№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройца

8 красавіка 2015

У яго ўвайшлі наступныя 6 кніг:

 

1. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: “Кнігазбор”

2. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: “Галіяфы”

3. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: “Кнігазбор”

4. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: “Кнігазбор”

5. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: “Каўчэг”

6. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: “Кнігазбор”

 

Цягам красавіка і першай паловы траўня пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг, што трапілі ў кароткі спіс, а на афіцыйным сайце прэміі http://gedroyc.by/ з’явіцца па дзве рэцэнзіі на кожную кнігу са спісу.

 

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў сярэдзіне траўня. На цырымоніі будуць названыя імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

 

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.


Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;

2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.

паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
378