№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Марына Рагачэўская

Марына Рагачэўская
Нарадзілася ў 1969 годзе ў Валожыне Мінскай вобласці. Там скончыла сярэднюю школу з сярэбраным медалём. У 1992 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт) па спецыяльнасці “ангельская, французская, польская мовы” з дыпломам з адзнакай. У 2003 годзе абараніла дысертацыю на тэму “Псіхааналітычная канцэпцыя Д. Г. Лоўрэнса і яе рэалізацыя ў прозе”, атрымаўшы навуковую ступень кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці “Літаратура народаў краін замежжа”. Цяпер — дацэнт кафедры замежнай літаратуры ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце; працуе над доктарскай дысертацыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Удзельніца шматлікіх літаратуразнаўчых міжнародных канферэнцый. Мае каля 80 публікацый як у беларускіх, так і замежных выданнях: у Славакіі, Літве, Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі, Украіне, ЗША, Чарнагорыі.

Чытайце таксама

Хорхе Луіс Борхес

Хорхе Луіс Борхес

Аргентынскі празаік, паэт і публіцыст. У 1920-я гады зрабіўся адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Мішэль Луё

Мішэль Луё

Французскі пісьменнік

Амбраз Бірс

Амбраз Бірс

Амерыканскі пісьменнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу.

Франк Варжак

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

386