№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Рыхтуецца да публікацыі невядомая аповесць Уладзіміра Караткевіча

11 снежня 2009

Рыхтуецца да публікацыі невядомая аповесць Уладзіміра Караткевіча
Знаходка ўяўляе сабой агульны сшытак, спісаны дробным почыркам. Анатоль Верабей лічыць: “Аповесць “Перадгісторыя” была напісаная ў канцы 40-х ці пачатку 50-х гадоў, калі ён вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта і шукаў сябе як мастак. То бок аўтару было каля 19 гадоў. Напісаны тэкст на рускай мове, хаця ў ім ёсць беларускія словы і фразы. Ёсць і цікавыя ілюстрацыі.

Аповесць будзе надрукаваная ў першых нумарах часопіса “Нёман” пад назвай “Перадгісторыя”. Рэдактар часопіса Алесь Бадак лічыць, што наўрад ці гэта сапраўдная назва, магчыма, гэта проста назва ўступу: “Тэкст сыры, складаецца з трох частак, малазвязаных паміж сабой. І ўступ настолькі адрозніваецца ад наступных частак – фактычна гэта накід, – што мы нават не ведаем, ці варта публікаваць яго ў складзе аповесці”.

Ва ўступе пісьменнік апісвае гісторыю народа, выцесненага “жалезнымі людзьмі” з роднай зямлі ў лясы і балоты. У другой часцы студэнт Ян Вар паступова адкрывае праўду пра гісторыю свайго народа і распачынае барацьбу з заваёўнікамі. А трэцяя частка аповесці – гэта амаль той Караткевіч, які нам добра знаёмы: апавяданне “Ля сценкі” пра расстрэл у 1863 годзе паўстанца Грынкевіча, продка Уладзіміра Караткевіча.
паводле sb.by

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
198