№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Пераможцы конкурсу імя Шэрмана ў Дзеяслове

7 верасня 2009

Пераможцы конкурсу імя Шэрмана ў Дзеяслове
Замежная проза прадстаўленая ў часопісе конкурснымі перакладамі апавяданняў Фрэдэрыка Ліндстрома “Апошні дзень лета” Дар’і Вашкевіч (са шведскай), Германа Гесэ “Пераўтварэнні Піктара” Наталлі Давыдоўскай (з нямецкай), Генрыха Бёля “Маўчанне, сабранае доктарам Мурке” Алены Талапіла (з нямецкай) і Руала Дала “Скура” Анкі Упалы (з ангельскай). Былі ўганараваныя журы і асобныя падборкі замежнай паэзіі – пераклады Аляксея Арцёмава (Тула) вершаў “Я спаткаў генія” Чарлза Букоўскі з ангельскай, Фэдэрыка Гарсіі Лоркі “Жнівень. Персік – цукат салодкі...” з гішпанскай, верша “Хто я” Васіля Каменскага, а таксама паэзіі Арвы Метса з рускай мовы; пераклады з французскай мовы вершаў Гіёма Апалінэра, зробленых Уладзем Лянкевічам, пераклад Юліяй Шадзько з гішпанскай мовы падборкі вершаў Хорхе Луіса Борхеса і пераклады з нідэрландскай (Ян Якаб Слаўэрхоф “Канец”, Ар’ен Дэйнкер “Верш для вярблюда”) і ангельскай (Фрэнсіс Брэт Янг “Артур сышоў...”) Ганны Янкута. Асобна можна адзначыць пераклады вершаў Віктара Жыбуля на рускую мову, зробленыя Паўлам Анціпавым.

Асобнай намінацыяй у конкурсе былі выдзеленыя пераклады Эдгара Алана По ў гонар 200-годдзя амерыканскага пісьменніка. Шэраг перакладаў надрукаваныя ў часопісе: верш “Гімн” (Аляксей Арцёмаў), прыпавесць “Цішыня” (Алена Пятровіч), апавяданне “Элеанора” (Вераніка Сідарэнка).

Таксама ў гэтым нумары часопіса увазе чытачоў прапануецца пераклад “Легендаў Ванкувера” канадскай індзейскай пісьменніцы Паўлін Джонсан-Тэкэянуакей, зроблены Ірынай Верабей, а таксама ўспаміны перакладчыка Якуба Лапаткі і дзённікавыя запісы 1985–1988 гадоў Міхала Дубянецкага, журналіста, публіцыста і перакладчыка з польскай і рускай моваў.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
442