№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Выдалі самы поўны збор твораў Ларысы Геніюш

2 жніўня 2010

Выдалі самы поўны збор твораў Ларысы Геніюш
Міхась Скобла паведаміў, што першая прэзентацыя выдання адбудзецца 7 жніўня ў Зэльве, у дзень 100-годдзя Ларысы Геніюш.

– Па-першае, двухтомнік выйшаў у фантастычна прыгожым аздабленні Генадзя Мацура. Па-другое, у ім змешчаныя каля сотні невядомых фотаздымкаў. Па-трэцяе, упершыню апублікавана 74 вершы і 113 лістоў паэткі. І па-чацвертае, прэзентацыя адбудзецца 7 жніўня ў Зэльве ў раённым Доме культуры ў 14.00, куды я ўсіх запрашаю, бо лічу, што збор твораў Ларысы Геніюш павінен быць у кожнай беларускай сям'і.

Пры канцы ліпеня выйшаў з друку таксама альманах «Асоба і час», цалкам прысвечаны асобе Ларысы Геніюш. Яго прэзентацыя таксама пройдзе 7 жніўня ў Зэльве.
паводле Радыё Рацыя

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
220