№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Таня Малярчук (Таня Малярчук)

1983 -

Таня Малярчук
Украінская пісьменніца. Нарадзілася ў Івана-Франкоўску. Паводле ўласнага прызнання, “ці то кабета, ці то празаік”.

Некаторы час жыла ў Краснаярску, скончыла Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стэфаніка, па спецыяльнасці — філолаг. Жыве ў Вене.

Піша ў рэчышчы сюррэалізму, постмадэрнізму, магічнага рэалізму. Друкавалася ў часопісах “Березіль”, “Четвер”, “Критика”, “ШО”. Апавяданні і эсэ перакладзеныя на польскую, румынскую, нямецкую, ангельскую, рускую і беларускую мовы.

Аўтар кніг “Эндшпіль Адольфа, альбо Ружа для Лізы” (2004), “Долу згары. Кніга страхаў” (2006), “Як я стала святою” (2006), “Казаць” (2007), “Звераслоў” (2009), “Боская камедыя” (2009). У 2009 годзе ў венскім выдавецтве Residenz выйшла кніга Малярчук Neunprozentiger Haushaltsessig у перакладзе Клаўдыі Датэ. Лаўрэат украінскай прэміі “Кніга году”.

Першы раман – “Біографія випадкового чуда” – запланаваны на травень 2012 года.

Фота - Мар'яна Прахаська.

Чытайце таксама

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

Давід Шульман

Давід Шульман

Празаік, піша па-беларуску і па-руску.

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

619