№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Альфрэд Дзёблін (Alfred Döblin)

1878-1956

Альфрэд Дзёблін

Нямецкі пісьменнік-мадэрніст, знакавая постаць экспрэсіянізму 10-х — 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Нарадзіўся ў 1878 годзе ў Штэтыне. Вучыўся ў Берліне і Фрайбургу, паводле прафесіі — доктар-неўрапатолаг. Дэбютаваў у літаратуры зборнікам “Забойства дзьмухаўца” (Die Ermordung einer Butterblume, 1913).

Шырокую вядомасць Дзёбліну прынёс раман “Тры скачкі Ван-Луня” (Die drei Sprüngedes Wan-Lung, 1915), за які ён атрымаў прэмію ТэадораФантанэ. Аднак самы знакаміты ягоны раман— “Берлін, Александэрпляц” (Berlin Alexanderplatz, 1929), урбаністычны, вострасацыяльны твор, напісаны пад уплывам ідэй футурызму ў выразна экспрэсіянісцкай манеры.

У 1933 годзе эміграваў у Швейцарыю, затым у Францыю, а ў 1940 пераехаў у ЗША, дзе супрацоўнічаў з Галівудам. У 1945 годзе вярнуўся ў Нямеччыну, жыў у Майнцы і Бадэн-Бадэне, выказваўся ў падтрымку ГДР. Пісаў раманы, у тым ліку гістарычныя, апавяданні, эсэ, п’есы, сцэнары. У 1953 годзе пераехаў у Францыю. Памёр у Эмендынгене ў 1956 годзе.

У 1978 годзе ГюнтэрамГрасам была заснаваная прэмія імя Альфрэда Дзёбліна. У 1979 годзе Вернэр Фасбіндэр зняў паводле рамана “Берлін, Александэрпляц” мастацкі фільм. 

Чытайце таксама

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

Ары Бэн

Ары Бэн

Нарвежскі пісьменнік.

Сашко Ушкалаў

Сашко Ушкалаў

Паэт, драматург, перакладчык з Харкава

Алан Аляксандр Мілн

Алан Аляксандр Мілн

Ангельскі пісьменнік, стваральнік Віні-Пуха

705