Зімовыя святы  Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

Зімовыя святы

Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 159с.
Мінск 1999
47.23 МБ
Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў
 
 ЗІМОВЫЯ святы
 
 
 
 
 Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў
 
Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
 
МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1999
 
УДК 398.3(=826)(072)
 
ББК 63.5(4Бен)я7
 
3-62
 
Аўтары-ўкладальнікі
 
Алег АЛЯХНОВІЧ, Алесь ЛОЗКА
 
Рэцэнзенты:
 
I. I. КРУК, кандыдат філалагічных навук;
 
Н. М. КАЛІТА, настаўніца сярэдняй школьі № 89 г. Мінска
 
Мастак Міхал АНЕМПАДЫСТАЎ
 
ISBN 985-01-0283-7
 
© Выдавейтва «Беларусь», 1999
 
© А.М. Аляхновіч, А.Ю. Лозка, 1999
 
© Афармленне. М.У. Анемпалыстаў. 1999
 
 Календары і зімовы перыяд беларускага месяцаслова
 
Беларускія найменні месяцаў,' у адрозненне ад рускіх і некаторых еўрапейскіх, дзе яны спазналі лацінскі ўплыў, адлюстроўваюць харак- тэрныя асаблівасці сезонаў года: снежань ад слова ’’снег“, студзень — ’’сцюдзёны“, люты...
 
He ва ўсіх народаў яны аднолькава гучаць і гучалі:
 
Мова
 
 
 
Снежань
 
 
 
Студаень
 
 
 
Люты
 
 
 
 
Старабеларуская
 
 
 
Просннец (прасвет у небе)
 
 
 
Стычень
 
 
 
Люты
 
Сьнежын
 
 
 
 
Стараславянская
 
 
 
Студзень
 
 
 
Проснньц
 
 
 
Скчень
 
(секчы дровы)
 
 
 
 
Украінская
 
 
 
Грудень
 
 
 
Скчэнь
 
 
 
Лютнй
 
 
 
 
Польская
 
 
 
Gnidzieri
 
 
 
Styczen
 
 
 
Luty
 
 
 
 
Славенская
 
 
 
Gruden
 
 
 
Prosinec
 
 
 
Svecan
 
 
 
 
Сербахарвацкая
 
 
 
Децембар
 
 
 
Jauyap
 
 
 
Фебруар
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Просннац
 
 
 
Сн]ечань
 
 
 
Вельача
 
 
 
 
Лацінская
 
 
 
December
 
 
 
Januarius
 
 
 
Februarius
 
 
 
 
 
 
 
 
 
(дзесяты)
 
 
 
(бог Янус)
 
 
 
(ачышчэнне)
 
 
 
 
Руская
 
 
 
Декабрь
 
 
 
Январь
 
 
 
Февраль
 
 
 
 
Англійская
 
 
 
December
 
 
 
January
 
 
 
February
 
 
 
 
Французская
 
 
 
Decembre
 
 
 
Janvier
 
 
 
Fevrie'r
 
 
 
 
Нямецкая
 
 
 
Dezember
 
 
 
Januar
 
 
 
Februar
 
 
 
 
Славацкая
 
 
 
December
 
 
 
Januar
 
 
 
Februar
 
 
 
 
Балгарская і македонская
 
 
 
Декемврн
 
 
 
Януарн Jauyapn
 
 
 
Февруарн
 
 
 
 
Французская
 
 
 
Фрымер
 
 
 
Нівоз
 
 
 
Плювіоз
 
 
 
 
перыяду рэвалюцыі
 
 
 
(намаразь)
 
 
 
(снежны)
 
 
 
(дажджлівы)
 
 
 
 
Чэшская
 
 
 
Prosinec
 
 
 
Leden
 
 
 
Unor
 
 
 
 
Яўрэйская
 
 
 
Кашлеу
 
 
 
Тебет
 
 
 
Себат
 
 
 
 
Старажытна- егіпецкая
 
 
 
Mesori
 
 
 
Thoth
 
 
 
Phaophi
 
 
 
 
Верхнелужыцкая
 
 
 
Hodownik
 
 
 
Wulki rozk
 
 
 
Mali rozk
 
Гісторыя календара даволі цікавая і ў той жа час складаная справа. Да найбольш дасканалага летазлічэння — юліянскага і грыгарыянскага — чалавецтва прайшло доўгі шлях. Вось толькі некаторыя факты.
 
Вядома, што ў даюліянскім сонечна-месяцавым старажьггнарымскім календары было дзесяць месяцаў. Дэцэмбер (снежань) перакладаецца як «дзесяты». Назву «януарыус» увёў рымскі цар Нума Пампілій у VII ста- годдзі да нашай эры. Янус быў двухтварым богам рымлян, якому прыс- вячаліся першы дзень гэтага месяца і святкаванне Януаліяў. Наступны месяц фебруарыус паходзіць ад слова «ачышчэнне». Фебруа — гэта рэ- мень, якім згодна з абрадам ачышчэння сцябалі сябе на свята пастухоў.
 
На зіму прыпадаюць святкаванні Новага года. Розныя народы, у тым ліку беларусы, адзначалі яго не толькі па-рознаму, але і ў розныя перыяды. Так, напрыклад, да паловы XVI стагоддзя Новы год у немцаў пачынаўся з 25 снежня, у французаў да 1566 года — ад першага дня Вялікадня, у англічан да 1752 года — з 26 сакавіка. Яўрэі і цяпер святкуюць навалецце ад першага дня месяца тышры, калі пачынаецца маладзік перад восеньскім раўнадзенствам, — прыблізна 21 верасня. Згодна з вучэннем рабінаў, першага тышры Бог стварыў першага ча- лавека Адама. У кітайцаў Новы год пачынаецца ад поўні, калі сонца знаходзіцца ў знаку Вадалея, прыблізна 1 лютага.
 
Царкоўны Новы год у праваслаўных пачынаецца 1 верасня па ста- рым стылі, і на новы стыль дагэтуль лічэнне не пераведзена. У като- лікаў жа ён бярэ пачатак ад першай нядзелі Адвенту, каля 1 снежня.
 
Чалавецтва выпрацавала розныя сістэмы вылічэння часу (месяйа- выя, месяцава-сонечныя, цыклічныя, юліянскі і грыгарыянскі календа- ры), існуе некалькі праектаў новага сусветнага календара. Сваёй ары- гінальнасцю і адметнасцю вылучаюцца старажытнаегіпецкі і кумранскі календары, календары старажытных майя, Кітая, Індыі і іншыя.
 
Вялікай папулярнасцю дагэтуль карыстаецца цыклічны сонечна-ме- сяцавы каляндар не толькі ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Кітаі, дзе ён першапачаткова ўзнік, але і ва ўсім свеце. У ім не стагоддзе, a 60- годдзе вызначае цыкл, у якім 6 дзесяцігадовых і адначасова 5 дванац- цацігадовых перыядаў. Гады атрымліваюць асобныя сімвалы. Так, 1997 год — год жаночы, каровы і агню; 1998-ы — мужчынскі, тыгра і зямлі; 1999-ы — жаночы, зайца і зямлі; 2000-ы — мужчынскі, дракона і ме- талу; 2001-ы — жаночы, змяі і металу; 2002-і — мужчынскі, каня і вады; 2003-і — жаночы, авечкі і вады; 2004-ы — мужчынскі, малпы і дрэва; 2005-ы ■— жаночы, курыцы і дрэва.
 
Новы год адзначаецца ў маладзік, які папярэднічае зыходу Сонца ў сузор’е Вадалея (20 студзеня — 20 лютага). Японцы да яго выраб- ляюць шмат розных фігурак, якія адпавядаюць сімвалу года. У сувязі з агульным развіццём краін Паўднёва-Усходняй Азіі сфера ўжывання старажытных календароў звужаецца і пераходзіць у разрад народных традыцый.
 
Часга Новы год ўспрымаецца як свята сустрэчы вясны. Так, у В'етнаме на свята Тэт упрыгожваюцца ілюмінацыямі начныя квітне- ючыя персікавыя і мандарынавыя дрэвы, чуецца шум хлапушак. У Бір-
 
ме абліваюцца вадою, у Сінгапуры вывешваюць на дзвярах жоўтыя і пунсовыя палотнішчы з пажаданнямі.
 
У гісторыі беларускага календара маецца нямала падобных, адмет- ных і найцікавейшых старонак.
 
Як вядома, з прыняццем хрысціянства на нашых землях было ўве- дзена юліянскае летазлічэнне, якое праз некаторы час выявіла свае хібы. I ў 1582 годзе рымскі папа Грыгорый ХІП правёў новую рэформу календара. якім мы карыстаемся сёння, называючы яго грыгарыянскім. Вялікае княства Літоўскае. якое на той час было ў федэратыўным са- юзе з Польскім Каралеўствам, у ліку першых адразу ў 1582—1583 гг. разам з Італіяй. Іспаніяй, Партугаліяй. Францыяй, Люксембургам і Га- ландыяй прыняло новае грыгарыянскае летазлічэнне. Беларуеь другі раз яго прыняла толькі ў 1918 годзе, пасля таго як ён быў уведзены амаль ва ўсім свеце (Румынія — 1919 г., Турцыя — 1925 г., Егіпет — 1928 г.). 1 разыходжанні паміж астранамічным календаром дасягнулі 13 дзён.
 
Прыняцце чагосьці новага заўсёды суправаджалася ломкаю старога, звыклага. хаця і недасканалага, таму і выклікала першапачаткова няз- ручнасці і хваляванні. У Вялікім княстве Літоўскім рэформа праходзіла хваравіта, асабліва ёй супраціўлялася праваслаўная царква. Неаднара- зова выходзілі спецыяльныя граматы аб пераводзе на новы стыль і мерах пакарання за непаслухмянасць.
 
У пражскіх выданнях з 1517 г. (з 7025 г. ад стварэння свету) Ф. Ска- рына выкарыстоўвае сістэму больш прагрэсіўнага хрысціянскага лета- злічэння (Новы год з 1 студзеня). У Расіі яна была ўведзена Пятром I толькі ў 7208 годзе, г. зн. у 1700 годзе ад «нараджэння Хрыста». Тады ж у Расіі сустракалі Новы год 31 жніўня, затым праз чатыры месяцы ўпершыню — 31 снежня. 3 таго часу пачала ўжывацца ёлка ў святах, затым — Дзед Мароз і Снягурка. Беларусы таксама перанялі гэтую традыцыю. якая бытавала поруч з каляднай.
 
«Малую падарожную кнігу», у якой змешчаны «Святцы» і «Пас- халія», выдаў слаўны палачанін у 1522 годзе. Яе і неабходна лічыць першым друкаваным календаром сярод усходніх славян. Хаця ён ства- раўся як праваслаўны дапаможнік на 1523—1543 гг., у ім закладзены не зусім кананічныя нормы, адлюстраваны прагрэсіўныя навуковыя тэндэн- цыі. Скарына паказаў у календары летазлічэнні як «ад стварэння свету», якім яшчэ карысталіся. так і ад «нараджэння Хрыста», як юліянскі сту- дзеньскі стыль (Новы год з 1 студзеня), так і вераснёўскі візантыйскі (Новы год з 1 верасня, які змяніў святкаванне пачатку года з 1 сакавіка). Кніга ставіла мэтай абслугоўванне шырокіх пластоў насельніцтва, неад- народных па сваіх поглядах. Дзякуючы Ф. Скарыне і яго паслядоўнікам у беларусаў і ўкраінцаў усталяваліся нацыянальныя назвы месяцаў. што адпавядалі сезонна-прыродным уласцівасцям, а не лацінскія, як, напрык- лад, у рускіх. Аўтар пісаў: «месець септеврнй зовемы вресень», «месець октоврнй рекомы лнстопадь»...
 
Каляндар Ф. Скарыны сведчыць аб глыбокіх астранамічных ведах аўтара. яго аб’ектыўным пазнанні свету. У ім ужываецца сучасная сіс-
 
тэма 24-гадзінных сутак, гадзіна, хвіліна («дробі»), высакосныя гады, дакладныя разлікі кругоў месяца і сонца, веснавой поўні і інш.
 
Дарэчы, першы друкаваны расійскі каляндар з’явіўся ў 1699 годзе. Да выдання першых календароў для Расіі далучыўся беларус з Мсціс- лаўшчыны Ілья Капіевіч, што меў у Амстэрдаме сваю друкарню. Як мяркуюць, ён удзельнічаў у распрацоўцы новых узораў шрыфтоў, якімі і цяпер карыстаемся мы і многія народы, склаў і надрукаваў нямала кніг, за што быў высока адзначаны А.С. Пушкіным.
 
У Беларусі каляндарная справа была наладжана лепш. Вось назвы толькі некаторых календароў, у асноўным на польскай мове, што вы- карыстоўваліся ў нас: «Рымскі і рускі каляндар» на 1690—1724 гт. Ф. Нявескага, «Каляндар польскі і рускі...»*, што выдаваўся ў Кракаве з 1708 г. Е. Кастоўскім, М. Кіцінскім, Я. Негавіцкім і інш., «Каляндар віленскі» (1767—1795 гт.) Я. Пашкоўскага, «Каляндар палітычны і гіс- тарычны на 1738 г.», «Каляндарчык палітычны для Каралеўства Поль- скага (1770—1794 гг.), «Каляндарчык, цікавы для Каралеўства Поль- скага і Вялікага княства Літоўскага» (1776 г.), выдадзеныя ў Варшаве, «Каляндар гаспадарчы» (1776—1800 гг.), «Каляндар гродзенскі» (1801—1807 гг.) Т. Дэбітоўскага, што выдавалі ў Гродне і Вільні, «Ка- ляндар беларускіх намесніцтваў на 1723 г.», «Каляндар беларускі» (1784—1795 гг., Магілёў), «Каляндар палітычны полацкі» (1799 г., Вільня), «Каляндар полацкі на 1799 г.» (Полацк).
 
Калі Беларусь была далучана да Расіі, пачалося вывучэнне нашай культурнай спадчыны з мэтай доказу, што «літвіны» з’яўляюцца пры- належнасцю Масквы, а не Варшавы, і наадварот. Былі сабраны цікавыя матэрыялы па беларускім фальклоры і этнаграфіі, у тым ліку народным календары.
 
3 1910 года выдаўцы газеты «Наша ніва» пачалі выпуск беларускіх календароў з уключэннем фальклорных матэрыялаў. У Савецкай Бе- ларусі народныя святы і абрады доўгі час лічыліся рэлігійнымі, нац- дэмаўскімі, таму і не адабраўся іх увод у жыццё. Упершыню ў 1993 годзе нам удалося выпусціць асобнай кнігай «Беларускі народны ка- ляндар», дзе пад адной вокладкай сабраны багаты матэрыял па народ- ных святах, прысвятках, абрадах, гульнях. Гэты каляндар існаваў у памяці народа.
 
Беларускі народ на працягу доўгага часу развіцця стварыў свой вус- ны каляндар, які ўключае багаты вопыт нагляданняў земляроба за на- вакольным асяроддзем. Сюды ўваходзяць як сістэма размяшчэння пэўных каляндарных дзён, так і прыказкі, прыкметы адносна надвор’я і будучага ўраджаю, а таксама абрады, гульні і песні. У беларускім народным календары вельмі цікавая з’ява — гэта валачобныя калян- дарныя песні. Яны — характэрная адметнасць беларусаў і іншым сла-
 
*Тут словы «рымскі» і «польскі» найперш азначаюш. канфесійнасць, г.зн. каталіцкі ка- ляндар, які ўжываў новы стыль, грыгарыянскі; «рускі» — значыць праваслаўны (юліянскі). У Вялікім княстве Літоўскім праваслаўе на той час пераважала і дзяржаўнай мовай была «руская», г. зн. старабеларуская. на Маскоўшчыне — «маскоўская».
 
вянам амаль невядомыя. У паэтычных тэкстах, якія выконваліся на Новы год — Вялікдзень, малюецца радаснае веснавое свята, абуджэнне зямлі, велічаюцца і віншуюцца гаспадар і яго сям’я, паэтызуецца праца і падаецца працоўны каляндар селяніна ў храналагічнай паслядоўнасці.
 
Валачобны паэтычны каляндар сведчыць, што ў традыцыі нашых продкаў-язычнікаў пачатак новага года быў звязаны не толькі з вес- навымі святамі, але і з зімовымі.
 
Свято Ражаство
 
Упярод пашло, Новы гадок Павёў радок.
 
(Лепельскі р-н)
 
У народным календары маецца шэраг святаў, якія спалучаюць у сабе даўнія паганскія традыцыі з хрысціянскімі святкаваннямі.
 
Каляды — святкаванне ў гонар зімовага сонцастаяння, адзначаецца католікамі з 24 снежня па 6 студзеня і праваслаўнымі з 6 па 19 сту- дзеня. У феномене Каляд прысутнічае сінкрэтызм супрацьлеглых тра- дыцый, паганства і непаганства (хрысціянства), язычніцкай эратычнай шлюбнасці і святога Нараджэння Госпада Бога. Гэтая супрацьлегласць і супярэчнасць — яшчэ адзін, і прытым несумненны, доказ існавання моцнай дахрысціянскай традыцыі, што трансфармавалася ў сучаснае разуменне Каляд. У адной з калядак распавядаецца: «Як пайшла Ка- ляда ўпярод Ражаства...» Паганская традыцыя праяўляецца асабліва у багатай вусна-паэтычнай творчасці, гульнёва-танцавальных жанрах (ваджэнне «казы», «Яшчур» і інш.). У калядную пару ўпісаліся хрыс- ціянскія святкаванні: Раство Госпада Бога (7 студзеня, 25 снежня па с. ст.), дзень свяціцеля Васіля Вялікага (14 студзеня, 1 студзеня па с. ст.), Хрышчэнне Ісуса Хрыста (19 студзеня, 6 студзеня па с. ст.). Доб- рую традыцыю дала батлейка — старадаўні лялечны тэатр, які распа- вядаў аб нараджэнні Выратавальніка свету. Дарэчы, вяртэп у Расіі з’явіўся пад уплывам нашай батлейкі.
 
♦ * *
 
Як і першая кніга «Восеньскія святы» (1995 г.), што пачала «Біб- ліятэчку народных святаў і прысвяткаў», наступная працягвае ўсталя- ваны парадак. Падаецца кароткі народны каляндар на зімовую пару, у якім асаблівая ўвага звернута на генезіс святаў, язычніцкую і хрыс- ціянскую аснову іх зместу.
 
Першая лічба ў календары абазначае дату па новым стылі, а другая — па старым (юліянскім летазлічэнні, якім карыстаецца праваслаўная царква: 1/18—1 снежня па н. ст., 18 лістапада па с. ст.; 1/19—1 сту- дзеня па н. ст., 19 снежня па с. ст.; 14/1—14 студзеня па н. ст., 1
 
студзеня па с. ст. і г.д.)- Назвы святаў і прысвяткаў, якія бытуюць сярод праваслаўных беларусаў, выдзелены паўтлустым шрыфтам, а ся- род католікаў-беларусаў — курсівам. У дужках прыведзены назвы ва- рыянтаў святаў з розных рэгіёнаў.
 
Зорачкай (*) абазначаны святы і прысвяткі (яны ў календары стаяць адвольна, прыблізна), што залежаць ад дня Пасхі ў «рухомых» кален- дарах двух канфесій.
 
У раздзеле «Метадычныя рэкамендацыі» — узоры некаторых сцэ- нарыяў і дадатковы матэрыял (традыцыйны рэпертуар святаў ці прыс- вяткаў, тэматычны падбор тэкстаў), з якіх можна педагогу самому скласці рабочы план заняткаў. Завяршаюць зборнік некаторыя мета- дычныя парады фалькларыста і этнамузыколага па арганізацыі падоб- ных святаў.
 
Просім таксама звярнуць увагу педагогаў на наступную акаліч- насць. Праца з фальклорным матэрыялам падзяляецца на два накірункі. Адны вусна-паэтычныя народныя творы выбіраюцца для навучання і даследавання з мэтай пазнання і вывучэння гісторыі, быту народа і г.д., а іншыя, высокамастацкія, — для развучвання дзеля спрыяння іх далейшаму паўнакроўнаму бытаванню як у аўтэнтычным асяроддзі, так і на сцэне.
 
У рабоце над выданнем прымалі ўдзел навукоўцы і студэнты фа- культэта народнай творчасці Інстытута сучасных ведаў.
 
Алесь Лозка
 
 ЗІМОВЫ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
 
 СНЕЖАНЬ
 
1/18. Лічылася: калі ў гэты дзень пагодна — пагодлівая і ранняя будзе вясна.
 
2/19. Якое надвор’е 2 снежня — такое чакаецца і ў сенакос.
 
3/20. Па гэтым дні вызначалі надвор’е ў жніво.
 
4/21. Увядзенне (Вадзенне). Ён звязаны з хрысціянскім святкаван- нем Увядзення ў храм Прасвятой Уладарніцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Бяздзетныя бацькі Іаакім і Ганна паабяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці яны аддадуць яго на служэнне Богу. 1 вось у гэты дзень трохгадовая атракавіца пры запаленых свечках па- дымаецца па пятнаццаці прыступках храма і першасвятар уводзіць яе ў Святая Святых. Для хрысціян гэтае свята — сімвал увядзення грэш- нага свету ў храм, без якога ён загіне, пачатак уратавання.
 
У народзе назва прысвятка звязана са словам «вядзенне» («водзяцца ваўкі», «вадзілі Варвару»). Кажуць: «Увядзенне, што свят навядзе», «На Увядзенне бывала лядзенне», «Увядзенне прыйшло — зіму пры- ВЯЛО».
 
Барбара (Варвара). Частуюцца варанымі або печанымі варэнікамі з макам, мёдам ці каноплямі. Звязаныя з Варварай прыказкі напамі- наюць аб дні зімовага сонцастаяння («Барбара ноч урвала, а дзень над- тачыла»), надыходзе зімы («Барбара масціць, а Мікола гваздзіць», «На Барбару мароз — рыхтуй ужо воз»).
 
5/22. Савы. У кожнага прысвятка, згодна з уяўленнем народа, свая функцыя: «Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае».
 
Пракоп. У Паазер’і сяляне талакой расстаўлялі вешкі ля дарог, ка^ не збіліся са шляху падарожнікі, ачышчалі сцежкі. 3 хрысціянскім па- кутнікам Пракопам звязана народная прыказка: «Прыйдзе Пракоп хму- ры — раскапае гуры».
 
6/23. Матрыхваны (Матрыпан). Дзень, вольны ад прадзення,у пі- ліпаўскія вечары. У Лельчыцкім раёне гавораць: «Матрыпан у Пілі- паўку празьнікуюць, штоб не прасьці». Дзяўчаты варажылі пра замуж- жа. У Ельскім раёне ўспамінаюць: «Возьмуць да рошчэшуць косы грэб’ёнкаю, тэю, што мічуць, да штоб ніхто не чуў, ложыліса, пуд подушку грэб’ёнку ложаць: «Здайся ў сьне. з кім я стану ў пары па вясьні». To прыйдуць з гулянкі, цёмно, ужэ ўсі спяць. Шоб ніхто не гаворыў до цебе і ты ні з кім не гаворыла, бо як загаворыш, то ўсё пропало».
 
У царкоўным календары — святы Мітрафан Варонежскі (1623— 1703 гг.), матэрыяльна падтрымліваў цара Пятра I у яго дзяржаўных і ваенных справах.
 
Мікола. Прысвятак у католікаў (гл. 9 снежня).
 
7/24. Кацярыны. Прысвятак у памяць Вялікапакутніцы Кацярыны, якая жыла ў Александрыі, валодала незвычайнай прыгажосцю, вучо- насцю, мудрасцю і майстэрствам лячэння. Яна сасніла, што сам Ісус Хрыстос назваў яе сваёй нявестаю і падарыў каштоўны пярсцёнак. Аддаўшыся вераю Богу, Кацярына выкрывала язычнікаў, цярпела га- ненні ад Максіміліяна і ўрэшце была жорстка закатавана. Вялікапа- кутніца ў народзе лічыцца памочніцаю пры дзетанараджэнні. У народ- най традыцыі нездарма яе шанавалі жанчыны.
 
Адзначалі Свята Свечкі. Дзяўчаты варажылі ў гэты дзень. Захава- лася прыказка: «Кацярына забрала край, лета стала карацейшае».
 
9/26. Юр’е Зімовы (Юр’еў дзень, Ягорый, Цуды). У царкоўным календары — Асвячэнне храма Вялікапакутніка Георгія (Юрыя — па- беларуску) у Кіеве.
 
На Юр’е зіма ўбіраецца ў поўную сілу. Аб гэтым сведчаць прыказкі і прыкметы: «Ёсць на свеце два Юр’і і абодва дурні: адзін халодны, а другі галодны», «Юры (Ягорый) мосціць, а Мікола гвоздзіць», «Да Юр'я хлеба (сена) і ў дурня», «Колькі на асенняга Юр’я снегу, столькі на вясенняга — травы».
 
Юрый лічыўся апекуном хатняй і лясной жывёлы, ваўкоў. У гэты дзень ён нібы выпускаў ваўкоў аж да вясенняга Юр’я. Гаспадары аг- лядалі кароў, коней: падразалі хвасты, падстрыгалі грывы. Больш не выганялі на пашу кароў, бо «Юрэй ужэ дае ваўкам слабоду».
 
Вядома гістарычная прыказка: «Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень». Ад Юр’я сялянам не дазвалялася пераходзіць на службу да другога пана.
 
Ганны. Па прысвятку арыентаваліся аб канкрэтных тэрмінах нас- туплення святаў. «Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні».
 
13/30. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі). Дзявочае свята. На- родная традыцыя амаль нічым не звязана з хрысціянскім праслаўлен-
 
нем апостала Андрэя Першазванага. Гэта адзін з дванаццаці вучняў Хрыста, брат святога апостала Пятра. Калі зышоў Святы Дух, апостал Андрэй з Віфсаіды прапаведаваў у I стагоддзі Евангелле ў розных кра- інах, у тым ліку і на нашых еўрапейскіх землях. У Кіеве ён на высокай гары ўстанавіў крыж. Празваны Першазваным таму, што першы быў прызваны Хрыстом на апостальскае служэнне.
 
Беларуская народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў, прыкмет і асабліва варожбаў на гэты дзень. На Палессі кажуць: «Трэба было табе не андросіці (святкаваць), да кудзелю кудосіці», «Андрос, Андрос, мучкі кудось, бо мне трэба дзяцей адзяваць». Дзяўчаты вара- жылі так, як і перад Новым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго каноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і г.д.
 
У Паазер’і прыслухоўваліся, як паводзіць сябе вада ў калодзежах: калі ціхая — на добрую зіму, а шуміць — маразы, завірухі і буры разгуляюцца. У некаторых мясцінах дзяўчаты праводзілі абрад «сеяння каноплі (лёну)», які цяпер успрымаецца як забава моладзі. «Гэто на Ондрэя коноплі сеялі. Святы Ондрэй, Ондрэй, коноплі посей. Сыпнуць у акно да слухаюць, што там у хаці скажуць. Як скажуць «сядзь», то замуж не вуйдзе, будзе дома сядзець». Яшчэ абсыпалі свае ложкі льня- ным і канапляным семем са словамі: «На цябе, святы Андрэю, лён сею! Дай, Божа, знаці, з кім буду гараваці!» I чакалі, хто прысніцца. У Свіслацкім раёне дзяўчаты зубамі (без дапамогі рук) адкусвалі га- лінку вішні, ставілі яе ў пляшку з вадою і назіралі: у каторай расцвітала галінка, то тая дзяўчына павінна выйсці замуж.
 
Насычанасць фальклорным матэрыялам, не звязаным непасрэдна з жыццём Андрэя Першазванага, дае падставу да меркавання аб наяўнас- ці ў дахрысціянскі і хрысціянскі перыяды ў гэты дзень іншага паган- скага святкавання. Перапляценне хрысціянскага монатэізму з паган- скім пантэізмам нарадзіла гэтую сінкрэтычную традыцыю, што заха- валася ў памяці народа.
 
14/1. Навум. У царкоўным календары адзначаецца дзень прарока Навума, аднаго з дванаццаці малых прарокаў з паўночнай Палесціны. Вядомы як прапаведнік і аўтар старазапаветнай кнігі. Магчыма, зыхо- дзячы з сугучча імені прарока слову «ум», народная мудрасць стварыла прыказкі: «Навум розуму вучыць», «Прарок Навум ставіць на вум». Раней некаторыя сяляне пачыналі ад прысвятка вучыць грамаце сваіх дзяцей.
 
17/4. Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка). У старажыт- насці, відаць, адзначалі дзень зімовага сонцастаяння, таму шмат дзе распаўсюджана прымаўка: «Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла». А ў Свіслацкім раёне гавораць: «Мікола і Варвара ноч урвалі». Іншыя прыказкі ўказваюць на прыналежнасць прысвятка да зімы: «Прыйдзе Варвара, маразы і завараць», «Як ударыць Варвара — беражы нос ды вуха».
 
У гэты дзень пастухі збіралі «варваршчыну» —- традыцыйную пла- ту. Жанчыны не пралі, бо нібыта «Варвара верацёнамі замучана». У
 
Брэсцкім раёне гаварылі: «Еслі на Варвару после захода сонца пра- дзеш, то Варвара прынясе сорак верацён, шоб прала за адзін вячор. Одна жэнчына так на каждое верэцено напрала по дзве ныткі і выб- росіла Варвары на двор».
 
Варылі варэнікі з грэчневай мукі, канапель і падавалі з канаплянай «маслянкаю», макам або мёдам. На Палессі дзеці хадзілі па варэнікі да сваіх бабуль. На Смаленшчыне Варвару называлі Міколінай маткай.
 
Прысвятак лічыўся Серадапосцем — сярэдзінай Каляднага посту, як Хрэсцы на Вялікі пост, і асабліва ўшаноўваўся ў надрэчных вёсках Ашмянскага павета, каб жывёла і дзеці не ўваліліся ў ваду і не ўта- піліся.
 
Толькі гэтая апошняя, выпадковая ці заканамерная, акалічнасць, што ўказвае на бессэнсоўную нечаканую смерць, збліжае народную традыцыю з гісторыяй вялікапакутніцы Варвары. Багаты язычнік Ды- яскор каля 306 года ў Іліаполі фінікійскім адсек сваёй дачцэ галаву мячом за тое, што яна прыняла тайнае хрышчэнне і нават пад цяжкімі пакутамі не адраклася ад веры Хрыстовай. Перад гэтым святая малі- лася, каб Выратавальнік аберагаў ад бессэнсоўнай і нечаканай смерці без пакаяння ўсіх, хто шануе і памятае Варвару.
 
18/5. Савы (Сава, Саўка, Міколін байька). Лічыцца бацькам Мі- калая, патрабуе: «Святкуй мяне і бацьку майго!» У народзе гаварылі па-рознаму: «Колісь на Варвары нічога не рабілі, а на Саву маталі клубкі на матужкі» (Мазырскі р-н), «На Савы не пралі, тоўклі просо, ячмень на куццю, жыто малолі на коляднікі, постолы плелі, волокі вілі» (Лельчыцкі р-н), «На Савы не трэба прасьць. He трэба круціць, каб добра было скату, бо скруціцца ягнёнак у калясо» (Шумілінскі р-н). Таксама казалі: «Сава мосце, а Мікола гвоздзе».
 
Сава ў народным уяўленні, які нібыта з’яўляецца бацькам наступ- нага свята, не мае нічога агульнага з гістарычным прататыпам прапа- добным Савай Асвечаным, які памёр у 532 годзе і вядомы ў хрысці- янскім свеце па заснаваным ля Іардана манастыры, што носіць яго імя, створаным ім іерусалімскаму богаслужбоваму статуту і іншым.
 
19/6. Мікола Зімовы (Міколы, Мікольшчына). Багата адлюстра- ваны ў прымаўках: «Варвара мосціць, а Мікола марозам гвоздзіць», «Юрай мосціць, а Варвара разварвае, а Мікола гвоздзіць», «Без Міколы не бывае ні зімы ні лета», «Да Вясенняга Міколы няма вясны, а да Асенняга — няма зімы», «Хвалі зіму па Міколе», «Да Міколы няма зімы ніколі», «Ніводнаму Міколе не вер ніколе», «Зімовы Мікола каня заганяе». Хаця Міколам «не верылі», аднак прыкметы існавалі. У Ма- гілёўскай губерні назіралі: калі іней з’явіцца раней Міколінага дня, то неабходна будзе сеяць ранні ячмень. На Старадарожчыне лічаць: як да Міколы не выпадзе снег, то доўга не зазелянее трава.
 
У Лельчыцкім раёне гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры «святкі» — яны ідуць адзін за адным — Варвары, Савы і Міколы, калі не трэба «ні снаваць, ні ткаць».
 
На Случчыне была зафіксавана і іншая роля Міколы: «Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як святы Мікола».
 
Некалі ў гэты дзень праводзілі Мікольшчыну — Свята Свечкі. Гас- падар, які меў Мікольскую свечку, частаваў «братчыкаў». Затым за- паленую свечку ставілі ў лубок з жытам і пераносілі ў суседнюю хату, дзе ў наступным годзе меліся адзначаць Мікольшчыну. Па дарозе спя- валі:
 
Прашу цябе, Мікола, да сябе, Штобы ты ў мяне гадуваў, На коніку прыязджаў, Хлеба, солі засылаў, Усякія пашніцы I ярыя пшаніцы.
 
У Парэцкім павеце дзяўчаты клікалі хлопцаў на «мікольскія бліны».
 
У Гомельскім павеце гулялі яшчэ ў «Салоху» — маскарадную гуль- ню, калі па хатах хадзілі «цыгане», «варажылі» гаспадарам, спявалі песні.
 
Як і многія святы і прысвяткі ў гонар гістарычных асоб, і гэты дзень, што прызначаны свяціцелю Мікалаю, архіепіскапу Мір Лікій- скіх, цудатворцу, сваім зместам не адлюстроўвае ні біяграфіі, ні жыццёвых подзвігаў гэтага вядомага не толькі ў хрысціянскім свеце чалавека, які жыў у другой палове III стагоддзя ў Малой Азіі.
 
22/9. Гання (Ганкі, Ганна). Прысвятак, што падобны да Саваў. Да Каляд застаецца роўна два тыдні. «Ганкі — пошчытаны дынькі» (Драгічынскі р-н), «Ганны — прыбавіцца багата дня» (Мазырскі р-н). Падлік дзён звязаны і з больш глыбокімі каранямі. Як вядома, 21 і 22 снежня з’яўляюцца днямі астранамічнага зімовага сонцастаяння. На гэта вялікую ўвагу звярталі яшчэ язычнікі.
 
Беларусы Смаленшчыны пра прысвяткі ў канцы года казалі: «Вар- вара, Саўка, Мікола і Андрос ішлі ўмесце; Ганна засталася за красач- камі, а будні дзень і наступіў». На Брэстчыне так заўважаюць: «Вар- вара заварыць, а Мікола пацвердзіць, а Ганкі зоб’юць санкі і поедець катацца по снегові, по ледові». Найбольш распаўсюджана прымаўка: «На Ганкі сядайце на санкі». У Іванаўскім раёне гавораць: «На Ганкі запрагай каня ў санкі».
 
Гэты прыкметны ў годзе дзень (з астранамічнага пункту гледжання) прысвечаны шанаванню праведнай Анны, якая пасля дваццацігадовага бясплоддзя зачала Прасвятую Багародзіцу. Католікі прысвячаюць гэтай падзеі 26 ліпеня, дзень, блізкі да летняга раўнадзенства.
 
24/11. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). Дзяўчаты варажылі, ці хутка выйдуць замуж. Насілі з песнямі «звязду». Бытавалі прыказкі і прыкметы звычайна тыя, што і ў праваслаўных: «Прыйшлі Калядкі, гаспадарам парадкі», «Калядкі — добрыя святкі: бліны ды аладкі», «На Каляды мяцеліца — на пчолы ўраджай; неба зорнае — ураджай на гарох», «На Каляды вецер — летам шмат гарэхаў; неба зорнае — будуць іу ягады», «На Калядах ясна — ясна й на Пятры».
 
Цікава рабілі абрадавую вячэру — куццю беларусы ў Латвіі: «Стол
 
для вячэры засцілаецца чыстым абрусам. пад які кладуць сена, што потым аддаюць жывёле; на стале пад абразамі ставіцца абавязкова міс- ка з куццёй, прыгатаванай з пшанічнага зерня і падсалоджанай мёдам. Пасля вячэры з-пад абруса выцягваюць травінкі сена і па даўжыні іх мяркуюць пра будучы ўраджай лёну і каласавых; хто выцягне сучка- ватую і тоўстую травінку, той будзе багатым і г.д. Варажба, пачаўшыся з каляднай куцці, ідзе ўсе святы аж да Хрышчэння».
 
25/12. Раство каталіцкае (Каляды). На Мядзельшчыне кажуць: «Калі польскія Каляды трашчаць, дык нашы плюшчаць, калі ж поль- скія плюшчаць. то нашы трашчаць».
 
Спірыдон Сонцаварот. Нагляданне за нябеснымі свяціламі і зме- намі ў прыродзе дазваляе дапытліваму чалавеку сцвярджаць, што пасля Спірыдона Сонцаварота дзень прыбавіцца хоць на адзін вераб’іны скок.
 
Царкоўны каляндар ушаноўвае свяціцеля Спірыдона-цудатворца, епіскапа Трыміфунтскага (памёр у 348 г.).
 
26/13. Сцяпан. Другі дзень каталіцкіх Каляд. У мінулым — дзень найму батракоў. «На святы Сцяпан кожны сабе пан».
 
31/18. Багатая (Шчодрая) куцця. Сільвестр. На «Сільвестраву ноч» дзяўчаты варожаць.
 
Мадэст. Лічыцца апекуном свойскай жывёлы. Прысвятак прызна- чаецца свяціцелю Мадэсту Іерусалімскаму.
 
Марк. Малапрыкметнаму Марку «дапасавана» прымаўка: «Марка да Варка — няхай будзе парка». У царкоўным календары Марк — адзін з пакутнікаў з дружыны Севасціяна, якая пацярпела за Хрыста ў Рыме каля 287 года.
 
У самы апошні дзень года наглядалі за прыродай, надвор’ем: якое надвор’е перад Новым годам — такое будзе і перад Пятром; светлае неба на Багатую куццю — вясёлы год; калі перад Васілём (1 студзеня) снег — чакаецца добры ўраджай.
 
У апошнія дні года даўней заканчваўся тэрмін службы на пана. Ён мусіў шукаць новых работнікаў. Гэта добра адлюстравана ў калядных песнях:
 
Тыдзень, тыдзень да Каляд, Наш пан чэлядзі не рад. Пайшла чэлядзь скачучы, А пан за ёю плачучы: — Вярніся, чэлядзь, вярніся, На другі гадок найміся.
 
Слугі прасілі разлік. ішлі на святы.
 
•— Скажу, пан, табе без спорак, Мне ўжо твой хлеб стаў горак. Аддай, пан, мне каляду, Ужо я ад цябе пайду.
 
Былі выказванні і больш вострымі:
 
— Каб ты, пане, не даждаў, Як табе я буду слугаваць...
 
... — Ах, каб ты, панок, не даждаў, Твая пані ліхая
 
На мяне брахала...
 
 СТУДЗЕНЬ
 
1/19. Працяг Піліпаўкі (да 5 студзеня), апошні яе тыдзень.
 
3/21. Пракоп. У пачатку новага года народная творчасць не заха- вала ў сваёй памяці кананізаваныя царквою імёны святога пакутніка Ваніфацыя (290), прападобнага Іллі Мурамца (каля 1188), праведнага Іаана Кранштацкага (XIX ст.), свяціцеля Пятра, мітрапаліта Маскоўска- га (1326) і іншых. А вось чамусьці засяродзілася на менш прыкметным імені блажэннага Пракопія, Хрыста радзі юродзівага, Вяцкага (1627). Захавалася прымаўка: «Пракоп па снегу ступае, дарогу капае».
 
У Віленскай губерні бытавала: калі да Каляд застаецца два тыдні, то кажуць, што Каляды яшчэ ў амбары, калі два ці тры дні, то гавораць, што яны на печцы. Маецца на ўвазе збожжа, мука, цеста і каляднікі, якімі адорваюць калядоўшчыкаў.
 
5/23. Посная, або Галодная, куцця, Запіс Каляд, у католікаў.
 
Гаспадар крапідлам (пучок з сухіх каласоў) акрапляе свянцонаю вадою хату і іншыя будынкі і ўсюды ставіць крыж (гэта называецца «запісаць Каляды»),
 
6/24. Першая (Посная, Бедная, Вялікая, Марожаная) куцця. Ся- мейная перадкалядная вячэра. Абрадавая страва — звычайная ячная каша з алеем або мёдам. Лічылася: якая куцця, такі будзе і ўраджай; які дзень, такі будзе і год. He сварыліся, не пралі, хавалі кудзелю, грабяні, верацёны. У хату прыносілі сена, за сталом выклікалі «маро- за». А на Віцебшчыне гаспадар адчыняў акно і гаварыў: «Строк! А, строк (авадзень)! Просім да куцці, толькі маіх коней (валоў) не кугуці». Падмяталі падлогу, а ў наступныя дні — не, каб быў чысты лён. Іс- навала шмат іншых прыкмет і павер'яў. Існаванне ў дахрысціянскі пе- рыяд святкавання Каляд пацвярджаецца пісьмовымі дакументамі, дзе гаворыцца аб забароне «елінскіх бесаванняў». Асаблівае старанне праяўляў маскоўскі царызм і руская праваслаўная царква, якія пазней свае карныя метады перанеслі і на беларускія землі. У Грамаце цара Аляксея Міхайлавіча аб Калядзе, Усені, народных гульнях 1649 г. прадпісвалася: «Тбмь людемь, за такня супротнвныя хрястнанскому закону за ненстовства, быть оть нась вь велнкой опалРн вь?ж'ёстокомь наказаньі». У згаданым дакуменце ўпамінаюцца і асуфжаювда «ііф£,’МК^ ча бясоўскія» («вь навечерн Рождества Хрнстова клнкалнгМйОіійёДк’Я1М,ілска
 
2. Зак. 5083. • j ■ ■ 3 №
 
Каледу н Усень»). Акрамя «навячэр’я Раства» (перадкаляднай куцці) згадваецца і ўвесь калядны перыяд («Да на Рождество Хрнстово н до Боговленьева днн собнраются на нгрніца сборніца бісовскня» — «Сказання русского народа, собранные Й.П. Сахаровым». М., 1989. С. 388—390).
 
Тры Каралі (Тры Кролі). Фалькларыст Міхаіл Федароўскі ў міну- лым стагоддзі зафіксаваў павер’е, якое сваім зместам не мае дачынення да біблейскай гісторыі, звязанай з пакланеннем трох каралёў нована- роджанаму Выратавальніку: «Выгарнуўшы попел з ямкі на куццю, ня- можна выгортваць праз цэлыя Каляды, а назаўтра. па Трох Кролях, трэба попел выгарнуць, забраць у гаршчок ці ўва што схаваць, бо той попел калядны вельмі памоцны ад чарвей і мошкі. Як толькі пакажуцца на капусце, на бобе, будзь на чом чэрві або мошка, трэба пасыпаць калядным попелам, так і няведама дзе згіне».
 
7/25. Каляды. Калядны Мясаед. Раство (Ражаство). Пачатак па- ганскага святкавання ў гонар зімовага сонцастаяння і Нараджэння Вы- ратавальніка (Раство Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста).
 
Наяўнасць канцэнтрацыі значнага навагодне-земляробчага і міфа- лагічна-паганскага пласта ў святкаванні дае падставу меркаваць аб кан- сервацыі ў ім моцнай дахрысціянскай культуры, прымеркаванай да зі- мовага сонцастаяння (21—22 снежня), у якую пазней улілася хрысціянская плынь, што ў выніку сінкрэтычнага развіцця дала сучас- на-ўяўляемую традыцыю беларускіх Каляд.
 
Пасля Піліпаўкі пачынаўся Калядны Мясаед (можна есці мяса), які цягнуўся да Вялікага посту. На поўначы Беларусі спявалі:
 
Нам Піліпаўка надакучыла,
 
Дзеўкам жываты перамучыла, Мальцам жамеры зубы праелі, А калядныя ж бліны ладныя, А мікольскія — не такоўскія.
 
Забіўшы перад Калядамі свінню, глядзелі яе нутро: калі «каса» ака- жацца роўнаю, то зіма будзе памяркоўнай; калі ж «каса» з патаўшчэн- нем, то зіма прыйдзе з моцнымі маразамі; тоўсты канец азначаў пра- цяглую, халодную зіму. Існавала шмат іншых прыкмет і павер’яў.
 
На Каляды праводзілі ігрышчы, дзе танцавалі, гулялі, слухалі казкі, легенды, адгадвалі загадкі. У Стаўбцоўскім раёне такія вечарынкі на- зывалі «Бай». На Случчыне пасля вячэры дзяўчаты бегалі ў хлеў «і мацалі гаўядо». Каторай пападаўся бык, лічылася, што яна выйдзе за- муж, а калі карова — то не.
 
Асаблівай папулярнасцю карысталася шлюбная карагодная гульня «Яшчур» («Яшчар»), у якой праяўляюцца сляды ахвярапрынашэння цнатлівых дзяўчат старажытнаму дракону-яшчару — гаспадару пад- водна-падземнага свету. У семантыцы старажытнага рытуалу, які пе- рарос у гульню, адчуваецца ў вобразе Яшчура наяўнасць прыкмет па-
 
ганскіх культаў Велеса і Лады (аб гэтым падрабязна мы пісалі раней, гл. «Беларускія народныя гульні» ў томе «Гульні, забавы, ігрышчы». Мн., 1996. С. 31—35; «Аддай мой вянок, пане Яшчар!» Н Чырвоная змена. 1988. 24 вер.).
 
