№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У конкурсе двайнікоў Хэмінгуэя інжынер перамог з 12-й спробы

25 ліпеня 2011

У конкурсе двайнікоў Хэмінгуэя інжынер перамог з 12-й спробы
Джынэа ўдзельнічаў у конкурсе дванаццаты раз. Журы, якое складалася з пераможцаў аналагічных спаборніцтваў мінулых гадоў, выбрала яго з больш чым 120 прэтэндэнтаў. Цырымонія праходзіла ў бары “Слопі Джо” (Sloppy Joe's Bar), які неаднаразова наведваў Хэмінгуэй.

Спаборніцтва двайнікоў Хэмінгуэя адбылося ў межах штогадовых дзён пісьменніка, прымеркаваных да даты яго нараджэння. Акрамя конкурсу двайнікоў фестываль, які доўжыўся з 19 па 24 ліпеня, уключаў конкурс кароткіх апавяданняў, ловы марлінаў і “забег быкоў”, які імітаваў дзеянне з рамана “Фіеста” (Fiesta).

Спаборніцтвы двайнікоў Хэмінгуэя праводзяцца ў Кі-Ўэст з 1981 году.

Эрнэст Хэмінгуэй жыў на востраве Кі-Ўэст у Фларыдзе ў 1930-х гадах. У гэты перыяд пісьменнік, у прыватнасці, працаваў над раманам “Мець або не мець” (To Have and Have Not).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
122