№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Да выдання рыхтуецца першая водаўстойлівая кніга

5 жніўня 2011

Да выдання рыхтуецца першая водаўстойлівая кніга
Паведамляецца, што адмысловае палімернае пакрыццё старонак абароніць фарбу ад разбурэння, а паперу — ад намакання і разрываў. Гэтая тэхналогія пазычаная ў аўстралійскіх банкіраў, якія аналагічным чынам абараняюць купюры ад зносу і падробкі.

Да гэтага часу водаўстойлівасцю маглі пахваліцца толькі некаторыя дзіцячыя кніжкі, а таксама дапаможнікі для вадалазаў. Цяпер абароненым ад вады будзе першы мастацкі твор — трылер The Greater Bad Алана Корка. Кнігу ўжо прапануюць у электронным выглядзе праз краму Amazon, цана — каля 9,3 даляра.

Колькі будзе каштаваць друкаваная версія твора з водаўстойлівым пакрыццём, не ўдакладняецца. Адзначаецца толькі, што ў продаж яна паступіць летам 2012 году, а абарона ад вільгаці дазволіць падоўжыць яе жыццё ўдвая.
паводле compulenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
168