атрымаць уяўленьне, наколькі арыгінальны правапіс адпавядае публікацыі. А як быць зь лістамі Зоські Верас, Алеся Салаўя?
Думаецца, найлепшае выйсьце — уступныя артыкулы сапраўды падаваць сучасным правапісам, а вось самі дакумэнты — не адхіляючыся ад арыгіналу.
Вельмі важнае ў падаваньні архіўных дакумэнтаў акрэсьленьне provenance — ягонай гісторыі, формы. I з гэтым у альманаху ёсьць некалькі істотных пралікаў.
Скажам, у тэксьце Ўладзімера Содаля,Абуджаны « Дудкай беларускай»“ (для аўтара Багушэвіч бы той Гогалеўскі шынель, хоць сам тэкст успамінаў ані ня кажа пра ўплывы клясыка) гаворыцца: „Архіў Юльяна Сергіевіча зьберагаецца ў аддзеле рукапісаў ірэдкіх кніг Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А цяпер вось знайшліся два школьныя сшыткі з успамінамі Юльяна Сергіевіча ў хатнім архіве Валянціны Трыгубовіч“ (с. 147). Ці трэба казаць, што падобныя тэксты „проста“ не знаходзяцца ў хаце — гэта нават не сякера пад лаваю?!
Другі прыклад — „Стагодзьдзе вачыма мастака. Успаміны Яўгена Ціхановіча“. Аўтар, Сяргей Харэўскі, піша: „Гэтыя матэрыялы, пераважнамэмуары, належаць сям’імастака (нявестцы). Частка іхласкава перададзена мне для вывучэньня пасьля сьмерці мастака. Апроч таго, захаваліся некаторыя магнітафонныя запісы інтэрвію з мастаком, адзін зь якіх зроблены ўласна мною“ (с. 208—209). Зноў незразумела: у публікацыі пададзеныя ўрыўкі (недатаваныя) — з успамінаў? з магнітафонных стужак? ці тое кампіляцыя?
Напрыканцы тэксту зьмяшчаецца „Літаратура“, зь якой, аднак, не вынікае, дзеля чаго яна — спасылак у тэксьце няма, затое ў самім сьпісе адсутнічае згадка пра аналягічную публікацыю Сяргеем Харэўскім іншых кавалкаў успамінаў мастака — у зборніку, прысьвечанаму Адаму Мальдзісу.
Дарэчы, пры сёньняшняй тэхніцы мо варта падумаць пра адмысловыя дадаткі на CD, 60 й голас, інтанацыі маюць немалую вартасьць?
3 гутаркі Аляксандра Ўліцёнка зь Міхаілам Зімяніным нельга зразумець, у якой жа мове яна ішла: тэкст беларускамоўны, згадак на факт перакладу нешта ня трапілася.
Парадаксальная сытуацыя склалася з камэнтарамі: аддаленае XIX стагодзьдзе якраз найбольш грунтоўна й прафэсійна адкамэнтаванае, чаго ня скажаш пра тэксты, датычныя значна бліжэйшых да нас падзеяў.
Узяцьтыя жуспаміны Юльяна Сергіевіча: ёсьць зьвесткі пра польскіх пісьменьнікаў Леана Кручкоўскага, Юліўша Кадэна-Бандроўскага, але няма ні слоўца пра Юр’я Сабалеўскага, Фабіяна Акінчыца, Радаслава Астроўскага, Антона Луцкевіча, Сымона Рак-Міхайлоўскага ды іншых — і гэта ў частцы, прысьвечанай працэсу Беларускай сялянска-работніцкай грамады й агульнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі. Недапушчальна!
Аўтары цікавых матэрыялаў — Сяргей Шапран, Аляксандар Уліцёнак, Сяргей Харэўскі (і нават дзе-нідзе сам мэтр Віталь Скалабан) — быццам забываюцца, што тэма іхных тэкстаў — таксама ўжо гісторыя, а таму яны абавязкова! мусяць і адпаведна камэнтавацца: імёны, рэаліі, назовы выданьняў, няхай публікатарам і здаецца, што гэта ўсім вядома. Сёньня — можа, у Беларусі — магчыма. А заўтра — якому неабазнанаму славісту ў правінцыйным Бостане?
Ёсьць праблемы й з камэнтаваньнем ліставаньня Алеся Салаўя — адзінага матэрыялу ў альманаху, прысьвечанаму паваеннай эміграцыі, і таму найболып карыснаму ддя аўтара гэтых радкоў. Можна згадзіцца, што пры тым самым татальным камэнтаваньні трэба зазначаць, хто такія Пушкін, Лерманатаў, Цютчаў. He зашкодзіць. Але нельга ж прамінаць, што часапіс „Узвышша“ ў 1944 г. усё ж быў адноўлены й выйшлі сыгнальныя экзэмпляры (с. 354), што Апалінар Чоп — псэўданім самога Салаўя й цытаваны верш — ягоны (с. 357), хоць паэт і рабіў спробы адмежавацца ад уласных сатырычных твораў (с. 370), што МУР — „Мастацкі Ўкраінскі Рух“, самая прыкметная зьява ўкраінскай літаратуры на эміграцыі (с. 368) ды інш. Дадалася тут і прыкрая памылка з нумарацыяй камэнтароў — з-за пропуску Язэпа Пітушкі нумары спасылак ссунуліся.
Паўтаруся: заўвагі аніяк не зьмяншаюць вартасьці новага альманаху, асабліва ва ўмовах прагнасьці чытача (ня толькі ў Беларусі; зьява, бадай, сусьветная) да дакумэнтальнага, біяграфічнага слова; уведзеныя ва ўжытак тэксты будуць спажывацца й неўзабаве, пэўны, пачнуць „працаваць“. Тым больш што апублікаваныя матэрыялы, як і здымкі,
унікальныя, а распачынае альманах надзвычай вартасны практычны артыкул Вольгі Івановай пра захаваньне архіваў беларускіх дзеячаў.
Пажадана было б, каб у другім выпуску (каб жа сапраўды альманах стаўся штогадовікам!) зьявіўся іменны паказьнік, рэзюмэ — хай бы адно на ўсіх, кароткія зьвесткі пра аўтараўды іхныя кантактныя адрасы.
У міжчасе ж падаю тут электронны адрас рэдакцыі, якая запрашае да супрацоўніцтва: limarius@yandex.ru.
Я дык з сваймі тэкстамі ўжо ў чарзе.
Кніжная паліца
Яна Славіна
Натальля Гардзіенка
КНІЖНЫ АГЛЯД
(2006—2009)
Апошнія гады адзначыліся новымі тэндэнцыямі ў беларускім эміграцыязнаўстве. Так, стала больш зьяўляцца біяграфічных дасьледаваньняў. Па-за разгледжанымі ў аглядземожна згадаць працу Алеся Горбача, прысьвечаную жыцьцюМіхася Забэйды-Суміцкага„Песьняй даваў людзям жыць“ (Менск, 2007). Робяцца спробы, хоць і незаўсёды ўдалыя, сыстэматызацыі матэрыялаў па асобных больш шырокіх тэмах, як пэрыядычны друк эміграцыі (працы Юр’я Гарбінскага, Вольгі Коваль, разгледжаныя адмыслова), беларускае жыцьцё ў Аўсгпраліі й г. д. Варта адзначыць, што пэрыёдыка эміграцыі апошнім часам стала надзвычай папулярная ў дасьледнікаў, аднак сьцьвярджаць пра сапраўды вялікія дасягненьні ў яе вывучэньні пакуль яшчэ рана.
