Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

Зваротныя дарогі

Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
67.09 МБ

ЗВАРОТНЫЯ ДАРОГІ
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч
ЗВАРОТНЫЯ ДАРОГІ
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
3 туляцкіх дзён, чужых краёў Гляджу на прышлае з трывогай: О, колькі гэтаю дарогай Назад нас вернецца ізноў?
Мікола Вярба
Алесь Пашкевіч
ЗВАРОТНЫЯ ДАРОГІ
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Л Д Беларускае
I I ZA літаратурнае UJ I/ \ аб’яднанне
Беласток 2001
Бібліятэчка
Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа”
Серыя заснавана ў 1990 годзе
Кніжка трыццаць восьмая
Навуковы рэдактар прафесар, доктар гуманітарных навук^.А Чыквін
Рэцэнзент доктар філалагічных навук, прафесар Л.Дз. Сінькова © Copyright by Ales Pashkievich, 2001
ISBN 83-85918-31-0
Publikacja ukazuje siq dzi^ki pomocy finansowej Centrum Edukacji Obywatelskiej <PoIska-Bialorus> i Zwi^zku Bialoruskiego w Rzeczypospolitej Polskiej
Друкуецца па падрыхтаваных y Мінску матрыцах
Druk: Offset-Print, Bialystok, ul. Broniewskiego 14
УСТУП
Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі.
Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мас- тацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канцэптуальных ідэяў беларускага літаратуразнаўства: паскоранасці (В.Кавален- ка), дыскрэтнасці (Л.Сінькова-Корань) і інш., сведчыць пра літаратурную творчасць не толькі як пра з'яву "сацыяльную", але і як пра фенаменальную, эстэтычную, таямнічую, пасіянарную. Пэўныя літаратурныя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напра- цоўкі не знікаюць бясследна нават пасля ідэалагічна-адміністра- цыйных забарон, не адыходзяць у нябыт пасля смерці (знішчэння) творцаў. Яны, тыя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі, актыўна ажываюць у спрыяльных умовах, абуджаюцца да жыцця, як тыя засохлыя зернейкі М.Багдановіча вясновай парой (“Санет”). 1 тычыцца гэта найперш прозы, найбольш устойлівай да “замаразкаў” тугі па страчанай Радзіме. Паэзія як з'ява больш ідэалістычна-адухоўленая пакутавала ад перарванасці з роднымі краявідамі, з роднымі песнямі намнога больш (пра што адназнач- на гавораць шматлікія вершы паэтаў-эмігрантаў).
Увод у адзіны нацыянальны кантэкст імёнаў літаратараў эміграцыі - гэта ўадначас і нашае ўзбагачэнне, і запаўненне мас- тацкіх пустотаў, і дапраходжванне (хоць і запозненае з прычыны неспрыяльных дзесяцігоддзяў ідэалагічнага прэсінгу на ўсё "за- межнае") непяройдзенага нашай літаратурай. Як вобразна выка- заўся Я.Чыквін, гэта — запаўненне мастацкай "табліцы Мендзя- леева", у якой прогаў-пустак прыродай зроблена не было; яны, прогі-соты, сілай выдзіраліся-выкідваліся з нашай памяці, з Ha­mafi літаратуразнаўчай навукі, і хоць не ў кожнай з іх - мастацкі мёд, без іх не можа ўспрымацца закончанай наша літаратурная "рамка".
Прапанаваная праца - першае манаграфічнае даследаванне прозы беларускай эміграцыі XX стагоддзя. Яе асноўная мэта: канцэптуальна цэласна прааналізаваць у агульнаславянскім кан- тэксце літаратурна-грамадскі рух беларускай эміграцыі (а таксама плён гэтага руху ў жанрах прозы) усяго XX стагоддзя, паколькі беларуская літаратурная эміграцыя пачалася яшчэ на заранку ста- годдзя, а не з 40-х гадоў - пасля другой сусветнай вайны, як доўгі час было прынята лічыць. На жаль, выгнанцаў-эмігрантаў (тале- навітых мастакоў, музыкантаў, пісьменнікаў і навукоўцаў) Бела- русь мела і ў ХІХ-м, і ў ранейшых стагоддзях. Сярод іх - людзі розных здольнасцяў і светапоглядаў, спадчына якіх схавана ад нас у недасягальных часавых спратах або знікла бясследна (як, да прыкладу, том успамінаў "3 тайгі ў Акропаль" беларускага эмі- гранта Зыгмунда Мінейкі, які ў 1863 годзе ачольваў паўстанцаў Ашмяншчыны, уцёк з сібірскай катаргі і стаў ганаровым грама- дзянінам Грэцыі). Важным бачыцца і аналіз найбольш значных "замежных" твораў прозы, і ўвод у літаратуразнаўчы ўжытак ма- лавядомых і невядомых дасюль імёнаў, вымалёўка агульнай сістэмы эмігранцкай прозы, паказ яе сутнасных заканамернасцяў, стрыжнявых тэндэнцый, а таксама выяўленне яе ідэйных і тыпа- лагічных сувязяў з прозай метраполіі.
Вывучэнне нашай эмігранцкай прозы сёння становіцца надзён- най і актуальнай задачай. Калі беларуская паваенная эмігранцкая паэзія адносна вывучаная і нават "уанталагічаная" (зборнік "Туга па Радзіме", Мн., 1992), дык наша "замежная" проза "пахваліцца" падобным не можа. Большасць даследчыкаў літаратуры белару- скай эміграцыі выказваліся пра прозу, параўноўваючы яе з па- эзіяй, вельмі скептычна, часам неабгрунтавана і несправядліва. "Калі ў паэзіі яшчэ можна назваць што-небудзь вартае, дык у про- зе і таго амаль няма"; "У параўнанні з паэзіяй проза займае яшчэ сціплейшае месца", - пісаў Б.Сачанка ў 1989 годзе1. Такія сцверджанні, трэба зазначыць, маглі з'явіцца толькі пасля ня- поўнага і павярхоўнага знаёмства з беларускай эмігранцкай про- зай. Зрэшты, працы Б.Сачанкі суб'ектыўныя і супярэчлівыя. Так, у артыкуле "Беларуская эміграцыя: факты і меркаванні" ён кры-
'Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі...- Мн., 1990.-C.42, 57.
тыкуе творы К.Акулы, гаворыць пра іх "мастацкія пралікі", "гру- васткасць", "рыхласць", а ў дадатку да публікацыі ("У працяг размовы") сцвярджае (атрымаўшы ад пісьменніка нечаканы ўдзячны ліст); "К.Акула не толькі таленавіты пісьменнік, але мае і прафесійны такт, культуру"2.
Аднак вяртанне "літаратуры выгнання" пачалося. "Літаратур- на-мастацкія часопісы, быццам наўзахапкі, узяліся друкаваць творы пісьменнікаў-эмігрантаў - на старонках "Нового мнра", "Москвы", "Дружбы народов", "Огонька", "Юностн" ды і ў іншых выданнях...",- канстатаваў яшчэ ў 1989 годзе Б.Сачанка- Прык- ладна тое самае адбываецца на Украіне, у Эстоніі, Латвіі, Літве, Арменіі. Паўстае законнае пытанне - а чаму мы, беларусы, маўчым, чаму забыліся, што ў нас таксама ж існавала ды існуе і цяпер эміграцыя"3. Пра замаруджанасць асэнсавання нашым літаратуразнаўствам беларускай эмігранцкай літаратуры, пра не- апраўданую пасіўнасць у вывучэнні лепшага з літаратурнай спад- чыны эміграцыі неаднакроць выказваўся і М.Мішчанчук. "Нашы суседзі з Усходу даўно прызналі за сваіх, увялі ў школьныя чы- танкі, універсітэцкія падручнікі <.„> імёны эмігрантаў <...>. Бо за аснову крытэрыяў ацэнкі іх дзейнасці ў дадзеным выпадку абіраўся крытэрый мастацкі, эстэтычны, а не ідэалагічны, - пісаў ён у артыкуле "Хто сплоціць доўг?.." - У нас, на Беларусі, многае рухаецца наперад замаруджана, неяк перакошана, часам дэфарма- вана. I ў перыяд так званай хрушчоўскай адлігі канца 50-60-х га- доў XX стагоддзя, калі была прадстаўлена рэальная магчымасць вярнуць імёны "забытых", рэпрэсаваных пісьменнікаў, мы зрабілі гэта не напоўніцу. <.„> I ў адметны перыяд хуткацечнага новага адраджэння 80-90-х гадоў таксама не паспелі зрабіць многага, не стварылі аператыўна <...> новай акадэмічнай гісторыі літаратуры... Пад забаронай апынулася адна з цікавейшых старо- нак нашай нацыянальнай літаратуры"4. Адно заўважым, што пас- кораны зварот у агульнанацыянальныя літаратурныя летапісы спадчыны сваіх творцаў эміграцыі адбыўся не толькі ў нашых
2Тамсама- С.58, 77-78.
3Тамсама. - С.5.
4Тэрмапілы,- 2000, №3- С. 193-194.
"суседзяў з Усходу", але (найперш) і ў краінах Балтыі, і на Ук- раіне, прычым пераасэнсаванне эмігранцкай літаратуры пра- водзілася ў межах усяго XX стагоддзя. (Да прыкладу, украінскімі літаратуразнаўцамі ашчадна вывучалася творчасць пісьменнікаў- эмігрантаў яшчэ "першай хвалі": Максіма Гаўрылюка-Удавічэнкі, ваяра арміі С.Пятлюры5 і ягоных аднагодкаў-выгнанцаў, якія не прынялі бальшавіцкага ладу.) Безумоўна, расійскім літаратура- знаўствам у асэнсаванні эмігранцкай спадчыны зроблена нашмат больш - як у плане гісторыка-літаратурным, так і ў канцэптуаль- на-ацэначным (з апошніх прац можна назваць наступныя: ’’йсторнографня росснйской эмнграцнн” А.Прохіна (2000), “Экзнстенцнальное сознанне в прозе русского зарубежья” С.Сямёнавай (2000) і інш.).
На Беларусі былі надрукаваны-адноўлены некалькі "эмігран- цкіх" раманаў ("I той дзень надыйшоў" М.Сяднёва і "Змагарныя дарогі" К.Акулы), асобныя мініяцюры Я.Юхнаўца, аповесць "Лшоно Габоо Бійрушалайм", некаторыя нарысы і артыкулы Ю.Віцьбіча, творы У.Глыбіннага, урыўкі эпісталярыі, а таксама творы эмігранцкага перыяду В.Ластоўскага і Ф.Аляхновіча. Ак- тыўна ў літаратуразнаўчы ўжытак уваходзяць празаічныя тэксты А.Саковіч, Л.Свэна-Крывічаніна, Я.Кіпеля, А.Калубовіча, Я.Пятроўскага, А.Змагара, М.Цэлеша і інш., выдадзеныя ў ЗША ці Нямеччыне. Апытанні беларускіх чытачоў сведчаць пра высо- кую папулярнасць літаратуры нашага замежжа. Так, паводле апы- тання газеты “Наша ніва” “Сто беларускіх кніг XX стагоддзя” лепшымі кнігамі сталі 18 выдадзеных (створаных) на эміграцыі (18 %) і 29 кніг паэзіі і прозы, якія выйшлі за межамі сённяшняй Рэспублікі Беларусь (29 %)6.
Проза эміграцыі — неаддзельная ад паэзіі, і не таму, што пісалася зазвычай найперш паэтамі - і па лёсавым прызванні, і па духоўным складзе. Наша "замежная" проза - другі бок аднаго літаратурнага "медаля", урэшце, эмігранцкая проза - цень эмігранцкай паэзіі, бо ў ёй абудзіліся-выявіліся тыя душэўныя за- куткі-лабірынты, што аніяк не ўліваліся і не "змяшчаліся" ў па-
5 Гл.: Слово і час- Кіеў— 1999, №6.- С.56-57.
6 Гл.: Наша ніва-2000- 11 снежня.-С.1.
этычныя радкі. Мазаіка згадак-успамінаў, вязьмо датаў і фактаў, для многіх балесных, незабыўных і этапных, панарамныя праблемы і маштабныя сатырычныя карціны не маглі вымалявацца і асэнсавацца адно ў вершах...
Раманаў і аповесцяў, створаных на эміграцыі, беларусы - у па- раўнанні, да прыкладу, з рускімі - маюць мала. Паводле падлікаў даследчыцы Л.Фостар (Бостанскі універсітэт) за палову стагоддзя рускімі эмігрантамі было напісана 1080 раманаў і 636 зборнікаў апавяданняў7. Прычыны гэтага - і ў "якасным", і ў "колькасным" складзе паязджан-літаратараў. Якраз у "працэнтным" параўнанні беларускіх творцаў было знішчана больш, бо, напрыклад, у часы рэпрэсіяў іх высылалі ў сібірскую "эміграцыю", а не на Захад, - паколькі нацыянальныя творцы лічыліся двойчы ворагамі савецка- расійскай імперыі: і "антысаветчыкамі", і "нацыяналістамі". "За апошнія гады наша літаратура, як і руская, адчувальна ўзбага- цілася творамі пісьменнікаў-эмігрантаў, - з той розніцай, што рускім чытачам ужо даўно былі даступны творы многіх аўтараў, якія пакінулі Расію (Бунін, Бальмонт, Шмялёў, Рэмізаў), a беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаў-эмігрантаў ніводным радком і нават па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя нацыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце",- горычна іранізаваў Н.Гілевіч8.
Адным з першых вяртаць у літаратуразнаўчы ўжытак імёны і творы беларускіх эмігрантаў пачаў Б.Сачанка (шэраг публікацыяў у перыядычным друку і кніга "Беларуская эміграцыя" (1991) і інш.) Маштабную работу па вывучэнні літаратуры беларускага замежжа выканала Л.Савік (публікацыі ў перыядычных выданнях, машынапіс манаграфіі). Выйшлі працы па адзначанай тэме Ю.Гарбінскага "Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу" (Мн., 1994), Я.Чыквіна Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа" (Беласток,
7Гл.: Полымя-1998, №9.-С.28О.
8Гілевіч Н. Сто вузлоў памяці, альбо На высокім алтары паэзіі (Гутарка з Лолай Званаровай) IIЛІМ- 1998,- 13 лістапада - С.5.
1997), Л.Юрэвіча "Архіўная кніга" (Нью-Ёрк, 1997), "Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы" (Мн., 1999), апублікаваны паасоб- ныя работы А.Макміліна, М.Мішчанчука, А.Баршчэўскага, У.Арлова і інш. Я.Чыквін, адзін з першых "рэабілітуючы" белару- скую эмігранцкую літаратуру, спрабаваў разбурыць няправільны стэрэатып пра беднасць нашай "замежнай" прозы. "На эмігра- цыі,- пісаў ён,- у жанрах прозы (апавяданне, аповесць, раман) выказвалася, здаецца, не менш таленавітых беларускіх пісьмен- нікаў, чым у паэзіі (Юрка Віцьбіч, Язэп Германовіч, Рыгор Данілеўскі, Юры Жывіца, Янка Ліманоўскі, Пётра Сыч, Уладзімір Случанскі, Мікола Цэлеш, Антон Адамовіч, Уладзімір Глыбінны, Аўген Калубовіч, Алесь Змагар, Масей Сяднёў, Ян Пятроўскі, Іна Рытар ды іншыя)"9.
Калі паміж беларускай паэзіяй эміграцыі і паэзіяй метраполіі можна праводзіць пэўныя паралелі як у тэматычных, так і вобраз- на-выяўленчых планах (пейзажнасць, засяроджванне на інтым- ным, абмалёўка постацяў лепшых прадстаўнікоў Беларусі; трады- цыйныя ў большасці меладычнасць і танальнасць), дык проза бе- ларускай эміграцыі ўяўляецца своеасаблівым марывам-міражом прозы савецкага часу: п'янілі абсягі свабоды і разняволенасці, ба- гацце стылёвых і сюжэтна-кампазіцыйных відарысаў - ад жорст- кай "гулагаўскай" праўды да выратоўнага гумару, ад строгай да- кументальнасці да "німфетычнай" эратычнасці, і, хоць міражы за- ставаліся міражамі, хоць відарысы тыя не далі ні "Архіпелага ГУЛАГ", ні "Лаліты", затое першымі спецыфічна пазначылі тую праблематыку - аповесцю Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ" і ра- манам М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў".
У прозе эміграцыі пазначаны і жанрава-стылёвыя пошукі, тэн- дэнцыі, сюжэтна-кампазіцыйныя падыходы, характэрныя для літаратуры сучаснай, у прыватнасці прозы 90-х гадоў: тыя ж да- кументальнасць, эсэістычнасць, цікавасць да метафорыкі, біблейскіх дэталяў, урэшце, да раскрыцця праўды пра мінулае (напрыклад, проза М.Цэлеша, К.Акулы, М.Сяднёва і "Заходнікі" Г.Далідовіча, а таксама апавяданні канца 90-х гадоў В.Быкава,
’Чыквін Я. Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа.- Беласток, 1997.- С.90.
В.Адамчыка і А.Кудраўца). Да ўсяго, творчасць эмігрантаў спра- бавала трансфармаваць і ўсё новае ў літаратуры "вольнага" свету, асвойвала, у прыватнасці, найбольш значныя дасягненні і прозы нямецкай, французскай, амерыканскай, рускай эмігранцкай, а, як слушна зазначана Л.Корань, "патрэба штораз асвойвацца ў чужых багатых кантэкстах стымулюе дынаміку беларускіх мастацкіх структур"10.
Літаратура беларускай эміграцыі дала новы імпульс агульна- беларускаму адраджэнцкаму руху, спрыяла раскрыццю нацыя- нальнай ідэі і распрацоўцы нацыянальнай праблематыкі. "Эмігра- цыя заўжды была рэхам народа і правадніком яго вольных думак і імкненьняў у шырокі сьвет агульначалавечага яднаньня. Таго, ча- го ня мог сказаць і зрабіць народ у сябе дома, па варунках сваей ці чужацкай улады і цэнзуры, эміграцыя сьмела гаварыла, кары- стаючыся свабодай слова за граніцай,- пісаў у зборніку "Замеж- ная Беларусь", які выйшаў у 1926 годзе, прэзідэнт БНР П.Крэчэўскі- Біблію - першую кніжку на беларускай мове, даў нам эмігрант Францішак Скарына, які ня мог заняцца гэтай спра- вай на бацькаўшчыне, а мусіў працаваць у Празе Чэшскай. Пасьля заняпаду беларускай дзяржаўнасьці і культуры, зноў-такі, пер- шыя беларускія кніжкі прыходзяць да нас з Лондана, Парыжа, Кракава - адтуль, дзе знаходзіліся хоць адзінкі заўжды беднай беларускай эміграцыі"". (У цытатах тут і далей захоўваецца пра- вапіс арыгіналу - паводле граматыкі Б.Тарашкевіча, якой прыт- рымлівалася і прытрымліваецца беларуская эміграцыя-А77.)
Зместам эмігранцкая творчасць амаль уся засяроджана на тэме нацыянальнага адраджэння і беларускай дзяржаўнасці, нацыя- нальнай гісторыі, прыродзе і менталітэце. Калі адметнымі рысамі беларускай эмігранцкай паэзіі сталі выражэнне настальгіі па страчанай Радзіме, спавядальнасць, пранікнёнасць у пытанні ўнутранага свету, характаралагічнымі адзнакамі эмігранцкай про- зы трэба назваць мастацкую зацікаўленасць гістарычнай прабле- матыкай, дакументальнасць, біяграфічнасць, лірычнасць, саты- рычнасць, якая дасягалася метадам, вызначаным яшчэ А.Бабарэ-
І0Корань Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крытыч. арт- Мн., 1996.-C.12.
"Цыт. па: Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі...-Мн., 1990 - С.32.
кам,- "натураграфічнае зашыфроўванне". А таму ўся проза наша- га замежжа выразна падзяляецца на тры жанрава-стылёвыя плыні: гістарычную, мемуарна-біяграфічную і сатырычную. Кожная з іх распрацоўвала свае спецыфічныя і мадыфікаваныя жанравый формы ("рыцарскі" раман, раман-біяграфія, аповесць-запіскі, фельетон, апавяданне-фантасмагорыя, сатыра-дзённік, лірыка- сатырычная аповесць і інш.). Сумарна ж усе адметныя празаічныя творы беларускай эміграцыі вымалёўвалі сваю мастацкую мадэль нацыянальнага быцця, і найперш гэтым яны і становяцца знач- нымі і каштоўнымі ў агульнабеларускім літаратурным летапісе.
ЛІТАРАТУРНА ГРАМАДСКІ РУХ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ XX СТАГОДДЗЯ (1918-1990-я гады): ЗГУРТАВАННІ, АСОБЫ, ВЫДАННІ
Асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці, геапалітычнае становішча Беларусі, неспрыяльныя для маладой і пакуль яшчэ слабой рэспублікі тэндэнцыі ў фармаванні (падчас першай і дру- гой сусветных войнаў) агульнаеўрапейскай прасторы ў XX ста- годдзі прадвызначылі як заканамернасці, так і характар белару- скага эмігранцкага руху. "Наша зямля ці то станавілася плаодар- мам, праз які праходзілі найбольш разбуральныя войны, ці то са- ма была аб'ектам прэтэнзій з боку суседзяў, што і стварыла праб- лему эмігрантаў",- слушна выказвалася Г.Сурмач12.
У новым часе беларуская эміграцыя была двух відаў. Да пер- шага трэба аднесці эміграцыю, выкліканую эканамічнай эксплуа- тацыяй народа, калі сяляне, не вытрымліваючы непамысных па- даткаў, прыгону, уцякалі ў вольныя стэпы Украіны ці — пры развіцці прамысловасці - падаваліся шукаць лепшай долі як у буйныя суседнія гарады (Рыгу, Петраград) так і ў далёкія краіны Паўночнай Амерыкі, Аргенціну ці Аўстралію. Тая эміграцыя бы- ла эканамічнай. Пра яе яшчэ ў 1906 годзе пісала "Наша Ніва": "<...> няможнасць працаваць на зямлі <.„> з году ў год гоніць
І2Сурмач Г. Жанчыны беларускага замежжа (Даклад на міжнар. навук. кан- ферэнцыі "Жаночае аблічча Беларусі") // Полымя- 1997, №6 - С.259.
найлепшыя сілы ў суседнюю Польшчу ці Вялікарасею - за Нё- ман, за Дняпро, за Дзвіну. Гэтакіх людзей выязджаець многа, і праз тое яшчэ больш цямнее, яшчэ больш дзічае нашая старон- ка
Іншага выгляду - беларуская палітычная эміграцыя, у якую падаваліся, выказваючы нязгоду, пратэст абранаму курсу краіны ці папросту ратуючыся ад пераследу ўладаў (зазвычай акупацый- ных) за сваю нацыянальную дзейнасць. (Такой класіфікацыі прытрымліваецца, да прыкладу, адзін з найбольш вядомых гісторыкаў беларускага эмігранцкага руху Язэп Найдзюк14, а так- сама даследчык гісторыі беларускай эміграцыі Вітаўт Кіпель15). Пра палітычную эміграцыю і яе прычыны першай з беларускіх выданняў таксама пачала пісаць "Наша Ніва": "У Беларусі не бы- ло свабоды пісаць і друкаваць па-свойму, ня можна было ўжываць роднай мовы ў школе, хаця б столькі, сколькі было даз- волена іншым народам - прымерам, палякам..."16; "Нашага вучы- целя А.Сянкевіча паліцыя хацела арыштаваць за тое, што ён ста- раўся адкрыць нам вочы на ўсе парадкі. Яму ўдалося ўцячы ў Амерыку..."17 і інш. Газета ў 1911 годзе (№3) змясціла грунтоўны артыкул "Аб эміграцыі" Аляксандра Уласава.
У XX стагоддзі адной з першых (напрыканцы 1905 года) мусі- ла пакінуць Радзіму Цётка (А.Пашкевіч) - і доўгіх 6 гадоў пра- жыць на эміграцыі (пасля ўдзелу ў рэвалюцыйных маніфестацыях выехала, каб пазбегнуць арышту, у Галіцыю, якая была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі, затым жыла ў Львове, Кракаве). На эміграцыі Цётка выдала і два свае зборнікі вершаў: "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская".
Яшчэ на пачатку 10-х гадоў эмігранцкімі дарогамі было нака- навана пайсці Францішку Аляхновічу: пасля публікацыі антыцар- скага артыкула ў выдаваным ім гумарыстычным часопісе "Пер- кунас" Ф.Аляхновіч быў выкліканы ў суд па абвінавачванні ў "кошунстве, стремленнн к сверженню суіцествуюіцего строя, за
13НашаНіва.- 1906 - №6.
14НайдзюкЯ., Касяк I. Беларусь учора і сяньня.-Мн., 1993 - С.232.
І5Кіпель В. Беларусы ў ЗША.- Мн.,1993 - С.57.
І6Наша Ніва,- 1906,- №7.
І7Наша Ніва.- 1907,- №3.
оскорбленне царствуюіцей особы н за возложенне хулы на бес- плотные снлы небесные", пасля чаго, каб пазбегнуць зняволення, мусіў эмігрыраваць з Вільні ў Аўстрыю (вярнуўся ў 1913 годзе).
Палітычная эміграцыя вызначалася і вызначаецца сваёй гра- мадскай і сацыяльнай актыўнасцю, ваяўнічасцю. На чужыне палітычныя эмігранты працягвалі выступаць супраць сваіх апа- нентаў, стваралі свае партыі, рухі, аб'яднанні, засноўвалі выда- вецтвы, часопісы, газеты. Якраз беларуская палітычная эміграцыя XX стагоддзя, якая найбольшага ўсплёску дасягнула пасля пер- шай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі,- калі і бальшавіцкія ўлады, і ўлады Полынчы актывізавалі пераслед і рэпрэсіі беларускіх дзеячоў, якія мэтанакіравана трымаліся неза- лежніцкага шляху,- дала Беларусі шмат навукоўцаў, публіцыстаў і літаратараў, а таму можа называцца і палітычна-культурніцкай.
Шырокі беларускі эмігранцкі pyx XX стагоддзя пачаўся 3 снежня 1918 года, калі частка Рады і ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка незалежнай, мусіла падацца з Менска (10 снежня Менск занялі аддзелы Чырвонай арміі) у Вільню, якая пасля імперскіх палітычных падзелаў перастала лічыцца і беларускім горадам. Сярод вымуціаных паязджан былі вядомыя літаратары і навукоўцы (В.Ластоўскі, К.Езавітаў, А.Цві- кевіч і інш.). Большасць з іх напачатку апынуліся ў прыбал- тыйскіх краінах і намагаліся з'яднаць далейшы лёс Беларусі з лё- самі рэспублік-суседак - Літвы і Латвіі. Яшчэ 27 лістапада 1918 года шэсць сябраў Віленскай беларускай рады - ВЛастоўскі, І.Луцкевіч, Я.Станкевіч і інш. - увайшлі ў склад Тарыбы, літоў- скай дзяржаўнай рады, а былы старшыня рады Першага Усебела- рускага кангрэса Я.Варонка з 1 снежня 1918 года стаў міністрам беларускіх спраў аб'яднанага Літоўскага Гаспадарства, у якое на той час увайшлі тэрыторыі Горадзеншчыны і Беласточчыны (на пасаду міністра беларускіх спраў прапаноўвалі і кандыдатуру аташэ пры літоўскай амбасадзе ў Берліне В.Ластоўскага). У "польскай", а затым у "літоўскай" Вільні на пачатку 20-х гадоў жылі і працавалі М.Гарэцкі (рэдагаваў газету "Наша Думка"), Ф.Аляхновіч (выдаваў тыднёвік "Беларускае Жыцьцё", а пазней -
"Беларускі Звон"), А.Луцкевіч, М.Краўцоў, Н.Арсеннева, УЖыл- ка. He зважаючы на палітычныя і матэрыяльныя цяжкасці, у Вільні, якая апынулася па-за беларускай дзяржаўнай мяжой і ператваралася ў своеасаблівую "эміграцыйную" Меку, а затым - у нацыянальны асяродак Заходняй Беларусі, не аціхаў беларускі культурніцкі рух. Праз намаганні мясцовай беларускай дыяспары некаторым вуліцам старажытнага горада магістратам даюцца імёны знакамітых беларускіх дзеячоў і беларускай тапаграфіі (з'явіліся вуліцы Ф.Скарыны, братоў Мамонічаў, вуліца Слуцкая і інш.). Засноўваюцца шматлікія літаратурна-грамадскія перыядычныя выданні. У 1921 годзе выходзіць часопіс "Маладое Жыцьцё", дзе актыўна друкаваліся НАрсеннева і У.Дубоўка. Вось што пісаў пра "Маладое Жыцьцё" В.Ластоўскі: "Часопісь робіць надзвычай прыемнае і сімпатычнае ўражаньне ўласцівым моладзі размахам і верай"18. У беларускую літаратуру прыходзіла абуджаная моладзь. 3 1922 года віленскае беларускае студэнцтва пачало выдаваць і часопіс "Наш Шлях", пра які таксама ўхвальна адзываліся крытыкі. У здвоеным нумары "Нашага Шляху" за красавік-травень 1922 года былі змешчаны творы Н.Арсенневай, К.Буйло, Зоські Верас і іншых маладых літаратараў. "Рознародны і багаты зьмест часопісі, новыя імёны маладых прадстаўнікоў, a яшчэ болей новыя, сьвежыя, сьмелыя думкі акрыляюць чытача надзеяй і верай у нашу сьветлую будучыну,- зноў анансаваў "Беларускі Сьцяг",- "Наш Шлях" загаварыў да сваіх чытачоў дзе трэба здаровай прозай: "Хто ня бьець, таго бьюць", а дзе - чыстай паэзіяй і здаровым маладым рамантызмам, сьвядомай сваіх сіл і мэт моладзі. Паміж маладых аўтараў - С.Радзіміч і С.Дрыгуновіч зарысоўваюцца як сільныя немалога таленту публіцысты з вельмі цэнным ухілам да аналітыкі. Пяром Ф.Маркотнага кіруе душа цьвёрдага грам адзяніна і запраўднага гаспадара краю. Вершы Арсеньневае - гэта істотна кветкі паэзыі. <...> Зоська Верас годная ў гэтай маладой плеядзе таварышка..."19. У 1923 годзе вучні Вілен- скай беларускай гімназіі выдавалі свой часапіс "Рунь".
18Беларускі Сьцяг - 1922, №2.- С.53.
19 Тамсама.
Літаратурна-грамадскімі былі штотыднёвікі "Беларускае Жы- цьцё" і "Беларускі Звон", якія адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры першай паловы 20-х гадоў. Пералік нека- торых публікацыяў напоўніцу засведчыць гэта. 3 нумара ў нумар "Беларускі Звон" друкаваў п'есы Ф.Аляхновіча: "Няскончаная драма" (пачынаючы ад №2 за 1921 год), "Птушка шчасця", "п'еску ў адным акце з песнямі і скокамі" "Заручыны Паўлінкі" (№6 ад 8 траўня 1921 года), камедыю "Шчаслівы муж" (з №10 за 1922 год), вершы Н.Арсенневай (№10 за 1921 год, №№4, 5 за 1922 год), вершы У.Жылкі (№№4, 5, 11, 33 за 1922 год), вершы А.Смаленца (№11 за 1922 год), апавяданне М.Гарэцкага "Прафесар" і абразок "Сасна" (№№4,5 за 1922 год), а таксама ягоны ўрывак аповесці "За што?" (№ 19 за 1922 год); мастацкія пераклады - да прыкладу, "вольныя пераклады" Гальяшом Ляўковічам вершаў Ю.Тувіма (№6 за 1921 год), пераклад А.Абрамовічам (празаічны тэкст) і Н.Арсенневай (песні) "драматычнага абраза ў трох актах" У.Гутоўскага "Сурдут і сярмага" (№№ 25, 27 і 28 за 1921 год), урывак пераклада Б.Тарашкевічам Гамэравай "Іліяды" (№9 за 1922 год); успаміны М.Краўцова пра гады сусветнай вайны і бе- жанства; газета змяшчала мастацкія нарысы (Ігналя Атожылкі і інш.), а таксама - даволі часта - матэрыялы пра беларускі эмігранцкі рух (да прыкладу - у Амерыцы). 3 літаратуразнаўчымі артыкуламі выступалі ў "Беларускім Звоне" Б.Тарашкевіч і А.Навіна.
У "Беларускім Звоне", як і ў іншых беларускіх "замежных" вы- даннях, пісьменнікі, якія жылі ў БССР, маглі пабачыць надрука- ванымі тыя творы, што не дапускала ў друк савецкая цэнзура. Шматпаказальны і яскравы прыклад У.Дубоўкі. №13 "Беларуска- га Звона" ад 13 траўня 1922 года змясціў ягоную "Малітву ўце- кача":
Ты дэкляруеш мне долю і волю? Мне на чужой старане трэ' палацы? Ты мне гаворыш, што зьлёт груганоў зьнішчыў мой край, сьмерць гняздо там зьвіла?..
Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменьні? Стогнець народ пад пятой жыцьця - ката? - Годзе! Чакаю толькі той дзень, стальлю калі акуецца рука! <...>
Прыйдзе наш час, веру- прыйдзе наш час! <.„>
Масква. 23-ПІ-22
Рукапіс першага паэтычнага зборніка У.Дубоўкі “Строма” (17 вершаў) быў нелегальна вывезены за мяжу СССР і ў 1923 годзе выдадзены ў Вільні газетай "Наша Будучына", а слупок верша "Спагадае хто?" стаў заклікам-гімнам усёй свядомай беларускай моладзі:
Маладое пакаленьне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэньне
Кліча ўсіх пад родны схоў. [С.23.]
За мяжой - у віленскім беларускім часопісе "Беларуская Куль- тура" (за ліпень 1927 года) - пад загалоўкам "Ненадрукаваны ў Менску верш" (бо, як тлумачылася ў рэдакцыйнай зацемцы, "вос- тра выступаець проціў бальшавікоў, крытыкуючы іх акупанцкую палітыку") пабачыў свет знакаміты верш У.Дубоўкі (пазначаўся псеўданімам Янка Крывічанін) "На ўшанаваньне новага падзелу беларускай зямлі":
...Прыціх наш край: ад гутарак аскома... Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць. Свабодай карыстаюцца сачкомы
Каб тых, хто мысьліць, у вастрог саджаць... [С.25.]
Вільня стала месцам выдання вядомай працы І.Абдзіраловіча "Адвечным шляхам: даследзіны беларускага светапогляду", зборніка "На ростані" У.Жылкі, першых кніг М.Танка. У 1926 годзе ў Вільні была заснавана Беларуская друкарня імя Ф.Скары- ны. У 1929 годзе там адбыўся сход беларускай моладзі, на якім было вырашана заснаваць часопіс моладзі Заходняй Беларусі. Грашовых сродкаў на задуму не хапала, і супрацоўнікі друкарні імя Ф.Скарыны пагадзіліся набіраць матэрыялы бясплатна, для пакупкі паперы і на брашуроўку праводзілі складкі. У сакавіку 1929 года з'явіўся першы нумар часопіса "Шлях Моладзі". Рэдак- тарам яго стаў Я.Найдзюк (кіраўнік друкарні імя Ф.Скарыны). У часопіс дасылалі свае творы маладыя творцы: М.Танк, М.Васілёк, Я.Брыль, А.Іверс, Н.Тарас, Я.Ваўштоўскі (Я.Багдановіч) і інш.,
многія наведвалі рэдакцыю. Наладжвалася знаёмства беларускіх і польскіх пісьменнікаў, да прыкладу - М.Танка і Чэслава Мілаша, Ежы Янкоўскага, Канстанты Галчынскага. Часопіс "Шлях Мо- ладзі" выдаваўся да 1939 года, пасля чаго быў закрыты польскімі ўладамі, а ягоных супрацоўнікаў і сяброў рэдкалегіі арыштавалі і выслалі ў канцэнтрацыйны лагер у Бярозу-Картузскую.
У 20-30-я гады ў Вільні выдаваліся і іншыя беларускія літара- турна-грамадскія часопісы. Разам з "Новым Шляхам" карысталіся папулярнасцю часопісы "Калосьсе" і "Нёман" (выйшла некалькі нумароў, у ім друкаваліся вершы Н.Арсенневай, М.Танка і іншых заходнебеларускіх творцаў).
Рос і мацнеў літаратурна-палітычны рух і беларускай дыяспа- ры ў Коўне, дзе працаваў эміграцыйны ўрад В.Ластоўскага. (Пас- ля расколу Рады БНР В.Ластоўскі стаў прэм'ер-міністрам ад На- роднай рады БНР, быў арыштаваны польскімі ўладамі і кінуты ў турму, з якой праз месяц яго вызвалілі і дэпартавалі ў Рыгу, ад- куль - як персона "нон грата" - В.Ластоўскі пераехаў у Коўну, дзе і сустрэўся з сябрамі свайго ўрада.) У Коўне (Каўнасе) на субсідыі Літоўскага Гаспадарства намаганнямі В.Ластоўскага (рэдактар) і К.Дуж-Душэўскага (выдавец) друкаваліся часопісы "Беларускі Сьцяг" (1922) і "Крывіч" (1923-1926), выйшлі вядо- мыя кнігі В.Ластоўскага "Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" (1924) і "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі" (1926).
У 90-х гадах у сталіцы Літвы - ужо Вільнюсе - некалькі бела- рускіх літаратараў і крытыкаў (С.Дубавец, Т.Сапач) у супра- цоўніцтве з літаратарамі Беларусі распачалі выданне адноўленай "Нашай Нівы".
Асяродкамі беларускага адраджэнска-асветнага руху ў Латвіі сталі Рыга і Дзвінск, дзе нацыянальныя сілы аб'ядноўваў К.Езаві- таў, які стаў старшынёй створанага беларускага згуртавання "Бацькаўшчына". Пытанні пра лёс беларусаў Латгаліі (па афіцый- ным перапісе іх налічвалася каля 70 тысячаў) неаднакроць выно- сіліся на паседжанні латвійскага Сената, беларусам вылучаліся дзяржаўныя субсідыі на асветна-культурныя праграмы (выданне падручнікаў, адкрыццё курсаў беларусазнаўства, працу беларус-
кіх гімназій у Рызе і Люцынцы). Беларускі рух падтрымлівалі лепшыя дзеячы Латвіі, сярод іх - вядомы пісьменнік і грамадскі дзеяч Ян Райніс.
Яшчэ ў 1918 годзе ў Рызе выходзіў часопіс "Варта" (у №1, да прыкладу, пад рубрыкай "Старая беларуская пісьменнасць: з архіва Рамуальда Зямкевіча" былі апублікаваны невядомы датуль верш Ф.Багушэвіча, твор малавядомага паэта Язэпа Жукоўскага "Малітва" (1878), апавяданне Адама Плуга "Кручаная баба" (1849), а таксама ўспаміны пра пачатак беларускага адраджэння, цікавыя факты і дакументы). Пад патранажам К.Езавітава ў Латвіі выдаваліся часопісы "Школа і Жыцьцё", "Беларуская Школа ў Латвіі", а таксама газета "Голас Беларуса". Вучні Люцынскай бе- ларускай гімназіі мелі свой часопіс "Ластаўка". У Латвіі выходзілі і "часопіс беларускай моладзі" "Пагоня", і літаратурны альманах "Першы Крок" (1926), які рэдагаваў К.Езавітаў. "Першы Крок" - зборнік вершаў беларускіх вучняў і студэнтаў Латвіі - змясціў творы В.Ашуркі, А.Бартуля, Э.Вайвадзіша, В.Вальтара, Я.Ванага, Я.Варкуля (паэт-сатырык), А.Івановай, В.Казлоўскай (Лясной Кветкі), АЛейтана, Н.Мікалаевай, Б.Рыка, В.Сахарава, П.Сакола (П.Масальскага), МЛалеркі, самога К.Езавітава і інш. Адну з першых рэцэнзій на "Першы Крок" напісаў У.Жылка (надрукава- на ў №1 "Новага Промня", Чэхія), у якой адзначыў: "Беларускі рух у Латвіі - малады. <„.> Толькі пяць гадоў,- але за гэты час дасягнуў значных посьпехаў у кірунку сацыяльнага і нацыяналь- нага ўсьведамленьня, у кірунку арганізацыйным і на полі асьвет- ным і культурным. Зьяўленне дваццаці новых і маладых па- этыцкіх сілаў, якія выступаюць у "Першым Кроку", - ужо адзін з вынікаў праробленае нацыянальнае працы. <„.> У далёка не спрыяючай латвійскай сапраўднасьці дваццаць паднялі меч бела- рускага Слова"20. Лёс не быў спрыялызым да большасці "першак- рокаўцаў". Некаторыя загінулі, некаторыя памерлі ад хваробаў. Так, сухоты перарвалі жыццё Алены Івановай, Якуба Варкуля, Віктара Вальтэра. Але ўсе да апошняй сваёй хвіліны заставаліся палымянымі патрыётамі беларушчыны.
20Жылка У. Выбраныя творы - Мн., 1998,- С.187-188.
3 канца 1941 года ў Рызе акупацыйным нямецкім аддзелам прапаганды пачаў выдавацца часопіс "Новый Путь". Пасля заха- даў К.Езавітава да нямецкіх уладаў часопіс пачалі друкаваць па- беларуску (у 1942 годзе рэдактарам прызначылі У.Сядуру). У "Новым Шляху" пабачылі свет і тыя творы, якія не прапускала нямецкая цэнзура на Беларусі, а таксама і многія артыкулы само- га У.Сядуры пра знакамітыя старонкі беларускай гісторыі і куль- туры.
Трэцім найбольш значным асяродкам беларускай эміграцыі 20-40-х гадоў была Чэхія. Гэтую краіну з Беларуссю яднала яшчэ імя княгіні Ядвігі, жонкі Ягайлы, а таксама, безумоўна, постаць Ф.Скарыны, які ў Празе надрукаваў першую кнігу пераклада Бібліі. Многія даследнікі (Добраўскі, Галавацкі, Уладзіміраў і інш.) сцвярджалі, што на мову Скарыны зрабіла моцны ўплыў чэская мова. І.Дварчанін нават быў перакананы ў тым, што "Чэхія <„.> мае найбольш падстаў быць натхніцелем думкі Скарыны" і што "прадмовы і пасьляслоўі да выданьняў у Скарыны прасякну- ты чэшскім духам"21. У XX стагоддзі ад самага яго пачатку ў Чэхіі вялася праца па нацыянальным усведамленні беларускіх па- язджан - і таксама, як і на Бацькаўшчыне, з супрацівам ультрару- сафільству. Цікавае сведчанне захавала тагачасная "правас- лаўная" газета "Свет" (выходзіла ў Злучаных Штатах Паўночнай Амерыкі) 23 ліпеня 1908 года: "Колька тыждней тому назад в Празе отбувся "Сьезд прогресснвного славянского студенчества". Собралось не однн десяток "прогресснвной" молодежн, которая н наговорнла немало чепухн. Розумеесь, в першу голову повннен був вылезтн якнй небудь украйноман (т.е. беснуюіцнйся за несу- ццествуюшую самостойную Украяну малоросс). <...> Якнйсь не- допеченый говорнв в нменн 30 мнллнонного <„.> "внкраннского народа". Потом студент Петербургского Горного ннстнтута г.Обуховскнй в першнй раз дав знатн всему мнру, іцо суіцествуе еіце одян народ самостоятельный - белорусскнй, с особенной яс- торяей я лнтературой. Того народа есть аж 8 мяллнонов я той на- род нмее навет самостоятельную белорусскую газету <„.> назы-
2ІСпадчына-2000, №1.
ваюшуюся "Наша Ннва". <...>той народ еіце больше показал свою самостоятельность, но беда, ідо его дуже прятесняют русскне н полякн. В ответ на тую промову прогресснвнын студнозы голосно рукоплескалн"22.
У верасні 1921 года ў Празе адбылася беларуская нацыяналь- на-палітычная канферэнцыя, на якой сабраліся многія дзеячы бе- ларускага нацыянальнага руху (В.Ластоўскі, П.Крэчэўскі, А.Цвікевіч, К.Езавітаў, В.Захарка і інш.) і абгаворвалі шляхі да- лейшага беларускага дзяржавабудаўніцтва (прынялі пастановы наконт адносінаў да падзелаў Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, дзейнасці Булака-Балаховіча і інш.).
У 20-х гадах урад незалежнай Чэхіі вылучыў для многіх сту- дэнтаў-замежнікаў з былой царскай Расіі стыпендыі на вучобу ў Пражскім універсітэце. Сярод стыпендыятаў былі і некалькі дзе- сяткаў беларусаў: У.Жылка, І.Дварчанін, Я.Станкевіч, М.Каберац і інш.
У лістападзе 1923 года ў Прагу перабраліся ўрад і Рада БНР. У Чэхіі доўгі час жылі старшыня Рады БНР П.Крэчэўскі і яго на- меснік В.Захарка (які затым заняў пасаду старшыні), працавала прадстаўніцтва БНР на чале з М.Вяршыніным, засноўваліся і дзейнічалі беларускія грамадска-культурныя арганізацыі: Белару- скае (крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф.Скарыны, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў, беларускае тава- рыства "Сокал", Беларускі архіў у Празе. Студэнцтва выдавала свае літаратурна-грамадскія часопісы: "Перавясла" і "Прамень" (рэдагаваў У.Жылка), органам Беларускага (крывіцкага) культур- нага таварыства былі "Іскры Скарыны", Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў мела свой "Бюлетэнь". Акрамя таго, у 1923 годзе перыядычна выходзіў месячнік "Беларускі Студэнт".
"Чэшскі цэнтр" беларускай эміграцыі 20-30-х гадоў актыўна рэагаваў на падзеі ў БССР і Заходняй Беларусі, усімі магчымымі спосабамі пратэставаў супраць нацыянальна-палітычнага ўціску, дамагаўся заступніцтва ад іншых народаў і краінаў і прапаганда- ваў у Еўропе - і палітычнымі акцыямі, і мастацкім словам - бела- рускае адраджэнне і беларускую нацыянальную ідэю. Так, №2-3
22Цыт. па: Кіпель В. Беларусы ў ЗША- Мн., 1993 - С.95.
пражскага "Беларускага Студэнта" за 1923 год адкрываўся арты- кулам "Нашыя заданьні", у якім адзначалася: "Мы, беларускія студэнты ў Празе, павінны помніць, што наш працоўны народ, паслаўшы нас сюды, з дня на дзень чакае нашага павароту, як дазнаных байцоў за яго вызваленьне з чужацкае няволі" (с.2). 3 нумара ў нумар той жа месячнік знаёміў сваіх чытачоў і з новымі беларускімі літаратурнымі творамі: з "цыклам апавяданьняў на тле падзей" В.Грывіча "Паміж двух агнёў" (пра нялёгкі лёс бела- рускіх сялян у часе няспынных войнаў - бальшавікоў, белых, немцаў, палякаў); апавяданнем "Грэх клерыка" (аб каханні мала- дога святара і дачкі беднага шляхціча), падпісаным псеўданімам Пісар, і інш.
Прага стала горадам-прытулкам Ларысе Геніюш (у 1992 годзе пад рэдакцыяй А.Макміліна ў Лондане быў выдадзены зборнік вершаў, напісаных паэтэсай у 1945-1947 гадах у Празе) і многім беларускім палітыкам. У акупаванай фашыстамі Празе дзейнічаў калабаранцкі "Беларускі камітэт" пад кіраўніцтвам І.Ермачэнкі, a таксама мясцовы аддзел Беларускай самапомачы. У Чэхіі друка- валіся некаторыя беларускія кнігі, большасцю - падручнікі ("Арытметыка" З.Фабрынскай, 1942 г., тыраж 2 500 экз. і інш.). Аднак калі Прага стала сталіцай ЧССР, тамтэйшы беларускі эмігранцкі рух пасля пераследаў і рэпрэсіяў мусіў спыніцца.
У 90-х гадах з Мюнхена ў Прагу пераехалі рэдакцыі радыё "Свабода", і нацыянальная дыяспара беларускіх пісьменнікаў і журналістаў адрадзілася наноў (С.Сокалаў-Воюш, А.Лукашук і інш.).
У 20-40-х гадах беларускі эмігранцкі рух пашыраўся і ў Ня- меччыне. "Незалежнікі" гуртаваліся вакол прадстаўніцтва ўрада БНР у Берліне. Беларускую эміграцыю спрабавалі з'агітаваць і камуністы з СССР, якія ў 30-х гадах выдавалі ў Нямеччыне ча- сопіс "Барацьба". Напрыканцы 1939 года ў Берліне было заснава- на "Беларускае прадстаўніцтва" (вяло працу з палоннымі белару- самі з польскай і, пазней, Савецкай арміі), пачала выходзіць газе- та "Раніца".
3 адступленнем фашысцкіх войскаў у 1944 годзе на Захад па- чалі выязджаць сотні беларусаў - тых, хто не хацеў мірыцца з бальшавіцка-савецкай уладай ці хто меў дачыненні з уладамі ня- мецкімі (а некаторыя - і заплямленыя ў супрацоўніцтве з фашы- стамі). Заходні альянс заснаваў Міжнародную арганізацыю для бежанцаў (International Refugee Organization), якая пачала адкры- ваць нацыянальныя "лагеры для перамешчаных асобаў". У іх на пэўны час і спыняліся беларускія паязджане. У "амерыканскай зоне" Нямеччыны (будучай ФРГ) найбольш вядомымі былі бела- рускія лагеры ў Міхэльсдорфе, дзе выдаваліся газета "Беларускае Слова" і часопіс (на рататары) "Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі"; у Віндзішбэргэрдорфе, дзе выходзіла газета "Бацькаўшчына" (суст- ракаюцца і іншыя звесткі: "Бацькаўшчына" выходзіла ў Остэрго- фене, а затым у Мюнхене23), месячны дзіцячы дадатак "Баць- каўшчыны" "Каласкі" і асобныя літаратурныя старонкі, часопіс "Сакавік"; у Ватэнштаце, дзе на рататары друкаваліся часопісы "Шляхам Жыцьця" і "Царкоўны Голас", а таксама літаратурна- мастацкія кнігі і падручнікі ("Лемантар" А.Радкевіч, 1946) .
У красавіку 1946 года ў Рэгенсбургу (ФРГ) было створана літаратурнае згуртаванне "Шыпшына". Як сцвярджалі засна- вальнікі, "Шыпшына" мусіла працягваць мастацкія традыцыі рэп- рэсаванага "Узвышша". "Дэкларацыя беларускага літаратурнага згуртавання “Шыпшына”" была апублікавана ў №2 аднайменнага часопіса (1946 год), пад ёй стаялі подпісы Наталлі Арсенневай (пасля рознагалоссяў праз некалькі месяцаў выйшла з літзгуртавання), Юркі Віцьбіча (галоўны арганізатар), Міколы Вярбы, Янкі Золака, Хведара Ільяшэвіча, Аўгена Кавалеўскага, Уладзіміра Клішэвіча, Алеся Салаўя, Масея Сяднёва, Уладзіміра Сядуры і Анатоля Чэслаўскага. У 1948 годзе да згуртавання далу-
23Кіпель В. Беларусы ў ЗША- Мн., 1994,- С.262.
He лішнім будзе нагадаць, што ў студзені 1946 года на Сесіі ААН у Лондане быў створаны Камітэт па справах эмігрантаў, у які ўвайшлі прадстаўнікі ад дваццаці краін. Камітэт пачаў працу 8 красавіка. Ім не былі падтрыманы прапа- новы савецкага боку забараніць у лагерах эмігрантаў прапаганду супраць дзяр- жаў-членаў ААН, уключыць у адміністрацыю лагероў прадстаўнікоў краін, з якіх паходзяць эмігранты, і вярнуць фашысцкіх паслугачоў у тыя дзяржавы, дзе імі рабіліся злачынствы.
чыўся Сымон Жамойда, у 1950-м - Святаслаў Коўш. Як відно з пераліку імёнаў, "Шыпшына" аб'ядноўвала найбольш значных пісьменнікаў замежжа. Як мабільная суполка "Шыпшына" існавала чатыры гады і, адлюстраваўшы "рэгенсбургска- міхельсдорфскі" (нямецкі) перыяд творчасці "шыпшынаўцаў", з перасяленнем іх у іншыя краіны ў 1950 годзе пачала распадацца. Літаратурныя творы "шыпшынаўцы" змяшчалі зазвычай у друка- ваным органе літзгуртавання - часопісе "Шыпшына", якога выйшла 9 нумароў, апошні з іх быў пазначаны яшчэ 1950 годам.
Калі "Шыпшына" аб'ядноўвала, як правіла, літаратараў, якія нарадзіліся ва Усходняй Беларусі, у другую, таксама створаную ў Нямеччыне, суполку "Літаратурная сустань “Маладая ўскалось”" уваходзіла творчая моладзь Заходняй Беларусі. "Маладая ўскалось", як потым згадвалі яе сябры, была спадчынніцай заход- небеларускай літаратурнай арганізацыі “Рунь”. У 1949 годзе на яе аснове ўзнікла "Літаратурная сустань “Баявая ўскалось”", куды ўвайшлі Я.Юхнавец, М.Вольны, Н.Змагарка (Нямеччына), С.Хмара, В.Вярбіна, К.Навіцкі, В.Вір (Канада), А.Сумны, Я.Макарэвіч (Аўстралія), А.Змагар, А.Кавалеўскі (Францыя), А.Дрыгвіч, Я.Таўпека (Англія), У.Дудзіцкі, др.Галейка (ЗША). "Сустань" выдавала свой часопіс "Баявая ўскалось" - напачатку ў ФРГ (пад рэдакцыяй М.Панькова), затым -у ЗША, у Канадзе (пад рэдакцыяй С.Хмары). У складзе "Баявой ускалосі" былі і У.Глыбінны, М.Кавыль, А.Саковіч, А.Салавей, М.Цэлеш і іншыя літаратары, якія далучыліся да суполкі ў пазнейшыя гады.
3 цягам часу ўсе беларускія пісьменнікі-эмігранты выехалі з ФРГ - у Амерыку ці Аўстралію, адно некаторыя прыязджалі сю- ды на працу.
3 1921 года пачала арганізоўвацца беларуская эміграцыя ў Злучаных Штатах Амерыкі. Па сведчанні акадэміка Я.Карскага, першая беларуская публікацыя (лацінкай па-беларуску) у Амеры- цы з'явілася ў 1892 годзе24. Сваіх карэспандэнтаў у Злучаных Штатах мела яшчэ "Наша Ніва" (штаты Каліфорнія, Небраска, Пенсільванія, Нью-Ёрк), а таксама - на пачатку 20-х гадоў - ча-
24Карскнй Е. Белорусы.-Т.ПІ, Ч.З.-Петроград, 1922.-C.167.
conic "Крывіч". Вясной 1921 года ў Нью-Ёрку была створана першая беларуская арганізацыя - Беларускі нацыянальны камітэт. У 1921 годзе там выходзіў "Бюлетэнь Беларускага Прэсавага Бю- ро", а ў 1926-м з'явіўся бюлетэнь "Праўда" (апошні выдаў ксёндз прафесар Тарасевіч). Як паведамлялі эмігранцкія выданні, першы шматлюдны беларускі мітынг у Амерыцы адбыўся 9 лістапада 1921 года (у Чыкага) - і прыняў рэзалюцыю супраць палітыкі польскіх імперыялістаў на землях Заходняй Беларусі. Старшыня- ваў на тым мітынгу Іван Жук. Вясной 1922 года ў Чыкага эміграваў сябра Рады БНР Я.Чарапук (які працаваў у дыплама- тычным прадстаўніцтве Беларусі пры Літоўскім урадзе і якому атрымаць амерыканскую візу дапамог консул ЗША Эдварс). Я.Чарапук актыўна займаўся грамадскай і культурна-асветнай працай сярод беларусаў Амерыкі. Засталіся сведчанні пра ўзаемадачыненні з Я.Чарапуком Я.Купалы. Паміж імі на пачатку 20-х вялася перапіска. Я.Чарапук намагаўся падтрымаць нацыя- нальна-адраджэнцкі рух на Беларусі і фінансава. Вось якія звесткі захаваў №2-3 пражскага "Беларускага Студэнта": "Дзеля просьбы Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні аб матэрыяльнай падмозе і ліста Я.Купалы да Чарапука аб цяжкім палажэньні беларускіх вучоных, паэтаў і літаратараў у Радавай Беларусі, а таксама й цяжкага палажэньня беларускай прэсы ў Заходняй Беларусі,- ар- ганізаваўся камітэт пад старшынствам Чарапука на збор ахвяр на памянёныя мэты. <.„> Першая ахвярная падмога ўжо выслана на Бацькаўшчыну"25.
Беларускі эмігранцкі рух у Злучаных Штатах узрос пасля дру- гой сусветнай вайны. 3 1950 года закладваюцца маладзёжныя культурна-спартовыя згуртаванні ("Маладняк", Згуртаванне бела- рускай моладзі Амерыкі і інш.), арганізацыі сацыяльнай і фінансавай дапамогі, а таксама літаратурныя і навуковыя суполкі. У 50-х гадах пачало працу заснаванае яшчэ ў Нямеччыне "бела- рускае літаратурнае згуртаванне" "Шыпшына", якое ўзначаліў Ю.Віцьбіч (на той час выступаў пад псеўданімам Ю.Стукаліч). Згуртаванне выдавала літаратурна-грамадскі часопіс "Шыпшына" і спыніла сваю дзейнасць у 1975 годзе пасля смерці Ю.Віцьбіча.
25Беларускі Студэнт.- 1923, №2-3.- С.23.
У 1950 годзе выйшаў першы нумар рэлігійнага часопіса "Цар- коўны Сьветач". "Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі" аднавіў выданне газеты "Беларуская Трыбуна" (рэдагавалі др. М.Шчорс і паэт М.Кавыль). "Мы ня маем вайсковай і фізычнай сілы, каб да- памагчы Беларусі,- пісаў першы нумар "Беларускай Трыбуны",- але затое мы маем сілу друкаванага слова, якое таксама можа быць моцнае""6. 3 верасня 1950 года ў ЗША пачала выходзіць і другая беларуская газета "Беларус", якая затым стала выданнем усіх беларускіх эмігрантаў "заходняга свету". Рэдактарамі "Бела- руса" былі Н.Арсеннева, Л.Савёнак і інш. Газета нястомна вы- крывала рэжымы Леніна, Сталіна, Хрушчова, Брэжнева і іхнюю "палітыку генацыда" беларускага народа, палітыку русіфікацыі, a таксама першай загаварыла пра шматлікія беларускія курапаты і пра страшныя наступствы чарнобыльскай катастрофы. У заснава- ным пры рэдакцыі "Беларуса" выдавецтве выйшлі адметныя мас- тацкія кнігі і навуковыя манаграфіі: "Выбраныя творы" М.Гарэцкага (1975), "Янка Купала" С.Станкевіча (1982), "Як дух змаганьня Беларусі" Ант.Адамовіча (1983), "Сказ пра Лысую Га- ру" (1985) (усе пабачылі свет у Нью-Ёрку). У 50-х гадах у ЗША пачаў выходзіць часопіс "Беларуская Думка" (некаторы час яго рэдагаваў паэт М.Кавыль).
У снежні 1951 года ў Нью-Ёрку быў заснаваны Беларускі ін- стытут навукі і мастацтва (БІНІМ), які сваёй мэтай меў аб'яднан- не беларусазнаўцаў, пісьменнікаў і мастакоў для працы на ніве беларускай культуры. БІНІМ наладжваў навуковыя паседжанні, канферэнцыі, укладаў і выдаваў бюлетэнь "Абежнік" (1953-1969 гг.), літаратурны часопіс "Конадні" (1954-1963 гг.), навуковы га- давік "Запісы" (з 1952 г.), асобныя манаграфіі, а таксама мас- тацкія кнігі ў серыі "Беларускія паэты і пісьменнікі" (вызначаюц- ца найперш зборнікі выбраных твораў беларускіх пісьменнікаў- эмігрантаў: "Між берагамі" Н.Арсенневай (1979), "Нятускная краса" А.Салаўя (1982), "Міжагнёўе" М.Кавыля (1990) і інш.). БІНІМ мае багаты архіўны збор.
"Крывіцкае (беларускае) навуковае таварыства Францішка Скарыны", якое ў ЗША ўзначальваў Я.Станкевіч, неперыядычна
26Беларуская Трыбуна- 1950 - №1.-С.1.
выдавала навукова-літаратурны часопіс "Веда". Беларускія вер- шы, апавяданні, гумарэскі, нарысы друкаваў часопіс "Беларускі Сьвет", які выходзіў з 1954 года пад рэдакцыяй М.Прускага. Ю.Віцьбіч і Я.Кіпель заснавалі і выдавалі газету "Беларускае Слова" (1948-1958). Аднак найбольшую папулярнасць сярод бе- ларускай эміграцыі меў штотыднёвік "Бацькаўшчына" (выйшла 637 нумароў). Сярод першых рэдактароў газеты і яе супра- цоўнікаў былі Ант.Адамовіч, Л.Савёнак, Н.Арсеннева. Газета "Бацькаўшчына" мела сваё аднайменнае выдавецтва, спіс выдан- няў якога і на сёння зайздросны. "Бацькаўшчына" выпускала ў свет найперш тыя творы беларускіх пісьменнікаў, што па ідэалагічна-вульгарызатарскіх перашкодах не маглі выйсці ў Са- вецкай Беларусі: "Тутэйшыя" Я.Купалы, "Творы" В.Ластоўскага, "Запіскі Самсона Самасуя" А.Мрыя, "Нядоля Заблоцкіх" Л.Калюгі, а таксама "Спадчыну" Я.Купалы, "Сымона-музыку" Я.Коласа, "Вянок паэтычнай спадчыны" М.Багдановіча, "3 гісто- рыі Беларусі" Я.Станкевіча і інш.
Наогул, "амерыканскі кнігазбор" беларускай эмігранцкай літа- ратуры вельмі багаты. Вось толькі няпоўны пералік напісаных у ЗША і выдадзеных (большасцю таксама ў ЗША) кніг паэзіі бела- рускіх пісьменнікаў-эмігрантаў: 50-я гады - "Пад зорамі белымі" М.Кавыля, "Шорах моўкнасьці" Я.Юхнаўца,"Ля ціхай брамы" М.Сяднёва; 60-я - "Першая рана" і "Цяжкія думы" М.Кавыля, "Калюмбы" і "Новая элегія" Я.Юхнаўца, "Да згоды" А.Змагара, "Вячорная лірыка" і "Хвіліна роздуму" Р.Крушыны, "Далячынь" У.Клішэвіча; 70-я - "Вясна ўвосень", "Дарогі", "Сны і мары" Р.Крушыны, "Патушаныя зоры" М.Сяднёва.
Напрыканцы 70-х - пачатку 80-х гадоў беларускі друк у ЗША згасае. Д-р Любамір Вінар у сваіх аглядах "этнічнага" друку ў ЗША ў 1972 годзе зарэгістраваў 14 беларускіх выданняў з агуль- ным тыражом 10000 асобнікаў, а ў 1984 - 15 выданняў тыражом 7575 асобнікаў (прычым палова наклада — двухмоўныя вы- данні)27.
27Wynar L. Encyclopedic Dictionary of Ethnik Newspapers and Periodicals in US. Littleton, CO, 1972. P.12; Архівы БІНІМа: Папка Kent University.
У 1990 годзе ў ЗША пачаў перыядычна выходзіць часопіс "Полацак", які сярод матэрыялаў па гісторыі Беларусі змяшчаў і літаратурныя творы ды ўспаміны пра беларускіх пісьменнікаў.
Пасля другой сусветнай вайны беларускія эмігранты пачалі патрапляць і ў Канаду - з лагероў ІРО Нямеччыны, а таксама пасля дэмабілізацыі польскіх вайсковых частак, што дзейнічалі пад брытанскім камандаваннем. У 1948 годзе ў Таронта было за- снавана "Згуртаванне беларусаў у Канадзе" (ЗБК) (у ліку засна- вальнікаў быў і пісьменнік Кастусь Акула). У 1967 годзе быў створаны "Беларускі выдавецка-мастацкі клуб “Пагоня”". 3 1948 года ў Таронта пачала выходзіць газета "Беларускі Эмігрант", з 1954-га - "часапіс беларускіх вайскоўцаў" "Зважай" (рэдагаваў К.Акула), з 50-х гадоў - газета "Беларускі Голас", якую рэдагаваў С.Хмара.
На берагах Англіі ў асяродку беларускай эміграцыі найбольш аўтарытэтным было заснаванае ў 1947 годзе "Згуртаванне белару- саў у Вялікай Брытаніі" (ЗБВБ), ініцыятарам стварэння якога стаў В.Жук-Грышкевіч. У 1948-м узнікла беларуская літаратурная су- полка, якая напачатку называлася "Адзінаццатка" (ад колькасці сяброў). 3 1948 года яна выдавала часопіс "Наперад!". 3 чацвёрта- га нумара ён стаў ужо "ворганам" "Дванаццаткі" (да сябрыны да- лучыўся яшчэ адзін літаратар). Сярод маладых беларускіх вы- гнанцаў, якія ўваходзілі ў "Дванаццатку", былі М.Багун, А.Бярозка, П.Вазёрны (П.Урбан), А.Галубіцкі, Я.Нач, У.Немано- віч, А.Папліска, С.Ясень (Я.Запруднік) і інш. Большасць з іх пра- цавалі на англійскіх шахтах, зарабляючы на пражыццё, і толькі нешматлікія вольныя гадзіны прысвячалі літаратурным заняткам. Лёсавыя перыпетыі суполкі з досціпам і гумарам апісаны ў "Дзённіку “Дванаццаткі”" Архіпа Папліскі (з працягам друка- ваўся ў часопісе "Наперад!" (№№8 - 24)). 3 пятага нумара "Напе- рад!" пачаў менавацца "часапісам Беларускае Моладзі", а "Два- наццатка" ператварылася ў скаўцкую групу.
Часопісу "Наперад!" і "Дванаццатцы" прысвяціла верш "Напе- рад!" Наталля Арсеннева (быў апублікаваны ў №11 часопіса):
"Наперад!" - імклівае слова, I зь ветрам ляціць наўздагон, I кружыць салодка галовы, I ў жылах іскрыцца вагнём.
Наперад, заўсёды наперад, Туды, дзе імгліць далягляд! Прастораў, жаданьняў - ня зьмераць, А сілы, а песьні - бурляць!
Як трэба, з паднебнае сіні Мы рынем каменьнем на дно, Завернем, а ў вышу узьнімем Усіх, занямелых даўно.
Ці ўзвышшам, ці ў безданях шэрых Адзін для нас сьвеціць загад: "Наперад, заўсёды наперад, Туды, дзе імгліць далягляд!"
Гэтыя радкі маглі б па-праву стаць маніфестам-дэвізам згада- най літаратурнай суполкі. 3 нумара ў нумар часопіс "Наперад!" пачынае змяшчаць усё больш літаратурных матэрыялаў, павыша- ецца іх мастацкі ўзровень. Найбольш актыўнымі аўтарамі "Два- наццаткі" былі літаратары-дэбютанты: Паўлюк Вазёрны (у №8 "Наперад!" апублікаваў яго апавяданне "Ён дайшоў", у №№9-15 - аповесць "Нявольнік няпраўды", у №18 - апавяданне "Няміга"), у №7 пад іншым псеўданімам (Уладзімер Немановіч) апублікавана яго апавяданне "Андрэй" (пра нацыянальную партызаншчыну), у №№12, 13 - апавяданне "Сын", Сяргей Ясень (выступаў як паэт), а таксама Аўген Кавалеўскі (у № 19 змешчана яго навэла "Першы подых", у №21 - апавяданне "Калека").
У 1949 годзе, выдаўшы 23 нумары часопіса (невысокай рата- тарнай якасці друку), большасць сяброў " Дванаццаткі" падалася з Англіі на вучобу ў Бельгію. Наступны - 24-ы - нумар часопіса (ужо ў годным друкарскім афармленні) з'явіўся ў студзені 1953 года. "Аднаўляючы выданьне “Наперад!”,- гаварылася ў артыку- ле “Да нашых чытачоў”, якім адкрываўся нумар,- ня трэба хіба пісаць шмат аб ягоным характары ды ідэалёгіі. Ддя гэтага хопіць
перагарнуць колькі старых нумароў. Жыць для Бацькаўшчыны, змагацца за Яе, а калі трэба, дык і памерці - гэта дэвіз ня толькі наш. Гэтым сьвятым запаветам жыве ўся наша моладзь, люстэркам якое і ймкнецца быць “Наперад!”". "Часопіс белару- скай моладзі" быў ахвярным выданнем, якое выходзіла ў свет толькі дзякуючы сяброўскім і нешматлікім фундатарскім склад- кам, але заставалася адкрытым, імкнулася стаць трыбунай усіх маладых літаратурных сілаў беларускага замежжа. "Мы спадзя- ёмся, што “Наперад!” будзе запраўдным асяродкам і голасам маладых",— было пазначана ва ўжо цытаваным артыкуле. Аднак у 1953 годзе з'явілася толькі тры нумары часопіса, пасля чаго яго выданне спынілася.
У 1971 годзе ў Лондане адкрылася Беларуская бібліятэка- музей імя Ф.Скарыны (якая мае багаты беларускі кнігазбор: Ска- рынаўскую "Біблію", экземпляры "Статута Вялікага княства Літоўскага" 1588 года і іншыя рэдкія выданні, а таксама шматлікую эмігранцкую перыёдыку). У 50-70-х гадах у Англіі выходзілі беларускія грамадска-літаратурныя і рэлігійныя ча- сопісы ("На Шляху", "Аб'яднаньне", "Божым Шляхам" і інш.).
Францыі хваля беларускай эміграцыі дасягнула яшчэ напры- канцы 20-х гадоў. У 30-х гадах у Парыжы выходзіў беларускі ча- сопіс "Рэха", а з 1945 па 1947-мы - газета "Беларускія Навіны", якая патрапляла і да беларусаў Англіі і Нямеччыны. Літаратур- ныя тэксты змяшчалі таксама часопісы "Моладзь" (выдаваўся ў 1948-1954 гадах, выйшла 32 нумары) і "Божым Шляхам" (Па- рыж-Лондан, 1947-1980 гады, выйшаў 151 нумар) і некаторыя іншыя выданні.
Дзейнасць беларусаў у Польшчы пачала выяўляцца яшчэ падчас першай сусветнай вайны. У 1919 годзе ў Варшаве ар- ганізаваліся Беларускі камітэт і Польска-беларускае таварыства - адно з першых беларускіх нацыянальных аб'яднанняў у Польшчы (доўгі час у ім працавалі беларускія навукоўцы і літаратары: Б.Тарашкевіч, Р.Зямкевіч, Г.Леўчык і інш.). У 20-х гадах у Bap-
шаве выходзілі часопісы "Праваслаўны Беларус" і "Natio" (супольнае нямецка-беларуска-ўкраінскае выданне).
У Аўстралію беларусы пачалі актыўна прыбываць пасля другой сусветнай вайны (з 1948 па 1952 гады эмігрыравала каля 4000 чалавек). У 1981 годзе да беларускіх арганізацый належала ўсяго 330 (па звестках І.Касяка). 3 1950 па 1955 гады ў Аўстраліі выдаваўся месячны часопіс "Новае Жыцьцё". У 1958-м у Мельбурне выйшаў гістарычны раман У.Случанскага "Драбы". У Адэляідзе былі надрукаваны зборнікі вершаў Янкі Ролсана (Цвіркі) "Кліч" і "3 глыбін мінулага жыцьця". Аўстралійская зямля дала апошні прытулак выдатнаму беларускаму паэту Алесю Салаўю.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА XX СТАГОДДЗЯ ЯК ЦЭЛАСНЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ ПЕРЫЯД
Паняцце мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця
XX стагоддзе ў гісторыі нашай літаратуры - не толькі асобны часавы адрэзак. Гэта канцэптуальна цэласны гісторыка- культурны і эстэтычна-мастацкі перыяд у развіцці беларускага мастацтва, арганічная панарама, якая адлюстроўвае адметныя на- цыянальныя літаратурныя рысы і некаторыя значныя тэндэнцыі супольнага еўрапейскага мастацкага развіцця. У сваёй часавай прасторы літаратурнае XX стагоддзе скандэнсавала важнейшыя эвалюцыйныя этапы нацыянальнага, сацыяльнага, культурнага і эстэтычна-мастацкага развіцця: станаўленне беларускай нацыі і адпаведнага светапогляднага пачування, распрацоўку беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне і ўтварэнне сучаснай нацыя- нальнай дзяржавы, пачатак і пашырэнне выдання нацыянальнай перыёдыкі, заснаванне першых выдавецкіх суполак і ўсталяванне масавага кнігавыдання, эвалюцыйны літаратурны поступ “ад ма- савасці да індывідуальнасці”, узвышэнне да эстэтычнай значнасці і канцэптуальнасці, увасабленне нацыянальных ідэяў, формаў і
частковая адаптацыя ў суседніх мастацкіх стылях і культурных кантэкстах.
Адметнасць нацыянальнага літаратурнага развіцця ў многім тлумачылася не толькі асаблівасцю мастацкай традыцыі, унутранымі пасіянарнымі магчымасцямі, але і геапалітычным становішчам Беларусі, пакручастасцю беларускага духоўнага і дзяржаўнага быцця. А таму “рэалізуючы пасіянарныя ў нацыя- нальным полі мастацкія ідэі, беларуская літаратура спраўдж- ваецца ў свеце кожны раз пасля чарговага гвалтоўнага прыпынку - як культура жывая, паўнавартасная, унікальная<...> Але гэты гістарычны шлях беларускай літаратуры, прозы значна абцяжар- ваецца дыскрэтнасцю; яна ўскладняе і ўгрунтаванне традыцыі, і імпульсацыю ў новыя мастацкія абсягі”28.
Якраз найперш адметнасцю нацыянальнага развіцця, немагчы- масцю ў межах сваёй Радзімы вырашаць пэўныя грамадскія і мастацкія (творчыя) пытанні тлумачыцца пашыраны беларускі эмігранцкі рух, без вывучэння якога немагчымы аб'ектыўны і панарамны аналіз беларускай літаратуры XX стагоддзя як цэлас- нага гісторыка-культурнага і эстэтычна-мастацкага перыяду. Эміграцыя - “геаграфічная” і “ўнутраная” (духоўная),- лёсавае наканаванне беларускай літаратуры, якое, высвечваючы культур- ныя і грамадскія супярэчнасці, становіцца яе адметнай і характа- ралагічнай адзнакай, а ў абсягах стагоддзя вырастае ў спецы- фічную гісторыка-літаратурную тэндэнцыю. Беларуская літара- турная эміграцыя, распачаўшыся, трэба думаць, пасля немагчы- масці ўсталявання ў пострэвалюцыйны і ваенны час канца 10-х гадоў нацыянальнай улады і Беларускай Народнай Рэспублікі (творчасць В.Ластоўскага, Ф.Аляхновіча, М.Краўцова, К.Езаві- тава, В.Вальтара і інш.), колькасна ўшматкроць павялічылася напрыканцы другой сусветнай вайны. Сярод літаратараў- выгнанцаў было шмат значных (асабліва на агульналітаратурным фоне 40-50-х гадоў) творцаў: Ант.Адамовіч, В.Адважны, К.Аку- ла, Н.Арсеннева, А.Бярозка, П.Вазёрны, Ю.Віцьбіч, Л.Геніюш, У.Дудзіцкі, С.Жамойда, А.Змагар, Хв.Ільяшэвіч, А.Кавалеўскі, М.Кавыль, А.Калубовіч, Я.Кіпель, У.Клішэвіч, С.Коўш, Р.Кру-
28 Корань Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крытыч.арт- Мн., 1996 - С.22.
шына, Я.Пятроўскі, І.Рытар (А.Саковіч), Л.Савёнак (Крывічанін), А.Салавей, У.Случанскі, П.Сыч, М.Сяднёў, У.Сядура, М.Цэлеш, Я.Юхнавец, С.Ясень і інш. Свой адбітак на беларускі літаратурны “замежны” рух зрабілі і 90-я гады: па-за межамі Беларусі (у Нямеччыне, Фінляндыі, Італіі, Украіне, Чэхіі, Літве, Мексіцы) працуюць В.Быкаў, У.Някляеў, С.Алексіевіч, ААсташонак, С.Сокалаў-Воюш, А.Лукашук, С.Дубавец, Т.Сапач, У.Клімовіч і некаторыя іншыя літаратары (пералік пададзены па стане 2001 года).
Беларуская проза ў параўнанні з заходнееўрапейскай і рускай спазнілася ў сваім з'яўленні і ўжо на пачатку развіцця, не абмінаючы агульнасусветных здабыткаў, адлюстроўвала і ўсведа- мляла свет па-свойму, у спецыфічна “прыдатных” да нацыя- нальнага светапогляду і быцця падыходах. Адпаведны адбітак на развіццё нашай літаратуры рабіла і нераспрацаванасць нацыя- нальнай гісторыі, этналогіі, краязнаўства, філасофіі: проза мусіла асвойваць і гэтыя шляхі - адметнымі мастацкімі сродкамі.
Свой шлях узвышэння да маштабнасці, канцэптуальнасці, філасофскай і эстэтычнай значнасці беларуская проза пачынала ў перыяд “нашаніўства”, за кароткі час у 10-я гады XX стагоддзя даўшы творы Я.Коласа, Ядвігіна ILL, М.Гарэцкага і іншых пісь- меннікаў. Усе значныя празаікі ў розных стылёвых ракурсах адлюстроўвалі рэчаіснасць, асэнсоўвалі яе, і тым самым выбудоў- валі ў творах агульную мастацкую мадэль нацыянальнага быцця.
