№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У маскоўскім метро пачаў курсаваць "Італьянскі паэтычны цягнік"

30 чэрвеня 2011

У маскоўскім метро пачаў курсаваць
У ліку паэтаў, чые вершы змешчаны ў цягніку, — Франчэска Петрарка, Эўджэніё Мантале, Умбэрта Саба, Джузэпэ Унгарэці і Дантэ Аліг’еры. Экспазіцыя была створаная пры падтрымцы Італьянскага інстытута культуры і амбасады Італіі ў Маскве.

Акцыя прымеркаваная да Году Італіі ў Расіі і Году Расіі ў Італіі; у рымскім метро таксама запушчаны паэтычны цягнік, у якім прадстаўленыя вершы Уладзіміра Маякоўскага, Ганны Ахматавай і Барыса Пастарнака.

Цягнік "Паэзія ў метро" быў запушчаны 17 лістапада 2010. Першай экспазіцыяй у ім былі вершы чылійскіх паэтаў: Пабла Неруды, Габрыэлы Містраль, Вісэнтэ Ўідобра, Гансала Рохаса і Ніканора Пары. Гэты цягнік стаў ужо сёмым фірмовым цягніком маскоўскага метро нароўні з цягнікамі "Сакольнікі", "Курская дуга", "Чырвоная страла", "Масква, якая чытае", "Акварэль" і "Народнае апалчэнне".
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
127