№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Прэзентацыя "Сарочага радыё" Кацярыны Оаро — 23 лютага

14 лютага 2014

Прэзентацыя

23 лютага ў 17.00 на Арт-сядзібе (Мінск, Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 — ст. м. “Парк Чалюскінцаў”) адбудзецца прэзентацыя кнігі Кацярыны Оаро “Сарочае радыё” з удзелам аўтаркі. 

Выданне пабачыла свет у серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Уваход на імпрэзу вольны.
Арганізатар — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

“Сарочае радыё” — пра пошук праўды, беларускую падпольную журналістыку і інфармацыю, якая не даходзіць да простых людзей.
“Кніга сораму і адказнасці” — паводле вызначэння журналіста і літаратара Змітра Дзядзенкі.

“Свежая проза” — паводле вызначэння Саюза беларускіх пісьменнікаў.
“Недасказаная аповесць пра Жанну д'Арк і працяг “Кампрамісу” Даўлатава” — паводле вызначэння чытачоў.
Твор намінаваны на прэмію “Дэбют” і прэмію Гедройца. Аўтарка, якая жыве паміж дзвюма краінамі — Беларусcю і Францыяй, — раскажа пра кнігу і адкажа на пытанні.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
337