Вывядзенне ў літаратурнай творчасці мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця - гэта не простае рэдуцыраванне яе да сістэмы адно інтэлектуальных схемаў, формаў, катэгорый; гэта, разам з тым, аналітычнае ўзвышэнне над канкрэтыкай мастацкіх тэкстаў, выбудова іх інтэгральных, канцэптуальных палажэнняў у планах ідэйна-філасофскім і сацыяльна-культурным,- разумеючы пасіянарную сутнасць літаратурнай творчасці як з'явы крэа- тыўнай, духоўнай. Мастацкая мадэль — паняцце не новае ў літаратуразнаўчай навуцы. У розныя перыяды яго сэнсавае напаўненне ўдакладнялася, пашыралася. У дыялектычных сувя- зях мастацкая мадэль нацыянальнага быцця спалучае ў сваіх межах, між іншым, такія вызначальныя паняцці сацыя-
культурнага, грамадскага і эстэтычнага кшталту, як нацыянальная ідэя, нацыянальны характар і менталітэт, духоўны ідэал, духоўны воблік героя, сацыяльныя і духоўныя сувязі ў грамадстве, грамадзянскі пафас, карціна мінулага і сучаснага народа і краіны (у эвалюцыйнай і гарманічнай перспектыве), вызначальныя архетыповыя катэгорыі (вобразы шляху (дарогі), ростані- раздарожжа, зямлі, “раскіданага гнязда”, “дваення душы”, выпрабавання-ўзыходжання на лёсавую галгофу, сцяны- перашкоды і інш.). У гэтым звязку ўзнікае неабходнасць канвенцыйнага размежавання архетыповых (не блытаць з архетыпічнымі, утворанымі ад паняцця “архетып”) катэгорый з міфалагемамі, бо ў беларускім літаратуразнаўстве нерэгламен- таванае змяшэнне іх адбываецца татальна. Міфалагема - гэта ўвасабленне ў мастацкай прасторы важнейшых архетыпічных катэгорыяў, а архетып высвечвае сувязь з міфалагічнай памяццю. У падаснове міфалагемы - міфалагічная сітуацыя, міфалагічная “фактура”, “фактура” ж архетыповай катэгорыі як складніка мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця - прадукт уласна мастацкай творчасці, яе тыповыя, характаралагічныя і знакавыя прыкметы, што выяўляюцца на працягу эвалюцыйнага развіцця пэўнага віда мастацтва (у нашым выпадку - літаратуры).
Мастацкая мадэль нацыянальнага быцця - гэта рэпрэзентацыя ў мастацкіх тэкстах нацыянальнага космасу, гэта рухомая на ўзроўні ідэйна-мастацкага і жанрава-стылёвага вырашэння, але ўстойлівая і фундаментальная ў параметрах канцэптуальнага, “надлітаратурнага” ўвасаблення аснова-дамінанта празаічнай творчасці. Узровень абагульнення ў мастацкай мадэлі быцця татальны, як мікракосм яна паказвае цэлы космас, а таму, зразумела, у большасці літаратурных твораў перададзены толькі пэўныя элементы нацыянальнага быцця.
Сацыяльна-культурная сітуацыя на Беларусі пачатку XX стагоддзя вымагала ад творцаў адпаведнай мадэлі-формы адлюстравання (увасаблення) пэўных надзённых ідэй і задум. У рэалістычна-бытавых замалёўках, сатырычных апавяданнях, алегарычных абразках “Казкі жыцця”, урэшце - эпапейна- раманнай панараме “На ростанях” Я.Колас падаваў яе першыя
контуры-асновы. Некаторыя пункціры нацыянальнага быцця адлюстраваў у сваёй прозе Ядвігін Ш. Гэта тычыцца, думаецца, найперш яго алегарычна-прытчавых апавяданняў (напрыклад, “Заведзеная надзея”, у якім падаецца характэрны тып узаемада- чыненняў паміж народам і ягонай “служкай”-уладай), а таксама апавяданняў гумарыстычных (да прыкладу, “3 маленькім біле- цікам”, дзе падаецца ў сукупнасці невясёлая карціна сялянскага жыцця, культурнага ўзроўню беларускага працаўніка: стары селянін упершыню патрапіў у цягнік і па навучанні пасажыра- пана займае - як сваё месца - туалет вагона).
Адметныя накіды да агульнай быццёвай мадэлі рабіў у сваіх апавяданнях А.Гарун (“Пан Шабуневіч” - моўная сітуацыя, “Ма- ладое” - праблема свабоднага існавання, “У Панасавым садзе” - антыутапічная карціна недалёкай прышласці: сяло ператвараецца ў рэспубліку, беларусы-палешукі - у “раі”, але са сваімі звычкамі і клопатамі, там кіруюць новыя гаспадары, а палешукоў выга- няюць з родных хат).
У прозе М.Гарэцкага ў разгледжаным аспекце найбольш актуальным бачыцца вымалёўка містычнага і драматычнага ў быцці народа (апавяданні зборніка “Рунь”), паказ духоўнага крызісу грамадства, калі “старыя багі” памерлі, а новыя “багі цела” аказаліся непрымальнымі для беларусаў (драматычная аповесць “Антон” і інш.), а таксама перадача і мастацкі аналіз барацьбы супрацьлеглых духоўных і быццёвых тэндэнцый, аха- рактарызаваная пісьменнікам як “дваенне душы” (аповесць “Дзве душы”). Неспрыяльныя ўмовы літаратурнага і грамадскага развіцця напрыканцы жыццёвага шляху прывялі М.Гарэцкага да твораў філасофскага і алегарычна-прытчавага складу (да прык- ладу, “Лявоніус Задумекус” - твор сінтэтычны ў жанравых адносінах, у якім выпісаны ідылічны і сімвалічны вобраз выспы Патмос, дзе ўратоўваюць Праўда і Справядлівасць; у фантас- магарычнай жа рэчаіснасці, бачанай М.Гарэцкім камуна-савецкай мадэлі, “налпы” кіруюць “блазнамі” і ёсць адно “згубленая радасць жыцця свайго”). Спроба змадэляваць асновы нацыя- нальнага быцця характэрна і для “Скарбаў жыцця” М.Гарэцкага.
Беларуская творчая інтэлігенцыя, разумеючы неабходнасць абгрунтавання нацыянальнай адметнасці свайго народа і яго спецыфічнага становішча ў еўрапейскім супольніцтве, спяшыла выкласці адпаведныя думкі і высновы ў жанрах найболып аператыўных, бо гэтага патрабаваў сам зменлівы і дынамічны час нацыянальнага адраджэння. Таму характэрныя і фундамен- тальныя асновы беларускай мадэлі нацыянальнага быцця актыўна распрацоўваліся і ў нашай нарысістыцы і эсэістыцы. Першая праца падобнага кшталту - нарыс Фабіяна Шантыра “Патрэб- насць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаазначэння народу”, які выйшаў у 1918 годзе (Слуцк) асобным выданнем і меў вялікі рэзананс у творчым і палітычным свеце. Стаўшы працягам беларускай мастацка-публіцыстычнай традыцыі (творы Ф.Багушэвіча, К.Каганца), нарыс Ф.Шантыра (літаратара, грамад- скага дзеяча, аўтара апавяданняў “Захар” (1909), “Ноч”, “Смерць убогага”, “Пад шум лесу” (1910), “Святы Божа!” (1917)) даваў кароткі абрыс мінулага краю, незайздроснага становішча бела- рускай зямлі ў сучаснасці і аналізаваў “нацыянальныя асобнасці беларусаў”. Першыя з іх - мова і звычаі (як праявы духоўнай творчасці, як фармавальнікі духоўнага вобліку). Казка і песня, у якіх, як сцвярджаў Ф.Шантыр, у большай ступені выяўляўся нацыянальны характар беларусаў, “гэта крытэрыум яго духоўнага быту, гэта яго псіхічна пачуццёвы воблік. <„.> Мы не памылімся, калі скажам, што гэта ёсць няпісаная гісторыя беларускага народу<...> I калі б мы маглі сабраць усю тую мараль, якая рассеяна па казках беларуса, усё тое пачуццё, каторым пера- поўнена яго песня,- то перад намі вырысаваўся б аблік чалавека з аграмадным багаццем здаровага сэнсу і глыбінёю пачуцця, але і столькі ж бяздольны, і столькі ж гаротны...”29.
Ф.Шантыр адзін з першых ахарактарызаваў і беларускі фено- мен “тутэйшасці”, а таксама вымаляваў нацыянальна-духоўны і палітычны стан жыцця свайго народа ў параметрах агульна- чалавечых крытэрыяў свабоды, раўнапраўя, чалавечнасці: “He адзін народ не стаіць на такім страшным бездарожжы нацыяналь-
29 Шантыр Ф. Патрэбнасьць нацыянальнага жыцьця для беларусаў і самаа- значэньня народу,- Слуцк, 1918.
на-духоўнага жыцця і палітычнага бяспраўя, як мы, беларусы. <„.> Самаазначэнне кожнага народу не толькі карысна для яго аднаго, бо вядзе яго па праўдзівай дарозе цывілізацыі, культуры і дабрабыту ўсяго чалавецтва, але такжа карысна і для ўсіх народаў, бо сваім жыццём - не чынячы ніякіх перашкод на дарозе росту чалавечага духа - прыбліжае ў сваёй частцы ўсё чалавецтва да вялікіх ідэалаў волі, брацтва, кахання”30.
Падагульняльная і канцэптуальная спроба асэнсавання гіста- рычнага, сацыяльнага і эстэтычнага аспектаў нацыянальнага быц- ця беларусаў, даследавання яго светапогляду падаў у сваім творы (напісаным за межамі Беларусі) “Адвечным шляхам” І.Канчэўскі, які сваім літаратурным псеўданімам узяў імя галоўнага героя аповесці М.Гарэцкага “Дзве душы” - Ігната Абдзіраловіча. Праца “Адвечным шляхам (Даследзіны беларускага светагляду)” (якую называюць па-рознаму: маральна-філасофскім нарысам (У.Ко- нан), літаратурна-філасофскім эсэ (А.Ліс)), стаўшы адным з леп- шых твораў усходнеславянскай філасофскай школы, узрастала на сумесных літаратурнай і публіцыстычнай нівах, а таму па-праву можа кваліфікавацца і як твор літаратурны - і па ўласна мастац- кіх прыкметах (дасканалая стылістыка, магічнасць, “сугестыў- насць”, экспрэсіўнасць лексікі і інш.), і па тым, што ўспрымаецца ён як філасофска-мастацкае абагульненне найперш гістарычнага вопыту нацыянальнай літаратуры: творчасці К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы (прадуктыўным будзе супастаўленне з творам І.Абдзіраловіча п'есы “Тутэйшыя”), Я.Коласа, М.Гарэц- кага, В.Ластоўскага. У “Адвечным шляху” аўтар, як слушна паказаў У.Конан31, спалучыў, безумоўна, усё прымальнае для сваёй канцэпцыі-мадэлі і з філасофскай навукі - працы О.Шпэн- глера, М.Данілеўскага, К.Лявонцьева. Асноўны змест “Адвечнага шляху” І.Абдзіраловіча напоўніцу высвечвае характаралагічнае і стрыжнявое ў абагуленай беларускай празаічнай мадэлі нацыяна- льнага быцця: прызначэнне і існаванне чалавека ў сацыякуль- турных сістэмах народ - нацыя - дзяржава - чалавецтва.
0 Тамсама.
31Конан У. У свабодзе і творчасці - ратунак для свету // Вобраз-90: Літ,- крыт. арт - Мн., 1990.
Па сутнасці, класічная беларуская проза распрацоўвала праграмныя выклады прац Ф.Шантыра і І.Канчэўскага: Беларусь — не маргінальная тэрыторыя, гэта краіна адмысловай традыцыі, культуры, гісторыі, светапогляду. Беларуская проза XX стагоддзя выбудавала (нават і “наперад”, навырост) сваю і дзяржава- прастору, і духоўную парадыгму. Яна, беларуская проза,- шмат у чым праграмная распрацоўка нацыянальнага светапогляду, мас- тацкі відарыс не толькі рэальна існуючага, але і ідэальнага, тога вобраза, пра які адно марылі цэлыя пакаленні беларусаў, гэта своеасаблівая канцэптуальная практопія нацыянальнага духоў- нага і сацыяльнага ўладкавання.
Вялікую ролю ў адлюстраванні мастацкімі сродкамі мадэлі нацыянальнага быцця адыграла творчасць В.Ластоўскага эмігран- цкага перыяду (1918-1926). Галоўная ідэя празаічных твораў В.Ластоўскага (як і ўсёй ягонай мастацкай і грамадскай дзейнасці наогул) эмігранцкага перыяду - нацыянальна-адраджэнская, а тэ- ма- сцвярджэнне самабытнасці беларускага народа. Гэтым і абу- моўлівалася назва штомесячніка, які пачаў выходзіць у Літве (Коўна) пад патранажам В.Ластоўскага з красавіка 1922 года, - штомесячніка "Беларускі Сьцяг". "Беларускі Сьцяг" стаў адной з прыступак-звёнаў нашай мастацка-эстэтычнай і публіцыстычна- грамадскай думкі паміж "Нашай Нівай" (часоў дыскусіі 1913 года аб шляхах эстэтычнага ўдасканалення, узвышэнства беларускага пісьменства, распачатай артыкулам "Сплачвайце доўг"), штоме- сячнікам таго ж В.Ластоўскага 1918 года "Крывічанін" (выйшаў толькі адзін нумар) - да "Узвышша" гадоў 1926-1929-га. Аб гэ- тым яскрава засведчыў першы - "маніфестацыйна-дэкларатыўны" - артыкул часопіса "Беларускі Сьцяг", які менаваўся "Ад рэдак- цыі" і не быў падпісаны пэўным прозвішчам (як і ўступны арты- кул да часопіса "Крывічанін"). Аднак ідэі, "почырк" і стыль В.Ластоўскага ў ім — відавочныя: "Мэты нашы ясны і просты: абарона незалежнасці беларускае дзяржаўнасці <.„> , абарона цэльнасці і непадзельнасці роднай зямлі як грунтоўныя астоі, як адзінага апраўдання нашае спакойнае і светлае будучыні. Поступ руху перарос старыя навычкі даводзіць, што Беларусь мае права жыць пад сонцам, жаліцца на сваю нядолю. <„.> Даволі ламіцца ў
адкрытыя дзверы, даволі пяяць песні суму і жалю. Трэба шукаць новыя шляхі, трэба знаходзіць новыя словы, трэба тварыць новыя настроі..."32. Ці ж высновы гэтай цытаты з прадмовы да "Белару- скага Сьцяга" - не паўтораныя (гучней і смялей) высновы колішніх артыкулаў "Кудой дарога?", "Па сваім шляху!" і "Сплачвайце доўг" ці ўступнага артыкула да "Крывічаніна"? Па- дадзім выпіску з апошняга: "Нам <...> нельга спаць, а трэба браць каганцы і ісці свяціць народу свайму, і будзіць яго, і весці яго да новых зор, да светлых дзён"33. Адно праблема сацыяльнага пера- растала ў праблему нацыянальную, "дзяржаўную", бо і пачатак 20-х гадоў якраз апошнюю і ставіў наперадзе ўсіх беларускіх праблем.
В.Ластоўскі адным з першых у беларускай літаратуры вывучаў новыя прасторы ўзвышэнскай творчасці, апярэджваў-прадчуваў мастацкія пошукі згуртавання “Узвышша”. “Вацпаў Ластоўскі сваёй собскай паэзіяй папярэджваў тую ідэалогію і той стыль, што распрацавалі пасля ажыўленцы (г. зн. узвышаўцы- А.П.у',— прызнаваўся потым сябар “Узвышша” Ант.Адамовіч34.
Новы штомесячнік В.Ластоўскага "Крывіч" (1922-1926) - апошняя перад "Узвышшам" звяно-прыступка ў беларускім мас- тацкім спасціжэнні сферы эстэтычнага, узвышанага,- за "Нашай Нівай", "Крывічанінам" і "Беларускім Сьцягам". (Канешне ж, калі б не пакручастасць беларускай нацыятворчасці, урэшце, калі б не жыццёвыя і фінансавыя няўдобіцы — шлях гэты быў бы карацей- шым.) Таму ўзнікненне ў БССР у другой палове 20-х гадоў літаратурнага згуртавання "Узвышша" і ягонага аднайменнага штомесячніка, а шырэй - дасканалай, вызначанай пэўна эстэтыч- на-мастацкай канцэпцыі ўзвышэнства літаратурнай творчасці трэба матываваць найперш карпатлівай і нястомнай працай такіх папярэднікаў-прадвеснікаў гэтага руху, як В.Ластоўскі, а не толькі адно "спрыяльным перыядам беларусізацыі" ў падбаль- шавіцкай Беларусі. "Узвышша" ўзяло сваім штандарам "Беларускі
32 Беларускі Сьцяг- 1922, №1,— С.4.
33 Цыт. па: Ластоўскі В. Выбраныя творы,- Мн., 1997.- C.113.
34Адамовіч Ант. Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне “Узвышша“ Н Шляхам гадоў: гіст.-літ. зборнік - Мн., 1993 - C.163.
Сьцяг" Ластоўскага, прыняло веру ў бессмяротную Крывію, а не сцягі Камуніі з іхнім бязвер'ем. Вядома, што ўзвышаўцы зачыт- валіся "Крывічом" (яшчэ ў 1927 годзе яго надзіва проста можна было замаўляць у бібліятэках Менска), а самога Ластоўскага сяб- ры "Узвышша" лічылі сваім хросным-апекуном (В.Ластоўскі вёў у часопісе "Узвышша" "моўны аддзел"). А таму маніфесты "Уз- вышша" і гучаць працягам артыкульных тэзаў Ластоўскага. Пры- гадаем "Тэзісы да пытання аб утварэнні "Узвышша" з іх "задачай узняцца на сталае культурнае творчае ўзвышша <...>, якое імкнулася б <.„> да культурна-мастацкіх каштоўнасцяў" ("Уз- вышша",1927, №1) і выказванні "афіцыйнага" тэарэтыка "Уз- вышша" Адама Бабарэкі: "Менавіта цяпер патрабавалася паэзія для паўнаты жыцця, для яго пышнага развівання, а не для таго, каб праз яе выказваць свае скаргі, жалі, нараканні; патрабавалася паэзія для хараства жыцця, для ажыўлення яго быту <...>. Аба- вязкі тых, каго зазвычай велічаюць паэтамі або мастакамі слова <.„> - абавязкі навучыцца бачыць і тварыць паэзію ў самім жыцці"35 - ці не тыя ж гэта высновы аб неабходнасці "кінуць пла- кацца" і пачаць апяваць і тое прыгожае, вечнае, што ёсць у жыцці?
У сваіх празаічных творах перыяду эміграцыі (аповесць “Лабірынты“ і апавяданні пачатку 20-х гадоў) В.Ластоўскі даў сваю канцэпцыю фундаментальнага складніка мадэлі нацыяналь- нага быцця - беларускай нацыянальнай ідэі, якая, паводле В.Ластоўскага, узрастала на грунце неапаганства і трансфармава- лася-выяўлялася ў мастацкім “вучэнні“ аб беларускай Крывіі.
“Крывіч” адкрыў Беларусі шэраг таленавітых публіцыстаў і празаікаў. Адно з найбольш значных імёнаў - Антон Матач. У міжваенны час (1921-1939) ён актыўна ўдзельнічаў у беларускіх арганізацыях Летувы. Быў настаўнікам- беларусістам. Падчас другой сусветнай вайны жыў у Вільні. Большасць сваіх апавяданняў апублікаваў у “Крывічы”: у №9 - “Куцьця”, “Ня вытрымаў”, “Матчына сэрца”, у №10 - “Дык што ж такое” і “Апякун”. Яны вызначаюцца маральна-этычнай праблематыкай, тыповасцю апісаных матываў (зазвычай трагічных), каларытнасцю моўна-выяўленчых сродкаў.
35Узвышша,- 1928, №3(9).-С. 140-141.
Значны ўсплёск у развіцці беларускай прозы адбыўся ў другой палове 20 - пачатку 30-х гадоў, калі ў літаратуру прыйшлі новыя маладыя сілы. К.Чорны, Л.Калюга, А.Мрый, М.Зарэцкі, Б.Мікуліч, С.Баранавых, Я.Нёманскі, М.Лынькоў, Р.Мурашка кожны па-свойму ўзнімалі ў апавяданнях, аповесцях і раманах як вузка-спецыфічныя праблемы сучаснасці, так і некаторыя агуль- нанацыянальныя, па-філасофску заглыбленыя. Сумарна, трэба прызнацца, беларуская проза канца 20 - пачатку 30-х гадоў уяўляецца летапісам тых грамадска-сацыяльных зрухаў, якія ад- бываліся на Беларусі - летапісам не заўсёды сувымерным з жыц- цёвай і фактурнай праўдай. Аднак у знакавых празаічных творах змаглі ўвасобіцца некаторыя характэрныя складнікі агульнай мастацкай быццёвай мадэлі.
Першы раман К.Чорнага “Сястра”, стаўшы нібыта і наследа- ваннем-працягам Коласавага “На ростанях” (пра што першым выказаўся А.Адамовіч36), высвечваў шмат характэрнага ў духоў- ным вобліку герояў і “мадэльнай” атмасферы беларускага жыцця перыяду “сусветнай ломкі”. Гэта раман пра духоўныя ідэалы нашай маладой інтэлігенцыі і яе месца ў вырашэнні лёсу краіны (раман выбудоўвае ўжо вядомую ў літаратуры формулу “інтэлі- генцыя - народ”), пра пошукі жыццёвых шляхоў і іх пакручас- тасць. К.Чорны стаў, па сутнасці, стваральнікам першага беларус- кага рамана, бо ні “Золата” Ядвігіна Ш., ні “На ростанях” Я.Кола- са, ні “Сокі цаліны” ў 20-я гады не былі скончанымі. Другі раман К.Чорнага “Зямля”, працягваючы мадэляваць агульную архетыпо- вую катэгорыю, названую ў загалоўку рамана , дае яе падсветку ў адметна нацыянальным плане: улада зямлі над беларусам, народная паэзія быцця на зямлі. К.Чорны ў сваіх раманах і спа- вядальным дзённіку, паказваючы непарыўныя экзістэнцыяналь- ныя сувязі чалавека і цэлых пакаленняў з роднай зямлёй, бацькаўшчынай, узвышаўся да канцэптуальнага адлюстравання жыцця, нацыянальнай ментальнасці. “Нявольніцкі лёс героя,
36Адамовіч А. Класік беларускай прозы // Чорны К. Збор твораў у 8-і т- Т.1.-Мн„ 1972.-C.il.
37У тым тыпалагічным шэрагу трэба назваць найперш раманы “Ёкнапатафа“ У.Фолкнэра, ’’Сокі зямлі” К.Гамсуна і “Зямля” Э.Заля.
безвыходная наканаванасць прыстасоўвацца да неўласцівага селяніну “маральнага кодэксу будаўніка камунізму” адлюстроў- валі і нявольніцкі стан цэлага народа, фіксавалі працэс разбурэння саміх нацыянальных падвалін”38. “У нас няма ўлас- нага жыцця, мы ўсё аддаём дзяржаве,- болесна канстатаваў К.Чорны ў сваім дзённіку, не маючы магчымасці выліць гэтыя думкі ў мастацкія творы,- Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты <...> у нас не еўрапейская дзяржава, дзе інтэлектуальныя асаблівасці чалавека робяць яго і жыццё арганізаваным. А ў нас азіятчына. <.„> Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гніе ў турмах і на высылцы!”39.
Аднак скарыць мастацкі дух не маглі ні турмы, ні высылкі: узнятыя К.Чорным быццёвыя праблемы таталітарнай савецкай дзяржавы выпісваліся ў “мемуарнай хроніцы” Ф.Аляхновіча, раскрываліся ў беларускай эмігранцкай прозе сярэдзіны 40 - 80-х гадоў (у аповесцях і раманах Ант.Адамовіча, Л.Савёнка-Кры- вічаніна, У.Сядуры, К.Акулы, М.Цэлеша, М.Сяднёва, А.Саковіч і інш.).
А яшчэ да гэтага Л.Калюга, чыйму таленту не далі раскрыцца напоўніцу ў рэчышчы заідэалагізаванай савецкай літаратуры, сваё разуменне і адчуванне сацыяльнай карціны і псіхалагічна- свядомасных зменаў у народзе даў у сваіх празаічных творах “Hi госць, ні гаспадар”, “Пустадомкі” і “Дзе косці мелюць”, назвы якіх ужо самі па сабе ўспрымаюцца своеасаблівымі кодамі- формуламі пісьменніцкай быційнай мадэлі.
Канец 30-х гадоў у беларусай літаратуры стаў перыядам татальнага спрашчэнства, ідэалагічнай зададзенасці, лакіроўкі рэчаіснасці. Усё найболыд адметнае і таленавітае з беларускай прозы пачало называцца ідэалагічна варожым і выкрэслівалася з ужытку, знішчаліся не толькі мастацкія творы, але і іх аўтары. На доўгія гады ў беларускай савецкай літаратуры ўзаконіўся дыктат сацыялістычнага рэалізму, які сваёй трафарэтнасцю не мог сг.рыяць свабоднаму і творчаму развіццю літаратуры.
38Янушкевіч Я. Ён стварыў акіян беларускага жыцця // Ніва- 2000, 10 снеж- ня- C.10.
39Чорны К. Выбраныя творы- Мн., 2000,- С.592.
Пад такі дыктат не патрапілі пісьменнікі нашай эміграцыі, якія працягвалі перарваныя ў Савецкай Беларусі канца 30 - пачатку 40-х гадоў літаратурныя наробкі, абнаўляючы нацыянальную ідэйна-праблемную і жанрава-стылёвую парадыгму, прыўносячы свой вобразна-выяўленчы і моўны каларыт. "Новая беларуская эміграцыя, каторая прайшла жудасны шлях з Бацькаўшчыны на чужыну, прынесла з сабою тое, з-за чаго яна і пайшла гэтым цяжкім шляхам: нацыянальныя вартасьці свайго народу, ягоную нацыянальную душу. Захаваньне гэтых нацыянальных вартасьцяў на чужыне і зьяўляецца найгалоўнейшым заданьнем нашае новае эміграцыі. < ..> Расказаць праўду аб Беларусі, выявіць скарбы бе- ларускае душы ў шырокім маштабе і зрабіць іх здабыткам агуль- на-людзкае культуры, - і ёсьць нашым заданьнем"40, - такія вы- сокія задачы ставілі перад сабой беларускія паязджане.
Літаратура беларускай эміграцыі канца 10 - пачатку 20-х і 40 - 60-х гадоў XX стагоддзя развівала традыцыі, закладзеныя ў бела- рускім мастацтве яшчэ ў перыяды літаратуры "Нашай Нівы" і згуртавання "Узвышша". I не выпадкова, бо чыннікамі эмігран- цкай літаратуры заставаліся некаторыя пісьменнікі, якія супра- цоўнічалі з "Нашай Нівай" (першым у тым шэрагу мусім назваць В.Ластоўскага і Ф.Аляхновіча) і былі сябрамі "Узвышша" (Ю.Віцьбіч, Ант.Адамовіч). Сваю спалучанасць з нацыянальным эміганцкім рухам адчувалі і ўзвышаўцы. Сябры літзгуртавання “Узвышша” спрабавалі дамагчыся выдання асобнага бюлетэня “Сувязь з па-за межамі”, аднак Белдзяржвыдавецтва іх ініцыя- тыву не падтрымала (гл. ліст У.Дубоўкі да А.Бабарэкі ад 10.12.1928).
У літаратуры эміграцыі пазначаны і некаторыя мастацка- эстэтычныя тэндэнцыі, жанрава-стылёвыя пошукі, сюжэтна- кампазіцыйныя падыходы, стрыманыя і немагчымыя на той час у беларускай літаратуры 30—50-х гадоў. Гэта тычыцца найперш мастацкай спадчыны найкаларытнага і эстэтычна найглыбей угрунтаванага “ўзвышаўскага” накірунку, які - пасля афіцыйна- адміністрацыйнага разгрома літзгуртавання “Узвышша” атрымаў
40Наша эміграцыя і яе заданьні // Шляхам Жыцьця. — 1946, №2. — С.7.
канкрэтна-прадуктыўнае наследаванне ў літаратурным асяроддзі беларускай пасляваеннай эміграцыі 40—50-х гадоў.
Амаль усе з тых сяброў і прыхільнікаў “Узвышша”, каго не рэпрэсавалі і хто не падаўся ва “ўнутраную” эміграцыю ці не “здаўся”, сталі эмігрантамі. Сярод іх найбольш вядомыя Антон Адамовіч (выявіўся ва “Узвышшы” як таленавіты крытык) і пра- заік-публіцыст Юрка Віцьбіч, якія працягвалі актыўна працаваць і за межамі Бацькаўшчыны (Ю.Віцьбіч быў ініцыятарам аднаў- лення выдання часопіса “Узвышша”).
Літаратары беларускай эміграцыі актыўна распрацоўвалі як празаічную, так і паэтычную спадчыну “Узвышша”. Законы раз- віцця нацыянальнай літаратуры - нязменныя. У новых спрыяль- ных грамадска-культурных варунках літаратура вяртаецца да запаўнення сваіх “пустак”. Разгромленая ў Савецкай Беларусі, ідэя ўзвышэнства мастацкай творчасці ажывала ў беларускай пасляваеннай эмігранцкай паэзіі. Нават просты рэтраспектыўны аналіз можа сведчыць пра яе багатыя “ўзвышаўскія” традыцыі, пра дапраходжванне ёю асноўных “узвышаўскіх” эстэтычта- мастацкіх знакаў-дамінантаў: аквітызму, арфізму, красы, дэміур- гавасці, культурнага гістарызму і інш.
Лірыка Наталлі Арсенневай багатая на індывідуальныя настроі і перажыванні, свет паэтычнай уявы - вытанчаны, эстэтызаваны, метафарычны. Яе вершы акрыленыя, узнёслыя, ажыўленыя лятункамі-марамі “зліцца з небам”, наталіцца светавым харас- твом (“Каб крылы...”, “Хаценні”, “Зоры” і пад.); і ў лірыцы паэтэ- сы-эмігранткі адбываўся працэс метафарычнага асваення “неаб- сяжнай нябеснай старонкі”, блізкі “нябеснай” антыноміі Я.Пуш- чы і У.Дубоўкі (вершы “Новая зіма”, “Зімою” і пад.).
“На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса” сягаў у свет прыгожага, туды, “дзе творчасьці вясна // становіцца на шлях <.„> імкненьняў” Алесь Салавей. Яго лірычны герой атаясамлівае родныя нівы з Парнасам, і ўсе яго пачуцці і жаданні скіраваны туды, дзе ў няволі прыціхлі крывіцкія ўзвышшы:
Маё жыцьцё і я - нястрымна, засаб
Ірвёмся ўвысь, на родных ніў Парнас
( “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса
Набліжаўся да “ўзвышаўскага” мастацтва і адкрыта-разняволе- ны паэтычны голас Масея Сяднёва, для якога “сьпяваць на ліры азначала быць” (верш “Арфей”). Чароўныя ўзнёсла-арфічныя песні стваралі на чужых нівах і Міхась Кавыль, і Рыгор Крушына. Па-майстэрску паэтызаваў прыгажосць і спрабаваў творча асэнса- ваць эстэтычныя праблемы мастацтва Хведар Ільяшэвіч, які ў 30- я гады выдаў два паэтычныя зборнікі, адзін з якіх мае сімвалічную “ўзвышаўскую” назву - “Зорным шляхам”.
У прозе беларускай эміграцыі найбольш прадуктыўна адбыва- лася “дапраходжванне” якраз тых сцяжын, якія сталі “закрытымі” ў 30—50-х гадах на Беларусі. Гэта проза гістарычнай тэматыкі і сатырычная. Самыя яркія ўзоры “ўзвышаўскай” прозы Андрэя Мрыя, Лукаша Калюгі, Кузьмы Чорнага, Васіля Шашалевіча былі першымі арыенцірамі спроб беларускай эмігранцкай прозы 40- 50-х гадоў.
Да гістарычнай тэматыкі актыўна пачалі звяртацца пісьмен- нікі, выкрасленыя з “афіцыйнай” літаратуры: Уладзімір Случан- скі, П.Вазёрны, Уладзімір Сядура, С.Коўш, Мікола Цэлеш, Алесь Змагар і інш. Даволі яскравыя тэматычныя і стылёвыя паралелі можна праводзіць паміж “драматычнымі абразамі” В.Шашалевіча “Воў-чыя ночы” і некаторымі творамі Ю.Віцьбіча, да прыкладу - аповесцю “Лшоно Габоо Бійрушалайм”. Урэшце, нібы ўсведам- ляючы недахоп у айчыннай літаратуры твораў гістарычнай тэматыкі, на эміграцыі з’яўляецца і гістарычная драматургія (да прыкладу, “гістарычная драма канца XV і пачатку XVI сталецьця, у 3 актах з пралогам” П.Зьніча “Здрада” (“Замежная Беларусь”, Прага, 1926, сс.79 - 98), а таксама гістарычныя паэмы (“Сула” Я.Юхнаўца - пра “часы татарскіх навалаў” на землі старадаўняй Беларусі (“Наперад!”, 1953, №26, сс.Ю - 21) і інш.), а да ўсяго - пераклады гістарычных твораў суседніх літаратур (напрыклад, украінскага апавядання В.Дамантовіча пра казацкі паход “Пом- ста” (“Шыпшына”, 1946, №4)).
Увабраўшы ў сябе традыцыі беларускай прозы пачатку стагод- дзя (творчасці Ядвігіна Ш., Каруся Каганца, Якуба Коласа, Максі- ма Гарэцкага, Вацлава Ластоўскага), сатырычная эмігранцкая
проза таксама паўставала і як непасрэдны працяг пачынанняў “узвышаўскай” сатырычнай прозы 20-х гадоў - як мастацкае развіццё ідэйна-стылёвых дамінантаў, закладзеных сатырычнымі творамі А. Мрыя і К.Чорнага - аўтараў, пазбаўленых магчымасці працаваць свабодна ад вульгарызатарскіх і ідэалагічных дагматаў. У сатырычных і гумарыстычных жанрах на эміграцыі актыўна працаваў Вінцук Адважны (Я.Германовіч). Сатырычны пачатак быў першасным у празаічнай творчасці Л.Савёнка-Крывічаніна і Ант. Адамовіча. Сатыра ў іхніх аповесцях стала асобным мастац- кім прынцыпам парадыйнага паказу шмат у чым савецкай сістэ- мы. Аповесць Ант.Адамовіча “Трывога” і “Дзённік Ів.Ів.Чужа- нінава” Л.Савёнка-Крывічаніна - адметны працяг мрыеўскай традыцыі. “Запіскі Самсона Самасуя” А.Мрыя і “Дзённік...” - як стрыечныя “браты” і ў фармальна-стылёвым, і ў ідэйным ас- пектах.
Галоўнае ж падабенства паміж прозай Л.Савёнка-Крывічаніна і А.Мрыя заключаецца - шырэй - у іх мастацкай “школе”, літаратурным метадзе “сатырычнага” (або “фантасмагарычнага”) рэалізму канца 20-х гадоў, у традыцыях якога былі гульня, містыфікацыя, пародыя, гратэск. 3 творамі А.Мрыя, Л.Калюгі, Л.Савёнка-Крывічаніна, Ант.Адамовіча беларуская літаратура 20—40-х гадоў засведчыла сваю моц у сатырычна-мастацкім адлюстраванні адмоўнага і непрымальнага ў жыцці грамадства. Прызма фантасмагорыі дазваляла пісьменнікам больш рэльефна і каларытна перадаць абсурднасць савецкай мадэлі рэчаіснасці.
Адметная паказальная старонка ўзаемадачыненняў беларускай літаратурнай эміграцыі і “Узвышша” - захаванне і папулярыза- цыя рэпрэсаванай (і забароненай на Бацькаўшчыне ў 30—70-я га- ды) творчай спадчыны “ўзвышаўцаў” у беларускім эмігранцкім друку. Асобным выданнем у Берліне ў 1944 годзе аддрукавалі Жылкаў “Тэстамент...”. У 1955-м у Нью-Ёрку пад рэдакцыяй Ант.Адамовіча выйшлі “Творы” У.Жылкі (з саліднымі тлумачэн- нямі і каментарыямі). Успаміны пра У.Жылку ВЖук-Грышкевіча і Я.Кіпеля друкавалі часопіс “Беларускі Эмігрант” (Таронта, 1953) і газета “Беларуская Моладзь” (Нью-Ёрк, 1962, №18).
Доўгія дзесяцігоддзі чытацкі попыт на прозу рэпрэсаваных і знішчаных А.Мрыя і Л.Калюгі таксама задавальнялі толькі выданні беларускага замежжа. Там жа, па-за межамі Беларусі, у 50—60-х гадах былі надрукаваны і некаторыя знакавыя творы класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа - “Тутэй- шыя” і “Сымон-музыка” (якія ў той час аніяк не маглі прабіцца да чытача ў першародных варыянтах скрозь напластаванні ідэалагіч- на-вульгарызатарскага шальмавання і цэнзуры), а таксама творы В.Ластоўскага, М.Гарэцкага і інш.
Адыход ад бытаапісальнай ілюстрацыйнасці, тэорыі бесканф- ліктнасці, лакіроўкі, набліжэнне літаратуры да асвятлення сапраў- дных жыццёвых рэаліяў, да новага маштабнага асэнсавання экзіс- тэнцыянальных праблем быцця адбываліся ў савецкай прозе, ак- ром ваеннага перыяду, толькі з другой паловы 50 - пачатку 60-х, калі зноў выспелі ўсе перадумовы для шматграннага эпічнага ўзнаўлення жыцця. Філасофскую маштабнасць герояў прозы спа- кваля зноў пачынала мацаваць недалёкая гісторыя. Раманы А.Чарнышэвіча, М.Лобана, творы А.Кулакоўскага, І.Шамякіна зноў мадэлявалі важнейшыя рысы нацыянальнага светапогляду. Фундаментальныя асновы быцця беларуса, падмурак нацыяналь- нага менталітэту быў вымаляваны ў “Палескай хроніцы” І.Меле- жа. Наноў абудзілася цікавасць да гістарычнай тэматыкі, праўда, да рэгламентаваных і дазволеных яе старонак. Гісторыя выпісва- лася ў большасці праз лёсавызначальныя змены ў беларускай вёс- цы. Тыя ж праблемы ў сінхронным часавым зрэзе раскрываў, да прыкладу, у аповесці “Загібельскі летапіс“ празаік-эмігрант М.Цэлеш - аднак раскрываў без уціску ідэалагічнага дыктату, без характэрных для ўсёй тагачаснай савецкай прозы акцэнтаў на класавае размежаванне вёскі і перспектыўнасці калгаснага буда- вання. “...Празаікі, звяртаючыся да гістарычнай тэматыкі, да жыцця народа на пераломных этапах, не проста ўзняўлялі жыццё ў яго рэальнай паўсядзённай плыні, — выказваўся пра той перыяд П.Дзюбайла,- паказ народнага быцця станавіўся эстэтычным прынцыпам абуджэння нацыянальнай самасвядомасці. <...>той новы літаратурны працэс, які бурна ажывіўся ў пачатку 60-х гадоў, быў неабарачальны, нягледзячы на ўсе цяжкасці як
сацыяльнага, так і ўласна эстэтычнага характару - выпрацоўка новай канцэпцыі жыцця і чалавека (вылучана мной — А.П.у'^. Гэта тычылася найперш такіх творцаў, як У.Караткевіч і В.Быкаў.
“Застойнае” дваццацігоддзе (другая палова 60 - першая палова 80-х) разам са сваімі пралікамі прынесла беларускай прозе і новыя здабыткі. Пры вымалёўцы эпічных палотнаў, прысвечаных ваенным гадам, узмацняўся аўтабіяграфічны пачатак (проза Я.Брыля, трылогія І.Навуменкі “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, раман М.Аўрамчыка “Падзямелле” і інш.). У паказе вайны беларуская проза адыходзіла ад ілюстра- цыйнай прапагандысцкасці, зададзенасці, павялічваўся драматыч- ны пафас (“Карнікі” А.Адамовіча, “Тартак”, “Найдорф” І.Пташні- кава, “Суд у Слабадзе” В.Казько і інш.).
Разам з недахопамі і пралікамі прыўносіла ў літаратуру сваю канцэпцыю, сваё бачанне чалавечага існавання “вясковая” проза 60 - 70-х гадоў (творы І.Пташнікава, А.Кудраўца, А.Жука, А.Асіпенкі, П.Місько і інш.).
Мадэль нацыянальнага быцця выбудоўваецца на новым ідэйна-мастацкім узроўні і ў абвостранадраматычных параметрах. Цагліна за цаглінай угрунтоўваюцца новыя мастацкія ідэі, факты, малююцца новыя пуцявіны самасцвярджэння і самапазнання. Сучасная проза характарызуецца найперш павышанай цікавасцю да гісторыі, яе рамантычным асэнсаваннем (творы Л.Дайнекі, У.Арлова, В.Іпатавай), а таксама схільнасцю да асвятлення надзённых праблем грамадства ў фантасмагарычным (аповесць “Выратуй і памілуй нас, Чорны Бусел” В.Казько) і алегарычным планах (цыкл “Байкі жыцця” В.Быкава).
“Сёння літаратурная сітуацыя вельмі складаная, літаратурная панарама вельмі стракатая. Прыходзяць думкі аб тым, што <.„> нельга зараз выявіць пэўныя тэндэнцыі ў літаратурным развіцці пісаў П.Дзюбайла. - <...> Цяпер публікуецца ўсё: творы пісьменнікаў-эмігрантаў, творы, якія раней не друкаваліся па тых ці іншых прычынах, эратычныя, рэлігійныя і інш. I ўсё гэта ў адзінай літаратурнай плыні. Таму так цяжка разгледзець у гэтай
41 Дзюбайла П. Гістарычны выбар пісьменнікаў Беларусі. Сучасны этап. 1955 - 1995 гады // Полымя,- 1996,- №6,- С.242, 247.
плыні ўласна мастацкую, сапраўдную літаратуру, новыя тэндэн- цыі яе развіцця”4". I хоць гаварыць пра ідэйна-канцэптуальную завершанасць беларускай прозы XX стагоддзя наўрад ці права- моцна, бо пачатак новага стагоддзя бачыцца яе неперарыўным працягам, а нязробленае і недаробленае праяўляюцца ў новых часавых і сацыякультурных даляглядах, усё ж беларуская проза XX стагоддзя - у сваіх асноўных стылях, стрыжнявых ідэйна- канцэптуальных вектарах, тэматычных і жанрава-стылёвых плас- тах - паўстае цэласным гісторыка-культурным і эстэтычна- мастацкім перыядам, адным з самых вызначальных і багатых у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства.
ГІСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
Гістарычная проза як сродак мастацкага ўвасаблення мадэлі нацыянальнага быцця
Абмалёўка асноватворных кампанентаў нацыянальнай мадэлі быцця ў літаратуры немагчыма без твораў гістарычнай тэматыкі, якая не толькі дазваляе выпісаць часавы кантэкст развіцця пэўнай краіны і фармавання нацыянальнага характару, але і паказаць эвалюцыю грамадскага і духоўнага станаўлення яе насельнікаў, выбудаваць арыенцірную шкалу-ўзор паводзінаў і светапоглядны “базіс” у сучаснага чытача-адрасата, раскрыць нацыянальную ідэю, праблемы народнай самасвядомасці.
У розныя перыяды паняцце гістарычная літаратура, маючы нязменныя сэнсававызначальныя асновы, дапаўнялася і ўдаска- нальвалася (пашыралася і яе жанравае ўвасабленне - пачынаючы ад рыцарскага рамана). Паколькі некаторыя вядомыя даследчыкі літаратуры выказвалі думку пра фактаграфічнае паходжанне прозы ад гісторыі, вандроўкі і біяграфіі43, можна гаварыць і пра
42 Тамсама,- С.264.
4,Шкловскнй В. Повестн о прозе. Размышлення н разборы-Т.І.- М., 1966- С.58-59.
трывалыя традыцыі “гістарычнага фактара” ў мастацкай літара- туры. А.Пушкін, да прыкладу, вызначаў гістарычны раман як эпоху, развітую ў выдуманым апавяданні; як характары, што даследуюцца перыпетыямі эпохі, вызначаў гістарычны раман (як і ўсю гістарычную прозу), калі даследаваў “Вайну і мір” Л.Талстога, В.Шклоўскі44. Аналізуючы аповесць З.Бядулі “Сала- вей”, І.Навуменка, палемізуючы з М.Смолкіным, у сваім манагра- фічным даследаванні “Змітрок Бядуля” гаворыць пра тое, што жанр гістарычнага твора вызначаюць гістарычны герой, гістарыч- ная праблематыка і гістарычны каларыт. Паколькі гістарычнае як літаратурная катэгорыя ўзнікла і найбольшых поспехаў дасягнула ў ідэйна-мастацкай прасторы рамантызму, у часы рамантызму - разам з гістарычнай нацыянальнай мастацкай свядомасцю, можна меркаваць пра найбольшы плён і пашыранасць у абсягу літара- туры гістарычных твораў якраз рамантычнай скіраванасці.
Гістарычная проза - своеасаблівы індыкатар сталасці нацыя- нальнай літаратуры, паказальнік яе ідэйна-мастацкага росту, складнік агульнанацыянальнага культурнага і грамадскага адра- джэння. He выпадкова краіны з падобнымі гістарычнымі лёсамі Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, перад якімі паўста- вала нацыянальна-вызваленчая праблема, мелі тыпалагічнае пада- бенства і ў літаратурным працэсе. Усе без выключэння краіны названага рэгіёна актыўна распрацоўвалі найперш гістарычную літаратуру. Нацыянальна-вызваленчая барацьба ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, якая адбывалася ў другой палове XIX стагоддзя, у многім дыктавала і вызначала ідэйную, тэматычную і стылёвую адметнасць нацыянальных літаратур. Выключную ролю ў большасці літаратур еўрапейскіх краін, якія станавіліся на шлях нацыянальна-вызваленчага і адраджэнцкага змагання, меў гістарычны раман як вышэйшы ўзор мастацкай гістарычнай кан- цэптуальнасці, жанр, які быў пакліканы мабілізаваць усе лепшыя нацыянальныя здабыткі, змусіць іх працаваць над грамадскім і духоўным усведамленнем народа, павышаць і ўзмацняць яго патрыятычныя памкненні, нацыянальную свядомасць, жанр, які ў неспрыяльныя перыяды нацыянальнага і дзяржаўнага развіцця
44 Тамсама.-Т.2.-М., 1966,- С.269.
служыў у падняволеных краінах нацыянальнай гістарычнай наву- кай, этнаграфіяй, грамадазнаўствам, нацыянальнай школай, мадэ- ляваў асновы дзяржаўнага ладу і нацыянальнага светапогляду. I якраз поспехі гэтага празаічнага жанра вызначылі найбольш знач- ны ўнёсак польскай, чэшскай, славацкай, балгарскай і іншых літа- ратур у сусветны мастацкі працэс (творы Г.Сянкевіча, А.Ірасэка, А.Шэноа, І.Вазава і інш.). Квінтэсэнцыяй гістарычных твораў названых літаратур быў страсны патрыятызм, яны вызначаліся найперш выхавальніцкай функцыяй і аўтарскай эмацыяналь- насцю. Гістарычная проза паўставала з праблематыкі нацыяналь- най гісторыі і вызначалася адзіным пафасам, адзінай гістарычнай канцэпцыяй, імкнулася падаваць цэласны погляд на падзеі мінуў- шчыны (найперш паказальнай і гераічнай) і, праводзячы адпавед- ныя паралелі з днямі сучаснымі, служыць нацыянальным ідэалам, “падтрымліваць дух нацыі” (Г.Сянкевіч).
Падзеленая ў сярэдзіне XIX стагоддзя паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, Польшча, якая змагалася за нацыянальную і дзяржаў- ную незалежнасць, нарадзіла эпічны талент Юзафа Ігнацы Кра- шэўскага (1812 - 1887), аўтара 88 гістарычных раманаў. Падчас нацыянальнага ўціску мастацкая белетрызацыя гісторыі Ю.І.Кра- шэўскага (ад IX стагоддзя да ХІХ-га) стала для палякаў своеасаб- лівай нацыянальнай школай, адыграла важную выхаваўча-патры- ятычную ролю. Ю.І.Крашэўскі, да ўсяго, быў моцна спалучаны з беларускай гісторыяй, Беларуссю, яе літаратарамі і навукоўцамі (Пляцыдам Янкоўскім, Яўстафам Тышкевічам, Рамуальдам Пад- бярэскім, Зарыянам Даленгам-Хадакоўскім, Уладыславам Сыра- комлем, Янам Баршчэўскім і інш.). Ён паходзіў са шляхецкага роду герба Ястрабінка, які меў на пачатку XIX стагоддзя маёнтак у Пружанскім павеце. У шматлікіх творах Ю.І.Крашэўскага апісвалася гісторыя, этнаграфія беларускіх земляў, вымалёўваліся постаці беларускіх князёў, беларускія нацыянальныя характары і звычаі (літаратурна-краязнаўчы нарыс “Пінск і Піншчына”, эпіч- ная паэма “Анафіяляс” (песні “Міндоўг”, “Баі Вітаўта”), ідылія “Вёска”, раманы “Апошняя з слуцкіх князёў”, “Маці каралёў. Часы Ягайлы”, “Кароль у Нясвіжы. 1784” і інш. Пасля польска- беларускага паўстання 1863 года пісьменнік патрапіў пад пера-
след уладаў Расійскай імперыі і мусіў падацца ў эміграцыю, дзе стварыў серыю раманаў, прысвечаных падзеям 1863 года. (3 перакладам некаторых твораў Ю.І.Крашэўскага на беларускую мову яны арганічна сталі ў супольны польска-беларускі літара- турны кантэкст, перакрываючы дыскрэтныя пусткі ў нашым пры- гожым пісьменстве.)
Нацыянальная тэндэнцыя была асноўнай у гістарычнай прозе Генрыха Сянкевіча (1846 - 1916) - гістарычнай трылогіі “Агнём і мячом”, “Патоп” і “Пан Валадыёўскі Раманіст, імкнучыся пад- трымаць нацыянальную свядомасць суайчыннікаў, ідэалізаваў нацыянальную гісторыю, узвялічваў патрыятычную годнасць польскага рыцарства. Творы Г.Сянкевіча доўгі час былі і заста- юцца запатрабаванымі: гістарычная эпапея пра барацьбу палякаў з Тэўтонскім ордэнам “Крыжакі” мела вялікую ідэйна-выхаваў- чую актуальнасць на працягу ўсяго XX стагоддзя.
Выключнае значэнне ў станаўленні чэшскай кулыуры і дзяр- жаўнасці ў другой палове XIX стагоддзя (пасля задушэння рэва- люцыі 1848 года і жорсткай палітычнай рэакцыі і рэпрэсіяў, a таксама ў 60-я гады, калі кіраўніцтва Аўстрыйскай імперыі пай- шло на некаторыя ўступкі ў нацыянальных пытаннях), у глыбокім асэнсаванні нацыянальнага жыцця таксама мела гістарычная проза. Вялікай папулярнасцю карысталіся творы Алоіза Ірасэка (1851-1930), які, вымалёўваючы важнейшыя перыяды нацыяналь- най гісторыі, шукаў найперш адказы на надзённыя пытанні сучаснасці, якая ў чэхаў праходзіла пад сцягам нацыянальнага вызвалення і самаазначэння. Раманы А.Ірасэка пра сялянскія паўстанні, пра гусіцкі рух (“Супраць усіх”, “Брацтва” і інш.), a таксама творы А.Запатоцкага, М.Пуйманавай і іншых імкнуліся актывізаваць нацыянальную свядомасць чэхаў, узмацніць адказ- насць кожнага грамадзяніна за лёс нацыі і дзяржавы.
Украінская проза сталела і станавілася ўпоравень з суседнімі, стварыўшы свой першы раман-хроніку на гістарычную тэму (ім стала “Чорная рада” (1857) П.Куліша (1819 - 1857)) і папулярныя гістарычныя раманы і аповесці (“Перад навальніцай”, “Наваль- ніца”, “Аблога Бушы” М.Старыцкага (1840— 1904).
Усходняя еўрапейская імперыя - Расійская царская дзяржава - аслабела і распалася пазней Аўстрыйскай, а таму яе народы (у прыватнасці, беларускі) паўставалі да нацыянальнага жыцця і ўласнага дзяржавабудавання амаль на паўстагоддзя пазней. I зноў “падтрымліваць дух нацыі” была першай паклікана літаратура, спешна запаўняючы недахоп у нацыянальных гістарычных і сацыяльных навуках, пакутуючы ад дыскрэтнасці ў сваім няпрос- тым развіцці. He давалі пра сябе забыць “імкненні пацясніць ці нават выцесніць, адсунуць беларускі этнас на ўзбочыну грамад- скага працэсу і пазбавіць яго магчымасці і правоў у стварэнні сваёй індывідуальнай - культурна-нацыянальнай, дзяржаўнай і сацыяльна-эканамічнай - мадэлі жыцця”45. Адсутнасць уласнай дзяржаўнасці ў Беларусі, нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядо- масці народа і інтэлігенцыі, фактычная забарона беларускай мовы і культуры зрабілі свой негатыўны адбітак на літаратуры цалкам і на яе гістарычных жанрах у прыватнасці. Калі суседнія польская і руская літаратуры займелі свае гістарычныя раманы яшчэ ў часы Асветніцтва (XVIII стагоддзе)46, беларуская адпаведнага “гіста- рычнага мыслення”, распрацаванай літаратурнай мовы, развітай прозы (як і паэзіі), каб у ёй магла стварыцца патрэбная мастацкая форма для ўвасаблення гістарычных ідэй і тэматыкі, не мела. Ажно да другой паловы XIX стагоддзя асноўнай формай захаван- ня беларускай “гістарычнай памяці” (літаратурнай і філасофскай) былі вусная народная творчасць (казкі, легенды, паданні, быліны) ды - яшчэ ў эпоху сярэднявечча - летапісы, хронікі, казанні, жыціі. Беларуская гістарычная проза пачыналася напрыканцы XIX - на досвітку XX стагоддзяў з апрацоўкі легендаў, паданняў, быліцаў, з мініяцюр і апавяданняў (творы К.Каганца, Ядвігіна Ш., В.Ластоўскага і інш.). Акрамя таленавітых пісьменнікаў, здоль- ных асэнсаваць шматлікія супярэчлівыя з'явы і факты, здольных ярка ажывіць мінулае і забытыя эпохі, іх каларыт і праблематыку, гістарычная проза патрабавала магчымасці свабодна распрацоў-
45Жураўлёў В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзя- Мн., 2000.- С.39.
46Гл.: Лнпатов А.В. Нсторнческвй роман: обіцне закономерностн н нацно- нальная спецвфяка // Славяноведенне - 1993, №3- C.19.
ваць сваю нацыянальную канцэпцыю гісторыі, магчымасці па- свойму, без уціску ідэалагічных установак трактаваць гістарыч- ныя падзеі, а таксама мець і распрацаваную нацыянальную гістарычную навуку. Вялікае значэнне ў развіцці нацыянальнага светапогляду і, у прыватнасці, у станаўленні гістарычнай літара- туры мелі кнігі “Кароткая гісторыя Беларусі” В.Ластоўскага (1910), “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (1919), “Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі” (1921) У.Ігнатоў- скага.
Вымалёўваючы ў сваіх творах старонкі гісторыі Беларусі, беларускія пісьменнікі XIX стагоддзя Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, a затым на пачатку ХХ-га К.Каганец, Я.Колас, М.Гарэцкі зазвычай творча ўзнаўлялі тэмы, сюжэты, ідэі вуснай народнай творчасці, засвойваючы здабыткі фальклору ў межах рамантызму, “па правілах”, па канцэпцыі гэтага стылю, і пераймалі стылістыку гераічных песняў (да прыкладу, “Слова пра паход Ігаравы”), народных легендаў і паданняў (“Люцінка, альбо шведы на Літве” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Прылукі” К.Каганца, “Каменная труна” В.Ластоўскага, “Князёўна” М.Гарэцкага і інш.). Паступова беларускія гістарычныя творы становяцца больш маштабнымі, ідэйнаўгрунтаванымі, канцэптуальнымі ў плане гісторыка- філасофскім і светапоглядным. Гісторыя народа пачынае паўставаць багатай скарбніцай нацыянальна-духоўнага вопыту, без асэнсавання якога бачылася немагчымым само нацыянальнае адраджэнне. “Такая акрэсленасць ідэйна-мастацкіх вывадаў, да якіх падыходзіла <...> беларуская проза, была красамоўным доказам паглыблення яе ідэйна-філасофскай асновы, паспяховага ўсталявання прынцыпаў гістарызму”,-зазначаў М.Мушынскі4 .
У цэласны, эстэтычна паўнавартасны жанрава-стылёвы накіру- нак беларуская гістарычная проза пачала складвацца з 20-х гадоў XX ст. Сталеў і пашыраўся яе жанравы абсяг: з'явіліся першыя аповесці В.Ластоўскага і раманы М.Гарэцкага. Якраз твораў гістарычнай тэматыкі і вымагала беларускае нацыянальнае адраджэнне. Аднак пакручастасць адраджэнскіх шляхоў, рэпрэсіі
47Мушынскі М. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі,- Мн., 1972,- С.55.
на беларускіх творцаў прывялі да таго, што гістарычны накірунак у нашай прозе мусіў адміраць, “замарожвацца” ці працягваць сваё развіццё ў творчасці нямногіх пісьменнікаў-эмігрантаў.
Свой унёсак у нацыянальна-вызвольны рух супраць прыгнёту аўстрыйскай імперыі рабіла і славацкая гістарычная проза. Вядомымі пісьменнікамі-гісторыкамі, што паказальна, станавіліся дзяржаўныя і палітычныя чальцы, да прыкладу - Ёзэф Гурбан (1817 - 1888), дзеяч Нацыянальнай партыі, яго сын і аднадумца Святазар Гурбан Ваянскі (1847 - 1916). Гістарычныя раманы Ё.Гурбана (“Готшалк”), Я.Калінчака (“Манах”, “Арава”), С.Гурбан Ваянскага (“Сухая галіна”), створаныя пераважна ў рэчышчы рамантызму і насычаныя нацыянальна-патрыятычнай праблема-тыкай, пакліканы былі ўмацоўваць нацыянальнае адзінства, маляваць узорныя вобразы творцаў нацыянальнай культуры і гісторыі.
Ва ўмовах асманскага ўціску і барацьбы за незалежнасць рупарам нацыянальнай свядомасці балгарскага народа таксама станавілася гістарычная літаратура, у прыватнасці - раман Івана Вазава (1850 - 1921) “Пад ярмом”. Тэндэнцыі да актуалізацыі гістарычнай рамантыкі (пераважна рамантычнае асвятленне міну- лага, у якім адчуваліся згукі легендаў, паданняў пра бітвы і подзвігі народных герояў) заўважаліся ў перыяд дзяржаўнага станаўлення і ў сербскай, чарнагорскай, харвацкай, украінскай літаратурах. Імя цэнтральнай постаці харвацкай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя - Аўгуста Шэноа (1838 - 1881) асацыіруецца найперш з гістарычнай прозай і жанрам гіста- рычнага рамана. Пабудаваныя на рэальных фактах і дакументах, творы А.Шэноа (раманы “Скарб ювеліра”, “Сялянскае паўстан- не”, “Праклён” і інш.), абмалёўваючы багаты матэрыял нацыя- нальнай гісторыі, найперш яе гераічныя старонкі, сваімі пафасам і праблематыкай былі скіраваны ў сучаснасць і мацавалі ў народзе дух супраціву і нацыянальнай годнасці.
Ідэя беларускай Крывіі
(Творчасць Вацлава Ластоўскага перыяду эміграцыі)
Адным з самых значных беларускіх пісьменнікаў першай паловы XX стагоддзя, хто ў першых шэрагах быў змушаны пакі- нуць Радзіму і працаваць у эміграцыі, стаў Вацлаў Ластоўскі. Найбольш плённая ў ягонай творчасці - першая палова 20-х гадоў: напісаны некалькі апавяданняў, аповесць, цыклы вершаў, складзены "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" і "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі". Гэты перыяд творчасці пісьменніка яшчэ не "класіфікаваны" ў агульнай літаратурнай перыядызацыі (у вызначаныя рамкі дасюль былі ўпісаны перыяд працы ў "Нашай Ніве" - з 1909 па 1914 гады - і час жыцця (і гібелі) у СССР (1927- 1937)).
Першая палова 20-х гадоў стала для В.Ластоўскага перыядам эміграцыі. Колішні прадстаўнік місіі БНР у Берліне, сябар Бела- рускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, В.Ластоўскі пасля расколу Рады БНР быў 14 снежня 1919 года абраны ад Народнай рады БНР старшынёй кабінета міністраў. A 17 снежня разам з ча- сткай урада БНР прэм'ер быў арыштаваны і пасаджаны польскімі ўладамі ў турму. Пасля больш чым месячнага зняволення В.Ластоўскага дэпартавалі за межы Беларусі. 3 гэтага часу і пача- лася ягоная эміграцыя-выгнанне. В.Ластоўскі падаўся напачатку ў Рыгу, затым - як персона "нон грата" (Латвія пабаялася дыпла матычнага дэмарша Польшчы) мусіў ехаць у літоўскую Коўну (Каўнас), дзе яго чакалі міністры ўрада. Эміграцыйны ўрад БНР пад ачолам ВЛастоўскага (Найвышэйшая рада БНР АЛуцкевіча склала з сябе паўнамоцтвы) некалькі гадоў быў апірышчам бела рускай нацыянальнай ідэі, абаронцам свабоды і незалежнасці Бе ларусі. He зважаючы на неспрыяльныя палітычныя і фінансавыя ўмовы для сваёй дзейнасці, урад Ластоўскага дасягнуў адчуваль ных поспехаў. Пра Беларусь загаварылі ў Еўропе. Прэм'ер у 1920 - 1923 гадах з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Нямеч- чыну, Ватыкан, Італію, Чэхію, Францыю, Швейцарыю. Вядомым стаў і сам В.Ластоўскі. Толькі адзін шматпаказальны факт: да
В.Ластоўскага як да старшыні рады міністраў БНР слаў афіцый- ныя лісты Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Ціхан, багаслаўляючы працу Ластоўскага і ягонага ўрада. Аднак эміграцыйны ўрад БНР імкнуліся скасаваць і ў Маскве, і ў Варшаве. Найперш чуліся па- прокі ад урада БССР, нібыта Ластоўскі скампраметаваў бела- рускі рух за мяжой. Пачынаюцца здрады паплечнікаў. В.Ластоў- скі 20 красавіка 1923 года папрасіў у старшыні Рады БНР Крэчэў- скага адстаўку і "сеў манахам да ціхае творчае культурнае пра- цы", як напісаў аднойчы ў лісце да Р.Зямкевіча48.
Эміграцыя В.Ластоўскага была і вымушаная, і абдуманая. Пісьменнік свядома, ваяўніча, не скараючыся ідэалогіі Беларусі бальшавіцкай (у БССР ён не напісаў ніводнага літаратурнага тво- ра) ды імперскай Польшчы, жыў у суседняй Літве, атрымліваючы ад урада Літоўскага Гаспадарства маральную падтрымку і фінансавыя субсідыі,- ва ўрадзе Літоўскага Гаспадарства яшчэ ад 1919 года існавала асобнае міністэрства беларускіх спраў, якое ўзначальваў Язэп Варонка.
Галоўная ідэя твораў В.Ластоўскага эмігранцкага перыяду - адраджэнска-нацыянальная, а тэма - сцвярджэнне самабытнасці беларускага народа. Першым эмігранцкім словам пісьменніка і першым "паслянашаніўскім" стала няскончаная аповесць "Міка- лай Галубовіч" - менавіта аповесць, а не, як дагэтуль лічылася, апавяданне-абразок. У змесце на вокладцы часопіса "Беларускі Сьцяг" (1922, №4, жнівень-верасень), у якім упершыню друка- ваўся гэты твор, пасля назвы - "Мікалай Галубовіч" - значылася: "Повесьць. Разьдзел I".
У гэтым творы нібыта кандэнсаваліся ранейшыя тэматычныя і жанрава-стылёвыя напрацоўкі "нашаніўскага" Ластоўскага-праза- іка, аўтара аповесці "Прыгоды Панаса і Тараса" і некаторых аб- разкоў-паданняў: "легендаванне", мазаічнасць народных анекдо- таў, увага да каларытных слоў і прымавак, камічнасць; а на ўзроўні ідэйна-праблемным - паказ "інфляцыі" народнага духу, народнай самаістасці з рэзка пазначанай мяжой: што было (колі-
48Гл. лісты Р.Зямкевіча да В.Ластоўскага // ЛіМ.-1999.-7 чэрвеня- С. 12.
шні магутны крывічанскі род Галубовічаў) і што ёсць (сённяшнія яго камічна-парадыйныя прадстаўнікі: дзядзька Пранук і цётка Юстуся "з дому Галубовічаў"). (Пазней падобны прынцып кан- трастнасці ў перадачы ўнутранага свету герояў будзе выкарыста- ны ў прозе М.Гарэцкага і Л.Калюгі.)
Скончаны раздзел аповесці мае падзагаловак "Некалькі слоў аб паходжанні герба і пратаплястах фаміліі пана Мікалая Галу- бовіча герба Расходнік". Падзагаловак нібыта мусіць адсылаць у "стылізаваную" старасвеччыну, аднак ужо з першай старонкі ста- новіцца зразумелым, што перад намі - твор іранічны. "Родавыя кронікі" называюць пачынальнікамі "фаміліі" Галубовічаў то ва- рагаў, то рымлян, "трэція, больш скромныя, ад старадаўніх крывічанскіх князёў" . Аднак "цётка Юстуся <...> заўсёды цвердзіла, што ўсе ге^боўныя роды паходзяць ад Адама, а толькі мужыцкія ад Хама"5 . Каларытна выпісаны найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: прадзед Трахім, які быў кавалём "і разам з гэ- тым зубным лекарам". На хворы зуб сваім "пацыентам" ён клаў купарвас, а калі "лекі" не дапамагалі - "навязваў на зуб струну, прадзяваў канец праз шчыліну ў дзвярах кузні і, прыцягнуўшы хворага ўшчыць да дошкі, скажа: "Пастаі там гэтак, ваша", - a пасля, знячэўку, пырхане дабела распаленым жыгалам, уровень вачэй <.„> з перапуду тарганецца чалавек, а тут табе зуба як і не бывала..."51. Яшчэ мудрэй лячыў - "ад трасцы" - Трахім цётку Югасю: распрануўшы, выкачаў у калючках агрэста, а затым на- пусціў рой пчол, ад якіх цётка "ў агрэснік хавалася і калючак яго не чула"52. "Як рукой усю хваробу зняло" з цёткі Югасі. He хва- рэўшы, Трахім Галубовіч памёр на 86 годзе жыцця... стоячы.
Яшчэ больш "вядомым" доктарам стаў малодшы сын Трахіма Сымон, які нават "прапрактыкаваў" пры лазарэце ў доктара 15 га- доў. "Найлепшы доктар - сам Бог, а самае скутэчнае лякарства - хлеб з маслам",- казаў ён. Сымон "рабіў вынятак" - навар - са свайго "родавага зелля" - расходніку - і (перакананы, што "ад
49Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997- C.114
50Тамсама.
51Тамсама - С. 114—115.
52Тамсама,- C.115-116.
расходніку, як і сама яго назва паказвае, расходзіцца ўсякае неда- маганне") "лячыў" ім ад усіх хвароб. Сымон пабраўся з ужо вядо- май Югасяй, сталелі сыны брата Пётры, які хацеў (быў цеслем) пабудаваць такую царкву, каб "пераліць" у яе ўсе свае думы- летуценні... На гэтым і абрываецца "хроніка" роду Галубовічаў.
Стылістычнымі асаблівасцямі згаданага раздзела аповесці "Мікола Галубовіч" стала частае ўжыванне народных выслоўяў, з дапамогай якіх і характарызуюцца героі (сэрца томіць, косці ломіць; хлеб не ходзіць за брухам, а бруха за хлебам; яда ляжыць заўсёды ніжэй губы; крутнёй свет пяройдзеш, ды назад не вер- нешся; хвалёная каша і без масла смачна і інш.), а таксама выка- рыстанне слоў "састарэлых" ці малаўжывальных новатвораў (уш- чыць, жыгала, ухаўтурыць, спадка, одпусты і пад.). Высвечваецца ў аповесці і адна з асноўных дамінантаў творчасці Ластоўскага- празаіка - увага і цікавасць да гістарычнай праблематыкі. Аднак, што характэрна, твор-хроніка для прозы В.Ластоўскага аказаўся непрадуктыўным. Аўтар працы па гісторыі Беларусі, ён не зрабіў белетрызацыю мінуўшчыны сваім асноўным мастацкім прынцы- пам. В.Ластоўскі бачыцца ў гістарычнай прозе адным з першап- раходцаў-пачынальнікаў розных эстэтычных, фармальных і жан- равых падыходаў. Яго няскончаная (ці неапублікаваная цалкам) аповесць-хроніка “Мікалай Галубовіч” стаіць паперадзе выдат- ных і сталых у мастацкім плане “Віленскіх камунараў” і “Кама- роўскай хронікі” М.Гарэцкага і “Нядолі Заблоцкіх” Л.Калюгі. Цыклам сваіх апавяданняў “3 нашай мінуўшчыны” (“Князёўна Рагнеда”, “Ізяслаў”, “Усяслаў”, “Вітаўт і Ягайла”, ’’Бітва каля Магільна”, дзе выпісвалася галерэя беларускіх нацыянальных славутасцяў і закраналіся важныя гістарычныя падзеі, В.Ластоў- скі, становячыся на мастацкі шлях свайго земляка Ю.І.Крашэў- скага, прадвяшчаў гістарычную прозу Я.Дылы, У.Случанскага, a таксама беларускія гістарычныя творы другой паловы XX стагод- дзя. Аднак, выяўляючы ў іх схільнасць да рамантычнага напрам- ку , выдатных мастацкіх узораў стварыць не змог. В.Ластоўскі
“Ідэалізацыя мінулага, адмаўленне сутнасных прынцыпаў сучаснай цывілізацыі, цікавасць да міфалогіі набліжае творчасць В.Ластоўскага да рамантычнай літаратурнай традыцыі”,- слушна пісала ў сваёй працы “Творчасць
шукаў тую мастацкую форму, якая б напоўніцу адпавядала яго- ным светапогляду (эклектыкі, сінкрэтызму хрысціянства з нацы- янальным язычніцтвам), грамадзянскай пазіцыі, экзістэнцыяль- ным высновам, поглядам на гістарычны шлях сваёй Радзімы і мастакоўскаму крэда, урэшце, тую мастацкую форму, у якой змаглі б выявіцца яго энцыклапедычныя веды і ўвасобіцца ва ўсёй глыбіні нацыянальная ідэя. Такім творам, думаецца, у В.Лас- тоўскага стала аповесць “Лабірынты”, напісаная і надрукаваная праз год пасля першага раздзела “Мікалая Галубовіча”-у 1923-м, у часопісе “Крывіч”, які пісьменнік пачаў выдаваць пасля “Бела- рускага Сьцяга” ў Коўне.
***
Болесныя роздумы над лёсам сваёй Бацькаўшчыны прывялі В.Ластоўскага ў пракаветныя лабірынты-таямніцы беларускай душы - у міфічную Крывію, а аповесць 1923 года - усё тая ж спроба разгадкі-адкрыцця, толькі больш засяроджанага, тое ж пранікненне ў народныя духоўныя лабірынты - толькі ў самы іх пачатак. Калі “Мікалай Галубовіч” - прыклад спробы стварэння рэалістычнай, эпічнай прозы з іранічным пафасам і з паглыбленнем у беларускую гісторыю, дык “Лабірынты” - узор рамантычнай прозы на гістарычную тэму. Аднак, думаецца, гістарызм “Лабірынтаў” ужо “паслявальтэр-скотаўскі”, гістарызм з дамескам інтэлектуальнасці, бо на парозе ўжо было XX стагоддзе, самы яго разгар, і таму проза В.Ластоўскага 20-х гадоў адчувала павевы новага мастацкага мыслення, звязанага з эпохай мадэрнізму. Іх, тыя павевы, мадыфікавала ўласная нацыянальная глеба, напаўнялі змястоўнасцю задачы новага беларускага адраджэння і свае гісторыка-культурныя асацыяцыі. “Невыпадко- вымі ў гэтай сувязі ўспрымаюцца такія факты,- адзначыў В.Жураўлёў- Прадмову да “Кароткай гісторыі Беларусі з 40 рысункамі” (1910) <.„> В.Ластоўскі пачынае менавіта з ухвалы гісторыі як галоўнай базіснай апоры народнага жыцця (вылучана
В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя” В.Барысенка (гл. аднайменны аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. ступені канд. філалаг. навук (Мн., 2000 - С.9)).
мной,- А.П.у. ‘Тісторыя - гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. I нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны...”53.
Некаторыя з даследчыкаў, адзначаючы, што мастацкія творы В.Ластоўскага не сталі белетрызаваным працягам ягоных навуко- вых прац па гісторыі, шэраг празаічных тэкстаў пісьменніка адносілі да т.зв. парабалічнай прозы54. Такое суаднясенне бачыц- ца сумніўным. Парабала ў прозе В.Ластоўскага - толькі факуль- татыўная, і гэта адрознівае беларускага аўтара ад сапраўдных парабалістаў, для якіх канстытуцыяй твора з'яўляецца прытча, якія, апелюючы да маральных абсалютаў, заглыбляліся ў ментар- ства, павучальнасць. Паводле сваёй жанравай структуры парабала набліжаецца да прыпавесці (тэрмін “парабалізацыя” паходзіць ад грэчаскага “параўнанне”, “супастаўленне”, “падабенства”). Пара- балізацыя часцей сустракаецца ў гістарычных творах, калі адбы- ваецца “выяўленне падобнага ў розных эпохах”, што “выклікае думку пра зменнае і часовае”, а “гістарычная дуга служыць мастацкім мэтам стварэння парабалы”55. Падобная “гістарычная дуга” адлюстроўвалася ў нашай прозе яшчэ на пачатку стагоддзя (да прыкладу, у творах К.Каганца - з яскравым падзелам “як было і “што маем”). Аднак у маладой беларускай прозе першай чвэрці XX стагоддзя (і, у прыватнасці, у “Лабірынтах” В.Ластоўскага) парабала рабілася найперш мастацкім прыёмам, які дазваляў у прозе кантрастна супрацьпаставіць слаўнае мінулае з мізэрнай цяпершчынай і абазначыць базісныя, апрабаваныя часам контуры нацыянальнай мадэлі быцця (нацыянальная ідэя, праблема дзяржаўнасці, светапоглядныя і духоўныя асновы). Першасным у прозе В.Ластоўскага (як і ў К.Каганца) было ўсё ж раманты- заванае “гістарычнае мысленне”.
Пасля запозненага вяртання да чытача (90-я гады) “Лабірын- ты” не былі абдзелены ўвагай літаратуразнаўцаў. Я.Лецка назваў гэту аповесць фантастычным творам, А.Сідарэвіч — прыгодніцка-
53Жураўлёў В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры XIX - пачатку XX ст.- Мн., 2000.- C.139.
’4Юрэвіч Л. Камэнтары-Мн., 1999 - С. 11.
55Бочаров А. Свойство, а не жупел // Вопросы лнтературы- 1977.- №5 — C.100.
гістарычным. Глыбока сутнасць “Лабірынтаў”, думаецца, выявілі Дз.Бугаёў (“Полымя”, 1999, №3), Л.Юрэвіч (у “Камэнтарах” назваў аповесць беларускай містэрыяй XX стагоддзя). У боль- шасці ж апошніх прац па творчасці В.Ластоўскага “Лабірынты” класіфікуюцца беларускай нацыянальнай утопіяй (Ю.Пацюпа. Моўная ўтопія В.Ластоўскага як славянская трансфармацыя футурызму // Крыніца- 1994- №8- C.21; А.Пашкевіч. Вацлаў Ластоўскі: пагінацыя жыццяпісу і еўрапейскі кантэкст прозы II Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай. Матэрыялы IV Міжнароднай навук. канферэнцыі (1999).- Мн., 2000- C.180; В.Барысенка. Творчасць В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX ст. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені канд. філалаг. навук- Мн., 2000). Бачыць у “Лабірынтах” адно фантастычнасць і прыгодніцтва - значыць заблудзіцца на першым “павароце” аповесці. “Лабірынты” - сплаў філасофска-культурных напра- цовак (да ўсяго - мінітрактатаў па гісторыі сусветнай міфалогіі, народнай астраноміі, этнаграфіі) і мастацкай містыфікацыі гісторыка-міфалагічнага кшталту, адна з першых фундаменталь- ных мастацкіх канструкцый нацыянальнай мадэлі быцця, духоў- ная тапаграфія беларускай Крывіі.
Шмат у чым аўтабіяграфічнаму герою “Лабірынтаў” у круглай падземнай “салі” адкрыўся пракаветны алімп дахрысціянскіх продкаў: славянская Троіца (Найвельшы (“бацька багоў”), Правечны Кон (Сіціўрат),”сем галоўных сіл, уладаючых светам”: Кон (Конязь) з сімвалам сонца, Княжыч (Месяц) з сімвалам мала- дзіка, Ярыла з сімвалам Марса, Радзігост з сімвалам Меркурыя, Пярун-Грамавік, Грамавіца з сімвалам Венеры і Лада (Ладон) з сімвалам Сатурна. “Ніжэй гэтых сямёх асоб маецца дванаццаць сімвалаў, азначаючых дванаццаць знакаў Задыяка, а пад імі - чатыры вятры, бытуючыя на чатырох канцах зямлі <.„> У самым нізе было <.„> царства смерці, дом вечнай цемры з яго жыхарамі. На першым плане былі дзве галоўныя фігуры: Люцец, Люты (Pluto), або Кашча Бяссмертны, і яго жана - Марва”56. Міфалагіч- ныя, тэасофскія, фальклорныя, навуковыя і ўласнамастацкія
56Ластоўскі В. Выбраныя творы,- Мн., 1997- С.62-63.
штудыі ў “Лабірынтах”, па вялікім рахунку, былі скіраваны на асвятленне актуальных праблем сучаснасці, яны дапамагаюць раскрываць “сімвал пройдзенай народам гісторыі”57. “Нягледзя на тое, што даўно па-свойму рашыў Юпітэр зямельнае права, права гэта да сягоння несправядлівае. I будзе датуль актуальным, пакуль кожны народ не станецца гаспадаром у сваім краі,- наўпрост выводзіць В.Ластоўскі паралелі ў сваю рэальнасць пакуль кожны, хто палівае сваім потам загон, не будзе праўным, прызнаным і ўсвячоным правам яго валадаром. Гэты ж час ужо недалёк!”58.