Як і ў найбольш старадаўніх варыянтах «Яшчура», так і ў іншых песнях прысутнічае слова ці прыпеў «Ладу, ладу». Сувязь двух бостваў — гаспадара ніжэйшага свету, які выпускаў на ўсходзе сонца ў выг- лядзе галавы лася, і вялікай багіні вясенне-летняй урадлівасці, апякункі вяселляў, шлюбнага жыцця — лагічна. Распаўсюджанасць вясельна- шлюбных рытуалаў у Калядах даволі значная. Варта толькі нагадаць гульні «Жаніцьба Цярэшкі», «Жаніцьба Бахара», «Халімон» і інш. Таму і ўзнікае меркаванне аб этымалагічнай сувязі Калядаў са словам «Лада». Яшчэ рускі даследчык У.І. Чычараў звярнуў увагу на рас- паўсюджанне вясельных гульняў у навагоднім абрадзе і прыйшоў да вываду, што гэта сведчыць аб спрадвечнасці тэмы шлюбу на калядным ігрышчы і можа быць зразумета як пазнейшае відазмяненне звычайных у перыяд зімовага сонцайароту эратычных гульняў і палавых зносін. Яны ўспаміналіся яшчэ Стаглавам у сувязі з «бесовскнмн песнямн н плясаннямй», у час якіх «бывает отроком оскверненне н девкам растленме» («Знмннй пернод русского земледельческого календаря XVI—XIX веков». М., 1957. С. 193). Аб эратычнасці ігрышчаў на тэ- рыторыі сучаснай Беларусі і іх асуджэнні знаходзім звесткі ў Несце- равым летапісе, спадчыне Кірылы Тураўскага і інш.
 
У феномене Каляд прысутнічае сінкрэтызм супрацьлеглых трады- цый, паганства і непаганства (хрысціянства), язычніцкай эратычнай шлюбнасці і святога Нараджэння Госпада Бога. Гэтая супрацьлегласць яшчэ адзін і прытым несумненны доказ існавання моцнай дахрысці- янскай традыцыі, што трансфармавалася ў сучаснае разуменне Каляд. У адной з калядак распавядаецца: «Як пайшла Каляда ўпярод Ражас- тва...» (Гарадзецкі р-н). Неабходна пагадзіцца з даследчыкамі, што ў старажытнасці Каляда мела аграрна-магічны сэнс. Раство арганічна ўвайшло ў калядна-навагодні комплекс, што адзначаецца ў народнай традыцыі два тыдні. «Святое Раство — людзям прыгаство» — такая прымаўка зафіксавана на Усходняй Магілёўшчыне. Існуе нямала ка- лядных песень. Іх умоўна можна падзяліць на наступныя групы:
 
1) язычніцкага паходжангія, якія не зведалі моцнага хрысціянскага ўплыву («Прыехала Каляда на белым кані. Яе конічак — ясны меся- чык...», «Го-го-го, каза», «Сядзі, сядзі, Яшчур...» і іншыя песні звы- чайна з прыпевам тыпу «Каляда», «Лада», «Шчодры вечар, добры ве- чар», «Шчодры вечар добрым людзям»);
 
2) песні Раства, у якіх праяўляецца хрысціянскі пачатак, могуць несці значны адбітак фалькларызацыі, гэта т. зв. духоўныя песні;
 
3) калядкі, што падвергліся пэўнай хрысціянізацыі, напрыклад, ук- лючэнне ці замена ў іх прыпеву на «Святы вечар», «Святое Васілле» і іншыя.
 
Міфолагі мінулага. пачынаючы ад П. Шафарыка, лічылі Каляду язычніцкім боствам. Сучасныя даследчыкі* бачаць у ёй аграрна-ма- гічны сэнс з «пэўнымі касмаганічнымі ўяўленнямі», «персаніфікаваны вобраз».
 
8/26. Каляды (працяг свята). Абходзілі хаты з калядкамі, у якіх праслаўлялі гаспадароў і іх дзяцей, жадалі дабрабыту. Царкоўнікі ўшаноўвалі сабор Прасвятой Багародзіцы.
 
У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень называлі Зімнім Пак- роўчыкам, Маладзёнамі, або Бабінамі. Варылі кашу і пяклі аладкі, жанчыны наведвалі бабку, якая «прымала», ці «бабіла», дзіця, унукі вазілі яе на санках ад хаты да хаты, дзе бабу частавалі, і яна частавала дзяцей, гуляла з імі.
 
Пра Каляды існуе шмат прыказак і прымавак: «Прыйцілі Калядкі — бліны ды аладкі»; «Калядкі — добрыя святкі: наеўся, напіўся да й на палаткі»; «Насталі Калядкі — гаспадарам парадкі». Вядомы і такія, што расказвалі аб цяжкай долі селяніна: «Наўрад штоб стала хлеба да Каляд» (Насовіч, 1870); «Ад Каляд не ідзець у лад» (Тышкевіч, 1847); «Прападай ты, пане, з Калядою, аддай мой мех» (Федароўскі, 1935); «Як прыйдуць Каляды — мужыкі мякіне рады, а як прыйдуць зажынкі — няма хлеба ні асьмінкі» (Жыткавіцкі р-н).
 
9/27. Працяг Каляд. Сцяпан. Дзень найму батракоў, слуг у міну- лым, таму гаварылі: «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана». Гас- падар будзіў батрака: «Уставай! Табе сягоння Каляда, а мне бяда». Была і прымаўка: «Прыйшлі Калядкі — гаспадарам парадкі» (Ашмян- скі п.).
 
У хрысціянскім календары — дзень апостала першапакутніка і ар- хідыякана Стэфана. Гэта быў высокаадукаваны і шчыра перакананы вернік, які тлумачыў людзям Святое Евангелле. Але яго абвінавацілі ў богаадступніцтве. Фанатыкі ўзвялі паклёп і на судзе прадставілі іл- жывых сведак. Па ўсходняй традыцыі Стэфана ў 34-ым годзе забілі камянямі. а з пятага стагоддзя адзначаецца памяць аб ім. 23 лютага 1792 года беларускаму гораду Радашковічы быў пацверджаны прыві- лей (ад 15 чэрвеня 1569 г.) на магдэбургскае права і нададзены герб святога Стэфана.
 
Царкоўны каляндар у гэты дзень адзначае памяць яшчэ двух асоб.
 
11/29. Працяг Каляд. У царкоўным календары дзень прысвячаецца «Пакутнікам 14 000 немаўлят, ад Ірада ў Віфлееме забіеных» і шэрагу прападобных. Аб гісторыі забіцця дзяцей да двух гадоў распавядае тра- дыцыйны батлейкавы спектакль «Цар Ірад», які ставіўся на калядныя святы:
 
«Ірад (воіну):
 
* Ліс А. Каляндарна-абрадавая паэзія // Паэзія беларускага земляробчага календара. Мн., 1992. С. 26—27.
 
Чуў я, што ў маім царстве Новы цар нарадзіўся.
 
Хуценька збірайся, У Батлеем выпраўляйся. Усіх немаўлят забівай, Свайго цара-гаспадара выручай».
 
Народны каляндар не дае асобнай назвы гэтаму дню, хаця згаданая біблейская падзея ў фальклоры мае месца.
 
13/31. Пачатак Шчодрага тыдня, або Багатая Каляда, Ва- сільеўская Каляда. У заходнім Палессі — шчодры вечар Куготы, Га- готы, або Агатуха. Паходжанне такога наймення вьінікае з абраду: кідалі ў калодзеж кашу — відаць. гэта ахвяраванне культу вады, — тады ж гадалі і крычалі ў калодзеж: «Ку-гу-гу!» 3 іншых крыніц «Ага- туха» паходзіць ад дзеяслова «гагатаць» (весяліцца, смяяцца). Са шчод- рым вечарам звязана шмат забарон, павер’яў і варажбы пра будучае замужжа.
 
Шчодрая (Шчадроўная, Другая, Мясная, Нішчамная, Скаром- ная, Багатая, Тоўстая) куцця (Сярэдні Шчадрэц, Шчадруха) — аб- радавая пераднавагодняя вячэра, якая вызначалася багаццем страў і іх скаромнасцю (тлустае, чаго нельга есці ў пост). Гаспадар запрашаў за стол: «Мароз, хадзі куццю есці. А летам не бувай, хвастом не віляй, бо будом пугаю секці» (Лельчыцкі р-н). Таксама называлі «куццёй свя- тога козліка». На ўсе тры куцці (апошняя 18 студзеня) прыкмячалі, якое надвор'е вечарам: калі неба яснае і шмат зорак, то будзе ўраджай на грыбы; калі ідзе снег і мяцеліца, то будуць раі (Магілёўская губ.).
 
Шчадравалі пад вокнамі і ў хатах, дзе славілі гаспадароў. Вадзілі «казу» («кабылку», «вала», «тура», «мядзведзя», «жорава») і спявалі песні, галоўнай з якіх з’яўлялася «Го-го-го, каза». Шчадроўныя песні адрозніваліся ад калядных у асноўным рэфрэнам. Хадзілі па хатах і са Шчодрай — прыбранай дзяўчынай. Адзін з нешматлікіх дзён у на- родным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву, заха- ваў дамініруючы паганскі змест. Культ вады, ахвяраванне гуся, перад- навагодняя куцця, Шчодра, ваджэнне «казы» — вось складаючыя па- ганскага святкавання. Апошні абрад, што мае магічны сэнс, асабліва характэрны і з'яўляецца стрыжнявым у днях зімовага сонцастаяння. Ён, магчыма, па ўяўленні даследчыкаў, мог трансфармавацца ў познім сярэднявеччы з сустрэчы Новага года ў сувязі з увядзеннем юліянскага календара замест візантыйскага.
 
У маскоўскім Стаглаве ўпамінаюцца як «бясоўскія ігрышчы» тры калядныя куцці (глава 92): «Еше же н пьянствомь подобне же сему творять во днЬхь н вь навечернн Рождества Хрнстова, н вь навечернн Васнлня Велнкаго, н вь навечернн Богоявлення»),
 
14/1. Новы год па старым стылі, Васілле, Васіль (Васілей, Святы Козлік). 3 гэтым днём звязваюцца святочныя забароны, павер’і і ва- ражба, а таксама розныя прыкметы. Напрыклад, пчаляры прыкмячалі: калі на першую Каляду «пульга» (мяцеліца), то пчолы будуць раіцца
 
пад Міколу, калі «пульга» пад Васільеўскую Каляду — то каля Пятра, а калі пад Хрышчэнскую Каляду — то перад Іллёй (Смаленшчына). Свята прадказвала ўраджай на лета: туманы напярэдадні Васілля — на ўраджай; зорная Васілёва ноч — багатыя палеткі на лета; калі іней на Васілле, то будзе саломы болей, чым хлеба.
 
У валачобных песнях зазначаецца: «Святая Васілля дзяжу мясіла, пірагі пякла і рагатыя і багатыя» (Барысаўскі і Дзісенскі паветы). Ра- ніцай Новага года дзеці сыпалі ў хаце жытам са словамі: «Сею, пася- ваю, з Новым годам паздраўляю!» На Быхаўшчыне некалі спявалі:
 
Ходзя Ілля на Васілля, Нося пугу Жыцяную, Дзе замахне — Жыта расце, Дзе не махая, Там не бывая...
 
Вечарам дзяўчаты выстройваліся «цыганамі».
 
Славячы вялікае свята, на Краснапольшчыне гавораць: «Святое Ва- сілля — людзям красілля».
 
Дарослыя дзяўчаты на Васілле варожаць: выходзяць на вуліцу, пад- слухоўваюць ля вокнаў чужыя размовы і па іх стараюцца ўгадаць свой лёс; заплюшчваюць вочы, бяруць некалькі пален (бярэмак) дроў, і калі лік іх акажацца цотным, то замужжа будзе шчаслівым; кідаюць чаравік за вароты — у які бок ён упадзе наском, адтуль патрэбна чакаць жа- ніха; кладуць у некалькі кучак зерне і даюць кляваць пеўню — з чыёй кучкі ён пачне дзяўбці, тая дзяўчына хутка пойдзе замуж.
 
У царкоўным календары — Абразанне Гасподняе, Свяціцель Васіль Вялікі. Назва свята паходзіць ад яго імя. Свяціцель Васіль Вялікі (330—379) з Кесарыі Кападакійскай быў міласэрным епіскапам да ня- моглых і злосным карнікам да праціўнікаў веры.
 
15/2. Шчодры. Першы раз запрагалі ў сані бычка «па другой пашы». Весела каталіся і гаварылі: «Кідай быковае да бяры валовае» (Лельчыцкі р-н).
 
17/4. Марк. У Віцебскай губерні існавала павер’е: калі ў дзень Мар- ка пакласці ў зямлю на кароткі час насенне морквы, то летам яно хут- чэй прарасце.
 
3 сямідзесяці апосталаў, што адзначае царква ў гэты дзень, каляндар Віцебшчыны вылучаў толькі адно імя.
 
18/5. Пісаная (Вадзяная) Каляда (Піскуха, Пабед-Каляда) — за- вяршальны дзень Каляд, Шчодрага тыдня. На сценах будынкаў «пісалі хрэст», што азначала канец Каляд, «Каляда ад'язджае». Абедалі і ішлі на работу (Стаўбцоўскі р-н).
 
Трэцяя (Апошняя, Вадапосная, Хрышчэнская, Галодная, Вадзя- ная, Посная) куцця (Вадзянка, Вадзянуха, Вадапосце). Акраплялі
 
вадою будынкі. У Магілёўскай губерні гаспадар «зваў мароза» з лыж- каю куцці:
 
Мароз, мароз, хадзі куццю есці!
 
I іржа і бель, хадзіце цяпер! А ўлетку к нам не бывайце, Хлеба нашага не ўбівайце...
 
У Віцебекай губерні «прасілі мароза, каб не марозіў грэчку, ячмень, квасулю».
 
У Гомельскім павеце, калі вымалі звараную куццю з печы, усе «ко- халі», як курыца-квактуха. Дзеці залазілі пад стол і там «кохалі» і «ку- карэкалі», маці сыпала ім семкі. Гэта рабілася для таго, каб выводзілася многа куранят, часцей куры несліся і найболей было іх у гаспадара. У гэтым дні адчуваецца моцнае перапляценне хрысціянскай і языч- ніцкай традыцый. Аб наяўнасці дахрысціянскага святкавання сведчылі старадаўнія пісьмовыя матэрыялы. Царкоўны каляндар абвяшчае Над- вячорак Богаз’яўлення (Хрышчэнская куцця), дзень посны.
 
19/6. Вадохрышча (Хрышчэнне, Кшчэнне). Існавалі павер’і аб клопаце пра будучы ўраджай. Лічылася, што зіма павярнула на вясну. «Трашчы не трашчы — ужо прайшлі Вадахрышчы». Запасаліся свян- цонай (гаючай) вадою на ўвесь год. У валачобных песнях гаворыцца: «Святое Кшчэнне ваду ксціла, ваду ксціла, свет ачысціла і ваду наверх пусціла». Высцілалі дарогі елкамі, рабілі крыж з лёду і фарбавалі яго бурачным сокам.
 
Народныя прыкметы: снег на Вадохрышча — добра будуць раіцца пчолы і бульбы вырасце многа; зорная ноч напярэдадні — уродзіць гарох і ягады высыплюць густа і бурна; пахмурна ў гэты дзень — чакай ураджаю зерневых, а наадварот — недарод; калі выдасца цёплы дзень, насыпле снегу — хлебная ніва густою будзе, але на капусце шмат вусеняў паселіцца; на Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама.
 
На апошнім калядным ігрышчы ў Магілёўскай губерні спявалі:
 
Вы, Калядачкі, вы вярніцеся, На нас, дзевачак, агляніцеся. Мы Калядачкам нарадзіць будзем. Да на йгрышчыкі мы хадзіць будзем.
 
Святое Богаз’яўленне, Хрышчэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісу- са Хрыста, як дакладна называецца царкоўнае свята, з’яўляецца асно- вай, згодна з якой пазней утварыліся народныя прыкметы і павер’і. Як сведчыць Біблія, у гэты дзень прарок Іаан хрысціў у вадзе Іардана Сына Бога.
 
20/7. Прывадохрышча (Лянівы дзень). Прыцек (Прысеча, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель). Заканчэнне святкавання Каляд. На Па- лессі гавораць: «Іван Прыцік узяў куццю ды й ўцік»; «Вось сёння
 
Хрышчэнне, заўтра Іван Прычэча, і Каляда ўчэча» (уцячэ). «Святы Іван храсты змываў... кашу варыў» — спяваецца ў валачобных песнях. Лі- чыцца, што можна ўжо прасці («Тык-прытык кудзелю прывалык») і выконваць іншыя работы, якія забараняліся на Каляды. У многіх мяс- цінах Беларусі не прадуць, святкуюць.
 
3 таго дня царква раней дазваляла вянчанне, таму да Масленкі спраўлялася найбольшая колькасць вяселляў. Пара тая называецца Ма- ладой Вясельніцай.
 
Фалькларызацыя хрысціянскага святкавання Сабора Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана стала падставай для ўключэння яго ў на- родны каляндар.
 
21/8. У некаторых раёнах лічаць гэты дзень, а не мінулы Прысечай і Провадамі Каляд (Провад-Каляда, Адпусціцель). На Віцебшчыне канец святаў называецца Расцвендзень.
 
24/11. Аксіння. «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце».
 
25/12. Тайцяна. Лічыцца заступніцай студэнцтва. Пазначана прык- метай: сонца зіхаціць — на ранні прылёт птушак, а снег — на даж- джлівае лета.
 
Акрамя Таццяны і іншых, што разам з ёю пакутавалі ў Рыме (226— 235). у царкоўным календары — імёны прападобных, пакутнікаў і два абразы.
 
31/18. Апанасся (Апанас, Апанасій, Гусінае свята, Гусейнік). Дзе-нідзе на Беларусі Апанас лічыўся абаронцам жывёлы ад марозу, а таксама гусіным святам. Гаварылі, нібы апанасаўскія маразы здара- ліся такія моцныя, што ў «быка-траццяка» (трохгодка) зрывала рогі. I папярэджвалі: «Хавай нос у апанасаўскі мароз». У Смаленскай гу- берні існавала прыкмета: калі на Апанаса бывае мяцеліца — чакаецца працяглая вясна і прыйдзецца нават «пунькі памясці». У Магілёўскай губерні гэты дзень азначаў палову зімы. Калі засталася палова корму для жывёлы, то казалі, што яна выжыве да вясны.
 
«С еты дня гусей кормюць зірнятамі ў абручыку» — такі звычай быў у беларусаў Смаленшчыны. Яны прасілі аб здароўі жывёлы: «Свя- ты Уласій. Ахванасій, саблюдзі, Божа, красуль нашых». Там жа даво- дзілі: на Апанасся мяцеліца — многа выведзецца гусянят.
 
Спіс царкоўнага календара на гэты дзень пачынаюць свяціцелі Афа- насій (каля 297—373) і Кірыла Александрыйскія. Бацька александрый- скай царквы Афанасій Вялікі быў яркім выкрывальнікам ерасі Арыя і арыян і змагальнікам за чысціню веры. У невялікім шдрагу імён — яшчэ два Афанасіі, прападобныя.
 
люты
 
1/19. Ігнат. Беларусы-католікі некалі казалі: «На святога Ігната зіма багата, а Ігнат Грамніцам рад».
 
2/20. Грамніцы, Стрэчанне — дзень сустрэчы зімы з летам у Ka-
 
толікаў і Грамаўніка (язычніцкага бога Перуна). Лічыцца, што ўжо мо- гуць быць грымоты, навальніцы і прайшла палова зімы. Аб гэтым свед- чаць прыказкі: «На Грамніцы палавіна зіміцы», «Грамніца — хлебу палавіца, а корму траціна».
 
На Стрэчанне наглядалі за надвор’ем. Існавалі прыкметы: якое надвор'е на Грамніцы, такая і вясна; як на Грамніцы адліга — «з ура- джаю будзе фіга» і інш.
 
У прыродзе адчуваецца пацяпленне, са стрэх бягуць першыя капя- жы. «На Грамніцы певень нап’ецца, на Дабравешчанне (Звеставанне) — вол».
 
У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці, дзе жывуць правас- лаўныя і католікі, было пачута, што «паміж польскімі і нашымі Грам- ніцамі не трэба снаваць кросны, бо ваўкі будуць снаваць каля будын- каў».
 
5/23. Агата. У гэты дзень свянцілі соль і хлеб. Паводле народных вераванняў, хлеб мог бараніць ад пажару. перуна і раптоўных хвароб, таму вядома: «Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты» (Белас- тоцкае ваяводства), а таксама: «Соль святой Агаты бароніць ад агня хаты».
 
6/24. Аксіння Паўзіміца (Ксеня, Аксені). Называлі Аксінняй Паўзіміцай. бо дзяліла зіму папалам. У Заходнім Палессі гавораць: «Еслі на Оксэні мэтэ, то весь корм падмэтэ — зыма шчэ будэ». Дзень прысвечаны прападобнай Ксеніі (V ст.). Пазней ў царкоўны каляндар была ўключана і блажэнная Ксенія Пецярбургская.
 
Царота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце».
 
9/27. Іван Залатавус. У народным календары гэты дзень замаца- ваны за Іванам Залатавусам, а не за Іаанам Залатавустам, як ў цар- коўным. Згодна з легендай, Касьян падпаліў Івану Хрысціцелю вусы. Бог пакараў Касьяна тым, што яго прысвятак адзначалі толькі адзін дзень у чатыры гады — 29 лютага па старым стылі. А Івану Бог па- дараваў залатыя вусы. Івана Залатавуса святкуюць і ў іншыя дні года. У гэты дзень хрысціянскай царквою адзначаецца Перанясенне мошчаў (438 г.) свяціцеля Іаана Залатавуста, канстанцінопальскага епіскапа, цудоўнага прапаведніка. Толькі на рускую мову перакладзены яго тво- ры ў 12 вялікіх тамах.
 
10/28. Яфрэм Сірын. На Смаленшчыне лічылі, што ў Яфрэмаў дзень хатнік сваволіць на дварах, таму яго частавалі, пакідаючы страву, і гаварылі: «Гаспадар-бацюшка, беражы жывёлу», «Гаспадарушка, ба- цюшка. хлеб-соль прымі, жывёлу вадзі».
 
Акрамя прападобнага Яфрэма Сірына, які жыў у 300-ых гадах, цар- коўны каляндар у гэты дзень адзначаё яшчэ двух Яфрэмаў і Ісаака Сірына.
 
11/29. Ігнат. Праз некалькі дзён наступяць Грамніцы, а Ігнат іх сустракае, таму і кажуць у народзе: «Ігнат Грамніцам рад».
 
Назва ў народным календары паходзіць ад свяшчэннапакутніка Іг- нація Баганосца, мошчы якога ў гэты дзень праносіліся ў 107 г. Епіс- кап, пакутнік за веру Хрыста, быў асуджаны падчас царавання Траяна
 
на смерць цераз разарванне дзікімі звярамі на народным відовішчы. Царкоўны каляндар таксама адзначае памяць свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага, затворніка Пячэрскага, епіскапа Тураўскага (памёр у 1194 г.) і іншых.
 
12/30. Тры Свяціцелі. У народзе яшчэ называюць Васілля ды Ры- гора. У царкоўным праваслаўным календары — дзень Трох святых: Васілля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста. У гэты пры- святак не пралі.
 
13/31. У некаторых раёнах перад Грамніцамі адзначалі Стрэчань- скія Дзяды.
 
14/1. Трыфан. Назіралі за прыродай. зоркамі. «На Трыфана зорна — вясна позняя». Гэты ж дзень — і Грамнічны бацька, бо заўтра ўжо Грамніцы. Да іх рабілі свечкі з асенняга воску. У Віцебскім і Полацкім паветах у гэты дзень, апошнюю суботу перад Грамніцамі, рыхтавалі «ахвярныя» грамнічныя свечкі са свайго воску.
 
Валянцін. Амаль для ўсяго свету дзень святога Валянціна — свята закаханых. Згодна з адной з легендаў яно ўсталявалася ў гонар пака- ранага смерцю ў гэты дзень (ПІ стагоддзе) рымскага святара і лекара Валянціна. які насуперак указу жорсткага імператара Клаўдзія II тайна вянчаў закаханых, якіх чакала служба ў войску. Існуюць і іншыя версіі ўзнікнення свята, а таксама шмат традыцый яго адзначэння: англій- ская, аўстрыйская, амерыканская, шведская, іспанская. італьянская, французская, германская, японская і інш. Расія ды Польшча да еўра- пейскай традыцыі святкавання прыйшлі нядаўна. Развіваецца гэты вясёлы маладзёжны звычай і ў Беларусі. Раней ў беларусаў католікаў Валянцін быў звычайным прысвяткам земляробчага календара. Вось што, напрыклад, зафіксаваў польскі этнограф і фалькларыст 3. Глогер: «Каб збожжа ў полі не елі ад самага пачатку вераб’і, трэба сеяць у такі дзень тыдня, на які выпадае свята святога Валянціна» (1876 г.).
 
15/2. Грамніцы (Грамнічнік, Стрэчанне, Устрэчанне) — дзень сустрэчы зімы з летам, Свята Свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. У хрысціян- скі перыяд васковыя свечкі пачалі асвячацца ў царкве. Яны захоўваліся ўвесь год. На Грамніцы беларусы выпальвалі «крыжы» (дзве палачкі, пакладзеныя адна на адну, пры дапамозе якіх раней здабывалі «жывы агонь») на будынках. каб зберагчы жытло ад нябесных стыхій (даж- джу, маланкі); крыжападобна засмальвалі валасы на галовах дзяцей і на жывёле, каб адагнаць злых чарадзеяў. ведзьмакоў. Для гэтых мэт грамнічныя свечкі пакідалі ў хлявах. Іх запальвалі пры грымотах, калі выганялі кароў вясною, на засеўках, сустракаючы нованароджанага, у вясельных абрадах; клалі ў рукі нябожчыку. Па стану надвор’я ў той дзень вызначалі будучае. Казалі: калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то- на Юр’я наесца вол травіцы; як на Стрэчанне рана ўзы- ходзіць сонца, то будзе ранні лён; калі снег перамятае цераз дарогу, то чакаецца позняя вясна; у якую пару дня на Грамніцы пакажацца з-за хмар сонца, пасеяны ў такую пару вясны лён дасць надзейны ўра- джай; пахмурныя Грамніцы варожаць на поўны неўраджай ільну.
 
У народных песнях гаворыцца:
 
Святыя Грамніцы свечкі сукаюць, Свечкі сукаюць, на прыстаў стаўляюць.
 
У гэты дзень спявалі першую вяснянку:
 
Зіма з летам сустракалася, Пра здароўейка пыталася.
 
(Гомельскі р-н)
 
А ў нас сёння Стрэчанне,
 
Зіма з летам стрэлася, стрэлася, I ножачку звіхнула, звіхнула. Зіма пайшла плачучы, плачучы, Лета пайшло скачучы, скачучы.
 
(Талачынскі р-н)
 
Маецца некалькі варыянтаў паходжання назваў свята. Е. Раманаў лічыў, што назва «Грамніцы» ўзята ад католікаў ці, што найбольш верагодна, ад уніятаў; іншыя варыянты — ад Грамаўніка (Перуна), ад грымот (Юрый выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы).
 
Са Стрэчання падумваюць ужо пра вясну. Кажуць: «Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то не патрэбны ру- кавіцы». Іншы раз, праўда, даводзілася пераконвацца ў справядлівасці і такой прымаўкі: «Грамніцы — зімы палавіцы». Ва ўсякім выпадку ў некаторых мясцінах усе, хто хадзіў на заробкі, да Стрэчання спяша- ліся вярнуцца назад, і гаспадары пачыналі рабіць, аглядаць. раманта- ваць прылады, патрэбныя для весновых заняткаў (Ашмянскі п.).
 
Назва народнага календара «Стрэчанне» мае гукавое падабенства з царкоўнай — Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста. Згодна з Біб- ліяй, лёсавызначальная сустрэча адбылася ў старца Сімеона з Іеруса- ліма, які чакаў Месію: яму было падказана Духам Святым, што ён не памрэ, не ўбачыўшы Выратавальніка. Старац прыйшоў у храм якраз тады, калі Марыя і Іосіф прынеслі Дзіця на саракавы дзень ад нара- джэння дзеля царкоўнага абраду.
 
18/5. Агата. Прысвятак прысвечаны каровам. у Расіі называецца — Агаф’я Кароўніца. Асвячалі хлеб з соллю, які затым натыкалі жывёле на рогі, каб не баялася ўрокаў. Хлеб той нібы дапамагаў так- сама адводзіць пажар. Названы ў гонар святой пакутніцы Агаф'і (па- мерла ў 25 г.) з Сіцыліі. На допыце верную хрысціянку мучылі: раз- дзіралі кіпцюрамі грудзі, затым адрэзалі саскі. Але здарыўся цуд: яны зноў з’явіліся, бо ў цямніцу да яе прыйшоў святы Пятро.
 
19/6. Вакулы. На Палессі лічылася, што Вакула ахоўваў ад перат- варэння ў ваўкалакаў. Аб існаванні легенд пра гэтых пярэваратняў
 
яшчэ пісаў старажытнагрэчаскі гісторык Герадот. У Беларусі іх існуе нямала. У рускіх вядомы як прысвятак Вуколы Цялятнік, з якога па- чынаецца вясенні ацёл кароў.
 
У царкоўным календары — прападобны Вукола, епіскап Смірнскі (каля 100 г.).
 
22/9. Пятро. 3 прысвяткам звязана прьгкмета: калі на Пятра цёпла — зіма працягнецца да Вялікадня.
 
23/10. Прохар. Заўважалі, што ў гэты дзень ласі скідаюць рогі, блі- жэй становіцца да вясны. «Прыйшоў Прохар да Улас — скора вясна ў нас».
 
Сярод шэрага імён, якімі пазначаны гэты дзень у царкоўным ка- лендары, маецца прападобны Прохар Пячэрскі (памёр у 1107 г.), родам са Смаленска.
 
24/11. Аўлас (Улассе, Уласце, Улас). Лічыўся святам жывёлы («ка- ровіным і конскім»), У адрозненне ад Валосага, Крывога чацвярга. які бывае на Масленым тыдні, Аўлас мае сталае месца ў календары. Маг- чыма, царкоўнікі, каб адцягнуць увагу ад язычніцкага культу Воласа- Велеса, увяЛі па сугуччы на гэты дзень адзначэнне свяшчэннапакутніка Уласія Севасційскага (памёр каля 316 г.). У многіх рускіх губернях на Уласьеў дзень прыносілі ў царкву свежае каровіна масла і клалі пад абраз Уласія. Гэтая ахвяра называлася «валожнай», або «валос- най». Наогул даследчыкі мінулага і сучаснага аднадушны ў думцы аб замене язычніцкага культу Воласа-Велеса на імя свяшчэннапакутніка.
 
На Аўласа таксама наглядалі за надвор'ем. Верылі, што каля свята сем маразоў: тры напярэдадні, адзін на Уласа і тры пасля яго.
 
Каб адпуджваць ласку, якая псавала жывёлу ў адрыне, сяляне ве- шалі пад столлю забітую варону. На Смаленшчыне спявалі:
 
Ты, Улас, Улас, Ты найміся ў нас Скату пасцівіць! Нашы каровачкі Каля дубровачкі, Нашы авечкі Каля рэчкі, Нашы свіначкі Каля асіначкі, Нашы козачкі Каля лозачкі.
 
У каталіцкіх раёнах Беларусі на гэты дзень прыходзіцца Мацей. Прыказкі гавораць: «На Мацея дарога пацее», «Калі на Мацея длонь спацее, то прадбачыцца добры год». Нездарма яго яшчэ называлі Су- хім днём.
 
26/13. Фаціння. Лічылася заступніцай ад ліхаманак, трасцы. У цар- коўным календары адзначаюцца прападобныя Зоя і Фаціння (Святлана)
 
— V стагоддзе, а таксама Марцініян, Еўлогі, Стэфан і свяціцель Георг Магілёўскі.
 
*Дзедаў (Памінальны, Усяядны) тыдзень (Памінальніца) — пе- радапошні тыдзень Мясаеда (трэці ад канца) перад Вялікім постам, прысвечаны памяці памерлых продкаў, «дзядоў». Асабліва ўрачыста адзначалі ў пятніцу і суботу. He працавалі, каб не шкодзіць «мёртвым душам». У царкоўнікаў гэта быў тыдзень Мытара і Фарысея (за 10 тыдняў перад Вялікаднем).
 
Пра снежныя завеі ў пачатку тыдня на Гомельшчыне гаварылі: «Ета Усяядная ў госці едзя!», а ў канцы тыдня: «Ета із гасцей Усяядная едзя!»
 
Вельмі шмат прыкмет і прымеркаванняў звязвалі з Усяядным тыд- нем смаленскія беларусы. Лічылася, калі «вея» (мяцеліца) была ў ня- дзелю, то авёс неабходна сеяць на дзевятым тыдні; калі ж у панядзелак, то — на восьмым; калі ў сераду ці чацвер, то пакідалі «дзесяцінкі дзве». I наогул, калі надарылася вялікая мяцеліца на тыдні, то авёс трэба сеяць раней.
 
*Лысая серада. Серада перад Масленіцаю. На Смаленшчыне пры- гаворвалі: «Лыса, лыса серада, блакітны чацвер». Перадвясенні дзень атрымаў назву з-за праталін-«залысін», што з’яўляліся на прагрэтай зямлі.
 
*Блакітны чацвер... Туманны дзень перад Масленіцаю на Сма- леншчыне.
 
*Масляныя Дзяды (Мясаедныя, Паставыя, Зімовыя, Стрэчань- скія) — пятніца і субота, а ў некаторых раёнах Беларусі яшчэ і чацвер перад Масленіцаю называлі таксама Дзедавай пятніцай. Раніцай па- лілі печку, бялілі ў хаце, засцілалі стол чыстым абрусам, вешалі новы ручнік — чакалі гасцей, «дзядоў». Пасля рытуальнага абеду пакідалі на стале «дзядам», у сувязі з чым гаварылі: «Дзяды не зналі бяды, a нашы ўнукі зазналі мукі» (Свіслацкі р-н).
 
*Дзедавая субота (Бабы). Праваслаўная царква на перадвелікод- ным тыдні ў суботу адзначала Усяленскую бацькоўскую (Мясапус- тную) суботу як дзень памяці аб Страшным судзе, аб памерлых. У «Настольнай кнізе свяшчэннаслужыцеля» запісана: «У суботу ж, а не ў іншы дзень, перад Мясапустнай нядзеляй патрабуецца маленне аб супакаенні душ таму, што дзень суботы, як дзень супакою, па свайму значэнню, ёсць найзручнейшы для малення — супакоіць памерлых са святымі. Акрамя таго, гэтым маленнем аб супакаенні ўсопшых святая царква напамінае нам пра непазбежную і для нас канчыну і будучым выпрабаванні ад непадкупнага Суддзі, каб, маючы страх, зрабіць нас больш падрыхтаванымі да подзвігаў наступаючага ўратавальнага посту».
 
*Масленіца (Масленка, Масніца) — пачатак (з панядзелка) Мас- ленага (Сырнага, Крывога, Пустога, Развітальнага) тыдня, даўняга свята заканчэння зімы, таму і гаварылі: «Масленка зіму праводзіць, год — сустракае». Прыстасавана царквою да апошняга тыдня перад постам. Мясное не елі, а толькі малочнае. Гаварылі, што Масленіца бывае «на маладзіку» («рог месяц умачыў у масла»), Наладжвалі гуль-
 
ні. Ездзілі на конях, каталіся на санках. Дзяўчаты насілі хусткі з доўгімі махрамі, каб вырас доўгі лён. Дзеля гэтага неабходна і надалей праехаць з горкі, і найвышэй гушкацца на арэлях. На Смаленшчыне прыкмячалі, які добры дзень на Масленым тыдні — у той дзень ад. Іллі некалі сеялі лён. Там жа гаварылі: «Масленіца ў вятху (пасля поўні. — А.Л.) — дзяржы пшаніцу ў мяху; сей пшаніцу ва ўсю руку, калі Масленіца ў маладзіку».
 
Найбольшая колькасць вяселляў прыпадала на паслякалядны перы- яд — Малую вясельніцу, якая заканчвалася першым днём Вялікага посту. Дзяўчаты хлопцам вешалі калодкі за тое, што яны не паспелі да Масленіцы ажаніцца, і тыя адкупляліся гарэлкаю, салодкім. Асаб- ліва святкавалі ў апошнія дні, суботу і нядзелю. Каталіся на конях, упрыгожаных рознакаляровымі стужкамі і званкамі, спявалі:
 
Мы думалі: Масьлінка сем нядзелік, Ажна Масьлінкі сем дзянёцкыў!
 
Нас Масьлінка абманіла,
 
На сем нядзель пыста пысыдзіла,
 
На белую капусту, На горкую рэдзьку.
 
(Веліжскі п.)
 
Кожны дзень тыдня меў сваю назву, пачынаючы ад панядзелка і заканчваючы нядзеляй: Сустрэча. Заляцанне, Ласуха (Пералом), Шы- рокі, Цешчыны вечары, Залвіцыны вячоркі, Развітальны (Дараваны) дзень.
 
Моладзь выстройвалася і вадзіла па вёсцы «масленіцу», «каб лён добры вырас». У Сенненскім павеце на першы дзень свята жанчыны на санях «вазілі маладую». якая ў апошні Мясаед выйшла замуж. Спя- валі ёй:
 
Маладая ты Марутка,
 
Выйдзі, выйдзі к нам на вулку!..
 
Вазьмі сыра — родзіш сына, Вазьмі мачку — родзіш дачку, Вынісь рэпку — родзіш слепку...
 
Муж «маладой» частаваў усіх. Спявалі яшчэ і так:
 
У нас сягоння Масленіца! Прыляцела к нам ластавіца, Села на калу, Скінула масла па каму...
 
У Развітальную і Даравальную нядзелю вечарам праводзілі абрады развітання з малаком і прашэння даравання ў старэйшых. Паходжанне назвы «Масленіца» даследчыкі звязваюць з парой, калі пачыналіся
 
ацёлы і з’яўлялася новае малако, а затым тварог і масла. На гэтай падставе ўзнікла традыцыя пакланення язычніцкаму Воласу, што з’яўляўся апекуном жывёлы.
 
Больш усталяваная і шырокая традыцыя святкавання Масленіцы наглядалася ў рускіх. На поўдні Беларусі Масленіца, як провады зімы, накладвалася на Гуканне вясны.
 
* Крывы (Тлусты) чацвер — чацвер на Масленым тыдні. У Дра- гічынскім і іншых раёнах — Валосы (Валосся). Існавала шмат забарон. «На Валосого бліны пыклы ці оладкы, коб булы вылы гладкы». У Ві- цебскай губерні на Валосся добра даглядалі жывёлу, «піравалі», спя- валі песні з прыпевам: «Ах ты, ладо, мае ладо!», аб’язджалі маладога бычочка або жарэбчыка. Раней у гэты дзень у Гомельскім павеце най- мала «мір-грамада» сабе пастуха. У Гродзенскай губерні гатавалі мяс- ную ежу. «Валачыліся» ўздоўж вёскі, каб урадзіўся доўгі валакністы лён і вадзілася жывёла. Павер’і тыя ў Свіслацкім раёне памятаюць і сёння. Яшчэ сцвярджаюць: «На Валосся цягалі за валосся, але Валосся цяпер ужо звялося».
 
У некаторых мясцінах адзначаюць * Уласа, Аўласа. Відаць, гэта свята —- рэшткі культу Воласа, язычніцкага бога жывёлы. У Кобрын- скім павеце ўнукі вазілі на санях сваю бабу-павітуху. Частавалі яе «ся- лянкай» — спецыяльнай рытуальнай стравай, зваранай са смятаны, масла і сухога сыру. На Лепельшчыне і Ушаччыне гаварылі: «Аўлас на сыры лас». Гэтая акалічнасць таксама прымацоўвае дзень Аўласа (найперш Валоса) да Масленага тыдня.
 
Царкоўны каляндар не фіксуе асаблівага адзначэння чацвярга, які выглядае як язычніцкае святкаванне. Накладзенне і перапляценне хрысціянскага Аўласа з Валоссем выглядае даволі штучнай справай.
 
Алесь Лозка
 
 МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ, СЦЭНАРЫІ I ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
 
 ПІЛІПАЎСКІЯ ВЕЧАРЫ
 
Пара песень, прадзення і ткацтва.
 
3 28 лістапада (15 па с. ст.) да 5 студзеня (23 снежня па с. сг.). Піліпаўка. Піліпаўскі пост — 6 снежня (23 лістапада па с. ст.).
 
Матрыхваны — 17 снежня (4 па с. ст.).
 
Варвары — 18 снежня (5 па с. ст.).
 
Савы — 19 снежня (6 па с. ст.). Міколы — дні, вольныя ад пра- дзення і ткацтва (іх шмат у годзе).
 
Кросны: 1) ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умо- вах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі гарызантальных кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; бёрда з набіліцамі для прыбівання ўтку; панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні. Пачыналі наладку кроснаў з навівання падрыхтаванай асновы Расплятаючы аснову, яе паста- янна часалі драўляным грэбнем (для раўнамернага размеркавання) і, нацягваючы, накручвалі на навой. Для ўтварэння зева ў аснову пра- пускалі 2 вузкія (2—3 см) «чыноўныя» дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап — накіданне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны (колькасць нітоў вагалася ад 2 да 16 і больш). Аснову прапускалі ў бёрда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пру-
 
точак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панажамі. Наладка кроснаў і тканне лічылася жаночай справай. На кроснах выраблялі раз- настайныя тканіны ад двухнітовага палатна да шматнітовых і перабі- раных узорыстых ручнікоў, абрусаў, посцілак і інш. 2) Ніцяная аснова, што навіваецца на навой ткацкага стана.
 
Г.М. Курыловіч
 
(Этнаграфія Беларусі. С. 273—274.)
 
Ткацтва. выраб тканін на ткацкім стане або спецыяльным прыс- тасаванні з перапляценнем ніцей асновы і ўтку. Народнае ткацтва Бе- ларусі ўключае выраб тканін на гарызантальным ткацкім стане. а так- сама ткацтва паясоў.
 
Сыравінай для ткацтва на Беларусі здаўна служылі лён. воўна, ра- дзей пянька. Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрых- тоўкай яе да ткання, выконваліся ўручную — звычайна гэта была жа- ночая работа. У кастрычніку лён мялі, трапалі, часалі, у лістападзе пачыналі прасці. Пралі пры дапамозе верацяна або калаўрота на пра- цягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі. Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фарбавалі, снавалі [...]. У са- кавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад (ніты. бёрда. набіліцы, панажы і інш.). У наладцы кроснаў і ткацтва звычайна ўдзельнічалі 2—3 жанчыны. Тонкае кужэльнае палатно ткалі для намітак і кашуль; матэрыял для рукавоў натыкалі паскамі бранага ўзору — папярочнымі ў верхняй частцы і па ўсім полі рукава або падоўжнымі
 
Тканіны для жаночага паяснога адзення ткалі пераважна ў 2 ніты [...], радзей у 3, 4 і больш; на паўднёвым захадзе часам спалучалася бранае і чатырохнітовае ткацтва. Суконныя і паўсуконныя тканіны вы- раблялі для андарака, буркі, даматкана, а таксама нагавіц, ільняныя — для палатняных спадніц, фартухоў і інш. 3 гэтых жа тканін шылі світы, буркі. сярмягі, армякі, насовы і балахоны. Тканіны для інтэр’еру былі больш разнастайнымі як па тэхнічных прыёмах, так і па аздаб- ленні. Асаблівай прыгажосцю вылучаліся ручнікі, натыканыя браным узорам з традыцыйнымі спалучэннямі белага і чырвонага колераў і пераважна геаметрычным арнаментам (ромбы, крыжы і інш.), які раз- мяшчаўся ў выглядзе папярочных паскаў. Выраблялі таксама і пера- біраныя ручнікі з геаметрычным і раслінным арнаментам. Абрусы тка- лі пераважна ў 4 і 8 нітоў (па неадбеленай аснове белым утком); былі вядомы таксама і ажурныя абрусы. Дэкаратыўныя посцілкі ткалі ў 4, 8 нітоў, а з XX ст. шырокае распаўсюджанне набылі розныя віды пе- раборнага ткацтва. Тканіны для іншых патрэб (сеннікі. дзяругі, навал- кі) ткалі звычайна з нізкаякаснай пражы ў 2—4 ніты.
 
На Беларусі ткацтва вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі (прасліцы, адбіткі тканін на кераміч- ных пасудзінах, многія з якіх датуюцца другой паловай I тысячагоддзя
 
3. Зак. 5083
 
33
 
да н.э.). Характар перапляцення і якасць тканін XI—ХІП стст. (палат- нянае. саржавае) даюць падставы сцвярджаць пра даволі высокі тага- часны ўзровень развіцця ткацтва. Для вырабу тканін выкарыстоўвалі чатырохнітовае прыстасаванне, якое, магчыма, было яшчэ без станін і нагадвала прыстасаванне для ткацтва паясоў (бердзечка). Чаўнакі і іншыя дэталі гарызантальных ткацкіх станаў знойдзены пры раскопках у Гродне, Мінску, Полацку, Віцебску ў культурных слаях канца XI— XIII стст. Удасканалены гарызантальны ткацкі стан са станінамі, нітамі і панажамі значна аблегчыў і паскорыў працэс ткацтва, дазволіў вы- рабляць больш разнастайныя віды ўзорных тканін. Узораў старажыт- ных тканін да нашага часу захавалася мала. Некаторыя звесткі пра іх дэкор даюць творы выяўленчага мастацтва. Напрыклад, на іконе «На- раджэнне Маці Боскай» 1649 П. Яўсеевіча з Галынца можна знайсці выявы тканін, арнамент якіх нагадвае ўзоры бранага ткацтва.
 
