№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Остын Добсан (Austin Dobson)

1840—1921

Остын Добсан

Остын Добсан (поўнае імя — Генры Остын Добсан) — ангельскі паэт і эсэіст.

Нарадзіўся ў Плімуце. Пісаць пачаў у 1864 годзе, прычым асобныя раннія працы лічацца ці не найлепшымі яго дасягненнямі. Друкавацца пачаў у 1868 годзе ў часопісе St Paul's, выдаваным Энтані Тролапам. Увосень 1873 году выдаў зборнік вершаў “Рыфмаваныя віньеткі” (Vignettes in Rhyme), які некалькі разоў перавыдаваўся. Зборнік прыцягнуў надзвычайную ўвагу чытачоў, пра якога станоўча выказалася ў тым ліку Джордж Эліят.

Добсан шмат эксперыментаваў з формай: пісаў трыялеты, балады, рандо, віланэлы. У 1883 годзе выдаў зборнік “Ідыліі старога свету” (Old-World Idylls), які змяшчае самыя характэрныя яго працы. Пасля 1885 году Добсан збольшага заняўся напісаннем крытычнай і біяграфічнай прозы, сканцэнтраваўшыся на сваім любімым XVIII стагоддзі. Аўтар біяграфіяў Геры Філдынга (1883), Томаса Бевіка (1884), Рычарда Стыла (1886), Олівера Голдсміта (1888), Хораса Ўолпала (1890) і Ўільяма Хогарта.

Памёр 2 верасня 1921.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

644