Таму, думаецца, называць “Лабірынты” В.Ластоўскага ўтопіяй можна толькі ў вузкалітаратурным значэнні, бо традыцыйная філасофская трактоўка паняцця ўтопіі - як мадэлі прыдуманага ідэальнага грамадства - аніяк не магла адпавядаць аўтарскім задумам і ідэям В.Ластоўскага, які, паўторымся, выпісваючы ў “Лабірынтах” мадэль-ідэал духоўнага і сацыяльнага ўладкавання сваёй краіны, хоць і з рамантычным, ідэалістычным флёрам, але ўсё ж высільваўся пераканаць у непрыдуманасці, колішняй рэальнасці, фундаментальнасці вымаляванай мадэлі быцця, пера- канаць у яе трывалых падмурках, якія закладваліся цягам доўгіх стагоддзяў і працай (найперш духоўнай) многіх пакаленняў крывічоў-беларусаў. Менавіта адсюль у аповесці - шмат спасы- лак і зносак на навуковыя працы, “рэдактарскія” прыпісы, угрун- таваны тэрміналагічны апарат, насычанасць сімволікай, паняц- цямі міфалогіі, эзатэрыкі. Гэта, дарэчы, адзначаюць большасць даследчыкаў аповесці, хоць не абыходзяць у сваіх развагах парадаксальных “пастак”. “Чаму ўсё ж такі аповесць Ластоўскага “Лабірынты” мы адносім да ўтопіі, а не да твораў навукова- фантастычных?- піша пра твор В.Барысенка - Зацікавіўшы чыта- ча, захапіўшы яго ўвагу незвычайнымі прыгодамі, аўтар дае даво- лі няпростую навуковую інфармацыю, каб прымусіць разважаць. <„> Прыгодніцка-дэтэктыўны сюжэт, не з'яўляючыся самамэтай, дае магчымасць пісьменніку не толькі завалодаць увагай чытача, але ў сувязі фантастыкі і язычніцтва прыхаваць масонскую
57Тамсама- С.66.
58Тамсама.-С.68.
сімволіку ды і саму масонскую скіраванасць аповесці”59. Аднак жа “масонская скіраванасць” і ўтапічнасць у іх прамых значэннях - рэчы нероўналеглыя, адрозныя.
Больш правільна, думаецца, пра “Лабірынты” трэба гаварыць як пра нацыянальную містэрыю, дзе апісаны народны духоўны космас і асноўныя вехі нацыянальнага культурнага станаўлення, як пра адмысловую нацыянальную практопію, створаную на аснове старажытнай беларускай гісторыі.
В.Ластоўскі быў добра абазнаны ў найноўшых эзатэрычных плынях, што непасрэдна адлюстроўвалася ў аповесці (апісанне абраду пасвячэння-ініцыяцыі, унітаванае мноствам геаметрычных і матэматычных сімвалаў-знакаў, і інш.). Павандраваўшы па Еўропе, стаўшы сябрам масонскага таварыства, В.Ластоўскі якраз падчас напісання “Лабірынтаў” сустракаўся з вядомымі парапсі- холагамі Парыжа і сам удзельнічаў у іхніх эксперыментах; яму - праз некалькі гадоў - было нават прапанавана ўзначаліць у Акадэміі навук Беларусі кафедру парапсіхалогіі*. В.Ластоўскі - аўтар інструкцыі, што дапамагала вывучаць дзейнасць вясковых знахароў, ён зрабіў некалькі навуковых дакладаў пра ведзьмаў і індускіх ёгаў.
Складаючы сваімі творамі своеасаблівы летапіс беларускай Крывіі, В.Ластоўскі стварыў мастацкую містэрыю нацыянальнага беларускага станаўлення. (He выпадкова і тое, што час напісання
59Барысенка В. Творчасць В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX ст. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені канд. філалаг. навук- Мн., 2000 - C.13.
Савецкая ўлада імкнулася выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці і містычныя, эзатэрычныя - далёка не марксісцкія - навукі. У 1921 годзе пры ВЧК па асабістым загадзе Леніна быў створаны сцецыяльны аддзел крыптаграфіі, стар- шынём якога стаў Глеб Богій (у 1918-м ён узначальваў "чырвоны" тэрор у Пет- раградзе). Супрацоўнікамі названага аадзела актыўна вывучаўся акультызм, у спецлабараторыі спрабавалі на практыцы выкарыстоўваць магію, гіпноз, масавы псіхоз. (Адзін з прыкладаў: па фотаздымку Пілсудскага паставілі дыягназ, што ў тога хворыя ныркі - і "начальнік Польскай дзяржавы" доўга не пражыве). Затым пад ачолам ГПУ было створана "Еднное трудовое братство" (пад старшынствам т.Барчанкі), якое займалася распрацоўкай тэлепатыі. Барчанка рабіў адпаведныя даклады на калегіі ГПУ. Спецагенты ГПУ ўдзельнічалі ў місіі М.Рэрыха, імкнучыся злучыць ідэю будызмаз камуністычнай.
б0Гл. пра гэта: Кіпель Я. Эпізоды - Нью-Ёрк, 1998.
“Лабірынтаў” супаў з перыядам працы В.Ластоўскага ў часопісе з паказальнай назвай “Крывіч”.)
Лабірынт - гэта святыня містэрыяў. Пасвечаны ў яго та- ямніцы, В.Ластоўскі выражаў у аповесці больш "рэальнага", чым "фантастычнага", утапічнага. Вывучаць "Лабірынты" трэба і з да- памогай спецыяльнай "герметычнай" літаратуры (да прыкладу, "Энцнклопеднческого нзложення масонской, герметнческой, каб- балнстнческой н розенкройцеровской снмволнстнческой фшіосо- фнн" Мэнлі П. Холла). Так, цэнтр лабірынта, тая бажніца, якую ўбачыў герой В.Ластоўскага, мае свае рэальныя правобразы. "<...> я <...> заўважыў, што памяшчэнне, у якім я знаходжуся, мае трохкутную форму <...>. Мне прыпомнілася чытанае некалісь апісанне славянскай святыні ў Рэтры, якая была збудавана тры- бочнай фігурай <...>. Спомнілася мне адна дыскусія ў кружку ма- ладзёжы і як паважаны вучоны, які быў сярод нас, даводзіў тады, што таксама ў трыкутную фігуру была будаваная слаўная апяяная Гамерам Троя, што ўсе бажніцы <...> старой славянскай веры <...> зваліся Троямі"61. Гаворка магла весціся і пра "эзатэрычныя" сту- дыі самога аўтара, а як выказваўся Л.Юрэвіч, "бажніца, якую ўзгадвае герой і якая <...> паслужыла правобразам сьвятыні ў апо- весьці, вядомая з 1002 г. паводле апісаньняў Дытмара, мерзебур- скага біскупа і Адама, брэменскага летапісца <...> Больш падра- бязныя зьвесткі мы маем пра арконскую бажніцу, апісаную Сак- сам Граматыкам. Гэтая бажніца супернічала ў знаЧнасьці са сваёй сучасьніцай - сьвятыняй у Рэтры"62.
Урэшце, каб правільна зразумець ідэйна-мастацкую і жанрава- стылёвую сутнасць аповесці "Лабірынты", трэба бачыць і аналі- заваць яе ў агульным кантэксце тагачасных мастацкіх, навукова- папулярных прац і публіцыстычных выступленняў В.Ластоў- скага. "Настаў вялікі час, калі беларускай адраджэнчай думцы <„.> патрэбна <.„> прыступіць да творчай працы ў дзедзіне наша- га самапазнання"вяшчаў у прадмове да першага нумара "Крывіча" (1923) В.Ластоўскі. У рэчышчы "працы ў дзедзіне на- шага самапазнання" і трэба найперш бачыць і аналізаваць яго
61Ластоўскі В. Выбраныя творы- Мн., 1997 - С. 57-58.
62Юрэвіч Л. Камэнтары... - С. 44.
"Лабірынты". Пісьменнік заглыбіўся да вытокаў беларускай куль- туры - у міфалогію, узнаўляў і рэканструяваў яе, па каліву склад- ваючы-мадэлюючы будучую Беларусь, яе духоўныя і культурныя абсалюты.
Калі бальшавіцкая дагматыка пачала, прафануючы, дапа- соўваць беларускую нацыянальную ідэю да ідэалогіі прарасійскай БССР, некаторыя беларускія творцы (і адным з першых В.Ластоўскі), адчуўшы фальш і падман, сталі выяўляць нацыя- нальную ідэю ў вобразе міфічнай Крывіі. Крывія - тая міфа- прастора, якую ўжо не маглі ні паланіць, ні скарыць аніякія чу- жынцы з усходу і захаду, незалежнасць якой надавалася ад самага пачатку: калі спляжыць і зрабаваць маглі прасторы Беларусі (БССР, БНР), прастору Крывіі, паколькі яе граніцы - межы ду- хоўныя, падпарадкаваць не маглі ні тэрорам, ні псеўдаідэямі. Крывія для беларускіх творцаў - як вечны Акропаль для грэкаў. Крывія - і ўсё тыя ж духоўныя лабірынты, і духоўны супраціў, эміграцыя ў саміх сябе. Крывія - на стагоддзе шырэйшая і на пакаленні багацейшая мастацкая трансфармацыя беларускай нацыянальнай ідэі,- у параўнанні з "лабірынтамі" творцаў XIX стагоддзя. Філаматы і філарэты, Адам Міцкевіч, Ян Ча- чот, Тамаш Зан і іншыя, у выглядзе ліцвінізма патэнтавалі адно мутацыю старабеларускасці і нацыянальнай ідэі, "крывізм" жа на пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя рабіўся но- вай канцэптуальна і сімвалічна абгрунтаванай трансфарма- цыяй-выяўленнем у літаратуры беларускай нацыянальнай ідэі, новым падмуркам мадэлі нацыянальнага быцця белару- саў.
В.Ластоўскі пакінуў як мастацка-міфалагічнае, так і навукова- абгрунтаванае "вучэнне" аб пракаветнай Крывіі. "Слуп крыўскай прапаганды" (як назваў В.Ластоўскага У.Жылка63), у сваіх "Лабі- рынтах" стварыў своеасаблівы трактат па крыўскай міфалогіі, ас- 64 траномп, веравызнанні і старашсьменстве .
63ЖылкаУ. Творы.-Мн., 1998.-C.190
мЛастоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997.-C. 52.
*** /
Адной з частак аповесці "Лабірынты", яе ўмоўным працягам (ці, правільней, пачаткам) можна лічыць і "Расійска-крыўскі (бе- ларускі) слоўнік" В.Ластоўскага, што пабачыў свет праз год пасля "Лабірынтаў". Гэта- біблія крывіцкай душы, якая яшчэ раз "уза- коньвала" думку аб тым, што "ісконе бе слово" і на пачатку кож- най нацыі была мова. "Слоўнік" - і мастацкі твор яшчэ дагэтуль нязвыклай формы (першай пра гэта напісала А.Ніякоўская65, які мае сваю ідэю - нацыянальную ідэю, увасобленую ва ўсё той жа Крывіі, мае свае сюжэт (быццё беларускага слова), кампазіцыю, герояў (словы, аўтара, чытача).
Яшчэ ад часоў Ф.Скарыны, яшчэ ад Ф.Багушэвіча мова ўважалася беларускімі пісьменнікамі паняццем культавым. Моў- ным храмам станавіліся для беларускіх творцаў слоўнікі. Шмат нашых літаратараў былі ўадначас і вядомымі лексіколагамі, збіральнікамі і захавальнікамі нацыянальнага моўнага скарбу: К.Каганец, М.Гарэцкі, В.Ластоўскі. Вялікую ролю моўным слоў- нікам надавала і беларуская эміграцыя другой паловы XX стагод- дзя. Амаль усе слоўнікі эміграцыі, што паказальна, ствараліся літаратарамі. I гэта былі найперш не акадэмічныя працы, а працы творчыя, “улітаратурненыя”. Яшчэ ад першаспробы В.Ластоў- скага (ягоны слоўнік) у нашай эмігранцкай літаратуры пачала распрацоўвацца і распаўсюджвацца своеасаблівая жанравая мадыфікацыя твора-слоўніка як своеасаблівай “прышчэпкі” ў літаратуры мовазнаўства, як супольнага моўна-літаратурнага “спарыша”.
У 1948 годзе з'явіўся “Слоўнік ДП” (лагеры ДП - лагеры для перамешчаных асоб) — збор сатырычных і гумарыстычных абрэ- віятур, якія бытавалі ў лагерах-прьпулках. Тлумачальнымі слоў- нікамі, мінілітэнцыклапедыямі сталі працы “Аб багох крывіцкіх сказы. Першая беларуская міталёгія” (1948) Сяргея Хмары (на старонках 36—38 — “слоўнічак міталёгіі крывіцкіх багоў”), “Дахрысьціянская вера нашых продкаў” (1956) Льва Гарошкі (на старонках 34-35 - слоўнік імёнаў паганскіх багоў з тлумачэннямі), “Русальчына бальляда. Легенды, апавяданьні,
65Крыніца.—1994 - №8.
выбраныя рэфэраты” (1980) Святаслава Каўша (на старонцы 162— слоўнік), а таксама “Беларуска-Расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік” Янкі Станкевіча, “Мова Лужкоў” Васіля Стомы-Сініцы, ціматлікія працы Адама Варлыгі (Язэпа Гладкага): “Прыказкі Лагойшчыны” (1966), “Народныя казкі” у трох кнігах (1967— 1972), “Чатыры ўрачыстасьці” (1970), “Забабоны” (1972) і інш.
Прадмова да "Слоўніка" В.Ластоўскага (па сутнасці - верш у прозе) стала шыфрам-ключом да ўсёй працы. У прадмове тэзісна выкладзена - па перыядах - уся гісторыя "Крывіі": "На зарані гістарычных часоў наш народ выступае як сарганізаванае цэлае, нацыянальнае і палітычнае, пад найменнем Крывічы. <...> у перы- ёд ад прыняцця хрысціянства да запанавання новай, літоўскай дынастыі, наступае замяшанне ў паняццях: народ Крывічы, якім яго ўсе кругом называюць, хочучы адзначыць сваю прыналеж- насць да хрысціянства ўсходняга абрадку, мянуе сябе <...> Русамі, Руссю"66. Крыўска-рускую дынастыю, паводле Ластоўскага, у XIII стагоддзі змяняе літоўская, замест наймення "Крывічы" па- чынае ўжывацца "Літва". Гэта-другі перыяд, "які трываў немаль да канца XVIII ст. <...> Дзяржаўна - Літва, па веравызнанню - Русь. Па гэтай старой памяці ў палуднёвых і ўсходніх паветах <...> дагэтуль наш народ называе сябе Літвінамі"67. Трэці перыяд у гісторыі развіцця беларуска-крыўскага народа, на думку В.Ластоўскага, быў літоўска-польскім, калі беларуская шляхта пачувалася патрыётамі літоўскімі, "а па культуры і веры мела ся- бе за палякаў". Пад расійскім панаваннем праходзіў перыяд чаць- вёрты - расійска-беларускі, калі "ад народу адпадае рэшта гра- мадскіх вярхоў, тонучы ў расійскай самадзяржаўнасці і называю- чы сябе <...> "рускіміГэты перыяд замацаваў яшчэ адно най- менне — Беларусы"68.
Распачынаючы новую хвалю беларускага нацыянальнага Ад- раджэння, В.Ластоўскі імкнуўся (у некаторых выпадках нават і праз містыфікацыю) выявіць першавытокі станаўлення нашай
66Ластоўскі В. Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік,- Коўна, 1924- C.VII- VIII
67Тамсама.- С. VIII—IX.
68Тамсама - С. IX.
дзяржаўнасці, высвеціць да самых "каранёў" нацыянальную ідэю. "Цяперашняе нацыянальнае адраджэнне нашае пачалося не са старых абсохшых галін, а з каранёў народных, - пісаў ён у той жа "Прадмове".- <...> не выракаючыся культурных здабыткаў, прыд- баных у нашу нацыянальную скарбніцу пад найменнем "Русь", "Літва"<...>, хочучы быць самастойным славянскім народам, вы- носіць з гісторыі нашай і нашага народу на свет прастарое пле- мянное і нацыянальнае сваё найменне - Крывічы"69.
Сваю крыўскую ідэю В.Ластоўскі працягваў развіваць і ў на- вукова-папулярных артыкулах эмігранцкага перыяда: "Крыўскі варыянт быліны аб Іллі Мурамцы" (1924), "Крыўскі (Беларускі) старадаўні лістоўны стыль" (1924), "Аб назовах "Крывія" і "Бела- русь" (1925). Апошні найбліжэй стаіць да згаданай "Прадмовы", датлумачвае і пашырае яе высновы: "Жаданне паставіць на год- ную вышыню імя "крывічы" лагічна выплывае з разумення ад- раджэнча-нацыянальнага руху <...>. Крыўскае адраджэнне ад сваіх першых пачаткаў мае на мэце злучыць разбіты гістарычнымі падзеямі вялікі і слаўны крыўскі народ духова і фізічна <...>. Як "беларусы" мы - толькі адбіццё агульнарускай індывідуальнасці, нейкі "промежуток н недоумок", але як "крывічы" - мы асобны індывідуум, асобнае славянскае племя са сваёй багатай мінуўшчынай, сваёй асобнай мовай, тэрыторыямі і духовай твор- часцю"70. Нельга не згадаць і "Прадмовы" В.Ластоўскага да яго "Гісторыі Беларускай (Крыўскай) кнігі", дзе даводзіцца думка ад тым, што крывічы - прабацькі беларусаў. А пасля спасылак і цы- тат з прац многіх вучоных (да прыкладу, прафесара М.Любаўскога і С.Платонова), выклады В.Ластоўскага пераста- юць здавацца "легендаваннем".
Мадэрнісцкія павевы В.Ластоўскі адчуваў адным з першых у нашай літаратуры. "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" В.Лас- тоўскага стаіць намнога бліжэй да "Хазарскага слоўніка" Мілара- да Павіча, чым да "Руска-беларускага слоўніка" пад рэдакцыяй К.Крапівы. Гэта- слоўнік-раман, некаторыя старонкі якога нагад- ваюць асобныя эсэ, нарысы. 3 іх - у свой чарод - узрасталі, дума-
амсама.- С. X
70Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997.-C. 385-386.
ецца, некаторыя паэтычныя навацыі Алеся Разанава - ягоная кніга-слоўнік "У горадзе валадарыць Рагвалод", вершаказы якой ("Вежа", "Горад", "Дровы", "Жалеза" і інш.) - своеасаблівыя ар- тыкулы мастацкага слоўніка. Вельмі блізкія і паэтычныя манеры Ластоўскага і Разанава-аўтара "Вастрыя стралы", хоць блізкасць тая, думаецца, "падсвядомая", бо наўрад ці мог А.Разанаў азна- ёміцца з верлібрамі (ці вершамі ў прозе) "забароненага" і рэ- абілітаванага толькі ў 1988 годзе В.Ластоўскага. Яскравы прык- лад адзначанага падабенства - верш "У час аблогі" В.Ластоўскага і версет А.Разанава "Апошні аргумент". Літаратурнымі "блізня- тамі" становяцца да "Слоўніка" В.Ластоўскага і "тварасловы" А.Разанава (перавыдадзены ў 1990 годзе "Расійска-крыўскі (бела- рускі) слоўнік" А.Разанаў ужо меў магчымасць прачытаць). Па- раўнаем. У Ластоўскага: "Плоть. <...> цела жывёлы і чалавека; уся матэрыя, з якой складаецца жывое цела..."71, у Разанава: "Самсць- матэрыял, што "саманалежыць" жывой істоце; плоть"72. А.Разанаў, падаецца, адно імкнуўся ўвайсці ў міфапрастору Лабірынта-Крывіі з іншага боку - не з расійскага "пад'езда" (як у Ластоўскага), а з беларускага, "перакладваючы"-асэнсоўваючы слова не з чужой у сваю, а са сваёй у іншыя мовы.
Ідэя Крывіі натхняла на працу многія пакаленні беларускіх творцаў. Крывія В.Ластоўскага займела сотні прадаўжальнікаў - як у тэарэтычна-навуковым, так і ў "практычна-літаратурным" увасабленні, займела сотні адданых "грамадзянаў": узвышаўцаў У.Дубоўку (які нават падпісваўся псеўданімам Крывічанін), У.Жылку (які пісаў-спавядаўся: "Ўсемагутны! Вось сэрца паэты — // За народ Твой Крывіцкі ахвяра!" (з верша "Я - грамнічная свеч- ка прад Богам.эмігрантаў "маладой" хвалі пачатку 20-х, чые нацыянальна-адраджэнскія памкненні яскрава адлюстраваў Я.Станкевіч - артыкулам "Нацыянальны назоў беларусаў" ("Бе- ларускі Студэнт", 1923, №№1, 2-3), у якім паўтараў, пад- трымліваў і дапаўняў высновы В.Ластоўскага пра беларускую Крывію; "грамадзянамі" Крывіі ўяўлялі сябе і Міхась Зарэцкі
7ІЛастоўскі В. Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік-Коўна, 1924 - С. 478.
72Крыніца.-1994. №11.-С. 55.
(аўтар рамана "Крывічы"), і М.Грамыка, і Ларыса Геніюш, і пісьменнікі паваеннай эміграцыі: Наталля Арсеннева, якая прас- пявала ці не пра ўсіх выгнанцаў Беларусі: "Ці адзін тут з нас II Крывіччыне пад ногі // ўчора скінуў з плеч Н апошні свой рыз- ман?" (з верша "Хараство"), Масей Сяднёў, які ў вершы "Крывічом" падагульняў: "Нібы дзеці забітых ваўчых, // не спаз- наўшыся добра з гняздом, // па дарогах мы ходзім чужых // і не знаем, дзе хата, наш дом"), Алесь Салавей, які прысвячаў свае песні "крывіцкаму абшару", які ўзнёсла летуценіў-марыў: "Як сымбаль вечнага жыцця, заззяе П над Крыўяй вольнай светланос- ны зніч...// I без чужое ласкі - сам Крывіч // гаспадаром здалее быць над Краем" (з паэмы "На хуткіх крыллях вольнага Пегаса") ды іншыя пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Паказальныя і наступ- ныя факты творчага наследавання ідэй і распрацовак В.Ластоў- скага маладымі беларускімі творцамі ў 20-х гадах. Вядома, што пасля прыезда ў БССР В.Ластоўскі стаў "хросным бацькам" літа- ратурнага згуртавання "Узвышша", вёў у аднайменным часопісе моўны аддзел. У 1926 годзе В.Ластоўскі надрукаваў у "Крывічы" артыкул "Дойлід"73, дзе даў грунтоўнае апісанне паходжання сло- ва "дойлід": "(Слова) сустракаецца <„.> і ў актах XVI ст. <...>; ча- сам гэтае слова можна пачуць і цяпер, прыкл., у песні, запісанай у Сеннінскім пав. Магілёўскай губ. <.„> : "Там і трі даліды церкву рубілі". Узвышаўцы ж, уводзячы ў літаратурную мову адметныя беларускія словы, мусілі, выкарыстоўваючы напрацоўкі В.Ластоўскага, бараніцца ад моўных вульгарызатараў. У сваім ар- тыкуле "Пра нашу літаратурную мову", надрукаваным праз год пасля названага артыкула В.Ластоўскага (а "Крывіч" на той час можна было проста чытаць у Менскіх бібліятэках), У.Дубоўка - "абараняючы" выкарыстанае ім слова "дойлід" - прыводзіў адна- карэнныя геагра^)ічныя назовы, таксама спасылаўся на беларускія народныя песні74.
На пачатку фашысцкай акупацыі Беларусі Я.Станкевіч за свой кошт выдаў у Менску навукова-гістарычную працу пад назвай "Беларусь-Крывія ў мінуласці". Пазней, на эміграцыі, Я.Станкевіч
73Крывіч- 1926,- №11(1).- С. 106-107.
74Гл.: Узвышша- 1927,- №2,- C.174.
апублікуе (у ню-ёрскім навукова-літаратурным часапісе "Веда", 1951 год) сваё даследаванне "Крывіччына ў "Толков'ым словар'у жнваго велнкорусскаго языка" В.Даля", дзе прааналізуе паход- жанне і агульны крыўска-беларускі характар выкарыстанага Да- лем матэрыялу. У 1945 годзе пасля нейтралізацыі Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскага ў асяроддзі беларускай эмігра- цыі наноў выявілася жаданне змяніць назоў беларусы на крывічы. Беларускія эмігранты з таго часу "падзяліліся" на дзве ідэалагіч- ныя плыні: "крывічоў" (стаялі на грунце БНР і выдавалі газету "Бацькаўшчына") і "беларусаў" (прыхільнікі БЦР, выдавалі газету "Беларускае Слова"). Першыя былі зазвычай каталікамі, другія - праваслаўнымі.
Сёння крыўска-адраджэнскія памкненні захапляюць як сталых паэтаў (Р.Барадулін, Ю.Голуб, А.Разанаў), так і тых, хто дэбюта- ваў у 80-х гадах - у перыяд т.зв. перабудовы і паслаблення савец- ка-ідэалагічнага прэсінгу на літаратуру: А.Сыса, С.Сокалава- Воюша, Э.Акуліна, М.Скоблу і інш.
***
"Мікалай Галубовіч" і "Лабірынты" - не адзіныя празаічныя творы В.Ластоўскага-эмігранта. ВЛастоўскі - пачынальнік пра- заічнай Скарыніяны (пра што пакуль не ўзгадвалася нашым літаратуразнаўствам). У драматургічным апавяданні "Адзінокі", якое было апублікавана ў часопісе "Крывіч" (1923, №6), апісаны адзін з найбольш трагічных эпізодаў жыцця беларускага ас- ветніка. На пляцы Вільні перад ратушай магістрацкі ўрадовец прадае "груду кніг" Скарыны. Праз стаўленне да іх і распачатай першадрукаром справы ў творы пункцірна выпісаны шэраг га- раджан: студэнты, манахі, мяшчане, паны, "чэрнь". Большасць не ўспрымаюць належна і не разумеюць святой Скарынавай працы. У невялікім творы ўвасобілася трагедыя прарока, драма Ас- ветніцтва, урэшце, праз сімвалічны вобраз Францыска Скарыны, не ацэненага пры жыцці, перадавалася-прарочылася лёсавая дра- ма асветнікаў і беларускага адраджэння "нашаніўскай" пары. Кнігі Скарыны паляць, самога друкара закідваюць каменнем. Аўтарскія рэмаркі паміж дыялогамі вельмі пункцірныя, ла-
канічныя: "Камень трапляе ў Францішка Скарыну, і ён апіраецца аб сцяну ратушы... У натоўпе выбухае смех - адначасна з клу- бамі дыму нейдзе некім запаленай ахапкі саломы". Спавядальна і малітоўна гучыць напрыканцы маналог Скарыны - метрычна з'арганізавана, узрушана:
Горкім палынам шлях мой буяе, горыч ліць ў чару жыццё не скупіцца... Колькі балота, поддасці, яду!..
Што пражылося, трудна спісаці.
<...>
Зноў жа от жоўцю хлеб мой паліты, дзень мой заслала чорная Марва; Крыж мой цяжэе... Сіл недастатак... Дзе ж Ты, я клічу, Вечная Праўда?!.
Аднак фінал "Адзінокага" - аптымістычны, ён нібыта супярэ- чыць назве твора: вяртаючыся з працы, гарадскія кабеты спява- юць складзеную Скарынам песню.
Апавяданне В.Ластоўскага "Цмок" (1926), дзе выпісаны стары Грынец, які адпойвае ў клеці мапаком-сырадоем свайго цмока - і праз гэта багаты; чорны певень, які квокча курой, - нагадвае фрагмент-інтэрпрэтацыю "Шляхціца Завальні..." Яна Баршчэў- скага. Блізкія нават жанрава-стылёвыя асаблівасці названых тво- раў: у "Цмоку" падзеі перадаюцца "староннім" апавядальнікам, усё апавяданне - як сказ, маналог: "Няма, кажаце, цмокаў? Як няма?! Ёсць. <„> Скуль яны, кажаце, бяруцца? <...> Сядзь ты, сако- ле, восенню ноччу пры вакне, паўзірайся ўгару, і ручаюся, што ўбачыш, як жухаюць цмокі па небе. <...> Ці мала хто на свае вочы бачыў гэтага Грынёвага цмока, як ляцеў, свігтаючыся ў паветры, прасцюсенька ў яго клець. <...> Грынёў цмок бялёсы, дык серабро носіць... He, склюты яму не патрэбны! I так багацей ён. Грынь нікагусенькі да сябе ў клець не пушчае, то таму, што ў засеках у яго грошы панасыпаны"75. Адно 1926 год - не сярэдзіна XIX ста- годдзя: апавяданне заканчваецца гумарыстычнай сцэнай пра тое, як апавядальнік сам вырашыў выгадаваць цмока і разбагацець.
75Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997,-С. 134—135.
Калі Я.Баршчэўскі апісваў-капіраваў міфалагічныя і фальк- лорныя дзеі, каларыт шчыра, "праўдзіва", а другі вялікі сын XIX стагоддзя А.Міцкевіч ужо свядома падпарадкоўваў міфалогію і фальклор канкрэтна-нацыянальнай ідэі, В.Ластоўскі ў апавяданні "Цмок" займаўся "аўтарскай" міфатворчасцю - станавіўся стылі- затарам, імітатарам фальклорнага каларыту.
3 твораў В.Ластоўскага гістарычнай тэматыкі заслугоўваюць увагі абразкі, блізкія да мастацкіх згадак-нарысаў пра ўбачанае, перажытае: "Старасельскі могільнік", "Троцкі замак", "Брацкія кнігі", "Вясковыя археолагі", надрукаваныя ў "Крывічы" (1924, №1) пад агульным загалоўкам "3 мінуўшчыны". Зусім іншае па змесце, стылі і кампазіцыі апавяданне-абразок ВЛастоўскага "Часы былі трывожныя" (1924). Сваімі пафасам, ідэямі яно папя- рэднічала і прадвяшчала беларускую гістарычную прозу другой паловы 20-х гадоў: творы З.Бядулі, Б.Мікуліча, Я.Дылы і інш.
Наогул жа, аповесці і апавяданні-абразкі гістарычнай тэматыкі В.Ластоўскага папярэднічалі і "пракладвалі" шлях класіку бела- рускай гістарычнай прозы У.Караткевічу.
Развіццё традыцый гістарычнай прозы Вацлава Ластоўскага ў беларускай літаратуры
Новае беларускае адраджэнне, увасабленне нацыянальнай ідэі былі немагчымымі без спасціжэння сваёй гісторыі, свайго нацыя- нальнага і дзяржаўнага пярэдадня. Пісьменнікі-адраджэнцы XX стагоддзя станавіліся і асветнікамі-настаўнікамі, і прапаганды- стамі-папулярызатарамі беларускай мінуўшчыны, імкнучыся за- сведчыць праз гэта адметнасць і багацце народнага духу. Коль- касць празаічных твораў (а якраз у прозе можыа было напоўніцу ўвасобіць адпаведныя ідэі і праблемы), не зважаючы на вульгары- затарскі "прэсінг" савецкай крытыкі, павялічвалася з кожным дзе- сяцігоддзем. "Працэс стварэньня міфа-гістарычнай прозы напры- канцы 20-х гг. і сур'ёзныя посьпехі навукі лагічна прывялі да маг- чымасьці зьяўлення беларускага гістарьічнага рамана", - адзна-
чыў Л.Юрэвіч76, рамана як вышэйшай мастацкай формы адлюс- травання беларускай гісторыі і ўвасаблення беларускай нацыя- нальнай ідэі.
Хоць мастацкі ўнёсак В.Ластоўскага ў беларускую гістарыч- ную прозу выглядае тэкстуальна невялікім, уплыў пісьменніка на зараджэнне і станаўленне як наогул гістарычнага накірунку ў Ha­mafl літаратуры XX стагоддзя, так і паасобных стылёва-жанра- вых адгалінаванняў гістарычнай літаратуры ў прыватнасці - віда- вочны. Фактычна В.Ластоўскі стаў першым у XX стагоддзі аўта- рам нацыянальнай гісторыі Беларусі, а таксама адным з першых аўтараў твораў гістарычнай прозы. Пісьменнік-энцыклапедыст, які прааналізаваў развіццё гістарычнай праблематыкі ў беларус- кай літаратуры XIX стагоддзя і лепшыя сусветныя ўзоры, быў на- роджаны, пакліканы да творчасці і запатрабаваны самім посту- пам беларускай гісторыі, нацыянальным і дзяржаўным Адраджэн- нем. Сёння яго творчасць дае падставы для шматлікіх тыпалагіч- ных паралеляў.
Творы В.Ластоўскага і гістарычныя п'есы К.Каганца папя- рэднічалі гістарычнай прозе Я.Дылы (пачатку гістарычнага рама- на "На шляху з варагаў у грэкі", гістарычнай аповесці "У імя дзя- цей (Настася Мякота)", драматургічнай "хроніцы з канца XVI ве- ку" "Панскі гайдук", апавяданню "Сена пана Гельмерсена" (апош- няе не апублікавана, захоўваецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі) і інш. Першы беларускі гістарычны раман "На шляху з варагаў у грэкі" пісаўся за межамі Беларусі, у высылцы ў Саратаве, так бы мовіць, у "лагернай эміграцыі". "Пазбаўлены бацькаўшчыны, я мог звяртацца толькі да гістарычных падзей, бо валодаў веданнем гісторыі і яе культуры. Вось чаму напісаў раман",- прызнаваўся ў 1966 годзе Язэп Дыла ў лісце слуцкаму краязнаўцу Р.Родчанку77. Як некалі В.Ластоўскі, Я.Дыла захапляўся беларускай мінуў- шчынай, напісаў шэраг навуковых прац па гісторыі: "Месца бела- русаў сярод тубыльцаў Усходняй Еўропы", "Праайчына славянаў і іх рассяленне", "Мінулае Беларусі" і інш. Былі разам пісьмен- нікі-знаёмцы (В.Ластоўскі і Я.Дыла) і ў саратаўскай высылцы.
76Юрэвіч Л. Камэнтары.-Мн., 1999.- С.22.
77Цыт. па: Юрэвіч Л. Камэнтары...-С.52.
Ідэйна-тэматычныя паралелі паміж творамі В.Ластоўскага (да прыкладу - "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі") і раманам Я.Дылы, дзе апісваюцца падзеі яшчэ дахрысціянскіх часоў і пача- так пранікнення на старажытныя славянскія землі хрысціянства, адзначыў і Л.Юрэвіч: "Верагодна, Дыла, калі пісаў раман, памя- таў словы В.Ластоўскага <...>: "Візантыцкі рэлігійны прынцып у стасунку да нехрысціянскага светапогляду і яго выражэння ў літаратуры адзначаўся поўнай непашанай, а ласне: ён чужога на- роднага светапогляду не прызнаваў. Усё, што не ўкладвалася ў рамкі хрысціянства, лічылася адрынутым, "бесаўскім"78.
У свой чарод, раман Я.Дылы і аповесць Б.Мікуліча “Адвеч- нае”, пашыраючы межы беларускай гістарычнай прозы, папярэд- нічалі станаўленню падобных літаратурных жанраў у беларускай прозе 60-80-х гадоў. Ад твораў першай паловы XX стагоддзя вы- расталі і набіраліся моцы паасобныя адгалінаванні гістарычнай літаратуры: гістарычныя аповесці і раманы В.Іпатавай (з засяро- джаннем увагі найперш на гісторыю пачуцця), Л.Дайнекі (з ціка- васцю найперш да гісторыі падзеі), У.Арлова (з раскрыццём най- перш гісторыі духу) і, перад усімі, У.Караткевіча. Усе яны нібыта пацвярджаюць галоўную выснову рамана Я.Дылы і твораў В.Лас- тоўскага: "...нацыянальнаму мастацтву не патрэбныя бар'еры й заслоны, яно не павінна зачыняцца ў сабе, а наадварот, мусіць усочваць у сябе ўсё каштоўнае, што ствараецца іншымі народамі. Але гэта ні ў якай ступені не азначае падначалення аднаго народа другому"79.
Адзін з яскравых прыкладаў кантэкстуальнага ідэйна-тэматыч- нага і стылёва-кампазіцыйнага падабенства - раман "На шляху з варагаў у грэкі" Я.Дылы, якому ўласціва структурная сінкрэтыч- насць рэалістычнага і рамантычнага, прытчавасць, "летапіс- насць", "быліннасць", вершаваныя ўстаўкі ў празаічную канву,- як раздзел "Пра Страціма-госця"), і аповесць В.Іпатавай "За мо- рам Хвалынскім". У абодвух названых творах апісваюцца далёкія падарожжы ў чужыя экзатычныя краіны, асэнсоўваюцца асабістыя і агульнанародныя лёсы. У рамане Я.Дылы раскрыты
78Тамсама...- С.58.
79Тамсама — С.69.
праблемы ўзаемадачыненняў мужчыны і жанчыны, апісана ка- ханне Страціма (які зрабіў вандроўку ў Хазарскую зямлю) і Тэ- афіліі, закрануты пытанні патрыятызму і чалавечай годнасці. Па- добная гісторыя закаханых і вымушаная вандроўка (у пошуках любімай дзяўчыны) галоўнага героя да Хвалынскага мора выпіса- ны і ў аповесці В.Іпатавай.
Сведчаннямі таго, што беларуская літаратурная эміграцыя "другой хвалі" вучылася на пачынаннях гістарычнай прозы В.Ластоўскага, сталі шматлікія публікацыі пра яго творчасць (у прыватнасці - дакументальная аповесць Ант. Адамовіча (Р.Склю- та) "Званар Адраджэньня (Вацлаў Ластоўскі)" (гл.: "Баць- каўшчына", 1954), выданне выбраных твораў пісьменніка, а так- сама перадрукоўкі-ўзнаўленне яго аповесцяў і апавяданняў у эмігранцкіх газетах і часопісах (так, да прыкладу, апавяданне "Адзінокі" было змешчана ў "Пагоні" (1946, №3, сс. 27 - 29) і "Бацькаўшчыне" (1955, №1-2 (231-232), сс. 6-7)).
Уадначас і прытчамі, і легендамі, і мастацкімі летапісамі, і містыфікацыямі-ўтопіямі сталі гістарычныя творы У.Караткевіча. Наогул, творчасць У.Караткевіча бачыцца маштабным мастацкім злучвом-мастом на шляху беларускай прозы ад В.Ластоўскага і - далей - ад Я.Баршчэўскага. 3 апошнім яднала У.Караткевіча за- хапленне старабеларускай рамантыкай, прыгодніцтвам, нават містыцызмам. Арыенцірамі, шырэй, былі яму лепшыя здабыткі ўсёй агульнаеўрапейскай літаратуры (творы В.Скота, Г.Сянкевіча і інш.). Аднак найбольш арганічнымі па сваім нацыянальным ду- ху выводзяцца якраз сувязі У.Караткевіча з пісьменнікамі, якія, можа, маглі "даць" менш у плане "чыстатворчым", мастацка- фармальным, але якія мацавалі найперш духоўна, узбагачалі на- цыянальнай ідэйнасцю і дазвалялі пачувацца на цаліку гістарыч- най беларускай прозы больш упэўнена, дапамагалі вучыцца шчы- рай любові да Беларусі,- з творцамі беларускай літаратуры.
Вядома, што У.Караткевіч захапляўся творчасцю Я.Баршчэўс- кага, больш таго,- выяўляў добрую абазнанасць у яго творах і ма- рыў перакласці яго "Шляхціца Завальню...". "Дзівосны пісьменнік, стыліст,- выказваўся У.Караткевіч пра Я.Баршчэў- скага ў лісце да Я.Брыля ў 1964 годзе- Беларусь пяшчотна
любіць, дыялогі - па-беларуску, стыль, побыт, фантазія, народны характар - усе чыста беларускія. А што, калі мы перагаворым з Броўкам, ды "Шляхціца Завальню" перакладзем, араматным такім, дабротным старым стылем"80. У.Караткевіч выступаў і аба- ронцам на той час "рэакцыйнага" і незаслужана заплямленага ідэалагічнымі службамі пісьменніка: "<...> у вершы (Я.Баршчэў- скага) "Рабункі мужыкоў" - ну нічога рэакцыйнага няма. Рэкнуў гэта нейкі халуй, выхаванец вульгарна-сацыялагічнай школы ў 20-я гады - а мы дагэтуль верым. А кнігу дастаць ніхто не можа, каб упэўніцца: бібліяграфічная рэдкасць. <...>які сімпатычны ча- лавек, патрыёт, талент, дэмакрат! <.„> Гэта проста беларускі Го- галь. Як ён ад сваёй зямлі, але на чужой мове - так і Ян. I па та- ленту - ранні Гогаль. Сто дваццаць год ганення!.. А як рассу- нуцца межы літаратуры! Першы ж ён! I такі тыповы, рамантычны беларускі гафманізм! I такая фантазія! <...> Я і ілюстрацыі зраб- лю, бо ніхто з нашых мастакоў побыту, і гарнітураў, і духу эпохі не разумее. <.„> Шмат нам грахоў даруецца, калі вернем забыты цень. Несправядліва забыты. <...> Баязлівасць наша толькі трымйе такога чалавека ў забыцці"81. Перакласці Я.Баршчэўскага У.Кара- ткевіч, на жаль, не змог, правільней, не дазволілі гэтага зрабіць, бо не для "сацыялістычнай" літаратуры быў пісьменнік, які захап- ляўся нацыянальнымі легендамі і паданнямі, які любіў найперш сваю Радзіму,- як "не да часу" прыйшоўся і сам У.Караткевіч - са сваім дасканалым разуменнем духу гістарычных падзей, нацыя- нальнага патрыятызму, сам тыповы сваёй апантанасцю беларус- кім рамантычным "гафманізмам", пісьменнік, які - дзе вымага- лася - мог выдатна пісаць беларускім "араматным і дабротным старым стылем". А тое, што для Я.Баршчэўскага ("побыт, гарніту- ры, дух эпохі") было сучаснасцю, для У.Караткевіча станавілася ідэалізаванай гісторыяй.
У.Караткевіча, В.Ластоўскага і Я.Баршчэўскага, шырэй, ядна- ла бачанне гістарычных вытокаў у народнай духоўнасці, а пачат- каў нацыянальнай ідэі - у адзіным гісторыка-рэлігійным універ-
80Уладзімір Караткевіч і Янка Брыль. Перапіска 1958-1983 гт. // Шляхам га- доў: Гіст.-літ. зб.-Мн., 1990 - C.115.
8ІТамсама.
суме. Часткова да такой жа высновы прыйшоў В.Жураўлёў, калі, гаворачы пра арыенціры і падыходы да разумення і асэнсавання вузлавых законаў гістарычнай літаратуры, адзначыў “цесную сувязь духоўнага і нацыянальнага” ў творчасці Я.Баршчэўскага82.
У.Караткевіч у гістарычнай прозе, у яе "містыфікацыях", аду- хаўленні-рамантызацыі, узвышэнні да духоўнага, ідэальнага, веч- нага, ва ўвасабленні праз "гістарычны дух" беларускай нацыя- нальнай ідэі стаў прадаўжальнікам пачынанняў В.Ластоўскага, прычым як на міфалагічным узроўні ("легендаванне", фантазіі, мроі, містыфікацыі), так і на белетрыстычным (займальнасць, прыгодніцтва, "папулярызатарства", а таксама амаль гратэскавыя іронія і камічнасць). Як аднойчы прызнаваўся на сустрэчы з чы- тачамі сам У.Караткевіч: "Мяне цікавіць не гісторыя-сапраў- днасць, а гісторыя-анекдот” (тая ж гісторыка-гумарыстычная белетрыстыка.-А.П.)83. "Чорны замак Альшанскі" У.Караткевіча - чым не дасканалы "асучаснены" працяг - хоць, верагодна, і падсвядомы"Лабірынтаў" В.Ластоўскага? Працяг у сваёй адра- джэнскай скіраванасці, у сваёй галоўнай ідэі нацыянальнага сама- ўсведамлення, у містычнай сімволіцы, у т.зв. празаічнай "семія- сферы", і ў "парабалізацыі"-супастаўленні часавых зрэзаў, калі мінулае і сучаснае, злучыўшыся, праходзяць скрозь свядомасць герояў і робяць адбітак на іхняе жыццё, урэшце — у галоўных сімвалах-метафарах твораў: каб спасцігнуць сваю духоўную і нацыянальную самасць, галоўныя героі мусяць спусціцца "ў лабі- рынты" - падзем'е містычнай бібліятэкі-музею ці старадаўняе скляпенне замка. Якраз на гэтае вывучэнне "лабірынтаў" і прыпа- даюць зместава-ідэйныя кульмінацыі твораў В.Ластоўскага і У.Караткевіча. Безумоўна, можна выпісаць і не менш характэр- ныя адрозненні згаданых тэкстаў як у тэматычна-ідэйным, так і ў кампазіцыйна-фармальным планах. I не выпадкова, паколькі кожны творца - гэта асобны свет поглядаў, адчуванняў і перака- нанняў, а тым больш: У.Караткевіч і В.Ластоўскі — творцы, "адда- леныя" ў літаратуры на трэць стагоддзя. Аднак жа "стадыяль-
82Жураўлёў В. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры XIX - пачатку XX ст - Мн., 2000 - С.66.
83Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча.-Мн., 1990 - C.146.
насць", "эвалюцыйнасць" развіцця нацыянальнай літаратуры і ў прыватнасці літаратуры гістарычнай тут відавочная.
Нагляднае падабенства твораў В.Ластоўскага і У.Караткевіча "Мікола Галубовіч" і "Ладдзя Роспачы". Заліхвацкі і жыцце- любівы "небагаты, але добрага роду дваранін" Гервасій Выліваха з аповесці У.Караткевіча - як стрыечны брат Трахіма Галубовіча, героя няскончанай аповесці В.Ластоўскага, героя, якому ў спад- чыну засталіся адно легендарныя казкі пра "пашанотны" род. "Вусная родавая кроніка адносіць паходжанне пячаткі (Галу- бовічаў) да часоў князя Бая, калі прыходзілася на чыстату гава- рыць, то выяснілася, што пэўныя, вусныя, кронікі Галубовічаў не сягаюць у цемру мінуўшчыны далей трэцяга пакалення",- іранізаваў на пачатку аповесці В.Ластоўскі84. 3 падобнай іранізацыі пачынае сваю аповесць і У.Караткевіч: "Быў ён (Вылі- ваха) з калена Давойнаў, з клана - Мячоў, а якога герба - за даўнасцю год забылася"85. Трэба адзначыць і падобнае захаплен- не абодвух пісьменнікаў старабеларускім побытам, стылістыкай. Абодва пісьменнікі - і В.Ластоўскі, і У.Караткевіч - актыўна вы- вучалі старабеларускія летапісы, дакументы, акты справаводства. У 1924 годзе В.Ластоўскі апублікаваў свой артыкул "Крыўскі (Беларускі) старадаўні лістоўны стыль", дзе ахарактарызаваў ас- ноўныя асаблівасці старабеларускіх эпісталярных тэкстаў: "У XVII стагоддзі лістоўны стыль набірае штучную завіласць. Для прыкладу возьмем ліст Юрыя Міхановіча, пісаны ў 1672 годзе да Васіля Хранстовіча: "Мне вельце мнлостнвы а ласкавы пане, пане Васнлю Хронстовнчу, здоровья н помысностм от Бога верне ва- шея мнлостн зычу яко собе самому..."86. "Снавельможны мой літасцівец <...>, найвялікшая і светлая, высакародная ваша- мосць...",— падобны стыль добра вывучыў і ўжываў яго ў сваіх творах і лістах - дзеля іроніі - да сяброў і У.Караткевіч87. Абодва пісьменнікі захапляліся народнымі выслоўямі, показкамі, кала- рытнымі словамі. Вось як характарызуецца ў "Ладдзі Роспачы"
84Ластоўскі В. Выбраныя творы- Мн., 1997 - C.114.
85Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т — Т.2, 1988 - C.130.
86Ластоўскі В. Выбраныя творы - Мн., 1997- С.353.
87Шляхам гадоў.: Гіст.-літ. зб.- Мн., 1990 - С.99.
Гервасій Выліваха: "Хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты. <...> Ляхі такіх завуць - "завалідрога", а мы, людзі роду крывіцкага, "адарвірог", бо некалі, кажуць, такія ў самога Люцыпара рог сілком аддзерлі і зрабілі з яго келіх для пітва"88.
Урэшце, і згадка пра "людзей роду крывіцкага" - не выпадковая. У.Караткевіч пачуваўся апантаным адраджэнцам, свядома лічыў сябе спадкаемцам пачынанняў В.Ластоўскага, ягонай "крыўскай ідэі", шанаваў памяць "неадменнага сакратара беларускага Адраджэння", імя якога пры жыцці У.Караткевіча савецкай ідэалогіяй аддавалася нябыту ці - у "лепшым" выпадку - крытыцы. У.Караткевіч сябраваў са старэйшай дачкой В.Ластоўскага (і Марыі Ластаўскене) Онай Вацлаваўнай Главацкене (Прыс), якая ў сярэдзіне 60-х гадоў жыла ў Мінску, наведваў яе, распытваў пра славутага, рэпрэсаванага і забітага за беларускасць бацьку (канчаткова рэабілітаванага толькі ў 1988 годзе - пасля смерці У.Караткевіча). Сама ж Она Главацкене ўхвальна гаварыла пра прозу У.Караткевіча, хацела нават перакласці што-кольвек з ягоных твораў на літоўскую мову, аднак здзейсніць гэтыя задумы не дазволіла хвароба і смерць89.
Рэабілітаваныя, вернутыя ва ўжытак творы В.Ластоўскага, М.Гарэцкага, Я.Дылы, а таксама нашага замежжа 50-80-х гадоў запрацавалі наноў на стварэнне агульнанацыянальнага літаратур- нага кантэкста. А паколькі ў эпоху постструктуралізму, калі пад- час новага культурна-філасофскага руху постмадэрнізму стано- вяцца актуальнымі і рамантычныя прынцыпы, калі адбываецца ’’другасная матэрыялізацыя” (сімуляцыя) ужо вядомых тэкстаў, паўтарэнне-мантаж ’’сімулякраў” і катэгорый розных стыляў, можна сказаць, што сваімі "Лабірынтамі" В.Ластоўскі станавіўся паперад некаторых вядомых еўрапейскіх пісьменнікаў апошніх дзесяцігоддзяў - такіх, як Умбэрто Эко з ягоным раманам "Імя ружы". Названыя творы збліжае склад мастацкай сімволікі: вобразы бібліятэкі, дзвярэй, парога,— іх кабалічныя і біблейскія
88Караткевіч У. Збортвораў:У 8т.-Т.2, 1988.-C.130.
89Гл.: Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча- Мн., 1990- С. 42-44.
расшыфроўкі, філасофія містыцызму, якая дапамагала "з'яднаць" сучаснае з мінулым, а таксама некаторыя фармальныя знаходкі.
Такім чынам, эмігранцкая творчасць В.Ластоўскага ў многім прадвызначыла накірункі далейшага развіцця беларускай прозы, заклала яе трывалыя ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя пад- муркі. У новых умовах і абноўленымі выяўленча-мастацкімі срод- камі ідэі "слупа крыўскай прапаганды" будуць развівацца ў твор- часці беларускіх пісьменнікаў паваеннай эміграцыі і Беларусі су- часнай.
Пасля значных поспехаў гістарычнай прозы ў Беларусі напры- канцы 20-х гадоў XX стагоддзя адбылося "замарожванне" гэтага тэматычнага накірунку. Курс на беларусізацыю, а праз яе - накірунак да паўнакроўнага беларускага нацыянальнага адрад- жэння быў афіцыйна перапынены. У выдавецтвах раскідваюцца наборы "крамольных" твораў, арыштоўваюць і высылаюць у бальшавіцкія канцэнтрацыйныя лагеры саміх творцаў - найбольш таленавітых і значных. Знішчылі В.Ластоўскага і зрабілі падзаба- роненай яго творчую спадчыну, рэпрэсавалі Я.Дылу і дзесяткі іншых беларускіх пісьменнікаў, не друкавалі іхніх твораў (кнігі канфіскавалі з бібліятэк), узаконілі ў савецкай літаратуры та- талітарна-ідэалагічны дыктат, які павінен быў рабіць з мастацтва найперш агітацыйна-прапагандысцкі інструмент дзеля задаваль- нення патрэб імперска-савецкай дзяржавы, не дазвалялі мець свой погляд на гісторыю і ствараць гістарычную прозу - і нацыяналь- ная гістарычная праблематыка змагла распрацоўвацца ў 50-х га- дах вольна найперш у літаратуры эміграцыі, а ў 60-70-х белару- ская гістарычная літаратура мусіла зноў распачынацца ледзь не з асноў (паколькі “зваротнай” сувязі з эмігранцкай творчасцю мет- раполія не мела).
На доўгія дзесяцігоддзі ў савецкай літаратуры гістарычная тэ- матыка падпала пад ідэалагічную забарону, стваралася і ўкара- нялася сталінская - далёкая ад навуковай абгрунтаванасці - інтэр- прэтацыя гісторыі, якая падпарадкоўвалася ідэі стварэння “новага чалавека”, скіраваная да зліцця-злучэння народаў СССР пад ачо-
лам Масквы,- інтэрпрэтацыя па сваёй сутнасці савецка-расійска- шавіністычная. Усё нацыянальнае лічылася нацыяналістычным, шкодным ідэалагічна, і таму нацыянальную праблематыку, на- цыянальную ідэю беларускім пісьменнікам у БССР з 1930 года раскрываць стала праблематычна.
Замест герояў нацыянальных гісторый па ўсім СССР паўста- юць - у літаратуры, музыцы і жывапісе - вобразы расійскіх цароў і палкаводцаў (якія насамрэч зрабілі многім народам Саюза, най- перш беларусам і ўкраінцам, больш шкоды). Сярод іх - вобразы Івана Жахлівага, Суворава, Пятра Першага. "На ўсёй тэрыторыі вялікай краіны засталася адна гісторыя - пераробленая й падроб- леная расейская гісторыя. Гісторыя беларусаў, як і гісторыі іншых народаў СССР, зьнікае. <...> Беларуская гістарычная проза ў са- вецкай літаратуры была загубленая і згубленая якраз у момант яе магчымага росквіту",- слушна сцвярджаў Л.Юрэвіч90. Адно ўдакладнім, што беларуская гістарычная проза ўсё ж аднаўлялася і ў савецкім часе, пасля смерці Сталіна, аднаўлялася спакваля, праходзячы пэўны перыяд ад вульгарызацыі, лакіроўкі (творы П.Пестрака, І.Гурскага) да новага станаўлення (у творчасці С.Александровіча, Л.Арабей, М.Лобана, У.Караткевіча, А.Лойкі, В.Хомчанкі і інш.).
Распрацоўка гістарычнай праблематыкі актыўна працягвалася ў літаратуры беларускай паваеннай эміграцыі. Да гістарычнай тэ- матыкі актыўна пачалі звяртацца пісьменнікі, выкрасленыя з афіцыйнай літаратуры - ахвяры сталінскіх лагероў ці нявольныя паязджане: У.Случанскі, П.Вазёрны, Ю.Віцьбіч, М.Цэлеш, У.Сядура, С.Коўш і іншыя. Гісторыкамі-мемуарыстамі выявілі сябе А.Калубовіч (кніга "Айцы БССР і іхны лёс", 1982, 1986), А.Змагар (раман "Случчына ў вагні", аповесць "Лесавікі"), Я.Юхнавец (аповесць пра акупацыю Менска ў час сусветнай вай- ны "Яно", неапублікавана).
3 названымі вышэй творамі па ідэйна-праблемнай аснове мож- на супаставіць некаторыя публікацыі Аўгена Кавалеўскага, прад- стаўніка "маладой" паваеннай эміграцыі, якая згуртавалася вакол парыжскага часопіса "Моладзь". А.Кавалеўскі (у былым - акцёр
90Юрэвіч Л. Камэнтары- Мн., 1990 - С.23.
Менскага беларускага гарадскога тэатру) быў актывістам Белару- скай незалежнай арганізацыі моладзі (на другім з'ездзе абраны сакратаром арганізацыі, яе ўзначальваў Янка Філістовіч). А.Кавалеўскі выявіўся найперш драматургам. Яго п'есы (у перак- ладзе на рускую мову) з поспехам ставіліся на сцэнах Францыі. Памёр у 1965 годзе ў Парыжы.
А.Кавалеўскі дэбютаваў у друку драмай "Ліхадзейка" (1948), калі ўваходзіў у склад літаратурнага згуртавання "Шыпшына". У "Шыпшыне" (1948, №2) было апублікавана і яго апавяданне "Алеся" - лірычна-ўзнёслы эцюд-згадка пра страчанае каханне, напісаны, відавочна, пад уплывам вядомай "Олесн" А.Купрына. Апавяданне вызначаецца жывапіснай, каларытнай мовай, імпульсіўнасцю празаічнага (часам метрычна згарманізаванага) радка. Напрыканцы, як падрахаванне, што выбіваецца з агульнага летуценна-мройнага аповеду , уведзена аўтабіяграфічная згадка: "Нечакана, раптоўна, як тая навальніца, грымнула вайна. Захлы- нула мяне, закруціла ў сваім жудасным віры, доўга насіла з адна- го мейсца на другое <...> і ўрэшце выкінула на далёкую чужыну як нікому непатрэбную трэску на хвалях" (с. 29).
А.Кавалеўскі, трэба адзначыць, спрабаваў сябе ў розных літаратурных жанрах і актыўна друкаваўся ў розных эмігранцкіх выданнях. У 1946 годзе ў часопісе "Напагатове" з працягам публікавалася яго прыгодніцкая аповесць для падлеткаў "Таямніцы замчышча". У №19 часопіса "Наперад! " (1949) была змешчана яго навэла "Першы подых", у №21-м (1949) - апавяданне для дзяцей "Калека".
Спакваля пісьменнік падыходзіў да ўвасаблення ваярскай тэматыкі - асноўнай у яго прозе. Як накід да нечага больш маштабнага ўспрымаецца яго абразок "Паміраючы сокал" ("Баявая ўскалось", 1949, №1), дзе ў рамантычным арэоле апісана смерць беларускага жаўнера. Названай тэматыцы прысвечаны і "драматычны абраз з часоў Слуцкага паўстання" "Случчакі", апублікаваны ў часопісе "Моладзь" (1949, №9).
У аснове "Случчакоў" - вядомая гістарычная падзея нацыя- нальна-вызвольнага руху, якая на эміграцыі ўважалася найбольш яскравым выяўленнем народнай сілы, мужнасці, імкнення да
незалежнасці. А.Кавалеўскі паказвае адзін эпізод двухмесячнага змагання: сутычку партызанскага аддзелу з чырвонаармейскім палком. Кульмінацыя - сустрэча родных братоў Багуноў, адзін з якіх - паліткамісар, другі - партызанскі камандзір. У выніку брат забівае брата.
Думаецца, больш самабытна, чым у "Случчаках" (у якіх аўтар не змог пазбегнуць ілюстрацыйнасці, зместавай зададзенасці), пісьменніцкія здольнасці А.Кавалеўскага адлюстраваліся ў аповесці "Людзі ў полымі", якую на працягу трох гадоў друкаваў часопіс "Моладзь" (з №4 за 1948 год па №18 за 1950-ы). Аповесць, якая сваёй назвай асацыятыўна лучыцца з Мележаўскімі "Людзьмі на балоце" (як два архетыповыя хранатопы: "людзі ў агні" і "людзі ў вадзе"), мае дзве асноўныя сюжэтныя лініі: жыццё свядомай беларускай моладзі ў часе панавання бальшавіцка-сталінскай ідэалогіі (найбольш каларытныя персанажы - Пятрусь Турэвіч, Мікола і Вера Сіняўскія) і "дзейнасць" уладнага актыву (сакратара райкама ВЛКСМ Максіма Івашчыка, сына папа, які пасля сутычкі з прадстаўніком ЦК партыі гіне ў дрыгве; начальніка раённага НКУС Сямючэнкі і інш.). Аповесць А.Кавалеўскага запамінаецца энергічным разгортваннем падзейных калізій, займальна- прыгодніцкім характарам, добра распрацаванымі ў псіхалагічным плане паасобнымі сцэнамі - як, да прыкладу, эпізод пра спробу самагубства Максіма Івашчыка, калі той разглядваў сваё адлюстраванне:
"Ен падышоў да вялікага, мала не на палову сьцяны люстэрка ў пазалочанай раме, што стаяла за канапаю, і, любуючыся сваім выглядам, з "браўнінгам" у руках, прагаварыў яшчэ раз і галасьней:
- Я на ўсё здольны!
Але праз якую хвіліну, калі добра прыглядзеўся да свайго адлюс- траваньня, ён ужо ня мог гэтага сказаць - рашучасьць пакінула яго, і заміж яе ў люстэрку пацямнеў спалоханы твар, ізноў апусьціліся бязвольна рукіс... >.
Ён глядзеў на сваё адлюстраваньне доўга, уважна, быццам бы ніколі перад гэтым ня бачыў сябе ў люстэрку. <... > і шырокі, заплыўшы тлушчам твар з падвойным падбародкам, і вузкія прарэзы вачэй, <... > і нос, маленькі, як бы сплясканы, і вусны таўстыя, чырвоныя, як у якой маладухі, і пасмы рэдкіх валасоў, апаўшых на вузкі лоб. Але, адначасна
з гэтым, Івашчык пабачыў на сваім твары нешта новае, чаго раней не заўважаў: яму здалося, што ён на свае маладыя гады ўжо занадта стары, бо павялічыліся мяхі пад вачыма, закругліліся зморшчыны ля вуснаў, парадзелі валасы - і ад гэтага жаль да самога сябе, жаль да свайго маладога жыцьця <...> гэтак расчуліў ягонае сэрца, што ў ягоных вачох міжвольна зьявіліся сьлёзы<...> "9І.
У наш час рыхтуецца да друку асобны том выбраных твораў А.Кавалеўскага, якія доўгі час захоўвала ягоная жонка (і якія ў большасці не былі апублікаваны). Хочацца верыць, што з выхадам "Выбранага" па-новаму - цэльна, адметна і годна - у беларускай літаратуры раскрыецца яшчэ адно імя - імя невядомага на Бацькаўшчыне празаіка і драматурга А.Кава- леўскага.
Асваенне ў эмігранцкай прозе гістарычнай праблематыкі стала натуральным самавыяўленнем уласнай нацыянальнай адметнасці, самавыяўленнем, аб'ектыўна абумоўленым беларускім мастацкім кантэкстам, з аднаго боку, і іншанацыянальным - з другога. "Усё зробленае на эміграцыі не было простым працягам ужо існых у літаратуры традыцыяў. Апынуўшыся ў новым, прынцыпова не падобным да ранейшага, становішчы, літаратура павінна была знайсьці сродкі для кампенсацыі <„.> стратаў і для мастацкай перабудовы. <...> Гэта быў працяг у новых умовах і іншымі срод- камі ідэяў “Лабірынтаў” Ластоўскага" - сцвярджаў Л.Юрэвіч9 .
Творчасць Паўлюка Вазёрнага як сведчанне ідэйна- мастацкай патэнцыі нацыянальнай гістарычнай прозы
Найбольш таленавітым сябрам літаратурнай суполкі ў Англіі "Дванаццатка" і аўтарам маладзёжнага часопіса "Наперад!", які з перапынкам выдаваўся ў 1948 - 1953 гадах, быў Паўлюк Вазёрны (іншы псеўданім, паводле інфармацыі часопіса "Напагатове", — Уладзімер Немановіч, "пашпартныя" імя і прозвішча — Павел
91Кавалеўскі А. Людзі ў полымі // Моладзь — 1949, №11. - C.12.
92Юрэвіч Л. Камэнтары...- С.24.
Урбан). Ён нарадзіўся ў 1924 годзе на Віцебшчыне, атрымаў гістарычную адукацыю. 3 1944-га па дзень сённяшні - на эміграцыі.
Другой літаратурнай публікацыяй маладога аўтара ў 1948 годзе стала... аповесць "Нявольнік няпраўды", у якой была апісана бальшавіцка-калгасная рэчаіснасць, што нішчыла ўсе маральныя і этычныя нормы чалавечага існавання, тая рэчаіс- насць, калі сын выступаў супраць маці, калі пад уздзеяннем таталітарнай ідэалогіі чалавек ператвараўся ў зомбі-забойцу. Каларытным (у адмоўным сэнсе) у аповесці паўстае вобраз Мікіты Ляўчука - своеасаблівы тып купалаўскага Мікіты Зносака 30-х гадоў. Ляўчук па загадзе ДПУ віжуе за хутарам пушчанскага знахара, "выкрывае" "нацдэмаўскую" групу беларускай моладзі, па прымусе ДПУ забівае бязвінную Ганю, унучку пушчанскага знахара, а ўрэшце і сам становіцца ахвярай "карнай рукі" бальшавікоў. У "Эпілогу" Мікіта ўцякае з "сібірскага" цягніка і знаходзіць смерць на магіле сваёй ахвяры.
Псіхалагічна ўдала выпісаны ў аповесці душэўная "ломка" ("устрэс душы") "нявольніка няпраўды" Мікіты, ягоныя хістанні і думкі падчас карнай экспедыцыі на пушчанскі хутар знахара Пракопа: "Сонца падымалася, а разам з тым Мікіта са сваімі спадарожнікамі <...> углыбляўся ў лес. 3 кожным крокам да дзедавае сялібы ўсё часьцейшыя такты адлічвала ягонае сэрца. Халодны пот выступаў на лоб, галава балела. У густым дубняку Мікіта пачуўся яшчэ горш - ужо блізка... Ён ішоў. Неўзабаве мільгануў прасьвет. Мікіта даў знак затрымацца. “Што, ужо... не, гэта йшчэ...?” - і гэтае падказаў ужо расплыўны брэх сабакі дзесьці ўперадзе. Мікіта ўздрыгнуў. <...> Дрыжыкамі прахапіла ягонае нутро. Такты сэрца пачалі мацнець, ногі ў каленях дрыжэлі. Пасоўваўся ўперад як не сваімі нагамі. Думкі раптам супыніліся, як-бы хтось замарозіў іх ураз. Толькі вочы сыпалі нянавісць да ўсяго — так страшна мільгануў ягоны позірк узад, на сваіх спадарожнікаў. Ішоў далей, проста плёўся, бяз ніякае • „93 думкі
93 Наперад! - 1948, №14. - С.23.
Кульмінацыя аповесці - стрэл Мікіты ў Ганю, экстрэмальная сітуацыя выбару. Стрэл у творы становіцца той жахлівай мяжой паміж дабром і злом, мяжой, за якой - поўнае маральнае рабства. Гэты эпізод таксама выпісаны напружана, вобразна (дзяўчына як белая птушка), зграбна і ў сінтаксічным (каскад кароткіх простых сказаў), і нават у фармальна-абзацным афармленні: " - Стреляй! - і агент, замест навесьці пісталет на Ганю, наводзіць на Мікіту.
У галаве гук разьбітага звона. Пад нагамі - прадоньне.
Стрэльба падымаецца... На мушцы, перад вачыма, замест Га- ні, мільгае між дрэваў птушка, белая птушка... віецца, скача, уцякае з мушкі. Цяжка цаляць... Раптам белае кольца гуляе ў хвалях. Палец націскае курок. Стрэлу Мікіта ня чуе. Бяжыць »94 уперад - на птушку...
Першая аповесць П.Вазёрнага не пазбегла, на жаль, некаторых хібаў вялікай прозы пачаткоўцаў - і стылёвых, і кампазіцыйных. Аповед атрымаўся часткова неабгрунтавана сентыментальным. He ўпрыгожылі яго доўгія пафасныя дыялогі станоўчых герояў (свядомых хлопцаў-беларусаў Петруся і Міхася). Сярэдзіна аповесці атрымалася беспадзейнай, расцягнутай.
Калі аповесць П.Вазёрнага "Нявольнік няпраўды" засведчыла найперш імпэтную мастацкую вучобу маладога пачаткоўца, яго- нае апавяданне "Няміга", апублікаванае ў №18 часопіса "Напе- рад! " за 1949 год (далейшыя спасылкі на гэты твор П.Вазёрнага падаюцца па гэтым выданні з указаннем у тэксце старонак), можа лічыцца аўтарскай удачай.
У апавяданні з дакументальнай грунтоўнасцю апісаны захоп войскамі Яраславічаў, князёў Кіеўскай Русі, старажытнага Менску і выратоўчы паход супраць гвалтаўнікоў дружыны полац- кага князя Усяслава і яго малодшага сына Глеба. Аўтар — гэта відавочна - быў ахоплены дзяржаватворчай ідэяй і свядома засяродзіўся ў сваім творы на старадаўніх вытоках беларушчыны, узор для мадэлі нацыянальнага быцця шукаючы ў багацці, мудрасці, мужнасці народнага духу (якое выяўляе заканадаўчае
94 Тамсама. - С.26.
*У зносцы да апавядання пададзена нават дакладная дата пачатку падзей: 3 сакавіка 1067 года.
веча), у моцнай самастойнай дзяржаве, на чале якой - адданы сваёй Бацькаўшчыне "Князь Вялікі, магутны ўладар Зямлі Крывіцкае" (с.8). П.Вазёрны бачыць у старажытным Полацку сэрца Крывіччыны (матыў Крывіччыны гучыць у апавяданні ледзь не рэфрэнна: "горды вой Крывіччыны", "Полацак і іншыя крывіцкія цьвярдыні" (с.9), "гарады зямлі крывіцкае", "воі-кры- вічане", "Гаспадар Полацку і ўсяе зямлі крывіцкае" (с. 11) і пад.).
Ідэйна-тэматычным і стылёвым планамі апавяданне П.Вазёр- нага "Няміга" арганічна паядноўваецца з беларускай гістарычнай прозай 80-90-х гадоў, высвечвае нявыкарыстаныя на той час абсягі нацыянальнага мастацкага слова, паказвае шляхі яго магчымага развіцця ў ранейшых дзесяцігоддзях, шляхі, перарва- ныя ў заідэалагізаваным і падцэнзурным перыядзе панавання сацыялістычнага рэалізму.
Прадметам сваёй мастацкай зацікаўленасці П.Вазёрны абірае найбольш паказальны і эфектны эпізод беларускай гісторыі. Князь Усяслаў, дачуўшыся аб захопе князямі Яраслававічамі Менску, ідзе ў паход; полацкія і кіеўскія дружыны сутыкаюцца ў жорсткай сечы. Калі ў крывічан былі ўведзены ў бой апошнія падмацаванні і, здавалася, іх дружына вось-вось пачне адступаць, на беразе крывавай Нямігі з’явіўся са сваім аддзелам сын князя Усяслава Глеб (які дагэтуль змог вызваліць палонных менчукоў). Бой разгараецца з новаю сілай, і толькі ноч спыняе яго. Пераможныя шалі, як пераконвае аўтар апавядання, схіляюцца на бок полацкіх ваяроў (-князь Усяслаў напрыканцы пачынае ўсмі- хацца). Як мудры вайскаводца ён пад аховай цемры змяняе месца стаянкі сваёй дружыны, каб раніцай распачаць новую сечу - за незалежнасць Крывіччыны. На гэтым апавяданне "Няміга" закан- чваецца.
Абазнанаму ў гісторыі чытачу вядома, што наперадзе палача- наў і ўсю "Крывіччыну" чакалі трагічныя падзеі, пра якія новых твораў П.Вазёрнага не дайшло, — аднак тыя падзеі на дабрадатнай літаратурнай ніве леглі ў аснову гістарычнага рамана канца 80-х гадоў Л.Дайнекі "След ваўкалака" (дзе апісаны далейшы лёс князя Усяслава, празванага Чарадзеем, пасля злога падману князем Ізяславам: палон у кіеўскім астрозе-порубе і ўцёкі з яго).
Апавяданне П.Вазёрнага напісана ў рэалістычна-панарамнай манеры з флёрам лёгкай рамантычнай пафаснасці і гераізацыі, з алюзійнасцю, думаецца, да "Слова аб палку Ігаравым" - першага мастацкага твора пра старадаўнюю бітву на менскай Нямізе: "На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу веюць ад цела. Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны, засеяны былі касцямі сыноў рускіх" (пераклад са стараўсходнеславянскай Я.Купалы)95.
Апавяданне "Няміга" не перадрукоўвалася пасля першапублі- кацыі ўжо больш паўстагоддзя, таму дазволім сабе працяглую цытату з яго — пра тую ж бітву на Нямізе:
"Гарэла неба на ўсходзе, купаючы ў золаце вясновую раніцу. Якраз на разьдзеле верхавінаў дрэваў, што ахутвалі воддаль бераг Нямігі, яно зьмяняла свой колер і прыймала з кожнай хвілінай больш сьветла- празрыстую афарбоўку. Праменьні, падобныя да тонкіх дыямантавых голак, выпаўзалі з гэтага адасобленага колерам паўкола і, перасякаючы гушчыню пазалоты, уразаліся вострымі штрыхамі ў высь цёмнага блакіту. <...> Ціха. Мароз быў даволі моцны, хоць вецер не варушыў ніводнае галінкі хмызьнякоў. Роўнымі сівымі стаўпамі падымаўся дым угару з непатухлых яшчэ вогнішчаў. Каля іх сям-там грэліся воі Усяслава. Але лабавыя шэрагі стаялі нерухомым мурам, толькі галовы многіх паварочваліся на ўсход. <„.> У гэтым часе зайграў баявы ражок. Жудасны шэлест зброі парушыў мёртвую цішыню. Лес ззаду паўтарыў яго глухім рэхам<...>.
Кіяўляне рухаліся клінамі ў шырокай паласе, зачарняючы ўсю даліну. Першыя з іхных калёнаў ступілі на лёд Нямігі, мячы заблііпчэлі ў руках. Гоман у іхных шэрагах стаў дваіцца, расьці, заглушаць усё поле<...>. Жудасныя крыкі й стогны вырываліся хвалямі й павісалі ў паветры над усім полем. Дзьве жывыя сьцяны напіралі адна на другую, падава-ліся то ў адзін бок, то ў другі. <...>
Хутка бойка зусім застыла. Як адны, так і другія, глянулі ў бок сваіх князёў. Ціха.
Сарамліва ў гэты час глядзела сонца з поўдня на акрываўленае поле. Ягоныя праменьні з ласкай поўзалі па закамянелых тварах паўшых вояў, <...> глядзелі на мукі дагасаючых. Сьмерць панавала тут. Прагныя вочы
95 Купала Я. Поўны збор твораў: У 9 т. — Т.4. — Мн., 1997. — C.198.
яе ня цешыліся сваёй здабычай, а шукалі ўсё новых ахвяраў, сеючы жах у туманных вачох раненых. <...>
Няміга яшчэ больш счарніла ваду між кучамі целаў. Пара над полем, дзе соўвалася людзкая калатня, ужо далей пад Менск, больш заўважна ўзьвівалася ўгару. <...> Воі-Крывічане блудзілі сярод вялізнага могіль- ніку, падбіраючы раненых таварышаў. Бітва ўсё далей адыходзіла ад берагоў Нямігі" (с. 16-19).
Пачатак апавядання "Няміга", багатага сваімі каларытнымі архаізмамі, перагукваецца з пачаткам аповесці У.Караткевіча "Сівая легенда" (першая публікацыя ў 1961 годзе) - танальнасцю, экспрэсіўнасцю, дынамізмам, своеасаблівай прыгодніцкай аўрай. Абодва творы распавядаюць пра нечаканае з’яўленне ў горадзе ганцоў: "Два верхавыя выскачылі з лесу й промецьцю пранесьліся вуліцай да замка. 3 лукамі за плячыма, вершнікі цесна прыліпалі да грываў узмыленых коней. He затрымаўшыся ў варотах, яны зьвярнулі на княжы двор. <...> Стаяў лютаўскі дзень" (с.7),— цытата з "Нямігі"; "На пачатку мая ў Быхаў прымчаў на ўзмыленым кані ганец. Конь зваліўся ля самай брамы замкавай вежы, а коннік пераляцеў праз яго галаву і, як мёртвы, расцянуўся - „96
ў пылу .
Выявіўшы шырыню і багацце мастацкай зацікаўленасці, ста- ленне творчага мыслення і почырку, П.Вазёрны, на жаль, пасля "Нямігі" прыпыніў публікаванне сваіх празаічных твораў, стаўшы, паўторымся, адно сведчаннем ідэйна-мастацкай патэнцыі нацыянальнай гістарычнай прозы яшчэ нарыканцы 40-х гадоў XX стагоддзя.
Проза Уладзіміра Случанскага (Гістарычны раман “Драбы”)
Бадай, самы чытэльны і самы "сучасны" беларускі твор, на- пісаны на эміграцыі,- гістарычны раман Уладзіміра Случанскага "Драбы", апублікаваны яшчэ напрыканцы 50-х гадоў у далёкай Аўстраліі. Аднак як пра яго аўтара, так і пра сам раман у нашай
96 Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т.—Т.2.—Мн., 1988.—С.5.
метрапольнай перыёдыцы (а тым больш у навуковых выданнях) гаворкі не вялося. На эміграцыі ж твор У.Случанскага меў толькі ўхвальныя водгукі. "<...>аповесьць “Драбы”<...> з пункту гледжаньня майстэрства пабудовы і разьвіцьця фабулы, харак- тарыстыкі герояў і падзей, экспрэсыўнасьці і пачуцьцёвасьці - твор, якому, пакуль што, няма роўнага ў беларускай літаратуры. <...> У асобе Случанскага маем Пісьменьніка з вялікай літары. Аўтар “Драбаў” — мастак. <...> Ён ня піша, а малюе вобразы, асабліва вобразы прыроды”97узрушана выказваўся ў рэцэнзіі на кнігу М.Кавыль.
Лёс У.Случанскага (сапраўднае прозвішча Шнэк) - не толькі тыповы для ўсіх выгнанцаў-паязджан яго ўзросту. Ён высвечвае найбольш пакручастыя шляхі беларуса ў трагічныя часіны другой сусветнай вайны.
У.Случанскі нарадзіўся 23 сакавіка 1927 года ў Мінску. 3 1933 года сям'я жыла ў ЛенінграДзе, дзе бацька пісьменніка - Сцяпан Міронавіч - вучыўся ў Ваенна-палітычнай акадэміі. У Ленінгра- дзе У.Случанскі пайшоў у школу, аднак у 1936 годзе бацька ат- рымаў накіраванне ў Забайкальскую вайсковую акругу, і сям'я мусіла ехаць у Чыту. Праз два гады Сцяпана Міронавіча выклю- чылі з партыі і звольнілі са службы.
Было вяртанне на Радзіму, у Слуцк. Бацька ўладкаваўся на працу ў школу, дзе працягвалі вучобу два сыны: Уладзімір і Алег. Падчас вайны сям'я Шнэкаў засталася на акупаванай тэрыторыі. Прэзідэнт пранямецкай Беларускай цэнтральнай рады Радаслаў Астроўскі (колішні дырэктар першай Слуцкай гімназіі) прызна- чыў Сцяпана Міронавіча начальнікам Беларускай краёвай абаро- ны па Слуцкай акрузе - і той пачаў актыўна арганізоўваць у ко- лішнім паўстанцкім павеце беларускае войска, за што і самога, і ўсю сям'ю немцы арыштоўваюць і некалькі месяцаў трымаюць у турме.
Пасля турмы - пярэбары ў Менск, дзе Уладзіміра залічылі ў афіцэрскую школу БКА. А з 1944 года і пачаліся ў яго выгнанніц- кія дарогі.