Шматлікі і разнастайны этнаграфічны матэрыял па беларускім на- родным ткацтве адносіцца да канца XIX—пачатку XX стагоддзя. Тка- ніны гэтага перыяду адлюстроўваюць шлях развіцця, багаты мастацкі і тэхнічны вопыт ткацкага рамяства. Славянскія карані беларускага ткацтва прасочваюцца ў тэхнічных прыёмах, якімі карысталіся народ- ныя майстрыхі: пераважна двух- і чатырохнітовая тэхніка, бранае і вы- барнае ткацтва, перабор «пад палатно»; у характары арнаментыкі, ста- ражытны пласт якой уяўляе арнамент з гладкіх і шашачных рыпсавых палосаў, ромбагеаметрычны арнамент браных і выбарных тканін; у агульнасці асноўных кампазіцыйных прынцыпаў аздаблення адзення і ручнікоў, а таксама ў перавазе чырвона-белага каларыту. Разам з тым асаблівасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў у розных рэгіёнах, эканамічныя і культурныя кантакты з суседнімі на- родамі прывялі да разнастайнасці рэгіянальных і лакальных рыс тра- дыцыйнага ткацтва. [...]
 
У наш час на Беларусі захаваліся традыцыйныя цэнтры народнага ткацтва, якія працягваюць развіваць мясцовыя традыцыі (в. Неглюбка Веткаўскага, в. Моталь Іванаўскага р-наў). 3 традыцыйнымі тэхнікамі ткацтва працуюць і прафесійныя майстры-мастакі, якія вырабляюць сцэнічныя касцюмы для прафесійных і самадзейных фальклорных ка- лектываў. Лепшыя традыцыі беларускага народнага ткацтва распра- цоўваюць ткачыхі Слуцкай, Пінскай, Полацкай, Гродзенскай, Аршан- скай, Гомельскай і Мазырскай фабрык мастацкіх вырабаў.
 
М.М. Віннікава, Г.М. Курыловіч
 
(Этнаграфія Беларусі. С. 495—497.)
 
 Госці на попрадках
 
(прымхліца)
 
Жыла на ўскрайку вёскі ў старэнькай хаце ўдовіна дочка. Да ёй пасялковыя дзяўчаты на попрадкі хадзілі. Аднаго разу сабраліся дзяўчаты, смяюцца, песні пяюць. Раптам адчыняюцца дзверы, і ў хату заходзяць нейкія чужыя хлопцы. Дзяўчаты думалі, што гэта лесарубы, бо яны зімой прыязджалі з поля па дровы.
 
Адна з дзяўчат ненарокам упусціла верацяно і сагнулася пад лаўку, каб падняць яго. Хлопцы гэтым часам селі ўжо на лаву. Дзяўчына сагнулася і ўбачыла пад лавай хвасты. Яна. нікому нічога не гаворачы, пабегла дадому. А астатніх дзяўчат назаўтра найшлі мёртвымі. Заму- чылі іх чэрці.
 
(Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі. 1983. Зап. у Слуц- кім р-не.)
 
Загадкі
 
Сама пад страхою, а хвост мокры. (Кудзеля)
 
Чым я больш вярчуся, тым я больш таўсцею. (Верацяно)
 
Што дарожкай ляцяць, тыя сухенькія, што пад стрэшкай стаяць, тыя мокрыя. (Ніткі на верацяне з кудзелі)
 
Пад страхою пяць паненак мокрыя, а па дарозе пяць сухія ідуць. (Пальцы жанчыны, калі яна прадзе)
 
Пяць мокрых пальцаў, а пяць сухіх. (Прадзенне)
 
Пяць козак смокчуць стожак, а пяць у поле ідуць. (Пальцы і ку- дзеля)
 
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай бягуць. (Прадзенне)
 
Пяць уцякаюць, а пяць даганяюць; пяць авечак пад’ядаюць, а пяць проч адбягаюць. (Пальцы на руках у час прадзення)
 
Пяць ваўкоў пад страхой, пяць на дварэ; што пад страхой, тыя мок- рыя, што на дварэ, тыя сухія. (Пальцы, калі прадуць пражу)
 
У мацеры дзесяць сыноў: пяць у дарозе, а пяць дома. (Пальцы ў час прадзення)
 
(Загадкі. С. 218.)
 
 ПЕСНІ
 
Ой, у полі крынічанька
 
Ой, у полі крынічанька,* Брала воду дзяўчынанька.
 
Яна брала, набірала, 3 казачэнькам размаўляла.
 
— Ты, казача, казачэньку, Вазьмі мяне, маладзеньку!
 
— А як жа мне цябе браці, Калі ў цябе брат багаты.
 
Чаруй, дзева, брата свайго — Будзеш меці міленькага!
 
— А як жа мне чараваці, He ведаю, скуль што браці.
 
— Вазьмі, дзева, новы горшчык, Пастаў пад яловы корчык.
 
Будзе сонца прыграваці, Будуць чары прыбываці.
 
*Кожны радок паўгараецца два разы.
 
Яшчэ братка у дарозе, Сястра з півам на парозе.
 
— Выпі, братка, гэта піва, Будзе ўсім людзям на дзіва!
 
Яшчэ братка не напіўся, Як з коніка паваліўся:
 
— Прадай каня і сядзельца, Ратуй мяне, мае сэрца!
 
— He на тое чаравала, Каб я цябе ратавала!
 
(Шырма, 1959. С. 137. Зап. у 1934 г. ад дзяўчат у в. Нізяны Іза- белінскай в. Ваукавыскага п.)
 
Калінушка па рынушку хадзіла
 
Калінушка па рынушку хадзіла, На тры дзенюшкі кудзелюшку купіла, На алтынец вераценец заплаціла.
 
— Ты ляты, мая кудзеля, усю нядзелю!
 
У панядзелак я банюшку тапіла, Ва ўторак я ў банюшку хадзіла, У сераду я са ўгару праляжала, У чацвер буйну голаву часала, А ў пятніцу добрыя жоны не прадалі, А ў суботу радзіцелей памінала, У васкрасенні на вяселлі прагуляла, У панядзельнік стала кудзель прасці. Я напрала два клубочкі, два маточкі, Я нацёрла два крывавых мазалёчкі, Паказала свайму міламу дружочку. — Прадзі, мая мілая, не няволься, Саш’ю табе сарахванчык-размаханчык. He хадзі, мая мілая, кала тыну: Как завідзюць паповы козы-воўцы, Разарвуць сарахванчык-размахванчык на кусочкі.
 
(Дабравольскі, 1903. С. 197. Зап. у с. Латошнікі Раслаўскага п.)
 
Пойдзем, дзевачкі, у начлежачкі
 
Рухава Jb 152
 
Пой_ дзем(а), дзе_ ва_ чкі, у на_ чле_ жа_ чкі.
 
Пойдзем, дзевачкі, у начлежачкі.
 
Люлі, люлі, у начлежачкі.
 
Возьмем, дзевачкі, паўтары мычачкі, Напрадзём, дзевачкі, паўтары цэвачкі, Аснуём, дзевачкі, паўтары губачкі.
 
Пойдзём, дзевачкі, на сяло бёрда шукаць.
 
Усё сяло абышлі, бёрда не найшлі.
 
Будзем, дзевачкі, ў прасна кросны снаваць, Будзем, дзевачкі, у тын кросны ткаць.
 
(Зімовыя песні. С. 19 кт. З.Я. Мажэйка ў 1973 г. у в. Усполле Мсціслаускага р-на ад С.В. Давыдзенка, 73 г.)
 
Як прыйшоў, як прыйшоў казёл пад аконца
 
Як прыйшоў, як прыйшоў казёл пад аконца.
 
Ці прадуць, ці прадуць дзеўкі валаконца?
 
А ўсе дзевачкі прадуць, адна Манька не прадзе.
 
Аддадзім мы яе за казла, за казла.
 
За каросліва пуза, за крывую за нагу, За крывую за нагу, за сівую бараду.
 
А крывою нагою жар заграбаці, А сівою барадою комін выціраці.
 
А сівою барадою комін выціраці, А карослівым пузам печ засланяці.
 
(Зімовыя песні. С. 62. Зап. З.Я. Мажэйка ў 1973 г. у в. Сава Го- рацкага р-на ад Н.Ф. Цыркуновай, 75 г.)
 
Да было не спаць да піліпавай ночкі
 
Да было не спаць да піліпавай ночкі*, Было прасці тоненькія сарочкі.
 
Як пайду я да й у сад зеляненькі, Сустрэў мяне да казак маладзенькі. Ён на мяне да ківае, міргае, Я ж думала, што дарожкі пытае.
 
— Ці ты, казак, ці аслеп, ці не бачыш, На дарозе стаіш, шчэ й дарожкі пытаіш? Ці на гэта мяне мамка радзіла, Каб я казакоў па дарожцы вадзіла?
 
Вой, на гэта мяне мамка радзіла, Тонка прасці, звонка ткаці Да беленька збяліці.
 
(Зімовыя песні. С. 75. Зап. П.П. Альхімовіч у 1973 г. у в. Коўбча Клічаўскага р-на ад Г.А. Вайніловіч, 1907 г.н.)
 
Кросны
 
(гульня)
 
Усе становяцца ў круг, але ў адным месцы ён не злучаецца. Хто «снуе», той вядзе ўсіх пад рукі першай пары так, што другі гулец ста- новіцца такім чынам, што яго правая рука злучаецца цераз левае плячо з левай рукой апошняга суседа. Затым ідуць пад рукі наступнай пары, і так — пакуль не стануць у рад. Той, хто «снуе кросны», паказвае пальцам на кожнага або, датыкаючыся да яго галавы, гаворыць: «Гэта на снег, гэта на снегапад». Вяртаючыся назад, зноў указвае пальцам і гаворыць: «Гэта на ўток, гэта на ўток...» У апошні раз гаворыць: «Гэта на ўцёк, гэта на ўцёк...» Усе разбягаюцца, а ён ловіць, і каго зловіць — той ужо «снуе кросны».
 
(Гульні. 1996. С. 358. Зап. у 1884 г. настаунік народнага вучылішча Г.Х. Сідзерскі ў с. Ігрушка Сенненскага п. Магілёўскай губ.)
 
Ткацтва
 
(танец)
 
Запіс фальклорнага ўзору, па матывах якога студэнткай С. Новік (мастацкі кіраўнік С. Гуткоўская) пастаўлены сцэнічны карагод, быў зроблены К. Галейзоўскім**.
 
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
 
** Галейзоўскі К Вобразы рускай народнай харэаграфіі. М., 1964. С. 57—61.
 
Карагод быў першапачаткова запісаны П. Шэйнам у былой Пер- мскай губерні, але ён бытаваў і ў Беларусі. Некаторыя фігуры яго былі запісаны К. Галейзоўскім са слоў беларусаў.
 
Прыводзім кароткі запіс фігур танца.
 
1. «Кругам». Дзяўчаты з песняй «Ва лузях было, ва зялёных лузях» рухаліся адна за адной па крузе.
 
2. «Правулачкам». Дзяўчаты станавіліся ў дзве шарэнгі тварам адна да адной. Першыя ў кожным радзе паварочваліся, абыходзілі рады спа- чатку са знешняга, а потым з унутранага боку — «правулачкам» — і станавіліся на свае месцы. Такім жа чынам рабіла другая пара дзяўчат, трэцяя і г. д. У гэты ж час выконвалася песня пра сярдзітага свёкра.
 
3. «Навіваць». Гэта фігура выконвалася ўжо пасля таго, як дзяўчаты «звілі вянкі». Спачатку яны з песняй, узяўшыся за рукі, хадзілі па кру- зе, потым круг у адным месцы разрываўся і дзяўчына, якая знаходзі- лася на месцы разрыву, спынялася, а астатнія працягвалі ход. Такім чынам стваралася ўражанне, што дзяўчына «абмртвалася ланцужком», як шпулька ніткамі.
 
4. «Снаваць». Тры дзяўчыны садзіліся па вуглах трохвугольніка, a астатнія, узяўшыся за рукі, ланцужком хадзілі і апісвалі васьмёркі ва- кол іх. Пры гэтым дзве дзяўчыны, што сядзелі ў трохвугольніку, увесь час знаходзіліся ў цэнтры круга, а адна — са знешняга боку. Такім чынам выконваўся «крывы танок».
 
Уся гэта фігура выконвалася пад песню, у якой распавядалася аб тым, «што малойцы сталі танны», а дзяўчаты «падаражалі».
 
5. «Кішку здымаць». Удзельніцы станавіліся ў дзве шарэнгі адна за адной і падымалі ўгару злучаныя рукі, ствараючы «варотцы» з пра- ходам у сярэдзіне. Па ім прабягала пара, не раздымаючы рук і павяр- нуўшыся тварам адна да адной, спачатку першая, потым другая, трэцяя і г. д. Яны спыняліся адна за адной. Калі прабягалі ўсе ўдзельніцы, гульня паўтаралася ў адваротным парадку. (У Беларусі гэта фігура яшчэ мела назву «ручаёк».)
 
6. «Нацягваць». Дзяўчаты станавіліся ў круг, іншы раз з паднятымі рукамі, а адна з іх рухалася бягом па крузе, абыходзячы кожную з удзельніц па чарзе то справа, то злева.
 
7. «Ткаць». Дзяўчаты станавіліся ў дзве шарэнгі цесна адна да адной і счэпліваліся крыж-накрыж рукамі, ствараючы так званую «лавачку». 3 краёў гэтых здвоеных шарэнгаў стаялі «ткачыхі», адна з якіх садзіла на счэпленыя рукі першай пары каго-небудзь з дзяцей, а другая пры- мала дзіця з другога боку пасля таго, як яно было перакінута з рук на рукі кожнай пары. Дзіця, такім чынам, было «папярочнай ніткай, якая рухалася ў палатне».
 
(Сцэнічны варыянт танца глядзіце ў зборніку «Беларускі танцаваль- ны фальклор на самадзейнай сцэне».)
 
Ю. Чурко
 
дзявочыя святы
 
Андрэйкі — 13 снежня (30 лістапа- да па с.ст.). Каляды.
 
Дзявочыя святы з варажбою былі таксамЯ ва ўсе поры года.
 
Варажба — магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадракалі бу- дучае і расказвалі пра былое. Узнікла ў першабытным грамадстве ра- зам з раннімі формамі рэлігіі — верай у звышнатуральныя сілы, доб- рых і злых духаў, у лёс. Звязана з прыкметамі, значная частка якіх заснавана на жыццёвым і гаспадарчым вопыце, назіраннях за з’явамі прыроды, паводзінамі жывёл (прадказванне вясенняга і летняга надвор’я па надвор’і ў снежні; кот качаецца па зямлі — на цяпло; ластаўкі лятаюць нізка — на дождж).
 
3 даўніх часоў варажылі па зорках, па лініях далоні, па картах, па вадзе, зернях. Выкарыстоўвалі розныя прадметы (пярсцёнак, люстэрка, замок, чаравік), кукаванне зязюлі, галасы «вешчых» птушак (савы, крумкача, пеўня). Існавалі «прафесіяналы»-адгадвальнікі — варажбіты, знахары, чарадзеі, у Старажытнай Русі — вешчуны. Найбольш была пашырана самадзейная варажба, якая папярэднічала гаспадарчым ра- ботам, пераменам, што чакалі ў сям’і, і г. д.
 
Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, на Багатую куццю перад Новым годам. Варажба павінна была вызначыць, чаго можна чакаць у надыходзячым годзе: з-пад каляднага абруса выцягвалі сена і па ім меркавалі, якой даўжыні будзе лён; глядзелі, якога зерня больш у тры- буху заколатага парсюка, такое збожжа будзе найбольш урадлівым. Варажылі і пра замужжа: калі дзяўчына ўпоцемку ў хляве зловіць ба- ранчыка — выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакі — там яе нарачоны; расплаўлены воск ці волава лілі ў ваду і па іх абрысах мер- кавалі пра суджанага. Варажба належыць да найбольш жывучых пе-
 
ражыткаў мінулага, хоць у наш час яна ператварылася ў забаву, гуль- ню.
 
(Этнаграфія Беларусі. С. 101—102.)
 
...Бачыць у ёй (варажбе. — Уклад.) толькі прымітыўнасць мыслен- ня — гэта значыць не адчуваць рамантычных парываў, лірычных ле- туценняў, уласцівых маладосці. Пагадзіцеся, дапытванне праз варажбу пра сваю не дабраную яшчэ пару гэтакае ж натуральнае, як бясконцыя пытанні дзіцяці малога ўзросту. Абвінавачваць варажбу ў адсталасці, забабоннасці — значыць не разумець традыцыйную народную куль- туру з гульнямі, забавамі, гумарам. Ледзь не кожная паасобная варажба ўяўляе сабою разыграны спектакль, дзе ўдзельнікі з’яўляюцца аднача- сова і яго гледачамі, што нецярпліва чакаюць развязкі дзеяння: а як павернецца сюжэт, які ў выніку атрымаецца фінал? Паплыве вянок па вадзе — пойдзе дзяўчына замуж, патоне — памрэ; выльецца з воску вяночак ці цэркаўка — пойдзе замуж, а атрымаецца кавалак накшталт труны — памрэ; выцягне дзяўчына з-пад шапкі пярсцёнак — выйдзе замуж, знойдзе там шчопаць пяску — памрэ. Расцэньваць варажбу як цемрашальства — гэта не ведаць той спрадвечнай, часам агульнача- лавечай сімволікі, якая ляжала ў аснове кожнай варажбы. Разгадаўшы сакрэты сімвалаў, мы бачым, як таямнічыя словы і дзеянні варажбы трацяць сваю чарадзейнасць, магічнасць.
 
Сапраўды, магічнае, чарадзейнае значэнне надавалася ўсяму, што акружала варажбу. Напрыклад, часу, тэрміну выканання (Каляды, Ку- палле — дні зімовага і летняга сонцастаяння, маладзік, поўнач); месцу правядзення (гарышчы хаты, лазня, калодзеж, перакрыжаванне дарог); суправаджальным прадметам (агонь — сімвал ачышчэння, вада — сім- вал плоднасці, урадлівасці, насенне, хлеб і соль — сімвалы дабрабыту). Выкарыстоўваючы розныя прадметы, рэчы, імкнуліся дамагчыся іх парнай колькасці ў выніку варажбы (калы ў плоце, паленцы дроў, зяр- няты), што нібыта мусіла сведчыць пра хуткае сямейнае (у пары) жыццё.
 
Прадметы і рэчы маглі, як уяўлялася, быць у варажбе і сродкамі прыцягнення пажаданай асобы (косткі кажана, галінка, на якой сядзеў салавей — пяюн кахання, пчаліная матка, вакол якой раяцца пчолы, і г. д.). Любоўны прыварот, паводле народных уяўленняў, мог ажыц- цяўляцца з дапамогаю магічнага кола, якое павінна было спыніць сы- ход, знікненне за сімвалічныя межы таго, каго кахаеш (абкручвалі ва- кол вёскі нітку, абносілі свечку вакол задуманага чалавека, сала вакол печы, замкнуты замок вакол студні). Гэтак жа сімвалічна мог уста- наўлівацца напрамак, адкуль чакаць сватоў, — тут падказчыкамі былі альбо насок перакінутага за плот валёнка, ці пачуты аднекуль голас, ці нахіленая ўбок лыжка ў куцці. Высветліць тэрмін выхаду замуж усіх сябровак давяралі сабаку (чые аладкі з’есць па чарзе); прадвыз- начыць характар будучага мужа — пеўню (да якога сімвалічнага прад- мета ён падыдзе, такі і муж трапіцца) альбо самой дзяўчыне. Усклад- валіся спадзяванні і на сон: адпаведнымі дзеяннямі забяспечваліся ўмовы, пры якіх абавязкова сасніцца той, пра каго марыш. Была вера і ў сэнс выпадкова пачутага слова падчас варажбы.
 
Сезонныя варожбы адпавядалі характару пор года і выкарыстоўвалі пэўны стан прыроды — зімою, вясною, летам, восенню. Неаднойчы ў часе фальклорных экспедыцый у гутарцы са старымі людзьмі даво- дзілася бачыць, з якою вясёлаю ўсмешкаю згадваліся імі гарэзлівыя дні іх маладосці і асабліва далёкія, але не забытыя варожбы: ці калі сабака накідваўся на прынесеныя ўсімі дзеўкамі блінцы, ці калі пера- даваліся валёнкі цераз вароты, ці калі дзяўчына ішла ў хлеў, каб у цемры ўхапіць самца ці самку, ці калі апоўначы яна гукала і прыслу- хоўвалася да голасу, які пачуецца ў адказ... А хлопцы заўсёды пад- пільноўвалі гэтыя моманты і кралі дзявочы абутак, пужалі дзяўчат дзікім крыкам, нечаканым з’яўленнем і, разбураючы сур’ёзнасць іх на- мераў, усё ператваралі ў смех, жарты. Паспрабуйце ўявіць святкаванне Шчодрыка без тых валёнкаў, кінутых цераз плот, ці купанне без тых вянкоў, пушчаных на ваду, і шмат яшчэ без чаго. Або ўявіце чалавека, які ніколі не ўглядаўся ў маладзік, спадзеючыся, што збудуцца яго мары; які ніколі не абрываў пялёсткаў рамонка («любіць — не лю- біць?»); які ніколі не лічыў зязюльчына «ку-ку»... Адкіньце ўсё гэтае паэтычнае яднанне чалавека з прыродай (расцэньваемае часам як глуп- ства, забабоны) і пераканаецеся, як збяднее свет нашых пачуццяў.
 
(Васілевіч, 1993. С. 4—5.)
 
Замовы ў народнай традыцыі маюць мноства назваў: «шэпты», «шаптанні», «словы», «малітвы», «чары», «замаўленні», «нагаворы», «прысушкі», «адсушкі». Усе гэтыя назвы нясуць у сабе звесткі пра сэнс, галоўную вызначальную адзнаку твораў, а іх сутнасць — слова, мова, гаварэнне, шаптанне. I не проста слова. А слова таямнічае, слова вешчае, прарочае, якое мае незвычайную сілу. Дарэчы, народнае най- менне «шэпты», «шаптаць» найбольш пэўна суадносіцца з таямнічай мовай, з рунічнымі пісьмёнамі (старажытнанямецкае гііпеп азначае «шаптаць», «ціха, таямніча гаварыць»), Відаць, невыпадкова ў дачы- ненні да знаўцаў замоў захавалася назва «ваўхвіллі», што наводзіць на думку пра існаванне спецыяльнай касты вешчуноў, якія валодалі таямнічымі ведамі і выкарыстоўвалі іх у магічных мэтах. Магутная сіла слова так ці інакш падкрэсліваецца ў азначэннях, якія давалі дас- ледчыкі гэтаму жанру, зыходзячы са сваіх уяўленняў пра сутнасць з’явы. Адным з першых на магчымасці слова ў замовах засяродзіў ува- гу М. Крушэўскі, які вызначыў замовы як «выказанае словамі пажа- данне, злучанае з пэўным абрадам ці без яго, пажаданне, якое павінна абавязкова здзейсніцца». Вылучаныя ім два важныя моманты — вера ў магчымасць навязаць сваю волю боствам, чалавеку, прадметам, з’явам, абставінам і вера ў чалавечае слова як самы магутны сродак навязаць сваю волю каму або чаму-небудзь — як нельга лепей адпа- вядаюць сутнасці і функцыі замоў. Улічваючы асаблівасці замоў як фальклорнага жанру, варта падкрэсліць такія іх якасці, як формуль- насць, як у большасці выпадкаў празаічны характар, абавязковасць ма-
 
гічнай накіраванасці. Такім чынам, замовы — гэта празаічныя (часам рытмізаваныя) творы формульнага характару (або слоўныя формулы), якім прыпісвалася сіла магічнага ўздзеяння.
 
На жаль, погляд на замовы толькі як на рэшткі забабонаў прывёў да негатыўнага стаўлення да іх і выкаранення ўсімі магчымымі спо- сабамі, выключыў магчымасць і спробы паглядзець на механізм іх уз- дзеяння з псіхалагічнага пункту гледжання... Праблемы значэння сло- ва, яго гіпнозу для асобнага чалавека і ўсяго грамадства прыцягвала ўвагу філосафаў, паэтаў і пісьменнікаў, вучоных розных накірункаў. Да апошняга часу сіла слова менш за ўсё бралася пад увагу медыцы- най. Феномен жывучасці замоў, відаць, можна растлумачыць і значэн- нем менавіта слова, яго ўплывам на чалавечую свядомасць...
 
Г. Барташэвіч
 
(Замовы. С. 5—6, 17.)
 
Любоўныя замовы
 
Любоўныя
 
Я іду каменным бродам, а мой (імя) гарою. Я стала і дзіўлюся ў воду, яка з мяне цень: з вады — вадзяна, а з лазы — лазяна, а з мяне — мая. Як мая нага за нагбю, каб так (імя) за мною. Каб ён куды ішоў — не дайшоў, каб ён еў — не даеў, каб ён спаў — не даспаў, каб ён дзень і ноч думаў аба мне — і ў ядзе, і ў хадзе, і ва сне думаў аба мне.
 
«Прысуша»
 
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Бо- жая Маці з прэстола ўставала, рабе божай Дар’і помач давала.
 
На небе ёсць тры зарніцы, воны ўсе тры сястрыцы: адна прывара, друга прынуда, трэйця п'рысуша. To прывара прыварыла, прынуда пры- нудзіла, прысуша прысушыла раба божага Івана да рабы божай Дар’і. Як не можа маці без рыбёнка, карова — без целяці, асліца — без ас- ляняці, шоб так Іван не мог пражыць без Дар’і. Колька ў гаду праз- нічкаў, прынясі, Госпад, Дар’і столька памошнічкаў.
 
На захаванне кахання
 
Добры дзень табе, зямля Ева, вада Катарына! Вы муеце лугі, берагі каменныя і краменныя. Адмуйце ад мяне гідоту і брыдоту. Накладзіце на мяне белэ цело, румянэ лічэнько і красату, каб я була ясна-красна, як у цэркві свечы, а на небе звёзды, як сонца і месяц свеціць на ўвес-ь свет. Каб я була міла і люба свайму чалавеку і людзям на свой век. Каб мяне (імя таго, чыё каханне замаўляюць) паважаў да на покуце саджаў.
 
У Кіеве на кіяне стаіць дуб Кракаў. А на тым дубе сядзіць дванац- цаць братоў. Яны з аднае дзюбкі гадавалісь і адным крылом адзявалісь. Хто ад гэтых слоў на мяне нянавісць накідае, той хай сваёй галавой пакладае. На моры стаіць супелаў (?), а на тым супелаве вярба стаіць, а пад вярбою каза стаіць, а пад казою казяня стаіць. Яно казы не сасала, травы не з’ядала і ў моры вады не співала, толькі той насад і нагавор з’ядала. Сам Госпад нада мной стаіць, Ердань чытае, маю кроў ачыш- чае, ад мяне ўсе ета паганэ адварочвае.
 
На захаванне кахання
 
Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся, а сонейкам адзяюся, а месяцам падперажуся, а зоркамі засцягнуся: я нікога не баюся. Як сонца і месяц на ўвесь свет свеціць, так каб я была на ўвесь свет міла і люба (імя каму).
 
«Шоб вярнуўся бацька к дзіцяці»
 
Божая Маці на прэстолі стаяла, Ісуса Хрыста на руках дзяржала, усёму свету дапамагала, (імя)-бацька да дзіцяці прыганяла.
 
Пастаўце леску ад зямлі да неба, шоб сам Гасподзь з небясоў злязаў, такога чалавека да дзіцяці дадому прыгнаў да ў пасцелі спаць паклаў. Божыя варота адчыняй. А як сам, Гасподзь, не дойдзеш, то дзвенац- цаць ангелоў адпраўляй. Да ўсе гарада шоб абашлі, да ёго нашлі, да дадому прыгналі, да к дзіцяці спаць паклалі.
 
Божая Maui будзе ёму дарожку ачышчаці, ёму там спакою не да- ваціме. Да дадому прыжэне, да к дзіцятку спаць пакладзе, да хазяіну ўжэ спакой дае. А Ісус Хрыстос берэзовай мятлой прыганяціме, да ў пасцель спаць пакладзе, да хазяйке спакой дае. А Ісус Хрыстос берэ- зовай мятлой прыганяціме, да ў пасцель спаць пакладзе, да хазяйке спакой дае. залатымі замкамі варота пазамукае. ёго з хаты нікуды не пускае.
 
(Зап. А. Лозка ў 1979 і 1984 гадах у вёсках Лельчыцкага р-на Го- мельскай вобл.)
 
Варажба
 
30 лістапада — Андрэй Першазваны — дзявочае свята. Дзяўчаты варожаць у гэты дзень такім чынам: бяруць напарстак мукі, напарстак вады і кладуць крыху солі; з гэтай сумесі пякуць маленькі піражок, кладуць яго ў шапку і падсоўваюць пад падушку. Можа здарыцца, што прысніцца жаніх.
 
(Пшчолка, 1804. С. 3.)
 
Дзяўчына пячэ два хлябцы, ці «лапуны», з двух напарсткаў мукі і строга посціцца цэлы дзень. Перад сном яна, голая, аббягае вакол дома тры разы, трымаючы ў левай руцэ спечаныя ляпёшкі, а ў правай — льняное насенне, якое пакрысе рассыпае са словамі: «Андрэю! Я лён сею, патурбуйся сказаць, з кім буду сабіраць!» Лежачы ў пасцелі без кашулі, дзяўчына качае па целе ляпёшкі, з якіх адну з’ядае, а другую кладзе пад падушку: уночы абавязкова сасніць суджанага.
 
{Нікіфароўскі, 1897. С. 53.)
 
На 5-ым дні пасля Юр’я, у дзень Андрэя, дзеўкі посцяць цэлы дзень да заходу сонца і ўстрымліваюцца ад размоў. Вечарам сеюць каноплі і лен на палонцы ці калодзезі, прыгаворваючы: «Дай Божа знаць, з кім век каратаць», — і пасля таго чакаюць, хто прысніцца.
 
(Берман, 1873. С. 32.)
 
Да берагоў вялікай місы з вадой прылепліваюць паперы з мужчын- скімі імёнамі так, каб канцы паперкі былі відаць пад вадою. Затым пускаюць на ваду ў місе запаленую свечку, прымацаваную да дош- чачкі: з чыім іменем паперка спаліцца ад свечкі — такое імя будзе мець будучы муж.
 
Падслухоўваюць, пра што гавораць у другім доме. Калі пачуюць словы сцвярджальныя, як, напрыклад, «так», «канечне», «ужо», «ідзе» і да т. п., то гэта добрае прадказанне для той, што падслухоўвае; калі ж адваротныя, напрыклад, «не», «ніколі», «позна» і г. д., — благое.
 
Пускаюць на ваду ў талерцы дзве іголкі так асцярожна, каб не па- танулі, пры гэтым задумваюць, на якога хлопца ці дзяўчыну. Калі ігол- кі сыдуцца, гэта ўказвае на тое, што пара з’яднаецца.
 
(Шукевіч, 1903. № 3. С. 274—275.)
 
Пішуць на паперках мужчынскія імёны і кладуць іх пад падушку. Назаўтра наўгад выбіраюць адну. Выпісанае на ёй імя будзе мець бу- дучы муж.
 
Некалькі дзяўчат пякуць, кожная асобна, па булачцы, затым вык- ладваюць іх радком на парозе і клічуць сабаку. Чыю булачку сабака схопіць напярод, тая выйдзе замуж.
 
Льюць воск на ваду і па ценю, кінутым такім злепкам на сцяну, варожаць пра будучае.
 
Трэба ў самую поўнач пайсці па ваду да студні, і ўбачыцца ў ёй постаць будучага мужа.
 
(Шукевіч, 1903. № 3. С. 274.)
 
 Чуры
 
(гульня)
 
Усе становяцца ў круг і адзін лічыць, пачынаючы з самаго сябе:
 
Каціўся яблык Кругом горада. — Хто яго паймаў? —- Царскі сын. Шышань-вышань, Ён пайшоў, На царскі двор уйшоў.
 
На кім закончыцца апошняе слова, той выходзіць з круга. Затым зноў лічаць да таго часу, пакуль не застанецца адзін. Апошняму на- дзяваюць шапку так, што яна закрывае яму вочы, або завязваюць іх хусткай. і ён пачынае лавіць. Karo зловіць, то таму завязваюць вочы, і гульня працягваецца.
 
(Зап. у 1884 г. настаўнік народнага вучылішча Г Свідзерскі ў с. Ігрушка Сенненскага п. Магілёўскай губ.)
 
 Іванка (Вядзьмарка)
 
(гульня)
 
Для гульні неабходны «Іванка» — лялька або іншы прадмет (мячык, кубік і г. д.). Колькасць удзельнікаў — 10—20 дзяцей ва ўзросце 7—12 гадоў.
 
На адкрытай пляцоўцы малююць акружнасць — «лес» дыяметрам 5—6 м. У сярэдзіне яго вычэрчваюць квадрацік — «хата лесавіка» («ведзьмы»), Сюды садзяць (кладуць) «Іванку». Затым з ліку гульцоў выбіраецца «лесавік», а астатнія называюцца «лебедзямі».
 
«Лебедзі», залятаючы ў «лес», стараюцца схапіць «Іванку» і вы- несці яго. «Лесавік» галінкай (або проста рукой) імкнецца дакрануцца да «лебедзяў». Ён не мае права выходзіць з «лесу» і стаяць над «хатай». Да каго «лесавік» дакранецца, той выбывае з гульні. «Лебедзь», якому ўдаецца вынесці з «лесу» «Іванку», сам становіцца «лесавіком», і гуль- ня пачынаецца спачатку.
 
Гульня заканчваецца тады, калі «лесавік» выведзе з гульні ўсіх «ле- бедзяў», або па жаданні ўдзельнікаў.
 
(Зап. Я. Р. Вількін у в. Глухі Быхаўскага р-на Магічёўскай вобл. ад О. Т. Марулевай, 1889 г. н.)
 
 Калдун
 
(гульня)
 
Гуляюць дзве групы (каманды) дзяцей ва ўзросце 8—12 гадоў. Звы- чайна каманды змешаныя, з лікам удзельнікаў 4—10 чалавек. Па дамоўленасці першая каманда — «калдуны», другая — «дзеці». «Кал- дуны» гоняцца за «дзецьмі». Да якога дакрануцца — той «закалдова- ны» і павінен замерці на месце да таго часу, пакуль хто-небудзь з «дзяцей» не дакранецца да яго і тым самым не «раскалдуе». Калі «кал- дунам» удаецца «закалдаваць» усіх дзяцей, гульня прыпыняецца і ка- манды мяняюцца ролямі.
 
(Зап. Я. Р. Вількін у в. Лясная Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад А. Б. Тамашэўскай, 1906 г. н.)
 
4. Зак. 5083.
 
 КАЛЯДЫ
 
У католікаў:
 
з 25 снежня (Раство) па 5 студзеня.
 
У праваслаўных:
 
6 студзеня —Першая (Посная) куцця, перадкалядная рытуальная вячэра;
 
7 студзеня —Раство, пачатак Каляд;
 
13 студзеня —Другая (Шчодрая) куцця, Шчадруха;
 
14 студзеня —Васілле, Новы год па с. ст.;
 
18 студзеня —Трэцяя (Хрышчэнская) куцця;
 
19 студзеня —Вадохрышча (Хрышчэнне);
 
20 студзеня —Прывадохрышча (Лянівы дзень, Іван Прысеча), заканчэнне Каляд.
 
 Каляда-грамавіца
 
...Некаторыя нашы беларускія калядныя звычаі даюць нам ясны ма- люнак замерлай веры нашых прашчураў. Адным з гэтых звычаяў, які больш за ўсё трымаецца на Палессі, будзе так званая «Каза». Звычай гэты наогул бывае такім: дзяцюк паверх адзежы надзявае белую су- конную кашулю, да каўнера якой прымацована палатно, пакрываючае кіёк, на версе якога насаджана вырабленая з дрэва і пакрытая воўнай казіная галава з рожкамі; яны зроблены з дзвюх планак. Ад казінай галавы пад палатном праведзены шнурок, за які хлапец пацягвае і гэтак ляскае казінымі зубамі. Так пераадзеты хлапец з некалькімі пеўчымі ходзіць па вёсцы з хаты ў хату, праслаўляючы «казу» і апавядаючы казкі для агульнай вясёлкі. Пяецца «Каза» вось такімі словамі:
 
Ого-го, козынька! Ого-го, шэрая, Ого-го, белая!.. Выскачыў ваўчок, Казу за бачок, А ваўчаняты За казяняты.
 
Мудрая козынька
 
Дагадалася: Ў ніцыя лозы Захавалася.
 
Ужо не баюся Hi ў полі лаўца, Hi ў лесі стрэнецца. Толькі баюся Старога дзеда. Сіва — барада. Той мяне забье 3 таго лучка, 3 правага плечка!
 
Даўняе значэнне «Каляды» ясна відаць з гэтай песні: аснова яе пе- раносіць нас у даўно мінулыя часы.
 
Вось далёкі наганскі прашчур наш сядзіць марознай зімой у сваёй незавіднай хацінцы, пасярод глухіх пушчаў, шырокіх балот. За сценамі гуляе снегавая бура, выюць статкі галодных ваўкоў і ветры шумяць у галінах старога лесу. Бацькі навучалі яго, што значыць гэты шум: гэта паміж багамі ідзе страшэннае змаганне за ўласць пад светам. Вось Сі- ціврат, бог цемры і смерці, пашырае сваё панаванне: дні ўбываюць, a ночы становяцца даўжэйшымі. I рысуецца перад вачыма чалавека па- нуры малюнак сканчэння свету...
 
Ваюе Сіціврат з Грамавіком, узяў сабе на помач бога маразоў Зюзю, белага суровага старца з сівой барадой, у белым кажусе, з жалезнай булавой у руках; узяў ваўкоў лютых — ветры. Цёмны бог ведае, што Каляда-Грамавіца павінна зыйсці на зямлю і радзіць сына Дажбога. Зайдзе яна белай казой, дык лютые ваўкі-вятры сочаць яе. Але: Мудрая козынька Дагадалася: У ніцые лозы Захавалася,
 
каб радзіць Дажбога — светлае сонейка. Дык Сіціврат хоча загубіць навародка: перакідаецца ён у бурага мядзведзя, набірае статак ваўкоў (віх- роў) і разам з імі шукае Каляды. Каляда ўцякае і чыніць спор людзям: Гдзе каза ступою, Там жыта капою;
 
Гдзе каза рогам, Там жыта стогам; Гдзе каза ходзіць, Там жыта родзіць.
 
У канцы Каляда-Грамавіца родзіць сына Дажбога — сонца і Сіців- рат цяпер ужо асілены. Мядзведзь, у якога перакідаецца Сіціврат, у дзень павароту сонца. як верыць у нас народ, пераварочваецца з аднаго на другі бок. У даўнія часы на Каляды вадзілі асвечанага мядзведзя з казой. 1 цяпер яшчэ месцамі пераапранаюцца на Каляды ў мядзведзя, але «Каза» трымаецца шмат шырэй.
 
(Наша ніва, 1909. Аўтар падпісаўся псеўданімам «Власт».)
 
 Нараджэнне Ісуса Хрыста
 
Калі Марыя была ўжо цяжарная, выйшаў загад рымскага кесара Аўгуста. Дзе хто ні жыў, дзеля перапісу людзей павінен пайсці ў тое месца, дзе некалі жылі яго продкі. Іосіф і Марыя паходзілі з дома і роду цара Давіда. А родным горадам Давіда, як вядома, быў Віфлеем. Некалі Давід цараваў над усім Ізраілем.
 
Іосіф з Марыяй накіраваліся ў Віфлеем — у далёкую дарогу. Марыя ў той час была ўжо заручоная з Іосіфам. Ад Назарэта да Віфлеема добры кавалак дарогі, болей двухсот кіламетраў. У той час яшчэ не было ні цягнікоў, ні аўтамабіляў. Такое падарожжа патрабавала не- калькіх дзён. Назарэт на поўначы Ізраіля ў Галілеі, а Віфлеем — на поўдні ў Іудзеі. 3 Галілеі ў Іудзею трэба было ісці цераз Самарыю. A Самарыя, як і Іудзея, краіна гарыстая.
 
Іосіф і Марыя прыйшлі ў Віфлеем з некаторым спазненнем. У гас- цініцах не было месца. Усе месцы былі ўжо заняты такімі ж, як і яны. Іосіф і Марыя пасяліліся ў хляве для быдла.
 
Наступіў час нараджаць Марыі. He ў бальніцы, як нараджаюць ця- пер. а ў самым звычайным хляве: «Нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі».
 
Усё гэта вядома з Евангелля. Наш Гасподзь ляжаў у яслях, куды закладалі корм жывёле. Па старадаўнім паданні, хлеў з яслямі буда- ваўся ў пячоры. У тых жа краях аж па цяперашні час пастухі ў такія пячоры заганяюць авечкі.
 
(Дзіцячая Біблія. С. 292.)
 
 Пакланенне Мудрацоў
 
Ісус Хрыстос нарадзіўся ў Віфлееме ў часы царавання Ірада Вялі- кага. У Іерусалім прыйшлі мудрацы з Усходу і пытаюцца: «Дзе наро- джаны Цар Іудзейскі? Бачылі бо зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пак- ланіцца Яму».
 
Пачуўшы гэта, цар Ірад устрывожыўся, і ўвесь Іерусалім разам з ім. I. сабраўшы ўсіх першасвяшчэннікаў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: «Дзе мае нарадзіцца Хрыстос?» Яны сказалі яму: «У Віфлееме Іудзейскім, так бо прарокам напісана: I ты, Віфлеем, зямля
 
Іудава, нічым не меншы за ваяводствам Іудавыя; бо ад цябе будзе па- ходзіць Правадыр, Які ўпасе народ Мой Ізраіля...»
 
Тады Ірад употай паклікаў мудрацоў, выведаў у іх час паяўлення зоркі, паслаў іх у Віфлеем, сказаўшы: «Ідзіце, добра разведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажыце мне, каб і я мог схадзі’ць і Яму пак- ланіцца». На самай справе цар хацеў забіць Дзіця, бо ён баяўся, што наступяць такія часы, калі Ён завалодае ягоным прастолам.
 
Мудрацы, выслухаўшы цара, адышлі. «I вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, урэшце прыйшла і спынілася над мес- цам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасцю вя- лікай».
 
(Дзіцячая Біблія. С. 300.)
 
 Падарункі мудрацоў і вынішчэнне дзяцей
 
Прыйшоўшы ў Віфлеем, мудрацы ўвайшлі ў дом, над якім спыні- лася зорка. Убачыўшы Дзіця з Марыяй, Яго маці, яны пакланіліся Яму. Адчыніўшы свае скарбніцы, яны паднеслі Яму падарункі: золата, ладан і смірну.
 
У сне мудрацы мелі папярэджанне, каб не вярталіся назад да Ірада. Таму яны пайшлі ў сваю краіну іншай дарогай. Даведаўшыся пра гэта, Ірад надта разгневаўся. Ён паслаў сваіх салдат забіць усіх дзяцей у Віфлееме і яго ваколіцах. Салдаты ў Віфлееме перабілі дзяцей ад двух гадоў і ніжэй. Усё гэта яны ўчынілі па загадзе Ірада, паводле часу, які выведаў у мудрацоў...
 
(Дзіцячая Біблія. С. 302.)
 
 Хрышчэнне Госпада Ісуса
 
Народ чакаў, што скора прыйдзе Месія. Таму многія пыталіся: «Няўжо Іаан той абяцаны Месія, Збавіцель?» Але Іаан на гэта адказваў: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе Мацнейшы за мяне. У Яго не варты я развязаць рамень ад абутку. Ён будзе хрысціць вас агнём і Святым Духам». Гэта ён так казаў пра Ісуса Хрыста.
 
1 вось Ісус прыйшоў да Іаана з адной мэтай — ахрысціцца ў пра- рока. Іаан, знаючы, што Ісус не мае патрэбы хрысціцца ў пакаянні, утрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысціцца ў Цябе, а ты прыхо- дзіш да мяне?» Але Ісус яму адказаў: «Цяпер дапусці, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду». Тады Іаан Яго дапускае. Ахрыс- ціўшыся, Ісус адразу выйшаў з вады, — і вось адчынілася Яму неба, і ўбачыў Іаан Духа Божага, Які сыходзіў, як голуб, і на Ісуса апускаўся. I голас з неба гучна прамовіў: «Гэта ёсць Сын Мой любасны, у Якім Мая добрая воля».
 
(Дзіцячая Біблія. С. 312.)
 
 Апісанне батлейкі
 
Батлейка — гэта свайго роду лялькавы тэатр. Ён уяўляе сабою скрыню накшталт доміка з дахам. Пярэдняя сцяна палатняная і пады- маецца як шырма ў тэатры, калі паказваецца спектакль. На задняй сця- не два прарэзы ў выглядзе дзвярэй, прамежак паміж імі займаюць дзве лялькі, якія прадстаўляюць сабою Богамаці і святога Іосіфа, перад імі ў люльцы ляжыць маленькі Ісус Хрыстос. На пярэднім плане замаца- ваны дзве калоны. Ад дзверак па дне скрыні ідуць проразі, якія слу- жаць для таго. каб на дроціку маглі высоўвацца на сцэну лялькі. Гэтыя проразі замаскіраваны заячым футрам, якім заслана ўсё дно скрыні, у дадзеным выпадку — сцэны. Сцены скрынкі абклеены лубачнымі ма- люнкамі, пераважна духоўнага зместу. Гэтая скрыня мае падвойнае дно, у прамежку паміж якім уваходзіць другая скрынка, зусім не глы- бокая, і ў ёй захоўваюцца дзеючыя асобы. У час працы гэтая скрынка высоўваецца, і такім чынам ва ўтворанай прасторы могуць змяшчацца рукі, якія кіруюць лялькамі. На крышцы скрынкі замацавана вежа. У ёй з боку гледачоў знаходзяцца дзверцы. Падлога ў гэтай вежцы скла- даецца з дыска, які рухаецца па вертыкальнай восі. Па акружнасці дыс- ка ўмацаваны лялькі, якія трымаюцца за рукі, — гэта і ёсць «кама- роўскае вяселле». Да восі зверху прыладжана ручка так. што ўся гэтая група можа рухацца пры яе дапамозе. Асвятляецца сцэна пры дапамозе дзвюх свечак на падсвечніках. Вопратка ўсіх лялёк не ўяўляе нічога асаблівага.
 