Акрамя таго, часам на старонках пэрыядычнага друку можна было сустрэць шэраг цікавых артыкулаў, як прыкладам, тэкст ЛарысыДоўнар і Валера Герасімава, прысьвечаны беларускім пэрыядычным выданьням на эміграцыі (sic!) (Наследйе белорусское эмйграцйй в современной печатй Беларусй й зарубежья // KNYGOTYRA. №50. 2008), артыкулы Дзьмітрыя Карава „Беларусы і беларусазнаўства ў ЗША і Канадзе ў другой палове XXстагодзьдзя“, Анастасіі Каравай „Беларусы і беларусазнаўства ў Вялікабрытаніі ў 1940-я — 1990-я гг.“ і Ганны Зьмітрукевіч „Беларуская дыяспара і беларусазнаўства ў ФРГ у другой палове 1940-х — 1990-х гг.“. Апошнія тры публікацыі зьявіліся на старонках дзяржаўнага „Беларускага гістарычнага чаconicy“ й сьведчаць пра пэўнае новае „адкрыцьцё“ тэмы эміграцыі для афіцыйнай беларускай навукі. Згаданыя артыкулы, што праўда, маюць шэраг недахопаў, якія сьведчаць пра тое, што аўтары толькі
пачынаюць дасьледную працу ў галіне эміграцыязнаўства. Аднак само зьяўленьне згаданых тэкстаў варта ацэньваць вельмі станоўча.
Сучаснаму беларускаму эміграцыязнаўству ўсё больш не стае інстытуалізацыі, і гэта выразна адчуваецца ў публікацыях. У апошніх немагчыма ўбачыць нейкай сыстэмы вывучэньня беларускага жыцьця ў замежжы. Дасьледнікі зьвяртаюцца да пераважна дробных пытаньняў: асобных постацяў, арганізацыяў ці кірункаў іх дзейнасьці, пры гэтым найважнейшыя тэмы, што мусілі б складаць падмурак вывучэньня эміграцыі (палітычная гісторыя, сацыяльная адаптацыя эмігрантаў, гісторыя дыяспараў асобных краінаў і г. д.) так і застаюцца „непад’ёмнымі“ для айчыннай гістарыяграфіі. Можна толькі спадзявацца, што патрэбная „крытычная маса“ публікацыяў нарэшце назьбіраецца, і неабходнасьць разьвіцьця эміграцыязнаўства як асобнага кірунку беларускай гістарычнай навукі стане зразумелая мэтрапольным навуковым установам.
Хаўстовіч М. Айчына здалёк і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі іАляксандар Рыпінскі. Мінск, 2006. — 280 с.
У гісторыі беларускай літаратуры XIX ст., гэтаксама як і ў эміграцыязнаўстве, застаецца даволі шмат „белых плямаў“. Забытыя падзеі, выданьні, асобы рэгулярна „ўсплываюць“ у дасьледаваньнях беларускіх навукоўцаў. Чарговае вяртаньне ў беларускі літаратуразнаўчы кантэкст, а адначасова і ў гісторыю эміграцыі, ажыцьцявіў аўтар кнігі „Айчына здалёк і зблізку: Ігнацы Яцкоўскі й Аляксандар Рыпінскі“ Мікола Хаўстовіч. Галоўнай мэтай сваёй працы ён вызначыў: „дапамагчы зразумець асноўныя тэмы, матывы і ідэі ў творчасьці двухлітаратараў Беларусі XIX cm. [...], пазбаўленых на 25 гадоў права жыць і працаваць на Бацькаўшчыне“ (с. 8). I сапраўды, грунтоўнае дасьледаваньне аўтара адлюстроўвае й асноўныя моманты жыцьця ўдзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гг., і адметнасьці іхнай творчасьці.
Да важных момантаў працы Міколы Хаўстовіча трэба аднесьці вызначэньне году нараджэньня Ігнацыя Яцкоўскага (1795-ты) і месца ягонага нараджэньня (в. Краснае Сяло ў Наваградзкім павеце). Пасьлядоўна на падставе розных крыніцаў аўтар аднаўляе біяграфічныя зьвесткі літаратара: далучэньне да паўстаньня ўвесну 1831 г., уцёкі пасьля паразы ў Кракаў, высылку ў Галіцыю, а потым у Марсэль і Альжыр. У вынікуў 1834 г. Ігнацы Яцкоўскі апынуўся ў Англіі, дзе стаў атрымліваць пэнсію ад брытанскага ўраду й, пазьней, працаваць памочнікам
касіра ці бухгальтара, які выплачваў пэнсіі польскім эмігрантам. Акрамя таго, былы паўстанец браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці эміграцыі, быў распаўсюднікам і аўтарам газэты Trzeci Maj, што выдавалася ў Лёндане. У 1850-х ён далучыўся да Аляксандра Рыпінскага ў справе арганізацыі друкарні ў Лёндане. Менавіта тут пабачылі сьвет вершаваныя творы Яцкоўскага, а таксама Powiesc z czasu mojego czyli prygody litewskie, на старонках якой быўупершыню выдрукаваны верш „Зайграй, зайграй, хлопча малы“, аўтарства якога прыпісваецца Паўлюку Багрыму. Прычым Мікола Хаўстовіч выказвае сумненьні ў тым, што апошні сапраўды быў аўтарам згаданага вершу. Твор Яцкоўскага стаў крыніцай розных загадак і спрэчак як адносна аўтарства, гэтак і адносна месца выданьня, якія дасьледнік даволі пераканаўча вырашае. У1855 г. былы паўстанец Ігнацы Яцкоўскі запісаўся ў Польскі легіён для ўдзелу ў Крымскай вайне, пасьля яе сканчэньня ў 1957 г. зноў вярнуўся ў Лёндан, але ў хуткім часе скарыстаўся з амністыі, абвешчанай у Расеі для ўдзельнікаў паўстаньня, і вярнуўся на Наваградчыну. Тут ён пражыў да 1873 г.
Такі ж пакручасты лёс напаткаў і друтога героя кнігі Аляксандра Рыпінскага, народжанага 10 верасьня 1809 г. у маёнтку Бялосець на Віцебшчыне. Аўтар кнігі згадвае навучаньне ў віцебскай базылянскай гімназіі й першыя вопыты вершаскладаньня ды зьбіраньня фальклёру Рыпінскім, далейшае паступленьне ў расейскае войска й навучаньне ў школе падхарунжых у Дынабургу, удзел у паўстаньні 1830—1831 гг. і ўцёкі ў Францыю. Далей была праца красьляром у Авіньёне, удзел у Таварыстве літоўскім і зямель рускіх у Парыжы й выданьне вядомай кнігі Bialorus. Доўгі час згаданая кніга заставалася недаацэненай у беларускім літаратуразнаўстве, хоць гэта была першая ў гісторыі спроба сыстэматызацыі беларускай народнай творчасьці.
