Жупранская старонка  Уладзімір Содаль

Жупранская старонка

Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 63с.
Мінск 1992
15.73 МБ

ЖУПРАНСКАЯ СТАРОНКА

Вецер дзьме і вые, Што аж мыслі рвуцца. Змоўклі песні тыя, Што іграў на дудцы. Раз яшчэ зайграю У астатняй хвілі

Для тых, што жаль маю, Што мяне забылі...

Францішак Багушэвіч

 

УЛАДЗІМІР СОДАЛЬ

ЖУПРАНСКАЯ СТАРОНКА

мінск «полымя» 1992

ББК 83. ЗБелІ С57

Кннга знакомнт с местамн, связаннымн с жнзнью я творчеством белорусского поэта н публнцяста Ф. Богушевнча. Она является своеобразным продолженнем кнлгн «Кушлянскнй уголок», вышедшей в 1990 году.

Содаль У. I.

С 57 Жупранская старонка. — Мн.: Полымя, 1992. 63 с.: іл.

ISBN 5-345-00404-3.

Содаль В. Н. Жупранская сторона.

Кніга знаёміць з мясцінамі, што звязаны з жыццём і творчасцю беларускага паэта і публіцыста Ф. Багушэвіча. Яна з’яўляецца своеасаблівым працягам кнігі «Кушлянскі кут», якая выйшла ў 1989 годзе.

Для шырокага кола чытачоў.

4603020102-010

с                   14 92

М 306(03)—92

ISBN 5-345-00404-3

ББК 83. ЗБелІ

© У. I. Содаль, 1992

3 ГІСТОРЫІ МЯСТЭЧКА

Жупраны вельмі даўняе і самабытнае паселішча. У летапісах згадваюцца з XV стагоддзя, але заснаваны былі, безумоўна, значна раней. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт ахвяраваў мястэчка віленскаму ваяводу Войцеху Монвіду.

Доўгі час — аж трыста гадоў — Жупраны належалі Радзівілам. Першым гаспадаром іх з гэтага роду называюць Мікалая, якога ў народзе звалі Рыжым (1512— 1584). Ен быў адзін з пачынальнікаў кальвінізму ў Вялікім княстве Літоўскім. Усяго ж змянілася дзевяць уладальнікаў з роду Радзівілаў. Апошні з іх, ксёндз Дамінік, валодаў Жупранамі з 1790 года, пасля смерці Караля Радзівіла, які меў вельмі сімпатычную мянушку Пане Каханку. Апошні, між іншым, любіў з сваёй світай паляваць у Жупранскай пушчы, быў зачараваны ёй. Нібыта, прыехаўшы першы раз на паляванне і ўражаны глухімі і непраходнымі лясамі і багаццем рознай дзічыны, ён усклікнуў: «Не ведаў я, што значыць Жупранская пушча!» Яго асобаю цікавіўся і наш пясняр. 3 малых гадоў чуў пра князя шмат розных паляўнічых гісторый. Некаторыя з іх нават апублікаваў. Прынамсі, пра першае паляванне Пане Каханку ў Жупранскай пушчы Багушэвіч згадаў у 29-ым нумары часопіса «Край», што выходзіў у Пецярбургу на польскай мове.

У канцы XVIII стагоддзя мястэчка з прылеглымі да яго землямі набыло вельмі гучную назву — графства Жупранскае. У яго апрача Жупранаў уваходзілі яшчэ вёскі Замасцяны, Латавічы, Лапоці (з 1969 года Беразнянкі), засценак Дукойні. Мястэчка мела тры вуліцы Дворную, Сольскую, Астравецкую, а на збегу іх — пляц.

За ім — старыя могілкі з капліцай. У тую пару ў Жупранах было толькі трыццаць пяць двароў, жыла сто шэсцьдзесят адна душа. Мелі жупранцы і свой рынак, а пры ім — крамы і крамкі. Мяркуецца, а яно, пэўна ж, так і было, што колішні цэнтр Жупранаў знаходзіўся крыху ў іншым месцы, чым зараз. Ен прыціскаўся бліжэй да сплаўнай рэчкі Ашмянкі — там, дзе разбягаюцца дарогі на Замасцяны і даўнейшае сямейнае гняздо графаў Чапскіх — Навасёлкі. Вось у гэтым маляўнічым кутку доўгі час, аж пакуль не пабудавалі новы гатычны з чырвонай цэглы і палявога няцёсу гожы касцёл святых Пятра і Паўла, віравала местачковае жыццё. Тут стаяў калісь на пагорку драўляны кальвінскі збор, побач размяшчаліся млын, тартак, дзве карчмы. Адна, што была за мостам праз Ашмянку, — называлася Альхоўка, другая, таксама каля мосту, пры дарозе на Навасёлкі, — Ліпоўка, пад ліпамі. Мелася ў Жупранах і трэцяя карчма — графа Чапскага. Арандаваў яе ў канцы XIX стагоддзя яўрэй Бэрка, што жыў тут з жонкай Рохляй. Пра гэтага карчмара Францішак Багушэвіч згадаў у абразку «Сведка» і ў вершы «Жыдок»:

Сеў жыдок у нас у вёсцы, Пры гасцінцы, пры дарожцы. Меў ярмулку, трэпкі цыцаль, У балахоне новы гіцаль...

Між іншым, у той карчме адбыўся жалобны стол у 1900 годзе па Багушэвічу.

У 1812 годзе мястэчка было спалена. Згарэла 180 будоў. Гэты жупранскі пажар апісаны французскім генералам і вайсковым пісьменнікам графам Філіпам-Полем дэ Сегурам у «Гісторыі Напалеона», выдадзенай у 1824 годзе ў Парыжы. Праўда, падзеі пададзены аднабакова. Пра жыхароў, пра іхняе гора і пакуты, прынесеныя напалеонаўскай навалай, тут ні слова. Галоўнае ў апісанні — трагедыя французскіх ваякаў. Але няцяжка ўявіць і ашаломленых жупранцаў той пары, іхнія перажыванні з усяго, што рабілася ў мястэчку. Дык што ж тут адбылося ў канцы 1812 года?

Авангардныя, фізічна больш трывалыя французскія часці, як гэта належыць розным набрыдням, пакідаючы мястэчка, падпалілі яго. За імі цягнуліся абяссіленыя,

зняможаныя салдаты, дэмаралізаваныя, змораныя голадам і холадам. Калі яны ўбачылі ахопленыя агнём Жупраны, па-дзікунску ўзрадаваліся: нарэшце можна пагрэцца! Неверагодная радасць, але так было. На Беларусі ж пачыналі брацца моцныя маразы. Якраз пра гэта і піша граф дэ Сегур у сваёй «Гісторыі Напалеона». Вось яго невялікая, але ўражлівая, жахлівая замалёўка: «Бляск гэтага полымя прыцягвае пакутнікаў, якіх мароз і боль давялі да шаленства. Яны і ўцякалі як звар’яцелыя з зубным скрыгатам і вар’яцкім смехам, кідаліся ў агонь, у якім гінулі ў страшэнных канвульсіях. Іх галодныя таварышы глядзелі на гэта без страху, былі нават такія, якія выцягвалі абгарэлыя целы... і неслі да вуснаў гэтую смуродную ежу...»

Граф дэ Сегур належаў да напалеонаўскай світы і, трэба меркаваць, стаўся сведкам падпалу мястэчка французскімі драгунамі. Усё апісанае ім, пэўна ж, рабілася на яго вачах. Што й казаць, жудасную старонку з гісторыі Жупранаў занатаваў французскі генерал. Але ж ііі гэта толькі жупранская старонка? Яна ўсім нам для роздуму: у імя чаго і дзеля чаго тварыліся і творацца на зямлі разбой і вынішчэнні?! Дзеля чаго людзі змушаны пераносіць такія пакуты, якія апісаны графам дэ Сегурам?

Жупранцы пераважна займаліся гаспадаркай: абраблялі зямлю, сеялі, жалі, касілі, малацілі, лавілі рыбу з чыстае тады яшчэ Ашмянкі, балазе вадзіліся шчупакі, акуні, мянькі, келб (печкуры), плотка, ракі. Меліся ў мястэчку і свае спрактыкаваныя кавалі, шаўцы, краўцы, якія шылі кажухі нават самому графу Чапскаму. 3 даўніх часоў жупранцаў ведалі як добрых паляўнічых. Гэта ж калісь была спрэс лясная старонка з глухімі барамі, непраходнымі пушчамі. He кожны, безумоўна, тады мог стрэльбу мець. Але людзі прыладзіліся і без стрэльбау паляваць. На ваўкоў капалі ямы — ваўкоўні. На зайцоў і лісаў ставілі розныя пасткі.

Праз Жупраны праходзіў стары Віленскі паштовы тракт. Мястэчка з гэтай нагоды заўсёды было на скрыжаванні гістарычных падзей. Усё, што рабілася ў Еўропе, не абмінала Жупраны. I найперш усялякія войны, ліхалецці. Ад іх тут шмат слядоў. Напрыклад, вялікі пакаты

пагорак, які з поўначы атуляе жупранскі могільнік. 3 яго не гэтак даўно бралі жвір, дык разам з жвірам часта траплялі незвычайнай велічыні чарапы, косці, знаходзілі зброю, гузікі. Кажуць, што тут склалі свае галовы французы. За Багушэвічавым часам на гэтым пагорку стаяў высокі дубовы крыж, і гара называлася Крыжовая. Наогул, мястэчка, яго наваколле ахінута мноствам легендаў і паданняў. Хто быў у Жупранах не адзін раз, той не мог не прыкмеціць на паўднёвым захадзе яшчэ адзін акруглы, нібы каля яго пахадзіў спрактыкаваны цырульнік з брытвай, казачна-таямнічы, парослы лесам пагорак. Завецца ён Піліканка. Чуеце, якая рамантычная назва — Пі-лі-канка! Пра яе з даўніх часоў існуюць розныя паданні і легенды. Нібыта на самай макаўцы Піліканкі калісь крушня была. А ў крушні — лёх такі, дзюрка абмураваная. Кінеш каменьчык у той лёх, то ён як зазвініць! Вуха прыкладзеш і чуеш: ляціць каменьчык і дзілінькае — дзілінь-дзілінь... Пасля бубухне — і ўсё аціхне. Кажуць, нібыта на гэтай гары калісьці касцёл стаяў ды праваліўся. Адзін чалавек — звалі яго Хмарын — хацеў яго раскапаць. Капаў-капаў дый раптоўна памёр.

Піліканку даўней называлі — пра гэта чуў ад старэйшых жыхароў Жупранаў — Веліканка, а пасля чамусьці перазвалі ў Піліканку. 3 яе ўсё наваколле было відаць як на далоні: Солы, Нарбуты, Зарэчча, Падбалоцце, нават Багушэвічавы Кушляны. Дый сама гара, з якога боку ні ішоў ці ні ехаў у Жупраны, заўсёды падарожным на воку. Яна нібы гуляе, забаўляецца, падстаўляе то адзін свой бок, то другі, быццам кажа: «Глядзіце, якая я маляўнічая, вабная, гожая, таямнічая, вечная!» Цяпер на гэтай гары жупранскія выпускнікі завяршаюць свае развітальныя вечары.

Шмат паданняў можна пачуць у мястэчку. Хочаце — пра шведаў, a то — пра французаў. Жупранцы лічаць, што Напалеон свой славуты скарб, пра які ўжо гэтулькі пісана, гаворана-перагаворана, схаваў паблізу іхняга мястэчка. «Кажуць, там, дзе Кракоўка, у вадзе схаваў. A рэчка ход змяніла. За паўмілі. А паўміля — сем кіламетраў.» Жупранцы перакананыя, каб хто добра вылічыў ды пашукаў, то той напалеонаўскі скарб знайшоў бы.

За Багушэвічавым часам мястэчка значна пабольшала. У 1882 годзе тут ужо налічвалася трыста восемдзесят жыхароў, з іх 184 мужчыны і 196 жанчын. Паводле звестак «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства польскага і іншых славянскіх краёў» 1895 года выдання, Жупраны мелі 57 двароў і 284 жыхары. Сярод іх пяць праваслаўных, 135 яўрэяў, астатнія каталікі. Апрача касцёла была і сінагога. У XIX стагоддзі ў мястэчку жылі беларусы, яўрэі, рускія чыноўнікі, колькі польскіх сем’яў — найперш духоўных асоб. Месціліся кватэры станавога прыстава, асэсарава. Жыў тут і паліцэйскі ўраднік, валасны старшына, стараста, пісар, міравы пасрэднік і іншыя тагачасныя казённыя людзі.

3 даўніх часоў у Жупранах прыход. Таму не дзіва, што да мястэчка гарнуліся ўсе навакольныя вёскі, фальваркі, засценкі. У 1899 годзе жупранскі касцёл меў 6568 прыхаджанаў. Для ўсіх іх Жупраны былі найбліжэйшым стольным месцам для спраўлення грамадскіх і жыццёвых патрэб. I духоўных таксама.

АД ЦЫГАНКІ ДА ЮШКОЎ

Да думкі, што колішні цэнтр Жупранаў быў бліжэй да рэчкі і размяшчаўся абапал разбегу дарог на Замасцяны і Навасёлкі, я прыйшоў самастойна. Вядома, з’явілася яна не сама па сабе. Папярэднічаў гэтаму пэўны роздум, развагі. Былі і свае доказы, абгрунтаванні. Але яны толькі мае. А цікава паслухаць, што пра гэта думаюць самі жупранцы. ІДі згодны са мной? Гутару з сёстрамі Янінай і Галенай Талочкамі, якія якраз і жывуць пры згаданым разбегу дарог. Ад іх я пачуў...

Некалі, яшчэ да вайны, жыў у Жупранах дзед Мацейка. Дужа дасведчаны дзядуля. Усім цікавіўся. Трохі пісьменны быў, вучыў дзяцей пацерам. Трымаў у памяці шмат розных гісторый. Дык дзед Мацейка казаў, што даўней Жупраны надзвычай вялікія былі — пачыналіся яны ад Цыганкі і цягнуліся паўз рэчку аж да самых Юшкоў. У гэтым апавяданні ўсё нечаканае: і абсягі Жупранаў, і незнаёмыя назвы, асабліва — Юшкі. Праўда, пра Цы-

ганку ў Жупранах ведаюць усе. Гэта — гара. А вось што гэта за Юшкі — мала хто можа сказаць. А дзед Мацейка ведаў. Высвятляецца, што некалі, да паходу шведаў на Беларусь, паблізу Жупранаў, між Нарбутамі і Сухім Мостам, пры віленскім тракце, на беразе Ашмянкі, нібыта стаяла невялікая вёсачка. Вось яна і называлася Юшкі. А чаму Юшкі? Нібыта гаспадары гэтай вёскі першыя тут перайшлі на печы з комінамі. Ва ўсіх астатніх — курныя, з дымам на хату, а ў юшкоўцаў — з комінамі. На той час гэта была вялікая навіна. Людзі хадзілі і глядзелі на такое дзіва, насцярожана ківалі галовамі. Трывожыліся, каб праз комін які нячысцік не ўбіўся, у хату не ўскочыў. Ім расказвалі, як і што ў гэтай печы, паказвалі, што трэба рабіць, каб дух з хаты не выходзіў, каб нячысцік не заскочыў, як юшкі адчыняць і зачыняць. 3 гэтага і пайшло — Юшкі, Юшкі. Дык вось, як казаў дзед Мацейка, Жупраны калісь уздоўж рэчкі аж да самых Юшкоў прасціраліся. Наколькі яго апавяданне праўдзівае — цяжка сказаць. Але тое, што мястэчка даўней цягнулася ўздоўж рэчкі на значна большым прасцягу, чым зараз, гэта сапраўды так. Што ж да Юшкоў, то таксама, пэўна, была такая вёска. Засталася ў людской памяці назва. Юшкамі жупранцы называюць сенажаць у прамежку між Нарбутамі і Сухім Мостам — якраз у гэтым месцы і былі Юшкі. Жупранцы яшчэ і цяпер знаходзяць там абдымленыя цагліны.