(Шэйн, 1902. Зап. навучэнец 8 класа Мінскай класічнай гімназіі Ві- кенцій Свянціцкі.)
 
У многіх гарадах і мястэчках Мінскай губерні, напрыклад у Рэчыцы і Мазыры, практыкуецца звычай хаджэння з батлейкай на калядныя святы. Наладжвалі батлейку выключна ў гарадах і мястэчках сярод мяшчан, дзе народ больш цікавіцца народнымі абрадамі, дзе паўсюдна можна сустрэць на святы Раства старажытны язычніцкі звычай нала- джваць да гэтай пары так званых «коз», «казлоў», «мядзведзяў».
 
Лялькі (персанажы)
 
Усіх персанажаў звычайна бывае пятнаццаць, a то і болей.
 
3 Новага Запавету: Прасвятая Дзева Марыя, Іосіф Абручнік, нова- народжанае Дзіця, віфлеемскія пастухі (двое), вешчуны; са Старога За- павету: цар Ірад, воін, гораданачальнік, Рахіль, якая просіць аб памі- лаванні яе сына, яўрэй Берка, мужык, д’ябал, яўрэйка — жонка Беркі.
 
Усе гэтыя лялькі прымацоўваюцца на дроціку знізу ў вяртэпе, так што па волі батлейшчыка, аднаго з лоўкіх і знаходлівых хлопцаў, зга- даныя персанажы рухаюцца згодна сваёй ролі. Лялькі ці драўляныя
 
фігуркі. што паказваюць Прасвятую Дзеву Марыю і Іосіфа Абручніка, ставяцца ў цэнтры вяртэпа верхняга яруса побач, перад імі размяшча- ецца ў яслях на сене фігурка, якая знамянуе нованароджанае Дзіця. Напярэдадні Новага года да вяртэпа робіцца падбор дарослых і дзяцей (пеўчых), якія выконваюць пры спектаклі песні.
 
(Шэйн, 1902. Зап. настаўнік з Ігуменскага павета М. Г. Яцко.)
 
(Больш падрабязна пра батлейкавы тэатр глядзіце ў кнізе: Лозка А. Беларуская батлей- ка... Мн„ 1997.)
 
 Бедная, або Галодная куцця
 
(перад Вадохрышчам)
 
Куццю ладзілі вельмі скромна. Апрача традыцыйнай стравы куцці, якая нічьім не засмачвалася, была толькі капуста і амаль нічога. Аднак за сталом павінна была прысутнічаць уся сям’я, хоць сама вячэра не складалася з ніякіх спецыяльных абрадаў ці варожбаў.
 
Штопраўда гаспадыні варажылі са смаку й выгляду самой куцці аб ураджаі, а таксама аб пагодзе на будучы год. Калі казаць, што «гас- падыні варажылі» толькі на куццю, дык гэта будзе недакладна, бо фак- тычна варажба пачыналася ўжо ад Каляднай куцці й выглядала нас- тупна: усе тры разы куцця павінна была варыцца ў тым самым гаршку, а таксама вада й крупы былі дакладна адмераныя.
 
Пасля апошняй, Галоднай, куцці гаспадыня пытала ў прысутных, і таксама прыпамінала сама, якая з куццяў была найсмачнейшая, або найбольш удалая. Калі найбольш удалай прызнавалася першая куцця, дык азначала добрую й цёплую вясну, а таксама ўраджай на жыта — галоўную збажыну селяніна-беларуса. Калі найбольш удалай прызна- валася «багатая» куцця, дык гэта азначала добрае лета й ўраджай на ярыну, а калі ж на «бедную», ці «галодную», — прыгожая сухая восень і ўраджай на садавіну і гародніну.
 
На Вадохрышча ў некаторых цэрквах, асабліва калі яны знаходзі- ліся недалёка ад ракі ці возера, адбывалася ўрачыстае пасвячэнне вады. Дзеля гэтага за пару дзён перад святам выразаўся з лёду вялікі коль- кімятровы крыж, які фарбаваўся найчасцей ярка-сіняй фарбай і ўста- наўліваўся на лёдзе -недалёка ад берага ракі.
 
Навокал крыжа расстаўляліся зялёныя ялінкі ды іншыя ўпрыгож- ванні. Пасля заканчэння багаслужбы ў царкве ў бок ракі ці возера йшоў Хрэсны ход. Над вадою пасля кароткіх малітваў святар апускаў у за- гадзя прасечаную палонку Напрыстольны Крыж, і гэтым самым асвя- чаў ваду. У часе апускання яго паліцыя, войска ці іншыя стралкі давалі залпам тры выстралы.
 
Пасля заканчэння багаслужбы на рацэ кожная сям’я набірала з па- лонкі вады ў загадзя падрыхтаваную пляшку. Гэтая вада лічылася свя- той ды захоўвалася праз цэлы год для ўжытку ў розных выпадках, як пажар, наглая хвароба і г. д.
 
У католікаў Вадохрышча называлася Тры Каралі (у памяць трох каралёў-мудрацоў, якія прыходзілі пакланіцца нованароджанаму). У гэты дзень у касцёле пасвячалі крэйду. Гэтай крэйдай потым малявалі крыжы на вушаках у хаце і наогул ва ўсіх гаспадарчых будынках, каб усцерагчы дом ад пажару, хваробаў ды іншых няшчасцяў. Правас- лаўныя ж выпальвалі гэтыя крыжы прынесенай з царквы свечкай.
 
На самы дзень Вадохрышча, здаецца. нідзе не ладзілася ніякіх ве- чарын.
 
(Стома.)
 
Варажба
 
Бяруць каноплі ці проса, бягуць пад чыё-небудзь акно, там яго вы- сыпаюць і прыслухоўваюцца да размоў у хаце. Калі пачуюць словы: «Ідзі, што заседзеўся, чаму не йдзеш?» і г. д., да каго б яны ні адно- сіліся, то дзяўчына, падслухоўваючы, верыць, што яна ў наступным годзе выйдзе замуж; калі ж пачуе словы: «Садзіся, яшчэ рана, пачакай трохі, застанься» і г. д., то гэта значыць, што дзяўчына замуж у гэтым годзе не выйдзе. Калі ж гаворка ідзе пра свяшчэнніка, свечку ці пра дошкі, то гэта азначае, што дзяўчына. якая падслухоўвае. ці той, хто намераны сватацца да яе ў гэтым годзе, памруць.
 
(Шэйн, 1887. С. 41.)
 
Дзяўчаты... бяруць першы спечаны блін, вымятаюць хату, смецце кладуць на засланку і нясуць на сметнік, дзе становяцца на засланку са смеццем, ядуць блін і ў гэты час прыслухоўваюцца да брэху сабак: з якого боку ён чуцён, з таго і прыедуць жаніхі. Чым ясней чуваць сабачы брэх, тым бліжэй дзяўчына будзе жыць замужам, а чым глушэй чуваць брэх, тым далей. Хрыплы брэх сабакі азначае старога, а звонкі і тонкі — маладога.
 
(Шэйн, 1887. С. 40—41.)
 
Выйшаўшы на двор. скідваюць з нагі чаравік і з усіх сіл кідаюць яго на вуліцу: у які бок наском ляжа чаравік — адтуль і будуць сваты; калі чаравік упадзе наском да той, што кідала, значыць, сватоў да яе ў гэтым годзе не будзе.
 
(Раманаў, 1912. С. 121.)
 
Дзяўчына выходзіць на свой двор, набірае тут трэсак у хвартух і бяжыць у хату. Тут лічыць трэскі: цотны лік іх — хутка быць ёй у пары, г. зн. хутка пойдзе замуж, няцотны лік — не хутка пойдзе замуж ці яе чакае вечнае дзявоцтва.
 
(Булгакоўскі, 1890. С. 183.)
 
У дзень Новага года пякуць вялікі блін (дзяўчаты). Спёкшы, дзяўчаты карагодам ідуць у хлеў, куды заганяюць рагатую жывёлу. Кожная з дзяўчат адламвае частку бліна і дае жывёле; усё гэта робіцца ў цемры. Потым заходзіць другая, з агнём, і разглядаюць, якога полу жывёла: бык цГ карова? I вераць, калі дзяўчына дае частку бліна быку, то выйдзе замуж, а калі карове, то застанецца ў дзеўках.
 
(Эгілеўскі, 1844. С. 44—45.)
 
Варожачы. дзяўчаты выцягваюць зубамі саломкі з новай страхі, і чыя саломінка акажацца даўжэйшая — тая хутчэй пойдзе замуж. Калі пры гэтым саломінка будзе мець колас з зернем — тая, якая варожыць, выйдзе за багатага хлопца, без зерня — за беднага. Саломінка без коласа паказвае, што дзяўчына ці зусім не выйдзе замуж, ці выйдзе за ўдаўца.
 
(Нікіфароўскі, 1897. С. 52.)
 
У Шчодрык... знаходзяць вялікі плот, зроблены з частаколу, у якім па меншай меры было б 100 калоў. Знайшоўшы такі плот, пачынаюць варажыць... Любы першы кол называюць «маладзец», а наступны за ім — «удавец», трэці — зноў «маладзец», а чацвёрты — «удавец» і г. д. Калі апошні кол будзе «удавец», значыць, быць дзяўчыне, якая варожыць, за ўдаўцом; у адваротным выпадку яе жаніх будзе «маладзец».
 
(Крачкоўскі, 1874. С. 8. Зап. у Камянцы.)
 
Перад самай вячэрай бацькі, выправіўшы хоць дзеля чаго сваю дачку з хаты, пад міскі са страваю, што стаяць на стале, падкладаюць: пярсцёнак пад адну, шчотку пад другую, а пад трэцюю — грабянец. I вось калі дзеўка сядзе вячэраць і выйме з-пад міскі спачатку пярсцёнак — гэта пэўны знак, што выйдзе за кавалера, калі шчотку — удавец прапануе ёй руку, грабянец жа прадказвае, што да самай смерці суджана ёй руту сеяць. Трэба тут дадаць яшчэ, што гэта варажба раз толькі робіцца, менавіта калі дзеўка пачынае семнаццаты год жыцця.
 
(Федароўскі, 1897. С. 315.)
 
Калі дзяўчына жадае даведацца, якога нораву будзе ў яе муж, яна павінна кінуць на сачэльнік у раку камень. Калі камень з шумам пойдзе на дно — муж будзе злосны, а калі ціха — муж будзе смірны.
 
(Забабоны, 1879. С. 117.)
 
Дзяўчына для варажбы бярэ з падпечча курыцу і паволі пераносіць яе ў «кутні» вугал. Стан курыцы ў гэты час паказвае на характар бу- дучай свякрухі: калі курыца не рвалася з рук, не крычала, то і свякруха будзе спакойная, не задзірыстая.
 
(Нікіфароўскі, 1897. С. 52—53.)
 
Калі куры спакойна клююць пакладзеную ім куццю, не б’юцца, то ў дзяўчыны, якая варожыць, будзе ціхі, спакойны муж, у адваротным выпадку — задзірысты і буйны.
 
(Нікіфароўскі, 1897. С. 51.)
 
У нас на Шчодрыкі кожна дзеўка сыпле на зямлю па жменьцы яч- меню, кожна паапроч свой, потым упусціць пеўня: да каторай горбачкі певень падыдзе і пачне дзяўбсці — тая раней замуж пойдзе.
 
(Федароўскі, 1897. С. 314.)
 
Насыпаюць кучку куцці, даюць есці пеўню і лічаць зярняты, што засталіся, і пры гэтым прыкмячаюць, калі акажацца цотка — выйдзе замуж, лішка — не.
 
(Шэйн, 1887. С. 41.)
 
У час варажбы дзяўчына трымае ў зубах лучыну, запаленую з абод- вух канцоў, падыходзіць да рачной ці азёрнай вады і тушыць лучыну, абмачыўшы ў вадзе спачатку правы канец, а потым левы: уночы аба- вязкова прысніцца суджаны — з ім дзяўчына будзе пераходзіць праз раку ці ручай па кладцы.
 
(Нікіфароўскі, 1897. С. 53.)
 
Калі свята Каляд выпадае ў пятніцу, то на той год будзе паміраць больш жанчын, чым мужчын, калі ў аўторак ці чацвер, то болып муж- чын, а калі ў панядзелак, то жанчыны ў тым годзе з цяжкасцю будуць раджаць.
 
(Булгакоўскі, 1890. С. 181.)
 
Пасля каляднай вячэры жанчыны кладуць свае лыжкі ў міску, у якую пакладзена крышку куцці, і ставяць міску на кут. Гэта робіцца з мэтаю ўгадаць свой лёс. Калі на другі дзень лыжкі знойдзены будуць у тым самым становішчы, у якім былі ўчора, — гэта добры знак, калі ж якая-небудзь з іх павернецца — гэта прадказвае ўладальніцы лыжкі хуткую смерць.
 
(Невяровіч, 1859. С. 168.)
 
Пасля вячэры, не выходзячы з-за стала, жанчыны выцягваюць з-пад абруса, заплюшчыўшы вочы, сяніну, каб даведацца, які будзе лён: вы- цягнуўшы доўгую сяніну, верьіць, што ў яе ўродзіць добры лён, а калі выцягне кароткую, то будзе лён благі. Мужчыны ў сваю чаргу спя- шаюцца даведацца такім чынам, які будзе ўраджай на хлеб.
 
(Булгакоўскі, 1890. С. 181.)
 
 Казёл
 
(гульня)
 
Для гульні ў «Казла» дзеці падзяляюцца на групы па пяць чалавек. Кожная група гуляе асобна, у кожнай пяты хлопчык — «казёл». Ён становіцца пасярод, а астатнія чатыры — папарна па два бакі тварам да яго.
 
«Казёл» звяртаецца да адной са сваіх пар:
 
— Бэгэ!
 
Адзін з пары адказвае:
 
— Чаго, козле?
 
— З’ем тэбэ!
 
— З’еш воўка, не мэнэ.
 
Пасля гэтага парныя хлопчыкі павінны перамяніць свае месцы, пра- бягаючы каля «казла» паасобку, а ён імкнецца схапіць аднаго з іх. Тады той, хто застаўся не ў пары, павінен заняць месца «казла». Калі ж яму не ўдаецца нікога злавіць, то ён павінен у другі раз быць «каз- лом».
 
Гульня можа працягвацца бясконца.
 
(ААН. Зап. Васіль Пугацэвіч у г. Бельск Гродзенскай губ.)
 
 Казёл
 
(карагодная гульня)
 
У гульні ўдзельнічаюць дзяўчынкі і хлопчыкі. Перад пачаткам гуль- ні яе ўдзельнікі становяцца ў круг і злучаюць унізе рукі. У сярэдзіну круга становіцца хлопчык, якому даручылі выконваць ролю «казла». Ён узнімае рукі ўверх, згінае ўсе пальцы, акрамя ўказальных, у кулак і падстаўляе іх з двух бакоў да лба. Такім чынам імітуюцца рогі. На словы:
 
Ішоў казёл дарогаю,
 
Дарогаю, дарогаю
 
(1—4-ы такты мелодыі памерам 2/4)
 
удзельнікі «простым крокам» рухаюцца па крузе супраць ходу га- дзіннікавай стрэлкі. «Казёл» падскокамі таксама рухаецца па крузе, але па ходзе гадзіннікавай стрэлкі, і выбірае сабе «казу».
 
На словы:
 
Знайшоў казу бязрогую (5—6-ы такты)
 
«казёл» запрашае дзяўчынку-«казу» на танец у сярэдзіну круга: на- хіляе корпус уніз, настаўляе рогі ўперад. Затым падскоквае на левай назе, а правай адразу пасля прызямлення два разы б’е аб зямлю. Удзельнікі, не раз'ядноўваючы рук, працягваюць рухацца ў тым жа напрамку. На словы:
 
Бязрогую казу (7—8-ы такты)
 
«казёл» хуткім бегам, высока падымаючы калені, паварочваецца ва- кол сябе, адначасова рухаючыся ўперад супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Рукі ў першапачатковым становішчы. «Каза», пераскокваючы з адной нагі на другую, выходзіць з круга і становіцца за «казлом». Астатнія ўдзельнікі, замкнуўшы круг, працягваюць рухацца ў тым жа кірунку. На словві:
 
Давай, каза, папрыгаем, Папрыгаем, папрыгаем (9—12-ы такты)
 
«казёл» пляскае два разы ў ладкі, павярнуўшыся да «казы». «Каза», прыставіўшы пальцы да лба, два разы падскоквае ўверх. Hori, згіна- ючы ў каленях, падціскае пад сябе. Затым, агрэсіўна выставіўшы «рогі» ўперад, бяжыць да «казла». «Казёл» уцякае ад «казы». Усе ўдзельнікі, спыніўшы рух і павярнуўшыся тварам да цэнтра круга, пляскаюць у ладкі. На словы:
 
Давай, каза, папрыгаем, Папрыгаем, каза (13—16-ы такты)
 
«казёл» рэзка паварочваецца ў бок «казы» (мабыць, думаў, што яна перастала бегчы за ім) і ад нечаканасці адскоквае да цэнтра. «Каза», спалохаўшыся нечаканага павароту, імчыцца міма «казла» ў бок ігра- коў. Тыя. хто аказаліся бліжэй да «казы», вішчаць і адскокваюць убок. Увогуле, гульцы паўтараюць рухі «казла» і «казы», якія яны выконвалі на 9—12-ы такты.
 
На словы:
 
Та кубічкі, лапатачкі, Та дзецкія забавачкі (2 разы — 17—24-ы такты)
 
за першым разам (17—20-ы такты) «казёл» і «каза» бягуць насус- трач адно аднаму, бяруцца пад правыя рукі і паварочваюцца вакол сваёй восі. Гульцы пляскаюць у ладкі.
 
На паўтарэнне слоў (21-ы—22-і такты) «казёл» і «каза» робяць адно да аднаго «польку з акцэнтам на ўсю ступню» на першую долю такта, затым «трайным пераступаннем» адыходзяць адно ад другога; на 23-і— 24-ы такты — 2 разы «польку з акцэнтам на ўсю ступню».
 
Ігракі паўтараюць рухі «казла» і «казы», якія яны выконвалі на 17— 20-ы такты.
 
Гульня пачынаецца спачатку. Ролю «казла» выконвае другі ігрок.
 
Бывае, што салістаў, якія танцуюць у сярэдзіне круга, калектыў не хоча адпускаць. У такім выпадку тыя, хто стаяць па крузе, без пера- пынку працягваюць спяваць, пачынаючы з другога або трэцяга куп- лета. Салістам нічога не застаецца, як імправізаваць танец далей.
 
(Козенка. С. 23. Зап. у в. Заброддзе Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад Г У. Бароўскай, 1918 г. н., К. М. Хамутоўскай, 1927 г. н., Ю. М. Хамутоўскай, 1930 г. н.)
 
 Мяцеліца
 
(танец)
 
«Мяцеліца» — традыцыйны танец, які ўпамінаецца ў 1-ай палове XVII ст. Mae шмат варыянтаў музыкі, харэаграфіі і прыпевак. Адзін з самых вядомых дае Г. Цітовіч:
 
S=gEgE
 
•'Ы „
 
крас_на дзеў_чы_ на_шых хло_пчы
 
Прыпеўкі ў гэтым танцы звычайна бойкія, ім уласцівьі гумар.
 
Некалькі з іх прыводзіць М. Федароўскі. Адна з іх такая:
 
Харэаграфічны варыянт, што бытаваў на Брэстчыне, прыводзіць П. Шпілеўскі: «Тры дзяўчыны, узяўшыся за рукі, то хутка круцяцца кругам, як быццам вальсуюць, то вырабляюць паўкругі павольна, ні- быта адварочваючыся адна ад другой, то, нарэшце, імчацца ўздоўж і ўпоперак пляцоўкі, прыпяваючы:
 
Як пайшоў жа наш каваль 3 каваліхаю на баль. Ды марудна ж ён ідзе, Ды й дарогі не знайдзе... Бадай таго каваля Мяцеліца замяла, Што ён яе, маладу, Замарозіў на ляду.
 
Найбольш вядомы танцавальны варыянт «Мяцеліцы» запісаў П. Шэйн у Віленскай губерні: «Собнраются в пары, берут в рукн махрачкн, т. е. полотенца нлн пояса, становятся в ряд. Раздается му- зыка н напев, н в одно мгновенне подннмается настояшая метель. Все пары бросаются вдруг, первая, проскочнв под полотенцем, пропускает вторую пару, третью, четвертую м т. д., вторая, проскочнв под поло- тенцем, пропускает третью пару, третья пара — четвертую н т. д. Все это делается с ненмоверной быстротой н всемн парамн вместе. Надо уднвляться, как стройно, скоро н даже грацнозно совершается эта ку- терьма...». «Мяцеліца» часта выконвалася і з хустачкамі, пра што ўспа- мінаецца ў ананімнай паэме «Тарас на Парнасе»: «Узяўшы хустачку, Венера пайшла «Мяцеліцу» скакаць». У Магілёўскай вобласці «мяце- ліца» бытавала ў выглядзе танцавальнай гульні. Чатыры пары, што ста- яць у малюнку крыжа, ныраюць у вароты, утвораныя ўзнятымі рукамі той парай, якая стаяла насупраць. Калі музыка раптам абрывае ігру, пара, што апынулася ў цэнтры, хутка разварочваецца і мяняе напрамак руху. Яна нырае ўжо пад рукі другой пары, другая — чацвёртай, чацвёртая — пятай.
 
Найгрыш «Мяцеліцы» запісаны ў Магілёўскай вобласці:
 
Гульня гэта вельмі займальная для дзяцей розных узростаў, таксама як і імітаванне мяцеліцы, завірухі. Дарэчы, дзе-нідзе блізкія да «Мя- целіцы» танцы называліся «Завіруха», «Віхор» або «Завейніца». Так, у «Завірусе» пары бегалі адна за адной простым лёгкім крокам, мянялі напрамак і закручваліся, нібы замець, у розныя бакі. Адна з мелодый «Завірухі» запісана ў Брэсцкай вобласці:
 
«Завейніца» выконвалася некалькі інакш. Танцоры, нагнуўшыся, прабягалі парамі пад ручніком, які трымала ў выглядзе аркі адна з пар. Вядомы харэограф К. Галяйзоўскі, які бачыў беларускі варыянт «Завейніцы», пісаў: «От быстроты бега прн поворотах колонна плясавшнх прнннмала наклонное положенне, как у велосяпеднста BO время быстрой езды по треку нлн самолета прн планнруюшем спуске. Первая пара. выйдя нз аркн, бежала, скажем, направо, вторая уносн- лась влево, третья — вправо, четвертая — влево н т. д. Бешеный темп, выкрнкн, мельканье юбок н полотенец создавалн нллюзню метелн, урагана».
 
(Чурко. С. 32—34.)
 
 Яшчар
 
(гульня)
 
Яшчар сядзіць на пяньку, ухутаны ў зелені. Дзяўчаты ў вянках на галаве, узяўшыся за рукі, то падыходзяць, то адыходзяць ад Яшчара, пяюць:
 
Умерана J= 60
 
*1 Ся_ дзі, ся_ дзі, Яш_ чар! Гэй, нам, гэн!
 
Сядзі, сядзі, Яшчар! Гэй, нам, гэй!
 
У зялёным крэсле, (2)
 
У ласкавым кусце, (2)
 
Гарэшыкі трушча. (2)
 
Бяры сабе паненку,(2)
 
Каторую хочаш. (2)
 
Ці што ў чаравічках, (2)
 
Ці што ў панчошках. (2)
 
Ці — хораша ходзе, (2)
 
Ці — работку робе. (2)
 
Калі дзяўчаты ў часе гульні падыходзяць да Яшчара, дык ён па чарзе ў кожнай дзяўчыны знімае вянок з галавы. Спевы датуль пра- даўжаюцца, пакуль Яшчар пазнімае ўсе вянкі. Пасля гэтага дзяўчаты па адной падыходзяць да Яшчара выпрошваць свой вянок словамі:
 
Яшчар, панок, Аддай вянок. Я ручкі, ножкі мазаліла, Свайго вяночка не знасіла.
 
Пры гэтым Яшчар стараецца рассмяшыць дзяўчыну. Калі пры просьбе вянка дзяўчына засмяецца, дык Яшчар не аддасць вянка. Яна адыходзіць без яго. Затым падыходзіць другі раз прасіць вянка. Яшчар толькі тады аддасць ёй вянок, калі яна пры просьбе не засмяецца.
 
(Дудар, 1970. Зап. настаунік Я. Г у сваёй вёсцы ў Лагойскім р-не.)
 
 Кабылка
 
(танец)
 
«Кабылка» — танец, які сфарміраваўся. відаць, у працэсе каляднага «хаджэння з кабылай». Закісаны на захадзе Гродзенскай вобласці. Трое выканаўцаў станавіліся адзін за адным, нахіляліся наперад і абхоплі-
 
валі папярэдняга за талію. Зверху на ўсіх накідвалі гуньку, ці посцілку. Першы ў выцягнутых руках трымаў капялюш або падушку, імітуючы галаву кабылы, а апошні падымаў ногі — нібы брыкаўся. Выканаўцы рухаліся па крузе пераменным шагам, узгоднена прытопваючы ў рытм па тэмпу песні:
 
Па_ йшла ка_за, бры_ка_ ю_ чы, ад ся_ ла да ся_ ла.
 
пы_та_ ю_ чы Ва_сі_ ля. Ва_ сіль да_ рог не зна_ е, а у ка_
 
_бы_ лкі пы_ та_е. А ка_бы_лка пад ма_сток, а е'н я_ е
 
Ф 7 7 j :W: J _J U’ 7 7 I J' J j ^7773^ за хва_сток: "Стой, тпру, ма_я мі_ ла, каб ты воза не па_бі_ ла".
 
У іншых раёнах кабылу «рабілі» адзін, або два, або некалькі чала- век. Часам на іх спіны садзіўся коннік, які «паганяў» кабылу. Гэты танец-гульня адкрывае бязмежны прастор для фантазіі.
 
(Чурко, 1994. С. 51.)
 
5. Зак. 5083.
 
 СУСТРЭЧА РАСТВА, або БЕДНАЯ КУЦЦЯ
 
(сцэнарый для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту)
 
Памяшканне прыбрана пад вясковую хату. У цэнтры яе — гаспадар і гаспадыня ў беларускай нацыянальнай вопратцы. Актыўнымі ўдзель- нікамі мерапрыемства з’яўляюцца таксама дзеці, могуць быць падклю- чаны і бацькі.
 
Рэкамендуецца вечарыну (ранішнік) праводзіць у выглядзе аповеду «гаспадароў» з мэтай знаёмства з народнымі каляднымі традыцыямі ў выглядзе тэатралізаванага свабоднага дзеяння, у якім актыўную ролю выконваюць дзеці.
 
Гаспадыня:
 
Калі ласка, сядайце, дзеці, за стол, бо бацька ўжо чакае вас на куццю. Нашы дзяды і прадзеды ў сваіх сем’ях заўсёды 6 студзеня Ка- ляды распачыналі абрадавай вячэрай. Яе называлі «Першай куццёй», бо яшчэ будзе Другая і Трэцяя. Таксама называлі «Вялікай», бо па- чынала вялікае земляробчае свята; «Поснай» і «Беднай», бо не ўжывалі мясныя стравы. Вось паглядзіце на стол. Квас з грыбамі, бліны з макам і куцця з мядовай сытой ці льняным алеем. Гэтыя тры абавязковыя стравы рыхтаваліся ў бедных сялянскіх сем'ях. У сем’ях сярэдняга дас- татку было пяць страў: дадаваўся яшчэ селядзец з ільняным алеем або рыба і аўсяны кісель з мядовай сытой. Заможныя сем’і рыхтавалі сем страў: да названых пяці яшчэ прыбаўлялі вараныя грыбы і адвар з сушаных яблык, ігруш і сліў. А цяпер скажыце, дзеці, якая самая галоўная страва на нашым стале і чаму?
 
Дзеці (адказваюць):
 
— Куцця, таму што вячэра называецца «Бедная куцця»...
 
Гаспадыня:
 
— Вы маеце рацыю. Нашьі далёкія продкі гаршчок з куццёй ставілі на чысты абрус, пад якім было падкладзена сена або салома. Як куцця, так і салома абазначалі пажаданне земляроба, каб будучы год быў ба- гатым і заможным. Калі ўдавалася куцця, то будзе ўраджайны год.
 
Гаспадар:
 
— Ну, хопіць, спадарыня, сядай, будзем пачынаць святочную вя- чэру. А яе заўсёды пачыналі з куцці. (Здымае лыжкаю падсохлы верх і кладзе ў талерку.) Каб куры добра яйкі неслі, аддайце, дзеці, гэтую скарынку курам. (Аддае.) А самую першую лыжку куцці аддадзім Ма- розу, як гэта рабілі нашы прадзеды. (Падыходзіць да акна з лыжкаю, стукае ў раму.) Мароз, Мароз! Ідзі куццю есці, а летам не бывай, па межах не хадзі, ячмень, пшаніцу, грэчку не губі! (Кідае ў акно.)
 
Гаспадыня:
 
— I я папрашу. Мароз, Мароз! Ідзі куццю есці, а летам не бывай, маю расаду не губі! Дзеці, а пра што яшчэ папрасіць Мароза? Якую гародніну вы ведаеце?
 
Дзеці:
 
— Агуркі, буракі, гарбузы, морква, гарох...
 
Гаспадар:
 
— Перш чым самім паспрабаваць куццю, у нашым народзе існуе звычай ахвяраваць першыя кавалкі сваім «дзядам», памерлым продкам. Гэта мы і зробім. (Адкладаецца на стол кавалачак «дзядам».) Ну a цяпер частуйцеся ўсе. (Гаспадар і гаспадыня частуюць дзяцей і гасцей. Затым прыступаюць да астатніх страў.)
 
Гаспадыня:
 
— Дзеці, а цяпер давайце паварожым. Раней лічылася, хто выцягне з-пад абруса найбольшую сяніну, той пражыве найбольш гадоў. Калі ласка, хто хоча даведацца аб сваім лёсе? (Дзеці выцягваюць сцяблінкі сена і мераюць, чыя даўжэйшая.)
 
Гэтую гульню можна праводзіць і з «саломкай», кулінарным пе- чывам, замест сена (саломы). Тады выцягнутую салодкую саломку можна будзе выкарыстаць тут жа ў ежы.
 
Падчас Першай, Другой і Трэцяй куцці праводзіліся дзявочыя ва- рожбы. Гаспадыня можа арганізаваць з дзяўчаткамі наступныя гуль- ні-варожбы, якія разглядаюцца як вясёлыя жарты.
 
А. Дзяўчаткі кідаюць уверх свае «туфелькі». Насочак паказвае на- кірунак, дзе жыве будучы жаніх.
 
Б. Тры дзяўчаткі кладуць на падлогу свае аладкі (або іншую стра- ву). Гаспадыня адпускае ката ці сабачку. Тая дзяўчынка, да аладкі якой падышоў кот, некалі першая выйдзе замуж.
 
Могуць быць праведзены і іншыя гульні-варожбы.
 
Гаспадыня (схаваўшыся) звяртаецца да гаспадара:
 
— Ці бачыш ты мяне?
 
— He, не бачу!
 
— Каб жа ты не бачыў за стогамі, за копамі, за вязамі, за снапамі свету.
 
— А ці бачыш ты мяне?
 
— He бачу!
 
— Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за купустаю, за буракамі свету.
 
Акрамя гульняў-варожбаў можна таксама арганізаваць іншыя гуль- ні. што праводзіліся моладдзю на Каляды. («Цот ці лішка», «Золата» і інш.)
 
Алесь Лозка
 
 ШЧОДРЫ ВЕЧАР
 
(сцэнарый для дзяцей старэййіага школьнага ўзросту)
 
На пляцоўку ўваходзяць дзяўчаты з песняй «Ой, дзе ж мы ходзім».
 
Шчодрая: Добры вечар, гаспадарочкі, весялосці вам і радасці. Мір вашаму дому, быць пірагу ядому. Даўно да вас збіраліся. мы ледзь- ледзь сабраліся. Палотны пабялілі, убораў панашылі, усё парабілі ў дарогу.
 
Першая дзяўчына: Мы са Шчодрай ідзём, на ўвесь свет радасць нясём. Прыйшлі да вашае хаты, каб была твая сям’я багата. Каб увесь год быў шчаслівым, былі буйныя твае нівы.
 
Другая дзяўчына: Каб былі збожжа поўныя клеці. I каб меў ты павагу ў цэлым свеце.
 
Шчодрая: Ты пусці пашчадраваці ды цябе павіншаваці.
 
Разам: Чалом Вам б’ём, у ножкі кланяемся.
 
Шчодрая: А ці знойдзецца ў вас месца цёпленькае для пас? Ці шырокі лавы, каб нам паляжаці? А ці добрая гаспадынька, каб нас пачаставаці?
 
Трэцяя дзяўчына: Гаспадыня добрая, ды нават шчодрая, ды за што ж нас частаваці, спачатку трэба паспяваці!
 
Разам: Дык паспяваем. (Спяваюць песню «Ішла Каляда».)
 
Чацвёртая дзяўчына: Гаспадарскі двор на сямі стаўбах, на васьмі стаўпах, стаўбы тачоныя, пазалачоныя. А на самым двары стаяць тры церамы.
 
Пятая дзяўчына: Як у першым цераму — цёпла сонейка, у другім цераму — свецел месяц, а ў трэцім — часты звёздушкі.
 
Шостая дзяўчына: Цёпла сонейка — гаспадынюшка ў доме, све- цел месяц — то гаспадар сам, часты звёздушкі — малы дзетушкі.
 
Сёмая дзяўчына: Дзякуй табе, гаспадар. за ласку, што не даў у абразку.
 
Восьмая дзяўчына: Май усяго даволі, а бяды ніколі.
 
Першая дзяўчына: Шчасце каб было, а няшчасце каб сышло.
 
(Спяваюць віншавальную гаспадару «Добры вечар таму, хто ў етым даму».)
 
Шчодрая: У пана Івана — умная жана, ды закупіла, ды тры гарады.
 
Другая дзяўчына: Першы горад — да ўсё з панамі. Другі горад - ды ўсё з казакамі. Трэці горад — ды ўсё з мужыкамі.
 
Трэцяя дзяўчына: Жадаем табе, гаспадыня, з казакамі піва варыці.
 
Чацвёртая дзяўчына: 3 мужыкамі поле араці.
 
Разам: Поле араці, ячмень сеяці.
 
(Спяваюць віншавальную гаспадыні «У пана Івана умная жана».)
 
Шчодрая: У хаце, дзе вокны ярка свецяцца, ружа чырвоная, бяроза беленька. сад зялёны вішнёвы, то дачка гаспадара, як лецейка, расцві- ла.
 
(Спяваюць віншавальную дачцэ «Трава-мурава».)
 
Шчодрая: А табе, гаспадарскі сынок, жадаем кахання не адзін га- док. Каб гаспадыню спрытну ўзяў, ды акрамя яе нікога не кахаў.
 
Пятая дзяўчына: Каб у вас нараджаліся дзеткі.
 
Разам: Прыгожыя, як кветкі.
 
(Спяваюць вітйавальную сыну «Там за садамі за зялёнымі».) Шчодрая: Гэй, дзяўчаты, расступіцеся ды на цыганак надзівіцеся! (На пляцоўцы з'яўляюцца тры цыганкі з песняй.')
 
Першая цыганка: Добры вечар! Прыйшлі мы да вас на свята, a хата ў цябе, гаспадар, багата! Я цыганка маладая, я цыганка не прастая, я ўмею варажыць, я хачу паваражыць.
 
Другая йыганка: Пакажы-ка, барын, ручку, палажы-ка грошай кучку. Усю праўду скажу, усю ісціну.
 
(Падыходзіць да гаспадара са снапом.)
 
Першая цыганка: Дазволь, гаспадар, паваражыць табе на ўраджай. Цягні каласок, калі выцягнеш доўгі і поўны — ураджай будзе шыкоўны, а калі саломінка будзе тонка, то ў гумне тваім будзе звонка.
 
(Гаспадар цягне саломінку, ідзе варажба. У гэты час другая цы- ганка выводзіць на сярэдзіну гаспадарскую дачку.)
 
Другая цыганка: Паглядзіце, даражэнькія, якая ў гаспадара дачка прыгажэнькая, тварам прыгожа, станам хароша.
 
Трэцяя цыганка: Хай жа мінае гора і будзе жаніхоў мора.
 
Другая цыганка: Такой гожай, ружай панне паварожым на кахан- не. Мы табе завяжам вочкі і раскруцім тры разочкі. Калі спынішся супраць шклянкі, муж п’яны будзе прыходзіць з гулянкі. Калі спы- нішся супраць люстэрка, то мужык будзе быццам цукерка, а калі зда- рыцца ля кнігі апынуцца. да навукі ён будзе цягнуцца. Калі станеш тварам да жыта, будзеш замужам сыта.
 
(Завязвае вочы і раскручвае, ідзе варажба.)
 
Трэцяя цыганка: А ці ведаеце вы, дзяўчаты, што ў гаспадара сын не жанаты? Ён у куточку ўсё стаіць ды адтуль на нас глядзіць. Хлопец трохі сарамлівы. але бачна — не лянівы. Працавіты і прыгожы, гас- падар з яго харошы.
 
(Выводзіць гаспадарова сына / звяртаецца да яго.)
 
Я табе паваражу, праўду ўсю табе скажу, ці пашчасціць табе, хло- пец, знайсці жонку ў етым годзе.
 
Ты вазьмі ў руку лучынку, у кола стань сярод дзяўчынак, і пакуль яна гарыць, будзем карагод вадзіць. А калі яна пагасне, то ўбачыш сваё шчасце.
 
(Ідзе варажба. У гэты час чуецца голас «Но, но, каб цябе халера».)
 
Цыган: Добры дзень усім, са святам вас!
 
Дзяўчаты: I табе добры, а каго гэта ты з сабой прывёў?
 
Цыган: Гэта мой вучоны конь. Гляньце — у вачах агонь! Разумее ўсё з паўслова, дзе ж вы бачылі такога? (да гаспадара) Можа купіш, гаспадар? У мяне такі тавар, аддаю задарам, усяго за тысячу даляраў.
 
Дзяўчаты: Э, не! Ды за такога каня аддаць грошы шкада. Ён на зямлі ледзь стаіць.
 
Цыган: Дык у яго баляць ногі з доўгай дарогі. Вы лепш паглядзіце, павы, які ён у мяне ласкавы. Паглядзіце, якая ў яго паходка, плыве, як у моры лодка. А як мой сівы бяжыпь, дык пад ім зямля дрыжыць.
 
(У гэты час конь паказвае свае здольнасці.)
 
Дзяўчаты: О! Чуць не ўпаў!
 
Цыган: А вы не глядзіце, што худаваты, ён так арэ, як валы. A вось каб далі яму зараз пад'есці, пракаціў бы чалавек дзвесце.
 
Дзяўчаты: He, цыган! Ён больш нічога ў цябе рабіць не ўмее.
 
Цыган: Многа вы разумееце! Ён можа не толькі араці, а яшчэ по- лечку скакаці. Ды нават шчасце нагадаці!
 
Дзяўчаты: Хлусіш ты.
 
Цыган: He верыце, дык глядзіце! Ёсць адная варажба, якраз для гаспадара!
 
(Падыходзіць да гаспадара.)
 
Цыган: Яму вочы мы завяжам, а майму каню прыкажам, каб кру- ціўся і скакаў, да сябе не падпускаў. У гэты час сам гаспадар мусіць ухапіць тавар. Калі за хвост — не пойдзе гаспадарка ў рост. А як ухопішся за грыву — будзеш долю мець шчасліву.
 
(Гучыць музыка, і гаспадар ловіць каня, апошні падае.)
 
Цыган: А, гаспадар, хай жа цябе ліха, загубіў ты мне каня.
 
Дзяўчаты: Надта ўжо слабы твой конь, нават гаспадара не ўтры- маў.
 
Цыган: Слабы ды худаваты, але шчасце прынёс у хату. За гэткую чэсць — давай мне даляраў тысяч шэсць.
 
Дзяўчаты: Купляй, гаспадар, каня, шчасце ён табе прынёс.
 
Гаспадар: Купляю.
 
(Аддае цыгану грошы.)
 
Цыган: Дзякуй, гаспадар, што купіў у мяне тавар! (Звяртаецца да каня.) А ты, конік, не сумуй, ды мяне за ўсё даруй! He журыся і не плач, лепей полечку затанч.
 
Дзяўчаты: Каб гаспадары і госці паразмялі свае косці!
 
(Гучыць музыка, усе танчаць польку.)
 
Шостая дзяўчына: Усе мы справы парабілі і настрой свой не згу-
 
білі, а каб нам яго трымаць, трэба ў гульні пагуляць, бо ў гульні мы ўсе адчуем, вас як трэба павіншуем, з вамі добра пажартуем. Усё так добра, вось глядзіце: у паўколе вы стаіце, а каб нам яго трымаць, трэба хустку пашукаць.
 
Шчодрая: Што шукаць. калі мая хустка вельмі добрая.
 
(Шчодрая дае сваю хустку.)
 
Шостая дзяўчына: Гэй, музыкі заіграйце, у гульні нас падтрымай- це. А вы, людцы, не зявайце, хустачку перадавайце, а калі музыка спы- ніцца, хустку не кідайце, а па нашым па ўмовам лепей заспявайце, a калі спяваць не хочаш, можаш польку заплясаць ці што-небудзь пра- чытаць. Гэй, музыка, заграй, у гульні нас падтрымай!
 
(Праводзіцца гульня «Хустачка».)
 
Сёмая дзяўчына: Кракавяк танцаваць — трэба сала пад’ядаць, a па бульбе. малаку — ледзьве ногі валаку.
 
(Усе танчаць «Кракавяк».)
 
Шчодрая: Ну, а зараз, мая душачка, прапаную я «Падушачку».
 
(Выводзіць на сярэдзіну гаспадарову дачку.)
 
Восьмая дзяўчына: У гэтай гульні ўсё годна, на каханне ўсё па- добна. Зараз мы пойдзем па крузе, дружна заспяваем: «Падушачка, падушачка мая пуховая, малодушка, малодушка мая маладая, каго люблю, каго люблю, таго пацалую, падушачку, падушачку таму пада- рую. Ну, а ты, мая дачушачка, у руках трымай падушачку, з ёй ідзі ты супраць кола, у музыкаў усё гатова? А з кім будзеш сустракацца, з тым павінна цалавацца».
 
(Ідзе гульня «Падушачка».)
 
Дзевятая дзяўчына: Добра сталі мы гуляць, зараз час усім танца- ваць. Польку нашу родную, любую. народную: «Полька-полечка тра- суха, не чужая. нашая, абдымуха, паскакуха. лепшае нямашака».
 
(Усе танчаць польку.)
 
Шчодрая: А зараз. гаспадарочкі, дарыце і добра хлёба нам нясіце.
 
Шостая дзяўчына: Дарыце, гаспадарочкі, дарыце, нас не барыце. Кароткі світкі, памерзлі лыткі.
 
Сёмая дзяўчына: Дайце грошай карабец, а мы купім сто авец.
 
Восьмая дзяўчына: I кавалак сала, каб свінка добра спала.
 
Першая дзяўчына: He дасі пока, вылезе вока.
 
Другая дзяўчына: He дасі пірог, дык мы пойдзем за парог.
 
Шчодрая: Мы не варагі, бяром хлеба ды пірагі.
 
Трэцяя дзяўчына: Каўбасу даставайце, каб ліха не было ў хаце.
 
Чацвёртая дзяўчына: Дайце нам чарку, каб гаспадар меў толькі шкварку.
 
Пятая дзяўчына: He дасі здароў, палупім кароў.
 
Разам: Дарыце, гаспадарочкі, дарыце.
 
(Выходзіць гаспадар з мехам.)
 
Гаспадар: Вось вам мех адзін на ўсіх. Усе спажывайце ды Каляды ўспамінайце.
 
(Дзяўчаты дзякуюць яму і падбягаюць да меха.)
 
Шостая дзяўчына: (дастае піражок) Які гэты піражок. каб гэтакі каласок, а з таго каласочка — жыта бочка!
 
Сёмая дзяўчына: (выцягвае сала) А за гэты кусок сала, каб свіння дзверы выстаўляла!
 
Шчодрая: Дык будзьце здаровы, жывіце багата.
 
Разам: Хай шчаснаю доляй напоўніцца хата!
 
(Спяваюць песню «Будзь ваша здароў».)
 
Шчодрая: Дзякуй, вам людцы, за тое, што прынялі, з хаты нас не выганялі, з намі шчыра пагулялі дый прысмакаў надавалі, каб у хаце быў мір, спакой, у гумне жыцейка ракой. каб спінка не балела, каб скацінка не хварэла.
 
Разам: Каб вы з намі цераз год зноў вадзілі карагод.
 
Шчодрая: Бывайце сябры, бывайце, дабра нажывайце, сваё шчасце напаткайце.
 
Разам: Ды праз год нас чакайце!
 
(Дзяўчаты пакідаюць пляцоўку з песняй «Ішла Каляда».)
 
Алег Аляхновіч, Пятро Гуд
 
 Дадатковы матэрыял
 
 ПЕСНІ
 
Ой, дзе ж мы ходзім...
 
Ой, дзе ж мы ходзім ды й пахаджаем.
 
Шчодры вечар!*
 
Ды з Новым годам усіх паздраўляем, Вашага двара мы не мінаем, Вашага двара развесяляем.
 
