№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

З’явіўся онлайн-перакладчык на беларускую

25 жніўня 2009

З’явіўся онлайн-перакладчык на беларускую
Вось што піша ў сваім блогу на гэты конт інжынер-праграміст кампаніі Google Ігар Маханёк: “Google Translate – гэта сістэма статыстычнага перакладу, што працуе на базе статыстычных мадэляў, якія будуюцца на базе дакументаў, перакладзеных прафесіяналамі. Чым больш такіх перакладзеных дакументаў выкарыстоўваецца для мадэлі, тым лепшым атрымліваецца пераклад; і адносна малая колькасць дакументаў, перакладзеных на беларускую і з беларускай, ёсць прычынай таго, што беларуская мова была дададзеная пазней за іншыя, і якасць перакладу можа быць яшчэ не заўсёды здавальняючая. Але цяпер якасць будзе толькі паляпшацца”.

Ігар Маханёк таксама заклікае паведамляць яму пра памылкі, звязаныя з недакладным перакладам праграмай імёнаў, назваў і краінаў. Кантакты Ігара можна знайсці ў яго блогу.
паводле be.mahaniok.com

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
297