У ЖУПРАНАХ ЗВАНЫ ЗВОНЯЦЬ

Калісьці касцельныя і царкоўныя званы былі неад’емнай часткай жыцця людзей. Жупранцы не выключэнне. Многія местачкоўцы па звону вызначалі пару дня. Надаралася, званы даносілі журпанцам трывогу, хваляванні, жалобу. У ціхія пагодныя дні глухое рэха жупранскіх званоў даходзіла і да Кушлянаў, балазе напрасткі яны зусім блізка — усяго пяць-шэсць вёрст. Але не толькі касцёл збіраў Багушэвічаў у Жупранах. Тры разы на год — у канцы чэрвеня, 25 ліпеня, а таксама 1 лістапада ў дзень Усіх Святых ладзіліся ў мястэчку фэсты-кірмашы.

3 усіх ваколіц у такія дні з’язджаліся сюды сяляне, шляхта, ксяндзы. Пляц перад касцёлам віраваў. Ішоў бойкі гандаль, торг. Паўсюль маністы смаргонскіх духмяных абаранкаў, перазвон крэўскіх жбанкоў... Абразкі, крыжыкі, шкаплеры, ксёнжачкі, малітоўнікі. Смех, жарты, забавы... Гралі музыкі, круціліся крутухі, гукалі зазывалы, хлопцы знаёміліся з дзяўчатамі, сталейшыя дзяліліся навінамі. Усё гаманіла, гуло ў такія дні ў Жупранах. Багушэвічы не міналі ніводнага жупранскага фэсту, хадзілі на іх усёй сям’ёй. Часта бралі з сабой і дзяцей. Для іх таксама тут было шмат цікавага. Пернікі, ляндрынкі, крэўскія свістулькі-кукуці, жалейкі, гудзёлкі, дудкі, забаўнікі, скамарохі... Асабліва шмат дзятвы збірала гульня з цукеркамі «У пару і лішак». Звычайна ля такіх цукеряікаў збіраліся натоўпы дзяцей і дарослых. Дзіва што! Адно толькі ўгадай, у якой грудцы цукеркі параю, а ў якой з іх лішак на адну — і яны будуць твае. А не — кладзі дамоўленую залатоўку ці грыўню.

Вядома, не прапускаў жупранскіх фэстаў і Францішак. Ен іх наведваў і хлапчуком, і сталым чалавекам, і яны рабілі на яго незвычайнае ўражанне, абуджалі ў душы замілаванасць народам, сярод якога жыў і гадаваўся.

Жупранскія фэсты мелі сваю гісторыю, адметнасць. На жаль, у 1939 годзе гэтая добрая людская, вякамі адладжаная традыцыя была парушана. У той год яшчэ справілі фэст на Пятра і на Якуба, а на Усіх Святых ужо не давялося... 3 тае пары ў местачкоўцаў засталіся толькі салодкія ўспаміны пра мясцовыя фэсты.

Багушэвічы далучыліся да Жупранаў з 1749 года. Якраз тады яны набылі за 450 злотых блізкі ад Жупранаў фальварак. 3 таго часу гісторыя мястэчка ўжо тварылася на іх вачах. Ужо на іх памяці прашугала над Жупранамі напалеонаўская навала, прайшло скасаванне паншчыны і шмат чаго іншага.

Будучы пясняр упершыню ўбачыў Жупраны ў 1845 ці 1846 годзе, калі яго бацька Казімір Багушэвіч перавозіў дзяцей з Свіранаў, жончынага фальварка, у Кушляны. Францішак тады меў гадкоў пяць-шэсць. У тую пару ў мястэчку не было ніводнага больш-менш прыстойнага

будынка. Шмат стаяла хатак, скіданых спехам, на скорую руку, з тонкіх паленцаў, з маленькімі падслепаватымі вокнамі. Думалася — часова. Але пасля не знайшлося ні сілы, ні змогі. Так і жылі местачкоўцы, не дбаючы асабліва пра аздобу жытла, — абы страха над галавой. Дый дбаць не было калі. Мястэчка за нейкія два няпоўныя дзесяцігоддзі двойчы вынішчалася дашчэнту. Напалеонаўская навала, пажар 1812 года так ці інакш адбіліся на забудове Жупранаў. Гарэлі яны і незадоўга перад французскім нашэсцем, у канцы XVIII стагоддзя.

Як бачым, гісторыя не вельмі спрыяла росту мястэчка, яго дабрабыту. Нават касцёл на пагорку стаяў, як стары спарахнелы грыб. Ен вымагаў ці поўнай перабудовы, ці замены яго на новы. I сапраўды, у 1852 годзе граф Адам Чапскі, якому ў тую пару належалі Жупраны, надумаўся на месцы драўлянай могілкавай каплічкі будаваць новы храм. Будавалі яго доўга. Калі Францішак ехаў у Вільню на вучобу, работу толькі распачыналі. Вазілі цэглу, драўніну, камяні, вапну... Ен бачыў гэтую рупнасць на працягу некалькіх гадоў, але справа рухалася марудна. Вядома, усё рабілася рукамі, без асабліва дасканалых прылад і прыстасаванняў. Трыццаць гадоў спатрэбілася жупранскім майстрам, каб завяршыць будову. Францішак паспеў за гэты час скончыць гімназію, паступіў ва універсітэт, перажыў шмат чаго іншага, a новы касцёл усё заставаўся няскончаным, парафіяне працягвалі хадзіць у стары, перароблены ў 1819 годзе з евангелічнага храма, на струхлелых старасвецкіх дзвярах якога была выпісана чорнай фарбай лічба 1723 — дата пабудовы, пэўна.

Памятным для Жупранаў стаўся 1861 год. Усе ў мястэчку толькі і гаварылі пра хуткую волю, пра зямлю. Казалі, што кожная сям’я атрымае па чатырнаццаць дзесяцін. Незадоўга перад абвяшчэннем маніфеста аб скасаванні паншчыны ў мястэчка на ўсялякі выпадак нагналі салдатаў, размясцілі іх па хатах: баяліся, каб не выбухнулі хваляванні з нагоды так званага вызвалення сялянаў. Салдацкі пастой прынёс у мястэчка якоесь новае жыццё, новы павеў. Рэкруты амаль штодня пазаліхвацку, нібы на паказ усім жыхарам, маршыравалі

па вуліцах, спявалі бадзёрыя песні, якіх дагэтуль ніколі тут не чулі. Ля аднаго з пагоркаў яны наладзілі стрэльбішча і трэніраваліся, удасканальвалі сваё стралковае майстэрства, заводзілі знаёмства з сялянамі, гарэзілі з маладымі жупранкамі, хоць на гэтую гарэзнасць адгукаліся далёка не ўсе. Тут выяўлялася і спрадвечная беларуская сціпласць, рахманасць, абачлівасць. He такі быў блізкі ім, людзям іншай веры, царскі салдат, маскаль, як тады казалі, які невядома яшчэ з чым і чаго сюды прыйшоў. Найбольш кемныя жупранцы не спалі ў шапку, стараліся з гэтай сітуацыі здабыць хоць якую карысць: выпрошвалі ў салдатаў порах, на стрэльбішчы збіралі згубленыя патроны. У гаспадарцы ўсё спатрэбіцца. I не памыліліся. Спатрэбілася і вельмі хутка.

Выбухнуў 1863 год. У мястэчку і наваколлі з’явіліся ўзброеныя людзі. Паўсюль рыскалі на конях казакі, лавілі паўстанцаў, але ўсё роўна нечая смелая рука расклейвала на сценах жупранскіх пуняў заклікі і адозвы на беларускай і польскай мовах. Сярод іх — і славуты «Прыказ... да народа зямлі літоўскай і беларускай» Кастуся Каліноўскага. Тады ж пачаліся арышты. Нехта шапнуў, ці не стары вандроўны настаўнік Восіп Клімашэўскі, што жыве каля рэчкі ў млынара Фелікса Гофмана, гэтым займаецца. Казакі кінуліся туды. Доўга нікалі ў млынаровай хаце, перавярнулі ўсё з ног на галаву. Было гэта 11 снежня, уначы. Нарэшце знайшлі «кампрамат» — стрэльбу, порах, кулі, маску, а самае галоўнае — пяты нумар «Мужыцкай праўды» Каліноўскага. Клімашэўскага тут жа арыштавалі і пасадзілі ў астрог. Пачаліся допыты. Ен трымаўся мужна, не адмаўляўся, што люта ненавідзіць царскія парадкі і што гэтаму вучыў усё жыццё дзяцей. Стрэльбу, як высветлілася, Клімашэўскі атрымаў ад аканома сакаловіцкага маёнтка Людвіга Эйсманта, затым доўга перахоўваў у Францішкавага брата Апалінара ў Кушлянах і толькі ў верасні перанёс яе ў Жупраны. Францішак ведаў гэтага настаўніка, чуў пра яго шмат добрага. Дый як жа было не ведаць, калі той жыў пэўны час (з 1854 да 1859 года) у Кушлянах, вучыў яго меншага брата Апалінара, сябраваў з старым кушлянскім настаўнікам Людвіновічам, вёў з

*

Старонка з следчай справы В. Клімашэўскага

ім патаемныя перамовы. Самыя шчырыя пачуцці абуджаліся ў Францішкавай душы, калі ён згадваў гэтае імя.

На час паўстання 1863 года, як відаць з следчай справы Клімашэўскага, у Жупранах жылі часоваабявязаныя сяляне графа Чапскага — Казімір Трэмак, Якуб Бабраўніцкі, a таксама валасны старшына Георг Бярнат, пісар Казімір-Ігнат Навіцкі, млынар Фелікс Гофман, крамнік Хаім Чарны. Той крамнік яшчэ лічыўся і Жупранскім мешчанінам, служыў прыказчыкам у крэўскага купца Рубінштэйна. 3 іншых імёнаў варта згадаць Казлоўскага (станавы прыстаў), Карла Страшынскага, Ігната Родзевіча. Менавіта на сцяне адрыны, што належала I. Родзевічу, a жыў ён ля касцёла, і прыклеіў нехта «Мужыцкую праўду». Усе згаданыя посгаці прайшлі праз допыты за слуханне і чытанне «Мужыцкай праўды». A найбольшая віна ўсіх была ў тым, што ніхто з іх — ні

«Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага

станавы прыстаў, ні валасны

старшына, ні іншыя местачкоўцы — не данеслі высокаму начальству, што Клімашэўскі займаецца крамолай, хаця і ведалі пра гэта.

У кожнага падследнага жупранца следчая камісія

дапытвала, хто з мясцовых мог расклейваць «Мужыцкую

праўду». Усе арыштаваныя, нібы змовіўшыся, супраць местачкоўцаў не сведчылі, казалі: «Нікога з жыхароў Жупранаў не падазраём». I ўсё ж знайшоўся сярод многіх адзін, Георг Бярнат, які пасведчыў, што на яго думку «Мужыцкую праўду» ў Жупранах мог расклейваць Карл Страшынскі. Ці на самой справе было так, ці не — гэтага мы не ведаем. Але, відаць, Страшынскі нечым сярод жупранцаў вылучаўся, раз Бярната пацягнула такое сказаць. I каму? Мураўёўцам, ворагам сваім! За «Мужыцкую праўду» па галоўцы не гладзілі. Вельмі шкада, што гэта здарылася. Хай сабе і даўно было, але нагавор ёсць нагавор. Здрада заўсёды здрада, асабліва, калі яна на паперы запісана. А наогул жупранцы былі дружныя, памяркоўныя людзі, разважлівыя, мудрыя. Жылі адной сям’ёй, адной грамадой. Маліліся Богу, працавалі да стомы, да сёмага поту. Любілі сваё мястэчка, гадавалі дзяцей, будаваліся. Жылі пераважна асела, моцна павязаныя з роднай зямлёй, з сваім краем, продкамі. Тыя рысы перадаліся пераважнай большасці сённяшніх жупранцаў. Гэта дапамагло ім перажыць не адну жыццёвую навалу, не адну калатнечу. А іх па жупранскай зямлі пракацілася нямала.

ПАДАННЕ ЦІ БЫЛЬ?

Падзеі 1863 года ў Жупранах у згаданай архіўнай справе настаўніка Восіпа Клімашэўскага занатаваны няблага. Але да нас з таго часу дайшлі яшчэ некаторыя паданні і легенды. I адна з іх гаворыць, што ў віхурным 1863 годзе жупранцы бачылі ў мястэчку і Францішка Багушэвіча як паўстанца. I нават слухалі яго палымяную прамову — заклік ісці змагацца за зямлю і волю. Нібыта прамаўляў ён сваё слова з вялізнага валуна, што калісь ляжаў на местачковым пляцы.

Цяпер цяжка сказаць, наколькі праўдзівае гэтае паданне. Але дыму без агню не бывае. Францішак удзельнічаў у паўстанні, і мог яго лёс закінуць на дзень-другі ў Жупраны. Гэтак жа верагодна, што маглі тут чуць і бачыць Францішкавага роднага брата Валяр’яна, які жыў

на тую пару ў Ашмянах, быў каморнікам, належаў да нелегальнага палітычнага гуртка моладзі «Пянтковічы», што збіраўся па пятніцах, таму такая назва. Гурток гэты пашыраў на Ашмяншчыне рэвалюцыйныя адозвы, сярод іх і «Мужыцкую праўду». To вельмі верагодна, што Валяр’ян і прамаўляў сваё палкае слова да жупранцаў на местачковым пляцы. Ен жа быў нават камандзірам паўстанцкай дружыны. Гэта і засталося ў людской памяці, а затым лёгка перайшло на Францішка як на постаць больш вядомую, замацавалася за ім. Рамантычнае паданне і зараз жыве сярод жупранцаў, цешыць іх душы і сэрцы.

