№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У кнігарні “логвінаЎ” узнагародзілі ператворнікаў

20 студзеня 2012

У кнігарні “логвінаЎ” узнагародзілі ператворнікаў

Узнагароджанне фіналістаў

Паводле словаў Сяргея Сматрычэнкі, ініцыятара конкурсу і сябра журы, удзел у літаратурным спаборніцтве ўзялі каля 50 чалавек, што паспрабавалі свае сілы ў перакладзе мастацкіх тэкстаў 14 славянскіх аўтараў.


Сяргей Сматрычэнка

З ліку ўдзельнікаў былі абраныя 3 пераможцы, чые тэксты атрымалі найбольшую колькасць конкурсных балаў — імі сталі Ганна Гараніна, Алена Карп і Святлана Рогач, — а таксама 7 фіналістаў. Усе яны атрымалі дыпломы і прызы з рук літаратара Кірыла Дубоўскага, чые творы былі прапанаваныя на пераклад, а таксама вядомага перакладчыка і сябра журы Лявона Баршчэўскага.


Узнагароджанне Святланы Рогач

На вечарыне прагучалі пераклады ў выкананні як пераможцаў конкурсу, так і сябраў журы “Ператвора”.


Чытае Ганна Гараніна


Выступае Алена Карп

З тэкстамі славянскіх аўтараў у перакладах удзельнікаў конкурсу “Ператвор” можна будзе пазнаёміцца ў новым нумары часопіса “ПрайдзіСвет”. Таксама чакаецца, што праз пэўны час пабачыць свет зборнік выбраных перакладаў конкурсу.

Імпрэза адбылася пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Аўтар фота — Алена Казлова.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
443