№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Да дня нараджэння Талстога аблічбавалі ўсе яго дзённікі

9 верасня 2014

Да дня нараджэння Талстога аблічбавалі ўсе яго дзённікі
Сёння з нагоды дня нараджэння Льва Талстога ў інтэрнэт былі выкладзеныя ўсе аўтабіяграфічныя запісы рускага пісьменніка — яго дзённікі і нататнікі. Усе матэрыялы ў аблічбаваным выглядзе даступныя для загрузкі на сайце Tolstoy.ru.

Як адзначаецца на сайце, публікацыя дзённікаў стала магчымай дзякуючы краўдсорсінгавому праекту “Увесь Талстой за адзін клік”, арганізаванага Дзяржаўным музеем Л. Н. Талстога і кампаніяй ABBYY.

Спампаваць тамы, якія змяшчаюць дзённікавыя запісы, можна ў фарматах .fb2, ePub, .mobi і HTML.

Дзённікі Леў Талстой вёў больш за шэсцьдзесят гадоў. Першы запіс ён зрабіў яшчэ падчас навучання ў Казанскім універсітэце ў 1847 годзе, а апошні — у 1910 годзе на станцыі Астапава, за тры дні да смерці. Да нашых дзён дайшоў 31 сапраўдны сшытак з дзённікавымі запісамі Талстога — агулам 4700 рукапісных аркушаў (для параўнання: рукапісны фонд рамана “Вайна і мір” — 5202 аркушы).

паводле tvrain.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
347