97Кавыль М. “Драбы” У.Случанскага // Беларуская Думка- 1964, №6. - С.25.
Гэтыя звесткі ўжо вядомы па шасцітомным біябібліяграфіч- ным слоўніку "Беларускія пісьменнікі" (артыкул Л.Савік). Архіў- ныя матэрыялы дазваляюць удакладніць і пашырыць іх - най- перш дзеля аб'ектыўнасці. Бацька пісьменніка нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Лядна на Случчыне. У школе да акупацыі выкладаў матэматыку і вайсковую справу. Пры немцах працаваў у службе парадку, арганізаваў і ўзначаліў слуцкую паліцыю. Пастановай БЦР ад 25 лютага 1944 года стаў начальнікам аддзела Беларускай Краёвай Абароны Слуцкага вокруга. У Берліне служыў ва Управе вайсковых спраў пры БЦР. Пры эвакуацыі Рады з Берлінскага вакзала знік. Яго старэйшы сын Уладзімір пасля беларускай ра- месніцкай школы скончыў курсы кіраўнічага складу Саюза Бела- рускай Моладзі (у г. Альберцін), у лютым-сакавіку 1945 года ву- чыўся на снайпера ў лагеры СС, служыў у брыгадзе "Беларусь" і быў палонены амерыканскім войскам. Быў выдадзены савецкім карным органам. Падчас праходжання "фільтрацыйнай праверкі" пры лагеры №238 у Рославе (Нямеччына) 20 лістапада 1945 года Уладзімір Шнэк сведчыў: "Калі пачаў набліжацца амерыканскі фронт, нас прымусілі будаваць у бліжніх вёсках супрацьтанкавыя загароды. Затым, калі амерыканцы сталі зусім блізка, нас знялі і накіравалі ў Чэхію ў вёску Напошук, дзе стаялі ў лесе, а потым пры падыходзе французскіх і амерыканскіх войскаў немцы, якія былі пры нас, разбегліся, а мы прыйшлі да чэхаславацкіх парты- зан у красавіку 1945 года і былі там да моманта паланення амеры- канскім войскам"98.
Аднак у Берліне У.Случанскі змог уцячы і патрапіць у Ватэн- штат - у "лагер для перамешчаных асоб" англійскай зоны. Там сабралася ўся сям'я Шнэкаў. Уладзімір працягваў вучобу ў бела- рускай гімназіі, дзе родную мову і літаратуру выкладаў паэт- эмігрант Хведар Ільяшэвіч. 3 ягонага "хрышчэння" Уладзімір і напісаў сваё першае апавяданне "У вагні" (пад псеўданімам У.Случанскі было змешчана ў лагерным часопісе "Шляхам жыць- ця" (1947, № 9-10)). "У вагні" - першы празаічны твор, прысве-
98Цьпуецца па: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада: созданне, дея- тельность, крах- Мн., 1995- С.88-89. Месца захавання і архіўны фонд "свед- чання" ў кнізе не пазначаны. (Тэкст пададзены ў перакладзе з рускай.)
чаны Слуцкаму збройнаму чыну 1920 года, у якім відавочна вы- явілася здольнасць аўтара белетрызаваць гістарычныя падзеі, ак- цэнтаваць увагу на найбольш істотным, сутнасным і пафасным.
У апавяданнях "Пад сьцягам бел-чырвона-белым", "He пра- пусьцім", "Пётр Фёдаравіч ня верыць" празаік апісваў трагічнае сучаснае Беларусі, станавіўся летапісцам абра-баванай Баць- каўшчыны, абаронцам нацыянальнага.
У.Случанскі выдаваў у Нямеччыне часопіс "Нашы ветразі", ар- ганізоўваў беларускі скаўцкі pyx, а ў 1950-м выехаў у Аўстралію. Працаваў на фермерскай гаспадарцы, пакуль не асталяваўся ў Мельбурне. Актыўна займаўся нацыянальнай грамадскай спра- вай, выдаваў часопіс "На варце" і гумарыстычны дадатак да яго "Ёрш". Скончыў Каралеўскі інстытут тэхналогіі ў Мельбурне.
3 1989 года - на пенсіі. Наладжваў сувязі з Бацькаўшчынай: дапамагаў накіроўваць на адпачынак у Аўстралію беларускіх дзя- цей з Чарнобыльскай зоны, даваў кансультацыі пры арганізацыі Слуцкага музея, у 1993-м наведаў Беларусь, быў удзельнікам Першага з'езда беларусаў свету, выступіў з прамовай. Памёр у Аўстраліі 3 лютага 1995 года, пахаваны ў Карынгтоне.
Як празаік У.Случанскі найбольш каларытна раскрыўся ў гістарычных жанрах - аповесці пра полацкага князя Расціслава "Братчына" і рамане "Драбы".
Дзесяцігоддзі на падсавецкай Беларусі нацыянальная канцэп- цыя гісторыі магла распрацоўвацца не ў адпаведнай галіне навукі, а ў нешматлікіх празаічных творах беларускіх пісьменнікаў.
Зоркай першай велічыні ззяе на небасхіле нацыянальнай гістарычнай літаратуры імя У.Караткевіча. Творча запазычваючы раманную "тэхніку" і мастацкія топы — новыя для літаратуры бе- ларускай - з "раманаў таямніцаў" (іх першапачынальнікі Ганна Радкліф, Мэцьюрын, Дзікенс), менавіта: замак, загадкі (таямнічыя галасы, незнаёмцы-прывіды, "патаемныя" дзверы-хады і інш.), a таксама "раманаў жахаў" ("гатычных" раманаў), што найбольш яскрава выявілася ў рамане "Дзікае паляванне караля Стаха", У.Караткевіч змог у сваіх творах адлюстраваць багатую гісторыю Беларусі, нібыта ў мастацкай рэтраспекцыі ўвасобіць аўтарскую
мадэль народнага і дзяржаўнага існавання. Таямніцы былі для У.Караткевіча і спосабам сувязі сюжэтных ліній, і адначасна сродкам псіхалагічнага аналізу герояў (пісьменнік, да ўсяго, вы- карыстоўваў некаторыя асаблівасці "рамана таямніцаў" і для па- каза сучаснасці ("Чорны замак Альшанскі"). Аднак бясспрэчнай застаецца прыязнасць У.Караткевіча найперш да традыцыі гіста- рычных раманаў В.Скота. Як беларускі вальтэр-скотавец, як чын- нік сусветнага кантэксту гістарычнай прозы, ён ствараў свае ра- маны ў межах рамантычнай традыцыі і ўвасабляў найперш ра- мантычную канцэпцыю гісторыі сваёй Бацькаўшчыны. Трэба ад- значыць, што гістарызм вальтэр-скотаўскага тыпу стаў ці не пер- шай мастацкай формай для ўласнагістарычнай еўрапейскай літа- ратуры. Затым з'явіўся гістарызм інтэлектуальнага, познерэалі- стычнага (або мадэрнісцкага) рамана, а не рамантычнага.
Сучасная беларуская гістарычная проза пераважна і дасюль застаецца ў межах рамантычнай канцэпцыі сваёй гісторыі. Творы Л.Дайнекі, В.Іпатавай, ранняга У.Арлова пісаліся большасцю ў рамантычных абсягах. І.Шамякін у "Вялікай княгіні" застаўся, думаецца, у параметрах сацрэалізму. Раман Г.Далідовіча "Кліч роднага звона" - гістарычная проза эклектычнага плану, дзе мас- тацкае і дакументальнае зманціраваны ў адно (гэта проза школы рускага "гісторыка-ілюстрацыйнага", рэалістычнага па канцэпцыі рамана В.Іванова, А.Югава і інш.). Рамантычнай канцэпцыі бела- рускай гісторыі ў літаратуры папярэднічалі тэксты, якія недалёка адышліся ад міфалагізацыі фальклору або яе "паводлегістарыч- най" белетрызацыі. Асобна ў кантэксце беларускай гістарычнай прозы - паперадзе У.Караткевіча - бачацца, як ужо адзначалася, постаці В.Ластоўскага, М.Гарэцкага, Я.Дылы, а таксама У.Слу- чанскага.
Усе гэтыя аўтары па-рознаму, большасцю толькі ўскосна (бо доўгі час былі падзабароннымі), уздзейнічалі на агульны літара- турны рух. Гістарычная проза У.Случанскага, у прыватнасці - яго гістарычны раман "Драбы", займае ў тых узаемадачыненнях най- больш маргінальнае месца, аднак высвечвае найбольш паказаль- ныя шляхі магчымага станаўлення гэтага літаратурнага накірунку ў выпадку свабоднага і незаідэалагізаванага імперска-савецкай
кан'юнктурай мастацкага развіцця, не такога пакручастага і дыс- крэтнага, бо У.Случанскі ўяўляецца няўбачаным, непачутым пя- рэдаднем маладзейшага на тры гады У.Караткевіча, а таксама Л.Дайнекі і У.Арлова. Якраз у прозе У.Случанскага былі выпра- цаваны тыя ж асновы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі, што праз дзесяцігоддзе пачнуць увасабляцца ў прозе У.Караткевіча.
Як сведчыць аўтар прадмовы да кнігі "Драбы" С.Пасечны, У.Случанскі задумваў напісаць гістарычную трылогію. (На жаль, недаступнасць аўстралійскіх архіваў пісьменніка не дазваляе меркаваць пэўна, ці споўніліся ягоныя задумы, бо і на апошняй старонцы кнігі "Драбы" пазначана: "Канец першай часткі".) Ад- нак "Драбы" выглядаюць цалкам самастойным, ідэйна, кампа- зіцыйна і сюжэтна завершаным творам.
Абраўшы за свой ідэал служэння Радзіме дзейнасць князя Вітаўта, У.Случанскі старанна і займальна выпісвае яго гістарыч- ную постаць, а таксама ягоных слаўных аднадумцаў і сяброў - рыцараў Пагоні, якіх у старадаўнасці менавалі драбамі. Аднак, што паказальна, У.Случанскі не робіць Вітаўта галоўным героем і асноўнай дзейснай асобай рамана. На працягу ўсяго аповеду яго кампазіцыйным і сюжэтным "счапленнем" становіцца выдуманы аўтарам вобраз ваяводы Фёдара Грозаўскага, яго гераічныя дзеі на карысць Бацькаўшчыны, асабістае жыццё гэтага драба (гісторыя кахання з Марыляй).
Ахоп падзей у рамане "Драбы" вызначаецца спецыфічнай "ілюстрацыйнай" эпічнасцю. Дэталёва апісана жыццё прадстаў- нікоў розных катэгорый грамадства XV стагоддзя: просталюдзі- наў з-пад Слуцка і Капыля, панцырных баяр, драбаў Вялікага Княства Літоўскага (капітана літоўскіх лучнікаў пры двары кара- ля Ягайлы ваяводы Пашкевіча, крэўскага ваяводы Станіслава і інш.), польскай знаці (пана Ежы з Чэрвіцы), а таксама мечаносцаў крыжацкага ордэна (камандора ордэну Фрыдрыха фон Кройцэн- бэрга і інш.). Твор У.Случанскага вызначаецца і шырокай геагра- фічнай панарамнасцю: старадаўні Слуцак - Кракаў - Берасце - Тураў - Полацак - Камянец - Наваградак - Слуцак.
Раман "Драбы" мае яскрава выражаную нацыянальную ідэю, адстойвае думку пра адметнасць і незалежнасць беларуска-літоў-
скіх земляў. Канцэпцыя нацыянальнай гісторыі ў творы У.Слу- чанскага грунтуецца большасцю на дакументальных фактах. Але пісьменнік творча выкарыстоўвае і сваё права на мастацкае "да- думванне", сінтэзацыю. Выкрываючы інтрыгі крыжакоў, поль- скай шляхты і маскоўскіх "купцоў"-віжоў (вобраз баярына Лукі Рацішчава) на землях Вялікага Княства Літоўскага, У.Случанскі свядома ўступаў у палеміку не толькі з польскімі і расійскімі гісторыкамі, але і з аўтарамі некаторых гістарычных твораў су- седніх літаратур. Паказваючы гераічнае і годнае мінулае сваёй Радзімы, беларускі пісьменнік, як слушна зазначыў С.Пасечны ў прадмове да рамана, хацеў "прыпомніць беларусам, што не заўсёды наша Бацькаўшчына стагнала пад чужацкім панаваньнем, што не заўсёды чужынцы паневяралі наш Народ, звычаі і культу- ру, што былі часы, калі наша Беларусь (у той час Літва) лічылася адной з магутнейшых дзяржаў Эўропы"99. Больш таго, сваім ра- манам "Драбы" У.Случанскі ўпершыню ў беларускай літаратуры пазначыў галоўныя высновы беларускай гістарычнай навукі XX стагоддзя: сэрца летапіснай Літвы - Наваградак, яно знаходзіцца ў цэнтры сённяшняй Беларусі. А таму можна ўпэўнена сцвярд- жаць, што навуковая канцэпцыя М.Ермаловіча пра месцазнаход- жанне летапіснай Літвы і яе мастацкая ілюстрацыя ў беларускай прозе ў рамане Г.Далідовіча "Кліч роднага звона" мелі ў "Драбах" свой першапачатак.
У рамане У.Случанскага ў гістарычнай перспектыве змадэля- ваны сімвал духоўнага і дзяржаўнага быцця-ўладкавання Літвы- Беларусі - у суладдзі міфалагічнага, язычніцкага і хрысціянскага лёсапачаткаў: "He па нашаму молату гэты камень,- гаворыць у фінале кнігі пра беларускія землі Вялікі магістр крыжацкага ор- дэну- Ярылам ён створаны, Перуном гартаваны, а збавіцелем душой надзелены!.." (С. 267).
Многія прынцыпы і прыёмы гістарычнага жанру, характэрныя для творчасці У.Случанскага, узыходзяць яшчэ да мастацкіх ад- крыццяў В.Скота. "Драбы" як першы ў беларускай прозе "ры-
"Пасечны С. Ад выдавецтва // Случанскі У. Драбы.- Мельбурн, 1958 - С.9. (Далей пры цытаванні гэтага выдання ў тэксце будзе пазначацца толькі старон- ка.)
царскі" раман вальтэр-скотаўскага тыпу стаў паказальным не толькі ў разгледжаным ідэйна-праблемным, але і ў жанрава- стылёвым плане.
Гістарычна раман вальтэр-скотаўскага тыпу актыўна раз- віваўся і ўдасканальваўся ў творчасці многіх еўрапейскіх пра- заікаў. Найбольшая роля ў гэтым развіцці належыць Г.Сянкевічу і А.Шэноа. Як і раманы Г.Сянкевіча, А.Шэноа, так і "Драбы" У.Случанскага родняць з творамі В.Скота жывапісны гістарычны каларыт, прыгодніцкая фабула, рамантычныя элементы ў сюжэце і канцэпцыі герояў. Аднак "Драбы", думаецца, распрацоўваюць вальтэр-скотаўскую традыцыю больш "шчыльна" і паслядоўна. У В.Скота галоўным героем твораў быў "сярэдні чалавек", а ў Г.Сянкевіча і А.Шэноа - вядомая асоба, актыўны ўдзельнік гіста- рычных падзей, які ўплывае на іх ход; У.Случанскі цэнтральнае месца свайго твора - як і В.Скот - таксама аддае "сярэднім лю- дзям" (ваяводам, драбам, мужным ваярам, а не князям і каралям). У прозе Г.Сянкевіча і А.Шэноа любоўная інтрыга зазвычай не ўплывае на развіццё сюжэта і адыходзіць на задні план. У.Слу- чанскі ставіць яе ў цэнтр свайго апавядання, як і англамоўны ра- маніст. Гісторыя кахання і, урэшце, жаніцьба ваяводы Фёдара з простай дзяўчынай Марыляй праходзіць праз увесь твор.
Як і В.Скот, беларускі аўтар апявае мужнасць і духоўныя якасці рыцарства. Як і ў В.Скота, у рамане У.Случанскага вялікая ўвага надаецца камічнаму, іранічнаму (надзвычай ярка і запа- мінальна выпісаны эпізод прыйма каралём Ягайлам пана Януша з Езёрска, калі апошні збіў пыху польскай шляхце і пану Ежы з Чэрвіцы).
Многія старонкі "Драбаў" чаруюць кантрастна-рамантычнымі малюнкамі і пейзажамі: "Насупілася магутная Прыпяць, забуль- катала мацней у прыбярэжных карэньнях са злобай непамернай. Лес ёй у адказ зашамацеў гальлём і заскрыпеў векавымі стаў- бурамі волатаў-дубоў, пасылаючы нямы праклён крывавым наезь- нікам, што парушаюць спрадвечны парадак" (С. 46). "Малады пісьменнік (У.Случанскаму было 30 гадоў- А.П.) не заразіўся мадэрнізмам, на што хварэе бальшыня беларускіх мастакоў",- за- значыў у прадмове да "Драбаў" С.Пасечны (С. 9). Аднак трэба
канстатаваць, што твор У.Случанскага познерамантычны, гэта тып рамантычнага "рыцарскага" рамана з шэрагам сцэн жорстка- натуралістычных (забойства сям'і паромшчыка Вадзеніка і пад.). "Драбы" багаты на алюзійныя адсылкі да вуснай народнай твор- часці (песня гусляра ў рамане) і старажытнай беларускай літаратуры - напрыклад, "Слова пра паход Ігараў", пра што можа сведчыць нават гэтая цытата: "Коньнікі Варкулы малоцяць мя- чамі і сякірамі, як цэпамі на таку, зьбіраючы багаты ўмалот" (С. 176).
Сюжэт насычаны яскравымі фабульнымі эпізодамі: сустрэча ваяводы Фёдара з Марыляй - знікненне Якуба Вадзеніка - двубой ваяводы Фёдара і войта Скабеля - княжацкае паляванне і нечака- ныя прыгоды з княгіняй - паланенне і вызваленне з лёхаў Камя- нецкага замка ваяводы Фёдара - суд над кіраўніком "апрышак" - вяселле ваяводы Фёдара. Галоўны кульмінацыйны раздзел рамана - "Суд", - яго падзейную развязку прадвызначыў тыповы яшчэ для англійскага класічнага рамана топ (сюжэтны ход) пазнавання: на высокім судзе, дзе прысутнічаў сам вялікі князь Вітаўт, у "пад- судным" кіраўніку паўстанцаў-"апрышак" пазнаюць некалі знік- лага і невіноўнага Якуба Вадзеніка (які спрычыніўся да вырата- вання ваяводы Фёдара).
Тэмп апавядання вызначаюць драматычныя сутыкненні, раз- вязка якіх адбываецца праз некалькі раздзелаў - з пэўнай затрым- кай, што ўзмацняе займальнасць рамана. Застаецца шкадаваць, што слабей у "Драбах" атрымалася перадача драматызму ўнутра- нага жыцця герояў - больш эскізнага, пункцірнага.
Адметнай бачыцца мова рамана У.Случанскага. Побач са ста- радаўняй лексікай і спецыфічнымі рыцарскімі выразамі ўжываю- цца каларытныя словы, колісь чутыя аўтарам на дарагой Случ- чыне: выпярэдзіць, высмыкнуць, падозра, падсілак, пазбавец, не- цярплівіцца, шкутыльгаць і інш. (Адно псуе ўражанне ад пра- чытання "Драбаў" нядобрасумленнасць выдаўцоў: мельбурнскае выданне рамана не адкарэктавана.) Наогул жа, мова У.Слу- чанскага, у адрозненне ад некаторых іншых эмігранцкіх літара- тараў, амаль не адрозніваецца ад лепшых сучасных моўных узо- раў беларускай літаратуры.
Пры спрыяльным лёсе "Драбаў" магла б, думаецца, напаткаць слава беларускага "Рыцара Айвенга" ці беларускіх "Крыжакоў", аднак раман і па сёння не перавыдадзены, не прачытаны і тоіцца на Беларусі ў нешматлікіх кнігазборах большасцю ў выглядзе пе- рашытых ксераксных копій - як сумная памятка пра нешчаслівую долю беларускай нацыянальнай кнігі і - у той жа час - як годны ўзор-сведчанне яе багатага набытку.
Выкарыстоўваючы мастацкі вопыт многіх замежных рама- ністаў, сінтэзуючы ў сваім першым маштабным творы важней- шыя дасягненні нашай гістарычнай літаратуры, У.Случанскі імкнуўся ўзняць беларускі гістарычны раман вальтэр-скотаўскага тыпу на вышэйшую эстэтычна-мастацкую ступень і змог - пераа- дольваючы перашкоды рознага кшталту - вымаляваць у "Драбах" (хоць часткай і пункцірна, "дэбютна") нацыянальную канцэпцыю беларускай гісторыі і ўвайсці сваім творам у агульнабеларускі мастацка-гістарычны летапіс XX стагоддзя.
Формула супраціўлення (Творчасць Юркі Віцьбіча)
Найперш пісьменнікам-гісторыкам уваходзіў у беларускую літаратуру яшчэ ў 30-х гадах Юрка Віцьбіч (на эміграцыі вядомы яшчэ і пад іншым псеўданімам - Юрый Стукаліч), творчая спад- чына якога - значны ўнёсак у беларускую мастацкую прозу і на- велістыку 30-50-х гадоў XX стагоддзя. I літаратурна-крытычнай, і чытацкай увагі на Беларусі Ю.Віцьбічу надавалася ці не больш, чым іншым пісьменнікам эміграцыі. У 1995 годзе "Мастацкая літаратура" перавыдала яго кнігу "Плыве з-пад Сьвятое гары Нё- ман"; постаць Ю.Віцьбіча ў сваіх публікацыях даследаваў часопіс "Крыніца" (найбольш удумлівыя з матэрыялаў - артыкулы П.Ва- сючэнкі і М.Тычыны); у часопісах "Полымя", "Спадчына", той жа "Крыніцы" друкавалася эпісталярная спадчына пісьменніка (лісты да П.Глебкі, Ант.Адамовіча, Л.Гарошкі), у №5-6 за 1999 год ча- сопіс "Спадчына" перадрукаваў аповесць Ю.Віцьбіча "Лшоно Га- боо Бійрушалайм"; урэшце, Беларусь змагла пазнаёміцца з кнігай-
даследаваннем Ю.Віцьбіча "Антыбальшавіцкія паўстанні і парты- занская барацьба на Беларусі", якая выйшла ў свет у Нью-Ёрку ў 1996 годзе, на кнігу з'явіліся рэцэнзіі ў рэспубліканскім друку. Але ўсё ж трэба канстатаваць, што Ю.Віцьбіч і да дня сённяшняга застаецца творцам найбольш загадкавым, найбольш нераскрытым і неасэнсаваным.
Паколькі ў біяграфіі Ю.Віцьбіча і дасюль застаецца шмат бе- лых старонак, напачатку - пра перыпетыі пакручастага пісьмен- ніцкага лёсу. Нарадзіўся Георгій Шчарбакоў (такія "пашпартныя" імя і прозвішча пісьменніка) 2 чэрвеня 1905 года ў мястэчку Вяліж былой Віцебскай губерні (на тэрыторыі сённяшняй Сма- ленскай вобласці) у сям'і святара (святары былі як у бацькавым родзе, так і ў матчыным). Вучыўся ў гімназіі, педтэхнікуме. Як запэўніваў сам, браў удзел у Вяліжскім антыбальшавіцкім паў- станні,- толькі, трэба прызнацца, несамавіта ўспрымаюцца сёння сподзівы некаторых даследчыкаў наконт ваярства Віцьбіча: пад- час згаданага паўстання (1918 год) гімназісту Юрку Шчарбакову было трынаццаць гадоў, і волатаўскім здароўем ён не вызна- чаўся...
Дзесяцігоддзе (пачынаючы з 1922-га) Ю.Віцьбіч адпрацаваў на маскоўскіх хімічных заводах, дзе атруціўся фасгенам і "зарабіў" сабе інваліднасць. У Маскве (пакуль як аўтар двух апавяданняў на рускай мове) быў залічаны ў сябры беларускай секцыі літара- турнага аб'яднання "Кузніца". Аднойчы на пасяджэнне аб'яднання завітаў Паўлюк Шукайла, паэт-слуцак: у аграмаднай бабровай шапцы, у паліто з кенгуровым каўняром, з элегантным кіем, зала- тым гадзіннікам... Назваўся стваральнікам новай школы ў бела- рускай літаратуры і пачаў крытыкаваць "літкавалёў". "He выпадае нам, нацыянальным пісьменнікам, знаходзіцца ў падсуседках ці прымаках пры іншых згуртаваннях. Нас тут досыць, каб стварыць МАНРП - Міжнародную асацыяцыю нацыянальных расійскіх пісьменнікаў. Сёння я быў у ЦК КП(б) і ўлагодзіў справу, даз- вольце зачытаць вам праект статута асацыяцыі,"- такія словы П.Шукайлы прыгадваў Ю.Віцьбіч у сваіх успамінах-лісце100. Адзінагалосна вырашылі стварыць "Міжнародную асацыяцыю
І00Крыніца- 1998 №7.
пісьменнікаў", а як выявілася, у ЦК П.Шукайла не хадзіў і ЦК дазволу ніякага не даваў. Ініцыятыва заставалася адно ініцыятывай. Ю.Віцьбіч стаў сябрам "Узвышша", пачаў стала друкавацца. У студзені 1933 года прыехаў на Беларусь і жыў у адным з калгасаў Віцебскай вобласці. А праз некалькі месяцаў дэбютаваў як крытык, выказваючыся пра "некультурнага" Хады- ку, "хрызантэмную" Пфляўмбаўм, "поўнага нуля" Хведаровіча, "выдатнага версіфікатара" Чарота, "эрэкцыйнага правадыра" Ма- ракова ды іншых.
У 1939 годзе быў прыняты ў ССПБ, застаўся пад нямецкай акупацыяй. 23 кастрычніка 1943 года праводзіў з полацкай чыгу- начнай станцыі ў сабор Св.Сафіі мошчы Святой Еўфрасінні По- лацкай. "Мы ішлі за фурманкай і спявалі сціхіру: "Весяліся, мана- стыр Спасаў, і светла лікуй, зямля Полацкая,"- узгадае ён у кнізе "Мы дойдзем" (выйшла па-руску пад псеўданімам Юрый Сту- каліч).
У часе акупацыі Ю.Віцьбіч жыў у Менску на кватэры ў баць- коў жонкі Пятра Глебкі - Ніны Ларывонаўны. Тая ўспамінала, што Ю.Віцьбіч тады шмат піў. Калі не было за што - краў кнігі і «101 прадаваў .
Пасля наступлення Савецкай арміі Ю.Віцьбіч падаўся ў эмі- грацыю. У Нямеччыне разам з Н.Арсенневай стварыў літара- турнае згуртаванне "Шыпшына". Хацеў нават аднавіць выданне часопіса "Узвышша" (склаў тры нумары). У першыя месяцы эмі- грацыі, як згадваў М.Сяднёў, які жыў з Ю.Верашчакам у бела- рускім лагеры ў Рэгенсбургу ў адным доме, "Ю.Віцьбіч пачаў га- варыць па-беларуску толькі тады са мною, а так заўсёды гаварыў па-руску і, канешне, лепш яе ведаў, чымся беларускую" (гл. гу- тарку М.Сяднёва і Б.Сачанкі "Я толькі кропля ў акіяне"). Перае- хаў у ЗША, дзе супрацоўнічаў з Інстытутам па вывучэнні гісторыі і культуры СССР. У апошнія гады жыцця (памёр 4 студзеня 1975 года ў Саўт-Рыверы) пісаў па-руску, друкаваўся ў газеце "Новое русское слово". У 1974 годзе ў Нью-Ёрку выйшла яго руска- моўная кніга "Мы дойдзем".
І0ІГл. гутарку М.Сяднёва і Б.Сачанкі "Я толькі кропля ў акіяне" // Сачанка Б. Трэцяе вока- Мн.,1992,- С.467.
Творы Ю.Віцьбіча прыходзяць да нас нібыта з "двайной" эміг- рацыі - і з замежжа геаграфічнага, і са спецсховаў. У 30-х гадах Ю.Віцьбіч выдаў два зборнікі прозы, выдаў у беларускіх друкар- нях і жывучы ў Савецкай Беларусі.
Пра гісторыю друкавання свайго першага апавядання Ю.Віць- біч успамінаў у лісце да Антона Адамовіча (ад 20 лістапада 1951 года): "Я пісаў сваё апавяданне "Як загінуў Ясь" у нядзельную літаратурную старонку газеты "Савецкая Беларусь". Праз колькі дзён у "Паштовай скрынцы" гэтага дадатку я прачытаў наступнае: "Вашае апавяданне (дарэчы, вельмі добра напісанае) друкавацца не будзе, бо слаба адбівае класавыя супярэчнасці на вёсцы". Як значна пазней даведаўся, гэты адказ належаў Міхасю Чароту"102.
Тады няўрымслівы пачатковец паслаў апавяданне ва "Узвыш- ша". Як сцвярджаў сам, яно спадабалася У.Дубоўку і К.Чорнаму. Ад апошняга Ю.Віцьбіч атрымаў ліст з запрашэннем да супра- цоўніцтва з "Узвышшам". 3 Масквы (дзе працаваў) Ю.Віцьбіч паслаў на Беларусь заяву на ўступленне ва "Узвышша" (а на той час гэта быў крок мужны - літаб'яднанне крытыкавалася афіцый- нымі ідэалагічнымі службамі, пачаліся арышты ўзвышаўцаў). Праз тыдзень пісьменнік атрымаў ліст ад К.Крапівы, у якім паве- дамлялася аб адзінагалосным (толькі тых галасоў пасля рэпрэсіяў 1930 года было няшмат) прыняцці яго ва "Узвышша". Поштай прыйшло і пасведчанне, падпісанае тым жа К.Крапівой і К.Чор- ным.
Хвароба пасля атручвання фасгенам падарвала слабое здароўе Ю.Віцьбіча. "Штовечар і штоноч спатыкаюся з чымсьці падоб- ным да чэхаўскага чорнага манаха, а суткі часам упартыя слуха- выя (Бах і частушкі, званы і тамбурын) галюцынацыі,- прызна- ваўся ён у траўні 1934 года ў лісце да П.Глебкі,- Шчыра кажучы, баюся, каб мая творчая праца не перайшла б паволі ў "запнскн сумасшедшего". Спадзяюся ўсё ж унікнуць тут усякіх зрываў у сэнсе логікі <...> Страдаю бессонннцей — не спал однажды пять суток. Прншлось взять ннтервью у пснхнатров<...> Што можа
102Крыніца- 1998,- №7.-С.8.
быць жудасней, калі заўсёды верныя да дробязяў мазгі пачына- юць часам хлусіць"103.
Узвышаўцы не забывалі свайго сябра - прысылалі грашовую дапамогу.
Першае апавяданне Ю.Віцьбіча было надрукавана ў №9 "Уз- вышша" за 1929 год, толькі назву мела рэдакцыйную - "Млына- рова рука". У першым зборніку "Смерць Ірмы Лаймінг" пісьмен- нік аднавіў першапачатковую назву- "Як загінуў Ясь".
Трэба агаварыцца, што гістарычная тэматыка напачатку не была ў творчасці Ю.Віцьбіча асноўнай. Пісьменнік дэбютаваў творамі шмат у чым шаблоннымі, якія ілюстравалі будаўніцтва новай савецкай явы, аднак якраз тыя апавяданні, нарысы, апо- весці, эсэ, дзе вымалёўвалася мінулае Беларусі, дзе закраналіся шматлікія гістарычныя праблемы і праецыраваліся-накладваліся на сучаснае быццё - якраз яны бачацца найбольш моцнымі, знач- нымі і паказальнымі ў празаічнай спадчыне Ю.Віцьбіча, якраз яны высвечваюць няпросты шлях пісьменніцкай ідэйна-мастац- кай эвалюцыі. А каб выпісаць гэту эвалюцыю ва ўсіх яе закана- мерных і часам супярэчлівых складніках, каб высвеціць глыбін- ныя перадумовы звароту Ю.Віцьбіча да гістарычнай праблематы- кі, неабходна, думаецца, даць поўную і цэльную карціну літара- турнай творчасці пісьменніка.
Апавяданні Ю.Віцьбіча 30-х гадоў мастацка-эстэтычную знач- насць выяўляюць у паасобных стылёвых пошуках, псіхалагічнай вымалёўцы народных характараў, напрацоўках у паэтыцы і лексі- цы твораў.
Як і большасць яго літаратурных аднагодкаў, Ю.Віцьбіч - тра- гічная асоба, прычым трагічнасць сваю пісьменнік на той час на- поўніцу і не ўсведамляў. Хворы (заўважаліся псіхічныя адхі- ленні), пісаў і друкаваўся - як на... могілках: дзесяткамі сяброў- калег пазнішчалі, таму і друкаваць асабліва не было каго - апавя- данні Ю.Віцьбіча ішлі праз нумар, а то і ў кожным нумары часо- піса "Узвышша". Пры гэтым даводзілася "падразаць" сябе для ідэйна-шаблоннага ложа, прыстасоўвацца. "...іду па лініі най-
103Полымя,—1998- №3,- С.257, 260, 270.
болынага супраціўлення, па лініі гільётыніравання сваіх раней- шых улюбёных вобразаў",- прызнаваўся ён П.Глебку (ліст ад 30 снежня 1934 года)10 .
У 1932 годзе выйшаў першы зборнік апавяданняў Ю.Віцьбіча "Смерць Ірмы Лаймінг", які адкрывае апавяданне "Жаўнер Юрка Загар", упершыню надрукаванае ў 1929 годзе (наогул, зборнік выдадзены дыхтоўна - як збор твораў, з пазнакай месца і часу першапублікацыяў). Сюжэт названага апавядання крыху мелад- раматычны. Беларускага хлопца Юрку забралі ў жаўнеры. Маці хворая, збітая "за недаборы па падатку", пасылае яму ліст. I хло- пец, абураны, уцякае з польскага войска, "але дзве кулі дагналі яго"... Гэта просценькая, эскізная мініяцюра, якая толькі-толькі засведчыла "ломку голаса" маладога празаіка. Але па ёй можна ўжо вызначыць і некаторыя асаблівасці голасу "пастаўленага". Найперш - дэталёвыя, апаэтызаваныя апісанні, блізкія нават да асобных лірычна-ўзнёслых адступленняў: "Бывала на вечарынцы, калі ўдарыць Клаўдысь-музыка клёнавай ясачкай па цымбалах, і тыя то зазвіняць шклом тонкіх крыг паспалітага вясенняга ру- шэння, то загалосяць, як гаротная маці ў капліцы сумных могліц над труной забітага адзінца, то раптам засмяюцца крынічным смехам васільковай дзяўчынкі..." (с.З). Здаецца, слоўныя каралі (эпітэты, метафары) вось-вось “перарастуць” у верш. Навідавок і ўплыў колішняй “маладнякоўскай” “бурапеннасці”, “барокавас- ці”: “хціва ружавіла кроў іржу зямлі” (с.5) і пад.
He новы для кантэкста беларускай прозы 30-х гадоў і запеў апавядання "Як загінуў Ясь": танцы, "паводка гучных спеваў, цымбалаў, жалеяк". Млынарова дачка Марынка закахана ў Яся, плытагона-аснача, а багацей-бацька забараняе ёй сустрэчы з бед- ным "злыднем", які да ўсяго "яшчэ ў газетах заметкі друкуе" (с.6), а "млын пад калгас захапіць хоча" (с.7). Камсамолец жа Ясь збіраецца адмовіць Марынцы ў сустрэчах - толькі праз тое, што "рукі скруціць каханнем, шыю захлысне, бо бацьку-кулака ба- раніцьме"... I зусім не станоўчым успрымаецца камсамолец Ясь (яму ўсё ж падабалася Марынка, і ахвотна таньчыў з ёю). Урэшце, і памёр чалавек у Ясі тады, калі ён узамбаваўся камсамоліяй, а не
І04Полымя.- 1998-№3.-С.263.
ў сваю апошнюю зямную хвіліну (Яся забіў аднавясковец). I ці не гэта падкрэсліць сваёй назвай - "Як загінуў Ясь" - хацеў Ю.Віцьбіч, бо "Млынарова рука" найперш сведчыць супраць "ку- лака-злыбяды".
I зноў запамінаюцца асобныя яскаркі-дэталі: "над вачыма гру- гановым крыллем надкінуліся бровы" (с.6), "жаніхамі хоць грэб- лю гаці" (с.10), "бервяно аж блішчыць, як Глякаў плеш" (с.Ю).
У пераломны час давялося жыць і хлопцу Янаку з Галіччыны (апавяданне "Янак Гай"). Каб зарабіць на лусту хлеба, мусіў ён "ламаць соль" у Польшчы, пад Лідаю перабег да "чырвоных". На фронце Янак змагаеца з "бандай бацькі Крумкача", трапляе ў па- лон, выжывае. Банда чыніць жахлівыя забойствы (здзекліва няве- чаць і забіваюць дзяўчыну-чырвонаармейку "таварыша Дэбору". I зноў - як радок з верша - запамінаецца: "Парэзалі Галіччыну істужкамі акопаў, падперазалі калючым дротам..." (с.13).
Цікава, каларытна, з увагай да псіхалагічных нюансаў выпіса- ны Ю.Віцьбічам вобраз старога рабочага "фарбоўнага завода" Петруся Хахла з сапраўдным прозвішчам Касаткевіч (апавяданне "Гад"), які з трыццаці васьмі гадоў працы "прагуляў толькі два" - "калі захліснула завод ціхменню могліц, а Пятрусь, моцна трыма- ючы стрэльбу, дзе ішоў, дзе бег, дзе поўз у крывавай пуцявіне ад шырокай пад Жыгулямі Волгі да далёкіх, адлюстраваных чыстым Байкалам Саянскіх гор" (с.20). А далей - усё па знаёмым сацрэа- лізмаўскім сцэнары, на якім ляжыць пячатка ўплыву рускай са- вецкай прозы, яе эпігонства: на завод пракрадваецца вораг - па- мочнік майстра Кірылаў (ён жа ў былым Сакалоў "з ахранкі"), знаёмец Петруся. Гэты "гад", каб не быць выкрытым, хоча зніш- чыць нашага героя, псуе "манометры" і "тэрмометры" ды яшчэ ў партыю ўступіць хоча. Ну а выкрывае яго, канечне ж, дзед Пят- русь, які кідае піць гарэлку і сам піша заяву на ўступленне ў пар- тыю... Тыповае "вытворча-рамесніцкае" апавяданне 30-х, тыпо- выя маладнякоўска-"бурапенныя" назіранні-сцверджанні: "выкі- нугай з коміну дымнай хмарай адплыло і растала мінулае" (с.18), "кулямётнай істужкай штанбавалі дні" (с.25).
Жорсткі сацыяльны канфлікт выпісаны ў апавядані Ю.Віць- біча "Крыж Габрэля Каўкі". Запамінаецца натуралістычная сцэна
бунту сялян на чале з кавалём Каўкам, калі раз'ятраны натоўп паліць панскі палац, ломіць сямейны склеп і, як на шалёным ша- башы, разрывае забальзамаванае цела пана. Каваля схапілі польскія жаўнеры і выразалі на ягонай спіне крыж.
Падобны сюжэт і ў апавяданні "Вятры заходнія": хлопец Галь- яш забівае пана, збягае ў пушчу, збірае там сабе падобных. Мілуецца з Гануляй, пры гэтым думаючы: "Спалю ўсё! I жыта, на пні, і палац! У крыві выкупаю, полымем падсушу! Хіба ж не ве- села? Га?" 1 ён мусіў быць галоўным героем! Падчас бою жаў- нераў і Гальяшовых таварышаў жалезны круг вайскоўцаў прары- ваюць напачатку звяры (дзікі, мядзведзі, ваўкі), "а за апошнім звяром ішлі, хістаючыся ад зморы, хлапцы, уперадзе іх... Гальяш" (с.43).
Завяршае зборнік аднайменнае з ім апавяданне - "Смерць Ірмы Лаймінг", і ўжо адным сваім "мадэрновым" эпіграфам ураж- вае: "2x2 = няма мінулага". Апавяданне, падаецца, і насамрэч стаіць "наводшыбе" і адрозніваецца ад астатніх,- і сваёй пафас- насцю, і драматычнай надрыўнасцю. Ірма Лаймінг, тэлефаністка і працаўнік маскоўскай культкамісіі,- зусім "не спачувае сацы- ялістычнаму будаўніцтву", з цяжкасцю, прагнучы жыцця, імкнец- ца прыстасавацца да "новых умоў". Яе накіроўваюць у "камуну імя Туманава" - на родную Беларусь. Нельга не засяродзіцца на алегарычнасці, іншасказальнасці лепшых апавяданняў Ю.Віцьбі- ча: "увязненая думкамі", Ірма, бачачы будаўнікоў маскоўскага ма- ста, прарочыць ледзь не кашчуннае на той час: "Рабы, што часова разбілі кайданы. Кроўныя родзічы будаўнікоў егіпецкіх пірамід і рымскіх акведукаў. Яны таксама будуюць, але і іх няскончаную працу хутка пачнуць заносіць пяскі” (с.54). Шматпаказальны і сімвал тога маскоўскага маста - як дарогі ў "новае", "светлае". Падаецца, сімвалічны намёк прытоены і ў назве самой камуны - імя Туманава (чэкіст Туманаў змагаўся ў тых мясцінах з Булаком- Балаховічам, там і загінуў). Ды і, наогул, складваецца ўражанне, што дзеянне апавядання "Смерць Ірмы Лаймінг" вымалёўваецца нібыта ў тумане-памароцы.
Цікавая гісторыя прататыпаў Лаймінгаў (пра што ў апавяданні не згадваецца). Насамрэч, брат гераіні ("у жыцці" Іры, а не Ірмы)
быў удзельнікам Вяліжскага антыбальшавіцкага паўстання. Самі ж яны - дзеці ротмістра коннага палка, унукі палкоўніка, праў- нукі генерала, нашчадкі тэўтонскіх рыцараў.
Лёс Ірмы трагічны. Жыве ў камуне, сваім былым маёнтку, і баіцца назваць сваё прозвішча, ходзіць па родным палацы і ба- чыць яшчэ не кранутыя партрэты родзічаў, якіх камунары завуць "шваллю". У фінале Ірма падпальвае свой палац і бяжыць да чы- гуначнай станцыі. Трывожна, нічога добрага не вяшчаючы, чуцён "зычны рык" хуткага цягніка.
Такім чынам, у сваіх першых апавяданнях Ю.Віцьбіч не кра- наўся гістарычнай тэматыкі. I хоць доўгі час у савецкім літара- туразнаўстве падобную прозу было прынята называць гісторыка- рэвалюцыйнай, яна, імкнучыся па свежых слядах увекавечыць "гістарычны поступ" пабудовы новага жыцця, станавілася часцей адно заідэалагізаваным скажэннем, лакіроўкай ці фальсіфіка- тарствам недалёкага мінулага.
Другая кніга Ю.Віцьбіча - "Формула супраціўлення касцей" - выйшла ў Мінску ў 1937 годзе. Яна пачынаецца апавяданнем "Грыміць Перакрыж" (Перакрыж - доўгі парог на Заходняй Дзвіне, праз які гналі на Рыгу плыты), у якім псіхалагічна даска- нала і дэталёва выпісаны вобраз аднаго з галоўных герояў - дзеда Дзяніса Катаржніка, "жывога касцяка", які "перабраў і голаду і гора" (с.5). Дзяніс ідзе з рума да хаты праз могілкі: напачатку да- ведацца, хто з яго сям'і памёр. А дома мусіць рабіць новую труну. Ураднік забірае за даўгі каня (які з'еў палову саламянага даху). Дачка вымае Дзяніса з пятлі, і той прапівае ў карчме апошні ка- жух і нацельны крыж. А вясной зноў падаецца ў плытагоны. Раз- вязка апавядання крыху "аскомістая": нагадаўшы "падрадчыку" Якубу Бугаю мінулыя крыўды (удзел у гвалтаванні жонкі, віну ў смерці сына і ягонай пятнаццацігадовай катарзе), Дзяніс спіхвае зласліўца ў рэчку. I канцоўка атрымліваецца крыху "змазаная": "I няма там уперадзе сілы, якая здолее затрымаць Дзяніса Ка- таржніка" (с.16).
У многіх апавяданнях 30-х гадоў (як пра "нядаўняе" мінулае, так і пра сучаснасць) Ю.Віцьбіч не здолеў узвысіцца над зададзе- насцю і вульгарызатарска-сацыялагічнымі ўстаноўкамі тагачас-
най ідэалогіі. Яго проза адзначанага перыяду нагадвае тыповы са- вецкі сацыяльна-класавы “эпас”. Шаблонным стала апавяданне "Курт Лебен аналізуе азот" (аўстрыец "шутбундавец" Курт дапа- магае здабываць азот, каб потым звязаць яго атамы з атамамі іншых элементаў і "нарадзіць сульфат-амоній для калгасных па- лёў і найлешпы параксімін, медыкаменты для савецкіх амбулато- рый"(с.26)). Газетным рэпартажам з "хімічнага, наскрозь прапах- лага серай завода" можна лічыць апавяданне "Адоніс", якое апісвае пераход рабочага калектыву старога завода "Юлій Блюм" на завод "імя чырвонага змагара Кліма Гагары". "Завадское" і на- ступнае апавяданне "Эжэн Дэлякруа". Складваецца ўражанне, што Ю.Віцьбіч па-іншаму і не ўмеў на той час выказвацца, як "Дзядоўскі твар так трапна адбіў наяўнасць гаротнага ў мінулым, як трапна адбівае чуткі лакмус наяўнасць кіслот у рэактывах" (с.40). Словам, калі б не расказ пра былую панскую мастацкую галерэю, мог бы атрымацца адмысловы трактат на хімічную тэму.
Ці не лепшае з усёй "малой" прозы Ю.Віцьбіча апавяданне "Формула супраціўлення касцей", якое і дало назву другому зборніку. Яно - дакументальна-дэтэктыўнае (напісана на падставе крымінальнай справы і следства па ёй). Сюжэтную аснову апавя- дання складаюць два лісты старога тэрапеўта Абрама Розэнштэй- на да дачкі Розачкі, якая і пераслала іх следчаму. Ярка ў псіхалагічным зрэзе вымаляваны праз свае допісы стары тэра- пеўт. Нібыта ажывае час трыццатых, зямля, скутая эпідэміяй ты- фу, людзі. I "амніставаны бандыт", былы белы афіцэр Грамба- вецкі, каму - галоднаму бясхатніку - Розэнштэйн дапамог улад- кавацца на працу "па ачышчэнні бальшавіцкага клазета". Грамба- вецкі пашырае эпідэмію, забрудзіўшы рэчку брушна-тыфознымі бацыламі. У апавяданні (зноў жа не свабодным ад дагматычных установак) выкрываюцца і "паганец" протадыякан, ускосная зня- вага кідаецца і ў бок Булака-Балаховіча (с.67). Як і чакалася, пе- раможцамі сталі верныя "салдаты рэвалюцыі", якія і чыняць суд. Калі б не падобныя ідэалагічныя шаблоны, "Формула супраціў- лення касцей" магла б стаць адметным апавяданнем 30-х гадоў: у ім ёсць і майстэрскія запамінальныя старонкі (выдатна, да прык- ладу, зроблены лісты старога яўрэя), і ўдалыя абзацы, што свед-
чылі пра пэўную назіральнасць, увагу да дэталёвасці і мастацка- стылёвую культуру Ю.Віцьбіча: "Акуратныя дробныя літары, але яны часам адрываюцца ад лінеек і паволі паўзуць угору, каб по- тым таксама ж паволі скаціцца пад лінейку. На маю думку, гэта почырк вельмі стомленых людзей. Прынамсі, ён характэрны для дысертацый аспірантаў і запісак плытагонаў" (с.49).
Ранняя творчасць Ю.Віцьбіча, такім чынам, была адчувальнай да дыктату сацыялістычнага рэалізму, распрацоўвала і практыка- вала пастулаты ідэалогіі бальшавіцка-савецкай дзяржавы та- талітарна-сталінскага ўзору. Аналізуючы апавяданні Ю.Віцьбіча 30-х гадоў, нельга не рабіць "папраўкі" на ідэалагічную заангажа- ванасць усёй тагачаснай савецкай беларускай літаратуры. Пачы- наюцца газетныя нападкі і нават лаянка - адносна колішніх "па- мылак" пісьменніка. Прыпішуць як страшную памылку і сяб- роўства ва "Узвышшы". У "Звяздзе" з'явіўся вялікі артыкул А.Александровіча, у якім аўтар "расклаў ворагаў па паліцах". Ю.Віцьбіч паўстаў ва ўяўленнях пралетарскага паэта варожым прадстаўніком дваранства. "ЛіМ" 6 лютага 1934 года надрукаваў допіс М.Клімковіча, М.Лынькова і тога ж А.Александровіча з "празрыстай" назвай: "Нашыя абвінавачванні Ю.Віцьбічу". А са- юзная "Лнтературная газета" падала карыкатуру на беларускага пісьменніка.
Доўгі час Ю.Віцьбіча не прымалі нават кандыдатам у члены Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі. Першы кіраўнік ССПБ М.Клімковіч прама і сказаў яму: "Вы тымчасам не наш..." I, трэба адзначыць, Ю.Віцьбіч пачынаў пакутаваць ад сваёй "нянашасці", адарванасці ад пісьменніцкага Саюза. "Вельмі цікавіць з'езд ССПБ. Чамусьці не даю веры, каб мяне прынялі нават у кандыда- ты",- вырваўся ў яго няўсцерпны "постскрыптум" у лісце да П.Глебкі ад 15 чэрвены 1934 года105. I душэўныя пакуты ад шаль- мавання ў друку прыводзілі да горычных прымірэнчых, кан'юнк- турных і пакаяльных думак. Зноў выцінкі з ліста да П.Глебкі: "У мяне вялізныя зрывы, дзе я перакінуўся амаль што ў <...> бара- баншчыка Булак-Балаховіча. За гэтыя зрывы мяне трэба моцна біць<„.> Мне хочацца з вялікай мастацкай сілай абваліць помсту
І05Полымя,- 1998,- №3,- С.262.
<...> і за сваё юнацкае (ва "Узвышшы" -А.П.) блуканне на галовы нацдэмаў. Мабілізую для гэтага цалкам свае абмежаваныя здоль- насці. <...>працую, і гэта выключна дзякуючы жорсткай баль- шавіцкай крытыцы маіх зрываў<...>"106.
Ю.Віцьбіч - аўтар дзвюх гістарычных аповесцяў, якія, хоць і апісвалі розныя эпохі Беларусі (Віцебска і прылеглых да яго зем- ляў), маюць у жанрава-стылёвым плане шмат агульнага - най- перш тое, што і першая - "Арцыбіскуп і смерд" - і другая - "Лшоно Габоо Бійрушалайм" - сталі вынікам своеасаблівай эк- лектыкі рамантычных і сацрэалізмаўскіх тэндэнцый, што выяў- лялася як на ўзроўні ідэйна-мастацкім, пафасным, так і на тэма- тычным, зместавым.
Найбольш вядомым творам Ю.Віцьбіча, дзе не толькі раскры- валіся гістарычная тэматыка і вобразы мінуўшчыны, але і былі закрануты тыя знакавыя і паказальныя духоўныя і маральна- этычныя праблемы, якія паўплывалі на развіццё грамадскай думкі сучаснасці і ў многім прадвызначылі яе, стала аповесць "Ар- цыбіскуп і смерд", надрукаваная ў №5 "Узвышша" за 1931 год. У ёй аўтар змог панарамна выпісаць - і "ажывіць" праз тры ста- годдзі - старадаўні Віцебск 1622 года, - з усімі брамамі, вуліцамі, храмамі, гарадскім замкам. У рамантычным флёры паўстае вобраз аднаго з галоўных герояў Янкі Змітрачонка з полацкай вёскі Кладзічы - нявольнага аснача, які гоніць па Дзвіне плыты да Віцебска, каб з тых бярвёнаў абнаўляць замкавыя сцены горада. Ён - няўрымсны шукальнік праўды, аднак кожны паварот ягонага лёсу пазначаны жорсткімі абразамі, крыўдамі, смерцю самых родных людзей. Прыгоннік арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, з ма- лалецтва сірата (бацьку расціснула на лесапавале, маці аслепла), Янка хадзіў з торбай па свеце. Пахаваў маці, а віленскі ар- цыбіскуп загадаў выкапаць ейнае цела і аддаць сабакам - бо тая была "паганае веры". Трагічна загінула і Янкава жонка, а ар- цыбіскупаў эканом выганяе з хаты. За адмову перайсці ва ўніяцкую веру - люта збіты бізунамі. Жорсткім катам выпісаны ў аповесці полацкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, які мэтай сваёй
І06Тамсама,- С.261-262, 264.
святарскай дзейнасці зрабіў вынішчэнне "з краіны Літоўскай па- ганых схізматыкаў" (г.зн. прыхільнікаў праваслаўнага веравыз- нання) і "перакінуць русінаў у палякаў" (с.77).
На пачатку аповесці ў сюжэтна-часавую канву ўваходзяць сімвалічныя карціны арцыбіскупавых мрояў-бачанняў, якія дапа- магаюць стварэнню агульнай апавядальнай настраёвасці - прад- вяшчаючы трагічна-драматычны фінал аповесці - і высвечваюць самае патаемнае ў душы "воя трону божага": "Як вэлюм, лёгкая рось плыла па каморы, не датыкаючыся падлогі, і, спачатку невы- разная, стала паступова з ціхай меладычнай гутаркай званоў вы- лучацца мяккім абрысам - пляц заходняга гораду, катэдра..." На- пачатку арцыбіскуп бачыць далёкі Кёльн і забойствы "за веру", затым - сябе каля Сцяны Плачу ў Іерусаліме...
Дзеяў арцыбіскупа не падтрымалі ні гарадскія радцы, ні самі гараджане. Абураны злачынствамі Язафата, натоўп урываецца на арцыбіскупскі дзядзінец. Разгараюцца рабункі. Янка б'е сякерай па галаве збітага арцыбіскупа. Праз колькі дзён завадатараў бунта хапаюць жаўнеры. Янку выракаюць да "пакарання шыяй".
Аповесць "Арцыбіскуп і смерд" засведчыла сталенне свайго аўтара, часткова выяўляла ягонае стылёвае і моўнае майстэрства. Пейзажы па сюжэце гістарычнага твора пакрыты ўзнёслым флё- рам рамантызацыі: "I калі ўначы, губляючы зоркі, апранецца глы- бокае неба краіны, шляхі, тады загалосяць гвалтоўна званіцы зам- каў і глуха закархаюць смерцю мядзяныя грудзі гармат" (с.71). Тэкст унітаваны мноствам гістарычных дэталяў, каларытна- "нязбітымі" словамі: швыргануць, здырдзіўся, уцупіцца і пад.
Трагедыйна-драматычны сюжэт выпісаны Ю.Віцьбічам і ў аповесці "Лшоно Габоо Бійрушалайм", апублікаванай у часопісе "Полымя рэвалюцыі" (1933 год, "сшыткі" 2-3) (Лшоно Габоо Бійрушалайм - старадаўні габрэйскі малітоўна-святочны вокліч, які выяўляў спадзяванні звароту на Бацькаўшчыну).
Гісторыя, абмаляваная ў ёй, ужо не сягае ў далёкую даўніну. Аўтар і сам быў сведкам некаторых апісаных падзеяў, яшчэ жылі на момант публікацыі і яе магчымыя героі-прататыпы. У віцебскі гарадок Грайронак (пад гэтай назвай выступае родны Віцьбічу
Вяліж), у якім жылі большасцю габрэі, урываюцца войны: сус- ветная, грамадзянская. Разгараюцца антыбальшавіцкія выступ- ленні. ЧК намагаецца знішчыць "банду Нілёнка". У лесе падчас бойкі і сустракаюцца галоўны герой аповесці Стась Галькевіч са сваім бацькам - у варожых лагерах. Кульмінацыя аповесці: Стась над целам забітага бацькі трымае апырсканую крывёю матчыну фотакартку.
У фармальна-стылёвым плане аповесць "Лшоно Габоо Бійру- шалайм" не прыўнесла нічога новага ў “творчую лабараторыю” аўтара. Пабудаваная большасцю на тыповых для тагачаснай са- вецкай прозы тэмах, топах (пазнаванне і інш.), а таксама іх “счапленнях”, аповесць Ю.Віцьбіча стала яшчэ адным раманты- заваным узорам “гісторыка-рэвалюцыйнай” прозы сацрэалізму. Толькі такая “гістарычная” проза рэгламентавалася і дазвалялася ў савецкай літаратуры 30-х гадоў, бо аператыўна служыла ўста- ноўкам і нарматывам тагачаснай дзяржаўна-палітычнай ідэалогіі: стварыць мастацкі летапіс-ілюстрацыю ўсталявання бальшавіц- кай улады і барацьбы за яе ўмацаванне. Аднак у сваім творы Ю.Віцьбіч здолеў пазначыць і некаторыя “недагматычныя” праб- лемы. Галоўная з іх - амаральнасць і абездухоўліванне падбаль- шавіцкага грамадства, што асабліва відавочным было выхаванаму ў рэлігійнай сямейнай атмасферы аўтару. У аповесці "Лшоно Га- боо Бійрушалайм" апісваецца эпізод, калі - каб пабудаваць но- вую фабрыку - людзі разбіраюць крушні старадаўняга замка, му- ры кляштару, касцёл, сінагогу. Перад самазабойствам Стась Галькевіч, пачуваючы сябе "пылам мінулага", у сваім лісце запіс- вае апошняе прызнанне: "Калі б у мяне цяпер была граната, я б швыргануў яе ў тых, што разбіраюць касцёл Марыі Магдалены..."
Ярка і каларытна вымаляваны ў аповесці быт местачковых габрэяў, іх клопаты, заняткі, турботы. Дыялогі перасыпаны стара- габрэйскай лексікай і цэлымі выслоўямі (амаль на кожнай ста- ронцы — па дзве—тры зноскі-тлумачэнні). Да такой местачковай "архаікі" пасаваў, як выказваліся некаторыя даследчыкі, і Віць- бічаў "завілаваты" стыль аповеду107.
І07Вячорка В. Пасляслоўе II Спадчына- 1999.- №5-6,- С.284.
Асобнае месца ў мастацкай спадчыне Ю.Віцьбіча займаюць навукова-папулярныя нарысы, эсэ і артыкулы, большасцю прыс- вечаныя пытанням і праблемам гісторыі Беларусі, яе знакамітым людзям і мясцінам. Лепшае з мастацкай спадчыны Ю.Віцьбіча - як чароўная "ракаўка" беларускай нацыянальнай гісторыі: у ёй адлюстроўвалася-ажывала ўсё самае значнае з калісьці пачутага, вывучанага,- часам, праўда, і спрэчнае, і недакладнае. У многім Ю.Віцьбіч - і містыфікатар, і "дадумшчык".
3 публіцыстычна-літаратуразнаўчых твораў Ю.Віцьбіча 30-х - пачатку 40-х гадоў, большасць якіх краналіся гістарычнай тэма- тыкі, найперш вызначаюцца публікацыі ў "ЛіМе" і "Звяздзе". 23 мая 1939 года "ЛіМ" надрукаваў артыкул пісьменніка "Коўзанне па паверхні гісторыі (Заўвагі літаратара)", у якім Ю.Віцьбіч вы- казваўся пра адсутнасць падручніка па гісторыі беларускай літаратуры і раскрытыкаваў "выключную непаваротлівасць ад- казных за гэту справу навуковых работнікаў і паасобных пісьменнікаў", у прыватнасці - артыкул "тт.Ларчанкі і Фіглоў- скай" "Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры XIX стагод- дзя" (надрукаваны ў "ЛіМе" 9 сакавіка 1939 года). "Гэты артыкул шмат у якіх месцах сведчыць аб адсутнасці пашаны да чытача,- канстатаваў Ю.Віцьбіч,- але асабліва здзіўляе ў ім наступнае месца: "I нарэшце трэба сказаць колькі слоў аб творы "Плач бело- русской землн"..." Ларчанка і Фіглоўская, згадваючы аб тым, што "Плач..." быў надрукаваны ў 1894 годзе, а яго асобны адбітак ува- ходзіў у зборнік "Смесь", пісалі: "Аб гэтым творы ведалі далёка не ўсе нават спецыялісты. Аб ім ніколі не гаварылі і не пісалі". Даследчыкі сцвярджалі, што "Плач..." быў напісаны на рускай мове і з'яўляецца ананімным. Ю.Віцьбіч, выяўляючы, трэба ад- значыць, выдатную эрудыцыю-дасведчанасць, колка крытыкуе літаратуразнаўцаў за іх недакладнасці: "Кандыдатам філала- гічных навук (а так падпісаўшыся пад артыкулам, аўтары пэўна хацелі падкрэсліць яго сугубую навуковасць), неяк няёмка не ве- даць, што "Плач..." надрукаваны ў 1610 годзе асобным выданнем, што аб гэтым творы шмат гаварылі і пісалі, што напісан ён на та- гочаснай беларускай, а надрукаван на польскай мове, і што няг- ледзячы на сваю больш чым зразумелую ананімнасць, твор мае
пэўнага канкрэтнага аўтара" (с.4). Ю.Віцьбіч параіў навукоўцам перастаць "коўзацца па паверхні гісторыі", звярнуцца да канкрэт- ных прац А.Турцэвіча, А.Сапунова, М.Каяловіча і мітрапаліта Макарыя, "якія з'яўляюцца толькі часткай таго, што ёсць па дана- му пытанню" і з якіх "выцякае, што "Фрэнас" (з грэчаскай мовы - "Плач") напісан праваслаўным архіепіскапам Мілеціем Смат- рыцкім і ў 1610 годзе выдан у Вільні". Больш таго, Ю.Віцьбіч да- дае яшчэ і грунтоўную нататку пра лёс Сматрыцкага, дзейнасць "ката" Язафата Кунцэвіча (грунтоўна выпісанага колькі гадоў та- му ў аповесці “Арцыбіскуп і смерд”), “іезуіта” Пятра Скаргу, “уніята” Марахоўскага, а таксама і некалькі ўжо і насамрэч мала- вядомых фактаў: кароль Сігізмунд, знаходзячыся з войскам пад Смаленскам, загадаў, каб ніхто ў пагрозе штрафу (у 5 000 злотых) не купляў і не прадаваў "Трэнас" М.Сматрыцкага; самі кнігі нака- заў віленскаму войту паліць, друкарню, у якой зрабілі кнігу, за- крыць, а друкароў - да асобага распараджэння - пасадзіць у ра- тушу (відавочна, што служба бацькі Ю.Віцьбіча - святара - мела ўплыў і на сына: пэўна ж, той меў доступ да "духоўных" кнігазбораў).
Іншым сваім "лімаўскім" допісам - "He помнік і не карыкату- ра" (у шасцітомным біябібліяграфічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі" не пададзены) Ю.Віцьбіч засведчыў, што абазнаны не толькі ў пытаннях літаратурных. Ён крытыкуе няздольнага скульптара Аўчыннікава, чый "з дазволу сказаць помнік" А.Пуш- кіну паставілі ў Віцебску. Зноў жа: скрупулёзнасць у кожнай дэ- талі, увага да асобных "дробязяў": "Фігура Пушкіна зроблена ка- рыкатурна, пад плашчом не адчуваецца левага пляча, пясць левай рукі недарэчна вялікая, яшчэ болыв вялікай зроблена правая рука, амаль адсутнічае шыя, і таму фігура здаецца гарбатай. П'едэстал не звязан кампазіцыйна з фігурай ні па форме, ні па размерах і на- гадвае звычайны комін".
Літарату'разнаўчую дасведчанасць (на той час — зайздросную) выявіў Ю.Віцьбіч у нарысе-эсэ "Каб я каршуком радзіўся..." (гл.: "ЛіМ", 1941, 25 студзеня), напісаным да 50-годдзя з дня смерці Паўлюка Багрыма (насамрэч дакладны год смерці П. Багрыма за- стаецца невядомым). Гэты нарыс вызначаецца адметнай эсэістыч-
насцю, падрабязнымі гістарычнымі і краязнаўчымі экскурсамі (пра вёску Крошын і яе ваколіцы). Здзіўляюць крыху і легендар- ныя факты з жыцця паэта-каваля ("легендаванне", "павалока ня- пэўнасці" ўжо сталі вызначальнымі стылёвымі рысамі твораў Ю.Віцьбіча, адсюль і частыя "расказвалі", "гавораць", "чуў"). Колісь адзін з Радзівілаў паказаў кавалю Багрыму "залінгенскую брытву" - "бліскучую і тонкую, як глазіраваная папера". "Калі ты мне зробіш другую такую, тады і я нават скажу, што толькі ў тва- ёй кузні зможа святы Юры падкаваць свайго каня"ушпіліў князь. (А слава пра таленавітага каваля і яго майстэрства "ішла ад Нясвіжа да Навагрудка, ад Слоніма да Міра"!) Багрым зрабіў ля- зо, якое князь зблытаў з залінгенскім. Запамінальны расповед і пра тое, як Багрым "за кароткую чэрвеньскую ноч зрабіў дванац- цаць кінжалаў; раніцой з аднаго нечакана выстраліў: ён вельмі ўдала прымацаваў да яго маленькі рэвальвер". А што нам і па- сёння з Багрымавай легенды вядома было - апроч касцёльнай жырандолі (ды й то: ці здагадваліся мы, што яна важыла ажно пятнаццаць пудоў) і вядомага верша?
Звесткі пра бацьку Паўлюка Багрыма маюць, думаецца, сумніўную крыніцу - і дакументальную, і "ўспамінную" (распо- веды старых крошынцаў). "У самым пачатку мінулага стагоддзя,- піша Ю.Віцьбіч,- прыйшоў у Крошын з Галіцыі, з-пад Перамыш- ля, з хатулём за плячмі, вольны каваль Адам Багрым. Ён пабуда- ваў каля дарогі кузню і пачаў каваць лемяшы, падкоўваць коней, нацягваць на каткі шыны, назубрываць сярпы, кляпаць косы. Праз нейкі час каваль абзавёўся сям'ёй і прыблізна ў 1805 годзе ў яго нарадзіўся сын Павел". (Дакументальна засведчана, што Паўлюк Багрым з'явіўся на свет у 1813 годзе, а ягонага бацьку звалі не Адамам, а Іосіфам.) Затым — вайна 1812 года, і — як апісвае Ю.Віцьбіч - бацька з сынам збіралі на палях пакінутыя ворагамі шаблі і барабаны ды перараблялі на косы (шаблі) і куб- лы (барабаны), - выдатныя "раманныя" дэталі. Была і вучоба ў школе ксяндза Магнушэўскага. Паўлюк пачаў пісаць, і яго першы верш быў "аб прыгожым майскім вечары над Шчарай". Далей - нібыта працяг расповеда-легенды: у аднаго з Радзівілаў (якім на- лежаў Крошын) "была вельмі брыдкая з твару дачка Антаніна".
Шляхцюкі, зразумела, "узяць сабе за жонку яснавяльможную пачвару" не хацелі, а тут "падвярнуўся заўсёды паўп'яны уланскі ротмістр Юрага, які і атрымаў у пасаг Крошын". 3 даўніх часоў, сведчыць Ю.Віцьбіч, у Крошыне жылі панцырныя баяры. Яшчэ польскі кароль Зыгмунт-Аўгуст даў ім у вечнае карыстанне част- ку зямлі, каб яны за гэта ахоўвалі тыя граніцы дзяржавы. Баяры не былі шляхтай, але ніколі не лічыліся і прыгоннымі, "на- памінаючы па сваіх правах і абавязках казакоў. Пасля падзелу Рэ- чы Паспалітай рускія цары прызналі за панцырнымі баярамі ўсе іх прывілеі". I вось у гэтых баяраў крошынскія паны-наезнікі за- хацелі адабраць "незалежнасць ад прыгону". Са збяднелых баяраў і ўзяў жонку Адам Багрым. "Прывілея" крошынскіх панцырных баяраў (старадаўні дакумент “з залатымі літарамі, пячаткай і подпісам самога караля”), якая сведчыла пра іхнюю незалеж- насць, захоўвалася ў "пана" Грыгаровіча, аднаго з баяраў. Той да- кумент і "выманіў" эканом Завадскі - нібыта цікавячыся "стары- ной", папрасіў паглядзець і выкраў. Хоць і скардзіліся ў павято- вым Наваградку, губернскім Мінску, сталічным Пецярбурзе кро- шынскія баяры, ды на лапцюжных наведвальнікаў ніхто не зва- жаў. А праз тры гады "панскія гайдукі" сталі змушаць тых баяраў адпрацоўваць у маёнтку (які ўжо належаў князю Святаполк- Завадскаму). Асабліва лютаваў "пёс Саматыя".
Вось і ўзняліся тады, "схапіўшы аглоблі, сякеры і косы", збяд- нелыя крошынскія баяры - баронячы сваю незалежнасць і год- насць ад дэспатыі расійскіх падпанкаў (а не, як доўгі час падава- лася, адно выступаючы супраць панскага ўціску). I пабілі гайду- коў. Праз некалькі дзён з Мінска прыйшлі дзве роты салдат, "прагналі праз шарэнгі" пад барабанны бой непакорцаў (імёны некаторых, паводле Ю.Віцьбіча: Адам Багрым, Міхаіл Іваноўскі, Осіп Грыгаровіч, Габрэль Турак; архіўныя ж дакументы кіраў- нікамі крошынскага "бунта" называлі Казіміра Камінскага, Мац- вея Шчыслоўскага, Казіміра Ермакоўскага, Івана Германовіча і Міхаіла Іваноўскага108). Уласныя "дадумкі" Ю.Віцьбіча відочныя, іх цяжка зблытаць з рэальнымі Багрымаўскімі фактамі,- як, да
108Гл.: Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч.-Ч.1.-Мн„ 1989,- С.68-70.
прыкладу, і паверыць у "праўдзівасць" таго, што, "вызваліўшы" ў 1939 годзе Крошын з-пад польскай апекі, чырвоны камандзір - капітан-танкіст - кажа чырвонаармейцу-лейтэнанту: "Няўжо гэта той самы Крошын. Помніш?" - і цытуе верш Паўлюка Багрыма. Калі чырвонаармейцы ведалі на памяць вершы народнага песняра Янкі Купалы - дык і тое магло б падацца незвычайным.
Маладога паэта-каваля забралі ў салдаты - на доўгія 25 гадоў. Вярнуўшыся на Радзіму, ён наноў збудаваў кузню і, як пісаў Ю.Віцьбіч, "пражыў 85 год, і да самай апошняй мінуты праца- ваў... Жыццё дзеда нечакана абарваў трагічны выпадак: яго забіў бык".
Нарыс Ю.Віцьбіча, безумоўна, мае і пэўную дакументальную, "фактурную" аснову. Аўтар дэталёва валодае апісаным матэрыя- лам. Цікавыя і звесткі пра сенатара Навасільцава, і інфармацыя пра пані Сулістроўскую, якая, скардзячыся, патрабавала закрыцця крошынскай школы - бо "яна прывучае дзяцей думаць". Дзе праўда, а дзе літаратурная містыфікацыя - у нарысе чалавеку не- дасведчанаму размежаваць няпроста.
Ю.Віцьбіч стаў адным з першых аўтараў адметнага літаратур- нага твора пра П.Багрыма, легендарную постаць беларускай куль- туры, і пра час, у якім давялося жыць і працаваць паэту-кавалю. "Каб я каршуком радзіўся..."- узнёслы нарыс-эсэ, нарыс-легенда, на той час і патрэбная, і смелая. У выказваннях кшталту "Адзін з вучняў, звычайны вясковы каваль, ведае на памяць цэлыя раз- дзелы з "Іліяды". Далей ісці некуды. Прыгонны каваль, які ведае Гамера,- гэта небяспека для самаўладства!" - ці не тоіцца прамы намёк на самаўладства і "сенатараў" бальшавіцкіх, на іх падоб- ную палітыку? Ю.Віцьбіч - пісьменнік непрадказальны, загадка- вы, творам якога часам уласцівы і іншасказальнасць, "скрытая" асацыятыўнасць, "намёкавасць" (таму і здаралася, што савецкія публікатары ягоных апавяданняў ці нарысаў... "наступалі на граблі"). "Каб я каршуком радзіўся..." - не толькі водпаведзь і сённяшнім "дасведчаным", хто не перастае ставіць пад сумнеў "рэальнасць" П.Багрыма. Гэта-твор, які блізіцца да біяграфічнай "мініаповесці", бо акром асноўных у ёй скрыжоўваюцца і "дру- гасныя" "лініі"-лёсы сем'яў Пашкевічаў і Лукашэвічаў. А да ўсяго
- гэта і першы крок па яшчэ на той час непраторанай сцяжыне літаратуразнаўчай эсэістыкі. Загадка "каршука з абрэзанымі кры- ламі" - адна з першых папярэдніц "Загадкі Багдановіча" М.Стра- льцова і Купалавай ды Скарынавай "адысеяў" (раманаў-эсэ) А.Лойкі. "Вялікі сын вялікага народа" - такую назву мела ўдумлі- ва-пачуццёвае эсэ Ю.Віцьбіча пра Ф.Скарыну, надрукаванае ў "ЛіМе" (1941, 17 мая, с.2) - згадка пра яго таксама адсутнічае ў шасцітомным біябібліяграфічным слоўніку "Беларускія пісьмен- нікі".
3 нататкаў Ю.Віцьбіча "Гістарычная тэматыка і пісьменнікі" ("ЛіМ", 1941, 29 красавіка, с.2) пра Барысавы камяні і Прапойск пачыналася праца пісьменніка над панарамнай працай "Цячэ з- пад Святое Гары Нёман". Галоўная думка нататкаў - па сваёй сутнасці "адраджэнская", абуджальная: у нашай літаратуры яшчэ не адлюстраваны шматлікія постаці беларускай гісторыі, не вы- вучаны народныя паўстанні (пачынаючы ад 1600 года), а гэта - важныя тэмы для літаратурнай працы. Ю.Віцьбіч - нібыта ад- наўляючы колішні прыклад В.Ластоўскага і М.Гарэцкага - заклі- каў беларускіх пісьменнікаў цікавіцца сваёй гісторыяй, зваў- прарочыў сваіх беларускіх Гогалеў і "Тарасаў Бульбаў" (цытата з гэтага твора стала эпіграфам нататак): "...трэба да апошняй кроп- лі данесці тую вялікую і свяшчэнную нянавісць, якую адчуваў і адчувае народ да сваіх адвечных заклятых ворагаў". "Як невычэр- пны акіян, так невычэрпны тэмы, звязаныя з грамадзянскай вай- ной, з партызанскім рухам",- канстатаваў Ю.Віцьбіч - і сам ахвя- роўваў сябе плаванню-вандроўкам па гэтым тэматычным акіяне. Яго кніга "Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі", якая распачынала другі этап творчасці пісьменніка, у ідэйным плане каардынальна адрозны ад першага, - яскравае таму сведчанне. А перад тым з'яўляліся паасобныя гістарычна- мастацкія нарысы: "Стракапытаўскі мяцеж" і "Каменскія партыза- ны" ("Звязда", 1939, 24 сакавіка; 11 ліпеня), "Народнае паўстанне 1623 года ў Віцебску" ("Звязда", 1940, 9 ліпеня).
Нельга не адзначыць і эвалюцыю Віцьбіча-грамадзяніна, якая яскрава выяўляецца пры супастаўленні ідэйна-тэматычных каар- дынатаў у творах "савецкага" і эмігранцкага перыядаў. У плане ж
эстэтычна-мастацкім, а таксама ў жанрава-стылёвых пошуках значных зменаў у творах Ю.Віцьбіча-эмігранта, думаецца, не ад- былося. Паўтараліся і ўдасканальваліся асноўныя выяўленча- мастацкія прынцыпы пісьма: частыя лірычныя адступленні, схіль- насць да эсэізацыі, каларытныя дэталі, вобразна-метафарычная “вязь” аповеду з нагнятаннем аўтарскіх разваг і згадак, асацыя- цый і параўнанняў, “прыбліжальнасць” гістарычных падзей і фак- таў (узнаўленне мінулага праз формы цяперашняга часу), кала- рытная і экспрэсіўная лексіка, клічная інтанацыя і інш.
У 30-х гадах - пачатку 40-х Ю.Віцьбіч не адмежаваўся ад ка- муна-бальшавіцкіх пастулатаў. "Вялікі Кастрычнік і стварэнне беларускай дзяржаўнасці яшчэ недастаткова закрануты ў нашай літаратуры,- пісаў ён у нататках "Гістарычная тэматыка і пісьменнікі". - Трэба ў велічных высока-мастацкіх вобразах пака- заць тую бязмежную падзяку, якую адчувае беларускі народ за клопаты аб сваім лёсе да Владзіміра Ільіча Леніна, Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, да іх бліжэйшых саратнікаў..." Фраза шаблонная, дзяжурная, але не без налёта кашчунства. Назіральны Я.Брыль у сваіх запісах-мініяцюрах "3 людзьмі і сам-насам" вы- казаўся-падзяліўся ўражаннямі і думкамі пасля прачытання Віцьбічавай кнігі "Плыве з-пад Святое Гары Нёман": "Але ж ад- даючы належнае Коласу, ён (Ю.Віцьбіч- А.П.) узняўся датакога: "Дарэчы, а можа, хто-небудзь з нашых праведнікаў прыгадае, што Якуб Колас двойчы сталінскі лаўрэат? Пэўне ж яны не маюць
• • V/ • • «v» »»109
аніякіх грахоу, калі кідаюць камяні у нашага народнага паэта Можа, усё ж не так "узнімаўся", пішучы пра гэта, Ю.Віцьбіч, a адчуваў якраз і свае грахі?
А "ідэйных" супярэчнасцяў у тэкстах Ю.Віцьбіча, датаваных канцом 30 — пачаткам 40-х гадоў, і напісаных на эміграцыі — мно- ства (характэрныя "ўзоры" першых не патрабуюць каментароў). Да прыкладу - цытата з ягонага "гістарычна-мастацкага" нарыса "Гомельскія камунары (1919-1939)", надрукаванага 24 сакавіка (якраз перад гадавінай абвяшчэня незалежнасці БНР і Стракапы- таўскім паўстаннем) 1939 года ў газеце "Звязда" - пад "Рашэннямі XVIII з'езда ВКП(б): "24 сакавіка 1919 года, падтрымліваючы су-
,09Полымя- 1996,- №5,- С.63.