У1846 г. Аляксандар Рыпінскі, паводле Міколы Хаўстовіча, прыехаў у Лёндан. Дагэтуль лічылася, што гэта адбылося ў 1850 ці 1852 гг., прынамсі такія даты падаваў у сваіх дасьледаваньнях Гай Пікарда. У новай кнізе сьцьвярджаецца, што Аляксандар Рыпінскі займаўся фатасправай, ад 1850 г. стаў сябрам Польскага гістарычнага таварыства ў Англіі, а ў 1851 г. набыў дом пад друкарню, якую арганізаваў сумесна з Ігнацыем Яцкоўскім. Туту друкарні пабачылі сьвет два выданьні баляды Рыпінскага „Нячысьцік“ (1853 г.). Кнігадрукаваньнем пісьменьнік займаўся да 1857 г., а праз два гады пасьля продажу друкарні, у 1859 г., вярнуўся ў Беларусь. Тут жыў у Кукавячыне, Віцебску, Строганах і памёр недзе ў і88о-х.
Дадаткам да біяграфічных і літаратуразаўчых росшукаў Міколы Хаўстовіча ў кнізе зьмяшчаецца сам тэкст твору Аляксандра Рыпінскага „Беларусь“ (на беларускай мове), каб сучасьнікі самастойна маглі ацаніць ягоныя вартасьці.
Кніга, прысьвечаная жыцьцю й творчасьці Ігнацыя Яцкоўскага й Аляксандра Рыпінскага, ёсьць вельмі цікавым і якасным дасьледаваньнем. Шкада толькі, што наклад яе ўсяго іоо асобнікаў.
Я. С.
Нйвьер А. Православные свяіценнослужйтелй, богословы й церковные деятелй русской эмйграцйй в Западной й Центральной Европе. 1920—1995: Бйографйческйй справочнйк / Бйблйотека-фонд „Русское Зарубежье“. Москва: Русскйй путь — Парйж: YMCA-Press, 2007. — 576 с.: нл.
Гісторыя расейскай эміграцыі ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе вывучаная, бадай што, шмат лепей за гісторыю беларускай эміграцыі. Тым ня менш, і ў расейскіх дасьледнікаў яшчэ багата тэмаў, што патрабуюць пільнай увагі. Адной з такіх тэмаў зьяўляецца рэлігійнае жыцьцё эміграцыі й дзейнасьць праваслаўнага духавенства. Гэтай праблеме й прысьвечанае даведачнае выданьне прафэсара ўнівэрсытэту Нансі (Францыя) Антуана Нівіера. На падставе вывучэньня разнастайных архіўных дакумэнтаў і апублікаваных сьведчаньняў аўтар аднаўляе біяграфіі больш як 1 обо сьвятароў і царкоўных ярархаў, што працавалі на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Эўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі ў 1920—1995 іт.
У даведніку зьмяшчаюцца зьвесткі пра сьвятароў трох юрысдыкцыяў: Расейскай зарубежнай царквы, Маскоўскай патрыярхіі ды Расейскага экзархату Канстантынопальскага патрыярхату, і сярод згаданых тут асобаў даволі шмат народжаных у Беларусі, а таксама сьвятароў, што належалі да БАПЦ і перайшлі пасьля Другой сусьветнай вайны ў РЗПЦ. Што праўда, інфармацыя пра нашых суайчыньнікаў у даведніку не заўсёды поўная, што зьвязана з выкарыстаньнем аўтарам выключна расейскіх царкоўных архіваў і пэрыёдыкаў. У выніку, калі біяграмы ярархаў, як мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі), Філафей (Нарко), Апанас (Мартас) падаюцца болып-менш поўна, то зьвесткі пра шараговых сьвятароў часам фрагмэнтарныя. Так, няма датаў і месцаў нараджэньня, а часта й месцаў і датаў сьмерці згаданых у кнізе беларускіх сьвятароў паваеннай эміграцыі — Міхася Мігая, Васіля Вячоркі,
Мікалая Гарбацэвіча, Філімона Гарэліка, Івана Жарскага, Канстанціна Камінскага й г. д. Часам у дачыненьні такіх сьвятароў пазначаюцца толькі зьвесткі пра іхную прыналежнасьць да БАПЦ, пераход у РЗПЦ у другой палове 1940-х і выезд з Эўропы.
Разам з тым, у даведніку Антуана Нівіера падаюцца цікавыя зьвесткі пра сьвятароў беларускага паходжаньня, якія раней не былі ўлучаныя ў беларускі гістарычны дыскурс. Прыкладам, нарадзінец Менску мітрафорны протаярэй Мікалай Карабкоў у 1960-х быў адміністратарам япархіі РЗПЦ у Аўстрыі, а народжаны ў в. Сеянавічы Гарадзенскай губэрні мітрафорны протаярэй Уладзімер Лявіцкі быў стваральнікам і першым настаяцелем сьвятыні Раства Хрыстовага ў Флярэнцыі й зьяўляецца аўтарам неапублікаванага дзёньніка. 3 кнігі можна таксама даведацца пра тое, што ў фондах Інстытуту Гувэра захоўваюцца архівы мітрафорнага протаярэя Аляксандра Самайловіча, народжанага ў Менскай губэрні, які працаваў у 1950-х у Сан-Паўлу (Бразылія), а пазьней перабраўся ў Каліфорнію (ЗША).
У даведніку Антуана Нівіера, нягледзячы на фрагмэнтарнасьць інфармацыі пра некаторых рэлігійных дзеячаў і некаторыя недакладнасьці ў беларускіх геаграфічных назвах, утрымліваецца даволі шмат цікавых і карысных для беларускага дасьледніка зьвестак. Трэба спа• дзявацца, што другое выданьне гэтага даведніка будзе больш поўнае ў дачыненьні сьвятароў-беларусаў.
Н.Г.
Пецюкевіч М. Мой дзёньнік: Пра падарожжа ў Рым. Вільня: Таварыства беларускай культуры ўЛітве, 2007. — ібо с.
Цягам апошняга дзесяцігодзьдзя пабачыла сьвет ужо пяць выданьняў мэмуарнай і эпісталярнай спадчыны вядомага беларускага дзеяча, які з другой паловы 1950-х жыў у польскай Торуні, Марыяна Пецюкевіча. Апошняе зь іх надрукавалі ў Вільні ў 2007 г. Гэта дзёньнік рымскага падарожжа, у якім дзеяч пабываў у студзені—лютым 1972 г., адведваючы дачку Марылю, што працавала перакладніцай у расейскай сэкцыі Ватыканскага радыё.
Марыян Пецюкевіч хацеў пабачыць і дачку пасьля працяглага расстаньня, і агледзець горад, пра скарбы якога шмат ведаў. У часе свайго побыіу ён з дапамогай Марылі або самастойна наведваў разнастайныя славутасьці Рыму й ваколіцаў, адмыслова зьезьдзіў у Монтэ-Касіна, Асызы. Свае ўражаньні падарожнік коратка занатоўваў у календары, які пазьней значна пашырыў і ўпарадкаваў у выглядзе дзёньніку,
Яна СЛАВІНА, Натальля ГАРДЗІЕНКА выкарыстоўваючы зьвесткі з даведнікаў пра помнікі архітэкгуры й мастацтва, якія ён бачыў.
Дачка Марыля, што рыхтавала да друку гэты дзёньнік, выказала меркаваньне, што бацька „дакладна апісаў рымскую даўніну, каб нейкі яго суайчыньнік, які ня можа прыехаць у Вечны горад — бо Ўсходняя Эўропа тады патанала ў цемры савецкай ночы за шчыльна зачыненай жалезнай завесай — хаця б віртуальна наведае Рым“ (с. 7). У тэксьце сапраўды шмат разнастайных гістарычных фактаўі апісаньняў помнікаў, аднак найболыпую каштоўнасьць, бадай што, складаюць не яны, а аповеды пра людзей, спатканых у Рыме. Марыян Пецюкевіч сустракаў тут шмат асобаў розных нацыянальнасьцяў, сярод якіх былі й супрацоўнікі Беларускай службы радыё „Ватыкан“ аа. Пётра Татарыновіч, Леў Гарошка, Кастусь Маскалік. Апісаньні спатканьняў, зафіксаваныя ў дзёньніку, дадаюць яскравыя дэталі да партрэтаў згаданых дзеячаў, дазваляюць адчуць атмасфэру іх жыцьця ў італьянскай сталіцы на пачатку 1970-х.
