№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Міхал Андрасюк (Michał Androsiuk)

1959 -

Міхал Андрасюк
Пісьменнік (піша па-беларуску і па-польску), журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Нарадзіўся і жыве ў Гайнаўцы (Падляшша, Польшча). Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны. Пасля заканчэння беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (1978) працаваў настаўнікам, каменячосам, журналістам, узначальваў Радыё Рацыя. Да снежня 2010 ― шэф антэны Радыё Рацыя, вядучы “Белсата”.

Дэбютаваў у “Ніве” (1979) вершамі. Аўтар кніг прозы “Фірма” (2000), “Мясцовая гравітацыя” (2004), “Белы конь” (2006), “Вуліца добрай надзеі” (2010), Асноўная тэма твораў ― прыгоды местачковых жыхароў польска-беларускага памежжа. Кніга “Вагон другога класа” (Wagon drugiej klasy, 2010), якая выйшла па-польску, таксама знаёміць чытачоў з мінулым і сённяшнім днём каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак.

Міхал Андрасюк ― лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2010), сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. На прэзентацыях пісьменнік традыцыйна выступае ў бейсболцы.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

687