вязь з панскай Польшчай, былы афіцэр Стракапытаў прывёў з блізкага фронта ў Гомель два здрадніцкія палкі<...> Ультыматум недабітага бандыта астаўся без адказу. Ён, відаць, яшчэ дрэнна ведаў бальшавікоў, калі спадзяваўся іх напалохаць <.„> Ніколі ж камунары не будуць рабамі! <...>брудны эсэр Стракапытаў, обер- бандыт Стракапытаў адважыўся плявузгаць ад імені Расіі <...> яго бандыты стрэкапытаўцы пачалі адразу граміць магазіны і ра- баваць жыхароў <.„> 200 камунараў <.„> змагаліся за ўладу Саве- таў супраць двух бандыцкіх палкоў. Самаадданасць, адважнасць і доблесць гэтых двухсот герояў здаюцца легендарнымі". I вы- трымка той жа тэматыкі з пазнейшай кнігі Віцьбіча-эмігранта "Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Бела- русі" (адпаведны раздзел "Гомельскае паўстанне"): "Найбольш дасталося ненавіснаму для жыхароў гораду старшыні ЧК Івану Ланге. <...>можна пераканацца, наколькі неабгрунтаваныя баль- шавіцкія абвінавачванні стракапытаўцаў у сувязі з чарнасоцен- цамі. <.„>ліквідацыя стракапытаўцамі савецкіх устаноў была на- рмалёвай і лагічнай. <„.> Стракапытаўцы былі непараўнальна больш літасцівыя ў адносінах да сваіх ворагаў, чым пазней гэтыя ворагі ў адносінах да іх" (вылучэнні ў абедзьвюх цытагах мае- А.П.\
Дык, урэшце, хто ж бандыты? Ці гэта залежыць ад "перамены складаемых", ад пэўнага берага акіяна? Тут жа можна цытаваць і артыкул Ю.Віцьбіча "Валасны камісар Наследнікаў": "Звярыную нянавісць таілі кулакі да валаснога камісара Наследнікава <„.> абнаглеўшыя кулакі <...>. Чырвонаармейскі атрад <„.> зруйнаваў бандыцкія гнёзды"110.
Ю.Віцьбіч - не толькі "хісткі і няроўны" ў сваіх пошуках (як выказаўся пра яго А.Мальдзіс111), але і непаслядоўны, часам нават "флюгерна"-прыстасавальніцкі творца. 3 аднаго боку ён выявіўся апантаным беларусам, антысаветчыкам, з другога - кан'юнктур- шчыкам, што ў савецкай рэчаіснасці пад пагрозай пакарання не выглядала выключэннем (тым больш, што і Ю.Віцьбіч як грама- дзянін не быў псіхічна моцным чалавекам). 3 міфічнасці-мрой-
ІІ0Чырвоная Змена - 1940,- 11 ліпеня- С.З.
'"Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік- У 6 т- Т.2, 1993- С.23.
насці ён пераходзіў у спекулятыўнасць, рабіўся парадаксальным, непрадказальным (у апошнія гады пачаў пісаць па-руску і супра- цоўнічаць з рускімі эміграцыйнымі выданнямі). Таму, як бы ні хацелася адваротнага, не вытрымлівае крытыкі тэза М.Тычыны аб тым, што Ю.Віцьбіч "назаўсёды застаўся верны "ўзвышэнскім" ідэям і запаветам"112, бо на ідэі і запаветы тыя часта даводзілася яму забываць - і кланяцца тым, хто знішчыў "Узвышша".
I ўсё ж у лёсавым і мастацкім "лабірынтах" Ю.Віцьбіч - по- стаць каларытная і самавітая. На літаратурнай ніве ён - сейбіт- працаўнік, лепшыя творы якога - аповесць "Арцыбіскуп і смерд", паасобныя апавяданні і нарыс-эсэ (ці, як вызначыў жанр твора сам аўтар - "мастацкі нарыс") "Цячэ з-пад Сьвятое Гары Нёман" застаюцца адметнымі старонкамі агульнабеларускага літаратур- нага летапісу. "Цячэ з-пад Сьвятое Гары Нёман" (пабачыла свет першая частка) - арыгінальная творчая праца, у якой у мастацка- эсэістычнай манеры падаецца апісанне адметнасці, багацця і кра- сы беларускай зямлі, паходжання і лёсу тапаграфічных назоваў беларускіх вёсак, мястэчкаў, гарадоў і мясцовасцей, каб "яшчэ раз пераканаць чытача ў непаўторнасці і прыгажосці нашае Бацькаў- шчыны", як прызнаўся ў прадмове да кнігі сам аўтар113.
I застаецца адно шкадаваць, што асобным выданнем не выйшла кніга згадак-мініяцюр Ю.Віцьбіча "He чарнілам, а крывёю" (складзе- ная з амаль сотні ўспамінаў пра беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў (С.Баранавых, М.Гваздова, М.Хведаровіча, У.Галубка і інш.), некато- рыя з якіх былі апублікаваны ў часопісе "Шыпшына" і ў якіх - сярод іншага - паўсгавала і постаць аўтара: нераўнадушнага да сваёй гістарычнай і кулыурнай спадчыны беларуса.
Такім чынам, асэнсоўваючы і творча выкарыстоўваючы мас- тацкія набыткі агульнасусветнай гістарычнай літаратуры, бела- руская проза, не зважаючы на неспрыяльныя ўмовы свайго развіцця (забароны, рэпрэсіі), змагла стварыць адметныя творы як у зместавым, так і ў фармальным планах (аповесць В.Ластоўскага "Лабірынты", раман У.Случанскага "Драбы" і інш.).
,12Крыніца - 1998, - №7,- С.27.
ІІЗВіцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман- Мн., 1995 - С.5.
В Ластоўскі, як адзін з першых літаратараў гістарычнага накірунку, прад- вяшчаючы гістарычную прозу ЯДылы, У.Случанскага, У.Караткевіча, выяўляўся ў традыцыях рамангызму (хоць пакінуў і ўзоры рэалістычнай прозы гістарычнай тэматыкі з іранічным пафасам- незакончаную аповесць "Мікалай Галубовіч"). У "Лабірынгах", якія бачацйд нацыянальнай містэ- рыяй, упершыню распрацавана ідэя беларускай Крывіі як праекцыі-сімвала нацыянальнай ідэі. I калі гістарызм аповесці "Лабірынгы"- гістарызм "пас- лявалыэрскотаўскі", з дамескам інгэлектуальнасці, з падсветкай новай эпохі мадэрну, іншы твор гістарычнай тэмаіыкі, напісаны ў беларускім замежжы, -раман "Драбы"-распрацоўваў "рыцдрсі^то" познераманіычную паэтыку. Пераадоленне дагматыкі сацрэалізму і шаблоннасці "гісторыка-рэвалюцый- най" прозы выявілася найперш у апавяданнях і аповесцях Ю.Віцьбіча
Уліваючыся ў адзіныя ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя абсягі "маладой" Еўропы, падзяляючы асноўныя заканамернасці фармавання і развіцця польскай, чэшскай, славацкай, балгарскай літаратур, беларуская гістарычная проза рабілася культурным складнікам нацыянальнага адраджэння. Менавіта ў нашай гіста- рычнай прозе, якая, паўторымся, мусіла ў першай палове XX стагоддзя развівацца найперш па-за дзяржаўнымі межамі Белару- сі, выявіліся спробы распрацоўкі нацыянальнай ідэі, мадэлявання нацыянальнага ўзору быцця.
МЕМУАРНА-АЎТАБІЯГРАФІЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
Панарама мемуарнай і аўтабіяграфічнай літаратуры беларускага замежжа (агульны агляд)
Узмацненне вульгарна-сацыялагізатарскіх і ідэалагізатарскіх трактовак мастацтва прыводзіла да збяднення ў савецкай літаратуры 30—50-х гадоў мемуарных і аўтабіяграфічных жанраў, да "абясколервання" іх агульнага фону. Асабовае, індывідуальнае ў творчых праявах пачынала выдавацца за шкодна-індывідуа- лістычнае, камерна-непатрэбнае. Мемуарная і аўтабіяграфічная
літаратура перыяду сацыялістычнага рэалізму рабіліся "рафінава- нымі", запраграмаванымі, шаблоннымі.
Паслабленне савецкай ідэалагічнай заангажаванасці, палітыч- ная адліга 60-х гадоў і перабудовачныя часы далі названаму накірунку новыя жыццёвыя імпульсы, што і выявілася ў нашай літаратуры якраз усплёскам актыўнасці мемуарнай і аўтабіягра- фічнай прозы (“Муштук і папка” Я.Брыля, “Я з вогненнай вёскі” А.Адамовіча, Я.Брыля і У.Калесніка, “За калючым дротам” П.Пруднікава, “Dixi" А.Адамовіча, творы С.Алексіевіч, "Кладач- ка тоненька” А.Лойкі, “Мой радавод да пятага калена” і “Інтэр- нат” У.Арлова, “Уліс з Прускі” У.Гніламёдава і інш.), а таксама і вяртаннем у чытацка-літаратуразнаўчы ўжытак шматлікіх “рэпрэ- саваных” твораў (“Споведзь” Л.Геніюш, “Аповесць для сябе” Б.Мікуліча, “У капцюрох ГПУ” Ф.Аляхновіча і інш.).
Да падобнага кшталту літаратуры ўзмацняецца зацікаўленасць не толькі чытацкая, але і літаратуразнаўчая. Даследчыкамі мему- арнай прозы (М.Арнаудаў, Н.Бельчыкаў, Л.Гаранін, Л.Гінзбург, Л.Лявіцкі, С.Мусіенка, В.Стральцова, АЛаркоўскі і інш.) вывуча- лася і вывучаецца жанрава-структурная і стылёва-выяўленчая прырода мемуарна-дзённікавай і аўтабіяграфічна-дакументальнай прозы. Літаратуразнаўцы адзначаюць тэндэнцыі актыўнай белет- рызацыі фактычнага і дакументальнага матэрыялу ў літаратуры 80-90 гадоў. "Узмацненне біяграфічнай плыні - прыкмета нашага часу, яго спецыфіка,- сцвярджае беларуская даследчыца В.Стра- льцова,— У гэтым, можа, выявілася нават і унікальнасць моманту, што засведчыў не толькі цікавасць (аўтарскую і чытацкую) да факта, але і актывізаваў працэс рэалізацыі новых магчымасцяў, якія вызначыла адпаведная сацыяльна-палітычная сітуацыя"114.
Тэндэнцыя да аўтабіяграфічнасці і мемуарнасці заўважаецца, трэба адзначыць, і ва ўсіх усходнеславянскіх літаратурах (у рус- кай, найбольш багатай на аўтабіяграфічна-мемуарную традыцыю, за апошні час з'явіліся аповесці "Зрячнй посох" і "Веселый сол- даг" В.Астаф'ева, "Дневннкн" Ю.Нагібіна, "Упраздненый театр" Б.Акуджавы, "Ножнк Сергея Давлатова" М.Велера і пад). Пашы-
114Стральцова В. Шлях да самога сябе. Факт у літаратуры: жыццёвая рэаль- насць і мастацкая праўда//Полымя-2000- №3.-С.273.
рэнне "аўтадакументальнай" прозы ў сучаснай беларускай літара- туры, стварэнне шматлікіх мемуараў, дзённікаў, эсэістычна-аўта- біяграфічных запісаў дало падставу В.Стральцовай зрабіць вы- снову і "пра ўзнікненне новай тэндэнцыі ў развіцці айчыннай літаратуры"115.
Такое сцверджанне, думаецца, патрабуе істотнага ўдаклад- нення. Мемуарны жанр мае ў беларускай літаратуры даўнія тра- дыцыі, пачатак якіх - у першай палове XVII стагоддзя ("Дзённік" Фёдара Еўлашэўскага, "Дыярыюш" Афанасія Філіповіча). Далей былі "польскамоўны" і "рускамоўны" перыяды беларускай ме- муарыстыкі (творчасць Я.Храпавіцкага, К.Завіша, Ю.Нямцэвіча, М.Радзівіл; М.Багамолава, І.Ясінскага, М.Вержбаловіч, П.Шпі- леўскага і інш.). Падмурак беларускай "аўтадакументальнай" літаратуры ў новым часе склаўся напрыканцы XIX - пачатку XX стагоддзяў (аўтабіяграфічныя запісы Альгерда Абуховіча, "На імперыялістычнай вайне" М.Гарэцкага і інш. творы). Што ж ты- чыцца канца XX стагоддзя, больш мэтазгодна гаварыць не пра "ўзнікненне новай" аўтабіяграфічна-дакументальнай тэндэнцыі ў развіцці нашай прозы, а пра яе аднаўленне-адраджэнне, бо аўтабіяграфічна-дакументальны пачатак быў вызначальным так- сама і для беларускай эмігранцкай прозы. Якраз на "перавале" стагоддзя ў беларускай "замежнай" літаратуры актыўна і плённа развіваўся як зместавы план мемуарнай прозы (найперш тыя яе пласты, што падпалі пад цэнзурную і ідэалагічную забарону ў прозе савецкай: тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, таталітарызма, бела- рускага нацыянальна-вызвольнага руху, антыбальшавіцкія і ан- тысавецкія паўстанні), так і план фармальны, жанрава- структурны (што засведчылі шматлікія эпісталярныя публікацыі, успаміны, мастацкія аўтабіяграфіі, мемуарныя запісы, споведзі- дзённікі, дакументальна-аўтабіяграфічныя аповесці і раманы).
Мемуарна-аўтабіяграфічная проза - найбольш шырокае жан- рава-стылёвае адгалінаванне беларускай эмігранцкай літаратуры. Амаль кожны з беларускіх літаратараў - якія, прайшоўшы пакру- частымі дарогамі выпрабаванняў у скрушныя часы ўтварэння бе- ларускай дзяржавы (канец 10 - 20-я гады), сталіншчыны і другой
І15Тамсама.
сусветнай вайны,- меў свой багаты жыццёвы вопыт, свой лёс, у якім скандэнсаваліся і найболып паказальныя старонкі жыцця іх краіны. Пісьменнікі-эмігранты станавіліся жывымі сімваламі, персанажамі і чыннікамі сваёй эпохі. “<...> многія з тых, што апынуліся па-за межамі радзімы і пачыналі пісаць па патрэбе сэрца, па патрэбе адкрыць сваю народжаную варухлівым, непрад- казальным жыццём, а не ідэалагічнымі догмамі, праўду аб чала- веку і ягоным свеце, творчых поспехаў дасягалі ўгледзеўшы менавіта ў сваім лёсе выгнанніка-ўцекача, у сваіх пакутлівых блуканнях і хаджэннях самы што ні ёсць вартасны літаратурны матэрыял. Невыпадкова амаль усе, з невялікімі выняткамі, праза- ічныя творы беларускіх эміграцыйных пісьменнікаў зводзяцца да ўспамінаў і дзённікаў, словам да жанру аўтабіяграфічнага або парадакументальнага”, - слушна зазначыў Я.Чыквін116.
Мемуараў, успамінаў, жыццяпісаў, мастацкіх біяграфій і "да- кументальна-ўспамінных" твораў на эміграцыі было напісана па- раўнальна многа. I гэта - натуральна, бо якраз да "ўспаміннасці", спавядальнасці і жадання пакінуць асабістыя сведчанні пра ліха- лецце паязджанства, урэшце, неабходнасці адстойваць свае гра- мадзянскія прынцыпы змушала эмігранцкае жыццё. А выявіць усё гэта ў мастацкім слове найперш і дазваляла мемуарная ці аўтабіяграфічная літаратура.
Мемуарная проза, да ўсяго, станавілася, думаецца, і кампенса- цыяй за адсутнасць у нас,- па аб'ектыўных прычынахгістарыч- най мастацкай літаратуры. Плынь аўтабіяграфізму выцякала, безумоўна, і з прычынаў грамадска-сацыяльных, і з уласна- мастацкіх. He апошняе месца пры гэтым мела агульная эсэізацыя еўрапейскай літаратуры, якая станавілася характэрнай якраз напачатку для слоўнага мастацтва Захаду сярэдзіны XX стагод- дзя , разняволенага ад ідэалагічнай каноннасці і ўтылітарных патрабаванняў,- і ўваходзіла ў творчасць нешматлікіх пісьмен- нікаў-эмігрантаў з усходу Еўропы, у іх ліку - і беларускіх. I калі
1І6Чыквін Я. Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа- Беласток, 1997.-С.90-91.
Гэтаму спрыяла агульная пасляваенная атмасфера, што прыводзіла творцаў да асабістых асэнсаванняў чалавечага лёсу і зямных катаклізмаў.
сёння пытанне эсэізацыі становіцца надзённым і нават “модным”, калі сёння ў нікога не выклікае сумнення сцверджанне аб глабальнай агульнакультурнай фенаменальнасці эсэізму для ўсёй літаратуры XX стагоддзя117, першыя канкрэтныя эсэістычныя напрацоўкі (не ўлічваючы “спантанных” абразкоў З.Бядулі, М.Гарэцкага і пад.) трэба бачыць не ў беларускай прозе 80-90-х гадоў, а ў прозе эмігранцкай 50-60-х, у якой на першым плане паўставаў асабова-аўтарскі пачатак, пазбаўлены белетрызаваных умоўнасцяў, “экспансія аўтарскага я” (В.Стральцова).
Мемуарна-аўтабіяграфічная проза нашай эміграцыі (зрэшты, як і агульнабеларуская) нагадвае шырокае вірлівае рачное вусце са шматлікімі ўтокамі, адназначнай жанрава-стылёвай характары- стыкі чаму даць часта немагчыма: мастацкае (нарысавае, уяўнае, рэфлексіўнае, мройнае), дакументальнае, навуковае зліваюцца ў адзінае цэлае. ’’Наогул пытанне жанравай тыпалогіі твораў гэтага кшталту трэба прызнаць адным з самых складаных,- выказвалася В.Стральцова (адзначаючы “сінкрэтызм” аўтабіяграфічнай прозы і рухомасць яе жанраў)таму што апроч уласнааўтабіяграфічнай літаратуры (мемуараў, дзённікаў, запісных кніжак, эпісталярнай спадчыны) ёсць шмат твораў, што існуюць на мяжы, за якой - эсэістыка, немастацкія жанры, лірычная проза з выразнай аўтабія- графічнай асновай, атаксама вялікая колькасць стылізацый”118.
Беларускай эмігранцкай мемуарыстыцы ў цэлым характэрны галоўныя адзнакі гэтай мастацкай плыні, якую называюць “скла- данай структурай, у рамках якой ажыццяўляецца пастаяннае ўзае- мадзеянне рознатыповых вобразаў, якія ў сукупнасці ствараюць зместавы ўзровень, ці інфармацыйна-канцэптуальную аснову тво- ра”119. Беларуская мемуарная проза эміграцыі вымалявала бага- тую сістэму вобразаў: вобразы-персанажы, вобразы-апісанні, вобразы-згадкі, вобразы гістарычнай эпохі і, канечне ж, вобразы аўтараў. Амаль ва ўсіх беларускіх “замежных” мемуарах перава-
1І7Гл.: Кісліцына Г. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. - Мн„ 2000.
І18Стральцова В. Аўтабіяграфічная проза // Тэрмапілы- 2000 - №3.- С. 181.
1І9Снмонова Т. Сястема образов в мемуарной прозе II Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: Матэрыялы IV Міжнароднай канферэнцыі: У 2 ч — Ч.І.- Мн„ 2000,- С.203.
жае аўтабіяграфічная лінія і адкрытая публіцыстычнасць, а так- сама і тое мастацкае пераўтварэнне перажытай рэчаіснасці, якое адзначаюць даследчыкі, да прыкладу, рускай мемуарыстыкі: “Адбываецца пераўтварэнне рэальнага чалавека ў літаратурны вобраз, праўда, асобага кшталту - які адкрыта захоўвае сувязь з прататыпам, імкнецца максімальна дакладна перадаць яго ўласці- васці”120. Адно дададзім: адбываецца не толькі пераўтварэнне “аўтапрататыпа” ў канкрэтны літаратурны вобраз, але і ў адмет- ную псіхалагічна-мастацкую абагуленасць, асобныя рысы і дамі- нанты якой рэальніць кожны аўтабіяграфічны вобраз.
He ўсё з агульнага мемуарна-аўтабіяграфічнага рэчышча мае аднолькавую і мастацкую, і фактурную каштоўнасць. Узнікалі мемуары, дакументальна-мастацкія тэксты, навукова-папулярныя працы і тэндэнцыйнага, містыфікатарскага характару, для аўтараў якіх найпершай задачай была задача "карыслівая", прагматычная, ідэалагічна-ангажаваная. Некаторыя тэксты па сваёй праблемнай і стылёва-кампазіцыйнай адметнасці не перарастаюць рамак звы- чайных аўтабіяграфій. Аднак большасць твораў мемуарна-аўта- біяграфічнай літаратуры беларускай эміграцыі ўспрымаюцца сён- ня і багатымі фактурна-інфармацыйнымі крыніцамі па гісторыі і літаратуразнаўству, і адметнымі ўзорамі мастацка-стылёвых сродкаў выражэння, становяцца пранікнёнымі хронікамі чалаве- чых лёсаў, мастацкімі прамовамі-абвінавачваннямі таталітарнай сістэме, шчырымі споведзямі-тэстаментамі.
Шмат твораў мемуарна-аўтабіяграфічнай літаратуры ў розны час было надрукавана ў беларускіх эмігранцкіх выданнях - пачы- наючы з 20-х гадоў. Гэта змястоўныя і багатыя фактурай "Mae ўспаміны аб М.Багдановічу" ("Крывіч", 1926 год) і "Успаміны пра Янку Купалу" В.Ластоўскага, успаміны-аўтабіяграфія К.Езавіта- ва, мемуары М.Краўцова "Сумныя ўспаміны" і інш. Многія тэкс- ты зноў актыўна вяртаюцца ва ўжытак. Так, да прыкладу, у 1999 годзе ў Нью-Ёрку выйшаў зборнік "Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі" (укладанне Л.Юрэвіча), дзе змешчаны ўспаміны, жыццяпісы і аўтабіяграфіі вядомых дзеячоў беларускай дыяс-
12°Тамсама.-С.2ОО.
пары Н.Арсенневай, К.Езавітава, А.Змагара, М.Равенскага і інш. Артыкул Л.Юрэвіча "Vita memoriae ", змешчаны ў згаданым збор- ніку, з'яўляецца найбольш значнай працай у беларускім мемуа- рыстыказнаўстве эміграцыі. У ім па фармальных і праблемна- тэматычных прыкметах прааналізавана большасць нашых "за- межных" успамінаў. Аднак, вывучаючы мемуарыстыку як асоб- ную літаратурную галіну, прынцыпова не хацелася б пагадзіцца з сцверджаннем даследчыка аб тым, што абагулена мемуарную літаратуру можна назваць літаратурай факту121, бо - як твор мас- тацкі - мемуары ў многіх выпадках не пазбаўлены "літара- туршчыны". Бачыцца неправамоцным далучэнне да мемуарнай літа^атуры некралогаў, інтэрв'ю, прамоў, як гэта робіць Л.Юрэ- віч . Шаноўны даследчык - у працяг амерыканскай літаратура- знаўчай традыцыі - не адрознівае і робіць тоеснымі мемуарную (мастацкія ўспаміны) і аўтабіяграфічную літаратуру, што ў славянскім літкантэксце бачыцца неправамоцным. Таму намі была прапанавана больш аб'ёмная класіфікацыя падобных твораў - мемуарна-аўтабіяграфічная проза, на з'яву якой мы глядзім най- перш не як на фактурную, а эстэтычна-мастацкую.
Творы, што ўвайшлі ў зборнік "Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі", складаюць толькі невялікую частку ад усёй мемуар- най анталогіі беларускай эміграцыі. У 1944 годзе ў Беластоку выйшаў зборнік успамінаў М.Сяднёва "Ахвяры бальшавізму". У 1953-м у Нюрнбергу былі напісаны мемуары Юльяны Вітан- Дубейкаўскай (літаратурны псеўданім Кветка Вітан). Выкары- стоўваючы свае дзённікавыя запісы, аўтар вобразна ўзнавіла па- дзеі саракагадовай даўнасці: жыццё і дзейнасць Івана Луцкевіча і яго аднадумцаў. (Пад назвай "Mae ўспаміны" мемуары выйшлі асобным выданнем у 1994 годзе ў Вільні, а ў 1996-м паводле іх адбылася прэм'ера спекгакля "Віленскія мроі").
Аўтабіяграфічна-ўспамінны пачатак пераважаў у аповесці А.Салаўя "Пад нагамі гарыць зямля". А.Салавей засведчыў сябе найперш як узнёслы паэт, аднак свае нарысы і фельетоны ён па-
121 Юрэвіч JI. Vita memoriae // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі - Нью- Ёрк, 1999,- С.29.
122 Тамсама - С.ЗО.
чаў друкаваць яшчэ ў лагойскай раёнцы, а ў 1942 годзе ў "Мен- скай газэце" апублікаваў апавяданне "Белы сьнег". Невядома, ці паспеў А.Салавей скончыць сваю аўтабіяграфічную аповесць: "Пад нагамі гарыць зямля" не была надрукавана, захаваліся адно сведчанні пісьменнікавай жонкі - аб тым, што ў задуманай апо- весці аўтар расказваў пра даваеннае і ваеннае жыццё беларусаў ды іхнія шляхі на эміграцыю.
Набліжаецца да мемуарнага жанру другая частка кнігі "Бела- русь учора і сяньня", напісаная Іванам Касяком, дзе ў храна- лагічнай паслядоўнасці перадаецца гісторыя беларускага грамад- ска-культурнага руху падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў і нацыянальны рух беларускай эміграцыі пасля другой сусветнай вайны (кніга Я.Найдзюка і І.Касяка "Беларусь учора і сяньня" бы- ла адзіным поўным папулярным выданнем па гісторыі Беларусі пасля таталітарнага разгрому беларускай "нацдэмаўшчыны". Пе- равыдадзена ў Мінску ў 1993 годзе). Пра тое, што І.Касяк у сваіх працах надаваў увагу найперш дакументальнасці, сведчыць складзены ім і выдадзены ў 1960 годзе ў Лондане ілюстраваны зборнік "За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы й ма- тэрыялы", у якім былі змешчаны 67 дакументаў, што датычаць перыяду 1917-1925 гадоў, і больш сотні з перыяду дзейнасці БЦР (1943-1945 гады).
Пераважна мемуары і аўтабіяграфічныя запісы публікаваў на- прыканцы 40-50-х К.Выгнанец (аповесць "Край згубы і смерці" - пра жахі свайго жыцця ў бальшавіцкім канцлагеры, - "Моладзь", 1947, №9-10), Зм.Ажгірэй ("Які няўлюдак зможа зракчыся яе? (Дзяцінства Кастуся Езавітава)", - "Шыпшына", 1948, №6), М.Казыр ("Васеннія хмары. 3 падарожнага дзённіка", - "Баявая ўскалось, 1949, №2)."
Аўтабіяграфічна-ўспамінны пачатак быў у аснове рамана Міколы Вольнага "Наша рэспубліка", у якім апісваліся родная аўтару Люцыншчына, гады вучобы ў Дзвінскай беларускай гімназіі, паказвалася станаўленне нацыянальнай свядомасці бела- рускай моладзі (урыўкі твора друкаваліся ў часопісе "Баявая ўскалось" (1949, №1) і "Наперад!" (1949, №22).
Трэба зазначыць, што 60-я гады абудзілі новы ўсплёск у развіцці мемуарна-аўтабіяграфічнай літаратуры - літаратуры ан- тытаталітарнай, накіраванай на раскрыццё сталінска-балыпа- віцкіх злачынстваў. Гэты ўсплёск адбыўся, канечне ж, у літарату- ры "пазасавецкай", найперш - літаратуры рускай эміграцыі.
Як мемуарна-аўтабіяграфічную літаратуру трэба класіфікаваць кнігу "Кітай-Сібір-Масква" (1962) Вінцука Адважнага (грамад- скага і рэлігійнага дзеяча, арыштаванага ў 1948 годзе кітайскай міліцыяй у Харбіне - куды падаўся ад пераследу польскай паліцыі - і перададзенага савецкім уладам, асуджанага на 25 га- доў "папраўча-прымусовых" лагероў, а праз 7 гадоў вызваленага), дзе апісваецца ўбачанае і перажытае аўтарам у выгнанні і ў сібірскіх лагерах. Мемуары В.Адважнага з поўным правам мо- гуць называцца аўтабіяграфічнай аповесцю. У іх аўтар здолеў пе- радаць не толькі жудасную нечалавечую атмасферу часоў сталіншчыны, але і псіхалагічна, па-мастацку пераканаўча выпісаў як вобразы нявінных ахвяраў, так і вобразы сталінскіх катаў (да прыкладу - следчага Іванова-Міхайлава, які змушаў падпісваць самаабвінавачванні, агаворваць іншых, адрачыся ад рэлігіі).
Тэматычна блізяцца да кнігі В.Адважнага "Успаміны з жыцця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу" Пётра Палягошка (1968) і "Беларускі лагер у Ватэнштэт" С.Коўша (1981). У 1968 годзе ў Мюнхене выйшлі "Воспомннання: Жнз- ненный н фнлософскнй путь" Мікалая Лоскага, ураджэнца Віцеб- скай губерні, сусветнавядомага філосафа-ідэаліста, які ў ліку 120 навукоўцаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў у 1922-м быў высланы савецкім урадам за межы краіны, жыў у Чэхіі, Францыі, ЗША. У мастацкім плане вялікую цікавасць выклікаюць найперш тыя раздзелы названай кнігі, дзе апісваюцца гады дзяцінства М.Лоскага, праведзеныя на Віцебшчыне, побыт і каларыт жыцця беларускай інтэлігенцыі і сялянства, вучоба ў Віцебскай гімназіі, а таксама пакручастыя гады эмігранцтва, гісторыя навуковых і грамадзянскіх штудыяў М.Лоскага.
Найперш у мемуарным жанры раскрыўся ў эміграцыі Ян Пят- роўскі, які вядомы сваёй двухтомнай працай “Мемуары”. У 1995
годзе ў Фларыдзе выйшлі яго ўспаміны “Тарас Сайка”,- кніга, якая ўадначас нагадвае і нарыс, і згадкі пра сябра, і - паасобнымі раздзеламі - навуковае даследаванне (кніга апавядае пра жыццёвы шлях ініцыятара перакладу ў беларускую мову Бібліі пастара Т.Сайкі, суб’ектыўна асвятляе эмігранцкія старонкі жыц- ця Я.Станкевіча і інш.).
3 1964 па 1969 гады мемуарныя нататкі пра ўбачанае і пера- жытае за доўгі час ад пачатку сваёй вучобы да вымушанай эміграцыі пісаў у Амерыцы Яўхім Кіпель (у 1998 годзе ў выда- вецтве газеты "Беларус" у Нью-Ёрку яны выйшлі ў свет асобнай кнігай пад назвай "Эпізоды").
Я.Кіпель нарадзіўся, як сцвярджае архівіст У.Дыдзік (У.Ляхоў- скі)123, 25 снежня (7 студзеня па н.ст.) 1895 года ці 14 кастычніка 1898 года, як сцвярджаў блізкі сябар Я.Кіпеля Ю.Віцьбіч124, у вёсцы Байлюкі Глускае воласці. Служыў у царскім войску, падчас грамадзянскай вайны самохаць пайшоў у Чырвоную армію, стаў камандзірам роты, затым - батальёна, начальнікам штаба асобнай кавалерыйскай брыгады, памочнікам начальніка штаба па апера- тыўнай частцы 8-й стралковай дывізіі. У 1920 годзе трапіў у Менск. Працаваў у Тэрміналагічнай камісіі, якую затым рэаргані- завалі ў Інбелкульт, займаўся педагагічнай дзейнасцю, вучыўся ў БДУ, стаў аспірантам кафедры фізіялогіі жывёл. У чэрвені 1930 года яго арыштавалі і выслалі ў Вяцкую вобласць (разам з У.Жы- лкам). 31 снежня 1935 года арыштаваны паўторна. Працаваў у БАМлагу. Падчас нямецкай акупацыі - загадчык пададдзела на- вукі ў Беларускай цэнтральнай радзе, старшыня II Усебела- рускага кангрэса. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх за- хопнікаў падаўся на эміграцыю ў Нямеччыну, з 1949 года - у ЗША. У высылцы захаваў, збярог і на эміграцыі ўпершыню апуб- лікаваў тэкст "Тэстамента" У.Жылкі. Памёр 27 ліпеня 1969 года, пахаваны ў Саўт Рыверы (штат Нью Джэрсі).
"Кніга ўспамінаў" Я.Кіпеля "Эпізоды" стала не толькі каш- тоўнай крыніцай гістарычных фактаў ад перыяду Савецкай Бела-
І23Гл.: Успаміны пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына- 1995 - №3-С.72-75.
124Гл.: У кіпеньні, у гарэньні, у змаганьні... II Царкоўны Сьветач,- 1970 - №1 (9).- С.27-29.
русі 20-х гадоў да часоў нямецкай акупацыі, але і мастацка- дакументальнымі нататкамі пра той час і людзей, якія - калі ад- палі пастулаты характарыстык таталітаршчыны - сталі ўсведам- ляцца гонарам Беларусі: У.Ігнатоўскага, В.Ластоўскага, В.Іваноў- скага, а таксама славутых пісьменнікаў: Я.Коласа, У.Дубоўку, У.Жылку, Ц.Гартнага і інш. "Эпізоды" змясцілі згадкі пра спробы стварэння беларускай нацыянальнай арміі, пра "нехрэстаматый- ныя" дэталі абвяшчэння БССР (сведкам якога быў сам аўтар, на той час курсант школы штабной службы ў Смаленску), пра гур- таванне беларускай моладзі і працу ў часопісах (пра нараджэнні "Полымя" і "Нашага краю"). Гэта кніга аб працы БДУ, дзейнасці першых ягоных выкладчыкаў, фабрыкацыі судовага працэса над беларускімі нацдэмамі, і лёсах арыштаваных выгнаннікаў, пра стварэнне беларускай адміністрацыі пад нямецкай акупацыяй, БЦР, правядзенне II Усебеларускага кангрэса, пра камітэт гене- рала Уласава, капітуляцыю Нямеччыны і пачатак эміграцыйнага жыцця. Мемуары Я.Кіпеля становяцца ў адзіны шэраг з кнігай "У капцюрох ГПУ" Ф.Аляхновіча. "Эпізоды" - найперш аўтарская хроніка, летапіс свайго багатага на падзеі і лёсавыя нечаканасці жыцця. Праз усе "Эпізоды" ажывае галоўны вобраз гэтага твора - вобраз самога аўтара, шчырага беларуса, на долю якога выпала шмат лёсавых выпрабаванняў, які імкнуўся застацца сапраўдным сынам сваёй Радзімы, які і памыляўся, і вучыўся штодзень наву- цы жыцця (пра што не баіцца прызнацца і сам). Некаторыя раз- дзелы і часткі "Эпізодаў" блізяцца да мастацкага нарыса a то і асобных апавяданняў (раздзелы "Як нас вучылі", "Андрэй Алек- сандровіч" і інш.) - і не толькі сваёй сюжэтнай "завершанасцю", цэльнасцю, але і стылёвымі адзнакамі: пейзажнымі апісаннямі і лірычнымі адступленнямі, "дыялогавасцю" (аднак нельга не ад- значыць, што ў "Эпізодах" Я.Кіпеля можна знайсці і шмат стылістычных хібаў: таўталагічнасць, адсутнасць лагічных "звя- зак", часам — недакладнасць у словаўжыванні).
Напісаныя шчырым, неабыякавым да перажытага краінай ча- лавекам, "Эпізоды" сталі значным унёскам у беларускую мемуа- рыстыку эміграцыі, не скаваную савецкай цэнзурай.
Перыпетыі свайго няпростага лёсу апісаў у кнізе "Сьмерць і салаўі" Пётра Сыч (аўтар зведаў бальшавіцкія турмы - Вялей- скую і Полацкую, "атрымаў" 10 гадоў канцпагера, праз год, як "польскі" грамадзянін,- паводле т.зв. дамовы "Сікорскі-Майскі",- патрапіў, з сотнямі іншых ацалелых беларусаў, у вайсковы корпус Андэрса і быў накіраваны праз Персію, Ірак, Сірыю, Ліван, Егіпет на фронт у Італію, дзе - як паручнік - змагаўся з фашыстамі пад Монтэ-Касыно, Анконай і Балоніяй, быў паранены; пасля вайны стаў намеснікам дырэктара беларускай секцыі радыё "Свабода"). Пра штурм італьянскага Монтэ-Касыно і апавядае яго кніга "Сьмерць і салаўі", якая вызначаецца найперш экспрэсіўнай дэта- лёвасцю і тонкім, кранальным лірызмам, рэдкім для мемуарнай прозы.
Адметнага роду мемуарамі можна назваць і працу Ю.Віцьбіча "Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Бела- русі" - эсэістычнымі мемуарамі, складзенымі на падставе і даку- ментальных, архіўных крыніц, і "ўспамінных". Блізкая ёй па ідэйна-тэматычнай скіраванасці і стылістычнай афарбоўцы апо- весць польскамоўнага пісьменніка Сяргея Пясэцкага "Ніхто не дасць нам збаўлення", якая стала і фактам мастацкага жыцця бе- ларускай эміграцыі: у 1953 годзе газета "Бацькаўшчына" друкава- ла яе пераклад (№№ 7-8, 14-15), зроблены В.Наддзвінскім. Гэта- засяроджаны мемуарна-публіцыстычны твор з элементамі мас- тацкай белетрызацыі, які ў цэнтры сваёй сюжэтна-падзейнай калізіі вымалёўваў беларускія раёны і беларускіх паўстанцаў суп- раць бальшавіцкай улады: Мінск, Барысаўшчыну, дзейнасць пар- тызанскіх атрадаў Моніча, Дзергача і інш.
Кнігу ўспамінаў "Маё маўклівае сэрца" пакінуў нашчадкам Якуб Міско (Вільня). "Менск у 1930—1931 гадах" — так называюц- ца ўспаміны Аляксандры Саковіч (Іны Рытар). Аўтабіяграфічныя апавяданні і ўспаміны публікавалі ў розныя перыяды У.Дудзіцкі, М.Кавыль, С.Хмара, В.Вайвадзіш.
Як аўтабіяграфічная проза сёння ўспрымаюцца раманы Алеся Змагара "Случчына ў вагні" і "Ганебная пляма" . Шматпаказаль- ны першы з названых твораў - панарамны, у чатырох "квадрах",
"А.Змагар вядомы і як аўтар драматычных твораў "Дыямэнты шчасьця".
памерам амаль у 45 улікова-выдавецкіх аркушаў, паказальны, зноў жа, сваёй "дыфузнасцю": як тэкст часткова публіцыстычны (раздзелы "Беларусы-вайскоўцы", "Першы Усебеларускі зьезд" квадры "Незалежнасьць"), мемуарны (пра гісторыю сваёй Случ- чыны і роднай вёскі Цароўка) і - найперш - аўтабіяграфічны (аповеды пра сям'ю Хведара Яцэвіча, свайго бацькі, пра сябе самога). Зрэшты, як мастацкая аўтабіяграфія кніга "Случчына ў вагні" мае большае права ўвайсці ў гісторыю эмігранцкай прозы (сам лёс аўтара,- творцы і ваяра,- раманны (А.Змагар стаў прата- тыпам некаторых сучасных беларускіх раманаў)).
Алесь Змагар (сапраўднае імя і прозвішча - Аляксандр Яцэвіч) нарадзіўся непадалёк ад Слуцка 1 кастрычніка 1903 года. Яшчэ падчас вучобы ў Слуцкай гімназіі пачаў пісаць вершы. Браў удзел у Слуцкім збройным чыне, быў асуджаны, але змог збегчы і за- стацца ў Менску, дзе яго апекаваў зямляк Рыгор Мурашка, пісьменнік і вядомы на той час камсамольскі дзеяч. А.Змагар скончыў Вышэйшы педагагічны інстытут, настаўнічаў у Радаш- ковічах і іншых раёнах Беларусі. У 1944-м мусіў пакінуць Радзіму. Быў актывістам розных беларускіх эмігранцкіх ар- ганізацый Аўстрыі, Францыі, ЗША. Большасць з літаратурнай спадчыны пісьменніка застаецца наноў неапублікаванай і невя- домай.
У рамане "Случчына ў вагні" запамінаюцца найперш шэраг фактурных сцэнаў, дэталяў, моўны каларыт дыялогаў, а таксама і некаторыя нетыповыя для тагачаснай беларускай прозы старонкі "гісторыі мілосыдяў", адкрытыя сцэны "пазнаньня каханьня". А.Змагар, да ўсяго, доўгі час пісаў кнігі "Mae ўспаміны", а такса- ма "Дзённік" (пакуль не апублікаваны).
На пачатку 90-х гадоў у літаратуразнаўчы ўжытак былі ўведзе- ны мемуары Аляксандра Уласава "Дні жыцця" (пра часы дзяцін- ства, вучобы і працы, пра сустрэчы з Якубам Коласам, пра выдан- не "Нашай Нівы" і часопісаў "Саха" і "Лучынка", беларускі адра- джэнскі рух у Вільні, Менску і іншых гарадах і мястэчках (на- прыклад, Радашковічах, дзе Уласаў заклаў беларускую гімназію, у якой вучыўся М.Танк). У канцы жыцця А.Уласаў хацеў напісаць "кінематограф свайго жыцця для беларускай моладзі".
Аб гэтым яго прасілі маладыя беларускія пісьменнікі. У.Жылка дзеля гэтага падарыў А.Уласаву тоўсты агульны сшытак. Мему- ары А.Уласава ўпершыню адшукаў і рыхтаваў да друку С.Алек- сандровіч, аднак смерць даследчыка не дазволіла давесці справу да канца. Яны былі ўпершыню надрукаваны ў гісторыка-літара- турным зборніку "Шляхам гадоў" (1990).
Імя і спадчына А.Уласава доўгі час замоўчваліся канфарміс- цкай савецкай літаратуразнаўчай навукай ці падаваліся ў скажо- ным асвятленні. He быў да гэтага грамадскага і культурнага дзея- ча літасцівым і лёс: з 20-х гадоў, як ні намагаўся А.Уласаў жыць і працаваць на Радзіме, лёс адводзіў яго ад Беларусі - то ў Вільню (ужо не "беларускую"), то ў польскі Сенат, а то і ў польскую тур- му. Зрэшты, і НКУС у 1939 годзе арыштаваў яго ў Вільні.
Мемуары А.Уласава напісаны каларытнай мовай, складаюцца з паасобных абразкоў-мініапавяданняў, вызначаюцца трапнай дэ- талёвасцю, багатай фактурай, а да ўсяго - "лёгкай" сатырычнасцю (яшчэ калі А.Уласаў быў студэнтам, яму прарочылі кар'еру літаратара-гумарыста). "Два ягоныя аўтабіяграфічныя нарысы - мастацкія творы ў лепшым сэнсе гэтага слова. Лаканічна, скупымі штрыхамі, сакавітым народным словам узнавіў аўтар непаўторны каларыт свайго часу, рамантыку адраджэнскага руху нашаніўскай пары, энтузіязм і маральную чысціню яго маладых пачы- нальнікаў",- выказваўся пра "Дні жыцця" У.Конан125.
I твор А.Уласава, і іншыя сведчаць пра тое, што шматлікія архівы і дасюль захоўваюць шмат "мемуарных" матэрыялаў. Зна- ёмства з імі беларускага чытача толькі распачынаецца. У 1992 годзе ў №20 "Запісаў" (ЗША) з'явіліся ўспаміны Міхася Кавыля "Казённы дом і далёкая дарога". Напісаныя ў 1993-м успаміны (якія часам перарасталі ў прачула-тужлівую ці іранічную мастац- кую прозу) "Жыццё пражыць..." Лявона Шпакоўскага-Случаніна пра сваё дзяцінства, вучобу, пачатак творчасці, працу, гады ня- волі ў сталінскім лагеры, пра сямейныя трагедыі і "паязджанства" ў Нямеччыну, зварот і новую "сустрэчу" з лагерам (арыштавалі і выслалі ў Сібір нават жонку з малой дачкой) былі апублікаваны ў
І25Конан У. Слова пра Аляксандра Уласава // Шляхам гадоў.-Мн., 1990.— C.144.
1996 годзе ("Полымя", №10). Неапублікаванымі або апубліка- ванымі часткова застаюцца цікавыя і каларытныя ўспаміны Баля- слава Грабінскага, Язэпа Гладкага (Адама Варлыгі), Янкі Юхнаў- ца і інш.
Шырокае чытацкае зацікаўленне выклікала нядаўняя публіка- цыя Л.Юрэвічам і З.Саўкам у №№9-10 часопіса "Полымя" за 1998 год "гістарычнага дакумента" (як было пазначана ў прадмове да публікацыі) "Маё мястэчка" Васіля Стомы-Сініцы.
В.Стома (Сініца - псеўданім) нарадзіўся 4 сакавіка 1911 года ў мястэчку Лужкі былога Дзісенскага павета (Віцебшчына). Скон- чыў польскую сямігодку, падчас другой сусветнай вайны пат- рапіў у Нямеччыну, адтуль - у 1949-м - у ЗША. Актыўна ўдзель- нічаў у беларускіх нацыянальных арганізацыях, супрацоўнічаў з беларускімі і польскімі эмігранцкімі выданнямі.
"Маё мястэчка" - твор таксама "дыфузнага" жанру. Ён паўна- праўна можа лічыцца мастацкімі мемуарамі, займальным нары- сам і нават аўтабіяграфічнай аповесцю, у якой вымаляваны перы- яд "міжчасся" 20-х гадоў у беларускім памежным мястэчку, выпі- сана цэлая "галерэя" каларытных характараў і вобразаў: Воўкі- Пажарніка, Янкеля Каплана, Бляхарыхі, Дарахвея, бабкі Крысты- ны (раздзелы, якія апавядаюць пра гэтых герояў, блізкія да асоб- ных навэлак-абразкоў). "У "Полымі" з цікавасцю прачытаў "Маё мястэчка" Васіля Стомы-Сініцы,- прызнаўся ў сваіх запісах "Пішу, чытаю, жыву" Я.Брыль - Заакіянскі аўтар сваё расказвае каларытна, як добры байдун. Дарэчы, я памятаў сваіх "ніжніх байдуноў". I думалася таксама, што калецтва дапамагала гэтаму вясёламу назіральніку ў яго таленавітым апавяданні"126. Стыль "Майго мястэчка" сваім "жыццесцвярджальным камізмам", саты- рычнай скіраванасцю, дасціпнасцю падобны стылю твораў Л.Калюгі, А.Мрыя, Ант.Адамовіча. I сёння здзіўляюць некаторыя вобразныя параўнанні - як хоць бы ў гэтай цытаце: "Выйшаў так- сама загад, каб кожны ўласнік палажыў перад сваім домам ці пляцам ходнікі. <...> Ведама ж, не кожны меў сродкі, каб заліць іх цэментам, дык радзілі сабе ў той спосаб, што на прадоўжаныя дзве жэрдкі набівалі папярэчных дашчурак - і ходнік гатовы. Ад-
І26Брыль Я. Пішу, чытаіо, жыву // Полымя,- 2000, - №1- С.52.
нак бяда, што цвікі <...> пад уплывам вільгаці вельмі хутка пус- калі, і ходнікі выглядалі як клявішы растрэсенага піяніна..."'27. Вобразная, багатая на "дзісеншчызмы" і мова "Майго мястэчка" (аўтар якога - В.Стома-Сініца - вядомы і як аўтар слоўніка "Дыя- лект Дзісеншчыны").
У 1999 годзе выйшла ў свет кніга Алеся Алехніка (беларуса Аўстраліі) "Пад бел-чырвона-белым (Memento patria)". Напісана ў жанры мемуараў, яна распавядае пра пакручасты лёс самога аўтара, які нарадзіўся ў 1929 годзе на Лунінеччыне і ўжо мог за- помніць і ўз'яднанне Заходняй Беларусі з Савецкай, і "клубок су- пярэчнасцяў" у вайне 1941-1945 гадоў. Падрабязна выпісаны ў кнізе шасцігадовае прабыванне ў лагерах Нямеччыны, а таксама эміграцыйнае жыццё ў далёкай Аўстраліі - ажно да часоў, калі "Аўстралія, Новая Зеландыя й ЗША далі афіцыйнае й дыплама- тычнае прызнанне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і маёй ра- дасці,- як прызнаваўся аўтар,- не было канца!"128 Некаторыя раз- дзелы мемуараў А.Алехніка (напрыклад, "У лагерох Нямеччы- ны") нагадваюць асобныя нарысы і па сваіх ідэях і задачах набліжаюцца да працы І.Касяка (частка кнігі "Беларусь учора і сяньня"). Нарысавасць, публіцыстычнасць, увага да адметных пейзажных дэталяў побыту - спецыфічныя адметнасці кнігі. Цікава ўспрымаюцца замалёўкі прыроды экзатычнай Аўстраліі (дзе буяе не толькі мора зеляніны, але і здараюцца снегапады і маразы).
Некаторыя эмігранцкія творы мемуарна-аўтабіяграфічнага жанру яшчэ не апублікаваны. Гэта, да прыкладу, "Кароткія даныя пра самога сябе" (на два ўлікова-выдавецкія аркушы), успаміны Сяргея Хмары, “Аўтабіяграфічныя нататкі” У.Случанскага, мас- тацкая аўтабіяграфія Міколы Цэлеша і інш.
Такім чынам, пашырэнне мемуарна-аўтабіяграфічнай прозы - як адно з вызначальных асаблівасцяў развіцця беларускай літаратуры XX стагоддзя - упершыню паказальна і відочна вы- явілася яшчэ ў нашай эмігранцкай прозе 20-х і канца 40-60-х га-
І27Полымя.- 1998.- №9,- C.183.
І28Алехнік А. Пад бел-чырвона-белым (Memento patria).— Вільня, 1999- C.164.
доў, калі праз сацыяльна-гістарычныя, уласнамастацкія і творча- псіхалагічныя прычыны прадвызначыліся яе асноўныя ідэйна- мастацкія і жанрава-стылёвыя прыкметы і тэндэнцыі развіцця ў каардынатах агульнаеўрапейскіх.
Беларуская планіда Віктара Вальтара
(Невядомы раман 20-х гадоў "Роджаныя пад Сатурнам")
На жаль, яго прозвішча ў беларускага чытача можа пакуль асацыіравацца найперш ці з маркай пісталета нямецкай вытвор- часці, ці - у лепшым выпадку - з імем англійскага раманіста- гісторыка Скота або (пэўна, радзей) з творцам-асветнікам Вальтэ- рам. Аднак яшчэ на пачатку XX стагоддзя такое прозвішча мелі шматлікія сем'і латгальскіх беларусаў Дзвіншчыны, у 20-х гадах воляй неспрыяльных палітычных абставінаў адмежаваныя ад Бе- ларусі-метраполіі. У адной з такіх сем'яў 15 ліпеня (яшчэ "старо- га" стылю) 1902 года ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс) і нарадзіўся Віктар Вальтар - і займеў скрушны лёс мастака-сухотніка, а калі спатрэбіўся псеўданім, згадаў не менш трагічнае для Беларусі - Янка Палын. Першая сусветная вайна зрабіла сям'ю Вальтараў бежанцамі. Віктар вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, затым, па вяртанні ў 1921 годзе на Радзіму,- рускай гімназіі, Бе- ларускіх дзяржаўных аднагадовых настаўніцкіх курсах. 3 пад- трымкі беларускай дыяспары (найперш Кастуся Езавітава і Сяр- гея Сахарава) становіцца стыпендыятам чэшскага ўрада і трапляе ў Прагу, паступае на каморніцкі факультэт Чэшскага вышэйшага тэхнікума, уліваецца ў беларускую эмігранцкую суполку.
Дэбютаваў В.Вальтар літаратурным нарысам "Аднабочнікі", які пад псеўданімам Я.Палын быў надрукаваны ў ковенскім часо- пісе "Крывіч" (№4,5). У 1924-м №1 пражскай "Студэнцкай думкі" апублікаваў яго абразок "Песня гладыятараў".
Праз тры гады, не закончыўшы вучобы, ён, хворы на сухоты, вяртаецца ў Дзвінск - вяртаецца, як і У.Жылка, паміраць на Ра- дзіме. Апантана настаўнічае ў беларускіх школах Латвіі, выкла- дае беларускую мову.
В.Вальтар стаў аўтарам газеты "Голас Беларуса", якую рэдага- ваў К.Езавітаў, друкаваў на яе старонках свае вершы. Ён - адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Першы крок" (Рыга, 1926). Яго вершы ў той час друкавалі "Замежная Беларусь" (1926) і "Родныя гоні" (1926, №5), а таксама "Наша Доля" і "Новы Шлях". У 1930 годзе №4 "Нашай Долі" апублікаваў апавяданне В.Вальтара "3-за сена", пад назвай "Леснікова сена" ў 1932-м яно выйшла ў Рызе асобнай кнігай, выйшла, калі аўтара не было ўжо ў жывых.
Пісьменнік памёр 4 красавіка 1931 года і быў пахаваны ў Дзвінску на каталіцкіх могілках. У апошні шлях яго праводзілі родныя, настаўнікі і вучні беларускай гімназіі. Ксёндз прысут- нічаць на пахаванні адмовіўся, бо нябожчык не хадзіў да спо- ведзі...
Самы значны літаратурны твор В.Вальтара - раман "Роджаныя пад Сатурнам". Ён быў напісаны яшчэ напрыканцы 20-х гадоў, аднак апублікаваны толькі больш чым праз шэсцьдзесят гадоў пасля таго - у газеце "Голас Радзімы" (1991-1992) і пакуль не стаў прадметам пільнай зацікаўленасці беларускага літара- туразнаўства.
Раман "Роджаныя пад Сатурнам" на пачатку 30-х быў пера- пісаны вучнямі Дзвінскай беларускай гімназіі і разасланы ў га- лоўныя бібліятэкі. Адзін асобнік патрапіў у Вільню, адкуль мікрафільм рукапісу замовіў Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны (цяпер ён захоўваецца ў Навуковай біблія- тэцы НАН Беларусі).
Раман В.Вальтара - аўтабіяграфічны. Аднак аўтабіяграфіч- насць "Роджаных пад Сатурнам" - асобнага кшталту, аўтабіягра- фічнасць мастацкая, узроўню прататыпнага, калі аўтар, надзяляю- чы свайго галоўнага героя — Пётра Тугоўскага — асноўнымі рыса- мі свайго характару і праводзячы яго шляхамі свайго лёсу, усё ж стварае постаць сімвалічную, тыповую. У паасобных сюжэтных хадах П.Тугоўскі, верагодна, станавіўся і мройным падвойнікам аўтара, увасабленнем некаторых аўтарскіх няздзейсненых у рэ- альнасці учынкаў (так, В.Вальтар, у адрозненне ад галоўнага ге- роя "Роджаных пад Сатурнам", не стаў партызанам).
Твор В.Вальтара адметны і тым, што прысвечаны асвятленню эмігранцкага жыцця і яго праблем. Гэта твор пра людзей, якія "былі выкінуты за борт жыцьця пасьля вялікага рэвалюцыйнага землятрусу", "якія згубілі "ўсё" і сталі "нічым" - людзкім пылам, гноем, заплямованыя ганебным словам "эмігрант"129.
Беларуская эміграцыя ў Чэхіі перыяду паміж дзвюмя сусвет- нымі войнамі - багатая старонка нацыянальнага культурнага і дзяржаўнага развіцця. У Празе займеў прытулак урад БНР, ства- раліся беларускія асветна-культурныя арганізацыі, жылі - вучы- ліся, пісалі і працавалі - маладыя літаратары, навукоўцы і па- літыкі (У.Жылка, Я.Станкевіч, Т.Грыб і інш.). Два апошнія з на- званых сталі асноўнымі героямі рамана В.Вальтара. Вымалёўка іх характараў - суб'ектыўная, суб'ектыўнае і бачанне значнасці іхняй дзейнасці, якая ўрэшце прывяла да падзелу "Беларускай Грамады ў Празе" на дзве групы, "нацыяналістага" Я.Станкевіча і "сацыялістага" Т.Грыба. Кантрастна, хоць і пункцірна, В.Вальтар выпісвае характары Пётры Крэчэўскага, колішняга старшыні На- роднай Рады БНР, Міколы Вяршыніна, дыпламатычнага прад- стаўніка БНР у Празе, прафесара Яўгена Ляцкага і іншых вядо- мых беларускіх дзеячоў эміграцыі.
Аднак раман "Роджаныя пад Сатурнам" не стаў простым ме- муарным ці дзённікавым пераказам жыцця беларускай эміграцыі ў Празе 20-х гадоў, не стаў адно яго простым падзейным уз- наўленнем. "Роджаныя пад Сатурнам" - не толькі побытавая біяграфія беларуса, але і біяграфія душэўная, бо ў рамане не менш скурпулёзна апісваецца і гама пачуццяў, настрояў, перажы- ванняў галоўнага героя - Пятра Тугоўскага. Ён, паўторымся, ба- чыцца сімвалічным і тыповым вобразам, у якім увасабляліся во- бразы дзесяткаў беларускіх студэнтаў-эмігрантаў, якія ў скрутны час для сваёй Бацькаўшчыны ахвяроўвалі ёй свае жыцці. Пака- зальнае і прозвішча галоўнага героя В.Вальтара - у якім ужо ў першых літарах гучала "туга", настройваючы на трагічнае і бяз-
129Тэкст рамана В.Вальтара "Роджаныя пад Сатурнам" тут і далей цытуецца па адбітках падрыхтаванай да друку матрыцы, якія захоўваюцца ў сп. С.Панізніка і якія найбольш поўна адлюстроўваюць усе стылістычныя і моўныя адметнасці твора. C.21.
радаснае ў ягоным лёсе. Аўтар падае майстэрскае, не без са- маіроніі, апісанне знешняга выгляду Тугоўскага: "Прырода ня доўга думала над яго партрэтам і фігурай, ён быў высечаны гру- бым майстрам: нейкі квадратны твар з кантаватым падбародкам, зроблены быццам з простага камня<...> I ўсё ж ткі гэта не пераш- каджала яму лічыць сябе ня горш за тых, у каго была бліскучая вонкавасьць<...>, - але яны рвалі кветкі ў садзе жыцця..." (с.71).
Услед за аўтарам яго асноўнымі жыццёвымі сцяжынамі пра- ходзіць і Тугоўскі: беднае маленства - вайна - паязджанства ў Харкаў - рэвалюцыя, падчас якой давялося ўбачыць і бальша- віцкія злачынствы, і помсту "буржуазіі" - беларуская гімназія на Бацькаўшчыне - пражскае жыццё.
Сюжэт "Роджаных пад Сатурнам" грунтуецца на класічным фабульным "трохкутніку": Тугоўскі - Галена Вярхоўская - Ян За- горскі. У рамане асноўныя персанажы раскрываюцца праз сваю закаханасць. Твор В.Вальтара адрозны тым, што гэта найперш мастацкая біяграфія душэўнага станаўлення герояў, а не падзей- ны летапіс. Якраз у абмалёўцы ўнутранага стану Тугоўскага В.Вальтар дасягае значных поспехаў. Толькі адзін з прыкладаў: "Дзіўная марозная ноч агарнула Тугоўскага. Сьнег скрыпеў пад яго нагамі і больш, чым калі-небудзь, пераліваўся сваімі дзіўнымі пэрламі: зоры шапталіся ў небе. Вялікае места спала, зачараванае сном. А ён ішоў. Ішоў адзін, як воўк, вялікай і пустыннай даро- гай, і яму заставалася толькі завыць... Завыць, як воўк. Ён прыйд- зе ў сваю інтэрнацкую кануру, адзінокі, не абласканы, не абагрэ- ты. Ён акіне вокам свой кут і не знойдзе там нічога, што б сьвед- чыла аб прысутнасьці любімай рукі. Hi адной кветкі, ні адной прыметы. Пуста... <.„> Так заўсёды. Ён ідзе па жыцьці ўсё тэй самай пустыннай дарогай, як воўк" (с.106). Аўтар скрупулёзна апісвае ўсе супярэчнасці характару героя, стварае вобраз, які сва- ёй псіхалогіяй, ментальнасцю высвечвае-паўтарае некаторыя ты- повыя - не заўсёды лепшыя - рысы ўнутранага складу маладога беларуса. Найболып відочныя адценні характару Тугоўскага - няўпэўненасць, хісткасць, слабавольнасць, мяккасць, няўменне адстойваць сваё, непаслядоўнасць - і рамантычная прага шукаль- ніцтва свайго месца, сваёй дарогі. Яны і вызначаюць паводзіны і
ўчынкі Тугоўскага: атрымлівае доўгачаканую стыпендыю - і ад- маўляецца ад яе, кідае вучобу, пакутуючы ад таго, што яго каха- ная Вярхоўская аб'ектам сваёй увагі абрала іншага; урэшце зноў аднаўляецца ў студэнтах, помсціць свайму суперніку, знаёмаму яшчэ з дзяцінства "патрыцыю" Загорскаму, дамагаецца любай дзяўчыны, атрымлівае ад яе усё, пра што раней толькі мог марыць (здаецца, жыві і радуйся) - ды раптам адмаўляецца ад усяго, едзе ў Заходнюю Беларусь "змагацца" і гіне ў абдоймах марознай за- вірухі - так і не ўбачыўшы ворага, не спраўдзіўшы ні сваіх на- дзей, ні спадзяванняў таварышаў.
Ідэйна-мастацкая парадыгма рамана В.Вальтара накладваецца на адпаведныя парадыгмы рускай раманнай класікі - твораў М.Дастаеўскага і І.Тургенева. У "Роджаных пад Сатурнам" ёсць нават шэраг прамых аўтарскіх згадак і паралеляў з названымі пісьменнікамі. Гогалеўскімі персанажамі называе ён некаторых сваіх калег. "Hi даць, ні ўзяць "Мёртвы дом" Дастаеўскага",- ду- мае Тугоўскі, наведваючы студэнцкі інтэрнат (с.21). Тугоўскі В.Вальтара- падвойнік Лермантаўскага фаталіста ('Терой нашага часу"). "Сам я паніжаны і абражаны, сам я ўсё жыццё рос у скле- пах, пад падлогай тых, хто саладзіўся жыцьцём <...>, і таму як мне ня стаць у шэраг паніжаных і абражаных?" (с.119) - задумва- ецца герой В.Вальтара, пэўна ж, пашыраючы кантэкставую структуру свайго твора да рамана Дастаеўскага "Прыніжаныя і абражаныя". Урэшце, сваім раманам В.Вальтар на беларускім ма- тэрыяле распрацоўвае класічную праблему "лішняга чалавека". I для беларускай літаратуры яна станавілася на пачатку XX ста- годдзя надзвычай актуальнай, абвострана балючай: найбольш та- ленавітыя і сумленныя прадстаўнікі Маладой Беларусі былі неза- патрабаванымі, непатрэбнымі ні савецкай краіне, ні эмігранцкаму прытулку. "Ён быў "лішні чалавек",- піша пра Тугоўскага аўтар- <„.> нікому не патрэбны, ні для каго не цікавы, не для гэтага сьвету створаны чалавек. Яго цягнула ў "вышэйшыя сьферы", ха- паць зоры з неба, але, на жаль, ён не радзіўся ў сямьі барона, яму <„.> прыйшлося <.„> самому рабіцца практычным й вечна ду- маць аб кавалку хлеба. <.„> Усе лішнія людзі канчалі жыцьцё са- магубствам або шукалі якога-небудзь сэнсу жыцьця. Знамяніты
літаратурны бацька лішніх людзей Рудзін Тургенева, напрыклад, памёр у Францыі на барыкадах. I чаму ж нарэшце не пайсьці яму, Тугоўскаму, лішняму чалавеку, не знайшоўшаму нідзе ўласнага шчасьця, не аддаць свайго жыцьця для шчасьця іншых..." (с.172).
Узнімаючы, такім чынам, праблематыку, характэрную най- перш рускай класічнай літаратуры, В.Вальтар, тым не менш, у ідэйнай, пафаснай значнасці дапісваў найперш мастацкія старонкі беларускай прозы 20-х гадоў, на агульнафіласофскае накладваю- чы ўласнанацыянальныя праблематыку і ідэйнае гучанне.
Раман "Роджаныя пад Сатурнам", у прыватнасці, пашыраў і ўзмацняў ідэйную і маральна-этычную праблематыку "эмігран- цкага" апавядання У.Жылкі "Выпадак", якое таксама вымалёўвала "біяграфію" аўтара-героя ў пражскі перыяд (было надрукавана ў часопісе "Перавясла" за 1924 год). У эпізодах жа з "астральным чалавекам" бачыцца ўплыў "Лабірынтаў" В.Ластоўскага: скірава- насць на вывучэнне эзатэрычнага, астральнага, спірытычнага (аповесць В.Ластоўскага В.Вальтар, сам аўтар "Крывіча", безу- моўна, мусіў прачытаць).
Малавядомы раман В.Вальтара "Роджаныя пад Сатурнам" ад- метны і сваім прыгодніцкім сюжэтам, любоўнай інтрыгай, вызна- чаецца, шырэй, сваімі вобразна-выяўленчымі сродкамі, схільнас- цю да псіхалагічнай аналітыкі, да прарочых палітычных парале- ляў, да экзістэнцыйных высноў і абагульненняў. Галоўная думка, да якой прыводзіць В.Вальтар чытача свайго рамана, бачылася новай для беларускай літаратуры і вызначалася нетыповым гума- ністычным гучаннем: карысным грамадству можа быць толькі шчаслівы чалавек. "Што значыць для яго грамадская справа і ўсе справы яго як грамадскага дзеяча, калі ён быў нешчасьлівы, калі яму бракавала самага звычайнага маленькага асабістага шчасьця. <„.> Пакуль чалавек чуе сябе нешчасьлівым, ніякія грамадскія справы не дадуць яму шчасьця" (с.100).
Такія высновы лучаць раман беларускага аўтара з творамі рус- кай класікі (Ф.Дастаеўскага, М.Чарнышэўскага), узвышаюць яго да ідэйнай канцэптуальнасці, з разраду "прыватна-біяграфічнага" пераводзячы ў маштабнае і агульназначнае.
Зрабіць шчаслівым кожнага чалавека, а не аморфную людскую масу,- вось галоўная задача і клопат, на думку В.Вальтара, усіх часоў і эпох.
Мемуарная проза Францішка Аляхновіча
Адметным узорам беларускай мемуарна-аўтабіяграфічнай лі- таратуры стала кніга Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ". Як драма- тург Ф.Аляхновіч добра зарэкамендаваў сябе п'есамі "На Антокалі", "Няскончаная драма", "Страхі жыцця", "Цені" і іншымі. Рэдагуючы заходнебеларускія газеты і часопісы ("Беларускае Жыцьцё", "Беларускі Звон"), Ф.Аляхновіч яшчэ напрыканцы 10-х гадоў пад рознымі псеўданімамі, крыптанімамі, a то і зусім не падпісваючыся друкаваў свае зацемкі, абразкі, замалёўкі, нарысы. Былі сярод тых публікацый і апавяданні: "Пісьмы да яе", "Дзіця- чыя слёзы", "Ідзе зіма".
Ф.Аляхновіч стварыў і мастацкую хроніку свайго жыцця - цыкл белетрызаваных успамінаў. "Мемуарная хроніка" Ф.Алях- новіча пачынаецца з 1902 года - з часоў вучобы ў гімназіі, зняво- лення ў польскай турме і канцэнтрацыйным лагеры ў Літве (нататкі-ўспаміны "У гімназіі", "Без загранічнага прашпарту", "У Кракаве", "Першы раз у вастрозе", "У Коўні" і іншыя). Працягам гэтых запісаў сталі надрукаваныя ў газеце "Гоман" (1918, 1 і 11 чэрвеня) "Уражанні з падарожжа (Пехатой па краю)", у якіх падавалася цікавае апісанне незвычайнай вандроўкі, удзельнікам якой таксама давялося стаць Ф.Аляхновічу - вандроўкі з Вільні ў Менск і нелегальнага пераходу ў 1918 годзе польска-бальшавіц- кага фронта.
Асноўную частку "ўспаміннай хронікі" склала кніга "У капцюрох ГПУ", якая ахоплівае прамежак часу з 1926 па 1933 гады. Асобныя раздзелы з гэтай кнігі Ф.Аляхновіч пачаў пісаць у 1934 годзе і друкаваць у польскамоўных перыядычных выданнях ("Siedern lat w szponach G.P.U.", "Mitose przez kraty" ("Slowo", 1935, №353), "Nowy rok Poputczika: Zdarzenie prawdziwe" ("Slo-
wo", 1936, №14), "Prawda o Sowietach" (Варшава, 1937), "Wyscig donosicielstwa" ("Slowo", 1937, №182).
Аднак 1933 годам "тулянні na пакутах" y Ф.Аляхновіча не скончыліся: пісьменнік "улетку 1940 году раптам увечары пабачыў на вуліцах Вільні савецкія танкі"130. Перыпетыі сваіх бясхатніх тулянняў пасля далучэння Літвы да СССР Ф.Аляхновіч апісаў у аповесці "Страшны год", якая і падагульняе амаль саракагадовую "мемуарную хроніку" пісьменніка ("Страшны год" друкаваўся на старонках часопіса "Новы Шлях"). Аб'яднаныя ў адну "лёсавую" гісторыю вышэйзгаданыя мастацкія ўспаміны гучалі мужнымі сведчаннямі супраць гвалта з чалавека, асобы, супраць таталітарызму ва ўсялякіх ягоных праявах: і польскага шавінізму, і сталінскага бальшавізму.
Антыбальшавіцкімі, антытаталітарнымі ў сваёй пафаснасці сталі ў 20-30-х гадах шматлікія аўтабіяграфічныя творы пісьмен- нікаў, якім было наканавана стаць сведкамі і міжвольнымі героя- мі тых страшных дзён: у рускай літаратуры - "аўтабіяграфічная эпапея" І.Шмялёва "Солнце мертвых", успаміны М.Валошына "Заппсн 1932 года", у польскай - аўтабіяграфічная аповесць С.Пясэцкага "Bogom nocy röwni", у нямецкай - кніга ўспамінаў К.Альбрэхта "У падвалах ГПУ" і інш.
У такім багатым і шырокім літаратурным кантэксце "мемуар- ная хроніка" Ф.Аляхновіча займае адметнае месца. "У капцюрох ГПУ" стаў адным з першых мастацкіх твораў, у якіх апісваліся і выкрываліся сталінскія злачынствы і - шырэй - таталітарны здзек з людзей і цэлых народаў. "3 будзённага апісання такіх эпізодаў, як вываз вязняў з мінскай турмы на расстрэл, гульня з дзецьмі, што бегаюць па турэмных калідорах, вымушаная масавая прасты- туцыя нявольных кабетаў, і шматлікіх іншых атрымліваецца жахлівая сюррэалістычная і алагічная карціна Зла, усвядоміць якую розум нармальнага чалавека да канца проста не можа",- пісаў у прадмове да перавыдадзенай кнігі "У капцюрох ГПУ" А.Бяляцкі131. Жудасныя, дэталёвыя малюнкі арышту, высылкі,
І30Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ. - Мн., 1994- С.26.
131Бяляцкі А. "Бо лёс быў наш - мук доўгі, вечны шлях..." IIУ капцюрох ГТТУ.-Мн., 1994,-С.9.
карных ізалятараў, эпізоды-выявы здзекаў і катаванняў, партрэты ахвяраў і катаў - янычараў XX стагоддзя, карціны соцень смерцяў нітуюцца ў адну страшэнную мазаіку лагернага жыцця і ператва- раюць "У капцюрох ГПУ" са звычайных шэраговых успамінаў у паўнавартасны мастацкі твор, чытацкая ўвага да якога не аціхае і сёння. "Ішоў час, у свет выходзілі ўсё новыя і новыя кнігі аб сталінскіх рэпрэсіях, але напісанае Ф.Аляхновічам не гублялася на іх фоне, прывабліваючы чытачоў сваёй аб'ектыўнасцю",- слушна сцвярджаў С.Лаўшук132. Кніга Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ" адной з першых у сусветнай літаратуры раскрывала гула- гаўскую тэму, якая стане надзвычай папулярнай у дысідэнцкай і выгнанніцкай прозе другой паловы XX стагоддзя (проза А.Салжа- ніцына, В.Шаламава і інш.).
Твор Ф.Аляхновіча, да ўсяго, адметны сваім гуманістычным пафасам, сваёй "незаангажаванасцю" якой-кольвек палітычнай ідэалогіяй. Лёс звычайнага чалавека ў нечалавечых абставінах першай паловы XX стагоддзя - вось галоўная тэма Аляхновічава- га твора, твора мемуарнага, але, паўторымся, найперш - уласна- мастацкага. Ф.Аляхновіч раскрыўся ў кнізе "У капцюрох ГПУ" майстрам эстэтычнага адбору, эмацыянальнага завастрэння, псіхалагічнай нюансіроўкі і сюжэтна-кампазіцыйнага "мантажу", выявіўся таленавітым празаікам-белетрыстам, які здольны вы- браць для мастацкага аналізу з перажытага самае істотнае, дэта- лёвае, вызначальнае і тыповае (якраз сваім "аўтабіяграфічным тыпалагізмам" і адметны "У капцюрох ГПУ").
Гэта не звычайныя мастацкія ўспаміны хоць бы з тае прычы- ны, што іх герой - не сам аўтар. У вобразе "Попутчнка", прататы- пам якога, безумоўна, быў сам аўтар, па-мастацку трансфарма- валіся лёсы герояў трагічнай беларускай гісторыі, "попутчнкн" рэвалюцыі ці, пазней, "буржуазныя наодэмы" - бязвінныя ахвяры нялітасцівага лёсу. А таму вызначэнне "мемуарны жанр" не можа напоўніцу раскрыць спецыфіку кнігі "У капцюрох ГПУ".
Сам аўтар, да прыкладу, называў свае запісы "ўспамінамі" ці "трагікамічнымі перажываннямі"133, К.Езавітаў (адзін з першых іх
І32Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ-пачатак XX ст - Мн., 1998 - С. 556.
133Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ- Мн., 1994 - C.231, 15.
чытачоў і даследчыкаў) "успамінамі-малюнкамі"134. У анатацыі да выдання "У капцюрох ГГГУ" асобнай кнігай на Беларусі пазначана: "своеасаблівы дзённік пакутніка, вязня ГУЛАГу", на тытуле ж кнігі - "аповесць". "Кнігай успамінаў" назваў гэты твор С.Лаў- шук135. Усе ж - па вялікім рахунку - аўтабіяграфічныя запісы Ф.Аляхновіча ў беларускай мемуарнай прозе эміграцыі ўспрыма- юцца сёння мастацкай хронікай лёсу чалавека, які ў жорсткім і хісткім свеце ўсвядоміў сябе беларусам і прайшоў за гэта дарогай страшэнных выпрабаванняў - дарогай даўжынёй у цэлае жыццё.
Трэба адзначыць, што мемуарна-спавядальныя творы пра пе- ражытае ў зняволенні і наогул "турэмная" і "шпіёнская" тэмы былі на той час - 30-40-я гады - надзвычай папулярнымі і, на жаль, надзённымі. Аповесць "У капцюрох ГГТУ" Ф.Аляхновіча і яго іншыя мемуарныя запісы папярэднічалі і былі ўзорамі-прык- ладамі для пазнейшых еўрапейскіх аўтараў "успамінна-мемуар- най" прозы антытаталітарнай тэматыкі. "У капцюрох ГПУ" на- прыканцы 30-х гадоў была папулярнай кнігай у Заходняй Еўропе і Амерыцы, з 1935 па 1937 гады яна выйшла ў перакладах на сем моваў свету (польскай, італьянскай, украінскай, партугальскай і інш.). Аб папулярнасці кнігі сведчыў і сам аўтар: "...я сваім кош- там выпусціў свае ўспаміны кніжкай у польскай мове. Зарабіў. Кніжка разышлася"136. Гэта пра першае выданне кнігі па-польску ў 1934 годзе - пад назвай "Prawda о Sowietach". 3 кнігай Ф.Аляхновіча тыпалагічна можна суаднесці напісаную ў другой палове 30-х гадоў аповесць польскага пісьменніка (нарадзіўся ў мястэчку Ляхавічы на Беларусі, таксама зведаў доўгія гады турмы) Сяргея Пясэцкага "Bogom nocy rowni" (беларускі пераклад называецца "Начныя багі"). Гэтыя кнігі блізкія і па жанрава- стылёвых асаблівасцях (тыя ж мемуары-ўспаміны, яскравая аўтабіяграфічнасць тэкста, шчырасць і лірычнасць), і ідэйна-праб- лемных (паказ трагічнасці чалавечага лёсу ў варунках варожага дзяржаўнага "суседства"), і зместава-тэматычных (сцэны нелега- льнага пераходу мяжы), і фармальна-кампазіцыйных адметнасцях
134Тамсама- C.13.
135Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ-пачатак XX ст.-Мн., 1998.-C.556.
136Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ- Мн., 1994.-C.231.
(падзел тэкста на паасобныя невялікія зместава завершаныя раз- дзелы). Празаікам, у творчасці якога пераважала антытаталітар- ная праблематыка і тэма турмы, няволі, быў і Л.Вароніч (магчы- ма, чыйсьці псеўданім), чыя аповесць "Пракляты стэп" (фрагмен- ты якой друкаваліся ў часопісе "Сакавік" (1948, №1 (2)) расказва- ла пра цяжкі шлях на волю праз казахскія стэпы беларуса Мацея Каліноўскага.
Напрыканцы 30-х гадоў у Германіі з'явілася кніга мемуараў Карла Альбрэхта "Здрада сацыялізму", якая і тэматычна, і ідэйна станавілася нібыта літаратурнай "сястрой" кнігі Ф.Аляхновіча. (К.Альбрэхт нарадзіўся ў 1897 годзе. У 1924-м прыехаў праца- ваць у СССР. Уступіў у камуністычную партыю. У 1932-м арыш- таваны "за шпіёнскую дзейнасць" на карысць Германіі. Сядзеў у Лубянскай, Бутырскай і Таганскай турмах.) 3 усёй скрупулёзнас- цю "нямецкага падданага" К.Альбрэхт распавядае пра доўгія ме- сяцы сваёй няволі - падрабязна, дэталёва: апісвае турэмныя па- радкі, норавы, вымалёўвае людзей - розных нацыянальнасцяў і заняткаў (і арыштаваных, і іхніх катаў), робіць гэта псіхалагічна выверана. Пад словамі прадмовы да кнігі "Здрада сацыялізму", пераклад часткі якой з'явіўся ў 1941 годзе і па-беларуску,- пад на- звай "У падвалах ГПУ", мог падпісацца і Аляхновіч: "Я напісаў сваю кнігу<...> галоўным чынам таму, што ў ёй ад імя мільёнаў нявінна замучаных людзей, ад імя братоў, сясцёр і дзяцей, што загінулі ў засценках ГПУ, я заклікаў да сумлення ўсяго свету <„.> Я гавару ад імя тых, хто загінулі! Я выконваю толькі тое, што яны мне даручылі, і зрываю фальшывую маску з гэтых жахлівых зла- чынцаў. <...> У маёй кнізе я апісаў толькі нязначную частку таго, што я перажыў у савецкіх турмах<...>, пакуль не ўдалося мне <...>выбрацца з Савецкага Саюзу"137.
