№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць літаратурны конкурс "Новая беларуская фантастыка"

2 сакавіка 2010

Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць літаратурны конкурс


На конкурс высоўваюцца арыгінальныя празаічныя творы ў фантастычных жанрах, створаныя на рускай ці беларускай мовах, якія раней не публікаваліся.

Правам вылучэння твора на конкурс валодае выключна аўтар. Ананімныя рукапісы да разгляду не прымаюцца. Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс не больш за два творы.

Браць удзел у конкурсе могуць асобы ад 18 да 30 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Працы прымацца па 30 верасня 2010 года.

У склад журы конкурсу ўваходзяць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі, а таксама супрацоўнікі выдавецтва "Харвест". Узначальвае журы старшыня секцыі "Прыгоды і фантастыка" "Саюзу пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Кулічэнка. Кожны твор ацэньваецца кожным сябрам журы па 10-бальнай сістэме: выстаўляюцца незалежныя экспертныя ацэнкі, якія ўрэшце сумуюцца.

Па выніках конкурсу будуць адабраны 5 найлепшых прац, з аўтарамі якіх выдавецтва "Харвест" складзе кантракт на выданне твораў.

Акрамя таго, пераможцы конкурсу, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы, атрымаюць грашовыя прызы і памятныя граматы.

Творы прымаюцца па адрасе: 220034 Рэспубліка Беларусь, г. Менск, Фрунзе, 5, "Саюз пісьменнікаў Беларусі", з пазнакай "На конкурс "Новая беларуская фантастыка" ці па электронным адрасе: lim_new@mail.ru.
паводле tut.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
475