№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі злавілі найвялікшага бібліятэчнага злачынцу

30 чэрвеня 2010

У Вялікабрытаніі злавілі найвялікшага бібліятэчнага злачынцу
Серыйны злодзей распачаў сваю дзейнасць у канцы 1990-х. Выкарыстоўваючы чужыя імёны, ён запісваўся ў розныя бібліятэкі (ад бібліятэкі Каралеўскага садовага таварыства да Брытанскай бібіліятэкі) і пад пінжаком выносіў найбольш каштоўныя кніжкі. Паліцыя лічыць ягоную дзейнасць адным з найвялікшых у свеце бібліятэчных злачынстваў.

Больш як 500 скрадзеных рарытэтаў Жак выстаўляў на аўкцыёнах, пры гэтым злодзей знішчаў бібліяэчныя штампы, часам нават пашкоджваючы антыкварныя кнігі. Кемлівасць і добрая абазнанасць у букіністычным гандлі дапамагалі Ўільяму Жаку выбіраць самыя каштоўныя выданні, менавіта таму страты, панесеныя ад ягонай дзейнасці, ацэньваюцца ў такую вялікую суму.

Афёра Жака апынулася пад пагрозай, калі на адной з кніжак, прададзенай праз аўкцыён, былі заўважаныя бібліятэчныя пазнакі. Аб гэтым было паведамлена аўкцыённым дамам, і некаторыя з іх зразумелі, што неаднаразова прадавалі крадзеныя кнігі.

Злодзей адмаўляў факты крадзяжу і сцвярджаў, што займаецца збіраннем і рэстаўрацыяй старых кніг, аднак амаль адразу ўцёк на Кубу, якая не выдае злачынцаў. На Кубе ён затрымаўся ўсяго на 7 тыдняў і адразу па вяртанні апынуўся на лаве падсудных. У 2002 годзе Жак быў асуджаны на чатыры гады турмы з кампенсацыяй нанесенай шкоды. Але цяпер, пасля таго як суду сталі вядомыя дадатковыя абставіны ўчыненых крадзяжоў, Ўільяму Жаку пагражае яшчэ столькі ж.

Большасць скрадзеных рарытэтаў была вернутая бібліятэкам, у прыватнасці кніга Галілея 1610 году (ацэньваецца ў 180 тыс. фунтаў), Астраномія Кеплера 1609 году і асобнікі “Матэматычных пачаткаў” Ісака Ньютана 1687 году, якія ацэньваюцца ў 135 тыс. фунтаў.
паводле vsiknygy.net.ua

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
181