(Зап. А. Аляхновіч у 1994 г. ад студэнткі Беларускага універсітэта культуры Н. У. Навумовіч з Гомельскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
 
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
 
Ішла Каляда
 
Ішла Каляда, калядуючы.
 
Шчодры вячор, багаты вячор!* За ёй дзеўкі, шчадруючы.
 
— Ці дома, дома сам пан гаспадар?
 
Калі ты дома, накрывай на стол.
 
(Зап. А. Аляхновіч у 1994 г. ад студэнткі Беларускага універсітэта культуры Н. У. Навумовіч з Гомельскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
 
Добры вечар таму, хто ў етам даму
 
Урачыста J = 60
 
чар!
 
Доб_ры ве_ чар
 
хто ў е_там да_ му.
 
Добры вечар таму, хто ў етам даму.
 
Святы вечар!**
 
А ў етам даму сам пан гаспадар.
 
За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць. У первам кубачку — зеляно віно.
 
У другом кубачку — кудрава піва.
 
У трэцім кубачку — мядок саладок. Зеляно віно — для гаспадара.
 
Кудрава піва — для жаны яго.
 
Саладок мядок — для яго дзяток. Мы гаспадара не зневажаем, Да з Новым годам паздраўляем!
 
* Прыпеў паўгараецца пасля кожнага радка.
 
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
 
(Зімовыя песні. С. 181—182. Зап. 3. Я. Мажэйка ў 1968 г. у в. Ка- зелуж'е Хойніцкага р-на ад Г. А. Кулакоўскай, 1927 г. n.t і A. А. Мах- нача, 1932 г. н.)
 
У пана Івана умная жана*
 
У пана Івана умная жана.
 
Бог яму даў умнаю жану ў яго даму.** Умная жана сенечкі мяла, Сенечкі мяла, шаляжок знайшла.
 
Ды закупіла ды тры гарады. Першы горад — усё з панамі. Другі горад — усё з казакамі. Трэці горад — усё з мужыкамі. Што з панамі — да й панаваці. Што з казакамі — ваяваці.
 
Што з мужыкамі — поле пахаці. Поле пахаці — ячмень сеяці. Ячмень сеяці — піва варыці. Піва варыці — гасцей паіці.
 
(Зімовыя песні. С. 223—224. Зап. у Гомельскім п.)
 
* Гармонія А. Аляхновіча.
 
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
 
Там за садамі трава-мурава
 
Даволі рухава # = 86
 
Там за садамі трава-мурава.
 
НІчодры вячор, багаты вячор!* На той мураве — бела бяроза, На той бярозе — залаты росы. Як узняліся буйныя ветры, Абцеруселі залаты росы.
 
— Ідзі, Ганначка, пазбірай росы
 
I купі сабе трое надоб’е.
 
Перша надоб’е — медзяны кубак, Друга надоб’е — срэбна талерка, Трэце надоб’е — залаты персцень. Медзяны кубак — к запіваннечку, Срэбна талерка — к дараваннечку, Залаты персцень — то к вянчаннечку.
 
(Шырма, 1962. С. 267. Зап. у 1929 г. ад Карпюк у в. Харкі Гара- дзечанскай в. Пружанскага п.)
 
Там за садамі за зялёнымі
 
He спяшаючыся
 
= 48
 
за зя_ лё_ ны_ мі.
 
X
 
мі
 
» Там за са_ да_
 
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
 
Там за садамі за зялёнымі, Каляда, за зялёнымі*.
 
Ой, там Андрэйка коніка пасе, Коніка пасе, павадцом трасе: — Ой, еж, коніку, шоўкаву траву, Ой, пі, коніку, крынічну ваду, Бо паедзема мы да цесценькі, I да цесценькі, і да цёшчанькі, I да цёшчанькі, і да Ганначкі.
 
(Шырма, 1962. С. 271. Зап. у 1928 г. ад Захвеі Хвораст у в. Шакуны Пружанскага п.)
 
Будзь ваша здароў!
 
Будзь ваша здароў, Як рыжык бароў! Гэй, Каляда, Калядзіца!** Май торбу грошай, Жыві ў раскошы!
 
Май усяго даволі, А бяды ніколі. Стары год канчаем, Новы зачынаем.
 
3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою.
 
3 збожжам каласістым, 3 зярном ядраністым. Ды з прыемным летам, 1 з громам пры гэтым. I з восенню яснай. 1 з долечкай шчаснай. Бывай жа здароў I з сваёй жаной.
 
1 з усёй сям'ёю, I з дзетачкамі.
 
(Зімовыя песні. С. 13.)
 
* Прыпеў «Каляда» паўгараецца ч другой паловай кожнага наступнага радка.
 
** Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
 
 Чаму не трэба прасці на шчодрыя вечары
 
(паданне)
 
Адна кабета была надта лакома і любіла ўсё рабіці, што нават пе- растала звяртаць увагу на Шчодрыя вечары. Прала яна, прала аднойчы аж да поўначы і нечакана пачула, што нехта стукае ў акно. Тады яна спытала: «Хто там?» Адказалі: «Я прынёс табе, кабета, работу. Глядзі, каб ты за сённяшнюю ноч напрала дванаццаць пачынкаў*.
 
Спалохалася тая кабета. Валасы на ёй сталі дыбам, жах. А ён га- ворыць у другі раз: «Глядзі ты, вазьмі работу ды прадзі, бо калі не будзе гатова гэтай ноччу, то заўчасна прыгатуй сабе на другую ноч труну, таму што жыць не будзеш на гэтым свеце».
 
I вось кабета ні жыва ні мёртва, перажагналася тры разы, выйшла на двор — нікога няма. Толькі, бачыць, ляжыць ворах лёну, дык яна прынесла яго ў хату і падумала: «Што я ціпер, бедная, буду рабіці?» Зноў тры разы перажагналася і падумала: «Воля Божжа, трэба прасці». Замест цэлага пачынку яна ўхітрылася — узяла кожнае верацяно ак- руціла, абматала пакляй кудзелі, а наверх крыху напрала нітак па два рада і гэтакім чынам напрала ўсе 12 верацён. Усе ў хаце хрыпяць, спяць, а яна, бедная, прадзе. Затым усе прачнуліся, калі пачало світаць, і гэта ўбачылі. А маці кажа: «Ты цэлу ноч, ці што, прала, што зусім прыстала? Да ў цібе ў прасніцы кудзеля якая е! Ці не наша?» Маўчыць, нікому нічога не гаворыць. Скончыла яна 12 пачынак, вынесла ў ка- морку, палажыла ў кубел. Затым вынесла і лён, што застаўся недап- радзены. Але яго, каб спрасці, трэба найменей 12 дзён і вечароў. Нічога яна нікому не гаворыць, ды легла спаць. Спала яна цэлы дзень да ве- чара, нічога не піла, не ела. Паднялася вечарам, памалілася Богу, a ўсе дамашнія зноў леглі спаць. Думае яна сабе: «Што з гэтага выйдзе, што ўчора страх пад хатаю паказаўся, да й работу задаў?» Толькі яна аб гэтым згадала і пайшла ў камору паглядзець сваю работу і лён, што не дапрала яшчэ. Паглядзела ў кубел — аж няма, паглядзела на вышкі — аж і лёну няма таго. Падумала яна сабе: «Мусі, хто — дочка, ці сын, альбо мужык захаваў дзе кольвек». I выйшла з каморкі ў сені — аж у сенях, пад дзвярамі, на двары гаворыць: «Ну шчасьце тваё, кабета, што ты напрала 12 пачынкаў, a то табе ўжо канец прыйшоў, што ты Шчодрых вечароў не захаваеш. А калі ты яшчэ будзеш прасьці гэтакімі вечарамі, то я табе тры разы столькі прынясу». I знік. Яна, трасучыся як трасца, пайшла ў хату ды паглядзела ў акно. А як ноч была месяцавая, то яна і бачыла, што якісьці стары з доўгаю і белаю барадою пайшоў ад хаты і панёс на плячах 12 пачынкаў. Так яна, бед- ная, легла спаць і два тыдні ляжала ў цяжкай хваробе: нічога не ела, не піла і мову было адабрала, чуть-чуць не памерла. Потым, крыху як паправілася, пайшла да царквы, дала на ахвяру жабракам, паставіла свечку перад абразам Маці Божай, была ў споведзі. Ды ёй ксёндз і
 
♦ Пачынак — адна закладка кудзелі для прадзення. — (Укладальнікі).
 
кажа: «От табе і добрэ! А навошта было прасці табе Шчодрымі веча- рамі? Цэлы свет не прадзе, а ты прала толькі адна»...
 
(Шэйн, 1902. Т. 3. С. 113—116. Зап. I. Карскіў 1850 г. ад 70-гадовай Сафіі Габцавай у Лашынскай вол. Гродзенскага п.)
 
 Кабыла
 
«Кабыла» бывае малая і вялікая. Малая з адным чалавекам і з ра- жанай кабылай, вялікая — з цыганом, дзедам і музыкамі. «Кабылу» робяць так: бяруць шэст і прасоўваюць яго праз два рэшаты, паміж якімі ўсаджваюць маладога хлопца; затым ладзяць спераду галаву з вушамі і ззаду хвост з лёну і накрываюць якой-небудзь лайніной (ста- рой світкай, саматканкай, посцілкай).
 
Увайшоўшы ў хату, цыган прапаноўвае дзеду купіць «кабылу». Па- чынаецца чыста дзелавы торг. Дзед знаходзіць цану, якую запрошвае цыган, занадта высокай. Цыган расхвальвае сваю «кабылу», дзед зна- ходзіць у яе розныя заганы. Пачынаецца сварка. Затым цыган б’е дзеда сваім нязменным атрыбутам — бізуном і г. д.
 
У гэту сцэну ўносіцца шмат гумару. Нарэшце, цыган і дзед мірацца, б’юць па руках і канчаюць торг. Затым гаспадар частуе іх ці дае што- небудзь з яды.
 
У паўднёвых воласцях Гомельскага павета — Папоўскай, Красна- будскай, Юркавіцкай рабілі сапраўднае чучала кабылы. Аснову яе пля- лі з гнуткіх лазовых пруткоў, якія замацоўвалі да шасткоў, галаву шылі з палатна і напіхвалі саломай; з лёну рабілі грыву і хвост. Увесь каркас абшываўся белымі абрусамі, ад чаго атрымоўвалася «як ёсць белая ка- была». На галаву «кабылы» надзявалася аброць і прывешваўся звано- чак. У лазовы каркас улазіў чалавек і накрываўся доўгімі просцінамі — папонамі, так што ногі яго закрываліся; для раўнавагі «кабыла» замацоўвалася на ім двума паясамі накрыж. Адзін з хлопцаў прыбі- раўся афіцэрам: апранаў вайсковы мундзір і штаны, на галаву адзяваў папяровы ківер з султанам, праз плячо перакідваў блакітную стужку з паперы. Другога хлопца апраналі ў жаночую рубаху з вышытымі рукавамі і ў андарак; на шыю вешалі маністы, а на галаву завязвалі хустку. Гэта была барыня. Трэці хлопец апранаўся таксама ў вайсковы мундзір, але без ленты і з галаўным уборам накшталт уланскага. Апош- ні пераапрануты быў цыган. Яго адзявалі ў сіні армяк, давалі падраную шапку, падпяразвалі вяроўкай. 3 бізуном у руках ён даглядаў за «ка- былай». Затым запрашаўся музыка.
 
Калі ўсё гэта было гатова, збіраліся чалавек 10—12 спевакоў, «гле- дзячы па таварыству», і «кабыла» выпраўлялася ў паход. Адзін з хлоп- цаў бег паперадзе «кабылы» і пад вокнамі пытаўся: «Добры вечар! Пусці, хазяін, з кабылаю!» Калі той адказваў: «Хадзіце!» — то ўпе- радзе ішлі пеўчыя, за імі «кабыла» з цыганом і ззаду — афіцэр з ба- рыняй і музыка.
 
Уваходзячы ў хату, пеўчыя пачыналі пець: Ой, добры вечар, паня хазяін! Засцілай сталы, кладзі пірагі: Да будзе к табе да трое гасцей! А первая госць — жарка сонейка, А другая госць — ясен месячка, А трэцяя госць — дробен дожджычак. Чым пахваліцца жарка сонейка? — Як узыду я позна з вечара, Узрадуецца купец у дарозі, Купец у дарозі, а звер у дуброві! — Чым пахваліцца дробен дожджычак? — Як узыду я рана із вясны, Узрадуецца жыта, пшаніца, Жыта, пшаніца, усякая пашніца! Мы ж цябе, хазяін, не зневажаем, 3 святым Васіллем паздраўляем...
 
Пасля гэтага выступае музыка і на дудцы ці на цымбалах іграе тан- цы. Афіцэр і барыня танцуюць. Закончыўшы свой танец, яны пад ручку адыходзяць у бок. Пачынае танцаваць цыган з уланам. Пасля скокаў цыган пачынае прыставаць да гаспадара і гледачоў: «А ну, хазяін, ці няма памяняць на коней? Мая сівая як бяжыць, дык дрыжыць, а па- валіцца — ляжыць, памажы падняць!.. Ну, дак будам мяняць! Я цыган багаты: у мяне ў адным кармане вош на аркані, а ў другім блаха на цапе» і г. д.
 
Пасля прыгод цыгана выступае пеўчы — механоша: «За ету часць давай. хазяін, карбованцаў шэсць і тры кускі сала. шчоб наша кабыла не прыстала!» Гаспадар дае бохан хлеба, кусок сала і 3—5 капеек гра- шыма, гледзячы па сваёй магчымасці.
 
Тады «кабыла» пераходзіць у другую хату. Калі дзе-небудзь не па- жадаюць яе пусціць, пяюць:
 
А ў бару, бару Стаяла сасна Вілаватая, А Кушнярыха (гаспадыня) Кілаватая!
 
Ці:
 
U Ічодзер-бодзер Хазяін-злодзей, Кабылку украў, Пад печ схаваў. Дзеці сказалі, Яго звязалі, Дзеці — у смех, Хазяін — у мех!
 
Гаспадары не любяць такіх песень і праганяюць «кабылу» дубцом са двара.
 
(Раманау, 1912.)
 
 Мядзведзь
 
«Мядзведзя» прыбіраюць у два чорныя вывернутыя кажухі. Рукавы аднаго адзяваюцца на рукі, а другога — на ногі; ніз сшываюць ці пад- вязваюць вяроўкай; на галаву такога «мядзведзя» надзяваюць чорную авечую шапку, твар вымазваюць сажай. Маецца ланцуг ці вяроўка. На вуліцы «мядзведзь» ідзе на нагах, але ў хату ўваходзіць на чацвярэнь- ках. Пры «мядзведзі» важак з доўгім кіем і музыка з бубнам.
 
У хаце «мядзведзь» з важаком выконваюць увесь свой рэпертуар, былых важакоў сапраўдных мядзведзяў. Пасля частавання гарэлкай «мядзведзь», устаўшы на дыбы, танцуе і пры гэтым, нібы незнарок, б'е кіем гледачоў, якія яму чым-небудзь не спадабаліся.
 
У вёсках замест кажухоў «мядзведзя» спавіваюць доўгімі гароха- вымі сцяблінамі, «гарохвінамі», якія сваім колерам падобныя да бурай мядзведжай поўсці.
 
(Раманаў, 1912.)
 
 Мядзведзь
 
Зрабілі з мужчыны мядзведзя: вывернулі кажух, укруцілі яго ў су- валку, адзелі на ногі валенкі, устроілі яго, як мае быць, увялі ў хату народу на здЗіўленне.
 
— Ну-ка, Міша, прайдзі па хаці, садзісь-ка за стол водку выпіваць.
 
Наліваюць яму шклянку гарэлкі, бярэ ён ва ўсю лапу. Народ не здзівіўся, як Міша гарэлку п'е.
 
— Ну-ка, Міша, выйдзі на хату, прайдзі-ка па хаці, харашэнька па- танцуй, пакажы-ка нам, як бабы хлеб месюць!
 
Як стаў мядзведзь задам круціць.
 
— Ну-ка, Міша, пакажы нам, як бабы на прыгон ходзюць.
 
Ідуць бабы на прыгон нага цераз нагу — чуць ідуць, стануць да паслухаюць.
 
— Ну-ка, Міша, як бабы плачуць?
 
Плачуць — не ўсміхаюцца, фартухом закрываюцца.
 
— Ну-ка, Міша, як бабы жаць ходзюць?
 
Карман хлеба набярэць, да цыбулі нарвець, да ў поле жаць ідзець.
 
— Ну-ка, Міша, як бабы з поля ідуць?
 
3 поля ідуць — на кані не дагоніш.
 
— Ну-ка, Міша, як бабы за стол садзяцца?
 
За стол, з поля прыйшоўшы, садзіцца — чуць лезець.
 
— Ну-ка, Міша, як, вырабатаўшы, бабы кушаюць?
 
Як-та возьмець лыжку.
 
— Ну-ка, Міша, як бабы капусту ядуць?
 
Як-та возьмець лыжку капусты.
 
— Ну-ка, Міша, як бабы кашу ядуць?
 
Кашу ядуць — полну ложку чэрпаець.
 
6. Зак. 5081
 
— Ну-ка, Міша, аддзяч гаспадару.
 
Узвіўся на заднія лапы.
 
— Як мужчыны на луга ходзюць?
 
Як-та ідзець.
 
— Як мужчына касу нясець?
 
Узяў на правае плячо Міша.
 
— Міша, прайдзі пакос!
 
Стаў Міша касіць, ніхто не здзівіўся.
 
— Харашо Міша косіць! Ну-ка, Міша, паварацісь харашэнька, пас- лужы хазяіну, паслухай, як у барабан б’юць!
 
Узвіўся Міша на дыбы: левае вуха прыклаў, правым слышыць, як гаспадар у барабан б’е.
 
— Ну, Міша, апускайся на ніз! Падзякуй усім гаспадарам ды пой- дзем далей.
 
(Дабравольскі, 1903. Зап. У. М. Дабравольскі ў в. Свалы Смален- скага п.)
 
 Жораў
 
«Жораў» звычайна з’яўляецца спадарожнікам «мядзведзя». Для яго на высокай палцы робіцца птушыная галава; да палкі прымацоўваецца шырокая футра ці ўзятая ў зборкі прасціня, пад якімі хаваецца хлопец. Жораў танцуе, доўгай дзюбай б’е гледачоў і ўсяляк смяшыць іх.
 
(Раманаў, 1912.)
 
 Ваджэнне і частаванне «бабы»
 
«Унукі» збіраюцца натоўпам да сваёй «бабы» (павітухі), урачыста выводзяць яе з хаты, саджаюць на сані і самі возяць яе па вёсцы з шумам, рогатам, песнямі. «Баба» не толькі не крыўдзіцца на іх, але і лічыць гэта за вялікі гонар, ганарыцца такой пашанай. Пакатаўшы «бабу» па вёсцы, вязуць у карчму, на частаванне. Там, не лічачы ба- гатай выпіўкі і закускі, пры якой «бабе» выказваюцца разнастайныя пажаданні, з розных закусак абавязкова вараць «салянку». «Салянка» гатуецца так: у гаршчок наліваюць смятаны, кладуць масла і вараць на агні, размешваючы, каб смятана перамяшалася з маслам. Потым наліваюць у міску, крышаць яшчэ туды трохі падсохлы сыр — і «са- лянка» гатова. Пачаставаўшыся ў карчме на славу, «унукі» «бабу» зноў саджаюць на сані і тым жа парадкам вязуць яе дадому.
 
(Шэйн, 1902. Запісана ў 1897 г. святаром Жытлінскай царквы С. М. Дзем ’яновічам у в. Спорава, што ля Слоніма.)
 
 Жаніцьба Цярэшкі
 
Нашы дзеўкі ды хлопцы чакалі Каляды і з-за каўбас, і з-за вячо- рак-гулянак, а асабліва з-за гульні «Жаніцьба Цярэшкі». Першы дзень Каляд наступіў — і збіраліся мы ў якой-небудзь большай хаце, дзе гаспадары весялейшыя. Мы іх з году ў год «бацькамі» выбіралі: муж- чыну за «бацьку», а жонку за «матку». Прыйдзем і спяваем:
 
Просімся прыйсці ў вашу хаціначку, Хочам зрабіць вечарыначку.
 
У вашай хаце пабыці, Нічога не можам рабіці. Просім вас татай з мамай пабыці, Будзем Цярэшку жаніці.
 
Ну яны пускалі. Дзеўкі загадзя есці збяруць, а хлопцы гарэлкі на- нясуць. I пачынаем. Спачатку па парах збіраліся. Калі хлопец з кім гуляў, то з той і «жаніў Цярэшку», а не — так змовяцца, што будуць гуляць. Бярэ тады першым, хто смялейшы, сваю дзеўку за руку і вядзе да «бацькоў». А тыя ўжо на куце сядзяць, дзед кажух выверне ды ўздзене.
 
— Тата, мама, хачу жаніцца!
 
— Жаніся, сынок, жаніся, толькі ці ўмее твая дзеўка ткаці, праці, дзетак даглядаці?
 
А які гэта «жаніх» зганіць сваю каханку? «Умее», — адкажа. Зай- граюць тады музыканцікі «Лявоніху», дзед — «тата» — з дзеўкай пад руку перакруцяцца, а баба — «матка» — з хлопцам. За імі пойдуць і іншыя пары.
 
А якая дзяўчына вайстрэйшая на язык, дык і прыскажа, як «матка» пачне яе разглядаць:
 
Замуж выйсці не напасць, Абы замужам не прапасць. He ўмею’ ні праці, ні ткаці, Толькі ўмею вашага сына цалаваці Ды грошыкі лічыці.
 
Калі захочаць мяне навучыці,
 
Усё навучуся рабіці,
 
Толькі замуж мяне вазьміце.
 
А «матка» ёй:
 
Матрац не падушка, Нявестка не дачушка.
 
I дзеўка тады:
 
Каморка не хатка, Свякроўка не матка.
 
Цяпер і хлопцы ўмеюдь прыказаць. Як пахваляць дзяўчыну перад «бацькамі», ён ім:
 
Дару зарплату тату,
 
Каб дапамог збудаваць хату, А маме арэнбургскі пуховы платок. Каб памагала гадаваць дачок.
 
I «бацька» з «маткай» не скупіліся на пажаданні:
 
Жадаем вам мех золата і торбу медзі, Каб былі здаровыя, як мядзведзі, Каб пад палком вадзіліся цяляткі, А на палку — рабяткі.
 
Як усе пары блаславяць «бацькі», тады становяцца адна за другой, рукі сашчэпяць і падымаюць угару. Папераду «бацька» з «маткай». A тут «бацька» круць — і ўцячэ. Баба за ім, пакуль не дагоніць. А да- гоніць, тады сама ўцякае, дзед яе ловіць. А тады становяцца назад за ўсімі парамі. За імі другая пара, трэцяя і гэтак далей, пакуль усе не пабегаюць. А бабы ды дзеўкі пяюць ўсялякія песні:
 
Цярэшка-Цярэшанька!
 
Малы мой папешанька!
 
— He ўцякай, бабулечка,
 
(гэта ўжо як баба ці дзеўка ўцякаюць ад жаніхоў)
 
Бо я твой дзядулечка.
 
Ці я табе лапцей не плёў, Ці я табе абор не віў? Лапцікі ліповыя, Аборкі шаўковыя.
 
Хто гэту гару капаў?
 
Хто гэту дарожку таптаў?
 
Гэта Ванечка гару капаў, Гэта Ванечка дарожку таптаў. Да Валечкі ходзячы, Канфетачкі носячы,
 
Канфетачкі-абараначкі, Дзевачкам — падманачкі.
 
На дварэ сабачка брэшаць, А за мной суседзька чэшыць. Часаў, часаў ды астаўся, Ад штаноў матуз парваўся.
 
А напяюцца — і за стол, і там пяюць, а тады хлопцы адводзяць сваіх дзяўчат дадому.
 
(Лозка, 1996. Зап. у 1980 г. Валодзіна Т. В. у в. Матырана Ушацкага р-на.)
 
 Золата
 
(гульня)
 
Існуе шмат варыянтаў гульні. Асноўнае ў іх: імітацыя кладзення вядучым («раздатчыкам») у працягнутыя і складзеныя далоні гульцоў якога-небудзь прадмета (кальцо, цукерка, манета, вугалёк і г. д.). «Ад- гадчык» павінен адгадаць, у чыіх руках знаходзіцца прадмет.
 
У матэрыялах П. Бяссонава, У. Дабравольскага гульня лічыцца ка- ляднай. У. Дабравольскі (1903 г.) на Смаленшчыне запісаў 8 варыянтаў тэксту каляднай песні, якая выконвалася падчас гульні. Вось пачатак адной з іх:
 
Я із кута іду, Золата пахараніваю. А імчыцця, баяры, А ідзе золата, А ідзе сырэбра?
 
А ў краснай дзявіцы На правай ручыцы...
 
У сучасных запісах, зробленых у Лельчыцкім раёне, гульня назы- ваецца «Шкута», «Скута». Пачатковы радок архетыпа ўтварыў пазней невядомую загадкавую істоту, пра якую спяваецца:
 
Шкута ідзе, Золата нясе. Хто адгадае, Той шчасце мае.
 
Чаму ў кожнай песні гаворыцца, што нехта ідзе «з кута»? Можа, гэта невыпадкова? Магчыма, існаваў раней хатні культ, які «жыў» у куце, на ганаровым «покуцці», і захоўваў багацце («золата»).
 
Пасля таго, як «адгадчык» адгадае, у каго «золата», то сам займае месца ў крузе. У іншых варыянтах па ўмоўнаму сігналу той, у каго знаходзіцца «золата», павінен выскачыць са свайго месца, каб не зат- рымалі суседзі. Такімі сігналамі з’яўляюцца выразы: «Скута, да мяне!», «Кальцо, да мяне!» і іншыя.
 
Цікавы працяг гульні запісаны ў Рагачоўскім раёне («Шута»). Калі адгадчык з трох разоў адгадае, у каго «мышка», тады пачынаецца «жа- ніцьба». Для гэтага «раздатчык» паведамляе па сакрэту імя якога-не- будзь жыхара бліжэйшай хаты і, паказваючы на будынкі складзенымі далонямі, гаворыць: «Там гарэла, там гарэла... тут згасла!» Заканчвае ён, паказваючы на хату, у якой жыве чалавек, што носіць абранае імя. Усе адгадваюць яго.
 
Гульня шырока вядома ў Беларусі і за яе межамі, мае некалькі наз- ваў: «Кальцо. да мяне!», «Конь», «На фанты», «Золата рабіць», «Золата хараню» і інш. Тэксты маюцца ў матэрыялах П. Бяссонава, У. Дабра- вольскага. А. Васільевай, Ю. Крачкоўскага, П. Шэйна і іншых фаль- кларыстаў мінулага.
 
Алесь Лозка
 
 Арэхі
 
(гульня)
 
Найбольш папулярнай гульнёй, не звязанай з абрадамі, у калядныя вечары была «Арэхі», або як яе яшчэ называлі «Цот ці лішка?». Адзін з гульцоў браў жменю арэхаў і пытаўся ў другога, цотная ці няцотная колькасць арэхаў. Калі называўся правільны лік, то адгадаўшы атрым- ліваў гэтыя арэхі, калі — не, то абавязаны быў вярнуць сябру столькі арэхаў, колькі было ў руцэ.
 
Старэйшыя хлопцы стараліся гуляць «на пару» з дзяўчатамі. Асноўнай мэтай гульняў у калядныя вечары — іх яшчэ называлі «свя- тымі», або «вечарыцамі», — было бавенне часу зімою, калі станавілася менш работы, выбар жаніха і нявесты.
 
Гульня зафіксавана дарэвалюцыйнымі этнографамі ў зборах П. Бяс- сонава, А. Кіркора, П. Шэйна і іншых.
 
Алесь Лозка
 
 «ЕХАЛА КАЛЯДА Ў ЧЫРВОНЫМ ВАЗОЧКУ...»
 
(сцэнарый для дзяцей старэйшага дашкольнаг'а і малодшага школьнага ўзросту)
 
Задача свята — шырэй пазнаёміць дзяцей з даўнімі беларускімі на- вагоднімі святкаваннямі, выхоўваць павагу і любоў да народнай спад- чыны, спрадвечных традыцый беларусаў. ,
 
Перад святам рэкамендуецца правесці гутарку з бацькамі і дзецьмі пра Каляды. Добрымі дапаможнікамі могуць стаць тамы з серыі «Бе- ларуская народная творчасць».
 
Практычнае знаёмства неабходна пачынаць з нагляднага афармлен- ня і радыёінфармацыі аб свяце. Аб’ява можа быць такога зместу: «Еха- ла Каляда ў чырвоным вазочку, у чырвоным вазочку, на сінім канёчку...»
 
— Шаноўныя сябры! Гаспадары нашай гасцёўні (палаца...) дзядзька Цярэшка і цётка Шчодра запрашаюць да сябе на навагодняе свята вас, «калядоўшчыкаў», «батлеечнікаў», «цыганоў», а таксама «козак», «ко- нікаў», «мядзведзікаў», «зайчыкаў», «жораваў»... Вам таксама будуць рады Дзед Мароз са Снягуркай.
 
У зале — калядныя размаляваныя плакаты з каляднай сімволікай («зорка», «каза», «бусел», «конь»), з тэкстамі:
 
«Прыйшлі Калядкі — бліны да аладкі»;
 
«Зімовы дзянёк што камароў насок»;
 
«Зіма на лета робіць, а лета — на зіму»;
 
«Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена»;
 
«Зіма — свякруха, а лета — матачка»;
 
«Студзень хаты студзіць, рана гаспадароў будзіць»;
 
«Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна».
 
«Каляды, Калядкі
 
Везлі бліны, аладкі Ў маляваным вазочку, На вараненькім канёчку».
 
«Прыехала Каляда ўвечары Да прывезла пірагі ў рэшаце, Паставіла пірагі на стаўпе, А сама села на куце.
 
А дзеці — за пірог, Да пайшла Каляда за парог».
 
«Бегла Калядка пяшком, пяшком, Несла піражкі мяшком, мяшком».
 
«Прыехала Каляда з вечара, з вечара, Да прывезла дудак рэшата, рэшата, Да паставіла на стаўпе, на стаўпе, А сама села на куце, на куце.
 
А вы, дудачкі, іграйце, іграйце, А вы, дзевачкі, гуляйце, гуляйце, А вы, хлопчыкі, свісціце, А вы, бабачкі, пляшыце, пляшыце».
 
«А калядныя бліны ладныя, А пшанічныя вельмі пышныя».
 
Каляды — даўняе народнае навагодняе свята нашых дзядуль і ба- буль, на якім вадзілі «казу», каб у полі радзіла; вадзілі «мядзведзя», каб былі ў сям’і ўсе здаровымі і багатымі; спявалі калядкі і шчадроўкі, у якіх зычылі дабрабыту і шчасця.
 
Лічылася, як правядзеш калядны навагодні вечар, такі будзе і ўвесь год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вячэру, якая называлася «шчодрая куцця».
 
Пасярод залы — ёлка. Каля яе (лепш на нейкім узвышэнні ці на сцэне) намалявана на кардоне ці фанеры «хатка з акном», тут месца для вядучых — гаспадароў дзядзькі Цярэшкі і цёткі Шчодры. Можна абсталяваць «хатку» знутры (прасціна, ручнікі і г. д.). У зале ці вес- тыбюлі ёсць і іншыя «хаткі», «гандлёвыя лаўкі» (крамы) і г. д. Там прадаюцца традыцыйныя калядныя стравы: аладкі, бліны і булкі з мёдам і макам, дранікі, куцця, арэхі, аўсяны кісель (жур), журавінавы морс і інш.; сувеніры, маскі, цацкі (свісцёлкі). Плакаты і самі прадаўцы расхвальваюць свой тавар. Перад пачаткам гучыць інфармацыя аб Ка- лядах і Новым годзе, калядныя песні, танцавальныя народныя мелодыі: «Мяцеліца». «Барыня», «Лявоніха», «Падушачка», полька, кадрыля і іншыя.
 
3 Калядамі звязана шмат прыкмет і павер'яў сялян пра будучы ўра- джай, варажба дзяўчат пра будучых жаніхоў. У сувязі з гэтым можна прымеркаваць таксама «хаткі», у якіх бабулі варажылі б. Неабходна дзяцей папярэдзіць. што варажба нічога не мае агульнага з рэальнасцю, яе трэба ўспрымаць як гульню.
 
Прапануецца дзецям загадаць што-небудзь, потым яны кладуць у
 
рад свае кавалкі аладак, бліноў. Варажбітка выпускае пеўня або са- бачку ці ката (лепш мець усіх, бо адзін хутка наласуецца і не захоча далей гуляць). Чый блін пакаштуе пеўнік, у таго здзейсняцца мары (стане касманаўтам ці лётчыкам, артысткай).
 
У другой «хатцы» трэба цягнуць з-пад абруса сцяблінку з сена, што паслана на стале. Той, хто выцягне большую, будзе вучыцца ў новым годзе на пяцёркі, а калі меншую — на чацвёркі. Замест сена або са- ломы можна выкарыстаць кандытарскую «саломку» — яна стане смач- ным пачастункам для ўдзельнікаў.
 
У зале знаходзіцца гарманіст ці ансамбль народных інструментаў.
 
Свята могуць пачаць гаспадары.
 
Цярэшка даганяе Шчодру, смешачы дзяцей:
 
О мая ж ты бабулька.
 
Я твой дзядулька!
 
Хоць жа павалюся, За табой паганюся. Хоць я ножку зламлю, Я цябе злаўлю.
 
Шчодра хаваецца. Затым яна пытаецца:
 
— Ці бачыш ты мяне?
 
— He бачу!
 
— Каб жа ты не бачыў за стагамі, за копамі, за вазамі, за снапамі свету!
 
Пасля ў яе пытае Цярэшка:
 
— А ці не бачыш ты мяне, Шчодра?
 
— He бачу!
 
— Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!
 
Шчодра:
 
— Каб твае словы да праўдаю сталі!
 
Цярэшка:
 
— Каб было шчодра на стале і ў агародзе, мая бабка пад абрус раней клала сена або жытнюю салому.
 
(Шчодра пасцілае на стол сена ці салому. Нечакана чуецца стук у акно.)
 
Цярэшка:
 
— Шчодра, гэта ж, мусіць, калядоўшчыкі просяцца?
 
(Калядоўшчыкі — група школьнікаў — са «звяздою» могуць звяр- тацца наступнымі словамі);
 
— Добры вечар таму,
 
Хто ў гэтым даму, Нам не хочацца чакаць — Загадайце калядаваць.
 
Або:
 
— А ці дома, дома
 
Цярэшка і Шчодра?
 
Спяваць загадайце
 
Нам бодра.
 
— Шчодрык, шчодрык, Добры вечар!
 
Адкажы мне, чалавеча: Ці ісці, ці сесці, Ці каўбасу з’есці?
 
(Калядоўшчыкі выконваюць калядныя і шчадроўскія песні, у канцы просяць пачастунак.)
 
Калядоўшчыкі (хто-небудзь адзін):
 
— Добры вечар, гаспадару! Вынесь жа нам каўбас пару. Ой, пахадзі каля печкі. Пашукай нам перапечкі. Пашукай жа нам каўбаскі. Вынесь сала, не скупіся, Каб твой ячмень урадзіўся, Каб нажалі сто коп жыта, Каб сям’я была ўся сыта, Каб скацінка вадзілася, Каб пшаніца радзілася.
 
Або:
 
— Скарэй дарыце, Нас не марыце. Кароткія світкі — Памерзлі лыткі. Кароткія кажушкі, Павылазяць душкі. — Шчодры, шчодры, Вечар добры! Дайце каўбасу — Занясу Міхасю. Дайце пышку — Занясу Рыжку. Дайце скварку — Занясу Міхалку.
 
Цярэшка і Шчодра ўсіх частуюць пірагамі з рэшата, усе пачастункі можа прымаць механоша.
 
Цярэшка:
 
— Чуеце, дзеці, званочкі? Гэта едзе Каляда з Полацку на сівенькім конічку, на маляваным вазочку.
 
Размаляваны вазок ці сані, у якія. запрэжаны «кабылка» і «конік», перапоўнены рознымі каляднымі персанажамі, «мядзведзь» і «каза» на вяровачцы ззаду.
 
На свеце паказваюць тэатралізаваныя гульні «Каза», «Мядзведзь», «Кабыла».
 
Вось, напрыклад, які можа адбыцца дыялог паміж гаспадарамі «хаты» і тымі, хто прывёў «казу»:
 
— Добры вечар вам! Ці рады вы нам?
 
— Мы то рады, ды хто вы такія?
 
— Мы люд не просты, з далёкага краю, людцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.
 
— Адкуль ідзяце?
 
— Ідзём мы ад пана Года, што носіць бароду, шыроку, як лапа, сіву і калмату. Мы к лету ідзём, казу вядзём і радасць нясём. Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваці? Ці добра гаспадыня, каб нас пачаставаці?
 
— Гаспадыня добрая і нават шчодрая. Дык за што вас частаваць? Спачатку трэба паспяваць!
 
— А ну, каза, паскачы!
 
(Выконваецца песня «Го-го, каза».)
 
Усе дзеці, узяўшыся за рукі, у некалькі радоў водзяць вакол «казы» карагод. Музыкі падыгрываюць. «Каза» скача і рухамі паказвае ўсё, пра што спяваецца ў песні. Можна выкарыстаць і іншыя песні.
 
«Цыган», які прыводзіць «мядзведзя», прапаноўвае гульню. Усе ра- зам спяваюць:
 
— У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, На нас глядзіць.
 
Пасля апошняга слова ўсе разбягаюцца, а «мядзведзь» ловіць. Той, хто будзе злоўлены, павінен адгадаць загадку, тады «мядзведзь» ад- пусціць. Калі загадка цяжкая для злоўленага, то на дапамогу прыхо- дзяць сябры.
 
Прапануем загадкі:
 
Ходзіць тота каля плота, пытае ў жмуркі: «Ці дома ляпка?» (Воўк, кот, сабака)
 
Прыйшла кракота пад новы варота, пытае ў лапэты: «Ці дома па- нура?» (Воўк, сабака і свіння)
 
На гару бягом, а з гары кувырком. (Заяц)
 
Невялікі, рыжаваты, а хвост доўгі і калматы, на дрэве жыве і шышкі грызе. (Вавёрка)
 
Хоць малы ён, часам з кулак, але ў рукі не возьмеш ніяк. (Вожык) He рыба, а плавае; не конь, а ходзіць; не пілка, а рэжа. (Бабёр) Які звер пакідае птушыныя сляды? (Выдра)
 
Паўзун паўзе і іголкі вязе. (Вожык)
 
Калядную гульню «Яшчар» прапаную праводзіць на «фанты». Ролю «яшчара» выконвае дарослы ў масцы дракона-яшчара. (Апісанне гуль- ні і ноты глядзіце на ст. 64.)
 
Самыя актыўныя ў гульнях або пераможцы катаюцца ў размалява- ным вазку, у які «запрагаюцца» «конік» і «кабылка».
 
На Калядах можна паказаць інтэрмедыю ці народную драму (гл.: Народны тэатр. БНТ. С. 193—234).
 
Ну і якое ж навагодняе свята бывае без Дзеда Мароза і Снягуркі! Яны могуць з’явіцца нечакана. 1м дзеці расказваюць вершы, спяваюць песні. Дзед Мароз і Снягурка віншуюць усіх з Новым годам.
 
На першы дзень новага года ў народзе існаваў звычай «засявання». Гэты дзень называўся Васіллем. Дзеці хадзілі па хатах і пасыпалі кру- гом зярнятамі, каб шчодра радзілася ў полі і было багата на стале. Спявалі:
 
— Ходзіць Ілля на Васіля, Носіць пугу жыцяную, Дзе замахне — там жыта расце, Дзе не махне — там не бывае. А ў полі ядром, а ў доме дабром! Радзіся жыта-пшаніца I ўсякая пашніца.
 
Перад «засяваннем» вядучы можа расказаць аб гэтым даўнім аб- радзе. 1м і заканчваецца свята.
 
Алесь Лозка
 
 БЕЛАРУСКІЯ КАЛЯДЫ Ў ГОРАДЗЕ
 
(сцэнарый для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту)
 
Каляды гарадскія ладзяцца ў адпаведнасці з народнай традыцыяй, але з абавязковым улікам нязвыклых для аграрнага свята ўмоў, а зна- чыць, і з пэўнай стылізацыяй асобных абрадавых элементаў. Таму ўся структура сцэнарыя павінна складацца так, каб калядныя спевы, гульні, танцы лёгка, непрымусова «ўкрапляліся» ў навагоднюю кампазіцыю з Дзедам Марозам і Снягуркай. Асноўнай мэтай ажыццяўлення Каляд у горадзе з’яўляецца далучэнне народа да спрадвечных традыцый продкаў не ў пасіўнай ролі сузіральніка, а ў якасці стваральніка свята, галоўнага артыста. Каляды, як і іншыя святы, дазваляюць кожнаму чалавеку выявіць свае мастацкія здольнасці.
 
Для арганізацыі Каляд неабходна:
 
1. Уключэнне каляднага дзеяння ў праграмы ўсіх гульнёвых пля- цовак навагодняй ночы (ці вечара) у горадзе.
 
2. Забеспячэнне калядных гуртоў музыкамі (гармонік, скрыпка, бу- бен і г. д.).
 
3. Дапамога каляднікам у падрыхтоўцы калядных касцюмаў і ат- рыбутыкі.
 
4. Адпаведнае каляднаму сцэнарыю мастацкае афармленне плошчаў для стварэння псіхалагічна прымальнай атмасферы Каляд.
 
5. Прыгатаванне і продаж у спецыяльна прыстасаваных «хатках» традыцыйных калядных страў.
 
6. Падрыхтоўка пляцовак у палацах культуры для арганізацыі на- родных гульняў.
 
7. Забеспячэнне каляднікаў канём з вазком і іншымі транспартнымі сродкамі.
 
8. Далучэнне да каляднай тэатралізаванай дзеі фальклорных ка- лектываў, знаёмых з каляднымі песнямі.
 
9. Стварэнне ўмоў каляднікам для паказу «Батлейкі».
 
10. Наяўнасць фанаграмных запісаў калядных песень.
 
11. Забеспячэнне святочных плошчаў радыёўзмацняльнай тэхнікай для тлумачэння людзям некаторых абрадавых дзеянняў, танцаў і гуль- няў.
 
12. Падрыхтоўка беларускіх тэкстаў для Дзеда Мароза і Снягуркі з мэтай найбольшага набліжэння святкавання Новага года да традыцый беларусаў.
 
Дзеючыя асобы каляднага шэсця і ўласна Каляд:
 
Гаспадар і гаспадыня.
 
Музыкі (гарманіст, скрыпач і да т. п.).
 
Апавядальнік-бай.
 
Шчодра з сяброўкамі.
 
Гурт «засявальнікаў» Новага года (студэнты — 10—12 чалавек).
 
Каляднікі: «каза», павадыр, «кабыла», «цыган», «мядзведзь», «жораў», механоша, пачынальнік, падхватнічак і іншыя.
 
Карчмарка, скамарохі, «цыганы».
 
У пэўны час да плошчы на конях са званочкамі пад’язджае калядная працэсія з песняй «Едзе Каляда на сівым коніку». Калядоўшчыкі яшчэ не апранутыя. Пераапрананне адбываецца на самой плошчы, каб людзі маглі ўдзельнічаць у гэтым магічным пераўтварэнні. Пакуль «каза» і ўсе астатнія гуртоўцы пераапранаюцца, апавядальнік-бай праз гучна- гаварыцель расказвае: «Новы год... 3 яго пачынаецца новы віток жыц- ця. Здаўна кажуць: як пачнеш новы год, такім ён табе і ўдасца. Давайце стрэнем гэты Новы год прыгожа ды спеўна, як дзяды-бабулі страчалі. Давайце будзем добрымі, вясёлымі, дружнымі. Глядзіце, прыехала да нас Каляда вясёлая здалёку, з глыбоку, з сівых давён. Некалі нашы продкі жылі ў суладдзі з прыродай, думалі і дыхалі згодна. У калядную ноч, калі сонца паварочвае на лета, прыходзіць «каза» — сімвал урад- лівасці, пладавітасці. Так было шмат у якіх народаў: што адбываецца сёння з «казой» — тое адчувае і прырода — маці наша. Гляньце, колькі сонца сёння ўзышло! Гэта мы каляднымі зоркамі вітаем сонцаварот. А «каза» скача, гарэзіць, прытупвае...
 
Дзе каза паходзіць, там жыта зародзіць, Дзе каза топ-топ, там жыта сем коп. Дзе каза нагой, там жыта капой. Дзе каза хвастом, там жыта кустом.
 
Дзе каза рогам, там жыта стогам. Дзе каза бывае, там шчасце вітае, А дзе не бывае. там яно мінае...
 
У гэты час «каза» брыкаецца, смешыць людзей, а калядоўшчыкі, пераапранаючыся, запяваюць вясёлую рухавую песню: «Го-го-го, го- го-го, каза, го-го-го, шэра». Павадыр падхоплівае «казу» і водзіць яе, услед за імі з песнямі да скокамі ходзіць увесь гурт: «цыган» падганяе «кабылу», механоша просіць пачастункаў, прыгаворваючы: «Каляду збіраю, песню спяваю. Каляду давайце, здаровы бывайце». «Жораў» стараецца ўшчыпнуць каго за бок, музыкі распачынаюць польку. У танцы калядоўшчыкі зацягваюць як мага больш людзей. Скачуць «Мя- целіцу», «Барыню», «Падыспан», «Падушачку».
 