ВОДАР ГІСТОРЫІ

Гісторыяй Жупранаў Францішак цікавіўся з малых гадоў. Пазней ён напіша спецыяльную нататку пра мястэчка. Надрукавана яна ў часопісе «Край» за 1885 год. Багушэвіч перш за ўсё спрабаваў вызначыць, адкуль паходзіць назва Жупранаў, Жупранскай пушчы. «Ці не называлася яна калі-небудзь Зубранская?» — ставіў ён пытанне. I для такога меркавання Багушэвіч меў усе падставы. Некалі вакол Жупранаў былі глухія, непраходныя, прыгожыя сваёй казачнай цнатлівасцю і таямнічасцю лясы. Францішак на свае вушы чуў апавяданні, што ў Жупранскай пушчы раслі некалі велізарныя дрэвыкалоды — восем коней ледзь выцягвалі іх на дарогу. А што пра звяроў, дык ад іх аж лес кішэў. Багушэвічу нават паказвалі поблізу Жупранаў мясціну, дзе неаднойчы бачылі па сем мядзведзяў разам, якія весела гарэзячы, абіралі яблыні-дзічкі. Усё гэта было яшчэ на памяці Францішкавых дзядоў. Няздарма ж, мусіць, калісьці тутэйшы край называлі «медзвядзёвым кутом». Жылі ў Жупранскай пушчы ў свой час, вядома ж, і зубры. Але вось мінула колькі часу, ды ад пушчы не засталося і следу. Лес высеклі, прадалі ў Еўропу. «Дарэмна цяпер хто-небудзь захацеў бы знайсці тую пушчу, — з горыччу на сэрцы пісаў паэт. — Можна ўбачыць толькі беднае мястэчка Жупраны ў Ашмянскім павеце і пустыя жупран-

скія пагоркі, а пра дзіч і гаворкі няма: лесу мала і ніхто яго не сее». У гэтай жа нататцы Багушэвіч згадвае і славутую Смаргонскую акадэмію, дзе дрэсіравалі мядзведзяў. Паводле паэтавых слоў, яна «недалёка ад Жупранаў, у колішніх графскіх уладаннях... вядомая толькі па іранічнай назве «Смаргонская акадэмія», якую даўно зачынілі, бо не набралася выхаванцаў».

Пісаў сваю нататку Багушэвіч неўзабаве пасля вяртання на радзіму з Украіны. Дваццаць гадоў ён жыў далёка ад родных мясцін, і сэрца яго абвострана адчула перамены на Бацькаўшчыне. 3 болем у душы ён занатоўваў, што на тых месцах, дзе былі некалі чорныя непраходныя пушчы ды балоты, саха свішча. I хоць Жупраны, паводле Багушэвічавых слоў, мелі бедны выгляд, усё ж звычайна, патрапіўшы ў мястэчка, паэт заўсёды адчуваў сябе як дома. Нечым родным і ўтульным, сваім павявала ад паселішча. Дый кожны чалавек тут здаваўся песняру родным.

Багушэвіч добра ведаў не толькі самі Жупраны, але і іх наваколле. 3 стрэльбай за плячыма, з сваім любімым выжлам выхадзіў амаль усе тутэйшыя лясы. Колькі ён пачуў тут розных легендаў, дзівосаў і быляў! Колькі меў сустрэч з патрыярхамі гэтай зямлі — сівымі дзядамі, бывалымі паляўнічымі і палясоўшчыкамі! У такія хвіліны Багушэвіч пачуваў сябе найшчаслівым чалавекам. Вандроўкі з стрэльбай па лесе і сустрэчы з дзядамі-мудрацамі прыносілі яму найвялікшае задавальненне. He адзін раз яго бачылі ў суседніх Замасцянах. Тут ён запісваў песні, паданні, легенды. Усё гэта пасля адгукнецца ў яго творах.

«КРАЙ» ПРА МЯСТЭЧКА

Пра Жупраны напісана не вельмі шмат, але затое звесткі пра іх змешчаны ў даволі грунтоўных і аўтарытэтных выданнях. Апрача згаданага Ф. Сегура, пра Жупраны пісаў гісторык М. Балінскі. У сваёй «Старажытнай Польшчы» (1886) ён таксама паведамляў, што Жупраны размясціліся сярод вялікіх і вельмі

гожых лясбў, што ў XVII стагоддзі тут быў кальвінскі збор.

Колькі старонак прысвяціў Жупранам і вядомы польскі краязнавец і даследчык Чэслаў Янкоўскі ў гістарычнаэтнаграфічных нарысах «Ашмянскі павет» (1896). Праўда, у яго нататках больш гаворкі пра Радзівілаў, чым пра мястэчка, але нямала цікавых драбніц і пра само паселішча. Многія звесткі тут якраз з гэтае кнігі. Змешчана даволі грунтоўная гістарычная даведка пра мястэчка ў «Геаграфічным слоўніку Каралеўства польскага і іншых славянскіх краёў» (1895). Нямала звестак пра Жупраны параскідана і ў перыядычным друку. Згадаю толькі адну публікацыю — з пецярбургскага польскамоўнага часопіса «Край» за 1889 год. Змешчана яна ў 24-ым нумары ў раздзеле «Лісты з правінцыі».

«Ашмяна, 22 мая. Васемнаццаць вёрстаў аддзяляе Ашмяну ад Солаў, найбліжэйшага ад Вільні прыстанку Лібава-Роменскай чыгункі, якая спачатку мелася ісці праз саму Ашмяну, як праз досыць важнае гандлёвае і адміністратыўнае мястэчка (павет), але пасля правялі яе ў іншым кірунку, да месца, відаць, яшчэ больш важнейшага, да фальварка якогасьці з тагачасных кіраўнікоў чыгуначных работ. Праўда, улетку, у добрае надвор’е, не складаюць клопату тыя васемнаццаць вёрстаў маляўнічай ваколіцай, перарэзанай часткова новай дарогай, часткова ж старым паштовым трактам, абсаджаным прыгожымі стогадовымі бярозамі. На паўдарозе, у м. Жупраны, чырванеецца сваім лёгкім франтонам і стройнымі зграбнымі вежачкамі новы касцёл, збудаваны на ахвяраванні парафіян, пераважна сялян. Гэтая будова вызначаецца арыгінальным выглядам сцен, выкладзеных аж да гзымсаў з дзікага неапрацаванага палявога каменю. Такі спосаб муроўкі з няцёсу вядомы, бадай ці не адной толькі Літве, і трэба аддаць належнае, што пасля так званага «ацвікавання», г. зн. асыпання мазаікай з чорных дробных бітых каменьчыкаў белых палосаў вапны, якімі запоўнены заглыбленні паміж камянямі, — муроўка такая, як у Жупранскім касцёле, у спалучэнні з абкладкай з чырвонай цэглы вакол вокнаў, дзвярэй, па гзымсах і ўсіх выпуклых лініях фасада, вельмі прыгожая».

Ці не праўда, нататка напісана надзвычай дасведчаным чалавекам, які добра ведаў мястэчка, часта ездзіў праз яго, любаваўся яго наваколлем? Хто ж ён такі? Адказу на гэтае пытанне публікацыя не дае. Яна падпісана інтрыгуючым псеўданімам — Vester.

Хто ж такі Vester?

Некаторыя даследчыкі (С. Александровіч) лічаць, што гэта Багушэвічаў псеўданім, іншыя пярэчаць, выказваюць сумненне (ЯЯнушкевіч). Але грунтоўных доказаў, каб канчаткова сцвярджаць ці рашуча адмаўляць прыналежнаць гэтага псеўданіма Багушэвічу, няма ні ў каго, я гэтым тут займацца не буду. Важна, што замалёўка даносіць гістарычныя звесткі пра жупранскі касцёл і яго наваколле, датаваныя канцом XIX стагоддзя, і тым яна для нас найперш каштоўная. I ўсё ж,калі я чытаю гэтую маляўнічую нататку з такім падрабязным апісаннем будовы, кожны раз думаю: «Ну, а каму яшчэ пра гэта рупіла расказаць, як не Багушэвічу? Хто так мог пільна прыглядацца да новай малітоўні, тэхналогіі яе муроўкі, як не ён? Жупранскі ж касцёл — гэта храм яго дзядоў і прадзедаў, і ўсяго роду, даўнейшага і цяперашняга. To чаму яму было не падзяліцца з чытачамі ўражаннямі і пра новую жупранскую святыню? Пісаў жа ён у «Край» пра Ашмяну і Ашмянку, Смаргонь і Солы, Ліду і Свянцяны, Трокі і Вэркі. А тут такая падзея ў родных мясцінах!».

...Развагі, здагадкі, меркаванні. He буду катэгарычны, але мне так здаецца, што нататка ўсё ж напісана Багушэвічам. Чытаеш яе і бачыш, як ён коціць на вазку між кучаравых бяроз поблізу Жупранаў, углядаецца ў родныя яму краявіды, цешыцца з іх, убірае ў душу хараство, думае пра свой народ, пра яго жыццё-быццё. Тут, мабыць, дарэчы згадаць, што ўсе як адзін жупранцы, лічаць, што іхні гожы касцёл дапамагаў будаваць ні хто іншы, як Францішак Багушэвіч. Паводле іх слоў, ён ездзіў па фэстах і збіраў грошы на будоўлю...

Што ж, калі жупранцы ў гэта так свята вераць, то хай так і будзе!

Захавалася некалькі выяў жупранскага касцёла і прылеглага да яго пляца. Выявы гэтыя самых розных часоў. Найстарэйшая з іх — на малюнку Баляслава Тамашэвіча.

Жупраны к.анца XIX стагоддзя. Малюнак Б. Тамашэвіча

Калі параўноўваеш яе з сённяшнімі абрысамі будынка, то бачыш пэўную неадпаведнасць. На выяве XIX стагоддзя вежачкі оольш вытанчаныя, лёгкія, нібы мярэжаныя. Высвятляецца, што ў 1944 годзе касцёл у час баёў быў абстраляны з гармат і вежы панявечаны. А дакладна аднавіць іх, відаць, не ўдалося.

«ПРАДАЦЬ «ДУДКУ»? О, HE!...»

Францішка Багушэвіча ў Жупранах ведалі ўсе, не толькі дарослыя, але і дзеці. «Памятаю, калі Багушэвіч прыязджаў у Жупраны, то заўсёды прыходзіў да пастухоў. Мы яму: «Пан, раскажы казку». Ен сядзе, раскажа, дасць кожнаму па пятаку». Гэты мілы абразок — з успамінаў паэтавага сучасніка жупранца Вільгельма Невядомскага, які блізка ведаў песняра. А вось яшчэ адна яго згадка: «Калі ні прыедзе ў Жупраны, заўсёды яго абступаюць людзі. 3 імі Багушэвіч гутарыў на роднай мове. Сяляне яго вельмі паважалі, бо быў не ганарлівы, даступны чалавек. Бывала, калі нават сустрэне яго хто на дарозе і папросіць напісаць заяву, тут жа і напіша, толькі скажа, каб той перапісаў гэтую заяву альбо скаргу сваёй рукой».

Жупранцы ведалі і любілі Багушэвічавы творы. Пісьменныя чыталі іх з кніг, перапісвалі ў свае сшытачкі, альбомікі. Непісьменныя завучвалі напамяць, расказвалі на вечарынах. Надаралася, Багушэвіч і сам чытаў некаторым жупранцам свае вершы, тлумачыў, што няма на свеце больш бяспраўнага народа, як беларусы: ім не дазваляюць пісаць і друкаваць кніжкі на роднай мове.

Усё напісанае Багушэвічам было блізкае жупранцам. У яго творах гаварылася пра адвечнае — Праўду, Зямлю, Волю. Вядомы гісторык Мікола Ермаловіч згадвае...

У пачатку 1950-ых гадоў у Жупранах ладзіўся вечар, прысвечаны Ф. Багушэвічу. На гэтай вечарыне прамаўляў пра паэта адзін тутэйшы брыгадзір. Была ў яго «Дудка беларуская» 1891 года выдання. «Колькі я ў яго ні прасіў, колькі ні маліў, — успамінае Ермаловіч, — прадайце ці так дайце, ахвяруйце — для музея! Усе глядзець будуць!» — чуў: «Прадаць «Дудку»? Прадаць Багушэвіча? О, не!.. Багушэвіч не прадаецца! Hi за якія грошы... Пакуль жыву, пакуль дыхаю, хай будзе са мной, пры мне. Без яго мне будзе маркотна... Без яго мне будзе нечага не хапаць»...

Здаецца, прыватны факт, але затое які шматзначны. Мы яшчэ не адзін раз пачуем словы шчырай удзячнасці жупранцаў Францішку Багушэвічу за яго праўдзівае слова, за яго заступніцтва:

He йурайся мяне, панічок, Што далонь пакрываюць мазолі; Мазоль — працавітых значок, He заразе цябе ён ніколі. To медаль за труды і за муку, He хвароба якая з заразы.

He стыдайся падаць ты мне руку, Бо на гэтай руцэ няма сказы!..

ВІЛЬГЕЛЬМ НЕВЯДОМСКІ

Багушэвічы вельмі мала мелі сенажаці ў Кушлянах, часткова яна была ў Солах, а часткова — ля Жупранаў, ля Зарачанскага моста (даўней Жупранскага). Называлася яна Куль, што засведчана ў акце апісання зямельных уладанняў Багушэвічаў. Доўга не ведалі, дзе быў той лапік Багушэвічавага сенажатнага надзелу. Але настойлівыя пошукі адкрылі нам і гэты куток жупранскай зямлі.

Побач з Кулем, праз рэчку, некалі месціўся вельмі ўтульны, увесь у прысадах, сярэдняй заможнасці фальварачак з белымі прыветнымі вокнамі пад нізка спушчанай страхой. Называўся ён Янава, належаў Юзафу Невядомскаму. Цяпер становіцца зразумела, адкуль Невядомскія ведалі Багушэвічаў. Суседства сенажаці Куль з фальваркам Невядомскіх і зблізіла кушлянцаў з жыхарамі Янава. He ведаю, якія былі дачыненні старэйшых Невядомскіх з Багушэвічамі, але наймалодшы з іх — Вільгелек Невядомшчык, што нарадзіўся ў 1882 годзе, — душы не меў ад знаёмства з слынным беларускім паэтам. Ен павывучваў усе яго творы на памяць, усюды іх чытаў жупранцам: на розных вечарынах, на застольных бяседах, у полі, пасучы кароў ці авечак. Разварушаны Багушэвічавым словам, ён і сам пачаў складаць якіясь вершыкі, рыфмаваныя апавяданні. «Дужа гаваркі быў чалавек, — згадваюць жупранцы. — Прыйдзе на якую вечарынку, то толькі трымайся — нагаворыць, нагавбрыць ды ўсё так складна. Складаў прыпеўкі, любіў жарты, каламбуры, досціпы. Ведаў шмат вершаў і іншых паэтаў. Якуба Коласа, напрыклад. Казаў, што з Багушэвічам па Ашмянцы на лодках катаўся».

