№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Назвалі імя таемнага каханка Федэрыка Гарсіі Лоркі

14 траўня 2012

Назвалі імя таемнага каханка Федэрыка Гарсіі Лоркі
Факт, што ў Лоркі быў каханак, якому ён прысвяціў свае апошнія вершы, быў вядомы, аднак яго імя назвалі толькі цяпер. У кнізе, якую напісаў Мануэль Франсіска Рэйна, расказваецца гісторыя адносінаў паэта і яго каханка, якому ў момант іх знаёмства было 17-18 гадоў. На думку Рэйна, менавіта Рамірэсу дэ Лукасу паэт прысвяціў зборнік “Санэты цёмнаму каханню”.

Рамірэс дэ Лукас і Лорка сустрэліся ў Мадрыдзе ў 1934 ці 1935 годзе. Да таго моманту Лорка ўжо быў шырока вядомы, у той час як Рамірэс дэ Лукас толькі прыехаў у сталіцу Гішпаніі з Альбасэтэ, марачы зрабіцца акторам. У 1936 годзе яны вырашылі з’ехаць у Мексіку, аднак для гэтага юнак павінен быў атрымаць згоду сям’і, бо на той момант яму яшчэ не споўніўся 21 год.

Каб атрымаць дазвол, Рамірэс дэ Лукас адправіўся ў Альбасэтэ, аднак яго бацька, які вылучаўся кансерватыўнымі поглядамі, адмовіў яму ў падарожжы і адправіў вучыцца ў Мадрыд. Што да Лоркі, то ён таксама з’ехаў з Мадрыда на радзіму ў Гранаду ў надзеі схавацца ад нацыяналістаў. Праз некалькі дзён пасля яго ад’езду ў Гішпаніі пачалася грамадзянская вайна. У жніўні 1936 году Лорка быў арыштаваны і расстраляны.

Хуан Рамірэс Лукас, які пасля зрабіўся даволі вядомым у Гішпаніі архітэктурным крытыкам, да канца жыцця захоўваў дзённікі і лісты, якія сведчылі пра яго раман з паэтам. Незадоўга да смерці, у 2010 годзе, ён перадаў гэтыя дакументы сваёй сястры, каб яна іх апублікавала.

Гомасэксуальнасць Лоркі доўгі час замоўчвалася як гішпанскім літаратурным істэблішмэнтам, так і сям’ёй паэта. Гэта стала шырока вядомым толькі ў канцы 1980-х гадоў дзякуючы даследаванням яго біёграфа Яна Гібсана. Існуюць тэорыі, згодна з якімі Лорка быў расстраляны франкістамі не толькі за яго прыхільнасць да рэспубліканцаў, але і за сэксуальную арыентацыю.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
155