№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Анжэры 200 французаў публічна прачытаюць “Вайну і мір”

1 жніўня 2011

У Анжэры 200 французаў публічна прачытаюць “Вайну і мір”
Творы Льва Талстога, нароўні з Дастаеўскім, у Францыі з'яўляюцца найбольш папулярнымі ўзорамі класічнай рускай літаратуры. Так, у Парыжы ёсць плошча Талстога з усталяваным на ёй бюстам пісьменніка, а летась там праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя смерці рускага класіка. Тым не менш, ідэя марафона, які яго арганізатары завуць “унікальным спектаклем”, па чытанні 1700-старонкавага рамана раней нікім у жыццё ўвасобленая не была. Чытанне адбудзецца ў рамках фэсту, які праходзіць у Анжэры трынаццаты раз. Як чакаецца, на ім будуць прысутнічаць нашчадкі пісьменніка, у тым ліку прэзідэнт французскага Таварыства сяброў Льва Талстога Калет Талстая.

Чытаць кнігу будуць па чарзе дзвесце чалавек, наймалодшаму з якіх 12 гадоў, а найстарэйшаму — 80. Як сказаў рэжысёр Калікст дэ Нігрэмон, адзін з арганізатараў фэсту, у інтэрв'ю газеце “Весці”, “усе ведаюць гэты раман, але далёка не ўсе чыталі яго ад пачатку да канца. Многім проста бракуе адвагі”. Сваёй акцыяй ён паспрабуе “нагадаць французам пра адзін з найвялікшых твораў сусветнай літаратуры”. Нігрэмон адзначыў, што французскі пераклад, які будзе выкарыстаны ў чытаннях, быў асабіста ўхвалены аўтарам рамана.

Чытанне пачнецца 9 верасня ў 21.30 і працягнецца, як чакаецца, 46 гадзін — каля двух сутак. Яго можна будзе паглядзець анлайн на сайце фэсту “Захопленасць”.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
144