Вільгельм Невядомскі пражыў вялікае і няпростае жыццё. Працаваў машыністам на чыгунцы, служыў у войску на Далёкім Усходзе, ведаў «Нашу Ніву», чытаў яе жупранцам. Быў майстрам на ўсе рукі.

Сёння Янава як селішча не існуе. Але жыве сама назва. Менавіта яна нагадвае нам і пра Невядомскіх, і пра Багушэвічаў, і пра тое, што адсюль шырылася між акалічных людзей беларускае паэтычнае слова, што тут не адзін раз быў і сам пясняр, хадзіў па гэтых дарогах, лугах, сенажацях, па берагах рэчкі, дыхаў водарам лугавых траў. Ездзіў на чоўне, лавіў рыбу, захапляўся маляўнічым кутком. Гэтая мясціна пры самым віленскім гасцінцы, адразу за мостам, каля Зарэчча, па левую руку, як едзеш з Мінска. 3 акна аўтобуса відаць. Ля самай лукавіны Ашмянкі.

РАЗВІТАННЕ

3 восені 1899 года жупранцы ўсё радзей і радзей пачалі спатыкаць Багушэвіча ў мястэчку. Затым настаў час, калі ён зусім перастаў з’яўляцца тут. Ведалі, што гаспадар Кушлянаў занядужаў, цяжка хварэе. I ўсё ж вестка пра яго смерць была нечаканая. Яна шчымлівым болем апякла сэрцы многіх. Памёр паэт у самую пару абуджэння веснавой прыроды — 15 (28) красавіка 1900 года. Сяляне дасявалі свае загоны. Цвілі пралескі. Распускалі каташкі бярозы, вольхі. На вербалозах гулі пчолы...

3 нагоды Багушэвічавай смерці была выдадзена ў Вільні спецыяльная абвестка на французскай мове. У ёй гаварылася: «П. Франц Багушэвіч адвакат толькі што памёр 15 (28) красавіка ў фальварку Кушляны Ашмянскага павета... Паніхіда і пахаванне адбудуцца ў аўторак 18 красавіка (1 мая) а дзесятай гадзіне раніцы ў Жупранскім касцёле. (Лібава-Роменская чыгунка — Солы.) Маліцеся за яго!»

Пра пахаванне паэта згадваюць яго сябры, сучаснікі.

«17 (30) красавіка 1900 года ў вельмі прыгожым гатычным касцёле сабралася сям’я нябожчыка, сябры і суседзі, а з Вільні спецыяльна прыбылі дзве даволі вялікія групы з багатымі абрадавымі вянкамі. Адну з гэтых груп

Абвестка пра смерць Ф. Багушэвіча

складалі прадстаўнікі віленскай адвакатуры, а другую — прыхільнікі таленту Ф. Б. ...» Гэтыя радкі з успамінаў Багушэвічавага прыяцеля, журналіста Напалеона Роўбы. Вось яшчэ адна яго згадка пра той самотны ў гісторыі нашага народа дзень:

  1. Зак. 510.

...25

Стужкі з пахавальных вянкоў

«...Невялікая наша група, складзеная з асоб розных прафесій і рознага светапогляду, выехала ў згодным і даволі ўрачыстым парадку чыгункай з Вільні да маленечкай станцыі... Калі мы выйшлі на станцыі прызначэння, заўважылі і таварышаў з Вільні, што складалі асобную і выразна адмежаваную ад нас групу. Аднак неўзабаве... дазналіся, што гэта прыехала некалькі маладых адвакатаў з шыкоўным вянком, каб прыняць удзел у пахаванні незабыўнага Францішка Багушэвіча.

Мэта гэтай паездкі была адна, але нас падзяляла сутнасць таго, за што мы хацелі аддаць пашану незабыўнаму нябожчыку. Таму мы адправіліся пехатой, а паны адвакаты на паштовых у Жупраны...

...Над свежай магілай мы ўбачылі нейкага адстаўнога генерала і цалкам правадзейнага ўрадніка».

Прыйшлі развітацца з паэтам, вядома, і жупранцы. 3 іх вачэй таксама скочвалася сляза спагады і жалю. Многія толькі тут, на пахаванні, упершыню даведаліся, што Францішак Багушэвіч, Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — гэта ўсё адна асоба.

На свежанасыпаны курганок ляглі вянкі з яліны і палявых кветак. Стужкі з гэтых вянкоў ацалелі да нашых дзён. Зараз яны захоўваюцца ў Кушлянскім мемарыяльным музеі. На іх — словы ўдзячнасці вялікаму сыну беларускага народа: «Паэту і прыяцелю — сяляне і рамеснікі», «Дабрадзейнаму і заслужанаму». «Мацею Бурач-

ку ад мужычкоў-беларусаў», — значыцца на другім сялянскім ручніку. Тут жа і радкі з аднаго з апошніх паэтавых вершаў: «Змоўклі песьні тыя, што іграў на дудцэ».

ПРЫСТАНАК СОЛЫ

У згадках Багушэвічавага прыяцеля Напалеона Роўбы пра пахаванне нашага песняра гаворыцца, што віленская жалобная дэпутацыя выйшла на якімсьці маленечкім прыстанку і адтуль пешкі накіравалася ў Жупраны. Можа, хто з прыхільнікаў Багушэвічавага таленту захоча даведацца, пра якую станцыю гаворыцца: калі так, то падкажам — пра чыгуначную станцыю Ашмяны. Менавіта тут выйшлі віленчукі з жалобнымі вянкамі, каб правесці ў апошні шлях аднаго з найсумленных людзей сваёй эпохі. Але мушу папярэдзіць, што ў тую пару станцыя называлася не Ашмяны, а Солы, а ў саміх Солах быў толькі раз’езд з будкай № 12. Удакладняю, каб вывесці чытача з лабірынта гістарычнай заблытанасці назваў, бо менавіта праз станцыю Солы — цяпер Ашмяны — і трымаў Францішак Багушэвіч повязь з вялікім светам, ездзіў у Вільню і з Вільні. Праз тую станцыю яму ішла пошта ў Кушляны. Яе ж ён пазначае і ў шматлікіх сваіх юрыдычных дакументах. Вось, напрыклад, як пра гэта запісана ў Багушэвічавай заяве ад 20 мая 1898 года ў камісію прысяжных павераных пры Віленскім акруговым судзе: «Выбывая нз города Внльно вследствне тяжкой болезнн, нмею честь сообіцнть комнсснн для сведення мой постоянный адрес: ст. Солы (Внленской) через м. Жупраны в нм. Кушляны».

У дакуменце, я ўпэўнены, гаворка ідзе пра цяперашнюю станцыю Ашмяны, якой, дарэчы, больш за ўсё належала называцца станцыя Жупраны, бо ад чыгуначнага прыстанку да мястэчка ўсяго якія-небудзь шэсць-сем кіламетраў, а да Ашмянаў усе дваццаць. To пры чым тут Ашмяны?

Раптам некаму захочацца прайсціся ці праехацца той дарогаю, якой ездзіў не адзін год наш пясняр з Вільні ў

Кушляны. Калі так, то пачынайце свой шлях з станцыі Ашмяны, затым кіруйцеся праз Жупраны на Замасцяны, там мінеце Марымонты, Паройсці. А за імі ўжо будуць і паэтавы Кушляны. Пра гэтую дарогу адзін Багушэвічаў сучаснік пісаў, што і праехацца ёй прыемна, і для здароўя карысна.

To, калі ласка, — у добры шлях! Балазе рэшткі дарогі з прысадамі старых бяроз ацалелі.

«НЕ ТРЭБА БОЛЬШ МЯНЕ КРАТАЦЬ...»

Некаторыя Багушэвічавы біёграфы — Люцыян Узембла, напрыклад, — згадваюць, што паэт адчуваў блізкую смерць. Гэтыя яго настроі гучаць ужо ў 1890 годзе ў пісьмах да польскага вучонага Яна Карловіча. Затым паэт напісаў у 1893 годзе паўсур’ёзны, паўжартаўлівы верш «Запавет», у якім даў наказ сваім блізкім і сябрам, як яго пахаваць на выпадак заўчаснага скону:

Аб сабе хачу пакінуць памяць, Перш чым расстацца з вамі, Выяўляю волю я прытомна, Кожны з вас няхай яе запомніць.

Якая ж была апошняя паэтава воля?

Мой вянок зусім мае быць простым, Сплёў яго я з шыпаў, церняў вострых. I яшчэ:

Потым скажа хай кожны прамову, За маё няхай вып’е здароўе. I вяртайцеся з песняй дахаты. He трэба больш мяне кратаць.

Гэтае жаданне паэт паўтарыў і ў сакавіку 1900 года, калі сапраўды адчуў, што жыццё яго пакідае. Адзінае, што яшчэ папрасіў, каб пахавалі яго сярод простага люду, з якім ён жыў, дзеля якога жыў, і каб не ставілі ніякіх пампезных помнікаў: дастаткова крыжа. Нёс праз усё сваё нялёгкае жыццё крыж, то хай і на магілцы будзе толькі ён. I гэтую апошнюю паэтаву волю сям’я і сябры

Першапачатковы выгляд сямейнай магілы Багушэвічаў. Малюнак. Я. Драздовіча. 1929 год

выканалі. Месцам для яго вечнага спачынку сталі Жупраны. На Францішкавай магілцы аж да 1940 года стаяла якраз такая памятка. Які гэта быў крыж, нам дае ўяўленне замалёўка сямейнага пахавання Багушэвічаў, зробленая ў 1929 годзе мастаком Язэпам Драздовічам...

Высокі, трывалы. Кажуць, дубовы. На ўкрыжаванні і вышэй — вянкі. 3 ніжняга вянка звісае канец стужкі. У 1900 годзе такіх стужак разам з вянкамі легла сюды шмат. Жупранцы прыгадваюць, што на паэтавым крыжы таксама доўга віселі сімвалы яго творчасці — дудка, смык, скрыпка. Яшчэ не гэтак даўно жыў у Жупранах чалавек (памёр у 1990 г.), які на свае вочы бачыў тыя дудку, смык і скрыпку. I не толькі бачыў, але і граў на дудцы з Багушэвічавага крыжа. Звалі яго Юзаф Талочка. Быў ён з 1892 года, пражыў вялікае жыццё. To як было не завітаць да яго, не сустрэцца з ім, не распытаць пра згаданыя памяткі.

ЁН ІГРАЎ НА БАГУШЭВІЧАВАЙ ДУДЦЫ

Пра Юзафа Талочку з Жупранаў мне казалі даўно. Раілі — зайдзіце, пагаварыце з ім. Дзядулю за дзевяноста — так што можа што цікавае пачуеце. I напраўду, людзей такога шаноўнага веку ў Жупранах было няшмат. Ды што там няшмат! Ен адзін тут яшчэ з той сотні гадоў і,. безумоўна, павінен ведаць пра Жупраны і жупранцаў больш за ўсіх. А мне якраз такі чалавек вельмі патрэбны. Я шукаў хоць якіх звестак пра жупранскага арганіста Замару, які ведаў нашага песняра, быў у яго не раз. Заходзіў і Багушэвіч да Замары, калі бываў у Жупранах. I ўсё ж, нягледзячы на такую пільную па-. трэбу, я завітаў да дзеда Юзафа не ў той год, калі пачуў пра яго ўпершыню. Зрабіць гэта раней мне замінала асцярога: дзядуля кепска чуе ці амаль не чуе і гутарыць з ім вельмі цяжка, амаль немагчыма. Апрача таго, мне ўявілася, што Юзаф такі старэнькі, такі нямоглы і нядужы, што ў яго адно толькі і стае сілы, каб выйсці з хаты і трошкі пасядзець на лавачцы ды падзівіцца на сонейка. Дык дзе там ўжо да расказаў ды ўспамінаў! I невядома, ці патрапіў бы я хоць калі да яго. Але вось нагода. Няўрымсны дзядзька Міхал, ахоўнік Багушэвічавай сядзібы. ў Кушлянах, прапанаваў завітаць у Жупраны, заадно зайсці і да Талочкі. Падумалася, дзядзька Міхал, як і дзед Юзаф, чалавек паважнага веку — яму ўжо за восемдзесят, то ім, мабыць, лягчэй паразумецца. I вось мы ў Жупранах. Сустрэла нас Юзафава дачка. Сказалі ёй, хто мы і чаго завіталі да іх. Яна кінулася шукаць бацьку.

Праз якую хвіліну з агарода прыйшоў і ён сам. Быў досыць высокі, хударлявы, паглыблены ў свет якіхсьці сваіх думак і клопатаў. Ступаў павольна, нібы намацваў, ці цвёрдая пад нагамі зямля, і, як мне падалося, зусім абыякавы да нас, старонніх людзей. Зірнуў так сабе, без усялякай цікавасці, але дапамагла нам яго дачка:

— Тата, — сказала яна. — Гэта да цябе... Хочуць пра старое, даўнейшае распытацца.

I толькі тады дзед Юзаф паглядзеў на нас больш уважліва і падаў нямоцную руку.

Юзаф Талочка

— А ведаеце, — сказаў ён мосцячыся на лавачку пры плоце, — у мяне, хвала Богу, розум харошы ад трох гадоў. 3 трох гадоў усё помню... Вось толькі слых. Цяжка мне ўжо расказваць. Збіваюцца мае думкі, бунтуюцца. Іншы раз хачу сказаць — і нічога з гэтага не выходзіць. От імяніны ўнуччыны гулялі, папрасілі штось сказаць і хацеў сам, а нічога не выйшла, нічога не атрымалася. А, вашасць, даруйце, пра што хацелі спытацца?

— 3 Кушлянаў мы, — сказаў за нас абодвух дзядзька Міхал. — Пра Багушэвіча хацелі што-кольвек пачуць.

— To я яшчэ малы быў, калі ён памёр, — пачаў дзед Юзаф. — Было мне тады гадкоў восем-дзевяць, болей не меў. Я з дзевяноста другога. To што я магу помніць? Помню, як хавалі. Яго ж паўз нашу хату везлі,

вунь праз той масток, — паказаў рукою дзед Юзаф у бок рэчкі, якая абвівала сядзібу, пляц і агарод. — Тут млын даўней графскі быў... To каля яго быў мост. Помню яшчэ на магіле вялікі, метры на тры, дубовы крыж. На тым крыжы віселі скрыпка, смык і дудка. Гэта ўсім кідалася ў вочы, а найбольш дзецям. Дык у мяне з гэтай Багушэвічавай дудкай вялікая прыгода была. Надта мне захацелася на ёй пасвістаць, пайграць. Да скрыпкі і смыка цікавасці не меў, а дудку дужа хацеў. Ведама, малы быў. Дык неяк падлаўчыўся і зняў тую дудку. Дадому прынёс і на ўсю хату зайграў, а бацька тут як тут — Вінцэнт яго звалі. Усчапіўся: «Дзе ўзяў?» I ён мяне як запудзіў, і я мусіў сказаць. Усыпаў мне, добра даў у скуру — аж сёння помню — і вялеў назад занесці. А мне лягчэй было яе зняць, чым павесіць. Скакаў я ля таго крыжа, скакаў, ледзь прыладзіў. Даўней з гэтым вельмі строга было. Скрыпка тая, смык і дудка доўга пасля гэтага віселі. А пасля, як крыж згінуў, то некуды ўсё гэта пазнікала, — скончыў сваё апавяданне дзед Юзаф і выцер з вока набеглую слязінку. Адчуваецца, гэтую гісторыйку пра дудку ён расказваў неаднойчы, і яна няблага адклалася ў яго памяці. Пра арганіста Замару ведае збольшага: «Быў тут такі, але нічога пра яго расказаць не магу: хто ён, адкуль. I што гэта за чалавек. Помню толькі, што жыў пры касцёле, у дамку-«шпіталіку», аплаткі развозіў, спяваў, і я яму хлапчуком трохі слугаваў».

