№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Брытанская пісьменніца піша раман у Google Docs

14 верасня 2012

Брытанская пісьменніца піша раман у Google Docs
Пісаць раман, які будзе называцца “Уладары драконаў” (The Dragon Lords), Хартман пачала 12 верасня ў 11 гадзін раніцы паводле беларускага часу. Цяпер пачаты чарнавік трэцяй часткі рамана.

Інтэрнэт-карыстальнікі могуць сачыць за стварэннем рамана “ў жывым эфіры”, выкарыстоўваючы спасылку на дакумент у Google Docs. Хартман заяўляе, што чытачы могуць пакідаць свае водгукі пра кнігу ў каментарах.

Аглядальнік The Guardian, які прачытаў пачатак твора, называе напісанае “лухтой”, але выказвае надзею, што пасля Хартман давядзе чарнавік да ладу. Раман пачынаецца фразай “Не кожны дзень місіс Дэлхані даводзілася знаходзіць на дарозе аголенага мужчыну”.

Хартман належаць працы па эзатэрыцы і некалькі фэнтэзійных твораў — трылогія “Грыбны дождж” (In Serein), “Сонцастаянне вампіраў” (Vampire Solstice) і “Залаты конь” (The Golden Horse). Тэксты кніг даступныя ў інтэрнэце.

Тэкставы рэдактар ​​Google Docs уваходзіць у пакет вэб-дадаткаў Google Apps. Над адным і тым жа дакументам могуць працаваць некалькі карыстальнікаў адначасова, але аўтар мае права забараніць іншым людзям рэдагаваць яго тэкст. Абмяркоўваць дакумент можна ў каментарах.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
171