№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Макс Бірбам (Max Beerbohm)

1872 - 1956

Макс Бірбам
Ангельскі эсэіст, парадыст і карыкатурыст сэр Генры Максіміліян Бірбам нарадзіўся ў Лондане. Атрымаў элітную адукацыю, паступіў у Оксфард. Там ён пазнаёміўся з Оскарам Ўайлдам і яго асяродкам дзякуючы брату Герберту Бірбаму Тры, вядомаму актору. Па заканчэнні каледжа ён выяўляў схільнасць да дэндызму і гумарыстыкі.

У 1893 годзе Бірбам пазнаёміўся з мастаком Ўільямам Ротэнстайнам, а той у сваю чаргу прывёў яго да Обры Бёрдслі і іншых сяброў літаратурных і мастацкіх колаў, блізкіх да выдавецтва “Бодлі Хэд”. У Оксфардзе Бірбам не выказваў асаблівай стараннасці ў навучанні, але стаў даволі вядомым дзякуючы сваім стасункам з рознымі вядомымі людзьмі. У той жа час ён пачаў дасылаць свае артыкулы і карыкатуры ў разнастайныя лонданскія выданні, якія з энтузіязмам прымаліся. У 1894 годзе ўзыходзячай зоркай ангельскай літаратуры ён скончыў Оксфард без аніякай навуковай ступені.

Актыўна друкаваўся ў “Жоўтай кнізе”, дзе адзін час Обры Бёрдслі быў рэдактарам. У 1896 годзе выйшаў зборнік яго эсэ “Творы Макса Бірбама” (The Works of Max Beerbohm). У 1897 годзе ён змяніў Бернарда Шоў на пасадзе тэатральнага крытыка “Saturday Review”, дзе прапрацаваў да 1910 году. У тым жа 1910 годзе Макс Бірбам ажаніўся і разам з жонкай з’ехаў у Італію. Там ён пражыў большую частку свайго жыцця, толькі на непрацяглы час наведваючыся ў Англію.

З 1935 году М. Бірбам вёў перадачы пра аўтамабілі, экіпажы і канцэртныя залі на BBC, пазней яны выйшлі асобнай кніжкай.

М. Бірбам у асноўным вядомы дзякуючы такім сваім творам, як “Калядная гірлянда” (цыкл пародыяў на літаратурныя стылі сучаснікаў), сатырычны раман пра жыццё Оксфарда “Зулейка Добсан”, зборнік навэлаў “Сямёра мужчын”, куды ўваходзіць “Энох Сомс”, а таксама сваімі шматлікімі карыкатурамі на сучаснікаў і мастацкімі ілюстрацыямі.

Памёр Макс Бірбам ва ўзросце 83 гадоў у Італіі. Яго прах захоўваецца ў саборы Святога Паўла ў Лондане.

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

505