I падабенства назваў, і блізкасць асобных тэматычных аспек- таў (турэмных калізій, згадак пра Салаўкі і Беларусь) кніг "У кап- цюрох ГПУ" і "У падвалах ГПУ" не выклікаюць сумненняў. Больш таго, герой "У падвалах ГПУ" быў абмяняны на "савецка- польскай" пагранічнай станцыі Негарэлае - там жа, дзе пакінуў "савецкую імперыю" і Ф.Аляхновіч (К.Альбрэхт, паводле яго
137Альбрэхт К. У падвалах ГПУ.-Берлін, 1941- С.4.
сведчанняў, перайшоў мяжу ў "вольны свет" 1 красавіка 1934 го- да - праз паўгода пасля Ф.Аляхновіча). Многія з фактаў кнігі К.Альбрэхта, як і Ф.Аляхновіча, нават шакіруюць: бялізну з рас- страляных мылі і зашывалі арыштаваныя жанчыны - і яе наноў выдавалі вязням; некаторых асуджаных на расстрэл забівалі так, каб не пашкодзіць косці - трупы адпраўлялі ў "спецыяльную май- стэрню", "дзе з іх прыгатаўлялі шкілеты для школ, інстытутаў і іншых навуковых устаноў. <...> галоўным пакупніком гэтых "за- казных шкілетаў" з'яўляецца Амерыка"138.
У агульным кантэксце антытаталітарнай мемуарнай літарату- ры мастацкія ўспаміны Ф.Аляхновіча не страчваюць сваёй ідэй- най і стылёвай вартасці і сёння. "У капцюрох ГПУ" стаў адным з першых твораў у сусветнай літаратуры, у якім праўдзіва і аб'ек- тыўна вымалёўваліся злачынствы сталіншчыны і які пракладваў дарогу для наступных твораў падобнай тэматыкі (да прыкладу, "Архіпелага ГУЛАГ" А.Салжаніцына).
Да аповесці Ф.Аляхновіча і ў зместавым, і ў фармальным пла- не блізяцца вядомыя мастацкія ўспаміны Ларысы Геніюш "Спо- ведзь" і ўспаміны Платона Крэня "Унжлаг", надрукаваныя ў ча- сопісе "Полымя" (1999, №№7, 8). Успаміны П.Крэня - гэта тра- гічная споведзь савецка-сталінскага вязня, аднак, як і аповесці Ф.Аляхновіча, ім характэрны да ўсяго і "жорстка-іранічны" стыль, "смех скрозь слёзы", частае выкарыстанне і "дастворван- не" простамоўных выслоўяў і фразеалагізмаў ("...праз два дні мя- не выслалі этапам туды, куды Макар і цялят не ганяе"139). Збліжае названыя творы і агульны боль знявечанага чалавека, у якім лагер спакваля забівае ўсё чалавечае, агульныя і тыя летуценні пра да- лёкую волю, свабоднае жыццё. Як герой "У капцюрох ГПУ" спадзяваўся на амністыю ў гонар N-годдзя Кастрычніцкай рэва- люцыі, так і герой "Унжлага" жыве тымі спадзеўкамі. Шырэй жа - і адзін, і другі твор, якія доўгі час замоўчваліся ў гісторыі нашай літаратуры, гучаць сёння годнымі і мужнымі абвінавачваннямі эпосе сталіншчыны і таталітарызму.
,38Тамсама —C.14.
І39Крэнь П. Унжлаг// Полымя- 1999- №7.- C.157.
Раманы “Вялікія дарогі”
Уладзіміра Сядуры-Глыбіннага, “Змагарныя дарогі” Кастуся Акулы і “На крыжовай дарозе” Аўгена Калубовіча
Сярод мемуарна-аўтабіяграфічных твораў беларускай эмігра- цыі асобнае месца належыць тром раманам: "Вялікія дарогі" Ула- -дзіміра Сядуры-Глыбіннага, "Змагарныя дарогі" Кастуся Акулы і "Крыжовыя дарогі" Аўгена Калубовіча. Відавочная блізкасць зга- даных кніг - не толькі ў іх назвах, але і ў мастацкаіх прынцыпах, ідэях, падыходах. Яны сталі дакументальна-мастацкім узнаўлен- нем сваіх лёсавых "дарог", апісаннем убачанага і праасэнсаванага жыццёвага шляху, сваімі зместам, стылістыкай і кампазіцыяй на- гадваюць найперш мастацкія ўспаміны, а да ўласна-мастацкай формы іх набліжае найперш наяўнасць выдуманых галоўных ге- рояў, за якімі, праўда, лёгка пазнаюцца самі аўтары. "Змагарныя дарогі" К.Акулы Я.Брыль слушна назваў "больш успамінамі, чым раманам, як значыцца на тытуле", а ў "вобразе станоўчага белару- са Спарыша" аўтару аўтабіяграфічнага рамана "Птушкі і гнёзды" яскрава бачыўся сам К.Акула 4 .
Тое ж адзначыў і У.Арлоў у прадмове да выдання "Змагарных дарог" на Беларусі: "...Сымон Спарыш (у ім досыць лёгка пазна- ецца сам аўтар)"141. Аўтабіяграфічны і вобраз галоўнага героя Канстанцы з "Вялікіх дарог": дзяцінства ля Свіслачы, навуковая зацікаўленасць (праца "Літаратуразнаўчая творчасць М.Горкага"), "каўпак" НКУС, арышт перад самай вайной і інш. Мемуарнасць уласціва, зрэшты, і пазнейшым празаічным творам У.Сядуры - аўтабіяграфічнай кнізе "На берагох пад сонцам" (1964), аповесці "Да родных берагоў", апавяданню "Цудоўны твар". Своеасаблівай аўтабіяграфічнай аповесцю сталі і яго мастацкія ўспаміны "Жыцьцяпіс беларускага публіцыста У.Глыбіннага" (найперш раздзелы пра маленства і зняволенне ў менскай "амерыканцы").
140Брыль Я. Пішу, чытаю, жыву. 3 лірычных запісаў // Полымя-2000- №1- С.62.
І4ІАрлоў У. Змагарныя шляхі Кастуся Акулы // Акула К. Змагарныя дарогі- Мн„ 1994,-С. 10.
Гэта - першы подступ У.Сядуры да аўтабіяграфічнага рамана "Вялікія дарогі". "...планую напісаць раман пра беларускага інтэлігента нашых часоў на падставе маіх багатых жыцьцёвых дазнанняў",- прызнаваўся У.Сядураў сваім "Жыццяпісе..."142.
У.Сядура нарадзіўся 24 снежня 1910 года на ўскраіне Мінска. Скончыў Мінскае чатырохкласнае вучылішча і мінскую сямігод- ку, стаў студэнтам Белпедтэхнікума і членам "Маладняка". У 1930-м паступіў у БДУ. У друку з 1929 года У.Сядура выступаў як літаратурны крытык. 3 Менска перавёўся на вучобу ў Маскву, а ў 1933-м быў арыштаваны НКУС. Зняволенне адбываў у канц- лагеры пад Марыінскам. Пасля вызвалення ў 1935 годзе мусіў жыць па-за межамі Беларусі. У 1938-м паступіў у Ленінградскі педінстытут, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў школах горада. Экстэрнам здаў выпускныя экзамены, у Менску закончыў аспірантуру. Загадам №12 па Акадэміі навук БССР ад 20 мая 1941 года яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата філалагічных навук (абараніў кандыдацкую дысертацыю "Горкі як крыніца рускай літаратуры") і званне дацэнта. A 22 чэрвеня яго зноў арыштоўваюць. 3 этапа ўдалося збегчы. Жыў у акупаваным Мінску, быў галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часо- піса "Новы Шлях" і супрацоўнікам "Беларускай газэты", дзе апуб- лікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі, мастацтвазнаўству, артыкулаў пра вядомых беларускіх пісьменнікаў (Я.Купалу, В.Ластоўскага, М.Багдановіча, У.Жылку, Ф.Аляхновіча і інш.). (Пра М.Багдановіча У.Сядура пазней напіша асобную аповесць "Пад лебядзіным знакам".) У 1944 годзе выехаў у Нямеччыну. 3 1951-га - у ЗША. Працаваў над біяграфічным раманам "Вялікія дарогі", займаўся літаратуразнаўчай дзейнасцю. 3 1959-га У.Сядура ўзначальваў кафедру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе Гуманітарных навук Рэнсэлер Політэхнічнага інстытута г. Троя (ЗША), стаў доктарам філалогіі і заслужаным прафесарам названага інстытута. Памёр 14 сакавіка 1995 года.
І42Сядура У. Жыцьцяпіс беларускага публіцыста У.Глыбіннага // Нацыя- нальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф.460, воп.1, спр.4, арк.23; Спадчына- 1998- №3.-С.181.
У 1955 годзе выйшла манаграфія У.Сядуры "Достоевсковеде- нне в СССР", у 1958-м - кніга "Доля беларускай культуры пад Саветамі" (праз год была перавыдадзена на нямецкай мове), у 1963-м - гістарычны нарыс "Смаленшчына - адвечна беларуская зямля", у 1964-м - аўтабіяграфічая кніга "На берагох пад сонцам". Мемуарнасць і аўтабіяграфічнасць пераважаюць у яго апавяданні "Цудоўны твар" і аповесці "Да родных берагоў".
Ужо згаданы "Жыцьцяпіс..." У.Сядуры вызначаецца лірычнас- цю (асабліва пачатак), "упсіхалагічанымі" пейзажнымі замалёўка- мі, натуралістычна і дэталёва выпісанымі паасобнымі эпізодамі, якія запомніліся аўтару яшчэ з "рэвалюцыйна-ваеннага" дзяцін- ства: "Раніцай, калі мы пайшлі на мост, убачылі на ім колькі дзе- сяткаў забітых расейскіх казакоў. Нехта ўжо ў начы пасьпеў з не- каторых пасьцягваць боты. Расказвалі, як адзін недабіты надта ж упрошваў чалавека, што здымаў з яго боты і доўга тузаў і цягаў яго за ногі<„.>, каб той раней дабіў яго, і тады ўжо здымаў гэтыя боты"143.
Падобнай жанрава-стылёвай спецыфікай характарызуецца і раман "Вялікія дарогі", які сёння слушна называюць найбольш значным дасягненнем У.Сядуры ў галіне мастацкай прозы144. Ра- ман "Вялікія дарогі" пачаў друкавацца з №4 (9) навукова-літара- турнага месячніка "Веда" (1952 год), асобным выданнем выйшаў у 1997-ым. Расповед аўтара пра ўласнаперажытае і зведанае на жыццёвым шляху (раману, да ўсяго, характэрны тонкая псіхала- гічнасць, лірызм, нават прачулая сентыментальнасць, а таксама публіцыстычна-нарысавыя ўстаўкі пра лёс беларускай культуры) дае падставы назваць "Вялікія дарогі" найперш кнігай мемуарна- аўтабіяграфічнай, аднак як "аўтабіяграфічны раман-хроніка"145 класіфікавацца раман можа толькі ўмоўна, бо ў ім не рабіўся мэ- тай паслядоўны паказ пэўных грамадска-палітычных падзей. Хоць раман і "ахоплівае апошнія трыццаць гадоў гісторыі Белару- сі" і "ў рамане ёсць шмат знаёмых прозвішчаў: Ф.Аляхновіч,
143Тамсама.-С.162.
144Арлоў У. Пра Уладзіміра Глыбіннага// Крыніца- 1997 - №8.- С.69.
,45Гл.: Маракоў Л. Уладзімір Сядура: Шляхі беларускага паломніка // Полы- мя,- 2000,-№2,-С. 198.
Р.Астроўскі, У.Казлоўскі, В.Ластоўскі, Антон Лёсік, С.Новік-Пя- юн, В.Таполя, У.Хадыка... Некаторыя дзеячы беларускай культу- ры пададзены пад псеўданімамі (? - А.П.у. Дземех Астаповіч (Змітрок Астапенка), Касьян Елізараў (Кастусь Езавітаў) і інш."146, ён надзвычай суб'ектыўна-лірычны. Гэта, па-сутнасці, разгорнуты "Жыцьцяпіс...", у якім раздзелы мастацка-каларытныя змяняюцца публіцыстычна-нарысавымі (хоць такое чаргаванне часам робіць раман стылёва нявытрыманым, аморфным). Адкры- та-публіцыстычныя мясціны чаргуюцца з адступленнямі лірычна- га плану, часта празаічна-апавядальную канву твора ўаздобліва- юць унутраныя маналогі галоўнага героя (Канстанца); некаторыя старонкі "Вялікіх дарог" нагадваюць шчырыя аўтарскія ўспаміны, адно перададзены яны не ад першай асобы (як і ў "Змагарных да- рогах" К.Акулы): "Прыроду ж ён любіў яшчэ ад малых год, калі гадаваўся і рос на ўскраіне места, недалёка ад невялікае, але ж для малога хлапца багатае магчымасьцямі <„.> марнаваць час ракі. Тады ён улетку штодня, вольны ад школьных заняткаў, гу- ляў на рацэ, гадзінамі ловячы келбаў ці яльцаў<...>, або валяўся ў цёплым пяску, загараючы, або купаўся ў празрыстых неглыбокіх водах свае роднае Сьвіслачы, або рабіў далёкія загарадныя вы- бегі, у часе якіх аколіцы Менску, ад Каліварышак, Драздоў, Круп- цаў, Ясьнінак аж да Банцараўшчыны й Ждановічаў сталіся яму роднымі куткамі"147.
Найбольш па-мастацку ўзнёслы, прачула-шчымлівы "Пралог" рамана, пабудаваны на прынцыпах эмацыянальна-дэталёвай кан- трастнасці. Напачатку перад вачыма вязня - шэрая турэмная сця- на, затым, нечакана (адышоў канвойны) - акно з морам вясновага зяленіва, шапка абуджанага дрэва, сіняе неба, прыгожая жанчына на вуліцы. "I ў чыстым празрыстым паветры, прарэзаным досыць слабымі, далёка яшчэ ня летнімі, косамі сонца, некаторыя ейныя рысы. Цяпер <.„> яму здалося, што дзесьці бачыў яе <...>. Штосьці ўразьліва-знаёмае прабегла сьценем у сьвядомасьці Кан-
146Тамсама.
147Сядура У. Вялікія дарогі // Веда- 1952 - №4 (9).-С.1О2.
станцага, запаланіла ягоныя пачуцьці радасным спадзяваньнем"148 - і зноў "цёмная непраходная сьцяна" турмы.
Найперш празаікам "мемуарна-біяграфічнага" складу ўвахо- дзіў у літаратуру і Кастусь Акула, які дэбютаваў (такое здараецца не часта) раманам "Змагарныя дарогі". "Кастусь Акула, здольны і таленавіты беларускі пісьменьнік на Захадзе, стаўся шырака веда- мы беларускаму чытачу вялікай дакументальна-мэмуарнай апове- сьцяй "Змагарныя дарогі", што выйшла ў 1962 годзе ў Мюнхэ- не",- пісала пра яго першы празаічны твор газета "Бацькаў- шчына"149.
Кастусь Акула (Аляксандр Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 года ў вёсцы Верацеі на Вілейшчыне ў вялікай сялянскай сям'і. У 1943-м трапіў у Менску ў нямецкую аблаву і адсядзеў у турме чатыры месяцы. Пакінуў сталіцу Беларусі як курсант менскай школы камандзіраў Беларускай краёвай абароны. У Францыі перайшоў у шэрагі Супраціўлення, у Італіі ўступіў у польскі корпус Брытанскай арміі, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць фашыстаў, адзначаны медалём "За вайну" і "Залатой зор- кай Італіі". Жыве ў Канадзе (Таронта), дзе актыўна ўдзельнічае ў беларускім грамадскім і культурным жыцці. Рэдагаваў і выдаваў газету "Зважай!".
У рамане "Змагарныя дарогі" К.Акула з дэталёвай выразнасцю апісвае падзеі 1944—1947 гадоў. "...пісьменнік па-беларуску грун- тоўны, схільны да роздуму і чуйны да дэталі, няспешлівы і па- важны",- слушна зазначаў У.Арлоў150. Жанрава-стылёвымі і фар- мальнымі адметнасцямі "Змагарных дарог" найперш сталі разам з дакументальнасцю (уступ рамана, спасылкі на іншыя тэксты - некалькі разоў на працы Ю.Віцьбіча, на інфармацыю і паведам- ленні іншых асобаў, уводзяцца розныя дакументы, лісты, паасоб- ныя біяграфіі - К.Езавітава, Ф.Кушаля), нарысавасць і публіцыс- тычнасць, нават паліталагічнасць; часта раздзелы рамана стано- вяцца асобнымі апавяданнямі або вырастаюць у цэльныя даку-
І48Тамсама.-С.98-99.
149"3акрываўленае сонца". Раман Кастуся Акулы // Бацькаўшчына- 1974, № 210 (верасень).-С.З.
ІІ0Арлоў У. Змагарныя шляхі Кастуся Акулы // Акула К. Змагарныя дарогі- Мн„ 1994,- С.9.
ментальна-гістарычныя экскурсы (уступная частка); мемуарна- дакументальны, "сухаваты" фон зрэдчас ажыўляюць узнёсла- лірычныя і вобразныя пейзажныя адступленні, як, да прыкладу, гэтае: "Зьзяе ўдзень блакітнае Міжземнае мора, пазалочанае со- нечнымі праменнямі. Яно - звычайна спакойнае. Адно лёганькі ветрык-гарэза гойдаецца на грыўках хваляў. Сонца ўглядаецца ў шурпатае люстэрка мільёнамі кавалкаў золата. Кінь зрокам наво- кал мараплава й заўважыш не адзін статак дэльфінаў. Гэтыя гу- лякі пырскаюцца вадою, быццам тыя гладка-падкормленыя пар- сюкі, выскакваюць над вадою, гоцкаюцца"151. Уражвае і геагра- фічная панарамнасць рамана: Беларусь, Нямеччына, Італія, Вялі- кабрытанія.
Сімволіку жыццёвага шляху распрацоўваў у сваім аўтабія- графічным рамане "На крыжовай дарозе" і Аўген Калубовіч, ства- рыўшы яшчэ адзін горычны летапіс турэмна-лагернага жыцця бе- ларуса ў бальшавіцка-сталінскай краіне (кніга выйшла ў 1986 год- зе ў Кліўлендзе (ЗША), перавыдадзена ў Мінску ў 1994-м).
А.Калубовіч нарадзіўся ў 1910 годзе на Рагачоўшчыне. Скон- чыў педтэхнікум у мястэчку Бабчын і ў 1930-м быў арыштаваны за "прыналежнасць да беларускіх нацыяналістычных арганіза- цый". Праз тры гады сібірскай высылкі і катаванняў вярнуўся на Радзіму. 3 лістом "старога камуніста" (старшыні "роднага калга- са") трапіў да старшыні ЦВК Беларусі Аляксандра Чарвякова, пасля чаго ўладкаваўся на настаўніцкую працу. Скончыў педін- стытут. Падчас вайны застаўся ў Мінску, супрацоўнічаў з бела- рускімі нацыянальнымі арганізацыямі. Выехаў у Нямеччыну, за- тым - ЗША, але грамадзянства ЗША не прыняў прынцыпова.
Кампазіцыйна (ды і зместам) аўтабіяграфічны раман "На кры- жовай дарозе" падобны да іншых твораў згаданага жанра (най- перш - "У капцюрох ГПУ" Ф.Аляхновіча). Увесь тэкст падзелены на паасобныя раздзелы-аповеды, кожны мае сваю назву і "мікра- фабулу", дзеянне перадаецца ў храналагічным парадку. У агулам аднародную і роўную апавядальна-стылёвую манеру кнігі зрэдку ўплятаюцца публіцыстычныя ўстаўкі, гістарычна-дакументаль- ныя, краязнаўчыя і статыстычныя даведкі. Часам успамінна-пуб-
15ІАкула К. Змагарныя дарогі - Мн., 1994- С.466.
ліцыстычная плынь у кнізе перапыняецца аўтарскімі развагамі, нібыта асобнымі зацемкамі (як, да прыкладу, разважанні пра надпісы на турэмных сценах). Аўтарам арганічна ўводзяцца ў тэкставую канву і ўласныя роздумы, якія набліжаюцца да асоб- ных эсэ (да прыкладу, развагі пра вынаходства калючага дроту ў раздзеле "За калючы дрот",- у гэтым звязку будзе плённым па- раўнанне з кнігай П.Пруднікава "За калючым дротам"). Пачатак твора А.Калубовіча - як мастацка-краязнаўчы нарыс, дзе і ўспаміннасць, і пейзажнасць, і ўява-дадумванне: “Ад Хойнікаў лепей ісьці напяхоту: тут ужо недалёка. I тут я ведаю кожны куст і кожны камень. Я выходжу на стары гасьцінец, па якому некалі, яшчэ за літоўскіх часоў, ішлі абозы на чарнобыльскія кірмашы. <...> А там, мінуўшы могільнік і гасьцінцам узьняўшыся на вяршыню ўзгорка, спыняюся. Перада мною: панарама Бабчы- на”152. Стылістычную "сінкрэтычнасць" рамана А.Калубовіча ад- значалі і беларускія даследчыкі. "Значнасць перажытага ўдала тут спалучаецца з літаратурным талентам пісьменніка-публіцыста, які дасканала валодаў словам, сакрэтамі стылёвай зграбнасці, уменнем эканомна і разам з тым уражліва падаць цяжкі матэрыял з турэмнай і лагернай рэчаіснасці"слушна пісаў пра кнігу А.Ка- лубовіча Я.Лецка153.
Аўтабіяграфічныя раманы У.Сядуры, К.Акулы і А.Калубовіча сёння становяцца не толькі каштоўнымі крыніцамі вывучэння паасобных "прыцемненых" старонак нашай недалёкай гісторыі, але і прыкладамі творчага асваення аўтабіяграфічнай фактуры, адметнымі ў жанрава-стылёвых напрацоўках мастацкімі пошу- камі. Іх аўтары, бачачы ў канкрэтным агульнае, у індывідуальным - характэрнае, намагаліся змадэляваць паасобныя людскія жыц- цяпісы - знакавыя для значнай часткі суграмадзянаў. Вобраз да- рогі (як пакручастага, трагічнага і няскорнага жыццёвага шляху), характэрны беларускай прозе эміграцыі, быў асветлены біблей- скай сімвалічнасцю і пэўнай сусветнай літаратурнай традыцыяй.
І52Калубовіч А. На крыжовай дарозе- Мн., 1994- C.16.
153Лецка Я. Аповед пра лёс чалавека й народа на крыжовых дарогах гісторыі II Калубовіч А. На крыжовай дарозе. - Мн., 1994.- С.7.
Як асобны мастацкі складнік нацыянальнай мадэлі быцця ён упершыню маштабна ўвасобіўся ў рамане Міхася Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі" (твор пачаў друкавацца з 1927 года). Шырокае нацыянальнае гучанне - у адрозненне ад сацрэалізмаўскіх "дарог змагання і перамог" (да прыкладу, аповесць Сымона Баранавых "Новая дарога") - матыў дарогі атрымаў у прозе нашай эміграцыі. Вобраз дарогі перарастаў у названых эмігранцкіх творах у па- біблейску шматгранную і філасофска заглыбленую архетыповую катэгорыю, без якой не магла ўяўляцца закончанай, паказальнай і ўсеахопнай мадэль нацыянальнага быцця беларуса.
Трылогія Кастуся Акулы “Гараватка”
У беларускай эмігранцкай прозе асобнае месца займае цыкл аповесцяў К.Акулы "Дзярлівая птушка" (1965), "Закрываўленае сонца" (1974) і "Беларусы, вас чакае зямля" (1981), якія склада- юць трылогію "Гараватка". "Гараватка" К.Акулы - панарамнае эпічнае палатно, адметнае сваім маштабным спасціжэннем на- роднага побыту, яго псіхалогіі, вывучэннем і адлюстраваннем фундаментальных катэгорый беларускай нацыянальнай менталь- насці, і фармальна-эпічным пранікненнем у сялянскую штодзён- насць, і сваёй ідэйна-праблемнай асновай, некаторымі сты- лістычнымі адметнасцямі. "Гараватка" - гэта шчырая і праўдзівая (пра што можна меркаваць на падставе апошніх фактаграфічных "рассакрэчванняў") "Заходнебеларуская хроніка", якая ўзнаўляе лёсавызначальныя падзеі ў краіне ў 20-я, 30-я і на пачатку 40-х гадоў. Асобнымі старонкамі "Гараватка" падышла бліжэй і больш пранікнёна да асвятлення і разумення складаных грамадскіх і са- цыяльна-палітычных зменаў, чым некаторыя вядомыя творы бе- ларускай прозы, у тым ліку і прозы класічнай.
На лакальным прыкладзе роднай мясцовасці (вёскі паміж Докшыцамі і Глыбокім) К.Акула апісвае ў першай кнізе трылогіі панаванне польскай адміністрацыі, калі над часткай Беларусі за- лунала "дзярлівая птушка" - белы арол ("Дзярлівая птушка"), у другой - савецкае "вызваленне", калі беларусы патрапілі пад яш-
чэ большы ўціск ("Закрываўленае сонца") і - у трэцяй - нямецкую акупацыю ("Беларусы, вас чакае зямля"). Родны край для аўтара паўстае ў творы ў вобразе-сімвале бяздольнай Гараваткі, у якім зашыфроўваецца-скандэнсоўваецца лёс Бацькаўшчыны - гаротны лёс (напрошваецца параўнанне з Загібелькамі М.Цэлеша,- апо- весць "Загібельскі летапіс"). Галоўным дзейсным "жыхаром" Га- раваткі стаў пракаветны дуб Архіп - алегарычны знак беларускай трываласці і нязломнасці, своеасаблівая ідэйна-эмацыянальная "вось" трылогіі. Дуб Архіп, аб які "разбіваліся вятры і непагадзі цэлых стагоддзяў", які "помніў Баторага й Івана Грознага",- га- лоўны арыенцір не толькі пры пейзажных апісаннях "Гараваткі", але і ў сюжэтным дзеянні. Гэта пад ягонай кронай дзед Якуб рас- казвае пастушку Януку Бахмачу легенду пра князя Гаравіка і яго- ных сыноў: "Пагараваў ён тутака многа ... . Можа гэта ад таго й пачалі людзі гэта месца Гараваткай называць"154. Янук Бахмач на працягу Акулавай трылогіі праходзіць паказальны жыццёвы шлях ад асадніцкага пастушка (кніга "Дзярлівая птушка") да нацыя- нальна-свядомага беларуса, патрыёта-грамадзяніна (кніга "Бела- русы, вас чакае зямля").
Часткі трылогіі К.Акулы кампазіцыйна закончаныя, "аўтаном- ныя". Аўтар па-майстэрску сплятае ў адно ўсе сюжэтныя хады і лініі, праз што "Гараватка" становіцца творам займальным, вос- трасюжэтным. Гэта адзначалі і даследчыкі трылогіі. "Гараватка Кастуся Акулы - вострасюжэтная, псіхалагічна верагодная, праў- дападобная ў быційна-сітуацыйных калізіях",- пісаў Я.Чыквін 5. "...трылогія Кастуся Акулы "Гараватка" можа стаць самай чы- тэльнай кнігай на Беларусі сярод свядомых адраджэнцаў, якія помняць балючыя старонкі сваёй гісторыі"запэўніваў М.Міш- 156 чанчук .
Найбольш уражвае з усёй "Гараваткі" яе другая кніга. "Закры- ваўленае сонца" бачыцца і сюжэтным, і пафасным "перавалам"
154Акула К. Гараватка, кніга першая (Дзярлівая птушка).- Таронта, 1965.- С.
І55Чыквін Я. Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа.- Беласток, 1997.-C.93.
156Мішчанчук М. Хто сплоціць доўг?.. // Тэрмапілы - 2000 - №3- C.198.
"Заходнебеларускай хронікі" К.Акулы, яе падзейнай і ідэйна- мастацкай кульмінацыяй. Пятлёй пачынаецца кніга і пятлёй за- канчваецца: у другім раздзеле ў пятлі гіне Параска Макатунішка, пакінутая мясцовымі "актывістамі" на расправу польскім жаўне- рам; у прадапошнім раздзеле (своеасаблівая сюжэтная "люстэр- кавая" сіметрыя) у пятлі ад лёсавай безвыходнасці гіне селянін- працаўнік Сявенька-Амерыканец. He зважаючы на тое, што, па сутнасці, аповед вядзецца пра ўжо вядомыя факты - уз'яднанне Заходняй Беларусі з Савецкай, калектывізацыю, празаік зай- мальна выбудоўвае падзейны ход кнігі, канцэнтруе яго. У вёску Літоўцы прыходзяць "чырвоныя", пасля туману агітацыі пачына- юцца арышты спачатку паноў (батракі разбіраюць іхны набытак), а затым вагонамі ў Сібір вывозяць і іншых "ворагаў народа". Раз'агітаваныя на сходзе вяскоўкі збіраюць падарункі Сталіну і ўсім членам палітбюро, каб аддзячыць за "вызваленне з-пад поль- скага іга",- а ўсё заканчваецца разборкай у мясцовым "ынкавэдэ". У вёсцы запанавалі "камуністы" Косцік Бурак-Сабакевіч, Лявон Шпунт, Хвёдар Паваліцкі і ім падобныя: п'яніцы, гультаі, злодзеі, хціўцы, якія здолелі ўвайсці ў давер да савецкай улады. У крамах знікае ўсё, штоі было. Сялянам спачатку даюць зямлю. Эпізод яе падзелу выпісаны надзвычай каларытна. Засяванне Пракопам Бахмачом свайго надзелу атрымалася па-мастацку відочным. Ра- зам з апісаннем касьбы Васіля Дзятліка ў "Палескай хроніцы" І.Мележа гэта лепшыя празаічныя карціны сялянскай працы не як адно неабходнай павіннасці, а як узвышанага дзейства: "Павольна і ўрачыста ступаў па чорнай ральлі Янукоў бацька, буйнае, пазы- чанае ў Сявенькі зерне жменяй рассыпаў. I крок памяркоўны, і рукі размах налева й направа, і сама постаць цяпер выпрастаная, і гаспадарлівыя вочы, здавалася, за кожным зярняткам сачылі. Гэ- так сейбіт Пракоп, спадзяваньнямі на лепшае перапоўнены, ажыў, уздужэў і, быццам вясна навокал, сокамі наліваўся..."157. Але ні Пракопу, ні ягоным аднавяскоўцам папрацаваць на сваёй зямлі доўга не давядзецца: абклаўшы непамернымі падаткамі, сялян па- чынаюць сілай заганяць у калгас.
І57Акула К. Гараватка, кнігадругая (Закрываўленае сонца).-Таронта, 1974.- С.247.
У зменным лёсавым кругавароце даводзіцца сталець і спас- цігаць жыццёвую навуку Януку Бахмачу. Псіхалагічна заглыбле- на і дэталёва ўгрунтавана выпісана гісторыя кахання Янука і Дуні Макатунішкі. 3 сімвалічнай падсветкай бачыцца фінал "Закры- ваўленага сонца": маладыя мілуюцца ў лесе на паляне пад кука- ванне зязюлі, якое добрага Януку не прадвяшчала. Пра тое яскра- ва гаворыць апошні сказ кнігі: хлопец трызніць, што ягоны воз, гружаны каменнем,- як вобраз-алегорыя краіны,- аніяк не можа ўзабрацца на ўзвышша.
Стылістычны прынцып "Гараваткі" - не апавядальна-рэаліс- тычны, як у Мележа, а з элементамі народнасказавай манеры. Сказавасць праяўляецца і ў лексічным пласце Акулавай эпапеі, і ў яе сінтаксічнай арганізацыі - з пастаноўкай дзеяслова-выказніка на апошняе месца ў сказе: "Навет учора, калі загад канчаткова з нары вылазіць прыйшоў, браму прывітальную для "добліснай" майстраваць, дык і то асьмеліцца паказацца на сьвет божы боязна было. Дзіва што! Гэтак сполаху нагналі - па начох адно з нары вылазіў (Косцік Сабакевіч),- што за вуглом кожнага будынку, здавалася, тайны шпігун яго цікаваў"158.
Для "хронікі" К.Акулы характэрны іранічныя мясціны, якія выпісваюцца з павевам публіцыстычнасці. Метафарычнымі, па- мастацку ёмістымі атрымліваюцца ў трылогіі своеасаблівыя пада- гульненні. Вось як, да прыкладу, пададзены аўтарскі "каментар" да вядомых падзей верасня 1939 года: "У спакойныя, драмлівыя літоўскія начоўкі прыплыла магутная чужая хваля. Доўгія гады загачаная на недалёкай мяжы, рушыла яна вялікай сілай на дарогі і гасьцінцы, калаціла нетрамі Зямлі, хваляваньнем поўніла про- стыя сялянскія сэрцы й трывогай азмрочыла будучыню польскіх ч н 159 чужынцау
Псіхалагічна пераканаўчымі выступаюць асноўныя героі "Га- раваткі". Дасканала выпісваецца іхунутраны стан, думкі, пачуцці. К.Акула часта падае іх аб'ёмныя ўнутраныя маналогі — як своеа- саблівыя самаілюстрацыі. Трапныя і дэталёвыя апісанні знешняга выгляду персанажаў "Гараваткі", хоць К.Акула выявіўся найперш
І58Тамсама.- С.9.
159Тамсама.- С.36.
пісьменнікам намінатыўнага, ілюстрацыйнага складу, а не аналітычнага. "Вялікім хваляваньнем ускалыхваліся пад прыго- жай, вышытай блакітнымі васількамі, кужэльнай блюзкай тугія грудзі. Басаногая, у зялёнай спадніцы ў жоўтыя пасачкі, Ніна ме- ла прыгожую, надта прапарцыянальную фігуру, круглы лагодны падбародак, поўныя ружовыя вусны, просты, ледзь з намёкам на курносасьць, нос, вялікія, прывабнага адценьня вочы, шырокія бровы й высакаваты, роўны лоб. Густыя, хвалістыя каштанавыя валосы нагадвалі ўяўную русалку <...> У вачох іскрыліся пажа- дальныя аганькі. Кожны празорлівы мужчына адразу спанатрыў бы, што гэту прывабную жанчыну адным можна было толькі спа- толіць",- такое, да прыкладу, скрупулёзнае - з прыцягненнем рэгіянальнай лексікі - апісанне маладой жонкі Паўла Бурака160.
He зважаючы на тое, што, як прызнаваўся К.Акула ў лісце да Я.Чыквіна, "пры выданні сваіх кніг <...> трэба было абыйсціся без рэдактара, бо пад рукой не было кваліфікаванага чалавека"161, "Гараватка" - дасканалы твор і ў стылістычным плане. Мова К.Акулы багатая, адметная. Цяжка ўстрымацца, каб не пачаць выпісваць найбольш каларытныя словы, якія ўзбагацілі б і най- больш поўны акадэмічны "Тлумачальны слоўнік беларускай мо- вы": адпсяюрыць, жывацець, згарусьціць, згірдзіцца, казеліць (вочы), лындаць, паўшабэлак, пярхікаць, спанатрыць, чарахнець, штыліць і інш.
Сваім творам К.Акула засведчыў глыбокае бачанне чалавечай натуры, разуменне - наогул - тых складнікаў, якія становяцца ас- новай нацыянальнага менталітэту, нацыянальнага характару, ду- хоўных ідэалаў, народных стэрэатыпаў і архетыпаў, сістэмы са- цыяльных і культурных каштоўнасцяў і інш. Складзеная на асно- ве аўтабіяграфічнага матэрыялу, трылогія К.Акулы "Гараватка" змагла раскрыць найбольш супярэчлівыя і трагічныя старонкі мінулага сваёй Бацькаўшчыны, змагла ўзвысіцца да эпічнай кан- цэптуальнасці, значных ідэйна-мастацкіх і экзістэнцыйных аба- гульненняў.
Тамсама.- С.48.
Чыквін Я. Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа. - Беласток, 1997.-C.101.
Таямніцы зазер'еўскага летапісца (Лёс і творчасць Міколы Цэлеша)
Калі б не выдадзеная ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку кніга выбраных твораў "Хмары над Бацькаўшчынай", што патрапіла і на Бела- русь, мала хто б на Бацькаўшчыне сёння ведаў гэтага празаіка - Міколу Цэлеша (псеўданімы Максім Лагода, Мартын Люціч, Мікола Лясун), празаіка, у творчасці якога пераважалі аўтабія- графічная тэматыка і праблемы выкрыцця таталітарна-сталінскага грамадства. М.Цэлеш, аднагодак У.Жылкі, К.Чорнага, У.Дубоўкі, С.Баранавых, Н.Чарнушэвіча, - адзін з найбольш загадкавых пісьменнікаў эміграцыі. У ягоным жыццёвым і творчым лёсе - безліч таямніцаў, загадак. Біяграфія М.Цэлеша пакрыта белымі плямамі-прогамі (кароткая "Аўтабіяграфія", надрукаваная ў кнізе "Хмары над Бацькаўшчынай" (Нью-Ёрк, 1996), абрываецца на 1928 годзе), яго творы не прачытаны і не прааналізаваны і сёння...
Ён нарадзіўся ў першае лета XX стагоддзя - 25 ліпеня - у вёс- цы Зазер'е Есмінскай воласці былога Барысаўскага павету Мінскай губерні. Невялікая беларуская вёска вызначалася ўжо тым, што патанала ў пракаветных пушчах, ляжала на старадаўнім "Вітаўтавым шляху" (Вільня - Маладэчна - Барысаў - Магілёў) і мела непадалёк завод па вырабе зброі. На вясковым могільніку адшуквалі захаванні XII стагоддзя. На адным з помнікаў быў выбіты надпіс "Heranim Celesy" (XV стагоддзе). Геранім быў ад- ным з першых вядомых продкаў зазер'еўскіх Цэлешаў.
Завод па вырабе зброі належаў яшчэ прадзеду М.Цэлеша па бацькавай лініі графу Базылю, жалеза для вытворчасці здабывалі з балотнай руды. Праз той завод прадзед і страціў свой графскі тытул... Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай зазер'еўская зброя пат- рапляла ў рукі паўстанцаў супраць расійскага самадзяржаўя. У 1861 годзе прадзед пазнаёміўся з капітанам Зыгмундам Сера- коўскім, праз два гады яны і ўзначалілі паўстанне ў Барысаўскім і Ігуменскім паветах. На заводзе да гэтага часу паспелі нават адліць некалькі лёгкіх гармат.
Карна-экспедыцыйным войскам, якое было накіравана заду- шыць паўстанне, камандаваў генерал Ганецкі. Ягоныя віжы даз- наліся, адкуль у ворагаў зброя. Ноччу царскія войскі акружылі Зазер'е, ад гарматных стрэлаў загарэўся завод, графская рэзідэнцыя, хутары шляхты, сялянскія хаты. Як расказваў Міколу дзед Ян (апошняму ў 1863-м было 12 гадоў), прадзеду Базылю ўдалося выскачыць з палаючай спальні.
Ратуючыся ад царскай шыбеніцы, Базыль Цэлеш перабраўся ў Заходнюю Еўропу, а затым - "за ваду, у Новы свет", як называў Амерыку. Там браўся за любую працу, хоць і не забываўся пра сваю "блакітную" кроў. Два ж ягоныя сыны - Ян і Несцер - ды дачка засталіся на Радзіме, займаліся гаспадаркай. Сялянскімі клопатамі жылі і бацькі Міколы: Ёхім Цэлеш (па расійскіх даку- ментах - "Ефнм Телеш") і Барбара з Каралёнкаў (нарадзілася ў вёсцы Буднікі той жа Есмінскай воласці Барысаўскага павету).
"Сваё дзяцінства я памятаю амаль ад двох годпісаў у сваіх успамінах-аўтабіяграфіі М.Цэлеш- Я стаю на тапчане. У хаце поўна кабет - адны плачуць, другія моляцца. На тапчане ляжыць нябожчыца. Твар зжоўклы, высыхлы. Над ім гарыць сьвечка. У хаце стаіць душнае паветра з пахам воску. Маці бярэць мяне на рукі й нясець да нябожчыцы. Ставіць на падлогу. "Пацалуй руку бабцы", кажа. "А чаму яна ляжыць у скрынцы?", пытаюся. "Бо яе забрала сьмерць, і трэба цалаваць ёй руку". - "Сьмерці?" - "Баб- цы". Бабы акружылі нас, слухаюць. "А дзе тая сьмерць, што забірае бабку. Я яе ня бачу..." - "Яе ніхто ня бача, але яна заўсёды пры кожным з нас..." - "Чаму так, мама? Чаму яе не адпіхнуць?" - "Во, які малы - чуеце, што кажа?", дзівяцца бабы..."162.
...Праз крыху больш, як семдзесят гадоў, Мікола Яўхімавіч, выйшаўшы з нью-ёркскага дому, паспрабуе сам "адпіхнуць" смерць - і знікне бясследна. Hi жонка, ні дзеці, ні знаёмыя і да- сюль не ведаюць, дзе скончыўся яго жыццёвы шлях: "за вадой, у Новым свеце" - ці на Беларусі, куды ён цягам доўгіх выгнанскіх гадоў марыў-сіліўся вярнуцца.
162 Цэлеш М. Аўтабіяграфія (Людзі, факты, падзеі). - Асабісты архіў аўтара. (Машынапіс.) - С.6.
Аднак тады, на пачатку стагоддзя, была пакуль што вясковая школа, у якую прывёў Міколу бацька. "Высмаркайся перш",- ска- заў перад дзвярыма. Свае гады школьніцтва М.Цэлеш апісаў у аповесці "Курылка (Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы)", якая друкавалася ў №4 часопіса "Полымя Рэвалюцыі" за 1934 год і выйшла асобнай кнігай у 1935-м.
Вучыла Міколу маладая настаўніца, якая пазней стала жонкай Янкі Купалы - Уладзіслава Францаўна. "Была аднекуль з-пад Ра- дашковіч ці, можа, із саміх Радашковіч. (Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (Станкевіч) нарадзілася ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна,- А.П.) Часамі да яе прыязджаў Янка Купала, зямляк, едучы аднекуль па сваіх гаспадарчых справах; у санках-развалках, на шэранькім, досыць ладным коніку; і сам у шэранькім саматканым кульку, але пашытым на шляхецкі хвасон,- пісаў у сваіх ус- памінах М.Цэлеш - У клясу ён, праўда, ніколі не заходзіў, але на- стаўніца, потым, нам апавядала пра яго дужа шмат: "Гэта наш першы сялянскі паэта!" I чытала нам ягоныя вершы. Адзін выклікаў проста авацыю ў школе:
Як хвор ды бедзен - сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я бяз доктара лячуся, -
Бо я мужык, дурны мужык!
Спачатку кляса хіхікала, а потым дружна запляскала ў да- ■„163 ЛОНІ .
У 1911 годзе М.Цэлеш, з парады настаўніцы, падаўся вучыцца ў бліжэйшую (17 кіламетраў ад дому) бурсу. У 1914-м бацьку мабілізавалі на фронт, з маці засталося пяцёра дзяцей, і Мікола мусіў перапыніць вучобу, каб дапамагаць па гаспадарцы. Праз год фронт ужо наблізіўся да Зазер'я - былі чутны гарматы. Сапё- ры пачалі паляпшаць дарогу паміж Магілёвам і Барысавам. Да працы змушалі і вяскоўцаў. "Пайшоў і я,- успамінаў М.Цэлеш.- Пры атрыманьні заробку спаткаўся з Аляксандрам Блокам, пра якога я ўжо ведаў. Яго таксама паклікалі ў войска, але, дзякуючы вялікай пратэкцыі, вызначылі скарбнікам у тую сапёрную адзін- ку, якая ладзіла ў нас шлях. За дзесяць кіламетраў ад Зазер'я быў
163Тамсама. (Машынапіс.) - С.8-9.
маёнтак Кубліцкіх, ягоных сёстраў па другому бацьку. Блок заці- кавіўся мной, пэўна, па намове людзей аб маім гераічным наведа- ньні школы за сямнаццаць кілямэтраў, што было вулучна адзіным выпадкам у Зазер'і, і спытаў: ці чытаў я што-небудзь з ягонае паэ- зыі. Пачуўшы, што дастаць тут кніжак нельга, даў мне невялікі зборнічак астатніх вершаў. Я праглынуў гэтыя вершы літаральна ў адзін прысест. Яны ўскружылі мне голаў, і некаторымі з іх я па- чаў проста блузьніць. Перада мной адчыніліся нейкія няведа-мыя мне небасхілы"164.
У 1916 годзе М.Цэлеш у Варонежы атрымаў службу на пошце. Лютаўскую рэвалюцьпо будучы пісьменнік сустрэў на Кацяры- наслаўшчыне, у гарадку Кадзіеўка, дзе працаваў на шахце і на- ведваў агульнаадукацыйныя курсы. У 1919-м атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі і мусіў "стаць пад зброю". Двойчы хварэў на тыфус, доўга лячыўся ў вайсковых шпіталях.
Пасля дэмабілізацыі паступіў на факультэт грамадскіх навук БДУ, які неўзабаве кінуў, бо "лекцыі <...> на факультэце не пада- баліся - усю іхную мудрасць <„.> прайшоў у жыцьці на практы- цы..."165.
Працаваў у рэдакцыях выданняў "Паляўнічы Беларусі", "Бела- руская вёска", "Піянер Беларусі", "Зьвязда", абзавёўся сям'ёй. Па працы ў рэдакцыях беларускіх газет М.Цэлеша ўзгадаў М.Аўрамчык, які на той час студэнтам таксама працаваў у "Піяне- ры Беларусі": М.Цэлеш узначальваў у той газеце аддзел і пабраў- ся з сакратаркай рэдакцыі.
У 1929 годзе ў часопісе "Маладняк" М.Цэлеш апублікаваў сваё першае апавяданне і выдаў свой першы празаічны зборнік, рэдак- тарам якога быў Міхась Чарот.
Яшчэ з пятнаццацігадовага ўзросту былі ў М.Цэлеша подсту- пы і да паэзіі - аднак подступамі і засталіся. "Вершы я <„.> нікому <„.> не паказваў, навет тым дзяўчатам, якім былі прысь- вечаны,- згадваў пазней,- Толькі адзін верш "О Беларусь, мая шыпшына" адважыўся аднесьці ў рэдакцыю "Зьвязды", але ня бу-
ІМТамсама. (Машынапіс.) - С.9.
І65Аўтабіяграфія // Цэлеш М. Хмары над Бацькаўшчынай - Нью-Ёрк, 1996- С. XXXY.
дучы пэўным, што ён дастаткова ўдалы, папрасіў рэдакцыю ад- даць яго на кансультацыю У.Дубоўку, вершы якога я любіў, і калі ён нойдзе ў ім што-небудзь паправіць, хай надрукуе яго пад сваім імём. Так і было зроблена - верш зьявіўся ў сьвяточным нумары 1 мая за подпісам Дубоўкі"166. (Насамрэч верш У.Дубоўкі, як падае біябібліяграфічны слоўнік "Беларускія пісьменнікі", упершыню быў надрукаваны ў№17,18 "Маладога аратага" за 1925 год.)
У 30-х гадах М.Цэлеш змог выдаць пяць (!) невялікіх зборнікаў апавяданняў, якімі, як пісаў пазней, быў вельмі незада- волены. У 1931-м выйшла кніга "Апавяданні паляўнічага", у 1932-м - "Са стрэльбай і сабакам", у 1935-м - аповесць "Курылка (Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы)", прысвечаная пля- меннікам Людзіку і Толю,- на аповесць з'явіліся ўхвальныя рэ- цэнзіі С.Куніцкага (у "Полымі Рэвалюцыі") і С.Шушкевіча (у "ЛіМе"). У зборніках апавяданняў 1931 і 1932 гадоў праяўляўся, безумоўна, уплыў "Запісак паляўнічага" І.Тургенева. Гэта былі пераважна расповеды пра запамінальныя эпізоды з жыцця па- ляўнічых (апавяданне "Воўчым следам"), каларытныя апісанні беларускіх пейзажаў у розныя поры года, якія падкупляюць замілаваннем да роднай прыроды, пафасам шчаслівага жыцця на роднай зямлі.
Аповесць "Курылка (Запіскі вучня царкоўна-прыходскай шко- лы)", напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле (ахоплівае перы- яд маленства і вучобы аўтара ў царкоўна-прыходскай школе, якая знаходзілася далёка ад бацькоўскай хаты), пакідае і сёння добрае ўражанне. Аўтар выявіў выключнае веданне дзіцячай псіхалогіі, выдатна выпісаў атмасферу 10-х гадоў, што панавала на ўскрай- ках тагачаснай расійскай імперыі, стварыў шэраг рэалістычна- запамінальных характараў: настаўнікаў і вучняў. Пранікнёна і псіхалагічна дасканала абмаляваны галоўны герой аповесці - вяс- ковы падлетак, на долю якога выпала шмат бядоты, выпра- баванняў і простых жыццёвых радасцяў. Аповесць крыху нетыпо- вая для агульнага жанрава-стылёвага рэчышча беларускай прозы сярэдзіны 30-х гадоў, адметная нешаблоннасцю, засяроджаннем у
І66Цэлеш М. Аўтабіяграфія (Людзі, факты, падзеі). - Асабісты архіў аўтара. (Машынапіс.) — С. 11.
індывідуальны, прыватны свет героя-падлетка, сцвярджае каш- тоўнасць пэўнай асобы, а не аморфнай "масы".
Пра сваё жыццё ў акупаваным Менску М.Цэлеш узгадваў у адным са спавядальных лістоў на Радзіму (захоўваюцца ў архіве аўтара). "Я не лічу сябе ў чым-небудзь павінным перад нашым народам, а тым больш асабіста перад Вамі,- пісаў ён сваякам на Беларусь (у родную вёску Зазер'е).- У час нямецкага наступу я ня меў ніякой магчымасьці рушыцца з Менску. Hi я адзін! Увесь Менск застаўся на мейсцы, нават сын сакратара ЦК КП(б)Б Па- намарэнкі. Некаторыя, праўда, пазьней прабіраліся пехатой праз фронт, але што да мяне, дык я і гэтага ня мог зрабіць, бо на маёй адказнасьці было трое малых дзяцейСлаўцы ўсяго адзін ме- сяц,- і хворая жонка пасьля родаў. Хіба я меў права пакінуць іх на верную пагібель?"
У тым жа лісце М.Цэлеш узгадвае і пра тое, як у першыя дні акупацыі Менска немцы сагналі мужчын у лагер і пачалі рас- стрэльваць. Цэлешу ўдалося цудам уратавацца. "Як і кожны сум- ленны <.„> грамадзянін, у час нямецкай акупацыі я рабіў, што мог,- пісаў М.Цэлеш- He пайшоў да немцаў на працу. Наша ква- тэра на Дзяржынскага вуліцы (з Абутковай нас немцы выгналі) стала перадатачным пунктам розных неабходных рэчаў для вы- зваленчага руху, як медыцынскія прылады, марля для перавязак, тавар на абутак і шмат-шмат іншага... Урэшце, у 1943 годзе нашу кватэру нямецкая паліцыя ўзяла на падазрэньне, некалькі разоў быў зроблены пошук, ламалі дзьверы, мэблю, уздымалі падлогу. 7 лістапада 1943 года ў глыбокай начы на кватэру быў налёт вялікай зграі нямецкай паліцыі. <.„> На наша шчасьце, у гэтую ноч у нас ніхто з чужых не начаваў, а так вынішчылі б усю ся- мью".
А затым — у 1944-м — з сотнямі іншых менчукоў М.Цэлеш пакінуў горад. Некалькі тыдняў жылі ў Баранавічах у цесным па- койчыку свайго сябра.
Дарогу на эміграцыю ад самага пачатку пакрывалі церні. У Гдыні сям'я пісьменніка Цэлеша апынулася ў лагеры. "Кармілі,- як пазней згадваў М.Цэлеш,- чарвямі і за ўсякую спробу купіць
што-небудзь, хоць бы шклянку малака для малой, праз ахову, у якой былі і польскія людзі, жорстка каралі і бралі на прымету".
Восенню 1944 года М.Цэлеша, яго жонку і двух сыноў аддалі на працу да багатага баўэра-фашыста В.Клята (пры наступленні Савецкай Арміі сям'я Клятаў была знішчана). Паўтарагадовую дачку мусілі браць у поле - пад дождж ці холад. Клят спрабаваў здзекавацца з сыноў, і аднаго разу М.Цэлеш мусіў заступіцца з віламі ў руках... Наспявала драма, ад якой уратаваў работнік Біржы працы, паляк.
Біржу працы ("Arbeitsamt") М.Цэлеш шукаў ужо ў лютым 1945 года - на заснежанай верхавіне Дуная паміж Зігмарыгэнам і Заўльтау. Шукаў, дарэчы, разам з другім пісьменнікам-уцекачом Юркам Віцьбічам, які ў парваных чаравіках (вызірвалі голыя пальцы) хлюпаў па заснежанай дарозе першым. I тады, пад арты- лерыйскую кананаду, думалі пра хуткае заканчэнне вайны і пра тое, што некалі паўстане вольная маці-Беларусь.
"Мы тады звар'яцеем ад радасці!"-летуценіў Ю.Віцьбіч.
"He, браток, вар'яцець нам ня трэба,- пярэчыў яму М.Цэлеш- Трэба будзе расказаць пра ўсе нашы пакуты, каб маладыя ведалі і баранілі сваю волю".
Мары ж не ўрэчаісніваліся...
Часопіс "Сакавік" (№1 (2)) у 1948 годзе надрукаваў гумары- стычнае апавяданне М.Цэлеша "Бязбожнікі",- пра тое, як "ак- тывісты" Міцька і Пецька напалохалі вясковых жанчын (адзін схаваўся ад дажджу ў труну і заснуў, а потым вылез да зляканых вясковак).
У 1950-м сям'я Цэлешаў (у Нямеччыне нарадзілася дачка Лю- цэя) падалася ў ЗША, у Нью-Ёрк. I зноў - не пісьменніцкія клопа- ты, а цяжкая праца, каб здабыць "хлеб надзённы", праца грузчы- кам на лесапільні, дворнікам, санітарам у шпіталі, насільшчыкам у гатэлі, слесарам-машыністам на металічнай фабрыцы (круціў драцяныя канаты для "параплаваў"), плотнікам на будоўлі. Сяб- раваў з Юркам Віцьбічам, Антонам Адамовічам. На пачатку 50-х знаходзіў час і для апавяданняў, і для гістарычных аповесцяў.
У 1953 годзе ў зборніку "Пёстрые рассказы" ("Выдавецтва Чэ- хава", Нью-Ёрк) было надрукавана ў аўтарскім перакладзе на
рускую мову адно з лепшых яго апавяданняў "Янка сеяў - людзі жалі". Апавяданне, назву якому далі радкі верша Я.Купалы, па сваёй ідэйна-мастацкай скіраванасці бачыцца праграмным для ўсёй эмігранцкай прозы: М.Цэлеш дэталёва выпісвае жыццёвую трагедыю беларускай моладзі ў перыяд сталінска-бальшавіцкага генацыду. Мінскага студэнта Кузьму Вальтэра беспадстаўна арыштоўваюць і высылаюць на катаргу (пазбаўляюць волі за чы- танне забароненага верша Я.Купалы і “неасцярожнае” думанне). 3 Сібіры Кузьма праз пяць гадоў трапляе на Беларусь на перагляд справы, пачынаецца вайна - і нечаканая свабода пасля налёту на калону вязняў нямецкіх самалётаў. (Пра тое ж, да прыкладу, пазней былі напісаны раманы У.Сядуры "Вялікія дарогі" і М.Сяд- нёва "I той дзень надыйшоў".) Названае апавяданне М.Цэлеша вызначаецца дынамічным сюжэтам і псіхалагічнай заглыбленас- цю. Дэталёвая нюансіроўка - каларытная, арганічная: Кастусь у лагеры некалькі разоў на год падпальваў бараду, бо не было брытвы,- і ад гэтага барада расла гусцейшай і лепей абараняла ад сцюжы (і пад.)-
Hi на хвілю М.Цэлеш не забываўся пра Радзіму. Адзінае злуч- во з Беларуссю - магчымасць ліставацца з родзічамі, з братам Піліпам, сёстрамі Ганнай і Арынай. У лістах 58-гадовага М.Цэле- ша абуджаліся і споведзі, і хістанні-няпэўнасці: "<...>я ня пэўны, як мяне спаткалі-б, каб я пажадаў вярнуцца? Як табе ведама, трыццаць год я адпрацаваў у СССР, пачаўшы шахцёрам,- пісаў М.Цэлеш свайму брату напрыканцы 1958 года - Ваяваў, вучыўся, стаў членам Саюзу пісьменьнікаў, пісаў і друкаваў кніжкі. Але ўсё-ж я эмігрант [некалькі словаў закрэслены- А.П.]. Я ня пэўны, ці маглі-б мяне аднавіць у Саюзе пісьменьнікаў? Ці мог бы я за- няцца ранейшай працай? <„.> Хоць здароўе маё ня ёсьць благім, але ўсталёўвацца на новым мейсцы для мяне было-б ужо ня лёгка без дапамогі. Тут я маю кватэру з гарачай вадой, з ваннай. Ці далі-б мне там такую кватэру? Для дзяцей, я лічу, ня было-б горш, а значна лепей<...>. Але я ня пэўны, што ім было-б лёгка "акліматызавацца", калі-б яны патрапілі ў горшыя ўмовы, чым тут. Для гэтага два найважнейшыя пытаньні: магчымасьць вольна
заняцца сваёй любімай працай і адпаведныя жыльлёвыя ўмовы, паколькі ў вас адчуваецца ў гэтай галіне крызыс".
Заўважым: найперш М.Цэлеш дамагаўся на Радзіме магчымас- ці вольна займацца творчасцю. Наіўным чалавекам ён не быў разумеў, што ў Савецкім Саюзе свабодна выказваць сваё набале- лае, запаветнае не зможа... Як не кашчунна ўспрымаць, аднак факт ёсць факт: М.Цэлеш упершыню надрукаваць свае апавя- данні, у якіх апісвалася гаротнае жаццё беларускага народа пасля кастрычніцкай рэвалюцыі, змог толькі пад нямецкай акупацыяй. У Менску ў 1943 годзе выйшаў яго зборнік апавяданняў "На крыжы" (падпісаны псеўданімам М.Лясун). "Беларускі народ на працягу свае доўгае гісторыі перажыў многа часоў добрых і цяжкіх. Але найбольш чорнымі будуць тыя балонкі гісторыі Бе- ларусі, на якіх знойдуць сваё адбіцьцё часы бальшавіцкага пана- ваньня і бальшавіцкіх рэформаў у галіне сялянскае гаспадаркі,- так пачыналася выдавецкая прадмова да кнігі "На крыжы".- Гэ- тыя жудасныя часы безумоўна знойдуць шырокае адбіцьцё ў бе- ларускай літаратуры. Калектывізацыя на Беларусі і адпор ёй з бо- ку беларускага сялянства дасьць тэму не аднаму беларускаму пісьменьніку. Аб гэтых часох будуць напісаны цэлыя тамы. <„.> У зборніку апавяданьняў беларускага пісьменьніка М.Лясуна Па- важаны Чытач таксама знойдзе абразы з гэных жудасных часоў".
Апавяданні М.Цэлеша нагадвалі рэалістычныя замалёўкі з жыцця - зазвычай гаротнага, трагічнага, падарванага бесчалавеч- насцю таталітарнай сістэмы. Найбольш удавалася празаіку ўжо ў першых абзацах ствараць неабходны "рытмічны фон" аповеду. Публіцыстычнасць, частая "дыялогавасць" і ашчаднасць, нават скупасць выяўленча-мастацкіх сродкаў - галоўныя адметнасці апавяданняў М.Цэлеша. Персанажы выпісваліся ім "эканомна", рэдкія і пейзажныя замалёўкі, лірычныя адступленні-паўзы. Пры чытанні ўзнікае ўражанне, што М.Цэлеш эканоміць аповедную "прастору", спяшае выкласці найперш змест,- нібы той летапісец- храніст (не выпадкова ж і адну з аповесцяў назваў "Загібельскі летапіс"), намагаецца падаваць найперш факты, учынкі, падзеі.
Напісанае ў яскравай сказавай манеры, апавяданне "На кры- жы", якое адкрывала зборнік 1943 года і дало яму назву, распавя-
дала пра тое, як, прыкрываючыся "дырэктывамі партыі", пра- водзіўся генацыд беларускага сялянства: былыя злодзеі і п'яніцы знішчаюць сапраўдных працаўнікоў. Як кулакі і ворагі апошнія высылаюцца ў Сібір, на пагібель. Працаўнік Богуш і ягоная сям'я супрацьпастаўлены вясковым "актывістам": старшыні сельсавета Хведарку Скуратку і сакратару партячэйкі Януку Бізуну. Апавя- данне вызначае флёр сентыментальнасці. Адно псіхалагічна не зусім падрыхтавана спроба ціхмянага затурканага Богуша хапіцца за сякеру, каб адпомсціць сакратару райкама.
Больш псіхалагічна пераканаўчым і сюжэтна завершаным ба- чыцца апавяданне "Кроў", у якім выпісаны вобразы хутараніна Гарася - яго хочуць арыштаваць за тое, што дачка не пайшла за- муж за мясцовага "актывіста" Змітрачка: абвяшчаюць кантрабан- дыстам (па другі бок "мяжы" ў Гарася застаўся брат). Гарась, помсцячы сваім зласліўцам, забівае Змітрачка, старшыню райвы- канкама і прадстаўніка ДПУ. Як трагічна-спавядальны рэфрэн гу- чыць у апавяданні першы і апошні абзац: "Гойдаюцца сосны над хутарам, шумяць, гамоняць. Вецер сьвішча, гоніць з поля хвалі сьнегу, кідае яго на сосны, убівае ігліцу, круціць ля галамлёў. I страшна на хутары: ходзяць галодныя людзі, забіваюць, рэжуць, рабуюць"167.
За сякеру, каб бараніць свой надзел, хапаецца і герой апавя- дання "Чужая зямля" Матузок. У творы, дзе таксама пазначана праблема "абеззямельвання" селяніна, на прыкладзе аднаго лёсу вымаляваны трагічныя змены ў жыцці савецка-бальшавіцкага грамадства. М.Цэлеш адзін з першых у беларускай прозе задум- ваўся над тым, чаму ў чалавеку знікала чалавечае, чаму анта- ганізм апаноўваў аднавяскоўцаў з іх памяркоўным характарам, і тлумачыў гэта найперш тагачаснай дзяржаўнай палітыкай, калі якраз нелюдзі і злачынцы прыходзілі да ўлады і вызначалі лёсы іншых.
Апавяданне "Партыйны таварыш" адносіцца ўжо да нью-ёркс- кага перыяду працы М.Цэлеша (пачата ў 1950, скончана ў 1965 годзе). Яго стрыжнявая сюжэтная лінія - паляванне на зайцоў
167Лясун М. На крыжы - Менск, 1943,— С.26, 39; Цэлеш М. Дзесяць апавя- даньняў- Нью-Ёрк, 1965.- C.18, 27.
шасцёх мужчын, людзей не толькі розных прафесій, але і рознага духоўнага і маральнага складу. Паляванне ў творы выпісана так, што выклікае сімвалічныя асацыяцыі: як татальны гвалт не толькі з беларускай прыроды, але і з беларускага народа,- п'яны "пар- тыйны таварыш" са стрэльбай урываецца ў вёску і кідаецца на дзяўчыну. У праблемнай прызме апавядання "Партыйны тава- рыш" сыходзіцца не толькі маральна-этычнае, палітычнае, але і схаванае ў смузе гісторыі. Гістарычная рэтраспекцыя - адмет- насць многіх апавяданняў М.Цэлеша. "Вы - партыйны, я - без- партыйны, але мы абодвы беларусы і думкі нашы цякуць у адным напрамку... Скажыце ж, калі ласка, як гэта здарылася, што мы згубілі ўладу над сваім дабром?! - пытае ў свайго знаёмцы галоў- ны герой апавядання (ад імя якога перадаецца дзеянне) і чуе на- ступнае: - Думаецца мне, што тут адбыло галоўную ролю бытую- чае ў нашым народзе перакананьне: "Мы - нізшыя і мусім выкон- ваць нечую волю..." Вам, напэўна, ведама, напрыклад, што крывічы і дрыгавічы былі найлепшымі калёнізатарамі, умелі ладзіць з суседзямі і пашырылі сваю ўладу далёка за межы сучас- най Беларусі ўва ўсіх напрамках... А літоўскім плямёнам накінулі, нават, сваю мову і культуру!.. Комплекс нізшасьці гэтай пачаў расьці ў нашай псыхіцы ад часоў, калі нас выраклася наша
• • ff 168
кіруючая эліта... .
Мінулае дазваляла М.Цэлешу выпісаць вобраз жыхара засцен- ка Дразды Уладыслава Ягэле (апавяданне "Ападкі"), які "твар меў вузкі, нос тонкі, востры з гарбінкай, якраз як у таго караля Ягэлы (Ягайлы)"; "хаціна ягоная ніколі не запіралася на замок, і ў яе можна было ўвайсьці без перашкод і ў дзень, і ў начы - звычай шляхэтны, старабеларускі; наогул, чалавек гэты па сваёй псыха- лёгіі належаў не да нашага веку: быў безкампрамісовы ў справах злачынстваў, і калі хто парушыў што-небудзь чужое, крычаў: "Адсеч яму руку!"169, а таксама паказаць ва ўсёй супярэчнасці во- браз брата Уладыслава — генерала, які колісь вырас на той жа драздоўскай зямлі, але адцураўся ўсяго: і сваёй культуры, і мовы, і памяці. Такія людзі ў апавяданні называюцца ападкамі:
168Цэлеш М. Дзесяць апавяданьняў- Нью-Ёрк, 1965.- С.45.
169Тамсама - С.69-70.
"Ападкі!.. Як ападкі, з чырвяточынай у сярэдзіне, апаўшы з яб- лыні, згніваюць бязсьледна пад ёй, гэтак і яны зьнікаюць бязсь- ледна для свайго народу, стаўшы служкамі на чужых дварох..."170. У апавяданні выразна выяўляецца асоба аўтара (напісана ад Bro- Hara імя, у заканчэнні ёсць згадка пра "заакіянскае" жыццё). Усё гэта, а таксама манера расповеду, яго "фактурнасць", экс- прэсіўнасць сведчаць пра мастацкую аўтабіяграфічнасць "Апад- каў".
Зборнік 1943 года "На крыжы" быў ці не адзіным "грахом" М.Цэлеша перад савецкай уладай. Ці "рассакрэцілі" ў СССР яго аўтара? Думаецца, у 1965-м пра гэта можна было сказаць пэўна, бо ў сваю кнігу выбранага "Дзесяць апавяданьняў" (вышэй назва- нага года выдання) М.Цэлеш уключыў тры (з чатырох) апавя- данні зборніка "На крыжы",- праўда, са змененымі назвамі і ў крыху дапрацаваных варыянтах.
"Ці не павязуць пасля прыезду на Беларусь з аэрапорта адразу ж у мінскую "амерыканку"?" - і такія подумкі непакоілі, думаец- ца, пісьменніка. Праўда, удава Міхася Зарэцкага, якую пасля арышта мужа выслалі на Поўнач, пакінула пра М.Цэлеша і іншыя сведчанні. Пра іх згадваў Барыс Сачанка: "У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў з групай пісьменнікаў я наведаў удаву Ка- сянкову - жонку пісьменніка Міхася Зарэцкага. Апавядаючы пра даваеннае жыццё, яна ўспомніла невядомае мне тады імя: Міколу Цэлеша - ён, гэты чалавек, калі арыштавалі Міхася Зарэцкага (1936 год.- А.П.), быццам прыехаў да іх на кватэру і праз вокны выкідваў усё, што было ў хаце - ачышчаў сабе жыллё, каб па- сяліцца. А потым, у вайну, як прыйшлі немцы, прадаўся ім,- га- варыла жонка Міхася Зарэцкага, абураная тым, што ведала"1 7|. Аднак гэты факт (у вусных размовах з аўтарам гэтых радкоў) ас- прэчылі некаторыя беларускія пісьменнікі (С.Грахоўскі, М.Аўра- мчык), якія асабіста ведалі М.Цэлеша і зналі тую "кватэру" М.За- рэцкага (сям'я Зарэцкіх арэндавала разам з сям'ёй пісьменніка А.Сташэўскага дом на вуліцы Абутковай).
170Тамсама.- С.68.
І7іЛіМ-1994.-28 студзеня.-С.14.
He зважаючы на свае летуценні пра вяртанне на Радзіму, М.Цэлеш не скараўся і не намагаўся прыстасоўвацца да савецкага ладу. У 1952 годзе ён скончыў аповесць "Загібельскі летапіс" (па- куль не апублікавана) - гнеўнае абвінавачванне бальшавіцкім злачынствам. У аповесці былі сатырычна выпісаны вобразы старшыні партыйнай ячэйкі Жукава, вясковых актывістаў з кам- беда Сымона Жыгуна і Рыгора, якія дамагаліся знішчэння загі- бельскіх "кулакоў". Вёска Загібелькі стала сімвалам усёй Бела- русі, сімвалам, на ўзоры якога высвечваўся ўвесь лёс "забранай" і пакутнай краіны. Нашы Загібелькі - гэта тое мейсца, дзе чорт утапіўся, як Бог выгнаў яго з раю, і езьдзіць туды і назад..." - пад- рахаваў аднойчы Тадэй Галавач, галоўны герой аповесці, пры су- стрэчы з сакратаром наркамзема172. Ды і ў самой назве вёскі ўжо нібыта перагуквалася пагібель...
Трагічным і тыповым вымаляваны ў аповесці вобраз Тадэя Га- лавача, беларуса-працаўніка, які, у 1922 годзе вярнуўшыся з пяцігадовага нямецкага палону і навучыўшыся там "нямецкаму парадку", апантана пачаў пашыраць і ўзбагачаць сваю гаспадарку. Ад самога наркома земляробства дамогшыся дазволу падзяліць Загібелькі на хутары, няўтомнай працай па васемнаццаць гадзін у суткі зрабіў сваю хутаранскую гаспадарку ўзорнай па ўсёй рэс- публіцы (трымаў некалькі кароў, з дзесятак свіней, авечкі, развёў пчол, вырасціў сад, збудаваў сваімі рукамі новы дом, які абсадзіў кветкамі), атрымліваў узнагароды ад наркамзема БССР. Аднак шчасцю і ў працы, і ў сям'і (дачку Агатку выдаў замуж, чакаў унукаў) прыйшоў трагічны скон. У 1931 годзе пачалі гвалтам ствараць калгасы, ягоную маёмасць перапісваюць і канфіскуюць, а самога з жонкай - разам з іншымі працаўнікамі, якіх абазвалі кулакамі,- вывозяць у Сібір.
Фінал аповесці трагічны: Агатка, якую не падтрымаў малады муж (марыў пра пасаду калгаснага рахункавода і ў сваёй сувязі з дачкой "кулака" бачыў адно перашкоду), помсцячы за бацькоў і сябе, падпальвае вясковую "клуню", у якой спалі п'яныя "ак- тывісты" Сымон і Рыгор. Дзяўчыну арыштоўвае ДПУ.
172Асабісты архіў аўтара. (Машынапіс.) - С.37
Аповесць "Загібельскі летапіс" - аповесць кантрастаў: кантра- стаў паміж "заходнім" і "ўсходнім" жыццёвымі ўкладамі, у псіхалогіі сялян-працаўнікоў (Тадэя, Палікарпа), якія жывуць па хрысціянскіх законах (Палікарп часта цытуе "Біблію"), і ўзам- біраванай вясковай галотай-гультаямі (Рыгорам, Сымонам), якія трызняць пра камуну, што "аб'яднае" ўсіхных жонак і забяспе- чыць усім неабходным (ежай, машынамі). I сама сюжэтная кам- пазіцыя таксама вызначаецца кантрастнасцю: на пачатку апіс- ваюцца вясковыя танцы, радасць з прычыны вяртання Тадэя Гала- вача з палону, напрыканцы - Тадэй і іншыя сяляне падаюцца ў "сібірскі" палон; яшчэ ў чытачу, здаецца, гучаць бадзёрыя песні Агатчынага вяселля (іх цытаванню ў аповесці адведзена шмат месца), а праз некалькі старонак хутар ускаланаюць галашэнні Тадэявай жонкі і самой Агаткі...
Скончыўшы сваю антыбальшавіцкую хроніку - адзін з пер- шых подступаў беларускай прозы да Мележаўскай "Палескай хронікі" - і пераклаўшы яе на рускую мову (рускамоўны варыянт мае назву "Повесть гнблых лет",- ці не па аналогіі з "Аповесцю мінулых часоў"?), М.Цэлеш, тым не менш, не спяшаў яе апуб- лікоўваць. Перадрукаваў два чыставікі і... адклаў у архіў (які жонка пісьменніка напрыканцы 90-х пераслала на Беларусь). Ча- му? Ці не ўсё з тых самых прычынаў - летуценняў-мар аб звароце на Радзіму? Апублікаваннем аповесці абсякаліся б апошнія маг- чымыя спадзеўкі на беспакаранае вяртанне, пра якое М.Цэлеш не пераставаў думаць. "Здаецца, пехатой праз ваду пайшоў-бы, каб убачыцца" (ліст да брата Піліпа ад 13 чэрвеня 1958 года); "Як дзеці пойдуць на свой хлеб, думаю прыехаць да Вас. Цяпер ажыцьцявіць мне гэта вельмі цяжка" (ліст ад 12 снежня 1958 го- да); "Зазер'е забыць не магу, і хочацца прыехаць, пабачыцца" (ліст да сястры Арыны ад 15 снежня 1958 года).
Балела левая рука (у аўтамабільнай аварыі пашкодзіў мускул), пагаршаўся зрок, пачаў кепска пісаць (дрыжэлі рукі), і таму купіў механічную машынку і на ёй друкаваў свае лісты да родных, каб тыя змаглі прачытаць.
"Дарагі брацец Піліп, ты пішаш, што мэдыцына і курорт у Вас задарма; я гэта ведаў, бо я тут чытаю газэту "Зьвязда", купляю яе,
а таксама i іншыя кніжкі і часопісы. Тут у нас гэтага няма: за ўсё трэба плаціць..." - нібыта наракае на сваё нялёгкае жыццё ў ЗША М.Цэлеш - і... пасылае родным на Беларусь тры касцюмы і "адрэ- зы" на паліто... У адным з лістоў скардзіўся брату Піліпу, што да- водзіцца працаваць на будоўлі далёка ад Нью-Ёрку - за 70 кіламетраў. Дарога на працу стамляла, і таму давялося... "наву- чыцца кіраваць аўтамабілем і купіць яго". У 1958-м брату- працаўніку Піліпу пра сваё аўто даводзілася толькі марыць...
Няпэўнасць і чаканне стамлялі, і ў 1965 годзе (калі ў СССР змяніўся - не да лепшага - кіраўнік дзяржавы) М.Цэлеш за свой кошт выдае кнігу "Дзесяць апавяданьняў" - выбранае з лепшых, на яго меркаванне, і дапрацаваных твораў (а свае апавяданні М.Цэлеш не лічыў канчаткова завершанымі і дасканалымі, пра што сведчаць ягоныя шматлікія "бязлітасныя" праўкі нават і ў аўтарскім асобніку "Дзесяці апавяданьняў"). У большасці тэкстаў гэтай кнігі ("Пад знакам Задзіяка", "Помста", "Мера гвалту" і іншых) непахісна і непрымірыма апісваліся гады бальшавіцкіх здзекаў з беларускіх сялян у часы сталінскай калектывізацыі.
Аўтарскія пераклады апавяданняў М.Цэлеша пачынаюць дру- каваць рускія эмігранцкія выданні. Так, апавяданне "Пёрка й ін- шыя" пад назвай "Как жмть?" змясціла "Новое русское слово" (1966, 9, 10, 11 сакавіка) - побач з урыўкам з рамана У.Маканіна "Прямая лнння". Па-руску былі апублікаваны і апавяданні (такога ж антытаталітарнага зместу) "Пракрустаў ложак" і "У імя догмы".
I - зноў расчараванні, апатыя, песімізм. 20 лістапада 1967 года М.Цэлеш у лісце прызнаваўся Ю.Віцьбічу: "He пішу цяпер нічо- га, хаця задумана й навет пачата досыць шмат; не спадзяюся скончыць - пісаць няма ніякай ахвоты, калі падумаеш, што ўсё гэта да нічога й да нікога; ня толькі сярод нас, беларускіх эмігран- таў, пануе цяпер апатыя да творчасьці ва ўсіх галінах чалавечага духу, але і ўва ўсіх і ўсюды - сьвет імчыцца поўным тэмпам да катастрофы, бо "не адзіным хлебам жыве чалавек" і не адзінымі ракетамі можна змагацца із злом, напроціў - ракеты павялічваюць зло!.."
Падчас прыезду на сесію Генеральнай Асамблеі ААН з М.Цэ- лешам сустракаўся М.Танк. Народнаму паэту, галоўнаму рэдак-
тару часопіса "Полымя", пісьменнік-эмігрант перадаў некалькі сваіх апавяданняў - для публікацыі ў Савецкай Беларусі (праз не- каторы час іх і надрукавала "Полымя", адно замест прозвішча аўтара стаяў псеўданім - Мікалас Пралескас).
Яшчэ праз некаторы час на імя М.Танка прыйшоў ліст, у якім М.Цэлеш выкладаў умовы, паводле якіх ён згадзіўся б вярнуцца на Бацькаўшчыну. У эмігранцкім асяродку ЗША стасункі М.Цэ- леша з М.Танкам і савецкімі ўладамі пачалі абрастаць чуткамі, ставіцца да пісьменніка пачалі насцярожана. Хоць, як потым згадваў Б.Сачанка, які тады працаваў у "Полымі" і чытаў той ліст да М.Танка, М.Цэлеш патрабаваў "змены таталітарнага рэжыму, надання Беларусі сапраўднага суверэнітэту і незалежнасці ад Ма- сквы".