Дзёньнік Марыяна Пецюкевіча зьяўляецца таксама добрым прыкладам менавіта беларускага погляду на іншую краіну, яе насельнікаў, норавы, традыцыі. Часам ён параўноўвае тое, што бачыць у Італіі, з бачаным раней у Беларусі, дадаючы цікавыя рысы й да ўяўленьняў пра падзеі першай паловы XX ст. на радзіме. Асабліва цікавыя згадкі Пецюкевіча пра тое, як некалі ён гандляваўся зь віленскімі габрэямі, выкліканыя назіраньнем за арганізацыяй гандлю ў італьянскіх крамах і коштамі ў іх. Здаецца, іпто погляд беларуса на Рым пачатку 1970-х мог бы быць цікавы й для італьянскіх дасьледнікаў, калі б для іх быў даступны тэкст дзёньніка.
У тэксьце захаваныя ўсе адметнасьці мовы аўтара, якая сама па сабе таксама можа быць аб’ектам адмысловага вывучэньня. Адзінай заўвагай да выдаўцоў можа быць хіба што адсутнасьць камэнтароў і іменнага паказьніка ў вьіданьні дзёньніку. Зрэшты, аўтар падае ў сваіх нататках даволі поўную інфармацыю й пра месцы, і пра асобаў, таму, магчыма, і патрэбы ў вялікім камэнтаваньні гэтых успамінаў няма.
Я. С.
Акула К. Заўтра ёсьць учора: Раман. Мінск: Медысонт, 2008. — 200 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 15).
Чарговае сэрыйнае выданьне Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ ўяўляе сабою пераклад на беларускую мову ангельскамоў-
нага раману беларускага пісьменьніка з Канады Кастуся Акулы. Некалі выданьне гэтага твору ў Канадзе было важнаю падзеяй для беларускай грамады. Што праўда, нельга сказаць, што ён справакаваў надзвычай вялікую цікавасьць да Беларусі з боку прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, але, прынамсі, гэта быў крок зрабіць беларусаў на Захадзе больш зразумелымі.
Беларускі пераклад кнігі зрабіла Ірына Варабей, добра знаёмая з аўтарам. Раман „Заўтра ёсьцьучора“ ўпершыню пабачыўсьвет на беларускай мове й, магчыма, гэта зробіць Кастуся Акулу як пісьменьніка й беларускую эміграцыю ўвогуле больш зразумелай і цікавай і для мэтрапольнага чытача.
Я. С.
Mikolaj Dworzecki (Mikola Bazyluk). Tam i tu = Мікола Дварэцкі (Мікола Базылюк). Там і mym / Сабрала, апрацавала і ўступам папярэдзіла Лена Глагоўская. Гданьск, 2008. — 181 с.
Дзеячы міжваеннага беларускага руху мелі розныя лёсы: нехта ў паваенны час апынуўся на эміграцыі, нехта трапіў у савецкія лягеры, іншыя — „схаваліся ў Польшчы“. Так, жыў пад прозьвішчам Юзаф Александровіч у Інаўроцлаве Язэп Найдзюк, а на Гданьскім памор’і — Мікола Дварэцкі. Апошні, хоць і жыў тут з 1947 г., доўгі час не кантактаваў зь беларускімі арганізацыямі ў Польшчы, баючыся перасьледу за дзейнасьць у 1920—1940-я гг. У той жа час ён працягваў сваю паэтычную творчасьць, вынікі якой упершыню сабрала разам і апублікавала асобным зборнікам дасьледніца-беларусіст Алена Глагоўская.
Праз эпізадычнасьць і фрагмэнтарнасьць зьвестак пра жыцьцё Міколы Дварэцкага А. Глагоўскай давялося па асобных кавалках складаць ягоную біяграфію. Нарадзіўся ў 1903 г. у Іказьні Браслаўскага павету, быў дзявятым дзіцем у сям’і. 3 пачатку 1920 г. — актыўны ўдзельнік грамадзкага руху, быў сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, уваходзіў у рэдакцыю газэты Wyzwolenie Ludu, пад псэўданімам Мікола Базылюк публікаваў свае творы ў іншых выданьнях. 3 1926 г. Мікола Дварэцкі быў кіраўніком асяродку Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры ў Іказьні. У1928 г. удзельнічаўу зьезьдзе прадстаўнікоў БХД у Вільні як дэлегат ад Браслаўшчыны і ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэту арганізацыі. Пазьней, у 1936 г., Мікола Дварэцкі быў абраны другім віцэ-старшынём ужо Беларускага народнага аб’еднаньня. Некалькі разоў арыштоўваўся за беларускую дзейнасьць.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР Мікола Дварэцкі арганізаваў беларускую школу ў Заборных Гумнах пад Браславам і стаў яе дырэктарам. Аднак у хуткім часе ў школу прыслалі настаўнікаў „з усходу“, і яна ператварылася ў расейскую школу. У чэрвені 1941 г. Міколу Дварэцкага арыштавала мясцовая польская паліцыя як камуніста, пасьля ўсталяваньня нямецкай улады ўжо гестапа зьняволіла яго зноў паводле даносу. Але празь некаторы час дзеяч быў вызвалены й атрымаў пасаду войта ў Мёрах, на якой заставаўся да лета 1944 г. 3 наступам Савецкай арміі Мікола Дварэцкі падаўся ў Нямеччыну, а ў траўні 1945 г. апынуўся ў аўстрыйскім Зальцбургу ва ўкраінскім лягеры ДП, дзе дзеяла актыўная беларуская група. Тут ён друкаваў свае творы на старонках часопісу „Пагоня“. Такім чынам, Алена Глагоўская даводзіць, што Мікола Дварэцкі, як аўтар твораў, апублікаваных у эміграцыйнай прэсе ў 1945—1947 гг. — рэальная асоба, а не псэўданім Уладзімера Дудзіцкага (Гуцькі), як сьцьвярджаў раней дасьледнік Лявон Юрэвіч. Што праўда, пра „аўстрыйскі“ пэрыяд жыцьця Міколы Дварэцкага не захавалася ніякіх сьведчаньняў, таксама як амаль няма іх пра той самы час жыцьця Ўладзімера Дудзіцкага, і гэта значна ўскладняе вэрыфікацыю абодвух сьцьверджаньняў.
3 1947 г. Мікола Дварэцкі, ратуючыся ад перасьледу спэцыяльнага аддзелу Савецкай арміі, жыў у Польшчы, пераважна ў в. Лашка на Памор’і. Тут займаўся садоўніцтвам, пчалярствам, пісаў вершы. 3 1956 г. і да сьмерці ў 1988 г. ён стаў сталым падпісчыкам беластоцкай „Нівы“, на старонках якой часам зьяўляліся ягоныя творы пад псэўданімам Мікола Базылюк.
