№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Марк Валерый Марцыял (Marcus Valerius Martialis)

40 н.э. - не пазней за 104 н.э.

Марк Валерый Марцыял
Рымскі паэт, стваральнік жанру эпіграмы ў яго сучасным выглядзе.

Нарадзіўся і вырас у горадзе Аўгуста Більбіліс у цяперашняй Гішпаніі. Пазней перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Ягонаю першаю ўдачаю была “Кніга Відовішчаў”, прысвечаная адкрыццю Калізея. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку дванаццаць кніг уласна эпіграм, якія і складаюць аснову славы Марцыяла да сённяшняга дня. У старасці паэт вярнуўся ў Гішпанію і правёў рэшту жыцця ў падораным яму маёнтку непадалёк ад роднага горада. Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, “Xenia”, цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

808