Як толькі спыніцца музыка, ля адной з бутафорскіх хатак чуецца голас гаспадара: «Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!» Ножкі стала аб- кручваюцца вяроўкай. Ля хаты гаспадыня сыпле хуценька жыта на стол, а затым сцеле белы абрус, выстаўляе калядныя стравы: грыбны ўзвар, куццю, рыбу, мёд, булкі з макам, арэхі. Гаспадыня, завіхаючыся каля стала, каменціруе свае дзеянні: «Сена-саломкі пасцялю. Прыхо- дзьце кабеты, мужыкі, цягніце травінкі на шчасце: хто даўжэйшую вы- цягне — у таго багацце і шчасце ў хаце будзе, лён валакністы вырасце. А прыплоду, прыбытку ў сям’ю колькі з сенцам прыйдзе! Дзядоў пак- лічам. А там і Шчодрая куцця не за гарой, мяса, верашчачкі нагатую, каўбасы насмажу. I каляднікі мо зазірнуць... Пірог спяку. Шчодру крас- ную сустрэну. Дьі на Трэцюю, Вадзяную, куццю трэба кісялю зва- рыць».
 
Калядны гурт падыходзіць да акна. Зорканоша гукае: «Гайда гас- падарам славу спяваць». Праз вокны калядоўшчыкі пытаюць дазволу спяваць-калядаваць. Гучаць прывітальныя песні ўсім членам сям’і: гас- падарам, іх дочкам, сынам, старым і дзеткам. Гаспадары далучаюцца да гульняў-скокаў, дзячаць каляднікам каўбасамі і іншымі прысмакамі. Механоша збірае гэта ўсё ў размаляваны мех.
 
Каляднікі ў гаспадароў пытаюцца: «Які будзе гэты год: ці багаты, ці голы?» Гаспадыня сціпла кажа: «Як паспяваем, такі і год меці бу- дзем». Гаспадар заўважае: «Пра год няхай Шчодра-варажбітка кажа. Яна шмат чаго ведае».
 
Тут, ля хаты, паказвае сваё ўмельства «каза»: скача да ўпаду, пакуль не памрэ, а потым ажывае. «Цыган» прадае «кабылу», расхвальваючы яе здольнасці, а «мядзведзь» робіцца то п’яным мужыком, то панам вяльможным, a то проста гультаём-няўклюдам. Калядоўшчыкі час ад часу нагадваюць гаспадарам: даць «на рожанькі два пірожанькі», «на хвасточак — сала кусочак». «Цыган» прыгаворвае: «Мая сівая — як бяжыць, дык бяжыць, а паваліцца — ляжыць, памажы падняць», «Я цыган багаты: у мяне ў адной кішэні вош на аркане, а ў другой — блыха на цапе».
 
Усе дзеянні каляднага гурту перамяжоўваюцца скокамі. Граюць ду- дачкі, таньчаць «барын» і «салдат», ходзіць, заклаўшы рукі за пазуху і пагардліва ўсміхаючыся, «чыноўнік». Калі «каза» памірае, да яе мож- на паклікаць «доктара», які, паслухаўшы сэрца, канстатуе: «Катар ды- хальных шляхоў. Нічога страшнага. Заўтра возьмеце талон і — на прыём да мяне».
 
Тэатралізаваныя сцэнкі ладзяцца на поўнай імправізацыі, і чым блі- жэй іх тэматыка будзе да рэальнага жыцця, тым лепш. Можна паказаць урок фізкультуры ў школе. прыём у кабінеце начальніка, забарону кан- цэрта бюракратам ад культуры і г. д. Але гэтыя інтэрмедыйныя за- малёўкі па сваёй сутнасці ўжо бліжэй да «Батлейкі». А ў нас яшчэ не было шчадравання-варажбы.
 
Значную ролю ў правядзенні Каляд адыгрывае масіацкце аздаблен- не пляцоўкі. Напрыклад, хаткі, у якіх прадаюцца калядныя ласункі, павінны хораша рэкламаваць іх: «Пі грыбны, зямны адвар — дужы рукі, вабны твар», «Мёду пакаштуйце ды сям’ю мацуйце. Каб жылі, як пчолкі, дружна ды салодка», «Гэй, купляй аладкі, круглыя, як сонца. Будзеш тоўсты, гладкі. Жыць табе бясконца!», «Паласуйся — булкі з макам. Жыць табе вось так, са смакам», «А хто ласы да каўбасаў — перастань тачыць балясы! Налятай! He пазяхай! Поўны рот. як хочаш пхай!», «А гарбата травяная! Выггеш — дзеўка пакахае!», «Еш аладкі з макам, а хто з такам», «Спявай весялей — будзеш жыць даўжэй», «Прыйшлі Калядкі — гаспадарам парадкі!». Гэтыя ж прыгаворкі па- вінны гучна, зазывальна крычаць дзяўчаты, якія будуць гаспадынямі хатак-карчомак.
 
Самая прывабная і загадкавая з выгляду павінна быць хатка-вара- жэльня. На ёй трэба маляўніча напісаць прыкметы Шчодрага вечара: «Глянь на неба. Поўна зорак — багата будзе ўлетку ягад, грыбоў», «Іней на дрэвах — шчодра зацвітуць сады вясной», «Вірлівая мяцеліца абяцае добрае раенне пчол». Такія і падобныя на іх абяцанні паўтарае і сама Шчодра — прыгожая дзяўчына ў вянку са стужкамі. Яна заўсёды водзіць за сабой купку сябровак, апранутых у прыгожыя на- родныя кажушкі і хусткі. Усе разам дзяўчаты ладзяць шчадроўскую варажбу. Да варажбы трэба падрыхтаваць паперкі з імёнамі «суджа- ных», адкуль «малады» родам, яго прафесія, напісаць на паперках: «ма- ладзец», «удалец», «разведзены». Можна выпусціць пеўня, каб дзёўб гарох або жыта: чыю гурбачку найперш дзёўбне — тая дзяўчына пер- шая выйдзе замуж; наладзіць гульні-варожбы «сядзь-ідзі», «кіданне ча- равіка за плот», «лічэнне частаколін» і інш. (Розныя варыянты варажбы можна паглядзець у томе «Зімовыя песні» БНТ. Тут жа можна выбраць калядныя песні, гульні, жарты.)
 
У час варажбы спяваюць прыгожыя лаканічныя шчадроўкі.
 
Адным з калядных рытуальных элементаў з’яўляюцца засеўкі, якія ладзілі дзеці ў першы дзень новага года, раніцай, на Васілле. У горадзе гэты прыгожы сімвалічны звычай можна ўвесці ў сцэнарый навагодняй ночы. Пасля шчадравання апавядальнік-бай абвяшчае: «Сонца павяр- нула на год новы, на шчасце светлае. Перакуліўся год. Каб усходзіла
 
жыта і зіхацелі ўсмешкі, каб вяршылася праўда і рунела дабро, давайце засеем новы дзень, новы год, новыя надзеі! Засеем, як спрадвеку за- сявалі нашы продкі жыта-жыццё!»
 
Хлопцы-студэнты выходзяць з сявенькамі і сімвалічна засяваюць зерне новых ідэй, спяваючы абрадавую песню: «Ходзіць Ілля на Ва- сілле». Фальклорны калектыў (або фанаграмнае гучанне) узмацняе пес- ню. Затым іграюць музыкі і зноў віхураць народныя танцы, у якія пас- тупова ўцягваюцца ўсе прысутныя на плошчы.
 
Пасля скокаў найлепей даць слова лялькам «Батлейкі», якія паце- шаць народ замалёўкамі знаёмых падзей сучаснасці, праспяваюць за- ліхвацкія прыпеўкі, бязлітасна выкрыюць заганы нашага грамадства. Найлепш успрымаецца ў выкананні «Батлейкі» мясцовы матэрыял, у якім усе «героі» лёгка пазнаюцца людзьмі. Таму неабходна выкарыс- тоўваць рэгіённы сучасны фальклор, парадыйныя і сатырычныя творы мясцовых аўтараў. Трэба даць поўную волю фантазіі, імправізацыі, і «Батлейка» скажа сваё важкае слова ў свяце і наогул у жыцці.
 
Батлеечнае прадстаўленне неўпрыкмет можа пераліцца ў рэчышча народных забаў і гульняў. Гэта завяршальная частка Каляд, яна най- больш дэмакратычная і ўшчэнт разбурае камплексаванне людзей. Гэ- тую акалічнасць трэба разумна скарыстаць: гульня павінна ахапіць усіх — незалежна ад узросту і настрою. Яна стымулюе паводзіны чалавека на працягу ўсяго свята. разнявольвае і дазваляе разгарнуцца прыхава- ным здольнасцям, спрыту, кемлівасці.
 
Але самай яскравай, каларытнай гульнёй, якая ладзілася на Каляды, была і застаецца «Жаніцьба Цярэшкі». Яна захавала ў сабе старажыт- ныя магічныя рэшткі, якія зараз ператвараюцца ў вясёлую забаву. Гэта жартоўна-шлюбная гульня не раз дапамагала хлопцам і дзяўчатам знайсці сабе пару.
 
Заўважым на завяршэнне, што вялікую выхаваўчую ролю ў адра- джэнні народных традыцый у свядомасці людзей выконвае добрая па- пярэдняя рэклама праз сродкі масавай інфармацыі, вулічныя афішы- запрашэнні, сустрэчы зацікаўленай аўдыторыі з фалькларыстамі. Правільна наладжаная прапаганда можа абудзіць у чалавеку жаданне самому стаць непасрэдным удзельнікам свята, і з’явяцца невядомыя пакуль спевакі, гарманісты, скрыпачы, дудары. А гэта і ёсць галоўная мэта Каляд — адрадзіць свята ў душах людзей.
 
А. Хатэнка
 
(Лозка, 1990.)
 
7. Зак. 5083.
 
 «ПЛЙШЛА КАЛЯДЛ, КАЛЯДУЮЧЫ»
 
(вершавана-песенны сцэнарый для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту)
 
На пляцоўку выходзіць калядны гурт, спяваючы песню «Пайшла
 
Пайшла Каляда, калядуючы.
 
Гэй, Каляда, Каляда!*
 
А за ёю — дзеўкі, шчадруючы. Пайшла Каляда да ў першую хату, А ў етай хаце куццю таўчуць. Пайшла Каляда да ў другую хату, А ў етай хаце сала шыпіць.
 
Пайшла Каляда да ў трэцюю хату, А ў етай хаце серабро звініць.
 
* Прыпеў «Гэй. Каляда, Каляда!» паўтараецца пасля кожнага наступнага радка.
 
Пайшла Каляда да ў чацвёрту хату, А ў етай хаце золата блішчыць. Пайшла Каляда да ў пятую хату, А ў етай хаце каўбасу пячуць.
 
Каўбасу пячуць да й нам дадуць.
 
Дзед-паЧынальнік:
 
Ой. добры вечар, хазяін!
 
Засцілай сталы, кладзі пірагі.
 
Да будзе к табе да трое гасцей!
 
А первая госць — жарка сонейка. А другая госць — ясны месячык, А грэцяя госць — дробен дожджычак! Чым пахваліцца жарка сонейка?
 
Першы каляднік:
 
Як узыйду я рана на зарэ.
 
Узрадуенца неба і зямля.
 
Неба і зямля і ў лузе трава!
 
Дзед-пачынальнік:
 
Чым пахваліцца ясен месячка?
 
Другі каляднік:
 
Як узыйду я позна з вечара, Узрадуецца кузнец у дарозе, Кузнец у дарозе. а звер у дуброве.
 
Дзед-пачынальнік:
 
Чым пахваліцца дробен дожджычак?
 
Трэці каляднік:
 
Як узыйду я рана і з вясны, Узрадуецца жыта. пшаніца, Жыта, пшаніца, усякая пашніца.
 
Гурт спявае агульную прывітальную песню «Каляда».
 
Мерна J= 46
 
Ка_ ля да! Бег ла Ка ляд ка пяшком, пяшком. Гэн, Ка
 
Каляла!
 
Бегла Калядка пяшком. пяшком.
 
Гэй. Каляда!
 
Каляда!
 
Несла піражкі мяшком, мяшком.
 
Гэй, Каляда!
 
Каляда!
 
Пайшла Калядка да Івана. Гэй. Капяда!
 
Каляда!
 
Ой, ты, Іване, зрабі ласку. Гэй, Каляда! Каляда!
 
Зрабі ласку, злезь на баляску. Гэй, Каляда!
 
Каляда!
 
Злезь на баляску, укрой каўбаску. Гэй, Каляда!
 
Каляда!
 
Ад Івана да Сцяпана. Гэй, Каляда! Каляда!
 
А ў Сцяпана пірагі пякуць. Гэй, Каляда!
 
Каляда!
 
А я сваю ды Каляду. Гэй, Каляда! Каляда!
 
Ды на покуце пасаджу. Гэй, Каляда! Каляда!
 
Ды за бараду павяду. Гэй, Каляда!
 
Пасля песні дзед-пачынальнік віншуе гаспадара са святам: Ой, слаўны наш гаспадар!
 
Купіў сабе залаты персцень, А жане купіў кунью шубу, Кунью шубу, баброў каўнер, Кунью шубу па пятухны, Баброў каўнер па плечухны. А сыночкам — па коніку, Па коніку вараненькаму, А дачушкам — па венчыку, Па венчыку, па пярловаму, А нявесткам — па чэпчыку, Па чэпчыку, па-шаўковаму.
 
Гурт спявае песню «Добры вечар, пане гаспадару».
 
Добры вечар, пане гаспадару. Ой, Каляда!
 
Добры вечар, дзядзьку гаспадару. Ой, Каляда! Харошыя маеш ты сыночкі*.
 
Ой, што ж яны ў цябе робяць?
 
У святлічцы золата важаць.
 
Наважылі трыццаць пудоў і чатыры.
 
Тыя трыццаць гаспадару аддалі, А тыя чатыры нам, каляднічкам і Калядзе.
 
Затым на сярэдзіну пляцоўкі выходзіць дзед-пачынальнік і кажа віншавальныя словы сыну:
 
Ой рана, рана куры папелі, Раней за таго Іванька ўстаў, Па двару хадзіў, званочкам званіў. Званочкам званіў, хлапцоў будзіў. — Уставайце, хлопцы, коні сядлайце, Коні сядлайце ды выезджайце.
 
У чыста поле на прагулянне Куну сачыць, дзеўку сватаці.
 
Гурт спявае віншавальную песню «Ой, куры, куры, не пейце рана».
 
Умерана J=80^, к
 
Ой,ку_ры, куДжГ не пейце Іра_на. Доб_ ры ве_ ча[
 
Ой, куры, куры, не пейце рана.
 
Добры вечар!**
 
Ды не будзіце Іваньку-пана.
 
Іванька ўстаў, у сянях пахадзіў, У сянях пахадзіў, званком пазваніў,
 
* Кожны радок з прыпевам «Ой, Каляда!» паўтараецца двойчы.
 
** Прыпеў «Добры вечар!» паўтараецца пасля кожнага радка.
 
Званком пазваніў, братоў пабудзіў: — Уставайце, браткі, каней сядлайце, Ды паедзем мы на паляванне, На паляванне. на пагулянне — Куну сачыці, панну сватаці.
 
Згледзелі куну ды ў дзераве, Куну — у дзераве, панну — у цераме.
 
Дзед-пачынальнік віншуе са святам дачку:
 
Ой, красна, красна каліна ў лузе, Красней каліны дзевачка ў таткі. Па двару хадзіла — увесь двор красіла, У сенечкі выйшла — зорачка ўзышла. На пасаду сядзела, як роза цвіла, 3 пасаду ўставала, як расцвітала.
 
Гурт спявае віншавальную песню «А ў ляску, ляску на жоўтым пяску».
 
А ў ляску, ляску на жоўтым пяску.
 
Святы вечар!
 
Пава лятала, пер’е раняла.
 
Святы вечар!
 
Млода дзевачка пер’е збірала.
 
Святы вечар!
 
Пер’е збірала, у рукавок клала.
 
Святы вечар!
 
3 рукаўка брала, вяночак віла.
 
Святы вечар!
 
Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак.
 
Святы вечар!
 
На цэнтр пляцоўкі выходзіць дзед-пачынальнік і цягне за сабой «казла», «казёл» упіраецца. Пачыйаецца дзеянне з «казлом»: «Вазьму я казла ды за рожачкі».
 
Дзед-пачынальнік:
 
Гаспадар. гаспадыня! Мы не самі прыйшлі, мы казла прывялі, дзе казёл паходзіць, там жыта зародзіць. Ой ты. козлік беланогі, не ляніся, не цяліся. гаспадару з гаспадыняю пакланіся. Хай жывуць здаровы з дзеткамі. галубятамі. з далёкімі прыяцелямі ды з блізкімі суседзямі у карысці, радасці і добрым здравіцы.
 
Гурт спявае песню «Вазьму я казла ды за рожачкі».
 
Жвава, жаргаўліва J= 168
 
ды' за ро_ жа_ чкі,
 
Вазьму я казла ды за рожачкі, Павяду я казла за вароцечкі*. Прывяжу я казла к дубоваму тыну Ды пакажу казлу — сукінаму сыну. Ды стану казла біць, караці, Ды стану ў казла праўды пытаці: — Скажы, скажы, козлік, як дзеўкі скачуць? Скажы, скажы, козлік, як дзеўкі плачуць? — Вот так-так дзеўкі скачуць!
 
Вот так-так дзеўкі плачуць!** — Скажы, скажы, козлік. як хлопцы скачуць, Скажы, скажы, козлік, як хлопцы плачуць.
 
* Другі радок кожнай страфы паўтараецаа.
 
** Страфа паўтараецца
 
— Вот так хлопцы скачуць, Вот так-так хлопцы плачуць.
 
— Скажы, скажы, козлік, як бабы скачуць, Скажы, скажы, козлік, як бабы плачуць.
 
— Вот так памаленьку, Вот так-так паціхеньку.
 
— Скажы, скажы, козлік, як дзяды скачуць, Скажы, скажы, козлік, як дзяды плачуць.
 
— Вот так памаленьку, Вот так-так паціхеньку.
 
У канцы песні ўсе калядоўшчыкі становяцца за спіну «казла», тры- маючы за плечы адзін аднато. Так пачынаецца гульня «Як хадзіў наш козлік».
 
Як хадзіў наш казёл ды па ельнічку, Хлапцоў, дзевак сабіраў на бяседачку. — Выбіраю я цябе.
 
— Бе.
 
Гурт падыходзіць да гледача, і першы чалавек, які стаіць тварам да гледача, кажа: «Выбіраю я цябе». А ў адказ увесь гурт кажа: «Бе». Той удзельнік, што казаў словы, ставіць перад сабой гэтага гледача, і гурт ідзе гуляць далей.
 
Затым гурт адводзіць гледачоў на свае месцы, а дзед-пачынальнік звяртаецца да гаспадыні:
 
Г аспадынечка-журавіначка, Вазьмі свечачку, пайдзі ў клетачку. Вазьмі мочачку на талерачку.
 
Гэтаму казлу на гарэлачку.
 
Гурт спявае песню з просьбай аб абдорванні «Добры вечар, гаспа- дару».
 
Хутка J= 100
 
Сбас па_ ру.
 
Доб_ры ве_ чар, га_ спа_ да_ ру, вы_несь жа нам kJ
 
Добры вечар, гаспадару, Вынесь жа нам каўбас пару. Ой, пахадзі каля печкі, Пашукай нам перапечкі. Ой, пахадзі каля кваскі, Пашукай жа нам каўбаскі.
 
Вынесь сала, не скупіся, Каб твой ячмень урадзіўся. Каб нажалі сто коп жыта, Каб сям’я была ўся сыта. Каб скацінка вадзілася, Каб пшаніца радзілася. Каб гарэлку выпівалі, Каляднічкаў частавалі.
 
Пасля заканчэння песні гурт кажа наступныя словы: Ай, дзякуй вам за каляду, А я далей пайду.
 
Каб ваша ніва радзіла.
 
Каб твая дачка дзеці вадзіла.
 
Каб вашыя дзеці ў каляду хадзілі.
 
Каб іх паважалі і каляду давалі. Вас з Калядамі вітаем, Шчасця, радасці жадаем, А вы здаровы бывайце Ды праз год нас чакайце.
 
На развітанне спяваецца песня «Пашла Каляда...».
 
Стрымана J = 80
 
Паш ла Каляда, ка_ля_ду_ю_чы. Ой, Ка ля_да, Ка_ ля_дзі_ца!
 
Пашла Каляда, калядуючы.
 
Ой, Каляда, Калядзіца!*
 
А за ёю хлопчык, да й жабруючы, Пашла Каляда па лесу, лесу, Рассыпала каляду па верасу.
 
А вы, дзевачкі, да й не гуляйце, Йдзіце каляду да й сабірайце.
 
Творы для сцэнарыя выкарыстаны з кніг: Беларускія народныя песні ў чатырох тамах. Т. 3. Запіс Р. Шырмы. Мн.. 1962; Вянок беларускіх народных песень /Склад. У.І. Раговіч. Мн., 1988; Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць /Уклад. В.А. Захарава, Р.М. Кавалева, В.Д. Лінвінка. Мн., 1989; Беларускі фальклору сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць /Уклад. В.Д. Ліцвінка. Мн., 1995.
 
Алег Аляхновіч, Пятро Гуд
 
* Прыпеў «Ой, Каляда, Калядзіца!» паўтараецца пасля кожнага радка.
 
 ПЕСНІ
 
Добры вечар добрым людзям!
 
Доб_ры ве_чар лоб рым лю_дзям! Ці дома, до_ма сам га_спа_дар? uUji
 
А я ба_чу, што ён до_ ма, ся_дзіць са_ бе ка_ ле ста_ ла.
 
 
 
 
Е
 
 
 
 
Добры вечар добрым людзям! Ці дома, дома сам гаспадар? А я бачу, што ён дома, Сядзіць сабе кале стала. На ім шапка пуховая, На ім кажух бабровенькі.
 
(Мінская вобл. С. 118—119. Зап. Кутырова ў 1984 г. у в. Лешніца Бярэзінскага р-на ад Піскун В.В., 1900 г. н.)
 
Добры вечар, шчодры вечар
 
вельмі скора d=126
 
До_бры ве_ чар.
 
•_дры ве_ чар,
 
лю_дзям на ўвесь вечар!
 
Добры вечар, шчодры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар!*.
 
— А ці дома пані твая?
 
А я бачу, яна дома.
 
— Яна дома не гуляе, Піражочкі рашчыняе!
 
— А ці дома пан гаспадар?
 
А я бачу, што ён дома.
 
Што ён дома не гуляе, Чалядоньку даглядае!
 
На ём шуба шубалёва, Прычаплёна каліточка.
 
А ў калітцы, у той новай, Усім госцям па златому.
 
Добры вечар, шчодры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар!
 
(Вянок. С. 35. Зап. у 1961 г. у г. Століне Брэсцкай вобл. ад
 
В.П. Мельнік, 1942 г.н.)
 
А ў ляску, ляску на жоўтым пяску...
 
А ў ляску, ляску на жоўтым пяску, Святы вечар!**
 
Пава лятала, пер’е раняла.
 
Млода дзевачка пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала. 3 рукаўка брала, вяночак віла. Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак.
 
* ІІрыпеў «Добры вечар...» гіаўтараецца пасля кожнай страфы.
 
** Прыпеў «Святы вечар!» паўтараецца пасля кожнага радка.
 
(Го.мельская вобл. С. 28. Зап. Т. Рослава ў 1984 г. у в. Роўкавічы Чачэрскага р-на ад Трушковай Т, 1925 г.н.)
 
Ой, там пад шчадром Васілька з канём...
 
Скора 132
 
J J IP
 
Ва_ сіль_ ка з ка_ нем,
 
Ой, там пад шчад_ ром
 
ой, грай, мо_ рэ.
 
 
 
 
j II
 
ра_ луй_ ся, зем_ ле!
 
Ой, там пад шчадром Васілька з канём, Ой, грай, морэ, радуйся, земле!* На кані сядзіць, дудачку дзяржыць, У дудачку грае, слышна спевае. Прыйшла да яго матушка яго:
 
— Ой, сынку, сынку, хто ж цябе навучыў, Хто ж цябе навучыў у дудачку граці, У дудачку граці, слышна спеваці?
 
— To ж была ў караля адная дачка, Яна ж мяне навучыла ў дудачку граці, У дудачку граці, слышна спеваці.
 
(Гомельская вобл. С. 34. Зап. В. Захарава ў 1983 г. у в. Славінск Петрыкаўскага р-на ад групы жанчын.)
 
Ну-ну-ну, каза...
 
* Прыпеў «Ой, грай, морэ, радуйся, землс!» паўтараецца пасля кожнага радка.
 
Ну-ну-ну, каза, Ну-ну, белая, Паварочайся Да на гужочках. Дзе каза хвастом — Там жыта кусгом, Дзе каза рагамі — Там жыта стагамі. А у том жыцця Перап’ёліца Гуляла з дзецьмі — Люба глядзеці. Ой, дзеці, дзеці, Дзе вас падзеці? Й у тоя сяло, Й у Залужжайка? Да й у том сяле Да й і два стралцы Хацелі нашу козку Забіці.
 
Наша козачка Дагадалася Да й у пер’яйка Захавалася. А Іваніха- Балабаніха Нашага казла He падарыла. Нашаму казлу Німножка трэба: Сем печ перапеч, Рэшата аўса, Наверх кілбаса I кусок сала, Каб каза ўстала, 1 капа грэчкі На вярэячкі.
 
(Мінская вобл. С. 73. Зап. С. Крыловіч у в. Залужжа Стпарадарож- скага р-на ад В.А. Гланыш, 1920 г.н.)
 
Ой, учоры з вечоры...
 
Ой, учоры з вечоры*, С паднябескага неба.
 
С паднябескага неба Прыйшла к нам навіна.
 
Прыйшла к нам навіна: Родзіць панна сына.
 
Родзіць панна сына, Родзіць раджонаго.
 
Родзіць раджонаго, Езуса мілого.
 
* Першы ралок кожнай страфы паўтараецца.
 
Небеса растварылісь, Тры анёлачкі явілісь.
 
Тры анёлачкі явілісь. — Пастушкі вы мілы!
 
Пастушкі вы мілы, Небеса растварылі.
 
(Мінская вобл. С. 45. Зап. I. Нікановіч, Н. Чальцова ў 1987 г. у в.
 
Морач Клецкага р-на ад І.Я. Рамашкі, 1911 г.н.)
 
Ой, ў ляску, ў ляску на жоўтум пяску...
 
Ой, ў ляску. ў ляску на жоўтум пяску, Святы вечар, на жоўтум пяску!
 
Пчолачкі гудуць, цэркаў будуюць.
 
Святы вечар, цэркаў будуюць!
 
Да збудавалі з трыма й акнамі, Святы вечар, з трыма й акнамі!
 
Ў первае й акно зорачка свеціць, Святы вечар, зорачка свеціць!
 
У другое акно месяц узойдзе, Святы вечар, месячык узойдзе!
 
Ў трэцяе акно сонейко грэе, Святы вечар, сонейко грэе!
 
Зорачка ўзойдзе — светленько будзе, Святы вечар, светленько будзе!
 
Месяц узойдзе — відненько будзе, Святы вечар, відненько будзе!
 
Сонейко ўзойдзе — цёпленько будзе, Святы вечар, цёпленько будзе!
 
(Мінская вобл. С. 17. Зап. У. Раговіч у 1984 г. ад В.М. Тройніч, 1914 г. н.)
 
Ой, ну-ну, казёл, паварочайся...
 
Умерана, з рухамсІ=іО4
 
Ой. ну-ну, казёл. паварочайся, на_верх кіл_ ба_ са!
 
Ой, ну-ну, казёл, паварочайся, To на сей бачок, To на тэй бачок, To на рожачкі, To на ножачкі.
 
Нашаму казлу Hi многа трэба: Сем печ перапеч, Рэшато аўса. Наверх кілбцса!
 
(Мінская вобл. С. 129. Зап. У Раговіч у 1987 г. у в. Мелькавічы Салігорскага р-на ад Л.І. Герасіменкі, 1928 г. н.)
 
Йшлі Каляды увечары, Ой, люлі, люлі, ўвечары!* Няслі ігры ў рэшаце, Каму-ігры знадабны? Саўку ігры знадабны, Сонца жаніць Бог вяліць, Дочку аддаваць, ох, ці мне?
 
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага р-на Мін- скай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
 
Тыдзень, тыдзень да Каляд
 
Тыдзень, тыдзень да Каляд, да Каляд, Парабачак таму рад, таму рад. Вось табе, пане, і хамут і дуга, Цяпер я ўжо не твая слуга. Вось табе, пане, твая дужачка, Цяпер я не твая служачка.
 
Як пайду я па лясу, лясу, Заработак я да дому занясу. Заработак я да дому занясу, Спячэ жонка каўбасу, каўбасу. Спячэ жонка каўбасу, каўбасу, Адсвяткуем Каляду, Каляду.
 
{Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г. п. Рудзенску Пухавіцкага р-на Мін- скай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
 
* Прыпеў «Ой, люлі, люлі» паўтараецца з другой паловай кожнага наступнага радка.
 
Кавалёўна
 
Ой. рана, рана Кавалёўна ўстала. Святы вечар добрым людзям!* Кавалёўна ўстала, кавалёў будзіла: — Устаньце, кавалі, куйце тапары, Куйце тапары, масціце масты, Масціце масты, забівайце гвазды, А па тым масту Кавалёўна йшла, Кавалёўна йшла ды пер'е нясла, Яна пер'е нясла на падушачцы, На падушачцы. для дачушачкі.
 
Прыйшлі Каляды, будзем іграць вяселле.
 
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага р-на Мін- скай вобл. ад М.А.Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Азяхновіча.
 
Каляда, Каляда, дай, баба, пірага!
 
Каляда, Каляда, дай, баба, пірага!
 
А калі не дасі, вазьму вала за para.
 
Выведу за парог, выкручу правы рог.
 
Буду ў рог трубіці, каб скупых рашчодрыці.
 
Дай, баба, пірага!
 
* Прыпеу «Святы вечар добрым людзям!» паўіараеіша пасля кожнага радка.
 
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага р-на Мін- скай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
 
Зімачка мая
 
Зімачка мая сцюдзёненькая. Эй!
 
He змарозь мяне, з паходу йдучы.
 
3 паходу йдучы, каня ведучы. Эй! 3 паходу йдучы, каня ведучы.
 
А ў майго каня косы плятуцца. Эй’ За мяне младу, ой, хлопцы б’юцца. Ой, вы, хлопчыкі, вы не біцеся. Эй! Выйдзіце на двор, памірыцеся.
 
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага р-на Мін- скай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву і апрацоўка А. Аляхновіча.
 
 ГУСІНАЕ СВЯТА
 
Апанасся, Гусёўнік — 31 (18 па ст.ст.) студзеня.
 
Народныя павер’і пра гусей
 
У дзень, калі гуску садзяць на гняздо, нельга пячы ў доме ні хлеба, ні пірагоў, ні бліноў, а таксама нельга смажыць бульбы, бо можна запячы гусіныя яйкі, і з іх не выведуцца гусяняты.
 
Свойскія гусі будуць больш жвавыя і рухавыя, калі ў гняздо да гусі пакласці жменьку саломы ці сена, тройчы падкінутага ўгору ўслед за дзікімі гусямі. калі іх упершыню ўбачылі ўвесну ў небе.
 
Добраму вываду гусянят вельмі дапаможа зямля з-пад правай нагі, узятая ўвесну, як першы раз убачыш у небе дзікіх гусей; гэтаю зямлёю трэба злёгку патрусіць выседжваемыя яйкі.
 
Свойскія гусі добра павядуцца. калі да іх далучыцца дзікая гусь і асвоіцца настолькі, што пачне заходзіць на двор ці ў гумно. (...)
 
Гусянят, якія толькі што вылупіліся, трэба падкурыць парахавым дымам і прасадзіць праз стары абруч: такіх гусянят не крануць вароны, коршакі, ваўкі і лісіцы.
 
(Нікіфароўскі, 1897. С. 174.)
 
Птушыным мясам сяляне звычайна не карыстаюцца, выключаючы толькі тыя выпадкі, дзе таго патрабуе ўстаноўлены здаўна рэлігійны абрад. Так. напрыклад, на засеўкі і дасеўкі жыта яны да абеда абавяз- кова зарэжуць пеўня ці гусака. Акрамя падобных выпадкаў нашы ся- ляне ні за што не возьмуцца іх зарэзаць, нават у час сур’ёзнай хваробы каго-небудзь з членаў сям’і.
 
(Шэйн, 1902.)
 
Прадказанне надвор’я па паводзінах гусей
 
Калі гусі лопаюць крыламі, пераходзячы праз мост, і наогул спра- буюць ляцець. калі варочаюцца дадому, на другі дзень трэба чакаць пераважна добрага надвор’я.
 
Калі ўвосень гусі хаваюць дзюбы пад крылы. то на наступны дзень трэба чакаць марозу.
 
Гусі куляюцца ў вадзе і гуляюць у ёй перад надыходам добрага надвор’я.
 
Калі гусі купаюцца ў снезе і крычаць у марозны дзень, назаўтра будзе адліга.
 
ГТерад надыходам марозу гусі стаяць на адной назе, завярнуўшы галаву пад крыло.
 
Калі свойскія гусі дружна статкам падлятаюць у канцы лета, зна- чыць. чакаецца ранняя восень і зіма.
 
(Нікіфароўскі, 1897. С. 174—175.)
 
Прыкметы і павер’і
 
Калі грыміць, то трэба ўкінуць у печ ільну, запаліць і пакурыць грамнічнаю свечкаю, потым выкінуць на двор хлебную лапату (Слуцкі п.).
 
(Шэйн. 1902. С. 343.)
 
Град як ідзе, дак тую лапату вазьмі, вунесь хлеба і з соллю, вунесь на гарунчык. палож; стрэнеш яго з хлебам-соллю, дак ён (град) зні- маецца {Мазырскі р-н).
 
Выносілі з дома хлебную лапату; ставілі каля парога, ручкай уніз, запальвалі грамнічную свечку (Маларыцкі р-н).
 
(Талстыя. 1982. С. 55—56.)
 
Ёсць звычай у час навальніцы запальваць грамнічную свечку, якую ставяць на покуці.
 
(Булгакоўскі. 1890. С. 187.)
 
Падчас буры звычайна запальваюць асвечаную свечку перад абра- зом апекуна вёскі ці святога Іллі і чытаюць адпаведныя малітвы, але не з мэтаю непасрэдна адвесці перуна, а супраць д’ябла, які, уцякаючы ад перуновай стралы, можа схавацца ў хаце і падвесці гаспадара і сям'ю да згубы ў момант расправы Іллі з нячыстай сілаю... Небяспечна таксама думаць пра чорта... У часе буры няможна біцца, бо хаця да- мавік сядзіць у гэты час у піўніцы, аднак, справакаваны. выйдзе са сховішча і, умяшаўшыся ў інтрыгі, не зважаючы на тое, што святы Ілля спагадліва ставіцца да яго, можна аказацца ўзятым на прыцэл як звычайны д’ябал.
 
(Пяткевіч, 1938. С. 17.)
 
Загадкі пра гусей
 
На лапатках ходзіць, рогам траву есць.
 
На лапатках ходзіць, носам есць.
 
Белая, як снег, пузатая, як мех, на лапатах ходзіць, рогам есць.
 
Белая, як снег, напіханая, як мех, лапатамі ходзіць, рогам есць.
 
Белы, як снег, надуўся, як мех, гагоча, рагоча, як жарабок.
 
Выйдзе на поле, надзьмецца, як мех, заржэ па-конску, залапоча не па-польску.
 
Сама пані пышна, на лапатах выйшла, рогам воду піла. Па-грэчаску гаворыць, на лапатах ходзіць, ражком есць. Шыдла-матавідла па-французску гаварыла, па-нямецку закідала, рогам траву ела.
 
Шардзюрыла-бардзюрыла па-нямецку гаварыла, рогам траву ела. Ішла бадзіла, па хаце хадзіла, па-нямецку гаварыла, носам траву касіла.
 
Стаіць бык на ляду і п’е рогам ваду.
 
У вадзе купаўся, ды сухім застаўся.
 
Цэлы дзень у рэчцы купаецца, а на бераг выйдзе сухенькі. Жоўтае родзя, на лапатках ходзя.
 
(Загадкі. С. 156.)
 
 Гусары
 
(танец)
 
«Гусары» «Гусарыкі» — традыцыйны танец, блізкі да карагода, які імітаваў рух гусей за сваім важаком. Зафіксаваны ў асноўным у Ма- гілёўскай вобласці. Рухаючыся адна за адной, узяўшыся за рукі, жан- чыны пяюць:
 
Пасля таго, як круг абыдзены, дзве апошнія жанчыны падымаюць
 
рукі ўгару і ўтвараюць «вароты», у якія ланцужком праходзяць усе на
 
чале з завадзілай. Потым «вароты» ўтварае перадапошняя пара, а жан- чыны апошняй пары, не раз’ядноўваючы рук з перадапошняй, апус- каюць рукі і становяцца тварам адна да адной. Ланцужок дзяўчат ны- рае цяпер пад рукі перадапошняй пары і працягвае рух па крузе. Нас- тупныя вароты стварае ўжо трэцяя ад канца пара, і таксама, не раз'ядноўваючы рук з усімі астатнімі, жанчыны гэтай пары павароч- ваюцца тварам адна да адной. Калі ўсе пары пабудуць «варотамі», удзельніцы карагода ўтвараюць два паралельныя рады з пераплецены- мі крыж-накрыж рукамі.
 
Потым калона пачынае павольна паварочвацца вакол сваёй восі і вяртаецца ў зыходнае становішча. Уся гэтая фігура танца ідзе пад нас- тупную песню:
 
Люблю тое жыта жаць,
 
Дзе бальшыя кветкі, Люблю таго кавалера, Што носіць канфеткі.
 
Калі фігура не паспявае закончыцца разам з тэкстам, асобныя куп- леты паўтараюцца ўдзельнікамі да таго часу, пакуль харэаграфічны ма- люнак не завершыцца. У апошняй фігуры той, хто заводзіць карагод, пачынае раскручваць танцораў, ныраючы ў «вароты» ў адваротным парадку. Карагод канчаецца, калі ўсе становяцца ў агульны круг.
 
У другім варыянце «Гусарыкаў» хлапец (гусарык) «набіраў» кара- год, узяўшы за руку першую ўдзельніцу, якая выбірала і вяла за сабою другую, другая — трэцюю і г.д. За вядучым выстройваецца, такім чы- нам, доўгая чарада жанчын, вырабляючы кругі, васьмёркі, зігзагі і ін- шыя малюнкі, якія падказвала фантазія. У канцы карагода «гусарык» заплятаў усіх, па чарзе ныраючы ў «варотцы», што стварала апошняя пара, потым перадапошняя і г.д. Удзельнікі выстройваліся адзін за ад- ным у ланцуг, пры гэтым правая рука, сагнутая ў локці, аказвалася на сваім левым плячы, а левая, выцягнутая ўперад, злучалася з правай рукой партнёра, які стаяў наперадзе. Усе пелі:
 
 Гусачок
 
(танец)
 
«Гусачок» — традыцыйны танец, блізкі да карагода. Танцоры па- казваюць рухі гусей за важаком. Адсюль — нетаропкі, уперавалку з боку на бок крок, паляпванне рукамі, як крыламі, па бёдрах, звілістыя лініі, спіралі ў малюнку. У Магілёўскай вобласці танец суправаджа- ецца прыпеўкамі:
 
Гэй, гэй, гусачок, Чы харошы каснічок? Гэр, гэр, гуска, Чы хароша хустка?
 
Заканчваецца прыпеўка наступным чынам:
 
Ся_дзі, ся_дзі, гу_ са_ чок, да вы_вя_дзі гус_ ку...
 
Тра- ля-ля- ля, тра-ля- ля, ля- ля, ля- ля, ля- ля.
 
Адзін з варыянтаў танца ў Брэсцкай вобласці такі. Выканаўцы ста- навіліся ў дзве лініі адна супраць другой. Танцоры кожнай лініі па чарзе некалькі разоў запар прабягалі пад злучанымі і паднятымі ўгару рукамі другой лініі, затым «змейкай» паміж выканаўцамі і вярталіся на сваё месца.
 
Пасля таго абедзве лініі злучалі з аднаго боку рукі, зрабіўшы доўгі ланцуг. Адзін выканаўца з якога-небудзь боку пачынаў прабягаць пад рукамі астатніх змейкай, і ўсе, не раздымаючы рук, беглі за ім. Аб- бегшы ўсіх, першы рухаўся крыху наперад і пачынаў закручваць «змейку» ў другі бок.
 
У другім варыянце «Гусачка» танцавалі па трое: узяўшыся за рукі і не раздымаючы іх у час руху, ныралі адзін аднаму пад рукі. Затым ланцужком ішлі па крузе з'а «гусачком», закручваючы ланцужок у ту- гую спіраль. Калі спіраль скручвалася, нечакана з каўша вылівалася вада. і танцоры з віскатам разбягаліся. Асноўным рухам быў просты. рытмізаваны крок.
 
Іншы раз кожнага з танцораў абыходзілі адразу двое салістаў, вы- конваючы фігуру «шэн» і рухаючыся насустрач адзін аднаму.
 
Шырокую вядомасць набылі шматлікія гульні пад назвамі «Гусі», «Гусі і воўк», у якіх «воўк» лавіў «гусей», а яны ад яго ўцякалі.
 
 Каршун і качкі
 
(гульня)
 
Гульцы выбіраюць «каршуна» і «матку». Пасля становяцца ў рад ззаду «маткі», моцна трымаючыся адзін за аднаго. Каршун сядае на зямлю і капае трэскай ямку, а «матка», ідучы са сваім хвастом навокал «каршуна», пытаецца:
 
— Каршун, каршун, што ты робіш?
 
— Ямку капаю.
 
— Нашто табе ямка?
 
— Каменьчыкі шукаю.
 
— Нашто табе каменьчыкі?
 
— Іголачкі вайстрыць.
 
— Нашто табе іголачкі?
 
— Мяшочкі шыць.
 
— Нашто табе мяшочкі?
 
— Каменьчыкі збіраць.
 
— Нашто табе каменьчыкі?
 
— Тваім дзеткам зубкі выбіваць.
 
Пасля гэтых слоў «каршун» кідаецца лавіць апошняга ў хвасце. «Матка», расставіўшы рукі, забягае наперад «каршуну», увесь хвост падаецца за «маткай». Ухапіць другую «качку», а не заднюю «каршун» не мае права. Гульня ідзе, пакуль «каршун» не адарве ад «маткі» ўсіх «качак».
 
(Сахараў, 1936. С. 61—62.)
 
 Гусар
 
(гульня)
 
Гулялі вясною на святах юнакі і дзяўчаты. Колькасць удзельнікаў 20— 40 чалавек. Яны выбіралі вядучага — гусара і, трымаючыся за рукі, выстройваліся за ім у адзін ланцуп Гусар вёў яго па крузе, закручваў у спіраль. У гэты час усе спявалі:
 
Гусар, гусар малады,
 
He бяры мяне за лічанька рукой: Mae лічанька загарыстае, Мая маменька здагадлівая.
 
Загадае й адгадвае сама,
 
Чаго ў донькі загарэлася ліцо: Ці ад мёду, ці ад гарэлачцы, Ці ад тыя палыновачцы.
 
Калі ланцуг закручваўся. гусар раскручваў яго, праходзячы пад ру- камі гуляючых і паступова паскараючы крок. Калі ланцуг разрываўся, спяванне прыпынялася і ўсе гаварылі вінаватым: «Сем год нежанатаму быць!» або (калі віноўная — дзяўчына); «Сем год у дзеўках сядзець!» Пасля гэтага ланцуг злучаўся і пачынаўся рух. Гульня заканчвалася, калі ланцуг выцягваўся ў адну лінію.
 
(Вількін, 1970. С. 177. Зап. у в. Рыскава Рагачоўскага р-на Гомель- скай вобл. ад П.А. Талкачова, 1880 г.н.)
 
 СВЯТА СВЕЧКІ
 
Грамніцы (Стрэчанне) —2 лютага ў католікаў, 15 лютага ў права- слаўных.
 
Свята Свечкі. сямейная ці найбольш грамадская вечарына ў гонар васковай свечкі, прымеркаваная да пэўнага царкоўнага свята. Вядома і пад іншымі назвамі: «Братчына», «Свяча», «Гулянне свячэй», «Свята Святла», «Міраносіцкая Свечка», а таксама «Юр’еўшчына», «Мікольшчына», «Хролаўшчына», «Пакроўшчына», «Міхалаўшчына» і інш. На Беларусі часцей адзначалі Васільеўскую (14 студзеня), Юр’еўскую (6 мая), Мікольскую (22 мая і 19 снежня), Прадцечанскую (7 ліпеня), Петрапаўлаўскую (12 ліпеня), Ільінскую (2 жніўня), Глеба- барысаўскую (6 жніўня), Успенскую (28 жніўня), Спасаўскую (29 жніўня), Хролаўскую (31 жніўня), Малапрачысценскую (21 верасня), Пакроўскую (14 кастрычніка), Кузьмадзямянскую (14 лістапада), Міхайлаўскую (21 лістапада) свечкі. Акрамя таго, жанчыны асобна святкавалі дні, прысвечаныя іх апекунам, — Міраносіцкую Свечку, ці Міраносцы (трэцяя нядзеля ад Вялікадня), у гонар святых жонак Міраносіц («На Міраносця п'яныі бабы цігаюць адна адну за валосця» — Смаленшчына), Екацярынінскую Свечку (7 снежня), Варварынскую Свечку (17 снежня) — «Варвара верацёнамі замучана».
 