У выданьне зборніка ўкладзеная ня толькі праца Алены Глагоўскай, але таксама й вялікая зацікаўленасьць сына Міколы Дварэцкага — Юр'я — і ўнучкі Караліны, што выклікае павагу да нашчадкаў творцы. Кніга „Там і тут“, аздобленая цікавымі фатаздымкамі, сталася чарговым прыкладам вяртаньня памяці пра яшчэ аднаго беларускага дзеяча, на доўгія гады выкрасьленага з бачынаў айчыннай гісторыі.
Н.Г.
Кавалеўскі В. Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе? Адэлайда: Беларускае Гістарычнае Згуртаваньне, 2008. — 286 с. +2 DVD
Беларуская прысутнасьць у Аўстраліі — далёка ня вывучаная тэма ў айчынным эміграцыязнаўстве. Істотны ўнёсак у яе распрацоўваньне зрабіла новая кніга „Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе?“. Яе аўтарам
зьяўляецца прадстаўнік апошняй хвалі эміграцыі, сакратар Беларускага гістарычнага згуртаваньня ў Аўстраліі й стваральнік сайту, прысьвечанага аўстралійскім беларусам, Віктар Кавалеўскі. Кніга вялікага фармату (A4) з значнай колькасьцю ілюстрацыяў і дадаткам двух DVD утрымлівае шмат разнастайнай інфармацыі.
„Беларусы Аўстраліі: Ахто там ідзе?“ — гэта спроба аўтара разабрацца ў шматлікіх і даволі складаных пытаньнях гісторыі беларускай дыяспары на Зялёным кантынэнце, зразумець тыя шляхі, што прыводзілі ягоных папярэднікаў у Аўстралію, матывы іхнай грамадзкай актыўнасьці, асаблівасьці жыцьця ў розных беларускіх асяродках і г. д. На падставе сабранага Беларускім гістарычным згуртаваньнем у Аўстраліі шырокага комплексу дакумэнтальных і эпісталярных крыніцаў, а таксама адмыслова запісаных успамінаў беларусаў паваеннай эміграцыі Віктар Кавалеўскі асьвятляе дзейнасьць беларускіх арганізацыяў і іх лідэраў.
У адмысловай прэамбуле кнігі даюцца адказы на магчымыя пытаньні адносна таго, як і для каго яна стваралася. Аўтар адзначае, што ставіў перад сабою мэту: „дасягнуць у гэтай кнізе найбольшага дакумэнтальнага насычаньня, увесьці ў кнігу якмага болый сьцьвярджаючых існаваньне беларускага нацыянальнага руху ў Аўстраліі дакумэнтаў, асабістых запісаў лідэраў беларускагаруху, выявіць іхролю, адзначыць асаблівасьці разьвіцьця беларускіх грамад у розных гарадах Аўстраліі“ (с. 18). Пры гэтым Віктар Кавалеўскі сьцьвярджае, што ня меў намеру зрабіць кнігу навуковай. I сапраўды, праца гэтага аўтара — хутчэй спроба адказаць самому сабе на пытаньне, хто такія беларусы Аўстраліі, і носіць публіцыстычны характар.
Свае пошукі Віктар Кавалеўскі пачынае здалёк, высьвятляючы для чытачоў, што такое Беларусь і чаму ў розныя часы зь яе эмігравалі насельнікі. Больш падрабязна спыняецца аўтар на падзеях эміграцыі пасьля Другой сусьветнай вайны, жыцьці беларускіх бежанцаўу Нямеччыне, лягерах ДП, рэпатрыяцыі, дэпартацыях і інш. Асобны разьдзел у кнізе прысьвячаецца гісторыі Аўстраліі й асаблівасьцям яе міграцыйнай палітыкі, у іншым месцы аўтар зьмяшчае ацэнку сёньняшніх магчымасьцяў эміграцыі ў Аўстралію (гэты тэкст быў аііублікаваны ў некалькіх нумарах газэты „Беларус“ за 2008 г.). Найбольшая ж частка кнігі апісвае менавіта падзеі беларускага жыцьця ў Аўстраліі: ад прыезду першых беларусаў да сучаснасьці. Для зручнасьці чытача аўтар спачатку падае адмысловую хроніку падзеяў беларускага нацыянальнага руху ў Аўстраліі, а пры канцы дадае разнастайныя сыстэматызаваныя даведнікі беларускіх арганізацыяў, друкаваных выданьнях, біяграфіях дзеячаў. Бонусам да
кнігі зьяўляюцца два DVD з дадатковай інфармацыяй. Першы зь іх уяўляе сабою невялікую мультымэдыйную энцыкляпэдыю Беларускай Аўстраліі, а на другім запісаныя відэаўспаміны некалькіх беларускіх дзеячаў, а таксама відэазапіс аднаго з нацыянальных сьвятаў у Мэльбурне з выступам мясцовага беларускага гурта „Каліна“.
У працы над гэтай кнігай шмат дапамагалі аўтару беларусы паваеннай эміграцыі, асабліва а. Міхась Бурнос, сьв. пам. Павал Гуз, сьв. пам. Алег Шнэк, якія выступалі рэдактарамі асобных частак. Гэтым асобам належыць адмысловая падзяка ня толькі аўтара, але й чытачоў.
Кніга „Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе?“, несумненна, не пазбаўленая хібаў, і аўтар заклікае чытачоў адкрыта выказваць свае заўвагі да зьместу. Адзіная праблема — абмежаваная колькасьць асобнікаў, і — як вынік — патэнцыйных чытачоў, што маглі б яе прачытаць і тыя заўвагі выказаць.
Н.Г.
Скарыніч: Літаратурна-навуковы гадавік. Вып. 7. Масква, 2008. — 216 с.
Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў новыя „постсавецкія“ або „ўсходнія“ беларускія дыяспары знаходзяцца ў стадыі імклівага арганізацыйнага афармленьня. Сярод іх найбольшы патэнцыял і паводле колькасьці ўдзельнікаў, і паводле інтэлектуальных, матэрыяльных і іншых магчымасьцяў маюць беларускія асяродкі ў Расеі. Пры гэтым у Маскве, і, магчыма, таксама ў Санкт-Пецярбурзе, знаходзяцца своеасаблівыя інтэлектуальныя цэнтры беларускай дыяспары ў Pacei. I ня дзіўна, што менавіта тут зьяўляюцца й цікавыя прадукты інтэлектуальнай творчасьці беларусаў, да якіх можна аднесьці й штогадовік „Скарыніч“, што рэгулярна выходзіць у сталіцы Расеі.
Апошні выпуск „Скарыніча“ прысьвечаны гістарычна-культурнай прысутнасьці беларусаўу Маскве, а таксама беларуска-расейскім дачыненьням. У прадмове адзначаецца, што апошнім часам у маскоўскім і наагул расейскім абсягу назіраецца стабільны рост попыту на беларускае. Несумненна, на гэта ўплываюць і своеасаблівыя палітычныя дачыненьні Беларусі й Расеі на дзяржаўным узроўні, а таксама тая ж арганізацыйная разбудова беларускай дыяспары. У сувязі з ростам цікавасьці фармулююцца й розныя погляды на беларуска-расейскія дачыненьні ў мінулым і сучаснасьці. Паказаць гэтыя самыя дачыненьні найперш на прыкладзе Масквы й меў на мэце гэты нумар альманаху.
