№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вавілонскую вежу з кніг пабудавалі ў Буэнас-Айрэсе

17 траўня 2011

Вавілонскую вежу з кніг пабудавалі ў Буэнас-Айрэсе
Мясцовыя ўлады кажуць, што мастачка выявіла ідэю плюралізму і разнастайнасці, якая характарызуе аргентынскую сталіцу. Гэта — не першая праца Марты Мінухін з кнігамі. У 1983 годзе пасля аднаўлення дэмакратыі ў Аргентыне яна пабудавала копію Парфенона з забароненых кніг.

Цяперашні арт-аб'ект складаецца са спіральнага металічнага каркаса і каля 30 000 кніг, напісаных на большасці моваў і дыялектаў свету. Жанр не мае значэння: тут ёсць і слоўнікі, і энцыклапедыі, і класічныя раманы.

На першым і другім узроўнях размешчаныя амерыканскія кнігі, на трэцім і чацвертым — кнігі з Еўропы, на пятым — з Афрыкі, на шостым — з Азіі. 16000 кніг былі ахвяраваныя 52 пасольствамі ў Буэнас-Айрэсе, астатнія былі падараваныя аргентынскімі чытачамі.

Убачыць новую Вавілонскую вежу можна ў «Сан-Плаза Марцін» да 28 траўня.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
163