№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мікіта Славінскі (Никита Славинский)

? - ?

Мікіта Славінскі

Адзін з аўтараў газеты “Новороссийский телеграф”, у якой 28 сакавіка 1899 г. была апублікаваная частка яго буйнога твора “Запіскі доктара Брылеўскага”. У кароткай рэдакцыйнай прамове ён называўся цікавым беларускім пісьменнікам, абвяшчалася падпіска на яго кнігу, якая мела выйсці з друку ў пачатку 1900 году. Год і месца нараджэння, сацыяльны статус, адукацыя і іншыя біяграфічныя звесткі, датычныя М. Славінскага, застаюцца невядомымі. Геаграфічныя рэаліі, адлюстраваныя ў фрагменце “Вар’яцкі год”, даюць падставы меркаваць, што ён быў добра знаёмы з Гомелем і вакольнымі вёскамі. Адтуль жа вынікае, што М. Славінскі досыць добра арыентаваўся ў беларускім фальклоры, асобных момантах гісторыі краю, быў знаёмы з беларускай мовай. Вобраз доктара Брылеўскага выглядае гратэскна, што, аднак, не выключае верагоднасць прысутнасці ў творы аўтабіяграфічных элементаў. Поўнае выданне “Запісак доктара Брылеўскага”, відаць, так і не выйшла.

Чытайце таксама

Італа Звева

Італа Звева

Італьянскі пісьменнік габрэйскага паходжання.

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Вірджынія Вулф

Вірджынія Вулф

Ангельская раманістка і эсэістка, адна з самых яркіх фігураў ангельскага мадэрнізму XX ст.

641