У „Скарынічы“ сабраныя вельмі розныя матэрыялы (у тым ліку й мэтрапольных аўтараў), падзеленыя на два вялікія разьдзелы: „Паэзія. Проза. Крытыка“ і ,Архіў. Эпісталярыя“. У першым падаюцца тэксты ад урыўку з „Хронікі Быхаўца“ ды твору Сімяона Полацкага да рэфлексіяў сучасных беларусаў Масквы пра свой шлях да беларушчыны. Частка тэкстаў узятая з апублікаваных ужо дасьледаваньняў, зборнікаў, іншыя — раней не друкаваліся. У тэкстах адлюстроўваюцца сувязі вядомых беларускіх дзеячаў з Масквой, а таксама расейскіх зь беларускай культурай. Рэпрэзэнтуюцца розныя погляды, часам правакацыйныя тэмы, кшталту „Тэма „маскаля“ ў беларускай літаратуры“ ад Аляксея Каўкі.
Зьвяртае на сябе ўвагу тэкст Аксаны Салопавай „Беларуская дыяспара ў Маскве“, які ўяўляе сабою спробу (ці ня першую) дасьледаваньня сучаснай беларускай арганізаванай прысутнасьці ў расейскай сталіцы. Аўтарка спрабуе разабрацца ў дзясятках арганізацыяў беларусаў, што дзеюць у горадзе, іх мэтах, кірунках дзейнасьці, асаблівасьцях узаемадачыненьняў. 3 тэксіу відавочныя спэцыфічныя шляхі фармаваньня беларускай дыяспары ў Маскве як дыяспары „постсавецкай“, выразна адрознай ад „заходніх“ беларускіх. Артыкул Аксаны Салопавай можна лічыць добрым крокам на шляху вывучэньня беларускага жыцьця ў Расеі.
У другім разьдзеле „Скарыніча“ падаюцца архіўныя дакумэнты да гісторыі беларуска-расейскіх культурных дачыненьняў. Тут публікуюцца лісты Міколы Шчакаціхіна да Ўладзімера Пічэты, Мікалая Ўлашчыка да Натальлі Шамарынай і Ніны Ўлашчык, Міколы Ермаловіча да Маскоўскага таварыства беларускай кулыуры імя Ф. Скарыны й іншыя. Тут ёсьць і матэрыялы да біяграфіяў Івана Луцкевіча і Ўладзімера Дубоўкі, да гісторыі беларусізацыі й „нацдэмаў“.
Тэксты ў штогадовіку „Скарыніч“ зьмяшчаюцца беларускай і расейскай мовамі, што таксама адлюстроўвае адметнасьці беларускай дыяспары ў Расеі. На жаль, некаторым публікацыям не стае камэнтароў, хоць укладальнік у прадмове сьцьвярджае, што гэта прынцыповая пазыцыя часопісу.
Тым ня менш, можна назваць „Скарыніч“ адным з найбольш значных беларускіх навукова-літаратурных выданьняў ня толькі ў Расеі, але й на ўсёй постсавецкай прасторы, важным адлюстраваньнем навуковага патэнцыялу беларускай „усходняй“ дыяспары. На жаль, новыя дыяспары яшчэ ня ёсьць аб’ектам сыстэматычнага вывучэньня навукоўцаў. А альманах „Скарыніч“ мог бы стаць добрым падмуркам такога вывучэньня.
Чыгрын С. Беларуская Беласточчына: Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы. Мінск: Кнігазбор, 2008. —168 с.
Пэўны час беларускай гістарыяграфіі не ставала, а можа й цяпер не стае, біяграфічных дасьледаваньняў. За вывучэньнем гісторыі сацыяльных рухаў, палітычных тэндэнцыяў, эканамічнага разьвіцьця з гістарычных ведаў паступова „вымывалася“ асоба. He ў апошнюю чаргу гэта ўплывала й на зьмяншэньне цікавасьці да гістарычных дасьледаваньняўу чытацкай аўдыторыі. Верагодна, своеасаблівай рэакцыяй на гэта стала адраджэньне з пачатку 1990-х біяграфістыкі ў беларускай гістарыяграфіі. Нацыянальнай ідэі былі патрэбныя сапраўдныя героі, гістарычныя дзеячы, на чыіх прыкладах можна было б вучыцца. Пэрыядычныя выданьні таго часу стракацелі артыкуламі пра князёў Вялікага Княства Літоўскага, дзеячаў беларускага адраджэньня пачатку XX ст. і іншых выбітных асобаў. Аднак, на вялікі жаль, вяртаньне біяграфістыкі ў беларускую гістарыяграфію не было такім актыўным і ў пэўны час наагул амаль што спынілася.
Сур’ёзныя біяграфічныя дасьледаваньні вымагаюць шмат часу для вывучэньня ня толькі ўласна жыцьцёвага шляху тае ці іншае асобы, але й самога гістарычнага фону, на якім адбываліся падзеі. Такія дасьледаваньні патрабуюць ад навукоўцаў шырокага кругагляду й валоданьня магчымасьцямі працы з рознымі відамі крыніцаў. Магчыма, усе гэтыя складанасьці, а таксама тое, што з часам „герояў“ стала неабходна ўпісваць у пэўныя ідэалягічныя межы, спрычыніліся да заняпаду беларускай біяграфістыкі. Можна сказаць, што большасьць яе дасягненьняў 1990-х так і засталіся ў выглядзе газэтных і часопісных публікацыяў.
Кніга „Беларуская Беласточчына“ слонімскага журналіста, краязнаўцы й літаратара Сяргея Чыгрына складаецца менавіта з такіх публікацыяў, што пабачылі сьвет на старонках беластоцкай газэты „Ніва“. Пачынаючы з 1984 г. аўтар, робячы свой унёсак у беларускую біяграфістыку, знаёміў чытачоў газэты зь біяграфіямі выхадцаў зь Беласточчыны або асобаў, шчыльна зьвязаных з гэтым краем. У выніку зьявіліся артыкулы, прысьвечаныя Ўладзіславу Чаржынскаму, Аляксею Карпюку, Петрусю Макалю, дзядзьку й пляменьніку Станіславам Грынкевічам і іншым, усяго больш за паўсотні асобам. Сярод іх даволі шмат тых, хто ў той ці іншы час апынуўся на эміграцыі. Так, Сяргей Чыгрын піша пра Анатоля Сумнага, Баляслава Грабінскага, Язэпа Варонку, Уладзімера Тамашчыка й іншых. Што праўда, менавіта пра дзейнасьць сваіх герояў на эміграцыі аўтар згадвае няшмат.
Зрэшты, сам жанр газэтнага артыкулу вымагае часта да крыху спрошчанага падыходу пры падаваньні біяграфічнай інфармацыі. У такі тэкст складана ўлучыць адначасова й падрабязнасьці жыцьця, і гістарычны фон. Газэтны артыкул мае свае мэты й свае каноны, і да яго складана падыходзіць зь іншымі меркамі. А таму й зборнік Сяргея Чыгрына варта ацэньваць адпаведна. Краязнавец і журналіст, ён шмат зрабіў менавіта для папулярызацыі імёнаў беларускіх дзеячаў, высьвятленьня важных момантаў іх біяграфіяў, вяртаньня іх у навуковы зварот. Так, у артыкулах аўтара часам прапушчаныя некаторыя важныя эпізоды жыцьця герояў (асабліва гэта, як ужо згадвалася, датычыць эміграцыйнага жыцьця), прысутнічаюць некаторыя недакладнасьці, аднак яны не перакрэсьліваюць вартасьці зборніка як стымулу для будучых дасьледаваньняў.
