№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Оскар Мілаш (Oscar Venceslas de Lubicz Milosz)

1877 - 1939

Оскар Мілаш
Французскі паэт і літоўскі дыпламат, дзядзька Чэслава Мілаша. Нарадзiўся ў мястэчку Чарэя (цяпер занядбаная вёска ў Чашніцкім раёне). Жыў у Парыжы, пісаў на французскай мове. Хутка пераадолеў дэкадэнцтва і сімвалізм ранніх вершаў, але назаўсёды захаваў выразны трагічны пафас, што збліжае яго з По і Бадлерам. Позняя яго паэзія прасякнутая рэлігійнымі матывамі. Пры канцы жыцця робіць спробу крыптаграфічнай інтэрпрэтацыі “Апакаліпсіса”. Выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак у сваім пераказе на французскую.

Апроч вершаў напісаў некалькі драматычных твораў: “Мігель Маньяра”, “Мефібасэт”, “Саўл з Тарса” і некалькі містычных трактатаў-паэмаў. У 1931 годзе Оскар Мілаш быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна, з 1966 году ў Францыі дзейнічае Таварыства сяброў Оскара Мілаша, якое выдае прысвечаныя яго творчасці “Сшыткі”.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

1094