№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Новы сайт замежнай і беларускай літаратуры

15 кастрычніка 2009

Новы сайт замежнай і беларускай літаратуры
“Нам захацелася зрабіць сайт, прысвечаны стваранню мастацкіх тэкстаў/перакладаў на беларускай мове і ўсяму іншаму, што гэткаму занятку можа спадарожнічаць, — абмеркаванню пісьменніцкіх/перакладчыцкіх поспехаў і паразаў, як сваіх, так і чужых; тэарэтычным пытанням літаратуры (прыкладам, ці варта звяртаць увагу на графаманаў); практычным пытанням перакладу (прыкладам, як адэкватна перакласці das schwerste Gewicht або ці трэба стылізаваць мову ў перакладах тэкстаў сівой мінуўшчыны); высвятленню, якія бардэлі наведваў Лорэнс Дарэл у Александрыі; абмену інфармацыяй, што вартага ўвагі мы прачыталі апошнім часам; пошуку аорысту ў палескай і харвацкай мовах; прэзентацыі няведамых шырэйшай публіцы літаратураў (прыкладам, угандыйскай на нідэрландскай мове); і кучы іншых, дагэтуль не закранутых у беларускім літаратурным дыскурсе пытанняў”, – зазначае ў раздзеле “Пра нас” Ян Максімюк.

Свой праект аўтары называюць “не камерцыйным, а, так бы мовіць, амбіцыйным”. На дадзены момант на сайце можна знайсці пераклады такіх аўтараў, як Эдгар Керэт, Барыс Віян, Ўільям Фолкнэр, Багуміл Грабал. А, да прыкладу, у рубрыцы “Старажытня” чакаюць свайго чытача творы Праспэра Мэрымэ і Гі дэ Мапасана.

Але абмяжоўвацца адно перакладамі стваральнікі праекту не збіраюцца, наадварот, абяцаюць, што “гэтак званая арыгінальная літаратура (Літаратура.orig, так бы мовіць) таксама знойдзе належнае ёй месца (гэта значыць — раўнапраўнае) на сайце”.

У планах жа заснавальнікаў сайта — публікаваць “усё тое, пра што нам хочацца распавесці сябрам за півам або келіхам віна надвячоркам у пятніцу, калі думкі на момант вызваляюцца ад абавязковага ў жыцці і звяртаюцца да неабавязковага. А ўсё іншае, пра што не хочацца гаварыць у такіх абставінах”, публікавацца не будзе.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
271