№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Купала і Багдановіч – рухавікі рэкламы "Мілавіцы"

20 верасня 2011

Купала і Багдановіч – рухавікі рэкламы
Крама на вуліцы Маскоўскай. Два манекены, апранутыя ў какетлівыя споднія камплекты, стаяць на фоне плаката з Янкам Купалам і яго вершам пра каханне:

Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,
З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы, —
Як і сонца не туліць расквечаных ніў,
Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы!
Столькі песень над песнямі ёй я напеў,
Столькі думак злажыў аб ёй важных, таёмных, —
Як і бор гэтак з ветрам шумець не шумеў,
Як і век гэткіх дум не злажыў для патомных!
Утварыў з яе шчасце з-пад шчасцяў сваё —
Чарадзейную княжну з аповесці дзіўнай,
І пад ногі ёй кінуў жыццё сваё ўсё…
А яна?.. А яна была толькі… дзяўчына!..


У вітрыне побач — Максім Багдановіч, радкі з «Зоркі Венеры» і сімпатычная піжама ў кветачкі. Заходжу, намагаюся даведацца ў купцоў, як ім такая рэклама:

— Ну, бялізну я тут заўжды купляла і купляць буду, а вось пра паэтаў гэтых ведаю толькі тое, што ў школе казалі. Я ўвогуле сама з Расіі, у Беларусь толькі ў 15 гадоў з бацькамі пераехала, — расказвае жанчына гадоў сарака, якая прадставілася Наталляй.

Побач перабіралі почапкі дзве дзяўчыны — студэнткі. Што прыемна, Карына і Маша падтрымалі размову па-беларуску:

— З аднаго боку, ідэя зрабіць такую рэкламу — гэта вельмі неардынарна. Звычайна да таго, што прызнана класікай, ставяцца як да чагосьці недатыкальнага і бездакорнага. Але часам такое стаўленне можа зрабіць верш ці пісьменніка «закасцянелым» і зусім не цікавым для маладога пакалення. Думаю, Багдановіч і Купала ўсё роўна не пакрыўдзяцца. Але калі з першым аўтарам усё зразумела (назва «Зорка Венера» выклікае асацыяцыю з назвай маркі бялізны), наконт другога яшчэ трэба падумаць. Ды і ідэя, мабыць, падабаецца не ўсім. Усё ж нязвыкла бачыць партрэты класікаў побач са станікамі і начнымі кашулямі.

Каб атрымаць адказ на пытанне, чаму Купала і Багдановіч цяпер рэкламуюць жаночую бялізну, карэспандэнт звярнуўся ў кампанію «Мілавіца». Як патлумачылі там, «ідэйная сутнасць канцэпцыі такога афармлення вітрын у тым, што восень — гэта час натхнення. Жанчына і яе прыгажосць заўжды былі музай для паэтаў. Натхнёныя аўтары-класікі прысвячаюць свае радкі жанчыне ў вітрынах крамаў жаночай бялізны».



Прыдумалі канцэпцыю афармлення ў адным з найбуйнейшых беларускіх рэкламных агенцтваў. А паколькі крамы вытворца бялізны мае не толькі ў Беларусі, то, напрыклад, ва Украіне ў афармленні вітрын выкарыстоўваюцца цытаты з твораў украінскіх класікаў.
паводле Звязда

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
189