Артыкулы Сяргея Чыгрына і ў часы іх зьяўленьня на старонках „Нівы“ правакавалі інтарэс да іх герояў у іншых дасьледнікаў. Можна спадзявацца, што яшчэ большы імпульс яны дадуць, сабраўшыся пад адной вокладкай, і празь некаторы час кожнаму зь дзеячаў, пра якіх пісаў слонімскі краязнавец, будзе прысьвечанае адмысловае біяграфічнае дасьледаваньне.
Н.Г.
ГардзіенкаА. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. — 428 с. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 16).
Неад’емнай часткай эміграцыязнаўствазьяўляюццадасьледаваньні гісторыі асобных беларускіх арганізацыяў. На жаль, маем ня так шмат адмысловых манаграфічных выданьняў пра беларускія структуры ў замежжы. Найбольш яскравым і ўдалым прыкладам тут можа быць кніга Яна Максімюка, прысьвечаная гісторыі беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне. Доўгі час гэтая кніга была адзіным грунтоўным дасьледаваньнем, дзе дзейнасьць арганізацыі разглядалася на шырокім гістарычным фоне, што давала чытачу магчымасьць лепей зразумець эміграцыйныя падзеі й асобаў.
Новая кніга, прысьвечаная асобнай беларускай арганізацыі ў замежжы, зьявілася ў сумеснай сэрыі Беларускага інстытуту навукі й мастацтва й „Бібліятэкі Бацькаўшчыны“ Згуртаваньня беларусаў сьвету. Гэтаксама, як раней Ян Максімюк, аўтар працы „Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі“ Алег Гардзіенка падае дзейнасьць Камітэту з сур’ёзнай перадгісторыяй і шырокім гістарычным фонам. Так, у nep-
шых частках кнігі распавядаецца пра жыцьцё беларусаў у паваеннай Нямеччыне й іх выезд у ЗША, стварэньне беларускага асяродку ў СаўтРывэры, арганізацыйнае афармленьне кола прыхільнікаў БЦР у Злучаных Штатах. Падрабязна разглядаецца стварэньне БККА, найважнейшыя этапы яго дзейнасьці, супраца зь іншымі арганізацыямі, выдавецкая дзейнасьць, уплыў асобных дзеячаў на гісторыю Камітэту. Усе падзеі падаюцца побач з характарыстыкай асноўных тэнцэнцыяў у жыцьці амэрыканскага грамадзтва, аналізам тых умоваў, у якіх дзеялі беларускія эміграцыйныя арганізацыі. Сярод іншага, увага аддадзеная й сумна вядомай „справе Лофтуса“, якая мела значны ўплыў на беларускае грамадзкае жыцьцё ў ЗША.
Гісторыю Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі Алег Гардзіенка даводзіць да сучаснасьці, падае падзеі 1990-х і 2000-х гадоў з заўвагамі пра кантакты дзеячаў арганізацыі з амэрыканскімі чыноўнікамі й мэтрапольнымі беларускімі дзеячамі й структурамі, а таксама разглядае спыненьне супрацьстаяньня БНР—БЦР на эміграцыі.
У дадатак да аналітычнай часткі гісторыю БККА ілюструюць успаміны Барыса Кіта, Лёнгіны Брылеўскай, Лёлі Касоўскай, цікавае ліставаньне дзеячаў арганізацыі, афіцыйныя дакумэнты. Надзвычай карысныя для дасьледнікаў таксама бібліяграфія артыкулаў часопісу „Беларуская Думка“ ды біяграфічныя зьвесткі дзеячаў Камітэту, пададзеныя пры канцы кнігі.
Кніга „Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі“, несумненна, важны ўнёсак у айчыннае эміграцыязнаўства. На жаль, праз вузкасьць сваёй назвы (як і раней праца Яна Максімюка) кніга ўспрымаецца разьлічанай выключна на адмыслоўцаў, і каштоўныя зьвесткі з гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША па-за дзейнасьцю заяўленай у назьве кнігі арганізацыі могуць выпасьці з поля ўвагі аматараў эміграцыязнаўства.
я. с.
СасноўскіЗ. Гісторыя беларускіхмузычныхуплываў. Мінск: Медысонт, 2009. — 140 с.
„Беларуская музыка, якая мае багатую гісторыю, урозныя пэрыяды ўплывала на музычнае мастпацтва блізкіх і далёкіх суседзяў“, — пачынае сваю кнігу Зьміцер Сасноўскі. У гэтай працы музыка й музыказнаўца сыстэматызаваў згаданыя ўплывы ў розных кірунках. Асобна разглядаюцца: выезд беларускіх музыкаў на працу за мяжу, беларускія
інструмэнты й фальклор у культуры іншых народаў, беларускія нотныя матэрыялы за мяжой, вядомыя кампазытары й артысты беларускага паходжаньня, беларускі фальклор у творах вядомых кампазытараў, атрыманьне адукацыі ў Беларусі замежнікамі, прафэсійныя музыкі беларускай эміграцыі XX ст. У сямі разьдзелах кнігі падаецца багаты фактычны матэрыял. Тут можна знайсьці цікавыя зьвесткі пра беларускіх музыкаў часоў ВКЛ, якія выступалі пра дварах эўрапейскіх манархаў, пра прыклады выкарыстаньня беларускіх фальклорных матываў у творах сусьветнавядомых кампазытараў Людвіка ван Бэтховэна, Фрэдэрыка Шапэна, Мадэста Мусаргскага й іншых. Аўтар узгадвае пра беларускія карані Станіслава Манюшкі, Міхаіла Глінкі, Дзьмітрыя Шастаковіча й шмат каго яшчэ.
Сабраная й сыстэматызаваная аўтарам багатая фактура ўражвае сваёй разнастайнасьцю. Кніга Зьмітра Сасноўскага выступае як вяртаньне Беларусі яе творцаў, своеасаблівая „контрапрыватызацыя“, што супрацьстаіць „захопу“ беларускай кулыурнай спадчыны суседзямі. I ў гэтым сэнсе патрэба такога выданьня даўно насьпела, і ягонае ідэалягічнае значэньне на сёньня, магчыма, перавышае навуковую вартасьць.
Разам з тым, не пазбаўленая кніга й перабольшваньняў. Так, да кампазытараў беларускага паходжаньня аднесены Ўладзімер Мулявін, чый унёсак у беларускую культуру, несумненна, неацэнны, але этнічнае расейскае паходжаньне ад гэтага не зьмяняецца.
Важна адзначыць той факт, што шмату кнізе Зьміцер Сасноўскі абапіраецца на дасьледаваньні, праведзеныя беларускімі эміграцыйнымі кампазытарамі, асабліва Міколам Куліковічам і Алесем Карповічам.
Асаблівую цікавасьць выклікае разьдзел „Прафэсійная музыка беларускай эміграцыі XX ст.“. Гэта адна зь нешматлікіх спробаў сыстэматызацыі матэрыялу адносна музычнай спадчыны беларускай эміграцыі. Сярод названых тут творцаў — Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Алесь Карповіч, Эльза Зубковіч, Пётра Конюх і іншыя. Крыху дзіўна, што праўда, у гэтым шэрагу бачыць імя кліўлэндзкай дзяячкі Ірэны Каляды-Сьмірновай у якасьці прафэсійнай сьпявачкі. Аднак сама пастанова праблемы існаваньня беларускай эміграцыйнай музычнай культуры мае вялікае значэньне.