Але самае страшнае - яго пакідалі сілы. I ўпэўненасць. Напры- канцы 1975 года, хворы і стомлены, М.Цэлеш, думаецца, усё ж сабраўся ехаць на Бацькаўшчыну, ехаць паміраць... 10 снежня ён пісаў Вітаўту Тумашу: "Рыхтую Вам перасылку зборніка апавя- даньняў - выбраных, папоўненых новымі, дапрацаваных. 3 маімі слабымі сіламі - гэта нялёгкая праца. У канцы гэтага месяца ду- маю Вам пераслаць. У далейшым, калі-б із мной што-кольвек здарылася дрэннае, трэба зьвяртацца да дачкі Карал..."173.
"Калі-б... што-кольвек здарылася дрэннае..."
Як прадчуваў, як прарочыў...
А на працоўным стале заставаліся матэрыялы і накіды апо- весці пра Вялікае княства Літоўскае "Карона і здрада", рукапісы біяграфічнай аповесці, пачатай яшчэ ў 1950-м, "Смага пустыні" (пра перажытае падчас паязджанства), першы варыянт аповесці "Без шацунку на шчасьце", няскончаная аўтабіяграфічная апо- весць "Нашчадкі" (пра сваё маленства і юнацтва), у нататніку з'яўляліся новыя спавядальныя запісы:
"Мы ня хочам, каб нас вынішчалі.
Каб зьдзекваліся з нашай мовы.
173Цэлеш М. Хмары над Бацькаўшчынай- С. XXIX
Каб калечылі нашых дзяцей у школах.
Тое, што кажуць там нашы людзі, ня мае ніякой каштоўнасьці, бо робяць гэта пад палкай.
Мы хочам быць роўнымі сярод роўных, у саюзе з усімі й гас- падарамі ў сябе дома";
"У жыцьці столькі плюгаўства, здрады й халуйства, што для душы добрага й шчырага нічога іншага не застаецца, як толькі пакутваць, гніць і гінуць!";
"Мастацтва абараняе чалавека перад праклёнам самотнасьці - толькі адно яно";
"У сьвеце антаганізмаў нельга быць без айчызны";
"Загналі мяне ў асабістае падпольле! Mary толькі сам з сабой шчыра размаўляць. Трэба навучыцца мець два твары. Але ці зма- гу я?"
...Мікола Цэлеш напрыканцы 1975 года выйшаў з дому і знік. I прыйшоў на Бацькаўшчыну толькі праз два дзесяцігоддзі - у сваіх творах, у памяці.
Проза Масея Сяднёва.
Узмацненне лірычнага пачатку ў аўтабіяграфічнай прозе эміграцыі
Жанрава-стылёвае падабенства з мемуарамі, "успаміннасць", увага да лёсавызначальных зменаў у грамадстве, сведкамі якіх былі самі аўтары, сталі адметнымі рысамі прозы беларускай эміграцыі. Многія творы пісьменнікаў-эмігрантаў успрымаюцца сёння своеасаблівымі мастацкімі сведчаннямі пра эпоху сталін- скага таталітарызму, кранальнымі летапісамі чалавечых пакут, балючымі споведзямі-ўспамінамі пра перажытае ліхалецце 30-х гадоў. "Мы ўсе ў даўгу перад нашай беларускай эміграцыяй, пе- рад пісьменнікамі, якія дзівам ацалелі ад сталіншчыны. <„.> Яны першыя казалі праўду пра сталінскі генацыд. Мы пачалі гава- рыць, калі было дазволена",- напісаў у адказах на анкету часопіса
"Нёман" народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін174. Пасля анты- таталітарнай аўтабіяграфічнай аповесці Ф.Аляхновіча "У капцю- рох ГПУ" выкрыццё сталінскага генацыду стала галоўнымі зада- чамі многіх твораў паваеннай беларускай эміграцыі, сярод якіх - і раманы Масея Сяднёва "Раман Корзюк" і "I той дзень надыйшоў". Гэта і да іх суаднесена наступная характарыстыка К.Акулы: "До- бра абгрунтаваныя працы пра савецкі масавы тэрор, пра розныя цёмныя закуты й кашмары найбольш каланіяльнае імперыі двац- цатага стагоддзя "175.
М.Сяднёў увайшоў у гісторыю нашай літаратуры найперш як паэт, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. Ён вярнуўся на Бела- русь яшчэ ў 60-х гадах, праўда, як... прататып. Вобраз сына Дзяніса Зазыбы Масея, мінскага студэнта, літаратара, спісаны ў пенталогіі І.Чыгрынава "Плач перапёлкі" з Масея Сяднёва. Больш таго, М.Сяднёў - адзін з самых улегендаваных постацяў нашай літаратуры XX стагоддзя. Ён нарадзіўся ў 1913 годзе (у многіх публікацыях памылкова называецца 1915-ы) у вёсцы Мокрае на Касцюковіцкай зямлі. Паступіў у педінстытут, беспадстаўна рэп- рэсаваны, вывезены ў Сібір. Падчас вайны апынуўся на волі. Згадваюць (няпэўна), што быў пісарам у нямецкай управе. Кары- стаючыся той "пасадай", выпісваў вяскоўцам бясплатнае малако. Дапамагаў так і сям'і дзевяцігадовага хлапчука з Вялікага Бору Івана Чыгрынава. А да ўсяго - ахутаная легендарнай смугой і гісторыя аб тым, як М.Сяднёў "звёў" дзяўчыну ў камандзіра пар- тызанскага атрада. Напрыканцы вайны пісьменнік падаўся ў эміграцыю: Беласток, Нямеччына, ЗША.
Безумоўна, большасць з перажытага М.Сяднёвым аніяк не магло ўвасобіцца адно ў паэзіі, сам жыццёвы вопыт патрабаваў формы празаічнай, легішым узорам якой і стаў аўтабіяграфічны раман.
На вокладцы кнігі "Раман Корзюк", аддрукаванай у Мюнхене ў 1985 годзе,- змрочны малюнак Ірыны Рагалевіч-Дутко: чорная ноч, што - як тушшу - заліла і неба, і зямлю; як прадрапаныя чымсьці зоркі-дзіркі; некалькі шляхоў сыходзяцца ў адзін дзесь
!74Барадулін Р. Аратай, які пасвіць аблокі- Мн., 1995 - C.123.
175Беларус - 1974, №207 (ліпень).- С.5.
на ўяўным небасхіле і, загнуўшыся спіраллю, знікаюць; над усім - вялікая жоўтая поўня, і гэта ад яе нежывога святла зіхцяць да- рогі, на адной з якіх - кволая постаць чалавека. Просты, нават лу- бочны малюнак, а напоўніцу перадае настрой кнігі, пачуцці ге- рояў, жыццёвыя шляхі якіх абагрэты не сонечным цяплом, a заліты здраддівай поўняй - адной з галоўных "гераіняў" твора.
"Рамана Корзюка" найперш хочацца назваць трагічнай гісто- рыяй-драмай 30-х гадоў нашага стагоддзя, сцэнар якой пісалі ў менскім будынку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Урыцкага. НКУС, зрэшты, здзяйсняла і пастаноўкі той гісторыі, і праводзіла рэпетыцыі. Гэта ў кабінетах НКУС, як сведчыць сваім раманам М.Сяднёў, выспелілася ідэя аб наодэмаўскай змове "ва ўсебела- рускім маштабе", "контррэвалюцыйнай шпігунска-дэверсіўнай арганізацыі". Вось і пачалі збірацца цэлыя турмы "кулакоў" і на- цдэмаў, а ў кіраўнікі "Саюза вызвалення Беларусі" падбірацца вя- домыя беларускія нацыянальныя дзеячы: Ігнатоўскі, Чарвякоў, Жылуновіч-Гартны. Іншымі словамі сказаў пра гэта ў "Рамане Корзюку" адзін з кіраўнікоў НКУС: "<...>усё, што мы робім, ні больш, ні менш - санітарнае мерапрыемства", бо з Захаду ўжо "запахла порахам", а на каго, маўляў, абаперціся будзе ворагу, як не на такіх "інфіцыраваньгх" непакорай да савецкай улады?
Праблематыку "Рамана Корзюка" літаратура на Беларусі змо- жа распрацоўваць толькі на пачатку 90-х гадоў, калі знікнуць цэнзурныя і ідэалагічныя забароны. Толькі ў 1991-1994 гадах Алесь Петрашкевіч напіша дакументальную трагедыю "Воля на крыжы", дзе будуць асвятляцца тыя ж грамадска-культурныя і палітычныя падзеі, што і ў першым рамане М.Сяднёва - і ў тым жа ідэйна-праблемным ракурсе176.
"Раман Корзюк" М.Сяднёва разглядаць і аналізаваць мэтазгод- на ў сістэме праблемных і жанрава-стылёвых каардынатаў агуль- най антытаталітарнай, "дысідэнцка-антысавецкай" літаратуры. Арыенцірамі аўтарскай задумы бачацца найперш творы А.Салжа- ніцына.
"Успомнім, што "Раман Корзюк" пісаўся М.Сяднёвым у 1983— 1984 гадах- адзначаў Я.Чыквін у артыкуле, прысвечаным твор-
176Петрашкевіч А. Воля на крыжы II Полымя- 2000 - №2 - С.82-146.
часці пісьменніка ("Шлях да сябе"),- значыць ён узнікаў пад зна- кам "оруэлаўскай" даты, і на ім, здаецца, ляжыць водбліск ору- элаўскага спосаба мыслення і мастацкага абагульнення. <.„> У шырэйшым плане М.Сяднёў, падобна Дж.Оруэлу, аўтару кнігі "1984 год", паказвае, як пад уздзеяннем палітычных ідэялагем і сухіх канструкцый, што рэдуцыруюць жывую, паўнакроўную рэ- чаіснасць толькі да памераў палітыкі, а палітычную дзейнасць да прапаганды і насілля, страшэнна дэфарміруецца тая ж рэчаіс- насць і ўсё грамадства". Класіфікуючы два раманы М.Сяднёва як аўтабіяграфічную дылогію, Я.Чыквін першым правёў і слушныя паралелі паміж прозай пісьменніка і лепшымі ўзорамі прозы бе- ларускай метраполіі: "У аснову сваёй дылогіі М.Сяднёў паклаў філасофію, характэрную ў беларускай літаратуры найперш для В.Быкава: класавым барацьбе і справядлівасці пісьменнік суп- рацьпастаўляе самакаштоўнасць чалавечай асобы"177.
"Раман Корзюк" М.Сяднёва - спавядальны дакумент пра гвалт-генацыд і здзекі з народа і - уадначас - абвінаваўчы акт і здраднікам, і катам (тыпу следчых НКУС Цімошкі ці Палітыкі). Беларусь ператварылі ў змрочны замак, адзін з "князькоў" якога - начальнік НКУС. I жывуць (працуюць, вучацца, кахаюць) усе - нібыта пад жудасным аграмадным каўпаком, у страшэннай паст- цы-краіне. Аніяк з яе не вырвацца бацьку Рамана, селяніну з за- слаўскага хутара Савосту Корзюку. Яго залічылі ў кулакі, адаб- ралі жывёлу, коней, апісалі хлеб, не пасароміліся нават "экспрап- рыіраваць" і пустыя гаршкі. I зямлю забралі. Да ўсяго - пачалі лавіць як забойцу сакратара райкама партыі (хоць сакратара тога самі ж улады і застрэлілі: каб засведчыць "кулацка-буржуазны" супраціў на вёсцы). У пустой хаце трымаюць жонку і дачку, ро- бяць засаду. He купаўся ў раскошы і малодшы сын. У яго, Рамана Корзюка, і абуць нават прыстойнага не было чаго на ногі - галё- шы не скідваў у інстытуцкай распранальні, бо стары чаравік прадзёрся, і ў дзірку вызіралі голыя пальцы. Так і шлёпаў на эк- замен па дыялектычным матэрыялізме.
Hi бацьку, ні сыну з краіны-пасткі — аніяк не збегчы. Перахо- дзяць заходнюю мяжу, ды Раман адразу ж назад, на "Беларусь",
177Чнквнн Я. Путь к себе // Нёман- 2001 - №3.
просіцца і вяртаецца, а Савосту НКУС пасля вераснёўскага "ўз'яднання" 1939 года прывозіць "дамоў" - у менскую турму.
У "Рамане Корзюку" ёсць і яшчэ адно параўнанне савецкага "архіпелагу ГУЛАГ", безвыходнага замку-пасткі - з падводнай лодкай, пакінуць якую аніяк немагчыма, апроч як памерці. Адной з каютаў гэтае пачварнае лодкі бачыцца аўтару "габінет" у бу- дынку НКУС: "Уражала ягоная поўная ізаляванасьць, здавалася, што ён кругом быў абабіты тоўстым лямцам, які нічога не пра- пускаў: ні крокаў, ні голасу. Што б хто ні гаварыў - усё глуха, і стваралася ўражаньне, быццам вы знаходзіцеся ў каюце падвод- най лодкі, на якую цісьне страшэнная тоўшча вады, і ад гэтага ціску ў вас баліць галава"178. I плысці гэтая лодка смерці самохаць не можа, бо яе капітан - у Маскве. "Памятайма словы Сталіна,- гаворыць "боцман" Бэрман (начальнік НКУС Беларусі).- Калі мінскае НКВД спіць, яго разбудзіць маскоўскае".
Удала, па-майстэрску, псіхалагічна заглыблена раскрыты ў рамане вобраз Валі Камоцкай, беларускай дзяўчыны-студэнткі, закаханай у Рамана - і праз каханне сваё нявіннай ахвяры мен- скай "амерыканкі". "Раман напаткаўся ёй неспадзявана, адразу. Тры гады правучылася - не дабачала яго, потым ён як-бы адне- куль зьявіўся, вырас і, жартаўлівы, нават абыякавы, знайшоў сабе месца ў ейнай душы. I цяпер яна нагэтулькі звыклася з ім, што нельга было-б уявіць нейкі адьгход ад яго <...>. Гэта яшчэ больш кідае яе да яго з такой пасьпешнасьцяй, з якой кідаецца пад хуткія колы дарога". Валя хоча ў жыцці сваім быць упэўненай, а дзеля гэтага - ведаць усё наперад. Толькі ж ці можа такое стацца ў ка- ханні?
Трагічным успрымаецца ў рамане і вобраз Генадзя Кандра- ценкі, чулага беларуса і - сэксота, "падсадной качкі". "У двух ску- рах" мусіць жыць гэты чалавек. НКУС расшукала яго, сібірскага ссыльнага, засумавалага па Беларусі, і зноў вярнула на Радзіму - каб зрабіць сваім памагатым і адным з актораў-марыянетак. I той згаджаецца выйсці на сцэну, і ў гульні сваёй (на мяжы са смерцю) імкнецца падыгрываць і Раману Корзюку, і ягонай сям'і (паслухай
178Сяднёў М. Раман Корзюк- Мюнхен, 1985 - С. 200.
напачатку Раман яго, з'едзь куды-небудзь "у Азію" - мо і не зве- даў бы сібірскага пекла).
А які характэрна-тыповы лёс "галоўнага стратэга й тэарэтыка па нацдэмаўшчыне", чалавека-зомбі Цімошкі, які паверыў у тое, што ягоная жонка - польская шпіёнка, і - больш таго - вёў яе справу, судзіў і патрабаваў ейнага растрэлу? I такі псіхічна хворы службіст пачынае "раскручваць" справу аб нацдэмаўскай тэрары- стычнай арганізацыі! Праўда, недастаткова пераканаўчы, псіха- лагічна неабгрунтаваны пратэст Цімошкі супраць самім жа ство- ранай і заведзенай "машыны" (ягонае абуранае выступленне-рас- сакрэчванне чэкісцкіх планаў і метадаў на сходзе НКУС).
Сярод дзейсных герояў "Рамана Корзюка", якіх "стальная ма- шына" імкнецца ператварыць у "вінцікаў" выдуманага "цэнтра" нацдэмаўскай "шпіёншчыны" - Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купа- ла, Алесь Чарвякоў, Цішка Гартны, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, - амаль усе, хто ацалеў пасля першых "хапуноў". Праўда, М.Сяднёў не ўсёчасна можа ўтрымліваць у сваіх руках сюжэтна-апавядальныя ніці. Раман пісаўся доўгі час - амаль тры дзесяцігоддзі. Так і друкаваўся: напачатку ў часопісе "Конадні" - першыя раздзелы, затым у газеце "Бацькаўшчына", а заканчэнне - толькі ў асобным выданні. Гэтым і хочацца вытлумачыць такія зместавыя "нестыкоўкі", як пры абмалёўцы вобраза старшыні ЦВК Беларусі А.Чарвякова. Яшчэ ў турме Валя Камоцкая з арты- кула ў газеце (якую знайшла ў прыбіральні) даведалася пра сама- губства Чарвякова179, а праз некаторы час начальнік НКУС са сваім памочнікам Пушкіным плануе зрабіць першага "беларуска- га старасту" першым "загаворшчыкам" на адкрытым працэсе- судзе ды маракуе, як атрымаць з Масквы дазвол на ягоны... арышт (Валя даўно ўжо вызвалілася з турмы)180.
М.Сяднёў - з тых празаікаў, чый мастацкі почырк пазнаецца адразу. I найперш - увагай да дэталяў. Мастацкая дэталь у М.Сяднёва - кідкая, запамінальная, нават - паэтычная, як яшчэ неўрыфмаваная метафара. "Студэнтка <„.> яшчэ болей тулілася
179Тамсама- C.184.
180Тамсама- С.232.
да яго, і, калматая, вісела на Раманавай руцэ, як кошык"181- "дэ- каратыўна", бо аніякага пачуцця да яе Раман не меў. "<...> Шар- кевічанка, ступіўшы аднэю нагою ў страмяно, хутка, як сьцяг, узьнялася ўгору, падхопленая на рукі начзаставы"182. "Скрозь шчыліны ў перагародцы <„> калола сьвятло і даставала Рамана, як штыхамі"1 .1 параўнанні: "Ноч, як абвугленая засланка" і пад.
Запамінальнымі атрымаліся ў "Рамане Корзюку" вобразныя апісанні, пададзеныя праз погляд чалавека пачуццёвага, эмацый- нага (апісанні Дома ўраду, універсітэцкага гарадка). А яшчэ, зда- раецца, голас празаіка быццам стоміцца, і тады нечакана новы раздзел пачынаецца ўзнёслым лірычным адступленнем, блізкім да верша ў прозе - як, да прыкладу, раздзел 20-ты, што апісвае во- сеньскія вечары, прыгажэйшых ад якіх няма ў свеце,- калі "ха- лодна-звонкае паветра кружыць тваю галаву, і ты ступаеш, узвы- шаючыся і вырастаючы, быццам не датыкаешся да зямлі, радасны і прыемны сабе самому. Асьветлены знутра, ідзеш як на сустрэчу, яшчэ першую ў тваім жыцьці, нязнаную й незвычайную. Лёг- касьць і хараство..."184.
Напрыканцы, трэба адзначыць, "Раман Корзюк" зрабіўся аб- цяжараным залішняй публіцыстычнасцю, нават "газетнасцю". 1 ці не наноў "ужываўся" аўтар і ў твор свой, і ў герояў. "Сямнаццаць год ня браўся за яго, пакуль іншы наш вядомы літаратар не пера- канаў мяне ў мэтазгоднасьці завяршыць твор",- прызнаваўся ў прадмове да рамана М.Сяднёў. Ды ўсё ж зноў здолеў перасіліць у сабе публіцыста - у "Эпілогу" забруіла-загучала лірычна- біяграфічная плынь. Рамана Корзкжа прывозяць з Сібіры ў Менск на "перагляд" справы, у турме яго застае вайна, палонных выво- дзяць - як колісь і самога М.Сяднёва - да Чэрвеня, дзе ноччу ту- рэмная варта збягае, пакінуўшы іх на волі. 3 Раманам быў і яго аслабелы, нямоглы бацька.
"Раман Корзюк" напоўнены экзістэнцыйнымі, біблейскімі ма- тывамі і асацыяцыямі. Яго героі раскрываюцца ў цяжкіх,
І81Тамсама- С.37.
182Тамсама - С.80.
І83Тамсама- С.84.
І84Тамсама.- C.144.
трагічных выпрабаваннях. У кожнага з іх - свой судны дзень. "Ромусь, твой дзень прыйшоў. Ня бойся суда. Гэта будзе твой судны дзень..."185 - гаворыць Раману Кандраценя.
Праўдзівая хроніка савецкіх рэпрэсій выпісана і ў другім ра- мане М.Сяднёва, які ўжо нават самой назвай лучыцца з "Раманам Корзюкам",- "I той дзень надыйшоў" (той жа біблейскі судны дзень, як наканаванасць, як немінучасць). У гэтым творы акцэн- туюцца тыя ж хрысціянская сімволіка і біблейскія матывы, што і ў першым рамане М.Сяднёва. Вывучаючы беларускую літаратуру ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў, У.Конан асобна вылучыў па- эзію беларускай эміграцыі, у прыватнасці - кнігу вершаў М.Сяднёва "Ачышчэнне агнём": "Паэт Масей Сяднёў у кніжцы вершаў "Ачышчэньне агнём" (1985) прадвызначыў <„.> пераем- насць культуры самім загалоўкам свае кнігі: ачышчэнне вадою і агнём адбываецца і ў народным купальскім абрадзе, і ў хрыш- чэнні ў водах Іярданскіх, і полымем Святога Духа, які зышоў на апосталаў у дзень Сёмухі. <.„> "Ачышчэньне агнём" пачынаецца "Малітвай", дзе ёсць скрытыя алюзіі на евангельскі эпізод выпра- бавання веры апостала Фамы (Ян 20:24—28)"186.
Біблейскія матывы выяўляліся не толькі ў паэзіі М.Сяднёва: у яго прозе выразна адлюстравалася біблейска-апакаліптычная сімволіка суднага дня для Беларусі і беларускага народу. Экзістэнцыянальная праблема выбару, матыў пакутнага шляху на Галгофу - цэнтральныя і вызначальныя ў раманах М.Сяднёва.
3 беларускай эмігранцкай прозы ў кантэксце біблейска-хрыс- ціянскіх абсалютаў разам з творамі М.Сяднёва яскрава вылу- чаецца аповесць Антона Адамовіча "Трывога" (яе героі штодня ўзыходзяць на пажарную каланчу — як на ўмоўную Галгофу); з біблейскім адценнем успрымаецца і пашыраны ў большасці эмігранцкіх твораў вобраз дарогі-блуканняў - як доўгага Маі- сеевага хаджэння да мэты-ідэалу (раманы "Вялікія дарогі"
185Тамсама.- С.207.
186Конан У. Беларуская літаратура ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў II По- лымя,- 2000,- №2,- С.237.
У.Сядуры, "Змагарныя дарогі" К.Акулы, апавяданні Ант. Адамо- віча, аповесць "Загібельскі летапіс" М.Цэлеша і інш.).
Раман "I той дзень надыйшоў" М.Сяднёва быў упершыню над- рукаваны ў 1987 годзе ў ЗША, а затым быў апублікаваны ў кнізе выбранага М.Сяднёва "Патушаныя зоры" (Мінск, 1992). Гэта - твор незвычайны не толькі закранутымі праблемамі, выглядае свежа і самавіта не толькі праз свае прыгодніцка-сюжэтныя калізіі, аўтабіяграфічную адкрытасць і драматычнасць. "I той дзень надыйшоў" - раман пачуццёвы, узнёслы. Узнёсла-ўзвыша- ны запеў рамана - ад яго галоўнага героя Міколы, студэнта мен- скага педтэхнікума, маладога паэта, чалавека акрыленага і лету- ценнага, героя выразнага аўтабіяграфічнага складу. Перавагу ў рамане "I той дзень надыйшоў" эмацыянальнага над рацыяналь- ным адзначала і Л.Савік: “...калі “Раман Корзюк” - пераважна тварэнне халоднага розуму і разваг, to “I той дзень надыйшоў” - найперш тварэнне сэрца, душы, эмоцый”187.
Кампазіцыйна раман “I той дзень надыйшоў” падзяляецца на тры часткі: Мікола на летніх вакацыях у роднай вёсцы Мокрае (роднай і самому аўтару); лёс Міколавых бацькоў пасля высылкі сына-"нацдэма" ў Сібір; вызваленне Міколы з бальшавіцкага па- лону і палон "лёсавы" (паміж партызанамі і немцамі ён і ні свой, і ні чужы). Пачатак і заканчэнне рамана перададзены як успаміны, пачуцці і роздумы самога галоўнага героя - асобы шчырай, па- кутнай і трагічнай. Урэшце, паўторымся, аўтабіяграфічнай. Праз гэта "I той дзень надыйшоў" - твор, да ўсяго, спавядальна- праўдзівы, нават эпіграф да яго паказальны - з паэмы Міколы Гу- соўскага: "Мала карысці ад слоў, веры каторым няма".
Праўдзівасць перакрыжоўваецца са шчырай спавядальнасцю, найбольш яркай у шматлікіх "унутраных" маналогах галоўнага героя ("плынь свядомасці"). "Я хацеў жыць бесклапотна. Хацеў жыць тым узвышаным пачуцьцём, што акрыляла мяне, той ра- дасьцяй быцьця, што штурхала мяне на нейкі ўчынак..." - летуцеў
187Савік Л. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Полымя- 1996 - №12- С.295.
Мікола188, а рэаліі гэтага быцця складваліся не так акрылена- радасна: у родную вёску да яго прыязджае "ўпаўнаважаны".
Урэшце, раман "I той дзень надыйшоў" - узор эмігранцкай ва- еннай прозы. Слушна раскрываючы антыфашысцкі пафас савец- кай ваеннай прозы, Л.Корань пісала і аб тым, што само "паняцце "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг.", фундаментальнае для савецкай культуралогіі, у 90-я гады пачало актыўна пераасэн- соўвацца, удакладняцца",- і для пацвярджэння згадала дыскусію 1992-1993 гадоў (матэрыялы ў перыёдыцы Я.Шыраева, Н.Пашкевіча, В.Акудовіча, В.Каваленкі, Ю.Туронка, М.Крукоў- скага). "Увогуле, дзяржаўны міф пра Айчынную вайну 1941-1945 гг. <...> быў запраграмаваны наперад. У савецкай рэчаіснасці 40- 50-х гадоў не маглі не з'явіцца такія спрашчэнні вайны, як проза І.Гурскага і А.Стаховіча, што нагадвае афіцыйны лубок на мяжы мастацкай бездапаможнасці"189. Першая ж "мастацкая прышчэп- ка" ад такіх запраграмаванасці і фальсіфікацыі была зроблена ў прозе нашай эміграцыі. Беларускія эмігранты ў сваіх творах, больш таго, падышлі і да раскрыцця тых прычынаў, што прывялі да недапушчальных стратаў, пройгрышаў, ахвяраў, паражэнняў, трагедый - прычынаў, абумоўленых таталітарнай ідэалогіяй са- вецкай дзяржавы. У згаданых раманах М.Сяднёва, аповесці Ант.Адамовіча "Трывога" і апавяданнях-навэлах "Эмігранцкая песьня"і "Афрадыта-Ост", аповесці Л.Савёнка-Крывічаніна "Дзё- ньнік Ів.Ів.Чужанінава", раманах У.Сядуры "Вялікія дарогі" і К.Акулы "Змагарныя дарогі", у шматлікіх творах мемуарна- аўтабіяграфічнага жанру якраз і раскрываліся праблемы вайны незаідэалагізаванай па-савецку, не ўлубочанай: яе антычалавеч- насць, трагедыйнасць з пункту погляду абодвух ваюючых бакоў. У такіх творах мастацкімі і публіцыстычнымі сродкамі была ўпі- сана трагедыя беларуса-"абывацеля", простага селяніна ці бязвін- нага беларуса-паязджаніна.
Матэрыялы пра злачынствы польскіх і савецкіх партызанаў падчас акупацыі Беларусі пачалі свабодна друкавацца ў белару- скай і саюзнай перыёдыцы толькі на пачатку 90-х гадоў. Напры-
188Сяднёў М. I той дзень надыйшоў- Нью-Ёрк, 1987,- С. 13.
І89Корань Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крыт. арт- Мн., 1996 - C.115, 117.
канцы 90-х гэтую яшчэ нядаўна забароненую тэматыку пачала распрацоўваць і беларуская проза - на поўны голас прамаўляючы тое, што па цэнзурных прычынах не было дагаворана ў аповесцях В.Быкава "Мёртвым не баліць" і "Знак бяды", рамане В.Адамчыка "Голас крыві брата твайго", аповесці А.Асіпенкі "Выканаўца" і пад. "Чорныя" старонкі жыцця на акупаванай тэрыторыі нату- ралістычна-жорстка ўзнаўляюць у сваіх новых апавяданнях В.Бы- каў, В.Адамчык, А.Кудравец. Трагічны лёс беларускай жанчыны Аўгінні, вясковай настаўніцы, закатаванай партызанамі-варашы- лаўцамі, апісаны ў апавяданні В.Быкава "Дваццаць марак" ("По- лымя", 2000, №1). Крывавыя злачынствы партызанскіх разведчы- каў - тэма апавядання В.Адамчыка "Ноч на Галавасека" ("Полы- мя", 2000, №3). Выкрыццё неапраўданай жорсткасці савецкіх карных устаноў у першыя пасляваенныя гады стала асноўным пафасам апавяданняў А.Кудраўца "Бацька" і В.Адамчыка "Смерць на парозе". Названыя апавяданні ў маральна-этычным плане нібыта прадчувала-зачынала А.Саковіч (да прыкладу, сваім апавяданнем “3 кім яна?”).
Антытаталітарная, антыдагматычная плынь у сучаснай бела- рускай ваеннай прозе працягвае развіваць і распрацоўваць ас- ноўныя праблемы і ідэі і ўзмацняць пафаснасць нашай ваеннай прозы эміграцыі 40-60-х гадоў - прозы ў савецкай Беларусі пад- забароненай, прозы, на якую беспадстаўна была накладзена пя- чатка здрадніцкай і паліцайскай. "Эмігранты лічылі сябе па- крыўджанымі - многія з іх трапілі пад сталінскія рэпрэсіі, пасля ім неяк удалося выехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі ці ажно ў Аўстралію. Яны не ведалі вайны, не ведалі яе асаблівасцей, за- быліся на быт народа, тым больш быт ваеннай пары",- сцвярд- жаў, да прыкладу, у сваім інтэрв'ю І.Шамякін,- Калі мы, паводле іх, былі ідэйна зацыкленыя, дык і яны таксама зацыкленыя, толькі ўжо з іншага боку. У іх была свая крыўда, свой погляд, адсюль нібыта і свая праўда. Напрыклад, яны намагаюцца абяліць палі- цаяў, а іх нельга абяляць..."190. Паліцаяў, фашысцкіх паслугачоў "абяляць", безумоўна, нельга, аднак жа гэтага і не рабілася ні ў
190Шамякін I. ‘Талоўная кніга яшчэ напішацца” // ЛіМ- 2000 - 5 мая - С.5, 12.
адным творы эмігранцкай літаратуры! У творах беларускіх эмі- грантаў насамперадзе была не "крыўда, свой погляд, адсюль нібыта і свая праўда", а боль, пакута, праўда пра страшэнную вайну, якая зруйнавала Беларусь, зрабіла яе "жывым буферам" у сусветнай бойцы, забрала мільёны беларускіх жыццяў, знявечыла мільёны лёсаў. I беларускія празаікі-эмігранты намагаліся якраз яе і ўвасабляць у сваіх творах - тую праўду, дараскрываць якую нашая літаратура метраполіі пачала толькі напрыканцы XX ста- годдзя.
Раман М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў" можа ўспрымацца і як тужлівая паэма пра лёс беларуса-селяніна - як працяг Коласа- вай "Новай зямлі". Драматычныя рэаліі побыту жыхароў вёскі Мокрае, праца савецкіх прыгонных - і ўражваюць, і прымушаюць задумацца. А на гэтых кругах жыццёвага пекла - закаханыя юнак і дзяўчына, якія імкнуцца-рвуцца збудаваць свой нябесны замак, хочуць узвысіцца па-над змрочнай будзённасцю. "...я - <„.> на нейкім азораным узвышшы, і з яго, узвышша, нейкім цудам, не- цялесна, узьнімаюся ў іншыя сфэры, слухаю музыку і, задаволе- ны, вяртаюся, ужо такім, як я ёсьць, зноў да сябе самога",- асэн- соўвае-ўсведамляе сваё становішча Мікола: і ўзвышана-неза- лежнае, і зямельна-"прыкутае". Такія "звароты да сябе" - балю- чыя, трагічныя: з маладой жонкай ён не мае прытулку - амаль кожную ноч наведваюцца партызаны, каб пакараць - і за тое, што не пайшоў да іх (хоць не пачаў служыць і немцам), і за жонку- маладзіцу (бо "перабег дарогу" ў любоўнай справе вясковаму ак- тывісту, а цяпер камандзіру партызанскага атрада Міколу Бугро- ву). Раем закаханым падаюцца "шалашы" - чужая лазня, стог у лузе. Ды нараджаецца Васілёк, надыходзіць восень. Фінал іх уз- нёслай паэмы апякае трагічным холадам: Мікола з бацькам і ся- строй на Сцюдзянецкай дарозе ("сцюдзіць" нават яе назва), дарозе выгнанцаў, маці, каханая і сын - "па другі бок", у невядомасці.
Мастацкі почырк М.Сяднёва пазнаецца і па шматлікіх адмет- ных паэтыка-стылістычных адзнаках. Раманам М.Сяднёва харак- тэрна натуральнасць мастацкага маўлення, калі пераходы ад апа- вядальных "я"-формаў да аўтарскага і да няўласна-простай мовы,
ад дыялогаў да ўнутраных маналогаў адбываюцца нязмушана, ар- ганічна, непрыкметна для чытача. Вось прыклад такой "змены факусіроўкі": "3 абодвых Мокрых на акопы жанчын зьбірае ваен- ны грузавік. Вязе на Бесядзь. <.„> Спаць няма дзе, толькі на зямлі, на траве, пад кустом. <„.> (Дзяўчаты) дурэюць. Шчакочаць адна другую. <„.> Палезьлі б да "лейтэнантаў" у іхныя шатры- будкі, але ці ж лёгка на гэта адважыцца?" I вось ужо "бліжэй", ад імя гераіні, але без разбіўкі на абзац: "Ды ім, лейтэнантам, ня трэ- ба столькі, колькі нас тут усіх. <.„> Самых прыгажэйшых і мала- дзейшых могуць мець. I маюць. <.„> Унь як Піліпаву аблюбавалі! <...> Ды дзеўка не дура - бароніцца.
- Бароніцца? Дужа ты знаеш.
- Што знаю, тое й кажу."
М.Сяднёў - майстар дыялогаў, "спружыністых", псіхалагічна- яркіх (хораша і дасканала выпісаны ў рамане "I той дзень надый- шоў" _ У гутарках гасцей - і вяселле Ягора, Міколавага сябра, і ўсе героі). Надзвычай багаты і "празаічны" слоўнік пісьменніка, залацінкі роднай гаворкі якому былі ці не найлепшымі духоўнымі лекамі на чужбіне.
Творчасць М.Сяднёва, такім чынам, не толькі папаўняла бела- рускую літаратуру новымі ідэйна-мастацкімі, сюжэтна-фармаль- нымі знаходкамі і распрацоўкамі, але і ўзбагачала яе творчым ас- ваеннем агульнасусветных літаратурных набыткаў, доступу да якіх на Беларусі 70 - пачатку 80-х не было, прыўносіла ў беларус- кую ваенную прозу павеў лірычнасці і пачуццёвасці.
Настальгічныя перажыванні аўтараў, якія ўсведамлялі беззва- ротнае расстанне з Радзімай, страту ранейшага светаўладкавання, выліваліся (у другой палове 40 - 50-я гады) найперш у творы “аператыўных” жанраў: у паэзіі гэта былі вершы і невялікія паэмы, у прозе - мініяцюры, апавяданні і навэлы лірычна- ўзнёслага і драматычнага кшталту. Большасць з іх друкаваў часопіс “Сакавік” і іншыя перыядычныя эмігранцкія выданні (да прыкладу: “драматычны эцюд” Аўгена Кавалеўскага “Навагодні госьць” (“Сакавік”, 1948, №1 (2)), “Забытае слова (Палеская
легенда)” Сяргея Хмары (“Сакавік”, 1948, №1 (2)), “Асочны Гаевіч” К.Юхневіча (“Веда”, 1951, кастрычнік-снежань).
Адметную лірычна-эсэістычную і навэлістычную плынь у сваіх апавяданнях распрацоўваў напрыканцы 40-х гадоў Антон Адамовіч, засведчыўшы майстэрскую здольнасць перадаваць танчэйшыя зрухі чалавечай душы, нюансіроўку глыбокіх перажы- ванняў. Яскравым узорам гэтага стала яго апавяданне “Афрадыта- Ост” (1948), а таксама і іншыя творы “кароткіх” жанраў. Лірычна- філасофскім аповедам пра развітанне з Радзімай стала навэла Ант.Адамовіча “Эмігранцкая песьня” (надрукавана пад псеўдані- мам В.Бірыч у часопісе “Сакавік” (1948, №1 (2)). Стылістыка навэлы ўзнёслая, часам набліжаецца да рытмізавана-вершаванай: “Tyra за Бацькаўшчынай - пэўна, было й гэта. Было, ды, як на ўзьдзіў і на злосьць, усё больш пачало азначацца якраз пасьля таго, як нарэшце прыйшоў з-за акіяна той панадны афідавіт, якога абое раней так жадалі, так аб ім летуцелі... Тады, якраз тады й затужыла, праўда, па тым неўзабаве й пачала нядужаць-ма- рыць...”191. Ці маюць падчас вайны і смерці права на шчасце два закаханыя - вось галоўнае запытанне згаданай навэлы.
Іншага зместавага напаўнення апавяданне Ант.Адамовіча “Безруч” - нібыта ў іншай сюжэтнай трактоўцы варыянт “Эмігра- нцкай песьні” (апавяданне расказвае пра тое, як склаліся лёсы двух закаханых і духоўна блізкіх людзей - старшай піянерважа- тай тытунёвай фабрыкі “Смерць фашыстам” Стасі Крыўчык і былога франтавіка, інжынера той жа фабрыкі Бярэзвіча - у савецкай дзяржаве. Стася і пад пагрозамі шантажу адмаўляецца ад парторгавай прапановы збіраць кампрамат на любімага чала- века, за што арыштоўваецца. “Тая самая чорненькая машына” пасля вобыску адвозіць у нябыт і Бярэзвіча. Апавяданне “Без- руч” - жорсткарэалістычнае, відавочныя і сатырычныя кпіны з усёй тагачаснай камсамольска-партыйнай сістэмы. Ант.Адамовіч выяўляе сябе мастаком, здольным перадаць найістотнае, пака- зальнае і дэталёвае ў характарах сваіх герояў. Там жа, дзе неаб- ходна раскрыць чуллівыя перажыванні, абвостраныя эмоцыі, про- за Ант.Адамовіча “ўлірычніваецца”, зноў становіцца ўзнёслай і
191Бірыч В. Эмігранцкая песьня // Сакавік- 1948 - №1 (2).- С.4.
рытмічна-арганізаванай. Вось толькі адзін узор-сказ, які, “люст- руючы” думкі і пачуцці героя, урываецца каскадамі аднародных дзеясловаў-выказнікаў і дзеепрыметнікаў-азначэнняў: “Але ўзьнялося недзе з прадоньняў нейкіх душы нешта неспатоленае, здушванае гадамі і вучэньня і вайны, гвалчанае сілаю абставінаў і - сілаю волі, закалыхванае й прысыпванае зманнымі і няспраў- джанымі, жорстка ашуканымі надзеямі на будучыню,- узьнялося й апанавала валадарна ўсёй істотаю, апанавала і... “абязру- чыла”...”192.
Прайшоўшы цяжкія выпрабаванні на грамадзянскую і мастац- кую праўду, мемуарна-біяграфічная проза беларускай эміграцыі схілялася да ўсё больш выразнай лірычнасці, эсэістычнага і навэлістычнага гучання, узбагачалася агульначалавечымі філа- софскімі праблемамі і біблейска-хрысціянскімі ідэаламі, станаві- лася адметнай старонкай агульнанацыянальнай літаратуры.
У жанры кароткіх лірычных апавяданняў выступаў на эміграцыі і Хведар Ільяшэвіч (псеўданімы Святаслаў Залужны, М.Дальны і інш.), больш вядомы як паэт. Хв.Ільяшэвіч нарадзіўся ў 1910 годзе на Пружаншчыне, у Вільні скончыў універсітэт, абараніў магістарскую працу “Друкарня дому Мамонічаў у Вільні (1575-—1622)”, настаўнічаў у віленскай гімназіі. Першыя творы друкаваў у часопісах “Студэнцкая думкй”, “Беларуская ніва”, “Калосьсе”, выдаў тры зборнікі вершаў, а таксама нарыс “Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыцё і літаратурная творчасць” (1933). У гады вайны Хв.Ільяшэвіч рэдагаваў беластоцкую газету “Новая Дарога”. Затым былі паязджанства, беЛарускі лагер у Ватэнштэце, настаўніцтва ў беларускай школцы - і трагічная заўчастая смерць у аўтамабільнай аварыі 6 лістапада 1948 года...
Як празаік Хв.Ільяшэвіч выявіўся яшчэ напрыканцы 30-х гадоў (публікацыі ў заходнебеларускай перыёдыцы). Перажытае падчас вайны рабіла свой адбітак на светаўспрыманне пісьменніка: у яго апавяданні (выдадзеныя пасмяротна асобным зборнікам у 1948 годзе) на паэтычную лірычнасць накладваюцца адчуванні роспачы, тугі, жалобы. Так, “Спатканне”, адно з лепшых апавяданняў Хв.Ільяшэвіча, — нібыта лірычная споведзь
І92Бірыч В. Безруч // Сакавік,- 1948.-№ 2 (3).- С.23.
беларускага юнака Анатоля, лёс якога знявечаны вайчой: ён мусіць развітацца з Радзімай, маці і любай дзяўчынай і падацца парабкаваць да баўэра ў Нямеччыну. Найперш пачуццёвы бок цікавіў Хв.Ільяшэвіча і ў іншых апавяданнях эмігранцкага перыяду: “Танго "Нацюрно"”, “Сон” і інш., дзе ў лірычных адступленнях праяўляліся і паэтычныя здольнасці аўтара.
Паміж Сцылай часу і Харыбдай лёсу (Творчая асоба Аляксандры Саковіч)
Тужлівым жыццяпісам беларускіх выгнанцаў-паязджан стала проза Аляксандры Саковіч. Лёс пісьменніцы няпросты. пакруча- сты. Уражанні і адчуванні перажытага і ўбачанага пісьменніцай склалі летапісную аснову яе апавяданняў і аповесцяў. "У творчасьці А.Саковіч - значная частка біяграфічнага матэрыялу, ды матэрыял гэты добра адлюстроўвае цэлы перыяд жыцьця маладое беларускае інтэлігенцыі, якая ўваходзіла ў нацыянальную дзейнасьць у 1920-1930-х гадох", - слушна зазвачалася ў прадмове да кнігі пісьменніцы "У пошуках праўды" (Нью-Ёрк, Кліўленд, 1986). У кнігу ўвайшло амаль усё напісанае А.Саковіч за паўстагоддзя эмігранцтва. Пра тое, што аўтабіяграфічны элемент знаходзіў адбітак у яе творах, пісала і сама А.Саковіч: "Сюжэты, у якіх б'ецца пульс і кроў рэальнага жыцьця, лягчэй тварыць тады, калі сам перажыў, сам зблізку наглядаў"1”.
Іна Рытар (такія сапраўдныя імя й прозвішча пісьменніцы) на- радзілася 14 снежня (па ст. стылі) 1906 года ў сям'і беларусаў да- лёка ад Беларусі - у Адэсе. Бацька служыў на чыгунцы, маці вы- хоўвала дзяцей — трох дачок і сына. Штогод на летнія канікулы яна прывозіла дзяцей на Наваградчыну ў сваё роднае мястэчка Ярэмічы (дзе нарадзіўся таксама і муж). Матчына замілаванне ро- днымі краявідамі - гушчарамі хваёвых лясоў, роснымі сенажа- цямі і лугамі, блакітнымі азёрамі - перадавалася і дзецям. 3 шасці
193Саковіч А. У пошуках праўды-Нью-Ёрк, Кліўленд, 1986.-C.XVI. (Далей тэксты А.Саковіч цытуюцца па гэтым выданні, у дужках будуць пазначацца толькі старонкі.)
гадоў Іна пачала вучыцца ў жаночай гімназіі. Сёстры і брат пасля рэвалюцый былі змушаны кінуць вучобу і пачаць самастойна за- рабляць на жыццё. Улетку 1921 года старэйшая сястра Ліда пада- лася на працу ў Менск, а восенню з галоднае Адэсы забрала да сябе і Іну. Ліда працавала інспектарам дзіцячых прытулкаў. У ад- ным з іх мела свой пакой.
У Менску Іна Рытар - у будучым Аляксандра Саковіч - скон- чыла педтэхнікум (аднакурснікамі, як успамінала, былі Андрэй Александровіч і "яшчэ пяць паэтаў") і марыла паглыбіць свае ве- ды па гісторыі Беларусі, каб... напісаць гістарычны раман пра Кастуся Каліноўскага. 3 1925 года яна вучылася ў БДУ, дзе слу- хала лекцыі вядомых выкладчыкаў М.Доўнар-Запольскага, У.Іг- натоўскага, У.Пічэты, В.Дружчыца. Затым была праца ў Пярэвіц- кай сямігодцы - выпускніцы гістфаку БДУ прапанавалі выкла- даць не прыродазнаўства (так на той час называўся курс гісторыі ў школах), а мову і літаратуру.
I быў зноў Менск, праца лабарантам-кансультантам у кабінеце мовы і літаратуры рабфаку БДУ. Сястра Ліда стала жонкай бела- рускага пісьменніка Міхайлы Грамыкі. Яны наймалі кватэру на Шпітальнай вуліцы. Калі ў сястры падраслі дзеці і стала цесна, Лёсікі, якія па-суседству мелі вялікі прыгожы дом, прапанавалі А.Саковіч асобны пакой. Непадалёк жылі і сем'і Якуба Коласа (другі Шпітальны завулак), і Максіма Гарэцкага. Жонка Язэпа Лёсіка - цётка Ванда - празвала А.Саковіч Казачонкам і, як згад- вала сама пісьменніца, узяла "пад сваю апеку". Лёсікі сябравалі з Купаламі (трое Лёсікавых дзяцей - Юрка, Люцыя і Алеська - ха- дзілі ў дзіцячы садок, які ўзначальвала "цёця Ўладзя" - жонка Я.Купалы).
Аднаго разу на сумесную вечарынку ў доме Лёсікаў сабраліся "старыя" (гаспадары і Я.Купала з Купаліхай, Ластоўскія) і "мала- дыя" (сябры А.Саковіч: літаратар Янка Юрашкевіч, гісторык Мікола Улашчыкпра тую сустрэчу ён напіша ўспаміны, - док- тар Язэп Бараноўскі і дачка В.Ластоўскага (ад першай жонкі) Ганна, муж якой быў асуджаны ў Летуве на пятнаццаць гадоў "за камунізм"). Былі знаёмствы, шчырыя размовы, жарты. Таго веча- ра Я.Купала падпісаў будучай пісьменніцы сваю "Жалейку":
"Мілай дзяўчыне Іне Рытар, на ўваходзіны. Шчыра адданы Янка Купала. 20.1.1930 г."
Праз некалькі месяцаў ДНУ назаве тую сяброўскую вечарыну "канспіратыўным сходам у доме Лёсікаў". У чэрвені 1930-га арыштавалі Я.Юрашкевіча, М.Улашчыка, Я.Бараноўскага, у ліпе- ні кінулі за краты Я.Лёсіка, М.Грамыку, В.Ластоўскага - і яшчэ тысячы беларусаў. А.Саковіч зноў перабралася ў дом старэйшай сястры, каб дапамагаць даглядаць дзяцей, пакуль тая хадзіла на працу (пазней Ліда паедзе за ссыльным мужам у далёкі Кіраўск).
Але маладое жыццё працягвалася. Летам 1930-га А.Саковіч выйшла замуж. Муж Дамінік (унук паўстанца 1863 года, сын прафесійнага рэвалюцыянера-партыйца) быў камсамольцам, за- хапляўся тэхнічнымі навукамі, скончыў інстытут у Маскве і за- стаўся там працаваць інжынерам-канструктарам. Жонка перабра- лася да мужа. Пачалі з'яўляцца дзеці, а гора неадступна крочыла за ёй: памёр першынец Леанард. Абвінавацілі ў контррэвалю- цыйнай дзейнасці і Дамініка, арыштавалі і выслалі на Калыму. 3 двухгадовай дачкою (таксама Інай) давялося вяртацца на Бела- русь у родныя Ярэмічы.
Пачалася вайна. Маці з дачкой перабраліся ў Наваградак - па- далей ад Налібоцкай пушчы і аблаў на партызан (Ярэмічы тры ра- зы гарэлі). А.Саковіч працавала ў настаўніцкай семінарыі, а ў 1944 годзе з дачкою выехала ў Нямеччыну, жыла ў "лагеры для перамешчаных асобаў". Няшчасце ж - следам: памерла малая Інка.
У траўні 1950 года на вайсковым транспартным караблі А.Са- ковіч дабралася да берагоў ЗША. Працавала на "фабрыках" у Нью-Ёрку (складала для засолу ў слоікі агуркі, пакавала для кра- маў булкі і торты). У 1955-м выйшла замуж за А.Каханоўскага і пера-ехала з ім у Кліўленд. "I няма ў нас цяпер месца на зямлі, якое завецца бацькавым гняздом",- горычна завяршала пісьменніца сваю аўтабіяграфічную нататку "Пра тое, што ў сэр- цы" (с.ХХІІ).
Жалобная вестка пра смерць Іны Рытар - Аляксандры Саковіч прыйшла на яе Радзіму ў 1997 годзе.
Літаратурную дзейнасць А.Саковіч распачала ў 1944-м - пад псеўданімам Б.Еўтух. У газеце "Раніца" за 13 снежня былі надру- каваны яе ўспаміны "Менск у 1930-1931 гадах". Багатыя на фак- таграфічны матэрыял, шчырыя і запамінальныя і згадкі пісьмен- ніцы пра Я.Купалу, Я.Коласа, М.Доўнар-Запольскага, П.Бузука, Я.Лёсіка, М.Грамыку, А.Цвікевіча і іншых дзеячоў беларускай культуры. У 1957 годзе А.Саковіч дэбютавала апавяданнямі "У няведам'е" (часопіс "Конадні", Нью-Ёрк-Мюнхен) і "Мы з адной сям'і" (газета "Бацькаўшчына", №№ 51-52). Трэба адзначыць, што і апавяданні А.Саковіч нагадваюць своеасаблівыя мастацкія ўспа- міны, пісьменніцкія мемуары,- жалобны летапіс беларускіх лё- саў. Як і сама А.Саковіч, у далёкі выгнанніцкі шлях выпраў- ляецца з малой дачушкай летам 1944 года стомленая жыццём Ванда ("У няведам'е"). Пісьменніцы ўдаецца наблізіць сваіх геро- яў да чытача, зрабіць апошняга не проста сузіральнікам іх лёсаў, a і "завочным" саўдзельнікам - праз рэфлексіі-ўспаміны персана- жаў апавяданняў, іх горычныя споведзі.
Апавяданнем "3 кім яна?" (такая аўтарская назва апавядання "Мы з адной сям'і") А.Саковіч нібыта прадчувала-ўгадвала бы- каўскія апавяданні апошніх гадоў - зборніка "Сцяна", прычым як у ідэйна-праблемным (гісторыя паўстанцаў-"нацыяналістаў", вы- крыццё антыгуманнасці таталітарнага рэжыму, узвышэнне ідэалаў свабоды), так і ў жанрава-стылёвым плане (прытчава- рэквіемны характар, апакаліптычнасць светаадчування). Нібыта трагічная п'еса абсурду вымалёўваецца перад намі: сувязны бела- рускай падпольнай арганізацыі, у былым студэнт, Кастусь Бера- зоўскі па дарозе ў Вільню вырашае наведаць бацькоў, з якімі не бачыўся ўжо цэлы год. Родная хата ў Міры занята чужынцамі. Вайсковец (як пазней высветліцца - начальнік райваенкамата) ус- чыняе допыт і паведамляе Кастусю аб тым, што бацькі - гаспада- ры хаты - высланыя як ворагі народа.
Ахарактарызаваўшы апавяданне А.Саковіч "3 кім яна?" як своеасаблівы пярэдадзень апавяданняў В.Быкава канца 90-х га- доў, трэба, думаецца, выявіць і яго падабенства з "Раскіданым гняздом" Я.Купалы. He хоча бачыць зганьбаваным бацькоўскае гняздо і герой беларускай літаратуры 50-х гадоў Кастусь Бера-
зоўскі. Супраціўляючыся свайму арышту, ён забівае вайскоўца- чужынца. Як і Купалаўскі герой, ён таксама выбіраецца "на сход, па Бацькаўшчыну": "Мы мусім біцца, каб жыць. У нас няшмат часу для сябе саміх. Цяпер я мушу йсьці на Вільню. Ісьці сам" (с.21).
Празаікі беларускай эміграцыі дастворвалі яшчэ адну хрэста- матыйную архетыповую катэгорыю мастацкай мадэлі нацыя- нальнага быцця - вобраз раскіданага гнязда-краіны. Творцы- эмігранты сталі нешчаслівымі сведкамі яго разбурэння антына- роднай таталітарнай палітыкай, войнамі, і нікому з іх на разва- лінах гэтага гнязда-краіны свабоднага месца не знайшлося. У за- гадкавы лабірынт ператварыўся родны кут у прозе В.Ластоўскага, і не кожны можа ўвайсці ў яго (аповесць "Лабірынты"); родная хата не можа прытуліць - як і самога пісьменніка - герояў рамана М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў": і маладых закаханых (яны змушаны начаваць у стозе, у полі), і сваіх гаспадароў (бацьку з маці); з разрабаванага вайною Менску змушаны падавацца ў чу- жы свет згуртаванні юнакоў-вайскоўцаў у "Змагарных дарогах" К.Акулы; з замілаваннем і тугою апісвае мінулае свайго мястэчка В.Стома-Сініца - і яму ў роднае гняздо няма звароту. Падобнае - амаль у кожным празаічным творы нашай эміграцыі, не выклю- чэнне - і проза А.Саковіч.
У двухпавярховым катэджы жывуць галоўныя героі апавядан- ня "Асірочаныя" Марыя і яе дачка Аленка. Год таму яны пакінулі Радзіму. Пра тое, ці знайшлі яны шчасце на чужыне, гаворыць, думаецца, назва апавядання. Асабліва маркоціцца ў выгнанні ма- лая Аленка - без родных і блізкіх. 3 вялікай радасцю яна сустра- кае вестку аб тым, што ў іхні Бібарах едзе - да суседа Тышкевіча, капітана Беларускай краёвай абароны,— дзядзька Юрка. Юрка Цытовіч, сваяк па мужу, даслаў ліст, і ў Марыі ўзніклі западоз- ранні: ці не правакатар гэта (асобныя радкі ліста былі зусім як не Юркам пісаны: "намазаў пяткі, змывацца зьбіраюся"). З'яўляецца Юрка - "якісь нервовы, мітусіцца без патрэбы, голасна гаворыць. Бутэльку з сабою прывёз... Чырвоны, успацелы твар, расшпіленая нясьвежая кашуля" (38-39). Амаль непазнавальна змяніў лёс Цы-
товіча, ён "мусіў <...> зьесьці пуды паскуднага жыцьця", а "яно застрала ў горле... у сэрцы" (с.38).
Апавяданнем "Асірочаныя" А.Саковіч засведчыла і тое, што змагла пераадолець пэўную фабульную схематычнасць, улас- цівую некаторым яе апавяданням. Героі пісьменніцы набывалі псіхалагічную ўскладнёнасць, апісаныя падзеі пачыналі асэн- соўвацца глыбей, аналітычней.
Сімвалічнае гучанне мае апавяданне "Чортава Вока". Чортава Вока - вялікая яміна-бездань, што ляжыць у полі пры дарозе паміж роднаю вёскаю гераіні апавядання (яно напісана ад першай асобы) і Карэлічамі. Аднойчы людзі вырашылі засыпаць яміну - тры дні некалькі вёсак вазілі каменне з поля і лесу, а таўро багны не меншала. Такі амаль легендарны пачатак мае ў "Чортавым Bo­xy" трагічна-рэалістычны працяг. "Увесну 1944 года, на другі дзень пасьля Вялікадня, каля Чортавага Вока бальшавіцкія парты- заны <.„> шаблямі насьмерць пасеклі маю маці, скінулі ў пра- доньне Чортавага Вока", - успамінае гераіня апавядання. Чортава Вока вайны - як сімвал-увасабленне скрутнага лёсу - праглынула не толькі яе маці, але і ўсе надзеі, шчасце, мінулае, урэшце - Ра- дзіму. Ды ўсё ж да шырокіх філасофска-мастацкіх абагульненняў, да ідэйна-праблемнай маштабнасці А.Саковіч падысці не змагла. Хоць і абураецца аднойчы ў роспачы хлопец Петрык: "Да халеры з партызанамі!.. Да халеры з немцамі, з паліцыяй! Да халеры з усімі такімі апекунамі!" (апавяданне "У завею"), у сваёй прозе А.Саковіч да поўнасцю "незаангажаваных" высноў і абагульнен- няў не набліжаецца: гвалт і здзекі чыняць беларусам, як паказвае пісьменніца, найперш "бальшавіцкія" партызаны, нямецкія ж сал- даты выпісваюцца "годнымі" людзьмі (неаднакроць яны ратуюць беларусаў, а дзецям любяць падарыць цукерку).
Псіхалагічна заглыбленымі атрымліваліся ў А.Саковіч дзіця- чыя характары. Вобразы абяздоленых беларускіх дзяцей у пісь- менніцы выпісаны надзвычай каларытна, пранікнёна. У малень- кай Іны (апавяданне "Сама") свой клопат. Яна малюе дом. "На ім вокны й комін. 3 аднаго боку дому - высокае зялёнае дрэва, а по- бач яго - ня меншая ад дрэва чырвоная кветка. Пад домам, праз цэлы аркуш паперы - чорная рыса. Гэта - ходнік. На ім з раста-
пыранымі рукамі, адзін ля аднаго, тры чалавекі: тата, мама, дзі- ця... Малюнак гатовы. Усё! Няма болып чаго дадаць. Ёй хочацца малюнкам пахваліцца, але <„.> дзьверы з пакою ў калідор на зам- ку. Іна глядзіць на вакно. Яе вабіць гэты шырокі сьветлы квадрат у сьцяне, як птушку неба. <...>ёй прыходзіць думка, што праз вакно яна можа паказаць малюнак тату. <...> Кожнае начы дзесь далёка-далёка тата глядзіць на самую бліскучую зорку ў небе й думае пра Іну. I цяпер штовечара яны разам з мамай падыходзяць да вакна, глядзяць на тую самую зорку й кажуць тату: "Дабра- нач!" Іна падцягвае крэсла да вакна, карабкаецца на яго. Стуль лезе на падаконьнік, становіцца ва ўвесь рост, узьнімае малюнак высака над галавою, бліжэй да неба, каб тата лепей бачыў малю- нак. "ТатаІ- гукае яна.- Глядзі, як я намалявала..." (Інінага тату, як і тысячы іншых, беспадстаўна рэпрэсавалі.) Запамінальным і кранальным атрымаўся вобраз адзінаццацігадовай Настачкі, дачкі беларускага святара, якая мусіла жыць на кватэры сваёй на- стаўніцы (апавяданне "Настачка"). Псіхалагічна шматгранным бачыцца і вобраз малога Петрыка ў апавяданні "Петрыкаў тата" - адным з лепшых твораў А.Саковіч. Сваёй хаты, свайго роднага гнязда Петрык не мае. Ён жыве ў эмігранцкім бараку ў Міхэльсдорфе разам з маці і бабуляй, штодня распытвае пра тату. I аднойчы да іх прыйшоў "высокі мужчына", муж Петрыкавай маці, але не Петрыкаў бацька. "Чыё гэта дзіця?" - апякае малога халоднае запытанне. Суседзі расказваюць Петрыку, што ягоны тата - на бацькаўшчыне. "А дзе бацькаўшчына?" - распытвае ма- лы сваіх сяброў. Адны не ведаюць, найбольш "аўтарытэтны" Алег адказвае: "За мастом". Пабраўшыся за рукі, дзеці вырашаюць ісці на бацькаўшчыну...
Дасканала выпісвае А.Саковіч і жаночыя характары. Ва ўсіх іх - нешчаслівыя лёсы выгнанніц, нават лёсы сімвалічныя: у боль- шасці з іх гінуць дзеці - нібыта гіне і надзея на светлую будучы- ню.
Ваеннае ліхалецце і яго ўплыў на жыццё беларусаў - тэматыка і дзвюх аповесцяў А.Саковіч - "Браты" (1967) і "Паміж Сцылай і Харыбдай" (1977). У цэнтры канфлікту першай - ужо знаёмае ў літаратуры сутыкненне дзвюх жыццёвых пазіцый, двух характа-
раў братоў Максіма і Вадзіма Назарэвічаў. Першы з іх ахвяруе жыццё дзеля заваёвы незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны, другі ідзе на супрацоўніцтва з НКУС - і пакутуе доўгія гады (стаўшы прадстаўніком савецкай місіі, трапляе ў ЗША і, сустрэўшы там братавых знаёмых, "просіць азылю", вырашае эміграваць).
Большай творчай удачай А.Саковіч стала аповесць "Паміж Сцылай і Харыбдай", сюжэт якой пабудаваны на ўжо вядомым нам "быкаўскім" топе: сустрэчы знаёмых у мінулым людзей. Бліз- кая да быкаўскай - з праявамі лапідарнасці, удумлівая, крыху ра- цыянальная - і стылістыка аповесці. Трагічна-тыповы лёс рэпрэ- саванага фізіка-навукоўца Конрада Зяневіча: не стрываўшы до- пытаў, ён "раскалоўся" і па падказцы НКУС нагаварыў на свайго сябра Віктара (які пасля гэтага загінуў). Конрада высылаюць у Сібір, затым, пры пераглядзе справы ў менскай турме, патрапіў пад бамбёжку і збег (ужо "хрэстаматыйны" ў беларускай эмігран- цкай прозе сюжэт). У матчынай хаце яму не дае спакою прывід следчага-ката з НКУС Палякова - ноччу ўсхопліваецца, бяжыць на вуліцу, вые. Спакойнае жыццё (сустрэча з жонкай), здаецца, вылечвае ад вар’яцкага нахлання. I вось аднойчы партызанскі су- вязны перадае Конраду ліст ад свайго камандзіра - аб мабі- лізацыі ў атрад. Конрад мусіць чакаць, калі да яго з заданнем з'явіцца "заслужаны балыпавік, удзельнік Кастрычніцкай рэвалю- цыі ў Петраградзе таварыш Палякоў" - ягоны колішні следчы. Падзеі ў аповесці развіваюцца з дэтэктыўнай вастрынёй. Конрад чакае Палякова, каб адпомсціць яму за былыя здзекі. Ноччу ў цёмнай клеці, куды той мусіў прыйсці, сякерай забівае, як вы- светлілася, не Палякова, а сябра Трахіма. I сам гіне, так і не даве- даўшыся пра сваю новую трагедыю. Зло нараджае новае зло, грэх прыносіць новы грэх - такую маральна-этычную выснову выво- дзіць у аповесці "Паміж Сцылай і Харыбдай" А.Саковіч, віда- вочна пашыраючы ў нашай літаратуры ідэйна-праблемную пана- раму, прадаўжаючы на новай фактуры філасофскія і маральныя сентэнцыі Ф.Аляхновіча, К.Чорнага і іншых беларускіх празаікаў.
Проза А.Саковіч вызначаецца публіцыстычнасцю. Галоўную ідэю-"першаштуршок" аповесці "Паміж Сцылай і Харыбдай" агу- чыў яе герой, дырэктар Туравіцкай сямігодкі: "Савецкі Саюз і
Нямеччына <.„> выкарыстоўваюць нас, зацягваюць нас у вір свайго змаганьня. Вынік? Зьнявечаныя людзі, магілы, паняволе- ная, як і раней, Бацькаўшчына. Наш народ, нашая ідэя незалеж- насьці церпіць. Трагедыя ў тым, што і на адным, і на другім баку нашы лепшыя інтэлектуальныя сілы гінуць ці капітулююць..." (с.158). Падобную выснову робіць Максім Назарэвіч (аповесць "Браты"): "За кожную няўдачу немцаў, за кожную няўдачу парты- занаў плацілі жыцьцём нявінныя людзі. Пэўна, лягчэй было спаг- наць злосьць на безабаронным чалавеку" (с.234). Дзесяцігоддзі - цяжка і пакутліва - будзе набліжацца наша метрапольная проза да падобных абагульненняў, пакуль на больш высокім эстэтычна- філасофскім узроўні не сцвердзіць іх лепшымі творамі апошніх дзесяцігоддзяў: аповесцямі "Знак бяды", "Аблава", "Пакахай мя- не, салдацік" і апавяданнямі зборніка "Сцяна" В.Быкава, апошнімі раманамі пенталогіі "Плач перапёлкі" "Вяртанне да віны" і "He ўсе мы згінем" І.Чыгрынава, апавяданнямі канца 90-х і пачатку новага стагоддзя В.Адамчыка, А.Кудраўца і інш.
Сюжэт аповесці "Паміж Сцылай і Харыбдай", усё ж трэба кан- статаваць,- мае пэўную долю схематызму. Схематычныя, задад- зеныя і некаторыя героі твора. Псіхалагічна неапраўданымі, ілюстрацыйнымі, шаблоннымі выглядаюць некаторыя сцэны апо- весці (Ганна, Кандратава жонка, шмат гадоў не бачылася з каха- ным мужам; у Менску, выпадкова даведаўшыся ад ягонага сябра, што той жывы і на волі - у бацькоўскай вёсцы, перш падумала: "Конрад застаўся жывым, бо пайшоў на згоду з НКВДыстамі"... (с.134)).
He заўсёды ў А.Саковіч атрымліваюцца і дыялогі. Некаторыя з іх лапідарныя, маралізатарскія. Здараецца, пісьменніца - нібы спяшаючыся — у іх імкнецца перадаць (на некалькіх старонках) палову жыццёвага шляху сваіх герояў. Ды і некаторыя персанажы раскрываюцца ў такіх дыялогах ненатуральнымі, псеўдаўзнёс- лымі, "рафінаванымі". "Я сумленна працую, захоплены працаю ў галіне фізічнае тэхнікі... Гэта таксама вельмі патрэбна й карысна для Беларусі" (с.122),- ці мог падобна сказаць "жывы" Конрад сваёй жонцы ("Паміж Сцылай і Харыбдай")?..
Наогул жа, проза А.Саковіч - "візуальная". Пісьменніца пера- дае агулам дзеянні, учынкі, знешні выгляд герояў, і толькі зрэдку - іх думкі, пачуцці. Але ў лепшых сваіх творах выпісвае выверана і тонка. I найперш гэтым і запамінаецца: малюючы жудасны час ваеннага ліхалецця, А.Саковіч пакідае вайсковыя дзеянні "за кад- рам". Яна - летапісец вайны ў людскіх душах, мастак-храніст свайго трагічнага і паказальнага лёсу.
САТЫРЫЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
Адносна шырока ў літаратуры беларускай эміграцыі прадстаў- лена сатырычная плынь. У ёй яскрава прасочваюцца агульнабела- рускія традыцыі яшчэ "нашаніўскай" прозы (апавяданняў і абраз- коў Ядвігіна Ш., К.Каганца, Я.Коласа) і вершаваных гумарыстыч- ных баек А.Паўловіча, прозы канца 10-х гадоў В.Ластоўскага і Я.Лёсіка, чые апавяданні названага перыяду вызначаліся схіль- насцю да іранізавання, камічнасці (да прыкладу, апавяданні "Прывід", "Сябра з каўбасой", аповесць "Прыгоды Панаса і Тара- са" В.Ластоўскага).
У суаўтарстве з Я.Лёсікам напісаў сатырычнае апавяданне "Мікіта абстаівае сваіх" (якое ў 1917 годзе было выдадзена асоб- най брашурай) Антось Галіна (Міхаіл Міхайлавіч Міцкевіч), ста- рэйшы брат Якуба Коласа. (А.Галіна выехаў за межы СССР і ў эміграцыі не пераставаў займацца літаратурнай творчасцю). Най- больш значнае празаічнае дасягненне А.Галіны - аповесць "Рас- казы семінарыста" (друкавалася ў газеце "Беларусь" у 1919 годзе). Іроніяй і камічным гратэскам вызначаецца і пачатак “эмігран- цкай” аповесці В.Ластоўскага "Мікалай Галубовіч".
Сатырычная проза беларускай эміграцыі паўставала і як не- пасрэдны працяг традыцыяў "узвышаўскай" сатырычнай прозы 20-х гадоў, як мастацкае развіццё ідэйна-стылёвых дамінантаў, закладзеных сатырычнымі і гумарыстычнымі творамі К.Чорнага, А.Мрыя, Л.Калюгі, К.Крапівы, З.Бядулі, Б.Мікуліча і інш. Пісь- меннікаў, рэпрэсаваных (ці запалоханых) і пазбаўленых магчы- масці працаваць у свабодзе ад вульгарызатарскіх і ідэалагічных
дагматаў. (У савецкі час распаўсюджвалася ідэя аб непатрэбнасці сатырычнай прозы наогул. Сцвярджалася, што газетны артыкул - больш дзейсны сродак выкрывання адмоўнага.) Беларуская саты- рычная проза 20-х гадоў, а таксама сатырычная проза эміграцыі - не без уплыву творчасці М.Гогаля - вымалёўвалі таго ж ліхвяра з мёртвай душой, які праходзіў-вандраваў па прасторах краіны і ў большасці выпадкаў заставаўся беспакараным (Мрыеў Самсон Самасуй, малады "паэт" з апавядання Л.Савёнка "Як я ар- ганізаваўся", вобраз Пінкевіча К.Акулы і пад.).
Празаікі-эмігранты пісалі не толькі фельетоны і сатырычныя апавяданні, але і п'есы, аповесці. Якраз "вялікім" сатырычным жанрам у савецкай прозе 20-30-х гадоў чыніліся перашкоды. "Калі рапаўская крытыка яшчэ даволі паблажліва адносілася да фельетона або апавядання, то ў адносінах да буйных эпічных жанраў сатыры, дзе даваліся разгорнутыя карціны адмоўнага ў сацыяльным жыцці, яна была рэзкай і бескампраміснай" - слушна адзначыла З.Драздова194.
На эміграцыі выходзілі некалькі сатырычных і гумарыстыч- ных выданняў. Сярод іх - "незалежны месячнік гумару і сатыры" "Шарсьцень" (з'явілася 14 нумароў (1952—1953 гады), самы ак- тыўны фельетаніст месячніка - Мірза Кіш-Міш), часопіс "Дзяцел" (за 1952—1953 гады выйшла 5 нумароў, найбольш адметнымі з публікацыяў бачацца фельетоны С.Зацятага), а таксама сатырыч- ная газета "Пуга" (выдавалася ў Канадзе з 1950 па 1952 год). Большасць матэрыялаў у названых выданнях змяшчалася пад псеўданімамі.
У сатырычных і гумарыстычных жанрах актыўна працаваў Вінцук Адважны (Я.Германовіч), які пасля сібірскага лагера апы- нуўся ў Італіі, а затым Англіі. Яго празаічная гутарка "Як Казюк сабраўся да споведзі" (у 1928 годзе выйшла асобным выданнем) была прысвечана праблеме маральнага ўдасканальвання моладзі. У апавяданні "Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну" (1930) крыты- куецца бюракратычнае самадурства. В.Адважны вядомы і як аўтар вершаваных гумарыстычных гутарак і баек.
194Драздова З.У. Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі. Стылявыя асаблівасці- Мн., 1997.-С. 10.
Камедыяй "Тараканы ў саладусе" (апублікавана ў зборніку "Усякая ўсячына") уваходзіў у літаратуру Кастусь Акула, празаік найперш эпічнага і спавядальнага складу (камедыя апісвала гісторыю сялянскай сям'і Сцяпана Пінкевіча, якая, шукаючы лепшай долі, пераехала ў Канаду і там стала "сям'ёй Пінкаў", за- гаварыла па-ангельску).
Зборнік гумарэсак выдаў на эміграцыі Янка Золак (Антон Даніловіч), цэлую нізку фельетонаў напрыканцы 50-х гадоў напісаў Уладзімір Дудзіцкі (які вядомы найперш як паэт): "Птуш- цы - крылы, чалавеку - свабода", "Піраміда класавых супярэч- насьцяў", "Падумайце самі...", а таксама апавяданні "Чорная ку- рыца", "Куды вочы глядзяць..." і інш.
Іранічныя і сатырычныя публікацыі мелі Архіп Папліска (Уладзімер Цьвірка) (у часопісе "Наперад!") і Алесь Біч (у ча- сопісе "Баявая ўскалось"). Запамінальным стаў фельетон апошня- га "Дарогу на Парнас" - аб тым, як беларускі "паэта" выбіраў сабе псеўданім.
У эмігранцкіх выданнях акгыўна выяўляў здольнасці гумары- ста Сымон Жамойда. Сын светара, ён у 30-х гадах падаўся з род- най Гарадзеншчыны на вучобу ў Вільню. Як добрага спевака, яго заўважыў Рыгор Шырма і запрасіў у свой хор. Аднак надыходзілі часіны не песенныя... Бацьку арыштавалі і выслалі. Пачалася вайна. У складзе польскіх злучэнняў С.Жамойда патрапіў у па- лон. Пасля вызвалення арганізоўваў дзіцячыя садкі ў лагерах "ус- ходніх" бежанцаў. Капітуляцыю фашысцкай Нямеччыны сустрэў на поўдні Баварыі. Выдаваў газету "Беларуская Воля". У апошнія дзесяцігоддзі аддаўся царкоўнай справе. Кіраваў хорам у царкве Св. Кірылы Тураўскага. Жыве ў горадзе Пасэйк (штат Ню Джэрсі).
Перыяд літаратурнай дзейнасці СЖамойды, пра што даводзіц- ца меркаваць з публікацыяў у "Шыпшыне", "Баявой ускалосі", "Царкоўным Сьветачы", "Беларускім Слове", абмяжоўваецца канцом 40-х-50-мі гадамі. У гэты перыяд СЖамойда напісаў не- калькі гумарыстычных апавяданняў: "Як жартуюць у Малінаві- чах" ("Шыпшына" 1948, №7), "Сінічка" ("Баявая ўскалось", 1954, №5) і інш. Усім ім характэрна экспрэсіўная сказавая манера, у ас-
нове кожнага сюжэта - анекдатычнае здарэнне. У гумарэсцы "I так дрэнна, і гэтак ня добра" аўтар - на прыкладзе аднаго эпізода з аховы вясковага моста - высмейвае калгасна-бюракратычны лад, кпіць з "недалёкіх" начальнікаў.
Сатырычны і гумарыстычны пачаткі былі першаснымі ў пра- заічнай творчасці Лявона Савёнка і Антона Адамовіча. Сатыра ў іхніх аповесцях "Дзёньнік Ів.Ів.Чужанінава" і "Трывога" стала асобным мастацкім прынцыпам паказу шмат у чым парадыйнай савецкай рэчаіснасці. Названыя творы бачацца своеасаблівымі антыўтопіямі, якія, выкрываючы горшае ў бальшавіцка-таталі- тарным ладзе, праз гэтае выкрыццё і адмаўленне перадавалі сваё бачанне і разуменне сацыяльнага і духоўнага ўладкавання, маля- валі, думаецца, узор бальшавіцка-савецкай псеўдамадэлі нацыя- нальнага быцця, мадэлі антынароднай,- каб ідэалы сапраўднага грамадства і дзяржавы больш не затуманьваліся ілжывымі праек- тамі і вучэннямі.
Сатырычныя "дзённікі" Лявона Савёнка
У беларускім літаратуразнаўстве пра Лявона Савёнка не ўзгадвалі больш шасці дзесяцігоддзяў. Біябібліяграфічны артыкул пра яго паспелі змясціць толькі ў "Дадатак" (у апошні том) ака- дэмічнага шасцітомнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі", без фотаздымка, з хібамі і недахопамі ў біяграфіі і бібліяграфіі. У 1998 годзе Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью- Ёрку да сотай гадавіны з дня нараджэння пісьменніка коштам ягонай сям'і быў выдадзены томік выбранага "Беларусізацыя па Разам з гэтай кнігай з далёкай Амерыкі вяртаецца на Радзіму і пісьменнік Леанід Савёнак-Свэн-Крывічанін - нібыта з двайной эміграцыі: і з "геаграфічнай", і з "архіўнай" (дагэтуль на Беларусі можна было прачытаць толькі яго паасобныя фельетоны і нарысы - у архіўных падшыўках перыёдыкі). Доўгае "замоў- чванне" пісьменніка вымагае ад даследчыкаў літаратуры падра- бязнага і грунтоўнага разгляду ягонага жыццёвага і творчага шляху.
Л.Савёнак нарадзіўся 26 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Вялец на Глыбоччыне ў сям'і Вікенція і Вольгі Савёнкаў. Пасля смерці бацькі (1898 год) сям'я - маці і дзве старэйшыя сястры Анюта і Ксеня — пераехала ў Глыбокае, дзе Лявон і набыў пачатковую адукацыю. Затым была вучоба-сталенне ў Маладзечанскай на- стаўніцкай семінарыі - разам з будучымі грамадскімі дзеячамі і пісьменнікамі С.Рак-Міхайлоўскім, М.Чаротам і іншымі, былі два гады штудыяў у Пецярбургскім кадэцкім корпусе і настаўніцкая праца на Радзіме. I амаль усе ягоныя творы - фельетоны, нарысы, апавяданні, занатоўкі, артыкулы - вызначаюцца павучальнасцю, маралізатарствам. I ажаніўся з настаўніцай. У 1922 годзе Л.Савёнак з групай глыбоцкіх педагогаў прыехаў у Менск, дзе і пазнаёміўся з Апалёніяй Радкевіч. Напрыканцы 1922-га на- радзіўся сын Лёдзік, праз пяць гадоў - дачка Зора.
Шмат з напісанага Л.Савёнкам было ўпершыню надрукавана яшчэ напрыканцы 20-х у газеце "Савецкая Беларусь", у рэдакцыю якой Л.Савёнка запрасіў на працу У.Ігнатоўскі. Як карэспандэнт "Савецкай Беларусі" (якую на той час рэдагаваў "аднакашнік" М.Чарот) Л.Савёнак аб'ехаў амаль усю рэспубліку. "3 калёс" па- чаў дасылаць у газету свае першыя творы - і друкаваць іх пад псеўданімам Л.Свэн.
