№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Віталь Вольскі

Віталь Вольскі
Нарадзіўся 5 верасня 1901 у Петраградзе. З 1918 працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 — у Чырвонай арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Служыў у памежных войсках і органах ВЧК. З 1926 — старшы інспектар Галоўрэперткама БССР, у 1927 скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. З 1928 — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. Працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. З красавіка 1942 загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, з лістапада 1943 — у рэдакцыі часопіса “Беларусь”. У 1948—1954 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны” і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971).

Памёр 22 жніўня 1988.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніга — “Праблемы беларускай савецкай драматургіі” (1934). Напісаў манаграфію “Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць” (1951), “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму” (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры” (1956), падручніка “Беларуская савецкая літаратура” для 9-10 класаў.

Аўтар п'есаў “Цудоўная дудка” (1940, пастаўленая ў 1939), “Дзед і жораў” (1946, пастаўленая ў 1939), “Несцерка” (1946, пастаўленая ў 1941, аднайменны фільм паводле сцэнару аўтара, 1955), “Машэка” (1946, пастаўленая ў 1954) — усе яны ўключаныя ў зборнік “П'есы” (1962), а таксама аўтар сцэнароў дакументальна-краязнаўчых фільмаў “Белавежская пушча” (1946), “Бярэзінскі запаведнік” (1965).

Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над Бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956), “На бабровых азёрах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Родны край” (1961), “Афрыканскае падарожжа” (1963), “Эль Махрыб” (1965), “Старонкі нашай гісторыі” (1966), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Месяц за месяцам” (1969), “Палессе” (1971), “Кніга падарожжаў” (1971), “Лёс Дункана” (1978), “Дзень добры, Бяроза” (1984). У 1977 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму Ё. В. Гётэ “Рэйнеке-Ліс” (1940), раманы В. Брэдэля “Выпрабаванне” (1937), М. Кульбака “Зельманцы” (1960).

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

1210