У вялікіх населеных пунктах існавала некалькі брацтваў, створаных на рэлігійна-народнай і прафесійнай асновах. Так, вядома, што каталіцкае брацтва ў Вільні ўзнікла ў XV ст. па ўзору заходніх, дзе яны існавалі з XI—XII стст. Там жа праваслаўнае Траецкае брацтва ўзнікла ў 1584 г., у XVII ст. — Святадухаўскае. У 1613 г. згадваецца ў Вільні і дзейнасць Траецкага уніяцкага брацтва. Некаторыя брайтвы аб’ядноўваліся ў арцыбрацтвы (архібрацтвы). У Рэчы Паспалітай узнікла каталіцкае арцыбрацтва святой Ганны Ягелонкі, сябрам якога быў нават польскі кароль Жыгімонт III Ваза і інш. У брацтваў былі значныя фінансавыя сродкі ад складак і ахвяраванняў, якія адпускаліся на культуру, асвету, кнігадрукаванне, ахову здароўя і г.д. Некаторыя
 
братчыкі Вільні акрамя свайго ўваходзілі ў «панскае і бурмістраўскае брацтвы», якія матэрыяльна падрыхтавалі дзейнасць Ф. Скарыны, a таксама з'яўляліся сябрамі мядовых брацтваў, дзе праводзілі Свяда Свечкі (пілі мёд). Мядовыя (ці свячныя) брацтвы карысталіся прыві- леямі караля на бяспошлінную пчалаводную дзейнасць дзеля правя- дзення адпаведнага гадавога свята і грамадскай дабрачыннасці. Таму часта пад шыльдай такіх таварыстваў на самай справе былі брацтвы розных рамеснікаў і майстроў, прадпрымальнікаў і купцоў. Такіх брац- тваў у адным населеным пункце было некалькі, і кожнае мела свайго святога апекуна.
 
Традыцыі Свята Свечкі ідуць са старажытнасці. Яны паступова аб- расталі новымі рысамі. Па апісаннях XIX ст., святкаванні праходзілі наступным чынам. Напачатку ў святара браўся агарак свечкі і да яго на працягу года братчыкамі дадаваўся воск. Відавочцы сведчаць. што праз чатыры гады свечкі ўжо маглі важыць да 2 пудоў. Тады пакідалі невялікі верх яе, а астатак прадавалі ці ахвяравалі.
 
На адпаведнае свята запрашаўся святар у хату таго братчыка, у каго цэлы год стаяла свечка ў лубцы (кошыку) з жытам, прыходзілі суседзі. Запаліўшы свячу, чыталі малебен аб здароўі прысутных. Затым пра- водзіўся абрад «перапівання свечкі». Прысутныя тройчы па крузе пе- радавалі адзін аднаму браціну (раней гэта была спецыяльная вялікая пасудзіна. часам з благародных металаў, інкруставаная самацветамі), з якой адпівалі медавуху (медуніцу), пазней — піва, гарэлку. Гаспадар хаты са свечкаю і абразом. яго жонка з хлебам у рэшаце тройчы абы- ходзілі стол, маліліся і прыходзілі да двара чарговага братчыка. Ля варот іх сустракалі з хлебам-соллю пасля трохразовых узаемных пак- лонаў, прымалі свячу новыя гаспадары. У хаце святар чытаў акафіст адпаведнаму святому, усе маліліся, частаваліся.
 
Духоўныя вершы і псалмы спявалі «старцы» — жабракі, сляпыя. кульгавыя.
 
Далей без святара на другі, a то і трэці дзень праводзіліся паганскія абрады і забавы. што не ўхваляліся царквою. На ўсеагульным гулянні і вяселлі спяваліся песні, былі музыка, скокі. забавы. У Гомельскім павеце на Мікольшчыну праводзілася тэатральна-маскарадная забава «Салоха». Удзельнікі яе апраналіся ў варажбітак і цыганоў. што захо- дзілі на гулянне з песнямі. варажбою і смяшылі прысутных. У песні «Як у майго бацюшкі залаты вароты...» апавядаецца пра «прыўдалага маладца», што мае глыбокі старажытны сэнс:
 
...Ен па судзёнышку паходжывае, Каліну стралу пацягівае.
 
Сам страле наказывае:
 
— Што ляці, ляці, каляная страла,
 
Што убі, убі, страла, ясна сокала на вылеці, Добра моладца — на выездзе, Серу вуціцу — ва крутым беразе, Красну дзевіцу — на высокам цераме.
 
Красна дзевіца — нявеста мая.
 
У Любавіцкай воласці Магілёўскага павета зафіксаваны песні, прысвечаныя святому Міколу, якому дзякуюць, што ён
 
На коніку паехаў, Хлеба-солі засылаў, Усякія пашніцы I ярыя пшаніцы.
 
У новага гаспадара свячы наадварот прасілі да сябе святога: «Што б ты ў мяне гадуваў, на коніку паязджаў, хлеба-солі засылаў».
 
Таксама цікавая і развітая традыцыя захавалася ў адзначэнні Бага- родзіцкай Свячы (21 верасня), ці Багача, старадаўняга свята заканчэння ўборкі зерневых, водгук язычніцкага ўшанавання земляробчага культу Дажджбога, бажаства цяпла, урадлівасці і дастатку.
 
У савецкі перыяд даследчыкі амаль не ўдзялялі ўвагу Святу Свячы, таму што яно найбольш ахрысціянілася, хаця шэраг апісанняў яго змяшчаўся ў «Матэрыялах...» (т. 3. 1902 г.) П. Шэйна, працах У. Даб- равольскага, А. Багдановіча і інш. I вельмі рана энцыклапедыі і ма- награфіі забыліся пра гэта святкаванне (канец XIX стагоддзя), яно ў жывым бытаванні ў асобных мясцовасцях захавалася да новага бела- рускага адраджэння.
 
Алесь Лозка
 
 Грамніцы
 
Першае большае свята пасля Калядаў было Грамніцы (святкуецца 2 лютага). Свята гэтае, паводле царкоўнай тэрміналёгіі, называлася інакш, а менавіта: у праваслаўных — Сустрэча Хрыста, у скарочанні «Сустрэча», а ў католікаў — Божае Маці Грамнічнай. Пэўна з гэтай прычыны й праваслаўныя пачалі называць яго Грамніцы.
 
На Грамніцы як у цэрквах, так і ў касцёлах пасвячалі свечкі, называныя таксама грамнічнымі. Гэтыя свечкі вельмі часта ўжываліся ў сямейным і гаспадарчым жыцці абодвух веравызнанняў. У першую чаргу іх давалі ў руку ўміраючым. Імі благаслаўлялі сыноў і дачок да шлюбу, сыноў, якія ішлі ў салдаты, або наагул сяброў сям’і, якія вы- біраліся ў далейшае падарожжа, таксама першакласнікаў ці выганяючы жывёлу першы раз на пашу. Запальвалі іх таксама ў часе бураў з пе- рунамі. У час пажару абыходзілі з запаленай свечкай навакол гарэўшай будыніны, веручы, што пасля гэтага агонь ня будзе пашырацца далей.
 
Прынёсшы гэтыя свечкі са святыні, бацька запальваў адну з іх і, памаліўшыся, браў у пальцы кончыкі валасоў усіх сяброў сям’і ды крышачку падсмальваў іх, «каб не балелі галовы». Таксама закурваў дымам гэтай жа свечкі знак крыжа на вушаках хаты ды іншых пабу- доваў, каб у будучыні ўсцерагчы іх ад агню.
 
На час між Вадохрышчам і Грамніцамі выпадалі найбольшыя ма- разы, а таксама «воўчыя красы», гэта значыць, калі ваўкі збіраліся ў
 
стады вакол ваўчыцы й часамі ставаліся небяспечнымі для падарож- ных, асабліва калі яны ехалі праз лес уначы. Ваўкі таксама часта рабілі шкоду, падкопваючыся пад сцены аўчарняў. Таму што на Дзісненшчы- не было шмат лясоў, дык, выйшаўшы ноччу за вёску, можна было пачуць, няраз нават з некалькіх бакоў, выццё ваўкоў. Дзеля гэтага жар- там называлі іх «зімовымі салаўямі». Або калі хтосьці, не маючы ні голасу ні слуху, намагаўся спяваць, дык аб ім казалі, што «ён спявае, як воўк на Грамніцы». Аб гэтым свяце злажылася вядомая народная пагаворка: «Грамніцы для людзей — хлеба палавіцы, а для скаціны— сена траціна». Гэта мела значыць, што да наступных жніваў засталося яшчэ столькі сама часу, як мінула ад старых, а да таго часу, калі жывёла пойдзе ў поле, заставалася адна траціна. Таксама людзі верылі, што калі на Грамніцы з-пад капіжа (з кропляў, якія сцякаюць са страхі ад растаўшага снегу) нап’ецца певень, дык на Саракі (9 сакавіка) хо- піць і для вала. Гэтая прымета азначала, што будзе хуткае прадвесне, а за ім і вясна.
 
(Стома.)
 
 Прасвятлі нас, Грамаўніца!
 
... Бог запальвае на Бацькаўшчыне нашай грамнічную свечку — раздзьмухвае прасветлую, прачыстую, першасную любоў. Зварухнула- ся ў свеце белым на Грамніцы шчодрае, велічнае, гордае святло Сус- ветнае Душы, каб распачаць несалодны пакутны шлях да згарання- расставання ў любові. Развінуліся ахоўныя крылы Перунова агню, на цэлы год у сэрцы і ў хаты, у гнёзды нашыя радзімныя любоў засяля- ючы, дабрыню і спагаду-літасць засяваючы. Асвяцім жа і мы танюткія свечкі, што гавораць з Усявышнім, грамнічнаю гаючаю сілаю-моцаю. Выпалім жа і мы абярожныя крыжы-знакі на покуці ды пад столлю. А надарыцца ў дамах нашых шчасце-вяселлейка ці народзіны, прыйдзе нечакана-гаротна смерць — свечкі грамнічныя сустрэнуць новага ча- лавека, новую сям'ю і правядуць на пуцявіну павяртальную нябожчыка ў неба. Раскалышуць грамнічныя свечкі лагоднае праменнае святло ад сёння да заўтра, ад сумніву нашага ды адчаю на ласкавае ўлонне ад- раджальнае, магутнае, прасвятляльнае любові-заслоны ад варажнечы, заступніцтва ад здрады.
 
Абудзіліся старавечныя ўмудрэлыя званы. Узвышэла маладое сон- ца. Прастуе сцяжына нашая да еднасці — распаліць агонь, у імя заўтрашняе светлыні. Асвячайма ж сутарэнні свядомасці нашае, пры- цемкі памяці нашае гістарычнае, закуткі-сховы прыроднае, прабожае здатнасці нашае любіць, мілаваць, песціць — дзяцей, каханых, Радзі- му-спадчыну! Запалім жа грамнічныя свечкі ■— хай праб’е векавечны ток Перуновага святла нашую маўклівую цемрадзь вераю і думнасцю Купалы. Караткевіча. Багдановіча, Геніюш. Хай між імі, яснабачнымі ды літасцівымі, і намі, зняверанымі, разгарыцца святарны агонь любові — і злучацца рукі, думкі, радкі ў мост над прорваю бязладдзя...
 
(Хатэнка.)
 
На Грамніцы на святыя Зораў засевы густыя, Перунова-залатыя... Развію свягла ніты я — ушчадрую дні пустыя. За сабой спалю масты я — і вякоў звяду лісты я... Зачарпну жывой вады я: прачынайцеся ўсе тыя, хто абраў шляхі крутыя, — волі воі маладыя!
 
...Свечкі моляцца святыя. Стрэча. Стрэчанне ў Краіне — іскра Божая не згіне. не загасне, не астыне — ажыве ў святочным гімне. Дзён аджылых пілавінне, веры кволае націнне, і агні, як рабацінне, — знакі сонцавы ў хаціне, на сумётавай прасціне, на касмічнай пуцявіне...
 
Hi правіны, ні бязвінне свету ў бездань не абрыне... На святыя на Грамніцы як табе. мой Краю, спіцца? Што табе, народзе, сніцца ў неасвечанай цямніцы, над прамёрзлаю крыніцай, пад маўкліваю званіцай? А радно жыцця свіціцца — ад вятроў не затуліцца... Свечкі ўсходзяць у бажніцы. Бог-агонь укленчыў ніца, каб нанова нарадзіцца! Прасвятлі нас, Грамаўніца! Над зямлёю Грамаўніца — Перуновая жывіца. Варажбітка-чараўн і ца, дай любові прычасціцца, дай з сабою памірыцца! Хай імя тваё свяціцца!
 
Над зямлёю ноч святая ў вечнасць вераю ўрастае. ...Дня прачыстая багіня крыж узносіць з павуціння. Зараніца-берагіня хай Айчыну не пакіне! — замаўляюць Крэва й Вільня...
 
«Маці, як прыйдзе з цэрквы, свечку прынясе дадому, запаліць і пад- смалюе трошкі спераду, ззаду, справа і злева накрэст, шоб грому не баяліся; усіх падсмалюе і дае чы дочцы, чы мужыку і кажа: бяры і мяне падсмалюй» (Маларыцкі р-н).
 
(Талстыя. 1982. С. 64.)
 
Загадкі
 
Красненькі (ясненькі) петушок па жэрдачцы скача. (Агонь) Чырвоны конік па дрэве бяжыць. (Агонь)
 
Сядзіць чырвоненькі дзядок, ніхто яго не кране. (Агонь) Чырвонае, маленькае, хату згубіць. (Агонь)
 
На гару бягом, а з гары — ні з места. (Агонь на лучыне) На беленькай кладачцы чырвоны пявунок скача. (Агонь) Ідзе певень па кладцы, услед кладка гніе. (Агонь)
 
He тое грозна, што дзярэцца розна, ды тое страшна, што на канцы ясна. (Запаленая лучына)
 
Сама гола, а за пазухай сарочка. (Свечка)
 
Сам гол, а сарочку за пазухай дзяржыць. (Свечка)
 
(Загадкі.)
 
 Сучка
 
(гульня)
 
Найбольш азартнай была гульня ў «Сучку», у якой бралі ўдзел толь- кі хлопчыкі. На падворку ці ў полі гульбакі забівалі ў зямлю калок і прывязвалі да яго вяровачку метры на паўтара-два даўжынёю, але най- часцей карысталіся пугай. Вакол калка складалі кучу рэчаў: шапкі, ка- шулі, торбы і г. д. Верхавода гульні выбіралі «лёсаваннем». Гульня пачыналася з крыку: «Гарыць, падае, ратунку не мае, памагайце га- сіць». Гульбакі кідаліся ратаваць дабро з «полымя», а вартаўнік-вер- хавод, трымаючыся за вяровачку, ахоўваў яго. Калі вартаўніку ўдава- лася дакрануцца свабоднай рукою да каго-небудзь з хлопчыкаў, той станавіўся да «вогнішча» на змену. Калі гульбакі расцягвалі кучу да- рэшты, апошні вартаўнік мусіў бегчы ад калка да нейкага прызнача- нага месца, а астатнія калашмацілі яго тым, што ляжала ў кучы. Галоўным у гэтай гульні было паказаць свой спрыт і хуткасць.
 
(Улашчык.)
 
 Курылка
 
(гульня)
 
Падчас вечарніц на вёсцы даўней паміж іншымі гульнямі дзецюкі і дзеўкі гулялі ў «Курылку». Усе садзіліся ў кружок, запальвалі лучыну (курылку) і, перадаючы яе з рук у рукі, спявалі гэтакую песеньку:
 
Жыў недзе курылка, Жыў недзе курылка, Ды не памёр. Ай, якія ў курылкі Ножкі цэненькія, Душа караценькая!
 
He памры, курылка, He памры, курылка, Ды мне, маладзенькай, He прыказвай скакаці, Ды мне, прыгажэнькай, He змушай гуляці.
 
У гэтай гульні лучыну трэба было хутчэй перадаць суседу, каб не пагасла. У каго лучына пагасла, той павінен быў запяяць песню або танцаваць і пры гэтым даць нешта новае, чаго яшчэ ў гэты вечар не было. Калі хто з хлопцаў або дзяўчат не мог гэтага выканаць, таго каралі: хлопца дзеўкі білі пугай, дзяўчыну хлопцы білі паяскамі.
 
(Наша ніва, 1909. Зап. у 1908 г. Р. Зямкевіч са слоў старога дзеда з-пад Зембіна Мінскай губ.)
 
9. Зак. 5083.
 
 ДЗЕНЬ ВЛЎКАЛАКА
 
Вакулы — 19 (6 па ст. ст.) лютага.
 
 Як чалавек жыў ваўкалакам
 
Адзін раз гэтаксама да пабыў адзін чалавек трохі ваўкалакам, дак пасля ўжэ расказваў, як ён жыў. Дак казаў, што вельмі кепска на яду — усё сырое мяса, дах і які б, бывала, кажа, ні быў галодны, дак іншае падлы ані ў губу нават не возьмеш. Прыбяжыш, бывала, кажа, у грумаду авец ці ў быдла, дак тая, што трэба хватаць, каб была і найхудшая. дак стаіць такая пазорыстая*, сытая, аж свіціцца, здаецца, уся. Задушыць адну, здаецца, нясмачна, задушыць другую — усё шу- каеш смачнейшае, а яны ўсе роўныя; дак перадушыш гэтак многа ска- ціны, пойдзеш галодны. Раз, казаў, прыбягаў ён з ваўкамі на свой пад- ворак, і пачалі хапаць парасяты: дак ваўкі бяруць, што большае і леп- шае. а ён усё, што меншае і горшае, — неяк такі шкода свайго. Спаць лажыўся, казаў, разам з ваўкамі, але цёнгля за ветрам, каб сіверам не цягнула на ваўкоў, бо яны б яго разарвалі. Напаследку нек ужэ ён лёг проціў ветру. Прачнуўся ён, дак трашчыць яго шкура. Ён гэта барджэй усхваціўся, да дай божа ногі — у сяло! А ваўкі за ім. Ледзве-на-ледзве нек ён ускочыў у сені, кульнуўся цераз парог і зрабіўся чалавекам зноў. На гэты час у сенях было яго дзіця. Дак беднае, на ўсе сені калі нарабіла крыку: мама, воўк! Выбегла маці ў сені, адно ж стаіць там яе мужык. Чалавек той жыў яшчэ доўга. Нічога, быў сабе здаровы, толькі сподняя губа бьіла вельмі тоўстая.
 
(Дзе.мідовіч, 1896. С. 144—145. Зап. у Мінскай губ.)
 
Статная. відная.
 
 Чаму Панас стаўся ваўкалакам?
 
3 кожным няшчасце такое можа здарыцца, як то было з нашым Апанасам. Запрасілі сватам на вяселле, а чараўнік, Граўша, якога ён чаркай абышоў, па назласці перакінуў яго ў ваўкалака. I пабег наш Панас ваўкалакам у лес. Тры гады ваўкалачыў, а на чацвёрты ў чала- века абярнуўся. Вярнуўся ў вёску. пажыў-пажыў між людзей,дый кажа:
 
— He, тры гады я з ваўкамі ў стадзе жыў, па-воўчы выў, няшчы- расці ж я тамака не бачыў. Воўк злы, як галодны, а пад'еў — злосць уся ад сэрца адляжа. Лепш з ваўкамі ў стадзе, як з людзьмі ў грамадзе, бо людзі, чым болей маюць, тым болей жадаюць: другі-то і з бацькі ў дамоўцы звалок бы кашулю! Вочы вашы завідушчыя. рукі загра- бушчыя, сэрцы ж не знаюць меры ў хаценні.
 
I згробся дый пайшоў назад у лес і ўжо да канца свайго жыцця ваўкалачыў.
 
(Ластоўскі, 1956. С. 48.)
 
Гэй ты, воўчанька
 
— Гэй ты, воўчанька, Гэй ты, шэранькі, Што ты ў лесе жывеш, Пану чэсць не даеш?
 
— За што буду даваць, Няма ў чым зімаваць: Ані хатанькі, Ані буданькі.
 
За кусточкам сядзеў.
 
На свіначку глядзеў.
 
Хацеў свінку схапіць — Пачалі гаманіць.
 
(Грыневіч. С. 18. Зап. на Дрысеншчыне ad X. Стубайлавай.)
 
 Воўк
 
(гульня)
 
Гуляюць зімой і летам падлеткі 13—15 гадоў. Інвентар — «куля» (мячык, набітая сенам рукавіца, шапка і г. д.). Для гульні падбіраюць чым-небудзь абмежаваную пляцоўку дыяметрам 10—30 м і выбіраюць вадзячага — «ваўка». Астатнія гульцы — «паляўнічыя».
 
Адвольна рухаючыся па пляцоўцы, «паляўнічыя» перакідваюць адзін аднаму «кулю», стараючыся выбраць такую пазіцыю, каб папасці «воўку» ў спіну. Пападанне ў іншыя месцы цела не залічваецца. Той, хто «выб'е» «воўка», мяняецца з ім гульнёвай роляю. Калі «воўк» зло- віць «кулю» на ляту, ён мае права або «выбіць» аднаго з «паляўнічых», або закінуць «кулю» далей (у кусты, на дрэва. у сумёт і г. д.). Даста- ваць яе павінен «паляўнічы», пасля кідка якога «воўк» злавіў «кулю».
 
(Вількін, 1970. Зап. у г. п. Альберцін Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. ад Н. 3. Ляхаўскага, 1898 г. н.)
 
 Воўчы хвост
 
(гульня)
 
Усе дзяўчынкі ці хлопчыкі становяцца адно за другім. Пярэдняя называецца «пастушкай». другая выконвае ролю «ваўка». «Беражыце авец! — крычыць яна. — 51 воўк і іх з’ем!» «А я пастушка, якая табе перашкодзіць!» — адказвае «пастушка», загароджваючы яму дарогу. «Воўк» імкнецца злавіць дзяўчынак, якія стаяць на канцы. Але «пас- тушка» робіць такія хуткія рухі, а разам з ёю і хвост, ад чаго «ваўку» злавіць вельмі цяжка. Калі ён адну зловіць, то патрабуе ад яе фант і выключае яе з гульні. Але дзяўчынка, якая адчувае, што яе зловяць, можа збегчы ад «ваўка» на пачатак калоны. узяўшы на сябе ролю «пас- тушкі». «Воўк» у сваю чаргу павінен стаць у самы канец хваста. A дзяўчынка. што стаяла ўперадзе, займае месца «ваўка».
 
(ЦБ АН Літвы.)
 
 МАСЛЕШЦА
 
Маслены тыдзень (Масленка) — апошні тыдзень перад постам, восьмы тыдзень перад Вялікаднем.
 
 Валачыць калодку
 
(забава)
 
У панядзелак Сырнага, або Масленага, тыдня бабы збіраюцца «ва- лачыць калодку» — невялікую палку з прывязанай да яе чырвонай папругай. Яе са смехам і жартамі прывязваюць да нагі сустрэчнага халастога хлопца нібы ў пакаранне, што ён не ажаніўся ў Мясаед. Хло- пец павінен адкупіцца. Такі ж лёс за той учынак чакае і дзяўчат.
 
(Дабравольскі, 1914. С. 82.)
 
 Гойданка
 
(забава)
 
Як рэшткі масленічнай весялосці захаваўся звычай наладжваць у гэты дзень (на Уласа, чацвер Масленага тыдня. — Уклад.) «гойданку» (імправізаваныя гушкалкі) і гойдацца (гушкацца). Раней «гойданка» наладжвалася «пры браме» (пры варотах). якая вяла з двара. Цяпер (у той час. калі рабілася апісанне масленічных гульняў. — Уклад.) «гой- данку» наладжваюць у гумне. Гойдаюцца толькі хлопцы і дзяўчаты, прычым іншы раз бывае і пачастунак. На пытанне адносна значэння гэтага звычаю адзін селянін адказаў: «Гэта гойдаюцца для таго, каб на той год рос лён доўгі і моцны».
 
(Дземідовіч, 1895 Зап. ва Усялюбскай вол. Мінскай губ.)
 
 ПЕСНІ
 
А сёння у нас Масленка, Масленка
 
А сёння у нас Масленка. Масленка, Ой, лялю, рана Масленка, Масленка.
 
А з-пад куста ластаўка, ластаўка, Ой, лялю. рана ластаўка, ластаўка.
 
Сядзіць яна высбка. высока.
 
Ой, лялю, рана высбка, высока.
 
Бачыць яна далёка, далёка, Ой, лялю. рана далёка. далёка.
 
Што ў вёсцы дзёецца, дзеецца, Ой, лялю, рана дзёецца, дзееййа.
 
Дзевяць хлапцоў жэняцца. жэняцца, Ой, лялю, рана жэняцца, жэняцца.
 
Дзевяць дзевак вянчаюць, вянчаюць, Ой, лялю, рана вянчаюць, вянчаюць.
 
(Вянок. С. 43. Зап. у 1960 г. у в. Голені Магілёўскага р-на ад
 
М. С. Пацёкіна, 1940 г. н.)
 
Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель
 
Спакойна J=80
 
Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель.
 
Гу, та-та, гу, лё-ля.
 
А што табе, Масленка, адна нядзелька.
 
Гу, та-та, гу, лё-ля.
 
Адна нядзелька і тая караценька.
 
Гу, та-та, гу, лё-ля.
 
{Елагпаў. 1961. С. 32. Зап. у 1961 г. у в. Сцецава Аршанскага р-на
 
ад У. В. Арловай, 55 г.)
 
Вясна красна, а зіма хараша
 
Вясна красна, а зіма хараша.
 
Гэй! Гэй! А зіма хараша!
 
Кідайце сані, бярыце калёса.
 
Гэй! Гэй! Бярыце калёса!
 
Правядзём зіму з горы ды ў даліну.
 
Гэй! Гэй! 3 горы ды ў даліну!
 
Вясна красна, што ты нам прынесла?
 
Гэй! Гэй! Што ты нам прынесла?
 
— Я прынесла хлопцам па кіёчку.
 
Гэй! Гэй! Хлопцам па кіёчку!
 
Хлопцам па кіёчку, дзеўкам па вяночку.
 
Гэй! Гэй! Дзеўкам па вяночку!
 
(Вянок. С. 39. Зап. У. Раговіч у 1960 г. у в. Голені Магілёўскага р-на ад М. С. Пацёкіна, 1940 г. н.)
 
Ў нас сягоння Масленіца, Масленіца...
 
Ў нас сягоння Масленіца, Масленіца, Вылеціла з лесу ластавіца, ластавіца.
 
Садзіціса, мальцы, на коні, на коні, Даганяці Масленіцу у полі, у полі.
 
(Мінская вобл. С. 13. Зап. Н. Баско ў 1985 г. у в. Лошніца Бары- саўскага р-на ад М. I. Занямонец, 1909 г. н.)
 
На святую Масляніцу...
 
На святую Масляніцу Да вылятала ластавіца.
 
Да вылятала ластавіца
 
С Чорнага мора на поле.
 
С Чорнага мора на поле, Сядайце, малойцы, на коней.
 
Сядайце, малойцы, на коней, Да улавіце ластавіцу!
 
Да улавіце ластавіцу, Да будзем гуляць Масляніцу!
 
(Мікская вобл. С. 13. Зап. У. Гром у. 1982 г. у Лагойскім р-не ад
 
Е. I. Грыб, 1907 г. н.)
 
 НАРОДНАЯ МАНЕРА СПЕВАЎ
 
Адным з найскладанейшых аспектаў пры выкананні абрадавых пе- сень з'яўляецца ўзнаўленне народнай манеры спеваў. Асабліва цяжка перадаць спецыфіку фальклорных спеваў тым, хто не з’яўляецца нось- бітам традыцыі. Тлумачацца цяжкасці асэнсавання разнастайных пы- танняў народнай манеры спеваў шматлікімі прычынамі:
 
арыентацыяй выканання фальклорных твораў на прафесійныя ўзоры;
 
— складанасцю вызначэння народнай і навуковай тэрміналогіі на- роднай манеры выканання;
 
— недастатковай тэарэтычнай і практычнай кампетэнтнасцю тых, хто займаецца засваеннем народнай песні;
 
неакрэсленасцю і супярэчнасцю самой праблемы ўзнаўлення на- роднай песні ў іншых галінах культуры;
 
— разнастайнасцю рэгіянальнай манеры народных спеваў.
 
Кожная з адзначаных (зразумела. не поўнасцю) прычын патрабуе спецыяльных даследаванняў. Тым не менш, як гэта бывае пры асвят- ленні навуковай праблемы, яе шматлікія аспекты аб'ядноўвае пэўная агульная тэма. без вырашэння якой нельга вызначыць астатнія. Да ліку такіх пытанняў адносна народнай манеры выканання належыць выз- начэнне асноўных відаў і тыпаў фальклорных спеваў.
 
Народная манера спеваў, у сваю чаргу, складаецца са шматлікіх элементаў: гуказдабывання. інтанацыі, дыкцыі. артыкуляцыі, дыялек- ту. дыхання і інш. Нездарма некаторыя рускія даследчыкі традыцый- ных спеваў (Д. Пакроўскі, Н. Мяшко) звяртаюць увагу на тое, што для вывучэння пэўнай манеры спеваў ім спатрэбілася шмат гадоў. У народзе на просьбы навучыць спяваць народныя песні кажуць: «Па- жыві з намі некалькі гадоў — і навучышся».
 
Узнікае пытанне. а ці існуе ўвогуле ў натуральным асяроддзі на- родная школа спеваў? Вядома. у сучасным разуменні цяжка ўявіць сабе існаванне падобнай «школы». Але асноўныя прынцыпы народных спе- ваў, канешне, усведамляюцца ўсімі, хто мае дачыненне да выканання народнай песні. Пачынаючы з вызначэння самога паняцця «гурт», як
 
аб’яднання групы спевакоў, да спецыфікі выканання — спевы з «пе- ралівамі», з «падводкай» -— усе гэтыя паняцці ўзніклі ў паўсядзённым побыце. Удзельнікі гурта роўныя ў творчых адносінах спевакі, кожны з якіх выконвае пэўную функцыю. Так, удзельнік, які пачынае «заво- дзіць» песню, называецца запявалай, спевакі. вядучыя ніжні асноўны голас, — «басамі», верхні — «падводкай».
 
3 народнай выканальніцкай практыкі таксама вядома. што лепшыя спевакі. народныя гурты заўсёды напярэдадні абрадаў, святаў право- дзілі своеасаблівыя рэпетыцыі, вызначалі творы, якія жадалі выкон- ваць, падбіралі выканаўцаў, вызначалі функцыю кожнага ў гурце, рых- тавалі касцюмы, адзенне для пераапранання ў пэўныя персанажы. Удзельнікі, якія валодалі дрэнным голасам, не мелі добрага музычнага слыху, не ўключаліся ў гурт. У народзе заўсёды адносіліся з павагай да тых, хто добра спяваў, прыслухоўваліся, як яны «цягнуць» песню, аздабляюць яе мелодыю разнастайнай рытмікай. «арнаментам». Выка- нанне верхняга голасу (падгалоска) даручалі тым, хто меў моцны го- лас. валодаў майстэрствам імправізацыі, добра разумеў месца народнай песні ў канкрэтным рытуале, абрадзе. Адзначанае сведчыць аб існа- ванні пэўнай «школы народных спеваў».
 
На вялікі жаль, спецыфіка народных спеваў недастаткова даследа- вана ў навуковай і метадычнай літаратуры. Агульныя пытанні гэтай праблемы толькі закранаюцца. напрыклад, у работах некаторых дас- ледчыкаў (3. Я. Можейко. «Календарно-песенная культура Белорус- снй». Мн„ 1985; A. М. Аляхновіч. «Народная песня ў мастацкай са- мадзейнасці». Мн., 1991).
 
Існуючыя ў жывым бытаванні вызначэнні (спевы з «пералівамі», з «падводкай») зацвердзіліся ў навуковай тэрміналогіі як народная Ma- Hepa спеваў. Пагадзіцца з такім вызначэннем цяжка. Як ужо адзнача- лася, народная манера спеваў уключае пэўныя элементы выканальніц- тва, адзначаныя паняцці адносяцца хутчэй да відаў або тыпаў. Менавіта ў гэтых накірунках знаходзіць сваё адлюстраванне ўся па- літра выканальніцтва, утвараючы спецыфіку, якую трэба вызначыць як манеру народных спеваў. Думку аб значэнні тыпаў народных спе- ваў, у якіх знаходзінь адлюстраванне манера выканання, пацвярджае і той факт. што ў жывым бытаванні існуюць і іншыя фальклорныя стылі (па нашаму тыпы), пра якія гаворка будзе ісці ніжэй, але яны вызначаны ў навуковай тэрміналогіі проста як «народныя спевы».
 
Прыведзеныя тэрміналагічныя супярэчнасці пры вызначэнні народ- най манеры спеваў сведчаць аб нераспрацаванасці ўзнятай праблемы. Прапануемыя тыпы народных спеваў з’яўляюцца своеасаблівай фор- май, у якой разгортваецца пэўная манера выканання. Без вызначэння тыпаў народных спеваў нельга асвятліць астатнія пытанні, звязаныя з народнай манерай выканання фальклорных песень.
 
Прадстаўленая ніжэй тыпалогія народных спеваў (а не манера) у навуковых адносінах — першая спроба сістэмнага асэнсавання выка-
 
нальніцкай практыкі народных спеваў. Канцэпцыя тыпалогіі народных спеваў не прэтэндуе на закончанасць, наадварот, у далейшай рабоце яна будзе ўдакладняцца, і магчыма, па-іншаму вырашацна. Паколькі праблема народных спеваў зусім маладаследаваная з’ява ў тэарэтыч- ным і практычным плане, таму яна можа быць вырашана намаганнямі многіх тэарэтыкаў і практыкаў фальклору.
 
Нярэдка практыкі фальклорных спеваў лічаць, што дастаткова знай- сці ноты і вывучыць народную песню. Пры гэтым да арыгінала дабаўляецца некалькі галасоў. Справа ў тым, што музычнае выхаванне ў нашай краіне арыентавана на заходнееўрапейскія альбо рускія ўзоры. Гэта не значыць. быццам аўтар супраць ведання прафесійных музыч- ных культур іншых краін і народаў. Але настаў час (нават калі нас не вучылі) самастойна вывучаць традыцыйную спадчыну, калі хтосьці бярэцца за выкананне фальклорных твораў. Асабліва добрыя ўмовы для вывучэння фальклору ў сельскай мясцовасці, дзе захаваліся яшчэ ў многіх кутках песенныя традыцыі. Трэба хутчэй пераймаць іх ад непасрэдных носьбітаў.
 
У наш час не ўсе кіраўнікі фальклорных калектываў, практыкі тра- дыцыйных спеваў, усе. хто мае дачыненне да народнай песні, усве- дамляюць, што выкананне народных твораў з раздзяленнем галасоў на сапрана. альты. тэнары і басы — гэта агульнаеўрапейская прафе- сійная манера выканання. У народзе так ніколі не спявалі і не спява- юць. хаця перадумовы для станаўлення акадэмічных спеваў бяруць вы- токі з народных песенных традыцый. Арыентацыя на прафесійныя ўзоры харавых спеваў, дрэннае веданне народнай манеры выканання. нежаданне некаторых кіраўнікоў калектываў, асабліва народных хароў, вучыцца зрабілі па сутнасці гэтыя калектывы псеўданароднымі. Іншыя калектывы зусім не задумваюцца над творчай інтэрпрэтацыяй народ- най песні, пачынаюць яе «ўдасканальваць», «аздабляць». А потым выс- вятляецца, што гэта песня абрадавая і апрацоўкай яе проста сапсавалі.
 
Шмат неапраўданай весялосці, моцнага гуку, крыку, танцаў, скокаў можна ўбачыць і пачуць са сцэнічнай пляцоўкі. Кіраўнікі і выканаўцы зусім не задумваюцца над зместам, характарам песні — у ёй, напрык- лад, роздум і трагедыя. а на сцэне — прытанцоўкі і выкрыкі. Іншымі калектывамі вельмі няшмат выконваецца спакойных, лірычных песень, балад. драматычных твораў, якія якраз сведчаць аб майстэрстве выка- нання. Многія гарадскія народныя хары дэманструюць адсутнасць доб- рага мастацкага густу, павярхоўныя адносіны да народнай песні.
 
Зыходзячы з аналізу навуковай літаратуры і асабістай творчай прак- тыкі, мы вылучаем перш за ўсё два віды народных спеваў: аднагало- сыя і шматгалосыя. У сваю чаргу шматгалосыя спевы ўтвараюць тыпы: антыфонныя; дыяфонныя; спевы з «пералівамі»; спевы з «пад- водкай»; галасныя; двухгалосыя; трохгалосыя; чатырохгалосыя.
 
Разгледзім асаблівасці кожнай з адзначаных песенных традыцый.
 
Аднагалосыя спевы выконваюцца звычайна адным спеваком аль- бо некалькімі выканаўцамі ва ўнісон. У народных песнях аднагалосага складу ў наяўнасці толькі адзін напеў, не ўтвараецца ніякіх сугуччаў. Меладычны пачатак аднагалосых народных песень заснаваны на ме- лодыі, якой уласцівы лінеарнасць, г. зн. паслядоўная змена вышыні гукаў, у выніку чаго ўтвараецца напеў.
 
Аднагалосыя спевы распаўсюджаны на поўначы Беларусі, у Паазер'і. Менавіта там найбольш захавалася старажытная, аднагалосая песенная традыцыя, якая існуе ў адзіночных альбо сумесных спевах ва ўнісон. Характар народных песень Паазер’я спакойны, роўны. Напеў раігортваецца павольна, дасягаючы сапраўднай свабоды і шырыні. Вельмі разнастайная рытміка і кампазійыйная пабудова аднагалосых каляндарных і сямейна-абрадавых песень Паазер’я. Для гэтага рэгіёна характэрны і іншыя традыцыі спеваў, напрыклад, антыфонная, але вя- дучай з’яўляецца аднагалосая. Арнаментальныя пабудовы народных песень вельмі лагічна ўкрапваюцца ў мелодыю. Можна зрабіць вывад, што абрадавыя песні Паазер’я, як правіла, аднагалосыя. Да іх апрацоўкі трэба падыходзіць вельмі ўзважана і адказна — далёка не ўсе з іх трэба прыстасоўваць для мэт канкрэтнага калектыву. Апрацоўваць трэ- ба тыя творы, якія адарваліся ад абраду альбо спяваюць «абы-калі». Пазаабрадавыя песні Паазер’я таксама аднагалосыя і нагадваюць, дзякуючы разгорнутаму напеву, «працяжныя» песні.
 
Даволі распаўсюджаным тыпам шматгалосых спеваў з’яўляюцца антыфонныя. Яны ўзнікаюць тады, калі народная песня выконваецца па чарзе двума харамі альбо салістам і хорам. Па сваім паходжанні яны звязаны са старажытнагрэчаскай трагедыяй, дзе хор падзяляўся на два паўхары, якія спявалі па чарзе. «Антыфон» — азначае голас, гук, які гучыць у адказ. Як выканаўчы стыль ён узнік у далёкай ста- ражытнасці.
 
У музычнай практыцы ўсходніх славян антыфон выкарыстоўваўся пры ўзнаўленні розных абрадавых і культавых дзеянняў, а таксама ў хрысціянскіх богаслужэннях, дзе чаргаваліся мужчынскі і дзіцячы хары, а пазней у касцёлах — спевы свяшчэнніка і часткі хору альбо ўсяго хору, а ў праваслаўнай царкве — двух жаночых хароў, якія зна- ходзіліся на розных клірасах.
 
Антыфонныя спевы характэрны для многіх беларускіх каляндарных і сямейна-абрадавых песень. Напрыклад, у некаторых калядных альбо валачобных песнях хор паўтарае прыпеў, а саліст выконвае асноўны тэкст песні. Антыфонныя спевы больш захаваліся ў карагодных пес- нях, дзе ідзе спаборніцтва паміж рознымі групамі выканаўцаў, нап- рыклад, хлопцаў і дзяўчат, альбо галоўнага выканаўцы і астатняй час- ткі ўдзельнікаў. Напрыклад, на Беларусі пашыраны карагод «Проса», дзе выканаўцы спяваюць і рухаюцца разам насустрач адно аднаму, a потым разыходзяцца. Антыфонныя спевы ўласцівы многім вясельным,
 
жніўным песням. Можна зрабіць выснову. што яны займаюць важнае месца ў выканальніцкай мастацкай практыцы народа.
 
Цікавую форму антыфонных спеваў зафіксавала фалькларыст Л. П. Касцюкавец у Докшыцкім раёне пры выкананні абраду «бараны», калі тры групы спявачак па чарзе спяваюць песні розных каляндарных жанраў, адпаведна парадку размяшчэння іх у каляндарным гадавым кру- зе.
 
Антыфонныя спевы ўзнікаюць таксама пры выкананні веснавых пе- сень-заклічак рознымі гуртамі ў розных месцах. Пры гэтым гурты мо- гуць спяваць не толькі па чарзе, але і адначасова, ствараючы кантрас- тную поліфанію, спецыфічную «кашыцу».
 
Дыяфонныя спевы. як тып старажытнага шматгалосся, узнікаюць на бурдоннай аснове. Дыяфанія — як ранні від поліфаніі, пераважна двухгалосая. Тэрмін «дыяфанія» бярэ свой пачатак ад грэчаскага і аз- начае разнагучча. 3 цягам часу ён пераасэнсоўваўся і ў IX—XIII стст. азначаў тое ж. што і арганум (ад лацінскага і грэчаскага — літаральна інструмент). «Бурдон» — тэрмін французскага паходжання. азначае густы бас. Гэта гук. які на працягу выканання не змяняецца па вышыні і цягнецца бесперапынна. Да нашых дзён на Палессі захаваліся эле- менты бурдонных спеваў пры выкананні каляндарных і сямейна-абра- давых песень. Многія купальскія песні з’яўляюцца прыкладам дыяфон- ных спеваў, якія ўзнікаюць на аснове антыфонных спеваў, калі два гурты спяваюць па чарзе на фоне доўгага гуку (бурдона). Прыкладам можа быць вядомая песня «Ой, рана на Йвана».
 
На Полаччыне сустракаюцца бурдонныя спевы па прынцыпу кана- нічнай імітацыі напеву рознымі галасамі ці групамі выканаўцаў, якія па чарзе спяваюць мелодыю. Канон — з грэчаскага азначае правіла, выканаўцы яго паўтараюць мелодыю вядучага голасу, уступаючы ра- ней, чым гэта мелодыя скончыцца ў папярэдняга. Звычайна імітацыя народнай песні складаецца з двух галасоў з інтэрвалам паміж імі ў прыму.
 
Дыяфоннае выкананне ўтвараецца таксама пры суправаджэнні спе- ваў музычнымі інструментамі — дудой і лірай з іх бурдоннымі гукамі.
 
Спевы «з пералівамі» ўзніклі на аснове унісонных групавых спе- ваў у выніку адхіленняў асобных галасоў ад асноўнага напеву, якія ствараюць гетэрафонныя спалучэнні гукаў. Тэрмін спевы «з пераліва- мі», як ужо адзначалася, ужываецца ў народнай тэрміналогіі. Менавіта з народнага асяроддзя ён запазычаны ў навуковую тэрміналогію. Тэр- мін «гетэрафонія» паходзіць ад грэчаскага і азначае іншы, другі гук.
 
Спевы «з пералівамі» ўзніклі пры сумесным выкананні мелодыі. Іх сутнасць заключаецца ў стварэнні шматгалосся, якое ўтвараецца ў вы- ніку адхілення ад асноўнага напеву аднаго альбо некалькіх галасоў. Гетэрафонны стыль выканання існаваў ужо ў старажытных грэкаў. Уз-
 
нікненне гетэрафоніі, як спецыфічнай шматгалосай манеры спеваў, тлумачыцца натуральнымі адрозненнямі паміж чалавечымі галасамі, a таксама выканаўчай фантазіяй удзельнікаў творчага працэсу. У музыч- ных культурах розных народаў назіраюцца своеасаблівыя накірункі ге- тэрафонных спеваў. Мелодыя можа вар’іравацца гарманічна, арнамен- тальна ці поліфанічна. Напрыклад, у беларускай народнай манеры спеваў гетэрафанічнага напрамку пераважае, на нашу думку, арнамен- тыка, а ў рускім народным песенным шматгалоссі ўвогуле ўтварыўся самабытны, так званы падгалосачны, стыль выканання.
 
Гетэрафонія — вельмі распаўсюджаны тып выканання народных песень у славянскім, у тым ліку беларускім, фальклоры. У беларускай народнай песеннай традыцыі гетэрафонія носіць у асноўным эпізадыч- нае адхіленне голасу ці галасоў ад асноўнай мелодыі. Менавіта гэтыя адхіленні ствараюць так званыя «пералівы».
 
Спевы «з пералівамі» распаўсюджаны ў Магілёўскай вобласці і ва Усходнім Палессі. Яны вызначаюцца яскравым полірытмічным малюн- кам меласу. Менавіта разнастайны рытм (полірытмія) у спевах «з пе- ралівамі» абумоўлівае багатую арнаментаваную мелодыку. Паводле сведчання этнамузыказнаўцы 3. Я. Мажэйка, гетэрафонны стыль вы- канання на Палессі існуе двух тыпаў. Першы заснаваны на разнастай- най рытміцы арнаменту і разгортваецца ў гарызантальным накірунку. Для другога тыпу характэрны элементы бурдона, і пабудаваны ён па вертыкалі.
 
Вельмі маляўнічымі з’яўляюцца народныя спевы «з падводкай». Тэрмін спевы «з падводкай» таксама запазычаны навукай з народнай тэрміналогіі. На Палессі «з падводкай» выконваюць звычайна лірыч- ныя. а таксама бяседныя песні.
 
Пры спевах «з падводкай» вельмі важна, каб быў моцны ніжні го- лас, які ўтварае фундамент для «падгалоска». Выкананне ніжняга го- ласу даручаюць моцным нізкім галасам, якія «басуюць» і валодаюць «тоўстым» голасам. Імправізацыя характэрна для ніжняга і верхняга галасоў, але для «падводкі» гэта галоўная ўмова і паказчык творчага майстэрства. Асноўная мелодыя песні гучыць заўсёды ў ніжнім голасе.
 