Дзед Юзаф яшчэ паведаміў, што на сваім пляцы неяк знайшоў колькі гліняных люлек. Выказаў меркаванне, што на гэтым пагорку пры рэчцы калісьці магла быць старадаўняя карчма ці кальвінскі храм. На гэтым мы яго адпусцілі, і ён нетаропка пайшоў на агарод.

— Гэта ж хоча ячмень малаціць, — растлумачыла нам яго дачка. — Я яму кажу: тата, пачакай, камбайнам змалоцім, а ён сваё: «Буду я твайго камбайна чакаць. Я і цэпам змалачу...»

I ў гэтых яго словах нам пачуўся чалавек-працаўнік, чалавек-няўрымснік працоўнага гарту яшчэ тых часоў, калі жыў наш пясняр, калі праца для чалавека на зямельцы была галоўнай сутнасцю жыцця, яго пакутай і радасцю, яго горам і ўцехай.

ВЕРШЫ I ПЕСНІ 3 ЖУПРАНАЎ

Кожнае наведванне Жупранаў давала мне што-небудзь ды новае. Аднаго разу пашчасціла запісаць у мястэчку колькі нячутых дагэтуль вершаў і песень. Было гэта так. Сабраўся я неяк ехаць да паэтавых землякоў, але ў дзень ад’езду душу апанавала якаясь шэрасць, няпэўнасць: «Мінула гэтулькі часу з той пары, як жыў Багушэвіч. Змяніўся евет. Сёння людзі заклапочаны зусім іншымі турботамі. Ці зразумеюць яны мяне? Ці не надакучыў я ім, ці не нагадваю дзівака?»

3 такой няпэўнасцю садзіўся ў электрычку, ехаў у аўтобусе. 3 гэтымі думкамі выйшаў і ў Жупранах. I ўсё ж суцяшаў сябе, што калі нават і нічога не пачую, то хоць пагляджу на тыя запаветныя мясціны. Мо хоць якая думка намроіцца — і то будзе добра. I як жа быў усцешаны, што ваганні аказаліся дарэмныя. Развеяла іх жыхарка Жупранаў Яніна Шымановіч — народжаная Болзен, якая першая напаткалася мне, уважліва выслухала мае сумненні і рашуча запярэчыла:

— Што вы, бацечка. Дарэмна вы так думаеце пра жупранцаў. У нас Багушэвіча кожны ведае. Некалі і кожны меў яго кніжкі. Вось хадземце пад маю хату, я гукну людзей і пачуеце такое, чаго ні ў адной кнізе не вычытаеце.

Яе ўпэўненасць падбадзёрыла мяне, і мы праз зялёную лугавіну ўздоўж вірлівай рачулкі падышлі да старой, з XIX стагоддзя хаты, прыземістай, доўгай, з дробнага, выгрызенага часам бярвення, сцены якой ужо даўно схоплены ў лісіцы. Хата гэтая вартая большага апісання. Ды сабраліся людзі. Прыйшлі жанчыны — колішні старшыня сельсавета, настаўніца хіміі. Слова за слова — і паўстала цэлая гісторыя Жупранаў. А пасля высветлілася — Яніна і сама шмат чаго ведае і пра мястэчка і пра Багушэвічаў.

— А чаму я ведаю? — нібы сама ў сябе спытала і сама сабе адказала Яніна. — А за тое, што татка мой, Антон, ён з Замасцянаў — тут блізка — і мамка, Наталля, яна з Стрыпуноў, у Францішкавага сына Томака служылі. Татка мой кравец быў, добры кравец. У нас нават сам

граф кажухі шыў. А мамка няньчыла Багушэвічаву ўнучку — Габцю. А каторую, старэйшую ці меншую, гэтага я не ведаю, от так называлі — Габця і ўсё. Дык яны шмат чаго ведалі пра Багушэвічаў, шмат чаго пра іх чулі і нам расказвалі. У таткі і мамы былі і Багушэвічавы кніжкі, дык яны, калі збяруцца, пасядуць, найчасцей зімою, і чытаюць. Ну і мы яшчэ зусім малыя, да школы тыя вершы павывучвалі, — гаварыла Яніна і туг жа, адзін за адным, расказала «Здарэнне», «Кепска будзе!». Цікава іх было слухаць у народнай інтэрпрэтацыі. Але раптам прагучала штосьці новае, дагэтуль нячутае.

Як задумаў бацька жаніць свайго сына Ды паслаў яго ў сваты.

За сем вёрст жыла дзяўчына Ды ў засценку Рудзяняты.

Узяў свата, як вядома, Што ў гэтым дзеле знаўся, — Аляксандру Канцавога, Што за словам не капаўся.

3 дзве кварты водкі мелі, У садзэнне палажылі, Воз заслалі, удвух селі I гасцінцам пакацілі...

За гадзіну і Рудзяняты, Там іх хуценька спаткалі: Выйшаў бацька, сын жанаты I ў хату іх пазвалі.

Сват быў шустры, як вядома, Дзела ўлатвіць пастараўся...

Заўтра бацька злез з печы, Стаў у лапці абувацца. — Ну, дзяўчына, ці дарэчы? — Стаў у сына ён пытацца.

— Нішто, кажа, паказалась, Відаць, крэпка і тлуста. Ну от, што мне спадабалась — Гэта іхняя капуста...

Яніна закончыла пераказ невядомага мне верша, а я сядзеў і не ведаў, што сказаць, што падумаць. Усё яшчэ не верыў, што пачуў новы верш. Адчуваў, што мясцовы. Гучаць у ім тутэйшыя назвы. Есць нешта і з Багушэвічавай дасціпнасці. Напачатку мне нават падумалася, што гэта фрагмент з паэтавай песні «Сватаны», але прыгадаў, што ў яе крыху іншая танальнасць. Казаць што-кольвек катэгарычнае пра гэты твор не бяруся. Затое смелая ў сваіх меркаваннях Яніна:

— Усе жупранцы лічаць гэты верш за Багушэвічаў. У кніжках яго не было. Ад таты і мамы мы яго вывучыліся. Але я яго трохі ў сярэдзіне і канцы выпусціла, забылася — неяк вінавата, з дакорам на сваю памяць кажа Яніна. I тут жа суцяшае мяне: «Але нічога — не турбуйцеся — мой Стах добра ведае гэтую байку, і я папрашу яго пераказаць, выпішу яго і прышлю». I сваё слова стрымала, неўзабаве прыслала цалкам верш, якім мяне ўсцешыла ў Жупранах. Праўда, і Стаху не ўсё ўдалося прыгадаць. Дапісаў ён толькі апошнюю страфу і то без апошняга радка. Вось гэтая страфа.

3 іхнім хлебам еў, аж змогся. Каб так нашага лусту, Ей жа богу, ты, бацька, аж апрогся б...

Гэта ўсё з сынавага адказу на бацькава пытанне, ці спадабалася яму дзяўчына, якую яны ездзілі сватаць.

3 Янінай Шымановіч і яе мужам Стахам я не парываў сувязі і пасля таго выпадку. Зрэдку перапісваліся. Найчасцей пісаў, безумоўна, я. I гэтае маё ліставанне давала свой плён. Аднойчы Яніна прыслала мне некалькі песняў. Адна з іх называлася «Ой, праўда, праўда». Прачытаў яе і вельмі здзівіўся. Дык гэта ж амаль Багушэвічава «Сватаная». Хаця пачатак яе трохі быў не такі, усе ж астатнія куплеты, апрача яшчэ двух — чацвёртага і пятага — супадалі з Багушэвічавымі. Урэшце, падаю гэтую песню так, як запісала яе Яніна:

Ой, праўда, праўда, Хоць ты пабажыся, Якія ў нас Дзеўкі завяліся.

А прадзе яна так — Бурчыць калаўротак. Бунцік лёну так звядзе, Чуць выйдзе мотак.

Адну тальку праз хамут Ледзь перавалоча.

I абрывак цэлы жмут За печ завалоча.

А як сядзе яна прасці У вялікай серадзе, Ад нядзелі да нядзелі Ледзьве шпулю напрадзе.

А нітачкі ў яе Ценькія і тонкі, Падобныя да гэтых, Што віюць пастронкі.

А як пойдзе яна жаць, To стане і ные.

А як пойдзе хусты праць, To стане і вые.

А як ставіць страву ў печ — 3 носу цякуць саплі.

Як выме страву з печы — Стравы ані каплі.

А танцуе яна так, Як цялё ў гілёсе. Парве чыста андарак I лапці да боса.

А спявае яна так, Як сава гукае. Аж трасецца галава — Так яна спявае.

Прыпеў:

Ой праўда, праўда, Хоць ты пабажыся, Якія ў нас Дзеўкі завяліся.

Яніна паведамляла, што гэтую песню яна таксама ведае даўно, з малых гадоў. Часта спявалі яе на вечарынках, у час скокаў, калі весяліліся. Апрача гэтага, у першай страфе ў прыпеве «Ой, праўда, праўда» часам яшчэ замест слоў «у нас» спявалі «у Жупранах» — і надта ж весела выходзіла: «Якія ў Жупранах дзеўкі завяліся».

Вось гэтак неспадзявана выявіліся два сугучныя песняровай творчасці вершы. Цяпер цяжка сказаць, што яны сабой уяўляюць — ці то гэта фалькларызаваныя Багушэвічавы творы, ці то апрацаваныя некалі ім народныя песні, якія зноў вярнуліся ў народ. Хутчэй за ўсё праўдзівае апошняе меркаванне. У 1900 годзе адзін з паэтавых сучаснікаў пісаў, што Багушэвіч поўнай жменяй чэрпаў з народных крыніц тэмы і вобразы. Запісаныя ад Яніны творы, думаецца, вельмі яскравае сведчанне гэтаму.

Пасля я яшчэ не адзін раз спатыкаўся з Янінай, і яна мне наспявала адна і з унучкай матыў гэтай песні. Мелодыя яе, трэба сказаць, напеўная, цешыць сваёй рытмікай. Яна, думаецца, павінна зацікавіць нашых кампазітараў.

вянцкоўскія

3 кім жа яшчэ апрача Вільгельма Невядомскага ды Болзенаў была ў Жупранах у Багушэвічаў повязь?

Калі ўлетку 1972 года наведала Беларусь, сваю родную Ашмяншчыну, паэтава ўнучка Станіелава Тамашэўская, яна найперш запынілася ў Вянцкоўсгіх. Чаму ў іх? Ці выпадкова? Расказвае Броня Вянцкоўская:

«Багушэвічы нам якіясь далёкія сваякі. Але якія — не ведаю. Ці то кумамі калісь былі нашы дзяды ды прадзеды, ці проста па суседству жылі-ладзілі... Вянцкоўскі — гэта мой чалавек. Але ён ужо не жыве, колькі гадоў як памёр. Дык ён расказваў мне пра сваю крэўнасць з Багушэвічамі, але што — я ўжо не помню. To праз яго зблізілася з Багушэвічамі і я. Сябравала і вучылася з паэтавай унучкай Станіславай. У гады свайго маленства часта наведвалася ў Кушляны. Заязджала да нас Туня,

Францішкава дачка, з сям’ёй. Іншы раз і каня ў нас ставілі і ішлі да касцёла. Сходзіць да касцёла, вернецца, разбядуецца:

— Бронечка, за што мне такая кара? Ці я ў свята што рабіла? Ці я Бога ўгнявіла? Ці я каму якое зло зрабіла?

Гэта яна пра свайго сына-калечку Франуся. Нарадзіўся ён у іх як усё роўна без касці, без хрыбта, яго ва ўсе бакі вадзіла. Быў ён нібы ватны. Хапіла яна з ім, бедная, горачка. Але ж яно было яе, кроўнае, роднае, і яна цярпліва гадавала сына, трымцела над ім, спадзявалася, што Бог пашле папраўку ці можа неяк сам набярэцца сілы. Яны і спыняліся ў нас, каб Франусю спачынак даць. Ен доўга не мог сядзець...

Майго Вянцкоўскага звалі Пётрусь, а бацьку Аляксандра. Маці яго, Мальвіна, была з Пяткевічаў. Прыгадваю, Петрусь казаў, што яго яшчэ малога вадзілі ў Кушляны.. Вянцкоўскія, мусіць, таксама былі з шляхты. Петрусь мой найбольш любіў вершык пра жупранскага карчмара Бэрку. Расказваў весела, з гуморам. Была ў нас і Багушэвічава кніжка. Яе нам падаравалі пісьменнікі з Мінска. На ёй напісана: «Сваячцы слаўнага сына зямлі беларускай Браніславе Уладзіславаўне Вянцкоўскай з удзячнасцю ад беларускіх пісьменнікаў». Мы, як і да касцёла хадзілі, не міналі Багушэвіча. Там жа яго падабізна вісіць, партрэт. To як ідзеш, зірнеш на яго, галавой кіўнеш, прывеціш. А іншы раз і свечку паставіш. Ен жа ўсім нам свой, а Вянцкоўскім дык і зусім...»

Так, повязь Вянцкоўскіх з Багушэвічамі даўняя. Пра гэта сведчыць і хросная метрыка паэтавага малодшага брата Апалінара. У ёй сярод іншых імёнаў згадваецца прозвішча Вянцкоўскіх — Мар’яны і Валеры. Абедзьве былі за сведак (кумамі) на Апалінаравым хрышчэнні ў Жупранскім касцёле. Адна — у пары з Юрасём Маркоўскім, другая — з Юліянам Тымоўскім. Дакумент гэты датуецца 1846 годам. Вось аж з якой пары ідзе сваяцтва Вянцкоўскіх з Багушэвічамі: Мар’яна і Валера зналіся яшчэ з Францішкавымі бацькамі. 3 малых гадоў ведалі і яго самога. Вянцкоўскія ганарыліся і ганарацца сваім сваяцтвам з Багушэвічамі. Да апошняга ліставаліся з

Сям'я Багушэвічаў: маці, Францішак, сястра Ганна, браты Валяр’ян, Апалінар, бацька, дзядуля. 1864 год

паэтавай унучкай Станіславай Тамашэўскай, не прапускалі, пакуль маглі хадзіць, ніякіх Багушэвічавых святаў, якія ладзіліся ў Жупранах. Яны не толькі слухалі, што людзі расказвалі, але і самі што-кольвек дадавалі да пачутага, чыталі паэтавы вершы.

