№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт (Christiaan Frederik Louis Leipoldt)

1880 - 1947

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт
Паўднёваафрыканскі пісьменнік, які лічыцца адным з самых значных творцаў ПАР “Другога руху” — пакалення творцаў, што пісалі на афрыкаанс, такім чынам распрацоўваючы мову і ўводзячы яе ў літаратурны ўжытак адразу пасля Другой англа-бурскай вайны. Лейпалт пісаў вершы, раманы, п’есы, апавяданні, кнігі для дзяцей, падарожныя нататкі і нават кулінарныя кнігі і працы па батаніцы і дыеталогіі. Паэт Дыдэрык Ёханэс Оперман назваў яго “самым шматгранным творцам”.

Нарадзіўся Лейпалт 28 снежня 1880 году ў горадзе Вустэр у Капскай правінцыі ў сям’і святара Крысціяна Фрэдэрыка Лейпалта (які быў сынам рэйнскага місіянера Ёгана Готліба Лейпалта) і Ханны Меты Крысціяны Лейпалт (у дзявоцтве Эсэлен). Ужо з дзяцінства Лейпалт ведаў ангельскую, нямецкую мовы і афрыкаанс, з бацькам вывучыў грэцкую і лаціну, а пазней — французскую і італьянскую. Падчас Другой англа-бурскай вайны працаваў рэпарцёрам. У 1902—1907 з дапамогай батаніка Хэры Болюса ён вывучаў медыцыну ў Лондане, а потым падарожнічаў па Еўропе, Амерыцы і Усходняй Індыі. Потым некаторы час працаваў школьным доктарам у Лондане, медыцынскім школьным інспектарам у Трансваалі, а пасля — у Капскай правінцыі. У 1923 годзе Лейпалт зноў заняўся журналістыкай, але ўжо ў 1925 годзе атрымаў месца педыятра ў Кейптаўне. Ніколі не быў жанаты.

Самы вядомы верш Лейпалта — “Аповед дзядзькі Гертэла” (Oom Gertel Vertel), у якім расказваецца пра Другую англа-бурскую вайну і пра жорсткасць гэтай вайны.

Памёр Лейпалт 12 красавіка 1947 году ў Кейптаўне, аднак яго прах быў пахаваны ў Хантаме — дзікім горным раёне на поўначы ад Кейптаўна, які пісьменнік вельмі любіў. Хантаму, яго прыродзе і легендам прысвечаныя многія творы Лейпалта. Яшчэ адна важная тэма ў творчасці пісьменніка — Другая англа-бурская вайна. Так, узаемадачыненням афрыканераў і ангельцаў да, падчас і пасля англа-бурскіх войнаў прысвечаная ангельскамоўная трылогія “Даліна”, якая ўлучае раманы “Шыбенік Гекон” (Gallows Gecko), “Крушэнне ў шторме” (Stormwrack) і “Маска” (The Mask).

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

542