№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Мінску адчыняецца кнігарня "Галіяфы"

11 сакавіка 2014



14 сакавіка ў 19:00 адкрыецца новая літаратурная платформа — кнігарня выдавецтва “Галіяфы”. Ва ўтульным інтэр’еры па вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”) пачнуць працаваць пад адным дахам кніжная крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.

У мэтах выдавецтва і кнігарні — рабіць жыццё вакол беларускай кнігі ярчэйшым і цікавейшым і далей пашыраць кола чытачоў беларускамоўнай літаратуры, не проста распаўсюджваць беларускую літаратуру, а дапамагаць у ёй арыентавацца і, безумоўна, працягваць яе выдаваць.

 

У сэрцы кнігарні “Галіяфы” — сучасная беларускамоўная проза і паэзія. Паводле яе стваральнікаў, тут заўсёды можна будзе набыць па даступных цэнах доўгачаканыя беларускія літаратурныя навінкі, а таксама прыгожыя дзіцячыя кнігі, актуальныя беларускія часопісы, гістарычную літаратуру і іншыя ўлюбёныя стравы кніжнага чалавека. Цэны на кнігі выдавецтва “Галіяфы”, а часам і на кнігі іншых выдавецтваў, тут будуць найніжэйшыя па горадзе.

 

Падчас адкрыцця кнігарня “Галіяфы” прэзентуе новыя кнігі Адама Глобуса “Партрэты” і Юрыя Станкевіча “Брамнік заўжды самотны”. У імпрэзе таксама возьмуць удзел Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Зміцер Плян, Аляксей Харужка і іншыя літаратары, а пачнецца ўсё правакацыйным перфомансам “Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці” (Ілля Сін, Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін). Музыка ад Уладзіслава Бубна — аднаго з першых электронных прадусараў Беларусі. Уваход вольны.

 

 

Усім чытачам, якія завітаюць на адкрыццё, у падарунак:

 

— ад кнігарні – зніжкавая карта; 

— ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” — адметныя падарункі.

 

І гэта толькі пачатак цэлага шэрагу падзей, пляцоўкай для якіх стане кнігарня “Галіяфы” як платформа са значнымі магчымасцямі для прасоўвання не толькі літаратурных твораў і іх аўтараў, але і важных культурніцкіх праектаў і грамадскіх ініцыятываў.

 

Пачынаючы з 15 сакавіка кнігарня “Галіяфы” працуе штодзённа з 10:00 да 22:00 без выходных.

 

Адрас: Мінск, вул. Валгаградская, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”).

 

+375 (29) 678 68 06

 

galiafy13@gmail.com

 

www.galiafy.by

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
723