№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

47 канцовак рамана “Бывай, зброя!” надрукуюць

6 ліпеня 2012

47 канцовак рамана “Бывай, зброя!” надрукуюць
У дадатку да новага выдання, які складаецца з 330 старонак, будуць сабраныя ўсе варыянты канцоўкі рамана. Даўжыня альтэрнатыўных канцовак вар’іруецца ад кароткіх прапаноў да некалькіх абзацаў. Аб выданні рамана спадчыннікі Хэмінгуэя дамовіліся з друкарняй Scribner амерыканскага выдавецтва Simon & Schuster.

У інтэрв'ю Хемінгуэя літаратурнаму часопісу The Paris Review у 1958 у годзе, пісьменнік прызнаваўся, што апошнія словы рамана “Бывай, зброя!” ён перапісваў 39 разоў. Гэтыя альтэрнатыўныя канцоўкі, вядомыя літаратуразнаўцам, раней ніколі не друкаваліся. Рукапісы Хэмінгуэя захоўваюцца ў Калекцыі Эрнэста Хэмінгуэя ў бібліятэцы Джона Ф. Кэнэдзі. Па словах ўнука пісьменніка Шона Хэмінгуэя (Sean Hemingway), які займаўся іх вывучэннем, альтэрнатыўных фіналаў рамана, пра якія казаў Хэмінгуэй, апынулася на самай справе не 39, а 47.

У выданні таксама будзе надрукаваны спіс чарнавых назваў рамана, які пакінуў Хэмінгуэй. Пісьменнік хацеў назваць раман “Каханне на вайне” (Love in War), “Хопіць і свету, і часу” (World Enough and Time), “Зачараванне” (The Enchantment) і іншыя. На вокладку кнігі будзе змешчаны малюнак Хэмінгуэя.

Раман Хэмінгуэя “Бывай, зброя!”, упершыню надрукаваны ў 1929 годзе, шмат у чым аўтабіяграфічны. Хэмінгуэй служыў добраахвотнікам Чырвонага Крыжа на італьянскім фронце падчас Першай сусветнай вайны. Пасля ранення ён патрапіў у шпіталь у Мілане, дзе ў яго завязаўся раман з медсястрой.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
399