№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Чарлз Кослі (Charles Causley)

1917—2003

Чарлз Кослі

Брытанскі корнскі паэт і празаік, вядомы найперш дзякуючы простым апавяданням і вершам, у якіх часта выкарыстоўваюцца сюжэты з фальклору і многія з якіх звязаныя з Корнуэлам. Нарадзіўся 24 жніўня 1917, а ў 1924 годзе ад наступстваў раненняў, атрыманых падчас Першай сусветнай вайны, памёр яго бацька. У 15 гадоў Кослі быў вымушаны пакінуць школу і ісці зарабляць грошы. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Каралеўскім флоце шыфравальнікам і пасля апісаў свой досвед у кнізе кароткіх апавяданняў. У 1951 годзе выдаў першы зборнік вершаў “Бывай, Эгі Ўэстан” (Farewell, Aggie Weston). Пасля першага зборніка выдаваўся часта і шмат, працаваў школьным настаўнікам. Сябраваў з Зігфрыдам Сасунам і Тэдам Х’юзам. Быў даволі папулярны ў Брытаніі і асабліва на радзіме, у Корнуэле.

Памёр 4 лістапада 2003.

Чытайце таксама

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

Ары Бэн

Ары Бэн

Нарвежскі пісьменнік.

Сашко Ушкалаў

Сашко Ушкалаў

Паэт, драматург, перакладчык з Харкава

Алан Аляксандр Мілн

Алан Аляксандр Мілн

Ангельскі пісьменнік, стваральнік Віні-Пуха

632