Пераважную большасць Вянцкоўскіх, гэтак жа як і сем’і іншых жупранцаў, лёс параскідаў у розныя часы і з самай рознай нагоды па ўсім свеце. Петрусёвы крэўныя жывуць у Польшчы і Францыі. Прыходзяць лісты ў Жупраны да іх і з Англіі. Сам Петрусь аж дзесяць гадоў пражыў у Францыі, рабіў там на шахце. Добра вывучыўся гаварыць па-французску, але свая мова, родная, беларуская, гэтак жа, як і польская, заўсёды была з ім. I жывіла яго ў далёкай старонцы Багушэвічава слова. Запрашалі застацца назаўсёды. Многія яго сваякі гэтак

і зрабілі, а ён зарабіў грошай і вярнуўся. Пагукала Бацькаўшчына, пагукалі продкі!

Як прыязджала Тамашэўская, дык усё нешта выбачэння прасіла, казала, што Багушэвічы трохі вінаватыя перад Вянцкоўскімі. Ці то не ўсю зямлю ім аддалі, ці не самай лепшай надзялілі. Цяпер цяжка зразумець праз такі час усе гэтыя зямельныя перыпетыі, але хацелася б нагадаць: у перадваенны час у Вянцкоўскіх быў поблізу Нарбутаў надзел з назвай Пусташ. Зямельны надзел з такой назвай мелі калісь ля Жупранаў і Багушэвічы. Можа, між гэтай назвай і тым, што казала Станіслава Тамашэўская, і ёсць якая повязь? Ну, але Бог з ёю, з гэтай зямлёю! Як ужо было, так і было. Галоўнае, нашчадкі Багушэвічаў да апошняга захоўвалі шчырасць сваёй душы да Вянцкоўскіх. А гэта таксама шмат пра што гаворыць.

АД ПРЫЯЦЕЛЯЎ...

3 1901 года ў Жупранскім парафіяльным касцёле вісіць белая мармуровая дошка з Багушэвічавым партрэтам. На ёй значыцца, што аўтар мемарыяльнага знака мастак Арасімовіч. Да апошняга часу мы пра гэтага мастака нічога не ведалі. Нават яго прозвішча ва ўсіх нашых публікацыях было без ініцыялаў. Пісалі і друкавалі проста: Арасімовіч. I вось з «Лнтовскнх епархнальных ведомостей» за 1885 год даведваюся, што мастака звалі Іван (у «Слоўніку польскіх мастакоў» 1971 года выдання — Ян). Быў ён скульптар, адукацыю атрымаў у Вене. Майстэрня яго ў 1885 годзе месцілася ў Вільні на Казіміраўскім завулку, у доме Грабава. Працаваў з мармурам, гіпсам, дрэвам, выконваў фігуры рознай велічыні, арнаменты, рабіў аздобы на дамах, гранітныя надмагільныя помнікі з малюнкамі. Найбольш выдатныя яго працы прысвечаны дзеячам польскай культуры — Гіпаліту Юндзілу, Леану Бароўскаму і інш. Менавіта гэты скульптар зрабіў памятку і па Багушэвічу для Жупранскага касцёла. Выканаў з любасцю, з пэўным мастацкім і эстэтычным густам, з павагаю да паэтавай асобы.

Мемарыяльная доійка ў жупранскім касцёле. 1901 год

Дошка мае зверху закруглена-спічастую форму, нагадвае акно гатычных пабудоў. У цэнтры яе, у заглыбленым авале, — паэтава выява, яго каляровы партрэт на медзі, які намаляваў мастак Ян Яроцкі. Па абодвух баках над партрэтам два схіленыя ў жалобе, у вечным смутку апалыя крылцы анёлаў. Цэнтральная частка памяткі таксама вылучана адпаведнымі геаметрычнымі лініямі. Усю гэтую сціплую, але вельмі выразную і добра абдуманую кампазіцыю завяршае стылізаваная галоўка з крылцамі. Яна нібы ўліваецца ў спічастую яе вяршыньку. Так скампанаваў скульптар Арасімовіч памятку па нашым песняру для жупранскага касцёла. Ен знайшоў на ёй месца і для паэтавага імя — яно пад партрэтам, — і для дат яго жыцця, і для паметы, чыімі стараннямі, на чые сродкі зроблены гэты знак памяці. А з’явіўся ён дзякуючы клопатам Францішкавых прыяцеляў. Ян Арасімовіч, пэўна, быў адзін з іх. Ва ўсякім разе Багушэвіча, без сумнення, ведаў гэтак жа, як і той яго. Арасімовіч меў такі занятак, што яго мусіла ведаць у свой час уся Вільня.

Першапачаткова памятны знак планавалася змясціць у Вільні. Пра гэта мы даведваемся з ліста Багушэвічавага біёграфа Люцыяна Уземблы да Элізы Ажэшкі ад 22.04. (5.05) 1900 года. Узембла паведамляў: «У праекце сціплая мемарыяльная дошка памяці Багушэвіча ў адным з віленскіх касцёлаў». Ці нешта з гэтай задумы не выйшла, ці вырашылі, што найбольш адпаведнае месца ўсё ж Жупраны, але ў 1901 годзе менавіта там з’явілася памятка. Як бачым, адным з прыяцеляў, якія турбаваліся пра ўшанаванне паэтавай памяці, была Э. Ажэшка.

Пра гэтую дошку расказваюць такое. Нібыта даўней набожныя людзі, якім ніколі не даводзілася бачыць ні самога Багушэвіча, ні яго выявы, прымалі паэтаў партрэт на дошцы за лік святога і крыжы на яго клалі. Балазе нізка вісеў; то і цалавалі, свечкі ставілі. Але, думаецца, не памыляліся. Багушэвіч, паводле слоў Максіма Танка, «за ўсіх святых справядліўшы быў».

Ну, а якое пачуванне да Багушэвічавай асобы ў сённяшніх жупранскіх святароў? Як нам здаецца, яны .ганарацца, што ў іхнім касцёле ўшанавана памяць такога слаўнага сына нашага народа, як Багушэвіч. Прыгадваец-

Вяртанне Багушэвічавага партрэта ў касцёл. 1990 год. На здымку (злева) Д. Бічэль-Загнетава, Н. Загорская, В. Ждановіч, П. Бітэль. 3 Багушэвічавым партрэтам старэйшая жыхарка Жупранаў М. Вішнеўская

ца такі выпадак: калі ў 70-ых гадах нейкі наўмыснік выдзер песняроў партрэт з касцельнай мармуровай дошкі, дык уся служба надта турбавалася, каб вярнуць гэты партрэт у касцёл. 3 Багушэвічам ім неяк больш спакойна

НАДГРОБАК МЯНЯЕ АБЛІЧЧА

Пакуль жыла паэтава сям’я, яго дзеці, пакуль не былі выгнаны з краю сталінскімі рэпрэсіямі ўнучкі, апошні прытулак паэта дбайна даглядаўся. Сюды часта прыводзілі дзяцей настаўнікі. He адзін раз яго наведвалі выхаванцы Барунскай настаўніцкай семінарыі. Іхні выкладчык Сымон Рак-Міхайлоўскі расказваў тут пра паэта, чытаў яго вершы. Але ўжо ў 1940 годзе песнярова магіла была занядбана. Газета «Звязда» 26 верасня пісала, што

яна мае вельмі ўбогі выгляд: стаіць пахіліўшыся на бок гнілы крыж, на якім ледзь трымаецца ржавая бляха з надпісам «Францішак БаГушэвіч. 1840—1900 год».

Яшчэ больш заняпала магілка песняра ў першыя пасляваенныя гады. Маладзечанская абласная «Сялянская газета» 14 жніўня 1948 года паведамляла: «Сёння ніхто не можа дакладна паказаць паэтаву магілку. Драўляны крыж, які прыпісваецца паэтавай магіле, ляжыць на іншых магілках. Медная дошчачка, якая калісьці была прымацавана да крыжа, валяецца ў пнях. Надпіс на ёй зусім сцёрся і нельга прачытаць».

У такім стане ўбачыў гэтае месца гісторык Мікола Ермаловіч. Тады ён працаваў у Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце. Сэрца яго не вытрымала такога нядбальства, такой абразы, і ён разам з студэнтамі і жыхарамі Жупранаў упарадкаваў сямейнае пахаванне Багушэвічаў: расцерабілі кусты, на паэтавай магілцы паставілі драўляную тумбу-пірамідку, акурат такую, якія ставілі на салдацкіх пахаваннях, пафарбавалі яе, прымацавалі дошчачку з надпісам: «Ф. Багушэвіч (Мацей Бурачок) 1840—1900». Гэта было ў 1950 годзе.

Захаваўся здымак пахавання той пары. Побач з драўляным абеліскам відаць два невысокія закругленыя камяні-помнікі. Пад адным з іх (яго, пэўна ж, яшчэ ставіў сам Францішак) ляжыць паэтаў бацька, пад другім — яго брат Уладзіслаў.

Такі выгляд сямейная магіла Багушэвічаў мела да 1958 года. У гэтым жа годзе ў Жупранах на вясковым пляцы пры касцёле меркавалася да 40-й гадавіны ўтварэння рэспублікі паставіць помнік Францішку Багушэвічу. I такі помнік быў пастаўлены. Да гэтай падзеі мясцовыя ўлады вырашылі ўпарадкаваць і сямейнае пахаванне Багушэвічаў. I «упарадкавалі». Найперш зніклі невядома куды даўнія памяткі з магілы паэтавага бацькі і брата. Замест іх паўсталі тры цэментавыя абеліскі. На паэтавай магіле было пазначана: «Здесь поконтся прах пнсателя Франтншка Богушевнча (Мацей Бурачок), род. 1840— умер 1900 в деревне Кушлянах». Адпаведныя надпісы зрабілі і на астатніх двух абелісках. Пасля такой «акцыі», апроч усяго іншага, згубіліся магілы паэтавай жонкі, яго

сына Тамаша, якія пахаваны, як сведчыць Драздовічава замалёўка, побач з песняром. Такое надмагілле праіснавала да 1975 года, калі за ўпарадкаванне ўзяліся прафесіяналы — гродзенскія скульптары Віктар Данянкоў і Валерый Пятраеў. Аўтар праекта — архітэктар Каміль Асадаў, таксама з Гародні. Над Багушэвічавай магілай паўстала высокая стэла з чырвонай мармуровай крошкі з паэтавым барэльефам на медзі. Імёны яго родных: бацькі, жонкі, брата, сына — пазначаны на другой, трохі меншага памеру стэле.

Ці ўдалы гэты надгробак? Мусім адказаць, што не. Новая надмагільная памятка не дае ўяўлення, дзе хто з Багушэвічаў пахаваны, дзе чыя магіла. Матэрыял для стэлаў абраны нетрывалы. Ен даўно ўжо сыплецца, крышыцца. Каб гэтае нядбальства не так мазоліла вочы, людзі клапатліва змацоўваюць стэлу пластылінам. Надпісы амаль не чытаюцца. Няправільна выбіта і дата нараджэння паэтавага сына. На стэле — 1876, а патрэбна — 1881. Брат Уладзіслаў стаў Уладзімірам. Можа варта падумаць пра істотна новую памятку. За аснову, мабыць, варта ўзяць паэтава пажаданне. Ä ён хацеў, каб над яго магілай стаяў крыж. Сёння мы ведаем і мастацкія дэталі на гэтым крыжы — дудка, смык, скрыпка. Можна было б пасадзіць і яго любімы ядловец. Багушэвічава жыццё, яго творчасць даюць дастаткова імпульсаў для стварэння мастацкага помніка на яго магілцы. Хто за гэта возьмецца?

Цікаўным яшчэ паведамлю: не гэтак даўно мне ўдалося даведацца, што на сямейнай Багушэвічавай пляцоўцы-спачывальні, абнесенай каменнымі слупкамі-круглячкамі з ланцугом, пахавана і паэтава дачка Туня. Памерла яна ў 1937 годзе. Пра гэта нам расказалі Багушэвічавы сваякі: Броня Вянцкоўская з Жупранаў і Янка Тарчэўскі з Хошчна (Польшча). Яе імя яшчэ ні разу не пазначалася на памятках.

У 1990 годзе няўрымслівыя жупранцы падчас паэтавага юбілею, не чакаючы чыйгосьці клопату, самі часткова здзейснілі яго волю. Зверху на сямейнай пліце яны ўмацавалі невялікі металічны крыжык. Хай і ў Багушэвічаў усё будзе так, як ва ўсіх добрых людзей, што спа-

чываюць вечным сном на жупранскім могільніку. Тады ж усё надмагілле ўладкавалі пліткай і стала яно, як ніколі, больш-менш дагледжанае, упарадкаванае.

ВАЛУН

Мы расказалі, бадай, пра ўсе больш-менш значныя Багушэвічавы памяткі ў Жупранах. He сказалі толькі пра той валун, з якога, паводле легенды, Францішак ці яго брат Валяр’ян выступаў у 1863 годзе перад жупранцамі. Так, той валун варты нашае ўвагі. To дзе ён? Ля яго трэба было б пастаяць, падумаць, паразважаць.

Злева ад Багушэвічавага помніка, пры дрэве, ляжыць якісь вастраносы камянюк. Падумалася, ці не той самы? Каб упэўніцца, перапытваю ў местачкоўцаў. На вялікі жаль, высвятляецца — не. «Той быў валунам валун, — расказала Яніна Талочка — такі вялікі, а зверху крыху пляскаты, гладкі. Ен ляжаў пры самай дарозе, наўскасячок. Як ад касцёла ідзеш — злева. Калі стала шмат машын, трохі замінаў, яго калі-нікалі зачэплівалі. Расказвалі, што на гэтым камяні калісьці, яшчэ за паншчынай, людзей каралТ за розныя правіны. Пастухоў, скажам, за тое, што гавяду не ўгледзелі, у патраву пусцілі. Дый ці мала каго за што... Прыводзілі такога небараку, спускалі порткі, клалі на камень і бізунамі бічавалі ці дубцамі, віткамі (сплеценымі дубчыкамі з сучкамі)».

Сёе-тое ўдакладніў пра жупранскі валун і Эдвард Янцэвіч. Ен таксама пацвердзіў, што камень быў аграмадны, метра паўтара шырыні, адзін край меншы, зверху плоскі, бясслойны, шэры. Спрадвеку да яго жупранцы з усіх трох вуліц жывёлу зганялі на выган у поле. Ляжаў пры дарозе, якая ішла праз пляц на Барунскую вуліцу. За польскім часам з гэтага каменя 3 мая прамовы прамаўлялі ў гонар Кароны. Памятае Янцэвіч таксама, што ля валуна была і сірэна — на збор людзям сігналы падавала.

