№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У ЗША выпусцілі першыя ў свеце кнігі са спецэфектамі

7 верасня 2011

У ЗША выпусцілі першыя ў свеце кнігі са спецэфектамі
У якасці прыкладу выданне Daily Mail прыводзіць новую інтэрпрэтацыю апавяданняў пра Шэрлака Холмса. Цяпер падчас чытання сцэны з апісаннем шуму дажджу за акном чытач можа пачуць адпаведныя гукі.

Рэлізы новых гукавых кніг даступныя для карыстальнікаў IPad і іншых планшэтаў. А хутка акрамя класікі будуць агучаныя і сучасныя раманы. Адным з першых стане твор лаўрэата Букераўскай прэміі Салмана Рушдзі, які выйдзе ў канцы гэтага году. Раман агучыць сімфанічны аркестр Новай Зеландыі. Музыка будзе суправаджаць чытача падчас чытання.

Сама тэхналогія, якая выкарыстоўваецца для сінхранізацыі музыкі і чытання, выкарыстоўвае дадзеныя пра частату перагортвання старонак. Але не ўсе сучасныя пісьменнікі ўхвалілі навінку. На іх думку, музыка і шум будуць толькі адцягваць ад чытання, пазбаўляючы чытача задавальнення ад ўяўлення, якое стымулюе аповед.
паводле techno.bigmir.net

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
129