Такім чынам, на Палессі шматгалосыя песні выконваюцца ў двух тыпах — спевы «з пералівамі», якім уласцівы унісонныя гетэрафонныя адхіленні ад асноўнага напеву, і спевы «з падводкай», дзе свядома га- ласы раздзяляюцца на два, што знайшло замацаванне ў народнай тэр- міналогіі — «басаваць» і «падводзіць».
 
Звычайна ў мінулым спевы «з падводкай» ужываліся на вуліцы, на вольнай прасторы, на полі.
 
Пры шматгалосых спевах «з пералівамі» і спевах «з падводкай» выкарыстоўваюцца такія выканаўчыя прыёмы, як «закідванне» гуку ўверх і заканчэнне песні глісанда. Палескія спевы «з падводкай», з іх раздзяленнем на дзве дакладныя партыі, уяўляюць сабой самастойныя лады.
 
Галасныя народныя спевы распаўсюджаны на поўдні Беларусі. Гэтыя песні, распеўныя па сваёй пабудове, выконваюцца вясной і ле- там. Яны разлічаны на выкананне ў лесе, на лузе, на рацэ. Для галас- ных песень уласцівы доўгія гукі, ферматы, воклічы «гу» ў веснавых песнях, глісанда і інш. Выканаўца галасных песень быццам зачаравана слухае сябе і тыя адгалоскі, якія ўзнікаюць пры спевах веснавых і жніўных песень.
 
Двухгалосыя спевы — тып выканання, у якім другі голас выступае ў якасці ўторы да першага. Звычайна ўтора гучыць на тэрцыю вышэй вядучага голасу. Такім чынам пры двухгалосых спевах ніжні голас з'яўляецца асноўным носьбітам мелодыі, а верхні падтрымлівае яго, уторыць яму. Сустракаецца ўтора і на кварту, квінту, сэксту, актаву, аднак у такім выпадку яна носіць эпізадычны характар.
 
Двухгалосыя спевы існуюць у выкананні двух і болей спевакоў. У параўнанні з іншымі традыцыйнымі спевамі двухгалоссе ўзнікла паз- ней. Як правіла, на два галасы спяваюць пазаабрадавыя песні — лі- рычныя, бяседныя, так званыя «жорсткія» рамансы і інш. Пабудова меладычнага матэрыялу ў двухгалоссі адбываецца ў гарманічна-вер- тыкальным напрамку.
 
Трохгалосы тып выканання ўзнікае ў тым выпадку, калі трэці голас запаўняе пустую квінту. Пры выкананні трохгалоссем ўтвара- юцца розныя акордавыя спалучэнні: трохгуччы, сэкстакорды, кварт- сэкстакорды і інш. У аснове сваёй трохгалоссе носіць эпізадычны ха- рактар.
 
Нам давялося ў час фальклорнай экспедыцыі ў Гродзенскай воб- ласці (Ваўкавыскі раён, вёска Улезлы) пачуць у выкананні групы мяс- цовых жанчын двух- і трохгалосыя спевы. Яны свядома падзяляюцца на харавыя партыі, прычым ужываюць традыцыйныя народныя тэрмі- ны: «падводка» — верхні голас, «басы» — «тоўсты» голас. Але спе- цыфіка іх спеваў карэнным чынам адрозніваецца ад палескай традыцыі спеваў «з пералівамі» і спеваў «з падводкай». Спевы роўныя, спакой- ныя. без пад'ёмаў і спаданняў. Гурт вёскі Улезлы выконвае пераважій лірычныя, бяседныя песні. Верхні голас («падводка») выконвае моцнае сапрана. Альты ў час узнікнення трохгалосся падзяляюцца на дзве пар- тыі: альты першыя і другія.
 
Чатырохгалоссе пры традыцыйных спевах, паводле сведчання вя- домага фалькларыста і майстра харавых спеваў У. I. Раговіча, узнікае ў выніку далучэння да жанчын мужчынскіх галасоў: высокіх (тэнараў) і нізкіх (басоў). Як вядома, па сваёй прыродзе мужчынскія галасы гу- чаць актавай ніжэй пры спевах ва ўнісон з жаночымі галасамі. Такім чынам пры змешаных агульных спевах жанчын і мужчын натуральна ўзнікае чатырохгалоссе: сапрана дубліруецца тэнарамі, а альты — ба-
 
самі, адпаведна на актаву ніжэй. Трэба адзначыць, што пры ўзнікненні чатырохгалосся ў натуральных умовах яго спецыфіка адрозніваецца ад класічнага акадэмічнага выканання з агульнапрынятымі музычнымі законамі пабудовы і развіцця меладычнага матэрыялу. У прафесійным напрамку спяваюць і народныя хоры, з дакладным падзелам галасоў на харавыя партыі.
 
Асноўнымі ўдзельнікамі гуртоў з’яўляюцца жанчыны. Але ў многіх гуртавых спевах удзельнічаюць і мужчыны, што надае дадатковыя ад- ценні выканальніцтву, стварае актаўнае гучанне, узбагачае палітру майстэрства. Наяўнасць мужчын у гуртавых спевах стварыла ўмовы для дакладнага раздзялення галасоў на харавыя партыі ў прафесійным мастацтве.
 
На нашу думку, адным з найбольш важных элементаў народнай манеры спеваў з’яўляецца інтанацыя. У дадзеным кантэксце тэрмін «інтанацыя» ўжываецца ў сэнсе семантычнага элемента народнай ма- неры спеваў, які мае адносна самастойнае выразнае значэнне. Інтана- цыя — важнейшая эстэтычная і музычна-тэарэтычная катэгорыя, якая знайшла сваё канцэптуальнае адлюстраванне ў вядомым заключэнні Б. Асаф'ева: «...думка, каб выявіцца ў гуках, становіцца інтанацыяй, інтануецца». Можна зрабіць выснову, што працэс інтанавання народ- най песні — гэта праяўленне чалавечай свядомасці ў народных спе- вах.
 
Па-за інтанаваннем немагчыма існаванне іншых сродкаў народнай манеры спеваў: тэмбру, гармоніі, рытму, дыялектаў, дыхання і інш. Такім чынам, яно мае універсальнае значэнне для фальклорных спеваў. Песенныя інтанацыі — вынік працяглага гісгарычнага развіцця, таго жыццёвага ўкладу, у якім яны ўзніклі, шліфаваліся і дайшлі да нашага часу. Разам са зменай бытавых умоў змяняецца і інтанацыйны слоўнік (па тэрміналогіі Б. Асаф’ева) грамадства, яго слыхавыя ўяўленні. На- родная песня ўстойліва да змен у жыцці грамадства, але і ў ёй адбы- ваюцца пераасэнсаванні інтанацый, сутнасць якіх заключаецца не ў механічным пераносе пэўных меладычных элементаў з адной эпохі ў другую, а ў спалучэнні старых і новых інтанацый, узнікненні на іх аснове музычных сугуччаў, характэрных ужо новаму часу.
 
Гутарковая і музычная мовы маюць уласцівыя ім інтанацыі. Але музычная інтанацыя адрозніваецца ад моўнай карэнным чынам. У му- зыцы «тон», «тоннасць» звязаны з якасцю інтэрвалаў, як суадносінаў паміж гукамі рознай вышыні, якія пры выкананні патрабуюць пэўнага напружання. Менавіта якасць інтэрвалу ў народнай песні вызначае эмацыянальны характар інтанацыі. У той жа час інтэрвалы гутарковай мовы адносны ў сваёй вышыні, не так напружаны, як пры спевах. Выз- начыўшы якасць інтэрвалу народнай песні, магчыма перадаць яе ін- танацыю. якая ляжыць у аснове народнай манеры спеваў.
 
Што такое народная песня? Гэта лаканічная інтанацыя. якая дзей-
 
10. Зак. 5083.
 
нічае на кароткай «гукавой прасторы» (Б. Асаф’еў). У народных спевах заўсёды заўважалася слухачамі дакладнасць, праўда інтанавання, на- туралызасць выканання. Пры народных спевах голас-гук быццам ады- ходзіць на другі план, уступаючы месца сэнсавай інтанацыі, інтана- ванню слова.
 
Стварэнне кожнай народнай песні было абумоўлена пэўнымі жыццёвымі абставінамі. Менавіта таму за песнямі пэўнага прызначэн- ня ўстойліва замацаваліся характэрныя папеўкі, якія з’яўляюцца сэн- савым стрыжнем мелодыі, а іншым часам і паэтычным вобразам альбо сюжэтам. Нельга скласці дакладнае ўяўленне аб сэнсавым змесце пес- ні, ігнаруючы яе прызначэнне.
 
Для знаходжання, вывучэння і авалодання інтанацыямі фальклор- най песні, якія ляжаць у аснове народнай манеры спеваў, неабходна вызначыць жанравыя прыкметы традыцыйнага твора. Жанр — гэта гіс- тарычны тып мастацкай формы, які абумоўлены яго пэўнай грамадскай функцыяй і адпаведным характарам зместу. Ведаючы спецыфіку асоб- ных устойлівых жанраў, заўсёды магчыма вызначыць сапраўдную пры- роду той альбо іншай песні, характар і інтанацыю, якія ў ёй заключаны.
 
Сярод шматлікіх прынцыпаў класіфікацыі народных песень, пра- пануемых даследчыкамі, лічым мэтазгодным выкарыстаць эстэтычны. як найбольш устойлівую прымету жанру (Н. П. Каўпакова). У адпа- веднасці з гэтым прынцыпам усе песні падзяляюцца на чатыры асноўныя жанры: песні-заклінанні; песні гульнявыя; песні велічальныя; песні лірычныя. У першым выпадку песня заклінае прыроду, лес, прад- меты бачнага і нябачнага свету; у другім яна пераасэнсоўвае з’явы працоўнай дзейнасці чалавека і выкарыстоўваецца для гульні; у трэцім — песня велічае чалавека за яго працу, усхваляе яго працоўныя і аса- бістыя якасці; у чацвёртым — адлюстроўвае эмацыянальныя адносіны чалавека да навакольнага свету, перадае яго радасць, гора, гнеў, крыў- ду, абурэнне. жартоўныя і сатырычныя погляды на з'явы рэчаіснасці.
 
В. I. Елатаў вылучае тры інтанацыйныя тыпы, характэрныя для за- канамернасцей працэса пазнання: першы тып — пачуццёвы, гэта вод- гук суб'екта на знешнія раздражняльнікі, якія параджаюць першасныя «інтанацыі-эмоцыі», вызначаемыя біялагічнымі перадумовамі; другі тып — інтанацыйны. гэта з’яўленне жанраў, за якімі замацоўваюцца тыя альбо іншыя рэгламентацыі і паняцці; трэці тып — вобразнае асэн- саванне свету, калі інтанацыі выконваюць асацыятыўную ролю. У гэ- тым выпадку асацыяцыі маюць эстэтычную прыроду, яны вызвалены ад прыкладных функцый. В. I. Елатаў абгрунтоўвае тры тыпы інтана- цый, якія ляжаць у аснове асэнсавання чалавекам рэчаіснасці: «эма- цыянальная тыпізацыя», «жанравая тыпізацыя», «вобразная тыпіза- цыя».
 
«Эмацыянальная тыпізацыя» характэрна для ранніх форм музыч- нага мастацтва. Гэта эмоцыі. якія праяўляюцца ў гуках, як плачы, кры- кі. воклічы, гуканні. У асноўным гэта эмоцыі жалю, радасці, страху.
 
гневу. закліку і г. д. Якраз у абрадавых песнях эмоцыі знаходзяць сваё непасрэднае адлюстраванне.
 
«Жанравая тыпізацыя» характарызуецца выкарыстаннем тыпавых інтананый. характэрных для пэўных жанраў. Выконваючы пэўную функцыю, жанры заключаюць і пэўныя інтанацыі. На гэтым этапе раз- віцця музыка адчувае ўздзеянне іншых, больш канкрэтных мастацтваў: паэзіі, танца.
 
«Вобразная тыпізацыя» інтанацыі характарызуецца меншай залеж- насню ад інніых мастацтваў. Яна выпрацоўвае свае характэрныя сродкі выразнасці. Асацыяцыі пачынаюць адыгрываць важную ролю ў воб- разным асэнсаванні музыкі, задавальненні эстэтычных запатрабаван- няў чалавека. Гэтыя тры тыпізацыі інтанацыі шчыльна звязаны паміж сабою. Значную долю ў з’яўленні эмацыянальных інтанацый адыграла працоўная практыка чалавека і рытуалы заклінальнага характару. Пра- ца параджала розныя меладызаваныя ўдохі, «ухі», «ахі», «эхі», а аб- рады — рэчытатыўныя інтанацыі, воклічы, прызывы і інш. Жанры, якія данеслі да нас «эмацыянальную тыпізацыю», — гэта плачы і вок- лічы. Першасныя эмоцыі-інтанацыі захаваліся ў жніўных песнях, якім уласцівы амузыкаленыя воклічы, «рэчытатывы», звязаныя з цяжкай працай. момантамі дыхання ў час фізічнай напругі. Эмацыяналыіыя загуканні-заклікі характэрны для веснавых песень. Сустракаюцца пер- шасныя інтанацыі-эмоцыі ў калыханках, некаторых вясельных песнях.
 
«Інтанацыі-эмоцыі» адлюстроўваюць палярныя псіхалагічныя ста- ны чалавека: радасць — гора, весялосць — сум, дабро — зло. Гэтыя псіхалагічныя станы праяўляюцца ў інтанацыях воклічу і плачу. Пэўны эмацыянальны тонус заключаны ў розных воклічах: «Эх», «Ой», Да», «А», а таксама імёнах, якія ўзыходзяць да язычніцтва: «Купала», «Лада», «Ляля», «Каляда» і інш. Звычайна інтанацыі воклічаў сустра- каюцца ў канцы папеўкі альбо ў канцы яе самастойных частак. Як правіла, гук, які ўтрымлівае эмацыянальную інтанацыю, спяваецца доўга, але можа выконвацца ў некаторых выпадках адрывіста, з ак- цэнтам (розныя «Гэй», «Ай» і г. д.).
 
У многіх народных песнях сустракаецца прыём вібрата, які перадае глыбокія эмацыянальныя пачуцці (кароткія ноты, фаршлагі).
 
Эмоцыі праяўляюцца пры выкананні розных інтанацый у выглядзе глісанда, «падкатаў», «адкатаў», «звязак» і інш.
 
Інтанацыі стогну праяўляюцца ў паслядоўным спалучэнні нізыхо- дзячай малай секунды і малай тэрцыі, а інтанацыі прызыву знаходзяць рэалізацыю ва ўзыходзячай чыстай кварце.
 
Народныя спевакі пры выкананні абрадавых песень карыстаюцца прыёмам глісанда нават у момант квартавага скачка («падкаты», «пад’езды» і «адкаты» да ніжняга гуку).
 
У народным уяўленні зімовыя песні заўсёды звязаны з калядным святам. Калядкі і шчадроўкі разам з гульнямі, пераапрананнем, танцам, спевам, абыходжаннем двароў ствараюць асобны народны карнаваль-
 
ны асяродак, падобны на той, сутнасць якога была раскрыта даслед- чыкам М. Бахціным.
 
У жывым бытаванні ў наш час звычай калядавання захаваўся больш трывала на Палессі (Гомельская і Брэсцкая вобласці), дзе ў многіх вёсках ён узнікае спантанна, паступова ўцягваючы ўсіх вясковых жы- хароў у своеасаблівы карнавал. Вызначыць падзел паміж гледачамі і «артыстамі» ў каляднай гульні бывае вельмі цяжка — усе яны адна- часова і выканаўцы, і слухачы. Але ж у святочным калядаванні, ці шчадраванні (сутнасць гэтых абрадаў дастаткова падрабязна апісана ў навуковай літаратуры), тон задаюць канкрэтныя ўдзельнікі, функцыі якіх выразна акрэслены: «пачынальнік», «звяздар», «каза», «механо- ша», «музыкі»,. «шчодрая» і інш. Адзначым, што па назве гэтых аб- радаў «Каляда» і «Шчодры вечар» і песні, прымеркаваныя да іх, ат- рымалі адпаведна назвы: «калядкі» і «шчадроўкі».
 
Даследчыкі зімовых песень (A. I. Гурскі, 3. I. Мажэйка) вылучаюць наступныя групы калядных песень: агульнакалядныя; песні, прысве- чаныя гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ; песні пра «казу», аладкі, блі- ны, Васілле; калядныя карагоды; гульні; песні пазаабрадавыя.
 
Вызначэнне функцый гэтых песень вельмі важна для авалодання прыёмамі народных спеваў, перадачы характару гэтых твораў. Нап- рыклад, агульнакалядныя песні перадаюць чаканне надыходзячага свя- та:
 
Ой, рана, рана куры запелі, Каляда, куры запелі.
 
Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала, Каляда, Ганначка ўстала.
 
Ганначка ўстала, коску ўчасала, Каляда, коску ўчасала, —
 
Коску ўчасаўшы, павы пагнала, Каляда, павы пагнала.
 
Малююць вобраз Каляды, якая выступае часам як жывая істота:
 
Прыехала Каляда на сівым коніку, Паставіла коніка ў ядрынцы,
 
Сама села на куце ў пярынцы, Паставіла дудачкі на стаўпе:
 
Грайце, дудачкі, голасна, Скачыце, дзевачкі, хораша.
 
Агульнакалядныя песні перадаюць атмасферу самога свята:
 
Пайшла Каляда ў адну хату.
 
Гэй. Каляда!
 
А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла Каляда ў другую хату, А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла Каляда ў трэцюю хату, А ў трэцяй хаце сала шыпіць.
 
Першая песня ў адпаведнасці са сваім зместам павінна перадаць вясёлы настрой, пажаданне аб хуткім надыходзе Каляд, ажыўленне, якое нясе да людзей свята. Перадача гэтага настрою выканаўцамі да- паможа знайсці і адпаведныя сродкі выканання, уласцівыя народнай манеры спеваў: дакладную дыкцыю, свабодны адкрыты гук, рытміч- насць, радасную інтанацыю, якая нагадвае хуткую гутарковую гаворку і інш.
 
Пры выкананні гэтай песні (дарэчы, як і іншых) трэба сачыць, каб выканаўцы не пераходзілі на крык. Звычайна пры выкананні абрадавых песень можна заўважыць дзве супрацьлеглыя, узаемавыключальныя праявы: спевы, якія пераходзяць на крык, і спевы, якім уласцівы абы- якавасць, «шэрасць», манатоннасць. Тлумачыцца такое становішча рознымі прычынамі. Чамусьці некаторыя лічаць, што дзіцячыя спевы павінны быць толькі звонкімі. Але ж звонкасць і крык — розныя рэчы.
 
У практыцы выканання народных песень дарослымі і дзіцячымі ка- лектывамі, асобнымі выканаўцамі заўважаецца імкненне трактавайь фальклорныя песні пераважна ў вясёлай пацяшальнай манеры. Звы- чайна аўтара просяць на шматлікіх семінарах з музычнымі кіраўнікамі дзіцячых садкоў ці настаўнікамі спеваў развучыць рухавыя «вясёлыя» творы. Павярхоўны падыход! Бо зразумець і адчуць характар народнай песні ў працэсе толькі аднаго выканання не заўсёды магчыма. He ад- крывае народная песня сваё хараство, якое, як правіла, не ляжыць на паверхні. Толькі ўдумлівы чалавек. які падыходзіць да народнай песні як да мастацкай з’явы, грунтоўна яе вывучае, мае магчымасць у поўнай ступені зразумець «душу» песні, адчуць яе прыгажосць.
 
Упэўнены, што выкананне народных песень павінна пачынацца з вывучэння жыццёвых абставін, у якіх яны бытавалі, са знаёмства з адпаведнай навуковай і метадычнай літаратурай.
 
У наш час некаторыя прафесіяналы-практыкі, калі гавораць пра на- родную манеру спеваў, то абмяжоўваюць гэтую найскладанейшую, су- пярэчлівую праблему абмеркаваннем характару гукаўтварэння. Звы- чайна гавораць пра адкрыты гук пры спевах і на занятках у асноўным «ставяць» голас. На такія элементы народнай манеры спеваў, як інта- нацыя, дыялекты, артыкуляцыя, дыханне, дыкцыя, імправізацыя і інш., звяртаецца недастатковая ўвага.
 
Аналіз калядных песень паказвае. што іх функцыянальнае прызна- чэнне звязана з рухам святочнага шумнага натоўпу, абыходамі двароў калядоўшчыкамі, дзеяннямі калядных персанажаў з інтанацыямі дэк- ламацыі, скорагаворкамі, танцамі, пантамімай. Менавіта прырода ка- лядак і шчадровак абумоўлівае іх меладычную інтанацыю, у аснове якой заключана актыўная маторная рытміка і элементы моўнага ха- рактару з воклічамі, зваротамі, урачыстымі віншаваннямі, нават зак- лікамі-загуканнямі. часам уласцівымі для веснавых песень.
 
Для інтанацый зімовых песень характэрны ў асноўным інтэрвалы квінты. Свабоднае вар’іраванне квінтовых папевак-воклічаў, зваротаў і перадае характар зімовага свята, складаючы інтанацыйна-сэнсавае значэнне гэтых твораў. Даследчык Ф. Рубцоў пераканаўча абгрун- тоўвае думку аб тым. што святочная квінтовая інтанацыя ўласціва мно- гім абрадавым песням славянскіх народаў.
 
Для выканання зімовых песень важна зразумець іх жанравую пры- належнасць. функцыянальную накіраванасць. прыкладны характар, су- вязь з абрадам. Бытавая, абрадавдя спецыфіка зімовых песень утрым- лівае своеасаблівы «код», «інтанацыйны ключ», які ляжыць у аснове народнай манеры спеваў. Зразумела, што інтанацыйная прырода абра- давых песень — толькі адзін з элементаў народных спеваў.
 
Такім чынам, пры выкананні зімовых песень трэба задумацца над іх прыродай, асаблівасцямі інтанавання, знайсці свае падыходы, якія будуць максімальна набліжаны да народнай манеры спеваў. Вывучыць спецыфіку народнай манеры спеваў магчыма намаганнямі многіх тэ- арэтыкаў і практыкаў фальклору. таму артыкул трэба разглядаць як сціплую спробу ў гэтым накірунку.
 
Алег Аляхновіч
 
 ТЭАТРАЛІЗАЦЫЯ
 
МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў СВЯЦЕ
 
Музычны фальклор пранізаны элементамі народнага тэатра, гульні, пантамімы. Менавіта гэта асаблівасць дазваляе выкарыстоўваць яго ў спалучэнні з іншымі мастацкімі элементамі.
 
Што ж азначае тэатралізацыя фальклору ў свяце?
 
Лічым мэтазгодным вылучэнне наступных прынцыпаў тэатраліза- цыі фальклору, якім павінен кіравацца настаўнік:
 
— аб’яднанне твораў адзіным сюжэтам;
 
— раскрыццё зместу гульнявых, карагодных, танцавальных і іншых песень пры дапамозе драматычных прыёмаў і сродкаў;
 
— выкарыстанне ў свяце адпаведных атрыбутаў народнага мастац- тва. музычных інструментаў, народных касцюмаў і інш.;
 
— ілюстрацыя зместу фальклорных твораў сродкамі танца, панта- мімы, пластыкі і інш.;
 
— пераапрананне ўдзельнікаў свята ў розныя вобразныя персанажы народных абрадаў: «каза», «мядзведзь», «дзед-пачынальнік», «куст», «русалка» і інш.;
 
- узнаўленне ў свяце фрагментаў альбо элементаў народных аб- радаў, рытуалаў, з якімі звязаны фальклорныя песні.
 
Адзначаныя прынцыпы патрабуюць ад настаўніка самастойнага вы- вучэння навуковай і метадычнай літаратуры па фальклору, набыцця разнастайных ведаў у галіне фальклорнага мастацтва.
 
Возьмем. напрыклад. карагод. у якім спалучаюцца розныя жанры: песня, занец, пантаміма, драматызацыя. Без ведання настаўнікам і ўдзельнікамі свята асноў гэтых жанраў фальклору нельга сур’ёзна і дакладна ўзнавіць фальклорны твор. Толькі ўдумлівай і самастойнай работай над фальклорам магчыма творча і цікава тэатралізаваць яго ў свяце.
 
Разгледзім некаторыя агульныя прыёмы і метады тэатралізацыі на- роднай песні — найбольш распаўсюджанага жанру фальклору. Перш за ўсё народныя песні трэба падбіраць не выпадковыя. а адпаведна іх жанравай прыналежнасні. Напрыклад, зімовыя песні ў асноўным скла- даюцца з дзвюх груп: калядкі і шчадроўкі, гульнявыя і карагодныя песні як неад'емная частка калядных гульняў і драматызаваных дзе-
 
янняў. Гэтыя творы заключаюць шмат магчымасцей для тэатралізацыі: сюжэтную аснову, пераапрананне, раскрыццё характару вобразаў.
 
Найбольш даступнай формай тэатралізацыі з’яўляецца ілюстрацыя таго. аб чым спяваецца ў песні. Мастацкая пераканаўчасць драматы- заваных і гульнявых ілюстрацый залежыць ад густу выканаўцаў, іх фантазіі, актыўнасці вучняў.
 
Пры рабоце над народнымі песнямі важна спалучэнне спеваў з ру- хамі, дзеяннем, мізансцэнамі. Удумлівы настаўнік знойдзе шмат пад- казак у песнях для знаходжання элементаў тэатралізацыі:
 
— А лятаў салавейка па лясу, А маркотненька салавеечку аднаму. Каб была са мной шэрая зязюля, Лятаў бы я за ёю нізенька, Шчабятаў бы з ёй шчырэнька. На адным сучочку седзячы, Адну з ёю ягадку клюючы, 3 адной місачкі воду п’ючы.
 
У гэтай вясельнай песні салавейка і зязюля сімвалізуюць хлопца і дзяўчыну. За гэтымі вобразамі і атрыбутамі бачацца дзеянні, рухі, кам- пазіцыі. Іншым часам дастаткова якога-небудзь намёку, напрыклад, прытанцоўкі. каб раскрыць характар народнай песні.
 
У старажытнасці многія карагоды былі звязаны з магіяй руху: тап- таннем зямлі, катаннем па ёй, рознымі шэсцямі, закапваннем у зямлю розных прадметаў. Да такіх адносяцца абрадавыя карагоды «Проса» і «Страла». Характар выканання гэтых карагодаў трапна адпавядае жа- данню ўдзельнікаў рухацца.
 
Што тычыцца абрадавых народных песень, то іх тэатралізацыя, па сутнасці. нескладаная справа, асабліва пры ўвядзенні персанажаў. Складанасць тэатралізацыі заключаецца хутчэй у тым, што трэба ве- даць асновы народнага танца, законы народнага тэатра, вусна-паэтыч- ную творчасць народа, спецыфіку абрадаў і звычаяў.
 
Першымі крокамі на шляху тэатралізацыі песеннага фальклору ў свяце могуць быць узнаўленні невялічкіх фрагментаў абрадаў. Справа ў тым, што песенны фальклор абрадавага цыкла змяшчае шмат дыя- логаў, вобразаў, сцэнак. Па сутнасці, у многіх песнях раскрываецца сэнс самога абраду. Галоўная задача настаўніка заключаецца ў тым, каб знайсці крытэрыі эстэтычнага ўвасаблення самой тэатралізацыі, пазбегнуць прымітывізму і схематызму ў гэтай справе.
 
Зусім не трэба рабіць усё так, «як было раней». Пры рабоце над песняй трэба ўлічваць сучасныя крытэрыі і густы грамадства.
 
Тэатралізацыя народнай песні ў свяце спрыяе не толькі ўласна вы- вучэнню фальклорнага твора. але далучае ўсіх да творчасці. Нават удзельнікі з абмежаванымі дадзенымі могуць засвойваць песенную традыцыю натуральна, без прымусу, у гульнявой форме.
 
Трэба падкрэсліць, што фальклорны матэрыял, узноўлены на сцэне з этнаграфічнай дакладнасцю, не заўсёды ўспры.маецца як мастацкая дасканаласць. Гэта адбываецца па той прычыне, што ва ўмовах сцэны
 
фальклорны твор не атрымаў свайго адэкватнага мастацкага ўвасаб- лення, многае ў ім знікае, губляецца. Справа ў тым, што фальклор у свяце павінен быць не проста выкананы, ён павінен быць пастаўлены, тэатралізаваны.
 
Сцэнічнае ўвасабленне народнай песні творчым калектывам павін- на ўлічваць прымяненне розных рухаў, дзеянняў, якія раскрываюць змест твора.
 
Песні танцавальныя, гульнявыя, карагодныя, прыпеўкі звычайна не проста выконваюцца, а «ставяцца». У гэтым выпадку настаўнік выс- тупае як пастаноўшчык, які выкарыстоўвае метады рэжысуры. Можна вадзіць карагоды. разыгрываць змест песень, танцаваць. Да гэтай ра- боты мэтазгодна прыцягнуць балетмайстра або танцора-аматара, які добра разбіраецца ў харэаграфіі.
 
Пры тэатралізацыі пазаабрадавых песень трэба выкарыстоўваць мі- зансцэны, якія пазбаўляюць калектывы нерухомасці, статычнасці і даз- валяюць раскрыць больш яскрава сюжэт твораў. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што знешнія пабудовы, рухі, дзеянні не павінны быць сама- мэтай, а арганічна спалучацца з характарам народнай песні, вызначац- ца ім. Менавіта ў наш час магчыма назіраць празмернае захапленне вонкавымі эфектамі многіх выканаўцаў, якія хутка надакучваюць гле- дачам.
 
Пры выкананні карагодных, гульнявых і танцавальньгх песень трэба выкарыстоўваць элементы сцэнічнага, тэатральнага дзеяння, таму што яны даюць магчымасць для раскрыцця сінкрэтызму фальклору. Кожны элемент павінен быць лагічным і абгрунтаваным, вынікаць са зместу песень.
 
Усе сродкі — песня, танец, сцэнічныя і тэатральныя рухі і дзеянні, мізансцэны — павінны быць паміж сабой звязаны і служыць раскрыц- цю ідэі твора. Важна знаходзіць такія формы сцэнічнай тэатралізацыі, якія адпавядаюць вобразнаму ладу народнай песні.
 
Іншы раз здараецца, што выступленні фальклорных калектываў у свяце праходзяць нецікава, удзельнікі паводзяць сябе скована, губля- юць натуральную прывабнасць. Няўдачы заключаюцца ў тым, што ў сцэнічных умовах не ўдалося ўзнавіць жыццёвыя абставіны, у якіх іс- навала песня або танец.
 
Для таго, каб пазбегнуць такіх няўдалых выступленняў, іх неаб- ходна добра рыхтаваць і адпаведным чынам абстаўляць. Перш за ўсё непажадана, каб фальклорны калектыў выступаў у «зборнай прагра- ме», разам з выканаўцамі сучасных твораў.
 
Вельмі спрыяльныя ўмовы для тэатралізацыі фальклору ствараюць святы, якія адбываюцца ў натуральных умовах. У натуральным ася- роддзі адсутнічае падзел на выканаўцаў і гледачоў. Удзельнікі калек- тыву могуць праявіць сябе свабодна, знаходзяцца ў добрым кантакце з прысутнымі.
 
Змест і характар песні вызначаюць метады яе тэатралізацыі. Творы спакойнага характару, працяжныя. лірычныя, гераічныя не патрабуюць пры іх узнаўленні якой-небудзь знешняй тэатралізацыі. Наадварот, унутраная сабранасць, падцягнутасць выканаўцаў павінны садзейні- чаць раскрыццю ідэйнага зместу песні, а знешняя выразнасць — быць
 
вынікам эмайыянальнага стану спевака, а не штучнай ігрой «на пуб- ліку». Трэба пазбягаць надуманых поз, жэстаў, рухаў, перадаць сэнс. характар песні, а не «ілюстраваць» яе змест тэатральнымі сродкамі.
 
Такім чынам. тэатралізацыя музычнага фальклору ў свяце — не- абходны кампанент выкарыстання традыцыйнай спадчыны ў новых умовах.
 
Алег Аляхновіч
 
 КРЫНІЦЫ
 
I ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ
 
Аляхновіч, 1991 — Аляхновіч A. М. Народная песня ў мастацкай сама- дзейнасці. Мн., 1991.
 
Аляхновіч, 1997 — Аляхновіч A. М. і інш. Беларускі музычны фальклор. Мн„ 1997.
 
Аляхновіч. 1993 — Беларускі дзіцячы фальклор /Склад. Аляхновіч A. М. і інш. Мн., 1993.
 
Сахараў. 1936 — Беларускі календар. 1937 /Уклад. С. Сахараў. Рыга, 1936.
 
Лозка, 1993 — Беларускі народны каляндар /Аўт.-уклад. А. Ю. Лозка. Мн., 1993.
 
Шыр.ма, 1959—1976— Беларускія народныя песні: У 4 т. /Зап. Р. Шырмы. Мн„ 1959—1976.
 
Беларускі танцаваіьны — Беларускі танцавальны фальклор на самадзей- най сцэне: Рэпертуарны зборнік. Ч.ІП /Уклад. Н. М. Лаўрыхінай. Мн.: РНМЦ культуры, 1990.
 
Гомельская вобл. — Беларускі фальклор у сучасных запісах. Гомельская вобласць. /Уклад. В. А. Захарава і інш. Мн., 1989.
 
Мінская вобл. — Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобл. /Уклад. В. Д. Ліцвінка. Мн., 1995.
 
Бер.ман. 1873 — Берман Ноанн. Календарь по народным преданням в Воложннском прнходе Внленской губерннн Ошмянского уезда //Зап. НРГО по отделенню этнографнн. Т5. СПб., 1873.
 
Бяссонаў. 1871 — Бессонов П. Белорусскне песнн с подробнымн обьясненнямн нх творчества н языка, очеркамн народного обряда, обычая н всего быта. М„ 1871.
 
Багдановіч. 1895 — Богдановнч A. Е. Пережнткн древнего ммросозерцання у белорусов: Этнографнческмй очерк. Гродно, 1895.
 
Булгакоўскі, 1890 — Булгаковскнй Д. Пннчўкн. //Запнскн НРГО по отделенмю этнографнн . Т. ХПІ, вып. 3. СПб., 1890.
 
Васільева. 1879 — Васяльева А. Село Беседкн Мозырского уезда // Мннскне губернскне ведомостн. 1879. № 31.
 
Дземідовіч. 1895 — Внленскнй вестннк. 1895. № 64, 67.
 
Вількін, 1970 — Внлькнн Я. Р. Белорусскне народные нгры второй половнны XIX — начала XX в.: Днс. канд. нст. наук МНЭФ АН РБ, 1970.
 
Вількін, 1988 — Вількін Я. Р. Народныя гульні //Беларуская мова і літа- ратура ў школе. 1988. № 5.
 
Валадамонаў — Володомонов Н. В. Календарь: прошлое, настояіцее, бу- душее. М., 1987.
 
Ластоўскі, 1956 — Власт (В. Ластоўскі). Творы. Мюнхен, 1956.
 
Вянок — Вянок беларускіх фальклорных песень /Склад. У. 1. Раговіч. Мн., 1987.
 
Лозка. 1996 — Гульні, забавы, ігрышчы /Склад. А. Ю. Лозка. Мн., 1996.
 
Васілевіч, 1993 — Дай Божа знаць, з кім век векаваць: Беларуская народная варажба /Склад. У. А. Васілевіч. Мн., 1993.
 
Дземідовіч, 1896 — Демндовнч П. Н. Нз областн верованнй н сказаннй белорусов //Этнографнческое обозренне. 1896. № 1—3.
 
Дзіцячы фальклор — Дзіцячы фальклор /Склад. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1972.
 
Дзіцячая біблія — Дзіцячая біблія: Біблейскія апавяданні з малюнкамі. 2-ое выд. /Б. Араповіч, В. Маццёлмякі. Стакгольм: Інстытут перакладу Бібліі, 1992.
 
Дабравольскі, 1903 — Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк //Запнскн ЙРГО по отделенню этнографнн. М., 1903.
 
Дудар, 1970 — Дудар. Зборнік беларускіх народных песьняў /Сабраў і ўлажыў Я. Г. Нью-Ёрк., 1970.
 
Елатаў, 1961 — Елатаў В. I. Ад песні да песні. Мн., 1961.
 
Лозка. 1990 — «Ехала Каляда ў чырвоным вазочку...»: Матэрыялы для правядзення навагодніх калядных свят /Склад. А. Лозка, А. Новікава, А. Ха- тэнка. Мн., 1990.
 
Васілевіч, 1998 — Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя павер’і і прыкметы. Кн. 2 /Уклад. У. Васілевіча. Мн., 1998.
 
Загадкі — Загадкі /Склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мн., 1972.
 
Замовы — Замовы /Уклад. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1992.
 
Зе.мляробчы каляндар — Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі /Склад. A. I. Гурскі, A. С. Ліс. Мн., 1990.
 
Зімовыя песні — Зімовыя песні: Каляды і шчадроўкі /Склад. A. I. Гурскі. Мн„ 1975.
 
Васілевіч. 1996 — Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прык- меты і павер’і. Кн. 1 /Уклад. У. Васілевіча. Мн., 1996.
 
Крачкоўскі, 1874 — Крачковскнй Ю. Быт западнорусского селяннна. М., 1874.
 
Лёгенды і паданні — Легенды і паданні /Склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мн., 1983.
 
Лозка, 1997 — Лозка А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні. Мн., 1997.
 
Мажэйка — Можейко 3. Я. Календарно-песенная культура Белорусснн. Мн„ 1985.
 
Насовіч. 1870 — Носовнч Н. Словарь белорусского наречня. СПб., 1870 (Слоўнік беларускай мовы: Факс. выд. Мн., 1983).
 
Народны тэатр — Народны тэатр /Склад. М. А. Каладзінскі. Мн., 1983.
 
Наша ніва, 1909 ■— Наша ніва. 1909. № 51—52.
 
Невяровіч, 1859 — Неверовмч В. О. О праздннках, поверьях н обычаях у
 
крестьян белорусского племенн, населяюшнх белорусскую губернню //Памят- ная княжка Смоленской губерннн на 1859 год. Смоленск, 1859.
 
Нікіфароўскі, 1897 — Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы я поверья, суеверные обряды н обычая. Вятебск, 1897.
 
Ліс, 1992 — Паэзія беларускага земляробчага календара /Склад. A. С. Ліс. Мн„ 1992.
 
Пшчолка, 1904 — Пшелко А. Деревенскне праздннкн //Внтеб. губерн. ведомостн. 1904. № 161, 165.
 
Раманаў. 1912 — Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Внльна, 1912.
 
Дабравольскі. 1914 — Смоленскяй областной словарь / Сост. В. Н. Добровольскнй. Смоленск, 1914.
 
Станкевіч — Станкевіч М. Калядныя сьвяты ў Нью-Ёрку й Батлейка //Бе- ларуская моладзь. 1962. № 13.
 
Стома — Стома В. Абрады й звычаі Дзісьненшчыны, зьвязаныя з рэлі- гійнымі сьвятамі //Беларускі сьвет. 1986. № 18.
 
Забабоны, 1879 — Суеверяя н предрассудкя в Могялевской губерннн // Могялев. губерн. ведомостн. 1879. № 6—8.
 
Козенка — Танцы Усходняга Палесся: Рэпертуарны зборнік для харэаг- рафічных калектываў / Уклад. М. А. Козенка. Рэспубліканскі навукова-мета- дычны цэнтр творчасці і культурна-асветнай работы. Мн., 1987.
 
Талстыя — Толстые Н. 14. н С. М. Первый гром в Полесье // Обряды н обрядовый фольклор. М., 1982.
 
Улашчык — Улашчык М. Была такая вёска: Гістарычна-этнаграфічны на- рыс / Пер. з рус. мовы У. Арлова. Мн., 1989.
 
Хатэнка — Хатэнка А. Прасвяці нас, Грамаўніца! П Настаўн. газета. 1996. 14 лют.
 
Хрэнаў — Хренов Л. С., Голуб Н. Я. Время н календарь. М., 1989.
 
Цітовіч — Цнтовнч Г. М. О белорусском песенном фольклоре: йзбр. очеркн. Мн., 1976.
 
Чурко — Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. Мн., 1994.
 
Шэйн. 1887; 1902 — Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта я языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1887. Т. 1.4. 1; 1902. Т. 3.
 
Эгілеўскі, 1844 — Эгнлевскнй. Белорусскяе поверья II Маяк. 1844. Т. 16. Кн. 32.
 
Этнаграфія Беларусі — Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Мн., 1989.
 
Федароўскі, 1897; 1935 — Federowski М. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej T. I. Krakow, 1897; T. IV. Warszawa, 1935.
 
Для малых — J. H. Dia malych dzietak: Dziciacy falklor. New York, 1965.
 
Пяткевіч, 1938 — Pietkiewicz Czeslaw. Kultura duchowa Polesia Rzeszyckiedo. Materiafy etnograficzne. Warszawa, 1938.
 
Тышкевіч, 1847 — Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.
 
Шукевіч. 1903 — Szukiewisz W. Wierzenia i praktyki ludowe // Wisla. 1903. T. 17, zesz. 3, 4.
 
ААН — Архіў Акадэміі навук (Санкт-Пецярбург).
 
АІМЭФ — Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
 
БЦГЦ — Беларускі навукова-метадычны цэнтр гульні і цацкі.
 
РГТ — Рускае геаграфічнае.таварыства.
 
ЦБАНЛ — Цэнтральная бібліятэка Акадэміі навук Літвы.
 
3M ECT
 
КАЛЕНДАРЫ I ЗІМОВЫ ПЕРЫЯД БЕЛАРУСКАГА МЕСЯЦАСЛОВА.
 
Алесь Лозка 5
 
ЗІМОВЫ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР.(Снежань. Студзень. Люты.) Алесь Лозка 11
 
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ, СЦЭНАРЫІ I ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
 
ПІЛІПАЎСКІЯ ВЕЧАРЫ. (Матэрыялы. Прымхліца. Загадкі.
 
Песні. Гульня. Танец.) 32
 
ДЗЯВОЧЫЯ СВЯТЫ. (Матэрыялы. Любоўныя замовы. Варажба.
 
Гульні.) 42
 
КАЛЯДЫ. (Матэрыялы. Варажба. Гульні. Танцы.) 50
 
Сустрэча Раства, або Бедная куцця (сцэнарыіі для дзяцей старэйшага дашкольнага і маюдшага школьнага ўзросту).
 
Алесь Лозка 66
 
Шчодры вечар (сгрнарый для дзяцей старэйшага .
 
школьнага ўзросту). Алег Аляхновіч, Пятро Гуд 69
 
Дадатковы матэрыял. (Песні. Паданне. Забавы. Ігрышча. Гульні.).... 73 «Ехала Каляда ў чырвоным вазочку...» (сцэнарыгі для дзягрй старэйшага дашкольнага / малодшага школызага ўзросту).
 
Алесь Лозка 87
 
Беларускія Каляды ў горадзе (сгрнарый для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту). Антаніна Хатэнка 93
 
«Пайшла Каляда, калядуючы» (вершавана-песенны сцэнарый для дзяцей старэйшага- школьнага ўзросту). Алег Аляхновіч. Пятро Гуд.... 98
 
Песні 106
 
ГУСІНАЕ СВЯТА. (Павер’і. Прыкметы. Загадкі. Танцы. Гульні.) ... 117
 
СВЯТА СВЕЧКІ. (Матэрыялы. Загадкі. Гульні.) 123
 
ДЗЕНЬ ВАЎКАЛАКА. (Паданні. Песня. Гульні.) 130
 
МАСЛЕНІЦА. (Забавы. Песні.) 133
 
НАРОДНАЯ МАНЕРА СПЕВАЎ. Алег Аляхновіч 138
 
ТЭАТРАЛІЗАЦЫЯ МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў СВЯЦЕ.
 
Алег Аляхновіч 151
 
КРЫНІЦЫ I ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ 155
 
Зімовыя святы: Дапам. для настаўнікаў і выха- 3-62 вальнікаў /Аўт.-уклад. A. М. Аляхновіч, А. Ю. Лозка; Маст. М. У. Анемпадыстаў. — Мн.: Беларусь, 1999. — 159 с.: іл. — (Бібліятэчка народных святаў і прыс- вяткаў).
 
ISBN 985-01-0283-7.
 
У дапаможніку змешчаны металычныя рэкамендацыі і сцэнарыі, песні, гульні і іншыя матэрыялы для вывучэння і правядзення зімовых святаў і прысвяткаў беларускага народ- нага календара. Асаблівае месца адводзіцца асноўнаму зімо- ваму святу — Калядам.
 
Адрасуецца работнікам дашкольньіх, школьных і паза- школьных дзіцячых устаноў.
 
УДК 398.3(=826)(072)
 
ББК 63.5(4Бен)я7
 
Вучэбнае выданне
 
Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў
 
Зімовыя святы
 
Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў
 
Аўтары-ўкладальнікі
 
Аляхновіч Алег Міхайлавіч, Лозка Алесь Юр’евіч
 
Рэдактар Л. М. Раменьчык
 
Мастак М. У. Анемпадыстаў Мастацкі рэдакгар А. Г Дашкевіч Тэхнічнае рэдагаванне
 
і камп'ютэрная верстка I. П. Касцецкай
 
Карэктары Л. Р. Кузьміна, Г. К. Піскунова, Ю. Ц. Петрыкеева Аператары I. Л. Жукоўская, Т. Ф. Касцяневіч, Л. Я. Капусцінская, A. М. Прохарчык
 
Палпісана да друку з арыгінала-макета 22.03.99. Фармат 60x90 Па- пера газетная. Гарнітура «Таймс». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10,0.
 
Ум. фарб.-адб. 10,5. Ул.-выд. арк. 9,68. Тыраж 5038 экз. Зак. 5083.
 
Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь» Дзяржаўнага камі- тэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 2 ад 31.12.97.
 
220004, Мінск, праспект Машэрава, 11.
 
Друкарня «Перамога». 222310, Маладзечна, вул. В. Таўлая, 11.
 
МІНСК «БЕЛАРУСЬ»
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.