To куды ж дзеўся той гістарычны валун? Калі ён знік? «А як помнік ставілі, як пляц парадкавалі, то тады 1 яго кудысь сцягнулі, ссунулі — адны кажуць, нібыта

пад помнік апусцілі, на падмурак, а іншыя — нібыта яго звезлі», — тлумачаць жупранцы.

Прыкра ўсё гэта слухаць, але няма чаго дзівіцца. Даводзіцца мірыцца. He навучылі людзей беражліва адносіцца да сваіх гістарычных памятак. Вось і маем з гэтага такія вынікі.

ПОМНІК НА ПЛОШЧЫ

Ужо згадвалася, што ў 1958 годзе на людным жупранскім пляцы пры бойкім шляху на Вільню, на фоне велічнага, імкліва ўзнесенага да нябёсаў ігольчатага з чырвонай цэглы касцёла, на дзвюх неапрацаваных, шорсткіх гранітных глыбах паўстаў помнік Францішку Багушэвічу — Мацею Бурачку.

Якая ж гісторыя гэтага помніка?

Аўтар яго — скульптар Заір Азгур. Пра сваю працу расказваў: «Постаць Францішка Багушэвіча, як і многіх іншых слынных сыноў нашага народа, нашай мінуўшчыны. мяне цікавіла даўно. Яшчэ студэнтам у віцебскай майстэрні мастака Юдэля Пэна я ўбачыў намаляваны партрэт Францішка Багушэвіча. Гэта было ў 1926 годзе. Пэн рыхтаваў гэты партрэт да першай віцебскай выстаўкі. Партрэт той я і зараз бачу, памятаю: з кароценькай бародкай і доўгімі звесістымі вусамі». Ужо тады ў маладога скульптара варухнулася думка стварыць шэраг скульптурных партрэтаў дзеячаў нашай мінуўшчыны. Сярод іх — і Багушэвіча. Аднак за здзяйсненне задумы ўзяўся толькі ў канцы вайны. Паспрыяў гэтаму, наводле слоў Заіра Азгура, колішні сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка. «Патрэбна, — казаў ён, — каб нашы сучаснікі штодзень адчувалі сябе ў моцнай повязі з усімі сваімі папярэднікамі. А для гэтага нам патрэбна, каб помнікі ім былі ўсюды — на плошчах і ў бібліятэках, у чытальнях і клубах, у палацах...»

Гэтае разуменне і скіравала Заіра Азгура да працы над галерэяй партрэтаў дзеячаў беларускай культуры. «Пачаў я з Цёткі, Бядулі, Багушэвіча, — згадваў Заір Ісакавіч, — пачаў у Маскве. Яшчэ ішла вайна, а я ляпіў

Народны мастак СССР Заір Азгур каля скульптуры Ф. Багушэвіча ў сваёй майстэрні. 1988 год

дарагія мне вобразы. Затым было вяртанне ў Мінск. Са мной прыехалі і мае Цётка, Бядуля, Багушэвіч. Пра тое, што я ляпліо Багушэвічаў бюст, дачуліся ў Жупранах. Да мяне завітала цэлая дэлегацыя паэтавых землякоў. Гаварылі пра Багушэвіча, разглядалі скульптуру. Тады было выказана пажаданне, каб гэты бюст з майстэрні перанесці на жупранскую плошчу».

I вось у Жупранах, на колішнім рыначным пляцы, на тым месцы, дзе паводле падання, Францішак Багушэвіч у 1863 годзе выступаў перад местачкоўцамі, паўстаў адліты ў бронзе доўгачаканы помнік аднаму з тых, хто зычыў нашаму краю, роднаму народу лепшай долі. Ен вельмі арганічна ўпісаўся ва ўсё наваколле. Асаблівая ў яго гармонія з касцёлам. Здаецца, гэта нешта адно цэласнае, непадзельнае — Багушэвічаў помнік і жупранскі касцёл. Адкрыццё адбылося ў пачатку снежня 1958 года. Пра тую падзею ашмянская газета «Знамя свободы» пісала:

Помнік. Ф. Багушзвічу на фоне касцёла

«Ідучы насустрач пажаданням працоўных, Савет Міністраў БССР вырашыў напярэдадні 40-годдзя рэспублікі збудаваць у Жупранах помнік Францішку Багушэвічу». 3 усёй акругі сабраліся людзі. Прыйшлі сюды і тыя, хто ў маладыя гады суетракаўся з паэтам. Гэта Зося Бабраўніцкая, Яніна Паўлоўская. Быў, вядома, на адкрыцці і сам аўтар помніка народны мастак СССР Заір Азгур, пісьменнік Янка Скрыган, першы сакратар абкома КПБ Сяргей Прытыцкі. Усе

яны гаварылі пра грамадзянскі подзвіг Францішка Багушэвіча, пра яго шчырую любоў да роднг а народа. Адкрыццё помніка адбылося пад гукі дзяржаўных гімнаў СССР і БССР.

3 тае пары мінула не адно дзесяцігоддзе. Сёння едзеш з Вільні ў Мінск ці з Мінска ў Вільню і аніяк, хоць бы і хацеў, не абмінеш Мацея Бурачка. Ен і сустрэне цябе і правядзе. Мо, праўда, трохі суровым поглядам. Але ў гэтай суровасці — заклапочанасць і трывога, і пытанне: «Як жывеш, мой народзе? Ці выконваеш ты мае запаветы?» I найпершы з іх — «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» «Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам...» «Мова наша ёсць такая ж л'юдская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая.» Шмат іншых думак і настрояў можа паўстаць перад помнікам песняру. Мусіць, помнікі для таго і ставяцца, каб перад імі можна было паспавядацца.

МУЗЕЙ

3 кожным годам Жупраны ўпарадкоўваліся, набывалі сучаснае аблічча. Паўстала думка пра стварэнне музея Францішка Багушэвіча. Гэты клопат узялі на сябе настаўнікі і вучні жупранскай школы і найперш цяпер ужо светлай памяці выкладчык роднай мовы Канстанцін Кадырка. Пачаўся пошук і збор матэрыялаў. Дзеці і дарослыя пісалі ў архівы, звярталіся да даследчыкаў паэтавай творчасці, расшукалі некаторых яго сваякоў, у прыватнасці песнярову ўнучку Станіславу Тамашэўскую, якая жыла ў Польшчы. 3 ёй завязалася вельмі цікавае і карыснае ліставанне. Спакваля ў школе намнажаўся матэрыял. Вучні самі, на свой густ і сваё разуменне, афармлялі стэнды. Адкрыццё Багушэвічавага музея ў Жупранах адбылося 22 сакавіка 1970 года. Падзея гэтая была прымеркавана да 130-ай гадавіны з дня нараджэння слаўнага земляка. Першая экспазіцыя тулілася ў невялікім пакойчыку ў старой яшчэ школе на вуліцы Барунскай (цяпер Піянерскай). Каб патрапіць у гэты музейчык, трэба было

Будынак жупранскай школы, пабудаванай у сярэдзіне 30-ых гадоў. На паддашку яе ў 1970 годзе быў заснаваны Багушэвічаў музей

падняцца па крутой драўлянай лесвіцы. Пра экспазіцыю літаратуразнавец Адам Мальдзіс пісаў: «Гэта той зарыс, з якога павінен вырасці сапраўдны, вялікі музей...» На адкрыццё прыехалі пісьменнікі Вячаслаў Адамчык, Аляксей Пяткевіч, Алег Лойка. Першую экскурсію правяла выхаванка школы Соня Паўлоўская.

У 1977 годзе ў Жупранах пабудавалі новую, двухпавярховую школу. He забыліся праекціроўшчыкі ў ёй і пра Багушэвічаў музей. Пад яго была вылучана вялікая зала. Новую экспазіцыю ў 1980 годзе аформілі мастакі Святаслаў Палівода і Генадзь Селядзец. Больш за 130 экспанатаў расказвалі пра жыццё і творчы шлях Францішка Багушэвіча. Сярод іх пяцьдзесят — арыгінальныя, рэдкія. Гзта — скульптурны, з дрэва, партрэт Ф. Багушэвіча самадзейнага мастака Пятра Бусловіча, кніжкі самога песняра — шостае, лацінкай, выданне «Дудкі беларускай» 1927 года і першае, кірыліцай, 1922 года, ахвяраванае музею вядомым крытыкам Віктарам Каваленкам, «Хрэстаматыя беларускай літаратуры XI ст. — 1905 г.» Максіма

Гарэцкага 1922 года з вершамі Ф. Багушэвіча, падараваная старэйшай беларускай пісьменніцай Зоськай Верас, хрэстаматыя для 7-га класа беларускіх школ у Польшчы «Яднае нас дружба», прысланая рэдактарам беластоцкай беларускай газеты «Ніва» Георгам Валкавыцкім, а таксама кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў Сцяпана Александровіча, Канстанцыі Буйлы, Васіля Барысенкі, Адама Мальдзіса, Ніла Гілевіча, Генадзя Каханоўскага, Алега Лойкі, Станіслава Шушкевіча і інш. Пераважная большасць гэтых кніг прысвечана жыццю і творчасці Багушэвіча. Тут жа лісты Ларысы Геніюш да жупранскіх дзяцей. У адным з іх яна паведамляе, што выслала для музея стары Багушэвічаў партрэт, які ёй удалося дастаць з вялікай цяжкасцю. Асобны стэнд — пра наведванне Кушлянаў і Жупранаў паэтавай унучкай Станіславай Тамашэўскай у жніўні 1972 года. На ім з яе аўтографам кнігі «Над Нёманам», «Пан Граба» і іншыя польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, творчы талент якой вельмі шанаваў наш пясняр і з якой быў добра знаёмы; беластоцкі «Беларускі каляндар на 1966 год» з успамінамі пра Кушляны, дзядулю і іншых Багушэвічаў, іхніх сваякоў і знаёмых.

У 1990 годзе, да 150-ай гадавіны з дня нараджэння песняра, мінскім мастацка-вытворчым кааператывам «Барва» была распрацавана новая экспазіцыя Жупранскага музея. У аснове яе — тэма «Францішак Багушэвіч і Жупраны», вырашаная досыць арыгінальна. Упершыню ўзноўлены праз паэтава жыццё многія старонкі з гісторыі мястэчка. Гэта выклікае цікавасць да музея як у жыхароў саміх Жупранаў, так і ў шматлікіх наведвальнікаў, асабліва з навакольных мясцін. Фотаздымкі акалічных паселішчаў таксама змешчаны ў экспазіцыі Жупранскага музея, у вялікіх паўавальных надстэндавых нішах. Усе яны некалі ўваходзілі ў Ашмянскі павет і так ці інакш асвечаны паэтавым імем.згаданы ў яго творах. Іх выявы даносяць да наведнікаў паэтаву эпоху, яго час. Такім ён іх бачыў, запомніў, занатаваў у допісах.

Вядома, жупранцы з найбольшай цікавасцю разглядаюць старыя выявы свайго мястэчка. Такіх у экспазіцыі некалькі. На ўсіх іх у цэнтры галоўная жупранская сла-

вутасць — касцёл. А вакол яго — местачковыя хацінкі з тыповай тагачаснай забудовай — не вельмі кідкай, але даволі зграбнай, самабытнай. Хацінкі — з двухі чатырохскатнымі стрэхамі, кожная мае сваё аблічча.

Надзвычай цікавыя звесткі пра мястэчка даносіць да нас і старая фатаграфія. На ёй мы бачым не толькі абрысы паселішча, але і жупранскія палеткі. Яны, як на аркушы паперы, скрозь парэзаныя на вузкія палоскі. Справа, пры Віленскім тракце, кідаецца ў вочы вялікая, даволі высокая, з ламаным дахам будыніна. Гэта, пэўна, сінагога. Дзесьці побач, пры дарозе, была і славутая жупранская карчма. Калі чытаеш апісанне Жупранаў, зробленае Чэславам Янкоўскім, то арыенціры нібы супадаюць: «Выязджаючы з жупранскага рынку, пакідаем за сабой вялікую карчму гр. Чапскага, а таксама збягаючую ўніз направа вуліцу, якая ідзе паўз млын да Навасёлак...»

Кожны здымак, кожны дакумент у музеі можа шмат расказаць дапытліваму наведвальніку. Умей толькі глядзець, разважаць, параўноўваць, аналізаваць.

Каштоўнасцю ў Жупранскім музеі лічацца і лісты паэтавай унучкі Станіславы Тамашэўскай да дзяцей. Згадаем адзін з іх:

«Гіжыцка 5.V.69 г. Дарагая моладзь! Дзякую Вам вельмі за ліст, якому вельмі ўзрадавалася. Я асабіста дзеда свайго не ведала, бо нарадзілася праз дзесяць гадоў пасля яго смерці. Дзед мой меў негалькі дзяцей, але выжылі толькі двое: дачка і сын. Дачку звалі Канстанцыя дзед яе вельмі любіў, сын Тамаш-Ві. ьгельм. Я і ёсць Тамашова дачка. Маці я страціла вельмі гана, і выхоўвала нас (бо было нас тры дачкі ў бацькі) бабка, Францішкава жонка, і цётка Канстанцыя Мніховіч, дзедава дачка.

Усе яны пахаваны на могілках у Жупранах, ляжаць побач з дзедавай магілай. Памятаю, як была дзяўчынкай і з бабкай ездзілі мы на дзедаву магілу, дзе на крыжы вісела дудка і смык. Доўга, вельмі доўга гэта дудка і смык упрыгожвалі магілу майго дзеда. У гадавіну дзедавай смерці бабка адкрывала куфар, у якім былі памяткі па яе мужу, і заўсёды плакала. Мы былі вельмі малыя, каб зразумець, чаго бабка так плача. Сярод памятак быў

паўстанцкі дзедаў мундзір з 1863 года, прадзіраўлены моллю як рэшата, але для бабкі гэта было святыняй. Апрача гэтага, у скрыначцы захоўваліся нявыдадзеныя дзедавы рукапісы і лісты ад Элізы Ажэшкі.

Пытаецеся, ці не маю якіхсьці памятак, якімі б магла ўзбагаціць Ваш музей. На жаль, нічога такога не маю, апрача адзінай рэпрадукцыі сямейнай фатаграфіі. Ад смерці дзеда прайшлі ўжо дзве сусветныя вайны, якія не раз змушалі пакідаць бацькоўскі дом. У час першай вайны немцы ў Кушлянах арганізавалі шпіталь, і ўжо тады ўсё было знішчана. Што не знішчыла першая вайна, дакончыла другая.