Ягоны дэбют - фельетон "3 Новым годам!" ("Савецкая Бела- русь", 1927, 1 студзеня). Ён складаецца з чатырох абразкоў, у якіх дасціпна апісваецца сустрэча Новага года рознымі людзьмі: і тымі, у каго на стале "між дробных "красного" і "столового" гор- да высіліся, як буслы паміж вераб'ёў, "четыре звездочкі" і "Абрау Дзюрсо", і беспрытульнымі бадзягамі, у каго толькі агарак свечкі ды заместа коўдраў - газеты, на якіх "вялікім аншлагам стаяла: "Усе на барацьбу з беспрытульнасцю". I ўжо зусім неяк па- сучаснаму - іранічна і горка - прачытваецца абразок пра тое, як бухгалтар пасля прыняцця "першаку" пад Новы год пабіўся з "гаспадаром халупы на акраіне" і прачнуўся ў незнаёмым месцы, дзе яго "вітаў" са святам малады міліцыянер.
Праз дзесяць дзён у той жа "Савецкай Беларусі" - за пера- давіцамі "X з'езд КП(б) Беларусі" і "Аб беларускім нацыяналізме" - быў надрукаваны і другі фельетон Л.Савёнка "Карчы на дарозе"
("Савецкая Беларусь", 1927, 11 студзеня, с.6) (у слоўніку "Бела- рускія пісьменнікі" назва пададзена няправільна - "Харчы..."). Кампазіцыйна-структурнай адметнасцю і гэтага фельетона стаў падзел на паасобныя знітаваныя агульнай задумай і ідэяй пад- раздзелы-абразкі. У першым - "Рэвізор" - сатырык крытыкуе старшыню рэўкамісіі Грэскага спажывецкага таварыства "грама- дзяніна А.Сасноўскага", чалавека слабога, "не раўнуючы як крэс- ла пад загадчыкам саліднай установы", які паехаў "рабіць рэвізію" ў Вынісцах (вёска на Случчыне), ды, напіўшыся "на дурніцу", спакойна вярнуўся назад. Аўтар колка раіць "вына- ходніку" пачытаць "Рэвізора" М.Гогаля - каб "быць хоць на ўзроўні". У падраздзеле "Ініцыятыва" Л.Савёнак сатырычна абу- раецца працы "лядненскіх аграномаў", якія пускалі на вецер на- родныя грошы,- называе такіх ліхвяроў "карчамі", што пераш- каджаюць ісці па дарозе ў лепшае жыццё. Анекдатычная сітуацыя вымалявана аўтарам у падраздзеле "Сложенне перстов": non з дзякам не памірыліся за калядныя "ахвяраванні", пасля чаго non склаў данос-скаргу - аб тым, як дзяк паказаў яму дулю: "Дело о сложеннн перстов с воткнутнем между ннмн одного, с прпсово- купленнем: на-ко, выкусп".
На "дакументальных" матэрыялах узрос і "жарт у 12-ці дзеях і 5-ці лістах" Л.Савёнка "Кругавая пошта" - пра бюракратычныя адпіскі і кепскую працу пошты, якая "неакуратна" рассылала га- зету.
Блізкія па закранутай тэматыцы, па "іранічна-анекдатычнай" стылістыцы, якія з твора ў твор вызначалі станаўленне аўтарскага сатырычнага таленту, і фельетоны Л.Савёнка "Рассуждення о бе- лоруснзацнн (3 запісной кнігі "спеца")" і "Освободнтелм" ("Са- вецкая Беларусь", 1927, 25 лютага; 27 сакавіка). Апошні фелье- тон, "паджанр" якога пазначаны аўтарам як "трагедыя чыноў- ніцкай душы", па сваім стылёвым і сюжэтным вырашэнні падоб- ны да сатырычных твораў К.Каганца ("Модны шляхцюк") і А.Мрыя ("Запіскі Самсона Самасуя", паасобныя апавяданні). У ім смела выкрываюцца "освободнтелн"-абрусіцелі, чальцы "велнко- го дела вызволення Полоцкой Русн". "Прадстаўнік акруговага цэнтру" Шпак едзе на сход у глыбінку - каб вырашыць нарэшце,
"што такое беларуская мова, адкуль яна пайшла, з каго?" (с. 3). На жаль, ягоная начальніцкае "адкрыццё"-прамова ва ўсе часы на Бе- ларусі была і застаецца тыповай. "Беларусы. Вы думаеце, якога яны роду, адкуль яны пайшлі, ад Авеля? He, мыляецеся. Я, прад- стаўнік з цэнтру, гавару вам: беларусы конскага роду <„.> і язык у іх лашадзіны". "Усёведа" Шпака сяляне закідалі агрызкамі, a потым прынялі за хворага.
3 памежжа гумарэскі і апавядання "Чароўная іголка" Л.Савён- ка (першапублікацыя - "Савецкая Беларусь", 1927, 22 траўня, с.2). Тут шмат кідкіх каларытных дэталяў, героі дасканала "ўпсіхала- гічаны", дыялогі пададзены дынамічна, кантрастна. Гісторыя, выпісаная ў "Чароўнай іголцы",- і анекдатычная, і, разам з тым, сімвалічная. Твор высмейвае "бязглуздых" членаў сельсавета і жыхароў вёскі Гнойнае, якія разабралі Адаму Бабічу комін, бо, як нібыта сказала варажэя, у той комін была ўваткнута чароўная іголка, праз што перасудзіць селяніна сельсавет не мог. У "раёне" ж "разабраліся", і супакоіліся вясковыя кабеты, да якіх ужо дай- шоў почут, што "гэта ўсім будуць амерыканскія электрапечы ставіць". "А як жа паранку худобе варыць?" - баяліся-непакоіліся. Амерыканцы ж на гэтых электраплітах ужо "кавы розныя вары- лі", як пераконваў адзін з герояў "Чароўнай іголкі". Рэзкі закід (з відавочным свядомым разлікам на "адваротны" эфект) робіць аўтар на амерыканцаў: "Бадай і праўду кажуць гнайчанскія кабе- ты, што амерыканцы нам не раўня. Як вы думаеце, таварышы з культ і палітпрасветаў?".
Надзённа чытаецца сёння і "апавяданне маладога паэта, які па- дае надзеі" "Як я арганізаваўся" ("Савецкая Беларусь", 1927, 16 кастрычніка, с.З). Адзін "паэта" пераказаў свайму знаёмаму гісторыю свайго "ўваходу" ў літаратуру. Аднойчы на сходзе склаў пратакол вершам:
На сходзе прысутнічала 34.
Ня ўсе слухалі, а ўсе пастанавілі:
Балдуіну і Чэмберлену пад зад каленам - Мы рыхтуем чырвоную змену.
Старшыня сходу т. Красназвонны параіў "паэту"-новаяўленцу працягваць пісаць - маўляў, "цяпер усе так робяць".
Апавяданне ўспрымаецца і парадыйным, і гратэскавым. У ім ёсць і сатырычныя эскізы дзейнасці "бурапенных" гора-паэтаў і псеўдакрытыкаў, і "мёртвых" выдавецтваў, і "ліпавых" літзгурта- ванняў - творцы якога, як прызнаваліся самі, "за мастацтва гато- вы адсеч малы палец на левай назе", якіх "хлебам не кармі, а дай мастацтва". He ацэнены нідзе паэта па радзе таго ж т.Красна- звоннага "закладвае" сваю літсуполку - Літаратурны альянс КАССА, што пасля расшыфравання азначала: "Кажды Сам Сабе Арганізацыя".
I зместам, і сваімі паэтыка-стылёвымі адзнакамі апавяданне "Як я арганізаваўся" набліжаецца да "Запісак на манжэтах" Міхаі- ла Булгакава (заўважым, таленавітага фельетаніста). Апошнія друкаваліся ў берлінскай газеце "Накануне" і "Возрожденнн" ў 1922-1923 - і азнаёміцца з імі Л.Савёнак наўрад ці мог. 1 можна толькі дзівіцца пэўным сюжэтным і стылістычным супадзенням. У "Запісках на манжэтах" правінцыйны нявопытны журналіст прыязджае ў сталічнае "Лнто" (літаддзел) і думае, што ўбачыць ягоным загадчыкам Горкага, а ў намесніках - Брусава і Белага. A ў абшарпаным пакойчыку сустракае невядомага... дзеда. Больш таго, і яго самога без цяжкасцяў "пронзводят" у сакратары "Лн- то"!
Фармальнае адрозненне твораў М.Булгакава і Л.Савёнка ў тым, што героі рускага пісьменніка гавораць пра фельетоны, а ў беларускага яны гавораць фельетонамі. На ўзроўні ж ідэйным абодва творы яднае перакананасць у тым, што ўстановы па "ар- ганізацыі" літаратуры і сама літаратура існуюць асобна.
Сатырычна-камічны вобраз "паэта" Л.Савёнка мае сваіх пад- войнікаў-рыфмаплётаў і ў беларускай прозе: "песняра" Гарачага (Пушкінзона) з рамана "Запіскі Самсона Самасуя" А.Мрыя, Ар- цёма Гучнага і Амельку Шчыта з апавядання "Драматург і лірыч- ны паэт" Я.Коласа.
Сатырычны разгляд выдадзеных правілаў палявання падштур- хнуў Л.Савёнка да напісання гумарэскі-рэцэнзіі (на той час яшчэ не засвоенага ў літаратуры жанра) "Таварышы наркамземаўцы,
дазвольце падыскусаваць" ("Савецкая Беларусь", 1927, 28 кас- трычніка, с.З). Вось узор напоўненых дасціпнымі "шпількамі" пя- рэчанняў Л.Савёнка: "<...> што датычыць "дабывання звераў і птушак начыннямі", дык тут даруйце - не згодзен. Чым, напрык- лад, дрэнны спосаб, калі, скажам, дзядзька пойдзе ў лес са ста- лярным начыннем, зловіць зайца ды гэблем яго па хвасце? Які тут праступак проці рэспублікі?"
"Кампанія самакрытыкі - адна буза" - робіць на той час сме- лую выснову Л.Савёнак у фельетоне "Як жа, урэшце, самакрыты- кавацца".
Творы Л.Савёнка вызначаюцца смелай грамадзянскасцю, не- прымірымасцю з антыбеларускімі шавіністамі. Нацыянальна- адраджэнская ідэя - у аснове бадай кожнага і літаратурнага, і публіцыстычнага твора пісьменніка. Адным з першых Л.Савёнак напісаў пра неабходнасць аднаўлення ранейшых назваў вуліцаў беларускіх гарадоў, не мог змірыцца з тым, што ў старажытным Полацку не стала вуліцы Скарыны, пра што і выказаўся ў арты- куле-рэпартажы "На Полаччыне" ("Савецкая Беларусь", 1928, 4 кастрычніка, с.З). Там жа рэпарцёр-гумарыст закранаў і праблемы беларускага друку - на прыкладзе газеты "Чырвоная Полаччына". Нарыс "Новае племя пад старымі ліпамі" ("Савецкая Беларусь", 1928, 16 кастрычніка, с.З) нагадвае ўадначас і лірычны рэпартаж з камуны імя Леніна Дрысенскага раёна - пра "вольную калек- тыўную працу". Нарыс запамінаецца маляўнічымі апісаннямі вяс- ковых пейзажаў і ўзнёслымі лірычнымі адступленнямі. Пра меліярацыю на той жа Полачынне Л.Савёнкам напісаны нарыс "За новую зямлю" ("Савецкая Беларусь", 1928, 17 кастрычніка, с.З). Гісторыя сваркі аграномавай жонкі з загадчыкам старада- рожскага калгаса стала сюжэтнай асновай фельетона "Гісторыя свежай цыбуліны" ("Савецкая Беларусь", 1928, 12 лістапада, с.З).
Такім чынам. Л.Савёнак у прамежку 1927 і 1928 гадоў пісаў і друкаваўся актыўна ("прапусціў" толькі лета 1927 года - дапама- гаў пеставаць-гадаваць дачку Зору...)
Лепшыя сатырычныя і гумарыстычныя творы Л.Савёнка-Свэ- на склалі яго зборнік фельетонаў "Чароўная іголка", які выйшаў у свет у "Беларускім дзяржаўным выдавецтве" ў 1929 годзе.
На зборнік "Чароўная іголка" адгукнуўся рэцэнзіяй Барыс "Йікуліч ("Савецкая Беларусь", 1929, 4 жніўня, с.З). "Дзівішся,- прызнаваўся пасля прачытання зборніка пісьменнік і крытык,- колькі багата ў жыцці анекдотаў! <...> Заслугоўвае ўвагі раздзел "Беларусізацыя пад дзе пытанні беларусізацыі разглядаюц- ца з боку шмат якіх "культурных" людзей". Б.Мікуліч слушна ад- значаў, што фельетоны Л.Савёнка-Свэна больш блізкія да апавя- данняў, але "тым не менш войстрасць, актуальнасць пытанняў выклікаюць зацікаўленасць чытача". Адзначыў Б.Мікуліч і вос- трую іронію твораў сатырыка, і "некаторыя ўніканні" - да прык- ладу, "рыторыку, <„.> непатрэбную ў фельетоне", а таксама не заўсёды ўдалыя канцоўкі. Засяродзіўся і на патрэбе далейшай распрацоўкі гумарыстычных жанраў. "Варта было б аднаму з на- шых выдавецтваў, - пісаў Б.Мікуліч,- паклапаціцца аб выданні анталогіі "Беларускі фельетон". Гэтадасць магчымасць развіваць форму фельетона, асаблівага летапісу нашых дзён".
Ды толькі для беларускай літаратуры надыходзілі часы не гу- марыстычныя, і праз год на "летапісцаў-фельетаністаў" абрынуц- ца рэпрэсіі.
У чэрвені 1929 года на паседжанні бюро ЦК КП(б)Б прагучалі абвінавачванні газеты "Савецкая Беларусь" (дзе актыўна друка- ваўся Л.Савёнак) у "нацыянальна-дэмакратычных" скажэннях. Крыху пазней газету, публікацыі якой выяўлялі яскравую нацыя- нальную пазіцыю (на старонках якой артыкуламі М.Зарэцкага і Т.Глыбоцкага распачалася вядомая "тэатральная дыскусія”, а так- сама быў надрукаваны "Ліст трох" А.Александровіча, А.Дудара і М.Зарэцкага супраць палітыкі антыбеларусізацыі) - такую газету назвалі "ўтульным прыстанішчам беларусіх нацыяналістаў".
Л.Савёнка - як "нацдэма" - звольнілі з працы. 3 лютага 1929 года ён зарабляў на пражыццё на будоўлі, працаваў на заводзе "Ударннк", а з 1931 года - стыльрэдактарам навукова-тэхнічнага выдавецтва. Ці пісалася ў той час Л.Савёнку - невядома, пэўна вядома адно: друкаваць яго перасталі. А ў лістападзе 1933 года падчас разгромнага працэсу па т.зв. "Справе Беларускага Нацыя- нальнага Цэнтра" Л.Савёнак быў арыштаваны. Па сцверджанні самога Л.Савёнка, які ў выгнанні ў канцэнтрацыйных лагерах За-
ходняй Сібіры і Поўначы (Ухта-Пячора) доўгія шэсць гадоў збіраў звесткі ад саміх "удзельнікаў" "Справы БНЦ", толькі да 1 лістапада 1933 года па "Справе БНЦ" было арыштавана 9 700 ча- лавек . Прысуд быў тыповым - зняволенне ў лагерах. Падрабяз- насці суда і ход самой справы апісаны Л.Савёнкам у надрукава- ным у 1954 годзе ў газеце "Беларус" артыкуле "Крыжоваю даро- гаю". Ахвяры былі раскіданы па паўночных прасторах "адзінай" і "непадзельнай", a 20 чалавек засталіся ў турме. 14 ліпеня 1934 го- да яны аб'явілі галадоўку, a 18 ліпеня ўсіх вывелі з камераў, "пасьля чаго след аб іх знік". "Разбуджаны адраджэнствам на- шаніўскай пары, узьняты на вышэйшую ступень Актам Незалеж- насьці, вызвольны дух падняў з народных пластоў такую магут- ную нацыянальную сілу, якая здолела на працягу пяцёх год пра- рабіць работу стагодзьдзя,- пісаў у "Крыжовай дарозе" Л.Савёнак.- <„.> такі магутны ўздым нацыянальнага руху ня мог не выклікаць рэакцыі з боку акупантаў"196. Толькі за ноч з 10 на 11 жніўня 1933 года ў лёхі ДПУ патрапілі Рак-Міхайлоўскі, Двар- чанін, Кахановіч, Валошын і іншыя - дэпутаты-беларусы поль- скага Сойму, якіх урад СССР "выменяў" на агентаў польскай раз- ведкі.
На першым з'ездзе Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі у 1934 годзе загадчык аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б Д.Конік аз- наёміў пісьменнікаў і з некаторымі матэрыяламі па "Справе БНЦ". Ахарактарызаваўшы сутнасць гэтае "контррэвалюцыйнае арганізацыі", ён агучыў і некаторыя пункты праграмы БНЦ (якая, маўляў, павінна была легчы ў аснову канстытуцыі будучай Бела- русі) па зямельных пытанях: "Цвёрда ўстанаўліваецца прынцып дробнай прыватнай уласнасці на зямлю; гранічныя нормы коль- касці зямлі ў паасобных гаспадарках не павінны перавышаць 100 гектараў197. Большасці тагачасных савецкіх пісьменнікаў да "зям- ных" клопатаў, пэўна, было мала цікавасці, а вось беларускія ся- ляне, сілаю загнаныя ў калгасы, пра такое маглі толькі марыць.
І95Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №... - Нью-Ёрк, 1998.-C.159.
196Цыт. па: Крывічанін Л. Беларусізаццыя пад №...- C.158.
І97Гл.: Полымя рэвалюцыі - 1934, №8.
Пяць гадоў Л.Савёнак правёў у сталінскіх лагерах у Алтайскім краі. У 1939-м тэрмін пакарання скончыўся. Пісьменнік вярнуўся на Радзіму і пачаў настаўнічаць у ваколіцах Мінска (у самім го- радзе жыць яму забаранялася).
Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі захопнікамі Л.Савёнак быў інтэрнаваны і некалькі тыдняў праседзеў у лагеры на Камароўцы. Затым, калі акупанты даведаліся пра тое, што іхні вязень арыштоўваўся пры Саветах, Л.Савёнка вызвалілі. Ён пра- цаваў журналістам у "Беларускай Газэце" (з літаратараў у ёй суп- рацоўнічалі Ант.Адамовіч, Н.Арсеннева і інш.). У чэрвені 1944 года Л.Савёнак браў удзел у Другім усебеларускім з'ездзе, ад імя сялян і работнікаў выступаў з прамовай. Пра яе змест нагадвае пратакол з'езда. "<...>Беларускі народ вітае вызваленне нашай зямлі ад балыпавікоў,- гаварыў Л.Савёнак,- і ў барацьбе супраць іх паказвае сваю спеласць. Сялянства хоча ўласнай зямлі, рабочы хоча мець свой станок, а інтэлігенцыя хоча свабодна працаваць на карысць свайго народа і весці народ да заняцця адпаведнага Mee­na сярод вольных народаў новай Еўропы"198.
Затым Л.Савёнак з сям'ёй выехаў у Нямеччыну, дзе стаў ды- рэктарам беларускай гімназіі. Прымаў удзел у працы Рады БНР, у выданні газеты "Бацькаўшчына" і часопіса "Сакавік", дбаў пра арганізацыю Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. У часопісе "Сакавік" пабачылі свет некаторыя творы пачынальнікаў беларускай літаратуры XX стагоддзя, да прыкладу - поўны вары- янт гістарычнай драмы К.Каганца "Сын Даніла" (у складзеным С.Александровічам зборы твораў пісьменніка (1979) пададзены няскончаны варыянт гэтай п'есы; Л.Юрэвіч у прадмове да кнігі "Беларусізацыя пад №..." выказвае версію, што п'еса К.Каганца трапіла да Л.Савёнка ад Янкі Ліманоўскага, у якога на эміграцыі перахоўваліся некаторыя матэрыялы беларускіх пісьменнікаў). 3 Я.Ліманоўскім Л.Савёнка лучыла даўняе сяброўства: яшчэ на- прыканцы сакавіка 1944 года Я.Ліманоўскі, кіраўнік рэпертуар- най секцыі Беларускага культурнага згуртавання, вырашыўшы ажыццявіць пастаноўку камічнай оперы "Тарас на Парнасе", за-
І98Цыт. па: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада: Созданне, дея- тельность, крах.-Мн., 1995.- C.126.
прашаў Л.Савёнка напісаць да яе лібрэта. У сшытку напрацовак Л.Савёнка застаўся такі апошні запіс: "Калі на "ўзвышша" ўсходзілі 5 месяцаў, дык на Парнас пры такіх тэмпах можна за- лезьці за тры гады"199. "Узвышша" - "парнаскі" літаратурна- мастацкі часопіс канца 20-х гадоў, знішчаны на пачатку 30-х бальшавіцкімі ўладамі - і насамрэч меліся аднавіць у другой па- лове 40-х. Лго "адноўлены" першы нумар быў падрыхтаваны да друку, але ў свет не выйшаў (аддрукавалі толькі частку сігнальнага экземпляра)200.
У Нямеччыне, у лагерах Остэргофэн, а затым у Розэнгайме, Л.Савёнак працаваў дырэктарам беларускай гімназіі (выкладаў матэматыку, а жонка пісьменніка - родную літаратуру). Л.Савёнак працаваў і на "педагагічна-перакладчыцкай" ніве. Яш- чэ ў 1930 годзе ў "Бібліятэцы школьніка" накладам у 5 000 асобнікаў выйшла брашура Дж.Эйтана "Школа джэнтэльменаў", перакладзеная з рускай Л.Савёнкам. "Запознена" (перакладчык знаходзіўся ўжо ў сібірскай высылцы) была аддрукавана кніга В.Дзынзэ "Як працуюць машыны (Пачатковыя асновы цепла- тэхнікі)".
У 1947 годзе ў часопісе "Сакавік" быў надрукаваны пачатак "Дзёньніка Ів.Ів.Чужанінава" Л.Крывічаніна - такім псеўданімам пачаў падпісвацца Л.Савёнак на эміграцыі. ("Дзёньнік Чу- жанінава" часткова друкаваўся з 1942 года ў "Беларускай Газэ- це".)
"Дзёньнік Чужанінава" - своеасаблівая стылізацыя пад "мему- арнасць", аповесць, падзеі ў якой развіваюцца амаль на працягу года- першага года акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі. Апо- весць - як вялікая сюжэтная мазаіка, абрамленая агульнай заду- май, ідэяй, агульнымі героямі. Гэта ў фармальным плане працяг "запісак" А.Мрыя. Форма дзённіка-запісак эфектыўна пашырала- ся і ў суседніх славянскіх літаратурах, іх сатырычных творах (да прыкладу - раман Я.Замяціна "Мы"). "Гэта форма,- трапна адзна- чала З.Драздова,- падыходзіць як не трэба лепш дая паказу дра- мы чалавека (і чалавейдва таксама) у цеснай і бяздушнай клетцы
199Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...- Нью-Ёрк, 1998 - C.13.
200Тамсама.
таталітарнай сістэмы. <...>такая форма аказваецца <...> больш выйгрышнай, чым любая іншая, скажам, аб'екгыўнае апавяданне, дзе аўтар выступае як бы ў ролі старонняга назіральніка"201. У кожнай карціне-запісе "Дзёньніка Чужанінава" малююцца розныя падзеі, большасцю - гратэскавыя, камічна-парадыйныя, нават анекдатычныя, як, да прыкладу, падзеі 23 сакавіка: "Загржэмбіцкі вярнуўся з экспедыцыі ў "Западную". <...> апавядае цуды: як там людзі жывуць, як п'юць і гуляюць <.„>. Адно дрэнна, што там усе лютыя нацыяналістыя. Навет і гарэлку, і тую п'юць не як усе людзі, шклянкамі, а па-свойму, па-нацыяналістычнаму. Вы- ставіць,- кажана стол тры чаркі: адну - белай, другую - чырво- най, а трэцюю зноў белай, ды хвошча ўсе запар, а пасьля выгук- вае "Хай жыве!". А іншыя, мабыць, ужо зусім шавіністыя, дык тыя выстаўляюць аж па дзевяць чарак: тры белай, тры чырвонай, зноў тры белай. I "Хай жыве!" выгукваюць тры разы. Гэта ўсіх нашых вельмі зьдзівіла. Толькі Яську Разаку такі звычай надта спадабаўся..."202. Але пасля прачытання большасці запісаў не ста- новіцца смешна: паміж датаў і радкоў - пульсуе вайна. Па-над камічнымі эпізодамі - трагедыя. Пад флёрам вадэвільнасці схава- ны праблемы экзістэнцыйна-філасофскай глыбіні.
"Дзённікавую" форму, якая з часам стала характэрнай у ягонай прозе, Л.Савёнак упершыню паспрабаваў увасобіць у “Восеньскіх настроях. 3 дзённіка "любнтелей покушать"”,- сімпатычным узо- ры "малой сатыры" (і сёння такой рэчы пазайздросцілі б аўтары "эстраднага" гумару,- думаецца, гэты твор трэба найперш слу- хаць). Невялікія памерам, "Восеньскія настроі..." беззаганна зроб- лены і ў сюжэтным, і ў моўным плане. Дэталёва і псіхалагічна схоплены вобраз абывацеля-"любнтеля" - за перыяд дзе- сяцігоддзя (ад 1917 да 1926-га) савецкай улады. На кожны год прыпадае па некалькі сказаў "унутранага маналога" неназванага героя, і ў іх - часта афарыстычных і камічных - выяўлена жыццё- вая і часавая "эсэнцыя": "1921... Разам з камісарам ем зацірку, га- вару аб сусьветнай рэвалюцыі, і ўсё роўна есці хочацца... He, так
20ІДраздова З.У. Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі. Стылявыя асаблівасці.- Мн., 1997,- C.15, 19.
202Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...- Нью-Ёрк, 1998ю- C.136.
далей нічога ня будзе. Займаю восем пасадаў, трэба яшчэ пару дастаць"; "1922. <.„> нясу на рынак мяшок грошы, куплю хлеба, a можа й на фунт сала хопіць"203.
Неардынарны і мастацкі метад "Дзёньніка Чужанінава" - "ме- тад ад адваротнага". Твор падаецца ад імя адмоўнага героя, "звы- чайнага сярэдняга чалавека ваеннага часу, які ратуе сваё жыцьцё ад зьнішчальнае сілы вайны й карыстае для гэтага з кажнае сітуацыі" (як сцвярджаў Л.Крывічанін у містыфікацыйнай рэдак- цыйнай зацемцы да публікацыі "Дзёньніка..."твор друкаваўся як нібыта чыйсьці дзённік), чалавека, які можа без ваганняў пера- ступіць праз усе законы - і грамадскія, і маральныя.
"Твор Савёнка - гэта пагляд збоку",- напісаў укладальнік зборніка Л.Крывічаніна "Беларусізацыя пад №..." Л.Юрэвіч пра "Дзёньнік..." . I насамрэч, ён - адзіны мастацкі твор у нашай літаратуры пра нямецкую акупацыю, "напісаны" ад імя "поўнага чужаніцы", без схільнасці-заангажаванасці да беларускіх "неза- лежнікаў" (гэтыя людзі вымаляваны гратэскава і сатырычна) і без ліслівасці-заляцанняў да немцаў (супраць іх таксама ёсць шмат выкрывальных запісаў). Аднак нельга пагадзіцца з наступным сцверджаннем Л.Юрэвіча: "Іван Іванавіч Чужанінаў пісаў запіскі, як Самсон Самасуй свае скруткі. Але гэтым іхняе падабенства ба- дай што заканчваецца - пры ўсёй спакусе паралелі"205. Паралелі паміж творамі Л.Савёнка і А.Мрыя якраз відавочныя! Прычым як у плане стылістычна-фармальным, так і ў сюжэтна-зместавым. Тая ж "барочнасць" стылю, абыгрыванне газетных штампаў, кан- цылярызмаў і моўных клішэ, іх частае выкарыстанне: "цяпер не хутка наладзіш дыпламатычныя адносіны з бацькам"206, "матка мірганула бацьку і дала яму дырэктывы маўчаць"207, "мае рэчы прыцягвалі ўвагу самых шырокіх мас"208 і пад. - выцінкі з "Запісак Самсона Самасуя" А.Мрыя. "Яго (каня) вінавацяць у
Тамсама- С.29.
204Тамсама,- С.21.
205Тамсама.
206Мрый А. Творы - Мн., 1993 - С.32
207Тамсама.- С.34.
208Тамсама.- С.35.
разлажэньні, у нявытрыманасьці сваёй лініі"209 і іншыя, падобныя да мрыеўскіх, "характарыстыкі" - частыя і ў фельетонах, і ў "Дзёньніку..." Л.Савёнка.
"Дзёньнік...", як і іншыя сатырычныя творы Л.Савёнка, стра- кацяць афарызмамі і прымаўкамі, і гэта - сталая стылістычная дамінанта ягонай прозы: "Калі шчасьце, дык і з мяшка выле- зеш"210, "Калі чалавеку шанцуе, то і ў лапцёх танцуе"211, "Калі не пашанцуе, дык і на печы катар схопіш"212, "I жыць цяжка, і па- мерці нялёгка"213, "Жонка не балалайка - пайграўшы, на сьценку не павесіш"214 і інш. Падобнае дамінаванне ва ўласнааўтарскім тэксце народных прыказак і прымавак характэрна і для "Запісак Самсона Самасуя": "Трэба ўсюды торкацца, як Піліп з кана- пель"215, "Чалавек думае, а райком кіруе"216 і інш. Дарэчы тут за- значыць, што сваімі моўнымі сатырычнымі сродкамі творы А.Мрыя і Л.Савёнка родняцца з многімі творамі суседніх "падта- талітарных" літаратур. Такое падабенства "Запісак Самсона Сама- суя" з аповесцямі А.Платонава першым азаўважыў П.Васю- 217 чэнка .
Частыя ў творах Л.Савёнка і А.Мрыя і зместавыя супадзенні. Мрыеўская "кабыла зусім не хацела разумець бацькавай крыўды і здзіўлена пазірала на слаба каардынаваныя рухі свайго гаспадара і яго палітычна нявытрыманую тактыку",- нібыта сказ з фельето- на Л.Савёнка "У абарону Буланага"218. У "Запісках Самсона Са- масуя", як і ў фельетоне "У абарону Буланага", "крайнімі"- вінаватымі робяцца каровы (што высвечвае разумовы ўзровень "калгасных" людзей): "Мы думаем аслухных штрафаваць і першы
209Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...— Нью-Ёрк, 1998 — С.31
210Тамсама.- С. 117.
2і1Тамсама.-С.П8.
212Тамсама.
2ІЗТамсама - C.126.
*І4Тамсама- C.132.
215Мрый А. Творы- Мн„ 1993.- C.81.
216Тамсама- C.114.
217ЛіМ-1988.-29 красавіка.-С.4.
218Мрый А. Творы - Мн„ 1993,- С.32.
раз браць у каровы 1 р., другі раз 2 р. і трэці 3 р."219. Зазначым, што і "У абарону Буланага", і "Запіскі Самсона Самасуя" пісаліся ў адзін час і былі надрукаваны ў 1929 годзе.
"Калі Мрыеўскі герой - "самавысуванец", дык Савёнкаўскі - зусім наадварот, ён хутчэй "самазасуванец",- сцвярджае Л.Юрэ- віч220, канстатуючы адрозненне твораў. Але, думаецца, у гэтым хаваецца арыгінальнае супадзенне, своеасаблівы дадатак: Самсон Самасуй - герой-саветыкус другой паловы 20-х гадоў, актыўна "самавысуваецца" на вышэйшыя, як бы ён сказаў, "эшалоны" грамадства: імкнецца кіраваць і быць навідавоку; герой жа Л.Савёнка Іван Іванавіч Чужанінаў - гэта той жа Самсон Самасуй у старасці: змікіціўшы, што "высуванні" да нічога добрага не прыводзяць, "абабіты" "разборкамі" і рэпрэсіямі 30-х гадоў, на пачатку 40-х ён прытрымліваецца іншай тактыкі: "Абы ціха".
Галоўнае ж падабенства паміж прозай Л.Савёнка і А.Мрыя за- ключаецца ў іх мастацкай "школе", літаратурным метадзе "саты- рычнага рэалізму" канца 20-х гадоў, найболып яркімі ўзорамі якога лічацца раманы Ільі Ільфа і Яўгенія Пятрова. У падобную літаратурную "школу", у традыцыях якой былі гульня, містыфікацыя, пародыя, анекдатычнасць, уваходзілі многія рускія пісьменнікі - паэты і эсэісты: Багрыцкі, Катаеў, Алеша, Бабель, Шышова. Іх "школу" называлі паўднёварускай ці, "з падачы" В.Катаева, леванційскай. Сувязі яе з прадстаўнікамі беларускай літаратуры - не толькі "тэарэтычныя". Сённяшнія архіўныя рос- шукі (Ільі Куркова і іншых) дазваляюць упэўнена сцвярджаць, што факталагічнай асновай "Двенадцатн стульев" (раман пачаў друкавацца ў студзені 1928 года) сталі найперш "беларускія" па- дзеі. Большасць спецыялістаў-літаратуразнаўцаў пагаджаюцца, што імя і знешнасць Астапа Бэндэра "запазычана" ў адэсіта Восіпа (Астапа) Шоры, супрацоўніка крымінальнага росшуку і частага госця студыі "Калектыў паэтаў", дзе з ім і пазнаёміліся будучыя аўтары "Двенадцатн стульев". Але падвойнікамі Бэндэра былі і іншыя "камбінатары", адзін з якіх "гастраліраваў" на Бела- русі, выдаючы сябе за старшыню ЦВК Узбекскай ССР Файзулу
2І9Тамсама,- С.39.
220Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...- Нью-Ёрк, 1998 - C.21.
Хаджаева, якога нібыта абрабавалі па дарозе з Крыма ў Маскву. У прыёмнай Аляксандра Чарвякова ён паказаў даведку за подпісам старшыні ЦВК Крымскай рэспублікі т.Ібрагімава (не выпадкова, пэўна, і імя па бацьку Бэндэра - Ібрагімавіч). Дакументальна за- сведчана, што ў Менску госцю пазычылі 500 рублёў. "Пагарэў" жа ўсходні камбінатар у Гомелі. Першай пра яго "дзейнасць" па- ведаміла 9 жніўня 1925 года ў сваім рэпартажы "Аферыст у ролі старшыні ЦВК" "Палеская праўда", затым былі і іншыя публіка- цыі - нават у цэнтральнай "Правде" 1 кастрычніка 1925 года. "От Мннска до Берннгова пролнва <„.> входят в нсполкомы, высажя- ваются на станцнонные платформы н озабоченно катят на нзвоз- чнках родственннкн велнкнх людей. <...> Дел у ннх много",- пішуць аўтары "Залатога цяляці"221. А на канферэнцыі "сыноў лейтэнанта Шмідта" ў маскоўскім тракціры ля Сухаравай вежы, на якой вырашылі "разбіць" увесь Саюз Рэспублік на "эксплуата- цыйныя участкі", "прн слове "Бобруйск" собранне болезненно за- стонало. Все соглашалнсь ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск счнтался прекрасным, высококультурным местом"222.
Бэндэрамі "раённых" маштабаў былі і Самсон Самасуй, і Іван Чужанінаў. А найбольш каларытным і відочным папярэднікам Астапа Бэндэра трэба лічыць Вільяма Джэпкінга з надрукаванага яшчэ ў 1924 годзе апавядання А.Мрыя "Прафесар акультных на- вук" - "першакамбінатара", які са сваёй "сакратаркай" прыехаў у павятовы горад К. - нібата па "плане" "Залатога цяляці": вы- садзіўся на станцыйнай платформе, заклапочана прыкаціў на фурманцы і зайшоў у выканкам, дзе атрымаў у сакратара выкан- кама і "ўкома" (які кіраваў павятовай культасветнай прапагандай) дазволы на "культпрацу" і пачаў праводзіць "сеансы" тэлепатыі, магіі, гіпнозу і спірытызму, збіраючы з гараджан вялікія сумы грошай. Нібыта і не "сын Лейтэнанта Шмідта", а брат "прафеса- ра" Джэпкінга (які прыехаў з "трушчоб Індыі", а насамрэч "гра- мадзяніна Чартапханску"), Астап Бэндэр з падобным імпэтам пачне збіраць грошы з сяброў "Саюза мяча і арала" і "зацюканых" жыхароў Вялікіх Васюкоў.
221Нльф Н., Петров Е. Золотой теленок- Рнга, 1991- С.305.
222Тамсама,- С.307.
Нельга не адзначыць агульнае падабенства стылёвых прынцы- паў у творах згаданых аўтараў і не правесці тыпалагічныя пара- лелі паміж героем апавядання Л.Савёнка "Як я арганізаваўся" і героямі А.Мрыя (адказваючы на пытанне анкеты пра сваю прас- вету, страхагент з "Запісак Самсона Самасуя" піша: "Электрыч- насці няма, выключна газай"223), а таксама правесці паралелі паміж героямі-"паэтамі" Л.Савёнка (апавяданні "Як я арганіза- ваўся" і "3 лірай насустрач (Кансультацыя для вершапісцаў)") ды "паэтам" Нікіфарам Ляпісам-Трубяцкім з "Двенадцатн стульев". Усе яны - нібыта сябры аднаго і таго ж агульнасаюзнага "літа- ратурнага альянса КАССА". Прозу Л.Савёнка і Ант.Адамовіча збліжае з мрыеўскай (калі браць пад увагу не толькі адзін фар- мальны бок іх твораў) узвышэнне ад факта адзінкавага да абагу- ленага, родніць схільнасць да разгорнутай, маштабнай сацыяль- най сатыры. Іх творы набліжаліся да антыўтопій з іх функцыяй прароцтва і папярэджвання: у нашым выпадку папярэджвання маштабнага катастрафізму таталітаршчыны.
У згаданых творах Л.Савёнка выяўляецца, як адзначаў Л.Юрэ- віч ва ўступным артыкуле да ўкладзенага зборніка твораў пісь- менніка "Беларусізацыя пад мастацкі метад фантастычнага рэалізму: "Сутнасць метаду - у паказе рэальнай жыццёвай паўся- дзённай з'явы ў нечаканым, фантасмагарычным ракурсе. Прытым, фантастычнасць літаральна пранізваецца рэальнымі побытавымі • •• V» 224
дэталямгслушна зауважыу даследчык .
Як вядома, "фантастычны рэалізм" стаў адной з перспек- тыўных тэндэнцый рускай літаратуры. "Фантастычным рэаліз- мам" называў сваю творчасць Ф.Дастаеўскі, у яго рэчышчы ўзнік- лі аповесці і раманы Я.Замяціна, М.Булгакава, А.Платонава і іншых пісьменнікаў. 3 творамі А.Мрыя, Л.Савёнка і Ант. Ада- мовіча і беларуская літаратура засведчыла сваю моц ў сатырычна- мастацкім адлюстраванні адмоўнага і непрымальнага ў жыцці грамадства. Толькі каб пазбегнуць пэўнай "аксюмаранасці" ў ха- рактарыстыцы падобнага беларускага мастацкага метаду, болып
3Мрый А. Творы.- Мн., 1993 - C.112.
224Юрэвіч Л. Лявон Савёнак - Свэн - Крывічанін // Беларусізацыя пад №... - Нью-Ёрк, 1998,- C.19.
мэтазгодна і правільна, думаецца, было б казаць не пра фантастычны рэалізм, а пра фантасмагарычны. Фантасмагорыя (тыя вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане і якія ўсё ж мусяць лічыцца "рэальнасцю") часта замяняла савецкаму грамадству 20-40-х гадоў - таксама нездароваму - рэчаіснасць-рэальнасць. Прызма фантасмагорыі дазволіла Л.Савёнку больш рэльефна і каларытна перадаць абсурднасць савецкай рэчаіснасці канца 20-х гадоў, актыўным і непасрэдным відаводцам-"летапісцам" якой давялося стаць пісьменніку.
Фантасмагарычны рэалізм, думаецца, шырэй азначэння "мастацкага метада". Ён - адзін з адлюстраванняў-складнікаў сатыры наогул. Аднак у літаратуразнаўчых канцэпцыях і ў тэорыі літаратуры адзінай думкі няма і наконт класіфікацыі самой сатыры. Яскрава вылучаюцца тры асноўныя погляды: сатыра як жанр, сатыра як род літаратуры (А.Макаран) і сатыра як від пафасу (Г.Паспелаў). Адным жа з метадаў фантасмагарычнага рэалізму, які быў ахарактарызаваны яшчэ сябрамі "Узвышша" (А.Бабарэкам) і які актыўна выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці і пісьменнікі-эмігранты (сярод іх - і "ўзвышавец" Ант.Адамовіч), стаў метад ''натураграфічнага зашыфроўвання". Гэтым метадам, як сцвярджалі "ўзвышаўцы", пісаліся, да прыкладу, "Салавей" і "Язэп Крушынскі" З.Бядулі, яго працягвалі распрацоўваць і беларускія празаікі-эмігранты. "Метад гэты, вынайдзены ў абставінах савецкага гвалту над свабодай друку, быў вельмі зручны і пад зусім такім самым у прынцыпе таталітарным ціскам нямецка-гітлераўскім. <...> Лёгка было зашыфроўваць спісваных проста з натуры герояў "герэнфольку" пад зусім ідэнтычных ім псіхала-гічна камуністаў, "актывістаў", камісараў"224.
Асноўныя стылістычныя дамінанты фантасмагарычнага рэа- лізма Л.Савёнка праявіліся ўжо ў першым зборніку "Чароўная іголка", дзе апавядальнік нібыта дыстанцыраваўся ад сваіх герояў, трымаўся "збоку". Часта Л.Савёнак "карнавалізаваў" падзеі і герояў, сплятаў у творы рознастылёвае вязьмо-камбінацыю, чым зрэдчас здзіўляў і нават шакіраваў чытача. Разнапланавы і лексічны пласт ягоных твораў - ад найсакавітых літаратурных і
224Гл.: ARCHE.- 1999.-№2.-С.7.
народна-дыялектычных узораў да свядомага парадзіравання афіцыёзнай мовы газетных і аратарскіх штампаў-калек (т.зв. пры- ём стылістычнага зніжэння), да "мовы масаў". Такая мова, пісаў Л.Юрэвіч, "гучыць дысанансам з народнай мовай асобных ге- рояў"226.
"Упаэтычніваюць" "Восеньскія настроі..." рэфрэны-паўторы пасля кожнага запіса: "Дзе гэта калі хто бачыў?", якія напрыкан- цы паступова "ўсякаюцца"-карацеюць да "Дзе гэта калі хто?", "Дзе гэта калі?", "Дзе гэта?" і "Дзе?"
У фантасмагарычным флёры, да прыкладу, апісаны ў апавя- данні "У абарону Буланага" суд народнага следчага Каваленкі з... канём Буланым - за тое, што ён адвёз яго не ў тую вёску, даставіў назад не ў час, а па дарозе яшчэ згубіў ягоны партфель і шапку (нарследчы Каваленка напіўся і толькі на другі дзень змог даб- рацца дадому): "Буланы <„.> усё ж ткі сам прыйшоў... A т.Каваленка?.. - "апраўдваюць" Буланага- Тое, што ляжала на каламажцы без шапкі, парт^іелю й без голасу, нельга было на- зваць народным следчым"" . Адметнасцю і гэтага твора стала стылістычная і моўная "дыфузнасць". Апісанне каня зроблена па тагачасным шаблоне характарыстык - з "дамешкам" аўтарскіх апісанняў: "Буланы, судзячы па водгуках усіх ведаючых яго,- конь зусім благанадзейны, спакойны й ня брыкаецца. <.„> У дыс- кусію ён не ўступаў... A v апазіцыі не быў..."228; "Каваленка і Бу- ланы не вытрымалі лініі"229. Ці яшчэ адзін выпіс: "Конь Буланы й народны следчы Каваленка ў лета ад Рэвалюцыі 9-е, верасня ме- сяца такога та дня пайшлі разам у вёску Вішанькі". Здаецца - простае "перакручанае" на новы лад старадаўняе клішэ абазна- чэння часу, але ў фельетоне яно становіцца ўжо сімвалічнай фігурай.
У 1950 годзе Л.Савёнак перабраўся ў ЗША, дзе спрычыніўся да выхаду газеты "Беларус", стаў ініцыятарам стварэння Камітэта
226Юрэвіч Л. Лявон Савёнак - Свэн - Крывічанін // Беларусізацыя пад №... - Нью-Ёрк. 1998,- С.22.
227Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №... - Нью-Ёрк, 1998 - С.ЗЗ.
228Тамсама- C.31.
229Тамсама- С.32.
незалежнай Беларусі, сябрам ЦК Аб'яднання беларускіх нацыя- нал-дэмакратаў, пісаў манаграфіі аб прэсе БССР (не захавалася). Сябраваў з многімі беларускімі эмігранцкімі сем'ямі, але жыў апошнія гады адзінотна - на невялікай "курынай" ферме. Пакінуў турботны свет Л.Савёнак 21 лютага 1974 года. Пахаваны на бела- рускіх могілках у Іст-Брансьуіку.
Справу бацькоў - Лявона і Апалоніі Савёнкаў - працягвае ў ЗША іх дачка Зора Кіпель, даследчык беларускага прыгожага пісьменства Сярэднявечча.
Творчасць Л.Савёнка - не толькі кан'юнктурны факт белару- скай літаратуры. У нашае мастацтва вяртаюцца ягоныя лепшыя ўзоры празаічнай сатыры і гумару, смех якіх - не пасіўна- старонні, а гучыць мужным воклічам пратэсту супраць вар'яцтва таталітарызму, вяртаюцца - і наноў гучаць надзённа. Шпакі, нарследчыя, якіх выкрываў і высмейваў у сваіх творах Л.Савёнак, сталі на Беларусі тыповымі, невынішчальнымі?..
I ці не гэта- найгоркая фантасмагарычная рэальнасць.
3 малых жанравых формаў сатырычнй прозы беларускай эмі- грацыі вылучаюцца гумарэскі М.Цэлеша (анекдатычная быліца "Бязбожнікі") і сацыяльна-палітычныя фельетоны (розных аўта- раў). Апошнія друкавалі, да прыкладу, газеты "Бацькаўшчына" і "Беларус". Гэта былі зазвычай колкія водгукі на пэўныя падзеі ў культурным і грамадскім жыцці ў савецкай Беларусі і ў эмігран- цкім асяродку: "Пра выцісканьне сокаў і гультаёў-абібокаў" ("Бацькаўшчына", 1960, 27 лістапада, с.8), "Прысабечваюць славу ўнтэрафіцэрскае ўдавы" ("Бацькаўшчына", 1961, 22 студзеня, с.4), "Завяртанскія підокі" ("Бацькаўшчына", 1965, кастрычнік—сне- жань, с.8), "Паводле Ленінскіх запаветаў" ("Беларус", 1974, ліпень (№ 207), с.2-3) і інш. Найбольш актыўным аўтарам падобных вы- ступленняў быў Ю.Віцьбіч.
Значна радзей з яўляліся фельетоны на праблемы маральна- этычныя (прыклад іх - "На гэтым і на другім баку" Міхася Казы- ра ("Бацькаўшчына", 1961, 29 студзеня). Фельетаністыка нашай эміграцыі пэўны час запаўняла агульнабеларускую нішу, бо ў са-
вецкай Беларусі з-за неадпаведных умоў гэты сатырычны жанр часта рабіўся зададзеным, трафарэтным (асабліва ў 40 - 50-х га- дах). Лепшае, што і магло б стварыцца, павінна было пісацца ў стол, "для сябе". "Ад нуды і злосці напісаў фельетон, які ніхто не надрукуе...",- скрушна прызнаваўся ў 1947 годзе (пасля звароту з высылкі) ў сваім мастацкім дзённіку "Аповесць для сябе" аўтар колішняй рэцэнзіі на зборнік гумарэсак і фельетонаў Лявона Са- вёнка Барыс Мікуліч230. I, на жаль, ягоны выпадак не быў адзін- кавым.
Сатырычная аповесць Антона Адамовіча "Трывога"
Незвычайным узорам сатырычнай прозы з суплётам краналь- нага лірызму стала аповесць аднаго з маладзейшых прадстаўнікоў "Узвышша" Антона Адамовіча (псеўданімы Г.Альгердзіч, В.Бі- рыч, Д.Забранскі, Н.Недасек, Р.Склют, С.Юстапчык і інш.) "Тры- вога". (Інфамацыя пра яе адсутнічае ў шасцітомным біябіблія- гафічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі".)
Эмігранцкая творчасць Ант.Адамовіча, як і творчасць перыяду савецкага, у айчынным літаратуразнаўстве дагэтуль не даследава- лася. Ант.Адамовіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1909 года ў Мінску. Вучыўся ў Белпедтэхнікуме, паступіў у БДУ на літаратурна- лінгвістычнае аддзяленне педфаку. Двойчы быў беспадстаўна арыштаваны (у 1930-м і 1937-м). Пасля вызвалення ў 1938 годзе застаўся ў акупаваным Менску, затым выехаў на Захад. Актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю: рэдагаваў беларускія эмігран- цкія газеты "Ведамкі", "Бацькаўшчына", часопісы "Сакавік" і "Ко- надні". 3 1960-га жыў у ЗША. Памёр 12 чэрвеня 1998 года.
Як літаратар Ант.Адамовіч найбольш арганічна выявіўся ў са- тырычнай прозе. "Смех - гэта тое, што я найболып люблю вы- клікаць у людзях...- прызнаваўся ён у адным з лістоў яшчэ ў 20-я гады - Сьмейцеся, сьмейцеся да сьлёз, няхай разам з Вамі сьмя-
230Мікуліч Б. Аповесць для сябе- Мн., 1993 - C.167.
юцца другія!"231 Іроніяй і гумарам прасякнуты некаторыя допісы маладога Ант.Адамовіча, якія могуць сведчыць пра здольнасць аўтара ў перадачы моўна-экспрэсіўнай нюансіроўкі. Вось цытата з яго ліста (1926 год) да Пятра Глебкі, таварыша і сябра па літзгуртаванні "Узвышша": "Выбачай, што <.„> з Менску пра- весьці ня здолеў. Бачыш, затрымалі нас у хаце, дык я пёр на вак- зал, як той аўтобус <...>. Але перад вакзалам наскочыў на Чучку, а той, ведаеш, сухім ня выпусьціць. Хвілін дваццаць, кажа, да па- садкі яшчэ. Ну, я пабазыкаў крыху з ім ды пусьціўся напорна да- лей, аж прыпіраю якраз перад другім званком. Ну й што тут na­paim - дайце вы сьвет! Я толькі пажадаў вакзалу стацца трохпа- вярховаю будынінаю ды ўспомніў пры гэтым Чучкову і (ня бойся, ты тут ні пры чым) сваю маці"232.
Пасля таленавітых і ўдумлівых крытычных дэбютаў яшчэ ў 20- х гадах (нарыс-эсэ пра П.Труса, "спроба манаграфіі" пра твор- часць М.Гарэцкага), Ант.Адамовіч у 40-х гадах зарэкамендаваў сябе і адметным празаікам - аповесцю ("завязкай рамана") "Каха- ны горад", шэрагам апавяданняў ("Усяночная", "Нявольнік Дага- мэі", "Афрадыта-Ост" і інш.). Аповесць "Каханы горад" была апублікавана ў 1944 годзе ў газеце "Беларускі Работнік", асобнай кнігай выйшла ў 1948-м. Гэта - першы ў нашай літаратуры твор з яскрава выяўленай і псіхалагічна абгрунтаванай маральна- этычнай праблемай выбару. паміж жыццём і смерцю, подзвігам і здрадай. У рэтраспектыве аўтарам выпісаны характары трох ад- накласнікаў, падчас вайны - савецкіх лётчыкаў Віктара Лабуніча, Валіка Снягурскага і Юркі Галушкі. Толькі адзін з іх застаецца годным чалавечага імя - "ціхая цаца Валік". Паказальна, што, працягваючы сатырычную традыцыю А.Мрыя, Ант.Адамовіч на- зывае аднаго з адмоўных персанажаў — Віктара Лабуніча — "сама- суем". Крытыка сляпой атэістычнай палітыкі савецкай дзяржавы - асноўная ідэя апавядання Ант.Адамовіча "Усяночная" ("Раніца", 1944, №15—16, 17, 18, 19).
231 Цыт. па: Юрэвіч Л. Сакрэт Антона Адамовіча // ARCHE.- 2000, №9 (14).- С.7.
232 Лісты Антона Адамовіча ўзвышанскага перыяду // Скарыніч. Выпуск 4.- Мн„ 1999,- С.93.
На эміграцыі (ЗША) Ант.Адамовіч выдаў шэраг публіцыстыч- на-навуковых антысавецкіх кніг: "Бальшавізм на шляхах устанаў- лення кантролю над Беларуссю" (1954, на рускай мове), "Якуб Колас у супраціве саветызацыі" (1955), "Бальшавізм у рэвалю- цыйным руху ў Беларусі" (1956, на рускай мове), "Супраціўленне саветызацыі ў беларускай літаратуры" (1958, на англійскай мове), "Як дух змаганьня Беларусі" (1983).
Найбольш адметны празаічны твор Ант.Адамовіча - сатырыч- ная аповесць "Трывога". Гэта-трагічная споведзь пра перажытыя гады высылкі, якая стала відавочным пацягам ідэйна-тэматычных і жанрава-стылёвых пачынанняў А.Мрыя (сябра па згуртаванні "Узвышша") і Л.Савёнка. Несумяшчальнае сутыкненне ў жыцці рамантычнай узнёсласці, лірычнасці, акрыленасці і безду- хоўнасці, брыдоты, жывёльных пачаткаў надае аповесці каларыт- на-трагічнае гучанне. Гарадок "савецкага глыбокага тылу" (пра- вобразам якога мог стаць горад Вятка, дзе адбываў высылку аўтар "Трывогі") - жахлівая паменшана-сімвалічная выява ўсёй савец- кай дзяржавы, яе абсурдна-гратэскавай мадэлі, дзяржавы, дзе па- нуе злосць, сіла, хлусня, прыстасавальніцтва, хаос. У гэтым хаосе аніяк не могуць ушчаслівіцца лёсы Казіміра Далеўскага і дзеда Ахрэма.
"Вораг народа", "кулак", Ахрэм удалечыні ад Радзімы мусіць вартаваць гарадскую "каланчу". Падчас вайны ён сустрэў былога лагерніка кульгавага хлопца-земляка Казіміра Далеўскага і ўладкаваў да сябе на працу. Арыштаваны за "нацыянал-дэмакра- тычныя настроі", Казімір скалечыўся ў лагеры і быў адпушчаны на "вольнапасяленку". У "ранейшым" жыцці Казімір - студэнт, пра што застаўся напамінак - томік вершаў Блока. Хлопец і сам спрабаваў пісаць вершы. Ён выяўляецца чалавекам узнёслым, ле- туценным, шчырым - і гэта моцна кантрастуе з людажэрнымі ха- рактарамі бальшавіцкіх "валадароў" жыцця.
"Каланча" становіцца ў аповесці сімвалам узвышэння. Кожны дзень Казімір і дзед Ахрэм мусяць узлазіць па яе хісткіх сходах, каб "адбіваць у саган" марудныя гадзіны. А непадалёк, знізу, по- бач з "каланчой", "зыходзіліся на гасподу да пажарнага на- чальніка Гарлапаніна - звычайнае месца збору, найбольш
ізаляваны ад пляткарскае гарадское "масы" асабняк"233 гарадскія актывісты: сакратар гаркама Цімафеіч, начальнік НКУС малодшы лейтэнант дзяржбяспекі Геаргадзе, рэдактар мясцовай шматты- ражкі Іньдзюкоў, а таксама "актывісткі".
Аповесць "Трывога" станавілася своеасаблівым працягам про- зы А.Мрыя (рамана "Запіскі Самсона Самасуя"),- нібыта дама- лёўваючы-працягваючы "ўзвышаўскае" сатырычнае палатно ў на- ступныя дзесяцігоддзі. Гэта ўсведамляў і сам Ант.Адамовіч. У аповесці створаны вобраз "падвойніка-сястры" Мрыеўскага Са- масуя. "Імя гэтае новае самасуйкі- піша ў "Трывозе" аўтар,- "та- варыш Валя" (бо прозвішча <.„> не ведаў яшчэ ніхто" (с.24). "Жывучы ў далёкім адсюль Менску, Валя належала да тых каля- тэатральных дзяўчатак, якія бываюць пры кажным, бадай, тэатры, выказваюцца энтузіястычнымі й проста экзальтаванымі адаратар- камі мастацтва, а найбольш - мастакоў, і то мужчынскага роду" (с.26). Прыбыццё Валі крыху шакіравала нават "асноўнае ядро актыву". "Але сама неафітка ані не сумелася,- піша Ант.Ада- мовіч,- адразу рэкамендуючыся падаваньнем усім рукі й кароткім "Валя" (с.24).
Стыль аповесці "Трывога" - шаржава-кампілятыўны, часам здаецца, што перад намі - працяг ці "Самсона Самасуя", ці "Дзёньніка Ів.Ів.Чужанінава": тыя ж абыгрыванне моўных штам- паў, парадыйнасць, слоўная гульня, "трагічная анекдатычнасць". Вось толькі некалькі выпісаў з "Трывогі": Ну але, закуска - a як і з гэтай другой закускаю, што ўчора Бог паслаў? (Гэта - пра Валю - А.П.) Разьвялі тут "головокруженне от успехов", а на га- лоўную небясьпеку на даным этапе забыліся. - Гэта ты пра сваю палавіну? - Палавіна, якая там чорта палавіна - добрыя тры чвэрці..." (с.15); усе шчыра шкадавалі, што выйшла такая "няўвязка", і войстра асуджалі факт ганебнага дэзэртырства з культурнага фронту, учыненага тав. Іньдзюковым" (с.23); "поцяг плёвацца бясконца й нават часам зьезьдзіць у сталіцу нядаўна ўтворанае новае сталіцы Лацьвійскае савецкае сацыялістычнае рэспублікі" (пра ванітаванне) (с.27); "заходжваўся над адход-
233Цыт. na: ARCHE - 1999- №2- С.23. (Далей цытаты падаюцца па гэтым выданні з пазнакай у тэксце старонкі.)
жваньнем небарачкі" (якая глынула спірта) (с.27.); "толькі адбег- шыся на бясьпечную дыстанцыю, адкрыў адтуль свой сабачы агонь на крыўдзіцеля" (с.37). Характэрнае для "Трывогі" пры апісанні адмоўных персанажаў і знарочыстая стылістычная неад- паведнасць, адмысловая неахайнасць: "Усе пачалі інтэнсыўна за- кусваць, але гаворка, ажыўленая паглынутымі ўжо градусамі, не перасьціхала, разьбіўшыся толькі на суседзкія групкі" (с.ЗО).
Ант.Адамовіч выявіў сябе майстрам іранічнага партрэта (пры- клад - апісанне сакратара гаркама Цімафеіча). Багацце смехавых адценняў (сатыра, гумар, іронія, сарказм, насмешка, жарт, паро- дыя, анекдатычнасць) ператварыла аповесць у страсны антытата- літарны выкрывальніцкі твор, твор, сатырычнасць якога спалуча- на і з лірычнасцю (гісторыя кахання Казіміра), і з трагедыйнасцю: гіне апошняя надзея Казіміра на шчаслівую прышласць (дзяўчына Надзея "абмяняла" яго на "высокага маладога хлапца ў вайско- вым" (с.38)), урэшце, гінуць і дзед Ахрэм, і Валя, і сам Казімір: за тое, што нібыта падавалі ворагу сігналы з "каланчы", іх абвінава- цілі ў шпіянажы і кінулі ў лёхі гарадскога НКУС. Пасля любош- чаў з Валяй Геаргадзе страляе ёй у патыліцу. Ён жа забівае і Ах- рэма з Казімірам.
"Трывога" - адметны твор ва ўсёй беларускай прозе 40-х гадоў і ў ідэйна-зместавым плане. У часопісе "ARCHE" перад публіка- цыяй "Трывогі" ўкладальнікі мусілі зазначыць: аповесць не
свабодна ад ідэалагічных знакаў свайго часу"234. Аднак у "Трыво- зе", думаецца, якраз больш мастацкасці, чым ідэалагізаванасці. "Трывога" - гэта і неспакой за будучыню Беларусі, і шчырая пес- ня-плач пра знішчаных яе сыноў і дачок, і абвінаваўчая прамова супраць іхніх ворагаў-катаў. Да падобнага выкрывальніцкага па- фасу беларуская проза метраполіі зможа ўзняцца толькі ў 60-90-х гадах.
234ARCHE.- 1999,- №2,- С.7.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Проза беларускай эміграцыі ўваходзіць, хоць і запознена, у агульнанацыянальны літаратурны кантэкст як яго адметная і арганічная частка, дапаўняе і шмат у чым пашырае яго ідэйна- праблемныя, тэматычныя, вобразна-выяўленчыя і жанравыя абся- гі. Толькі пасля ўвядзення творчасці нашай эміграцыі ў адзін агульнанацыянальны кантэкст беларускую літаратуру XX стагоддзя можна ўспрымаць як цэласны гісторыка-культурны перыяд у развіцці нашага мастацтва, бо ў ёй, прозе эміграцыі, найперш атрымоўвалі працяг тыя літаратурна-эстэтычныя кан- цэпцыі і жанрава-стылёвыя накірункі, якія патрапілі пад выніш- чэнне, забарону ці ідэйны дыктат-спрашчэнства ў літаратуры савецкай (узвышэнская плынь, гістарычная, сатырычная, мемуар- на-аўтабіяграфічная проза).
Беларуская эмігранцкая творчасць - вызначальная з'ява нашай літаратуры ўсяго XX стагоддзя, а не адно пасляваеннага перыяду 40-70-х, як доўгі час не без ідэалагічных установак савецкага кіраўніцтва сцвярджалася беларускім літаратуразнаўствам. Пры- чынамі пашыранасці культурна-мастацкага эмігранцтва на ўсё стагоддзе сталі найперш прычыны грамадска-палітычныя: пакру- частасць і неспрыяльнасць шляхоў нацыянальнага адраджэння і беларускай дзяржаватворчасці, усталяванне на Беларусі таталі- тарнага антынацыянальнага рэжыму, адсутнасць свабоды слова, вынішчэнне ўсялякага іншадумства. Сведчаннем неперарыўнасці нашай эмігранцкай прозы ў стагоддзевым перыядзе бачыцца най- перш творчасць В.Ластоўскага, В.Вальтара, Ф.Аляхновіча, Ант. Адамовіча, Л.Савёнка-Крывічаніна, У.Сядуры, М.Цэлеша, Ю.ВІ- цьбіча, М.Сяднёва, К.Акулы, а таксама актыўны літаратурна-гра- мадскі і выдавецкі рух на эміграцыі напрыканцы 10-х і ў 20-я гады (Літва, Латвія, Чэхія, Польшча), а таксама ў гадах 40-х і ў другой палове XX стагоддзя (Нямеччына, ЗША, Канада, Аўстра- лія, Англія, Францыя).
Літаратура беларускай эміграцыі XX стагоддзя пафасам і праб- лемна-тэматычным аспектам давала жыццятворныя імпульсы агульнанацыянальнаму адраджэнскаму руху; сваім раскрыццём нацыянальнай ідэі, нацыянальнага характару і менталітэту, духоўных ідэалаў і духоўнага вобліку беларуса, адлюстраваннем вызначальных архетыповых катэгорый яна спрыяла маштабнаму ўвасабленню мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця.
Празаікі беларускага замежжа ў сваіх творчых метадах і прыё- мах не выходзілі за агульнанацыянальныя межы, пісалі (хоць і ўдалечыні ад Бацькаўшчыны) супольны кантэкст беларускай літаратуры, бо амаль усе - і творцы першай паловы XX стагоддзя (В.Ластоўскі, Ф.Аляхновіч, В.Вальтар), і пісьменнікі паваеннай эміграцыі (Ант.Адамовіч, Н.Арсеннева, Ю.Віцьбіч, М.Сяднёў, М.Цэлеш, Л.Савёнак) — дэбютавалі яшчэ ў Беларусі-метраполіі і там пачалі фармавацца як мастакі слова. Гэта, безумоўна, свед- чыць пра трывалы ідэйна-мастацкі і стылёвы кансерватызм нашай літаратуры. Як выключэнне - творчасць Я.Юхнаўца, авангар- днага літаратара, чые творы (вершы, зацемкі, навелы, апавяданні, драматычныя нарысы, паэтычныя запісы прозай, аповесць- успаміны) узрасталі найперш з ідэй і традыцый заходняга мас- тацтва, станавіліся своеасаблівым суплётам літаратурнага, эстэ- тычнага і філасофскага, убіраючы ў сябе экзістэнцыяльную засяроджанасць, адзнакі экспрэсіянізму, сюррэалізму, фальклор- нага прымітывізму, прынцыпы іншых літаратурных школ, плы- няў і стыляў, распрацоўвалі свой творчы метад асацыізму.
Разнапланавая проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя віда- вочна развівалася ў трох асноўных тэматычных і жанрава-стылё- вых накірунках: гістарычным, мемуарна-аўтабіяграфічным і саты- рычным.
Гістарычная проза стала найбольш характэрным і арганічным сродкам мастацкага ўвасаблення мадэлі нацыянальнага быцця, пра што сведчыць багаты вопыт еўрапейскай гістарычнай літара-
туры (творы Г.Сянкевіча, А.Ірасэка, А.Шэноа, І.Вазава і інш.) і - у прыватнасці - проза беларускага замежжа.
Адраджэнска-нацыянальная праблематыка была вызначальнай у прозе В.Ластоўскага першай паловы 20-х гадоў (аповесць “Лабірынты”, апавяданні цыкла “3 мінуўшчыны”). Ідэя Крывіі, распрацаваная пісьменнікам у эмігранцкі перыяд, бачыцца канцэптуальна абгрунтаванай трансфармацыяй-выяўленнем у літаратуры беларускай нацыянальнай ідэі, новым і трывалым падмуркам мадэлі нацыянальнага быцця (у параўнанні, да прык- ладу, з “ліцвінізмам” творцаў XIX стагоддзя - філаматаў і філарэ- таў, якія патэнтавалі адно своеасаблівую мутацыю старабела- рускасці і нацыянальнай ідэі.
Значным дасягненнем нацыянальнай гістарычнай прозы бачыцца раман Уладзіміра Случанскага “Драбы”, дзе ў гістарычнай перспектыве змадэляваны сімвал духоўнага і дзяржаўнага быцця-ўладкавання Літвы-Беларусі - у гарманічным суплёце міфалагічнага, язычніцкага і хрысціянскага лёса- пачаткаў. Жывапісны гістарычны каларыт, прыгодніцкая фабула, рамантычныя элементы ў сюжэце і канцэпцыі герояў, камічныя і іранічныя элементы родняць раман “Драбы” з раманамі вальтэр- скотаўскага тыпу, у паэтыку якіх, аднак, беларускім аўтарам прыўносіцца і натуралістычная эстэтыка, алюзіі з нацыянальнага фальклору і старабеларускай літаратуры. Сінтэзуючы ў сваім творы набыткі замежнай і айчыннай гістарычнай прозы, У.Случанскі змог, хоць часткай і пункцірна, вымаляваць нацыянальную канцэпцыю беларускай гісторыі.
Паказальны ў названым аспекце і творчы шлях Юркі Віцьбіча - як пераадоленне дагматыкі сацрэалізму, “гісторыка-рэвалю- цыйнай” прозы пры стварэнні аповесцяў і нарысаў пра мінулае Бацькаўшчыны (аповесці “Арцыбіскуп і смерд”, “Лшоно Габоо Бійрушалайм”, паасобныя нарысы-эсэ (“Каб я каршуком радзіў- ся...”, “Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман”)).
Найбольш пашырана ў творчасці беларускай эмігранцыі мему- арна-аўтабіяграфічная і блізкая ёй па тэматычным і жанравых аспектах проза, якая стала і кампенсацыяй за адсутнасць - па
аб'ектыўных прычынах - гістарычнай мастацкай літаратуры, і вынікам экзістэнцыйна-псіхалагічных пошукаў аўтараў-выгнан- цаў. Пашырэнне мемуарна-аўтабіяграфічнай прозы - як адно з вызначальных асаблівасцяў развіцця беларускай літаратуры XX стагоддзя - упершыню відочна выявілася ў творчасці нашай эміграцыі 20-х і канца 40-60-х гадоў. Адметнай бачыцца ў агульнаеўрапейскім кантэксце “ўспамінная хроніка” Францішка Аляхновіча (у прыватнасці, аповесць “У капцюрох ГПУ”), якую ў 30-х гадах пераклалі на многія мовы свету і якая ў суседніх з Беларуссю краінах мела вялікі розгалас. Архетыповая катэгорыя чалавечага і дзяржаўнага шляху атрымала грунтоўнае філасоф- скае выяўленне ў рамане Віктара Вальтара “Роджаныя пад Сатур- нам” і раманах Уладзіміра Сядуры “Вялікія дарогі”, Кастуся Аку- лы “Змагарныя дарогі” і Аўгена Калубовіча “На крыжовай даро- зе”. Філасофскае і біблейскае гучанне мае асэнсаванне асабістага лёсу ў раманах Масея Сяднёва “Раман Корзюк” і “I той дзень надыйшоў”. Панарамнае выяўленне нацыянальнага менталітэту ў знакавых перыядах беларускай гісторыі вызначальнае для трыло- гіі К.Акулы “Гараватка”.
Дэталёвымі летапісамі лёсавай трагедыі беларускай моладзі і сялянства ў перыяд бальшавіцка-сталінскага генацыду сталі леп- шыя апавяданні Міколы Цэлеша і Аляксандры Саковіч. Гнеўным абвінавачваннем таталітарызму прасякнута і аповесць М.Цэлеша “Загібельскі летапіс”.
Прайшоўшы выпрабаванні на мастацкую і грамадзянскую праўду, мемуарна-біяграфічная проза беларускай эміграцыі, узба- гачаючыся агульначалавечымі філасофскімі праблемамі і біблей- ска-хрысціянскімі ідэаламі, схілялася да выразнай лірычнасці, эсэістычнага і навэлістычнага гучання, рабілася значнай і адмет- най старонкай нацыянальнай літаратуры.
Канцэпцыя своеасаблівай псеўдамадэлі нацыянальнага быцця распрацоўвалася ў сатырычнай прозе беларускай эміграцыі (тво- ры Л.Савёнка-Крывічаніна, Ант.Адамовіча), дзе праз адмаўленне таталітарнага ладу перадавалася сваё разуменне ідэалаў духоў-
нага і сацыяльнага ўладкавання. Сатырычная проза эміграцыі, адлюстраваўшы традыцыі “нашаніўскай” прозы, стала творчым працягам сатырычнай узвышаўскай творчасці К.Чорнага і, най- перш, А.Мрыя, пра што сведчаць адметнасці паэтыкі, жанрава- стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці аповесцяў Л.Савёнка- Крывічаніна “Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава” і Ант.Адамовіча “Тры- вога”. У названых творах багатая палітра смехавых адценняў, іх сатырычнасць спалучана з праявамі лірычнасці і трагічнасці; яны - выява мастацкага пратэсту супраць вар'яцтва таталітарызму і дзяржаўнай несвабоды. Сродкамі сатыры Л.Савёнак-Крывічанін і Ант.Адамовіч, гратэскна капіруючы рэчаіснасць, стварылі мадэль грамадства дэфармаванага, “перакуленага”.
Проза эміграцыі першай паловы 40-х гадоў (а таксама нешмат- лікія творы пісьменнікаў метраполіі), у якіх выяўлялася адмаў- ленне ад услаўлення савецкай палітычнай сістэмы сталінскага ўзору, у якіх абуджаліся ідэі аб неабходнасці змагання супраць таталітарна-дыктатарскай улады (згаданыя раманы, аповесці і апавяданні У.Сядуры, Л.Савёнка-Крывічаіна, Ант.Адамовіча, a таксама блізкія ім малавядомыя раманы Р.Мурашкі “Насуперак лёсу” і “Таварышы”) істотна пашыраюць ранейшыя ўяўленні аб нашай прозе перыяду другой сусветнай вайны, узбагачаюць яе ідэйна-праблемныя і жанрава-стылёвыя абсягі.
Маштабны і аб'ектыўны аналіз прозы беларускай эміграцыі XX стагоддзя дае падставы гаварыць пра яе як пра значную старонку нашага нацыянальнага прыгожага пісьменства - са сваімі адметнымі ідэйна-мастацкімі заканамернасцямі, праблем- на-тэматычнымі і жанрава-стылёвымі напрацоўкамі, якія, аднак, гарманічна кладуцца ў агульны беларускі літаратурны кантэкст.
ПАКАЗАЛЬНІК ІМЁНАЎ*
Адамовіч Ант. (В.Бірыч, Н.Неда- сек, Р.Склют і інш.) 39, 41, 77, 192, 193,224—229.
Ажгірэй Зм. 131
АлехнікА. 138
Аляхновіч Ф. 145—151
Валыпар В. 19, 32, 139—145
Вароніч Л. 149
Германовіч Я. (В.Адважны) 10, 33, 46, 118,204.
Грывіч В. 22
Гуцька У. (Дудзіцкі У.) 24, 33, 135, 204 '
Даніловіч А. (Я.Золак) 23,204
Езавітаў К. 14, 19—21, 129, 131, 148, 154, 156.
Жамойда С. 24, 33, 205
Ільяшэвіч Хв. 23, 33, 45, 93, 193, 194
Кавалеўскі А. 23, 24, 29, 33, 84— 86,191
Калубовіч А. 157, 158
Кіпель Я. 64, 132
Коўш С. 24, 33,45, 83
Ластоўскі В. (Власт і інш.) 8, 14, 18, 21, 27, 32, 37—39, 57—82, 95, 119, 123, 129, 133, 144, 152, 154, 195, 197, 202, 203,212, 229, 230, 234
Лешчанка Я. (М.Кавыль) 24, 26, 27, 33.45,92, 135, 136
Матач А. 40
МіскоЯ. 134
Міцкевіч М. (А.Галіна) 131
Папліска А. 28, 205
(Пісар) 22
Попка Ю. (Ю.Жывіца) 10
Пясэцкі С. 134, 146, 148
Радзюк А. (А.Салавей) 24, 26, 31, 33,44,71, 130
Рытар I. (А.Саковіч ) 8, 10, 24, 33, 42,134,189,194—203, 233
Савёнак Л. (Л.Свэн, Л.Крывічанін) 188, 204, 206—224
Стома В. (В.Сініца) 68, 137—139
СычП. 10,33, 134
Сяднёў М. 8, 10, 24, 27, 33, 42, 45, 71, 102, 129, 179—188, 190, 191, 198, 230, 232
Сядура У. (У.Глыбінны) 8, 10, 20, 24, 33, 42, 45, 83, 151—153, 170, 187, 188, 230,233
УласаўА. 13, 135, 136
Урбан П. (П.Вазёрны) 28, 29, 33, 45,83, 86—91
Хмара С. 24, 28, 67, 135, 139, 192
Цэлеш М. (М.Лагода, М.Люціч, М.Лясун) 8, 10, 24, 33, 42, 45, 47, 83, 139, 159, 163—179
Шнэк У. (У.Случанскі) 10, 31, 33, 59, 83, 91—100,123,139, 231,232
ШпакоўскіЛ. (Л.Случанін) 137
Шчарбакоў Ю. (Ю.Віцьбіч, Ю.Стукаліч) 8, 10, 23, 25—-27, 33, 43—45, 83, 100—123, 132, 134, 155, 169, 177, 224, 230
Юхнавец Я. 8, 24, 27, 33, 45, 83, 137, 230
Яцэвіч А. (А.Змагар) 10, 24, 27, 33, 45, 83,129, 135
*У “Паказальнік” уключаны найбольш значныя празаікі беларускай эмігра- цыі XX стагоддзя (у алфавітным парадку курсівам падаюцца прозвішчы, у дуж- ках - псеўданімы).
ЗМЕСТ
УСТУП 5
ЛІТАРАТУРНА-ГРАМАДСКІ РУХ БЕЛАРУСКАЙ
ЭМІГРАЦЫІ XX СТАГОДДЗЯ (1918-1990-Я ГАДЫ):
ЗГУРТАВАННІ, АСОБЫ, ВЫДАННІ 12
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА XX СТАГОДДЗЯ ЯК ЦЭЛАСНЫ ПСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ ПЕРЫЯД.
• Паняцце мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця 31
ПСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
• Гістарычная проза як сродак мастацкага ўвасаблення мадэлі нацыянальнага быцця 49
• Ідэя беларускай Крывіі (Творчасць Вацлава
Ластоўскага перыяду эміграцыі) 56
• Развіццё традыцый гістарычнай прозы Вацлава
Ластоўскага ў беларускай літаратуры 7 4
• Творчасць Паўлюка Вазёрнага як сведчанне ідэйна-мастацкай патэнцыі нацьіянальнай гістарычнай прозы 86
* Проза УладзіміраСлучанскага
(Гістарычны раман “Драбы”) 91
• Формула супраціўлення (Творчасць Юркі Віцьбіча) 100
МЕМУАРНА-АЎТАБІЯГРАФІЧНАЯ ПРОЗА
БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
• Панарама мемуарнай і аўтабіяграфічнай літаратуры беларускага замежжа (агульны агляд) 12 3
* Беларуская планіда Віктара Вальтара (Невядомы
раман 20-х гадоў “Роджаныя пад Сатурнам”) 139
• Мемуарная проза Францішка Аляхновіча 145
• Раманьі “Вялікія дарогі” Уладзіміра Сядуры-
Глыбіннага, “Змагарныя дарогі” Кастуся Акулы
і “На крыжовай дарозе” Аўгена Калубовіча 151
• Трылогія Кастуся Акулы ‘Тараватка” 15 8
• Таямніцы зазер'еўскага летапісца (Лёс і творчасць
Міколы Цэлеша) 16 3
• Проза Масея Сяднёва. Узмацненне лірычнага
пачатку ў аўтабіяграфічнай прозе эміграцыі 17 9
• Паміж Сцылай часу і Харыбдай лёсу
(Творчая асоба Аляксандры Саковіч) 194
САТЫРЫЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ 203
• Сатырычныя „дзённікі” Лявона Савёнка 206
* Сатырычная аповесць Антона Адамовіча “Трывога” 225
ЗАКЛЮЧЭННЕ 230
П АКАЗАЛЬНІК ІМЁНАЎ 2 3 5
ISBN 83-85918-31-0
co
a a
0)

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.