№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ладзіслаў Кліма (Ladislav Klíma)

1878 - 1928

Ладзіслаў Кліма
Чэшскі празаік, паэт, драматург і перш за ўсё філосаф.

Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі ў сям’і канцылярскага службоўца. Пасля выключэння з гімназіі ў 1895 годзе за нібыта абразы ў бок дзяржавы, царквы і дынастыі Габсбургаў перайшоў у гімназію Заграба, але, так яе і не скончыўшы, пераехаў у 1904 годзе ў Прагу. Кіруючыся прынцыпамі сваёй філасофіі, браўся толькі за часовыя працы, жыў з выпадковых ганарараў за свае творы, а таксама часам карыстаўся шчодрасцю сяброў.

Кліма супрацьстаяў нормам сучаснага яму чэшскага грамадства і ладам свайго жыцця, і сваімі творамі. Культуру, маральныя каштоўнасці і сам сусвет Кліма адмаўляў, а рэальнасць лічыў падуладнай волі індывідуума. Найбольшая частка філасофскіх поглядаў пісьменніка адлюстраваная ў яго кнізе “Свет як свядомасць і нішто” (Svět jako vědomí a nic). А самым яго знакамітым творам лічыцца раман “Пакуты князя Штэрненгоха” (Utrpení knížete Sternenhocha).

Шматлікія рукапісы Ладыслава Кліма былі адрэдагаваныя і выдадзеныя ўжо пасля яго смерці, уключна з яго апавяданнямі і лістамі. Шмат што Кліма знішчыў сам.

Памёр ад сухотаў 19 красавіка 1928 году ў Празе.

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс

Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Дэніэл Мендэлсан

Дэніэл Мендэлсан

551