Памяткі з дзяцінства нашу ў сэрцы — вялікі дом у Кушлянах, абсаджаны садам. Сад гэты сваёй рукою садзіў дзед; розныя алейкі каштанаў, ляшчыны, акацыі. Там бачу шарок парэчак, тут агрэсту, тут зноў бачу садовы гадавальнік, закладзены дзедам, там прысаду, вішнёвую, якая вяла да ляску, які называлі тады Лысай Гарой, а ўнізе дзедавы прыяцелі, каб ушанаваць яго памяць, выбілі на камяні надпіс «Памяці Мацея Бурачка».

Напэўна, робіце экскурсіі ў Кушляны, напішыце мне, як там усё зараз выглядае, ці яшчэ стаіць дом, ці камень ляжыць на сваім месцы. Пра ўсё мне напішыце: ці магілы маіх продкаў не знішчаны, і, калі жывяце ў Жупранах, адведвайце час ад часу магілы і не дайце, каб яны аказаліся разбуранымі. Там з родных ніхто ўжо не застаўся, і няма каму іх даглядаць.

Напішыце мне таксама, што маеце ў сваім музеі з памятак па маім дзеду.

Станіслава».

Апрача лістоў, захоўваецца магнітная стужка з запісам расказу Станіславы Тамашэўскай на вечары сустрэчы з жупранцамі.

Каштоўным набыткам новай экспазіцыі Жупранскага музея трэба лічыць і карціну лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі мастака Віктара Маркаўца «Жупраны», дзе рэканструявана старая рыначная плошча пры касцёле з векапомным, авеяным легендамі валуном.

Музей працуе на грамадскіх пачатках. Экскурсіі вя-

дуць вучні, метадычную дапамогу аказвае Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча. Тут жа праходзяць урокі, прысвечаныя жыццю і творчасці аўтара «Дудкі беларускай». Наведваюць музей і вучні навакольных школ. Надараецца, завітаюць госці з Мінска, Гародні, Ашмянаў, Смаргоні. Усім ім хочацца далучыцца да чыстай крыніцы паэтавай творчасці. Вось якое светлае ўражанне засталося ад мястэчка і музея ў пісьменнікаў Алеся Рыбака і Захара Біралы: «3 вялікім хваляваннем наведалі радзіму Ф. Багушэвіча — в. Жупраны, школу, музей Ф. Багушэвіча пры школе. Бясконца любаваліся прыгажосцю тутэйшых мясцін. Сапраўды, такая прырода, такая зямля магла нарадзіць вялікага паэта, якім быў Багушэвіч. Рады, што настаўнікі з любасцю шануюць памяць свайго вялікага земляка, па крупінках збіраюць і беражліва захоўваюць усё тое, што звязана з памяццю паэта». Свае шчырыя, сардэчныя словы пісьменнікі занатавалі ў кнізе водгукаў Жупранскага музея, якая тут вядзецца з часу яго заснавання. Цёплых слоў у кнізе водгукаў сотні. Есць запісы з Літвы і Украіны, удзельнікаў розных семінараў, турысцкіх гуртоў. I гэта невыпадкова. Імя Францішка Багушэвіча, паводле слоў украінскага паэта Паўла Тычыны, слаўнае паміж усімі братнімі народамі нашай краіны. Жупранскі музей працуе і на гэтую ідэю. Ва ўсіх водгуках людская прыязнасць, цяпло людскіх сэрцаў і да жупранцаў, і да зямлі, што нарадзіла змагара за праўду.

У вянок ПЕСНЯРУ

Жупраны даўно ўжо сталі для беларусаў літаратурнай Мекай. Пакланіцца паэтавай магіле ў сваю пару прыходзілі Эліза Ажэшка і Цётка, Янка Купала і Якуб Колас, Язэп Драздовіч і Пётра Сергіевіч, Казімір Сваяк і Сымон Рак-Міхайлоўскі, Максім Танк і Янка Брыль, паэт-зямляк Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), Сцяпан Александровіч, Васіль Вітка, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Алесь Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава. Для кожнага з іх Жупраны былі мясцінаю роздуму і разваг пра грамадскі і літаратурны подзвіг аўтара «Дудкі беларускай».

Схема падарожжаў Я. Драздовіча па Беларусі

«Учора быў першы раз у Жупранах.

Магіла, помнік і, у касцёле, партрэт Багушэвіча.

Радасна, дзіўна, што ён — не легенда, не гістарычнае штосьці, а чалавек, які зусім паблізу жыў, памёр і пахаваны тут вось, побач з маці і сястрой, на звычайных вясковых могілках, дзе на кожным помніку па некалькі пацешных памылак...

I другое пачуццё! I зДзіўленне, і недаўменне, і пашана да таго, хто блізу сто гадоў таму назад упарта, як парастак паміж плітамі тратуара, пралез паміж дзвюма стыхіямі, рускай і польскай, насуперак усім, уключаючы і сваіх найбліжэйшых, пралез і вырас з сваім і зрэбным, і глыбока, па-народнаму, па-хлебнаму свежым беларускім словам.

I славы не было, а толькі адчуванне абавязку.

Шчасце наша, відаць, у самой апантанасці.»

Янка Брыль.

«Наведаў сёння Жупраны, родны куток нашага паэта Пранцішка Багушэвіча. Пастаўлены ў мястэчку прыгожы яму помнік. Спаглядае з п’едэсталу Багушэвіч і як бы прамаўляе: «Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Пётра Сергіевіч

«Да Багушэвіча я ішоў не адзін год. У трыццаць дзявятым мне пашчасціла пазнаёміцца ў Вільні з паэтавым сябрам Зыгмунтам Нагродскім. Ад яго я пачуў шмат цікавага пра нашага песняра. Затым у саракавым разам з брыгадай мінскіх пісьменнікаў я наведаў паэтаву радзіму. I ў пасляваенныя гады, едучы ў Вільню машынай, кожнага разу спыняўся ў Жупранах, ля паэтавай магілы. Апроч усяго, у нашай сям’і доўга жыла Станіслава Абцэвіч з Кушлянаў, мы часта гаварылі пра Багушэвіча. Так выснаваўся мой верш «Францішак Багушэвіч».

Максім Танк

Францішак Багушэвіч — народны пясняр. Ен жыў і служыў народу. I народ яго разумеў, адчуваў. Народнае слова, народная думка пра паэта для нас найдаражэйшыя. Паслухайма колькі пранікнёных думак яго землякоў, шчырых прыхільнікаў паэтычнага таленту песняра.

«Век мой дазваляе разумець яго творы... Мяне вельмі цяпер уражвае ўклад слоў паэта Багушэвіча, як ён мог так апісаць дакладна форму і жыццё народа... Даравітасць вялікая, а галоўнае — яго чэснасць. Сумленнасць, справядлівасць — ёсць найвышэйшая палітыка чалавека».

Вільгельм Невядомскі.

3 ліста da М. Ермаловіча

«У маі 1921 года, мы, навучэнцы Барунскай беларускай настаўніцкай семінарыі, ехалі ў Вільню на экскурсію. Па дарозе завіталі ў Жупраны...

...Дайшлі да паэтавай магілы. Памятаю стары заімшэлы крыж. Рак-Міхайлоўскі да нас меў слова, колькі Багушэвічавых вершаў прачытаў. Трэба сказаць, праз Рак-Міхайлоўскага мы навучыліся любіць і родную мову, і Багушэвічаву творчасць, і самога яго як Бацьку адраджэння беларускай культуры. 3 гэтай любоўю я пражыў усё маё жыццё. Агеньчык, што быў запалены ў маёй душы ў семінарыі, наведванне Жупранаў, роздум ля паэтавай магілы не згаслі і сёння. Пасля я ўжо наведваў Багушэвічаву магілу сталым чалавекам. I мне захацелася выказаць удзячнасць Вялікаму Песняру Беларусі вершамі за тое, што «ён праславіў народ беларускі, роднай мове змог кніжны даць ход, хто пратэст злажыў вечнай няволі, пратаптаў светлай прышласці след».

Язэп Ярмаковіч, селянін з вёскі Канюхі Маладзечанскага раёна колішняга Ашмянскага павета

ІМЯ БАГУШЭВІЧА

На Беларусі, гэтак жа як і ва ўсёй нашай краіне, імёны слаўных сыноў народа прынята ўвекавечваць у назвах вуліц, калгасаў і саўгасаў, фабрык і заводаў, школ і вышэйшых навучальных устаноў. Многія з іх названы імёнамі беларускіх дзеячаў культуры. Жыхары мястэчка Жупраны ў 1950 годзе свой калгас назвалі імем слыннага земляка Францішка Багушэвіча. Мясцовых калгаснікаў часта называюць багушэўцамі. Калі заходзіць якая гаворка пра гэты калгас, звычайна кажуць: «Ну а што ў багушэўцаў чуваць? Што багушэўцы скажуць? Багушэўцы першыя закончылі жніво...»

3 1962 года пастановай Савета Міністраў БССР імем Францішка Багушэвіча названа і жупранская школа. Пры ўваходзе ў яе — шыльда, на якой выпісана: «Наш шэф — калгас імя Ф. К. Багушэвіча». I гэтыя словы праўдзівыя. Калгас неаднойчы дапамагаў. I найперш на яго сродкі створана другая і трэцяя экспазіцыі Багушэвічавага музея. На трэцюю экспазіцыю калгас (старшыня Вацлаў Ждановіч) выдаткаваў семнаццаць тысяч рублёў. Кіраўніцтва калгаса разумее, што гэтае ахвяраванне на культуру неяк адгукнецца ў душах юных жупранцаў, дапаможа з’яднаць іх, зрабіць патрыётамі роднай літаратуры, выхаваць пачуццё гонару за свой край, за людзей, што жылі і жывуць на тутэйшай зямлі. А многім з гэтых маладых тут жыць і працаваць, доўжыць гісторыю мястэчка, яго традыцыі. Сярод іх і Багушэвічавы.

Юныя жупранцы з гонарам і любасцю расказваюць гасцям пра жыццёвы і творчы шлях слыннага земляка, пра сваё мястэчка. Дарэчы, прага тутэйшых жыхароў да навукі, да культуры даўняя. Яшчэ ў часы сярэдневякоўя тут быў адзін з цэнтраў рэфармацкага руху. Імёны жупранскіх дзецюкоў сустракаем у спісах навучэнцаў Кракаўскага універсітэта 1513. 1531, 1538 гадоў. Выхаванцаў для універсітэта рыхтавала Жупранская кальвінісцкая школа, якая існавала ў другой палове XVI — пачатку XVII сгагоддзя.

Калгас імя Багушэвіча, апрача Жупранаў, аб’ядноўвае яшчэ семнаццаць навакольных вёсачак і вёсак. У

Прыдарожная стэла калгаса імя Ф. Багушэвіча

гаспадарцы больш за чатыры тысячы гектараў зямлі. Гэта калгас-мільянер. Усюды на яго межах пры бойкіх дарогах стаяць апазнавальныя знакі — стэлы з абрысамі паэтавага аблічча і словамі: «Калгас імя Ф. Багушэвіча». Гэтыя знакі штодня нагадваюць і жупранцам і падарожным людзям пра вялікага грамадзяніна Беларусі — паэта і адваката з Жупранскага краю.

3 тае пары, як Багушэвіч хадзіў па жупранскай зямлі, мінула шмат часу. Непазнавальна змянілася мястэчка. Абнавілася, памаладзела> набралася жыццёвай моцы. У канцы 1960-ых гадоў заснаваўся новы цэнтр з двухпавярховай школай, з такой жа калгаснай канторай, Домам культуры, з новымі крамамі, стадыёнамі. На многіх вуліцах лёг асфальт, ходнікі выкладзены пліткай. Гэта ўжо трэцяе нам вядомае перамяшчэнне цэнтра. На гэты раз — на ўсход, за гасцінец, у бок чыгуначнай станцыі. Есць у мястэчку свая — і неблагая — кнігарня. На жаль, не захавана тут сёння ніводнай гістарычнай назвы сямі вуліц. Затое з’явілася вуліца імя Ф. Багушэвіча. Яна пачынаецца з Віленскага тракту, ідзе паўз касцёл, увабрала ў сябе таксама і колішнюю Дольную.

Багушэвіч для жупранцаў — гэта не толькі іх мінулае, але і сённяшняе. Ен для іх заўсёды жывы сваімі несмяротнымі творамі, сваім духам. Пра гэта вельмі трапна сказала паэтэса Данута Бічэль-Загнетава на святкаванні 150-ай гадавіны паэтавага нараджэння: «Я хачу вам выказаць шчырую падзяку за тое, што вы тут, у Жупранах, захавалі душу Францішка Багушэвіча, яго мову, яго настрой. Я памятаю, як упершыню прыехала ў Жупраны і зразумела, што такое Радзіма. Ходзячы па вуліцах вёскі, можна паразмаўляць з людзьмі на мове Багушэвіча, і ў вачах вясковых цётак, жанчын-працаўніц адбіваецца гэты светлы агонь Радзімы, Бацькаўшчыны, памяці». На думку паэткі, уся Беларусь павінна сёння адраджэнне сваё будаваць, беручы прыклад адданасці сваёй зямлі, мове, свайму народу з жыцця жупранцаў і творчасці Францішка Багушэвіча.

ЗМЕСТ

3 гісторыі мястэчка.....................................

Ад Цыганкі да Юшкоў.................................

У Жупранах званы звоняць........................

Паданне ці быль?.......................................

Водар гісторыі.........................................

«Край» пра мястэчка..................................

«Прадаць «Дудку»? О, не!..»......................

Вільгельм Невядомскі................................

Развітанне...............................................

Прыстанак Солы.........................................

«Не трэба больш мяне кратаць...».............

Ен іграў на Багушэвічавай дудпы...............

Вершы і песні з Жупранаў...........................

Вянцкоўскія.............................................

Ад прыяцеляў,.,..........................................

Надгробак мяняе аблічча...........................

Валун....................................................

Помнік на плошчы...................................

Музей.........................................................

У вянок песняру ...................................  Імя Багушэвіча

 

Научно-популярное язданяе СОДАЛЬ Владнмнр Нльяч ЖУПРАНСКАЯ СТОРОНА

Мннск, яздательство «Полымя», 1992 На белорусском языке

Навукова-папулярнае выданне СОДАЛЬ Уладзімір Ілліч ЖУПРАНСКАЯ СТАРОНКА

Загадчыца рэдакцыі Л. I. Кругльса

Рэдактар A. I. Саламевіч

Мастацкі рэдактар /. А. Дзямкоўскі

Тэхнічны рэдактар М. I. Ванкевіч Карэктар Л. I. Жылінская ІБ № 1006

Здадзена ў набор 18.04.91. Падпісана да друку 13.02.92. Фармат 70ХЮ0'/з2Папера афсетная. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Ум. друк.-арк. 2,58. Ум. фарб.-адб. 2,76. Ул. выд. арк. 2,8. Тыраж 11000 экз. Выд. № 8613. Зак. 510. Цана I р. 20 к.

Выдавецтва «Полымя> Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.

Друкарня «Победа». 222310, Маладзечна, В. Таўлая, 11.

 

1 р. 20 к.

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.