Кніга Зьмітра Сасноўскага выглядае як добрае падсумаваньне гісторыі разьвіцьця беларускіх музычных уплываў у сьвеце. Яна можа стацца штуршком для вывучэньня беларускіх мастацкіх, літаратурных і іншых уплываў. Асэнсаваньне неабходнасьці такіх дасьледаваньняў відавочна спрыяе ўмацаваньню беларускай нацыянальнай ідэнтыч-
насьці і ўсьведамленьню беларускай культуры як важнай часткі сусьветнай кулыуры.
Я.С.
Хмара С. Рабінавы хмель: Выбраныя творы. Менск: Кнігазбор, 2009. — 212 с.
У гісторыі беларускай эміграцыі асоба Сяргея Сіняка-Хмары неадназначная. Сярод дзеячаў-эмігрантаў паваеннага часу ён быў адным з найбольш вядомых і найменш „любімых“. Праз сваю крытыку палітычнага расколу й яго ўдзельнікаў ды імкненьне стварыць г. зв. „трэцюю сілу“ на эміграцыі ён здолеў настроіць супраць сябе прыхільнікаў і Рады БНР, і БЦР. I нягледзячы на гэта, ягоную газэту „Беларускі Голас“ і часопіс „Баявая Ўскалось“, што выдаваліся ўТаронта, чыталі беларусы ў розных краінах. Акрамя таго, Сяргей Хмара актыўна займаўся рэпрэзэнтацыяй беларусаў і Беларусі ў Канадзе й вёў даволі шырокае ліставаньне. На жаль, архівы дзеяча на сёньня яшчэ не даступныя беларускім дасьледнікам. Магчыма, менавіта гэтая акалічнасьць паўплывала на такія сьціплыя зьвесткі пра дзейнасьць Сяргея Хмары на эміграцыі ў прадмове да ягонага першага пасьля сьмерці зборніка, выдадзенага на Бацькаўшчыне.
Аўтар прадмовы Сяргей Чыгрын наладзіў ліставаньне зь дзеячам яшчэ пры ягоным жыцьці, і гэтыя лісты Хмары таксама ўвайшлі ў зборнік. Слонімскі дасьледнік пастараўся аднавіць асноўныя моманты біяграфіі героя. Насуперак уласным сьведчаньням Сяргея Хмары краязнавец сьцьвярджае, што той нарадзіўся не ў Адэсе, і ня ў Пінску, а ў вёсцы Казлоўшчына Слонімскага павету Менскай вобласьці. У 1920-х юнак стаў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады й ствараў яе гурткі на Слонімшчыне. У1930 г. Сяргей Сіняк — сакратар Пасольскага клюбу „Змаганьне“ ў Пінску, пазьней — інструктар Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў Вільні. Адначасова ён займаўся літаратурнай творчасьцю. Першыя зборнікі ягонай паэзіі й прозы загінулі, але ў 1939 г. у Вільні пабачыла сьвет кніга „Жураўліным шляхам“, падпісаная псэўданімам Хмара.
У часе Другой сусьветнай вайны Сяргей Сіняк-Хмара трымаў краму ў Слоніме, дзе прадаваў беларускія выданьні, працаваў у газэце „Слонімскі кур’ер“, арганізоўваў аддзел Беларускай самапомачы...
Нацыянальная дзейнасьць яго не заставалася па-за ўвагай уладаў. У выніку цягам свайго жыцьця Сяргей Сіняк-Хмара адседзеў каля н
гадоўутурмах, арыштоўваўся й пры паляках, і пры саветах, і пры немцах. У1944 г. ён апынуўся ў Нямеччыне, адкуль пазьней перабраўся ў Канаду.
На жаль, кароткая прадмова ўтрымліва толькі накід біяграфіі Сяргея Хмары, чый жыцьцёвы лёс, у тым ліку й дзейнасьць на эміграцыі, патрабуе адмысловага сур’ёзнага дасьледаваньня. Таксама спэцыяльнага вывучэньня вартая й творчая спадчына гэтага дзеяча.
Паводле словаў укладальніка, „Рабінавы хмель“ зьяўляецца найбольш поўным зборам твораў Сяргея Хмары. Тут пададзеныя як паэзія, гэтак і проза ды публіцыстыка. Частка тэкстаў была ўзятая з ранейшых выданьняў „Жураўліным шляхам“ (1939), „Мы“ (1949), „Аб багох крывіцкіх сказы“ (1986), іншыя — з часопісаў „Калосьсе“, „Баявая Ўскалось“ ды газэты „Беларускі Голас“. Акрамя таго ў зборніку апублікаваныя цікавыя фатаздымкі зь сямейнага архіву.
Можна спадзявацца, што зборнік „Рабінавы хмель“ стане важным стымулам для вывучэньня жыцьця й дзейнасьці Сяргея Хмары.
Н.Г.
У Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у “Бібліяграфічнай сэрыі”:
1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985. — 350 с.
2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
3. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII +283 с.
4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Tom I. Кн. 1—2. Вільня—Нью Ёрк—Менск—Прага, 1998. — 1721 с.
5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью Ёрк—Менск, 2002. — XXXIII+570 с.
6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью Ёрк—Менск, 2003. — ХХІІ+582 с.
7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodi­cals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. — ХХ+152 с.
8. Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography / Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
y сэрыі “Гісторыя эміграцыі”:
1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950). Нью Ёрк—Беласток, 1994. —196 с.
2. Янка Запруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоўу Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. — 510 с.
3. Лявон Юрэвіч. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” (1947—2000). Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).
4. Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне. Выданьне другое, выпраўленае і дапоўненае. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. іо).
5. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. — 428 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 16).
6. Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі 1945—2005. Нью Ёрк—Варшава, 2009. — 884 с. + CD.
рыхтуецца да друку:
7. Зьміцер Саўка. Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949—1999).
у сэрыі “Беларускія паэты й пісьменьнікі":
1. Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью Ёрк— Таронта, 1979. — ХХХІХ+350 с.
2. Алесь Салавей. Нятускная краса: Збор твораў. Нью Ёрк—Мэльбурн, 1982. — XVI+373 с.
3. Аляксандра Саковіч. У пошуках праўды: Апавяданьні й аповесьці. Нью Ёрк—Кліўлэнд, 1986. — 254 с.
4. Міхась Кавыль. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Нью Ёрк, 1990. — ХХІ+344 с.
5. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью Ёрк, 1994. — ХХІХ+312 с.
6. Мікола Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай: Апавяданьні. Нью Ёрк, 1995. — XXXV+299 с.
7. Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью Ёрк, 1996. — XVI+397 с.
8. Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью Ёрк, 1997. — 446 с.
9. Лявон Крывічанін. Беларусізацыя пад №... Нью Ёрк, 1998. — 164 с.
іо. Лявон Юрэвіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. — 360 с.
11. Антон Адамовіч. Творы. Нью Ёрк, 2003. — XXXIV+764 с.
12. Урачыстасьць у садзе: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя / Укладаньне і прадмова Ванкарэма Нікіфаровіча. Менск: Медысонт, 2007. — 536 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 14).
рыхтуецца да друку:
13. Сусьветная літаратура па-беларуску: Кніга перакладаў.
Макет Алесь Жынкін
Карэктура Настасься Мацяш
 
Падпісана да друку 07.10.2009. Фармат 60x84 1/16 Друк афсэтны. Ум. друк. арк. XX,X.
Наклад 299 паасобнікаў. Замова XXX.
32
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.